Аднарог  Зінаіда Дудзюк

Аднарог

Зінаіда Дудзюк
Выдавец: Харвест
Памер: 288с.
Мінск 2010
97.2 МБ

САЮЗ ПІСЬМЕННІКАЎ БЕЛАРУСІ СОЮЗ ПНСАТЕЛЕЙ БЕЛАРУСН
БІБЛІЯТЭКА СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСКАЙ ФАНТАСТЫЧНАЙ I ПРЫГОДНІЦКАЙ ПРОЗЫ
БНБЛНОТЕКА СОВРЕМЕННОЙ БЕЛОРУССКОЙ ФАНТАСТНЧЕСКОЙ Н ПРЯКЛЮЧЕНЧЕСКОЙ ПРОЗЫ
^ГЛАДУ/КА^ MWATWA
Зінаіда Дудзюк
МІНСК
УДК 821.161.3-31
ББК 84(4Беп)-44
Д81
Серыя заснавана ў 2009 годзе
Дудзюк, 3.1.
Д81 Аднарог / Зінаіда Дудзюк.— Мінск,2010.— 288 с. — (Беларуская сучасная фантастыка).
ISBN 978-985-16-9015-8.
Фантастычная аповесць «Аднароі» апавядае пра гісторыю, якая здарылася ў сучаснай беларускай вёсцы Вырай. Там з’явілася міфічная жывёла аднарог. якая хацела дапамагчы жыхарам гэтага селішча. Але ці трэба каму гэтая дапамога?..
«Велясіты» — іістарычны прыгодніцкі раман, які апавядае пра драматычныя падзеі славянскай гісторыі на мяжы IX—X стагоддзяў. Інтрыга рамана датычыцца адносін славян з Візантыйскай імперыяй. каралеўствам франкаў, а таксама цюркскімі плямёнамі. У аснову рамана пакладзены гістарычны факт змовы славянскага князя Акаміра супраць візантыйскай імператрыцы Ірыны. пасля якой княства Велясіцію папаткаў трагічны лёс Праз захапляльныя сюжэтныя лініі выяўляюцца прыгожыя і мужныя вобразы нашых далёкіх продкаў. маладых княжычаў Веляслава і Драгаміра. здатных аддана кахаць і люта ненавідзець, змагацца за волю і ахвяраваць уласным жыццём дзеля вызвалення свайго народа.
Апавяданні выяўляюць вобразы нашых сучаснікаў праз успрыманне імі такога рэальнага і адаачасова загадкавага свету.
Кніга адрасуецца шырокаму колу чытачоў.
УДК 821.161.3-31
ББК 84(4Бен)-44
Абараняецца законам аб аўтарскім праве. Узнаўленне ўсёй кнігі альбо любой яе часткі забаронена без пісьмовага дазволу выдаўца. Любыя спробы парушэння закона будуць карацца ў судовым парадку.
Велясіты
(Раман)
Частка першая
Пад ценем зброі. Год 799
Улада славян над Грэцыяй доўжылася, згодна са звесткамі патрыярха Мікалая III, 218 гадоў, да перамогі грэкаў у Патрасе (805— 807 гады), пры гэтым яна была настолькі моцнай, што ні адзін рымлянін не адважваўся з ’явіцца ў Грэцыі.
Любор Нідэрле
У сакавіку ж 7-га індыкту задумаў загавор Акамір, архонт славян Велясіціі, ■ якога падбухторвалі эладзікі вывесці сыноў Канстанціна і выбраць з іх базілеўса.
Феафан Спавядальнік
1
Дарога, падсушаная вясновым цяплом, са шматлікімі адбіткамі слядоў людзей, свойскай жывёлы і колаў, пакорліва клалася пад капыты, глуха адгукалася і вяла ў яшчэ бязлістую дуброву. Пралягала яна між невысокіх гор, парослых лесам. Дзень з самага ранку заладзіўся хоць і не халодны, але змрочны. Гэта было тое зманлівае цяпло, якое магло раптам змяніцца працяглымі сцюдзёнымі дажджамі. Сонца драмала за наміткамі хмар, прыгнаных ноччу з Эгейскага мора ўсходнім ветрам. Цяпер Стрыбог адпачываў. Было надзіва ціха. Хмары суцэльным шэрым покрывам абклалі неба.
Князь Велясіціі Вокамір з невялікім гуртам дружыннікаў кіраваўсяда свяцілішча Вялеса. Падзеі апошніхдзён міжвольна
прыспешвалі яго, прымушалі душу хвалявацца і трывожыцца. У нязвыклых варунках ён адчуваў сябе не вельмі ўпэўнена, таму накіраваўся да ведуна Святаслава, каб параіцца з ім і развеяць сумненні. Побач з князем ехалі яго сыны-падлеткі — Веляслаў і Драгамір, сінявокія і светлавалосыя, вельмі падобныя на бацьку з твару і паставаю. Праўда, у малодшага Драгаміра быў кірпаты нос, як у маці, гэтае падабенства вельмі кідалася ў вочы.
Святая дуброва прыняла вершнікаў стоеным спакоем. Коні прыцішылі хаду, прадчуваючы адпачынак і жадаючы астудзіць разгарачаныя целы. Людзі яшчэ не паспелі агледзецца, як дрэвы расступіліся і адкрылі вялізную круглую паляну. У прагале за ёю разгарнулася шырокае, поўнае, як вока, возера. Процілеглы бераг быў ледзь бачны тонкай сіняй палоскай лесу. Пасярод паляны ўздымаўся магутны дуб — абаронца велясітаў. Князь і дружыннікі найперш скіраваліся да яго, пакланіліся, прывіталі і папрасілі сабе і роду добрага здароўя і моцы.
На беразе шчэрылася шчыльная агароджа з акораных і завостраных зверху слупоў, якая акаляла свяцілішча. Над ёю ўзвышалася залатая галава Вялеса і ад святога вогнішча віўся сівы вэлюм дыму. Справа ад свяцілішча стаялі драўляныя пабудовы, дзе жыў вядун са сваімі служкамі. Выява галоўнага бога, якому пакланялася племя, і расхінутая чыстая прастора, акрытая пахмурным небам, прымушала кожную душу напоўніцца прадчуваннем далучанасці да таямніцы і спасціжэння нечага недасяжнага, што адкрываецца ў пэўны момант і толькі дасведчанаму чалавеку, які сваім служэннем багам мае магчымасць чуць іхнія галасы і прадказанні.
Веляслаў і Драгамір паглядвалі на бацьку, як бы жадаючы прачытаць ягоныя пачуцці, але твар князя Вокаміра быў спакойны, а позірк скіраваны ўперад. Сыны здагадваліся, што ў бліжэйшы час чакаюцца нейкія незвычайныя падзеі, можа, нават вайна, але ні бацька, ні маці пра гэта не казалі. Дружыннікі, здавалася, таксама нічога не ведалі.
3 варот насустрач гасцям выйшаў вядун Святаслаў, шырока раскінуў рукі, быццам хацеў абняць адразу ўсіх. Быў ён высокі, хударлявы, сталага веку, з сіваватаю барадою, з-за якой выглядаў значна старэйшым, чым быў на самой справе. Доўгае белае адзенне, падперазанае тканым чырвоным паскам, надавала ягонай паставе лёгкасць, нібыта ён не ішоў, а плыў над зямлёю.
Князь і дружыннікі пасаскоквалі з коней, пачціва павіталіся са Святаславам за руку. Вядун не прамінуў прыкмеціць, што князевы сыны памужнелі. Вокамір з усмешкаю адказаў:
— Сыны растуць, а мы старэем. Невядома, чаму больш радавацца.
— Усяму трэба радавацца, бо не кожнаму шанцуе дажыць да старасці, — адказаў вядун і яшчэ раз пільным позіркам акінуў юнакоў.
Вокамір адвязаў ад сядла кайстру, падаў Святаславу і сказаў:
— Ахвярую Вялесу ў гонар поспеху задуманай мной справы.
— Багі з табою, князь. Увойдзем у свяцілішча, памолімся, прынясём ахвяры і пабачым, што адкажа нам магутны бог наш Вялес, — прапанаваў вядун.
Усе гурмой рушылі ў свяцілішча. Дружыннікі і не згледзелі, скуль з’явіліся дзве дзяўчыны, абышлі капішча, бласлаўляючы яго нагаворным зернем і прамаўляючы:
Вялесе, божа, Усё ты можаш, Глядзі, назірай, Зло ад нас праганяй. Слава! Слава! Слава!
Дзяўчаты, працягваючы сваё чараванне, пайшлі да возера, зачарпнулі ў пляскаты гарлачык вады, абышлі вакол гасцей, пырскаючы на іх жыццядайнымі кроплямі з пажаданнем добрага здароўя і доўгага веку.
Святаслаў шаптаў кашчуны, звяртаючыся да Вялеса. Словаў не было чуваць, толькі варушыліся вусны і вочы ведуна былі звернуты да выявы бога. Кожны з прысутных у гэгы момант таксама прасіў Вялеса, каб магутны бог пачуў яго і паслаў святое блаславенне, бо без яго не можа быць спрыяння ў жыцці.
Прыслужніцы Святаслава з малітвамі падклалі дроў у агонь, і ён яскрава разгарэўся, прагна аблізваючы сухія паленцы, нібы абжываючы новую прастору. Ад паветра, разагрэтага над вогнішчам, утварылася марыва, і Вокаміру падалося, што твар Вялеса раптам грэбліва перасмыкнуўся.
Вядун адарваў свой позірк ад Вялеса, узяўз кайстры каравай, паднёс да кожнага з прысутных. Яны пачціва ўсклалі далоні на
хлеб з пажаданнем дабра ўсяму свету і свайму роду. Святаслаў падняў каравай над галавою і ўрачыста прамовіў:
Святая трэба,
Свяці — асвячайся
Ад зямлі да неба, Ад солі да хлеба. Слава! Слава! Слава!
Ён панёс хлеб да агню, які палаў каля выявы Вялеса, паклаў на Алатыр-камень, прамаўляючы:
Прымі, святы божа Вялесе, Ад поля і лесу Нашу ахвяру шчодрую На жыццё добрае.
Слава! Слава! Слава!
Дружыннікі паўтаралі кашчуны ўслед за ведуном і ўважліва сачылі за ягонымі дзеяннямі. Святаслаў разрэзаў каравай на шмат кавалкаў, самы большы асцярожна паклаў у вогнішча. Агонь узняўся, узляцеў мноствам іскрынак, але тут жа зноў апусціўся і ўзяўся лізаць лусту хлеба. Ад нечаканага парыву ветру дым закруціўся над вогнішчам і чамусьці пачаў слацца па зямлі.
— He будзе табе, князь, спрыяння ў задуманай справе. Сябры табе здрадзяць, чорным дымам засцелюцца вочы, і неміласэрная жанчына ўкароціць табе жыццё.
Веляслаў і Драгамір перакінуліся кароткімі позіркамі, поўнымі рашучасці, яны гатовы былі бараніць бацьку.
— Хто гэтая жанчына? — насцярожана спытаў Вокамір.
— Чужая, не нашага роду-племені.
— Дзе ж я сустрэнуся з ёю?
— He ведаю, ці сустрэнешся ты з ёю, але вас звязваюць... нянавісць і жорсткасць... Як бы там ні было, князь, лепш адкласці тую справу, якую ты наважыўся зрабіць.
— Позна, я ўжо прысягнуў на вернасць сваім сябрам.
— Сустрэнься з імі яшчэ раз, паглядзі ім у вочы, пачытай іхнія думкі, прыслухайся да сэрца, мо тады і знойдзеш адзіна правільнае выйсце. Ад цябе залежыць не толькі лёс тваіх сыноў, але і шматлікіх супляменнікаў.
— Дзякую, бацька, — схіліў галаву Вокамір. — Я падумаю...
Голас князя прагучаў няўпэўнена, бо разумеў ён, што не здолее здрадзіць клятве і адступіцца ад задуманага, мусіць, такі лёс...
2
Пакуль вярталіся дамоў са свяцілішча, Веляслаў усё прыспешваў свайго каня і адрываўся ад гурту. Дружыннікі пасмейваліся з яго.
— Гэй, княжыч, паспяшыш — людзей насмяшыш, — жартам папярэдзіў Неўдах.
— Хлопец па матулі засумаваў! Ці не бачыце? — патлумачыў Крок.
— He магу я так ездзіць! Цягнецеся, як на той свет! — агрызнуўся Веляслаў, запавольваючы бег каня і азіраючыся на бацьку, каб зразумець, на чыім ён баку.
— Тут табе не Канстанцінопальскі іпадром! Коней трэба берагчы. Няма патрэбы гнаць іх, як на скачках, — сказаў Вокамір, хаваючы добрую ўсмешку ў пышных вусах і барадзе колеру свежай саломы.
Яго заўсёды радаваў старэйшы сын Веляслаў, здатны і да навукі і да ўсялякай справы, парывісты, часам нястрыманы і свавольны. Такі і павінен быць сапраўдны князь. Уменне самастойна думаць, прымаць рашэнні — цяжкая задача. Далёка не кожны здатны браць на сябе такую адказнасць. Два сыны выраслі ў адных бацькоў, а такія розныя. Драгамір — спакойны, пакладзісты, але нерашучы. Вядома, малодшанькі, мамчын пестунок.
У горад, акрыты з трох бакоў невысокімі гарамі, а з усходу — Эгейскім морам, вярнуліся пад вечар, калі старыя людзі павыходзілі з двароў і там-сям невялікімі гуртамі сядзелі каля сваіх хат на лаўках, чакалі з пашы статак. Усе яны з падкрэсленай пачцівасцю віталі князя, кланяліся яму і жадалі добрага здароўя. Каля старых у пяску грэблася мурзатая малеча ў доўгіх ільняных сарочках. Самавітымі чародкамі трымаліся гусі, нешта вышуквалі ў траве каля платоў куры, дзе-нідзе можна было ўбачыць і парася, якое выбегла з двара ў адчыненыя весніцы і лычом падкопвалася пад тыя самыя вароты, якія далі яму волю.
Гэты горад жыхары называлі па-рознаму, хто Воласам, хто Вялесам, як каму болей падабалася, але кожны ведаў, што ён носіць імя бога, які спрадвеку апякуецца іхнім родам і гаспадаркаю. Людзі тут жылі даволі руплівыя. Хоць мужчыны пераважна займаліся рамесніцтвам, шмат хто з іх працаваў пры двары князя, але жанчыны па даўняй звычцы трымалі шмат свойскай жывёлы і птаства. Гараджане жылі пераважна ў драўляных хатах, каменныя будынкі часцей можна было ўбачыць у зарэччы, дзе стаяў і княжацкі замак.
Волас быў пабудаваны ў вельмі зручным месцы на прыбярэжнай раўніне, якая нагадвала чашу, утвораную гарамі, што адступілі ад марскога берага. Яго акалялі глыбокі роў і высокая каменная сцяна з вежамі, самая моцная з якіх была тая, што ўзвышалася над варотамі. Горад паступова рос, і цяпер складаўся з трох частак: першапачатковага ўмацавання — дзядзінца, дзе размяшчаўся замак князя; сярэдняга горада, сцяна вакол якога была напаўразбураная; і навакольнага горада, добра ўмацаванага і заўсёды гатовага да абароны.
Праз горад працякала даволі хуткая рака Піна, якая трохі разлівалася вясною, калі ў гарах раставаў снег, затое глеба тут была ўрадлівая, давала ўдосталь хлеба і сена. Дзяды і бацькі карысталіся гэтай зямлёю, але дзесяць гадоў таму праз Велясіцію нечакана прайшло рамейскае войска Стаўракія. Каб захаваць селішчы і людзей, князь вымушаны быў падпісаць дамову аб выплаце Візантыі даніны, якая з кожным годам павялічвалася. Рамеі аббіралі славян, быццам выпрабоўваючы іхнюю цярплівасць. Вокамір імкнуўся скінуць гэтае ярмо, шукаў падтрымкі ў іншых славянскіх плямёнаў, але яны не спяшаліся кідацца ў бойку з магутнаю дзяржаваю, а ўсімі спосабамі пазбягалі выплаты даніны. Ім было прасцей. Яны жылі на захадзе ці на поўначы, а княства Вокаміра межавала з імперыяй. Сюды найчасцей прыходзілі ўзброеныя рамеі, каб забіраць нажытае працаю і потам велясітаў. Гэтыя думкі найбольш турбавалі князя, асабліва цяпер, калі ён знайшоў аднадумцаў у атачэнні самой імператрыны Ірыны. Напэўна, яны, рамеі, могуць здрадзіць славянам, але ж іх звязвала адна мэта.
Коні загрукаталі па драўляным насціле моста. Веляслаў звыкла зірнуў направа ўдоўж берага, зарослага кустоўем, і сэрца ягонае радасна падскочыла. На беразе Радуня паласкала
бялізну. Згледзеўшы дружыннікаў, яна выпрасталася, правяла іх позіркам, прыгладзіла валасы і зноў занялася сваёю справаю.
Веляславу хацелася адразу завярнуць да яе на бераг, але пасаромеўся бацькі і дружыннікаў. Засмяюць жа! Ён не адважыўся нават махнуць ёй рукою, праляцеў міма, быццам і не запрыкмеціў, а сам маліў Вялеса, каб бог затрымаў дзяўчыну ля ракі, пакуль Веляслаў заедзе разам з дружыннікамі ў двор, павітаецца з маці і адразу прыімчыць сюды. Яму так яскрава ўявіліся шэрыя Радуніны вочы, доўгая русявая каса, усмешлівыя вусны і ямачкі на шчоках, што, здалося, працягні руку і яна апынецца ў абдымках, даверлівая і свавольная, пяшчотная і недасяжная, як тая першая вечаровая зорка, што кожны вечар загараецца на поўдні над Пінай і вабіць сваім хараством.
Княгіня выйшла на ганак, каб сустрэць мужа і сыноў, свяцілася добраю, ласкаваю ўсмешкаю, а позірк быў пільны, быццам хацела наперад ведаць, з якою навіною прыехаў князь.
— Як ты? — спытала яна ў мужа, хонь і ведала, што пры дзецях ён нічога не скажа.
— Усё добра, — адказаў князь абыякава і адвярнуўся да конюха, быццам клопат пра каня быў больш пільнаю патрэбаю, чым размова з жонкаю.
— Дзякаваць богу, калі добра. А вы як? — спытала яна ў сыноў.
Драгамір падышоў да маці, стаў насупраць, паглядзеў на яе зверху ўсмешліва, за нейкі год ён стаў вышэйшы за яе ростам, і, пэўна, гэтая акалічнасць радавала яго. Ён рос больш хваравітым у адрозненне ад старэйшага Веляслава, хоць розніца ва ўзросце ў іх была невялікая, меней за два гады.
— Звычайна, мама, нічога асаблівага, — адказаў Драгамір.
— Як вас прыняў Святаслаў?
— Ветліва.
— Што ён сказаў бацьку?
— Я нічога не зразумеў. Вядун заўсёды вяшчае загадкамі...
— Ты куды, Веляслаў? — звярнулася маці да старэйшага сына, згледзеўшы, што ён зноў сеў на каня.
— Мне на рэчку трэба.
— Спярша разам павячэраем, а потым...
— Я не хачу есці, мы ў ведуна добра падмацаваліся.
— Сынок, нельга гэтак, — мякка сказала княгіня, падбіраючы словы, бо семнаццацігадовы юнак патрабуе да сябе асаблівага падыходу, ужо не дзіця, якое цалкам залежыць ад бацькоў, але яшчэ і не самастойны чалавек. — Так рэдка мы збіраемся ўсе разам. Бацька сёння дома...
— Пакуль вы сядзеце за стол, я вярнуся, пабачыш! — адказаў Веляслаў і паехаў з двара, не жадаючы ўвязвацца ў доўгую размову з маці.
3
Веляслаў выехаў на бераг Піны, парослы кустоўем, спыніўся ля вялікага белага каменя, дзе бачыў Радуню, калі ехаў праз мост і расчаравана зразумеў, што яна не дачакалася яго, пайшла дамоў. Саскочыў з каня, сеў на камень, задуменна ўзіраўся ў павольную плынь ракі. Вяртацца дамоў не хацелася. Ён нахіліўся, падняў некалькі дробных каменьчыкаў, пачаў шпурляць іх над вадою, каб яны, дакранаючыся да паверхні, некалькі разоў падскочылі, перш чым патонуць. Апошні каменьчык падскочыў чатыры разы — Веляслаў застаўся задаволены вынікам і ўсміхнуўся сам сабе.
Над ракою паступова апускаўся змрок. Сонца за ўвесь дзень так і не выйшла з-за аблокаў. Без ягонага святла наваколле набыло аднолькавы шэры колер, нават жыццё здавалася больш змрочным. Нечыя цёплыя далоні нечакана затулілі вочы Веляслава. Ён радасна ўскрыкнуў:
— Радуня!
— He чакаў? — засмяялася яна ў адказ.
Ён павярнуўся, падняўся з каменя, абняў дзяўчыну.
— Я падумаў, што ты мяне не дачакалася!
— Праляцеў міма, нават не зірнуў у мой бок, — гарэзліва адказала Радуня, у яе словах не было ні крыўды, ні дакору. — А куды вы ездзілі?
— На капішча да Святаслава.
— Прыносілі ахвяру?
— Так.
— Mae бацькі мяне таксама вазілі туды некалькі разоў. Я ведуна баюся. Здаецца, што ён бачыць усё наскрозь.
— He думаў, што ты такая баязлівая, — усміхнуўся Веляслаў.
Радуня была так блізка, што ён адчуваў яе дыханне, бачыў шэрыя вочы, ружовыя пяшчотныя вусны і міжвольна цягнуўся да яе душою. Веляслаў прытуліў дзяўчыну і пацалаваў. Яна сумелася, сарамліва апусціла вочы, прашаптала:
— Пайду, мне дадому трэба...
— Радунька, што з табою? Ты пакрыўдзілася?
— He, Веляслаў, не. Няёмка неяк...
— Але ж увосень я збіраюся паслаць да цябе сватоў.
Радуня ціха ўздыхнула і сумна адказала:
— Для княжыча, напэўна, падбяруць князёўну з суседняга княства, а мо і з дальняга, напрыклад, ад волатаў, якімі кіруе Драгавіт.
Веляслаў весела засмяяўся:
— Прыдумала! Па-першае, Драгавіт — мой дзед па маці. Падругое, я кахаю цябе і мне ніякая князёўна не трэба.
— Гэтак думаеш ты, а бацькі, напэўна, будуць разважаць інакш. А іх трэба слухацца.
— Радунька, я лепш застануся навек бабылём, чым абы-каго вазьму замуж.
Дзяўчына раптам засмяялася, адкінуўшы галаву:
— Уяўляю! Бабыль! Як стары Бабрук, што вечна ходзіць у зашмальцаванай сарочцы!
Веляслаў абхапіў дзяўчыну за тонкі станік, прыцягнуў да сябе, пяшчотна пацалаваў і адчуў, як рукі яе лёгка леглі яму на плечы, быццам баючыся гэтага дотыку.
— Радунька мая, Радунька! — шаптаў Веляслаў, адчуваючы, як гарачая хваля працінае яго цела, напружвае, шукае выйсця ў словах, пацалунках, абдымках.
Дзяўчына заружовілася, вызвалілася з ягоных рук, прыгладзіла валасы рукою, паправіла срэбны абручык на галаве, сказала спакойна і, як падалося Веляславу, адчужана:
— Мне трэба ісці. Маці будзе сварыцца.
— Я правяду цябе.
— Ах, княжыч, я не хацела б ні на хвіліну разлучацца з табою, але праводзіць мяне не трэба. He варта даваць падставы для таго, каб людзі пляткарылі. Як ні круці, а я табе не роўня. Мой бацька хоць і знакаміты каваль, але ж не князь.
— Ну вось, заладзіла: князь не князь! — абурыўся Веляслаў. — Усё мы людзі! I гэтага дастаткова!
— Добра, не будзем пра гэта, — згадзілася Радуня. — Час пакажа. Толькі...
— Што яшчэ цябе трывожыць? — весела спытаў княжыч.
— Хадзіла я да цёткі Любы. Глядзела яна ў нагаворную ваду і воск вылівала. He выпадае нам быць разам.
— Што тая цётка можа ведаць? Усё гэта бабскія забабоны, — адмёў усялякія сумненні Веляслаў. — Скажы, дзе я цябе ўбачу заўтра?
— He ведаю. Можа, тут жа...
— Я буду чакаць цябе.
— Пабягу. Ты не едзь за мною. Чуеш?
Веляслаў згодна кіўнуў галавою, ускочыў на каня, пастаяў, паўзіраўся ўслед Радуні, пакуль яна не схавалася за кустоўем, і пагнаў каня да княжацкага замка.
4
Каля дзесятка гасцей сабраліся на сімпосіён, невялікую сяброўскую вячэру, на мужчынскай палавіне дома ў архонта горада Салуні Мікандра. Музыкаў не запрашалі, каб ніхто не замінаў гаворцы. Лежачы на канапах каля столікаў, застаўленых падносамі з ежаю і амфарамі з віном, яны вялі няспешную гаворку пра надвор’е, а найбольш пра тое, наколькі ад яго залежыць ураджайнасць розных гатункаў вінаграду.
Спачатку рабы прынеслі мяса і гародніну. Пакуль госці елі, рабы чакалі, каб своечасова падаць ваду для мыцця рук. Гаспадар дома, мужчына сярэдніх гадоў, невысокі, з мясістым усмешлівым тварам, умеў знайсці цёплае слова для кожнага госця.
Вокамір паглядваў на сваіх прыяцеляў, усміхаўся ім, адказваў жартам на жарты, а ў вушах усё гучалі словы Святаслава: «Твае сябры здрадзяць табе». Ён узіраўся ў твары чатырох патрыцыяў. Гэта былі надзвычай гаваркія людзі, так і сыпалі вясёлы.мі показкамі, якія немагчыма было запомніць, бо зашмат прамаўлялася на працягу кароткага часу. Маўкліва паглынаў ежу Канстанцін Сарандапіх — хазарын і дзядзька імператрыцы Ірыны, немалады ўжо, з жоўтым, у сухіх зморшчынках тварам. Напэўна, у яго была свая зацікаўленасць у гэтай справе, магчыма, ён наважваўся адхапіць у выніку перавароту кавалак імперыі, як спадчыннік імператрыцы. Былі там яшчэ двое мужчын з высокімі, як у жанчын, галасамі, якіх Вокамір бачыў
упершыню. Яго пазнаёмілі з імі і сказалі, што гэта прадстаўнікі эладзікаў, тых самых імператарскіх сямейнікаў, якія цяпер былі ў выгнанні і марылі вярнуцца ў імператарскі палац. Вокамір зразумеў, што гэтыя прадстаўнікі, мажныя целамі, былі еўнухамі і даверанымі асобамі дзядзькоў няшчаснага маладога імператара, якога маці, імператрыца Ірына, асляпіла, каб самой заняць канстанцінопальскі трон.
Госці далікатна дзялілі мяса на маленькія шматкі, поліўку чэрпалі кавалачкамі аладак, згарнуўшы іх накшталт лыжачкі. Пад столікамі сядзелі тры вялікія сабакі, нецярпліва памахваючы хвастамі і чакаючы, калі хто з гасцей кіне костку ці які агрызак. Госці не скупіліся і шчодра адорвалі сабак за іх адданасць і непасрэднасць. Калі асноўная частка вячэры набліжалася да канца, госці па старадаўняй язычніцкай звычцы пырснулі кроплі віна ў ахвяру багам, хоць усе рамеі былі хрысціянамі. Рабы вынеслі сталы з рэшткамі ежы і прынеслі новыя, застаўленыя ласункамі, сырам, садавінаю і кікеонам — віном, змешаным з мёдам.
Нарэшце госці засталіся адны, і тады распачалася гаворка, дзеля якой усе яны тут сабраліся. Патрыцый Ксенафонт без лішніх прадмоў звярнуўся да Вокаміра:
— Скажы, князь Акамір, ці гатовы ты падтрымаць нашу задуму вайсковаю сілаю?
Вокамір звык, што рамеі яго называюць Акамірам, магчыма, першыя тры літары ім нагадваюць слова «аква» — вада, ці проста лягчэй вымаўляць славянскае імя менавіта так.
— Безумоўна, гатовы, але хачу ведаць, што атрымае мой народ у выніку станоўчага зыходу справы? — адказаў Вокамір.
— А што б ты хацеў атрымаць?
— Незалежнасць ад базілеўсаў. Нашу годнасць прыніжае тое, што нам даводзіцца плаціць даніну Канстанцінопалю. Hi нашы дзяды, ні бацькі гэтага не рабілі.
— Можаш быць упэўнены: незалежнасць твой народ атрымае, — паабяцаў Ксенафонт.
— Нам трэба добра падумаць пра тое, да каго пяройдзе ўлада, — заўважыў Канстанцін Сарандапіх і акінуў усіх цяжкім позіркам.
— Эладзікам, і ў прыватнасці Нікіфару, які найбольш пакутуе ў выгнанні з-за таго, што аднойчы паспрабаваў узяць уладу
ў свае рукі, — сказаў адзін з еўнухаў. — Толькі ён можа быць сапраўдным базілеўсам як нашчадак базілеўса Канстанціна Пятага!
— Канстанцін Пяты! Які з яго быў базілеўс? Гэты прыдуркаваты Кабыльнік любіў вымазвацца конскім гноем і вымазваў ім сваіх прыбліжаных! Якія ў яго могуць быць нашчадкі? Такія, як ён сам! Нагледзеўся я на яго за гады жыцця ў палацы! — з’едліва прамовіў Сарандапіх.
— Дык, можа, пакінем Ірыну, тваю пляменніцу? Родная кроў! Цябе яна, напэўна, не крыўдзіць! — папракнуў хазарына Ксенафонт.
— Жанчына, хоць яна мая родзічка, не можа кіраваць дзяржаваю. Па-першае, гэта абраза для сапраўдных мужчын, a па-другое, я сам падсадзіў яе на трон у зручны момант. Без мяне яна нічога не здолела б, — ціха, але выразна прамовіў Сарандапіх.
Вокамір акінуў позіркам твары змоўшчыкаў, разгарачаныя віном, і заўважыў:
— Справа, відаць, у незаконнасці прыходу на трон хазаркі, якая нават уласнага сына не пашкадавала, каб узяць усю ўладу ў рукі. Кіраваць дзяржаваю павінен праўдзівы закон. Калі ж ён бездапаможны, дык і ўладары няздатныя зрабіць што-небудзь вартае для свайго народа.
— Кіраваць дзяржаваю, згодна з законам, павінны эладзікі, — сказаў адзін з еўнухаў. — Толькі тады народ успрыме пераварот як справу апраўданую.
— Я таксама думаю, што пасад павінны заняць прадстаўнікі дынастыі, — заўважыў Ксенафонт.
Астатнія патрыцыі, якія, пэўна, мелі папярэднюю дамоўленасць паміж сабою наконт кандыдатуры базілеўса, падтрымалі Ксенафонта.
— Я нязгодны! Гэта пустая справа! — запярэчыў Канстанцін Сарандапіх.
— Каго ж ты прапануеш? — спытаў Вокамір.
— Сябе! Я ведаю, што трэба зрабіць, каб умацаваць дзяржаву, — адказаў хазарын.
Патрыцыі засмяяліся.
— Ці варта нам скідваць хазарку, каб пасадзіць замест яе хазарына? — здзекліва спытаў Ксенафонт.
— Я такі ж грамадзянін дзяржавы, як і вы! Гэтая зямля мне стала роднаю. Я пахрысціўся, прыняў новае імя. Ува мне нічога не засталося хазарскага!
— Навошта ж ты ўзяў сабе імя Канстанціна, калі так не любіш былога базілеўса, царства яму нябеснае? — спытаў адзін з еўнухаў.
— Прызнаюся, ён для мяне, як і для вас, быў у свой час кумірам, пакуль я не разгледзеў яго зблізку.
— Мы настойваем на кандыдатуры Нікіфара. Гэта справядліва, — сказаў Ксенафонт. — Што ты скажаш, Акамір?
— Мне ўсё роўна, хто ўзначаліць чужую дзяржаву, абы майму княству была ад гэтага карысць.
— Трэба вызначыць дзень пачатку нашага паўстання, — прапанаваў гаспадар.
— Адклад не ідзе на лад, — заўважыў Вокамір, хоць душа яго дваілася, і цяпер ён не быў упэўнены, ці варта яму ўвязвацца ў гэты пераварот — вельмі бянтэжыла нязгода ў шэрагах змоўшчыкаў.
— Колькі часу табе спатрэбіцца на тое, каб сабраць сваё войска? — спытаў Мікандр.
— Думаю, што дзён за дваццаць-трыццаць падрыхтуемся, — адказаў Вокамір.
Ксенафонт разгарнуў карту, ткнуў пальцам у кружочак, падпісаны словам «Салунь», і сказаў:
— Войска прывядзеш да гэтых варот праз трыццаць дзён. Адсюль разам будзем рухацца на Канстанцінопаль, — потым звярнуўся да Канстанціна. — Табе трэба сачыць за справамі ў палацы тваёй пляменніцы і нейтралізаваць яе, калі гэта спатрэбіцца.
— Што ты разумееш пад словам «нейтралізаваць»? — холадна пацікавіўся хазарын.
— Пад аховай выслаць яе ў які-небудзь манастыр. Думаю, на першым часе гэтага будзе дастаткова.
— У яе свая ахова, зрабіць гэта будзе нялёгка.
— Каб было лёгка, дык мы б тут і не збіраліся, а даўно мелі б тое, чаго прагнем. 1 другая задача, Канстанцін: мы падыдзем да Доўгай сцяны апоўначы, пастараемся ўзяць яе зходу, на світанку конніца будзе ля варот горада. Ты павінен забяспечыць уваход войска ў горад.
Канстанцін замоўк, апусціў вочы, абдумваючы прапанову.
— Разам з войскам у Канстанцінопаль павінны прыйсці эладзікі, як мужныя воі, каб іх убачылі людзі і паверылі ў іхнюю сілу і мужнасць, — працягваў Ксенафонт.
— Мы будзем падтрымліваць сувязь з Акамірам, — паабяцаў адзін з еўнухаў.
— План просты, але рэальны, — падвёў рысу Ксенафонт. — Сустрэнемся яшчэ адзін раз за тры дні да выступлення войска, каб праверыць ступень гатоўнасці. А цяпер паклянёмся, што ніхто не здрадзіць нашай агульнай справе.
Сумеснае «клянёмся» прагучала ўпэўнена і дружна. I Вокамір адчуў, што ён не мае права адмаўляцца ад магчымасці, якую пасылае яму лёс.
5
Сэрца Веляслава радасна грукатала ў грудзях ад шчасця, хвалявання і гонару. Упершыню ў жыцці бацька даверыў яму вельмі важную справу — склікаць на вайну мужчын-велясітаў. Княжыч вёз асаблівы вянок, сплецены з лыка, які называўся віць. Гэта быў умоўны знак велясітаў. Калі ў селішча прыязджалі ганцы з лыкавым віцем, супляменнікі разумелі: князь склікае вояў, будзе вайна. Веляславу належала ехаць па паселішчах на поўдзень. Драгамір з дружыннікамі паехаў на захад, яшчэ адна рата дружыннікаў накіравалася на поўнач. Трэба было за дваццаць дзён сабраць войска ў Воласе.
«Воля іншы раз здабываецца пад ценем дзідаў», — сказаў бацька на развітанне, і Веляслаў паўтараў гэтыя словы. Яму хацелася, каб кожны сустрэчны ўбачыў яго з лыкавым вянком і зразумеў, у якую важную дарогу выправіўся ён сёння. Але ўдзень на вуліцы людзей было мала. Дарослыя займаліся будзённымі справамі, толькі там-сям бавіліся на вуліцы дзеці і праводзілі княжыча і дружыннікаў зайздрослівымі ці няўцямнымі позіркамі.
Веляславу яшчэ ніколі не даводзілася браць удзел у вайне. Прадчуванне сапраўднай бітвы абуджала фантазію, прымушала ўяўляць, які ён будзе адважны воін. Перш чым павярнуць за рог, дзе стаяла хата Радуні, княжыч пачапіў вянок на дзіду. Няхай каханая дзяўчына пабачыць, які ён вой. Можа, нават пашкадуе, што ўчора сумнявалася ў ягоным каханні.
Веляслаў зазірнуў за вароты ў двор. 3 каня гэта было зрабіць лёгка, ды Радуні не згледзеў. На нейкае і.мгненне ягоная радасць азмрочылася, але ў канцы вуліны ён убачыў натоўп і паімчаў туды, спадзеючыся, што там можа быць Радуня.
Маладзіцы абступілі купца-рамея. Ён, седзячы на возе каля адчыненай скрыні, прапаноўваў розныя бразготкі, якія так любяць на сябе чапляцьжанчыны. Веляслаў прыпыніў каня на імгненне, пабачыў Радуню, усміхнуўся ёй. Яна трымала ў руцэ танныя шкляныя каралі, напэўна, толькі што набыла іх.
«Трэба падарыць ёй пярсцёнак перад паходам, каб помніла», — падумаў Веляслаў.
— Вой, дзеўкі! Глядзіце! Дружыннікі! 3 віцем едуць. Вайна будзе, ці што? — спалохана спытала адна з маладзіц.
— Куды вы, хлопцы? — спытала другая.
Веляслаў зразумеў, што зрабіў памылку. Бацька ж загадаў, каб у Воласе пра вайну даведаліся апошнімі. Яму стала прыкра за сваю дурную пахвальбу, і ён пагнаў каня моцным галопа.м, дружыннікі паляцелі следам.
Жанчыны, гледзячы ўслед вершнікам, абмяркоўвалі, з кім жа задумаў ваяваць князь. Купец тым часам зачыніў сваю скрыню і, не кажучы ні слова, рушыў на поўнач. Адна з маладзіц аклікнула яго:
— Памфіл, куды ж ты гэтак спяшаешся? Я ж хацела яшчэ што паглядзець... Глядзіце на яго, дзеўкі, быццам раптам здурнеў чалавек...
На твары жанчыны адбілася крыўда з-за таго, што гандляр не захацеў з ёю пагутарыць. Ён нават не азірнуўся на яе голас, павярнуў каня ў бок гарадскіх варот і моцна выцяў яго дубцом.
6
Базіліса Ірына зранку пачувалася блага. Балела галава, быццам яе сцягваў нябачны абруч. Але кепская навіна, прынесеная ёй пасля сняданку Галерыем, лагафетам дрома — кіраўніком адміністрацыі, якая займалася зносінамі канстанцінопальскага двара з іншаземнымі ўрадамі, а таксама разведкай і таемным вышукам, так яе ўстрывожыла, што яна забылася пра боль, паслала слугу па свайго дзядзьку Канстанціна Сарандапіха — першага і лепшага дарадчыка на працягу ўсяго яе жыцця ў
палацы рамейскіх уладароў у візантыйскай сталіцы. Што і казаць, жыццё не песціла базілісу. Усяго яна павінна была дамагацца сама, дзе розумам, дзе хітрасцю, дзе з дапамогаю дзядзькі. Некалі даўно звязала іх аднолькавасць долі, разам яны выжывалі тут у чужой краіне, прынялі чужую веру. Але тое, што запала ў душу з маленства, заставалася галоўным, таму Ірына так і зжывала век, молячыся на людзях Хрысту, а сам-насам з сабою — магутным і шматлікім язычніцкім багам, і толькі ад іх чакала яна дапамогі. Асабліва часта звярталася да ўсёмагутнага бога неба Тэнгры. 1 зараз, стоячы каля акна, якое выходзіла ў двор, яна глядзела і быццам нічога не бачыла перад сабою. Убраная ў пунсовы шоўк і барвовы аксаміт, з каралямі на шыі і з дыядэмаю з каштоўных камянёў на галаве, яна малілася Тэнгры, каб дапамог ёй разгадаць задумы славян і папярэдзіць іх напад. Уцягвацца ў вайну — гэта справа найгоршая. У гэтым яна была перакананая.
За спінбю пачуліся крокі. Ірына азірнулася і ўбачыла Канстанціна, свайго сляпога сына, які ішоў, выцягнуўшы ўперад рукі, высока падняўшы галаву, быццам гэтак ён мог нешта ўбачыць пустымі вачніцамі. Чым больш ён сталеў, тым больш нагадваў свайго бацьку. Тыя ж бязвольна апушчаныя плечы, тыя ж ногі, слабыя ў каленях, што здаецца, быццам ён робіць апошнія крокі ў жыцці. Нешта было ў ягоным абліччы і ад дзеда, але гэтыя рысы толькі раздражнялі маці, бо нагадвалі ёй мінулае бяспраўнае і бязрадаснае жыццё. Пакой быў прахадны, і Канстанцін шкрабаў доўгімі пазногцямі па сцяне, шукаючы другія дзверы.
«Бедны Коця, — падумала маці, называючы яго гым, яшчэ дзіцячым імем. — Мой непаслухмяны і жорсткі сын. Ён падняў руку на родную маці, і бог пакараў яго за гэта».
Яна не аклікнула Канстанціна, не паімкнулася дапамагчы яму. Па яго твары было відно, што ён нервуецца, на ілбе праступілі буйныя кроплі поту. Кожны раз, калі ён трапляў у замкнёную прастору, яму здавалася, што трапіў у пастку, з якой яго ніхто ніколі не выпусціць. Ён баяўся самоты, а яна скрозь акаляла яго. Слугі разбягаліся, каб яму не дагаджаць, сябры даўно адкаснуліся, баючыся помсты яго маці-базілісы, родзічы аказаліся высланымі ў манастыр і знаходзіліся пад наглядам, каб і не падумалі прэтэндаваць на трон. Жонка таксама
пазбягала лішні раз сустракацца з ім. Зрэшты, ад сляпога лёгка схавацца. Нарэшце Канстанцін намацаў дзверы і ўзрадавана выйшаў у другі пакой.
За тыя гады, пакуль Ірына ўзначальвала Візантыйскую дзяржаву, змовы здараліся не аднойчы. Галоўнаю задачаю для сябе цяпер яна лічыла загодзь разгадаць намеры ворагаў, каб пазбавіць іх магчымасці не толькі нашкодзіць, але наогул паспець што-небудзь дрэннае зрабіць. Гэтай мудрасці яна навучылася не адразу. Шмат што пераняла ад Стаўракія, выдатнага стратыга, які ўмеў ваяваць і атрымлівайь перамогі. Базіліса ўзнагароджвала яго, як магла ўзнагародзіць жанчына, якая не проста захаплялася мужным воінам, а па-сапраўднаму глыбока кахала. Стаўракій імкнуўся заваяваць не толькі каханне Ірыны, але і трон. Паколькі яна марудзіла і не спяшалася юрыдычна аформіць шлюб, палюбоўнік пайшоў да мэты іншым шляхам — праз змову.
Спачатку Ірына не магла даць веры, што яе адзіны, каханы і непаўторны Стаўракій адважыўся на дзяржаўны пераварот. Але Галерый прадставіў ёй грунтоўныя доказы. Еўнух Эцый прывёў раба, які належаў Стаўракію. На вачах Ірыны цырулызік абстрыг галаву раба, на патыліцы якога засінела татуіроўка — «паўстанне». Гэта азначала, што Стаўракій збіраўся падняпь на лаўстанне ўсіх рамеяў, а раб быў ягоным веставым. Каханага кінулі ў турму, дзе ён памёр ад моцных пабояў, захлынуўшыся ўласнай крывёю, якая пайшла горлам.
Калі Ірына даведалася пра апошнія хвіліны яго жыцця, яна не здолела стрымаць слёзы. Так стала шкада яго магутнага і прыгожага цела, якое ён сваімі паводзінамі заўчасна асудзіў на смерць. Вельмі рызыкоўная справа — імкнуцца надзець сабе на галаву чужую карону. Яна можа аказацца або завялікай, або замалой, або зляцецьразам з галавою. 3 таго вялікага расчаравання ў каханым яна стала прызначаць стратыгамі толькі еўнухаў, каб больш не захапляцца героямі і не ўпадаць у грэшныя аблуды. Праўда, трэба прызнацца, што еўнухам рэдка даваліся перамогі. Ці мо гэта было часовае нешанцаванне?
— Ірына! Ірына, я тут, — пачуўся нізкі голас дзядзькі Канстанціна Сарандапіха.
Базіліса рэзка лавярнулася, гіавіталася і запрасіла:
— Прысядзь, адпачні. Трэба пагутарыць.
Канстанцін прымасціўся на канапе, паклаў далонь на галаву пазалочанага льва, якая ўпрыгожвала падлакотнік. Ірына села за невялікі столік, паглядзела ў змрочны і стомлены твар дзядзькі, спытала:
— Ці здаровы ты?
— Старасць не радасць.
— Мацуйся. У нас чакаюцца непрыемнасці. А ты ў мяне тут адзіная родная душа.
— А твае хвалёныя еўнухі?
— Яны толькі слугі.
— Што здарылася? — насцярожана спытаў дзядзька.
— Купец-разведчык бачыў, што архонт велясітаў Акамір збірае войска. Пра гэта мне паведаміў лагафет дрома Галерый.
— Чаму ты думаеш, што Акамір збіраецца ваяваць супраць нас?
— А з кім жа яму яшчэ ваяваць? 3 сагудатамі, смалянамі ці рынхінамі? Гэта ж, лічы, адно племя! Славяне! 3 драгавітамі ён наогул родзіч! Жонка Акаміра — дачка архонта люцічаў ці, як іх там, волатаў, Драгавіта. Обры прыціхлі пасля таго, як Карл добра пашкуматаў іх. Кажуць, што зямля іхняя зусім апусцела. Застаёмся толькі мы!
— Якія маеш намеры?
— Ён яшчэ пытаецца! — абурылася Ірына. — Трэба апярэдзіць іх!
— Што ты маеш на ўвазе? Распачаць вайну?
— О, госпадзі, святы Ісусе! Навошта нам распачынаць вайну? Скарбніца і так пустая!
Ірына кінула раздражнёны позірк на дзядзьку і з дакукай падумала: «Стары ўжо нічога не цяміць, зусім няма на каго абаперціся».
Канстанцін паніснуў плячыма:
— Загадвай, я гатовы выканаць усё, што ты пажадаеш.
— Трэба абезгаловіць змову! Чым хутчэй гэта здарыцца, тым лепш будзе для нас усіх. Апоўдні я павінна мець канкрэтны план дзеянняў, дазваляю далучыць усе службы дзяржаўнага апарату, якія могуць прынесці карысць у гэтай справе.
— Буду старацца, — не падымаючы вачэй на базілісу, адказаў Канстанцін і, цяжка ступаючы і горбячы спіну, пайшоў да дзвярэй.
«Яго ўжо да зямлі гне. Калі ён памрэ, я застануся адна ў атачэнні іншапляменнікаў, — са смуткам паглядзела ўслед старому Ірына. — Чаму ж так здарылася, што ні муж, ні свёкар, ні ўласны сын — ніхто не здолеў абараніць мяне ад злыбеды жыцця? Нібы пракляцце ляжыць на мне. 3 маленства, на радзіме, у сваёй сям’і, я заўсёды адчувала сябе самотнай, таму што рана памерла мама. Мяне, дзяўчынку-падлетка, дачку хагана, разам з дзядзькам аддалі ў заложнікі ў гонар міру паміж хазарамі і рамеямі, ахрысцілі і далі новае імя — Ірына, што азначала мір. Напэўна, толькі я адна на свеце і помню, што некалі ў мяне было іншае дзівоснае імя — Багдагуль — кветка, дадзеная Богам. Над ім лёталі рознакаляровыя матылі і спявалі птушкі. Яно мела бязмежную прастору мрояў і надзей, дзе над белаю юртаю сінела неба і ззяла золатам сонца, а на зямлі ягоным адлюстраваннем цвілі жоўтыя цюльпаны і чырвоны мак. Я страціла вольную прастору, калі мяне прывезлі ў каменны палац у Канстанцінопалі, дзе ўсё фальшывае ад позіркаў і ўсмешак на тварах базілеўса і ягоных прыдворных да пазалоты на троне. У гэтай пазалочанай клетцы я вымушана дзень і ноч змагацца за сваё годнае і спакойнае існаванне...»
7
Сэрца ў Сарандапіха калацілася, ногі падкошваліся. Ён не помніў, як выйшаў з прыёмнай святліцы базілісы Ірыны. Жахаўся ад думкі: раптам пляменніца дазнаецца, што і ён быў у змове з Вокамірам — тады не чакай спагады. Калі яна ўласнага сына асляпіла, дык што ўжо казаць пра іншых. Трэба было добра падумаць і дзейнічаць неадкладна, пакуль праўда пра змову не ўсплыла на паверхню. Думкі мітусіліся. Ён згадаў пра ўласнага сына, маладосць якога Ірына, напэўна, не пашкадуе, пра жонку, якой давядзецца дажываць век беднаю манашкаю ў манастыры, калі будзе выяўлена, што муж браў удзел у з.мове. Канстанцін выйшаў з палаца, завярнуў у сад, сеў на лаўку пад сховаю ўтульнай альтанкі, аддана абвітай дзікім вінаградам. Лаза яшчэ не распусцілася, голле здавалася мёртвым. Але і ў хаатычным перапляценні вецця была свая гармонія.
«Бог мяне бараніў, што я не паспеў выехаць у Салунь на апошнюю сустрэчу перад выступленнем войска на Канстанцінопаль, — падумаў ён, яшчэ раз з жахам уяўлячы, чым гэта
ўсё магло скончыцца. — Як бы там ні было, а ўсе ўдзельнікі змовы збяруцца ў прызначаны дзень. Там іх можна схапіць усіх разам. Галоўнае — адрэзаць галаву гідры, а тулава само сабою распадзецца. Трэба ўзяць з сабою гвардзейцаў, на той выпадак, калі давядзецца сутыкнуцца з войскам».
Раптам ён уявіў, як увойдзе ў дом Мікандра з гвардзейцамі, і па ягоным загадзе яны пачнуць хапаць і вязаць усіх прысутных. Якія праклёны пасыплюцца на ягоную галаву, усім адразу стане зразумела, што гэта ён, а не хто іншы, учыніў здраду пасля таго, як двойчы пакляўся не адступаць ад задуманай справы. Стала брыдка. I Сарандапіх зразумеў, што ён не адважыцца паказацца на вочы сваім былым аднадумцам. Занадта нізкі і подды быў ягоны ўчынак.
Ён прыкінуў, што пасылаць на выкананне гэтай справы некага са стратыгаў-еўнухаў, набліжаных да пляменніцы, было небяспечна, таму і вырашыў, што толькі ягоны сын можа схапіць змоўшчыкаў, хоць чын у яго не высокі, але гэтая падзея мо якраз паспрыяе росту ягонай вайсковай кар’еры. Трэба было толькі падрыхтаваць хлопца, каб не нарабіў бяды.
«А калі ўсё-такі давесці задуманае да канца? — узнікла нечакана думка. — Спіхнуць Ірыну, заняць яе месца! Прымусіць гвардзейцаў служыць сабе. Але што рабіць з войскам Вокаміра? Яно будзе рвацца ў горад, учыніць асаду, за ім прывалакуцца войскі іншых славянскіх плямёнаў. Яны даўно мараць захапіць баганце Канстанцінопаля. Са змоўшчыкамі прыцягнуцца эладзікі з прэтэнзіямі на трон. Мне і ў гэтым выпадку ніякае карысці. Адступаць няма куды. Трэба працягваць служыць Ірыне».
Яму згадаўся той зімовы дзень, калі яны з Ірынай (тады яна яшчэ мела хазарскае імя — Багдагуль) выязджалі ў Канстанцінопаль. Рэдкія сняжынкі зляталі з неба і раставалі, як толькі дакраналіся да зямлі, якая ўсё яшчэ захоўвала цяпло даўно мінулага лета. Багдагуль, седзячы на дрогкім возе, акрытая мядзвежаю шкураю, ціхенька плакала, выціраючы вочы і нос шаўковаю хустачкаю. Але тая насоўка хутка стала такою мокраю, што дзяўчынка злосна кінула яе на дарогу пад капыты і выцірала слёзы рукавом. Ён, дзядзька, хоць і быў старэйшы на дванаццаць гадоў, не суцяшаў яе, бо і сам быў яшчэ вельмі малады, і яму хацелася плакаць ці нават выць ад невядомасці, ад таго, што ім адкупіўся хаган ад рамеяў, хоць даводзіўся яму зводным братам.
Потым ужо ў Канстанцінопалі, калі ён асвоіўся, агледзеўся, дык пастараўся, каб базілеўс Канстанцін заўважыў дзікую хазарскую кветачку, захацеў яе прыручыць, зрабіў фаварыткаю. Спачатку дзяўчына ўпарцілася і не згаджалася на ролю палюбоўніцы, не хацела падпарадкавацца дзядзьку, але бляск золата ўсё ж і яе ўзяў у палон і прымусіў хлусіць, прывабліваць, кружыць галовы прыдворным харашунам, ды ведаць сваю рахубу і ісці да пастаўленае мэты. Багдагуль і яе дзядзьку давялося адмовіцца ад сваіх шматлікіх хазарскіх багоў, прыняць хрысціянства, змяніць імёны. Яна стала называцца Ірынай, у гонар умацавання міру паміж хазарамі і візантыйцамі. Дзядзька ўзяў сабе імя такое ж, якое насіў базілеўс, — Канстанцін. Ён лічыўся кронпрынцам і пры ўдалых абставінах мог прэтэндаваць на пасад хагана ў сябе на радзіме. Хаця якая радзіма ў качэўнікаў? 1м належыць увесь свет. I пакуль будзе існаваць народ хазары, да таго часу меў права Канстанцін спадзявацца на шчаслівы лёс.
Базілеўс Канстанцін сапраўды ўпадабаў Ірыну, аднак узяць замуж не мог, бо на той час быў ужо жанаты. Каб не разлучацца з ёю, пасватаў за яе свайго сына Льва. Але адзін бог ведае, ад каго Ірына нарадзіла сына, якога, дарэчы, назвала таксама Канстанцінам, ад свёкра ці ад мужа. Леў быў слабы целам і душою, таму пасля смерці свёкра Ірына сама пачала кіраваць дзяржаваю. Льва нішто не цікавіла, акрамя віна і прадажных дзевак.
Ірына дзядзьку ў крыўду не давала, але трымала на другарадных ролях. Здавалася, што некаторым еўнухам пляменніца давярала больш, чым яму, роднаму па крыві і па духу. Цяпер з’явілася магчымасйь яшчэ раз паказаць сваю вялікую адданасць родзічцы, за што яна, напэўна, добра аддзячыць, бо раздаваць чужое не шкода.
Канстанцін Сарандапіх, нарэшце, зусім супакоіўся. Толькі цяпер ён пачуў надаедлівае ціўканне нейкай птушкі, што хавалася ў галінах персікавага дрэва, заўважыў неба, спрэс зацягнутае хмарамі, адчуў, як забалелі плечы ад напружання, якое ён перажыў за гэты невялікі прамежак часу. Рашэнне было прынята. Ён няспешна падняўся з лаўкі і пайшоў у палац да пляменніцы.
Вочы базілісы Ірыны, напружаныя і дзёрзкія, упіліся ў Канстанціна. Ён пачаў гаварыць па-хазарску, каб не зразумелі
еўнухі, кантралюючы кожнае слова, баючыся сказаць нешта лішняе:
— Абясшкоджванне змоўшчыкаў я гатовы ўзяць на сябе. Для выканання гэтай аперацыі мне дастаткова атрада гвардзейцаў, які ўзначальвае мой сын.
— Чаму ты выбраў яго? У нас хапае іншых вопытных і дасведчаных стратыгаў, — выказала сумненне Ірына.
— Hi аднаму стратыгу я не давяраю так, як свайму сыну.
— Добра. Уся адказнасць ускладаецца на цябе, дзядзька. He разумею, чаму ўвесь час узнікаюць змовы? Я нікому не раблю зла, больш таго, стараюся па магчымасці кожнага зразумець і кожнаму дапамагчы, а ворагаў у мяне з кожным годам становіцца ўсё болей.
— Паколькі ўсе мы толькі людзі, дык некаторым хочацца пабыць на троне, які ўзносіць асобу над усімі, дае вялікія гіравы, робіць намеснікам бога на зямлі.
— Але ж карона надзяляе вялікаю адказнасцю. Я імкнуся да таго, каб скрозь панаваў лад, не было войнаў, калатнечы. I чым больш я для гэтага стараюся, тым больш нестабільнаю робіцца сітуацыя ў дзяржаве.
— Адказнасць — справа апошняя, — пасміхнуўся Канстанцін. — Архонты і розная драбяза, якая дападае да ўлады, любяць войны. Толькі там яны здатныя паказаць усім, чаго вартыя.
— 3 тваіх словаў вынікае, што, калі б архонтамі былі жанчыны, войнаў было б менш?
— Жанчыны занадта любяць і шкадуюць сваіх дзяцей, а таму, напэўна, не хацелі б пасылаць іх на пагібель.
— Гэты свет належыць мужчынам. Жанчыны, на вялікі жаль, выконваюць толькі дадатковыя ролі. А калі якая і адважыцца быць самастойнай, дык вымушаная, як я, трываць здраду не толькі ад чужых людзей, але нават ад уласнага сына.
— Ты яшчэ не даравала яму? — ускінуў бровы Сарандапіх.
— Даравала. Але кожны раз, калі бачу, як ён сляпы ходзіць з залы ў залу, сэрца крывёю абліваецца. He разумею, чаму ён вырас такі? Жорсткі і неспагадлівы да ўласнае маці! Даверыўся чужым людзям, каб знішчыць мяне? Даруй мне, Божа, грахі мае вольныя і нявольныя, — Ірына шырокім жэстам перажагналася. — Даволі размоў! Паспяшайся і вяртайся з перамогай над здраднікамі і змоўшчыкамі.
8
Канстанйін Сарандапіх нічога не рабіў бяздумна. Да гэтага яго змушала самотнае жыццё ў чужой краіне. Калі апынуўся тут упершыню, уважліва вывучаў звычаі, рытуалы, прыняўшы чужую веру, настойліва дзень пры дні чытаў Біблію, чэрпаў з яе мудрасць. I зараз, чакаючы, калі слугі паклічуць сына, ён разгарнуў Святое Евангелле наўгад і пачаў чытаць, нібы яшчэ раз шукаючы пацверджання таму рашэнню, якое ён прыняў: «А я кажу вам, што кожны, хто гневаецца на брата свайго марна, падпадае пад суд...» Гэтая фраза была зараз недарэчнаю, не адпавядала ягонаму стану. Ён перагарнуў старонку, зноў пачаў чытань: «Мірыся з праціўнікам тваім хутчэй, пакуль ты ў дарозе з ім, каб не аддаў цябе праціўнік суддзі...» Гэта зноў былі не тыя словы, якія маглі б апраўдаць яго выбар. Канстанцін раздражнёна перагарнуў некалькі старонак і ўпёрся зрокам у выказванне наступнага зместу: «Ніхто не можа служыць двум гаспадарам: бо альбо аднаго будзе ненавідзець, а другога любіць; альбо аднаго пачне трымацца, а другім будзе пагарджаць. He можаце служыць Богу і мамоне».
«Я звычайны чалавек, гатовы служыць Богу, бо залежу ва ўсім ад яго, але без багацця жыццё робіцца бяздольным, — падумаў Сарандапіх. — Пра служэнне базілеўсам тут, дарэчы, нічога не гаворыцца, бо кожны сам сабе базілеўс, а калі мы служым каму з людзей, дык толькі дзеля мамоны. Багатыя, у руках якіх да таго ж сканцэнтравана ўлада, для нас як маякі, на якіх мы арыентуемся на жынцёвых шляхах і імкнёмся не толькі быць роўнымі ім, a яшчэ і пераўзысці іх ва ўсім, забраць тое, што належыць ім, прысвоіць сабе. Лічым, што і мы вартыя лепшае долі. Хоцьдоля часам бывае здрадліваю. Некалі я хацеў назваць сына Стаўракіем у гонар удачлівага стратыга, які быў улюбёнцам Ірыны. Шмат хто з прыдворных у той час ягоным найменнем называлі сваіх сыноў. На шчасце, жонка настояла, каб мы назвалі сына ў гонар яе бацькі Феафілактам. Між тым, стратыг Стаўракій задумаў пераварот, а, можа, яго абылгалі, але скончыў ён дрэнна, памёр у турме, ці мо быў атручаны, ці проста каты адбілі вантробы мужнаму ваяводу. У кожнага свая доля. Божа літасцівы, агарадзі і паратуй майго сына Феафілакта, дай яму мудрасці і адвагі як мага даўжэй затрымайца на гэтым свеце».
Феафілакт, танклявы, невысокі, увайшоў у пакой імкліва і спытаў:
— Што здарылася, бацька?
— Пакуль нічога. Але наспяваюць непрыемныя падзеі, якія мы павінны папярэдзіць.
— Цікава, — сказаў сын, сеў на невысокі зэдлік насупраць бацькі, падрыхтаваўся слухаць.
Канстанцін паклаў на столік Евангелле, памаўчаў, пазіраючы за акно, потым стомлена сказаў:
— Архонт велясітаў Акамір у змове з некалькімі патрыцыямі і эладзікамі задумалі здзейснінь дзяржаўны пераварот. Базіліса Ірына даверыла нам з табою схапіць змоўшчыкаў і зрабіць усё для таго, каб іхнія задумы не збыліся.
— Я гатовы, — адказаў Феафілакт, з адданасцю заглядваючы ў вочы бацьку. — Толькі якім чынам гэта зрабіць?
— Пра гэтую змову я ведаю даўно.
— Як? Адкуль? — здзіўлена спытаў Феафілакт.
— Давялося таксама выдаваць сябе за змоўшчыка. Цяпер падзеі набліжаюцца да развязкі, таму трэба дзейнічаць неадкладна.
— У цябе ёсць план? — сын зноў паспрабаваў пранікліва зірнуць у чорныя бацькавы зрэнкі, аднак яны хаваліся глыбока пад кусцістымі бровамі, якія па-сабачы навісалі над вачамі.
— Хутка яны збяруцца на сімпосіён, гэта будзе як бы апошняя нарада перад наступам славянскага войска на Канстанцінопаль. Твая задача — з’явіцца туды пасля захаду сонца з гвардзейцамі і схапіць галоўных змоўшчыкаў. Без завадатараў паўстанне захлынецца.
— Калі я павінен выступіць?
— Як мага хутчэй, каб своечасова паспець у Салунь.
— Нам жа трэба падрыхтавацца. Узяць харчы і ўсё такое...
— Усё неабходнае атрымаеце, я сам паклапачуся пра гэта. Да таго ж Салунь — калыска змовы, абавязана вас прыняць і накарміць. ІДяпер паглядзі на план. Змоўшчыкі збяруцца ў доме Мікандра, вось тут, недалёка ад Ліцейскіх варот. У цябе ў запасе ёсць дзесяць дзён.
Бацька і сын зацікаўлена схіліліся над кавалкам папіруса, на якім быў накрэслены план Салуні.
9
Вокаміру не спалася. Ён пазіраў у акно, за якім яскрава свяцілася поўня. Ноч выдалася надзвычай светлая і ціхая. На душы было трывожна. Ён абдумваў дэталі паходу на Канстанцінопаль. Трэба было добра падрыхтавацца, запасціся неабходнымі асаднымі машынамі і прыстасаваннямі. He такая гэта простая задача — узяць горад, які акаляюць дзве лініі ўмацаванняў на адлегласці дзённага пераходу. У першай сцяне, якую называюць Анастасійскай у гонар базілеўса, пры якім яна будавалася, можна было знайсці праходы, якія ўтварыліся ў выніку землятрусу. I вайскоўцаў там звычайна не шмат. Куды цяжэй будзе адолець сцяну, якая непасрэдна акаляе Канстанцінопаль. Тут ужо давядзецца паказаць увесь свой спрыт і майстэрства.
Жонка павярнулася ў сне на бок, нешта прамармытала, агаліла плечы. Вокамір пяшчотна і асцярожна, каб не разбудзіць, накрыў яе посцілкаю. Чамусьці згадалася тая самая першая ноч, калі яна, дачка князя Драгавіта, стала ягонаю жонкаю. Была яна сарамлівая і стрыманая, шмат яму давялося сказаць ёй пяшчотных словаў, пакуль прыручыў яе рукі і вусны, пакуль не толькі сам упэўніўся, што кахае яе, але і ёй дапамог зразумець, што яна яму богам дадзеная раз і назаўсёды.
Нечакана Дуброўка затрымцела ўсім целам, замахала рукамі, закрычала скрозь сон і прахапілася. Вокамір абняў жонку за плечы, спытаў ласкава:
— Чаго ты прахапілася? Благі сон прысніла?
— Так, — сказала яна, адчуваючы, як калоціцца і ледзь не вылятае сэрца.
— Спі, яшчэ рана.
Дуброўка легла, пазіраючы ў столь, згадвала сон.
— Што ж ты прысніла?
— Нешта страшнае насцігала мяне, быццам нейкі звер. А я бягу, бягу, як сляпая. Наперадзе — морак. Толькі абапал дарогі стаяць дрэвы... дакладней камлі са ссечанымі кронамі. Я нават гадавыя кольцы бачу, нібы намаляваныя. Нешта страшнае навальваецца на мяне і пачынае душыць. Тут я і прачнулася... Да чаго б гэта?
— Спіцца, вось і сніцца, — адказаў Вокамір і прыгарнуў жонку да сябе.
Яна ціхенька ўздыхнула, пацалавала яго ў шчаку і сцішылася, паклаўшы галаву на яго плячо. Ён адчуў прыліў пяшчоты, горача прытуліў яе да сябе і пацалаваў у цёплыя напаўраскрытыя вусны.
— Ластавачка мая, — прашаптаў ён.
— Любы мой, даўно хачу спытаць, ды ўсё не адважвалася. Што ты задумаў? Войска збіраеш...
— Задумаў агледзець тую сілу, якою валодаю.
— Вокамір, скажы мне праўду.
— Праўда — рэч цяжкая. He кожны яе здатны панесці.
Дуброўка памаўчала, абдумваючы пачутыя словы. Потым сказала:
— Ты збіраешся з некім ваяваць. Гэта я зразумела яшчэ тады, калі ты ездзіў да Святаслава. Але з кім?
— 3 базілісай Ірынай.
— Божа Вялесе, памілуй і паратуй, — пляснула ў ладкі Дуброўка. — У яе ж і сухапутнае войска і на моры ёсць чым ваяваць. А ты з чым пойдзеш?
— Ваююць не сілаю, а розумам.
— Ах, родны мой, нашто табе тая вайна? Жывём мы мірна, нікога не чапаем, і нас ніхто не чапае. Сыноў гадуем. Што яшчэ трэба?
— Пакуль мірна, а прыйдзе восень — з’явіцца рамейскі стратыг з войскам па даніну, аббярэ народ, а я буду вымушаны трываць, як апляваны. Выходзіць, што зямля наша належыць не нам, а Ірыне’ I самі мы ледзь не яе рабы! Ніколі да такое ганьбы не дажывалі ні нашы бацькі, ні дзяды’ Колькі можна трываць?
Дуброўка памаўчала, чакаючы, што яшчэ скажа муж. Яе даймаў клопат пра сыноў. Вельмі не хацелася, каб бацька браў іх з сабою ў паход. Вайна — гэта забойствы, тысячы смярцей, кроў і боль... Хацелася агарадзіць дзяцей ад зямнога пекла. Але страшна было прасіць пра гэта мужа. Баялася, што не зразумее. Ён пазіраў у акно, дзе срэбным шчытом свяцілася поўня.
— Вокамір, не бяры з сабою сыноў. Пашкадуй іх маладосць.
— А дзе яны навучацца ваяваць і бараніць радзіму? Каму я перадам княства? He, Дуброўка, давядзецца мне ўзяць іх з сабою.
— Вокамір, у імя ўсяго святога, пакуль ты жывы і здаровы, не атручвай дзецям душы вайною!
Князю не хацелася зрывацца на крык сярод ночы, каб не пабудзіць слуг і сямейнікаў, таму ён нічога не адказаў, чакаў, калі жонка зразумее яго маўчанне.
— Я нешта не тое сказала? — насцярожана спытала Дуброўка.
— Усё правільна ты гаворыш. Сёння я жывы, а заўтра невядома, што са мною будзе. Сыны павінны вучыцца бараніць сябе і цябе. Свет жорсткі. Людзі не ведаюць мяжы ў сваёй сквапнасці, — ціха сказаў Вокамір, цалуючы жонку ў лоб. — Уяві сама іх стан. Ці ж яны даруюць мне, калі я іх не вазь.му з сабою? Яны ж будуць услед за войскам ехаць, прыніжаныя і пасаромленыя, не як дзеці князя, а як апошнія рабы, няздатныя ні на што. Гэта ж для іх будзе найбольшаю ганьбаю! Згадзіся, Дуброўка.
— Я жадаю табе перамогі, Вокамір, але толькі што я прысніла страшны сон. Дай божа, каб ён не збыўся. Баюся за цябе і за сыноў. Калі з вамі нешта здарыцца, дык і мне не жыць, — сказала яна, паклала галаву на грудзі мужа і заціхла, слухаючы стук ягонага сэрца, суладны са сваім.
10
Мікандр ветліва прымаў гасцей. На невысокіх століках стаялі смажаныя куры, кавалкі бараніны, рыба, хлеб, парэзаны вялікімі лустамі, сонечныя кружкі блінцоў. Госці размясціліся на лежаках і перакідваліся скупымі словамі. Было ў іхніх галасах прыхаванае ўзбуджэнне, якое яны старанна стрымлівалі. Рабы паслужліва падносілі міскі для мыцця рук. Знаёмыя тры сабакі сядзелі пад столікамі і з цярплівым чаканнем лавілі позіркі людзей са спадзяваннем атрымаць смачны кавалак мяса ці хоць бы хлеба.
Еўнухі, пасланцы эладзікаў, апавядалі пра тое, што ў дарозе іх застаў дождж, яны вымаклі да ніткі. Словам, замачылі будучую добрую справу. Бо ўсім вядома, што ўсялякая справа ўдалая, калі пачынаецца дажджом.
Патрыцый Ксенафонт найболей быў устурбаваны гатоўнасцю войска, таму спытаў у князя Вокаміра, ці здолеў ён у тэрмін сабраць сваіх вояў.
— Войска гатовае для таго, каб выступіць на Канстанцінопаль. Але ж вы павінны зразумець, што вайна — забава вельмі дарагая.
Напэўна, мне спатрэбіцца фінансавая дапамога, — стрымана адказаў Вокамір.
— У Канстанцінопалі вы зможаце ўзяць усё, што вам спатрэбіцца, — адказаў Ксенафонт, расцягваючы ва ўсмешцы шырокі рот з крошкамі, павіслымі на ніжняй губе.
— Туды яшчэ трэба трапіць...
— Трэба верыць у перамогу, без гэтага не варта нават брацца за справу, — заўважыў адзін з еўнухаў, выціраючы пальцы кавалачкам хлеба і кідаючы яго сабаку. — Дарэчы, нашчадак базілеўса Нікіфар днямі прыедзе, каб браць непасрэдны ўдзел у падзеях.
— Выдатна! — усклікнуў Мікандр. — Я гатовы прыняць яго як дарагога госця і суправаджаць да Канстанцінопаля.
Гаспадару дома хацелася ўзяць самы дзейсны ўдзел у змове са спадзяваннем, што. новы базілеўс ацэніць яго заслугі і адпаведна ўзнагародзіць. Аднак усё, што ён мог зрабіць, дык толькі пачаставаць змоўшчыкаў.
— Нешта Канстанцін Сарандапіх сёння затрымліваецца, — заўважыў Вокамір, які ў атачэнні рамеяў быў найбольш насцярожаны.
— Стараваты ён. Пэўна, ледзь цягнецца на сваім кані, каб не растрэсці нямоглыя косці, — адказаў Ксенафонт.
Сапраўды, Сарандапіх быў самы стары па ўзросце сярод змоўшчыкаў, да таго ж ягоны маршчыністы твар з вузкімі азіяцкімі вачамі і цяжкая хада рабілі яго старэйшым, чым ён быў на самой справе.
— Па-мойму, ён застаўся незадаволены нашым рашэннем аддаць уладу сыну базілеўса Нікіфару, — заўважыў Вокамір. — Раптам ён выдасць нас?
— Але ж ён быў з намі, дык і яму давядзецца адказваць, — прамовіў Мікандр, у вачах якога раптам з’явілася трывога за сябе, сям’ю і свой дом.
— Сарандапіх ненавідзіць Ірыну яшчэ болын, чым мы, — адказаў Ксенафонт, — за тое, што не давярае яму адказнае пасады, што ягонага сына не выводзінь у стратыгі.
— Як можна таго сысунка прызначаць стратыгам? — абурыўся Мікандр. — Ён і ў званні спафарыя ледзьве спраўляецца са сваімі абавязкамі. I то, пэўна, бацька дапамагае кіраваць гвардзейцамі.
Усе засмяяліся. Магутны мужчынскі рогат напоўніў пакой. Змоўшчыкі, пазіраючы адзін на аднаго, рагаталі заразліва і самазабыўна, бо было смешна бачыць шчарбатыя раты з высалапленымі языкамі, з чырвонымі і потнымі тварамі. He адразу заўважылі, што ўскрыкнуў раб, адхіснуўся ад дзвярэй — і ў пакой уварваліся гвардзеііцы, якія кінуліся збіваць і вязаць прысутных. Цяпер чуліся толькі стогны і цяжкае сапенне.
Калі ў пакой увайшоў худы і нягеглы Феафілакт, змоўшчыкі сядзелі на лежаках са звязанымі рукамі, разгубленыя нечаканасцю і імклівасцю таго, што адбылося.
— Хто гаспадар? — спытаў Феафілакт.
— Я, — ледзь чутна адказаў Мікандр.
— Ці ўсе змоўшчыкі сабраліся? Мо яшчэ каго трэба пачакаць?
— Няма толькі Канстанціна Сарандапіха.
— Ён не змоўшчык, а разведчык. Дзякуючы яму ваша змова была выкрыта, — з гонарам адказаў Феафілакт.
— Хрыстапрадаўца! — прастагнаў Ксенафонт.
— Маўчаць! — заверашчаў Феафілакт высокім дыскантам. — Звяжыце іх цугам паміж сабою і вядзіце пешкі ў К.анстанцінопаль. Няхай на каленях прапаўзуць той шлях, па якім яны збіраліся прынесці смерць нашай Богам абранай базілісе Ірыне! — загадаў ён гвардзейцам.
II
Войска сабралася ў горад Волас. Воі размяшчаліся па хатах гараджан. На вуліцах было шматлюдна. Коні стаялі найчасцей у дварах, прывязаныя да шулаў варот ці да платоў. Па вечарах моладзь збіралася на ігрышчы. Хлопцаў і маладых мужчын было шмат, а дзяўчат не вельмі. Большасць мацярок трымалі сваіх дачок дома, пераконваючы іх, што шчасце іх і ў запечку знойдзе. Толькі ўдовы ды самыя бойкія маладзіцы адважваліся пайсці на гулянне і вадзіць карагоды з воямі. Казалі, што князь Вокамір некуды паехаў і надта затрымаўся ў дарозе. Войска ў чаканні загаду шукала якое забавы. Хлопцы рыхтавалі зброю, даглядалі коней, мераліся сілаю.
Радуню маці таксама нікуды не выпускала. Але ж ці адгародзішся ад свету, калі і ў хаце каваля таксама былі на пастоі чацвёра вояў. Кожны з іх стараўся спадабацца дзяўчыне, нешта
2 Зак. 2544
33
пашаптаць на вуха, абняць, як ніхто не бачыць. Каваліха была ў неадольнай трывозе, не спускала з дачкі вачэй. А Радуні карцела сустрэцца з княжычам. Хоць бы вочкам зірнуць на яго перад тым, як ён рушыць у паход.
Пад вечар яна назбірала колькі ручнікоў, якія паспелі запэцкаць пастаяльцы, яшчэ такую-сякую бялізну, узяла пранік, склала ўсё ў невялічкі цэбрык ды пайшла на рэчку. Каваліха якраз давала есці свінням і не бачыла, як дачка выслізнула з хаты.
Яшчэ з моста Радуня ўбачыла з дзесятак вояў, якія, стоячы ў вадзе па пояс, мылі коней якраз каля таго вялікага каменя, дзе яна звычайна паласкала бялізну. «Можа, вярнуцца? — падумала яна. — Але ж рэчка агульная. Няхай яны даглядаюць сваіх коней, а я буду рабіць сваю справу».
Радуня паставіла цэбрык наберазе, намачылазрэбны ручнік, кінула на камень і пачала перыць яго пранікам, не звяртаючы ўвагі на хлопцаў.
— Глядзіце, якая пярунніца прыйшла. Ажно ў вушах звініць ад яе работы, — сказаў кірпаты і чарнявы вой, выводзячы рыжага каня на бераг.
Радуня моўчкі зірнула на яго і падумала: гэты з нашчадкаў обраў. Яшчэ бабуля ёй расказвала, што чужынцы обры, якія не трымаліся зямлі, а пераганялі свае статкі з месца на месца, даўно пачалі заваёўваць славян, браць з іх даніну, зімаваць прыходзілі ў славянскія селішчы, размяшчаліся па хатах, бралі да сябе ў пасцель славянскіх дзяўчат ці жанок, вясною з’язджалі. А на восень нараджаліся ў славянскіх селішчах чарнявыя бязбацькавічы. Обры-бацькі ніколі не вярталіся да сваіх дзяцей.
— Ці ты ня.мая, што маўчыш? — спытаў чарнявы, спыняючыся насупраць.
— Вады ў рот набрала, — адказала Радуня. — Ці не бачыш?
— Бачу, што не з тае нагі ўстала.
— А табе які клопат? Ідзі міма з богам, не замінай працаваць.
Падягоным позіркам рукі Радуні зрабіліся нейкімі нязграбнымі, рухі запаволіліся, нібыта ён зачараваў яе.
— Цікава, ці ўсе велясніны такія злосныя, як ты?
— Прабач, я не злосная, а занятая.
— Ды адкладзі ты свой пранік, пагавары з чалавекам, — азваўся другі вой.
Радуня выпрасталася, прыгладзіла валасы вільготнаю рукою, а ў другой трымаючы пранік, утаропілася ў чарнявага, позіркам выказваючы яму сваю непрыязнасць. Чарнявы агледзеў дзяўчыну з ног да галавы, сказаў задаволена:
— Нішто сабе пярунніца. А ці не пойдзеш за мяне замуж?
— У мяне ёсць жаніх.
— Я ж за яго лепшы!
— А па чым гэта відно? — засмяялася Радуня.
— Зараз я табе пакажу, — адказаў чарнявы і пайшоў да дзяўчыны, растапырыўшы рукі.
— Ці ты курэй лавіць сабраўся? — здзекліва спытаў адзін з ягоных сябрукоў.
— Ага, адну зараз ухаплю.
Радуня адступіла некалькі крокаў, але чарнявы, бліснуўшы белымі зубамі, абхапіўяе за плечы і паспрабаваў пацалаваць. Радуня, ратуючыся ад нахабніка, стукнулаяго па галаве пранікам. Чарнявы зароў, як недарэзаны бык, схапіўся за галаву і на імгненне выпусціў дзяўчыну з рук. Яна, як толькі адчула волю, пабегла з кустоўя да дарогі, дзе было болей людзей і за яе мог нехта заступіцца.
Чарнявы, як толькі трохі ачомаўся, ускочыў на каня, паскакаў даганяць дзяўчыну. Яна пачула тупат капытоў за спіною і завішчала так прарэзліва, што, напэўна, шмат хто пачуў яе ў горадзе. Чарнявы ўхапіў Радуню за касу, моцна тузануў, але спыніць каня не здолеў і пацягнуў дзяўчыну колькі крокаў. Яна спатыкнулася і ўпала, а ён усё трымаў яе, як паляўнічы здабычу.
— Пусці! Пусці, гійаль, — закрычала Радуня і раптам пабачыла, што перад ёю стаіць княжыч, падае руку і памагае падняцца.
Чарнявы зніякавеў, нешта мармытаў, апраўдваючыся.
— Ганьба! — прамовіў княжыч, злосна пазіраючы на чарнявага. — Раскажу бацьку. Ён цябе пакарае. Ваяка! Табе толькі з дзеўкамі ваяваць’
— Я ж толькі пажартаваць хацеў. Дзікая яна. Жартаў не разумее. Даруй, калі пакрыўдзіў, — сказаў чарнявы.
— Вялесдаруе, — адказала Радуня, атрасаючы пыл з прыполу, твар яе расчырванеўся ад сораму і гневу.
Чарнявы не стаў затрымлівацца, пэўна, адчуваў сябе няёмка, пагнаў каня ў бок моста.
— Як ты? — спытаў Веляслаў, з пяшчотаю пазіраючы на дзяўчыну.
— Бачыш як. Каб не ты...
— Воі разбэсціліся без справы, а бацька доўга не вяртаецца з дарогі. Маці ўтрывозе. 1 я не ведаю, што рабіць, — занепакоена сказаў княжыч.
— Для чаго сабралася войска?
— Збіраліся ў паход. А куды? Я не ведаю. Гэта была таямніца.
— Вам, мужчынам, толькі б ваяваць.
— Мужчынам нельга без гэтага. Мы баронім радзіму. Я цябе правяду. Добра?
— Мая бялізна засталася на беразе. Я і памыць яе не паспела. 1 пранік мой вунь валяецца. Box, госпадзе Вялесе, даруй мне грахі мае, — прамовіла дзяўчына і накіравалася да берага.
Княжыч пайшоў побач з ёю. Радуні зрабілася светла і спакойна побач з гэтым юнаком. Сябры чарнявага моўчкі вывелі коней з вады і паехалі прэч. На беразе зрабілася ціха. Рака спяшалася, імкнула да мора, не было ёй справы да дзяўчыны і хлопца, якія закахана пазіралі адно аднаму ў вочы.
12
Кат трымаў над агнём паходні абцугі, чакаў, калі яны добра нагрэюцца. Ён быў перакананы, што архонт велясітаў Акамір не будзе гаварыць праўду, таму рыхтаваўся да допыту асабліва старанна. Патрыцыі, еўнухі і іншыя рамеі адразу прызналі сваю віну, каяліся, плакалі, білі сябе ў грудзі, што іх спакусіў нячысцік, і больш такога злачынства яны сабе ніколі не дазволяць.
Вокамір, у сваю чаргу гатовы да самых страшных пакут, стараўся трыманца як мага больш спакойна. Ён разумеў, што крумкач крумкачу вока не выклюе — рамеяў, напэўна, пашкадуюць. Ён жа знаходзіцца ў чужым атачэнні, разлічваць на літасць яму не даводзіцца. Ведаў, на што адважыўся, няма чаго цяпер наракаць на лёс. Пасля смерці чалавек трапляе ў лепшы свет, дзе яго чакаюць продкі, прымуць у сям’ю, і ён будзе задаволены і шчаслівы, аднак шкада тых, хто застанецца жыць. Бо
невядома, што чакае сыноў і жонку. Можа здарыцца, што з-за Вокаміра базіліса захоча адпомсціць і ім. На гэтым абарвецца род князёў-велясітаў. Такая жудасная перспектыва найболей палохала яго, таму ён прагнаў ад сябе гэтыя змрочныя думкі і засяродзіў свой позірк на абцугах, якія так старанна грэў на агні кат. Здавалася, што яны ўжо разагрэліся да чырвані.
Нарэшце кат выпрастаўся, пахмурна паглядзеў на Вокаміра, спытаў па-рамейску:
— Ці прызнаеш сябе вінаватым у тым, што браў удзел у змове?
Вокамір не толькі разумеў рамейскую мову, але і добра гаварыў на ёй. Нават адзеннем ён не адрозніваўся ад багатых рамеяў. Такая ўжо была завядзёнка ў славянскіх князёў: выпраўляючыся ў рамейскія гарады без войска, а толькі з малою аховаю, апранацца адпаведна, бо ў Візантыі быў прыняты закон, які забараняў грамадзянам насіць нагавіцы і іншае барбарскае адзенне. Вокамір адказаў па-рамейску:
— Удзел у змове браў, але вінаватым сябе не лічу, таму што не мае права Канстанцінопаль браць са славян даніну. Hi нашы дзяды, ні прадзеды вам даніну не плацілі.
— Як гэта не прызнаеш? Змова — дзяржаўнае злачынства.
Вокамір пасміхнуўся, паглядзеў на ката, як на неразумнае дзіця, і адказаў:
— Магчыма, гэта і злачынства ў дачыненні да рамеяў, а ў дачыненні да велясітаў — подзвіг, бо я імкнуўся вызваліць свой народ ад прыгнёту.
— Архонція велясітаў падпарадкавана Канстанцінопалю. Славянам даўно пара забыць тое, што было раней, а старанна выконваць нашы законы. Бо калі вы не будзеце прытрымлівацца іх па добрай волі, дык прымусім вас рабіць гэта сілаю.
— На адну вялікую сілу знойдзецца яшчэ большая, — заўважыў Вокамір.
— Можа, калі і знойдзецца, а пакуль мы валодаем вамі, бруднымі барбарамі, — злосна адказаў кат і ўхапіў гарачымі абцугамі за руку Вокаміра.
Князь прастагнаў ад болю, але сцяў зубы, каб больш не выдаць ні гуку. Боль выгінаў ягонае цела, скручваў, а ён напружыўся і стаяў нерухома. Млосць авалодала ягоным целам, і ён непрытомна зваліўся на глінабітную падлогу катоўні.
Кат пастаяў над князем, няўцямна пазіраючы ў яго спалатнелы твар, пасля ўзяў гліняны гладыш з вадою, лінуў у твар вязню, Вокамір слаба паварушыўся, расплюшчыў вочы, сеў, абапіраючыся на сцяну, агледзеўся, нібы спрабуючы згадаць, што гэта з ім здарылася.
— Дык будзеш прызнаваць нашы законы? — спытаў кат.
— Рамейскія законы я прызнаю, калі знаходжуся на вашай зямлі. У велясітаў свае законы.
— Ты баран упарты! Вось хто ты, — злосна сказаў кат. — Вы, барбары, нейкія недапечаныя. Замест таго, каб ратаваць сваю шкуру, вы пачынаеце разважаць пра тое, чаго не разумееце. Гатовыя лепш памерці, чым адмовіцца ад сваіх перакананняў.
У каце прачнуўся філосаф. Ён раздражнёна адкінуў абцугі, сеў насупраць Вокаміра і пачаў гаварыць нудным голасам:
— Вы, язычнікі, не ведаеце, што базіліса — памазаніца божая, ніхто не мае права імкнуцца заняць яе месца. Калі б вы былі хрысціянамі, дык не адважыліся б на такі грэх, а мне не давялося б здзекавацца з твайго цела, архонт Акамір. Ты грэшнік удвая, таму што парушыў закон і таму што не хочаш пакаяцца. Але паколькі ты прызнаўся, што браў удзел у змове, дык мне больш нічога і не трэба. Няхай суд і базіліса Ірына вырашаюць твой лёс...
Вокамір адчуваў, як агнём гарыць апечаная рука. Хацелася апусціць яе ў халодную ваду, каб хоць такім чынам трохі суняць боль. Ён не слухаў ката, яго душа была далёка адсюль. Ён уяўляў сваю жонку Дуброўку і сыноў, і горка яму было ад таго, што, магчыма, больш ніколі ён не сустрэнецца з імі.
Вузкі і задушлівы мяшок вязніцы, у якой не было ніводнага акна, асвятляўся толькі дзвюма паходнямі. Напэўна, рамеі вельмі баяліся, каб славянскі князь не ператварыўся ў якую мятлушку і не вылецеў праз акно. Нават прыкавалі ланцугом да сцяны, але дуіііа яго заставалася вольнаю і лунала над родным жытлом, наталяючы нясцерпны боль і тугу. Вокамір нават не пачуў, калі кат выйшаў з вязніцы. Ён і сам не ведаў, што з ім адбылося. Ці страціў на той час прытомнасць, ці задрамаў. Толькі калі прачнуўся, побач нікога не было. Мо трэба радавацца і гэтым хвілінам, калі ты хоць і вязень, але яшчэ жывы, здатны думаць, згадваць мінулае і марыць пра вызваленне ў будучым.
13
Канстанцін Сарандапіх пераможна чакаў базілісу Ірыну ў прыёмнай святліцы. Душа яго таемна радавалася, што затрыманне і допыт змоўшчыкаў прайшлі выдатна. Арыштаваныя рамеі так напалохаліся, што не адважыліся сказаць нешта благое Феафілакту пра ягонага бацьку. Тым больш, што адразу ўсім стала зразумела: ён, Сарандапіх, — здраднік, падсадная качка, але ж для Ірыны — здольны разведчык і адданы абаронца яе інтарэсаў. А чаго іншага можна было чакаць? Яны звязаныя паміж сабою крэўнаю роднасцю, абое з хазараў.
Ірына ўвайшла імкліва. Яе апратка з ярка-сіняга шоўку шаргацела, быцца.м трыснёг пад лёгкім павевам ветру. Яна спынілася насупраць Канстанціна, весела ўсміхнулася і спытала:
— Ну, дзядзечка, умываеш рукі?
— Што за намёкі, пляменніца? Ці ты забылася, як я сам падсаджваў цябе на трон, як асвятляў шлях, калі ты не тое што нічога не бачыла, а нават не хацела глядзець наперад далей свайго носа.
— Усё помню, але мае слугі кажунь, што ты быў сябрам гэтых здраднікаў.
— Ірына, ты заўсёды недаацэньвала мяне. Скажы, хто будзе лічыцца са мной, хазарынам, калі ты пазбавішся кароны? Ніхто. Жадаць зла табе — сячы сук, на якім сяджу.
— Усё так. Але ж да мяне дайшлі звесткі, што ты сам хацеў заняць трон, — прамовіла Ірына абурана з жалезнымі ноткамі ў голасе.
— Дарагая пляменніца, няўжо ты думаеш, што рамеі змаглі б трываць на троне яшчэ аднаго хазарына. Ты стала базілісаю дзякуючы лёсу і выпадку. Мне спадзявацца на такое шчасце няма ніякіх падстаў.
Твар Ірыны хваравіта перасмыкнуўся, і яна прамовіла амаль шэптам:
— Толькі мы з табою, Сарандапіх, ведаем, што ўсе гэтыя снрыяльныя варункі ствараліся нашымі рукамі. Гэта мы карчавалі маіх папярэднікаў і дасягнулі свайго!
Канстанцін таксама міжвольна перайшоў на шэпт:
— Сёння мы можам адсвяткаваць чарговую перамогу! Усе змоўшчыкі сядзяць у вязніцы. Наступу на Канстанцінопаль
не будзе. Як паведаміла мне разведка, войска велясітаў паціху разыходзіцца па хатах. Гэтым спрадвечным аратым самы час займацца сяўбой. Што загадаеш рабіць з арыштантамі?
— Няхай вырашае суд, — коратка адказала Ірына.
— Суд хоча ведаць тваё жаданне, базіліса.
Ірына падышла да акна, спыніла позірк на кіпарысах, якія стаялі, як віцязі на варце, абапал дарогі, што вяла з палаца, падняла позірк у змрочнае неба, у якім другі дзень не паказвалася сонца, апусціла позірк на зямлю, дзе нязводна зелянела маладая трава. Нішто не радавала яе. Нават гэтая перамога над змоўшчыкамі нічога, акрамя прыкрасці і злосці, у душы не пакінула. Яна імкнулася быць справяллівай і добрай базілісай, каб падданыя любілі і шанавалі яе. А яны ўспрымалі яе дабрыню як слабасць, любоў як няздатнасць кіраваць імі. Дык чым жа іх прымусіць паважаць сябе? Жорсткасцю, грубаю сілаю? Але ж Хрыстос заклікае да міласэрнасці. Варта сёння дараваць ім іхняе злачынства, заўтра яны зноў збяруць сілы і пойдуць супраць Канстанцінопаля. Ірына павярнулася да дзядзькі тварам і спытала:
— А ты сам, што думаеш на гэты конт? Як іх трэба пакараць?
— Ворагаў трэба знішчаць, як шалёных сабак!
— Сарандапіх, не варта спяшацца і бяздумна размахваць сякераю. Уяві сабе: мы прызначаем смяротную кару змоўшчыку і патрыцыю Ксенафонту. У яго застаецца сямёра сыноў, якія пачынаюць люта ненавідзець нас і шукаць магчымасці адпомсціць. Ці ж гэта мудрае вырашэнне праблемы?
— Можна вынішчыць усё кодла, — спакойна адказаў дзядзька.
— Вынішчыць кодла? А дваюрадныя, траюрадныя і яшчэ невядома якія! Як быць з імі? Ім памяць не адаб’еш!
Канстанцін лісліва ўсміхнуўся і сказаў:
— Ты святая, Багдагуль! Гатовая дараваць сваім здраднікам. Тваё рамейскае імя Ірына цалкам адпавядае табе. У мяне жорсткае мужчынскае сэрца. Гэты народ так і не стаў мне родным. Я нікога, акрамя цябе, тут не люблю. 1 толькі твая мудрая душа можа прыняць адзіна правільнае рашэнне.
Ірына павярнулася да акна, паглядзела ў неба, убачыла зграю чорных птушак, якія пакружыліся над садам, а потым расселіся
на галінах, якія ўжо акрыліся лістотаю, зрабіліся нябачнымі воку. «Вось гэтак і зло, — падумала базіліса, — спачатку ўзносіцца над усімі, пагражае, палохае, а потым ніца хаваецца, што і не разгледзіш яго, адкуль прыйшло і куды падзелася. Але што такое зло? Гэта чужыя, варожыя у адносінах да мяне, мэты. А найперш — гэта жывыя людзі са сваімі памкненнямі і надзеямі. Я магу забрань у іх жыццё, а магу падарайаць яго ім. Ці ацэняць яны мой дарунак? Ах, усё гэта толькі пустыя разважанні. Трэба на нешта адважыцца».
Яна адышла ад акна, села на нізенькае крэсла, стомлена сказала:
— Патрыцыяў забіваць нельга. Гэта зразумела. Людзі яны паважаныя і ўплывовыя. He варта псаваць адносіны з гэтымі магутнымі кланамй Я сама знайду спосаб, як іх прынізіць і паставіць на месца, каб ведалі, чые яны слугі. Мікандра і еўнухаў трэба асляпіць, каб яны не толькі больш не прызначалі сабе новых мэтаў, а не маглі бачыць свету наогул, каб не толькі не спрабавалі весці за сабою, але самі не маглі рухацца без правадніка. Акаміратрэба знішчыць. Гэта чужое і варожае семя! Аче і яго перш асляпіць. Няхай кара выглядае аднолькавай для ўсіх».
— Мудрае рашэнне, базіліса! Я падрыхтую загад і за тваім подпісам аддам слугам для выканання, — паспешна згадзіўся Сарандапіх.
— Дзякую, дзядзька, за службу. Твайго сына я прызначу стратыгам. Хачу спадзявацца, што ён пойдзе розумам і спрытам у цябе. Хоць у ягоных жылах цячэ кроў і не цалкам хазарская, але будзем спадзявацца, што дух у ім наш. Прышлі ягода мяне. Я сама парадую твайго хлопчыка
— Дзякую, базіліса, за шчодрасць і дабрыню. Застаюся тваім верным рабом назаўсёды, — урачыста сказаў Канстанцін.
— Хлусіш ты ўсё, — раптам засмяялася Ірына. — Ведаю я цябе, старога блазна! Ну, прызнайся, што ты з радасцю памяняў бы ўсе свае чыны і рэгаліі на хуткага каня і волю ў шырокім стэпе?
Сарандапіх прыжмурыў вочы, спрабуючы ўявіць залаты стэп, калі ў ім цвітуць жоўтым дываном цюльпаны і чырвоны мак, каня, які нясецца да зманлівага далягляду, і адмоўна хітнуў галавою:
— He! Позна! Гадоў дваццаць таму з радасцю памяняў бы, a цяпер не хачу ўжо нічога мяняць. Стары стаў, няма сілы трэсціся ў сядле... Усё лепшае мінула. Дажываю...
— He чакала такога песімізму ад цябе. Ці зноў блазнуеш? — кінула Ірына хітры позірк на дзядзьку. — Ходзяць плёткі, што лепшыя гетэры наведваюць твой дом.
— Гэта ўжо сынавы захапленні.
— Сына трэба ажаніць. Я сама падбяру яму добрую нявесту.
— Яшчэ раз шчыра дзякую, дарагая базіліса, за разуменне, падтрымку і шчодрасць, даруй, калі што не так сказаў.
— Ідзі з богам, — адказала яна, устаючы і паказваючы ўсім сваім выглядам, што аўдыенцыя скончылася.
14
Вокамір страціў лік дням. Яго трымалі ў каменным мяшку без вокнаў, таму ён не мог ведаць, калі ўзыходзіла ці заходзіла сонца. У памяшканні гарэла паходня. Прасмоленае пакулле ўрэшце выгарала, і тады прастору запаўняла непраглядная цемра. Накуты дадавалі жалезныя бранзалеты, надзетыя на рукі і ногі. Зараз таксама было цёмна. Вокамір спадзяваўся, што калі стражнікі прынясуць яму ежу — ваду і хлеб, можа, пакінуць і паходню. Вязень быў прыкаваны да сцяны жалезнымі ланцугамі, як быццам ён мог нейкім чынам адсюль уцячы. Бранзалеты да крыві парасціралі цела, раны гнаіліся, рукі і ногі азызлі з-за таго, што Вокамір не меў магчымасці рухацца. Сіла паволі пакідала яго, выцякала, як паветра са скуранога меха. Найбольш даймала невядомасць. Хацелася ведаць, што з ім будзе далей. Часам ён думаў, няхай лепш смерць, чым зажыва гніць у вязніцы.
Лежачы на ахапку саломы, няголены, змораны цяжкою дрымотаю, ён іншы раз трызніў ракою Пінаю, сваім горадам, замкам, морам. Іншы раз з’яўляліся згадкі з маленства. Вось ён з маці княгіняй Міраславай едзе на возіку, каб пакланіцца Вялесу ў свяцілішчы. Дарога цягнецца праз лес. Галіны дрэўчапляюцца за воз, нібы хочуць затрымаць. Потым высокае святое вогнішча і ласкавыя рукі Святаслава. Дзіўна, што ўжо тады, гадоў трыццаць таму, Святаслаў здаўся яму вельмі старым. Вядун нешта казаў маці. Яна ўважліва слухала, а Вокамір нічога не цяміў у той гаворцы, а сачыў за дзяўчатамі ў прыгожых вяночках, якія
падкладвалі паленцы ў агонь, кідалі нагаворанае зелле, пырскалі на княжыча святою вадою, каб быў дужы і здаровы. Маці праз два гады памерла ад воспы. Вокамір тады таксама хварэў, але яму собіў Вялес выжыць, толькі засталося на твары некалькі воспінак, якія цяпер не былі бачныя з-за густой барады.
Часам з’яўляўся ў снах бацька, маўклівы і засяроджаны. Вокамір пабойваўся яго ў маленстве, але і вельмі любіў. Менавіта бацька вучыў яго чытаць, пісаць і лічыць, а таксама размаўляць на рамейскай мове, рыхтаваў нашчадка для таго, каб перадаць яму сваю ўладу. I цяпер вязень з тугою думаў, што не апраўдаў бацькавых надзей, не толькі не збярог свой народ, але нават сам няздатны выбавіцца з таго ліха, якое апанавала яго. Больш, чым за сябе, баяўся за сыноў і жонку. Што будзе з імі? На гэтае пытанне адказу не было.
Вокамір здагадваўся: бацькі з’яўляюцца, пэўна, да хуткай сустрэчы. Гэта азначае, што яго чакае смерць, але пакуль чалавек жывы, ён спадзяецца на лепшае. Ці мала як могуць павярнуцца падзеі?
Цяжка са скрыпам расчыніліся дзверы. У вязніцу ўвайшлі тры каты. Адзін трымаў у руцэ паходню, яна падалася Вокаміру вельмі зыркаю, магчы.ма, з-за таго, што доўга знаходзіўся ў цёмным памяшканні. Адзін з рамеяў весела спытаў:
— He сумна аднаму?
— Лепш аднаму, чым абы з кім.
— Пераборлівы...
— Выбірала дзеўка жаніха да таго, што адзін толькі і пасватаўся, — адказаўдругі і падміргнуў Вокаміру.
Іх вясёлы настрой абнадзейваў Вокаміра, што гэтыя людзі не прынеслі яму смерць, а прыйшлі з нейкаю іншаю весткаю. Між тым, трэці, таўсманы і маўклівы рамей дастаў з мяшка вяроўку, аддаў яе хаўруснікам, потым выцягнуў адтуль жа вострую швайку і пачаў грэць яе на агні паходні. Ад страшнага прадчування валасы на галаве Вокаміра заварушыліся, па целе пабеглі дрыжыкі.
Гаваркія рамеі прыселі каля яго, моцна скруцілі рукі і ногі вяроўкаю, так што князь ляжаў нерухомы, як бервяно. Але ім было і гэтага мала. Адзін наваліўся на грудзі, другі трымаў галаву. I тады трэці, маўклівы, паднёс разагрэтую да чырвані швайку і ўсадзіў яе ў правае вока князя. Два сонцы раптоўна
ўбачыў Вокамір, адно тое, якое свеціць жывым, другое — нябожчыкам...
Апрытомнеў ён у непрагляднай цемры і не адразу зразумеў, што свет для яго згас назаўсёды. Уся галава яго гарэла агнём. Ён адчуваў, што не можа варухнуйь ні рукой, ні нагой. Раптам яму падалося, што яго пахавалі, так як хаваюць хрысціян, у труне, і закапалі жывым у зямлю. Ён нема закрычаў, адчуваючы, што голас ягоны вельмі слабы, ддя таго каб дакрычацца да людзей. Ён крычаў з апошняй сілы, пакуль не асіп. I нават шэптам клікаў людзей, бо не па-чалавечы гэта — пасылаць натой светжывога. Калі ён зусім знясілеў, дзверы зарыпелі. Ён пачуў нечыя крокі, але нікога не ўбачыў. 1 толькі цяпер зразумеў, што ён сляпы.
Вокаміра вызвалілі ад аковаў. Ён папрасіў піць. I яму далі вады. «Як перад смерцю, выконваюць апошнюю волю, — пранеслася думка ў галаве князя, але ён пастараўся прагнаць яе. — Цяпер, калі мяне асляпілі, невядома, што лепш, жыць ці памерці».
Князя падхапілі пад пахі, павялі па вузкай каменнай лесвіцы ў двор, дзе дапамаглі легчы на воз.
— Куды вы мяне? — толькі і спытаў ён.
— Дамоў, у тваю Велясіцію. Нам дармаеды не трэба.
— Дзякую, — адказаў Вокамір і прыняў гэтую вестку як дарунак лёсу з думкаю, што для яго цяпер найвялікшае шчасце — легчы на вечны спачын у родную зямлю побач з магіламі продкаў.
Воз крануўся, пачуўся бязладны тупат конскіх капытоў, пэўна, гэта была ахова, якая суправаджала славянскага князя. Вокамір сцішыўся ад думкі, што яго вязуць дамоў. Адразу ўявілася Дуброўка і сыны, вось яны з любоўю схіляюцца над ім. 3 куточкаў ягоных вачэй пакаціліся ружовыя, падфарбаваныя крывёю, слёзы. 3 болем ён падумаў, што не радасць, а гора прынясе гэтая сустрэча родным. У памяці выплыў высокі курган на беразе Піны, дзе былі пахаваныя ягоныя бацькі, але ён прагнаў страшную думку пра смерць. 1 сляпому яму хацелася жыць.
Ад таго, што воз трэсла на дрогкай дарозе, усё цела князя працінаў нясцерпны боль, галаву быццам сціскаў гарачы шлем. Хутка ён страціў прытомнасць. Калі варта давезла яго да мяжы Велясіціі, каб перадаць падданым, князь быў ужо мёртвы.
15
Цела Вокаміра ляжала на кастрышчы побач са свежавыкапанай магілай. Глеба была цяжкая, гліністая і чырвоная, як вохра. На пахаванне прыехаў Святаслаў і доўга маліўся над нябожчыкам. Сыны князя Веляслаў і Драгамір падтрымлівалі маці пад рукі, якая то галасіла, хрыплавата, бо за тры дні сарвала голас, то млела і губляла прытомнасць. Тады ёй расціралі скроні нечым духмяным і давалі піць нейкую вадкасць з' невялікай чорнай гладышачкі.
— Вой, саколік наш ясны! А куды ж ты адляцеў так рана? А на каго ж ты пакінуў сваіх дзетачак? А як жа нам жыць без цябе? Твая княгіня, твая Дуброўка памрэ разам з табою. He будзе мне жыцця без цябе! Людзі добрыя, памажыце мне, парайце, не разлучайце з адзіным і каханым! Нішто мне на свеце няміла, няма майго параднічка, а дзеткам татачкі. Гукайма, дзеткі, прасіма: «Устань, устань, наш татачка, ачніся, пабач, як мы бядуем, і вярніся! Галовачкі нашы бедныя, засталіся мы сіраты вечныя...»
Побач плакалі іншыя маладзіцы і дзяўчаты, здавалася сярод іх былі багіні Жаля і Гаруня, спраўлялі жалобу па Вокаміру, гукалі, спрабуючы абудзіць, вярнуць з вечнага сну. Веляславу было невыносна слухаць галашэнні: камяк сціскаў горла, і ён з усяе сілы стрымліваў сябе, каб не заплакаць, бо не да твару гэта княжычу. Драгамір слёз не хаваў, але яму можна плакаць, бо ён малодшы. I на бацьку глядзець Веляславу было балюча. Замест вачэй у яго зеўралі дзве чорныя раны, рукі азызлыя і сінія, расцёртыя жалезам. Ён пачаў глядзець у бяскрайні натоўп людзей, якія з’ехаліся на пахаванне князя. У гурце дзяўчат заўважыў Радуню, якая таксама ціха плакала. Слёзы каціліся па яе твары. Яна з такім жалем пазірала на Веляслава, што ён міжвольна адвярнуўся, каб не бачыць яе слёз і не заплакаць самому.
— Пара развітвацца, — сказаў вядун.
Дуброўка прыпала да ірудзей мужа, цалавала ягоныя рукі, лоб, вусны, палівала мёртвае цела горкімі слязьмі, але нішто ўжо не магло абудзіць князя. Святаслаў дачытаў малітву, звернутую да Вялеса і ўсіх багоў нябесных, каб прынялі душу князя Вокаміра ў новы лепшы свет, каб зычліва сустрэлі яго душы продкаў, і паднёс паходню да дроў, на якіх ляжала цела князя.
Дуброўка нема закрычала, затуліла твар рукамі, быццам полымя апякала яе. Між тым вядун абышоў кастрышча і падпаліў яго з чатырох куткоў.
Веляслаў бачыў, як агонь спачатку ляніва аблізаў паленцы, a потым весела заскакаў, акаляючы мёртвага бацьку, толькі чулася патрэскванне, ды з дымам узляцелі ў неба іскрынкі.
— Вялес прыняў душу нашага любага князя Вокаміра, — урачыста абвясціў Святаслаў.
— Пусціце мяне, дзеткі, не трымайце, — спакойна сказала маці. — Я ўжо сваё і адплакала, і адспявала. Мне трэба паспяшаць...
Яна наблізілася да вогнішча так блізка, што, здавалася, языкі полымя лашчаць яе чорную сукенку. Агонь разгарэўся, ужо за ягонымі імклівымі языкамі нельга было разгледзець твар князя.
— Я з табой, мой каханы, навечна, — сказала княгіня і кінулася ў агонь.
Людзі ўскрыкнулі ад нечаканасці. Драгамір кінуўся да агню, каб выратаваць маці, але Святаслаў абхапіў.яго за плечы і ўтрымаў:
— He руш. Іхнія душы неразлучныя. Яна — яго жонка і пайшла ўслед за ім. Любі, помні бацькоў сваіх і будзь варты іх.
Драгамір абняў Веляслава і заплакаў так, як некалі ў маленстве, калі шукаў абароны ў старэйшага брата.
16
На магіле Вокаміра і Дуброўкі насыпалі высокі курган — людзей з’ехалася столькі, што варта было кожнаму сыпнуць па жмені, а далакопам засталося толькі разраўняць зямлю.
Хаўтуры наладзілі ў двары княжацкага палаца. Калі тройчы паднялі чаркі на памін князя і княгіні, слова ўзяў Святаслаў:
— Браты і сёстры, чорны сёння дзень. Але, як казалі нашы продкі, памірай, а жыта сей. Нельга нам заставацца без князя, бо бяда адна не ходзіць. Калі апусцім рукі і не здолеем сябе абараніць, знікне, рассеецца па свеце наша племя велясітаў. Нам трэба выбраць новага князя.
— Так! Слушна кажа! Трэба выбраць, — шматгалоса адгукнулася гурма.
— Я рады, што вы згодныя са мною. Цяпер скажыце мне, які павінен быць ваш князь?
— Разумны! Адважны! Дужы! — загучалі навокал галасы.
Раптам з-за стала падняўся каваль Радамысл, магутны, з дужымі жылістымі рукамі, і сказаў:
— He майстар я гаварыць прамовы, але хачу сказаць вось што: шмат сярод нас дужых, адважных і нават разумных. Ёсць з каго выбіраць. Як пачнём усіх па адным перабіраць, дык, напэўна, да ночы не вызначымся. Кожны свайго будзе хваліць.
— А мы цябе выберам, — крыкнула гожая маладзіца. — Ты, бадай, самы дужы ў горадзе.
— Хочаш сказаць, як сіла ёсць, дык і розуму не трэба? — пасміхнуўся Радамысл.
— Я без ніякіх кпінаў, ты і дужы, і разумны.
— Я каваль, а не князь. Мая справа каваць дзіды і мячы, зубіць сярпы ды тачыць сякеры. А князі ў нас ёсць. Вось сядзяць два княжычы. Маладыя, праўда, яшчэ, але ж раслі і гадаваліся ў нас на вачах, бацькоў сваіх не ганьбілі і не блазнавалі. Дык каго, як не іх, нам выбіраць?
— Дзякуем, Радамысл, мы тваю думку выслухалі. Хто яшчэ хоча сказаць? — спытаў Святаслаў.
3-за стала падняўся хударлявы і невысокі чалавек са смалянымі валасамі і чорнымі вачамі, ён акінуў позіркам грамаду і прамовіў стрымана:
— Безумоўна, калі б званне князя было проста ганароваю пасадаю, дык хто пярэчыў бы? Няхай бы ў нас жылі-былі княжаты, як у добрых людзей. Але ж нам трэба ўладар, які здолее абараніць зямлю і нас ад ворагаў. А цяпер, калі вядома, што мы засталіся без князя, напэўна, шмат хто захоча праверыць нашу моц. Таму нам патрэбны ў якасці князя чалавек сталы і вопытны. Я прапаную Святаславу ўзяць на сябе цяжар княжацкае ўлады.
Святаслаў усміхнуўся ў сівую і доўгую бараду і ціха сказаў:
— Рады быў бы я паслужыць свайму народу з мячом у руцэ, але рукі мае ўжо слабыя. А за давер дзякую, обрыч.
Чорнавалосага звалі Міладухам, а обрыч была агульная мянушка ўсіх тых велясітаў, прадзеды якіх былі народжаны ад обраў славянскімі жанчынамі, калі на некалькі дзесяткаў гадоў славяне трапілі ў залежнасць ад гэтага племені качэўнікаў.
Праўда, пасля тыя ж самыя дзеці обраў, як падраслі, першымі ж і паўсталі супраць заваёўнікаў, бо былі народжаныя не з любові, а з нянавісці і гвалту.
Міладуху гэтае прозвішча не падабалася, і ён нездаволена паморшчыўся, але справа вядомая: бацькоў не выбіраюць. Яму, аднак, вельмі не хацелася, каб князем велясітаў стаў хлопец, у якога толькі пушок пад носам прабіўся. Між тым, натоўп загаманіў, абмяркоўваючы кандыдатуры, нарэшце пачуліся галасы:
— Веляслава на пасад! Веляслава!
— Ну вось, што я казаў! — задаволена ўсміхнуўся Святаслаў.
Гоман нарастаў. Людзі пачалі разам выкрыкваць:
— Ве-ля-слаў! Ве-ля-слаў!
Вядун падняў руку. Галасы паступова сціхлі. Тады ён звярнуўся да княжыча:
— Ці гатовы ты, Веляслаў, узяць на сябе адказнасць за народ і зямлю велясітаў.
Прапанова была вельмі нечаканаю. Трэба было добра падумаць, перш чым даць адказ. Княжычу здалося, што ён няздатны заняць месца бацькі.
— Згаджайся, княжыч, — сказаў Радаслаў. — Твае дзяды і прадзеды былі князямі. Гэта ваша сямейная справа. Калі што не будзе атрымлівацца, мы паможам і падкажам.
Веляслаў, аглушаны стратаю бацькі і маці, сядзеў за памінальным сталом і быццам не чуў таго, што гаварылася навокал. Драгамір тузануў яго за рукаў і прашаптаў:
— Згаджайся, Веляслаў. Улада належыць табе. Ты старэйшы спадчыннік.
— Каб адпомсціць за бацьку? — спытаў старэйшы брат.
— I для гэтага таксама, — адказаў Драгамір.
Веляслаў падняў галаву і нечакана сустрэўся з цёплым позіркам Радуні. Яна светла ўсміхнулася, выказваючы яму сваё захапленне і падтрымку.
— Згаджайся, княжыч! Згаджайся! — пачулася з усіх бакоў.
Веляслаў устаў з-за стала, гучна сказаў:
— Я прымаю вашу прапанову заняць банькаў пасад. Клянуся рабіць усё для таго, каб нашы людзі адчувалі сябе надзейна абароненымі ад ворагаў і бедстваў.
— Слава княжычу! — выгукнуў каваль Радаслаў.
— Слава! Слава! Слава! — загучала навокал, людзі паднялі кубкі і выпілі за шчаслівае агульнае жыццё.
Святаслаў надзеў на галаву маладому князю залаты вянец, упрыгожаны каштоўнымі камянямі, падаўмеч бацькі-князя, блаславіў маладога ўладара на доўгае і шчаслівае княжанне, памаліўся, распаліў святое вогнішча. I ўсе прысутныя далучыліся да агульнай малітвы, звяртаючыся да Вялеса і просячы ў яго моцнага здароўя сабе, свайму роду, добрага ўраджаю і мірнага жыцця.
17
Памінальная вячэра скончылася. Жанчыны прыбіралі са сталоў посуд. Веляслаў з журбою назіраў за імі і думаў, што няма цяпер сярод іх і ніколі не будзе галоўнай парадніцы — маці, княгіні Дуброўкі. Яна раптам гэтак яскрава ўявілася яму ў белым кужэльным адзенні, аздобленым тканымі ўзорамі, што, здалося, нават голас яе чуе. Кліча яна, стоячы на ганку:
— Ве-ля-слаў! Ве-ля-слаў!
Голас лагодны і добры. Нібы і не здарылася ніякае бяды. Княжыч міжвольна павярнуўся тварам да ганку і ўбачыў Радуню. Яна, пэўна, занесла посуд, і вярталася зноў. Але ж не клікала яго. Гэта толькі падалося. Веляслаў рушыў ёй насустрач. Яна заўважыла і стрымана ўсміхнулася здалёк, калі ж падышла блізка, павіншавала:
— 3 абраннем князем, Веляслаў! Бядую па тваіх бацьках. Няхай іх ласкава сустрэнуць продкі. 1 радуюся за цябе.
— Дзякую, Радуня. На жаль, я не ведаю, радавацца мне ці бедаваць. Усе гэтыя перамены зваліліся на маю душу цяжкім каменем.
— Разумею. Але цяпер ты ўжо не княжыч, а князь і мусіш несці гэты святы абавязак. Людзі табедаверылі свае лёсы. Зараз я, княжа, твая падданая, — амаль шэптам сказала яна.
— Ты мая каханая, — прамовіў Веляслаў. — Князю належыць быць жанатым. Ты пагодзішся быць маёю жонкаю?
— Так, Веляслаў, я згодная. Але ж ты ў жалобе на цэлы год пасля пахавання бацькоў. Пакуль пра вяселле і гаворкі не можа быць.
— Год праляціць, як адзін дзень. Помніш, калі мы сустрэліся ўпершыню летась на Купалле? Колькі часу мінула, а я і не заўважыў...
Радуня светла ўсміхалася, яе вочы вылучалі столькі пяшчоты, што хацелася абняйь яе, прытуліць да сябе і доўга-доўга не выпускаць з рук.
— На мяне маці глядзіць з дакорам, — сказала дзяўчына. — Пайду. He бядуй, князь. Трэба жыць, як бы цяжка ні было. Гэтак загадвае нам Вялес. Мы, ягоныя ўнукі, павінны любіць жыццё, людзей і ўвесь гэты свет.
Радуня пайшла да гурмы жанчын. Веляслаў правёў яе тонкую зграбную постаць позіркам, поўным любасці і пяшчоты. Здавалася, што гэтая дзяўчына цяпер была самаю роднаю на свеце. Недзе ад сялібы пачуліся п’яныя галасы, якія бязладна цягнулі песню.
«Напіліся мёду і розум страцілі, — злосна падумаў Веляслаў. — He да дабра гэта. He адчуваюць над сабою ўлады». Ён зірнуў у той бок і раптам сустрэўся са змрочным позіркам чорных вачэй, непрыязных, помслівых, якія нахабна разглядвалі яго, толькі што прылюдна абранага князя. Гэта быў обрыч Міладух.
«А гэты зайздросціць, — адзначыў для сябе Веляслаў. — Ад зайздрасці да здрады адзін крок».
Твар Міладуха раптам засвяціўся ўсмешкаю, ён пайшоў насустрач падаючы руку:
— Віншую, князь!
Веляслаў паціснуў працягнутую руку, яшчэ раз паглядзеў у чорныя вочы Міладуха, убачыўтам шчырую радасць і падзівіўся гэтай раптоўнай перамене: «Вельмі ж зманлівыя чорныя вочы, — падумаў ён сам сабе. — Ці, можа, гэта я з-за ўласнага гора няздатны разгледзець дабрыню ў чалавечых вачах?»
Міладух хацеў яшчэ нешта сказаць, але да іх падбег Драгамір і прамовіў:
— Веляслаў, цябе кліча вядун. Пойдзем...
Святаслаў чакаў княжычаў у святліцы за вялікім сталом адзін. Браты селі насупраць. Стары паўзіраўся ўсумныя маладыя твары і сказаў, нібы загадваючы:
— Вялес з намі, ён не пакіне нас у бядзе. Трэба жыць годна, каб не ганьбіць памяць бацькоў.
— Я не ведаю, з чаго пачынаць, — шчыра прызнаўся Веляслаў.
— Трэба рыхтавацца да вайны, — адказаў Святаслаў.
— Зноў збіраць людзей?
— He. Пакуль дастаткова паклапаціцца пра ахову мяжы і трымаць напагатове дружыну.
— Вайны, як я разумею, можна чакаць з боку Канстанцінопаля? — спытаў Веляслаў.
— Вайна можа прыйсці адкуль заўгодна, — адказаў вядун. — Калі памірае князь, знаходзіцца шмат ахвотнікаў паспрабаваць сілу новага ўладара, тым больш такога маладога, як ты.
— Адаб’ёмся, — упэўнена сказаў Драгамір.
— Галоўнае, пратрымацца гэты першы год. Далей будзе лягчэй. За гэты год трэба прыгледзець табе, Веляслаў, нявесту ў якім суседнім княстве, каб твая жаніцьба ўмацавала дзяржаву.
— У мяне ёсць нявеста, — запярэчыў Веляслаў.
— Цікава. I хто ж яна? — здзіўлена спытаў Святаслаў.
— Добрая дзяўчына, — ухіліўся ад адказу княжыч.
— А я ведаю, гэта Радуня, дачка каваля Радаслава, — хітравата падміргнуў брату Драгамір.
— Здраднік, — грэбліва кінуў Веляслаў.
— Я не здраднік, а проста кажу праўду. Бачыў аднойчы, як ты з ёю цалаваўся ў карчах ля рэчкі.
Малады князь кінуў на брата знішчальны позірк. Драгамір пакрыўджана насупіўся. Ён не разумеў, навошта на дзяўчат наогул звяртаць увагу. Яны таго зусім не вартыя.
Святаслаў спахмурнеў, гледзячы на княжычаў. Рана іх бацькі пакінулі адных, не паспелі дзеці пасталець, увабрацца ў сілу мужчынскую і духоўную. З'рэба было іх яшчэ вучыць розуму, падтрымліваць, накіроўваць. Вядун звярнуўся да старэйшага брата:
— Ты, Веляслаў, цяпер належыш не сабе, а свайму народу, таму пра жаніцьбу павінен думаць, як пра справу дзяржаўную. Твая самая добрая дзяўчына не можа стаць табе жонкаю. Яе месца павінна заняць князёўна, жаніцьба з якою прынясе нашай дзяржаве найбольшую карысць.
— Тады я адмаўляюся ад гэтага вянца, — злосна сказаў Веляслаў, зняў з галавы залаты вянец, упрыгожаны каштоўнымі камянямі, паклаў на стол.
Святаслаў строга падціснуў вусны і сказаў:
— Князь, ты паводзіш сябе, як капрызлівае дзіця. Толькі што пакляўся служыць народу, а цяпер з-за нейкай, няхай і вельмі добрай дзяўчыны, здраджваеш яму.
— А дзяўчыне я магу здрадзіць? — спытаў Веляслаў. — Я паабяцаў ажаніцца з ёю, бо кахаю яе, а яна мяне.
— Добра, вернемся да гэтай гаворкі праз год. А цяпер кладзіцеся спаць. Заўтра рана паедзем пакланіцца Вялесу і прынясём ахвяру, — уладна спыніў гутарку Святаслаў.
18
Базілісу Ірыну даўно непакоілі суседнія славініі. Іх было мноства на тэрыторыі Балканаў, у Альпах, паміж Эльбаю і Одэрам, ажно да Паўночнага мора. Шмат іх было на Вісле, кажуць: сягалі ажно за Буг. I ўсе гэтыя плямёны маглі аб’яднацца і рушыць супраць Канстанцінопаля. Нярэдка так ужо здаралася ў мінулым. Базілеўсы-мужчыны няўхільна гублялі землі. Вялікая Рымская імперыя спачатку вымушана была раздзяліцца на заходнюю і ўсходнюю часткі, потым Італію наогул захапілі лангабарды. Візантыя пакуль існавала, але Ірына разумела: тое, што пасад займае жанчына ў гэтым свеце, дзе ўладараць узброеныя мужчыны, раздражняе ўсіх. Ёй нельга заспакойвацца, трэба быць заўсёды гатовай папярэджваць наступы з усіх бакоў.
Яна, седзячы на нізкім крэсле за сталом, чытала старадаўні манускрыпт, запісаны на папірусе, але не магла засяродзіцца на тэксце. Думкі яе ўвесь час вярталіся да рэчаіснасці, якая турбавала і палохала. Бавячы час за чытаннем, яна чакала лагафета падатковага ведамства Нікіфара, каб даведацца, як збіраецца даніна са славянскіх плямёнаў. Дзяржаўны апарат любіў раскошу, а для гэтага патрэбны былі грошы. Вялікіх сродкаў патрабавалі войска і флот. На іх абапіралася дзяржава ў сваім існаванні. Рака скарбаў, якая папаўняла дзяржаўную скарбніцу, не павінна мялець, бо грошы — гэта кроў дзяржавы. Без яе стратыгі, архонты і нават самыя апошнія салдаты робяцца прадажнымі, на іх вернасць нельга спадзявацца. Ірына ўтаропілася ў акно, за якім было відно бязвоблачнае неба. Вясна распаўсюджвала ўладу над неабдымным светам, і ён радаваўся цяплу і святлу.
Нікіфар увайшоў у пакой нячутна і спыніўся ў пакорным чаканні ля дзвярэй. Ірына не адразу нават заўважыла яго, а ён чакаў і назіраў за ёю, чытаючы на яе твары няўпэўненасць, нерашучасць, але адначасова — імкненне і надзею падпарадкаваць неспрыяльныя варункі. Нарэшце, базіліса адарвала позірк ад
акна, заўважыла Нікіфара, быццам здзівілася яго прысутнасці, і сказала:
— Добра, што ты тут, лагафет. Скажы, як збіраецца даніна са славіній?
Нікіфар тройчы пакланіўся базілісе, як патрабаваў таго этыкет, і адказаў з турботаю скупога ўладальніка царскіх скарбаў, якія ён, згодна з пасадаю, лічыў ледзь не сваімі:
— Амаль ніяк. Стратыг Дарыян, пасланы табою, базіліса, не здолеў сабраць нічога. Славяне рассеялі ягонае войска. Скарбніца пусцее.
— Гэтая няўдача не павінна спыняць нас. Я пашлю новае войска з іншым стратыгам. Мы абезгаловілі Велясіцію. 3 яе і пачнём.
— Разведка данесла, што гэтую славінію ўзначаліў старэйшы сын Акаміра.
— Сын? Колькі яму гадоў?
— Кажуць, што яшчэ няма і васемнаццаці.
Базіліса грэбліва пасміхнулася:
— He думаю, што гэты хлапчук зможа супрацьстаяць нашаму войску. Напад трэба здзейсніць адначасова з мора і з сушы, каб імгненна ўзяць іхні галоўны горад Волас. А далей пад пагрозаю зброі мы здолеем сабраць даніну, а заадно паказаць іншым славянскім плямёнам, што іх чакае такі ж самы лёс. Ніяк яны не адкруцяцца. Трэба барбараў вучыць падпарадкавацца сіле, якая ідзе ад бога нашага Хрыста.
— Цалкам падтрымліваю гэтую прапанову і разам з войскам пашлю надзейных людзей, якія будуць весці ўлік даніны, захоўваць яе і суправаджаць у сталіну.
— Справаздачу аб стане казны, прыбытках і стратах прынясі мне пасля Вялікадня. Трэба правесці на іпадроме з нагоды гэтага свята ўрачыстасць, каб людзі павесяліліся і разам са мною адзначылі перамогу над змоўнікамі, якіх мы так удала і своечасова абясшкодзілі. Выдаткуй на гэта грошы, не шкадуючы.
Нікіфар хацеў запярэчыць, сказаць, што гэта пустыя страты, але заўважыўшы, як вочы Ірыны загарэліся помслівым, хіжым агнём, абмежаваўся развітальнымі паклонамі і выйшаў.
Праз і.мгненне на парозе з’явіўся Канстанцін Сарандапіх з усмешкаю, якая, здавалася, маладзіла яго. Даўно пляменніца не
бачыла свайго дзядзьку такім задаволеным і на яго прывітанне адказала пытаннем:
— Напэўна, у славянскім лесе здох магутны тур, што ты такі вясёлы.
— Я не вясёлы, Багдагуль, а шчаслівы. Дзякую табе за сына. 3 тваёй шчодрае волі ён стаў стратыгам. А поспехі дзяцей, як ты разумееш, бацькі схільныя прыпісваць сабе.
— Я дам магчымасць твайму сыну праславіць цябе яшчэ больш.
Такі адказ адразу насцярожыў Канстанціна, бо ўсялякі бацька хоча бачыць сына жывым і здаровым на чале вялікага войска ў мірны час, а не на вайне.
— Што ты маеш на ўвазе?
— Са славян трэба сабраць даніну. Твайго сына, стратыга найбольш адданага мне і маладога, я хачу паслаць у славянскія землі з гэтаю мэтаю.
— Але ж славяне маюць свае войскі, калі яны аб’яднаюцца...
— Трэба разбурыць іхняе аб’яднанне, пасеяць варажнечу паміж плямёнамі: выкрадаць князёў, апранацца ў барбарскае адзенне і рабіць набегі, абяскроўліваць іх сілы, ісці на ўсялякія хітрыкі, але падпарадкаваць іх сабе. Каб жыць спакойна нам, трэба пазбавіць спакою славян.
— Але ж рамеям забаронена законам апранацца ў барбарскае адзенне, — заўважыў Сарандапіх.
' — Для дзяржаўнай карысці я напішу новы закон.
— Ты ставіш вельмі цяжкую задачу. Але я думаю, што мой сын справіцца з ёю. Толькі дазволь мне быць з ім побач. Яму патрэбная бацькоўская падтрымка.
— Добра, гэтую праблему ў нас яшчэ будзе магчымасць абмеркаваць. А пакуль трэба падумаць, як лепш арганізаваць святкаванне Вялікадня на іпадроме. Я сама праеду на васьмёрцы коней наперадзе ўсіх калясніц у гонар перамогі над змоўшчыкамі. Як табе мая ідэя?
Канстанцін памарудзіў з адказам. Нешта турбавала яго, і ён вагаўся, ці варта пытацца пра гэта ў Ірыны. Нарэшце сказаў:
—,Мы заслужана пакаралі ўсіх змоўшчыкаў, акрамя чатырох патрыцыяў, якія сядзяць у вязніцы, ад няма чаго рабіць нагульваюць тлушч на чэравах.
— Няхай набіраюцца сілы. Я для іх прыдумала асаблівае пакаранне, — помсліва ўсміхнулася Ірына.
— Якое?
— Пакуль гэта сакрэт. Драматычная інтрыга... Трохі патрывай да свята. Сам усё пабачыш. 1 рыхтуй сына да паходу супраць велясітаў. Яны першыя павінны заплаціць мне даніну!
Нянавісць бліснула ў вачах базілісы Ірыны. Гэты позірк цяжка працяў дзядзьку. Ён міжвольна падумаў, што недаацэньваў сваю пляменніцу, кожная сустрэча з ёю тоіць у сабе смяротную небяспеку.
19
Канстанцін Сарандапіх нёс дамоў трывожную навіну. He той узрост меў стары хазарын, каб трэсці старое цела ў конскім сядле. Трывожыўся і за сына. Вядома, званне стратыга вельмі ганаровае. Але ж калі трэба ісці і ваяваць, адкуль можаш вярнуцца без галавы, дык чаму ж тут радавацца? He меў яго сын Феафілакт такога вопыту, каб ваяваць са славянамі. У іх была добрая асадная тэхніка і вопыт асады гарадоў. Яны ўмелі арганізоўваць засады і невялікай колькасцю вояў знішчаць шматлікія войскі.
Двухпавярховы палац Сарандапіха знаходзіўся побач з харомамі базілісы, але, як звычайна, яго чакала павозка з рабамі, на якой ён і паехаў дамоў. 3 мужчынскай палавіны дома чулася музыка. Сарандапіх нездаволена паморшчыўся, як ад зубнога болю. Яго раздражнялі частыя гулянкі, якія наладжваў сын. Па-першае, на гэта трацілася шмат грошай, па-другое, сын прывыкаў да ўжывання віна. А вядома, што віно вымывае розум і напаўняе галаву дурнотаю.
Сарандапіх накіраваўся ў той пакой, адкуль чуліся гукі флейты. Ён расчыніў дзверы і ўбачыў сынавых гасцей. Трое дзецюкоў разваліліся на лежаках, каля якіх былі пастаўлены столікі з ежаю. Пахла часнаком і перцам, карыцаю і яшчэ нечым вострым, але прыемным. Дзве дзяўчыны дудзелі ў флейты, дзве іншыя скакалі, адбіваючы кулачкамі пэўны рытм у малыя круглыя барабаны з бразготкамі ў такт сваім рухам. Дзецюкі рагаталі. Але са з’яўленнем гаспадара ўсе сціхлі. Сарандапіх, з цяжкасцю стрымліваючы абурэнне, заўважыў, што моладзь апранута ў барбарскае адзенне.
— О, бацька! Далучайся! — гасцінна запрасіў сын.
— Дзякую, не маю часу, — нездаволена прабурчаў Сарандапіх. — Мне трэба тэрмінова пагаварыць з табою.
— Але як жа я? У мяне госці...
— Як правядзеш гасцей, зайдзі да мяне.
— Добра, бацька, але ты паглядзі, якія ў нас танцоркі! Заставайся з намі.
— Дзякую, я спяшаюся, — адказаў Сарандапіх і выйшаў з пакоя.
3-за дзвярэй пачуўся магутны рогат.
«Насмеяцеся на сваю галаву, — злосна падумаў гаспадар, — разбэсцілі мы моладзь. — Законам забаронена надзяваць нагавіцы, а яны ўсё роўна ўлазянь у гэтае славянскае рыззё. Што за мода такая? Чаму ім так карціць быць падобнымі да барбараў? Усё горшае хапаюць з-за мяжы, як галодныя птушаняты».
Гаспадар прайшоў у свой пакой з горкаю думкаю пра тое, што і з жонкаю не параішся. Яна раней часу знасілася ад начных баляванняў і гультайства, зрабілася прыдуркаватаю старою. А некалі была ледзь не першаю прыгажуняю пры двары. Цяпер у яе трэсліся рукі і галава. Яе апраналі, кармілі і паілі рабы, з імі яна бавіла час.
Ён прайшоў па персідскіх дыванах, прылёг на канапу, аздобленую разьбою з выявамі паваў. Кажуць, гэтыя птушкі здатныя прыносіць шчасце. «Цікава, — падумаў ён, — колькі ж чалавек будзе ў тым войску, якое даверыць Ірына майму сыну? Стратыгамі да гэтага часу яна прызначала толькі еўнухаў. У іх не было ні жонак, ні дзяцей. Яны верна служылі базілісе і нават зрэдку перамагалі ў войнах. За шмат гадоў толькі сёлета Канстанцінопаль жыве спакойна, таму што не даводзіцца весці войны на ўсходзе з персамі і сарацынамі. А гэта вялікая палёгка для дзяржавы. Упершыню Ірына адступіла ад сваёй звычкі і прызначыла стратыгам майго сына. Што гэта можа азначаць? Вялікі давер ці яшчэ адну праверку? Хаця ў майго сына таксама пакуль няма жонкі і дзяцей, і радні таксама няма. Усё жончына кодла вынішчана за тое, што пакланялася іконам. Вельмі былі непахісныя ў сваім перакананні, вось і выкасілі іх пад корань. У палітыцы трэба быць чуйным і гнуткім, увесь час прыслухоўвацца да тых ідэй, якія ўладараць у галовах базілеўсаў, і ніколі не супрацьстаяць ім. Толькі так можна выжыць. Што за карысці. у
змаганні з дзяржавай, калі ты адзін, як тонкая былінка. Іншая справа, калі ў цябе ёсць войска! Войска — гэта ўсё! 3 ім можна заваёўваць, рабаваць, багацець! Ведаць бы, якое войска будзе мець мой сын! Мо яго будзе дастатакова, каб раззброіць гвардыю і забрацьтрон, а Ірыну выслаць на адпачынак у манастыр. Даволі яна ўжо награшыла. Пара замольваць грахі. Верагодна, што яе свёкар і муж заўчасна памерлі не без яе дапамогі. I з сынам яна абышлася дзёрзка. Цяпер блукае ён у сваёй слепаце нікому непатрэбны па палацы. Нават мне яго шкада. А як жа пачувае сябе яна, маці, якая загадала асляпіць свайго сына? Відушчыя і занадта разумныя заўсёды замінаюць дзяржаўнай машыне дасягаць сваёй мэты, таму на іх у першую чаргу абрушваецца гнеў базілеўсаў...»
Сарандапіх не заўважыў, як заснуў. Разбудзіў яго сын, які трос за плячо і прыгаворваў:
— Ці ты жывы, ці мёртвы, не дабудзіцца. Ці жывы, ці мёртвы...
— Жывы! Жывей не бывае, — злосна адказаў бацька, азіраючы п’янага сына, які ледзьве варочаў языком і хістаўся з боку ў бок, гатовы зваліцца, як падкошаны.
— Ты хацеў са мной пагутарыць?
— 3 цвярозым.
— Я цвярозы. Што тое віно? У адно месца ўлілося, праз другое выцекла, і нічога не засталося,
— Баюся я, што ў цябе ў галаве хутка ўжо нічога не застанецца. Навошта ты надзеў гэтыя барбарскія рызманы?
— Дык смешна ж! Гэтыя нагавіцы, сарочка! Каб павесяліцца...
— 3 якой гэта радасці ты весялішся, блазнюк?
— Бацька, ты не маеш права зневажаць стратыга! Я перамог змоўшчыкаў! Разумееш? I цяпер маю права...
— Прэч з маіх вачэй! Стратыг саплівы!
— Ты ж мне нешта хацеў сказаць. Я помню...
— Які сэнс табе зараз казаць? Ты ж нічога не цяміш.
— Усё цямлю!
— У паход табе трэба збірацца супраць велясітаў! Зразумеў? — Ды я гэтых слаьян па адным удоўж дарогі перавешаю...
— Зайдзі, як праспіьіся, — злосна адказаў Сарандапіх і выштурхаў сына за дзверы.
Феафілакт зваліўся проста пад дзвярыма бацькавага пакоя і, мармычучы нешта неўразумелае, заціх.
20
У першы дзень Вялікадня трыбуны іпадрома ў Канстанцінопалі былі запоўненыя святочна ўбранымі людзьмі так, што не засталося ніводнага вольнага месца. Казалі, што выезд розных спартыўных партый, якія будуць браць удзел у спаборніцтве, распачне сама базіліса Ірына. Увогуле, хадзілі чуткі, што чакаецца нешта незвычайнае, але, што канкрэтна, ніхто не ведаў. Узбуджанае чаканне прымушала гледачоў перагаворвацца, абмяркоўваць навіны. Над авальным пляцам вісеў устойлівы гоман тысяч галасоў.
Канстанцін Сарандапіх з сынам занялі месцы на ганаровай трыбуне. Трохі вышэй над імі ў асяродку багатай моладзі сядзеў сляпы сын базілісы Ірыны Канстанцін. Ён час ад часу пытаўся ў прыяцеляў, што адбываецца на іпадроме. Яму адказвалі, маўляў, відовішча яшчэ не пачалося, але прыгожых гараджанак навокал столькі, што вочы разбягаюцца.
Сарандапіх, як і ўсе гледачы, быў заінтрыгаваны: Ірына ўпарта ўтойвала ад яго нейкі сакрэт, які яна збіралася паказаць у час велікодных спаборніцтваў. 3 яго месца трохі было відаць закуліссе іпадрома, дзе партыі белых, чырвоных, сініх і зялёных вывелі свае калясніцы і, як звычайна, рыхтаваліся да выезду. Раптам на бегавую дарожку выехала чацвёрка белых коней, побач з якімі было ўпрэжана чацвёра мужчын. Вокліч здзіўлення вырваўся ў Сарандапіха, бо ён адразу пазнаў тых няшчасных, якія выступалі ў ролі рысакоў. Гэта былі патрыцыі з ліку змоўшчыкаў.
«Дык вось якую кару прыдумала ім мая дарагая пляменніца! — падумаў Сарандапіх. — Запрэгла, каб паказаць, чаго яны вартыя' Трэба з ёю быць вельмі асцярожным! У ёй жыве сапраўдная азіяцкая зламыснасць і вераломства! Мы застаёмся хазарамі, як бы жыццё ні ламала і ні перакоўвала нас».
Коньмі кіраваў вазніца, а Ірына пераможна стаяла на павозцы, трымаючыся за парэнчы, у залатой парчовай вопратцы, ззяла ў промнях сонца, асляпляла душы, аглушала розум кожнага, хто .тут быў, як бы паказвала сваім выглядам, што яна вышэй за ўсіх, яна там, куды нікому не дацягнуцца, але
трэба імкнуцца. Можа і вам усміхнецца ўдача. Твар яе вылучаў шчасце. Яна памахала рукою ганаровай трыбуне, дзе сядзелі яе сын, дзядзька і пляменнік і паімчала далей. Народ роў, крычаў, выў, свістаў, вітаючы сваю базілісу з такою радасцю, як быццам кожнаму з прысутных тут паднеслі па кавалку чыстага золата, якое яму і ягоным нашчадкам забяспечыць бязбеднае існаванне назаўсёды.
— Вось гэта відовішча! — ускрыкнуў Феафілакт і з захапленнем паглядзеў на бацьку.
Сарандапіх нічога не адказаў. Каму, як не яму, было зразумець сваю пляменніцу. Базіліса ўтаймоўвала сваю душу, якая павінна была існаваць у вечнай жалобе з-за таго, што па сугнасці фізічна знішчала тых, хто стаяў на яе шляху да трона. 1 гэтых няшчасных патрыцыяў, якіх яна прынізіла да жывёльнага стану, ужо можна не лічыцьжывымі. У лепшым выпадку іх адхвошчуць на стайні пугамі і пастрыгуць у манахі, дзе ў хуткім часе яны памруць ад тугі, сораму і адзіноты.
— Што там адбываецца? Чаму ўсе так крычаць? — нецярпліва спытаў сын Ірыны ў прыяцеляў.
— Базіліса едзе на патрыцыях, — захлынаючыся ад смеху, адказаў нехта.
— Якім чынам?
— Запрэгла, як жарабцоў. А яны трусяць рыссю. Ад рысакоў не адстаюць.
— А тоўсты Ксенафонт ажно падбрыквае! — засмяяўся другі.
— На галоп пераходзіць!
Моладзь дружна зарагатала. Сарандапіх нездаволена азірнуўся на іх і міжвольна падумаў: «Лёс вельмі ж здрадлівы і пераменлівы. Хто можа быць упэўнены, што заўтра не апынецца запрэжаным у такі самы воз. Калі я пайду супраць Ірыны, яна знішчыць і мяне без жалю, нягледзячы на тое, што менавіта я дапамогёй падняцца натрон. Гэта здарыцца, калі я прайграю. А калі перамога апынецца на маім баку, тады пляменніца будзе ў маёй уладзе. I я пакажу ёй дарогу ў манастыр. Можа быць і трэці зыход справы. Я буду верна ёй служыць, а яна будзе кіраваць. Але колькі? He я, дык нехта іншы падточыць ножкі трона і скіне яе. Вельмі ж салодкае месца і вельмі несправядліва яна яго заняла. Каб жа ведаць, што мяне чакае... Але ўсё ў
руках госпада. Спачатку трэба адолець велясітаў. Асадаю іх не возьмеш. Яны ўмеюць абараняцца і наступаць. Толькі хітрасцю і подкупам. Сквапны і прадажны, хоць бы адзін, знойдзецца і сярод славян. Што ж я тут марную час. Трэба рыхтаваць глебу для перамогі...»
— Я пайду, блага мне ад гэтае гарачыні, — сказаў Сарандапіх сыну.
— Бацька, усё толькі пачынаецца. Пачакай!
— Паглядзіш і мне раскажаш. Маці зусім блага пачувалася, каб не памерла, крый божа. Пайду...
Сарандапіх падняўся і доўга ішоў да выхаду, прыгорбіўшы спіну, спатыкаючыся аб чужыя ступні, чапляючы чужыя калені.
21
Рамейскі купец Памфіл прыехаў у Волас пад вечар. Ахова горада ведала яго даўно, таму ўзяла мыта і прапусціла без ніякае перашкоды. Было ўжо занадта позна, каб распачынаць гандаль, і госць накіраваўся да Міладуха, у якога звычайна спыняўся на начлег. Яго заўсёды прымалі гасцінна, тым больш, што Памфіл умеў аддзячыць за хлеб-соль.
Міладух адразу ж пасадзіў купца за стол у святліцы, пачаў частаваць мёдам, вяндлінаю, салам, капустаю — усім, што знайшлося на той час у хаце. Дзеці гаспадара бавіліся на вуліцы, жонка ў гэты перадвячэрні час упраўляла гаспадарку, таму мужчыны вячэралі ўдвух, ніхто не перашкаджаў іхняй гаворцы, а калі б хто і чуў, дык мо і не надта зразумеў бы, бо гаварылі яны па-рамейску. Памфіл пачаў здалёку:
— Як ваш новы князь спраўляецца з абавязкамі?
— Залёны ён, жыцця не ведае, — хаваючы злосць, адказаў Міладух.
— А хто па-твойму мог бы ўзначаліць Велясіцію.
— Сталых і мудрых мужчын удосталь у нашай краіне.
— А ты хацеў бы заняць пасад архонта?
— Я? А чаму б і не! — упарта трасянуў Міладух смаляным чубам.
— Ты маеш такую магчымасць.
— Якім чынам? Наўрад ці я змагу сабраць шмат сваіх прыхільнікаў, якія выберуць мяне князем...
— Табе не давядзецца іх збіраць. Цябе могуць прызначыць архонтам.
— Хто?
— Добрыя людзі, але дзеля гэтага ты таксама павінен зрабіць адну добрую справу.
— Пад добраю справаю ты разумееш здраду? — прыжмурыў чорныя вочы Міладух.
Памфіл адмоўна пахітаў галавою і адказаў:
— Паслухай мяне ўважліва. Ты ведаеш, што славяне мусяць плаціць даніну Канстанцінопалю, калі не па добрай волі, дык пад прымусам. Акамір паспрабаваў учыніць змову, каб вызвалінь велясітаў ад падаткаў, але ў выніку загінуў. Ты ж разумееш, што зборшчыкі даніны прыйдуць зноў і, безумоўна, з войскам, інакш з вас даніну не возьмеш.
— Я думаю, што вароты ім не адчыняць.
— У такім разе пачнецца асада горада.
— Адкуль ты пра гэта ведаеш? — здзіўлена спытаў Міладух. — Ці ўжо зрабіўся такім вялікім началыіікам, возячы розную дробязь у сваім вазку?
— Вымушаны прызнацца табе, Міладух, што даўно і верна служу сваёй дзяржаве. Гэта абавязак кожнага грамадзяніна. Ты таксама можаш паслужыць свайму народу.
— Што ты ўсё ходзіш кругамі. Гавары ўжо, што задумаў.
Міладух у чарговы раз напоўніў кубкі мёдам, падахвочваючы госця на адкрытую гаворку.
— Рамейскае войска хоць і прыйдзе па даніну, але яно не хоча вайны. Навоштадарма гінуць людзям? Табе ж сваіх таксама шкада, праўда?
— На вайне ніхто не можа бынь упэўнены, што уцалее. Тым больш, калі пачнецца асада, дык ужо мала не будзе ўсім: і нашым, і вашым, — згодна адказаў Міладух.
— Як я цябе зразумеў, ты таксама не хочаш вайны?
— Вядома. Хто яе хоча? Вып’ем, Памфіл, за мір і згоду!
Мужчыны паднялі гліняныя кубкі, стукнуліся імі і пачалі закусваць.
— Смачны кумпячок, — пахваліў Памфіл. — Як ты яго робіш?
— Звычайна. Прасалю як след, павешу на скразнячку ў паддашку, вось і маю патроху мяса да касавіцы. Але ж давай не будзем адхіляцца ад нашай гаворкі.
Памфіл усміхнуўся, раздумваючы, як сказаць тое, галоўнае, дзеля чаго ён сюды прыехаў па даручэнні Канстанціна Сарандапіха.
— Для таго, каб не ўсчалася вайна, Міладух, мы яе павінны папярэдзіць.
— Як? Кажы, нарэшце! Што ты ўсё цягнеш ката за хвост?
Памфіл раптам засмяяўся, ляпнуў Міладуха па плячы і сказаў:
— Як ты сам не можаш здагадацца, што ад цябе патрабуецца?!
— Здагадваюся, але...
— Ніякіх «але»! Ты адчыняеш вароты, упускаеш войска. Стратыг прызначае цябе архонтам. Ты арганізавана збіраеш даніну і застаешся кіраваць велясітамі! Усё! — жорстка сказаў Памфіл. — Гэта мужчынская размова, я выклаўтабе ўсю праўду. 1 хачу, каб ты гэтак жа шчыра адказаў мне, ці гатовы ты на такі подзвіг?
— Подзвіг? — разгублена спытаў Міладух.
— Так, гэта подзвіг у імя нашых народаў! Людзі не будуць ваяваць, не будуць гінуць. He здарацца пажары, разбурэнні! I ты будзеш мудрым архонтам, які заўсёды здолее дамовіцца з рамеямі наконт меншай даніны, бо твой народ будзе лаялызы да Канстанцінопаля. Што я табе яшчэ павінен сказаць, каб пераканаць?
— Тваімі вуснамі толькі мёд піць, — пахмурна адказаў Міладух. — Але ж пастаў сябе на маё месца. Я адчыняю вароты — здраднік! Займаю месца князя, абранага народам, — клятваадступнік!
— Паглядзі з іншага боку: ты без вайны займаеш пасад князя, сталы і мудры мужчына. А гэты саплівы княжыч няхай пакуль падрасце. Ад гэтага народу будзе толькі добра. Адкінь сумненні! Усё будзе добра!
— А што вы зробіце з княжычам?
— Яго долю вырашыць стратыг.
— Мы ж дамовіліся, што ніхто нікога забіваць не будзе.
— Але ж ты разумееш, што ягоная прысутнасць тут непажаданая, — адказаў Памфіл. — Кожны твой крок будзе параўноўвацца з тым, як дзейнічалі Акамір і ягоны сын.
Міладух задумаўся, схіліў кудлатую галаву на грудзі, але праз нейкі момант зноў спытаў:
— Дык куды падзець княжычаў? Іх жа два!
— Хочаш, мы іх выкрадзем і прададзім у рабства, хочаш — знішчым, хочаш завязём у глухі манастыр.
— He, не! — закрычаў Міладух. — Я не хачу ведаць, што з імі здарыцца! Перакананы ў адным, што кодла Вокаміра павінна знікнуць з зямлі велясітаў, каб нішто не нагадвала пра іх у будучыні!
— Супакойся. Усё будзе так, як ты хочаш. Канстанцінопаль зацікаўлены менавіта ў такім зыходзе справы, пра які мы тут з табою гаварылі.
Душа Міладуха дваілася, не хацелася праз паскудства і здрадніцтва дасягаць мэты, але іншага выйсця ён для сябе пакуль не бачыў. Невядома, як павернецца далей ягоная доля. Калі адмовіцца ад гэтай прапановы, дык пачнецца вайна, якая заўсёды прыносіць няшчасці. Невядома ці ацалее сам. Жонку і дзяцей рамеі могуць вывезці ў рабства. А так ціха-мірна за белую руку завядуць рамеі Міладуха ў княжацкі замак і надзенуць вянец.
— Я згодны, — пасля доўгага пакутлівага роздуму выціснуў з сябе Міладух. — Кажы, што і калі я павінен зрабіць.
— У першы дзень маладзіка ноччу войска ціха наблізіцца да варот. Ты павінен іх адчыніць.
— Але ж там ахова!
— Прыдумай што-небудзь.
— Добра, я знайду нейкую зачэпку, каб апоўначы выйсці за гарадскія вароты. Вы павінны скарыстаць гэты момант.
— Скарыстаем, не хвалюйся.
— Войска павінна падысці нячутна, — заўважыў Міладух.
— Стратыг — чалавек разумны, разбярэцца.
— Вып’ем, Панфіл, за ўдачу, — Міладух зноў напоўніў кубкі хмельным мёдам.
Мужчыны выпілі, пачалі закусваць. Яны прыкметна сп’янелі. Калі праз колькі часу жонка Міладуха ўвайшла ў пакой, дык убачыла, што госць і гаспадар гарланілі нейкую рамейскую песню, абдымаючы адзін аднаго за плечы і хістаючыся з боку ў бок.
22
Канстанцін Сарандапіх старанна падрыхтаваўся да паходу. I калі ён над разгорнутым папірусам, на якім быў накрэслены Балканскі паўвостраў і пазначаны буйныя паселішчы, расказаў пра свой план дзеянняў сыну, той ад здзіўлення ажно вочы вырачыў.
— Плысці морам? Ды ні за што! — ускрыкнуў ён ад нечаканасці. — Я ж не ўмею плаваць і наогул баюся вады.
— Толькі морам! Толькі так мы можам з’явіцца да велясітаў нечакана. Па сушы нам давядзецца прайсйі вялікі шлях. За той час, пакуль мы будзем рухацца, славяне могуць папрасіць дапамогі ў суседзяў і самі сабраць такія-сякія сілы.
— Як бы нечакана мы ні ўзніклі перад велясітамі, усё роўна нам давядзецца браць горад у выніку асады, — запярэчыў сын.
— У галоўны горад велясітаў мы ўвойдзем без цяжкасці, астатнія самі здадуцца. Мы паставім новага архонта, здольнага служыць нам.
Сын зноў здзіўлена паглядзеў на бацьку і спытаў з недаверам:
— Адкуль такая ўпэўненасць, што ўсё будзе менавіта так?
— Пакуль ты весяліўся са сваімі сябрамі, я думаў, як бы лепш арганізаваць паход, каб меней было рызыкі і ахвяр.
— Няўжо можа атрымацца так, як ты задумаў?
— Павінна.
— Хіба ты здолеў падкупіць нейкага славяніна, які згадзіўся дапамагаць нам.
— Прадажныя людзі трапляюцца і сярод рамеяў, і сярод славян. Ты павінен помніць пра гэта, сынок. Нікому нельга верыць!
Сын зноў недаверліва зірнуў на бацьку і спытаў:
— А як жа сяброўства? Родная кроў? Няўжо ты мог бы прадаць мяне?
Бацька памаўчаў, быццам нешта ўзважваючы, і цвёрда адказаў:
— Калі б вельмі спатрэбілася, прадаў бы.
— I як бы ты жыў пасля гэтага? Сумленне не даймала б? Спакойна спаў бы, добра еў бы?
— Разумееш, Феафілакт, чалавек заўсёды знойдзе, як і чым апраўдаць сваё злачынства. Тым больш, што і Бог наш, спагадлівы Хрыстос, усё грэшнікам даруе, абы толькі пакаяліся. Я таксама пакаяўся б, апраўдаўся б і жыў бы, бо жывы ў магілу не палезеш.
— Ты так гаворыш, быццам ведаў іншага бога...
— Так, я ведаў шмат багоў, але галоўны быў патрабавальны і бязлітасны бог неба Тэнгры. Мне давялося прайсці праз вераломства, а гэтае азначала быццам памерці душою і нарадзіцца нанова. Хоць часам мне здаецца, што гэта не я, а нехта іншы пражывае маё жыццё.
— Бацька, ты страшны чалавек! Іншы раз я баюся глядзець у твае вочы. Там гарыць нейкі жудасны агонь, гатовы спапяліць.
Канстанцін Сарандапіх правёў па твары далонямі, нібы здымаючы маску. Вочы яго палагаднелі, ён ціха адказаў:
— Табе не трэба мяне баяцца. Ты паслухмяны сын, і паўстаць супраць мяне не адважышся. Мы заўсёды будзем разам. Праўда, не ведаю, колькі гэта будзе доўжыцца.
— He разумею. Нам нехта пагражае?
Бацька паглядзеў на сына, раздумваючы, ці варта давяраць яму свае сумненні, пасля нядоўгага маўчання сказаў:
— У цябе, сынок, шматсяброў. Моладзь, юнакі заўсёды трымаюцца зграяю. Так вам лягчэй уваходзіць у жыццё, спасцігаць яго. Я заўсёды адзін. Мяне паяднаць з іншым чалавекам можа толькі вялікая агульная справа. Калі яна скончыцца, дык і еднасць наша пойдзе прахам. Колькі так бывае, што ўчарашнія сябры ці браты становяцца заклятымі ворагамі, а ворагі раптам робянца радней родных. Людзей могуць паяднаць імкненне да ўлады, жаданне завалодаць скарбам ды ці мала што. Сёння нас з табой яднае не толькі крэўная любоў, але і жаданне даказаць вернасць нашай базілісе Ірыне. Вось я і клапачуся пра нашу сумесную справу.
— Дзякую, бацька. Я разумею, што гэта табе трэба быць стратыгам. Але ж такі лёс...
— Ты памыляешся, сынок. Мне трэба быць базілеўсам! — нечакана для сябе самога сказаў Канстанцін. — Прынамсі, так я сябе адчуваю. А наконт лёсу... Так, ён існуе. Але за духоўны рух чалавека лёс не адказвае. Нам дадзена пэўная воля. Я магу
3 Зак.2544
65
пайсці супраць базілісы зараз, маючы войска, а магу спалохацца, што нічога не атрымаецца, і нават пальцам не варухнуць для здзяйснення сваёй мары.
— Бацька, няўжо ты марыш пра гэта?
— А чаму не? Мая пляменніца, маладзейшая і дурнейшая за мяне, займае трон. Дык чаму я не магў?
— Ты можаш, бацька! Можаш! Я толькі зараз гэта зразумеў!
Канстанцін перасмыкнуў плячыма, быццам скінуў з іх цяжар, і раптам зарагатаў. Ён смяяўся доўга, залівіста і молада.
— Чаго ты? Чаго? He разумею? Што тут смешнага? — пытаўся Феафілакт.
— Які жты даверлівы, сынок! Які наіўны! Нашто мне, старому, трон? Я сваё ўжо дажываю...
Сын ніякавата паціснуў плячамі і прамовіў:
— Па-мойму, на ўсім свеце не знойдзеш такога дурня, які адмовіўся б быць базілеўсам.
— Ах, сынок, мне дастаткова і таго гонару, што ты стаў стратыгам. Рыхтуйся, заўтра адплываем.
— Як? Ужо заўтра? Я ж з сябрамі не развітаўся!
— Дык паспяшайся...
Бацька з добраю ўсмешкаю штурхнуў сына ў плячо і паказаў на дзверы. Як толькі хлопец выйшаў, твар бацькі Канстанціна зрабіўся пагрозны і жорсткі, вочы схаваліся пад навіслымі шорсткімі бровамі і ўтаропіліся ў кавалак папірусу на стале. Ён працягваў абдумваць дэталі паходу, з якога мусіў вярнуцца пераможцам або бясслаўна загінуць. На карту былі пастаўлены набыткі ўсяго ягонага жыцця і нават само жыццё. Ён, стары і мудры, гэта добра разумеў і баяўся прапусціць нейкую дробязь, здатную прынесці шкоду яму, ягонаму сыну і рамейскаму войску.
23
Міладух з хваляваннем чакаў першы дзень маладзіка. Яму і хацелася стаць князем, каб кіраваць усімі велясітамі, і адначасова было страшна, што народ паўстане і скіне яго. Велясіты спрадвеку выбіралі сабе князёў самі. Ён хадзіў пахмурны і злосны, час ад часу пачынаў сварку з жонкаю ці караў дзягаю дзяцей за самае нязначнае свавольства. Жонка, урэшце, ад
крыўды перастала з ім размаўляць. Ён падумаў, што гэта да лепшага, не трэба будзе тлумачыць, куды ён пойдзе апоўначы. Выклікалі сумненне і словы канстанцінопальскага госця. Ці, сапраўды, за ім стаяцьтакія магутныя сілы, здатныя расправіцца з маладымі княжычамі і прызначыць новага князя? А калі здарыцца так, што Міладух упусціць рамеяў у горад, а яны вынішчаць тут усё і ўсіх і дзякуй не скажуць? Думкі вярэдзілі душу і не давалі спакою.
Міладух ледзьве дачакаўся поўначы, калі настаў першы дзень маладзіка. Адчуваў ён сябе спустошаным і нікчэмным, але адступаць не было куды. Паабяцаў, прадаўся, дык, пэўна, такі выпаў кон. Ён ускінуў на плечы світу і выйшаў з хаты. Жонка нават не паспрабавала спыніць, зрабіла выгляд, што спіць і нічога не чуе.
«Яшчэ пабачым, як ты за мною пабяжыш, калі мяне прызначаць князем. Мо тады я сам не захачу з табою размаўляць, — злосна падумаў Міладух пра жонку. — Бач, якая наравістая! Я табе рогі абламаю».
Ён скіраваўся да гарадской брамы. Горад ужо спаў, толькі ў старога Душана свяцілася за акном лучынка. Ён апошнім часам хварэў, мо ўжо ў гэты час душа ягоная адыходзіла да продкаў. Міладуху зрабілася ніякавата і страшна, бо продкі глядзяць з неба і ўсё бачаць, ды і сам Вялес можа адпомсціць за гэтую здраду. 1 ён пачаў маліцца, апраўдваючы сябе: «Магутны Вялесе, паратуй і абарані мяне, мой род і маё племя. Ты ж бачыш, што цяпер пастаўлены кіраваць намі княжаты — неразумныя дзеці, якія нічога не ўмеюць і не ведаюць жыцця. Толькі я магу выратаваць мой народ ад чужынцаў, каб ніхто не загінуў, каб не здарылася пажараў і разбурэнняў! Магутны Вялесе і духі продкаў, звяртаюся да вас з просьбаю, дапамажыце мне ва ўсіх маіх задумах і здзяйсненнях, дайце мудрасці і сілы...»
Малітва супакоіла Міладуха, надала ўпэўненасці і перакананасці, што цяпер Вялес на ягоным баку, не пакіне яго без дапамогі. Ён пайшоў шпарчэй. Каля самай брамы яго аклікнулі:
— Хто ідзе?
Міладух пазнаў голас маладога княжацкага ратніка Шумібора, падышоў да ганка, прывітаўся за руку і адказаў:
— Пазнаў цяпер?
— Чаго табе, Міладух, не спіцца? Ці да ўдавы якой сабраўся? — спытаў Шумібор.
— Карова збродлівая з пашы не вярнулася. Хацеў да ранку пачакаць, мо сама знойдзецца. Але жонка не дала заснуць, усю шыю абгрызла: «Ідзі шукай! Ідзі шукай! Прападзе кароўка!» — Галосіць як па нябожчыку. Зразумеў, што не дасць спакою і вымушаны быў ісці шукаць.
— Дзе ж ты яе знойдзеш пры такой цемры?
— Можа дзе ў роў увалілася ды рыкае. Падасць голас — пачую.
— Дык чаго ты хочаш?
— Выпусці мяне, а потым, як вярнуся, упусціш. Я ў вароты пастукаю.
— Ноччу толькі злыдні швэндаюцца. Глядзі, каб цябе самога ў які роў не зацягнулі.
— Я буду асцярожны, — нецярпліва адказаў Міладух.
Шумібор схадзіў у пакой, убудаваны ў гарадскую сцяну, дзе звычайна грэліся стражнікі, прынёс ключы, адамкнуў вароты, выпусціў Міладуха, які адышоў колькі крокаў ад варот і спыніўся, прыслухоўваючыся. Раптам пачуўся ціхі свіст, і Міладух накіраваўся на гэты покліч.
Прайшоў з паўсотні крокаў і пабачыў мноства рамеяў, якія нерухома стаялі, не выдаючы сябе нічым. Да Міладуха адразу наблізіўся канстанцінопальскі купец Памфіл, горача прывітаўся за руку, сказаў:
— Малайчына, Міладух, мы цябе чакаем. Бачыш, колькі тут нас? Пазнаёмся, гэта стратыг Феафілакт.
Руку Міладуха паціснуў малады ваявода, худы і нізкарослы, як падлетак.
— А гэта ягоны бацька і дзядзька базілісы Ірыны Канстанцін Сарандапіх, — працягваў гаварыць купец. — Ты, Міладух, цяпер архонт не толькі велясітаў, але і наш архонт. Вядзі нас у горад.
— Трэба трохі пачакаць, — няўпэўнена адказаў славянін. — Я сказаў сваім...
Міладух запнуўся, у яго душы пераблыталіся два паняцці. Свае цяпер былі і рамеі, і жыхары горада, але адначасова і адны, і другія маглі аказацца ворагамі. Мо было б лепш зараз збегчы куды-небудзь, адмовіцца ад задумы, якая больш палохала, чым абяцала шчасце. Ён паправіў словы, сказаныя раней:
— Вартаўнікі ля гарадскіх варот ведаюць, што я пайшоў шукаць карову. Трэба, каб трохі часу прайшло, бо не павераць... А як вам удалося прайсці незаўважана.
— Мы з неба ўпалі, — адказаў Сарандапіх, ягоны жарт прагучаў з прыхаванаю пагрозаю.
— Дык трэба было адразу ў горад падаць, — адказаў Міладух, скаваны напружаннем, якое выклікалася няўпэўненаспю ў сабе.
— Трохі памыліліся, — адказаў Феафілакт па-маладому бестурботна.
— Міладух — наш сябар, і павінен ведаць пра нашы манеўры, — патлумачыў Памфіл. — Мы прыйшлі па моры, высадзіліся ў баку ад прыстані і хутка прыйшлі сюды. Здаецца, нас ніхто не заўважыў.
— Бадай, гэта было вельмі мудра зроблена. Ісці па сушы вам давялося б доўга, і велясіты здолелі б сабраць войска, каб бараніцца, — пахваліў Міладух рамеяў.
— Можа, нам варта памукапь, каб вартаўнікі падумалі, што карова знайшлася? — спытаў Феафілакт.
Рамеі, якія стаялі побач са стратыгам, адкрыта пасмейваліся, паглядваючы на разгубленага барбара. Міладух сапраўды адчуваў сябе ніякавата. Так стаяць без дзеяння і чакаць было невыносна ўсім, і ён спытаў:
— Якія маеце намеры?
— Вядзі нас да замка Акаміра, — сказаў Канстанцін Сарандапіх. — Галоўная наша задача: схапіць княжычаў, каб абезгаловіць племя. Потым пабудзім насельніцтва і прызначым архонтам цябе. Вось і ўсё.
— Княжычаў не забівайце. Гэза выкліча абурэнне насельніцтва. Вывезіце іх з горада, — папрасіў Міладух.
— Добра.
— Пайшлі, толькі ціха, каб нічым не выдаць сябе, — сказаў славянін.
Ён рушыўда гарадскіх варот, за ім, стараючыся не грукаць і не тупаць, рушыла дзесяткі два рамеяў, астатнія засталіся чакаць дадатковага знаку. Як ні стараліся воі ісці нячутна, але ў цішыні пачуўся тупат мноства ног.
— Шумна, — сказаў Міладух, у якога сэрца ад хвалявання грукала так, што здавалася адно яно можа разбудзіць цэлы горад.
Канстанцін спыніўся, падняў руку. Рамеі сцішыліся.
— Каб я не чуў ні гуку, — прашаптаў ён.
I сапраўды, усталявалася цішыня. Рамеі бясшумна наблізіліся да гарадской сцяны. Міладух пагрукаў у дзверы і крыкнуў:
— Шумібор, адчыні. Гэта я, Міладух.
— Так хутка знайшоў карову? — спытаў голас па той бок варот.
— Ага, сама ўжо валаклася, дурніца, дахаты, — Міладух засмяяўся блазнаватым нервовым смехам.
— Пачакай, зараз вазьму ключ і адамкну вароты.
Рамеі стаялі па два бакі ад варот і напружана чакалі. Клацнуў адамкнёны замок, вароты прыадчыніліся, і тады нястрымнай плынню рынуліся рамеі ў горад. Перад Міладухам толькі на імгненне ўзнік у цемры твар Шумібора. I ў той жа момант нехта з рамеяў сцяў вартаўніку галаву.
К.упец схапіў Міладуха за рукаў, адвёў убок, каб яго не затапталі рамейскія воі, і патлумачыў:
— У іх ёсць план горада. Яны ведаюць куды ісці. He будзем ім замінаць. Пойдзем да цябе, табе трэба паклапаціцца пра сваю сям’ю.
«Няхай бягуць самі, — з палёгкаю падумаў Міладух. — Людзі не будуць ведаць, што гэта я прывёў рамеяў у горад».
У гэты момант ён з жахам убачыў, што рамеі падпалілі адну з крайніх хацін.
— Ты ж абяцаў, што не будзе ні ахвяр, ні падпалаў! — абурыўся Міладух.
— Ідзі дамоў. Мы цябе паклічам, — сказаў Памфіл. — А я пайду і перагавару са стратыгам, каб спыніў падпальшчыкаў.
Міладух, якога аж трэсла ад хвалявання і напружання, пабег дамоў. Ускочыў у хату, закрычаў над жонкаю, трасучы яе за плячо, перасохлым скрыпучым голасам:
— Уставай, уставай! Рамеі паляць горад! Забірай дзяцей, трэба хавацца на агародзе.
Яна моўчкі паднялася, зірнула ў акно, убачыла зарыва пажараў, прастагнала і пачала будзіць дзяйей. Міладух прыхапіў такі-сякі скарб. Разам выбеглі з хаты, кінуліся бегчы ў бок хлява, каб схавацца ў кустоўі, што расло ў канцы агарода. Трэба было трохі пачакаць, пакуль рамеі захопяць замак, каб не патрапіць пад якую гарачую руку і не застацца без галавы.
24
3 паўсотні рамеяў вырваліся ўперад, пакінулі далёка за сабою пяхоту, як віхура пранесліся праз горад. Ратнікі, якія ахоўвалі княжацкі замак, не чакалі раптоўнага з’яўлення ворагаў, хоць і разгубіліся, але абараняліся мужна. Было іх няшмат, таму палеглі яны ўсе да аднаго.
Рамеі ўварваліся ў замак. Насустрач ім выбеглі слугі, гатовыя целам бараніць княжычаў. Але рамеі хутка расправіліся з імі, бо ў слуг не было пры сабе зброі. Праўда, яны ўчынілі такі страшэнны галас, што пабудзілі княжычаў. Першы прачнуўся Веляслаў, прыслухаўся да галасоў, схапіўся за бацькаў меч, разбудзіў Драгаміра:
— Уставай! Чуеш? Нейкі гвалт.
Сонны Драгамір нешта нездаволена прамармытаў, але ўсё ж сеў на пасцелі і спытаў:
Што?
— He ведаю. Сам паслухай...
Драгамір таксама ўзяў меч, і яны рушылі на галасы. Але ў гэты момант у пакой з паходнямі ўскочылі рамеі. У водблісках агню блішчалі іхнія каскі і нагруднікі.
— Абараняемся! — крыкнуў Веляслаў.
Ён стаў спіною да брата, баронячы яго. Цяпер яны ўяўлялі чатырохрукую і двухгаловую істоту, узброеную двума мячамі, якая адначасова бачыла, што адбываецца ззаду і спераду. Рамеі паспрабавалі акружыпь княжычаў, але яны адважна бараніліся, удала і ваяўніча размахваючы зброяю. Браты не ведалі, што рамеі атрымалі загад узяць дзяцей Вокаміра жыўцом. Ворагі, хоць і паранілі ў плячо Драгаміра, але не імкнуліся забіць княжычаў, а падбіралі момант, каб схапійь іх і звязаць. Калі зразумелі, што княжцчаў голымі рукамі не возьмеш, лрывалаклі аднекуль некалькі вяровак. Сталі накідваць на братоў петлі. Гэта ім таксама не адразу ўдалося. Але Драгамір губляў сілы. Кроў лілася з ягонага пляча, заліваючы падлогу. Яе цёплыя струмені адчуваў на сабе і Веляслаў, яму здавалася, што ягоная воля і сіла выцякаюць па кроплі разам з крывёю брата. Рамеі, між тым, прынеслі аднекуль невад і аблыталі ім братоў. Толькі тады княжычы адчулі сябе палоннікамі.
— Для чаго вы прыйшлі? — спытаў Веляслаў.
— Пасадзіць новага князя, — весела адказаў стратыг Феафілакг, які быў гадоў на сем старэйшы за княжычаў і пераможна адчуваў сваю перавагу ва ўсім. — Маладыя вы яшчэ народам кіраваць.
— I хто той князь?
— He хвалюйся, знойдзецца сталы чалавек, здатны бараніць сябе і свой народ.
— Пад вашым наглядам? — з’едліва спытаў Веляслаў. — Кажуць, наняўся аднойчы воўк авечак пасвіць, пад восень ад статку засталіся толькі рожкі ды ножкі.
— Велясіты павінны плаціцьданіну Канстанцінопалю! I будуць яе плаціць спраўна. Інакш з імі будзе тое, што з тваімі авечкамі, — зноў радасна засмяяўся Феафілакт, бо адчуваў, што здзейсніў яшчэ адзін подзвіг і атрымае вялікую ўзнагароду ад базілісы Ірыны.
— Што будзе з наімі?
— Пажывём — пабачым...
— Сапраўды, што рабіць з гэтымі барбарамі, — спытаў адзін з рамеяў.
— Збярыце яшчэ з дзесятак палонных, завядзіце іх да мора і накіруйце ў Канстанцінопаль як сведчанне нашай перамогі, — загадаў Сарандапіх.
«Некуды збіраюцца везці па моры, хутчэй за ўсё прададуць як рабоў, — падумаў Веляслаў. — Як жа гэтае войска так лёгка ўвайшло ў горад. Чаму яго ніхто не запыніў? Нехта ўпусціў? Здрада? Так. Хутчэй за ўсё здрада! Але, напэўна, я ніколі не даведаюся, хто гэта зрабіў».
Веляслава і Драгаміра вывелі ў двор, і яны ўбачылі, што горад палае з усіх канцоў.
— Гэта здрада, — сказаў Веляслаў брату.
— Так, — сціскаючы зубы ад болю адказаў Драгамір.
— Ведаць бы хто?
— Мы яшчэ вернемся і адпомсцім за ўсё.
25
Горад гарэў. Полымя раўло і злучалася над вуліцаю, утвараючы знішчальны вогненны тунэль. Радуня разгублена стаяла ўдвары, назіраючы за гэтым страшным відовішчам.
— Хавайцеся, — перуновым голасам крыкнуў Радаслаў сямейнікам. — Гэта, напэўна, вайна. А я пабягу, мо княжычам трэба дапамога.
— Я з табой, — сказала Радуня.
— Табе нельга! Хавайся, каб не трапіць у палон, — запярэчыў бацька. — Памажы маці схаваць малых!
Радаслаў, азіраючыся, выйшаў з двара і знік у цемры. Радуня, каб выпадкова не сустрэцца з бацькам, пабегла па-за агародамі. Ля хлява старога Красіміра ледзь не сутыкнулася з рамеямі, прысела за кастром дроў, памалілася Вялесу. Чужынцы яе не заўважылі і прабеглі міма.
Радуня агледзелася. У сярэдзіне горада было шмат хацін з каменю, таму большасць з іх ацалела. А там, дзе пачынаўся пажар, людзі выскоквалі на вуліцу ў споднім адзенні, спрабавалі тушыць жытло, але тут іх насцігалі рамейскія дзіды.
Дзяўчына пазбягала сустрэчы з людзьмі, баючыся трапіць на вочы рамеям. Ужо пачынала віднець, неба паяснела. Абрысы пабудоў, дрэў і людзей ясна акрэсліваліся. Радуня наблізілася да дзядзінца. Там было асабліва шматлюдна. Прыціскаючыся да сцяны, 'яна доўга цікавала за тым, што адбываецца навокал. Рамеі прыводзілі на дзядзінец людзей, пераважна моладзь.
«Старых не бяруць, — здагадалася дзяўчына. — Пэўна, гэтых яны мяркуюць забраць у палон. Праўду казаў бацька, трэба хутчэй уцякаць адсюль. А як жа Веляслаў? He скрануся з месца, пакуль не даведаюся, што здарылася з ім. Магутны Вялесе, абарані і паратуй майго любага. Дай яму доўгага і шчаслівага веку».
На вуліцы ўжо зусім развіднела. 1 цяпер Радуня пазнавала тых дзяўчат і хлопцаў, якіх сагналі на дзядзінец рамеі. Сярод палоннікаў пабачыла Радуня Веляславаз Драгамірам, яны стаялі побач. Сарочка малодшага брата набралася чырванню. Абодва княжычы былі босыя. Пэўна, іх засталі знянацку, што яны нават абуцца не паспелі.
Радуня была гатовая кінуцйа да княжычаў, але раптам заўважыла, што яе бацька, цікуючы з-за процілеглай сцяны, памахаў ёй кулаком. Гэтая пагроза азначала: «Уцякай хутчэй!»
Радуня не магла зварухнуцца з месца. Як можна пакінуць Веляслава ў бядзе? Няхай у палон, няхай на смерць, абы толькі побач з ім! Дзяўчына зрабіла выгляд, што не бачыць бацьку, выйшла са свайго спрата і накіравалася да гурту. Веляслаў здалёку гіабачыў яе, здзіўлена паглядзеў. Вочы ягоныя поўніліся смуткам. Калі ж яна спынілася насупраць, ён ціха спытаў:
— Навошта ты прыйшла сюды?
— Трэба перавязаць Драгаміра.
Радуня сарвала з галавы хустку, агледзела рану, стуліла яе краі, пашукала некалькі лісткоў трыпутніку, прыклала і туга перавязала, пачала шаптаць замову ад крывацёку:
— На моры, на акіяне, на востраве Буяне ляжыць гарачы камень Алатыр. Натым камені сядзіць чырвоная Зара-Зараніца, швачка-майстрыца, трымае іголку жалезную, нітку шаўковую, руду жоўтую замывае, раны крывавыя зашывае. Загаворваю я ўнука Вялесавага Драгаміра ад заразы. Хвароба згінь, адстань, а ты, кроў, цячы перастань! Усё будзе добра, княжыч! Трымайся!
— Дзякую, Радунька. Рукі твае ласкавыя, як у маці.
Веляслаў з любасцю і шкадобаю паглядзеў на дзяўчыну і спытаў:
— Нас узялі ў палон сілком, а ты навошта сама прыйшла?
Дзяўчына радасна ўсміхнулася, зазіраючы ў яго журботныя вочы, і адказала:
— Я хачу падзяліць з табою твой шлях і твой лёс, што б ні здарылася.
Калі сонца паднялося над дзядзінцам, сюды прыгналі ўсіх жыхароў, якія ацалелі ў гэтую страшную ноч. Твары і адзенне людзей былі перапэцканыя сажаю і крывёю, валасы ўскудлачаныя. Вядома, хто думае пра прыгажосць, калі такая нечаканая бяда звалілася на горад.
Рамеі шчыльна акружылі гурт моладзі, як бы даючы тым самым зразумець, што на гэтых людзей яны маюць асаблівыя правы. Да астатніх велясітаў, якія прыйшлі сюды, звярнўўся Канстанцін Сарандапіх. Побач з ім стаяў Міладух і перакладаў тое, што казаў стары рамей:
— Велясіты! Вы павінны зразу'мець, што ва ўсім залежаце ад нашай базілісы Ірыны, ад нашай дзяржавы і нас, рамеяў. Мы прыйшлі да вас з агнём і мячом, каб вы адчулі нашу сілу. Гэтую моладзь мы забіраем у якасці заложнікаў. Калі вы будзеце паводзіць сябе разумна, дык некалі зноў сустрэнецеся, у процілеглым выпадку мы прадамо іх у рабства. Сёння прызначаю вам новага архонта Міладуха. Ён гатовы аддана служыць нам і вам.
Пануры твар Міладуха на момант асвяціўся радасцю і згас пад змрочнымі позіркамі гараджан.
— Любіце, паважайце і шануйце яго як прадстаўніка рамейскай улады і як уласнага правадыра, — працягваў гаварыць рамей. — У бліжэйшыя тры дні вы павінны здаць даніну. Што і колькі здаваць, вам раскажа Міладух. А цяпер слова вашаму новаму архонту.
У Міладуха перахапіла дыханне. Ён, адчуваючы, што ногі здранцвелі, што не здолее зрабіць нават крок, так і застаўся стаяць за спіною Сарандапіха. Рамей спахапіўся, азірнуўся на новаспечанага архонта, адступіў крок назад. Міладух апынуўся навідавоку, стаяў, нязграбны, з апушчанымі плячамі, з рукамі, якія звешваліся ажда каленяў, што паказвала на зладзеяватасць натуры. Ён маўчаў, не ведаючы, што сказаць.
Рамей зірнуў на нехлямяжага велясіта, апранутага ў нейкую світку з караткаватымі рукавамі, у белыя нагавіцы, абутага ў нейкія атопкі, і падумаў: «Якія ж гэтыя барбары бяздарныя. Hi паказаць сябе не ўмеюць, ні прамову сказаць. Калі б мяне зараз абвясцілі базілеўсам, я прадстаў бы перад народам у залатым хітоне і з залатою каронаю на галаве, што ўсе адразу зразумелі б: толькі я магу быць базілеўсам».
— Ну, што жты, Міладух! Скажы прамову свайму народу! — падштурхнуў Канстанцін Сарандапіх велясіта.
У гэты час адзін з рамейскіх вояў са здзекліваю ўсмешкаю падаў хазарыну княжацкі вянец. Сарандапіх спахапіўся:
— Прабач, я зусім забыўся пра атрыбуты ўлады.
Ён надзеў на галаву Міладуху вянец. I той ажывіўся, быццам адчуў прыліў энергіі, быццам з гэтым вянцом з’явіліся ў галаве думкі, якія можна было сказаць грамадзе.
— Людзі, велясіты, я буду служыць вам верна і аддана. Мы з вамі пераадолеем усе беды, зноў адбудуем горад.
— Ты нам ужо паслужыў, — з’едліва адказаў каваль Радаслаў. — Так паслужыў, што мы гэты дзень назаўсёды запомнім.
Людзі павярнуліся спінамі і пачалі разыходзіцца.
— Стаяць! — закрычаў Сарандапіх. — Hi з месца!
Людзі панура спыніліся. Моўчкі пазіралі.
— Гавары, Міладух! Кожнае слова даводзіцца выцягваць з цябе. Стаіш, як нежывы.
— Ён і ёсць жывы мярцвяк, — з’едліва пасміхнуўся Радаслаў і звярнуўся да рамеяў на іхняй мове. — Аддайце нам нашу mo-
ладзь! Мы і без заложнікаў нікуды з нашай зямлі не дзенемся, бо толькі яна нас корміць і поіць!
— Заложнікі нам патрэбны для ўмацавання міру, — адказаў Сарандапіх.
Маладзіцы ў натоўпе заплакалі. Твар Міладуха нервова перасмыкнуўся, і ён крыкнуў па-жаночы высокім голасам:
— Ты, каваль, ведай сваё месца і шмат на сябе не бяры! Сёння я князь, а ты ніхто. Заўтра з цябе ў якасці даніны я хачу атрымаць карову і каня!
— Атрымаеш! Ты сваё атрымаеш! За ўсё! Вялес і духі продкаў глядзяць на нас з неба. Праўду можна схаваць ад людзей, але багі бачаць усё! Ты прадаў свой народ, каб купіць сабе пасаду князя! Але табе жыць сярод нас, а не сярод рамеяў! Падумай, мо варта адмовіцца ад гэтага страшнага вянца, які ты надзеў на сваю галаву? Ён жа раструшчыць тваю пустую макаўку!
— Маўчаць! — крыкнуў Сарандапіх, які хоць і не разумеў славянскай мовы, але не жадаў, каб нейкі барбар гаварыў больш за прызначанага архонта. — Усім маўчаць! Будзе гаварыць толькі архонт Міладух.
— Я ўжо ўсё сказаў, — паспешліва прамовіў збянтэжаны Міладух. — Зараз пройдземся па дварах, пагутарым з гаспадарамі і збяром даніну, пакуль яны не закапалі сваё дабро.
— Што азначае «закапалі»?
— Так у нас прынята: закопваць усё лепшае ў зямлю на выпадак вайны ці якой іншай навалы. А міне бяда, можна дастаць свае прыпасы і карыстацца, каб з голаду не памерці.
— Дзікуны! — прабурчаў Сарандапіх. — Няхай разыходзяцца да д’ябла. Гадка глядзець на гэтых брудных свіней.
26
Палонную моладзь, звязаную паміж сабою вяроўкамі, павялі праз горад. Мацяркі галасілі, заломвалі рукі, рвалі на сабе валасы. Рамеі адганялі іх мячамі і дзідамі. Некаторых жанчын, якія забываліся пра ўласную бяспеку і кідаліся ратаваць дзяцей, паранілі. Радуня ішла побач з Веляславам і не адчувала ні страху, ні смутку з-за таго, што яе чакае невядомасць. Плячо каханага княжыча час ад часу дакраналася да яе, і гэта быў знак боскае ласкі, які яна ўспрымала з пяшчотаю і ўдзячнасцю. Вочы яе раптам сутыкнуліся з балючым позіркам бацькі. Ён роспачна
пакруціў галавою, нібы прамаўляючы: «Дурненькая мая дачушка! Навошта ж ты асудзіла сябе на такую пакуту?»
Радуня ўсміхнулася яму на развітанне, яшчэ не ўсведамляючы таго, што, можа, бачыць яго ў агюшні раз. Яна цяпер была проста шчаслівая ад адчування таго, што яе звязалі адной вяроўкай з Веляславам, паядналі іх, і цяпер ніхто іх не разлучыць. Калі ж яна азірнулася, дык бацькі сярод натоўпу не ўбачыла, толькі маці, заўсёды такая стрыманая, ішла зводдаль, і слёзы ліліся па яе твары. Яна іх не выцірала. Слёзы падалі на вышытую сарочку, мачылі тканіну і рабілі яе больш цёмнай.
— He плач, мамачка, не плач! Усё будзе добра! — крыкнула Радуня. — Ты ж чула, яны сказалі, што мы хутка вернемся! — I раптам заплакала сама, бо немагчыма было спакойна слухаць галашэнні жанчын, бачыць іх слёзы.
Маці ёй нічога не адказала, толькі, плачучы, ішла следам да самых гарадскіх варот. Рамеі вывелі палонных, зачынілі за сабой вароты і не выпусцілі мацярок з горада.
— Што нас чакае, Веляслаў? — спытала Радуня.
— He ведаю наконт цябе, а мяне напаткае смерць або рабства. Гэтыя дзве пачвары раўназначныя.
— Чаму думаеш, што яны цябе заб’юць? — спалохана спытала Радуня.
— Князь, якога гвалтам знялі з пасады, аднойчы можа вярнуцца. А гэта непажадана, лепш яго знішчыць. Могуць асляпіць, як асляпілі майго бацьку. Кажуць, што базіліса Ірына нават уласнага сына асляпіла за тое, што ён спрабаваў узяць уладу ў дзяржаве ў свае рукі, — ціха адказаў Веляслаў.
— Маці асляпіла сына? — перапытала Радуня. — Такога не можа быць!
— Улада — рэч ддя многіх вельмі жаданая і салодкая! Некаторыя за яе гатовыя нават душу прадаць, як гэты наш Міладух, — заўважыў Драгамір.
Радуня паглядзела на малодшага княжыча, спытала са спачуваннем:
— Балюча табе?
— Смыліць рана, але ж ад дотыку тваіх рук нашмат палепшала.
— Дык і добра. Напэўна, ачуняеш. Мая бабуля добра ад крывацёку загаворвала і мяне трохі навучыла, можа, мае шэпты
і памогуць. Пасля захаду сонца яшчэ пашапчу. Ты і сам маліся Вялесу, каб памог ва ўсялякай бядзе. Ён любіць нас.
Моладзь вялі ў бок мора, дзе чакалі ладдзі. Веляслаў гэта зразумеў адразу. I сказаў:
— Напэўна, нас павязуць у Канстанцінопаль, а там ужо вырашаць, што з намі рабіць. He ведаю, што лепш: жыць у рабстве ці памерці.
Радуня строга зірнула на Веляслава і сказала цвёрда:
— Трэба жыць, якое б выпрабаванне лёс ні паслаў. Рабства даецца для таго, каб чалавек здабыў сабе волю сам! Для гэтага багі надзяляюць яго сілай і розумам.
— Багі даюць, ды людзі адбіраюць, — скептычна заўважыў Веляслаў.
— Людзі не багі, яны розныя, але і сярод іх шмат добрых і спагадлівых. Ты, можа, мне не паверыш, але я іду з табою ў палон добраахвотна і адчуваю сябе так, быццам ніколі не была шчаслівейшаю.
— Але ж заўтра нас могуць разлучыць назаўсёды!.
— Я не хачу думаць пра гэта і шчаслівая тым, што цяпер з табою. А потым, што б ні здарылася, толькі ты будзеш уладаром маёй душы!
— Дзякую табе, Радуня. Ты свецішся, нібы сонца. I мне светла, таму што ты побач.
— Што тут за размовы? Маўчаць! — крыкнуў нейкі хрыпаты рамей.
Палоннікі сціхлі ідалей ішлі моўчкі, толькі зрэдку той ці іншы азіраўся на родны горад і з болем углядаўся ў невядомую будучыню. Ззаду засталіся вінаграднікі і аліўкавы гай, пачаўся спуск да берага. Абапал дарогі там-сям яскрава чырванеў мак-самасейка, нібыта пазначаў шлях палонных вёлясітаў кроплямі крыві.
У невялікай бухце, дзе ласкава плёскалася мора і набягала на бераг гуллівымі хвалямі, палоннікаў завялі на ладдзю па хісткіх кладках, пасадзілі пад палубу побач з грабцамі, не развязваючы рук. Ладдзя адразу ж адплыла, калыхалася на хвалях. Было моташна ад яе няроўнага руху, ад цеснаты і задухі. Веляслаў і Радуня сядзелі побач, іхнія целы горача судакраналіся. Толькі яны не адчувалі стомы і болю, а былі шчаслівыя ўзаемным каханнем і пяшчотаю. I хоць навокал было шмат людзей, яны былі адны, паяднаныя таемным высокім пачуццём.
27
Каваліха стаяла на каленях і маліла Вялеса выратаваць яе дачку. 3 малітвы час ад часу яна зрывалася на галашэнні. Яе голас рваў сэрца Радаслава на часткі. Меншыя дзеці таксама плакалі, седзячы на запечку.
«Дачку забралі ў палон! I я няздатны ёй дапамагчы! Ворагі, нейкая паскудная набрыдзь, захапіла краіну, а мы маўчым, і нас гоняць, быццам неразумны статак, — ад гэтых думак цела Радаслава дранцвела і рабілася быццам нежывое. — Змірыцца! Падпарадкавацца злой сіле? Ніколі! Ніколі! Ніколі!»
Радаслаў кінуўся пад павець, схапіў тры пасмы лыка, сплёў вянок, патузаўяго, правяраючы ці моцны атрымаўся віць, пасля зрабіў яшчэ адзін. Вярнуўся ў хату, паглядзеў на сыноў, падумаў: «Малыя яшчэ, Міраславу — дзесяць гадоў, Любаграю — восем, але ж толькі на іх я магу абаперціся. Нельга падпарадкавацца бядзе, трэба змагацца!»
— Міраслаў і Любаграй, ідзіце за мной.
Хлопчыкі, абодва белабрысыя і кірпатыя, падобныя паміж сабою, як блізняты, шмыгнулі насамі, выцерлі слёзы і саскочылі з запечка. Жонка паглядзела на лыкавыя вянкі і сказала:
— Радаслаў, падумай добра, перш чым рабіць такі крок.
— Я падумаў.
— Як ты выведзеш іх з горада? Вароты ахоўваюць рамеі.
— Праз таемны падземны ход.
— Куды яны паспеюць пешкі?
— Дойдуць да майго брата Радаміра, ён дасць коней.
— Добра. Ідзіце, толькі абуйцеся і будзьце асцярожныя, не паказвайце вянкі рамеям, інакш яны заб’юць вас, — папярэдзіла маці сыноў.
— Мы ўсё разумеем, мама, — адказаў Міраслаў.
Бацька рушыў дадзвярэй, не азіраючыся, дзеці паспяшаліся за ім. Разам яны прайшлі праз двор, мінулі кустоўе, сярод якога стаяла бацькава кузня. Далей за плотам пацягнулася высокая крапіва. Радаслаў сунуў ногі па крапіве, прымінаючы яе, каб яна меней назаляла сынам. Пад кустом бэзу, які рос, здавалася, проста з-пад сцяны, ён згроб у ахапак хлуд, адкінуў яго ўбок, падняў кавалкі дзёрну, пакладзенага на драўляны насціл, і хлопчыкі ўбачылі шырокую і глыбокую нару.
Радаслаў стаў спускацца па прыступках, зробленых з зямлі, уніз. Дзеці, здзіўлена азіраючыся, пайшлі ўслед за ім, убачылі ў сябе над галовамі падмурак сцяны.
— Як мы не заўважалі раней гэты спрат? — слытаў Міраслаў.
— Пра гэты пераход ведалі толькі князь Вокамір ды я, a цяпер яшчэ вы. Гэта збудаванне не для дзіцячых гульняў! Гэта дзяржаўная таямніца. Дамоў вяртайцеся праз вароты разам з войскам. Забудзьце пра тое, што вы тут бачылі і ніколі не згадвайце.
— Добра, тата, — адказаў старэйшы сын. — Мы ніколі і нікому не скажам пра гэта.
— Дзядзьку Радаміру скажыце, каб не імкнуўся ў Воласе напасці на рамеяў, лепш зрабіць на іх засаду, калі яны пойдуць у іншыя паселішчы збіраць даніну. Зразумелі?
— Так, — адказаў Міраслаў.
— Паўтарыце тое, што трэба перадаць дзядзьку Радаміру. Спачатку ты, Міраслаў, а пасля ты, Любаграй.
Дзеці слова ў слова паўтарылі тое, што сказаў бацька. Ён застаўся задаволены, пахваліў іх за добрую памяць і ўважлівасць і пайшоў уперад. Крокаў трыццаць рухаліся ў непрагляднай цемры, нарэшце, адчулі пад нагамі прыступкі, сталі ўздымацца па іх.
Бацька прыўзняў накрыўку з дзёрну, пільна агледзеўся і сказаў:
— Па кустоўі бяжыце да лесу. Потым, як пацягнуцца ўзгоркі, выходзьце на дарогу і кіруйцеся ў селішча да дзядзькі Радаміра. Слухайцеся яго, як мяне. Ён вам будзе другі бацька.
— Добра, тата, — адказаў Міраслаў нецярпліва, якому не цярпелася вылезці на паверхню і агледзецца, куды ж гэта яны выйшлі.
— Вось вам війі, схавайце іх за пазухі, — падаў Радаслаў сынам лыкавыя вянкі.
Любаграй першым засунуў вянок за пазуху і паморшчыўся:
— Драпаецца.
— Загорнеце ў лісце лопуха. А цяпер ідзіце, — адпусціў бацька сыноў, прамаўляючы ў думках малітву: «Магутны Вялесе, паратуй і блаславі маіх сыноў, падаруй ім доўгае, мудрае і шчаслівае жыццё. Слава табе!»
Хлопчыкі вылезлі з нары, агледзеліся. Гарадская сцяна была ў іх за спіной. Яны захоплена пераглянуліся. Гэтая прыгода іх настолькі здзівіла і парадавала, што яны амаль забыліся пра небяспеку. Бацькаў голас напомніў ім пра асцярожнасць:
— Чаго варон лічыце? Што я вам сказаў рабіць?
Дзеці прыгнуліся і пабеглі ў бок лесу, прытрымліваючы рукамі калючыя лыкавыя вянкі за пазухамі. Праз імгненне яны зніклі за кустоўем. Радаслаў паспешліва апусціўся ў нару.
Частка другая
Чужына
Ёсць нейкае племя славян у Гзрманіі, якое жыве на беразе акіяну і на ўласнай мове называецца велітабамі, на франкскай — вільцамі...
Спачатку франкі падышлі да горада Драгавіта, бо князь значна пераўзыходзіў усіх царкоў вільцаў шляхетнасцю і аўтарытэтам старасці...
Ватыканскі кодэкс IX ст.
Вярб.іюды каравана палохаюцца спатканых людзей, быццам бачаць у іх натоўп золатавалосых славян.
Ал-Ахтал
1
Нявольнікаў вывелі на прыстань. I яны зразумелі, што іх прывезлі ў Канстанцінопаль, цудоўны белы горад, над якім ззялі ў сонечных промнях залатыя купалы храмаў. Калі б вяроўкі не звязвалі рукі, можна было б парадавацца гэтай прыгодзе, але невядомасць не тое што лёсу, а нават наступнага імгнення палохала ўсіх. Славянская моладзь сышла на бераг, насцярожана пазіраючы па баках. На прыстані было шматлюдна і шу.мна. Іх павялі па пыльнай дарозе да плошчы, з усіх бакоў агароджанай іілотам. За агароджаю на каменных лавах сядзела мноства
людзей, каля іх па-гаспадарску тапталіся гандляры, пакупнікі з цікаўнасцю азіралі жывы тавар.
— Гэта рынак, дзе прадаюць рабоў, — ціха сказаў Веляслаў Радуні і Драгаміру.
— Нас могуць разлучыць, — адказаў малодшы брат.
— Божа мой Вялесе, толькі не гэта, — прамовіла Радуня.
— Як тваё плячо? — спытаў Веляслаў у Драгаміра.
— Блага мне. Рана баліць, азызла...
— Хугчэй! Варушыцеся! Пайшлі! Пайшлі! — па спінах маладых славян захадзіў бізун, рамеі гналі палонных да пустой лавы.
Радуня пазірала на Веляслава з жальбою і тугою. Адна думка, што нейкія варожыя людзі могуць разлучыць іх, прымушала сэрца хвалявацца ў нядобрым прадчуванні бяды.
Нявольнікам загадалі сесці на лавы. Пачалі падыходзіць гандляры. Веляслаў абурана крыкнуў рамеям:
— Вы злодзеі і хлусы! Паабяцалі велясітам, што возьмеце нас у якасці заложнікаў, каб усталяваць мір, а самі парушаеце дамоўленасць.
— Маўчаць! — адказаў злосны рамей.
Бізун са свістам узвіўся ў паветры і, напэўна, сперазаў бы Веляслава, але Радуня засланіла сабой княжыча і нават стрымалася, не прастагнала, каб ён не падумаў, што ёй балюча. Рамея аклікнуў пакупнік, габрэй з доўгімі кучаравымі пэйсамі, і пачаў дамаўляцца з ім аб цане. Радуня ўмольна паглядзела на Веляслава і прашаптала:
— Маўчы, прашу цябе. У нашых ворагаў няма сумлення. Дарэмна шукаць у іх літасці і праўды. У звярынай злосці яны могуць і забіць чалавека.
— Можа, смерць лепш, чым жыццё ў няволі? — спытаў Веляслаў. — Як ты думаеш, Драгамір?
— Я хутка памру, — адказаў брат. — Маё плячо гарыць агнём. Прычэпіцца зараза — і ўсё!
— Нельга так думаць, Драгамір, — горача прашаптала Радуня. — Ты будзеш жыць. Я малюся за цябе.
Рамей азірнуўся на нявольнікаў, заўважыў, што адна з дзяўчат перагаворваецца з хлопцамі, злосна замахнуўся — бізун нечакана зноў сперазаў Радуню, яна ўскрыкнула ад болю. Веляслаў абняў яе за плечы, прытуліў да сябе. Дзіўнае цёплае пачуццё
заліло ўсю яе істоту. I міжвольна падумалася, што яна гатовая трываць няволю і прыніжэнне, толькі б не разлучылі з каханым, каб заўсёды адчуваць ягонае плячо побач, каб туліцца да ягоных грудзей, суцішваючы боль.
Веляслаў прыслухоўваўся да гаворкі рамея з пакупніком. Габрэй прасіў знізіць цану, таму што меў намер купіць усіх разам нявольнікаў. Рамей упарціўся, але было відно, што хацеў хутчэй збыць гэты тавар, які трэба карміць, бо галодны ён хутка страціць свой прывабны выгляд. Да таго ж палонных трэба было недзе размясціць на начлег. Наогул, з рабамі заўсёды шмат клопату. Варта не дагледзець — і яны могуць разбегчыся, пасля шукай ветру ў полі.
Нарэшце рамей з габрэем паразумеліся, паціснулі адзін аднаму рукі ў знак згоды. Пакупнік адлічыў грошы — залатыя і срэбныя манеты — і перадаў гандляру. Напэўна, рамей згадзіўся суправаджаць рабоў да нейкага прытулку, дзе яны часова павінны былі знаходзіцца.
Нявольнікаў-славян вывелі з рынку і пагналі па вузкіх вуліцах, забудаваных адноі двухпавярховымі каменнымі будынкамі, якія здаваліся сляпуча белымі ад гарачага высокага сонца. Смярдзела з двароў, у канаўках для вадасцёку валялася счарнелае смецце. Наперадзе над дахамі ўздымаліся залатыя купалы, якія маглі вабіць цікаўныя маладыя сэрцы. Але моладзь пад пякучым сонцам хацела аднаго: піць. Гэта была пакута, якая засланяла цікаўнасць да навакольнай і незвычайнай прыгажосці. Нарэшце, іх правялі праз высокія дубовыя вароты вузкага дворыка, дзе быў калодзеж, а каля яго стаяў драўляны цэбрык з прывязанаю вяроўкаю. Рамеі, пэўна, і самі вельмі хацелі піць, бо адразу кінуліся да калодзежа. Дасталі цэбрык вады і прагна наталялі смагу, рэшту вады выплеснулі на нявольнікаў. Габрэй задаволена засмяяўся, а потым загадаў развязаць нявольнікаў і дазволіў ім напіцца вады.
Рукі, вызваленыя ад вяровак, прагнулі рухаў. Іх расціралі, пагладжвалі, імі ўзмахвалі, дакраналіся адзін да аднаго, каб напоўніць іх энергіяй жыцця. Вада, халодная, смачная, асвяжала, запальвала вочы, ажыўляла душы. Моладзь пачала ўсміхацца. Калі б хто старонні зірнуў зараз на дзяўчат і юнакоў, дык мо і не паверыў бы, што гэтыя прыгожыя золатавалосыя і сінявокія людзі — рабы.
Рамеі ўжо хацелі пайсці з двара, але габрэй затрымаў іх, папрасіў яшчэ трохі пабыць у ролі ахоўнікаў. Ён пільна аглядаў постаці нявольнікаў, прыглядваўся да іхніх твараў і рухаў. Нарэшце пачаў аддзяляць дзяўчат і тых, хто быў паранены ці меў не такі моцны торс, які патрэбны рабу, і па некалькі чалавек разводзіць па каморках.
Радуня ўвесь час трымалася каля Веляслава, але раптам габрэй паказаў на яе пальцам, і рамеі адвялі яе ўбок.
— Веляслаў, — жалобна прастагнала яна і працягнула руку, але рамей адштурхнуў яе.
Габрэй паказаў пальцам на Драгаміра — і параненага княжыча паставілі побач з Радуняй. У іхнім гурце хутка апынуліся яшчэ некалькі дзяўчат і два худзенькія падлеткі. Іх завялі ў цёмную камору і замкнулі на замок.
«Вось нас і разлучылі! Вось і разлучылі! — бездапаможна думала Радуня. — Я памру без Веляслава! Памру! Людзі, чаму вы такія жорсткія? За што? За што?»
Яна заплакала, не хаваючы слёз, бо ў каморы было цёмна, ніхто іх не бачыў. Нехта крануў яе плячо, і яна пачула голас Драгаміра:
— He плач, Радуня. He плач.
— Я памру без Веляслава, — прашаптала яна.
— Разам і паміраць весялей, — адказаў княжыч.
— Ты будзеш жыць! He думай пра смерць!
— Будзем жыць! — згадзіўся Драгамір.
2
Габрэй выбраў чацвярых самых моцных і прыгожых хлопцаў, у тым ліку і Веляслава, і патлумачыў рамеям:
— Гэтых збіраюся вылегчаць, каб прадаць магаметанам. Вядзіце іх у гэтыя дзверы.
Гандляр гаварыў па-рамейску, Веляслаў зразумеў сэнс сказанага. На імгненне жах працяў усю ягоную істоту. Ён агледзеў цесны дворык, з двух бакоў агароджаны будынкамі, з трэцяга боку — высокім плотам, з чацвёртага — варотамі.
Хлопцаў завялі ў маленькую камору і замкнулі за імі дзверы. Пасля двара, залітага сонцам, тут здалося вельмі цёмна, аднак святло прасочвалася праз шчыліны паміж рассохлымі дошкамі дзвярэй. Пад нагамі шаргацела салома, напэўна, яна служыла
палоннікам замест пасцелі. Хлопцы адразу пападалі на яе, бо хацелася выцягнуцца ва ўвесь рост і адпачыць пасля доўгага сядзення на ладдзі, якою іх прывезлі ў Канстанцінопаль.
Веляслаў абмацаў рукой каменныя сцены, падышоў да дзвярэй, штурхнуў іх плячом, яны трохі адышлі ад вушака, пэўна, клямка была прымацавана нядбайна. Княжыч дакрануўся да каменнага парога, які быў пакладзены на земляную падлогу, паспрабаваў расхістаць яго, але парог не паддаваўся. Тады княжыч доўга абмацваў кожны каменьчык сцяны, каб знайсці такі, які не надта б трымаўся. Ён знайшоў не адзін, а нават некалькі каменьчыкаў, укінуў іх у кішэню.
— Што ты там шукаеш, князь? — спытаў адзін з хлопцаў. — Ці не скарб?
У цемры не было відно, хто гаворыць, таму Веляслаў спытаў:
— Хто ты?
— Гаразд.
— Ці ты зразумеў, Гаразд, што збіраецца зрабіць з намі габрэй?
— He, не зразумеў. Я не ведаю чужынскай мовы.
— А хочаш ведаць?
— Вядома.
— Кажы хутчэй, — пачуўся яшчэ адзін голас.
— А ты хто?
— Любім.
— Як завуць грэцяга?
— Браціслаў, — пачулася ў адказ.
— Дык вось што, хлопцы: габрэй збіраецца нас вылегчаць, каб потым прадаць арапам.
— Жах! — спалохана прамовіў Гаразд. — Я не дамся! Лепш памерці!
— Што рабіць, князь? — спытаў Браціслаў з надзеяй.
— Я сам пра гэта думаю. Зразумела, трэба ўцякаць.
— Як і калі? — спытаў Гаразд.
— Чым хутчэй, тым лепш, а як, я і сам не ведаю. Мо паспрабаваць падкапацца пад сцяну, зрабіць нару, — выказаў прапанову Веляслаў.
— На гэта спатрэбіцца не адзін дзень, мы можам спазніцца, — заўважыў Браціслаў.
— Думайце, прапаноўвайце што-небудзь, — папрасіў Веляслаў, сеў побач з хлопцамі, спіною адчуў прыемную прахалоду каменнай сцяны.
Зрок трохі прывык да цемры. Таго скупога святла, якое трапляла праз шчыліны ўдзвярах, хапала, каб разгледзець постаці хлопцаў, столь, перакрытую тоўстымі плашкамі з няроўнымі краямі.
— Хлопцы, а калі паспрабаваць выбрацца праз дах? — спытаў Веляслаў.
Усе паглядзелі ўтору, прыкідваючы, ці ўдасца ажыццявіць прапанову.
— Камора пакрыта чаротам, — заўважыў Гаразд. — Галоўнае — адарваць хоць адну плашку.
— Мо паспрабуем? — спытаў Браціслаў.
— Давайце, — прапанаваў Гаразд. — Любім, ты самы таўсманы. Я стану на тваю спіну і паспрабую адарваць плашку.
Любім паслухмяна сагнуўся, упёрся рукамі ў падлогу. Гаразд стаў на ягоную спіну, дацягнуўся да плашкі, пачаў тузаць яе. Плашка нават не варухнулася.
— Памажыце, — сказаў Гаразд. — Браціслаў, варушыся! Князь, памажы.
Браціслаў падставіў спіну Веляславу. Той таксама ўчапіўся за плашку.
— Давай разам, — сказаў Гаразд. — Ну, узяліся.
Падалося, што плашка ледзь прыкметна варухнулася.
— Пайшла! Пайшла! — узрадавана крыкнуў Гаразд.
— Цішэй, — сказаў Вёйяслаў: — Яшчэ раз узялі разам.
У гэты час за дзвярыма пачуліся крокі. Заскрыпеў ключ у замку. Хлопцы пападалі на салому, зрабілі выгляд, што спяць. Увайшоў чалавек, паклаў на падлогу дзве тоўстыя круглыя аладкі, паставіў збанок вады, нешта прабурчаў сабе пад нос і зноў зачыніў за сабой дзверы.
— Ежу Вялес паслаў, — узрадавана сказаў Гаразд. — Падзелімся па-брацку.
Хлопцы падзялілі аладкі, моўчкі елі, запіваючы вадой. Кожнаму згадалася цяпер тая ежа, якую яны спажывалі дома, але ж што зробіш, калі лёс паслаў ім такое выпрабаванне: апынуцца на чужыне, існаваць з чужое ласкі і не мець ніякае пэўнасці ў заўтрашнім дні.
— Ваду да рэшты не выпівайце, — папярэдзіў Веляслаў. — Наперадзе цэлая ноч.
Калі аладкі былі з’едзены, хлопцы зноў узяліся адрываць плашку. Яна хутка захісталася з аднаго боку. Заставалася канчаткова яе адарваць, што ў хуткім часе і было зроблена. Веляслаў праціснуўся ў шчыліну, якая ўтварылася на месцы адарванай плашкі, падняўся на вышкі, ткнуў рукою ў дах з чароту і радасна прашаптаў:
— Дах трухлявы, без цяжкасці праламаем. Толькі б дачакацца ночы.
За дзвярыма зноў пачуліся крокі.
— Спускайся хутчэй, нехта ідзе, — узмаліўся Гаразд.
Веляслаў змяёю слізгануў праз шчыліну ў столі, стаў на спіну Гаразду, неасцярожна паклаў плашку на месца, і яна гучна грукнула.
— Цішэй, калі ласка, князь, — узмаліўся Гаразд.
— Усё, усё, — адказаў Веляслаў, саскокваючы на падлогу.
Браціслаў прыпаў да вузенькай шчыліны ў дзвярах, спрабуючы разгледзець, што адбываецца ў двары.
— Вывелі пяцярых нашых. Сярод іх і княжыч Драгамір.
Веляслаў таксама кінуўся да дзвярэй, утаропіўся ў шчыліну. Пабачыў габрэя, які нешта ціха казаў траім сваім слугам. А тыя звязвалі рукі нявольнікаў. Сярод палонных Веляслаў згледзеў Драгаміра і Радуню. Твар у брата быў сумны, ён трымаўся за параненае плячо, пэўна, так спрабаваў уціхамірыць боль. Радуня стаяла побач з Драгамірам, спачувальна паглядвала на яго, жадаючы хоць нечым суняць ягоныя пакуты. Сэрца Веляслава зайшлося ад шкадобы. Ён са страхам падумаў: «Можа, апошні раз бачу іх. Што нас чакае?..»
— Напэўна, іх вядуць прадаваць, — сказаў Браціслаў.
— Куды ж яшчэ? — злосна адказаў Гаразд.
Веляслаў, не маючы сілы стрымаць сябе, наваліўся плячом на дзверы, спрабуючы разламаць іх. Астатнія хлопцы таксама ўперліся плячамі, білі нагамі, грукалі кулакамі. Рассохлыя дзверы не паддаваліся. Слугі паспешліва павялі нявольнікаў з двара.
— Бывай, Веляслаў! — прагучаў звонкі развітальны покліч Радуні.
Габрэй падбегда дзвярэй каморы, крыкнуў па-рамейску:
— Сціхніце! Сабак спушчу! Яны вас хутка супакояць.
Веляслаў правёў позіркам Радуню і Драгаміра, пабачыў, як за імі зачыніліся вароты, зажмурыўся, каб стрымаць слёзы і апусціўся на салому. Перад вачамі ўзніклі Радуня і Драгамір, звязаныя адной вяроўкай...
3
Час быў пасляабедзенны, гарачыня пачала спадаць, горад ажывіўся, на вуліцах зноў стала шматлюдна. Рамеі здзеклівымі ўсмешкамі праводзілі палонных славян. Хлапчукі спрабавалі кідацца каменнем, але ахоўнікі адагналі іх, клапоцячыся пра захаванне добрага знешняга выгляду свайго тавару.
— Глядзіце! Глядзіце! Барбары ў нагавіцах! — крычалі ўслед палонным дзеці.
— Што яны кажунь? — спытала Радуня ў Драгаміра.
— Смяюнца з нашага адзення, — адказаў княжыч і паморшчыўся ад болю.
— Моцна баліць?
— Кожны крок адгукаецца ў плячы.
— Табе трэба тэрмінова добрага лекара...
Зноў прабеглі міма чорнагаловыя кучаравыя дзеці, крычучы:
— Глядзіце! Глядзіце! Барбары ў белых нагавіцах!
— Чаму іх так смешыць наша адзенне? — спытала Радуня.
— Закон забараняе барбарам насіць нагавіцы.
— Няўжо існуе такі закон? — здзівілася Радуня.
— Чаму ж ім не пісаць бязглуздыя законы, калі яны больш нічога рабіць не хочуць, толькі шукаюць, каго б абабраць, — злосна адказаў Драгамір.
Было пыльна, з двароў несла смуродам. Гэты мярзотны пах суправаджаў палоннікаўда самага рынку. Радуня прыглядвалася да рамейскіх дзяўчат у дзіўных сукенках, зашпіленых на адным плячы, а другое пры гэтым было распусна аголенае. Рамейкі неслі вялікія збанкі з вадою. Міма праехала калясніца, у якой сядзелі трое рамеяў, яны гучна рагаталі. Заўважыла маладога мужчыну ў чорным, як бы сказалі рамеі, барбарскім адзенні, які спыніўся, узіраючыся ў палонных. 3-пад ягонай маленькай шапачкі выбіваліся смаляныя шорсткія валасы, заплеценыя ў дзве коскі, а вочы былі ярка-блакітныя.
На рынку па-ранейшаму было тлумна. Гандляр-габрэй пасадзіў сваіх рабоў на каменную лаву. Малады мужчына з 88
косамі, якога Радуня заўважыла яшчэ на вуліцы, падышоў да гандляра і нешта сказаў.
— Гэты хоча купіць цябе, — патлумачыў Драгамір Радуні.
— Крый Божа! Гэта ж нейкі обрын ці булгарын. Кабхто мне параіў, што лепш: ці быць купленай, ці заставацца ў габрэя, — пакутліва прамовіла дзяўчына. — Каб можна было, зараз птушкаю паляцела б дадому. Узяла б з сабою цябе і Веляслава. Каб можна было вярнуцца ў мінулае...
Напэўна, пакупніка не задаволіў кошт, бо ён расчаравана адышоў ад гандляра і знік у натоўпе. А каля габрэя тым часам спыніліся дзве рамейкі. Радуня схіліла галаву, нахмурыла бровы, твар яе быў зараз нелрыветны. Яна не хацела, каб яе прадалі першай, спадзявалася, раптам знойдзецца пакупнік, які не разлучыць яе з Драгамірам, якому патрэбны быў яе догляд.
Рамейкі выбралі другую дзяўчыну, разлічыліся з гандляром і павялі яе з сабою. Дзяўчына азірнулася на сваіх землякоў апошні раз. Радуня на развітанне махнула ёй рукой. I зноў прамільгнула горкая думка: «Мы ніколі больш не пабачымся».
3 натоўпу вынырнуў рыжаваты мужчына гадоў сарака, жылісты, апрануты таксама па-барварску: у нагавіцах і сарочцы, падперазанай скураным паскам, але гэта быў не славянін. Паіншаму ў яго былі падстрыжаны валасы і шапка не такая. Гэта Радуня заўважыла адразу. Ён распачаў гутарку з габрэем.
— Хто гэта? — спытала Радуня.
— Франк, — адказаў Драгамір. — Здаецца, ён збіраецца купіць усіх хлопцаў.
— А як жа я? — з трывогаю спытала Радуня. — Я не хачу пакідаць цябе аднаго.
— Габрэй прапаноўвае яму забраць усіх разам.
— I што?
— Ён адмаўляецца. Кажа, што дарога цяжкая, далёка ехаць. Дзяўчына не адолее яе.
— Драгамір, скажы ім, што я твая сястра, няхай не разлучаюць нас.
Франк, між гым, разлічыўся з габрэеем.
Драгамір звярнуўся да новага гаспадара, паказваючы на Радуню:
— Гэта мая сястра. He разлучайце нас.
— He, не, — адмоўна хітнуў галавой франк. — Дарога цяжкая праз горы, перавалы. Там рабаўнікі і наогул невядома што...
— Што ён кажа? — горача спытала Радуня.
— Кажа, што тая дарога не для жанчын. Мы ў руках лёсу, Радуня...
— Можа, так і лепш. Мо я яшчэ пабачу Веляслава, — з надзеяю адказала Радуня. — Бывай, Драгамір. Беражы сябе.
— Бывай, Радуня.
Габрэевы слугі адвязалі дзяўчыну ад гурту хлопцаў. Яна засталася адна на лаве. I раптам з натоўпу вынырнуў той самы чарнявы, першы пакупнік з косамі. Ён весела падміргнуў Радуні, быццам хацеў падбадзёрыць, і звярнуўся да габрэя.
«Навошта ён вярнуўся? Як я хацела хоць раз яшчэ пабачыць Веляслава. Доля мая, доля, чаму ж ты такая неміласэрная? — падумала Радуня з горыччу. — За што ты мяне пасылаеш адну да чужынцаў, мовы якіх я не разумею?»
Пакупнік перадаў ганддяру грошы, і яны паціснулі адзін аднаму рукі, замацоўваючы дамоўленасць. Чарнявы пакупнік весела ўсміхнуўся і павёў Радуню праз рынак міма мноства страката апранутых людзей. Раптам ён спыніўся і спытаў:
— Есці хочаш?
— Ты гаворыш на маёй мове? — уражана спытала Радуня. — Хто ты?
— Булгарын, але мая маці была славянка. Некалі мой бацька купіў яе гэтак, як я цябе, на гэтым жа нявольнічым рынку. На жаль, пяць гадоў таму яна памерла. Я вельмі любіў яе і славянскую мову вывучыў.
Сінія вочы булгарына вылучалі цёплае святло. Гэта трохі супакоіла Радуню.
— Як завуць цябе, прыгажуня?
— Радуня.
— Гэта азначае радасць? Прыгожа. А мяне завуць Аман.
— Паспрабую запомніць. Аман...
— Ты мне не адказала, ці хочаш есці?
— Пійь хачу, — адказала Радуня.
— Разумею: перахвалявалася, як птушка, што трапіла ў сіло.
Булгарын падвёў Радуню да старой рамейкі, якая прадавала малако, купіў цэлы гладыш і падаў Радуні:
— Пі, калі ласка.
— Дзякую, — адказала Радуня, усцешаная тым, што ёсць з кім пагаварыць на роднай мове.
4
Апоўначы Веляслаў і яго землякі прыслухаліся да гукаў у двары. Здаецца, габрэй і ягоныя слугі паснулі. Нават сабакі не брахалі. 3-за цемры праз вузкія шчыліны дзвярэй нічога не было відно.
— Пара, — сказаў Веляслаў. — Разбягаемся ў розныя бакі. Заўтра нас, напэўна, будуць шукаць.
— Я з табою, князь, — сказаў Гаразд. — Нехта павінен цябе суправаджаць і ахоўваць.
— А калі са мною здарыцца нешта нядобрае?
— Я раздзялю твой лёс, князь.
— Добра, — згадзіўся Веляслаў. — Зараз паспрабуем...
Гаразд нахіліўся, падставіў спіну. Веляслаў залез на вышкі, падаў руку Гаразду, і той праз імгненне апынуўся з ім no634. Браціслаў і Любім у гэты час ужо прадзіралі дах. Чарот зашаргацеў — з надворку забрахалі сабакі.
— Асцярожней, — папярэдзіў хлопцаў Веляслаў.
— Ад сабак неяк адаб’ёмся, — сказаў Любім, які зноў узяўся асцярожна расцягваць чарот.
Ён першы вылез на дах, паглядзеў у чорнае зорнае неба з тонкай дужкай маладзіка, агледзеў двор і прашаптаў:
— Здаецца, нідзе нікога.
За ім праз дзірку вылезлі Веляслаў і астатнія хлопцы.
— Я скокну першы. Вы за мною, — прапанаваў Любім, душа якога прагнула волі і не жадала больш затрымлівацца ні імгнення тут, на даху, у невядомасці.
— Скачы, — адказаў Веляслаў, і сам сабраўся сігануць услед за ім.
Любім саслізнуў з даху. Было чутна, як тупнулі яго ногі, калі дакрануліся да зямлі. I тут жа пачуўся шалёны сабачы брэх. Але воля была так блізка — нішто не магло затрымаць хлопцаў. Яны скокнулі ўніз, туды, дзе вялізны злосны сабака рваў Любіма.
— Гараздз князем, уцякайце! Я дапамагу Любіму! — крыкнуў Браціслаў.
Веляслаў пераскочыў праз плот, следам за ім — Гаразд. Яны пабеглі па вуліцы ў бок да мора, вільготнае дыханне якога ця-
пер, апоўначы, асабліва добра адчувалася. Мора абяцала волю. Можна было наняцца грабцом на ладдзю і назаўсёды знікнуць з гэтага горада, які хацеў іх запалоніць.
Нявольнікі беглі ўдоўж вуліцы. На іх крокі залівістым брэхам адгукаліся сабакі. Брэх нібы падганяў уцекачоў. Час ад часу яны паварочвалі за рог вуліцы, спадзеючыся схавацца ад магчымай пагоні, доўга блукалі па вузкіх завулках, пакуль, нарэшце, не апынуліся на гарадской ускраіне, сярод бедных гліняных хацінак. А перад імі раскінулася чорная бездань мора, якая хвалявалася, пасылаючы на бераг хвалі, варочалася, як магутны волат.
— Мора! — узрадавана сказаў Веляслаў і спыніўся, пераводзячы дыханне.
— Думаў, памру — недабягу, — прамовіў Гаразд і ўпаў на пясок.
— Як там нашы Любім з Браціславам?
— Няўжо яны ад сабакі не адаб’юцца?
— Напэўна, адаб’юцца, калі габрэй са слугамі не прачнецца.
— Памажы ім, Вялесе, — сказаў Гаразд.
— Мы ўжо ніколі не даведаемся, што з імі здарылася.
— Вялес літасцівы.
— Трэба пашукаць ціхага і ўтульнага месца, дзе можна было б трохі падрамаць. Падымайся...
Гаразд узняўся, атрос пясок. 1 яны рушылі ўдоўж пясчанага берага, неўзабаве напаткалі некалькі чаўноў, якія ляжалі на пяску ўверх дном.
— Тут і заначуем, — сказаў Веляслаў. — Як толькі трохі пасвятлее, пойдзем шукаць, дзе стаяць вялікія ладдзі.
— Цяпер ночы кароткія, не праспаць бы. Каб яшчэ паесці чаго...
— Давядзецца патрываць, — адказаў Веляслаў, утульна ўладкоўваючыся ў чаўне, выдзяўбаным з аднаго бервяна.
Такія чаўны і вялікія ладдзі ўмелі рабіць і велясіты. Яму згадаўся ягоны горад, маці і бацька, яшчэ жывыя. Потым перад вачамі паўстала Радуня. Яму захацелася спусціць човен і без вёслаў даверыцца мору, мо яно здолее занесці яго ў родны горад?
— Гаразд, ты спіш? — спытаў Веляслаў, бо хацеў прапанаваць яму рушыць у дарогу неадкладна.
Гаразд ціха-мірна пасопваў. Веляслаў на імгненне сцішыўся, пазіраючы ў зорнае неба, і сам не згледзеў, як заснуў.
5
Веляслаў прачнуўся, быццам ад штуршка. Ён падхапіўся, агледзеўся.
Было яшчэ рана. Сонца толькі ўзнялося над зямлёю. Неба ружовілася на ўсходзе. Удалечыні стаялі ладдзі. 1х было мноства. «Туды нам трэба ісці. Дай божа, каб там нас не сустрэў габрэй, ад якога мы ўцяклі», — падумаў Веляслаў і пачаў прасіць у Вялеса спрыяння ва ўсіх справах. Гэта была кароткая малітва, бо трэба было спяшацца, недзе наперадзе яго ўжо падпільноўваў новы невядомы лёс.
Ён вылез з чаўна, падышоў да вады, скінуў адзенне, абмыўся, спаласнуў твар, азірнуўся на Гаразда, які соладка спаў, падклаўшы пад шчаку абедзве рукі, каб не так было мулка. Веляслаў хуценька апрануўся, пабудзіў спадарожніка. Хлопец прахапіўся, спалохана зірнуў на Веляслава і ўсміхнуўся, як толькі зразумеў, што яму не пагражае небяспека:
— Добры дзень, князь, — сказаў ён.
— Дай, Вялесе, каб ён быў добры. Уставай, трэба спяшацца. Заспаліся мы з табою.
— Даруй, князь, грэшны, люблю паспаць. Куды пойдзем?
— Вунь туды. Можа, хто з гаспадароў возьме на ладдзю грабцамі. Трэба спяшацца.
Гаразд зірнуў у той бок, куды паказаў Веляслаў, ускочыў на ногі і адказаў:
— Пайшлі.
— Добра было б вярнуцца дадому, — сказаў Веляслаў.
— Дзіва што...
— Нам трэба быць асцярожнымі, каб выпадкова не трапіць на вочы таму габрэю, які нас купіў. Як прыйдзем на прыстань, уважліва глядзі па баках.
— Крый Божа, — адказаў Гаразд, нахіліўся, зачарпнуў вады, умыўся, не спыняючы хады. — Слава табе, Вялесе, магутны Божа. Ты ўсё можаш. Паратуй і зберажы нас на чужыне, — прамармьітаў ён.
Ісці па пяску было цяжка. Босыя хадакі пакідалі пасля сябе глыбокія сляды.
— Каб ведаць, каму прадалі майго брата Драгаміра і астатніх? — прамовіў Веляслаў, думаючы найперш пра Радуню. — 1 што здарылася з Браціславам і Любімам?
— Шкада іх. Але пра гэта мы, напэўна, ніколі не дазнаемся.
3-за таго, што яны спяшаліся хутчэй дайсці да прыстані, дарога здалася асабліва доўгаю. Нават спіны ўзмакрэлі, бо сонца прыкметна пачало прыпякаць. Нясцерпна хацелася есці, але жаліцца не было каму.
— Як падумаю, колькі рыбы тут побач плавае, дык здаецца зараз нырнуў бы і голымі рукамі злавіў, — сказаў Гаразд.
— He думай пра ежу. Патрывай. Што табе важней: воля ці набіты страўнік?
— Ведаеш, князь, часам — страўнік. Зараз я адчуваю, што ён мой гаспадар.
— Ну, тады ўяві габрэя, які точыць нож, каб вылегчаць цябе...
— Ад такога напаміну есці зусім расхацелася, — засмяяўся Гаразд.
Хлопцы разглядвалі ладдзі. На першым плане вымалявалася вузкая і доўгая бірэма, ашалёўка якой мацавалася драўлянымі цвікамі. Ветразь быўзгорнуты, абапал борта ўдва рады цягнуліся дзесяткі два вёслаў.
— Сюды трэба шмат весляроў, — сказаў Гаразд.
— Зноў захацеў у лапы да рамеяў? — абарваў яго Веляслаў.
— Паглядзі, якая дзіўная ладдзя, — сказаў Гаразд. — Ажно два ветразі мае!
Веляслаў агледзеў вялізную ладдзю з дубоваю ашалёўкаю, з дзвюма мачтамі, адна з якіх была нахіленая ўперад і на ёй прымацаваны вузкі ветразь, які дазваляў выкарыстоўваць бакавы вецер.
— Цікавая пасудзіна, — згадзіўся ён.
— Чыя? Як думаеш?
— Можа, якіх готаў ці франкаў? Халера іх ведае. Тут жа збіраецца набрыдзь з усяго свету, — адказаў Веляслаў.
— Паглядзі, на карме той ладдзі рамеі лебедзя выштукарылі! — весела сказаў Гаразд. — I другі ветразь ледзь не перад носам выставілі!
— Усё гэта цікава, але нам трэба хутчэй выносіць ногі. Давай папросімся сюды, — прапанаваў Веляслаў і накіраваўся да
певялікай ладдзі, на якую пяцёра мужчын у цюрбанах насілі мяшкі з зернем.
Твары іхнія былі амаль карычневыя. За імі назіраў чалавек гадоў трыццаці ў белай шаўковай чалме.
— Гэта ж арапы, — сказаў Гаразд.
— Ну і няхай сабе. Абы хутчэй адплысці адсюль. Няўжо ты думаеш, што з’явіцца нейкі чараўнік, які завязе нас дамоў? — адказаў Веляслаў.
— Давай паспрабуем шчасця.
Веляслаў наблізіўся да чалавека ў белай чалме і паважліва звярнуўся па-рамейску:
— Добры дзень, гаспадар. Ці не знойдзецца працы для двух грабцоў?
— Сакалібы? — усміхнуўся арап, азіраючы русявыя хлапечыя галовы.
— Так, мы славяне, — адказаў Веляслаў.
— Ці здолееце працаваць грабцамі?
— Здолеем, — упэўнена адказаў Гаразд.
— А куды вы накіроўваецеся? — спытаў Веляслаў.
— А якая вам розніца? Ваша справа працаваць вёсламі.
— Розніцы няма. Хочам свету паглядзець, — сказаў Гаразд, баючыся, каб арап не адмовіў Веляславу.
— Пабачыць свету? — усміхнуўся арап. — Маладыя яшчэ, цікаўныя. На жаль, жыццё вельмі цяжкае для таго, каб плысці па ім, куды хочаш.
— Чаму быць, таго не мінуць, — махнуў рукою Веляслаў.
— Далучайцеся да сумеснайсправы, грузіце мяшкі. Сжончыце справу — і адплываем.
Гаразд, які ішоў наперадзе Веляслава, несучы на спіне мяшок, сказаў:
— Наііэўна, і завязуць яны нас невядома куды. Мо трэба было іншага гаспадара пашукаць?
— Глядзі, каб нас габрэй не злавіў, — ціха адказаў Веляслаў.
— Божа Вялесе, дапамажы і паратуй унукаў сваіх неразумных, — прамовіў Гаразд. — Дапамажы нам як мага хутчэй прыстаць да роднага берага.
Гаспадар паназіраў за тым, як звыкла і прыгожа працуюць славяне. Ён чуў, што гэты народ вельмі працавіты і справяддівы, і не ўтрымаўся, каб не пахваліць:
— Малайцы, добра, сакалібы!
— Чаму ён нас так называе? — спытаў Гаразд.
— Хто яго ведае? Мо ад сокалаў? Ці мо не здатны вымавіць слова. «славяне»?
Мяшкі былі перанесены. Арапы і велясіты выцерлі пот з ілбоў, каб перадыхнуць. Сонца паказвала на поўдзень. Усе селі на палубе, шукаючы цяньку.
— Я зараз памру ад голаду, — сказаў Гаразд.
— Добрае выйсце — мёртваму есці не хочацца, — усміхнуўся Веляслаў.
— Папрасі ў гаспадара якой ежы.
— Яшчэ не час. Бачыш, яны маліцца збіраюцца.
Сапраўды, арапы разгарнулі кожны па маленькаму дыванку і пачалі маліцца, адбіваючы нізкія паклоны.
— Памолімся і мы нашаму Вялесу перад дарогаю, няхай ён не пакіне нас на гэтым невядомым шляху, — сказаў Веляслаў.
Ён пачаў маліцца, прамаўляючы словы да Вялеса, азіраў бераг, які спадзяваўся пакінуць назаўсёды. Ўдалечыні стаялі нейкія нягеглыя будыніны, над якімі ўзвышалася гарадская сцяна, а над ёю прывабна зіхацелі купалы храмаў, якіх Веляслаў так і не паспеў разгледзець зблізку. Гэта быў чужы і таемны горад, які вабіў і пагражаў, абяцаў радасць адкрыцця і палохаў няволяю. Купалы ўзвышаліся, цягнуліся ў неба, але блакітны і ясны купал нябёсаў заставаўся недасяжным для жывых, толькі душы мёртвых маглі ўздымацца туды, каб жыць сярод багоў. Веляслаў ведаў, што зараз з неба глядзяць на яго бацька і маці, жадаюць яму шчасця і падказваюць, што рабіць далей, калі ён здолее ў сне ці на яве пачуць іх. Веляслаў падумаў, што ён мае дзеда князя Драгавіта, які ўзначальвае волатаў, магутнае аб’яднанне славянскіх плямёнаў. Да яго можна звярнуцца па дапамогу і параду. Але ж Веляслаў і сам з’яўляецца князем і павінен адказваць за сваю Велясіцію і свой народ, якую захапілі чужынцы. Як вызваліць сваю зямлю, калі сам ты вырваўся з палону і гатовы выконваць чорную працу за кавалак хлеба?
— Князь, глядзі, — Гаразд тузануў Веляслава за рукаў і паказаў вачамі на бераг, па якім ішоў іхні нядаўні гаспадар-габрэй.
Ён спыніўся і размаўляў з нейкімі людзьмі за тры ладдзі ад той. на якой былі ўцекачы. Веляслаў і Гаразд схаваліся за мяшкі. Сюды адзін са слуг арапа прынёс ім па кубку малака
і па тоўстаму вялікаму блінцу. Славяне, скаваныя страхам, не заўважылі, як праглынулі ежу. Гаспадар прыкрыкнуў на сваіх слуг, і яны палезлі пад палубу займаць месцы грабцоў. Якраз у той момант, калі габрэй набліжаўся да ладдзі, велясіты пачулі загад па-рамейску:
— Ддплываем! На вёслы!
Веляслаў і Гаразд занялі свае месцы, узяліся за вёслы. Адзін з арапаў загадаў:
— Падняць вёслы! Апусціць! Раз-два! Узялі!
Габрзй нешта пракрычаў з берага. Ніхто з арапаў не звярнуў на яго ўвагі.
6
Аман ехаў з Радуняй у Булгарыю з невялікім абозам. Сабралася дзесяткі два вазоў. Горная дарога была небяспечная. Дзяўчына часам заплюшчвала вочы ад страху, каб не глядзець у прадонне, якое палохала сваёй глыбінёй, вострымі каменнымі сценамі. Аман трымаў лейцы, уважліва кіраваў канём. Радуня часам заўважала, як напружваецца ягоная спіна пад тонкаю чорнаю сарочкаю, узмакрэлаю ад гарачыні. Толькі калі пераадолелі перавал, Аман уздыхнуў з палёгкай і сказаў:
— Цяпер, нарэшце, пачалася наша дарога.
— Гэта Булгарыя?
— Так.
— Ты з якіх славян? — спытаў Аман, пазіраючы захопленым позіркам на Радуню.
— 3 велясітаў.
— А мая маці была з драгавітаў.
— Яна была рабыняю?
— Яна была каханаю жонкаю і матуляю.
Тое, што з гаспадаром можна было гаварыць па-славянску, трохі суцяшала Радуню на гэтым шляху ў невядомасць. Сэрца яе балела за Веляслава і Драгаміра, страшна было і за свой лёс. Яна з тугою думала, што больш ніколі не пабачыць сваіх бацькоў, братоў, і слёзы ліліся з яе вачэй.
— Зноў ты плачаш? — сказаў Аман. — He варта. Абяцаю, што я не буду цябе крыўдзіць. Ты мне адразу вельмі спадабалася. Я ішоў некалькі вуліц да рынку ўслед за гандляром, які вёў вас на продаж.
— Усё я страціла: бацькоў, братоў, радзіму. Што можа суцешыць мяне ў гэтым жыцці?
Аман павярнуўся да яе, засвяціўся блакітнымі вачамі і сказаў лагодна:
— Адно ў нас неба і зямля адна на ўсіх. А мой дом стане тваім, Радуня.
— Дзякую, Аман. Я ведаю, што я толькі рабыня і не маю права мець ні ўласных думак, ні пачуццяў.
— Ты не так думаеш. Цябе мог купіць нейкі злосны стары чалавек, які біў бы і здзекаваўся б з цябе. А я буду цябе шанаваць.
— Ах, Аман, напэўна, я шчаслівая, што ты заўважыў мяне, але ж там у Канстанйінопалі я назаўсёды страціла чалавека, якога кахала. I я не бачу сэнсу ў сваім далейшым жыцці.
Аман адвярнуўся і моцна сперазаў пугаю каня, які тузануў воз і пайшоў подбегам. Дарога спускалася ўдаліну, абапал яе рассцілалася зялёная прастора, быццам някошаны луг, на які наступаў магутны лес. Ён зялёнаю дружынаю ўздымаўся на суседнюю гару, упрыгожваў яе зялёнымі шапкамі вершалін. Раптоўна з лесу з крыкамі выскачылі коннікі. Яны ляцелі ў напрамку абозу. Аман правай рукой выхапіў з похваў нож, які вісеў у яго на паску, у левую руку ўзяў дубіну, пэўна, загадзя падрыхтаваную на возе. Коннікі акружылі абоз, але крыўды не чынілі. На пярэднім возе ехаў праваднік, які добра ведаў дарогу, планаваў, дзе трэба спыніцца на начлег, каб пазбегнуць сустрэчы з рабаўнікамі. Ён загадаў абозу спыніцца і вёў перамовы з коннікамі, якія нечакана выскачылі з лесу і цяпер гарцавалі на нецярплівых разгарачаных конях. Аман адклаў дубіну, засунуў нож у похвы, саскочыў з воза, пайшоў уперад, каб паслухаць, пра што дамаўляецца праваднік з коннікамі.
Радуня сцялася ад страху. Яе палохала невядомасць. Хоць Аман і купіў яе як рабыню, але не крыўдзіў, ставіўся паважліва. Трапіць зноў у палон да чужынцаў, якія не мецьмуць спагады да чужой дзяўчыны, здавалася яшчэ большым горам. Яе вочы напоўніліся слязьмі. Яна ціха ўсхліпнула, не жадаючы, каб нехта пачуў яе плач. Цяпер упершыню яна пашкадавала, што не схавалася ад рамеяў, а сама напрасілася ў палон, бо была паланянка кахання і рабіла тое, што загадвала сэрца.
Адзін з тых мужчын, што выехалі з лесу, смуглы, з вузкімі вачамі на пляскатым твары, параўняўся з возам, на якім ехала Радуня, сказаў нешта на незразумелай мове. Дзяўчына адвярнулася, зрабіла выгляд, што не заўважыла яго. Яна не паспела агледзецца, як вузкавокі ўжо сядзеў побач з ёю на возе, абшчаперыў за плечы і цягнуўся, каб пацалаваць. Радуня з усяе сілы адштурхнула чужынца, што ён ад нечаканасці ледзь не зваліўся з воза. Нешта злосна буркнуўшы, ён наваліўся на Радуню цяжкім целам. Яна завішчала гэтак прарэзліва, што яе, бадай, пачуў увесь абоз. Дзяўчына адбівалася з усяе сілы, драпала нахабніка пазногцямі, вырывалася з ягоных чэпкіх рук.
На крык прыбег Аман, сцягнуў жартаўніка з воза. Той падняў шапку, атрос з яе пыл, плюнуў сабе пад ногі, нешта злосна сказаў. Радуня ад крыўды і знявагі залілася слязьмі.
— He плач, Радуня, не палохайся, — суцешыў яе Аман, ускокваючы на воз. — Гэта нашы мытнікі. Мы з імі разлічыліся, зараз паедзем далей.
— Дзякаваць Вялесу. Я думала гіцлі якія выскачылі з лесу, як злыдні.
Абоз сапраўды крануўся. Вазы пакаціліся далей, трасучы сваіх вазакоў на камяністай дарозе. Дарога не працінала прастору, як гэта бывае на раўнінах, а вузкай стужкаю абвівала горы.
Радуня, седзячы за спіною Амана, скрозь слёзы глядзела на зялёныя горы, на рэдкія паселішчы, за парканамі якіх былі відайь вінаградныя лозы, што ляніва звешваліся з падгюрак. Яна згадвала свой горад Волас, за сценамі якога прайшло маленства, бацьку ў кузні, асветленага агнём, калі ён чараваў з жалезам, звонячы малатамі і малаточка.мі. Ёй успомніліся сустрэчы з Веляславам каля рэчкі Піны. Даўно занесла тую ваду ў мора, якая чула іхнія гаворкі, і нічога нельга вярнуць.
Упершыню Веляслаў заўважыў яе на Купалле. Яна скокнула праз агонь і трапіла проста ў ягоныя абдымкі.
— Адважная дзяўчына, — захоплена сказаў ён. — Чыя будзеш?
— Дачка каваля Радаслава.
— Ведаю яго. Добрую зброю куе!
— А я цябе ведаю, — усхвалявана адказала Радуня. — Ты княжыч Веляслаў.
— Нікому пра гэта не кажы, — засмяяўся ён.
— Чаму? — здзіўлена спытала яна.
— Каб больш ніхто не ведаў.
Тут ужо і Радуня рассмяялася, зразумеўшы княжычаў жарт, і адказала:
— Дарма казаць, цябе ўсе велясіты ведаюць.
— 3 табою не засумуеш, — сказаў Веляслаў, узяў яе за руку і павёў у карагод.
Сонцам каціўся той год і ззяў у душы Радуні, саграваў каханнем, вёў, клікаў і раптам гэтак нечакана і горка абарваўся. Аўсё пачалося са смерці князя Вокаміра. Услед за ім пайшла княгіня. Княжычы засталіся сіротамі, а потым нашэсце рамеяў...
«Што будзе з нашым горадам? 3 маімі бацькамі? Рамеі могуць зрабіць, што заўгодна. Прадаць іх у палон або забіць. Які жорсткі і несправядлівы гэты свет! Але жыццё — з’ява часовая. У нас з Веляславам наперадзе вечнае жыццё на тым свеце. Як бы я хацела памерці разам з ім. Божа Вялесе, што я кажу? Няхай мой каханы жыве доўга-доўга! А можа, літасцівы лёс яшчэ пашле нам сустрэчу?»
Наперадзе паказалася селішча. Яно прытулілася ва ўтульнай даліне між гор. Хаціны, складзеныя з камення, якогатут скрозь было ўдосталь, накрытыя саломаю; агароджы з жэрдак; статак пярэстых каровак на лужку — усё гэта раптам нагадала ёй радзіму. Там былі такія ж хаткі і нават падобныя краявіды, што Радуня міжвольна ўскрыкнула:
— Як прыгожа!
— Я рады, што табе спадабалася гэтае селішча. Тут мы і будзем жыць, — бліснуў сінімі вачамі Аман.
— А хто ў цябе ёсць дома?
— Бацька і малодшая сястра Весяліна. Старэйшыя сёстры замужнія і жывуць асобна.
— А на якой мове яны гавораць?
— Хто на славянскай, хто на булгарскай. У нас змешанае паселішча. Славяне і булгары жывуць побач. Даўней нашы продкі-качэўнікі вандравалі па стэпах у пошуках лепшае пашы. Цяпер пашы ўдосталь побач з паселішчам у далінах, далёка хадзіць не трэба.
— Чаму ты купіў мяне?
— Ты здалася мне падобнаю на маю нябожчыцу-маці, — адказаў Аман, пазіраючы дзяўчыне ў вочы. — У яе былі такія ж
светлыя валасы, такі ж пяшчотны белві твар, крануты румянцам. Яна памерла маладою... I такою назаўсёды застанецца. Буду глядзець на цябе і згадваць яе...
7
Радуня ўвайшла ў хату, куды яе гасцінна запрасіў Аман, спынілася на парозе, агледзелася. Звычайнае жытло: печ, лавы, стол, запечак, засланы посцілкаю.
— Вельмі падобна на нашы хаты, — сказала яна.
— Гэта жаночая палавіна, тут некалі гаспадарыла мая маці, а цяпер — сястра Весяліна. А там — мужчынская, — паказаў Аман на другія дзверы ў сенцах, — там жыву я з бацькам.
— А дзе ж гаспадары?
— Бацька, напэўна, ля статка, а Весяліна дзе-небудзь на полі. На гаспадарцы работы мора. Мы трымаем дзесяць кароў, малако перапрацоўваем на сыр ды масла, прадаём, вось і маем такі-сякі прыбытак.
— За што мяне гэтак пакараў лёс? Як жа я буду жыць на чужой зямлі, сярод чужых людзей?
— He бядуй, Радуня. Усе дзяўчаты аднойчы выходзянь замуж у чужую сям’ю. Прывыкнеш, і стане табе гэтая зямля роднай, а ўсе людзі — знаёмыя. А ўвосень вяселле зладзім.
— Якое вяселле?
— Наша з табою. Упадабаў я цябе вельмі.
— Я кахаю Веляслава, — упарта адказала Радуня.
— Але дзе ён? Як яго знайсці? Ты кахаеш цень.
— Ён знойдзе мяне сам.
— Добра, добра... Да восені яшчэ далёка. Давай лепш паабедаем.
Аман спаласнуў рукі над цэбрыкам, які стаяў у вольным куце каля парога, паліў на рукі Радуні, падаў ёй палатняны ручнік з вытканымі па краі чырвонымі кветачкамі, каб выцерла рукі, потым узяў вілы, дастаў з печы гаршчок. У гэты момант у хату ўбегла русявая дзяўчына, кінулася на шыю брату.
— Аманчык! Прыехаў! А што ты мне прывёз?
— Сястру, — адказаў Аман і кіўнуў галавою ў бок госці. — Пазнаёмся, гэта Радуня.
— Якая прыгожая, — усміхнулася Весяліна. — Дзе ж ты яе ўзяў?
— Купіў. Праўда, яна трохі падобная на нашу маці, а трохі на цябе?
— Сапраўды, можа, у яе ўсялілася душа нашай матулі? Але, скажу табе, Аманчык, нядобра гэта купляць людзей на рынку.
— А каб яе купіў хто-небудзь злосны?
— Нічога, Радуня, будзем жыць ды гаспадарыць, — ясна ўсміхнулася Весяліна. — Я тут адна задыхаюся ад бясконцай працы. А чаму ты маўчыш? Дай хоць твой голас пачуць.
Радуня, уражаная зычлівасцю Аманавай сястры, адказала:
— Дзякую, Весяліна, за дабрыню. Я не баюся ніякае працы. Але чужына мяне палохае.
— Нам, дзяўчатам, не дазваляецца аб.мяркоўваць справы мужчын. Калі ён цябе прывёз, дык, напэўна, гэтак патрэбна было лёсу. Дзяўчаты, як птушкі пералётныя, усе разлятаюцца. Мо і я хутка палячу з роднага гнязда, — хітравата прыжмурыла вочы дзяўчына. — Будзеш тут гаспадыняю.
— Што я магу думаць пра будучыню, калі не ведаю, што можа здарыцца са мной праз імгненне, — сумна адказала Радуня.
— Усё ў руках багоў, але чаго ж я тут разбалбаталася? Вам жа трэба паесці з дарогі, — спахапілася сястра Амана.
Весяліна замітусілася ля печы, дастаючы гаршчочкі і ставячы іх на стол. У адным была залацістая прасяная каша з малаком і маслам, у другім — наліснікі з сырам і смятанай. Да гэтае ежы дзяўчына прынесла з каморы яшчэ гладышку малака і вялікі бохан хлеба. Радуня ўважліва сачыла за ёю, спрытнай і ўвішнай. У яе былі сінія вочы, як і ў Амана, толькі валасы русыя. Напэўна, яна цалкам удалася ў маці-славянку.
— Калі ласка, сядайце да стала, — прапанавала Весяліна. — Адпачнём трохі, я сама стамілася, сена грэбла. Пераседзім самую спякоту, а потым я табе пакажу нашу гаспадарку.
Радуня ела мала, з гаркотаю думала пра сваіх бацькоў і братоў. Можа, і яны зараз палуднуюць ды згадваюць яе, што прапала немаведама дзе. Радуні зноў зрабілася сябе шкада, яна ледзь не заплакала ад адзіноты, але стрымалася. Аман маўчаў, паглядваў з-пад ілба то на сястру, то на Радуню, думаў пра нешта сваё. Весяліна тым часам старалася пераказаць вясковыя навіны, што суседчына дурное цяля зжавала анучу, дык баяцца: гэта яму зашкодзіць; што стары Зелімхан зусім занядужаў, мусіць, памрэ. Гаварыла яна на мове, зразумелай
Радуні, хоць, праўда, у яе гаворцы часам праскоквалі незнаёмыя словы.
— Вы тут, дзяўчаты, самі ўпраўляйцеся, а я пайду гаспадарку пагляджу, — сказаў Аман, устаў з-за стала і пайшоў у двор.
Весяліна пачала прыбіраць са стала, Радуня памкнулася ёй дапамагчы, але гаспадыня сказала:
— Ты, госця, адпачні. Я посуд памыю, і пакажу табе наша селішча. У нас вельмі хораша. Напраўду.
— Якая ж я госця? Я рабыня...
— Рабыня! — засмяялася Весяліна. — Ты паглядзі на Амана! Якімі вачамі ён на цябе глядзіць! Ён жа закаханы па вушы! Я яго добра ведаю. Але і будзе яму ад бацькі, што грошы патраціў.
— Праўда? — спачувальна спытала Радуня.
— Мяркуй сама, хата ў нас старая. Хочам новую збудаваць. Аман вазіў масла і сыр прадаваць, каб трохі грошай атрымаць. А прывёз цябе...
— Што ж цяпер будзе?
— Можа, і нічога. Ён, напэўна, пайшоў бацьку папярэдзіць, каб той дома не надта сварыўся. У звычаях булгар плаціць калым за дзяўчыну, якую бярэш замуж.
— Калым?
— Так, выкуп. Ён як бы заплаціў за цябе.
— Ты ўжо нас і пажаніла, а я кахаю іншага.
— Я таксама спачатку кахала Бугарслана, а цяпер мне больш Агнян даспадобы, — бесклапотна разважыла Весяліна. — Толькі ты нікому не кажы.
Імя Аманавай сястры, пэўна, далі нездарма. Была яна сапраўды неўтаймаваная весялуха, увесь час ці нешта спявала, ці прытупвала, ці смяялася без дайпрычыны, з сустрэчнымі віталася, нешта распытвала, а між тым, як зразумела Радуня, дзяўчына хвалілася Аманавай рабыняй.
«Можа, гэты Аман і добры чалавек, — горка думала Радуня, — але ж ён чужы мне. Я кахаю толькі Веляслава. Каб ведаць, дзе ён цяпер? Што з ім? Нездарма цётка Любка варажыла, што не быць нам разам. Лепш я буду рабыняю, чым жонкаю нялюбаму».
Яны ішлі селішчам, хаціны якога былі раскіданы па шырокай даліне, утульна акрытай з усіх бакоў гарамі. Вакол двароў хадзілі чароды гусей, таўкліся куры пад наглядам пеўняў. Аднекуль пачуўся звон молата. Радуня прыслухалася і спытала:
— Гэта кузня?
— Так, — адказала Весяліна.
— Мой бацька таксама каваль. Пойдзем туды. Я хачу паглядзець кузню. *
— He, не пайду, — заўпарцілася Весяліна.
— Чаму?
— Там Агнян.
— Дык і добра. Я пагляджу на твайго Агняна.
Упершыню за ўвесь час вочы Весяліны сталі сумнымі і яна адказала:
— Ён Злаціцу кахае...
— He сумуй, ты проста шчаслівая. Можаш сустракаць свайго Агняна, слухаць, як ён молатам звоніць, — суцешыла Радуня Аманаву сястру. — А майго каханага, як і мяне, прадалі ў рабства. I я не ведаю, ці сустрэнемся мы яшчэ калі-небудзь.
Праз імгненне Весяліна ўжо забылася пра свой смутак, пацягнула Радуню за руку і радасна ўскрыкнула:
— Вунь тата і Аман статак гоняць. Пабеглі насустрач.
Душа Радуні напоўнілася хваляваннем і страхам, яна баялася: зараз нешта здарыцца нядобрае, што канчаткова сапсуе гэты дзень, а можа і ўсё яе астатняе жыццё.
— Тата, гэта Радуня, — крыкнула Весяліна. — Паглядзі, якая прыгожая!
— Добры дзень, — ціха прамовіла Радуня.
Стары Цімеркатлык паглядзеў на Радуню вузкімі чорнымі вочкамі, яго худы і маршчыністы твар расплыўся ва ўсмешцы, агаліўшы прыкметную шчарбіну злева, і ён ціха прамовіў:
— Добры дзень. Такое наша жыццё, што не ведаеш, дзе згубіш, а дзе знойдзеш.
— Тата, Аман кажа, што яна падобная на нашу маму. А я ўжо забылася яе твар.
— Так, вельмі падобная, — адказаў стары, пільна ўзіраючыся ў твар Радуні. — А ты не можаш помніць маму, бо тады была малая, калі яна памерла.
— Аман, запыні кароў, зараз у чужы агарод уваляцца, — закрычала Весяліна і сама кінулася напярэймы статку.
Радуня пабегла за ёю, як бы дапамагаць, бо няёмка ёй было стаяць перад пранізлівым позіркам старога. Аман жа ўважліва сачыў за бацькам, ці ўхваліць ягоны набытак.
— Добрая дзеўка, — сказаў Цімеркатлык. — Толькі трэба яшчэ паглядзець, ці здатная да працы.
8
Тры дні і тры ночы калыхала мора ладдзю. Ад гэтага няспыннага калыхання Веляславу было моташна. Балелі рукі ад вёслаў, на далонях ўздуліся і лопнулі мазалі. Гаразд шкадаваў князя, стараўся часцей падмяняць, хоць і сам вельмі стамляўся ад аднастайнасці рухаў. He такая магутная істота чалавек, каб дзень пры дні рабіць адну і тую ж справу без стомы, тым больш што стома гэтая не столькі фізічная, колькі душэўная. Гаразда ратавала тое, што ён з маленства быў прывучаны да цяжкай сялянскай працы. У чатырнаццаць гадоў нароўні са сталымі мужчынамі спраўляўся на сенакосе і не дазваляў сабе адставаць. Веляслава болыіі вучылі валодаць зброяю ды ездзіць на кані, бадай, цяжкай работы ягоныя рукі не ведалі. Таму Гаразд часам і кпіў з яго:
— Лайдак — за працу, а мазалі — за рукі.
— Па-сапраўднаму смяецца той, хто смяецца апошні, — адказваў Веляслаў. — Невядома, колькі нам яшчэ давядзецца боўтацца ў гэтым моры. Тут мазалі натруцца не толькі на далонях, але і на азадку.
Думка пра тое, што яны плывуць невядома куды, засмучала Гаразда. Яны ўцякалі з аднаго рабства, але не былі гарантаваныя ад новага. Ніхто не мог бы сказаць, што іх чакала наперадзе. Арапы, хоць, здавалася, і былі звыклыя да грэблі, але і яны таксама стамляліся. У той дзень адзін з арапаў захварэў, Гаразду давялося сесці на ягонае месца. Дзень хіліўся да ночы. Лёгкі ветрык памагаў грабцам, ладдзя лёгка імкнулася наперад.
— Што гэта? — ускрыкнуў Гаразд, заўважаючы борт другой ладдзі. — Прыстань?
Арапы, якія сядзелі побач на вёслах, замітусіліся Раптам на верхняй палубе пачуўся тупат. Арапы пакінулі вёслы, выхапілі нажы. У гэты момант на ніжнюю палубу пачалі спускацца незнаёмыя мужчыны.
— Рабаўнікі, — ціха прамовіў Веляслаў.
Гаразд глядзеў на яго, як бы чакаючы загаду, а Веляслаў Hv ведаў, ці варта ўвязвацца ў бойку. I арапы, і рабаўнікі былі чужынцамі. Але ж арапы далі прытулак ім, беглякам, зрабілі сваімі спадарожнікамі.
— Памажы нам, Вялесе! — сказаў Веляслаў, закасваючы рукавы як перад цяжкай работай, і рынуўся з кулакамі на рабаўнікоў.
Гаразд зразумеў Веляслава без загаду і рынуўся ў бойку, адламаўшы дошку ад сядзення. Тое ж зрабіў і Веляслаў. Пад зладжаным націскам рабаўнікі пачалі адступаць і падымацца на верхнюю палубу, адмахваючыся нажамі. У аднаго нават быў меч, якім ён без літасці засек двух арапаў.
Веляслаў з Гараздам выскачылі на верхнюю палубу і ўбачылі, што іхні гаспадар ляжыць звязаны пасярод палубы, а рабаўнікі цягаюць на сваю ладдзю мяшкі з зернем. Рэшта арапаў не спыняла бойку з рабаўнікамі. Гаразд, як звар’яцелы, кідаўся на ўзброенага мячом, забываючы, што мае ў руках толькі дошку. Але і ёю ён аглушыў некалькіх рабаўнікоў ды яшчэ стараўся абараніць князя, бо бачыў у гэтым свой святы доўг. Веляслаў адбіваўся ад двух рабаўнікоў з нажамі. Толькі што яны скінулі ў мора параненага арапа, які нават не ўсплыў на паверхню, мусіць, яго зацягнула ў вір.
Гаразд, адчайна размахваючы дошкаю, пайшоў наперарэз рабаўнікам. 1 ў гэты момант той, што быў узброены мячом, праткнуў яго са спіны.
Гаразд войкнуў і асеў, быццам у адно імгненне з яго вылецела душа.
Уражаны Веляслаў схіліў галаву над забітым. Яму тут жа заламалі за спіну рукі і пачалі вязаць. Веляслаў агледзеўся. 3 былой каманды на ладдзі засталіся толькі гаспадар і ён. Рабаўнікі перавялі іх на сваю ладдзю, кінулі на палубе. Пасля гэтага падпалілі ладдзю, на якой плылі арапы, і яна зырка запалала сярод вады.
9
Ладдзя рабаўнікоў прыстала да скалістага вострава, калі ўжо пачынала цямнець. Яны сышлі на бераг, вывелі палоннікаў. За скалою аказалася ўтульная і зацішная даліна, дзе каля некалькіх буданоў гарэла вогнішча. Два дзецюкі нешта варылі ў катле. Паміж сабою рабаўнікі гаварылі на нейкай дзіўнай мове, падобнай на рамейскую, але Веляслаў мала што разумеў. Ён сеў на вялікі камень, так добра нагрэты сонцам за дзень, што і цяпер выпраменьваў цяпло. Побач з ім прымасціўся арап. Яны
назіралі за тым, як рабаўнікі дзялілі здабычу, прымяралі нейкае адзенне, рагаталі, брылка лаяліся.
Веляслава смяшыла адзенне рамеяў, падобнае на жаночыя сукенкі. Наогул, яны былі ў большасці па-жаночы распешчаныя, занадта клапаціліся пра сябе. Нават цяпер, калі прымяралі вопратку, якую забралі ў арапаў, круціліся адзін перад адным, жадаючы ведаць, ці пасуе ім яна. Раптам два рабаўнікі ўхапіліся рукамі за адзін і той жа бурнус. Кожны цягнуў да сябе адзежыну. Рэч была вартая таго, каб за яе пазмагацца, суконная, белая, з моцнай тканіны, што не надта і парвеш. Такі бурнус могсагрэць у непагадзь, напэўна, і пад дажджом далёка не адразу прамокне. А для людзей, якія валочацца па свеце і нідзе не маюць прытулку, рэч проста незаменная. Рабаўнікі ўпіраліся нагамі ў зямлю, цягнулі бурнос. To адзін, то другі перацягваў на свой бок, але ніхто не выпускаў з рук апратку. Нарэшце адзін, расчырванелы ад натугі, раззлаваўся і так пацягнуў да сябе адзежыну, што яна жалобна затрашчала, а ваяўнічы рабаўнік зваліўся з рукавом у руках. Другі паляцеў у процілеглы бок, узрадаваны, што хоць з адным рукавом, але бурнос дастаўся яму.
— Што будзем рабіць? — ціха спытаў арап.
— Трэба ўцякаць, — адказаў Веляслаў.
Як?
— Пакуль не ведаю. Трэба агледзецца.
— Цябе як завуць, сакаліб?
— Веляслаў.
Арап паспрабаваў выгаварыць імя, але ў яго не атрымалася.
— Скажы яшчэ раз.
— Заві мяне проста Воля. Я — гэта Воля. Калі няма волі, няма і мяне.
— А я Муса.
— Чаму араны называюнь славян сакалібамі? Што гэта азначае?
— Золатавалосыя. Прынамсі, сокар, сакр — гэта залаты сокал, а мо і само сонца.
— Як узнёсла!
— Цэнім тое, чаго самі не маем, — іранічна пасміхнуўся Муса.
— Трэба паназіраць за востравам і ягонымі насельнікамі, можа, з часам што-небудзь прыдумаем, — сказаў Веляслаў.
Калі зусім сцямнела, піраты паселі каля вогнішча, дасталі з катла вялікі кавалак мяса, паклалі на срэбны паднос, сталі есці з аладкамі, адламваючы кускі мяса рукамі. Пілі неразведзенае віно, хутка п’янелі, рагаталі, той-сёй браўся нешта спяваць. Веляслаў адчуў, што і сам страшэнна хоча есці, але ж ён зноў быў толькі раб, які цалкам залежаў ад іншых людзей. Складвалася ўражанне, што рабаўнікі зусім забыліся пра сваіх палоннікаў. Заставалася адно: адвярнуцца тварам у іншы' бок, каб не бачыць ежы і тых, хто яе спажывае. Веляслаў гэтак і зрабіў. Муса таксама адвярнуўся і ціха прамовіў:
— Які лёс зманлівы. Яшчэ сёння я быў гаспадар, які меў ладдзю, грабцоў, тавар, грошы. А цяпер — толькі раб, якога могуць забіць або прадаць. Калі Алах мне не паможа, дык на каго ж я магу спадзявацца?
— Выходзіць, што самая каштоўная рэч на гэтым свеце — воля. Толькі з ёю ты належыш сам сабе, а без яе чалавек ператвараецца ў жывёлу, з якою можна зрабіць што заўгодна, — адказаў Веляслаў.
Седзячы спіной да рабаўнікоў, палоннікі і не заўважылі, як тыя наблізіліся да іх, узялі за вяроўкі і, падганяючы, павялі да глыбокай ямы, выкапанай, напэўна, знарок для рабоў, і штурхнулі туды палоннікаў. Потым адзін з рабаўнікоў вярнуўся, укінуў у яму два кавалкі хлеба і курдзюк вады, крыкнуўшы п'яным хрыплаватым голасам:
— Ешце, пакуль мы вас не з’елі.
— I на тым дзякуй, — сказаў Веляслаў, прыкідваючы, ці можна вылезці з ямы.
Яна была даволі глыбокая. Хаця, калі стаць на плечы другому, напэўна, можна было дацягнуцца да краю. Але для гэтага трэба было вызваліць рукі. I куды ўнякаць? Кругом мора?
Муса, напэўна, таксама вельмі прагаладаўся, бо адразу схапіў кавалак хлеба і пачаў есці. Веляслаў спачатку ўсмак напіўся. Перш чым адкусіць кавалак хлеба, сказаў:
— Я думаю, што з гэтай ямы мы можам вылезці, але ж рабаўнікоў я налічыў паўтара дзесятка. Калі яны заўважаць нашу непаслухмянасць, дык могуць проста нас забіць. А я хацеў бы яшчэ пажыць.
— Пачакаем да заўтра, — згадзіўся Муса. — Хоць хто ведае, што прынясе нам заўтра.
— А ты адкуль родам?
— Мая радзіма — бяда.
— Бяда? — здзівіўся Веляслаў. — He разумею.
— Бядою называецца пустыня. Бацькі мае бедуіны. У нас у крыві любоў да вандровак. 1 я не ведаю, дзе зараз качуе маё племя. Праўда, старэйшую маю сястру Забайду, а ў мяне іх дзевяць, аддалі замуж за аседлага бедуіна за вялікі выкуп. Яна жыве ў маленькім гарадку Сікайя, што перакладаецца як крыніца. Забайда доўга не магла прывыкнуцьда аседлага жыцця. Чалавек, які зжыўся з шырокай, адкрытай прасторай, цяжка прызвычайваецца да сытага жыцця ў сценах камяніцаў.
— А я з аседлых славян-велясітаў. Горад, дзе я нарадзіўся, стаіць на беразе Валошскага заліва ў Эгейскім моры, называецца ён Волас. Наша племя пакланялася магутнаму і шчодраму богу Вялесу, інакш яго яшчэ называюць Воласам. Таму і горад, і возера, і нават заліў насілі яго імя. Мой бацька быў князем. За ўдзел у змове супраць базілісы Ірыны рамеі яго асляпілі і вярнулі дамоў нежывым. Маці пайшла ўслед за ім. Мяне абралі князем.
— Значыць, ты князь, Воля?
— Нядоўга я накняжыў. Нехта ноччу ўпусціў рамейскае войска ў горад. Думаю, што здраднікам аказаўся Міладух, бо менавіта яго рамеі прызначылі новым князем. Я з братам апынуўся ў палоне, быў прададзены. Мне ўдалося збегчы. I вось трапіў з агню ды ў полымя.
— А колькі ў цябе братоў і сясцёр?
— Адзін брат. He ведаю, ці выжыве ён, бо быў моцна паранены ў плячо. Калі выжыў, дык яго таксама прадалі...
— Чаму ж у тваёй сям’і так мала дзяцей?
— He даў Вялес, лэўна, не хацеў пускаць на пакуту шмат княжат.
— Ты язычнік? Няверны?
— А ты верны?
— Адпаведна маёй веры я самы верны.
— Каму?
— Алаху. Няма іншага бога, акрамя Алаха.
— А я верны Вялесу. Хоць у славян ёсць шмат іншых багоў. Але скажы, пры нашай вернасці і нявернасці, чаму мы сядзім абодва ў гэтай паскуднай яме.
— Гэтае пакаранне ці выпрабаванне пасылае мне Алах.
— А мне Вялес?
— He ведаю, — адказаў Муса.
— Сёння ў нас адзін бог — воля! Толькі яе мы прагнем, бо ў ёй наша выратаванне і надзея на жыццё. Яе яшчэ можна было б назваць доляй. Але доля ў кожнага свая. А воля можа быць адна на колькі заўгодна людзей.
10
Раніцай у яму апусцілася лесвіца. Чалавек няпэўнага ўзросту з непрыемным азызлым тварам крыкнуў:
— Гэй, вылазьце! Пара хлеб зарабляць.
Веляслаў першы падняўся па лесвіцы, за ім — Муса. Яны ўбачылі вогнішча, над якім вісеў кацёл. Каля агню завіхаўся стараваты чалавек з шырокаю барадой. Ён агледзеў Веляслава і Мусу з ног да галавы і сказаў:
— Збірайце хлуд для вогнішча. I хутчэй, калі хочаце зарабіць абед.
— Усё зробім, — адказаў Веляслаў.
Ён радаваўся, што яго хоць часова выпусцілі з ямы, што ёсць магчымасць рухацца. He чакаючы Мусу, княжыч пабегда гары, парослай кустоўем, спадзяваўся адшукаць там сухое голле, але, напэўна, жыхары вострава даўно ўжо падабралі тое, што ляжала паблізу. Ён пайшоў далей у глыбіню вострава. За ім маўкліва цягнуўся Муса. Ноч, праведзеная ў яме, канчаткова сапсавала настрой напарніку, хоць ён і маўчаў, не выказваў ні трывогі, ні страху, быццам ягонаю душою авалодала абыякавасць. Веляслаў спыніўся, пачакаў Мусу, спытаў:
— Чаго такі сумны?
— Думаю.
— I да чаго дадумаўся?
— Hi да чаго. Мы загінем на гэтым дзікім востраве сярод жорсткіх забойцаў. Баюся, што аднойчы яны нас проста з’ядуць.
— He выдумляй. Хто есць людзей? Гэта ж вялікі грэх.
— У іх адзіны бог — здабыча. Яны жывуць дзеля яе. Такое абралі сабе рамяство. Яму і служаць, як могуць. Гэта не людзі, а звяры. Прызнаюся, што мае супляменнікі таксама часам рабуюць падарожнікаў, але не забіваюць іх, а пакідаюць ім са-
мыя неабходныя рэчы і даюць магчымасць выжыць у пустыні. Забіваць грэх! Але гэты маральны закон невядомы звярам.
Калі яны адышліся даволі далёка ад вогнішча, Веляслаў падняў першую сухую галіну, пацягнуўяе за сабою. Муса раптам зірнуў на сонца і сказаў:
— Мне час маліцца, прабач, пакінь мяне аднаго.
— Маліся, а я пакуль буду збіраць сухое голле, а потым разам занясём.
Муса стаў на калені, павярнуўся на ўсход, дзе па ягоным уяўленні павінна знаходзіцца Мека, і пачаў маліцца, кланяючыся ажно Да зямлі.
Веляслаў збіраў хлуд, якога было няшмат у зарасніку кустоўя і пад дрэвамі. Часам княжыч адломваў сухія галіны, ажно ўзмакрэў ад гэтай працы, падумаў, што няблага было б пакупацца. Мора ж кругом. Невядома, што задумалі рабаўнікі. Можа, гэта яго пацягнула абмыцца перад смерцю. Ён кінуў сабранае голле, падняўся на ўзгорак, каб паглядзець, як лепш прайсці Да берага, каб не марнаваць часу. Аказалася, што мора плёскалася зусім побач, толькі трэба было мінуць яшчэ два ўзгоркі.
На вяршыню скалы караскаліся калючыя кусты і дрэвы. Дзіўна было глядзець, як яны маглі прарасці на гэтай неўрадлівай камяністай глебе. Жывое знаходзіла магчымасць існаваць там, дзе, здавалася, жыццё было немажлівае. Веляславу міжвольна падумалася, што і ён павінен змагацца за жыццё, чаго б гэта яму ні каштавала.
Нарэшце, пачуўся плёскат хваляў і адкрылася частка берага, заціснутая паміж дзвюма скаламі. Веляслаў распрануўся, з асалодаю хлюпнуўся ў ваду, паплыў далей ад берага. Ён згадаў, як некалі ў маленстве яны з Драгамірам скакалі ў мора са скалы, як плавалі навыперадкі. Здарылася, што аднойчы ён не разлічыў сілу, заплыў занадта далёка, але не разгубіўся, паляжаў на спіне, адпачыў і паплыў назад. Цяпер не было каго здзіўляць сваім умельствам. Адплыўшы трохі, ён азірнуўся і нават ускрыкнуў ад нечаканасці — за скалою ў маленькай бухтачцы стаяла пахіленая на бок дзіўная ладдзя з апушчаным ветразем.
Веляслаў паплыў да яе, ускараскаўся праз нізкую карму ў сярэдзіну. Ладдзя была аднапалубная, залітая напалову вадой, з адным ветразем і рулём. Дошкі мацаваліся не драўлянымі цвікамі, а былі звязаныя вяроўкамі.
«На такой пасудзіне далёка не паплывеш. Можа, яшчэ і дзіравая? — падумаў Веляслаў. — Аднак трэба яе добра абстукаць, вычарпаць ваду, мо і скарыстаемся гэтаю ладдзёю? Муса, напэўна, у гэтым лепш разбіраецца».
Веляслаў выскачыў на бераг, і, не апранаючыся, пабег да арапа. Той сустрэў яго нездаволеным пыт.аннем:
— Чаго ты, як вар’ят, голы.
— Прабач, не звяртай увагі.
— Што здарылася? Цябе распранулі?
— Пабеглі хутчэй, я пакажу табе гару дроў, — весела адказаў Веляслаў. — Ты будзеш задаволены.
— He хапала мне яшчэ бегаць на галодны страўнік, — прабурчаў Муса.
— Мая знаходка вартая таго! Бяжым!
Веляслаў кінуўся да ладдзі. Муса патрусіў следам. Яны спатыкаліся аб каменне, аб сухую, як асака, траву, аббеглі тры ўзгоркі і нарэшце апынуліся каля ладдзі. Муса спыніўся, як зачараваны, і ціха сказаў:
— Індыйская тава, для плавання небяспечная, алё ўсё-такі лепш, чым нічога.
Ён ускараскаўся на карму, прайшоўся, боўтаючы нагамі ў вадзе, нібы абмацваючы дно, макнуў палец, аблізаў і сказаў:
— Вада прэсная, дажджавая. Вялікі запас маем. Можна будзе плыць.
— Я гатовы хоць на бервяне! Абы выбрацца адсюль, — горача адказаў Веляслаў.
— Добра было б звязаць які.плот на ўсялякі выпадак, але без сякеры гэта нам не ўдасца. Ты малайчына.
Муса уважліва аглядаў ладдзю, неіцта мармытаў сабе пад нос.
— Нам трэба спяшацца, каб не раззлаваць гаспадароў. Маё адзенне ляжыць за гэтаю горкаю. Я пайду апрануся, — спахапіўся Веляслаў. — А ты цягні галлё гэтым бандзюгам, каб яны не пачалі нас шукаць...
— Так і зробім, — згадзіўся Муса.
Ён выйшаў на бераг, але ўсё аглядваўся, быццам не верыў сваім вачам, і баяўся, што індыйская тава знікне з вачэй гэтак жа нечакана, як з’явілася.
Дзецюкі падхапілі ламачча, павалаклі да вогнішча.
— Вас толькі за смерцю пасылаць, — прабурчаў стары.
— Няма сілы. Галодны чалавек — дрэнны работнік, — адказаў Муса.
Стары моўчкі кінуў кавалак хлеба. Муса падхапіў яго, разламаў на два, адзін аддаў Веляславу. Яны елі, а вочы іх свяціліся радасцю. Кожнаму з іх бачылася ладдзя, якая вынесе іх на волю. Трэба было толькі падрыхтавацца. Веляслаў звярнуў увагу, што мяшкі з зернем, якія рабаўнікі забралі з ладдзі Мусы, валяліся проста на зямлі. «Трэба запасціся зернем», — падумаў ён, у яго свядомасці ўжо жыла перакананасць, што яны тут не застануцца гібець у няволі.
11
Канстанцін Сарандапіх быў цалкам задаволены паходам супраць велясітаў. Ніводнага воя не страціў, спаўна сабраў даніну з жыхароў сталіцы — горада Воласа, засталося наведаць яшчэ другарадныя паселішчы. Дружына маладога князя Веляслава была раззброена, сам князь вывезены і прададзены ў рабства. Міладух, хоць і з цяжкасцю, але ўвайшоў у новую ролю, княжыў строга, дапамагаў Канстанціну і ягонаму сыну спаганяць падаткі. Паколькі ён быў тутэйшы, дык добра ведаў, у каго і колькі дабра можна ўзяць. У гэтых нікчэмных барбараў знайшлося дастаткова срэбра і золата. Велясіты прыносілі і аддавалі ўпрыгожанні жонак і дачок, а інакш маглі развітацца з дзецьмі, якіх рамеі забралі б замест падаткаў і прадалі б у рабства. Даніну плацілі таксама свойскаю жывёлаю, хлебам, гароднінаю, таму рамейскае войска было добра забяспечана харчамі. Частку скарбаў Канстанцін адразу паслаў базілісе Ірыне, каб яна парадавалася выніку плённай праны яе роднага дзядзькі і дваюраднага брата. Хоць Волас напалову выгарэў, але людзі браліся адбудоўваць хаты, а пакуль павыкопвалі зямлянкі і туліліся ў зямлі, як чэрві. Гэта вельмі смяшыла Канстанціна. Яго маленства праі'шіло ў юрце пасярод вольнага стэпу. Кожны хазарын ведаў, што ў зямлю закопваюць толькі мёртвых. А гэтыя велясіты ўсё жыццё грабуцца ў глебе, каб пракарміцца, а цяпер закопваюцца ў зямлю для таго, каб схавацца ад непагадзі.
Адкладваць выступленне з горада было немэтазгодным. Пакуль славяне разгубленыя і абезгалоўленыя, варта было па-
спяшацца са зборам даніны з іншых паселішчаў, каб барбары адчулі, хто сапраўдны гаспадар.
Напярэдадні новага паходу Канстанцін з сынам Феафілактам сядзелі над разгорнутай картай і выбіралі найбольш зручны шлях. На захадзе ляжала Вялесава возера, дзе знаходзілася славянскае свяцілішча. He выключана, што там маглі захоўвацца скарбы. Сын прапаноўваў пайсці менавіта туды, але бацька запярэчыў:
— Галоўная наша задача — не столькі сабраць золата і срэбра, колькі скарыць славян, прымусіць іх штогод плаціць даніну, каб багацце цякло ў Канстанцінопаль няспыннаю ракою. Таму я прапаную спачатку пайсці на поўдзень, а потым прайсціся ўдоўж заходняй мяжы Велясіціі на поўнач і зноў вярнуцца ў Волас, каб адсюль пераможна вярнуцца дамоў. Думаю, што ў нас будзе дастаткова скарбаў і рабоў, чым мы зможам узбагаціць нашу дзяржаву і не забыць пра сябе.
— Рабі, бацька, як лічыш патрэбным, — адказаў сын, які цалкам давяраўся розуму старэйшага Сарандапіха, да таго ж ужо не раз упэўніўся ў ягонай прадбачлівасці і ўменні знаходзіць правільнае рашэнне той ці іншай праблемы.
Канстанцін меркаваў выступіць з войскам рана, пасля ўзыходу сонца, але абоз затрымаў войска, нехта ноччу папсаваў вупраж. Давялося вазакам звязваць ды сшываць скураныя рамяні, праклінаючы подлых барбараў, якія баяцца выйсці на адкрытую бойку, а шкодзяць сціха, як паскудныя каты.
Нарэшце рамейскае войска пацягнулася з Воласа. Наперадзе ехала конная сотня, пабліскваючы шлемамі і нагруднікамі, за імі тупалі пехацінцы з коп’ямі і жалезнымі шчытамі, завяршаў войска абоз. На вуліцах горада было пуста, людзі быццам знарок пахаваліся. Канстанцін, які ехаў з сынам наперадзе, загадаў войску спяваць, каб паход не быў падобны на пахавальную працэсію.
Вояў, яшчэ не стомленых хадою, радавала роўная дарога, якая гонкаю стралою цягнулася да лесу. Удалечыні грувасціліся горы. Сонца пачынала прыпякаць, таму воі спяшаліся хутчэй схавацца ў прыемную прахалоду пад дрэвы.
Канстанцін лесу не любіў. Яму падабалася адкрытая прастора, каб свет быў відзён наскрозь, ажно да далягляду. Лес абмяжоўваў бачнасць. Здавалася, што там пад кожным кустом,
за кожным дрэвам маглі жыць лясныя духі, варожыя для рамеяў. Феафілакт, наадварот, цешыўся тым, што трапіў у лес. Яму хацелася ўпаляваць якога-небудзь вялізнага звера. А яшчэ лепш было б прывезці некалькі звяроў і паказаць славянам, маўляў, не будзеце слухацца, тое ж будзе і з вамі.
Лес прыняў рамеяў спакоем. Высокія дубы прыглушана гаманілі і, здавалася, ніякае ўвагі не звярталі на людзей. Там-сям паміж дубамі цягнуліся ўгору белыя бярозкі, іхнія белыя камлі ўпрыгожвалі і разнастаілі густую зеляніну дубровы.
Войска ўцягвалася ў лес, як нітка ў зялёнае палатно. Калі апошні воз абозу схаваўся за дрэвамі, лес раптам напоўніўся свістам і варожымі галасамі. Яшчэ нікога не было відно, толькі страшэнны зык залунаў над лесам і шматкроць паўтарыўся рэхам. Перад Канстанцінам і Феафілактам раптам упала вялізнае дрэва і перагарадзіла дарогу. I ў гэты момант з-задрэваў, з кустоў паляцела ў рамеяў хмара стрэл. Канстанцін паспеў заўважыць, як страла пранізала грудзі сына, і тут жа сам страціў прытомнасць ад атручанай стралы, якая трапіла яму ў скронь.
12
3 лесу выбегла мноства славянскіх вояў, яны атачылі разгубленае рамейскае войска, якое і не спрабавала нікуды ўцякаць, бо славяне аказаліся кругом. Нават у канцы абозу ўжо распараджаўся каваль Радаслаў. Ён з іншымі жыхарамі горада з самага ранку сачыў за рамеямі. А як толькі тыя выйшлі з горада, славяне таксама селі на коней і рушылі следам на адлегласці з разлікам, каб насцігнуць чужынцаў, калі яны ўвойдуць у лес.
Засаду на рамеяў учыніў брат каваля Радаслава — Радамір, які ўзначаліў атрад апалчэнцаў. Славяне некалькі дзён стаялі ў лесе, чакаючы выступлення рамеяў, ва ўсялякі момант былі гатовыя сустрэць някліканых гасцей. Цяпер Радаслава непакоіла найбольш, каб ягоныя сыны па маладой гарачнасці не трапілі пад стралу ці якую іншую рамейскую зброю. Ён загадаў сваім людзям разбройваць рамеяў, а сам паскакаў уперад войска, дзе спадзяваўся ўбачыць брата, Рамеі скрозь стаялі з паднятымі рукамі, іхнія шчыты і коп’і ляжалі на зямлі ля ног. Велясіты падбіралі зброю, звязвалі вяроўкамі рукі рамеям. Там-сям чужынцы спрабавалі ўцякаць у лес. Тады падымаўся галас. Уцекача хутка лавілі.
Радамір прыветна здалёку махнуў Радаславу рукой. Браты з’ехаліся, абняліся.
— Малайчына, — сказаў Радаслаў. — Вельмі дакладна ўсё разлічыў! Малайчына. Дзе мае сыны?
— Вунь, пад дубам! Бачыш? Ну і жэўжыкі! Так і рваліся ў бойку. Давялося прыставіць да іх няньку, старога Хадока.
— Дзякую, брат. Даў я табе турботы.
— Добрых сыноў выгадаваў. Яны віці з рук не выпускалі, пакуль не аб’ехалі ўсе паселішчы.
— Яшчэ пагаворым, — сказаў Радаслаў і паімчаў да дзяцей.
Міраслаў і Любаграй сустрэлі бацьку моўчкі і стрымана, як і належыць ваякам.
— Што з вамі? Зусім у лесе здзічэлі?
Радаслаў схапіў у бярэмя сыноў, закружыў.
Дзеці засмяяліся і абнялі бацьку за шыю, нібы вяртаючыся ў ранг падлеткаў, які яны страцілі на той час, пакуль былі нароўні з дарослымі воямі, ад якіх залежаў лёс народа і радзімы.
— Паедзем дахаты, валацугі! Мне з-за вас маці ўсю шыю аб’ела, навошта адпусціў вас, — загадаў бацька.
— He, мы з войскам увойдзем у горад, — адказаў Міраслаў.
— Войска таксама туды пойдзе.
— Вось і мы з ім, — прамовіў настойліва Любаграй.
— Ах, блазнота, гэта і вам ужо хочацца славы? I вы сябе пачуваеце ваярамі? Я выламаю зараз дубца ды адхвашчу па мяккім месцы абодвух!
Міраслаў моўчкі дастаў з палатнянай торбачкі, якая вісела ў яго на плячы, два лыкавыя вянкі і сумна сказаў:
— Прымі віці, бацька. Цяпер мы ўжо не воі, а малыя дзеці Рабі з намі, што хочаш.
Радаслаў сумеўся. He чакаў ён ад сваіх падшыванцаў гэтакай самавітасці і ўпартасці.
— Годзе крыўдзіцца! Трэба радавацца! Мы перамаглі чужынцаў! Гэта галоўнае! Бачыце колькі вольных коней. Лавіце іх! Безумоўна, у Волас паедзем усе разам. Там нас чакае маці, — сказаў Радаслаў, шукаючы прымірэння з дзецьмі і заахвочваючы іх да дзеяння.
— А дзе Радуня? — спытаў старэйшы сын.
— Няма нашай Радуні. He вярнулася, — адказаў бацька і апусціў вочы, каб не выяўляць сваю бездапаможнасць і іугу.
Міраслаў злосна скінуў старога забітага рамея, які звешваўся з чорнага каня са збруяй, упрыгожанай залатымі бляшкамі, і ўскараскаўся на яго. Любаграй аблюбаваў белую кабылку, невысокую і рахманую. Хлопцы пераможцамі паглядзелі на бацьку і паехалі ўслед за ім, назіраючы за тым, як велясіты выводзяць звязаных палонных ра.меяў з лесу. Мёртвых падбіралі і складвалі на вазы. Міраслаў з Любаграем стараліся не глядзець на мерцвякоў, баяліся, што будуць сніць іх ноччу. А позіркі, як на злосць, толькі на іх і натыкаліся.
13
Жыхары Воласа віталі вызваліцеляў радаснымі воклічамі, кідалі ім пад ногі кветкі. Тыя, каму ўдавалася згледзець родзічаў, кідаліся іх абдымаць. Сёння ў горадзе сабраліся мужчыны з усёй Велясіціі. I ўсе яны былі родныя, адно племя, таму абдымаліся і цалаваліся і зусім незнаёмыя людзі ад радасці, удзячнасці і яшчэ шмат ад якіх пачуццяў, што перапаўняюць людзей у хвіліны ўсёабдымнай еднасці, бо перамога — свята агульнае, нават калі за яе заплочана дарагой цаной.
Жонка сустрэла каваля Радаслава і сыноў ля гарадскіх варог. Каваль саскочыў з каня, абняў маладзіцу. Сыны ўсё яшчэ красаваліся на рамейскіх конях.
— Годзе сядзець, злазьце! Ваякі! Ідзіце матулю пацалуйце, — загадаў ім бацька.
— Слава Вялесу! Вярнуліся! — прамовіла каваліха, не выціраючы слёз, абдымала і цалавала сыноў Міраслава і Любаграя. — Вярнуліся! Саколікі мае!
— Годзё плакаць, жонка, трэба радавацца, — сказаў Радаслаў.
— Ніколі ўжо мне не прычакаць радасці. Няма нашай Радуні...
— Годзе, годзе... He можаш сама радавацца, не псуй свята іншым людзям.
Каваліха прыціхла, моўчкі ішла побач з мужам і сынамі, а па твары яе было відно, што думкамі яна далёка адсюль.
Людзі збіраліся на дзядзінцы. Калі плошча перад княжацкім замкам запоўнілася, нехта з натоўпу крыкнуў:
— Радаслаў, скажы сваё слова.
Яго падтрымалі іншыя галасы:
— Радаслаў! Радаслаў! Кажы!
Каваль ад нечаканасці азіраўся навокал, як бы не разумеў, чаго ад яго патрабуюць. Тады да яго падышоў стары Хадок і папрасіў:
— Уваж, Радаслаў, нашу просьбу. Ты вёў рэй у барацьбе супраць чужынцаў, табе і далей належыць быць першым.
Было няёмка падымацца на ўзвышша і звяртацца да ўсяго народу, але ж і адмовіцца нельга. Радаслаў стаў перад людзьмі, зняў шапку, нізка пакланіўся і сказаў:
— Добры дзень вам, людзі добрыя! Сёння сапраўды добры дзень, бо мы выгналі злыдняў. Дзякуй вам за тое, што пакінулі свае гаспадаркі і справы, а сабраліся разам, каб перамагчы ворагаў. Мы не надта спраўныя ваякі. Я — каваль, большасць з вас — сяляне ды рамеснікі. I ваявалі мы не столькі зброяю, колькі душамі і жаданнем перамагчы, пераадолець гэіую навалу, якая абрынулася на нас нечакана і прынесла шмат каму гора. Нам трэба быць вельмі пільнымі, бо Канстанцінопальзноў будзе прысылаць сваіх крумкачоў па даніну. Нам трэба мець баявую дружыну і князя, якія клапаціліся б пра абарону нашых людзей і маёмасці.
— Будзь нашым князем, — сказаў стары Хадок. — Мы верым табе.
— Які з мяне князь? Я — толькі каваль!
— Радаслаў — князь! Радаслаў — князь! — загуў дзядзінец.
Жонка з болем глядзела на каваля і ўмольна шаптала:
— He згаджайся, малю цябе. Дабром гэта не скончыцца. Сёння ўсе з табою, а заўтра прададуцца, — шаптала яна.
Радаслаў пазіраў у вочы супляменнікаў, узрушаныя, светлыя, даверлівыя, і думаў: «Няўжо яны могуць прадаццца? He, большасць не здатныя на здраду. Можа, і знойдзецца адна паршывая авечка...»
Раптам перад Радаславам узнік Міладух. Ён падаў кавалю княжацкі вянец і сказаў:
— Князю належыць надзець гэта на галаву.
— Дык восьжа і наш князь! — засмяяўся Радаслаў, пазіраючы зверху на Міладуха, які раптам змізарнеў і здавалася, што хацеў бы наогул стаць нябачным.
Людзі засмяяліся.
— Гэтага Міладуха варта накруціць за вуха, — крыкнуў нехта насмешліва.
— Даруйце, людцы. Я ж нікому зла не жадаў. Усё рабіў пад прымусам... Самі бачылі.
— Годзе жаліцца, ліць воўчыя слёзы, — сказаў Хадок, беручы з рук Міладуха княжацкі вянец. — Запаскудзіў свой род, дык хоць бы памаўчаў.
Стары падняўся на ўзвышша, стаў побач з Радаславам і сказаў:
— Нахілі, волат, галаву, вянец надзену ды бласлаўлю на служэнне народу і дзяржаве.
Тое, што Радаслаў магутны целам і дужы, асабліва яскрава было відно цяпер, калі побач з ім стаяў хударлявы сярэдняга росту стары Хадок.
Словы блаславення пачуў толькі каваль ды тыя, што стаялі блізка каля яго, бо дзядзінец грымеў галасамі:
— Слава Радаславу! Слава князю! Слава! Слава! Слава!
Каваль падняў руку. Галасы змоўклі.
— Людзі, нам трэба пахаваць памерлых, сваіх і чужынцаў. Мёртвыя належаць іншаму, лепшаму, свету, і нельга, каб іхнія душы непрыкаяна сланяліся па зямлі. Трэба дапамагчы ім падняцца на неба да багоў і памянуць іх, як патрабуе звычай продкаў.
— А што рабіць з палоннымі? Іх жа процьма. Гэтую хеўру трэба нечым карміць? — крыкнуў нехта з натоўпу.
Тут ужо не ўтрымалася каваліха і злосна сказала:
— Аддайце іх Міладуху. Ён іх прывёў, цяпер няхай вядзе назад.
Людзі засмяяліся. Міладух зніякавеў, вочкі ягоныя зладзеявата забегалі. Ён шукаў, куды б схавацца, і не знахсдзіў такога спрату, скрозь натыкаўся на насмешлівыя позіркі. Здавалася, што нават вочы немаўляці, якое маладзіца трымала на руках, іаксама смяяліся з яго.
— Нам трэба абраць раду, каб разам вырашыць усе неадкладныя справы, — сказаў Радаслаў. — Каго прапануеце, людзі?
3 натоўпу пачалі выкрыкваць імёны:
— Ладамір, Хадок, Храбр...
Пад гэтыя воклічы Міладух пастараўся незаўважна выслізнуць з дзядзінца, бо асабліва баяўся помсты тых, чые дзеці з-за яго трапілі ў палон.
14
Драгамір апрытомнеў, адчуў, што баліць плячо ад траскай дарогі; убачыў горы, парослыя лесам; пачуў галасы і тупат конскіх капытоў; паспрабаваў згадаць, што з ім адбылося і нічога не змог успомніць. Па сонцы вызначыў, што яго вязуць на захад. Убачыў над сабою немалады рыжабароды твар. Па ўсім было відно, што чалавек быў вельмі нечым задаволены, бо ўсміхаўся. Незнаёмец гукнуў некага на незразумелай мове. Да воза, на якім ляжаў Драгамір, падышоў шэравокі дзяцюк з белымі бровамі і такімі ж бясколернымі валасамі, спытаў па-славянску:
— Як пачуваешся?
— А ты хіба лекар? — адказаў пытаннем на пытанне Драгамір.
— Лекар ён, — паказаў дзяцюк на рыжабародага, — а я тлумач.
— Куды мяне вязуць?
— У слаўнае каралеўства франкаў.
— Як я тут апынуўся?
— Мой гаспадар Атальберт купіў цябе на нявольнічым рынку ў Канстанцінопалі.
— Хворых рабоў забіваюць.
— Па нашых законах забіваць можна толькі ворагаў. Да таго ж лекар Рамгульд вырашыў вылечыць цябе. Здаецца, у яго гэта атрымалася.
Толькі цяпер Драгамір успомніў напад рамеяў на Волас, палон, рынак і франка, які купіў яго разам з некалькімі хлопцамі.
— А дзе астатнія славяне, разам з якімі я быў куплены? — спытаў Драгамір.
— Яны выехалі раней з іншым абозам.
Рыжабароды нешта спытаў у тлумача, і той пераклаў:
— Лекар пытаецца, як цябе завуць?
— Драгамір.
Тлумач здзіўлена ўскінуў бровы і перапытаў:
— Драгамір? Ты з племені драгавітаў?
— Я з велясітаў, жыў на рацэ Піне, якая цячэ ў Эгейскае мора. А мой дзед па маці — князь Драгавіт, умацаваны горад якога стаіць на Піне, якая ўпадае ў халоднае мора. Цяпер гэтае племя называецца волатамі.
— Ведаю, ведаю, — весела адказаў тлумач і нешта пачаў заўзята абмяркоўваць з лекарам.
Драгамір узіраўся ў чыстае, без адзінага воблачка, неба і думаў, што калі яго, раба, лечыць лекар і вязуць на возе, дык, напэўна, жыццё не такое ўжо благое. Вазак, які кіраваў канём, не паварочваўся і не глядзеў на Драгаміра, але ў ягонай шырокай спіне княжыч бачыў абарону. Ён адчуваў, што цела ягонае было бязважкае і знясіленае хваробаю, але думаў зараз не пра сябе, а пра блізкіх, з якімі развёў яго лёс. Невядома, што здарылася з Веляславам. Ці звядзе яшчэ лёс іх разам? Шкадаваў ён і Радуню, якая клапацілася пра яго. 1 каб зараз яна была побач, яму было б значна лепш. Ён спахапіўся, што яшчэ не падзякаваў богу за тое, што ён выратаваў яго ад смерці, не даў загінуць сярод чужынцаў. А калі ўявіў, што мог памерці такі малады і ніхто не ведаў бы нават, як яго завуць, яму зрабілася страшна. Быццам магільным холадам дыхнула ў твар. 1 ён пачаў маліцца, ледзьве варушачы вуснамі: «Літасцівы Вялесе, божа магутны, дзякую табе, што ты даў мне магчымасць выжыць, што атуляеш мяне сваёю ласкаю і пасылаеш на маім шляху добрых людзей, якія гатовыя мне дапамагаць. Паратуй, Вялесе, майго брата, названага ў твой гонар Веляславам, пашлі і яму спагадных людзей на шляху, няхай яны жывуць шчасліва самі і яму жыць даюць. Аблегчы шлях маіх землякоў, якія засталіся жыць на маёй радзіме ці трапілі ў палон...»
У гэты час да воза, на якім везлі Драгаміра, падбегла дзяўчынка гадоў чатырнаццаці, зеленавокая, з рыжаватаю касою, кінула цікаўны позірк у твар княжыча, весела спытала:
— Ачомаўся, славянін?
Гаварыла яна з акцэнтам, смешна вымаўляючы словы. Шырокі яе рот пасміхаўся прыветна, тварык з вострым, як дзюбка ў вераб’я, носам, свяціўся прыязнасцю.
— Напакутавалася я з табою. He хацеў есці, толькі ваду піў.
— Хто ты? — здзівіўся Драгамір. — Я цябе бачу ўпершыню.
— Завуць мяне Альдай. Я служанка лекара Рамгульда. Пяць дзён ты быў непрытомны, а я ўвесь гэты час даглядала цябе. Перавязвала рану, паіла вадою.
— Дзякую, добрая душа.
— Дзякаваць богу, выжыў, а каб памёр, дык і падзякі не дачакалася б, — звонка засмяялася дзяўчынка. — Можа, паясі хонь цяпер? He памёр ад хваробы, дык ад голаду сканаеш.
Драгамір прыслухаўся да сябе. Есці яму не хацелася, толькі сушыла ў роце.
— Піць хачу, — адказаў ён.
— Добра, добра, пап’еш, а потым мо трохі і паясі. Пасля такога доўгага галадання табе шмат есці нелыа.
Альда адбегла ад воза і хутка вярнулася са збанком малака і вялікім залацістым блінцом у руках.
— Паспрабуй прыўзняцца, — прапанавала яна.
Драгамір, перамагаючы боль у плячы, пачаў прыўзнімацца, але адчуў, што галава закружылася, і ён знясілена зноў апусціўся на сена, якое так утульна ахутвала ягонае цела.
— Блага табе? — спытала яна спачувальна.
— Галава кружыцца.
— Гэта ад доўгага галадання. Павярніся на бок, мо так пап’еш малака ды пажуеш чаго...
Драгамір паслухмяна павярнуўся на бок. Альда папрасіла вазака спыніць каня. Той нездаволена азірнуўся, з’ехаў на ўзбочыну, каб не замінаць іншым. Альда паднесла збанок да вуснаў княжыча, і ён адчуў смачную пажыўную вадкасць, якая наталіла ягоную смагу. Ён з’еў і палову блінца. I цела ягонае быццам напоўнілася сілаю, ажыло.
— Дзякую, Альда, — сказаў ён. — Ты вярнула мяне да жыцця.
— He, гэта не я, а лекар Рамгульд. Паганяй, Радэр, — крыкнула дзяўчынка вазаку і села побач з Драгамірам.
Воз крануўся, закалыхаўся на няроўнай дарозе. Плячо адклікалася болем на гэтыя штуршкі.
— Моршчышся. Баліць рана?
— Патрываю.
— Увечары перавяжу цябе. Гаспадар Рамгульд робіць асаблівую мазь. Яна хутка зажыўляе раны. Ты быў вельмі цяжкі. Ён баяўся, што не здолее табе памагчы.
— Чаму лекар узяўся лячыць мяне? — спытаў Драгамір.
— Ён чараўнік, — прашаптала яна. — Увесь час быццам выпрабоўвае сябе, бярэ самых безнадзейна хворых людзей і спрабуе вярнуць да жыцця без усялякае платы. Грошы патрабуе толькі з тых, хто можа заплаціць. А з цябе што возьмеш?
— Гы ж пра мяне нічога не ведаеш.
— Але ўсё бачу. Ляжыш босы, без грошай і зброі.
— Я сын князя Вокаміра.
Вочы дзяўчыны здзіўлена акругліліся.
— Таго самага Вокаміра, якога загадала асляпіць базіліса Ірына? — спытала яна спачувальна.
— Так.
— Я пра гэта чула. Лекар Рамгульд вельмі абураўся. He любіць ён, калі здаровых людзей калечаць. А што было далей?
— Мой бацька памёр ці ад таго, што быў аслеплены, ці мо яго аіруцілі. Прывезлі яго ўжо мёртвым. Маці не ўяўляла свайго жыцця без яго, таму таксама кінулася ў пахавальны агонь. Пасля князем выбралі майго брата Веляслава. Але мала яму давялося пакняжыць. Хутка ў горад прыйшлі рамеі. Нейкі здраднік адчыніў ім вароты.
— Ты нічога не выдумляеш?
— А навошта мне выдумляць?
— Калі ты княжацкі сын, дык пра гэта трэба сказаць Рамгульду. 3 якога ты племені?
— 3 велясітаў.
— Ты яшчэ вернешся ў сваю Велясіцію і будзеш князем! — з гонарам сказала Альда.
— Там цяпер новы князь Міладух, — прамовіў Драгамір.
— Адкуль ён узяўся?
— Рамеі паетавілі.
— Ён не сапраўдны князь. Ты, як ачуняеш, вернешся і прагоніш таго Міладуха, — засмяялася Альда, дапіваючы з гладыша малако, якое не здолеў выпіць Драгамір, і даядаючы блінец.
— Як жа я вярнуся, калі мяне купілі? Цяпер я раб! — сказаў ён з горыччу ў голасе.
— Што за бяда? 3 рабства можна выкупіцца. Я табе свой заробак аддам. Аты за гэта мяне княгіняю зробіш! — засмяялася Альда. — Гэй, Радэр, чуеш! Я хутка княгіняю буду! — штурхнула яна ў спіну кулаком вазака.
— Якая з цябе княгіня? — насмешліва сказаў той. — Табе толькі гусей ды падсвінкаў пасвіць.
— Дурань ты, Радэр. Як апрануся я ў шоўк, аксаміт і дыяменты, дык ні адна княгіня са мною не зраўняецца.
— Усіх перабалбочаш, — зарагатаў вазак.
15
Еўнух Эцый увайшоў у свяіліцу базілісы Ірыны ва ўзнёслым настроі, тройчы пакланіўся. Заўсёдная стрыманасць зляцела з ягонага аблічча, як асенні ліст.з дрэва. Вочы свяціліся тою асабліваю радасцю, якую можна прачытаць на твары сквапнага чалавека, калі ён пералічвае толькі што атрыманы вялікі прыбытак.
— Ты прынёс добрыя навіны, Эцый?
— Акрамя рабоў, якіх прывезлі два тыдні таму, сёння прыйшлі пяць караблёў з Велясіціі са срэбрам, золатам, ільняным палатном, мёдам і воскам.
— Такім чынам, паход нашага маладога стратыга Феафілакта можна лічыць удалым? — задаволена спытала базіліса Ірына.
— Феафілакт скарыў жыхароў сталіцы Велясіціі. Скарбы, якія ён прыслаў, здабыты ў Воласе. Днямі ён збіраецца прайсціся па іншых селішчах, каб сабраць даніну і там.
— Я задаволена ім. Перадай гэта Феафілакту і Канстанціну Сарандапіху і пажадай ім далейшага поспеху. Скарбы няхай прыме лагафет Нікіфар. Пакліч яго да мяне. Цяпер нам трэба падумаць пра стварэнне на славянскіх землях новых адміністратыўных адзінак: фемаў і турмаў, якія б здзяйснялі нашу палітыку ў славянскіх паселішчах, своечасова збіралі б падаткі і прымушалі язычнікаў прыняць хрысціянскую веру. Калі справа пойдзе добра далей, дык я маю намер падпарадкаваць сабе ўсіх славян. Частку іх вывезем і прададзім ў рабства, каб атрымаць дадатковы прыбытак, частку пераселім у іншыя рэгіёны, каб разбурыць іхнюю еднасць. Якія яшчэ навіны з Усходу і Захаду?
— На Усходзе каліф Гарун-аль-Рашыд прытрымліваецца дамоўленасці, падпісанай з нашаю дзяржаваю. Там усё спакойна. А вось на Захадзе нешта наспявае незвычайнае.
— Што? — нецярпліва спытала Ірына.
— Папа Леў 111 доўга гасцяваў у караля франкаў Карла. Занадта ён там затрымаўся. Стварылася ўражанне, што яго там утрымлівалі сілком. Карл даўно марыць атрымаць карону з рук папы. Усё ідзе да таго, што ён свайго даб’ецца.
— Ты хочаш сказаць, што ёсць пагроза з Захаду?
— Калі Карл займее карону імператара, дык у яго можа з’явіцца жаданне далучыць да сябе Візантыю.
— 3 мэтаю ўз’яднання рымскіх земляў?
— Так, гэта можа паслужыць падставаю для нападу.
— Добра, я падумаю, што тут трэба зрабіць. Ты вольны.
Эцый тройчы пакланіўся і выйшаў. Ірына адкінулася на спінку мяккага фатэля, пагладзіла галаву льва, якая аздабляла падлакотнік, нібы гэта была жывая істота, якую яна прыручыла. Потым базіліса ўтаропілася ў адну кропку, згадваючы той час, калі яна сама рабіла захады да таго, каб аднавіць былую Рымскую імперыю праз далучэнне да Візантыі Італіі. Але папа паставіў пад сумненне яе добрыя намеры і, кажуць, прыклікаў Карла, каб той разбіў архонта лангабардаў, якія захапілі Італію. Зрэшты, можа, зусім і не папа клікаў Карла. Франк, як ласы кот, сам падбіраўся да італьянскіх земляў, захопленых лангабардамі. Спачатку ён ажаніўся з дачкою архонта лангабардаў, а потым у зручны момант пайшоў супраць свайго цесця. Магчыма, гэтая агрэсія адмоўна адбілася на здароўі ягонай жонкі, бо яна сканала, і цяпер Карл быў удаўцом.
Умацаваць мір з такім магугным уладаром, як кароль франкаў, можна было толькі праз роднасць, але і гэта часова. Тым не менш, трэба было выкарыстоўваць усялякую магчымасць. Аднойчы Ірына ўжо спрабавала парадніцца з Карлам. Тады яна вяла зацяжную вайну з сарацынамі на ўсходзе. Бараніцца з захаду сілы не мела, таму паслала сваіх паслоў да караля франкаў з мэтаю заключыць дамову аб міры і папрасіла рукудачкі Карла Ратруды ддя свайго сына Канстанціна. Карл прыняў прапанову, а ягоная васымігадовая дачка пачала вучыць рамейскую мову з еўнухам Елісеем. Гэты крок дапамог Ірыне забіць адразу двух зайцоў. Па-першае, яна забяспечыла сабе спакой на заходняй мяжы, і ўсе вайсковыя сілы накіравала супраць сарацынаў, якія не давалі спакою і мерыліся захапіць Канстанцінопаль, святую сталіцу рамеяў. Еўнух Джавані ўзначаліў войска, якое разбіла сарацынаў і прымусіла іх адступіць ажно да Сірыі. Пасля падпісання мірнай дамовы з Гарун-аль-Рашыдам нарэшце на Усходзе ўсталявалася надзейная цішыня. На жаль, дагавор аб міры, падпісаны Ірынаю і Карлам, пратрымаўся нядоўга. Яна паслала сваё войска ў Калабрыю, спадзеючыся на падтрымку папы, але спадзяванні яе былі дарэмныя. Папа схіляўся да супрацоўніцтва з Карлам. ЕІІлюб паміж Ратрудай і Канстанцінам у выніку гэтага супрацьстаяння разладзіўся. Ця-
пер складваліся іншыя варункі, таму трэба было паспрабаваць выкарыстаць іх.
Ірына наблізілася да вялізнага бронзавага люстэрка ў пазалочанай раме, паўзіралася ў свой твар. Ёй было сорак шэсць гадоў, той узрост, калі прырода дае жанчыне апошнюю магчымасць пакрасаваць перад надыходам старасці. Выглядала яна свежай, з тварам смуглявым, але з-за таго, што амаль не выходзіла на сонца, скура здавалася светлаю, валасы яшчэ амаль не кранула сівізна. Ірына павярнулася, зірнула на сябе збоку і засталася задаволенай, што захавала стройнасць паставы і рухавасць.
«Чым не нявеста Карлу? — падумала яна і ўсміхнулася сама сабе ў люстэрка. — А што? Гэта цікавая думка. Чаму я павінна сядзець і чакаць, калі мяне знойдзе жаніх? Сама яго паклічу».
У святліцу ўвайшоў лагафет Нікіфар, якога Ірына спярша ўбачыла ў люстэрку, павярнулася да яго тварам, пачакала, калі ён адаб’е паклоны, спытала:
— Як выглядае наша казна, лагафет?
— Хацелася б, каб грошай было болей, а стратаў меней.
— Стратыг Феафілакт прыслаў даніну, сабраную са славян. Палічы, каб ні адна каштоўная рэч не прапала. Магчыма, з гэтага скарбу давядзецца збіраць падарунак каралю франкаў Карлу.
Нікіфар здзіўлена бліснуў з-пад кусцістых броваў на Ірыну, але тут жа схаваў свае пачуцці за дзелавітасцю і спытаў:
— 3 якой нагоды?
— Трэба падтрымліваць добрыя адносіны з такім магутным уладаром, бо ён наш сусед, а гэта азначае, што настала пара накіраваць у Франкскае каралеўства паслоў з вельмі багатымі падарункамі.
— Паслы могуць наведаць караля з падарункамі сціплымі, як таго патрабуе этыкет.
— Я збіраюся паслаць іх з пэўнаю мэтаю.
— Якою? — насцярожыўся падданы.
— Хачу, каб паслы сасваталі мяне за Карла.
Нікіфар зніякавеў, разгублена маргаў вейкамі. Рукі ягоныя закалаціліся. Ён схаваў іх за спіну.
— Чаго ты так спалохаўся?
— Вялікая базіліса, Карл праглыне нас усіх. Гэта вельмі рызыкоўны крок. Візантыя проста перастане існаваць!
— Я думаю інакш. Мы павінны стварыць новую Вялікую Рымскую імперыю. I гэта можна будзе зрабіць, калі мы пажэнімся з Карлам і аб’яднаем нашы землі. Палавіна Еўропы ўвойдзе ў новую дзяржаву, Нікіфар. Уяві сабе! Гэта ж без крывавых паходаў і войнаў, мірным шляхам! Астатняя частка Еўропы сама стане пад нашы сцягі, у процілеглым выпадку мы іх проста знішчым. Усе гэтыя брудныя барбары будуць працаваць на нас і плаціць нам даніну чыстым золатам!
— He ведаю, як на гэта паглядзіць Карл, але паслоў паслаць можна. Пакуль будуць ісці перамовы, вайна, напэўна, не здарыцца, — пакорліва адказаў Нікіфар.
— У такім разе рыхтуй паслоў і падарункі, — сказала Ірына з усмешкаю і зноў павярнулася тварам да люстэрка, адкуль на яе паглядзела прыемная маладзіца з тонкімі, ледзь прыкметнымі зморшчынкамі каля вачэй.
«Усё толькі пачынаецца, мая цудоўная Багдагуль», — сказала яна ў думках, з задавальненнем пазіраючы на сваё адлюстраванне ў люстэрку.
16
За дзвярыма святліцы Нікіфара чакаў Эцый. Нецярплівую цікавасць вылучалі ягоныя вочы.
Нікіфар нават завагаўся, ці варта дзяліцца з ім сваімі думкамі. Занадта гэты еўнух апантаны жыццём пры палацы базілісы. А з другога боку трэба было тэрмінова шукаць аднадумцаў. Тое, што задумала Ірына, магло прывесці да краху не толькі дзяржаву, але і ўсіх тых паважаных людзей, якія вераю і праўдаю выконвалі свае абавязкі, пакінуць іх без сродкаў існавання і без пасад. Нікіфар не сумняваўся, што аднадумцы ў яго знойдуцца, але трэба было згуртоўваць вакол сябе людзей адданых.
Эцый рабіў выгляд, што праводзіць да дзвярэй шаноўнага лагафета — міністра фінансаў і галоўнага зборшчыка падаткаў, а сам чакаў, калі ж Нікіфар загаворыць пра новую ідэю Ірыны, але так і не дачакаўшыся, спытаў:
— Дык што гы думаеш, шаноўны лагафет, наконт усяго гэтага? — і зрабіў рукою незразумелы жэст у паветры.
— Што ты маеш на ўвазе, Эцый? — удакладніў Нікіфар, быццам не зразумеў, пра што ідзе гаворка.
— Я ўсё чуў, калі стаяў пад дзвярыма. Для мяне ў гэтым палацы таямніц не існуе.
— Калі чуў, дык навошта пытаеш?
— Я хачу ведаць тваю думку. Ты ж разумееш, калі сюды прыйдзе новы гаспадар, франк Карл, дык нам тут месца не будзе, — прашыпеў змяёю еўнух.
Нікіфар насцярожана агледзеўся па баках і ціха сказаў:
— Ты добры чалавек, Эцый. Я цябе заўсёды паважаў. Пара нам сабрацца разам для душэўнае гаворкі. Заходзь заўтра ўвечары са сваімі сябрамі, якім давяраеш, да мяне на сімпосіён. Пасядзім, віна вып’ем, пагамонім.
— Дзякую, шаноўны Нікіфар, з задавальненнем прыйду. Добрага здароўя, да сустрэчы...
He паспелі за Нікіфарам зачыніцца дзверы, як у пакой уляцеў малады кур’ер, адрапартаваў:
— Тэрміновае паведамленне для базілісы Ірыны.
— Выкладвай, — сказаў Эцый. — Я перадам.
— Загадана сказаць ёй асабіста.
— Навіна добрая ці дрэнная.
— Дрэнная.
— ідзі, пераказвай сваё паведамленне, — пасміхнуўся еўнух. — Я прыношу базілісе толькі добрыя навіны.
Эцый увайшоў у святліцу першы, каб спытаць, ці можна ўпусціць да базілісы маладога кур’ера. Ірына, седзячы за нізкім сталом, чытала Біблію. Яна моўчкі згодна кіўнула галавой.
Эцый упусціў усхваляванага і расчырванелага кур’ера, a сам застаўся чакаць ля дзвярэй, як бы турбуючыся за бяспеку базілісы. Кур’ер хутка ўвайшоў у святліцу, тройчы нізка пакланіўся, павітаў базілісу і сказаў:
— Войска Феафілакта разбіта велясітамі з засады ў лесе, болыпасць вояў трапіла ў палон. Нашы купцы паведамляюць, што мноства рамеяў цяпер прадаецца на нявольнічым рынку ў Воласе.
— He можа быць! Толькі ўчора мы атрымалі вялікую даніну, сабраную Феафілактам з гэтага славянскага племені! — ускрыкнула Ірына.
— Тыя дні, калі ішла даніна, былі бязветраныя. Караблі затрымаліся ў дарозе. Толькі што купцы прыбылі са спадарожным ветрам і прывезлі гэтую страшную навіну. Зараз гандляры-
габрэі накіроўваюцца туды, каб купляць нашых землякоў, там жа ў Воласе лягчаць і прадаваць магаметанам.
— Госпадзі Ісусе! Які жах! — з болем прамовіла Ірына. — Што здарылася з Канстанцінам Сарандапіхам і нашым маладым стратыгам Феафілактам?
— На вялікі жаль, пра іх пакуль нічога невядома.
— Ты вольны кур’ер, хоць за такую навіну цябе забіць мала!
Кур’ер спалатнеў і глядзеў мёртвымі вачамі на базілісу.
Яна махнула рукой еўнуху, каб той вывеў напалоханага дзецюка. Эцый тузануў кур’ера за рукаў, ціха шапнуў:
— Пакланіся тройчы і знікай.
Калі хлопец выйшаў, няўпэўнена ступаючы на непаслухмяных нагах, Ірына звярнулася да Эцыя:
— Збяры стратыгаў, абмяркуй, што можна зрабіць для таго, каб падпарадкаваць сабе гэтых дзікіх барбараў. Канстанцін Сарандапіх — мой дзядзька, родзіч. Трэба знайсці яго цела, калі барбары яшчэ яго не закапалі, і пахаваць па-людску, па-хрысціянску адслужыць у храме паніхіду і памянуць, каб не мучылася ягоная душа паміж тым і гэтым светам. Ягоны сын, стратыг Феафілакт, хоць і не апраўдаў маіх надзей, але ік нябожчык таксама заслугоўвае павагі і ўшанавання ягонай памяці. 1 апошняе: без караля франкаў мы, мусіць, не здолеем расправіцца са славянамі. Неадкладна рыхтуй пасольства, якое ўзначаліш ты сам.
Эцый моўчкі выслухаў і накіраваўся тэрмінова выконваць загад, хоць на душы было трывожна. Ён не меў ніякага жадання сватаць Ірыну, бо яе замужжа нічога добрага не абяцала.
«А можа, гэта і да лепшага, што яна прызначыла мяне галоўным паслом. Я пастараюся зрабіць усё для таго, каб сватанне разладзілася», — падумаў еўнух, і гэтая думка цалкам супакоіла яго.
Ірына прайшлася па палаце, потым рашуча села да стала і пачала пісаць ліст Карлу, звяртаючыся з вялікаю пашанаю, яна не прамінула пахваліць яго за тое, што ён узяў шмат гарадоў і шмат народаў далучыў да хрысціянскай веры.
«Не вінаваць мяне за маю адвагу, — прасіла яна франкскага караля, — што першаю да цябе звяртаюся і прапаноўваю сябе табе ў жонкі. Бо, як мужчынам, так і жанчынам дазволена
дабівацца законнага шлюбу, незалежна ад таго, хто першы зробіць крок да кахання, мужчына ці жанчына, абы быў моцны наш шлюб. I адбываецца гэта са згоды абодвух...»
17
Плыткая тава гойдалася на хвалях, як нягеглае карыта. Веляслаў чэрпаў ваду жменямі і выліваў за борт, час ад часу папраўляў ветразь. Муса сядзеў на вясле. Востраў, які яны пакінулі ноччу застаўся далёка ззаду. Прахалодны начны вецер гнаў іх на поўдзень, пругка напінаючы ветразь. Напярэдадні ўвечары рабаўнікі прыехалі позна, зноў з добраю здабычаю. Веляслаў і Муса, седзячы ў яме, чулі, як яны хваліліся адзін перад адным, што некаму перарэзалі горла. А той небарака яшчэ прабег з адрэзанай галавой, якая трымалася на адной шкуры, тры крокі і зваліўся за борт ладдзі.
— Напэўна, збіраўся плысці, — рагатаў адзін.
— Ён і паплыў, як бервяно, — адказаў другі, з цяжкасцю выгаворваючы словы і душачыся ад смеху.
— He выдумляй, я сам бачыў, як ён адразу пайшоў на дно і больш ні разочку не вынырнуў, — уставіў сваё слова нехта трэці.
— Дарма мы яго выпусцілі. Калі ён аказаўся такі цяжкі, напэўна, ягоныя кішэні былі напханыя даверху золатам, — зарагатаў яшчэ нехта з рабаўнікоў.
Потым гнусавы голас п’яна зацягнуў песню. Веляслаў паморшчыўся і ціха сказаў:
— Ненавіджу гэтых мярзотнікаў. He жывуць, а толькі свет паскудзяць.
— Калі ім Алах дазваляе жыць, дык, напэўна, яны на нешта патрэбныя.
— He кажы гэтак, Муса. Яны ўжо нават сабе не патрэбныя. Куды яны пойдуць з тым золатам, што нарабавалі? Яны ж сярод людзей жыць не ўмеюць.
Веляслаў і Муса дачакаліся, калі рабаўнікі паснулі. Калі ўсё заціхла, толькі нейкая начная птушка падавала здалёку голас, вырашылі ўцякаць. Веляслаў стаў на плечы Мусы, падцягнуўся на руках і выкараскаўся з ямы, гютым падаў яму пасак і памог вылезці. Яны агледзеліся. Каля вогнішча спалі толькі кухары. Астатнія рабаўнікі начавалі на ладдзі і ў буданах. Беглякі, кра-
дучыся, прыхапілі па меху з зернем на спіны і подбегам рушылі да сваёй тавы, якая чакала іх напалавіну залітая вадой і абяцала выратаванне.
Цяпер яны адчувалі вялікую асалоду ад таго, што вольныя. Гэта была вялікая радасць, якою трэба было дзяліцца, інакш можна было проста памерці ад нявыказанасці.
— Як мы іх, Муса, абдурылі! — смяяўся Веляслаў, агаляючы прыгожыя зубы.
— Прачнуцца, прыйдуць нас шукаць. Аўяме пуста! Напэўна, будуць плакаць, галасіць, — рагатаў Муса. — Здабыча збегла!
— Яны падумаюць, што мы адляцелі ў нябёсы. Пра таву яны, напэўна, забыліся.
— Халера іх бяры, гэтых мярзотнікаў!
Летняя ноч кароткая. Хутка прыкметна пасвятлела, на ўсходзе неба заружовілася, а неўзабаве вялізнае сонца выкацілася, нібы гарачы блінец з вогненнага прыску. Яно падскоквала ў небе, ік мячык.
«Гэта ж, напэўна, ужо Купалле, — падумаў Веляслаў, яму зіадалася Радуня, усмешлівая, ззалатою касою. — Ці пабачымся кал'? Ах, каб сустрэцца... 1 дзе яе шукаць?»
— Размачы зерне, Воля, нешта есці захацелася, — сказаў Муса, напраўляючы таву проста на ўсход.
— Размачу, толькі скажы мне спярша, куды мы плывём.
— Куды плылі, туды і плывём, — адказаў Муса, хаваючы хітраватую ўсмешку.
— Але ж мне трэба на захад.
— Табе — на захад, мне — на усход. Давай, Воля, кінем жэрабяч
— Давай, — згадзіўся Веляслаў.
Муса палез у кішэню, выцягнуў белую шаўковую насоўку, сведчанне яго нядаўняга купецкага дастатку, адарваў вузкую палоску тканіны, раздзяліў на дзве часткі.
— Доўгая палоска — твая, кароткая — мая, — патлумачыў ён. Выцягнеш маю — едзем на ўсход, выцягнеш сваю — на захад.
Муса скамечыў шаўковыя стужкі, заціснуў у кулаку, выпусціўшы кароткія кончыкі. Веляслаў пацягнуў — стужка аказалася кароткаю.
— Сардэчна запрашаю ў госці, — пераможна сказаў Муса.
Тава плыла насустрач сонцу па ружовай дарожцы. Вада ззяла, іскрылася ў промнях такая чыстая, як у першы дзень тварэння.
— Шчаслівы ты, Муса, — сказаў Веляслаў.
— He сумуй. Заробім трохі грошай і тады разам паедзем да цябе. Я ўдаўгу не застануся.
— Як гэта мы іх заробім?
— Звычайна. У адным месны нешта купім танна, у іншым дорага прадамо...
— He ўмею я гэтага.
— Навучу...
18
Альда не дазваляла Драгаміру засяроджвацца на смутку па радзіме, забаўляла яго рознымі показкамі. Княжыч не зважаў на боль, які яму прычыняла рана на траскім возе, а найчасцей ішоў пешшу. Ад гэтай размеранай хады, здавалася, вярнулася былая сіла і галава больш не кружылася.
Альда казала, што лепш дрэнна ехаць, чым добра ісці, і звычайна сядзела на возе, памахваючы нагамі, звешанымі з драбінаў, і ўвесь час нешта весела балбатала з вазаком і Драгамірам пра тое, як яны прыедуць у Ахен, самы лепшы горад на свеце, што там жывуць самыя прыгожыя і добрыя людзі, а кароль Карл — самы лепшы ўладар на свеце. Яна вучыла Драгаміра сваёй мове, і княжыч у хуткім часе не толькі засвоіў асобныя словы, але мог ужо тое-сёе сказаць па-франкску. Дзяўчынка весела пляскала ў далоні, радуючыся ягоным поспехам.
— Яшчэ трошкі, і ты будзеш гаварыць, як сапраўдны франк. Уяўляю, як ты будзеш чапляцца на вуліцы да дзяўчат, — рагатала Альда.
— Чаго гэта я стану да іх чапляцйа?
— Каб ажаніцца.
— Яшчэ чаго не хапала! — абурана адказваў Драгамір.
— Ніколі жаніцца не будзеш? — паварочваў галаву і хітравата жмурыў вочы вазак Радэр.
— Ніколі.
— He ведаю, як у вас славян, а ў Ахене ўсе хлопцы жэняцца.
Падарожнікі стаміліся ад доўгага шляху, таму пры нагодзе і без нагоды гаварылі толькі пра свой горад, сустрэчы з якім
яны нецярпліва чакалі. Уздых палёгкі вырваўся ва ўсіх, як толькі ягоныя абрысы ўзніклі на даляглядзе. Людзьмі авалодала яшчэ большая нецярплівасць. Кожнаму хацелася, каб коні пабеглі шпарчэй. Ды коней нельга было гнаць, бо яны таксама стаміліся.
Ахен хаваўся за цёмнымі каменнымі сценамі. Але вароты ягоныя гасцінна расчыніліся — і шматлікія вазы, якія доўгі час ехалі разам у адным кірунку, раптам сталі расцякацца па розных вулачках, кожны да сваёй дамоўкі, дзе вандроўнікаў даўно чакалі родныя.
Драгамір глядзеў на дыхтоўныя будынкі, на залатыя царкоўныя купалы. Гэты горад быў сталіцаю Франкскага каралеўства і адпавядаў сваёй значнасці і ўладнасці.
— Можа, табе пашанцуе, дык пабачыш нашага караля Карла, — весела шчабятала Альда. — Я некалькі разоў яго бачыла. Сам ён і конь ягоны ў золаце. Ззяў ярчэй за сонца! Наш кароль такі мужны, прыгожы і дужы!
— Альда, усе раз’язджаюцца. А куды мне падзецца? — з трывогаю спытаў Драгамір. — Я ж раб Атальберта.
— He хвалюйся, зараз я спытаю ў лекара.
Альда саскочыла з воза, падбегла да Рамгульда, пачала нешта яму хутка гаварыць, размахваючы рукамі. Вярнулася яна не вельмі вясёлая.
— Лекар сам не ведае, што з табою рабіць. Сказаў, як Атальберт вырашыць, так і будзе. А мне не хочацца з табой развітвацца. Ты мог бы стаць вучнем лекара, — ціха прамовіла Ачьда.
Драгамір ступаў па брукаванцы, пазіраючы сабе пад ногі, і з горыччу думаў пра тое, што ён толькі раб сярод чужынцаў. 1 няма яму тут прытулку. Наперадзе шмат гадоў сабачага і бязроднага жыцця! Які сэнс гэтак існаваць? Але смерць палохала яшчэ больш.
— Драгамір, глядзі, мой гаспадар Рамгульд і Атальберт пра нешта раяцца, — пацягнула Драгаміра за рукаў Альда. — Можа, пра цябе? Лекару хутка паварочваць направа, а Атальберт жыве амаль побач з каралеўскім палацам. Там вельмі прыгожа...
Драгамір паглядзеў на франкаў і адчуў у душы незразумелую пустату. Ён не ведаў, з кім яму лепш застацца: ці з лекарам, ці з гаспадаром, які яго купіў. Княжыч зноў у роздуме апусціў галаву,
глядзеў пад ногі. Камяні брукаванкі вытыркаліся адпаліраванымі бакамі, пакорна слаліся пад ногі. Міжвольна ён зразумеў, што і сам стаў падобны да гэтага камення, якое вымушана ляжаць там, дзе яго паклалі, пакуль не сатрэцца ў пыл і прах і не знікне, расцёртае на муку.
— Драгамір, — паклікаў княжыча тлумач. — Хадзі сюды. Цябе гаспадар кліча.
«Нарэшце вызначылася, я застаюся з гаспадаром, — падумаў Драгамір, набліжаючыся да Атальберта. — Чаму быць, таго не мінуць».
— Ці праўда, што ты ўнук князя Драгавіта? — спытаў тлумач.
— Так, па маці ён мой дзед.
— А бацька твой хто? Нагадай.
— Вокамір, якога асляпілі за ўдзел у змове. Я з велясітаў.
Тлумач перакінуўся некалькімі фразамі з Атальбертам, потым зноў лавярнуўся да Драгаміра і сказаў:
— Пры нагодзе мы праверым, ці праўду ты кажаш. У нашым каралеўстве вельмі не любяць хлуслівых. Помні пра гэта.
— Навошта мне хлусіць? Вось мой амулет. Паглядзі на герб — галава Вялеса, абвітая дванаццаццю змеямі, — абурана сказаў Драгамір.
— Добра, не крыўдуй. Пакуль мы ўспрымаем цябе як унука князя Драгавіта, ты будзеш госцем Атальберта, а не рабом, — суцешыў яго тлумач. — А я гатовы суправаджаць цябе, каб табе не было сумна.
— А што мяне чакае пасля? — нецярпліва спытаў Драгамір.
— Гэта ведае толькі Гасподзь наш Ісус Хрыстос.
Драгаміру хацелася запярэчыць тлумачу, сказаць, што ён мае іншых багоў, але разумеў, што спрэчкаю на гэтую тэму можа сапсаваць адносіны з тлумачом, які, зрэшты, да яго заўсёды ставіўся прыхільна.
— Я хачу падзякаваць лекару, — сказаў княжыч. — Перакладзі яму тое, што я скажу.
— Добра, пойдзем.
Яны дагналі лекара, два вазы якога ўжо паварочвалі ў вузкую вуліцу.
— Дзякую, шаноўны лекар Рамгульд, за дабрыню і ласку. Я атрымаў у падарунак жыццё з тваіх залатых рук, — сказаў Драгамір, а тлумач пераклаў.
Лекар стомлена ўсміхнуўся, паклаў руку на плячо княжыча і сказаў:
— Будзь здаровы. Жыві доўга.
Драгамір, развітваючыся з лекарам, злавіў сумны позірк Альды, весела ёй падміргнуў.
19
Вядун Святаслаў чакаў, што новы князь Радаслаў павінен у хуткім часе прыехаць у свяцілішча. Такі быў даўні звычай у велясітаў: раіцца з ведуном наконт кожнае справы. А тут трэба было ставіць на ногі княства, бараніць яго, ствараць казну, бо рамеі вывезлі са сталіцы ўсе скарбы, добра, што не паспелі дайсці да капішча.
I Радаслаў сапраўды з’явіўсяздзесяткамдружыннікаў, прывёз ахвярныя дары: хлеб-соль, мёд і два баранчыкі. Святаслаў, як заўсёды, правёў гасцей да ахвярнага агню, разам з імі памаліўся Вялесу, папрасіў блаславенне роду, племені і кожнаму з прысутных. Твар Радаслава быў пахмурны, быццам нейкія сумненні не давалі яму спакою. Прыносячы ахвяры на святы агонь, Святаслаў асабліва шчыра памаліўся, каб Вялес умацаваў дух князя, падараваў яму ўпэўненасць і мудрасйь.
Стаяў гарачы дзень. Дружыннікі выціралі ўзмакрэлыя лбы. Святаслаў трохі скараціў працягласць кашчунаў, каб дарма не марнаваць людзей на гэтакім сонцы, ды яшчэ з дарогі, без абеду.
Пасля прынясення ахвяры магутнаму богу Вялесу Святаслаў запрасіў гасцей у сваю святліцу, дзе дзяўчаты-служкі ўжо прыгатавалі абед, усё паставілі на сталы. Маладыя дружыннікі прагаладаліся, моўчкі елі. Радаслаў нядоўга пасядзеў за сталом, сказаў Святаславу, што трэба абмеркаваць тое-сёе.
Гаспадар і госць выйшлі ў другі пакой, селі на лаву каля невялікага стала. Тут быў асаблівы пах, сушыліся зёлкі, падвешаныя пад столлю, сабраныя для прыгатавання лекаў, на стале ляжалі берасцяныя граматы, спісаныя рунамі.
— Добра ў цябе, — сказаў Радаслаў, удыхаючы гэты незвычайны духмяны водар. — Пахне, быццам свежая капа сена.
— Так яно і ёсць. Зёлкі вылучаюць дыханне матухны-зямлі. Яна нас корміць, поіць і лечыць, дае жыццё і сілу, а мы, няўдзячныя, прымаем гэта, як быццам яна нам павінна, — з усмешкаю адказаў Святаслаў.
— Няўжо можна запомніць усе якасці разнатраўя? Я ніколі б не здолеў. Мая жонка ў гэтым разбіраецца. Здаецца, ведае назву кожнае раслінкі, а я нічога не цямлю.
— У цябе іншае прызначэнне, твае рукі ўтаймоўваюць агонь і жалеза, а цяпер табе належыць яшчэ і цэлым княствам кіраваць. Гэта не за лейцы тузаць!
— Вось і прыехаў я да цябе па параду, бо не навучаны кіраванню. Цяжка мне. Каб абараніцца з мора і сушы, трэба набіраць дружыну, будаваць ладдзі, а грошай няма. Каб сваю зброю выкаваць, трэба час. I зноў жа не дарма майстры будуць працаваць, ім трэба заплаціць. Калі пачну збіраць даніну, дык чым я буду лепшы ад рамеяў?
— Рамеі вывезлі нашы скарбы ў сваю дзяржаву. Даніна, якую збярэш ты, застанецца тут для ўмацавання княства. Людзі гэта зразумеюць. Я пры нагодзе буду ім тлумачыць, для чаго трэба ствараць войска.
— Святаслаў, людзі разгубленыя, асабліва ў Воласе. Шмату каго пагарэлі хаты. Як ім дапамагчы, каб не пакрыўдзіліся астатнія?
— У каго ворагі забралі маёмасць, тым Вялес паможа.
— Вялес адзін, а людзей шмат, — горка ўсміхнуўся Радаслаў. — Пры свяцілішчы, напэўна, ёсць сродкі...
Святаслаў спахмурнеў і адказаў:
— Тое, што захоўваецца пры свяцілішчы, належыць Вялесу. Мы не можам чапаць гэтыя скарбы. Ахвяраванні, якія прынеслі свайму богу вернікі, недатыкальныя.
— А калі прыйдуць зноў рамеі і выграбуць усе твае скарбы, што ты скажаш тады, святы вядун?
— Успрыму як пакаранне.
— I гэта цябе суцешыць?
— Чаго ты хочаш, Радаслаў?
— Мне трэба напоўніць пустую казну. Золата і срэбра — гэта проста жалеза, якое не ржавее. Яно не павінна быць даражэй за жыццё людзей.
— Радаслаў, для таго, каб свяцілішча жыло, яго трэба падтрымліваць ахвяраваннямі. Рытуалы здзяйсняюцца не толькі мною, а яшчэ і служкамі. Іх трэба карміць, апранаць, плаціць ім за працу. Прыходзяць паломнікі — я мушу іх пакарміць. Ці ты хочаш, каб я павесіў праз плячо жабрацкую торбу і пайшоў па свеце збіраць грошы для свяцілішча?
— Святаслаў, я заўсёды зарабляў сабе на жыцнё сумленнаю працаю. Але, на жаль, войска не здатнае зарабляць, яно прыйосіць толькі страты. Аднак яго трэба мець, бо мы не здолеем абараніцца, калі прыйдуць ворагі.
— Добра, я падумаю. Магчыма, частку храмавых скарбаў аддам на падтрымку дружыны, але баюся, што Вялесавы грошы не пойдуць нам на карысць, — нарэшце згадзіўся Святаслаў.
Радаслаў устаў, паціснуў руку Святаславу. Але па тварах іхніх было відно, што яны засталіся незадаволеныя адно адным.
20
Дзень выдаўся душны і бязветраны. Нерухомы ветразь абвіс у чаканні хоць якога ветру. Тава ледзьве рухалася, калі Муса і Веляслаў па чарзе грэблі адзіным вяслом. Мора і неба былі такога незвычайнага і чыстага блакітнага колеру, якога, здавалася, ім ніколі не даводзілася бачыць з зямлі.
— Ад нашага ветразя сёння толькі адна карысць, што дае нам такі-сякі цень, — сказаў Веляслаў. — Хорс раз’ятрыўся, як горан у кузні. Хоць бы якое воблачка выплыла.
— Так хочацца хутчэй выйсці на бераг, пацалаваць родную зямлю-матухну, — адказаў Муса. — А тут, як на злосць, боўгаемся на адным месцы. Калі б надарыўся спадарожны вецер, па маіх разліках пад ранне былі б на месцы.
— Гэта ўсё таму, што мы плывём на ўсход, супраць Хорса. Даўно вядома, што ўсялякую справу трэба рабіць па сонцы, — насмешліва заўважыў Веляслаў.
— Ты, Воля, адкінь свае кепікі. Ведаю я твае славянскія хітрыкі. Так выпаў лёс.
— Прызнайся, што ты нешта змахляваў.
— Як ты можаш? — абурыўся Муса. — Сам жа цягнуў стужку.
— Калі не ты, дык гэта злыдзень усё нарабіў.
— Хто такі злыдзень? — зацікавіўся Муса.
— Злосны дух.
— He згадвай тут пра такіх пачвар. Мора гэтага не любіць.
— Прабач, я не ведаў. Больш не буду.
Муса раптам паглядзеў пільна ўперад і сказаў:
— Што гэта там такое? Дзіўна неяк неба пацямнела.
Всляслаў высунуў галаву з цянька, адхінуў полаг ветразя, зірнуў на ўсход і сказаў:
— Быццам прыпарвае, мо на дождж збіраецца.
Неба і мора наперадзе імкліва набіраліся чарнатою, якая насоўвалася на падарожнікаў небяспечным ценем. Усчаўся вецер, надзьмуў ветразь, пагнаў таву на поўдзень. Мора захвалявалася, зашумела, успеніла хвалі. Вада пералівалася праз борт.
— Апусці ветразь, нас адносіць, — крыкнуў Муса. — Насоўваецца бура. Блага нам давядзецца.
— He каркай, — адказаў Веляслаў. — Можа, пранясе.
Чарната акрыла паўнеба. Далягляду не было відаць — неба злучылася з морам. У тым мораку, які насоўваўся страшнаю цемраю, выспявала нешта жудаснае, што нельга было ні спыніць, ні прадухіліць. Мора ўсё больш хвалявалася. Яно ўзносіла маленькую таву на грэбні хваляў, а пасля кідала ўніз. Веляслаў і Муса ляжалі на дне і з усяе сілы трымаліся за балясіны.
Жудасную чарнату неба раптам сперазала яскравая маланка, злавесна ляснуў Пярун, быццам разламаў неба надвое. I адразу пайшоў дождж. Спачатку ён пырснуў буйнымі кроплямі, а пасля зацурчэў пругкімі струменямі, быццам Пярун з Вялесам даілі нябесных кароў. Неспадзявана затрашчала, зламалася мачта і легла ўдоўж тавы. Ад бясконцага разгойдвання і тузання вяроўкі, якімі была звязана тава, пачалі рвацца. Пасудзіна паціху развальвалася.
— Трэба было б прывязацца да мачты, можа, куды-небудзь выплылі б, — крыкнуў Веляслаў. — Ды няма чым прывязацца.
Муса хутка разматаў чалму, падаў белы кавалак тканіны Веляславу, сам жа прывязаўся другім кавалкам, які служыў яму замест паска. I ў гэтую хвіліну смерч абрушыўся на маленькую напаўразбітую таву, перавярнуў яе, а падарожнікі апынуліся ў моры. Ад нечаканасці яны насёрбаліся вады і доўга адкашліваліся. Аднак выратавальная мачта хоць і нырнула пад высокую хвалю разам з прывязанымі небаракамі, але тут жа ўсплыла.
Веляслаў і Муса яшчэ не паспелі адкашляцца і аддыхацца, як новая хваля накрыла іх з галавою, ды мачта, як чароўны непатапляльны човен, вынырнула на паверхню. Яе круціла, шпурляла, заносіла ўперад, вяртала назад, кідала з боку ў бок, а яна зноў і зноў аказвалася на паверхні.
Няшчасныя падарожнікі, прывязаныя да мачты, бултыхаліся ў звар’яцелым моры, як сіямскія блізняты, захлынаючыся Ba-
дою, спрабавалі неяк кіраваць сваім маленькім плытом, а пасля аддаліся на волю лёсу, гатовыя да ўсяго, ды ў гэтай гатоўнасці была вялізная прага выжыць.
Раптам Веляслаў адчуў, што мачта аддзялілася ад ягонага цела, яго пачало адносіць. Ён працягнуў руку Мусе, а той не разумеў, што здарылася.
- + Памажы! — закрычаў Веляслаў, які паспеў падхапіць адной рукой кавалак тканіны і падняць яго над вадою, так выкідваюць белы сцяг, калі просяць выратавання.
Муса працягнуў руку, але ў гэты момант хваля падняла іх і абрынула ўніз. Мачта аказалася побач. Веляслаў з усяе сілы ўхапіўся за яе. I хоць іх тут жа накрыла з галавой вада, ён утрымаўся. Калі яны зноў апынуліся на паверхні, Мусадапамог Веляславу прывязацца да мачты. Гэтая маленькая перамога над стыхіяй прынесла абодвум радасць, якую не маглі разбіць хвалі, дождж, маланкі і ўсе багі неба і мора, якія паўсталі супраць пакутнікаў ці не за тое, што яны здрадзілі надзейнай зямлі і выбралі сабе шлях у зменлівым, небяспечным моры.
21
Радуня з Весялінай з ранку да вечара былі занятыя справамі. Трэба было своечасова падаіць дзесяць кароў, наставіць гладышоў у печ і адтапіць малако, пазліваць яго ў палатняныя мяшэчкі, пакласці пад гнёт, каб атрымаўся сыр. Пасля яго пасушыць. Гэтак спрадвеку рабілі качэўнікі, калі рыхтаваліся ў дарогу. Сушаны сыр мог доўга захоўвацца, быў смачны і пажыўны. Па паўдня яны збівалі са смятаны масла ў маслабойках. А яшчэ ж трэба было своечасова намалоць у жорнах мукі, надраць круп, зварыць сняданак, абед, вячэру, раз на тыдзень спячы хлеб. Калі заставаліся без хлеба, дык пяклі вялізныя, на ўсю патэльню, блінцы. Работы было столькі, што паспявай ды паварочвайся. Дзявочых рук чакаў і агарод, бо там пустазелле, здавалася, расло хутчэй за проса, ячмень ды капусту.
Звычайна тое, што трэба зрабіць у наступны дзень, планавала Весяліна. Яна ўжо звыкла ўпраўляцца з гаспадаркаю, a Радуня ахвотна далучалася да ўсялякае справы, каб схавацца ў працу ад сваёй тугі па Веляславу, бацьках і радзіме. Аман і стары Цімеркатлык мелі свае абавязкі. Яны даглядалі жывёлу. У гаспадарцы было яшчэ і шасцёра коней. Усю гэтую плойму
трэба было забяспечыць на зіму сенам, аўсом, саломаю для падсцілання. Вось і шчыравала сям’я, аддаючыся спрадвечнай працы, на колькі ў каго хапала сілы.
Дзяўчатам надакучвала аднастайнасць працы, і яны пачыналі распяваць на два галасы песні. Ці згадвалі нейкія смешныя гісторыі.
— У нас адзін хлопец быў, такі целяпень, — пачынала Весяліна. — Сабраўся ён аднойчы з мужчынамі сена касіць. Абед узяў, але ж такі цяжкі, што ледзь валачэ, і думае дурненькі, што маці нешта смачнае напакавала. Ужо і мужчыны пасмейваюцца, гледзячы на яго, распытваюць, што ён у торбу наладаваў. А ён плячыма паціскае, маўляў, што далі, тое і буду есці. Як прыйшла пара абедаць, разгарнуў ён сваю торбачку, а там адна соль. Гэта бацька купіў ды і паставіў у куточку, а гэты ёлупень падумаў, што абед. Ну і было ж рогату.
— Так хлопец і застаўся галодны?
— Падзяліліся з ім, але з таго часу так яго і завуць Салёны. Калі-небудзь пакажу табе яго на вячорках.
— Што ты, не пайду я на вашы вячоркі, — адмахвалася Радуня.
— Чаго ты? Пазнаёмішся з хлопцамі.
— He трэба мне нікога. I не гавары мне больш пра гэта, — сказала Радуня. — Лепш паслухай, што ў нас здарылася. Кажуць, у аднаго нядбайнага чалавека была старая хата, ажно ў зямлю ўрасла. Саламяная страха згніла, на ёй трава вырасла. Прывязаў ён бычку на шыю вяроўку і цягне на страху. Бычок ужо язык высалапіў, здыхае, а мужык радуецца: «Бач, як травы прагне! Ажно языком манталяе».
Гэтым вясёлым гюказкам не было канца, асабліва старалася Весяліна, здавалася, што яна іх выдумляла сама.
Увечары, пасля захаду сонца, нарэшце ўся сям’я збіралася за сталом. Весяліна сама падавала на стол. Радуня ў гэты час адчувала сябе выпадковай госцяй, ловячы на сабе цяжкія і тужлівыя позіркі старога Цімеркатлыка і маладога Амана. Яна апускала вочы, разглядвала палатняны настольнік, як быццам гэта было невядома якое хараство.
— Радуня, калі ласка, еш. Колькі ты будзеш саромецца? Ты ж мне як сястра родная, быццам я цябе зроду ведаю, — прасіла Весяліна і сама падсаджвалася да стала.
— Дзякую, — адказвала Радуня, пачынала есці, але ў яе было адно жаданне: хутчэй схавацца ад мужчынскіх позіркаў.
Весяліна ела хутка і расказвала бацьку пра тую работу, якую яны зрабілі ўдзвюх з Радуняй за дзень, што будуць рабіць заўтра. Стары еў няспешна, слухаў, ківаў галавою, часам устаўляў скупое слова. Аман звычайна маўчаў. Дома ён быў занадта стрыманы, быццам саромеўся сястры і бацькі. Але калі нікога не было побач, ён так светла ўсміхаўся Радуні, што яна палохалася і старалася куды-небудзь схавацца ад ягоных захопленых сініх вачэй.
У гэты вечар сямейнікі затрымаліся за сталом даўжэй звычайнага. Раптам узнялася страшэнная навальніца. Пярун ляскаў, быццам жалезным бізуном гнаў хмары па небе. Усе маліліся. Цімеркатлык і яго дзеці прасілі свайго бога неба, каб ён не спаліў сялібу, а Радуня маліла Перуна злітавацца, нікога не забіваць і не рабіць шкоды. Падумала пра Веляслава і папрасіла Вялеса агарадзіць яе каханага ад бяды.
Навала лютавала ажно да поўначы. Ніхто не дакрануўся нават да кавалка хлеба. Усе за сталом быццам і забыліся пра вячэру. Толькі калі ўсё сціхла, паелі ды пачалі меркаваць, калі Аману зноў ехаць прадаваць сыр ды масла, да жніва ці пасля. Вырашылі, што варта з’ездзіць да жніва, бо хоць масла топленае і падсоленае, але лепш яго прадаць раней, каб не сапсавалася ў такую гарачыню.
Гэтая навіна ўсцешыла Радуню: хоць на адны пранізлівыя вочы часова стане меней, а ёй ад гэтага трохі лягчэй жыць.
22
Веляслаў апрытомнеў і адчуў, што ляжыць на вільготнай зямлі. Мора аціхла, лянівыя хвалі лашчыліся ля ног. Было ўжо даволі светла, хоць сонца яшчэ і не ўзышло. Ён прыўзняўся, убачыў Мусу. Іх яднала і раздзяляла мачта.
«Выжылі! Выратаваліся!» — пранеслася ў галаве, і ён радасна патрос Мусу за плячо:
— Прачніся, соня!
Муса паварушыўся, прастагнаў, цяжка расплюшчыў вочы, пэўна такое доўгае плёханне ў вадзе жыхару пустыні аказалася занадта цяжкім.
— Муса, табе блага?
— Гэта ты, Воля? А мне сніўся рай, дзе сорак гурый цешылі маё сэрца.
— Ну, і як табе там было?
— Цудоўна. Уяўляеш мой стан? Сорак гурый — і ўсе падабаюцца!
— Вочы разбегліся?
— Разгубіўся... He мог выбраць. Навошта ты мяне разбудзіў?
Веляслаў скупа ўсміхнуўся і пачаў адвязвацца ад мачты, прамаўляючы:
— Адна ў нас з табой гурыя на дваіх — гэтая мачта. Яна нам выратавала жыцці. Халера якая! He магу вузел развязаць.
Муса паварушыўся, паморшчыўся, прастагнаў:
— Усё цела баліць, быццам мяне злыя духі малацілі!
Нарэшце Веляслаў адвязаўся ад мачты, устаў на ногі, азіраючы зямлю. Пад лёгкім ветрыкам, як можна было бачыць, дыміліся пясчаныя гурбы. Было ўжо светла, неба на даляглядзе расчырванелася, як шчокі сарамлівай дзяўчыны.
— Куды мы прыплылі, як ты думаеш?
— He ведаю. Трэба шукаць якіх слядоў. Справы нашы не такія і добрыя, як здаецца на першы погляд. У нас ні вады, ні ежы. А бяда — тое ж самае, што і мора, толькі на сушы.
— Бяда?
— Я ж табе казаў, што пустыня ў нас называецца бядой. У пясках пад гарачым сонцам таксама можна патануць, як у моры. Трэба шукаць караванныя шляхі. На гэта пойдзе не адзін дзень. Трэба неяк пратрымацца.
Веляслаў агледзеў сваё адзенне, запэцканае пяском, і пайшоў у мора, каб змыць бруд і стому мінулай ночы.
— Усю ноч мыўся, цяпер пайшоў паласкацца? — пажартаваў Муса, стрэсваючы з дагала астрыжанай галавы пясок. — Уяўляю, колькі бруду набілася ў твае даўгія валасы. Трэба будзе цябе астрыгчы пры нагодзе.
— Навошта?
— Такі ў нас звычай.
Муса таксама ўвайшоў у ваду, спачатку спаласнуў шырокія і доўгія кавалкі шаўковай тканіны, якімі ён з Веляславам прывязваўся да мачты, і разаслаў іх сушыцца на сонцы, потым памыўся сам і пайшбў на бераг, стаў маліцца на ўсход.
Веляслаў таксама папрасіў Вялеса, каб дапамог ён ім выбавіцца з гэтай бяды.
— Пойдзем, пакуль сонца не ўзнялося высока, — сказаў Муса. — Трэба знайсці нейкі цянёк, дзе можна было б схавацца ад спёкі, а пакуль завяжы сваю залатую галаву.
— I так горача.
— Сонца напаліць галаву, будзе балець.
Спадарожнік падаў Веляславу кавалак лёгкай шаўковай тканіны, другі закруціў сабе на галаву. Веляслаў паспрабаваў гэтак жа захутацца ад сонца, але ягоная чалма хутка раскідалася.
Муса ўсміхнуўся і сказаў:
— He ўсялякая галава падыходзіць для чалмы, але давай я паспрабую цябе прыхарошыць, бо твае залатыя валасы ўсіх вярблюдаў распалохаюць.
Муса слрытна закруціў тканіну вакол галавы Веляслава, і яны рушылі проста насустрач Хорсу па мяккім пяску, які запавольваў іхні рух, правальваўся пад босымі ступнямі. За хадакамі слаліся глыбокія сляды, якія лёгкі ветрык, быццам бавячыся, адразу пачынаў павольна зацярушваць.
— Я папрасіў Вялеса, каб ён дапамог нам, — сказаў Веляслаў.
— А мы ў Алаха нічога не просім, толькі славім яго. Ён сам бачыць, хто чаго варты і каму дапамагчы. Нам трэба паспяшацца.
— Куды?
— Уперад.
— Але ж ты не ведаеш, куды нам ісці, можа, лепш трэба было ісці ўдоўж берага? — спытаў Веляслаў.
— Нельга адгадаць, дзе можа быць калодзеж. Мне бацька расказваў, што аднойчы праваднік, які вёў караван, збіўся са шляху. Вада і ежа былі на зыходзе. Людзі разгубіліся. I тады наперадзе каравана стаў вярблюд. Усе пайшлі за ім і праз два дні выйшлі да вады. Аказалася, што гэты вярблюд быў чатыры гады таму ля гэтага калодзежа і запомніў шлях.
— Ведаю, што гэтакаю ж здольнасцю валодаюць коні і іншыя свойскія жывёлы.
— Вярблюд — жывёла асаблівая. Mae родзічы лічаць, што Алах спярша вылепіў чалавека з гліны, а з рэшты рошчыны зрабіў вярблюда і фінікавыя пальмы.
Сонца выкацілася з-за далягляду разгарачаным і чырвоным, нібыта толькі што Сварог распляскаў яго на накавальні, але яно было яшчэ ласкавае, не асляпляла, а толькі залаціла вяршыні барханаў. У цяпле першых промняў грэліся пасля ночы вёрткія яшчаркі.
— А гэтыя стварэнні знаходзяць сабе нейкую ежу і ваду, — сказаў Веляслаў.
— Алах пра ўсіх паклапаціўся.
— Я ніколі не бачыў вярблюда.
— Вярблюд, як чалавек, — заўважыў Муса. — Як хто да яго дрэнна ставіцца, ён трывае да часу, помніць крыўду і чакае зручнага моманту, каб адпомсціць. Аднойчы, калі крыўдзіцель і пакрыўджаны вярблюд застаюцца сам-насам, настае час расплаты. Вярблюд топча, кусае свайго крыўдзіцеля і забівае на смерць, нават калі на дапамогу чалавеку прыходзяць супляменнікі. Быў у нас такі выпадак.
Веляслаў азірнуўся. Мора схавалася за пясчанымі ўзгоркамі, якія былі кругом, куды ні паглядзі. I сярод гэтых шэра-жоўтых гурбаў, як дзве жывыя пясчынкі, невядома куды рухаліся два чалавекі.
Сонца ўжо моцна прыпякала, пясок дыміўся пад ветрам, хацелася піць.
— Вярблюд забіў чалавека з помсты. А за што нас б’е жыццё? — спытаў Веляслаў.
— Можа, за нашы грахі, а мо і за грахі продкаў, а можа, проста выпрабоўвае на моц.
Раптам удалечыні, на даляглядзе, у марыве, закалыхаліся пальмы, у засені якіх хаваўся белы горад.
— Глядзі, вунь селішча, — радасна ўскрыкнуў Веляслаў.
— Гэта толькі міраж, падман, прывід. Гэты горад можа аказацца так далёка ад нас, што да яго мо паўгода трэба ісці.
— He веру. Паглядзі, відно нават, як пальмы калышуцца.
Муса толькі горка пасміхнуўся ў адказ.
23
Гарачы вецер дзьмуў у твар, пыльныя віхуры дыміліся над гурбамі пяску і несліся ўдалеч. На даляглядзе распаленае марыва прыўздымала над зямлёю празрыстыя азёры, да якіх хацелася бегчы, каб хутчэй змачыць перасохлае горла і наталіць невы-
носную смагу. Шмат разоў Веляслаў парываўся бегчы да гэтых азёраў, але Муса спыняў яго.
— Давай павернем і пойдзем у другі бок, каб не ісці насупраць ветру, — прапанаваў Веляслаў.
— Я іду насупраць ветру, каб лепш адчуць пахі пустыні. Нам неабходна знайсці караванны шлях.
— Колькі ж нам давядзецца ісці?
— He ведаю.
— Але ж мы загінем! Загінем! — ускрыкнуў Веляслаў. — Я хутка памру ад смагі!
— Страх — галоўны вораг чалавека. Гэта ён забівае людзей раней часу. Так казаў мой бацька.
— Няўжо ты не баішся бязглузда памерці проста ад таго, што няма вады і ежы? — абурана спытаў Веляслаў.
— He, Воля, я не хачу паміраць раней таго часу, які мне прызначыць Алах! А калі і здарыцца памерці, мяне сустрэнуць сорак гурый. I жыццё зноў будзе цудоўнае!
Муса ў чарговы раз стаў на калені, каб памаліцца, а Веляслаў тым часам з цяжкасцю падняўся на яшчэ адзін узгорак і замёр ад нечаканасці. Непадалёку перад ім быў каменны горад. Калоны, аркі, порцікі здзіўлялі і вабілі прыгажосцю. He, гэта быў не міраж! Сцены будынкаў выглядалі занадта матэрыяльна.
— Муса! Паглядзі! Горад! — гукнуў Веляслаў.
Арап нетаропка падняўся на дзюну і зноў горка ўсміхнуўся:
-Гэта мёртвы горад нашых продкаў.
— Чаму мёртвы?
— Такія гарады будаваліся нейкімі людзьмі вельмі даўно. А пасля нешта здарылася. Мо Алах пакараў? Але гарады засталіся маўклівымі і загадкавымі сведкамі мінулага.
— Я хачу паглядзець гэты мёртвы горад.
— Безумоўна, у цяньку за старымі сценамі мы зможам перачакаць спёку. Гэты горад пасланы нам як выратаванне. Праўда, кажуць, што ў такіх гарадах жывуць злыя духі, якія ахоўваюць скарбы, схаваныя пад руінамі.
— Зараз для мяне найвялікшы скарб — вада, — уздыхнуў Веляслаў.
— Мой бацька расказваў, што ў адным такім горадзе была пабудавана вежа, на якой прымацавалі вялізны празрысты
крышталь, праз які чараўнікі разглядалі зорнае неба і чыталі боскія тайны лёсаў. Гэты крышталь называўся вокам свету.
— Дзіўна, імя майго бацькі — Вокамір. Мір на славянскіх мовах азначае не толькі згоду, адсутнасць вайны і варожасці, але і слова «свет». Выходзіць, што і мае продкі ведалі пра гэтае цудоўнае вока, — прамовіў Веляслаў.
— Хто ведае, мо і твае продкі вандравалі па свеце, як мае па пустыні, — адказаў Муса. — Звярні ўвагу, якія вялізныя камяні пакладзены ў сцены. Як людзі пераносілі і ўздымалі іх? Напэўна, гэта былі волаты.
Дзецюкі ўвайшлі ў разбураны горад, засыпаны пяском, разглядваючы сцены, калоны. Веляслаў сеў у цяньку пад сцяною, з асалодаю адчуваючы абарону ад бязлітаснага сонца пустыні. Муса прысеў побач, скрыжаваў ногі. Разглядваючы процілеглую сцяну, ён заўважыў на адным з камянёў, які абапіраўся на калоны, выразаны надпіс.
— Ці можаш прачытаць, што тут напісана? — спытаў Веляслаў.
— He, гэтага прачытаць ніхто не можа. Калі б мы маглі зразумець, што тут напісана, магчыма, даведаліся б пра нейкую вялікую таямніцу, недасяжную звычайнаму чалавеку.
Веляслаў узіраўся ў знакі, пакінутыя рукою старадаўняга, невядомага майстра-разбяра, і адчуваў у душы хваляванне, быццам далучаўся да нечага невядомага і незвычайнага. Ён пытаўся сам у сябе, чаму лёс і багі прывялі яго на гэты небяспечны шлях, каб знішчыць ці адкрыць невядомы свет, а праз яго лепш спасцігнуць лёс свайго народа.
Муса падняўся і сказаў:
— Пойдзем далей, мо знойдзем ваду.
Яны ішлі па вуліцах, уваходзілі ў разбураныя будынкі. Праз пясок часам прабівалася брукаванка вуліцы, камяні былі сцёртыя і адшліфаваныя нагамі невядомых людзей, якія жылі тут у далёкі час. Нарэшце яны выйшлі на круглую плошчу, якую акалялі напаўразбураныя будынкі з высокімі калонамі. Пасярэдзіне плошчы быў калодзеж, бязлітасна засыпаны пяском.
— Вада пакінула гэты горад, — асуджана сказаў Муса. — He варта больш спадзявацца на шчаслівы выпадак. Трэба схавацца за сцены, у сутарэнні, каб адпачыць і перачакаць спёку. Вый-
дзем з горада, як сонца сядзе і спадзе гарачыня, каб за ноч зноў знайсці прытулак, дзе можна было б перачакаць гарачыню.
— Я не здолею, пакінь мяне тут паміраць. Няхай гэты горад стане мне помнікам! — сказаў Веляслаў. — Тут у мяне будзе хоць магіла. А калі я памру сярод пустыні, нават грудочка зямлі не застанецца ад мяне, я рассыплюся на пылінкі, стану пяском. He хачу! He хачу! — прастагнаў Веляслаў.
Яму здалося, што апошнія сілы забраў у яго гэты горад, бо спачатку абнадзеіў, а пасля канчаткова расчараваў. Веляслаў сапраўды не бачыў сэнсу ў далейшай хадзе. Прайсці пешкі бясконцасць гэтага пясчанага мора было немагчыма. Вада хоць нясе некуды, а тут з кожным крокам зямля быццам прыцягвае да сябе, нагадваючы: «Ты мой! Ты мой! Спыніся і застанься тут. Усё роўна рана ці позна ты ляжаш у тую пасцель, якую я пасцялю табе».
— Тры дні ты здолееш пражыць без вады, я табе абяцаю. Астатняе ў руках Алаха, — спакойна адказаў Муса. — Пайшлі ў цянёк, бо хутка сонца нас зусім падсмажыць.
Арап накіраваўся да масіўнага будынка з калонамі без даху, падняўся па каменных прыступках, увайшоў у вялікую залу, аздобленую фрагментамі фрэсак, на якіх былі выявы дзіўных кветак, птушак і аднарога.
— Які дзіўны звер! — сказаў Веляслаў.
— Гэта аднарог. Кажуць, што такія водзяцца ў Эфіопіі. Яны ніколі не збіваюцца ў зграі, а жывуць па адным. I ўтрымаць аднарога можна толькі залатою вуздэчкаю. Ягоны рог нейтралізуе ўсялякую атруту. Упаляваць гэгага звера амаль немагчыма, аднак ён можа стаць на калені перад цнатлівай дзяўчынаю або пакласці ёй галаву на калені, калі яна сядзіць.
Веляслаў спыніўся, разглядваючы малюнкі. Над адным з іх яго ўвагу прыцягнула выява сіняй кветачкі, названай у гонар валахатага Вялеса валошкай. Яна расла ў Велясіціі на палетках. I зноў падалося яму, быццам ён ужо бачыў ці адчуваў нешта такое. Але калі? Дзе?
3 залы вялі тры выхады ў меншыя пакоі, за якімі цягнуліся калідоры і заблытаныя лабірынты. Там-сям захавалася перакрыцце, у гэтых пакояхжыла прыемная прахалода. Яны доўга блукалі, парушаючы сваімі галасамі вечнае маўчанне палаца, нарэшце напаткалі лесвіцу, якая вяла ўніз. Пад сутарэннямі Веляслаў
адчуў, што сілы вяртаюцца да яго, быццам тут быў схаваны нейкі жывы дух. Муса прыспешыў крокі. У памяшканні рабілася ўсё цямней. Нарэшце постаць Мусы растварылася ў цемры.
— Мы можам заблудзіцца, — устрывожана папярэдзіў Веляслаў.
— Я адчуваю пах цвілі і вільгаці, таму іду на яе, — усхвалявана адказаў Муса.
Яны абмацвалі рукамі сцены, шукалі выхад у новы пакой. Пад будынкам быў свой лабірынт, які трэба было пераадолець зноў жа, каб выжыць ці загінуць.
— Ах! — коратка ўскрыкнуў Муса, правальваючыся ў яму.
— Што з табою? — трывожна спытаў Веляслаў.
— Уваліўся некуды.
— Глыбока?
— Пачакай, устану, паспрабую дастаць да краю.
Веляслаў разматаў з галавы чалму, падаў канец тканіны Мусе.
— Трымай, выцягну. Злавіў ці не?
У адказ пачуўся шчаслівы голас Мусы:
— Слава Алаху! Вада!
— Дзе?
— На сценах — вільгаць. Можна палізаць, — адказаў Муса.
Веляслаў зноў адчуў, што губляе сілы. Унізе Муса наталяў смагу, а ён стаяў з перасохлым горлам, гатовы таксама кінуцца ў яму.
— Цягні мяне наверх. Табе таксама трэба папіць.
Нарэшце Веляслаў апусціўся ў яму, прыпаў да вільготнай сцяны, як галоднае немаўля прыпадае да матчынай цыцкі. Злізваў кроплі вады, якімі слязілася сцяна, і адчуваў невымоўную асалоду. Здаецца, ніколі ў жыцці ён не каштаваў нічога смачнейшага...
24
Ноч выдалася светлая, месячная. Поўня акруглілася, як цяжарная жанчына, пазірала на спадарожнікаў спагадна. Муса і Веляслаў паспелі добра выспацца і, здавалася, у запас напіліся вады, але ад хуткай хады зноў захацелася піць, а яшчэ болып хацелася есці, хоць бы жменьку таго мокрага зерня, якое патанула разам з тавай.
— Ідзі трохі павольней, — папрасіў Веляслаў.
— Трэба спяшацца, каб дайсці да нейкага калодзежа, прытулку. Ноч кароткая. Потым — зноў спякота.
— А ты ўпэўнены, што мы крочым у той бок?
— Мяне вядзе Алах. Я брат гэтага пяску. Урэшце мяне нясуць ногі, якія ведаюць, як адшукаць дарогу.
Муса прыспешыў крокі. Веляслаў уздыхнуў і пацягнуўся следам за ім. Ён ужо не верыў у шчаслівы зыход гэтай вандроўкі. Што будзе, калі не знойдзецца мёртвы горад ці жывы аазіс, дзе яны могуць пераседзець спякоту? Здавалася, што смерць ужо цікуе за імі, дыхае ў спіну, упэўненая, што гэтыя арап і славянін — яе здабыча. Трэба толькі трохі пачакаць.
— Па чым ты арыентуешся? — спытаў Веляслаў, каб праверыць спадарожніка.
— Іду вунь на тую яскравую белую зорку. У гэтую пару яна ззяе на ўсходзе. Яе мае суродзічы называюць Ілжэкараванам і расказваюць такую легенду. Аднойчы караван спыніўся на начлег. Ноччу праваднік каравана прачнуўся, пабачыў на ўсходзе гэтую самую зорку і прыняў яе за Зараніцу, якая загараецца перад узыходам сонца. Праваднік падняў караван. Усе рушылі ў дарогу ў прадчуванні хуткага світання. Аднак цемра станавілася ўсё гусцейшаю. Караван заблудзіўся і ледзь не загінуў. 3 таго часу яе так і называюць.
— Ці не саб’е гэтая ілжывая зорка і нас?
— Вінаватая не зорка, а людзі, якія падмануліся. Дарэчы, князь Воля, каб жыць сярод бедуінаў, табе трэба прыняць нашу веру.
— Ніколі я не здраджу Вялесу! — рашуча сказаў славянін.
— Калі не можаш прыняць веру, дык і не прымай, але людзям кажы, што ты мусульманін. Мы з табою больш, чым сябры! Мы — браты, такімі нас зрабіла жыццё. Мы выжылі на востраве сярод забойцаў, у бурным моры! Выжывем і ў гэтых пясках. Я табе прыдумаў імя. Паслухай, якое прыгожае: Хасан Сакр.
— Што яно азначае?
— Прыгожы сокал.
— Гэта ўжо занадта. Хаця, зрэшты, мне ўсё роўна.
— Яшчэ ты павінен запомніць галоўную запаведзь мусульман: няма інакшага бога, акрамя Алаха.
— Ты прымушаеш мяне хлусіць.
— Князь Воля, бог адзін, толькі называем мы яго парознаму.
— Добра, я згодны. Толькі баюся, Ш'ю твой бог і твая зямля знішчаць мяне.
Веляслаў апусціў галаву. He верылася яму ў шчасце на чужой зямлі. Позірк яго раптам здзіўлена спыніўся на кусціку шорсткай травы. Ён нагнуўся, вырваў расліну, працягнуў Мусе.
— Глядзі!
Муса ўзяў каліва, агледзеў і ўзрадавана сказаў:
— Добрая прыкмета. Калі такой травы набярэцца шмат, там будзе вадзі.
— Вада? — перапытаў Веляслаў.
— 1 вада — таксама.
— А што такое вадзі?
— Мясцовасць, дзе жывуць людзі, дзе ёсць калодзеж ці возера.
Муса схіліўся, прыглядаючыся да глебы, прайшоў колькі крокаў і нават прысеў, каб лепей нешта разгледзець.
— Што ты там шукаеш? — спытаў Веляслаў.
— Сляды! Сляды вярблюда! Ён прайшоў зусім нядаўна, яшчэ іх не занесла пяском.
— Мо гэта які дзікі вярблюд? — выказаў сумненне Веляслаў.
— Дзікіх вярблюдаў не бывае, — упэўнена адказаў Муса. — Зрэшты, самцы ў час гону бываюць агрэсіўнымі, таму мае супляменнікі найчасцей выкарыстоўваюць у працы самак.
— Але ж гэта не караван, а толькі адзін вярблюд, — заўважыў Веляслаў.
— Гэта тым больш важна. Гэты вярблюд кульгавы. Бачыш: адзін след глыбейшы. Ён проста адстаў ад статка і, можа, пайшоў найбольш кароткай дарогай да стойбішча, дзе спыніліся людзі.
Яны рушылі па слядах вярблюда. Ішлі ўсю ноч. Поўня спагадна свяціла ім. Часам Веляславу здавалася, што ён засынае на хаду, але працягвае рухацца. I ўпершыню ў жыцці зразумеў, што азначае выраз: ногі самі нясуць.
Пад ранне здалёку пачуўся сабачы брэх. I падарожнікі кінуліся бегчы на яго, як на песню чароўнай птушкі. Хутка за гурбамі пяску яны пабачылі ў світальнай шэрані дзесятак чорных юртаў.
— Людзі! Тут жывуць людзі! — задыхаючыся ад хвалявання, крыкнуў Веляслаў.
— Слава Алаху! — адказаў Муса.
Іх сустрэла цэлая гайня сабак, якія злосна брахалі, адчуўшы прысутнасць чужынцаў. Вялеслаў і Муса не звярталі ўвагі на дзікі брэх, беглі з апошніх сіл і ўпалі на парозе першай юрты. Насустрач выйшаў цёмнатвары бедуін, дапамог ім падняцца, запрасіў у юрту, пасадзіў на дыван, паднёс па кубку духмянага вярблюджага малака.
Веляслаў піў і не мог напіцца. Бедуін наліў яму яшчэ кубак і яшчэ. Нешта сказаў Мусе, яны ўсміхнуліся. Веляслаў падумаў, што ён нешта робіць не так, сумеўся, падзякаваў.
Бедуін з Мусой доўга размаўлялі, а Веляслаў пад гучанне іхніх ціхіх галасоў пачаў драмаць. У другой палавіне юрты, завешанай дыванамі, пачуліся жаночыя галасы, заплакала немаўля, і ўсё сціхла.
— Кладзіся спаць, — сказаў Муса. — Затрымаемся тут, будзем чакаць спадарожны караван. Я не памыліўся. Да горада, дзе жыве мая сястра, усяго дзесяць дзён хады.
— Яшчэ дзесяць дзён такой пакуты? Я не вытрымаю! — прамовіў Веляслаў, укладваючыся на авечай шкуры.
— 3 караванам мы пройдзем гэты шлях без асаблівай цяжкасці. Адпачывай...
Веляслаў гэтых словаў ужо не пачуў. Ён спаў.
25
Пад столлю хлява было задушліва. Пахла свежым духмяным се;іам. Стары Цімеркатлык падымаў на вілах вялізныя, як хмары, ахапкі сена і падаваў Радуні. Яна спрытна прымала гэтае сена і размяркоўвала па стажку, укладвала сабе пад ногі, утоптвала, каб яно ляжала шчыльней. Гара прыкметна расла пад столь. Гаспадар жмурыў вочы, каб не зацерушыць, яны ператварыліся ў вузкія шчылінкі на цёмным маршчыністым твары; усміхаўся Радуні знізу шчарбатым ротам гэтак хітра і шматзначна, быццам бачыў яе наскрозь. Таму яна раз-пораз абцягвала спадніцу і старалася надта не нахіляцца, калі стаяла да яго бокам ці спіною. Ад працы і духаіы ліўся іют. Радуня адчувала, як тоненькія струменьчыкі каціліся ўдоўж хрыбта і мачылі сарочку; нейкая травіна казытала плячо, хацелася як мага хутчэй выйсці на вольнае паветра,
на ветрык, у халадок. Калі нарэшце ўтаптала апошнюю рату, з палёгкай уздыхнула, рукавом выцерла пот з ілба і з’ехала з сена, бы ў маленстве з гары. Унізе яе злавіў Цімеркатлык, абхапіў за тонкі станік, прыціснуў да сена. Яна закруціла галавою, пазбягаючы ягонага пацалунка. Ёй не было каго клікаць надапамогу, бо Аман паехаў два тыдні таму прадаваць масла і сыр, а Весяліна пайшла мыць бялізну на рэчку.
Цімеркатлык нешта прамаўляў незразумелае, сціскаў яе ў абдымках, тыйкаўся ў твар і шыю мокрымі вуснамі і потным тварам, імкнуўся загаліць спадніцу. 3 усяе сілы адштурхоўваючы ад сябе старога, Радуня закрычала ад агіды і страху:
— Аман! Аман! Аман!
Гэтыя словы зліліся ў адно і прагучалі амаль як «мама-мамамама». Радуня і не спадзявалася на дапамогу, але ж трэба было неяк ратавацца. Слёзы паліліся з вачэй ад нянавісці да старога і ад бяссілля, што не можа адбіцца ад яго. Яна дацягнулася рукой да кутка, дзе стаялі вілы, схапіла іх. Але стары, не выпускаючы яе з абдымкаў, адабраў вілы і адшпурнуў іх убок.
На парозе раптам узнік Аман, адно імгненне ён пазіраў на бацьку і Радуню, нібы хацеў зразумець, што адбываецца. Нарэшце, кінуўся да іх, адштурхнуў бацьку, што той ледзьве не зваліўся. Радуня падбегла да Амана, удзячна прашаптала:
— Дзякую, братка, — і хацела выбегчы з хлява.
Аман затрымаў яе за руку. Стары нешта злосна сказаў сыну, плюнуў пад ногі і выйшаў з хлява.
— Што ён сказаў? — спытала Радуня.
— Калі мы з табою не пажэнімся, дык ён зробіць цябе сваёю жонкаю.
— Аман, што мне рабіць? Прадай мяне, — папрасіла яна.
— А што цябе чакае з новым гаспадаром? Ты яго здолееш пакахаць?
— Я нікога і ніколі не пакахаю. Я хачу памерці, Аман!
— Навошта? Я кахаю цябе. Будзь маёю жонкаю.
— Ты мне як брат.
— Калі я табе не агідны, дык будзь са мною.
— Я хачу вярнуцца дамоў, Аман.
Хлопец памаўчаў, раздумваючы, потым адказаў:
— Ты ўявіць сабе не можаш, як я толькі што гнаў коней і ляцеў дамоў, каб сустрэцца з табою! Як бег на твой голас! Я не
хачу развітвацца з табою, Радуня. Пашкадуй мяне. He ты мая рабыня, а я твой раб! Калі ты не хочаш жыць тут, я ўцяку з табою адсюль, мы паедзем на тваю радзіму. Але хачу адразу папярэдзіць, што там цяпер жыць небяспечна. Базіліса Ірына будзе помсціць за сваё войска, за забітага дзядзьку і дваюраднага брата. Там будзе вайна. Славян будуць знішчаць, прадаваць ці ў лепшым выпадку высяляць куды-небудзь у Азію, як гэта было ўжо не раз раней. Твой каханы наўрад ці вернецца. Невядома, куды яго прадалі. Звычайна гандляры-габрэі робяць з прыгожых славянскіх хлопцаў еўнухаў і прадаюць магаметанам для аховы гарэмаў.
Радуня выйшла з задушлівага хлява, выцерла вочы і лоб, папрасіла:
— Дай мне прывыкнуць да цябе, Аман. А свайму бацьку скажы, што мы пажэнімся з табою пасля таго, як восенню адсвяткуем Багача. Час вырашыцьусё за нас. Мо Лада-Заступніца забярэ мяне да сябе, і не буду я пакутаваць у няволі.
Аман нечакана стаў на калені, узяў дзяўчыну за рукі, прыпаў да іх вуснамі і сказаў:
— Малю цябе, не кажы гэтак. Калі з табою здарыцца нешта нядобрае, я пайду за табою на той свет...
26
Па пляскатай прасторы расцягнуўся ў шнурочак караван. Веляслаў з цікавасцю назіраў за невядомым жыццём бедуінаў — братоў пяску. Ён крадком азіраўся на прыгожую дзяўчыну, якая ехала ў плеценай карзіне на вярблюдзіцы. Галаву бедуінкі ахутваў бэзавы шаўковы шалік, з-пад якога часам ад павеву ветру выглядвалі дзве тоўстыя чорныя касы, на ілбе яе сінела ахоўная татуіроўка ў выглядзе птушынага каравана.
Наперадзе вёў рыжага вярблюда высокі хударлявы праваднік. Ягонае адзенне, высока падпаясанае, развявалася на ветры, было ў дзірках і латках, быццам сонца, вецер і пясок імкнуліся хутчэй дабрацца да яго цела, каб расцерці, высушыць яго, развеяпь па пустыні. Калі стомленыя вярблюды прыцішвалі хаду, ён казаў свайму рабу, які ішоў следам за ім:
— Касім, пагавары з вярблюдам.
1 раб пачынаў ласкава размаўляцьз вярблюдам, угаворваючы яго рухацца хутчэй, бо сонца падымаецца ўсё вышэй і трэба
своечасова паспець дайсці да калодзежа, дзе ўсе здолеюць адпачыць.
Караван ішоў дзесяты дзень, толькі двойчы за гэты час сустракаліся на ягоным шляху калодзежы. Усе цярпліва чакалі таго моманту, калі нарэшце змогуць напіцца халоднай вады, якая тут мела саланаваты прысмак. Муса казаў, што толькі дажджавую ваду яны называюць салодкай. Веляслаў уважліва прыслухоўваўся да чужой мовы, запамінаў словы, вучыўся гаварыць. Муса дапамагаў яму не толькі авалодаць моваю, але расказваў пра звычаі народа, пра ягоныя паданні і вераванні.
— Ці хутка ўжо калодзеж? — спытаў Веляслаў.
— Думаю, што сёння мы дойдзем да невялікага селішча, дзе жыве мая сястра. Напэўна, мне давядзецца ўсынавіць цябе, Воля.
— Як гэта? — здзівіўся Веляслаў.
— Разумееш, якая справа, пакульты будзеш госцем, пры тваім з’яўленні мусяць усе ўставаць, падаваць табе першы кубак кавы і ўвесь час падкрэсліваць сваю пашану рознымі рытуаламі.
— Але мне гэта не трэба.
— Я таксама думаю. Таму я цябе ўсынаўлю і ты станеш проста нашым сямейнікам.
— Раскажы мне пра сям’ю тваёй сястры, — папрасіў Веляслаў.
— Яна замужам за ткачом. Праўда тчэ тканіну не ён сам, a дзесятак рабоў. У іх ёсць дзеці. Але я хачу, каб ты з імі пазнаёміўся сам.
Наперадзе зноў пачуўся голас правадніка:
— Касім, паспявай вярблюдам, бо яны зусім замаркоціліся.
I раб зацягнуў бясконцую бедуінскую песню, у мелодыі якой захоўваўся рытм руху вярблюдаў:
He, я не той нядбайны пастух,
Які пакутуе ад смагі і які
Бяздумна гоніць статак туды, дзе няма вады.
Ён забірае малако ў вярблюдзіцы, Якая корміць верблюдзяня.
He, я не той дурань, які
На жаночай палавіне юрты
Даверліва выкладвае ўсе свае намеры.
Я не той пяшчотны залётнік, які Брэнькае на люгні, намазвае маслам валасы, I чорнай фарбай падводзіць бровы.
Я не баюся ўначы скакаць стэпам.
Я магу доўга галадаць, Пакуль зусім не забуду пра ежу. Але я хутчэй буду есці зямлю і пыл, Чым дазволю, каб нехта кіраваў мною.
Муса перакладаў песню Веляславу. I славянін здзіўлена, услухоўваючыся ў змест песні, спытаў:
— Як раб можа спяваць такую песню?
— У нас рабы не прыгнечаныя, яны жывуць і працуюць побач з намі. Да таго ж раб таксама арап, трапіў у палон, калі плямёны ваявалі. Ён проста слуга гэтага правадніка, не надта багатага чалавека. Пустыня ўраўноўвае гаспадароў і рабоў, бо ўсё ў руках Алаха.
Касім усё яшчэ цягнуў сваю песню:
Галаву маю ледзь пакрывае хустка, Я грудзі падстаўляю спякотнаму ветру Гарачай пустыні, Калі нават гадзюка
Карабаціцца ад гарачага пяску.
Mae валасы развяваюцца на ветры. Там, дзе я стаю на пашы, Вакол мяне скачуць белыя козы. Яны падобныя на гарэзлівых дзяўчат. Калі я прыганяю статак да вадапою, Ён таксама скача вакол мяне, Быццам я казёл, Чые ногі шырока расстаўлены, А рогі цяжкія, каб перамагаць супернікаў...
— Нарэшце, прыйшлі, — узрадавана ўсклікнуў Муса. Веляслаў пабачыў, што з-за ўзгорка з’явілася селішча. Глінабітныя пабудовы, здавалася, грувасціліся адна над адной, абгароджаныя высокай сцяной. Першымі прывіталі караван сабакі, якія выбеглі з гарадскіх варот і кінуліся перабрэхвацца з двума сабакамі, якія прыйшлі з караванам.
— Вось мы і дома, — з палёгкаю сказаў Муса.
— Ты на радзіме, а я, на жаль, у гасцях, — адказаў Веляслаў, уяўляючы свой любімы горад Волас, дзе б яму зараз хацелася быць.
— Мой дом — твой дом.
27
Драгаміра пасялілі ў асобны пакой у доме франка Атальберта, які аказаўся даволі багатым чалавекам. Слугі прыносілі ежу славяніну ў пакой, так што яму не трэба было клапаціцца пра хлеб надзённы. Ён адчуваў сябе даволі вольна, хадзіў па Ахене, разглядваў яго цяжкія каменныя пабудовы, якія цягнуліся ўдоўж вузкіх брудных вулачак. Гэты чужы горад прыгнятаў яго змрочнасцю, затоенасцю, цяжкасцю муроў. Драгамір унадзіўся хадзіць на канюшню, часам дапамагаў конюхам, а больш сядзеў і назіраў, як даглядаюць і аб’язджаюць коней. А іх у Атальберта было дзесяткі два. Адны выкарыстоўваліся толькі для чорнай работы. Самыя прыгожыя служылі для парадных паездак.
Рана ў Драгаміра яшчэ трохі гнаілася, таму штодня ён вымушаны быў наведваць лекара Рамгульда. Першаю яго сустракала вясёлая Альда. Напэўна, яна і нарадзілася з усмешкаю, бо яе шырокі белазубы рот заўсёды ўсміхаўся. Гэтая ўсмешка магла азначайь і прывітанне, і радасць сустрэчы, і імкненне дапамагчы.
Найперш яна пыталася ў Драгаміра, ці не хоча ён есці. I звычайна, атрымаўшы адмоўны адказ, вяла яго ў вялікі-Рамгульдаў сад, дзе частавала яблыкамі і грушамі. Тады Драгаміру згадваўся княжацкі сад у Воласе, дзе раслі чырванабокія познія яблыкі і жаўтаватыя раннія, якія спажывалі ўлетку проста з дрэва, a таксама можна было паласавацца вішнямі, слівамі, грушамі. Тут жа, у франка, было шмат дрэў і кустоў, назвы якіх Драгамір не ведаў. Хоць Альда называла іх, але княжыч адразу забываў усе гэтыя мудрагелістыя словы.
— Лекар з цябе не атрымаўся б, — казала Альда і зноў усміхалася, быішам шкадуючы яго.
— Ты мая самая лепшая лекарка, — адказваў княжыч.
I здавалася, што для дзяўчыны не было больш жаданай пахвалы. Яна зноў расцвітала сваёй непаўторнай усмешкаю.
— Пойдзем да гаспадара, пара табе перавязаць плячо.
Лекар Рамгульд стрымана, але прыветна сустракаў княжыча, усаджваў ля акенца, бліжэй да святла. Альда раскручвала палоскі палатна, якімі было перавязана плячо. Лекар доўга аглядваў рану, кранаў пальцамі, выціскаў гной.
— Нічога, усё будзе добра. Да паездкі зажыве, — ціха сказаў ён.
— Да якой паездкі? — устрывожана спытаў Драгамір.
— Хіба табе Атальберт нічога яшчэ не сказаў?
— He. Я яго ніколі не бачу, хоць і жыву ў адным доме.
— Дык, можа, і я не павінен нічога табе казаць раней часу, — засумняваўся лекар.
— А ці добрая ндвіна? — пацікавілася Альда.
— Думаю, што для яго добрая.
— Трэба сказаць! Ён і так ходзіць, нібы апушчаны ў ваду, — папрасіла гаспадара Альда.
Рамгульд памаўчаў, парадкуючы шкляны гюсуд з мазямі, нарэшце расцягнуў свой маршчыністы, худы твар у нечаканай усмешцы. Драгамір упершыню пабачыў, як хораша лекар усміхаецца.
— У хуткім часе кароль Карл збіраецца направіць паслоў да славян, — нарэшце сказаў Рамгульд.
— Да якіх славян?
— Да тых, што жывуць за саксамі, а дакладней — да князя Драгавіта.
— Да майго дзеда?! — узрадавана ўскрыкнуў Драгамір.
— Яны хочуць узяць і цябе ў якасці прыемнага падарунка. Як табе такая навіна?
— Лепшае быць не можа, — радасна адказаў Драгамір. — Mae бацькі мяне вазілі неяк да дзеда, але я тады быў яшчэ вельмі малы. Адно і помню, што ў дзеда была доўгая сівая барада.
— Якое шчасце! — усклікнула Альда. — Але ж можа здарыцца, што твой дзед не пазнае цябе.
— Пазнае. Я трохі падобны з твару на сваю маці Дуброўку, ягоную дачку.
— У такім разе табе можна пажадаць шчаслівай вандроўкі і сустрэчы з роднымі, — прамовіў лекар.
Альда правяла Драгаміра да варот, сумна ўсміхнулася:
— Хутка нас разлучаць назаўсёды. Мне будзе вельмі шкада.
— Мне таксама. А можа, калі-небудзь яшчэ і сустрэнемся, — сказаў Драгамір
Ён развітаўся з Альдаю і панёс гэтую шчаслівую вестку ў сэрцы, быццам паходню, якая асвятляла яму будучыню надзеяй на лепшы час. Адно было шкада Веляслава. Куды яго закінуў лёс? Калі б ён быў побач, яны зараз паехалі б разам да дзеда. А без брата і радасць не ў радасць.
28
Веляслаў, Муса і трое ягоных пляменнікаў бавілі вольны час на паляванні. Гэта была захапляючая забава. Выязджалі з дому яшчэ да ўсходу сонца. Паселішча знаходзілася ў дзіўным аазісе, атуленым з паўночнага ўсходу узгоркамі, падобнымі на разбураныя горы, а з другога боку да яго прылягала поле, дзе можна было ўпаляваць зайца або драфу. 3 двума старэйшымі пляменнікамі Мусы Веляслаў добра ладзіў, толькі з самым малодшым Аліханам сяброўства не атрымлівалася. Гэты хлопец ці ў маленстве быў занадта распешчаны, ці характарам аказаўся занадта неўраўнаважаны, але стваралася ўражанне, што ён увесь час задзіраўся і выклікаў Веляслава на нейкія спаборніцтвы. Веляслаў усялякімі спосабамі ўхіляўся ад гэтых авантур, бо хлопец быў маладзейшы за яго, а гэта азначала, што спаборніцтва няроўнае, нявартае ўвагі.
У гэты дзеньда моладзі далучыўся і гаспадар Усама. Муса, як заўсёды, ехаў на кані, трымаючы на кулаку, абцягнутым пальчаткаю, сокала, галава якога была накрытая скураным каўпачком. Коні лёгкай рыссю беглі па стэпе. Паляўнічыя азіралі прастору. Раптам Веляслаў першым заўважыў зайца.
— Вунь заяц! — крыкнуў ён і паказаў пальцам.
— Бачу, — адказаў Муса, скідваючы каўпачок з галавы сокала і пакрыкваючы, каб той хутчэй узняўся ў неба.
Сокал узмахнуў магутнымі крыламі, сарваўся з кулака і паляцеў. Ён зрабіў некалькі кругоў, быццам выбіраючы лепшы момант для нападу на ахвяру, і раптам каменем кінуўся ўніз.
Веляслаў, разумеючы, што гэта ён высачыў зайца, рвануўся з месца, але яго апярэдзіў Аліхан. Муса ўсміхнуўся тонкімі вуснамі і крыкнуў:
— Воля, гэта твой заяц. Абгані Аліхана.
Веляслаў паімчаў услед за ўпартым хлапчуком. Усама і Муса шматзначна пераглянуліся. Вочы бацькі свяціліся гарэзліва. Было відно, што ён вельмі задаволены спрытам
свайго малодшага сына. Славянін тым часам сіліўся дагнаць вершніка.
Аліхан азірнуўся на тупат капытоў, убачыў Веляслава і, малоцячы свайго каня пяткамі ў бакі, пагнаў яго да сокала, які трымаў у вострых кіпцюрах зайца. Раптам чалма звалілася з галавы юнага арапа, і на плечы ўпалі дзве доўгія касы.
— Дзяўчына! — здзіўлена прашаптаў Веляслаў. — Чаму яны мяне падманвалі?
Ён трохі прыцішыў бег каня, нагнуўся, падняў чалму і паімчаў услед за вершніцай, думаючы пра тое, што ў яе ёсць, напэўна, нейкае іншае імя. Веляслаў дагнаў дзяўчыну, аддаў ёй чалму. Яна засмяялася.
— Як цябе завуць у сапраўднасці, падманшчыца? — спытаў Веляслаў.
— Мабсута.
— А што азначае гэтае імя?
— Шчаслівая, — адказала яна.
Веляслаў толькі цяпер разгледзеў, які ў яе прывабны твар з маленькімі прыпухлымі вуснамі і вялікімі чорнымі, непрагляднымі, як ноч, вачамі. Ён хацеў сказаць ёй, што яна незвычайна прыгожая, але ў гэты момант з імі параўняліся Усама і Муса. Гаспадар нешта злосна буркнуў, і дачка надзела чалму, схаваўшы пад яе свае дзівосныя косы, паслухмяна паехала ўслед за ім. Бацька клікнуў і астатніх двух сыноў. Муса з Веляславам засталіся адны на полі.
— Нешта здарылася? Усама незадаволены? — спытаў Веляслаў.
— Ты ж бачыш.
— Навошта дзяўчына пераапраналася ў хлопца?
— Гэтага хацеў яе бацька.
— Дзіўнае жаданне. Чаму ж ты мяне не папярэдзіў, што яна дзяўчына? Гэтай прыкрасці не адбылося б, — сказаў Веляслаў.
— Я сам нічога не ведаў. Вернемся дамоў, я распытаю ў Усамы, а пакуль сам губляюся ў здагадках.
Паляваць больш не хацелася. Муса адрэзаў кавалак мяса ад зайца, задушанага сокалам, даў гіаесці птушцы. Потым пасадзіў яс на кулак, надзеў на галаву каўпак. Паляўнічыя рушылі ў селішча.
Каля двара Усамы, як толькі Веляслаў саскочыў з каня, яго схапілі чацвёра незнаёмых мужчын.
— Што вы робіце? — абурана спытаў Муса.
— Гэты няверны ўкраў у Усамы каштоўнасці.
— He можа такога быць!
— Спытай у гаспадара.
— Куды вы яго?
— У вязніцу.
Веляслава павялі. А Муса кінуўся ў дом. Усама быў злосны і не жадаў размаўляць.
— Я усынавіў гэтага сакаліба! Ён выратаваў мяне ад смерці! — закрычаў Муса. — Растлумач, за што ты абылгаў ні ў чым не вінаватага чалавека?
— Ён украў маю таямніцу.
— Навошта ты хаваеш сваю дачку?
— Я варагую з шэйхам суседняга племені. Некалі ён украў дзяўчыну, якую я кахаў. Мы сышліся з ім у бойцы. Ён перамог і сказаў, колькі б дачок у мяне ні нарадзілася, ён украдзе іх у свой гарэм. Я не магу дазволіць, каб мая дачка стала жонкаю майго заклятага ворага.
— У чым жа віна майго сябра? Алах скароціць твой век за гэтае ліхадзейства!
— Я буду знішчаць кожнага, хто дазнаецца, што ў мяне ёсць дачка, да таго часу, пакуль яна не выйдзе замуж. Гэты няверны павінен памерці.
— Усама! He бяры грэх на душу. Ты хочаш забіць ні ў чым не вінаватага чалавека!
— Для мяне ён злодзей! — цвёрда адказаў гаспадар і выйшаў з пакоя.
Муса зразумеў, што з ім дамовіцца не ўдасца, лёг на дыван, падмасціўшы пад галаву скураную падушку, і стаў думаць, як яму выратаваць сябра. За столькі дзён гэты славянін стаў яму раднейшы за брата. Гэтак пажадаў Алах. I нельга было пакінуць яго на пагібель без ніякае дапамогі. Чалавеку, не звыкламу да жыцця ў пустыні, тут не выжыць. Нават калі Воля здолее ўцячы з вязніцы, ён загіне сярод пяскоў, калі застанецца адзін, бо не ўмее арыентавацца ў прасторы, не знойдзе дарогу да калодзежа ці селішча. Ды і хто захоча дапамагаць чужынцу?..
29
У палату ўваіішоў з паклонамі лагафет дрома і паведаміў базілісе Ірыне, што вярнуліся паслы ад франкскага караля Карла.
— Візіт паспяховы? — спытала яна нецярпліва.
— Так.
— Неадкладна няхай сюды прыйдзе Эцый і раскажа пра наведванне караля, — загадала Ірына.
Гэтая навіна так узрадавала яе, што яна паднялася з крэсла і пачала нервова хадзіць па пакоі з кутка ў куток, чакаючы, калі паклічуць Эцыя. Ёй вельмі хацелася, каб яе задума здзейснілася. Лепш аддаць Візантыю ў рукі мудрага і мужнага чалавека, які здолее захаваць землі, чым імперыя дастанецца нейкаму айчыннаму авантурысту. Базіліса ваўсіх сваіх падначаленых бачыла патэнцыяльных ворагаў, прадажных, здатных на здраду і вераломства.
Эцый узнік на парозе з лісліваю ўсмешкаю, тройчы пакланіўся.
— Што? — коратка спытала базіліса. — Які адказ?
— Станоўчы, — адчуваючы яе напружанасць, гэтак жа коратка адказаў еўнух. — Кароль прыняў прыхільна прапанову ажаніЦца.
Калі?
— Прыкладна праз год.
— Чаму так доўга? Ты перадаў яму маё запрашэнне наведаць Канстанцінопаль?
— Так. Ён гіадзякаваў і адказаў, як толькі з’явіцца магчымасць, ён абавязкова прыедзе пазнаёміцца з базілісай.
— Цэлы год чакаць спаткання? Чым жа ён так заняты? — злосна і расчаравана снытала Ірына.
Эцый не спяшаўся з адказам, вытрымаў паўзу, быццам узважваў, як і што сказаць базілісе.
— Сёлета ён канчаткова скарыў саксаў, узяў заложнікаў, каго захацеў і колькі пажадаў. Праўда, папярэдне ён дамовіўся са славянамі-абадрытамі аб узаемадапамозе. Разам яны і атрымалі перамогу.
— Карл — хрысціянін, а славяне — язычнікі. Як яны маглі дамовіцца? — здзіўлена спытала Ірына.
— Дзеля перамогі і здабычы чаго не зробіш? — скептычна пасміхнуўся Эцый. — Гэтых славян кароль уганараваў, а мноства саксаў з сем’ямі перасяліў у розныя куткі сваёй дзяржавы, чым
назаўсёды разбурыў іхняе адзінства. Вызваленую ад саксаў зямлю падзяліў паміж сваімі вернымі людзьмі, святарамі, графамі і васаламі.
— Гэтак і нам трэба абысціся са славянамі, якія суседнічаюць з нашаю дзяржаваю. Усіх велясітаў, смалянаў, магілянаў, рынхінаў, стрымонцаў, ваюнітаў і іншых высяліць у Малую Азію, каб тут імі не смярдзела. Дзвесце гадоў славяне гаспадараць на элінскіх землях! Колькі можна трываць!
— Мудрае рашэнне, — згадзіўся еўнух.
— А якія намеры мае Карл на бліжэйшы час?
— Пры каралеўскім двары гавораць, што ён збіраецца ў Рым.
— Рым для яго важней, чым Канстанцінопаль?
— Так. Ён спадзяецца атрымаць з рук папы Льва III імператарскую карону.
— Вось на што ён замахнуўся!
— Зараз вы роўныя, але потым, калі Карл займее карону імператара, ён проста далучыць Візантыю да сваёй імперыі. Нам трэба мець на ўвазе гэта, — лісліва папярэдзіў Эцый.
Сапраўды, гэтая акалічнасць мяняла справу. Але не варта думаць дрэнна пра караля, якога не ведаеш. Ён, можа, высакародны і добры чалавек. Мо ўдасца наладзіць з ім добрыя адносіны, пасябраваць і чыста па-чалавечы захапіцца адно адным. Ці ж каралі не маюць права на шчасце?
— Як ён выглядае? — спытала Ірына.
— Руды і рабы, як іржавае жалеза, і вочы вадзяністыя. Ходзіць у штанах. Барбар з барбара!
— Такі непрыгожы?
— Напэўна, каб быў прыгожы, дык на ягоныя багацці знайшлася б гаспадыня.
— Ну, знайсці гаспадыню каралю — не праблема. Кароль таксама чалавек, ён шукае каханую жанчыну.
— Каханкі ў яго, напэўна, ёсць... Прадажных жанчын скрозь хапае.
— А еўнухі не прадаюцца? — злосна кінула яна.
— He ведаю, чым я мог выклікаць гнеў? Прашу дараваць мне, нікчэмнаму, маю ненаўмысную віну.
— Запомні! Жанчыны прадаюцца толькі таму, што іх сілком прымушаюць гэта рабіць мужчыны! Але табе гэтага не зразумець, бо ты ні богу свечка, ні чорту качарга!
Эцый зніякавеў, вінавата апусціў галаву і пакорліва чакаў загаду.
— Чаго б гэта нам ні каштавала, дамагайся, каб мой шлюб з Карлам адбыўся як мага хутчэй. Паведамляй мне пра яго ўсе навіны, якія здатная здабыць наша разведка. Ідзі!
Ірына засталася адна, села ў крэсла, задуменна пазірала на перапляценні малюнка на дыване і думала пра Карла. «Няўжо ён сапраўды такі непрыгожы? А можа, Эцый знарок нагаворвае на Карла. Мяркуючы па ўзросце, а каралю цяпер пяцьдзесят сем гадоў, ён павінен быць ужо сівы, а не руды. Трэба з ім сустрэцца. Адмовіцца ад шлюбу я заўсёды паспею. А раптам ён галантны кавалер, мужны чалавек. I хто сказаў, што рудыя непрыгожыя. Любіш чалавека не за колер валасоў, а за душу. Ды мне проста вельмі цікава з ім сустрэцца! Я жадаю, каб гэта здарылася як мага хутчэй. Калі б папа рымскі быў больш прыхільны да мяне, дык гэта я магла б цяпер прэтэндаваць на старую карону Вялікай Рымскай імперыі. Але чаго я магу дасягнуць, калі вакол мяне адны здраднікі? Пачынаючы ад сына і канчаючы гэтым нікчэмным еўнухам Эцыем. Аднак я вы.мушана жыць побач з імі і трываць! Такі мой лёс! Цікава, з кім Карл бавінь час? Якія жанчыны яму падабаюцца? Божа літасцівы, як я счарсцвела. Ужо не ведаю, як раслачаць гаворку з мужчынам, чым яго зацікавіць, як спадабацца? Кругом адны ліслівыя пысы’ Нікому нельга верыць!»
Ірына раптам адчула, што яна раўнуе Карла да тых невядомых жанчын, якія акаляюць караля франкаў, могуць яго бачыць штодня, ведаюць яго добрыя якасці і заганы, усміхаюцца яму, лашчацьяго, гавораць нейкія пяшчотныя словы. Сама яна яшчэ нікога не кахала па-сапраўднаму. Ці ж можна назваць каханнем той здзек над ёю, калі дзядзька Канстанцін Сарандапіх проста падклаў яе ў ложак будучаму свёкру Канстанціну Пятаму, гэтаму агіднаму старому ёлупню, якога прыдворныя за вочы называлі Кабыльнікам, бо найбольш з усіх водараў любіў ён пах конскага гною і поту? Ці гэтая нікчэмнасць — Леў, што толькі лічыўся яе мужам, а сам увесь час бавіў за віном з гетэрамі, якія раней часу звялі яго ў магілу, узнагародзіўшы за любошчы мярзотнымі і невылечнымі хваробамі? Ён страшэнна пакутаваў, перад смерцю зусім страціў розум, хоць быў яшчэ вельмі малады. Дык няўжо яна не вартая сапраўднага і вернага кахання? Ах, каб можна было ведаць свой лёс наперад...
30
Веляслаў ляжаў на глінянай падлозе, не маючы сілы варухнуцца. Ён спрабаваў аблізнуць вусны, але ў роце было суха. Ашэрхлы язык, здавалася, абдзіраў паднябенне. У невялікі аконны праём пад столлю нізкага турэмнага памяшкання дыхаў гарачы вецер пустыні.
Два дні вязню не давалі ні есці, ні піць. Ён прадчуваў, што загіне ў гэтым забытым богам селішчы, сярод непрытульнай аравійскай пустыні. Законы ў арапаў былі даволі жорсткія. У выніку якой-небудзь пустой намовы чалавека іншае веры лёгка маглі пазбавіць жыцця.
Часам Веляслаў правальваўся ў цяжкі сон, а можа, нават губляў прытомнасць, тады яму трызнілася, ці снілася, што нейкая жанчына ў чорным адзенні, вельмі падобная на ягоную маці, сядзела побач і гладзіла валасы. Ён прасіў у яе піць, і яна падносіла яму гладыш, поўнюткі вады. Ён піў, піў і ніяк не мог наталіцьсмагу... I прачынаўся з гэтым пакутлівым ненатоленым пачуццём і перасохлым ротам. Здавалася, што кроў у жылах паступова перасыхае і спыняецца.
Каб лягчэй пераносіць пакуту, ён пачынаў згадваць свой горад, раку Піну, дзе ён плаваў, паіў каня, а таксама марскую прастору, якая клікала ўдалеч, але і палохала сваёй неабдымнасцю і магутнасцю. Тыя дзіцячыя радасці вярталі святло вачам. Але свядомасць паступова згасала, і зноў жанчына ў чорным вяртала яго да жыцця. Вежа, у якую яго змясцілі. была даволі высокая, калі вылезеш праз акно, дык усё роўна разаб’ешся.
За сцяною пачуліся галасы і крокі, потым адчыніліся дзверы. Худы чалавек з карычневым дробным тварам паклаў на парог курдзюк і скураную торбу. Веляслаў, перасільваючы слабасць, падпоўз да курдзюка, узяў у рукі, адчуў у ягоным чэраве жывы рух вады, адкаркаваў, прыпаўда адтуліны, піў доўга, пакуль не адчуў, што і сам напоўніўся вадою да краю.
Ён прысланіўся спіною да сцяны і адчуў, як лоб і ўсё цела яго пакрываецца потам, шчасліва ўсміхнуўся. Гэта была радасць чалавека, якога, няхай і ненадоўга, вызвалілі ад пакуты.
«Напэўна, Муса прыслаў перадачу», — з удзячнасцю падумаў Веляслаў.
Ён пацягнуўся рукою да торбы, разгарнуў яе, убачыў хлеб і сушаныя фінікі, пачаў есці. Жыццё набывала сэнс. Можа, ёсць надзея на выжыванне? Падхапіў бурдзюк, у якім значна паменела вады, а надне намацвалася нешта цвёрдае. Ён яшчэ папіў вады. Зноў пачаў абмацваць бурдзюк і раптам здагадаўся: «Там вяроўка».
Нехта рыхтаваў ягоныя ўцёкі. Веляслаў трохі разарваў курдзюк і сапраўды ўбачыў вяроўку, паглядзеў на акенца пад столлю і падумаў, што яно бадай завузкае. Трэба было пашырыць яго. Ён падняўся, пачаў пазногцямі адкалупваць гліну, але яна паддавалася слаба. Недзе толькі пад вечар ён здагадаўся змачыць сцяну вакол акна вадой, і работа пайшла хутка. Вада размягчала гліну, і сцяна лёгка разбуралася.
Апоўначы ён дастаў з курдзюка вяроўку, на канцы якой быў прымацаваны жалезны кручок, уваткнуў яго ў сцяну і пачаў спускацца ўніз. Як толькі ногі дакрануліся да зямлі, ён кінуўся бегчы ў засень пальмавага гаю. Недзе побач забрахаў сабака, але былога вязня нішто не магло спыніць. Ён бег у пустыню, далей ад людзей.
Далёка за паселішчам ён прыцішыў бег. Прастора акаляла яго спакоем, толькі сэрца моцна калацілася ў грудзях. Было цяжка дыхаць. Над ім ззялі дзівосныя дыяменты зорак, пабліскваючы калючымі промнямі. Здалёку пачуўся тупат конскіх капытоў. I Веляслаў зноў пабег, спадзеючыся, што цемра схавае яго.
— Воля-я! Во-ля-я! — пачуўся голас Мусы.
Зеляслаў спыніўся, радасна чакаў сустрэчы з сябрам.
— Алах з табою, Воля! Ты ледзь у Індыю не забег! — зарагатаў аран, саскокваючы з каня і абдымаючы сябра, пры ім было чацвёра коней.
— Паглядзеў бы я, як ты бег бы, каб табе ўдалося ўцячы з вязніцы. Дзякую табе за выратаванне!
— Гэта не я, а Мабсуга прыдумала, пляменніца мая. Упадабала яна цябе. Але не лёс вам быць разам.
— У мяне недзе ёсць каханая дзяўчына Радуня. I нікога мне не трэба.
— А што азначае яе імя?
— Радасць.
— Прыгожа.
— Скажы, за што мяне сюды ўпяклі?
— За Мабсуту. Пра гэта я табе па дарозе раскажу. Едзем хутчэй, трэба дагнаць караван, які выйшаў учора пад вечар. Без правадніка мы загінем.
— А куды мы паедзем?
— У бок мора, каб сесці на першую лепшую ладдзю.
Веляслаў ускочыў на каня, адчуў пад сабою ягонае магутнае цела, з палёгкаю ўздыхнуў.
— Дзе ты ўзяў коней? — спытаў ён у Мусы.
— Украў у Усамы.
— Украў?
— Ён цябе несправядліва абвінаваціў у кражы. За гэта Алах яго пакараў.
— Як? — здзівіўся Веляслаў.
— Пазбавіў коней! Зрабіць запас вады і харчоў з ягонай каморы мне дапамагла Мабсута.
— Раскажы, нарэшце, што здарылася?
— Пасля! Гані коней. Баюся пагоні!
31
Муса і Веляслаў дагналі караван праз два дні, уліліся ў яго і былі шчаслівыя яшчэ адной перамозе над выпрабаваннем, пасланым лёсам. Караван складаўся з паўтара дзесятка вярблюдаў і рухаўся ў бліжэйшы порт Эль-Кувейт. Дзесятак купцоў і наняты праваднік ішлі праверанай дарогай, аднак асцерагаліся нападу. Усеспяшаліся, таму што ў жніўні мусонныя вятры яшчэ дзьмулі ў бок Індыі. Спознішся — і вецер памяняе кірунак. Тады бывай Індыя!
Муса дакладна лічыў дні, а Веляслаў даўно збіўся з падліку. Яны спыняліся на начлег у караван-сараях, гатавалі сабе ежу, усю сваю маёмасць вазілі з сабой. У аднастайнасці пустыні тутэйшыя людзі заўважалі кожную дэталь. Можна было давацца дзіву, як яны разважаюць пра тое, які караван прайшоў тут тыдні два таму. Чым бліжэй было да порта, тым болей расла нецярплівасць: «Хутчэй бы! Хутчэй!». Пераходы здзяйснялі ў асноўным увечары, раніцай і ноччу. Усе былі падначаленыя правадніку, маўкліваму і занадта засяроджанаму на сваіх думках.
Шматдзённыя пераходы настолькі стамлялі Веляслава, што ён найчасцей ні пра што не думаў, а толькі лічыў крокі. Ен прыкідваў: да бліжэйшай калючкі сто крокаў, поўсотні да ўзгорка і правяраў, ці не памыліўся.
— Галас! Галас! — раптам закрычалі арапы.
Веляслаў здзіўлена азірнуўся на такое знаёмае славянскае слова, спрабуючы зразумець, што яно азначае, і ўбачыў, што караван даганяюць людзі на вярблюдах, узброеныя дзідамі. Яны нешта ваяўніча крычалі.
— Гэта пагоня? — спытаў Веляслаў.
— He ведаю, — устрывожана адказаў Муса.
— Што будзем рабіць?
— Уцякаць позна і няма куды.
Муса пільна прыглядаўся да людзей, якія з крыкамі гналі сваіх вярблюдаў і ўжо насціглі хвост каравана.
— Хто гэта? — усхвалявана спытаў княжыч.
— Рабаўнікі, — коратка адказаў Муса.
— Што цяпер будзе?
— Давядзецца дзяліцца...
Ваяўнічыя бедуіны акружылі караван з усіх бакоў. Праваднік аддаліўся ад натоўпу і вёў перамовы з галоўным рабаўніком.
— Няверны? — спытаў адзін з ліхадзеяў, злосна паказваючы заскарузлым пальцам на Веляслава.
— Ён прыняў нашу веру, — адказаў Муса. — Яго завуць Хасан.
— He веру, — запярэчыў бедуін.
— Скажы яму галоўную запаведзь, — загадаў Муса Веляславу.
— Няма бога, акрамя Алаха, — насмешліва адказаў Веляслаў, для якога гэтае выслоўе было ахоўным у асяроддзі іншапляменнікаў.
Бедуін страціў цікаўнасць да Веляслава, паехаў удоўж KapaBana, ацэньваючы здабычу.
Муса, кідаючы злосныя позіркі на рабаўнікоў, ціха прамовіў:
— Коней яны ў нас забяруць. Коні высока цэняцца арапамі. Я хацеў прадаць іх у Індыі. Нам бы хапіла тых грошай на бязбеднае жыццё. Мы маглі б займацца гандлем.
— Чаму ў Індыі? — спытаў Веляслаў.
— Адтуль зручна вазіць тавары ў Эфіопію і Егіпет.
— Навошта нам гэта? — здзівіўся Веляслаў.
— Ты ж хочаш вярнуцца дамоў?
— Хачу.
— А з чым ты паедзеш? Трэба грошай зарабіць, купіць ладдзю.
— Я не ўмею гандляваць.
— Навучышся...
Праваднік скончыў перамовы і абвясціў, што гэтыя добрыя людзі, маючы на ўвазе рабаўнікоў, гатовыя правесці нас у порт пад аховай, але мы павінны ім заплаціць. Яны хочуць атрымаць у якасці платы пару коней, адзенне і якія заўгодна тавары.
— Сапраўды, добрыя людзі, — пахмурна пасміхнуўся Веляслаў.
— Бедуіны, калі рабуюць, дык забіраюць не ўсё. Частку маёмасці пакідаюць гаспадару, каб той не загінуў у пустыні. Яны будуць суправаджаць караван да прыстані, каб нас больш ніхто не абабраў, — патлумачыў Муса.
— Якія чулыя, — скептычна скрывіўся славянін.
— Нічога, два кані застануцца з намі, на першы час яны забяспечаць нам бязбеднае існаванне. Бедуінаў таксама можна зразумець. Сам бачыш, як тут пуста і голадна.
Веляслаў згодна кіўнуў галавою і, раптам успомніўшы, як бедуіны крычалі «галас, галас», спытаў у сябра:
— Адкуль у вас наша славянскае слова «галас»?
— He, гэта наша слова, — запярэчыў Муса.
— Наша, — упарта стаяў на сваім Веляслаў.
— Адзін Алах ведае, што ў нас наша, а што чужое, — усміхнуўся Муса. — Усё ад Алаха...
32
Драгамір ехаў з франкскімі пасламі да дзеда Драгавіта. Яго ўмацаваны горад стаяў на рацэ Піне, якая ўпадала ў Паўночнае мора. Княжыча здзіўляла, як такое магло здарыцца, што назва ракі паўтараеіша двойчы ў Велясіціі і ў племені волатаў. Хоць чаму дзівіцца? Вялес і Волас — словы, якія маюць аднолькавае значэнне, а волат — вытворнае ад іх. Славяне перасяліліся на поўнач, з сабою прынеслі назву любімай паўднёвай ракі і гэтак жа назвалі іншую раку, на якой выбралі месца для сваіх селішчаў.
Нанач паслы звычайна спыняліся ў селішчы ці манастыры, пакуль ехалі па Саксоніі. Апошнім часам тут асабліва актыўна разгарнулася будаўніцтва хрысціянскіх храмаў. Селішчы, у якіх
раней жылі саксы, засяляліся франкамі, таму скрозь былі свае людзі, якія лічылі за вялікі гонар прыняць каралеўскіх паслоў. Для гасціннага ііачастунку рэзалі гусей, качак, курэй, смажылі іх у печах. Франкі звычайна трымалі шмат рознай жыўнасці і любілі добра паесці. Тут яшчэ ўсё было чужое Драгаміру: гаворка, людзі, звычаі. Княжыч адчуваў сябе напружана і няўпэўнена.
Калі ж пачаліся славянскія землі, ягоная душа ўзрадавалася і заспявала ад першых пачутых словаў у славянскім паселішчы. Яму было прыемна павітацца з кожным сустрэтым славянінам, каб пачуць у адказ роднае слова.
— Будзь здароў, дзеду! — крыкнуў ён сівенькаму старцуведуну, якога ўбачыў каля капішча.
— I ты будзь здаровы, — адказаў стары.
He прамінуў ён павітаць і маладзіц, што гутарылі каля калодзежа, з напускною строгасцю прыкрыкнуў на малечу, каб не ламалі плота, маўляў, паселі, бы куры на седале.
Паслы праехалі безліч славянскіх селішчаў і гарадоў. Бясконца цягнуліся лясы, кранутыя першаю восеньскаю вохраю і золатам. Яны акрывалі даліны, караскаліся на ўзгоркі і горы. Драгаміру хацелася аднаго — хутчэй прыехаць да дзеда. I нарэшце гэты дзень настаў.
Адзін са слуг франкскага пасла, стары Гаргард, сказаў княжычу:
— Глядзі, за гэтай сцяной горад князя Драгавіта.
Каменная сцяна ўзнікла нечакана. Перад ёю быццам расступіўся лес і адкрыў гарадскія вароты, за якімі грувасціліся каменныя і драўляныя пабудовы.
Вароты былі адчыненыя, варта пагутарыла з паслом, дала двух коннікаў, якія павінны былі правесці замежных гасцей спачатку ў заезджы дом, а потым да князя. Калі ж паслы паведамілі, што з імі едзе ўнук Драгавіта, дык варта не стала разводзіць цырымоніі, а вырашыла парадаваць свайго князя. Хоць коні паслоў і прытаміліся за дарогу, але іх пагналі галопам, бо радасць павінна ляцець, а не плесціся, як старая карова з пашы.
У Драгавіта быўдраўляны хорам з высокім ганкам, скрозь аздоблены карункамі разьбы. Князь сустрэў гасцей у палаце з жоўтымі сасновымі сценамі, дзе прыемна пахла жывіцаю. Дзед быў з той жа доўгай белай барадой, апрануты ў багата вышытую
сарочку, падперазаную залататканым паскам, у чорныя нагавіцы і мяккія боты, якія, здавалася, ступалі зусім нячутна.
Пакуль паслы віталі Драгавіта, ён пільна ўзіраўся ў твары гасцей і нарэшце шырока ўсміхнуўся, пазнаўшы ўнука. Паслы расступіліся, прапускаючы наперад княжыча, і ён апынуўся ў абдымках дзеда.
— Як ты вырас, Драгамір! — усклікнуў Драгавіт, азіраючы з ног да галавы княжыча. — Каб не быў падобны на маці, дык, напэўна, і не пазнаў бы. Пачакай трошкі, нагаворымся, мне трэба гасцей прыняць як належыць, каб не пакрыўдзіць нічым.
Драгавіт шчыра падзякаваў паслам за вялікую радасць, якую яны прывезлі. Сказаў, што гатовы заўсёды падтрымліваць добрыя адносіны з каралём франкаў Карлам, бо такое сяброўства, безумоўна, на карысць і славянам, і франкам. Ён загадаў сваім слугам пачаставаць паслоў і выканаць усе іхнія прыхамаці.
Дзед прывёў Драгаміра ў палату, дзе звычайна бавіў час, калі трэба было вырашыць нейкую важную справу. Яны селі за стол. Служанка паставіла на ўзорысты абрус хлеб, вяндліну. У місках дымілася капуста, прыпраўленая смятанаю і свіным салам.
— Паабедай спачатку, — сказаў дзед. — Пасля пагаворым.
— Я не хачу есці, дзеду, нас добра пакармілі ў нейкім маленькім селішчы, якое называлася ці то Чаплінка, ці Чапалінка.
— Чаплінка, — усміхнуўся дзед. — Калі не хочаш есці, дык ласуйся, жуй што-небудзь, ды будзем гаварыць. Раскажы спачатку пра Дуброўку, пра бацьку свайго.
Драгамір апусціў галаву, памаўчаў, збіраючыся з думкамі, потым адказаў:
— Цяжка, дзеду, пра гэта расказваць. Бацьку схапілі ў Салуні, павезлі ў Канстанцінопаль, абвінавацілі ў змове і асляпілі. Прывезлі яго стуль ужо нежывога. Людзі казалі, што, магчыма, яго атруцілі.
Драгамір крадком выцер слёзы, якія няпрошана навярнуліся на вочы, зноў апусціў галаву, нібы падбіраў словы, каб не вельмі балюча было слухаць дзеду пра смерць любай дачкі Дуброўкі.
— У бацькі замест вачэй былі чорныя раны, — сказаў Драгамір і ўсхліпнуў.
Драгавіт абняў яго за плечы і сказаў:
— Паплач, дзіця, паплач. На родным плячы добра плачацца, — і сам неўпрыкмет выцер слязу.
— А потым бацьку хавалі. Ляжаў ён на кастрышчы. Ужо і дровы падпалілі. Яго ўсяго ахапіла полымем. Мама як стаяла побач, так і ўпала ў вогнішча...
Драгамір прыпаў да грудзей дзеда і ціха плакаў, як ніколі за апошнія гады — ні тады, калі пахавалі бацькоў, ні тады, калі балела рана, ні калі прадалі яго ў рабства і здавалася, што ён хутка памрэ ад гарачкі. Дзед таксама не стрымліваў слёз. Яны каціліся па баразёнках зморшчын і асядалі, быццам кроплі расы, на барадзе.
— А дзе ж Веляслаў? — спытаў Драгавіт.
— He ведаю. Яго таксама прадалі.
— Бяда адна не ходзіць, — сказаў дзед.
У пакой імкліва ўвайшоў ладны дзяцюк, весела крыкнуў з парогу:
— Дзе тут мой пляменнік?
— Вось і Люб прыйшоў, — сказаў Драгавіт. — Ці ты яго помніш?
— Вельмі невыразна.
— А я цябе помню зусім малым, — Люб абняў пляменніка. — Які вырас! Мяне даганяеш. Ну, давай падужаемся!
Драгавіт з любасню глядзеў на сына і ўнука. Розніца ў гадах у іх была невялікая, але ж Драгамір — яшчэ дзіця, падлетак, а Люб — мужчына, хутка ён мусіць узначаліць княства волатаў.
— Вам, хлопцы, трэба паехаць у Аркону на свята Багача і прынесці ахвяру Светавіту на выратаванне Веляслава, — сказаў Драгавіт.
— Звычайна мы маліліся Вялесу, — заўважыў Драгамір.
— Усе мы — унукі Вялеса, але Светавіт — усім багам бог, — адказаў дзед.
33
Драгамір, Люб і дзесяткі тры дружыннікаў набліжаліся да свяцілішча — драўлянага будынка пасярод роўнай паляны, перад якім рос магутны дуб. Сцены храма былі размаляваныя. Сёння тут было шматлюдна, вядома, святочны дзень, ды яшчэ такі, калі гіадводзяцца вынікі працы ўсяго года. Хлопцы пасаскоквалі з коней, прывязалі іх да канавязі, памаліліся каля дуба і толькі пасля гэтага ўвайшлі ў свяцілішча.
У сярэдзіне храма наогул не было дзе ступіць. Драгамір стаяў у канцы залы, азіраў сцены, абцягнутыя чырвоным шоўкам, скрозь былі развешаны рогі ласёў і аленяў. У глыбіні залы паміж чатырох слупоў стаяла скульптурная выява Светавіта, які меў чатыры галавы, павернутыя на чатыры бакі свету. У правай руцэ трымаў ён турыны рог, напоўнены віном. На сцяне віселі сядло і вялізны меч, якія належалі Светавіту, а таксама сцягі розных плямёнаў, якія аб’ядналіся пад назваю «волаты». Незразумелае хваляванне ахапіла Драгаміра, калі пазіраў на гэтыя рэчы, быццам ён дакрануўся да святыні.
Стары вядун у доўгай белай сарочцы прамаўляў кашчуны, язычніцкія малітвы, звяртаючыся да Светавіта, прасіў, каб ён паслаў добрае здароўе людзям і вялікі ўраджай палеткам. Потым ён узяў рог з рук Светавіта, зазірнуў у яго і сказаў:
— Віна яшчэ даволі. Можна чакань добры ўраджай і на наступны год. Слава Светавіту.
— Слава! Слава! Слава! — разам тройчы адгукнуліся вернікі.
Вядун выпіў старое віно, пасля малітвы напоўніў рог свежым віном і ўклаў яго Светавіту ў руку да настуннага года. У гэты час з шумнаю песняю-малітваю ўвайшлі служкі-хлогшы і ўнеслі вялізны каравай. Вядун сустрэў іх блаславеннем, жадаючы здароўя. Але калі служкі зусім блізка сталі каля старога, дык засланілі яго пірагом. Усе ў храме ў захапленні закрычалі:
— Слава Светавіту! Слава Светавіту! Слава Светавіту!
Вядун выйшаў насустрач людзям і абвясціў, што наступны год прынясе людзям удосталь хлеба, бо з-за каравая ён нікога не бачыў. Зноў загучалі заключныя малітвы, якія ўслаўлялі Светавіта. Потым вядун запрасіў усіх на абед.
Людзі пачалі выходзіць з храма. Люб з Драгамірам наблізіліся да ведуна. Ён паглядзеў на іх ветла, зацікаўлена і спытаў:
— Як здароўе бацькі, Люб?
— Здаровы, дзякаваць Светавіту. Мы прыносім ахвяру храму на выратаванне майго старэйшага пляменніка Веляслава, сына княгіні Дуброўкі і князя Вокаміра, душы якіх адляцелі ў вырай.
— Чуў пра гэтую бяду. А гэта хто з табою?
— Драгамір — малодшы пляменнік. Яго прадалі ў рабства франкам. 3 іх дапамогаю ён прыехаў да нас. Дзе Веляслаў — невядома.
— Я буду маліцца за яго выратаванне, — сказаў вядун, беручы з рук Люба каліту з грашыма. — Ідзіце паабедайце з дарогі.
Пад старым дубам былі разасланыя абрусы, на іх пастаўлены ежа і мёд.
Людзі расселіся, каму дзе спадабалася, і выпілі спярша за Светавіта, каб даў добры ўраджай, потым за Вялеса, каб паклапаніўся пра здароўе людзей і свойскай жывёлы, потым за Перуна, каб спрыяў на вайне і ў мірнай працы, пасля за Ладу, каб усё ішло ладам... Багоў было мноства, за ўсіх трэба было піць, інакш не мецьмеш спрыяння ні ў чым.
— Скажы, Люб, чаму так атрымалася, што і ў вас ёсць рака Піна, якая ўпадае ў Паўночнае мора, і ў нас Піна, якая ўліваецца ў Валошскі заліў. Мы — велясіты, а вы — волаты?
— Цікаўны які!
— 1 ты не ведаеш?
— Ведаю. Бацька казаў, што раней наша племя называлася драгавіты, мы жылі па суседству з вамі, велясітамі, якія займалі Фесалію. Нашы прадзеды разам бралі Салунь з мора і сушы, хадзілі на Канстанцінопаль. Але потым нас моцна сталі прыцясняць обры і рамеі, якія аб’ядналіся. Драгавітам давялося пакінуць родную зямлю і перасяліцца бліжэй да Паўночнага мора. Цяпер жа мы называемся волатамі, зноў жа ў гонар Вялеса.
— Значыць, імя маё Драгамір мне дадзена не толькі ў гонар дзеда, але і ў гонар племені драгавітаў?
— Так.
— Тады давай вып’ем за драгавітаў і велясітаў, — прапанаваў Драгамір, — няхай будуць нязводныя гэтыя плямёны.
— Вып’ем, — азваўся Люб.
Яны стукнуліся берасцянымі кубкамі, выпілі хмельны мёд за продкаў і за тых, хто яшчэ некалі, праз процьму гадоў, будзе жыць пасля іх.
34
Ірына, апранутая ў белы шоўк з залататканай паласой на прыполе, сядзела на троне ў Залатой палаце. Яе шыю і запясці ўпрыгожвалі дыяменты. Але ясней за ўсе каштоўнасці свяціліся вочы базілісы, напоўненыя надзеяй на шчасце. Яна чакала, што вось-вось увойдуць паслы ад караля франкаў.
Перад тронам стаяла залатое дрэўца, на галінах якога сядзела мноства залатых птушачак, якія спявалі кожная сваю песню, a ў выніку атрымлівалася дзівосная мелодыя, быццам гэта гучалі песні райскага саду. Вакол трона замест варты стаялі залатыя ільвы, якія малацілі па ўзорыстай падлозе хвастамі, разяўлялі зяпы, высалаплівалі языкі і раўлі.
Паслы ўвайшлі ў барбарскім адзенні: у сарочках, падпяразаных дарагімі паясамі, і ў чорных нагавіцах. Яны зводдаль прыпыніліся, зачараваныя незвычайным відовішчам. Для базілісы не мела ніякага значэння іхняе адзенне, хацелася хутчэй дазнацца, што ж перадае ёй іхні кароль Карл.
Паслы тройчы пакланіліся. У той час, калі яны адбівалі трэці паклон, вялізны трон Ірыны прыўзняўся над залатым дрэвам і львамі, быццам павіс у паветры. Франкі павіталіся з базілісай. 1 старэйшы з іх пачаў пераказваць даручэнне Карла, маўляў, кароль франкаў сардэчна дзякуе за ліст і падарункі і будзе рады сустрэцца з базілісай Ірынай, каб канчаткова дамовіцца аб шлюбе.
Па візантыйскай традыцыі Ірына не павінна была нічога адказваць паслам. Пра ўсё, што трэба, у іх мог распытаць лагафет дрома. Але яна не здолела перасіліць цікаўнасць і сказала:
— Перадайце каралю франкаў Карлу, што я таксама гатовая да такой сустрэчы, застаецца толькі дамовіцца аб канкрэтнай даце. А цяпер раскажыце мне, як прайшла каранацыя Карла? I, калі ласка, падрабязней, даруйце мне гэтую жаночую слабасць.
Яна ўсміхнулася зверху, з высокага трона, гэтак шчыра, што пасол франкаў пачаў нетаропка распавядаць, падкрэсліваючы асобныя дэталі:
— У першы дзень нараджэння Хрыстовага, калі кароль Карл маліўся ў царкве Святога Пятра, папа Леў III надзеў на яго вянец і вітаў словамі, звычайнымі пры звароце да імператара. Франкі, якія стаялі навокал, замацавалі гэтае вянчанне воклічамі: «Перамогі і добрага здароўя Карлу Аўгусту, Богам венчанаму, вялікаму і міратворчаму імператару рамеяў — слава!»
Ірына ўявіла гэтую карціну, і ў ёй зноў міжвольна загаварыла зайздрасць. Яна магла быць на месцы Карла вялікай рымскай імператрыцай, але, на жаль, не здолела пераадолець мужчынскую салідарнасць і перакананасць папы і ягонага акружэння
ў няздатнасці жанчыны да кіравання вялікаю дзяржаваю. Што ж, цяпер кароль франкаў сілком ці па добрай волі захоча далучыць Візантыю, каб завяршыць будаўніцтва імперыі, якая магла б скарыць увесь свет! Калі яны пажэняцца, славу можна будзе падзялінь.
Ірына ледзь прыкметна ўзмахнула рукою і лагафет дрома вывеў паслоў з Залатой палаты. Трон з базілісай апусціўся. Да яе наблізіўся еўнух Эцый і лісліва спытаў:
— Ці задаволеная вялікая базіліса, франкскімі пасламі?
— Больш чым задаволеная. Пастарайся разумна весці перамовы далей, каб мы з Карлам сустрэліся як мага хутчэй. Калі мы не паклічам яго з мірам, ён прыйдзе з мячом. Нам не трэба вайна. Мы можам па добрай волі аб’яднаць нашы дзяржавы і падпарадкаваць сабе ўвесь свет.
Эцый згодна кіўнуў галавой і моўчкі выйшаў з палаты. За дзвярыма яго чакаў лагафет дрома Галерый, які займаўся знешняй і ўнутранай палітыкай дзяржавы, накіроўваў работу разведкі. Гэта ў ягоных руках былі нітачкі, дзе марыянеткі-чыноўнікі ўсіх рангаў вымушаны былі праводзіць пэўныя мерапрыемствы, якія датычыліся ўмацавання дзяржавы.
— Што яна? — спытаў лагафет.
— Вельмі задаволеная і гатовая хоць сёння выйсці замуж за Карла, — здзекліва адказаў Эцый. — А нам давядзецца весці сучку на злучку.
— Гэта азначае знішчэнне Візантыі!
— Яна ўяўляе, што Карл падзеліцца з ёю ўладаю і славаю, калі яна стане ягонаю жонкаю. Ці бачыш, ёю кіруе высакародная мэта — мара пра рэстаўрацыю Вялікай Рымскай імперыі.
— Нам трэба тэрмінова сабрацца і абмеркаваць сітуацыю, у якой апынулася наша дзяржава.
— Я згодны.
— Сёння пасля захаду сонца зайдзі. Я паклічу нашых аднадумцаў, — паабяцаў лагафет, паціскаючы на развітанне ўзмакрэлую ад хвалявання руку еўнуха.
Ступіўшы колькі крокаў, Галерый, з агідай адчуваючы чужы пот на сваёй далоні, непрыкметна выцер яе аб адзенне.
35
Слугі загадзя падрыхтавалі стол, і лагафет дрома Галерый выправіў іх з пакоя. Як толькі прыйшлі госці — Эцый і Нікіфар, гаспадар зачыніў дзверы і запрасіў усіх да стала. Яны спярша паднялі срэбныя келіхі віна за сяброўства, а потым гаворка міжвольна скіравалася на тую тэму, якая найбольш хвалявала прысутных.
— Нам трэба тэрмінова разбурыць добрыя адносіны Ірыны з Карлам, — сказаў са звыкла ліслівай усмешкай Эцый. — Прыход франкаў у Візантыю нічога добрага нам не абяцае. Мы пазбавімся пасад і маёмасці. Карл прывядзе сваю хеўру, якая будзе тут панаваць і кіраваць.
— Якім чынам можна дасягнуць гэтай мэты? — спытаў Нікіфар, звяртаючыся больш да Галерыя.
— Спосабаў шмат, — адказаў лагафет дрома. — Можна забіць паслоў Карла або абрабаваць франкскіх купцоў, або пабрамкаць зброяю ля межаў каралеўства франкаў.
— Гэтак нядоўга ўвязацца ў вайну з Карлам. Навошта нам такія непрыемнасці? — адмахнуўся Нікіфар. — Галоўная віноўніца нашых непрыемнасцей Ірына. Думаю, што нам дастаткова пазбавіцца ад яе.
Эцый пацёр далонь аб далонь, быццам збіраўся брацца за нейкую цяжкую працу, і спытаў:
— Што ж мы з ёю будзем рабіць? Труціць ці забіваць? Сама ж яна ніколі ад трона не адмовіцца.
— Хрысціянін не мае права забіваць хрысціянку, гэта вялікі грэх, — адказаў Нікіфар.
— Пакуль яна жывая, кіруе і загадвае, мы вымушаны слухацца. Мёртвае цела адпяваюць і закопваюць у зямлю, на тым усё канчаецца, — заўважыў Эцый.
— Мы можам, напрыклад, выслаць яе ў мясціны не вельмі далёкія, дзе яна памрэ ад злосці, — нрапанаваў Нікіфар.
— Для гэтага трэба падставы, — запярэчыў Галерый.
— Падставы? — перапытаў Нікіфар. — Галоўная падстава тое, што Ірына хоча аддаць у якасці пасагу Візантыю Карлу. Гэта можна расцэньваць як здраду ці злачынства.
— Добра, падстава ёсць! — усклікнуў Эцый. — Што далей?
— Далей усё вельмі проста. Арыштоўваем яе і вывозім. А ўладу дзелім паміж сабою, — спакойна адказаў Нікіфар. — Арганізацыю арышту я бяру на сябе.
— Якія ў цябе сілы? — раўніва спытаў Галерый. — Я і то не ўпэўнены ў падначаленым мне малым войску.
— У мяне ў руках казна дзяржавы. За грошы можна купіць каго заўгодна. He будзе асаблівых праблем з вайскоўцамі. Перакананы, яны з задавальненнем возьмуць на сябе гэтую брудную справу.
— Посуд высах, пара яшчэ наліць, — прапанаваў гаспадар.
Ён напоўніў кубкі, прамовіў тост:
— За поспех нашай справы!
Госці яго падтрымалі, са смакам выпілі, пачалі закусваць, разрываючы вялікія кавалкі мяса рукамі.
— Каго ж мы абвесцім базілеўсам? — спытаў Эцый, выціраючы тлустыя пальцы кавалкам хлеба і кідаючы яго двум сабакам, якія ляжалі пад сталом у чаканні падачкі.
Нікіфар і Галурый пераглянуліся, быццам узважваючы свае магчымасці. Паколькі лагафет, які ўзначальваў казну, меў больлыя магчымасці, дык Галерыю нічога не заставалася, як змірыцца з кандыдатурай суперніка. Эцыя яны не ўлічвалі. Ён быў толькі здрадлівы слуга базілісы і не меў ніякага ўплыву на людзей.
— Думаю, мы не памылімся, калі базілеўсам выберам Нікафара. Ён валодае казной, а гэта азначае, што з’яўляецца самым магутным чалавекам у дзяржаве, — сказаў Галерый. — Мне падначалена разведка і ахова, але ім трэба добра заплаціць, інакш яны не зразумеюць майго загаду.
— А якая ж роля будзе адведзена мне? — спытаў Эцый, твар ягоны быў напружаны, напэўна, ён адчуваў сябе пакрыўджаным.
— Твая задача — трымаць сябе з базілісай так, быццам нічога не здарылася. Заспакойваць яе, калі раптам яна нешта пачне падазраваць ці хвалявацца. Ты павінен заставацца яе слугою наваттады, калі яе арыштуюць і вывезуць, — сказаў Нікіфар. — Ірына мае свае скарбы, за якія яна можа наняць войска. Гэтак здарылася ўжо аднойчы, калі яна расправілася з уласным сынам. Мы не павінны паўтарыць памылку Канстанціна-малодшага. Ты мусіш суцяшаць яе, падтрымліваць і быць разам, быццам ты і яна — сябры па няшчасці.
— Вызваліце мяне ад гэтага абавязку. Я не жадаю ліць кракадзілавы слёзы, а хачу разам з вамі радавацца перамозе! — адказаў еўнух.
— Гэта гаворыць у табе твая слабасць, Эцый. Набярыся мужнасці! — адказаў гаспадар, напаўняючы кубкі. — За здзяйсненне нашых намераў!
Усе выпілі, закусвалі няспешна і моўчкі. Кожны з прысутных абдумваў план дзеянняў.
— Калі пачынаем? — спытаў гаспадар.
— Мы пачалі ўжо, — спакойна адказаў Нікіфар, адкусваючы вялікі кавалак мяса і старанна жуючы яго.
36
Зялёная і расквечаная Індыя была процілегласцю пустой і жоўтай Аравіі, якая магла б служыць увасабленнем смерці. Веляслаў і Муса спыніліся на заезным двары горада Чавула. Пасля доўгай марской гайданкі ім прыемна было адчуваць пад нагамі цвёрдую зямлю, блукаць па брудных вуліцах, абмінаючы чорныя аладкі, раскіданыя скрозь каровамі, якія лічыліся свяшчэннымі, таму сноўдаліся, дзе заўгодна. Праз дарогу пацарску перапаўзла вялізная змяя. На дрэве з выглядам мудраца сядзела малпа.
Вочы вандроўнікаў раз-пораз натыкаліся на аголеныя карычневыя спіны і грудзі маладзіц з ліловымі саскамі. Здавалася, што людзі гэтыя народжаныя не для чорнай штодзённай працы, як у Аравіі, а для вечнай асалоды сярод кветак і зеляніны. Гэта быў зямны рай, які каштаваў вельмі танна. Дзве служанкі на заезным двары згатавалі і паднеслі вандроўнікам вячэру з такімі спакушальнымі ўсмешкамі, быццам і сябе гатовыя былі аддаць на спажыванне. Званочкі бранзалетаў, надзетых на босыя ногі, ціха дзынькалі, абуджаючы ў душы незразумелае трымценне.
— Чаму яны такія? — спытаў Веляслаў.
— Гэта дзеці прыроды, — адказаў Муса. — Яны ведаюць, што ў іх ёсць вечнае жыццё наперадзе і часовае тут, на зямлі, таму не хітруюць, не рабуюць, а проста жывуць і радуюцца.
— Але ж у гэтым жыцці за ўсё трэба плаціць.
— Усё адносна, Воля. Усё адносна. Калі ты думаеш, што жанчына аддаецца табе, дык ты глыбока памыляешся. Гэта яна бярэ цябе, тваё насенне, каб нарадзіць сабе дзіця.
— He ведаю, можа, і так. Але ж жанчына павінна берагчы сябе для адзінага.
— Славянскія звычаі тут недарэчныя. Гэтыя людзі вольныя ад розных чалавечых аблудаў. Яны кіруюцца ў пачуццях сэрцам. 1 калі сёння апоўначы да цябе ў пасцель прыляжа адна са служанак, не здзіўляйся. Ёй было сумна, і яна прыйшла раздзялінь з табою адзіноту. Дазволіш ёй лаляжаць побач, яна будзе ўдзячная за гэта. Захочаш сагрэць яе і сваю душу каханнем — яна будзе шчаслівая. А наконт платы не хвалюйся. Яна мізэрная. Я за ўсё заплачу. Шлюбы тут найчасцей здараюцца часовыя. У такім выпадку наогул не трэба нічога плаціць.
— Адкуль ты ведаеш?
— Раней ядвойчы прыязджаўу Індыю. Жанчыны тутласкавыя і згаворлівыя. Дарэчы, яны вельмі любяць белых людзей, — шматзначна сказаў Муса.
Нешта варухнулася ў душы Веляслава, паўзабытае даўняе. Быццам ён зноў трапіў на Купалле з ягонай душэўнай разняволенасцю. Скокнуў праз агонь і трапіў у абдымкі раз’ятранай маладзіцы, якая прагне нарадзіць дзіця ад добрага хлопца, бо інакшым чынам гэтае шчасце ёй не даецца. Такою маладзіцаю для Веляслава стала Індыя.
Пасля вячэры Муса пайшоў спаць у свой пакой. Веляслаў застаўся адзін. Ён прылёг на пасцель, загадзя пасланую служанкаю, і адразу задрамаў, яму нават прыснілася, што ён зноў плыве йа моры на індыйскай таве. Сонца свеціць так яскрава, што промні проста колюць вочы, асляпляюць, немагчыма глядзець ні на ваду, ні ў неба.
Ён абудзіўся ад таго, што нечыя рука кранула ягоныя валасы.
Веляслаў расплюшчыў вочы, убачыў тую самую служанку, што слала яму пасцель. Яна ляжала побач, белазуба ўсміхалася. Чорныя яе вочы вылучалі невымоўную пяшчоту. Яна прыклала руку да сваіх аголеных грудзей і ціха прамовіла:
— Ліла, Лілея...
— Ты Лілея? — спытаў Веляслаў і здзівіўся, як па-славянску нрагучала імя юнай індзіянкі, а потым разважыў сябе, маўляў, чаму дзівіцца, усе мы дзеці Зямлі-.матухны.
Яна кіўнула галавой і зноў паўтарыла:
— Лілея...
Потым дзяўчына ткнула пальцам у ягоныя грудзі, быццам пыталася: «Хто ты?»
— Воля, — адказаў Веляслаў. — Заві мяне Воля. Воля...
— Воля, — паўтарыла яна і пацалавала яго ў лоб, як некалі рабіла маці.
«Чаму яна цалуе мяне ў лоб? Ці лічыць занадта маладым? — спытаў сам у сябе Веляслаў. — Гэта што за жаночыя хітрыкі?»
Ён уладна абняу пругкае маладое цела, прыгарнуў да сябе, адчуў яе гарачае дыханне, дотык грудзей і забыўся пра ўсё на свеце. Служанка Ліла стала ягонаю ўладаркаю на цэлую бяссонную і гарачую ноч, з якой яны выплывалі, змагаючыся са спёкаю і смагаю, і наталялі адзін аднаго з асалодаю і пяшчотаю.
37
Ірына сядзела перад бронзавым люстэркам. Дзве рабыні расчэсвалі яе валасы нанач. Са смуткам яна каторы раз заўважыла, што ўсё больш сівых валасоў паяўляецца на скронях. Ад старасці нікому не ўдаецца схавацца. Толькі да адных яна прыходзіць раней, да іншых пазней.
За дзвярыма пачуліся тупат ног і галасы, быццам рухаўся натоўп. Раптам дзверы расчыніліся і на парозе ўзніклі ахоўнікі.
— Што вы тут робіце? — пагрозна спытала Ірына. — Прэч адсюль! Эцый! Да мяне!
Мужчыны моўчкі падбеглі да яе, звязалі запясці, упрыгожаныя залатымі бранзалетамі, грубаю вяроўкаю.
— Гвалт! Ратуйце! Здраднікі! Забойцы! — крычала Ірына.
У спальню ўвайшоў лагафет дрома Галерый і ўрачысга абвясціў:
— За здраду рамейскаму народу хазарка, ахрышчаная Ірынаю, адхіляецца ад кіравання дзяржаваю. Вывесці яе з палаца свяшчэнных базілеўсаў, каб яна не ганьбіла сваёй прысутнасцю гэтае святое для кожнага рамея месца.
Толькі цяпер Ірына заўважыла, што за спінамі тых, хто прыйшоў яе арыштоўваць, хаваўся Эцый.
— Прадажны еўнух! Усе вы прадажныя шакалы!
Слова «шакалы» прыляцела да яе здалёку, з маленства. Менавіта гэтага звера найбольш не любілі качэўнікі за ягоную неразборлівасць, подласць і адсутнасць высакародства.
Служанка накінула на плечы Ірыне плашч, гэта быў апошні ўдзячны жэст, які яна паспела зрабіць для сваёй гаспадыні, бо нехта з аховы тут жа апусціў ёй на шыю цяжкі меч. I дзяўчына ўпала з адсечанай галавой, пэўна нават не паспеўшы ўцяміць, што з ёю здарылася.
— Брудныя забойцы! He думайце, што вам доўга давядзецца ўладарыць. Вас чакае такі ж канец! — Ірына кіўнула галавою ў бок служанкі. — Я праклінаю вас!
Яе падштурхнулі і павялі праз барвовую палату, дзе яна нарадзіла свайго адзінага сына, а потым там жа па яе загадзе ён быў аслеплены. Мурашкі пабеглі па яе спіне, калі яна раптам падумала, што і з ёю могуць зрабіць тое ж самае.
Базілісу вывелі ў двор, пасадзілі ў вазок і павезлі. Зорнае неба абыякава пазірала ўніз. Цяпер Ірына малілася не Хрысту, а свайму язычніцкаму богу неба Тэнгры, каб ён дараваў ёй жыццё, каб не даўяе ворагам адсвяткаваць перамогу. Ужо зараз, едучы невядома куды, яна думала, у каго папрасіць дапамогі, яшчэ да канца не ўсведамляючы, што стала нявольніцай ва ўласнай дзяржаве.
Ірыну прывезлі ў замак Элеўтэра, пабудаваны па яе задуме. Тут яна заўсёды адпачывала душою, няпер ёй належала пакутаваць у роздуме, хто здрадзіў, хто адважыўся здзейсніць пераварот? 3 сумам яна думала, што пра гэта яна даведаецца апошняй.
Замак падаўся ёй халодным і няўтульным. Па ім бязмэтна сноўдаліся ахоўнікі. Ірына папрасіла развязаць ёй рукі. Адзін з ахоўнікаў уважыў просьбу былой базілісы. Яе завялі на другі паверх і замкнулі ў пакоі з закратаванымі вокнамі. Яна легла ў пасцель, хацела заснуць, каб пазбавіцца ад болю, які сціскаў сэрца, але нават сон па-здрадніцку пакінуў яе. Яна з крыўдай думала пра тое, што шмат гадоў.служыла рамеям, а замест падзякі апынулася ў пастцы, з якой наўрад ці ўдасца вырвацца. Усё яе жыццё праплыло перадёю. Канстанцін Кабыльнік пасміхаўся ёй з чорнага кутка. Гэта ён выбраў хазарскую дзяўчынку Багдагуль, дачку хагана, у якасці заложніцы разам з коньмі. Табуном ён доўга цешыўся, а пра хазарку забыўся зусім, пакуль Сарандапіх не справакаваў выпадковую сустрэчу. Кабыльнік зноў заўважыў яе і нават пажадаў ашчаслівіць як самую юную сваю фаварытку. Яна мела гонар выйсці замуж за ягонага сына Льва, якога ненавідзела яшчэ больш, чым свёкра.
П’яны твар Льва ўзнік у цёмным кутку побач з Кабыльнікам. Цяпер яны абодва пасміхаліся, нібы казалі: «Ну, што? Дажылася? Цябе таксама атруцяць, як ты атруціла нас».
«Яны ўсё ведаюць, — з жахам падумала яна. — Ад нябожчыкаў, як і ад Бога, нічога ўтаіць немагчыма. Але ж Бог павінен ведаць і мае пакуты. Калі я дзяўчынкай-падлеткам апынулася сярод гэтага распуснага і мярзотнага двара, як інакш было мне выжыць, каб не ператварыцца ў прадажную пачвару, нікчэмства, якое б выкарысталі і выкінулі. Таму я вырашыла, што лепш сама буду выкарыстоўваць іх, гэтых подлых рамеяў, якія нажываліся на крыві і рабстве барбараў. Яны ніколі нават не цікавіліся, як завуйца тыя народы, на крыві якіх будавалі свае палацы і храмы! Але Бог бачыць усё! Ці легка мне было ўтрымаць уладу з дзесяцігадовым сынам пасля смерці мужа Льва, калі на трон рваліся мужавы браты? Я знішчыла ўсіх ворагаў майго сына ў дзяржаве і за яе межамі. Прымірыла святароў, якія раздзяліліся на іконапаклоннікаў і праціўнікаў пакланення іконам. Я заўсёды несла тую місію, якая закладзена ў маім найменні «Ірына» — мір. А чаго мне каштавала падпісанне мірнай дамовы з халіфам Гарун-альРашыдам, які цалкам разбіў наша войска на беразе Басфора? Гэта я выратавала дзяржаву ад краху! Здраднікі! Прадажныя душы! Яны мараць кіраваць дзяржаваю! Што яны ўмеюць? Мой ласкавы і любімы сын, мой маленькі Коця, як толькі падрос і стаў называцца Канстанцінам Шостым, таксама паўстаў супраць мяне, якая магла душу за яго пакласці! Мой адзіны сын падкупіў гвардзейцаў, а мяне памясціў у гэты ж замак у пакой з закратаванымі вокнамі. Я знайшла агульную мову са святарамі і аднадумцамі, якія даўплывалі на сына і дапамаглі мне вярнуцца ў Канстанцінопаль. Зноў мне давялося прыніжацца, купляць гвардзейцаў, гэтых прадажных гіцляў, якім усё роўна каго забіваць, абы плацілі грошы. Я зноў апынулася на троне.
Мой сын вырашыў уцякаць, каб вярнуцца з войскам і ваяваць са мною. Я не магла дапусціць грамадзянскую вайну. Вочы сына я ахвяравала ў гонар спакою ў дзяржаве і даравала ўсім здраднікам іхнія правіны, вярнула ўсіх з высылкі, не стала спаганяць нявыплачаныя падаткі, заснавала прытулкі для сірот і бяздомных, чым прымусіла замоўкнуць сваіх ворагаў. I вось яны мне аддзячылі за маю дабрыню...»
Нервовыя дрыжыкі скаланалі яе цела. Базіліса скурчылася, падцягнула калені ледзь не да самай барады, спрабуючы сагрэцца, і бездапаможна заплакала, як у маленстве.
38
Праліўныя дажджы і ласкавыя служанкі амаль месяц пратрымалі Веляслава і Мусу на заезным двары. Але трэба было патроху пачынаць зарабляць грошы. Муса вырашыў прадаць аднаго каня. Арабскія коні дорага цаніліся ў Індыі, хоць і дрэнна прыжываліся на гэтай зямлі. Магчыма, індусы не ўмелі іх карміць і даглядаць.
Яктолькі надвор’е наладзілася, Муса і Веляслаў накіраваліся на рынаку Бідар. Добры пакупнік доўгі час не знаходзіўся, каня ўдалося збыць толькі праз тыдзень, але за добрыя грошы.
— Нам трэба пачынаць займацца гандлем, — сказаў Муса.
— Якім чынам? — пацікавіўся Веляслаў.
— Трэба закупіць рыс, тканіну, фарбу і завезці ў Эфіопію. Можна падацца ў Егіпет.
— Муса, я ў гэтым нічога не разумею, але гатовы дапамагаць табе ва ўсім. Што скажаш, тое і буду рабіць.
— Добра. Я распытаю купцоў, падумаю і на нешта адважуся.
Веляславу не хацелася думаць ні пра які гандаль, душа ягоная ляцела дамоў, на заезны двор, дзе ён пакінуў сваю пяшчотную Лілею. Яе вочы, рукі, ласкі ён згадваў па шмат разоў на дзень, пакуль быў разлучаны з каханаю дзяўчынаю. Ён вёз ёй падарунак — нразрысты шоўкавы шалік, аздоблены залатым шлякам.
Да заезнага двара падарожнікі дабраліся пад вечар. Веляслаў не ўвайшоў, а ўбег у свой пакой і спыніўся ў паўзмроку, як агаломшаны. Ягоная пяшчотная і каханая Лілея спала ў абдымках стараватага купца-арапа. Паўзмрок прыглушаў фарбы. Але дзяўчына выглядала дзівосна прыгожай у сне. Чорныя бровы зрасталіся на пераноссі, бы крылы ластаўкі. Чырвоная кропка красавалася на ілбе, пульхныя вусны былі трохі адтуленыя, нібы цалавалі гіаветра.
Веляслаў павярнуўся і цяжка выйшаў з пакоя. Ён сутыкнуўся з Мусою, які вяртаўся з канюшні, быццам не пазнаў яго.
— Што з табою? — тузануў яго за рукаў сябар.
— Ліла там... з гэтым... купцом.
— Ну і што? Тут поўна іншых служанак, — паціснуў плячамі Муса.
— Я пакахаў яе, — з болем прамовіў Веляслаў.
— Такой бяды! Яшчэ пакахаеш.
— Муса, я заб’ю яе.
— За што? Яна кахала, колькі магла. Разумееш, гэта ў яе такая праца — абслугоўваць купцоў.
— He разумею. Яна кахала мяне!
— Ах, Воля, Воля! Гэта іншы свет! Азірніся! Тут жанчыны цвітуць, як кветкі, для ўсіх адразу! Калі табе трэба жанчына, я магу купіць табе рабыню або наложніну.
— Нашто мне нейкая рабыня? He хапала абузы на галаву, — абурыўся Веляслаў.
— Хочаш, ажаню цябе. У мяне тут ёсць знаёмы купец, чалавек багаты, разумны. Дочкі ў яго прыгожыя.
— He трэба мне ніхто, Муса. Hi адну чужую жанчыну не пушчу болей у сваё сэрца! Адна Радуня будзе заўсёды панаваць у ім.
— Дзе ж ты будзеш яе шукаць?
— Усё ў руках Вялеса. Як ён захоча, дык зноў звядзе нас. Паедзем заўтра з гэтага заезнага двара, куды вочы глядзяць.
— Добра, паедзем. Нас тут нішто не трымае. Трохі перадыхнулі, пара і за справу брацца. Мы купцы, нам грошы павінны самі скакаць у кішэні! — весела адказаў Муса.
— Сэрца маё сумуе па радзіме.
— Заробім грошай, купім ладдзю і паедзем у тваю Велясіцію. Мы павінны з’явіцца туды багатымі купцамі, а не жабракамі...
39
Пасля каранацыі ў храме Святой Сафіі Нікіфар адчуваў сябе няўпэўнена. Яшчэ не верылася яму, што ён цяпер базілеўс Візантыі, баяўся здрады, нязгоды і паўстання народу. 3 паплечнікамі ён прыехаў у палац візантыйскіх базілеўсаў, хутка прайшоў у Залатую палату. Паплечнікі ледзьве паспявалі за ім. Ён прабег праз прасторную залу, сеў на трон. Слуг не было, каб завесці машыны. Таму райскія птушкі на залатым дрэве і льбы вакол трона заставаліся нерухомымі і маўклівымі.
— Вялікаму і міратворчаму базілеўсу рамеяў Нікіфару Першаму — слава! — па-жаночы тонкім голасам крыкнуў еўнух Эцый.
Прысутныя таксама адгукнуліся на гэтае віншаванне воклічамі:
— Слава! Слава! Слава!
Падбадзёраны гэтаю падтрымкаю, Нікіфар пачаў гаварыць прамову, якую падрыхтаваў загадзя, але ў храме падчас каранацыі ён так расхваляваўся, што не здолеў сказаць ні слова.
— Паплечнікі, сябры, аднадумцы, слаўныя рамеі! — звярнуўся Нікіфар да прысутных, хоць тут было вельмі мала людзей: дзесятак патрыцыяў і лагафетаў, якія бралі непасрэдны ўдзел у змове і здолелі ўдала здейсніць дзяржаўны пераварот. — Мы атрымалі толькі адну маленькую перамогу — узялі ўладу ў свае рукі. Самая цяжкая задача — яе ўтрымаць. Нам трэба добра падумаць, як гэта зрабіць. Я маю намер значна пашырыць межы нашай дзяржавы за кошт земляў, якія займаюць славяне. Спаганяць з іх падаткі нам не ўдаецца. Яны збіраюць сілы, супраціўляюцца і, да нашага сораму, перамагаюць канстанцінопальскіх стратыгаў. Трэба раз’яднаць, разбіць іхняе адзінства, выселіць у Азію ці яшчэ куды, а іхнія землі няхай займаюць рамеі, армяне — усе тыя, хто аддана служыць Візантыі. Мы павінны ўмацаваць войска і флот. Гэта не проста словы. Сёння ж я выдзелю з казны вялікія сродкі для здзяйснення гэтай задачы. Цяпер самы спрыяльны час для вайны супраць славян, дзякуючы якой мы рэабілітуем сябе перад народам. Ён убачыць, што недарма даверыў нам кіраваць сабою, а заадно ўзбагацім казну здабычаю. Разумею, што будуць і страты, але ж пераможцаў не судзяць. У нас добрыя адносіны з халіфам і каралём франкаў, гэта нам дае магчымасць ставіць перад сабой самыя дзёрзкія мэты і дасягаць патрэбных вынікаў. Так думаю я, базілеўс Візантыі. Калі ў вас ёсць пытанні, я гатовы адказаць на іх.
Толькі цяпер, седзячы на залатым троне, Нікіфар адчуў усю магутнасць і ўладу над людзьмі, якую дае яму гэтае вялікае крэсла. Ён пазіраў на прысутных зверху, і цяпер тыя, што былі роўныя яму чынам, аказаліся толькі падначаленымі. Кожны з іх пры спрыяльных умовах мог апынуцца на ягоным месцы, a ён, Нікіфар Першы, на іхнім, але Бог судзіў яму ўзняцца над усімі.
— Што будзе з Ірынай? — спытаў Эцый.
— Ці не занадта ты клапоцішся пра сваю гаспадыню? — насмешліва прыжмурыў вочы Нікіфар.
— Пакуль хазарка жывая, існуе небяспека, што яна падкупіць святароў або войска і вернецца сюды.
— Такая небяспека ў пэўнай ступені сапраўды існуе, — заўважыў лагафет дрома Галерый. — Mae людзі кажуць, што яна прыкінулася хвораю, не есць, стогне, курчыцца.
— Завязіце яе разам са сляпым шчанюком Канстанцінам далей ад Канстанцінопаля, напрыклад, на востраў Лесбас у глухі манастыр. Яна ўсё жыццё сядзела бародаўкаю на шыі народа, а цяпер няхай паспрабуе ўласнаю працаю зарабляць на жыццё! — злосна адказаў Нікіфар.
— Будзе зроблена, вялікі базілеўс, — адказаў Галерый.
Нікіфар паёрзаўся на троне, нечага яму неставала, сапраўднай велічы, ці што? Ужо занадта ўсё было будзённа. Ён загадаў Эцыю:
— Завядзі машыны, нешта тут занадта ціха, быццам на могілках. Мы ж святкуем перамогу!
Эцый зайшоў за трон. I праз імгненне заспявалі птушкі на залатым дрэве, зараўлі залатыя львы-ахоўнікі, высалопліваючы доўгія языкі. Карона праменілася каштоўнымі камянямі. Золатам ззяла адзенне базілеўса. Трон паплыў уверх, падданыя апынуліся ўнізе, разгублена пазіралі, не ведаючы, што павінны рабіць.
— На калені, — крыкнуў Нікіфар.
I ўсе паслухмяна выканалі ягоны загад, апусцілі галовы і пакорна чакалі, калі новы базілеўс нацешыцца славаю і дазволіць падняцца.
40
Рамеі абрушыліся на Велясіцію магутным войскам з мора і сушы. Конніца і пяхота рухаліся знішчальнаю сілаю. Яны ўваходзілі ў паселішчы, прымушалі насельніцтва прысягнуць вялікаму базілеўсу Нікіфару Першаму. Тых, хто адмаўляўся, адразу вывозілі невядома куды. Славяне здагадваліся, што маладых прададуць у рабства, а старых і нямоглых выселяць у якую-небудзь зямлю, непрыдатную для жыцця, або проста знішчаць, таму шмат хто прысягаў новаму базілеўсу, каб захаваць сям’ю, род, племя.
Горад Волас быў абкладзены з усіх бакоў; з мора і сушы. Тры месяцы доўжылася асада, якая стаміла і велясітаў, і рамеяў. Колькасць ежы ў горадзе катастрафічна скарачалася штодня. У дадатак да бясхлебіцы нехта атруціў ваду ў некалькіх калодзежах горада. Старыя і малыя паміралі ў страшэнных пакутах. Хоць рака Піна ратавала ўсіх сваёю вадою, ды Волас памалу ператвараўся ў мёртвы горад. Дзень пры дні гарэлі пахавальныя вогнішчы і насыпаліся ўсё новыя курганы на могілках. Ужо для іх не хапала месца, таму людзі пачалі хаваць родзічаў на ўласных сядзібах. Князь Радаслаў, прадбачачы непазбежную гібель гараджан, вырашыў прабівацца з мёртвага горада.
Ноччу праз падземны пераход ён паслаўдзесятак дружыннікаў, каб тыя знялі варту рамеяў па той бок сцяны. Апоўначы каля гарадскіх варот ціха сабраліся ўсе тыя, хто мог сядзець на кані ці рухацца пешшу. Кожны ўзброіўся, чым мог, — мячом, дзідаю ці звычайнаю сякераю. Вароты папярэдне добра змазалі. Яны адчыніліся без скрыпу. Велясіты ціха рушылі з варот на волю міма рамейскіх палатак, міма вогнішчаў, ля якіх драмалі ворагі. Нехта з рамеяў заўважыў славян, закрычаў ад страху. Чужынцы схапіліся за зброю. Тады і велясіты выгукнулі разам: «Слава!» і кінуліся на ворагаў.
Радаслаў ехаў наперадзе, побач з ім былі сыны і жонка, пераапранутая ў мужчынскае адзенне. Яе маленькая постаць прыцягнула ўвагу нейкага рамея. Ён рынуўся на жанчыну. Радаслаў апярэдзіў яго і секануў па шыі мячом. Галава чужынца ўпала проста на калені жонцы, запырскала паганай кроўю яе твар. Жонка адкінула ад сябе мёртвую галаву і ў жудасці закрычала. У гэты момант, калі яна не магла абараніць сябе, другі рамей магутным ударам распаласаваў яе надвое.
Радаслаў зароў раз’юшаным зверам і кінуўся на рамеяў, не думаючы ўжо ні пра сябе, ні пра дзяцей. Ягоны меч гуляў па рамейскіх галовах, быццам не чалавек, а злы дух кіраваў ім.
Рамеі адрэзалі страшнага воя ад астатніх дружыннікаў. Сыны кінуліся на дапамогу бацьку. Любаграй змагаўся з рамейскім вершнікам, але сілы былі няроўныя. He меў падлетак удосталь моцы, каб хутка ўпраўляцца з мячом. Чужая дзіда праткнула яго навылёт, Ён зваліўся з каня і застаўся ляжаць, утаптаны ў зямлю.
Міраслаў і некалькі дружыннікаў малацілі рамеяў дубінамі, сякерамі, мячамі, усыпалі варожымі галовамі родную зямлю, палівалі чужою і сваёю крывёю. Яны адбілі князя Радаслава, калі той застаўся без мяча, а замест правай кісці звісала акрываўленая кукса.
— Адыходзім да лесу! — крыкнуў Міраслаў, азіраючы нешматлікае войска, якое не рассеялася, трымалася разам і здолела прарвацца праз шэрагі рамеяў, а выратавальны лес быў побач.
Атрутная страла дагнала Міраслава, упілася ў патыліцу. Ён мёртвы зваліўся з каня. Непрытомнага Радаслава дружыннікі здолелі вынесці з поля бітвы. Ім даў прытулак родны лес, якога заўсёды баяліся распешчаныя рамеі.
Частка пірэцяя
Князь Воля. Год 811
Крум адсек галаву Нікіфару, вывесіў яе па тычцы на некалькі дзён для агляду плямёнам, якія прыходзілі да іх, і дзеля ганьбы нашай. Пасля гэтага ўзяў яе, агаліў косць і акаваў звонку срэбрам, прымушаючы, узносячыся, піць з яе архонтаў славян.
Феафан Спавядальнік
1
Веляслаў ступіў на родны бераг, агледзеўся і сэрца ягонае шалёна закалацілася. На прыстані стаяла шмат караблёў і вялікіх лодак з ветразямі. Па ўсім было відаць, што яго любімы горад Волас не збяднеў на людзей. Аднак усе сустрэчныя былі апрануты па-рамейску. Сцяна, якая некалі бараніла горад, шмат дзе разбурылася, пэўна не ўстояла пад націскам асады. Аднак асобныя вежы захаваліся і цяпер выглядалі сіратліва, як пакрыўджаныя дзеці.
— Як ты сябе адчуваеш? — весела спытаў Муса.
— Быццам блудны сын, што вярнуўся дамоў пасля бессэнсоўнага блукання па свеце. Здзіўляе, што на прыстані за-
шмат рамеяў. Раней яны прыходзілі толькідля таго, каб сабраць даніну, цяпер усё змянілася.
— Дзіва што, — адказаў Муса. — Мінуў добры дзесятак гадоў.
Падарожнікі прайшлі падарозе, абапал якой, як і раней, у траве яскрава гарэў чырванню мак-самасейка, мінулі аліўкавы гай і вінаграднік, падняліся па прыступках да гарадской брамы, пашыбавалі па вуліцы. Веляслаў не пазнаваў будынкаў. Усё тут было каменнае. Драўляных хацін зусім не засталося. Толькі цяпер ён згадаў, што ў той дзень, калі пакінуў Волас, рамеі спалілі горад.
На вуліцах бегалі смуглявыя дзеці з чорнымі кучаравымі валасамі і вачамі колеру маслінаў. Гаворка іхняя была не рамейская, нейкая незразумелая.
— Што за племя тут цяпер жыве? Як думаеш? — спытаў Веляслаў.
— Гаворка падобная на армянскую, — адказаў Муса.
— Няўжо нікога не засталося з нашых людзей? Куды ж усе падзеліся? — Горкае прадчуванне апякло сэрца. — Вось Радуніна хата. Можа, зайсці? Павінны быць жывыя яе бацькі і браты.
Вароты ў двор былі адчыненыя. Стуль выехаў на возе чалавек, гарбапосы, з кучмаю чорных валасоў, ш ю выбіваліся з-пад маленькай круглай тапачкі. За спіною яго сядзела трое дзяцей, з твару вельмі падобных на вазака. Зразумела, што цяпер тут гаспадарылі іншыя людзі.
Веляславу карцела хутчэй дайсці да бацькоўскага замка. Ён павёў Мусу самай кароткай вуліцай да моста праз Піну. I калі яны перайшлі на другі бераг, Веляслаў здалёк пабачыў, што княжацкае гняздо разбурана, засталіся адны руіны.
— Вось тут я жыў, — сказаў Веляслаў, паказваючы на разбураны замак.
— Ведаеш, можа, цябе лёс выратаваў. Напэўна, каб ты застаўся тут, дык не выжыў бы, — заўважыў Муса.
Веляслаў азірнуўся на Піну, згадаў Радуню, іхнія спатканні на беразе ракі сярод вербалозу. Нічога не засталося. Адны згадкі пра незваротны час.
— Пойдзем на курган, дзе пахаваны мае бацькі, — папрасіў Веляслаў.
— Пойдзем, — згадзіўся Муса. — Я скажу ім, што яны выгадавалі выдатнага сына.
Яны доўга ішліўдоўжхугкаплыннай Піны, спыніліся наўзгорку, адкуль былі відаць мора і рака. Пахавальны курган, дзе супакоіўся прах князя і княгіні, нехта раскапаў і засыпаў друзам.
— I тут нічога не засталося, быццам пасля землятрусу, — з жалем сказаў Веляслаў.
Вечар памалу апускаўся на зямлю. Муса агледзеў наваколле, спакойную роўнядзь ракі ў аправе зялёных берагоў, зарослых кустоўем,.стары княжацкі сад, вінаграднік на процілеглым беразе, прыслухаўся да сцішаных галасоў птушак і сказаў:
— Райская зямля дасталася вам, велясіты.
— Таму на яе і квапіліся рамеі.
— Пойдзем, князь Воля, нам трэба дацямна вярнуцца на ладдзю.
Веляслаў узіраўся ў родныя абшары, удыхаў знаёмыя водары і адчуваў, што ні адна зямля не можа замяніць яму гэты родны куточак. На мосце ім сустрэўся чалавек, хоць і ў рамейскім адзенні, але са славянскім тварам.
— Глядзі, Воля, славянін.
Веляслаў прыгледзеўся і пазнаў Міладуха. Той значна пастарэў, прыгорбіўся, зладзеявата зыркнуў вачамі на сустрэчных кугшоў, апранутых, як арапы, і хутка прайшоў міма.
— Гэта здраднік — Міладух. Такія выжываюць пры любой уладзе. Асноўнае іхняе прызначэнне — лізаць пяткі.
— Можа вернемся, хоць адлупцуем яго? — з гатоўнасцю спытаў Муса.
— Позна яго вучыць. Ужо нічога не зменіш. Усё мінула. Волас заселены іншымі людзьмі. Гэты горад застаўся маім толькі ў мінулым.
Змрок хутка апускаўся на горад. Але Веляславу захацелася яшчэ прайсці менавіта праз тую браму, праз якую яго некалі вывелі апошні раз перад тым, як завезці ў Канстанцінопаль.
— Напэўна, я болып не вярнуся сюды, — сказаў Веляслаў. — Трэба змірыцца з жорсткаю рэальнасцю.
— Аседлым людзям цяжка даецца перамена месца жыхарства. Качэўнікі глядзяць на гэта прасцей, — адказаў Муса.
— Цікава, ці захавалася наша капішча на Вялесавым возеры? Там жыў вядун Святаслаў.
— Рамеі — хрысціяне. Усё язычніцкае яны знішчаюць без шкадавання.
Сябры ледзь паспелі пакінуць горад, як вароты за імі з грукатам зачыніліся. Цяпер упоцемку трэба было даць добрага кругаля, каб зноў трапіць на прыстань. Суцяшала тое, што дарога тут была добра ўбітая ды шчодра свяціла поўня. Праўда з-за таго, што доўга не было дажджу, у паветры пахла пылам, які ўздымаўся з-пад ног.
Ужо на самым падыходзе да прыстані да дарогі шчыльна падступіў лес. Магутныя дрэвы глуха шумелі. Бадай, гоман вершалін нагадваў шум мора, але кожная стыхія мае свой голас.
Раптам на падарожнікаў накінуліся нейкія людзі. Яны выраслі быццам з-пад зямлі, ускінулі купцам мяшкі на галовы і моўчкі павалаклі ў лес.
— Воля, дзе ты? — пачуўся голас Мусы.
— Я тут, — адказаў Веляслаў па-рамейску, на гэтай мове яны звычайна размаўлялі з Мусой.
— Цішэй, рамеі праклятыя, — злосна прыкрыкнуў нехта паславянску і грымнуў кулаком у спіну Веляславу.
— Я славянін, — прамовіў Веляслаў.
— Ідзі, ідзі! Там разбяруцца...
Дзе?
— Прыкусі язык, пакуль не адрэзалі...
2
— Трымай, Кукса, падарунак. Прывялі табе двух рамеяў у арапскім адзенні. Адзін з іх разумее і гаворыць па-нашаму, — прамовіў вясёлы хлапечы голас.
— Здыміце з іх мяшкі, — уладна загадаў нехта густым басам. — Паглядзім, што за птушкі да нас заляцелі.
Як толькі мяшок зляцеў з галавы, Веляслаў убачыў дзесяткі два людзей, якія сядзелі вакол вогнішча.
— Сапраўды, арапы! Адзін чорны, як галавешка, — зарагатаў нехта.
— Я славянін, — сказаў Веляслаў, здымаючы чалму, светларусыя валасы яго рассыпаліся па плячах.
— Гэта ж Веляслаў! Сын князя Вокаміра! — радасна ўскрыкнуў стары, што сядзеў на нізкім візантыйскім крэсле. — Ты не пазнаў мяне?
Веляслаў пільна зірнуў на старога, зарослага барадою, і здзіўлена прамовіў:
— Каваль Радаслаў? Бацька Радуні!
— Быў Радаслаў, стаў Кукса, — адказаў стары, паказаў руку з адсечанай кісцю, падняўся, пайшоў насустрач Веляславу, моцна абняў яго. — Рады за цябе, што выжыў ты, хлопча. А я ўсю сям’ю страціў.
— Ці вядома што пра Радуню?
— Ніякіх звестак. Прапала. Жонку і сыноў маіх рамеі забілі. 3 горада нас вытруцілі, выбілі, выжылі. Каторы год па лясах хаваемся, рабуем багацеяў. Трэба ж неяк нам існаваць на гэтым свеце. А хто гэта з табою?
— Арап, мой сябар. Ён не раз ратаваў мяне ад смерці. Адзін бы я не выжыў.
— Дзе ж ты быў столькі гадоў, Веляслаў?
— Панасіла мяне па свеце. 3 Мусою гандляваў у Індыі, Аравіі, Эфіопіі. У Егіпет слана з Індыі завезлі і там паказвалі за грошьі, пакуль той не здох. Аднаго вечара не хопіць, каб расказаць пра тыя плямёны, якія давялося мне пабачыць, — разгублена ўсміхнуўся Веляслаў.
— Раскажаш, жыццё доўгае. Сядайце да агню. Павячэраем, што бог паслаў, — гасцінна запрасіў Радаслаў.
Веляслаў і Муса селі каля вогнішча. Ім паднеслі па берасцяным кубку з мёдам, па кавалку хлеба і смажанага мяса.
— Вып’ем за спатканне, — сказаў Радаслаў. —Няхай любіць і ратуе Вялес нашых дзяцей на зямлі і на небе.'
Веляславу, растрывожанаму і ўсхваляванаму, не елася і не пілося. Ён паўзіраўся ў незнаёмыя твары людзей, якія сядзелі вакол вогнішча, і сказаў:
— Нікога не пазнаю...
— He дзіўна, — адказаў Радаслаў. — За дзесяць гадоў, пакуль цябе не было, вырасла новая моладзь. Ёсць тут людзі з іншых гарадоў: страчанцы — са Страча; літва — з Літы; ламічы ці ламаны, называй, як хочаш, — з Ламіі. Аб’яднала нас адна бяда...
— Дзядзыса Радаслаў, колькі вы збіраецеся сядзець у лесе?
— He ведаю, няма куды нам дзявацца.
— Дзе ж астатнія велясіты?
— Знішчылі нас рамеі. Сем’ямі павывозілі, папрадавалі ў рабства, паперасялялі ў іншыя землі, рассеялі па свеце.
— А іншыя плямёны, што суседнічалі з намі, стрымонцы, рынхіны, смаляне, магіляне, дзе яны?
— Напэўна, тое ж самае ўчынілі і з імі.
— Няўжо мы не здолеем сабраць войска, каб пайсці на Канстанцінопаль?
— Войска трэба ўзброіць, апрануць, забяспечыць ежаю. А мы самі ледзь можам пракарміцца рабункамі.
— А калі звярнуцца да майго дзеда Драгавіта?
— Мы б звярнуліся, ды як да яго дайсці, калі скрозь рамеі пасялілі сваіх людзей, паставілі кардоны? Зрэшты, цяпер самы зручны момант. Нікіфар, базілеўс Візантыі, вядзе войска супраць булгар. Тыя звярнуліся па дапамогу да ўсіх славян. Але няма нашай ранейшай еднасці...
Горкая цішыня запанавала сярод гурту, толькі было чутно, як патрэсквае агонь. Веляслаў коратка пераказаў Мусе сэнс гаворкі.
— А калі б у іх былі грошы, яны здолелі б сабраці войска? — спытаў Муса.
— Можна было б паспрабаваць, — цвёрда сказаў Радаслаў па-рамейску, каб яго мог зразумець Муса без тлумача.
— Я дам вам грошай. Толькі трэба прадаць ладдзю і тавар, які мы прывезлі сюды з Веляславам. Вы гатовыя змагацца за сваю волю? — спытаў Муса.
— Згаджайся, Кукса! Згаджайся, — пачулася з усіх бакоў.
— Калі вы лічыце, што можна рызыкнуць, дык я згодны. Але, паплечнікі мае родныя, я ўжо стары ды яшчэ і бязрукі. Вам трэба выбраць новага князя, больш маладога...
— Князь Воля! — тыцнуў пальцам Муса ў Веляслава.
— Яго завуць Веляслаў, — гукнуў нехта з гурмы.
— Ён — Воля, — адказаў Радаслаў. — Такім яго зрабіла жыццё. Хто за тое, каб намі кіраваў князь Воля?
Усе паднялі высока ўгору правую руку. Веляслаў усхвалявана пазіраў на людзей і не ведаў, што ім адказаць. Ці здолее ён выканаць памкненні сваіх землякоў? Ці здатны павесці за сабою?
— Слава князю Волі! — гукнуў магутным голасам Радаслаў.
— Слава! Слава! Слава! — разнеслася па лесе.
Гэтыя воклічы шматкратна паўтарыла начное рэха. Людзі ўсё вырашылі за яго, ён мусіў стаць князем без княства, са жменькаю падданых, якія даверылі яму свой лёс і надзею на лепшую будучыню, гатовыя змагацца за яе калі не для сябе, дык для сваіх нашчадкаў.
3
На дапамогу булгарскаму хану Круму сабралася войска племяннога аб’яднання волатаў, якое ўзначаліў Драгамір, унук старога Драгавіта. Перад выступленнем войска наведала свяцілішча ў Арконе, каб даведацца пра вынікі гэтага паходу.
Ужо сонца ўзнялося даволі высока, калі сівабароды вядун вывеў са свяшчэннай стайні Светавіта белага каня. Было відно, што конь стомлены і пануры, быццам на ім ездзілі ўсю ноч. Вядун спыніўся і доўга маліўся, пазіраючы на сонца, потым сказаў Драгаміру і ўсім дружыннікам, якія маглі пачуць яго:
— Наш вялікі бог Светавіт, які з нябёсаў азірае ўвесь свет, сёння ўсю ноч ваяваў са злыднямі, адганяў ад нас смерць, хваробы і няшчасці. Паглядзіце, як стаміўся ягоны конь. Дык ці маем права мы адпачываць, калі нашай радзіме і славянскаму народу пагражаюць няволяю і няславаю чужынцы? Вы маладыя, прыгожыя, здаровыя. Вас прыклікаў Светавіт на святую справу — абараніць нашых мацярок, бацькоў, дзяцей, жонак, сясцёр ад ганьбы і рабства. Будзем жа мужныя і верныя ў паходзе, руплівыя і дбайныя ва ўсялякай справе, сумленныя і чыстыя перад людзьмі і богам. А Светавіт заўсёды будзе суправаджаць нас сваім светлым позіркам, напоўненым дабрынёю і любоўю. Калі ж некаму з нас давядзецца памерці, дык ён прыме нашы душы ў свой ясны вырай, каб мы маглі існаваць побач з багамі. Памолімся ж найвышэйшаму і найяснейшаму богу нашаму Светавіту.
Драгамір маліўся разам з усімі за сябе і кожнага са сваіх дружыннікаў. Ён жадаў перамогі сабе і хану Круму, бо ў славян і булгар была дамоўленасць — прыходзіць на дапамогу супраць сумесных ворагаў. 3-за рамеяў загінуў Драгаміраў банька Вокамір і маці Дуброўка, прапаў брат Веляслаў, таму малады князь лічыў сваім пачэсным абавязкам адпомсціць за іхнюю смерць. Рамеі знішчылі Велясіцію, развеялі па ветры племя прыгожых і працавітых людзей. Купцы казалі, што цяпер горад Волас і іншыя паселішчы велясітаў заселены армянамі і рамеямі. На родныя прасторы, дзе прайшло маленства, да чаго прывязалася сэрца, нелыа ступіць нагой. Тая зямля, адцятая мячамі чужынцаў, па-ранейшаму жыла ў сэрцы Драгаміра і балела, клікала яго ў снах і наяве.
Калі вядун скончыў малітву, Драгамір звярнуўся да яго:
— Бацька, мы выступаем у паход супраць рамеяў і ў падтрымку булгар, з якімі падтрымліваем сяброўскія адносіны. Папытайся ва ўсёмагутнага Светавіта, ці будзе ён спрыяць нам у гэтай вайне?
— Сыны мае, волаты, зараз на ваша пытанне адкажа конь Светавіта.
Шасцёра служак уваткнулі перад канём крыж-накрыж тры пары калкоў. Вядун падвёў каня да перакрыжавання. Конь панура пастаяў, потым падняў правую нагу і пераступіў цераз калкі. Служкі радасна заўсміхаліся. Вядун абвясціў:
— Паход ваш будзе ўдалы, але самі бачыце, конь не надта вясёлы, напэўна, нехта з вас загіне ці будзе паранены. Дык увойдзем жа ў святы храм Светавіта, памолімся яму і прынясём ахвяры ў гонар вашай перамогі.
Войска было вялізнае, дружыннікі не маглі змясціцца ў памяшканні ўсе разам. Драгаміру давялося размяркоўваць іх на раты, каб кожны памаліўся і папрасіў дапамогі ў бога. Сам ён увайшоў у храм апошнім. Паклаў перад выяваю Светавіта каліту з золатам, моўчкі памаліўся за сябе і брата, каб лёс бараніў яго і даў магчымасць пражыць доўгае, мудрае і шчаслівае жыццё.
Нехта крануў яго за плячо. Ён павярнуўся і ўбачыў ведуна.
— Цяжка табе, князь? — спытаў ён.
— Гэта не першы мой паход. Але шкода людзей...
— Ты атрымаеш вялікую радасць.
— Ад перамогі?
— He. Хутчэй ад нейкага роднага чалавека.
— Я не загіну.
— Загінуць можа кожны. Але помні, што нашы душы бессмяротныя. Светавіт заўсёды з намі. Ідзі, князь, і нічога не бойся. Яшчэ не ведаю чаму і як, але тваё імя доўга-доўга будзе жыць сярод нашчадкаў. Яны забудуць цябе, а імя тваё — ніколі.
— Дзякую, святы старац. Я не разумею, што ты мне напрарочыў, але, можа, калі-небудзь яшчэ здолсю спасцігнуць глыбокі сэнс тваіх словаў.
Вядун скупа ўсміхнуўся, прыгладзіў бараду і ціха сказаў:
— На жаль, далёка не ўсё мы можам зразумець пры жыцці. Нешта адкрываецца нам перад смерцю, але гэта ўжо не столькі спасціжэнне, колькі шкадоба з-за таго, што не так пражыта і
не гэтак зроблена. Будзь блаславёны, князь, на добрыя справы. Я буду маліцца за цябе.
На развітанне Драгамір тройчы па славянскаму звычаю пацалаваў ведуна і накіраваўся да сваёй дружыны. Наперадзе была доўгая і цяжкая дарога. I трэба было спяшацца, каб своечасова паспець на дапамогу булгарам і разам з імі разбіць крыважэрных рамеяў.
4
Войска базілеўса Нікіфара пераможна рухалася на сталіцу булгараў Пліску, не сустракаючы асаблівых перашкод. Было дзіўна, што такое вялікае племя качэўнікаў, якое перамяшалася з тутэйшымі славянамі, не паспела нават сабраць свае сілы. Для сябе Нікіфар гэтую з’яву тлумачыў тым, што качэўнікі, калі прыйшлі на Балканы, вымушаныя былі змянінь ранейшы лад жыцця на новы, аседлы, што і разбурыла булгарскае войска. Гэтая акалічнасць радавала базілеўса. Асноўнаю яго мэтаю было захапіць Пліску, каб забраць булгарскія скарбы і значна папоўніць сваю казну.
Вайна са славянамі прынесла вялікія страты, затое цяпер Фесалія, Македонія, шмат гарадоў, у тым ліку Афіны і Патры, далучаны да Візантыі. Пакуль не ўдалося выбіць славян з горных мясцовасцей. Але паступова і яны будуць скораныя. Калі ж удасца канчаткова разбіць Крума, дык астатніх славян, якія жывуць паміж Эльбай і Одэрам, паступова вынішчыць Карл, як ён у свой час расправіўся з саксамі.
3-за лесу паказаліся сцены Пліскі. Войска спынілася. Яму належала рыхтавацца да асады. Нікіфар уладна паглядзеў на горад. Ён ведаў, што качэўнікі не ўмеюць трымаць асаду, таму быў перакананы ў сваёй перамозе. Выдаўся гарачы чэрвеньскі дзень, хацелася адпачыць у халадку, паабедаць і паспаць, як ён звычайна рабіў дома. Нікіфар загадаў паставіць палатку. Вайна вайною, а абедаць трэба своечасова. Чакаць яму давялося нядоўга.
-Слугі паставілі палатку пад вялізнымі дубамі наўскрайкулесу. Адсюль выдатна былі відны і гарадская сцяна, і перамяшчэнне войска, якое рыхтавала баявыя машыны да бою. Стратыгі мацалі позіркамі сцены, шукаючы лёгкія подступы да горада, каб дарма не траціць часу і не марнаваць сілу.
Булгары, бы нікчэмныя кузуркі, вылезлі на грэбень сцяны, пачалі пасылаць свае стрэлы ў рамеяў. 1 тады ў бок барбараў паляцела хмара стрэл, яна закрыла сабой сонца, нават стала змрочна навокал. Загрымела зброя, па-звярынаму зараўлі воі. Зямля напоўнілася нечалавечым галасам.
Рамеі прыстаўлялі да сцяны лесвіцы, лезлі ўгору, падалі, аблітыя варам ці гарачаю смалою. Але іх месца займалі іншыя. Яны не звярталі ўвагі, што над іхнімі галовамі праляталі свае і чужыя стрэлы і камяні. Вайна захоплівала мужчын у знішчальны вір падзей, рабіла іх вар’ятамі, здатнымі забываць на нейкі час пра смерць і страх, калі яны бачылі перад сабою такія ж азвярэлыя вочы ворага.
Нікіфар упершыню быў на вайне. Спачатку яго захапіла гэтае відовішча. Але хутка абрыдла назіраць, як ягоныя воі бездапаможна лезуць на сцены, ён вярнуўся ў палатку, разгарнуў Біблію і пачаў чытаць, аднакхутка задрамаў пад выццё і стогны войска.
Пліска была ўзятая на трэці дзень. Калі рамеі ўвайшлі ў горад, дык убачылі, што войска там няма, быццам яно правалілася скрозь зямлю. Засталіся толькі трупы тых, хто загінуў на сцяне. Разважаць над гэтаю дзіўнаю з’яваю не было часу. Гвардыя базілеўса занялася рабаваннем булгарскай казны, астатнім вайскоўцам дасталіся будынкі гараджан. Усе былі задаволеныя. Нікіфар, як былы лагафет дзяржаўнага скарбу, паклапаціўся, каб усё, што забралі з булгарскай скарбніцы, было ўлічана і дастаўлена без страт у Канстанцінопаль. He жадаючы пакрыўдзіць сквапнай ашчаднасцю гвардзейцаў, ён узнагародзіў іх золатам, каштоўнымі камянямі, бранзалетамі, дазволіў тры дні рабаваць не толькі горад, але і ваколіцы. Справа была зроблена. Можна было вяртацца дамоў па ўжо знаёмай дарозе і цешыцца яшчэ адной выдатнай перамогай. Той-сёй казаў у Канстанцінопалі, што Нікіфар умее толькі дзяржаўныя грошы лічыць ды абкрадаць скарбніцу базілеўсаў. Цяпер яны мусяць змяніць свае перакананні, бо новы базілеўс атрымаў такую перамогу, якая шмат каму і не снілася.
5
Веляслаў і Муса прадалі рамеям ладдзю, збылі тавар і мелі дастаткова грошай, каб наймаць вояў. Па начах ляснымі і
гарыстымі шляхамі яны вывелі людзей Радаслава ў Македонію, дзе да іх далучыліся яшчэ дзве сотні з гакам славян, гатовых змагацца на баку Крума супраць рамеяў. Хоць Македонія, як і Велясіція, была заселена рамеямі, аднак славян тут засталосч на наседжаных месцахдастаткова. Яны, незадаволеныя палітыкаю канстанцінопальскага базілеўса, люта ненавідзелі яго і былі гатовыя змагацца не на жыццё, а на смерць, каб іхнім дзецям і ўнукам не зведаць тае ганьбы, якую перажылі іхнія бацькі. Безумоўна, гэтыя воі былі апранутыя ў што бог паслаў. Але славянам розныя рызманы ў бойцы толькі замінаюць. Дзяды хадзілі на вайну голыя да пояса, каб цела вольна дыхала, а пот не мяшаўся з крывёю.
— Князь Воля, вярнуліся разведчыкі, якіхты пасылаў уперад, вунь яны скачуць сюды, — сказаў адзін з дружыннікаў.
— Добра. Паслухаем, што яны скажуць.
— Князь Воля, наперадзе булгары. Яны сказалі рухацца да іх.
— Насустрач сябрам пойдзем з радасцю, — адказаў князь. Муса ехаў побач, азіраў горы і ўсміхаўся.
— Чаму ты радуешся, арап? — спытаў Веляслаў.
— Усё думаю, чаму бог так несправядліва падзяліў багацце на зямлі. Гэта ж у вас угору зірнеш — убачыш грушу, яблык, вішню ці яшчэ якую садавіну, пад ногі паглядзіш — суніцы ды чарніцы. А ў нас вярблюд калючцы радуецца!
— Чаму ж твой вярблюд тут не жыве? Нешта яго тут не задавальняе.
— Дзіўны наш свет, — зноў усміхнуўся Муса. — Ты, чужы мне па веры і крыві, стаў раднейшым на свеце чалавекам. Як гэта патлумачыць?
— Напэўна, душы — гэта самае галоўнае, што яднае людзей, незалежна ад колеру іхняй скуры і веравызнання.
Веляслава і Мусу з войскам хутка сапраўды сустрэлі пасланцы ад хана Крума і загадалі спыніцца каля Вырбішскай цясніны да асаблівага загаду. Сюды ж прыбывалі ўсё новыя атрады славян.
Булгары сабралі князёў у невялікай пячоры, дзе былі пакладзены замест лавак камлі тоўстых дрэў, а пасярэдзіне стаяў стол, зроблены з пня магутнага дуба. Усіх, хто прыходзіў, частавалі мёдам, каб наталіць смагу. Макаўка лета адорвала свет спякотнымі
днямі. Ваявода Крума пачаў распавядаць пра тое, як арганізаваць засаду, як і каму расставіць вояў, папярэдзіў захоўваць цішыню, бо войска Нікіфара знаходзіцца на падыходзе. Крый божа, каб ягоная разведка не выявіла засады. Яго трэба сустрэць нечакана і агадомшыць моцным націскам, пасеяць разгубленасць. Крум хоча ўзяць Нікіфара жывым. He можа ён дараваць базілеўсу знішчаную і абрабаваную Пліску.
У гэты момант у пячору ўвайшоў яшчэ адзін князь, у бліскучым шлеме і кальчузе. Веляслаў здзіўлена ўзіраўся ў знаёмы твар. Сэрца здрыганулася і захвалявалася ад радасні. Ён кінуўся насустрач князю:
— Драгамір! Гэта ты?
— Веляслаў! Жывы!
Браты абняліся і доўга не выпускалі адзін аднаго з абдымкаў.
— Братка мой дарагі, братка, — Веляслаў туліў да сябе Драгаміра і не хаваў слязы, што раптам упершыню за столькі гадоў выкацілася з вачэй.
— Братка, дзе ты быў столькі гадоў? — таксама дрыготкім голасам скрозь слёзы спытаў малодшы брат.
Нарэшце яны адступіліся адзін ад аднаго на крок і, усё яшчэ трымаючыся за рукі, узіраліся ў твары, быццам імкнуліся прачытаць па ранніх маршчынках той шлях, які яны прайшлі паасобку.
— Панасіла мяне па свеце! — сказаў старэйшы брат.
— Малайчына, што жывы і здаровы!
— А і ы дзе?
— У дзеда Драгавіта.
— Ты ў дзеда! Малайчына! А ці не ведаеш, што здарылася з Радуняй?
— Яе прадалі ў рабства. А куды і каму, я не ведаю.
— Шкада! Цудоўная была дзяўчына, — сумна ўсміхнуўся Веляслаў. — Ведаеш, а я заязджаў у Волас. Там ад нашага гнязда нічога не засталося. Адны руіны.
— А людзі? Што з імі?
— Амаль нікога няма. Там жывуць толькі рамеі ды армяне. Адзіі. здраднік Міладух прыжыўся сярод гэтых злыдняў. Цяпер ён стары, згорблены.
— Няўжо можна знішчыць цэлае племя?
— Нас нельга знішчыць. Мы ж з табою жывыя! I яшчэ некалькі дзесяткаў воласаўцаў ацалелі. Зараз я цябе завяду да іх, а спярша пазнаёмся з маім сябрам. Гэта Муса.
— Арап? — здзівіўся Драгамір.
— Гэта самы лепшы арап на свеце.
Драгамір шчыра паціснуў карычневую руку Мусы. Усе прысутныя з цікавасню назіралі за сустрэчаю братоў.
— Мы не бачыліся больш за дзесяць гадоў, — патлумачыў Веляслаў.
Ваявода Крума расказаў Драгаміру, дзе паставіць ягоную дружыну. Браты выйшлі з пячоры і ўсё прыглядаліся адзін да аднаго, з радасцю пазнаючы родныя рысы.
— Ты сіаў вельмі падобны на бацьку, — сказаў Драгамір, шчасліва пазіраючы ў вочы брату.
— А ты з твару мне нагадваеш маму, — адказаў Веляслаў. — He хочацца мне з табою разлучацца ні на хвіліну, але ж трэба рыхтавацца да бітвы. Абяцай мне выжыць! Тады нагаворымся і нагледзімся, і наслухаемся.
— Абяцаю, але і ты беражы сябе...
Яны абняліся на развітанне і разышліся кожны да сваіх вояў.
6
Нікіфар ехаў наперадзе войска ў акружэнні гвардзейцаў, за ім доўгай змяёй цягнулася рамейскае войска, пабліскваючы на сонцы жалезны.мі шлемамі і нагруднікамі. У сярэдзіне яго пад аховаю рухаўся невялікі абоз з булгарскімі скарбамі. Пад вечар цела змяі пачало няспешна ўцягвацца ў вузкую цясніну, дзе з аднаго боку над дарогаю ўздымалася высокая гара, парослая лесам, з другога была страшэнная прорва, пад якой унізе шумела рэчка. Славяне і булгары затаіліся за дрэвамі і кустоўем, баяліся нават варухнуцца, каб ніякім гукам не выдаць сябе, чакалі загаду. Кожны ў засадзе разумеў, што трэба завабіць ворагаў у пастку, а пасля абрушыцца на іх нечаканаю магутнаю сілаю і знішчыць.
Рамеі былі зусім побач. Веляслаў насмешліва разглядаў іхняе адзенне, падобнае на бабскія спадніцы, кароткія мячы і шчыты, упрыгожаныя звярынымі пысамі. Ворагі пра нешта гаварылі, смяяліся, пачуваліся ўпэўнена, як і належыць пераможцам.
Раптам пачуўся ціхі свіст, быццам ускрык вечаровай птушкі. Рамеі на яго нават не звярнулі ўвагі, а для славян і булгар гэта быў знак да атакі. Страшэнны зык разарваў паветра, з засады на рамеяў рынуліся воі.
Веляслаў павёў сваю дружыну, якая быццам упала з неба на ворагаў. Тыя адбіваліся, не разумеючы, як гэта магло здарыцца. Веляслаў счапіўся з каржакаватым дужым рамеям, выбіў з ягоных рук меч, але самога не сгаў забіваць, проста штурхнуў на зямлю пад ногі войску. Ён азірнуўся і ўбачыў Мусу, якога атакавалі два рамеі. Веляслаў кінуўся яму на дапамогу. Секануў мячом аднаго з рамеяў, але другі ў гэты момант увагнаў свой меч у цела арапа. Веляслаў дагнаў ворага і рассек ягоны чэрап. Муса апынуўся пад нагамі рамеяў. Веляславу давялося мячом церабійь дарогу да сябра. Калі ён падняў Мусу і пад прыкрыццём дружыннікаў панёс далей ад пабоішча, сябар яшчэ прашаптаў:
— Сорак гурый схіліліся нада мной, князь Воля. Усе прыгожыя і ўсе падабаюцца.
— Ты будзеш жыць, Муса!
— Бывай! Жыві доўга. Сустрэнемся за небакраем, — прашаптаў Муса спалатнелымі вуснамі і назаўсёды заплюшчыў вочы.
Веляслаў паклаў сябра на зямлю, зняў шлем з галавы, пацалаваў у лоб нябожчыка і асуджана падумаў: «Адвандравалі мы з табою, Муса, адхадзілі. Ты быў мне і братам, і бацькам, і сябрам. Я цябе ніколі не забуду. Сустрэнемся за небакраем».
Рамеі разгубіліся, заціснутыя з усіх бакоў, пачалі тоўпіцца, кідацца з боку ў бок, штурхацца, некаторыя паляцелі ў бездань з жудасным крыкам. Цяпер яны няздатныя былі ні ваяваць, ні супраціўляцца. Вельмі ж нечаканая была гэтая сустрэча на вузкай дарозе, дзе немагчыма заняць абарону. Тых, хто адбіваўся, знішчалі без жалю. Тых, хто кідаў зброю і здаваўся, бралі ў палон, вязалі ім рукі.
Веляслаў быў побач з булгарамі, яны разам сустракалі галаву рамейскага войска. Ён убачыў, як разгубленага базілеўса Нікіфара сцягнулі з каня, падвялі да хана Крума. Булгарын зласліва засмяяўся, нешта сказаў па-свойму. Рэдкія вусы яго тапырыліся, быццам кожная валасінка была гатовая закалоць зорага. Ён узмахнуў крывою шабляю, і галава візантыйскага базілеўса зляцела на зямлю. Малады булгарын адскочыў убок,
як бы саступаючы ёй месца. Лысаватая галава пракацілася колькі крокаў і супакоілася з расплюшчаны.мі вачамі. Малады булгарын падняў яе за рэдкія валасы, і яна пазірала нерухомымі мёртвымі вачамі на тое, што рабілася навокал, быццам спрабавала запомніць.
«Яшчэ не адну душу забярэ з сабою на той свет гэтая галава, — згадаў Веляслаў славянскую прымху. — Хоць бы яны здагадаліся заплюшчыць яму вочы. — I тут жа з трывогаю падумаў пра Драгаміра, які сустракаў хвост рамейскага войска. — Божа Вялесе, паратуй мяне і майго брата ад варожай рукі і заўчаснай згубы».
Дарога ўжо была заліта крывёю, якая збягала ў прорву, туды ж булгары скідвалі забітых і параненых рамеяў, каб яны не загрувашчвалі шлях. Змяя рамейскага войска была рассечана на некалькі кавалкаў. Яна сцякала крывёю, канала і не здатная была ўваскрэснуць.
Веляслаў паспрабаваў на кані праехаць па дарозе, але яна спрэс была заваленая трупамі. Ён пайшоў пешкі шукаць Драгаміра і ўвесь час маліўся за яго. Нарэшце здалёку пабачыў брата, які сядзеў на ўзбочыне і перавязваў правую руку.
— Што з табою? Паранены? — усхвалявана спытаў Веляслаў.
— Нічога. Так, драпіна, — адказаў малодшы брат.
— Пакажы.
Рука была рассечана не моцна, косць не зачэплена. Веляслаў дастаў са скуранога капшука невялікую гліняную пляшачку з воцатам, адаткнуў корак, паліў на рану, стуліў краі і перавязаў кавалкам палатна, які заўсёды насіў пры сабе ў тым жа капшуку. Гэтак лячыць раны некалі навучыў яго Муса, душа якога цяпер пазірала на свет з неба.
— Пячэ халера, як агнём, — паскардзіўся Драгамір.
— Патрывай. Хутка зажыве. Загінуў мой сябар Муса, — горка сказаў Веляслаў.
— Спачуваю табе. Напэўна, ён быў добрым чалавекам.
— Ён замяніў мне бацьку, не разлучаўся са мною, падтрымліваў і дапамагаў і нават загінуў, ваюючы з нашымі ворагамі. Вечная яму памяць і слава!
Міма пранеслі мёртвую галаву Нікіфара, уздзетую на тычку. Бяззбройныя палонныя рамеі з прымхлівым страхам глядзелі на гэты жудасны булгарскі трафей.
— Бачыш, быццам мы і сябры з булгарамі, ды нельга гэтак здзскавацца з нябожчыка. Бо мёртвыя душы часам бываюць дужэйшыя за жывых, — сказаў Веляслаў, адводзячы позірк ад галавы Нікіфара.
— Так, брат, нават наша сяброўства з іншымі плямёнамі — гэта заўсёдная барацьба за выжыванне. Славяне ўжо змагліся ваяваць з рамеямі, обрамі, франкамі і яшчэ злыдзень ведае з кім. Нашы дзяды і прадзеды перадалі нам спрадвечную назуку мірнай працы на зямлі, але варункі прымушаюць славян ваяваць, забіваць і заўчасна гінуць самім. Чаму людзі ніяк не навучацца жыць мірна? Усім жа хапае зямлі і працы!
— Людзі прагнуць улады над іншымі, гэта і штурхае іх на захоп чужой зямлі. А мы лічым і лічым свае страты.
На зямлю паступова апускалася ноч. Міма правялі яшчэ адну рату палонных пад аховаю ў кірунку Пліскі. Той шлях, які прывёў рамеяў да перамогі, вяртаў іх назад з ганьбаю. Ацалелыя славяне паспяшаліся пакінуць крывавую дарогу, каб астыць і перадыхнуць пасля бою. Заўтра раніцаю ім яшчэ належала пазбіраць тут целы сваіх палеглых братоў і пахаваць па славянскаму звычаю. Яны сабраліся на шырокай паляне за цяснінаю. Радасна віталі адзін аднаго, быццам пасля вяртання з далёкай дарогі.
Ваявода Крума, седзячы вярхом на кані, падзякаваў славянскім воям і запрасіў усіх праз шэсць дзён узяць удзел у балі пераможцаў у разбуранай Плісцы. Запрашэнне гэтае прагучала як загад, але ж у вайскоўцаў з падначаленымі існуе толькі такая манера гаворкі.
Тры дні гарэлі і гулі пахавальныя вогнішчы язычнікаў. Прах палеглых дружыннікаў хавалі ў курганах. Мёртвых хрысціян збіралі і закопвалі ў вялізных брацкіх магілах.
7
Баль пераможцаў пачаўся з урачыстай малітвы булгар, якія дзякавалі свайго вялікага бога Тэнгры за дапамогу ў перамозе над рамеямі. Так сказаў Веляславу і Драгаміру тлумач. Пасля ўсіх запрасілі на вячэру.
Проста на траве былі разасланы белыя палатняныя абрусы, застаўленыя гарлачамі з віном і мёдам, раскладзенымі тут жа кавалкамі мяса, лустамі хлеба і зяленівам. Некалькі тысяч вояў
села на зямлю. Паколькі людзей было вельмі шмат, дык ладу за сталом не было. Хто калі хацеў, тады піў, колькі мог, столькі еў. Веляслаў з Драгамірам прымасціліся сярод сваіх землякоў. Колькі разоў узнялі кубкі за магутных багоў, якія спрыялі перамозе. Калі ж нехта з дружыннікаў прапанаваў выпіць у гонар радзімы, стары Радаслаў сказаў:
— Наша радзіма забраная. Цяпер тая зямля называецца Эладай ці Грэцыяй.
— Мы гатовыя біцца, каб вызваліць яе, — заявіў Драгамір. — Цяпер, калі канстанцінопальскі базілеўс забіты, мы можам спакойна пайсці на вызваленне Велясіціі.
— Ты думаеш, князь, што Візантыя будзе доўга аплакваць Нікіфара? Як толькі туды прыйдзе вестка пра ягоную смерць, адразу знойдзецца новы базілеўс. У Канстанцінопалі іх, як збродлівых сабак. Адзін аднаго падседжваюць, каб заняць трон.
— Мы не здолеем сабраць нашых велясітаў, хіба засяліць яе іншымі славянамі, — заўважыў Веляслаў.
— I куды ж ты цяпер са сваім войскам пойдзеш? — спытаў Драгамір.
— He ведаю і пакутую ад гэтай нявызначанасці.
— Пойдзем разам да дзеда Драгавіта.
— Пабачыцца з дзедам было б добра, але я ўжо не хлопчык. Мне трыццаць гадоў. Я, князь Воля, які не мае ні зямлі, ні радзімы, ні падданых, толькі ёсць пакуль у мяне наёмная дружына, якая разбяжыцца, як толькі я перастану гілаціць ёй грошы.
— Наш дзед, князь Драгавіт, будзе шчаслівы, калі я вярнуся жывы і здаровы. Думаю, тваё вяртанне яго таксама парадуе.
— Ці ўтрымаецца наш дзед на сваёй зямлі, калі на яго пачнуць наступаць франкі, рамеі і ці мала хто яшчэ?
— Дзед сядзіць моцна, мае ўмацаваны горад на Піне. Славяне займаюць вялізную тэрыторыю і яшчэ пашыраюць межы на ўсход, за Буг.
— За Буг? — перапытаў Веляслаў.
— Так. Там пушчы, багатыя зверам і борцямі, у рэках і азёрах рыбы нямерана. А ляда славянін і сам сабе раскарчуе.
— Ты намаляваў райскую зямлю. Хіба там ніхто не жыве?
— Жывуць там нейкія дробныя плямёны. Зямлі на ўсіх хапае. Кажуць, што глеба там не надта ўрадлівая, але родзіць усё. Шмат балотаў непраходных, затое ўдосталь пашы. Зіма
халаднейшая, чым тут, ды снегу шмат, таму хапае вільгаці на ўсё гарачае лета.
— Ну што, землякі, ці гатовыя вы абжываць новыя землі, — спытаў Веляслаў.
— Мо хто з маладых з табою і пойдзе, — азваўся Радаслаў. — А мне ўсё часцей пра курганок думаецца. Хто мяне дравядзе ў апошні шлях? Адзін я, зусім адзін застаўся...
— Наш Кукса нешта скіс, — заўважыў малады дружыннік, які сядзеў чалавекі за чатыры ад Веляслава, але пільна прыслухоўваўся да гаворкі. — Наліце яму поўную чарку і прасачыце, каб выпіў.
У гэты час да славян наблізіўся пасланец ад Крума і сказаў, што хан запрашае ўсіх князёў да свайго стала прычасціцца з чароўнай чашы.
— Ідзіце, — сказаў Радаслаў князям.
— Ты таксама князь, Кукса, ідзі і ты! — зноў крыкнуў малады дружыннік.
— Пойдзем разам, дзядзька Радаслаў, — прапанаваў Драгамір. — Булгарскага прычасця хопіць на ўсіх.
Яны наблізіліся да Крума, каля якога стаяў вялізны кацёл з віном. Малады булгарын, закасаўшы рукавы халата, чэрпаў віно, наліваў яго ў чалавечы чэрап, акаваны срэбрам, і падаваў булгарскім ваяводам.
— Што тут адбываецца? — спытаў Веляслаў у тлумача.
— Гэта чэрап Нікіфара, візантыйскага базілеўса. Хто выгі’е з яго віна, забярэ ягоную сілу і ўдачу.
— Якое дзікунства! — абурана прамовіў Радаслаў.
— Я не буду піць, — сказаў Веляслаў.
— Брыдка нават падумаць пра гэта, — азваўся Драгавіт.
— Хто са славянскіх князёў адмовійца піць, таго Крум не прапусціць праз цясніну на захад, а пакіне ў сябе на службе, — папярэдзіў тлумач.
— Служыў дзед бабе, як жук жабе, — злосна сказаў Радаслаў.
— Мы падумаем, ёсць час, і чарга вялікая, — адказаў Веляслаў. — Пайшлі адсюль.
Яны павярнуліся і пашыбавалі да землякоў.
— Гэта не сябры, а дзікуны. Мой Муса за іх жыццё паклаў, — злосна сказаў Веляслаў. — Вы зразумелі? Дарогі на захад няма!
— Затое ёсць дарога на ўсход, — бесклапотна сказаў Драгамір.
— Што ты кажаш, брат? Цябе ж чакае дзед.
— Наш дзед мае каму перадаць спадчыну. Пры ім застаўся сын Люб. Перад маім ад’ездам яшчэ адзін унук нарадзіўся, назвалі яго Сіладрагам. Я, Веляслаў, такі ж беззямельны князь, як ты. Вельмі не хочацца з табою разлучацца. Напраўду. Мне без цябе было вельмі дрэнна. Пойдзем разам за Буг! Дзядзька Радаслаў, хадзем з намі.
— Я ўжо не Радаслаў, а Кукса. Бязрукі і нікуды не варты.
— Годзе бедаваць. Будзеш нам названым бацькам.
— Яшчэ трохі, і ты мяне ўгаворыш, — раптам засмяяўся Радаслаў, і смех ягоны быў па-маладому гарэзлівы і бесклапотны.
— Чаго ты маўчыш, Веляслаў?
— Я думаю, што мая дружына разбяжыцца, калі я перастану ім плаціць.
— Халера іх бяры! Застануцца самыя верныя. Дык як?
Веляслаў абняў брата і рашуча сказаў:
— Драгамір, мне проста няма куды больш ісці, толькі за Буг!
— За Буг! I неадкладна! Пакуль Крум не зразумеў, што на ўсход таксама дарогі пракладзены!
8
Веляслаў і Драгамір вялі сваіх дружыннікаў праз селішчы, дзе булгары і славяне суседнічалі без варажнечы і злосці. Качэўнікі вучыліся аседламу жыццю, жаніліся на славянках, а славянкі выходзілі замуж за булгар. Людзі жылі, занятыя звычайнымі турботамі пра сям’ю і хлеб надзённы. Да славянскіх дружыннікаў ставіліся па-добраму, частавалі малаком і хлебам, прадавалі харчы.
Той-сёй з дружыннікаў адмовіўся ісці за Буг, але большасць увязалася ў авантуру. Князі турбаваліся пра іх харчаванне і абяцалі зямельныя надзелы, калі ім удасца асвоіць новыя прасторы.
Веляслаў ехаў наперадзе. Драгамір з Радаславам трохі адсталі, разгаварыліся з дружыннікамі. Дзень выдаўся па-ліпеньску гарачы. Веляслаў падумаў, што варта перачакаць самую гарачыню 206
за селішчам у лесе, каб даць адпачынак ліодзям і коням. А па абедзе рухацца далей. Хацелася піць і ён пагнаў свайго каня да калодзежа, які заўважыў наперадзе.
Каля калодзежа нерухома стаяла маладзіца, трымаючы паўнюткі цэбрык вады. Веляслаў саскочыў з каня, наблізіўся да жанчыны, папрасіў напіцца. Яна ўскінула на яго сінія вочы. Ён здзіўлена прамовіў:
— Радуня? Ты?
Яна пільна зірнула ў ягоны твар і адказала:
— Я цябе, Веляслаў, пазнала, калі ты яшчэ быў вунь у тым канцы. Стаяла, як аслупянелая... I не ведала, што рабіць, ці хавацца, ці бегчы насустрач.
Яна заплакала, прыпала да яго грудзей і прашаптала:
— Дзе ж ты быў так доўга, мой саколік?
— Пра гэта, Радуня, хутка не раскажаш.
Плечы яе ўздрыгвалі, яна ўсхліпвала.
— He плач, не плач...
Веляслаў нахіліўся, пацалаваў яе ў шчаку, адчуў саланаваты смак яе слёз.
— Наш князь Воля ўжо дзяўчыну абдымае, — засмяяўся нехта з дружыннікаў, спыняючыся каля калодзежа. — Вучыцеся, маладыя!
Веляслаў адышоў з Радуняю ўбок.
— А цяпер куды? — спытала яна.
— На усход, за Буг. Едзем разам!
— Ах, Веляслаў, я ўжо не адна. У мяне сям’я, пяцёра сыноў. Старэйшага завуць Веляславам, як і цябе; наступнага Радаславам, як майго бацьку, Любаграя і Міраслава назвала ў гонар маіх братоў, самы меншы Драгамір. Нашу я вас усіх у маім сэрцы.
— Радуня, са мною і твой бацька, і Драгамір.
— Праўда? Які ж шчаслівы сёння дзень, — яна выцерла слёзы, засвяцілася радасцю, і Веляслаў зноў пабачыў яе маладую, светлую, закаханую. — Дзе ж яны?
— Вось, ужо пад’язджаюць.
Радуня кінулася да бацькі. Радаслаў саскочыў з каня і не хаваў слёз, абдымаючы яе.
— Дачушка! Жывая! Крывіначка мая!
— Тата, што з тваёю рукою.
— Згубіў...
— Дзе мама, браты?
— Яны ў лепшым свеце, дзяўчынка! Няма нікога, я адзін застаўся!
— Божа Вялесе ўсёмагутны, такое шчасце і такое гора! — Яна заплакала ўголас.
— He плач, дачка, не плач. Трэба дзякаваць богу, што мы з табою не размінуліся. Мы ж маглі б праехаць праз гэтае сяло і не здагадацца, што ты тут век каратаеш. Цяпер я з табою не разлучуся, забяру з сабою.
— Прывязаная я, тата...
— Як табе тут?
— Добра, тата. Усё добра. Я замужам за булгарынам Аманам. Ён добры чалавек. У цябе пяцёра ўнукаў. Пойдзем, пазнаёмішся з малодшымі. Старэйшыя пайшлі на сенакос з бацькам.
— Цябе не крыўдзяць?
— Няма каму. Сястра Амана Весяліна выйшла замуж, жыве асобна. Свёкар памёр. Цяпер я ў хаце гаспадыня. Заставайся, тата, са мною. Куды ты паедзеш у свет?
— Я падумаю, дачка. Хто ведае, мо твой гаспадар будзе супраць.
— Тата, ён вельмі любіць мяне, а я — Веляслава. Але развёў нас лёс. Мне некалі цётка Люба варажыла, што не будзем мы разам, так і атрымалася. Я змірылася...
— Пакутніца мая, сонца маё, — сказаў Радаслаў. — За ўсе мае пакуты паслаў мне Вялес такую радасць.
Да Радуні наблізіўся Драгамір, падаў руку:
— Добры дзень, Радунька! Ты ўсё такая ж прыгожая.
— Драгамір, як ты вырас! Волат! — сказала Радуня і пацалавала князя ў лоб.
— Пойдзем да мяне ў хату, — яна азірнулася, пашукала вачамі Веляслава і паклікала яго. — Пойдзем з намі, князь.
Веляслаў загадаў сотнікам ехаць з дружыннікамі за селішча і адпачыць каля лесу, пакуль спадзе гарачыня, а сам накіраваўся ўслед за Радуняй. Душа ягоная разрывалася ад болю. Навошта жорсткі лёс вадзіў яго невядомымі дарогамі, разлучыў з каханаю дзяўчынаю, а цяпер звёў з ёю, калі яна абцяжараная сям’ёю і абавязкамі. Лёс працягвае гнаць яго ў невядомую зямлю ў пошуках прывіднай волі і шчасця. А сапраўднае яго шчасце застаецца тут, у булгарскім селішчы...
9
У святліцы, куды ўвайшлі князі з гаспадыняю, было не надта багата, але чыста. Стол, лавы, падлога былі жоўтыя, адмытыя з драчом. Хлопчык гадоў чатырох калыхаў калыску, у якой ляжала немаўля. Яшчэ адзін хлопчык гадоў шасні шчыпаў лучыну.
— Гэта мае малодшанькія, — сказала Радуня, — Любаграй, Міраслаў, а ў калысцы — Драгамір.
Радаслаў падхапіў на рукі хлопчыка, які шчыпаў лучыну, прыціснуўда сябе, пацалаваў, потым згроб і другога, які калыхаў калыску, казытаў іх барадою і шчасліва смяяўся:
— Якія волаты ў мяне растуць! Любаграй і Міраслаў! Унучкі мае родныя! Mae дарагія!
— Мама! — спалохана піскнуў Любаграй.
— Гэта ваш родны дзед Радаслаў, я ж вам расказвала, — супакоіла сыноў Радуня.
Радаслаў нарэшце выпусціў з рук хлопчыкаў і замілавана ехшіўся над калыскаю, Ён узяў на рукі немаўля, пацалаваў у лоб, прыцмокнуў языком. Дзіця ўсміхнулася.
— Расці вялікі, Драгамір, — сказаў дзед.
— Радуня, ты дала маё імя свайму малодшанькаму? — расчулена спытаў Драгамір.
— Я ніколі не забывала пра вас усіх. У цябе была цяжкая рана. Я баялася, што ты мог загінуць. Спадзяюся, што мой сын будзе такі ж прыгожы і дужы, як ты.
— Драгавіты — племя магутнае, — сказаў Радаслаў, — але і велясіты было не горшае! Было... — горка заўважыў ён і паклаў немаўля ў калыску.
— I будзе, — упарта сказаў Веляслаў. — Пакуль мы жывыя, велясіты не звядуцца.
— Пойдзем, госцейкі дарагія, на мужчынскую палавіну, там я вас пачастую абедам.
Веляслаў адзначыў для сябе, што ў булгар, як у арапаў, жытло дзеліцца на дзве палавіны. Вядома, качэўнікі! У другой святліцы на сцяне вісеў дыван, на якім былі падвешаны дзве крывыя шаблі. На падлозе таксама ляжаў тканы ўзорысты дыван, пасярод якога стаяў нізкі столік, які Радуня заслала белым абрусам, і пачала насіць на стол міскі ды гладышкі. Веляслаў
усё сачыў за яе рухамі, любаваўся паставаю і не ўяўляў, як ён будзе жыць цяпер без яе.
— Сядайце на дыван па-булгарску, — запрасіла Радуня. — Я вымушана лічыцца з іхнімі звычаямі. Частуйцеся, калі ласка.
Радаслаў і Веляслаў ад узрушэння елі мала. Толькі Драгамір быў спакойны, еў і піў ахвотна ды нахвальваў гаспадыню.
— Як цяпер выглядае наш горад? — спытала Радуня.
— Пасля пажару вельмі змяніўся і спрэс заселены чужынцамі, — адказаў Радаслаў. — Нам няма там месца.
— Шкада, — уздыхнула Радуня. — А было, што я парывалася збегчы дамоў. Аказваецца, мне не было куды ўцякаць.
— Тое войска, якое спаліла Волас, мы разбілі. Мяне выбралі князем.
— Ты быў князем велясітаў, тата? — здзівілася Радуня. — Выходзіць, я магу называцца князёўнай!
— Ты самая лепшая князёўна на свеце! — сказаў Драгамір.
— Што было далей? — спытала Радуня, якой хацелася ведаць усё, што адбылося ў тыя гады, калі яна была ўдалечыні ад радзімы.
— Прамінула колькі гадоў, і рамеі зноў учынілі асаду Воласа. Скончылася ежа. Нехта атруціў калодзежную ваду. Людзі выміралі сем’ямі, — працягваў расказваць Радаслаў. — Нам давялося прарывацца з горада. У той дзень загінулі твая маці і браты. Я з рэштаю воласаўцаў хаваўся па лясах. Праўда, тады ўжо мяне называлі князем Куксам з-за пакалечанай рукі. Пасля сустрэлі мы Веляслава і арапа Мусу. Яны набралі дружыну, якая выступіла супраць Нікіфара на баку булгар. Вось і ўся гісторыя, дачка. А цяпер мы вырашылі шукаць новую зямлю для велясітаў.
— I драгавітаў, — падказаў Драгамір.
— Родныя мае людзі, князі дарагія, я жадаю вам здзейсніць вашу мэту. Аты, бацька, заставайся са мною. Куды ты пойдзеш шукаць шчасця, калі тут цябе любяць і шануюць?
— Што мне рабіць, князі? — спытаў Радаслаў у Веляслава і Драгаміра.
— Рабі, як табе лепш, — адказаў малодшы князь. — Вядома, унукам трэба дзед.
Радаслаў пачухаў патыліцу, пакусаў вус і сказаў збянтэжана:
— Трэба ж мне хоць аднаго каваля выгадаваць!
— Вядома, трэба, бацька. У мяне ж яшчэ ёсць і Радаслаў.
— Радаслаў? Чаго ж ты маўчала?
— He паспела яшчэ сказаць. Увечары пабачыш старэйшых маіх сыноў Веляслава і Радаслава.
— Чаму ты не дачакалася мяне, Радуня? — горка спытаў Веляслаў.
— Тады, на нявольнічым рынку, у Канстанцінопалі мяне, рабыню, купіў малады булгарын Аман, аддаў за гэта ўсе грошы, якія меў. Бо, як ён казаў, упадабаў мяне з першага позірку, пакахаў і зрабіў сваёю жонкаю. Выбару ў мяне не было. Свёкар казаў, што я вельмі падобная на ягоную жонку, чапляўся да мяне... Ай, Вялес яму суддзя.
Радуня выцерла слёзы, якія наплылі ад сумных успамінаў, і зноў пачала запрашаць гасцей, каб елі, не саромеліся, але Драгамір падняўся і сказаў:
— Дзякуем, Радуня, за хлеб-соль, нам пара. Калі мы яшчэ тут пасядзім, дык нашы дружыннікі перажэняцца. He будзе над кім княжыць.
— Тата, ты застанешся? — з надзеяю спытала Радуня.
— Застануся, — паабяцаў Радаслаў. — Толькі хлопцаў правяду за ваколіцу. Люблю я іх, як сыноў родных.
— Я таксама хачу вас гіравесці, — сказала Радуня і паправіла хустку на галаве.
Усе разам выйшлі з хаты. Радаслаў пакінуў свайго каня на двары, бо меркаваў вярнуцца сюды назаўсёды. Ён пайшоў уперад з Драгамірам, а Радуня ішла побач з Веляславам. Яны развітваліся назаўжды.
— Цябе аднаго я кахала і буду кахаць заўсёды, — сказала Радуня. — Калі бог не судзіў нам жынь разам на гэтым свеце, можа, на тым нас ніхто не разлучыць.
— Слабое суцяшэнне. Бачыш, я таксама да гэтае пары не жанаты. Hi адна жанчына ні ў Індыі, ні ў Егіпце, ні тут, на Балканах, не здолела мне замяніць цябе. Мо і зжыву век адзін. Але дзякуй богу, што мы сустрэліся, і я хоць нешта ведаю пра твой лёс.
— Сапраўды, гэта цуд. Ты мне сніўся надоечы. Быццам стаім мы па два бакі нейкае празрыстае брамы, якая раздзяляе нас, а адчыніць яе не можам. Сон — у руку. Чаму ты так глядзіш на мяне?
— Хачу запомніць цябе такою назаўсёды...
Пратрубілі трубы. Войска села на коней. Веляслаў на развітанне пацалаваў Радуню гэтак горача, як у маладосці, адчуў яе падатлівае цела і выпусціў з рук. Гэтак птушцы даюць волю.
Радаслаў з дачкою доўга стаялі на дарозе і глядзелі ўслед дружыннікам, пакуль тыя не зніклі за павароткаю.
— Няхай едуць з богам, — сказаў Радаслаў.
— Пойдзем, тата, дамоў. Цябе чакаюць унукі, — сумна ўсміхнулася Радуня. — Я жыву на свеце толькі дзеля дзяцей.
Яна прыпала да грудзей бацькі і горка заплакала.
— He плач, дачушка, не плач... Усё мінае, і гэты смутак міне. Яшчэ будзе шмат радасных дзён.
Войска, між тым, няўхільна рухалася на паўночны ўсход. Удзень іх вяло сонца, а ноччу свяціў месяц, і сам Вялес паказваў ім дарогу, пасучы свой зорны статак, які называецца Валасінамі.
Эпілог
Пра тое, што драгавіты і велясіты прыіішлі за Буг, сведчаць шматлікія тапонімы і гідронімы: Воласаўцы, Велясніца, Воласава, Валасовічы, Волас, Драгічын, Драгатынь, раскіданыя па ўсёй Беларусі. Зрэшты, не маглі ж нашы продкі раптам у адзін дзень з’явіцца ніадкуль у 859 годзе і абвясціць свету пра сваё існаванне. Між іншым, падобныя назвы паселішчаў сустракаюцца і на Балканах. Прынамсі, у Грэцыі да гэтага часу існуе горад Волас і Валошскі заліў, які цяпер называецца проста Вало. Вялесава возера таксама захавала сваю ранейшую славянскую назву, хоць і ў скажоным выглядзе.
Рака Піна ёсць у Грэцыі і на тэрыторыі Усходняй Германіі. На Палессі мы таксама маем раку Піну, на якой некалі асела племя драгавітаў (дрыгавічоў).
Згодна з гістарычнымі звесткамі, драгавіты жылі на Балканах, у ваколіцах горада Салуні. Старадаўнія гісторыкі сведчаць, што з’яўленне пасяленняў драгавітаў за межамі Македоніі ў канцы восьмага — пачатку дзевятага стагоддзяў выклікана добраахвотным або прымусовым іх перасяленнем у розныя рэгіёны Візантыі і Заходняй Еўропы.
Захаваліся звесткі пра князя волатаў (вільцаў або валатабаў) Драгавіта, які меў умацаваны горад на рацэ Пене (Піне) на тэрыторыі, якую займае сучасная Усходняя Германія, і ў 789 годзе сустракаўся з каралём франкаў Карлам. Сынам князя Драгавіта мог быць Люб, які згадваецца ў Каралеўскіх аналах франкаў як «кароль вільцаў» пад 823 годам. У найменні сына Люба — Сіладрага, ёсць той жа элемент «драг», які мела імя ягонага дзеда Драгавіта.
У энцыклапедычным даведніку «Беларуская міфалогія» (2004) даюцца звесткі пра легендарнае паселішча Ваўкамір. Яно магло існаваць у сапраўднасці, магчыма, называлася першапачаткова, хутчэй за ўсё, Вокамір, толькі з часам трансфармавалася ў больш звыклае Ваўкамір, звязанае са словам «воўк». Прынамсі, на Беларусі вельмі пашыраныя ўяўленні, вераванні і паданні пра ваўка. Думаецца, што замак Вокамір заснаваны нашчадкамі не міфічнага, а сапраўднага князя велясітаў, які ў гістарычных крыніцах скажона называецца іншаземнымі гісторыкамі Акамірам. Менавіта на новых землях прышлыя вглясіты назвалі ў гонар Вялеса раку Віліяй, a горад — Вільняй. А ёсць жа яшчэ на Беларусі возера Велле, рака, возера і горад над назваю Вілейка, рака Вельніца, вёскі Вельямовічы, Велясніца і Веляцічы.
Хроніка Літоўская і Жамойцкая паведамляе, што замак Ваўкамір (Вокамір) заклаў легендарны рымскі шляхціч Даўспрунгус на рацэ Швента (Свента), паходжанне назвы якога невядомае. Этымалогія назваў замка і ракі выразна сведчыць пра іхняе славянскае паходжанне і, калі мае дачыненне да рымлян, дык ускоснае, бо велясіты і драгавіты прыйшлі з Балканаў, дзе суседнічалі з рамеямі. Паданне пра замак Вокаміра ў міфалагічнай форме нагадвае пра ўсталяванне мірных дачыненняў паміж прышлымі славянамі і мясцовымі балтамі, якія на той час ужо займалі гэтыя землі. Хоць, як адзначаў беларускі гісторык Мікола Ермаловіч, далёка не заўсёды славяне авалодвалі новымі землямі мірным шляхам. Зашмат знаходзяць археолагі спаленых балцкіх умацаванняў.
He выключана, што і прапродкі жамойтаў некалі таксама прыйшлі на ўсход з захаду, дзе межавалі з Рымскай імперыяй. Нездарма ж заўважана сваяцтва літоўскай мовы і старажытнай лаціны.
Недалёка ад горада Салунь існаваў славянскі горад Літа. Ці не адтуль прыйшло невялікае, але ваяўнічае племя літва? Прынамсі, нямецкі гісторык XVIII ст. Л.А. Гебгардзі (1735— 1802) пісаў на падставе гістарычных звестак, што яшчэ ў XII ст. на левым беразе Дуная, у Фракіі, існавала мясцовасць Літва. He выключана, што жыхары гэтай Літвы перасяліліся на ўсходнія землі і ўтварылі сваю дзяржаву. Дарэчы, у тапаніміцы сучаснай Беларусі да гэтага часудаіснавалі назвы вёсак Літоўка, Літвінкі, Ліцвін, Ліцвінка, Літва, Ліцвяны, рэчак — Літанка, Літкава. I размяшчаюцца яны менавіта там, дзе гістарычна першапачаткова ўтваралася Літоўскае княства са сталіцаю ў Наваградку.
Базіліса ірына пасля дварцовага перавароту была выслана новым базілеўсам (былым міністрам фінансаў) Нікіфарам на востраў Лесбас, дзе, як сведчаць гісторыкі, цяжкаю працаю зарабляла сабе сродкі на жыццё. Яна памерла дзевятага жніўня 803 года ў пяцідзесяцігадовым узросце. Гэтая візантыйская імператрыца прылічана да ліку святых праваслаўнаю царквою за тое, што падтрымала пакланенне іконам.
Пасля таго, як кароль франкаў Карл быў абвешчаны імператарам Вялікай Рымскай імперыі на Захадзе, Візантыя са сталіцаю ў Канстанцінопалі стала называцца Грэчаскай імперыяй. Імператар Карл Вялікі памёр у 814 годзе, а ягоная імперыя ў хуткім часе распалася на тры дзяржавы: Францыю, Італію і Германію.
Пра тое, куды падзеліся шматлікія славянскія плямёны з Заходняй Еўропы, гісторыя загадкава маўчыць. Некаторыя навукоўцы выказваюць меркаванне, што славяне былі фізічна знішчаны германнамі або асіміляваны ў асяроддзі розных еўрапейскіх народаў. Ці не з’яўляецца адказам на гэтае пытанне ўзнікненне магутных славянскіх княстваў у IX стагоддзі на тэрыторыі Усходняй Еўропы? Побач з драгавітамі і велясітамі на тэрыторыі Заходняй Еўропы жылі славянскія плямёны смалян, магілян, селічаў, рачан, лісічан, сапаў, люцічаў, углян, спораў і іншых. На карце Беларусі мы знойдзем дастаткова тапонімаў, якія паўтараюць вышэй названыя найменні: Смаленск, Смалявічы, Магілёў, Магілёўцы, Сялец, Рэчыца, Лісічыцы, Угляны, Спорава... Варта звяртаць увагу на беларускія прозвішчы, у іх таксама можна сустрэць адзнакі прыналежнасці
да пэўнага племені: Люціч, Сапач, Рэчыц, Углянец, Велясевіч, Спаравец, Селяшчук, Смаляк і шмат іншых.
Нават лыкавы вянок — віць, з дапамогаю якога склікалі славяне на вайну супляменнікаў, даў назву адной з беларускіх рэчак. Рака Віць мае невыразную даліну, у нізоўях зліваецца з поймаю Прыпяці, пераплятаецца з ёю, як лыкавы вянок.
Магчыма, ад віця ўзяла сваю назву і рака Віцьба — левы прыток Заходняй Дзвіны. Ад Віцьбы ўтварылася назва горада Віцебска.
Дарэчы, і пасля таго, як усходнія славяне аселі на новых землях, дзе і жывуць цяпер, яны працягвалі ваяваць з Візантыяй. Полацкія дружыны бралі ўдзел у паходах на Канстанцінопаль (Царград, цяпер — Стамбул) у 907, 911, 941, 944 гадах і атрымлівалі даніну з гэтага горада.
Далёкае мінулае продкаў беларусаў, хоць і схавана глыбока, але паціху вяртаецца тым, хто хоча спасцігнуць таямніцы гісторыі і шляхі свайго народа з забытай даўніны ў сучаснасць.
Аднарог
(Аповесць)
і
Уладзік ехаў у дзіцячай калясцы, круцячы рукамі высокія колы, і яна паціху пхалася па пясчанай дарозе. Найбольш ён баяўся загрузнуць у пяску, старанна аб’язджаў небяспечныя мясціны, а на ўсялякі выпадак меў пры сабе моцны кій, каб можна было скрануць сваю таратайку з месца, як човен, які сеў на мель. Вецер задзіраў угору ягоную выбеленую за лета грыўку, казытаў у носе насеннем травы і пылам, шкуматаў майку. Хлопчык зірнуў на таполі, што ўсхвалявана шумелі пры дарозе, на неба, на якім сабраліся шэрыя хмаркі, і падумаў, што, мусіць, будзе дождж. Хутка пачнецца восень, ягоныя равеснікі пойдуць у другі клас, а яму давядзецца сядзець дома. Асабліва было горка, калі ўсталёўвалася непагадзь ці навальвала снегу, тады нават на вуліну не выйдзеш. Добра, што былая настаўніца, а цяпер пенсіянерка, Леакадзія Максімаўна зімой навучыла яго чытаць і пісаць. Цяпер Уладзік чытаў усё, што толькі трапляла ў рукі, а пісаў неахайна і не любіў гэты занятак.
Зараз ён спяшаўся. Хацеў паспець да прыходу аўталаўкі, бо ў хаце не засталося ні крошкі хлеба. Грошай у хлопчыка таксама не было, але ён спадзяваўся пазычыць у каго з вяскоўцаў, каб потым з пенсіі аддаць. Гэтак ён рабіў не раз раней, калі мама некуды сыходзіла. Ён атрымліваў дапамогу па інваліднасці і пры сваіх нерухомых нагах адчуваў сябе даволі самастойным чалавекам. Хвароба ягоная была не безнадзейная. Дактары браліся лячыць, але ўсё нешта замінала гэтаму. Двойчы мама здабывала недзе грошы, везла сына ў сталіцу, але так і не магла давезці. Першы раз яна сказала, што грошы ў яе ўкралі, другі раз, што сама згубіла. Што і казаць, не шанцуе Уладзіку. Учора захварэла маленькая сястрычка, пасінела ўся, зрабілася непрытомная. Маці павезла яе ў райцэнтр, і да гэтага часу не вярнулася. A Уладзіку думай і рабі, што хочаш, а дома ж сякая-такая гаспадар-
ка: парсючок, куры, кот. 1 ўсе есці хочуць. Ён нарваў парсючку травы і ўкінуў у карыта. А куры з катом няхай самі якую ежу шукаюць. Сабе ён назбіраў недаспелых яблыкаў і ўсе паеў да абеду, але ж яблыкамі сыты не будзеш. Хочацца хлеба...
Над вуліцаю нізка і хутка, як стрэлы, лёталі ластаўкі, і Уладзік прыйшоў да канчатковай высновы, што будзе дождж. Пра такую прыкмету казала бабуля Маня, калі была жывая. Зноў яму давядзецца падстаўляць вялікую міску пад дзірку, дзе працякае страха. Гэтая старая хата дасталася маме ад бабулі, якая летась памерла, раней жа, гадоў колькі таму, Уладзік жыў у горадзе. А потым тата паехаў некуды на заробкі і знік, не адгукаўся ні лісгом, ні званком. Мама засталася без падтрымкі з хворым сынам, вось і мусіла вяртацца ў вёску. Эх, каб пасяліцца хоць бы у аграгарадку! Там школа блізка, хлопцаў-равеснікаў шмат, а тут адны старыя. А яшчэ лепш было б, каб Уладзік умеў лётаць, як ластаўкі. Адна хвіліна — і ты ўжо ў тым канцы вуліцы, другая — назад вярнуўся. Гойсай куды хочаш, хоць за возера, хоць за балота, хоць за лес з ранку да вечара. I ніякае табе перашкоды!
На адно імгненне страціў Уладзік пільнасць — і ягоная таратайка забуксавала, па самыя восі ўлезла ў пясок. Ах, каб ты спрахла! Як жа гэта можна так варон лавіць! Уладзік узяў кій, упёрся ім у зямлю, спрабуючы зрушыць каляску з месца. I так налёг на левы борцік, што каляска наогул перакулілася, а яздок вываліўся з яе проста ў пясок. Ён сеў, атрос пыл з майкі і трусоў, паставіў каляску на колы, выпхнуў яе на цвярдзейшую глебу, але залезці ў сярэдзіну з зямлі яму не ўдавалася. Таратайка была няўстойлівая, на высокіх колах. Яна ці перакульвалася, ці, нібы дражнячыся, ад’язджала ўперад. Уладзік раззлаваўся, пачаў апантана накідвацца на каляску, але і яна зрабілася яшчэ больш непаслухмянай.
Звычайна ягоная карэта стаяла ў двары каля ганку. Уладзік выпаўзаў з сянец і без цяжкасці зверху ўвальваўся ў сярэдзіну. А тут паспрабуй асядлай яе знізу. 3 дакукаю хлопчык думаў, шго пакуль ён тут валаводзіцца, аўталаўка паедзе і яму давядзецца жыць без хлеба. Вернецца мама, а ў яго і на раз няма чаго ўкусіць. Ад гэтых думак яму зрабілася крыўдна за ўласную бездапаможнасць, на вочы навярнуліся слёзы, ён выцер іх брудным кулачком і стомлена сцішыўся. Заставала-
ся чакаць, што нехта з вяскоўцаў заўважыць яго і дапаможа. У такіх выпадках у яго заўсёды ўзнікала адно пытанне: чаму ўсе дзеці здаровыя, бегаюць па вуліцы, сябруюць, ходзяць у школу, а ён пазбаўлены ўсяго гэтага? Ддказу не было, замест яго з’яўлялася адчуванне страшнай несправядлівасці, якую ён вымушаны перажываць.
— Што, брат, аварыя здарылася? — пачуў за спіной Уладзік голас дзеда Карнея Лесняка і ўзрадавана азірнуўся.
— Ага, перакуліўся, — азваўся хлопчык.
Карней падняў худзенькае цела Уладзіка і пасадзіў у каляску.
— Слаба ты, хлопец, расцеш. Лёгкі, як пушынка, — сказаў Карней, штурхаючы перад сабою каляску.
— Каб я хадзіў, дык і рос бы, а так сяджу, бы корч пры дарозе, ніякага руху...
— А калі цябе ўжо маці павязе да доктара?
— He ведаю... Учора наша Ангелінка захварэла... Мама як павезла яе ў бальніцу, дык яшчэ не вярнулася.
— Нічога, патрывай, будзеш ты бегаць. Ніхто цябе не дагоніць, — суцешыў стары малога.
3 двара ўслед за Карнеем выйшла жарабя. Было яно такой чыстай белай масці, што на сонцы было балюча на яго глядзець. Здавалася, што поўсць зіхціць і пераліваецца срэбрам. Уладзік радасна заўсміхаўся, паклікаў да сябе жывёлу:
— Косю-косю-косю!
Але жарабя не звярнула на яго ніякае ўвагі.
— Жарэбчык да чужых не ідзе, — заўважыў хлопчык.
Карней паправіў яго:
— Гэта кабылка, Уладзік. А кабылкі заўсёды больш асцярожныя...
— Прыгожая! Ну і пашанцавала табе, дзеду, — такога коніка сярод балота напаткаць...
— He было б шчасця, ды няшчасце дапамагло...
Пра тое, што Карней заблудзіўся ў лесе, калі хадзіў па чарніцы, ведала ўся вёска. Два дні яго шукала міліцыя, а ён з’явіўся сам з жаробкаю і здзіўляўся, чаму яго шукалі, калі ён у тым лесе мо ўсяго гадзін на пяцьзабарыўся... Вясковыя жанчыны вырашылі так: мусіць, у Карнея падняўся высокі ціск (калі ён яго мерае?), страціў чалавек прытомнасць, а пасля ачомаўся ды
і прысунуўся дахаты. He стаў ім Карней тлумачыць, што ў той дзень ягоны гадзіннік быццам спыніўся... Ды і ўвогуле, хіба пра ўбачанае раскажаш? Падумаюць: звар’яцеў Карней. А вінаватае ў той прыгодзе якраз і было гэтае самае жарабя. Пайшоў за ім следам, хацеў злавіць. А яно ўсё не давалася, вось і гірывяло старога дурня невядома куды...
Уладзік абарваў Карнеевы згадкі і папрасіў:
— Дзеду, пазыч, калі ласка, мне грошай на хлеб да пенсіі.
— Пенсіянер пенсіянеру ніколі не адмовіць, — усміхнуўся Карней. — Мо да хлеба яшчэ чаго хочаш прыкупіць?
— He, мама сварыцца будзе... Мне толькі хлеб трэба. А там яна, як вернецца, дык няхай сама купляе...
2
Жанчыны сабраліся на пляцы каля будынка школы з павыдзіранымі вокнамі і разбітымі дзвярамі. Сюды звычайна прыязджала аўталаўка па аўторках і пятніцах. Здалёку сялянкі заўважылі Карнея, які ішоў злёгку накульгваючы (даўно балела правае калена) і вёз Уладзіка ў калясцы, здалёку заўсміхаліся.
— Нашы кавалеры ідуць, — сказала цётка з круглым прыязным тварам.
— Акрыяў Карнейка, а я думала не выжыве пасля смерці Васілісы. Такі ўжо хадзіў, як у ваду апушчаны, — сказала другая.
— Яго жарабя на свейе і трымае. Ёсць дзеля каго жыць, — заўважыла трэцяя. — А слухайце, што чула... Фельчарка наша казала, што Інка моцна напілася і дала цыцку сваёй Ангелінцы. Дзіцятка як насмакталася таго малака з гарэлкаю, дык і пасінела ўсё. Цяпер у рэанімацыі ляжыць. Інка, мусіць, зноў запіла, a Уладзік без нагляду застаўся.
— Беднае хлапчанё, — заківалі жанчыны галовамі.
— Бяда, калі няма бацькі, а калі яшчэ і маці — п’яніца, дык зусім гора вялікае, — сказала старая Тэкля, што сядзела на лаўцы, абапіраючыся на кіёк дзвюма рукамі.
Да гурту выйшаў з двара стараваты чалавек, жанчыны сустрэлі яго з павагаю.
— Як маецеся, Платонавіч? — спытала бойкая кабета.
— Нічога, жыву паціху.
— А дзе ж твая Максімаўна?
— Ды зноў паехала некуды па справах. Няма ёй ні пенсіі, ні адпачынку. Ды і гэта не блага. Я вось каторую з вас абдыму...
Платонавіч абшчаперыў тую, бойкую і мажную кабеціну. Яна роблена заверашчала, потым засмяялася, але не вырывалася, a згаладала тулілася да мужчыны. Ён выпусціў яе з рук, сказаў:
— Ладная ты, маладзіца, Вольга, цябе з наскоку не абдымеш, трэба спярша патрэніравацца.
— Няма на каго мне сваю ласку траціць, хіба толькі на кароў, вось і абрастаю салам. Гэта мой арганізм так сябе бароніць, — яна зноў засмяялася.
На ўсю вёску засталося толькі двое мужчын: Платонавіч, жанаты з Леакадзіяй Максімаўнай, ды аўдавелы Карней. Жанчын жа было болей за дзесятак. Праўда, год таму з’явіўся ў вёсцы яшчэ Іван, мужчына няпэўнага ўзросту, якогатутэйшы люд называў Прыблудным. Прыйшоўён невядома адкуль, заняў адну пустую хату і пераконваў усіх, што яму гаспадар дазволіў тутжыць. Іван нідзе не працаваў, шнырыўпа ваколіцах, падбіраў усё, што дрэнна ляжала, тым і жыў. Часта яго бачылі моцна п’яным. Старая доўгая вёска Вырай абязлюдзела і дажывала век, як і яе апошнія жыхары, якія, прадчуваючы свой паступовы зыход, стараліся трымацца гуртам, прыязна і сціпла.
У гэты час да вяскоўцаў падышлі Карней з Уладзікам, і ўсе лозіркі зацікаўлена скіраваліся на іх. Мужчыны павіталіся за руку. Платонавіч не абмінуў увагаю Уладзіка. Хлопчыка гэта вельмі парадавала. Да пенсіі Платонавіч працаваў настаўнікам, усе яго паважалі, і для малога быў вялікі гонар — павітацца з ім за руку.
— Уладзік, а дзе твая мама? — спытала Волыа.
— Ангелінку ў бальніцу павезла, — адказаў хлопчык.
— А што здарылася з тваёю сястрычкаю?
— Захварэла раптам, пасінела ўся...
Вольга акінула прысутных шматзначным іюзіркам, маўляў, я ж вам казала, і працягвала дапытваць малога:
— Дык ты сёння сам начаваў? 1 не страшна табе?
— Ці мне першы раз... Чаго баяцца?
— Малайчына, Уладзік, сапраўдныя мужчыны нічога не баяцца, — падтрымаў хлопчыка Платонавіч.
Старая Тэкля між тым уважліва разглядвала жарабя, белую гладкую поўсць, хвалістую грыву, нарэшцё сказала:
— Карней, пара табе падстрыгаць сваё жарабятка. Бач ты якую ірыву адгадаваў, ажно ў вачах ад яе цёмна.
— Мусіць, малое яно яшчэ... Ды і шкода такой прыгажосці...
— Сапраўды, вельмі прыгожая грыва, хоць ты косы заплятай, — заўсміхалася Тэкля бяззубым ротам.
— Ага, Прыблудны таксама яго ўпадабаў. Днямі бачыла, калі даіла кароў на поплаве, што каля жарабяці круціўся, — сказала Вольга. — А яно як убрыкне яго, як убрыкне! Чыстую праўду кажу! Тады Іван узяў камень і як шпурнуў! Жарабя ад яго дало лататы.л
У канцы вуліцы загула доўгачаканая аўталаўка, узняла пыл, напусціла едкага дыму і спынілася. 3 кабіны выскачыў малады хлопец, астрыжаны пад корань, усміхнуўся, павітаў грамаду, пачаў адчыняць сваю краму на калёсах. Нецярплівыя жанчыны пыталі, што прывёз і па чым. Ён запэўніў людзей, што ўсё прыхапіў у найлепшым выглядзе. Пакуль іншыя прыглядаліся ды прыцэньваліся датавараў, Волыа набыладва вялізныя колы каўбасы, дзве булкі хлеба і батон, нешта з крупаў.
— Якога хлеба ты хочаш, Уладзік? — спытаў Карней.
— Белага...
— Я вазьму табе таго, загорнутага ў цэлафан. Трымай...
— Дзякую, дзеду, грошы я аддам...
— Вырасцеш, тады і аддасі, — адказаў Карней, разлічыўся з прадаўцом і паштурхаў каляску з Уладзікам перад сабой.
Да іхняга мужчынскага гурту далучыўся Платонавіч, ішоў побач, смаліў цыгарку.
— Кідаў бы ты курыць, — сказаў Карней. — Пара пра здароўе падумаць.
— А твой Кося мяне і такога любіць, бачыш, як хінецца, — адказаў Платонавіч.
— Гэта ж ён цябе шкадуе. К.онь — жывёла разумная.
Платонавіч узлахмаціў грыву жарабяці, пагладзіў рукою лоб і здзіўлена ўскрыкнуў:
— Ды ў яго рог расце на лбе.
— Скажаш абы-што, — хмыкнуў Карней.
— Сам паглядзі, сапраўдны рог... За грываю пакуль не відно. Дзіўная мутацыя, ці не чарнобыльская аварыя вінаватая?
Карней дакрануўся да лба жарабяці і ўпэўніўся сам, што
Платонавіч казаў праўду
— Слухай, а можа, гэта сапраўдны аднарог? — спытаў Платонавіч
— Які аднарог? — перапытаў Карней. — Хаця ты біёлаг, табе лепш ведаць.
— He, гэта звязана не з біялогіяй, а з міфалогіяй. Існуюць паданні, што была такая фантастычная жывёла, падобная на каня з рогам налбе. Рог яе быў панацэяй ад усіх хвароб, надзяляў чалавека мудрасцю і добрым здароўем.
— Позна я яго знайшоў, каб раней, мо ён маю Васілісу выратаваў бы...
Уладзік, які ўвесь час не ўмешваўся ў гаворку, узрушана спытаў:
— Дык, можа, мяне той рог палечыць? Як яго спажываць?
— Трэба паглядзець у Інтэрнэце, там усялякую даведку можна знайсці, — сказаў Платонавіч.
— А яшчэ варта пачакаць, калі рог вырасце, пакуль тут адна гулька, — заўважыў Карней, абмацваючы лоб жарабяці.
— Эх, каб хутчэй пачань хадзіць! Я б найперш усю вёску аббег, у кожны куток зазірнуў бы, лес вывучыў бы, як свае пяць пальцаў...
— Усё будзе добра, Уладзік, — запэўніў малога Карней, спыняючыся ля сваіх весніц і раздумваючы, ці не правесці хлопчыка да самай ягонай хаты, але той апярэдзіў яго, сказаўшы, што паедзе сам.
На тым і развіталіся. Усцешаны хлопчык памалу паехаў удоўж вуліцы, а мужчыны засталіся, спачувальна пазіраючы яму ўслед.
3
Ужо прадавец зачыняў дзверцы машыны, калі да яго падбегла Іна і пачала прасіць:
— Пачакайце, прадайце дзве пляшкі гарэлкі.
Жанчыны ажно аслупянелі ад такой просьбы, а Вольга не стрывала і сказала:
— Скуль у цябе грошы на гарэлку?
— А табе што?
— Зноў да Івана Прыблуднага ўнадзілася? Зрабіў табе Ангелінку, яшчэ каго зробіць!
— Я ў цябе, цётка, есці не прашу! He твая справа!
— Чаму Уладзіка не лечыш? Прападае дзіця! Яму б зараз лётаць, а ён вымушаны поўзаць, як чарвяк!
— Я за яго грошы жыву! 1 Ангелінку кармлю!
— Вой, абое рабое! Што ты сабе думаеш, дзеўка, сап’ешся, на каго дзяцей пакінеш? Уладзік адзін дома. На хлеб у Карнея грошай прасіў, а ты з гэтым злодзеем, п’янюгаю цешышся! — абурана азвалася Алена.
— Адчапіцеся, бабы, Іван мяне кахае, а вы зайздросціце! — адрэзала Іна і зноў пачала прасіць хлопца, каб прадаў ёй дзве пляшкі.
Той не стаў адмаўляць пакупніцы. He меў права. Інка ўзяла дзве пляшкі гарэлкі, прыціснула іх да жывата і хуценька пашыбавала ўдоўж вёскі, худая, даўганогая.
Жанчыны прыняліся лаяць Прыблуднага Івана, саз’яўленнем якога ў вёсцы пачало рабіцца абы-што. Яны былі перакананыя, :йто гэта ён павыдзіраў вокны са школы; папрадаваў у іншых вёсках усё начынне, якое знайшоў там; парты пасек і спаліў замест дроў. У вяскоўцаў таксама пачалі прападаць чыгуны, косы і іншыя жалезныя рэчы — Іван збіраў металалом. Але рабіў свае злачынствы ён таемна, ніхто яго за руку не злавіў. Усё, што Прыблудны мог панесці на сабе, цяпер трэба было хаваць і замыкаць. Раней якая жанчына, ідучы на поле, зачыняла хату на затычку, каб відно было, што яе няма дома, а цяпер усе вешаюць вялізныя замкі, бо як Іван улезе, усё выграбе са скрыні, яшчэ і гаршкі ў печы выліжа. Апусцелыя хаты ён даўно ўжо абшнырыў і вынес стуль усё, што толькі мог. Гэта ж не чалавек — а насланнё нейкае, кара Боская!
Аўталаўка даўно ад’ехала, а жанчыны ўсё стаялі, не разыходзіліся, разважалі пра свае вясковыя праблемы, а іх, як звычайна, было мора. Захопленыя гутаркаю, яны і не заўважылі, як да іх пад’ехала на веласіпедзе Леакадзія Максімаўна, былая настаўніца тутэйшай школы, павіталася, а жанчыны найперш паведамілі, што яе Платонавіч набраў цэлы мех харчоў і пайшоў дахаты, а потым з абурэннем пачалі расказваць ёй пра Інку, якая, аказваецца, Уладзіка не лечыць толькі таму, што жыве на ягоную дапамогу па інваліднасці.
— Вы разумная жанчына, прыдумайце, Максімаўна, як дапамагчы хлопчыку, — сказала Вольга. — Зусім сап’ецца Інка з гэтым Іванам.
— Буду ў раёне, параюся з начальствам... Хоць няма ў мяне веры... Расчаравалася я зусім... і ва ўсіх, — адказала Леакадзія Максімаўна.
— Калі ўжо і вы, дык што ж нам? — адказала Вольга і спагадліва спытала: — А вы ўсё за школу ваюеце?
— Што ўжо за школу ваяваць, калі няма дзяцей у вёсцы? Хоць бы музей стварыць... Міне колькі гадоў, нікога з нас не застанецца... Знікне, памрэ разам з намі вёска Вырай. Кабхоць якая памяць засталася. 3 нашага селішча выйшла шмат адукаваных людзей. Няхай бы іхнія ўнукі прыязджалі ды пра сваю радзіму і род нешта даведваліся...
Жанчыны згодна ківалі ў адказ галовамі і з гаркотаю ўяўлялі той час, калі ўсе яны пераселяцца на могілкі да продкаў, а ў вёсцы застанецца адзін Іван Прыблудны рабаваць рэшткі іхняга жытла. I зноў не стрывала Вольга і сказала:
— Памажыце, Максімаўна, як бы нам выгнаць гэтага Прыблуднага Івана з вёскі, ён нам усё жыццё атруціў.
— Мы выганім, а ён, як зараза, у суседняе сяло пяройдзе, — адказала Леакадзія Максімаўна.
— Ён жа Інку зводзіць! Пакуль не было яго, была яна маладзіца як маладзіца. А цяпер як звар’яцела ўсё роўна, — даводзіла Алена. — Ненавіджу п’яніц, так за век свой нагаравалася з гэткім жа, Дзесятаму закажу...
— Трэба з участковым параіцца, мо ён што прыдумае...
4
Карней у паўвуха слухаў, што яму расказваў Платонавіч пра нашых футбалістаў, якія перамаглі казахскую каманду, а сам усё думаў пра свайго Косю. Ці не Іван гэта жарабяці каменем набіў гузака? А калі сапраўды ён той самы міфічны аднарог і завёў яго невядома ў які час, дзе ўсё інакшае... А мо гэта сон такі быў? Прымроілася нешта, быццам на яве...
Карней з Платонавічам сядзелі на лаўцы ў цяньку пад бэзам, тут жа прымасціўся і згарнуўся клубочкам кот, быццам драмаў пад іхнюю гамонку. Між штыкецін пралезла курыца і нешта дзяўбла ў сябе пад нагамі. Жарабя скубла траву каля плота, дзе яна была больш сакавітая.
— Паслухай, Платонавіч, я думаю, мо гэта Іван набіў майму жарабяці шышку на лбе, а ты выдумаў, што ён аднарог.
— Давай паглядзім... Вось акуляры на нос надзену, — з гатоўнасцю адказаў Платонавіч.
Карней паклікаў жарабя, і яно паслухмяна прыбегла да гаспадара, тыцнулася пысаю ў далонь. Платонавіч разгроб грыву, уважліва разгледзеў шышку, якая нагадвала вялікую чорную перліну, а самы канец быў чырвоны, быццам упрыгожаны рубінам, памацаў пальцам і зрабіў выснову:
— Натуральны рог! Ніякае гематомы няма... Рог, ён і ёсць рог! Дажыліся! 3-за чарнобыльскай бяды ўжо коні рагатыя нараджаюцца...
— А калі ён сапраўды аднарог? — дапытваўся Карней.
— Ну, гэта ж толькі казка! — засмяяўся Платонавіч. — Хаця ў Сярэднявечча людзі ахвотна верылі ў гэтую казку. Лекі з чароўнага рога шырока прадаваліся і каштавалі даволі дорага.
— А раптам сапраўды такая жывёла жыла на свеце?
— He думаў я, што ты, Карней, такі рамантык. Але калі ўжо на тое пайшло, дык слухай. Шмат хто паляваў на аднарога, але ўпаляваць яго было немагчыма. Аднак да цнатлівай дзяўчыны ён падыходзіў сам, клаў ёй галаву на прыпол і заміраў. Разумееш, Карней, цнатлівак ён любіў! У нас твайму аднарогу не будзе ? кім душу пацешыць. У нас адны старыя бабы. Праўда, Інка маладая, ды і тая збілася з дарогі.
Платонавіч задуменна зірнуў удоўж вуліцы і ўзрадавана сказаў:
— Мая палавіна едзе... Зараз нешта раскажа цікавейшае...
Да іх набліжалася на веласіпедзе Леакадзія Максімаўна, звыкла прытармазіла, па-маладому саскочыла з двухколавай машыны, прывіталася. Па яе твары Платонавіч адразу зразумеў, што настрой у жонкі дрэнны: вусны падціснутыя, бровы ссунутыя да пераносся.
— Ну, што ты, Ліка, выездзіла? — спытаў Платонавіч у жонкі.
— А нічога, хваробу сабе на галаву, — раздражнёна адказала яна.
— Колькі разоў кажу табе: пайшла на пенсію, дык адпачывай, займайся сабою, a то ўсё шукаеш нейкіх прыгод.
— Як ты можаш бынь такім раўнадушным, калі школа, якой ты аддаў усё жыццё, развальваецца на вачах? А з яе ж палац можна зрабіць, музей, ды ўвекавечыць нашу вёску і тысячы
тых людзей, якія абраблялі гэтую зямлю ці нарадзіліся тут і шчыруюць дзеля беларускай навукі і культуры! У нас жа нават акадэмік ёсць! Нам неабходна мець сваё нацыянальнае жыццё. а мы ўсё стаім на раздарожжы, быццам заблудзіліся, і ніяк не можам знайсці адзіна правільны шлях. Колькі светлых галоў было пакладзена заўчасна ў магілы за тое, што любілі сваю мову і народ, што не шкадавалі дзеля гэтага ні здароўя, ні таленту!
— Годзе мітынгаваць, я ж заўсёды быў за адно з табою! Але супраць плыні не паплывеш! — паспрабаваў супакоіць жонку Платонавіч.
— А хто гэтая плынь? Скуль яна ўзялася? Сядзіць у галовах халуёў і невукаў! Ты ведаеш, ад каго я зараз еду? Ад Сярожы Лямчышынага. Гэты былы двоечнік мае на вуліцы Леніна кіёск і гандлюе півам ды чыпсамі...
— Во, знайшла да каго хадзіць. Гэта не Сярожа, а Псярожа...
— Ведаеш, што ён мне сказаў? «Ідзіце вы, Максімаўна, са сваёю беларускаю моваю куды далей! Я вас некалі наслухаўся і дачку ў беларускі клас аддаў. Яна школу скончыла, паступіла ў тэхналагічны інстытут. I тут ёй давялося перавучвацца на рускі манер! Куды тую родную мову прыставіць?» Я ў яго пытаюся, што ты хочаш, каб яе, мову нашу, можна было як піва прадаваць у тваім ларку? Дык ён яшчэ і пакрыўдзіўся. Я яму пра музей, a ён мне пра крызіс — так і разышліся!
— Дарагая мая жонка, не засмучайся, што шмат перашкод на тваім шляху. Мо дарма ты далёка ходзіш па дапамогу? Папрасі нас з Карнеем, і мы паціху пачнём ладзіць стэнды ддя твайго музея проста ў нас дома. Збірай матэрыялы. Раней у Вырай людзей больш прыбывала, чым выбывала. Некалі і мы, залётныя птахі, звілі тут з табою гняздо. Цяпер з нашага Выраю людзі, на жаль, адно вылятаюць на могілкі. Як ні круці, мы ўжо не маладыя. Аднойчы і нам давядзецца пакінуць гэты свет, застанецца пасля нас дом-музей, падорым яго сельсавету і будзем з таго свету назіраць за ім...
Леакадзія Максімаўна горка ўсміхнулася і сказала:
— Люблю цябе за тваю разважлівасць, усё жыццё я гару, як агонь, а ты павольны, быццам вада ў нашым возеры.
— Эге, падчас навальніцы наша возера так можа ўсхадзіцца, што ўсялякую лодку перакуліць, — заўважыў Карней.
— Мой Платонавіч у маладосці таксама шмат пласкадонак перакульваў, ледзьве яго ўтаймавала, — засмяялася жанчына. — Затое цяпер ён капітан бывалы, ніякага шторму не баіцііа і кіруе нашым сямейным караблём дасведчана і разумна. Пайшлі, капітан, даўно абедаць пара, годзе чужыя лаўкі праседжваць. Ну і прыгожае жарабя ў цябе, Карней, проста, як лялька, не налюбуюся...
Платонавіч падняўся з лаўкі і пашыбаваў услед за жонкаю. Карней працягнуў руку да Косі, памайаў рог на лбе і сказаў сабе:
— Пажывём — пабачым, што ў цябе там вырасце.
Аднекуль з другога канца вуліцы пачуўся лямант, плакала жанчына. Карней прыслухаўся, пазнаў голас Вольгі і пайшоў на яго. Здалёку пачуў, што яна ці прасіла дапамогі, ці праклінала каго. 3 двароў павыходзілі жанчыны і не таропка пасунуліся ёй насустрач. А Вольга бегла без хусткі, з распатланымі валасамі і заплаканымі вачамі.
— Людцы добрыя, ратуйне! Злодзей грошы ўкраў! Усё да рубліка выцягнуў! А Божачка літасцівы, што ж мне цяпер рабіць?!
Вяскоўцы абступілі Вольгу, сталі распытваць, што з ёю здарылася. Тая расказала, што грошы, якія атрымлівала за здачу малака, хавала пад падушку, кінулася ў схованку, а яна пустая, маўляў, і сабакі не брахалі, а грошы ўкралі...
— Мо ты куды ў іншае месца паклала ды і забылася? — спытала старая Тэкля. — Я часцяком гэтак, нешта абы-дзе кіну, a пасля шукаю...
— He, цётачка, адна ў мяне схованка была..,.
— А ці шмат грошай? — пацікавіўся Карней.
— He ведаю, апошнім часам і не лічыла... Атрымаю за малако, ды і загарну ў хустачку...
Карней зразумеў, што яна не хоча называць лічбу. Вольга лічылася ў сяле багачкаю, трымала тры каровы, штодня здавала шмат малака.
— Трэба ўчастковага клікаць, — параіў Карней.
Жанчыны хорам пачалі крычаць, што без участковага перакананыя, што гэта Іванава работа. Інку ён пасылаўда аўталаўкі па гарэлку, а раней жа сам гнаў самагонку ў лесе ды яшчэ мужчынам у суседнюю вёску прадаваў. Скуль у яго грошы? Яны сталі
падбухторваць Вольгу ісці да Івана і патрабаваць украдзенае, a яны будуць ісці назіркам, каб чаго не здарылася... Карней не стаў увязвацца ў гэтую жаночую авантуру, пашыбаваў з Косяю дамоў, бо разумеў, што ў прайдзісвета дарма пытаць праўды. Калі Іван сапраўды ўкраў грошы, дык хіба аддасць па добрай волі, а пакуль факт кражы не даказаны, дык чалавека нельга злодзеем называць. Прэзумпцыя невінаватасці...
5
Вольга рашуча крочыла да хаты, дзе жыў Іван. Гнілы плот паваліўся, стары сад здзічэў і зарос крапівою. Шыбы ў вокнах брудныя, што і зацавесак не трэба. Вольга асцераглася зазіраць у акно, ступіла на хісткі ганак і пастукала кулаком у дзверы. Прыслухалася, пачула галасы ў хаце, і раптам дзверы прыадчыніліся — спачатку высунулася кудлатая Іванава галава з п’янымі вачамі, потым узнік аголены Іванаўторс, увесь размаляваны татуіроўкамі.
— Чаго табе, цётка? — спытаў ён раздражнёна, падазрона азіраючы яе з ног да галавы.
— Дык прыйшла спытаць, ці не браў ты маіх грошай?
— Што? — раптам зароў Іван дзікім голасам і выйшаў на ганак зусім голы. — Я табе пакажу такія грошы!
Вольга затуліла вочы рукамі, каб не бачыць гэтага сораму, і рынулася з двара, як ад нячыстай сілы. Жанчыны, якія цікавалі за Вольгай, не надта зразумелі, што там адбылося, але таксама кінуліся хто куды ўроссып. Іван са свайго двара не паказваўся, мусіць, вярнуўся назад у хату. Калі жанчыны адбеглі на бяспечную аддегласць, дык спыніліся, да іх далучылася Вольга.
— Чаго ты, Вольга, так спалохалася? — спытала Тэкля. — Мо ён з нажом ці сякераю да цябе кінуўся?
— Горш, цётка, ён выйшаў голы, як бізун — ды да мяне! А страшны! Аброслы поўсцю ўвесь, размаляваны ад шыі да ног, ажно сіні! А гэтая гаспадарка... — Вольга паказала ніжэй пояса, — крый мяне Божа, яшчэ калі такое бачыць...
Жанчыны толькі спачувальна ўсміхнуліся. Вядомая рэч, Вольга ніколі не была замужам, так ужо атрымалася, што за абы-каго не хацела, а выбару асаблівага ў сяле не было. Што ні механізатар, дык п’яніца горкі. Сама яна гаспадарлівая ды старанная. Нашто ёй пустадомак у хаце? У горад не паехала,
засталася пры хворай маці, якая пры добрым доглядзе пражыла даволі доўга.
— Вось, Волечка, і ўведала ты, што з сябе ўяўляе п’яны мужык. Ён на што заўгодна здатны, ні сораму ў яго, ні розуму, — сказала Алена, якая калісь мела мужа накшталт Івана.
— Боглітасцівы збярог мяне ад гэтае навалы, — перахрысцілася Вольга.
— А што ж ён сказаў наконт грошай? — дапытвалася Тэкля.
— Адразу пачаў пагражаць ды і выскачыў голы, як чорт з балота, — дык мне ўжо і не да грошай стала, каб толькі ногі хутчэй вынесці з двара, а яны, быццам да зямлі прыраслі.
— А Інку там не бачыла?
— He бачыла... Як зірнула на гэтую брыдоту, дык і свету божага не пабачыла' Вочы затуліла — ды бягом...
— Нічога ў нас, бабы, не атрымаецца, — зрабіла выснову Алена. — Трэба да ўчастковага звяртацца. Але ж Іван грошы прап’е, і чым дакажаш, што гэта ён злодзей?
— Скажам участковаму, што ён самагонку гоніць у лесе, няхай яго аштрафуюць, — прапанавала Тэкля.
— Хто з нас тую самагонку не гоніць? Як без яе жыць, калі за ўсё трэба плаціць людзям? Пакасілі — плаці, памалацілі — плаці, дроў насеклі — плаці... I што мне з таго штрафу? Хто мне грошы верне? — гаротна спытала Вольга.
— Тэлефануй участковаму, — заключыла Тэкля на правах старэйшай у вёсцы.
Вольга згадзілася, што іншага выйсця няма, і накіравалася дамоў, уяе, адной з нямногіх, быўтэлефон. Жанчыны дачакаліся, пакуль яна схаваецца ў двары, і пачалі абмяркоўваць падзею:
— Спудзіў нашу Вольгу голы мужык! Гэта ж трэба дадумацца — выскачыць галяком, — засмяялася Алена.
Жанчыны таксама заўеміхаліся, уяўляючы, як напалохала гэтакае відовішча дзеўку-векавуху, распусцілі языкі, пасыпалі жартамі накшталт таго, што трэцяя нага хоць і кароткая, ды салодкая; які голы мужык ні брыдкі, а без яго дзяцей не народзіш.
— Слухайце, а чаго ён голы, калі там Інка? — спытала Тэкля.
— Таму ён такі, што яна там, — зарагатала Алена з бабулінай наіўнасці.
— Пасмяешся, як сама нарвешся, — папярэдзіла старая.
— А я не спалохаюся! Як пад гарачую руку патрапіць, дык і адцяць магу ягоны мужчынскі гонар!
Жанчыны засмяяліся і амаль паверылі Алене, бо ведалі, якая яна заўсёды была адчайная. Аднойчы, калі яе муж вельмі моцна напіўся, што і на нагах не стаяў, яна абвязала яго вяроўкаю і пацягнула ў возератапіць. 1, мусіць, утапіла б, каб аднавяскоўцы не адбілі. Але нішто не ўратавала чалавека. Ад гарэлкі у хуткім часе сам сканаў — захлынуўся ванітамі.
— Жарты жартамі, а ў мяне свінні някормленыя, — спахапілася Тэкля і паціху патупала вуліцаю, абапіраючыся на кіёк, да сваёй старой маленькай хаткі.
Астатнія жанчыны таксама ўспомнілі, што іх чакаюць пільныя справы, і разышліся. Вуліца ўраз апусцела, стала па-сірочы няўтульнай. Занадта шмат было тут хат без фіранак і кветак на вокнах, дзе даўно ніхто не жыў. У большасці жанчын ужо і ўнукі павырасталі, праўнукі нарадзіліся, але не прываблівала болей нашчадкаў родная вёска. Пагубляліся яны недзе ў гарадах, занятыя турботамі, якія не надта разумела старэйшае пакаленне. Чым можна займацца, як не маеш гаспадаркі, хіба тэлевізар няньчыць? Калі хто наведваў старую маці, дык гэта было падзеяю на ўсю вёску. Прыходзіла віншавальная паштоўка — чыталі разам. Ды вельмі рэдка здараліся гэтыя святы. Часам Тэкля казала, што горад забраў людзей больш, чым вайна. 1 жанчыны з ёю згаджаліся. Бо пасля вайны было ў кожным двары па пяцёра дзяцей. Дзе яны цяпер, куды падзеліся? Моўчкі дагнівалі старыя хаты, дажывалі свой век. Дзве нават згарэлі. Людзі казалі, што гэта таксама Іванавых рук справа. А калі пачалі выказваць яму сваю нездаволенасць, Прыблудны намякнуў, што яны дачакаюцца сваёй чаргі... Людзі ў страху аціхлі і асцерагаліся чапаць Прыблуднага.
6
Уладзік чакаў маму. Ён сядзеў у калясцы і пазіраў на весніцы. Хмары, якія ўвесь дзень разгортваліся сувоямі над вёскаю, да вечара скаціліся за далягляд, неба ачысцілася, вецер аціх і, каб не камары ды мухі, якія гэтай парою былі асабліва ўедлівыя, дык лепшага часу і нельга было жадаць. Уладзік не бачыў сонца, якое схавалася за хату і збіралася на начоўку. Ды і сам хлопчык 230
думаў, калі мама не прыедзе да цямна, дык пойдзе ўкладвацца спаць адзін. Яму гэта не ўпершыню. I як жа ён здзівіўся, каді раптам весніцы асцярожна, са скрыпам, прыадчыніліся, і ў шчыліну прасунулася белая пыса. Блакітнае вока маргнула чорнымі вейкамі. Уладзік пазнаў Карнеева жарабя, працягнуў да яго руку і радасна паклікаў:
— Кося! Кося! Заходзь у двор! Тут нікога няма! Я адзін!
Жарабя быццам зразумела хлопчыка, увайшло ў двор, тыцнулася пяшчотнаю пысаю ва Уладзікаву далонь. Хлопчык згадаў пра недаедзены батон, які ляжаў тут жа ў калясцы, адламаў ладны кавалак і працягнуў жарабяці. Яно панюхала белы мякіш і пачало са смакам есці.
— Ах ты мой ласкавы! Ах ты мой прыгожы! I ты згубіў сваю маму, а таму мусіш жыць у дзеда Карнея. Я разумею цябе... Без мамы дрэнна. Мая мама хутка вернецца з бальніцы разам з Ангелінкаю. I твая мамазнойдзецца, вось пабачыш, — пераконваў Уладзік жарабя, трымаючы на далоні адной рукі кавалак батона, а другою гладзячы яго па шыі, акрытай пышнай грывай.
Кося даеў хлеб і лёг побач з каляскаю, а галаву паклаў на Уладзікавы ногі. Хлопчык доўга гладзіў жарабя, аддаючы яму сваю любоў і пяшчоту, і незаўважна заснуў пад высокімі і, здавалася, такімі блізкімі зоркамі. Ён не бачыў, як падалі знічкі, здатныя здзейсніць самае неверагоднае жаданне, не чуў, як кукарэкаў певень, спачатку склікаючы курэй на начлег, а потым будзячы іх раніцаю.
Уладзік спаў і сніў дзівосны горад, дзе цягнікі з яркімі каляровымі вагончыкамі лёталі проста ў паветры, а будынкі былі такія ж круглыя і прыгожыя, як велікодныя яйкі. Людзі хадзілі у дзіўным лёгкім адзенні, якое шчыльна аблягала цела і пералівалася рознымі адценнямі, ад цёплых да халодных, быццам рэагавала на кожны павеў ветру. I сам Уладзік быў апрануты гэтак жа. Яму не горача і не холадна, хоць сонца прыпякае, але адзенне дзіўным чынам астуджвае ягонае цела. Ён ішоў па зуліцы, такой знаёмай, быішам гэта была тая самая вясковая вуліца ў Выраі, дзе ён цяпер жыў. Звярнуў у парк, які вырас на цяперашнім поплаве. А за паркам было футбольнае поле проста на беразе возера. Там ён убачыў хлопчыкаў, якія гулялі ў футбол, і далучыўся да іх. Гэтых дзяцей ён бачыў упершыню, але здавалася, што яны даўно знаёмыя. Яму крычалі:
— Уладзік, пасуй! Сюды, бі!
Ён часам слухаў каго з сяброў і даваў пас ім, іншы раз вёў мяч туды, куды лічыў трэба, забіваў гол і бегаў, бегаў! 3 асалодаю! Без стомы і знямогі! Ногі ягоныя былі дужыя і спрытныя! За ім здалёку назірала белае жарабя і, здавалася, радавалася за яго.
Уладзіка абудзіла сонца. Яно пачало свяціць яму проста ў вочы. Ад гэтага сляпучага ззяння, якое прабівалася нават праз вейкі, хлопчык абудзіўся, з расчараваннем пабачыў, што жарабяці побач няма, але ён усё роўна быў удзячны гэтаму хоць і нечаканаму, але такому жаданаму вячэрняму госцю.
Уладзік павярнуў каляску, каб сонца не біла ў вочы, і доўга згадваў свой шчаслівы сон, у якім ён быў здаровы і моцны. Як бы яму хацелася вось гэтак не ў сне, а ў сапраўднасці хоць адзін раз згуляць у футбол. За гэта ён гатовы аддаць усе свае хлапечыя скарбы: стары замок без ключа, каляровыя алоўкі і нават кніжку казак, якую яму падаравала Леакадзія Максімаўна.
«Не дарма мне прысніўся гэты сон, — падумаў Уладзік. — Аднойчы вернецца з заробкаў тата, прывязе шмат грошай, якіх хопіць на дарогу да вялікага горада і на лекі. Ён завязе мяне да тых дактароў, якія вылечаць мае ногі. I калі гэта здарыцца, я буду толькі бегаць і хадзіць, хадзіць і бегаць. Мо нават спаць буду стоячы, каб ногі не развучыліся рабіць сваю звычайную справу...»
Да Уладзіка падышоў кот, пачаў мяўкаць і прасіць есці.
— Прагаладаўся? — спытаў хлопчык. — А чаму мышэй не ловіш? Каб у мяне былі такія лапы, як у цябе, я б усіх мышэй разагнаў бы ў вёсцы.
Ён адламаў ад батона невялікі кавалак і даў кату, які сквапна накінуўся на хлеб. Уладзік агледзеў рэшту булкі і засмучана падумаў, калі і сёння не вернецца мама, давядзецца яму галадаць да новай аўталаўкі і перабівацца яблыкамі.
7
Амаль штодня Карней рабіў запісы ў дзённіку. Гадоў трыццаць ён ужо вёў назіранні за зрухамі ў прыродзе, каб мець магчымасць параўноўваць і прадказваць надвор’е. 3 ягоных запісаў было відно, што з кожным годам зіма наступала ўсё пазней, доўжылася мала, а потым надыходзяць зацяжная халодная вясна ды лета з прымаразкамі. Няма ранейшых снежных зімаў,
што намяталі гурбы роўна са стрэхамі, платоў не было відно. Яшчэ ў сакавіку здараліся моцныя завеі. Потым да красавіка снег паступова раставаў. Лета было цёплае, з навальніцамі ды вясёлкамі. А цяпер як пачнецца дождж, ды дзень пры дні пляжыць, пакуль увесь здабытак сялянскі не пагноіць. Або, наадварот, высушыць усё, хоць ты хросным ходам вакол вёскі хадзі ды дождж заклікай. Аднак зямелька наша, хоць і не надта пладаносная, а ўсё ж стараецца, родзіць. Гадоў дваццаць таму здарыўся такі мокры год, шмат што прапала і ночы былі даволі халодныя, аднак і ў тых умовах было што сабраць на палях ды агародах. He ўродзіць бульба, будзе жыта, не завяжуцца яблыкі, дык ягады паспеюць і парадуюць і малых, і старых.
Калісь памячаў Карней тэрміны, калі карову вадзіў да бугая, калі яна ацялілася, што прывяла. Даволі часта сустракаўся і такі таемны запіс: «Зарабіў і выгнаў». Толькі няма тут запісу, калі памерла ягоная Васіліса. Гэты дзень і хвіліну ён ніколі не забудзе без усялякіх запісаў. Добрая жонка яна была, працавітая, вясёлая. Пагаварыць любіла, іншы раз і занадта. Часам Карней і не слухаў яе, пра нешта сваё думаў, а яна шчабятала сабе, як птушка, невядома пра што. Як яму зараз не хапае яе голасу! Часам шанцуе: заплюшчыць вочы, сцішыцца, задрэмле і пачуе раптам, што Васіліса кліча. Расплюшчыць вочы — нідзе нікога, толькі дрэвы за вокнамі шумяць.
Ён шмат разоў згадваў той момант, калі памерла жонка, і сам у сябе пытаўся, ці мог ён нешта зрабіць, каб аддаліць час яе смерці, і не знаходзіў адказу. 3 самага ранку ёй было блага, скардзілася, што вельмі баліць сэрца і галава. I як не балець? Адзіны сын, які вывучыўся на доктара, раптам кінуў жонку, звольніўся з працы, некуды паехаў і згінуў. Быў разумны хлопец, а як здурнеў: ні ліста, ні паштоўкі. Было пра што думаць ды бедаваць Васілісе. Былая нявестка з унукам з таго часу ні разу на вочы не паказалася. Карней ездзіў у сталіцу яе шукаць, але дарма. Сказалі яму суседзі, што яна разам з новым мужам выехала некуды ў далёкае замежжа. Карней, устурбаваны станам Васілісы, пайшоў да Вольгі і па тэлефоне выклікаў хуткую дапамогу. Прыехала маладая доктарка, дала два уколы, пасядзела, памерала ціск і паехала. Васіліса паляжала крыху на ложку, a потым устала ды зварыла яшчэ на абед капусту і бульбу. А па абедзе як прылегла адпачыць, дык болей і не прачнулася...
За гэтымі горкімі ўспамінамі застаў Карнея Платонавіч. Былі мужчыны аднагодкамі, абодвум каціла пад семдзесят, але колішні механізатар Карней Трахімавіч Лясняк так і застаўся Карнеем. А былога настаўніка называлі Платонавічам, і, мусіць, мала хто помніў ягонае імя. А як інакш можна называць настаўніка? Простаму вясковаму чалавеку найбольш ягонае імя падыходзіць.
— Што ты тутака пішаш? — насмешліва спытаў Платонавіч. — Табе трэба было б з маёю Лёдзяю некалі пабрацца, вы б разам гісторыю вёскі напісалі б.
— Ведаеш, браце, твая Леакадзія Максімаўна — жанчына добрая, але ж для мяне лепш за маю Васілісу нікога не было і не будзе.
— У цябе, сусед, бачу я, настрой мінорны. А я хацеў цябе трохі пацешыць.
— Пацеш, калі хацеў, — паблажліва адказаў Карней.
— Пасядзеў я ў Інтэрнэце, пагартаў сайты і знайшоў трохі звестак пра аднарога, якія трэба эксперыментальна праверыць. Дзе тваё жарабя?
— Ходзіць недзе тут ля двара...
— Я ішоў і нідзе яго не бачыў, — адказаў Платонавіч.
— Дык, мусіць, на поплаве пасецца... Дзе яму яшчэ быць? Там жа Вользіны каровы. Якая ні ёсць, а ўсё ж кампанія... Ведаеш, не замыкаю я яго, нанач у хлеў не заганяю, усё думаю, мо гаспадар у жарабяці ёсць? He з неба ж яно звалілася. Прыйдзе чалавек шукаць сваё дабро, дык няхай і бярэ... He замкнёнае яно, пасецца сабе на волі...
Платонавіч сеў насупраць Карнея і з усмешкаю сказаў:
— Ведаеш, аднарогі, аказваецца, значна адрозніваюцца ад звычайных коней. I некаторыя знешнія прыкметы твайго жарабяці цалкам адпавядаюць гэтаму.
— He блазнуй, Платонавіч, — адмахнуўся Карней. — Калі што і супадае, дык, думаю, гэта чыстая выпадковасць.
— Вось слухай, — сусед дастаў з кішэні паперу. — Я надрукаваў тэкст. У аднарогаў хвалістая грыва, блакітныя вочы, яны белай масці. Усё як у твайго Косі...
Карней нічога не адказаў, толькі падумаў: «Выходзіць, гэта быў не сон. Я сапраўды трапіў у іншы час. I завёў мяне туды Кося...»
— Чаго маўчыш? — спытаў Платонавіч.
— He ведаю, што казаць.
— Зрэшты, са знешнімі прыкметамі мы разабраліся, цяпер пойдзем шукаць твайго Косю і правяраць ягоныя чароўныя здольнасці.
— Ты думаеш, што мой канёк, сапраўды, чароўны?
— Я біёлаг, Карней, атэіст. У цуды ніколі не верыў. Можа, прырода вырашыла пакараць мяне за нявер’е. Калі тваё жарабя — не мутант, а сапраўды прадстаўнік невядомага віду жывёл, мусіць, я звар’яцею ад шчасця ці немагчымасці зразумець гэты феномен. Безумоўна, я не маю магчымасці правесці генную экспертызу, але ж, думаю, іншых навукоўцаў гэтая жывёла зможа зацікавіць, а яны ўжо зробяць пэўныя высновы. Слухай, ну чаго ты вылупіўся, як неразумнае дзіця. Пайшлі хутчэй...
8
На вуліцы было бязлюдна, толькі куры грэбліся ля двароў і хадзілі, як сапраўдныя гаспадары. Вёска гэтая згубілася між лясоў ды балот, у баку ад бітых шляхоў, не кожны дзень тут машына праязджала.
Карней з Платонавічам выйшлі за аселіцу на поплаў, не надта вялікі, раней яго не хапала для пашы тутэйшага статку, а цяпер раздолле, але нікому непатрэбнае. Тут пасвіліся на прывязі толькі тры Вользіны каровы. Правы край поплава густа парос лазою, за якою хавалася вялікае возера. Яно папаўнялася вадою з глыбокага яру, за якім узвышалася лысая выспа. Старыя людзі казалі, што на гэтым пясчаным узгорку было некалі шмат курганоў, але ці нехта іх раскапаў, ці вецер развеяў пясок, не засталося ад іх і знаку. За выспаю раскінулася балота, не надта топкае, дзе людзі штогод удосталь запасаліся журавінамі. Яно паступова пераходзіла ў вялікі лес, густы і амаль непраходны.
— He відно твайго Косі, — сказаў Платонавіч.
Карней паціснуў плячыма, маўляў, няма дык і няма.
— Я табе скажу, Карней, нелыа пакідаць маладняк без нагляду, — заўважыў сусед. — Вунь Інка свайго малога пакінула і дамоў не паказваецца, а ён яе чакае. Мая Максімаўна хацела да нас яго ўзяць. Дзіця без нагляду адно, галоднае. He пайшоў, кажа: буду маму чакаць. Ну, занесла мая яму паесці і адчапілася. Ці гэта правільна, каб дзіця пры жывой маці жыло без догляду?
— Што тут зробіш, Платонавіч? Той Інцы ў душу не залезеш і галаву сваю не прыставіш. Разгубілася жанчына, маладая яшчэ... Як сама розуму недабрала, дык жыццё навучыць... Ці не чуў, як там Вользіны грошы?
— Прыязджаў участковы, але ні Івана, ні Інкі не застаў. Мс дзе ў горад падаліся баляваць... Мусіць, Вольга шмат грошай назбірала...
— Кося, Кося! — паклікаў Карней жарабя.
Між кустоўя мільганула белая постаць.
— Вуньдзе яно, ажно ля берага, — узрадаваўся Платонавіч. — He кліч яго пакуль. Пайшлі да вады, там будзем праводзіць эксперымент.
— Які? — насцярожыўся Карней.
— Пабачыш...
Мужчыны мінулі кустоўе і выйшлі на пясчаны бераг возера. Дзве збуцвелыя лодкі дагнівалі ў вадзе. Гаспадары іхнія, заядлыя рыбакі, даўно памерлі. Раней Карней таксама любіў пасядзець з вудай на беразе, але пасля чарнобыльскай аварыі страціў цікавасць да гэтага занятку, бо разумеў, што разам з вадою, якая імкнула з палеткаў у возера, сплывала і радыяцыя, якую вясковыя жанчыны называлі па-своему — «рацыяй». 3 таго часу ўсе селішчы іхняга раёна дзяліліся на тыя, якія маюць «рацыю» і тыя, якія яе не маюць. Лічылася, што ў Выраі радыяцыі няма. таму тутэйшыя жыхары ніякіх ільгот не мелі, у адрозненне ад іншых селішчаў, якія акалялі іх. Той-сёй з вяскоўцаў нават зайздросціў жыхарам суседніх вёсак, што ім пашанцавала болей. Карней раней жартаваў, што палешуку ніякая радыяцыя не страшная, ён ператвбрыць яе ў рацыю і будзе жыць. Аднак памыляўся, людзі паціху, па адным, паміралі. I Васіліса пайшла ў лепшы свет. He да жартаў цяпер Карнею, сумна і самотна аднаму на свеце.
Жарабя піло ваду і гожа адлюстроўвалася ў нерухомай азёрнай паверхні. Платонавіч прыглядаўся да берага, азірнуўся на свае сляды і здзіўлена сказаў:
— Паглядзі, ні аднаго слядочка ад капытоў твайго Косі, быццам ён прайшоў і зямлю не крануў. А гэта адна з прыкмет чароўнасці.
— Можа, ён з таго боку па траве ў ваду ўвайшоў, — запярэчыў Карней.
— Можа, можа... Паглядзі, якая вада каламутная, чорная, возера на тарфяністым глеі ляжыць. А цяпер зірні, што робіцца каля Косі...
Сапраўды, каля жарабяці вада зрабілася такая празрыстая, шіо ў ёй яскрава былі бачны касякі малькоў, якія быццам гулялі вакол ягоных ног.
— Гэта яшчэ адна прыкмета, — пераможна зазначыў Платонавіч. — Да таго ж гэта самка, а менавіта такімі і бываюць сапраўдныя аднарогі. Так што, Карней, гэтую рэдкую жывёлу трэба адпраўляць на даследаванне ў Нацыянальную акадэмію навук.
— Давай пачакаем, няхай жарабя вырасце, а тады падумаем, — прапанаваў Карней.
— Ты ўпэўнены, што гэтая чароўная кабылка ў цябе застанецца назаўсёды?
— А чаму б і не?
— Зразумей, чалавек, гэта ж міфічная жывёла! Яна, як цуд! Тут ёсць, тут няма! — даводзіў Платонавіч. — Раю табе, бяры жарабя, вядзі ў хлеў і замкні. Няхай біёлагі разбіраюцца з гэтым дзівам. Глядзі ў яго і капыты крыху надрэзаныя, нешта сярэдняе паміж казлінымі і конскімі, ды і ногі занадта тонкія.
Ён сам памкнуўся ўхапіць жарабя за грыву, але тое ўхілілася і пабегла ў кустоўе. Платонавіч рушыў за ім. Карней пастаяў, раздумваючы, што рабіць далей. Аднойчы ён ужо пайшоў гэтак жа безразважна за жарабяткам, а апынуўся невядома дзе. Добра, што пашанцавала назад вярнуцца... Трэба было засцерагчы Платонавіча ад памылкі, якую зрабіў нядаўна сам.
— Пакінь, Платонавіч, Косю, няхай ідзе. Якяму спатрэбіцца, само жарабя прыйдзе да мяне. Ніхто не любіць няволю, тым больш, калі гэта фантастычная жывёла, у чым ты мяне толькі што так горача пераконваў...
— Паслухай, Лясняк, ты проста цёмны чалавек, далёкі ад навукі! Ты ведаеш, што мы можам зрабіць адкрыццё ў біялогіі! Казку зрабіць яваю! Праславіцца на ўвесь свет!
— Пражыў я ўсё жыццё без тае славы і далей буду жыць, — абыякава адказаў Карней. — Няхай наша чароўнае жарабя скача, куды хоча...
Платонавіч працягваў абурацца несвядомасцю і недальнабачнасцю свайго суседа, які акрамя руля трактара нічога ў жыцці не бачыў, і цяпер, калі ёсць магчымасць дапамагчы айчыннай навуцы, ён не хоча і пальцам варухнуць. У гэты час пачулася тонкае прарэзлівае ржанне Косі, быццам крык падлетка, у якога ламаецца голас. Мужчыны рушылі у той бок, адкуль пачуўся покліч. Хутка ў кустоўі ўбачылі Косю, які схіліўся над жанчынай. Падышлі бліжэй і з цяжкасцю пазналі Інку. Твар яе быў азызлы, жоўта-сіняга колеру, галава разбітая, чорная кроў запяклася на русых валасах, сукенка брудная і падраная.
— Гэта ж Інка, — усклікнуў Карней. — Ці жывая хоць?
Платойавіч прысеў каля маладзіцы, узяў яе руку, стаў слухаць пульс, потым прыклаў пальцы да соннай артэрыі.
— Пульс не праслухоўваецца, — усхвалявана сказаў ён.
— Трэба несці дамоў, — сказаў Карней.
— А раптам у яе пазваночнік пашкоджаны, тады нельга з месца кранаць...
— Які пазваночнік, вунь на галаве рана...
Пакуль мужчыны разважалі над забітай Інкай, Кося наблізіўся да жанчыны, апусціў ёй галаву на грудзі — яна расплюшчыла вочы і няўцямна зірнула на мужчын.
— Ажыла! — узрадавана сказаў Платонавіч. — Я ж табе казаў, што гэта сапраўдны аднарог!
Карней не звярнуў увагі на словы суседа, схіліўся над Інкай, спытаў:
— Як ты? Што ў цябе баліць?
— Галава...
— Устаць і ісці зможаш?
Інка варухнулася, села і заплюшчыла вочы:
— Галава кружыцца, свет пераварочваецца дагары нагамі...
— Нічога, гэта пройдзе, — адказаў Карней, памагаючы жанчыне падняцца.
Платонавіч падхапіў Інку з другога боку, і мужчыны памалу павялі яе ў вёску.
— Што з табою здарылася? — спытаў Карней.
— He памятаю...
— Нехта цябе змалаціў на горкі яблык...
— Ты яшчэ пытаеш? — з сарказмам адказаў Платонавіч. — Іванава работа. Хто каго любіць, той таго чубіць.
— Дзе Іван? Гэта ён цябе набіў? — спытаў Карней у маладзіцы.
— He ведаю, не помню, — адказала яна. — Завядзіце мяне да яго. Мне трэба з ім пагутарыць.
— Няўжо яшчэ не нагаманілася? — насмешліва спытаў Платонавіч.
Інка нічога не адказала, плялася, звесіўшы галаву, валасы затулялі азызлы сіні твар, на якім замест вачэй засталіся толькі дзве вузкія шчылінкі.
9
На таполі каля Іванавай хаты сядзела зграя варон і моцна каркала. Ля хаты былобрудна, валяліся нейкія паперы, абрыўкі цэлафану, жалезнае ламачча.
— Развёў антысанітарыю, ператварыў двор у сметнік, — абурана сказаў Платонавіч, спыняючыся каля весніц.
У гэты час з суседняга двара, дзе ніхто даўно не жыў, выйшаў Іван з мехам на плячы (нёс нешта цяжкае), насцярожана зірнуў на вяскоўцаў, але не спыніўся, наблізіўся, зірнуў на Інку, злосна сказаў:
— З'явілася, не запылілася! 3 двума хахалямі!
— Ваня, я хачу табе сказаць...
— Ідзі дамоў і больш ніколі не прыходзь, — адказаў Іван і пашыбаваў у свой двор, не азіраючыся...
— Ванечка, Ванечка... — бездапаможна прашаптала Інка, хацела пайсці за ім услед, але Платонавіч спыніў яе.
— He губляй галаву, маладзіца, табе да доктара трэба, зняць пабоі. Цябе сын дома чакае, а ты...
Інка раптам страціла прытомнасць і абсунулася на зямлю, абапіраючыся на плот.
— Ну, вось дагуляліся... Пайду патэлефаную ад Вольгі і выклічу хуткую дапамогу, заадно скажу, што Іван аб’явіўся, мо гэта будзе цікава ўчастковаму, — сказаў Платонавіч і хуценька пайшоў удоўж вуліцы.
Карней бездапаможна азірнуўся, не ведаючы, як дапамагчы распластанай Інцы, убачыў Косю, папрасіў яго:
— Ратуй Інку.
Кося наблізіўся да жанчыны, лізнуў яе лоб, яна расплюшчыла вочы і спытала:
— Дзядзька Карней, што са мной?
— Захварэла ты. Хутка доктар прыедзе і палечыць, а пакуль паляжы.
Вароны звягліва каркалі, быццам нешта важнае вырашалі. Жанчына зірнула праз вузкія шчылінкі заплыўшых вачэй і спытала:
— Чаго яны тут сабраліся? Ці не на маю смерць?
— Табе трэба жыць, Інка, у цябе двое дзетак малых. Хто ж іх на ногі паставіць?
Інка ціха ўсхліпнула, з вачэй яе выкаціліся дзве слязіны і пабеглі ажно да падбародка.
— Ангелінку шкода, зусім малая... I Уладзік бездапаможны, — прашаптала яна.
— Годзе, не плач... Усё будзе добра... Табе нельга хвалявацца, — супакоіў яе Карней.
Хутка вярнуліся Вольга з Платонавічам, прынеслі вады, адпаілі Інку. Яна села, абапіраючыся на плот. Вольга разглядвала Інку, божкала ды войкала:
— Як жа можна гэтак змалаціць прыгожы тварык? Нелюдзем трэба быць, зверам, каб вось так здзекавацца з чалавека! — казала яна голасна, падпершы бакі рукамі, каб пачуў Іван у хаце. — Як такіх вылюдкаў зямля носіць! Жылі мы сабе і гора не ведалі, дык на табе, маеш! Навалач нейкая прыпаўзла і свет каламуціць! Каб ты сваёй крыві напіўся! Усё ліха на цябе! Каб табе рукі паадсыхалі! — сыпала Вольга праклёны.
3 хаты выйшаў Іван, моцна грукнуў дзвярамі, крыкнуў:
— Чаго тут сабраліся, прэч пайшлі! Зараз як вазьму дручка, дык мала не будзе!
Ён брудна вылаяўся, падышоў да плота і стаў адломваць штыкеціну! Вольга адышла ад Іванавага двара колькі крокаў і крыкнула:
— Я вось зараз участковаму патэлефаную. Гэта наша вуліца, нашы хаты! А ты, набрыдзь, выбірайся адсюль!
Іван выйшаў з двара, змрочна зірнуў на людзей. Вольга кінулася бягом да сваёй хаты.
— Гэта ты Інку набіў? — спытаў Карней у Івана.
— Нашто мне гэтая самадайка здалася, рукі пэцкаць аб яе...
— Ваня, Ваня, як ты можаш? — прашаптала Інка.
— Ідзіце адсюль! — загадаў Іван.
— He можам мы ісці, — з’едліва сказаў Платонавіч. — Ножкі нас не носяць. Зараз хуткая прыедзе і павязе нашу красуню на ногі ставіць. А некаму давядзецца пасядзець за тое, што рукі распускае...
— He палохай мяне, стары, я сам каго хочаш магу напалохаць...
— Мы не з баязлівых, — адказаў Карней. — Удвух неяк справімся з табою, так што ідзі ў хату і патрывай трохі нашу прысутнасць...
Вароны на таполі зноў пачалі каркаць. Іван злосна зірнуў на іх, вылаяўся, адкінуў штыкеціну і падаўся ў двор.
Белая машына з чырвонымі палоскамі і лічбай «103» з’явілася надзіва хутка, аказваецца, была яна ў суседняй вёсцы. Доктар агледзеў Інку і канстатаваў:
— Чэрапна-мазгавая траўма.
Маладзіцы спярша памералі ціск, а потым паклалі на насілкі і занеслі ў машыну. Прыбегла Вольга, якая нікавала за Іванаваю хатаю з-за плоту, сабраліся іншыя жанчыны, абмяркоўвалі, пракліналі Івана, які прынёс у вёску адны няшчасці. Платонавіч адвёў Карнея ўбок і сказаў, што няма часу стаяць тут і часаць языкі, трэба вырашаць сваю неадкладную справу.
— Што тут доўга вырашаць? Згодны я... Тэлефануй у сваю акадэмію, — адказаў Карней.
— Даўно б так, — сказаў задаволена Платонавіч. — Адыдзем убок, я хачу ўпэўніцца яшчэ раз, што ў жарабяці ёсць рог.
Карней паклікаў Косю, адвёў убок, прытрымаў за грыву, пакуль Платонавіч абмацваў і аглядаў рог.
— Глядзі ты, усё, як было напісана: рог, як чорная перліна, а самы кончык рубінавы. Па-мойму, рог павялічыўся, расце! Сапраўдны аднарог будзе! — узрадавана засведчыў Платонавіч. — Слухай, давай да мяне ў хлеў жарабя паставім. Так будзе надзейней.
— Эх, Платонавіч, калі гэтая жывёла чароўная, дык яе ніякія замкі і хлявы не ўтрымаюць. Кося да мяне прывязаўся, я яму найлепшы ахоўнік, а на цябе ён нешта пачаў касавурыцца. He пойдзе ён да цябе, — адказаў Карней.
Сусед ніякавата перасмыкнуў вуснамі. Пэўна, пачутае пакрыўдзіла яго, аднак ён махнуў рукою на развітанне і сказаў:
— Пайду тэлефанаваць...
Як жанчыны ні крычалі, Іван з двара не выйшаў. Паступова людзі разышліся. На тое месца, дзе яны стаялі, зляцелі вароны, селі на дол, пачалі шукаць пад нагамі якую пажыву. Белае жарабя спудзіла зграю, яна імкліва ўзнялася ў паветра, зачапіла электрычны дрот — сноп яскравых іскраў пырснуў на хату, у якой жыў Іван. Імгненна загарэўся дах, праз колькі хвілін усю хату ахапіла полымя. Языкі агню рваліся ўвышыню, агонь трашчаў і роў, як галодны звер. Наляцеў вецер, закруціў полымя, пусціўдым па вёсцы, каб усе ведалі, што вось ён, яго вялікасць пажар. Пачалі збягацца людзі з вёдрамі. Яны не ведалі прычыны пажару, аднак некаторыя вырашылі, што злачынец наўмысна падпаліў хату і ўцёк. Вольга, якая адчувала, што недзе ў памяшканні могуць быць схаваныя яе грошы, хутка выклікала пажарнікаў, і сама насіла вёдрамі ваду і ўсё прыгаворвала:
— Ратуйце, людцы мае добрыя! Ратуйце, людцы мае ласкавыя!
Баба Тэкля падумала, што ў хаце можа быць п’яны Іван, загаласіла:
— Ай-бо, гэта ж там чалавек гарыць! А хто ж яго выратуе-е-е! А хто ж яго вынесе-е-е!
— Сам вінаваты, няма чаго напівацца да свінога піску! — злосна сказала Ачена! — I мой такі ж быў! За гарэлкаю свету не бачыў!
— Я й сама ў той агонь пайшла б, дык ці ж я здолею яго падняць? Божа літасцівы, паратуй раба твайго Івана, пабудзі і дапамажы жывым з агню выйсці-і-і, — працягвала свае галашэнні Тэкля, абапіраючыся дзвюма рукамі на кіёк.
Некаторыя жанчыны, гледзячы на яе, таксама выціралі куточкі вачэй ражкамі хустак. Яны з надзеяю павярнуліся да Карнея і Платонавіча, якія з’явіліся на пажары пазней за ўсіх.
— Мужчынкі, ратуйце Івана! — папрасіла Тэкля.
— Дзе ж яго выратуеш? Ён даўно падсмажыўся. Хата да апошняга вянца палае, і дах абрушыўся, — разважліва адказаў Платонавіч. — Так хутка толькі ад шаравой маланкі можа загарэцца.
— He было ніякае маланкі, — сказала Алена. — Бог ягс пакараў за тое, што жыў, як свіння; што Інку спаіў, што дачку ёй зрабіў, а выхаваннем не займаўся; што краў у нас усё; што школу разбурыў, хаты папаліў і нас у страху трымаў!
Жанчыны супакоіліся, з сумам пазіралі на пажарышча, сакраментальна думаючы: вось быў чалавек і няма. Добра, што яшчэ ўся вёска не ўзялася гарэць. Бог літасцівы...
Калі прыехала пажарная машына, тушыць ужо не было чаі о. Выратавальнікі пагрэбліся ў попеле, сярод галавешак, ніякіх чалавечых рэшткаў не знайшлі, тым і суцешыліся. Вяскоўцаў гэтае паведамленне таксама супакоіла. Участковага, наадварот, вынік пажару засмуціў: зноў давядзецца шукаць няўлоўнага Івана.
10
Карней быў устрывожаны, не хацелася яму аддаваць Косю на даследаванне акадэмікам. Прадчуваў, што не выжыве жарабя ў няволі. А яго ж яшчэ пачнуць калоць ды рэзаць — браць розныя аналізы. Сам Карней дактароў вельмі баяўся, асабліва стаматолагаў. Дуплы ў зубах, калі балелі, затыкаў несалёным салам або часнаком, рабіў прымочкі з самагонкаю, а лячыць не ішоў. Так зубы амаль усе выкрышыліся, засталося колькі пянькоў, таму выглядаў Карней старэй свайго ўзросту, але гэта яго мала турбавала. Хоць даволі было ў вёсцы жанчын, жаніцца ён нс збіраўся, бо ведаў, што ягоную Васілісу ні адна на свеце жанчына замяніцр не можа.
Адзіным выйсцем было схаваць Косю ад Платонавіча і акадэмікаў, якія могунь звесці са светудалікатнае жарабя сваімі даследаваннямі. Але не ўмеў Карней хлусіць, таму разумеў, што хавацца яму давядзецца і самому, інакш, як ён гляне ў вочы суседу? Па слабасці і дабрыні сваёй даў згоду на ўгаворы, a цяпер, як рак, пнецца назад.
Схавацца ён мог толькі там, дзе аднойчы прабыў тры дні, але нікому не прызнаўся ў гэтым, а сказаў, што за,блудзіўся ў лесе. Там іншае жыццё, іншыя людзі, там Уладзіка хутка на ногі паставілі б, ды і яму, старому, дапамаглі б, мусіць. I ўсё ж нешта палохала і стрымлівала Карнея, мо тое, што нелыа адначасова быць там і тут. А гэты час і свет яму звыклы і дарагі. Тут Васіліса побач, хоць яна і на могілках. I Карней заўсёды гатовы туды перасяліцца, але ж жывы ў магілу не палезеш. А няхай толькі Гасподзь пакліча, дык, калі ласка, ва ўсялякі момант... Ах, добра было б Уладзіку дапамагчы, шкода малога, сядзіць, прывязаны да каляскі. А яму зараз бы бегаць, падбрыкваць, як жарэбчыку, праз платы лазіць, чужыя грушы ды яблыкі латашыць, рыбаліць,
купацца. Возера вунь зусім зарасло з-за таго, што ніхто яго ваду лішні раз не ўскаламуціць.
Ад гэтых думак ажно сэрца зайшлося ў Карнея, узяў ён пад язык валідол, пачакаў пакуль трохі палепшае, а сам між тым падумаў, што не выжыве жарабя тут. Сумленне заесць самога, калі аддасць Косю, і нарэшце адважыўся: пачаў збірацца ў дарогу. Узяў рэшту хлеба, якая заставалася ў хаце, кавалачак сала і загарнуў у газету. Пайшоў на грады, нашчыпаў зялёнай цыбулі, якую шчодрай рукою яшчэ паспела пасадзіць Васіліса. Склаў усё гэта ў стары пляцак, пару чыстай бялізны прыхапіў. Халоднаю вадою абмыўся з бочкі да пояса, апрануў усё чыстае як насвята, чаравікі растаптаныя наваксаваў, прычасаўся, агледзеў сябе ў люстэрка (сто гадоў гэтага не рабіў) і выйшаў з хаты, радуючыся, што не пакідае без нагляду ніякае жыўнасці. Курэй усіх парэзаў на памінкі, а парася захварэла і само здохла. Кот некуды сышоў, ужо тыдзень не трапляўся на вочы гаспадару.
Карней замкнуў дзверы, выйшаў з двара, клікнуў Косю, які задуменна стаяў зводдаль, і разам яны пайшлі удоўж бязлюднай вуліцы. Чорныя вачніцы пустых хат, у якіх даўно ніхто не жыў, пазіралі на іхздакорам. Толькі зрэдкуз падаконнікаўусміхаліся Карнею пакаёвыя кветкі ды бялелі карункавыя фіранкі. Ён моўчкі сэрцам развітваўся з вёскаю і суседзямі, бо не быў упэўнены, што здолее вярнуцна назад.
Спачатку Карней пайшоў на могілкі, сеў на лаўку каля жончынай магілы, пагладзіў надмагільны грудок, зірнуў на Косю і сказаў:
— Мушу я, Васіліса, сысці з вёскі, але перакананы, што пасля смерці нашы душы ўжо ніколі не раз’яднаюцца. Павінна ж быць нейкае святое месца для тых, хто пакахаў раз і назаўсёды. Ты не сумуй, сэрнам я заўжды з табою. I хоць няма цябе no634, мне ўвесь час здаецца, што з неба назіраеш ты за мною, размаўляеш, разважаеш, дапамагаеш. Каханне — гакая штука, што не адпускае чалавека... Вось што я табе хацеў сказаць...
Карней задуменна змоўк, і за некалькі хвілін пранеслася перад ім усё яго жыццё, ад галоднага пасляваеннага маленства да цяперашняй сталасці. Нарадзіўся ён у час вайны, яшчэ нічога не цяміў, калі бацьку забралі на фронт. А праз нейкі час прыйшоў ліст са шпіталя, што бацька цяжка паранены, калі яго не забяруць родзічы, дык ён будзе дажываць век у прытулку для хранічна хво-
рых. Maui паехала па мужа, а малы Карней застаўся нецярпліва чакаць бацьку. Праз тыдзень прыкаціўся з чыгуначнай станцыі воз, а на ім сядзелі два незнаёмыя мужчыны і мама. Карней дарэмна спрабаваў здагадацца, каторы з іх бацька, каб кінуцца да яго ў абдымкі. Маці замітусілася, не звяртаючы ўвагі на сына, быццам ён тут чужы і непатрэбны, кінулася расчыняць сенцы. Адзін мужчына саскочыў з воза, падняў другога, бязногага, і, як дзіця, панёс у хату. Сэрца ў Карнея скаланулася ад страшнай здагадкі. Ён схаваўся за хату і заплакаў...
Калі чужы дзядзька паехаў з двара, толькі тады Карней выцер слёзы, спаласнуў у сенцах твар з вядра з вадою, выцерся і пайшоў вітацца з бацькам. У гэты момант ён пакляўся сабе, што хутка вырасце і сам будзе насіць тату на руках.
Бацька зрабіў сабе возік на чатырох колах, у ім ездзіў па двары, дапамагаў сыну дзе парадаю, дзе рукамі, прывучаў да спрадвечнай сялянскай працы. Майстравіты быў чалавек! Кожны раз, калі Карней бачыў Уладзіка на калясцы, яму згадваўся бязногі бацька, пачынала балець сэрца і розныя горкія думкі лезлі ў галаву. Ён праклінаў вайну, якая знішчыла і пакалечыла мільёны маладых прыгожых мужчын, падрэзала пад корань шмат сем’яў, не дала расцвісці талентам і геніям.
Карней пасля дзесяцігодкі не паехаў вучыцца ў горад, a застаўея дома, бо трэба было дапамагаць бацькам. Выдатніца Васіліса пакахала Карнея і ахвяравала яму сваё жыццё. Так яны і. пражылі век разам, адно дзеля аднаго, жонка і цяпер жыла б, каб не сын, які невядома куды паехаў і сем гадоў не адіукаўся. He вытрымала яна невядомасці, слабое мела сэрча... А зрэшты, Карней быў перакананы, што смерці няма... He можа жывая чалавечая душа проста так знікнуць, бо існуе закон захавання энергіі. Нішто нікуды не знікае, проста мяняе форму існавання...
Карней схамянуўся, калі ўжо пачало вечарэць, аблаяў сябе старым ёлупнем, развітаўся з Васілісаю, пакланіўся бацькам і шматлікім іншым родзічам (па іхніх магілах можна было б вывучыць радавод, каб былі на іх надпісы, але ў мінулым па беднасці ставілі нябожчыкам толькі драўляныя крыжы, якія хутка згнівалі), потым клікнуў Косю, які адышоў далекавата ад могілак, і накіраваўся да Уладзіка. Хлопчык сядзеў у калясцы, жаваў яблык.
— Здароў, мужык, — павітаўся з ім Карней за руку, як з роўным.
Уладзік узрадавана заўсміхаўся і сказаў:
— Вой, і Кося прыйнюў, — працягнуў далонь і пагладзіў жарабя. — А я маму чакаю...
— He чакай сёння. Яе разам з Ангелінкаю паклалі ў бальніцу. — адказаў Карней. — А ты хочаш вылечыцца?
— Хачу... Вось прыедзе тата, прывязе грошай і знойдзе сапраўднага доктара...
— Я ўжо знайшоў для цябе добрага доктара, — сказаў Карней. — Збірайся.
— А што мне збірацца? Так і паеду ў калясцы...
— He, каляска табе больш не спатрэбіцца. Сядай на Косю...
Вочы Уладзіка засвяціліся шчасцем. Карней пасадзіў хлопчыка на аднарога і яны рушылі з двара ў бок поплава. Па дарозе ім сустрэлася Леакадзія Максімаўна, яна здзіўлена спытала:
— Куды ж ты, Уладзік, едзеш?
— Лячыцца, — адказаў хлопчык.
— Добра ты прыдумаў, Карней, я па тэлебачанні бачыла, што дзяцей, якія не ходзяць, лечаць, возячы на конях, — пахваліла яна суседа, а хлопчыку падала цэлафанавы пакет. — Вось табе піражкі з яблыкамі. Частуйся, на здароўе.
— Дзякую, Леакадзія Максімаўна, я піражкі вельмі люблю, — узрадаваўся хлопчык, адразу разгарнуў пакунак, дастаў печыва і пачаў есці, потым схамянуўся, пачаў частаваць і Карнея, але той адмовіўся ад прысмакаў.
Жанчына дакранулася да лба Косі, правяраючы, ці сапраўды ёсць у яго рог, і сказала:
— Мой Платонавіч нібы звар’яцеў. Увесь час толькі пра аднарога і гаворыць. У Нацыянальную акадэмію навук тэлефанаваў, у Мінск, ды там сёння навукоўцы сабраліся на сход, нічога не дабіўся. Сказаў заўтра з самага ранку зноў пачне...
— Няхай заўтра, перш чым тэлефанаваць, да мяне забяжыць, маю нешта цікавае яму сказаць, а як мяне не застане, дык няхай чакае, — загадкава усміхнуўся Карней.
— Добра, так яму ўсё і скажу, — паабяцала Максімаўна на развітанне.
Карней вывеў аднарога на поплаў. Лёгкі туман слаўся над іравою. За лес скацілася сонца, але яшчэ цемра не апусцілася на зямлю.
— Што гэта ў нас пад нагамі, дым? — здзіўлена спытаў Уладзік.
— Гэта туман. Няўжо ты ніколі раней не бачыў туману? — адказаў Карней.
— Я ніколі не быў тут, хоць даўно хацелася паглядзець, што за вёскаю.
— Яшчэ нагледзішся...
Карней павёў Косю напрасткі да яра. Ён хваляваўся і трывожыўся, ці атрымаецца, як тады? Памарудзіў на ўскрайку і асцярожна, прытрымліваючы аднарога за грыву, пачаў спускацца ў зеленаваты морак. Туман паглынуў людзей і жарабя, быццам іх ніколі не было.
11
Туман рассеяўся, Карней убачыў над галавою зорнае неба, a наперадзе яскравыя агні вялікага селішча і ўзрадаваўся: «Здаецца, усё атрымалася!»
— Гэта горад? — спытаў Уладзік. — Я і не ведаў, што ён так блізка.
— Цяпер усё блізка, пойдзем туды, усё ўбачыш.
Здавалася, зусім не шмат часу патрацілі яны на дарогу, а непрыкметна пачало світаць. Вядома, летняя ноч кароткая. А мо для Карнея, чалавека з іншага часу, гадзіны праляталі хутчэй? Наперадзе за прысадамі паказаліся першыя збудаванні, круглыя, з высокімі дахамі.
— Я такія хаты сніў надоечы? — паведаміў Уладзік.
— Няўжо праўда?
— Праўда, дзеду. А яшчэ там вагончыкі ў паветры лёталі.
— Такія? — спытаў Карней і паказаў рукою на тутэйшы лятучы транспарт.
— Ага. Я думаў, што такія толькі ў снах бываюць...
— Мы ў будучыні, Уладзік. Усё гэта пабудавалі нашы нашчадкі. Тут жывуць дактары, якія цябе вылечаць...
— Гэта як у фантастычных мульціках? — спытаў Уладзік.
— Амаль так...
Карнею зут усё было знаёмае. Добра паспеў разгледзець і монаксілы, як называўся гарадскі транспарт, і жыхароў. А былі яны тут усе маладыя і здаровыя. Гэтае паселішча вырасла на месцы былой ягонай вёскі Вырай. Справа цягнулася возера,
за спіною застаўся поплаў і яр. Дэкарацыі тыя ж, а дзеянне іншае.
Карней знаёмай дарогай пакрочыў да рэабілітацыйнага цэнтра. У мінулы раз, калі ён з’явіўся на вуліцы, людзі збегліся на яго паглядзець. Ім ніколі не даводзілася бачыць такога старога чалавека. Цікаўная маладзіца спытала, ці не трыста гадоў яму? Ён успрыняў пытанне як жарт. Аднак адказаў сур’ёзна, што яму яшчэ і семдзесят няма. Тут яна ў сваю чаргу здзівілася і сказала, што ёй сто дваццаць, але ж яна, як ёй здаецца, захавалася намнога лепш. Сапраўды жанчыне ён не даў бы і трыццаць пяць: скура свежая, вочы ззяюць, валасы густыя і бліскучыя. Тут ужо і сам ён успрыняў яе словы са смехам. Махнуў рукою і пайшоў далей, цікаўна азіраючыся па баках. Тут яго і заўважыў доктар, пачаў распытваць, хто ён, адкуль. Прапаноўваў абнавіць арганізм у цэнтры, але Карней толькі пасмяяўся, маўляў, навошта тая штучная знешняя маладосць, калі душа старая?
— 3 вамі папрацуюць псіхолагі і ўсё атрымаецца, — пераконваўдоктар. — Адля мяне гэта цікавы эксперымент. У нас людзі не чакаюць старасці, а з маладых гадоў займаюцца карэкцыяй усіх адхіленняў у арганізме. Таму няма ў нашым грамадстве старых, усе маладыя, і кожны чалавек, калі захоча, можа жыць па сутнасці вечна...
— Як шкада, што позна я сюды прыйшоў. Сёлета ў мяне памерла жонка. Мусіць, вы змаглі б яе выратаваць...
— Бясспрэчна...
Тады Карней не згадзіўся на амаладжэнне. ды і зараз ён прыйшоў сюды толькі дзеля Уладзіка, які, мусіць, з-за Чарнобыля атрымаў сваю хваробу.
На вуліцах яшчэ было пуста, гарадок спаў. Уладзік разглядваў каляровыя будынкі і не пераставаў здзіўляцца.
— Усё, як у маім сне. Толькі я там з хлопцамі ў футбол гуляў.
— Так яно і будзе, — адказаў Карней. — Тутэйшыя дактары ўсё ўмеюць.
Дзверы рэабілітацыйнага цэнтра самі расчыніліся перад хадакамі. Насустрач выйшаў знаёмы доктар і радасна ўскрыкнуў:
— О, каго бачу! Спадар Карней вярнуўся! I менавіта ў маё дзяжурства! Гэта лёс! А хто з вамі, унук?
— Гэта сусед мой, Уладзік, у будучыні, мусіць, будзе футбалістам. А пакуль у яго хворыя ножкі. Памажыце яму, калі ласка.
— Паглядзім, паглядзім, — сказаў доктар і пачаў абмацваць слабыя Уладзікавы ногі. — Усё будзе выдатна! Прашу ў мой кабінет.
— А куды ж мне падзець маё жарабя? — спытаў Карней, беручы Уладзіка на рукі.
— He хвалюйцеся, пра яго паклапоцяцца.
— Яго нельга трымаць у хляве, выпусціце яго на поплаў, ён сам сябе пракорміць.
— Я зараз жа гэта зраблю, — адказаў доктар, вывеў Косю на вуліцу, а сам вярнуўся.
Яны ўвайшлі ў пакой, абсталяваны нейкімі незразумелымі прыборамі і экранамі. Доктар пасадзіў Уладзіка на крэсла, пачаў націскаць кнопкі, разглядваў выявы на экранах, нешта сам сабе мармытаў, пасля сказаў:
— Уладзік, ты будзеш бегаць хутчэй за ўсіх. А зараз я накірую цябе ў палату, там цябе памыюць, пакормяць, а потым пачнём лячыцца. Згода?
Падбадзёраны Уладзік згадзіўся, не раздумваючы. Доктар загадаў некаму ў маленькі мікрафон, які быў прышчэплены ў яго да каўнера, каб прыкацілі інвалідную каляску. Праз колькі хвілін у кабінет увайшла тоненькая дзяўчына, выслухала доктара, дзе і як размясціць хлопчыка, прыязна ўсміхнулася юнаму пацыенту і пасадзіла яго ў самаходную каляску.
— Гэта ж сапраўдная машына! — з захапленнем сказаў хлопчык. — Я на такой мог бы і ў школу ездзіць.
— Ты хутка на сваіх нагах будзеш бегаць, — сказаў доктар.
Калі дзверы зачыніліся, ён рэзка павярнуўся да Карнея і спытаў:
— А што з вамі будзем рабіць, спадар Карней? Няўжо так і будзеце дажываць век старым і бяззубым дзедам?
— He я першы, не я апошні, — разважліва адказаў Карней.
— Вы апошні ў наш час, як ні сумна... Гэта старасць за вас гаворыць, ёй нічога не трэба, яна нічога не хоча. Я падару вам маладосць!
— Ведаеце, каго я найбольш баяўся ў сваім жыцці? Дактароў! 3 іхнімі уколамі, скальпелямі і горкімі парашкамі' Нічога больш жахлівага я не ведаў!
— Кіньце згадваць леташні снег. Мусіць, вас бабуля напалохала такімі казкамі ў маленстве, — засмяяўся доктар. — Цяпер нічога такога няма! Нанатэхналогіі дазваляюць безкантактна кіраваць працэсамі аднаўлення арганізма.
— He веру...
— Ну, вы проста, як Станіслаўскі...
— Які Станіслаўскі? — перапытаў Карней.
— Быў сотні дзве таму такі тэатральны рэжысёр... Карацей, так, Уладзік праляжыць у нас месяцаў шэсць. Можаце вяртацца ў сваю глухамань...
— Паўгода? — засмучана спытаў Карней.
— Так. А што?
— Я ўзяў хлопчыка без дазволу маці, яна якраз захварэла, Уладзік аказаўся без догляду, вось я на свой грэх... — скрушна адказаў Карней.
— He страшна. Мы яе папярэдзім...
— He зможаце... Прабачце, доктар, я вам мінулы раз сказаў не ўсю праўду. Я зусім не з глухога лесу да вас прыблукаў. Я з гэтага селішча, з Выраю, але з мінулага... Я з іншага часу, доктар. 1 Уладзік адтуль...
Доктар неўразумела глядзеў на Карнея, быццам перад ім сядзеў псіхічна хворы чалавек.
— Разумею, вам цяжка мне паверыць... Апе гэта так і ёсць, — сказаў стары.
— Хіба ў мінулым людзі мелі машыну часу? — насмешліва спытаў доктар.
— He мелі, але я выкарыстаў чароўную сілу аднарога, — прызнаўся Карней.
— Ну, гэта ўжо зусім казкі.
— Паназірайце за маім жарабяткам, месяцаў праз колькі самі ўпэўніцеся, што гэта за жывёла...
Доктар выпрабавальна зірнуў на Карнея, памаўчаў, нешта вырашаючы для сябе, урэшце сказаў:
— Калі вам пашанцавала пераадолець час, дык чаму не скарыстацца новымі дасягненнямі навукі, няўжо вам не хочацца зноў адчуць сябе маладым і здаровым? Гэта ж такое натуральнае жаданне! Без Уладзіка назад вы не можаце вярнуцца, вам давядзепца яго чакаць. Дык што вы будзеце тут рабіць столькі месяцаў?
— Бог з вамі! Угаварылі! Што мне губляць?
— Вось і цудоўна! Сядзьце ў крэсла! — прапанаваў доктар.
Ён утаропіўся ў экраны і праз некалькі хвілін паведаміў:
— Печань трэба мяняць, левую нырку таксама! Божа мой, які артроз! А што з лёгкімі? Гэта ад тытуню?
— He, я ніколі не курыў. Ад пылу гэта... Трактарыстам працаваў... Ды і Чарнобыль усім нам нашкодзіў...
— Трактар, такая дапатопная сельскагаспадарчая машына? А пра Чарнобыль ведаю... Дык з якога ж вы часу, шаноўны, прышлі да нас?
— 3 чарнобыльскага...
Доктар прысвіснуў. Потым зас.мяяўся:
— Мне пашанцавала, як нікому. Шаноўны спадар Карней, я зраблю ўсё, каб вам захацелася пачаць новае жыццё. 1 не так важна, які гэта будзе час, цяперашні ці мінулы. А чаму вы не пытаеце, у якім часе апынуліся?
— Баюся...
— Чаго?
— Страшна перажыць самога сябе. Вы мяне разумееце?
— He зусім... Але пра гэта пагутарым пасля, у нас яшчэ будзе шмат часу. А зараз займайце свае апартаменты, пакуль не перадумалі, а я пачну вас лячыць...
12
Карней абудзіўся ад дотыку да сваёй шчакі, расплюшчыў вочы, убачыў над сабою знаёмы твар доктара, усміхнуўся. Ён помніў, што надоечы яго рыхтавалі да нейкіх працэдур, а зараз, пэўна, ён пасля іх ачнуўся.
— Як пачуваецеся? — спытаў доктар.
Карней прыслухаўся да свайго цела і адказаў:
— Дзякую, добра.
— Выдатна, я рады за вас... Можа есці хочаце?
Карней прыслухаўся да сябе і адказаў:
— Бадай, ад кавалачка сала з часнаком і чорным хлебам не адмовіўся б...
— Ну, хто ж есць сала? Навошта новенькую печань зноў забіваць тлушчам?
— Прабачце, доктар, звычка такая ў мяне... Пасля смерці жонкі гатаваць сабе ленаваўся, сала пажую — і сыты.
— Уставайце памалу, я вам дапамагу...
— Ці я такі хворы? — збянтэжыўся пацыент і лёгка сеў на ложку, а потым падняўся на ногі, прайшоўся па пакоі, адчуваючы незвычайную лёгкасць ва ўсім целе, пазгінаў правую нагу і не адчуў звыклага болю ў калене. — Ды вы проста чараўнік! А як Уладзік?
— У яго ўсё добра. Хутка вы сустрэнецеся. А зараз падыдзіце да люстэрка, вось сюды, — доктар паказаў рукою.
Карней зірнуў на сваё адлюстраванне ў люстэрку з вясёлкавай рамкай і не пазнаў сябе, падумаў, што пабачыў нейкага маладога чалавека на экране.
— Хто гэта? — спытаў ён.
— Гэта вы, спадар Карней! Вы і ніхто іншы!
— He, гэта не я! У мяне валасы сівыя і зубы шчарбатыя! — Карней ніякавата расцягнуў вусны і ўбачыў два рады роўных белых зубоў. — 1 маршчын шмат было... Гэта зманлівае люстэрка.
— Цяпер вы такі ж малады, як усе навокал, незалежна ад узросту. Можаце пачынаць новае жыццё, вучыцца, любіцца, жаніцца і што заўгодна...
Карней з цікаўнасцю агледзеў сябе. Цяпер ён выглядаў гадоў на трыццаць: прыемны твар, русыя валасы, зеленаватыя вочы, іскрыстыя і маладыя.
— Як жа я вярнуся дамоў? Мяне ніхто не пазнае! — у адчаі ускрыкнуў ён. — Што мне цяпер новы пашпарт сабе здабываць?
— Заставайцеся тут. ІДі трэба вам вяртацца ў мінулае, каб дажываць век у закінутым селішчы, калі ў гэтым часе ў вас адкрываюцйа неабмежаваныя магчымасці для сапраўднага жыцця? Вы можаце выбраць сабе новую прафесію, сустрэць каханую жанчыну, нарадзіць дзяцей! Наперадзе ў вас бясконцае жыццё. Мы вырасцілі вам новую печань, лёгкія і нырку, падправілі храшчы, ачысцілі кроў! Вы абсалютна малады чалавек па ўсіх паказчыках. Гэтыя аперацыі мы можам паўтараць колькі заўгодна!
— Kami ж вы паспелі ўсё гэта? — здзіўлена спытаў Карней.
— Зірніце ў акно...
Карней глянуў' праз шыбу і ўбачыў за акном сад у квецені, яблыні пеніліся ружовымі кветкамі, над імі лёталі ругтлівіцы-
пчолкі. Над садам панаваў дух аднаўлення, а высокае блакітнае неба акрывала з пяшчотаю і цеплынёю гэты невыказна прыгожы свет.
— Я трапіў да вас летам, а цяпер ужо вясна? Ці я праспаў амаль цэлы год? — уражана спытаў паныент.
— Так, — пацвердзіў доктар. — Спалі вы на незвычайным ложку. Які, колькі трэба, масіраваў кожную вашу мышцу, не дапускаючы зартою крыві. Вы працягвалі насычана жыць, мы навучылі вас у сне маляваць і пісаць вершы, мы давалі вам веды па гісторыі, эканоміцы, сацыялогіі, філалогіі, псіхалогіі і іншых навуках. Так што гэты час для вас не прайшоў дарма! Вы яшчэ будзеце здзіўляцца сваёй дасведчанасці...
Карней памаўчаў, спрабуючы ацаніць пачутае, не ведаючы пакуль, ці радавацца, ці засмучацна яму ты.м пераменам, што адбыліся з ім. Свядомасць ягоная дваілася: адзін, малады і бадзёры, голас казаў, што ўсё выдатна; другі, стары і стомлены, пытаўся: «Навошта мне гэта?» Раптам ён зноў згадаў Уладзіка і з горыччу сказаў:
— Мяне ж Інка, Уладзікава маці, пракляне, што я звёз невядома куды яе сына...
— Калі вы вернеце ёй здаровага хлопчыка, яна вам даруе... Здароўе дзіцяці — для бацькоў галоўнае, — адказаў доктар.
— He зусім так. Інка жыла на дапамогу па інваліднасці за сына... А цяпер ні Уладзіка, ні грошай... Працы няма...
— Няхай Уладзік застаецца тут. У вашым часе, як я разумею, недасканалая сістэма адукацыі, усё на зачаткавым узроўні. Вы пахадзіце па гарадку, паглядзіце, як цяпер людзі апрацоўваюць зямлю, як сеюць, якія ў нас машыны, і наогул... Карацей кажучы, пераапранайцеся, касцюм ваш новы вісіць у шафе. Для вас падабралі рэтраадзенне, больш звыклае, чым цяперашняе.
— Аднекуль я ведаю, што адзенне ў вас шчыльна аблягае цела, як другая скура, і рэагуе на вонкавую тэмпературу. Калі горача, яно стварае прыемную прахалоду, калі холадна — сагравае.
— Усё так і ёсць, наша сістэма адукацыі выдатна спрацавала. Пераапранайцеся, я вас чакаю на ганку.
— 1 пра трактар будучыні ведаю, што ён не арэ зямлю, a ўзбівае яе як пярыну.
— Усё правільна. Вам нічога і глядзець не трэба, вы чалавек нашага часу, — задаволена ўсміхнуўся доктар.
Карней апрануў штаны, тэніску,. куртку, паглядзеў на сябе ў люстэрка і зноў збянтэжыўся, свядомасць ягоная яшчэ не здатная была ўспрыняць ягоны новы вобраз. Але ён не стаў любавацца сабою, а хутка пайшоў да доктара, каб не прымушаць яго чакаць.
— Ну, як цяпер сябе адчуваеце? — доктар кінуў на пацыента цікаўны позірк.
— He ведаю, што і сказаць. Старасць з маладосцю змагаюцца ўва мне. А хто пераможа?..
— Пажывём — пабачым. Бачыце, вунь дзеці гуляюць у футбол? Там Уладзік...
— Добра. А дзе ж мой аднарог?
— Знойдзеце яго на поплаве, — адказаў доктар і таропка вярнуўся ў корпус рэабілітацыйнага цэнтра.
Карней пайшоў да футбольнага поля і доўга прыглядаўся да двух дзесяткаў светлагаловых хлапчукоў у аднолькавых жоўтых і блакітных майках, пакуль нарэшце пазнаў Уладзіка. Хлопчык так быў захоплены гульнёю, што, здавалася, нічога. акрамя мяча, не бачыў, і на вачах у Карнея забіў гол. Трэнер, які вёў і судзіў гульню, нават пахваліў Уладзіка, маўляў, малайчына, давай, старайся. У Карнея ад хвалявання і радаск: ажно слёзы на вочы навярнуліся. Ён з вялікай нецярплівасцю дачакаўся, калі нарэшце Уладзік вызваліцца, і паклікаў яго да сябе.
— Хто вы? — здзіўлена спытаў хлопчык.
— Дзед Карней, не пазнаў мяне?
— Які ж вы дзед? — ніякавата перасмыкнуў хлопчык плячыма.
— He здзіўляйся, Уладзік. Мы трапілі ў будучы час. Туг у людзей вялікія магчымасці. Цябе паставілі на ногі, а мяне вылечылі ад старасці і зрабілі маладым знешне, а ў душы я ўсё яшчэ застаюся дзедам.
— Я пазнаю твае вочы і ўсмешку, — сказаў Уладзік.
— Вось і добра. А калі табе цяжка называць мяне дзедам, дык заві дзядзькам.
— Добра, — ахвотна згадзіўся Уладзік.
— Ну, як табе тут?
— Добра, толькі я па маме засумаваў, па сястрычцы, дамоў хачу...
— I я таксама хачу дамоў. А ці зразумеў ты, што гэта і ёсць наша вёска Вырай у будучым. Замест нашых апусцелых хат вырастуць вось такія круглыя, як ступы, размаляваныя казачныя будыначкі і жыццё будзе зусім іншае. Ты хочаш жыць вечна, Уладзік?
Хачу!
— А я і не ведаю, браце... Нам, каб вярнуцца назад, трэба адшукаць нашага Косю ды добра падумаць... Ідзі пакуль, пагуляй з хлопцамі... А я пайду наша жарабя шукаць, — сказаў Карней, а сам падумаў, мусіць, аднарог за гэты час вырас у сапраўднага каня. Нясцерпна захацелася хутчэй яго ўбачыць.
Ці пазнае свайго колішняга гаспадара? Зрэшты, невядома, хто кім валодаў?.. Гэта жарабя прывяло яго сюды, перайначыла жыццё, прымусіла жыць на раздарожжы, выбіраючы паміж мінулым і будучыняю, якія варагавалі і не жадалі мясціцца ў цяперашнім ягоным існаванні.
13
Карней выйшаў на вуліцу, няспешна пакрочыў, прыглядаючыся да сустрэчных людзей і да будынкаў, прыкідваючы, дзе чыя хата раней стаяла. «Здаецца, тут была Вользіна хата, no634 — Аленіна, далей — Тэкліна, — думаў ён сабе. — А дзе ж мая дамоўка? Hi халеры не разбярэш, вуліцу перакроілі. Hi саду майго, ні явара ў канцы агарода! Шкада, а я ж па адным дрэўцы з райцэнтра вазіў. Па тры гатункі на яблыню прышчэпаў рабіў...» Задуменны, ён і не заўважыў, як перад ім узнікла дзяўчына ў блакітна-ружовым шчыльным камбінезончыку.
— Добры дзень! — бадзёра прывіталася яна.
Карней паглядзеў на дзяўчыну і вачам сваім не паверыў: перад ім стаяла юная Васіліса.
— Вы не помніце мяне, а я вас даглядала, калі вы лячыліся ў цэнтры...
Карней пільна ўзіраўся ў твар дзяўчыны, толькі адно адрозненне знайшоў: у Васілісы не было чорнай радзімкі злева над верхняю губою, значыць, гэта была не яна.
— Як вас завуць? — спытаў Карней.
— Гарыслава, — адказала яна. — Можна проста — Слаўка. Называюць, хто як хоча. Мой муж, калі раззлуецца, кліча мяне Гарынычам. Я не крыўдую, няхай хоць гаршком называе, абы
ў печ не ставіў. Ведаеце, мае продкі з гэтых мясцін. Прадзед, хоць і жыў часова за мяжой, куды яго вывезла маці з айчымам, як толькі дасягнуў паўналецця, вярнуўся на радзіму. Ён быў добрым доктарам. Па традыцыі гэтаю ж справаю ў нас займаліся дзед і мой бацька, які выйграў тэндэр на будаўніцтва тут рэабілітацыйнага цэнтра. Ад былой вёскі да таго часу тут і следу не засталося. Па сутнасці мы заснавалі новы Вырай. Цудоўная назва, праўда?
Карней слухаў маладзіцу і думаў, была б тут зараз Леакадзія Максімаўна, яна б ад шчасця памерла, як нашы нашчадкі захавалі беларускую мову і цудоўна ёю карыстаюцца!
— Вы цудоўна размаўляеце па-беларуску, — пахваліў Гарыславу Карней. — 1 доктар, што мяне лячыў, таксама... У ранейшыя часы ўсе дактары карысталіся толькі рускаю моваю ды рэцэпты пісалі на латыні...
— Мы ж беларусы! Дзіўна! Як жа можна інакш? У нас усе толькі так і размаўляюць!
Карней не мог адарваць вачэй ад твару маладзіцы, быццам не яна, а Васіліса зараз усміхалася яму маладымі вуснамі.
— 3 якога роду ваш бацька, як яго прозвішча? — спытаў ён.
— 3 Леснякоў мы. У мяне ёсць радаводнае дрэва, можайе паглядзець, зараз пакажу запісную кніжку.
Яна дастала маленькую скрыначку, панаціскала кнопкі, нібы гартаючы старонкі, і паказала Карнею. Ён здзівіўся, што бачыць такія маленькія літары, і зразумеў: зрок яму таксама вярнулі добрыя дактары. На самым версе радаводнага дрэва красаваліся імёны Трахіма і Аксінні — гэта былі ягоныя бацькі, далей ішлі Карней і Васіліса, а ўнізе яшчэ пяць пакаленняў... Карней учытаўся ў імёны. Нараджаліся пераважна хлопцы, усе сем’і былі нешматдзетныя, найчасцей адно дзіця, род не надта разгалініўся. Ён міжвольна падумаў, што хлопчыкі нараджаліся, як на вайну. Хоць па сутнасці вайна між дабром і злом не спыняецца ніколі.
— Вось усё, што мы знайшлі. Пазнейшыя дакументы не захаваліся, — са шкадаваннем заўважыла маладзічка. — Зрэшты, у нас ёсць музей, вуньтой двухпавярховы будынак. Мы паставілі яго на падмурку старой школы. Там можна пазнаёміцца са звесткамі пра гэтае селішча з пятнаццатага стагоддзя. Археолагі
даследавалі нашы курганы і перадалі нам трохі матэрыялаў, якія датуюцца недзе пятым тысячагоддзем да нашай эры.
Карней усміхнуўся і сказаў:
— Я твой прапрадзед, Гарыслава. Ты вельмі падобная на маю жонку Васілісу. Трахім і Аксіння — мае бацькі. А ў мяне былі дзед Міхалка і баба Хрысціна па матчынай лініі ды дзед Васіль і баба Адарка — па бацькавай. Гэта я табе кажу, як жывы сведка без усялякіх папер, можаш паверыць мне на слова.
Цяпер ужо Гарыслава ўтаропілася ў Карнея і пазірала, як на прывід. Вочы яе выпраменьвалі недавер і яна сказала насмешліва:
— Вы маніце... Я не веру ў казкі і перасяленне душ...
— Хочаш вер, хочаш не вер, дарагая мая прапраўнучка, але так яно ёсць на самой справе. Я трапіў сюды з далёкага мінулага з дапамогаю аднарога і хачу вярнуцца назад. Чужы я тут і не патрэбны...
— Што вы, спадар Карней? Прашу вас, не крыўдуйце! Я шчаслівая мецьтакога прыгожага і маладога прапрадзеда! Хачу пазнаёмінь вас з маімі сынамі. У мяне іх два. Аднаго завуць Трахім, другога Карней’ Бацька паехаў на сімпозіум у Амстэрда.м, прыедзе праз тыдзень, тады я вас і з ім пазнаёмлю. А жыву я тут, у гэтай хаце. На жаль, спяшаюся на працу. Заходзьце ўвечары. Mae дзеткі са школы вернуцца, і муж будзе дома. Але, мусіць, ён не паверыць, што вы з мінулага... Нават калі вы ўсё гэта прыдумалі, я буду рада пазнаёміць сваю сям’ю з такім рэдкім пацыентам, над якім мне давялося шмат папрацаваць. Вам жа вырасцілі новую печань, лёгкія, нырку і шмат што яшчэ, — яна хітравата ўсміхнулася. — Такая мудрая механіка. Рост — справа складаная! Адны зубы чаго каштавалі!
— Дык гэтыя мае зубы не ўстаўныя? — у сваю чаргу здзівіўся Карней.
— Яшчэ чаго! Зубы ўстаўляць! Смех дый годзе! Растуць яны, як міленькія! Галоўнае — добра расаду пасадзіць.
Карней зразумеў, што ён не верыць ёй, а яна — яму. Яны людзі розных эпох і пакаленняў, але ён ужо любіў сваю прапраўнучку, ганарыўся яе розумам і адчуваў, што не дарма жыў на свеце і кахаў сваю Васілісу. Яшчэ парадавала тое, ндто ёсць музей, пра які марылі Платонавіч з жонкаю. Хто сказаў, што мары не збызаюцца? Збываюцца няхай сабе і ў пятым калене!
Гарыслава прыязна развіталася з Карнеем, яшчэ раз запрасіла на вячэру і павярнула да цэнтра рэабілітацыі. Ён пайшоў у бок поплава, і раптам твар у твар сутыкнуўся з Іванам Прыблудным.
— Ці гэта ты, Іване? — ускрыкнуў Карней узрушана і нават радасна, як жа, сустрэў чалавека са свайго часу!
— Ну, я... А ты хто? — спытаў насуплена Іван.
— Карней, не пазнаў? Падмаладзілі тут мяне...
— Ты Карней?.. А хаця мне таксама тут зубы ўставілі і яшчэ хрэн ведае, што са мной зрабілі. Я таксама пасля іхняй рэабілітацыі сябе не пазнаў...
— Як ты сюды трапіў?
— Хрэн яго ведае? Добра заклаў за каўнер і заснуў, — Іван шчоўкнуў сабе па шыі двума пальцамі. — Прачнуўся тут, на вуліцы. Яны мяне схапілі і павезлі ў свой цэнтр, пачалі страўнік мыць, клізмы рабіць замест таго, каб даць пахмяліцца. А ты што тут робіш?
— Хацеў ад цябе схавацца, ды не ўдалося, — пасміхнуўся Карней.
— Здохну тут! Скажы, як назад вярнуцца? — спытаў Іван, зладзеевата азіраючыся па баках.
— He ведаю, — адказаў Карней, а сам падумаў, нашто гэтае пустазелле трэба ў вёсцы, няхай лепш тут перавыхоўваецца.
— А ў цябе выпіць няма?
— Няма...
— Вось трапіў дык трапіў! Тут жа гарэлкі не прадаюць, віно і тое мензуркамі мераюць, а калі трохі перабраў — зноў у цэнтр, на чыстку. Яны мне прапаноўваюць вечнае жыццё, а на які хрэн яно мне? Мусіць, павешуся...
— Дык ідзі ў лес і гані сабе самагонку!
— Ага, у лес! Яны ж мяне ўключылі ў групу рызыкі, чып нейкі прышылі і трымаюць, як сабаку на ланцугу! Няхай яна гарам гарыць гэтая іхняя будучыня разам з імі!
— Супакойся, Іван, змірыся. Жыццё не такое благое. Падбяры тут сабе добрую маладзіцу ды і жыві, ты ж яшчэ зусім малады чалавек.
— Ох, не, Карней, не! Душа гарыць! He вытрымаю я тут! Мне воля трэба! — Іван адчайна закруціў галавою.
— Бывай, яшчэ сустрэнемся! — Карней узмахнуў на развітанне рукой, яшчэ пачуў, што Іван нешта сказаў яму ўслед, але не
азірнуўся, не мела сэнсу доўжыць далей гаворку, п’яніцу хоць побач з Богам пасадзі, яму ўсё роўна будзе блага.
Як толькі гмахі расступіліся, яшчэ здалёку ўбачыў Карней цэлы табун белых жарабят. «Дзе ж мой Кося?» — разгублена спытаў сам у сябе ён і хутка пайшоў да табуна, спадзеючыся ўбачыць свайго дарослага аднарога. Але тут быў толькі маладняк. У Карнея ўзнікла сумненне, мо ягоны конік так і не вырас, і пачаў клікаць свайго аднарога:
— Кося! Кося! Кося!
Аднак ні адно жарабя нават не павярнула галавы на ягоны покліч. Табун шчыпаў траву і не звяртаў ніякае ўвагі на чалавека. Карней наблізіўся да аднаго жарабяці, памацаў лоб і адчуў пад пальцамі рог. Дык гэта быў статак маладых аднарогаў! Адкуль ён узяўся? Мо заўсёды тут быў? А зрэшты, якая яму справа да гэтага абыякавага табуна? Сэрца трывожна захвалявалася, страх халадком прайшоў па спіне. Карнею трэба было знайсці свайго Косю, інакш ён ніколі не зможа вярнуцца ў свой час... Ледзь не подбегам кінуўся назад да доктара, бо толькі той мог сказаць, куды падзеўся Кося.
14
Доктар вагаўся, быццам падбіраўудумках самыя правільныя і патрэбныя ў гэты момант словы, нарэшце ён сказаў:
— Вымушаны прасіць у вас прабачэння, шаноўны спадар Карней, за ўсіх навукоўцаў нашай установы. Такая недарэчнасць атрымалася... Супрацоўнікаў вельмі зацікавіў ваш аднарог, яны вырашылі даследаваць яго, злавіць не маглі, здолелі толькі загнаць у ангар і замкнуць там да раніцы... А на другі дзень знайшлі жарабя мёртвым. Мы ўсе былі ў роспачы! He паверыце! Дзяўчаты галасілі, як па нябожчыку!
— Божа, я ж папярэджваў! Аднарогі не жывуць у няволі! — з болем і адчаем у голасе папракнуў доктара Карней. — Як можна было так здзекавацца з далікатнай жывёлы!
А сам падумаў са злосцю, што схаваў аднарога ад Платонавічавых акадэмікаў, дык гэтыя даследчыкі даканалі Косю.
— Даруйце, даруйце нам! Я гатовы стаць на калені і прасіць прабачэння! Вінаватыя мы ўсе, наіўныя і дапытлівыя людзі! Нам здаецца, што гэты свет існуе толькі для нас! А на самой справе — гэта мы жывём дзеля яго! Кожнае жыццё не больш, чым паленца
ў яскравым вогнішчы жыцця! — горача прамовіў доктар. — Калі гэтае няшчасце здарылася, мы вырашылі кланіравацьаднарога. Атрымаўся цэлы статак з ягонага матэрыялу. Выкарысталі ўсё да апошняй шарсцінкі!
— Выходзіць, у майго Косі і магілы няма?
— Няма! Якая ж магіла можа быць у міфічнай жывёлы? Міфы жывуць вечна! I аднарогі цяпер будуць вечныя.
— Якія ж гэта аднарогі? — з сарказмам заўважыў Карней. — Яны дурныя, як авечкі. На чалавека ніяк не рэагуюць. Голасу быццам не чуюць...
Доктар з усмешкай зірнуў на Карнея і сказаў:
— А нашто ім людзі, калі пашы даволі і кампанія ў іх вясёлая ды шматлікая. Вось калі аднарог застаецца адзін, тады ён шукае сабе сябра. Каго, спытаеце? Каго выбера... А вы ўсё ж хочаце вярнуцца назад?
— Я не ведаю, мо застаўся б... У мяне тут знайшлася прапраўнучка ў пятым калене. Але Уладзік засумаваў па маме і сястрычцы...
— Ён дзіця і не можа вырашаць, дзе яму лепш. Калі вы вернеце яго ў мінулы час, дык пазбавіце доўгага і цікавага жыцця...
— Я пакуль не ведаю, што важней: вечнае жыццё тут ці гора мані, якая згубіла свайго сына. Можа вы мне дапаможаце вырашыць гэтую задачу, доктар?
— Вядзіце сюды ўсю вашу вёску, разам з Уладзікавай мамай і сястрой...
— А маю памерлую жонку вы мне можаце вярнуць?
— Можам кланіраваць. Яна будзе, як дзве кроплі, падобная да вашай палавінкі.
— А што яна будзе ведаць і помніць пра мяне! Ці здолее пакахаць так, як кахала мяне Васіліса? He ведаеце? Дык навошта пачынаць справу, канец якой застаецца непрадказальным? Каб асуджаць сябе на новыя пакуты? А як я магу забраць з вёскі старую Тэклю, калі ў горадзе жывуць яе дзеці, унукі і праўнукі, якіх яна любіць больш за сябе самую і штодня чакае ў госці... Ды яна гэтую сваю ціхую і рэдкую радасць ніколі не памяняе на новую маладосць! Нічога, доктар, у маёй душы не змянілася К.алі я сустрэў сваю прапраўнучку, дык яшчэ вастрэй адчуў, які я стары. He ў свой час трапіў! Пагасцяваў трохі, дзякую за ласку, пара дамоў збірацца.
Доктар маўчаў. Карней падняўся і пайшоў у двор. На ганку яго чакаў Уладзік. Хлопчык радасна кінуўся яму насустрач і спытаў:
— Дзядзька Карней, калі да мамы паедзем?
— Хутка, Уладзік. На жаль, Кося наш загінуў...
— Як? Чаму? — устрывожыўся хлопчык.
— Так атрымалася. Але на поплаве пасецца цэлы табун белых жарабят, пойдзем, выберам аднаго, прыручым, і будзе ён нам замест Косі. Мы ж не можам без яго дамоў вярнуцца. Там нас Платонавіч чакае... I твая мама, і Ангелінка...
— Пайшлі хутчэй, — згадзіўся Уладзік, узяў Карнея за руку і пацягнуў у бок поплава, але заўважыў у паветры монаксілы і прапанаваў. — Можам пад’ехаць, каб было хутчэй.
— Паспеем яшчэ, перш давай наведаем музей. Ты быў калінебудзь у музеі?
— He, не быў, а што гэта такое? — спытаў Уладзік
— Гэта такі асаблівы будынак, дзе захоўваюцца розныя старыя рэчы, дзе пануе мінулы час. А мы, якія завіталі сюды з мінулага, можам даведацца тут пра сваю будучыню...
Карней з Уладзікам увайшлі ў музей, пайшлі па прасторных зазах, разглядваючы розныя рэчы: ка.мянёвыя прылады працы, наканечнікі стрэл, барану, саху, прасніцу, плуг ад трактара... Т,-апіліся ім фотаздымкі старой вёскі, на якіх Карней пазнаў і сваю хату. Потым падышлі да стэнду славутых людзей, доўга ўчытваліся ў знаёмыя прозвішчы. Карней узіраўся ў партрэты, але людзей гэтых не ведаў, толькі мог здагадвацца, з якога яны роду. Быў тут адзін пісьменнік, два лётчыкі, некалькі дэпутатаў дзяржаўнай рады і навукоўцаў, а сярод іх — астраном Астаповіч Уладзіслаў Францавіч.
— Глядзі, Уладзік, гэта ж ты такім станеш!
— Такім вялікім дзядзькам? — спытаў і засмяяўся Уладзік.
— Астраномам будзеш, новыя зоркі адкрыеш, разгадаеш гаямніцы Сусвету! — узрадавана сказаў Карней, а сам з надзеяю падумаў, што, мусіць, яны ўсё-такі змогуць вярнуцца ў той час, адкуль прыйшлі, інакш Уладзік не здолее выканаць сваё жыццёвае прызначэнне.
Рэінкарнацыя
(Апавяданне)
Ён быў перакананы, што яму наканавана жыць менавіта ў гэтай кватэры, з гэтаю, на яго думку, вельмі прыгожаю жанчынаю. Нічога іншага не жадалася і ні пра што не думалася. Ён любіў назіраць за ёю, як яна рухаецца, як парадкуе ў пакоі, як варыць сняданкі, абеды, вячэру; ведаў, як пахнуць яе рукі бульбаю, мылам, пральнымі парашкамі ці парфумаю. Ад гэтых пахаў слодыч палоніла ягоную душу, і не было на свеце істоты шчаслівейшай асабліва тады, калі яна прыходзіла ў ванны пакой, распраналася, круцілася перад люстэркам, азірала сябе з усіх бакоў, нешта нездаволена мармытала. А яго душа радасна смяялася. Яму хацелася крыкнуць у мільённы раз, што яна самая цудоўная жанчына ў свеце, але голас ягоны яна не магла пачуць, бо ён быў недасяжны чалавечаму вуху і падобны на рух тоненькай павуцінкі. Асабліва ён быў усцешаны тады, калі яна аднойчы, як толькі ўбачыла яго, чорнага, кудлатага павучка, адразу пазнала і насмешліва ўсклікнула:
— Гэта ты, Васюкоў, ці што?
Што ён мог ёй адказаць, калі і сам не помніў ужо, што paHeft, у іншым жыцці, ён быў чалавекам, такім жа чарнявым, з непаслухмянымі і кудлатымі валасамі. Звалі яго Юзікам Селічам, а Васюкоў гэта была толькі мянушка.
Жанчыне згадалася далёкае маленства, калі яе бацькінастаўнікі прыехалі на працу ў глухую палескую вёску. Яны жылі на кватэры ў маладжавай і ўвішнай Параскі, якая за невялікаю плату яшчэ і гатавала на іх няхітрую сялянскую ежу: крышаны з бобам, капусту, дранікі або бабку. Але ўсё гэта было даволі смачна. У настаўнікаў вадзіліся якія-ніякія грошы, у той час як вясковы люд на свае працадні не атрымліваў ні капейкі. Аднак. вёска была па-свойму багатая... на дзяцей. Дачка настаўнікаў Браніслаўка лёгка ўлілася ў іхнюю гур?лу. Сябравала з дзяўчынкамі, праўда гульні іхнія ёй не надтг.
падабаліся. Гулялі звычайна ў сям’ю. Старэйшыя бралі на сябе ролі бацькі і маці, а малодшыя вымушаны былі быць іхнімі дзецьмі, ваўсім ім падпарадкавацца і выконваць розныя прыхамаці* Непаслухмяных каралі, ставілі ў куток, або нават давалі кухталя. Таму найчасцей Браніслаўка проста назірала збоку за іхняй гульнёй.
Часам да яе наведваўся суседскі хлопчык Юзік, яе равеснік, заўсёды ўскудлачаны, з зялёнай бурбалкай пад носам.
— Вось і кавалер прыйшоў, — весела казала Параска, як толькі бачыла Юзіка на парозе. — Браніслаўка ці пойдзеж за яго замыж?
— He, — грэбліва адказвала дзяўчынка.
— Чаму? — з робленым здзіўленнем пытала кабета.
— Бо ён саплівы...
Дарослыя пачыналі рагатаць, а пасаромлены Юзік бездапаможна шморгаў носам, рахмазваў рукавом зялёную бурбалку па верхняй губе і ўцякаў з хаты.
— Бач, які ганарысты байструк, — усміхалася яму ўслед Параска і зноў бралася за справы.
Цяпер жанчыне было прыкра за яе дзіцячую жорсткасць і несправядлівасць. Калі б надарылася нагода, папрасіла б даравання ў Юзіка, але ўсё мінула...
Казалі, што Юзікава маці прыгуляла малодшага сына з раённым упаўнаважаным Васюковым, які прыязджаў кантраляваць іірацу калгаса і некалькі разоў начаваў у яе хаце. Муж жанчыны загінуў на вайне, ад яго засталося трое дзяцей, ужо дарослых. Хоць чалавека даўно не было на свеце, яго ўдаву па-ранейшаму называлі Галенай Сымонкавай, мусіць, добры быў чалавек, што і мянушку яму не прыдумалі. He мелі мянушак і старэйшыя Галеніны дзеці, толькі малодшанькага называлі ці Васюковым, ці проста байструком. Вёска строга прытрымлівалася маральнасці і заўсёды магла нагадаць пра вольны ці нявольны грэх. Юзіка нарадзіла Галена, калі ёй было пад пяцьдзесят. Сама сабе не верыла, калі зацяжарала, што такое магло здарыцца, бо на той час мела ўжо маленькага ўнука. Наогул жанчыны яе веку лічыліся старымі. 1 раптам на табе, маеш! Нарадзіла дзядзьку маладзейшага за пляменніка!
Юзік далёка не адразу разабраўся, чаму ён не такі, як астатнія дзеці, вельмі крыўдаваў на людзей за незразумелыя мянушкі.
Калі ў яго пыталіся, дзе яго бацька, ён адказваў, што на вайне загінуў.
Людзі смяяліся і казалі:
— Гэ, на вайне, кажаш? Вайна вунь калі скончылася, а ты яшчэ і ў школу не ходзіш...
Юзік ніяк не мог сцяміць, пра што яму кажуць вяскоўцы, чаму яны з яго смяюцца, і ад гэтага рабілася крыўдна і балюча. Часам ён замыкаўся ў сабе і па некалькі дзён ні з кім не размаўляў.
Калі Браніслаўцы споўнілася шэсць гадкоў, бацькі неяк ухітрыліся запісаць дачку ў першы клас васьмігодкі. Цяпер яна штодня хадзіла міма Юзікавай хаты з партфелем і нават не глядзела ў ягоны бок, а ён, як малы, мусіў сядзець на прызбе і чакаць яшчэ цэлы год, калі і сам пачне вучыцца. Нічога, што яна не глядзіць на яго, затое ён можа сачыць за ёю колькі заўгодна! Але ён з горыччу разумеў, што адстаў ад яе назаўсёды.
Браніслаўчыны бацькі не доўга затрымаліся ў вёсцы, з новага навучальнага года яе бацьку перавялі на працу ў райцэнтр. Браніслаўка паехала з бацькамі жыць у горад.
Восем гадоў вучыўся Юзік старанна, каб трапіць у раённую дзесяцігодку. Частка вясковых дзяцей пасля восьмага класа з’язджала ў гарадскія вучэльні, толькі нешматлікія ехалі ў райцэнтр, дзе маглі атрымаць атэстат сталасці, каб працягваць вучобу далей у вышэйшых навучальных установах. Шмат гадоў Юзік не сустракаў Браніслаўку, але як толькі ўбачыў на калідоры ў школе яе па-змяінаму высока паднятую галоўку з круглымі яблычкамі шчочак, бадзёра задзёрты носік і рыжую грыўку, адразу пазнаў, захваляваўся, а яна прайшла міма, быццам ён — пустое месца. Юзік паступіў у дзевяты клас, а Браніслаўка была ўжо ў выпускным дзесятым. Ён так ні разу і не адважыўся падысці да яе і перамовіцца словам. Казалі, што пасля школы яна паехала вучыцца ў Мінск. 3 таго часу Юзік страціў цікавасць да вучобы. Так-сяк скончыў дзесяцігодку, вярнуўся ў вёску, працаваў трактарыстам, пасля служыў у войску. Дазнаўся, што Браніслаўка пасля заканчэння ўніверсітэта выйшла замуж і жыве ў Мінску.
Што зробіш, мары марамі, а трэба неяк жыць на свеце. Ён зноў пачаў працаваць на трактары. Падвозячы сілас, заўважыў канапаценькую, як вераб’інае яйка, Алесю, правёў колькі
разоў з танцаў і прапанаваў выходзіць замуж. Яна згадзілася адразу, быццам толькі і чакала прапановы. Першыя гады жыцця неяк ладзілі, радаваліся дзецям, дзвюм дочкам, гэткім жа дробненькім і рабенькім, як іхняя маці. А потым паступова жыццё быццам страціла колеры, каб неяк сябе падвесяліць, ён пачаў моцна напівацца з аванса і палучкі. Паступова ўцягнуўся ў піццё і не прапускаў ніводнай магчымасці, нават стараўся што-кольвечы зрабіць аднавяскоўцам, каб зарабіць пляшку самагонкі.
Жонка часам пыталася з пакутлівым выразам твару:
— Навошта ты п’еш, Юзік? Як табе гэтага смуроду хочацца?
— Як табе вады піць карціць, так мне гарэлкі, — адказваў муж і стараўся сысці з вачэй, каб не працягваць гэтую пустую гаворку.
У душы ён разумеў, чаму п’е, яму не хапала Браніслаўкі. Ён не дазваляў сабе ўяўляць яе побач у пасцелі ці яшчэ што такое бессаромнае. Дастаткова было б, каб яна жыла на гэтай жа вуліцы, а ён мог прайсці міма, павітацца і перакінуцца словам. Ах, Браніслаўка, Браніслаўка... Навошта дае нам Бог жыццё? Няўжо толькі на пакуты? Каб ведаць, ці шчаслівая ты ў тым Мінску? Хто побач з табою, такой прыгожай, адўкаванай, разумнай? Са мной, брудным трактарыстам, мусіць, і пагутарыць не захацела б...
Юзікавы дочкі неяк хутка выраслі, таксама з’ехалі ў горад, павыходзілі замуж. Што для чалавека нейкіх дваццаць гадоў. He паспеў агледзецца, а ўжо паўвека за плячамі. Якраз у гэты час і адчуў Юзік, што нічога яго больш не трымае на гэтым свеце, жыццё страціла сэнс. Ён не любіў глядзецца ў люстэрка, бо ніколі не пазнаваў у ім сябе ранейшага. Назат галіўся ўсляпую. Твар зрэзаны маршчынамі, сівыя валасы тырчэлі на гаіаве, як на аблезлым сабаку, цела высахла, стала ашэрхлае, а жывот быў цвёрды, як каменны, і нічога, акрамя гарэлкі, не прымаў. Аднойчы яму стала зусім блага, раніцай, яшчэ без пахмелля, ён раптам страціў прытомнасць, жонка выклікала хуткую дапамогу.
Доктар агледзеў Юзіка, скрушна паківаў галавой, адвёў жонку ўбок і прашаптаў ёй:
— Забіраем яго ў бальніцу. Падобна на тое, што маем справу з анкалогіяй у апошняй стадыі.
Жонка заціснула сабе рот рукамі, каб не загаласіць. Доктар зашыкаў на яе і загадаў сабраць хвораму рэчы. Юзік паляжаў у бальніцы два тыдні. Перад смерцю ён думаўтолькі пра адно: каб пабачыць яшчэ хоць адзін раз Браніслаўку. 3 такімі думкамі ён і развітаўся з гэтым светам, дзе яму так і не ўдалося рэалізаваць сваё вялікае каханне. 3 бальніцы яго прывезлі дамоў для таго, каб пахаваць.
Але ягоная душа вярнулася на зямлю ў вобразе чорнага, кудлатага павучка, каб дарабіць няздзейсненую справу — дакахаць адзіную жанчыну. Ён быў шчаслівы! У кватэры жылі іншыя людзі, родзічы жанчыны. Але яго цікавіла толькі яна, адзіная, якая, як яму здавалася, жыла толькі дзеля яго, а ён любаваўся ёю, як вялікаю і дзівоснаю кветкаю. Бог даў яму найвялікшую асалоду. Павучок не надта турбаваўся пра ежу. Праз вентыляцыйную адтуліну ў ванны пакой часта заляталі гарадскія пісклявыя камары, мушкі, мошкі. Але ці ж закаханаму сэрцу патрэбна ежа, калі душа перапоўнена энергіяй еднасці з роднаю істотаю?!
Аднак настаў час, калі павучок занерваваўся. Адвечны йрыродны інстынкт патрабаваў спарвання. I тут свядомасць яго пачала дваіцца. Цела патрабавала блізкасці з павучыхаю, якая жыла ў вентыляцыйнай шахце, а душою ён належаў адзінай жанчыне, на якую глядзеў дзень і ноч, і вельмі сумаваў, калі яна сыходзіла па справах з кватэры. Ягонае цела ведала, як трэба спарвацца з павучыхаю. А душа патрабавала цяпла і ласкі ад жанчыны.
Павучок асмялеў, ён пачаў усё часцей трапляць на вочы жанчыне.
— Дапоўзаешся ты ў мяне, Васюкоў, — нязлосна казала яна і скідвала яго на падлогу, даючы яму магчымасць жыць далей.
Дотык яе рукі быў лёгкі і цёплы, але даволі адчувальны. Павучок злятаў на халаднаватую падлогу, замошчаную керамічнаю пліткаю, і хаваўся ў куток, каб адхукваць моцна выцятыя лапкі. He тыя гэта былі дотыкі, не тая ласка, якой падсвядома прагнула ягоная істота. Ён стаміўся чакаць ад яе разумення і пяшчоты. I аднойчы, калі жанчына мыла рукі над умывальнікам, павук асцярожна спусціўся на павуцінцы на яе шыю і прыпаў да аксамітнай скуры. Яна ўскрыкнула, адчуўшы дотык насякомага, моцна ляпнула мокрай далонню па тым месцы.
Утой жа момант душа павучка нябачнай аблачынкай энергіі ўзляцела ўвышыню, туды, дзе лёгка і светла, і адкуль вяртаюцца толькі самыя ўпартыя, каб нешта дарабіць на гэтай цяжкай і турботнай зямлі.
Жанчына зірнула на далонь, убачыла расплясканага калматага павучка і сумна сказала:
— Даруй, Васюкоў, я не хацела... не ведала, што гэта ты... Даруй, я вечна вінаватая перад табою...
Зона
(Апавяданне)
Жанчына ішла нізінным лесам, мякка правальвалася ў пухнаты мох, услухоўвалася ў сцішаны гул і, здаецца, адпачывала душой. Яна любіла лес з маленства, затоена і ціха, сумавала без яго. Дастаткова было ўгледзець з гарадской ускраімны сінію палоску на даляглядзе, каб задаволіць сэрца. Калі гарызонт аказваўся пусты, зямля ёй здавалася безабароннаю і хвораю.
Была грыбная пара, але жанчыне грыбы не трапляліся. Высокі лес нечакана скончыўся, і пачаўся непралазны малады сасоннік. На добры лад тут павінны расці маслякі, але чаканні яе былі дарэмныя. На адным з дрэў жанчына заўважыла шыльду з надпісам: «Забаронная зона». Невядома, што хаваў у сабе гэты падлесак, магчыма, там быў вайсковы палігон. Яна вярнулася ў стары лес, прыпынілася на сухой паляне, сціпла ўпрыгожанай ружовым верасам, паглядзела ўгору, дзе на фоне шэра-блакітнага неба плылі вершаліны соснаў, і нібы ўзнялася над сабою, з лёгкаю душою адчула, што наперадзе яшчэ шмат светлых дзён. Вось падрасце непаслухмяны сын, мо паразумнее і падабрэе; муж пастарэе і паспакайнее, знікне паміж імі адчужанасць і хлусня, і зажывуць яны нарэшце па-людску...
Сасновы бор паступова перайшоў у чарналессе, шчодра размаляванае восенню ў барву і вохру. 1 зноў ёй трапілася на вочы такая самая шыльдачка, толькі на гэты раз прымацаваная да слупка.
У восеньскай раскошы фарбаў усё часцей пачалі трапляцца кроны, кранутыя чарнатой. Нібы абгарэлыя, нават у паветры адчуваўся салодка-гаркаваты пах. I раптам яна ўбачыла перад сабой мёртвы лес: чорныя стаўбуры з натапыранымі галінамі тырчэлі ў неба, як рукі скамянелых істот. Шэрая лістота ўсцілала дол і распадалася пад нагамі на труху. Жанчына адчула страх з-за таго, што трапіла ў нейкую небяспечную
мясціну, быццам тут адбылося зламыснае чараўніцтва. Яна тузанулася, каб бегчы адсюль і не азірацца, як раптам дзве рукі леглі ёй на плечы. Яна ў адначассе спудзілася ад нечаканасці і ўзрадавалася: хоць якая жывая душа побач, азірнулася і ўскрыкнула ад нечаканасці: за яе спіной стаялі двое мужчын у процівагазах і бліскучых камбінезонах, шырокіх для іхніх субтыльных постацяў.
— Пусціце мяне! Што вам трэба? — закрычала яна.
Адзін з мужчын жэстам супакоіў яе, дастаў з сумкі запасны процівагаз, зялёны плашч і пальчаткі, аддаў жанчыне, пачакаў, пакуль яна апраненца, паказаў рукою наперад, загадваючы ісці.
Думкі блыталіся, яна сілілася іх сабраць: «Гэта атручаны лес... У процівагазе не пагутарыш, не распытаеш, што здарылася... Што ж гэта? Як я?» Пах гарэлага лесу нават цяпер драў горла, на вочы час ад часу наллывала непрыемная вільгаць. Супакойвала толькі тое, што побач былі людзі, якія, напэўна, хацелі ёй дапамагчы. Праваднікі мелі танклявыя, амаль хлапечыя постаці. Яна зразумела, што гэта маладзенькія салдаты з бліжэйшага вайсковага аб’екта.
У хуткім часе яны выбіліся на бетонку. Дзіўна, што яна, ведаючы гэты лес, ніколі не бачыла тут дарогі. Мужчыны прыпыніліся і жэстамі паказалі, што вымушаны завязаць ёй вочы. Яна хацела адмовіцца, абурыцца, але як гэта зробіш у процівагазе?
Вочы развязалі толькі ў памяшканні, дзе яна ўбачыла перад сабой стомленага, яшчэ не старога чалавека з грубаватымі рысамі твару, з капою сівых кучаравых валасоў над шырокім ілбом, зрэзаным маршчынамі. Ён напружана ўзіраўся ў яе вочы, усміхнуўся, ветліва сказаў:
— Добры дзень! Здымайце камуфляж, тут вам нішто не пагражае.
Яна адклеіла ад твару ўспацелую, ліпкую гуму процівагаза, зняла плашч і пальчаткі. Падала маладому правадніку, што стаяў побач, адказала:
— Дзень добры... Прабачце. He ведаю, якда вас звяртацца... заблудзілася я, дапамажыце мне, калі ласка...
— Завіце мяне просіа — доктар. He хвалюйцеся, мы пасіараемся вам дапамагчы. У нас здарылася невялікая аварыя,
таму ўсіх людзей, якія будуць трапляць у атручаную зону, мы вымушаны затрымліваць і даследаваць.
— А як жа мая сям’я? Трэба ж папярэдзіць...
— Напішыце восьтут, калі ласка, усё, што палічыце патрэбным, каб мы здолелі адшукаць вашых родных, — прапанаваў ён і падаў ручку і ліст паперы.
Яна скончыла пісаць. Доктар нязмушана ўсміхнуўся, падзякаваў і спытаў пра яе самаадчуванне, быццам з чалавечай спагады.
— Ведаеце, я вельмі спалохалася, калі трапіла ў мёртвы лес, падумала, мо гэта ад ляснога пажару. А пасля яшчэ вашы хлопцы ў процівагазах... Нешта звярынае было ў гэтым іхнім уборы... У мяне ўсё яшчэ калоціцца сэрца, туман перад вачамі, горыч і сухасць у горле...
— Гэта пройдзе, — прамармытаўдоктар, націскаючы кнопку на краі стала. — Я выклікаў фельчара, ён возьме ў вас кроў з вены на аналіз. А пасля вы зможаце адпачыць у ізалятары. Пазней туды ж вам прынясуць абед.
Сапраўды, на выклік з’явіўся малады фельчар у рэспіратары і шэрай уніформе. Доктар задаволена акінуў позіркам падначаленага. Яго прыемна здзіўляла стараннасць і абавязковасць гэтага маладога чалавека. Вось і зараз ён быў апрануты згодна з самымі строгімі патрабаваннямі тэхнікі бяспекі. Няблага было б браць з яго прыклад...
Фельчар павёў жанчыну па доўгім калідоры. Скрозь былі жалезныя дзверы, і нідзе, навату кабінеце доктара, яна не бачыла вокнаў. Ёй здавалася, што за гэтымі цяжкімі дзвярамі месцяцца жудасныя тайны, быццам там хаваюцца страх і адзінота, сабраныя з усяго свету. 1 калі раптам гэтыя дзверы расчыняцца, дык страх запалоніць усю зямлю, людзі пачнуць баяцца ўсяго, нават уласных ценяў. Яна азірнулася на фельчара. Вочы ягоныя былі трывожныя, нібыта ён адчуваў тое ж самае.
У канцы калідора фельчар націснуў кнопку на сцяне. Перад імі расчыніліся дзверы ў невялічкі пакой, пасярод якога стаяў ложак, засланы белаю капаю, побач — невялікая тумбачка, на ёй свяцілася настольная лямпа з аранжавым абажурам. Фельчар прапусціў жанчыну ў ізалятар. Дзверы за імі нячутна зачыніліся і зліліся са сцяною.
— Сядзьце, калі ласка, я вазьму ў вас кроў на аналіз, — папрасіў фельчар.
Яна села на ложак, закасала рукаў. Іголка ў ягоных руках спрытна знайшла вену, уджаліла, і жанчына ўбачыла, як цёмныя кроплі крыві расцякаюцца па шкле прабіркі.
— Я сапраўды атруцілася? — устрывожана спытала яна.
Ён моўчкі адмоўна пахітаў галавою, нібы супакойваючы яе, склаў свае прылады ў хітры чамаданчык, што расчыняўся, нібы кніга, і выйшаў. Яна засталася адна. Адчуваючы млосць ва ўсім целе, бездапаможна акінула позіркам пакой. Раптам ёй падалося, што сцены і столь зрушыліся з месца, паплылі, закружыліся, нервовы спазм сціснуў горла. Жанчына ўткнулася тварам у падушку і заплакала.
* * *
Фельчар паклаў перад доктарам лісток паперы, спісаны літарамі і лічбамі. Доктар прабег вачамі запіс, адзначыў, што формула крыві жанчыны мае даволі вялікае адхіленне ад нормы, сказаў:
— Ваша задача — паназіраць за ёю. I ніякае дапамогі! Ідзіце.
Фельчар павярнуўся па-вайсковаму на пятках і выйшаў. Доктар сеў да камп’ютара, звыклым рухам націснуў некалькі кнопак: на экране з’явіліся і пабеглі сінусоіды і кароткія зубцы. Кампьютэр быў зусім новы, нядаўна яго набылі ў камплекце з некалькімі спецдожкамі, размешчанымі ў ізалятарах. Дастаткова было пакласці хворага на такі ложак, як адразу ўсе звесткі пра стан яго здароўя можна было чытаць на экране дысплея.
Доктар адчуў тое знаёмае хваляванне, той азарт, які заўсёды ахопліваў яго перад адкрыццём, магчыма, тое ж самае адчувае заядлы карцёжнік у прадчуванні выйгрышу. Ён сачыў за лічбамі і графікамі, што мяняліся і мільгалі на экране, назіраў, як няўхільна аэразоль перамагае жывыя клеткі.
— У яе сутаргі. Стан крытычны, — пачуўся ў дынаміку бязвольны голас фельчара.
— Пра што вы? — недаўменна спытаў доктар, не жадаючы адрываць позірк ад дзівоснага відовішча.
— Жанчына памірае!
—' Чаму? Доза мізэрная? Мышкі на такія амаль не рэагавалі...
— Мусіць, жывёлы аказаліся больш прыстасаванымі...
Доктар падумаў, што трэба абавязкова ўлічваць працягласць уздзеяння аэразолю, толькі тады можна даведацца сапраўдную яго эфектыўнасць. Так, усё ў жыцці варта множыць на час. Сам ён быццам забыўся пра існаванне гэтае катэгорыі, вымяраў пражытае толькі працаю. А па сутнасці праца — той самы наркотык, які непрыкметна высмоктвае сілу і розум, асабліва калі працуеш з натхненнем і жаданнем, не заўважаеш нават, як прыходзіць старасць.
— Дайце ёй транквілізатары, падключыце да кіслароду, у крайнім выпадку — эфірна-кіслародны наркоз. I без панікі, — загадаў ён фельчару.
Трэба было тэрмінова звязвацца з цэнтрам. Сёння доктар парушыў усе інструкцыі. Праўда, выкіды атрутных рэчываў у лабараторыі здараліся і раней, але такая сур’ёзная аварыя, як сёння, адбылася ўпершыню з-за разгерметызацыі ёмкасці. Лес загінуў на плошчы значна большай, чым ахоўная зона. Самае непрыемнае, што ў атручаны лес маглі трапіць людзі, якіх не заўважыць ахова, тады вынікі наогул будуць непрадказальныя...
Пяць гадоў патраціў доктар на вынаходніцтва аэразолю, які заказала вайсковае ведамства. Вучонага не цікавіла, якім чынам будзе выкарыстана рэчыва. Ён меў патрэбу творча працаваць, дасягаць пастаўленай мэты, бо верыў у існаванне справядаівасці не толькі на небе, але і на зямлі. За сваё вынаходніцтва і талент быў шчодра ўзнагароджаны, займеў пэўныя прывілеі і адкідваў усялякія сумненні, што часам узнікалі ў душы наконт марнасці і нават злачыннасці ягонай навуковай працы.
Ён любіў сваю справу, ганарыўся прывілеямі. Што яшчэ магло радаваць старога халасцяка, які з-за заўсёднай занятасці так і не паспеў займець сям’ю? Ды якое асабістае жыццё можа быць у чалавека, далучанага да дзяржаўных тайнаў, калі за кожным тваім крокам сочыць нядрэмнае вока ўнутранай службы. 1 не так проста адшукаць тую адзіную жанчыну, неабходную, як паветра, а звязвацца абы з кім не варта. Праўда, некалі ў студэнцкія гады сустрэлася яму дзяўчына, з-за якой ён страціў спакой, але яна выбрала дацэнта. Для яго гэта была цяжкая страта. Хапіўшы з гора віна, ён хацеў выкінуцца з чацвёртага паверха і зрабіў бы гэта, каб не сябар, які ўтрымаў яго за крысо пінжака. Тады ён толькі разбіў сабе лоб, знак застаўся на ўсё
жыццё. На канікулы да маці прыехаў схуднелы і прыгнечаны. Маці доўга да яго прыглядалася, а пасля суцешыла: «Нс бядуй. Твая дзяўчына ад цябе не ўцячэ». Яму нічога не заставалася, як змірыцца з лёсам, пайсці з галавою ў навуку і працу.
Доктар уключыў тэлекамеру, на экране ўбачыў твар жанчыны, прыгожы, яшчэ даволі малады: прывабна акрэсленыя вусны, тонкія, нібы ў здзіўленні прыўзнятыя бровы, яснасць чала. Відаць, прыступ задушша адступіў, яна супакоілася і заснула. Рэдка хто з людзей умее прыгожа спаць: няўцямна разяўленыя раты, раскіданыя рукі, ненатуральныя позы — шмат што можа сказіць чалавека. У яе быў твар, на які хацелася любавацца. Невядомае хвалюючае пачуццё абудзілася ў ім, забілася частым пульсам, ён засаромеўся самаго сябе. Стала шкада жанчыну, той трывожнапяшчотнай жаласцю, якой шкадуюць хворых дзяцей. Раптам па яе твары прабег цень, сутарга скамечыла рысы. Жанчына пачала стагнаць, трызніць, адбівацца ад некага нябачнага рукамі.
Доктар зморшчыўся, як ад болю, і выключыў тэлекамеру. Трэба было, нарэшце, папярэдзіць начальства. Ён набраў нумар галоўнага дыспетчара, расказаў пра аварыю і яе вынікі. Дыспетчар не спяшаўся перадаваць дрэнную навіну наверх, а перш падрабязна распытаў пра жанчыну, якая выпадкова трапіла ў атручаную зону. Калі даведаўся. што яе трымаюйь у ізалятары лабараторыі, абурана ўзарваўся:
— Вы што сабе думаеце? Праз яе ўся лабараторыя можа ператварыцца ў вар’яцкі дом! Пасылаю санітарную машыну! Усіх, хто быў з ёю ў кантакце, — тэрмінова ў ізалятары.
— Мяне — першага...
— Як? Вы? Гэта злачынства!
— Усё маё жыццё ў сценах гэтай установы — злачынства, і ваша — таксама, шаноўны!
— Ды вас гнаць трэба!
— Сёння ж напішу заяву на звальненне...
— Ха-ха! Заяву ён напіша! Няўжо ты думаеш, — нечакана дыспетчар перайшоў на «ты», — што цябе выпусцяць з той інфармацыяй пра наша ведамства, якой ты тут нахапаўся? У лепшым выпадку ты згніеш малодшым лабарантам, а ў горшым, сам ведаеш, — трыбунал...
На гэтым гаворка абарвалася. Доктар зноў уключыў тэлекамеру, убачыў, што жанчына задыхалася, трызніла, ускудлачаныя
валасы закрывалі твар. Вусны яго нервова перасмыкнуліся ад слабасці і млявасці, якія раптам апанавалі ягонае цела, "н адкінуўся на спінку крэсла, заплюшчыў вочы, падумаў, што страшэнна стаміўся ад напружанай працы, абмежаванага кола людзей і ад сябе самога. Да ўсяго, мусіць, давядзецца ехаць у цэнтр, а потым трэба перажыць розныя камісіі і праверкі.
Ён пачаў парадкаваць паперы на стале, і калі да горла падступіў задушлівы камяк, з-пад ног паплыла падлога, лінзаю выгнулася процілеглая сцяна, ён яшчэ паспеў падумаць, утрымліваючы на працягу некалькіх хвілін свядомасць: «Галюцынацыі? Няўжо? Так неасцярожна размаўляў з ёю... Сам вінаваты...» I, здаецца, ужо не ён сам, а нехта іншы, каму ягоны лёс быў абыякавы, дадаў: «Так табе і трэба».
Здалёку пачуўся голас маці. Яна стаяла на гарбатым мосціку, перакінутым праз рэчку, заслануютуманам, у той самай квяцістай сукенцы, у якой яе пахавалі. Было балюча глядзець на сляпучае сонца, што садзілася за яе спіною. I ён, прыжмурыўшы вочы, кінуўся насустрач маці, натыкаючыся на сонечныя промні, як на пікі. Яна клікала яго, махала рукою, адыходзячы на другі бераг, і знікла ў тумане. Тады свет пачаў перакульвацца. Неба падала на зямлю, а зямля імкнулася стрэсці са сваёй паверхні чалавека, як непатрэбшчыну. Ён, ахоплены страхам, да знямогі біўся ў дзікім хаосе, а пасля доўга ляцеў у цемру, пакуль душа ягоная не стала чорным, як камяк смалы, згусткам.
Бацька
(Апавяданне)
За дзвярыма кватэры лямантаваў кот, быццам там ягодаймала нячыстая сіла. Кіра падумала, што гэта суседчын унук такім чынам бавіцца са сваім катом, і старалася не звяртаць увагі на лямант. Да ўсялякай свойскай жывёлы яна, гараджанка ў другім пакаленні, ставілася абыякава, асабліва пасля таго, як сяброўка, якая працавала ў санэпідэмстанцыі, расказала, што каты з’яўляюцца пераносчыкамі паразітаў і лішаёў.
Хоць часам у двары Кіра з цікавасцю назірала за паводзінамі суседскіх сабак і кошак, але гладзіць іх ці трымаць на руках жадання ў яе ніколі не ўзнікала. Яна думала, што катоў і сабак трымаюць у кватэрах толькі самотныя людзі, якім няма каму сіддаваць сваю любоў і ласку, як, напрыклад, састарэлая і бяздзетная Марыя Аляксееўна. Бабулька штораніцы выходзіла са сваімі гадаванцамі ў двор. На плячы ў яе сядзела хіжая сіямская кошка, : за пазухай янаірымала малюсенькага сабачку, які вельмі баяўся холаду. У іншых сем’ях каты і сабакі з’яўляліся таму, што бацькі не маглі адмовіць просьбе адзінага дзіцяткі і куплялі нейкую жывёліну ў якасці цацкі. Чым бы дзіця ні цешылася...
Кот усё мяўкаў, а потым пачаў драць дэрмацінавую абшыўку дзвярэй. Кіра збіралася на працу, паспешліва праверыла, ці выключыла газ, святло, на ўсялякі выпадак зазірнула ў сумачку, ускінула на плечы плашч, адчыніла дзверы і ўбачыла на лесвічнай пляцоўцы вялізнага кудлатага і вельмі бруднага ката. Ен быў сляпы на адно вока, затое другое пільна і радасна паглядзела на жанчыну, а ўвесь ягоны выгляд паказваў: «Я дайшоў! Сустракай госця!»
— Ах, валацуга, кватэры пераблытаў ці што? Псі ката! — крыкнула жанчына і іупнула нагой.
Кот нават не здрыгануўся. Жанчына зразумела, што няма сэнсу ваяваць з гэтым дурным прыблудным катом, абышла яго бокам і патупала ўніз.
Дзень абяцаў быць тлумным. У бухгалтэрыю, дзе яна працавала, сёння прарабы павінны былі прыносіць справаздачы аб працы за месяц, так званыя працэнтоўкі. Яна ўнутрана рыхтавалася да стасункаў з людзьмі, каб нервова не сарвацца на ўладальніка якога неахайнага дакумента, ці няздару, што не ўмее правільна палічыць кубы піламатэрыялаў, а быць прыязнай і добразычлівай у адносінах да ўсіх.
Так яно і атрымалася. Кіра прымала справаздачы з жартамі і ўсмешкамі. Нават сама здзівілася, як у яе гэта выдатна атрымлівалася. Вось што азначае настроіць душу на правільны лад! Праўда, стамілася пад канец дня, забегла ў гастраном, купіла малака і хлеба. Пра вячэру можна было не турбавацца, бо муж паехаў у камандзіроўку і вернецца толькі праз тыдзень. Гэты вечар яна магла цалкам прысвяціць толькі сабе...
Як толькі паднялася на свой паверх, са здзіўленнем убачыла таго самага ката. Ён зазіраў жанчыне ў вочы з дакорам і крыўдай.
— Бач ты, навалач якая! Зусім з глузду з’ехаў, дамоў дарогу не знойдзе, — нязлосна прабурчала Кіра, мінаючы ката.
Ён мяўкнуў колькі разоў ёй услед, але жанчына паспешліва замкнула за сабою дзверы. Пакуль пераапраналася ў халат, падумала пра ката, што нехта чакае гэтую жывёліну, а ён тут аціраецца цэлы дзень. А мо выгналі з хаты, што стары сгаў. Вось ён і прыбіўся са слепу ў чужы пад’езд з надзеяю, што нехта яго возьме да сябе. Што ні кажы, усім жывецца цяжка... Які б ты ні быў добры кот, а прыходзіць скрушны час, калі не здолеў памерці своечасова, выкінуць з двара, жыві, як хочаш. Яна падумала міжвольна, што і ёй хутка на пенсію, магла б папрацаваць яшчэ колькі гадкоў, але ж, мусіць, не дадуць. Начальніца апошнім часам нешта ўз’елася на яе, кажуць, хоча сваю пляменніцу ўладкаваць на цёплае месца... Так ужо вядзецца, як не пашанцуе ад самага пачатку, дык і да старасці будзеш адчуваць, як прабуксоўваюць час ад часу колы лёсу. Згадаўся бацька, які быў цяжка паранены ў час вайны ў галаву і таксама быў аднавокі, як гэты стары кот.
Кіра лічыла, што ёй не пашанцавала яшчэ ў маленстве. Бацька развёўся з маці, калі дачцэ было ўсяго тры гады. Кіра ведала яго толькі па фотаздымках і ўсё жыццё пільна прыглядалася да сталых мужчын. Таемна спадзявалася сустрэць вы-
падкова бацьку, няўжо Бог не дасць такую магчымасць? Як яна пасля даведалася, надзея гэтая была дарэмная. Бацькава сястра Таццяна Іванаўна сама знайшла сваю пляменніцу, напісала, што жыве ён вельмі далёка, ажно ў Прыморскім краі, мае двух сыноў, паведаміла адрас.
Кіры на той час было трыццаць пяць гадоў, яна яшчэ не расчаравалася ў жыцці, верыла ў нейкія прыдуманыя ідэалы і хацела пачуць ад бацькі хоць мудрую параду ці добрае слова. Сабралася яна з духам і напісала ліст, праўда, бацькам гэтага чалавека так і не здолела назваць, звярнулася паважліва, як да чужога, Эдуард Іванавіч, маўляў, я жывая і здаровая, скончыла інстытут, працую ў будаўнічым трэсце, муж таксама будаўнік, маем двое дзяцей: сына і дачку. Усё ў нас добра. Папрасіла напісаць, як жывецца яму, як ягонае здароўе.
Адказ прыйшоў ад ягонай жонкі, па ўсім адчувалася: яна была вельмі нездаволеная тым, што іх патурбавалі праз столькі гадоў. Кіра больш і не стала надакучваць ім. Навошта? Бацька мала ведаў яе, яна яго зусім не помніла. Чужыя людзі... Так і абарвалася гэтая перапіска. Аднак цётка Таня па-ранейшаму пісала Кіры, запрашала ў госці ў далёкі сібірскі горад. А як паедзеш? Маці пакрыўдзішіа. Ды і йётку Таню, і : ! дзяцей, і ўсю бацькаву радню, раскіданую па былым Савецкім Саюзе, Кіра ведала толькі па фотаздымках. У яе было дастаткова матчынай радні ў Беларусі, больш блізкай ёй, якую яна віншавала са святамі, праўда, ліставацца не любіла, не было ні жадання, ні часу, раз у некалькі гадоў наведвала цётак і дзядзькоў, ды і яны колькі разоў прыязджалі да яе. Што ні кажы, у кожнага сваё жыццё.
3 гэтымі думкамі Кіра выпіла гарбаты, уключыла тэлевізар, паглядзела навіны, пра якія тут жа забылася. Легла на канапу, пачала чытаць газету, а думкамі зноў вярнулася да бацькі. Цётка Таня летась напісала, што бацька памёруліпені. Якраз год мінуў з таго часу, як яго не стала... I раптам гэты аднавокі кот... Гэта што, напамін? Ці мо сам бацька?..
He, Кіра не верыла ў містыку і перасяленне душ. Да чаго толькі чалавек не дадумаецца са сваёй прымхлівасці! Яна прыняла душ, апранула сарочку, легла ў пасцель, спрабавала заснуць, але сон не ішоў. Яна прагналы з галавы ўсе думкі. Пустая галава гула, як звон. Кіра зразумела, што зноў бяссонне напаткала яе
без усялякай прычыны з-за нейкага старога ката і ёй давядзецца піць таблетку ксанакса, ад якога раніцай будзе балець галава. Калі ж не ўжываць снатворныя лекі, дык заўтра на працы цэлы дзень давядзецца змагацца са сном...
Ксанакс уціхамірыў яе, забраў усе думкі і эмоцыі, незаўважна ахутаў сном. Прачнулася лёгка, але з цяжкаю галавою. Яна суцешыла сябе тым, што да абеда расходзіцца. На працу збіралася мітусліва. Усё валілася з рук, калі ж нарэшце выбегла з кватэры, дык зноў убачыла таго самага ката.
— Каб ты спрах, зараза! Прэч адсюль — сказала яна на хаду.
Кот як стаяў насупраць дзвярэй, мусіць, чуў, што яна ходзіць у кватэры, дык і не скрануўся з месца. Кіра нават падумала, мо ўзяць яго дадому, няхай жыве. Але як уявіла, што давядзецца адпрошвацца ў начальніцы, каб завезці жывёлу да ветэрынара на агляд ды зрабіць усе патрэбныя прышчэпкі, дык адразу адмовілася ад гэтай думкі. Начальніцу нельга раздражняць. I якая справа Кіры да прыблуднага ката? Вунь іх колькі бегае ў двары. Марыя Аляксееўна на люку вадаправоднага калодзежа пакідае для іх ежу. Каты ведаюць гэтую кармушку.
Трое сутак кот праседзеў каля Кірыных дзвярэй, а потым некуды знік. Жанчына супакоілася, перастала нервавацца, разумеючы, што гэтатолькі недарэчная выпадковасць, якую не варта ўспрымаць усур’ёз. He магла яна ўзяць сабе гэтага бруднага ката, навошта лішнія турботы? А як у адпачынак куды паехаць, няўжо і ката з сабою везці? Калі б нават ён быў яе бацькам, дык дзе яна магла навучыцца любіць яго? Без бацькі ж расла...
Неяк Кіра ўбачыла ў двары Марыю Аляксееўну, якая выгульвала сваю сіямскую кошку і маленькага сабачку, і расказала ёй пра незвычайнага ката.
— Ведаю, ён пасля да мяне прыбіўся, — адказала суседка.
— I што? — нецярпліва спытала Кіра.
— Кот спраўны, прыгожы, я аддала яго сваякам у вёску, няхай там ловіць мышэй...
Гэтыя суседчыны словы зусім супакоілі Кіру, яна яшчэ раз пераканалася, што гэта проста стары кот і ніякага дачынення да яе бацькі не мае.
Аднак у той жа дзень патэлефанавала маці і сказала, што да яе ў кватэру ўварваўся нейкі сляпы кот, зашыўся ў цесны кут,
пад ложак, і яна ледзь вытурыла яго швабраю. «Сярод гарачага лета каты павар’яцелі, — падумалася Кіры. — Усё ад распусты. Замест таго, каб лавінь мышэй, яны шукаюць лёгкі хлеб у горадзе. Зрэшты, як і людзі...»
Праз тыдзень Кіра зноў выпадкова сустрэла Марыю Аляксееўну і спытала, як жывецца аднавокаму кату ў вёсцы. Суседка нічога не адказала, а толькі загадкава пасміхнулася. Кіра зразумела, што праўды пра ката ў яе не дазнаецца, бо ведала, што суседка гэтая наколькі была добрая да катоў, настолькі і жорсткая. Малых і непатрэбных кацянят, якіх штогод прыносіла ёй сіямская кошка, яна тапіла ва ўнітазе, а потым выкідала са смеццем...
«Божа мой, — падумала Кіра, — нават згадваць пра гэта страшна. Грэшныя мы скрозь. I нельга пражыць на зямлі праведна і мудра. Грахі бацькоў і нашы ўласныя, блізкіх, родных і нават чужых людзей атручваюць нашы душы. Якое тут можа быць здароўе? Жыві, пакутуй і памірай — адзіны шлях, іншага пакуль няма. Як жа нам трэба змяніць сябе і свет, каб жыць па законах любові, спагады і дабрыні...»
Баламуцень
(Апавяданне)
Аліна была жанчына прыгожая, але не вельмі шчаслівая. Яшчэ ў маладосці шмат вакол яе вілося жаніхоў, ажно вочы разбягаліся. Выбрала яна аднаго, прыгожага ды разумнага, а пасля аказалася, што гарэлку ён любіць больш, чым сваю маладую жонку. Нават з сябрамі часу бавіў болей, чым з ёю. Падумала яна, усё ўзважыла, ды і развялася пасля пятнаццаці гадоў сумеснага жыцця. Хоць і цяпер на яе звярталі ўвагу мужчыны, але ўсе яны былі жанатыя. Аліна прытрымлівалася прынцыпу, што на чужым няшчасці свайго шчасця не пабудуеш. Вось і адганяла яна залётнікаў ды так рашуча, што мужчыны яе пачалі пабойвацца.
Аднак яна заставалася цікаваю асобаю і хоць не мела асабліва вялікіх заробкаў, але магла з густам апрануцца, наведаць тэатр ці кіно, з’ездзіць у лес па грыбы ці схадзіць пазагараць на рэчку. Яна была вольная, і на ўсё ў яе хапала часу. Аднойчы на пляжы і адбылася з ёю гэтая прыгода. Пазнаёмілася яна з прыгожым мужчынам, які адразу пачаў набівацца ў палюбоўнікі. Грозна зірнула на яго Аліна і сказала:
— Марш да жонкі!
— Няма ў мяне жонкі, халасцяк я, цябе адну ўсё жыццё шукаў.
— Годзе хлусіць. Ведаю я вас, халасцякоў ліпавых...
Новы знаёмы пабажыўся, пашпарт паказаў без штампу аб шлюбе і пакляўся кахаць вечна. Што было рабіць беднай Аліне, якая ўжо натрывалася адзіноты? Пачала яна прыглядацца да мужчыны. Прыгожы, разумны, закаханы... Ды маладзіца не супакойвалася. Пачала распытваць пра ягоную сям’ю ды гірацу. Мужчына аказаўся нешматслоўны. Сказаў, што выхоўваўся ў дзіцячым доме, цяпер працуе вадалазам на выратавальнай станцыі, а раней служыў капітанам-падводнікам, так што мае вайсковую пенсію і зарплату, уласны дом і неабходныя сродкі
для ўтрымання сям'і. Да таго ж заляцаўся ён прыгожа, з кветкамі ды цукеркамі, і Аліна здалася. Вырашыла, што няма чаго ёй трымацца за сваю дарагую волю. Замуж дык замуж. Мо горш, чым першы раз, не будзе
Аліна запрасіла на вяселле трох сваіх каляжанак з невялічкай абуўной крамы, а жаніх увогуле адзін з’явіўся, сказаў, што ёснь у яго адзін сябар, ды і той паехаў у камандзіроўку. Маладая гэтаму голькі парадавалася: не будзе другі яе муж з сябрамі піць піва ды гарэлку. Вяселле адзначылі ў невялікім рэстаранчыку, былі і музыка, і пацалункі пад крыкі «горка». А потым маладыя паехалі ў дом жаніха, на другі бераг ракі. Гэта быў утульны асабнячок, абжыты і дагледжаны. Аліна дзіву далася, як гэта яе Паўлік паспяваетрымацьдом у такім парадку. I зажыла маладая сям’я шчасліва ў міры ды згодзе. Каб больш надаваць увагі каханаму, Аліна звольнілася і прадала кватэру. Яна палюбіла новы дом, даглядала кветкі, гатавала ежу, прыбірала пакоі — усё рабіла з радасцю і асалодаю.
Аднойчы муж пасля працы пайшоў мыцца, а жонка рыхтавала вячэру. Нешта ён забарыўся ў ванным пакоі. Аліна таксама пайшла туды, падумала, мо яму трэба памагчы спіну пацерці. Увайшла ў пакой, і замест мужа ўбачыла страшыдла: галава, як збанок, твар азызлы, ажно вачэй не відно, скура гусіная, а вялізны жывот ледзьве трымаецца на кароценькіх крывых ножках. Закрычала яна ад жаху, страціла прытомнасць і ўпала проста на парозе са збялелым тварам. Калі апрытомнела, дык убачыла, што ляжыць яна на ложку, муж завіхаецца каля яе, a таго страшыдлы няма.
— Хто гэта быў? — спыгала яна.
— Ты пра што? — здзівіўся муж.
— Там, у ванным пакоі, нехта быў страшны...
— Дурненькая, гэта табе здалося...
— Дык, можа, мне да доктара трэба... Мо ў мяне галюцынацыі?
— Стамілася ты пасля працы, вось табе і прыснілася нешта, а ты прыняла за яву...
Аліна быццам і згадзілася з мужам, а сама пачала за ім сачыць. Аднойчы ў нядзелю на світанку прыкінулася, што спіць, трэба ж жанчыне хоць у святочны дзень выспацца, а сама падглядвае за мужам. Бачыць, што ён некуды збіраецца, паснедаў, пайшоў на
двор. Жонка ў акно назірае. Ён да берага ракі накіраваўся, стройны ды прыгожы. На вуліцы восень, холад, лісцёз дрэў абляцела. Усё Аліне відаць з другога паверха праз голыя кроны. Павел на бераг выйшаў, распрануўся, ператварыўся ў пачвару на кароткіх крывых ножках і нырнуў у ваду. Толькі яго жонка і бачыла.
Вярнуўся дамоў муж толькі ўвечары. Аліна выгляду не падала, што ўсё бачыла, толькі спытала:
— Дзе ты быў? Што здарылася?
— Тапельца цэлы дзень шукалі. Два рыбакі на надуўной лодцы перавярнуліся, адзін выплыў, а другога так і не знайшлі, заўтра зноў пайду. Атабе нічога не сказаў, не хацеў рана будзіць, ты так соладка спала, — адказаў ён.
Паставіла Аліна на стол мужу вячэру, а самой кавалак у рот не лезе. Адгаварылася, што павячэрала ўжо, спаслалася на галаўны боль і пайшла спаць. Ляжыць яна ў пасцелі і ўсё думае, як жа ёй цяпер жыць з гэтым страшыдлам, як з ім спаць у адным ложку? Ці не ён тых рыбакоў сам перавярнуў?
Муж побач лёг, бачыць, што жонка ўжо спіць, не чапае яе, не будзіць, няхай адпачне каханая. А яна ноч не спала, а раніцай усё паўтарылася. Зноў выйшаў Павел на бераг ракі, распрануўся і ператварыўся ў азызлае страшыдла.
Заплакала жанчына, загаласіла:
— Што ж я нарабіла? Замуж пайшла за пярэваратня! Як жа мне жыць? Што чыніць? Куды падзецца? Я ж і кватэру прадала... I з працы звольнілася...
Паплакала яна паплакала, ды і супакоілася. Зноў чакае мужа. Прыйшоў ён увечары стомлены, паеў, тэлевізар паглядзеў, ды і спаць лёг. Аліна на кухні затрымалася, посуд мыла. Калі ўвайшла ў спальню, убачыла пры святле поўні, што на пасцелі зноў тое самае страшыдла ляжыць. 1 ўспомніла яна казку, якую расказвала ёй бабуля. Мусіць, нездарма расказвала. Быццам жыве ў рацэ Баламуцень, азызлы і тоўсты, на крывых кароткіх ножках, ваду ў рацэ каламуційь ды людзей палохае. Вечна ён халасцякуе, але вельмі любіць жанчын. Калі прыходзіць пара кахання, ён пачынае ацірацца ў тых мясцінах, дзе купаюцца жанчыны, выбірае адну, зачароўвае яе так, што яна не заўважае ягонай агіднасці...
Кінулася Аліна бегчы з асабняка, які ўжо паспела палюбіць, куды вочы глядзяць. Сэрца ад страху вылятала, пагоні баялася,
але ўсё абышлося. Толькі раз на мосце азірнулася яна, ажно бачыць: няма на беразе ніякага асабняка, быццам усё гэта ёй прыснілася ў страшным сне.
Ноч яна пераседзела на вакзале, а раніцай прыйшла на другі дзень на працу ды расказала сяброўкам пра сваю бяду. Тыя прызналіся, што бачылі, якога непрыгожага мужа яна сабе выбрала, але не хацелі замінаць яе шчасцю. Вядома, каханне злое, палюбіш тое і не тое... Яна спачатку пакрыўдзілася на дзяўчат, а потым разважыла сама сабе: памылілася яшчэ раз, з кім не бывае? На працу Аліну зноў прынялі, якраз адна з супрацоўніц у дэкрэтны адпачынак збіралася, ёй трэба была замена.
Апоўдні ўбачыла яна за акном свайго пярэваратня. Стаіць прыгожы, усміхаецца. Ды Аліну больш не падманеш. Адвярнулася яна, зрабіла выгляд, што не бачынь, а начаваць пайшла да сяброўкі.
На другі дзень Павел зноў замілыаў пад акном. Аліна выйшла да яго і сказала:
— Ідзі адсюль, Баламуцень!
Пярэварацень раптам увесь сціснуўся, асунуўся, зрабіўся тоўсты і азызлы, павярнуўся, пакавыляў на крывых ножках і знік у натоўпе. Ягоныя чары болей не ўладарылі над Алінай. Як важна ў нашым жыцці называць рэчы і з’явы сваімі імёнамі!
Залатая рыбка
(Апавяданне)
Прыцемкам, калі яшчэ жонка спала, уцёк чалавек на рыбалку (вельмі ж любіў ён гэты занятак), нягледзячы на тое, што мароз стаяў на дварэ і вецер дзьмуў з поўначы. Праседзеў да абеду ля лункі, прамерз наскрозь і нічога не злавіў, хоць плач. Вядома, рыба таксама марозу баіцца. А калі наш рыбак страціў усялякую надзею, раптам паплавок заскакаў.
«Хоць бы не ўпусціць!» — закалацілася рыбакова сэрца. Стаў ён асцярожна рыбіну выцягваць, а яна дужая, вось-вось сарвецца. Выцягнуў, а там і глядзець няма на што: маленькая, блішчастая, трапечацца на лёдзе. Падняў ён тут рыбку, хацеў назад у палонку кінуць, а яна раптам загаварыла чалавечым голасам:
— Пусці мяне, чалавек, на волю, заплачу, чым пажадаеш, доларамі, еўрамі, беларускімі рублямі ці рэчамі якімі дарагімі...
Ад такой прапановы ў рыбака ажно дыханне перахапіла, не ведае, што выбраць, калі ўсяго адразу хочацца. «Што ні папрашу зараз, — падумаў ён, — усё роўна жонцы не спадабаецца. Занясу рыбку дамоў, там разам, не спяшаючыся, возьмем з яе ўсё, што нам трэба».
Вярнуўся чалавек з рыбалкі. Жонка адразу пачала на яго сварыцца:
— Валацуга, каб ты свету не бачыў! Каб ты сам у тую пельку ўваліўся, як ты мне абрыдзеў са сваёю рыбаю! 1 глядзець на яе не хачу, сям’ёю займайся.
— He турбуйся, жоначка, я на гэты раз злавіў тольку адну рыбку, але не прастую, а залатую. Дасць яна табе ўсё, што ты пажадаеш, — адказаў муж.
— Зусім з глузду з’ехаў, — здзекліва адказала жонка.
Але тут рыбка сама падала голас:
— Адпусціце мяне, людзі добрыя, задыхаюся я тут... Прасіце, што хочаце, толькі жывую пакіньце...
У жанчыны вочы забегалі, як у злодзея, і сказала яна лагодным голасам:
— He хвалюйся, рыбка, не пакрыўдзім мы цябе. Зараз напусцім поўную ванну вады. Будзе табе там вольна, — і прыкрыкнула на мужа. — Чуеш, што кажу! Зрабі ўсё як след. А я пакуль спіс складу, што нам у рыбкі папрасіць.
Пайшоў чалавек у ванну ваду наліваць, з рыбкай бавіўся, цешыўся, як малое дзіця, і думаў, што не блага было б купіць ёй акварыум з палацам на дне і рознымі водарасцямі ды ракавінкамі. Жонка тым часам складала спіс, доўгі ён атрымаўся, на некалькі старонак. Муж колькі разоў да яе падбягаў, каб якую сваю просьбачку ўставіць наконт новага спінінга, машыны ці мабільніка, але тым толькі раззлаваў жонку. Яна завяршыла спіс жаданнем: «Хачу новага мужа».
Пайшла гаспадыня ў ванны пакой, а там ад рыбкі адзін хвосцік застаўся, ды кошка сядзіць і аблізваецца.
— Ах ты, бязмозглая жывёліна, маё шчасце з’ела! — залямантавала жанчына і кінулася да кошкі, а тая шмыг пад канапу.
Схапіла гаспадыня венік і пачала за кошкаю па кватэры ганяцца. Дзе па жывёле не патрапіць, там мужа агрэе. Крык, енк, грукат — на ўвесь пад’езд.
Бедная кошка не ведала ўжо, як і дзе ратавацца, так стамілася, што з нянавісцю падумала: «Эх, каб я стала гаспадыняй, а яна кошкай, я б ёй паказала...»
Так тое і сталася. He дарма ж кошка з’ела залатую рыбку. Ператварылася гаспадыня ў кошку, а кошка стала жанчынаю.
— Міленькі мой, — ласкава прамурлыкала новая жонка, — сядзь, адпачні, зараз па тэлевізары якраз хакей ідзе, а я табе абед прынясу.
Ад гэтай нечаканай пяшчоты муж сам зрабіўся такі лагодны, хоць да раны прыкладай. Але былая жонка схамянулася і вырашыла нагадаць пра сябе. Яна выпусціла кіпцюры і ўпілася мужу ў нагу. Застагнаў той ад болю, схапіў кошку за каршэнь і выкінуў за дзверы, а сам сеў на канапу, глядзіць хакей. Тым часам новая жонка абед прыносіць — сподачак малака, і ласкава кажа:
— Вось табе, мой любенькі, абед, спажывай на здароўе.
Зірнуў чалавек і ажно ўзвіўся ад абурэння:
— Здзекуешся! Я мужчына, а не кацянё! Мне мяса трэба! Усё жыццё жылы цягну, а на добры абед не зарабіў?!
Пачаў ён так моцна лаяцца, што новая жонка са страху падумала: «Лепш бы мне было кошкаю застацца, не ведала б я гэтага ліха. Ніколі не бачыла гаспадара такім злосным». Толькі так падумала — зноў зрабілася кошкаю.
У гэты час у дзверы пазванілі. Адчыніў муж, а на парозе стаіць яго сапраўдная жонка. Ён ужо не здзіўляецца, зразумеў, што залатая рыбка ўсё пераблытала ў ягоным жыцці, аднак для прыліку прыкрыкнуў на жонку:
— Дзе бадзяешся? Я есці хачу, як воўк!
— Каб ты смалы наеўся, — адказала жонка і пайшла на кухню.
Кошка прашмыгнула пад нагамі гаспадыні на лесвічную пляцоўку і больш яе ў кватэры ніхто ніколі не бачыў.
Праз два гады за горадам вырас вялікі катэдж з вежамі, падобны на старадаўні замак. Людзі казалі, што ўладальніцай яго была маладая і вельмі прыгожая жанчыны, але больш пра яе нікому і нічога не было вядома, бо яна часта і надоўга ездзіла за мяжу, а з суседзямі амаль ніякіх стасункаў не падтрымлівала.
Аднойчы рыбак праязджаў на веласіпедзе міма палаца і выпадкова ўбачыў тую красуню. Яму падаліся вельмі знаёмымі яе вочы, дакладна такія, якія былі ў ягонай кошкі. Дзіўныя падабенствы здараюцца на свеце.
Змест
Велясіты (раман) 5
Частка першая. Пад ценем зброі. Год 799 5
Частка другая. Чужына 81
Частка трэцяя. Князь Воля. Год 811 188
Эпілог 212
Аднарог (аповесць) 216
Рэінкарнацыя (апавяданне) 262
Зона (апавяданне) 268
Бацька (апавяданне) 275
Баламуцень (апавяданне) 280
Залатая рыбка (апавяданне) 284
Літарапіурна-мастацкае выданне
ДУДЗЮК Зінаіда Іосіфаўна
АДНАРОГ
Адказны за выпуск I. В. Рэзько
Падпісана да друку з гатовьгх дыяпазітываў заказчыка 24.09.2010. Фармат 84х108'/з2. Папера газетная. Друк афсетны.
Умоўн. друк. арк. 15,12. Тыраж 1000 экз. Заказ 2544.
ТАА «Харвест». ЛВ № 02330/0494377 ад 16.03.2009.
Рэспубліка Беларусь, 220013, Мінск, вул. Кульман, д. 1, корп. 3, пав. 4, к. 42.
E-mail рэдакцыі: harvest@anitex.by
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Выдавецтва «Беларускі Дом друку». ЛП № 02330/0494179 ад 03.04.2009. Пр. Незалежнасці, 79, 220013, Мінск.
які an гісторі датычь карале намі. У
3L візантыі Велясін
e

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.