Англійска-беларускі слоўнік скарачэнняў

Англійска-беларускі слоўнік скарачэнняў

Выдавец: Тэхналогія
Памер: 192с.
Мінск 2010
51.16 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
АНГЛІЙСКА-БЕЛАРУСКІ
СК АРАЧЭННЯЎ
Ю. М. КАРДУБАН
АН Г ЛІЙСКА-БЕ Л АРУСКІ
Мінск «Тэхналогія» 2010
УДК 811.111'374=161.3
ББК 81.2 Англ-4
K21
Рэкамендавана да друку кафедрай лексікалогіі англійскай мовы Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта (пратакол № 7 ад 8 лютага 2010 г.)
Рэйэнзенты: кандыдат філалагічных навук Т. Р. Кавалёва кандыдат філалагічных навук /7. С. Кныш
Кніга выдадзена пры падтрымйы ЗАТ “Інтэрбізнесйэнтр”
Кардубан, Ю. М.
K21 Англійска-беларускі слоўнік скарачэнняў / Ю. М. Кардубан. -Мінск : Тэхналогія, 2010. 192 с.
ISBN 978-985-458-206-1.
Перакладны англійска-беларускі слоўнік скарачэнняў выдаецца ўпершыню. Яго корпус складаюць каля 8 500 найбольш ужывальных скарачэнняў сучаснай англійскай мовы, якія суправаджаюцца расшыф-роўкай, і іх беларускія эквіваленты.
Выданне прызначаецца для шырокага кола карыстальнікаў.
УДК 811.111’374=161.3
ББК 81.2 Англ-4
ISBN 978-985-458-206-1
© Кардубан Ю.М.. 2010
© Афармленне. “Тэхналогія”, 2010
ПРАДМОВА
Шырокае развіццё абрэвіяныі і распаўсюджанне скарочаных адзінак ва ўсіх сферах маўлення стала агульнай тэндэнцыяй для мно-гіх нацыянальных моў у XX — пачатку XXI стст. У сучаснай англійскай мове павелічэнне колькасйі абрэвіятур адбываецца з такой хугкасню, нібыта дзесяткі скарачэнняў розных тыпаў утвараюіша штодня. Ся-род такіх вытворных шмат неалагізмаў, якія надалей не замайоўва-юцца ў мове, аднак факты лексікаграфічнага апісання абрэвіятур у шматлікіх слоўніках сведчайь пра асаблівы статус скарочаных адзінак у лексічнай сістэме англійскай мовы.
Пытанні перакладу скарачэнняў у тэкстах публіцыстычнага, на-вукова-тэхнічнага, грамадска-палітычнага кірункаў з’яўляюцца ак-туальнымі для такой пары няблізкароднасных моў, як англійская і беларуская. Словаўтваральная спецыфіка скарочаных слоў, пераход большасці скарачэнняў у склад нематываваных найменняў і ўжыван-не абрэвіятур у тэкстах без расшыфроўкі іх поўных прататыпаў вы-клікаюць шматлікія няжкасці ў разуменні, вымаўленні і перакладзе такіх адзінак, магчымы розныя адхіленні і скажэнні. Гэта абумовіла ўкладанне Англійска-беларускага слоўніка скарачэнняў, выданне якога адбываецна ўпершыню.
Корпус слоўніка змяшчае каля 8 500 найбольш ужывальных ска-рачэнняў англійскай мовы (зафіксаваных у лексікаграфічных крыні-цах), іх расшыфроўку і беларускія эквіваленты. Выданне прызнача-ецца для шырокага кола чытачоў: студэнтаў-філолагаў, выкладчыкаў, перакладчыкаў, навукоўцаў і ўсіх, хто цікавіцца пытаннямі перакладу з англійскай мовы на беларускую.
Словаспіс Англійска-беларускага слоўніка скарачэнняў уключае як лексічныя абрэвіятуры, так і графічныя скарачэнні. Пераклад гра-фічных скарачэнняў звычайна ўскладняецца тым, што такія адзінкі нярэдка маюйь некалькі расшыфровак, напрыклад:
ent — entertainment; entomology; entrance;
coll — collateral; colleague; collect; college; colloquial.
6
У шэрагу выпадкаў некалькі графічных скарачэнняў маюць адну расшыфроўку, напрыклад:
bar, bbl, bl, brl < barrel;
grd, gtd, gu, guar < guaranteed.
Шырокае распаўсюджанне аманіміі i полісеміі сярод скарочаных слоў англійскай мовы непазбежна закранае пытанні лексікаграфічна-га апісання такіх адзінак. Менавіта прынйыпы падачы мнагазначных і аманімічных абрэвіятур адрозніваюць Англійска-беларускі слоўнік скарачэнняў ад аналагічных англійска-рускіх выданняў. У прыватнас-ці, амонімы прыводзяйца ў асобных слоўнікавых артыкулах згодна з алфавітным прынцыпам размяшчэння расшыфровак такіх адзінак. Такая падача адпавядае традыцыйнай канйэгшыі замежных лексі-каграфічных школ і з’яўляеіша найбольш зручнай для карыстання.
Адметнай рысай мікраструктуры Англійска-беларускага слоўніка скарачэнняў з’яўляецца суправаджэнне абрэвіятур граматычным ка-ментаром. Так, скарочаныя лексічныя адзінкі прыводзяцца з паметай часціны мовы (бо ў англійскай мове скарачаюцца не толькі назоўнікі), пазначаны таксама пэўныя катэгарыяльныя прыкметы, напрыклад:
specs [speks] pl п specifications / разм. тэхнічныя ўмовы;
КО тс. k.o. [.kei'au] (/ tr knock out / спарт. жарг. накаўтавайь.
Лексікаграфічнае апісанне абрэвіятур у слоўніку праводзілася з улікам усіх словаўтваральных тыпаў скарочаных лексічных адзінак. Паслядоўна адлюстраваны ініцыяльныя, складовыя і складанаскла-довыя скарачэнні:
DD Doctor of Divinity / доктар тэалогіі;
prof [prof] n professor / разм. прафесар, выкладчык;
modem ['mavdam] n modulator-demodulator / влт. мадэм.
Сімвальныя абазначэнні і кантрактуры ў склад слоўніка не ўклю-чаліся.
АБ КАРЫСТАННІ СЛОЎНІКАМ
Усе англійскія скарачэнні, змешчаныя ў слоўніку. падаюцца ў ал-фавітным парадку. Наяўнасйь у складзе загаловачнага слова кропак, дэфіса, працяжніка, косай лініі і лічбаў не ўплывае на алфавітны прынцып размяшчэння артыкулаў. Па алфавіце пададзены слоўніка-выя адзінкі з сімвалам &, які ўлічваеййа пры размяшчэнні скарачэн-няў і прымаецца за ўмоўнае абазначэнне слова “and”. Арфаграфія скарачэнняў, іх напісанне з вялікай або малой літары, а таксама ар-фаграфія расшыфроўкі (англійскі або амерыканскі варыянт) прыво-дзяййа ў адпаведнасні з зафіксаваным у лексікаграфічных крыніцах правапісам.
Скарачэнні-амонімы падаюцца ў асобных слоўнікавых артыкулах паводле алфавітнага прынцыпу размяшчэння расшыфровак такіх адзінак і незалежна ад напісання іх з вялікай або малой літары. Гра-фічныя варыянты пэўнага скарачэння ўваходзяйь у склад аднаго слоўнікавага артыкула і падаюцца праз злучнік тс. (таксама):
РТО тс. p.t.O.;
dinkie тс. dinky.
У межах аднаго артыкула разглядаюнйа таксама і такія адрозныя ў напісанні графічныя скарачэнні адной і той жа зыходнай адзінкі, якія па алфавіце ідуць непасрэдна адно за адным, напрыклад:
апс тс. and ancient / старадаўні, сгаражытны.
Кожнае англійскае скарачэнне суправаджаешла расшыфроўкай і перакладам на беларускую мову. Косая лінія (сепаратрыса) / падзя-ляе англійскую і беларускую часткі слоўнікавага артыкула. У круглых дужках ( ), калі гэта неабходна, даюнна: 1) варыянты ўтваральнай асновы (асноў) англійскага скарачэння; 2) множны лік назоўнікаў; 3) варыянты слоў і словазлучэнняў у мове перакладу. Дадатковая інфармацыя і неабходныя тлумачэнні таксама змяшчаюідца ў круг-лых дужках і вылучаюцца курсівам. Коскай аддзяляюййа беларускія эквіваленты аднаго значэння. Рымскімі лічбамі (1, II...) абазначаюцйа
8
пераклады аманімічных расшыфровак, а арабскімі (1, 2...) — перак-лады розных значэнняу мнагазначных абрэвіятур.
Скарачэнні, пазычаныя англійскай мовай з іншых моў, у якасні расшыфроўкі змяшчаюць адпаведную зыходную адзінку з указаннем мовы-крыніцы пазычання, напрыклад:
J.C.D. Juris Civilis Doctor / лац. доктар грамадзянскага права.
Транскрыпныя суправаджае англійскія скарачэнні толькі ў тых вы-падках, калі яна зафіксавана ў лексікаграфічнай крынійы. Стылістыч-ныя паметы і сферы ўжывання таксама прыводзяцца ў адпаведнасці з абазначэннем у англійскіх слоўніках. Паметы змяшчаюцца пасля рас-шыфроўкі, аднак адносяцца да загаловачнага слова. Калі англійская абрэвіятура з’яўляеша мнагазначнай і суправаджаецца рознымі па-метамі, яны асобна ўказваюйна перад перакладам кожнага значэння на беларускую мову, напрыклад:
SM Sergeant Major / 1. брыт. старшына; 2. амер. галоўны сяржант.
УМОЎНЫЯ СКАРАЧЭННІ
Англійскія
adj adjective / прыметнік adv adverb / прыслоўе int interjection / выклічнік intr intransitive / непераходны (дзеяслоў)
n noun / назоўнік
pl plural / множны лік pref prefix / прэфікс tr transitive / пераходны (дзеяслоў) v verb / дзеяслоў
Беларускія
ав. авіяцыйны тэрмін амер. амерыканскі анат. тэрмін анатоміі араб. арабскі архіт. тэрмін архітэктуры асабл. асабліва астр. астранамічны тэрмін аўстрал. аўстралійскі аўта тэрмін аўтамабільнай справы афій. афіцыйны тэрмін бат. батанічны тэрмін біял. біялагічны тэрмін біяхім. біяхімічны тэрмін брыт. -брытанскі бухг. бухгалтарскі тэрмін ваен. ваенная справа влт. вылічальная тэхніка
вульг. вульгарнае слова геагр. геаграфічны тэрмін геад. тэрмін геадэзіі і картаграфіі геал. тэрмін геалогіі гіст. гістарычны тэрмін гр. грэчаскі
друк. тэрмін друкарскай справы жарг. -жарганізм зневаж. зневажальны
і пад. і падобнае ісп. іспанскі іт. італьянскі кам. камерцыйная справа канад. канадскі
лай. лацінскае слова або выраз лінгв. лінгвістычны тэрмін літ. тэрмін літаратуразнаўства
мар. тэрмін марской справы мат. матэматычны тэрмін мед. медынынскі тэрмін метэар. тэрмін метэаралогіі муз. музычны тэрмін
'Н. -небудзь (хто-небудзь. што-небудзь, які-небудзь / пад.)
новазел. новазеландскі ням. -няменкі
паліт. палітычны тэрмін псіхал. тэрмін псіхалогіі радыё радыётэхнічны тэрмін разм. размоўнае слова рэл. рэлігійнае слова спарт. спартыўны тэрмін спей. спецыяльны тэрмін стат. тэрмін статыстыкі страх. тэрмін страхавання
тс. -таксама
тэх. тэхнічны тэрмін
ужыв. -ужываенйа
уст. устарэлае слова фіз. фізічны тэрмін фізіял. тэрмін фізіялогіі фін. тэрмін фінансавай справы фота тэрмін фотасправы фр. французскі
хім. хімічны тэрмін
чыг. тэрмін чыгуначнай справы эк. тэрмін эканомікі
эл. тэрмін элекгратэхнікі або элект-ронікі
эўф. эўфемізм
юр. юрыдычны тэрмін
ЛЕКСІКАГРАФІЧНЫЯ КРЫНІЦЫ
Англа-беларускі слоўнік грамадска-палітычнай лексікі /склад.: Л.Т.Карповіч, /ІА.Казыра. Мінск : Навука і тэхніка, 1993.
Англійска-беларуска-рускі слоўнік / склад. : Т.М.Суша [і інш.]; пад агул. рэд. Т.М.Сушы, А.К.Шчукі. 2-е выд., папраўл. і дапрац. Мінск : БелЭН, 2004.
Англійска-беларускі слоўнік-даведнік акронімаў, назваў міжнародных арганіза-йый і ўстаноў / склад. : В.М.Крывашэін, Т./1.Вашкевіч. Мн. : БДУ, 2002.
Англо-русско-белорусскгій словарь менеджера / сост. : А.Е.Дубовнк. -Мпнск : Вышэйш. шк., 1996.
Волкова, Н.О. Англо-русскнй словарь сокрашенмй / Н.О.Волкова, Н.А.Нм-канорова. 2-е мзд. М. : Рус. яз., 1999.
Кабайла, А.С. Англа-руска-беларускі слоўнік асноўных скарачэнняў у галіне інфарматыкі / А.С.Кабайла, Н.Я.Савійкая. Мінск : БДТУ, 2009.
Новый большой англо-русскнй словарь = New English-Russian Dictionary : в 3 т. / [Ю.Д.Апресян, Э.М.Медннкова, А.В.Петрова м др.]; под обш. рук. Ю.Д.Апресяна, Э.М.Меднмковой. 2-е нзд., нспр. М. : Рус. яз., 1997.
Пашкевіч, В. Ангельска-беларускі слоўнік: каля 30 000 словаў / В.Пашкевіч; пад рэд. С.Шупы. Мінск : Зьмінер Колас, 2006.