Ажываюць сівыя стагоддзі  Георгій Штыхаў

Ажываюць сівыя стагоддзі

Георгій Штыхаў
Выдавец: Народная асвета
Памер: 175с.
Мінск 1982
34.6 МБ

БЕК 63.3(2Б)

Ш94

Рэцэнзенты: Л. С. Абецадарскі, член-карэспандэнт АПН СССР,' доктар гістарычных навук, прафесар; Л. Д. Побаль, доктар гістарычных навук.

Штыхаў Г.

Ш 94 Ажываюць сівыя стагоддзі.— Мн.: Нар. асвета, 1982.— 175 с., іл.—(Школьнікам — аб гісторыі БССР).

25 к.

Аўтар у папулярнай форме знаёміць чытача са шматлікімі археалагічнымі раскопкамі на тэрыторыі Беларусі, а тансама з багатымі падзеямі старажытнай і сярэдневяковай гісторыі.

10602—148 ББК 63.3Г2Б1

ШмТ03|Ь5)-82 1С0~81 4802000000 1

© Выдавецтва «Народная асвета», 1974, © Выдавецтва «Народная асвета», 1982, са змяненнямі.

НЯМЫЯ СВЕДКІ ГІСТОРЫІ

омнікі сівой мінуўшчыны!.. Праз смугу стагоддзяў данеслі яны звесткі пра жыццё далёкіх продкаў. Нашы прашчурьі пакінулі аб сабе надзвычай цікавую памяць — рэчы, якія рабіў і якімі карыстаўся чалавек на ўсіх этапах свайго жыцця. Гэтыя рэчы — часам адзіныя сведкі найстаражытнейшай гісторыі людзей, бо першая пісьменнасць, як вядома, з'явілася каля пяці з паловай тысяч гадоў таму назад (прымаючы пад увагу Егіпет і Міжрэчча). Чалавецтва жыве на Зямлі некалькі мільёнаў гадоў.

Як даведацца пра жыццё першабытных людзей, пранікнуць у цемру іх дапісьменнага часу? Вось тут на дапамогу вучоным і прыходзяць прылады працы, рэчы, якімІ карысталіся гэтыя людзі. Кожны зроблены прадмет сведчыць не толькі аб майстэрстве яго тварца, але і аб ведах і вопыце ўсяго тагачаснага грамадства.

Рэчавыя гістарычныя помнікі значна дапаўняюць паведамленні пісьмовых крыніц. Без такіх помнікаў не абысціся пры вывучэнні ўсіх гістарычных эпох, нават тых, калі людзі ўжо добра ведалі пісьмо.

Зямля захавала да нашых дзён рэшткі старажытных паселішчаў і гарадоў, абкружаных некалі глыбокімі равамі, абнесеных грознымі вежамі. Стагоддзе за стагоддзем гэтыя паселішчы і гарады заносіла пылам, засыпала зямлёй; яны зараслі хмызам, пакрыліся дзірваном. Вучоныяархеолагі вызваляюць ад векавых наслаенняў тое, што збярог для гісторыі час.

У нашай рэспубліцы, бадай, няма такога кутка, дзе б не было помнікаў старажытнасці. Гісторыя Беларусі шырока прадстаўлена багатай спадчынай матэрыяльнай культуры — помнікамі археалогіі і архітэктуры.

Вы ўжо ведаеце, што навука, якая вывучае далёкае мінулае чалавецтва па рэчавых крыніцах, называецца археалогіяй. Само слова «археалогія» грэчаскага паходжання і ў перакладзе на нашу мову азначае «навука аб старажытнасці». Пра яе вобразна гавораць, што гэта гісторыя, узброеная рыдлёўкай.

Археалагічныя помнікі інакш называюць нямымі сведкамі гісторыі. Яны захоўваюць памяць аб сівой мінуўшчыне. Гэта, галоўным чынам, рэшткі старажытных пасэлішчаў і пахаванні старажытных людзей, пры раскопках якіх вучоныя-археолагі знаходзяць розныя старажытныя рэчы.

Археалагічная навука вывучае каменны век, калі людзі карысталіся каменнымі прыладамі працы, эпоху бронзы, у якую нашы продкі пазнаёміліся з металам. Затым ідзе ранні жалезны век.

Пра ранні жалезны век, пра эпоху Кіеўскай Русі пойдзе наша размова далей.

СЦЕЖКАЙ ПОШУКАЎ

...Піянерскае лета. Клічуць юных ленінцаў да сябе родныя прасторы. 3 рукзакамі за плячыма адпраўляюцца дапытлівыя краязнаўцы ў паходы і экскурсіі.

Гадоў дваццаць пяць таму назад мне разам з вучнямі Суткоўскай сярэдняй школы, што на Гомельшчыне, давялося праводзіць краязнаўчую экскурсію і збіраць звесткі пра археалагічныя помнікі Лоеўскага раёна. Мы ішлі сцежкай уздоўж стромага берага Дняпра ў напрамку да вёскі Гарадок. Назва яе зацікавіла нас. Звычайна «гарадкамі», «гарадцамі», «гарадзішчамі» насельніцтва называе археалагічныя помнікі ранняга жалезнага веку і перыяду Кіеўскай Русі.

He паспелі мы дайсці да вёскі, каб распытаць што-небудзь у мясцовых жыхароў, як перад намі вырас незвычайны пагорак. Яго абкружаў роў з крутымі берагамі, штучна папраўленымі чалавекам.

— Вось дык гара!.. А які глыбокі роў! Цяжка тут нават прайсці,— гаварылі вучні.

Мы з ходу паспрабавалі ўзысці па стромкім схіле да вяршыні пагорка, але гэта нам не ўдалося. Прыйшлося пакінуць унізе рукзакі. Чапляючыся рукамі за галінкі кустоў ці сцяблінкі быльнягу, мы лезлі ўсё вышэй і вышэй. Нарэшце дасягнулі верхняй пляцоўкі. Яна была невялікая, метраў сорак у дыяметры, значна пашкоджаная ямамі, падмытая і разбураная з аднаго боку ракой.

Затым мы селі на краі пляцоўкі. Навокал была доўгая і шырокая коўдра: распасціраўся зялёны луг, усеяны яркімі кветкамі. Крыху далей ад нас паблісквала на сонцьв тысячамі люстэрак паверхня Дняпра.

— А цяпер нагадаем крыху гісторыі,— прамовіў я.— У VII—VI стагоддзях да нашай эры людзі, якія жылі на тэрыторыі Беларусі, маглі ўжо карыстацца жалезам. 3 яго яны выраблялі розныя прылады працы. А ці ведаеце вы, дзе людзі бралі жалеза?

— Ведаем! — у адзін голас усклікнулі некалькі вучняў.— Выплаўлялі з балотнай руды. Яна ёсць усюды ля балот, азёр, рэк.

— На тым беразе Дняпра стаіць вёска Рудня. Кажуць, што там некалі выплаўлялі руду, адкуль і пайшла назва вёскі,— нечакана сказала дзяўчынка, якая дагэтуль маўчала.

— Гэта так, але ж «плавіць» жалеза ў тыя далёкія часы людзі не ўмелі,— заўважыў я.— Яно плавіцца прьг вельмі высокай тэмпературы — каля 1530 градусаў цяпла. У старажытнасці металургі не ўмелі атрымліваць такой высокай тэмпературы. У раннім жалезным веку жалеза «варылі» ў прымітыўных невялікіх печах — домніцах. Кавалкі руды спякаліся і ўтваралі порыстую масу — кры-

Выгляд гарадзішча ў Тураве.

цу. Потым з гэтай крыцы кавалі і выраблялі розныя рэчы: нажы, сярпы, шылы, сякеры, наканечнікі стрэл і коп'яў.

Але цікава, дзе жылі старажытныя людзі, дзе яны працавалі, адпачывалі, збіраліся разам, каб вырашыць агульныя справы?

Усе змоўклі, на хвіліну задумаліся.

— На паселішчах, ля ракі,— сказаў адзін вучань.

— Правільна, на паселішчах, а паселішчы знаходзіліся на берагах рэк ці азёр,— растлумачыў я.

Далей мне прыйшлося спыніцца на тым, што паселішчы былі розныя. Адна справа паселішча, якое пабудавана на гары, іншая — неўмацаванае паселішча, што стаяла на нізкім беразе ракі.

— Рэшткі старажытных умацаваных паселішчаў называюцца гарадзішчамі. На адным з іх мы з вамі цяпер і знаходзімся.

Умацаваныя паселішчы былі вельмі распаўсюджаны ў раннім жалезным веку. Адкрыццё жалеза азначала пачатак велізарнага тэхнічнага перавароту ў гісторыі чалавецтва. Разам з тым ствараліся ўмовы для назапашвання багаццяў у руках асобных калектываў унутры родавай абшчыны. А гэта вяло да яе распаду, да выдзялення патрыярхальных сем'яў. Тады яшчэ не было ні класаў, ні прыватнай уласнасці на сродкі вытворчасці, ні дзяржавы.

Кожная патрыярхальная абшчына, у якой звычайна налічвалася некалькі дзесяткаў чалавек, вымушана была будаваць свае паселішчы ў цяжкадаступных месцах: на пагорках, на мысах абрывістых берагоў рэк, на астраўках сярод азёр і балот.

Дадаткова гэтыя паселішчы ўмацоўваліся драўлянымі парканамі, валамі, абкружаліся глыбокімі равамі. Бывала так, што рабілі некалькі валоў і некалькі равоў.

Жылі людзі на верхняй пляцоўцы, дзе размяшчалі жыллё, гаспадарчыя пабудовы і дзе знаходзіўся ўвесь скарб. Сюды, на пляцоўку, заганялася жывёла. У выпадку небяспекі з боку варожых суседзяў тут абараняліся жыхары паселішча.

Усё часцей і часцей адбываліся сутычкі паміж асобнымі патрыярхальнымі сем'ямі, родамі, плямёнамі. У час такіх сутычак ваюючыя бакі імкнуліся захапіць як мага больш здабычы. Само жыццё патрабавала будаваць умацаваныя паселішчы.

На тэрыторыі Беларусі былі вядомымногія сотні гарадзішчаў. Звычайна плошча пляцоўкі гарадзішча невялікая — ад чвэрці да паловы гектара. А сустракаюцца гарадзішчы ранняга жалезнага веку яшчэ меншыя.

Гарадзішча, на якім мы знаходзіліся, уяўляла сабой тыповы археалагічны помнік далёкай эпохі. Школьнікі

аглядваліся па баках, пазіралі на стромыя схілы і глыбокі роў, адчуваючы подых сівой мінуўшчыны.

Кожнаму хацелася яшчэ раз прайсціся па пляцоўцы, на якой жылі, па якой хадзілі, дзе збіраліся абмяркоўваць свае надзённыя справы нашы далёкія, далёкія продкі.

— Георгі Васільевіч, паглядзіце, калі ласка,. што я знайшла,— звярнулася да мяне дзяўчынка, якая працягнула досыць вялікі кавалак ад глінянага гаршка.

Я ўзяў знаходку, і мае рукі быццам адчулі дотык шурпатых далоняў таго чалавека, які жыў і працаваў прыкладна дзве тысячы гадоў таму назад. У адным месцы нават захаваўся адбітак яго пальца.

— Адкуль вы ведаеце, што гаршку каля дзвюх тысяч гадоў? — цікавіліся вучні.

— У нас на агародзе шмат валяецца чарапкоў ад гаршкоў,— пажартаваў нехта.

— Гаршчок гаршку—розніца, сябры мае. Прыгледзьцеся ўважліва да гэтага чарапка. Ён належаў посуду, у якога былі грубыя, няроўныя сценкі. У гліну дадаваўся тоўчаны камень, каб яна не трэскалася пры высыханні. Посуд вылеплены рукамі без дапамогі ганчарнага круга, які распаўсюдзіўся на Беларусі ў сярэдзіне X стагоддзя нашай эры. Значыць, гаршку, несумненна, больш за тысячу гадоў. А цяпер звярніце ўвагу на нескладаны арнамент, які значыцца па краі гаршка і зроблены двума пальцамі спосабам так званага «зашчыпу». Нарэшце, форма сасуда своеасаблівая. Усё гэта вывучылі археолагі і датавалі дакладна посуд такога тыпу.

Кожны вучань пачаў уважліва глядзець сабе пад ногі ў надзеі знайсці якую-небудзь цікавую рэч.

— А што гэта такое, нешта ржавае?..

— Гэта кавалак балотнай руды, пра якую мы ўжо гаварылі.

— Давайце трохі пакапаем тут. У нас жа ёсць «сапёрка»,— прапанаваў вучань старэйшага класа.

Я растлумачыў дапытлівым краязнаўцам, што археалагічныя помнікі ахоўваюцца дзяржавай. Іх нельга псаваць, самавольна раскопваць.

Дазвол на археалагічныя раскопкі выдае Інстытут гісторыі Акадэміі навук Беларускай ССР у тым выпадку, калі помнік запланавана даследаваць.

Нам трэба было спяшацца на аўтобус, які рухаўся ў напрамку да вёскі Чаплін — канечнага пункта нашага падарожжа.

ПОМНІКІ ЛЯ ВЁСКІ ЧАПЛІН

Ад вёскі Гарадок Чаплін знаходзіцца ў пятнаццаці кіламетрах. Ужо з дарогі мы ўбачылі дугападобны вал гарадзішча. Правы бераг Дняпра тут перасечаны глыбокімі ярамі. Паміж ярам і абрывістым берагам лёгка зрабіць роў і насыпаць земляны вал. Атрымаецца пляцоўка, добра ўмацаваная з усіх бакоў.

На гарадзішчы мы заўважылі шмат людзей, якія нешта рабілі. Падышоўшы бліжэй, разгледзелі, што яны працуюць рыдлёўкамі.

Аказалася, што на гарадзішчы праводзіць раскопкі археалагічная экспедыцыя Акадэміі навук СССР з Масквы на чале з прафесарам Пятром Мікалаевічам Траццяковым.

«Вось дык пашчасціла»,— падумаў я і, усхваляваны, накіраваўся да высокага чалавека, які, відаць па ўсяму, кіраваў тут работамі.

Вучоны сустрэў мяне ветліва і нават па-сяброўску.

— Дазвольце нам, Пётр Мікалаевіч, пазнаёміцца з раскопкамі,— звяртаюся я да яго, як кіраўніка экспедыцыі.

— Калі ласка, заўсёды да вашых паслуг,— адказаў ён з добрай, лагоднай усмешкай.

Імя Пятра Мікалаевіча, як буйнога вучонага і спецыяліста па пытанню паходжання славян, вядома кожнаму савецкаму гісторыку.

Рабочы дзень на раскопках падыходзіў к канцу. Супрацоўнікі экспедыцыі збіралі знаходкі, загортвалі іх у паперу, рабілі запісы ў дзённіках. Шмат клопатаў было ў кіраўніка экспедыцыі.

— Ці будуць глыбей капаць гэту яму?— запытаў адзін з нашых хлапчукоў.

— Гэта не звычайная яма,— адказаў я і растлумачыў, што тое месца, дзе праводзіцца археалагічнае даследаванне, называецца раскопам.

— Вось бачыце: уся плошча разбіта на квадраты 2X2 метры. Яны абазначаны ўбітымі ў зямлю калочкамі. Распрацоўка культурнага пласта звычайна праводзіцца таўшчынёй у дваццаць сантыметраў.

Вучні заўважылі, што там, дзе калісьці жылі людзі, утварыліся наслаенні чорнай зямлі. Яны захоўвалі разбураныя збудаванні, вытворчыя адходы, выкінутыя ці згубленыя рэчы і іншыя рэшткі дзейнасці чалавека. Такі пласт археолагі называюць культурным. Рознай бывае яго таўшчыня: ад некалькіх сантыметраў да 5—6 і больш метраў. Чым большы час жылі людзі на адным месцы, тым таўсцейшы культурны пласт. Але па адной яго таўшчыні нельга заключыць, колькі тут яны жылі. Патаўшчэнне пласта ідзе вельмі нераўнамерна.

Па сценках раскопу, у якім мы знаходзіліся, можна было бачыць таўшчыню культурнага пласта — яна дасягала аднаго метра.

Ніжэй знаходзіўся прыродны жоўты пясок, як кажуць археолагі, «мацярык». Гэта быў грунт без усякіх слядоў дзейнасці чалавека. Калі дасягнуты мацярык, раскопкі можна лічыць закончанымі.

Мацярык, на якім мы стаялі ў раскопе, быў старанна зачышчаны. У ім выразна віднеліся ямы рознай формы і рознай глыбіні — ад 20 да 40 сантыметраў. Ямбылошмат.

Закончыўшы справы, падышоў Пётр Мікалаевіч.

— Я бачу, вас цікавяць ямы, якіх тут больш, чым трэба,— пажартаваў ён.

Ямы адносіліся да розных перыядаў жыцця людзей на гарадзішчы. Некаторыя з іх можна было беспамылкова датаваць той ці іншай эпохай. Апрача таго, па ямах можна было вызначыць размяшчэнне жылля слупавой канструкцыі. Аснову сцен складалі слупы, якія вертыкальна закопваліся ў зямлю, дасягаючы мацерыка. Чатыры слупы былі па вуглах. У пазы гэтых слупоў уваходзілі канцы гарызантальна пакладзеных жэрдак. Жэрдкі ўтваралі сцены жылля. Плошча яго невялікая: 16—25 квадратных метраў.

Печаў у жыллі не было, Агонь палілі на земляной падлозе, дзе ў пяску была выкапана невялікая ямка ці проста пакладзена некалькі камянёў. Рэшткі гэтых ачагоў-вогнішчаў знайшлі археолагі ў час раскопак.

Шмат якія ямы былі сховішчамі, з'яўляліся склепамі. Яны мелі авальную форму, глыбіня іх дасягала 40—80 сантыметраў у грунце. У гэтых ямах члены асобных сем'яў захоўвалі свой скарб. Археолагам удалося набыць толькі некаторыя рэчы, што выпадкова ўцалелі ў такіх сховішчах.

Тут Пётр Мікалаевіч папрасіў бліжэй паднесці некаторыя знаходкі.

Ён узяў у рукі жалезную рэч, якая нагадвала кароткае долата, толькі ўтулка ў ім мела чатырохвугольную форму. Гэта была жалезная сякера (так званы кельт) рубяжа нашай эры. Ва ўтулку ўстаўлялася каленчатае тапарышча. Кельт — старажытная зброя і адначасова прылада працы, якая ўжывалася для апрацоўкі дрэва і для выканання земляных работ.

У адной яме-сховішчы ляжалі жаночыя ўпрыгожанні — два бронзавыя бранзалеты, тры скроневыя кольцы, a таксама маленькі гліняны гаршчочак.

He выпадкова ў ямах апынулася рыбная луска. Тут хавалі запасы сушанай рыбы.

Асабліва шмат было пустых ям, у якіх даследчыкі нічога не знайшлі. Аднак у старажытнасці ямы маглі быць даверху напоўнены караняплодамі, ад якіх да нашага ча-

су не захавалася ніякіх рэштак. Магчыма, тут хавалі рэпу, якая была вядома ва Усходняй Еўропе з вельмі старажытных часоў.

У розных месцах раскопу было знойдзена шмат цікавых рэчаў. Сярод жалезных вырабаў пераважалі нажы. Лязо кожнага нажа зверху было крыху скрыўленае. Таму даследчыкі такія нажы называюць «нажамі з гарбатымі спінкамі». Гэтыя вырабы былі шырока распаўсюджаны ў першым тысячагоддзі да нашай эры.

Найбольш цікавая знаходка складалася з пяці жалезных сярпоў. Яны былі добра выгнуты і па форме падобны да сучасных, але адрозніваліся ад іх невялікімі памерамі (даўжынёй 20 сантыметраў).

Жалезныя наканечнік кап'я, спражка, рыбалоўны кручок, серп, нож і глінянае прасліца на драўляным верацяне (в. Чаплін).

Былі знойдзены і зерняцёркі — два камяні, з дапамогай якіх расціралі, «малолі» збожжа.

Сапраўдным археалагічным багаццем аказалася больш чым сто гліняных прасліц. Гэта невялікія шарыкі з адтулінай пасярэдзіне. Іх надзявалі на канец верацяна, якім рабілі прадзіва. Частка гэтых шарыкаў была прыгожа арнаментавана ямкамі, канцэнтрычнымі кольцамі, заштрыхаванымі геаметрычнымі фігурамі (трохвугольнікамі, ромбамі), косымі насечкамі, елачкамі. Шэраг прасліц мелі арнамент у выглядзе «шахматнай дошкі».

Самымі распаўсюджанымі знаходкамі на Чаплінскім гарадзішчы, як і на ўсіх іншых старажытных паселішчах, з'яўляюцца чарапкі ад гліняных гаршкоў ці, як скарочана

кажуць археолагі, «кераміка». Для археалагічнай навукі чарапкі ад старажытных гаршкоў назаўсёды застануцца незаменнымі гістарычнымі рэчавымі крыніцамі. Яны дапамагаюць адказваць на важнейшыя пытанні, звязаныя са старажытнай гісторыяй, пра якія няма паведамленняў у пісьмовых крыніцах.

Розныя народы і плямёны ўжывалі не аднолькавы посуд, што ўпрыгожваўся тым ці іншым арнаментам. Знешні выгляд гаршкоў, тэхніка іх вырабу з цягам часу змяняліся. Па кераміцы вучоны-археолаг можа ўстанавіць, колькі стагоддзяў таму назад жылі ў дадзенай мясцовасці тыя ці іншыя плямёны, іх этнічную прыналежнасць: былі гэта славяне ці балты, фіна-угры ці яшчэ якая-небудзь іншая этнічная група.

Што ж за кераміка была знойдзена на Чаплінскім гарадзішчы?

Яна прадстаўлена трыма ўстойлівымі формамі: «кухоннымі» гаршкамі, у якіх варылі ежу, «сталовым посудам» — міскамі, а таксама невялікім начыннем у выглядзе конавак з ручкамі.

Увесь посуд вылеплены рукамі без прымянення ганчарнага круга. Але не ўсе вырабы зроблены аднолькава: у адных паверхня каструбаватая, няроўная, у іншых яна глянцаваная. Асабліва прыгожа выглядаюць міскі. Галоўная іх прыкмета — рабро ў верхняй частцы. Нярэдка посуд арнаментаваны насечкамі і «зашчыпамі», якія нанесены па краі вырабу.

Агледзеўшы вялікі раскоп на пляцоўцы гарадзішча, мы накіраваліся да вала, што быў прарэзаны вузкай доўгай траншэяй. У разрэзе вал нагадваў слаёны пірог. Тут перамежваліся пласты жоўтыя, карычневыя, чорныя. Абарончае збудаванне на паселішчы неаднаразова перабудоўвалася, «рамантавалася». Рэшткі больш позніх падсыпак вала перакрывалі ранейшыя збудаванні.

Гарадзішча не адзіны старажытны помнік ля вёскі Чаплін. Тут відаць цэлы археалагічны комплекс. Побач з

гарадзішчам знаходзіцца неўмацаванае адкрытае паселішча. Яно цягнецца ад вала на 90 метраў уздоўж высокага берага Дняпра.

Мы прайшлі здзірванелае селішча і спыніліся там, дзе зусім нядаўна закончыліся раскопкі другой археалагічнай экспедыцыі.

Тут знаходзіўся могільнік. Адкрылі яго выпадкова калгаснікі. Капалі яны паблізу канаву. На глыбіні паўметра былі зусім цэлыя гліняныя гаршкі. У іх знаходзіліся перапаленыя косці.

— Адкуль тут гаршкі? — здзіўляліся сяляне.

Звярнуліся да самай старой у вёсцы бабулі: можа, яна што-небудзь ведае пра гэта.

Тая толькі рукамі развяла:

He, мае даражэнькія, нічога пра гэта не ведаю. На маёй памяці ніхто тут нічога не закопваў. Хіба такое рабілася, як нас на свеце яшчэ не было.

Пра знойдзеныя гаршкі стала вядома археолагам. 3 гэтага фактычна і пачаліся раскопкі ля Чапліна.

Высветлілася, што могільнік належаў тым людзям, якія жылі на гарадзішчы і паселішчы. Памёршага спальвалі, а рэшткі, што заставаліся, зграбалі ў кучку і змяшчалі ў неглыбокіх, крыху падоўжаных ямах. Гэта тыповыя грунтавыя бескурганныя пахаванні. Магілы размяшчаліся раўнамерна на адлегласці 2—8 метраў адна ад адной. Яны занялі значную плошчу.

Большасць ям мела правільную авальную форму даўжынёй да двух і шырынёй да аднаго метра, глыбінёй у 50—70 сантыметраў.

На дно такой ямы змяшчаліся рэшткі трупаспалення. Зверху клалі розныя рэчы: упрыгожанні, прылады працы, наканечнікі коп'яў. Побач з касцямі на дно ямы ставілі гліняны посуд — гаршкі і міскі.

Чаплінскі могільнік даў выключна шмат розных старажытных рэчаў. Яны дазволілі перш за ўсё дакладна датаваць помнік.

Бронзавая фібула I стагоддзя да н. э.

Сярод знаходак бронзавыя фібулы—шпількі для в&рхняй вопраткі ў старажытных народаў. Вырабляліся яны з кавалка дроту. Форма фібул увесь час мянялася. Менавіта таму фібулы — важны храналагічны паказальнік помнікаў, дзе гэтыя шпількі знаходзяць.

У канцы нашай займальнай экскурсіі па помніках чаплінскага археалагічнага коХАПлексу я запытаўся ў Пятра Мікалаевіча, да якога часу адносяцца помнікі і каму яны належалі: славянам або іншым плямёнам.

— Паселішчы і могільнік можна датаваць II ст. да н. э.— іі ст. н. э. Гэта бясспрэчныя выразныя помнікі зарубінецкай культуры. Належалі яны верагодней за ўсё славянам.

Мы шчыра падзякавалі Пятру Мікалаевічу і накіраваліся да будынка Чаплінскай школы, дзе павінны былі пераначаваць.

Вучні знаходзіліся пад уражаннем таго, што яны пачулі і ўбачылі за гэты дзень. Сваімі рукамі «пагарталі» яны старонкі гісторыі, зірнулі ў «вочы» нямым сведкам сівой мінуўшчыны.

— Георгі Васільевіч, а чаму мы паселішчы і могільнік называем помнікамі зарубінецкай культуры?—нечакана спытаўся Шура, адзін з самых дапытлівых вучняў.

He так даўно вучоныя нават не ўяўлялі, што ва Усходняй Еўропе ёсць помнікі такога тыпу.

У 1899 годзе ўкраінскі археолаг В. В. Хвойка ўпершыню адкрыў грунтавы могільнік «поле пахаванняў» ля вёскі Зарубінцы на Кіеўшчыне. Затым такія помнікі знайшлі на значнай тэрыторыі паўночнай Украіны і паўднёвай Беларусі. Па назве вёскі, дзе гэтая культура ўпершыню была адкрыта, яе назвалі зарубінецкай, а плямёны, што на гэтым месцы жылі ў старажытнасці,— зарубінецкімі. Такая назва ўмоўная.

Прыкметы здабычы і апрацоўкі жалеза прысутнічаюць амаль на кожным паселішчы. Упрыгожанні з бронзы таксама выраблялі на месцы. Знойдзены маленькія гліняныя тыглі, у якіх плавілі каляровыя металы, формачкі, у якіх адліваліся рэчы, шматлікія гатовыя вырабы.

Асабліва важную ролю ў гаспадарцы плямёнаў адічгрывала земляробства. Відаць, вырошчвалі проса, пшаніцу, ячмень, рэпу і іншыя культуры. Плямёнам былі вядомы ўсе асноўныя віды свойскай жывёлы: коні, свінні, буйная і дробная рагатая жывёла. Пераканаўчы доказ гэтаму — шматлікія знаходкі касцей пры археалагічных раскопках.

Жыхары падтрымлівалі сувязі з іншымі плямёнамі — кельтамі, познаскіфскім насельніцтвам лесастэпавай і стэпавай паласы Падняпроўя. 3 далёкіх грэчаскіх гарадоў Паўночнага Прычарнамор'я да зарубінецкіх плямёнаў

2 Зак. 227

трапляў гліняны посуд— амфары і антычныя шкляныя каралі.

Для свайго часу зарубінецкія плямёны стаялі на даволі высокім узроўні культурнага развіцця.

НАПЯРЭДАДНІ ЎТВАРЭННЯ КІЕУСКАЙ РУСІ

Што ж адбывалася ў верхнім Падняпроўі пасля II стагоддзя нашай эры? Які далейшы лёс зарубінецкага насельніцтва?

Даць адказ на гэта ў тыя гады, калі даследаваўся Чаплінскі археалагічны комплекс, было немагчыма.

Толькі праз дзесяць гадоў гэтае пытанне высветлілася. Стала вядома, што ў I—II стагоддзях нашай эры насельніцтва на тэрыторыі верхняга Падняпроўя пакінула гарадзішчы. Для паселішчаў былі выбраны адкрытыя неўмацаваныя месцы на невысокіх берагах рэк. Плошча паселішчаў складала ад 2 да 10 гектараў. Побач звычайна размяшчаліся могільнікі.

Чаму ж адбыліся значныя змены ў тыпах паселішчаў? Прычын было дзве. Па-першае, на нізка размешчаных вялікіх паселішчах больш зручна займацца сельскай гаспадаркай і жывёлагадоўляй, чым пражываючы на высокай, невялікай памерамі гары. Па-другое, напэўна, у пачатку нашай эры ў зарубінецкіх плямёнаў узнікла даволі моцная грамадская арганізацыя —саюз плямёнаў,— якая забяспечвала ахову кожнай асобнай абшчыны і адначасова спрыяла далейшаму пранікненню гэтых плямёнаў на паўночныя і паўночна-заходнія тэрыторыі.

Больш як 300 паселішчаў і некалькі бескурганных могільнікаў у беларускім Падняпроўі ўдалося даследаваць за апошні час. Некаторыя з іх грунтоўна вывучаны. Гэтыя помнікі маюць некаторыя агульныя рысы з помнікамі ранняга этапа зарубінецкай культуры, але датуюцца яны II—V стагоддзямі. На паселішчах будавалі невялікія наземныя памяшканні слупавой канструкцыі, а таксама квад-

Славянскае жыллё (паўзямлянка) — VII—VIII стст.

Бронзавая падвеска, упрыгожаная эмаллю, III—IV ст. н. э.

ратныя збудаванні паўзямлянкавага тыпу. Насельніцтва мела сувязі з паўночнымі правінцыямі Рымскай імперыі.

Адно з такіх паселішчаў было даследавана каля вёскі Адаменка ў Быхаўскім раёне на Магілёўшчыне. Шмат дапамаглі ў гэтай справе вучні мясцовых сельскіх школ.

На нізкім беразе рэчкі Адаменкі распасцёрлася поле. Ніхто не ведае, з якога часу гэтае месца завецца Абідняй. Штогод яго аралі, сеялі на ім жыта, бульбу, лён, Зямля добра радзіла. Была яна чорная, сапраўдны чарназём. Дзе-нідзе сустракаліся чарапкі ад гліняных гаршкоў. Ніхто на іх не звяртаў увагі.

Аднойчы гарачым летам 1960 года сюды трапіў археолаг Леанід Давыдавіч Побаль. На раллі ён убачыў чарапкі ад гаршкоў: адзін, другі, трэці... «Ды гэта ж рэшткі старажытнага паселішча»,— падумаў даследчык і пачаў крочыць па полі. Ён праходзіць 100, 200 метраў і ўсюды бачыць прыкметы археалагічнага помніка. Паселішча займала плошчу больш за 6 гектараў. Менавіта ў такія месцы і перасяляліся зарубінцы, пакідаючы свае гарадзішчы.

Сем гадоў працягваліся археалагічныя раскопкі. Чацвёртая частка помніка была даследавана. Былі адкапаны рэшткі наземных слупавых дамоў, а таксама 29 паўзямлянак плошчай ад 12 да 24 квадратных метраў. Гліняны посуд нагадваў сабою гаршкі з Чаплінскага гарадзішча.

Старажытныя жыхары паселішча здабывалі і апрацоўвалі жалеза. Пра гэта сведчаць знойдзеная крыца і гатовыя жалезныя вырабы — сярпы, нажы і іншыя рэчы. 3 каляровых металаў выраблялі ўпрыгожанні. Метал плавілі ў невялікіх тыглях, якія рабіліся з асобай тугаплаўкай гліны. Бронзавыя ўпрыгожанні адлівалі ў спецыяльных формах, знойдзеных на паселішчы.

Прыгожа выглядалі бронзавыя жаночыя падвескі. Іх насілі, як каралі. Па форме падвескі нагадвалі трохвугольнікі. Усярэдзіне кожнага вырабу былі невялікія паглыбленні, запоўненыя шклопадобнай масай чырвонага колеру — эмаллю.

Жалезныя нарогі для рала VI—VIII стст. 3 паселішча ля вёскі Хатомель.

Найбольш цікавыя знаходкі — рэчы, якія трапілі сюды з далёкіх зямель Рымскай імперыі. Напрыклад, меднзя манета Геты, выбітая ў 209 ці ў 212 годзе ў горадзе Аўгуста-Траяна (цяпер горад Філінопаль у Балгарыі). Манета вельмі рэдкая. Таксама значную цікавасць уяўляюць сабою рэшткі бронзавых рымскіх сасудаў і рымскай керамікі, якая пакрыта лакам.

У пахавальным абрадзе насельніцтва не адбылося істотных змен у параўнанні з тым, што было высветлена ля Чапліна. У II—V стагоддзях, як і раней, памёршых спальвалі і хавалі ў грунтавых ямах. Такія грунтавыя могільнікі даследаваны ля вёсак Новы Быхаў, Адаменка, Тайманава Быхаўскага раёна.

У VI—VII стагоддзях на правабярэжжы Дняпра, на поўдзень ад Прыпяці, узніклі паселішчы так званай культуры тыпу Карчак (назва сучаснай вёскі ў Жытомірскай вобласці). Няма сумнення ў іх прыналежнасці да славян.

Каля вёскі Хатомель Столінскага раёна, на Піншчыне, археолагі раскапалі надзвычай цікавыя славянскія помнікі.

...Невялікае авальнае гарадзішча з пляцоўкай 30X40 метраў сярод забалочанай мясцовасці ў пойме ракі Гарыні. У VII стагоддзі тут жылі людзі, але не пастаянна. На гарадзішчы адсутнічаюць жылыя збудаванні. Відаць, насельніцтва хавалася сюды ў час ваеннай небяспекі. Гарадзішча выконвала ролю цэнтра абшчыны, члены якой жылі на неўмацаваных паселішчах.

У VIII—IX стагоддзях адбыліся істотныя змены ў знешнім выглядзе ўмацаванага паселішча. Яго абкружаў з

усіх бакоў земляны вал. Належала яно цяпер больш заможнай частцы абшчыны. Аб гэтым сведчаць знаходкі — рэчы ваеннага побыту — жалезныя наканечнікі коп'яў і стрэл, пласцінкі ад панцыра, бляшка ад партупеі, цуглі. Усё гэта рэчы, якія належалі да ўзбраення старажытных дружыннікаў.

Адбываўся працэс выдзялення абшчыннай знаці. Са старэйшых і самых паважаных членаў абшчыны выбіраўся яе галава — старэйшына. Звычайна ён выконваў ролю жраца — служыцеля бажаства — і рабіў ахвярапрынашэнні. Гарадзішча магло быць месцам сходаў старэйшын і дружыннікаў.

Простае насельніцтва знаходзілася побач на неўмацаваным даволі вялікім паселішчы, цесна забудаваным паўзямлянкамі — тыповым славянскім жыллём тых часоў.

Паўзямлянка — заглыбленая ў грунт жылая пабудова з аднасхільным або двухсхільным дахам, зробленым з жэрдак ці бярвенняў, засыпаных зямлёй. Сцены рабілі з бярвенняў ці плялі з галля і абмазвалі глінай.

На паселішчы зусім не было прадметаў узбраення і каштоўных упрыгожанняў. Такія знаходкі характэрны для звычайнага вясковага паселішча, жыхары якога займаліся земляробствам, жывёлагадоўляй, рыбнай лоўняй. Былі знойдзены жалезныя наральнікі для рала, абломкі сярпоў, восці для лоўлі рыбы, долата, тачыльныя брускі, прасліцы для прадзіва.

Жыхары паселішча карысталіся вылепленым ад рукі гліняным посудам на працягу ўсяго IX стагоддзя. У канцы IX ці пачатку X стагоддзя з'яўляецца посуд, зроблены з дапамогай ганчарнага круга.

На ўскраіне паселішча адкапаны рэшткі грунтавога могільніка. Тут на глыбіні паўметра быў знойдзены перавернуты ўверх дном гаршчок, абкладзены камянямі, і перапаленыя косці.

Археалагічныя помнікі каля Хатомеля — сведкі паступовага пераходу ад патрыярхальна-родавага ладу да кла22

Печ-каменка VI—VIII стст., адкапаная ля вёскі Лужасна (Віцебскі раён).

савага. Невялікае гарадзішча родавага калектыву паступова ператваралася ў добра ўмацаваны пасёлак, дзе жылі прадстаўнікі знаці і сярод іх узброеныя дружыннікі, Побач на паселішчы знаходзіліся тыя, хто араў, сеяў і збіраў збожжа, гадаваў жывёлу.

Славянскія паселішчы VII—VIII стагоддзяў з паўзямлянкамі і печамі, складзенымі з камянёў, выяўлены на ўскраіне горада Петрыкава, каля вёскі Вароніна Жыткавіцкага раёна на Гомельшчыне. Асабліва многа іх на правабярэжжы сярэдняга Дняпра на Украіне.

У цэнтральнай і паўночнай Беларусі вядома шмат гарадзішчаў-сховішчаў і неўмацаваных паселішчаў гэтага часу. Каму яны належаліславянам ці балтам — даклад-

на не высветлена. Цікавае гарадзішча даследавалі археолагі каля вёскі Банцараўшчына пад Мінскам на беразе цяперашняга вадасховішча Дразды. Людзі не жылі тут пастаянна, а хаваліся сюды ў час небяспекі.

У Віцебскім раёне гісторыкам даўно вядома гарадзішча, якое знаходзіцца побач з вёскай Лужасна. Выяўлены гліняны посуд вельмі падобны на той, што знайшлі на Банцараўскім гарадзішчы. Недалёка на выспе існавала неўмацаванае паселішча. У 1972 годзе на паселішчы раскапана жыллё з крыху заглыбленай у грунт падлогай. На ёй размяшчалася печ-каменка. Школьнікі, якія дапамагалі нам даследаваць гэтую печ, уважліва разглядалі яе простую канструкцыю.

Тое, што печ добра абагравала жыллё, было зразумелым. Нагрэтыя камяні доўга захоўвалі цяпло. Але як у ёй варылі ежу? — здзіўляліся вучні. Куча камянёў складвалася так, што ўсярэдзіне заставалася невялікае пустое месца памерам усяго ў 20 сантыметраў, не закрытае зверху. На гэтым месцы разводзілі агонь і, калі нагарала вуголле, сюды, відаць, зверху ставілі гаршчок.

У пачатку X стагоддзя зусім спынілася будаўніцтва новых гарадзішчаў-сховішчаў. 3 утварэннем дзяржавы — Кіеўскай Русі — узнікалі іншыя цэнтры, першапачатковыя гарады. Некаторыя старыя гарадз'шчы-сховішчы накшталт Хатомельскага былі пакінуты жыхарамі, а разам з тым запусцелі і суседнія неўмацаваныя паселішчы.

ПРА ЧАС ДАЛЁКІ, ЛЕТАПІСНЫ

сходнія славяне рассяліліся на прасторах той часткі Еўропы, дзе працякалі рэкі Днепр (з прытокамі Прыпяццю, Дзясной, Сожам), Днестр, Прут, Паўднёвы Буг, а таксама дзе знаходзіліся вярхоўі рэк Заходняй Дзвічы,

Волгі, Акі. Яны занялі велізарную тэрыторыю ад Ладажскага возера на поўначы да берагоў Чорнага мора на поўдні. Іх суседзямі былі шматлікія неславячскія

плямёны, Дакладна вызначаных граніц паміж плямёнамі не існавала. Былі цэлыя тэрыторыі, дзе жыло змешанае насельніцтва. Славяне, якія жылі ва Усходняй Еўрог.е, падзяліліся ў IX стагоддзі на 13 асобных аб'яднанняў — саюзаў плямёнаў. Яны пералічаны ў старажытных рускіх летапісах: паляне, ільменскія славене, драўляне, севяране, крывічы і іншыя. Прыблізна ў X—XI стст. усходнеславянскія плямёны паступова склаліся ў адзіную стара-

жытнарускую народнасць, якая характарызавалася культурнай і моўнай агульнасцю.

КОЖНЫ ЖЫЎ СА СВАІМ РОДАМ...

Гісторыка-геаграфічныя звесткі пра жыццё ўсходніх славян і ўтварэнне Кіеўскай Русі змешчаны ў старажытным творы «Аповесць мінулых часоў». Гэты твор закончыў пісаць каля 1113 года кіеўскі мачах Нестар.

Першы запіс у «Аповесці мінулых часоў» датаваны 852 годам. Далей падзеі апісаны паслядоўна, год за годам.

У самым пачатку летапісу даецца гісторыка-геаграфічнае апавяданне, якое склаў, як мяркуюць, сам Нестар, калі ён заканчваў «Аповесць». Тут гаворыцца аб рассяленні славян ва Усходняй Еўропе. Летапісец расказвае, дзе, у якіх месцах «кожны жыў са сваім родам».

Перш за ўсё ён гаворыць пра «мудрых і смысленых палян». Яны жылі на берагах Дняпра, непадалёку ад зліцця яго з Дзясной. Іх цэнтрам быў горад Кіеў.

Летапісец з вялікай пахвалой гаворыць пра палян. Яны лагодныя, спакойнага нораву, паважаюць старых і жанчын.

Інакш піша ён пра жыццё і побыт прадстаўнікоў іншых груповак усходніх славян. Да іх летапісец ставіцца больш крытычна. Як-ніяк, сам ён быў кіяўлянінам і хацеў паказаць палян у больш прыгожым святле.

У гаспадарчым і культурным развіцці паляне сапраўды былі крыху наперадзе. Нездарма іх горад Кіеў называўся «маці гарадоў рускіх» і хутка зрабіўся сталіцай усёй дзяржавы ўсходніх славян — старажытнай Русі.

Палянскае княства, на чале якога стаяў, паводле легендаў, князь Кій, зрабілася ядром раннефеадальнай дзяржавы — Кіеўскай Русі.

Апошні раз імя палян у летапісах сустракаецца ў 944 годзе. Пасля яго змяніла племянная назва «Русь». Гэтая назва, дакладнае паходжанне якой не высветлена, паступова замацавалася за той часткай усходніх славян, якія жылі вакол гарадоў Кіева, Чарнігава і Пераяслаўля. Пачаткова толькі дадзеная тэрыторыя называлася «Рускай зямлёй».

У XII стагоддзі назва «Русь» распаўсюдзілася на ўсіх славян Усходняй Еўропы і іх землі. Пазней асобныя тэрыторыі набылі назвы «Белая Русь», «Чорная Русь», «Малая Русь». Ад назвы «Русь», ці «Рось», утварыліся тэрміны «Расія», «рускія», «русіны», «беларусы» і інш.

На захад ад палян знаходзіліся драўляне. Старажытная назва «дрэўлі» паходзіць ад мясцовасці, дзе яны жы-

лі — у лясах на правабярэжжы Прыпяці, па цячэнню рэк Цецераў, Убарць, Ствіга. Гэта прамыя нашчадкі славянскіх плямёнаў, якія ў VI—VIII стагоддзях займалі правабярэжную частку Сярэдняга Падняпроўя і басейна Прыпяці.

Кіеўскія князі збіралі даніну з падуладнага насельніцтва. 3 восені ішлі яны ў «палюддзе», а вясной, калі на рэках сыходзіў лёд, князі вярталіся ў Кіеў, каб везці на продаж у Царград (Канстанцінопаль) тое, што яны сабралі зімой.

У 883 годзе кіеўскі князь Алег прымусіў драўлян плаціць яму даніну, але пасля яго смерці драўляне хацелі адасобіцца ад Кіева.

Новы князь Ігар наважваўся зноў падпарадкаваць іх, аднак быў забіты ў час збору даніны ў 945 годзе па загаду драўлянскага князя Мала. Ігарава жонка княгіня Вольга жорстка адпомсціла драўлянам. Іх гарады былі спалены, мясцовая знаць вынішчана.

Што адбывалася ў тыя далёкія часы на тэрыторыі сучаснай Беларусі? Якія ўсходнеславянскія саюзы плямёнаў склаліся і існавалі тут?

Іх было тры: крывічы-палачане, дрыгавічы і радзімічы.

Слова «крывічы», як мяркуюць, паходзіць ад мянушкі першапачынальніка роду Крыва. Пачаткова назва магла належаць толькі дынастычнаму роду, а затым яна распаўсюдзілася на племянныя групы і землі, што яны займалі.

Уласныя імёны з'явіліся ў глыбокай старажытнасці, каб адрозніваць людзей у родзе, племені, сям'і. Прозвішчаў у старажытных славян не існавала. Людзей называлі па імю: Радзімір, ці Радзім, Дабрыня, Пуцята, Святаслаў. Часта чалавека называлі не па імю, а па мянушцы: Воўчы Хвост, Крыва і інш.

Крывічы—вялікае аб'яднанне плямёнаў ва Усходняй Еўропе апошняй чвэрці I тысячагоддзя нашай эры. Яны займалі Смаленскае Падняпроўе, верхняе цячэнне Заходняй Дзвіны, вярхоўі Волгі і Пскоўшчьіну.

У 862 годзе крывічы ўдзельнічалі ў выгнанні варагаў «прэч за мора». Але потым, як гаворыцца ў летапісе, крывічы разам з чуддзю і ноўгарадскімі славенамі зноў паклікалі варагаў. Крывічы ўдзельнічалі ў паходзе Алега ў 907 і Ігара ў 944 годзе супраць грэкаў на Царград.

3 тэрыторыяй сучаснай Беларусі звязана гісторыя палачан — так называлі крывічоў, якія жылі ля ракі Палаты. Полацкія крывічы займалі тэрыторыю сучаснай Віцебскай вобласці, а таксама некаторыя іншыя суседнія раёны.

Назва «крывічы» ў адносінах да насельніцтва старажытных зямель паўночнай Беларусі неаднаразова сустракаецца ў крыніцах XII стагоддзя. Полацкія князі ў летапісных паведамленнях 1128, 1140 і 1162 гадоў названы крывіцкімі. Ад этнічнай назвы «крывічы» ўтварыліся геаграфічныя назвы многіх населеных пунктаў Беларусі.

Галоўным цэнтрам крывіцка-палачанскага саюзу плямёнаў быў Полацк. Гэты горад заснавалі крывічы. У летапісе так і адзначана: яны — «першыя жыхары ў Полацку».

У племянным цэнтры знаходзіўся князь, які збіраў даніну з навакольнага насельніцтва. Тут збіралася племянное веча, абмяркоўваліся племянныя і судовыя справы, спраўляліся культавыя абрады, наладжваліся таргі.

Полацк атрымаў сваю назву ад назвы ракі, на якой ён быў заснаваны. Па назве горада старажытныя летапісцы называлі «палачанамі» тых крывічоў, якія пасяліліся ў вярхоўях Заходняй Дзвіны пры зліцці яе з Палатою.

Ужо ў IX стагоддзі полацкія крывічы мелі сваё «княжанне». Гэта было іх першапачатковае дзяржаўнае ўтварэнне.

Апрача Полацка, рэшткі старажытных паселішчаў крывічоў VIII—IX стагоддзяў археолагі знайшлі ў Віцебску і Лукомлі.

Віцебск узнік ля зліцця ракі Віцьбы з Заходняй Дзвіною. 3 X стагоддзя ён стаў паселішчам гарадскога тыпу. У 974 годзе тут былі зрублены моцныя сцены дзядзінца.

Старажытныя курганы крывічоў ля вёскі Кармалысы (Полацкі раён).

Выгляд археалагічных раскопак у Віцебску (1978).

Размяшчаўся ён на ўзвышшы, якое пазней атрымала назву Верхняга замка, і займаў плошчу да трох гектараў. Да дзядзінца прымыкаў амаль удвая большы па памерах горад—Ніжні замак. Старажытнае паселішча з канца X стагоддзя ўзнікла і на правым беразе Віцьбы.

У басейне Заходняй Дзвіны, на беразе рэчкі Лукомкі, узнік Лукомль. У IX—X стагоддзях гэта быў невялікі ўмацаваны пункт крывічоў. У яго дзядзінцы магло жыць некалькі дзесяткаў чалавек. Магчыма, гэта быў родавы старэйшына са сваёй раднёй ці «княжы муж» з чэляддзю, які збіраў даніну з мясцовага насельніцтва.

Вельмі старажытным паселішчам крывічоў з'яўляецца Браслаў. У канцы X — пачатку XI стагоддзя ўзніклі і іншыя гарады Полацкага княства: Ізяслаўль, Друцк, Лагойск, Усвяты. Пазней былі пабудаваны Мінск на Свіслачы, Орша і Копысь на Дняпры, Барысаў на Бярэзіне.

Дрыгавічы—паўднёвыя суседзі полацкіх крывічоў. Паводле летапісных звестак, дрыгавічы жылі паміж Прыпяццю і Заходняй Дзвіной. Мы ўжо ведаем, што басейн Заходняй Дзвіны і вярхоўі Бярэзіны заселены крывічамі. Паўночная граніца рассялення дрыгавічоў праходзіла ў сярэдняй частцы Беларусі, прыкладна па лініі Мінск — Заслаўе — Барысаў. Тут знаходзілася паласа змяшання дрыгавічоў з палачанамі.

Да ўваходжання ў склад Кіеўскай Русі дрыгавічы, як і полацкія крывічы, мелі асобны племянны саюз, сваё «княжанне». Дзе размяшчаўся пачатковы цэнтр дрыгавічоў, дакладна невядома. Летапісы ў XII стагоддзі называюць дрыгавіцкімі гарады Слуцк і Клецк. Археалагічныя раскопкі паказалі, што раней XI стагоддзя славянскіх паселішчаў на месцы гэтых гарадоў не было.

Звычайна гісторыкі лічаць Тураў дрыгавіцкім горадам. Ён знаходзіўся на правым, паўднёвым беразе Прыпяці, у паласе змяшання дрыгавічоў і драўлян.

Першая летапісная звестка пра Тураў адносіцца да 980 года. Паходжанне яго назвы летапісец звязваў з

асабістым імем Туры. Вельмі цікава і не выпадкова, што князь Туры з'явіўся на Палессі ў той час, калі і Рагвалод у Полацку. Старажытны летапісец піша: «Гэты Рагвалод прыйшоў з-за мора і меў уладу сваю ў Полацку, a Туры меў уладу ў Тураве, таму і назваліся тураўцы». 980 год — важная дата ў палітычным жыцці двух старажытных княстваў на тэрыторыі Беларусі — Полацкага і Тураўскага.

Асноўным насельніцтвам Тураўскага княства былі дрыгавічы. Рака Прыпяць звязвала Тураў з Кіевам, а яе прытокі адкрывалі шлях у межы Полацкай зямлі, на Валынь і ў Польшчу.

Тураў найбольш старажытны горад паўднёвых зямель Беларусі. У сучасны момант ён з'яўляецца гарадскім пасёлкам Жыткавіцкага раёна на Гомельшчыне. У Тураве захаваліся рэшткі раннефеадальнага гарадзішча — Замкавая гара. Археолагі знайшлі тут шмат каштоўных старажытных рэчаў.

3 канца XI стагоддзя ў летапісах становіцца вядомы/л горад Пінск. Па свайму гаспадарчаму развіццю ён хутка выйшаў на першае месца сярод іншых гарадоў Тураўскай зямлі, пераўзышоўшы нават Тураў. Новыя археалагічныя матэрыялы дапамаглі больш поўна раскрыць жыццё старажытнага горада на рацэ Піне, Яны пацвердзілі ў поўнай адпаведнасці з пісьмовымі крыніцамі, што Пінск быў буйным цэнтрам Тураўскага княства.

Старажытнымі гарадамі Тураўскай зямлі былі Слуцк, Клецк, Давыд-Гарадок, Капыль. Мазыр і Брагін, што ўзніклі на тэрыторыі рассялення дрыгавічоў у XII стагоддзі, адыходзілі да Кіеўскага, а Рагачоў і Рэчыца на Дняпры — да Чарнігаўскага княстваў.

У сярэдзіне XII стагоддзя Тураўская зямля падзялілася на ўдзельныя княствы: Тураўскае, Пінскае, Клецкае, Слуцкае і іншыя і страціла сваё былое значэнне.

Летапіснае паданне расказвае, што радзімічы атрымалі сваю назву ад імя іх родавага правадыра Радзіма, які

пасяліўся са сваякамі на рацэ Сожы. Братам Радзіма быў Вятка — пачынальнік роду вяцічаў, з якімі Вятка прыйшоў да ракі Акі.

Радзімічам, таксама як вяцічам і севяранам, летапісец дае адмоўную характарыстыку з пункту гледжання хрысціянскай маралі. Жылі яны ў лясах як дзікуны, елі брудную ежу, на язычаскіх «бесаўскіх ігрышчах» танцавалі і спявалі, выкрадалі сабе жонак, якіх мелі па дзве-тры. Тут летапісец, відаць, згусціў фарбы, супрацьпастаўляючы «дзікунскі» быт радзімічаў і іншых жыхароў лясной паласы Усходняй Еўропы быту кіеўскіх палян.

Амаль да канца X стагоддзя радзімічы жылі самасгойна і выплачвалі даніну спачатку хазарам, а потым Кіеву. У 984 годзе самастойнасці радзімічаў прыйшоў канец. У летапісах апавядаецца пра паход вялікага кіеўскага князя Уладзіміра Святаславіча на радзімічаў. Перадавы атрад княжаскага войска ўзначальваў ваявода Воўчы Хвосг. Радзімічы былі разбіты на рацэ Пяшчань, як мяркуюць, у ваколіцах горада Прапошаска (цяпер Слаўгарад).

У X—XI стагоддзях у радзімічаў меліся невялікія гарады: Прапошаск, Гомель, Чачэрск. Гэта былі маленькія крэпасці-«цвердзі», у якіх абаранялася мясцовае насельніцтва ў час міжусобіц і войн.

У басейне ракі Сож не было буйнога населенага пункта гарадскога тыпу накшталт Полацка ў палачан, вакол якога б аб'ядноўваліся радзімічы. Іх тэрыторыя пазней была падзелена паміж княствамі Смаленскім, Чарнігаўскім і іншымі.

У XII стагоддзі да Смаленскай зямлі адносіўся горад Мсціслаў, а Гомель — да Чарнігаўскай зямлі. Гэтыя гарады былі цэнтрамі невялікіх удзельных княстваў.

Летапісцы нічога не гавораць, якія групы ўсходніх славян жылі на Брэстчыне і Гродзеншчыне. Відаць, дрыгавічы і крывічы рана праніклі ў Панямонне, дзе знаходзілася граніца паміж літоўскімі і ўсходнеславянскімі плямёнамі. 3 поўдня сюды праніклі валыняне.

Старажытныя землі Беларусі ў XI—XIII стст.:

1 — цэнтры княстваў XI ст. да іх распаду на ўдзелы; 2 — цэнтры ўдзельных княстваў у XII ст.; 3 — гарады, якія існавалі ў XI—XIII стст.;

4— граніцы княстваў; 5 —сучасныя граніцы БССР.

3 канца X стагоддзя ў беларускім Панямонні ўзніклі гарадьі Новагародак (Навагрудак), Ваўкавыск, а прьікладна на стагоддзе пазней—Гродна і Слонім. Археалагічныя даследаванні паказалі, што яны былі ў XII—XIII стагоддзях квітнеючымі гарадамі з тыповай усходнеславянскай культурай.

У першай палове XII стагоддзя Гродна стаў цэнтрам асобнага княства. Гродзенскі князь Усеваладка ўдзельні-

3 Зак. 227

33

чаў у 1127 годзе ў паходзе на Полацк. 3 XIV стагоддзя беларускае Панямонне вядома пад назвай «Чорнай Русі».

У цеснай сувязі з Тураўскім княствам у XI стагоддзі быў горад Бярэсце, сучасны Брэст. 3 пачатку свайго ўзнікнення ён з'яўляўся цэнтрам Берасцейскай зямлі. Да гэтай зямлі належалі гарады Кобрын, Камянец і іншыя. У другой палове XII, а таксама ў XIII стагоддзі Берасцейская зямля ўваходзіла ў склад Уладзіміра-Валынскага княства, але адначасова карысталася самастойнасцю. Фактычна ўлада ў Бярэсці належала мясцоваму вечу.

Нейкае дачыненне да гісторыі Гродзеншчыны і Брэстчыны мелі плямёны ятвягаў, асноўныя землі якіх бьілі размешчаны на паўночны захад ад Гродна, на тэрыторыі сучаснай Польшчы.

ДРЭМЛЕ ПАМЯТКА ДЗЁН...

Курганы... Колькі іх на беларускай зямлі! Вучоныя называюць прыкладную лічбу — больш за сорак тысяч. Яшчэ ніхто не падлічыў легендаў, якія расказваюць аб гэтых незвычайных пагорках. Шмат таямніц далёкага мінулага хаваюць задзірванелыя «маўчуны».

I як тут не прыгадаць цудоўныя радкі з паэмы Янкі Купалы.

Паміж пустак, балот беларускай зямлі,

На ўзбярэжжы ракі шумнацечнай,

Дрэмле памятка дзён, што ў нябыт уцяклі,— Ўдзірванелы курган векавечны.

Але вось на курган прыйшоў археолаг. 3 ім шумлівы гурт вясковых школьнікаў. Вучоны ўважліва аглядае насыпы, падлічвае іх, наносіць на плане.

Напэўна, адзін курган яго асабліва зацікавіў. 3 дапамогай памочнікаў ён вымярае дыяметр і вышыню. Прыкідвае сабе ў апошні раз, як лепш раскапаць курган.

Затым праз цэнтр насыпу па компасу праводзіць дзве лініі: поўнач — поўдзень і ўсход — захад. Яны перася-

каюцца пад прамым вуглом. Тут будуць пакінуты перакрыжаваныя палоскі зямлі. Іх археолагі называюць броўкамі. Броўкі раскапаюць у апошнюю чаргу, каб захаваць разрэзы — профілі кургана ў натуральную велічыню — для будучых прамераў, здымкаў, чарцяжоў. Па броўках лёгка прасачыць будову кургана, якія слаі і праслойкі ў ім сустракаюцца.

Надыходзіць час капаць курган. Усе бяруцца за рыдлёўкі. На кожную чвэрць насыпу становяцца па два чалавекі. Курган капаюць адразу з чатырох бакоў, застаюцца толькі намечаныя броўкі. Насып паступова змяншаецца. Хутка ён раскрые свае таямніцы, якія хаваў многія стагоддзі.

Важнае значэнне для навуковых даследаванняў маюць пахаванні ўсходніх славян. 3 VI стагоддзя памёршых пачалі хаваць у курганах. Гэта невялікія пагоркі, якія насыпаны з пяску над магілай. Дзе-нідзе сустракаюцца курганы, абкладзеныя камянямі. Вышыня курганоў бывае ад 20— 30 сантыметраў да 3—4 метраў. Часцей за ўсё сустракаюцца курганы вышынёй 1—1,5 метра.

Размяшчаюцца яны па аднаму, па два, але большасць курганоў знаходзіцца на могільніках, дзе іх часам можна бачыць дзесяткі, a то і сотні ў адным месцы. Насыпы трапляюцца доўгія, падоўжаныя, авальныя, чатырохвугольныя, а часцей за ўсё яны бываюць круглыя.

Па-рознаму называе насельніцтва курганныя могільнікі. На Віцебшчыне да сучаснага моманту можна пачуць мясцовую назву курганоў—«валатоўкі». Яна звязана са старадаўнім уяўленнем аб тым, што быццам бы ў курганах пахаваны людзі вялікага росту і сілы — волаты.

На Гомельшчыне курганы называюць «капцамі». Але самая распаўсюджаная іх назва на Беларусі — французскія ці шведскія магілы. Звязана гэта з тым, што сярод насельніцтва сустракаюцца людзі, асабліва старэйшага ўзросту, якія сцвярджаюць, нібыта ў курганах пахаваны французы ці шведы.

На самай справе пахавальныя курганы не маюць ніякага дачынення да шведаў, французаў ці іншых чужынцаў. Гэта пахаванні нашых далёкіх продкаў — славян. На невялікай тэрыторыі на Гродзеншчыне ёсць старажытныя курганы, якія належалі ўсходнелітоўскім плямёнам.

Згодна з уяўленнем людзей часоў першабытнаабшчыннага ладу душа нябожчыка працягвае сваё існаванне і пасля смерці чалавека. Яны верылі, быццам бы памёршаму «на тым свеце» неабходна ўсё тое, чым ён карыстаўся пры жыцці.

3 аднаго боку, памёршага баяліся, ён выклікаў страх, з другога — яго імкнуліся задобрыць, улагодзіць, упрасіць не пакідаць родзічаў, дапамагаць ім.

Таму ў магілу нябожчыка клалі розныя рэчы, якія нібыта маглі спатрэбіцца ў «загробным жыцці». Гэта былі ўпрыгожанні, зброя, прылады працы і хатняга ўжытку, нават ежа ў гаршках.

Памёршага любога ўзросту па традыцыі адносілі да ліку «дзядоў», продкаў. Іх ушаноўвалі многія народы, у тым ліку ўсходнія славяне.

Паводле вельмі даўніх язычаскіх вераванняў, агонь быў свяшчэннай ачышчальнай сілай. Яму і аддавалі цела нябожчыка разам з яго рэчамі, спальваючы ўсё на вогнішчы.

У VI—VIII стагоддзях у некаторых месцах існаваў звычай змяшчаць перапаленыя рэшткі ў гліняную пасудзіну — урну. Яе ставілі там, дзе потым насыпалі курган. Здаралася і так, што рэшткі перапаленых касцей зграбалі ў невялікую ямку, якую потым накрывалі гаршком, ставячы яго дном уверх. Потым над усім гэтым рабілі насып. . Часта пры насыпанні кургана ўчынялася «трызна», урачыстае развітанне з нябожчыкам у выглядзе ваеннай гульні ці спаборніцтва.

Рэлігія ўсходніх славян была язычаская, мнагабожная. Яны абагаўлялі навакольную прыроду — сонца і месяц, камяні і горы, азёры і рэкі, дрэвы і розныя расліны.

Раскопкі падоўжанага кургана V—VI стст. ва ўрочышчы Павалішына ля вёскі Янкавічы на Расоншчыне.

Трупаспаленне, накрытае гаршкамі, у кургане VIII—IX стст. (ля вёскі Дарахі Гарадоцкага раёна, на Віцебшчыне).

Паступова складвалася ўяўленне аб бажаствах, якія ўвасаблялі сабою стыхійныя з'явы прыроды. Багі ўяўляліся ў выглядзе людзей. Вусаты Пярун быў богам грому і маланкі, сонечнымі бажаствамі лічыліся Хорс, Дажбог, Ярыла і Купала.

У вераваннях усходніх славян яскрава адлюстраваны іх заняткі сельскай гаспадаркай. У каляндарна-абрадавай паэзіі вылучаюцца тры галоўныя цыклы: зімовы, веснавы, летне-асенні.

Асабліва пышна ў старажытных землях Беларусі праводзілася святкаванне купалля. Прыпадала яно на перыяд найбольшага росквіту прыроды і выспявання збожжа, перад жнівом. У купальскую ноч, з 23 на 24 чэрвеня (па новаму стылю 7 ліпеня), на берагах рэк шугала полымя вогнішчаў, хлопцы і дзяўчаты вадзілі вакол іх карагоды, скакалі праз вогнішча, спявалі абрадавыя песні. На досвітку дзяўчаты кідалі ў ваду вянкі.

Існавала паданне, быццам у гэтую ноч у лясным гушчары расцвітае агніста-чырвоная папараць-кветка. Яна раскрывае скарбы зямлі. Таму чалавеку, які яе знойдзе, паводле падання, забяспечана бессмяротнасць.

Язычаскія вераванні ўсходніх славян па-свойму адлюстроўвалі з'явы першабытнаабшчыннага ладу. Аднак гэта рэлігія не адпавядала развіццю тагачаснага грамадства — перыяду ўзнікнення класавых феадальных адносін, усталявання ўлады князёў. У 988 годзе кіеўскі князь Уладзімір Святаславіч прыняў хрысціянства і абвясціў яго афіцыйнай рэлігіяй Кіеўскай Русі.

Служкі царквы гнеўна бічавалі язычаскія «паганскія» святы з іх «бесаўскімі ігрышчамі», абрадамі і песнямі — масленіцу, русальніцу, радаўніцу, каляды («беса Каляду», «беса Купалу») і іншыя падобныя дні старажытнага славяніна-земляроба Усходняй Еўропы.

Царква ўпарта забараняла язычаскі абрад пахавання памёршага, не дазваляла класці ў магілу рэчы, насыпаць над ёй курган. Нягледзячы на гэта, насельніцтва, асабліва

ў вёсцы, на працягу XI—XIII стагоддзяў працягвала хаваць нябожчыкаў пад курганамі, але ў хуткім часе пасля прыняцця хрысціянства іх больш не спальвалі. Рэчы, якімі забяспечвалі памёршага, таксама не гінулі ў полымі вогнішча.

Вось чаму курганы гэтага перыяду з'яўляюцца каштоўнымі помнікамі, якія даюць багаты матэрыял па гісторыі ўсходніх славян. Вывучаючы курганы, археолагі праз многія стагоддзі вызначылі граніцы паміж плямёнамі больш дакладна, чым гэта зрабіў старажытны летапісец.

«Крывічы... сядзяць на вярхоўях Волгі, Дзвіны і Дняпра... Дрыгавічы сядзяць паміж Прыпяццю і Дзвіной»,— пісаў ён.

Але дзе праходзіла граніца паміж крывічамі і дрыгавічамі на тэрыторыі Беларусі, з гэтага паведамлення даведацца нельга. Вучоныя-археолагі ўстанавілі, што яна была на поўнач ад Мінска, па лініі сучасных гарадоў Талачын — Заслаўе. Даведацца пра гэта дапамаглі... старажытныя модніцы.

Ва ўсіх усходніх славян прылады працы, рэчы хатняга ўжытку, зброя былі аднолькавыя. Нават гліняныя гаршкі ў XI—XII стагоддзях рабілі ўсюды аднолькавай формы і ўпрыгожвалі арнаментам у выглядзе хвалістых ці прамых паралельных ліній.

Іншая справа жаночыя ўпрыгожанні. У розных плямёнаў яны былі розныя.

Распаўсюджаным жаночым упрыгожаннем з'яўляліся скроневыя кольцы — бронзавыя ці сярэбраныя падвескі. Іх упляталі ў валасы ці насілі на шнурках ля скроняў. У крывічанак былі ў модзе ўпрыгожанні ў выглядзе скручанага ў кольца дроту. Іх насілі па тры з кожнага боку (поўны камплект складаў шэсць штук). Археолагі называюць іх бранзалетападобнымі.

У дрыгавічоў на драцяное скроневае кольца надзявалі металічныя буйныя пацеркі — адну, дзве або тры. Пацеркі былі зроблены з дроту, зверху яны ўпрыгожваліся на-

Скроневыя кольцы крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў.

паянымі шарыкамі— зерню. Галоўная адзнака дрыгавіцкіх вырабаў — наяўнасць зерні.

Жанчыны радзімічаў карысталіся скроневымі кольцамі складанага абрысу з сямю вузкімі выступамі розных памераў унізе. Такія ўпрыгожанні называюць сяміпрамянёвымі.

У час раскопак курганоў ля Заслаўя ў адных насыпах ля памёршых былі знойдзены бранзалетападобныя кольцы, у другіх — драцяныя зярнёныя пацеркі. Стала зразумела, што граніца паміж полацкімі крывічамі і дрыгавічамі праходзіла прыкладна ў гэтых месцах.

Археолагі штогод праводзяць даследаванні курганоў полацкіх крывічоў. 3 вялікай ахвотай дапамагаюць ім у рабоце школьнікі. Удалося знайсці і вывучыць самыя сгаражытныя курганы крывічоў.

Аднойчы жыхары Расоншчыны паведамілі, што каля вёскі Янкавічы ў лясным гушчары ёсць незвычайныя пагоркі — валатоўкі. Адзін курган меў даўжыню 11 0 метраў.

Гэта здзівіла ўдзельнікаў раскопак. Дасюль лічылі, што найбольшая даўжыня курганоў полацкіх крывічоў 30 метраў.

Пачаліся раскопкі кургана. Спачатку ў насыпе нічога не знаходзілі.

— Можа, гэта не курган, a звычайны пагорак? — пыталіея вучні.

— Гэты насып зроблены людзьмі. Ён мае правільную выцягнутую форму, а па баках ёсць раўкі, адкуль бралі пясок

Ляпны гаршчок V—VI стст. з доўгага кургана ля вёскі Янкавічы.

для кургана,— адказваю я. — Бачыце, побач яшчэ два круглыя курганы, значыць, гэта

курганная група. Самыя стара-

жытныя доўгія курганы звычайна бедныя на знаходкі.

Таму іх даследчыкі мала капалі, мала вывучалі. Дакладна невядома, калі і хто іх насыпаў. Для навукі важна рас-

капаць гэты курган.

Унізе пад насыпам паказаўся слой попелу і вугалю па ўсёй вялікай плошчы кургана. Цяпер трэба было працаваць вельмі асцярожна, каб не пашкодзіць старажытнае

пахаванне.

— Гаршчок!— пачуўся гучны голас.

He чапайце,— прамовіў я, спяшаючыся да юнакаг які ўжо сам здагадаўся, што знайшоў нешта цікавае, і спыніўся, каб разгледзець, што было ў гаршку.

Асцярожна пачалі расчышчаць месца вакол знаходкі.. У далейшым яна аказалася сюрпрызам для ўсіх вучоных, якія займаюцца даследаваннем крывічоў. У кургане мы знайшлі вялікае вогнішча, дзе спальвалі памёршых. Тут выявілі толькі рэшткі ўпрыгожанняў, зробленых з бронзы. Асабліва цікавыя былі невялікія круглыя бляшкі.

Бронзавыя ўпрыгожанні бляшкі-шкарлупкі V—VI стст.

так званыя «шкарлупкі». Іх нашывалі на адзенне. Яны, бы манеты, датуюць час пабудовы кургана V—VI стагоддзямі нашай эры.

Знойдзены ў кургане посуд сустракаецца на паселішчах і гарадзішчах V—VII стагоддзяў. Здавалася б, людзі жылі на паселішчах ці гарадзішчах, а памёршых хавалі ў курганах. Аднак у навуцы існуе думка, што менавіта такі посуд баначнай формы належаў насельніцтву, якое жыло тут да з'яўлення славян.

Чые ж гэта былі курганы?

Аказалася, гэта захаваліся

помнікі таго перыяду, калі славяне рассяліліся на тэрыторыі паўночнай Беларусі і часткова змяшаліся з плямёнамі балтаў — продкаў літоўцаў і латышоў, якія тут жылі раней.

Для вырашэння важных пытанняў гістарычнай навукі патрэбна даследаванне многіх археалагічных помнікаў у розных месцах.

Стала вядома, што кіламетрах у пятнаццаці ад Янкавіч у Полацкім раёне ля вёскі Баркі ёсць яшчэ курганы непадалёку ад ракі Дрысы. Усяго тут мелася 20 курганоў. Адзін з іх доўгі. Ён нагадваў вал даўжынёй да 25 метраў. Яго вышыня складала 2 метры. Некаторыя курганы мелі крыху падоўжаную, астатнія круглую форму.

У раскопках іх прымалі ўдзел вучні Павалішынскай сярэдняй школы, Спачатку вырашылі раскапаць невялікі круглы насып, які знаходзіўся з краю групы.

Усе спадзяваліся, што самае цікавае павінна быць унізе, пад курганом. Так яно і здарылася. На жоўтым пяску

Касцяныя качкі VIII—IX стст. з курганоў ля вёскі Баркі (Полацкі раён).

паказалася круглая невялікая пляма. Расчышчаць яе даручылі двум шасцікласнікам. 3 дапамогай нажоў яны старанна здымалі сантыметр за сантыметрам попел і вуголле, якія былі ў ямцы. Ямка ж была запоўнена дробнымі перапаленымі касцямі.

Я адышоўся крыху ад кургана, каб сфатаграфаваць яго ў працэсе раскопкі.

— Качанё! — крыкнуў хлапчук.

Спачатку я не зразумеў, у чым справа, падумаў, што гэта жарт.

— У ямцы качанё,— настойліва паўтараў ён.

— Якое качанё, адкуль?

Я паспяшаўся да вучняў. Яны схіліліся над ямкай і нешта ў ёй уважліва разглядалі. Трэба мець востры зрок, каб сярод соцень перапаленых костак заўважыць невялікую выяву качкі, па-майстэрску зробленую.

Затым другая, трэцяя... касцяныя качкі. Усяго іх аказалася тут больш дзесятка.

У пахаванні было яшчэ 20 бронзавых падвесак у выглядзе трапецый—жаночых упрыгожанняў. Разам з касцянымі качкамі іх насілі на шыі, як каралі. Усяго тут налічвалася каля 200 старажытных рэчаў. Большасць была пашкоджана агнём, а астатнія наогул сплавіліся ці згарэлі.

А што ж было ў самым вялікім доўгім кургане, які раскапаць дапамаглі студэнты Мінскага педагагічнага інстытута?

Рэканструкцыя жорнаў Курган аказаўся зусім пустым. VIII—IX стст. (з кургана ля у ім адсутнічала пахаванне вёскі Дарахі). ; не было знойдзена ніякіх рэчаў. Можна меркаваць, што гэта быў нейкі абрадавы, культавы насып.

Раскопкі сведчаць, што ў VIII—IX стагоддзях памёршага спальвалі на агні разам з ягонымі рэчамі. Рэшткі зграбалі ў кучку і змяшчалі іх у ямку. У некаторых выпадках зверху засыпанай ямкі став'лі ўверх дном невялікі гаршчок. Затым над пахаваннем насыпалі курган.

На поўначы Віцебскай вобласці, дзе бярэ пачатак рака Ловаць, у наваколлі вёскі Дарахі раскінуліся 11 курганных груп, у іх налічваецца 150 курганоў VI—XI стагоддзяў. Побач на возеры Сеніца знаходзяцца рэшткі старажытных паселішчаў.

У курганах знойдзены старажытныя рэчы: гаршкі, жаночыя ўпрыгожанні, цуглі, спражкі. У магілу VIII стагоддзя быў пакладзены камень ад жорнаў.

Жорны ў кургане рэдкая і важная знаходка. Яна сведчыць пра славянскае пахаванне, бо суседняе балцкае і фіна-угорскае насельніцтва ў гэты час яшчэ карысталася выключна прымітыўнымі зерняцёркамі. Знойдзеньі

жорнавы камень дазволіў даследчыкам рэканструяваць старажытны ручны млын, з дапамогай якога пераціралі зерне ў муку.

Раскапаныя курганы далі магчымасць гісторыкам вывучыць пытанне аб паходжанні крывічоў, працэс фарміравання якіх адбываўся ў другой палове першага тысячагоддзя нашай эры, калі славяне рассяляліся на тэрыторыі Беларускага Падзвіння.

ЧАГО HE ВЕДАЛІ ЛЕТАПІСЦЫ

Сельская гаспадарка і звязаная з ёй жывёлагадоўля складалі аснову эканамічнага жыцця грамадства часоў Кіеўскай Русі. Аднак летапісцы мала цікавіліся жыццём сяла.

Як жа выглядала старажытная вёска, дзе яна размяшчалася? Хто ў ёй жыў, якімі рэчамі карыстаўся? На гэтыя пытанні няма адказу ў старажытных пісьмовых крыніцах.

Археалагічныя помнікі старажытнай вёскі XI—XII стагоддзяў — курганныя пахаванні і рэшткі паселішчаў. На жаль, рэшткі сельскіх паселішчаў вельмі дрэнна захоўваюцца, таму яны амаль не даследаваны. Асноўны матэрыял, па якім дагэтуль вывучалася вёска, атрыманы ў час раскопак курганоў.

Аматарам-рыбаловам з Полацка добра вядома возера Суя. Знаходзіцца яно ў 20 кіламетрах на поўдзень ад горада. Тут каля вёскі Плусы ёсць курганная група. Курганы цягнуцца на 200 метраў па беразе возера.

Група вучняў старэйшых класаў школ горада Полацка пажадала ўдзельнічаць у археалагічных раскопках гэтых курганоў. Збіраліся яны, як у турысцкі паход. Рыхтавалі рукзакі, палаткі, посуд і правіянт. Рыбаловы ў першую чаргу прыгатавалі вуды. Вырашылі спалучаць прыемнае з карысным. Днём удзельнічаць у раскопках курганоў, a вечарам — рыбачыць. Хто не жадае паесці свежай юшкі каля агню на беразе цудоўнага возера з чыстай празрыстай вадой!

Раніцай наша экспедыцыйная машына з гуртам школьнікаў пад’ехала да курганнага могільніка. Палова дня была патрачана для абсталявання лагера. Вызначылі распарадак работы і адпачынку, размеркавалі абавязкі.

Некалькі аматараў археалогіі выказалі жаданне прыняць адразу ўдзел у непасрэднай падрыхтоўцы да раскопак. Спачатку трэба было скласці дакладны план курганнай групы, адзначыць на ім кожны курган, падлічыць помнікі. Усяго тут было 38 насыпаў. Усе яны круглыя ў плане, калі на іх глядзець зверху. Да вечара паспелі падрыхтаваць для раскопак першы курган, разбілі яго на чвэрці. Назаўтра пачалі раскопкі. Ён быў насыпаны з пяску і лёгка раскопваўся, цяжэй было спачатку здымаць дзірван.

У насыпе пачалі сустракацца кавалкі ад вылепленых гліняных гаршкоў VI—VII стагоддзяў. Яны былі вельмі падобныя на гаршчок, знойдзены ў доўгім кургане ля вёскі Янкавічы.

Такая з'ява часта сустракаецца пры раскопках больш позніх курганоў. Справа ў тым, што яны нярэдка насыпаліся на месцы паселішчаў V—VII стагоддзяў з ранейшага культурнага пласта. Разам з зямлёй у насып кургана трапілі абломкі старажытных гаршкоў. Яны не мелі дачынення да пахаванняў.

Пад курганом знаходзіўся чорны культурны пласт паселішча. У самым цэнтры плошчы кургана выдзялялася прамавугольная пляма. Яе даўжыня каля двух метраў, шырыня адзін метр. Мы пачалі расчышчаць гэту яму шуфлікамі і нажамі.

Яма праразала культурны пласт і паглыблялася ў жоўты, пясчанага колеру грунт. На глыбіні ў 30 сантыметраў паказаліся косці шкілета чалавека. Захаваліся яны вельмі дрэнна. Але можна было вызначыць, што памёршая ляжала па славянскаму звычаю галавою на захад, тварам да ўзыходзячага сонца.

Аб тым, што была пахавана жанчына, сведчылі пакла-

дзеныя ў магілу рэчы. Ля шкілета знойдзены бронзавыя жаночыя ўпрыгожанні: бранзалет, пярсцёнак. Вызначыць дату пахавання всабліва дапамагла бронзавая бразготка. Старажытныя бразготкі — пустыя невялікія шарыкі з кавалачкамі металу ўсярэдзіне, якія звіняць, калі іх трэсці. Бразготкі насілі на шыі разам з каралямі. Такія рэчы мелі шырокае распаўсюджанне ў XI стагоддзі. Да гэтага часу адно-

сіцца і гаршчок, арнаментаваны трыма хвалістымі лініямі, які ляжаў каля пахавання.

Усяго мы раскапалі 14 кур-

Бронзавая бразготка XI ст. (з кургана ля вёскі Плусы).

ганоў. У адных пахаваннях мелася шмат рэчаў, а ў другіх каля памёршага не было нічога. Гэта адлюстроўвала

маёмасную няроўнасць людзей.

Самы вялікі курган вышынёй у 2 метры аказаўся пустым. Толькі ўдалося вызначыць, што насыпаўся ён двойчы. У другі раз курган быў значна павялічаны. Мяркуюць, што пустыя курганы ўзводзіліся на ўспамін аб людзях, якія загінулі недзе на чужыне ці ўтапіліся.

У адным кургане пад насыпам было трупаспаленне. На грунце ляжаў патрушчаны гліняны гаршчок. У гаршку знаходзіліся моцна перапаленыя косці, што высыпаліся з яго. Курган быў насыпаны ў X стагоддзі.

Такім чынам, курганная група адносіцца да таго часу, калі крывічы перайшлі ад абрада спалення памёршых на агні да трупапалажэння пад курганамі, у магілах. Найбольш старажытныя пахаванні датуюцца X стагоддзем, a ўсе астатнія курганы насыпаны на працягу XI стагоддзя, ужо пасля прыняцця хрысціянства.

Зроблены на ганчарным крузе гаршчок XI ст. (з кургана ля вёскі Плусы).

Цэлы тыдзень мы жылі ў палатках на беразе возера. Хлапчукі ўжо паспелі «вывучыць» возера і яго берагі — ведалі, у якіх месцах добра ловіцца рыба, дзе расце чарот і, вядома, месцы, дзе лепш за ўсё купацца.

У апошні дзень нашай экспедыцыі ўсе яе ўдзельнікі сабраліся ля крайняга кургана. Я паведаміў ход далейшых работ. Нам патрэбна было абследаваць берагі возера і знайсц: тое месца, дзе існавала паселішча людзей, пахаванні якіх мы раскапалі.

— Мы былі тут усюды, нічога старажытнага, апрача курганоў, не бачылі,— гаварылі вучні.

Я растлумачыў, што ў старажытныя часы вёскі размяшчаліся не на высокіх узвышшах, а на нізкіх берагах рэк ці азёр. Гэта было зручна для жыхароў, якія займаліся сельскай гаспадаркай, жывёлагадоўляй. Знайсці рэшткі такіх паселішчаў — справа нялёгкая. Трэба ўважліва агледзець кожны метр паверхні зямлі.

Mae памочнікі зразумелі, што цяпер патрэбна ісці па беразе возера і шукаць чарапкі ад гаршкоў. Колькасць знойдзеных чарапкоў павялічвалася з кожнай хвілінай. Хутка іх сабралі цэлае вядро. Кавалкі належалі гаршкам, зробленым на ганчарным крузе, і, паводле сваёй формы, датаваліся XI—XII стагоддзямі.

Да мяне падбеглі двое вучняў. У аднаго ў руках было бронзавае кольца, якое ў старажытнасці насілі на пальцы, як пярсцёнак. Яно было сагнута з пласцінкі, арнаментаванай рысачкамі, размешчанымі «ў елачку». Дакладна

Бронзавая шыйная грыўня з бразготкамі XI—XII стст. (з кургана, раскапанага на тэрыторыі Мінскай вобласці).

такія самыя рэчы мы знайшлі ў двух курганах разам з пахаваннямі.

Другому хлапчуку трапіўся крыжык. Ён быў адлігы з бронзы, меў патоўшчаныя канцы і рамбічны цэнтр. 1акія крыжыкі вядомы на старажытных помніках XI—XIII стагоддзяў Усходняй Еўропы і Прыбалтыкі.

Сярод знаходак былі і жалезныя рэчы — тры кручкі для лоўлі рыбы. Яны нагадвалі сучасныя рыбалоўныя кручкі, толькі ў іх не было адцягнутага зуба.

Трапілася яшчэ адна цікавая знаходка — тонкі бронзавы злітак у выглядзе палачкі. Такія зліткі служылі запасам сыравіньі для бронзаліцейнай справы.

Прыкметы іншых паселішчаў XII—XIII стагоддзяў ёсць і на тэрыторыі сучаснай вёскі Плусы.

Так мы даведаліся пра старадаўнюю гісторыю насельніцтва, якое жыло на берагах возера Суя. У V—VII стагоддзях тут існавала невялікае паселішча. Потым яно 5Піло пакінута. 3 XI стагоддзя побач узнікла другое славян-

скае паселішча-вёска. Насельніцтва хавала памёршых у курганах, якія насыпаліся на месцы першага, больш ранняга пасялення.

Археалагічныя помнікі намнога перажылі сваіх былых гаспадароў і праз стагоддзі расказалі тое, аб чым нідзе не паведамляюць летапісцы, пра што мы ніколі б не даведаліся без раскопак.

ЗА ДРАЎЛЯНЫМІ СЦЕНАМІ ГАРАДОЎ

Пры першабытнаабшчынным ладзе не было вёсак і гарадоў як асобных тыпаў паселішчаў. У грамадстве яшчэ адсутнічалі прычыны для з'яўлення адасобленых груп — гарадскога і сельскага насельніцтва.

Далейшае развіццё земляробства і жывёлагадоўлі падрыхтавала аддзяленне рамяства ад сельскай гаспадаркі. Выдзяленне рамеснікаў з асноўнай масы насельніцтва спрыяла ўзнікненню гарадоў. Разам з тым у грамадстве паглыблялася маёмасная няроўнасць. З'явіўся клас феадалаў.

Калі ў выніку ўсяго гэтага складвалася ўяўленне пра горад як пра асобны тып пасялення, то ўзнікла ланяцце «негарадскія паселішчы». Імі лічацца сяленні, неадпаведныя існуючаму паняццю аб горадзе.

У старажытнарускіх крыніцах выкарыстоўваецца некалькі назваў, якія абазначалісельскія паселішчы: «сяло», «весь», «пагост». Ад старажытнага слова «весь» паходзіць беларускае «вёска». Горад летапісцы часта супрацьпастаўлялі «весі». «Гарады і весі» — пісалі яны.

Князі і іх родзічы, феадалы знаходзіліся ў гарадах пад аховай моцных сцен. Тут была княжаская дружына і духавенства, рамеснікі, купцы.

Насельніцтва ў старажытнай Русі размяшчалася асобнымі скапленнямі сярод неабсяжных бязлюдных прастораў лясных масіваў і балот. Большасць яго жылаў вёсках.

Колькасць вёсак на тэрыторыі Беларусі ў раннефеадальны перыяд вызначаецца паводле ліку курганных mo50

Гарадок крывічоў на рацэ Віцьбе ў IX ст. (малюнак мастака Г. П. Лебедзева).

гільнікаў некалькімі тысячамі. У параўнанні з гэтым гарады былі рэдкай з'явай. У рэспубліцы налічваецца 35 гарадоў, якім каля сямісот і больш гадоў.

Узнікненне гарадоў рабіла ўздзеянне на развіццё грамадскага жыцця. Яны былі адміністрацыйнымі цэнтрамі дзяржаўнай улады. З'яўленне гарадоў і ўзнікненне феадальнай дзяржавы адбывалася на Русі, як і ў іншых славянскіх дзяржавах, адначасова.

Зародкі найбольш старажытных гарадоў Беларусі з'яўляюцца ў IX стагоддзі. Верагодна, гэтыя пункты былі цэнтрамі тэрытарыяльных абшчын. Гарады першапачаткова ўзнікалі як абгароджаныя сценамі паселішчы. Слова «горад» паходзіць ад слова «гарадзіць», «абгароджваць». У Кіеўскай Русі ўмацаваныя паселішчы ўсіх тыпаў называлі «градамі», інакш кажучы «гарадамі».

Горад IX—X стагоддзяў адрозніваўся ад сяла галоўным чынам сваімі ўмацаваннямі і тым, што ён быў адміністрацыйным цэнтрам, рэзідэнцыяй князя і іншай знаці.

3 далейшым развіццём класавага раннефеадальнага грамадства гарады сталі ператварацца ў цэнтры рамяства і гандлю. 3 XI—XII стагоддзяў каля такіх цэнтраў усё больш сяліліся рамеснікі і купцы.

Для росту гарадоў важнае значэнне мела іх геаграфічнае становішча. Калі горад быў заснаваны на перасячэнні гандлёвых шляхоў, каля пераправы або ў зручныч для прыстані вусці ракі, для яго развіцця ствараліся спрыяльныя ўмовы. Як і ў Заходняй Еўропе, наяўнасць пастаяннага рынку, куды збіралася навакольнае сельскае насельніцтва і прыязджалі замежныя купцы, магла прадвызначыць узнікненне горада менавіта на гэтым месцы.

Некаторыя гарады выраслі вакол сядзіб феадалаў, іх умацаванага жылля (замка). Абрастаючы сяленнямі, такая сядзіба ператваралася ва ўмацаваны пункт горада. Памеры феадальных сядзіб былі невялікія. Калі населены пункт разрастаўся, узнікала неабходнасць павялічыць дзядзінец, або нават перанесці яго ў больш зручнае месца. Асобныя гарады засноўвалі князі для больш надзейнай аховы граніц княстваў.

Звычайна гарады будавалі на высокіх, стромкіх берагах рэк, на вяршынях узгоркаў, у зручных для іх абароны месцах, абкружаных вадой. Дадаткова іх умацоўвалі равамі, высокімі валамі. Валы насыпалі з зямлі. Іх вышыня дасягала 8—10 метраў.

Зверху валоў рабілі драўляныя сцены. Яны ахоўвалі гараджан і воінаў ад варожых стрэлаў. Калі набліжаўся вораг, жыхары зачынялі гарадскія вароты і хаваліся за сценамі. Адтуль яны стралялі ў нападаўшых з лукаў, кідалі камяні, скідвалі штурмавыя лесвіцы, па якіх варожыя воіны спрабавалі ўзлезці на сцены.

Узяць з бою такое ўмацаванне ў часы, калі асноўнзй зброяй былі мячы, стрэлы, коп'і ды сякеры,— справа даволі цяжкая. Браць яго даводзілася аблогай. Войскі абкружалі паселішча і стаялі тут лагерам, каб прымусіць жыхароў здацца з-за голаду і смагі.

Раскопкі гарадзішча ў Лукомлі (1973).

Знешні выгляд і памеры старажытных гарадоў не ідуць ні ў якое параўнанне з сучаснымі. Старажытны горад складаўся з некалькіх частак.

Умацаваным цэнтрам з'яўлялася ўнутраная крэпасць. У старажытных рускіх летапісах яна называецца «дегмнец». У польскай і беларускай мовах аж да нашых дзён захавалася назва «дзядзінец».

Плошча пачатковых дзядзінцаў была невялікай і складала ў старажытных беларускіх гарадах да аднаго гектара. Часта для дзядзінца выкарыстоўваліся гарадзішчы ранняга жалезнага веку. Дзядзінцы буйных гарадоў дасягалі некалькіх гектараў.

У XI—XIII стагоддзях ля ўмацаванага цэнтра ўзнікалі новыя паселішчы, населеныя рамесна-гандлёвым людам. Бліжэйшае паселішча ў сваю чаргу абводзілася ровам і валам. Так будавалася другая лінія ўмацаванняў, вакоп унутранага горада «дзядзінца» ўзнікаў знешні «вакольны горад».

Побач з вакольным горадам раслі паселішчы гараджан — «пасады». Часта яны абносіліся «астрогам», гэта значыць драўляным частаколам з бярвенняў, якія вергыкальна ўкопваліся ў зямлю і мелі завостраны верх.

Асобным месцам гарадоў быў рынак — «торг». Ён размяшчаўся непадалёку ад дзядзінца, часам на беразе ракі. Рынак — прыналежнасць як вялікіх, так і малых гарадоў. У сярэдневяковым горадзе ён меў намнога большае значэнне, чым базар у пазнейшыя часы. «Торг» быў цэнтрам усяго гандлю і рамяства, дзе абменьваліся розныя віды прамысловай прадукцыі. Нярэдка тут збіралася веча. На гандлёвай плошчы людзей апавяшчалі пра розныя важныя справы з жыцця горада.

У раннефеадальны перыяд (IX—XI стагоддзі) за горадам знаходзіўся курганны могільнік, дзе хавалі нябожчыкаў. Курганныя могільнікі займалі вялікую плошчу і цягнуліся ўсцяж дарог. У XII—XIII стагоддзях у гарадах змяніўся звычай пахавання: нябожчыкаў хавалі ў гр/нтавых ямах па хрысціянскаму звычаю.

He вельмі далёка ад горада былі сёлы, а таксама ўмацаваныя двары феадалаў. Паблізу буйнейшых гарадоў будаваліся манастыры. Некаторыя гарады з'яўляліся цэнтрамі княстваў. Лёс княства быў цесна звязаны з лёсам яго галоўнага цэнтра. Князь, які валодаў горадам, станавіўся валадаром усяго княства. У горадзе развіваліся культура, будаўнічая справа, дойлідства.

Толькі асобныя гарады былі вялікімі і налічвалі некалькі тысяч жыхароў. Такім горадам з'яўляўся Полацк. Мінск, Віцебск, Брэст, Гродна, Друцк былі сярэднімі гарадамі. Амаль усе астатнія гарады адносяцца да ліку малых з насельніцтвам у некалькі соцень жыхароў.

Дзядзінец невялікага горада Лукомля заставаўся на працягу стагоддзяў нязменным па плошчы і налічваў адну чвэрць гектара. У XII—XIII стагоддзях ён з'яўляўся замкам, дзе жыў буйны феадал. Ля замка па берагах рэчкі Лукомкі існавала паселішча плошчай да 12 гектараў.

На дзядзінцы Лукомля знойдзена шмат каштоўных рэчаў. Сярод іх залатая пацерка, прадметы дарагога ўзбраення, сярэбраныя манеты, шмат прыгожых шкляных бранзалетаў. У замку былі запасы збожжа, якое малолі на шматлікіх каменных жорнах. Тут захоўваліся сельскагаспадарчыя прылады. Археолагам трапілі нарогі для сох. Нарогі яшчэ не былі ў карыстанні.

Невялікія гарады ці гарадкі накшталт Лукомля мала чым адрозніваліся ад вёскі. Такія гарады былі напалову вёскамі, напалову гарадамі. Гэта так званыя сярэдневяковыя аграрныя гарады.

Будавалі гарады цалкам з дрэва. Таму даўней казалі не «пабудаваць», а «зрубіць» горад. 3 бярвенняў будаваліся хаты, хлявы, знадворныя ўмацаванні, масты, вежы і сцены. Бярвеннямі масцілі вуліцы. Нездарма цесляроў называлі тады «градарубамі».

У летапісе пад 1276 годам прыводзяцца цікавыя звесткі аб тым, як быў «зрублены» Камянец. Валынскі князь Уладзімір Васількавіч, які валодаў Берасцейскай зямлёй, вырашыў умацаваць паўночныя рубяжы сваіх уладанняў ад нападу літоўскіх князёў. Ён загадаў градарубу «мужу хітру» Алёксу знайсці месца для будаўніцтва горада.

Алёкса разам з тутэйшымі жыхарамі на чоўнах накіраваўся ўверх па рацэ Лясной, прытоку Заходняга Буга. Аблюбаваўшы парослы лесам высокі бераг ракі, ён вярнуўся да Уладзіміра Васількавіча з паведамленнем, што месца знойдзена. Князь з баярамі і слугамі сам паехаў на тое месца над берагам Лясной, ухваліў выбар і загадаў «зрубіць на ім горад, які быў названы Камянцом, таму што зямля тут была камяністая».

Далей летапіс паведамляе, як сярод драўляных умацаванняў у Камянцы быў пабудаваны «стоўп камен» — славутая Камянецкая вежа. Гэта адно з першых мураваных абарончых збудаванняў на тэрыторыі Беларусі. Круглая па форме, вышынёй каля 30 метраў, з пяццю ярусамі-паверхамі ўзвышаецца яна дагэтуль пры дарозе

Выгляд дзядзінца Оршы (рэканструкцыя).

з Брэста ў Белавежскую пушчу на стромкім беразе Лясной. У Беларусі мураваныя абарончыя вежы, падобныя Камянецкаму слупу, існавалі таксама ў Гродна, Брэсце, Тураве.

Аднак гарады і пазней, у XIV—XVI стагоддзях, будаваліся галоўным чынам з дрэва. На тэрыторыі Беларусі ў XIV стагоддзі толькі Віцебск, Орша і, магчыма, вельмі нямногія іншыя гарады мелі мураваныя сцены вакол умацаваных цэнтраў — замкаў.

У XV стагоддзі ў Рускай цэнтралізаванай дзяржзве з'явілася слова «крэмль» для абазначэння галоўнай часгкі горада. На тэрыторыі Беларусі, якая з канца XIII стагоддзя ўвайшла ў склад Вялікага княства Літоўскага,

умацаваная частка горада стала называцца «замкам». У старажытнарускіх пісьмовых крыніцах слова «замак» не сустракаецца. Яно з'явілася ва ўсходнеславянскіх мовах не раней XIV стагоддзя.

Прыкладна з гэтага часу ў Беларусі вакольны горад ці вялікае пасадскае паселішча сталі называць «местам», а жыхароў горада — «мяшчанамі».

Шмат цікавага знайшлі вучоныя-археолагі пры даследаванні старажытных беларускіх гарадоў, Кожны сезон раскопак прыносіць новыя і новыя адкрыцці. Вызваленыя ад спрадвечнага палону, адкапаныя ў зямлі знаходкі апавядаюць нам іншы раз намнога больш, чым старажытныя пісьмовыя крыніцы, асабліва пра паходжанне гарадоў, іх эканамічнае жыццё і гаспадарку, пра культуру гараджан.

Да нядаўняга часу лічылі, што рэшткі старажытнага Бярэсця, які размяшчаўся некалі паблізу сучаснага Брэста, былі канчаткова знішчаны ў першай палове XIX стагоддзя, калі тут будавалі крэпасць, а горад перанеслі за два кіламетры на ўсход.

Горад Бярэсце вядомы ў пісьмовых крыніцах з пачатку XI стагоддзя (1017, 1019 гады). Ужо ў тыя далёкія часы ён быў фарпостам старажытнарускіх зямель на Заходнім Бугу.

Неаднаразова берасцяне, як іх называюць летапісы, на чале са сваімі адважнымі ваяводамі адбівалі напады ворагаў, якія хацелі захапіць яго. У XIII стагоддзі тут дзейнічала веча, з сілай якога лічыліся як галіцка-валынскія, так і польскія князі.

Няўжо нічога не захавалася ад старажытнага горада?

Увагу археолагаў прыцягнула тэрыторыя Валынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці, а менавіта мыс пры ўпадзенні ракі Мухаўца ў Заходні Буг. Тут пачаліся археалагічныя даследаванні.

Звычайна дапытлівыя людзі, якія ўпершыню трапляюць на археалагічныя раскопкі, здзіўляюцца, як у зямлі

Рэшткі пабудоў XIII ст., адкапаныя на месцы старажытнага Бярэсця.

апынуліся рэшткі драўляных пабудоў: хат, хлявоў, майстэрняў.

Цяпер здзівіліся самі археолагі. Ды і было чаго; уразілі неспадзяванасцю знаходкі. На глыбіні да трох метраў былі драўляныя пабудовы з праёмамі для дзвярэй узростам у 700 гадоў. Адкапаны зруб будынка, які захаваўся на вышыню аж да самай страхі! Сапраўды, як кажуць, горад пад зямлёй.

... Я зрабіў адзін крок у берасцейскім раскопе, куды прыехаў, каб паглядзець на гэты цуд, і спыніўся ў здзіўленні. Насупраць была вуліца XIII стагоддзя, вузкая і крывая, як звычайна ў сярэдневяковым горадзе. Вымашчаная бярвеннямі, яна крыху ўзнімалася ўгару. 3 абодвух

яе бакоў — драўляныя будынкі, шчыльна прыціснутыя адзін да аднаго.

Па вуліцы некалі хадзілі і ездзілі жыхары Бярэсця. Хто ведае, можа адсюль адпраўляліся яны супраць чужынцаў, якія пагражалі гораду. Дзе-нідзе ў раскопе трапляюцца прадметы ўзбраення берасцейскіх воінаў і амуніцыі коннікаў: наканечнікі стрэлаў і коп'яў, шпоры, цуглі, дэталі ад ручкі мяча, сякера, нават рэшткі пласцінчатага панцыра.

Берасцяне былі не толькі воінамі, але і ўмелымі ра меснікамі, гандлявалі з купцамі іншых гарадоў і краін, займаліся сельскай гаспадаркай. Пра гэта сцвярджаюць знаходкі.

Цяпер можна паглядзець у двары і хаты старажытных гараджан. Жылыя пабудовы памерам не больш чым 20 квадратных метраў, зрубленыя ў просты вугал. Праёмы для дзвярэй знаходзяцца высока і, па нашаму сучаснаму ўяўленню, вельмі маленькія. Іх вышыня часам не дасягае аднаго метра, а шырыня і таго менш. У такія дзверы ледзь праціснецца чалавек. Дзверы рабіліся з дошак і вярцеліся яны «на пятцы». У хатах захаваліся глінабітныя печы, дзе-нідзе для іх выкарыстоўвалася цэгла. Падлога паслана шырокімі колатымі дошкамі. Між дамамі, на дварах усё таксама вымашчана дошкамі або тонкімі бярвеннямі.

Калі высветлілася каштоўнасць незвычайных берасцейскіх знаходак, вырашылі пакінуць усё як было, на сваіх месцах. На дапамогу археолагам прыйшлі вучоныя-тэхнолагі, якія вынайшлі спосаб захавання выкапнёвай драўніны, яе надзейнай кансервацыі. Драўніну насычаюць спецыяльнымі рэчывамі, якія выцясняюць з яе ваду і робяць трывалай і цвёрдай.

Пабудовы Бярэсця і іншыя адкапаныя цікавыя знаходкі стануць экспанатамі археалагічнага павільёна «Берасцейскае гарадзішча»— філіяла Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

САКРЭТЫ СЯРЭДНЕВЯКОВЫХ РАМЕСНІКАЎ

Рамеснікі былі асноўным насельніцтвам гарадоў. Яны падзяляліся на свабодных і залежных. Княжаскія і баярскія рамеснікі жылі ў дзядзінцы і абслугоўвалі сваіх гаспадароў — буйных землеўладальнікаў, феадалаў.

Старажытныя кавалі ведалі многія сакрэты апрацоўкі металаў: маглі атрымліваць сталь і зварваць яе з жалезам, паяць меддзю, лудзіць металічныя рэчы. У сваіх кузнях яны выраблялі зброю: наканечнікі стрэл і коп’яў, баявыя сякеры і іншае. Аб высокім узроўні кавальскага рамяства сведчаць розныя прадметы хатняга ўжытку, знойдзеныя пры раскопках беларускіх гарадоў: замкі, нажы, косы-гарбушы, сярпы...

У старажытнай Русі прафесія каваля карысталася вялікай пашанай. Людзей здзіўляла тое, што ён з кавалка бясформеннага жалеза можа вырабіць каштоўныя рэчы, без якіх нельга было абысціся. Каваля лічылі адначасова знахарам, чараўніком і наогул чалавекам, які можа нават прадвызначыць лёс, выкаваць шчасце і зрабіць многае іншае. Майстроў-рамеснікаў тады часта называлі «хітрацамі», а майстэрства і ўменне — «хітрасцю».

На Русі акрамя «кавалёў жалеза» былі «кавалі л^едзі і серабра», гэта значыць ювеліры. Ювеліры рабілі розньія ўпрыгожанні, якім удзялялася значная ўвага ў адзенні старажытнага чалавека. Упрыгожанні лічыліся амулетамі — сімваламі шчасця, дабра, урадлівасці, ахоўнікамі ад злых духаў. У IX—X стагоддзях іх рабілі даволі масіўнымі з медзі, серабра ці іх сплаваў. У шэрагу выпадкаў падзелу на мужчынскія і жаночыя ўпрыгожанні не існавала — мужчыны і жанчыны насілі шыйныя грыўні, бранзапеты, завушніцы. У «Слове аб палку Ігаравым» гаворыцца пра «злато ожерелме», якое было на грудзях лолацчага князя Ізяслава Васількавіча. 3 канца X стагоддзя распаўсюдзіліся новыя прыёмы вырабу каштоўных ювелірных рэчаў. Яны аздабляліся зерню (напаянымі шарыкамі

Арнамент на касцяной пласціне XIII ст. з Лукомля.

Гліняны посуд XI—XIII стст., зроблены на ганчарным крузе (з раскопак старажытных гарадоў Беларусі).

металу), сканню (драцяным арнаментам). Вельмі распаўсюджанымі былі больш танныя рэчы, якія адліваліся ў каменных формах.

Ганчары пры дапамозе ганчарнага круга з гліны, якой так многа ў Беларусі, рабілі посуд: гаршкі, збаны, талеркі, міскі, чашкі. Без гэтага не абысціся ні ў палацы багацея, ні ў хаціне бедняка. Посуд аздабляўся арнаментам з хвалістых ці прамых гарызантальных ліній. Велізарная колькасць керамічных чарапкоў, кавалкаў гаспадарчых пасудзін — звычайная з'ява пры раскопках кожнага сярэдневяковага горада. Келі-нікалі трапляюцца і цэлыя сасуды. Зрэдку на дне гаршкоў можна сустрэць кляймо — знак, пастаўлены майстрам. Клеймы бываюць розныя, але часцей — гэта кола з некалькімі або мноствам спіц усярэдзіне. Пачатак выкарыстання ганчарнага круга—важная падзея ў гісторыі рамяства. Ганчары рабілі посуд дзеля збыту, на продаж.

Шмат спраў было ў сталяроў. Ведалі яны такарны станок. Выточвалі з дрэвэ прыгожыя міскі. 3 дрэва выраблялі большую частку гаспадарчых рэчаў: дзежкі, вёдры, кадушкі, лыжкі, чарпакі, лапаты (імі капалі зямлю), граблі, калёсы, лодкі і інш. Некаторыя драўляныя прадметы пакрывалі мастацкай разьбой.

У старажытных гарадах распаўсюджаным было гарбарна-шавецкае рамяство. «Кажамякі» займаліся вырабам скуры. Тады яе называлі «усміяй». У якасці сыравіны выкарыстоўваліся скуры буйной і дробнай рагатай жывёлы. Для вырабу скур ужываліся вапна або попел, а таксама кара вярбы, елкі, дубу. Скура, вырабленая рамеснікамі, мела высокія якасці, добра насілася, не прапускала вады. Скуру змазвалі дзёгцем, які гналі з бярозы.

3 мяккай, добра вырабленай трывалай усміі рамеснікі шылі абутак. Яго шмат знайшлі ў Полацку, Мінску, Віцебску, Брэсце— у пластах XII—XIII стагоддзяў.

Па знешняму выгляду старажытныя чаравікі і боты падобныя на сучасныя. Старажытны абутак быў мяккі: ён 62

меў толькі верхнюю загатоўку і прышытую да яе ніткамі тонкую падэшву.

Абутак шылі без выкарыстання капылоў. Пры гэтым верхнюю вывернутую частку абутку і падэшву шавец трымаў на левым калене з дапамогай звязанага рамня. Гатовьі абутак, каб быў прыгажэйшы, выпроствалі на драўляных капылах — правідлах.

Жаночыя і дзіцячыя чаравікі вышывалі каляровымі шарсця-

Сярэдневяковы скураны абутак,

шавец шые які трымае на калене.

на лапці.

нымі ніткамі. Простым швом рабілі па контуры кружкі, завіткі і пляцёнкі.

Самым простым відам абут-

ку былі так званыя поршні, вельмі падобныя

Іх не шылі, а выгіналі з «порхлых», не надта добра вырабленых кавалкаў скуры.

Старажытныя чаравікі і боты не мелі абцасаў. Таму ў коннікаў, каб падганяць каня,на нагах абавязкова былі

жалезныя шпоры з вострым, як шыла, шыпам.

Шчыты, якімі карысталіся воіны, былі абцягнутьі скурай чырвонага колеру.

Аб высокім майстэрстве касцярэзаў гавораць многія знаходкі, якія часта сустракаюцца ў час археалагічных раскопак: розныя касцяныя накладкі на калчаны і іншыя рэчы, тронкі нажоў, праколкі, цудоўныя шахматныя фігуры. Распаўсюджаным відам прадукцыі касцярэзаў з'яўляліся звычайныя грабяні з рога лася.

Гарадскія рамеснікі апрацоўвалі камень. Блокі і пліты выкарыстоўваліся для ўзвядзення манументальных збудаванняў. 3 валунных камянёў высякалі мукамольныя жорны, з пясчаніку і сланцу — тачыльныя брускі.

Пэўнае месца ў гаспадарчым жыцці горада займалі прадзіва і ткацтва. Яны былі добра знаёмы кожнай жанчыне-гараджанцы. Валакно пралі пры дапамозе верацяна. Тканіны выраблялі на простых ткацкіх станках. 3 XIII стагоддзя з'яўляюцца больш удасканаленыя станкі-кросны. Асноўная сыравіна — лён, пянька, воўна. Ткалі ў гара.цах і рагожу. Адзенне шылі тонкімі жалезнымі іголкамі, якія нагадваюць сучасныя. 3 воўны валялі лямец. Ён выкарыстоўваўся як матэрыял для шатроў, папон, шапак.

У рамеснай вытворчасці і хатніх промыслах панавала выключна ручная тэхніка. Інструменты, якімі карысталіся старажытныя рамеснікі, даволі простыя, нават грубыя. Недасканаласць ручнога інструменту кампенсавалася добрай вывучкай, умелымі прыёмамі работы майстра. Рэчы старажытных рамеснікаў былі на дзіва дабротныя, моцныя, па-майстэрску апрацаваныя. Толькі вузкая спецыялізацыя дазваляла сярэдневяковым рамеснікам ствараць такія добрыя вырабы.

Рамеснік-адзіночка спецыялізаваўся на асобным тыпе вырабаў, якія ён павінен быў рабіць сам ад пачатку да канца, сваімі самадзельнымі прыладамі працы і ўласнымі рукамі. У гэтым — адметная рыса ўсялякага сярэдневяковага рамяства. Збройнік, які вырабляў наканечнікі стрэл і коп'яў, не мог заставацца толькі кавалём. Яму даводзілася быць металургам, бо каб мець патрэбны метал, неабходна было ведаць сакрэты атрымання.

Рымар ведаў гарбарную справу і павінен быў умець каваць страмёны. Спецыялізацыя рамеснікаў адбывалася не на матэрыяле, з якога выраблялі рэчы, а на гатовых вырабах.

У гарадах Кіеўскай Русі існавалі рамесныя спецыяльнасці: ганчары, кавалі срэбра, кавалі медзі, лучнікі, мостнікі, рымары, шчытнікі і многія іншыя. Рамеснікам, каб дасягнуць поспехаў, неабходна было ведаць важньія сакрэты цяжкага рамяства, валодаць непрыкметнымі навыкамі майстэрства, мець умелых памочнікаў.

Шкляны бранзалет XIII ст. з Лукомля.

У гарадах разводзілі шмат жывёлы: коней, кароў, свіней, авечак, коз. Гараджане займаліся таксама вырошчваннем культурных раслін: жыта, ячменю, проса. Але асноўным заняткам было рамяство.

Развіццё рамяства было цесна звязана з гандлем. Гарадскія рамеснікі рабілі розныя рэчы на заказ і на рынак. Горад меў сузязі з акругай. 3 сёл сюды прывозілі сельскагаспадарчыя прадукты і сыравіну для рамеснікаў. Зробленыя ў горадзе рэчы знаходзілі збыт сярод насельніцтва вёсак. Для гандлю выкарыстоўваліся рачныя шляхі. Калі паміж вярхоўямі рэк была невялікая адлегласць, яе пераадольвалі, цягнучы лодкі «волакам». У IX—XIII стагоддзях волакамі злучалі прытокі Заходняй Дзвіны і Дняпра, Дняпра і Нёмана.

Паміж гарадамі, размешчанымі на буйных водньіх магістралях, вёўся знешні гандаль. 3 старажытных зямель Беларусі ў далёкія краіны вывозілі воск, мёд, футру. Яны ішлі на рынкі Заходняй Еўропы і краін Усходу. 3 Візантыі і Блізкага Усходу паступалі дарагія квяцістыя тканіны («павалокі»), валоскія арэхі, вострыя прыправы, шкляны посуд тонкай мастацкай работы, распісаны эмаллю і золатам. 3 далёкага поўдня прывозілі соль.

Ва Усходняй Еўропе тады не здабывалі каляровых і высакародных металаў, вельмі патрэбных для ювелірнага рамяства. Серабро паступала пераважна ў выглядзе манет, у асноўным арабскіх дырхемаў. Нярэдка яны ўключаліся ў грашовае абарачэнне.

Прыток арабскіх манет вельмі скараціўся ў пачатку

5 Зак. 227

65

XI стагоддзя. Асноўным пастаўшчыком манетнага серабра — дынарыяў — сталі Германія і Англія. Манеты паступалі таксама з Венгрыі, Чэхіі, Даніі. Аднак у пачатку XII стагоддзя прыток манет ва Усходнюю Еўропу спыніўся зусім. Наступіў безманетны перыяд, распаўсюджваліся сярэбраныя зліткі вагой у 100, 160, 200 грамаў.

Старажытныя гарады Беларусі ў сваім развіцці не адставалі ад развіцця гарадоў як у Заходняй, так і ва Усходняй Еўропе. Яны былі цэнтрамі рамёстваў і гандлю, абарончымі крэпасцямі, адміністрацыйнымі цэнтрамі. Гарады з'яўляліся выдатнымі цэнтрамі развіцця культуры і асветы.

СТАРАЖЫТНЫЯ КНІЖНІКІ

Пісьменнасць ва ўсходніх славян з'явілася да прыняцця хрысціянства, гэта значыць раней 988 года. У 1949 годзе пры раскопках кургана сярэдзіны X стагоддзя каля вёскі Гнёздава пад Смаленскам была знойдзена гліняная амфара з надпісам «горушна», што значыць гарчыца.

Другім, найбольш старажытным помнікам пісьменнасці ўсходніх славян з'яўляецца надпіс на свінцовай пячатцы канца X стагоддзя, якая прывешвалася на шнурку да пісьмовага дакумента і належала полацкаму князю Ізяславу Уладзіміравічу. На пячатцы напісана слова «Ізяслаоза» — грэчаскае гучанне імя Ізяслаў.

Дакладныя звесткі аб пісьме на Русі адносяцца да канца X — пачатку XI стагоддзя. У гэты час ва ўсходніх славян разам з прыняццем хрысціянства была ўведзена кірылаўская азбука. Яе склалі для старабалгарскай мовы ў 863 годзе браты Кірыла і Мяфодзій, македонскія балгары ці грэкі па нацыянальнасці. Яны пераклалі з грэчаскай мовы на старабалгарскую рэлігійныя кнігі. Пры дапамозе «кірыліцы» пісалі ў Балгарыі, Сербіі, на Русі і ў іншых славянскіх краінах.

Дзякуючы пісьменнасці старабалгарская мова, якая цяпер называецца стараславянскай, распаўскздзілася на 66

»v^rmcjMt глптьс т Мдьж t »уп ä гш ді» дгпогплнтем. мш іы лмпллпігкгм. кг

нпд‘Тк£т»іятвітБ гш мвт а mns »an« Ja м/кгг лжекстьндгм Ь<‘<ДХ<£ЙВ ЙШмд

гьй€ МСЬГДМГТЛІПІ

^оллг нтйіпмьпаді m МЬБ1СНП^Г?ППД * ЛАІ птвопмь НТАОНМЬІІ м4пемыпАымноігі сткр^ндоплг птогдд мс ПОБТД-t ПМІ . ППК t лплн^мадівдст/гіоп д-бтіямегйксп д^ЛД '»ЦКЬЧГЛ1Я4ПЬН •

Старонка беларускага рукапісу пачатку XIV ст. (Лаўрышаўскае евангелле).

большую частку славянскіх краін. Гэта мова была зразумела кожнаму славяніну, Яна стала літаратурнай мовай усіх славян. Ёю былі напісаны царкоўныя кнігі, якія ў значнай колькасці траплялі з Балгарыі і Візантыі на Русь.

На Русі гэтыя кнігі перапісвалі спачатку без усякіх змен. Аднак хутка тут пачалі пісаць літаратурныя творы як на стараславянскай, так і на жывой, гутарковай старажытнарускай мове, якая абагацілася стараславянскай. Стваралася старажытная руская літаратурная мова, якой карысталіся ў дзяржаўным і грамадскім жыцці Кіеўскай Русі.

Разам з тым працягвалі існаваць асаблівасці мясцовых народных моў, асобных мясцовых гаворак. Іх уплывы ўсё больш моцна адчуваюцца ў пісьмовых помніках XIII стагоддзя, калі пачынаецца гісторыя ўласнай беларускай пісьменнасці.

Многае ў старажытных рукапісных творах было рэлігійным, далёкім ад рэчаіснасці. Апрача рэлігійных твораў, былі ў старажытнай Русі і свецкія творы, пісаліся летапісы. Нават у кнігах рэлігійна-царкоўных узнімаліся надзённыя пытанні. Тут можна было прачытаць заклікі да абароны айчыны, прапаведваліся гуманныя адносіны да простых людзей. У гэтых творах сустракаюцца цікавыя падрабязнасці пра жыццё тых часоў. Кнігі, па якіх вялося набажэнства, выкарыстоўваліся для навучання грамаце.

У старажытных творах тых часоў кнігі называюцца крыніцай мудрасці, іх параўноўваюць з глыбінёй марской, адкуль выносіць найкаштоўнейшы жэмчуг, а розум без кніг параўноўваецца з птушкай без крылаў.

На Беларусі галоўнымі цэнтрамі перапіскі кніг былі Полацк і Тураў. Гэтыя гарады адыгралі вялікую ролю ў распаўсюджанні пісьменнасці і пашырэнні асветы ў заходніх землях старажытнай Русі.

Прыкладна да XI стагоддзя адносіцца «Тураўскае евангелле». Знойдзены гэты твор у мінулым стагоддзі ў

Тураве. Ад яго захавалася 20 старонак, напісаных на пергаменце. Пачатковыя літары і загалоўкі намаляваны фарбамі: чырвонай, сіняй, зялёнай.

Да XI стагоддзя адносіцца таксама Супрасльскі зборнік, напісаны на старажытнай славянскай мове на пергаменце, які быў знойдзены ў манастыры ў Супраслі каля Беластока.

Перапіскай рукапісаў у Кіеўскай Русі займаліся звычайна манахі.

На чыстым аркушы прад вузенькім вакном Прыгожа літары выводзіць ён пяром, Устаўляючы паміж іх чорнымі радамі Чырвоную страку ўсякімі цвятамі, Рознакалёрнымі галоўкамі звяркоў

I птах нябачаных, спляценнем завіткоў

Ён пакрашае ўсё,— даволі ёсць знароўкі — Свае шматфарбныя застаўкі і канцоўкі.

Так Максім Багдановіч у адным са сваіх вершаў стварыў добра запамінальны вобраз старажытнага манахаперапісчыка.

Вялікай і надзвычай карпатлівай працай была перапіска старажытнага твора. Кнігі пісалі на пергаменце — спецыяльна вырабленай тонкай скуры маладых жывёл: цялят, ягнят, казлянят. Рукапісы скручвалі ў скруткі ці складалі ў сшыткі. Сшыткі потым сшывалі ніткамі ці тонкімі вяровачкамі, канцы якіх прымацоўвалі да дзвюх дошак, якія служылі вокладкамі. Адсюль выраз: «прачытаць ад дошкі да дошкі». Такая кніга мела выгляд скрынкі большых ці меншых памераў.

Пераплёт каштоўных рукапісаў аздабляўся металічнымі ўпрыгожаннямі. Каб лісты кнігі не камячыліся, дошківокладкі сцягваліся асобымі металічнымі засцежкамі. Розныя засцежкі ад старажытных кніг знойдзены пры археалагічных раскопках у Мінску, Друцку, Ваўкавыску, Навагрудку.

Амфара з Навагрудка з надпісам у верхняй частцы.

Кнігі былі вялікія і цяжкія. Яны вельмі дорага каштавалі, і, зразумела, іх асабліва бераглі. Часцей за ўсё кнігі перапісвалі па заказу багатых людзей.

Перапіска кніг — справа складаная і цяжкая. Каб ёй займацца, трэба было быць не толькі пісьменным чалавекам, a яшчэ мець і мастацкія здольнасці. Рукапісы пісаліся чарнілам, якое рабілі з адвару дубовай ці альховай кары, жалезнай іржы, квасу, вішнёвага клею.

Пісалі пераважна гусінымі пёрамі, зрэдку выкарыстоўвалі лебядзіныя. Замест пёраў ужываліся таксама палачкі.

Кожная літара пісалася паасобку, паміж літарамі захоўвалася аднолькавая адлегласць, таксама як і паміж радкамі. Існавала пэўная геаметрычная форма літэр. Іх пісалі ў XI—XIII стагоддзях прама, без нахілу. Літары былі як быццам устаўлены ў радок. Адсюль назва пісьма — «устаў».

Тэкст пісьма на словы не падзяляўся. Пісаўся ён у два слупкі. Кожны абзац пачынаўся вялікай літарай (ініцыялам), якая была ў некалькі разоў большай за радковыя літары.

Вялікія літары часта размалёўвалі мудрагелістымі ўзорамі. Для іх адлюстравання, апрача чарніла, ужываліся розныя фарбы, асабліва кінавар з ярка-чырвоным, вогненным адценнем. Адсюль і назва «чырвоны радок», ён пачынаўся з літары, якая размалёўвалася чырвонай кінаварру.

3 XII—XIII стагоддзяў пачалі распаўснэджвацца ілюстраваныя рукапісы, ладзеі адлюстраваны ў малюнках-

мініяцюрах. Самы цікавы ілюстраваны летапіс — так званы Радзівілаўскі. Ён быў скапіраваны ў XV стагоддзі з больш ранняга, таксама ілюстраванага арыгінала XII ці пачатку XIII стагоддзя. У Радзівілаўскім летапісе звыш 600 малюнкаў. Сярод іх мініяцюры, якія маюць дачыненне да старажытнай гісторыі беларускіх зямель.

Перапіска толькі аднаго рукапісу патрабавала вялікіх фізічных і духоўных сіл, займала шмат месяцаў працы. Дзень заканчэння перапіскі гэтага старжытнага твора, кнігі надоўга заставаўся ў памяці кожнага перапісчыка, быў вельмі

«Як радуецца жаніх, пабачыўшы сваю нявесту, так радуецца пісец, убачыўшы апошнюю старонку», «як вызваліцца вол ад ярма, так пісацель кнігу закончыўшы» — у такіх яркіх параўнаннях і выразах характарызавалі сваю нялёгкую працу самі перапісчыкі.

Пісьменнасць была распаўсюджана не толькі сярод прадстаўнікоў духавенства, феадалаў. Яе ведалі простыя гараджане. У час раскопак археолагі знаходзяць старажытныя рэчы, на якіх вострымі прадметамі надрапаны надпісы. Такія помнікі атрымалі італьянскую назву «графіці» (літаральна — надрапаныя).

Алфавіт, выразаны на самшытавым грабяні XIII ст. з Брэста.

шчаслівым у яго жыцці.

Усе адкрытыя ў Беларусі графіці напісаны кірылаўскімі літарамі — шрыфтам, які пакладзены ў аснову сучаснай рускай, украінскай і беларускай пісьменнасці. У нас неаднаразова знаходзілі прасліцы з надпісамі XII—XIII стагоддзяў. На такой знаходцы з Віцебскай вобласці лёгка чытаецца тэкст: «бабмно пряслень», што

значыць «бабіна прасліца». На прасліцы з Пінску надпіс — «Настасмно прасльн».

Вялікая гліняная пасудзіна-амфара вышынёй у паўметра захавалася ў культурным пласце старажытнага Навагрудка. На амфары надрапана імя Олекса.

На сцяне Сафійскага сабора ў Кіеве выяўлены надпіс XII стагоддзя: «Вопнег ппсал Журяговнць полоцянмн». Жыхар Полацка Воінег, наведаўшы сабор, вырашыў пакінуць на яго сцяне свой «аўтограф». Асабліва цікавае тут напісанне слова «полоцяннн» праз літару «ц», што сведчыць пра мясцовы дыялект.

Асаблівую навуковую каштоўнасць маюць берасцяныя граматы. У Ноўгарадзе выяўлена каля 600 пісьмаў XI— XV стагоддзяў на бяросце. Берасцяныя граматы адкрыты ў Смаленску, Пскове, Старой Русе. Ліст далёкага продка знойдзены ў Віцебску: Сцяпан просіць Няжылу, каб той прадаў адзенне і купіў «жыта за 6 грыўняў».

У 1980 годзе берасцяная грамата канца XII стагоддзя адкапана на дзядзінцы старажытнага горада Мсціслава ў Магілёўскай вобласці. Гэта запіска багатага чалавека, у якой ён адзначыў, што аднаму гараджаніну пазычыў 4,5 грыўні, другому — «асьмінку» пшаніцы. Чатыры з паловай грыўні серабра — даволі вялікая грашовая сума. За іх можна было купіць 9 кабаноў або 2 каровы. Асьміна — старажытная мера сыпучых цел, роўная 105 літрам.

Высокая для свайго часу духоўная культура старажытнай Русі, яе пісьменнасць, літаратура, мастацтва паслужылі той асновай, на якой развівалася культура трох братніх усходнеславянскіх народнасцей — рускай, украінскай, беларускай.

БАЦЬКА ГАРАДОУ БЕЛАРУСКІХ

етапісы называюць у IX стагоддзі некалькі гарадоў ва Усходняй Еўропе і сярод іх— Полацк. Звычайна ўзрост горада вылічваюць ад першай звесткі ў пісьмовых крыніцах. Паводле гэтага Полацк — самы старажытны горад на тэрыторыі сучаснай Беларусі. У 1962 годзе яму споўнілася 1100 гадоў.

Полацк узнік як галоўны населены пункт заходняй групы крывічоў (палачан). Ён стаў сталіцай Полацкай зямлі. «Землямі» ў тыя часы называлі княствы — раннефеадальныя дзяржаўныя ўтварэнні.

Усе астатнія гарады Полацкага княства знаходзіліся ў залежнасці ад галоўнага цэнтра і называліся прыгарадамі. Прыгарадамі Полацка былі Віцебск, Мінск, Заслаўе, Лагойск, Барысаў, Лукомль, Друцк, Браслаў і інш. У пытаннях знешняй палітыкі яны залежалі ад галоўнага горада зямлі, але ва ўнутраных справах былі самастойныя.

У XII стагоддзі многія з былых прыгарадаў сталі самі цэнтрамі невялікіх удзельных княстваў, на якія распалася Полацкая зямля. Такімі цэнтрамі ў Верхнім Падняпроўі сталі Мінск, Заслаўе, Друцк, Лагойск, а ў Верхнім Паддзвіннні — Віцебск, які знаходзіўся на ўсход ад Полацка, там, дзе ў Заходнюю Дзвіну ўпадае Віцьба.

У глыбіню сівых стагоддзяў сягае слаўная гісторыя Полаччыньі — дзівоснага беларускага краю, які шмат выпакутаваў, перажыў, а цяпер, памаладзелы і адноўлены, упэўнена крочыць у будучыню.

НА ДЗВІНЕ I HA ПАЛАЦЕ...

Аб Полацку i Полацкай зямлі нямала сказана ў старажытных летапісах. Але ніводны з гэтых твораў не можа поўнасцю расказаць пра гісторыю горада ў часы Кіеўскай Русі.

У якім месцы ўзнік Полацк, як ён рос і пашыраўся, чым займаліся яго старажытныя жыхары, якое было аблічча і ўзровень матэрыяльнай культуры горада? Нарэшце, дзе шукаць яго археалагічныя помнікі?

«Полацк на Дзвіне і на Палаце — драўляны, а святая Сафія каменная з сямю купаламі»,— засведчана ў спісе гарадоў «далёкіх і блізкіх», які быў складзены ў канцы XIV стагоддзя.

Цяпер у Полацку няцяжка трапіць на гару з гістарычнай назвай Верхні замак. 3 усіх бакоў здалёк праглядваюцца шпілі і белыя сцены Сафійскага сабора, які ўзвышаецца на ёй.

Калі, мінаючы Сафію, перасячы Верхні замак і спыніцца ў кутку, дзе зліваюцца Палата з Заходняй Дзвіной, то вачам адкрываецца цудоўны пейзаж. Раніцай і вечарам косыя прамяні сонца ружовым водбліскам адбіваюцца на сценах Сафіі, і ўвесь будынак нібыта казачны цуд, створаны рукамі волатаў, выразна бачны ў люстры Заходняй Дзвіны.

Вас апаноўвае нейкі асаблівы настрой, і ўяўленне пераносіць на многія стагоддзі назад. Здаецца, быццам тут вы дакранаецеся да самой вечнасці. Міжвольна думаеш: і семсот, і восемсот гадоў таму назад сілуэт Сафіі бясконцую колькасць разоў, таксама як і сёння, адлюстроўваўся на цёмна-сіняй паверхні ракі. I глядзелі на чароўны малюнак з крутых адхонаў Верхняга замка старажытныя яго жыхары. Напэўна, тут быў і спуск да яе. Адсюль выступалі дружыны палачан у паход на войска крыжаносцаў, якое рабавала паселішчы ліваў і латгалаў у ніжнім цячэнні ракі і пагражала самому Полацку.

Якраз насупраць Верхняга замка, на левым беразе Заходняй Дзвіны, зелянее шапка зусім нязвычнага пагорка. Гэта Курган Бессмяротнасці. Насыпаны ён на самым высокім месцы ў 1966 годзе ў памяць аб гераічных справах нашых воінаў і партызан, якія загінулі ў час вызвалення Полацка ад фашысцкіх захопнікаў. 3 таго часу гарыць на ім Вечны агонь. Каб падкрэсліць пераемнасць у народзе баявой славы, якая памнажаецца ад пакалення да пакалення, ад Кургана пракладзена гістарычная алея ў напрамку да Верхняга замка, да Сафійскага сабора: ад дваццатага стагоддзя да адзінаццатага.

Цяпер мала хто ведае, што гадоў пяцьдзесят таму назад з Верхняга замка быў добра бачны Бельчыцкі манастыр — рэзідэнцыя полацкіх князёў, якая размяшчалася на левым беразе Заходняй Дзвіны, у двух кіламетрах ад Сафіі. Сёння на тым месцы ўзвышаюцца дахі шматпавярховых дамоў на Юбілейным завулку.

Цёмная стужка Палаты справа аддзяляе Верхні замак ад Запалоцця. Яно раскінулася на больш нізкім месцы і займае значную плошчу. Запалоцце — важная частка старажытнага горада, тут знаходзіўся адзін з яго пасадаў.

Крыху вышэй, на адлегласці кіламетра, на Палаце, што віецца паміж высокіх берагоў, ёсць невялікі, мала прыкметны астравок — старажытнае гарадзішча. Яго не відаць з-за высокага мыса, на якім знаходзіцца стрэлка Ніжняга замка.

Дзе ж быў заснаваны пачаткова Полацк: на гарадзішчы ці на Верхнім замку? Аб гэтым доўга спрачаліся вучоныя. Канчатковы адказ бьіў дадзены ў 1962 годзе дзякуючы вывучэнню гэтых археалагічных помнікаў.

Полацкае гарадзішча па сутнасці востраў, плошчай крыху больш за паўгектара, які даўней абмывала рака Палата. I цяпер старое рэчышча шырокай дугой сваіх крутых адхонаў прыкрывае яго амаль з усіх бакоў.

Менш чым паўвека таму назад ніхто не думаў, што на гэтым запусцелым, ціхім астраўку калісьці так бурліла

Ляпны гаршчок VIII—IX стст. з ГІолацкага гарадзішча.

жыццё... Калі ў 1928 годзе беларускі археолаг A. М. Ляўданскі адкрыў Полацкае гарадзішча, яшчэ былі бачны рэшткі старажытнага вала. У сучасны момант пляцоўка гарадзішча забудавана надзвычай густа. 3 вялікай цяжкасцю нам удалося знайсці маленькі ўчастак на паўночнай яго ўскраіне, дзе можна было зрабіць археалагічныя раскопкі — вузкай траншэяй прарэзаць край пагорка.

Наша траншэя дасягнула ча-

тырохметровай глыбіні. Пад пластом галавешак і вуголля стаяў цэлы гаршчок, адзін з тых, якія вучоныя датуюць

VIII—IX стагоддзямі і звязваюць з крывічамі. Гэта была пасудзіна сярэдніх памераў, па форме вельмі падобная да гаршкоў, якія неаднаразова знойдзены археолагамі ў курганах. Гаршчок знаходзіўся на рэштках самага старажытнага абарончага ўмацавання — вала, які насыпаўся са светла-шэрага пяску па кайме ўзгорка.

Тут больш чым тысяча сто гадоў таму назад, а можа, і крыху раней пасяліліся першыя жыхары. Адсюль пай-

шоў Полацк.

Аднак гарадзішча — рэшткі ўмацаванага паселішча, «града». А дзе знаходзіліся іншыя неўмацаваныя, найбольш старажытныя паселішчы? Іх трэба было шукаць недзе паблізу.

Звілістая Палата з берагамі, зрэзанымі ярамі, утварае высокія мысы. Мы вырашылі зрабіць раскопкі на невялікім мысе, што знаходзіцца побач з гарадзішчам ля Краснага моста. Таўшчыня культурнага пласта не перавышае паўтара метра. Знойдзены чарапкі ад гаршкоў

VIII—XII стагоддзяў, жалезны наканечнік стралы, глінянае прасліца, сярэбраная арабская манета — дзірхем. Адкапаны рэшткі майстэрні X стагоддзя, у якой апрацоўвалі металы. Значыць, тут знаходзіўся старажытны пасёлак — прадграддзе Полацка.

Разгадаць загадку развіцця старажытнага Полацка цяпер было няцяжка. Узнікшы на Палаце, ён у X—XI стагоддзях развіваўся і на правым беразе Заходняй Дзвіны. 3 канца X стагоддзя пачаў засяляцца ўзвышаны ўчастак плошчай каля 10 гектараў, размешчаны пры ўпадзенні ракі Палаты ў Заходнюю Дзвіну. Гэты ўчастак пазней атрымаў назву Верхняга замка, Неўзабаве ён стаў новым умацаваным цэнтрам горада, а стары дзядзінец на Палаце паступова заняпаў.

Вакол новага дзядзінца ўтвараліся гарадскія раёны. У Ноўгарадзе яны называліся «канцамі». Паводле больш позніх крыніц, у Полацку паселішчы, якія яго складалі, называліся «пасадамі». Вялікі пасад займаў плато паміж берагамі Заходняй Дзвіны і Палаты, якое пачыналася каля Верхняга замка.

На супрацьлеглым, нізкім беразе Палаты, ля яе вусця, у Запалоцці з канца X стагоддзя таксама ўзнікла паселішча,

Так, апрача старога і новага ўмацаваных цэнтраў, склаліся тры-чатыры гарадскія раёны — «канцы», ці «пасады», раздзеленыя русламі рэчак, ярамі і незабудаванымі ўчасткамі, якія, верагодна, выкарыстоўваліся пад агароды.

Горад рос стыхійна, без папярэдняй планіроўкі. Сафійскі сабор на Верхнім замку з'яўляўся архітэктурным цэнтрам горада. I калі ў IX — пачатку X стагоддзя тэрыторыя Полацка складала ўсяго каля аднаго гектара, то ў XI—XII стагоддзях яна павялічылася да 80 гектараў, што сведчыць аб хуткім развіцці горада.

Нямала таямніц гісторыі Полацка захавана ў культурным пласце Верхняга замка. На працягу некалькіх гадоў

Расчыстка рэшткаў старажытных пабудоў і насцілаў завулка XIII ст.

на Верхнім замку ў Полацку (1961).

тут праводзіла раскопкі археалагічная экспедыцыя Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларускай ССР. У іх прымалі ўдзел многія школьнікі Полацка.

Былі адкапаны драўляныя насцілы старажытнага завулка, рэшткі жылля і гаспадарчых пабудоў XI—XIII стагоддзяў. Здзіўляла зусім выключная захаванасць дрэва, якое праляжала ў зямлі многія стагоддзі. Добрая захаванасць дрэва, скуры, тканін на Верхнім замку тлумачыцца павышанай вільготнасцю грунту. На значнай глыбіні без доступу паветра, пры пастаяннай тэмпературы яны былі як быццам закансерваваны. Дрэва можна было рэзаць пілой. I сапраўды, навуковыя супрацоўнікі экспедьіцыі старанна адпілоўвалі ад бярвенняў тонкія кружкі.

Па гэтых драўляньіх дысках, вывучыўшы і падлічыўшы кольцы, вучоныя вызначылі з дакладнасцю да аднаго ro­fla, калі дрэвы раслі і калі іх ссеклі. I гэта дапамагло з вялікай дакладнасцю вызначыць час узнікнення драўляных пабудоў, якія адкапаны на полацкім Верхнім замку.

На глыбіні да трох метраў раскапаны дом рамесніка з невялікім дваром ля яго. Ад пабудовы ўцалела шэсць радоў бярвенняў, так званых вянкоў. Загінула яна ад пажару. Да гэтага тут ужо ўтварыўся культурны пласт таўшчынёй каля метра. Ніжнія вянкі дома апынуліся ў зямлі і таму добра захаваліся.

Дом узведзены ў сярэдзіне XIII стагоддзя. Ён меў памеры 5X5 метраў і быў зрублены з сасновых і яловых бярвенняў.

Знаходкі сведчаць аб тым, што гаспадары дома займаліся рамяством. Тут знойдзены тыглі, якія выкарыстоўваліся для плаўкі каляровых металаў, і металічныя зліткі, падрыхтаваныя для пераплаўкі. Пра заняткі шавецкай справай гавораць драўляныя капылы-правідлы. Адкапана нават драўляная лыжка, якую не скончылі выразаць з цурбалка. У доме жыла сям'я палачаніна — майстра на ўсе рукі.

Рост Полацка залежаў ад развіцця рамяства і гандлю. Шырока распаўсюджаны былі ў горадзе апрацоўка жалеза, ювелірнае, шавецкае, касцярэзнае і іншыя рамёствы. Практыкаваўся ў Полацку і выраб шкла, з якога рабілі жаночыя ўпрыгожанні — бранзалеты. Полацк быў багатым рамесніцка-гандлёвым цэнтрам. Разам з тым жыхары гэтага вялікага горада шмат займаліся сельскай гаспадаркай і жывёлагадоўляй.

Зручнае геаграфічнае становішча горада на Заходняй Дзвіне спрыяла яго ўдзелу ў міжнародным гандлі. Заходняя Дзвіна была паўночна-заходняй галіной шляху «з вараг у грэкі». Ад Рыжскага заліва па Заходняй Дзвіне ішоў прамы шлях да Полацка і далей да Віцебска, дзе знаходзілася вусце Лучосы. Яе вытокі падыходзілі

Жалезныя прылады працы XIII ст. (з раскопак у Полацку).

ля Оршы непасрэдна да Дняпра — галоўнай воднай артэрыі на шляху з Усходняй Еўропы да Візантыі. 3 вярхоўяў Заходняй Дзвіны лёгка было трапіць на другі вялікі водны шлях — Волжскі, які злучаў Балтыйскае і Каспійскае моры.

3 далёкіх краін траплялі ў Полацк каляровыя і высакародныя металы. Яскравы доказ гэтаму— скарбы. Іх часта знаходзяць у Полацкім Падзвінні. 3 даўніх часоў, калі ўзнікла прыватная ўласнасць, людзі імкнуліся схаваць сваю маёмасць, паклаўшы яе ў бяспечнае месца ці закапаўшы ў зямлю. У час ваенных падзей гэта рабілася асабліва часта. Чалавек мог загінуць, а скарб, захаваны ім, ляжаў многія стагоддзі, пакуль яго не знаходзіў хтонебудзь выпадкова.

Зусім нядаўна ля Полацка быў знойдзены надзвычай цікавы скарб. Здарылася гэта ў 1973 годзе. Вучні IV класа полацкай сярэдняй школы № 1 вырашылі паспрабаваць рыбацкага шчасця. У сонечны перадмайскі дзень яны з вудамі накіраваліся да Заходняй Дзвіны праз падрыхтаванае для сяўбы калгаснае поле. Каля вёскі Каз'янкі Саша Драздоў заўважыў на раллі невялікі бліскучы кружочак.

— Мабыць, бляшка ад бутэлькі,— мільганула думка.— Тут павінен быць корак. Спатрэбіцца на паплавок.

На нязвычным тонкім кружочку былі нейкія надпісы зусім незнаёмымі літарамі.

— Манета! Пакажы! — узбуджана гаворыць Міша Баранаў.

— А можа, яны яшчэ тут ёсць?

Хлопчыкі сталі прыглядацца да раллі.

— Так, яшчэ адна знаходка.

I Міша паклаў на далонь другі белы бліскучы кружочак. Усяго знайшлі іх чатыры. Цяпер хлапчукам было не да рыбалкі. Пакідаўшы вуды, яны што было духу памчаліся ў Полацкі краязнаўчы музей.

— А ці няма там яшчэ манет? Напэўна, гэта скарб? — прамовіў навуковы супрацоўнік музея.

I вось хлапчукі зноў на месцы знаходкі. Калі крыху разгарнулі заараную зямлю, то ўбачылі такую колькасць манет, што сабраць і падлічыць іх спатрэбіўся б даволі доўгі час. Каля пяці з паловай тысяч манет — зусім цэлыя і вельмі добра захаваныя, астатнія — парэзаныя ці паламаныя. Усяго ж манет знайшлі каля 8000 штук.

Скарб утрымліваў усходнія манеты — дырхемы арабскага Халіфата і іншых дзяржаў, узнікшых на яго тэрыторыі. Манеты былі адбіты ў VIII—IX стагоддзях у Багдадзе, Самаркандзе, Бухары, Мерве (Мары), аш-Шашы (Ташкент) і іншых гарадах Сярэдняй Азіі, Блізкага Усходу і Закаўказзя. Скарб трапіў у зямлю прыкладна ў сярэдзіне X стагоддзя.

Яго захавалі ў 5—6 кіламетрах ад Полацка, недалека ад берага Заходняй Дзвіны, дзе не было ніякіх паселішчаў, у чыстым полі. Манеты, мабыць, былі змешчаны ў нейкім берасцяным корабе, бо побач з імі выарана шмаг кавалкаў бярозавай кары. Каз'янкоўскі скарб — самая буйная знаходка арабскіх дырхемаў у Беларусі. За апошнія 200 гадоў на беларускай зямлі, надзвычай шчодрай на скарбы, было выяўлена прыкладна столькі ж дырхемаў, колькі іх знайшлі паблізу Полацка ў 1973 г.

У старажытныя часы такая колькасць манет была велізарнай каштоўнасцю. Каму яны належалі? Як апынуліся ў зямлі?

Тады купца называлі «госцем», а гандаль — «гасцьбой». Лодка ці ўючны конь — абавязковая прыналежнасць старажытнага купца-госця. Ён заўсёды меў пры сабе таксама гіркі-разнавесы і невялікія шалі з бронзавымі чашачкамі. На іх важылася серабро, правяралася вага манет, бо яна была не заўсёды аднолькавай.

Стаянка купцоў вельмі нагадвала ваенны лагер, а самі яны нічым не адрозніваліся ад воінаў-дружыннікаў. Купцы былі ўзброены з галавы да ног. Манеты звычайна насілі ў поясе.

Вось такому купецкаму атраду, магчыма, і належаў скарб, знойдзены пад Полацкам. Манеты былі закапаны ў час небяспекі недалёка ад берага Заходняй Дзвіны.

У 1910 годзе выпадкова ў час земляных работ у самім Полацку на Верхнім замку быў знойдзены таксама цікавы скарб вагой 9,43 кілаграма. У ім было некалькі абломкаў арабскіх манет IX—X стагоддзяў, 142 сярэбраныя заходнееўрапейскія манеты X—XI стагоддзяў, сярод якіх большасць экземпляраў германскай і англійскай чаканкі. У скарбе ўтрымліваліся манеты, адбітыя ў Даніі, Венгрыі, Чэхіі. Апрача таго, у ім было пяць сярэбраных зліткаў у выглядзе палачак. Вага найбольшага з іх складала 190 грамаў. Разам з тым многія зліткі і жаночыя ўпрыгожанні ў скарбе былі ў пашкоджаным выглядзе —

Сярэбраныя грыўні (зліткі) XI ст. з Полацкага скарбу, знойдзенага ў 1910 г.

пасечаныя на дробныя часткі. Восем трапецападобных пласцін скарбу аказаліся алавянымі. Відавочна, скарб быў запасам металічнай сыравіны ювеліра.

Дакументы сведчаць пра пастаянныя гандлёвыя сувязі Полацка з важным гандлёвым цэнтрам Усходняй Прыбалтыкі — Рыгай — варотамі, якія адкрывалі шлях у Падзвінне.

Уніз па Заходняй Дзвіне плылі плыты, чаўны і вялікія лодкі з мёдам, воскам, футрам, скурай да Рыгі і далей на востраў Готланд, у Любек і іншыя ганзейскія гарады. Гэтым жа шляхам прыязджалі ў Полацк купцы з Заходняй Еўропы. Упартая барацьба полацкага купецтва за права свабоднага гандлю ў Рызе і за яе межамі гаворыць аб сіле і багацці гэтага горада.

У старажытныя часы Полацк славіўся далёка за межамі роднай зямлі. Пра яго добра ведалі сучаснікі, а летапісцы ў сваіх творах данеслі да нас яго цікавую, багатую падзеямі гісторыю.

СВЕДЧАННІ ПІСЬМОВЫХ КРЫНІЦ

«У лета 862... і завалодаў усёю ўладай Рурык і пачаў раздаваць мужам сваім гарады — таму Полацк, гэтаму Растоў, другому Бела-возера». У такім паведамленні «Аповесці мінулых часоў» упершыню з’явіўся Полацк у летапісах.

Адкуль прыйшоў Рурык і куды ён потым падзеўся — дакладна невядома. Калі ён раздаваў гарады сваім васалам, знаходзіўся як быццам у Ноўгарадзе. Па паходжанню быў варагам.

Варагамі ўсходнія славяне называлі нарманаў («паўночных людзей») — продкаў сучасных нарвежцаў, шведаў і датчан. Некаторыя знатныя нарманы, ці вікінгі, набіралі ваенныя дружыны і ўзначальвалі грабежніцкія марскія экспедыцыі ў краіны Еўропы. Яны наводзілі жах на насельніцтва Англіі, Францыі, Італіі.

У IX стагоддзі на вялікіх лодках праз Фінскі заліў, раку Няву, Ладажскае возера, раку Волхаў, а таксама праз Рыжскі заліў і раку Заходнюю Дзвіну варажскія дружыны праніклі ў землі ўсходніх славян. Часам варагі выдавалі сябе за купцоў, але больш рабавалі, забівалі жыхароў, імкнуліся авалодаць вялікім водным шляхам «з вараг у грэкі».

Многія варагі загінулі ў барацьбе з мясцовым насельніцтвам, частка вярнулася ў Скандынавію, а тыя з іх, што засталіся ў славянскіх землях, хутка аславяніліся, пераняўшы звычаі і мову славян. У некаторых выпадках варагі наймаліся на службу да рускіх князёў, удзельнічалі ў паходах супраць Візантыі і вандроўных плямёнаў.

Варагі добра ведалі Полацк і неаднаразова ў ім былі. Як пра моцнае ўладанне на чале з сваім князем Палтэсам апавядаюць аб Полацку скандынаўскія сказанні, так званыя сагі.

На працягу X стагоддзя рос і мацнеў Полацк, ператвараўся ў буйнейшы цэнтр усходняга славянства. Горад

засяляўся адважнымі воінамі, умелымі рамеснікамі, прадпрымальнікамі-купцамі.

У Полацку сканцэнтравалася мясцовая знаць, феадалы, якім належала ўлада. Інтарэсы феадалаў выражаў полацкі князь.

У 980 годзе ў Полацку самастойна княжыў Рагвалод. Яго выключнае становішча сярод іншых князёў летапісец падкрэсліў словамі: «Трымаў Полацкую зямлю і валодаў ёю».

3 магутным полацкім князем хацеў парадніцца Уладзімір Святаславіч, ноўгарадскі князь, які рыхтаваўся да рашучай барацьбы са сваім братам Яраполкам за вялікакняжаскі трон у Кіеве.

He знайшоўшы падтрымкі з боку Полацка, Уладзімір з вялікім войскам, у якім былі і наёмныя варажскія дружыны, захапіў горад, забіў Рагвалода, сілай узяў сабе ў жонкі яго дачку-красуню Рагнеду.

Пазней Уладзімір аддаў Полацкую зямлю свайму сыну ад Рагнеды — Ізяславу. 3 прызначэннем Ізяслава княжанне ў Полацку надоўга замацавалася за нашчадкамі Рагвалода. Полацкія князі самі сябе лічылі Рагвалодавымі ўнукамі (па жаночай лініі), а сваю воласць — Полацкую зямлю — разглядалі як спадчыну свайго прашчура князя Рагвалода.

Ізяслаў княжыў у Полацку да 1001 года. Гэта быў год яго смерці. Дакладных гістарычных звестак пра яго жыццё і дзейнасць не захавалася. Відаць, разам з іншымі сынамі Уладзіміра ён прыняў хрысціянства ў 988 годзе. Адзін з летапісаў характарызуе Ізяслава як адукаванага чалавека.

У 1003 годзе князем полацкім стаў сын Ізяслава Брачыслаў. Зноў пачалася барацьба паміж Полацкам і Кіевам, якая працягвалася з перапынкамі больш чым 100 гадоў.

Полацкія князі ўпарта абаранялі сваё княства, імкнудіся павялічьіць яго за кошт суседніх тэрыторый.

Для збору даніны і развіцця гандлю полацкага князя вабіла міжрэчча Ловаці і Заходняй Дзвіны, дзе на шляху «з вараг у грэкі» знаходзіліся волакі і некалі рассяляліся палачане. Тэрытарыяльныя дамаганні Брачыслава прывялі ў 1021 годзе да ўзброенай сутычкі з Ноўгарадам. У Кіеве ў гэты час княжыў Яраслаў Мудры, які даводзіўся Брачыславу дзядзькам.

У Брачыслава была моцная і вялікая дружына. Апрача таго, у паходзе на Ноўгарад ён выкарыстаў наёмны атрад варагаў на чале з Эймундам. Брачыслава актыўна падтрымалі полацкія феадалы.

Полацкаму князю ўдалося ўзяць Ноўгарад, захапіць там мноства палонных і вялікую здабычу. Але на адваротным шляху ён быў разбіты Яраславам Мудрым на pa143 Судаміры, паўднёвым прытоку Шалоні. Полацкі князь быў вымушаны адпусціць палонных і вярнуць усё захопленае дабро.

Яраслаў, атрымаўшы перамогу над Брачыславам, аддаў яму гарады Віцебск і Усвяты. Пад кантролем полацкіх князёў аказаліся волакі паміж Дняпром і Заходняй Дзвіной на шляху «з вараг у грэкі», што мела важнае эканамічнае значэнне для далейшага развіцця Полацка.

Мяркуюць, што Брачыслаў удзельнічаў у паходзе Яраслава на ятвягаў у 1038 і на Літву ў 1040 годзе. Пры Брачыславе да Полацка былі далучаны землі паміж Заходняй Дзвіной і Дзісной, дзе на месцы старажытнага паселішча крывічоў вырас горад Браслаў. Памёр Брачыслаў у 1044 годзе.

У XI стагоддзі Полацкая зямля была буйным княствам ва Усходняй Еўропе. Яго тэрыторыя па сваіх памерах адпавядала тэрыторыям сучаснай Віцебскай і паўночнай часткі Мінскай абласцей, а таксама ўключала ў сябе шэраг суседніх раёнаў. Полацку належала значная частка ніжняга цячэння Заходняй Дзвіны.

У палачан пасля распаду першабытнаабшчыннага ладу мясцовая родаплемянная знаць захоплівала землі сель-

скіх абшчын і замацоўвала іх за сабой на правах вотчын. Прадстаўнікі вышэйшай знаці раздавалі землі і сёлы сваім дружыннікам. Князі і іх спадручныя станавіліся буйнымі феадаламі. Знатныя землеўладальнікі тады называліся баярамі.

Сяляне — іх называлі смердамі — усё часцей траплялі ў залежнасць да землеўладальнікаў. Поўнасцю залежньімі людзьмі з'яўляліся халопы і чэлядзь. У час феадальных сутычак пераможцы звычайна з'яўляліся дамоў з палоннымі. Палон, іншымі словамі халопаў і чэлядзь, князі садзілі на зямлю, утвараючы новыя сёлы з феадальна залежнымі людзьмі.

Інтарэсы феадалаў ахоўвала княжаская дружына. Яна складалася з прафесійных воінаў, служыла князю і была асабіста яму адданая. 3 дапамогай дружыны князь збіраў даніну. Апрача дружыны, ваенныя сілы князя складаліся з атрадаў наёмнікаў. Важнай часткай ваенных сіл горада было народнае апалчэнне.

Звыш 50 гадоў узначальваў полацкія дружыны ваяўнічы князь Усяслаў. Яго добра ведалі сучаснікі. Нават на ворагаў рабіла моцнае ўражанне ўменне полацкага князя знайсці выхад з самага цяжкага становішча. Рашучасць і энергія, з якой ён абараняў Полацкую зямлю, былі выключнымі.

Поспехі Усяслава Полацкага, яго ўменне непрыкметна апынуцца там, дзе яго зусім не чакалі, сучаснікі лічылі чараўніцтвам. Поўнае прыгод жыццё Усяслава натхняла песняроў і складальнікаў былін. Празвалі Усяслава Чарадзеем.

Кожны князь хацеў, каб ягоны горад быў галоўным і адзіным цэнтрам як мага большай тэрыторыі. Князі змагаліся між сабой за багацце, за ўладу, за выгадныя шляхі зносін. Яны пашыралі тэрыторыі сваіх княстваў, нападалі на суседнія ўладанні, палілі і руйнавалі гарады, нішчылі людзей ці захоплівалі іх у палон, як рабоў прадавалі на нявольніцкіх рынках.

Княжаскія звады, у якіх не апошняя роля належала полацкім князям,— тыповая з'ява феадальнай эпохі. У гэтыя своеасаблівыя часы жыў і дзейнічаў Усяслаў.

Усяслаў быў сынам полацкага князя Брачыслава, унукам Ізяслава. Пасля смерці бацькі малады княжыч заняў трон у Полацку. Першыя 20 гадоў свайго кіравання Усяслаў жыў мірна, спачатку з Яраславам Мудрым, а потым з яго пераемнікамі. У 1060 годзе полацкі князь прымаў актыўны ўдзел у паходзе сыноў Яраслава—Ізяслава, Святаслава, Усевалада—на поўдзень супраць качэўнікаў — торкаў.

Аднак хутка былыя саюзнікі зрабіліся ворагамі, што ў тыя часы здаралася нярэдка. Усяслаў імкнуўся захапіць землі і гарады, якія знаходзіліся па-за межамі Полацкага княства. Тэрыторыя ж гэта была значна большая за сапраўдныя ўладанні полацкіх князёў. Кіеўскія правіцелі нават не хацелі думаць, каб новьія землі адышлі пад уладу Усяслава,

Усяслаў Полацкі з сынам перапраўляецца цераз Днепр (мініяцюра Радзівілаўскага летапісу).

Тады Усяслаў нечакана напаў на Пскоў. Моцныя сцены пскоўскага дзядзінца вытрымалі штурм полацкіх дружын. Усяславу прыйшлося адысці ад горада, задаволіўшыся невялікай здабычай.

Праз год Усяслаў з войскам з'явіўся пад Ноўгарадам. Полацкаму князю ўдалося захапіць горад. Усяслаў абрабаваў Ноўгарад і частку яго спаліў. У палон былі захоплены жанчыны і дзеці, а з Сафійскага сабора зняты званы і ўзяты іншыя царкоўныя прыналежнасці.

У адказ на гэта трое сыноў Яраслава зімой 1067 года з велізарным войскам з'явіліся пад Мінскам — горадам Полацкай зямлі. Мінчане зачыніліся ў дзядзінцы. На дапамогу ім спяшаўся з дружынай Усяслаў, але спазніўся — бой усчаўся на рацэ Нямізе пасля таго як Яраславічы ўзялі і разбурылі Мінск. Бітва адбылася ў халодны пахмурны дзень 3 сакавіка. «I быў снег вялікі, і войскі пайшлі адно на другое, і быў бой жорсткі, і шмат людзей пала, і перамаглі Ізяслаў, Святаслаў, Усевалад. Усяслаў

жа пусціўся наўцёкі» — так апавядаў аб драматычных падзеях на Нямізе летапісец.

Потым браты Яраславічы рашылі памірыцца з Усяславам. Перед крыжам прысягалі яны, што не зробяць полацкаму князю нічога благога, і запрашалі да сябе на перагаворы.

Усяслаў Полацкі з двума сваімі сынамі пераправіўся ў лодцы цераз Днепр і з'явіўся ў лагеры Ізяслава каля Оршы для заключэння міру. Ледзь пераступіў ён парог вялікакняжаскага шатра, як на яго накінуліся воіны Ізяслава, захапілі ў палон і павезлі ў Кіеў.

Там Усяслава Брачыславіча чакаў «паруб» — страшэнная турма без дзвярэй з адным маленькім акенцам, праз якое падавалі ежу. Пабудавана яна была побач з вялікакняжаскім дваром. Здаецца, цяпер ужо ніхто не здолее выратаваць Усяслава. Цэлы год нагадвала цямніца кіяўлянам пра вераломства і жорсткасць іх князя Ізяслава.

Між тым пашыралася добрая слава пра Усяслава Полацкага. Зняволены князь карыстаўся народнымі сімпатыямі.

1068 год. На Русь усё часцей нападаюць полаўцы. Яны пагражаюць Кіеву. Кіяўляне звяртаюцца да вялікага князя Ізяслава: «Выдай, князь, зброю і коней, мы яшчэ паб'ёмся з імі». Ізяслаў не згаджаецца. Ён баіцца, што гэту зброю народ паверне супраць яго і баяр. Раз'юшаны натоўп ірвануўся да княжаскага двара. Людзі кідаюцца да цямніцы, дзе сядзіць Усяслаў, каб вызваліць яго. Баяры раяць Ізяславу, каб ён загадаў вартаўніку паклікаць полацкага князя да акна і раптоўна пракалоць мячом. Ізяслаў вагаецца, мабыць, сумняваецца ў поспеху. А людзі ўжо ля цямніцы. Сякерамі сякуць яе суцэльныя сцены. Яшчэ хвіліна, і Усяслаў на свабодзе. Натоўп кіяўлян вядзе яго на княжаскі двор і абвяшчае вялікім князем. Так з цямніцы Усяслаў Брачыславіч трапляе на кіеўскі вялікакняжаскі трон.

Кіяўляне дружна падтрымлівалі Усяслава, які клапаціўся пра ўсю рускую зямлю. «Усяслаў князь людзям суд судзіў, князям гарады дзяліў, а сам уначы воўкам блукаў. 3 Кіева да пеўняў дасягаў Тмутаракані, вялікаму Хорсу ваўком шлях перабягаў»,— чытаем у «Слове аб палку Ігаравым».

Аўтар паэмы імкнуўся не столькі перадаць падзеі з жыцця Усяслава, колькі стварыць яго вобраз. Раней мастацкі вобраз Усяслава з'явіўся ў выключна захапляючых па свайму зместу народных паданнях.

Хорс — бог Сонца язычаскай Русі. Слава Усяслава Брачыславіча сапернічала з славай самога бога Сонца. Усяслаў меў нейкае дачыненне да гісторыі Тмутаракані — далёкага горада на Таманскім паўвостраве. Мяркуюць, што быў ён некаторы час тмутараканскім князем.

Усяслаў быў на кіеўскім троне сем месяцаў, а потым вярнуўся на радзіму ў Полацк.

Ізяслаў з'явіўся ў Кіеве. Жорстка расправіўся ён з тымі, хто падтрымліваў Усяслава, затым з войскам рушыў на Полацк. Узяўшы горад у 1069 годзе, Ізяслаў абвясціў полацкім князем свайго сына Мсціслава. Той хутка памёр, і яго месца заняў Святаполк — другі сын Ізяслава.

Усяслаў Брачыславіч знайшоў прытулак сярод фінскага племені водзі, якое жыло ў паўночна-заходняй частцы Ноўгарадскай зямлі. Тут ён набраў войска і з'явіўся пад сценамі Ноўгарада. У крывавай бітве ноўгарадцы нанеслі Усяславу паражэнне і захапілі яго ў палон, але хутка выпусцілі.

Усяслаў зноў сабраў у 1071 годзе войска, выгнаў з Полацка Святаполка і вярнуў сабе полацкі трон. Тадьі Ізяслаў накіраваў супраць неўтаймоўнага Усяслава Полацкага свайго трэцяга сына, Яраполка, і разбіў палачан каля горада Галацічаска. Усяслаў утрымаўся ў Полацку.

У 1077 годзе пачынаюцца зноў сутычкі Усяслава з паўднёварускімі князямі, Уладзімір Манамах разам з сваім бацькам хадзіў на Полацк вайной у 1077 годзе,

але пацярпеў няўдачу. Праз год паход быў паўтораны. На гэты раз саюзнікамі Манамаха былі полаўцы.

Усяслаў не застаўся ў даўгу. Ён напаў на Смаленск і спаліў яго. Тады Уладзімір Манамах яшчэ раз жорстка спустошыў Полацкую зямлю «ад Лукомля да Лагожска» і разграбіў Друцк. А ў 1084 годзе ён захапіў і разбурыў Мінск.

У апошнія гады свайго жыцця Усяслаў больш не нападаў на суседнія землі. Іншыя князі таксама не трывожылі яго.

Пры Усяславе Брачыславічу Полацкае княства дасягнула сваёй найбольшай магутнасці. Памёр Усяслаў 14 красавіка 1101 года.

МЫ, МУЖЫ ПАЛАЧАНЕ...

...Гудуць званы на Сафійскім саборы. Пакідаючы межы дзядзінца, іх гул коціцца па пасадах старажытнага Полацка. Ганчар спыняе хуткі бег ганчарнага круга. Каваль не падымае больш мяхоў горна, і згасае ў ім бярозавае вуголле. Здымае з сябе кажамяка пахнучы усміяй (скурай) фартух. Усе спяшаюцца на галоўную плошчу горада. Звон заклікае іх на веча...

Усяслаў Брачыславіч меў шэсць сыноў: Барыса (Рагвалода), Рамана, Давыда, Глеба, Расціслава, Святаслава (Георгія). Магчыма, яшчэ пры жыцці раздаў ён у кіраванне сынам асобныя гарады Полацкага княства. Адразу пасля яго смерці гэтае княства распалася на дробныя княствы — удзелы.

Пачаўся новы, вельмі складаны перыяд у сярэдневяковай гісторыі Полацкай зямлі, перыяд «удзельнай» раздробленасці, адасаблення самастойных княстеаў, які ў XII—XIII стагоддзях быў характэрны для ўсёй Усходняй Еўропы.

У першай палове XII стагоддзя ўтвараюцца Полацкае, Мінскае, Ізяслаўскае ўдзельныя княствы. У другой палове гэтага стагоддзя ўзнікаюць Віцебскае, Друцкае, ?2

Лагойскае, Стрэжаўскае княствы. Усё ж трон у Полацку лічыўся галоўным, і гэты горад працягваў заставацца буйнейшым палітычным цэнтрам ва ўсім краі.

Паміж нашчадкамі Усяслава адбывалася вострая міжусобная барацьба. Гэта выкарыстоўвалі кіеўскія князі, якія яшчэ спадзяваліся падпарадкаваць сабе Полацкую зямлю.

Між тым улада князёў у Полацку значна аслабла. Іх выбранне і выгнанне залежала цяпер ад веча—агульнага сходу гараджан, які збіраўся для абмеркавання і вырашэння грамадскіх і дзяржаўных спраў.

У летапісах гаворыцца аб існаванні веча ў буйных старажытных гарадах і падабенстве вечавой арганізацыі ў Ноўгарадзе, Кіеве, Смаленску, Полацку. У вырашэнні спраў на вечы ўдзельнічалі ўсе самастойныя гаспадары — жыхары горада, якія звычайна склікаліся вечавым звонам на галоўную плошчу горада. Падліку галасоў не было, большасць вызначалася па сіле крыку.

Дзейнасць веча накіроўвалі князі, буйныя феадалы, заможныя гараджане. 3 дапамогай веча феадальная знаць абмяжоўвала ў сваіх інтарэсах уладу князя. На вечы вырашаліся пытанні вайны і міру, кантралявалася дзейнасць князя, ажыццяўляўся вышэйшы суд. Абмяркоўваліся на вечы і справы гандлю. Ад імя полацкага веча заключаліся дагаворы з Рыгай і іншымі гарадамі. Нярэдка гэтыя гандлёвыя граматы пачыналіся словамі «мы, мужы палачане, даём ведаці».

Калі веча не падтрымлівала князя, яму нічога не заставалася, як пакінуць горад.

За спіной веча заўсёды стаяла ўзброеная сіла — апалчэнне гараджан. Выступіць супраць яго не мог князь з сваёй невялікай дружынай.

Выкарыстоўваючы вечавыя сходы, полацкія баяры выганялі непажаданых ім князёў. Полацк стаяў на шляху ўтварэння феадальнай рэспублікі накшталт той, якая існавала ў Ноўгарадзе.

Каменная форма XIII ст. для адліўкі падвесак з Полацка.

Неабходна адзначыць, што пры ўсёй як быццам дэмакратычнасці полацкага веча яно на справе выражала інтарэсы баярства і заможнай гандлёварамесніцкай вярхушкі горада. Веча абмяжоўвала ўладу князя, але не знішчала яе. На месца выгнанага князя веча выбірала іншага прадстаўніка княжаскай дынастыі. На полацкім троне былі сыны Усяслава Давыд і Барыс.

Полацкія князі па-ранейшаму не хацелі падпарадкоўвацца ні адзін аднаму, ні князю кіеўскаму, які лічыў сябе старэйшым паміж усіх князёў. He

змянілася становішча і пасля шырока задуманага вялікім кіеўскім князем Мсціславам Уладзіміравічам паходу 1127 года на Полацкую зямлю.

Тады Мсціслаў вырашыў пакараць полацкіх князёў паіншаму. Ён захапіў іх усіх разам з жонкамі і дзецьмі ў палон у 11 29 годзе і выслаў у далёкую Візантыю. Усё ж гэта мера не магла істотна змяніць ход падзей. Выкарыстоўваючы веча, феадальная вярхушка працягвала барацьбу за поўнае адасабленне Полацка ад Кіева, што хутка здзейснілася. Полацкія князі вярталіся з ссылкі. У 1132 годзе веча выбрала полацкім князем унука Усяслава Брачыславіча Васілька.

У 1139 годзе з ссылкі вярнуліся два другія полацкія князі. Уся Полацкая зямля, за выключэннем горада Копыся, які адышоў да Смаленскага княства ў 1116 годзе, зноў апынулася пад уладай мясцовай дынастыі — патомкаў Усяслава. У гэты час улада вялікага князя кіеўскага прыходзіла да заняпаду на тэрыторыі ўсёй Русі.

Кіеўскія князі ўжо не маглі спрабаваць падпарадкаваць сабе Полацк.

Палітычнае жыццё Полацкай зямлі ў другой палове XII стагоддзя напоўнена барацьбой варагуючых баярскіх груповак, зменай князёў, выступленнямі гараджан.

У Полацку з 1105 года, а можа, намнога раней існавала самастойная епіскапская кафедра. Галоўным кафедральным саборам быў Сафійскі. Пры Сафіі жыў епіскап. У яго распараджэнні знаходзіўся дзядзінец горада.

Насельніцтву Полацка і іншых суседніх зямель даводзілася весці ўпартую барацьбу са знешнімі ворагамі, са спробамі агрэсараў пазбавіць іх самастойнасці, захапіць і падпарадкаваць сваёй уладзе.

У пачатку XIII стагоддзя палачане разам з лівамі, латгаламі, эстамі і іншымі плямёнамі, продкамі латышоў і эстонцаў, гераічна змагаліся з нямецкімі рыцарамі, якія ўварваліся ў Прыбалтыку. Рыцарам дапамагала каталіцкая царква. Захопнікі стварылі царкоўна-рыцарскі ордэн Мечаносцаў. Члены гэтай агрэсіўнай ваенна-палітычнай арганізацыі насілі белыя плашчы з выявай чырвонага мяча і крыжа.

Рыцары разбілі атрады ліваў, захапілі зручную Земгальскую гавань. На яе месцы ў 1201 годзе была пабудавана крэпасць Рыга. Рыга хутка стала цэнтрам нямецкага гандлю і дзейнасці манахаў-католікаў ва ўсёй Усходняй Прыбалтыцы. Будуючы невялікія мураваныя крэпасці і апіраючыся на іх, рыцары-мечаносцы прасоўваліся ўверх па Заходняй Дзвіне, пагражаючы Полацку.

Лівы і латгаль: з даўніх часоў плацілі даніну полацкім князям і пастаўлялі ім дапаможныя войскі. Задоўга да з'яўлення тут немцаў у ніжнім цячэнні Заходняй Дзвіны (па-латышску Даўгавы) знаходзіліся гарады-крэпасці Кукенойс (цяпер Кокнэсе) і Герцыке (Ерсіка). У гэтых гарадах кіравалі васалы полацкага князя, якія ў перыяд феадальнай раздробленасці карысталіся значнай самастойнасцю.

З'яўленне нямецкіх крыжаносцаў ва Усходняй Прыбалтыцы пагражала Полацку стратай падуладных яму зямель. Ворагі разаралі краіну, залілі землі Прыбалтыкі крывёю яе жыхароў.

Атрады з Полацка і іншых гарадоў дапамагалі насельніцтву Латвіі і Эстоніі адбіваць напады рыцараў. Летам 1203 года дружыны полацкага князя Уладзіміра асадзілі дзве нямецкія крэпасці. У 1206 годзе палачане зноў прыйшлі на дапамогу лівам.

Рыцары наблізіліся да горада Кукенойса. Тут княжыў Вячка (Вячаслаў), які падпарадкоўваўся полацкаму князю Уладзіміру і, верагодна, паходзіў з дынастыі полацкіх князёў. Гэта быў мужны і адважны князь. 3 невялікай дружынай ён упарта змагаўся з захопнікамі, але не атрымаў своечасова дапамогі ад полацкага князя. Між тым вялікае войска крыжаносцаў набліжалася да Кукенойса. У 1208 годзе Вячка спаліў Кукенойскі замак і з сваёй дружынай у 200 чалавек перайшоў на рускія землі. Пазней ён узначальваў ваенныя сілы ў рускай крэпасці на землях эстаў— Юр'еве (цяпер Тарту) і загінуў у жорсткім баі з крыжаносцамі. Вячка быў сапраўдным героем барацьбы з нямецкімі рыцарамі.

Другім старажытным фарпостам Полацкага княства ў ніжнім цячэнні Заходняй Дзвіны быў горад Герцыке, Цяпер яго рэшткі знаходзяцца на тэрыторыі Латвіі. Герцыке зяўляўся багатай рэзідэнцыяй князя, дзе была яго дружына і існавалі дзве праваслаўныя царквы. У 1209 годзе нямецкія рыцары напалі на горад, абрабавалі і спалілі яго.

Калі крыжаносцы ўварваліся на землі эстаў, то апошнія звярнуліся за дапамогай да полацкага князя Уладзіміра, які «заўсёды намагаўся разбурыць лівонскую царкву». У 1216 годзе палачане сумесна з эстамі і літоўцамі рыхтаваліся да новага паходу супраць мечаносцаў. Аднак у дзень выступлення з Полацка Уладзімір нечакана памёр і войска разышлося.

Неўская бітва 1240 г. (мініяцюра XVI ст.).

7 Зак. 227

Каб супрацьстаяць узрастаючай небяспецы, Полацк і Віцебск умацоўвалі палітычныя сувязі з Ноўгарадам. Пра гэта сведчыць шлюб князя Аляксандра Яраславіча (Неўскага) з дачкой полацкага князя Брачыслава Аляксандрай у 1239 годзе. Вяселле адбылося ў горадзе Таропцы, Аляксандр Яраславіч спыняўся ў Віцебску.

Палачане ўдзельнічалі ў разгроме шведскіх захопнікаў і іх саюзнікаў крыжаносцаў на Няве ў 1240 годзе. Пра гэту бітву расказвае сучаснік у «Аповесці аб жыцці і храбрасці вялікага князя Аляксандра». Аўтар апавядае пра подзвігі шасці найбольш адважных воінаў са слоў самога Аляксандра і іншых удзельнікаў «сечы вялікай».

Сярод герояў ён называе Якава, які быў родам з горада Полацка. У жорсткай рукапашнай схватцы важнае значэнне мелі якасці славянскага бою—спалучэнне ў воінаў умення, сілы і храбрасці.

Менавіта гэтыя якасці паказаў Якаў Палачанін. Узброены толькі мячом, ён напаў на цэлы атрад (на старажытнай мове «полк») шведаў і адзін вытрымаў бой супраць рыцараў усяго атрада, праявіўшы выключную мужнасць.

Недзе паблізу біўся сам Аляксандр. Палачанін Якаў, гаворыцца ў аповесці, «наехаў на полк з мячом і мужна біўся і пахваліў яго князь». Асабістая пахвала князя Аляксандра, празванага за мужнае кіраўніцтва боем «Неўскім», была вышэйшай узнагародай герою з старажытнага Полацка.

У бітве на Чудскім возеры 5 красавіка 1242 года Аляксандр Неўскі на чале ноўгарадска-пскоўскага апалчэння пры дапамозе суздальцаў разграміў тэўтонскіх рыцараў. Перамога прыпыніла рух крыжаносцаў на Усход.

Гісторыя Усходняй Еўропы склалася так, што менавіта ў гэтыя гады Русі быў нанесены страшэнны ўдар з боку мангола-татарскіх захопнікаў, якія ў 1237 годзе ўзялі Разань, у 1238 — Маскву і Уладзімір, а ў 1240 годзе за-

Фрэска XII ст. на сцяне Спаскай царквы.

хапілі і разбурылі Кіеў. У жніўні 1242 года варожы атрад спрабаваў узяць Смаленск, але быў адбіты.

Мангола-татарам не ўдалося падпарадкаваць сабе тэрыторыю сучаснай Беларусі. Гісторыя гэтых зямель у другой палове XIII стагоддзя была своеасаблівая. Раней полацкія, віцебскія і мінскія князі нярэдка выкарыстоўвалі літоўскія дружыны ў час феадальных міжусобіц, 3 сярэдзіны XIII стагоддзя Полацкая зямля, падзеленая на дробныя княствы, трапляе пад уплыў літоўскіх князёў.

Надзейна абараняць інтарэсы полацкіх баяр прадстаўнікі мясцовых князёў больш не маглі. Баяры баяліся ўзрастаючай актыўнасці гараджан, асцерагаліся нямецкай агрэсіі. Таму яны пайшлі на саюз з літоўскімі князямі і запрасілі іх у Полацк. Літоўскіх князёў даўно вабіла густа заселенае, развітае ў гаспадарчых адносінах Полацкае княства.

3 канца XIII—пачатку XIV стагоддзя Полацкая зямля канчаткова ўвайшла ў склад новай феадальнай дзяржавы — Вялікага княства Літоўскага, у якой Полацк працягваў заставацца адным з буйнейшых гарадоў. Да першай паловы XIV стагоддзя ўся тэрыторыя сучаснай Беларусі ўвайшла ў склад гэтай дзяржавы.

Існаванне Полацкай зямлі на чале з Полацкам, буйнейшым эканамічным, палітычным і культурным цэнтрам старажытных зямель Беларусі, спрыяла працэсу ўтварэння беларускай народнасці. У звестцы 1382 года Полацк ужо названы «градам Белай Русі».

ПРАДСЛАВА

У старажытнай Русі заўсёды з павагай адносіліся да кніг. Іх перапісванне было вялікай і надзвычай карпатлівай працай. У тыя далёкія часы не існавала іншага спосабу «выдаць» кнігу, апрача таго, каб яе перапісаць літара ў літару, радок за радком, і гэткім чынам сотні старонак.

Перапіскай кніг займалася сярод іншых князёўна Пра-

Барысаў камень з надпісам XII ст.

дыслава (Прадслава), вядомая ў гісторыі пад імем Ефрасінні Полацкай. Прадыслава — выключна старажытнае полацкае імя, такое ж, як і Звяніслава, Гардыслава (сёстры Ефрасінні), як і Усяслаў, Брачыслаў і іншыя.

Пра імёны трэба сказаць, што ў часы Кіеўскай Русі людзі часта мелі іх два — адно язычаскае («хатняе», больш прывычнае) і праваслаўнае, якое давалі чалавеку пры хрышчэнні. Грэчаскія імёны Андрэй (мужны), Георгій (земляроб), Аляксей (абаронца) і інш. пачалі шырока распаўсюджвацца ў Кіеўскай Русі пасля прыняцця хрысціянства. Сын Усяслава Брачыславіча Святаслаў меў другое імя Георгій, унук Усяслава Рагвалод атрымаў пры хрышчэнні імя Васілій.

Двайныя імёны ўжываліся да XVII стагоддзя, калі пачалі з'яўляцца назвы па бацьку і прозвішчы: Іван Сямёнаў сын, а мянушка Істомін. Значная колькасць прозвішчаў утварылася ад мянушак: Безбароды — Безбародаў.

Назоўнік беларускай мовы «прозвішча» паходзіць ад

старажытнага ўсходнеславянскага дзеяслова «празваць», які некалі азначаў «даць назву, імя, мянушку», а зараз тлумачыцца як сямейнае найменне, якое перадаецца па спадчыне і далучаецца да асабовага нашага імя. Шмат беларускіх прозвішчаў на «іч» узніклі ад асабовых імён (Алексіч, Багдановіч, Васільевіч) ці ад мянушак (Валковіч, Жуковіч, Невяровіч і іншыя).

Ефрасіння Полацкая была ўнучкаю князя Усяслава Брачыславіча, дачкой малодшага яго сына Святаслава (Георгія). Нарадзілася яна каля 1110 года. 3 маленства мела здольнасці да «вучэння кніжнага». У юнацтве стала манашкаю, прыняўшы імя Ефрасінні, і занялася перапісваннем кніг, у якіх была тады вялікая патрэба. Затым яна заснавала каля Полацка жаночы манастыр, пры якім адкрыла невялікую школу. Ефрасіння заснавала яшчэ і мужчынскі манастыр, якому падаравала выдатны твор старажытнага мастацтва — абраз Эфескай божай маці, прывезены з Візантыі.

Ефрасіння была не адзінокай у сваёй дзейнасці. Яна мела сувязі з выдатнымі людзьмі таго часу перш за ўсё ў самім Полацку — дойлідам Іаанам (Іванам), майстрамювелірам Богшам, якіх, верагодна, настройвала на творчыя пошукі. Як мяркуюць, Ефрасіння прымала ўдзел у складанні мясцовага летапісу.

Памерла Ефрасіння Полацкая 23 мая 1173 года, зрабіўшы цяжкае падарожжа ў далёкі Іерусалім. Пасля смерці Ефрасінні невядомы аўтар склаў яе біяграфію, ці, на тагачаснай мове, «жыціе». Гэта адзін з вельмі нямногіх помнікаў літаратуры старажытнага Полацка.

Дзейнасць Ефрасінні, гэтак жа як і Кірылы — епіскапа Тураўскага, выдатнага пісьменніка і прамоўцы, полацкага дойліда Іаана, майстра Богшы,— сведчанне развіцця культуры ў XII стагоддзі.

У помніках пісьменнасці, якія звязаны з Полацкам і дайшлі да нас, побач з рускімі тэкстамі сустракаюцца запісы, што сведчаць аб складванні беларускай мовы. Такім

Камень з старажытным надпісам ля вёскі Камена Вілейскага раёна.

дакументам з'яўляецца дагавор Смаленска, Полацка і Віцебска з Рыгай 1229 года і некаторыя іншыя.

У час пажараў і войн, якія неаднаразова разбуралі горад, зніклі полацкія летапісы.

Навука, якая вывучае старажытныя надпісы, зробленыя на прадметах, называецца эпіграфікай. На тэрыторыі Беларусі вядомы выдатныя помнікі эпіграфікі XII стагоддзя, так званыя «Барысавы камяні». Да нашага часу ў рэчышчы Заходняй Дзвіны, за 5 кіламетраў ад Полацка, захаваўся адзін з іх. Недалёка ад берага ляжыць вялізны гранітны валун каля 8 метраў у акружнасці. Вясной ён увесь заліваецца вадой і павольна выступае з-пад яе да пачатку жніўня.

На валуне высечаны крыж даўжынёй больш за паўтара метра і надпіс з імем Барыса. Насельніцтва дагэтуль

называе яго Барыс-хлебнік. Існуе легенда, быццам на ім ляжыць бохан хлеба.

Другі, яшчэ большы камень, ляжаў у 40 кіламетрах на поўнач ад Полацка. Надпіс на ім захаваўся лепш: «Г(оспод)і помозі рабу своему Борпсоу». Усяго ў рэчышчы Заходняй Дзвіны былі чатыры такіх камяні. Вядомы тут яшчэ два камяні з іншымі надпісамі.

Камяні са старажытнымі надпісамі былі і на сушы. Такі помнік эпіграфікі захаваўся ля вёскі Камена недалёка ад Вілейкі.

Вывучыўшы надпісы на чатырох камянях у рэчышчы Заходняй Дзвіны, вучоныя прыйшлі да згоды, што яны былі зроблены па загаду полацкага князя Барыса Усяславіча (памёр у 1129 годзе). Мабыць, у часы барацьбы з перажыткамі язычаскай рэлігіі князь загадаў выбіць крыжы і надпісы на тых камянях, якім з даўніх часоў пакланяліся язычнікі. Яго прыкладу паследаваў сын Рагвалод-Васіль. У 1171 годзе ён загадаў высечы крыж і надпіс на велізарным камені вышынёй каля трох метраў. Гэты камень яшчэ нядаўна знаходзіўся каля вёскі Дзятлава на Аршаншчыне. Рагвалодаў камень — унікальны помнік эпіграфікі XII стагоддзя.

МАЙСТАР-ЮВЕЛІР БОГША

Рэчы, як людзі, маюць свой лёс,— казалі ў старажытныя часы. I гэта сапраўды так. Прасачыўшы лёс асобных незвычайных рэчаў, даведаўшыся, дзе яны былі, з кім вандравалі, як апынуліся ў тым ці іншым месцы, можна прачытаць цікавыя старонкі гісторыі.

Менавіта да такіх незвычайных рэчаў належыць і старажытны ювелірны выраб — крыж Ефрасінні Полацкай, адзін з вельмі нямногіх дакладна датаваных вырабаў XII стагоддзя, якія вядомы цяпер навуцы. Зрабіў яго полацкі майстар Богша, а заказчыцаю была Ефрасіння.

Спачатку крыж знаходзіўся ў Спаса-Ефрасіннеўскай царкве пад Полацкам, якой быў падараваньі. Але не доў-

Крыж, зроблены Лазарам Богшам у 1161 г. (вонкавы бок).

га ляжаў ён на сваім месцы. У першай чвэрці XIII стагоддзя, у час вайны паміж полацкімі і смаленскімі князямі, крыж быў вывезены ў Смаленск. У 1514 годзе Васіль III перавёз рэліквію ў Маскву.

У часы Лівонскай вайны Іван Грозны збіраўся ў паход «на бязбожную Літву». Успомніў ён, што неяк бачыў у сваёй царскай казне надзвычай прыгожы і каштоўны «крыж Полацкі». «Богапачцівы» цар, як паведамляе летапіс, загадаў адрамантаваць крыж і, адпраўляючыся на вайну, узяў яго з сабой. I яшчэ Іван Грозны пакляўся, што калі адваюе ў Вялікага княства Літоўскага Полацк, то абавязкова верне крыж на яго ранейшае месца.

У 1563 годзе Полацк узялі штурмам і крыж сапраўды быў вернуты ў Спаскую царкву Ефрасіннеўскага манастыра, у якім некаторы час давялося жыць і самому Івану Грознаму ў час аблогі горада войскам.

Але ж час быў надта неспакойны. He спынялася цяжкая вайна з Польшчай, таму бьіло вырашана схаваць крыж у найбольш надзейным месцы — у Сафійскім саборы на Верхнім замку, на добра ўмацаваным валамі, драўлянымі сценамі і вежамі дзядзінцы Полацка. Крыж хавалі ў спецыяльнай нішы, якую наглуха замуроўвалі ў часьі варожьіх нашэсцяў.

У 1579 годзе Полацк заваяваў кароль Рэчы Паспалітай Стэфан Баторый. У Спаскім манастыры надоўга пасяліліся езуіты, а крыху пазней, пасля абвяшчэння Брэсцкай уніі 1596 года, Сафійскі сабор перайшоў да прыхільнікаў уніі — уніятаў. Крыж знаходзіўся ў Сафіі аж да скасавання царкоўнай уніі ў 1839 годзе.

У 1841 годзе адзін з дзеячаў уз'яднання уніятаў з праваслаўнымі архіепіскап Васіль Лужынскі вырашыў павезці крыж з Полацка ў Маскву і Пецярбург, каб сабраць грошы на рамонт цэркваў адноўленай епархіі.

У Маскве гэты крыж быў устаноўлены ва Успенскім саборы Крамля, дзе з пяці гадзін раніцы да дзесяці вечара ішлі малебны. Начамі рэліквію вазілі па дамах князёў, графаў, розных вяльможаў і багатых купцоў на так званыя вадохрышчы. Да служак Успенскага і Архангельскага сабораў пацяклі вялікія грошы.

3 Масквы крыж перавезлі ў Пецярбург, у Казанскі сабор, дзе сабралі больш чым 29 тысяч рублёў. I тут ён таксама нямала блукаў па дамах розных духоўных і свецкіх чыноў.

23 мая 1842 года крыж Ефрасінні Полацкай быў урачыста перанесены з Сафіі ў царкву Спаса. У 1928 годзе унікальны экспанат перавезлі ў Мінск, у Беларускі дзяржаўны музей, а пазней, перад самай вайной, у Магілёў, у былы зямельны банк, адкуль яго ў 1941 годзе выкралі рабаўнікі ў мундзірах германскага вермахта. Паводле некаторых звестак, пасля разгрому фашысцкай Германіі крыж быў вывезены за акіян.

Выраб адносіцца да тыпу крыжоў з шасцю канцамі. Такая форма распаўсюдзілася ў XII—XIII стагоддзях і была звязана з візантыйскай мастацкай традыцыяй. Памер крыжа — 51 сантыметр у даўжыню. Таўшчыня складае некалькі сантыметраў. Зроблены ён з нейкага вельмі трывалага дрэва — магчыма, кіпарысу. Да вонкавай і тыльнай паверхняў прымацавана па 11 залатых пласцін са шматлікімі эмалямі, 8 дарагімі авальнымі камянямі і

жамчужнай абніззю. 3 бакоў крыжа — пазалочаныя пласціны з серабра, на якіх выразаны доўгі надпіс.

Найбольш каштоўнае ў крыжы — па-першае, яго перагародкавыя эмалі, па-другое, надпісы. Каб зрабіць такія перагародкавыя эмалі, трэба было валодаць выключным майстэрствам. Спачатку на залатой пласцінцы выціскалі контур малюнка. Потым танюсенькія палоскі золата вышынёй да аднаго міліметра напайвалі на гэты контур. Так утвараліся ячэйкі-перагародкі памерам часам з макавае зярнятка. Для кожнага каляровага элемента, скажам, для зрэнкі вока на твары даводзілася рабіць асобную залатую ячэйку. У ячэйку насыпаўся эмалевы парашок розных колераў, і ўсю пласціну ставілі на жароўню. Расплаўленая шклопадобная маса трывала злучалася з золатам. Пасля зацвярдзелую эмаль, ці, лепш сказаць, сплаў шкла розных колераў, старанна шліфавалі, Утваралася вельмі гладкая, цвёрдая і бліскучая паверхня.

На вонкавым і тыльным баках крыжа на залатых пласцінах змешчана 20 выяў святых праваслаўнай царквы. Усе яны выкананы ў тэхніцы перагародкавых эмалей з сінімі, чырвонымі, белымі, зялёнымі адценнямі.

Паводле хрысціянскай сімволікі і вучэння, выявы на сценах цэркваў і мастацкіх вырабах размяшчаліся ў вельмі строгім парадку.

He выпадковае размяшчэнне выяў і на крыжы Ефрасінні Полацкай. На яго вонкавай плоскасці тыповая іканапісная кампазіцыя. Зверху выява Ісуса Хрыста, крыху ніжэй — фігуры Іаана і божай маці, з правага і левага бакоў выявы архангелаў Міхаіла і Гаўрыіла, якія сімвалізуюць сілы нябесныя. На тыльнай плоскасці рэліквіі яшчэ 8 выяў «айцоў царквы».

3 выявамі святых чаргуюцца шматлікія арнаментыэмалі. На пярэдняй плоскасці кідаюцца ў вочы круглыя пальметы з чатырох парных частак, а таксама своеасаблівыя фігуры з увагнутымі ўсярэдзіну верхам і нізам. Кожная з фігур запоўнена арнаментальнымі элементамі.

На адваротным баку крыжа арнаментаў не менш. Пераважаюць крыжападобныя фігуры, але сустракаецца і даволі натуральна выкананы раслінны ўзор. Сярод арнаменту ёсць пальметы трохвугольныя і квадратныя. Прыступкавыя трохвугольнікі, якія мы бачым на крыжы, былі вельмі пашыраны ў старажытнай Русі. Дарэчы, ёсць яны і на фрзсках Благавешчанскай царквы ў Віцебску (XII стагоддзе). Майстар-ювелір Богша выявіў высокае ўмельства кампанаваць тыпы арнаменту ў адзіным завершаным і стройным узоры.

Асаблівую ўвагу даследчыкаў прыцягнулі надпісы на крыжы. Падрабязны надпіс на бакавых сярэбраных пласцінах крыжа ідзе па спіралі ў два рады. Першая яго частка — гэта адзін з нешматлікіх дзелавых запісаў XII стагоддзя, якія дайшлі да нас; другая — традыцыйнае заклінанне, па сутнасці малітва.

У першай частцы гаворыцца, што ў 1161 годзе Ефрасіння навечна падаравала крыж царкве Спаса заснаванага ёю манастыра. Золата, серабро, каштоўныя камяні і жэмчуг, якія выкарыстаны на крыж, каштуюць 100 грыўняў, за працу ж заплачана 40 грыўняў.

У другой частцы надпісу — малітве— запісаны праклён таму, хто знясе крыж са Спаскай царквы. Тут змешчаны цікавы пералік жыхароў тагачаснага Полацка: «властелннь», князь, епіскап, ігумення (узначальвала жаночы манастыр), простыя людзі. Названы тут «властелннь», напэўна, князь-правіцель, бо, наогул, у Полацку князёў было некалькі. Паведамлення пра такую пасаду ў Полацку няма больш ні ў якіх іншых крыніцах.

Ёсць яшчэ на крыжы кароткія надпісы, зробленыя эмаллю. Так, на ніжнім ствале крыжа, на яго пярэдняй плоскасці, там, дзе размяшчаюцца тры эмалевыя выявы святых, чытаем: «агіа Ефросін(ія)» (святая Ефрасіння), «а(гіос) Георгіос» (святы Георгій — бацьку князёўны звалі Георгій), а ў самым нізе — «агіа Софпя» (відаць, так звалі яе маці).

Гэткім арнаментам аздобіў крыж Лазар Богша.

На ніжняй пласціне адваротнага боку ёсць дробны надпіс з імем майстра Богшы (у хрышчэнні Лазара), які зрабіў гэты крыж для царквы Спаса.

Па сваіх мастацкіх якасцях і тэхніцы перагародкавых эмалей полацкі крыж не ўступае найлепшым узорам тагачаснага прыкладнога мастацтва, якія карысталіся сусветнай славай. 3 поўным правам яго можна назваць шэдэўрам — узорным творам сваёй эпохі.

ПОЛАЦКАЯ САФІЯ

Старажытны Полацк, як і ўсе іншыя гарады Кіеўскай Русі, быў пабудаваны з дрэва. У драўляным будынку было суха, у ім свежае паветра, лёгка дыхаецца, драўляны будынак няцяжка ўцяпліць. 3 дрэва будавалі жыллё не толькі простыя гараджане. Драўлянымі былі таксама баярскія харомы.

Сярод разнастайных драўляных збудаванняў рэзка выдзяляліся сваім выглядам нешматлікія будынкі каменнай манументальнай архітэктуры. Старажытныя каменныя пабудовы былі створаны народам. У іх увасоблены вынаходлівасць народа, яго творчыя сілы, а таксама разуменне прыгожага і мастацкі густ.

Каменная архітэктура часоў Кіеўскай Русі прадстаўлена амаль выключна пабудовамі культавага характару, іншымі словамі — саборамі і цэрквамі. Царкоўныя пабудовы звычайна ўзводзілі самыя таленавітыя майстры. Унутраны і знешні выгляд цэркваў рабілі на людзей моцнае ўражанне.

Старажытныя дойліды ўмелі выбіраць месца для ўзвядзення храмаў — на берагах водных шляхоў, на ўзвышшах, каб яны былі добра бачны, здалёк служылі маякамі для падарожнікаў.

Храмы і асабліва саборы (галоўныя цэрквы ў горадзе) былі не толькі культавымі, але і грамадскімі памяшканнямі. За іх каменнымі сценамі хаваліся архівы, бібліятэкі, багацці дзяржаўнай казны. У гарадскіх храмах і каля іх адбываліся важныя грамадскія сходы, веча. У цяжкія гадзіны гісторыі горада, калі яго прыступам бралі ворагі, саборы і цэрквы былі апошнімі пунктамі абароны. Галоўны храм (сабор) быў сімвалам горада. Ён выконваў ролю цытадэлі — унутранай крэпасці цэнтра дзядзінца.

Каменная культавая архітэктура прыйшла да нас разам з хрысціянствам з Візантыі. Ва Усходняй Еўропе яна 110

Полацкая Сафія XI ст. Паўночны фасад. Малюнак A. В. Сакалова па матэрыялах даследаванняў В. А. Булкіна.

ўзбагачалася мясцовымі рысамі і асаблівасцямі. Ад візантыйска-рускага мастацтва пачало развівацца мастацтва асобных усходнеславянскіх княстваў і зямель.

У сярэдзіне XI стагоддзя пры князю Усяславу Брачыславічу ў Полацку вырас Сафійскі сабор — самая старажытная каменная пабудова на беларускай зямлі.

Полацк быў трэцім горадам Русі пасля Кіева і Ноўгарада, у якім меўся Сафійскі сабор. Выдатная гранды-

ёзная пабудова сведчыць аб намеры паўтарыць у Полацку бляск і хараство княжаскага будаўніцтва ў Кіеве і Ноўгарадзе. Полацкая Сафія — сведка сілы і магутнасці полацкіх князёў у XI стагоддзі.

Слова «Сафія» грэчаскага паходжання. Яно азначае «мудрасць». Сафійскія храмы будаваліся ў гонар той прамудрасці, якая, па ўяўленню царкоўнікаў, нібыта кіравала сусветам.

Сафійскі сабор — узор дасягненняў старажытнай полацкай манументальнай архітэктуры і тагачаснай будаўнічай тэхнікі. Ён быў сімвалам незалежнасці Полацка. Да нас дайшлі старажытныя пячаткі горада з надпісам «Пячатка Полацка і святой Сафіі».

Полацкая Сафія была адразу пачута і апета яе старажытнымі сучаснікамі. Да князя Усяслава Брачыславіча адносяцца словы славутай паэмы: «Таму ў Полацку рана званы пазванілі ў Сафіі святой да ютрані — ён жа праз сны ўжо ў Кіеве звон чуе той».

У келлі адной з саборавых вежаў Полацкай Сафіі некаторы час жыла і перапісвала кнігі Ефрасіння. Тут была найбольш старажытная і багатая бібліятэка, а верагодна, і майстэрня, дзе перапляталі кнігі, аздаблялі іх пераплёты, малявалі іконы.

Месца для Сафійскага сабора абрана вельмі ўдала. Яно знаходзіцца ў паўднёвай частцы Верхняга замка, у 60 метрах ад абрывістага берага Заходняй Дзвіны. Сафія была добра бачна з усіх бакоў.

Першапачаткова сабор выглядаў зусім не такім, якім мы бачым яго сёння. За свой доўгі век Сафія не раз гарэла разам з умацаваннямі замка. Шэсць разоў перабудоўваўся гэты храм. Апошні раз — у 1750 годзе, калі ён набыў выгляд двухвежавай царквы ў стылі барока, тыповым для XVIII стагоддзя. Такім ён застаўся і да нашых дзён.

Які ж выгляд мела Полацкая Сафія ў XI стагоддзі? Адказаць на гэта пытанне дапамагае тое, што Полац-

кая Сафія паўтарае Кіеўскую і Ноўгарадскую не толькі назвай, але сваім планам і многімі дэталямі будаўніцтва.

Пасярэдзіне ўзвышаўся галоўны купал сабора, па баках якога знаходзіліся чатыры меншыя купалы. Паводле летапісных звестак, усяго Полацкая Сафія мела сем «вярхоў» (купалоў).

3 усходняга боку знаходзіліся тры апсіды (выступы). Яны былі гранёныя. Вертыкальныя знешнія грані добра спалучаліся з мураванымі лапаткамі сцен, так званымі пілястрамі.

Сцены мелі прамавугольныя плоскія лапаткі, якія ішлі вертыкальна, падзяляючы іх на прасценкі. На кожнай сцяне, апрача ўсходняй, лапатак было па шэсць. Усе яны дакладна адпавядалі ўнутранаму падзелу памяшкання слупамі.

Што бачыў наведвальнік усярэдзіне Сафійскага сабора? Тут уся прастора падзялалася 16 слупамі на мноства ячэек. Слупы былі не круглыя, а ў форме крыжа.

Насупраць алтара, у заходняй частцы храма, уверсе, знаходзіліся хоры — своеасаблівы балкон.

Хоры прызначаліся для князя, яго сям'і і бліжэйшых прыдворных. Пад імі ўнізе знаходзіўся просты народ — іх падданыя. Так падкрэслівалася і сімвалізавалася супрацьлегласць пануючага класа феадалаў і народных мас.

Сцены Полацкай Сафіі выкладзены з прыродных камянёў і тонкай цэглы ці «плінфы», паласа камянёў чаргавалася з такой жа паласой цэглы, потым зноў камяні, зноў цэгла. Такія «паласатыя» сцены былі характэрнай асаблівасцю як візантыйскай, так і кіеўскай архітэктуры XI стагоддзя.

Сцены звонку не тынкаваліся. Яны змацоўваліся «цэмянкай», вапнавым растворам, у які дабаўлялі тоўчаную цэглу, надаючы раствору ружовы колер.

КАМЕННЫ ЛЕТАПІС

Архітэктуру вобразна называюць каменным летапісам мінуўшчыны: яна гаворыць тады, калі маўчаць і песні, і паданні. Маўклівыя камяні часам могуць расказаць не менш, чым летапісы.

У перыяд феадальнай раздробленасці ўзнікае і распаўсюджваецца новы тып царкоўных будынкаў. Аслабленне княжаскай улады, распад вялікіх княстваў на дробныя — усё гэта не магло не адбіцца на развіцці архітэктурных форм.

Для будаўніцтва вялікай царквы або сабора патрабаваліся значныя сродкі. А дзе было іх узяць? I вось замест нешматлікіх, але грандыёзных збудаванняў з'явілася значная колькасць пабудоў невялікіх памераў. Яны намнога прасцейшыя і больш сціплыя.

У наваколлі Полацка ўзнікалі манастыры. Манастыры валодалі землямі і прыгоннымі сялянамі. На месцы размяшчэння манастыра стаялі жылыя памяшканні. Тут абавязкова будаваліся цэрквы і саборы.

3 пачатку XII стагоддзя ў двух кіламетрах ад полацкага дзядзінца Верхняга замка, на супрацьлеглым левым беразе Заходняй Дзвіны пры яе зліцці з рэчкай Бяльчанкай, узнік Барысаглебскі, ці Бельчыцкі, манастыр. Відавочна, заснаваў яго полацкі князь Барыс Усяславіч. Мяркуюць, што ў манастыры была пахавальня з яго астанкамі.

Тут, у Бельчыцы, знаходзілася багатая рэзідэнцыя полацкіх князёў. Часткай яе былі чатыры выдатныя культавыя манастырскія будынкі. Дзве паўразбураныя царквы існавалі яшчэ ў пачатку бягучага стагоддзя. Адна з іх — шасціслупавая Барысаглебская царква — была пабудавана ў першай палове XII стагоддзя. Яна мела багаты фрэскавы роспіс.

У Барысаглебскім храме выдатныя фрэскі ўпрыгожвалі не толькі сцены, але і адкосы акон. Роспіс кожнага

акна быў своеасаблівы. Пераважалі раслінныя арнаменты. Іншыя фрэскі гэтага храма нагадвалі сусветна вядомыя роспісы Нярэдзіцкай царквы ў Ноўгарадзе, якія былі па-варварску знішчаны фашысцкімі захопнікамі ў час вайны.

Другі бельчыцкі храм — маленькая Пятніцкая царква памерам 5,7X5,7 метра. Пад ёю размяшчаўся склеп — пахавальня. Каля ўваходу ў алтар была цудоўная фрэска князёў Барыса і Глеба, сыноў Уладзіміра Святаславіча, якіх забіў іх брат кіеўскі князь Святаполк, празваны Акаянным. Памяць пра Барыса і Глеба асабліва шанавалі ў асяроддзі княжаскіх дружыннікаў, іх лічылі заступнікамі рускіх воінаў.

Крыху пазней за Бельчыцкі ўзнік манастыр на беразе рэчкі Палаты, заснаваны Ефрасінняй у прыгарадным паселішчы полацкіх епіскапаў Сяльцы больш за восемсот гадоў таму назад. Яшчэ раней тут існавала царква, у якой хавалі памёршых епіскапаў. У старыя часы царква загінула ў моцным пажары. Ад яе ў зямлі захаваўся толькі фундамент. Рэшткі царквы даследавалі археолагі ў нашы дні. Знойдзеныя тут пахаванні ў мураваных склепах сведчаць, што царква служыла працяглы час пахавальняй.

Побач з гэтай незвычайнай царквой-пахавальняй, калі яна яшчэ прыгожа ўзвышалася на беразе Палаты, у сярэдзіне XII стагоддзя па заказу Ефрасінні была пабудавана другая царква, якая дайшла да нашых дзён, перабудаваная ў XIX ст.

Спаса-Ефрасіннеўская царква — прамавугольная пабудова з адзіным купалам на высокім барабане, які ўзвышаецца над дахам. 3 усходняга боку царквы выступае адна паўкруглая апсіда. Дзве другія невялікія апсіды схаваны ў вуглах будынка і знадворку зусім не бачны. Гэта адна з цікавых асаблівасцей полацкага дойлідства. Угары сцены, расчлененыя лапаткамі, мелі паўкруглае завяршэнне — закамары. У старажытных царкоўных будынках

па гэтых закамарах рабілася пакрыццё даху свінцовымі лістамі.

Унутраная прастора царквы была пабудавана так, што чалавек, які сюды трапляў, спачатку адчуваў сябе як быццам прыдушаным масіўнасцю збудавання. Прайшоўшы наперад, ён міжволі падымаў вочы ўверх, адкуль праз доўгія вокны падкупальнага барабана струменіла святло. Усё верхняе збудаванне царквы падтрымлівала шэсць слупоў, якія даволі блізка адзін ля аднаго стаялі ўнутры галоўнага памяшкання.

Сценкі і слупы былі размаляваны старажытнымі фрэскамі. Мінула восем стагоддзяў, а цудоўныя фрэскі захавалі сваю прыгажосць, хоць іх неаднаразова нанава пакрывалі тынкоўкай і маслянымі фарбамі, Даследчыкі месцамі расчысцілі гэтыя напластаванні, і непаўторныя старажытныя роспісы адрадзіліся да новага жыцця.

На цёмным фоне — застылыя постаці. Першае, што звяртае ўвагу, дык гэта твары людзей. Тонкія насы, маленькія вусны, выгнутыя бровы і вялікія, задуменныя вочы. Гэта павінна было сведчыць аб сіле волі, высакародстве і непахіснасці. Так мастакі стараліся перадаць унутраны свет чалавека, выказвалі сваё разуменне прыгожага. Фрэскі размяшчаліся на сценах і слупах царквы ў два рады. Арнаментальныя роспісы ўпрыгожвалі праёмы акон. Фарбы фрэсак — жоўтая і цёмная вохра, ружовы і блакітны колеры, а фон — сіні і зялёны.

Выдатнае мастацтва полацкіх фрэсак нагадвае жывапіс як Ноўгарада, так і Кіева і звязана з візантыйскай традыцыяй. Але гэта і высокае самабытнае мастацтва Полацкай зямлі.

Каля ўваходу ў тоўшчы сцяны ёсць зусім непрыкметны ход у выглядзе шчыліны. Ён вельмі вузенькі: двум чалавекам у ім не размінуцца. У шчыліне мураваныя ступенькі лесвіцы. Яны вядуць уверх на хоры — невялічкі балкон, адкрыты ўнутр памяшкання царквы. Па

Фрэска на слупе Спаскай царквы Ефрасіннеўскага манастыра (XII ст.).

баках хораў ёсць дзве маленькія келлі. Паводле паданняў, адна з іх прызначалася для самой Ефрасінні, другая — для яе сястры.

Невялікая пабудова выклікала незвычайную цікавасць сярод вучоных, што вывучаюць гісторыю архітэктуры. На гары, пад сучасным дахам царквы, пераробленым у XIX стагоддзі, яны заўважылі зусім выключную рэч. Круглы барабан купала апіраўся на квадратны пастамент. 3 чатырох бакоў былі рэшткі какошнікаў. Яны мелі паўкруглую форму, як і закамары. Какошнікі былі вышэй закамар. Гэтая дэталь — какошнікі— больш за ўсё і зацікавіла вучоных.

Справа ў тым, што какошнікі з’яўляліся вельмі характэрнай асаблівасцю рускага дойлідства XVI—XVIII стагоддзяў. Кожны бачыў на здымку сабор Васілія Блажэннага, пабудаваны ў Маскве ў XVI стагоддзі на Краснай плошчы. Калі ўважліва прыгледзецца да яго, то ніжэй шматлікіх купалоў можна заўважыць паўкруглыя какошнікі. Вельмі выразна яны бачны ў славутай драўлянай Прэабражэнскай царкве пачатку XVIII стагоддзя ў Кіжах, дзякуючы якой гэтая вёска ў Карэліі стала вядомай далёка за межамі нашай краіны. Аказваецца, царква ў Полацку — самы ранні будынак ва Усходняй Еўропе, дзе ўпершыню з'явілася гэтая важная для архітэктуры дэталь — какошнікі.

Які ж старажытны наватар пабудаваў славутую царкву? Цяпер мы ведаем яго, Гэта быў полацкі дойлід Іаан (Іван). Пра яго жыццё і дзейнасць вядома нямнога. Іаан узначальваў арцель полацкіх будаўнікоў-муляраў. Адукаваны чалавек з добрым мастацкім густам, ён увесь час быў заняты справай узвядзення манументальных будынкаў. Да яго звярталіся некалькі разоў, перш чым ён мог з'явіцца ў Сяльцо, каб будаваць Спаскую царкву. Мяркуюць, што ён быў манахам Бельчыцкага манастыра, на тэрыторыі якога ён таксама будаваў цэрквы. Вялікі вопыт будаўніка і добрыя арганізатарскія здольнасці да-

Так выглядала царква XII ст. на Верхнім замку ў Полацку, рэшткі якой раскапаны ў 1967 г. (рэканструкцыя аўтара па матэрыялах раскопак М. К. Каргера).

зволілі яму ўзвесці будынак у вельмі сціслы для тых часоў тэрмін — за трыццаць тыдняў.

Спаса-Ефрасіннеўская царква стаіць ля вытокаў новага тыпу будынкаў. Задумы полацкага майстра атрымалі далейшае развіццё перш-наперш у самім Полацку. Археолагі пераканаўча даказалі гэта. У 1967 годзе на Верхнім замку былі адкапаны рэшткі царквы канца XII стагоддзя. Архітэктурны яе выгляд — вынік далейшага

развіцця таго тыпу будынкаў, якія ўзводзіў славуты дойлід Іаан.

Полацкае дойлідства XII стагоддзя было своеасаблівае і непаўторнае. Полацк — адзін з гарадоў, дзе нарадзіўся новы тып манументальных будынкаў, які мае ярка выражаныя ўсходнеславянскія рысы. Гэты горад — выдатны цэнтр старажытнай культуры на Беларусі.

Каменныя царкоўныя пабудовы XII стагоддзя, апрача Полацка, існавалі ў Віцебску, Навагрудку, Тураве, Ваўкавыску, Гродна. Да нашых дзён захавалася Барысаглебская, ці, як яе яшчэ інакш называюць, Каложская, царква ў Гродна. Гэтая царква мае свае асаблівасці. Яе сцены ўпрыгожаны ўстаўкамі з неапрацаваных і плоскіх валуноў, а таксама зялёнымі, жоўтымі і карычневымі паліўнымі пліткамі 16 розных тыпаў. У старажытным Гродна існавала свая школа дойлідства.

Тое, што засталося ад мастацкіх скарбаў, якія стваралі на працягу стагоддзяў нашы далёкія продкі, мае для нас велізарную каштоўнасць. Старажытныя помнікі архітэктуры займаюць пачэснае месца ў нашай скарбніцы культуры.

СЛЕД РАГНЕДЗІН

лектрычка набірае скорасць. За вокнамі мільгаюць бетонныя слупы, зубцы пералескаў і не паспееш азірнуцца, як з дынаміка гучыць: «Наступная станцыя «Беларусь»!» Міжволі глядзіш у акно. Недалёка ад чыгункі на ўзвышшы бачны вал. Ён утварае кола правільнай формы. Праз момант гэты вал знікае за хмызняком, што цягнецца ўздоўж чыгункі.

Справа на небасхіле ўзнялася белая вежа царквы. Яе абступае магутны чатырохвугольны вал. Недалёка на выспе бачны пачарнелыя муры другой царкоўнай пабудовы. Гэта першыя прыкметы Заслаўя, гарадскога пасёлка.

Да Айчыннай вайны 1812 года Заслаўе лічылася мястэчкам Мінскай губерні. Хутка пасля вайны вядомы рускі пісьменнік і гісторык Мікалай Міхайлавіч Карамзін нанава адкрыў для навукі гэты старажытны горад.

У сваёй рабоце «Гісторыя дзяржавы расійскай» Карамзін лічыў датай заснавання Заслаўя 985 год. Адны вучоныя аспрэчвалі гэту дату, другія ж меркавалі, што названы ў летапісах Ізяслаўль знаходзіцца не ў Беларусі, а дзесьці ў іншым месцы, магчыма, на Украіне.

У жыхароў Заслаўя заўсёды была свая думка па гэтаму пытанню, Спытайцеся тутэйшага жыхара: «Хто такая Рагнеда?», і ён раскажа цікавую легенду пра полацкую князёўну, якой давялося жыць у гэтых месцах. Але звернемся да больш старажытных сведак.

У 1128 годзе летапісец запісаў паданне, пачутае з вуснаў нейкіх «ведушчых» людзей, якія ведалі і захоўвалі ў памяці мноства старажытных былін і паданняў. Яно дайшло да нас у складзе Лаўрэнцьеўскага летапісу. Вось яно поўнасцю ў перакладзе на сучасную мову.

ШТО РАСКАЗАЛІ «ВЕДУШЧЫЯ»

Княжыў у Полацкай зямлі і валодаў ёю Рагвалод. Гэты Рагвалод прыйшоў з-за мора. У Ноўгарадзе знаходзіўся юны Уладзімір, тады яшчэ язычнік. Быў у яго дзядзька Дабрыня, ваявода храбры і багаты муж. I паслаў да Рагвалода Дабрыня сватоў прасіць выдаць дачку замуж за Уладзіміра. Той жа запытаўся ў дачкі сваёй: «Ці хочаш за Уладзіміра?» Яна ж адказала: «Не хачу разуць сына рабыні, хачу за Яраполка» \

Калі Уладзіміру паведамілі пра адказ Рагнеды, ён угнявіўся і паскардзіўся Дабрыню. Дабрыня быў раз'юшаны. Сабраўшы войска, пайшоў на Полацк і перамог Рагвалода. Рагвалод уцёк у горад, але горад быў узяты прыступам, а сам князь, яго жонка і дачка паланёны. Дабрыня ганьбай адпомсціў Рагнедзе за яе пагардлівы водзыў аб Уладзіміру. Ён загадаў Уладзіміру быць з Рагнедай у прысутнасці яе бацькі і маці. Потым бацька яе быў забіты, а Рагнеду Уладзімір узяў сабе ў жонкі і назваў яе Гарыславай. Яна нарадзіла сына Ізяслава.

Набраў сабе Уладзімір многа жонак, і Рагнеда стала гневацца. Аднойчы, калі Уладзімір прыйшоў да Рагнеды і заснуў, яна хацела зарэзаць яго нажом, але ён раптам прачнуўся і схапіў яе за руку. Тут яна пачала казаць яму: «Ужо мне горка стала: бацьку майго ты забіў і зямлю

1 Уладзімір названы сынам рабыні таму, што яго маці была ключніцай у княгіні Вольгі. Разуванне мужа з’яўлялася часткай старажытнага абраду ў час вяселля. Яно азначала пакорлівасць нявесты. Яраполк, які таксама сватаўся да Рагнеды, быў братам Уладзіміра па бацьку і княжыў у Кіеве.

яго паланіў з-за мяне, а цяпер не любіш мяне і малога майго».

У адказ Уладзімір загадаў ёй апрануцца ва ўсё княжаскае адзенне, як яна была апранута ў дзень вяселля свайго, сесці на багаты ложак і чакаць яго. Ён хацеў прыйсці і забіць жонку. Рагнеда выканала яго волю, але ўручыла аголены меч у рукі сыну свайму Ізяславу і наказала яму: «Глядзі, калі ўвойдзе бацька, дык ты выйдзі наперад і скажы яму: «Айцец, ты не адзін. Сын будзе сведкам». Уладзімір, які ўбачыў сына і пачуў яго словы, сказаў: «А хто ж цябе ведаў, што ты тут»,— кінуў меч, загадаў паклікаць баяр і расказаў ім ўсё, як было. Баяры адказалі яму: «Ужо не забівай яе дзеля гэтага дзіцяці, але аднаві яе бацькаўшчыну і аддай ёй з сынам». Уладзімір жа збудаваў горад і аддаў яго ім, і даў імя гораду таму Ізяслаўль.

Адкуль былі «ведушчыя», паведаміўшыя летапісцу аб драматычных падзеях у Полацку, якія адбываліся амаль на 150 гадоў раней гэтага часу,— цяжка сказаць. Магчыма, легенда складалася ў мясцовым асяроддзі полацкіх крывічоў.

У «Аповесці мінулых часоў» пад 980 годам змешчана тая ж самая легенда пра паход Уладзіміра на Полацк. Але летапісцы перапрацавалі і выдалілі тыя месцы легенды, якія характарызавалі Уладзіміра з адмоўнага боку. Тут няма эпізоду пра замах Рагнеды на Уладзіміра і ссылку яе з сынам у Ізяслаўль.

Апавяданне з Лаўрэнцьеўскага летапісу (1128 год) захавала падрабязнае апісанне падзей, у яго аснове ляжыць народнае паданне, песня ці легенда. У ім мацней адчуваецца народная традыцыя.

Тут шмат зваротаў у форме простай мовы, якая захавалася ў помніках вуснай народнай творчасці і затым трапіла на старонкі летапісу. Пісьмовы помнік выкарыстаў багаты фальклорны матэрыял, успрыняў яго форму і паэтычны стыль.

Нагрудная падвеска з кургана XI ст. ля Заслаўя.

У пісьмовыя крыніцы трапіла яшчэ адно цікавае паданне пра Рагнеду. Яно запісана пад 988 годам у познім Цвярскім летапісе. Уладзімір, прыняўшы ў гэтым годзе хрысціянства, павінен быў развітацца са сваімі ранейшымі жонкамі і застацца з адной, якую ўзяў, будучы хрысціянінам,— грэчаскай царэўнай Аннай. Рагнедзе Уладзімір прапануе выбраць сабе мужа сярод яго вяльмож, Адказ Рагнеды гучыць таксама горда, як і раней: «Быўшы царыцаю, не хачу рабою быць ні зямному цару, ні князю». Рагнеда пайшла ў манастыр.

дзе правяла апошнія гады свайго жыцця пад імем чарніцы (манашкі) Анастасіі.

У гэтым апавяданні Рагнеда зноў паказана гордай і непакорлівай. Яе журботны лёс выклікае спачуванне. Памерла Рагнеда ў 1000 годзе, а праз год яе сын Ізяслаў.

У пісьмовых крыніцах няма звестак, дзе пахавана Рагнеда. Аб гэтым гавораць толькі паданні. Больш за ўсё іх звязана з Заслаўем і яго наваколлем. Паводле мясцовых легенд, Рагнеда і Ізяслаў пасля іх выгнання з Кіева жылі ў замку над Свіслаччу пры зліцці з рэчкай Княгінькай (Княгіняй). Манастыр, у якім яна правяла свае апошнія дні і была пахавана, быццам размяшчаўся каля Заслаўя на ўзвышшы Чорная гара, каля якой працякае рэчка Чарніца.

Назвы рэчак Княгінька і Чарніца насельніцтва па сённяшні дзень звязвае з імем Рагнеды. Гавораць, што тут было і возера Рогнедзь, якое потым перасохла. Рагнедзінымі называліся таксама навакольныя лясы.

Галоўнай крыніцай звестак пра Рагнеду і заснаванне Заслаўя застаецца апавяданне Лаўрэнцьеўскага летапісу. На думку летапісца, яно тлумачыць прычыну варожасці паміж полацкімі і кіеўскімі князямі, ля вытокаў якой была крыўда, нанесеная Уладзімірам Рагнедзе. «3 тае пары ўнукі Рагвалода варагуюць з унукамі Яраслававымі»,— заключае летапісец.

Далей ён паведамляе, як у 1127 годзе кіеўскі вялікі князь Мсціслаў— сын Манамаха — зрабіў незвычайны паход у Полацкую зямлю — «на крывічоў». Гэта быў самы вялікі паход кіеўскага князя супраць полацкіх князёў за ўсю гісторыю існавання Полацка.

Шматлікія дружыны сямі князёў адначасова павінны былі ўварвацца ў Полацкую зямлю, рухаючыся на Ізяслаўль, Лагойск, Друцк і «на Стрэжаў да Барысава».

На полацкім троне знаходзіўся князь Давыд Усяславіч. А яго сыну Брачыславу Давыдавічу належала ўдзельнае Ізяслаўска-Лагойскае княства.

Усяму войску Манамахавічаў быў назначаны адзін дзень для нанясення рашаючага ўдару. Аднак план парушыў сын Мсціслава Ізяслаў. Раней назначанага тэрміну Ізяслаў Мсціславіч з'явіўся пад Лагойскам, і да яго зусім выпадкова трапіў у палон Брачыслаў Давыдавіч, які спяшаўся з сваёй дружынай у Полацк на дапамогу бацьку.

На Ізяслаўль ішло вялікае войска «чатырма дарогамі» з Турава, Уладзіміра-Валынскага, Гродна і Клецка. Відаць, горад меў значнае насельніцтва і добрыя для тых часоў умацаванні. Нягледзячы на адсутнасць князя Брачыслава Давыдавіча з дружынай, гараджане на працягу некалькіх дзён абараняліся ад шматлікіх дружын Манамахавічаў, але потым здалі горад.

У другой палове XII стагоддзя Ізяслаўска-Лагойскае княства падзялілася на два асобныя княствы — Ізяслаўскае і Лагойскае. Пасля Брачыслава Давыдавіча Ізяслаўль належаў аднаму з сыноў мінскага князя Усеваладу Глебавічу. У 1158 годзе на Ізяслаўль робіць паход ужо no-

лацкі князь Рагвалод Барысавіч. Усевалад зачыніўся ў горадзе і некалькі дзён абараняўся, але потым здаўся Рагвалоду. Ізяслаўль быў аддадзены другому князю Брачыславу Васількавічу. Гэта апошні ізяслаўскі князь, якога называюць старажытныя летапісы.

У беларуска-літоўскіх летапісах і іншых пісьмовых крыніцах XIV—XVIII стагоддзяў адзін і той жа населены пункт называецца трыма рознымі словамі: «Жэславль», «Жаславль», «Зеславлі». Ён разам з суседнім Мінскам і іншымі беларускімі гарадамі знаходзіўся ў складзе Вялікага княства Літоўскага. Прыкладна ў гэтыя часы з'явілася і мясцовая, «дамашняя» назва — Заслаўе.

Заслаўе паступова страчвала асаблівасці горада і ператваралася ў прыватнаўласніцкае мястэчка, якое пераходзіла ад адных буйных феадалаў да другіх ці па спадчыне, ці ў якасці пасагу, ці прадавалася за даўгі.

Як ва ўсякай феадальнай дзяржаве, у Вялікім княстве Літоўскім адбываліся бясконцыя сутычкі паміж феадаламі. У 1433 годзе князь Свідрыгайла зрабіў паход на Заслаўе. За адзін дзень «замак» быў узяты, горад («места») спалены, «шмат людзей у палон уведзена — мужчыны і жанчыны».

Да нас дайшоў план Заслаўя 1753 года з падрабязным апісаннем. Плошча замка складала 3 гектары. Усе подступы да яго былі заліты вадой, неабходны ўзровень якой падтрымліваўся сістэмай вадзяных млыноў. Іх было пяць. 3 іх дапамогай было ўтворана некалькі штучных вадаёмаў — «ставаў», якія акружалі замак. Ставы былі на рэках Свіслачы, Княгіньцы, Чарніцы.

Каля замка размяшчаўся невялікі «горад». Ён складаўся з рынку і некалькіх вуліц, якія разыходзіліся ад базарнай плошчы. Вуліцы называліся: Замкавая, Вялікая, Віленская, Мінская, Лагойская. Назва вуліцы «Вялікая» сведчыць пра яе старажытнасць. Вуліца Вялікая вядома ў многіх самых старажытных гарадах — Ноўгарадзе, Полацку, Віцебску і іншых.

ТАЯМНІЦА ГАРАДЗІШЧА ЗАМАЧАК

Летапісны Ізяслаўль і сучаснае Заслаўе—ці адзін і той жа гэта горад? Адказ можна атрымаць толькі вывучыўшы археалагічныя помнікі. Яны захаваліся ў Заслаўі і ў яго наваколлі,

Здаўна прыцягваў увагу вучоных «Замачак», ці, як яго інакш называюць, «Магіла Рагнеды». Гэта месца відаць з палатна чыгункі, калі пад'язджаеш да Заслаўя. Цяпер яно — ваколіца гарадскога пасёлка. Замачак з'яўляецца гарадзішчам, толькі не зусім звычайным. Размяшчаецца яно непадалёку ад поплава Чарніцы, але тут няма стромкіх абрывістых берагоў, перарэзаных ярамі. Гэтае ўзвышша з пакатымі схіламі адкрыта з усіх бакоў. Прыродныя перашкоды адсутнічаюць, няма паблізу вады. Дзядзінцы гарадоў у такіх месцах не будавалі.

Плошча гарадзішча складае каля паловы гектара. Яго акружае кальцавы вал. У двух месцах ён перарваны. Гэта ўваходьі, але ў старажытныя часы ўваход, в^давочна, быў толькі адзін. Вышыня вала месцамі дасягае 5 метраў. Са знешняга боку прыкметны рэшткі штучнага старажытнага рова. 3 яго бралася зямля для збудавання насыпу.

Ніякіх звестак у пісьмовых крыніцах пра гэта месца не захавалася. Існуюць толькі легенды. Сто гадоў таму назад помнік называўся не «замачак», а «акопішча». Гэтак жа называліся тады і пахавальныя курганы ў наваколлі Заслаўя і ў іншых месцах.

У 1853 годзе беларускі вучоны і падарожнік Павел Міхайлавіч Шпілеўскі запісаў цікавае паданне пра гэты археалагічны помнік. Тады побач з гарадзішчам існаваў яшчэ і курган.

Гавораць, нібы ў старажытныя часы на месцы гарадзішча ўзвышаўся прыгожы замак. У ім жылі дзве князёўны: старэйшая — красуня, а малодшая — непрыгожая. Аднойчы праязджаў праз Заслаўе мінскі князь і пазнаё-

міўся з князёўнамі. Ён пакахаў малодшую і хацеў з ёю ажаніцца.

Старэйшая князёўна вельмі засумавала, бо сама пакахала князя. Каб разладзіць шлюб, яна звярнулася да вядзьмаркі, якая жыла над ракой. Атрымаўшы ад яе нейкае зелле, князёўна вярталася дадому. Ідучы лесам, яна чагосьці вельмі спалохалася і са страху кінулася ў раку. Малодшая сястра пахавала яе каля замка і насыпала курган. П. М. Шпілеўскі адзначыў, што насельніцтва верыла ў гэта паданне.

У 1926 годзе на гарадзішчы Замачак A. М. Ляўданскі зрабіў невялікія раскопкі. На пляцоўцы амаль адсутнічаў культурны пласт. Было знойдзена некалькі кавалкаў ад посуду XI—XII стагоддзяў, зробленага на ганчарным крузе. A. М. Ляўданскі меркаваў, што гарадзішча магло выконваць ролю дзядзінца старажытнага Заслаўя. Ніякіх прыкмет магіл і старажытных пахаванняў тут не было.

Аднак дзядзінцы гарадоў у такіх нязручных месцах не будаваліся. Гэта былі не тыя валы, за якімі абараняліся жыхары Ізяслаўля ў XII стагоддзі ад нападу варожага войска. Пасля раскопак A. М. Ляўданскага некаторыя гісторыкі выказалі сумненне ў існаванні Ізяслаўля на тэрыторыі сучаснай Беларусі раней XII стагоддзя. Таямніца старажытнага горада чакала сваёй разгадкі.

3 1967 года пачаліся новыя археалагічныя раскопкі ў Заслаўі. Вядома, у першую чаргу цікавіла гарадзішча Замачак.

— Будзеце шукаць магілу Рагнеды? — запыталася бабулька, калі мы з групай студэнтаў Мінскага педагагічнага інстытута з'явіліся на гарадзішчы з рыдлёўкамі.— Недзе ж яе пахавалі,— працягвала дапытлівая старая, адчуўшьі па нашаму выгляду, што на такую знаходку тут мы не спадзяёмся.

Пляцоўка гарадзішча была моцна пашкоджана пяццю вялікімі ямамі ад часоў мінулай вайны. Прыкмет культурнага пласта нідзе не было відаць.

Спачатку трэба было даследаваць вал. Каля ўваходу край насыпу абсунуўся, і яго зручна было зачысціць, каб разгледзець будову.

У насыпе вала добра былі бачны два пласты: верхні, шэрага колеру, і ніжні, жоўты, насыпаны з гравію. У шэрым пласце былі знойдзены адломкі ад гаршкоў XI стагоддзя. Значыць, перабудоўваючы вал у апошні раз, людзі, напэўна, выкарысталі культурныя наслаенні з пляцоўкі гарадзішча. Замачак выкарыстоўваўся ў XI стагоддзі і яшчэ некалькі пазней. У такім выпадку павінны быць прыкметы жыцця на пляцоўцы гарадзішча. Іх патрэбна было адшукаць.

Недалёка ад цэнтра пляцоўкі мы заклалі невялікі раскоп. Пад дзірваном быў тонкі пласт гумусаванай зямлі, а ніжэй ішоў грунт з прыроднага жоўтага пяску. Але вось у грунце паказалася пляма. Яна мела амаль прамавугольную форму памерам 1X3 метры. Асцярожна, сантыметр за сантыметрам мы здымалі чорную зямлю,

якая запаўняла яму. Глыбіня яе была невялікая (30—40 сантыметраў).

Спачатку нам трапілася сланцавая, ці, як часта кажуць археолагі, «шыферная», прасліца для верацяна. Ружовы сланец ва Усходняй Еўропе быў толькі ў раёне Оўруча на Валыні. Там жа размяшчаліся майстэрні, дзе з мяккага каменю выточвалі гэтыя невялікія кружочкі з адтулінай пасярэдзіне. 3 Валыні прасліцы ў вялікай колькасці траплялі ў старажытныя гарады Беларусі да 1240 года, пакуль мангола-татары не разграмілі майстэрань.

У яме аказалася шмат керамікі. Усяго тут знайшлі звыш пяцісот чарапкоў. Край, якім заканчвалася горла, меў характэрную адзнаку — быў крыху патоўшчаны, a шыйка гаршка даволі высокая. Гэта характэрныя прыкметы керамікі XI стагоддзя.

Зусім інакш выглядалі кавалкі ад амфар, якіх мы знайшлі 24 штукі. Амфары — вялікія гліняныя пасудзіны вышынёй 70—80 сантыметраў. У іх вузкае горла, дзве вертыкальныя ручкі, круглае, нібы завостранае дно. У амфарах трымалі і перавозілі віно або аліўкавае масла. Прывозіліся яны звычайна з Херсанеса і іншых паўднёвых гарадоў.

Апрача амфар удалося знайсці прыгожую шкляную пацерку. У археалогіі добра вядомы такія знаходкі. Яны былі распаўсюджаны ў X—XI стагоддзях. Таксама ўдалося знайсці лязо жалезнага ножыка. У яме не было ніякіх прыкмет пахавання. Відавочна, яна мела нейкае гаспадарчае прызначэнне.

— Дык што ж было на Замачку ў старажытныя часы? — дапытваліся ў мяне студэнты.

— Думаю, што тут знаходзілася ў XI стагоддзі феадальная сядзіба. Паблізу ёсць рэшткі неўмацаваных паселішчаў, дзе, напэўна, жылі сяляне.

— А дзе ж быў горад? — не адступаліся студэнты.

— Горад... Яго трэба знайсці,— заключыў я.

А ВОСЬ ЁН — ІЗЯСЛАЎЛЬ

Для вывучэння старажытнай гісторыі Заслаўя неабходна было правесці новыя раскопкі таксама на іншых яго археалагічных помніках. У навуковых супрацоўнікаў знайшлося шмат памочнікаў. Імі былі вучні школ.

Калі завуч Заслаўскай школы-інтэрната прапанавала вучням восьмага класа прыняць удзел у раскопках курганоў, што былі недалёка ад школы, пытанням васьмікласнікаў не было канца.

— Для чаго раскопкі? Што ёсць у курганах?

— А вакол царквы, на «вале», будзеце капаць?

— Калі пачнуцца раскопкі?

Назаўтра хлапчукі ў дамоўлены час з'явіліся з рыдлёўкамі на бераг Свіслачы, дзе знаходзіліся курганы. Сабраліся ўсе на адным з насыпаў.

— Цяжка сказаць, ці пашанцуе нам калі-небудзь знайсці магілу Рагнеды,— сказаў, крыху жартуючы, навуковы супрацоўнік.— Але магілу якога-небудзь яе сучасніка мы знойдзем, можа, нават і сёння. Вам ужо вядома: у такіх курганах нашы продкі-славяне хавалі памёршых. Паглядзім, што знаходзіцца пад гэтым насыпам.

Дзеці ахвотна ўзяліся за работу, і праз кароткі час большая палова кургана была раскапана. На глыбіні 90 сантыметраў паказаўся шкілет чалавека. Ён ляжаў галавой на ўсход. Гэта цікавая акалічнасць, бо звычайна славяне клалі нябожчыкаў галавой на захад.

Ля правага бядра стаяў гліняны гаршчок. Мусіць, у ім была ежа, якую паклалі нябожчыку. Ля ступні правай нагі ляжала старадаўняя жалезная сякера, ля паясніцы былі спражка і нож, а каля галавы ляжалі жалезны наканечнік кап'я і жалезнае крэсіва, з дапамогай якога высякалі агонь. Гэта пахаванне старажытнага воіна, які памёр ці загінуў у XI стагоддзі.

Праз некалькі дзён на дапамогу прыйшлі разам з настаўнікам гісторыі вучні Заслаўскай сярэдняй школы. Яны

раскапалі некалькі курганоў ля дарогі на Радашковічы. Большасць пахаванняў аказаліся жаночымі. Пра гэта сведчылі ўпрыгожанні, якія насілі модніцы каля 900 гадоў таму назад — каралі, нагрудныя манетападобныя падвескі, спражкі, пярсцёнкі.

Ля самай дарогі знаходзіўся вялікі курган вышынёй у 2 метры. Пад ім знойдзена пахаванне мужчыны. Яго рост дасягаў 173 сантыметраў. Ля яго былі пакладзены кавальскія клешчы. Вакол было шэсць выкаваных цвікоў, а таксама рэшткі жалезнага прадмета, верагодна, цугляў. Апрача таго, у пахаванні знойдзена бурштынавая караля, вельмі падобная да прасліца, і сярэбраная манета Атона і Адыльгейды, выбітая ў Саксоніі ў X стагоддзі. Ва Усходняй Еўропе такія манеты сустракаюцца ў скарбах першай паловы XI стагоддзя. Манета гаворыць пра дату пахавання — у пачатку XI стагоддзя ў кургане быў пахаваны нейкі рамеснік.

У іншым месцы, у курганнай групе № 2, быў раскапаны курган, у якім знайшлі гаршчочак, вылеплены ад рукі без дапамогі ганчарнага круга. Гэта адзін з найбольш ранніх курганоў канца X стагоддзя. Значыць, у самых старажытных курганах каля Заслаўя былі сапраўды пахаваны сучаснікі Рагнеды.

Абрад пахавання ва ўсіх курганах аднолькавы. Спачатку распальвалі на зямлі агонь. Відаць, месца ачышчалі ад «злых духаў». На гэтае месца клалі памёршага і вакол яго рэчы ці ўпрыгожанні, якімі ён карыстаўся пры жыцці. Затым насыпалі курган, Абрад пахавання пераходны ад трупаспалення да трупапалажэння.

Заслаўскі курганны могільнік лічыцца адным з самых буйных у Беларусі. Ен складаецца з шасці курганных груп, што раскінуліся вакол Заслаўя. Яшчэ нядаўна тут налічвалася каля 300 курганных насыпаў. У курганах хавалі памёршых з канца X да пачатку XII стагоддзя. Такі вялікі могільнік мог належаць толькі старадаўняму гораду.

Гарадзішча «Вал» у Заслаўі.

Дзе ж быў гэты горад?

На правым беразе Свіслачы, дзе ў яе ўпадае Княгінька, узвышаецца вежа Спас-Прэабражэнскай царквы XVII стагоддзя. Месца гэтае называецца «Вал», бо яно акружана чатырохвугольным земляным умацаваннем прыкладна тых жа часоў, калі пабудавана царква. На плане 1753 года месца, пра якое тут гаворыцца, абазначана словам «замак».

У мінулым на гэтым замчышчы даследчыкі неаднаразова спрабавалі рабіць раскопкі, але бясспрэчных прыкмет старадаўняга паселішча выявіць ім не ўдавалася.

Якраз у той час, калі навуковыя супрацоўнікі і школьнікі раскопвалі курганы, недалёка ад замчышча пачалі

будаваць школу. Выкапалі катлаван. Ён быў не надта глыбокі, метра паўтара, і праразаў пласт чорнай зямлі з бітай цэглай, кафляй, шклом і іншымі рэчамі. Гэта бы/ зручны для археолагаў момант, каб высветліць, калі туг упершыню пасяліліся людзі.

Самыя старажытныя адкладанні культурнага пласта знаходзіліся ўнізе і ляжалі на жоўтым прыродным пяску. Месцамі яны былі некранутыя. Пры іх аглядзе мы знайшлі адломкі такіх жа гаршкоў, як і ў курганах.

На падрыхтаваным пад будоўлю суседнім месцы былі зроблены раскопкі. У зямлі на глыбіні 80 сантыметраў удалося выявіць несумненныя рэшткі старажьітнага паселішча канца X—XII стагоддзяў. Было знойдзена шмат керамікі таго часу, у тым ліку некалькі абломкаў амфар.

У мацерыку аказалася шэсць ям. Некаторыя з іх былі звязаны з рамесніцкай дзейнасцю. У адной яме мелася шмат жалезных шлакаў. Іншыя ямы мелі гаспадарчае прызначэнне. У іх было шмат абломкаў керамікі. На дне некаторых гаршкоў былі адбіткі старажытных клеймаў. У большасці выпадкаў гэта малюнак кола са спіцамі ўсярэдзіне.

Пры раскопках пашанцавала знайсці сем оўручскіх прасліц, а таксама жалезныя вырабы: ключы, крэсіва, стрэмя, свердзел. Гэта тыповыя рэчы XI—XIII стагоддзяў, а некаторыя з іх адносяцца да больш старажытнага часу. Тут, ля скрыжавання сучасных вуліц Заслаўя — Савецкай і Луначарскага,— знаходзіўся пасад старажытнага горада.

Заставалася знайсці такія напластаванні на замчышчы ля Спас-Прэабражэнскай царквы. Старажытны ўмацаваны цэнтр — дзядзінец горада — павінен быў знаходзіцца толькі тут.

У мінулым даследчыкі абмяжоўваліся невялікімі раскопкамі, рабілі шурфы памерам 2X2 метры або яшчэ меншыя. На гэты раз вырашылі ўскрыць побач з вежай

царквы, ля яе заходняй сцяны, плошчу 10X10 метраў. Верагоднасць таго, што тут могуць аказацца ўчасткі, дзе захаваўся старажытны культурны пласт, была вялікай. Нашы намаганні ў пошуках старажытнага Ізяслаўля былі ўзнагароджаны, але не адразу,

Працуючы то рыдлёўкай, то нажом, даследчыкі з дапамогай студэнтаў і школьнікаў крок за крокам ускрывалі пласты зямлі. Распрацавалі верхні пласт таўшчынёй у паўтара метра. Увесь гэты пласт быў надта перамешаны з цэглай, чарапіцай, бітым шклом зусім нядаўняга часу.

Аднак крыху глыбей паказаўся чорны слой пажарышча. У непашкоджаных перакопамі месцах у ім была кераміка, вельмі характэрная для канца X—XI стагоддзяў.

Удалося адкапаць разбураны гаршчок гэтага часу. Яго потым археолагі поўнасцю рэстаўрыравалі, склеілі з кавалкаў, якія зусім дакладна падышлі адзін да аднаго. Былі таксама знойдзены старажытныя вырабы з косці і каляровых металаў.

Але для канчатковых вывадаў матэрьіялаў было яшчэ недастаткова. Уся плошча помніка складала паўтара гектара. Трэба было знайсці прыкметы старажытнага паселішча ў іншых месцах. I гэта таксама ўдалося зрабіць.

У супрацьлеглай, усходняй яго частцы былі адкапаны рэшткі паўзямлянкавага жылля з печчу-каменкай. Сярод рэштак печы быў знойдзены разбураны гаршчок пачатку XII стагоддзя.

Пасля гэтага зрабілі раскопкі каля паўночнай сцяны царквы. На глыбіні двух метраў знайшлі рэшткі печы, якая ўся была ўпрыгожана кафляй, пакрытай палівай розных колераў. На кафлі віднеліся адбіткі гербаў роду Глебавічаў першай паловы XVII стагоддзя. Падмурак печы праразаў культурны пласт часоў Кіеўскай Русі. У гэтым пласце былі адкапаны рэшткі драўляных пабу-

доў, а таксама старажытны частакол, якім абгароджваўся двор.

У многіх месцах давялося выявіць культурныя пласты дзвюх эпох: Кіеўскай Русі і Вялікага княства Літоўскага. Захаванасць іх была неаднолькавая. У адных выпадках рэшткі паселішча X—XIII стагоддзяў аказаліся вельмі пашкоджаныя ці зусім знішчаныя, у другіх яны перакрыты больш познімі пластамі і апынуліся на глыбіні 4— 5 метраў ад сучаснай паверхні.

У XVII стагоддзі замак капітальна перабудавалі і ў ім узвялі мураванае памяшканне Спас-Прэабражэнскай царквы. Да гэтага часу яго тэрыторыя была вельмі няроўнай. Цяпер нізкія месцы былі засыпаны, уся плошча выраўнена. На месцы старажытных умацаванняў паўсталі валы і бастыёны новай крэпасці, рэшткі якой захаваліся да нашых дзён. Усё гэта тлумачыць, чаму археолагам цяжка было знайсці прыкметы старажытнага горада там, дзе ён сапраўды існаваў.

Загадку Ізяслаўля, старажытнага горада Полацкай зямлі, нарэшце ўдалося разгадаць. Ён быў заснаваны ў канцы X стагоддзя і стаяў там, дзе ў нашы дні знаходзіцца Заслаўе.

Назва гэтага старажытнага горада паходзіць ад уласнага імя Ізяслаў, таксама як і назва горада Мсціслаўль ад імя Мсціслаў, Барысаў ад імя Барыс. Вельмі верагодна, што гэтым Ізяславам быў сын Рагнеды. У далейшым дзякуючы развіццю беларускай мовы, назва Ізяслаўль паступова змянілася на Заслаўе.

ЗАМАК НАД ГАЙНАЙ

Пстарычны лёс Заслаўя падзяляў яго блізкі сусед — Лагойск (старажытная назва Лагожск). Вяртаючыся аднойчы з няўдалай пагоні за полацкім князем Усяславам, Уладзімір Манамах спаліў горад. Гэта адбылося ў 1078 годзе. Значыць, Лагойск ужо тады існаваў і, відаць, быў даволі значным і добра ўмацаваным пасе-

лішчам, бо праз шмат гадоў Манамах прыгадваў, як «ваяваў» яго.

Ад Заслаўя і Мінска Лагойск размешчаны на аднолькавай адлегласці, за 40 кіламетраў. 3 Лагойска — праз Плешчаніцы і Лепель — бліжэйшы шлях да Полацка даўжынёй каля 160 кіламетраў. Барысаў ад гэтага напрамку застаецца ў баку на ўсход кіламетраў за 50. Яшчэ далей, паблізу сучаснага раённага цэнтра Талачына, некалі быў княжаскі горад Друцк. Заслаўе, Лагойск, Друцк, Барысаў у XI—XII стагоддзях — важныя ўмацаваныя пункты на паўднёвых граніцах Полацкага княства. Супраць іх у першую чаргу і быў скіраваны ў 1127 годзе ўдар шматлікага войска вялікага кіеўскага князя Мсціслава, аб чым мы ўжо гаварылі раней.

Што ж сталася тады з Лагойскам? Звернемся да летапісу. У ім чытаем: «Посла князь Мстмславь... сына своего Йзяслава пс Курьска с своммь полком на Логожескь». На Лагойск ішоў з Курска вялікакняжаскі полк на чале з старэйшым сынам Мсціслава—Ізяславам. Лагойску надавалася важнае значэнне, бо адсюль адкрываўся шлях на Полацк. Ізяслаў захапіў горад, прабыў тут два дні, а затым паспяшаўся на дапамогу іншым князям, якія асаджвалі Заслаўе.

3 другой паловы XII стагоддзя Лагойск становіцца цэнтрам удзельнага Лагойскага княства. У 1180 годзе тут княжыў Усяслаў Мікуліч, саюзнік полацкіх і чарнігаўскіх князёў. Ён удзельнічаў у гэты час у паходзе на Друцк.

У летапісах пад 1186 годам упамінаецца ужо іншы лагойскі князь Васілька Валадаравіч. Ён разам з ноўгарадцамі і смалянамі выступіў супраць палачан. Пазней Лагойск перайшоў да літоўскіх князёў Гедымінавічаў. Вось і ўся старажытная гісторыя Лагойска па пісьмовых крыніцах.

3 Лагойскам цесна звязана жыццё і дзейнасць братоў Яўстафія і Канстанціна Тышкевічаў, вядомых у свой час даследчыкаў, якія фактычна заснавалі беларускую

навуковую археалогію. Пачынаючы з 30-х гадоў XIX стагоддзя яны сістэматычна вывучалі старажытную гісторыю Беларусі. Браты Тышкевічы раскапалі некалькі соцень старажытных курганоў ля Лагойска і ля іншых гарадоў Міншчыны. Яны аднымі з першых звярнулі ўвагу на гарадзішчы як на важныя помнікі далёкага мінулага.

Да нашага часу ў Лагойску і яго наваколлі захаваліся тры гарадзішчы, што знаходзяцца адно ад аднаго на адлегласці 1—2 кіламетраў. У жыхароў Лагойска легенд аб помніках старажытнасці і далёкай мінуўшчыне свайго горада існавала не менш, чым у жыхароў Заслаўя.

Адно гарадзішча ў Лагойску мае не зусім звычайную назву — Паненская гара. Такая назва нібыта паходзіць ад слова «панна» (дзяўчына), якую нехта калісь пакрыўдзіў тут.

На Паненскай гары культурны пласт амаль адсутнічае. На схілах дзе-нідзе сустракаецца ляпная кераміка, пакрытая зверху штрыхамі. Гарадзішча адносіцца да часоў першабытнаабшчыннага ладу. Каля дзвюх тысяч гадоў таму назад тут жыло насельніцтва так званай культуры штрыхаванай керамікі, якое займала амаль усю тэрыторыю Мінскай і Гродзенскай абласцей і нават усходнюю тэрыторыю сучаснай Літоўскай ССР. Другое гарадзішча размешчана за кіламетр ад Лагойска ў лесе на доўгай прыроднай выспе. Яго пляцоўка амаль круглая, плошчай не больш чым 0,3 гектара. На ёй захаваўся культурны пласт таўшчынёй звыш паўметра. Ён бедны на знаходкі. Гэта рэшткі ўмацаванага паселішча першабытнаабшчыннага часу. Як і Паненская гара, яно не мае ніякіх адносін да гісторыі горада, які ўзнік значна пазней, у іншую, феадальную эпоху.

Гістарычны цэнтр старажытнага Лагойска — замкавая гара на правым беразе Гайны, амаль ў цэнтры сучаснага гарадскога пасёлка там, дзе знаходзіцца парк культу-

Князь Ізяслаў Мсціславіч бярэ Лагойск у 1127 г. Мініяцюра Радзівілаўскага летапісу.

ры і адпачынку. Велізарныя земляныя валы вышынёй да 8 метраў і шырокія равы глыбінёй да 5 метраў з трох бакоў акружаюць пляцоўку плошчай у паўтара гектара. 3 чацвёртага, усходняга боку знаходзіцца стромы бераг Гайны з забалочаным поплавам ракі.

У старажытныя часы равы запаўнялі вадой. 3 паўднёвага боку, дзе цяпер уваход на пляцоўку, быў пад'ёмны мост на жалезных ланцугах. Тут размяшчалася і брама. А па грабянях валоў узвышаліся непрыступныя драўляныя сцены з дазорнымі вежамі.

Аднак пачатковы дзядзінец Лагойска быў, мусіць, удвая меншы, чым плошча сучаснай замкавай гары. Паводле звестак пісьмовых крыніц, у канцы XIV стагоддзя

замак пашыраўся князем Вітаўтам, а пазней ён перабудоўваўся некалькі разоў. У 1505 годзе Лагойск разбурылі крымскія татары. Замак разам з Багаяўленскай царквой быў спалены. У другі раз адбудаваны замак спалілі шведы ў час Паўночнай вайны. Апошні раз ён адбудоўваўся ў 1765 годзе.

Археалагічныя раскопкі Лагойскага замчышча пачаліся ў 1966 годзе. Памочнікамі вучоных у працы былі вучні Лагойскай сярэдняй школы № 2.

У адным месцы зрабілі зачыстку вала. У самай верхняй яго частцы ўдалося знайсці абломкі кафлі XVII— XVIII стагоддзяў. Значыць, апошні раз ён падсыпаўся ў гэты час. Ніжэй у вале была знойдзена кераміка XII— XIII стагоддзяў. Адсюль няцяжка здагадацца, што для падсыпкі вала неаднаразова выкарыстоўваўся культурны пласт часоў Кіеўскай Русі з пляцоўкі гарадзішча.

Цяпер замкавая гара свабодная ад забудовы. Тут расце стары фруктовы сад. Між дрэў зелянее высокая трава. Мы намецілі асноўны раскоп на пляцоўцы недалёка ад абрыву, бо напярэдадні вызначылі, што культурны пласт тут значна лепш захаваўся. Пачалі здымаць верхні, «нецікавы» пласт зямлі. Гэта была шэрая глеба, якую людзі доўгія гады пералапачвалі, узорвалі, выбіраючы з яе ўсё цвёрдае, што перашкаджала ўзыходзіць раслінам.

На глыбіні 30—40 сантыметраў зрэдку сустракаліся жалезныя, шкляныя і керамічныя вырабы XVI—XVIII стагоддзяў. У адным месцы было шмат кафлі з зялёнай палівай. Мы старанна выбіралі яе з кучы гліны і бітай цэглы. На кафлі віднеліся выпуклыя малюнкі: выява чалавека, раслінны і геаметрычны арнаменты. У XVI—XVII стагоддзях такой кафляй упрыгожвалася багатае жыллё феадалаў. Ніжэй пласт ішоў чарнейшы. У ім менш сустракалася перакопаў. Таўшчыня яго была параўнаўча невялікая — 0,5 метра. Пад ім на глыбіні метра залягаў жоўты мацярык.

За тры сезоны на Лагойскім замчышчы была даследавана плошча ў 420 квадратных метраў. Рэштак старажытных драўляных пабудоў тут зусім не захавалася. Яны поўнасцю згнілі, бо знаходзіліся на невялікай глыбіні. Дрэва, тканіны, скура і іншыя арганічныя рэчывы, выключаючы косць, у такіх умовах хутка гніюць.

Іншых рэчаў XI—XIII стагоддзяў было знойдзена нямала. Яны захаваліся параўнаўча добра. Па колькасці пераважалі керамічныя вырабы — разбіты гліняны посуд, тыповы для часоў Полацкага княства, У самым нізе культурнага пласта знойдзены гаршчок канца X — пачатку XI стагоддзя, які цалкам захаваўся. Сярод соцень чарапкоў ад посуду, зробленага на ганчарным крузе, былі кавалкі ад гаршкоў, вылепленых уручную. Гэта акалічнасць дазваляе меркаваць, што пачатковае паселішча ўзнікла на месцы Лагойска, верагодна, у канцы X стагоддзя, інакш кажучы, амаль на стагоддзе раней, чым першыя звесткі аб горадзе трапілі ў пісьмовыя крыніцы.

Шмат было знойдзена вырабаў з жалеза. Неабходна адзначыць знахсдкі жалезных ключоў для адмыкання найбольш старажытных вісячых замкоў. Яны ўяўляюць сабой маленькія лапатачкі з прамавугольнымі ці круглымі лопасцямі. Такія ключы добра вядомы па археалагічных раскопках многіх гарадоў Усходняй Еўропы. Імі карысталіся ў X—XI стагоддзях. Пасля яны вельмі хутка выйшлі з ужытку. Было таксама адкапана 17 наканечнікаў стрэлаў. Сярод іх меліся тонкія, падобныя на шылы, Такія наканечнікі ўжываліся для паражэння воінаў у кальчугах, якія ў тыя часы спляталіся з драцяных колыдаў, Праз такое кольца свабодна праходзіў тонкі наканечнік.

Старажытныя лагажане займаліся гаспадаркай. Добра захаваліся ў зямлі жалезныя нарогі ад сахі ды вялікі нож-«касар» — прылада падсечнага земляробства для высякання кустоў. Рыбу білі жалезнымі восцямі з адным зубам. Самая цікавая жалезная знаходка — гіра ад бязмена, Яе вага — 2250 грамаў. Яна ў Беларусі была

знойдзена ўпершыню. Дагэтуль такія гіры знаходзілі ў Ноўгарадзе, на тэрыторыі Латвіі ў Кукенойсе. Лагойская знаходка — важная крыніца для вывучэння вагавай сістэмы Полацкага княства XI—XII стагоддзяў.

Як вядома, вырабы з каляровых металаў зберагаюцца горш. Але ўсё ж і з гэтых металаў пашанцавала знайсці некалькі рэчаў, якія добра захаваліся (бронзавыя конікі, круглая фібула і іншыя жаночыя ўпрыгожанні XI—XII стст.).

Звяртае на сябе ўвагу невялікая квадратная гліняная плітка, пакрытая жоўтай палівай. Плошча пліткі 64 квадратныя сантыметры, таўшчыня яе 2 сантыметры. Такія пліткі ўжываліся ў XII стагоддзі ў Кіеве, Ноўгарадзе, Полацку для ўпрыгожвання царкоўных пабудоў. Гэта першая прыкмета таго, што, напэўна, у замку існавала вельмі старажытная царква. Магчыма, яна была драўляная.

Раскопкі Лагойскага замчышча ўзбагацілі гістарычную навуку каштоўнымі звесткамі аб паходжанні і матэрыяльчай культуры старажытнага горада на Гайне.

НАЗВАЎСЯ МЕНСКАМ ГОРАД

історыя не абмінула сваёй увагай ад старадаўніх часоў горад Менск. Так называўся Мінск у старажытнасці. Пад знакам разбурэння і вайны з'явіўся ён на старонках летапісаў у 1067 годзе, калі трое братоў Яраславічаў — Ізяслаў, Святаслаў, Усевалад,— па сведчанню летапісца, «узялі Мінск і перабілі ўсіх мужчын, а жанчын і дзяцей захапілі з сабой як ваенную здабычу і пайшлі да Нямігі, і Усяслаў пайшоў ім насустрач...»

Пра тое, што адбылося далей, з выключным паэтычным майстэрствам і вялікім смуткам апавядаў аўтар «Слова аб палку Ігаравым» у наступных радках: «На Нямізе снапы сцелюць з галоў, малоцяць цапамі булатнымі; на таку кладуць жыццё, веюць душу ад цела. У Нямігі крывавыя берагі не дабром былі засеяны — засеяны касцямі рускіх сыноў».

3 болем у сэрцы адзначае аўтар патрыятычнай паэмы, што, замест таго каб зямлю засяваць збожжам, засеяна яна каля Нямігі касцямі сыноў з Кіева, Полацка і іншых гарадоў Русі.

Але, на вялікі жаль, так адбылося.

3 ГІСТАРЫЧНАГА ЛЕТАПІСУ

Усе старажытныя летапісы аднадушна падкрэсліваюць нязвычныя для тых часоў кровапраліцце і жорсткасць бітвы на Нямізе ў 1067 годзе. Упартасць, з якой змагалі-

ся войскі Яраславічаў з войскам Усяслава, была выключнай, Мы ўжо ведаем, чым скончылася гэтая страшэнная падзея: Усяслаў быў пераможаны.

3 той далёкай пары ўсё часцей упамінаецца Мінск у пісьмовых крыніцах і амаль кожны раз у сувязі з няшчасцямі, войнамі, разбурэннямі і пажарамі. Пачатковая гісторыя Мінска вельмі цесна звязана з лёсам Полацкага княства.

На Мінск і на іншыя гарады Полацкай зямлі неаднаразова скіроўваў сваё моцнае войска вядомы старажытнарускі князь Уладзімір Манамах. У канцы свайго жыцця ён напісаў «Павучанне дзецям». У гэтым цікавым творы Манамах між іншым расказваў пра свае шматлікія ваенныя паходы. Сярод іх ён называе паход на Мінск прыкладна ў 1084 годзе. Горад быў узяты і зруйнаваны так, што тут не засталося «ні чэлядзіна, ні скаціны».

Мінскія князі пры зручным выпадку самі стараліся напасці на суседнія землі і гарады, захапіць іх багацці, узяць у палон людзей, разбагацець. Асабліва вызначаўся ў гэтай справе князь Глеб. Пасля смерці свайго бацькі Усяслава Полацкага ў 1101 годзе, а можа, яшчэ крыху раней, атрымаў ён Мінскае княства. Яно было адным з моцных княстваў на тэрыторыі былых уладанняў Усяслава. Глеб Усяславіч вёў палітыку ўзвышэння Мінска.

У 1104 годзе на Мінск напала аб'яднанае войска паўднёва-рускіх князёў, да якіх далучыўся і брат Глеба Давыд Усяславіч. Глеб здолеў адбіць напад. Відаць, дапамаглі яму ў гэтым добрыя ўмацаванні дзядзінца.

У 1116 годзе князь Глеб захапіў частку зямлі дрыгавічоў і спаліў іх горад Слуцк. Незадоўга да гэтага Уладзімір Манамах стаў вялікім князем кіеўскім. Паводзіны мінскага князя турбавалі Манамаха.

На Мінскае і Друцкае княствы з трох бакоў быў накіраваны ўдар шматлікага войска. Уладзімір Манамах дзейнічаў у саюзе са смаленскім, чарнігаўскім і пераяслаўскім князямі. Смаленскі князь Вячаслаў, сын Манама-

Мінскае замчышча ў XIX стагоддзі.

ха, ідучы з усходу, захапіў Оршу і Копысь. Аб'яднаныя войскі пераяслаўскага і чарнігаўскага князёў, наступаючы з поўдня, узялі прыступам Друцк.

Уладзімір Манамах накіраваўся супраць Глеба Усяславіча на Мінск і аблажыў горад. Двухмесячная асада не прынесла поспеху. Але Уладзімір разлічваў перамагчы ў што б там ні было. Ён загадаў у сваім стане будаваць трывалае зімняе жыллё.

Убачыўшы прыгатаванне да вельмі працяглай асады, Глеб накіраваў паслоў у стан Манамаха. Уладзімір Манамах згадзіўся на мірныя перагаворы. Мінскі князь выйшаў з горада з сваімі дзецьмі і дружынаю да Манамаха і паабяцаў ва ўсім яго слухацца. Вялікі князь Кіеўскі па-

вучаў Глеба, як ён павінен паводзіць сябе, вярнуў яму Мінск і пайшоў назад у Кіеў.

Па-іншаму дзейнічаў сын Манамаха князь пераяслаўскі Яраполк, другі ўдзельнік паходу. Палонных жыхароў Друцка ён перасяліў далёка на поўдзень у сваё княства, дзе пабудаваў для іх горад Жэлні.

Між тым непаседлівы Глеб нядоўга выконваў наказ Манамаха. У 1117 годзе ён пачаў заваёўваць смаленскія і навагрудскія землі. Зноў узнік канфлікт з Уладзімірам Манамахам, які на гэты раз паслаў свайго сына Мсціслава ўціхамірваць Глеба Усяславіча. Войска Мсціслава асадзіла Мінск. Глеб трапіў у палон. Яго адправілі ў Кіеў, дзе ў 1119 годзе ён і памёр.

Пасля гэтых падзей Мінск знік са старонак летапісаў. Страціў ён на некаторы час сваё значэнне і палітычнага цэнтра.

Новае ўзвышэнне Мінска адносіцца да сярэдзіны XII стагоддзя. У гэты час ён адыгрывае значную ролю ў планах і разліках полацкіх князёў Усяславічаў, якія варагавалі паміж сабой і імкнуліся захапіць суседнія землі і трон у Полацку,

Мінск быў галоўным уладаннем унукаў Усяслава Полацкага — Глебавічаў, якія мелі намер зацвердзіцца ў Полацку. Зручны момант надышоў у 1151 годзе. Як паведамляюць летапісы, палачане саслалі свайго князя Рагвалода Барысавіча ў Мінск і трымалі там «у вялікай нястачы». На вызвалены полацкі трон гараджане запрасілі мінскага князя Расціслава Глебавіча.

Мінскім князем у гэты час з'яўляўся брат Расціслава — Валадар. Другі яго брат — Усевалад — атрымаў княжанне ў Заслаўі, а сын Расціслава Глеб княжыў у Друцку. Такім чынам Расціславу Глебавічу ўдалося аб'яднаць значную частку Полацкай зямлі.

Тым часам Рагвалод Барысавіч з дапамогай войска чарнігаўскага князя вярнуў сабе Друцк. У Полацку ў Рагвалода Барысавіча таксама былі прыхільнікі. 3 іх дапа-

могай ен у 1158 гоДзе зноў заняў поЛаЦкІ трон. Расціслаў Глебавіч вымушаны быў уцячы ў Мінск да брата Валадара. Пачалася новая міжусобная вайна.

Хутка Рагвалод выступіў супраць Мінска. Дзесяць дзён прастаяў ён з войскам пад яго сценамі і ні з чым вярнуўся назад. He спадзеючыся на ўласныя сілы, Рагвалод звярнуўся за дапамогай да Кіева. Праз год ваенныя дзеянні аднавіліся. Шэсць тыдняў працягвалася аблога Мінска, але Рагвалод так і не здолеў узяць горад. Таксама беспаспяхова скончыўся яшчэ адзін паход Рагвалода на Мінск.

Падзеі ў Полацкай зямлі — тыповы прыклад барацьбы князёў у перыяд феадальнай раздробленасці. Бясконцыя княжаскія сваркі прывялі да канчатковага распаду Полацкага княства на асобныя ўдзелы. Гэтыя дробныя ўдзельныя княствы не маглі супрацьдзейнічаць умяшанню ў іх справы суседніх рускіх князёў і літоўскіх феадалаў. У XIII стагоддзі Мінск разам з іншымі беларускімі гарадамі ўвайшоў у склад Вялікага княства Літоўскага.

ПА-НАД СВІСЛАЧЧУ ЦІХАЙ

3 групай студэнтаў гістарычнага факультэта Мінскага педагагічнага інстытута мы накіраваліся на экскурсію па гісторыка-археалагічных месцах Мінска.

Ад плошчы імя Леніна накіроўваемся па праспекту. Вось і вуліца Камсамольская. Нехта прапануе павярнуць на яе, каб адразу выйсці на сучасную вуліцу Нямігу. Там да плошчы 8 Сакавіка — рукой падаць! Але мы вырашылі агледзець месца, дзе размяшчаўся старьі Мінск, з адхону ля плошчы Свабоды. Прайшлі яшчэ квартал і, звярнуўшы за будынкам універмага, хутка апынуліся на плошчы.

Плошча Свабоды раней называлася Верхняй гандлёвай плошчай ці проста Высокім рынкам. У XVII—XVIII стагоддзях Высокі рынак з'яўляўся адміністрацыйным,

гандлёвым і культурным цэнтрам горада. Сваю назву рынак атрымаў праз тое, што ляжаў на галоўным узвышшы горада.

У 1853 годзе П. М, Шпілеўскі, які вывучаў родныя мясціны, знаходзячыся ў працяглай экспедыцыі па Беларусі, наведаў Мінск. Гэты горад ён асабліва любіў. Тут прайшлі яго юнацкія гады. Шпілеўскі зноў агледзеў гістарычныя помнікі Мінска, запісаў паданні і легенды, якія чуў ад яго жыхароў.

Вось як выглядаў тады Высокі рынак. Ён меў форму вялізарнага квадрата, пасярэдзіне якога размяшчаўся трохпавярховы гасціны двор з мноствам магазінаў. 3 усіх бакоў яго акружалі муры дамоў і манастыроў. Цэнтральнае месца на плошчы займала гарадская ратуша. Недалёка ад плсшчы знаходзіўся жаночы Бернардынскі кляштар з будынкам касцёла.

Касцёл з дзвюма шмат'яруснымі вежамі вышынёй у 34 метры захаваўся да нашага часу. Цяпер тут размяшчаецца кафедральны сабор. Гэта адзін з помнікаў манументальнага дойлідства XVII стагоддзя. Па свайму вонкаваму выгляду ён належыць да архітэктурнага стылю, які атрымаў развіццё ў еўрапейскім мастацтве XVII— першай паловы XVIII стагоддзя і называецца барока.

Мы выходзім на адхон і спыняемся ля лесвіцы, што збягае ўніз. 3 правага боку ад нас плошча 8 Сакавіка. Два бурныя патокі перакрыжоўваюцца на бетоннай эстакадзе. Шырокі, прамы, як страла, праспект Машэрава аздоблены свежай зеленню маладых дрэў, газонаў і кветнікаў. Ён забудаваны сучаснымі шматпавярховымі дамамі з вялікімі магазінамі, утульнымі кафэ, пунктамі бытавога абслугоўвання. Другая магістраль праходзіць з вуліцы Горкага па рэканструяванай, у шмат разоў пашыранай вуліцы Нямізе.

Будучы тут 120 гадоў таму назад, Шпілеўскі назіраў такі малюнак: «Ля Высокага рынку горад як быццам разрываецца і знікае ў даліне Ніжняга рынку, закрытага ва-

План даследаванай усходняй часткі замчышча ў Мінску, на якім абазначаны вуліцы, двары і драўляныя пабудовы XII—XIII стст.

ламі старажытнага замка. Пад Троіцкай гарой вы бачыце Свіслач, якая апаясвае некаторыя часткі Татарскага канца і праваслаўны могільнік Пярэспу з каменнаю царквой...»

Ніжні рынак, Татарскі канец, Свіслач, Няміга, Пярэспа, Троіцкая гара—гэтыя назвы неаддзельныя ад гісторыі старажытнага Мінска.

Рака Свіслач працякае там, дзе цякла яна ў самыя старажытныя часы існавання горада. Толькі была шырэйшая ды глыбейшая, чым цяпер. У яе празрыстай вадзе вадзілася шмат рыбы. Шпілеўскі піша, што асабліва багатая была Свіслач самамі, асятрамі і бялугай. Вадзіліся ў ёй таксама бабры. Пра бабровыя гоны на Свіслачы

каля Трасцянца гаворыцца ў старадаўніх дакументах, якія дайшлі да нас.

Асаблівую ролю адыгрывала Свіслач у справе гандлю ў часы сярэдневякоўя. Яе вярхоўі блізка падыходзяць да Ушы, прытоку Віліі. Зусім побач тут яшчэ адзін, правы прыток Нёмана — рэчка Бярэзіна. Дзякуючы гэтаму з вярхоўяў Свіслачы быў доступ да Нёмана і берагоў Балтыйскага мора.

У сваім ніжнім цячэнні Свіслач зліваецца з другой ракой — Бярэзінай, якая ўпадае ў Днепр. Гэта прамы водны шлях на Кіеў і далей у Чорнае мора. Размяшчэнне Мінска на скрыжаванні водных шляхоў з Балтыйскага ў Чорнае мора несумненна аказвала станоўчы ўплыў на развіццё горада ў часы Кіеўскай Русі.

Ад старадаўняга Ніжняга рынку не засталося і следу. Цяпер тут плошча 8 Сакавіка. Уся яна пакрыта асфальтам. Да прыпынку, шастаючы шынамі і павіскваючы тармазамі, падыходзяць аўтобусы і тралейбусы. Нішто не нагадвае аб старажытнасці. Навакол суха і чыста. Звычайны прыпынак, якіх шмат у Мінску.

У мінулым на працягу многіх стагоддзяў без Ніжняга рынку нельга было ўявіць Мінск. Гэта было адзінае, ні з чым не параўнельнае месца, самае вядомае, самае мнагалюднае і, верагодна, самае бруднае ў горадзе. Старажытныя жыхары Мінска не здолелі перамагчы гразь, вада заўсёды хлюпала пад нагамі, яна цякла з-пад зямлі, выступаючы з-пад бруку.

Аднак мінчане настолькі прывыклі да Ніжняга рынку, што ён існаваў тут многія стагоддзі і па колькасці наведвальнікаў, асабліва ў кірмашовыя дні, заўсёды паспяхова канкурыраваў з Высокім рынкам, які ўзнік у XVI стагоддзі. He знік Ніжні рынак і ў XIX стагоддзі, калі ў раёне сучаснай Цэнтральнай плошчы ўтварыўся новы рынак, новы горад.

У дайшоўшых да нас дакументах пачатку XVI! стагоддзя Ніжні рынак названы «старым». Ён разам з замчыш-

15Q

чам, Татарскім канцом і некаторымі іншымі месцамі называўся таксама старым горадам. Для гісторыка назвы стары і новы горад вызначаюць шлях развіцця паселішчаў, іх гістарычную тапаграфію. Зусім відавочна, што стары горад узнік раней, чым новы.

Але звернемся зноў да нашага экскурсавода па старому Мінску Шпілеўскага. Юнаком ён вельмі часта наведваў Ніжні рынак дзеля цікавасці, каб сустрэць знаёмыя яму твары гандляроў і рамеснікаў, пачуць народную гаворку, пабачыць народнае адзенне, даведацца пра беларускую ежу.

Ніжні рынак — гэта невялікая квадратная плошча, агароджаная з усіх бакоў шматлікімі «шкапікамі», як называлі тут у тыя часы ларкі. Знутры плошча запоўнена незлічонымі ўслончыкамі, лавамі, сталамі, крэсламі, кошыкамі, клеткамі, ночвамі.

У клетках гагочуць гусі, пішчаць кураняты, з-за рашотак высоўваюць галовы куры. Ночвы напоўнены цыбуляй, арэхамі, яйкамі. Затым ідуць гандлёвыя рады з бялізнай, тканінай, адзеннем, абуткам. Плошча гудзе, нібы вулей. Усюды крык і гоман, месцамі сварка і лаянка. Прадаўцы сядзяць на базары з раніцы да позняга вечара.

Сярод прадаўцоў і пакупнікоў ходзяць у лахманах жабракі. Гугнявымі жаласнымі галасамі просяць яны міласціну. Галеча і багацце жывуць побач у старым Мінску.

У кірмашовыя дні шмат народу збіраецца таксама ля Ніжняга рынку. Паміж галоўнай сценкай рынку і Гандлёвай вуліцай бывае безліч людзей.

Па левы бок Ніжняга рынку ішоў Рыбны рынак. Знаходзіўся ён на Нямізе. Але што гэта? Гістарычная рака ці вуліца?

У далёкія часы Усяслава Полацкага так называлася рака. Цяпер Няміга— адна з старажытных вуліц Мінска. У XVI—XIX стагоддзях гэта была і рака і вуліца, Адначасова на адньім і тьім жа месцы.

Сякера XII ст. з раскопак у Мінску.

Рака цякла ў вузкім рэчышчы. Яе берагі былі забудаваны, так што вада журчала пасярэдзіне вуліцы. Рэчышча перакрываў трывалы драўляны насціл. На ім і размяшчаўся Рыбны рынак. Яго назва сведчыць сама за сябе. Тут заўсёды прадавалася рыба: свежая і вяленая, салёная і вэнджаная, злоўленая ў Свіслачы і прывезеная здалёк. На Рыбным рынку людзей было не надта шмат нават у кірмашовыя дні.

Няміга — рака невялікая, але своеасаблівая. Яна брала пачатак ва ўрочышчы Нядзвежына, у наваколлі Мінска. Даўжыня ракі складала некалькі кіламетраў. Недалёка ад упадзення ў Свіслач яна разгаліноўвалася на два рукавы, якія акружалі дзядзінец старажытнага Мінска.

У пачатку XIX стагоддзя на Нямізе было пабудавана некалькі вадзяных млыноў. Гэта прывяло да абмялення ракі. Нейкі Чарноцкі пабудаваў на рацэ плаціну, каб забяспечыць дастатковую колькасць вады для работы свай-

го млына. Пасля гэтага Няміга стала цячы па адным рэчышчы.

У часы моцных дажджоў і вясенняга разводдзя рака выходзіла з берагоў і рабіла шмат непрыемнасцей мінчанам, якія жылі ў раёне Рыбнага рынку. Няміга вельмі хутка папаўнялася шматлікімі ручаямі, якія ўпадалі ў яе з усіх бакоў. Бурныя патокі бруднай вады залівалі наваколле, затапляючы склепы, магазіны, дамы. Такое моцнае затапленне здарылася ў сакавіку 1901 года.

Частка Нямігі ў 1928 годзе была ўзята ў бетонны калектар. Аднак другая частка заставалася на паверхні і працякала па вуліцы Мяснікова ў выглядзе ручая. 3 1955 года і гэты ўчастак быў узяты ў калектар.

Цяпер ракі Нямігі нідзе не ўбачыш. Яна цячэ амаль на сваім былым месцы па новым бетонным рэчышчы пад зямлёй.

Мы вырашылі пайсці на месца былога Рыбнага рынку. Па лесвіцы сходзім уніз пад эстакаду. 3 левага боку ў пачатку вуліцы Нямігі ўзвышаецца велізарны паралелепіпед новага дзесяціпавярховага дома з шкла і бетону. Насупраць, крыху наўскасяк, на вуліцу Нямігу выступае вугал старажытнага будынка былой царквы. Менавіта тут, у пачатку сучаснай вуліцы Нямігі, размяшчаўся Рыбны рынак. Каля яго, на левым беразе ракі Нямігі, там, дзе яна раздзялялася на два рукавы, у 1611 годзе была пабудавана праваслаўная Петрапаўлаўская царква. Разам з кафедральным саборам гэта найбольш старажытная каменная пабудова ў Мінску з усіх тых, што захаваліся да нашых дзён.

У канцы XVI — першай палове XVII стагоддзя ў Мінску, як і ў іншых беларускіх гарадах, адбывалася вострая і напружаная барацьба гараджан супраць уніі, каталіцкай агрэсіі і паланізацыі. Будаўніцтва царквы было адным з адказаў на прыцясненне ўлад. 3 1613 года пры ёй існавала брацтва, Брацтвы — рэлігійныя арганізацыі праваслаўнага насельніцтва, якія адыгралі прыкметную ролю

Двор гараджаніна ў Мінску XII—XIII стст. Рэканструкцыя Э. М. Загарульскага.

ў барацьбе супраць засілля каталіцкай царквы, супраць апалячвання ўкраінскага і беларускага насельніцтва. Пры брацтвах ствараліся школы, друкарні.

У 1795 годзе Петрапаўлаўская царква была перабудавана, афарбавана ў жоўты колер і, па жаданню Екацярыны II, перайменавана ў Екацярынінскую, Жыхары часта называлі яе «Жоўтай царквой».

Прайшоўшы пад эстакадай да плошчы 8 Сакавіка, мы накіраваліся берагам Свіслачы да невысокага каменнага будынка — Дома фізкультуры «Працоўныя рэзервы». Адзінокая пабудова размяшчаецца якраз на тым месцы, дзе была ўсходняя частка старажытнага дзядзінца, які тут узвышаўся над Свіслаччу.

Бурнае будаўніцтва сталіцы рэспублікі на нашых вачах канчаткова змяніла аблічча старога горада і яго план. I ўжо мала хто ведае, што гістарычны цэнтр Мінска быў тут, у раёне плошчы 8 Сакавіка. Старажылы нашага горада яшчэ памятаюць невялікі пагорак — замчышча,— які не так даўно ўзнімаўся над берагам Свіслачы. «Старадаўнім, авальным, даволі высокім умацаваннем» названа яно ў адным з геаграфічных апісанняў Мінска 1880 года.

Слова «замчышча» азначае месца, дзе стаяў замак. Вельмі часта ў перыяд Кіеўскай Русі тут знаходзіўся дзядзінец горада. Так было і ў Мінску, дзе з XV стагоддзя ўмацаваны цэнтр горада стаў называцца «замкам», пасад — «местам», а гараджане — «мяшчанамі».

Мінскі замак уяўляў сабой сярэдневяковую крэпасць, дзе жыў намеснік улад Вялікага княства Літоўскага, стаяў ваенны гарнізон. Тут знаходзілася старажытная царква Нараджэння Багародзіцы. У 1505 годзе перакопскія татары з Крымскага ханства—васала султанскай Турцыі ў час набегу разбурылі некалькі беларускіх гарадоў, аднак Мінскі замак не здолелі ўзяць.

Аснову ўмацаванняў складаў земляны вал. Ён надаваў замку авальную форму. Паводле гістарычных крыніц, агульная даўжыня вала была каля аднаго кіламетра, вышыня вала ад узроўню Свіслачы 20—30 метраў. Паверх яго ішла драўляная сцяна — паркан.

3 канца XVII стагоддзя замак паступова заняпаў, а ў 1778 годзе згарэў. Пасля гэтага ён больш не адбудоўваўся. I толькі земляныя валы, як нямыя сведкі, доўга нагадвалі сучаснікам, што тут калісьці існавалі магутныя ўмацаванні гістарычнага цэнтра горада. А месца гэтае пачало называцца замчышчам, Тэрыторыя яго абазначана на планах Мінска XVIII і першай паловы XIX стагоддзя. Яна мае форму няправільнага авала. Даўжыня замчышча ад ракі да супрацьлеглага заходняга краю складае каля 3Q0 метраў пры шырыні ў 120—150 метраў.

Усярэдзіне яго было некалькі вуліц. Галоўная вуліца называлася Замкавай. Яна перасякала замчышча з усходу на захад. 3 поўдня знаходзіліся галоўныя вароты дзядзінца, якія вялі ў напрамку да рынку. Паселішчы старажытнага Мінска размяшчаліся недалёка ад замчышча на берагах Свіслачы, а ў XV—XVI стагоддзі яны ўзніклі на берагах Нямігі.

ТАТАРСКІЯ АГАРОДЫ

На месцы Палаца спорту і стадыёна спартыўнага таварыства «Працоўныя рэзервы» яшчэ не так даўно была пустэча. Старыя жыхары Мінска называлі яе Татарскімі агародамі. Адкуль пайшла гэтая назва?

У XV—XVI стагоддзях на беларускія землі не раз рабілі напады крымскія татары, У 1506 годзе князь Міхаіл Глінскі на чале войска Вялікага княства Літоўскага разбіў пад '(лецкам няпрошаных гасцей, узяў каля чатырох тысяч палонных, захапіў сем тысяч коней. Частку палонных татараў пасялілі ў Мінску, дзе для іх выдзелілі вольныя землі на паўночна-заходняй ускраіне горада. Патомкі палонных татараў склалі асноўнае насельніцтва той часткі горада, якая з XVI стагоддзя вядома пад назвай Татарскага канца.

Канцом у старажытныя часы славяне называлі паселішча, якое было на некаторай адлегласці ад гарадскога дзядзінца.

Вось чаму назва Татарскі канец зацікавіла вучоных. У Мінску гэты раён складаўся з вуліц Вялікай Татарскай (цяпер вуліца Дзімітрава), Малой Татарскай (цяпер Калгасная), некалькіх завулкаў і Татарскіх агародаў.

Што ж магло быць на месцы Татарскіх агародаў у старажытныя часы? На планах Мінска XVIII—XIX стагоддзяў тут паказана вялікае балота. Яно прыкрывала замак з паўночнага боку.

Гісторыя мясцін, дзе размешчаны Татарскі канец, намнога цікавейшая, чым можа здацца на першы no156

гляд. П. М. Шпілеўскі сабраў звесткі аб тым, што раней гэтая частка горада называлася Пятніцкім канцом. Калісьці тут цягнулася вельмі старажытная Пятніцкая вуліца і была пабудавана Пятніцкая царква.

У 1946 годзе беларускі археолаг Васіль Радыёнавіч Тарасенка праводзіў раскопкі на Татарскіх агародах у 250 метрах на поўнач ад замчышча, на левым беразе былой Нямігі, якая недалёка ўпадала ў Свіслач.

Луг быў парослы густой травой. Дзе-нідзе групамі ляжалі валуны.

Звычайна насельніцтва праяўляе вялікую цікавасць да археалагічных раскопак, асабліва калі яны толькі пачынаюцца. Сярод дапытлівых наведвальнікаў бываюць і добрыя дарадчыкі, і скептыкі.

— Ну што можна знайсці ў гэтым балоце? — здзіўляліся малаверы.

— Толькі тут трэба і шукаць,— падбадзёрвалі археолагаў аматары старажытнасцей. He дарэмна ж гэтае месца называецца «Ніколкай»; тут існавала Нікольская царква.

Археолагі ўважліва агледзелі мясцовасць. Рэштак фундаменту царквы не было відаць. Але на лузе яны заўважылі тры невысокія курганы. Іх раскапалі. У адным кургане аказалася 9 пахаванняў — трупапалажэнняў. Пры адным шкілеце было знойдзена прасліца з ружовага каменя. У другім кургане знайшлі больш за 10 шкілетаў розначасовых пахаванняў.

Пад курганамі захаваўся некрануты культурны пласт. Гэта былі рэшткі пачатковага паселішча, якое папярэднічала курганам. Асцярожна пачалі здымаць праслойкі зямлі. Месцамі паказваўся гліністы грунт, мацярык. Здавалася, раскопкі набліжаюцца да завяршэння.

Але што гэта за чорная квадратная пляма абазначылася на чырвоным гліністым грунце? Яе абрыс нагадваў старажытную зямлянку. У культурным пласце ляжалі кавалкі абгарэлых бярвенняў — рэшткі даху і сцен пабу-

довы, якія абвалІліся ўсярэдзІну. Навокал было шмат кавалкаў глінянага посуду, вырабленага на ганчарным крузе.

А вось яшчэ адна знаходка: жалезны ключ. На яго цыпліку ёсць скразная адтуліна ў выглядзе роўнастаронняга крыжа. Так звычайна выглядаюць ключы ад унутраных замкоў XII стагоддзя.

Прыкметы старажытнага паселішча ўдалося знайсці ў трэцім месцы, паміж двума даследаванымі насыпамі. На глыбіні 0,5—1,25 метра адкапалі рэшткі печы, якая служыла для абпальвання глінянага посуду. Вакол печы знайшлі звыш 900 чарапкоў ад гаршкоў рознай формы і памераў.

Матэрыялы раскопак дазваляюць узнавіць гісторыю засялення паўночна-заходняй ускраіны Мінска. У XII— пачатку XIII стагоддзя тут размяшчалася адно з старажытных паселішчаў горада. У часы моцнай вясенняй паводкі нізкае месца затаплялася вадой. Відаць, па гэтай прычыне жыхары перасяліліся крыху далей адсюль. На месцы старога паселішча ўзніклі могілкі, але для гэтай мэты яно выкарыстоўвалася нядоўга. Участак паступова забалочваўся, ператвараўся ў пустэчу, Затым татарскае насельніцтва пачало выкарыстоўваць яго пад агароды.

РАСКОПКІ ЗАМЧЫШЧА

Адным з самых важных археалагічных помнікаў старажытнага Мінска з'яўляецца замчышча. 3 1945 года на працягу 12 гадоў тут праводзіліся археалагічныя даследаванні.

Мінск займае першае месца ў Беларусі па памерах раскапанай археолагамі плошчы. Таўшчыня культурнага пласта дасягае месцамі 6 метраў. Усяго даследавана 1760 квадратных метраў. Гэта прыкладна адна пятнаццатая частка ўсёй плошчы замчышча, якая складае амаль тры гектары.

Ключ XII ст., знойдзены ў час раскопак на Ніколцы ў Мінску.

Было перапрацавана ў час раскопак каля дзесяці тысяч кубічных метраў здмлі. Каб яе перавезці, спатрэбіліся б тысячы грузавых аўтамашын.

I ўсю гэтую зямлю трэба было капаць толькі ўручную, звычайна рыдлёўкай, а часам простым нажом, пераціраючы кожную грудку ў руках, каб не прапусціць дробную пацерку ці зярнятка расліны, якое магло там схавацца. Рэшткі старажытных пабудоў расчышчаліся пэндзлямі.

На глыбіні ў адзін метр пачалі сустракацца рэчы XVII— XVIII стагоддзяў. Тут былі пры-

гожыя экземпляры дэкаратыўнай кафлі, пакрытай зялёнай палівай. На кафлі быў намаляваны раслінны, геаметрычны арнамент. Гэтыя керамічныя вырабы выкарыстоўваліся для абліцоўкі сцен і печаў у выглядзе пліткі ці часткі карніза. У беларускіх гарадах кафля пашырылася з XVI стагоддзя.

На глыбіні звыш двух метраў абазначыўся брук. Вуліца была выслана дробнымі камянямі. На бруку сярод іншых рэчаў трапілася манета Сітізмунда I (Старога), польскага караля першай паловы XVI стагоддзя.

Ніжэй бруку характар культурнага пласта зусім змяніўся. Гэты пласт утварыўся ў больш раннюю гістарычную эпоху існавання Мінска. Па ўсёй плошчы раскопу выяўляліся абрысы суцэльных драўляных насцілаў і зрубных пабудоў. Іх рэшткі размяшчаліся ярусамі адзін над другім. Паступова выяснялася, што ў XII—XIII стагоддзях вуліцы вялі да гарадской брамы. Ад іх адыходзілі бакавыя адгалінаванні да двароў гараджан.

Вуліцы дзядзінца былі вузкія, Самая вялікая з ix Me­na шырыню чатыры метры. Астатнія былі яшчэ вузейшыя — тры-тры з паловай метры.

Праезджая частка вуліц дзядзінца абавязкова пакрывалася драўляным насцілам. Інакш па вулічнай гразі нельга было б ні праехаць, ні прайсці. 3 цягам часу насцілы старэлі і разбураліся.

Старыя насцілы звычайна дагнівалі на сваім месцы, а зверху ўкладвалі новыя. На адной вуліцы захавалася 13 насцілаў. Яны ўзводзіліся адзін над адным на працягу XII—XV стагоддзяў.

У размяшчэнні вуліц Мінскага дзядзінца была асаблівая ўстойлівасць. Праз доўгія стагоддзі яны знаходзіліся на адным і тым жа месцы. Паміж вуліцамі дзядзінца размяшчаліся двары гараджан. Плошча двара не перавышала 220—250 квадратных метраў. Ён быў вельмі цесна забудаваны. Тут стаялі адна ці дзве жылыя пабудовы. Побач мясціліся гаспадарчыя пабудовы — хлявы, клеці, майстэрні. Двор абгароджваўся частаколам з бярвенняў, якія закопваліся вертыкальна ў зямлю адно пры адным. На свабоднай ад забудовы плошчы ляжаў насціл, як і на вуліцы.

Пасля пажараў ці іншых стыхійных няшчасцяў на тым жа месцы будаваліся новыя памяшканні таго ж самага прызначэння.

На замчышчы адкапаны рэшткі 130 драўляных пабудоў зрубнага тыпу, якія адносяцца да XII—XIII стагоддзяў. Частка з іх была жыллём. Памеры жылых дамоў вагаліся ад 9 да 25 квадратных метраў. Большасць з іх аднапакаёвыя. Аднак знойдзены рэшткі і пяцісценных дамоў.

Пабудовы мелі двухсхільныя дахі. Столі ў іх не было; У жыллі клаліся дашчаныя ці рабіліся глінабітныя падлогі. Дзверы былі нізкія, вышынёй не больш 1,6 метра. Іншыя дзверы былі ўдвая меншыя, Дзе-нідзе ля жылля захаваліся рэшткі ганка.

Наканечнік кап'я, наканечнікі стрэл і шпоры XII—XIII стст. з замчышча ў Мінску.

У кожнай жылой пабудове была печ. Рэшткі печаў часта сустракаліся пры раскопках, Печ звычайна змяшчалася ў вуглу з правага ці з левага ад уваходу боку. Печы рабіліся з гліны, Яны мелі выгляд невялікага скляпення, размяшчаліся на невысокай драўлянай аснове — падпеччы. Коміна, выведзенага вонкі, не было. Печы паліліся «па-чорнаму». Дым выходзіў праз адтуліну ў сцяне. Гэтая адтуліна называлася «валакавым ваконцам». Іншыя вокны ў такім жыллі адсутнічалі.

У вуглу печы вышэй яе скляпення падымаўся тоўсты слуп. Ён вядомы пад назвамі «дзеда», «каня», «канявога слупа». У мінулым у беларускіх сялян з гэтым слупам быў звязаны шэраг паданняў і звычаяў.

Ён служыў апорай для палацяў, якія наладжваліся побач з печчу, некалькі вышэй яе. Пад палацямі знаходзіліся нары. Палаці і нары рабіліся з дошак і прызначаліся для сну. Ля супрацьлеглай сцяны стаялі нерухомыя лаўкі, на якіх можна было сядзець.

Пры слабым прыродным святле скрозь маленькія вокны штучнае асвятленне жылых пабудоў мела пэўнае значэнне. Звычайна жыллё асвятлялася лучынамі. Лепшым сродкам асвятлення ў багатых дамах з'яўляліся васковыя свечкі.

Старажытны Мінск будаваўся з дрэва. Але ў самым нізе культурнага пласта быў адкапаны фундамент каменнага храма, які намерваліся ўзвесці ў дзядзінцы ў XII стагоддзі. Ніжнія часткі сцен пачалі абліцоўваць пліткамі, якія высякаліся з наздраватага даламіту — мінералу шэравата-белага колеру. Залежы такога каменю ёсць у наваколлі Віцебска.

Па невядомых прычынах храм не быў дабудаваны да канца. Фундаменты і часткі сцен доўгі час не разбіралі і не засыпалі, а гэта месца ў XIII стагоддзі ператварылі ў невялікі гарадскі могільнік.

Археолагі даследавалі 21 пахаванне. Нябожчыкі ляжалі ў саркафагах, якія нагадвалі прамавугольныя скрыні і былі складзены з добра абчэсаных тоўстых дошак. Крышкі былі абгорнуты бярозавай карой. Шкілеты ляжалі галавой на захад з скрыжаванымі на грудзях рукамі без усялякіх рэчаў. У некаторых выпадках захаваліся рэшткі адзежы, на нагах скураны абутак, упрыгожаны вышыўкай. Гэта хрысціянскія пахаванні знатных жыхароў Мінска. У XII— пачатку XIII стагоддзя ў гарадах канчаткова перайшлі ад пахаванняў у курганах да пахаванняў па хрысціянскаму звычаю, які ў гарадах распаўсюдзіўся хутчэй, чым у вёсцы.

Калі б мы жылі сем-восем стагоддзяў таму назад, валодалі цудоўным кілімам-самалётам і паляталі над тэрыторыяй сучаснай плошчы 8 Сакавіка, то ўбачылі б увесь

Пахаванне, раскапанае археолагамі на Мінскім замчышчы.

Мінск як на далоні. Яго тэрыторыя складала менш дваццаці гектараў.

На беразе Свіслачы велізарныя земляныя насыпы ўтвараюць авал. Па насыпах праходзіць драўляны паркан. Пад іх аховай раскінуўся ўмацаваны цэнтр горада. Ля паўднёвай брамы дзядзінца мноства людзей. Тут размяшчаецца гарадскі рынак. Побач — прыстань.

Вузкія, цесныя вулачкі, на якіх не размінуцца два вазы, забудаваны выключна драўлянымі дамамі. Двары гараджан нібы маленькія крэпасці, абкружаныя высокімі частаколамі і вельмі цесна забудаваныя.

Менавіта такі быў у далёкім мінулым горад на Свіслачы пры Нямізе, старажытны Мінск.

АПАВЯДАЮЦЬ РЭЧЫ

Каштоўнымі матэрыяламі, знойдзенымі ў час раскопак замчышча, з'яўляюцца тыя, якія апавядаюць пра развіццё ў горадзе XI—XIII стагоддзяў розных рамёстваў: жалезаапрацоўчага, ювелірнага, ганчарнага, касцярэзнага, каменярэзнага, гарбарна-шавецкага, бандарнага. Пацвярджаецца гэта вялікай колькасцю знойдзеных гатовых вырабаў, а таксама адходамі рамяства, рэшткамі рамесных майстэрняў.

Важнай рамеснай галіной была апрацоўка жалеза. Жалеза і сталь ішлі на выраб рамесных інструментаў, зброі, земляробчых прылад. Лёзы нажоў, кос, сякер зварваліся з палос жалеза і сталі, яны былі вострымі і вельмі трывалымі.

У Мінску знойдзена шмат рэчаў узбраення воіна і амуніцыі конніка — наканечнікі стрэлаў і коп'яў, цуглі, стрэмя, шпоры. Некаторыя з прадметаў узбраення былі прывазныя.

Асноўным відам зброі блізкага бою ў старажытнай Русі быў меч. Сярэдневяковы меч — своеасаблівы сімвал феадальнага ладу, неад'емная прыналежнасць воіна-дружынніка. Мячы вельмі дорага каштавалі, імі асабліва даражылі, іх бераглі. Таму пры раскопках гарадоў знаходка цэлага мяча — з'ява вельмі рэдкая. У Мінску ўдалося знайсці дэталі ад ручкі мяча — перакрыжаванне і наверша.

Да старажытнай зброі дальняга бою належыць лук і стрэлы. Старажытны воін-лучнік так спрытна валодаў лукам, што першая выпушчаная ім страла яшчэ не паспявала дасягнуць цэлі, як наўздагон ужо ляцелі тры іншыя. Заліхвацкі коннік у імклівай пагоні за ворагам мог кідаць стралу за стралой.

Страла, выпушчаная з баявога лука даўжынёй да двух метраў, ляцела з велізарнай хуткасцю. На блізкай адлегласці яна прабівала наскрозь металічныя шчыты і латы.

Hi кальчуга, ні панцыр не маглі стрымаць баявую стралу з жалезным ці стальным наканечнікам. Нават праляцеўшы сто крокаў, такая страла прабівала дубовую дошку таўшчынёй з палец.

Лук быў грознай зброяй. Паляўнічыя смела палявалі з ім на буйных драпежных звяроў. Яны на ляту метка білі гусей, качак, чапляў і іншых птушак.

На Мінскім дзядзінцы знойдзены наканечнікі стрэл некалькіх тыпаў, У канцы XI — пачатку XIII стагоддзя тут былі распаўсюджаны плоскія жалезныя наканечнікі ў выглядзе ромба, а таксама двушыпныя. Два шыпы па баках перашкаджалі выцягнуць стралу з раны. У XIII стагоддзі значна ўзрасла колькасць вузкіх гранёных наканечнікаў, якія прызначаліся для прабівання кальчугі.

Стрэлы насілі ў калчанах — спецыяльных футаралах для іх захоўвання. Футаралы мелі цыліндрычную форму і вырабляліся з бяросты дрэва ці скуры. 3 дапамогай касцяных петляў іх насілі ля пояса. У Мінску знойдзены тры такія касцяныя пятлі — пласцінкі, а таксама арнаментаваная накладка для калчана.

Рамеснікі гарадоў Кіеўскай Русі славіліся вырабам «броняў» (так у тыя часы называлі кальчугі). Кальчуга— старажытнае засцерагальнае адзенне ў выглядзе кашулі, сплеценай з металічных кольцаў, замацаваных заклёпкамі. На Русі ўжываліся таксама «броні дашчатыя» — даспехі, якія рабілі з металічных пласцінак, што былі падобныя на маленькія дошчачкі. Рэшткі абодвух тыпаў засцерагальнага ўзбраення знойдзены на Мінскім замчышчы.

Вывучаючы зброю як састаўную частку рамяства, можна атрымаць уяўленне пра ваенную справу ў старажытных беларускіх гарадах. Знаходкі сведчаць, што ў Мінску і іншых гарадах Беларусі развіццё ваеннай справы і ўзбраення знаходзілася на высокім узроўні.

3 ювелірных вырабаў варта назваць залаты бранзалет вагой каля 75,5 грама. Ён сплецены з тоўстага зала-

I 1 1

Алавяны колт пачатку XIII ст. (Мінск).

тога дроту. На абодвух канцах упрыгожання можна ўбачыць нейкіх звяроў. Бранзалет знойдзены пры расчыстцы ўнутранага запаўнення фундамента храма і, верагодна, быў схаваны туды ў старажытныя часы.

Бранзалеты і іншыя ўпрыгожанні з высакародных металаў каштавалі вельмі дорага і рабіліся яны на заказ для багатых людзей ці прадстаўнікоў княжаскай сям'і з іх матэрыялу. Золата і серабра было нямала ў княжаскіх скарбніцах. Так, мінскі князь Глеб Усяславіч у 1108 годзе ахвяраваў аднаму манастыру 600 грыўняў

серабра (вага грыўні—160 грамаў) і 50 грыўняў золата, а жонка Глеба завяшчала туды яшчэ 100 грыўняў серабра і 50 грыўняў золата, а таксама вёскі з чэляддзю.

Простыя гараджане карысталіся таннымі ўпрыгожаннямі з каляровых металаў і іх сплаваў: бронзы, волава, свінцу. На замчышчы археолагі раскапалі майстэрннэ ювеліра. Тут былі часткі каменнай ліцейнай формы, ювелірныя пінцэты, зліткі волава і свінцу, гатовыя вырабы.

Сярод ювелірных упрыгожанняў часоў Кіеўскай Русі прыцягваюць увагу так званыя колты. Яны былі важнай дэталлю адзення жанчыны. Колты прывешвалі да галаўнога ўбору над скронямі на ланцужку ці ленце. Паміж дзвюма пласцінкамі, якія складаюць выраб, змяшчалася тканіна, прамочаная пахучым маслам. Ягоны арамат распаўсюджваўся пры пакачванні колтаў.

Пры раскопках у Мінску знойдзены адліты з волава колт з выявамі дзвюх птушак, якія сядзяць па баках дрэва. Гэта сімвал маладой пары, што ўступае ў шлюб.

Вельмі распаўсюджаным упрыгожаннем гараджанак у XII—XIII стагоддзях былі шкляныя бранзалеты. Выяўлена каля тысячы кавалкаў ад разбітых бранзалетаў. Яны мелі прыгожы колер: сіні, блакітны, чорны, зялёны. Адзін бранзалет захаваўся цалкам. У старажытны Мінск бранзалеты прывозіліся галоўным чынам з Кіева.

Дзякуючы раскопкам мы даведаліся аб мастацкай спадчыне старажытнага Мінска. Тут знойдзены цудоўныя ўзоры разьбы па каменю, на якіх прасочваюцца асаблівасці народнага мастацтва. Да іх належыць каменны абразок Міколы і Стэфана першай паловы XIII стагоддзя.

Гатовы скураны абутак прадстаўлены ў мінскай археалагічнай калекцыі дзесяткамі экземпляраў чаравікаў, ботаў, «поршняў» з аборамі. Адкапаны таксама мяккія туфлі. Увесь гэты абутак не меў абцасаў. Абутак з абцасамі з'явіўся ў Беларусі ў XVI стагоддзі.

Знойдзена шмат драўляных рэчаў хатняга ўжытку: посуд, вёдры, бочкі, лыжкі, чарпакі, лапаты, вілы, дзіцячыя цацкі. Сярод іншых старажытных сярэдневяковых гарадоў часоў Кіеўскай Русі ў Мінску ўпершыню было знойдзена кола для калёс. Зусім зразумела, што ўсе гэтыя рэчы былі зроблены мясцовымі рамеснікамі.

Тое ж самае можна сказаць пра касцяныя вырабы. Многія касцяныя рэчы былі зроблены з вялікім майстэрствам, яны мелі мастацкую гравіроўку і разьбу, Адным з найбольш распаўсюджаных арнаментаў таго часу быў цыркульны. Яго асноўным элементам з'яўляўся кружок з кропкай пасярэдзіне. Спачатку, у глыбокай старажытнасці, разумеўся ён як знак сонца. Гэта своеасаблівы сімвал святла, агню, гарэння, цяпла.

Існавалі механізмы, у якіх выкарыстоўваўся вярчальны рух (жорны, ручное тачыла, блокі, ганчарны круг). Каменныя жорны XII—XIII стагоддзяў часта сустракаліся ў час раскопак. Пры дапамозе ручных жорнаў малолі зерне. У старажытным Мінску карысталіся таксама больш удасканаленымі невялікімі ручнымі млынамі.

Скураны абутак XII—XIII стст. (Мінск).

У іх адлегласць паміж жорнамі рэгулявалася спецыяльнымі «падшыпнікамі» — порхліцамі.

Сярод рэчаў гаспадарчага ўжытку XIII стагоддзя ў Мінску адкапалі драўляную нажную ступу, асноўнай часткай якой быў рычаг з прымацаваным таўкачом. Ступа прыводзілася ў дзеянне нагой і была зручнай для работы. У такіх ступах таўклі зерне на крупы.

Гандлёвыя сувязі паміж Мінскам і іншымі гарадамі і землямі не спыняліся, нягледзячы на войны і феадальныя міжусобіцы. Доказам гэтага служаць сотні оўручскіх прасліц, знойдзеных на замчышчы.

3 поўдня, з Херсанеса і іншых гарадоў, паступалі амфары. Пасля 1240 года прывоз амфар у старажытныя

гарады Беларусі поўнасцю спыніўся і яны вельмі хутка выйшлі з выкарыстання. Пра гэта сведчаць рэшткі амфар, знойдзеныя ў культурным пласце дамангольскага часу.

Сведчаннем гандлёвых сувязей беларускіх гарадоў з Усходняй Прыбалтыкай могуць служыць знаходкі загатовак бурштыну і гатовых вырабаў з яго. Бурштын — выкапнёвая смала хваёвых дрэў — у вялікай колькасці вядомы на паўднёвым узбярэжжы Балтыйскага мора. Ён здаўна выкарыстоўваўся ў ювелірнай справе. У старажытным Мінску бурштын ішоў на выраб караляў і нацельных крыжыкаў.

На замчышчы знойдзены самшытавыя грабяні XIII ст.

Пісала XII—XIII стст. з Мінска.

Самшыт — трывалае цвёрдае дрэва. Бліжэйшым да Мінска месцам, дзе расце самшыт, з'яўляецца Каўказ. У Мінск разам з самшытам прывозіўся валоскі арэх.

На некаторых старажытных прадметах надрапаны словы ці асобныя літары. На замчышчы таксама знойдзены рэчы, якімі пісалі ў тыя далёкія часы. Старажытнае «вечнае пяро» ўяўляла сабой суцэльны жалезны ці бронзавы стрыжань, адзін канец якога быў завостраны, другі меў плоскую лапатачку. Называлася гэтая рэч п:салам.

Пісала прызначалася для пісьма на дошчачцы, плоскасць якой пакрывалася тонкім слоем воску. Вострым канцом стрыжня пісалі, а лапатачкай «сціралі» напісанае. Такімі дошчачкамі карысталіся прьі навучанні грамаце.

Паколькі пергамент у Кіеўскай Русі быў вельмі дарагі, вынаходлівыя людзі пачалі выкарыстоўваць у якасці пісчага матэрыялу гладкую белую бяросту. На бяросце літары выдрапвалі пісалам.

Апрача Мінска, на тэрыторыі Беларусі пісалы знойдзены ў Полацку, Навагрудку, Ваўкавыску, Друцку, Мсціславе, Браславе, Слоніме, Слуцку, Копысі, Брэсце. Берасцяныя граматы выяўлены ў Віцебску і Мсціславе, аб чым ужо гаварылася.

ПАДАННЕ ПРА МЯНЕСКА

Гісторыя роднага горада, яго сівая мінуўшчына заўсёды цікавілі дапытлівых людзей. Кожная важная падзея пакідала след у памяці народнай, адлюстроўваючыся ў легендах, былінах, казках, дзе рэчаіснасць часта перапляталася з марай, праўда з выдумкай.

Адкуль паходзіць старажытная назва горада Меньск (Менеск) — пра гэта думалі і спрачаліся, відаць, з даўніх часоў яго жыхары. Яны па-свойму тлумачылі назву, давалі пачатак новым здагадкам і домыслам.

Невядома, у якія часы ўзнікла паданне, што назва горада паходзіць ад імя асілка і ведзьмара Мянеска (Менеска). Падрабязны запіс гэтага падання зрабіў у мінулым стагоддзі П. М. Шпілеўскі.

Крыху вышэй Татарскіх агародаў з левага боку ў Свіслач упадала рэчка Пярэспа. Яна пачыналася ў Камароўскім балоце, працякала каля пагорка, на якім у часы П. Шпілеўскага размяшчаліся могілкі (раён сучаснага Дома культуры работнікаў гандлю). Недалёка пралягаў старажытны гасцінец.

Паводле падання, заснавальнік горада асілак-вядзьмар Мянеск калісьці пасяліўся паміж Татарскім канцом і Пярэспінскім мосцікам цераз рэчку, недалёка ад Віленскай паштовай дарогі, гэта значыць на паўночны ўсход ад замчышча. Далей, сцвярджае паданне, Мянеск нібы пабудаваў на Свіслачы мураваны млын «на сем колаў».

Студэнты Мінскага педагагічнага інстытута імя A. М. Горкага на раскопках неўмацаванага паселішча на Менцы (1975).

Казалі, што Мянеска ніхто ніколі не бачыў. Хадзілі чуткі, што ў яго млыне мука малолася не з зерня, а з камянёў і што ўначы былі чуваць моцныя крыкі, гіканне, песні, музыка ды скокі. Апоўначы Мянеск ездзіў на сваім млыне па дарогах і набіраў дружыну з дужых людзей. Яны пасяляліся побач з млынам. Паступова вырас цэлы горад.

Паданне пра Мянеска добра ведалі жыхары навакольных вёсак. У адным старадаўнім выслоўі гаварылася: «Не пайду я да Менска ад шляху Віленска, а калі ж пайду па шляху Віленскім, спаткаюся з Мянескам». Гэта выслоўе можна было пачуць зусім нядаўна.

Бясспрэчна, Мянеска як гістарычнай асобы не было. У паданні адлюстравана павага жыхароў Мінска да сваіх

продкаў — людзей дужых і працавітых. Яны засноўвалі паселішчы на Свіслачы. Дарэчы, звесткі аб млынах на гэтай рацэ ёсць у старых пісьмовых крыніцах.

Распаўсюджана думка аб тым, быццам назва горада звязана з дзеясловам «мяняць». Лічылі, што горад назвалі Менскам, бо вырас ён на месцы абмену тавараў. Але такое меркаванне грунтуецца толькі на падабенстве слоў «Менск» і «мена» і ніякімі іншымі довадамі не пацвярджаецца.

Паходжанне геаграфічных назваў вывучае навука тапаніміка. За апошнія дзесяцігоддзі яна дасягнула значных поспехаў. 3 яе дапамогай зроблены важныя адкрыцці ў вывучэнні старажытнай дапісьменнай гісторыі многіх народаў.

Назвы гарадоў утвараліся не выпадкова, а паводле пэўных моўных геаграфічных і гістарычных заканамернасцей. Для прыкладу возьмем назвы такіх старажытных беларускіх гарадоў, як Полацк, Віцебск, Пінск, Друцк, Чачэрск, Ваўкавыск. Ва ўсіх гэтых імёнах ёсць нешта агульнае — яны заканчваюцца на -ск або -цк.

Першая частка гэтых слоў адносіцца да назвы ракі. Полацк, як мы ўжо ведаем, стаіць пры ўпадзенні Палаты ў Заходнюю Дзвіну, Віцебск ля другога прытоку Заходняй Дзвіны — Віцьбы, Пінск — на Піне, Слуцк — на Случы, Друцк— на Друці, Чачэрск — на Чачэры, каля Ваўкавыска працякае рэчка Ваўкавыя.

Няцяжка заўважыць, што многія гарады Беларусі ў старажытныя часы атрымалі свае назвы не па імені вялікай ракі, а яе прытоку, ля якога яны будаваліся. Гэтым самым больш дакладна вызначалася месца, дзе размяшчаўся горад.

Па форме назва «Мінск» таксама адносіцца да групы пералічаных гарадоў. Мінск — гэта «Меньскі» ці «Менескі горад», «горад на рацэ Мень або Мена». Значыць, назва горада паходзіць ад ракі. Назвы рэчак Мень, Мена, Менка сустракаюцца і ў Беларусі і за яе межамі. Ці-

кава, што непадалёку ад ракі Мень (прыток Віслы) знаходзіцца польскі горад Мінск-Мазавецкі.

Іменем якой жа ракі названа беларуская сталіца? Непадалёку ад Мінска ёсць рэчка з адметнай назвай. Гэта там, дзе аўтамабільная магістраль, што вядзе на Дзяржынск, перасякаецца з рэчышчам Пцічы. Крыху вышэй можна выйсці да невялікага прытоку Пцічы, цяпер амаль перасохлага. У народзе ён дагэтуль называецца Менкай (Менай).

На правым беразе Менкі, пры ўпадзенні ў яе ручая Дуная (цяпер ён увесь высах), каля вёскі Гарадзішча, што за 12 кіламетраў ад Мінска, захаваліся рэшткі вельмі цікавых старажытных паселішчаў. Над поймай ракі ўзвышаюцца вялікія земляныя валы. Гэта ўмацаванні двух сумежных гарадзішчаў — малога і вялікага. Агульная іх плошча звыш гектара.

Археалагічныя раскопкі пацвердзілі, што на гарадзішчы на працягу доўгага часу жылі людзі. Тут знойдзены рэчы рубяжа нашай эры, V—VIII стагоддзяў, а таксама IX стагоддзя. Асноўны культурны пласт адносіцца да X— XI стагоддзяў, калі вакол умацаванага дзядзінца існавала вялікае неўмацаванае паселішча. Яно размяшчалася на правым і левым берагах Менкі. Прыкладна з канца XI стагоддзя жыццё тут амаль спынілася.

У гэты час узнікаюць і хутка растуць паселішчы на Свіслачы, пры зліцці яе з Нямігай. Вучоныя мяркуюць, што насельніцтва з берагоў Менкі перайшло на іншае месца і на беразе Свіслачы было заснавана новае паселішча, за якім, аднак, захавалася старая назва — Мінск.

Так паслядоўна дапаўняюць адны адных даныя археалогіі і тапанімікі, пацвярджаючы сувязь паміж назвамі горада і ракі. Можа ўзнікнуць пытанне: калі назва Мінска звязана з назвай ракі Менкі, то ў сваю чаргу назва ракі магчыма паходзіць ад дзеяслова «мяняць». Аднак у навуцы ёсць даныя, што тэрмін «мен», «менка» мае сэнсавае значэнне «маленькая, мелкая рака».

Ворагі не адзін раз разбуралі Мінск, руйнавалі яго вуліцы і будынкі, але жыхары зноў адбудоўвалі, узнаўлялі свой горад. 3 самых старажытных часоў Мінск адыгрываў выдатную ролю ў жыцці той часткі насельніцтва заходніх зямель Кіеўскай Русі, якая склала аснову беларускай народнасці.

* л *

А час ішоў... Цягнуліся доўгія стагоддзі. Князёў змянялі каралі, каралёў—цары. Праз цяжкія гістарычныя выпрабаванні пранёс і захаваў беларускі народ глыбокае ўсведамленне агульнасці свайго гістарычнага лёсу з лёсам братніх рускага і ўкраінскага народаў.

Надышоў Вялікі Кастрычнік 1917 года. Народ скінуў з сваёй шыі ярмо царызму. У лістападзе 1917 года Савецкі ўрад зацвердзіў «Дэкларацыю правоў народаў Расіі», распрацаваную Уладзімірам Ільічом Леніным. Дэкларацыя ўрачыста абвясціла роўнасць і суверэннасць народаў Расіі, адмену ўсіх нацыянальных абмежаванняў. 1 студзеня 1919 года была абвешчана Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, а ў 1922 годзе яна ўвайшла ў склад Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. Беларускі народ знайшоў сваё шчасце ў дружнай сям'і братніх народаў.

Рэдактар В. Ф. Гапановіч Мастак A. A. К р о х і н a Мастацні рэдактар A. I. I н к і н Тэхнічны рэдактар А. У. I в а ш к a Карэктар Л. Ф. Савіцкая

ІБ № 1176 Здадзена ў набор 26.03.81. Падпісана ў друк 02.11.81. AT 22535. Фармат 70x108732. Пап. мелаваная. Гарнітура журнальная рубленая. Высокі друк. Умоўн. друк. арк. 7,7. Умоўн. фарбаадбіт. 207 тыс. Ул.-выд. арк. 7,81. Тыраж 13 000 зкз. Заказ 227. Цана 25 н. Выдавецтва «Народная асвета» Дзяржаўнага камітэта БССР па справах выдавецтваў, паліграфіі і нніжнага гандлю. 220600 Мінск, праспент Машэрава, 11. Ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга друнарня выдавецтва ЦК КП Беларусі. 220041 Мінск, Ленінскі праспент, 79.

НАШЫ ПРАШЧУРЫ ПАКІНУЛІ ПРА СЯБЕ НАДЗВЫЧАЙ ЦІКАВУЮ "ПАМЯЦЬ — РЭЧЫ, ЯКІЯ ЯНЫ РАБІЛІ I ЯКІМІ КАРЫСТАЛІСЯ НА ЎСІХ ЭТАПАХ СВАЙГО ЖЫЦЦЯ. РЭЧАВЫЯ ПОМНІКІ НАМНОГА ПЕРАЖЫЛІ СВАІХ БЫЛЫХ ГАСПАДАРОЎ I ПРАЗ СТАГОДДЗІ ПАВЕДАМІЛІ ТОЕ, АБ ЧЫМ МЫ НІКОЛІ Б HE ДАВЕДАЛІСЯ БЕЗ АРХЕАЛАГІЧНЫХ РАСКОПАК. КОЖНАЕ ЛБТА Ў РОЗНЫЯ КУТКІ РЭСПУБЛІКІ ВЫЯЗДЖАЮЦЬ ВУЧОНЫЯ-АРХЕОЛАГІ. IX ПАМОЧНІКАМІ НА РАСКОПКАХ З'ЯЎЛЯЮЦЦА ШКОЛЬНІКІ. ПРА ТОЕ, ЯК ВУЧОНЫЯ, ДАСЛЕДУЮЧЫ АРХЕАЛАГІЧНЫЯ ПОМНІКІ, УЗНАЎЛЯЮЦЬ СТАРАЖЫТНУЮ ГІСТОРЫЮ БЕЛАРУСІ I РАСКАЗВАЕЦЦА Ў ГЭТАЙ КНІЗЕ.

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.