Біблія для каханай  Леанід Пранчак

Біблія для каханай

Леанід Пранчак
Выдавец: Полымя
Памер: 303с.
Мінск 1998
35.41 МБ

 

Леанід Пранчак

БІБЛІЯ ДЛЯ КАХАНАЙ

кніга паэзіі

Мінск «полымя» 1998

УДК 882.6-1 ББК 84(4 Бей)

П 69

Афармленне

Дз. Мілаванава

Пранчак Л.

П 69 Біблія для каханай: Кн. паэзіі / Афармл. Дз. Мілаванава. — Мн.: “Полымя”, 1998 г. — 303 с. .

ISBN 985-07-0281-8.

Новая кніга Леаніда Пранчака незвычайная па свайму зместу. Першую яе частку склалі вершы пра каханне. Другую — тэксты папулярных песняу і рамансаў з рэпертуару зорак беларускай эстрады. Трэцюю — дзіцячыя забаўлянкі, казкі, калыханкі.

Адрасуецца ў першую чаргу жанчынам — Каханым і Маці, а таксама ўсім прыхільнікам беларускай паэзіі і песні.

УДК 882.6-1 ББК 84 (4Бен)

© Л. Пранчак, 1998

ISBN 985-07-0281-8           © Дз. Мілаванаў, афармленне, 1998

Растане роспач, як асенні снег...

Асенні снег майго расчаравання.

Сярод грахоў ёсць самы цяжкі грэх: Жыць на зямлі безласкі і кахання.

Хай абміне мяне такі прысуд.

Загоіць час вярэдлівыяраны.

Яўдзячны Богу за спазнаны цуд — Кахаць цябе і быць тваім каханым.

Кароткі век падманлівых надзей Асвечаны нятленным запаветам:

Адно каханнеробіць з наслюдзей. Адно каханне правіць гэтым светам.

Што наракаць і скардзіцца налёс?

He звыкнецца душа з няўцешным болем. Адно каханне варта нашых слёз.

Адно каханне і нічога болей!

 

Любові божы дар

вершы

Вялікі свет — ды цесны свет.

I нам з табой не размінуцца: 3 чужых краёўу свой вярнуцца! Вялікі свет — ды цесны свет. Пакуль кахаю — я паэт, Тваёй любові верны нунцый. Вялікі свет — ды цесны свет. I нам з табой не размінуцца!

Заўжды са мной.

Тваю прысутнасць

Я адчуваю,

Хоць цябе

He бачыўя ніколі.

Сутнасць

Тваёй прысутнасціўжурбе.

3 табой адной

Майму вандроўю

He страшна золь начной слаты...

Таму што ты

Заўжды са мною, Хоць я не ведаю: Хто ты?..

  1. Зак. 5427

Праз тысячы доўгіх вёрст, Праз сівер бясконцых сцюж — Прыйду да цябе наўпрост 3 букетам пунсовых руж...

Каханне маё — мой лёс.

Усмешка твая — праз плач. Расчулю цябе да слёз Пакорным сваім: «Прабач...»

Ты вучыш мянелятаць, Ты вучыш мяне любіць.

Мне радасць цябе кахаць, Мне шчасце з табою быць.

Да сонечных аблачын Ты ўзнімеш маю зямлю. Цудоўнейшая з жапчын — Жанчына, што я люблю!

Цёпла ў доме маім — He ад печкі.

Светла ў доме маім — He ад свечкі.

Iутульна —

He ад гардзін, — Калі ўдоме я He адзін.

Калі ўдоме Сябры мае, — Усміхаецца дом, Пяе.

I світае

Дачасна ноч Ад блакіту Жаданых воч.

Цёпла мне —

Ад сардэчных размоў. Светла мне —

Ад усмешак і слоў.

Iутульна — Ад цішыні.

I шчасліва — Ад дабрьші...

Курлы...

Маркотны успамін.

У жураўлёў туга зямная.

Плыве праз ноч

Асенні клін

I, незаўважаны, Знікае...

Шчымлівай песні

Родны гук

Са мной —

I ўрадасці, і ўгоры...

Пад небам шчасця і разлук

Здаецца мне:

Курлычуць зоры...

Учора не дагоніш.

Ад заўтра не ўцячэш. Ляцяць, імчацца коні... Ад заўтра не ўцячэш... Астыне жар пагопі I выльецца у верш: Учора не дагоніш.

Ад заўтра не ўцячэш...

Прыязджай...

У ростані тужу.

Без цябе мой дзень

Такі панылы.

За акном —

Нямы і апастылы —

Вераснёвы

IІудны шум дажджу...

Як было б цудоўна

Нам дваім!

Ціхі дом

Тваіх чакае крокаў.

Без цябе

Мне непрытульна ў ім.

Без цябе страшэнна адзінока...

Прыязджай.

Тужыць няма прычын.

Звечарэлы дом

Святла не тушыць.

Прыязджай...

Мы проста памаўчым.

Хай паразмаўляюць Напгы душы...

I Іе замкні ў завіруху дзвярэй: Чалавеку

Што збіўся з дарогі,

Дай начлег,

Шклянкай чаю сагрэй

I пазбаўяго думы Трывогі.

He замкні ў завіруху дзвярэй.

Хай ліхтар

Твой парог асвятляе.

Будзь да гора чужога дабрэй, Бо няшчасце

Чужым не бывае.

He замкні ў завіруху дзвярэй.

Хай заходзяць і грэюцца людзі.

I хай будзе табе весялей Ад таго,

Што ніхто не заблудзіць.

Сустрэча, як расстанне. А радасць — варта смеху. Асенняекаханне — Гадоў мінулых рэха.

Жаданых слоў чаканне, Але знікаюць словы.

Асенняе каханне — Мой успамін вясновы.

Любоўю спачуванне Было альбо здалося...

Асенняе каханне — Кароткае, як восень.

 

Помню Вас, мілая, поміпо. Люблю, безумоўна, люблю... Зайздрошчу танкляваму промню, Які сагравае зямлю.

Самому карпець над пытаннем. Адказ адшукаю калі?

Karo я сваім існаваннем Сагрэю на гэтай зямлі?

Між гарадоў як між агнёў I Іяўтулыіа, волка і панура. Цярпення стомлены анёл Глядзіць няпрыязна і хмура.

Дарог крутыя віражы.

Імчыць мяне цягнік халодны 3 чужога горада ў чужы, Не заязджаючы — у родны...

Над Айчынай — густыя снягі. Замятае дарогу завея.

I хоць сэрца шчыміць ад тугі — Памірае апошняй надзея.

Над Айчынай — сляпыя дажджы. Выглядае з-за хмараў вясёлка.

Як мне жыць без цябе, падкажы? На чужыне сцюдзёна і золка.

Над Айчынай — глухія грамы.

Скразнякі на разбітых дарогах... Я стаю па-над стромай — нямы.

I прашу паратунку у Бога...

Нябачная мяжа Між намі пралягае. Няпэўнасці цяжар Гняце і прыгнятае.

Губляе яснасць зрок. Жыццё маё — марока. Да Бога — толькі крок. Адалюдзей — далёка...

Клініка ў адноўленым касцёле.

Уначы трывожны крык савы. Непрытомны, ды пакуль жывы, Я стагну і курчуся ад болю.

Ложак мой стаіць на алтары.

I анёлы на бяздошіым нефе Плаваюць, нібы на сёмым небе, Моляцца і просяць: не памры!

Сэрца ўстрапянецца, задрыжыць Ад раптоўнай музыкі аргана...

Паміраць не хочацца, бо рана. Хочацца яшчэ на свеце жыць.

Трызнячы ад болю на зары, Як прароцтва я прысніў нагдове:

3 Богам гавару на роднай мове. Мне б яшчэ з людзьмі пагаварыць...

Вечар блакітны туманам спавіты, Шэпча над возерам дождж...

Усё, што было паміж намі, забыта

I не паўторыцца болып...

Мой успамін.дабрадушна-бязгрэшны, 3 часам растане, якдым, Каб уваскрэснуць на момант у вершы I каб памерці зусім...

He спяшайся дамоў, пачакай, — Глянь, як хораша ўсходзіць сонца.

I душу прасвятляе да донца.

I Іе спяшайся дамоў пачакай.

I Іе кажы мне паспешна: «Бывай». Хай падоўжыцца радасць бясконца. He спяшайся дамоў пачакай, — Глянь, як хораша ўсходзіць сонца.

Здзейсніцца наша жаданне-.

Сустрэнуцца вочы і рукі.

Мы прыйдзем з табой да кахання Праз боль, перашкоды і мукі.

У небе раз’ятраным — зорна. Збываецца мара, як казка.

Мы прымем каханне пакорна, Як лёс ці як божую ласку...

На гэтым свеце, на гэтым свяце Ты ёсць. I гэта — такое шчасце! О, як баюся цябе я страціць На гэтым свеце, на гэтым свяце. Твая пяшчота — маё багацце. Твая самота — маё пракляцце. На гэтым свеце, на гэтым свяце Ты ёсць. I гэта — такое шчасце!

3 «было» жыццё саткана. Ёсць сэпс вялікі ў тым, Што мне наканавана Вініць сябе былым.

Жыць нудна і спаптанна — I Іі гаспадар, ні госць...

Так мпе наканавана, А я жыву, як ёсць.

Разаллю віно па кубках.

Тост няскладны, педарэчны: Вып’ем, любая галубка, За наступныя сустрэчы.

А сустрэч не будзе болей. Снег на квецень незабудак. Ты ў адказ прамовіш з болем I адставіш поўны кубак.

Марны лёс.

Маўчым, як рыбы.

Неба — шэрая аўчынка.

П’ём, і іе чокнуўшыся, нібы На памінках...

Гразкі восеньскі шлях Перарэжа дарога...

Гэтак будзе пасля.

Мне чакаць яго доўга.

He чакаўшы пайшоў.

Хлёстка бразнулі дзверы.

Дзе б ні быў, — У любоў Як у Бога, я верыў.

Толькі вера тады

He змяніла нізвання: Менш не стала нуды, Болып не стала кахання.

Боль і крыўды сцярплю, Праз туманы праб’юся... А сказаць, што люблю, Без любві не рашуся...

Халодны і цёмны пакой.

За вокнамі — ліпаў кастры. Булькоча з бутэлькі віно. .

Агонь у каміне гарыць...

Мы так не кахалі даўно, Як сёння. Я твой, я з табой! На вуснах сасмяглых віно Гарчыць невядомай віной.

Твой голас мякчэй за траву. Адвагі маёй нестае Пакласці сваю галаву На белыя грудзі твае...

Лёс спрыяў таемнаму сумоўіо. Над вадой трымцелі чараты... Золак, што асвечаны любоўю, I Іе ад сонца сёння залаты.

Вобраз Вапі, як лёд асенні крохкі, I Іе разбурыць бесстаронні час. Ад таго мой крок сягоіпія лёгкі, Што іду я раніцай ад Вас...

Пойдзем асеіпіім садам.

Пойдзем улістапад.

I аніякім звадам

Нас пе вярнуць назад...

Пад адным парасопам, Як пад небам адным, Слухаць маўчанне клёпаў Пад дажджом залатым.

Хрыпла вецер галосіць У галлі дапазна, Што закончыцца восень I наступіць вяспа...

Я прамяняў на сум Цяпло твайго каўчэгу. У лабірынтах дум Чакаю снегу.

На ростані шляхоў Гукаць-бадзяцца рэху. У вабнасці грахоў Чакаю снегу.

Гарыць зары агонь, Нясе душы уцеху... Няма чакаць каго. Чакаю снегу...

Чарговы паварот...

Дарога —

У тумане.

Я ад былых нягод Ратуіося ў каханні.

Любові дзіўны цуд, Як падарунак долі. Жаданне ці прысуд: Цяпер альбо ніколі.

Цяпер!

Пустынны дом.

I ноч за аканіцай.

I месяц за акном

Працінькае сініцай...

  1. Зак. 5427

Чайкі нема крычаць над вадой I крыляюць над сцішаным плёсам. Я жадаю валодаць табой, Расплятаць твае русыя косы.

Зацалую да змогі ўначы.

Дасягаючы неба, пяйначай, Ты ад болю кахання крычыпі I смяешся, і стогнеш, і плачаш...

Сарамлівасці кволай мяжа Адступае прад ласкай і згодай. I трымціць ад пяпічоты дупіа.

I змяняецца боль асалодай...

Нікога. Мы адны.

Любоў ёсць міг даверу... Няздзейсненыя сны Забуду, як хімеру.

Даверуся душой —

I радасцю, і болем — Табе. Табе адной.

I анікому болей...

Плывуць снягі...

У вочы беллю коле.

Развесіўснег

Па сасняку кайму.

Мне радасна

I горка, як ніколі, Праводзіць восень і страчаць зіму.

Таму, што ты

Са мной сягоння побач, ' 4 Бялей палеткі, Сцежкі і дамы...

Ідзеш у снег, гарэзлівая, поруч. Таемная,

Як музыка зімы...

Павязу з сабою боль, Сум і шкадаванне.

Прэч паеду з Менску, бо Страшна без кахання...

Павязу з сабою быль Горкага расстання.

На пялёстках ружаў — пыл. Страшна без кахання...

Адзвінеў святочны баль.

Позняе прызнанне... Несусветная жальба. Страшна без кахання...

Бяскрылая надзея, Васковае святло... Ніякне зразумею, Што разам нас звяло?

Што не дае забыць нам Спатканні да зары?..

Дасюль здаецца: быццам — Мы побач, Мы сябры.

Будзённы сум нядзелі... Што сталася, скажы?

Нічога! Мы памерлі

Ад холаду ілжы...

Вярні душы спакой, Вярні жыццё без бедаў. He будзе сумным той, Хто радасці не зведаў.

Пакінуты табой, Я звыкся з адзінотай.

He будзе сумным той, Хто не спазнаў пяшчоты.

Прыгнечаны настрой, Неўладкаванасць долі...

He будзе сумным той, Хто не кахаў ніколі.

Ніяк не разгадаеш Пачуцці існыя: To любіш і кахаеш, To ненавісны я...

Я — розны, розны, розны. Я кожны мігдругі.

Учора невыносны, А сёння — дарагі...

Я нават сам не знаю — Твой таямнічы госць — Дзе, стомлены, іграю, А дзе такі, як ёсць.

Задзірыста-смяшлівы, Цыгарку запалю...

Пакорны і шчаслівы, Бо я цябе люблю...

Ноч у прадчуванні адкрыцця, У чаканні болю трапяткога...

Дай свабоду сіле пачуцця

I адчуй сябе ва ўладзе Бога...

Падаруй мне першы дзень вясны — Свята незямных і добрых духаў.

Падаруй мне радасць навізны Пацалункаў,

Позіркаў

I рухаў...

  1. Зак. 5427

Воблака адбілася ад хмар

I адно плыве да небакраю...

Мне тваё каханне — Божы дар.

Як малітву я шапчу: «Кахаю...»

Светлы, як абраз, твой юны твар Радасцю праменістай свіціцца.

Воблака адбілася ад хмар.

Я баюся гэтак жа адбіцца...

Жыццё — як малады — Здаецца раем.

Мы любім гарады, Дзе мы кахаем.

Лятункі праз гады, Як здань, знікаюць...

Мы любім гарады, Дзе нас кахаюць!

3 палону зімы — у світанне. Пакінутрывогі былыя.

Спазнаўшы гаркоту блуканняў Душа, утрапёная, ные.

Забуду на роспач. Успомню Маленькі вішнёвы паўстанак, Дзе самыя цёплыя промні, Дзе самы пагодлівы ранак.

Дзе будзень зімовы — вясновы, Дзе смутак за радасць святлейшы, Дзе любай віталыіыя словы — Цудоўныя белыя вершы!

Паклічаш, а я не пачую Твой голас сярод мітусні. Калі я па чым і сумуіо, Дык то па тваёй цеплыні...

Паклічаш, а я не пачую. Надзею на шчасце згублю. Я помню, кахаю, сумую. Але не люблю.

He люблю...

Ты ўцякаепі ад пісьмаў і слёз.

Ты, як сонца, штодзень нада мною. Мо таму і не склаўся мой лёс, Што дасюль

Я не стрэўся з табою.

Летуценняў маіх міражы Пра цябе, пра адну, безумоўна. Недасяжная мроя душы, Без цябе —

Я з табой усёроўна!

Ад ласкі тваёй нецвярозы — За дробязь цябе раўнаваў... Бялелі на ўзлеску бярозы, Бялела мая галава.

У свеце бяздушна-суровым Тваёю малітвай я жыў.

А час цягніком манеўровым Сігналіў каб я паспяшыў.

Прывыкда апрыкрай няволі. Мой шлях запляла мурава...

Цягнік даганяць не дазволіць Сівая мая галава...

У наш мядзведжы кут He спозніцца вясна. Мне хораіпа з табой. Ты ўсё, што сэрцу трэба. Навокал тлум і шум.

Гармідар і мана.

А па-над хатай снег.

I хмары засцяць неба...

Зміруся і скажу: «Такая вось юдоль...» Як цуд багатвару Твае зямныя чары. Развей мой вечны сум. А я вазьму твой боль, — Каб сын узяў і нёс За намі нашы мары...

 

Па свеце я бадзяюся, Душуўсабе ныццё... Грашу, крыўдуіо, каюся, — Ды не кляну жыццё.

Лёс камнем з горкі коціцца. Жыву, як набяжыць...

Хоць мне таксама хочацца Па-чалавечы жыць...

Згубіў усякі страх. Адрынуты табой, Жыву, як вольны птах, Між небам і зямлёй.

Вось так: ні там, ні тут. Здаецца ява сном.

У Менску — родны кут. ІІа небе — родны дом...

I кожны дзень адію і тое ж: Работа, дзеці, п’яны муж... А ты — надзею ў сэрцы тоіш I беражэш сям’ю ад сцюж.

I гоніш звадлівыя думкі, Што, мабыць, трэба жыць смялей. Сабраць дзяцей, за плечы — клуіікі... Ды што пасля?.. Куды далей?

Пайшла б упрочкі, каб не дзеці, — Шукаць кахання, іпчасця, руж.

Але цяпер — да самай смерці: Работа, дзеці, п’яны муж...

Радкі пісьма пранізаны кляцьбой — Няўцешнай і, напэўна, выпадковай... Ты не спрабуй

Любоўтлумачыць мовай.

He разумее сэрца мовы той.

Пазбаў мяне прызнанняў і маны.

Навошта апраўданні і дакоры?

Жыві, —

Недасягальная, як зоры, У велічы прыдуманай віны.

He папракну цябе і не ўгняўлю, Я сам абраў пакорнае трыванне... He гавары,

He трэба, пра каханне.

Маўчы, калі не любіш.

Я люблю.

Дажджом туга мая пральецца. Якліўні, — святы адшумяць... А мне на памяць застанецца Адно-адзінае імя...

Неспадзяванае спатканне. Начэй тумаішыхтлум і стынь. Сустрэча, ростань і каханне. Самота, свята і святлынь...

Абураюся і пратэстую У палоне трызненняў і сноў. Закаханы, я прэтэндую — На тваю трапяткую любоў.

Недаступная, нібы манашка, Ад зямлі ты не ўзнімеш вачэй... Мне з табою няпроста і цяжка. Без цябе — яшчэ болей цяжэй...

Хмеліць ранне чысцінёй, Ападаюць зоры...

Словы ціхія за мной Рэха не паўторыць...

Я ійчога не забыў, Я навек запомніў: Вечны скепсіс і наіў Цёплыя далоні...

Час закрэсліць успамін, Светлы і гаючы.

Ты адна і я адзін: Крьгўдна і балюча...

Здрыганецца цішыня... Гэта дзесьці плача Ціха-ціха птушаня — Немаўлятка наша...

Неспатольная прага дабра, Непазбыўная цяга да волі... Вечны госць — ні кала, ні двара, Hi любові, ні шчасця, ні долі.

Немагчымасць тваёй цеплыні.

За акном і на сэрцы — нягода.

I бясконцыя шэрыя дні...

Hi любові, ні шчасця...

Свабода!

Падаюць аблокі на асфальт.

Ты маўкліва крочыш па аблоках. Згубленай патолі даўкі жаль У паспешных развітальных кроках.

Зорак паміраючы агонь Незагойнай крыўдай чырванее.

Падаюць аблокі...

Што з таго?

Я хадзіць па воблаках не ўмею...

Пойдзеш і не азірнешся...

Тайнаю неразгаданай, Ты для мяне застанешся Мілай і вечна жадапай.

Чайкаю станеш гордай.

Будзеш крычаць тужліва Пад старажытным горадам, Над апусцелым залівам...

Сонечныя праменні Згаснуцыіад сцішаным морам. Чайкай над сонцам вячэрнім — Ты, нібы крыж над саборам...

Вячэра стыне на стале.

Хто б папытаў: якой халеры?

Я да цябе прыйпюу, але Твае зачыненыя дзверы.

Я патапчуся ля акон.

Пайду, галодны і суровы.

Ляцяць за мною наўздагон Твае нясказаныя словы.

He палюбоўнік і не муж.

Ды быць адным з іх меў я шанцы. Пякуць далонь калючкі руж I да крыві мне раняць пальцы.

Вячэра стыне на стале.

Ды толькі мне не да вячэры. Люблю цябе. Люблю... Але Твае зачыі іеныя дзверы...

Сустракаемся рэдка,

Калі

Забягаю дадому, — Праездам.

Белы ложак любві пасцялі Ты ў пакоі, Застаўленым бэзам...

Можа здарыцца цуда,

I я

Застануся —

Гадаць недарэчна —

Каб сказаць табе ціха:

Мая, Каб любіць палымяна і вечна.

He магудачакацца,

Калі

Зачаруе нас ноч Паланезам...

Белы ложак любві пасцялі Ты ў пакоі, Застаўленым бэзам...

Закаханаму сэрцу павер

I адчуй сябе самай шчаслівай.

Я — драпежны разгневаны звер — Без усмешкі тваёй сарамлівай.

Покуль правіць каханнем давер, Душу поўніць вясна дабрынёю. Я — драпежны разгневапы звер — Станаўлюся пяшчотным 3 табою...

Вечная праблема: Быць альбо пе быць? Сэрцу неабходна Некага любіць.

Каб вячэрні морак

I Іе знямог святло, — Сэрцу неабходпа Ласка і цяпло.

Вечная праблема. Тленнае жыццё.

Сэрцу неабходна Сэрца.

Вось і ўсё!

Разміііуліся, на жаль.

He перамаглі абставін.

Выпадак — зларадны Каін Абмінуў святочны баль...

Нечаканасць ці бяда? Плача кнігаўка ў атаве... Выпадак цябе мне даў. Выпадак — пазбавіў...

Вярнуся з цёплых сноў У люты холад сцюжы.

3 другой дзялю любоў, Табе прыношу ружы.

Разбураны масты

I шчасце незваротна. Мяне ж кахаеш ты Аддана і пяшчотна.

Спусціся на зямлю, Дзе я з табой вандрую.

Убачыш, што люблю Цябе, —

А не другую...

  1. Зак. 5427

Шчымлівы, стоены пагляд. Неспадзяванае каханне...

Калі пагасне далягляд, Яшчэ цямней на свеце стане.

Я беспрытульны, як ізгой. Бездапаможны прад бядою.

Жыву, адрынуты табой, — Надзеяй, Памяццю, Любоўю.

Я веру, адбудзецца цуда.

Ад Бога і доля, і лёс.

Пакаецца здрадлівы Юда, Падымецца з мёртвых Хрыстос.

Праз неба любові дарога.

Па ёй кожны свой крыж нясе.

Хто з Богам жыве, Хто без Бога.

Ды ходзяць пад Богам —

Усе...

He адклікнуўся, пайшоў Праз туманы і аблокі.

Па асфальце чорным крокі Прагучаць заместа слоў.

Валацужнае жыццё: Заблудзіўся і блукаю.

Ад цябе я сам уцёк.

А цяпер — цябе шукаю.

№НМЯІ

67

Лістоў кляновых шумны рой Шапоча аднастайна...

Мне вельмі хораша з табой

I светла незвычайна.

Твой позірк хмеліць, як пяршак. Сплываюць прэч сумненні.

Твая наіўная душа

Святлей за лес асенні...

He паміраюць мары закаханых. Малітвай стане боль жаданых слоў. У скверах і садах цвітуць цюльпаны. Хачулюбові, Веруюўлюбоў.

Памылкі, страты, звады і падзенні Забуду я. Прад веліччу высноў — Нішто мой сум, нішто мае сумненні: Хачулюбові, Веруюўлюбоў.

Я самы сумны чалавек На ўсёй зямлі, магчыма. Гляджу панура з-пад павек Задумнымі вачыма.

Цярплю такі нясцерпны здзек — Над светам, над сабою...

Я самы сумны чалавек, Калі я не з табою.

Супыню старую спрэчку. I раздолыіа стане думам. Ты сама запаліш свечку, Покуль я аб гэтым думаў...

А над садам ноч глухая.

I не хутка да світання. Гасне свечка залатая... Пачынаецца каханне.

Вакзал віруе —

Шумны і шматлюдны.

Губляю чалавека дарагога...

— Адумайся, куды ты?

— Я — нікуды!

— Што здарылася, мілая?

— Нічога!

— Застанься, Я люблю цябе.

— Ніколі!

Рве сэрца спусташальная трывога... Няма яму ні ласкі, ні спатолі.

У цэлым свеце — Роднага — нікога...

Асыплецца лісце Пад гукі дажджу. Асенняе неба Чакае завеі...

А я, беспрытульны, Блукаю-хаджу Па ціхаму скверу, Па соннай алеі.

Спіць горад.

Мігаюць начы ліхтары. Куды завярнуць, У які закавулак?

Адрокся зпаёмых, Забылі сябры.

Дзе сённязнайдуя Начлег і прытулак?

Неўладкаванасць Збалелай дупіы. Лістотай апалі ІІязбытныя мары. У летняй тужурцы Па мглістым дажджы Блукаю па свеце Ад хмары да хмары...

  1. Зак. 5427

Снягоў сляпучых замець Засыпле твар вясне.

Аты — выходзііп замуж, Але не за мяне.

Жыць у цяпле і згодзе Сярод жывых багоў. Галоўнае — выходзіш. I дробязь — за каго.

Мне горка бачыць гэта. Ды што магу зрабіць?

Жыву, як жыў дагэтуль, Асуджаны любіць...

Каб ведаўя, што гэта Вы былі, — Усё было б не так, было б іначай. Цяпер душа, знявераная, плача... Каб ведаўя, што гэта Вы былі! Сустрэцца зноў ці выпадзе калі? Здаволюся спагадаю лядачай. Каб ведаўя, што гэта Вы былі, — Усё было б не так, было б іначай.

Самота зацягне пятлю. Настане чаканне спакою.

Атая,

Якуюлюблю,

Далёка адсюль, He са мною.

Самота зацягне пятлю.

I лёс мой бяздумна загубіць.

Атая,

Якую люблю,

Ніколі мяне і іе палюбіць...

Абложныя дажджы Над горадам зялёным.

Я нежадаюжыць

Тваім жыццём будзённым.

Закінуты сабор

Урос крыжамі ў неба. Узняцца над сабой — Няўтольная патрэба.

Над хцівасцю ілжы, Надленасцю настрою...

Любоў дапамажы Узняцца над сабою!

Жыву, трываю ледзь

У прыступах адчаю. Баюся звар’яцець, Таму што не кахаю...

Трывожны будзень дагарае Ыа скразняках сырых вятроў. Мне нелюбоўтвая — святая, Бо я спазнаў тваю любоў.

Ад пепапраўнасці бядую. 3 душы ірвецца горкі крык. Мне нелюбоўтваю святую Нясці да скону, Нібы крыж...

Голуб галубку цалуе.

Галубка зярняты дзяўбе.

Няхай у каханні табе пашанцуе, Хай лёс усміхнецца табе!

Мяне кавалер твой раўнуе, Наіўііы і смешны дзівак.

Няхай у каханні табе пашанцуе. А я — абыдуся і так...

Забудзь дакучлівы матыў ІІуды бяскрылай.

Якім бы гэты свет ні быў, — Застанься мілай.

Што нашы крыўды?

Мітусня!

Я пешчу мару:

Застанься добрай!

Дабрыня

Табе да твару.

Блуканняў загадкавы плёп. Хаджу за табою, як цень.

3 усіх мне адведзеных дзён, — Ты мой самы сопечны дзень.

Шчаслівейшая з прыгод. Будзь вечна цудоўнай такой.

3 усіх маіх тлумных турбот, — Ты самы святы неспакой.

Замова мая ад бяды, — Ты дзеля любові жывеш. А я твой даўжнік і іазаўжды. Ты — мой ненапісаны верш.

Дзікая глуш, Радасць і сум. Стоенасць душ, Сцішанасць дум...

Ранак прынёс Новамудню Шэрань бяроз

I цішыню...

Як на духу — Дзень залаты...

Боязь граху — Я і не ты...

He лайся, He сварыся, He крыўдуй. Кахай мяне, Мілуй мяне, Цалуй!

Далоў умоўнасць Правілаў і слоў.

Зацятасць і разважлівасць — Далоў!

Каханая мая, Давай любіць, Пакуль нам гэта Хочацца рабіць!

 

Шчаслівай будзеш без мяне.

Я без цябе — ніколі.

Хандра памучыць і міне, I стане звыклай доляй.

Ці мы сустрэнемся яшчэ —

Два розных чалавекі?

Няўмолыіасць сплаканых вачэй, Разлучаных навекі,

I Іе згасне ў сэрцы праз гады У стоенай сінечы.

Мне жыць пад зоркаю бяды

Адкладзенай сустрэчы...

Хопіць ныць і аб шчасці тужыць. Самы час, каб аддацца любові.

I кахаць, і, кахаючы, — жыць, A ne хмурыць насуплена бровы.

Жыць табой, а не сённяшнім днём, Ад любові сваёй не хавацца...

Я гуляю з табой, як з агнём, I ніяк гіе магу нагуляцца...

Нашы тайныя сустрэчы — Тэма злосным плеткарам... Хай аголеныя плечы Слепяць вочы ліхтарам.

Хай наўмыснікі пляткараць, Як няма чаго рабіць...

Ім не суджана і марыць Гэтак сонечна любіць!

Палеткі ў чаканні зімы.

У роздуме дрэмлюць лясы. Апоўначы вецер нямы Страсае на сцежкі лісты.

Як хутка астыла цяпло! Мінулася радасць, Прайшла,

Як быццам яе не было...

А я ж памятаю —

Была.

На раніцу белы мароз Ахутае ў шэрань сады.

Апалае лісце бяроз — Mae маладыя гады...

87

4

Цягніку 18.48.

Пероп вячэрні — Цёмны і пусты.

Дажджлівая няветлівая восень Шпурляе ў твар пажоўклыя лісты.

He хочацца нікуды сёння ехаць.

Гняткая ціша.

Гаспуць ліхтары.

Глухое і раскацістае рэха Гукнула і згубілася ў бары.

Я растварыўся ў часе, Стаў крылатым.

Ля зорак не спалохаўся згарэць. Сагрэўся сам пад хмараю кудлатай, А дзе і як душу сваю сагрэць?

Гарачы лоб змакрэе і астыне.

Я не з табой, я там,

Дзе золь і ціш,

Дзе жураўлём

3 засмужаных вышыняў

Ты пра любоўзнясілена крычыш...

Счарнелы і зляжалы снег — Зімовай наледзі астаткі.

Каханне — шчасце, А не грэх.

I нам плаціць яму падаткі.

Любілі ночы напралёт —

Да забыцця,

Да знемажэння.

Аднойчы зведаўшы палёт, Нясцерпна праглі паўтарэння...

Пасля вандровак і дарог

Я пазіраў на свет трывожны To ўсемагутны, быццам Бог. To, якдзіця, — бездапаможны...

Сцепы голыя.

Вокны наросхрыст.

Апусцела, знямела кватэра.

Напамінкам аб радасці —

РОСПІС:

Журавы на блакітных шпалерах.

Апусцелі,

Стаміліся душы

Ад бяды,

Ад журбы і адчаю...

А са сцен ад няўцешнасці скрушнай Журавы

У акно вылятаюць...

А свята паўз мяне.

А свята — міма. Абыдзе, праміне. I стане дымам.

Сляды засыпле снег — Густы, як вата.

Я зразумеў пазней, Што гэта свята.

Пагас яго агонь.

Сцішэлі ямбы. Балюча да таго, Што даганяў бы...

Ты лёсу майго іскрынка — У сэрцы на самым дне. Горыч, а не гарчынка У развітальным віне...

Горыч балючай страты. Востры, пранізлівы боль... Жыву на зямлі вінаваты У тым,

Што жыву не з табой...

Так ніколі і не сустрэліся.

Адгарэў спадзяванняў касцёр...

У расінках на ранішнім верасе Ціха згаслі ліхтарыкі зор.

He паспеў да цябе я дагрукацца.

Навакол — балаган і кірмаш...

Мне б спыніцца, падумаць, прыслухацца.

I было б усё, можа, — інакш...

Быць іішіым, He такім...

Жадашіе, ты на колькі?

Адкіну ўсякі грым, Скажы, піто любіш, — толькі.

Нязведаны сакрэт.

Таму, напэўна, лішні. He стане іншым свет, Бо я пе стану іншым...

Бедны вандроўнік, каханак прапашчы, Веру бясконца я Вашым вачам.

Што б ні казалі мне ворагі Ваіпы, — Я веру Вам.

Родных вачэй трапяткая балада.

Колькі пяшчоты праменіцца там!

I Іават калі Вашы словы — няпраўда, — Я веру Вам.

Шалёная пурга Скуголіць злосна. Спужаліся, Прыціхлі капяжы... Майму плячу балюча невыносна, Бо не твая рука на ім ляжыць.

Дзе зараз ты?

Сумуеш ці смяешся, Вясёлае кірпатае дзяўчо?

Ты на плячо маё не абапрэшся, — I ад таго

Баліць маё плячо...

Ты любіш сваволіць і звонка смяяцца, Ты любіш у радасці жыць.

Табе падабаецца падабацца

I мне галаву кружыць.

Мы будзем спрачацца, кахаць, расставацца, He будзем на долю злаваць.

Табе падабаецца падабацца

I нада мной цараваць.

Спрабую і іад лёсам будзённым узняцца, Палонніктваёй пекнаты.

Табе падабаецца падабацца, А мне падабаешся ты!

  1. Зак. 5427

Сляза, як знічка, на шчацэ.

Вачэй фіялкавых калодзеж... Апёкшыся на малацэ, Ты і ваду цяпер халодзіш...

Твой лёс чытаю па руцэ.

He верыць мне —

He заракайся.

Апёкшыся на малацэ, Ты ад цяпла не адмаўляйся...

Бязмэтна дзень згарыць Без ласкі і любові.

Я праз цябе адкрыў Сусвет у родным слове.

Я ўдзячны, што ты ёсць. 3 табой спазнаю вечнасць. Люблю за прыгажосць, Кахаю за сардэчнасць.

Я ў жыцці будзённы і суровы. Вечна ў спешцы, некуды бягу. Самыя найласкавыя словы На пасля чамусьці берагу.

Прамаўчу на позірк запытальны, Затрымаю рукі у руках...

Любая,

Дазволь сентыментальным Быць хоць у прыдуманых радках.

100

 

Коле ногі жарства на сумежку.

I губляюць лістотудубы...

Пратапчу верасовую сцежку Да цябе,

Каб з табою мне быць.

У прыліве лагоднай пяшчоты

Знішчуя адчужэння мяжу...

I усмешку тваю ад самоты Затулю,

Як агонь ад дажджу...

Цёмнай ночы бакал прыгубі, Каб самоту ўталіць у віне... He любі мае вершы!

Любі —

Ашалела і прагна — Мяне.

Захлынецца мой крык у гаях I лістком задрыжыць на вярбе... He любі мае вершы!

Бо я

Прыраўную да вершаў — Цябе.

А ўсё таму, што я цябе люблю.

А ўсё таму, што я цябе кахаю...

У забыццё ад памяці ўцякаю.

А ўсё таму, што я цябе люблю.

Тваёй любові, якжабрак, малю.

Адной малітвай боль свой спаталяю.

А ўсё таму, што я цябе люблю.

А ўсё таму, што я цябе кахаю...

Уляжацца ўсё, утрасецца, Забудуцца крыўда і злосць. Прыму цябе ў думкі і сэрца Такою, Якая ты ёсць.

Аб страчаным марыць — Дарэмна.

Хвалюе твая прыгажосць.

I ты мне бясконца патрэбна Такая,

Якая ты ёсць.

104

Хмурная вясна.

Дажджы ідуць...

Да цяпла сапраўднага далёка. Мілая мая, Са мной пабудзь, Покуль сонца блудзіць у аблоках.

А калі суцішацца дажджы. Стомленыя жарсцю і жаданнем, Мы з табой ужо не зможам жыць Ростанню, журбою і чаканнем.

Разам дачакаемся цяпла, I скажу табе я без нагоды: Я хачу, Каб ты са мной была — Заўтра, Паслязаўтра I — заўсёды!

  1. Зак. 5427

Мы станем жыць прасцей. Прывычнай будзе справай: Штодзень прымаць гасцей I частаваць іх кавай.

Спрачацца і спяваць Пад ціхую гітару.

I ў вусны цалаваць Знявераную мару.

Пахмурных дзён імжа Суцішыцца аднойчы.

Была б жывой душа, Глядзелі б вочы ў вочы...

106

До слоў! Было іх многа.

Кахаю і грашу.

ГІІкога і нічога Затое не прашу.

Нічога і нікога!

Павер маёй мальбе: Кахаю толькі Бога.

I крышачку — цябе...

Буду вачам тваім сінім маліцца —

Сінім, як ранішні сон, —

Каб хоць на момант аднойчы пазбыцца

Смутку знявераных дзён.

Толькі не знікні ты за даляглядам

У паўсядзённым жыцці...

Шчырай усмешкай, добрым паглядам Шэры мой дзень асвяці!

На развітанне прамаўчу.

Ты застаешся, я — лячу.

А паміж намі акіян і хваль цунамі...

Мы расстаёмся назусім, Між намі — холад снежных зім.

Забудзь аб тым, што не было пакуль між намі.

Пішы мне доўгія лісты.

Без іх мой свет такі пусты.

Бо ў ім нічога, акрамя зімы і слоты.

А за акном маім туман,

А паміж намі акіян,

А паміж намі акіян маёй сумоты.

Я памятаю кожны міг, Калі былі мы удваіх.

I мне пікада, што выйшла ўсё так недарэчна.

I хоць цяпер далёка я, Ты не са мной і не мая, — Ды светла думаць пра цябе хачу я вечна...

Значыць, так яно і трэба, Калі хмары засцяць неба. Замест радасці і сонца — Непамыснасць і адчай... Ды не вечнае расстанне. Красавіцкі снег растане. I удачы, і няшчасці 3 лёгкім сэрцам забывай.

Забывай мяне паціху, Забывай мяне пакрыху. Прывыкай да адзіноты, Нібы так павінна быць... Забывай без наракання На мінулае каханне.

Забывай, каб вечна помніць. Забывай, каб не забыць!

110

У гэтым горадзе чужым, Які мне быўучора блізкім, — Туман і дым, туман і дым.

I спакаваныя валізкі.

У гэтым горадзе чужым Я выпадковы і нязнаны.

Мне забыццём бінтуюць раны Туман і дым, туман і дым.

Туман — абложны, дым — густы. Я забываю ўсё благое.

Туман і дым — маё былое.

Маё цяперашняе — Ты!

У гэтым горадзе чужым Больш заставацца немагчыма. Туман і дым — мая Радзіма.

I Ты адна у ёй — не дым...

Каханая, тут не Парыж.

Ды ўсё ж мне тут добра і зорна.

I я свой бярозавы крыж Цярпліва нясу і пакорна.

Такая настала пара...

Я з доляй сваёй не зміруся.

За што гэткі здзек — выбіраць:

3 табой быць альбо з Беларусяй?

Я тут, а душа мая там.

I мы паасобку, не разам.

I сэрца маё папалам Раскроена болем і часам.

Ад мараў аскепкі і друз.

Мой голас ад болю нямее.

Ды ўсё ж — тут мая Беларусь: Радзіма, Галгофа, Надзея...

112

Сасмяглы пацалунак, Ціхі плач...

Адпрэч мае трывогі I сумненні.

Вярнуся, Каб сказаць табе: «Прабач».

I пакаяльна ўпасці На калені.

Павер у шчырасць Спавядальных слоў. Радней, чым ты, Няма ў мяне нікога. Табе вярнуў я Першую любоў А ты маёй душы — Вярнула Bora.

Цёмнавокая пані

песні ірамансы

Музыка, радокмой ажыві.

Песняй стань, матулінае слова.

Ціхі верш — пачуццяў шчырых схова.

Музыка, радок мой ажыві.

Радасцю спасцігнутай любві., Цеплынёй, зычлівай і вясновай.

Музыка, радоклюй ажыві.

Песняй стань, лштулінае слова!

ДАСТАВАЙ, ЯЗЭП, ГАРМОНІК!

Ды'м кастра духмяна-горкі Над азёрамі паўзе.

У затоках дрэмлюць зоркі, Бы лілеі на вадзе.

He сумуй, мая сяброўка, Палыновых слёз не л і!

Завяршаецца вандроўка Па вадзе і па зямлі.

Даставай,даставай, Даставай, Язэп, гармонік!

Вечар сцеле туманы. Заіграй, заіграй, Заіграй, а мы успомнім Дні без тлуму і маны.

Успрымаецца іначай Слоў ды спраў былых вага.

3 беспрытульнай стала нашай Жураўліная туга.

Так усё няскладна выйшла, Так імкліва час прабег...

Хваляваліся за іншых

I забылі пра сябе.

Даставай, даставай, Даставай, Язэп, гармонік!

Вечар сцеле туманы. Заіграй, заіграй, Заіграй, а мы успомнім Дні без тлуму і маны.

Развітацца не паспелі, Развітацца не змаглі, He сказалі, што хацелі, Што на потым бераглі... Трыснягоў таемны шолах Сумам сэрца апячэ... На Браслаўскіх на азёрах Мы сустрэнемся яшчэ!

Даставай,даставай, Даставай, Язэп, гармонік! Вечар сцеле туманы.

Заіграй, заіграй, Заіграй, а мы успомнім Дні без тлуму і маны.

КАЛЯ ЧЫРВОНАГА КАСЦЁЛА

Згараў цудоўны дзень асенні, Лісты кружыліся наўкола, А я стаяў у задуменні Каля Чырвонага касцёла...

Шумела плошча неўгамонна, Нібы не ведала, не знала, Што дабрадзейная Алёна Мяне з табой благаслаўляла...

Каля Чырвонага касцёла На флейце ты іграла сола.

I покуль музыка гучала, — Яна мяне з табой вянчала...

I грукацела сэрца звонам,

I ад пяшчоты замірала, I вочы боскага Сымона Усмешка радасці кранала. Плылі аблокі нізка-нізка, Нібы самотныя анёлы.

Было да Бога блізка-блізка, Якда Чырвонага касцёла!

Каля Чырвонага касцёла На флейце ты іграла сола.

I покуль музыка гучала, — Яна мяне з табой вянчала...

Я ВЯРНУЎСЯ ДАМОЎ!

Дождж імжыць над разбітай вясковаю сцежкай.

Я іду і шукаю з былым падабенства.

Я вярнуўся дамоў!

3 вінаватай усмешкай

Пазнаю не адразу сялібу маленства...

Я вярнуўся дадому, да бацькоўскае хаты, Пасля доўгіх расстанняў і няблізкіх дарог. Сустракай мяне, мама!

Я вярнуўся дахаты,

Я вярнуўся дахаты — на бацькоўскі парог.

Я вярнуўся дамоў да сваёй Беларусі.

Наша хатка, мяне ты пазнала, вядома.

Я па свеце трывожным, як вецер, нашуся.

А чакаюць мяне толькі тут, толькі дома!

Я вярнуўся дадому, да бацькоўскае хаты, Пасля доўгіх расстанняў і няблізкіх дарог. Сустракай мяне, мама!

Я вярнуўся дахаты,

Я вярнуўся дахаты — на бацькоўскі парог.

Я сустрэўся з табой, родны край, ненадоўга. Хай не гасне святло у вачах тваіх ясных!

Зноў пакіну цябе, як пакліча дарога.

Ты, матуля, даруй, што я госць твой нячасты...

НА РОСТАНЯХ

Жыццё мяне па свеце паматала.

Душа спазнала ростані прымус. О, як цябе мне моцна не хапала, Пакутная Радзіма — Беларусь!

Ляцяць, ляцяць майго маленства коні Па пройдзеных шляхах, па лёсу вастрыі. Пад сонцам дабрыні, пад зоркаю Пагоні Кахай мяне, кахай.

Любі мяне, любі!

Пакуль я вандравау, лісцё апала.

Пустынны лес і беспрытульны я. О, як цябе мне моцна не хапала, Матуля пасівелая мая.

Ляцяць, ляцяць майго маленства коні Па пройдзеных шляхах, па лёсу вастрыі.

Пад сонцам дабрыні, пад зоркаю Пагоні Кахай мяне, кахай.

Любі мяне,любі!

Мяне твая спагада ратавала.

Каханая, я вобраз твой збярог.

О, як цябе мне моцна не хапала

На ростанях расхрыстаных дарог...

БЕЛАЯ РУСЬ

Вецер шалёны, як праціне Золкім дыханнем трывогі, Сэрца няўцешнасцю горкай кране... Сумна і холадна мне.

Голы алешнік, золь і смуга, Дождж над знямелай зямлёю...

А ў апусцелых пажоўклых лугах Лётае белы мой птах —

Ранены птах!

Бедны мой бусел раніў крыло. Згасла ў балоце маланка...

Лета майго трапяткое цяпло Як у нябыт адышло...

Цёмныя рэкі сцюдзёнай вады Страшаць нязнанай бядою...

I пралятаюць трывожна гады У прадчуванні бяды, Страшнай бяды!

Белая Русь, Белая Русь, Дай твае зябкія рукі.

Белая Русь, Белая Русь, Да сэрца я іх прыкладу.

Белая Русь, Белая Русь, Самыя цяжкія мукі Я ад цябе адвяду!

Я адвяду!

ПОЛАЦАК

Горад спатканняў — каханы і мілы. Цэркаў над рэчкай — бацян белакрылы. У цішы муроў

Блукае рэха слоў...

Буду сюды я здалёку вяртацца, Буду ў саборы тваім спавядацца — 3 трапяткой і чыстаю душой, Невымоўнай светлаю журбой Я стаю перад табой...

О палачанка ў вясельным уборы!

Нас павянчалі ў Сафійскім саборы.

Мне любоў твая да скону дзён Як салодкі радасны палон, Як прыгожы дзіўны сон...

Полацак,

Я не буду бяздомнікам!

Над старым малітоўнікам Плачуя і малюся.

Полацак,

Пад высокаю поўняю Стала мне малітоўняю Ўся зямля Беларусі.

АСТРОЎНА

Добры дзень, астравок прыгажосці і ласкі, Да цябе шляхі прывялі.

Як даўно я не слухаўтакой цішыні,

Я не бачыў такой чысціні

На роднай зямлі!

Мілы кут, не забуду цябе я ў расстанні, Зберагутвае васількі.

Я хачу наталіцца тваёй дабрынёй

I сагрэцца тваёй цеплынёй

Ля чыстай ракі.

He знікай, росны бераг лагоды і сонца.

Касачы цвітуць на мяжы.

Я прашу, заставайся такім праз гады, Ты цяпер для мяне назаўжды Часцінка душы.

Астроўна, Астроўна — Імя маёй любві.

Астроўна, Астроўна —

Заўсёды жыві.

Астроўна, Астроўна — Мой запаведны край.

Астроўна, Астроўна — Зямны, непрыдуманы рай.

НЯСВІЖ

Пачуць забыты голас твой Я марыў столькі доўгіх год...

I вось збылося: я з табой!

Растаў твайго маўчання лёд.

А за акном заснуў 1 Іясвіж, Дажджом закалыханы...

Нясвіж, Нясвіж — ты мой Парыж, Далёкі і жаданы.

Іскрыцца белае віпо

I растае світальны дым...

Люблю цябе, люблю даўно.

А ты не ведаеш аб тым.

He тут жыву — жыву паміж Спатканнем і расстаннем...

Нясвіж, Нясвіж — ты мой Парыж, Парыж майго кахання!

МАЛАДЭЧНА

Там, дзе бор шуміць сасновы, Звоніць хвалямі Уша, — Нашай песні, нашай мовы Шчырая душа

Кволай кветкай васільковай He змарнее на мяжы, — Покуль матчынае слова Будзе ў сэрцах жыць!

Маладэчна, Маладэчна — Мой жаданы родны кут. Так гасцінна і сардэчна Мне бывае толькі тут.

Мы не згубімся ў сусвеце. Будзем разам — я і ты.

Мы усе на гэтым свеце — Сёстры і браты.

Хоць нялёгка нам жывецца, — Ды не плача Беларус.

Сагравае нашы сэрцы — Бог і Беларусь!

На радзіму будзе вечна Клікаць зблізку і здаля — Маладэчна, Маладэчна Беларуская зямля.

НЯМІГА

Мне свет навакольны нямілы Без любай і роднай красы.

Няміга, старая Няміга, Я чую твае галасы...

Гучаць яны глуха і ціха, Калі заціхаюць дажджы.

Няміга, старая Няміга, Адкуль ты плывеш, раскажы...

Няміга, Няміга — стагоддзяў аповесць. У вочы твае углядаюся я...

Няміга, Няміга — шчымлівая споведзь, Славянская памяць мая.

Спазнала ты ласку і ліха, Паводку, спякоту і золь... Няміга, старая Няміга — Ты мой непраходзячы боль. Задумна стаю над табою Сярод старадаўніх муроў... А твой ручаёк пад зямлёю — Радзімы апошняя кроў!

Няміга, Няміга — стагоддзяў аповесць. У вочы твае углядаюся я...

Няміга, Няміга — шчымлівая споведзь, Славянская памяць мая.

ГОРАД МОЙ

Па-над світальным праспектам Сцішыцца лівень і гром...

Горад — святочны і ветлы — Цёплым амыты дажджом.

Дрогкія кроплі на вецці Даль азараюць святлом.

Горад — найлепшы у свеце — Той, дзе з табой мы жывём!

Горад мой, горад мой, Над табой ружавее світанне. Родны Мінск, стольны Мінск, Дзень сыходзіць з нябёс на зямлю. Горад мой, горад мой, Надтабой гэта песня-прызнанне: Родны Мінск, стольны Мінск, Я кахаю цябе і люблю!

Тут сваё шчасце спаткаю.

Дзе б я ні быў, — ты са мной: Сэрца бацькоўскага краю — Горад любові маёй.

Зорнага лёсу дасвецце, Любы і мілы мой дом, — Горад — найлепшы у свеце — Той, дзе з табой мы жывём!

Даўніны незабыўны ўспамін Прыгадаю сягонпя ўжурбе... Што не зможаш адолець адзін, — Талака дапаможа табе!

Хай руку прывітае рука, Хай усмешка прагоніць тугу.

Талака, талака, талака — Наш вясёлы няўрымслівы гурт.

Талака, талака — Звычай нашыхдзядоў.

Талака, талака — Сабіраецца зноў.

Талака, талака — Ад зары да зары.

Талака, талака — Мы з табою сябры!

Мы асілім усё талакой.

Ты заўсёды са мной, я — з табой. He пакіне ў бядзе сябрука — Талака, талака, талака.

Светлай радасці нам не суняць. Хай да раніцы песні звіняць!

Хай шуміць, як вясною рака, — Талака, талака, талака.

  1. Зак. 5427

ДРАНІКІ

На Белай Русі бульба не звядзецца.

На Белай Русі бульба не прыесца.

Сярод дзесяткаў страў — вы мне паверце — Ёсць самая смачнейшая на свеце.

За свята лічыць кожны беларус, Калі уранку ставяць на абрус —

Дранікі бульбяныя,

Дранікі духмяныя,

Дранікі крамяныя — любата!

Дранікі са шкваркамі, Дранікі з паджаркамі, Дранікі — сапраўдная смаката!

Якая б ні нахлынула навала, Мы пражывём без хлеба і без сала. He пагражае нам бяда і згуба, — Пакуль на полі спраўна родзіць бульба. He будуць беларусы гараваць, Бо любім мы спяваць і працаваць.

Дранікі бульбяныя, Драі іікі духмяныя, Дранікі крамяныя — любата! Дранікі са шкваркамі, Дранікі з паджаркамі, Дранікі — сапраўдная смаката!

MAMA I TATA

Родны дом у засені бяроз, Белыя разныя аканіцы...

У зіхоткіх кроплях белых рос Сонца узыходзіць і садзіцца... Тут мая ласкавая зямля — Дробная пясчынка у сусвеце. Тут мая вялікая радня — Самая гасцінная на свеце...

Мама і тата, родная хата Кліча дадому мяне...

Мама і тата, вы — маё свята, Сонца ў радзімым акне...

Сустракаюць ласкай і цяплом Добрыя матуліныя вочы.

Мой старэнькі мілы родны дом Сэрца адпускаць маё не хоча. Я сюды вяртаюся у снах, Удыхаю дым салодка-горкі... Асвятляюць мой жыццёвы іплях Дзве душы, дзве ранішнія зоркі...

Мама і тата, родная хата Кліча дадому мяне...

Мама і тата, вы — маё свята, Сонца ў радзімым акне...

~ у-

131

КУПАЛЬСКІЯ КАСТРЫ

Іскрацца зоркі у люстэрках рос, Гукае рэха песняў адгалоскі...

Кастры Купалля ўспыхнуцьда нябёс, Раскрые кветка-папараць пялёсткі...

Ад злых вачэй схавае нас туман. Падорыцыіаталенне і адхланне Салодкі і дурманячы падман Таемнага і вольнага кахання.

Пабудзь да рання, мілая, са мной.

I пройдзе боль, вярэдлівы і горкі... Святочна мне і хораша з табой.

I я ў тваіх вачах цалую зоркі...

ДЗІЧКА

Да цябе не падступіцца, Да цябе не падысці...

Залатыя грушы-дзічкі Ты хаваеш улісці.

Аб калючкі раню пальцы, У шматкі кашулю рву...

А да дзічкі, а да дзічкі Дацягнуцца не магу!

Таямнічы шал спакусы. Забаронны дзікі смак...

А да дзічкі, а да дзічкі Недабрацца аніяк.

Дзічка, дзічка, што за звычка: He чапай мой капялюш.

Дзічка, дзічка-невялічка, Дай адведаць спелых груш!

ВАЛАЦУГА

Полем, лесам, гаем, лугам

Я хаджу, тужу, смяюся...

Я — бяздомны валацуга, Я па свеце валачуся.

Hi ў душы, ні за душою

Hi капейкі, ні манеты.

Я заўжды нашу з сабою

Толькі гэтыя куплеты.

Мне няпісаны закон.

Я устаў сягоння з левай.

Калі красці — дык мільён, Калі спаць — дык з каралевай!

He адзін сабака Лыска Ходзіць выючы за мною. Ані лыжкі, ані міскі.

Hi страхі над галавою.

Свой кароткі век вякую.

I з апошніх сіл трываю...

А памру — не пашкадуе Hi адна душа жывая.

Мне няпісаны закон.

Я устаў сягоння з левай.

Калі красці — дык мільён, Калі спаць — дык з каралевай!

СУМНЫ САКСАФОН

Кожны дзень у пераходзе Музыка твая...

I таму сюды прыходжу Кожны вечар я.

Я люблю твой хрыплаваты Сумны саксафон.

Ты іграеш для прахожых Песні даўніх дзён.

Сэрца музыка мне раніць Горкаю тугой.

Зберагу я тую горыч — Толькі не з табой.

I чаму так несуцешна Плача саксафон?

I чаму над нашым лёсам Смутак, як праклён?

He вярнуць былое шчасце. Што там шкадаваць! Мабыць, нам наканавана Вечна сумаваць...

Ты іграеш для прахожых Песні даўніх дзён.

Я люблю твой хрыплаваты Сумны саксафон...

ПАКЛОННІЦА

Мы з табою танцуем вальс У святочнай і сонечнай залі. Я не помню, калі першы раз Мы з табой гэты вальс танцавалі... Ды расстання нібы не было. У кахання ранейшая сутнасць. Быццам вочы каханай насупраць, — Сініх зор трапяткое святло.

Паклонніца, паклонніца — Маёй любві палонніца, Хай гэты баль запомніцца Табе да лепшых дзён...

Паклонніца, паклонніца — Маёй любві бяссонніца, Хай гэты вальс успомніцца, Якдобры сон!

Мы з табою танцуем вальс

3 той пары — у маўклівым бясчассі... Закружыла мяцеліца нас

У бясконцым хвалюючым вальсе. Прыцяжэнне разлучаных рук, I душы, і вачэй утрапенне.

He астудзіць маё захапленне

Люты холад былых завірух!

ВАША СВЕТЛАСЦЬ

Вы так далёка зараз ад мяне — Маёй любові згубленая мара... Ды Вас маё прызнанне не кране. I не расчуліць Вас мая гітара. Нас разлучыў навек няўмолыіы час. Ды ўспомню я за паўсядзённым тлумам, Што сто гадоў ужо не бачыў Вас.

I столькі ж год зусім пра Вас не думаў...

Ваша Светласць, я поначы збіўся са шляху. Я прыйшоўна агеньчыку Вашым акне. Ваша Светласць, у свеце самоты і страху Толькі з Вамі так светла і хораша мне.

Напэўна, гэта мой апошні шанц.

Напэўна, гэта покліч прыгажосці — Туды, дзе стыне срэбрам белы пляц, Дзе прагне сэрца вечнай маладосці... Я Вас люблю, бо Вы — мой першы грэх. Хоць пасталеў даўно душой і тварам, — Я Вас люблю, як любяць першы снег, Што кружыцца на золку над папарам...

Ваша Светласць, я поначы збіўся са шляху. Я прыйшоў на агеньчыку Вашым акне. Ваша Светласць, у свеце самоты і страху Толькі з Вамі так светла і хораша мне.

ПАСТУШКА I ПАСТУХ

Дзе зязюльчыны слёзы, Дзе трава-медуніца, Дзе купалле цвіце, Дзе смяецца крыніца, — У зялёнай траве Пад плакучай вярбою Я табе раскажу, Як мне добра з табою...

Зіхціць расою луг — Бясконцы і стракаты. Пастушка і пастух Пасуць пярэсты статак. Пастушка і пастух — Ідылія зямная.

Што гэта я і ты, — Ніхто, ніхто не знае.

Будуць сінія хвалі Словы ціхія гушкаць.

Будуць лётаць над намі Белакрылыя птушкі.

У зялёнай траве Пад плакучай вярбою Я табе раскажу, Як мне добра з табою...

БЕЛАЯ РАНІЦА

Белых сняжынак рой Кружыцца над зямлёй I замятае шлях Снегам мяцеліца...

Якучарашні сон, Радасць асенніх дзён Знікне і да цябе Болей не вернецца.

Твой серабрысты смех — Чысты, як першы снег. Ты, прыгажуня, ты — Лёсуабранніца.

Ля старадаўніх ліп Снегу світальны рып. Крочыць насустрач нам Белая раніца.

Вусны твае лаўлю. Толькі цябе люблю.

Нізка над галавой Неба бяздоннае.

Над чарапіцай стрэх Кружыцца першы снег I, як штандар, гарыць Сонца чырвонае...

Я МАГУ КУПІЦЬ КАХАННЕ...

Мякка сцелецца сцежка мурожная, У тумане знікаіоць сляды...

Мне казалі: ты вельмі прыгожая.

I, здаецца, што так сапраўды.

Ты на свеце жывеш з асалодаю. Чым, скажы, астудзіць твой парыў? Хто хацеў, той кахаў цябе, гордую. Хто хацеў, той з табою і быў...

Ноч паўзе па завулкутрывожнаму, Пакідаючы боль уваччу...

Ты даступна любому і кожнаму. Ненавіджу цябе і хачу!

Я магу купіць каханне I забыцца да світання, Наталяючы пяшчотай Асалоды пачуццё...

Я магу, але не стану, Бо ад горычы падману Мне абрыдне да аскомы I каханне, і жыццё.

КІТАЙСКАЯ СЦЯНА

He буду высвятляць: Чаму так адбылося... Скажутабе: «Бывай...» А сам пайду у восень. Каб болей не прыйсці, Каб болей не сустрэцца.

I каб навекзабыць Тваё глухое сэрца...

Твая мана, твая мана, Нібы кітайская сцяна, Разлучыць горкаю тугой Мяне з табой, Цябе са мной.

Твая мана, твая мана, Нібы кітайская сцяна, Разлучыць сэрцы назаўжды Сцяною жалю і бяды.

Нічога не кажы.

Навошта апраўданні?.. Згарае свечкай ноч, Дажджом галосіць ранпе. I падае на дол

3 вышынь пад ногі — неба... Бывай, — мне ад цябе Нічога не патрэбна!

АДЗІНОКАЯ ЖАНЧЫНА

У вялікай кватэры, як у лесе, пустынна. Быццам блізкая зорка, — цыгарэта гарыць. Пазіраю самотна я вачыма пустымі.

I не ведаю нават, што табе гаварыць..

У сутонні пакоя заціхае мой голас.

У бакалах віна раствараецца час.

За сцяною пра шчасце нам пяе радыёла.

Я люблю тую песню, ды яна не пра нас...

Гваздзікі паміраюць на канапе ад смагі.

Гасне ў зрэнках начы цыгарэта мая.

Мне цябе палюбіць не хапае адвагі.

Толькі жыць без цябе болып не здолею я...

Ты любові маёй прычына.

Зразумеў нарэшце я: Адзінокая жанчына, Ну чаму ты нічыя? Ты любові маёй прычына.

I шкадую вельмі я: Адзінокая жанчына, Ну чаму ты не мая?

ПАГАДАЙ

Ўзыдзе месяц з-за хмар Па-над шатамі дрэў I пагасне касцёр ля вярбы. Буду помніць твой твар, Ледзь прыглушаны спеў

I цыганскія вочы журбы...

Наша лета прайшло, Праляцела, як міг. Шкадаваннем душы не сагрэць. He вярнуць, што было.

Расстаёмся навек.

А цябе я не змог зразумець...

He вярнуцца назад.

Мой пануры пагляд У палоне тваёй варажбы. Забываю цябе.

Ды забыць не магу

Я цыганскія вочы журбы...

Пагадай, пагадай па азяблай руцэ, Што чакае мяне ў гэтым свеце яшчэ. Адбаліць, зажыве і забудзецца боль. Я табою жыву, хоць жыву не з табой!

ПРАБАЧ I ДАРУЙ

Адшукаю ўначы я Стары твой дом. Ты мяне не карай Забыццём і злом. Твой пагаслы пагляд Я ласкай наталю I папрокі твае я сцярплю...

Прабач і даруй!

Толькі мне з табою не быць, Радасць і бяду не дзяліць, — Доля ў мяне свая...

Прабач і даруй!

Смутак вочы выесць, як дым. Я і сам шкадую аб тым, Што цяпер з табой не я...

Лёс разважыў не так, Як хацелі мы.

У халодных вачах — Сіні лёд зімы.

He вярнуць

Цеплыню і шчыры твой давер. He вярнуць, не вярнуць.

Ты павер...

ЗАЛАТАЯ ТРУБА

Ты ўсе расстанні і сустрэчы

На сёння, дружа, адкладзі: Вазьмі трубу і гэты вечар На музыку перакладзі.

Да позняй ночы — малітоўна Іграй, нібыта варажы.

Усё, што словам невымоўна, — Чароўнай музыкай скажы...

Геніяльны трубач — залатая труба. У акордах тваіх — незямная журба. Ты скажы мне, трубач, Я хачу зразумець,

Як становіцца золатам жоўтая медзь...

Узыдуць зоркі над зямлёю, Сплыве туман — у небыццё... Ды будзе музыка са мною Усё жыццё, усё жыццё... Засцеражэ ад злой напасці На нечаканым віражы.

Дасюль нязведанае шчасце Падорыць сцішанай душы...

СЛЁЗЫ РАДАСЦІ

Ля мора сіняга пунсовай раніцай Размые хваля казачны палац.

Я назаву цябе сваёй абранніцай.

He плач, каханая, не плач...

3 пустога берага ныраю ў мора я Забыць у бездані пра боль няўдач. Больш не паўторыцца расстанне горкае. He плач, каханая, не плач...

Суцішу слёзы я твае дрыготкія.

Ты долю злосную пераінач...

Мінуты роспачы, як міг, кароткія.

He плач, каханая, не плач!

He ад смутку і не ад слабасці Закаханае сэрца пяе.

Слёзы радасці, слёзы радасці Затуманілі вочы твае.

Я цалую ў парыве адданасці, Як на ружах світальных расу, Слёзы радасці, слёзы радасці — Твой празрысты, як воблачка, сум...

Я ЦЯБЕ ПРЫРУЧЫЎ ДА СЯБЕ...

Я цябе прыручыўда сябе, Я цябе, нібы мару, кахаў. Ды казаць пра каханне табе He было ні прычын, ні падстаў. Ты прыгожай і юнай была.

Ты хацела любві і цяпла.

Ты адмовіць жаданням маім

He хацела, або не магла...

Да мяне аднаго, як да Бога, Ты шаптала малітвы свае, Быццам я той мужчына, якога Ты кахала, а ён цябе — не... Твой прасветлены твар я цалую. Ты з дакорам глядзіш на мяне, Быццам тая жанчына, якую Я кахаў, а мяне яна — не...

Я прывык да адданых вачэй, Да падатлівых вуснаўтваіх. У спякоце халодных начэй Твой пакрыўджаны голас заціх. Ты прыгожай і юнай была. Ты хацела любві і цяпла.

Я цябе прыручыў а мяне

Ты, на жаль, прыручыць не змагла...

ПАРАСОНЫ

У вочы закаханыя гляджу

I вуснамі лаўлю тваё дыханне... Схавала нас ад цёплага дажджу Маленькая траецкая кавярня. Нічога не пытай і не кажы. Запаліцыюч зіхоткія зарніцы. Мы пабяжым з табою па дажджы Насустрач непрагляднай навальніцы...

А над горадам сцішэлым дождж зялёны — Незвычайны і гарэзлівы такі...

А над намі, а над намі — парасоны, Парасоны — дажджавыя матылькі.

Ляцяць дажджынкі з неба на зямлю.

I дораць нам святло зачаравання. Хай прашуміць, што я цябе люблю, Ласкавы лівень нашага кахання.

Спявае ноч, плыве за гукам гук, А я тваёй пяшчотаю сагрэты.

У халадку тваіх азяблых рук Самота адыходзячага лета...

ТЭЛЕФОН ДАВЕРУ

Сумна, горасна і цяжка

У халодны вечар шэры.

I няма каму, папраўдзе, Боль душы сваёй даверыць... Я згубіў сваё каханне.

I ад гэтай горкай страты Ад світання да світання Я жыву, нібы пракляты...

А я табе не веру, Тэле-тэлефон даверу! Я табе ніколі болып не пазваню... Бо не разумееш, бо не разумееш, Бо не разумееш ты журбу маю.

He кідай у злосці трубку, He даслухаўшы вітання...

Памаўчы, мая галубка, Я люблю тваё дыханне.

Ты — мой смутак несуцешны.

Я табе адзінай веру.

Гэта, мілая, не смешна:

Ты — мой тэлефон даверу!

ЖОЎТЫЯ ВЯРГІНІ

Адспявала лета незвычайна рана. Восень усцілае пожні туманом...

У асеннім садзе — так неспадзявана — Расцвілі вяргіні пад маім акном.

Доўгае расстанне, нібы пакаранне, Я прыняў пакорна, як няўмольны лёс. I ў апошні вечар нашага кахання Жоўтыя вяргіні я табе прынёс...

Знікла незваротна шчасце у аблоках, Як у цёплы вырай жураўліны клін. Я адсюль паехаў, ты адсюль далёка. Ад любві застаўся толькі успамін...

Шапацелі клёны у нябеснай сіні

I гучала ціха лісцяў варажба... Жоўтыя вяргіні, жоўтыя вяргіні, Жоўтыя вяргіні — светлая журба.

СМУТАК I ЛЮБОЎ

Прыйдзе сум да цябе У прыгожы сон, Трапіш ты да любві У загадкавы палон. А калі згіне ноч I наступіць дзень, — Будзе ён без любві Беспрасветным, быццам цень...

Гэта, мабыць, лёс — Жыць штодзень журбой. Гэта, мабыць, лёс — Разам нам не быць з табой. Гэта, мабыць, лёс Нашы сцежкі звёў.

Гэта, мабыць, лёс: Смутак і любоў

Толькі сон не вярнуць. Ён застаўся там, Дзе цябе я люблю, А за што — не знаю сам. He гукай, не шукай Ты мае шляхі.

Ты мяне пакахай За усе мае грахі.

ПРАВАДНІЦА

На перонесталічным Мітусня гаманкая.

У вачах парупіынкай — Трапяткая сляза.

Развітання мінуты, Як асеннія знічкі, Прамільгнуць — не паспею Анічога сказаць...

Пацалунак гарачы I такі неспатольны.

Позні вечар расстаннем Успаміны гарчыць...

У засмужаным небе Згасла зорка удачы. Аднаму адзінока У халоднай начы.

Вельмі хочацца верыць У прыгожую мару.

Дзень будзённы і шэры У палонетрывог.

Аў маленькай кватэры Незамкнёныя дзверы. Помніць крокі каханай Мой самотны парог.

Правадніца, правадніца, правадніца, Я забыўся дома парасон.

Калі хлыне навальніца, навальніца, — Запрасі мяне у свой вагон.

HE БЯРЫ ДА ГАЛАВЫ

Дзень за днём, дзень за днём, Год за годам

Адляцяць, адплывуць незваротна. Адшуміць, адзвініць карагодам Захапленняў маіх мітусня.

Дзень за днём, дзень за днём, Год за годам

Без цябе, без цябе мне гаротна. А пакуль, а пакуль без прыгодаў He магу, не магу я і дня.

Я з табой шчаслівы і вясёлы, Я з табой, каханая, на «Вы»... Ты мае падколкі і прыколы He бяры да галавы.

Калі б я, калі б я толькі ведаў, Што спаткаю я за даляглядам, Я цябе ўратаваў бы ад бедаў, Ад усякай напасці ліхой.

Калі б я, калі б я толькі ведаў, Што кахаць буду толькі паглядам, Я пайшоў бы за сцюжаю следам, Каб не ведаць нядолі такой.

Я з табой шчаслівы і вясёлы, Я з табой, каханая, на «Вы»... Ты мае падколкі і прыколы He бяры да галавы.

МАМІН ГОЛАС

Птушкамі мы пакідаем свой дом. Шчасце шукаем, надзеяй жывём. Расставання золкія дні, Мама, без тваёй цеплыні...

Мамін голас, мамін голас — Кліча з дальніх шляхоў.

Мамін голас, мамін голас Нас вяртае дамоў.

Нас, дачок і сыноў, Кліча з дальніх шляхоў Мамін голас

Рэхам ласкавых слоў.

Рукі твае я ў сваіх саграю. Помню спагаду і ласку тваю. Песню долі благаславі — Мамін голас — голас любві.

Мамін голас, мамін голас — Кліча з дальніх шляхоў.

Мамін голас, мамін голас Нас вяртае дамоў.

Нас, дачок і сыноў, Кліча з дальніх шляхоў Мамін голас

Рэхам ласкавых слоў.

ПАЕХАЛІ HA МОРА!

Мне па горла хопіць спрэчак. Я стаміўся гэтак жыць.

Пры святле васковых свечак За акном шумяць дажджы. А як сцішацца грымоты I растануць міражы, — Уцяку ад адзіноты У палон тваёй душы.

Табе са мною — гора. А мне з табой — бяда... Паехалі на мора!

Там сонца і вада. Забыцца пра учора, Паслухаць хваль прыбой... Паехалі на мора, Паехалі са мной!

Забываю пра палон я. Мне там добра, як нідзе.

Здагадаюся спрасоння: 3 кім сягоння я і дзе.

Усміхаюся міжволі

I цалую твой вісок.

Я уцёк ад марнай долі.

Ад сябе ўцячы — не змог...

МАНАШКА

Чароўная, дзіўная пташка, Ты будзіш мяне па начах... Паводзіш сябе, як манашка. Хоць ведаеш: я не манах. Палонніца дзіўных варункаў Дасюль не спазнала яшчэ: Hi дотыку, ні пацалункаў Hi ласкі каханых вачэй...

Мана-мана-мана-манашка, Твая наіўная мана, Нібы адной на свеце цяжка, Аты павінна быць адна...

Мана-мана-мана-манашка, Я задаволюся маной.

Калі адной на свеце цяжка, — Дык мо палегчае са мной?..

Кахання салодкая бражка... Я думаў, што шчасце ў віне. Манашка, манашка, манашка, Ты ноччу прыйдзі да мяне. За вокнамі шэпча арэшнік.

I трэцца аб шыбы галлё...

Я грэшнік, я грэшнік, я грэшнік. Ты — выратаванне маё!

ЯХТА ЛЮБВІ

На востраве сустрэч Блакітнае світанне...

Улясной цішыні

Mae вусны шапталі Малітву прызнання. Твая любоў, як зман, Нібыта азарэнне.

I самота начэй Над вадою растала, Як белы туман...

Яхта любві, ты даплыві Да запаветнай даўняй мары! Яхта любві, не абміні, — Востраў сустрэч He абміні!

На востраве сустрэч Пад сховаю алешын Пра тваю прыгажосць Mae вусны шапталі Ласкавыя вершы.

Ты вуснам не пярэч, Пакінь мне спадзяванне, Каб запомніў і я Летуценнае шчасце Таемных сустрэч.

ЛЕПЕЙ ПОЗНА, ЧЫМ НІКОЛІ

Сярод зімы адліжны вецер Старых бяроз сагрэе вецце. Вось і сустрэліся нарэшце Пасля завей бясконцых мы... У ціхім парку старасвецкім Абапал возера і рэчкі Гараць бяроз калядных свечкі У белай шэрані зімы...

У чаканні лепшай долі Мы з табой рашылі так: Лепей позна, чым ніколі. Лепей позна, чым ніяк!

Я саграю цябе дыханнем, Тваю тугу сваім каханнем. He прыгнятай расчараваннем Сваю крыштальную душу... Мая дзяўчынка дарагая, Я столькі год цябе кахаю.

А як сказаць табе — не знаю, Таму нічога не кажу...

У чаканні лепшай долі Мы з табой рашылі так,Лепей позна, чым ніколі. Лепей позна, чым ніяк!

МАЯ НЕПАКАХАНАЯ

Я прыдумаў цябе ад самотнасці.

Ты са мною заўсёды была, — Як багіня кахання і роднасці, Як багіня дабра і святла.

Твой задумны пагляд заварожвае. Толькі побач з табою не я...

Недаступнай красою прыгожая — Несустрэтая мара мая.

Каханая-каханая, Далёкая-далёкая...

За белымі туманамі, За сінімі аблокамі — Любоў мая падманная, Наіўная, нясмелая.

Мая непакаханая, Мая незразумелая...

Адгарэлі расінкі на верасе I апала лістота з галін.

Мы ніколі, на жаль, не сустрэліся, Хоць павінны сустрэцца былі. Праз гады, праз мяцеліцу тлумную Пра цябе не забудуся я, — Невядомая, мілая, сумная — Несустрэтая мара мая...

HE ЛЮБЛЮ

Золкім ветрам услед нам крычыць Лістапада пара залатая.

Ты знікаеш,

Знікаеш у цемры начы.

Назаўжды з майго лёсу знікаеш...

He люблю, не люблю, не люблю, — На шчацэ трапяткая сляза.

He люблю, не люблю, не люблю, — А табе не рашуся сказаць.

Клён шумлівы заглушыць мой крык. Восень сум незагойны абудзіць.

Мы з табой удваіх, удваіх

Больш не будзем, не будзем, не будзем...

He люблю, не люблю, не люблю, — На шчацэ трапяткая сляза.

He люблю, не люблю, не люблю, — А табе не раіпуся сказаць.

Хай забудуцца крыўды і зло.

Мы і так іх спазналі даволі.

Мне з табой гэтак добра было Як нідзе, як ні з кім, як ніколі...

ВІЦЕБСКІ ДОЖДЖ

Там, дзе мы ліпы пакінулі ў квецені, — Родныя вочы слязамі туманяцца... Нам было хораша.

Мы не прыкмецілі,

Што развітальнай была тая раніца...

Я з табой не расстануся больш У краіне азёрнай сінечы.

I сярэбраны віцебскі дождж

Будзе музыкай нашай сустрэчы...

Зноў паміж намі адны непрыемнасці.

Зноў мітусімся і недзе спяшаемся.

I Іе паспытаўшы цяплаузаемнасці, Мы ад кахання свайго аддаляемся...

Я з табой не расстануся болып

У краіне азёрнай сінечы.

I сярэбраны віцебскі дождж

Будзе музыкай нашай сустрэчы...

Так і не сказаны словы галоўныя.

Зноў расставанне і зноў недарэчнае. Ды застаецца ледзь сэрцам улоўная — Смага кахання — святая і вечная...

11, Зак. 5427

ПАД ШПІЛЕМ

Вечар цёплым быў і сінім. Мы сустрэліся пад шпілем. Калі добра звечарэла, Я ў цябе спытаў нясмела:

— Скуль ты будзеш?

— 3-пад Нялож.

— Замуж хочаш?

— А няўжо ж!

Я тады быў малады

I яшчэ без барады.

Ты за чыстую манету Прыняла размову гэту:

— Скуль ты будзеш?

— 3-пад Нялож.

— Замуж хочаш?

— А няўжо ж!

Прызнаюся без маны: Box, які я быў дурны!

А цяпер вось: хоць крычы — Ад цябе мне не ўцячы...

— Скуль ты будзеш?

— 3-пад Нялож.

— Замуж хочаш?

— А няўжо ж!

ЦЁМНАВОКАЯ ПАНІ

Маланка ноч знямелую асвеціць. Паўторыць рэха зычны крык савы... Люблю цябе, але цябе няма на свеце, — Ты — выдумка маёй галавы.

Цёмнавокая пані, Трызню, мілая, Вамі, Трызню, мілая, Вамі, — Вы за ўсіх прыгажэй. Цёмнавокая пані, Мару я аб спатканні. Мару я аб спатканні Вашых цёмных вачэй.

Тваю красу я апяю ў санеце. Пачую словы ў шэпаце травы.

Люблю цябе, але цябе няма на свеце, — Ты — выдумка маёй галавы.

Цёмнавокая пані, Трызню, мілая, Вамі, Трызню, мілая, Вамі, — Вы за ўсіх прыгажэй. Цёмнавокая пані, Мару я аб спатканні. Мару я аб спатканні Вашых цёмных вачэй.

ВЕЧНАСЦЬ ТВАІХ ВАЧЭЙ

Як золата восеньскіх дрэў — Каханне на свеце не вечна. Калі б я цябе не сустрэў, Я думаў бы так неаспрэчна.

Світаннятаемная млечнасць У зрэнках тваіх растае...

Гляджу як у вечнасць, Гляджу як у вечнасць, — У чыстыя вочы твае...

Праходзіць былы недавер, Праходзіць былая трывога.

I я разумею цяпер, Што жыў без цябе, як без Бога...

Світання таемная млечнасць У зрэнках тваіх растае...

Гляджу як у вечнасць, Гляджу як у вечнасць, — У чыстыя вочы твае...

ВЯЧЭРНІ ЛІСТАПАД

Гэта — восень, восень, восень...

Я развітваюся з летам.

Неба выцвілая просінь

Над прыціхлым белым светам.

Пажаўцелая атава.

Цішыня і адзінота.

I каму якая справа, Што ў вачах маіх самота...

Вячэрні лістапад — цудоўны вернісаж. Задумны ціхі сад прытуліць смутак наш. Знікае светлы сум кругамі на вадзе.

He знаю сам: каханне, дзе ты? Дзе?

Гэта — восень, восень, восень

У маім збалелым сэрцы.

Можа, гэта мне здалося?

Можа, гэта мне здаецца?

Жоўты сад лісты губляе I прыходзіць шкадаванне, Што з лістамі адлятае Наша грэшнае каханне...

ЗАВАДЗЬ БЕЛЫХ ЛІЛЕЙ

Ты, якая не ўмее быць хмурнай, — Усміхніся даверліва мне. Нашулодку, заспетую бурай, Хваля пенная не захлыне.

Ад нязнанай трывогі салодкай Прытуліся цясней да мяне...

Белы месяц бліскучаю плоткай У азёрныя хвалі нырне...

Глянь, на беразе вогнішча тлее...

Толькі нам не даплыць да яго... Нашых вуснаў і рук не сагрэе Той чужы і далёкі агонь.

Белы ветразь трапеча дрыготка Па-над намі, нібы матылёк...

Разгайданую хвалямі лодку Гоніць вецер у ціхі ставок.

Глянь мне ў вочы: там толькі каханне. За ўсялякі агонь гарачэй — Палкіх вуснаў тваіх трапятанне I ласкавасць каханых вачэй...

НЕЧАКАНА

Шэрыя дні і пахмурныя ночы. Доўгія будні, кароткія святы... Хто маё шчасце паглядам сурочыў? Хто мяне вырак на цяжкія страты?

Пэўна, пытанні мае без адказаў. Цешу надзею на лепшую долю. Будзем з табою, каханая, разам. Я твае беды пяшчотай спатолю.

Я зберагу твае словы на памяць, Каб у нягоду цяплом іх сагрэцца. Жоўтае лісце на досвітку спаляць. Сэрца сагрэе каханае сэрца...

Золкім ранкам — нечакана Ападзе з бяроз лісцё...

Нечакана-негадана Пераменіцца жыццё. Мо пад вечар, Мо праз вечнасць Мы сустрэнемся з табой. I аслепіць нас каханне, Як маланка над ракой...

СЦЕЖКІ ДАРОЖКІ

За табою па горадзе сонным Я ішоў і не ведаў куды.

Што за лёс: пад старым парасонам Шкадаваць маладыя гады?..

Завярнуў у глухі закавулак

I пайшоў па гарачым лісці...

Я шукаў ад любві паратунак

I не мог паратунку знайсці...

Ах, якія прыгожыя ножкі! Ах, які палымяныпагляд!

Прывялі мяне сцежкі-дарожкі Да цябе — у квітнеючы сад. Я знямеў і збянтэжыўся трошкі. Твой пагляд, як апошні прысуд... Ах, якія прыгожыя ножкі!

Проста цуд!

Проста казачны цуд!

Я ішоў за табою бяздумна. Сам не ведаю нават чаму. Мне было і прыемна, і сумна Валачыць адзіноты суму.

Веру, сум той, як непагадзь, пройдзе. Я ііе будуяго шкадаваць.

Я удзячны шчаслівай нагодзе За табою ісці і спяваць!

ДЗІКІ ПТАХ

Пагасне свечка у руках

На скразняку ўдзвярным праёме...

Майго кахання дзікі птах

Жыве ўтваім бязлюдным доме.

Ён верыць злоснай варажбе

I ад мяне адводзіць вочы.

Ён закаханы у цябе

I пакідаць твой дом не хоча...

Вось чаму так цяжка

Мне з табой расстацца.

Дзікі птах спявае толькі для цябе...

He прасі вярнуцца, не спрабуй вяртацца.

Дзікі птах не верыць жаласнай мальбе...

Ты расчыні сваё акно,

Ты адпусці на волю птаха.

I выпі горкае віно

За адзінокага манаха...

Твая наіўная душа,

Мая маўклівая пакора, —

Як неадольная мяжа

Паміж сягоння і учора...

  1. Зак. 5427

ЦУДОЎНАЯ АЛЕНА

А над Нямігай — праз гады Ідуць снягі, ідуць...

I я вяртаюся сюды, Каб голас твой пачуць. Бялее ранішні мароз На локанах тваіх.

А на шчацэ — сцяжынкі слёз.

I я цалую іх...

Цудоўная Алена, He так усё і дрэнна. Цудоўная Алена, Пабудзь са мной, малю! Цудоўная Алена, He так усё і дрэнна, Калі ўлічыць, Алена, Што я цябе люблю!

Згубіла рэчка берагі, Цяпер тужыць дарма... Прыходзіць час плаціць даўгі, А чым плаціць — няма...

Пайшоў упрочкі я наўпрост. Але куды ісці?..

Няма дарог, размыты мост I вецер у трысці...

ПЯШЧОТА

Недарэчная віна: Я адзін і ты адна. Я — без цябе, — Асірацелы быццам... Як асенняя смуга, Лёс ахутала туга. Я не магу Чараў тваіх пазбыцца.

Ты пяшчоту сваю зберажы. Зачаруй мяне, заваражы. Каб не ведала сэрца маё Адзіноты...

Помніць пра цябедазволь. Я твой сум, а ты мой боль. Вочы твае —

Зоркамі нада мною...

Што б з каханнем ні было, — Помню я тваё цяпло.

Мара мая —

Быць назаўсёды з табою...

Горкіх слоў пра любоў не кажы. Я не твой, не з табой, я чужы.

3 небыцця, з забыцця ажыву Я пяшчотай...

ГРЭХ

Акно, зашклёнае блакітам. Пакой сцюдзёны і пусты. I адліваюць малахітам На ружах кволыя лісты... Згубіла ўсё, апроч сумоты. Знайшла усё, апроч цяпла. Ад невыноснай адзіноты Маёй каханаю была...

Ты — мой першы і апошні грэх, Горкі боль мой і салодкі смех... Бо, зачараваная не мной, Стала ты самотаю маёй...

Знікаюць зоркі у тумане.

Між намі ростань, як мяжа.

I памірае на світанні Мая збалелая душа... Яна ірвалася на волю, Яна хацела грэх забыць... I захлынулася ад болю, Ад немагчымасці любіць...

Ты — мой першы і апошні грэх, Горкі боль мой і салодкі смех... Бо, зачараваная не мной, Стала ты самотаю маёй...

НІКОЛІ

Адцвіла на мяжы маладзенькая вішня.

Пух пялёсткаў ляціць над зямлёй.

Ты на свяце любві будзеш госцяю лішняй, Бо, прабач, не цябе назаву я маёй...

Спадзяванні мае — несур’ёзная справа, Хоць ад іх аніякае рады няма...

На палетках разваг не узыдзе атава.

Над іржышчам трывог карагодзіць зіма...

Да цябе па белым полі Я іду за крокам крок. He кажы, прашу: «Ніколі!» Незнарок ці назнарок. Аб няспраўджанай спатолі 1 Іе журыся, не тужы. Слова горкае «Ніколі!» Мне ніколі не скажы.

Я паверыўтабе,утваю незвычайнасць.

Так хацелася мне, каб каханне змяло —

Дужай хваляй марской — дзён маіх аднастайнасць.

I прынесла любоў супакой і святло...

Па жыцці пагубляў я свае спадзяванні.

I каханне тваё я ўспрымаю як цуд,

Што асвеціць жыццё і надзеліць трываннем,

I пазбавіць мой лёс ад нягод і пакут...

HE ХАЧУ I HE БУДУ

Гэта будзе не маною, Гэта ясна, нібы дзень... Я бадзяўся за табою, Як за сонцам хмуры цень... Ды, адрынуты табою, Я чакаю і маўчу...

Ты захочаш быць са мною, — Толькі я не захачу...

He хачу і не буду — He ўгаворвай, — дарма!

Ад лухты і ад бруду Паратунку няма. He хачу і не буду. Сцежка ў бездань вядзе. Ад лухты і ад бруду He схавацца нідзе...

Непрытульны, ненадзейны Г^ты лад і гэты свет...

На дарозе на завейнай Адзінокі белы след...

Я табе сваёй любоўю Шлях вяртання асвячу...

Ты захочаш быць са мною, — Толькі я не захачу!

СІВЫ ГОЛУБ

Я забываю пакрысе Бязладных дзён імжу і ліха. I сівы голуб на страсе Буркоча жаласна і ціха. Я пакідаю родны дом, Каб аніколі не вярнуцца. I нават гром, зімовы гром Мяне не змусіць азірнуцца...

Сівы голуб, сівы голуб, — Галубка бялейша.

Мілы бацька, міла маці, А міла — мілейша.

Прабегся вецер па pace

I адгукнуліся ціхутка: I сівы голуб на страсе, I вечнасумная галубка... Пачуй далёкі голас мой I адгукніся — ціха-ціха...

I я забуду неспакой — Бязладных дзён імжу і ліха.

Сівы голуб, сівы голуб, — Галубка бялейша.

Мілы бацька, міла маці, А міла — мілейша.

МОЖА...

Можа, нам пашанцуе і не будзе завеі.

Можа, нам пашанцуе і нягода міне. Адрачыся багацця, адрачыся надзеі. Толькі не адракайся — Мяне.

Можа, здзейсніцца цуда. Нам яго не хапае.

Ты шукаеш збавення у гульбе і віне. Адрачыся ад славы, адрачыся ад раю. Толькі не адракайся — Мяне.

Можа, будзе ўсё добра: і звычайна, і проста. Ты не вер дабрадзеям, іх салодкай мане. Адрачыся ад крыўды, адрачыся ад помсты. Толькі не адракайся — Мяне!

ЯК МАЕШСЯ?

Развіталіся мы не навек.

Ты на покліч мой не адклікаешся. Дзе ты, родны ты мой чалавек?

Дзе блукаеш і з кім сустракаешся?

3 цеплыні я ў нягоду пайшоў Па дажджы вераснёвым, па холадзе... Пасля столькіх расстайных гадоў Я хачу цябе стрэць сёння ў горадзе.

Як маешся? Так хочацца спытаць. I у адказ пачуць тваё: «Цудоўна!» Ты не са мной, а мне не усё роўна, Як ты жывеш і што ў цябе чуваць...

Дождж стаміўся шумець і звінець Над маімі шляхамі світальнымі...

Я хачутвае рукі сагрэць Пацалункамі сентыментальнымі. Мокрых лісцяў каляная медзь На дарогу вірлівую сыплецца.

Я хачу цябе сёння сустрэць, Каб ніколі пасля не развітвацца...

НА ВОБЛАКУ БЕЛЫМ

Стома заплюшчыць нам вочы: Любая, добрай ночы.

На воблаку белым ля небакраю Ты засынаеш і я засынаю...

Вецер аблокі люляе, Вецер ласкава спявае. На воблаку белым хораша спіцца: Ці то на яве, ці толькі мне сніцца...

Тут, каля зорак зіхоткіх, Сон незвычайна салодкі.

На воблаку белым ля небакраю

Нават у сне я цябе заклінаю:

Пабудзі мяне а пятай — За гадзіну да усходу, Каб запомніў я навекі Абуджэння асалоду.

Пабудзі мяне а пятай...

I у шэрані світання Ты запомніш назаўсёды Дзікі шал майго жадання!

Я ВАР’ЯЦЕЮ АД ЦЯБЕ

У свеце ласкі і дабра Я наталю цябе раскошай...

Я вар’яцею ад цябе, Такой жаданай і прыгожай. Я вар’яцею ад цябе, Аты не верыш мне на слова... Калі так будзе і далей, Я звар’яцею канчаткова!

Ці на праўду ці то жартам Ты завеш мяне вар’ятам. Я сцярплю твае папрокі, Каб з табою побач быць... Я сцярплю тваё дзівацтва, Бо найгоршае вар’яцтва: У вар’яцкім гэтым свеце Без твайго кахання жыць!

Я вар’яцею ад цябе, Я не знаходжу паратунку, Каб жарсць кахання наталіць У неспатольным пацалунку.

А свет бушуе і бурліць, А свет заходзіцца з адчаю... Я вар’яцею ад цябе, Таму што я цябе кахаю.

НЕАДАСЛАНЫЯ ЛІСТЫ

Лета нячутна адыдзе на поўдзень. Восень саступіць дарогу зіме... Буду цябе я, каханая, помніць.

Помні і ты, калі ласка, мяне.

Цягнуцца нудна бяссоныя ночы.

Зоры ў блакіце — нібы міражы... Сню я штоноч васільковыя вочы, Свет без якіх безнадзейна чужы.

Дай мне магчымасць праз тысячы міляў Сэрцам збалелым адчуць неспакой Самай прыгожай, пяшчотнай і мілай, Самай жаданай жанчыны маёй...

Неадасланыя лісты

Спалю над свечкай залатой...

Яшчэ шчаслівай будзеш ты, — Ды не са мной, Ды не са мной.

Неадасланыя лісты —

Даніна болю і жальбе.

Яіпчэ шчаслівай будзеш ты.

А я не буду без цябе...

ЖАНЧЫНА, ЯКАЯ КАХАЕ МЯНЕ

Ты са мной, летуценнага шчасця заранка.

Я цалую цябе, апякаючы вусны...

Ты — каханне маё, ты — любові маёй паланянка.

Ты — усмешка маёй неадольнай спакусы...

Толькі ты мне даеш адчуванне палёту

Над будзённым жыццём, па-над грэшнай зямлёю.

Забываю свой боль, расставання гаркоту

Толькі побач з табой, толькі побач з табою...

Я заўсёды з табой — бачаць сонца і зоры, Бо каханню майму ростань не перашкода.

У хвіліны жальбы, у самоце, у горы

Я з табой, маё шчасце, заўсёды, заўсёды...

Спагадлівай ласкай цябе атулю, Дарую віну і правіну.

Бясконца шчаслівы, таму што люблю Найлепшую ў свеце жанчыну.

АПОШНІ ШАНЦ

Згарае зорка над зямлёй, He далятаючы да пожні... А з ёю шанц апошні мой: 3 табой застацца шанц апошні. Гўбляю шчасце я дарма.

He па сваёй уласнай волі. Ізноў сцюдзёная зіма Гудзе мяцеліцай у полі...

За столькі год упершыню Ідзём, мінаючы сумёты, Сагрэцца разам ля агню Яшчэ нязведанай пяшчоты. I гэта шанц апошні мой, Мая апошняя надзея, — Застацца, любая, з табой, Пакуль за вокнамі завея...

Апошні шанц табе і мне... Мая дарога у сутонні...

Таплю я смутак у віне.

Хмялею сам, а ён не тоне... Апошні шанц — не будзе больш. Прымі яго як злітаванне.

Каханне — боль, нясцерпны боль Датуль, пакуль яно — каханне!

НЕПАГАСНАЯ СВЕЧКА

Свядома ад лёсу супольнага збег.

Жыву мітусліва і тлумна.

Калі ж выпадкова успомню цябе, — Чамусьці мне робіцца сумна...

Мінаецца восень, прыходзіць зіма I падае снег на світанні задумна.

Разбітаму сэрцу патолі няма:

Мне сумна, мне сумна, мне сумна...

У храме Жыровіцкім свечка гарыць — Любові тваёй сарамлівая сведка...

Мне помніць цябе і аддана любіць. Каханне маё — непагасная свечка...

Усё, што бяздумна згубіў — не вярнуць, А слёзы нічым не суцешыць.

О, як бы хацеў я сябе падмануць, Што гэта ўсяго толькі вершы... Забыў твае песні — усе да адной, Спаліў твае пісьмы дазвання...

Ды вечны мой сум будзе вечна са мной, Як памяць былога кахання!

У храме Жыровіцкім свечка гарыць — Любові тваёй сарамлівая сведка...

Мне помніць цябе і аддана любіць. Каханне маё — непагасная свечка...

ПА-РАНЕЙШАМУ

Адкаркую віно — Каліфорніі сонца — I на донца фужэра плясну...

Хай за вокнамі euer карагодзіць бясконца, — Я фужэр падыму за вясну.

Нерэальная мара п’яніць і дурманіць.

Да вясны яшчэ столькі начэй.

Каліфорніі сонца у белым тумане He прачнулася, пэўна, яшчэ...

Па-ранейшаму, па-ранейшаму, Мітусні адмаўляючы тлен, Я каханнем жыву і вершамі Па-ранейшаму без перамен... Я каханнем жыву і вершамі, Боль расстання трываю-цярплю... Па-ранейшаму, па-ранейшаму Я цябе безадказна люблю...

Ты прыйдзі і святло патушы у пакоі, Працягні мне праз цемень далонь... Мне прыемна здымаць з цябе тонкія строі I распальваць жадання агонь.

Будзем разам, пакуль новы дзень не настане, Піць нектар асалоды нагбом...

Каліфорніі сонца узыдзе над намі I напоўніць фужэры віном...

ЗА ВЯЛІКАЙ РАКОЙ

Смагне тонкі бакал. Я шампанскае выпіў да кроплі. Шэры вечар да вокнаў нячутна прыпаў і заціх...

Мой пануры настрой, яктравінка вясновая, крохкі:

I чаму я адзін? I чаму мы цяпер не ўдваіх?

Бачыць Бог, я цябе нават словам пакрыўдзіць баяўся. Я з табою хацеў ля высокіх аблокаў лятаць.

Ты мне крылы дала. Праз цябе я да сонца узняўся. Ты ж не хочаш лятаць і не хочаш мяне адпускаць...

Адпусці, не трымай. Сэрца хоча вяселля і свята.

Там, дзе сонца і вецер, — стыхія і воля мая.

Зразумей мой настрой. He глядзі на мяне вінавата. Вінавата не ты. Вінаваты ва ўсім толькі я...

За вялікай ракой Голас згубіцца мой I заціхне над хвалямі рэха. За вялікай ракой Будзе побач з табой

Той, каго называла ты «Нехта»...

РАЗВІТАННЕ

Ты маўчыш... Я не ў сілах Перарваць гэту моўкнасць. А за вокнамі — лівень, Клёны жоўтыя мокнуць...

I з палону сумоўя Аніякага выйсця. Быццам зоры, пад ногі Ціха падае лісце...

Залатая восень, залатая...

Мне тваёй усмешкі не хапае. Адцвіло каханне і згарэла. Зберагчы яго ты не сумела. Залатая восень, залатая...

Я не той і ты ужо не тая. Зруйнавала ростань нашы сэрцы. Нам цяпер ніколі не сустрэцца.

Я парушыць твой роздум He хачу выпадкова, Каб не вымавіць раптам Развітальнага слова. Ды маё прабачэнне Прагучыць недарэчы: Ты маўчыш аб расстанні, Я маўчу аб сустрэчы...

ТРЭЦІ ЛІШНІ

Мяне няма... He кліч і не крычы. Лісты сяброў з аледзянелай далі Заблудзяцца ў заснежанай начы I вернуцца туды, дзе іх пісалі. Дом на замку. Аглухлы тэлефон. Шумяць трывожна тонкія таполі. Глядзіцца ноч у шыбіны акон.

Мяне няма... I не было ніколі.

Ты прыдумала мяне, нібы казку. Ты дарыла мне каханне і ласку. О каханая мая!

Але ж гэта быў не я, Але ж гэта быў не я, — Хтосьці іншы.

О каханая мая!

Але ж гэта быў не я, Але ж гэта быў не я, — Я тут — лішні...

Мяне няма... Я для цябе памёр. Пайшоў туды, адкуль няма вяртання. He кліч мяне, я сум далёкіх зор, Прыгожы успамін твайго кахання. Мяне няма... Мне гэты свет чужы. Таму са мной было заўсёды сумна Блукаць тваёй разгубленай душы Па тых шляхах, дзе холадна і тлумна...

НОЧ БЕЗ ЦЯБЕ

Шэры дзень памёр у тваім акне.

Запалі касцёр і пакліч мяне.

Звабліва агонь свеціцца ў рацэ.

He твая рука ў маёй руцэ...

Без твайго цяпла апусцеў мой дом. Крыўда як мяжа між дабром і злом. А за той мяжой — рэха нематы.

He са мной, а з ім застаешся ты...

Нічога цяпер немагчыма паправіць, Збалеламу сэрцу не вернеш спакой... Каханне растала, як цукар у каве, Якую мне піць не з табой...

Кружацца лісты, стыне цішыня.

He паклічаш ты, не прыеду я. Замаўкае сад, быццам позні птах. Плача лістапад у тваіх вачах. Адгарыць касцёр, як асенні клён. Адляціць да зор смутак шэрых дзён. За маім акном — толькі ноч і я, — Твой нязбыўны сон і журба мая...

ЦЯГНІК ДА БРЭСТА

У голым садзе скуголіць вецер.

У кронах яблынь гарыць зара... Мы сёння разам апошні вечар. Бывай, матуля.

Бывай, сястра...

Адцягнуць рукі мне чамаданы.

Бывай, сталіца, зусім бывай.

Час зарубцуе на сэрцы раны. Жыццё атруціць сляпы адчай...

Хто люты холад сюды наклікаў?

Згінае плечы мае сума...

Няўжо у свеце такім вялікім Нідзе мне месца цяпер няма?

На папялішчы забітых мараў Дарэмна ладзіць сваё гняздо... Закрылі неба ільдзіны хмараў. До — спавядацца. I плакаць — до!

Мінулі Стоўбцы, мінулі Кобрын.

I ўжо да Брэста падаць рукой. А мне трывожна, а мне нядобра. Мне непамысна, я сам не свой...

Назад вярнуцца яшчэ не позна. Яшчэ не позна сарваць стоп-кран... А мне балюча, мне невыносна, Мне засціць вочы густы туман...

А сэрца б’ецца,

На волю рвецца,

Чыгунным колам грукоча ў такт...

Цягнік да Брэста, Цягнік да Брэста... А пасля Брэста я — эмігрант.

ПАД ШАТРАМІ БЯРОЗ

Пад шатрамі бяроз наш касцёр палахлівы.

Шэпчуць казку начы трапяткія лісты. Я з табой і таму я бясконца шчаслівы, Бо шчаслівым і добрым мяне робіш ты...

Я скажутабе самыя шчырыя словы.

Зруйнаванае сэрца атулю цеплынёй.

Белы свет навакол стане ветлым і новым

Ад усмешкі тваёй, ад спагады тваёй...

Будзе доўгаю ноч, будзе ясным світанне.

I прачулай душа, што спазнала святло.

Мы пачнём новы дзень, як звычайна, каханнем, Каб яно ў нашых сэрцах заўсёды жыло...

ЯК МНЕ БЫЦЬ?

Забываю, забываю...

Ды забыць я не магу. Клічу з далечы, гукаю Праз гадоў ліхіх смугу... Над шыпшынай, над ракою Рэха гулка паляціць...

Мне з табой, табе са мною Дзён шчаслівых не дзяліць...

Час імкліва і бязбожна Уцякае, як раўчук.

Я прад ім бездапаможны I маленькі, як хлапчук. Кружыць вір ваду рачную. Ад цябе я не таю, Што люблю цябе, чужую, Нічыю і не маю...

He зміруся, што маўчанне Адбаліць, перабаліць.

Бо тваё зачараванне Я не здолею забыць.

He забуду аніколі I паверу варажбе, Што не будзе шчаснай долі Мне з табой і без цябе...

ВЕРАСНЁВЫЯ ДАЖДЖЫ

Шукаю наўмыснай сустрэчы 3 табой на расстайнай мяжы... Прыходжу к табе недарэчы Якраз да вячэрняй імшы.

Маўчу, пазіраю тужліва У бездань зялёных вачэй.

Табе, як і мне, нешчасліва За шырмаю белых начэй...

Вераснёвыя дажджы... Крыўда вочы засцілае... Што паробіш?

Так бывае...

Я табе зусім чужы. Вераснёвыя дажджы... Плача восень залатая. Я табе зусім чужы.

Ты — чужая мне. Чужая!

Сутуляцца кволыя плечы, На дол ападае лісцё.

Шукаю наўмыснай сустрэчы, Якая змяніла б жыццё.

Растануць світальныя цені I згасне надзея ўваччу.

Сустрэча нічога не зменіць, А сам я мяняць не хачу...

  1. Зак. 5427

СЛЯЗІНКА НА ВЕЙЦЫ

He хачу, ды павінен змірыцца

I рэальнасць абставін прыняць. Мне прыемна было памыліцца, Калі гэта памылка — кахаць.

За танюткай залевай фіранкі Твой спакуслівы стан мільгане. Ты вачыма вакзальнай цыганкі Пазіраеш праз ноч на мяне...

У палёце світальнага танца

Дай забыць мне будзённасць трывог. Сто разоў я хацеў развітацца, Ды ніводнага разу не змог...

He дапіта віно у бутэльцы. Пацалунак расстайны гарчыць. I слязінка на стомленай вейцы Безнадзейна згарае ў начы...

АБЛУДНЫ СЫН

Пасля дарог, гастроляў і канцэртаў, Пасля бясконцых сцюжаў і разлук Знайдзі мяне, стамлёнага дашчэнту, I адагрэй цяплом маленькіх рук...

He асуджай бязлітасна і строга, Забудзь маю гарачлівасць і злосць. Знайдзі мяне, пакутніка былога.

Прымі мяне такім, які я ёсць...

Прыйду ктабе з апошнім спадзяваннем Па белых кветках ці старым лісці...

Сагрэй мяне запозненым каханнем

I анікуды больш не адпусці!

Аблудны сын, здарожаны вандроўнік, Схілю ў пакоры вочы да зямлі.

Даруй альбо, як восеньскі бульбоўнік, Адным-адзіным словам спапялі!

УСЁ, ШТО МЫ ЗАДУМАЛІ...

Сонны горад у прыцемках тоне.

I пад шэпат начнога дажджу

На пустым непрытульным пероне

У апошнім халодным вагоне

Я табе «Да сустрэчы!» скажу...

Усё, што мы задумалі, не збудзецца, не збудзецца. Мне сноў маіх няспраўджаных шкада, але не больш. Заціхне і суцішыцца, заціхне і забудзецца Мой першы, мой пранізлівы, мой незагойны боль.

Дождж зрывае пажоўклае лісце.

Твой цягнік растае у начы.

I расстанне — адзінае выйсце, Каб забыць нашы крыўды калісьці I каханне сваё зберагчы...

Усё, піто мы задумалі, не збудзецца, не збудзецца. Мне сноў маіх няспраўджаных шкада, але не больш. Заціхне і суцішыцца, заціхне і забудзецца Мой першы, мой пранізлівы, мой незагойны боль.

He шукаю сабе апраўдання.

Ты не зможаш мяне апраўдаць.

Можа, ростань — пачатак вяртання —

Зі юў абудзіць у сэрцы жаданне Быць з табою, любіць і кахаць...

ДЗВЕ РОДНЫЯ ДУШЫ

Запаліць ноч у паркуліхтары.

Надыдзе восень — ціха і міжволі.

Я не з табой: мы болей не сябры.

I ўжо не будзем імі больш ніколі.

Цябе забыць ты мне дапамажы.

Забуду я, ды не забудзе сэрца...

Цяплом тваёй пакорлівай душы Маёй душы цяпер не адагрэцца.

Пакуль па свету беламу, самотны, я блукаю, — 3 табой мы сустракаемся хіба што ў мройным сне... Каб ты хоць крыху ведала, як я цябе кахаю, — Ты птушкай прыляцела б да мяне...

Чакаю тэлефоннага званка — Хутчэй па звычцы, бо усведамляю I ведаю: чакай ці не чакай, Твайго званка я ўжо не прычакаю... Ад бед маіх не зменіцца жыццё. Яно ідзе сваім звычайным ходам. Ты не са мной, а ў сэрцы пачуццё He слабне, а мацнее з кожным годам...

Пакуль па свету беламу, самотны, я блукаю, — 3 табой мы сустракаемся хіба што ў мройным сне... Каб ты хоць крыху ведала, як я цябе кахаю, — Ты птушкай прыляцела б да мяне...

ЧУЖАЦКІЯ КОНІ

На ранку, калі прачынаецца сонца, Чужацкія коні іржуць за акном...

Ты мне усміхнешся пяшчотна і сонна I моўчкі пакінеш мяне і халодны мой дом...

Той восеньскі снег на світанні растане.

I вецер развее імглістую золь...

Я жыць не змагу без цябе, без кахання, Бо ў сэрцы маім —

Толькі боль, толькі боль, толькі боль...

За жорсткія словы сябе дакараю.

Мне крыўда твая, нібы рана баліць.

He вер, калі скажуць, што больш не кахаю. Калі б і хацеў, я цябе не змагу разлюбіць...

Чужацкія коні прамчаліся цугам.

I ўтупаце гучным згубіўся твой смех.

Над стоптаным полем, Над скошаным лугам

Буслінае пер’е, як першы восеньскі снег...

ДЗЯКУЙ, ШТО ТЫ БЫЛА...

Высокае неба начное

На ўсходзе ружовіцца ледзь... Навошта тлумачыць мне тое, Што я не магу зразумець?

Падман застанецца падманам. Каханне каханнем. Але Маім незагоеным ранам Пяшчоты тваёй нестае...

Тваё забуду зло.

Ды не забуду цяпла.

Як бы там ні было, — Дзякуй, што ты была. Каханне маё прайшло. Яго ты не зберагла.

Як бы там ні было, — Дзякуй, што ты была...

Заціхне ахрыплае рэха I ў ціхай лясной пусціні Тваім пералівістым смехам, Як некалі, — не зазвініць. Я смагу любіць не спатолю, Бо сам прамяняў у журбе Кахання былую няволю На волю, але без цябе...

НАСТАЛЬГІЯ ПА СЫНУ

Прыйдзі ці хоць калі прысніся, Каб воблік твой не змог забыць.

Я цэлы свет любіць стаміўся.

Адну цябе хачу любіць.

Жаданай мараю з’явіся.

Каханнем шлях твой асвячу.

Я цэлы свет любіць стаміўся.

Цябе адну любіць хачу.

Я праз далеч расстання бачу вочы твае. Сумаваць па табе я павек не пакіну.

Доўгай золкаю ноччу мне заснуць не дае Настальгія па сыну, настальгія па сыну.

Сыду на дол з нябесных высяў Сказаць «Бывай» сваёй жальбе.

Я цэлы свет любіць стаміўся.

Хачу любіць адну цябе.

Прашу, знявераны: вярніся!

Прабач мне крыўду і ману.

Я цэлы свет любіць стаміўся.

Любіць хачу цябе адну.

Я праз далеч расстання бачу вочы твае. Сумаваць па табе я павек не пакіну.

Доўгай золкаю ноччу мне заснуць не дае Настальгія па сыну, настальгія па сыну.

ЧАШЫ ПОЎНЫЯ

Волкі туман па-над сцішаным плёсам. Блудзіць-пятляе вясны каляя...

Ты мне паслана і суджана лёсам.

Толькі пра гэта не ведаю я.

Сэрца стамілася ад адзіноты.

Мару, што нам пашанцуе з табой Выпіць да донца ў парыве пяшчоты Поўную чашу любові зямной.

Скончыцца ноч варажбы і блуканняў. Сонечны ранак — празрысты, як шкло. Дадзена Богам нам наша каханне — Зораў далёкіх святое цяпло...

Анёлы зімы — снегіры Крыляюць над намі ўгары.

Як золата на алтары — Сонца полымя.

Гары, маё сонца, гары!

Надзею і ласку дары.

Падымем за шчасце, сябры, — Чашы поўныя...

14 . Зак. 5427

КАХАЮ I БОГАТВАРУ

Я памятаю, як сягоння, Адліжных дзён бязладны тлум: Вачэй задумлівых прадонне I хмель няведамых парфум... Перамяніла за хвіліну Мой лёс, мяне і мой настрой Усмешка сонечнай жанчыны — Безабароннай і святой.

Мабыць, толькі Бог Так прыдумаць мог, Каб з табой сустрэцца мы змаглі... Ты — прарочы сон, Шчасце і праклён, Песня неба, сэрца і зямлі!

Прыму, нібы наканаванне, — Куды б жыццё ні прывяло — Твайго ахвярнага кахання Выратавальнае святло.

Ласкава пешчу і цалую, Прызнання словы гавару. Цябе, жаданую, зямную, Кахаю і богатвару.

ШЧАСЦЕ МАЁ...

На вуліцы дождж, ноч у цёмным акне.

У золкім тумане блукае світанне.

Ты будзеш са мной, не пакінеш мяне.

I крыўда твая, як ільдзінка, растане...

Хачу быць з табой! Быць з табой і любіць!

3 табою адной у сусвеце вялікім.

Я столькі памылак паспеў нарабіць...

Даруй, калі ласка, мне тыя памылкі.

Прабач, я не ведаю, як спаталіць

Трывогу і горыч тваю, дарагая...

Хачу быць з табой! Быць з табой і любіць!

Бо толькі цябе мне ў жыцці не хапае.

Давай паспрабуем былое забыць.

I знікнуць, як снег, нашы беды-напасці... Хачу быць з табой! Быць з табой і любіць!

I дзякаваць Богу за гэтае шчасце...

Дачушка-пяюшка, сынок-пестунок

чытанка для дзетак беларусаў

Забаўлянкі — Для Святланкі, Весялінкі — Для Марынкі, Прыгаворкі — Для Рыгоркі, А дражнілкі — Для Данілкі Склаў вясёлы дзед Лявон. Вам даўно вядомы ён.

ПЕСЕНЬКА МАТУЛІ

Баю-баю, Лю-лі, лю-лі, — Гйта песенька матулі. Закрывайце, дзеткі, вочы. Добрай ночы, Добрай ночы.

Спіць над лесам аблачынка. Засынай, Мая дзяўчынка.

Добрай ночы, Добрай ночы, — Засынай, Мой любы хлопчык.

Дзед Лявон не спачывае, Калыханкудзеткам бае. Засынайце, Калі ласка.

Вам прысніцца ўночы Казка.

Спіць над лесам аблачынка. Засынай, Мая дзяўчынка.

Добрай ночы, Добрай ночы, — Засынай, Мой любы хлопчык.

БЕЛАРУСЬ — МАЯ РАДЗІМА

Цік-так, Цік-так — Ходзікі.

Мне чатыры годзікі.

Чуб ільняны — Светла-русы. Тата з мамай — Беларусы.

Я — дзяўчынка беларуска 3 васільковымі вачыма.

Хоць малая, Але знаю: Беларусь — Мая Радзіма.

СЛОВЫ РОДНЫЯ

П’ём гарачую гарбату 3 мёдам майскім упрыкуску. I мяне бабуля вучыць Гаварыць па-беларуску.

Васількі ў світальным жыце. Вербы ніцыя над Сожам.

У бары цяністым Свіцязь.

Па-над Нёманам Каложа...

За бабуляй паўтараю.

Што ні слова —

Быццам песня: Старадаўні Навагрудак, Налібокі і Палессе.

Словы родныя люблю я.

Вершаў ведаю багата. Гукі мовы беларускай Сэрца радуюць, як свята!

ЯСНАЯ ЗАРАНАЧКА

Словы цёплыя знайду I пра маму верш складу. Мілая, пяшчотная Мамка мая родная.

Мама, мама, мамачка — Я спяваю тоненька.

Мама, мама, мамачка — Ласкавае сонейка.

Словы шчырыя знайду I пра маму верш складу. Ясная зараначка — Дарагая мамачка.

Мама, мама, мамачка — Я спяваю тоненька.

Мама, мама, мамачка — Ласкавае сонейка.

БРАЦІК I СЯСТРЫЧКА

Дожджык, дожджык, Грыбасей.

Я — Ірына, Ты — Андрэй.

Па-над хатай Аблачынка.

Хлопчык ты, А я — дзяўчынка.

Ты — алень, А я — лісічка.

Брацікты, А я — сястрычка.

 

БАБУЛЯ

Маміна мама — Бабуля мая.

3 ёю сябрую, Маленькая, я.

Я у бабулі Унучка адна.

Унучку-чамучку Шкадуе яна.

Добра з бабуляй. Цікава заўжды. Ніякай самоты, Ніякай бяды!

КАПЯЖЫ

Кап-кап-кап — Лядзяш заплакаў. Кап-кап-кап — Капеж закапаў.

Кроплі падаюць са стрэх На зямлю

У мокры снег.

I звіняць

Іх галасы

Перазовамі вясны.

ГУСАК

Вучыць азбуку гусак — Задавака ідзівак.

Выхваляецца:

Гу-гу,

Я сказаць усё магу.

Крылы ў бокі: — Гы-гы-гы...

Гэта значыць:

Дай вады.

Змерзне дзюба ці нага, — Ён гагоча:

— Га-га-га.

А нядаўна новы гук Ён спасціг не без пакут. Вымаўляе, як артыст, Шыю выцягнуўшы: — С-с-с!

Дзеці добра гуктой Знаюць, Як пачуюць — Уцякаюць!

слон

А было ўсё, дзеткі, так: Слон надзеў святочны фрак. З’еў паўсотні спелых груш. Нахлабучыў капялюш.

3 рукавоў пылінкі здзьмуў.

Туфлі белыя абуў.

На гадзіннік вокам —

Зірк.

I пайшоў Куды?

У цырк!

РА-РА-РА

Я сяброўцы гавару: Ру-ру-ру.

Над ракой гарыць зара: Ра-ра-ра.

Дрозд прачнуўся у бары: Ры-ры-ры.

Ноту рэ жаўрук бярэ: Рэ-рэ-рэ.

He стамляюся спяваць: Ры-ры-ры.

Я вучуся вымаўляць: Ро-ро-ро.

Хто не любіць сумаваць: Рэ-рэ-рэ.

Будзе з намі паўтараць: Ра-ра-ра!

КАЗАЧНЫЯ КВЕТКІ

Адкрыццё зрабіла Юля

I мяне бярэ

У сведкі.

Кажа: «Зорачкі ў блакіце — Гэта казачныя кветкі».

Я здзівіўся:

«Ты глядзі!

Хто ж там кветкі пасадзіў?» Юлін позірк зухаваты: «Як жа хто?

А касманаўты!»

ЧАТЫРЫ СМЯШЫНКІ

Дзяўчынкі-сястрычкі Святочна прыбраны. Прыйшлі яны ў госці Да дзеда Івана.

На твары у дзеда Ніводнай хмурынкі. Чатыры унучкі — Чатыры смяшынкі.

Наташа, Марына, Ірына, Алёнка Смяюцца, шчабечуць Шчасліва і звонка.

ЭНІ-БЭНІ

Эні-бэні — верталёт Прызямліўся ў агарод. Выйшлі верталётчыкі — Тры русявых хлопчыкі.

Латапіылі ўдзве рукі Маладыя агуркі.

А пасля сказалі маме Толя, Лёня, Ваня, Што гуркі паелі, мабыць, Іншапланецяне.

РАМОНКІ

Расцвілі рамонкі На сцяблінках тонкіх. Раніцай Ля сцежкі Бачу іх усмешкі.

Глянуў —

I, здаецца, Росны луг Смяецца.

ХТО ХУТЧЭЙ?

Хто з нас бегае хутчэй:

Стась,

Лукаш

Альбо Андрэй?

Гэй, на старт!

Увага, —

Марш!

Абагнаўусіх

Лукаш.

Радасць нам і асалода —

Хуткая прабежка.

Пераможцу ўзнагарода — Маміна усмешка.

НАВАЛЬНІЦА

Гром, маланка. Вецер Хіліць дрэвы ніца...

Над прыціхлай вёскай — На-валь-ні-ца.

Юля ў захапленні, Скача і спявае.

А ў вясновым небе Сонца душ прымае.

МЫШКА, МЫШКА

Мышка, мышка, Дзе была?

У адрыне Ток мяла.

Што далі табе

За працу?

Крыху сала, Крыху шмальцу.

А чаму далі Так мала?

Я пра гэта He спытала.

Дзе жты, мышка, Шмалец дзела? Занясла ў нару.

I з’ела!

А маленькі скрылік Сала?

Я кату падаравала!

ПАРЭЧКІ

Дружна выспелі ля рэчкі I маліны, і парэчкі.

Іх пагодным ціхім ранкам Абіраюць Света з Янкам. На варэнне, На кампот, А яшчэ — Сабе у рот.

КУКСА-ДУКСА

Кукса-дукса — Доўгі хвост, Цыбатыя ногі. Кукса-дукса, Тра-ля-ля, Чорна-белае цяля Пазбівала рогі.

Кукса-дукса, Ай-я-яй!

Што ты нарабіла?

Белы рог I чорны рог У траве згубіла.

He згубіла, He збівала, Бо ні з кім не білася. Кукса-дукса, Тра-ля-ля, Я, пярэстае цяля, Гэткім нарадзілася!

  1. Зак. 5427

ПАМОЧНІКІ

Бульбу капае Бабуля на градах. Бульба ўрадзіла. Бабуля рада.

Ёй Ганна і Пеця Дапамагаюць.

Бульбу у кошык Лазовы збіраюць.

Бабуля памочнікам Шчыра удзячная.

3 бульбы спячэ яна Дранікі смачныя.

Для ўнукаў увішных — Анюткі і Пеці — Дранікі тыя Смачнейшыя ў свеце.

ЕДЗЕ КОЛЯ

На машыне едзе Коля. Мітусня і гул паўсюль. У руках старое кола Ён трымае, Быццам руль.

I гудзе, Нібы матор. Сам — машына.

Сам — шафёр.

ЖАРАБЯ

На балотца

Да крыніцы

Жарабя прыйшло напіцца.

Напілося:

І-га-га!

I да маці як мага.

Рэха голас падхапіла

I за лесам паўтарыла Вечаровая смуга: І-га-га-а!

Жарабя здзівілася

I наўцёк пусцілася.

— Мамачка, —

Пытаецца, —

Хто са мной вітаецца?

ШЭРЫ ВОЎК

За гарою — Шчоўкды пічоўк — Вострыць зубы Шэры воўк.

Засланіў Ваўчыну былыіік.

Чуеш, Шоргае напільнік?!

А за вёскай

Каля рэчкі Дзед Іван пасе Авечкі.

Гэй, дзядуля, Сцеражыся!

Затаіўся воўк У жыце.

Ён, драпежнік,

Злы і грубы, На авечак Вострыць зубы.

МАЛЯВАННЕ БЕГЕМОТА

Ох і цяжкая работа — Маляванпе бегемота: Ён з вялізным жыватом He ўмяшчаецца ў альбом!

Кажа Юлі дзед:

— He злуй.

Гора тваё ведаю.

Бегемота намалюй На асфальце крэйдаю!

ХАЛАДЗІЛЬНІК

Што за цуда-маразільнік Гэты белы халадзільнік!

Адчыню яго я дзверцы — I дыхне зімой, здаецца.

Знаю я ад бабы Рыты: Там жыве мароз сярдзіты. Ён, скажу вам шчыра гэта, Там хаваецца... ад лета!

МЫ 3 ТАБОЙ ІШЛІ?

— Мы з табой ішлі?

— Ішлі.

— Талер новенькі знайшлі?

— Ну, знайшлі.

— Я табе яго аддаў?

— Ну, аддаў.

— Ты ў кішэнь яго паклаў?

— Ну, паклаў.

— Даставай! He трацьма часу! Мы на талер купім квасу. — Што за талер?

Ой-лю-лі...

— Той, што мы з табой знайшлі. — Нешта я не памятаю!

— Ну дык слухай: нагадаю. Мы зтабой ішлі?

— Ішлі...

Што далей — Глядзі спачатку. Знойдзеш там Маю адгадку. Можаш так Чытаць бясконца, Покуль аж He зойдзе сонца!

ЖЫЎ-БЫЎ ЦАР

Жыў-быў Цар — Валадар.

Царства-барства Гаспадар.

У яго была рака.

А ў рацэ была вада.

А ў вадзе той Жыў Карась Па мяііушцы Плясь ды плясь.

Быў Карась той 3 парася.

Вось і казачка

Уся!

233 ММММі

"3

  1. Зак. 5427

БАЗЫЛЬ

Цап-царап — Каток Базыль.

Мяккім хвосцікам — Віль-віль.

Да мяне на рукі — Скок:

Мармытун I пестунок.

Лапкі-драпкі Увабраў.

Мур-мур-мур, — Завуркатаў.

Вочкі-ночкі Апусціў.

Прабачэння Папрасіў...

— Ты даруй Маю правіну: Я паеў

Усю вяндліну, Што вісела На гарышчы. Бо яе паелі б Мышы...

Я ые буду Шкодзіць болей. He карай мяне Дарма.

— А чаму не будзеш, Коця?

— Бо вяндліны болып — Няма...

ТРЫН—ТРАВА

Раз і два — Трын-трава. Тры-чатыры — Канваіры.

Генерал адважны — Пяць.

Вось яму — I даганяць!

КРЫЎДА

Дзед пытаецца ў Анюткі: — Ты чаго надзьмула губкі? Хто пакрыўдзіў Ашо, дзеці? Адказалі дзеці:

— Вецер!

Пацягнуў яе за коску

I растрос усю прычоску.

ЧЫКІ-БРЫКІ

Чыкі-брыкі, Чыкі-брыкі, Ходзіць хлопчык невялікі. Называецца Якуб.

У яго кудлаты чуб.

Чыкі-брыкі, Чыкі-брыкі, Ходзіць хлопчык невялікі. Называецца Хвядос.

У яго мурзаты нос.

Чыкі-брыкі, Чыкі-брыкі, Ходзіць хлопчык невялікі. Называецца Уладак.

У яго ва ўсім парадак.

Ты — Якуб?

Я не Якуб!

Ты — Хвядос?

Я не Хвядос!

Хто ж ты,

Хлопчык невялікі?

Я — Уладак!

Чыкі-брыкі!

КУФЕЛЬ БЕРАСЦЯНЫ

Крынка — чыстая крыніца.

Дай вады сваёй напіцца. Бо твая вада — жывая, Смагу ў спёку наталяе....

Выпіў куфель берасцяны Я тваёй вады крамянай.

I прапала стома-змора.

Зноў я дужы і ў гуморы.

Поўны куфель прахалоды, Поўны куфель асалоды.

Поўііы куфель — гэта ж трэба — Сонца, радасці і неба!

ЮЗІК, ГУЗІК I БАРАН

Юзік —

Румзік — Карапузік —

У траве Пасеяў Гузік...

Абаран

Па сцежцы йшоў, Гузік

Юзікаў Знайшоў.

I прышыў Стары баран Гузік той Сабе ў кафтан.

Важным стаў, Нібыта ён — He баран, А сам Барон!

МУХАМОР

Сцежка ўецца

У тумане

Праз густы цяністы бор... Пад сасіюю На паляне

Муха-муха-мухамор.

На чырвонай шляпцы — Кропкі...

Маскіруецца — Хіцёр...

I прыгожы, I высокі — Муха-муха-мухамор.

Росыай сцежкай Баравою

I лісіца,

I бабёр

Абыходзяць стараною — Муха-муха-мухамор.

У вялікі коіп

Лазовы

He бяры яго, Рыгор!

Ядавіты, Непраўдзівы — Муха-муха-мухамор!

ЗА ГАРОЮ

За гарою — Поле, поле.

А у полі — Сцежка, сцежка. Hori шчэбень — Коле, коле.

I казыча — Смешна, смешна.

Па сцяжынцы — Строгі, строгі — Бегаднойчы Певень, певень. Каб не раніць Hori, ногі, — Назбіраўён Шчэбень, шчэбень.

Стала сумнай Сцежка, сцежка. Там хадзіць цяпер — He смешна...

ДРАПЕЖНАЯ САВА

Кугі-кугі-кува, — Драпежная сава У цемені начы Трывожыцца, крычыць.

А мне, — кугі-кува — Драпежная сава, Цябеулесе чуць Hi страшна анічуць!

ЖУ-ЖУ-ЖУ

Жу-жу-жу — пчала Цэлы дзень гула. А пра што жу-жу — Я не раскажу.

Я гіе раскажу Анічога вам.

Бо пра што жу-жу — Я не знаю сам!

лось

Hi з таго і ні з сяго

Праз базар сарочы На світанні у сяло Лось прыйшоў аднойчы.

Пазіраў ён праз паркан Сумнымі вачамі.

Нюхаў ранішні туман, Чуйна стрыг вушамі...

Я прынёс яму з гумна Сена з-пад Сялявы.

I лася паклікаў: «На, Пакаштуй атавы!»

Сена з’еў і напрасткі Ён пайшоў паволі Да сцюдзёнае ракі Па асеннім полі...

НА СВІТАННІ

Дзе ў тумане Дрэмле Вяча, Дзе пільнуе ноч Сава, — Дражняць жабы Свойскіх качак: Ква-ква-ква!

А ў адказ ім — Каля Дражпі Чутна з кожнага двара — Босых жабаў Дражняць качкі: Кра-кра-кра!

Жабы квачуць, Качкі крачуць. Гэй, варона, — Памаўчы!

Якты думаеш, Алёнка, — Хто — каго Перакрычыць?

БАЛАГАН

На базары — Балаган!

3 воза ўцёк Стары кабан. Даганяў яго Лукаш, Баба Зося, Дзед Гальяш, Цётка Ганна, Дзядзька Ўлас... He хапала толькі — Нас.

АЎСЯНЫСУП

У міску — Валерку, Дзяніску ў талерку Налівае мама суп 3 малака, 3 аўсяных круп.

Супу захацеў Андрэй — Трэці брацік, Меншы.

Разам есці весялей, Разам —

Суп смачнейшы!

БІМ-БОМ

Спявае, як жаўрук, Трапечацца, як сом, Малюсенькі раўчук — Бім-бом, Бім-бом, Бім-бом.

I Іа ўвесь абшар лясны, Над лугам, Над стаўком Мелодыяй вясны Звініць — Бім-бом, Бім-бом.

Спяваў калісьці гай Пад вечар перад сном Бярозкам — баю-бай... Цяпер пяе — Бім-бом...

ХЛЕБ

На сняданак і ў абед На стале заўсёды хлеб. Хлеб — святыня.

Хлеб — багацце.

Хлеб у хаце — Шчасцеў хаце!

МЁД 3 ГУРКАМІ

Тум-па, тум-та, Тум-та-та.

Мёд з гуркамі — Смаката.

Тум-па, тум-та, Тумпаценне.

Мёд з гуркамі — Смакаценне.

Тум-па, тум-та, Тумпацішча.

Мёд з гуркамі — Смакацішча.

Тум-па, тум-та, Тум-та-та.

Смакацішча, Смаката.

сыч

Гу-гу-гу!

Гукае сыч Ганарлівы, Якпаніч.

Я ж даўмецца He магу: Што сказаў ён?

Гу-гу-гу!

ГЛАДЫШЫ

Транды-транды — Трандышы.

На паркане — Гладышы.

Раз, два, тры, Чатыры, пяць. Стукнуў палкай, — He звіняць.

Я мацней —

Што маю сілы...

Гладышоў цяпер — Чатыры.

Я чацвёрты — Бразь з гары. Засталося толькі — Тры.

Трэці — Вобзем!

Трын-трава. Ён разбіўся.

Стала — Два.

Я — другі Аб слуп дубовы.

I — гладыш — Ба-бах — Гатовы!

Над парканам — Пыл і ціш.

I ўсяго — Адзін гладыш. Транды-транды — Трандышыш. Гэй, гладыш, — Чаго дрыжыш?

Я ПАЙДУ НА РЭЧКУ

Я пайду на рэчку, Набяру вадзіцы. Эй, эй, люлі, — Набяру вадзіцы.

Прынясу на поле Поўнае вядзерца. Эй, эй, люлі, — Поўнае вядзерца.

Буду паліваць я На градзе капусту.

Эй, эй, люлі, — На градзе капусту.

Вырасце капуста Круглая, як поўня.

Эй, эй, люлі, — Круглая, як поўня.

Сабяруувосень Ураджай багаты. Эй, эй, люлі, — Ураджай багаты.

Запрашу на свята Я гасцей шаноўных.

Эй, эй, люлі, — Я гасцей шаноўных.

Каб адзначыць свята Песняй-карагодам.

Эй, эй, люлі, — Песняй-карагодам.

ГЫЛЯ, ГУСІ!

Гыля, гусі! Гыля, шары! Гыля-гой, да чарады.

На зялёным на папары Столькі сонца і вады.

На зялёным на папары Столькі сонца і вады.

Гыля, гусі! Гыля, іпары! Гыля-гой, да чарады.

Гыля, гусі, на канаву.

Мы не будзем сумаваць: Вы — ныраць, скубці атаву. Я — на сонцы загараць!

Вы — ныраць, скубці атаву. Я — на сонцы загараць!

Гыля, гусі, на капаву.

Мы не будзем сумаваць!

17 Зак. 5427

МАЛПА

Моўдалёкім Порт-Саідзе, Мо ў Барысаве ці Лідзе — Малпа дзіўная жыве: Цэлы дзень яна жуе.

He лімоны-апельсіны,

He грэйпфруты-мандарыны, He цукеркі-марцыпаны, А салодкія бананы!

Ёй не хочацца какосаў Ківі, манга, абрыкосаў. З’ела сто адзін банан, — Стаў жывот, як барабан.

I цяпер яна злуецца, Бо на пальму не ўзбярэцца. Адалела малпу змора.

I пад пальмай спіць абжора...

ЦЫПУ-ЦЫП

Цып-цып, Куры, Кураняткі!

Цыпу-цып — Дзяўбці зярняткі, Піць са сподка Малако.

Цыпу-цыпу. Ко-ко-ко!

дожджык

Падай, падай, Дождж вясновы.

Шчыра рады я вясне.

Падай, дожджык, на дубровы, Падай, дожджык, — На мяне!

Дожджык, дожджык, Сыпані!

Я паеду на кані.

Я паеду на кані — Паспрабуй Перагані!

Падай коса, Падай прама. Я праз лужыны скачу. Падай, дожджык!

Я таксама

Падрасці хутчэй хачу.

Дожджык, дожджык, Сыпані!

Я паедуна кані.

Я паеду на капі — Паспрабуй Перагані!

ДЗЕНЬ НАРАДЖЭННЯ

Зялёнай вясіюй

Пад купчастай вярбой (Надоўга запомніў Той дзень я) Ліса

На чароўнай паляне лясной Спраўляла

Свой дзень нараджэння...

На свята сабраліся Птушкі, звяры — Усе, што жылі

У мясцінах тутэйшых. Дарылі лісіцы — Арэхі, шары.

А заяц — Уласныя вершы.

На скрыпачцы Конік пілікаў-іграў. Спяваў салавей, А мядзведзь зухаваты Вясёлую польку 3 лісою скакаў.

I пляскалі ў ладкі ім Медзведзяняты.

Цікава і весела Свята прайшло.

Як міг праляцела, — У згодзе і ласцы.

А дзе гэта гэтак, Скажы мне, Было?

Як — дзе?

У дзядулевай казцы!

СОНЕЙКА

За акном на вуліцы Шэра і пахмурна...

Пад грымотнай хмараю Холадна і сумна.

Дзе ты, сонца-сонейка, Сёння заблудзіла?

Залатымі пырскамі Плёс не асвяціла...

Выгляні з-за воблакаў У туманнай высі.

Хоць адзіным промнікам Ты нам усміхніся!

KOT ВУСАТЫ

Аты-баты, Кот вусаты.

Люлі-люлі, Любіць гулі.

Любіць гулі — Ды не з намі.

3 кім вы думалі б?

3 мышамі!

3 мышанятамі таксама. Покуль іх мышыха-мама Варыць дзецям Суп з аўсянкі, — Ён гуляе ў даганянкі.

Аты-баты, Баты-бот.

Прывітанне, Дзядзька кот!

КАМБАЛА

Цёмнайноччу Камбала

На марское дно Лягла.

Iзаснула На баку. Уставай!

КУ-КА-РЭ-КУ!

Ты да ранку Спі — не вельмі, Бо прачнешся — Ыа патэльні.

ЯБЛЫНЬКА

На прасторы вольным Між малін і сліў Яблыньку-сцяблінку Дзед мой пасадзіў.

Яблынька малая — Роўная са мной.

Вырастуць калісьці Яблыкі на ёй.

Ружавей за сонца, Саладзей за мёд, — Наліўны, крамяны Сонечны апорт.

Яблынька малая —

Год ці два міне — Пачастуедзеда, Ну а дзед — мяне!

PÄ3 I ДВАС

Раз і двас — Кіслы квас.

Двас і трыс — Хітры ліс.

Трыс-чатырас — Я ўжо вырас.

А цяпер

Ты паўтары

Так, як трэба: Раз, Два, Тры.

Раз, два, тры, Чатыры, пяць — Выйшаў зайчык Пагуляць.

ПАМІДОРЫ

Доры-доры — Памідоры Пасадзілі У каморы, Бо забылі, Кагадзе, Што іх гчесца — На градзе.

Доры-доры — Памідоры Пасадзілі Ў калідоры. Як жа гэтак Памыліцца? Ім жа месца — У цяпліцы.

Доры-доры — Памідоры.

Жартаваць вам — Годзе!

Пасадзілі памідоры He ў каморы-калідоры, A

У

А-га-ро-дзе!

ЗУБРАНЯ

Мы з табою прачнёмся да дня.

Мы да возера пойдзем з табой...

Спіцьу кроплях расы ціпіыня На траве пад кашлатай сасной...

Зубраня на паляне лясной П’е расу і скубе травастой.

Добры дзень, — Прывітаюся я. Добры дзень, добры дзень, зубраня!

Вецер гупікае дзень на сасне.

Ціхі бор пачынае спяваць... Зубраня, пе ўцякай ад мяне. Я з табою хачу сябраваць.

Зубраня на палянелясной

П’е расу і скубе травастой.

Добры дзень, — Прывітаюся я. Добры дзень, добры дзень, зубраня!

ВЕЦЕР

Лётаў вецер па зямлі: Выў гукаў, галёкаў Гучны свіст яго і гул Быў чуцён далёка...

Я вазьму бізун стары,

Вецер супакою, Каб не выў ён за акном, Быццам воўк зімою...

Будзеш вецер больш шумець?

Будзеш ці не будзеш? Калі ласка, памаўчы, — Браціка разбудзіш...

УСЮДЫХОД

Што мне ямы, Што мне лужы?! Я — у ботах Бабы Лушы!

Па вясновамудажджу Прыпяваючы хаджу.

Перамераю ўсе лужы, Перайду раўчук уброд... Нездарма ж мяне бабуля Называе ўсюдыход!

КОШКА РЫСКА

Кошка Рыска, Кошка Рыска, Ты хітруіпчая, Якліска.

Папрасіла ў бабкі Бульбяной аладкі.

Папрасілаўдзеда Аржанога хлеба.

Папрасіла ў Юлі Сыру і смятанкі.

Колца тміннай каўбасы Папрасіла ў Янкі...

З’ела ўсё.

Лягла і спіць На траве ў зацішку.

I не думае лавіць

У каморцы мышку.

А ЧУ-ЧУ!

А чу-чу, а чу-чу! Маннай кашы He хачу.

А хачу я грэчкі, Што расла ля рэчкі.

А чу-чу, а чу-чу!

Я і грэчкі He хачу.

А хачу цукерак, Толькі без паперак.

А чу-чу, а чу-чу! Маннай кашы He хачу.

I цукерак He хачу. Грэчкі-сечкі He хачу.

3 ранку Да абеду я — Дуюся, не снедаю. Што хачу, Што не хачу — Я і сам

He ведаю.

  1. Зак. 5427

ДОБРАЙ РАНІЦЫ!

Плыве туман над сцежкаю I небасхіл румяніцца.

Вітаю дзень усмешкаю

Ласкава:

Добрай раніцы!

Хай будзе ранак сонечным, Няхай блакіт не хмарыцца. Кажу я тату з мамаю Пяшчотна:

Добрай раніцы!

Зіхціць узлесак росамі, Зіхціць-пераліваецца.

Мне рэха стогалосае Гукае:

Добрай раніцы!

 

ДО-РЭ-МІ...

До-рэ-мі-фа-соль-ля-сі!

Ля канавы Карасі, Ментузы і шчупакі, А ў канаве — Рыбакі...

Гаварыць далей Ці — до?

Сі-ля-соль-фа-мі-рэ-до!

Ходзяць рыбы па траве. Я хаджу на галаве.

А за мною — Ходзіць фрак... Што, скажыце, Тут не так?

КОЦІКІ ЛАЗОВЫЯ

Коцікі, коцікі На вярбе растуць. Коцікі лазовыя Хораша цвітуць.

Коцікі, коцікі, Жоўтыя каткі.

Пахавалі ў боцікі Лапкі-кіпцюркі.

КАВАЛЁК

Коў-коў, кавалёк, Сінякрылы матылёк.

3 ранку самага шчыруе, Над кавальняю чаруе...

Кавалёк — умельца лоўкі Кавалёк куе падкоўкі.

Змоўклі дзятлы і сарокі, Цішыня ўсасонніку.

Кавалёк куе падкоўкі Лугавому коніку.

МУ-У-У!

Ішоў бык, Пусціў рык — На сем сёл, На восьмы двор, На дзевятую карчму... Чуеш, Юлька?

Чую!

Му-у-у...

БОСЫ ЛЁКСА

Hi сандаляў, Hi бацінак У малога Лёксы: Ён па лужах — Го-ца-ца — Швэндаецца босы...

Неслухмяным Лёкса быў. Боты ў лужыне згубіў.

У яго чырвоных ботах Ходзіць бусел па балотах.

ШТАНДАР

Штандар, штандар — Аляксандар! Мяч угору — вышай дрэў Аляксандар, Аляксандар He злавіў бо не паспеў.

Мяч угору — штандар, штандар!

Адгукнецца рэхам лес...

Я гукаю: Аляксандар, Лес адказвае: Алесь!

Штандар, штандар — Аляксандар!

Мяч угору — даганяй... Аляксандар, Аляксандар Зноў спаткнуўся, — а-я-яй!

ЁР-ЯРЫ

Ёр-яры, Ёр-яры —

У бары Жывуць звяры.

Воўк, Лісіца, Дзік, Мядзведзь.

Ёр-яры — Пайшлі глядзець.

Ёр-яруся, Ёр-яруся — Я лясных звяроў Баюся.

Ты не бойся, Ёр-яруся.

Хопіць, Што я сам — Баюся!

  1. Зак. 5427

СЦЕЖКА

Сцежка слізкая такая, Што з-пад ботаў уцякае. «Не баюся!» —

Янка-зух

Крок ступіў

I ў гурбу — Бух!

ТУЗІК

Адарваў мяпе ад спраў, Брэша Тузік: Гаў ды гаў.

Смешны небарака — Мой малы сабака.

Каля ботаў трэцца, Каб пусціў пагрэцца, Смешны небарака — Мой малы сабака.

Бо згубіў ён тапкі, Замарозіўлапкі. Смешны небарака — Мой малы сабака.

РУКАВІЧКА I СІНІЧКА

Дзве малыя рукавічкі —

Дзве маленькія сястрычкі: Белыя, пуховыя I абедзве новыя.

У двары вялікім недзе Я адну згубіла ў снезе. А яна зусім малая.

Дзе шукаць яе — не знаю...

Шчабятлівая сінічка, Прынясі мне рукавічку — Белую, пуховую, Новенькую-новую.

I сінічка Цінь-ці-ла Рукавічку прынясла.

«Вось, трымай, — твая прапажа», — Мне сінічка з дрэва кажа.

Дзякуй, любая сінічка! Прывітанне, рукавічка, Белая, пуховая, Новенькая-новая!

ТАПОЛЯ

3 шэрых воблакаў кудлатых Падаў белы снег пухнаты.

I ўначы, і днём, і ўранку. Падаў снег бесперастанку.

Каб маленькая таполя He замерзла ў чыстым полі, Серабрыстыя сняжынкі Ёй ухуталі галінкі.

Ад нягоды ўкрылі вецце.

I цяпер таполя

Hi завеі, ні марозу He баіцца болей.

ВЕРАБЕЙКА

Верабейка — Скакунок.

Па сцяжынцы Скок ды скок.

А на вуліцы — Мароз.

Верабей

На сцюжы змёрз.

Верабейка, Верабей, — Падлятай ка мне Смялей!

Падсілкуйся, Калі ласка:

Вось тут — хлеб, А тут — каўбаска!

СНЕГАВІК

Лепім мы снегавіка — Чалавека-дзівака:

У яго не рукі — палкі.

Вочы — вугалю кавалкі...

Лепім мы снегавіка — Чалавека-дзівака.

Снегавік наш варты смеху: Морква — hoc, а сам са снегу...

Лепім мы снегавіка —

Чалавека-дзівака: Барада яго з травы, Сам смяецца, як жывы!

Снега-снега-снегавік, Дзе згубіў свой чаравік?

НЕЗВЫЧАЙНЫЯ ВАЛЁНКІ

У Алёнкі, у Алёнкі Незвычайныя валёнкі.

I Алёнка раніцой

Крочыць з мамай за вадой.

Ранак сонечны і звонкі.

Ледзяшы блішчаць са стрэх. Рып-рып-рып, — Пяюць валёнкі.

Скрып-скрып-скрып, — Спявае снег.

ЗАЙЧЫК

Зайчык, зайчык-белячок, Дзе бяліў свой кажушок?

3 шэрага на белы, Фарбаю ці мелам?

Я нідзе не фарбаваўся Аніякім мелам, Проста ў снезе паваляўся I зрабіўся белым.

ТУПУ-ТУПУ

Тупу-тупу-туп — Каза.

Тупу-тупу — Дзераза.

Тупу-туп — Каза нагой.

Тупу-туп — Каза другой. Тупу-тупу — На калядкі.

Тупу-тупу — На аладкі.

Тупу-тупу— Коўзкі лёд.

Тупу-тупу — Новы год.

3 НОВЫМ ГОДАМ!

Белым пухам, пухам, пухам Кружыцца, іскрыцца Завіруха, завіруха — Фея-чараўніца.

Наша ёлка, ёлка, ёлка Свеціцца іпарамі.

Зіхаціць, нібы вясёлка, Іскрамі-агнямі.

Мы танцуем і спяваем Весела і звонка.

3 Новым годам, дарагая Родная старонка!

ЛЯ КАРМУШКІ

На рабіне ля кармушкі Учынілі вэрхал птушкі. Снегіры у снег ныраюць I на холад не зважаюць.

Кар!

Трывожацца вароны.

Шлюць зіме свае праклёны. Вераб‘і ў глухім застрэшшы Пра вясну складаюць вершы...

Халадэча на двары — Люты на календары.

ХОДЗІЦЬ СОН ПА ВУЛІЦЫ...

Ноч...

За шыбай — Патароча. Толькі Юля Спаць не хоча.

Ад акна

Вачэй не зводзіць: Там, бабуля, Нехта ходзіць...

Можа, коцік — Жоўты роцік.

Можа, зайчык — Шэры мячык.

Чуеш, Як ступае ён? Хто там?

Твой салодкі сон!

Ачаму

Ён ля акон Сіратліва туліцца?

Ты не хочаш спаць, —

Таму

Ходзіць сон Па вуліцы...

Расчыні акно, Бабуля!

Бо нічога He відаць. Хай заходзіць Сон салодкі. Без яго — Мне сумна Спаць.

КАЛЫХАНКА

Знікла сонейка і ўраз Яснавокі дзень пагас.

Па сцяжынцы і наўзбоч 3-за пагоркаўкрочыць ноч...

А пад мяккай падушкай Сон прылёг на бачок.

Спі, дачушка-пяюшка.

Спі, сынок-пестунок!

Па-над рэчкай дрэмле бор У чаканні першых зор.

Гасне позняя зара...

Нам з табою спаць пара.

А пад мяккай падушкай Сон прылёг на бачок.

Спі, дачушка-пяюшка.

Спі, сынок-пестунок!

ПРА АЎТАРА

Біяграфічная даведка

Леанід Іванавіч Пранчак нарадзіўся 12 лістапада 1958 года ў вёсцы Пранчакі Ляхавіцкага раёна. Скончыў Пранчакоўскую сярэднюю школу, факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, вучыўсяў аспірантуры Інстытута сусветнайлітаратуры AHСССР. Працаваў журналістам на Магілёўскім абласным радыё, у рэспубліканскім штабе студэнцкіх атрадаў, тэатры-студыі «Верасы», дзяржаўным канцэртным аркестры Беларусі. У1994-95 г.г. —уласны карэспандэнт газеты «Рэспубліка» ў Злучаных Штатах Амерыкі. 3 1997 года — мастацкі кіраўнік Тэатра-студыі беларускай эстрады.

Сябра Саюза журналістаў Беларусі і Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Друкуецца з 1972 года. Аўтар кніг вершаў «Ясак любові» (калектыўны зборнік «Лагодны променьраніцы» (1988), «Першапутак.» (1988), «Дзяўчынка беларуска» (1993), мастацка-дакументальнай кнігі «Беларуская Амерыка» (1994), лібрэта поп-опер: «Максім», «Беларушчына» (кампазітар І.Палівода).

Больш за 200 вершаў паэта пакладзена на музы• ку. Шырокую вядомасць набыліяго песні «Даставай, Язэп, гармонік!», «Пад зоркаю Пагоні» (музыка Зм.Яўтуховіча), «Каля Чырвонага касцёла», «Адзінокая жанчына» (музыка Л.Захлеўнага), «Жыве Беларусь!» (музыка В.Раінчыка), «Сумны саксафон», «Паклонніца» (музыка Э.Ханка), «Талака», «Цёмнавокая пані» (музыка І.Паліводы), «Каханая» (музыка В.Ібанова) і інш.

Песні на вершы Л.Пранчака выдаваліся на кружэлках і касетаху Беларусі, Расіі, Польшчы, 31IIA, вершы перакладаліся на расейскую і ангельскую мовы.

ЗМЕСТ

... Расггшне роспач.

5

ЛЮБОВІБОЖЫ ДАР Вершы

... Вялікі свет — ды цесны свет................. 8

... Заўжды са мной................................... 9

... Праз тысячы доўгіх вёрст................... 10

... Цёпла ў доме маім............................. 11

... Курлы...............................................    12

... Учора не дагоніш............................... 13

... Прыязджай......................................    14

... He замкні ў завіруху дзвярэй............. 15

... Сустрэча, як расстанне...................... 16

... Помню Вас, мілая, помню.................. 17

... Між гарадоў як між агнёў................... 18

... Над Айчынай — густыя снягі............... 19

... Нябачная мяжа.................................. 20

... Юйніка ў адноўленым касцёле........... 21

... Вечар блакітны туманам спавіты......... 2 2

... He спяшайся дамоў, пачакай............. 23

... Здзейсніцца наша жаданне............... 24

... На гэтым свеце, на гэтым свяце.......... 2 5

... 3 «было» жыццё саткана................... 26

... Разаллю віно па кубках..................... 27

... Гразкі восеньскі шлях........................ 28

... Халодны і цёмны пакой..................... 29

... Лёс спрыяў таемнаму сумоўю... ... Пойдзем асеннім садам   ... Я прамяняў на сум............. ... Чарговы паварот.       ... Чайкі нема крычаць над вадой, ... Нікога. Мы адны   ... Плывуць снягі   ... Павязу з сабою боль................................ ... Бяскрылая надзея     ... Вярні душы спакой........................................ ... Ніяк не разгадаеш      ... Ноч у прадчуванні адкрыцця...

30

31

32

33

34

35

36

37

38

39

40

41

... Воблака адбілася ад хмар................. 42

... Жыццё — як малады........................ — 43

... 3 палону зімы — у світанне................. 44

... Паклічаш, а я не пачую...................... 45

... Ты ўцякаеш ад пісьмаў і слёз............ 46

... Ад ласкі тваёй нецвярозы.................. 47

... У наш мядзведжы кут........................ 48

... Па свеце я бадзяюся......................... 49

... Згубіў усякі страх............................... 50

... I кожны дзень адно і тое ж................... 51

... Радкі пісьма пранізаны кляцьбой....    52

... Дажджом туга мая пральецца............. 5. 3

... Абураюся і пратэстую........................ 54

... Хмеліць ранне чысцінёй....................... _. 55

... Неспатольная прага дабра.............. —   56

... Падаюць аблокі на асфальт..............   57

... Пойдзеш і не азірнешся...................    58

... Вячэра стыне на стале....................... 59

... Сустракаемся рэдка.......................... 60

... Закаханаму сэрцу павер.................... 61

... Вечная праблема............................... 62

... Размінуліся, на жаль.......................... 63

... Вярнуся з цёплых сноў......................   64

... Шчымлівы, стоены пагляд.................. 65

... Я веру, адбудзецца цуда................... 66

... He адклікнуўся, пайшоў..................... 67

... Лістоў кляновых шумны рой.............. 68

... He паміраюць мары закаханых.......... 69

... Я самы сумны чалавек...................... 70

... Супыню старую спрэчку...................... 71

... Вакзал віруе.....................................    72

... Асыплецца лісце........ ......................... 7. 3

... Снягоў сляпучых замець.................... 74

... Каб ведаў я, што гэта Вы былі............. 7. 5

... Самота зацягне пятлю__________          ..... 76

... Абложныя дажджы_______________   77

... Трывожны будзень дагарае............... 78

... Голуб галубку цалуе.......................... 79

... Забудзь дакучлівы матыў........................ 80

... Блуканняў загадкавы плён.................. 81

... Дзікая глуш......................................    82

... He лайся, не сварыся, не крыўдуй..... 83

... Шчаслівай будзеш без мяне.............. 84

... Хопіць ныць і аб шчасці тужыць......... 85

... Нашы тайныя сустрэчы....................... 86

... Палеткі ў чаканні зімы........................ 87

... Цягніку 18.48....................................... 88

... Счарнелы і зляжалы снег.................... 89

... Сцены голыя....................................... 90

... А свята паўз мяне............................... 91

... Ты лёсу майго іскрынка...................... 92

... Так ніколі і не сустрэліся..................... 93

... Быцьіншым......................................... 94

... Бедны вандроўнік, каханак прапашчы 95

... Шалёная пурга.................................... 96

... Ты любіш сваволіць і звонка смяяцца. 97

... Сляза, якзнічка, нашчацэ................... 98

... Бязмэтна дзень згарыць..................... 99

... Я ў жыцці будзённы і суровы.............. 100

... Коле ногі жарства на сумежку............ 101

... Цёмнай ночы бакал прыгубі............... 102

... А ўсё таму, што я цябе люблю............ 103

... Уляжацца ўсё, утрасецца................... 104

... Хмурная вясна................................... 105

... Мы станем жыць прасцей.................. 106

... До слоў! Было іх многа....................... 107

... Буду вачам тваім сінім маліцца.......... 108

... На развітанне прамаўчу..................... 109

... Значыць, такяно і трэба..................... 110

... У гэтым горадзе чужым...................... 111

... Каханая, тут не Парыж....................... 112

... Сасмяглы пацалунак.......................... 113

ЦЁМНАВОКАЯ ПАНІ

Песні і рамансы

...Музыка,радокмой ажыві...................... 116

Даставай, Язэп, гармонік!...................... 117

Каля Чырвонага касцёла....................... 119

Я вярнуўся дамоў!................................. 120

На ростанях........................................... 121

Белая Русь............................................. 122

Полацак................................................. 123

Астроўна................................................ 124

Нясвіж.................................................... 125

Маладэчна............................................. 126

Няміга.................................................... 127

Горад мой.............................................. 128

Талака................................................... 129

Дранікі................................................... 130

Мама і тата............................................ 131

Купальскія кастры................................. 132

Дзічка..................................................   133

Валацуга__________________________ 134

Сумны саксафон................................... 135

Паклонніца............................................ 136

Ваша Светласць.................................... 137

Пастушка і пастух.................................. 138

Белая раніца............................................... 139

Я магу купіць каханне........................... 140

Кітайская сцяна.................................... 141

Адзінокая жанчына............................... 142

Пагадай................................................. 143

Прабач ідаруй....................................... 144

Залатая труба....................................... 145

Слёзы радасці.....................................   146

Я цябе прыручыў да сябе...................... 147

Парасоны............................................   148

Тэлефон даверу.................................... 149

Жоўтыя вяргіні....................................... 150

Смутак і любоў....................................   151

Правадніца............................................ 152

He бяры да галавы..............................   153

Мамін голас........................................... 154

Паехалі на мора!................................... 155

Манашка............................................... 156

Яхталюбві............................................   157

Лепей позна, чым ніколі........................ 158

Мая непакаханая................................... 159

Нелюблю............................................    160

Віцебскі дождж....................................   161

Пад шпілем........................................... 162

Цёмнавокая пані___________________ 163

Вечнасць тваіх вачэй............................. 164

Вячэрні лістапад.................................... 165

Завадзь белых лілей.......................... _.. 166

Нечакана.............................................. 167

Сцежкі-дарожкі..................................     168

Дзікі птах............................................... 169

Цудоўная Алена.................................... 170

Пяшчота..............................................   171

Грэх....................................................... 172

Ніколі..................................................... 173

He хачу і не буду................................... 174

Сівы голуб............................................. 175

Можа.................................................... 176

Якмаешся?..........................................   177

На воблакубелым.................................. 178

Я вар’яцею ад цябе............................... 179

Неадасланыя лісты............................... 180

Жанчына, якая кахае мяне.................... 181

Апошні шанц......................................... 182

Непагасная свечка................................ 183

Па-ранейшаму....................................... 184

За вялікай ракой................................... 185

Развітанне............................................. 186

Трэцілішні.............................................. 187

Ноч без цябе......................................... 188

Цягнікда Брэста..................................... 189

Пад шатрамі бяроз................................ 191

Якмнебыць?.......................................... 192

Вераснёвыя дажджы............................. 193

Слязінка на вейцы................................. 194

Аблуднысын.......................................... 195

Усё, што мы задумалі............................ 196

Дзве родныя душы................................ 197

Чужацкіяконі......................................... 198

Дзякуй, што ты была............................. 199

Насталыія па сыну................................. 200

Чашы поўныя........................................ 201

Кахаю і богатвару.................................. 202

Шчасцемаё............................................ 203

ДАЧУШКА-ПЯЮШКА, СЫНОК-ПЕСТУНОК

Чытанка для дзетак беларусаў

... Забаўлянкі — для Святланкі............... 206

Песенька матулі.................................... 207

Беларусь — мая Радзіма........................ 208

Словы родныя....................................... 209

Ясная зараначка................................... 210

Брацік і сястрычка__________________ 211

Бабуля.................................................. 212

Капяжы................................................. 213

Гусак..................................................    214

Слон..................................................... 215

Ра-ра-ра................................................ 216

Казачныя кветкі____________________ 217

Чатыры смяшынкі .......................................   218

Эні-бэні...............................................    219

Рамонкі................................................. 220

Хтохутчэй?........................................... 221

Навальніца............................................ 222

Мышка, мышка...................................... 223

Парэчкі................................................   224

Кукса-дукса........................................... 225

Памочнікі.............................................   226

Едзе Коля............................................. 227

Жарабя................................................   228

Шэры воўк............................................ 229

Маляванне бегемота............................. 230

Халадзільнік........................................   231

Мы з табой ішлі?................................... 232

Жыў-быў Цар........................................ 233

Базыль.................................................. 234

Трын-трава________________________ 236

Крыўда................................................   237

Чыкі-брыкі............................................. 238

Куфель берасцяны..............................   239

Юзік, гузік і баран_ „_________________ 240

Мухамор................................................ 241

За гарою..............................................   242

Драпежная сава..................................   243

Жу-жу-жу............................................... 244

Лось...................................................... 245

На світанні______________________ 246

Балаган__________________________ 247

Аўсяны суп............................................ 248

Бім-бом................................................ 249

Хлеб..................................................     250

Мёд з гуркамі........................................ 251

Сыч....................................................... 252

Гладышы.............................................   253

Я пайду на рэчку.................................. 255

Гыля, гусі!.............................................. 257

Малпа................................................... 258

Цыпу-цып.............................................. 259

Дожджык............................................... 260

Дзень нараджэння................................ 261

Сонейка................................................. 263

Кот вусаты...........................................   264

Камбала................................................ 265

Яблынька.............................................. 266

Раз і двас.............................................. 267

Памідоры.............................................. 268

Зубраня................................................. 269

Вецер..................................................   270

Усюдыход.............................................. 271

Кошка Рыска......................................... 272

Ачу-чу!................................................... 273

Добрай раніцы!..................................... 274

До-рэ-мі................................................. 275

Коцікі лазовыя....................................... 276

Кавалёк................................................. 277

Му-у-у!................................................... 278

Босы Лёкса............................................ 279

Штандар................................................ 280

Ёр-яры................................................... 281

Сцежка................................................   282

Тузік...................................................... 283

Рукавічка і сінічка.................................. 284

Таполя................................................... 285

Верабейка............................................. 286

Снегавік...............................................   287

Незвычайныя валёнкі............................ 288

Зайчык.................................................. 289

Тупу-тупу.............................................   290

3 Новым годам!..................................... 291

Ля кармушкі.........................................   292

Ходзіць сон па вуліцы............................ 293

Калыханка............................................. 295

ПРААЎТАРА.......................................... 296

Водгукі на кнігу просьба дасылаць на адрас: 220007, г. Мінск7, паштовая скрынка 198, ЛеанідуПРАНЧАКУ

Літаратурна-мастацкае выданне

ПРАНЧАК ЛЕАНІД ІВАНАВІЧ

БІБЛІЯ ДЛЯ КАХАНАЙ

Кніга паэзіі

Загадчык груііы Т. Л. Шумейка Рэдактар I. Л. Качаткова Мастак Дз. Міпаванаў Мастацкі рэдактар Л. I. Мялоў

Карэктары Л. А Адамовіч, Л. I. Жылінская, Л. К Сямёнава Камп’ютэрная вёрстка Л. Нікуліна

Фота А Кушнера

Падпісана да друку з арыгінал-макета 09.09.98. Фармат 84Х108’/з2. Папера афсетная. Гарнітура «Гарамонд». Афсетны друк. Ум. друк арк. 15,96. Ум. фарба-адб. 32,34. Ул.-выд. арк. 7,43. Тыраж 1500 экз. Выд. № 264. Зак5427

Дзяржаўнае прадпрыемства «Выдавецтва «Полымя» Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па друку. Ліцэнзія ЛВ № 6 ад 31.12.97. 220600, Мінск, пр. Машэрава, 11

Надрукавана з дыяпазітываў аўтара ў друкарні «Перамога». 222310, Маладзечна, В. Таўлая, 11

Імя Леаніда Пранчака добра вядома прыхілыіікам беларускай паэзіі і музыкі.

Яго лірыка прасякнута адкрытасцю, шчырым замілаваннем жыццём і прыгажосцю...

На яго вершы напісана больш за 200 песняў, шматлікія з якіх сталі шлягерамі. Яго дзіцячыя вершы і песні ўключаны ў школьныя падручнікі і хрэстаматыі, а славутая "Калыханка" шосты год штовечар гучыць па Беларускаму радыё...

'Біблія для каханай" — новая кніга паэта, куды ўвайшлі найбольш папулярныя песні і рамансы, любоўная лірыка, а таксама вершы для дзяцей.

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.