23-я палата  Інгвар Амб’ёрнсэн

23-я палата

Інгвар Амб’ёрнсэн
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 192с.
Мінск 2011
46.53 МБ


Littera scripta
Інгвар Амб'ёрнсэн
23-я палата
Ingvar Ambjornsen
23 salen
Oslo Cappelen Damm AS 1981
Littera scripta
Інгвар Амб’ёрнсэн
23-я палата
Раман
Пераклад з нарвежскай
Мінск
Выдавец
Зміцер Колас
2011
УДК 821.113.5-31
ББК 84(4Нор)-44
А61
Серия заснаваная ў 2009 годзе
Пераклад з нарвежскай мовы Лідыі Ёхансэн
Ingvar Ambjarnsen. 23 salen. ©CAPPELEN DAMM AS 1981.
This translation has been published with the financial support ofNORLA.
ISBN 978-985-6992-10-3
©Ingvar Ambjomsen, 1981.
©Ёхансэн Л., пераклад на беларускую мову, 2011.
©Афармленне. Выдавец Зміцер Колас, 2011.
ПРАДМОВА
Большая частка падзеяў, апісаных у гэтай кнізе, адбываецца ў псіхіятрычнай бальніцы мястэчка Ліер. Тут многія пазнаюць сябе. 3 гэтай прычыны мне хацелася б зазначыць чытачу, што я не ставіў перад сабой задачы выразна размяжоўваць у сваім рамане выдумку і праўду.
Гэтая кніга — слабая спроба аддаць належнае трупе пацыентаў, да «лячэння» якіх я некалі спрычыніўся. Каб неяк змяніць ганебныя ўмовы ўтрымання гэтых хворых, грамадскасць павінна ясна сабе ўяўляць, што адбываецца за зачыненымі дзвярыма. А дакладней — тое, што стала вядома пасля выкрыцця парушэнняў у бальніцы мястэчка Рэйт'ярдэ. На Рэйт'ярдэ тады павесіліўсе грахі за парушэнні, якія, аднак, знойдуцца ў большасці бальніц Нарвегіі.
23-я палата — гэта неад'емная частка сучаснай нарвежскай гісторыі. Падзеі, пра якія я пішу, — набыткі маёй памяці, тое, што захавалася з маёй працы санітарам у Ліерскай бальніцы ў 1974 — 75 гадах.
У апісанні бальніцы перайначаны хіба што прозвішчы персанажаў. А вось персанажы з крытычным стаўленнем да бальніцы былі мною прыдуманы. Такіх, на жаль, у рэальнасці няма.
Хёлен, ліпень 1981
Інгвар Амб'ёрнсэн
НАЧНЫ ПАЛАЦ
На дне даліны шнурком бяжыць дарога. Круціцца, нібы чорная змяюка, паміж палямі. Віецца з паўночнага захаду, дзе, набычыўшыся, стаіць зашмальцаваны горад, на паўночны ўсход — да нягуста заселеных узгоркаў.
Ноч. Цёмная кастрычніцкая ноч, сабачы холад. Горад нагадвае пра сябе толькі водсветам над гарызонтам — чырвонажоўтым, далёкім. Уздоўж бязлюднай дарогі цягнуцца ліхтары, безнадзейна раскідаючы снапы святла па асфальце. Даліна адпачывае.
Пахілыя адхоны прагна ўдыхаюць доўгачаканы спакой, дый самой зямлі, здаецца, дыхаецца вальней цяпер, каліяна шчодра адмерала пакутаў гаротнаму люду.
У краі, абложаным каменем і перасыпаным жвірам, гэтая даліна падаецца зямлёю Гэсэм. Глеба тут тлустая, чорная, нібы смоль. I ўрадлівая. Даліна — частка Нарвегіі, адна з выяваў гэтай шматаблічнай краіны. Дабрабытам тут працята амаль усё — ад старых гаспадарак, вялікіх, заможных, да новазбудаваных дамоў з аўтамабілямі, прыпаркаванымі на падвор'ях. У са­мым цэнтры мястэчка — банк, пошта, цырульня, спажывецкі кааператыў. I тры аўтазапраўкі, нібы перліны, нанізаная на шнурок дарогі. Тутэйшаму насельніцтву амаль усяго хапае.
Але ўсё мае свой адваротны бок. Праўда хаваецца недзе паміж супрацьлегласцямі.
3 заходняга боку даліны панура збіліся ў купку цёмныя, важ-
кія каменныя пабудовы. Рэшткі сярэднявечча? Стары палац, дзе некалі шляхта ладзіла танцы ? Ды не! У гэтых змрочных ка­менных гмахах ніколі не ступала нага высакароднага чалавека. За апошнія гадоў сто іх пакоі былі адведзены рабочаму люду, адвечным гаротнікам і няшчасным парыям.
Каля тысячы чалавек, што працавалі на дабрабыт краіны, знайшлі тут свой прыстанак. I для многіх ён быў апошні.
Сярэднявечча?
Не, Нарвегія нашага часу.
Пад дрэвамі стаіць па-зімоваму апрануты чалавек.
Стаіць на добра прамерзлай траве, усунуўшы рукі ў кішэні курткі, і не варухнецца. Марозна. Асенняя ноч з мірыядамі зорак і вострым пахам гнілой травы. Над чалавекам ветрык забаўляецца вершалінамі дрэваў, трусіць лісце з галля дадолу. Так і ляціць яно — цёмнымі выцінанкамі на фоне яшчэ цямнейшай ночы. Бяздоннай прорвы.
Такімі начамі думаеццанезвычайна... Больш заўсё яго турбуе Чалавек. Чалавек у карагодзе яго надзеяў і прыніжэнняў, уяўленняў і горкай праўды. У тым коле, што ніколі не разарвецца. Мігцяць зоркі над непахіснаю воляю чалавека. Патухне адна, у другім месцы на небе загарыцца другая.
Сёння яму больш за ўсё хочацца верыць у нястомную чалавечую ўпартасць!
3 заходняга боку, дзе заканчваецца пакаты схіл, парослы старымі дрэвамі, усёй сваёй постаццю імкнецца ў неба каменны будынак. Будынак, цямнейшы за самую ноч. Збудаванне на тры паверхі, здаецца, прыгнятае ўсё наваколле. У ім нічога не свеціцца. Анідзе, за выключэннем хіба аднаго акна. У цьмяным святле самотнае лямпачкі на першым паверсе можна разгледзець нейкі праход ці калідор. Жоўтыя сцены. Вогнетушыцель. За маленькімі шкельцамі закратаванага акна прамільгнуў цень мінулага, якое, думаў ён, даўно парасло быллём. Але памяць не памірае.
Гэтае збудаванне — нібы абеліск, помнік абыякавасці, бяздумнасці. Тут так цяпер ціха. Мёртва і ціха.
Навошта ён вярнуўся сюды? Спадзяваўся, пэўна, што ўсё было дурным сном, што тут аж да самых пагоркаў, якія
выгінаюцца за яго спінаю, ніхто ніколі не жыў. Але з тых часоў тут нічога не змянілася. То быў не сон, а куточак Нарвегіі на пачатку сямідзесятых.
I ніхто, ніхто не паклапаціўся хоць што-небудзь зрабіць.
Ён вярнуўся сюды, як злачынца, якога цягне на месца злачынства, але без страху быць спайманым і пакараным. Бо за ўзаконеныя злачынствы няма іншай кары, апроч пакут ад свайго ж сумлення.
Тут можна плакаць уголас, бо ўсё роўна ніхто не пачуе.
ДЗЯДЗЬКА НОЙ I ДРАЎЛЯНАЯ ШХУНА «КАЦЦІ АРК»
Ва ўсіх сем'ях ёсць свае падводныя рыфы. Сваркі і звадкі, якія ніхто не хоча або не можа выносіць на свет. Падводныя рыфы абыходзяцца, як яно заўжды мае быць, на належнай адлегласці. У сям'і Вігертаў адным з такіх рыфаў быў дзядзька Бен'ямін.
Калі Андрэас быў малы, ні адно лета без дзядзькі не абыходзілася. I нічога асаблівагаўтым не было, бо дзядзька Бен'ямін прыязджаў у госці менавіта летам. Толькі раз на год. Калі хлопчык пытаўся ў бацькоў, чаму ён не прыязджае часцей, напрыклад, на Каляды, тыя адказвалі, што дзядзька Бен'ямін «страшна заняты».
Але кожны раз сёмага ліпеня ён прыбываў на цягніку з Драмэна. Разам з бацькам, які напярэдадні вечарам выпраўляўся з дому, каб яго прывезці. Андрэасу здавалася дзіўньім, што бацька ездзіў па дзядзьку Бен'яміна адзін, а пасля ён з братамі і маці толькі сустракалі іх з цягніка на станцыі. Але зашмат распытваць пра дзядзьку не дазвалялася. I нават малым ён адчуваў тыя нябачныя межы, якія нельга было пераходзіць, як бы яму ні карцела задаволіць сваю цікаўнасць.
Усё, што тычылася дзядзькі Бен'яміна, не давала Андрэасу спакою. Але, насамрэч, ён з гэтай нагоды перажываў не надта, бо дзядзька прыязджаў, што было галоўнае. 3 дзядзькам Бен'ямінам пачыналася сапраўднае лета. Першзаўсё — пляжны сезон з салодкай вадой, бутэрбродамі з сырам і пяском,
мокрымі плаўкамі і надзьмутымі мячамі, якія ў першы ж дзень зносіла прама ў мора.
3 прыездам дзядзькі Бен'яміна, каліўся сям'я былаўзборы, ехалі на лецішча. I цэлыя тры тыдні, нягледзячы на надвор'е, адпачывалі там усе разам. Кожны год яны ездзілі на лецішча паміж гарамі і морам, і кожны раз у той самы дзень. Цудоўнага сёмага ліпеня.
Той дзень пачынаўся з ранішняга цягніка, які павольна прыцішаў хаду ля станцыі, з бацькі і дзядзькі Бен'яміна, які махаў, выглядваючы праз акно вагона. Пасля яны сыходзілі, нагружаныя валізкамі, пакункамі і рознаю драбязой. Тое самае паўтаралася з году ў год і было непарушнай традыцыяй. Уяўлялася немагчымым, каб тэты дзень мог пачынацца на іншы лад або ў іншым месцы. Так было, пакуль Андрэасу не споўнілася сем гадоў, у той год ніякага лета не было ўвогуле, бо не стала дзядзькі Бен'яміна.
Менавіта з таго часу дзядзька Бен'ямін стаў падводным рыфам, які залёг якраз ля самай паверхні вады.
Успаміны пра лета, праведзеныя ў чырвоным лецішчы ля мора! Ніякія восы ці яшчэ там што на вакацыях яго ніколі не дапякалі. Вада ў моры заўсёды была цёплая, а калі прыпускаў ладны дождж, Андрэас, здавалася, помніў, што і дождж быў цёплы, як яго, Андрэасава цела, і такі чаканы ў бясконцай чарадзе распаленых сонцам дзён. Гэтыя тры тыдні на лецішчы былі для яго жывым увасабленнем раю, яны ўяўляліся яму кожны раз, калі настаўнік нядзельнай школы расказваў пра краіну за нябеснаю брамай. «Вечнае жыццё» азначала вечныя вакацыі. На лецішчы паміж гарамі і морам. I сярод гэтага раю ўяўляўся яму дзядзька Бен'ямін. Ён быў неад'емнай часткаю раю, такою ж важнай, як сонца і салёная вада.
Бен'ямін быў адзіным матчыным братам. Высокі, нязграбны, ён хадзіў, заўсёды неверагодна шырока ступаючы, і амаль ні з кім ніколі не гаварыў. На яго твары заўсёды красавала лёгкая ўсмешка, а цёмныя вочы часцяком пазіралі неяк адсутна. Галава была лысая, як калена, але маці, неяк даўнаватаўжо, купіла яму капялюшык ад сонца, які дзядзька ніколі не здымаў, нават калі клаўся спаць. Капялюш быў светла-блакітны з рэкламай мотапілы наперадзе. Як толькі сям'я прыязджала на лецішча,
Бен'ямін даставаў капялюшык, нацягваў яго на галаву і не здымаў да тае пары, пакуль бацька не аб'яўляў, што: «а зараз мы зачыняем лецішча і едзем дадому». Кожны год пакінутымі на лецішчы рэчамі цікавіліся мышы, і капялюшыкам дзядзькі Бен'яміна грэбавалі далёка не ўсе. За апошнія два гады ад яго застаўся адзін голы верх.
— Іштозтаго, — казаў дзядзька Бен'ямін. — Аддайце мне мой капялюш!
I гэтым яго моўная квота на дзень вычэрпвалася.
Лета, калі Андрэасу споўнілася пяць гадоў, выдалася на дзіву цудоўнае. Сонца смаліла, на небе не было ні хмаркі, і ранейшыя ракорды па самым спякотным леце былі разбітыя ўшчэнт. Фермеры рвалі на сабе валасы і маліліся, каб Гасподзь спаслаў дажджу.
Андрэас паўсюль гайсаў галяком, хоць і пачынаў разумець, што, малы не малы, а ўжо вырас з таго ўзросту. Кожны дзень, толькі паснедаўшы, яны ўсім сямействам кіравалі на пляж. Праз рэдзенькі лес ішлі гуськом да свайго ўласнага «патаемнага пляжа» — вузкай стужкі пяску, заціснутай між двума мыскамі. Выглядала там усё не горш за самую сапраўдную ла­гуну з крышталёвачыстай вадой, якая іскрылася і рабацінілася над пясчаным дном. Гэта было ўлюбёнае месца ўсёй сям'і.
Распачынаў урачыстую калону бацька ў да смешнага вялізных шортах, з якіх тырчала пара ног палатнянага колеру, усунутых у паношаныя канторскія туфлі, ногі ў бацькі ніколі не загаралі, яны толькі чырванелі і распухалі. Ён нёс надзіманьія матрацы і плед у буйныя краткі, які быў і сталом, і шырмай для пераапранання. За бацькам ступалі старэйшыя Андрэасавы браты — Курт і Якуб, — у адных плаўках, з вудамі наперавес, пра якія яны, угледзеўшы цёплы пясочак, адразу ж забываліся. За імі ішла маці з пляжнымі пажыткамі — разамлелым сырам, размяклым маслам, цёплым ліманадам і доўгай банкай піва для бацькі і дзядзькі Бен'яміна. Андрэас і дзядзька Бен'ямін замыкалі калону. Бацька гучна і фалыпыва спяваў — маўляў, ён прыехаў з Алабамы з банджа, што вісіць каля калена, браты наперабой спрачаліся пра кітабояў і пра тое, як займае дыхан­ие, калі ныраеш на метр у глыбіню, а маці рабіла яшчэ больш крыку, калі ўсіх спрабавала сцішыць.
Дзядзька Бен'ямін і Андрэас плялісяўхвасце, дзядзька амаль ніколі не разяўляў рота, таму Андрэасу таксама не надта карцела гаварыць. Апроч таго, ён амаль заўсёды разумеў дзядзьку, нават без асаблівых слоў. Аякі здольны быў дзядзька Бен'ямін на грымасы! На яго твары можна было прачытаць, нават што ў ежы бракуе солі. Дзядзька амаль не гаварыў з бацькамі. Найчасцей ён проста коратка адказваў, калі ў яго пра што пыталіся. Бывала, падоўгу, часта па некалькі дзён запар, ён маўчаў, як магіла, і тады гэтая дзіўная «заслона» ў ягоным позірку была прыкметная, як ніколі. У такія дні, звычайна, маці папярэджвала, каб ніхто не турбаваў дзядзьку Бен'яміна сваёй балбатнёй.
— А ці ты не бачыш, што дзядзька Бен'ямін сядзіць і ду­мав? — гаварылаяна.
I тады ніхто яго не чапаў.
Андрэас даволі рана зразумеў, што дзядзька быў не зусім такі, як дарослыя, якіх ён ведаў. I ўсё было не ў тым, што ён гаварыў мала. Ён паводзіў сябе па-іншаму, ніколі не чытаў маралі, не драў малым вушы. Бывала, калі ён уставаў з-за абедзеннага стала, пасля яго на зэдлі заставалася мокрая пляма. Тады бацька чырванеў і бурчэў: так, так. Але такое здаралася не часта.
Бывала таксама, дзядзька ўтвараў нейкія дзіўныя гукі, падобныя на каровіна рыканне, але такое здаралася яшчэ радзей, тады маці заўсёды давала яму карычневыя пігулкі, якія выглядалі вельмі смачна, але прызначаліся толькі дзядзьку.
Шмат што цікавіла Андрэаса, але ён залішне не распытваў. Дзядзька Бен'ямін быў, напэўна, самым добрым чалавекам у свеце, і ён ніколі нікуды не спяшаўся.
Нават калі бацька ўпэўніваў, што на вакацыях анічога рабіць не будзе, заўсёды знаходзілася то адно, то другое. То прачысціць вадасцёк, то падфарбаваць што-небудзь. Калі ўсе днём былі на пляжы, яго найбольш турбавала, як бы навучыць старэйшых сыноў скакаць у ваду і даваць ладнага нырца. Тыя лічыліся ўжо дастаткова дарослымі, каб бацька браў іх з сабой, дзе паглыбей. Андрэас быў малодшы і не ўмеў плаваць, таму яму не выпадала быць з бацькам часта.
А вось у дзядзькі Бен'яміна часу было нямерана. Здавалася,
яму болып да спадобы корпацца на пяску з Андрэасам, чым удзельнічаць у вялікіх подзвігах, ныраючы ў ваду далей ад берага.
Гэтым летам дзядзька Бен'ямін меў пры сабе сцізорык. Ён насіў сцізорык на шнурку на шыі і браў яго з сабой у ложак, калі клаўся ўвечары спаць, гэтак сама як і зашмальцаваны летні капялюшык. Ён нікому яго не даваў і толькі называў яго «падарунак».
Яны з Андрэасам хадзілі па беразе і шукалі паміж камянямі драўняныя аскепкі. 3 большых дзядзька выстругваў караблікі. Абсталёўваў іх мачтамі з сучочкаў, ветразямі з паперы, якой былі абгорнутыя харчы, вёсламі з палачак з-пад марожанага і кілем з двухцалёвага цвіка. 3 усім гэтым прычындаллем яны плылі стройна, як сапраўдныя шхуны. Андрэас быў у захапленні. Ён меў шмат караблікаў, але яны не ішлі ні ў якое параўнанне з тымі, што майстраваў дзядзька Бен'ямін з драўняных аскепкаў. Ha іх у дзядзькі ішло шмат часу, але ён не надта клапаціўся пра іх знешні выгляд. Найгалоўнейшым для яго было, што яны добра трымаліся на плаву. Раз за разам ён то пускаў корпус па вадзе, то зноўвыцягваў, адно каб зняць з яго маленечкую, танюсенькую габлюшку. Знайсці раўнавагу ў гэтай справе было вырашальным.
Андрэас быў падобны да суднаўладальніка, які з надзеяй і нецярпеннем чакае, назіраючы, як з-пад майстэрскіх рабочих рук выходзяць усё болып выразныя абрысы яго доўгачаканага карабля. Калі праца над корпусам была нарэшце завершаная і дзядзька Бен'ямін браўся свідраваць дзірку пад мачту, Андрэ­ас пачынаў круціцца ад нецярплівасці. А пасля абодва брылі крыху далей ад берага і, не варушачыся, чакалі спрыяльнага часу. Як толькі раптоўны ветрык напаўняў ветразі карабліка, Андрэасава нецярпенне пераходзілаў бурную весялосць. Тады абодва гучна смяяліся і так скакалі ў вадзе, што іх не было відаць за пырскамі. На некалькі кароценькіх секунд яны ядналіся ўтым стане, якіразбураўусе межы. Гэта былідвое дзяцей, якія з крыкам і віскам плёскаліся ў цёплай вадзе.
Вяртаючыся на лецішча, яны ніколі не бралі драўляныя караблікі з сабой. Тыя мусілі плыць сваім шляхам. Часам дзядзька забіраўся наўзгорак, адкуль бацька з братамі скакалі
ў ваду, і праводзіў апошні караблік позіркам. Здалёку было відаць, як драўлянае судзенка гайдаецца на хвалях, трапеча распраўленымі папяровымі ветразямі, гнанае цёплым летнім ветрыкам. Зробленыя з харчовай абгорткі, ветразі былі ча­сам заплямленыя то сочывам, то расталым маслам. Гэта быў своеасаблівы знак прыналежнасці да самай маленькай флатыліі ў свеце.
Але той раз нешта сталася — і з гэтым летам, і з гэтай нядзеляй. Ад самай раніцы Андрэаса не пакідала адчуванне, што ўсё ішло не зусім так, як звычайна. Як і заўсёды, усёй сям'ёй селі снедаць, ляцела шалупінне з вараных яек, соваўся па стале кошык з хлебам. Як і заўсёды. Але дзядзька Бен'ямін, здавалася, быў нейкі жвавейшы, болей рухавы. Ён па-звычайнаму, неяк журботна, усміхаўся, але позірк стаў яснейшы, амаль чысты. Андрэас бачыў, што бацькі таксамі тэта заўважылі. Яны пераглянуліся: «Глянь на Бен'яміна, ён сёння нейкі не такі», — чыталася ў іхніх позірках.
I раптам дзядзька Бен'ямін пачаў гаварыць:
— Можна мне яшчэ кавы. Кава сёння такая смачная.
На імгненне ўсе скамянелі. Пасля бацька закрактаў, а маці гучна і выразна адказала, што, вядома ж, можна. Кавы ўсім хопіць! I ліла каву дзядзьку Бен'яміну ў кубак, аж пакуль тая не набегла праз берагі. Прама на настольнік, які яна зашывала палову зімы:
— Нічога-нічога, — лапатала яна, — настольнік стары, усё роўна пойдзе на анучы!
А пасля выбегла з-за стала і зачынілася ў прьібіральні на ўзлеску. Бацька гучна расказваў пра добрае надвор'е ічыстае неба, але ўсе за сталом чулі, як плакала маці. I нават Андрэасу было зразумела, што плача яна не ад пралітай кавы.
Дзядзька Бен'ямін адно пасміхаўся, сёрбаючы каву з перапоўненага кубка.
Менавіта ў той дзень дзядзька Бен'ямін стаў дзядзькам Но­ем. Так яго ў душы, стоячы па пояс у вадзе, ахрысціў Андрэас. I Ной не быў супраць. Хрышчэнне абышлося без узлівання вады на галаву хросніка, але для Андрэаса абрад нічога не
траціў са свайго свяшчэннадзейства. На разумение Андрэаса, таму, хто хрысціцца, мочаць валасы, а дзядзька ўсё роўна быў лысы, як більярдны шар. Таму ён папырскаў вадою толькі на Бен'ямінавы сцёгны і жывот. Менавітаў гэтых месцах дзядзька выглядаў, як адроджаны Ісаў.
Цырымонія хрышчэння адбылася ў той дзень, калі яны знайшлі неверагодна вялікі шматок драўнянай кары і дзядзь­ка распавёў доўгую казку, якая назаўжды адбілася ў памяці пяцігадовага хлопчыка.
Кара ляжала на беразе, куды яе напярэдадні вечарам вы­несла марской плынню. I такі вялізны шмат! Большы за ўсе, якія Андрэасу давялося пабачыць. Даўжэйшы за трыццаць сантыметраў, тоўсты, і ні расколінкі на ім, ні галінкі. Андрэас кінуўся да яго з радасным віскам.
У руках дзядзькі Бен'яміна кара начала ператварацца ў цудоўную шхуну. На ёй было месца аж для трох мачтаў, і харчовай паперы на ветразі гэтым разам ледзьве хапіла. Пакуль умелыя дзядзькавы рукі надавалі аскепку форму карабля, ён гаварыў. Увесь час. Ён распавядаў казку пра зусім іншы свет.
Toe, што дзядзька Бен'ямін гаварыў, само па сабе здавалася казкаю. Казкаю пра чалавека, які, нарэшце, знайшоў патрэбныя словы, увесь свой век пражыўшы ў бязмоўі.
Казка, расказаная дзядзькам Бен'ямінам, стала самай прыгожай з тых, што Андрэасу давялося чуць. Гэта была гісторыя пра Ноя і ягоны карабель, «Кацці Арк».
Даўным-даўно жыў стары-стары чалавек з доўгімі валасамі і доўгаю барадой. Ён жыў на беразе вялізнага мора, амаль ля самай вады. I жыў ён там з сям' ёй спакон веку. Ной быў жанаты з Ці-рыль, і мелі яны тры сыны. Ды было гэта так даўно, што сёння таго часу ніхто й не ўзгадае. Але каб мы ўсё-ткі памяталі, людзі некалі склалі казку.
Ной з сямейнікамі мелі хлеб з працы сваёй на зямлі. Яны былі сумленнымі сялянамі і гаравалі з ранку да вечара. Яны любілі зямлю, даглядалі кожны пасаджаны імі бадылёчак і гаварылі да кожнай травінкі, як гаварылі адзін з адным. I нават калі раслінкі ім не адказвалі, вечарам Ною з сынамі чулася, як яны шапацяць, задаволеныя, што іх палілі і абрабілі. Праўда ці не, а кажуць,
нібы Ною дастаткова было дакрануцца пальцам да глебы, як на маладзіку на тым самым месцы прабіваўся парастачак. Тако га саду і такой глебы, як у Ноя, не было ні ў кога. Шчодра радзілі садавіна і гародніна. Зямля так буяла і зелянілася, што пра тое пайшла пагалоска па ўсім свеце.
Але па восені здарылася страшэнная непагадзь, і лютавала навальніца, і хвастаў аблажны дождж. Не на жарт расхвалявалася мора і пагнала ўздыбленыя хвалі на бераг, дрэвы і кветкі мусілі з усяе сілы чапляцца за зямлю, каб іх не пазносіла неўтаймаваным ветрам. Людзі не адважваліся выйсці над­вор, бо такой навальніцы на іх веку яшчэ не было. Непагадзь не мінала, пярун грукатаў так моцна, што далёка ў тарах папрачыналіся пачварныя тролі. Тысячу гадоў яны храплі па сваіх цяснінах. Яны так і спалі б яшчэ тысячу гадоў, калі б не навальніца.
Калі тролі ад грымотаў прачнуліся, ім падалося, што спалі яны занадта мала. Спрасоння яны былі такія млявыя і галодныя, што гатовыя былі грызці каменне.
Тады адзін кемлівы троль прыгадаў, што чуў некалі пра ўрадлівы край ля самага мора. Калі іншыя тролі пачулі пра землі, багатыя на капусту, збажыну і мёд, зрабіліся яны яшчэ галаднейшымі і вырашылі ўчыніць разбойства.
I лягло тым днём пракляцце на Ноеву зямлю. Тролі зноў і зноўналяталі, каб рабаваць і нішчыцьусю расліннасць. Кож­ную восень вытоптвалі яны рунь і забіралі з сабой амаль увесь ураджай. Яшчэ да таго, як дрэвы ўбіраліся ў сілу і садавіна выспявала, тролі спаўзаліся і чакалі, каб набіць сваё тоўстае чэрава.
Аднойчы сядзеў Ной у халадку пад разложыстым дрэвам, густалістым вязам. Сядзеў-сядзеў, дый задрамаў. I прысніўся яму дзіўны сон. Нібы сядзіць ён пад вязам, а вяз гаворыць да яго.
— Паслухай мяне, — шумеў вяз, — я дарадзіць табе хачу. Бачу я, што дажыў ты да сівых валасоў, усё жыццё гараваў на зямлі, а ўзнагароды за сваю цяжкую працу не маеш. Заўтра на золку добра навастры сякеру і ссячы мяне. I зрабі карабель, каб плысці па моры табе і ўсім, хто з табою. Зрабі карабель з вяза, што расце ў тваім лесе, а з мяне вычашы кіль і стырно.
Вазьмі з сабою ўсіх, хто захоча, і вазьмі насення з усіх раслінаў, якія толькі знойдуцца на зямлі. Не абміні ні адну раслінку, не ўзяўшы з яе насення.
— Але... але куды мне плысці? — спьітаўся Ной.
— Ты паплывеш у іншы свет, — адказаў вяз. — А на гэтай зямлі паселіцца ўсякая нечысць. А цяпер ідзі і зрабі, як я табе сказаў!
Калі Ной прачнуўся, то нямала здзівіўся такому сну. А калі паспрабаваў загаварыць да вяза зноў — дрэва не адказала. Толькікалыхнулалістотай, якумеюць вязы. Ной нікому не расказаў пра сон, але наступнай раніцай навастрыў сякеру і выйшаў на двор. Доўга стаяў ён так з сякераю; пасля спытаўу дрэва, ці сапраўды ён мусіць яго ссекчы. Але вяз не прамовіў ні слова. Нарэшце занёс Ной сякеру і ўдарыў па дрэве першы раз. I як толькі ён тэта зрабіў, адразу займеў упэўненасць, што сон сапраўды быў прарочы, і тое, што ён робіць, — правільна.
— Не сячы гэтага дрэва! — крычалі яму з падвор'я. — Гэта ж найпрыгажэйшае дрэва ва ўсім краі! Ной, Ной, не ведаеш ты, што робіш!
Але Ной сек і сек дрэва, аж пакуль тое не абрынулася на зямлю. Пасля сеў на камель, выцер пот і падазваў да сябе людзей. I расказаў ім пра свой дзіўны сон.
— Мусіў я ссекчы дрэва, бо яно само мяне папрасіла пра гэ­та, — сказаўённапаследак. — I дрэва гэтае старое, старэйшае за мяне і, напэўна, мудрэйшае.
Пачалася праца над караблём. У адначассе папаўзлі чуткі, што Ной так састарэў, што не разумев, што робіць. Здалёку ішлі людзі, шмат хто прыходзіў, каб толькі добра пасмяяцца са старога, які абчэсваў і абабіваў такі вялізны карабель, якога яшчэ ніхто не бачыў. Але Ноя зусім не турбавала, што людзі з яго пацяшаліся. Хто памагаў яму ў працы — таму Ной дзякаваў, а хто прыходзіў здзекі чыніць — таму не гаварыў ні слова. У дзень, калі апошні цвік быў забіты ў корпус карабля, зрабіў Ной вялікае свята для ўсіх, хто яму дапамагаў. Ён ізноў распавёў пра свой сон і сказаў, што настаўчас пакінуць край. Але ўсе палічылі вар'яцтвам выправіцца ў вялізнае мора на пошукі нейкага іншага свету: «Гэта ж непазбежная пагібель! Няма ніякага іншага свету, акрамя гэтага!» Але Ной нікога не
слухаў і пачаў разам з сынамі збіраць насенне, як наказаў яму стары вяз датаго, як стаў кілем і стырном. Яны сабралі насенне ад усіх карысных раслінаў з усяго свету. Але калі Ной пачаў трусіць насенне з крапівы і пустазелля, парослага на полі паміж разор, сыны палічылі такое залішнім: «Навошта нам у новым свеце дурное зелле? Уяві толькі, там, куды мы прыплывем, не трэба будзе палоць грады. Давай пакінем пустазелле тут!»
Ной нічога ім не адказаў, ён добрасумленна збіраў насенне далей — з кожнай раслінкі, якая яму траплялася, — і зносіў пакуначкі і торбачкі на вялікі карабель. Блізілася пара, калі ў край спаўзаліся тролі, і ўсе дзень і ноч працавалі, каб наблізіць час падарожжа. I сказаў Ной людзям: «Сябры мае, спяшайцеся на карабель! Месца ўсім хопіць. Хутка вас зноў пачнуць даймаць тролі, і тэты раз яны будуць яшчэ хцівейшыя і галаднейшыя».
Але калі карабель адплываў, большасць людзей так і заставаліся стаяць на беразе. I пракрычаў Ной: «Хай будзе табе імя «Кацці Арк»! — і разбіў глечык найцудоўнейшага віна аб карабельны бок.
I раптам загрукацела, затрэслася на зямлі, і зразумелілюдзі, што ідзе нечысць. Узняўся лямант і крык, але не спыніць было «Кацці Арк» — гонкі вецер нес яго ўсё далей ад берага.
Так плылі доўга і далёка. Шмат мінула дзён і начэй з той пары, як бераг знік з іхніх вачэй. Аднойчы прыляцела белая сава і села на плечы Ною. Сава была змораная далёкім і цяжкім лётам. У кіпцюрах яна трымала маленечкі грудок зямлі. Калі сава аддыхалася, яна сказала Ною: «Ной! Увесь новы свет чакае цябе. I з новае зямлі захапіла я камячок зямлі, у якую ты пасадзіш першае зернетка. Калі зернетка прарасце, ты пабачыш удалечыні новую зямлю».
Ной уторкнуў макавае зернетка ў камячок чорнай, тлустай зямлі і асцярожненька паліў вадою. Праз два дні зернетка прарасло, і раптам далёка на гарызонце прарэзалася танюткая палоска зямлі.
Тады зразумеў Ной, што нарэшце прыплыў дадому.
— Зямля! — крычалі на караблі. — Зямля на гарызонце!
Яны прыплылі ў незвычайнае месца. Зямля чарнела на мяккіх схілах, але нічога на ёй не расло. Hi дрэўца, ні нават
кволай якой травінкі. Ной з людзьмі выйшлі на бераг і адразу ўзяліся засяваць палі. Сеялі гарох і капусту, збожжа і гарбузы, садзілі атожылкі дрэваў, якія прывезлі з сабою.
I людзі пачалі чакаць, пакуль расліны вырастуць. Тым ча­сам будавалі яны сабе зямлянкі, каб першым часам было дзе жыць, а там, глядзі, падрастуць дрэвы на лес. I расліны буялі на ўрадлівых глебах. Але калі надышоў час збіраць садавіну, аказалася, што яна дробная і сухая. Ясна было, што пражыць з таго ўраджаю немагчыма. Самі расліны былі гонкія і дужыя, але плады з іх не можна было ўзяць у рот. Некаторыя пачалі скардзіцца: «На старой зямлі было лепш, — жаліліся яны. — Тут мы не збяром і паловы ўраджаю, хай нават і зелень буяе, як ніколі! Гэтаязямлязаварожаная. Троляўмыбачылінаўласныя вочы, а вядзьмарства на ўласныя вочы не ўбачыш, тут ужо ні з кім не паваюеш. А ці так і будзем мы жыць у нядолі?»
Ной адказаў: «Пажывём — пабачым. Я ўпэўнены, што прысталі мы да той зямлі, куды нам было наканавана! Пакуль чакаем на лепшы ўраджай, пасеем рэшту насення. Кветкі і зёлкі, і ўсё тое, на што ў нас не хапіла раней часу».
I тады людзі закрычалі: «А ці ты зусім з глузду з'ехаў? Калі мы зараз пасеем рэшту, дык пустазелле заглушыць усё, што ў нас парасло».
Некаторыя так угнявіліся, што сталі сцяной, каб не даць Ною зайсці на карабель і забраць пустазельнае насенне. Ной быў чалавек рахманы і не стаў з імі спрачацца. Ён нікому не назаляў. Але аднойчы ноччу прабраўся праз вартавых на ка­рабель. Зачарпнуў там жменю насення і, глыбей занурыўшы руку ў кішэню, сышоў з карабля. Было гэта насенне са сніткі і дзьмухаўца, пырніку і падбелу. Ён пасеяў насенне далей ад нівы, каб ніхто пустазелля не ўгледзеў.
Кати насенне прарасло і зазелянела, хутка ўсе ўбачьілі, што нарабіў Ной. Але ніводзін не адважыўся выпалаць траву, бо сказаў Ной: той, хто дакранецца хоць да былінкі пустазелля, накліча на сябе праклён. Так і расла сабе трава.
Той восенню ўсе расліны прынеслі поўны ўраджай, на­ват пустазелле ўрадзіла прыдатныя да ежы ягады. Парасткі рассаджваліся самі, і праз кароткі час увесь край патанаў у зеляніне.
I сказаўтады Ной: «Цяпер мы ведаем, што з усяго, што расце на зямлі, няма нічога дарэмнага! Тое, што замінала нам у ста­рым свеце, аказаласятакім неабходныму новым. Ад гэтага дня ні адна расліна не назавецца пустою і будзе расці і буяць».
Дзядзька Бен'ямін трымаў у руках гатовы драўляны караблік і чырвоны сцізорык.
Яны пачапілі ветразі на ўсе тры мачты і пабрылі па мелкаводдзі.
Андрэас спусціў караблік на ваду, пырснуў на яго пару кропляў і сказаў:
— Імя табе будзе «Кацці Арк»!
Андрэас перавёў вочы на дзядзьку Бен'яміна, які ўглядаўся некуды далёка-далёка, туды, дзе неба злівалася з марскою роўняддзю. Ён пырснуўвадой на дзядзьку іпадумаў: «Імятабе будзе Ной! Не Бен'ямін, а дзядзька Ной! Цяпер навечна імя табе будзе Ной!»
Тым днём, па дарозе дадому на лецішча, на ўзлессі, Андрэ­ас сцішыў хаду. Азірнуўся і ўбачыў, як у затоцы гайдаецца на марскіх хвалях «Кацці Арк».
— Думает, ён паплыве? — папытаўся ён у дзядзькі. Але дзядзька Ной у той дзень больш не размаўляў. I кожны раз, калі Андрэас глядзеў на яго аблічча, думалася яму пра старога Ноя з казкі, які дзень і ноч сядзеў пад мачтай на «Кацці Арк» і думаў, ці дабярэцца ён калі да іншай зямлі.
Праз два гады дзядзька Бен'ямін памёр. Аднойчы на досвітку зазваніў тэлефон.
— Дзядзькі Бен'яміна не стала, — паведаміў бацька пасля таго, як яны з маці доўга гаварылі за зачыненымі дзвярамі.
— Памёр? — перапытаў старэйшы з братоў, Якуб.
— Так, — адказаў бацька. — Дзядзька Бен'ямін памёр. Ця­пер ён на небе.
Тое, што дзядзька памёр, Андрэас зразумеў адразу, але толькі праз шмат гадоў даведаўся пра сапраўдныя абставіны гэтай смерці. Падазрэнні наконт дзядзькавай смерці даўно закраліся ў ягоную душу і пацвердзіліся аднойчы ў размове са
слабым на язык аднакласнікам. Андрэасу было чатырнаццаць гадоў, калі ён упердіыню згадаў дзядзьку Бен'яміна ў размове з тым хлопцам.
— Ацінетойгэтавар'ят, штожыўунейкімпрытулку? Маці расказвала, што ён павесіўся на стальным дроце, — паведаміў ён.
I тады Андрэас ударыў. I яму было напляваць, што пасля за гэта ён будзе шчодра мець на арэхі.
ЗАВОД
Месячнае святло цадзілася праз фіранкуўахутаны начною цемрай пакой. Палоска святла бегла ўверх па дарожцы да фатэля і спынялася на сярэдзіне дынамікаў. Немагчыма было супакоіцца, сон не ішоў.
Андрэас круціўся ў ложку і, пэўна, ужо раз дзесяты за гадзіну ўзбіваў падушку і прыкладаў яе халаднейшым бокам да вуха.
— Спі ўжо, — загадваў ён сабе. — Паварочвайся да сцяны і заплюшчвай вочы. Супакойся! Думай пра цёмную ноч, без зор!
Выкінь з галавы ўсе выпадковасці, якія папярэднічалі гэтаму паваротнаму пункту. Бог са сваім указальным пальцам задужа даўно адышоў у вечнасць. Андрэас ніколі не верыў, што ўсё жыццё — наканаванасць лёсу.
Пасля дзевятага класа яго нібы паралізавала. У яго былі доб­рая адзнакі і магчымасці пайсці куды вучыцца. Але ў роспачы ад сваёй уласнай разгубленасці Андрэас застаўся ў школе — пайшоў у дзесяты клас.
Калі і дзесяты клас быў скончаны, галава яго была затлумёная канчаткова. Адзінае, у чым ён тады быў упэўнены, гэта ў тым, што ён страшэнна стаміўся ад школьных засценкаў.
— Калі так, то шукай якую працу! — падсумаваў бацька.
Працу? Яму сорамна было прызнацца ў гэтым: гэтае слова смярдзела так сама агідна, як і слова школа. Аднак не было
горшага спосабу марнаваць час, як сядзець дармаедам на шыі ў старых.
Ён атрымаў дзённую працу на заводзе пластмасавых вырабаў AT «Эккоў і Сын». Штодзень восем гадзін бязглуздае працы. Па прыходзе на работу ён з лёгкім неразуменнем штампаваў прахадны білет і дзівіўся: штб тэта ягонае прозвішча робіць на жоўтай картцы з мноствам крыва адзначаных працадзён. Але яшчэ большае неразуменне выклікала тое, што яму на за­водзе насамрэч падабалася! Яму, хто заўсёды пагардліва чмыхаў пры адной думцы, што трэба кожны божы дзень прастойваць у завадскім цэху, — яму падабалася быць рабочым.
Г эта тычылася не самой працы. Не было нічога нуднейшага, як кожны дзень па восем гадзін стаяць і складаць адны і тыя бязглуздыя вырабы ў кардонныя скрыні. Але яму падабаліся атмасфера. Падабалісялюдзі, з якімі ён працаваў. Напышлівае слова салідарнасць напаўнялася нейкім іншым значэннем, у ім чулася не тое, пра што ён прывык чытаць у газетах ці ўлётках. Напэўна, ён раскрыў для сябе шырэйшы сэнс слова, вынайшаў яму больш трапнае тлумачэнне — ён стаў часткаю калектыву, адным з рабочых. Салідарнасць азначалатое, што заўважалася ў позірку, руплівай руцэ, шчырых учынках. Тое відавочнае. Абсалютна неабходнае. Салідарнасць. Якое гэта было важкае слова!
Праз месяц ён адчуваў сябе сапраўдным ветэранам. Ён навучыўся курыць з занятым! рукамі, не вымаючы цыгарэту з ро­та. Ён ужо добра ведаў, хто з начальства гаўнюк, а хто не.
— Вунь, глядзінатаго, — Енсэн-Зебра, адзін са старэйшых рабочых, паказаў на дзецюка ў шэрай спяцоўцы з пяццю асадкамі, што тырчалі з нагруднай кішэні. — Я з ім пятнаццаць гадоў у адной змене працаваў. А ён цяпер і рукі не падасць! Ён, маўляў, крыху пралез па службовай лесвіцы. I, здаецца, думае лезці вышэй. Так і вызірае, па кім бы прайсціся і яшчэ больш задраць да столі свой шнобель. Ты цішэй там, каб ён па табе не праехаўся! Ён, ледзьве дзе што, адразу ляціць у кан­тору трапацца, каб яму гэта пасля залічылася. Начальства яго лішні раз па плячы папляскае, калі ён там растрындзіць, што ты на мінулым тыдні сцягнуў з цэху якую жоўтую пластмасавую талерку.
— Вось яно як. I як завуць гэтага спрытнюгу? — пацікавіўся Андрэас.
— Пётра-Верхалаз, — адказаў Енсэн-Зебра. — Яго тут за­вуць Пётра-Верхалаз! Як ён там значыцца ў сваім пропуску, я не помню. Я выкрасліў яго з памяці ў той дзень, калі ён забыўся, як паводзіць сябе са звычайнымі людзьмі!
Ён выплюнуў пажаўцелы недакурак, якім прасмярдзеў ці не ўсё памяшканне і вылаяўся:
— Чортаў лізаблюд. Пачакай, зараз ён прыпрэцца ва ўсёй сваёй красе!
Болып за ўсё Андрэасу на яго першым працоўным месцы падабаўся настрой.
На каляды ў 1973-м прыехалі старэйшыя браты. Курт з новенькім заручальным пярсцёнкам і непахіснай верай у сябе, ваеннага. Якуб ужо з мажным пузам, жонкай і дваімі крыклівымі дзецьмі.
— Божа, няўжо ты думает усё жыццё змарнаваць на Эккоў? — недаверліва спытаў Якуб.
— Слухай сюды, — Кнут нахіліўся да Андрэаса, паклаў руку яму на калена і загаварыў па-сяброўску даверліва, але рашуча — сяржант гаварыў да свайго малодшага брата. — Чаму б табе не пайсці служыць у армію? Я маю на ўвазе, калі табе споўніцца васемнаццаць. Магчымасцей — не мерана! Школы, курсы. Абстаноўка — што трэба! Ды не выключана, што і я дзе дапамагу...
Калі ўлезла маці са сваімі заўвагамі, Андрэаса аж перасмыкнула:
— Ён не хоча! Ён і туды не хоча!
Старэйшы брат-вайсковец толькі моўчкі на яго паглядаў; Андрэасу прыйшлі на памяць хвіліны, калі ён пару месяцаў назад сядзеў у кабінеце ваеннага камісара. Як цяжка яму даліся тыя некалькі імгненняў, каб нарэшце выціснуць з сябе: «Не, увогуле я маю намер адмовіцца...»
Яму не хацелася браць на сябе абавязак трыбушыць людзей. Насамрэч, прычына для адмаўлення была наіўная. Але наіўнасць заўсёды шчырая.
Цяпер яго хапіла толькі, каб вымавіць:
— Я лепш пайшоў бы лапіць людзей, чым штыхом у ix калупацца.
— Так, Андрэас, гэта таксама прафесія! — з'еддіва пракаментаваўЯкуб. — Медсястраі
Але для Курта мець такога слабака за брата было ўсё адно, што запляміць свой паслужны спіс, і ён пакрыўджана працадзіў:
— Людзей табе лапіць! А што б ты зрабіў, калі б аднойчы прыйшоў дадому, а там дзесятак рускіх салдат гвалтуюць на кухні тваю маці? Прыстроіўся б да ix збоку?
— Хопіцьужо! — начала прасіць маці.
— Стаў бы ў чаргу! — агрызнуўся Андрэас да брата.
Але тут бацька гучна заўважыў, што калі ўжо ўсе сабраліся святкаваць каляды, дык хоць адзін раз на год, чорт раздзяры, можна зрабіць гэта па-святочнаму.
Пасля новага года, нікому не гаворачы, Андрэас адправіў па пошце тры тоўстыя канверты. Тры прашэнні на практыку ў раённую бальніцу — санітарам, каб зарабіць плюсы да прахаднога бала і пайсці вучыцца далей.
Але прашэнні вярнуліся назад з «не, выбачайце». Hi ў вялікай цэнтральнай бальніцы, ні ў дзвюх астатніх бальніцах фюль­ке* на яго не знайшлося ніводнага хворага.
Вось так. Круці — не круці, а пасля вакацый ён мусіў зноў вярнуцца на завод. Пайшоў другі год, як ён працаваўрабочым. Яму споўнілася васемнаццаць і цяпер дазвалялася стаяць ля станка і працаваць пазменна. Днём, вечарам або ноччу. Разам з Зебрай і іншымі хлопцамі. Гэта было сапраўднае павышэнне па службе.
Енсэну-Зебры было добра над шэсцьдзесят. Ён быў адным са старажылаў на прадпрыемстве «Эккоў і Сын»: дваццаць гадоў таптаў пад нагамі тэты пыльны бетон. За ўсе гады ён навыцягваў з-пад шумных прэсаў горы ружовых пластмасавых гаршчочкаўі празрыстых мерных пасудзін. Ён ненавідзеўусё, што называлася пластмасай.
'Фюльке — адміністратыўна-тэрытарыяльная адзінка ў Нарвегіі. (Заўв. рэд.)
Менавіта Енсэн-Зебра накіраваў Андрэаса на сцежку, якая аднойчы вывела-такі яго за завадскія засценкі.
Неяк напачатку лета Андрэас працаваў у начную змену, яшчэ да ўзыходу сонца яны павымалі сабойкі і сядзелі снедалі. Гаварылі аб рознай лухце, а пасля моўчкі паглядалі, як на ўсходзе прабіваецца на дзень. Праз пару гадзін зусім развіднее. 3 вокнаў сталоўкі відаць было, як над дахамі суседніх дамоў рассейваецца лёгкая смута і неба пачынае ўбірацца ў залацістаружовыя фарбы.
— Пэўна і ў горадзе такая прыгажосць. Шкада, што глядзім мынаўсходпраззавадскіявокны, — Енсэн-Зебраўздыхнуў. — Мяне часам нясцерпна цягне зноў у мора!
Андрэас паглядзеў на яго — дужага, здаровага.
— Ну, а каб зноў на карабель?
— Хто? Я? Стары ўжо! Не, больш ніякіх караблёў. Хопіць з мяне... Буду працаваць тут, пакуль капыты не адкіну ці пакуль хто штуршком пад зад не выпра! — і ціха дадаў: — Але, я табе скажу, з такой працай усе нервы перавядзеш.
Андрэас сёрбаў каву і слухаў, пільна ўзіраючыся ў постаць, якая сядзела наўпроці яго. Зебра быў яшчэ дужы, ніякіх сумненняў. Але ў ранішнім паўзмроку, як ніколі, відаць было, што кожная рысачка ягонага твару зацягнута невылечнаю стомай.
На нейкі момант Андрэас уявіў сабе, якім ён сам будзе праз дваццаць гадоў працы на пластмасавым заводзе. Стомлены і расчараваны. 3 сінюшнымі кругамі пад вачыма ад незлічоных бяссонных начэй каля запыленых станкоў, з-пад якіх выходзяць да болю бязглуздыя вырабы.
Енсэн-Зебра бы прачытаў ягоныя думкі:
— Ты ж не думает застацца ў нас, каб канчаткова парасці мохам, Андрэас? Кінь дурное! Тэты завод хіба што для такіх старых ёлупняў, як я. Табе, пакуль малады, пакуль не позна, трэба неяк шавяліцца, а то закарэеш тут!
— Думаў пашукаць што іншае, — сказаў Андрэас. — Невыйшла. Хацеў у бальніцу, каб потым у медвучэльню.
— Вось як. Але ты ж не з тых, хто адступае ад задуманага, калі з першага разу не выходзіць? — спытаў Енсэн, распальваючы цыгарэту.
— Не... Але пакуль папрацую тут, бо... Ну, заробкі тут неблагія.
Енсэн-Зебра зацягнуўся:
— Заробкі неблагія, кажаш. Ты зарабляеш, амаль як я, на аднаго — хоць расперажыся! Пэўна хопіць, каб аблажыцца сям'ёй і дзецьмі! Але пачакай, можа стацца, што ты яшчэ падрасцеш, пасталееш.
Андрэас пачырванеў.
— Не, дружа мой, ідзі ты ў медвучэльню. — Енсэну-Зебры хапіла тактоўнасці не заўважыць здрадніцкай чырвані на тва­рь^ Андрэаса. — Гэта добрая прафесія. I таксами надзейная. Тут звар’яцееш урэшце ад напружання. Пару гадоў таму быў тут адзін, з глузду з'ехаў, працаваў у іншай змене. Сеў аднойчы і пачаў трызніць, нібы за ім куслівыя звяры гоняцца. Нам прыйшлося пацацкацца з ім, як з немаўлём, пакуль лекар не прыехаў і не агледзеў бедалагу. Забралі яго прамаў псіхушку, з той пары ніхто яго не бачыў. — Ён выпусціў дым. — Можа гэта для цябе? Псіхіятрыя ці як яно там называецца.
— Не знаю. Не думаю, што мне хацелася б працаваць з кучай вар'ятаў, — адказаў Андрэас.
— Не факт, што гэтыя вар'яты горшыя за большасць нармальных людзей. Што ты думает пра апошнюю рацыяналізатарскую прапанову? Каб удвая павысіць хуткасць вытворчасці леек і мерак! Відавочны прыклад вар'яцтва, больш цяжкага, чым калі чалавек забіваецца ў куток і калоціцца ад страху!
Андрэас пагадзіўся, але нічога не адказаў. Яму прыгадаўся дзядзька Бен'ямін. Дзядзька Бен'ямін нікому ніколі не назаляў.
— Дзякуй за параду, напэўна, я паспрабую, — сказаў ён Енсэну-Зебры.
— Паспрабуй! I збаў ад скураных рамянёў і ўтаймавальных кашуляў, калі мяне аднойчы прывязуць у псіхушку, — пажартаваў Зебра-Енсэн і заіржаў, як конь.
На наступны дзень Андрэас наведаўся ў бібліятэку і набраў з чатыры кіло кніг па псіхіятрыі. Чытво месцамі падалося нават зразумелым, але львіная доля была настолькі недасяжная, што ён вырашыў закінуць падручнікі на паліцу і ўзяцца за ма-
стацкую літаратуру па тэме. Ён праглынуў апавяданні Ганны Грын «Я ніколі не абяцала табе ружовых садоў» і «Дом» Наэля Кобса. Праца з такімі людзьмі, якія вандруюць паміж сусветамі і царствам! нябеснымі, напэўна б абтачыла вострыя вуглы абычыёй асабістай недасканаласці!
Праз два месяцы агульных вакацый пропуск быўу Андрэаса на руках. Пропуск у псіхіятрыю. Пісьмо прыйшло з бальніцы ўЛіеры: «Мы рады паведаміць, што вы атрымалі працу санітара ў нашай бальніцы. Вы прыступаеце да выканання сваіх абавязкаў 18.11.74...» На тэты раз ён не прамахнуўся!
Маці пажвавела і ўзрадавалася, калі пачула пра яго новую працу ў Ліеры. Яна была рада за сына. Але калі ўзяла ў рукі ліст, усмешка на яе твары неяк паблякла. Амаль непрыкметна. Тады ўспомнілася Андрэасу пра сямейныя падводныя рыфы. Пра маўклівага чалавека, які павесіўся на стальным дроце.
У Ліеры дзядзька Бен'ямін пражыў добрую палову свайго дарослага жыцця.
I менавіта там вырашыў з ім паквітацца.
* * *
Ён ішоў па белым калідоры з шэрагамі дзвярэй абапал. Ён хацеў было адчыніць адны, але не знайшоў ручкі. Ён паспрабаваў іх штурхануць, пачаў малаціць штосілы, але яны не паддаваліся. I тут ён пачуў за сабою чыюсьці хаду. Енсэн-Зебра цяжка перасоўваў ногі, нібы брыў у густым сіропе. У руцэ ў яго быў белы медыцынскі халат і доўгі чорны скураны рамень.
— А цяпер стой ціха, — прамовіў ён. — Стой ціха, я табе раскажу казку. У вас маладых столькі магчымасцяў, каб вас...
Андрэаса ахапіла паніка. Ён адчуў, як у грудзях расце камяк, робіцца такім вялікім, што замінае дыхаць. Ён хацеў пабегчы, але не мог вызваліцца з клейкай плямы, хацеў крыкнуць, але не здолеў выціснуць ніводнага слова. Енсэн-Зебра занёс рэмень — ударыць, але... яго твар памутнеў, пачаў расплывацца. Галава бы плавілася, і на ёй праступала аблічча дзядзькі Бен'яміна. Дзядзькі Ноя. За плячыма ў яго прыадчыніліся дзверы, праз увесь калідор гучна паклікаў жаночы голас: «Андрэас! Андрэас!»
Дзядзька Бен'ямін стаяў, апусціўіпы рукі, і няўцямна пазіраў на рэмень. Жаночы голас усё клікаў: «Андрэас!»
I раптам сцены пачалі абрынацца. Ён паспрабаваў ухіліцца ад каменнай груды, што ляцела яму проста на галаву, але не здолеў — цяпер ён ляжаў, пахаваны ў густой непрагляднай цемрадзі.
Святло. Рэзкае святло прама ў твар. Андрэас прачнуўся. Маці пасміхалася і гукала:
— Андрэас! Хопіць спаць, прачынайся, — яна пяшчотна правила рукой на яго шчацэ.
Бацька сядзеў снедаў, занурыўшыся ў ранішнюю газету. Але адразу адклаў яе ў бок, як толькі ўбачыў Андрэаса. Сёння трэба было паснедаць разам і нічым не азмрочыць сямейнай ідыліі аж да самага адпраўлення цягніка.
Гэта было жахліва, якраз як ён сабе ўяўляў. Сентыментальныя фразы соваліся па стале разам з хлебным кошыкам, а над канец ішлі незлічоныя павучанні ў прысёрбку з абпальваючай кавай. Так, зразумела, што ён напіша; не, ён не будзе сядзець там увесь час і хутка прыедзе да іх на пабыўку. Андрэас напружана ўсміхаўся і адказваў з ненатуральнаю ветлівасцю.
— Можа, падліць кавы? — маці ўжо бегла з кавярнікам.
Бацька закрахтаў. «Так, а зараз пяройдзем да галоўнага», — падумаў сабе Андрэас. Ён паглядзеў на гадзіннік. Без пятнаццаці сем. «Сорак пяць хвілін, у тваім распараджэнні сорак пяць хвілін, каб наставіць мяне на правільны шлях 1 папярэдзіць пра ўсе небяспекі і спакусы, што падпільноўваюць маладога чалавека, які толькі выбраўся на самастойнае жыццё. Пра галодных на секс белакудрых паненак і прапітых калег па працы. Сорак пяць хвілін і ні хвілінай больш. А пасля я пабег, каб не спазніцца на цягнік!»
Але Андрэас памыляўся.
— Дзіўна атрымоўваецца, — пачаў бацька, — і цябе закінула ў Ліер. Дзядзька Бен'ямін пражыў там столькі год.
Андрэас паглядзеў на маці і папытаўся:
— Вы калі-небудзь туды ездзілі яго наведаць?
Маці збянтэжылася:
— Так, і не адзін раз. Спачатку я ездзіла з мамай раз на ме-
сяц. Яго паклалі ў бальніцу, яшчэ калі ён быў зусім хлопчык. Дома мы ўсе былі ўпэўненыя, што Бен'ямін крыху занядужаў і, каб ачуняць, яму патрэбная дапамога. Нікому ў галаву не прыходзіла, што адзін з нас стаў, як тады казалі, невылечным псіхічна хворым, — яна ўздыхнула. — Пазней мы пачалі ездзіць у Ліер радзей, доўга было, што ён і не пазнаваў нас. Толькі сядзеў і нема крычаў...
Андрэас адчуў, што размова хутка выйдзе на тонкі лёд. На­строй за сталом быў азмрочаны непрыемным цяжарам. Ён спытаў:
— А як было тады ў Ліеры ?
— Ой, трэба прызнацца, месца мне падалося змрочным, — адказала маці. — Але можа таму, што там ляжаў мой адзіны брат. Усё выглядала неяк надта панура. Помню, мне здавалася, што там усё старое і занядбанае.
— Так, так, — адгукнуўся бацька. — Але з тае пары шмат што змянілася. Толькіўяві, колькі цяпер новых медыкаментаў!
— Лекі лекамі. Я ў тым нічога не цямлю, але ці заўсёды яно так добра, як падаецца, — лячыць імі ад усяго запар. Трэба ж людзей разумець! Разумецьілюбіць! — мацізмоўкла.
Андрэас з бацькам шматзначна пераглянуліся. Жанчыны не надта цямяцьудасягненнях медыцыны ці шырыні навуковага мыслення. Яны шмат чаго адчуваюць і мала што ведаюць.
Цягнік прыйшоў па раскладзе. Стукаючы коламі, прыбыў на станцыю, завішчэлітармазы, засоп гідраўлічны прэс. Андрэас заняў месца ля акна.
Як толькі цягнік крануўся, ён запаліў цыгарэту, адкінуўся на більца крэсла і пачаў разглядаць краявіды, пгто паплылі за акном. Аселіны і паркі, дзе ён гарэзнічаў коратка стрыжаным хлапчуком, выдаючы сябе за сапраўднага індзейца. Старая школа. Прыстані, забаронныя месцы, якія праз бацькоўскія перасцярогі былі якраз болей прывабнымі. Мінулі горад. Бывайце, бацькоўскія забароны! Ланцуг вечназялёных дрэваў цягнуўся ўздоўж чыгуначнага палатна, час ад часу перарываючыся лапікамі яшчэ не прысыпанай снегам зямлі.
Сталь, шкло і людзі — увесь гэты калос пад назваю цягнік на Осла а 8:15 адмяраў кіламетры, прыпяваючы «ўсю-ды-
доб-ра, усю-ды-доб-ра». Андрэас выпусціў колца сівога дыму ў столь купэ. На нейкае імгненне задумаўся, ці запяе цягнік другую палову прыказкі, калі ён будзе ехаць наступным ра­зам. Назад.
ДВАНАЦЦАТЫ БРАТ У ДОМЕ
Ліерская даліна патанае ў хваравітым лістападаўскім святле. Менавіта гэтае халоднае, скупое на цяпло сонечнае праменне прадракае хуткі прыход паненкі Зімы і нясе на сабе пячатку апошніх рэпіткаў паволі згасаючай восені.
У тэты час маці-прырода апынулася на ростанях, бы сама не ведае, чаго яна хоча, на што здатная. Змарнела сонейка, мінуўся час, калі яго пяшчоты хапала, каб аблашчыць кожную раслінку, кожнаедрэўца. Ветрыкяшчэ неўвабраўсяўсілу, каб узварушыць першую зімовую завіруху.
Але з ночы ляжыць на зялёных пагорках і чорных глебах празрыста-белая намаразь.
Лістападаўскі кампраміс у прыцішана-лагодных фарбах.
На ўсходнім схіле ўзвышша, у пятнаццаці хвілінах язды ад шэрага, нягеглага ДрамэнамесціццаЛіерская бальніца. Узбоч выгнутай колам дарогізбіласяколькідамоў — зусім невялічкае мястэчка. Аўтобус робіць тут круг, а пасля паўзе далей угору па крутым схіле да вёсак Сіллінг і Транбіхёгда.
Вакол пляцоўкі, якая ў рабочы час ад людской мітусні нагадвае каламутнае мора, падковаю стаяць старый будынкі. Пральня, з прыадчыненых вокнаў якой валіць пара. Праз дробныя квадрацікі шыбаў ледзь распазнаць жаночыя і мужчынскія постаці. Склад бялізны, будынак працатэрапіі, вартавое памяшканне. I кухня, вялізная кухня з несціханым звонам каструль і місак, шклянак і сталовых прыбораў. Паветра гэтаю раніцай было пранізанае мноствам гукаў, што даляталі нібы
здалёк, нагадваючы дзіліньканне касцельных званоў за хрыбтом узвышша.
Расчыненыя вароты разрываюць чараду будынкаў. Яны вядуць у самае сэрца лякарні. Да двухпавярховай пабудовы з чырвонай цэглы, з двух бакоў прыгожа абнесенай паркавымі прысадамі. Адміністрацыйны будынак. Той, што санітары паміж сабою называюць «амбасада». Вакол будынка — пахілыя пагоркі, засланыя чэзлай травой, стромкія бярозы, пругкі барбарыс і даўно пасохлыя кветнікі. Чырвоная сэрца лякарні. Якое пульсуе рашэннямі і пастановамі, што выпрацоўваюцца на заўсёды доўгіх паседжаннях. Тут выпампоўваюцца і напампоўваюцца тэлефонныя размовы, якія пасля размяркоўваюцца праз цэнтральны пункт на ўсіх бальнічныхлініях, каб нарэшце выскачыць кароткім сухім загадам на нейкім бальнічным посце ці ў дробнай канторы.
Крыху далей, паміж бярозамі — шэсць гмахаў, шэсць калосаў, узведзеных з каменя і цэменту, стаяць, нібы выпадкова прасыпаўшыся з прыгаршчаў Госпада Бога. Само іх размяшчэнне — адзінзаадным, адасоблена, раскідана па зялёным, мяккім дыване — робіць іх велічна-непрыступнымі. Яны быццам завіталі з сярэднявечча. А гэтыя вузкія вокны, падзеленыя на дробныя квадрацікі, падаюцца цьмяным шклянымі вочкамі на важкіх фасадах.
Будынкі аддзяленняў Ліерскай бальніцы — старадаўнія, колішнія — стаяць там, дзе стаялі пакаленнямі і, напэўна, перажывуць усіх, хто сёння блукае па іх засценках, нема крычыць у ложках, знемагае, скручаны рамянямі. Яны перажывуць і гэтых, як некалі перажылі тысячы падарожжаў без спачыну, тысячы бязрадасных крыкаў, тысячы закратаваных жыццяў. Непрыветныя будынкі, раскошныя і доўгія, вышынёю на тры паверхі, з франтонамі, якія, нібы дзіды, пагрозліва шчэрацца ў неба. Яны — волаты.
Аднойчы раніцай, напрыканцы 1974 года, у гэтыя варо­ты, насустрач гэтым дзівацкім краявідам, увайшоў Андрэас Вігерт. Па валізцы ў кожнай руцэ і са старым бацькоўскім заплечнікам.
Уздоўж фасада на адным з вялікіх будынкаў цягнуўся доўгі вузкі балкон, на парэнчах вісела разветрыцца некалькі
матрацаў. Калі Андрэас ішоў паўз балкон, з яго паўрасчыненых дзвярэй высунуўся гладкі твар. Твар амаль без маршчынак, як у дзіцяці, з залаціста-карычневай скурай, нацягнутай наверх ільснянога цемя.
— Гэй! — пракрычала постаць з балкона. — Гээй! Гэээй!
Андрэас спахапіўся, паставіў адну валізку на зямлю і нерашуча памахаў вольнай рукою.
— Дзень добры! — павітаўся ён і тут жа сумеўся, а ці пачулі яго там, ці не перайшоў ён на шэпт, ці не адказаў сам сабе. 3-за маленькай галавы паказаўся санітар. На ім быў кароткі белы халат, як на многіх, каго Андрэас бачыў ніжэй на пляцоўцы. Санітару было столькі ж гадоў, колькі Андрэасу, можа, трошачкі болей. Шыракаплечы і белавалосы, вікінг за­раз схіліўся над пацыентам і нешта сказаў на вуха. Пасля досыць прыязна ўзяў яго за плечы і павёў назад у пакой. Клац! Дзверы зачыніліся.
Так нехта павіншаваў Андрэаса Вігерта з прыбыццём у Ліерскую бальніпу.
Ён стаяў перад шырокімі дубовымі дзвярыма з вышараванай да бляску масянжовай ручкай. На абіўцы пажоўклымі пластмасавымі літарамі красаваўся надпіс: «Старшая медсястра».
Паставіўшы валізкі на падлогу, ён выцер вільготныя далоні аб калашыны штаноў. Яго сэрца сутаргава калацілася, гатовае выскачыць з грудзей, калі, нарэшце, ён здолеў асцярожна пастукаць у дзверы.
Hi гуку. Ён пастукаў яшчэ.
— Так? — даляцеў да яго жаночы голас, у якім чулася яўнае раздражненне.
Ён двойчы праглынуў сліну, пракапіляўся і ўвайшоў.
Кабінет выглядаў прыбраным і чыстым. Шэры лінолеум на падлозе быў добра вымыты, люстэрка блішчала, на паліцах уздоўж сцен маркотна стаялі роўныя шэрагі тэчак-скорасшывальнікаў і кніг з рознакаляровымі пераплётамі. Праз прыадчыненае ў восеньскую раніцу акно прабіваўся ветрык, які забаўляўся з фіранкамі.
У куце стаяў пісьмовы стол, за якім сядзела жанчына гадоў
сарака. Яна працяла Андрэаса поўным дакору позіркам. Чорная тэлефонная трубка павісла ў яе на пальцах. Няўдала хаваючы відавочную раздражнёнасць у сувязі з перарванай размовай, яна ўрэшце пачаставала яго ўсмешкай. Але ў гэтай усмешцы было штось механічнае, штосьці такое, што выклікала ледзьве не страх. Нібыта паралізаваны змяіным позіркам, Андрэас моўчкі стаяў, адчуваючы, што зараз яго праглынуць.
— Добры дзень, — працадзіла жанчына. Андрэас назваўся і чакаў, што яна нейкім чынам адрэагуе на яго прозвішча. Але выраз твару ў яе не змяніўся, яна па-ранейшаму нацягнута ўсміхалася. I толькі трошкі прыўзняўшыся з крэсла, працягнула яму вузкую далонь.
— Фру Му, — назвалася яна. — Анэтэ Му, — яна кіўнула яму на крэсла каля стала. — Калі ласка, сядайце!
Андрэас удзячна пляснуўся ў крэсла і закінуў нагу на нагу. Гэта прыдало ўпэўненасці.
— Я, я прыехаў, каб...
Яна махнула, каб Андрэас змоўк. Важная размова, якая, мусіць, тычылася пацыентаў, была яшчэ не скончаная.
— Так, так, бясспрэчна... — згаджалася яна. — Цудоўна! Усе закускі былі вельмі смачныя, усе да адной. Я сказала Ёну, што такіх пачастункаў... Так, вядома, але ты мне прабач, табе не здаецца, што Лізе і Пэдэру варта было паводзіць сябе болей стрымана? Згадзіся, недарэчна выносіць на людзі сямейныя звады, тым больш на такой урачыстасці.
Андрэас сядзеў, утаропіўшыся ў падлогу. Ён адчуваў сябе ніякавата. Вось перад ім сядзіць жанчына і ва ўсю распавядае пра свае асабістае жыццё! Яна назвалася фру Му, але ні словам не абмовілася, што яна і ёсць старшая медсястра, да якой ён мусіў звярнуцца. Ён памацаў кішэню курткі. Ліст паранейшаму ляжаў на месцы, зачытаны і ўжо добра зацёрты. Ён выцягнуў яго і паглядзеў на подпіс унізе аркуша: «А. Му». Але ніякай пасады за подпісам не значылася.
Размова зацягнулася амаль на паўгадзіны. Калі фру Му нарэшце паклала слухаўку, яе механічная ўсмешка пакорліва знікла:
— Так, што тут у нас? Што вы хацелі?
Андрэас сціснуў зубы і пачаўтлумачыць, што яму насамрэч
хацелася б пачаць працаваць санітараму адным з аддзяленняў бальніцы. «I як мага хутчэй ад цябе адчапіцца», — дадаў ён пра сябе.
Хвілінку! — яна спыніла яго, крутанулася ў крэсле і выцягнула шуфляду з архіўнай шафы. — Вігерт?
— Так.
— Андрэас Вігерт?
— Так, Андрэас Вігерт.
— Ага... вось вы дзе! Янавыцягнула зялёны аркуш, наклала перад сабою і начала чытаць, час ад часу паглядаючы на Андрэаса.
— Дык вам васемнаццаць, так?
— Васемнаццаць з паловаю.
— Гэта тое самае. I вы хацелі б працаваць у нас санітарам? А ці ёсць у вас нейкі вопыт такой працы, Вігерт?
— Не, і пра гэта я напісаў у прашэнні! — Андрэас кіўнуў на знаёмы аркуш, прыладжаны сашчэпкамі да зялёнай копіі ліста.
— Вось як. Так, так... — у голасе зноў зазвінела раздражненне.
I фру Му распачала прамову, якую, па ўсім відаць, адтарабаньвала далёка не першы раз. Калі яна адкінулася на більца крэсла, яму здалося, што нехта націснуў на кнопку магнітафона і той загучаў. Фру Му нагадвала стальнога робата, абцягнутага скурай з бледнай мяккай пластмасы. Імёны, лічбы сыпаліся на яго, як шкляныя шарыкі з торбачкі. Халодныя, празрыстыя, важкія, прамоўленыя выцвілым голасам, без памылак і перапынкаў. Ці дасць ён рады ўсяму гэтаму?
Праз шчыліну між тонкімі вуснамі фру Му, нібы пчолы з вулля, выляталі і гулі над самым ягоным вухам размаітыя звесткі — ix нельга было ні спаймаць, ні спыніць, ні разгледзець зблізку. Даты, колькасць пацыентаў, урачы, дыягназы. Страхі, памежныя станы, неўрозы, псіхозы. Пазіраючы на Андрэаса шклянымі вачыма, яна трымала максімальны кантроль над кожным словам, якое артыкуляваў яе рот. Дадзеныя пра аддзяленні — пра тыя самыя змрочныя карпусы, паўз якія ён праходзіў па дарозе сюды, з гучнымі назвамі — А, Б, В і Г. Жаночае і мужчынскае крыло — кожны пацыент размяркоўваўся
па аддзяленнях і пастах у залежнасці ад хваробы і полу. Потым пасыпаліся звесткі пра працоўныя абавязкі. Персаналу ў цэлым і яго асабістыя, да якіх яму належала прыступіць.
Ён сапраўды рабіўусё магчымае, каб утрымаць у памяці самае важнае. Яму карцела як мага хутчэй прыступіць да сваіх абавязкаў! Ён прагнуў пабачыць аддзяленні, пасты і анучы, пра якія яна казала. Хутчэй бы яна скончыла! Нарэшце Мо прыцішыла тэмп і глянула на гадзіннік.
— Госпадзе, як час ляціць! Значыць, так, Вігерт, мы думалі накіраваць вас у аддзяленне В. Мужчынскае крыло В. Гэта аддзяленне для мужчын, мужчын з фізічна-псіхічнымі парушэннямі. Прынамсі на тым посце, куды вы накіроўваецеся. Магу абяцаць, што там вы атрымаеце грунтоўную і ўсебаковую практыку, вы ж, напэўна, збіраецеся пайсці вучыцца далей, як многія іншыя ў вашым узросце?
— Так, я думаў...
— Цудоўна! Нам патрэбны ўрачы і іншы кваліфікаваны медперсанал, — янаадрывістазасмяяласяідадала: — Вы, мужчыны, больш трывалыя на гэтай ніве, чым мы, жанчыны!
Андрэас на гэта нічога не сказаў.
— Пост, куды вы накіроўваецеся, называецца палата № 23. Я ўпэўненая, што вы там хутка прызвычаіцеся. Спачатку мы падпішам з вамі дамову на паўгода, а потым паглядзім, як будзе, ці захочацца вам працаваць далей. Прынамсі, мы на гэта разлічваем, бо, увогуле, на сённяшні дзень у нас надта вялікая цякучка кадраў. Старшую медсястру ў мужчынскім крыле В завуць Сігнэ Вік і... і ўсяго вам найлепшага! Памятайце, што вам забаронена гаварыць са староннімі пра ўсё, што так ці інакш мае дачыненне да пацыентаў! На нас ляжыць адказнасць абараняць іх і іх сем'і, не выдаючы звестак пра тое, што мы тут кожны дзень бачым. Калі хто парушае гэтае абяцанне, той аўтаматычна пераступае нарвежскі закон! За гэта можна трапіць у турму, Вігерт!
Ён ужо чуў, як у яго за спінай клацаюць астрожныя замкі. Абавязак невыдавання службовай тайны! Яны, выходзіць, пакладаюцца на яго! Ён павінен спрычыніцца да таямніц псіхіятрыі!
Яна падазрона паглядзела на Андрэаса.
Але Андрэасу не было чаго ад яе хаваць.
— Я не маю намеру балбатаць налева і направа. Безумоўна, я буду маўчаць, — запэўніўён.
3 яе спаўзло крыху строгасці.
— Ну вось і добра. Так, на гэтым, бадай што, усё... Засталіся хіба ключы!
Яна пашукала ў шуфлядзе і выцягнула важкую нізку. Зноў распачаўся магнітафонны запіс: ключ ад галоўнага ўваходу, ключ ад старых замкоў, ключ ад фортак, ключ ад рамянёў, ключ ад таго, ключ ад сяго і яшчэ пара зверху.
— Ключ ад рамянёў?
— Так, у 23-й палаце вы знойдзеце яму ўжытак. На жаль, што ёсць, тое ёсць, нічога не зробіш. Час ад часу некаторыя пацыенты бываюць дужа неспакойныя.
Андрэас разглядаў ключ ад рамянёў. Ён быў не падобны да іншых. Ён нагадваў жалезную манету, перарэзаную па экватары. Па краях прапіла тырчалі два зубцы. Ключ нагадваў пляскаты штэпсель.
— I беражыце гэтыя ключы, як зрэнку вока, — папярэдзіла фру Му. — Гэта вельмі важна! А калі ўсё ж здарыцца, што не ўберажаце, дык павінны будзеце выплаціць бальніцы па пятнаццаць кронаў за ключ!
Пятнаццаць кронаў за ключ! Божа ты мой, колькі грошай боўталася на гэтай звязцы!
Яна казала далей:
— Але ж вы разумееце, што эканамічны бок тут не так важ­ны. Што станецца, калі ключы трапяць у чужыя рукі? У аддзяленне можа ўлезці нехта старонні, ці яшчэ горш — пацыенты могуць самі выбраццаі з аддзялення!
Андрэас ківаў з сур'ёзным выглядам. Ён ужо бачыў перад сабою хеўру шызафрэнікаў-анархістаў, якія з дзікім выццём вылятаюць з бальніцы, каб расправіцца з ім самім, з фру Му і з іншымі свядомымі будаўнікамі грамадства.
— Не, безумоўна, я разумею, што нічога добрага з такога не выйдзе. Я буду рабіць усё магчымае, каб з імі нічога не здарылася. Дарэчы, пост, куды я накіраваны, зачынены? — Андрэас падумаў пра адчыненыя вароты бальніцы, якія нібы вабілі да сябе.
— Заўсёды, — адрэзала фру Му. — Усе пасты заўсёды зачыняюцца. Але вы хутка да гэтага прызвычаіцеся. Праз некаторы час вы будзеце замыкаць за сабою ўсе дзверы — і дома, і на працы. Астатнія ключы атрымаеце ў кастэлянкі, — падсумавала яна.
— Астатнія ключы?
— Так, я думаю, вы зацікаўлены мець ключ ад пакоя, які будзеце здымаць? — яназ'еддіваўсміхнулася.
I праўда! Пакой. На яго ён амаль забыўся.
— Выбачайце... столькі ўсяго за раз.
— Разумею, Вігерт! Цалкам вас разумею, — цяпер яна звярталася да пяцігадовага дзіцяці. Му паклала перад сабою важкую тэчку і начала ўказальным пальцам вадзіць па старой ках зверху ўніз, мармычучы сабе пад нос: — Першы блок, другі, трэці — поўна. Чырвоны і зялёны блокі — напакавана і там. Не, ну вы бачылі такое! Мушу сяліць вас у Братэрскі дом, Вігерт! У Братэрскім доме, наколькі мне вядома, ёсць вольны пакой.
Братэрскі дом, а гэта яшчэ што такое? Каталіцкі кляштар тут ці што?
Фру Му абяззброіла:
— Я ўпэўненая, што вам там спадабаецца. I там, і ў аддзяленні, Вігерт. Разумееце, тут, у Ліеры, мы ўсе, як адна дружная сям'я! Так, ну, здаецца, усё сказала. Калі б вы зараз паставілі свой подпіс пад працоўнай дамовай, я ўжо і патэлефанавала б у аддзяленне — папярэдзіць, што вы прыбылі на месца.
Твар у яе праяснеў у прадчуванні хуткага развітання. Андрэас кіўнуў і з удзячнасцю выхапіў працягнутую яму асадку. Падалося, што і яна з не меншай удзячнасцю схапілася за тэлефонную трубку.
Му так салодка шчабятала са старшай медсястрой мужчынскага В, што Андрэас ледзьве стрымаўся, каб не зайсціся са смеху. Калі ў фру Му і быў нейкі ўлюбёны занятак, дык гэта мусіў быць аматарскі тэатр. Але яна зашмат пераігрывала, каб называцца добрай акторкай.
Андрэас склаў стосікам аркушы і перадаў іх назад.
— Ну, бывайце, сястраСігнэ, усягоВамнайлепшага! — расшаркалася фру Му, і слухаўка тут жа ляснула на месца. Што ні
кажы, а тое, з якой хуткасцю яе твар зноў зрабіўся ледзяным і варожым, заслугоўвала захаплення.
— Значыцца так, у вас ёсць гадзіна, каб забраць ключы і бялізну ў старшай кастэлянкі і занесці вашыя рэчы туды, дзе вы будзеце жыць! Роўна а першай вы павінны ўжо стаяць ля варот. Па вас прыйдзе санітар з 23-й палаты. Ну, поспехаў вам, Вігерт, усё будзе добра! Я ў гэтым аніколькі не сумняваюся!
У кастэлянкі ён доўга не затрымаўся. У вялізным памяшканні, запоўненым штабялямі мытай бальнічнай бялізны, мітусіліся заклапочаныя жанчыны.
Ён атрымаў атрыбуты сваёй новай прафесійнай прыналежнасці — чатыры белыя медыцынскія халаты, ручнікі і пасцельную бялізну. Усё клалася яму ў абярэмак. Пад канец ішлі дзве пары лаўсанавых штаноў з сінімі пасачкамі па баках.
— Санітарскія штаны, — патлумачыла жанчына, падаючы іх Андрэасу. Хіхікнула: — Ніхто з маладых хлопцаў-санітараў іхненосіць. Пэўна, «добра» сядзяць! — зноў смяшочак.
У яго за плячыма пачулася крактанне старшай кастэлянкі:
— У бальніцы належыць насіць штаны! А то завялі моду, шастаюць тут у латаных джынсах ды нейкіх вельветавых анучах! Сорам глянуць на тых санітараў! Не тое, што раней. Хоць бальніца была на бальніцу падобная! А сёння ходзяць, як абшарпанцы.
Яна падышла да Андрэаса, амаль нябачнага за абярэмкам прасцінаў і халатаў. Кабетка, што так бестурботна хіхікала з санітарскіх штаноў і ўводзіла Андрэасу ў вушы не тое, што трэба, зачырванелася і адвярнулася да паліц з бялізнай.
— Я вам адно скажу, малады чалавек, — настаўляла загадчыца, — бальніца бачыць і бальніца адзначае таго, хто шануе правілы! Бальніца заўважае, хто носіць штаны, што янавыдала, а хто не. Помніце пра гэта!
Бальніца «бачыць» і «адзначае». «Заўважае». Загадчыцагаварыла пра бальніцу, нібы гэта была самастойная жывая істота. Андрэас быў рады, што яна не бачыць яго за тарою бялізны, — хоць пасмяецца. Але калі ён выйшаў ад кастэлянкі, нагружаны сваімі валізкамі і бальнічнай бялізнай, словы загадчыцы не ішлі ў яго з галавы. Хто гэта — «бальніца» з такімі развітымі орга-
намі пачуццяў? Бальніца, выходзіць, здольная была бачыць і адзначаць, а ён сам, — санітар і персанал, — відавочна, не быў тым, хто бачыць, хутчэй, тым, каго адзначаюць. Хто такпільна заўсімназірае? Старшая медсястра? Галоўныўрач? Ці, можа, фру Му? Ён нехаця ўсміхнуўся. «Не можа быць, каб нехта з іх здольны быў нешта бачыць, — думаўён. — У фруМушкляныя вочы, а галоўурач, напэўна, і носу не высуне са сваёй канторы. А можа, яно і так, можа, бальніца і ёсць жывая істота?»
Братэрскі дом аказаўся звычайным драўляным будынкам на два паверхі. Стары, шмат дзе з гронкамі маленькіх балконаў. Будынак стаяў пасярод яблыневага саду, у атачэнні бэзавых кустоў. На пляцоўцы перад уваходам стаялі тры машыны, з якіх толькі дзве — на колах. Трэцяя была проста грудай ламачча. На капоце разваліны ляжала шэрая котка. Выглядала, што і Ліер, і асабліва Братэрскі дом былі самымі маркотнымі месцамі ў свеце. Ён павабіў ката, але жывацінка толькі пазяхнула і пацягнулася. Месца здавалася мёртвым.
Ён перабраў з паўкіло ключоў, пакуль знайшоў нарэшце той, што падыходзіў ад замка ў дзвярах на ўваходзе. Адчыніў і апынуўся ў цёмным калідоры. Дзверы насупраць вялі да пакояў на першым паверсе. А яму трэба было трапіць на другі, як даходліва патлумачыла старшая кастэлянка, калі ўрачыста перадавала ключы ад апошняга вольнага пакоя ў доме. Пакой нумар 12. Уверх па лесвіцы і па калідоры направа. Андрэас усё ж прыадчыніў дзверы ў калідор першага паверха і зазірнуў усярэдзіну. Дзверы пакояў былі пранумараваныя сінімі лічбамі ад аднаго да шасці. Такія самыя дзверы былі, пэўна, і на другім паверсе. Дванаццаць хлапцоў-санітараў у адным будынку, кожны ў сваім закутку. Дванаццаць паслушнікаў, якія хацелі пасвяціць сябе таямніцам псіхіятрыі.
Дванаццаты брат адамкнуў замок і ўвайшоў у сваю келлю, насвістваючы «Гасподзь — цвярдыня майгожыцця». Ёндумаў пра непрыступныя муры Ліерскай бальніцы: тут добра спяваліся псалмы. Пакойчык быў невялікі, пафарбаваны белаю фарбай. Два акны абрамлялі куточак скверу з гонкімі бярозкамі. 3 мэблі было толькі самае неабходнае — канапа-ложак, камода, два крэслы і стол. Усё было вытрымана ў стылі непераборлівых
пяцідзесятых. Колішнія вытворцы мэблі, ва ўсякім разе, не абцяжарвалі сябе клопатам аб эстэтыцы і камфорце.
Але ніякіх благіх думак пра мэблю ў Андрэаса не ўзнікла. Яму ўсё падабалася. Яму падабалася, што цяпер усё гэта нале­жала толькі яму. Першым чынам ён сцягнуў з сябе важкі заплечнік і ўзяўся распакоўваць валізкі. Ён адчыніў першую, цяжэйшую, выцягнуў стос кніг. Расставіў іх на вузенькай палічцы надкамодай. Скрам*. Міллер. Хэмінгуэй. Цяпер ёнжыўтут!
Пэўны час ён стаяў ля акна, прыпаўшы носам да халоднай шыбы. На дварэ шэрая котка нерашуча спрабавала падступіццададразда.
Вярнуўшыся да варот, ён убачыў санітара, які ўжо стаяў і чакаў яго. Усе некуды беглі, а ён стаяў сабе і курыў, глыбока занурыўшы абедзве рукі ў кішэні. Кішэні джынсаў. Яго аднагодак. Можа, крыху старэйшы. У яго былі цёмныя, доўгія да плеч валасы і акуляры ў круглай стальной аправе. Апрануты ён быў у саетавую куртку з адкладным каўняром, якая акуратна, каб не прадзімала, была зашпіленая на ўсе гузікі, а шыю абвінаў зялёны шалік з тоўстае воўны. Калі Андрэас наблізіўся, санітар адарваўся ад сцяны і працягнуў руку:
— Новыялюдзі?
— Так, — адказаў Андрэас, — а ты, як я разумею, дэлегацыя для ўрачыстай сустрэчы?
— Так і ёсць! Прабач, не паспеў чырвоную дарожку раскруціць. Мяне завуць Гайдар. Гайдар Му. I я не родзіч кабеты, што сядзіць наверсе! — ён кіўнуў у бок адміністрацыйнага будынка.
— Ды ўжо ж не, — рассмяяўся Андрэас.
— Гэтай ілжывай падлыжніцы. Дый тут шмат такіх, — папярэдзіў Гайдар і паглядзеў на гадзіннік. — Божа мой, тэты цмок з'есць нас, калі мы спознімся!
— Цмок? — перапытаў Андрэас па дарозе.
‘Скрам Амалія (1847—1905) — нарвежская пісьменніца. У раманах «Прафесар Іеронімус» (1895) і«БальшцаСвятогаЁргена» (1896) узняла праблему «псіхічнахворыя 1 грамадства», якая выклікала шырокую дыскусіюў друку. (Заўв. рэд.)
— СястраСігнэ, — патлумачыўРайдар. — Цябе чакае аўдыенцыя ў самой царыцы мужчынскага В.
— Яна... яна такая жахлівая? — Андрэас адчуў, як да гор­ла падпаўзае камяк, які быў ужо разышоўся пасля размовы ў кабінеце фру Му.
Райдар зірнуў на яго:
— Слухай сюды, Андрэас, ці як цябе там. Я ведаю, што значыць упершыню апынуцца ў такім месцы, як гэта. Мне не хацелася б цябе палохаць. Але сястра Сігнэ — сапраўдная пачвара! Я не дараваў бы сабе, калі б цябе не папярэдзіў. Табе лепш падрыхтавацца, каб не быць шакіраваным. Лічы фру Му размінкай. Адзінае, што магу паращь, — нічога не бяры блізка да галавы і ўвесь час будзь перабольшана ветлівым. Г эта не надта проста, бо сама яна як вош на струп лезе, каб за што ўчапіць. Пазней у цябе яшчэ будзе магчымасць з ёю паквітацца. А сёння патрымай сябе ў руках, каб не атрымаць у зад выспятка заўтра. Ліер — такое месца, дзе некаторым з ліку нашага персаналу дазваляецца не мець цара ў галаве, і ты павінен зразумець, што старшая медсястра мае над табой пэўную ўладу. 3 Сігнэ на ражон не лезь — ва ўсякім разе, пакуль хто з мясцовых арыстакратаў не захоча ўзяць цябе пад крыло.
Райдар перадражніў фру Му, пісклявым голасам папярэдзіўшы: «Папомніце мае словы, малады чалавек, папомніце мае словы!»
— Пачакай, ты яшчэ палаты не бачыў, — распавядаў ён далей. — Вось калі табе адкрыецца адваротны бок медаля грамадскага дабрабыту! А я табе скажу, чым той дабрабыт пахне, колькі палітычнай парфумы не пырскай на яго сараматныя месцы: ён смярдзіць лайном і застаялымі сцакамі! — ён штурхануў Андрэаса ў бок і, палагаднеўшы, дадаў: — Не дрэйфі! Па вялікім рахунку, паміж намі, санітарамі, на гэтым посце поўнае разумение. Г эта ўжо нешта. На некаторых пастах тут, у Ліеры, у параўнанні з намі, суцэльная грызня.
Яны наблізіліся да шэрых двухстворкавых дзвярэй таго самага будынка, паўз які Андрэасу ўжо даводзілася сёння праходзіць, — вялікага нязграбнага гмаху, з балконных дзвярэй якога высунулася маленькая жаўтаватая галава, каб павітаць яго з прыбыццём у мужчынскае В — «МВ».
— Сезам, мужчынскае В, адчыніся! — вымавіў Гайдар і штурхануў дзверы нагою. Тыя з рыпеннем расчыніліся. I тут жа Андрэасу моцна дало ў нос. Такога рэзкага смуроду ён ніколі яшчэ не чуў: уедліва пахла застаялымі брулямі, тытунём, потам і бальніцай. Калі такі смурод стаяў яшчэ на подступах да палаты, значыць, Гайдар не пераболыпваў. Можа, ён не перабольшваў і наконт сястры Сігнэ?
Яны падняліся па лесвіцы да пляцоўкі наверсе. Гайдар спыніўся, лёгка штурхануў Андрэаса ў плячо і паказаў на дзверы справа:
— Туды! У тыя вунь дзверы! Глядзі, не ўздумай уломвацца, перш чым гэтая поскудзь выразна і тучна дазволіць табе ўвайсці! — ёнбразнуўнізкайключоў: — Ну, я пабег. Убачымся пазней, — ёншырокаўсміхнуўсяіаптымістычнададаў: — Калі выжывеш!
Яго постаць мільганула ў калідоры і знікла.
Асоба, якую звалі сястрою Сігнэ і якую Гайдар паспеў за лічаныя хвіліны ахрысціць «царыцай», «цмокам» і «поскуддзю», сядзела за пісьмовым сталом, счапіўшы рукі на стальніцы. Але яна не паходзіла ні на паўзуна, ні на арыстакрата. 3 выгляду гэта была жанчына, здольная голымі рукамі перавярнуць горы, і Андрэас заўважыў-такі пэўнае падабенства з цмо­кам: пры нагодзе яна сапраўды магла кідаць агонь — вачыма. Ёй было добра за пяцьдзесят, але яе постаць выпраменьвала моц. Твар фру Му ў параўнанні з гэтым здаваўся самой ласкавасцю. Андрэас непрыемна адчуў усю глыбіню сэнсу, закладзенага ў выраз «з агню ды ў полымя». Ён гучна і выразна назваў сябе і працягнуў руку. Прыўстаўшы, яна ўхапіла яе сваёй правай каменедрабілкай:
— Я сястра Сігнэ. Старшая медсястра мужчынскага В! Сядайце! — яна наказала на драўляны зэдаль. Андрэас падпарадкаваўся і нерашуча прысеў на самым беражку.
Яна глядзела на Андрэаса. Сядзела і моўчкі глядзела.
Андрэас таксама ўтаропіўся ў яе і стараўся не адвозіць позірку, але вельмі хутка яму стала няёмка. На сцяне ва ўсю тарабаніў гадзіннік. I больш ніякіх гукаў. Яго нібыта апусцілі ў ваду, і было невядома, колькі яшчэ затрымліваць дыханне. Мінулакараценькаявечнасць, калі сястранарэшце выцягнула
яго на паверхню. Але хіба што каб вярнуць да жыцця не самым прыемным метадам:
— Праблемы з наркотыкамі, Вігерт?
Наркотыкамі? Андрэас ніяк не мог дапяць, якое дачыненне да яго мае гэтае пытанне. Адрэналін пачаў паціху прыводзіць яго да прытомнасці. Ён паспрабаваў адказаць як мага спакайней:
— Не, ніякіх праблем з наркотыкамі я не маю.
— Разумею, на гэтае пытанне цяжка адказаць! Але трэба! Мы з такім тут ужо сутыкаліся!
Яна змоўкла, не зводзячы з яго вачэй, і калі палічыла, што час выйшаў і трэба нешта дадаць зноў, спытала:
— Вы гаварылі з галоўнаю медсястрой пра вашае назначэнне?
— Я не зусім упэўнены...
— Не ўпэўнены! ? Выгаварыліз галоўнаю медсястрой ціне? Не маглі б вы зрабіць ласку і адказаць прынамсі на тое, пра што я ў вас пытаю!
— Я размаўляў з фру Му пра маё назначэнне. Але яна не паведаміла мне, які пост займае, — выпаліў Андрэас.
— Фру Му! Ха! Фру Му — сакратарка, Вігерт! Сакратарка! — яна вымавіла слова так, нібы ёй у рот заляцела аса. — Я бачу, вы нахабнік, Вігерт! Прыйсці сюды і заяўляць, што вы гаварылі з галоўнаю медсястрой, а на справе выяўляецца, што гэта была ўсяго сакратарка!
Андрэас паспрабаваў абараніцца:
— Але я не казаў, што гаварыў з галоўнаю...
— Гаварылі! Якраз гэта вы і сказал!! Толькі што! I гэта хлусня! Хлусня, Вігерт! — яна прьгўстала з крэсла, чырвоная як рак, навісла над сталом і закрычала на яго: — Вам трэба сачыць за тым, што вы робіце, калі вы думаеце ў нас працаваць! Прызнацца, я не ведаю, ці падыходзіце вы ўвогуле для гэтай прафесіі! Тут, у аддзяленні, мы не церпім ні злоўжывання наркотыкамі, ні хлусні або ашуканства!
Андрэас праглынаў адну лаянку за другой і нарэшце, вытрымаўшы паўзу, каб неяк саўладаць з голасам, выціснуў:
— Не, я разумею. Безумоўна, я разумею, што гэта ніяк не дапушчальна! — Ён адчуваў сябе сапраўдным ідыётам.
Пераконваць гэтую дурніцу ў адваротным! Але яму трэба было б запомніць кожнае слова і прыхаваць іх да таго дня, калі ён зможа прыгадаць ёй усё, ды яшчэ з лішкам.
— Добра! Ёсць у вас вопыт працы ў бальніцы?
— Не, мне з гэтым давядзеццапрацавацьупершыню, — ён спадзяваўся, што неадназначнасць адказу не падалася занадта відавочнай.
— Тады вам давядзецца пачынаць з ніжэйшай прыступкі! Але вы гэта разумееце. Вы павінны пільна прыглядацца і прыкмячаць, як што і дзе робіцца.
— Безумоўна, сястраСігнэ! Гэта я добра разумею! — нічога іншага Андрэасу не заставалася, як плысці захвалямі, якіяяна наганяла. Ісці супроць ветру азначала немінучую пагібель. Ён памятаў словы Райдара і не гарэў жаданнем збіраць свае чамаданы, так і не паспеўшы іх распакаваць. Але што ўрэшце за чалавек такі сядзіць насупраць яго? Яму ніколі раней не даводзілася сутыкацца з такой неўраўнаважанай асобай, як гэтая жанчына. Урэшце, ці не былаяна сама вар'яткай? Аднак у непрыязнасці, якую ён адчуваў да яе, прабівалася і пэўная цікаўнасць. Пры іншых абставінах яе недарэчныя рэплікі яго, хутчэй за ўсё, пасмяшылі б. Яны выдатна пасавалі б да якой камедыі абсурду.
Але цяпер, калі ён сядзеў насупраць і яна трымала яго будучыню ў сваіх магутных ручышчах, яму было страшна.
Сігнэ ўзялася грунтоўна распытваць Андрэаса пра мінулае. Пра сяброў, пра ўлюбёныя заняткі, школу. Што б ён ні адказваў, яна да ўсяго ставілася падазрона. Толькі калі ён згадаў, што пару гадоў быў скаўтам, яна палагаднела і ўзнагародзіла падбадзёрлівым «добра».
Ён адчуваў сябе, як на допыце ў паліцыі, дзе заўсё, што б ты ні сказаў, можна атрымаць яшчэ некалькі месяцаў у дадатак да канчатковага пакарання. Тое, што ён быў скаутам, сталаўсяго толькі змякчальнаю акалічнасцю ў недаравальным злачынстве, на якое пайшоў Андрэас, паспрабаваўшы ўладкавацца на працу ў Ліерскую бальніцу.
Нехта пастукаўу дзверы, і допыт прыпыніўся. Сястра Сігнэ выпрастала спіну і нехаця гучна клікнула:
— Уваходзьце!
У дзверы асцярожна зазірнула пажылая кругленькая кабетка невялічкага росту, з сівымі валасамі, апранутая ў белаблакітнае. Яна відавочна нервавалася.
— Ой, прабачце,янеперашкодзіла? — яна перавяла позірк з сястры Сігнэ на Андрэаса.
— Не, — адказала сястра Сігнэ з непрыхаваным так у голасе. — Якраз своечасова. Гэта новы санітар, які прыступае да абавязкаў у 23-й палаце! Андрэас Вігерт, — і звяртаючыся да Андрэаса: — Сястра Брыт, медсястра аддзялення, адказная за твой пост.
Ніякіх сумненняў наконт таго, каторая з ix была галоўная, а каторая падначаленая, не ўзнікала. Сястра Брыт заззяла і неяк подскакам патрухала да Андрэаса. У тым, як гэтая дробненькая жанчынка хадзіла, як увогуле трымала сябе, было нешта камічнае. Андрэас удзячна ёй усміхнуўся і паціснуў працягнутую руку.
— Так-так-так. Вось і добранька! Вось і добранька! Калі ты прыступаеш да працы? — яна схіліла на бок галаву і паглядзела на Андрэаса.
Я...
— Ён прыступае сёння! — голас Сігнэ вярнуў ix да непрыемнай рэальнасці, дзе ўсмешка і ветлівыя фразы былі непрымальныя ўпоравень з наркотыкамі, хлуснёй і апіуканствам.
— Так, безумоўна, — усміхнулася сястра Брыт сваёй начальніцы, — зразумела, сёння. — Яна неяк разгублена паглядзела вакол: — Я насамрэч забегла па медыцынскую кнігу.
Сястра Сігнэ наказала на зялёную кнігу на нізенькім століку каля дзвярэй.
— Дапабачэння, — развіталася яна, звяртаючыся непасрэдна да кнігі, нібы тая была здольная пакінуць кабінет сваім ходам.
Сястра Брыт узяла яе і выйшла, пічыльна прычыніўшы за сабою дзверы. Ці не падалося Андрэасу, ды не, не можа быць, што ён памыляўся... Так, сястра Брыт яму падміргнулаі Добра было ведаць, што ёсць хоць нейкая надзея і ў гэтым чыстцы.
Сястра Сігнэ, напэўна, забылася, што допыт яшчэ не скончыўся. Яна глянула на гадзіннік:
— На сёння можаце быць свабодны. Ідзіце ў свой пакой і распакоўвайце вашыя рэчы.
Андрэас анямеў. Сястра Сігнэ міласціва раздавала воль­ны час! Гэта было так, быццам... А яму ўжо здавалася, што допыт працягнецца рэштку дня і цэлую ноч. Аж пакуль ён, заліваючыся слязамі, не пакаецца і не прызнаецца на золку наступнага дня ва ўсіх утвораных ім злачынствах.
Дабрадзейка напята ўсміхнулася і яшчэ раз глянула на гадзіннік.
— Яны там цяпер абедаюць, а то зайшлі б на пост, паглядзелі б. Прыходзьце заўтра раніцай а сёмай. Роўна а сёмай! На калідоры ляжыць журнал, калі прыйдзеце, паставіце крыжык насупраць свайго імя, каб я бачыла, хто на месцы!
— Добра! А сёмай, роўна! — ён ужо сабраўся ісці, ужо адчыніў дзверы.
— Вігерт! — голас дагнаў яго, уторкнуўся, нібы нож у спіну.
Надзеі няма! Ці скончыцца гэта калі-небудзь?
— Затрымайцеся на хвіліначку! — яна спыніла на ім свой ліхаманкавы позірк. — Я думаю, з вас выйдзе добры санітар, Вігерт! Вельмі добры санітар! Во вы ветлівы і ў той жа час карэктны. Дзякуй за гэта!
Па дарозе на двор яму ў галаву прыйшла вар'яцкія думка: а што, калі гэтая сустрэча з сястрой Сігнэ — нешта накшталт псіхалагічнага іспыту, які бальніца ўключыла ў працэдуру назначэння і выпрабавання новых санітараў на цярплівасць?
Але ніякага экзаменатара на дварэ не было, ніхто не павіншаваў яго з пройдзеным іспытам на цярплівасць і самавалоданне. На дварэ быў толькі нейкі дзядок, які сцыкаў на сцяну будынка.
— Закурыць ёсць? — спытаў ён і запхнуў чэлес на месца яшчэ да таго, як скончыўся жоўты струмень. Андрэас аддаў яму цэлы пачак.
«РАСТУДЫТВАЮСАНІТАР»
На крутым схіле ўніз да бальніцы з усяе чарады ліхтароў гарэла толькі пара. Астатнія, у адрозненне ад хлопца, відаць, не вызначаліся асаблівай пунктуальнасцю і не жадалі працаваць. Было цёмна, дзьмуў паўночны сцюдзёны вецер і збіралася на дождж.
Скурчыўшыся ў сваім ваўняным паліце, Андрэас дрыжаў ад холаду. Наручны гадзіннік паказваў без пятнаццаці сем. Ішоў яго трэці працоўны дзень. Яму было дрэнна, у галаве шумела ад нядосыпу і неператраўленых уражанняў. Увесь час адно ітое, зноўі зноў. Палата, санітары, пацыенты. Калі ёну першы дзень сутыкнуўся з працаю, яго нібы абухам па галаве агрэлі. Думалася пра дзядзьку Бен'яміна. Бо дзядзька Бен'ямін заўсёды быў для яго майстрам па драўляных карабліках. Яму ніколі не даводзілася бачыць дзядзьку Бен'яміна як псіхіятрычнага пацыента. Андрэас адчуваў тут дзядзькаву прысутнасць. Ва ўсім вакол. Вецер з усяе сілы гнуў долу кароны гонкіх голых бяроз. Нібы вялізнай рукою, калашмаціў іх тонкае голле. Дзядзька Бен'ямін тут жыў.
Які ён быў наіўны ў той першы дзень! Аж сорамна ўспомніць. Але ён хутка абцёрся. 23-я палата здолела нешта ў ім перайначыць.
Першы дзень. Ён вільготнымі пальцамі паставіў у журнале крыжык насупраць свайго імя. Адзін крыжык там ужо стаяў. Зграбны жаночы крыжык насупраць Нуры Бак. Нура яго апярэдзіла. Хто яна? Ён сутыкнуўся з ёю ў гардэробе — цём-
ным, цесным памяшканні з мноствам палічак над самую столь. На палічках былі раскладзеныя пасцельная бялізна, штаны, кашулі. На адной сцяне радочкам былі папрыбіваны кручкі. На адзін Нура спрабавала пачапіць паліто. Янаўжо спачатку прымасціла на яго ваўняны шалік, які заняў амаль увесь кручок, а цяпер натое, што засталося, старанна намагалася прыладзіць паліто. Яе твар расчырванеўся ад марознага ранішняга паветра, яна раз-пораз адкідала назад цёмную грыўку, што спаўзала на левае вока. Нарэшце, паліто павісла на месцы. Яна павярнулася да Андрэаса і махнула, каб той заходзіў.
— Запаўзай! I адразу займі кручок, бо праз пару хвілін тут будзе натоўп. I пачнецца такі бардак, што рады ўжо не дасі! А ты, калі не памыляюся, новы санітар? — яна пільна агледзела Андрэаса.
— Так ёсць — новы і, баюся, няздольны! — ён крыху збянтэжыўся. Яна выглядала такою адкрытай, упэўненай у сабе!
— Нічога, што няздольны, — яна ўсміхнулася, — галоўнае, каб на што-небудзь годны. Нягодных тут хапае, ужо не гаворачы пра няздольных!
— Мяне завуць Андрэас, — назваўся ён.
— Нура, — янапрыемнаўсміхнулася, але за гэтай усмешкай Андрэас адчуў незвычайную волю і наравістасць. — Можаш памыць паддогу — ужо лічы, што для Ліера працаўнік годны. Тыя, што не могуць і гэтага, сядзяць па сваіх канторах і прымаюць пацешныя бязглуздыя пастановы.
— Восьянояк! — ён павесіў паліто і пачаў аглядацца ў люс­тры. Перад тым, як пайсці з хаты, ён паддзеў пад паліто белы медыцынскі халат.
Нура засмяялася.
— Крыху нязвыкла, га? А ты не захапіў няўрокам і густоўныя санітарскія нагавіцы?
— На лаўсанавы цуд мяне ўжо не хапіла! Асабліва з улікам яго шэрага колеру і блакітных пасачак! — ён усміхнуўся і выставіў нагу, дэманструючы калашыну з карычневага вель­вету. — Мяне загэта не расстраляюць?
— Не-а. Не бяры да галавы. Якраз гэта яны тут не так пільнуюць. Дарэчы, як і многае іншае. Ты тут крыку і пагрозаў
звальнення можаш пачуць за што заўгодна. Але гэта залежыць не так ад правілаў, як ад таго, з якой нагі раніцай устала сястра Сігнэ.
— Вось як, а бывае, што яна прыходзіць у добрым настроі?
— Як я бачу, ты з ёю ўжо сутыкнуўся.
Андрэас кораценька распавёў пра сваю сустрэчу з бясспрэчным аўтарытэтам аллзялення.
— Ты яшчэ добра выкруціўся ў адрозненне ад большасці. Яна, напэўна, запала на цябе! Пасля першай размовы ад яе са слязьмі выбягаюць не толькі дзяўчаты! — зазначыла Нура, выслухаўшыАндрэаса, ідасталанізкуключоў. — Ну што, кель­нер, гатовы? Пайшлі ў палату, пакуль з Драмэна не прыйшоў аўтобус з прычэпам санітараў.
Яна ўставіла ключ у замок і, павярнуўшыся да Андрэаса, сказала:
— Толькі не надта пужайся, добра?
— Паспрабуюзаставаццапрыпамяці! Праўдукажучы, мяне ўжо папярэдзілі.
— Гайдар?
— Угу. Здаецца, яго так звалі.
— Гайдар — хлопец добры, — дзверыў палату адчыніліся, — чаго нельга сказаць пра 23-ю палату.
Вось ён і сустрэўся з палатай. Якая рэакцыя была першай? Першае, што яго сустрэла, як толькі Нура адчыніла дзверы, быў смурод.
Страшэнна смярдзела чалавечымі эксрэментамі, мачой, ванітамі і потам.
Па той бок дзвярэй трупам ляжаўЗігурд — сляпы, страшны, з тварам, спаласаваным слядамі застарэлага сіфілісу. Ніжэй ад пояса на старым нічога не было. Лядашчы торс прыкрывала толькі брудная майка. Абвіслыя сінявата-белыя ягадзіцы, пусты лахман чэлеса, зацягнутыя бельмамі вірлы, слепа ўпёртыя ў нікуды. Гот амаль без вуснаў. Устаўныя сківіцы былі канфіскаваны, і рот нагадваў парэз у хмызняку сівой шчэці, шнар у павуцінні дробных зморшчак. Зігурд — матрос, які ўжо немаведама калі бачыў і тыя караблі, і мора, і блакітныя нябёсы, але ўсё яшчэ хрыпеў і хрыпеў адну і тую ж зацяганую
прыпеўку: «Народжаны на караблі, народжаны на караблі, народжаны на караблі, народжанынакараааааблі!» I так цэлы божы дзень.
Андрэаса згрызала сумленне, што, убачыўшы гэтую істоту, ён не адчуў нічога, апроч агіды.
— Ён памірае. Зусім хутка Зігурд аддасць Богу душу, — заўважыла Нура.
У Андрэаса не ўзнікла ні кроплі сумнення ў праўдзівасці яе словаў.
Яна схілілася над Зігурдам, правила далонню па яго зблытаных валасах і начала выскрабаць з апухлых вачэй закарэлы гной.
— Па мне, дык ён харошанькі. Ён, насамрэч, добры хлопец.
«Харошанькі!» «Насамрэч, добры хлопец!» Цікава, як тады ў гэтай палаце выглядаюць меней харошанькія? Тыя, што не зусімдобрыя? БоЗігурд — гэта ж проста абцягнуты сінюшнай скурай шкілет у дзярме і поце. Ды ўжо ж, вельмі сумнеўнае для жыццёвых радасцяў месца...
Андрэас выпрастаўся. Няўжо тут не знойдзецца на чым спыніць вока? Сама палата. А чаму б не! Ён агледзеўся і здранцвеў. Сцены, немудрагеліста пафарбаваныя ў супакаяльны для нерваў яечна-жаўтаваты колер — проста па голай цэгле. Халодныя і непрыкрытыя. Апроч пары вязаных кілімаў і следу ад яблыка ці памідора, якім нехта запусціў у сцяну, глядзець не было на што.
Палата № 23, як і мае быць, уяўляла сабой асобнае памяшканне. Прадаўгаватую залу. Уздоўж сцен Андрэас налічыў дваццаць ложкаў, па дзесяць з кожнага боку ад «агульнага пакоя», у якім ён цяпер стаяў. Гэтая «сярэдзіна», як яе тут называл!, размяжоўвала два спальный крылы, кожнае з якіх было дадаткова разбітае адгародкамі метровае вышыні, каб аддзяліць ложкі адзін ад аднаго. Два рады закануркаў абапал «сярэдзіны». Адно памяшканне на дваццаць пацыентаў. Плюс — сем-восем санітараў, што цэлым! дням! тут завіхаліся. Хлеў для людзей, з той хіба розніцай, што ў хляве кожнай жывёліне адведзена свая загарадка, свой абмежаваны куток. Тут жа ўсё было адкрыта, усё наскрозь праглядалася. Два пацыенты — Андрэас даў бы кожнамугадоў па шэсцьдзесят — ужо
ўсталі і бадзяліся па палаце ў адным споднім. У плямах дзярма і мачы. Ды хоць, ва ўсякім разе, не голыя. Астатнія яшчэ ляжалі, але то тут, то там з-пад бальнічных прасцінаў высоўваліся калматыя галовы з заспанымі вачамі.
— Рэмень! Нура, рэмень! — завішчэла адна галава.
— Іду-іду, — азвалася Нура, павярнуўшыся на віск. — Не падганяй мяне ў такую рань!
Але хлопцу, відаць, заклала вушы, і ён, не спыняючыся, ва ўсю скавытаў:
— Рэмень, Нура, рэмень!
I тут раптам як завыла! Нібы па камандзе, хорам зацягнула цэлая зграя шалёных сабак. Зараўло і заныла. Божа ты мой! Праз імгненне ўдарнаю хваляй выбіла барабанныя перапонкі, тукам працяло мазгі і душу. Быццам нехта з усяе сілы ўсадзіў жорсткі жмут вычварнага крыку прама ў вушы. Не было і гаворкі вымераць тэты гвалт дэцыбеламі, хіба што па шкале Рыхтэра. Ісусе Хрысце, куды ён трапіў? На якую планету яго закінула? На Тэлюс? Га? Не, гэтае месца належала іншай галактыцы, чужой планеце, гэтак сама разбітай сіфілісам і далёкай ад святла, як Зігурд, што качаўся па падлозе.
Па дарозе ў аддзяленне яму думалася пра дзядзьку Бен'яміна. Дзядзьку Ноя. Але што ён мог рабіць побач з гэтымі гарлапанамі ? Дзядзька Ной майстраваў драўляныя караблікі і ўсё сваё жыццё рабіў хіба што адно — сядзеў і маўчаў.
Збоку да 23-яй палаты прымыкаў ванны пакой. Прыбіральня-клізма-ванна. «У нас і ванна ёсць», — паведаміла Нура, калі цэлы натоўп заспаных санітараў уваліў у палату.
«Восьідобра, — падумаласяямутады, — хоцькіну вокам на што іншае, абы не стаяць тут і не раскланьвацца перад кожнай кіслаю пысай».
Калі сустрэча з палатай была падобная на звонкую поўху, дык сустрэча з ваннай — не раўнуючы на ўдар з размаху ў са­мую пахвіну. Дзверы ў ванны пакой месціліся побач з уваходам у палату, выглядалі яны прывабліва і гасцінна, як, зрэшты, усякая пастка. Але кати Нура іх прыадчыніла, Андрэаса апанаваў такі жах, што ён нават не здолеў яго схаваць. Ад такога і ў чалавека мацнейшага заняло б дыхание.
Памяшканне ўяўляла сабою куб, сцены і па шырыні, і па вышыні былі амаль аднолькавага памеру. Праз закратаванае акенца, што глядзела ў двор, усярэдзіну трапляла толькі кволая пасачка святла. Рэшту мізэрнага асвятлення забяспечвала прымацаваная да столі неонавая трубка. На сцяне справа ад дзвярэй былі прышрубаваныя дзве стальныя ракавіны, за імі месціліся тры ўнітазы. Яшчэ адзін стаяў ля сцяны насупраць дзвярэй, побач з вялікаю шафай. Сядзенні і вечкі з усіх унітазаў былі адламаныя. Толькі халодны фаянс, уквэцаны нечыстотамі. Два туалетныя месцы былі забяспечаныя скуранымі рамянямі. Рамяні мацав аліся да водаправоднай трубы непасрэдна за ўнітазамі. Затрэцімунітазам была нацягнутая прасціна. Ніякіх перагародак паміж унітазамі не было. Так выглядаў сарцір 23-яй палаты. Бывай, прыватнае жыццё! Усё адкрыта ўсім! Муры, столь, падлога — голы камень і бетон. Па нагах цягнула холадам, падлогу пакрывалі лужы мачы і кавалкі туалетнай паперы. Недакуркі, валоссе, запалкі, смецце і бруд. Смярдзела горш, чым у самой палаце.
— Ну, што скажаш? Брудна? — прамовіла нарэшце Нура.
— Тут што, ніколі не прыбіраецца, ці вы чакаеце, пакуль зусім не будзе як убіцца, а тады ўжо — усё разам?
Яна ўсміхнулася:
— Тут кожны дзень прыбіраецца, нават некалькі разоў на дзень. Пачакай — пабачыш. Будзе табе чым заняцца. Кожны вечар усё памяшканне абдаецца кіпенем: падлога, унітазы, сцены — усё. Мьгкарыстаемся хімічнымі мыючымі сродкамі напалм-калібру. Але ўсё адно не дапамагае. Такое ўражанне, нібы нечыстоты пырскаюць з унітазаў, як з фантанаў. Лайно тут так уелася, што яго ўжо нічым не вывесці, нават каб і Па­нова пафарбаваць гэтую халупу. Можа, яно менш смярдзела б, калі б знеслі ўвесь будынак. Дый тое гадоў праз дваццаць, як пасля радыяцыі. Калі ўпершыню бачаць тэты закутак, так рэагуюць усе. А найгоршае, бадай, што прызвычаіцца нельга. Я з тае пары, як пачала працаваць у Ліеры, шмат з чым звыклася, але гэтая ванна выклікае ў мяне такую ж агіду, як напачатку. Нягледзячы на тое, што дзверы сюды адчыненыя не больш за дзве гадзіны.
— Туалет па начах зачыненыі
— Так, у адпаведнасці з рэгламентам ён зачыняецца.
— А пациенты што, ніколі ноччу не просяцца?
— Просяцца, але, па праўдзе кажучы, рэдка хто з хлопцаў з такой нагоды паварухнецца ў ложку, — яна паказала на па­лату, — у палаце ёсць два туалеты, куды яны могуць хадзіць ноччу, калі хто здолее туды даплесціся. Дзверы туды, дарэчы, днём зачыненыя — гэта каб ты ведаў. Толькі, чаму яно так, ты, калі ласка, у мяне не пытайся. Тут у бальніцы ўвогуле лепей забыццанагэтае «чаму». Так, штотутунас... — Янаадвярнулася і паказала на стальную ванну. — Гэта ў нас мясцовы цуд. Гэтую балею, павер мне, любім і мы, і хлопцы. Калі табе выпадзе працаваць удзень у сераду, табе пашчасціць паспрабаваць сябе ў якасці санітара-лазеншчыка.
Андрэас з непрыхаванай цікаўнасцю разглядаў ванну. Гэта была глыбокая пасудзіна на высокіх ножках з гідраўлічным пад'ёмным прыстасаваннем з боку.
— Ого, нягледзячы ні на што, тэхнічныя дасягненні пракраліся і сюды.
— А ты думаў, у нас і тэрмометры з танометрамі ёсць. Ну што, пачнём? Вітацца і раскланьвацца будзеш мімаходам.
Добры дзень. Добры дзень. У тых абставінах вітанне выглядала здзекліва. Прынамсі, так яму здавалася кожны раз, калі ён спрабаваў паціснуць безжыццёвую руку якога пацыента. Адказвалі зусім нямногія. Адны стаялі і пазяхалі, гледзячы паўз яго празрыстымі, як медузы, вачыма. Другія былі нават няздольныя адарваць позірку ад лінолеуму.
Адным з самых актыўных быў шчупленькі мужчынка з маленькай жаўтавата-карычневай галавой. Той, што крычаў з бал­кона, калі Андрэас ішоў да фру Му. Яго звалі Фрэдзі.
— Андрэаснудайтабакі!
— Андрэас, ну дай табакі! — пераклаў Андрэасу адзін санітар.
— Андрэаснудайтабакі!
Калі перакладчык патлумачыў, што да чаго, Андрэас адразу палез у кішэню па табаку: колькі там гэтаму кітайцу трэба, каб здаволіцца.
— Не-не-не, схавай табаку! Нічога яму не даваць! — папярэдзіў яго Яспэр, другі санітар.
— Яхацеўтолькіадзіннюшок...
— Разумею. Але мы выдаём тытунь строга па раскладзе, асабліва Фрэдзі, — санітар даволі нялітасціва адштурхнуў мужчынку ў бок. — Фрэдзі не паліць.
Шчуплячок нехаця адсунуўся, бліскаючы галоднымі вачыма на кішэню, у якой ляжала табака.
— Страляе ён толькі табаку?
— Не. Усё, што мае дачыненне да курыва. Але ён гэта есць. Запіхваеўротіімгненнаглытае — міргнуцьнепаспееш. Акалі сапраўды пашанцуе, дык потым праляжыць цэлы дзень пла­стом, і ўсё таму, што нехта пакінуў тытунь на стале. Гэтаму Фрэдзі ўжо некалькі разоў даводзілася прамываць страўнік. Самаелепшае — увогуле пакідаць тытунь ізапалкіўгардэробе. Калі не, дык не спі ў шапку, бо ён хуткі, як бліскавіца. Дарэчы, ці не дапаможаш мне з тым вунь хлопцам, калі дамыеш?
Гэта было хрышчэнне агнём. Уступны іспыт. Які ён з бляскам праваліў. Бэрн A. Нур. Ложак нумар чатыры, радля акна. Дзесяць тысяч міль ад усякага кантакту. Хворы на рак страўніка. Заключны этап спрынту да Абрама на піва. Гэтанесумненна быў адзін з не зусім добрых хлопцаў. Якім бязлітасным бывае жыццё — яно і не пакідала гэтага чалавека, але і не давала яму жыць! Галава на падушцы, вочы заплюшчаныя. Было незразумела, ці ён яшчэ дыхае, — з роўным поспехам можна было рашыць, што ёнужо мёртвы. Ён простапавінен быць мёртвым! Пасля Андрэас дужа злаваў на Яспэра, што той не папярэдзіў. Яспэр толькі сарваў коўдру і абвясціў:
— Рак страўніка! — і абыякава кіўнуў: — Апошняя стадыя.
БэрнА. Нурледзьнеплаваўусваімлайне. Адплячэй, паўсёй спіне, аждапальцаўног — адно суцэльнае лайно. «Нармальны» пах у палаце, у адрозненне ад смуроду, што ішоў з яго ложка, здаваўся ружовым водарам. Яго нібыта ўзялі з памыйнае ямы пад асабістымі прыбіральнямі д'ябла, перамяшалі з сатанінскім духам і паслалі на зямлю, каб той, хто нюхне, адразу вар'яцеў. У Андрэаса паплыло перад вачамі. Трэба... трэба... дапамагчы памыць гэтыя залітыя лайном косткі?
Яспэр, мяркуючы па ўсім, глядзеў на такую перспектыву спакойна. Яму было каля пяцідзесяці, гэта быў адзіны санітар — не аднагодак Андрэаса. I адзін з двух у гэтай палаце,
хто меў спецыяльную адукацыю. Ён, напэўна, шмат да чаго прызвычаіўся.
— Трымай тут, — Яспэр перавярнуў небараку на бок, тварам да Андрэаса. Той асцярожна ўзяўся адною рукой за сцягно, прымасціўшы чатыры кончыкі пальцаў на неабхезаных астраўках скуры, а другою трымаў галаву. Яго гнала ў пот. Цягнула на ваніты.
На дальнім канцы палаты грукнулі дзверы і жаночы голас абвясціў: «Абед! Пячонка пад цудоооўным вяршковым соўсам!»
Сняданак разносілі раней, ежа раздавалася «на сярэдзіне». Ніякай сталоўкі не было. Пячонка пад вяршковым соўсам. Бэнтэ, санітарка з галасочкам, падобным на срэбны званочак, укаціла ў палату стол на колцах, на якім стаялі талеркі з раскладзенымі порцыямі. Астатнія санітары выводзілі пацыентаў да агульнага пакоя.
Там стаяў і срэбны званочак. На бліжэйшым ад яе ложку ляжаў хворы на грып.
— Нельга так. Ты павінен што-небудзь у рот укінуць! Учора нічога не еў, на сняданак пасёрбаў нішчымнай кавы. На адной вадзе, галубок, доўга не працягнеш. Глядзі, пячонка. Над вяршковым соўсам!
— Не хачу, — адказаў хворы.
— Трэба! — настойвала Бэнтэ. — Глядзі сюды, я табе і бульбачкі з соўсам патапчу.
Падступілі ваніты. Андрэас адпусціў сцягно і пабег. Як вар'ят, пераскокваючы праз горы бруднай бялізны, ён бег да дзвярэй ванны. Ён чуў, як Бэрн A. Нур пляснуўсяназадулайно і як ва ўсю мацюкаўся Яспэр. I як Бэнтэ назаляла са сваёй бульбай пад соўсам.
Стала так пуста! Званітаваўшы, ён адчуў сябе цалкам спустошаным. Спустошаным у целе, спустошаным у душы. Толькі адно скрушлівае пытанне пакутліва мітусілася ў шэрых клетках, марна шукаючы адказу: Што гэта за месца такое? Абед і дыярэя. Пазней падкаціў жаль — першае пачуццё пасля непрытомнасці. Перадусім жаль да сябе, якому ледзь не парвала кішкі. Пасля, калі апамятаўся, калі выцер слёзы і ваніты, — жаль да тых, хто тут ляжаў, хто тут жыў. Да яго су-
братоў. Там, у палаце, ля ложка, яму адкрылася існае пекла, і ў ім — у пахне, пасярод нясцерпнага смуроду — качаўся чалавек. Жывычалавек — такі, якёнсам! Анасуседнімложку ляжаў яшчэ адзін живы чалавек, якога начынялі ежай.
— Ну, я бачу, ты прыняў хрышчэнне ад Яспэра, — Нура стаяла, абапершыся аб дзвярны вушак, і назірала, як ён стараецца выцерці тое, што нарабіў. Андрэасу было няёмка, ён не паднімаў вачэй ад унітаза, гэтай сваёй купелі. Яго цікавіла хіба, як пасля такога яго будуць называць.
Мянушку ён займеў досыць хутка. Але не ад калегаў, якія пасля таго прыкрага выпадку хацелі з яго пасмяяцца, а ад Аслака Свэнсэна — аднаго з тых, што ляжалі прыкутыя да ложкаў.
Аднойчы, прыйшоўшы ў палату, Андрэас паклыпаў за Ну­рай. Дзеля справы, хай, можа, і не такой смярдзючай, але не менш непрыемнай, як папярэдзіла Нура:
— Аслак нацурболіў пад сябе, дапаможаш пераслаць. Але папярэджваю: што ў Бэрна на задніцы — тое ў Аслака на языку!
Аслак ляжаў ціха, утаропіўшыся ў пляму на столі. Але як толькі яны наблізіліся, пад коўдраю ўсё заварушылася. Стары напяўся і абдаў іх спапяляючым позіркам. А калі разявіў рот — з яго нібы пацякла кіпячая лава. Праз імгненне яго аж распірала ад чорнай лютасці:
— Не, гляньце, гляньце, пруцца, лярвы! Каб на вас пранцы! Выбірайцеся адсюль са сваімі засранымі пальцамі! Пакіньце мяне ў спакоі! Пакіньце мяне ў спакоі, кажу вам, гадаўё сранае!
— Ну-ну, слаўны мой, — пачала Нура. — Аслак, будзь з намі прыязнейшы. Я ж прыйшла з новым санітарам і з усім, што толькіможна! — янападштурхнулаАндрэасабліжэй да ложка, бо той заняў пазіцыю на вельмі ўжо бяспечнай адлегласці.
— Сучара! — Аслак нават не зірнуў на Андрэаса і паранейшаму сыкаў на Нуру, якая стаяла побач і па-мацярынску, крыху стомлена ўсміхалася.
Як Андрэас мусіў рэагаваць? Ён з дзяцінства не быў навучаны такім паганым, такім брыдкім словам, а калі і засвоіў
нешта ядранае на вуліцы, дык усё гэта было дзіцячым лепетам у параўнанні з пачутым. Здавалася, Аслак шчыра верыў у кожнае ўжытае ім слова. Пры гэтым ён зусім не выглядаў на вар'ята — і напалову ў параўнанні з тым, исто давялося тут бачыць Андрэасу.
Калі Аслак павярнуўся да хлопца, яго вочы блішчалі ўжо не так ашалела. А калі пачаў гаварыць, у ягоным голасе нават пачуліся ноты раўнавагі. Пажарная сірэна крыху паменшыла віск:
— Ага, значыцца, прыбыло папаўненне, — але ён зноў дадаў гуку, трапіўшы акурат у той інфернальны тон, якім толькі што гаварыў з Нурай. — Але я табе адно скажу, малады чалавек: нават не думай, халера, што ты адолееш гэтую працу! Чуеш? Я па табе бачу, які ты слабак і гультай! Такі самы прытыраны санітар, растудытваю, як і ўсе астатнія! РАСТУДЫТВАЮС AHITAP! Топчацца тут, каб цябе на тым свеце так тапталі!
Гэта гучала так несапраўдна, так бессэнсоўна. Аслак нібы гаварыў да сцяны за яго плячыма: усё, што тут адбывалася, дзіўным чынам не мела да Андрэаса ніякага дачынення.
Хай сабе... ва ўсякім выпадку, яму далі імя, паказалі на яго месца. Цяпер яго звалі растудытваюсанітар. Прынамсі, прыналежнасць да пэўнай шайкі-лейкі была акрэсленая. Анёл або лярва — ён быў адным з санітараў 23-й палаты.
— Так, дружа, але пачакай ліць на мяне памыі, спачатку паглядзі, як я...
I тут на губы Андрэасу пляснуў смачны плявок.
— Сыдзі адсюль, лярва! — закрычаў Аслак. — Прэч! — яго твар скрывіўся. Ён гучна застагнаў, нібы нехта ўсадзіў яму ў чэрава швайку. Ён вішчаў так, што, здавалася, з вокнаў зараз пасыплецца шкло: — О Божа, калі гэтая курва дасць мне, нарэшце, укола! Як яна мяне катуе, яна закатуе мяне да смерці!
Андрэас не вытрымаў. Ён ашалеў. Яго цярпенне лопнула ў той самы момант, як яму плюнулі ў твар. Ён быў гатовы разадраць гэтую вісклівую пашчу! Выцягнуць яго з ложка і адарваць яму галаву, каб ён назаўсёды заткнуў свой гарляк! Плюнуць на яго тольк! за тое, што ён хацеў дапамагчы Нуры
пераслаць прасціну! Яму... яму трэба было... У якасціпакарання ён мог хіба што выцерціся аб прасціну, якою яны меліся пераслаць Аслаку ложак. Аб новую, чыстуто прасціну. Паіншаму адпомсціць гэтаму прытыранаму мярзотніку ніяк не выходзіла. На жаль.
Нура таксама густа пачырванела з твару, калі Аслак плюнуў. Па ўсім відаць, тое, што здарылася, тут не зусім адпавядала норме.
— Аслак, гэта ўжо занадта. Хопіць. Зараз мы ненадоўга зазірнем у ізалятар, там ты зможаш ляжаць і вішчаць на голыя сцены, колькі заўгодна! Мы нелюбім, калі на нас плююць і мацюкаюцца на чым свет стаіць!
Аслак здзекліва ўсміхнуўся:
— Ізалятар! Які на халеру ізалятар, гэта сапраўдная камера смяротнікаў, кабцябепранцыўзялі! Камера смяротнікаў! Каб я выпруціўся там, як свіння пад плотам.
— Можатакстацца, штомызабудземдацьтабеўкол, — спакойна працягвала Нура. — Можа так стацца, што мы вырашым забыць даць укол, калі ты не заткнешся. Яна пакаціла ложак да сярэдзіны. — Дапамажы мне з ложкам!
Андрэас узяўся спераду, і яны ўдваіх пакацілі ложак да тарцовай сцяны на другім канцы палаты. За ўсю дарогу Аслак не вымавіў ні слова. Ён закрыў рот адразу, як толькі пачуў, што можа застацца без уколу.
— Тут у нас невялічкі пакойчык, — Нура наказала на дзверы. — Насамрэч, гэта ніякі не ізалятар, але агароджвае ад шу­му, калі каму робіцца зусім блага. Дарэчы, ты б прынёс вядро і анучу, мы за адным разам і прыбраліся б. Тут апошні раз мылася, калі не памыляюся, пару дзён назад.
Ён пабег да мыйкі, невялічкага закутка ля ванны. У ванне Бэнтэ важдалася з пацыентам. Яна з усяе сілы намагалася пасадзіць яго на ўнітаз.
— Не хачу какаць, — упіраўся той і стаяў, засунуўшы рукі ў кішэні.
— Трэба, — настойвала Бэнтэ, — і ты зараз жа гэта зробіш!
«Сама начыняе ежай, сама ж яе і выціскае», — падумалася Андрэасу.
Калі ён вярнуўся, Нура замкнула ўпакойчыкудзверы і падсунула ложак бліжэй да акна — як мага далей ад палаты. Аслак загаласіў зноў, тэты раз на пару дэцыбелаў вышэй. Увесь пакой перапоўніўсяхалерамі, лярвамі і безгаловымі вырадкамі. Пасля кожнага выбуху, як пасля выбуху гранаты, дымавою заслонаю ішло дайуколарастудатваюмаць'. Потым нехтаў сярэдзіне гэтага чалавека зноў камандаваў: «АГОНЬ!» — і Андрэас паспяваў толькі пашкадаваць, што не мае пры сабе затычак у вушы, ізноў адбываўся выбух.
Пазней ён даведаўся, што Аслак Свэнсэн хварэе на рак спіннога мозгу. Нясцерпны боль у дадатак да «цяжкага ад прыроды характару» прымупіаў яго мацюкаць усё і ўсіх. Раніца была найцяжэйшым момантам як для яго самога, так і для тых, хто яго даглядаў. У тэты час ён апантана чакаў першага на дні ўколу марфіну — адзінага, пгго магло паслабіць боль, якілёсамкатам скручваў яму спіну. Ён мусіў памерці ад раку і быў не да такой ступені вар'ятам, каб даць сябе ўвесці ў зман пустымі прыгаворкамі, што, маўляў, «усё будзе добра».
Супроць свайго імя ў журнале Андрэас паставіў крыжык — трэці. Зазірнуў у спіс, каліграфічна выведзены Сігнэ: сёння працуюць Яспэр, Бэнтэ, Бэнт і Ленарт. Так і ёсць, тыя, з кім ён працаваў таксама і ў іншыя дні. У вячэрнюю змену стаялі Райдар з Нурай і кімсьці яшчэ. Апошнія пару дзён Райдар быў у адгулах. Андрэас паступова знаёміўся з тутэйшым працоўным людам, і ўсё ж калі-нікалі трапляліся твары і імёны, дагэтуль ім не прыкмечаныя.
Перасцілаць з ночы, карміць сняданкам. Пакрысе ён неяк уцягнуўся, і справа пайшла прасцей. Яму нават здавалася, быццам ён усё жыццё толькі й рабіў, што выкручваў анучы і карміў з лыжкі кашай. Па праўдзе, праца была не такой і складанай: ніхто над ім з бізуном не стаяў, усе былі надта занятыя, каб пасвіць іншых. Цэлы дзень мокрыя прасціны ляталі па палаце, пляскаліся на падлогу і замяняліся сухімі — з невычэрпных палатняных пакладаў, што месціліся ў санітарскім гардэробе. Хутка Андрэас набіў руку, і пераслаць ложак стала для яго справай адной хвіліны. Санітары мусілі безупынку падыхо-
дзіць да ляжачых хворых, соваць руку пад коўдру і мацаць, ці суха. Калі было мокра, санітар апынаўся перад выбарам — пераслаць ці пакінуць, як ёсць, — усё залежала ад таго, у якім ён быў настроі. Тое самае і з хадзячымі. Сярод іх шмат хто па некалькі разоў на дзень мачыўся ў штаны, некаторых за адну толькі змену трэба было перамяняць двойчы, а то і тройчы. Акалі, бывала, такое здаралася і чацвёрты раз, дык санітар не заўсёды мог гэта «заўважыць».
3 кармленнем часам даводзілася цяжка. Асабліва са сняданкамі, калі большасць пацыентаў былі сонныя і не мелі ніякага жадання есці. Хадзячым «на сярэдзіне» падаваліся намазаныя лусты хлеба, часам з дробна растоўчанымі лекамі пад скрыльцам сыра. Здаралася, яны гэта заўважалі, і тады і булка, і сыр з усяе сілы ляцелі аб сцяну. У такім выпадку лекі і ежа ішлі за другім заходам. Гэтым разам санітар давіў пальцамі на шчокі, каб расчыніць сківіцы. I сківіцы расчыняліся, анягож! Тыя, хто быў найбольш абазнаны ў пацыентах і іх дзівацтвах, не губляўся ніколі. Напрыклад, Ленарт. Ён навучыў Андрэаса аднаму добраму, як ён называў, «прыёму кармлення».
Андрэас тады цалкам знясілеў, стараючысяўвапхнуцьурот аднаму ўпартаму хлопцу порцыю кашы — той ні да ежы, ні да чаго іншага не праяўляў ніякага інтарэсу. Толькі нерухома сядзеў на зэдлі і безуважна паглядаў перад сабою. Тым часам міма праходзіў Ленарт.
— Глядзісюды! — сказаўён. — Я навучу цябе аднаму прыёмчыку, — і ён сеў на кукішкі перад пацыентам. — Эрнст! — Ленарт адною рукой катурхнуў яго, а ў другой напагатове трымаў лыжку з кашай. — Эрнст!
Эрнст павольна павёў вачыма: паціху да яго даходзіла, што нехта з рэальнага свету яго кліча.
— Эрнст! Ну, як ты сёння? Эрнст!
Эрнстаў рот трошкі разявіўся, здавалася, ён мабілізуе ўсю сілу, каб нешта адказаць. I ўжо было пачаў кволым дрыжачым голасам: «Я... я...», — як Ленарт імгненна ўсунуў лыжку з кашаю яму ў рот. Зубы — ці гэта былі ўстаўныя сківіцы — слізганулі па нержавейцы. Эрнст закашляў, каша палезла на­зад, з вачэй пакаціліся слёзы.
— 3 тым, каго збіраешся карміць, трэба наладзіць кантакт. Кармленне, каб ты ведаў, таксама від камунікацыі, — падсумаваў Ленарт і вярнуў лыжку Андрэасу.
— Дапаможаш з мыццём? — крыкнуў Яспэр Андрэасу, зазіраючы ў палату.
Праз адчыненыя дзверы чулася, як у ванну набіраецца вада.
— Без праблем! — Андрэас павесялеў: нарэшце можна кінуць абрыдлую анучу, якою даводзілася шараваць радыятары, аддзіраючы з іх рэшткі ежы.
— Добра! Пачнём з Пэдэра. Там далей, ля сцяны. Ты ж атрымаў ключ ад рамянёў?
— Атрымаў.
Андрэас ведаў, што кожную ноч трох-чатырох пацыентаў тут прывязвалі рамянямі даложкаў, але Пэдэр ляжаўу рамянях цэлыдзень. Ён, мусіць, быўэкстра-вар'ятам. Супер-шаленцам. Андрэасу яшчэ не давялося пазнаёміцца з ім бліжэй, ён толькі часам яму ківаў, атрымліваючы ў адказ дзікі позірк шырока вырачаных вачэй. А на «здароў» чуўся гук, надобны да рыку. Пэдэр, дарэчы, быў яшчэ адным магутным удзельнікам гукавога апакаліпсіса, які сустрэў Андрэаса ў яго першы дзень, дый, сказаць па шчырасці, сустракаў з тае пары кожнай божае раніцы. «Мама! — гарлаўПэдэр, каліўвогулемогвыдацьнешта членараздзельнае. — Мама!»
— Зараз мы будзем цябе мыць. Ты не будзеш купацца, цябе будуць мыць, — даходліва патлумачыў Яспэр. Стоячы побач, Андрэас трымаў напагатове ключ ад рамянёў.
Пэдэр не прамовіў ні слова і толькі вырачыў на санітараў вочы, поўныя непрыхаванага жывёльнага страху. Калі ў Аслака перуны з вачэй ляцелі ў вонкавы свет, дык у Пэдэра яны былі скіраваныя ўнутр — у самогасябе. Здавалася, выгляд Андрэа­са і Яспэра ледзяніў яму сэрца. Андрэас адчуваў, што Пэдэру баліць ад адной яго, Андрэасавай, прысутнасці.
Галава ў хворага была коратка падстрыжаная, не, абскубаная. Згвалтаваная нажніцамі. Белыя лысыя плямы кантраставалі з касмылямі цёмнага валосся. Пальцы — доўгія, вузлаватыя — жалезнаюхваткайтрымалікоўдру. АлеўЯспэра хватка
была не такая праржавелая, як у Пэдэра. Ён умэнт садраў з хворага коўдру. У гэтай справе — здзіраць з пацыентаў покрыва — Яспэр яўна паспеў набіць руку.
I ад таго, што Андрэас убачыў, у яго аж заняло дыхание. Самі рамяні ён ужо, ясная рэч, не аднойчы бачыў. Шырокія, карычневыя рамяні, набраклыя мачою і потам. Бачыў ён і туга спавітыя гэтымі рамянямі жываты пацыентаў. Але на Пэдэры ўсё выглядала проста жахліва, можа, таму што ён быў такі худы. Высокі і лядачы. На яго рост ледзьве хапала даўжыні ложка, а важыў ён не больш за бэльзэнскага вязня, яшчэ не да самай смерці змардаванага нацыстамі. Тазасцегнавыя суставы тырчалі пялёсткамі на кветцы чалавечага цела, якая нікому і ніколі не магла б прыйсціся даспадобы. Рэмень на поясе быў зацягнуты так, што наўтворанае ім вузкае колца было страшна глядзець. Пэдэр быў напалам перацяты па сярэдзіне тулава, раздзелены на дзве палавіны, нібыта аса. Яму, напэўна, балела. Бо нават на гэтым чалавеку, на якім, апроч костак і скуры, не было нічога, з-пад рамянёў чырванелася плоць.
— Мусіўабстрыгчыяго, — Яспэр паказаў на знявечаную галаву. — Дзярэ на сабе валасы, а потым ix есць! Дык я i абстрыг, каб не было чаго драць.
Вакол чэлеса таксама не было ні адной валасіны. Усё было з'едзена.
Калі Андрэас устаўляў два металічныя зубцы ў адтуліны на масянжовай шрубе, у яго дрыжэлі рукі. Павярнуў. Шруба не паддалася.
— Цісні мацней! — скамандаваў Яспэр.
Андрэас налёг з усяе сілы, раптам шруба адкруцілася і Пэдэр апынуўся на свабодзе. Ён было ўскочыў, але зараз паваліўся на падлогу. Нешта яго трымала. Ён напалову перавесіўся з ложка, зачапіўшыся адною нагой. Нажны рэмень — такі самы, як і на поясе, толькі ў мініяцюры — моцна трымаў яго.
— Адамкні ж і нагу!
Так, так. Натуральна, перацяжкі толькі на пузе гэтаму галаварэзу было замала. Тут трэба было перастрахавацца. Рэмень урэзаўся ў галёнку. Пэдэр ляжаў на паддозе, а выкручаная нага на ложку.
— Ды хутчэй ты, а то пераломіш шчыкалатку. Хутчэй!
Божа, ён спяшаўся, як мог. Толькі перасталі б дрыжэць рукі! А чаго яму калаціцца? Гэта будні. Будні 23-й палаты. Пэдэр, пэўна, ужо не першы раз амаль не ламаў сабе шчыкалатку, не было чаго хвалявацца.
Рантам ён глянуў на пальцы. Пальцы на назе, якую ён збіраўся вызваліць. Ключ ледзь не выпаў з рук. Пазногці адсутнічалі. Замест ix на тупых куксачках голых костак віднеліся толькі вузенькія паскі запечанае крыві.
— Не звяртай увагі, — патлумачыў Яспэр, убачыўшы Андрэасавурэакцыю, — ёнусёроўнанічоганеадчувае. Выдзірае пазногці з мясам, як толькі крыху павылазяць. Цалкам пазбаўлены чуласці!
Што мелася на ўвазе — чуласць ці адчуванне? Андрэас не ўцяміў. Неўзабаве яму ўдалося справіцца з рэменем, нага грукнула аб падлогу. Голы і лядачы, Пэдэр качаўся па халоднай падлозе і галасіў адразу і за мамай, і за татам. Андрэаса апанавала злосць.
— Падымайся, зараз жа! Хуткаўванную! — Андрэас упершыню загаварыў гучна, загадным тонам. Ёнкрычаў, каб заглушыць чужы стогн і енк. I калі ўбачыў, як Пэдэр, хістаючыся, нібы горкі п'яніца, устав, чапляецца за ложак і маўчыць, усярэдзіне прыемна казытнула: ён, Андрэас, здолеў-такі перасягнуць яго ў галасавым рэгістры. Прыйшло адчуванне перавагі, перамогі! Яго хапіла, каб аддаць загад целу, што качаласянападлозе, накрычаць на яго — боён проста спужаўся. Ён спужаўся знявечаных пальцаў, слядоў ад рамянёў — усяго адразу. Спужаўся, што знявечыць Пэдэра, спужаўся наступстваў. Але цяпер, калі Пэдэр стаяў перад ім ва ўсім сваім убостве, Андрэаса апанавала пачуццё трыумфу. Ён перамог Пэдэ­ра, перамог страх і няўпэўненасць. Ён валодаў сітуацыяй, ён засвоіў азы прафесіі.
Аднак калі Пэдэр павалокся да ванны, а яны з Яспэрам рушылі следам, Андрэсу падалося, быццам з яго, як з прабітага шара, раптам вылецела ўсё паветра. Пыха абмякла, ператварылася ў сорам. Перамога змянілася жалем, фанабэрыя — згрызотамі сумлення. Імклівая змена пачуццяў, уверх-уніз. Штодзённыя амерыканскія горкі ў 23-й палаце.
Пэдэр у ванне: вада і мыла ўзбітыя ў густую пену, ногі і рукі
ў дзікім руху. Галава то апускаецца пад ваду, то высоўваецца зноў.
— Пэдэр — адзін з тых, хто любіць ваду! — пракаментаваў Яспэр. — Але спачатку яго трэба туды пасадзіць. Патрымай, калі ласка, яму галаву, пакуль я памыю. Ён увесь час нырае, але пад вадой не заўсёды затрымлівае дыханне.
Яспэр шчыраваў намыленаю вяхоткай.
Калі Пэдэр быў спераду і ззаду і ад галавы да пят чыста вы­мыты, яго зноў уклалі ў ложак. Гонар моцна замацаваць на ім раменныя зашчэпкі выпаў Андрэасу.
— Зацягвай тужэй! На апошнюю дзірку, іначай праз па­ру хвілін ён зноў будзе ў нас на паддозе, — раіў Яспэр, нібы абцугамі трымаючы Пэдэра ў абдымках, пакуль Андрэас зацягваў рэмень.
— Як ён можа вытрымліваць цэлы дзень у рамянях?
Андрэас зацягнуў рэмень так туга, што адчуў, як у самога нешта перакруцілася ў жываце.
— Ён не кантралюе сябе. Круціцца, пхто тая дзыга! Без рамянёў за гадзіну ўбіўся б.
Андрэасу падумаў, што, каб яму далі выбраць, ён лепш дзесяць разоў разбіў бы сабе галаву аб сцяну, чым даў павольна душыць у ложку. Але нічога не сказаў. Якраз цяпер ён сам стаяў і душыў.
— Трэба яшчэ аднаго з ляжачых памыць, — сказаў Яспэр, калі Пэдэр быў надзейна замацаваны. — Іх усяго чатыры, але мыць іх — горай няма. Памыем двух, а з двума іншымі хай Райдар з Нурай забаўляюцца. 3 хадзячымі звычайна лягчэй, нават пры тым, што, калі іх раздзяваеш або адзяваеш, яны ўвесь час канькаюць.
Яны падышлі да ложка, на якім, матляючы рукамі, ляжаў жылісты дзядзька.
— Мам! — верашчаўён, — Ну, дзеты там?
— Севярын, — назваў яго Яспэр. — Лесаруб і селянін. Былы лесаруб і селянін. Маразму — на тысячу! — і пасміхаючыся, дадаў: — Ён, дарэчы, адзін з улюбёнцаў тут, у палаце. Нічога сабе хлопец, калі добры. Дзеўкі амаль б'юцца, каб яго даглядаць: ён, што дзіця.
Андрэас узяў дзядзьку за руку і атрымаў у адказ поціск,
якога не пасаромеўся б ні адзін лесаруб. У Севярына былі ярка-блакітныя вочы і нявінны твар, які ўвесь час плаксіва моршчыўся, як у немаўляці. Мяккія рысы твару кантраставалі з грубым шчаціннем. Перавёўшы позірк наЯспэра і Андрэаса, Севярын усміхнуўся, а калі Яспэр паказытаў яго пад падбароддзем, загігатаў, нешта шчасліва лапочучы.
Да ванны яго трэба было везці ў крэсле-каталцы. Увесь час, пакуль яны завіхаліся, падымаючы Севярына і перасаджваючы ў крэсла, побач круціўся Фрэдзі. Фрэдзі са сваімі жвавымі ру­кам! і няўтольнай прагаю да табакі. Ён так і пацягнуўся за імі да ванны, мармычучы нешта сабе пад нос, так хутка, што нельга было разабраць н! слова. Раз-пораз ён працягваўдаЯспэраруку і распачынаў сваё адвечнае маленне: «Яспэрнудайтабакі!» Яс­пэр адмахваўся, як стомлены бацька, яко му абрыдлаўжо каньканне малога купіць новую пажарную машыну. Бо Фрэдзі быў сапраўдным дзіцём. Севярын гаварыў, як дзіця, але выглядаў гігантам. А Фрэдзі і выглядаў, і паводзіў сябе па-дзіцячы. Маленькае жвавенькае цельца, твар без зморшчынак і амаль без валасоў. Саракапяцігадовае дзіця мужчынскага полу.
— Ёнправёўтут амаль усёжыццё, — сказаўЯспэрічарговы раз адмахнуўся ад Фрэдзі. — Пасля аднаго эпізоду з пакаёўкай яго кастрыравалі і адправілі сюды. Таму ў яго й няма ніводнае зморшчынкі. Праз кастрацыю. Але ў яго бываюць прыпадкі. Тады, калі яго адразу моцна не звязаць, усё дагары нагамі пераварочваецца. Але звычайна ён сам заўважае, што да яго падкочвае, і просіць звязаць сябе рамянямі, каб не занадта ўсходзіцца. У гэтым ён малайчына. На ўсякі выпадак мы штоноч яго таксама прывязваем.
— I шмат іх ляжыць у рамянях ноччу?
— Трое-чацвёра. Часам болей, але трое-чацвёра — стабільна.
— А не замнога шуму, катй іх звязваюць увечары? — пацікавіўся Андрэас, згадваючы, якое супраціўленне яны атрымалі ад Пэдэра: Яспэр мусіў на яго ажно легчы, пакуль Андрэас зашчэпліваў замок.
— Калі мы забываемся, дык яны самі просяць. Яны ўжо прывыклі! Гадамі ў тых рамянях! Ім гэта — усё адно як табе перадсномнакрываццакоўдрай! — патлумачыў Яспэр.
ляць порах ці яшчэ якія выбуховыя рэчывы, але непагана мець клёк у галаве пры пэўных абставінах, згодны?
Андрэас усміхнуўся:
— Наконт гэтага, відавочна, існуе шмат меркаванняў — і на нашым посце, і ўвогуле.
Ва ўсякім разе, Ленарт пару разоў паводзіў сябе досыць дзіўна. Усміхаўся на ўвесь рот, заціскаючы рамяні, ці гучна смяяўся, калі ў каго з пацыентаў блыталіся ногі.
— А як жа. Тут кожны можа задаволіць самыя розныя свае патрэбы. Адным даспадобы быць памочнікамі і санітарамі, другім — гуляць у турЭмшчыкаў і катаў. I ні адны, ні другія, па вялікім рахунку, не абмежаваны тут у выбары сродкаў.
— Турэмшчыкі і каты! Але ж ёсць усё-такі розніца паміж гэтым месцам і турмой, — недаверліва адазваўся Андрэас.
— Пра што размова, канешне! Адно з найгалоўнейшых адрозненняўу тьім, што тут сядзяць без суду і следства, аўтурму трапляюць пасля таго, як справа разгледжаная судом. КольKi звычайна даюць у нас за забойства? Дзесяць гадоў? Пятнаццаць? Паглядзі вунь на таго! — ён паказаў на пацыента, які сядзеў прывязаны да зэдля. — Ведаеш, колькі ён адсядзеў вось так, прывязаны, у Ліерскай бальніцы? Сорак гадоў. Не сёння-заўтра юбілей святкаваць будзе. Сорак гадоў за кратамі пры амаль поўнай інваліднасці. I ёсць тыя, хто лічыць, што для такіх, як ён, гэта разумная ўзнагарода. Ён, ты бачыш, правінаваціўся, зрабіў даволі злоснае злачынства. Не здарма ж яго некалі сюды заслалі.
— Ты глядзі! — Андрэаса ўзяла цікаўнасць. — Дык ён кагосьці забіў?
— Нашмат горш! Дзіцём упаў пад воз і яму коламі раздушыла галаву. Вядома, такіх душагубаў трэба саджаць за краты. Ва ўсякім разе, я не мог бы спакойна спаць, калі б ведаў, што ix кожную ноч не прывязваюць рамянямі.
БЕЛАЯ ПРАЦЭСІЯ
Цяжкае паветра. Шэрая апона тытунёвага дыму павольна лунае між сцен. У двух маленечкіх памяшканнях, якія служаць у Ліерскай бальніцы сталоўкай, няма дзе ўбіць носа. Адны стаяць па харчы, другія нядбайна разваліліся на крэслах. Перапынак на снеданне. Па вялікім рахунку, усе гэтыя людзі не маюць паміж сабой нічога агульнага, апроч хіба бухгалтэрыі. Тут ёсць камуністы, атэісты, хрысціяне, сацыял-дэмакраты і непрыхаваныя фашисты. Псіхолагі, адміністратары, санітары, кухары, прачкі, урачы і студэнты. Тыя, хто прыйшоўадведаць пацыентаў, таксама тут за кубачкам кавы.
Шмат белага. Па большасці — белая бавоўна ці штучная тканіна. Мільгаюць таксама цвід, вельвет, джынса, зрэдчас канторская шэрая фланель. Бароды і доўгія валасы сярод акуратна, па модзе падстрыжаных галоваў. Усе віды людзей, усе віды меркаванняў і светапоглядаў.
Пазіцыя налістапад 1974: Ліерская бальніца. Няпэўнае месца ў вялікае пірамідзе.
Андрэас, Бэнтэ і Нура занялі вольны стол каля акна. На дварэ крыху развіднела. Ля варот, якраз пад самым акном, сабралася некалькіхлопцаўу робах. Андрэас пазнаўнекаторых: ён бачыў іх у свой першы дзень у Ліеры. Хлопцы, апранутыя ў рабочае, выдзяляліся на фоне белага тарнада санітараў у аўтобусе. Гэта была тая самая кампанія. Пацыенты, што паздаравей. Яны працавалі за межамі бальніцы на азеляненні паркаў. Ра­ней працаздольных звычайна пакідалі працаваць у даліне, на
тэрыторыі бальніцы. Можа, хлопцы ўваротах — гэтасучасныя прадстаўнікі своеасаблівай трупы прыгонных?
— Не! — Бэнтэ ад сунула ад сябе яечню з лустаю хлеба. Яна не дакранулася да ежы, толькі пакалупалася відэльцам у селядцы. — Няма апетыту сёння! Перад вачыма ўвесь час Зігурдава глотка.
— Зігурдава глотка? Ты што? Ён зноў еў уначы? — Нура ўмінала катлету з цыбуляй, прысёрбваючы каваю з малаком. Ейнаму апетыту, пэўна, нішто не перашкаджала.
— Так, вялізную порцыю!
Нехта еў уначы? У 23-й палаце? Санітары прыносяць ежу да ложка? Мякка кажучы, такое наўрад ці магчыма. Наколькі разумеўАндрэас, начная зменатолькі перасцілалаложкі, калі было трэба. Часта яны і гэтага не рабілі.
— Зігурд еўуначы?.. — перапытаўён.
— Так, часам ён наядаецца яшчэ да таго, як на снеданне прынясуць кашу, — патлумачыла Нура, пакуль рот быў не заняты.
— Жарэ сваёлайно! — дадалаБэнтэ. — Сёння, каліяпрыйшла яго карміць, у яго быў поўны гарляк зацвярдзелага...
— Хопіцьужо! — узбунтавалася Нура. — Можа пачакала б са сваімі падрабязнасцямі, пакуль я пракаўтну?
— От, свінячаерыла! Іяк...яктыгэта.... зяговыскрабала? — пацікавіўся Андрэас.
Бэнтэ наліла сабе кавы і запаліла цыгарэту.
— Наляпіла зверху кашы, каб яно крыху памякчэла і пайшло далей.
— У яго была поўная глотка лайна, а ты яго пры гэтым кармілаі
— Так! Божа мой, ды ён да таго, як я прыйшла, яўна ўжо з паўкілі з'еў. Дык што такога, калі ён рэштку праглыне разам з кашай?
Яна падсунула яечню з хлебам бліжэй да Андрэаса:
— Нехочаш?..
— Вялікідзякуй — не!
— Нура, здароў! Не знойдзецца агеньчыку? — здаровы каржакаваты санітар, які, відаць, з дзетсадаўскага ўзросту забаўляўся гантэлямі, цягнуўся да іх з-за суседняга століка.
— Знойдзецца! — Нура схапіла запальнічку Бэнтэ.
— Ну, як там у вас з вар'яцтвам, у аддзяленні для псіхічнахворых Г? — яна падпаліла яму цыгарэту, якая звісала між сціснутых вуснаў, як паўузбуджаны чэлес.
Хлопец пару разоў добра зацягнуўся і адказаў, задыміўшы ўсё вакол:
— Ясказаўбыдобра! — гэта прагучала гучна і самаўпэўнена. Сваімі словамі ён, відаць, разлічваў зацікавіць большасць тых, хто сядзеў за сталом. — Сапраўды, што яшчэ сказаць: добра. Хіба толькі Арнэ Bore ўдзень паддае жару. Тады, сама разуме­ет, фізічная нагрузка крыху павялічваецца.
«Арнэ Bore». Імя было прамоўленае гучна і выразна. Абавязак нераскрыцця службовае тайны тут, відавочна, не дзейнічаў. Сталоўка ж знаходзілася на тэрыторыі бальніцы.
— Ён іншай мовы па-ранейшаму не разумев, — дадаў ЮнгКонг і перавёў вочы на свае валасатыя кулакі. — Але пакуль большасць з нас валодае гэтай мовай, гэта не мае ніякага значэння! — ён засмяяўся, вышчарыўшы рад белых, як у рэкламе Колгейт, зубоў. — Вось і сёння, халера, накінуўся на мяне, але... — тут ён пачаў выхваляцца сваёй непараўнальнай перавагай бульдозера.
Да размовы падключыліся іншыя, з розных куткоў памяшкання. Адбыўся абмен анекдотамі пра пацыентаў на розных пастах і аддзяленнях, смех і жарты.
— А як там ваш Торсруд? — крыкнуў нехта да Бэнтэ.
— Па-ранейшаму ляжыць і глядзіць на сцяну?
— Так і ёсць, у яго нават ежу запіхнуць нельга!
— Нічога дзіўнага, з тым меню, што ў нас тут у бальніцы! Заходзь калі вечарам да мяне ў пакой. Ужо я напэўна распалю твой апетыт. Хоць паглядзіш на мяса!
Усе засмяяліся. Андрэас асцярожна дадаў да хору і свой смех. Ён загаварыў з адным санітарам з жаночага аддзялення. Нічога сабе хлопец. Працаваў у Ліеры другі год і не пытаўся ў Андрэаса, колькі той сам працуе.
У жаночым аддзяленні было яшчэ больш мітусні.
— А яшчэ гэтыя бінты, ну, ты ведаеш! Не, брат, сядзі ты лепш у мужчынскім В!
Узнялася жанчына, якая сядзела за сталом на другім канцы
памяшкання. Адкуль яна? Ён дагэтуль яе не бачыў. Можа, таму што яна была такая маленькая, быццам скурчаная. Старая жанчына, апранутая ў шэрае. Несамавітая. Стомленая. Так, якраз стомленая. Такая невыказна стомленая! Сабрала са ста­ла запалкі і пачак тытуню, паклала ўсё ў сумку. Не гледзячы ні направа, ні налева, пашыбавала наўпрост да дзвярэй.
Ды на халеру іх, усе тыя выбухі гогату, гучныя выкрыкі прозвішчаў пацыентаў — усю гэтую танную дасціпнасць.
Праз акно ён яшчэ раз зірнуў на жанчыну: гарбаватая спіна ў паношаным паліто. Яна кіравала да пагорка, на якім месцілася мужчынскае Г. У руцэ — пластыкавы пакет, у ім два бананы і зялёны яблык.
— Чорт, во нарваліся! — выдыхнула Нура, калі яны ўвайшлі ў калідор свайго аддзялення. Якраз у іх перад носам зачыніліся дзверы. Яны толькі паспелі ўбачыць, што ў дзвярах мільганула ненавісная постаць сястры Сігнэ.
— У нас госці! — выдыхнула Бэнтэ. — Будзем спадзявацца, не надоўга!
Андрэас адчыніў дзверы, каб трапіць у палату, і атрымалася, што ўдарыў імі па руцэ Сігнэ.
— Трэбаж, — шапнулаНура, — нутабе і пашанцавала!
Сігнэ хапала ротам паветра. Яе твар гарэў абурэннем і гневам.
«Што зараз будзе!» — толькі і паспеў падумаць Андрэас. I адзначыў, што стаіць пасярод трупы бальнічнага началь­ства.
— Прабачце, — пачаўбыўён, — я...
— Змоўкні! Каб ні слова! — Сігнэ стукнула па падлозе чаравікам сорак трэцяга памеру.
Наблізіўся Судны дзень.
— Прыйдзешдамяне! — прашыпелаяна. — Я цябе наскрозь бачу! Я твой падхалімісты позірк добра ведаю! Не, я з тае самай пары, як ты без стукуўвайшоўумой кабінет, з цябе вачэй не спускала. Нахабнік! Нахабнік ты! Не, я... я ніколі нічога падобнага не бачыла! Штурхаць мяне, дзвярамі збіваць мяне з ног! Але нічога, Вігерт, нічога. Мы з табой яшчэ пагаворым. Сам-насам! Заўтра ж да мяне ў кабінет — каб быўдадзевятай
гадзіны! Ты мяне зразумеў? I перш чым зайсці, пастукаешся ў дзверы! Пастукаешся і будзеш чакаць, пакуль я паклічу!
Андрэас хацеў быў апраўдацца, але яго позірк упаў на Ну­ру, якая стаяла далей ля сцяны. Яна адмоўна круціла галавой. «Не сунь рукі ў асінае кубло, — без слоў казала яна. — Не чапай!»
Ён павярнуўся, адышоў ад натоўпу. Потны і гарачы, чырвоны, як рак. Нехта ў яго за спінаю кашлянуў. Можа, каму з дактароў захацелася, каб Сігнэ нарэшце зноў занялася справай. Андрэас пасунуўся да Нуры, шукаючы хоць якога паратунку.
— Халера! От цырку будзе! Заўтра з мяне тры шкуры здзяРУЦь!
— Не здзяруць! — Нура глядзела перад сабою, потым ціха дадала: — Сігнэ заўтра выхадная. Не думаю, што яна прыцягнецца, толькі каб пазабаўляцца з табою.
— Але яна сказала...
— Ды чула я, што яна сказала. Табе ўжо пара раз і назаўсёды звыкнуцца з яе выкрутасамі. Яна забудзе пра гэтую сустрэчу раней, чым выйдзе з палаты! Я ўвесь час кажу: у яе маразм. Прычым застарэлы!
Наступнага дня сястра Сігнэ была выхадная! ? А раней Ан­дрэас быў упэўнены, што яна — робат, якому няма патрэбы ні перадыхнуць, ні адпачыць, — прынамсі, усё, што завецца выходнымі, павінна было выклікаць у яе толькі агіду, а свой адпачынак яна мусіла праводзіць у глыбокай скрусе з прычыны, што ёй не даюць працаваць.
— Я расцалаваў бы таго, хто склаў ёй такі працоўны графік! — радаваўся Андрэас.
— Не думаю, што гэта варта рабіць. Каб не было сапраўднага цырку! Бо Сігнэ сама і складае графік. I напэўна ж, яна не ўзрадуецца тваім пацалункам у імя прымірэння. Хоць, вядома, калі ты табе так карціць... Дарэчы, ты ўжо калі-небудзь прысутнічаў пры ўрачэбным абходзе?
— Не. Учора, калі быў абход, поркаўся ў ванне, а пазаўчора...
— Ясна, кожны раз тое самае! Зрэшты, правароніць гэтае шоўнецяжка. Не паспееш азірнуцца — аяныўжоўсёўбоства
агледзелі: у іх гэта хутка робіцца. Сёння, дарэчы, абход робіць сам галоўурач Сулее! Спусціўся да нас на зямлю! Стары дурань, але сярод тутэйшых лекараў не найгоршы.
Працэсія ступала па палаце ўздоўж ложкаў, ветлівым слаламам праходзячы пакручастую трасу, пазначаную тычкаміпацыентамі, якія, не варушачыся, стаялі і глядзелі на лекараў на ўсе вочы. Белую працэсію ўзначальваў галоўурач Сулес; нібы лакаматыў, пыхкаючы чырвоным тварам пад навіслым воблачкам сівога чубка, ён рушыў паперадзе ў растаптаных старых чаравіках. За ім, як і належыць, цягнуліся астатнія вагоны рознага класу: ардынатар, сястра Сігнэ, практыкант, сацыяльны работнік. У хвасце багажным вагонам хісталася сястра Брыт, нагружаная гісторыямі хвароб, журналамі, дакументамі. Ту-ту, добры дзень, як нашыя справы? Цягнік слізгаў далей па палаце.
Неўпрыкмет Андрэас і сам пакаціў па чыгуначных рэйках. Ачомаўшыся пасля сутычкі з Сігнэ, ён са здзіўленнем адзначыў, што ў палаце пануе нейкі іншы настрой. Перад тварам урачоў і медсёстраў санітары, што тут працавалі, неяк ураз стушаваліся, перайшлі на ніжэйшы тон, сталі раптам тактоўныя. Адны, як і ён, ціхамірна стаялі ўздоўж сцен ці каля ложкаў, другія сядзелі, міла ўсміхаючыся, хто абняўшы пацыента за плечы, хто гладзячы па ўскудлачанай галаве — так дружалюбна, так асцярожна.
Ды тары яна тарам, нанятая гэта ідылія!
Сапраўды, было ва ўсім гэтым нешта напятае і напружанае. Бо хоць твар галоўурача прамяніўся лагодай і непарушным спакоем, пільны ўчэпісты позірк Сігнэ нікога не пакідаў у спакоі. На што б тыцнуць сваім тоўстым пальцам? На анучу на падлозе? На санітара, які нахабна, бессаромна і падхаліміста ўсміхнуўся? Ёй карцела нешта выглядзець, прыкмеціць, заўважыць. I тыцнуць пальцам у неадпаведнасць, і раззваніць, каб пра гэта ведалі ўсе. Астатняя частка працэсіі здавалася больш нейтральнай, бяскрыўднай, але ў цэлым выпраменьвала дастатковую сілу, каб на тварах прысутных застылі іптучныя ўсмешкі.
— У іншых месцах усю гэтую дурную пачцівасць даўно адмянілі, толькіў нас старыятрадыцыіяшчэўпашане, — ска­
зала Нура. — Фу, панапаўзала канторскіх пацукоў! I штодзень гоніць у тэты адстойнік немаведама якім ветрам!
Гоп-кампанія дабралася нарэшце да першага прыпынку, які, высветлілася пазней, стаў і апошнім, — да Севярынавага ложка.
— Не, не, не! — Севярын паглядаў у столь і настойліва даводзіў: — НЕ!
— Так, так, так, — падсумоўваў галоўурач Сулее. Ён ледзь дакрануўся да Севярынавай рукі. Потым павярнуўся і хацеў быў ісці далей.
— Гм-гм... — сястра Брыт выглядала такою няшчаснай. — Там яшчэ быў невялічкі пролежань...
— Так, так. — Сулес выпрастаўся і заклаў абедзве рукі за спіну.
Брыт поркалася з коўдраю, усёю сілай намагаючыся яе сцягнуць. Севярын, аднак, моцна трымаў коўдру сваімі лесарубаўскімі абцугамі і па-ранейшаму не зводзіў светлага позірку са столі. Нарэшце Брыт дадумалася падкруціць коўдру знізу. Падышоў Яспэр і перавярнуў Севярына на бок. Не абышлося зноў без пратэстаў:
— А, панаходзілі тут! Адзе мама? МАМА! — залямантаваў Севярын на ўсю моц сваіх лёгкіх.
— Ціха, ціха, мы толькі разочак глянем, — супакойвала ся­стра Брыт.
Андрэасвыцягнуўшыю — паглядзець на рану. Усе стоўпіліся каля бліскучага Севярынавага азадка. Андрэасу было відаць рану нават адтуль, дзе ён стаяў. Блакітнаватая ружа на белай скуры, над самаю ягадзіцай.
— Гэтажтрэбадапусціць такое! — зухаватаабурыўсяпрактыкант. — Гэтавамужонедробязі! Сюдыцэлы палец улезе!
— Яно... так, яно апошнім часам пабольшала... — Брыт вы­глядала яшчэ няшчаснейшай.
— Разгільдзяйства! — працадзіла Сігнэ і павяла вачыма: на кім адыграцца. — Тэты пролежань — наглядны прыклад разгільдзяйства сярод санітараў! — яна падыпіла бліжэй да Брыт: — I сярод адказных за пост, якія не ўяўляюць нават, што ў іх робіцца!
Брыт сцялася, пачырванела да самых вушэй. Ёй, відаць,
і ў галаву не прыходзіла, што якраз цяпер яна мае магчымасць паквітацца з Сігнэ, перавесіць на яе ўсіх сабак. Бо сапраўднай адказнаю была, насамрэч, яна, Сігнэ, а Брыт, калі й лічылася ў яе за намесніка, дык адно для блізіру.
I ўсё ж Андрэас мусіў прызнаць, што Сігнэ тэты раз мела рацыю. Пролежань быў і заўсёды будзе ганьбаю тым, у чые абавязкі ўваходзіць штодзённы дагляд пацыентаў. Ганьбай яму, Нуры — усім, хто працуе ў палаце. Але чаму нельга было апрацаваць рану пад наглядам таго, хто сапраўды ведаў, як такія раны апрацоўваць? Медсястры ці якога ўрача, калі на тое пайшло. Чаму цяпер, пакуль спецыялісты тут, ніхто нічога не робіць? Яны толькі заправілі назад коўдру і аддаліся лаціне!
— Бывае, гэтым займаецца сястра Марыя, — адказала Нура, калі Андрэас задаў ёй пытанне. — Але на ёй столькі абавязкаў. Не яе віна, што яна кожнай раніцы, калі мы іх перасцілаем, не стаіць побач напагатове. Дый апроч таго, тут трэба не толькі абмыць і падмазаць маззю. Пацыента трэба ўвесь час пераварочваць, праз аднолькавыя інтэрвалы. Днём і ноччу. Ваўсякім выпадку, так робіцца, каб пазбегчы пролежняў. Усё патрабуе сістэмы і парадку. А ў такім бардаку, як тут, усім пляваць на гэта з высокай званіцы! Ці, можа, ты скажаш, цябе занепакоіла новая дзірка ў Севярынавым азадку?
— Я пра яе не ведаў!
— Не — дык і не. А калі б ведаў? Думает, не пайшоў бы спаць са спакойным сумлением? Гэтая палата — перавалачны пункт для тых, хто чакае сваёй чаргі ў крэматорый. I лішняя дзірка ў паўспарахнелым целе ніякай ролі, здаецца, не адыграе, — яна паглядзела на Андрэаса прыгожымі карымі вачыма: — Цынічна, праўда?
— Праўда. У гэтым хлопцы ўсё-ткі цепліцца якое-ніякое жыццё.
— У качане капусты таксама, — імгненнапарыравалаяна. — Але мы зразаем яго яшчэ да таго, як пакласці ў чыгун.
— Так, але качан капусты не даглядаюць, спадзеючыся высадзіць зноў на полі, — ён усміхнуўся.
— I што з таго? Які тут догляд, ты бачыў?
Эксперты паволі аддаляліся ад ложка, пасоўваючыся да дзвярэй. Яны былі ўжо гатовыя пакінуць палату. Але раптам
Торсруд — пацыент,яківыклікаўстолькі смеху ўсталоўцы, — заступіў дарогу працэсіі. За доўгія гады яго няўхільнае дэградацыі ўсе ўжо прызвьічаіліся, што ён увесь час ляжыць на ложку, павярнуўшыся тварам да сцяны ці, часцей, увогуле занурыўшыся ў падушку. Здаралася, праўда, што ён уставаў, гнаны сваімі страхамі, і пачынаў хадзіць, актыўна жэстыкулюючы, нібы «гаварлівы» глуханямы. Вось і цяпер ён раптоўна ўзнік на шляху вучоных мужоў.
— Мне ўсё так баліць, — прахрыпеў ён, ледзь варушачы закарэлым языком у перасохлым адлекаўроце. — Такусюды баліць!
— Так-так-так! Ды што вы кажаце, Торсруд! — Сулес пераможна заўсміхаўся.
— Угу, мне ўсюды баліць!
Сулес паклаў руку Торсруду на плячо.
— Так, так, а мы пачакайма, і яно хутка адпусціць! Вось пабачыце, хутка адпусціць!
У Торсрудавым позірку ўспыхнула паніка. Пальцы ўхапілі Сулеса за халат.
— Я хачу адсюль выбрацца! — голас у яго ледзь не зрываўся. — Чуеце, я хачу адсюль выбрацца!
Ён каўтнуў і стаяў, анямелы. У худым горле ходырам хадзіў кадык. 3 вачэй вось-вось былі гатовыя пырснуць слёзы.
— Я хачу выбрацца адсюль, выбрацца, выбрацца] ТЫ ЧУЕШ?! — Ён не вытрымаў і расплакаўся. Рука па-ранейшаму сутаргава сціскала Сулесаў беласнежны халат.
— Але, мой вы даражэнькі, ды зразумейце ж, я вас чую! Я чую кожнае ваша слова! — ён вызваліўся ад рукі Торсруда і прамовіў супакаяльным тонам: — Нам трэба крыху паназіраць, праўда? Колькі вы ў нас ляжыце, Торсруд?
Торсруд горка рыдаў, няздольны вымавіць слова.
— Ужо дзевяць гадоў, прыйшланадапамогусястраБрыт, пераводзячы палахлівыя вочы з доктара на пацыента.
Сігнэ трымалася холадна, гледзячы на ўсё зверху.
— Што ж, псіхіятрычнае лячэнне патрабуе часу, — прамовіў Сулес, звяртаючыся адначасова і да калег, і да гаротніка. — За адзін дзень пакутную душу не вылечыць!
Ад апошняй Сулесавай сентэнцыі Андрэаса аж скаланула.
Што за халера! Торсруд стаіць перад імі і заходзіцца ад плачу! Сулесавы словы гучалі няйначай, як здзек з гэтага чалавека!
Упершыню Андрэас адчуў, што салідарнасць паміж ім і іншымі санітарамі, аб стварэнні якой ён так дбаў, дала трэшчыну. Дома, на пластмасавым заводзе, было прасцей. Там еднасць была неад'емнаю часткай працы, мяжа праходзіла толькі паміж работнікамі вытворчасці і тымі, хто гэтаю вытворчасцю кіраваў. Быў просты класавы падзел. Працоўны люд быў салідарны паміж сабою. А тут абурэнне, якое ён адчуваў ад імя пацыентаў, магло засланіць салідарнасць паміж санітарамі. Можа, і дзядзька Бен'ямін вось так стаяў некалі, аднымі сло­вам! стараючыся змагацца з нейкім доктарам Сулесавага калібру? Гадаўё! Ляснуць бы зараз гэтага ўсмешлівага белага халата па шырокім азадку!
Але ён сам быў адным з такіх. Растудытваюсанітарам з абавязкамі і перад здаровымі, і перад хворымі. Яго пачуцці нагадвалі іржу на машыне, якую трэба пакрыць слоем бліскучага лаку, каб гэтая халера не разышлася, не спаскудзіла ўсё! I яшчэ гадзіну таму ён яе зафарбоўваў, стараўся залакіраваць. Постаць старой жанчыны ў сталоўцы не давала яму спакою. I вяртаючыся ў аддзяленне, ён прыдумваў апраўдальную прамову для самога сябе:
— Разумеет, з таго, што ты будзеш увесь час гладзіць яго па галаве, нічога не будзе! Часам супраць сілы патрэбная сіла. Напэўна, тутэйшая абстаноўка выглядае бязлітаснай, жорсткай. Але ж калі мы будзем прыніжана скарацца перад хваробай, мы ўвогуле нічога не зможам зрабіць! Можа быць, мы й шайка мярзотнікаў, але мы ведаем, што робім!
Прынамсі, так яму думалася. Яму, санітару з трохдзённым стажам. Хай бы толькі Торсруд перастаўтак тужліва рыдаць...
Тым часам госці адкланяліся і выйшлі з палаты, а Яспэр адвёў Торсруда назад да яго ложка. Дваццаць пацыентаў атрымалі порцыю ўвагі ад галоўурача Ліерскай бальніцы. Ан­дрэас зірнуў на гадзіннік. Увесь спектакль заняў не болей за дзесяць хвілін.
Калі ў палаце клацнуў замок, санітары пажвавелі. Падчас абходу яны выконвалі ролю ўсмешлівых статуй, але цяпер ix адпусціла. Андрэас таксама ўздыхнуў з палёгкай. Нават Бэнтэ
схавала прыязную ўсмешку і зноў стала самой сабою, гучна выпусціўшы уф\ Бэнт і Рагніль, два санітары, з якімі Андрэас быў знаёмы шапачна, выпусцілі плечы пацыентаў са сваіх братэрскіх абдымкаў.
— Ану марш на таўхень, зараз жа! — вышчарыўся Бэнт. — Ад цябе смярдзіць за вярсту!
Пацыент нічога не адказаў. Толькі здзіўлена паглядзеў на чалавека ў белым халаце з такім рэзкім перападам настрою. Хвіліну назад побач быў сябар, і куды ён дзеўся?
— Гэта і ёсць абход! — падсумавала Нура. — Ну, а чым не кантроль, га?
— Так, хуткаяны!
— Сёння абход яшчэ зацягнуўся. Часта яны ўвогуле не спыняюцца. Быў у нас некалі хлопец, які больш за тры тыдні хадзіў са зламанай рукой, пакуль урач знайшоў час зірнуць на яго. Колькі мы яму не казалі, яму ўсё міма вушэй пралятала.
— Я лічу, што з Торсрудам абышліся неяк зусім несур'ёзна. Сулес глядзеў на яго зверху ўніз!
— Тэта адзінае, што яднае ўсіх дактароў! Дый мы тое самае тэта робім! Мы таксаматак ці інакш глядзім на пацыентаў звер­ху ўніз! Пагарда можа выяўляцца па-рознаму. Усё залежыць хіба што ад такіх рэчаў, як светапогляд і... ну, і настрой}
— Настрой?
— Так, працаваў тут да цябе адзін, звалі Арнэ. Ён звычайна забаўляўся з цыравальнай іголкай. Быў тады пацыент, Фін, — сляпы, як Зігурд, — сядзеў ціхенька цэлымі днямі. Дык, каб яго разварушыць, Арнэ яго калоў той іголкай. Яму здавалася вельмі смешным, што стары кожны раз здзіўляецца. Стары ж не разумеў, адкуль яму коле. А Арнэ сядаў заўжды побач і рабіў выгляд, быццам адганяе асу. Мне цяжка зразумець такі настрой!
— Мне таксама! — сказаў Андрэас. I яго таксама штось апякло. I як Фін, ён не зразумеў, адкуль тэты боль. На долю секунды ён адчуў сябе такім самым сляпым, старым Фінам, які ціха сядзіць на зэдлі і глядзіць у сутонне.
АДЗЕННЕ РОБІЦЬ ЧАЛАВЕКА
Першая нядзеля каляднага посту. У Андрэасаву змену працуюць Бэнтэ, Райдар і Нура. У палаце нарэшце ўсталявалася адносная цішыня. Аслак толькі што атрымаў ад дзяжурнай ранішні марфінавы пацалунак. Эдвін, адзін са звычайна найбольш актыўных, дрэмле, час ад часу нешта лапочучы ў сне. Пасля снедання ён вярнуўся ў ложак, і санітары толькі парадаваліся, што яму захацелася такім чынам парушыць вызначаны распарадак. 3 прыймача па палаце разносяцца калядныя гімны — адчуваецца набліжэнне свята.
Можа, тэта магутныя пералівы аргана прыцішылі звыклыя крьікі ў палаце і глыбокія спевы хору прывялі ўсіх у спакойны, амаль малітоўны настрой. Ці можа, успаміны, дзіцячыя ўспаміны з несамавітым страхам перад Богам і верай у Дзеда Мароза, абуджаныя каляднымі псалмамі, прымусілі большасць ціхенька сесці і слухаць. Сёння санітары не надта напружваліся з ранішнім туалетам, і некаторыя пацыенты шчасліва абышліся без абавязковага мыцця і змены бялізны. Нядзеля — ні абходаў, ні іншых наведванняў. Нядзеля без Сігнэ. Друті сняданак мусілі падаваць праз гадзіну.
Андрэас стаяў ля акна і пазіраў на першыя спробы зімы пераапрануць зямлю ў белае ўбранне. Махрыстыя, важкія снежныя камячкі павольна падалі на зямлю з свінцова-шэрага неба. Снег быў надта вільготны — ляжаць доўга не будзе. Растане праз якіх пару гадзінаў, зробіцца наздраватай хлюпотай, якая панабіваецца ў боты і скіруе мроі да далёкіх і недасяжных
цёплых мясцін. Падчас бясконцага свайго блукання па палаце да Андрэаса падышоў Фрэдзі.
— Снег, — сказаў ён, паказваючы ў акно.
— Так, падае снег, — Андрэас усміхнуўся гэтаму дзядзьку з васковаю галавой. — Ты любіш снег?
— Тытунь! Дай табакі!
Не дачакаўшыся Андрэасавага «не», Фрэдзі паплёўся далей. Напэўна, ён забыўся пашукаць ласунку па шуфлядках у тумбачках. Андрэас з абыякавасцю падумаў, што, калі б Фрэдзі залез зараз у тумбачку да Харвіга, быць бы нядзельнай цішыні згвалтаванай магутным патокам смачных мацюкоў. Харвіг быў адзіны, каму дазвалялася трымаць тытунь пры сабе: ён ужываў жавальную табаку і запалкамі не карыстаўся. Меў Харвіг і сякія-такія іншыя прывілеі, бо лічыўся на посце адным з найменшых вар'ятаў. Ён быў дужа тоўсты, рэдка пакідаў ложак, і вакол яго так смярдзела мачой, што аж рэзала вочы. Звычайна пацыентам, якія былі здольныя трымацца на нагах, забаранялася ляжаць днём у ложку. Але Харвіга за гэта амаль ніхто не чапаў. Ён жыў непрыкметна. Амаль увесь час бавіў у ложку, вывучаючы старыя газеты, пакуль яны не рассыпаліся. Толькі аднойчы на тыдзень ён ляскаў далонню па стале і нагадваў усім пра сваё існаванне. Здаралася гэта ў памывачны дзень. Тады ён вішчаў і мацюкаўся на расхлябанасць і непатрэбны рас­ход вады. Апроч ванны, толькі Фрэдзі быў здольны парушыць Харвігаву эмацыйную раўнавагу. Фрэдзі, калі выпадала, меў звычку красці ў яго табаку. I тады Харвіг усходжваўся ўжо не на жарт.
Сякімі-такімі прывілеямі карыстаўся таксама і Торсруд — чалавек, які браў загрудкі галоўурача Сулеса і патрабаваў яго выпусціць. Хворы на дэпрэсію, Торсруд некалі працаваў без стомы, як конь, а потым усё для яго раптам спынілася. Яго паклалі ў 23-ю палату, каб «вылечыць», а ён толькі ўсё больш занураўся ў дэпрэсію. Ён бьгў дастаткова нармальны, каб разумець, якую тэрапію тут робяць. Разам з Хегам, найстарэйшым на посце, Харвіг і Торсруд былі адзіныя, каго тут называл! на прозвішча. Гэтым усе як бы выказвалі ім пашану за незвычайную для гэтых мясцін нармалёвасць. Іхнія прывілеі асабліва нічым не вызначаліся, але хлопцы ўмелі іх цаніць. Адзін
прывілей заключаўся ў тым, што іх не харчавалі сілком так часта, як некаторых іншых. Харвіг і без таго еў няблага. А вось Торсруда апошнім часам даводзілася карміць: ён падоўгу нічога не браў у рот і схуднеў так, што выглядаў не раўнуючы старым смаржком. Што да Хега, дык ён быў стары і сухі, і яму збольшага хапала адной лыжкі маннае кашы і кроплі кавы. Апроч таго, усіх траіх не мылі сілком так часта, як астатніх. У памывачныя дні яны, хочаш-не хочаш, мусілі мыцца, затое ў звычайныя — ранішні туалет, як правіла, спраўляўся даволі павярхоўна, калі спраўляўся ўвогуле. I нікому не было справы, што з кожным днём дзядзькі ўсё больш парахнелі.
Знешне санітараў ад пацыентаў можна было адрозніць перадусім па адзенні. Але розніца была і ў паставе, і ў рухах цела, і ў міміцы твару. Напачатку Андрэасу думалася, што забаўная хада і жэсты ў некаторых пацыентаў — тэта праявы хваробы. Але потым ён зразумеў, што ў большасці выпадкаў так праяўляецца пабочнае дзеянне лекаў. «Калі хочаш ачуняць, трэба і ахвяраваць нечым», — каментаваў Бэнт. Але Андрэас быў няўпэўнены.
Перасмыканне, трасенне ў спалучэнні з жахлівым убраннем складалі стары, добра знаёмыпартрэтвар'ята — дзівакаўпадстрэленых майтках, у сарочцы, зашпіленай не на тыя гузікі, і з плаксівай грымасай пад каўпаком са святлоадбівальным пампонам.
КаліАндрэас трапіўу палату ўпершыню, яму было ніякавата ад усёй гэтай галізны. Кожны раз, як на вочы яму траплялася непрыкрытае цела, ён адчуваў няёмкасць. Але з часам, нагледзеўшыся на небарак у споднім, ён упадабаў іх галізну ў дзесяць разоў болып за іх вопратку. Кожны наступны гарнітур, надзеты на хворага, выглядаў горш за папярэдні. Адзенне само па сабе было сімвалам знявагі, якую пацыенты мусілі цярпець кожны дзень. Яно было — як падраны сцяг, што ахінае нікому не патрэбнае цела.
Сподняе было маёмасцю бальніцы. Брудная бялізна збіралася ў мяхі і адпраўлялася ў пральню. На кожнай адзежыне ставіўся штамп аддзялення. I ўсё адно бывала, што ў пральні адзенне гублялася. Таму пацыентам не дазвалялася хадзіць
у сваім. Мужчынскі гардэроб 23-й палаты ўяўляў сабой крыхі з вар'яцкага стала, рэшткі мізэрнага збору адзення з іншых аддзяленняў. Кашулі ў гардэробе пацыентаў былі адзіным, што мела хоць які-ніякі выгляд: яны былі збольшага не падраныя і нават з гузікамі. Астатняе можна было вынесці на ба­рахолку — ніхто задарма не ўзяў бы. Штаны, часта пашытыя па несапраўдных мерках, як правіла, не далічваліся гузікаў — у прарэху або на поясе. Ці былі распораныя або дзіравыя. Ці, калі мелі маланку-зашмаргу, яна амаль заўсёды была сапсаваная. Ад частага мыцця і шматгадовай вываркі адзенне станавілася непазнавальным. Штаны на мужчыну сярэдняга росту рабіліся сантыметраў на дзесяць карацейшымі, але ў поя­се — такімі шырокімі, нібы шыліся на слана. Спакайнейшым пацыентам дазвалялася насіць шлейкі. 3 неспакойнымі было горш. Штаны і кашулю ім, каб не згубіць, даводзілася трымаць у руках. У ліхаманкавы ранішні час на пацыентаў нацягвалі першае, што пападзецца. I пасля тыя ўжо фарсілі па палаце з матнямі на росхрыст і голымі задніцамі! Вянцом убору бы­ла таксама дзіравая і таксама без гузікаў вязаная кофта, якая давяршала пацыентава спецадзенне — штодзённы напамін пра тое, што ён належыць гэтаму і ніякаму іншаму месцу. Бо ў любым іншым месцы ў такім гарнітуры непрыемнасцяў не абабраўся б.
Гу! — Нура падкралася ззаду да Андрэасаіторкнула вос­трым пальцам паміж рабрын. — Аб чым задумаўся?
— Ды так. Стаю і гляджу на снежныя камякі, як яны сыплюцца з неба.
— Ну-ну! I выглядаеш так, быццам завітаў з іншай планеты. Не з гэтага свету. Дэзарыентаваны ў прасторы і часе.
Яму зрабілася смешна. Апошнія словы гучалі як вытрымка з гісторыі нейкай хваробы.
— Так, стаю і думаю. Сапраўды. Пастараюся больш так не рабіць. Ва ўсякім разе, не ў працоўны час.
— I добра, — заахвоціла яна. — Во нам тут нішто так не патрэбна, як здаровыя дужыя санітары з вялікімі пустымі галовамі. Пазбаўленыя ўсякай формы мыслення. Абачлівасць, разумеет, — каб на посце не было шуму-гаму.
Андрэас дастаў цыгарэту і, нягледзячы на забарону, запаліў.
— Я тут, насамрэч, стаяў і думаў, у што на нашым посце апранаюць пацыентаў. Дый не толькі на нашым — увогуле ў бальніцы. Але на нашым, вельмі верагодна, тэта ўжо занадта.
— Вельмі верагодна, штоў23-й палаце ўсё — занадта! Адзенне, бясспрэчна, таксама частка праблемы. Бог і Стуртынг* ведаюць, колькі мы папапрасілі лепшага. Нічога дзіўнага, што калі хто з родных першы раз прыходзіць у адведкі, дык ажно жахаецца ад выгляду хлопцаў.
— Дык яны рэагуюць? — Андрэас не змог схаваць здзіўлення. Ён яшчэ не чуў, каб пацыенты ці іх сваякі калі-небудзь скардзіліся.
— Ну, так, бывав, што рэагуюць. Асабліва жонка Торсруда стараецца. Але недарэчна драць глотку на санітараў замест таго, каб пайсці проста наверх і папрасіць тлумачэння. Ці ў га­зету і запатрабаваць, каб напісалі. Дарэмна распрагацца на нас і верыць, што нешта праз гэта зменіцца.
— Згодны. Але хлопцы сапраўды выглядаюць жудасна. Калі б у такім убранні тут хадзіў мой бацька, я, ні хвіліны не вагаючыся, выказаў бы ўсё, што пра гэта думаю. I рэч не ў тым, што я ў першую нядзелю каляднага посту прывык апранацца доб­ра, — проста ўсяму ёсць межы!
Нура не адказала. Перайшоўшы на незвычайна ціхі для сябе голас, яна пачала гуляць ролю канферанс'е на дэманстрацыі мод.
Фрэдзі крокамі мераў памяшканне.
— А зараз злева з'яўляецца Квітнеючы Фрэдзі. 3 нагоды блізкага свята, ён прыбраны ў кашулю з усімі гузікамі, прынамсі сёння яны ўсе на месцы. Цэльная байкавая кашуля з зялёнымі квадратамі на карычневым фоне выдатна пасуе да запушчанайжаўтушнасцітвару. Фрэдзі — хлапец франтаваты, ён не баіцца эксперыментаваць! Звярніце ўвагу на нагавіцы: ніякіх умоўнасцяў! Фрэдзі апрануты ў па-летняму адцененае хакі з дзёрзкімі яскрава-жоўтымі разводамі. Святочная фантазія пасярод зімы! Панурую пару года ён вырашыў су-
* Стуртынг — нарвежскі парламент. (Заўв. рэд.)
стрэць з сапраўдным летнім імпэтам — на нагавіцы дабаўлена невялічкая зграбная дзірачка ля калена. Гэтая мадэль глядзіцца незвычайна і весела яшчэ й дзякуючы таму, што па лініі калена нечакана праходзіць абрэз, з-пад якога відаць кансерватыўнае класічна-белае сподняе. Звярніце ўвагу таксама на прыспушчаныя шкарпэткі жвавых колераў. Левы бірузовы, правы цытрынава-жоўты. Можа, так нарвежскія моднікі насміхаюцца з нашага шведскага «любага брата» ? Проста цудоўна! Крыху гарэзлівае і свавольнае гучанне Фрэдзіевага ўбрання падкрэсліваецца адсутнасцю абутку. Гэта надае Фрэдзі вобраз паяца, але ў той самы час неверагодныя панчохі сведчаць пра лагодную яго натуру болып, чым тэта маглі б зрабіць усякія туфлі або сандалі! Г эта сапраўдная рэвалюцыя ў нашых колах, якія ўсё болей прагнуць модных фрызур і стылю ў адзенні!
Фрэдзі падыбаў далей. Раптам ён расшпіліў каўнер кашулі і, адарваўшы гузік, паклаў яго сабе ў рот.
— Райдар! — клікнула Нура праз усю палату. — Фрэдзі збіраецца пракаўтнуць гузік, выцягні яго з рота, я дома прышыю.
— Можа, нам іх стальным дротам прыкручваць, тыя гузікі, каб увесь час не прышываць? — адгукнуўся Райдар.
У палату з ванны, цяжка ступаючы, выйшаў грузны таўсматы мужчына. Самюэль. Відаць, ён знайшоўтам вялікую абгортку ад шакаладкі, якую цяпер прыціскаў да грудзей, ваўкавата азіраючыся вакол.
— Сардэчна вітаем! Хто гэта? — Нура зноў увайшла ў ро­лю. — Ды гэта ж сам Самюэль, уласнайперсонай, — завітаўпрадэманстраваць новы для Ліера варыянт зімовага гарнітура!
Самюэль пагрозліва паглядаў на кветкі бягоніі, нібы ўзважваў, ці не варта заляпіць гэтай расліне смачную поўху. Але вырашыў дзейнічаць не так радыкальна. Ён адламаў галінку і тут жа яе праглынуў.
— Ды не жары ж ты ўсё запар! — Райдар забраў вазон і прыбраў яго на шафу. — Да абеду яшчэ больш за тры гадзіны! — абураўсяён. — Глядзіцезаўсім, што вісіць ці боўтаецца: здаецца, Пыласос выпаўз на паляванне!
Самюэль атрымаў мянушку Пыласос: ён цягнуў у рот усё, што траплялася пад руку. Як правіла, яго найбольш цікавіла
тое, што валялася на падлозе. Калі яму ў галаву стукне, ён пачынаў кругамі хадзіць па палаце і скрупулёзна падбіраць усё, што хоць неяк выдзялялася на фоне зялёнага лінолеуму. Ну літаральна ўсё.
— Якцікава, — далей «каментавала» Нура. — Паўсімвідаць, у гэтым сезоне мужчинская мода робіццаўсё больш адкрытай для разнастайных, нават самых дзёрзкіх варыяцый. Звярніце ўвагу, як проста і нядбайна Самюэлева куртка звісае з пляча! Здаецца, быццам ён спрабаваў яе скінуць цалкам, але куртка, амаль выпадкова, зачапілася, так і павіснуўшы на плячы. На правым рукаве — вентыляцыйная шчыліна даўжынёй каля пяці сантыметраў. Дзякуючы метаду інтэнсіўнай усадкі пры выварцы, выраб шчыльна прылягае да цела. Пад курткаю, якая, дарэчы, выканана машыннаю вязкай са стоадсоткавага штучнага валакна, на Самюэлю надзета крутое белае сподняе. Дарэчы, пра нагавіцы: спераду яны ўпрыгожаны дзіркай у выглядзе жартаўліва перакуленай стрэшкі, а зверху трымаюцца на дзіцячых шлейках, якія пасля двух тыдняў нашэння робяцца ні на што не годныя і спакойна выкідваюцца. Про­ста цудоўна! Тэты раз майткі пашытыя з тоўстай сярмягі, па лініі таліі ў іх можна завярнуцца разы са тры, такі крой надае хадзе нязмушанасць і лёгкасць. Мадэль незаменная для до­ма! Што да даўжыні, то, як мы бачым, не ўсе падзяляюць густ Квітнеючага Фрэдзі. Самюэль тут дэманструе нам іншую крайнасць: калашыны на яго мадэлі на добрых дзесяць сантыметраў даўжэйшыя, чым патрабуецца звычайна. Гэта ні што іншае, як празмернасць у адзежы!
Яна ўзяла Андрэаса за руку і паказала на Пэдэра, які сядзеў у пластмасавым крэсле са стальнымі ножкамі. Крэсла было нерухома прымацаванае да ложка, а Пэдэр — нерухома прымацаваны да крэсла. Нязменны карычневы рэмень, як заўсёды, пагражаў перарэзаць яго на дзве часткі.
— А тут перад намі мадэль зусім іншага кшталту, — не сунімалася Нура. — На Пэдэры красуецца святочная рабочая роба — строгая ноская адзежына без усялякіх фальбонаў! Роба цнатліва зашпіленая ззаду, каб не ўзнікла спакусы яе скінуць. Прастата гэтай святочнай мадэлі падкрэсліваецца Пэдэравай фрызурай і высунутымі голымі ступакамі на зя-
лёным лінолеуме. Нейтральны скураны рэмень карычневага колеру надае мадэлі чароўную непаўторнасць. I пад заслону, шаноўнае спадарства, мадэль — прасцей няма куды! — Нура павяла рукою ў бок Эдвіна, які ледзь перабіраў нагамі ад чарговай дозы труксалу. На ім была нацягнута кашуля з доўгімі рукавамі, а ніжэй пояса не было нічога.
— Дзе ты ўжо стрыптыз паказваў, мярзотнік? — пацікавілася Нура, крэпка трымаючы Эдвіна.
— У малельні, — не вагаючыся адказаў той і скіраваў на Нуру вялізныя запытлівыя вочы. — Ды адпусці ты мяне, во ўчапілася, халера!
ВЕТЭРАНЫ I НОВАПРЫБЫЛЫЯ
У паштовай скрыні на пральнай цэнтралі яго чакаў добра знаёмы светла-гарчычны канверт — ліст ад маці. Яшчэ два такія ляжалі ў пакоі. Два светла-гарчычныя канверты, поўныя лагодных павучанняў і нясмелых пытанняў пра харчаванне і цёплую бялізну. Дашлі ж пару радкоў, сынок!
Канешне. Ён даслаў пару радкоў — пасля таго, як яго пару тыдняў апрацоўвала сумление. I дарэчы, не толькі пару радкоў. У яго атрымаліся цэлыя чатыры старонкі. Ён напісаў пра сваю працу ў палаце. Занадта не аздабляў. I калі ліст паляцеў у чырвоную паштовую скрыню, прыбітую да вартавога будынка, ён амаль пашкадаваў, што пасылае сваёй немаладой маці такое неміласэрнае чытво. Ён адкрыў канверт:
Дарагі Андрэас!
Вялікі дзякуй за твайго ліста. Так прыемна атрымаць ад цябе вестачку! А як жа, мы ж хвалюемся, як ты там далёка ад дому, чакаем, што напішаш.
Я некалькі разоў перачытала твайго ліста, перш чым села табе пісаць. Можа, ты думает, што твая маці задужа сентыментальная і ўразлівая, але, ведаеш, калі ты пішаш пра бальніцу і тамашніх пацыентаў, мне згадваецца Бен'ямін.
Я ўвесь час асцярожнічала, мала расказвала пра яго і пра тое, як ён памёр. Але цяпер, калі ты сам працуеш у той бальніцы і бачыш, як яно там, думаю, пара расказачь табе праўду пра твайго дзядзьку.
Ты пішаш пра рамяні. Скураныя рамяні, якімі людзей моцна прывязваюць да ложкаў. Будзь пэўны, я ведаю, як яны выглядаюць! Калі Бен'яміна паклалі толькі ў бальніцу, ён часта суткамі ляжаў звязаны. Перацягнуты двума рамянямі па нагах і адным шырокім — па жываце. Сцягвалі яго так моцна, што яму не было як дыхаць. Разумеет, першыя гады ён быў нейкім жвавейшым, хадзіў кругом па аддзяленні і з усімі размаўляў. Але ён ніколі не біўся, ніколі ні сабе, ні іншым нічога благога не рабіў, таму я падазраю, што яны скручвалі яго рамянямі проста таму, што ён ім назаляў. Калі я прыязджала туды, то не раз бачыла яго ў рамянях, а калі пыталася чаму, ніколі не атрымлівала ўцямнага адказу.
Рамяні мяне прыводзілі ўроспач. Можа, гэта было наіўна, але я да таго, як Бен'яміна накіроўвалі ўЛіерскую бальніцу, ні пра што такое не чула. Так, мы самі я, мама і тата — адвезлі яго туды. Мы думалі, што там яму будзе лепш, што ён ачуняе і зноў вернецца да нас. Але з цягам часу мы ўсё больш пераконваліся, што такога ніколі не будзе. I ў маёй душы расло пачуццё віны і сораму. Я адчувала, нібы здрадзіла свайму адзінаму брату, таму што была за тое, каб яго паклалі ў Ліер. Пасля забраць яго адтуль мы ўжо не маглі, як нам вельмі даходліва растлумачылі лекары. Адзінае, што я магла для яго зрабіць, гэта час ад часу яго адведваць. I забіраць да нас на лета. Канешне, гэта не вельмі дапамагала сцішыць мукі сумления, але я ведаю, ён па-сапраўднаму цаніў час, праведзены з намі.
Але пастарайся зразумець, Андрэас, я была сам-насам з усім гэтым! Як мама памерла, толькі я ездзіла ў Ліер, толькі я бачыла, як яму там жылося. Вы, хлопцы, былі такія малыя, а бацька наведваўся ўЛіер, адно каб забраць яго на лета. А ён ужо стаяў у дзвярах і чакаў. Але, я ні з кім не магла раздзяліць мае трывогі і маю віну.
Аднойчы нейкі пацыент на іншым посце расстараўся запалак і ноччу падпаліў пад сабою пасцельную бялізну. Пакуль прыйшлі санітары, ён згарэў ушчэнт. Ён быў моцна звязаны рамянямі. Толькі ўяві сабе, як я баялася і трэслася за маім Бен'ямінам пасля таго здарэння! Часта па начах не спала. Я думала, што сама звар'яцею!
А каліўсё скончылася, калі Бен'ямін развітаўся з жыццём, той цяжар на сэрцы нібы закамянеў і з тае пары мяне не пакідае. Як тое здарылася, я ўвесь час нібы хварэю.
Я расказваю гэта табе не таму, каб ты хадзіў на працу з цяжкім сэрцам, спадзяюся, ты гэта разумеет. Ты проста заўсёды помні, што сярод паўсядзённай мітусні жыве любоў. Нехта некалі таксама любіў тваіх пацыентаў, помні тэта.
Я ніколі не адважылася б расказачь табе пра тэта, калі б ты не працаваў там, куды я столькі разоў наведвалася. Калі ты ад'язджаў і спытаў мяне, як там, у Ліеры, я ні слова не сказала ні пра рамяні, ні пра што іншае. Я думала, ix ужо даўно адмянілі, таму не варта пра ix узгадваць. Але тое, што ты пішаш пра 23-ю палату, — нават яшчэ прымітыўнейшае і састарэлае, чым колішняе мужчынскае аддзяленне Г, дзе ляжаў дзядзька Бен'ямін. Ці мала ж год прайшло з таго часу.
Ён некалькі разоў перачытаў ліст. 3 кожным разам вобраз дзядзькі, дапоўнены пачуццямі маці, праступаў ясней. Яны звязвалі рамянямі дзядзьку Бен'яміна. Яго дзядзьку Бен'яміна. Бедная маці. Бедны дзядзька.
Дзядзька Бен'ямін у рамянях! Як гэта... Ён глянуў на гадзіннік. Дваццаць хвілін дванаццатай! Госпадзе, яму ж на працу! На другую змену.
Ключы! Куды ён іх закінуў, каб ix?
Хто яны, гэтыя людзі, што жывуць у 23-й палаце? Што з году ў год мусяць цярпець такое зняважлівае стаўленне да сябе? Пытанне на давала Андрэасу спакою. Ён так мала ведаў пра пацыентаў — адкуль яны, як жылі да таго, як трапіць у Ліерскую бальніцу. Дзе-што да яго далятала, і ён разумеў, што санітары чэрпаюць патрэбныя звесткі з гісторыяў хвароб, якія захоўваліся ў кабінеце сястры Брыт. Але прайшло нямала часу, пакуль яму расказалі, што і ён мае права карыстацца гэтымі гісторыямі, як крыніцаю інфармацыі. Раней ён толькі як мог напружваў вочы і вушы, стараючыся скласці паўнейшае ўяўленне пра кожнага пацыента. А калі нарэшце
дабраўся да гісторыяў іх хвароб, калі распачалося нялёгкае вывучэнне дваццаці скалечаных лёсаў, ён сам быў рады, што не зрабіў гэтага раней. Каб ён прачытаў гэтыя гісторыі да таго, як наладзіць кантакт з пацыентамі, ён мог бы ўспрыняць іх зусім іначай пад уплывам чужых меркаванняў. Пад уплы­вай уражанняў, створаных іншымі — участковым! ўрачамі, паліцэйскімі, расчараванымі жонкамі.
Андрэас і да таго, як занурыцца ў гісторыі, быў амаль упэўнены, што ўсе гэтыя людзі, якія кругам! сноўдаюць па пала­це, — усяготолькі пасынкі псіхіятрыі. У іншых псіхіятрычных бальніцах пацыенты ўжо даўно ўзнялі голас з крытыкай свайго тамашняга становішча. Але каб публічна скардзіцца дадумаўся хтось з пацыентаў 23-й палаты, — уявіць такое было немагчыма, і прычынаў гэтаму было некалькі.
Па-першае, сярод іх мала хто бьгў здольны весці звязную размову. Яны так далёка зайшлі, вандруючы ўнутры сябе, што ўсякі вербальны кантакт з вонкавым светам уяўляўся неверагодным. Спецыялісты паставілі на іх крыж, ніякага лячэння, апроч медыкаментознага, ім не прызначалі, і ніхто не спрабаваў пабудаваць мост у іхні свет. У сваім самотным блуканні яны былі пакінутыя на волю лёсу. Грамадства, пагразлае ў дабрабыце, не было зацікаўленае выдаткоўваць сродкі на стварэнне ў іх магчымасці атрымаць зваротны білет.
Адкрыта пагардлівае стаўленне санітараў і інпіага медычнага персаналу яўна мела пад сабой нейкую агульную ўстаноўку. Бязлітаснасць, якая вуглямі тлела ў болыпасці тутэйшых работнікаў, пры першай-лепшай магчымасці была гатовая разгарэцца ў пажарышча ліхадзействаў. А ў 23-й палаце такая магчымасць узнікала шмат разоў на дзень. Пад даверлівай маскай доктара Джэкіла* хаваўся містэр Гайд з занесенай палкай.
Андрэас задумваўся пра сваё выхаванне. Можа, у ім уся праблема. Але чым больш ён ператрасаў памяць і пераглядаў моманты, калі бацькі вучылі яго, як трэба абыходзіцца з іншымі, тым марнейшым яму здаваўся так! шлях вырашэння праблемы.
* Доктар Джэкіл — герой аповесці Р. Стывенсана, які хварэў на падваенне асобы, ператвараючыся часам у свайго антыпода, злога містэра Гайда. (Заўв. рэд.)
Яго вучылі не праходзіць міма. Намагацца зразумець іншых, быць з імі цярплівым. Ён быў няўпэўнены, ці дасягнулі бацькі свайго. Але адно было ясна: стаўленне да іншых, прывітае яму дома, ішло ў разрэз з тым, што ён бачыў і ў чым удзельнічаў тут, працуючы на сваім посце.
Неяк у сталоўцы, застаўшыся сам-насам з Гайдарам, ён расказаў пра сваю праблему.
— Безумоўна, сямейнае выхаванне грае не апошнюю ро­лю, — заўважыў той. — Тут і гаворкі быць не можа. Але як ты ведаеш, ёсць і так званае грамадскае выхаванне, культурны ўплыў, ну, ці нешта такое. Усё, што мы кожны дзень бачым вакол сябе, уплывае на нас не менш, чым маміны і татавы размовы пратое, што ўселюдзі добрыя і дат. п.! Бо калі мы глядзім вакол — а мы гэта робім з пялюшак, — мы бачым, што насамрэч не ўсе аднолькавыя. Адны людзі — важныя, а другія — ні на халеру няздольныя!
— Ну, вядома, пра людзей, якія не зусім такія, у нас усё і ўсімі вельмі добра засвоена.
— Калі ласка, Андрэас. Гэтая газетная дэмагогія гучыць падурному! Па сутнасці ж, усё вельмі проста. Каштоўнасці, якія існуюць у грамадстве, грунтуюцца на тым, што ты для гэтага грамадства вырабляеш. I вырабляеш, натуральна, не абы што. Важна, ці прыносіш ты карысць вытворчасці, ці можа пакупнік тваёй працы займець з яе прыбавачную вартасць. I вартасць цябе самога вызначаецца па тым, як многа «карыснай працы» ты робіш. Калі ж ты працаваць не здолъны, — як хлопцы з нашай палаты, — ты адпраўляешся ў самы канец хваста.
— Не, паслухай, ці не занадта гэта ўсё проста? Рэальнасць складаецца не з адных толькі чорных і белых квадратаў. Калі я, па-твойму, разважаю на ўзроўні сямейнага штотыднёвіка, дык тое, што кажаш ты, ужо надта нагадвае ўводны раздзел у статуце Аб'яднання сацыялістычнай моладзі. У грамадстве нямала людзей, не здольных працаваць. Апроч таго, тысячы пацыентаў у іншых псіхіятрычных клініках жывуць у значна лепшых умовах, чым нашыя. I нават калі ім таксама даводзіцца не салодка, ім не навязваюцьтакогалячэння, як у нас у палаце. У большасці бальніц прынамсі хоць нешта робяць, спрабуючы дапамагчы!
— Добра, добра. Не будзем пра сямейныя штотыднёвікі і ўводзіны да статута. Ты маеш рацыю: у большасці бальніц пацыентЗм спрабуюць дапамагчы. Але павер мне, нашыя ветэраны прайшлі ў Ліеры курс лячэння па поўнай праграме. На іх шчодра выпрабоўвалі і цудадзейныя лекі, і электр ычныя разрады, а іх інтарэс да жыцця ані на грам не павялічыўся. Бальніца прыкладала ўсе намаганні. Ужо як яна гэта рабіла, якімі сродкамі, — гэта іншая справа. Алепаслятаго, якубачылі, што ні электрашокі, ні ўколы не дзейнічаюць, пацыентаў про­ста згрэблі да кучы на сметнік пад назваю 23-я палата. Адтуль нікога ўжо не выпісваюць. Таму наша палата красуецца апошнім нумарам у лісце чакання. Грамадства, безумоўна, выйграе', інвестуючы ў лячэнне людзей, якія, па заключэнні дактароў, здольныя вярнуцца да працоўнага жыцця. Але выдзяляць сродкі на старое шмаццё, якое ніколі не ачуняе, — гэта, з эканамічнага пункту погляду, кідаць грошы на вецер. Калі цябе гэта дойме так, што пачнецца дэпрэсія, а галаву запрудзяць думкі пра самагубства, будзь гатовы, што сістэма аховы здароўя не прыйдзе табе на дапамогу толькі таму, што ёй стане шкада Андрэаса Вігерта, якомуўсё так баліць. Ёй будзе шкада, хіба толькі што тваё працоўнае месца пустуе, а сам ты ходзіш і канькаеш грашовую дапамогу! Галоўны клопат урачоў не ўтым, каб вярнуць табе ахвоту дажыцця. Яны выцягнуць цябе з дрыгвы, адно каб ты са сваім песімізмам не абцяжарваў агулу. Разумеет, Андрэас, Фларанс Найтынгейл* даўно памерла.
— Гэтадаволіпавярхоўныаналіз, — запярэчыўАндрэас. — Недзе ты, безумоўна, маеш рацыю, але забывает адну дужа важную рэч, Райдар! У 23-й палаце ляжаць не толькі ветэраны, па якіх можна складаць фармацэўтычны даведнік. Час ад часу ў нас бывае і папаўненне. Прыходзяць людзі, надта нармальныя для 23-й палаты. Як наконт такіх?
— Так, але, Божа мой, рэч не ў тым, што ў бальніцу паступаюць новыя людзі! А ў тым, што яны старый і лядачыя. Яны не здольныя працаваць або па сваім старэчым узросце, або праз тую ці іншую псіхічную загану. Калі б да нас паступалі людзі
* Фларанс Найтынгейл (1820 — 1910) — ангельская сястра міласэрнасці і грамадскі дзеяч. (Заўв. рэд.)
гадоў дваццаці, у якіх здарыўся зрух па фазе, была б іншая справа. Тады сістэма запрацавала б, каб вярнуць ix як мага хутчэй у строй. Але не ў нашым выпадку, калі новапрыбыламу ка­ля сямідзесяці і ён на ладан дыхае. На такога ўсім напляваць.
— На такога ўсім напляваць! — Андрэас кіўнуў, паглядаючы на кубкі з астылаю кавай.
Райдар запаліў другую цыгарэту:
— А тое, што тутэйшае лячэнне ні халеры не памагае, заўважаеш толькі, калі прыбываюць новыя пацыенты.
— Вось табе і ўзнагарода за тое, што ўсё жыццё гараваў, — разважаў Андрэас. — Спачаткуяныпрацуюць, каб пабудаваць гэтае грамадства. Пасля робяцца старымі й нямоглымі, і за гэта іх выстаўляюць прэч з карагоду. За гэта караюць. Во старыя, што ўсё жыццё пражылі вольна і незалежна, безумоўна, будуць лічыць нашу ўстанову за пакаранне. 1х тут ізалююць ад знешняга свету, пазбаўляюцьусякаедзеяздольнасці, акаліяны пачынаюць камусь назаляць ці робяцца занадта гаварлівымі, іх скручваюць рамянямі.
— Даволі жорстка, я згодзен! Прычым бывав, што да нас напраўляюць і памылкова, а потым пераводзяць у Брэхол — там абстаноўкатрошкі гуманнейшая. Але на гэтачасцяком ідзе процьма часу. Пакуль пацыент чакае рашэння, побыт у нашай палаце наносіць яму непапраўную шкоду, а гэта можа адбіцца на яго далейшым лёсе. Сёй-той цалкам з'язджае з глузду, так і не дачакаўшыся пераводу.
— Ну, і як хутка мы ў 23-й палаце даканаем чарговага лядачага дзеда?
— ТымаешнаўвазеВіллі? — Андрэасу па абавязку службы не так даўно давялося рэгістраваць Віллі як новага пацыента на іхнім посце.
— Яго. Хутка тры тыдні, як ён у нас. I, па-мойму, з кожным днём усё больш расклейваецца.
Райдар задумаўся:
— Каб крануцца, у 23-й палаце трэба ад двух да чатырох тыдняў. Чалавек здаровы і дужы, напэўна, пратрымаўся б намнога болей. Але я бачыў і адносна здаровых, якія зляталі з катушак значна раней, чым праз чатыры тыдні.
— Ты думает, Віллі хутка кранецца?
— Вілліўжо даўно крануўся, — адказаў Райдар. — Ітабене варта прымаць гэта так блізка да сэрца.
Г эта здарылася ў тою самую нядзелю, калі Нура ладзіла ў па­лаце дэманстрацыю мод. У першую нядзелю каляднага посту. Андрэас вяртаўся з абедзеннага перапынку, калі ў калідоры яго перахапіла Бэнтэ.
— Ратуй мяне! Ты павінен тэта зрабіць!
— Ратаваць цябе? Ды ты, я бачу, пад мухай...
— Каб цябе, хай сабе і так! Я насамрэч пад такой мухай, што зараз выпручуся!
— Тады, Бэнтэ, выбачай. Тут я нічым табе не дапамагу. У мяне, і праўда, процьма ключоў, але да шафы з медыцынскім спіртам ніводзін не падыходзіць.
Бэнтэ адмахнулася:
— Кінь блазнаваць, слухай сюды. Сёння прывозяць новага пацыента. Наложак, што ля кабінета. Мяне папрасілі прыняць, але я сёння не магу. Можа, ты згадзіўся б яго запісаць, калі прыбудзе? Бо ў мяне галава зусім не гэтым забітая.
— Добра, а калі прывязуць?
— Ну, ты проста анёл! — Бэнтэ выдыхнула. — Недзе праз гадзіну.
— Праз гадзіну! Божа, і яны толькі цяпер тэлефануюць і паведамляюць!
— Як заўсёды. Раптам у дзвярах вырастав чалавек і просіць напрамілы бог пакласці яго да нас, прычым на посце ніхто нічога пра гэта не ведае. Ва ўсякім разе, такое ўжо здаралася, і неаднойчы. Бывае, Сігнэ патэлефануюць, а яна перадаць забудзецца.
— Мяне гэта не здзіўляе! А ягоную гісторыю хваробы прыслалі?
— Не. Прывязуць, пэўна, разам з пацыентам.
— Выходзіць, мы пра хлопца нічога не ведаем?
— Так, нічога. — Бэнтэ нецярпліва паглядзела на дзверы. Каштоўныя хвіліны перапынку беглі ў пясок. — Ты маеш уяўленне, як гэта рабіцца?
— Спадзяюся, што маю.
— Цудоўна. Калі ў чым няпэўны, у каго-небудзь спытаеш. Ну, пакуль.
Андрэас застаўся адзін. Ён пашкадаваў, што ўзяўся за гэта.
Віллі Стыгена прывезлі недзе а другой гадзіне. Гэта быў ста­ры, сухі чалавек з вырачанымі, поўнымі адчаю вачыма, з напружана пульсуючымі пяцелькамі сасудаў на скронях. Ён меў прыцямныя рысы твару, нос нагадваў дзюбу драпежнай птушкі. Але дзякуючы таму, што падбароддзе было закругленае і не выпнутае, твар выглядаў лагаднейшым. У руках ён трымаў па пластыкаваму пакету. Калі Андрэас выйшаў павітацца, Віллі стаяўу калідоры насупраць дзвярэй у палату. Ля яго ззаду церся даволі малады мужчына з вінаватай усмешкай. Ён лёгенька падтрымліваў старога за локаць, гэта выглядала так, нібы яму хацелася не падтрымаць, а адштурхнуць яго ад сябе. Hoc маладога мужчыны быў сфармаваны паводле старэйшай мадэлі. Андрэасу яшчэ падумалася тады, што сыну ў такіх абставінах не пазайздросціш. Ён паспрабаваў гаварыць нязмушана і про­ста, прывітаўся з абодвума і запэўніў, што ўсё будзе добра. Сын выглядаў нервова-ўзбуджаным і відавочна з усяе сілы хацеў верыць, што так яно і напраўду будзе. А бацька адно моўчкі стаяў, утаропіўшыся ў падлогу. У Андрэаса варухнулася непрыемнае прадчуванне, што ў Віллі Стыгена замнога жывога шэрага рэчыва, каб 23-я палата прыйшлася яму даспадобы.
— Ну, бацька, бывай! — пачуў ён за плячыма, калі адчыняў дзверы ў палату. Бацька не адказаў. Толькі здаўлена крахтануў, што магло азначаць усё, што заўгодна, або ўвогуле не азначаць нічога.
Пачуліся хуткія крокі да вьгхаду, а пасля — гук аўтамабільнага матора.
Андрэас стаяў у расчыненых дзвярах.
— Калі ласка, праходзьце, — запрасіў Андрэас, — паглядзім, дзе ёсць незаняты ложак.
Віллі Стыген ветліва кіўнуў і хутка пакрочыў за ім. Андрэасу было б лепш, калі б Стыген выкінуў якога фортэлю, пачаў бы адбівацца рукамі і нагамі. А цяпер яго не пакідала адчуванне, што ён заваблівае гэтага мужчыну ў пастку. «Ды на што, урэшце, хварэе тэты стары? — думалася яму. — Па мне, дык ён яшчэ які крэпкі!»
Але калі ў калідоры Віллі Стыген, здавалася, захоўваў цвярозасць розуму і не губляў самавалодання, то як толькі пачуў, што за ім зачыняюцца дзверы, усё раптоўна змянілася. У яго вачах чорнымі перлінамі выступіў жах. Ён акінуў палату асцярожным, занадта жвавым позіркам. Андрэас зразумеў, што ў новым пацыенце расце паніка. Нервова трэсліся пальцы, кадык няспынна хадзіў уверх-уніз, нібы намагаючыся нешта праглынуць.
Пэдэр вішчаў і хрыпеў са свайго ложка. Ён быў у гуморы і вітаў новапрыбылага чарадою абарваных сказаў. Нехта, пакуль перасцілалася, выцягнуў з ложка Зігурда, і той ляжаў на падлозе — як тады, калі яго ўбачыў Андрэас, упершыню трапіўшы ў палату: паўраздзеты, з невідушчымі вачыма і разяўленым ротам. Эдвін ляжаў пераціснуты рамянямі, мацюкаўся і намагаўся перакрычаць Аслака, якому ўстыла чакаць чарговай дозы марфіну.
— Ну, вось, калі ласка! — выціснуў з сябе Андрэас. — Тут цяпер гармідар, але так яно не заўсёды, — ён адчуваў сябе кплівай і здзеклівай гадзінай.
Віллі па-ранейшаму маўчаў. Ён паглядаў на непрыкрытае Зігурдава цела. А Зігурд ляжаў, дрыжучы, на паддозе, і ніхто яго не паднімаў.
— Гэта... гэта тут? — нарэшце вымавіў Віллі.
— Так, тут. Выходзіць, што тут, — замітусіўся Андрэас.
— А Божа ж ты мой! А Божа ж ты мой! — бяссільна загаласіў стары.
Андрэас адчуў, што чаша Вілліевага цярпення перапоўнілася. Ён ціхенька дакрануўся да рукі старога:
— Пайшлі. Зойдземукабінет. Там спакайней. Ведаеш, трэба ўладзіць некаторыя практычныя пытанні.
Віллі Стыген ахвотна пайшоў следам. I калі выходзіў з пала­ты, выглядаў прыкметна жвавейшым. Але твар па-ранейшаму быў бледны і на лбе выступілі буйныя кроплі поту, хоць у памяшканні асабліва не парыла.
Нервовасць развязала яму язык. Натуральна, ён і Андрэаса ўспрымаў, як неад'емную частку таго новага і жахлівага, што з ім адбывалася, але ўсё адно за яго ўчапіўся:
— Я так злякаўся, калі туды трапіў! Неяк яно не даходзіць...
— Не хвалюйся так! Калі так палохацца, дык выйдзе яшчэ горш. Зразумела, першы раз тут усё здаецца нязвыклым, але ўсё стане на месца, вось пабачыш.
«Выходзіць, за гэта мне плацяць, каб я плёў тут салодкую хлусню?» — думаў пра сябе Андрэас.
— Але ж там адны вар'яты! Я на свае вочы бачыў! Я ўвогуле не разумею, што я тут раблю! — ён, седзячы, падаўся да Андрэаса і з мальбою ў вачах паглядзеў на яго. — Каб ты мне патлумачыў! Я раблюся стары, так. I калі-нікалі забываю ці малыя ўрыўкі з жыцця. У мяне з галавы вылятаюць прозвішчы, назвы мясцін, тое самае з падзеямі, што здарыліся са мной шмат гадоў таму. Але я не разумею, чаму я праз гэта мушу сядзець у такім месцы.
— Паслухай, — супакойваў Андрэас, — я не ведаю, чаму ты тут. Заўтра панядзелак, і сюды прыйдзе ўрач, каб з табою паразмаўляць. Раскажы яму ўсё гэта, і яшчэ крыху. Шчыра кажучы, думаю, цябе не будуць тут трымаць асабліва доўга. Знойдуць іншы прытулак.
— Іншы прытулак? Я хачу дамоў! Я ўвесь час жыў дома. Усё жыццё поркаўся ў гародзе. На прытулак я не маю часу. У мяне ж худоба...
— Тынеразмаўляўздоктарампрабальніцу? — пацікавіўся Андрэас.
— Не, але... але сын...
— Той, што цябе сюды прывёз, тэты? — Андрэасу хацелася дапамагчы. У тым ліку і сабе. Ён не ведаў, як суцяшаць сямідзесяцігадовага старога, калі той раптам возьме ды расплачацца.
Але Віллі Стыген не плакаў. Пакуль не плакаў. Ён гаварыў і запінаўся. Расказваў пра падарожжа да Ліера. Раніцай прыехаў на машыне сын, сказаў, што хоча з ім праехацца, яны ўжо даўно нідзе разам не былі. Ён так узрадаваўся гэтаму падарожжу! Узрадаваўся, бо забыў, калі апошні раз выбіраўся з сяла, бо ўспрыняў сынаву прапанову як знак, што адносіны паміж імі пачалі нарэшце наладжвацца. I яны паехалі, нягледзячы на непагадзь і дрэнную дарогу. Сам ён прыбраўся ў выходнае, жонка склала ў дарогу паесці.
— Але праз пэўны час мне стала неспакойна, — расказваў
Віллі. — Нешта было не так. Мне падалося, што мы ад'ехалі дужа далёка ад дому, а Лейф са мною амаль не гаварыў. Калі мы з' елі харч, я спытаў у яго, ці вернемся мы да вячэры. Але ён адказаў, што мы можам павячэраць па дарозе. Ён сказаў, што ведае адну прыдарожную харчэўню, ці нешта такое. Але мне зрабілася яшчэ больш неспакойна, бо, разумееш, Лейф ніколі асабліва не любіў рэстаранную ежу.
Тады Віллі вырашыў падгадаць і ўцячы ад сына. Ён сказаў, што хоча ў туалет. Спрабаваў бегчы, схавацца ў лесе. Нічога не выйшла. Не паспеў ён адбегчы і некалькі метраў, як сын ужо выходзіў з машыны яму напярэймы. Яны схапіліся за грудкі і паваліліся ў снег, але старому не суджана было ўзяць рэванш. Зноў у машыне. Усё будзе добра. Толькі Віллі мусіць сядзець ціха, не крычаць і каб больш ніякіх выкрутасаў. Сын ведае адно зацішнае месца...
Замест гэтага ён паспеў да кавы ў Клубе № 23 — гальштук не абавязковы, абавязковыя медыкаменты і самыя розныя віды ўжывання сілы. Ён да болю разумеў, дзе ён і што з ім, а калі Андрэас, нарэшце, пачаў задаваць яму па спісе неабходныя пытанні, тут Віллі расплакаўся. Гэта было прыніжэнне для абодвух. Андрэас змагаўся з комам у горле і вырашыў прапусціць рэшту стандартных пытанняў. У яго язык не паварочваўся спытаць у Віллі Стыгена, ці ён ведае сваё ўласнае імя. Ён выбіраў толькі тое, што мусіў, толькі тыя пытанні, ад якіх бы­ло не адкруціцца. Ён паклаў перад сабою спіс асабістых рэчаў і ставіў там крыжыкі, калі Віллі пералічваў панылым голасам змесціва сваіх пакункаў. Мізэрны багаж. Нядзельная выправа мела быць кароткаю.
Брытву і абутак жонка ўсунула сыну так, каб Віллі не бачыў. У яго вільготных вачах яшчэ больш пачарнела, калі ён склаў адзін і адзін і атрымаў два. Два яго самыя блізкія чалавекі.
Пасля пайшлі ў ванну. Андрэас і Віллі. Два новапрыбылых, якія намагаліся выкруціцца як найлепш з безнадзейнага становішча. Андрэас выставіў іншых пацыентаў за дзверы і зачыніўся. Ён дужа шкадаваў Віллі. Ён не хацеў, каб тэты ста­ры сядзеў распрануты сярод санітараў, якія бегалі туды-сюды, і пацыентаў, якіх прысільвалі хадзіць у туалет.
— Можа б ты распрануўся, я пашукаю табе што іншае, — папрасіў ён.
— Усё здымаць?
— Так, усё. Зложым адзенне ў скрынку, якую пазначым тваім прозвішчам, — і дадаў: — Каб нічога не згубілася.
— Добра, — згадзіўся Віллі і пачаў расшпільваць святочную вязанку. Запахла Калядамі, вязаным хатнім падарункам.
«Ва ўсякім разе, жонка нічога не пашкадавала, калі яго выпраўляла, — думаў Андрэас. Стрэлкі на нагавіцах са старога выхаднога гарнітура былі вострыя, што лязо, напэўна, старанна выпрасаваны сёння ўранку. Віллі зняў з сябе вязанку і ашчадненька склаў яе сваімі руплівымі рукамі. Рукамі, не звыклымі перабіраць уборы ці пекнае адзенне. 3 ашчадлівасцю чалавека, які прыбіраўся адно на Каляды і на Сямнаццатага траўня*. I які зрабіў выключэнне, бо аднойчы ў нядзелю яго запрасілі пракатацца.
У пакоі з бялізнай Андрэас доўга перабіраў кіпы штаноў і кашуляў, пакуль не знайшоў пару, якая выглядала большменш прэзентабельна. Цэлыя цёмна-сінія майткі, амаль цэлая светла-зялёная кашуля. Віллі будзе выдзяляцца на агульным фоне. Каб толькі майткі падышлі.
Віллі раздзеты сядзеў у ванне. Голы, абцягнуты сівушнабелай скурай, касцісты, нібы абшчыпаная курка. Адзенне сваё ён старанна злажыў і паклаў стосікамі на лаўку побач з сабою. Сподняе і шкарпэткі — сабе. Нагавіцы, накрухмаленая кашуля і вязанка — асобна.
Андрэас працягнуўяму новую адзежу, а Вілліевы асабістыя рэчы склаў у вялікую кардонную скрынку. Віллі апранаўся ў бальнічнае і не зводзіў дапытлівага погляду з Андрэаса:
— Можна мне пакінуць кашалёк? — папрасіў ён. — Там толькі трыццаць крон. Мне б на табаку.
— Канешне, можна. Толькі глядзі, не губляй. Ведаеш, у па­лаце трапляецца народ з доўгімі рукамі.
— Што? Крадуцьу бальніцы?
— Гэта, каб ты ведаў, не проста бальніца, — адказаў Андрэас і тут жа пашкадаваў.
• Нацыянальнае свята Нарвегіі — Дзень незалежнасці (Дзень Канстытуцыі). (Заўв. рэд.)
Віллі зноў панік:
— Ведаю, — ён пару секунд памаўчаў, потым выпрастаўся ісказаў: — Ведаеш, паміж сабою мы даўнозвыклі называцьЛіер прытулкам. Мы з хлопцамі ў сяле, бывае, калі пасмейваліся адзін з аднаго, дык раілі з'ездзіць у Ліер. I вось... і вось я тут!
— Ліер здаўна быў прытулкам. Толькі цяпер яго называюць псіхіятрычнай бальніцай, — дадаў Андрэас і пра сябе падумаў: — I тэта, бадай, адзінае, што змянілася з тых часоў.
Гайдар рассеяна вадзіў запалкаю ў кубку з кавай, неяк адсутна ўзіраючыся ў чорна-карычневую вадкасць:
— Ты дрэнна сябе адчуваеш пасля таго выпадку з Віллі? — вымавіў ён нарэшце.
— Так, горай няма куды. — У Андрэаса не было жадання гаварыць пра гэта. Ён ведаў, што не мела ніякага значэння, хто рэгістраваў старога. Але нават калі ён зрабіў усё, каб палегчыць пераход Віллі да новага становішча, ён адчуваў, што ўся адказнасць ляжала толькі на ім. Нават калі ўсе згаджаліся, што Віллі Стыгену не месца ў 23-й палаце, стары да гэтай пары ўтрымліваўся там. I з кожным днём здавалася, што яго галава ўсё ніжэй вісне паміж плячэй. Ён быў безуважны да свайго знешняга выгляду. Яго нашпігавалі заспакаяльным, ён зрабіўся слабым і бязрадасным і больш не цікавіўся, ці выпусцяць яго калі-небудзь адсюль. Ён паступова апускаўся да таго асяроддзя, у якое яго паклалі. Выходзіла, што ўсе забыліся, як крыху больш за тры тыдні таму ў дзвярах стаяў падцягнуты стары чалавек — ВілліСтыген — усініхнагавіцахзвыходнагагарнітура і ў хатняй вязанцы. А цяпер яго звалі проста Віллі. «Той, чый ложак ля кабінета».
— Усё гэта так нізка, — сказаў Андрэас. — Я столькі разоў чуў, як важка атрымаць месца ў такой установе, што людзі доўга чакаюць і ўсякае такое. Але калі да нас паступаюць такія, як Віллі, мяне гэта, насамрэч, прымушае задумацца. Ён пакутуе хіба што на атэрасклероз. Але мне здаецца, у старых гэта даволі звычайнае захворванне.
— А што стаіць у гісторыі хваробы? — пацікавіўся Райдар.
— Гісторыя, гісторыя! Не палянуйся, зазірні. Чытво, я табе скажу, вельмі цікавае. Не раўнуючы прыгодніцкі раман.
Райдар дарэмна намагаўся падпаліць цыгарэту запалкай, якою боўтаў каву.
— Я ведаю, што амаль усе гэтыя гісторыі раздзьмутыя да памераў трылеру. Я нават ведаю, чаму. Але што яны такога назбіралі на Віллі, чым ён такі небяспечны? Ён што, адмяцеліў жонку ці раздзяўбаў каляровы тэлевізар ці яшчэ які смяротны грэх учыніў?
— Не. Ён «не раз пагражаў жонцы». Але чым пагражаў, не сказана. Акрамя гэтага, натуральна, не на яго карысць, адзначаецца, што за апошнія паўгода ён неаднойчы мог нерухома сядзець на лаве па некалькі гадзін запар.
— Ну, вось табе і гісторыя! — заўважыў Райдар паніклым голасам. Тое, ппо ён нерухома сядзіць некалькі гадзін запар, і даказвае, што ў мужыка паехаў дах!
Але Андрэасу было не да смеху.
— Але ж гэта чорт ведае што! У гэтай гісторыі няма нічога, апроч нейкіх плётак ды ўсялякай пустой балбатні! А гэты нябога сядзіць тут і адбывае нявызначаны тэрмін пакарання за сваю старасць.
— Так, большасць тут з нявызначаным тэрмінам. Ён, прынамсі, можа не баяцца, што па ім пройдуцца інстытуцыйнымі жорнамі. Ён для гэтага задужа стары. Дарэчы, птушачка наспявала, што, мажліва, уканцы наступнага месяца вызваліцца месца ў Брэхоле. Будзем спадзявацца, што для Віллі нешта з гэтага выгарыць. 3 двух ліхаў, як гаворыцца.
— Сапраўды, будзем спадзявацца. Але, можа, нам неяк можна паўплываць на рашэнне, га?
— Ты што, здурнеў? Гэта вырашаюць тыя, хто ведае больш і лепш.
— I хто найменш сутыкаецца з пацыентамі, — дадаў Андрэас.
Райдар прамаўчаў.
— А што ты, дарэчы, меў на ўвазе, калі гаварыў, што гісторыі хвароб — не раўнуючы прыгодніцкі раман? — пацікавіўся Андрэас.
— Атрымаць месца ў псіхіятрычнай бальніцы цяжка, — патлумачыў Райдар. — Часта на гэта ідзе час. Шмат часу. Але ёсць рэчы, якія могуць значна паскорыць шпіталізацыю і пе-
раканаць магчымых скептыкаў, што шпіталізацыя напраўду неабходная.
— I што за рэчы?
— Г валт. У гісторыях хваробаў і ў розных даведках гвалтоўныя дзеянні або пагрозы гвалтоўных дзеянняў заўсёдьі раздзімаюцца да неверагодных памераў. Тыя, каму да памарачэння карціць засадзіць чалавека ў псіхушку, павінны ўсебакова абгрунтаваць, што ён сапраўды небяспечны. Небяспечны для жонкі, дзяцей ці калег па працы. Або небяспечны для самога сябе. У нас ты не пабачыш, каб выкарыстоўваліся якія іншыя параграфы, акрамя пятага. Параграф праўжыванне сілы. Аты няўрокам у іншыя гісторыі не зазіраў?
— Не, толькі ў гісторыю Віллі.
— Ну, дык пачытай і іншыя! Паспрабуй, напрыклад, параўнаць, што там напісана, з тым што ты бачыш у аддзяленні. Не забывай, вядома, што ва ўсіх пацыентаў дужа зніжаны фізічныя паказчыкі. Труксалам ці іншымі прэпаратамі. Думаю, ты ўпэўнішся, што я не перабольшваю. Гэта прасцей за ўсё параўнаць па гісторыях новапрыбылых пацыентаў. Віллі, без сумневу, добры прыклад.
— Пачытаю, — паабяцаўАндрэас. — А як адбываецца прымусовая шпіталізацыя?
— Спачатку знаходзіцца ініцыятар шпіталізацыі, так званы апякун. Па паперах апякун праходзіць як чалавек, які просіць шпіталізаваць іншага з падазрэннем на вар'яцтва. Як правіла, гэта нехта з блізкага атачэння будучага пацыента. Бывае, некага пачынае грызці сумленне, і тады яны знаходзяць іншага на ролю апекуна. А калі адказнасць перакладзена на чужыя плечы, можналічыць, што рукі памытыя, і класціся спаць з крыху спакайнейшым сумленнем. Калі сям'я просіць збавіць ад такога цяжару, часцяком цяжкую адказнасць пераймае паліцыя або доктар. У хлопцаў жа плечы ў шырыню — дай Божа, яны, вядома, усё на сабе выцягнуць. Я не чытаў гісторыі хваробы Віллі, але, па ўсім відаць, нешта ў іх з жонкай не ладзілася. Жонка яго паслала да такой-растакой матары, а ён яе яшчэ далей. I тут ёй начало здавацца, што Віллі час ад часу паводзіць сябе даволі дзіўна. Можа, робіць што не так, як раней, а можа, пачаў затыкаць рот жонцы, якую за трыццаць гадоў нельга бы­
ло перагаварыць. Ну, можа, сапраўды даў разок паміж крылаў ці пагражаў, што дасць. I вось тая ляціць да доктара і пачынае жаліцца, што, маўляў, не пазнае свайго чалавека, які за ўсё жыццё мухі не пакрыўдзіў, а цяпер пачынае распускаць рукі. Доктар абяцае разабрацца. Назначав прыём або сам едзе да іх.
— I бачыць на свае вочы, што да чаго. Ён жа павінен заўважыць, што жонка перагінае палку.
— Можа і заўважыць. Але не заўсёды. Не забывай, што доктар папярэдне меў размову з жонкай, якая выклала яму сваё бачанне сітуацыі. Малаверагодна, што гэтае бачанне не паўплывае ў далейшым на доктарава заключение. Доктар будзе размаўляць з чалавекам, каб даведацца, ці не крануўся той розумам, ужо атрымаўшы ад жонкі і, можа, іншых сямейнікаў інфармацыю, што ён-такі звар'яцеў і зрабіўся злосны. Зразумела, доктар будзе ацэньваць кожнае слова гэтага чалаве­ка праз люстэрка пачутага. Я ўпэўнены, што лекары даюць небесстароннія заключэнні. Ты кажаш, Віллі ўягонай гісторыі хваробы абвінавачваюць, што ён па некалькі гадзін запар моўчкі, не варушачыся сядзеў на лаве. 3 такім красамоўствам сутыкаешся на кожным кроку.
— А пасля, калі ў доктара збольшага складзецца ўяўленне пра стан рэчаў?
— Тады ён піша накіраванне, нешта наконт таго, што ты бачыў у Вілліевай гісторыі хваробы. Піша такое сабе накіраванне брату па зброі на нашую цытадэль. Такія лісты звычайна вытрымліваюцца ў тоне «Дарагі калега».
— Выходзіць, што сама сям’я або ленсман з паліцэйскім вырашаюць, ці паслаць ахвяру сюды на ўтрыманне?
— Атрымліваецца, што так. Напэўна, ёсць і шмат прашэнняў, якія не задавальняюцца. Але за два гады, што я ўЛіеры працую хлопчыкам на пабягушках, я столькі нагледзеўся на дзівацтвы з гісторыямі хваробаў і ўсякімі шпіталізацыямі, што дазволю сабе засумнявацца ў вузкасці вушка іголкі, праз якое сюды можна патрапіць. Асабліва, калі вядзецца пра шпіталізацыю мужа ці жонкі і адзін з гэтай пары выступав ў ролі апекуна. Здаецца, хто першы набрэша на сваю палавіну, — той і пераможа без бою. I я не сумняваюся, што ў асобных выпадках бывав
якраз наадварот: другі, каторы апынаецца ў бальніцы, мог бы лічыцца за здаравейшага, калі б быў спраўнейшы за першага. Памятаю пару выпадкаў з часу, як працаваў у мужчынскім Б. Калі жонкі наведвалі мужоў, было нам клопату з іх так званаю нармалёвасцю. Яны, ледзь паявіўшыся, выходзілі з сябе і рабіліся ўдвая ненармальнейшымі за сваіх шпіталізаваных мужоў. Іх мужыкі траплялі ў тое аддзяленне праз дэпрэсію і дзякавалі Богу кожны раз, як жонкі сыходзілі. I мы, санітары, таксама. Ну й замарач была з тымі цёткамі, скажу я табе. Мы па некалькі разоў бегалі ім за заспакаяльным, упрошвалі крыху супакоіцца. Само сабой, не толькі жанкі завабліваюць мужыкоў у нерат. У жаночым аддзяленні можна пабачыць якраз адваротнае. I я больш чым упэўнены, што немалая частка шпіталізацыяўу Ліеры выглядае болей чым падазрона. А далей, безумоўна, у пацыента ўзнікае магчымасць пазнаёміцца з па­раграфам праўжыванне гвалту — у адпаведнасці з абследаваннем і заключэннем урача. Але шчыра кажучы, няшмат бы я даў за тое абследаванне. Шкада глядзець на бяссільных старых, якія тут яшчэ больш чаўрэюць. Ды тут і тым, хто дужэйшы й мацнейшы, бывае цяжка засланіцца ад мясцовых дактароўсуддзяў, а як стары ды слабы, дык увогуле немагчыма. Паспрабуйвыйсцізсябепадчасякогатакогадушэўнагадопыту — урач толькі салодка ўсміхнецца і ў гісторыі хваробы падкрэсліць чырвоным: «агрэсіўны». А будзеш маўчаць, напішуць: «пацыент выглядае пасіўна і не праяўляе зацікаўлення да сваёй жыццёвае сітуацыі». Я табе скажу, Андрэас, каб ад такога на­роду выкруціцца, трэба быць юрыстам. Ды яшчэ якім добрым юрыстам! Трэба разбірацца ў праве, у законах і асцярожна выбіраць правільныя словы ў правільным месцы. На жаль, такім майстэрствам тут валодаюць далёка не ўсе гаротнікі!
Андрэас перакуліўу сябе апошнія, ледзь цеплаватыя рэшткі кавы:
— Спадзяюся, я не дажыву да старасці, — вымавіўён.
Райдар сабраў са стала кубкі і лыжкі і гучна зваліў усё на паднос:
— Не палянуйся, зазірні ў гісторыі, калі падымемся на­верх.
— Будзь пэўны! Я, па праўдзе, крыху злую, што ніхто не
звярнуў маю ўвагу на такую магчымасць, пакуль я амаль выпадкова не пачуў пра яе ад Нуры.
— Ікалітынавучышсяпрацавацьлокцямі,хлопча? Некаліжда цябе павінна дайсці, што ў 23-й палаце ты нічога задарма не атрымаеш? Табе самому трэба паварушыцца, каб што-небудзь займець! У сэнсе, трэба весці нешта кшталту свайго расследавання. Вынюхваць заключэнні, гісторыі — як нюхаеш смярдзючыя майткі і засраныя прасціны. Зарубі гэта сабе на носе!
Бэнтэ сядзела ў канторскім крэсле і пазяхала, складаючы справаздачу за дзень:
— Госпадзе, ну і што мне пісаць пра гэтага Віллі? Пра гэтага старога блазна, ён жа ні слова не кажа.
— Напішы, што ён збіраецца ў пекла, — з'едліва падказаў Андрэас. — Прапануй, каб бальніца выдзеліла яму грошы на выязную пагулянку на Вэст-Індыйскія астравы. А я буду кругласутачна яго вартаваць. Ён жа небяспечны, ты ж ведаеш.
— Ты ў благім настроі?
— Дзе гісторыі хваробаў, Бэнтэ?
— Нешта здарылася?
— Дзе гісторыі хваробаў!
— Там на паліцы.
Ён выцягнуў чатыры або пяць гісторыяў. Гісторыяў псіхіятрычных захворванняў тых, каго ён ведаў болей за іншых. Дзве з іх былі даволі важкія, лічы рукапісы раманаў. У астатніх было падшыта ўсяго некалькі старонак. Ён хутка прагарнуў скруткі РЭГ і ЭКГ, розныя бланкі і пісаніну па-лацінску і знайшоў узор доктарскай літаратурнай творчасці. Занурыўшыся ў драматычныя творы дваццаці-трыццаці гадоў даўнасці, складзеныя з меркаванняў лекара і абарончых рэплік пацыентаў, Андрэас забыўся на ўсё вакол. Біўся рукамі і нагамі, лаяўся з бацькам і пляваў на маці. Паламаў мэблю і радыёапаратуру. I паўсюль, што б не апісвалі ўрачы, паміж радкамі непарыўнайчырвонаю ніткай вілася пакута. Лёс галоўнага героя гісторыі, працяты бязмежным, нясцерпным болем.
Вобразы, якія ўзнікалі з такога чытва, бльіталіся ў Андрэаса з уражаннямі аб пацыентах 23-й палаты. Ён сядзеў і гартаў старонкі мінулага — іх мінулага, перакручанага лёса-
вызначальнымі заключэннямі выпадковых пісакаў. I гэтае імгненне прыўзняло заслону жорсткага лячэння й прымусу. За сухімі сказамі пульсавала жыццё, лёс, які напаткаў гэтых нябогаў. I праўду пра сваё жыццё, свае сапраўдныя гісторыі яны мусілі так і знесці з сабой у магілу. Ніхто і ніколі не даведаецца, дзе хлусня, а дзе праўда з таго, што сказана і занатавана, чаму давалі веры і што меркавалі пра пацыентаў 23-й палаты. Але частка напісанага ўсё ж ёсць бясспрэчнымі фактамі.
• * *
У 1919 годзе ў адным мястэчку фюльке Вэстфол* Ганна Пэдэрсэн нарадзіла сына. Сына ахрысцілі Одварам. Бацькі, вядома, не маглі падумаць, што пазней гэтае імя будзе красавацца на старонках гісторыі хваробы таўшчынёй амаль з сотню аркушаў. Але прайшло ўсяго якіх пяць гадоў, калі яны мусілі прызнаць, што дзіця прыйшло на свет над нешчасліваю зоркаю, а яго будучыня раструшчана пад коламі цяжэзнага воза, якім кіраваў няўмелы вазніца. Усё адбылося ў імгненне вока. Воз несся па вуліцы, а дзіця выскачыла за мячыкам, які яму зладзіла бабця. Можа, вазніцы сонцам засляпіла вочы, а можа, ён проста не змог своечасова спыніцца. Хто ведае. У гісторыі Одваравай хваробы адзначана толькі, што дзіцяці запічаміла галаву паміж колам і брукаванкай. Пяцігадовы Одвар стаў ахвярай дарожнага руху. Яшчэ задоўга да таго, як гэтае вызначэнне набыло сваю сённяшнюю фармулёўку. У яго аказаліся пашкоджанымі жыццёва важныя адлзельт мозга.
Увосень 1934 годаўвесь клопат па доглядзе Одвара Пэдэрсэна пераняла Ліерская бальніца. Тады яму было пятнаццаць.
Калі сарака гадамі пазней у Ліеры пачаў працаваць Андрэас, Одвар ужо значыўся як пацыент з найдаўжэйшым досведам дачыненняў з дзяржаўнай псіхіятрыяй. Ён выпрабаваў на сваёй скуры амаль усё: ад эксперыментальных аперацый на галаўным мозгу (адразу пасля вайны) да самых вычварных медыкаментозных відаў лячэння (у шасцідзесятыя з іх бязмежным спадзяваннем на дасягненні фармацэўтычнай прамысловасці). Каб дагадзіць дапытлівым навукоўцам, ён, нібы
* Фюльке на заходнім узбярэжжы Осла-ф'ёрда. (Заўв. рэд.)
паддоследны пацук, мітусіўся туды-сюды, туды-сюды па клетцы, якая спачатку называлася прытулкам, потым бальніцай для псіхічнахворых і нарэшце псіхіятрычнай бальніцай.
Андрэас добра ведаў гэтага ссівелага дзеда з вечна ўскудлачанымі рэдкімі валасамі і бліскучымі вачыма на парэзаным змаршчакамі твары. 3 цягам часу яго суставы страцілі гнуткасць, і ён не мог хадзіць сам, але з задаваленнем выходзіў з палаты, калі хто падстаўляў яму руку. Ён вельмі любіў такія «вылазкі» — таму, уласнакажучы, іпрасіўся так часта ў туалет. Санітары, якія лічылі за лепшае дапамагчы Одвару адолець некалькі метраў да туалета замест таго, каб па некалькі разоў на дзень мяняць сподняе, бурчэлі, калі паход не даваў выніку. Тое, штоОдварлюбіцьхадзіць — проста хадзщь па аддзяленні, трымаючыся за чыю-небудзь руку, — разумел! не многія. Толькі Яспэр, які за доўгія гады паспеў вывучыць Одвара, разумеў, што хаваецца за яго надакучлівымі просьбам! звадзіць у туалет, і калі-нікалі падымаў яго на шпацыр па аддзяленні.
Одвар ведаў кожнага пацыента ў мужчынскім В. У свой час ён, адно за адным, выпрабаваў на сабе ўсе аддзяленні бальніцы: у кожным яму давялося ляжаць гадамі. Ён нікому не даваў спасу, вераіпчаў і лаяў усіх, махаючы рукам! і калоцячыся ўсім лядачым целам. Часам ён гаварыў, і з яго словаў было відаць, што ён крыху цяміць, што з ім здарылася. Але ці разумеў ён напраўду, да якой ступені яго пакрьгўдзіў лёс, або толькі механічна паўтараў тое, што яму казалі іншыя, — гэтага ні Андрэас, ні хто іншы не ведал!. «Мне галаву возам прышчаміла», — неяк сказаў Одвар Андрэасу і пакруціў паль­цам ля скроні. Але кал! Андрэас спрабаваў выпытаць пра тое здарэнне штось большае, Одвар толькі ківаў галавою і казаў: «Ты бачыш, якія халеры, гэтыя нацысты», — або: «А што на абед?»
Одвар быў адным з самых знявечаных у палаце, але ўсё роўна прывязваўся рамянямі да ложка. Штодзень, прыблізна а сёмай вечара, калі ўсіх клал! спаць, яго моцна прывязвалі, і так ён ляжаў да сёмай гадзіны раніцы, пакуль не заступала дзённая змена. Збой у руціне наступаў хіба тады, калі яго талерка з абедам ляцела на падлогу: тады яго спавівалі рамянямі адразу пасля кармлення.
Нават калі б Одвар Пэдэрсэн захацеў, ён не здолеў бы нікому ўчыніць шкоды. Ён не да такой ступені кантраляваў сваё цела, каб нават пры жаданні, нават сабе самому што-небудзь зрабіць. I ўсё адно ён кожны дзень адчуваў на гэтым целе жорсткія рамяні. Одвар мог выпасці з ложка. Такое было афіцыйнае тлумачэнне, чаму чалавек з году ў год кожную ноч ляжыць у рамянях. Каб не забіўся знячэўку. Такім чынам бальніца пра яго клапацілася. На другі дзень сваёй працы ў палаце Андрэас па наіўнасці прапанаваў прьіладзіць да Одваравага ложка парэнчыкі. На яго паглядзелі так, быццам чулі гэтае слова ўпершыню. Якія такія парэнчыкі?
Одвар кожны дзень атрымліваў вялікую дозу жоўтага напою, які нагадваў яечны лікёр, але меў зусім іншы смак і дзеянне. Труксал* — «блаславенне і фундамент аддзялення», як называў яго Гайдар. Труксал істотна зніжаў узровень дэцыбелаў у палаце, дый увогуле эфектыўна тушыў усякую магчымую актыўнасць. Адзінае, што ім стымулявалася, — гэта тарганіна і тузаніна, ад якіх цярпелі пацыенты, што прымалі прэпарат ужо шмат гадоў. Сімптом так і называл! — труксальная трасяніна. Адстаўны прапаведнік Эдвін быў нагляднай ілюстрацыяй пабочнага дзеяння гэтага пойла. У яго дранцвелі суставы, шклянеў позірк, і ён пачынаў безупынна і так моцна трэсціся, што праліваў каву і перакульваў талеркі з ежай. I вядома, яго за гэта каралі.
Але па выслузе гадоў усіх у палаце апярэджваў Одвар. Тут ён быў бясспрэчны лідэр. Пераперазаны на пузе прасціной, прымацаванай ззаду да высокай спінкі, ён штодня сядзеў у сваім крэсле і чакаў — адзін Бог ведае чаго. Можа, ён чакаў, што сорак гадоў у Ліеры зробяцца сорак адным годам у Ліеры. А можа, зусім не чакаў нічога. У яго ніколі не было нічога свайго. Апроч хіба срэбнай пласціны шырынёю з мужчынскую далонь. Пасля таго злашчаснага здарэння з возам яму навечна зашылі яе пад скуру замест лобнай косткі.
Восенню 74-га ён святкаваў юбілей. Санітары сабралі на стол — был! крэмавы торт і толькі што згатаваная кава. Але ў крэме гарэла толькі адна свечка.
* Труксал — седатыўны прэпарат, нейралептык. (Заўв. рэд.)
«Адна свечка, за адно жыццё, — падумаўАндрэас. — Затое задзьмуць лягчэй, чым сорак, — за сорак доўгіх гадоў».
Як і Одвар, Івар Брэмэр таксама меў свой пастаянны назіральны пункт — падсунутае да акна крэсла. Івар Брэмэр належаў да маладзейшай гвардыі пацыентаў, але ўжо меў значны досвед пражывання ў псіха-танкеры мужчынскага В. Першы раз яго шпіталізавалі падлеткам і размясцілі ў лягчэйшае аддзяленне. Але хутка ён падняўся па кар'ернай лесвіцы. Калі яму было дваццаць два, дзверы за ім шчыльна зачыніліся. Цяпер яму споўнілася сорак.
Івар нарадзіўся і вырас на невялічкім хутары, і, пакуль не стаў падлеткам, не было чалавека, які сказаў бы пра яго што-небудзь дрэннае. Калі ж яму споўнілася шаснаццаць, ён пачаўусё больш ператвараццаў ваўкаватага сугнея. Калі ў яго пыталіся, ён не адказваў, калі астатнія распачыналі працу, не браў у рукі сахор. Ён зачыняўся ў сваім пакоі і сядзеў там большую палову дня. Любая чужая крытыка яго прыводзіла ў лютасць. Яго сям'я карысталася паслугамі мясцовага шкляра. Але ні шкляр, ні хто іншы ў мястэчку ніколі не чулі пра шызафрэнію. Толькі раённы ўрач. А ўжо ён, на яго ўласную думку, ведаўусё, што варта ведаць пра хворага, І, апроч таго, шмат чуў пра Ліерскую бальніцу.
Івар Брэмэр быў мужычком-недаросткам. Але тэты недахоп ён кампенсаваў значным памерам у шырыню. Пад падбароддзем і на таліі ў яго браклі шматлікія складкі, чаму дужа здзіўляліся санітары, бо, насамрэч, Івар быў благім едаком. Нура казала, што Івара так разнесла праз медыкаментознае лекаванне, але адзінага меркавання наконт гэтага не бы­ло. Яспэр, напрыклад, належаў якраз да супраціўнае групы санітараў — тых, хтоперадусімадзначаўпазітыўнаеўздзеянне медыкаментаў на бальнічны кантынгент. Таму Нурына меркаванне ён называў «дылетанцкаю балбатнёй».
Што думалі пра гэта ўрачы, нікому было невядома.
Івар Брэмэр ні з кім не размаўляў. Гэта быў адзін з самых маўклівых пацыентаў. Калі ж ён зрэдчас і адкрываў рот, дык толькі каб смачна вылаяцца. Здаралася гэта кожны раз, калі яго раз'юшанасць даходзіла да мяжы. Тады ён выбухаў
шпаркаю мацернаю тырадай на адрас усякага, хто яго раздражняў, — санітара ці нейкай іншай істоты, якую бачыў толькі ён сам.
Калі Івар распаляўся ў лаянцы, словы сыпаліся так хутка, што амаль нічога нельга было разабраць. «Ідзіадсюляпакульяцябенезабіўнавалачтыгэткая!».
Прыступы раз'юшанасці здараліся ў Івара амаль штодня. Але яны не заўсёды былі дастаткова моцныя, каб выліцца ў сло­вы. Як правіла, ён проста сядзеў на сваім крэсле, трасучыся ад злосці, а яго твар з медыкаментозна-шэрага рабіўся чырвоным, а з чырвонага — васкова-жоўтым. Спачатку Андрэас пабойваўся гэтага маленькага кругленькага мужычка. Пасля страх саступіў месца спачуванню. Івар Брэмэр не ўяўляў з сабе ніякае небяспекі. Злаба, што гняздзілася ў ім, шкодзіла толькі яму самому, ператвараючы яго ў немач.
Калі Івара прарывала, усе адыходзілі. Але праз некалькі хвілінаў бура на моры ўтаймоўвалася. I ён зноў ціха сядзеў, цяжка аддыхваючыся, як спартсмен, які толькі што прабег чатырыста метраў з бар'ерамі і стаміўся фізічна й маральна.
Івар быў з тых, каго раз на тыдзень прымушалі мыцца. Прымушалі на словах, бо крані яго — і пачнецца лаянка, а тады давядзецца чакаць, пакуль ён зноў сціхне. Санітары мелі свае маленькія сакрэты прымушаць яго рабіць тое, што ім было трэба. Яны ўвогуле рэдка калі губляліся перад непаслухмянымі пацыентамі. Метады розніліся, але ў прынцыпе былі скроеныя паводле аднаго лякала — насілля. Адных пацыентаў пхалі ў спіну, другіх заваблівалі і задурвалі, а дзе-каго даводзілася браць пагрозай ці гвалтам. Калі Івара не выходзіла ўзяць абяцанкамі і ўгаворамі, пагрозы дзейнічалі бесперабойна. 3 самых эфектыўных была пагроза забраць жырафу. У свеце, поўным страху і болю, Івар знайшоў сабе прыяцеля. Сябра, які ніколі не рабіўся аб'ектам ягонага гневу і ніколі не нашэптваў Івару абразлівыя рэчы. Такім душэўным сябрам была зацяганая да дзірак цацачная жырафа, якую яе ўладар ніколі не выпускаў са сваіх разлапістых рук. Яны былі неразлучный. Калі Івар клаўся спаць, цацку да яго прывязвалі, а днямі ён сядзеў, асцярожна прыціснуўшы яе да сябе і пульхнымі пальцамі вадзіў па маленькіх цацачных рожках.
У свеце вар'ятаў, дзе двойчы два не заўсёды чатыры, Іварава стаўленне да жырафы можна было б параўнаць з любоўю. Але ў свеце санітараў такая адданасць — адзінае светлае пачуццё, якое Івар адчуваўда некага, — называлася хваравітай, смешнай, у лепшым выпадку кранальнай. Настолькі вялікая розніца ў светаўспрыманні заўсёды можа прыводзіць мацнейшых — тых, хто мяркуе, што большасць вырашае ўсё, — да злоўжывання. Яны казалі:
— Зараз, Івар, тыпойдзеш самной! Акалі будзешупарціцца, твая жырафа паляціць у таўхень!
Аднойчы раніцай, калі Андрэас прыйшоў на працу, Івар сядзеў на сваім звычайным месцы з агромністым сіняком. Ён зацкавана глядзеў вакол і моцна сціскаў жырафу глыбока пад падпахай, так што ад яе тырчалі адны толькі рогі.
— Быўвымушаныдацьямуўчорапарукухталёў, — паведаміў Бэнт, пераапранаючыся ў санітарскую робу. — Шкадую цяпер страшэнна, але я быў адзін у ванне, калі яго раптам разабрало. Мне проста зрабілася страшна.
— Ты што, дурань, яго ўдарыў? Ды табе канцы!
Бэнт спакойна зашпіліў апошні гузік:
— Я ведаю адно: ва ўчарашнім вечаровым рапарце пазначана, што Івар наляцеў на край ванны. На жаль, я не паспеў яго падхапіць.
— I ты думает, урачы і ўсе іншыя павядуцца на гэта?
— Так, я сапраўды ні на хвіліну ў гэтым не сумняваюся, — ён раптам змоўк, пабачыўшьі, як спалатнеў Андрэас. Андрэ­ас не ўпершыню крытыкаваў метады «цвёрдай рукі», якія практыкаваліся асобнымі санітарамі. Бэнт сказаў зноў:
— Андрэас, я вельмі шкадую, што так атрымалася, верыш? Ну, запанікаваў я. Але я прашу, каб ні ты, ні хто іншы занадта гучна пра гэта нідзе не шапталіся, — ёнпаглядзеўнаАндрэаса з маленнем і пагрозай.
— Я нічога нікому не скажу. Але падумай добра, ці на сваім ты тут месцы, — адказаў Андрэас.
— Можна падумаць, ты не ведаў, што тут усе не на сваім месцы? — сказаў Бэнт і павярнуўся да Андрэаса спінай.
Андрэас уздыхнуў з палёгкаю ад таго, што яму не давялося адказваць. Пэўна, Івараважырафа — адзінае, што ў 23-й пала­
це было на сваім месцы. Яна не адчувала ні агрэсіі, ні радасці, ні болю.
Нешматслоўны Івар Брэмэр выглядаў сапраўдным балбатуном у параўнанні з Артурам Івэрсэнам. Двухметровы дзяцюк не прараніў ні слова з тае пары, як Андрэас пачаў працаваць у Ліеры, і ніхто іншы ў палаце таксама ніколі не чуў, каб ён нешта калі-небудзь сказаў. Але ў гісторыі яго хваробы Андрэ­ас знайшоў рэплікі з часоў, якія папярэднічалі Ліеру. Таму не было ніякіх падставаў лічыць яго за нямога.
Артур Івэрсэн быў на посце проста вялікім ценем. Сапраўдным павадыром цэлае трупы пацыентаў, якія ніколі не супраціўляліся і маўкліва прымалі ўсё, ніяк не пярэчачы — ні словам, ні справай. Гэта быў робатачалавек, які, зболыпага, дазваляў рабіць з сабой, што заўгодна. Кожнай раніцы яго падымалі з ложка, апраналі і садзілі ў крэсла. I ён сядзеў, пакуль каму-небудзь не прыходзіла ў галаву, што сядзець ужо хопіць. Ён паслухмяна глытаўлекі, якія ўяго запіхвалі, і ніколі не прасіў даць яму чаго-небудзь больш ці менш. Ён увогуле ніяк не паказваў, што пра пігулкі думае. Калі санітары вырашалі, што настаў час ісці ў туалет, ён без пярэчання йшоў. А калі на яго забываліся, сядзеў гэтаксама рахмана і спраўляў патрэбу пад сябе. Доўгі час Андрэасу здавалася, што гэты высокі мужчына так глыбока занураны ў свет сваіх думак, што пазбаўлены ўсякіх чалавечых радасцяў і нягод. Але Андрэас памыляўся. Ён несумненна памыляўся! Пасля клісцірнага дня ў 23-й палаце ён упэўніўся, што бязмоўныя пацыенты таксама здольныя пакутаваць, што нямыя таксама адчуваюць нечалавечы боль.
Ленарт і Бэнт, скончыўшы тады з Эдвінам, толькі што перадалі яго санітарцы, якая мусіла пакласці хворага ўложак. На ім не было ніякай адзежы, і ніхто не бачыў патрэбы апранаць яго зараз, перад абедам. Бэнт тучна клікнуў:
— Артур, тваячарга! Варушыся! — паслязірнуўнагадзіннік і сказаў да Ленарта: — Скончым з ім і пойдзем абедаць, ці як?
— Добра, апошні рывок. Андрэас! — ЛенартзаківаўАндрэасу, якіперасцілаўложак на другімканцы палаты. — Дапамажы нам крыху з Артурам, калі ласка.
Андрэас кінуў перасцілаць і пайшоў да Ленарта:
— Самінеадолееце? ённеразумеў, якгэтадваздаровыя мужыкі не справяцца з пацыентам, які заўсёды ўсяму слепа падпарадкоўваецца.
Бэнт тым часам падняў ужо Артура з крэсла і вёў яго перад сабой у ванны пакой.
— Не, ён становіцца грызлівым, калі клісцір угледзіць. Лепш утраіх. Бэнт патрымае ногі, ты галаву і рукі, а я клісцір прыстаўлю. Ато ён дужа вырываецца.
Яны ўвайшлі ў ванны пакой і зачыніліся. Бэнт сцягнуў з Ар­тура майткі, пакуль той стаяў, баязліва азіраючыся. Санітары загадзя падрыхтавалі лаўку — заслалі яе парай прасцінаў.
— Ну што, кладзіся! — звярнуўся Бэнт да Артура.
Артур толькі пазіраў на лаўку і не слухаўся. Ён выглядаў да смерці перапалоханым. Ленарт схапіў яго за патыліцу і штурхануў да лаўкі, прымушаючы сесці. Бэнт хутка яго падхапіў, задраў ногі і прыціснуў сабою так, што Артур, атрымалася, лёг на жывот. Яго твар вьіяўляў самы што ні на ёсць непадробны жах, хоць з вуснаў не зляцела ні слова.
— Ідзі сюды, паглядзіш, чаму Артуру клісцір ставяць утрох, — кінуў Ленарт Андрэасу.
Гемараідальныя вузлы ляжалі вакол задняга праходу вінаграднымі гронкамі. Уся адтуліна была адной набухлай чырвонай пухлінай.
— Бачыў? — Ленарт паказаў кіўком. — Не дзіва, што кож­ную сераду ён нас ненавідзіць. Гэта ж, мусіць, сапраўднае катаванне, калі яму туды соваеш.
— Я такога яшчэ не бачыў, яму даўно трэба зрабіць аперацыю, усё гэта выразаць.
— Мы тысячу разоў ужо гаварылі, — адказаў Бэнт, прымасціўшыся ля ног Артура, — але ж ты ведаеш, як усё робіцца...
— Давайце менш балбатаць, а то ніколі не скончым, — сказаў Ленарт. — Андрэас, трымай галаву і рукі! Бо кати будзеш сядзець побач, нічога не выйдзе. Сядзь лепш на яго, каб не выкруціўся!
Ленарт не памыляўся. Артуру выкруціцца не было як. Ён ляжаў, зашчэмлены паміж ног і рук санітараў, пакуль Ленарт рыхтаваў мыльны росчын і трубку.
— Не напружвайся! — крыкнуў ён Артуру. — Ненапруж-
вайся і будзе не так балюча. Ды не напінайся ты так, халера, усё роўна я табе яе ўсаджу!
Калі Ленарт пачаўуводзіць клісцір, Артур густа пачырванеў з твару і моцна сцяў зубы. Пот градам каціўся і на санітарах, і па пацыенце. Час ад часу Артур разяўляў рот і натужна стагнаў. Але словы не йшлі. Што думаў ён пра санітараў? Якія словы круціліся ў яго галаве, не знаходзячы выхаду? Андрэас адчуваў, што чалавек, на якім ён сядзіць, сваёй несакрушальнай маўклівасцю мацнейшы за іх усіх. Нібы старадаўні правадыр індзейцаў Паўночнай Амерыкі, якога ўзнялі на дыбе, але ён не запляміў свой гонар, не выдаў ані гуку, не папрасіў літасці на забаву сваім катам. Артур Івэрсэн. Сядзячы Бык.
— Ды ляжы ж ты ціха, чарцяка! — кінуўЛенарт, трымаючы на выцягнутай руцэ ёмістасць з мыльным росчынам.
Чарцяка не вымавіў ні слова.
Такіх, як Івэрсэн, у палаце было некалькі. Яны былі здольныя гаварыць, але маўчалі там, дзе іншыя выказвалі пратэст. Можа, яны не размаўлялі таму, што ў гэтым была іх неадчэпная думка, а можа, проста лічылі, што размаўляць няма сэнсу? Яны сядзелі на крэслах, як статуі, і, здавалася, існавалі па-за прасторай і часам. Дзядзька Бен'ямін таксама быў з тых, хто заўсёды маўчаў, — гэта быў сфінкс з закамянелым тварам і сашчэпленым ротам. Няўжо на ім таксама сядзелі санітары, а ён на прамілы Бог прасіў у іх літасці вачамі і целам, не адважваючыся пачуцьсвойголас? Іняўжо, спазнаўшыпрыніжэнне — гвалт, — ён таксама ненавідзеў?
3 часам, асабліва пасля таго, як Андрэас пачаў цікавіцца гісторыямі пацыентаў, яго ўсё болып апаноўвалі ўспаміны пра дзядзьку Бен'яміна. Нават будучы на тым свеце, дзядзь­ка Бен'ямін пераконваў яго спрычыніцца да кожнага, хто ляжаў у палаце. Дзядзька забараняў яму быць абыякавым да пацыентаў, як многія іншыя санітары. Калі Андрэас думаў пра дзядзьку, ён разумеў, што кожны, з кім яму даводзіцца працаваць штодняў палаце, мае свае спадзяванні і сумныя думкі, але ніколі не паказвае іх, прыкрываючы маскай. Дзядзька Бен'ямін сумаваў палеце, моры і чыстым паветры. I хто ведае, можа, па-
нема жыў у сваім змрочным свеце, выпіць па кубачку кавы на залітым сонцам падвор'ілецішча? Ці не распавялі б іяны якую казку, калі б ім далі пахадзіць па мелкаводдзі, недалёка ад берага, напару з нейкім дзіцём ? Калі б знайшоўся хто прывеціць Артура ці Фіна на лета. Калі б яны патрапілі выбрацца з атачэння чатырох сценаў, пафарбаваных у супакаяльны яечнажоўты колер.
Злева ад увахода ў палату на першым ложку ляжала доўгае, цыбатае цела. Севярын Ліндквіст. Нерухавы, жылісты, дужа схуднелы мужык, з вялізнымі кулакамі наверх коўдры. Яго твар меў буйныя, выразныя рысы, сківіцы здаваліся сіне-чорнымі ад шчаціння, нязграбнага і наравістага, нібы лісце падбелу напрыканцы красавіка. Над блакітнымі вачыма, светлымі, як у немаўляці, кусціліся смаляныя бровы, зрастаючыся на пераноссі.
Севярын быў у палаце новапрыбылым. Ён ляжаў тут усяго пару гадоў, і гісторыя яго хваробы яшчэ не вызначалася асаблівым аб'ёмам.
Ён паходзіў з невялічкага мястэчка, дзе ў яго была свая гаспадарка і дзе — ад тае пары, як ён пайшоў ад бацькоў на свой хлеб, — ён працаваў у лясніцтве. Цяпер лес і зямля былі для яго па-за дасягальнасцю. Ён быў у такім маразме, што не меў уяўлення, дзе ён, хто ён ці што ён. Маразм падкаціў хутка, усе думкі і ясны розум знесла нібыта магутнай паводкай. А калі аказалася, што сям'я больш не здольная з ім упраўляцца, знесла і чалавека. Знесла на захаванне ўЛіер. Цяпер гэта было вялікае барадатае немаўля, якое цалкам забылася на значэнне ўсіх слоў.
I менавіта таму, што Севярын Ліндквіст належаў да пацыентаў, якія існавалі на недасягальнай адлегласці ад агульна прынятай рэальнасці, і, акрамя таго, быў з прычыны пералому сцягніцы ляжачым, ён належаў да тых, хто ставіўся да чужых пакутаўабыякава. Хоць, будучы немаўлём, самрэдкавыклікаў раздражненне ў іншых. Апроч, хіба, тых разоў, калі пачынаў раўці на ўсе лёгкія, нібы палата была бяскрайнім лесам, а яму раптам закарцела паведаміць пра сябе на ўвесь свет. Тады яго маглі накаўтаваць уколамі. Але Севярын быў пацыентам, якога
каралі рэдка. У палаце ён быў фаварыт, калі тут каго-небудзь можна было так назваць. Яго любілі і пра яго клапаціліся больш, чым пра іншых. Дзіўна, што творыць шарм. Севярын атрымаў яго ў падарунак ад нейкага добразычлівага бога, які забраў у яго ўсё астатняе, чым надзяліў раней, але шарм пакінуў, і той па-ранейшаму ззяў самацветамі ў яго вачах. У ім было нешта, што прымушала нават самых чэрствых санітараў падыходзіць і пяшчотна лашчыць яго па валасах. А дзяўчаты ўвогуле станавіліся ў чаргу, каб перамяніць яго раніцай.
— Севярын малайчынка, — гаварыла, бывала, Нура. — Ён і сёння чаруе дзяўчат, як даўней у сябе ў мястэчку.
Севярын меў яшчэ адзін прывілей. Ён быў з тых рэдкіх пацыентаў, якія мелі родзічаў і сяброў, што дагэтуль цікавіліся, ці жывы іх сваяк. Яго часта наведвалі. Найчасцей прыязджала жонка. Гэта была мажная сялянка, якая прынамсі двойчы на месяц выпраўлялася ў далёкі ад яе мястэчка Ліер. Тут яна магла гадзінамі стаяць ля ложка таго, хто столькі гадоў быў ейным апірышчам, лашчыць яго па твары, запіхваць у рот хатнія пірагі і пампушкі.
— А як жа, я ж яго люблю, — казала яна без ніводнай слязінкі ў карых вачах. — Хутка сорак гадоў, як мы жанатыя, а я ніколі благога слова ад яго не пачула, — яна амаль сарамліва ўсміхалася і дадавала: — Гэта ён мяне кліча, калі заве маці.
Яшчэ адным старым хлопцам на посце быў Самюэль. Яго ўсе звалі «Пыласосам». Самюэль амаль увесь час быў у руху. У труксальным руху. Ён безупынна напружана-механічна цягаўся па посце з нязменна застылаю мінай, якая нічога не выяўляла. Пра тое, што ён адчуваў сапраўды, каму трэба — здагадваліся. Ён ніколі не пачынаў размову па сваёй ініцыятыве, і нават калі яму прыходзіла ў галаву адказаць на пы­тание, рабіў гэта заўсёды няхітра — аднаскладовымі словамі. Хрыплым «так» або «не», якія быццам выплёўваліся аднекуль з вобласці жывата.
Гісторыя яго хваробы паведамляла, што Самюэль трапіў у Ліер, калі яму было трыццаць. Цяпер яму было ўжо за шэсцьдзесят. Прыкладзеныя даведкі і эпікрызы, як і ў іншых пацыентаў, былі скрозь спярэшчаныя аднымі і тымі самымі
магічнымі словамі: шызафрэнія, гвалт, страх. Сапраўдныя класічныя фармулёўкі.
Самюэль вызначаўся неверагоднаю колькасцю лекаў, якую паспеў праглынуць за час знаходжання ва ўстанове. Але нягледзячы на ўсе лекі, ён па-ранейшаму заставаўся ў руху, уняспыннайвандроўцыпавялікімпакоі — адсцяныдасцяны. За дзень ён наразаў незлічоную колькасць такіх кругоў, час ад часу пашыраючы траекторию заходам у ванны пакой ці падыходзячы да якога ложка, па дарозе збіраючы і бяздумна запіхваючы ў сябе ўсялякія абіркі, раскіданыя па коўдры або на тумбачцы. Яго рукі боўталіся ўздоўж тулава, як у дарослай малпы, што брыдзе па саване. Самюэль еўусё, што траплялася і што лезла ў рот. Тытунёвыя крышкі, сухія хлебныя скарынкі, зямлю з вазонаў, шматкі паперы. Часам ён зліўся на пацыентаў ці санітараў, але толькі тады, калі яны перашкаджалі яго лунацічнаму існаванню. У такі момант ён мог і ўляпіць камусь кулаком — хутка і трапна. Ён біў не моцна, але, як правіла, апынаўся за гэта ў рамянях. Аднаго ўдару па санітары, які падвярнуўся знячэўку, хапала, каб Самюэля распранулі і крэпка прывязалі да ложка на цэлы дзень. Калі такое здаралася, Самюэль ніколі не крывіўся. 3 чаго раптам? У яго было часу, хоць расперажыся, каб звыкнуцца з гвалтам. Ён ведаў, што тут маглі дараваць, а што не. I калі ранішняе раменнае вязенне ў яго здаралася толькі часам, дык звязванне ўвечары было абавязковае: Самюэль спаў у рамянях ужо доўгія гады.
«...уяўляе небяспеку для сябе ці навакольных». Так гучыць параграф закона, які дазваляе ўжыванне прымусовых, гвалтоўных метадаў. I дзякуючы добра развітаму пачуццю літары закону і агульнае справядлівасці, Самюэлеў выпадак у Ліерскай бальніцы быў інтэрпрэтаваны якраз як такі, каторы падпадае пад параграф аб ужыванні сілы, прапісаны ў за­коне аб ахове псіхічнага здароўя. У грамадстве па-за Ліерскімі мурамі выканаўчая і судовая ўлады — дзве розныя, незалежныя адна ад адной інстанцыі. Што да Ліерскае бальніцы, дык тут сітуацыя не такая ясная. Тутэйшыя лекары, медсёстры і нават санітары без спецыяльнае падрыхтоўкі карыстаюцца прывілеем самастойна і судзіць, і выконваць свае ж прысуды. Яны самі могуць заносіць бізун пакарання. Такія пацыенты, як
Самюэль, уяўляюць сабой невычэрпную крыніцу магчымасцяў для кожнага дабрадзея з садысцкімі схільнасцямі.
У Самюэля таксама был! жывыя сямейнікі. Дзве сястры, якія штогод на Каляды дасылалі яму паштоўкі: «Дарагі Самюэль! Мы молімся за цябе кожны дзень. Шчаслівых Калядаў!» Яны не наведваліся ў Ліер больш за пятнаццаць гадоў. Самюэль цаніў іх штогоднюю ўвагу. Яму падабаўся смак рознакаляровых калядных паштовак.
Аб'ёмістае, важкае цела Зігмунда. Аб'ёмістая, важкая гісторыя Зігмундавай хваробы. Перш чым занурыцца ў чытанне, Андрэас пэўны час узважваў яе ў руцэ. Нура выкарыстоўвала Зігмунда ў якасці ўзору, дэманструючы, як падымаць цяжкае і не пашкодзіць хрыбет. У Андрэаса Зігмунд быў пацыентам, з якім ён працаваў найчасцей. I асаблівай канкурэнцыі ніхто ў гэтым яму не складаў. Апроч бадай Бэнта, які, нягледзячы на свой незвычайны цынізм, праяўляў да Зігмунда амаль бясконцыя цярплівасць і клопат. Але Бэнт найчасцей працаваў у іншай змене, таму для Андрэаса Зігмунд стаў пацыентам, з якім ніводзін іншы санітар не хацеў мець справы.
3 ім было цяжка. Ён быў цяжкі й целам, і на галаву. Ён быў не стары, усяго якіх пяцьдзесят гадоў. Але дарога назад да ранейшага жыцця была для яго, як і для астатніх у 23-й палаце, закрытая. Андрэас часта думаў, што Зігмундутут, відаць, горай за іншых, бо хвароба напаткала яго надта позна. Ён павінен быў мець успаміны з колішняга жыцця.
Большую частку дня Зігмунд праводзіў у ложку. Толькі на якіх пару гадзін яго неверагодньімі высілкамі падымалі і перасаджвалі ў крэсла. Каб ён не саслізнуў на падлогу, яго прытрымлівала прасціна. Прасціна была белым рэменем псіхіятрыі.
Напэўна, усё жыццё Зігмунд быў дужы й рухавы хлопец. Але бясконцыя гадзіны, праведзеныя на крэсле і ў ложку, зрабілі з яго таўстуна. Часам яго цела пачынала торгацца, быццам праз яго пускалі электрычны разрад. Ён падскокваў з крэсла ці ложка і пачынаў выдаваць нейкія дзіўныя гукі. Рухацца без старонняе дапамогі ён быў няздольны. I не размаўляў. Прынамсі, усе так думалі.
У той дзень, калі Зігмунд даказаў адваротнае, Андрэас быў не адзіны, хто засаромеўся сваёй неабачлівасці і пашкадаваў, што мог часам, не падумаўшы, ляпнуць перад ім усё, што заўгодна.
Неяк у ранішнюю змену Бэнт з Андрэасам пайшлі падымаць Зігмунда. Бэнт заўсёды размаўляў з Зігмундам уголас, і яму было напляваць, што той не адказвае.
— Цікава, ці шмат ён разумее? — пацікавіўся Андрэас.
— Больш, чым ты думает, — панізіўшы голас, адказаў Бэнт. — Калі з ім лаешся, надта не разыходзься. Я заўважыў, што тэты хлопец напраўду не такі кончаны, як мяркуюць. Глядзі! — ён нахіліўся да Зігмунда і потым павольна й выразна сказаў таму ў твар: — Зігмунд, дзе ты нарадзіўся? — ніякай рэакцыі. Зігмунд паглядаў на Бэнта, робячы выгляд, быццам душыцца ўяўнай рыбнаю косткай. — Зігмунд, дзе ты нарадзіўся? — пытанне паўтаралася зноў і зноў.
Нарэшце, пасля пяці ці шасці спробаў Зігмунд нецярпліва матнуў галавой, перасмыкнуўся ўсім целам і выплюнуў:
ТОНСБЭРГ!
Андрэас знямеў. Як і многія іншыя, ён быў упэўнены, што Зігмунд анічога не цяміць. А цяпер атрымоўваецца, што ён наватгаворыць!
Санітары сустрэлі навіну са змяшанымі пачуццямі. Напэўна ж, чаго толькі ён не наслухаўся за ўсе гады, што тут праляжаў! I колькі з гэтага зразумеў? Можа, усё. Няпраўдай аказалася й тое, што без старонняе дапамогі Зігмунд не можа есці. Досыць было знайдзі трошкі часу і падтрымаць яму руку — і ён так доб­ра сам вярнуўлыжкаю, што мог самастойна з'есці ўвесь свой абед. Болей за тое: Зігмунд мог хадзіць.
Першы раз, праўда, Андрэас і Бэнт яму дапамаглі, і ён крок за крокам прайшоў праз усю палату. Запахла сенсацыяй. Гэта адчувалі і санітары, і пацыенты. Толькі Бэнтэ не магла супакоіцца:
— Дарагія мае, хвароба ў яго ўсё адно невылечная. I калі ён канчаткова зляжа — гэта толькі пытанне часу. Пакіньце яго ў спакоі! — і яна зноў занурылася ў свой тыднёвік.
Нура падскочыла з крэсла, вырвала часопіс у Бэнтэ з рук і, пачырванеўшьі з твару, вымавіла ваяўнічым тонам:
— Якая ж ты дурніца! Toe, што мы ўсе толькі што бачылі, толькі даказвае, як у нас тут усё па-ідыёцку робіцца! Мы страцілі ўсякую здольнасць нештаўспрымаць!
— Не гарачыся. Ты сама ведает, што я маю рацыю.
— Вядома, ведаю, ты маеш рацыю, як іначай! — адказала Нура. — Ты маеш рацыю, што Зігмундда канца сваіх дзён застанеццаляжачым. Дывосьтолькіпаклаліяго, здаецца, зарана. Паспяшаліся на некалькі гадоў!
— Паглядзі на Зігмунда, — сказаўАндрэасдаБэнтэ. — Хіба падобна на тое, што яму не хочацца размяць ногі?
Бэнтэ нічога не адказала.
Андрэас адклаў Зігмундаву гісторыю хваробы з лёгкім дакорам сумлення. Практыкаванні ў хадзе, якія яны распачалі разам з Бэнтам, пратрывалі нядоўга. Калі ўтаймаваўся першы запал, праект паціху сышоў на нішто. Зігмунд зноў ператварыўся ў нямога і інваліда. Гэта было практычней. Не займала так часу. Нашмат хутчэй было запхаць порцыю кашы Зігмунду ў рот, чым сядзець і цярпліва чакаць, пакуль ён данясе лыжку да рота сам.
Час. Недахоп часу. Заўсёды катастрафічны недахоп часу. А як многа пацыентаў, якія недаатрымліваюць увагі і дапамогі, якія ім так патрэбны. Той самы Фін — сляпы дзед, які ўвесь час сядзіць, несучы бязглуздзіцу, але кожны раз, калі нехта знаходзіць хвіліну яго абняць і пасядзець побач — уадначассе замаўкае, і яго безжыццёвы позірк напаўняе лагода. Той самы Ёханэс, які гадзінамі стаіць ля дзвярэй, спадзеючыся, што яго павядуць на шпацыр. Кожны дзень ён займае сваю пазіцыю крыху правей ад дзвярэй і абыякава глядзіць перад сабою. А калі нехта ў яго пытаецца, пра што ён увесь тэты час думае, Ёханэс заўжды адказвае:
— Я думаю пра тое, як быў малым і жыў дома ў Лярвіку.
— Табе там было добра, Ёханэс?
— Так, мне там было добра.
Часам ён пачынае смяяцца з нечага, што прыходзіць яму ў галаву. Але ніколі не спыняецца позіркам на людзях ці рэчах навакольнага свету. Ёнлюбіцьхадзіць, але без прычыны амаль ніколі не зробіць кроку — проста каб прайсціся па палаце. За-
тое калі яму надаралася выйсці, за ім не мог угнацца нават самы спрытны санітар. Аднойчы ён уцёк. Яго перахапілі на трасе аж ля Аскера. Па дарозе дамоў...
Монрад — былы вайсковец, які больш не выконвае загадаў. Аск — былы ксёндз, які ўжо не чытае пацераў ні перад ежаю, ні перад сном, а, наадварот, карыстацца моваю, аднолькава жахлівай і ў вушах фарысеяў, і ў вушах мытнікаў.
Аднак думаючы пра «асноўнае ядро» пацыентаў, — тых, у каго не засталося надзеі быць пераведзеным, — Андрэас перадусім згадваў Астара.
Калі Одвар быў сярод пацыентаў Ліера найстарэйшым па стажы, дык Астар — найстарэйшым па ўзросце. На посце яго называлі Выкапнем. Яму было дзевяноста два, і хоць сіла ў яго была на зыходзе, ён дагэтуль хадзіў. Рост ён меў невялікі, якіх метр шэсцьдзесят пяць. Але мужыком быў, мусіць, добра загартаваным, іначай Ліер яго даўно расплюшчыў бы. Напэўна, вялікія рэзервы яму дало доўгае жыццё на свежым паветры. Ён амаль усё жыццё даглядаў жывёлу ў далёкім маёнтку на мяжы са Швецыяй. Аж да 1960-га, калі трапіў у Ліер пасля таго, як доб­ра адсцябаў нагайкай свайго наймальніка. Мусіць, той адзіны прыпадак лютасці і вырашыў, дзе Астару наканавана правесці старасць. У гісторыі яго хваробы, прынамсі, ніякіх іншых згадак пра гвалтоўныя ўчынкі не значылася. Усе, хто быў з ім знаёмы, ведалі яго як найдабрэйшага чалавека. Ён быў, нібы цень, згодлівы, млявы і ціхі. I ён выдатна глядзеўся ў якім старэчым прытулку, калі б Ліер не запусціўу яго свае кіпцюры. Агалоўнае, што ў бальніцы меліся ўсе даведкі, што ён вар'ят.
Усяго ў палаце было дваццаць чалавек, якіх наперадзе, па сутнасці, не чакала нічога, апроч новых гадоў палону. Палону ў агульнай камеры, дзе ўсё наскрозь прасмярдзела мачой, лайном і медикаментозным потам.
Перад тым, як пайсці з кабінета, Андрэас зазірнуў у журнал для бягучых запісаў. Вялікі зялёны талмуд, у якім санітары пакідалі справаздачы за дзень. Пісалі пра ўсе здарэнні, вы­крутасы і праявы непаслухмянасці. Караценькія нататкі, каб урачы мелі на што спасылацца ў сваіх рашэннях, ці гграводзіць далей курс «тэрапіі». Андрэас чытаў:
Эдвін Эліясэн:
Шмат крычыць, невыносны. Нічога асабл.
Фрэдзі Норбэрг:
Атрымаў клісцір. Добры эфект. Неспакойны.
Пэр Торсруд:
Амаль нічога не еў. Бурклівы. Не слухаецца. Кажа, хоча адсюль выбрацца. Нічога асабл.
Пэдэр Ёнсан:
Нічога асабл.
Андрэас пагартаў папярэднія старонкі. Тыя самыя прозвішчы. Амаль тыя самыя фармулёўкі. Мяняліся хіба толькі подпісы санітараў.
Уастатнім — «нічога асабл.».
ШЧАСЛІВАГА НОВАГА ГОДА!
Дзякуючы рабочаму графіку Андрэасу выпала правесці Каляды ў сямейным коле. Дома ў якасці ўкормленага цяляці разабралі кабанчыка, было піва і сцюдзёны акевіт*, які, паўсіх правілах, здзейсніў падарожжа праз экватар.
Пасля Калядаў, напярэдадні новага года ён вярнуўся ў Ліер. Падаў снег. Аўтобус праклаў у снежным шарпаку, які намяло за ноч, глыбокую каляіну. Дрэвы і кусты накрыла цяжкімі белымі шапкамі. Паўсюль панаваў мір і спакой. На пляцоўцы перад бальнічнымі будынкамі было ўсяго два чалавекі: ля брамы ў вастраверхім чырвоным каптуры, нацягнутым па самыя вушы, стаяў пацыент з мужчынскага Г ды нейкі самотны санітар шкандыбаў у напрамку сталоўкі. Андрэас не мог успомніць, калі бачыў гэтае месца такім бязлюдным. Але ён папрацаваў у сістэме ўжо дастаткова доўга, каб ведаць, што зацішша ў Ліеры зусім не азначае, што места спусцела. Зацішша азначала, што праводзіцца медикаментозная тэрапія. А незвычайнае зацішша азначала, што тэрапія праводзіцца ўзмоцненымі дозамі.
Ён рушыў уверх па схіле да Братэрскага дома. Колькі ж пацыентаў атрымалі ўзмоцненыя дозы лекаў у якасці каляднага
* Акевіт — нацыянальны нарвежскі алкагольны напой кшталту гарэлкі, якая вытрымліваецца ў дубовых бочках. Традыцыйна лічыцца, што напой дасягае патрэбнай якасці, калі бочкі грузяцца на карабель і пераплываюць на ім экватар. (Заўв. рэд.)
падарунка? I ўсё толькі каб парадзелы штат санітараў змог стрымаць у цуглях гэтую старую шалёную кабылу, Ліерскую бальніцу.
Ён далёка плюнуў нікацінава-жоўтым пляўком на малады снег. На сярэдзіне схілу ўзнікла цыбатая постаць Райдара. Той спускаўся, горбячыся пад буйнымі снежнымі камякамі і хаваючы твар у нязменным зялёным шаліку. Андрэас спыніўся, апусціўшы клункі побач на снег. Райдар элегантна, як сапраўдны слаламіст, зрабіў на сваіх слізкіх ботах віраж і зусім не элегантна паваліўся на Андрэаса. Абодва ўпалі пасярод дарогі і ляжалі, цяжка дыхаючы.
— Бач, які зух! Ты што, банк латашыць ляціш?
Райдар аддыхаўся і прасоп:
— Не, думаў, вазьму машыну з лекамі, калёсаў на Новы год расстараюся. Не сёння ж — заўтра Новы год! Як надумаю, аж не па сабе робіцца. Што ён нам можа прынесці, апроч старога знаёмага гною?
— Ты да мяне заходзіў? — Андрэас падняўся і стаяў, абтрасаючы натуральны бляск з нагавіц і курткі.
— Угу, падняўся да цябе і пацалаваў замок. Думаў, разжывуся на каву і да кавы. У маім пакоі падчышчана ўсё, што можна спажыць чалавеку з нармальным страваваннем. Учора пратрываў на чатырох ледзянцах і летняй вадзе з-пад крана. Гэтыя калядныя вакацыі, каб на іх пранцы, настолькі свята пільнуюцца, што нават літр якой сыроваткі купіць не можна!
— Табе пашанцавала, — сказаў Андрэас. — У мяне якраз поўная торба харчоў, духу не хапіла дома адмовіцца. Тлустыя бачкі і трубачкі з крэмам, кальсоны, кава і паўбройлера. Усякай усячыны!
Райдар лагодна заўсміхаўся:
— Андрэас Вігерт, ты анёл! Добры, стары Калядны Дзед! Та­бе толькіаленяўідоўгайбарады не стае. — Ёнразвёўрукамі: — Дык давай падымемся да кляштара дванаццаці братоў і паспытаем смаку святых дарункаў.
Гэта была дзіўная вячэра. Смажаныя парасяціна і аленіна, свежазавараная кава і вытрыманае хатняе віно, апельсіны і арэхавы пірог. Столуяўляў сабою мешань мяшчанскай ідыліі і адчайных высілкаў інтэрнацкага жыцця.
Райдар запаліў цыгарэту і сачыў паўзаплюшчанымі вачамі за шызаватай істужкай дыму, што цягнулася да столі.
— Паддіць кавы? — спытаў Андрэас і адчуў недарэчнасць пытання. За Каляды яно ўжо, здаецца, гучала напраўду занадта часта.
— Не, дзякую, — Гайдар, не адрываючыся, сачыў за дымавою спіраллю.
— Віна?
— Так, дзякую.
— Дапівай каву.
Гайдар перавёў позірк на Андрэаса:
— Ты хочаш сказаць, што ў цябе не знойдзецца чыстага келіха для дарагога калегі?
— Я хачу сказаць, што мяне не задавальняе перспектыва мыць посуд заўсякім канькалам, які завальваецца сюды і жарэ ўсе мае харчы.
Гайдар адкінуўся на спінку крэсла і далікатна працягнуў:
— Андрэас?
— Мм?
— А ты, аказваецца, свіння. I падлога ў цябе не падмеценая.
— Ну, свіння, і што? Я і працую разам са свіннямі ў самым горшым катуху ў краіне.
— Давай хоцьцяпер не гаварыцьпрапрацу, — папрасіў Гай­дар і, насуперак сабе, тут жа выпаліў: — Дарэчы, Аслак аддаў Богу душу, у ноч на Каляды.
— Што? Наш Аслак?
— Не ведаю, каму ён належаў. Дакладна скажу адно: цяпер ён ляжыць скарчанелы й халодны. Мы з Бэнтэ яго самі пакавалі.
— Отхалера!
— Не, Андрэас, не халера. Наадварот, лепшага каляднага падарунка ён і пажадаць не мог. Хаця іншага ён наўрад ці жадаў.
— Можа і так, — Андрэас успомніў гэтага гаротніка, як ён невыносна пакутаваў. Як лаяўся, што нават у самых фанатычных атэістаў па скуры прабягаў мароз. I вось яго не стала. Цяпер ён... Андрэас ціха прамовіў:
— Райдар?
— Мм?
— А як яно, убіраць труп, ну, усё такое?
— Прыемнага мала. Але гэта, прынамсі, не самае горшае. Мерцвякі не б'юцца і не лаюцца. I не скуголяць, — ён нахіліўся да стала і патушыў цыгарэту ў застылы тлушч з бачкоў. — Для ix усё скончана, Андрэас. Больш не будзе ніякай Ліерскай бальніцы, — Райдар замоўк і сядзеў, паглядаючы перад са­бою. — Убіраць Аслака было не цяжка. Зусім не цяжка. Я сам не надта веруючы. Не надта клапачуся пра жыццё і смерць, і ўсё такое. Але калі мы абмывалі Аслака, падвязвалі падбароддзе і складалі разам рукі, мне... як бы гэта сказаць... мне зрабілася добра.
— Добра? — здзіўлена перапытаў Андрэас. Райдар раздражнёна замахаў рукою і выцягнуў другую цыгарэту.
— Я не ўпэўнены, што патраплю гэтарастлумачыць, Андрэ­ас. Паспрабуй сам, калі нехта наступным разам памрэ, тады, можа, і зразумееш, пра што я. Не думаю, што табе прыйдзецца доўга чакаць.
— Што? Многа хто збіраецца выпісацца на той свет?
— Так, як правіла, яны адыходзяць гуртам па некалькі чалавек. Старыя санітары тут у бальніцы даволі прымхлівыя, што да памерлых. Яны кажуць звычайна: дзе адзін, там і тры. Часта так і выходзіць. Як нападзе якая пошасць на 23-ю палату — падбярэ адразу некалькіх. Яны ж там усе старыя і слабыя. Вось памёр Аслак ад сваёй нахабы, што ў спіне сядзела, і, павер ты мне, гэта толькі пачатак. Ва ўсякім разе Выкапень апошнім часам таксама ледзь ногі валочыць.
— Стары Хег?
— Ён самы. Неяк мне не верыцца, што ён дацягне да дзевяноста трох. Ён як дыхае, у яго грудзі ходырам ходзяць, дый увогуле, выглядае ён кепска. Можа, вы папацягаецеся з ім якраз у навагоднюю ноч. 3 такімі, як ён, гэта хутка.
Многія браты ў Братэрскім доме пачалі прыкладвацца да кляштарнай саладухі яшчэ да таго, як Андрэас выправіўся на вячэрнюю змену пад Новы год. Праз калідор, абняўшы унітаз, ляжаў Ёнсэн, ён ванітаваў і, па ўсім відаць, праляжаў так усю ноч.
— Дні пераблытаў! — прастагнаў ён Андрэасу. — Ці мо гады?
Хлопцаў у палаце прыбралі. Штодзённае рыззё было замененае на бавоўну й сает. Санітары незвычайна завіхаліся з пацыентамі, зашпільвалі ім прарэхі, запраўлялі назад у шта­ны крыссе кашуль. Наводзілі бляск любой цаною. На адзін дзень.
Хег ляжаў у ложку. Эксперты пагаджаліся на тым, што ён падхапіў грып. I калі гэта была праўда, то старога чакала немінучая смерць. Як хутка — заставалася пытанием часу. Абматаны белаю прасціною, зарослы па шыі й ля рота шэрым шчаціннем, ён нагадваў абскубенае птушанё. Яго вочы яшчэ болей уваліліся, твар зусім спалатнеў, і ён амаль не мог гаварыць.
— 38,5, — паведаміўЯспэр. — Хутка можна выпісваць.
— Штояныкажуць? — прамармытаўверабейчык. Ёнледзьве чуў. I гэта было добра.
Накрылі святочны стол. Санітары з ранішняй змены хадзілі раздражнёныя, бурклівыя. Ім хацелася хутчэй дамоў да піва і гарэлкі, і яны безупынна паглядалі на гадзіннік. А ростбіф патрабаваў дадатковых высілкаў: перш чым запхаць у глотку, яго трэба было дробненька нарэзаць на талерцы. Бэнтэ шчыра агучыла думку, якая круцілася ў галаве ў большасці:
— А то яны там на кухні не маглі сёння кашу ў меню паставіць, цяпер корпайся!
Зігмунд, зрэшты, атрымаў тое самае месіва, што і заўсёды. Страва дня — без тлушчу. Дыетычнае харчаванне. Ростбіф, прапушчаны праз мясарубку з тоўчанай бульбаю і садавіною. Рознакаляровая каша.
— Еж, — казаў Андрэас. — Ну, еж мяса!
Яму даводзілася пераходзіць на крык, бо шум у палаце дайшоў да крайнасці: так заўжды бывала перад чарговай дабаўкаю лекаў. Сястра Брыт якраз займалася іх нарыхтоўкай у сябе ў кабінеце, дазіруючы «заспакаяльны шнапс» і падлічваючы пігулкі ўсіх колераў вясёлкі. Праз кароткія прамежкі часу яе невялічкае цельца, апранутае ў бела-блакітнае, паказвалася ў дзвярах, яна ківала сваёй сівой галавой і крычала на ўсю палату:
— 3 Новым годам усіх! 3 Новым годам!
Калі яна за адзін толькі абед узнікла на парозе чацвёрты раз, Ленарт і Андрэас беспакойліва пераглянуліся. Ці не збіраецца сястра Брьгт пакінуць у старым годзе свой розум?
— Ку-ку, — Ленарт пакруціў пальцам ля скроні. — Яна сёння зусім ку-ку.
А калі зязюля з пытанием на твары з'явілася ў дзверах зноў, Одвар штосілы, праз гвалтоўна запханы ў рот ростбіф заверашчаў: «Ку-ку!» — іперакуліўміскудолу.
— Ну што, павітаўся? — Ленарт аж падскочыў. — Цяпер рыхтуйся праляжаць у рамянях да канца года, — ён схапіў Одвара і паставіў на ногі. Сястра Брыт назірала за сцэнай з парога свайго кабінета. Яна зусім забылася на свае віншаванні і, ашаломленая, хутка схавалася за дзвярыма. Одвар Пэдэрсэн яшчэ раз даказаў, што жартаваць з ім не варта. Што там ён крыкнуў? Ку-ку? Цяпер яму сапраўды крышка.
Пасля абеду, калі ранішняя змена збегла дадому, у 23-й па­лаце пацішэла. Андрэас, Бэнтэ і Яспэр валэндаліся, чакаючы, калі гадзіннік пакажа восем. Рабілі толькі тое, ад чаго ўжо ніяк нельга было адкруціцца. I нікому не было справы, што адны ў свята смокчуць пачэпленыя на іх гальштукі, а з другіх увогуле зваліліся нагавіцы.
Одвар заснуў і ўжо не адчуваў на сабе рэменя, які тэты раз зацягнулі тужэй яшчэ на адну дзірку.
Андрэас часам падыходзіў да Хега і даваў піць. Было відаць, што старому робіцца горш. Кожны раз, калі Андрэас падносіў да яго вуснаў шклянку з сокам, ён адпіваў усё менш. Амаль увесь час ён ці то спаў, ці то ляжаўу забыцці.
— Заўтра кропельніцу яму паставім, — сказала Бэнтэ. — Ва ўсякім разе, Брыт так сказала. Бо ён нічога не есць. Мо яго тады лепш у ізалятар адвезці. Там яму будзе спакайней, і з хлопцаў ніхто не паквапіцца на голкі ці пляшкі з пажыўнаю сумессю. Дарэчы, нам крыху працы прыбавіцца. Калі яму паставяць кропельніцу, ля яго давядзецца дзяжурыць кругласутачна.
— Я згодны з ім сядзець, — высунуўся Андрэас. Яму цікава было сустрэць Сястру Смерць.
Вечарам збіраліся на гулянку да Бэнта. Бэнт адпрацаваў у Ліеры чатыры гады і быў за гэта ўзнагароджаны аднапакаёўкай у зялёным блоку. Ён быў адзіны санітар з палаты, у каго памеры жытла дазвалялі сабраць усю кампанію. Дарма, што банкетаваць прыйдзецца, набіўшыся, як селядцам у боч­ку. Але ж санітарам, замарынаваным у гарэлцы, да селядцоў не далёка. Андрэаса, зрэшты, ісці не дужа вабіла. Яму хацелася завяршыць год спакайней, а не гуляць у «санітарбол» у зялёным блоку. Дый на размовы пра пацыентаў на п'яную галаву не надта цягнула. Але ж яшчэ менш хацелася, каб яго канчаткова заклеймавалі, як адшчапенца, якім ён ужо пачынаў сябе адчуваць. Апроч таго, на фэст збіраліся ўсім калектывам. Райдар і Нура таксама. Ён адказаў на запрашэнне: «Дзякуй, прыйду», — і накіраваўся ў краму па тры пляіпкі чырвонага віна. Пара наганяць упушчанае, рабіцца таварыскім, гаваркім, не крытыкаваць і не быць занудам. Сёння Новы год, і ён павінен адчуваць сябе нармальным п'яным нарвежцам, як усе іншыя. Ды пайшлі яны, усе гэтыя рамяні, лекі і гнятлівае пачуццё адказнасці. Бывай, былое! Ідзе новы год! Яны спускаліся да брамы. Бэнтэ, ён і Яспэр, які адмовіўся ад запрашэння Бэнта, — ён належаў да іншай генерацыі.
Вечар поўніўся гаманою. Два акны ў будынку мужчынскага Г былі адчыненыя, і з іх праз роўныя прамежкі часу надвор ляцелі жудасныя стогны і енк. Нібы выў паранены звер, які не разумев, адкуль яго працінае страшэнны боль, і якому не застаецца нічога, апроч як скардзіцца на свае пакуты далёкім зоркам.
— Эдвард Ёханэсэн, — сказала Бэнтэ, выпускаючы з рота марозную пару. — Зноў шалее.
Андрэас не адказаў. Яму не хацелася разяўляць рот пры мінус дваццаці шасці градусах. Кім бы ні быў той Эдвард Ёханэсэн, пра яго цяпер усё адно не было сэнсу гаварыць. Ва ўсякім разе, не з Бэнтэ.
Яны ўзялі праз пляцоўку ўніз да блочных дамоў. Ад марозу дубянелі цягліцы і нямелі на руках пальцы. Скавытанне Эдварда Ёханэсэна хутка змянілася іншаю гаманой. Іншым гармідарам, іншымі крыкамі. Недзе залівіста смяяліся, білася
шкло. Персанал спраўляў навагоднія святы. Хто крычаў туч­ней? Чый крык быўроспачнейшы?
Як і мае быць, фэст быў у самым разгары. Ленарт, Бэнт і астатнія пачалі святкаваць адразу пасля працы. Цяпер нарынула і вячэрняя змена, і тыя, што спазняліся, пачалася барацьба за месца на падлозе. Пакой нагадваў вінны магазін перад закрыццём у суботу, дзе пакупнікі разам з прадаўцамі вырашылі падчысціць усе паліцы з таварам.
Андрэас затрымаўся крыху ў дзвярах. Сабраліся ўсе. Свэйн, марксіст-ленініст з мужчынскага Б, Гюн, адзіная з хрысціянскім светапоглядам у дваццаць трэцяй, Бэнт і Ле­нарт, байкер і курвяга, Бэнтэ і Бітэн, выцінанкі з моднага штотыднёвіка. Было мацаванае і сухое віно, гарэлка, эль і піва, ліпучыя лікёры. I хіпаваты Гары, які ішоў з туалета, пакідаючы за сабой саладкаваты пах лайна. Андрэас спікіраваў у цыгарэтную смуту.
— Oh, wild is the wind, — крычаў з дынамікаў на сцяне Дэвід Боўі. — Уайлд ыз зэ ўынд...ынд... ынд... ынд... ынд, — і так аж пакуль нехта не штурхануў прайгравальнік і толка не пераскочыла.
— Сюды, Андрэас! Сюды! — замахаўзкута Гайдар. — Ятут табе месца трымаю!
Андрэас ледзьве разгледзеў, што ён паказвае на каналу побач з сабою. Гайдар тыцкаў некуды паміж ног і рук, пляшак і запаленых цыгарэт. Мацюкнуўшыся, Андрэас пачаў прабірацца.
— Многа месца паміж мной і Гытай, — абвясціў Гайдар і паспрабаваўуціснуць руку паміж сабою і дзяўчынай з кіслай мінай. Не прайшло.
— Гэта ж якая халера! — дзяўчына дала яму па руках і саскочыла з месца.
— Ўіскі, братуха? — Гайдар нахіліўся пад стол і дастаў пляшку.
— Не, дзякуй. Я сёння буду піць віно, — адказаў Андрэас.
— Пакуль будзеш адкаркоўваць пляшку са сваім віном, выпі крыхуўіскііЯшчэпаспрабуйздзярытакіякоркі, — ёнкрыкнуў на кухню да Нуры, якая там з кімсьці размаўляла. — Нура!
НУРА! Захапі, калі ласка, паўлітровыкухальАндрэасу! Ёнтакі цвярозы, што аж сорамна!
Фэст быў такі, якім Андрэас яго сабе ўяўляў. 3 музыкай, ад якой лопаліся барабанныя перапонкі, і з санітарамі, ад якіх лопалася цярпенне. Вакол гучалі гісторыі пра пасты і аддзяленні, якія час ад час перапыняліся выбухамі смеху: смяяліся толькітыя, хто сядзеўдастаткова блізка, каб разабраць, учым фішка. Усё тэта былі старыя байкі пра мускулістых санітараў, якія адной левай прыструньвалі «чортавых вар'ятаў». Пасля выпітай чаркі ўіскі Андрэас хутка расправіўся і з дзвюма першымі пляшкамі віна. Пакой перад вачыма ўжо хадзіў ходырам, і ўсе гукі замшыліся. Андрэас пакрыўся халодным потам і сядзеў, схапіўшыся за канапу, на якой параскашнела, калі болыпасць пайшла патанчыць.
Яму рабілася моташна ад аднаго погляду на скокі, калі музыка прыпускала хутчэй. Таму ён утаропіўся на попельніцу, што стаяла на стале адносна спакойна. Але яе напаўнялі раздушаныя недакуркі, залітыя півам. Позірк паплыў далей. На Ленарта, які размясціўся ў крэсле па той бок стала. Ён сядзеў напаўпаварота да Андрэаса і глядзеў на танцы з дурной усмешкай.
Потым з перыферыі наблізілася Нура. Яна падплыла да Андрэаса і дакорліва ўсміхнулася:
— Не, ну вы гляньце! Так і будзем сядзець, спадар Вігерт?
Андрэас тупа зірнуў на яе. Яна пахіснулася, бухнулася побач на канапу 1, крыху пасур'ёзнеўшы, сказала:
— Я бачу, ты не зусім у форме, таму захапіла вось гэта, — яна прыклала яму на лоб вільготны ручнік.
— Ой, хораша як! Як мяне разнесла, пэўна, ад гарачыні і дыму, — сказаў ён. Было пачуцце, быццам сцюдзёная вада, якой быў намочаны ручнік, залілася пад шкарлупіну мозга і затушыла пажар, які там лютаваў.
— Звычайна дапамагае, — падбадзёрыла Нура. — Выпі шклянку вады, крыху ажывеш. Я сама толькі што палячылася. I глядзі — дужая і здаровая! — яна ўсміхнулася. — Пачакай, пашукаю табе вады!
Ленарт шырока і п'яна ўсміхнуўся:
— Трэба ж! У навагоднюю ноч ўзяў дый зрабіўся пацыен-
там! Ці ты махлюеш, каб бліжэй падкаціць да ўлюбёнай сястрычкі? Бадай, так і ёсць, бо табе ж наўрад ці карціць зусім на той бок перабрацца, га, Андрэас?
— Ты пра што гэта? — Андрэас адчуў, як у яго жылах прыбывае адрэналіну. Ленарт са сваёй недарэчнай усмешачкай ператварыўся ў жывое ўвасабленне таго тыпу санітараў, які Андрэас цвёрда вырашыў узненавідзець.
Ленарт пацягнуўся па пачак цыгарэтаў.
— Ды я, уласна, пра тое, што табе не варта ўвесь час усё так ахраненна і шмат крытыкаваць. Крытыкуеш, крытыкуеш, крытыкуеш. Разумеет?
— Не! Можая калі нештай сказаў...
— Ды не. Нічога такога ты, можа, і не сказаў, — Ленарт крактануў, — але ж па-рознаму можна выказацца, так? Парознаму, — раптам ён узвысіў голас: — Што з таго, што ты кожны дзень будзеш заходзіцца ад дакораў сумления? Што гэта табе дасць, калі ты працуеш у 23-й палаце?
Раптам пласцінка скончылася і Ленартавы словы павіслі ў паветры. Андрэас пачырванеў і сказаў:
— Яно зразумела, цяжка быць абаронцам жывёл на бойні. Там трэба любіць пускаць кроў. Тут ты маеш рацыю, Ленарт!
— Закрый рот, інтэлектуальны слізняк! — працадзіў праз зубы Ленарт і хацеў быў устаць з крэсла, калі ў яго за плячыма вырас Райдар.
— Сядзь, калі ласка! — Райдар уціснуў яго назад у крэсла з сілаю, крыху больш цвярозаю, каб Ленарт спакусіўся на пярэчанні. Той скасавурыўся на Райдара.
— Я гляджу, шаноўнае спадарства, тут абмяркоўваюцца небяспечныяпытанні! — Райдар здзекліваўсміхнуўсяабодвум і прысеў на канапу побач з Андрэасам.
— Слоўная дуэль паміж Францыскам Асізскім і Супермэнам! — крыкнуў рэпер з мужчынскага Г. — Ну, ну!
— Не, мы гэтай пласцінкі ўжо наслухаліся, — крыкнуўяшчэ нехта. — Яна жудасна заядае. Пастаў Запу*!
Запа адцягнуў ад Андрэаса ўвагу, якая ў апошнія секунды
* Фрэнк Запа (1940 — 1993) — амерыканскі гітарыст, кампазітар, спявак. (Заўв. рэд.)
стала для яго ў цяжар. А вось Ленарта ўвага, мяркуючы па ўсім, асабліва не бянтэжыла. Ён задраў рукі над галавой, як футбаліст, што бяжыць з поля, зрабіўшы лік 4:0.
— Ленарт, яно табе трэба — паводзіць сябе, як ідыёт? — спытаў Райдар. — Разумеет, гэта не заўсёдыдарэчы! У палаце можаш выпендрывацца, колькі ўлезе, але навошта псаваць сёння народу такое свята? Ну, заехаў табе Андрэас у сонечнае спляценне, была б прычына на сцяну лезці! Ён жа не падрапаў паліроўку на тваім матацыкле.
Ленарт раззлаваўся і паклікаў на дапамогу Бэнта. У пракураным паветры запахла дэбатамі пра айчынную псіхіятрыю.
— Што тут за раздабары? — гаспадар учапіўся за спінку крэсла.
— Ды аб'явіўся тут адзін сябра чалавека, — патлумачыў Ленарт. — Я лічу, табе варта забараніць такім малакасосам разяўляць рот на тваёй вечарынцы!
— Што ты чапляешся, хлопчык мой! Чарку не адужаў? — прамовіла Нура па-мацярынску праніклівым тонам і правила рукою па Ленартавым чубе.
— Ды заткніся ты! — Ленарт пхнуў яе ўбок і ўстаў. — Як вы мне ўсе абрыдлі! Пазыч свайго ложка на паўтадзіны! — звярнуўся ён да Бэнта.
— Бяры кладзіся, я цябе пасля ракетай у вуха разбуджу, — зблазнаваў Бэнт.
— Я памагу, — сказала Нура, і яе клопат тэты раз выглядаў болей сапраўдным.
— I гаворкі быць не можа, — Ленарт, хістаючыся, рушыў з месца.
Нура ўсё-ткі ўзяла яго пад руку і, нічога не гаворачы, павяла ў бакоўку.
— Рамяні не забудзь, Нура! — крыкнуўнаўздагон Райдар. — Ён уяўляе небяспеку для навакольных і самога сябе. Хіба ты не бачыла, якія ён прыкладаў намаганні, каб пратараніць галавою персідскі дыван Бэнта? На маю думку, ён зусім не меў рацыі: Бэнт увесь вечар быў вельмі гасцінны.
— Пакінь яго ў спакоі, — сказаў Бэнт, працверазеўшы ран­там на пару праміле. — Яму і без цябе праблем хапае.
— Бачу, падобна, што праблемыў яго зтармазамі, — сказаў
Райдар і імгненна перакуліў у сябе чарку ўіскі. Андрэас засмяяўся.
— Вы двое, хопіць ужо! Я ведаю, што Ленарт, як нап'ецца, робіцца невыносным, але не трэба з гэтай прычыны накручваць яго яшчэ больш. Апроч таго, мне здаецца, што было б цудоўна, калі б мы знайшлі сёння іншую тэму для размоваў, акрамя працы.
— Восьяк! — ваяўніча азваўся Андрэас. — Па-першае, тэму распачаў не я, а па-другое, тут цэлы вечар, здаецца, толькі пра гэтаўсе і гавораць. I ты, і Ленарт, і астатнія толькі й робяць, што выхваляюцца сваей мускулатурай і санітарскай патэнцыяй. Чорт раздзяры, ужо няможна і слова ўставіць у тыя трызненні, якімі вы тут заходзіцеся!
Бэнт сажмурыў вочы:
— А на табе, напэўна, ляжыць роля ахоўніка грамадскага парадку. У аддзяленні ён, як тая баба, адзін здольны круціць но­сам, а тут пасля дзвюх кропляў алкаголю, ужо і пашчу разявіў! Не, табе тут лепш, ведаеш, не выступаць — тут сёння хлопцаў з паняццем мала. Практычна ж няма ніводнага са статусам, вышэйшым за статус санітара без спецыяльнай адукацыі.
— А хто тады панясе адказнасць за ўсё гэтае сваволле? — улезла ў размову Гюн з келіхам нечага безалкагольнага.
— Адказнасць? — перапытаўБэнт, з запытальным выглядам смакуючы само слова.
Свэйн, які трьімаўся крыху воддаль, чакаючы, калі можна будзе ўставіць сваё, урэзаўся ў размову з полымем класавай барацьбы ў вачах:
— Адказнасць?! Ха! А я табе адкажу, богапаклонніца! Мы жывём у капіталістычным грамадстве, якое эксплуатуе сваіх рабочых. А калі яны целам і душой парахнеюць, ix вывозяць у такія вось месцы, як наша! Выкідаюць, як паношаныя чаравікі. Капіталісты ва ўсе гады так абыходзіліся са сваімі рабочымі. Атутэйшыя ўмовы відавочна пацвярджаюць, у што наш кіруючы клас ставіць чалавечую годнасць.
Гюн скрывіла губы і сказала:
— А што ў Раей? Там псіхушкі напакаваныя пісьменнікамі, святарамі і мыслярамі. Яны не спарахнелыя.
— Божа ж ты мой! — Свэйн ляснуў сябе па лобе: — Цал-
кам згодны. Саюз, гэтае агрэсіўнае вялікадзяржаўе, якое толькі й...
— Хопіць! — Райдар ударыў кулаком па стале. Ён засмучана зірнуў на Свэйна: — Свэйн, калі ласка! Толькі не трэба нам расказваць пра ўстаў камуністычнай партыі. Мы ўсе ў курсе, што Савецкі Саюз — гэта пачвара, што там спяць і бачаць, як бы разбамбіць цэлы свет, і апроч таго, жаруць усю нашу ры­бу. Але ты не мог бы не адыходзіць ад справы! Ты шмат чаго ведаеш пра дысцыпліну і ўсё такое, дык чаму б табе самаму крыху не ўтаймавацца?
— Заўсёды знаходзіліся тыя, хто вар'яцеў, — працягваў Бэнт, — і нягледзячы ні на што, лячыць іх з гадамі пачалі нашмат лепш.
— Так, але вось чаму лепш? — Свэйн крутануў пальцам і сам жа адказаў. — Лепш стала таму, што на дыбкі ўстаў сам народ. Проста пачалі пратэставаць супраць агульна прынятага парадку.
— Згодны! — далучыўся Андрэас і адчуў сябе шчаслівым бунтаўніком.
— Так, Свэйн, ты маеш рацыю, але ўсё адно перамога кітайскага народа здабытая не тваімі рукамі. Мы ўсе цалкам згодныя, што ўсё не так, як мае быць. I мы ўсе запляскалі б у ладкі і ўсяляк падтрымалі б галоўнага медбрата Моснэса, калі б ён запатрабаваў павысіць датацыі. Але, думаю, праблема нашмат складанейшая, чым здаецца.
— Моснэс стаіць на непрымальных класавых пазіцыях! — сказаў Свэйн. — Ён жа сацыял-дэма...
— Сацыяльны дэман. Ну, так. Але ўсё не так проста, як табе здаецца. Класавыя пазіцыі — гэта, безумоўна, добра, але ў нашай сітуацыі — зусім не «сэзам...»
— Лібералы! — раззлавана чмыхнуў Свэйн.
— Шмат чаго нам зразумець не дадзена, — уклінілася Гюн. — Вы будзеце з мяне смяяцца, але я веру, што для Госпада кожны з нас мае сваё значэнне. I пацыенты з дваццаць трэцяй палаты таксама.
— Ва ўсякім выпадку, Бог не надзяляе нас правам зневажаць іншых, — дадаў Андрэас. — Я цяжка сабе гэтаўяўляю.
— Зневажаць? Ці не хочаш ты сказаць, што мы зневажаем хлопцаў? — спытаў Бэнт.
— Я гэта якраз і кажу.
— Не, ты толькі не перабольшвай, — сказала Гюн, вырачыўшы вочы. Потым зноў іх апусціла і пакорліва дадала: — Я прынамсі стараюся ўсё рабіць, як лепш. А ўжо іншыя няхай вырашаюць, як у мяне атрымоўваецца...
— Не, паслухай сюды! — Свэйн перавесіўся цераз стол і палопаў яе па плячы. — Я меў на ўвазе не гэта. Вядома, і ты, і я, ну, і ўсе, хто тут працуе, робім усё, як лепш. Сабака не тут закапаны. Праблема ў тым, што ў нас няма магчымасці працаваць лепей. Улады выдзяляюць дужа замала грошай, а адміністрацыя бальніцы — усяго толькі прадстаўнік гэтых уладаў на месцы. Іх больш за ўсё цікавіць адно: як адсеяць камуністаў з ведамасці па зарплаце. I Моснэс, як вядома, прысмактаўся тут толькі таму, што ў яго ўсё ў парадку з партыйным білетам. Ліерская бальніца — гэта класічнае грамадства, піраміда, і мы, некваліфікаваныя, стаім на ніжэйшай прыступцы гэтае лесвіцы. Мы не маем права голасу, а значыць, і не нясем ніякай адказнасці за тыя адносіны, якія бачым!
— Не, таварыш, ніжэйшая прыступка на лесвіцы ўжо за­нятая! Якраз на ёй і стаяць нашыя пацыенты, — запярэчыў Райдар.
— Так, добра. Але не трэба перагінаць цераз край. Бо яна ўсё-ткі людзі даволі хворыя, ці не так?
— Так, і што? — ён дайшоў да дна пляшкі з віном і ніяк не мог справіцца са сваімі рукамі, каб падпаліць цыгарэту: — Якраз, я думаю, тут сабака і закапаны! У тым, як мы глядзім на пацыентаў. Пакуль яны нічога пра сваё жыццё сказаць будуць не здольныя, мы так і будзем са сваім дапатопным поглядам на псіхіятрыю старацца прабіць сцяну ілбом. А ты са сваімі дурнымі аналізамі нават на ніжэйшай прыступцы ім месца не знойдзеш! Тады куды ix?
— Можа, яны пад лесвіцай, — сказаў Андрэас. — Можа, менавіта на іх лесвіца і трымаецца! — ён нагнуўся па апошнюю пляшку віна, што стаяла на падлозе, і пачаў перабіраць рассыпанае на стале смецце ў пошуках штопара.
— Думаю, табе варта спыніцца, — сказала Гюн, не тлумачачы, што насамрэч мела на ўвазе — выпіўку ці выказванні.
— Будзь упэўненая, не спынюся! Hi з адным, ні з друтім, —
азваўся ён, каб засцерагчыся ад яе далейшых заўваг. Ад выпітагаісказанагаёнадчуваўсябеўгуморы. — Кароль Моснэс сядзіць наверсе, абапіраючыся на цэлую зграю прыхвасняў, ніжэйшых за яго па рангавай лесвіцы. Але ж, чорт раздзяры, ёсць і пэўная, што называецца, асабістая адказнасць! Нашая праца дае шмат магчымасцяў усякаму, хто западае ў садызм і пачынае злоўжываць сваім становішчам. Ёсць санітары, якія ніколі не скупяцца на пакаранні, — ёнзірнуўнаСвэйна. — Бо, нават калі мы і стаім на ніжэйшых прыступках піраміды ўлады, караць пацыентаў нам усё-ткі дазволена, — корак вылецеў з пляшкі, чым і была пастаўлена кропка ў выказванні.
Слова ўзяў Бэнт:
— Знявага і пакаранне! Быццам гэта канцлагер\ А што, патвойму, трэба рабіць, калі Одвар ці хто іншы раз'юшваецца?
— Для мяне перадусім ёсць розніца паміж раз'юшыцца іпакласцісяўложак, — сказаўАндрэас. — Некаторыя хлопцы штоноч ляжаць у рамянях — учынілі яны што недазволенае ці не. I яшчэ — я не магу назваць тое, што робяць гэтыя блазны, раз'юшваннем. Калі пацыент перакуліць талерку з абедам ці што-небудзь ім засвінячыць, яго што — загэтаадразуўрамяні? А ў нас усё так робіцца, і ты гэта ведаеш не горш за мяне. Ты сам гэта бачыў тысячу разоў. I апошні раз — сёння ўвечары!
Бэнт доўга не раздумваў над адказам:
— Ну і што! Сёння вечарам была Ленартава чарга. Іншым разам друтія сябе паспрабуюць. Ты, напрыклад.
— Вось яно як. Што да пацьіентаў, якіх штоноч звязваюць, ты маеш рацыю, для такіх я нічым ад другіх санітараў не адрозніваюся. Але такая неадэкватная рэакцыя на тое, што пацыенты...
— Пачакай крыху! — перапыніў Свэйн. — У вас пацыенты штоноч спяць звязанымі?
Райдар крахтануў:
— Так, некаторыя. Штукі чатыры-пяць.
— А як з запаўненнем пратакола аб ужыванні рамянёў, ці як ён там называецца — пратаколвыкарыстаннясілавыхсродкаў? Вы іх таксама рэгулярна запаўняеце, як і дзённы рапарт?
Андрэас здзіўлена паглядзеў на Райдара:
— Пратакол аб ужыванні рамянёў? У нас ёсць такое?
Райдару пытанне відавочна не спадабалася. Ён быў п'яны і змораны і, калі адказваў, здавалася, што ўсе грахі 23-й палаты ляжалі на яго плячах:
— Не, у 23-й палаце няма ніякіх такіх пратаколаў. А калі і ёсць, мне іх ніхто ніколі не паказваў.
— Што? — Свэйнажпадскочыўукрэсле. — Алеж, чалавеча, гэта парушэнне закону! Пратакол выкарыстання сілавых сродкаў павінен запаўняцца на ўсіх пастах і рэгулярна праглядацца ўрачамі.
— Шмат чаго незаконна, — прыгнечана сказаў Райдар. — Пацыентаў забаронена класці ў рамяні і тады, калі на ложку няма парэнчыкаў, а прыладзіць іх ні ў кота не даходзяць рукі.
— Халеранавас! Ваш пост, мусіць, нейкі асаблівы, наваттут, у Ліеры. У нас у Б прынамсі ўсе абавязаныя складаць пратакол пра ўсякую такую хрэнь.
Гюн разрублена заміргала і сказала, звяртаючыся да ўсіх:
— Дык атрымоўваецца, што мы ўсе разам кожны вечар на­рушаем закон?
Свэйн злосна ўтаропіўся перад сабою:
— Так і атрымоўваецца! Пратакол выкарыстання сілавых сродкаў — гэта аснова ўсяго. Любы юрыст не задумваючыся скажа, што яго адсутнасць — гэта парушэнне закону.
Усе вакол пацішэлі. Адзіны, хто парушаў гэтую цішыню, быў гаспадар: ён гучна хроп, разлегшыся ў крэсле.
— Ён, напэўна, спіць, — асцярожна заўважыла Гюн.
— Мы таксама — з расплюшчанымі вачамі, — дадаў Андрэас.
Ён нахіліўся па пляшку і адчуў сябе зусім сп'янелым і стомленым.
Раптам усе пачулі, як у перадпакоі з усяе сілы адчыніліся дзверы. Пара, якая дагэтуль танчыла, здзіўлена глянула на гадзіннік. Яшчэ ж не дванаццаць?
— Гестапа! — крыкнуў нехта пранізліва. — Гестапаідзе!
I ўсе змоўклі. Толькі па-ранейшаму самотна круціўся прайгравальнік. У насцеж расчыненых дзвярах стаяў чалавек ва ўніформе і трымаў на ланцугу здаравеннага чорнага сабаку. Сабаку надакучыўланцуг, і ён, вышчарыўшыся, запытліва паглядаў на гаспадара: «Пусці ланцуг на хвіліну, га?»
Але служывы, здавалася, ні на што не звяртаў увагі. Яго твар быў нібы высечаны з граніту, а вусны дзвюма тонкімі паралельнымі лініямі перарэзвалі дбайна выгалены ландшафт. Некалькі секундаў, якія падаліся вечнасцю, ніхто не прамаўляў ні слова.
Бэнт першы разявіў рот. Яго пабудзіў грукат дзвярэй, якія ляснулі аб сцяну. Дзяжурнага паліцэйскага ў Ліеры ён бачыў не ўпершыню.
— Што такое? — ён устаў, пахістваючыся. — Што здарылася?
— Вы Бэрнтсэн, як я разумею? — у голасе паліцэйскага гучала стрыманая раўнавага. Але калі не пачуўся імгненны адказ: — Ты Бэрнтсэн? — Сабака напаўсілы гаўкнуў: «А за­раз што?»
— Так, я! — Бэнт стаяў на шырока расстаўленых нагах і правакацыйна працягваў: — Як я бачу, Вы з сельскага пастарунка. У Вас яшчэ, можа, і імя ёсць?
Паліцэйскі густа пачырванеў і з пагрозлівым выглядам наблізіўся да Бэнта:
— Я гэта зззапомню. У пэўным сэнсе я даўно гэта раблю, але сёння гэта ўжо занадта. Зараз жа спыніце шумець у кватэры!
Нура ступіла крок да паліцэйскага:
— Але Божа ты мой... сёння ж Новы год!
— I што з таго ? Тут жывуць людзі, якім заўтра рана ўставаць на працу, — ён зіркнуў на батарэю пляшак на стале. — I папраўдзе гэта тычыцца таксама й некаторых з вас! Нам скардзяцца, што...
— Хто? — выпаліўБэнт.
— Не твая справа! Але магу сказаць, што нам скардзяцца жыхары гэтага дома, якія жывуць і над, і над табою.
Бэнт расплыўся ва ўсмешцы. Андрэаса ж ад усяго нібы ўзяў паралюш, і ён не разумеў, з чаго тут смяяцца. Калі паліцэйскі скарыстае свой упльгў, у Бэнта будуць цяжкасці з падаўжэннем кантракта. Круглатварая дзяўчына са злоснымі вачамі гучна і выразна вымавіла:
— У кватэры зверху жыву я!
— А мы жывём якраз знізу, — адгукнулася хорам адна пара.
У паліцэйскага адвісла сківіца. Бэнт ухмыльнуўся і, выкладваючы свайго казырнага туза, дадаў з халадком у голасе:
— А астатнія жыхары дома — тыя, каго тут, разумеет, няма, — яны гуляюць у іншых месцах. Іх няма дома! Я ўчора размаўляў з імі!
Райдар, які сядзеў дагэтуль моўчкі, таксама мусіў уставіць свае пяць капеек. Ён устаў і з удаваным раздражненнем сказаў:
— Карацей, спадар бальнічны паліцэйскі. Тое, што Вы тут расказваеце, не адпавядае сапраўднасці. Вы хлусіце! Што ў прынцыпе супадае з тым, што некаторыя з нас пра Вас ведаюць, — ён зноў сеў і, не паглядаючы на паліцэйскага, дадаў: — Я думаю, Вам варта было б ісці адсюль. Забраць Вашую жывёліну і ісці! Далёка ісці!
— Я найду! Але абяцаю табе, Бэнт Бэрнтсэн, і табе, Райдар Му, што на гэтым справа не скончыцца! — самавалоданне паліцэйскага зачароўвала. Ён з нянавісцю зіркнуў на Райдара: — Цябе ўжо я вельмі добра ведаю. I на тваім рахунку надта многа ўсяго, каб ты распрагаўся тут такім зухам!
— А можа мне ўздумалася закрыць рахунак, — не здаваўся Райдар. Можа, мне да зеленіўвачах абрыдлі і белыя халаты, і нацы-падобныя дзяжурныя паліцэйскія ў скураных ботах напару з паўдзікімі дварнякамі!
— Ты хоць разумеет, што кажаш? — прашыпеў дзяжурны. — Явайнупрайшоўі...
— Мытакібачым! — Андрэас рангам адчуўсябемужным. — Але мы не будзем занадта злыя і не будзем цябе распытваць, начыімбакутываяваў, — дзяжурны фатаграфаваўяго поглядам. Андрэасу ўявілася, як яго твар праходзіць класіфікацыю ў архіве і займае сваё месца ў чорным спісе санітараў. Гатова. Цяпер ён надоўга і грунтоўна засвяціўся.
— А імя табе ёсць? — голас дзяжурнага не пакідаў ані ценю сумнення: Андрэас залічаны падрыўніком Ліерскага парадку.
— Не кажы! — крыкнуўБэнт. — Ён не мае права...
— Андрэас Вігерт. Але ты можаш не запамінаць, думаю, праз пару месяцаў гэтае імя не будзе тут асабліва актуальным.
Дзяжурны не адказаў, адно згодна паківаў галавою, быц-
цам апошняе меркаванне здалося яму найбольш верагодным. Ён абвёў змяіным позіркам усіх прысутных і павярнуўся, каб ісці.
— Так, калі прыгледзецца, дык большасць мне добра знаёмая. Тыя самыя твары, дзе толькі які шум ці пагулянка ў Ліеры — усе там.
— Можа, ты й мяне пазнаеш? — задзірліва спытала Нура, узяўшыся ў бокі. — Можа, калі я апранутая, дык не так лётка будзе мяне пазнаць, — яна зияла світэр. — Апошнім разам мы бачыліся ў душы, калі ты ўлез да мяне ў ванну. I тады, здавалася, ты не дужа клапаціўся агледзець мой твар, ну дык хоць цяпер паглядзі.
Дзяжурны павярнуўся на абцасах ішашпацыраваў са сваім сабакам у перадпакой.
— 3 наступаючым на горла годам! — крыкнуў Свэйн наўздагон. — Каб табе наступіла і раздушыла!
Бэнт пайшоў следам і з такой сілай грымнуў дзвярыма, што шум ад приходу дзяжурнага здаўся нікчэмным. Адразу пасля грукату дзвярэй, нібы ад стартавага стрэлу, на дварэ нача­ло ляскаць, трашчаць і свістаць ад ракет і хлапушак. Пльзы кроілі паветра над прыпаркаванымі машынамі і з віскам ляцелі ў суседскія вокны, стралялі коркі ад шампанскага, пляшкі разляталіся на дробныя ашчэпкі, смяяліся і горка плакалі разлучаныя каханкі.
1974 год вымятаўся ў вечнасць, каб ніколі больш адтуль не вярнуцца. Было дванаццаць.
— 3 Новым годам, Андрэас! — павіншавала Нура, абвіўшы яму шыю.
— 3 Новым годам! — адказаў Андрэас, рангам заўважыўшы, што стаіць і прыціскае яе да сябе.
— Андрэас? — шыі было мякка і цёпла пад яе рукою.
— Ммммм?
— Ты цяпер даволі п'яны, так?
— Так.
— Жудасна становіцца, як падумаю, што прыйдзецца ўзбірацца па крутым схіле да Братэрскага дома. Можа, лепей перайсці праз дарогу ўніз і пайсці да мяне...
— Можа й так. Можа, мы ўжо пойдзем? Калі захопім рэшткі
віна, табе не прыйдзецца несці мяне назад праз якіх пару гадзін.
Яны прачнуліся рана, яшчэ да таго, як досвітак развітаўся з прыцемкамі. Андрэаса блажыла, а яшчэ адчуўшы побач голае цела Нуры, ён неяк разгубіўся. Нура міргала вачыма і ўсміхалася. Ён паспрабаваў усміхнуцца ў адказ, але вусны не варушыліся і ўсмешкі не выходзіла. Усё яшчэ паўсонным голасам яна вымавіла:
— Толькі не кажы, што табе занадта няёмка.
Ён адвярнуў ад яе рот і адказаў:
Не буду.
— Добра! — яна падсунулася бліжэй.
— Нура? — голас Андрэаса гучаў крыху няўпэўнена.
Га?
— Я шмат дроў учора наламаў? Ну, я пра гэтага дзяжурнага.
— Ха-ха! Дай памацаю твае ногі, ці халодныя! — яна паварушыла пальцамі ля яго ступакоў. — Не-а, расслабся. У гэтага Вільхэльмсэна не надта многа ўлады. Можа, таму ён сябе так і паводзіць. Яму ж трэба на нейкім адыгрывацца, як і нам.
— А ён дакладвае ў адміністрацыю бальніцы?
— Ну... я дакладна не ведаю. Але тое, што некаторым санітарам адмаўляюць у падаўжэнні кантракта без важкіх прычынаў, — гэта праўда. Як правіла, адмову ніхто нікому ўвогуле не абгрунтоўвае. Можа стацца таксама, што бабы на камутатары языкі распусцяць, калі што на лініі выпадкова падслухаюць.
— Аяны падслухоўваюць?
— Усе размовы паміж блокамі ці паміж блокамі і аддзяленнем праходзяць праз камутатар. Не скажу напэўна, ці падслухоўваюць яны і ці перадаюць усё потым наверх. Але так кажуць нашыя марксісты-леніністы.
— Яны таксама крыху з паранояй.
— Не без таго. Але ж помні пра гэта, калі па тэлефоне размаўляеш. Асабліва ўвечары і ноччу, — і памаўчаўшы, дадала: — Калі маеш гаварыць пра што-небудзь таемнае.
— Тэлефоны на праслухоўванні, дзяжурны з ваўкадавам,
санітары з рамянямі і ўколамі. I ўсе маюць пад сабой кагосьці, на кім можна адыграцца.
Нура сказала:
— Так, усе. Апроч пацыентаў. Янц маюць хіба толькі свой адбітак у люстры.
СЯСТРАСМЕРЦЬ
— Глядзі асцярожна!
— Пачакай крыху, я падтрымаю спераду! — Андрэас з яшчэ адным санітарам з мужчынскага Г, нягледзячы на мінусавую тэмпературу, абліваліся потам. На насілках, завінуты ў коўдры і покрыўкі, ляжаў мажны пацыент. Ён важыў усе сто кіло і быў такі доўгі, што ногі высоўваліся за край насілак, таму на яго мусілі надзець ваўняныя шкарпэткі. Нерухомы і бляды, ён ляжаўля дзвярэй мужчынскага В і паглядаў на зімовае не­ба. Ён нічога не гаварыў, толькі квола стагнаў кожны раз, як санітары мянялі руку.
— Дзе гэты шафёр? — раздражнёна кінуў незнаёмы санітар.
— Пайшоў адчыняць дзверы ў калідоры, — адказаў Андрэ­ас. — Хутка прыйдзе. '
— Спадзяюся! — не супакойваўся той. — Дзядзька Якуб важыцьцэлую тону. Так? — ёнкіўнуўпацыентунанасілках: — Не такі ўжо ты й маленькі, Якубе!
На якую долю секунды на вуснах у чалавека, што ляжаў на насілках, узнікла штось падобнае на ўсмешку: «Хе!» — выпусціў ён, і ўсмешка знікла. Яго твар сказіўся ад болю.
— Бедалага, — пашкадаваўсанітар. — Якжатабестрашэнна баліць. Пацярпі крыху, усё хутка скончыцца!
Шафёр ужо бег, за ім Ленарт.
— Так! Станавіцеся, хлопцы, па вуглах насілак. I пойдзе, як па маслу! Там адчынена. Не спыняемся, аж пакуль не данясём яго да ложка!
Гэтым ранкам Якуб Стурліен развітаўся са сваім старым аддзяленнем і быў пераведзены ў 23-ю палату. Менавіта там, у аддзяленні Г, некалі павесіўся Андрэасаў дзядзька Бен'ямін. Там Якуб пражыў пятнаццаць гадоў, а яшчэ раней столькі ж гадоў правёў у мужчынскім Б.
Яго паклалі на ложак, які вызваліўся пасля Аслака. Першымі днямі ён, здавалася, нібыта акрыяў. Доб^а еў, і, нават калі сам не меў сілы сябе дагледзець, шэра-бляды колер твару змяніўся на пераконваючы ружовы.
Але Яспэр асабліва не радаваўся:
— Мужчынскае Г яго сюды без дай прычыны не адправіла б, — насупіўшыся, казаў ён.
Аднойчы раніцай моцна павысілася тэмпература. Якуб абліваўся халодным потам, твар стаў змярцвела-зямлісты. Сястра Сігнэ ў той дзень пасля ўрачэбнага абыходу вярнулася на пост не ў гуморы, гняўлівая. Хег таксама ліпеў між жыццём і смерцю і быў адпраўлены ў ізалятар.
— Зараз жа вывозьце Хега! — злавала сястра Сігнэ. — Ён можа яшчэ доўга праляжаць. Цяпер важна, каб Стурліену было спакойна і ціха. Вы шайка безадказных дурняў, якім, пакуль не скажаш, не зробяць!
— Яшчэ хто з нас безадказны, — сказала Нура, дапамагаючы Андрэасу каціць Хега назад у палату. — Аднаму з іх прыйдзецца паміраць сярод крыку, і шчыра кажучы, Хег заслугоўвае гэта меней за ўсё.
У самога Хега каментараў на тэты конт не было. Ён амаль увесь час ляжаў у коме, а калі зрэдчас з яе выходзіў, словамі не надта раскідваўся.
Якубу, які ліпеў на той самай мяжы, што і Хег, адразу па прыбыцці ў цесны пакойчык паставілі пажыўную кропельніцу.
— Дзіўна, у нас якраз два камплекты гэтай прылады, — сказаў Андрэас медсястры, якая ставіла кропельніцу. Яна не адказала, толькі неўразумела паглядзела на яго. Яна была но­венькая ўаддзяленні і, відаць, наіўная, калі наяўнасць неабходных інструментаў лічыла нечым само сабой зразумелым.
Да іх увайшла сястра Брыт, якая яшчэ не ачомалася ад лаянкі Сігнэ: яна кожны раз мусіла выслухоўваць, што ні на што не
годная. У яе з твару яшчэ не сышла чырвань ад сораму й злосці, калі яна ўжо ўзялася завіхацца над Якубам, гладзячы яго па ўзмакрэлым ілбе:
— Ну-ну, хутка ўсё будзе добра! — яна разгладзіла на ім коўдру. Андрэас хацеў было ісці, якянаягопаклікала: — Вігерт, ты сёння ў вячэрнюю змену?
— Напалову, — у Андрэаса язык не павярнуўся растлумачыць ёй, што яшчэ ўсяго адзінаццаць, і таму ён не можа працаваць у вячэрнюю змену.
Яна ўсміхнулася Андрэасу.
— Напалову ў вячэрнюю абоцалкам — усёадно. Можа стар­ца, што яму давядзецца выводзіць макроту, у яго ў грудзях усё клякоча. Дык ты, можа, пасядзеў бы з ім першыя гадзіны? Усё адно раней за палову чацвёртай мы нічога рабіць не будзем.
— Добра, пасяджу. Толькі скажы, як гэтая штуковіна працуе, — згадзіўся Андрэас.
— Калішто, я, хутчэйзаўсё, будунадругімпаверсе, — ска­зала медсястра. — Патэлефануеш, — і няўпэўнена дадала: — А што да стану Стурліена... шчыра кажучы, мне здаецца, з ім будзе не так хутка.
Яна мела рацыю. Якубава развітанне з жыццём зацягнулася. Хоць пасля некалькіх дзён у ізалятары пытанне было ўжо не ўтым, ці прыйдзе смерць па яго ў гэтую цесную, пафарбаваную ў яечна-жоўты колер каморку, а калі яна прыйдзе.
3 Хегам смерць вагалася братацца таксама. 3 таго дня, як прывезлі Якуба, прайшло ўжо два тыдні, але абодва смяротна хворыя чапляліся за жыццё, як два восеньскія пажоўклыя лісты за галінку. Клапатлівая мітусня, што атуляла гэтых дваіх першымі днямі, хутка мінулася і стала руцінай. Руціна здолела ўсё паглынуць і нават смерць зрабіць звычайнаю справай. Сутнасць працы заключалася ў тым, каб трымацца абыякава і цынічна. Перасціланне паміраючых не было выключэннем. Але Андрэас з пэўным страхам заўважаў у сабе сілы, здольныя садраць гэтую цынічную маску і выставіць яго ва ўсім непрыхаваным непрафесіяналізме. Яму хацелася б быць за тысячы кіламетраў ад Ліера, калі настане той дзень.
Днём ля Якуба хто-небудзь увесь час мусіў дзяжурыць, і часта Андрэас прасіўся пасядзець з ім сам. Яму падабалася
трымацца ад агульнага гармідару на адлегласці, і доўгія гадзіны сам-насам з хворым давалі гэтую перадышку. Калі яму выпада­ла дзяжурыць, ён адчуваў сябе якраз тым санітарам, якім яму й хацелася некалі стаць.
Пакуль ён сядзеў з Якубам, яго не пакідала надзея, вера ўтое, што ён патрапіць з ім пагаварыць. Распытаць пра дзядзьку Бен'яміна. Яны напэўна ведалі адзін аднаго, правёўшы столькіх гадоў на адным посце.
Але праходзілі дні, а Якуб Стурліен і не думаў гаварыць. Нічога, апроч бяссілага «дзякуй» за тое, што Андрэас яго абмываў. Калі Якуб ляжаў пры памяці, Андрэас, каб ямудыхалася лягчэй, спецыяльным апаратам адсмоктваў макроту з яго грудзей. Ён мог гадзінамі сядзець і разглядаць гэтага чалавека, што спаў у ложку.
— Трыццаць гадоў у /Меры! Можа, мне давядзецца паглядзець, як яго выпісваюць, — думаў ён.
Аднойчы раніцай у панядзелак, калі тэрмометр і танометр ясна далі зразумець, што ўся сур'ёзнасць справы ўваходзіць у заключную фазу, у дзверы зазірнуў Бэнт. Мінулым вечарам Андрэас лёг позна, і цяпер сядзеў на нязручным зэдлі, ківаючы носам.
— Гэта ж трэба! Сядзіць на посце і носам ківае!
Ад Бэнтавых словаў Андрэас прахапіўся. У нейкі момант яму здалося, што ў дзвярах перад ім стаіць сястра Сігнэ. Яго перасмыкнула.
— Не, ну ты што! Хацеў толькі на павекі знутры паглядзець.
— Ну, тады схамяніся! Ідуць пачэсныя госці.
Андрэас зірнуў на гадзіннік, каб упэўніцца, што ён на посце ўсё-такі не спаў.
— Дык урачэбны абход яшчэ ж не скора!
— Не, на тэты раз будзе сястрынскі абход! Сюды праз па­лату, задраўшы паверх прасцаных просцінаў нос, кіруе сама Якубава сястра.
Андрэас абтрос са свайго санітарскага халата нябачнае смецце:
— Дык вядзі яе сюды. Дарэчы, як Якуб выглядае, нічога?
Бэнт глянуў на чалавека ў ложку. Пасцельную бялізну сёння раніцай пераслалі, а самога Якуба памылі і пагалілі.
— Выглядае цудоўна. Што да колеру твару, тут мы ўсё роўна нічога зрабіць не можам. Спіць?
— Так, спіць. Але раніцай ён звычайна часта прыходзіць да памяці. Да наступнага вынырвання на паверхню засталося нядоўга. Так што прасі.
Ахутаная водарам парфумы і норчынага футра, Якубава сястра ўплыла ў цеснае памяшканне. Яна зрабіла ласку і паціснула Андрэасу руку. На пальцах было не менш за паўкілі золата. Убачыўшы брата ў ложку, яна склала далоні і залапатала, як да дзіцяці:
— Якууубе, восьдзеты!
— Лепш яго не будзіць... ён сам прачнецца, — азваўся Андрэас, вінавата ўсміхаючыся. — Доўгачакаць не прыйдзецца. Вы пакуль што прысядзьце, — ён падсунуў ёй зэдлік.
— О, вялікідзякуй! — яна села. — Так, безумоўна, хайспіць! Нябога. Мне ж галоўнае — яго пабачыць.
— Ён некалькі дзён не размаўляў. Падобна, што яму про­ста не стае сілы. Не варта вымушаць яго гаварыць, — сказаў Андрэас і пакінуў пакой. Ён думаў, што ёй, напэўна, хочацца пабыць з братам сам-насам.
— Не, не, што вы, канешне, — кісла прагаварыла яна.
У палаце Бэнт і Гюн перасцілалі Пэдэра. Бэнт махнуў Ан­дрэасу падысці да ложка.
— Ну што, прыгожаяжанчына?
— Далей няма куды! — Андрэас дапамог Бэнту патрымаць Пэдэра ў ложку, пакуль Гюн падтрасала падушку.
— Так міла з яе боку наведаць хворага брата! — Гюн спяшалася з перасціланнем. — Я лічу, не трэба ганіць чалавека за тое, што ён крыху... прыбраўся.
— Не, вядома, з яе боку гэта міла, — сказаў Бэнт. — Можа, яны й пабачацца, калі бедалага вочы расплюшчыць. Апошні раз бачыліся дзесяць гадоў назад!
— Дзесяць гадоў назад! — Андрэас ледзь не выпусціў Пэдэра.
— Адкуль ты ведаеш? — Гюн насупілася, але не перастала шукаць дабро ў кожным чалавеку.
— Яна мне сама прызналася, — адказаў Бэнт. — I нават не пачырванела.
— Гэта ты ўжо напэўна не можаш ведаць, — не паверыў Андрэас і ўспомніў пра слой пудры, роўна размазаны па твару жанчыны.
— А можа ёй ездзіць далёка? — сказала Гюн, адпускаючы Пэдэра.
— Усё адносна, як казаў стары Альбэрт. Осла не блізкі свет... — Андрэасу не хацелася ісці папраўляць падушкі, пакуль там сядзела Якубава сястра. — Пайду пап'ю кавы.
— Я свісну, калі пані што-небудзь спатрэбіцца, — сказаў Бэнт, кіўнуўшы на дзверы ізалятара.
Роўна праз паўгадзіны Андрэас падыбаў са сталоўкі назад у аддзяленне. Калі ён праходзіў праз акно кабінета сястры Сігнэ, тая павярнулася і паглядзела на яго, але Божа барані яму было азірнуцца. Яе зачэпкі былі апошнім, чаго Андрэасу сёння хацелася.
Якубава сястра села ў таксі, якое пад'ехала аж да самых дзвярэй аддзялення. Мяркуючы па ўсім, юбілейны візіт быў завершаны ўсяго за паўгадзіны.
У калідоры, задуменна перабіраючы ключамі, стаяў Бэнт.
— Яна што, усё?
Бэнт абыякава паглядзеў на яго:
— Паскуда! Паглядзець бы на яе пысу, калі б мы яе тут зачынілі. Выбачайце, пані, але Вы і Вашае футра мусіце застаццаўнас!
— Ды што, урэшце, здарылася? Вы што, пацапаліся?
— Вось, паглядзі! — Бэнт выцягнуў з кішэні памяты аркуш. — Як ты і казаў, Якуб хутка прачнуўся. Але проста ляжаў і маўчаў, тады яна вырашыла, што ён, удадатак даўсяго, яшчэ і глухі. I напісала браціку маленечкую цыдулку, спадзеючыся, што ён позіркам пагадзіцца.
Андрэас чытаў: «Дарагі, мілы Якуб! Ці не будзе лепш, кати я ўжо цяпер паклапачуся пра тое, што застанецца пасля тваёй смерці?»
— Божа літасцівы! Навошта ёй гэта? Гэта ж юрыдычна не мела б ніякай вартасці, нават калі б Якуб ківаў з усяе сілы.
— Ён не кіўнуў ні разу, толькі абыякава на яе паглядзеў. Быццам увогуле не пазнаў.
— Цікава, але ж нас ён пазнае. Прынамсі раней пазнаваў.
— Ён яўна і яе пазнаў таксама, — сказаў Бэнт.
Той дзень настаў. Андрэас упершыню сутыкнуўся з сястрой Смерцю.
На дварэ не адпускалі маразы, першыя тры тыдні новага года тэмпература трымалася за мінус дваццаць.
За вокнамі 23-й палаты, залітыя кволым студзеньскім святлом, іскрыліся бярозы. У мільёнах застылых крышталікаў, што папрыліпалі да цёмных галін, зіхцела скупое сонечнае праменне. Яны нагадвалі зоркі, Млечны Шлях, апалы на зямлю.
Андрэас сядзеўужоўтым пакойчыку і пазіраўнадвор. Белая аконная рама была падобная да рамкі з фатаграфіяй. На дварэ ўсё застыла. Замерзла, заціхла. 3 палаты далятаў звыклы шум, прыглушаны прычыненымі дзвярыма.
Якуб дыхаў няроўна, з вялікімі хрыпамі. Яго жыццё нагадвала істоту, якая з усяе сілы спрабуе ўхапіцца за паміраючае цела ссохлымі патрэсканымі кіпцюрамі. Час ад часу дыхание раптоўна абрывалася, знікала цалкам. Жыццё балансавала на краі прорвы. Але цела зноў усмоктвала некалькі літраў паветра ў лёгкія, і кроў бегла па целе зноў. Андрэас мімаволі дыхаў у такт Якубу. С пынялася Якубава дыхание — і Андрэас заміраў таксама.
Спачатку, калі Якуб не выдаваў ні гуку, Андрэасу рабілася страшна, і ён уставаў — бегчы па дапамогу. Але кожны раз, раней чым ён дасягаў дзвярэй, смерць перадумвала. Потым Якуб зноў затрымліваў дыхание. Смерць — котка — бавілася са сваёй здабычай. Мыш — дагасаючае жыццё — марна намагалася вышмыгнуць. Хітрая котка сабе на пацеху давала мышы ўцячы, але кожны раз, як тая адбягала, чапляла яе капцюром і цягнула назад. I кожны наступны раз гэтыя ўцёкі рабіліся ўсё больш нерашучымі, кволымі, хваравітымі.
Андрэасу сказалі, што нічога зрабіць немагчыма. Толькі чакаць.
Гадзіны паўзлі смаўжом пад акампанемент скрыгатлівага Якубавага дыхания. За вокнамі ажывала ранішняя мітусня. Рух да і ад адміністрацыйнага корпуса.
— Жыццё ідзе сваім ходам, а тут ляжыць і памірае чалавек, — думаў Андрэас.
У абед на замену Андрэасу прыйшла Бэнтэ.
— Божа мой, якусё тэта зацягнулася, — уздыхнулаянаіразгарнула зашмальцаваны нумар штотыднёвіка «Дом». — Можа, Бог дасць, хутка скончыцца!
На якую долю секунды павекі ў Якуба сцепануліся, прыадкрыўшы стомлены погляд. Андрэас з камякомугорле выйшаў з пакоя. У тых, хто памірае, слых захоўваецца да канца. Бэнтэ занурылася ў гісторыі з жыцця, і сувязь са светам спынілася.
Якуб Стурліен памёр прыкладна праз паўгадзіны пасля таго, як Андрэас зноў змяніў Бэнтэ. Нічога асаблівага не здарылася, проста завяршылася доўгае, ціхае паміранне. Няроўнае дыханне неяк раптам спынілася, і Андрэас замёр. Ён лічыў секунды, чакаў працягу. Але працяг не наставаў. Андрэас туч­на ўздыхнуў і падышоў да ложка. Якуб Стурліен з Ліерскай бальніцы выпісаўся.
— Я стаю сам-насам з трупам. 3 памерлым чалавекам. Я трымаю ў руках нябожчыка.
Страху не было. I болю таксама. Было толькі так... так дзіўна ўсведамляць, што гэтыя жоўтыя сцены з каменя і цэменту, гэтыя зачыненыя вокны і дубовыя дзверы — усё гэта больш не будзе заключаць у сабе Якуба.
Ён не адчуваў сябе ні сентыментальным, ні дурным, калі цішыню пакоя парушыла яго выразнае «бывай». Дзевятнаццацігадоваму юнаку трыццацігадовы палон уяўляўся настолькі неверагодным, што калі смерць расчыніла краты і выпусціла чалавека на волю, ён адчуў нейкую ўрачыстасць.
Ён выйшаў з пакойчыка і накіраваўся да кабінета сястры Брыт.
— Стурліен памёр, — сказаў ён.
Сястра Брыт адарвала вочы ад свайго заўсёднага разносу з лекамі:
— Трэба ж, — і зноў засяродзілася на каляровых пігулках. Пасля раптам падняла позірк на Андрэаса і, здзіўлена лупаючы вачыма, перапытала: — Хто, ты сказаў, Хег ці Стурліен?
Райдар і Андрэас сядзелі ў маленькай куханьцы, што межавала з 23-й палатай. На кухні гаспадарыла Сёльфры — мажная,
станістая кабета. У яе былі ядраны тэмперамент і раскошны запас смачных мацюкоў.
Стоячы ля пліты, яна пякла вафлі да кавы. Два санітары тым часам сядзелі ля акна, сёрбалі распушчальную каву і палілі. Час ад часу на стол перад імі пляскаўся кружок вафлі. Ён адразу разломваўся і адразу знішчаўся — моўчкі. Сёльфры ненавідзела, як яна гэта называла, «усякія ўдзякі-падзякі».
Праўду кажучы, санітарам сядзець на кухні строга забаранялася, яны маглі адно дапамагаць раскласці ежу па талерках. Адміністрацыя бальніцы намагалася такім чынам прадухіліць крадзеж правіянту з лядоўні, а таксама папярэдзіць выпадкі, калі санітары даядалі за пацыентамі рэшткі ежы. Калі б каго злавілі на месцы злачынства з ротам, поўным катлет, кіслай капусты і вадкай бульбы, яго маглі б тут жа звольніць. Усё, што заставалася пасля ежы, бачкамі скормлівалася свінням, а не галодным да свінячага піску санітарам. Яны хадзілі ў сталоўку, дзе плацілі за такі самы харч, які гадзінай раней згрэблі ў памыйны бачок.
Але сястра Брыт нерашуча блаславіла Райдара і Андрэаса на гэты візіт. Яна палічыла, што нічога страшнага не здарыцца, калі хлопцы выкураць па цыгарэце і вып'юць па кубку кавы перад тым, як распачаць абмыванне і пераапрананне нябожчыка.
У паветра ўзляцеў новы кружэлец вафлі і прызямліўся на стол паміж хлопцамі.
— Так-так, — уздыхнула Сёльфры, наліваючы новы чарпак цеста ў паглыбленні вафельніцы. — Значыць, будзеце зараз прыбіраць Якуба ў апошні шлях. Дык папіце спачатку яшчэ крыху кавы, для бадзёрасці. Праца ж не з самых прыемных, — яна паставіла на стол чайнік кіпеню і слоік з распушчальнаю кавай.
— Лепей з нябожчыкам важдацца, чым цярпець, як нейкая ідыятычка табе на галаву памыйніцу выварочвае, — раніцай Райдар каторы ўжо раз правёў сустрэчу на рынгу з сястрой Сігнэ, пасля чаго вызваўся добраахвотнікам разам з Андрэасам прыбіраць Якуба. Як ён сказаў — каб мець лішнія дзверы паміж сабой і Сігнэ.
— Вунь як, яна зноў па табе прайшлася?
— Яна Райдара дужа любіць, — пракаментаваў, усміхаючыся, Андрэас.
— Ну, і што ж ты ўчыніў тэты раз ?
— Зайшоў у кабінет да Брыт, калі там раптам зазваніў тэлефон, сказаў Райдар. — Брыт не было, ну, я і падняў труб­ку, сказаў, хто я, дзе я знаходжуся. Карацей, усё па рэцэпце. А ў адказ пачуў, як нехта сапе ў трубку, як бык. Сігнэ, падумаў я. Толькі яна можа забыць, чаго тэлефануе, яшчэ да таго як павітаецца. Апроч сапення, нічога чуваць не было. Урэшце на тым канцы дроту ляснула трубка. Так, так, падумаў я, вось і пагаварылі. Але размова была наперадзе. Хутка яна ўляцела ў палату, каб мяне вышчаміць. Тады я і пачуў, які я невыносны нахабнік, і як так можна кідаць трубку, калі яна тэлефануе, каб сказаць нешта важнае.
— Пачакай, — перабіла Сёльфры, — ты ж сказаў, што яна першая кінула трубку.
— Сказаў, так. Яна першая і кінула, і адразу пасля гэтага прыляцелаў палату, каб мяне адчытаць папершаечысло.Я, бачыце, перабіў важную размову. Размову! Ха! Яна ж ні слова не вымавіла, толькі цяжка падыхала ў апарат і паклала трубку. У яе яўна шыза, — Райдар адсёрбнуў кавы.
— Не, Сігнэ не шызафрэнічка, — з сур'ёзным выглядам сказала Сёльфры. — Яна проста старая маразматычка! Я за гэтыя гады столькі пра яе наплявузгала, што недзе аж шкадую. Але неяк мне прыйшло ў галаву, што яна, зрэшты, сама не разумев, што яна кажа ці робіць. Сігнэ варта было б раней пайсці на пенсію, пра тэты яе маразм, нарэшце, не толькі мы пляткарым.
— Розуму не дабяру, маразматычка яна ці шызафрэнічка, але тое, што з ёю не ўсё добра, ясна, як божы дзень. Чорт раздзяры, мне яе недзе нават шкада, — сказаў Андрэас.
— Дый мне шкада, — адгукнуўся Райдар. — Але яна такую хрэнацень вытварае, што прабачыць яе толькі затое, што...
Ён знянацку сціх, вырачыўшыся на дзверы. Андрэас тут жа азірнуўся.
На кухні раптам вырасла «маразматычка ці шызафрэнічка». Андрэас з Райдарам падрыхтаваліся да шквальнага абстрэлу і атамнага выбуху.
— Можа, хто з вас бачыў карычневую кардонную валізку 1930 года?
Яны толькі глядзелі перад сабой, разявіўшы раты. Іх застукалі на месцы злачынства, але не збіраліся сцінаць галовы! I пры чым было гэтае абсурднае пытанне пра нейкую карычневую кардонную валізку 1930 года?
— Прамілы Езус! Прамілы Езус! — ледзьчутназамармытала Сёльфры, утаропіўшыся ў падлогу.
Але сястра Сігнэ не страціла розум і не стала вар'яткай. Ва ўсякім разе, не большаю, чым была раней. Яна даволі спакойна села на апошні свабодны зэдаль каля стала і распачала неверагодную гісторыю.
Бальніца, натуральна, паведаміла Якубавай сястры, што яе брат памёр. Тая і раней ведала, у якім ён стане, таму звестка пра яго смерць нечаканай не стала. Сястра выказала жаданне прагледзець спіс адзення і асабістых рэчаў, якія Якуб меў пры сабе, калі паступіў у бальніцу. I яе неверагодна жахнула, што бальніца не магла знайсці маленькай кардоннай валізкі. Абшукалі ўсё, дзе толькі валізка магла стаяць, але ніхто не мог нават успомніць, што калі-небудзь яе бачыў.
А вось Якубава сястра памятала. Яна памятала нават, калі валізка была купленая. Усе астатнія рэчы былі на месцы, і таму валізка ўсё адно была б пустая, але сястра не ўтаймоўвалася. Кардонную валізку павінны былі знайсці — або кампенсаваць!
— Аленегэтагалоўнае, — расказваладалейСігнэ. — Утым, што бальніца павінна кампенсаваць страту, яна мае рацыю. Але вы толькі падумайце, Стурліен ляжаў у Ліеры больш за трыццаць гадоў, за апошнія дзесяць гадоў яна наведала яго толькі адзін раз. I адзінае, што яе займае цяпер, калі мы тэлефануем і кажам, што брата не стала, — гэта нейкая старая валізка! Ды яна, хутчэй за ўсё, прапала, калі прыбіраліся і выкідалі смецце.
Андрэас думаў пра жанчыну ў футры і золаце, якая днямі заплывала ў палату. Яму ўявілася, як у яе ў руцэ боўтаецца цацачная карычневая валізка. Ён проста не мог не засмяяцца.
Смех разбудзіў троля ад сну.
— Прэч! Прэчадсюль, Вігерт! — Сігнэ паказала на дзверы,
да якіх Андрэас ужо і сам накіроўваўся. — I Вы таксама, Му! Прэчадсюль, Гайдар Му! — яна ўстала, трасучыся ад гневу. — Аштовытут... штовытутробіце? Вамшто, нямачымзаняцца? Тым часам як нябогу Стурліену патрэбен дагляд...
— НябогаСтурліенпамёр! — прашыпела Сёльфры. — Іхутка твае санітары возьмуцца яго абмываць і ўвінаць у просціны, — але раптам яна ўспомніла, што пару хвілін таму даказвала, якая Сігнэ хворая: — Сядзь, сястра Сігнэ, падмацуйся вафляю, а пасля зноў пойдзеш шукаць сваю валізку. Зараз я прыбяру за гэтымі гіцлямі...
Гайдар і Андрэас, не гаворачы ні слова, увайшлі да Якуба. Надзелі па папяровым балахоне, атрыманым ад сястры Врыт, і сцягнулі на бок прасціну з нежывога Якубавага цела. Труп ужо набыў характэрны жоўта-шэры колер, і ў пакоі стаяў чужы саладкаваты пах. Андрэас уважліва прыглядаўся да ўсяго, што рабіў Гайдар, і як мог, дапамагаў. Цела начало дранцвець, рабілася цяжкім, няўздымным. Пад канец яны завінулі яго ў звычайную бальнічную прасціну, а пасцельнае, анучы і ручнікі склалі ў палатняны мяшок, пазначаны «mors».
Гайдар высунуў галаву ў палату й гукнуў:
— Выклічце хто машыну! Мы з Якубам скончылі!
Хутка ля дзвярэй мужчынскага В стаяла машына. Тая самая машына і той самы шафёр, які некалькімі тыднямі раней прывез Якуба ў аддзяленне.
— Так, значыцца, з ім усё, — абазваўся шафёр.
Ён дапамог санітарам пакласці Якуба на насілкі.
— Вы са мной на пагорак?
Андрэас ведаў, што шафёр гаворыць пра маленькую мураванку ля мужчынскага Г, якую ўсе называл! трупярняй. Ён часта праходзіў побач, ідучы на працу ці вяртаючыся дадому. Ікожныразфантазіяспрацоўвалаімгненна — хоцьуранішнім прыцемку, хоць удзень. Усведамленне, што там ляжаць трупы, прымушала абыходзіць будынак бокам. Маленькія акенцы сядзелі высока ў сценах і мелі шыбы з матавага шкла — ад цікаўных вачэй. Абапал уваходу, нібы вартавыя, стаял! два гонкія кіпарысы, якія ў цемры нагадвалі волатаў.
Выходзіць з насілкамі трэба было праз палату. Гайдар на-
крыў белы скрутак ваўнянаю капай, каб найболып кемлівыя ні пра што не здагадаліся. Дарэмны клопат. Пацыенты паводзілі сябе так, як ніколі раней. Быццам усё вакол набрыняла смерцю аднаго з іх. Позіркі хмурна сачылі за санітарамі і насілкамі. Калі праходзілі паўз Одвара, што як звычайна сядзеў у сваім крэсле, той гучна і прарэзліва-фальшыва загаласіў: «Бывай, гэх, бывай назаўсёды!».
— I ўсё ж нам сёння пашанцавала, — сказаў Райдар. — Аднойчы мне давялося выносіць труп, калі было снеданне. Сён­ня, ва ўсякім разе, яны развітваюцца з памерлым субратам не з набітым ротам.
— I ўсе ж бачаць, як хлопцы на гэта рэагуюць!
— Вядома, бачаць. Але вось той, — Райдар кіўнуў на шафёра, што крочыў наперадзе, — рэагуе яшчэ мацней, асабліва калі яму даводзіцца забіраць пакункі па-за графікам. Не, тут не лічацца ні з жывымі, ні з мёртвымі.
Яны прайшлі паўз ложак з Хегам. Вакол хворага завіхаліся чатыры санітары на чале з Ёнсэнам, новым медбратам. Лінда, зусім новенькая санітарачка, спрабавала памераць тэмпературу. Коўдру задралі ўбок, і сухарлявы Хегаў азадак ляжаў непрыкрыты. Як толькі яна ўсунула тэрмометр, стары так нема зароў, што народ каля ложка аслупянеў. Смяяўся адзін толькі Ёнсэн:
— Не, дзяўчо, глядзецьтрэба! Неўтуюдзірку — гэтаадкрыты гемараідальны свішч.
Нарэшце да ўсіх, хто стаяў побач, дайшло, і ўсе пырснулі смехам.
— Паскуды! Паскуды! — сыкаў праз зубы Райдар.
Андрэас бачыў, як пабялелі Райдаравы пальцы, сашчэпленыя на насілках.
У машыне Андрэасу прыйшлося трымаць насілкі з нябожчыкам рукамі. Даўгалыгае цела паспела добра задранцвець, і заднія дзверы за ім не зачыняліся.
— Калі паедзем угару да трупярні, глядзі, трымай з усяе сілы, асабліва калі заўважыш, што ён пачынае выслізгваць! — крыкнуў назад шафёр.
Пакуль яны ехалі, Андрэас моцна трымаў Якубавы ногі. Ён адчуваў, як цэнтр цяжару паступова змяшчаецца і мерцвяка
ўсё больш цягне з машыны ўніз. Яму ўявілялася, як ён зараз вьіпусціць цела і яно па наледзі паляціць згары да мужчынскага В.
Ля дзвярэй у трупярню машына дала задні ход. Шафёр адчыніў дзверы, і яны занеслі насілкі ў паўцемру.
Трупярня складалася з двух невялічкіх памяшканняў. Першае, з нейкім узвышэннем пасярэдзіне, пуставала. Другое памяшканне было прасторнейшае, да сярэдзіны сцен выкладзенае белаю кафляй. У кутку стаяла шкляная шафа з паржавелымі інструментамі для анатамавання, а пасярэдзіне — стол, на якім тое самае анатамаванне праводзілася гады ў рады.
— Пакладзем яго тут, — шафёр паказаў на голую камен­ную падлогу. — А гэта яшчэ што за халера? — ён адфутболіў прасціну, якая валялася пад нагамі, да сцяны. Прасціна была ўся ў крывавых пісягах і жоўта-зялёных плямах. — От, каб на ix, яны што, прыбраць за сабою не здольныя?
— А што за прасціна? — спытаў Райдар, апускаючы насілкі на падлогу.
Шафёр падняў прасціну, аднёс і паклаў у палатняны мяшок у кутку. Крутануў носам:
— Гэта ад таго хлопца, што на мінулым тыдні выкінуўся з акна мужчынскага Б, — сказаў ён. — I кожны раз тое самае — я разграбаю ўсё гэта лайно...
— Чортвазьмі, гэта не бальніца, амузейнейкі! — працадзіў Райдар. — 3 жывымі экспанатамі, — ён выйшаў, гучна ляснуўшы дзвярыма.
— Спытаў, я й адказаў, — шафёр паскроб патыліцу. — Што, тэты Му — камуніст?
— Не, старшыняў правых, — коратка адказаў Андрэас.
— Вось як, — здзівіўся шафёр, падбіраючы насілкі.
— Вось так.
Райдар стаяў на дварэ і курыў.
— Дзіўна выходзіць, — сказаў ён, калі шафёр сеў за руль і завёў матор. — Я мацней рэагую на тое, як тут абыходзяцца з памерлымі, чым з тымі, хто пакуль што яшчэ жыве.
— Ну, усё адно ёсць пэўная сувязь, — заўважьгў Андрэас.
— Toe, як яны тут у бальніцы пагарджаюць смерцю, крыху сведчыць і пра іхнія погляды на жыццё.
— Хто — яны? — рэзка перапыніў Андрэас. — Хлопча, а мы з табой чым адрозніваемся!
Яны павольна рушылі ўніз да свайго аддзялення. Андрэас не сунімаўся:
— Але так больш нельга. Трэба саскокваць з гэтай каруселі, пакуль сам розумам не крануўся.
Такія думкі прыходзілі Андрэасу ўсё часцей.
ФРЭДЗІ РАЗЛІЧВАЕЦЦА
Вярнулася сонца. Зіма ў гэтым годзе адступіла хутка, неяк раптоўна растаў лёд і пазнікалі гурбы снегу, павыступалі набрынялыя праталіны і сцежкі, прыхаваныя мерзлатою. Пад канец красавіка зрабілася па-летняму цёпла. Вясна святкавала перамогу над зімою, і бярозы да самых верхавін паўбіраліся ў мільёны пяшчотна-зялёных сцяжкоў, хоць яшчэ нядаўна стаялі голыя, чорна-белыя.
Здавалася, сонечнае святло разам з цеплынёю, разліваючыся па зямлі, выконваюць свае штогадовыя абавязкіў адпаведнасці з адмысловым пагадненнем, заключаным з самой Вясною.
3 Андрэасам таксама адбывалася нешта бурлівае і настолькі ж нястрымнае, як вясна. Разам з тым, як раставалі снягі, ператвараючыся ў гаманкія ручаінкі, у ім усё зацягвалася лёдам. KaAi прыйшоў травень, ён быў такі прыгнечаны, што ўжо не мог угледзець ні пачатку, ні канца тунелю, у які трапіў. Цемрадзь дзейнічала на яго, як атрута запаволенага дзеяння. Яго заспеў у ложку яго ўласны псіхічны стан, выгнаў яго з сябе і абдаў сцюдзёнай вадою. Тут бы яму прачнуцца, але не паспеў — нырнуў занадта глыбока.
Рыбіна жыццё. Цяперашняе яго існаванне — гэта нішто іншае, як рыбіна жыццё, думалася яму з неўразуменнем і дамешкам болю. Пад вадой, са сцюдзёнаю кроўю ў сцюдзёных жылах. Са шклянымі вачыма, прыкаванымі да цёмных сцен падводнага тунеля.
I вакол — ані жывой душы.
Хвароба падкрадалася. Ён разумеў гэта цяпер, калі яна стала фактам. Дэпрэсія ніколі не заспявае знянацку, разважаў ён. Яна прыходзіць, як стары сябар, заводзіць з табой размову, падманваючы сваёй надзейнасцю, а сама падмешвае ў тваю ежу атруты. Урэшце ты ляжыш, не здольны паварушыцца, і нічогане разумеет. Ты помніш толькі, што некалі пачаўпаступова марнець, але табе бракавала часу гэта ўсвядоміць, ты быў дужа заняты справамі, якія гэтую дэпрэсію якраз і выклікалі. Які бязглузды жарт!
Ён паспрабаваўуспомніць, калі агрэсія і агіда ператварыліся ў безнадзейнасць, безвыходнасць, нерухомасць. Калі злосць і абурэнне ад усяго, што ён бачыў, перайшлі ў апатыю. Бо гэтыя змены ўсё і ўскладнялі. А яны ўжо адбыліся. Гнеў зрабіўся бяскрыўдным, безжыццёвым. I ў дадатак да ўсяго ўзнікла пачуццё віны і самабічаванне.
Прычым змены адбыліся толькі ў ім самім, гэта яму было больш чым зразумела. Бальніца трывала стаяла на сваім падмурку, як і шмат гадоў перад тым, як ён пачаў у ёй працаваць. Зрэшты, і ён заставаўся быць Вігертам, які крытыкуе і задае пытанні. Але з часам гэта зрабілася ўсяго толькі маскай, а сам ён стаў абыякавым, і яму было ад гэтага сорамна. Калі цяпер ён выступаў з крытыкай ці прапановай што-небудзь палепшыць, усё гэта выглядала барацьбой з ветракамі, марным страсеннем паветра. Ніколі нічога талковага з гэтага не выходзіла. Яму ду­жа бракавала сілы.
Ён нічога не патрапіў зрабіць, бо яму дужа бракавала сілы, а можа, сіла пакінула яго ад біцця галавой аб сцяну? Яйка і курыца. Дурная задачка!
Яму думалася пра словы, якімі ён перакідаўся з іншымі, — яны зрабіліся падобнымі да абточаных хвалямі каменьчыкаў, якіх шмат на беразе мора. Іх бясконцае мноства, іх выкідае хвалямі на бераг і нясе назад у мора — многагалосых, прамяністых, ззяючых усімі колерамі вясёлкі. Але, на жаль, нічога не вартых. Шмат часутрацілася на словы, ададзеянняне даходзіла. Прынамсі, наберазе псіхіятрыі. Там дзейнічацьдазвалялася выключна звар'яцелым купальшчыкам, якіх больш за ўсё цягнула ўтапіцца ў хвалях, і апранутым у белае ратаўнікам, у якіх на руках бьілі паперы з тлумачэннем такіх паводзінаў.
Колькі аскомістых прысудаў ён вынес на абедзенных перапынках і ў інтэрнацкіх пакоях сяброў і знаёмых? Колькі трапных характарыстык і заўваг ён наслухаўся? Тысячы. I што з гэтага выйшла? Анічога. Анічагусенькі.
Яго не суцяшаў россып бісеру перад свіннямі, якім ён лічыў свае спрэчкі з Бэнтэ і Ленартам і рэштай гэтай несвядомай шайкі. Не, ён і сам быў такой самай свіннёй, якая ў сваім катуху бавілася з нікчэмнымі бірулькамі. Як жа яны пераліваліся, як зіхацелі, але ў якасці грошай усё ж не падыходзілі — ні каб адкупіцца самому, ні каб адкупіць іншых. Словы без сэнсу. Нават самыя мілагучныя з іх не здолелі паслабіць ніводнага рэменя.
Ён гаварыў пра гэтае ўбоства і з людзьмі, якія не мелі ніякага дачынення да бальніцы. Але амаль не знаходзіў паразумення. Свет па-за бальніцай лічыў, што слухаць пра паганае і брыдкае — пагана і брыдка, і ў адказ толькі ветліва ўсміхаўся.
У кожнага з іх ёсць свой звар'яцелы дзядзька, які або ўжо паспеўпавесіцца, або займаецца гэтым цяпер, прымацоўваючы вяроўкудаякой зачапкі, думаўён. Тамуяны нелюбяць, калі ім пра гэта нагадваюць. I мне таксама на ўсё тэта пляваць. Учора я зашморгнуў рамень на Фрэдзі, бо ён не мог спаць. А можа, я гэта зрабіў таму, што я не мог спаць? Вось, значыцца, якім я стаў. Такім самым, як і тыя, кім я пагарджаю!
Ад Братэрскага дома ўверх паміж абрэзкамі палёў паўзе сцяжына. Якраз ля тунеля яна перарэзваецца шашой і далей сягае праз лес да Дамц'ерна — цудоўнага месца адпачынку ў Ліерскай даліне.
Андрэас, Райдар і Нура шпацыравалі, кіруючы да ўзлеску. Было цёпла. Андрэас, пакуль падымаліся па сцежцы, спацеў. Перад сабою ён бачыў Нуру, якая сцягнула світэр і завязала яго на поясе. У сябе за плячыма чуў наждачнае дыхание Райдара.
Нура час ад часу спынялася і засмучана паглядала назад.
— Можа ты не так спяшалася б, спартсменка! — крыкнуў Райдар, знемагаючы.
Але Нура толькі строіла грымасы.
Што ў ёй было такога асаблівага? I чаму ў яго ніяк не атрымоўвалася ў яе закахацца?
Дарэчы, нічога дзіўнага. Апошнім часам яго не турбавала ні каханне, ні нянавісць. Ён быўу спячцы, ён заваліўся ў зімовую спячку. У хвіліны самакапання ён прызнаваўся сабе, піто за апошні год нікога, апроч сябе не бачыў. «Эгацэнтрык». Дарэчы, упершыню так яго назвала Нура. Тады яго гэта раззлавала, але пасля ён і сам сябе так называў, калі глядзеўся ў люстра.
Апошнія два чорныя месяцы Нура была для яго адзіным пробліскам святла. Нура, якая заўсёды аказвалася побач. Якой хапала на дваіх.
Яна заходзіла да яго пару дзён назад. Настукала ў дзверы ідзёрзкаўвайшла, нечакаючы запрашэння. Зпершагамоманту яна пачала яго раздражняць.
Безумоўна, хаваць ад яе сваю хандру не мела ніякага сэнсу.
Яна адразу перайшла да справы:
— Дык ты, значыцца, сядзіш тут у сваёй каморцы, як сыч, і сваёй псіхіцы рады не дабярэш.
Ён ледзьве здолеў вынырнуць са свету Моргана Кейна*, поўнага ўіскі і юрлівых жанчын.
— Думаў расслабіцца крыху. Добра, што ты зайшла, дарэ­чы, — ён паспрабаваў вымавіць гэта шчыра, але адчуў, што не выйшла.
Нура зияла куртку.
— Не прыкідвайся! Не веру! Думает, прыперлася на маю галаву. Сядзеў бы так адзін у прыцемках і рассусольваў бы пра ўбоства свету.
Яго выдалі з трыбухамі.
— Перастань, можа...
— Не перастану, — адрэзала яна і плюхнулася ў крэсла.
Андрэас сядзеў і моўчкі на яе паглядаў. Ён не мог дапяць, адкуль у яе ў голасе гэтая звераватасць. Ён і раней чуў, як яна паддавала перцу, насамрэч, не так і рэдка, але заўсёды ў размове з тымі, хто гэтага заслугоўваў. Але цяпер яна трэсла перац у яго зацірку.
* Морган Кейн — галоўны герой серыі прыгодніцкіх раманаў нарвежскага пісьменніка Хеля Халбінга. (Заўв. рэд.)
Таксама знянацку, як і ўварвалася ў пакой, яна палагаднела. Голас ужо не ўтрымліваў ніякай пагрозы:
— Я ж бачу, што табе цяпер нялёгка.
— Мне што... ты пра што гаворыш? — ён паспрабаваў запытаць незадаволеным тонам, але ў яго не атрымалася.
— Пра тое, што ў цябе дэпрэсія! — яна вымавіла гэта туч­на, нібы гаварыла да глухаватага. Яна не зводзіла з яго вачэй, свідравала позіркам.
Ён перавёў вочы на пылінку на стале. Іх там, насамрэч, назбіралася шмат, так шмат, што яны пакрылі ўвесь стол, і ён здзівіўся, што толькі гэтая адна захапіла яго ўвагу.
— Паслухай мяне, — зноў узяўшы начальніцкі тон, сказала Нура. Ён гэта заўважыў і ўжо намагаўся настроіць сябе прыняць бой з яе позіркам.
— Слухаю! — тэты раз ён раззлаваўся на самога сябе. Можа, хопіць строіць з сябе пакрыўджанага? Засталося толькі паддаццаспакусеізакамуфляваццаў сарказм: — Гавары, мой Уладар! Твой слуга слухае!
I куды толькі магла падзецца гэтая пылінка?
— Я даўно гэта заўважыла, ну, што з табой нешта робіцца, — сказала Нура. — Ты ж сам ведаеш!
Ведаў, але замкнуўся ў сабе. Змоўк.
Яна казала далей:
— Такі стан у нашага брата зусім не рэдкасць, нават калі ўслых пра гэта не кажуць. Рана ці позна з гэтым сутыкаецца большасць тутэйшых работнікаў. Але самае дзіўнае, ведаеш, што? — і не дачакаўшыся адказу: — Самае дзіўнае, што амаль усе трапляюць у гэтую багну пасля таго, як адпрацуюць першыя тры месяцы. Першаквартальная дэпрэсія. Большасць новенькіх і неабчасаных прыходзяць у добрым настроі, а праз пару месяцаў б'юцца галавой аб сцяну. Калі я не памыляюся, ты ўжо больш за два месяцы займаешся самакапаннем, — яна падвысіла голас: — I таму мне думаецца, што ты ўжо ведаеш, як гэта выглядае!
Што янатам выдумляе, чорт яе раздзяры? Яна што, думала, што зараз уваліцца ў ягоны прыстанак з гатовым дыягназам, зухавата яго абвесціць, і ён кінецца да яе на шыю? «Перша­квартальная дэпрэсія»! Што за лухта! А гэтыя абвінавачванні,
быццам ён толькі й робіць, што разглядае сябе ў люстры, увесь тэты нялёгкі для яго час. Усе гэтыя шэрыя і атручаныя месяцы. Ён думаўпра пацыентаў23-й палаты! Менавіта з гэтай прычыны ён і выбіўся з каляіны. Яму было ix шкада, яму было шкада, чорт вазьмі, што яны не атрымліваюць таго дагляду, якога заслугоўваюць! Ён хадзіў прыбіты, злосны і напуджаны. Стараючысяўтрымацца на сваіх маральных падвалінах, ён скруціў сабе карак. Ён змагаўся, ён у дым раскрытыкоўваў розных ідыётаў, пару разоў адмовіўся рабіць тое, што яму загадвалі. Можа, мізэрны бунт, але рэч была ў прынцыпе. Ён адчуваў сябе абражаным, недзе пераможаным, ад таго, што нічога не здолеў змяніць. Думкі не давалі спакою. Усплыло марозлівае слова — самаапраўданне. Яно пачало кіраваць самою хадой яго думак, рабіла нішчымнымі нават самыя суцяшальныя яго азначэнні.
Самаапраўданне. Нура не сунімалася. Яна не здагадвалася, што ён цвёрданамерваўся выставіцьяе задзверы, расказаўшы ўсю праўду.
Ці, можа, здагадвалася?
— Усім здаецца, што яны, ну, такія ўсе асаблівыя! — гаварылаяна. — Усе думаюць, што, калііхспасцігладэпрэсія, — гэта таму, што яны нашмат чуллівейшыя да жорсткасці за астатніх. Такая думка, мабыць, і дапамагае перажываць дэпрэсію, але ў той жа час наганяе яшчэ большую маркоту. Чалавек, як ні парадаксальна, можа цешыцца з уласнай нядолі.
Паўза.
— I здаецца мне, якраз гэтым ты цяпер і займаешся!
— Што? — ён пачаў павольна падымацца з канапы. — Ты пра што тут плявузгаеш? Я цешуся са сваёй нядолі? Нура, за­крыла б ты рот! Ты не маеш аніякага ўяўлення пра тое, што адбываецца. Ты ніколі...
— Чаму ніколі? Я сама была на такім дне, што зачынілася ў пакоі і адключыла званок. Я раўла па начах некалькі тыдняў запар, я размалаціла люстра, бо не магла болып глядзець на са­мую заўзятую ідыётку, якую ведала! — узбуджана распавядала яна, а пасля дадала паспакайнелым тонам: — Не думаю, што варта паглыбляццаў дэталі. Ты яшчэ за парады ix прымеш. Але, можа, табе цікава будзе ведаць, што і Ленарт, і Гайдар, і Бэнтэ
сядзелі ў мяне і шморгалі носам з тае самай прычыны, з якой, павесіўшы нос на квінту, цяпер сядзіш ты.
— Слухай сюды, лані сацыяльны куратар...
— Не! — яна ляснула па стале. — Слабыя духам няхай памаўчаць, пакуль здаровыя не дагавораць! Ты ўсё сам разуме­ет, Андрэас Вігерт!
Дык вось яно што, ён ужо слабы духам. Можа, нават не пры памяці. Пэўна, за дзвярыма ўжо стаяць два квіслінгі* ў белых халатах і чакаюць Нурынага загаду.
— Не хвалюйся ты так, — супакоіла яна. — Ніякіх папер на шпіталізацыю ў мяне няма. Мне толькі хочацца, каб да цябе, нарэшце, дайшло, што ты не адзіны, каго так трушчыць. А тыя таўстаскурыя, якія гэтага ўнікаюць, яшчэ шкадаваць будуць. Чалавек сталее, праходзячы праз такія выпрабаванні. За выключэннем выпадкаў, калі нехта са скуры вылузваецца, абы апраўдаць свой дэпрэсіўны стан. Уся небяспека — у гэтым.
Андрэас не вытрымаў. Хопіць правакацыяў! Ён быў у роспачы. У яго ўзнікла пачуцце, падобнае да боязі закрытай прасторы, яму хацелася вызваліцца ад гэтага выпрабавання, у якое яна яго загнала:
— Пайшла прэч!
Яна паднялася:
— Так, найду, — глянула на гадзіннік. — Ой, як час бяжыць у прыемнай кампанй. Аж на дзесяць хвілін затрымалася. А хацела ж толькі забегчы павітацца!
Гэта было так нечакана. Яна паднялася, зараз гатовая ісці! I гэта ён сказаў ёй выбірацца прэч... Нура!
Пазней, увечары, калі яны пагасілі ў пакоі святло і ён скруціўся побач з дзявочым целам, яго не адпускала думка: якая сіла здолела вярнуць Нуру, прымусіла папрасіць яе застацца?
* Квіслінг Відкун (1887 — 1945) — нарвежскі палітычны дзеяч, у 1933 г. заснаваў пранацысцкую партыю «Нацыянальнае яднанне», з 1943 г. да канца Другой сусветнай вайны займаў пасаду міністрапрэзідэнта акупаванай нацыстамі Нарвегіі. Расстреляны ў 1945. У Нарвегіі слова «квіслінг» стала сінонімам здрадніка. (Заўв. рэд.)
Маліць застацца. Сіла, якая вышэй за гордасць. Дзіўным чынам вышэй нашмат.
У тую ноч яму не снілася Ліерская бальніца.
Усе трое прымасціліся на нагрэтым сонцам схіле па ўсходні бок ад вады. То тут, то там у леташняй траве віднеліся масляніста-жоўтыя кветкі падбелу.
Райдар з Андрэасам выцягнуліся на зямлі. Нура прысела на кукішкі і корпалася ў заплечніку ў пошуках пляшкі белага віна.
— У гонар сонца, — пачціва вымавілаяна. I мацюкнулася — не зусім пачціва: яна забылася на адкрывалку.
— Нічога страшнага, — заспакоіў Райдар, не падымаючыся з травы і не расплюшчваючы вачэй. — Прапхнем корак усярэдзіну. Мы раней так заўсёды рабілі, калі пілі ўпотайкі.
— Давай сюды, — Андрэас пацягнуўся па пляшку.
— Вось табе маеш, — Райдар хутка сеў. — Кліент пачынае праяўляць прыкметы ініцыятывы?
Андрэас не здолеў стрымаць смеху. Нура працягнула яму пляшку:
— Не-а, стан зусім не палепшаў. Проста ў пана Вігерта ўзнікла перспектыва налізацца.
— Радасна гэта чуць, сястра, — з палёгкай сказаў Райдар і зноў лёг на зямлю. — А я ўжо спалохаўся, што ён у тэты цудоўны дзень не ашчаслівіць нас сваёй хандрою.
Андрэас сучком прапхнуў корак уніз. Грубаватыя словы Нуры і Райдара яго сагрэлі. Яны абыходзіліся з ім так, як не абыходзіліся ніколі раней. Яны адмаўляліся гладзіць яго па валасах. Яны не здымалі з яго адказнасці за тое, што ён казаў ці рабіў. Ён думаў, што здарылася б, калі б гэтая напасць накрыла яго з галавою. Калі б дэпрэсія зрабілася такой усёабдымнай, што яму спатрэбілася б дапамога, каб вярнуцца да нармальнага жыцця. Ці калі б вярнуцца да нармальнага жыцця ён увогуле ўжо не здолеў...
Некаторыя ляжалі ў Ліеры якраз праз гэта. Лягчэйшыя аддзяленні поўніліся «звычайнымі» людзьмі, якія з тае ці іншае прычыны, часта праз нейкую драбязу, больш не вытрымлівалі. Адны ляжалі па некалькі тыдняў, другія — гадамі. Некаторыя
клаліся і выпіваліся па шмат разоў. Але ўсе гэтыя людзі, што клаліся і выпісваліся, і другія, што не зайшлі так далёка, але ўсё адно перажывалі свае дэпрэсіі, — цізаслугоўваліянытаго, каб з іх знялі адказнасць? Ці заслугоўвалі яны, каб сямейнікі, сябры і добрыя суседзі ківалі галовамі, чуючы, што яны кажуць ці робяць, каб кемліва падтаквалі — так, так, ён жа ў такой дэпрэсіі, або: ды мы іншага й не чакалі, ёй жа цяпер так цяжка. У Ліеры, у 23-й палаце і на іншых пастах, куды яму даводзілася заходзіць, ён бачыў адно і тое ж. Людзі або сядзяць у крэслах уздоўж сцен, або бясконца перасоўваюць ногі па лінолеуме. Злыя, вясёлыя, замаруджаныя, усхваляваныя ці абыякавыя. Розныя былі твары, характары й немачы. Але ўсе былі аднолькава пазбаўленыя адказнасці.
Нура:
— Ты там хутка?
Ён крыху разгублена паглядзеў на адкаркаваную пляшку, якую прыціскаў да сябе, і адчуў, як шчокі наліваюцца чырванню.
— Гатова, — ён працягнуў ёй бутэльку.
— Нудыкпі!
— Не, яму пасля! — Райдар зноў падскочыў. — Калі ён папалошча свае адвіслыя губы, будзе ўжо не цудоўнае віно, а аскомісты воцат. Я першы!
Андрэас дэманстратыўна паднёс бутэльку да рота і зрабіў глыток. Выцерся далоняю і перадаў бутэльку Райдару:
— Я, насамрэч, каб адпавядаць свайму стану, павінен быў выпіць усё нагбом, а пустую пляшку размалаціць аб тваю галаву, але, здаецца мне, я пазбаўлю цябе ад такой радасці, — такога доўгага выказвання ад яго даўно не чулі.
Пакуль Андрэас піў, Райдар пільна глядзеў на яго. А калі бутэльку ўзяла Нура, сказаў:
— Не, а зараз без жартаў, давай сур'ёзна. Андрэас, табе палепшала?
Андрэас правёў рукою па валасах:
— Так, думаю, што палепшала. Я яшчэ, праўда, не засынаю з усмешкаю на вуснах, але ўжо й не скуголю па начах. Думаю, што пачынаю крыху даваць усяму рады.
— Добра. А будучае?
— Будучае?
— Так, кар'ералекарадушу Ліеры?
Андрэас падумаў перад тым, як адказаць. Ён ведаў, што рана ціпознаямупрыйдзеццаадказвацьнагэтаепытанне — ісабе, і людзям. I тут — двух зайцоў адным ударам:
— Праз пару тыдняў скончыцца ўся мая кар' ера.
— Восьяк, звальняешся, значыць?
Андрэас неяк расчаравана адзначыў для сябе, што Райдар не так і здзівіўся.
— Так, звальняюся. Ці дакладней, не думаю працаваць да­лей. Не падпішу кантракта па яго заканчэнні.
Ну, вось гэта ісказалася — тое, учымёнбыўамальнездольны сабе прызнацца.
Больш як месяц таму ён атрымаўліст з паведамленнем, што мусіць падоўжыць свой працоўны кантракт. Не доўга думаючы, ён парваў ліст на дробныя шматкі, паглядзеў на тое, што засталося, і не адчуў нічога. Не раўнуючы леташняя газета.
— Я парваў ліст пра падаўжэнне працоўнага кантракта, — сказаў ён, каб неяк перапыніць цішыню.
У Нуры быў выгляд, быццам яна хоча неяк пракаментаваць, але ў яе нічога не выйшла. Яна толькі моўчкі паглядала на Андрэаса. Запытальна і ў той жа час засмучана.
— Ну-ну, значыць, рашыў, сказаў Райдар. — Я таксама падумваў не падаўжаць кантракта, калі прыйдзе час. У мяне тэрмінканчаеццаўліпені. У канцы ліпеня, — Райдар уздыхнуў і ўзяў бутэльку. — Цудоўны будзе дзень. Можа, я і табе што падшукаю. За нас!
— Ты пра што? — не зразумеў Андрэас.
Райдар адмоўна махнуў рукою:
— На некалькі дзён набярыся цярпення, не люблю дарэмна мянціць языком.
Нура так сама, як Андрэас, зірнула на яго з неразуменнем. Але раптам заззяла:
— Гэтаадвіна, — сказала яна. — Ад віна і яркага сонца.
— Ад віна, а як жа! — падтакнуў Райдар. — А ведаеш, Ан­дрэас, учора мы з сястрычкай Нурай па абавязку службы былі ў мястэчку і распівалі віно, у цябе, між тым, быў выхадны. Віно, вядома, было безалкагольнае, і ўсё ж...
— Можа б мне хто з вас патлумачыў, пра што, уласна, гаворка? — пацікавіўся Андрэас.
— Трэнінг, — адказаўРайдар. — Гаворка, уласна, пра сацыяльны трэнінг, — і сур'ёзна так, шбычытае афщыйную паперу, узяўся распавядаць: — Надзвычай важным уяўляецца дазволіць пацыентам рэгулярна выходзіць за межы ўстановы і далучацца такім чынам да паўсядзённага жыцця. Таму ўстанова мусіць узяць на сябе абавязак па арганізацыі адпаведных мерапрыемстваў, — ён патрос указальным пальцам: — Прашу заўважыць: арганізацыя мерапрыемстваў мае ажыццяўляцца кваліфікаваным персаналам, які добра ведае пацыентаў і іх патрэбы! I ўчора мы з хлопцамі былі ў горадзе.
Афіцыйна выхад у горад называўся цяпер сацыяльным трэнінгам, але для пацыентаў 23-й палаты ён стаў проста жаданай зменаю абстаноўкі і нічым іншым. Не было ніякіх сумненняў, што яны, можа, як ні адна іншая трупа пацыентаў у Ліеры, заслугоўвалі гэтую аддушыну.
Аднойчы, калі Андрэас працаваў у вячэрнюю змену, трупа пацыентаў з санітарамі якраз вярнулася з выправы па мястэчку. Пасля сустрэчы з шэрым і сумным Драмэнам, пасля снедання ў рэстаране і глытка піва іх вочы свяціліся, самі пацыенты сапраўды пажвавелі.
Фрэдзі кінуўся да яго, забыўшыся зняць паліто. Моцна схапіў за рукі і пачаў распавядаць пра ўсё, што пабачыў, і пра ўсіх, каго сустрэў. Ён да драбніц запомніў мястэчка, будынкі, машыны, людзей. I вядома, ежу, якую на талерцы прынёс афіцыянт з раскошнымі вусамі і ў чырвоным пінжаку.
Ён паводзіў сябе, як нейкі пан, расказвала пазней Бэнтэ. Тэта Фрэдзі, які звычайна, калі еў, страшэнна свінячыў. Некаторых пацыентаў Андрэас ніколі раней такімі не бачыў. Што азначала для яго самога праехацца ў горад ? Спосаб марна патраціць грошы і час. У лепшым выпадку, невялічкая радасць пасля лішняй паўлітры. Авосьслухаючы, якпраДрамэн — агромністы горад — распавядае Фрэдзі, узнікала пачуцце, быццам слухаеш казку прапрыгоды, поўныя рызыкі, небяспекі і рознакаляровых уражанняў.
— Хто з вамі ездзіў? — карцела знаць Андрэасу.
— Эдвін, Артур і Торсруд, — адказала Нура.
— Расфуфыраныя, у новенечкіх гальштуках, з выпрасаванымі на нагавіцах стрэлкамі. «У Рамесніка» было зачынена, так што прыйшлося здаволіцца «Паркавым».
— Во даюць! Цяпер чытайце пра хлопцаў у свецкіх рубрыках, — Андрэас ціхенька прысвіснуў.
Гатэль «Паркавы», нераўнуючы, быў самым дарагім месцам у цэлым Драмэне.
— Так, а чаму б не? Гуляць дык гуляць, — сказаў Райдар. — Не, шчыра кажучы, тугавата прыйшлося, асабліва нам з Нурай: нам ледзьве дазволілі ўвайсці ў нашых прыкідах. Але не скажаш жа хлопцам, што трэба вяртацца дамоў, бо ўсё вакол зачы­нена. А ісці ў нейкую забягалаўку або маладзёжную сталоўку, знаеш, таксама неяк няёмка.
— Абышлося нам гэта ў капейку, — дадала Нура. — Сястра Сігнэ аж на дыбкі ўстала. Але адышла, калі я расказала, як хлопцы добра сябе пачувалі. Ёй, дарэчы, не з рукі занадта ўпірацца — сама дала зялёную дарогу.
— Але бальніца напраўду можа раскашэліцца на рэстаран для хлопцаў? Яны ўвесь час гавораць, што ім ледзь на соль хапае.
— Якая бальніца? За ўсю гэтую гулянку разлічваўся Фрэдзі, — адказаў Райдар.
— Фрэдзі? Божа ты мой, а як так? Фрэдзі ж з вамі не было.
— Не было, уласна таму мы і елі паляндвіцу, — сказала Ну­ра. — Рэчутым, што Фрэдзіевасям'янястачыўграшахне мае. На Фрэдзі адкрыты недзе рахунак. I даволі нядрэнны! Часткаю гэтых грошай распараджаецца бальніца. Бальніца можа зняць грошы наўсякія пакупкі, паездкі і іншае. Ці так сапраўды заведзена ў 23-й палаце — не маю ніякага ўяўлення. Ведаю толькі, што болыпасць гэтых паездак у горад фінансуецца з гэтай ка­сы. Скажам так, бальніца дазваляе Фрэдзі пачаставаць іншых хлопцаў. У іх у большасці худыя ашчадныя кніжкі — з такімі ў рэстаран не сходзіш.
Андрэас скептычна паглядзеў на яе:
— Скажы, ты гэта ведаеш або проста здагадваешся?
— Мне гэта Сігнэ сказала. Яна, дарэчы, і загадала, каб той раз Фрэдзі пакінулі дома. Яналічыць, што ён ездзіць у мястэчка задужа часта.
— Калі яны карыстаюцца яго грашыма, дык чаму было б інеўзяць? — зазлаваўАндрэас. — Уявітолькі, калібгазетчыкі пранюхалі...
— Уяві, уяві, — Райдар уздыхнуў. — Уяві, калі б Ліерская бальніца была блакітным шаром, поўным вяселячым газам!
— Віно! — віскнула Нура. — Ён выпіўусё віно!
— Выбачайце, маю патрэбу, — патлумачыў Райдар. — Ёсць адчуванне, што прастудзіўся. Ці, можа, трошачкі захандрыў...
СПОНГА
Яшчэ дыскусіі не аціхлі вакол рэстараннае тэрапіі, як сястра Брыт, усміхаючыся на ўвесь твар, ужо паспяшыла з новаю прапановай:
— Слухайце сюды! — крикнула яна і шчасліва запляскала ў ладкі. — Усе слухайце сюды! Нам зрабілі прапанову! Нам прапанавалі працу! Мы, усе разам, начнём працаваць! — яе вочы дарэмна замітусіліся ў пошуку ўхвалення.
Яна сказала нешта не тое?
Большасць прысутных на той час у палаце стаяла з камен­ным! тварамі і неўразумела паглядала на яе. Адно Зігурд з 1варам не здзівіліся. Зігурд спяваў, што ён народжаны на караблі, а калета Івар раз'юшана шыпеў наўздагон той ці іншай галюцынацыі, якая задужа блізкадаяго падкралася: «Ідзіадсю ляпакульяцябенезабіўнавалачтыгэткая!»
— Пачнём працаваць? — перапытаў Бэнт. — Мы тут потам абліваемся, каб лайно вымыць...
— Не, не, не! — сястра Брыт журботна заківала галавою. — Ты мяне зусім не так зразумеў! Я хацела сказаць, што зараз нам адкрываецца магчымасць далучыць пацыентаў да працы. Прымусіць іх рабіць непіта карыснае замест таго, каб сядзець у крэсле і паглядаць на сцены.
— I што за праца? — па-ранейшаму скептычна спытаў Бэнт.
Сястра Брыт засунула руку ў кішэню фартука і, дастаючы адтуль нешта дзіцяча-ружовае, ціха прабуркатала, нібыта
магічнае заклінанне, ад якога адразу загараюцца вочы і ўсім робіцца радасна:
— Спонга!
— А Божа ж мой, а свеце мой! — гэта загаласіла Нура. Яна адхіснулася на два крокі назад і рухнула ў абдоймы Одвару, хаваючы твар далонямі.
Одвар, ашаломленыадтаго, што яму ў абдоймы трапіладзеўчына, зарагатаў і выкрыкнуў:
— Спонга! — гучна і абрыдліва. — Спонгаааа! — ён паглядзеў вакол сябе лісінымі вачамі, шукаючы, якое ўздзеянне на прысутных зрабіла такое нязграбнае слова.
Але пачырванела адна толькі сястра Брыт.
Спонга — цудоўнае вынаходніцтва. Проста геніяльнае.
Ва ўсякім разе, пазней тым жа днём, пасля таго як сястра Сігнэ ў сваім кабінеце дала больш грунтоўную арыенціроўку наконт прадукту і самой працы, на гэтым сышліся амаль усе санітары-пафігісты.
Запярэчыць ніхто не адважваўся. Ніхто не адважваўся задаць пытанне. Пакульусё выглядала быццам нармальна, і караценькі сход у зненавідным кабінеце нічым не адрозніваўся ад любога іншага сходу ў аддзяленні ў любы іншы дзень.
Каб толькі не тры анучкі на стале перад сястрой Сігнэ. Ружовая, блакітная і жоўтая. Тры жарсткаватыя анучы з нейкага сінтэтычнага матэр'ялу. Калі іх намачыць у вадзе, яны рабіліся аксамітна-мякенькімі і прыемнымі на дотык для стомленых рук хатняе гаспадыні. А ў гэтым якраз і будзе карысць для ўсіх хатніх гаспадыняў, даходліва патлумачыла сястра Сігнэ.
Яна павярнулася ў крэсле і намачыла жоўтую анучку ў невялічкай рукамыйніцы, што вісела на сцяне ўяе за плячыма. Анучка тут жа зрабілася мяккаю. Яна выкруціла з яе ваду і паказала на Бэнтэ, якая таксама абмякла ад страху, што Сігнэ возьмецца зараз выкручваць з яе ваду такім самым чынам.
— Калі ласка, не маглі б вы разліць на стол крыху кавы, — саладзенька вымавіла сястра Сігнэ.
Ад нечаканага звароту Бэнтэ схамянулася і нехаця выканала загад.
— Цудоўна! — казала далей сястра Сігнэ. — А цяпер глядзіце! — янахуткапрайшласяпаплямецуда-анучкайітрыум-
фальна паказала на паверхню стала, якая цяпер аж свяцілася ад чысціні.
Сястра Брыт нахілілася да плямы і прыжмурыла вочы:
— Неверагодна! Неймаверная здольнасць убіраць у сябе вільгаць! — яна была анучкамі проста зачараваная.
Андрэас як мог стрымліваў смех, паглядаючы на Райдара: «Божа ты мой, тое самае можна зрабіць і звычайнай анучай». Райдар азірнуўся на іншых у марных пошуках падтрымкі.
— Што-небудзь не так?
Сястра Сігнэ паспрабавала знішчыць яго поглядам. I калі гэта не атрымалася, перайшла на словы:
— Райдар Му, — вымавіла яна падазрона спакойна. — Прытрымай свае закіды! Тое, што прыходзіць табе ў галаву ў вольны час, — твая ўласная справа, але марксісцкія тэорыі тут у аддзяленні каб я больш не чула! Ты мяне зразумеў? — яна ляснула цуда-анучкай аб стол так, што аж пырскі з яе паляцелі.
— Э... так...так, вядома, сястра Сігнэ. Выбачайце, штоя прымешваю сюды палітыку, — сказаў Райдар з перабольшаным шкадаваннем і вінавата ўсміхнуўся ў бок жоўтай анучкі.
Сястра Сігнэ супакоілася, крахтанула і павяла далей:
— Значыцца так, мы будзем пакаваць гэтыя анучкі на про­даж. Працаваць будзем на посце, і як мне думаецца, за дзень зможам асіліць па пары мяшкоў. Пакаванне анучак Спонга, зразумела, не павінна адбіцца на звычайным працоўным графіку, анучкамі трэба займацца ў вольныя хвіліны, — тут яна зрабіла паўзу і разаслала ўсім прысутным спапяляючы позірк: — А вольных хвілін усім будзе хапаць.
Ніхто нічога не адказаў. Сястра Брыт нервова ўсміхнулася.
— Добра! Сход скончаны. Андрэас, ты возьмеш з сабою каго з пацыентаў і сходзіш у працоўны будынак па анучкі і пластыкавыя пакеты. Пост так доўга быў без працоўнай актыўнасці, што не мае ніякага сэнсу адкладваць. Я праз пару гадзін забягу паглядзець, як пайшлі справы.
Андрэас пайшоўпа анучы, узяўшы з сабою Эдвіна. Эдвіна ён выбраўтаму, штотойнікому асабліване быўдаспадобы. Эдвін
не так часта пакідаў аддзяленне, ён мог раптам спыніцца пасярод дарогі, ды так і стаяць. Колькі ўжо разоў назад у палату яго вымушаныя былі заносіць. I кожны раз, калі такое здаралася, яго шанцы на новую выправу памяншаліся.
Але цяпер былы прапаведнік асцярожна ступаў побач з Андрэасам уніз да працоўнага будынку, хістаючыся ад труксалу. Па дарозе назад Андрэас абяцаў заскочыць у кіёск і купіць нешта смачнае.
— Шакаладу, — сказаў Эдвін і тут жа накіраваўся быў да кіёска.
— Не, Эдвін, пасля! Спярша Спонга, а пасля шакалад.
— Спонга!
Дабро. Андрэас выдыхнуў з палёгкай.
Будынак працатэрапіі ўзвышаўся ўнізе ля месца развароту. Гэта была сапраўдная фабрыка. Тэрапеўтычнае прадпрыемства, дзе вар'яты праз працу станавіліся на шлях нармальнага жыцця — без ніякіх тарыфаў або працоўных кантрактаў.
Яны зайшлі і адшукалі кладаўшчыка, упрыгожанага асадкамі, што тырчалі з кішэні на грудзях.
Ён зрабіўся самой добразычлівасцю, калі пачуў пра Спон­гу, і хутка падагнаў каляску, куды ўсё пагрузіць. Андрэас з Эдвінам прымасцілі на ёй чатыры мяшкі і кардонную скрыню з пластыкавымі ўпаковачнымі пакетам! і сабраліся назад. Андрэас перад тым, як ісці, азірнуўся на залу за складавым памяшканнем. Там доўгімі радамі сядзелі людзі, па большасці жанчыны. Усе пакавалі Спонгу. Рознымі тэмпамі, але раўнамерна, з усяе сілы намагаючыся амаль задарма прадаць сваю працу.
Сапраўднае прадпрыемства для сацыяльна заахвочаных, сказала б сястра Сігнэ. Як можна быць настолькі наіўным?
Пасля пары шакаладак, праглынутых на месцы, яны вярнуліся ў 23-ю палату.
— Чорт вазьмі, вы ўжо тут! — ускрыкнуў Райдар. Ён адчыняў ім дзверы.
— Ядадому, — папярэдзіў Андрэас. — I так паўгадзіны ўжо перапрацаваў.
— Ну, праўда, ты ж не ў нашу змену. Дарэчы, я забягу ўвечары прасвяціць цябе наконт сякіх-такіх выгодаў.
Райдар прыйшоў каля паловы дзевятай, цяжка дыхаючы, спацелы пасля пад'ёму па схіле да Братэрскага дома.
— Ну, расказвай, як пайшла фабричная справа? — пацікавіўся Андрэас, пасміхаючыся. Ён расстараўся дзе пляшкі піва і выставіў іх на стол.
— Аніяк! — быў адказ. — Нават самаму безгаловаму адміністратару не прыйшло б у галаву ўчыніць такое. Але ў Ліеры, здаецца, усе межы могуць перасоўвацца да бясконцасці. Тыя, хто тут усім запраўляе, — ім ці галавою аб камень, ці каменем па галаве!
Андрэас прыкінуўся дужа здзіўленым:
— Ці не хочаш ты сказаць, што вы не выканалі норму? Гэта ж непрымальна! Як камуніст, ты павінен знаць цану працы і не ўхіляцца ад яе, наракаючы на слабых духам таварышаў!
— Я працаваў за дваіх камуністаў! За дваіх згаладнелых па працы камуністаў! I норму, пастаўленую Сігнэ, выканаў. Але ўсё было зроблена высілкамі не пацыентаў, а санітараў. Мы пакавалі Спонгу так, што аж у вачах чарнела!
— Чаму ўсё не кінулі...
— От, не кінулася. Не лепей было пачаць з чаго прасцейшага і больш займальнага? Хлопцы ўсё жыццё толькі й рабілі, што елі ды сралі! Пасля першага ўжо адсеву мы засталіся з пяццю чалавекамі. Дый тое толькі таму, што яны адны былі здольныя ўвогуле проста ціха сядзець ля стала. Астатніх, як ні круці, да зэдляў папрывязваць мы не маглі. Івар, Артур і Фрэдзі з Самюэ­лем селі побач з Одварам, які і так там даўно сядзеў, як заўсёды прывязаны прасціной па пузе. Ну і пачалі. У кожны пакет па адной жоўтай, адной блакітнай і адной ружовай. Насамрэч, выходзіла не так проста. Спярша трэба было неяк налаўчыцца пакаваць гэтыя суперанучкі, а на гэта, натуральна, пайшоў час. Самюэлю ix увогуле пакаваць не хацелася. Яны яму дужа прыйшліся да смаку. Одвар, бедалага, так ужо стараўся, але пасля другога пакета страціўусякіінтарэс. Івар раззлаваўся, бо яму не давалі пакаваць толькі ружовыя, а пасля стукнуў Артура за тое, што той з яго смяяўся. Нарэшце, Артур параскідаў па доле ўсё, што ляжала на стале, бо ўвогуле не здолеў засунуць ніводнай Спонгі ў пакет. У тэты самы момант нам нанесла візіт сама старшыня.
— Сігнэ.
— Сігнэ, так. 3 ёю, натуральна, здарыўся эпілептычны прыпадак, і ва ўсім яна абвінаваціла Бэнта. Ён збіраў усё гэтае прычындалле з падлогі, калі яна з'явілася. I адышла яна толькі пасля таго, як ён святымі Язэпам і Марыяй пакляўся, што ані ў жыцці больш не будзе ўчыняць сабатажу. Пасля дасталася на арэхі астатнім. Ты ж ведаеш, якой яна робіцца, як толькі за што зачэпіцца. Ніякім крыкам не выкажаш тое, што хаваецца за самімі словамі. Таму, як толькі яна выйшла, мы тут жа запакавалі ўсё, што мелі, каб яшчэ й за гэта не атрымаць, — Райдар заклапочана паглядзеў на свае рукі. — Знявечыў такія пальцы!
— Вось, значыцца, як, — перавёўшы дых, падсумаваў Андрэас.
— А, па-твойму, як? — Райдар здзіўленапаглядзеў на яго. — Ты ж не думает, штопраектзабракавалі? Апроч псіхбальніцы, Андрэас, на свеце няма іншага месца, дзе знайшлося б такое нездаровае цярпенне! Не, заўтра мы з новымі сіламі возьмем­ся за працу. Не варта, ведаеш, складаць рукі пасля маленькага фіяска. Чым больш балючае паражэнне, тым больш энергіі ў тое самае будзе ўкладзена наступным разам, — ён глыбока ўздыхнуў і закончыў: — Сёння Сігнэ пагражала звальненнем, дарэчы. Яна затрымалася на працы і плюс да таго атрымала надбаўку да свайго дурнота настрою.
— Не яна вырашае, — заўважыў Андрэас. — Дый было б чаго баяцца.
Райдар абыякава махнуў рукою ў бок бутэлек з півам.
— Не, я сказаў, што мне ўсё роўна, што яна збіраецца рабіць. Па ўсім відаць, ёй гэта падалося зусім нечуваным, тады я расказаў ёй, што шукаў іншую працу і атрымаў месца на іншым індустрыяльным прадпрыемстве.
— Ты што? — Андрэас смяяўся, уяўляючы сабе твар сястры Сігнэ пасля таго, як яна пачула, што яе аддзяленне параўноўваюць з фабрыкай.
— Ашто? Ну, не падабаецца мне пакаванне ануч, — сказаў Райдар іпа-змоўніцкузірнуў на Андрэаса: — Але кватэрку сабе я ўжо расстараўся. I гэта толькі пачатак.
— Віншую. I дзе?
— У Драмэне. Якраз ля рэчкі. Стары дом, прасторны. Усё лепей за гэтыя пачакальныя залі. I апроч таго, больш не будзе ніякіх цэрбераў і вартавых, якія пагражаюць сцерці цябе са свету. Нарэшце, окончу браць на рогі параграфы ў 23-й палаце. Выбачай.хацеўсказацьіхвыконваць, — іпамаўчаўшы, дадаў: — Я чуў, ім налямпачным заводзе людзі трэба...
— Восьяк, — азваўся Андрэас.
— Ну, толькі не прыдурвайся! I зноў не вешай носа на квінту! Я ж сказаў, што хаціна прасторная, апроч таго я ўжо дамовіўся!
— Ты хочаш сказаць, што...
— Так, так, гэта і хачу сказаць! Але пачакай радавацца. Ніякайміласэрнасціўгэтымняма! Рэчутым... — ёнзфанабэрыстым выглядам пакалупаў запалкаю пад пазногцямі. — ... Рэч у тым, што мне патрэбен хлопчык на пабягушках! — ён паглядзеўнаАндрэаса. — Для пачатку прынясі мне яшчэ адну бутэльку піва!
У траўні занятак знайшоўся ўжо не толькі для пацыентаў. Аднойчы Нура была выклікана ў кабінет сястры Сігнэ. I неўзабаве вярнулася з цыркулярам бальнічнай адміністрацыі. Стала пасярод палаты і абвясціла:
— Ад кесара Аўгуста загад выйшаў! Усе санітары, нядаўна залічаныя на службу, то бок, хто прапрацаваў тут менш за трыццаць гадоў, заўтра павінны сабрацца ў актавай зале, каб праслухаць уводзіны ў спецыяльнасць і яе кароткі змест.
Бэнтэ выпусціла ўсё, што трымала ў руках. Зігмунд гучна пляснуўся на ложак. Яна недаверліва глянула на Нуру:
— Ты хочаш сказаць, што мы, нарэшце...
— Так, так! Мы пойдзем на курсы! Усе, хто не на дзяжурстве, заўтра запрашаюцца ў актавую залу на ўводзіны ў санітарскую працу па псіхіятрыі. Курсы будуць праходзіць два дні, з паловы дзевятай па палову трэцяй, час будзе цалкам аплачаны. У лісце пералічаныя таксама ўсе, каму будзе дадзена слова, і, калі не памыляюся з разлікамі, кожны атрымае прыблізна па гадзіне, каб распавесці пра сваю прафесію. 3 выгляду ўсё здаецца даволі дэмакратычным — прадстаўлены ўсе. Ад галоўурача і старэйшага медбрата да галоўнай прыбіральшчыцы.
— Я працую тут хутка ўжо тры гады, і ніхто мне нічога і ніколі не расказваў, я пра ўсё мусіла пытацца і дазнавацца сама. А цяпер яны прапаноўваюць уводзіны\ Неверагодна! — сказала Бэнтэ.
— Упсіхіятрыіўсё «патрабуечасу», — працытаваўАндрэас аднаго з урачоў.
3 пачатку і да канца курсы былі адной пародыяй. Пасля таго, як санітары і іншы персанал усіх узростаў набіліся ў актавую залу над сталоўкай, з'явіўся сам галоўны медбрат Моснэс і прайшоў на трыбуну. Ён спакойна вытрас свае рагавыя акуляры з футарала, пракашляўся і распачаў:
— Сардэчна вітаем усіх у Ліерскай бальніцы!
Андрэас азірнуўся на залу. Па вялікім рахунку, прысутных можнабылопадзяліцьнадзвегрупы: пажылыя — пабольшасці санітары з доўгім вопытам працы ў бальніцы, і моладзь, як ён сам, — народ ад васемнаццаці да трыццаці з невялікім гакам. Гэтыя, натуральна, былі новенькія ў спецыяльнасці, Андрэас заўважыў некалькі чалавек, якіх яшчэ не было ў Ліеры, калі ён пачаў працаваць. « Сардэчна вітаем усіх у Ліерскай бальніцы!» — Дзякую і бывай на гэтым, — падумаў сабе Андрэас. Яму заставалася адпрацаваць яшчэ два тыдні.
Некалькі жанчын сярэдніх гадоў з кабінетаў і прыёмных сядзелі, выпрастаўшы спіны, і паглядалі прама на гэтага мясцовага цара, захопленыя яго аўтарытэтам. Яны акупіравалі два пярэднія рады, і кожны раз, калі той ці іншы анархістсабатажнік далёка ззаду пачынаў крахтаць або скрэбці па падлозе ножкаю зэдля, яны ўсе, як па камандзе, паварочваліся і кідалі на злачынцу спапяляючы позірк. На курсы прыйшлі дзяўчаты, а не недарослыя ёлупні, якім абы прагуляць працу і атрымаць за свае дзіцячыя свавольствы поўную зарплату.
Моснэс папрасіў прабачэння за тое, што абяцаныя курсы не ладзіліся раней. Пасля пацёк даклад пра гісторыю грамадскай апекі, і калі аратар, пасля расказу пра дамы і прытулкі для псіхічнахворых, перайшоў да Ліерскай псіхіятрычнай бальніцы, над залаю нібы разлілося блаславенне Новага Часу.
За апошняе стагоддзе шмат што адбылося. Але тэты чалавек усё ж бадзёра трос указальным пальцам і пад канец сказаў,
што яшчэ шмат што можна зрабіць, каб палепшыць умовы ўтрымання пацыентаў. Ён гаварыў агульнымі словамі, і наўрад ці яны зачапілі каго з прысутных. Моснэс быў прыроджаным сацыял-дэмакратам.
Свэйн, перакананы марксіст-ленініст, адзіны з усіх гучна чмыхаў. Наўрад ці беззмястоўная прамова раздражняла на гэтым сходзе яго аднаго, але толькі яму трэба было паказаць тэта.
Наступным прамоўцам быў галоўны ўрач Сулес. Старэнькі чалавек з дрыготкімі рукамі выклікаў у слухачоў амаль спачуванне. Андрэас шчыра перажываў, што ён у любую хвіліну ўпадзе на паддогу і аддасць Богу душу. Нават Свэйн сядзеў і лагодна ўсміхаўся.
Спачатку Сулес расказваў пра тое, што ёсць, пасля — пра даўнія часы, і напрыканцы пацешыўусіх анекдотамі пратое, як людзі некалі ставіліся да Ліера. Будучыя перспектывы, відаць, ляжалі па-за яго кампетэнцыяй.
Калі Сулес скончыў, на трыбуну падняўся адзін з маладых урачоў і некаторы час распавядаў пра самыя распаўсюджаныя псіхічныя захворванні.
3 залы пасыпаліся пытанні. Асаблівы інтарэс праяўлялі маладыя санітары.
Калі ўрачу настала пара сыходзіць са сцэны, прапанавалі даць яму больш часу. Але прапанова правалілася. Не дэмакратычна гэта, бо тады жанчына, якая выступала ад калектыву прыбіральшчыц апошняй, атрымоўвала б менш часу.
Далей ішлі галоўны псіхолаг, мужчынскі псіхолаг і прадстаўніца ад медсясцёр.
Суцэльная плынь пустых фразаў.
Адзіны, хто пляснуў па стале і ўпершыню прымусіў жанок у першых радах пакрывіць вусны, быў малады мужчынскі псіхолаг. Андрэас ніколі не бачыў яго ў 23-й палаце і напачатку паставіўся негатьіўна.
Але малады чалавек з барадою аказаўся адзіным, хто загаварыў ад усяе душы:
— Многія сядзяць тут і, напэўна, ужо задаюцца пытаннем, хто я і дзе мяне, уласна, можна знайсці? Чаму мяне амаль ніколі нельгаўбачыць у аддзяленнях? Дык вось вам мой адказ:
я сяджу ў сябе ў кабінеце і працую з паперамі! За маю прак­тику ў Ліеры праз мяне прайшла невялікая трупа пацыентаў, збольшага, з мужчынскага А, то бок лягчэйшага аддзялення. Тыя, хто працуе ў мужчынскіх Б, В і Г, пэўна, пра маё існаванне нават і не здагадваюцца. Але гэта немагчыма: на мне вісіць велізарная колькасць пацыентаў, і ўсім трэба даць рады. Таму я вырашыў, што лепш дапамагу некалькім, але зраблю тэта грунтоўна, чым буду рабіць выгляд, што раблю нешта на ўсіх пастахадразу. ТакіхгульняўунасуЛіеры — хоць расперажыся. Апроч таго, частка майго працоўнага часу ідзе на тое, каб паспрабаваць змяніць тутэйшыя парадкі — зрабіць з сістэмы, якая выклікае захворванні, сістэму, якая гэтыя захворванні ўтаймоўвае. У гэтым, калі хочаце, мая канторская праца. Калі мы не перайначым бальнічную структуру ўЛіеры, якая спрыяе развіццю захворванняў пацыентаў, уся астатняя праца не мае сэнсу. Спадзяюся, што многія з вас мяне падтрымаюць. 3 тае хаця б прычыны, што працэс тэты вельмі карпатлівы. — Тут ён прама паглядзеў на лекараў, што скупіліся ля ўваходных дзвярэй разам з галоўным медбратам Моснэсам. Тыя паглядалі ў іншы бок.
Пляскалі моцна, але ў няшмат далоняў. У Андрэаса з'явілася моташлівае адчуванне, што на тых, хто пляскаў у ладкі, быў заведзены спіс.
Наступны дзень курсаў быў яшчэ менш пазнавальны, чым папярэдні. Тут ужо нават самыя памяркоўныя санітары не марудзілі абазваць тое, што гаварылася з трыбуны, чыстай вады раздабарамі.
Тэты раз у спісе выступоўцаў значыліся выбарны прадстаўнік ад санітараў, загадчык сістэмы тэхабслутоўвання, святар і эргатэрапеўт. Напрыканцы — жанчына ад калектыву прыбіралыіічыц.
Ад прадстаўніка санітараў пацягнула на сон, а загадчык сістэмы тэхабслугоўвання, які ўзяў слова пасля, тэты сон нічым не парушыў.
Пасля на трыбуну, нібы на катэдру ў касцёле, успёрся свя­тар. Ён акінуў вокам галовы. Што ні кажы, а словам ён валодаў ад і да. У літургічных зваротах ён падкрэсліў, што ўсякае
жыццё даецца Богам, і што гэта тычыцца як караля Улява, так і птушанят неразумных — пацыентаў Ліерскай бальніцы. Перад вачамі Госпада Бога нашага ўсе роўныя і няма нікому перавагі. «Усе мы роўныя, — павучаў ён. — Дык ніколі не будзем забывацца на гэта, мы, хто працуе з інакшыміі»
Ён не рабіў таямніцы з таго, што яго місія ў Ліеры вельмі нялёгкая. Нікому да яго тут няма справы, а сёй-той часам ставіцца да яго непачціва і непрыхільна. Ён узняў голас:
— I не толькі тыя, хто тут ляжыць!
Андрэас бачьгў святара першы раз. I яму думалася, дзе ж быў гэты чалавек, калі паміралі пацыенты 23-й палаты. Ніхто з паміраючых не прасіў паклікаць святара, гэта так, дый звычайныя пацыенты гэтага не рабілі. Але калі чалавек сцвярджае, што ён духоўнік, які ходзіць па пастах і размаўляе з пацыентамі, дзіўна ўсё ж атрымоўваецца, што ў 23-ю палату ён ні разу і нагой не ступіў. Андрэас не думаў пра ўратаванне душ ці настаўленне на шлях ісціны тых дваццаці, што непрыкаяна туляліся па палаце. Яму думалася, што гэты чалавек, які стаяў і прапаноўваў свае паслугі, можа, змог бы запоўніць паражнечу ў лячэнні найменш прывілеяваных. Святар, прынамсі, меў час і магчымасць сесці і пагаварыць з пацыентамі. Бо менавіта гэтага — часу — бракавала ўсім санітарам. Пагаварыць пра што заўгодна — ім без розніцы. Галоўнае для пацыентаў 23-й палаты было пабачыць каго-небудзь новага, атрымаць крыху ўвагі. Андрэас быў цалкам у гэтым упэўнены, бо наглядзеўся, як пацыенты рэагавалі на наведвальнікаў ці чужых, што заходзілі зрэдчас у палату. Ніколі наведвальнікі не прыходзілі да некага аднаго. Наведванне заўсёды закранала многіх, калі не ўсіх.
Але, відавочна, 23-я палата была не надта прывабным месца, каб рэкрутаваць тут паслушнікаў для царства нябеснага.
Эргатэрапеўт была памяркоўная, майстравітая індыянка гадоў трыццаці. Яна намякнула на вялікі дэфіцыт кваліфікаванага персаналу і грошай на інвентар, каб нарэшце можна было заняць пацыентаў. Намёку было болей чым дастаткова, каб ахрысціць яе леварадыкалкай, што праявілася ў бурных апладысментах пасля дакладу. Яна сціпла зачырванелася, калі збірала назад узоры вышывак і прыклады тэрапеўтычнага вязання покрывак, і на тым развіталася.
Пасля наступіла чарга прыбіральшчыцы. Як толькі яе прадставілі, Андрэас зірнуў на гадзіннік: ён не мог не захапляцца арганізатарам курсаў, які за ўсё гэта нёс адказнасць. Заставалася яшчэ дакладна адна гадзіна, і дэмакратыя ў Ліеры гэтым разам была вышэй за ўсялякую крытыку.
Шкада, праўда, што фру Ларсэн ад калектыву прыбіральшчыц не адчувала патрэбы ў такой вялікай колькасці дадзенай ёй дэмакратыі. Для ўрачоў і псіхолагаў, якія маглі расказваць амаль бясконца пра круг сваіх прафесійных інтарэсаў, адной гадзіны мала на што выстачала. Дужа мала. Але для фру Ларсэн, для якой галоўнае было патлумачыць розніцу паміж чырвоным і сінім чыстячым АТА, адна гадзіна падалася вечнасцю. Яна круцілася, палахліва ўздыхала, бо ніколі ў жыцці не бачыла перад сабою так многа людзей. Праз чвэрць гадзіны ўжо зусім не было пра што гаварыць. Тады яна, у дадатак да праблематыкі чысцячага АТА, добрасумленна патлумачыла розніцу паміж анучамі для мыцця паддогі і анучамі для мыцця іншых паверхняў, а таксама караценька расказала пра высакаякасныя швабры. На гэтым дакладяе скончыўся. Большняма было пра што гаварыць.
Тут з трыбуны грымнула неадменнае пытанне, звернутае ў залу на завяршэнне сходу:
— Пытанні будуць?
Сёй-той з залы пашкадаваў кабету і пра нешта спытаў, каб фру Ларсэн магла адказаць «не» або «так».
Але неўзабаве і гэтыя рэзервы былі вычарпаныя.
Нудна пацяклі хвіліны. Некаторыя пачалі чмыхаць. На сцэне за трыбунай стаяла прадстаўніца самай меншай працоўнай групы ў Ліеры. Яна заходзілася ад сораму, бо не мела больш, што сказаць. 3 тых, хто выступаў перад ёю, на слухачоў, як з ро­га дастатку, сыпалася красамоўства. А фру Ларсэн расказала пра сваю працу, як ёсць, нічога не аздабляючы палавінчатай або суцэльнай хлуснёй, мудрагелістасцю і абяцанкамі-цацанкамі. I ёй ад гэтага было ніякавата.
Так, менавіта ніякавата! У праграме стаяла адна гадзіна на выступление, таму выступаць яна мусіла роўна адну гадзіну.
Калі цішыня зацягнулася, яна бездапаможна азірнулася на арганізатара курсаў, але той паглядаў у акно.
Уводныя курсы Ліерскай бальніцы скончыліся пятнаццаціхвілінным навучаннем пра псіхічны тэрор.
Але пра гэта ўсе даўно ведалі.
ПРА КАЦЦІ АРК У «КАЦЦІ САРК»
Праводзіны.
Андрэасу амаль не верылася, што цяпер ён стаў вольны ад усіх абавязкаў перад Ліерскаю бальніцай. Свой пакой ён вызваліўбольш задватыднітаму, нізкуключоўвярнуў. Кожны раз, соваючырукуўкішэнюштаноўізаўважаючы, піто ключоў там больш няма, ён думаў, што сумны раздзел у ягоным жыцці, нарэшце, скончыўся. Цяпер яго назад нават на шалёнай кабыле не зацягнеш. Ва ўсякім выпадку, не ў якасці санітара.
Праводзіны, якія яму наладзілі, былі вельмі сціплыя. Усё адбывалася ў «Кацці Арк» — адным з пабаў Драмэна. Райдар і Нура прывялі яго сюды пасля таго, як ён даў ім клятву, што будзе піць столькі піва, колькі яму хопіць сілы. За іх рахунак. Са свайго боку, ён даў сабе клятву, што тэты вечар ім уляціць у капеечку.
Першае, што ён зрабіў пасля звальнення, — выправіўся ў адведкі да свайго знаёмага карабельнага майстра.
Ён выйшаў з аўтобуса і зажмурыў вочы ад яркага пераліву фарбаў. Ён ніколі раней не бываўу Вэстландзе, яго ўразілі мясцовыя краявіды — ф'ёрдуабрамленні крутых скалістых берагоў на фоне гор, убраных снежнымі шапкамі. Берагі зелянелі так, як можа зелянець толькі трава. Лазуракледавіковай плыні ф'ёрда не паддаваўся ніякаму апісанню. Паветра было такое крыштальна-чыстае, што кожны раз, шморгаючы запалкай і запальваючы цыгарэту, ён адчуваў сорам.
Ён знайшоў цвінтар ля самага ф' ёрда. Крыху далей узвышалася белая каплічка, за якой роўнымі радамі аж да нізенькай каменнай агароджы стаялі надмагільныя помнікі. Былараніца, нікога яшчэ не было. Пара марскіх чаек павісла над ф'ёрдам на амаль нерухомых крылах і слала сваю жалобную песню на бераг, які за цяперашнім адлівам ляжаў пусты і расхрыстаны.
Там, дзе быў пахаваны дзядзька Бен'ямін, сямейнікі паставілі авальнае шэрае надмагілле. Па ім ужо шчодра нарасло моху. Толькі бок, дзе былі выбітыя імя і даты нараджэння і смерці, віднеўся выразна.
— Яшчэ пару год, і мох ад каменя не аддзярэш, — падумаў Андрэас.
Яму было лёгка і добра, бо дзядзьку пахавалі менавіта на гэтай зямлі, дзе прайшло яго дзяцінства. Хлопчыкам ён паехаў разам з сям'ёю праз горы ў Эстланд, у пошуках грошай і будучыні. Але Бен'яміну Эстланд, запаветная для бедных вэстландскіх сялян зямля, прынес толькі боль і пагібель. Ён адгараваў свой век і сам выбраў пайсці ў зямлю. Мёртвага, застылага і нарэшце вызваленага ад вар'яцтва, прывезлі яго назад сюды. Ніхто не ведаў, многа ці мала сумаваў ён яшчэ пры жыцці па гэтай зямлі. Можа, яго сястра здагадвалася.
Андрэас сеў на траву і адзначыў для сябе, што чуллівасці, якой ён так баяўся, насамрэч, не было. Былі толькі спакой і дзіўная блізкасць таго чалавека, ад якога няшмат засталося ляжаць пад гэтым шэрым каменем.
— Дзядзька Бен'ямін. Дзядзька Ной... — праносілася ў галаве. — Я там болей не вытрымаў... — і тут абедзве чайкі над ф'ёрдам замоўклі.
Па той бок нізенькай каменнай агароджы з гор да мора імкліва нёс талую ваду шпаркі ручай. Бурліў сабе ўздоўж могілак паміж алешніку і вербалозу і, рассякаючы смарагдавазялёнае покрыва травы, зліваўся з ф'ёрдам. Якраз насупраць Бен'ямінавай магілы вада трапляла ў глыбокую крутаверць.
На краю таго віра Андрэас змайстраваў з драўнянае кары караблік, ніякай паперы ў яго з сабой не было, таму ветразем стала дзесяцікронавая купюра — уласнасць Нарвежскага банка.
Драўнянае судзенка няпэўна закалыхалася па ручаі, пакуль
не выбралася на глыбакаводдзе. Моцная плынь нанесла яго далей, да зялёнай краіны, дзе пустазелле ідзе на карысць людзям.
Калі драўлянае судзенка знікла з вачэй, Андрэасаву гаць затапіла, і ад гэтага стала так добра, так добра.
Яны сядзелі і пілі. Сталі п'янымі й гаваркімі. Калі продаж выпіўкі скончыўся і яны засталіся з апошняй паўлітраю піва, Андрэас распавёў пра Бен'яміна і тую казку, якую некалі пачуў ад дзядзькі. Райдар папрасіў распавесці яе ўсю. Калі Андрэас скончыў і ўтаропіўся ў пусты келіх, ён пачуў, як Нура сказала:
— Якая прыгожая казка, Андрэас, напраўду, прыгожая казка! Цікава, што сталася з людзьмі, якія засталіся? 3 тымі, што мусілі весці барацьбу з тролем далей?
Амб'ёргсэн, I.
A61 23-я палата : раман / Інгвар Амб'ёрнсэн ; пер. з нарв. Лідыі
Ёхансэн. — Мінск : Зміцер Колас, 2011.— 192 с.— (Littera scripta)
ISBN 978-985-6992-10-3
Раман «23-я палата» — першы твор нарвежскага пісьменніка Інгвара Амб’ёрнсэна (нар. 1956 г.), у якім ён крытычна апісвае нарвежскую сістэму догляду псіхічна хворых.
Адрасуецца шырокай чытацкай аудиторы!.
УДК 821.113.5-31
ББК 84(4Норв)-44
Серыя «Littera Scripta»
Літаратурна-мастацкае выданне
Амб'ёрнсэн Інгвар
23-Я ПАЛАТА
Раман
Адказны за выпуск Зміцер Колас
Падпісана да друку 21.10.2011.
Фармат 84x108 V32Папера афсетная. Друк лічбавы.
Ум. друк. арк. 10,19. Ул.-выд. арк. 8,33.
Наклад 500 асобнікаў (1 -ы завод 1-100). Заказ б/н.
Выдавец і паліграфічнае выкананне індывідуальны прадпрымальнік Зміцер Колас ЛИ № 02330/0552654 ад 14.01.2010.
Пр. Незалежнасці, 105-14, 220023, Мінск.
Пераплёт выраблены ў ТАА «Інпрэдо» Вул. Сямашка, 15-29/1, 220116, Мінск
Інгвар Амб’ёрнсэн
Паўбіяграфічны раман сучаснага нарвежскага пісьменніка Інгвара Амб'ёрнсэна (нар. 1956) крытычна разглядае нарвежскую сістэму догляду псіхічна хворых. Творчасць аўтара, у якой ён паўстае нязменным прыхільнікам «маргіналаў», людзей, вымушаных жыць на мяжы грамадства, ацэненая шэрагам літаратурных прэміяў, у т. л. найбольш значнай у Нарвегіі прэміяй Брагі (1995). Фільм «Элінг», зняты паводле яго рамана «Кроўныя браты», быў высунуты ў 2001 г. на прэмію Оскар як найлепшая замежная кінастужка.
9 789856 992103
ISBN 978-985-6992-10-3

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.