Афганскія народныя прыказкі і прымаўкі

Афганскія народныя прыказкі і прымаўкі

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 62с.
Мінск 1984
5.63 МБ

 

Мінск «Мастацкая літаратура» 1984

ББК 82.33-6

A 94

Пераклаў Сяргей Міхальчук

 

Мастак ß. А. Губараў

4703000000—067

А М 302 (05)—84 !63—84

Пераклад на беларускую мову. Афармленпе. Выдавецтва «Мастацкая літаратура», 1984.

I da вяршыні высокай гары можна знайсці дарогу

ЧАЛАВЕК,

Чалавек нараджаецца, каб рабіць дабро.

Пальецца на цябе — капне і на мяне.

Дзе дабрата, там і любоў.

3 еухім і сырое гарьіць.

Пакуль малы, ходзіць сам, а вырасце — на чужой спіне хоча ездзіць.

Здалёк не магу цябе ўбачыць, а зблізку не магу разгледзець.

Удава два сны бачыць (успамінае мінулае замуства і марыць пра будучае).

Адзін пытаецца: што мне есці, другі — чым?

Ад пытання ўцякаеш — значыць, цешта хаваеш.

За адным сачыў, а другога прапусціў.

Сапернік, ды не раўня.

Лаяць лай, але не прымушай.

Што падаў мне ў талерцы, адцадзіў бы спачатку на рэшаце.

Я слугую мацеры, а маці — усяму сялу.

Бегае за зайцам сабака, а заечыну есць гаспадар.

Яйкі няее ў адным месцы, а кудахтае ў другім.

У таго, хто памірае з голаду, за пазухай хлеба не шукаюць.

У роце зубачыстка, а ў руцэ кінжал.

Голы вады не баіцца.

Я цябе ў рай вяду, а ты рвешся ў пекла.

Даў каня таму, хто і аброці не мае.

Чалавек цвёрды, як камень, і кволы, як кветка.

Ад адной аплявухі шмат у каго твар гарыць.

Жанчына без сораму, што суп без солі.

Гара з гарою не сыдуцца, а чалавек з чалавекам сустрэнуцца.

Той не чалавек, хто сам сябе не ведае.

He плач перад сляпым, ён тваіх слёз не ўбачыць.

Нікому не шкодзіць, але і карысці не дае.

Хто яму другому капае — сам у яе ўваліцца.

Калі адзін скочыў у агонь, дык і другі за ім.

Сваіх недахопаў, як і сваёй епіны, чалавек не бачыць.

Бярэмя дроў — не адно палена.

Ён і ў лужыне ўтопіцца.

Пра дачку мяркуюць па матцы. пра сына — па бацьку.

Людзі таксама розныя: хто рубін, а хто звычайны камень.

I біць не б’е, і гладзіць не гладзіць.

Кроўная помста два дамы губіць.

3 кім жывеш, да таго і падобны.

I сцены вушы маюць.

Ідзеш па лісіцу — надзявай абутак тыгра.

ПРАЦА, ЛЯНОТА,

Зрабіць у сто разоў цяжэй, чым зламаць.

Жураўлі ляцяць, а ён рот разявіў.

На яду скоры, а на работу — хворы.

Хто шмат працуе, той шмат і мае.

Цярпець — цяжкая доля.

Хто не сядзіць на месцы, той што-небудзь ды знойдзе.

Паміраюць не ад хадні, а ад сядні.

Песнямі не накорміш.

He папрацуеш — і медзяка не агаруеш.

Рабіць лёгка, пачаць цяжка.

Мурашка нясе ношку, большую за сябе.

Лепш страціць жыццё, чым работу.

3 занадта поўнага збана на галаву льецца.

Хто працуе, усім карысць прыносіць.

Адпачынак — узнагарода за працу.

Без работы няма і адпачынку.

He папрацуеш — і масла не саб’еш.

Лепш цяжка працаваць, чым без работы гуляць.

Хто козы пасе, а хто гаршкі аблізвае.

Перамогу здабываюць рукамі.

Стаячая вада хутка псуецца.

Што робіць, што пе робіць — усё адно.

Дарога етановіцца карацейшай, калі ідзеш.

He папацееш — не пабагацееш.

Няскончаная работа — усё роўна што конь, на тры нагі падкаваны.

Сам кроіць, сам і шые.

Праца не прападае.

язык,

СЛОВА,

Добра гаварыць — лепш, чым нічога не гаварыць.

Абазвалася курапатка і выдала сябе.

Хлеба з’есць харвар а слова і адно ў горле захрасне.

Пакуль не пытаюцца, памаўчы.

Галава хай сабе хоць сто манаў 2 важыць — круціць ёю не цяжка, а язык танчэйшы за палец, ды ледзь варочаецца.

1 X а р в а р — мера вагі, 565 кг.

2 М а н — мера вагі, 56,5 кг.

Язык — твая зброя і прычына тваіх няшчасцяў. Мёртвы загаварыў!

3 дзяўчынай адна гаворка, са староГі бабуляй — другая.

Прыемны голас вушы лечыць.

Вылеціць слова з рота — увесь свет пачуе.

Рана ад шаблі загоіцца, а ад слова — ніколі.

Ад кпінаў хапаюцца за дубіны.

Спярша павітайся, а пасля пра справы пытайся. На словах сумленны, а па натуры злодзей.

3 невукам гаварыць — што ваўка сенам карміць. Несамавіты, а пачне гаварыць — куды там!

Гаварыць ты мастак, а як да работы, дык зусім не так.

Сто гадоў маліўся — адно слова праўды сказаў. Паскуда паскудства і плявузгае.

Што кажуць табе, другім не расказвай.

Разумнае слова горы варочае.

Karo не слухаюць, таму лепей маўчаць.

I добрае слова добра адзін раз.

Ад яго слоў мне спіна не свярбіць.

РАДЗІМА,

Абдымкі маці — калыска для дзіцяці.

Маці — не мачыха.

Якая маці, такая і дачка.

Маці, сястру і пябогу пазнаеш і ў цемры.

Пазногаць з пальцам неразлучйы.

Ад ваўка нараджаецца ваўчаня.

У чараду збіраюцца птушкі адной пароды.

He лічы, што сын даражэіішЫ за дачку.

У каго адзін сын — у таго няма сына.

Спачатку спазнай брата, потым сватайся да сястры.

Будзе добрая дачка — і матчыны туфлі ёй якраз будуць.

Шэры сабака ваўку брат.

I ведзьма свайго сына не загубіць.

Няма мачыхі лепшай за родную маці.

Хатняга злодзея цяжка злавіць.

Цётка — напалову маці.

Чужая маці роднай не будзе.

Маці сваё дзіця ведае.

Кепская жонка, што цесны абутак.

У доме ў халасцяка не бывае сварак.

Маці добра разумее, што ляпеча яе дзіця.

Дзіця не заплача — маці цыцкі не дасць.

Цяля за каровай ідзе.

Добра быць сястрою, але не залежаць ад брата.

I кепская зямля часам добра родзіць, і на добрай іншы раз пустазелле вырастае.

Калі бацька прыводзіць у дом мачыху, дык і сам становіцца айчымам.

Свая дачка і непрйігожая, а красуня.

Калі нявеста брыдкая, што табе з хараства яе маці?

I мула свае дачкі баіцца.

У кожнай птушкі сваё гняздо.

Пайпсрш будзь добры з раднёю.

Ягня бяжыць за авечкаю, а казляня — за казою.

Благой жонкі і не пераробіш, і з рук не збудзеш.

Які бацька, такі і сын.

Сваркі сям’ю губяць.

Ці трэба пытацца ў мула, хто яго бацька, калі дзядзька на капя падобны.

Будзе добрая дачка, знойдзецца і сын.

3 ім не магу быць, а без яго не магу жыць.

Ажаніцца лёгка, сям’ю стварыць цяжка.

Замужам, ды не ведаю, за кім.

ІПацёр на сваіх вяроўках трымаецца.

Вяскоўцу ўся вёска радня.

Родны пакрыўдзіцца, але не адвернецца.

За нягодніка-сына бацьку лаюць.

Цень — спадарожнік кожнага чалавека.

Добрая дачка будзе і добрай маці.

Жывуць у адным гняздзе, а адно адпаго не разумеюць.

У сабакі спыталіся: «Хто табе жыць не дае?» Ён адказаў: «Свая радня».

Любіць чужую краіну на шкоду сваёй — усё адно што сваёю галавою гандляваць.

Воўк ловіць тую авечку, іпто ад чарады адбілася.

На чужыне яшчэ болып радзіму цэняць.

Мы вушы аднаго каня.

Кожнаму свая радзіма — Кашмір.

Ружа прыгожая на сваім кусце.

Свая радзіма, што кветнік.

Кожная птушка сваё гняздо хваліць.

Можаш забыць сваю вёску, але не забывай сваіх звычаяў.

БАГАЦЦЕ,

ІІа ўсё племя адна дубінка.

Багацце набываецца альбо працай, альбо разбоем. Якое б вялікае ні было багацце, і яму прыходзіць канец.

У сваёй краіне князь, а ў чужой — гразь.

Без грошай на кірмашы няма чаго рабіць.

Зямля і ёсць золата.

У галоднага заўсёды ў вачах каструля стаіць.

Што ў катле, відаць па кішэні.

Сытае пуза гаворыць на фарсі *.

Калі сыты чухае жывот, у галоднага слінкі цякуць.

Галоднаму здаецца, што і леапардава шкура з аладак.

Галоднаму і ў сне хлеб сніцца.

Адным вокам на бога, другім на сваё дабро.

Багацце большае — сэрца меншае.

Даўгі — пачатак бяды.

Бядняк свае беднасці не саромеецца.

У бедняка замест рабога каня — рыжы сабака.

У каго яда ў печы, у каго на стале, а ў яго няма нідзе.

Мядзяк падорыш — не збяднееш.

У сіраты і на памінках нос у крыві.

Каб меў грошы, не прасіў бы.

У сытага яда астывае павольна.

Калі гэта святочнае адзенне, дык у чым жа ты на рабоце?

Лета — апранаха беднякоў.

Бедным зрабіўся, але з дарогі не збіўся.

Адна свая капепка лепш за сто чужых.

У бедняка і газа не гарыць, у багатага і вада полымем шугае.

У поўнага чалавека сэрца пустое.

Галоднаму і кіндзюк — прысмакі.

Сыты галоднага не разумее.

Хто пузан, той і пан.

Да неба далёка, а на зямлі моташна.

Багацце ў дом — старэйшаму брату спадчына.

1  Ф а р с і — персідская мова; афганская знаць лічыла за лепшае гаварыць на гэтай мове замест роднай.

Убачыўшы грошы, чалавек заўсёды ўсміхаецца.

Музыка не мае даху над галавой.

Многа мяснікоў — карове пагібель.

Некалькі мяснікоў на адну карову.

I музыку часам драбок сыру дастаецца.

У жабрака лёгкі хлеб, ды не лёгкае жыццё.

Мяса любяць усе, але адным алах пасылае ягня, а другім старога казла.

Беднаму і заечая печань яда.

У вялікага катла і вялікае дно.

I сто тыеяч украў, і чужую салому падгроб.

3 багатым кожны гатовы дружыць.

Нястача бядою становіцца, калі яе зазнаеш.

Хто нішчымную поліўку сярбае, а хто весела гуляе. Калі гаспадар есць качы дык што ж ядуць яго сабакі?

Распуста багацея багаццем прыкрыта.

1    К а ч ы — зацірка.

ЖЫЦЦЁ, МАЛАДОСЦЬ.

Калі сасна старэе, сокі бягуць да каранёў.

I скупы і шчодры — усе калі-небудзь памруць.

Паміраць змяя выпаўзае на дарогу.

Лепей смерць, чым сабачае жыццё.

Старому быку макуха сніцца.

Сівыя валасы — прадвеснік смерці.

Смерць асла — свята сабаку.

Пра добрыя справы даведваюцца пасля смерці.

Мёртвага слязьмі не ажывіш.

I паміраць лепш на сыты жывот.

Hi жывому для радасці, ні мёртва чу для слёз.

He глядзі на гады, а глядзі на здароўе.

Старое дрэна зпае шмат гора.

Ад смерці няма лекаў.

Адзенне старое, затое косці моцныя.

Калі малады не разумее, дай яму час падумаць.

Калі хочаш памерці, едзь у Кундз

Адзін не памрэ — другі не разбагацее.

Каб ад слёз ажывалі, дык і нябожчыкаў не было б.

Любая талерка ўрэшце разбіваецца.

Моладзь і па краі свету ёсць.

Валі на нябожчыка!

I жыў нялёгка, і памірае цяжка.

У мёртвага ўсё гора ззаду.

Старое, што малое.

У магілу кладуцца не па еваёй ахвоце.

Жывы шакал лепш за мёртвага льва.

1 К у н д з — горад на поўначы Афганістана з асабліва суровымі ўмовамі жыцця.

КАХАННЕ,

Ружа з калючкамі дружыць.

Той сябар, хто ў бядзе руку падасць.

Хто кахае, той на хараство не зважае. Старыя любяць сядзець са старымі.

Загоіцца рана ад шаблі, а ад тваіх зубкаў застанецца навек.

Слабы твой вораг, але і ты не дужы. Музыкаў любяць, калі яны іграюць. He па сваёй волі бычок ідзе ў ярмо. Каханне з кожнам хвілінай расце. Яны дружаць, як кошка з мышкай.

Яна з-за чужое спіны джаліць.

Каханне, як і мускус, не схаваеш.

Закаханы галаву губляе.

Ад любоўных абдымкаў і бранзалет крышыцца.

I ад вока далёка, і ад еэрца — таксама.

Ночка то прыйдзе, ды каханага не будзе.

I сотні коней не шкада, абы збавіцца ад дурня.

Бавоўпа з агпём не сябруе.

Агонь з вадою нс ўжывуцца.

Лепей смерць, чым сваркі.

Хто гатовьі памагчы — той і сябар.

Зблізку не магу на яго глядзець, а здалёку не магу вачэй адвесці.

Камень не зробіцца мяккім, вораг не стане сябрам.

Хочаш трапіць у бяду, пасябруй з дурнем.

Крывёю крыві не змыеш.

Змяю забіў, а змеянят пакінуў.

ІТогі ідуць туды, куды вядзе іх сэрца.

Поч прыйдзе — і падушка не трэба, сэрца палюбіць — і прыгажосць не патрэбпа.

Дружок — на ноч, друг — на чорны дзень.

Хоць ты і смелы, а побач з дужым не садзіся.

3 сябрам будзь шчыры.

Сябар етараецца навучыць, а вораг — правучыць. Сябру кажы праўду, а перад ворагам можаш і павыхваляцца.

He сядзі там, дзе ў цябе няма сяброў.

Хто ад яго плача, а хто крывёй абліваецца.

Садоўнік у сваім садзе кахання не заводзіць.

Лепш мучыцца без сябра, чым сябраваць з сабакам. Калі цябе пакрыўдзіць сябар — плач, калі вораг — смейся.

Там, дзе павінен памагчы каханы, не паможа ніхто.

Дружба — дарога на сто гадоў.

Сэрца сэрцу ўсё можа сказаць.

Смерці брата не пажадаю і ворагу,

Сварка — усё адно што яблыня: толькі патрасі, так на галаву і пасыплецца.

Мір — йічасце для ўсіх.

Надыдуць дні, калі воўк з авечкаю будуць разам ваду піць.

Я не радуюся, калі ты радуешся, але бядую, калі ў цябе гора.

ГАСЦІННАСЦЬ,

Калі ў гасцях ясі праснакі, што ж будзеш дома есці? На сто запрошаных гасцей месца знойдзецца, а на аднаго пяпрошанага можа не знайсціся.

Маўклівы ў кампаніі не таварыш.

Спачатку пачостка, потым гамонка.

Калі дом поўны дабра, і госць — не бяда.

Госць есць тое, што яму падаюць.

Суседу — першае мееца.

За сталом — усе сябры.

Гарохавая каша любога госця справадзіць.

МАЙСТЭРСТВА,

У ганчара свой посуд шчарбаты.

Што разумее буйвал у водары кветак?

Біццём нікога не выправіш.

Колькі асла ні бі, каня з яго не выйдзе.

Што вывучыш у маленстве, не забудзеш да старасці.

Падарожжы вучаць перамагаць небяспекі.

Добры марак пазнаецца ў буру.

Ювелір ведае цану золату.

Зурначу 1— што? Яго клопат — дзьмуць.

1 3 у р н а ч — той, хто іграе на духавым музычпьш інструменце — зурне.

Дзе ювеліру трэба стукнуць сто разоў, каваль б’е адзін раз.

Учора толькі стаў ткачом, а сёння ўжо тчэ.

Мурашцы і лыжка вады — акіян.

Музыка па адпым месцы пе жыве.

Хоць ты і мула, ды нічога не ведаеш.

Нябітаму заўсёды горш баліць.

Тыгра прыручаюць ласкаю, а не кіем.

Добрую прачку відаць у свята.

Калі цырульнік б’е ў барабан, ён сілы не шкадуе Толькі той асёл сапраўдны, які прайшоў да Меккі. Разбіраецца, як малпа ў сталярцы.

Шустраму каню любая дарога не доўгая.

Толькі за камень узяўся — і тут жа руку прыціснула. Качанят даваць нырца не вучаць.

1 У афганскіх вёсках цырульнік часта з’яўляецца і музыкам.

ШЧАСЦЕ. УДАЧА,

Малая бяда вялікую захацела напалохаць. Нешчаслівая жанчына два разы на год раджае. Калі баліць сэрца, дык і са сляпых вачэй слёзы Цякуць.

Лісіца ад свае шкуры няшчасце мае.

Калі сабака хворы, шакалы па даху гуляюць.

Бяда да таго прыходзіць, хто яе наклікае. Нястача нястачу паганяе.

Адзін плача, другі екача.

Адзін пойдзеш — альбо гора, альбо шчасце знойдзеш. Няма горшай бяды, чым сямейнае гора.

Пакуль на галаву не капне, збан не цячэ. На людзях і гора не цяжкае.

Пасля гора прЬіходзіць радасць.

Шчасце даецца не адразу. Гаспадар не ведае тае бяды, якую ведае яго сабака. Ён і з патакі сядло зробіць. У яго і ў вадзе агонь гарыць. Ён нават з блыхі сала вытапіць. Змяю рассек, ды не дабіў. За абрабаваным караванам сто няшчасцяў цягнецца. Ад крыўды ніхто выгады не меў. Ніхто не выцерпіць таго, што трыножку дастаецца. Шчаслівы нс тужыць.

У беднага і халва з калючкамі. I салома і трава загарэліся.

Ад дажджу ўцякаў, ды пад лівень трапіў. Наперадзе — абрыў, а ззаду — тыгр. Пасля пажару сцены мацнеюць. Ад яго дома і сабакі ўцякаюць.

3  зямлі падняўся, ды ў попел укачаўся. Адным каменем дзвюх птушак забіць. Наверсе — барс, а ўнізе — бездань.

I ў пастку трапіў, і ў сажалку ўваліўся. Уратаваў авечку ад сабакі, а аддаў ваўку. Па беднага сірату ўсе камяні падаюць.

Цану шчасцю спазнаеш пасля гора.

Калі шчасця няма, дык нават бацькаў дом здаецца чужым.

Ад ліха нехаця будзеш сядзець ціха.

Мёртвага няма, а плачуць.

Пажар тушыць — вады няма.

3 роспачы і шакал на тыгра кінецца.

Кацёл усюды на агонь ставяць.

РОЗУМ,

На адно вока сляпы, а другое — рукою затульвае.

У кожнага ў галаве свая дурнота.

Калі вузел можна развязаць рукамі, навошта пускаць у ход зубы.

Хто лезе ў воду, не ведаючы броду, у таго вада бурдзюк зносіць.

Сказалі вярблюду «пагуляй», а ён увесь агарод здратаваў.

Скнара есць мала.

Папытацца і ў невука не зашкодзіць.

Глухі два разы смяецца.

Набраўшы ў рот мукі, на агонь не дзьмухаюць.

Усё мне падабаецца чужое, а розум своіі.

Разумнаму толькі намякні, а дурню ўсё пакажы.

У дурня груз заўсёды цяжэйшы.

Дурань не так шкодзіць другім, як сабе.

У каго няма ладу ў галаве, у таго няма яго

і ў доме.

Сярод сляпых аднавокі — пан.

I сляпы ведае, дзе ў яго рот.

Сляпому лямпа не трэба.

Сляпы ў сваім доме ўсё бачыць.

Людзі смяюцца з дурня, а ён смяецца з іх.

Дурню сказалі: «У цябе на спіне дрэва вырасла». А ён у адказ: «Вось і добра! Буду ў цяньку сядзець».

Дурань ідзе не азіраючыся.

Дурню дзве долі дастаюцца.

Гора таму, хто сябе не ведае.

Дурнога і гара баіцца, калі ён на ёй агонь

раскладае.

Разбіраецца, як аеёл у руні.

Разумная варона і зямлёю жывіцца.

Дурню абы многа.

Разумнага пазнаюць па гаворцы.

Разумны ў жураўля талеркі не папросіць.

У вярблюда толькі шыя прамая.

Дурань лепш усё страціць, чым падзеліцца з другімі.

Згубіў іголку дома, а абшукаў усю вуліцу.

Рубін у попеле не схаваеш.

Млына ад мячэці не адрозніць.

Няма ружы без калючак.

У сіта і збан дзіравы.

Вялікія вочы вінавацяць сябе, а маленькія — увесь евет.

Розум дружыць з разумным.

У каго ў галаве мала розуму, у таго ў доме многа смутку.

Калі розум ёсць, усё будзе.

У дурня розуму не шукай.

Галава да неба, а розуму — не вышэй падэшвы.

У доме ні жменькі мукі, а ён песні спявае.

Гонару — з гару, а розуму — жменька.

У доме ані зернетка, а надумаўся млын купляць. Крывую палку агонь выпроствае.

Хто ж вострыць серп аб зямлю!

Розум — не ад прыроды, а ад вопыту.

Каб разумную птушку злавіць, трэба два сілы наставіць.

Яго гонару і слон на сабе не пацягне.

Хвалілася лыжка, што кашу астудзіла.

Драўляная кошка не мяўкае.

Брудныя рукі пэцкаюць і твар.

П’яны млынар усё змяпіае.

Той дом загараецца, у якім агонь гарыць.

Вялікі кавалак горла дзярэ.

Гпілы баклажан марозу не баіцца.

ПРАЎДА, СПРАВЯДЛІВАСЦЬ,

Сабака брэша, а караван ідзе.

Праўды не заб’еш.

Слухаць праўду нясоладка.

Праўда прыішіла — і хлусні канец.

У кошкі праўды не шукай, калі яна мыш бачыць. Дом пабудаваў з вежай, а сабака з голаду здыхае. Яго і ў караван не пусцілі, а ён хваліцца, як будзе ўючыць вярблюда.

Абвязаў поясам голы жывот.

Есць макуху, затое з шабляй і шчытом.

У дэспата ў доме ўсё так-сяк накасяк, усё не па-людску.

Дах высокі, а дом пусты.

Шарыят 1 добры для мёртвых праведнікаў.

Назваўся Фацех-ханам 2, а каля дома шакалы бадзяюцца.

Пораху ні дробачкі, а называе сябе пушкаром.

Уцякае ад яшчаркі, а хапаецца за дракона.

Хлус маніць, што вымушаны хлусіць.

Хлуса слухай, але правярай.

Хлус не мае памяці.

У хлусні кароткая дарога.

Куюць коней, а жабы лапкі падымаюць.

Кошка не без дай прычыны мышэй ловіць.

Хоць крама і на людным месцы, ды гандляваць няма чым.

Лсшп загінуць ад кулі, чым ад паклёпу.

Каб не было пеўня, як бы мы ведалі, што надышла раніца?

Сказалі скарпіёну: «Пайшоў вон!», а ён і хвост задраў.

Які гонар цябе біць, калі ў цябе барабап па баку3.

Калі нават усю зямлю засеюць ячменем, аслу болып за жменьку не дастанецца.

1 Ш а р ы я т — збор мусульманскіх рэлігійных законаў, якія грунтуюцца на каране.

2 Фацех-хан — герой афганскага эпаеу.

3 Музыкі ў афганскіх вёсках належалі. да самага беднага слою насельніцтва.

He спі, калі ў цябе буйваліца целіцца, a то цяля падменяць.

Ашуканцу не вераць, калі ён і праўду кажа.

Кепска наўючыш — да месца не давязеш.

Хацеў зраўняцца вуж з змяёю, ды лопнуў.

Што мсжа зрабіць суддзя, калі ў нас з табою згода?

Ідзе сабака побач з ценем слана і кажа: «Гэта мой цень».

Хто другому яму капае, сам у яе трапляе.

Асёл марыць мець рогі, коіпка — крылы.

Нездарма кату бог крылаў не даў.

Аслу і жменя ячменю — баль!

У яго дах большы за сад.

Праклясці няма каму, а сорам у горы сышоў.

Калі ён не мае сораму, як жа ён паеаромеецца.

Вочы саромеюцца вачэй.

Сараматнік не саромеецца ні сваіх, ні чужых.

Чорнага сабаку прадае за казла.

Наравістаму каню ўсюды цеена.

Воля прасвятляе душу.

Вёека твая багатая, ды ваўкоў навокал шмат.

Еець кукурузны праснак, а адрыгвае нібы ад плову.

Дзе стрэльба, там і страляніна.

У яго што на душы, тое і на языку.

Чыетае золата агню не баіцца.

Сябравы заганы вока не колюць.

Што не схаваеш ад бога, не ўтоіш і ад людзей.

Кошцы — смятанку пільнаваць.

Злодзей не пасаромеецца і мячэць абрабаваць.

У гарах злодзею рабіць няма чаго.

Злодзей злодзея пазнае.

Злодзей заўсёды шукае спадарожніка.

Злодзей моліцца богу.

Злодзей адзін, а дарог у яго многа.

Калі ты робіш еправядліва, ніхто не саб’е цябе з правільнага шляху.

Забіў блыху, а патрабуе, каб за гэта далі казу.

I ў бацькавым млыне не лсзь без чаргі.

Смятанку кошка злізала, а набілі Мато

1      М а т о — жапочае імя.

з*

ГОНАР, СЛАВА,

За гонар свой афгапец і ў агонь кінецца, Гонар і з магілы ўстае.

Слава ёсць, ды багацця няма.

Галаву злажы, але не здрадзь.

Адзін славіцца частаваннем, другі — высакароднасцю.

Там, дзе ёсць героі, зямля квітнее. Мужнасць сына малодзіць яго маці Мужнасць — краса мужчыны.

Смелы воўк логава не шукае.

He хачу быць нахлебнікам, але і мянялам не буду.

Уночы кожны баіцца, толькі адзін прызнаецца ў гэтым, а другі — не.

Заўважыў небяспеку, калі куля ў грудзі пацэліла.

Героя нягоды не сагнуць.

Героі naiiipaiopb, а імёны іхпія застаюцца.

Альбо праславіцца, альбо памерці, альбо на быку вярхом сядзець.

Хго неасцярожна ходзіць, той паваліцца.

Анёкшыся на малацэ, дзьмухаюць на сыраквашу.

Ён і пад каменем скарпіёна шукае.

Той, каго ўкусіла змяя, і вяроўкі баіцца.

Сардар 1 расхрабрыўся, калі бой скончыўся.

1 С а р д а р — военачальнік, камандзір.

ЛЁС,

Закліналыіік змей памірае ад іх укусу.

Кропля па кроплі — будзе сажалка.

Сцячэ вада — не вернеш.

Хто ходзіць па краі цяеніны, зваліцца ў бездань.

Дарога пшаніцы канчаецца ў млыне.

Маленькі чалавек спадзяецца на вялікага.

Пахудзела авечка, але, можа, і акоціцца.

Бакал звініць, пакуль не разаб’ецца.

Цярплівы ўсяго даб’ецца.

У цярплівага вада назад у арык вяртаецца.

Суджанага і па кані не аб’едзеш.

У дужага вада ўгору цячэ.

Жалеза жалеза крышыць.

Аб алмаз клінок ломіцца.

Нават слабая запруда перамагае ваду.

СілЫ як у саранчы, а рвецца наперад.

I цяля скача, колькі сілы ў нагах мае.

Магутны паток і ўгору цячэ.

Чым мацнейшая рука ў тырана, тым хутчэйшая яна на расправу.

I дужы не зломіць, і слабы ў пастку не зловіць.

Сініца не птушка, і суп з яс не яда.

Няма такога месца, дзе слабы схаваўся б.

Сілком можна валачы, але нельга сілком карміць.

Сіла можа перамагчы і розум.

Слабейшы за яшчарку, а задзірае змеяў.

Слон раз’юшыцца — літасці не чакай.

ДАБРО, ЗЛО,

Чалавек нараджаецца, каб рабіць дабро.

Калі ты робіш дабро, дык і з табою не абыдуцца кепска.

Затоіш зло — сам яго спазнаеш.

Жадай мне дабра пры жыцці, а бедаваць пасля смерці няма чаго.

Пажадай мне добрага, і я табе пажадаю дабра.

Ад усмешкі зло не прападзе.

Добры ўчынак — таварыш у дарозе.

Добрае не памірае.

He рабі нікому благога — і табе яго не зробяць. Добры характар зробіць цябе султанам, кепскі — ікывёлінай.

Добрае ідзе да добрага.

Каб падаць міласціну, трэба мець не багацце, a добрае сэрца.

Калі ведаеш, штб добра, не рабі кепскага.

Добрае не забываецца.

Добрае і вада не знясе.

3 кепскім павядзешся — кепскага набярэшся.

3 добрым спяшайся, з кепскім не гарачыся.

Хто сам кепска робіць, той добрага не бачыць.

Кепскае сто гадоў не забываецца.

Лепш свой серп, чым чужая шабля.

Лепш смелая дачка, чым баязлівы сын.

Лепш смерць у лапах тыгра, чым ласка шакала.

Няма лепшай зброі, чым тая, што ў руках.

Шчасце прыходзіць, калі бяда спіць.

Добра, калі ліхадзей трапляе ў бяду.

Лепей бедна, ды на кані, чым у мундзіры, ды пеша.

Жывая лісіца лепш за мёртвага тыгра.

Падгарэлае мяса ўсё-такі лепш за бульбу.

Лспш разумны вораг, чым дурны сябар.

Лепш другіх слухаць, чым гаварыць самому. Грукат барабана лепей слухаць зводдаль. Зрабіў добра — і кінь у раку (г. зн. не хваліся). Дзе дабрата, там і любоў.

Чым халва саладзейшая, тым яна лепшая.

Каму падабаецца малако, а каму — суп.

Што на гару, што з гары — адно ліха!

ПРЫВЫЧКА,

ЗВЫЧАЙ,

У сваім доме ногі кожную прыступку ведаюць. Да чаго не прывык, тое і на карысць не пойдзе. Конны пешага не зразумее.

У логаве ў тыгра заўсёды поўна касцей.

Узаранае поле заўжды ў камяках.

Тыгр і ў клетцы застаецца тыграм.

Казі1 п’е віно на дармаўшчынку.

Вада заўсёды цячэ ўніз.

Які сам, такімі лічыць і іншых.

1 К а з і — судцзя.

Кожнаму свая вышыўка здаецца прыгожай. Чужога сына не шкадуюць.

Твайго не трэба, але і свайго не дам.

ЧуЖы грэх — на ўсю вёску, а свой — у арык.

У чужых чаравіках далёка не зойдзеш, Лепш праснак у сваім доме, чым плоў у чужым. Чужымі рукамі змяю забіваць.

У чужых руках і маленькі куеок здаецца вялікім. Лепш сляпая дачка, ды свая, чым відушчы сын, ды чужы.

Свае недахопы трымай пры сабе.

Піхто сам не голіць сабс галаву.

Твае еправы заўсёды з табою.

Язык мой — і крэпасць мая і вораг мой.

Агонь ні сваіх, ні чужых не шкадуе.

Чужымі пітанамі свой сорам не прыкрыеш.

Са сваімі — свой, з чужымі — чужы.

На сваёй вуліцы і сабака — тыгр.

Чужы агонь не грэе.

Свае валасы галаве не цяжкія.

За яду і чужы сабака да людзей прывыкае.

Чужы ложак да паўночы.

Чужое гора ўсё адно што летапші euer.

На чужога асла валі болей.

Ад чужога масла певень п’янее.

Каваль свой мех ведае.

Пасудзіна чужая, а жывот жа свой.

Свая сястра, хоць і емаркатая, ды прыгожая. Селянін просіць дажджу, а муляр — пагоды, Чужая вайна — палова перамогі.

Чужой беднасці не бачаць.

Чужое дабро не ідзе на карысць.

} чужую нару рукі не совай.

Сякерай — ды па сваіх нагах.

Свой прымусіць плакаць, а чужы насмяшыць.

3 чужых рук і мёд горкі, у сваіх руках і горкае — мёд.

He крышы свой хлеб у чужы суп.

Усё маё на мне.

НЕАБХОДНАСЦЬ,

Голаму кашуля сніцца.

I змяя выпростваецца, як у нару лезе.

Камянёў многа, ды патрэбнага няма.

Хто спіць — таму падушка ўжо не трэба.

Калі ты не яеі пладоў з гэтага саду, дык чаго ж ты па ім бядуеш?

Хто хоча піць, той і ў сне бачыць ваду.

Як прыепічыць, дык і асла родным бацькам назавеш.

Той, хто топіцца, хапаецца і за пену.

He трэба асёл — не крычы «ашы»

Калі трэба — і шакал б’ецца, як тыгр.

Лямпа трэба ў доме, а не ў полі.

Каб разагнаць чараду птушак, патрэбен усяго

толькі адзін камень.

Калі рэч не трэба, навошта табе яе назва?

Калі ёсць вада, пясок не патрэбен 2.

У адну руку два кавунЬі не возьмеш.

Адзін туфель на дзве нагі не абуеш.

Кавальскім мехам мукі не надзьмеш.

3 камепя алею не выціснеш.

Спехам казляня не зловіш.

Адной рукой у ладкі не запляекаеш.

Маланка можа ўдарыць кожнага.

Можна зачыніць гарадскія вароты, але нельга

замкнуць людзям рот.

Са скуры не наробіш манет.

Бывае, што і сляпы свой кій губляе.

Адной кропляй не нап’ешся.

Адным пальцам месяц не закрыеш.

Той, хто спіць, нікога не можа пабудзіць.

У адно сядло двое не сядуць.

Сонца і двума пальцамі не закрыеш.

Калі рука прамахнецца, галава не паможа.

Ваду не падзеліш калкамі.

Навошта мне лук, калі ў мяне і стрэлаў няма.

I дождж патрэбен, і падарожнікам ісці трэба.

Гэтым словам афганцы паганяюць асла.

2 Паводле мусульманскага звычаю, калі няма вады, веруючы перад малітвай-намазам можа зрабіць рытуальнае абмыванне зямлёй або пяском.

Муку не трымаюць у мяху для вугалю, 3-за адной блыхі кажуха не выкідаюць. У чужой калашыне не схаваешся Аслы самі корм пе падзеляць.

Вярблюда пад чахой 2 не схаваеш.

1 Афганскія шаравары шыюцца вельмі шырокія; на іх ідзе да 12 метраў матэрыялу.

2 Ч а х a — халат з доўгімі, да падлогі, рукавамі.

ЧАС, ME PA,

Усяму свой час.

Дзень нараджае дзень.

Цяжка толькі спачатку.

Пакуль сад зацвіце, садоўнік згорбіцца.

Таму, што будзеш спяшацца, каша не астыне.

Каровы яшчэ не забілі, а ўжо ён па мяса прыйшоў.

Час даражэй за золата.

He спяшайся, каб пасля не плакаць.

Што было, тое прайшло.

Дзень адзін, а час розны.

Кг іькі гадоў сцяне — папытайся ў тынку.

I ітушка не адразу будуе сваё гняздо.

( гаячая вада ўрэшце псуецца.

асля вяселля можна хной сцены фарбаваць Іражыў сто гадоў, а так і не ведаў пятніцы2. Навошта мне вясна, калі ў мяне ні цялят, ні ягнят няма.

На вайне адзін крок ста гадоў варты.

Хоць вады і многа, ды над ёю мост.

Калі вада і ўсю зямлю заліе, качка не ўтопіцца.

Печаў многа, а мукі жменька.

Трэба пазпогцем, а ён кулаком.

Пяць пальцаў адразу ў рот не ўлезуць.

Пакуль з Ірака дачакаешея тэрыяку 3, уджалепы памрэ.

Каб не было трэцяга, двое памірыліся б.

Лішняе рэшата вярблюду пе цяжар.

У яго ў чарадзе болып сабак, чым авечак.

3 якога боку ні мерай хвост у асла, ён даўжэйшы не зробіцца.

Да малога — мала, да многага — многа.

Пражыў мала, а гора сербануў аж занадта.

I ў жаданнях трэба ведаць меру.

Курцоў чатыры, а люлькі тры.

Што сто чалавек будуе, разбурыць можа адзін.

1 Паводле звычаю некаторых усходніх народаў у дзень вяселля нявеста фарбуе рукі і ногі хной.

2 Пятніца — святочны дзень у мусульман.

3 Тэрыяк — проціяддзе ад укусу змяі.

ЗАЧЭПКА, ПРЫЧЫНА,

Шкадуюць паеля таго, як страцяць.

Вяроўка рвецца ў тонкім месцы.

Як ты робіш, так і табе зробяць.

Аб дрэве мяркуюць па пладах.

Пасля дажджоў бываюць ясныя дні.

Пра месяц мяркуюць па першым дні.

Ад запаленаіі саломінкі згарае ўся капа.

Нямоцную запруду вада зносіць.

Калі пажар — гарыць і сухое і мокрае.

У аптэкара ў краме заўсёды мускусам пахне.

3 добрага мяса — добры і суп.

Вясна добрая — будзе добры і год.

Крывой шаблі трэба і крывыя ножны.

Ранак займаецца не ад крыку пеўня.

Хто не еў часнаку, у таго з рота не пахне.

Збіраюцца хмары — дождж пойдзе, удава бровы сурміць — замуж ідзе.

Калі няма ветру, дрэвы не гайдаюцца.

Сабака брэша — нешта чуе.

Што пасееш, тое і сажнеш.

Адна кветачка яшчэ не робіць вясны.

За сённяшнім днём прыходзіць заўтрашні.

Таму, што будзеш гаварыць «цукар», у роце соладка не зробіцца.

Пасля смеху бывае плач, пасля слёз пачынаюць емяяцца.

Хто апёкся, той ад агню ўцякае.

Калі б’юцца бугаі, дастаецца і кустам.

I жорны кепска малолі, і пшаніца была сырая. Каб не забіў бацька казла, маці не дзяліла б мяса. У пана падраная бялізна, а вінавацяць прачку.

Пад вогнішчам і зямля выгарае.

Крумкач есць падлу, а дзюбу ўсё роўна выцірае.

Карова чорная, затое малако белае.

Смуглявага і са спіны пазнаеш.

Добрае сэрца вабіць дзяцей.

Зверху гладкі, а ўсярэдзіне — як асінае гняздо. ПІоўк хоць і стары, ды аслу на гуньку не ідзе. Вялікі сабака брэша, маленькі маўчыць.

Абы была галава— шапка знойдзецца.

3 твару чалавек, а сэрца як у д’ябла.

Якое казляня, такі ў яго і голас.

Якая каша, такая і чаша.

Твар — люстэрка душы.

Нават бог красунь любіць.

У маленькіх берасцянак доўгія хвасты.

У каго сабачая душа, той і брэша, як сабака.

Барада індуса — яго багацце.

Каня пазнаюць пад джыгітам.

Хараетво дзяўчыны ў куфры.

У лазні голы не дзіва.

Два голыя адзін аднаго не саромеюцца.

Калі прыходзіць перамога, кожны шакал становіцца львом.

3   выгляду мула, а вытварае, як сатана.

He глядзі на адзежу, глядзі, што пад ёю.

Чым прыгажэйшы плод, тым ён здаецца смачнейшыМ.

Які ішак, такі і груз.

Які млын, такая і мука.

Якое поле, такі і шпацыр.

Па носе і ната

Па сэрцы і жаданне.

Які лес, такія ў ім і шакалы.

Колькі кіндзюк ні вары, смачнейшы ён не будзе.

He бывае дрэва без ствала.

Галава ў цябе, як ружа, а сам ты, як цыбуля.

3   выгляду чалавек, а натура асліная.

1    Н а т a — кольцы, якія жанчыны носяць у носе.

Што Агур, што Агер 1 — усё адно.

Сам раб, а камандуе другімі.

Мула не ходзіць у лес, а мядзведзь — у мячэць.

1 чорная курыца нясе белыя яйкі.

Вярблюд падае не ад цяжкіх удараў, а ад цяжкай паклажы.

Хоць торбы і новыя, ды аслы старыя.

У ягняці ад чорнай авечкі хоць плямы, ды будуць чорныя.

Сабакі дома грызуцца, а на вуліцы на жабрака разам брэшуць.

Які певень — глядзі на талерцы.

1 Агур, Агер — мужчыпскія імёны.

ПАВУЧАННІ,

Спачатку вывучыся — потым жаніся.

Абуеш на нагу — і пазнаеш, што туфель чужы.

He чапай нікога і не бойся нічога.

Кашму падавай там, дзе на ёй сядзяць.

Калі рука трапіла пад камень, выцягвай яе паступова.

Перш чым легчы, падумап, на які бок лепей.

Калі не брэшаш, дык хоць вушы натапыр.

Калі хочаш мець галаву, не губляй яе.

Калі высякаеш сад, пакінь хоць сліву.

He капай яму другому, і табе не выкапаюць.

Парада дарагая, калі ў пару дадзена.

Дзе добра, там і пераначуй.

На парады ніхто не скупы.

Пытайся і ў старога і ў малога.

He смейся з другога, каб не смяяліся з цябе.

He будзь надта салодкі, бо з’ядуць.

Торбу да дна не апаражняй.

He будзь гэткі горкі, каб цябе захацелі выкінуць. He рабі таго, што твае бацька і маці не робяць. Няма чаго шкадаваць тое, што мінула.

Раджай хоць у лесе, але гадуй на людзях.

Калі не ўпэўнены, што зробіш, не абяцай.

He пытаюцца — памаўчы.

He глядзі сабе пад ногі — глядзі наперад. Абыходзься з другімі, як з самім сабою. Пакуль не падышоў да вады, не разувайся. Глядзі, што робяць людзі, і сам рабі тое ж. Збірай на сонцы, а еш у цяньку.

He глядзі на пеўня, калі ён на кучы гною, глядзі, калі ён на стале.

Рабі тое, што кажа мула, але не рабі таго, што робіць ён еам.

Сярод сляпых прыплюшч хоць адно вока.

Што купіў дорага, не прадавай танна.

He вер цёпламу надвор’ю зімою.

Уцякай ад таго, хто кажа спачатку «ага», а потым — «не».

He кідай снегу са свайго даху на чужы. Паганяй каня так, каб не замардаваць.

He ідзі ззаду мула і наперадзе маліка

He стукайся ў чужыя дзверы кулаком, а то ў твае будуць грукаць нагамі.

Жыві па дастатку.

Пасля вялікага грому вялікага дажджу не бывае.

Хто трымае елана, у таго вароты высокія.

Калі купляеш слана, не забудзьея пра хлеў.

He чапай гразі, бо запэцкаешся.

He совай руку ў кожную дзірку, на змяю натрапіш.

He спадзявайся на старога — памрэ; не спадзявайся на маладога — забудзецца.

Калі ў цябе ёсць конь, трымай яго на моцнай прывязі.

Будзь роўны з роўнымі.

Укалі сам сябе — будзеш ведаць, ці баліць другім.

Дай мала — атрымаеш многа.

Рабі добрае — не пабачыш кепскага.

Пакуль не забіў мядзведзя, не прадавай яго шкуры, Забі і яшчарку, калі ў яе змяіная галава.

He кладзі нікому пальца ў рот — руку адкусяць.

Сцеражыся гнілой вады.

Калі ты не еў проса, не гань яго.

Калі пачынаеш бой з лісіцай, будзь тыграм.

Бойся вады ціхай, а не быстрай.

Дзялі па заслугах.

1 М а л і к — вясковы стараста.

РОЗПЫЯ

I да вяршыні высокай гары можпа знайсці дарогу. Уніз плюнеш, на бараду пападзе, угору — на вусы. Ад вады не таўсцеюць.

У цемры ценю не відаць.

Калі просіш ротам, чым будзеш есці?

Дзе рот, а дзе халва?

Пакуль думаў, хурджын 1 сцягнулі.

Калі два быкі запрэгчы ў адно ярмо — і кустам і камяням дастанецца.

Зямля не выдае тых, хто ў ёй закапаны.

1 Хурджын — рэчавы мяшок.

Што гадзіннікам аб камень, што каменем аб гадзіннік.

Усё адно што вярблюда шлейкамі хвастаць.

Вяселля не было, а барабан лопнуў.

На вярблюдзе ехаў — і то сабакі дасталі.

Калі шаблю пусцілі ў ход — кроў ліецца.

На гэтую стрэльбу пораху не набярэшся.

Бароза 1 вярблюду не груз.

Хто любуецца хараством прыроды, а хто — вышываным узорам.

Пагранічны слуп з пяску не робяць.

Кавальскі мех замест караляў не начэпіш.

Выбіраў месца чым лепей і трапіў у попел.

Хто па капытах, хто па хвасце.

Хто будзе есці зайца, якога растрыбушыў сабака?

На Спінгары2 заўсёды снег.

Стары асёл пад новай гунькай.

Вароне і руіны — сад.

Каля вытоку вада каламутная.

Калі сабака хоча піць, дома яго не ўтрымаеш.

У каго няма асла, той не ведае яму цаны.

Пакуль табе вада дойдзе да шыі, дзіця паспее ўтапіцца.

Што ў чужой руцэ знікла, што за гарою — адно і тое ж.

У дождж дом гарбара мацней смярдзіць.

Няма такога дрэва, якога не гнуў бы вецер.

1 Б а р о з a — вельмі лёгкая трава, з якой уюць вяроўкі.

2 Спінгар — назва гары.

Узяў на дарогу ў торбе, будзе і ў жываце.

Пакуль не стукнуць — не зразумее.

He давай мне тое, чаго я не хачу.

Адным паклонам на малітве не абыдзешея.

Калі нажы будуць залатьія, імі не будуць забіваць.

Вера часта пераходзіць у сумненне.

He дачакаўшыся новага, старое не выкідаюць.

Пакуль ты не вылечышся ад страху, будуць і разбойнікі.

Млын зламаўся, а кола ўсё шуміць.

Паслаў цябе ў крэпасць, а ты на кірмаш.

Ад іекраў у кузні не згарыш.

Стаміўся я, а крэхчаш ты.

Той, хто прайграў, выходзіць з гульні.

Хто зробіць хадж \ той становіцца хаджы.

Змяя вароне — названая сястра.

Конь іржэ, асёл раве, а мул бяду наклікае.

На джэйранаў палююць з хартамі, у якіх зяпа чорная 2.

Адна карова нагадзіць — усе запэцкаюцца.

Паганятыя ўючылі, а вярблюды плакалі.

Вярблюд, які нясе вялікую паклажу, есць калючкі.

Гэтая кляча і паловЬі зернетка не вартая.

Уючнае сядло аслу не цяжар.

Усе любяць мяса, а кошка болып за ўсіх.

У мурашніку заўсёды клопатаў шмат.

1 Хадж — паломніцтва ў Меку; хаджы — чалавек, які зрабіў паломніцтва.

2 Сабакі з чорнаю зяпаю лічацца злоснымі.

Калі б воўк рабіў абутак, ён найперш зрабіў бы яго сабе.

Таму што сабака з рэчкі нап’ецца, рэчка паганай нг зробіцца.

Мацнейшае за жалеза, далікатнейшае за кветачку.

Пеўня хоць лашчы, хоць гладзь, ён усё роўна вырываецца.

Можна і зайца наўючыць, ды ці вялікі будзе груз?

Дождж і вецер ваўку на карысць.

У качкі дзюба заўсёды брудная.

Hi ў кога лямпа да раніцы не гарыць.

Зводнікам абодва бакі пагарджаюць.

Няма таннага без заганы, а дарагога — без вартасцей.

Ваяваць лепш на цаліне, чым на ўзараным.

Асёл пра заўтрашні дзень не думае.

Чым груз цяжэйшы, тым асёл галаднейшы.

I ражон цэлы, і шашлык не падгарэў.

I асла не давялося біць, і кій цэлы.

I асёл у яго не здох, і сабака не збег.

Цяжкі меч, ды спатрэбіцца ў цяжкую часіну, Чым цэп цяжэйшы, тым лепш ён малоціць. Кепска, калі ў доме ёсць даносчык.

Асёл любаваўся на сябе, а гаспадар — на паклажу.

У таго, каго перамаглі, свая гісторыя.

Надзеў ярмо і яшчэ ярма шукае.

Сокалы б’юцца, а з голуба пер’е сыплецца.

Седзячы не скачуць.

Багацце належыць табе, а сын — народу.

Агонь зімою даражэй за кветку вясною.

У чароту ногі ў вадзе, а галава сухая. Сухая мука да сцяны не ліпне.

У рукі пяць пальцаў, і ўсе розныя.

Грэшніка ў пеклс разумеюць.

Доранаму каню зубы лічыць.

Хто ў дом, а хто — у стэп.

Смажанае мяса кожны ведае.

Кошка — лісіцы цётка.

Сеяў пшаніцу, а сабраў ячмень.

Вада пачынае забруджвацца зверху.

Дарога не морква, а на зубах храбусціць.

Бой скончыўся, а Мірай 1 біцца лезе.

На крэпаець спадзявайся. ды пра ворага не забываііся.

1 М і р а й — мужчынскае імя.

3 М Е С Т

Чалавек, узаемаадносіны людзей.....   5

Праца, лянота, працавітасць, гультайства, цярплівасць . 8

Язык, слова, мова, пагалоска............ 10

Радзіма, дзеці, сям’я, сваякі............... 12

Багацце, беднасць, прагнасць, шчодрасць         15

Жыццё, маладосць, здароўе, старасць, хвароба, смерць . 18

Каханне, дружба, нянавісць, варожасць 20

Гасціннасць, суседзі.......................... 23

Майстэрства, уменне, вучэнне, выхаванне         24

Шчасце, удача, радаець, няшчасце, бяда, крыўда ... 26

Розум, дурнота, недахопы, добрыя якасці          29

Праўда, справядлівасць, сціпласць, ганарыстасць, хлусня, хітрасць, ашуканства............................................. 32

Гонар, слава, храбрасць, баязлівасць, ганьба, асцярожнасць           36

Лёс, надзея, сіла, слабасць.............   38

Дабро, зло, кепска, добра, лепш....... 40

Прывычка, звычай, сваё, чужое ...........   42

Неабходнасць, патрэба, можна, нельга 45

Час, мера, лік, многа — мала............   48

Зачэпка, прычына, вынік, сутнасць, вонкавы выгляд . . 50

Павучанні, парады.......... _................ 54

Розныя ............................................   57

Афганскія народныя прыказкі і прымаўкі/ A 94 [Пер. С. Міхальчук].— Мн.: Маст. літ., 1984.— 62 с., іл.

У пер.: 25 к.

У зборнік увайшлі найлепшыя ўзоры фальклору братняга афганскага народа — прыказкі і прымаўкі аб працы, узаемаадносінах чалавека з іншымі людзьмі, аб каханні і дружбе.

4703000000—067 .63_84                     БВК 82.33-6

АМ 302(05)—84         '

АФГАНСКНЕ НЛРОДНЫЕ

ПОСЛОВНЦЫ II ПОГОВОРКМ

Мннск, пздательство «Мастацкая літаратура»

На белорусском языке

Рэдактар Л. I. Каўрус

Мастацкі рэдактар Л. Я. Прагін

Тэхнічны рэдактар А. Б. Барадзіна

Карэктар К. А. Крукоўская

ІБ № 1885

Здадзена ў набор 08.09.83. Падп. да друку 22.02.84. Фармат 7ОХ9О'/з2Папера мелаваная. Гарнітура звычайная новая. Высокі друк. Ум. друк. арк. 2,34. Ум. фарб.-адб. 4.9. Ул.-выд. арк. 1,51. Тыраж 4000 экз. Зак. 4029.

Цана 25 к.

Выдавецтва «Мастацкая літаратура» Дзяржаўнага камітэта БССР па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніткнага гандлю. 220600, Мінск, праспект Машэрава, 11.

Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінат МВПА імя Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 23.

25 к.

©

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.