Беларусь - на гістарычных скрыжаваннях  Янка Запруднік

Беларусь - на гістарычных скрыжаваннях

Янка Запруднік
Выдавец: Бацькаўшчына
Памер: 326с.
Мінск 1996
85.1 МБ
Янка Запруднік
 
беларусь
 
Доктар гістарычных навук Янка Запруднік жыве ў ЗША, а іс думкамі і пачуццямі быў і застаецца з родным краем. Ён выдатна ведае яго мінулае, пільна сочыць за ўсім, што адбываецца сёння на Бацькаўшчыне і ў свеце. У выніку шматгадовай працы з'явілася кніга "Беларусь на гістарычных скрыжаваннях" — своеасаблівая панарама адвечнага беларускага шляху ад даўніны да сучаснасці.
 
У 1993 годзе кніга была выдадзена ў Нью-Ёрку па-англійску і з'явілася найбольш дасканалым адкрыццём Беларусі заходняму чытачу, ічела шырокі розгалас у друку. Аўтар дапісаў грунтоўны раздзел, наблізіўшы свой аповяд да праблем, трывог і падзей сённяшняга дня.
 
Янку Запрудніку — семдзесят. Пройдзены надзвычай насычаны падзеямі, цікавы жыццёвы шлях. Пачаўся ён ля сцен старажйітнага Мірскага замка. дзе адбылося досыць ранняе далучэнне да нацыянальнага руху. Пазней — змушаная эміграцыя на Захад. Беларуская трывушчасць і працавітасць дапамаглі яму пераадолець цяжкасці і выпрабаванні, набыць першакласную еўрапейскую адукацыю, быць Асобай, куды б ні вялі пакручастыя сцяжыны лёсу.
 
ЗАСНАВАНА БЕЛАРУСКІМ ФОНДАМ СОРАСА Ў 1995 ГОДЗЕ
 
BELARUS -
 
At a Crossroads in History
 
JAN ZAPRUDNIK
 
WESTVIEW PRESS
 
Boulder ■ San Francisco ■ Oxford
 
Янка Запруднік
 
' БЕЛАРУСЬ -
 
НА ГІСТАРЫЧНЫХ СКРЫЖАВАННЯХ
 
Мінск
 
ВЦ «Бацькаўшчына» 1996
 
Беларускі
 
Фонд Сораса
 
ББК 26.89 (4Бел) 3 33
 
УДК 908.476
 
Каардынатар серыі Алесь Анціпенка
 
Пераклад зробленны па выданню: Belarus at a Crossroads in History. Westview Press, Inc., 1993.
 
Пераклад кнігі «Беларусь на гістарычных скрыжаваннях» друкуецца паводле дамовы з Westview Press, Inc., 5500 Central Avenue, Boulder, Colorado 80301-2877, USA
 
Пераклад з англійскай Міколы Раманоўскага
 
Навуковы рэдактар Уладзімір Арлоў
 
Запруднік Я.
 
3 33 Беларусь на гістарычных скрыжаваннях / Навук. рэд. У. Арлоў. Пер. з англ. М. Раманоўскага. — Мн.: Беларускі Фонд Copa­ca: ВЦ «Бацькаўшчына», 1996. — 326 с. (Адкрытае грамадства).
 
ISBN 985-6026-08-3 (ВЦ «Бацькаўшчына»)
 
ISBN 985-6022-08-8 (Беларускі Фонд Сораса)
 
У 1993 годзе ў ЗША выйшла на англійскай мове кніга Янкі Запрудніка «Беларусь на гістарычных скрыжаваннях». Гэта найбольш узважанае і цэласнае адкрыццё Беларусі заходняму чытачу. Даследаванне выклікала вялікую цікавасць і мела шырокі станоўчы розгалас у друку. Для выдання гэтае грунтоўнае працы на Бацькаўшчыне аўтар напісаў раздзел, у якім раскрывае найбольш актуальныя праблемы апошняга часу.
 
Фактаграфічная насычанасць, шчодрае выкарыстанне рознамоўнай літаратуры пра Беларусь, паслядоўная дзяржаўніцкая пазіцыя аўтара, яго ўменне гаварыць з чытачом выразнай даходлівай мовай — адметныя якасці кнігі.
 
3 9080000000                                          ББК 26.89 (4Бел)
 
ISBN 985-6026-08-3
 
(ВЦ «Бацькаўшчына»)
 
ISBN 985-6022-08-8
 
(Беларускі Фонд Сораса)
 
© 1993 by West view Press, Inc.
 
© Пераклад. Выданне. Беларускі Фонд Сораса, 1996
 
© Уступ. А.Арлоў, 1996
 
© Мастацкае афармленне. В.Мішчанка, 1996
 
© Макет. ВЦ «Бацькаўшчына», 1996
 
Калі вы ўбачыце жыхара Нью-Ёрка доктара Янку Запрудніка на фоне гатычных муроў Мірскага замка, каля якіх прайшло ягонае дзяцінства, фотаздымак можа навеяць вам думку, што лёс гэтага чалавека з надзіва маладымі вачыма быў «запраграмаваны» магічным сілавым полем яго малой радзімы, дзе сучаснасць сустракаецца з мінуўшчынай, як разгублены першакурснік з сівым прафесарам. Тады пытанні пра выбар адукацыі і сферы навуковых зацікаўленняў, гэтаксама як і пра зайздросную жыццёвую трываласць здаюцца ўжо чыста рытарычнымі.
 
Адукацыя— гімназія імя Янкі Купалы і гістарычны факультэт універсітэта. Дысертацыя — «Палітычнае змаганне за Беларусь у царскай Дзяржаўнай думе. 1906—1917». Апошняя па часе выдання і, відаць, найбольш важкая на сённяшні дзень праца— «Беларусь на гістарычных скрыжаваннях».
 
Праўда, воляю лёсу, які разлучыў з Бацькаўшчынай тысячы і тысячы беларусаў, гімназія была ў Нямеччыне, а універсітэт — у бельгійскім горадзе Лювене. Абарона доктарскай дысертацыі адбывалася ў 1969 годзе ў Нью-Ёрку, а галоўная кніга называецца ў арыгінале «Belarus at a Crossroads in History» i па-англійску выйшла на колькі гадоў раней за беларускае выданне.
 
Але не хочацца стамляць чытача біябібліяграфічнымі звесткамі, якія можна знайсці ў новых энцыклапедычных даведніках. Зазначу хіба толькі, што доктар гісторыі Янка Запруднік ляціць з Амерыкі ў Менск па адным авіябілеце з паэтам Сяргеем Ясенем. Пад такім псеўданімам нашага суайчынніка ведаюць аматары паэзіі найперш на тым, а цяпер ужо і на гэтым баку акіяна.
 
Запруднік-літаратар і журналіст (а ён доўгі час працаваў у беларускай службе радыё «Свабода» і рэдагаваў ньюёркскую газету «Беларус») стаўся выдатным сааўтарам Запрудніку-гісторыку і палітолагу. У гэтым яшчэ раз пераконвае кніга «Беларусь на гістарычных скрыжаваннях» — далёкая ад сухога акадэмізму і адначасна глыбока аналітычная, карэктная і дакладная ў ацэнках і характарыстыках і разам з тым прасякнутая страснай вераю ў будучыню незалежнае Беларусі.
 
Янка Запруднік пісаў сваю кнігу найперш для англамоўных чытачоў — каб паведаміць заходняму свету пра з’яўленне на еўрапейскай
 
карце новай дзяржавы, што разам з іншымі паўстала на руінах камуністычнае імперыі. Дзякуючы гэтай кнізе тысячы людзей на ўсіх кантынентах — палітыкі і эканамісты, навукоўцы і бізнесмены, журналісты і студэнты— атрымалі ўяўленне пра наш тысячагадовы гістарычны шлях і пра сённяшні стан краіны з яе складаным вузлом нацыянальнай, сацыяльнай, палітычнай і эканамічнай праблематыкі.
 
Але праца доктара Запрудніка — і яе «гістарычная» і «сучасная» часткі — мае несумненную каштоўнасць таксама для чытача ў Беларусі, дзе праўда пра падзеі мінулага працягвае на дзяржаўным узроўні падмяняцца замшэлымі гістарыяграфічнымі міфамі, а афіцыйная прэса, па сутнасці, ператварылася ў адну газету, якая выходзіць пад рознымі назвамі і зрабілася рупарам уладных структураў.
 
Англамоўнае выданне аўтар дапоўніў новым раздзелам пра драматычныя падзеі двух апошніх гадоў, калі дзейнасць вядомых палітычных сілаў і постацяў стварыла рэальную пагрозу не толькі суверэнітэту, але і існаванню беларускае нацыі.
 
Напэўна, хтосьці захоча аспрэчыць асобныя ацэнкі і высновы Янкі Запрудніка, аднак у кожным разе трэба памятаць, што перад намі кніга прафесійнага гісторыка і палітолага, вядомага ў свеце эксперта ў беларускіх пытаннях, якому «з таго берага» шмат якія нашы праблемы могуць бачыцца больш аб’ёмна і канструктыўна.
 
Пабудова незалежнае Беларусі як годнай часткі дэмакратычнай міжнароднай супольнасці — мэта, якой Я. Запруднік прысвяціў сваё жыццё. Гэтай мэце служыць і кніга, якую вы трымаеце ў руках.
 
Уладзімір Арлоў
 
' АД АЎТАРА ■
 
Англамоўная літаратура пра гісторыю Беларусі скупаватая. Ёсць кнігі, прысвечаныя паасобным перыядам ці аспектам беларусазнаўства: манаграфіі Уладзіміра Сядуры пра тэатр, Антона Адамовіча пра супраціў саветызацыі ў беларускай літаратуры, анталогія Веры Рыч беларускіх вершаў, гісторыя беларускай літаратуры Арнольда Макміліна, манаграфія Івана Любачкі пра Беларусь савецкага перыяду, кніга Вітаўта і Зоры Кіпеляў пра Беларускую Народную Рэспубліку. Але цэламу перыяду беларускай гісторыі перысвечаныя толькі манаграфія Ніколаса Вакара 1956 г. выданная і дапоўненая Іванам Касяком кніга Язэпа Найдзюка «Беларусь учора і сяньня». Таму прапанова аўтару гэтае кнігі ад ньюёркскага Калумбійскага універсітэту даць агляд гісторыі Беларусі з больш дэталёвым асвятленнем найнавейшага перыяду была зусім на часе. Пагатоў, што падзеі канца 1980-х— пачатку 1990-х гадоў звярнулі ўвагу свету на Усходнюю Еўропу, у тым ліку і на Беларусь. Гэткім чынам, у 1993 г. у выдавецтве Westview Press выйшла манаграфія «Беларусь на гістарычных скрыжаваннях». Кнігу адзначылі пазітыўна больш за дзесятак рэцэнзентаў у амерыканскім, канадскім, брытанскім і французскім друку.
 
У прадмове да амерыканскага выдання сказана:
 
Заходнія гісторыкі, якія дасюль пісалі пра Беларусь, былі найчасцей прадстаўнікамі русафільскае школы гістрыяграфіі. Яны па традыцыі разглядалі Беларусь як “дадатак” да нейкае большае палітычнае адзінкі: у старажыпінасці— Кіеўскае Русі, у познім сярэднавеччы — Полыйчы, у наступныя перыяды — Расіі або Савецкага Саюзу. Але калі краіну разглядаюі/ь як частку болыйага цэлага, дык ейная ўласная саліабытнасць можа атрымацца або выкрыўленая, або наагул ад.моўленая. Шырэйшы “імперскі" фон, у кантэксце якога пісалі пра Беларусь расійскія, савецкія і заходнія аўтары, цягнуў за сабой крытэрыі, што засланялі своеасаблі-
 
васць і нацыянальныя імкненні беларусаў. Такія аутары не маглі паказаць беларускі народ знутры, у святле яго ўласнае дынамікі і ўласных інтарэсаў. Да скажэнняў і памылак у разуменні беларускае гістарычнае спадчыны прычыніліся і тэрміналагічныя праблемы — рознае значэнне ключавых геаграфічных і нацыянальных найменняў цяпер іў мінулым.
 
Ад часу, калі выйшла амерыканскае выданне гэтае кнігі, прайшло амаль тры гады. Падзеі гэтага часу апісаныя ў дадатковым раздзеле. Хоць аўтару даводзінца жыць далёка ад краю свайго паходжання, за акіянам, тым не меньш, сённяшні Нью-Ёрк дае магчымасць сачыць за тым, што адбываецца на Бацькаўшчыне. Гэта мажліва (у дадатак да бібліятэчных рэсурсаў і штогадовага наведвання Беларусі) дзякуючы інфармацыйна-выдавецкай дзейнасці такіх інстытуцыяў, як вашынгтонскія Foreign Broadcast Information Service (FBIS) i Jamestown Foundation, менскі Mass Media Centre (MMC) ды міжнародная паштовая і камп'ютарная сувязь. За магчымасць доступу да гэтых інфармацыйных крыніцаў усім ім выказваецца тут шчырая падзяка.
 
Уважаю таксама за свой прыемны абавязак сардэчна падзякаваць асобам, якія дапамагалі мне пісаць гэтую кнігу (у англамоўным і беларускамоўным варыянтах) друкаванымі матэрыяламі, ілюстрацыямі, кансультацыямі па мове і камп’ютарнай тэхніцы, крытыкаю і падахвочваннем да працы: Антону Адамовічу, Адаму Акулічу, Язэпу Арцюху, Вацлаву Багдановічу, Генадзю Бураўкіну, Уладзіміру Герасімовічу, Веры Запруднік, Вітаўту Кіпелю, Зоры Кіпель, Анатолю Кляшчуку, Пятру Краўчанку, Сяргею Крычэўскаму, Яўгену Лецку, Адаму Мальдзісу, Аляксандру Мотылю, Уладзіміру Новіку, Зянону Пазьняку, Арчэру Пудынгтану, Юрыю Рагулю, Віталю Русаку, Алексу Сільвановічу, Вячаславу Станкевічу, Юрку Станкевічу, Галіне Сяргеевай, Іосіфу Сярэдзічу, Алегу Трусаву, Сержу Трьігубовічу, Вітаўту Тумашу, Віктару Туру, Паўлу Церашковічу, Анатолю Шаўзіну, Антону Шукелойцю, Георгію Ягораву і Леаніду Яўменаву.
 
Трэба адзначыць важную рэдактарскую ролю майго сябры прафесара ньюёркскага Гарадскога універсітэту Томаса Бэрда у рыхтаванні амерыканскага выдання кнігі. Шмат папрацаваў над перакладам кнігі на беларускую мову Мікола Раманоўскі.
 
Хачу шчыра падзякаваць рэдактару беларускамоўнага выдання Уладзіміру Арлову і рупліваму выдаўцу Яўгену Лецку, які таксама шмат спрычыніўся сваімі крытычнымі заўвагамі да ўдасканалення формы і зместу гэтага выдання.
 
Вялікая падзяка за ўмажлівенне выхаду кнігі належыцца кіраўніцтву Беларускага фонду Сораса, і найперш Элізабэт Смэдлі і Алесю Анйіпенку.
 
Янка Запруднік
 
Зак. 5007.
 
“КОРАТКА ПРА БЕЛАРУСЬ в
 
Геаграфія
 
Беларусь займае абшар 80 154 кв. міляў (207 600 кв. км), што прыблізна ўтрая больш за Бельгію разам з Нідзрландамі. На ўсходзе яна мяжуе з Расіяй, на захадзе — з Польшчай, на поўдні — з Украінай. на паўночным захадзе — з Літвой і на поўначы — з Латвіяй. Найменшая адлегласць між Беларуссю і Балтыйскім морам складае 255 кіламетраў. Клімат на Беларусі памяркоўны, кантынентальны, даўжыня зімы ад 105 да 145 дзён, а лета— да 150. Самыя вялікія рэкі — Дняпро, Нёман, Прыпяць і Заходняя Дзвіна. Прыблізна трэцяя частка тэрыторыі пакрытая лясамі і пушчамі. Ландшафт раўпінны, у сярэднім 160 метраў над узроўнем мора, а ў найвышэйшым пункце — 346 метраў.
 
Найвялікшыя гарады на Беларусі — гэта сталіца Менск (у афіцыйным напісанні Мінск) з насельніцтвам у 1992 г. 1800 000 чалавек; Гомель (506 000 чал.), Магілёў (363 000 чал.), Віцебск (356 000 чал.), Брэст (269 000 чал.) і Гродна (255 000 чал.).
 
Насельніцтва
 
Згодна з савецкім перапісам 1989 г. на Беларусі жыло 10 128 000 чалавек: 7 900 000 беларусаў (77,8%), 1300 000 расійцаў (13,2%), 417 000 палякаў (4.1%), 290 000 украінцаў (2,9%), 112 000 габрэяў (1,1%) і 71 000 прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў (0,9%). У 1992 г. 67% насельніцтва жыло ў гарадах, a 33% -— у вёсках. Сярэдняя працягласць жыцця складала 72 гады.
 
Асноўнымі рэлігійнымі групамі на Беларусі з’яўляюцца праваслаўныя (каля 75% насельніцтва), каталікі (каля 10%), пратэстанты (найперш баптысты), уніяты, юдэі і мусульмане.
 
Дзяржаўны лад
 
Беларусь— прэзідэнцкая рэспубліка парламенцкага тыпу з аднапалатным заканадаўчым органам (Вярхоўным Саветам). Прэзідэнт— кіраўнік дзяржавы. Ён, паводле Канстытуцыі, павінен назначаць прэм’ер-міністра і галоўных міністраў са згоды Вярхоўнага CaseTa, а іншых міністраў сам. Дэкларацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларускай ССР была прынятая 27 ліпеня 1990 г. і цяпер дзень гэты— нацыянальнае свята. Незалежнасць абвешчана 25 жніўня 1991 г., пасля маскоўскага путчу.
 
Асноўныя палітычныя партыі: Аб’яднаная дэмакратычная партыя Беларусі, Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада, Беларуская сялянская партыя, Беларуская хрысціянска-дэмакратычная злучнасць, Беларускі экалагічны саюз, Нацыянал-дэмакратычная партыя Беларусі, Партыя народнай згоды, Аграрна-прамысловая партыя, Партыя камуністаў Беларусі. Апрача вышэй пералічаных партыяў, Беларускі Народны Фронт (які існуе таксама як асобная палітычная партыя) служыць для іншых партыяў асяродкам апазіцыі. Дзейнае таксама як патрыятычны рух Беларускае Згуртаванне Вайскоўцаў.
 
Войска
 
У 1992 г. вайскоўцаў, размешчанььх на Беларусі. налічвалася ад 180 000 да 240 000 чал. Узброеныя сілы Беларусі рэарганізуюцца і скарачаюцца (прыблізна да 80 000).
 
Сродкі інфармацыі
 
Асноўныя з 28 цэнтральных газет Беларусі (у 1992 г. іх агульны наклад складаў 2 738 000 экз.) — «Народная газета», «Звязда», «Рэспубліка», «Советская Белоруссня», «Літаратура і мастацтва», «Свабода», «Настаўніцкая газета», «Белорусская ннва», «Чырвоная змена». На тысячу жыхароў Беларусі прыпадае 303 радыёпрыёмнікі, 315 тэлевізараў і 108 тэлефонаў.
 
Эканоміка
 
Працоўныя рэсурсы Беларусі складаюць 5,1 млн. чалавек (кожны восьмы з іх мае вышэйшую адукацыю); 3,6 млн. працуюць у дзяржаўны.м сектары, 100 000 — у прыватным, а рэшта — у калгасах і на іншых прадпрыемствах.
 
Прыродныя рэсурсы: калійная і каменная соль, торф, нафта. буры і каменны вугаль, жалезныя руды. сланцы. у т.л. бітумныя. будаўнічыя матэрыялы, мінеральныя воды, ворная зямля і лясы.
 
Прамысловасць дае 70% валавога нацыянальнага прадукту; асноўныя галіны — машынабудаванне, дрэваапрацоўка, хімічная. лёгкая і харчовая прамысловасць. Сельскагаспадарчы сектар дае збожжа, лён, бульбу, буракі, мяса, малако і яйкі.
 
Доля знешняга доўгу Савецкага Саюзу, прызнанага Беларуссю ў 1991 г., складала агулам 4,13%, альбо 2,5—2,7 млрд. долараў. Ад размеркавання залатога запасу СССР паміж рэспублікамі былога Саюзу Беларусь атрымала 6,1 тоны золата.
 
Інфляцыя ў 1992 г. складала каля 23% штомесяц, а ў канцы 1994 г.;— каля 40%.
 
Знешні гандаль
 
Асноўныя гандлёвыя партнёры Беларусі з ліку былых савецкіх рэспублік — Расія і Украіна. У 1991 г. Беларусь экспартавала прамысловых тавараў і хімікаліяў на суму каля 500 млн. канверсавальных рублёў ва ўсе рэспублікі былога СССР. а таксама ў Полывчу, Балгарыю, Венгрыю, Нямеччыну, Аўстрыю, Югаславію, Нідэрланды, Кубу, Афганістан, Кітай і Егіпет.
 
У тым жа 1991 г. Беларусь імпартавала з Польшчы, Нямеччыны, Японіі, Югаславіі, Нідэрландаў, Аўстрыі і Швейцарыі тавараў на суму каля 250 млн. канверсавальных рублёў.
 
Рассяленне плямёнаў, якія сталі продкамі сучасных беларусаў. IX cm.
 
-РАЗДЗЕП 1 ■
 
АД ДЗЯРЖАЎНАСЦІ ДА ЗАНЯПАДУ I ПАНЯВОЛЕННЯ
 
НАЗВА
 
Змены сэнсу і устойлівасць формы
 
Адна з цяжкасцяў, перад якімі стаіць Беларусь,— гэта прызнанне яе індывідуальнасці і нацыянальнай адметнасці. Праблема часткова палягае ў самой назве краю, або. дакладней, у назвах, бо іх на працягу гісторыі беларускага народу было некалькі.
 
Шэкспір пакінуў крылаты радок: «як ружу ні заві, а пах такі ж прыемны». Іншая рэч — найменне свайго народу. Назва нацыі — гэта сціслы абраз яе гісторыі. У ёй — і трыумфы і трагедыі людзей, і пачуццё прыналежнасці да пэўнай супольнасці. Назва адлюстроўвае сумесны шлях у часе, стаіць на варце гістарычнае пераемнасці. Але, як відаць з Шэкспіравых слоў, імя не ёсць нешта заўсёднае: яно змяняецца, мяняючы і свой змест. Тэрмін «прусы» першапачаткова адносіўся да балцкага племені, якое жыло на землях паміж вусцямі Віслы і Нёмана. Зваяванае і асіміляванае немцамі, гэтае племя пакінула ім сваё імя, якое, такім чынам, па іроніі гісторыі перажыло іх у назве згубіцеляў, прусаў Фрыдрыха і Бісмарка. Падобныя семантычныя метамарфозы здараліся ў розныя часы. Сучасны славянскі народ— балгары— атрымаў сваю назву ад цюрскага племя. Згадайма тут і пра Свяшчэнную Рымскую Імперыю, якая ў XVI ст. была па сутнасці нямецкім каралеўствам.
 
Русь
 
Русь (гэтую назву шм.ат хто на Захадзе памылкова перакладае як «Расія») спачатку была шматком зямлі ў трохкутніку, утвораным трыма гарадамі сучаснае Украіны: Кіевам, Чарнігавам і Пераяслаўлем. Але ў выніку экспансіі Кіеўска-Рускае дзяржавы, што пашырылася ў X ст. на вялікія тэрыторыі Ноўгарада. Пскова, Полацка і іншых рэгіёнаў, тэрмін «Русь» набыў новае значэнне, і яго прасторавы сэнс істотна змяніўся. А калі цэнтр улады гэтай імперыі перамясціўся ў сярэдзіне XIV ст. у Маскву, тэрмін «Русь» таксама стаў азначаць найперш Масковію. Кіеўская дзяржава развалілася ў XII ст., Кіеў у
 
1240 г. захапілі і зруйнавалі манголы, а Масква, якая напрыканцы XV ст. абвясціла сябе «трэцім і апошнім Рымам», узяла на сябе імперскую задачу «збірання ўсіх рускіх земляў». Адгэтуль асноўнае значэнне тэрміну «Русь»— «праваслаўны», з падтэкстам, які нагадвае пра рэлігійную і культурную спадчыну Візантыйскае і Кіеўскае імперыяў.
 
Белая Русь, Беларусь
 
Гісторыя наймення «Белая Русь» (па-англійску яно перадаецца па-’рознаму: «White Russia», «White Ruthenia», «Byelorussia», «Byelorussiya» альбо «Belarus») зусім інакшая, чым гісторыя ўсходнеславянскага беларускага народу. Найменне гэтае ўзнікла ў XII ст. і першапачаткова азначала розныя часткі паўночна-заходняе Расіі альбо Украіны. 3 XIV ст. яно ўжываецца і ў дачыненні да ўсходніх земляў сучаснае Беларусі.
 
Значэнне слова «белая» ў выразе «Белая Русь», у дачыненні да сённяшняй Беларусі. у пэўнай меры застаецца загадкаю. Гісторыкі прапанавалі багата вобразных, хоць і супярэчлівых, тлумачэнняў гэтага тэрміну', «Белая» можа нагадваць, напрыклад, пра хараство краю альбо пра яго снежныя зімы, пра бялявае аблічча тутэйшых людзей альбо пра свабоду і незалежнасць. У кнізе «Белорусская ССР на международной арене» пад рэдакцыяй міністра замежных спраў БССР Кузьмы Кісялёва чытаем: «Слова «белы», у процілегласць слову «чорны», у тыя далёкія часы азначала свабодны, незалежны. На працягу многіх стагоддзяў беларусы ва ўпартым змаганні баранілі сваю самастойнасць, сваю мову, культуру і нацыянальны лад жыцця»2. Іншае праўдападобнае тлумачэнне слоў «белая» і «чорная» ў дачыненні да Русі прапанаваў нядаўна гісторык Кастусь Тарасаў. Абодва гэтыя прыметнікі, паводле яго, маюць рэлігійную падаплёку. Тэрмін «беларускі» ўпершыню быў ужыты князем Андрэем Багалюбскі.м. Разрабаваўшы ў 1169 г. Кіеў, ён прыняў тытул князя «беларускага», каб падкрэсліць чысціню свае праваслаўнае веры. У сярэдзіне наступнага стагоддзя, калі татара-манголы заваявалі ўсходнія і паўдзённыя абшары Русі, азначэнне «белая» стасавалася да Смаленскае зямлі, якая заставалася яшчэ вольная. Але ў 1267 г. татары захапілі і Смаленск. «Тады,— піша Кастусь Тарасаў,— Белай Руссю пачалі называць Полацку.ю, Віцебскую, Магілёўскую землі, якіх мангольскае нашэсце падпарадкаваць сабе не здолела»'. Што да Чорнае Русі, пад імем якое былі вядомыя заходнія беларускія землі вакол Наваградка і Горадні. дык Тарасаў зазначае, што тэрмін гэты не быў саманазваю. Больш верагодна, што яго ўвялі ва ўжытак нямецкія рыцары-крыжакі, падкрэсліваючы праваслаўную «схізму» альбо паганства тутэйшага люду, што служыла рыцарам як апраўданне іх агрэсіі.
 
Найменне «Беларусь», у значэнні сучаснай беларускай дзяржавы або ўсяго заселенага беларусамі этнаграфічнага абшару, датуецца
 
толькі апошнім дзесяцігоддзем XIX ст., калі распачынаўся беларускі палітычны рух. Яго ранейшы варыянт— Белая Русь. Геаграфічная недакладнасць яго значэння найлепш паказаная ў «Энцнклопеднческом словаре» 1891 г.. дзе гаворыцца: «У розныя часы пад гэтым імем разумелі розныя часткі заходняй паловы сучаснае Расіі, як і цяпер разумеюць пад ім толькі Магілёўскую і не ўсю Віцебскую губерні»4. Адчуванне недакладнасці паглыбляецца. калі мы чытаем у той самай кнізе такое апісанне Беларусі: «Пад імем Беларусі раней разумелі пераважна княствы Полацкае, Віцебскае, Мсціслаўскае і Смаленскае. Цяпер пад імем Беларусі разумеюць пераважна губерні Менскую. Магілёўскую, Віцебскую і заходнюю частку Смаленскай»5. Трэба зазначыць, што ні Віленская губерня. ні Гарадзенская, дзе беларусы складалі бальшыню насельніцтва, у ранейшыя апісанні «Белае Русі» ці «Белорусснн» не ўключаліся. Таму ніводзін з гэтых тэрмінаў у іх даўнейшым ужытку не павінен успрымацца ў значэнні этнічнае тэрыторыі, населенай беларусамі сёння.
 
Гістарычныя ліцвіны
 
Продкі беларусаў на працягу гісторыі выступалі пад рознымі найменнямі. Адно з іх асабліва важнае. бо яно дае ключ да разумення ролі беларускага народу ў гісторыі сярэднявечнай імперыі, вядомай як Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае. Даўгая наза гэтае дзяржавы часта скарачаецца (ці з чыста практычных меркаванняў, ці з пэўных прыхаваных матываў) як «Вялікае Княства Літоўскае» (ВКЛ), альбо проста «Літва». ВКЛ было шматнацыянальнай дынастычнай імперыяй, дзе шанаваліся і мясцовыя звычаі і хрысціянская царква, і дзе новыя літоўскія ўладары, яшчэ ўсё язычнікі. зазналі моцны культурны ўплыў сваіх падуладных. ВКЛ пачало пашыраць свае межы ў сярэдзіне XIII ст.; праз два стагоддзі, у пару сваёй найвышэйшай магутнасці. яно займала тэрыторыю ад узбярэжжа Балтыйскага да HopHara мора, уключаючы ў сябе ўсю Беларусь, значную частку Украіны і некаторыя расійскія землі. У 1430 г. адносіны гэтых абшараў да сучаснай Літвы складалі прыблізна дванаццаць да аднаго6. Пасля заключэння ў 1569 г. палітычнага саюзу паміж ВКЛ і Каралеўствам Польскім, калі Украіна перайшла ад ВКЛ да Полыдчы, Беларусь засталася ў Княстве. Тым часам некаторыя літоўскія князі прынялі хрысціянства ўсходняга абраду, а беларуская мова стала афіцыйнай моваю княскае канцылярыі і судоў.
 
Усходнія славяне, вядомыя сёння пад назваю беларусаў, пражыўшы пяцьсот гадоў у Вялікім Княстве Літоўскім, перад тым, як напрыканцы XVIII ст. апынуліся ў складзе Расійскай імперыі. называлі сябе ліцвінамі або літоўцамі; гэтаксама іх называлі і блізкія або далёкія суседзі. Энцыклапедыя «Этнаграфія Беларусі» (Мн., 1989) тлумачыць гэтую наменклатурную праблему наступным чынам:
 
ЛІТВІНЫ, ЛІЦВІНЫ, назва жыхароў Вялікага Княства Ліпюўскага, пераважна заходніх беларусаў і ўсходніх літоўцаў у XIV—XVIII cm. cm. Упершыню сустракаецца ў польскіх гіст. крыніцах (хроніках і аналах) XIV cm. У бел.-літоўскіх летапісах і інш. дакументах XIV— XVI cm.cm. назва «літвіны, ліцвіны» звязвазася ў этнагенетычным аспекі/е з легендарнымі рымскімі перасяленцамі на чале з князем Палемопам, а тэрытарыяльна — з землямі першапачатковай лакалізацыі тапоніма Літва— назахад ад Мінскаў міжрэччы Нёмана і Віліі, дзе існавала змешанае балта-славянскае насельніцтва. У XVI— XVIII cm.cm. назва «літвіны, ліцвіны» набыла гучанне паліпюніма— дзяржаўна-палітычнага вызначэння ўсяго насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага... Жыхары Белай Русі называліся літвінамібеларусцамі7.
 
Тапонімы, звязаныя з Літвой. захаваліся на Беларусі ажно да XX ст. Напрыклад, Брэст — горад, праз які трапляюць на Беларусь чыгункаю Варшава—Масква, і які размешчаны на дзесяткі кіламетраў ад этнічна літоўскае тэрыторыі— у 1918 г. яшчэ зваўся БрэстЛітоўскам. А польскія аўтары, пішучы пра Менск, называлі яго ў мінулыя стагоддзі Мінскам Літоўскім, у адрозненне ад Мінску Мазавецкага ў Польшчы.
 
У расійскай адміністрацыйнай наменклатуры розныя часткі сучаснае Беларусі мелі на працягу стагоддзяў неаднолькавыя найменні. У XIX ст. краіна ў цэлым выступала пад назвамі «Северо-Западный край», «Западный край», «Западные губерннп», «Западная Россня», a то і проста «Россня». Гэтыя тэрміны з'явіліся пасля 1840 г., калі ўжываць назву «Беларусь» у афіцыйных дакументах цар забараніў.
 
Мы павінны таму ўлічваць, што «наколькі Літвой называлі тэрыторыю большую за абшар, заняты літоўскім народам, настолькі назва Беларусь не ахоплівала абшару, населенага беларусамі»8.
 
Англійскіх назваў Беларусі некалькі. Ранейшы варыянт — «White Russia» — дагэтуль можна пабачыць на шмат якіх картах і глобусах. Да 19 верасня 1991 г. афіцыйнае англамоўнае напісанне было: Byelorussia, а некаторыя навукоўцы пісалі: Belorussia. Згаданага дня Вярхоўны Савет Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі пастанавіў змяніць назву дзяржавы на Рэспубліку Беларусь. Заходнія сродкі інфармацыі і рэспубліканскае прадстаўніцтва пры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый перадалі новае найменне па-англійску як the Republic of Belarus.
 
Адпаведны прыметнік мае дзве варыянтныя формы: Belarusian захоўвае больш падабенства да ранейшае афіцыйнае версіі, a Belarusan стаіць бліжэй да арыгінальнага тэрміну — беларускі.
 
КРАЙ
 
Ранняя гісторыя Беларусі. як і шмат іншых краінаў, вызначалася наііперш воднымі шляхамі. Пасяленцаў вабілі 10 800 беларускіх азёраў, па Дняпры купцы і прадпрымальныя вікінгі маглі плысці на поўдзень да Кіева і Візантыі, а Дзвіна забяспечвала доступ да Балтыйскага мора і Ганзейскіх гарадоў. Вярхоўі Дняпра і Дзвіны давалі сувязь з басейнам Волгі, адкрываючы шлях на поўдзень — да Каспійскага мора. Персіі і арабскага свету. Рака Прыпяць на поўдні краю лучыла Дняпро з польскай Віслаю. Сетка з больш як 20 000 прытокаў. 48 з якіх маюць даўжыню 100 і болей кіламетраў, пакрывае ўвесь абшар Беларусі.
 
Дняпро і Дзвіна ў значнай меры абумовілі развіццё найдаўнейшых гістарычных падзей. Вытокі гэтых рэк ляжаць побач, і гэта дазволіла ўтварыць зручную сістэму водных шляхоў і волакаў «з варагаў у грэкі»— г. зн. са Скандынавіі ў Візантыю. Уздоўж гэтага гандлёвага шляху раслі гарады і паселішчы; некаторыя з іх. у т. л. Полацк, Смаленск. Віцебск. Тураў і Пінск, сталі цэнтрамі магутных княстваў.
 
Іншаземцаў, што падарожнічалі па Беларусі ў XV—XVII ст.ст., уражвала безліч лясоў, багацце якіх было ўслаўленае ў велічнай лацінамоўнай паэме «ГІесня пра зубра» (1523 г.). Ураджэнец Беларусі Мікола Гусоўскі пісаў у ёй:
 
Нашы лясы — гэта нашых даброт і багацця Невычарпальны калодзеж; з яго напаўняем Лайбы і стругі заморскіх купцоў, што прывозяць Недзе з-за свету да нас на таргі свой набытак9.
 
Беларусь— край раўнінны. Ён ляжыць у сярэднім 160 метраў над узроўнем мора. Па дыяганалі. з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, краіну перасякае крыху ўзнятая ўзгорыстая паласа. Праз Беларусь пралёг найкарацейшы шлях паміж Варшаваю і Масквой. Ірвучыся ўглыб Расійскай імперыі, гэтым шляхам ішлі арміі Напалеона і Гітлера. Войскі Аляксандра I і Сталіна гналі іх на захад той самай дарогаю. Геапалітыка сапраўды моцна паўплывала на ўвесь ход беларускае гісторыі, у т. л. на самыя апошнія падзеі. Напрыклад, з той прычыны, што Беларусь знаходзілася ў межах Савецкага Саюзу, тут было непрапарцыянальна шмат ядзернай зброі, размешчанай на дваццані чатырох ракетных базах10. У савецкім друку Беларусь нездарма называлі «Заходнімі варотамі Савецкага Саюзу». Беларуская гісторыя і нават нацыянальны характар народу нясуць моцны адбітак гэтага геапалітычнага фактару.
 
У IX—ХІІІст.ст., калі хада падзей вызначалася найперш адносінамі полацкіх (беларускіх) князёў з Ноўгарадам і Кіевам, асноўная воеь беларускае гісторыі пралягала ў напрамку поўнач—поўдзень. 3
 
сярэдзіны XIII ст. фармуецца вось усход—захад. Якраз .тады беларускія землі апынуліся ў цэнтры Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага, а тое ўвайшло ў канфлікт з Маскоўскай дзяржаваю. якая ў тым самым часе таксама пашырала свае межы.
 
НАРОД
 
У школьных падручніках этнагенез беларускага народу тлумачыцца спрошчана, як зліццё трох усходнеславянскіх плямёнаў — крывічоў, што аселі на поўначы (вакол Полацка), дрыгавічоў на поўдні (Тураў і Пінск) і радзімічаў на паўднёвым усходзе (Гомель). Але для навукоўцаў праблема выглядае больш складанаю і супярэчліваю.
 
Больш за стагоддзе этнографы і гісторыкі спрачаюцца аб этнічным паходжанні беларусаў — ці яны «чыстыя» славяне, ці сумесь славянаў з балтамі. Прыхільнікі кожнага з гэтых меркаванняў выказваюць свае погляды даволі катэгарычна, бо любы адказ мас ідэалагічны і палітычны падтэкст. У 1919 г. гісторык Мітрафан Доўнар-Запольскі гэтак абгрунтоўваў падставы незалежнае беларускае дзяржавы: «...паводлуг сваіх гістарычных і этнаграфічных асобнасьцей беларусы становяць найбольш чыстае славянскае племя, захаваўшае і зьверхны выгляд славяніна, і шмат адзнак яго псіхікі і быту»". Падобныя погляды выказвалі і такія беларускія гісторыкі, як Вацлаў Ластоўскі (1881—1938) і Усевалад Ігнатоўскі (1881—1931). Аднак ад пачатку 1890-х гадоў множацца сведчанні ў падтрымку процілеглага пераканання — што этнагенетычны склад беларусаў уключае моцны балцкі субстрат. Першымі навукоўцамі, якія прыцягнулі ўвагу да гэтага меркавання, былі лінгвісты.
 
У 1894 г. Пётр Галубоўскі зазначыў, што беларускамоўныя нашчадкі крывічоў, у адрозненне ад іх усходніх расійскамоўных сваякоў, якія паходзілі з таго самага племені, «падпалі ў дагістарычную эпоху пад іншародныя ўплывы»12. За наступныя дзесяцігоддзі ў археалогіі. этнаграфіі, лінгвістыцы. тапаніміцы, антрапалогіі і г.д. набралася дастаткова дадзеных, што далі магчымасць маскоўскаму навукоўцу Валерыю Сядову напісаць манаграфію пра этнагенез беларусаў. Канцэпцыя Сядова выглядае наступным чынам: першапачаткова тэрыторыя Беларусі была заселеная балцкімі плямёнамі. Яны пражылі тут амаль два тысячагоддзі, але каля VI ст. н.э. на іх землі пачалі прасоўвацца славяне. Працэс пранікання славянаў ішоў павольна і мірна. Дробныя ізаляваныя супольнасці балтаў у верхнім Падняпроўі не мелі ні вайсковае, ні палітычнае арганізацыі. Таму славяне маглі пранікань у гэтыя зе.млі глыбока. часам разасобленымі групамі. У выніку такога стыхійнага руху напрыканцы першага тысячагоддзя н.э. астраўкі
 
ўсходнебалцкага насельніцтва апынуліся ў славянскім атачэнні. Асіміляцыя балтаў, паводле Сядова, паскаралася праз іх моўную блізкасць да славянаў. Такім чынам Сядоў прыходзіць да высновы:
 
Продкамі беларусаў у роўнай меры з'яўляюіріа і прышлыя носьбіты славянскае гаворкі, якія рассяліліся ў верхнім Падняпроўі і Падзвінні ў другой палове перйіага тысячагоддзя н. з., / мясгіовае насельніцтва, якое жыло тут каля двух тысячагоМзяў перад славянскаю каланізацыяй і якое гаварыла на дыялектах балцкае моўнае групы,-\
 
Сваю кнігу Сядоў апублікаваў у Маскве ў 1970 годзе. У афіцыйным Менску высновы Сядова разглядалі як ерась. Лаўрэн Абэцэдарскі,"акадэмік' і партыйны наглядчык за беларускімі гісторыкамі, напярэдадні выхаду манаграфіі Сядова грымнуў лаянкаю на адрас не названых ім навукоўцаў, якія цвердзілі, як цытуе Абэцэдарскі, што «беларусы сваім прыходам з Захаду, сваёй культурай, доўгі час балцкай ...вельмі розніліся ад усіх народаў славянскае мовы»14. Інвектыва Абэцэдарскага адрасавалася «прыслужнікам амерыканскага імперыялізму». Але неўзабаве стала відаць, што «вораг» знаходзіцца значна бліжэй. У красавіку 1974 г. першы сакратар Камуністычнае партыі Беларусі Пётр Машэраў зрабіў «сур’ёзны папрок» партыйнаму кіраўніцтву Аддзялення грамадскіх навук АН БССР, якое «часта ідзе на повадзе нясталых у палітычных адносінах асоб» і якое дазволіла Аддзяленню «санкцыянаваць правядзенне мерапрыемстваў. не задумваючыся над іх магчымымі негатыўнымі вынікамі, як гэта мела месца з сімпозіумам, які намячаўся па праблеме этнагенеза беларусаў»15.
 
Дыскусія пра эі нагенез беларусаў была ў роўнай меры прадметам як навукі, так і палітыкі з ідэалогіяй. 3 падобнымі тэмамі такое здараецца часта. Гісторыя. паводле выдатнага англійскага гісторыка Эдварда Галета Кара, мае падвойную функцыю: «дазволійь чалавеку зразумець мінулае грамадства і ўзмацніць яго панаванне над сучасным»16. Сапраўды, гістарычная абазнанасць заўсёды ляжала ў аснове палітычнае свядомасці.
 
У колішнім Савецкім Саюзе са сталінскіх часоў трэба было строга пільнавацца афіцыйнага погляду на паходжанне трох усходнеславянскіх народаў — рускіх, украінцаў і беларусаў. Усе тры нацыянальнасці, паводле афіцыйнай догмы, якую Сталін пераняў у спадчыну ад царскай імперыі, выраслі з аднаго і таго ж старажытнарускага кораня. Траісты падзел старажытнарускае «народнасці», згодна з гэтай канцэгшыяй, адбыўся ў выніку распаду Кіеўскае Русі праз усобіцы, што прывялі да заваёвы славянскіх земляў літоўскімі і польскімі князямі. Вядома, перад маскоўцамі ў такім разе паўставала задача вызваліць гэтыя «рускія» землі і з’яднаць іх нанова ў адзінай дзяржаве, цяпер ужо з цэнтрам у Маскве. Відавочна, тэорыя балцкага субстрату ў этнагенезе беларусаў, з якое вынікала, ujto Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкаё магло скласціся мірна, а не шляхам заваёваў,
 
падрывала маскоўскае абгрунтаванне экспансіі на захад, пазбаўляючы яе маральных падставаў і палітычнага апраўдання.
 
Водгалас пытання пра балцкі субстрат у этнічным фар.маванні беларусаў і пра адзіную старажытнарускую народнасць, якая нібыта некалі існавала, чуцён дагэтуль. Дынаміка сённяшніх падзей у рэгіёне прымушае чэрпаць аргументы адусюль, у тым ліку і з гістарыяграфіі.
 
ПЕРШЫЯ КНЯСТВЫ
 
Сучаснасць жывіцца мінуўшчынай
 
«Перабудова» вызваліла беларускую гісторыю з няволі прарасійскіх камуністычных догмаў. Мінуўшчына зноў сталася аб’ектам свабоднага доследу. навуковых дыскусій, меркаванняў і, вядома, журналісцкіх спрашчэнняў. Мінулае і сучаснасць зноў увайшлі ў свае натуральныя суадносіны, што вызначальна ўплывае на будучыню і пацвярджае слушнасць гісторыка XIX ст. Якаба Буркгарта, які сказаў: гісторыя — гэта «запіс таго, што адзін век лічыць вартым увагі ў другім». «Вартасць» мінуўшчыны вынікае з патрэбаў сучаснасці, як гэта прадэманстраваў міністр замежных спраў Беларусі Пётр Краўчанка. звяртаючыся ў верасні 1991 г. да Генеральнай Асамблеі Аб’яднаных Нацый. Падкрэсліваючы гістарычны досвед свайго народу, ён спаслаўся на далёкую мінуўшчыну. «Сёння мы з гордасцю адзначаем, што традыцыі беларускае дзяржаўнасці маюць шматвяковую гісторыю. Яна ўвасаблялася ў розных формах дзяржаўнага будаўніцтва і дасягнула найвышэйшага росквіту ў сярэднявеччы»17.
 
Полацкае княства
 
Найранейшыя ўвасабленні дзяржаўнасці на беларускіх землях— гэта княствы Полацкае, Тураўскае і Наваградскае, названыя так па сваіх галоўных гарадах. Напрыканцы X ст. яны падпарадкоўваліся Кіеву, але неўзабаве пачалі змагацца за правы незалежных альбо паўнезалежных уладанняў. Рэй у гэтай барацьбе вёў найбольшы з трох названых гарадоў — Полацк.
 
У Полацкім княстве, якое займала больш за палову тэрыторыі сучаснае Беларусі, жылі крывічы, адна з найвялікшых груп усходніх славянаў, якія прыйшлі на гэты’я землі ў VI ст. н. э. Заняты імі абшар выходзіў за межы ўладанняў полацкіх князёў. На ўсход ад Полацка паўстаў яшчэ адзін крывіцкі цэнтр улады, Смаленск — часам супернік Полацка, а часам і саюзнік. У Полацкай зямлі былі і іншыя буйныя гарады: Віцебск, Орша, Менск, Друцк. Узнікшы як памежныя заставы Полацкага княства, тэрыторыя якога хутка пашыралася, яны ў канцы XI ст. выраслі ў самастойныя гандлёвыя цэнтры і імкнуліся ва ўмовах тагачасных усобіц да самакіравання.
 
Адначасова падобныя працэсы адбываліся і ў Тураўскім княстве, дзе на працягу VIII—ІХст.ст. былі заснаваныя гарады Пінск, Берасце (Брэст). Слуцк і Клецк.
 
Полацк упершыню згадваецца ў рускім летапісе «Аповесць мінулых гадоў» (XII ст.) пад 862 г. як паселішча (градь), якое нарманскі князь Рурык, валадар паўночнага гораду Ноўгарада, даў аднаму са сваіх васалаў. У наступным стагоддзі Рурыкавы нашчадкі ўмацаваліся на кіеўскім пасадзе і збудавалі Кіеўскую дзяржаву. Пабыўшы нядоўгі час пад уладаю Кіева, у апошняй чвэрці X ст. за князем Рагвалодам Полацк дамогся незалежнасці. Паводле паходжання Рагвалод быў альбо скандынавец (як Рурык), альбо славянін18.
 
Гісторыя князёуны Рагнеды
 
Згодна з народнай легендай, запісанай у ранніх летапісах, беларуская палітычная гісторыя перыяду Кіеўскае Русі адкрываецца драмай, гвалтам і жорсткасцю. У ролі злачынцы выступіў сам кіеўскі князь, будучы хрысціцель Русі св. Уладзімір. У маладосці, яшчэ да хросту, ён княжыў у Ноўгарадзе, атрымаўшы яго ва ўдзел ад бацькі Святаслава (памёр у 972 г.), які з мячом у руцэ будаваў Кіеўскую імперыю. Але, як на тое, прэстыжны кіеўскі пасад бацька аддаў другому сыну, Уладзіміраваму зводнаму брату Яраполку. Ведаючы, што за Кіеў давядзецца паваяваць, Уладзімір наважыў забяспечыць сабе саюзніка, ажаніўшыся з Рагнедаю, дачкою полацкага князя Рагвалода. Тая, аднак, аддала перавагу Яраполку. Адмовіўшы Уладзіміру, Рагнеда яшчэ і абразіла князя, назваўшы яго рабынічам (сынам рабыні), бо хадзілі чуткі, што ягоная маці ,была служанкаю ў двары вялікага князя Святаслава. Для Уладзіміра і яго падступнага дзядзькі Дабрыні гэтага было дастаткова, каб пайсці паходам на Полацк, забіць бацькоў Рагнеды і двух яе братоў ды прымусіць князёўну выйсці за Уладзіміра. Забіўшы Яраполка, Уладзімір заняў кіеўскі пасад. Рагнеда нарадзіла хлопчыка, якога назвалі Ізяславам. Мужа яна ненавідзела і далей, не толькі за забойства яе сям'і, але і з-за ягоных сувязяў з іншымі жанчынамі, у тым ліку з удавою нябожчыка Яраполка. Пакрыўджаная Рагнеда наважыла забіць мужа, калі той спаў. Але задуманае не здзейснілася: Уладзімір прачнуўся і перашкодзіў жончынай помсце. Ён меўся пакараць Рагнеду смерцю, але, як паведамляе летапісец, малы сын Ізяслаў прымусіў яго перадумаць. Ізяслаў заступіўся за маці. 3 мячом у руцэ ён мовіў: «Не думай, што ты тут адзін!» Уражаны смеласцю свайго першынца, Уладзімір пастанавіў выгнаць жонку з сынам на іх родную Полаччыну і нават загадаў, каб дзеля гэтага збудавалі горад, названы Ізясл’аўлем (Ізяслаўлевым), а цяпер вядомым як Заслаўе пад Менскам. Згодна з легендаю, Рагнеда зрабілася манашкаю, прыняла імя Анастасіі і пражыла свае апошнія гады ў манастыры паблізу новага гораду, дзе і памерла каля 1000 году.
 
Трагічны вобраз Рагнеды глыбока запаў у памяць беларускага народу. Ёсць шмат казак аб князёўне з разбітым сэрцам, якая вандруе па родным краі, суцяшае іаротных. лечыць параненых ваяроў і дапамагае бедным.
 
Гісторыя Рагнеды і Уладзіміра ўвасабляе і ілюструе раннюю паўночна-паўднёвую вось беларускае гісторыі і барацьбу Полацка за незалежнасць. Месцячыся на двух галоўных гандлёвых шляхах— па Дняпры і Дзвіне— полацкія крывічы мусілі змагацца з двума цэнтрамі ўлады, злучанымі традыцыяй і дынастычнымі повязямі — Ноўтарадам на поўначы і Кіевам на поўдні. Гісторыя ўзаемаадносін Кіева і Ноўгарада ў феадальныя часы. піша ўкраінскі гісторык Пётр Талочка, «сведчыць аб тым. што паміж гэтымі двума найбуйнейшымі цэнтрамі краіны існавалі шчыльныя і працяглыя сувязі— эканамічныя, культурныя. палітыка-адміністрацыйныя»19.
 
Па сваім палітычным паходжанні Полацкае княства было падобным да Кіеўскага і Ноўгарадскага. Агульнымі для ўсіх трох княстваў былі пісьмовая царкоўнаславянская мова і хрысціянскія маральнаэтычныя каштоўнасці. Але аб’яднаўчую ролю хрысціянства не трэба пераацэньваць. Хрысціянізацыя гэтых земляў была працяглым працэсам, і элементы язычніцтва захоўваліся тут на працягу стагоддзяў. Прыблізна 95% насельніцтва жыло па вёсках, дзе культурная інерцыя была вельмі моцная. У сярэднявеччы чалавек найперш быў верны свайму племені. У XII ст. Полацк славіўся сваім народным гарадскім сходам, вечам, накшталт сучаснага яму міланскага Parlamente, у якім маглі браць удзел усе, нават найбяднейшыя грамадзяне. Вадзім Вілінбахаў, даследчык старажытнае Русі, слушна зазначае, што «кожны славянін адчуваў сябе найперш часткаю ўласнага роду і сваёй вясковай абшчыны. ...Драўлянін быў перадусім драўлянінам, а крывіч — крывічом. ...Старажытнаруская дзяржаўная арганізацыя не была ў стане ліквідаваць племянныя межы»20. Моц гэтай племянной лучнасці выявілася, калі старажытнаруская дзяржава напрыканцы XII ст. распалася паводле межаў між плямёнамі. Падобныя падзеі адбыліся ў Расіі ў 1917 г. і ў Савецкім Саюзе ў 1991 г.
 
Тэндэнцыйная дарэвалюцыйная расійская і савецкая гістарыяграфія кажа пра існаванне ў Кіеўскай Русі адзінае «старажытнарускае народнасці», з якой у XIV ст. нібыта пачалі вылучацца (вяліка)рускі. ўкраінскі і беларускі народы. Але такое народнасці не існавала. I не магло існаваць— бо для яе не было агульнай ідэі. Супольную хрысціянскую веру, якая прымусова насаджалася ці нават пускала карані, і мала кім ужываную літаратурную царкоўнаславянскую мову (заснаваную на старабалгарскай) перасільвалі глыбока ўкаранёныя ў свядомасць сярэднявечнага чалавека племянныя сувязі і мясцовыя звычаі. Бясконцыя міжусобныя войны таксама не спрыялі адчуванню «агульнарускае народнасці». Цверджанні аб існаванні гэткае нацыя-
 
нальнасці — палітычная прыхватка. спроба заднім днём апраўдаць пазнейшую экспансію Масковіі, што перарасла ў царскую вялікарускую, а пазней у камуністычную імперыю.
 
Геаграфія дыктуе палітыку незалежнасці
 
У выніку стратэгічнага знаходжання паміж Ноўгарадам і Кіевам на шляху са Скандынавіі ў Візантыю, Полацкае княства ўступіла з імі ў канфлікт. У крывіцкай зямлі была ўласная дынастыя, якая памятала аб трагічнай смерці свайго продка Рагвалода ад рук ноўгарадскакіеўскага ўладара. «3 тае пары,— кажа летапісец,— Рагвалодавы ўнукі падымаюць меч на Яраславічаў». Полацкія князі не бралі ўдзелу ў бойках за кіеўскі пасад; яны рэдка далучаліся і да супольных паходаў у інтарэсах усяе рускае зямлі.
 
Пасля ранняе смерці Рагнеды і заўчаснага скону яе сына Ізяслава ў 1001 г. Полацк зазнаў два паспяховыя княжанні — Брачыслава Ізяславіча (памёр у 1044) і Ізяслававага ўнука Усяслава Чарадзея (памёр у 1101). (Мянушку «Чарадзей» даў Усяславу, відаць, варожа настаўлены да Полацка кіеўскі летапісец). Названыя князі з пераменным поспехам змагаліся супроць Кіева і Ноўгарада і паспяхова пашырылі свае ўладанні на паўднёвыя землі роднаснага племені дрыгавічоў і на балцкія землі далёка на захад па Дзвіне, дзе полацкімі даннікамі сталі лівы, земгалы і іншыя плямёны. «У першай палове XI ст.,— зазначае знаўца гэтага перыяду Леанід Аляксееў,— палітычныя межы Полацкае зямлі ўсталяваліся канчаткова»21. Каб давяршыць бацькаву справу і паказаць сябе роўным з іншымі вялікімі князямі, Усяслаў загадаў збудаваць у Полацку сабор св. Сафіі, які стаў упоравень з кіеўскім і ноўгарадскім Сафійскімі саборамі, збудаванымі ў 1037 і 1050 гадах. Узведзены ў 1044—1066 гг. сабор вызначаўся арыгінальнай архітэктураю. Сучаснік Вільгельма-Заваёўніка (караля Англіі з 1066 да 1087 гг.), Усяслаў княжыў доўга, энергічна, слаўна. Невядомы аўтар паэтычнага шэдэўра XII ст. «Слова пра паход Ігараў» (славянскі адпаведнік класічнага заходняга эпасу «Песня пра Раланда»), выказаўся пра Усяслава з цеплынёй і сімпатыяй, уславіўшы гэтым яго імя на вякі.
 
3 хрысціянствам прыходзіць культура
 
Хрысціянства прыйшло на Беларусь неўзабаве пасля таго, як у 988 г. Рагнедзін муж, вялікі князь кіеўскі Уладзімір, ахрысціў сваіх падданых. Візантыйскі варыянт хрысціянства стаў дзяржаўнай рэлігіяй і быў пашыраны па ўсім княстве сілаю загаду. Некаторыя гісторыкі мяркуюць, што першае полацкае епіскапства было заснаванае не пазней чым у 992 г., а тураўскае — у 1005 г.22
 
Абраз святой Еўфрасінні Полацкай, нябеснай заступнійы Беларусі.
 
Крыж святой Еўфрасінні, зроблены майстрам Лазарам Богшаму 1161 г.
 
Хрышчэнне Русі прынесла на Полацкую зям.по не толькі пісьменства, адукацыю і мастацтва, але і змены ў норавах. Найлепшы прыклад гэтаму— жыццё і дзейнасць св. Еўфрасінні Нолацкай (каля 1120—1173 гг.), унучкі вялікага князя Усяслава. Маладая хрысціянка, князёўна Прадслава (у манастве— Еўфрасіння) наважыла пайсці ў манастыр. Яна перапісвала кнігі, будавала цэрквы і манастыры, засноўвала школы, бібліятэкі і сірочыя прытулкі. Св. Еўфрасіння вызначылася не толькі сваёй падзвіжніцкай працаю, але і адданасцю хрысціянскім ідэалам. Падчас другога крыжовага паходу яна падалася ў паломніцтва ў Святую Зямлю, дайшла да Ерусаліма, там у 1173 годзе памерла і неўзабаве была далучаная да ліку святых.
 
Сёння і праваслаўныя і каталікі шануюць яе як патронку Беларусі. Яна сімвалізуе сабою цывілізацыйную моц хрысціянства. Яе імя засталося ў вяках, дзякуючы, між іншым, і ўсыпанаму самацветамі цудоўнаму крыжу, які стварыў на заказ Еўфрасінні полацкі майстар Лазар Богша.
 
Рэліквія выключнае прыгажосці перажыла сотні бурных гадоў і загадкава знікла ў другую сусветную вайну. Шукаючы страчаны скарб, урад Рэспублікі Беларусь звяртаўся нават у прыватныя калекцыі ў Злучаных Штатах.
 
Гісторык Леанід Аляксееў падсумоўвае сваё дэталёвае апісанне Полацкае зямлі так:
 
Маючы самастойныя сувязі з Візантыяй, Заходняй Еўропай і, магчыма, з Усходам, Полацк стаўся буйны.м кулыпурным цэнтрам з уласнай архітэктурнай школай, якая ўвабрала ў сябе лепшыя традыцыі тагачаснай сусветнае кулыпуры, з манастырамі— цэнтрамі асветы і пісьменспіва, якія, як / ў Кіеве, Ноўгарадзе і іншых буйнейшых цэнтрах Русі, вялі сваё летапісанне23.
 
Тураўскае княства
 
Апрача Полацкага княства на тэрыторыі тагачаснае Беларусі знаходзілася яшчэ Тураўскае. Яно ляжала на поўдзень ад Полацка, па рацэ Прыпяці, што ўпадае ў Дняпро і злучае яго з Віслаю. Тураўскае княства было бліжэй да Кіева, чым да Полацка, і меншае за Полацкае сваёй тэрыторыяй. Нейкі час яно з’яўлялася адным з удзелаў кіеўскае дынастыі. Адзін князь змяняў на тураўскім пасадзе'другога, асобныя перабіраліся адсюль і ў Кіеў. Праўда, «валоданне кіеўскім пасадам механічна не цягнула за сабой валодання Тураўскай зямлёю»24. Тураўскія князі, патрапляючы жаданням мясцовае знаці і купецтва, у духу свайго часу, адстойвалі свае ўласныя інтарэсы, супярэчныя інтарэсам цэнтральнае ўлады. У 1162 г., пасля падпарадкавання кіеўскім уладарам, якое доўжылася паўстагоддзя, князь Юры Яраславіч здолеў «да-
 
магчыся прызнання самастойнасці Тураўскае зямлі, захавання добрых адносінаў з магутнымі суседзямі і падтрымкі кіеўскага князя»25.
 
Другая палова XII ст. была для Турава «перыядам палітычнага росквіту»26. Найбольш славутай постаццю ў Тураўскі.м княстве ў тыя даўнія часы быў тураўскі епіскап Кірыла (каля 1130— каля 1182 гг.), кананізаваны за вернасць царкве і прапаведніцкае красамоўста. Некаторыя з яго казаняў і малітваў дайшлі да нас і вывучаюцца дзеля сваіх літаратурных вартасцяў.
 
На працягу XII ст. па меры развіцця феадальных адносінаў і множання мясцовых «дынастый», якія ваявалі паміж сабою, кіеўскі кангламерат княстваў пакрысе распадаўся. Гэты працэс закрануў таксама Полацкае, Тураўскае і Смаленскае княствы. Тым часам такія гарады Полацкага княства, як Менск, Віцебск і Друцк, пачалі аспрэчваць уладу Полацка. Аналагічнае суперніцтва з боку Пінска, Слуцка і іншых цэнтраў Тураўскага княства вяло да зніжэння значнасці Турава^ На працягу апошняе чвэрці XII ст. і першае паловы ХІІІ-га вось поўнач—поўдзень памалу страціла сваё значэнне, і асноўнае напружанне падзей беларускае гісторыі перайшло на вось усход—захад.
 
Цэнтр улады. перамяшчаецца з Полацка у Наваградак
 
XIII стагоддзе было сведкам драматычных падзеяў і глыбокіх зменаў у паўночна-ўсходняй Еўропе, на ўзбярэжжы Балтыкі і далей на ўсход углыбкі кантыненту. Гэтыя змены закранулі Полацкую і Турава-Пінскую землі, а таксама Наваградскую зямлю, якая ляжала на захад ад дзвюх першых і ўключала балцкія плямёны яцвягаў, літоўцаў і латышоў.
 
Зерне неладу было пасеяна ў гэтым краі ў 1186 г., калі полацкі «кароль Вальдэмар» (князь Уладзімір) даў нямецкаму місіянеру біскупу Мейнарду права хрысціць у сваю веру ліваў і латышоў, полацкіх васалаў, што жылі ў ніжнім Падзвінні27. У 1201 г., праз пятнаццаць гадоў, нямецкія місіянеры, ідучы следам за ганзейскімі купцамі, якія гандлявалі з Усходам, заснавалі ў вусці Дзвіны горад Рыгу. Адзін з Мейнардавых наступнікаў, біскуп Альберт з Брэмена, стварыў там у 1202 г. рэлігійны ордэн мечаносцаў. Ордэн меўся быць перадавым атрадам хрысціянізацыі язычнікаў у інтарэсах папства і тэрытарыяльнай экспансіі — у нямецкіх інтарэсах. Неўзабаве Полацк пачаў адчуваць націск мечаносцаў. Ть м часам у выніку крыжацкіх нападаў і разрабавання ў І204г. лацінянамі Канстанцінопаля расла варожасць паміж візантыйцамі і лацінянамі. У 1210 г., пасля некалькіх сутычак з немцамі, князь Уладзімір змушаны быў падпісаць мірную дамову з біскупам Альбертам і гандлёвае пагадненне з Рыгай. Але перадышка была нядоўгаю. Да 1214 г. Полацк саступіў мечаносцам Кукенойс і Герцыку, свае заходнія васальныя гарады на берагах Дзвіны. Узброе-
 
ныя лепш за палачан, рыцары працягвалі наступ. У 1264 г. іх уладанні наблізіліся да межаў уласна Полацкага княства. Полацкі князь Гердзень мусіў пайсці на кампраміс. Ягонае пагадненне з Ордэнам дакладна вызначала правы нямецкіх купцоў у Полацкім княстве і адпаведныя правы полацкіх гандляроў у Рызе28.
 
Апрача варожага наступу па Дзвіне на паўночным захадзе Беларусі, на паўднёвым захадзе неўзабаве з’явілася новая сіла— яшчэ адзін нямецкі рыцарскі ордэн— Тэўтонскі. Польскі князь Конрад Мазавецкі ў 1228 г. запрасіў гэты ордэн, што дзейнічаў раней у Святой Зямлі, змагацца з язычніцкімі балцкімі плямёнамі прусаў. Неўзабаве тэўтонцы пашырылі свае набегі на суседнія паганскія землі яцвягаў, літоўцаў і ўсходнеславянскіх жыхароў Беларусі. Хоць славяне ўжо былі ахрышчаныя ў візантыйскім абрадзе місіянерамі з Канстанцінопаля, для крыжакоў — з прычыны расколу ў 1054 г. паміж Рымам і Канстанцінопалем — яны заставаліся схізматыкамі. Пасля таго як у 1240 г. татара-манголы разбурылі Кіеў, яны насядалі на беларускія землі з поўдня, а тэўтонцы — з захаду. Мясцовыя войны таксама не спыняліся; сярод новых постацяў гэтага этапу беларускае гісторыі — літоўскіх князёў — вылучылася асоба князя Міндоўга (каля 1200— 1263 гг.).
 
Міндоуг яднае Літву і Русь
 
Каля 1238 г. галоўны ўладар усходняе Літвы Міндоўг апынуўся ў заходнебеларускім горадзе Наваградку— відаць, у выніку працяглай барацьбы з сваімі літоўскімі супернікамі. Паводле аднаго з летапісаў, Міндоўг і многія ягоныя баяры ў 1246 г. «прія ввру Хрнстову оть Востока»29. 3 Наваградка ён і распачаў свае заваёвы і кансалідацыю новае канфедэратыўнае дзяржавы, Вялікага Княства Літоўскага і Рускага. У яе ўвайшлі ўсходнелітоўскія і заходнебеларускія землі (Жамойць, адпаведная сучаснай заходняй Літве, была далучаная да дзяржавы і ў яе назву ў сярэдзіне XV ст.).
 
Міндоўг выявіў сябе як палітык здольны, але непераборлівы ў сродках. Сутыкнуўшыся з цяжкасцямі ў барацьбе з князямі Галіччыны, Валыні і іншых славянскіх земляў на поўдні, ён залучыў да сябе ў хаўруснікі тэўтонскіх рыцараў, паабяцаўшы, што пяройдзе ў каталіцтва. Рыцары нават дамагліся Міндоўгу ад рымскага папы каралеўскае кароны, і ў 1251 г. у Наваградку адбылася цырымонія каранацыі. Але ў выніку ваенных і палітычных зменаў Міндоўг паддаўся ўплыву жамойцкага князя Траняты і палічыў мэтазгодным адступіцца ад хрысціянскае веры, каб гэткім коштам захаваць еднасць сваёй дзяржавы. У 1263 г. яго забілі супернікі. Сын Міндоўга Войшалк (памёр у 1268 г.) пашырыў бацькавы ўладанні на ўсход, далучыўшы Полацкую і Віцебскую землі. Як і ягоны бацька, Войшалк спалучаў рэлігію з палітыкай. Ён не толькі перайшоў у хрысціянства ўсходняга
 
абраду, але прыняў манаскія зарокі і ўвекавечыў сваё імя, збудаваўшы манастыр у Лаўрышаве, паблізу сталічнага Наваградка. Паколькі ўсходнеславянскія землі. у тым ліку і Беларусь, атрымалі пісьменства разам з хрысціянствам у канцы X ст. (у адрозненне ад большасці літоўцаў, якія заставаліся язычнікамі да 1386 г.), старабеларуская мова стала рабочай моваю княскае канцылярыі, судоў, летапісаў і афіцыйных зносінаў. Яна заставалася ў гэтай ролі аж да канца XVII ст., калі яе замяніла польская. Агульная пісьмовая мова ўсходніх славянаў — беларусаў, украінцаў і рускіх — пачала распадацца ў XIII ст. і да канца XV-ra паступова развілася ў тры нацыянальныя мовы. Паколькі старабеларуская мова выкарыстоўвалася ў княжай канцылярыі з самага яе заснавання ў XIV ст., беларускую мову трэба лічыць адной з найдаўнейшых дзяржаўных нацыянальных моваў у Еўропе. (Напрыклад, кастыльскую мову было загадана ўжываць у гішпанскіх урадавых дакументах у XIII ст., англійская набыла афіцыйнае прызнанне ў 1362 г., а парыжскі дыялект французскай дамогся такога статусу ў 1400 г.).
 
XIV стагоддзе было сведкам далейшага тэрытарыяльнага і палітычнага росту Вялікага Княства падчас уладарання вялікіх князёў Гедыміна (1315—1341), які ў 1323 г. перанёс сталіцу з Наваградка ў Вільню, і Альгерда (1341—1377). Абодва валадары мелі цесныя сямейныя і кулыурныя сувязі са славянскім светам. Гедымін быў жанаты тройчы. Ці былі праваслаўнымі яго жонкі, меркаваць цяжка, але пяцёра з семярых яго сыноў хрысціліся паводле ўсходняга абраду. Пра Гедымінавага сына Альгерда звестак засталося болей. Імёны дваццаці ягоных сваякоў, зазначае гісторык Марцэлі Косман, сведчаць аб «няўхільнай беларусізацыі дынастыі»30. Гэтую выснову можна зразумець, згадаўшы пра пашырэнне княства на захад і на ўсход і пра палітычнае суперніцтва Вільні з пачынальнікам маскоўскай экспансіі вялікім князем Іванам Калітою (1325—1340) і яго нашчадкамі.
 
Насуперак цверджанням некаторых аўтараў (у тым ліку прадстаўнікоў старой савецкай гістарычнай школы) аб заваёве беларусаў літоўцамі і літоўскім панаванні над імі ў Вялікім Княстве. гісторыя не адзначыла паміж двума суседнімі народамі аніводнае больш-менш значнае бітвы, а таксама і фактаў этнічнага прыгнёту. Наадварот, утварэнне Вялікага Княства адбылося ў значнай меры добраахвотна, у тьім ліку праз шлюбы, як вынік шматвяковага суіснавання 'славянскіх і балцкіх народаў уперамешку яшчэ да ўзнікнення супольнае дзяржавы. Хрысціянства і пісьменства, якія развіваліся на беларускіх землях амаль чатыры стагоддзі, перш чым хрысцілася Літва, забяспечылі ў Княстве першарадную ролю беларускім тэрыторыям, чые мясцовыя звычаі добра захаваліся і чыя мова набыла афіцыйны статус і ужывалася нават на этнічна літоўскіх землях. Такім чынам, гаварыць
 
пра Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае як пра чыста або пераважна літоўскую дзяржаву — значыць скажаць мінуўшчыну, характарызуючы яе ў тэрмінах і паняццях зусім іншай эпохі.
 
Каб умацаваць прэтэнзіі на ўсходнія хрысціянскія землі, вялікі князь Гедымін каля 1317 г. заснаваў у сваім Княстве праваслаўную мітраполію, прадбачачы, што Масква скарыстае моцную рэлігійную падставу аб’яднання хрысціян пад харугваю праваслаўя, атрыманай праз Кіеўскую Русь у спадчыну ад Візантыі. Сапраўды, да 1325 г. мітрапаліты са зруйнаванага Кіева настала перабраліся ў Маскву і зрабілі яе царкоўнай сталіцаю Расіі.
 
Вялікі князь Альгерд, які двойчы браў шлюб з рускімі князёўнамі, хоць сам заставаўся язычнікам, працягваў на ўсходзе бацькаву палітыку далучэння новых земляў; са сваімі пераможнымі войскамі ён нават дайшоў да Масквы. Ягоныя тэрытарыяльныя дамаганні, паводле Оскара Галецкага, зводзіліся да таго, што «ўся Русь павінна належаць літоўцам»31. На працягу некалькіх наступных дзесяцігоддзяў і Вільня, і Масква вялі «збіранне ўсяе Русі» з роўнымі, здавалася б, шанцамі на поспех. Гэтая ідэя аб’яднання ўсёй Усходняй Еўропы пад уладаю аднаго манарха была яшчэ надзённай на пачатку XVII ст., падчас маскоўскага «смутного временн» (1603—1613), калі польскі кароль шведскага паходжання Жыгімонт III імкнуўся, каб яго прызналі рускім царом.
 
У 1380 г. Дзмітрый Данскі (1350—1389), князь маскоўскі і вялікі князь уладзімірскі, у бітве на Куліковым полі разбіў татарскія войскі, забяспечыўшы сваім нашчадкам права спадкаемства без зацверджання татарскім ханам і вывеў Масковію на імперскі курс. Сутыкненне паміж Вялікім Княствам Літоўскім і нашчадкамі Данскога было непазбежнае, бо і адны і другія прэтэндавалі на тыя самыя тэрыторыі, населеныя вернікамі тае самае праваслаўнае царквы.
 
ДЫНАСТЫЧНАЯ УНІЯ 3 ПОЛЬШЧАЙ
 
Тым часам адбываліся падзеі, якія рашуча змянілі далейшы ход усходнееўрапейскай гісторыі. У 1385 г. адзін з дванаццаці сыноў Альгерда, вялікі князь Ягайла (па-літоўску — Jogaila, па-польску — Jagieilo) і прадстаўнікі ягонае дынастыі вырашылі аб’яднаць Вялікае Княства Літоўскае і Рускае з Каралеўствам Польскім праз Ягайлаў шлюб з польскаю каралевай. Гэты крок быў узаемна выгадны: Ягайла, пазбягаючы працягу згубнае грамадзянскае вайны, мусіў шукаць саюзнікаў у сваёй барацьбе з тэўтонскімі рыцарамі, а таксама з Масковіяй, што знаходзілася на ўздыме. А палякам з іх дванаццацігадовай каралеваю Ядвігай (дачкою ўдавы Людовіка Венгерскага) быў патрэбны кароль, каб прадухіліць праблемы са спадкаемствам і мець
 
калі між Літвою і Польшчай завязваліся дынастычныя сувязі. За паўстагоддзя да гэтага, у 1325 г., дачка вялікага князя Гедыміна Альдона выйшла за польскага караля Казіміра. Шлюб Ягайлы з Ядвігай, аднак, быў глыбей павязаны з геапалітыкай. Ягайла згадзіўся аб’яднаць сваё Княства з Польскай Каронаю; перавесці Літву, апошнюю язычніцкую краіну Еўропы, у хрысціянства лацінскага абраду; і. нарэшце, змагацца за вяртанне польскіх земляў, заваяваных немцамі. У 1386 г. Ягайла, названы ў праваслаўным хросце Якавам, перахрысціўся ва Уладыслава і каранаваўся на караля Польшчы, захаваўшы за сабою тытул найвышэйшага князя літоўскага і рускага. Вялікім князем застаўся яго праваслаўны брат Скіргайла (Іван). Гэты важны крок цесна і драматычна з'яднаў гістарычныя лёсы палякаў, літоўцаў, беларусаў і ўкраінцаў на наступныя пяцьсот гадоў.
 
У 1387г. дзеля паскарэння каталізацыі дзяржавы князь сваім прывілем падараваў каталіцкай царкве вялікія маёнткі, вызваліўшы іх, як і землі шляхты, што перайшла ў новую веру, ад дзяржаўных абавязкаў і падаткаў. Першыя касцёлы на Беларусі былі закладзеныя ў Менску і Берасці каля 1390 г.
 
Прыняцце Ягайлам польскае кароны мела для Беларусі дваякія і далёкасяжныя наступствы. Па-першае, палітычныя ўстановы і культура на беларускіх землях пачалі з гэтага часу развівацца на грунце альбо пад уплывам заходніх мадэляў, захоўваючы і элементы старажытнарускае культуры. Найбольш плённым у гэтым сэнсе было XVI ст. Па-другое, беларускі народ, першапачаткова ахрышчаны паводле візантыйскага абраду, з цягам часу зрабіўся шматканфесійным — у выніку прывілеяў для каталікоў у Вялікім Княстве, пазнейшае Рэфармацыі, Контррэфармацыі, а таксама супрацьлеглага ціску з польскага і рускага бакоў. Аднак на працягу стагоддзяў народы Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага здолелі выпрацаваць мадэль мірнага суіснавання, што вызначалася рэлігійнай талерантнасцю і міжэтнічным супрацоўніцтвам паміж беларусамі і літоўцамі, праваслаўнымі і каталікамі, габрэямі і татарамі. Каралі і вялікія князі (часам у адной асобе), чыю ўладу абмяжоўваў рост амбіцый шляхты, рупячыся аб агульных патрэбах дзяржавы, патрапілі наладзіць адносіны паміж сваімі падданымі так, каб пазбегнуць унутраных рэлігійных войнаў.
 
Два гэтыя аспекты гістарычнага досведу запалі ў народную памяць і вельмі выразна праяўляюцца ў сённяшняй Беларусі, захоўваючы рэспубліку ад жорсткасці і насілля.
 
Наступ вялікага князя Вітаўта на ўсход
 
Хоць праўленне Ягайлы, караля польскага Уладыслава II (1386 1434) і вялікага князя літоўскага і рускага (1377 — 1392), увогуле было паспяховым, яно зведала бурныя палітычныя калізіі, як паміж дзвюма
 
дзяржавамі, так і ў самім Вялікім Княстве. Праблема палягала ў тым, што польскі і літоўскі бакі па-рознаму разумелі акт уніі, па сутнасці асабістай: палякі рабілі націск на аб'яднанні дзяржаваў, а беларусы і літоўцы настойвалі на аўтаноміі Княства. Больш таго. літоўская шляхта, прыняўшы каталіцтва, атрымала ад вялікага князя прывілеі, якія абуралі праваслаўных славянаў. Апрача таго і ў самім кіруючым слаі не абыходзілася без разыходжанняў: магнаты, у тым ліку і праваслаўныя. былі рассеяныя па шырокіх абшарах усяго Княства як прадстаўнікі вялікага князя.
 
Найбольшы выклік, з якім каралю Ягайлу давялося мець справу, кінуў яго стрыечны брат Вітаўт, чый бацька, вялікі князь Кейстут, быў падступна забіты ў 1382 г. падчас змагання з Ягайлам за ўладу. Саступіўшы Жамойць сваім саюзнікам, нямецкім рыцарам, Вітаўт засяродзіўся на ўсходніх і паўднёвых заваёвах, каб забяспечыць сабе базу ў процівагу Ягайлавай Польшчы. Напачатку Масковія і Залатая Арда падтрымоўвалі яго сепаратызм: шлюб Вітаўтавай дачкі Сафіі з вялікім князем маскоўскім Васілём у 1391 г. быў зладжаны як падзея вялікай палітычнай значнасці-Ч У 1392 г. Вітаўт быў ужо настолькі моцны, што кароль Ягайла мусіў прызнаць яго de facto ўладаром Вялікага Княства ўзамен на кампраміснае прызнанне фармальнага існавання саюзу. Каля 1395 г. Вітаўт прыняў тытул вялікага князя літоўскага і рускага. А ў 1398 г. феадалы Княства выказалі яму падтрымку як афіцыйнаму ўладару незалежнае дзяржавы. Больш таго, Тэўтонскі ордэн са згоды імператара Свяшчэннае Рымскае Імперыі зацвердзіў яго «каралём Літвы і Русі»33.
 
Але насіць гэты тытул Вітаўту не давялося. Ягоная ўсходняя палітыка і звязаныя з ёю амбіцыі атрымалі знішчальны ўдар у 1399 г., калі татары разбілі на рацэ Ворскле войскі Вялікага Княства Літоўскага. Гэтая падзея стала паваротным пунктам у дачыненнях вялікага князя Вітаўта з каралём Ягайлам і змяніла яго стаўленне да уніі з ІІольшчай. ГІаражэнне на Ворскле зрабіла Вітаўта больш схільным да супрацоўніцтва з Кракавам. У 1401 г. адбылося паўторнае зацверджанне саюзу паміж дзвюма дзяржавамі, прычым Вітаўт заставаўся пажыццёвым гаспадаром Княства, але браў абавязак дапамагаць Кароне ў змаганні з агульнымі ворагамі, сярод якіх самымі блізкімі і небяспечнымі былі нямецкія рыцары. Канфрантацыя з тэўтонцамі дасягнула кульмінацыі ў 1410 г., калі злучаныя сілы 'Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага пад камандаю караля Ягайлы і вялікага князя Вітаўта нанеслі Ордэну знішчалызы ўдар у славутай бітве пад Грунвальдам.
 
Адным з наступстваў супольнае перамогі над немцамі было ўмацаванне ў 1413 г. літоўска-польскае уніі. На сойме ў Гарадзельскім замку сорак сем шляхецкіх родаў Вялікага Княства атрымалі гербы ад сарака семі гюльскіх родаў. У Літве было ўведзена на польскі ўзор
 
некалькі новых адміністрацыйных адзінак, а высокія царкоўныя і свецкія пасады ў Княстве сталі даступныя толькі каталікам, каб запэўніць Рым. што разгром нямецкіх крыжакоў пад Грунвальдам не азначаў страты каталіцкай царквой пазіцыяў у гэтым рэгіёне. У той самы час Польшча і Вялікае Княства зноў пацвердзілі сваю унію. пагадзіўшыся не абіраць караля альбо вялікага князя без узаемнае згоды.
 
Астатнія гады панавання вялікага князя Вітаўта (да ягонае смерці ў 1430 г.) былі прысвечаныя найперш пашырэнню дзяржавы за кошт усходніх і паўднёвых земляў Русі— асабліва пасля 1422 г., калі Польшча і Вялікае Княства падпісалі Мельніцкую мірную ўмову з тэўтонскімі рыцарамі, умацаваўшы гэтым польскую мяжу і вярнуўшы Літве Жамойць. Стабілізаваўшы становішча на заходнім фронце, Вітаўт вярнуўся да мары свайго дзядзькі Альгерда аб «збіранні ўсяе Русі» пад сваёю ўладаю.
 
Напрыканцы Вітаўтавага панавання тэрыторыя Вялікага Княства Літоўскага. Рускага і Жамойцкага дасягнула найбольшых у сваён гісторыі памераў, улучаючы ў сябе на паўночным усходзе Смаленшчыну і Вяземшчыну, а на поўдні — узбярэжжа Чорнага мора. Вітаўт, здавалася, здабыў усё, апрача каралеўскае кароны. Ён ужо меўся атрымаць і яе — дзякуючы клопату суперніка палякаў Сігізмунда Люксембургскага, караля рымлянаў і будучага імператара Свяшчэннае Рымскае Імперыі. Быў прызначаны нават дзень каранацыі, але палякі спрытна перахапілі карону па дарозе. Гэта здарылася незадоўга да скону вялікага ваяра і дзяржаўнага мужа ў 1430 г. Літоўска-польскі саюз. якому пагражалі сепаратысцкія памкненні вялікага князя Вітаўта, быў падмацаваны, чацвёртым ужо, шлюбам караля Ягайлы з беларускай князёўнаю Сафіяй Гальшанскай з Друцка^, якая падаравйла старому манарху вельмі чаканых сыноў.
 
Далейшае ўмацаванне сувязяў з Польшай
 
Адразу ж пасля смерці Вітаўта выбухнула дынастычная вайна, выкліканая дьіскрымінацыяй праваслаўных. Абаронцам праваслаўя ў Княстве выступіў брат караля Ягайлы, вялікі князь Свідрыгайла, падтрыманы шляхтаю з беларускіх земляў. Ён змагаўся супроць свайго дзядзькі Жыгімонта, якога літоўскія паны-каталікі абвясцілі вялікім князем. Каб утаймаваць паўстанне, кароль Ягайла выдаў у 1432 і 1434 гг. дзве граматы, згодна з якімі феадалы беларускіх земляў атрымалі роўныя правы з каталікамі, апрача права ўдзелу ў вялікакняжацкай радзе. Роўнасць, прызнаная ў гэтых граматах, была пацверджаная і падмацаваная ў 1447 г., калі вялікі князь Казімір вырашыў дадаць да сваіх тытулаў — «кароль Польскі». Каб забяспечыць лаяльнасць шляхты і царкоўных іерархаў на «рускіх» землях Княства, асабліва беручы пад увагу маскоўскія тэрытарыяльныя прэтэнзіі на «Кіеўскую спадчынуУ. вялікі князь Казімір наважыў скасаваць шмат-
 
лікія падаткі і абавязкі, якія шляхта традыцыйна плаціла або выконвала на карысць дзяржавы. Больш таго. любыя новыя забавязанні. накладаныя на землеўладальнікаў, спачатку павінны былі атрымаць ухвалу на сойме. У сацыяльным аспекце феадалізацыя земляў суправаджалася запрыгоненнем сялянаў. Паводле згаданых граматаў яны падпалі пад юрысдыкцыю маёнткавых судоў, тым часам як паны пагадзіліся не прымаць уцекачоў.
 
За час панавання вялікага князя Ягайлы і ягоных наступнікаў, у выніку тэрытарыяльнай экспансіі і войнаў, значна выраслі прывілеі і маёнткі шляхты. Хоць пад канец XIV ст. яшчэ не менш за 80% насельніцтва дзяржавы жыло на княжых землях і мела асабістую свабоду,— напрыканцы першае чвэрці XVI ст. гэты працэнт зменшыўся прыкладна да 30. У той самы час панскія маёнткі ахапілі 65% усяе зямлі, a 5% рэшты зямлі належалі царкве35. Хоць цэнтральная ўлада да сярэдзіны XVI ст. заставалася вельмі моцнаю, граматы 1387. 1413, 1432 і 1447 гг. засведчылі ўзнікненне новае грамадскае і палітычнае еілы. якая пазней стала называцца польскім тэрмінам «шляхта». У наступным стагоддзі гэтае новае саслоўе паказала сябе апазіцыйным: з аднаго боку — да княжай і каралеўскай улады, а з другога — да ўлады магнатаў, нашчадкаў Рагвалода і Гедыміна. 3 другой паловы XV ст. дзеля вырашэння надзённых пытанняў пачаў перыядычна збірацца новы прадстаўнічы орган— вальны сойм. Абмежаваны напачатку прадстаўнікамі магнацтва 1 шляхты так званай Літоўскай зямлі (г. зн. усходняй Літвы, а таксама заходняй і цэнтральнай Беларусі), ён да пачатку XVI ст. пашырыў свой склад, уключыўшы па два дэлегаты ад кожнага павету. Апрача таго, права прысутнічаць на сойме атрымаў кожны шляхціч. Гэты працэс юрыдычнае і судовае эмансіпацыі шляхты адбываўся пераважна на польскі ўзор. Такім чынам саюз дзвюх дзяржаў рабіўся для ўпрывілеяванай часткі грамадства ўсё больш прыцягальным.
 
ГАРАДЫ, МЯСТЭЧКІI ГАНДАЛЬ
 
На працягу XV і XVI ст. колькасць гарадоў і мястэчак на Беларусі значна вырасла. Грамата 1447 г. называе на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага пятнаццаць гарадскіх цэнтраў, сем з якіх знаходзіліся на Беларусі. Найважнейшымі з іх былі Полацк, Віцебск, Берасце і Менск. У XVI ст. да іх далучыўся Магілёў. Гэты рост працягваўся і ў XVII ст., да пачатку якога на Беларусі з'явілася яшчэ 40 гарадоў і больш за 400 мястзчак. Вядома, гарады ў тыя часы былі значна меншыя, чым сёння; ніводзін не налічваў больш за 10 000 жыхароў. У сярэдзіне XVII ст. з 2,9 млн. насельніцтва Беларусі 150 000 жыло ў гарадах, a 250 000 — у мястэчках; агулам гэта складала каля 12%36. Гарадское насельніцтва папаўнялася пераважна з навакольных вёсак.
 
Таму ў XVI ст. (у адрозненне ад XIX ст.) гарады Беларусі былі этнічна беларускія, прынамсі на 80%. Габрэі складалі ад 2 да 8% гарадскіх жыхароў. У назвах вуліц некаторых гарадоў згадваліся і іншыя нацыянальнасці: вуліцы зваліся— Нямецкая, Руская, Літоўская, Татарская37. Сталіца Вільня, дзе з часоў хросту вялікага князя Ягайлы ў 1386 г. каталіцтва актыўна заахвочвалася, захавала сваё праваслаўнае аблічча: каля сярэдзіны XVI ст. праваслаўных храмаў налічвалася тут усё яшчэ больш (блізу 20), чым каталіцкіх38.
 
Большасць насельніцтва ў буйнейшых гарадах складалі рамеснікі і купцы; яны займаліся апрацоўкай металу, дрэва і скуры, а таксама гандлем. У першай палове XVII ст. існавала каля 200 розных спецыяльнасцяў і адмысловых рамёстваў. Многія вырабы рамеснікаў прадаваліся на ўнутраных рынках. У спісе экспартных тавараў на першых месцах стаялі воск, футры, смала. вэнджаная свініна, хмель, льняное семя, каноплі і збожжа. Большасць з іх ішла ў парты і гарады Польшчы, Украіны, Румыніі, Венгрыі, Турцыі, Масковіі і Прыбалтыкі. Імпарт складаўся з англійскіх і нямецкіх ваўняных тканінаў, галандскага і весгфальскага палатна, селядцоў, віна, жалеза, медзі, свінца, іншых металаў ды прадметаў раскошы. Беларусь была важным транзітным шляхам, праз які расійскія тавары вывозіліся на захад, a еўрапейскія ўвозіліся ў Расію.
 
Цэнтральная ўлада Беларусі, зацікаўленая ў росце прыбыткаў ад гарадскога жыхарства, бараніла яго ад феадалаў, падтрымоўваючы развіццё гарадоў праз так званыя магдэбурскія прывілеі, якія давалі гораду права частковага самакіравання. Гэтыя прывілеі, складзеныя на ўзор нямецкіх, бралі пад увагу мясцовыя звычаі і ўмовы. Іх атрымалі Вільня (1387), Берасце (1390). Горадня (1391 і 1496), Слуцк (1441), Полацк (1498). Менск (1499), Магілёў (1577). Пінск (1581), Віцебск (1597) і іншыя гарады39. Праўда, магдэбурскія прывілеі датычылі толькі тых жыхароў, якія на момант надання прывілею былі вольныя ад феадальных павіннасцяў. Паколькі цэнтральная ўлада не магла вызваліць самакіраваныя гарады ад феадальнага ўласніцтва (mort­main), сеньёральны рэжым захоўваўся ў гарадах нават у XVIII ст., перашкаджаючы такім чынам узнікненню жыццяздольнага «трэцяга саслоўя». Гарады ў Вялікім Княстве, таксама як і ў Польшчы, не былі такімі дынамічнымі, як у паўночнай Італіі, Фландрыі ці Германіі. Тым не менш магдэбурскія' прывілеі дазволілі ўзнікнуць класу прадпрымальнікаў і рамеснікаў, які ў свой час пачаў пераймаць і пашыраць ідэі гуманізму і Рэфар.мацыі.
 
Рамеснікі буйнейшых беларускіх гарадоў былі арганізаваныя ў цэхі (гільдыі). У Магілёве, напрыклад, у першай палове XVII ст. дзейнічала семнаццаць розных цэхаў. Аднак у параўнанні з заходнееўрапейскімі гільдыі беларускіх майстроў былі не так строга рэгуляваныя: з прычыны феадальнага характару гарадоў яны мелі і меншы
 
Вяіікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамоііцкае ў XV cm і пасля Люблінскай уніі 1569 г.
 
палітычны ўплыў. Рэч у тым, што некаторыя з гарадоў у Вялікім Княстве Літоўскім узніклі на прыватных землях, і кіравалі імі землеўласнікі — паны. цэрквы і манастыры. У Заходняй Еўропе гэты працэс адбыўся раней, у XI—XIV ст ст., і суправаджаўся барацьбой самакіраваных гарадоў за сваю аўтаномію. Апрача таго, і ў Вялікім Княстве Літоўскім. і ў Полынчы сеньёральны рэжым значна мацней супраціўляўся любым пераменам. Каля сярэдзіны XVII ст. 15 з 40 беларускіх гарадоў і больш за палову з 400 мястэчак належалі буйным магнатам, стаялі на іхняй зямлі і знаходзіліся пад іх кіраваннем. Улада магната, зазначае гісторык Анатоль Грыцкевіч, набліжалася да абсалютнай. Найвышэйшы суддзя над падданымі, магнат прызначаў гораду сваіх намеснікаў і камісараў. На падуладнай зямлі ён нават лічыўся патронам храмаў усіх канфесій, у тым ліку і сінагогаў— цікавая праява экуменічнага духу і канфесійнае талерантнасці, якімі славілася, асабліва ў свой ранні перыяд, Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае. Уладальнік горада трымаў пад сваёй рукой і вайсковыя гарнізоны, якія не падначальваліся ніякай вышэйшай дзяржаўнай уладзе. Карацей кажучы. буйныя магнаты ў Вялікім Княстве прыўлашчылі сабе некаторыя прэрагатывы нацыянальнага ўраду40. Гэтыя вольнасці буйных феадалаў сталі пазней значнай перашкодаю эфектыўнаму кіраванню дзяржавай, асабліва ўважаючы на ваенны ціск з боку Масковіі.
 
НАЦІСК 3 УСХОДУ I ЗАХАДУ
 
Пасля таго, як вялікі князь Ягайла ў 1386 г. каранаваўся на караля Польшчы, Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае ўвайшло ў склад абмежаванае манархіі. дзе традыцыя і асабісты характар уніі абмяжоўвалі вялікага князя і караля (часам дзвюх розных асобаў. бацьку і сына) у іх уладзе. Буйныя магнаты Княства заўзята баранілі незалежнасць свае дзяржавы — каб захаваць уласнае прывілеяванае становішча ў параўнанні з драбнейшымі панамі і шляхтай. Але палітычныя ўплывы магнатаў і іхны супраціў шчыльнейшаму злучэнню з Польшчаю паступова падрываліся шляхтаю Княства, чый голас у палітычных пытаннях набіраў усё большую вагу. Асаблівую значнасць меў прывілей 1413 г., г. зв. Гарадзельская унія. Падкрэсліўшы незалежнасць Княства, гэты акт пашырыў палітычныя правы каталіцкае шляхты, у тым ліку правы драбнейшае шляхты ў адносінах да буйнейшых магнатаў, як гэта было зроблена і ў Польшчы. Праваслаўныя паны і шляхта засталіся па-за гэтымі пастановамі, але прывілеі 1432, 1434 і 1447 гг., якія паслужылі юрыдычнай асноваю афармлення правоў усяго найвышэйшага саслоўя, аслабілі гэтую няроўнасць41. 3 гэтага часу, паводле гісторыка Уладзіміра Пічэты, «шляхта рашуча становіцца на бок уніі (з Польшчай. — Я. 3.) у інта4. Зак. 5007.
 
рэсах поўнага зраўнання з палякамі і аслаблення ўплыву літоўскіх магнатаў»42. Прывілеі 1447 і 1492 г г., выдадзеныя адпаведна вялікімі князямі Казімірам і Аляксандрам, як толькі тыя ўступілі на польскі каралеўскі пасад, заснавалі і зацвердзілі г. зв. паноў-раду, чыя згода была неабходная ў прыняцці вялікім князем любога важнейшага рашэння. Зацверджаны ў 1529 г. Статут Літоўскі пацвердзіў і ўзмацніў уладу магнатаў.
 
У 1567 г., за два гады да заключэння сапраўднае уніі з Польшчаю, у Вялікім Княстве налічвалася дваццаць дзевяць буйных феадалаўземляўласнікаў (трынаццаць літоўскага паходжання, дзевяць— беларускага, пяцёра — украінскага і двое — расійскага). Складаючы ўсяго 1% агульнага ліку феадалаў, яны валодалі больш як 42% сялянскіх гаспадарак43.
 
Маскоўская пагроза
 
Цяга шляхты да польскай дзяржаўнай мадэлі неўзабаве ўзмацнілася з прычыны росзу маскоўскае пагрозы. Пачынаючы ад перамогі над татарамі ў 1380 г., Маскоўскае княства, у якім княжацкі пасад па законе пераходзіў да старэйшага сына, збірала вакол сябе землі і займалася ідэалагічным умацаваннем улады. 3 1448 г. яно пачало прызначаць сваіх мітрапалітаў без згоды Канстанцінопаля. А ў 1472 г. вялікі князь маскоўскі (1462—1505) Іван III ажаніўся з візантыйскай царэўнаю і прыняў на сябе місію абаронцы праваслаўя. Пагроза, якую ён бачыў праваслаўю, паходзіла не столькі ад Канстанцінопаля, які быў ужо двойчы падбіты (у 1439 г. была прынятая Фларэнційская рэлігінная унія з Рымам, а ў 1453 г. горад захапілі туркі), колькі ад Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Княства гэтае не толькі знаходзілася ў уніі з каталіцкаю Польшчай, але, складаючыся пераважна з усходнеславянскіх земляў. дагэтуль не пакідала даўнейшых намераў «валодаць усёю Руссю, а праз гэта і ўсёй Усходняй Еўропай»44.
 
У 1480 г., захапіўшы Яраслаўскае і Растоўскае княствы і магутны Ноўгарад, Масковія нарэшце вызвалілася ад татарскага панавання, стаўшыся ў выніку гэтага цэнтрам ўсёй Русі. Варожае да Залатой Арды Крымскае ханства стала важным саюзнікам маскоўскага князя ў нападах на паўднёвыя межы Вялікага Княства Літ.оўскага, Рускага і Жамойцкага. У 1482 г. крымскія татары разрабавалі Кіеў. Праз тры гады Масква падпарадкавала паўночна-заходняе Цвярское княства і пачала прэтэндаваць на ўсе землі Кіеўскае Русі. Крымскія татары працягвалі свае набегі на ўкраінскія і беларускія землі (45 набегаў паміж 1500 і 1569 гг.), а Іван III тым часам адабраў у дзвюх войнах (1487—1494 і 1500—1503 гг.) шырокую паласу тэрыторыяў, заняўшы на захадзе Чарнігаў, Бранск і Гомель. Вялікі князь літоўскі (1492— 1506) і кароль польскі (1501—1506) Аляксандр, спадзеючыся ўціха-
 
мірыць свайго агрэсіўнага суседа. ажаніўся ў 1494 г. з Іванавай дачкою Аленай, але гэта не пагасіла канфлікту. Як і ў шмат які.х тагачасных еўрапейскіх краінах. рэлігійныя і нацыянальныя меркаванні ўзялі верх над дынастычнымі.
 
Спробы адасобіць праваслау ну ю мітраполію ад
 
М а с к б ы
 
Князі Вялікага Княства і каралі Польшчы, разумеючы цягу сваіх праваслаўных земляў да Масковіі, супрацьдзейнічалі гэтаму, мацуючы аўтаномію праваслаўнае царквы ў Княстве. Яшчэ ў 1370-х гадах вялікі князь Альгерд атрымаў ад Канстанцінопаля асобнага мітрапаліта. Тое самае зрабіў у 1415 г. вялікі князь Вітаўт. Ён загадаў склікаць у Наваградку праваслаўны сабор, на якім найвышэйшай духоўнай асобаю праваслаўных Княства быў абраны пляменнік ра.нейшага мітрапаліта Кіпрыяна (1374—1406). балгарын. Грыгорый (Рыгор) Цамблак (1415—1420). У Наваградку ён і быў высвечаны. У гэты старадаўні горад была перанесеная з Кіева і мітрапалічая сядзіба— каб скараціць адлегласць да Вільні і пазбегнуць нападаў крымскіх татараў. Хоць патрыярх. незадаволены падзелам «рускай» мітраполіі. і адмовіўся зацвердзіць Вялікаму Княству новага іерарха, урэшце Канстанцінопаль змірыўся з тым, што ВКЛ само абірае сабе галаву праваслаўнае царквы. Канчатковы раскол паміж мітраполіямі Княства і Масковіі адбыўся ў 1458 г., калі Рым. які быў ад 1439 г. у уніі з Канстанцінопалем, зацвердзіў нададзены Рыгору Балгарыну канстанцінопальскім патрыярхам Маммасам сан уніяцкага мітрапаліта «Кіеўскага, Літоўскага і ўсяе Русі»45 (1458—1473). Мітрапаліты абодвух рэлігійных цэнтраў, Наваградка-Вільні і Масквы, нязменна захоўвалі ў сваіх тытулах менаванне сябе мітрапаліта.м «Кіеўскім і ўсяе Русі»; гэта быў водгалас імкненняў ВКЛ і Масковіі да гегемоніі ва Усходняй Еўропе.
 
Праўда. праз дзесяць гадоў мітрапаліт Рыгор адмовіўся ад уніі з Рымам, як гэта зрабіў у 1472 г. і Патрыярх Канстанцінопальскі. У тым самым годзе вялікі князь маскоўскі Іван III ажаніўся з візантыйскай прынцэсаю Соф'яй Палеалог і стаўся, так бы мовіць, найвышэйшым абаронцам праваслаўя. Якраз у гэты гістарычны момант, на схіле XV ст., расійскі манах Філафей выснаваў тэорыю пра Маскву як «трэці Рым» — т. зн. астатні бастыён сапраўднае хрысціянскае веры пасля таго, як палі першыя два яе цэнтры, Рым і Канстанцінопаль. Вось жа, менш чым праз стагоддзе пасля таго. як злучаныя сілы Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага разбілі ў 1410 г. нямецкіх крыжакоў у бітве пад Грунвальдам, рэлігійныя матывацыі зрабіліся істотным ідэалагічным і эмацыянальным кампанентам маскоўскага Drang nach Westen, «націску на за.хад».
 
Бітва пад Оршай. Гравюра XVI cm.
 
УНІЯ 3 ПОЛЬШЧАЙ
 
На працягу ўсяго XVI ст. і па палітычнай, і па рэлігійнай лініях не спыняліся подштурхі да цяснейшай уніі між Вялікім Княствам і Польшчай. У 1500 г. вялікі князь літоўскі Аляксандр, зяць Івана III. аддаў мітрапалічы пасад у сваім княстве смаленскаму епіскапу Іосіфу Балгарыновічу (1498—1501), які пачаў прапаганду уніі з каталікамі. У наступным годзе папская була дазволіла жыхарам шэрагу земляў, у т. л. Віленскай, Кіеўскай, Луцкай і Жамойцкай, пераходзіць у каталіцтва без перахрышчвання46. У тым самым годзе кагадзе абраны польскім каралём вялікі князь Аляксандр падпісаў Мельніцкую унію, якою даваў згоду на поўнае зліццё свайго княства з Польскай Каронаю. Хоць вальны сойм Княства адмовіўся ратыфікаваць Мельніцкую унію, тэндэнцыя да аб’яднання была выразная.
 
Тым часам становішча на ўсходняй мяжы, на вялікую шкоду Княству, рабілася ўсё больш цяжкім. Пасля некалькіх войнаў у 1514 г. быў здадзены маскоўцам важны фарпост дзяржавы Смаленск. Кароткае замірэнне скончылася ў 1533 г., калі вялікі князь маскоўскі Іван III памёр, пакінуўшы трон непаўналетняму сыну, будучаму Івану IV (Івану Грознаму). Вайна доўжылася да 1537 г., не прынёсшы нікому істотных тэрытарыяльных набыткаў. Становішча грунтоўна змянілася ў 1558 г., калі Іван IV (у 1547 г. ён «узняў» свой тытул ад вялікага князя да цара) распачаў ваенную кампанію дзеля захопу Беларусі і Лівоніі, што ляжалі паміж ягонай дзяржаваю і Балтыйскім морам. У 1563 г. маскавіты здабылі буйную перамогу, захапіўшы багатае і стратэгічна важнае места Полацк, дзе ўзялі велізарныя скарбы і да 50 000 палонных — жаўнераў і мірных жыхароў. Полацкіх каталікоў і юдэяў, якія адмовіліся перайсці ў праваслаўе, патапілі ў Дзвіне47. Полацк заставаўся ў руках расійцаў да 1579 г.
 
У 1562 г., скарыстаўшы вайну з Масковіяй, шляхта Вялікага Княства ўтварыла так званую канфедэрацыю (г. зн. часовае вайсковапалітычнае пагадненне), запатрабаваўшы шчыльнейшых сувязяў з Польшчай. Гэтыя дзеянні выклікалі скасаванне дыскрымінацыйных у адносінах да некаталікоў пунктаў Гарадзельскае уніі (1415) і падахвоцілі значную частку драбнейшае шляхты да далейшага развіцця прыязных дачыненняў з Каронаю. Тое, што ў 1386 г. пачыналася як асабістая унія паміж Вялікім Княствам і Польшчаю, ператварылася ў 1569 г. у сапраўдную федэрацыю, утвораную ў польскім горадзе Любліне пасля шасцімесячных спрэчак аб новых дачыненнях паміж дзвюма дзяржавамі.
 
Люблінская унія, паводле якой Вялікае Княства заставалася ў значнай меры самастойным, адбылася ў выніку ўзаемадзеяння трох фактараў: 1. Шляхта Вялікага Княства, якая да сярэдзіны XVI ст. да-
 
маглася значнага палітычнага ўплыву і эканамічных правоў, аформленых пераважна на польскі ўзор, бачыла ў уніі далейшае ўзмацненне сваёй ролі; 2. У дзвюх гэтых дзяржавах існавала пэўнае падабенства ў сферы адміністрацыі (тэрытарыяльны падзел, суды, маёмаснае заканадаўства і г. д.), што палягчала іх з'яднанне; 3. Войны з Масковіяй леглі на абмежаваныя людскія і фінансавыя рэсурсы Вялікага Княства непасільным цяжарам. прымушаючы неадкладна шукаць саюзніка.
 
Буйныя магнаты Княства, дбаючы аб захаванні свайго прывілеяванага становішча і супрацівячыся зліццю культураў, упарта працівіліся ў Любліне спробам польскага боку ўключыць Княства ў склад Польскай Кароны. Драбнейшая шляхта таксама не мела намеру адмаўляцца ад незалежнасці дзяржавы. Усё скончылася кампрамісам. у выніку якога Княства страціла на карысць Кароны ўкраінскія тэрыторыі — Падляшша. Валынь і Кіеўшчыну. Абодва бакі меліся ад гэтага часу складаць «адно непадзельнае цэлае». супольна склікаць у Варшаве сойм і супольна абіраць манарха. Была ўведзеная адзіная валюта, але кожная з дзяржаваў мелася чаканіць сваю манету асобна і ўласнымі штампамі. Літоўскія і беларускія саноўнікі меліся цяпер прысягаць толькі каралю і Кароне Польскай. У той самы час Вялікае Княства захавала сваю асобную назву, установы, войска, скарб, судовую сістэму і старадаўнія прывілеі, а таксама сваю дзяржаўную мову — беларускую48.
 
Дыскусія аб значэнні уніі
 
Гісторыкі ніколі не спынялі спрзчак аб характары дзяржавы, якою стала Рэч Паспалітая пасля Люблінскай уніі 1569 г., і аб маштабах дасягнутай уніфікацыі паміж Вялікім Княствам і Каронаю. Польскія аўтары імкнуцца падкрэсліць добраахвотны характар аб’яднання і яго дабратворныя ўплывы; тым часам гісторыкі іншых народаў, што складалі Рэч Паспалітую, выказваюць больш крытычныя погляды. робячы націск на ашуканстве і гвалце з польскага боку. Польскі гісторык права Юліуш Бардах у сваім ураўнаважаным даследаванні Люблінскае уніі, шукаючы яе «плюсы і мінусы», прызнае, што «шматвяковыя намаганні экспансіі Польшчы на ўсходнія тэрыторыі скончыліся ў цэлым няўдачай». Але ён заўважае для польскага боку і плюс— узбагачэнне польскае культуры талентамі спольшчаных украінцаў, беларусаў і літоўцаў. Вядома: што аднаму карысць, другому — страта. Бардах так і кажа: «Страты ў выніку асіміляцыі вышэйшых сацыяльных слаёў мелі бясспрэчна негатыўныя вынікі для народаў Літвы і Заходняе Русі. пазбаўляючы іх натуральных для таго часу лідэраў»49.
 
У тыя часы магнаты і шляхта Вялікага Княства Літоўскага, PyeKara і Жамойцкага не мыслілі ў нацыяналістычных катэгорыях, характэрных для эпохі пасля Французскае рэвалюцыі: яны хутчэй мелі
 
свае ўласныя патрыятычныя каштоўнасці і пачуццё асобнасці, якога не хацелі пазбыцца ў новаўтворанай федэрацыі. He здолеўшы супрацьстаяць польскай плыні ў Любліне, шляхта Княства пазней запатрабавала вярнуць некаторыя са страчаных ёю пазіцый. Напрыклад, Люблінская унія замацавала права палякаў набываць нерухомую маёмасць (зямлю) у Вялікім Княстве і права падданых Княства набываць зямлю ў Польшчы. Аднак у Статуце Вялікага Княства Літоўскага 1588 г., гэтае права было рашуча скасаванае. Новы кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт III Ваза «абяцаў і шлюбаваў пад прысягаю» не даваць ніякае царкоўнае ці грамадскае маёмасці альбо афіцыйных пасадаў нікому — уключаючы «суседзяў таго паньства» — апрача «родзічаў старажытных Вялікага Княства Літоўскага і іных земль, тому Вялікаму Княству належачых»50. Гэта паказальны прыклад напружання паміж двума суб'ектамі федэрацыі, якое праіснавала да апошняе чвэрці XVIII ст., калі Рэч Паспалітая была падзеленая (у 1772, 1793 і 1795) Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй.
 
Юрыдычныя бар'еры, што павінны былі перашкодзіць польскаму пранікненню ў Літву і Беларусь (Украіна з 1569 г. заставалася часткаю Каралеўства Польскага), не дасягнулі свае мэты. У кожным разе такое пранікненне было значна аблегчанае і прыспешанае Рэфармацыяй і каталіцкай Контррэфармацыяй.
 
РЭФАРМАЦЫЯ I КОНТРРЭФАРМАЦЫЯ
 
Ідэі, звязаныя з Рэнесансам і Рэфармацыяй, шырока разыходзіліся па Беларусі ў выніку гандлёвых кантактаў з Нямеччынай, салідарнасці з чэшскім гусіцкім рухам у першай палове XV ст. і навучання юнакоў з Княства ў заходніх універсітэтах. На думку некаторых навукоўцаў51, Францішак Скарына (каля 1490—1552 ? ). перакладчык і выдавец беларускай Бібліі, сустрэўся ў 1523 г. у Вітэнбергу з Філіпам Меланхтонам і Марцінам Лютэрам і абмяркоўваў з імі рэлігійныя пытанні, але не дасягнуў згоды. Скарына, які апрача ступені бакалаўра ў Кракаўскім універсітэце атрымаў тытул доктара медыцыны ў Падуанскім, мог удзельнічаць у падрыхтоўцы першага Статуту Вялікага Княства Літоўскага. Яго навуковыя зацікаўленні і пошукі значна спрычыніліся да папулярнасці рэфармацыйных ідэяў на Беларусі. Лютэранства, праўда, не выйшла на Беларусі за межы некалькіх гарадскіх купецкіх абшчынаў, пераважна нямецкага паходжання. Затое буйныя магнаты, і найперш самы магутны з іх, князь Мікалай Радзівіл, які меў велізарныя ўладанні па ўсім Княстве, з гатоўнасцю падтрымалі кальвінізм. Карыстаючыся талерантнай пазіцыяй вялікага князя (1544— 1548), а пазней караля (1548—1572) Жыгімонта Аўгуста, кальвіністы шмат дзе здабылі прыхільнікаў сярод дзелавых людзей, гандляроў 1
 
Партрэт Францішка Скарыны з кнігі «Ісус Сірахаў». Гравюра 1517 г.
 
рамеснікаў. Пратэстанцкія абшчыны з малітоўнымі дамамі, школамі і шпіталямі засноўваліся ў буйных і дробных гарадах: у Вільні, Наваградку, Віцебску. Менску, Слуцку і інш.
 
Пашырэнню рэфармайыйных ідэй спрыяў і нізкі інтэлектуальны ды маральны ўзровень як каталіцкага, так і праваслаўнага кліру. Дый спробаў палепшыць становішча, здаецца, амаль не рабілася. У сярэднявечнай беларускай літаратуры не было адпаведнікаў французскім анзыклерыкальным фабльё , «Дэкамерону» Бакачыо альбо з'едлівым Ройхлінавым «Лістам цёмных людзей», якія выкрывалі заўзятае цемрашальства і нягодніцтва духоўных асобаў. Кальвінскі прапаведнік і палеміст Сымон Будны быў недалёкі ад праўды, кажучы ў сваім «Катэхізісе» (1562) аб клеры: «Тый пак не только не научають, але н самн мало правды знают н оным, которые бы учнтн хотелн, забраняють...»52 А прага да навукі пад уплывам сувязяў беларусаў з Захадам паўсюль мацнела.
 
Як і сям-там у Еўропе, буйныя магнаты, абураныя прывілеямі кліру, асабліва звальненнем яго ад падаткаў і вайсковае павіннасці, убачылі ў Рэфармацыі магчымасць прысвоіць зямельную маёмасць каталіцкае і праваслаўнае цэркваў. Падобныя эканамічныя і юрыдычныя матывы спрацоўвалі ў гарадах, якія кіраваліся магдэбурскім правам. «Імкненне гарадскога насельніцтва вызваліцца з-пад царкоўнае юрысдыкцыі,— зазначае У. I. Пічэта,— было адною з прычынаў пашырэння рэфармацыйнага руху сярод гараджанаў»53. Праўда, распаўсюджанае ў Нямеччыне правіла «cuius regio, eius religio» (чыя ўлада, таго і рэлігія) не стасавалася да Беларусі, дзе і вясковыя жыхары, і значная большасць месцічаў заставаліся праваслаўнымі. Прычына гэтага супраціву рэфармацыйным плыням ляжала ў спольшчанасці большай часткі магнатаў, так што адданасць веры продкаў была для большасці беларусаў справаю нацыянальнага выжывання. Карыстанне беларускай моваю ў пратэстанцкіх выданнях, школах і набажэнствах, выкліканае шмат калі несумненна патрыятычнымі матывамі, у цэлым разглядалася як сродак дасягнення вышэйшым класам сваіх эканамічных і палітычных мэтаў.
 
У заходняй частцы Беларусі знайшлі шырокі розгалас ідэі антытрынітарства (арыянства). Галоўнымі іх прапагандыстамі выступілі ўжо згаданы Сымон Будны (каля 1530—1593), які пісаў па-беларуску, па-польску і па-лацінску, а таксама Васіль Цяпінскі (1530?—1603?), найбольш ведамы дзякуючы свайму перакладу на беларускую мову некаторых кніг Новага Запавету.
 
Выкліканыя Рэфармацыяй гарачыя спрэчкі і лавіна палемічных публікацыяў са шматлікіх друкарняў значна спрычыніліся да развіц-
 
Народны жанр сярэднявечнай французскай літаратуры: вершаваны альбо празаічны аповяд пра анекдатычную падзею.
 
Вялікі князь літоўскі і кароль польскі Стэфан Баторы Гравюра XVI cm.
 
ця беларускае літаратурнае мовы, якая з часам сталася асновай сучаскага беларускага адраджэння— пасля «цёмнае паласы» XVIII — першае паловы XIX ст.
 
Каталіцкае процідзеянне пратэстантызму набрала моцы пасля прыбыцця ў Вільню ў год Люблінскай уніі (1569) езуітаў і адкрыцця імі шэрагу калегіумаў— у Вільні (1570), Полацку (1581) і Нясвіжы (1584). Новы кароль Стэфан Баторы (1576—1586) шчодра надзяліў езуіцкі ордэн землямі і прывілеямі. Неўзабаве ордэн ужо валодаў землямі, на якіх жыло 16 000 душ: у Полацку ім належала прыкладна чвэрць зямельных участкаў54. Кароль выкарыстоўваў каталіцкую царкву не толькі дзеля змагання з Рэфармацыяй, але і супроць незадаволенасці Люблінскай уніяй сярод магнатаў Княства. паколькі унія звяла іх у федэральнай структуры ўлады на пазіцыю меншасці. Контррэфармацыя здабыла яшчэ мацнейшага апекуна ў асобе новага караля Жыгімонта III Вазы (1587—1632), ярага каталіка, вельмі зацікаўленага ў рэлігійнай уніі між каталікамі і праваслаўнымі ў Рэчы Паспалітай. У дзяржаве, вялікія ўсходнія абшары якой трымаліся таго самага праваслаўнага абраду, што і агрэсіўная Масковія, такая унія магла быць вельмі жаданым аб’яднаўчым фактарам.
 
ЗАЛАТЫ ВЕК БЕЛАРУСКАЕ КУЛЬТУРЫ
 
Повязь мінуўшчыны з сучаснасцю заключаецца ў тым, што сучаснасць пільна шукае ў даўніне тое, што для яе важна, і што яна выкарыстоўвае, як цагліны, у будаванні будучыні. Гістарычная культура служыць сучаснаму беларускаму адраджэнню якраз у якасці такіх цаглінаў. Бунтарскі дух нацыяналізму знаходзіць падмацунак у культуры, бо культура ўвасабляе і сімвалізуе гістарычную пераемнасць, спараджаючы імпульс для дзейнасці і даючы маральныя сілы для палітычнага змагання.
 
Як зазначана ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, сучасныя беларусы маюць «шматвяковую гісторыю развіцця беларускай дзяржаўнасці». якая, між іншым. «знайшла адлюстраванне ў Статутах Вялікага Княства Літоўскага»55.
 
Статуты Вялікага Княства Літоўскага — зводы законаў, якія выдаваліся ў 1529, 1566 і 1588 гг.— помнік беларускай культуры і падцвярджэнне яе ролі ў ранні перыяд гісторыі Вялікага Княства. Напісаныя на афіцыйнай мове княжскае канцылярыі — беларускай — яны змяшчаюць і нормы мясцовага звычаёвага права. і пастановы адміністрацыі і судоў. '3 XV—XVI ст ст. засталося безліч дакументаў — гістарычныя хронікі, арыгінальныя літаратурныя творы і пераклады класікі, рэлігійныя трактаты — што сведчыць аб плённым развіцці ў Вялікім Княстве Літоўскім беларускае культуры. Некаторыя з гэтых
 
KdTHKHWbTO ЕСТ5, ійадстлродлшм хеістілнь склмосетогопнсмлллмпео СТЫХ5 ЛЬДЕ« МЗЫКАР^ СКОГО,65ПЬІТдаХ5:Ю.
 
КДЗіХБСББРЯМ.
 
опеешго сбетого япостола
 
Піт^юсаанід ЗлчААО
 
I »TW* ш             (С лнб*м( В1       «м ,
 
СМ»« 0««ЫІмІ ІЛМаіаЛ CW*m*»l*'*'
 
CotVflb *KJ^f I Ury • л ^віміг
 
Сымон Будны.
 
Шаржаваны партрэт XVI cm.
 
Тытульны аркуш «Катэхізіса» Сымона Буднага. 1562 г.
 
Васіль Цяпінскі.
 
Гравюра XVI cm.
 
скарбаў за апошнія дзесяцігоддзі апублікаваныя (гл. бібліяграфію ў канцы кнігі). але многія застаюцца. па сутнасці, недаступнымі. Напрыклад, неапублікаваная Літоўская Метрыка, прыблізна 600-тамовы збор дакументаў вялікакняжскае канцылярыі, дагэтуль захоўваецца ў Цэнтральным гістарычным архіве ў Маскве, практычна за межамі дасягальнасці для бальшыні даследчыкаў. У апошнія гады працуе міжнародная камісія па публікацыі гэтых матэрыялаў, але пра яе дасягненні чуваць мала. Метрыка змяшчае рукапісы XIV—XVIII ст ст. Дакументы XV ст. і большае часткі XVI-ra пісаныя па-беларуску, пазнейшыя — пераважна па-польску і часткова на лаціне. Гісторык У. I. Пічэта, спецыяліст na XVI ст., пісаў:
 
Архіў Літоўскае метрыкі— жывы паказчык перавагі «рускае» (беларускае) кулыпуры ў Вялікім Княстве Літоўскім, дзякуючы чаму гэпіая дзяржава ў XV—XVI cm cm. была больш «рускаю» (беларускаю), чым ліпюўскаю. Архіў Літоўскае Метрыкі— гэта з'ява першаступеннага значэнняў гіспюрыі культуры беларускага народу56. Развіццё культуры ў Беларусі як частцы Вялікага Княства. што было ў федэрацыі з ІІольшчаю, знаходзілася пад уплывам сувязяў з Заходняй Еўропай, на гандаль з якой беларускія купцы пераарыентаваліся ў выніку войнаў з Маскоўшчынай на працягу XVI стагоддзя. Попыт еўрапейскіх рынкаў на тавары і сельскагаспадарчую прадукцыю з пушчаў і палёу Усходу стаў асновай эканамічнага росту і росквіту Вільні, Берасця, Полацка, Менска, Горадні і іншых гарадоў. Шляхта і месцічы маглі дазволіць сабе слаць сваіх сыноў на навуку ва універсітэты ў Кёнігсберг, Гайдэльберг. Лейпцыг, Лювен, Базель і Падую. Праз гэтыя кантакты на Беларусь. узбагачаючы развіццё тутэйшых талентаў, прыйшлі рэнэсансная культура і гуманізм. Пераклад Францішкам Скарынам Бібліі на беларускую мову і выданне яе ў Празе з каментарамі (1517—1519), выдавецкая і адукацыйная дзейнасць Скарыны ў Вільні, павелічэнне ролі шляхты ў дзяржаўных справах і пашырэнне гарадскога самакіравання паводле магдэбурскіх грамат— гэтыя фактары забяспечылі плённае ўспрыняцце Рэнесансу ды гуманістычных ідэй і каштоўнасцей на Беларусі. Генрык Бірнбаўм у сваім грунтоўным даследаванні «Некаторыя аспекты славянскага рэнесансу» зазначае, што «толькі ў заходняй Русі, а дакладней кажучы, на Украіне і Беларусі, квітнела сапраўды гуманістычная літаратура»57. Гэтая выкліканая Рэнесансам гістарычная адкрытасць разнастайным інтэлектуальным плыням у спалучэнні з традыцыйнай рэлігійнай талерантнасцю з'яўляецца галоўнай прычынаю культурнае адрознасці паміж Беларуссю і яе ўсходнім суседам, Расіяй, дзе цары абавязвалі грамадства трымацца адзінае рускае праваслаўнае веры.
 
XVI стагоддзе звычайна разглядаецца як пара выспявання беларускае нацыянальнае свядомасці, галоўным складнікам якой была мова. Хоць беларуская мова тады яшчэ не дасягнула, так бы мовіць,
 
Кашріер Вялікага Княства Літоўскага Леў Сапега. Гравюра XVI cm.
 
тэрміналагічнае апрычонасці (усе тры мовы — украінская, беларуская і расійская— яшчэ зваліся «рускімі», што нагадвала аб кіеўскім праваслаўі), з пункту гледжання фанетыкі, лексікі і граматыкі яны адрозніваліся дастаткова. каб іх можна было лічыць незалежнымі. Важным фактарам развіцця беларускае мовы была яе роля як афіцыйнага сродку зносін у княжай канцылярыі, судах, летапісах і дыпламатыі. «Нават каталіцкае духавенства ў шмат якіх выпадках карысталася гэтаю моваю»58,— піша польскі гісторык Марцэлі Косман, разглядаючы беларускую культуру XV — першае паловы XVI ст ст. Сапраўды, тагачасны беларус поўнасцю ўсведамляў, якое месца займае яго мова ў нацыянальным жыцці. Леў Сапега, «літоўскі» магнат і рэдактар трэцяга (1588 г.) Статуту Вялікага Княства, пісаў у прадмове да яго на сваёй роднай беларускай мове: «А еслн которому народу встыд прав свонх не уметн, поготовю нам, которые не обчым якнм языком, але свонм власным права спнсаные маем...»59.
 
У 1621 г., у той час, калі многія беларускія і літоўскія шляхецкія роды перайшлі на польскую мову, паэтЯн Казімір Пашкевіч напісаў:
 
Полска квітнет лаціною,
 
Літва квітнет русчызною;
 
без той в Полсце не пребудешь, без сей в Літве блазном будешь60.
 
РЭЛІГІЙНАЯ УНІЯ I ЯЕ ПАЛІТЫЧНЫЯ НАСТУПСТВЫ
 
Палітычная унія ў Любліне спарадзіла праз тры дзесяткі гадоў аналагічную падзею ў рэлігійнай сферы. Пасля бурных дэбатаў і інтрыг сабор клерыкаў і міранаў, скліканы ў пагранічным Берасці ў 1596 г., прызнаў прымат папы і прыняў некаторыя галоўныя дагматы каталіцкае царквы, захаваўшы літургію паводле ўсходняга абраду.
 
У тых абставінах, калі ў палітычным жыцці Рэчы Паспалітай дамінаваў польскі элемент, рэлігійная унія немінуча зрабілася сродкам паланізацыі беларусаў і ўкраінцаў, і таму сустрэла шырокі адпор, асабліва ва Усходняй Беларусі і на Украіне, якая з часоў Люблінскае уніі ўваходзіла ў Карону. На працягу стагоддзяў і ўрад і насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага былі надзвычайна талерантныя да іншых рэлігіяў; але калі масы беларусаў і ўкраінцаў не пайшлі за сваімі іерархамі ў унію з Рымам, каралеўскія ўлады разам з каталіцкімі і ўніяцкімі дзеячамі здзейснілі шматлікія акты гвалту над праваслаўнымі. У 1622 г. кароль Жыгімонт III забараніў любыя публічныя антыкаталіцкія выступленні. Па Беларусі пракацілася хваля захопаў праваслаўных цэркваў і манастыроў. Як стагоддзе раней пратэстанты захоплівалі каталіцкія храмы, так цяпер уніяты, падбухтораныя і падтрыманыя дзяржаўнымі ўладамі і Ватыканам, тое самае рабілі з
 
Захопы беларускіх земляў Расіяй у 1772, 1793 і 1795 гг. і Прусіяй у 1795 г.
 
праваслаўнымі святынямі. Каталіцтва, здаўшы Рэфармацыі шмат пазіцый у Заходняй Еўропе, знайшло на Усходзе хоць невялікую процівагу гэтым стратам.
 
Буйныя магнаты, секулярызаваўшы царкоўныя землі і процідзеючы больш радыкальным групам пратэстантаў (такім, як антытрынітарыі і сацыніяне), пад уплывам езуітаў вярнуліся ва ўлонне старой веры. Каталіцкая царква выйшла з гэтае барацьбы мацнейшаю, чым раней, бо ў каталіцтва перайшлі і многія з тых, хто пайшоў у кальвінізм з праваслаўя. Дзейнасць праваслаўных брацтваў, якія ў гады Рэфармацыі былі асяродкамі асветніцкай і выдавецкай актыўнасці, асабліва ў Вільні, да сярэдзіны XVII ст. заглухла. Тым часам цэнтрам супраціву сталася ўсходняя Украіна, што знаходзілася пад польскім кіраваннем. Многія беларусы, незадаволеныя сацыяльнымі ўмовамі і нязгодныя з прымусам да пераходу ва ўніяцкую царкву, уцякалі ў паўднёвыя ўкраінскія стэпы і далучаліся да казацкіх войскаў. У выніку войнаў Рэчы Паспалітай з Масковіяй і Украінай (1604—1618, 1632— 1634, 1648—1654, 1654—1667) і паланізацыі вышэйшых слаёў грамадства абставіны для развіцця беларускае культуры рэзка пагоршыліся. У 1696 г., паводле рашэння Генеральнае Канфедэрацыі ў Варшаве, беларуская мова ў Вялікім Княстве страціла свой афіцыйны статус і была замененая на польскую. Больш таго, каталіцтва стала ўеё больш атаесамлівацца з «польскай верай», што паглыбляла і ўскладняла расійска-польскі антаганізм.
 
Свой геапалітычны наступ у кірунку Заходняй Еўропы цары тлумачылі патрэбай «вызвалення» аднаверцаў «рускае веры». Рэч Паспалітая, ледзьве вытрымліваючы цяжар канстытуцыйных крызісаў і ўнутранай міжэтнічнай і міжканфесійнай нязгоды, была не ў стане процістаяць прускаму і расійскаму націску. У сваіх войнах з Швецыяй на пачатку XVIII ст. цар Пётр I (1682—1725) рабіў на беларускіх тэрыторыях што хацеў, а яго дыпламаты бесцырымонна ўмешваліся ў заканадаўчыя справы сойму Рэчы Паспалітай. Як піша гісторык Оскар Галецкі, «Пётр Вялікі памалу ператвараў Польшчу ў расійскі пратэктарат»61. Імператрыца Кацярына II (1762—1796) працягвала палітыку Пятра I больш агрэсіўна, карыстаючыся тым, што дзеяздольнасць сойму была паралізаваная правілам аднагалоснасці (liberum veto). Пад маркаю абароны правоў «дысідэнтаў» у Рэчы Паспалітай, Кацярына II патрабавала таксама выдачы больш як 300 000 расійскіх сялянаў і іх сем'яў, якія ўцяклі ў Рэч Паспалітую, прывабленыя «польскімі вольнасцямі»62. Расійскай імператрыцы нямецкага паходжання няцяжка было ўгаварыць амбітнага прускага караля Фрыдрыха II і аўстрыйскую манархіню Марыю Тэрэзу ўвайсці ў змову, каб падзяліць гэтую саслабелую шляхецкую рэспубліку. Тры падзелы Рэчы Паспалітай— ў 1772, 1793 і 1795 г г.— мелі для беларускага народу велізарнае гістарычнае значэнне: пражыўшы больш як
 
400 гадоў разам з Літвою і Польшчаю, Беларусь цалкам увайшла ў імперыю Раманавых. А Раманавы, прыпісаўшы сабе рэлігійную спадчыну Кіеўскае Русі, выставілі свае прэтэнзіі і на Беларусь як на сваю старадаўнюю праваслаўную вотчыну.
 
СПАСЫЛКІ
 
1    Дэталёвае абмеркаванне гэтага тэрміну гл.: Vakar Nicholas. The Name White Russia //The American Slavic and East European Review. Vol. 8. 1949. №3; Чаквін 1. У., Юхо I. A. Белая Русь //Этнаграфія Беларусі. Мн., 1989. С. 77.
 
2    Кпселев К. В. Белорч'сская ССР на междх'народной арене. М., 1964. С. 12, 13.
 
3   Тарасаў Кастусь. Памяць пра легенды. Мн., 1990. С. 45, 46.
 
4   Энцнклопеднческпй Словарь. Т. 5. СПб., 1891. С. 173.
 
5   Тамсама. С. 231.
 
6    Гл.: Улашнк Н. Н. Введенне в нзученне белорусско-лнтовского летопнсання. М., 1985. С. 20. Паводле іншага аўтара, уласна літоўская тэрыторыя ў ВКЛ складала «ледзьве 1/15» агульнае плошчы. Гл.: Kosman Marceli. Historia Bialorusi. Wroclaw-Warszawa, 1979. C. 74.
 
7   Чаквін 1. У. Літвіны, ліцвіны //Этнаграфія Беларусі. Мн., 1989. С. 291.
 
8    Улашпк Н. Н. Предпосылкн крестьянской реформы 1861 г. в Лнтве н Западной Белорусснп. М., 1965. С. 6.
 
9   Гусоўскі Мікола. Песня пра зубра. Мн., 1973. С. 22.
 
10   Дэпутат рэспубліканскага парламента Генадзь Грушавы паведаміў праз радыё «Свабода», што «каля 40% усіх ракетна-ядзерных установак у Еўрапейскай частцы СССР размешчаныя на беларускай тэрыгорыі». Гл.: Report on the USSR (Radio Liberty. Munich. 1990. August 31.). P. 13.
 
11 Доўнар-Запольскі M. Асновы дзяржаўнасці Беларусі. Вільня, 1919. С. 4.
 
12   Голубовскнй Пётр. йсторня Смоленской землн до начала XV века. Кпев, 1894. С. 41.
 
13   Седов В. В. Славяне Верхнего Поднепровья гі Подвпнья. М., 1970. С. 6. 192.
 
14 Абэцэдарскі Л. У святле неабвержных фактаў. Мн., 1969. С. 9.
 
15 Звязда. 1974. 30 красавіка.
 
16 Carr Edward Hallett. What is History? New York, 1961. C. 69.
 
17 Звязда. 1991. I касгрычніка.
 
18   Этымалагічны аналіз імёнаў Рагвалода і яго дачкі Рагнеды гл.: Крыванос Хведар. Рагвалод і Рагнеда: загадкавыя імёны. Чырвоная з.мена. 1991. 15 верасня.
 
19 Толочко П. П.. Древняя Русь. Кпев, 1987. С. 136.
 
20   Wilinbachow V. Struktura kultury staropolskicj w wiekach X XII // Kwartalnik historyczny. Roczntk 79. Warszawa, 1972. S. 837.
 
21 Алексеев Л. B. Полоцкая земля. M., 1966. C. 220.
 
22   Архмеппскоп Афанаснй. Беларусь в нсторнческой государственной н церковной жнзнп. Буэнос-Айрэс, 1966. С. 69.
 
23  Алексеев Л. В. Полоцкая земля. С. 291.
 
24  Лысенко П. Ф. Города Туровской землн. Мн., 1974. С. 28.
 
25  Тамсама. С. 30.
 
26   Будовннц 14. У. Обіцественно-полнтііческая мысль древней Русн. М., 1960. С. 261.
 
27  Алексеев Л. В. Полоцкая земля. С. 282.
 
28   Ермаловіч Мікола. Старажытная Беларусь. Поланкі і новагародскі перыяды. Мн.. 1990. С. 327, 328.
 
29  Тамсама. С. 318.
 
30  Kosman Marcell. Historia Bielorusi. Wroclaw, 1979. S. 63.
 
31   Halecki Oscar. Borderlands of Western Civilization: A History of East Cent­ral Europe. New York, 1952. P. 112.
 
32   Греков 14. Б. Восточная Европа н упадок Золотой Орды на рубеже XIV— XV вв. М„ 1975. С. 195, 199.
 
33  Тамсама. С. 206 207
 
34   Оскар Галецкіў «Borderlands of Western Civilization» кажа пра «чацвёрты шлюб» караля «з ліюўскай князёўнаю», не згадваючы імені Соф’і Гальшанскае. Паколькі князёўна паходзіла з Друцка, што пад Оршай, на паўночным усходзе Беларусі, мы зноў бачым, наколькі па-рознаму ўжываўся ў мінулым тэрмін «літоўскі».
 
Язэп Юхо ў сваёй кнізе «Крыніцы беларуска-літоўскага права» (Мн., 1991. С. 145), цытуе з летапісу вобразнае апісанне сватаўства вялікага князя Вітаўта ад імя караля.
 
Варта зазначыць, што Ягайлаў шлюб адбыўся не ў Кракаве і не ў Вільні, a ў Наваградку, першай сталіцы Вялікага Княства. што падкрэслівала веданне каралём гісторыі і павагу да традыцыі.
 
55   Псторпя Белорусской ССР. Мн., 1977. С. 42; Ochmanski Jerzy. Historia Litwy. Wroclaw, 1982. S. 136.
 
36  Нсторпя Белорусской CCP. C. 41, 47.
 
37   Копысскпй 3. Ю. Экономнческое развнтне городов Белорусснн (XVI— XVII вв.). Мн., 1966. С. 50, 51.
 
38  Лабынцаў Юрый. Пачатае Скарынам. Мн., 1990. С. 60.
 
У Наваградку. першай сталіцы Вялікага Княства Літоўскага, дзе кароль Ягайла ажаніўся са сваёю апошняю жонкай, праз сто гадоў было дзесяць праваслаЎных храмау і толькі адзін каталіцкі. Гл.: Францыск Скарына і яго час. Мн.,'1988. С. 458'
 
39   Юхо Н. А. Правовое положенне населення Белорусснн в XVI в. Мн., 1978. С. 55,56.
 
40   Грнцкевнч А. П. Частновладельческпе города Белорусснн в XVI — XVII вв. Мн„ 1975. С. 148, 149.
 
41  Юхо I. Крыніцы беларуска-літоўскага права. С. 40.
 
42  Пнчета В. II. Белоруссня п Лптва XV XVI вв. М., 1961. С. 535.
 
43  Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 . Мн., 1989. С. 500.
 
44  Halecki. Borderlands of Western Civilization. P. 136.
 
45   Архнепнскоп Афанаспй. Беларусь в нсторпческой государственной н церковной жнзнн. С. 113.
 
46  Лабынцаў Юрый. Пачатае Скарынам. С. 60.
 
47   Без-Карнпловпч Мнханл. Мсторнческне сведення о прнмечательнейшнх местах в Белорусснн. СПб, 1855. С. 80, 81.
 
48 Ппчета В. Н. Ьелоруссня н Лнтва XV—XVI вв. С. 559—561; Bardach Juliusz. Studia z ustroju i prawa Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego XIV—XVII w. Warszawa, 1970. S. 56, 57.
 
49  Bardach Juliusz. Тамсама. C. 62. 63.
 
50  Стагут Вялікага Княства Літоўскага 1588. С. 118, 366.
 
51  Францыск Скарына і яго час. С. 399.
 
52  Сымон Будны, паводле Пічэты. Цыт. пр. С. 689.
 
53  Пнчета В. Н. Белоруссня н Лптва XV XVI вв. М„ 1961. С. 677.
 
54  Гісторыя Беларускап ССР. Т. I. Мн., 1972. С. 232.
 
55                                                                                    Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Мн., 1994. Арт. 3; Народная газета. 1991. 3 снежня.  ’
 
56  Ппчега. Пнчета В. I I. Белоруссня н Лнтва XV—XVI вв. М., 1961. С. 650.
 
57   Birnbaum Henrik. Some Aspects of the Slavonic Renaissance II Slavonic and East Europegn Review. Vol. 47. № 108. London, 1969. January. P. 48.
 
58  Kosman Marceli. Historia Bielorusi. Wroclaw, 1979. S. 93.
 
59 Леў Сапега. Цыт. паводле: Статхт Вялікага Княства Літоўскага 1588. С. 48, 506.
 
60 Пашкевіч Ян Казімір. Цыт. паводле: Анічэнка У. В.. Усовіч К. С. Каласы роднай мовы. Мн., 1990. С. 8.
 
61  Halecki. Тамсама. С. 233.
 
62   Грнцкевпч В. П. Размеры н пріічнны массового бегства русскнх жнтелей в Лнтву іі Белоруссню во второй половпне XVIII века; неапублікаваны артыкул, перададзены Грыцкевічам аўтару гэтай кнігі ў 1991 г. С. 6.
 
РАЗДЗЕЛ II -
 
УЗНІКНЕННЕ I ЎВАСАБЛЕННЕ БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ІДЭІ
 
ІНТЭГРАЦЫЯ Ў ІМПЕРЫЮ
 
Падзелы Рэчы Паспалітай здзейснілі адвечнае імкненне Масквы ў дачыненні да Беларусі. Гэтае імкненне ўвасаблялася ў двух найвышэйшых тытулах расійскіх уладароў — святарскім (патрыярх «всея Русн») і свецкім (цар «всеа Велнкня н Малыя н Белыя Росснн»). Апошні кампанент царскага тытула быў уведзены Аляксеем Міхайлавічам, бацькам Пятра I, у 1650-х гадах. Кацярына II, разумеючы, што мэта «збірання ўсяе Русі» нарэшце дасягнута, загадала адбіць памятны медаль з дэвізам, які непазнавальна скажаў сапраўдную гісторыю: «Отторженная возвратнхь». Але каб «возвратнть» ва ўлонне імперыі Беларусь, насельніцтва якой на той час перавышала 3 мільёны жыхароў, мала было простай ваеннай акупацыі. Належала зняць моўны і рэлігійны бар’еры ды з'іначыць гістарычную памяць.
 
За час, што мінуўся ад Берасцейскае рэлігійнае уніі (1596 г.) да смерці імператрыцы (1796 г.), большасць беларускае шляхты і значная частка гарадскога насельніцтва канчаткова спольшчыліся, аднак сялянства, якое станавіла 90% насельніцтва краю і больш як на 80% было перайшоўшы ва ўніяцкую веру, захавала родную мову1. Што да ўніяцкага кліру, дыкён, выхаваны ў езуіцкіх калегіумах і піярскіх школах, якія з XVII ст. дзейнічалі ў тузіне беларускіх гарадоў, лепш гаварыў па-польску і па-лацінску, чым на мове свае паствы. Паняцці рэлігіі, нацыянальнасці і сацыяльнага статусу былі непарыўна звязаныя: праваслаўе мела расійскі характар, каталіцтва — польскі, a уніяцтва з ягоным ўсходнім абрадам і паслушэнствам заходняй царкве — плебейскі.
 
XIX стагоддзе ведае шэраг культурных і збройных канфліктаў у змаганні за душу Беларусі, што ішло паміж расійскім і польскім бакамі. У гэтых сутычках павольна і балесна выспявала ідэя беларускае нацыянальнасці і дзяржаўнасці, якая збольшага ўвасобілася напрыканцы першай сусветнай вайны — спярша ў Беларускай Народнай Рэспубліцы. а пазней — у БССР.
 
Але на пачатку XIX ст. перспектыва нацыянальнае дзяржаўнасці беларусаў была ледзь бачнаю: Рэч Паспалітая ператварылася незадоўга да таго з федэратыўнае дзяржавы ва ўнітарную, і амаль усё
 
вышэйшае саслоўе і гарадское насельніцтва Беларусі перайшлі на польскую мову. У палітычным і культурным зліцці з Польшчаю гінулі апошнія сляды існавання Вялікага Княства Літоўскага. Рускага і Жамойцкага. Глыбіня гэтага працэсу найлепш відаць з Канстытуцыі Рэчы Паспалітае 3 мая 1791 г.: у гэтым дакуменце супольная дзяржава называецца толькі Польшчаю. і ніводзін народ, апрача палякаў, не згадваецца. Становішча спольшчанай шляхты і роля польскае мовы на працягу першых пяцідзесяці гадоў расійскага рэжы.му на Беларусі ў асноўным заставаліся без зменаў. Нобілі, што прысягнулі новаму суверэну, Кацярыне II, атрымалі тыя ж правы і прывілеі. што і расійскае дваранства. Хто адмаўляўся прыносіць прысягу, страчваў землі, але не свабоду. Новы статус шляхты абмяжоўваў яе правы, але права самакіравання і склікання мясцовых соймікаў яна захавала. Гарадам пашчасціла меней. Большасць з іх, апрача найбуйнейшых, былі пазбаўленыя нададзенага ім некалі магдэбурскімі прывілеямі самакіравання.
 
У 1802 г. Санкт-Пецярбург увёў на забраных беларускіх землях расійскую адміністрацыйную сістэму, утварыўшы пяць губерняў з цэнтрамгўВіцебску, Магілёве, Менску, Горадні і Вільні.
 
Мацуючы ў забраным краі сваю сацыяльную базу, Кацярына II і яе спадкаемец Павел I (1796—1801) раздарылі тут сваім чыноўнікам і афіцэрам маёнткі з больш як 200 000 прыгонных душаў мужчынскага полу. Палітыка раздачы земляў і прышчэплівання ў «СевероЗападном Крае» (афіцыйная назва Беларусі пасля 1840 г.) расійскага этнічнага элементу трывала на працягу ўсяго стагоддзя, зрабіўшыся больш актыўнаю ў адказ на паўстанні 1830 і 1863 гадоў.
 
У сферах рэлігійнай і культурнай палітыкі на Беларусі расійскі рэжым напачатку быў памяркоўны і цярпімы да польскіх інтарэсаў. Калі папа Клімент XIV у 1773 г. забараніў езуіцкі ордэн, імператрыца КацярынаІІ парадаксальным чынам ператварылася ў апякунку езуітаў. У 1774 г. яна дазволіла заснаваць Беларускую каталіцкую дыяцэзію з поўнымі правамі на валоданне маёмасцю і адправу рэлігійных абрадаў. У 1812 г. быў падвышаны статус Полацкага езуіцкага калегіуму (вышэйшае школы), які зрабіўся акадэміяй. Езуіцкія школы і друкарні дзейнічалі аж да 1820 г., пакуль іх не забаранілі.
 
На пачатку XIX ст. у Расіі ўпершыню было ўтворанае міністэрства адукацыі. Часткаю звязанай з гэтым рэформы было стварэнне ў 1803 г. Віленскай адукацыйнай акругі, у якую ўваходзілі ўся Літва, Беларусь і правабярэжная Украіна. Глыбіннай мэтай заснавання гэтае акругі было — «служыць аслабленню палітычнай ролі польскага дваранства і каталіцкай царквы пры ўзмацненні ролі рускага дваранства»2. Але малады ідэаліст цар Аляксандр I быў схільны да русафільства менш за сваіх міністраў. На чале Віленскай адукацыйнай акругі
 
ён паставіў свайго блізкага сябра, палкага польскага патрыёта князя Адама Чартарыйскага. У выніку асноўнай моваю навучання ў школах акругі засталася польская. Расійскую выкладалі толькі па жаданні саміх навучэнцаў; ахвотных вывучаць яе набіралася небагата. «Паланізацыя беларускай моладзі праз шкблу набыла большыя памеры ў 1803—23 г г., калі папячыцелем Віленскай Адукацыйнай Акругі быў польскі магнат А. Чартарыйскі. — зазначае Беларуская Савецкая Энцыклапедыя.— Навучанне на беларускай мове ў школах было забаронена»3.
 
У 1803 г. узамен акадэміі, што існавала ў Вільні з 1579 г., быў створаны Віленскі імператарскі універсітэт. Ён стаў у краі не толькі цэнтрам асветы, але і асяродкам выхавання патрыятычнай моладзі—■ польскай, беларускай і літоўскай— якая шукала шляхоў вызвалення Бацькаўшчыны з-пад чужынскага панавання. Сярэднюю і вышэйшую адукацыю, тэарэтычна даступную кожнаму, фактычна атрымоўвала шляхецкая моладзь, якая ў сваю чаргу вызначалася амаль выключна польскімі настроямі; таму і ва універсітэце пераважаў польскі дух. Тым не менш гэтая вышэйшая школа адыграла ў беларускім абуджэнні выключна важную ролю. Шмат хто з яе выкладчыкаў і студэнтаў паходзіў з Беларусі і, натуральна, пачаў працаваць на яе карысць.
 
Мясцовая інтэлігенцыя і патрыятычныя колы звязвалі вялікія надзеі з Напалеонам, які перакройваў карту Еўропы; на ягоны.м баку змагалася шмат польскіх легіянераў. Паўстанне Тадэвуша Касцюшкі (беларуса па паходжанні) у абарону польскае Канстытуцыі 1791 г. было яшчэ свежым успамінам. Таму стварэнне пад французскім пратэктаратам Варшаўсжага герцагства паводле Тыльзіцкага міру 1807 г. шмат хто ўважаў за першы крок да скасавання ганебных падзелаў Рэчы Паспалітай. Аднак у Напалеона былі іншыя планы. У 1810 г. ён дакляраваў цару Аляксандру I не аднаўляць незалежнае Польшчы.
 
18 12 Г.: ПАВАРОТ ДА РУСІФІКАЦЫІ
 
У 1812 г. становішча рэзка змянілася. Напалеон (у 600-тысячным войску якога амаль 100 000 складалі польскія жаўнеры) распачаў паход на Маскву, які ў тым самым годзе скончыўся поўным разгромам. I французскі. і расійскі бакі разглядалі магчымасці аднаўлення Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага, але да справы гэтыя планы не дайшлі. Што да Беларусі, дык найбольш значны праект быў пададзены цару Аляксандру I ў 1811 г. графам Міхалам Клеафаса.м Агінскім. Ад імя групы аднадумцаў, якія не прымалі поўнага зліцця Вялікага Княства з Полылчаю, Агінскі склаў Канстытуцыю Вялікага Княства Літоўскага (на чале з царскім намеснікам) і маніфест пра яго аднаўленне. Княства мелася складацца з губерняў: Віленскай, Гарадзенскай (з Беласточчынай), Менскай, Віцебскай, Магілёўскай, Ва-
 
лынскай, Падляшскай (з Тарнопальшчынай). і Кіеўскай4. Але падзеі 1812-га і наступных гадоў не далі ажыццявіцца ні гэтаму, ні іншым праектам, якія палякі стваралі пры падтрымцы французаў. Справа вызвалення Польшчы і аднаўлення Рэчы Паспалітай, якія б ні былі шанцы на яе поспех на пачатку XIX ст., у 1812 г. была прайграна яшчэ на наступныя сто гадоў.
 
На працягу шасці месяцаў французскае акупацыі Беларусі тутэйшыя сяляне не толькі адбіваліся ад чужынскіх марадзёраў. але і скарыстоўвалі нагоду парабаваць маёнткі сваіх паноў. Гэта засталося па-за ўвагай царскага ўраду: ён мусіў выбіраць паміж незадаволеным рускім сялянствам і вераломнаю сполылчанай шляхтай. Урад выбраў апошнюю: класавая салідарнасць пераважыла. Царскі маніфест ад 12 снежня 1812 г. спыніў канфіскацыю земляў шляхты, якая супрацоўнічала з Напалеонам. а раней забраную маёмасць вярнулі назад. Аляксандр I у гэтым дакуменце вялікадушна згадзіўся «аддаць усё мінулае вечнаму забыццю і глыбокаму маўчанню»5.
 
Віленскі універсітэт
 
Яшчэ некалькі гадоў Санкт-Пецярбург ставіўся да польскасці на «вернутых» землях даволі паблажліва. Адною з прычын гэтага была дружба ліберальнага манарха Аляксандра I, які адначасова з’яўляўся і каралём Польшчы, з князем Адамам Чартарыйскім. Аднак Усходняя Еўропа, захопленая пасля Напалеона палымяным лозунгам «свабоды, роўнасці і братэрства» ды ідэяй рэвалюцыі, аніяк не магла забыцца на «ўсё мінулае» і застацца ў «глыбокім маўчанні». Наадварот, рамантызм і выбуховая моц нацыяналізму клікалі да дзейнасці. Асабліва радыкальным было студэнцтва. У Віленскім універсітэце пачалі ўзнікаць патрыятычна настроеныя групоўкі. Іх погляды складаліся пад уплывам прафесара гэтай альма-матэр Ёахіма Лялевеля, выдатнага польскага гісторыка. 3 гэтых груповак найбольш вядомае Таварыства філаматаў, асноўныя інтарэсы якога ляжалі ў сферы грамадскіх і палітычных рэформаў і адбудовы незалежнасці Рэчы Паспалітай. У лік філаматаў уваходзілі Адам Міцкевіч, найвыдатнейшы польскі паэт, і ягоны зямляк-наваградчанін Ян Чачот— паэт і вядомы беларускі фалькларыст. Яшчэ адну групу ў Віленскім універсітэце складалі аматары гісторыі, галоўным чынам уніяты з Беласт.оччыны. Яны захапляліся роляй беларускае мовы ў Вялікім Княстве Літоўскім і разглядалі яе як грунт для нацыянальнага адраджэння6.
 
Гэтыя падпольныя студэнцкія гурткі праіснавалі нядоўга. У 1823 г. усе яны былі разагнаныя. а іх лідэры, у тым ліку і вышэй згаданыя паэты, апынуліся на высылцы. Тым часам цар Аляксандр 1 пазбыўся талеранцыі да польскае справы ў рэгіёне, які афіцыйна лічыўся Заходняй Расіяй. У школьных праграмах галоўная ўвага пачала надавацца рэлігіі і грамадскім навукам за кошт прыродазнаўст-
 
ва. Кантроль за школамі ўзмацніўся. Моладзі з Беларусі і Літвы было забаронена набываць асвету ў вышэіішых навучальных установах Польшчы і Заходняе Еўропы. А каб паслабіць уплыў Віленскага універсітэта. цар падпарадкаваў адукацыйныя ўстановы Магілёўскай і Віцебскай губерняў Санкт-Пецярбургскай адукацыйнай акрузе.
 
Курс манархічнага рэжыму стаў больш рэакцыйным пасля паўстання расійскіх афіцэраў у 1825 г. і смерці цара Аляксандра 1. Гэтыя афіцэры— т. зв. дзекабрысты, некаторыя з якіх служылі і ў Беларусі. збіраліся знішчыць самадзяржаўе і прыгон. але не знайшлі падтрымкі ў салдатаў: мяцеж быў хутка і жорстка задушаны. Самадзяржаўны брат Аляксандра — Мікалай I (памёр у 1855 г.) — рэзка змяніў палітыку рэжыму, асабліва ў «вёрнутых» губернях. Так. некаторыя школы Віленскае адукацыйнае акругі апынуліся пад наглядам ваеннага ведамства. У 1827 г. выйшаў указ пра забарону пераходзіць з уніяцтва ў каталіцтва. Санкт-ГІецярбург сур’ёзна намерыўся пакласці канец панаванню ў «Заходняй Расіі» польскае культуры.
 
ПАЎСТАННЕ 1830 Г. I ЯГО НАСТУПСТВЫ
 
У лістападзе 1830 г. у Варшаве выбухнула польскае паўстанне за адбудову Рэчы ГІаспалітай у межах 1772г. Яно было падтрыманае ў Літве і Заходняй Беларусі. На пачатку 1831 г. у Вільні быў стг.ораны паўстанцкі каардынацыйны камітэт, аднак у ім пераважалі землеўласнікі, і шырокай народнай падтрымкі ён не здабыў. У траўні 1831 г. польскі нацыянальны ўрад пастанавіў паслаць у Беларусь і Літву рэгулярныя вайсковыя злучэнні, каб разгарнуць больш актыўныя дзеянні. Праўда, поспехі аказаліся сціплымі. У паўночназаходняй Беларусі набралася каля 10 000 інсургентаў, сярод іх былі сяляне і гараджане, прадстаўнікі інтэлігенцыі, студэнцтва і каталіцкага кліру7.
 
Царскі ўрад адказаў на паўстанне рэпрэсіямі. У Заходняй Беларусі, а таксама ў Літве і на правабярэжнай Украіне, адразу было ўведзена ваеннае становішча. Указам ад 21 снежня 1830 г. канфіскоўваліся маёнткі паноў, што ўцяклі ў Каралеўства Польскае. Шмат каго з чыноўнікаў польскага паходжання пазвальнялі з пасадаў. Да жніўня 1831 г. паўстанне было задушана вайсковаю сілай, і ўрад распачаў шэраг адміністрацыйных захадаў, накіраваных на ўмацаванне «спрадвечнага рускага» характару Беларусі. У тым самым годзе ва ўсходніх губернях — Віцебскай і Магілёўскай— было спынена дзеянне Статуту Вялікага Княства Літоўскага 1588 г., на змену якому прыйшоў расійскі кодэкс.
 
3 ініцыятывы Міхаіла Мураўёва — колішняга дзекабрыста, што перайшоў на рэакцыйныя пазіцыі і служыў на розных пасадах у
 
Зак. 5007.
 
 
 
 
яшш»
 
ШНДМСН£Ш(ГО гд^ кірлл €гв лмтн ЖККГМЛ4ОКТ4 т^теге нхквркхцык
 
&гК^4КШ КЫДЛНЫ ^кУ ,
 
* <Ь ПН о
 
/ '
 
штом^тпкннтн.вон“"^«^“^ 1 "V"* глійго ілі^^бо^.       •*
 
.Н^ 4л* • ^»п^вргаів<і^«(іТ,міт?Еоп^о<п<>^л<ТьоЛ н.пр^.«« .4«нЬМ<«в-н^
 
х^нь^ а*Р»<2.
 
МнА^тІ ю^мвіллнбоі »«omo^kif (^«ті^лхй .
 
6«в<мІ.Ь« НІ« ММ^’ mo CO 2 «Ін<«н4«^  ^9ІІ
 
<«м»
 
П14в«
 
4^д^мгп/ (ынвві «^овітмлімн» 34П^>Н6НЛЬ£Ml K»fM« СПМ4ТН Aä^KtBXH* bA»A*V лйнншч .
 
Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 г., выдадзены ў Вільні ў друкарні Мамонічаў.
 
Беларусі — была праведзена школьная рэформа. Яе першай ахвярай стаў Віленскі універсітэт, зачынены ў 1832 г. Адукацыйныя ўстановы пры каталіцкіх кляштарах ператвараліся ў свецкія расійскія вучэльні. У Віцебску была заснаваная настаўніцкая семінарыя, каб рыхтаваць верных рэжыму педагогаў. У 1836 г. польская мова была забаронена ў школах Віцебскай і Магілёўскай губерняў, а праз пяць гадоў — і ў астатніх беларускіх губернях.
 
У 1839 г. сабор уніяцкіх іерархаў Полацка скасаваў Берасцейскую унію 1596 г. і ад імя 3 303 святароў і манахаў абвясціў пра ўз’яднанне з праваслаўнай царквою «матушкн Росснн». Да уніяцкай царквы належала больш як 80% беларускіх сялянаў, якія ў сваю чаргу складалі 90% усяго насельніцтва Беларусі.
 
На памятным медалі, адбітым у гонар гэтае падзеі, стаяў дэвіз: «Отторгнутые наснлнем (1596) воссоедннены любовню (1839)». Але прымус і грубая сіла, з дапамогай якіх царскія ўлады пераводзілі уніятаў у праваслаўе, адразу ж гэты дэвіз абверглі8. Гісторыя паўтарылася з адваротным знакам: жорсткасць пачатку XVII ст., калі праваслаўных гвалтам заганялі ў унію 1596 г., абярнулася праз два стагоддзі помстаю нявінным.
 
Следам за ліквідацыяй уніяцкай царквы, у 1840 г.„ была скасаваная дзейнасць Статуту 1588 г. у астатніх губернях былога Вялікага Княства Літоўскага. Урэшце ў тым самым годзе назвы «Беларусь» і «Літва» былі забароненыя для афіцыйнага ўжытку. Надалей Беларусь належала называць «Паўночна-Заходнім Краем», «Заходняй Расіяй» або проста «Расіяй».
 
У 1841 г. Каталіцкую тэалагічную акадэмію перавялі з Вільні ў Санкт-Пецярбург, бліжэй да цэнтра нагляду. Меркавалася, што гэта падмацуе ў Паўночна-Заходнім Краі тры апоры царызму: праваслаўе, самадзяржаўе і народнасць (расійскую). Але падзеі пайшлі іншым шляхам.
 
ЛІТАРАТУРНАЕ АБУДЖЭННЕ
 
Водгукам на Французскую рэвалюцыю і напалеонаўскі пераварот у першай палове XIX ст. стала абуджэнне нацыяў і ўздым нацыяналізму. У адказ на прынятыя ў 1815 г. у Вене пастановы Саюзу .Чатырох (Брытаніі, Прусіі, Аўстрыіі, Расіі) аб захаванні спакою ў Еўропе без увагі на інтарэсы іншых нацыяў, рэвалюцыянеры заклікалі да аб’яднання сваіх народаў. Творы нямецкага гісторыка культуры Ёгана Гердэра (1744—1803), які даводзіў, што кожны нацыянальны арганізм мае адмысловую асабовасць, альбо «народны дух», і першы поспех нацыянальнага паўстання грэкаў у 1821 г. прымусілі звярнуць увагу на мінуўшчыну як на крыніцу гэтага ўнікальнага «народнага духу». Публікацыя сярэднявечных германскіх дакументаў «Monumen-
 
ta Germaniae historica», ажыццёўленая пад дэвізам «Sancta amor patriae dat animum» («Нас натхняе святая любоў да радзімы»), скіравала ўвагу беларускай інтэлігенцыі на свой народ і яго фальклорную традыцыю. Рэвалюцыі 1830 г. у Францыі і Бельгіі, натхнёныя нацыянальнымі ідэямі, надалі аптымізму патрыятычнай моладзі колішняе Рэчы Паспалітай. I хоць спробы нацыянальнага вызвалення ў Полыіічы і ў колішнім Вялікім Княстве Літоўскім скончыліся няўдачай, сярод рамантычных энтузіястаў Бацькаўшчыны захаваліся рашучасць і надзея. Еўропа адраджалася. і паўсюль найвялікшыя надзеі ўскладаліся на культуру, асабліва на літаратуру — «самую пэўную мерку росту нацыі»9.
 
Гердэр пісаў пра славянаў:
 
Паколькі створаны карысныя і выдатныя працы з гісторыі славянаў некалькіх рэгіёнаў, было б пажаданым папоўнійь нашу веду і пра славянаў іншых краёў. Трэба сабраць прызабытыя рэшткі іхніх звычаяў, песняў і паданняў, каб нарэшце была створаная цэлыіая гісторыя гэтай сям 'і народаў як належная частка агульнае гісторыі чалавецтва'0.
 
Пасля двухсотгадовае дрымоты беларуская літаратура мусіла пачынаць сваё аднаўленне з нізоў, бо ў вышэйшых слаях грамадства яе не было каму чытаць. Шляхта карысталася польскаю мовай, а расійская рабілася сродкам зносін чынавенства; па-беларуску гаварылі толькі сяляне і частка мяшчан. Залаты век беларускае культуры, папраўдзе, пакінуў па сабе сякую-такую памяць. Гэтая памяць якраз і падштурхнула абуджэнне літаратурнага руху. У 1843 г. нехта Цытовіч з настальгіяй пісаў у расійскім часопісе, знаёмячы сваіх чытачоў з ананімнай беларускай паэмаю: «Цяпер Статут Літоўскі забыты, але быў час, калі яго мова была дзяржаўнаю і нават мела еваю граматыку»11. У тым самым годзе палітычны эмігрант Адам Міцкевіч, чытаючы ў Парыжы лекцыі аб славянскіх літаратурах, ацаніў добра знаёмую яму мову так: «На беларускай мове. якую называюць русінскай альбо літоўска-русінскай... гаворыць каля дзесяці мільёнаў чалавек; гэта самая багатая і самая чыстая гаворка, яна ўзнікла даўно і цудоўна распрацаваная. У перыяд незалежнасці Літвы вялікія князі карысталіся ёю ў сваёй дыпламатычнай перапісцы»12. А зямляк і сябра Міцкевіча Ян Чачот, які, у адрозненне ад свайго больш таленавітага. калегі, прысвяціў сябе збіранню беларускага фальклору і пераймаў яго формы ва ўласных вершах, у 1846 г. адзначыў, што яшчэ жывуць старыя паны, якія на яго памяці любілі размаўляць паміж сабою і гаварыць з сялянамі якраз на гэтай мове13.
 
У асяроддзі такой старасвецкай публікі і была зробленая першая ў XIX ст. спроба ўжыць беларускую мову ў літаратурнай творчасці. Пародыя на «Энеіду» Віргілія, поўная апісанняў тагачаснага беларускага вясковага жыцця, здабыла вялікую папулярнасць на пачатку
 
1820-х гадоў. Зробленая на ўзор аналагічных расійскае і ўкраінскае паэмаў. беларуская «Энеіда навыварат» сталася «выключна папулярнаіі сярод дробнае шляхты» і «прыцягнула ўвагу да літаратурных магчымасцяў беларускае мовы»14. Пазней, напрыканцы 1830-х гадоў. вялікую папулярнасць набыла яшчэ адна ананімная паэма— «Тарас на Парнасе». больш зграбная стылёва і чысцейшая моваю.
 
Такая літаратура магла пашырацца толькі ў рукапісах, бо польскім і расійскім часопісам друкаваць беларускія тэксты было забаронена15. ІДарскі ўрад. разглядаючы Беларусь як «рускі» край, упарта не згаджаўся на ўжыванне і развіццё беларускае мовы. У Пецярбурзе лічылі: няхай у Паўночна-Заходнім Краі лепей ужываецца польская мова, бо супрацьдзеяць палякам-каталікам было лягчэй. чым беларусам, сярод якіх былі або каталікі, або праваслаўныя. або (пасля 1839 г. тае.мна) уніяты. Гэткім стаўленнем царскага рэжыму да беларусаў, як і фактам папярэдняга трохсотгадовага знаходжання Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітае. можна растлумачыць, чаму пачаткі беларускае літаратуры так шчыльна звязаныя з польскай культураю і мовай. Большасць беларускіх пісьменнікаў XIX ст. пісалі і па-польску, і пабеларуску. Ідэалагічна яны былі гатовыя падтрымаць польскую незалежніцкую справу. але не коштам беларускае адметнасці. Добрым прыкладам тут можа паслужыць Аляксандр Рыпінскі (1811 —1900?), удзельнік паўстання 1830 г„ які спярша разглядаў Беларусь як польскую правінцыю, але на пачатку 1880-х гадоў змяніў свае погляды. Закрануты няўвагаю некаторых польскіх гісторыкаў да літаратурных дасягненняў Беларусі, ён пытаўся ў іншага пісьменніка, Адама Плуга: «Можа дарэмна мы горнемся да гэтай няшчаснай Польшчы. як народжаныя на Русі. якую і даўней, здаецца, ужо называлі польскай Сібір'ю»16.
 
Першым буйным прафесійным паэтам і драматургам XIX ст. стаў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч (1807—1884). Як большасць яго сучаснікаў. ён пісаў і па-іюльску, і па-беларуску, але яго беларускамоўныя творы ўражваюць значна больш. Ён паставіў перад сабой грандыёзную задачу перакласці на беларускую мову Міцкевічаў шэдэўр, «Пан Тадэвуш». Перакладам гэтай эпічнай паэмы, якая змяшчае панараму шляхецкага жыцця роднае Міцкевічу Наваградчыны. Дунін-Марцінкевіч прадэманстраваў не толькі ўласнае літаратурнае майстэрства, але і прыдатнасць беларускае мовы ўвасабляць значныя мастацкія мэты. Для беларускага руху ў ягоных пачатках кардынальна важным было выявіцца ў сферы мовы, якая тварыла аснову ўсіх нацыянальных рухаў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Расійская цэнзура спыніла, аднак, друкаванне Марцінкевічавага перакладу ў 1859 годзе. Пастанова Галоўнага цэнзурнага ўпраўлення не дазваляла «выкарыстання польскага алфавіту ў друкаванні твораў на беларускім дыялекце»17. А Дунін-Марцінкевіч не хацеў карыстацца кірылічным (расійскім)
 
Вінцук Дунін-Марцінкевіч.       Кастусь Каліноўскі.
 
MtBrowx riueea.
 
Цтсійкі!
 
> ошуеі bads. Wj
 
dabro u net baizre.
 
іі і date turn юсйісл 1
 
Barabia na« betabo liehe Diiaeiuki. — befn Car maakou■ki, Jod to perekupuazy mnobo papou, wseleu na* u »y/»o zapiaaei. jon to placiu brony kab my tnlko pierecLaörü'. ob prawoalmije : jak hety Antychryat. adahrau ad вав naatu »prawiedliwuju — unijackuju wirre > pahobia oaa pered Bobow na «йкі; » zrabiu beto dla tobe, kab mob naa baz kanca draci. a Bob eprawwoliwy nie nü«a z!do»anw nad naai .
 
Bo Boae WtitrhwocnT, müoaiemy ty naaz Tarn» Ty
 
te«n ivtecie praptdau na wirirwirtou u ав^мЬ інвкмі'
 
tvabo Boh*,cnau emju wieru i za^uiyu na мсмкаіа nuibmoje. Kali Syn Botki ргуахошеу na hety iwiet uttaaowiu pruudttvuju wieru i tajieiu vieru eierpieu Icrytovyje пцкі, to nie dla toho, kab Jakijed tarn €ary nuafcaaekije, bajetruezaho rodu. pieraaianiali sakbn Bo.
 
« my, aa pyku betych Carou. wyrtiaJi aia wiwy «wateh Daiedou i Pradziedou i nie charalili Baha, a r»dniu eankuju,-no dla toho Dziaeiuki Bob Kajvyiazy cierpse za вы, kab zakon Jeho byu uze «іаешу, »iebto eie amiea pieremieniaei, a my a cefoj moey trymaüaiaH». 1
 
Bo eay hetdc Dziaeiuki robid aia u na» jafc aam Bob prytazTwaje,—ezy dzioriyaao eia my .zakonu boakaho? Samt akaiecie. Nie adzie ute moze zahyu eia »zio backo
 
j*ho byu jpzeze «prawtedbwoj unipekoj «Henri .niko-
 
paudtiauju volnoäb i wiaru naatycb Dziadou i Tradziedou—a Ы«к4у azto Weak al. вйестмв j»ho »Ja 3»»'«kidau albo penrrabiu na atajni i eariwi. gnnu raJeMirjud Twajeju rhnelojii i narnd u nieh ebwaliri СіеЬй ludtte, Jak ebvalili na*ryje p»dh>. Zakpwajm tahdy н edzin holoa na«u pean kwiMejp „Sw><ty Bote, ‘«JW »oeny. avifty niekaierielny — rtnihij aif ned na»i'“ i Boh n*i *укюу tmilujee eia nad nami.dapamoie nan> u naatfj pracy,a m buBtom iwiec'e daar kroleatwo mebieBnojf — i nie b«idue ute Anetkt naatyje tvaju matku praklmaei Mto na iwiet radriW.
 
Pakazvwajur ludzie azt» »wi$ty Ojci« ai « Rywu pry« alau sieda naa пце 1 ІаЬсвІачг.ете» (no Ma»ka> jtbo aj —biwor^ azt« pryarle i kaiendzoti, Mio badud р'чвм м unijaekiyu wicru. Tabdy Dtiarioki ahto aCno »i’eryt d ВоЫ, Jeho Sy na i Duc ha Swiatabo пк^-baj xahu Bakida> aytmui tAewcbodzic na praudnwuja *•«"« Dnedno i Pradiiedoa Bo chtn nie pierojdue na uniju,toJ
 
1
 
rywie b«z wiery i jzk ыЬакж zdoeboie czarta® da pe> Ht!5 O.DzUcu^i. lieho ukomu czebwiekovi! A kali my budtie® hcXek rabici ■ Bobnm, tak ntot Bob atjiryzazy z samt trobid? Addadc u Piafclo na wieeznyje n^ki, budud
 
»uiecw kab Beb mihaäerny moje zbtowanyc пас міьі« *
 
wiodliwaho Bob* i tu
 
Bsrabiü i Mto zrebwi treba.kab my byK au&ultwT> i м Ьа*мь t » Mntnn Aviaria? b < t
 
SOZVB >a» i " I do /wzr v w
 
Ucbj «n-M> »4* • H , w ІіПф Ьл»<; «.
 
Першая нелегальная беларуская газета «Мужыцкая праўда».
 
алфавітам, бо, як ён тлумачыў у лісце да цэнзара, «у нашых ваколіцах на сотню сялянаў знойдзецца, можа, дзесяць, якія добра чытаюць папольску, але з сотні наўрад ці знойдзецца адзін, які ведаў бы расійскую мову»18.
 
ПАЎСТАННЕ 1863 Г.
 
Параза Расіі ў Крымскай вайне (1853—1856) і ганебная для яе Парыжская дамова выкрылі гніласць царскага рэжыму і ўзмацнілі патрабаванні рэформаў, а найперш — вызвалення прыгонных. У першай палове XIX ст. з прычыны рынкавага попыту на сельскагаспадарчую прадукцыю памешчыкі паадбіралі ў сялянаў шмат ворнае зямлі. У Беларусі працэнт сялянскае зямлі зменшыўся ад 66% на пачатку стагоддзя да прыблізна 50% у 1850-х гадах. У выніку ўсё болыл сялянаў страчвала зямлю. Гаспадарка ў панскіх. маёнтках вялася амаль паўсюль неэфектыўна, і ў 1859 г. у закладзе знаходзілася 60% сялянаў разам з маёнткамі, да якіх яны належалі19.
 
Цар Аляксандр II, які ў 1855 г. заняў трон пасля раптоўнае смерці свайго бацькі Мікалая I, наважыў выправіць сітуацыю ў краіне праз «рэвалюцыю зверху» і скасаванне прыгону. Ён зрабіў гэта ў 1861 годзе. Аднак зямельная рэформа ператварылася ў рабунак сялянаў, якім дасталося замала зямлі па завысокай цане. У адказ на зямельную рэформу па ўсёй імперыі пракацілася хваля забурэнняў. Ахапіла яна і Польшчу, якая пасля паўстання 1830 г. была ператвораная «практычна ў расійскую правінцыю, дзе праводзілася сістэматычная русіфікацыя, асабліва ў адукацыйнай сферы»20.
 
Пратэсты супроць пазбаўлення зямлі спалучыліся ў Польшчы з нацыянальна-вызваленчым рухам і намерамі аднавіць Рэч Паспалітую ў яе межах да 1772 году. У Беларусі і ў Літве таксама заўважаліся рэвалюцыйныя настроі. У Віцебску, Вільні, Горадні адбыўся шэраг патрыятычных урачыстасцяў у памяць выдатных падзеяў з гісторыі Рэчы Паспалітай. Да таго ж на працягу 1861 г. у адной толькі Беларусі адзначана 379 сялянскіх бунтаў; 125 з іх былі задушаныя паліцыяй і войскамі.
 
Атмасфера для паўстання наспела, На Беларусі падрыхтоўка да яго распачалася ў ліпені 1962 г., калі .з’явіўся першы нумар (усяго выйшла сем) нелегальнае газеты «Мужыцкая праўда». За гэтым выданнем стаяла група маладых радыкалаў, найвыдатнейшым сярод якіх быў Кастусь Каліноўскі (1838—1864). Калі праз два месяцы пасля польскага паўстання, што пачалося ў студзені 1863 г., выбухнула паўстанне на Беларусі, Каліноўскі, галоўны аўтар газеты, стаўся яго правадыром. Газету, як і свае «Лісты з-пад шыбеніцы», напісаныя ў зня воленні, Каліноўскі адрасаваў тром катэгорыям чытачоў: найперш сялянам; потым вернікам уніяцкай царквы, афіцыйна забароненай з
 
1839 г.; і. па-трэцяе. тым. хто захоўваў беларускую мову (і дыскрымінаваўся царскімі ўладамі). Супольным назоўнікам усіх гэтых заклікаў было сцверджанне, што жыццё ў гістарычнай Рэчы Паспалітай было нязмерна лепшае, чым пад царамі.
 
Чытаючы сёння палкія заклікі Каліноўскага, нелыа не ўбачыць паралелі паміж сітуацыяй на Беларусі 1860-х і 1990-х гадоў у дачыненні да палітычных намераў і іхніх вынікаў. «Шэсць лет ужо мінула, як пачалі гаварыць аб свабодзе мужыцкай. Гаварылі. талкавалі і пісалі многа. а нічога не зрабілі. А гэты маніфэст, што цар з сэнатам і з панамі для нас напісаў. то такі дурны. што чорт ведае да чаго ён падобны.       ніякай у ім няма праўды. няма з яю для нас ніякай карысці»21.
 
Незадаволенасць. што ляжала ў аснове паўстання, была абумоўленая не іолькі цяжкімі падаткамі і прыгонам. але і рэкрутчынай, калі сялянаў забіралі ў войска на 25 гадоў. Гэтая несправядлівасць востра кантраставала з практыкаю Рэчы Паспалітае. дзе, як нагадваў Каліноўскі. «калі мужыкі часамі захацелі ісці на вайну, дык зараз з іх здымалі мужыцтва. ды і паншчыну. давалі зямлю. а ўсю вёску рабілі шляхтаю»22.
 
У другой палове XIX ст. беларуская мова сталася сродкам кансалідацыі. і Каліноўскі рабіў стаўку на гэтую акалічнасць. калі наракаў. што «ў нас, дзяцюкі. адно вучаць у школах, каб ты знаў чытаці па-маскоўску, a то для таго, каб цябе зусім перарабілі на маскаля: ...ніколі не пачуеш і слова па-польску. па-літоўску да і па-беларуску. як народ таго хоча»23.
 
Паўстанне І863г. мела сацыяльнае. рэлігійнае і культурнае вымярэнні. Натуральна, паміж правым крылом (маёнткавая шляхта) і левым крылом (радыкальная буржуазія і сяляне) існавалі разыходжанні. Адрасаваная сялянству царская прапаганда рабіла акцжг на тое, шіо ў паўстапні верхаводзіла шляхіа. Сапраў іы. да гэтага саслоўя належала каля 70% інсургентаў. Зрэшты, шмат хто з іх не меў зямлі і жыў у горадзе. 3 гарадоў паходзіла каля 75°о паўстанцаў, сялянаў было толькі 18%24.
 
Паўстанне трывала да канца лета 1863 г. Жорсткія баі адбываліся па ўсёй Беларусі — асабліва на захадзе, які быў больш шчыльна звязаны з Польшчаю. Але інсургенты не маглі дараўнаць адборнаму 120тысячнаму расійскаму войску. Паводле гісторыка А. Ф. Смірнова. сутычак з рэгулярнаю арміяй было каля 260-ці. У большасці выпадкаў перамога засталася за расійцамі25.
 
Удзельнікі і прыхілызікі паўстання 1863 г. у Паўночна-Заходнім Краі. які стаў няпер Віленскім генерал-губернатарсівам, былі сурова пакараныя. Генерал-губернатар Мураўёў нездарма заслужыў мянушку «вешалыіік» і праславіўся як русіфікатар. Згодна з афіцыіінымі царскімі крынінамі. 128 чалавек на Беларусі і ў Літве былі пакараныя смерпю. а болып за 12 000 высланыя ў Сібір. Польская мова ў «прп-
 
сутственных местах» была забароненая. У Беларусь валам павалілі настаўнікі, папы і памешчыкі з Расіі. Палякам забаранілі набываць зямельную маёмасць. Штрафы і кантрыбуцыі пайшлі на пабудову праваслаўных цэркваў і на грашовыя выплаты праваслаўным святарам26.
 
У сферы ідэалогіі гэтыя падзеі спарадзілі. апрача ўсяго іншага, беларускі нацыяналізм, заснавальнікам якога лічыцца Кастусь Каліноўскі. У віленскай вязніцы напярэдадні смерці на царскай шыбеніцы (22 сакавіка 1864 г.) Каліноўскі напісаў палкі заклік да свайго народу:
 
Прыйлгі, народзе, па-шчырасці маё слова прадс.мертнае, бо яно як бы з таго света толькі для дабра твайго напісана.
 
Нямаш, браткі, болыйага шчасця на гэтым свеце, як калі чалавеку галаве мае розум і навуку. Тагды ён толькі можа быцьу радзе, жыці ў дастатках, і тагды толькі, памаліўшыся папраўдзе Богу, заслужыць Неба, бо, збагаціўшы навукай розум, разаўе сэрца і радню г/элу шчыра палюбіць.
 
Но як дзень з ноччу не ходзіць разам, піак не ідзе раза.м навука праўдзіва з няволяй маскоўскай. Ды пакуль яна ў нас будзе, у нас нічога не будзе, не будзе праўды, багацтва і ніякай навукі,— адно наміяк скацінай варочаць будуць не для дабра, но на пагібель нашу.
 
Для таго, Народзе, як толькі калі пачуеш, што браты твае з-пад Варшавы б'юіічз за праўду it свабоду, тагды і ты не аставайся ззаду, но ўхапіўшы за што зможаш, за касу, сякеру, цэлай грамадоіі ідзі ваяваці за сваё чалавечае і народнае права, за сваю веру, за сваю зямлю родную.
 
Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, шіпо тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою маскаля ўжо не будзе27.
 
«Лісты з-пад шыбеніцы» Каліноўскага сталі палітычным крэда беларускага нацыяналізму.
 
НАРОДНІКІ I IX ПРАГРАМА «ФЕДЭРАТЫЎНАЕСАМАСТОЙНАСЦЬ
 
Паўстанне 1863 г. выклікала ў наступныя дзесяцігоддзі паток этнаграфічных, лінгвістычных і гістарычных публікацый, якія даводзілі «русскнй» характар Паўночна-Заходняга Краю. Тым часам у расійскім грамадстве адбывалася вялікая палеміка паміж «заходнікамі» і «славянафіламі» аб тым, як павінна ісці далей Расія: шляхам Захаду або — сваім уласным. Другая палова XIX ст. была таксама перыядам народніцтва і панславізму. Прыхільнікі панславізму заклікалі да міжславянскае салідарнасці і адстойвалі права на развіццё кожнага славянскага народу. Знаходзячыся пад уплывам гэтых тэндэнцый і бачачы, што спрэчка за Беларусь паміж расійскім і польскім бакамі не аціхае, некаторыя маладыя беларусы пачалі болыл пільна прыглядац6. Зак. 5007.
 
ца да свайго народу і яго мінуўшчыны і прыйшлі ды высноваў, якія аказаліся не на карысць ні палякам, ні расійцам. Беларускія народнікі 80-х гадоў, пісала С. М. Самбук, «аднымі з першых у Расіі найпаўней вызначылі асноўныя прыкметы нацыі і на іх аснове давялі існаванне самастойнае беларускае нацыі»28.
 
Народніцтва на Беларусі было часткаю руху 1870—1880-х гадоў. вядомага пад тым самым найменнем у расійскай гісторыі. На пачатку 1870-х гадоў шэраг народніцкіх арганізацый узнік у Менску, Магілёве, Віцебску, Горадні, Слуцку і іншых гарадах. Пад выглядам самаадукацыі маладыя людзі вывучалі нелегальную народніцкую літаратуру і абмяркоўвалі будучыню свае краіны. Яны скантактаваліся з землякамі, што навучаліся ва ўніверсітэтах Масквы, Санкт-Пецярбурга і іншых гарадоў. 3 гэтых гурткоў выйшлі такія вядомыя рэвалюцыянеры, як Мікалай Судзілоўскі, Рыгор Ісаеў і забойца цара Аляксандра II (у 1881 г.) Ігнат Грынявіцкі.
 
На пачатку 1880-х гадоў было ўтворанае Беларускае сацыяльнарэвалюцыйнае аб’яднанне. Нягледзячы на рост рэпрэсій пасля забойства Аляксандра II, аб’яднанне патрапіла выдаць у Санкт-Пецярбургу (дзе вучыліся некаторыя з сяброў гэтае рэвалюцыйнае групы) два нумары свайго падпольнага часопісу «Гоман». У перадавіцы першага нумару (1884 г.) выдаўцы абвясцілі пра свой цвёрды намер пакласці «першы камень у падваліны федэратыўнае самастойнасці Беларусі»29. Як характэрна для народнікаў па ўсёй Расіі, гоманаўцы ўскладалі свае спадзяванні на мясцовую інтэлігенцыю. Яны пісалі:
 
Беларускі народ, як нацыя плебейская, чакае яшчэ з'яўлення сваёй інтэлігенгіыі. Да гэтага часу ён выдзяляў з сябе сілы, якія служылі або польскай, або велікарускай кулыпуры. Глуха, але настойліва пратэставаў ён супроць здрадніцкіх спробаў паланізаваць ці абвелікарусіць яго, і абедзьве сілком навязаныя яму кульпіуры праходзілі міма, не прышчатўшыся да яго. Свята захоўвае ён асновы сваііго жыцця ў чаканні з’яўлення сваёй інтэлігенцыі, якая будзе не ламаць гэпгыя асновы, а развіваць і ўдасканальваць іх... Лішні раз тады дакажа беларуская нацыяналыіасгіь даказанае ўжо няраз прыкладам іншых плебейскіх нацыянальнасцяў (славянскія народйасціў Аўстрыі, фіны ў Фінляндыі і інш.), што не нізкі ўзровень культуры выклікае яе падпарадкаванне, а наадварот, падпарадкаванне выклікае застой30. Натхнёныя верай у гаючую сілу свабоды, гоманаўцы заклікалі сваіх прыхільнікаў аб’яднацца ў Беларускую сацыял-рэвалюцыйную партыю. Аднак паліцэйскі рэжым пасля забойства Аляксандра II ў 1881 г. быў занадта жорсткім для любой арганізаванай рэвалюцыйнай дзейнасці. Да 1886 г. рэха гоманаўскіх заклікаў змоўкла і арганізацыйная дзейнасць «Гоману» замерла.
 
Poem гарадоу, чыгунак і асветы
 
У сістэме расійскага капіталізму апошняе чвэрткі XIX ст. Беларусь была менш індустрыяльна развіта, чым цэнтральная Расія, Украіна, Балтыйскі рэгіён альбо Польшча. Да гэтага прычыніліся нястача прыродных рэсурсаў і захаванне перажыткаў прыгону. Праўда, з прычыны знаходжання Беларусі ў цэнтры рэгіёну ўрад пабудаваў добра развітую чыгуначную сетку. Да канца стагоддзя на Беларусі было ўведзена ў дзейнасць больш чым 3000 км. чыгункі. Разам з адносна густой сеткаю водных шляхоў чыгунка аблягчала імпартаванне тавараў на беларускія рынкі з іншых рэгіёнаў. Таму мясцовая прамысловасць спецыялізавалася на перапрацоўцы сельскагаспадарчых і лясных прадуктаў і на забеспячэнні патрэбаў насельніцтва ў штодзённых таварах.
 
Паміж 1863 і 1897 гадамі (у 1897-м у імперыі быў праведзены першы сістэматычны перапіс насельніцтва) жыхарства Беларусі вырасла з 3,3 млн. чалавек да 6,5 млн., альбо на 94,5%. Колькасць гараджан павялічылася прыкладна ў той самай прапорцыі — з 330 000 да 648 000 (на 96,4%). Аднак працэнт гарадскога насельніцтва на Беларусі застаўся такі самы, як і раней (9,8%), тым часам як на ўсёй еўрапейскай частцы Расіі ён вырас з 9,9% да 12,8%31.
 
Напрыканцы стагоддзя лютавалі беспрацоўе і беднасць. Паводле некаторых даследчыкаў, на Беларусі ў 1897 г. было 3,6 млн. пралетарыяў і паўпралетарыяў, пераважна на вёсцы32. Гэта стала прычынаю масавай эміграцыі з Беларусі ў Злучаныя Штаты на пачатку 1900-х гадоў.
 
Развіццю адукацыі на Беларусі ў другой палове XIX ст. істотна перашкаджалі рэпрэсіі і пераследы пасля паўстання 1863 году. У 1864 г. Беларусь страціла сваю адзіную на той час вышэйшую школу— сельскагаспадарчы інстытут у Горы-Горках на Магілёўшчыне. За ўдзел у паўстанні з розных навучальных установаў выключылі амаль 2000 юнакоў. Дыскрымінацыйныя ўказы супроць выкладчыкаў і навучэнцаў-католікаў закранулі не толькі палякаў, але і беларусаў гэтага веравызнання, якіх налічвалася каля 750 000. Міністэрства адукацыі выдатна разумела, што наступная лінія абароны супроць польскіх інтарэсаў і ўплываў на Беларусі праходзіла праз школу. У 1864 г. цар згадзіўся перадаць усе пачатковыя школы пад кантроль праваслаўнага духавенства. Польская і беларуская мовы былі цалкам выгнаныя з школьных сценаў. У адукацыі была дазволеная толькі расійская.
 
Тым не менш разам з ростам прамысловасці і гарадоў асвета шырылася. У 1860 г. налічвалася 576 навучальных установаў усіх тыпаў з 17 000 навучэнцаў, да 1868 г. колькасць школаў склала 1 391 (54 417 навучэнцаў), а да 1881 г. — 2 185 (63 584 навучэнцы). 3 1864-га да
 
Чыгункі ў Беларусі напрыканцы XIX cm.
 
1876 г. у Полацку, Нясвіжы, Маладзечне і Свіслачы адкрыліся чатыры настаўніцкія семінарыі.
 
Некаторыя аўтары паўтараюць цверджанне, што ўзровень пісьменнасці на Беларусі «быў найніжэйшым сярод народаў еўрапейскае часткі Расіі»33. Але статыстыка сведчыць, што працэнт пісьменных на Беларусі сярод людзей ва ўзросце ад 9 да 49 гадоў складаў у 1897 г. 32%, тым часам як у Расіі і на Украіне — адпаведна 29,6% і 27,9%34.
 
ПАМЯЦЬ ПРА МІНУЛУЮ БЕЛІЧ БУДЗІЦЬ НАДЗЕЮ
 
Перад царскай палітыкай русіфікацыі ў Паўночна-Заходнім Краі стаяла пытанне: што дазваляць. а што забараняць? Забараніўшы назву «Беларусь» і выгнаўшы мову са школаў і літаратуры, урад фундаваў разнастайныя выданні, якія меліся давесці «русскость» заходніх губерняў. Хоць болынасць такіх праектаў разглядала Беларусь як «заходнюю Расію», але з навуковых ці якіх іншых прычынаў у некаторых з іх працягваў ужывацца тэрмін «Беларусь», забаронены царом Мікалаем I. Лексікограф Іван Насовіч выдаў у 1870 г. «Словарь белорусского наречія», а ў 1873 г. — «Белорусскія песнн». Этнографы Павел Шэйн, Мікалай Нікіфароўскі, Пётр Бяссонаў і іншыя выдавалі зборы «белорусскнх» народных песняў. А ў 1884 г. лінгвіст Яўхім Карскі пачаў публікацыю сваіх доследаў, прысвечаных «белорусской речн», вяршыняй якіх сталіся «Беларусы» — манументальнае апісанне беларускае мовы і літаратуры (тры тамы ў сямі частках), выдадзенае ў 1903—1922 гадах.
 
Расійскі характар Паўночна-Заходняга Краю, разам з цэнзураю, імкнулася давесці і царская гістарычная навука. Адна толькі Віленская Археалагічная Камісія ў 1864—1915 гт. выдала 49 тамоў гістарычных дакументаў (29 000 старонак in folio)35 дзеля абгрунтавання пазіцый царскага ўраду; але, як зазначыў М. М. Улашчык, «выдадзеныя дакументы жывуць самі па сабе, нярэдка сцвярджаючы зусім не тое, што хацелі давесці ўкладальнікі і рэдактары»36.
 
Для Францішка Багушэвіча (1840—1900), «бацькі» сучаснае беларускае літаратуры, гэтыя старадаўнія дакументы сталіся люстэркам мінуўшчыны народу і ён паспрабаваў прыцягнуць да іх увагу. У прадмове да сваёй кніжкі вершаў «Дудка беларуская», якая была надрукавана ў Кракаве ў 1891 г. і трапляла на Беларусь кантрабандай, ён пісаў: «Чытаў я ці мала старых папераў па дзвесце, па трыста гадоў таму пісаных у нашай зямлі і пісаных вялікімі панамі, а нашай мовай чысцюсенькай, як бы вот цяпер пісалася». Таму, працягваў ён, «мова нашая ёсць такая ж людская і панская, як і французская, альбо нямецкая, альбо і іншая якая», Параўнаўшы людскую гаворку з «адзежай душы», паэт заклікаў сваіх суайчыннікаў: «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!»37. Багушэвічава «Дудка беларуская»,
 
Максім Багдановіч.
 
Францішак Багушэвіч.
 
Алаіза Пашкевіч (Цётка).
 
Янка Купалаз беларускімі студэнтамі. 1910 г
 
насуперак пільным царскім цэнзарам і варожым да беларушчыны «абаронцам» польскай і расійскай культураў, сапраўды дала «рашучы штуршок беларускаму руху»38.
 
ПЕРАПІС 1897 г.
 
У 1897 г. быў праведзены першы сістэматычны перапіс насельніцтва Расійскай імперыі. Яго вынікі, апублікаваныя ў 1905 г., паказалі, што ў пяцёх губернях Паўночна-Заходняга Краю, дзе беларусы складалі большасць насельніцтва (Магілёўскай, Віцебскай, Менскай, Віленскай і Горадзенскай) жыло 8 518 247 чалавек39, у тым ліку 5 408 420 беларусаў40. На этнічным беларускім абшары іх жыло агулам 5 886 000 чалавек41. А ў пяцёх беларускіх губернях, апрача беларусаў жыло яшчэ 1 202 129 габрэяў, 492 921 расійцаў, 424 236 палякаў, 377 487 украінцаў, 288 921 літоўцаў, 272 775 латышоў, .27 311 немцаў, 8 448 татараў і 19 658 прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў.
 
Паводле сацыяльнага стану насельніцтва Беларусі падзялялася наступным чынам (у дужках падаецца працэнт гараджанаў у кожнай саслоўнай групе): дваранства — 238 522 (28,7%), духавенства — 21 849 (26,4%), купецтва— 18 282 (81,0%), дробная буржуазія — 1 781 978 (40,0%), сяляне— 6 416 745 (3,4%), іншаземцы— 13 469 (29.6%), іншыя — 27 473 (49,0%)42.
 
Згодна з перапісам 1897 г., з тых 5,4 млн. людзей, якія гаварылі па-беларуску, 81% належалі да праваслаўнага веравызнання. 18,5% былі каталікі, 0,4% — стараверы і 0,03% — лютэране43. Беларусы, што складалі ў пяцёх заходніх губернях 63,5% усяго насельніцтва, былі амаль выключна вяскоўцамі; у гарадах іх жыло толькі 2,6%. Габрэі складалі ў бальшыні беларускіх гарадоў і мястэчак пераважную большасць — у некаторых аж да 90% насельніцтва. Гэта было вынікам указу імператрыцы Кацярыны II ад 1794 г., які не дазваляў габрэям (а іх на Беларусі жыло многа) сяліцца ў расійскіх губернях, і забароны царом Аляксандрам III (1883 г.) сяліцца ім па-за гарадамі і мястэчкамі44.
 
Нацыянальная свядомасць беларусаў знаходзілася ў стадыі развіцця. Што да інтэлігенцыі, дык напрыканцы XIX ст. залічалі сябе да беларусаў 40% чыноўнікаў, 10% юрыстаў, 20% лекараў, 29% паштовых і тэлеграфных службоўцаў і 60% настаўнікаў45. Гэткім чынам, мы маем тлумачэнне цяжкасцяў, з якімі сутыкнуліся беларускае культурнае адраджэнне і беларускі палітычны рух. На пачатку XX ст. гэты рух мусіў абапірацца на найніжэйшы, найпасіўнейшы і найменш адукаваны сацыяльны слой — сялянства.
 
«НАША НІВА” I ЛІТАРАТУРНАЕ АДРАДЖЭННЕ
 
Літаратурны патэнцыял беларускага руху знайшоў сабе выйсце і стымул да рэалізацыі, калі пасля рэвалюцыі 1905 г. урад мусіў змякчыць сваю палітыку адносна нацыянальных меншасцяў. У краіне быў створаны парламент (Дзяржаўная Дума), і скасаваная забарона нерасійскіх моваў. Вільня, старадаўняя сталіца Вялікага Княства, зноўку стала шматнацыянальным цэнтрам культурнага жыцця. 3 больш чым 60 газет і часопісаў, пераважна на расійскай мове, што выходзілі ў пяцёх беларускіх губернях, дзве траціны друкаваліся ў Вільні, у тым ліку 9 польскіх, 9 на ідыш, 6 літоўскіх і 2 беларускія46.
 
У 1906 г. актывісты Беларускае сацыялістычнае грамады пачалі выдаваць у Вільні тыднёвік пад назваю «Наша Доля». 3 прычыны свае радыкальнае праграмы газета адразу ж увайшла ў канфлікт з уладамі. Прадбачачы няўхільнае закрыццё газеты (што неўзабаве і адбылося), выдаўцы заснавалі іншы, больш «удачлівы» тыднёвік — «Нашу Ніву», якая выходзіла да 1915 г. і дала сваё імя цэламу перыяду беларускае гісторыі — нашаніўства. Выдаўцы газеты на чале з братамі Іванам і Антонам Луцкевічамі ўзялі больш памяркоўны курс. У сваёй першай перадавіцы яны абвясцілі: «Не думайце, што мы хочам служыць толькі ці панам, ці адным мужыкам. He, ніколі не! Мы будзем служыць усяму беларускаму скрыўджанаму народу...». He будучы афіцыйным органам Беларускае сацыялістычнае грамады, газета сталася асяродкам беларускага культурнага жыцця. «Наша Ніва»,— зазначае Арнольд Макмілін,— адлюстроўвала надзіва шпаркае ў тыя часы развіццё літаратуры і кіравала ім»47. Газета адольвала і грашовыя цяжкасці, і царскую цэнзуру аж да жніўня 1915 г., калі нямецкая акупацыя Вільні перапыніла яе выхад.
 
Пачатак XX ст. быў спрыяльнаю парою не толькі для расійскае, але і для беларускае літаратуры. «Наша Ніва» згуртавала вакол сябе плеяду маладых аўтараў, якія стварылі класіку сучаснае беларускае літаратуры. Сярод найвыдатнейшых згадайма Янку Купалу (1882— 1942), Якуба Коласа (1882—1956), Цётку (1876—1916), Максіма Гарэцкага (1893—1939), Максіма Багдановіча (1891—1917), Змітрака Бядулю (1886—1941), Алеся Гаруна (1887—1920), Вацлава Ластоўскага (1883—1938).
 
Лейтматывам іх паэтычнай і празаічнай творчасці, якая характарызавалася то строгім рэалізмам, то нацыянальным рамантызмам, была крытыка нялюдскіх умоваў сялянскага жыцця. Панылай сучаснасці проціпастаўлялася далёкая слаўная мінуўшчына, калі беларус быў вольным гаспадаром свайго лёсу і цешыўся з плёну свае працы і славы. Трыццацігадовы «прарок беларускага адраджэння» Янка Купала заклікаў свой край: «Занімай, Беларусь маладая мая. свой пачэс-
 
ны пасад між народамі!»48. Ідэалізацыя мінуўіпчыны мела канкрэтную практычную скіраванасць: яна прадстаўляла сабою праграму нацыянальнага вызвалення і адраджэння, якую ва ўмовах дэспатычнага рэжыму немагчыма было выказаць у выглядзе палітычнае платформы. Літаратура, перафразуючы словы Аляксандра Салжаніцына з яго нобелеўскай лекцыі, «усцяж захоўвала і бараніла душу народу».
 
У 1910 г. пісьменнік і гісторык-самавук Вацлаў Ластоўскі апублікаваў у Вільні сваю «Кароткую гісторыю Беларусі» — першы агляд мінуўшчыны краю на беларускай мове. «Гісторыя», прысвечаная «сынам маладой Беларусі», паказала, што ў даўнія часы беларускі народ меў не толькі князёў і дваранства, але і літаратурныя дасягненні ды высокую палітычную рэпутацыю.
 
Нашаніўскі перыяд (1906—1915) вызначаўся таксама адраджэннем беларускага тэатру і драматычных калектываў, засноўваннем выдавецкіх суполак, студэнцкіх згуртаванняў, адкрываннем чытальняў і школак, дзейнасцю беларускіх каталікоў, што пачалі ў 1913 г. выдаваць сваю газету «Беларус» (1913—1915). Ад 1908-га да 1914 г. было выдадзена 77 беларускіх кніжак агульным накладам 226 660 асобнікаў49. Уся гэтая дзейнасць вялася ў вельмі неспрыяльных палітычных і псіхалагічных умовах, выкліканых шырока распаўсюджаным меркаваннем, што ўсё беларускае ёсць сялянскае, грубае і прымітыўнае. Таму ўплыў «Нашай Нівы», наклад якой не перавышаў 4 500 асобнікаў, быў абмежаваны. Хапала і адміністрацыйных бар’ераў. Як зазначае адзін сведка таго часу, «міністэрскі загад забараніў ужыванне беларускае мовы на неафіцыйных мерапрыемствах, а салдатам было забаронена атрымоўваць лісты з дому на роднай мове. Вучняў, якія гаварылі на матчынай мове, выключалі са школы»50.
 
БЕЛАРУСЬ — ВАЕННЫ ЛАГЕР
 
Першая сусветная вайна, якая выбухнула 1 жніўня 1914 г., ператварыла Беларусь у тэатр ваенных дзеянняў. У першыя ж дні вайны было ўведзена ваеннае становішча. Былі забароненыя якія б там ні было публічныя сходы; без дазволу ваенных уладаў нельга было гандляваць газетамі і кнігамі. На Беларусі размясцілася 1,5-мільённая расійская армія. У адным толькі Менску было раскватаравана 150 000 салдатаў і вайсковага персаналу. Да лета 1915 г., калі пачаўся нямецкі наступ на ўсход, больш за мільён цывільнага насельніцтва ўцякло альбо было выгнанае ўглыб Расіі.
 
Увосень 1915 г. траціна Беларусі разам з Вільняю апынулася пад нямецкаю акупацыяй. У кастрычніку 1917 г. былі акупаваныя ўжо дзве траціны. Пасля бальшавіцкага перавароту ў лістападзе 1917 г. і кароткага перапынку на мірныя перамовы ў Брэст-Літоўску ваенныя
 
дзеянні ўзнавіліся, і ў сакавіку 1918 г. пад немцамі апынуліся ўжо чатыры пятыя часткі Беларусі. Немцы заставаліся ў краі да канца 1918 г.
 
Беларускае жыццё пад немцамі напачатку канцэнтравалася ў Вільні, дзе застаўся шмат хто з нашаніўцаў, у тым ліку найбольш дзейныя — браты Іван і Антон Луцкевічы. Разам з групаю літоўскіх. польскіх і габрэйскіх аднадумцаў Луцкевічы зрабілі спробу ўваскрасіць ранейшую канцэпцыю Вялікага Княства. да якое прыхільна паставіліся немцы. 19 снежня 1915 г. была выдадзеная на чатырох мовах дэкларацыя пра заснаванне «Канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага». дзе «будуць гарантавацца правы ўсіх этнічных групаў». Аўтары дэкларацыі заклікалі ўсіх сваіх магчымых прыхільнікаў «забыць паклёпы, раздоры і недавер, уважаючы на вялікую важнасць гэтага гістарычнага моманту». і далучыцца да Канфедэрацыі51. Але ж акалічнасці былі ўжо не тыя, што чатыры-пяць стагоддзяў таму, і гэтая рамантычная ідэя так і не здзейснілася.
 
Лютаўская дэмакратычная рэвалюцыя ў Расіі ў 1917 г. дала ўсім народам імперыі надзею ажыццявіць ідэал нацыяналызае незалежнасці. На землях колішняга Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага кожны народ напорыста дамагаўся самастойнага палігычнага статусу.
 
У Менску, Вільні і іншых гарадах Беларусі і Расіі, у тым ліку ў Маскве і Петраградзе, дзе пасля Лютаўскае рэвалюцыі апынуліся беларускія ваенныя ўцекачы і рабочыя, на працягу некалькіх тыдняў паўзнікалі філіі Беларускае сацыялістычнае грамады і іншых палітычных партый і культурных таварыстваў.
 
На нямецкім баку фронту, у Вільні. выдаўцы зачыненае «Нашае Нівы» заснавалі ў лютым 1916 г. новую газету з перыядычнасцю два разы на іыдзень. Яна звалася «Гоман», што нагадвала пра выданне 1884 г. з яго дэві іам «федэратыўнае самастойнасці» Беларусі. Новы «Гоман» стаў форумам беларускага жыцця і спадзяванняў на аўтаномію. He маючы вялікае прыхільнасці да беларускага руху, немцы аднак і не пярэчылі яму, калі ён не ўмешваўся ў іх ваенныя справы. Па сутнасці, беларуская мова ў 1916 г. была прызнаная адной з афіцыйных моваў рэгіёну52. У Віленскай акрузе было адчынена каля 100 беларускіх пачатковых школаў, а ў мястэчку Свіслачы дзейнічала настаўніцкая семінарыя.
 
Беларуская справа ўпершыню выйшла на міжнародную'палітычную арэну ў 1916 годзе. У гэтым годзе Іван Луцкевіч і Вацлаў Ластоўскі ўдзельнічалі ў канферэнцыях народаў Расіі ў Стакгольме і Лазанне. заклікаючы міжнародную супольнасць дапамагчы Беларусі забяспечыць «паўнату культурных і палітычных правоў»53.
 
Калі рэвалюцыйная Расія патанула ў хаосе грамадзянскае вайны, змагарам за беларускую нацыянальную ідэю давялося працаваць у вельмі ііеспрыяльных абставінах. Найперій, на Беларусі знаходзілася
 
каля 1,5 млн расійскіх салдатаў, якія або не ведалі беларускіх нацыянальнык імкненняў, або ставіліся да іх варожа. Між саміх беларусаў не было згоды адносна свае палітычнае будучыні. Палітычная арыентацыя мела моцныя асновы ў сферы культуры і рэлігіі. Імкненні да незалежнасці ў значнай меры стрымліваліся ўсеагульны.м атаясамленнем каталіцтва з польскасцю, а праваслаўя з рускасцю. Гэта была псіхалагічная спадчына векавога расійска-польскага змагання на беларускіх землях.
 
I абвешчанае расійскім Часовым Урадам права народаў на самавызначэнне (10 красавіка 1917 г.), і ленінскую Дэкларацыю правоў народаў Расіі (15 лістапада 1917 г.), якія тэарэтычна таксама прызнавалі права беларусаў на самастойны статус. цяжка было здзейсніць на практыцы. Галоўнай перашкодаю выступаў той факт. што на палітычным ландшафце Беларусі. дзе 97,4% гараджанаў складалі небеларусы, пераважалі расійскія, польскія і габрэйскія партыі са сваімі ўласнымі мэтамі, якія не служылі беларускаму адраджэнню, а калі-нікалі і процістаялі яму. Бальшавіцкія арганізацыі, напрыклад, дзейнічалі на Беларусі як адгалінаванне Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі, якая аж да канца 1918 г. выступала супроць аўтаноміі Беларусі. Так што дарога да беларускае дзяржаўнасці і з тэарэтычнага і з практычнага гледзішча была цяжкая і крутая.
 
РАЗГОН УСЕБЕЛАРУСКАГА З'ЕЗДУ
 
Беларуская палітычная дзейнасць разгарнулася шырэй у сакавіку 1917 г.. калі ў Менску адбылася канферэнцыя беларускіх арганізацыяў і партыяў. Асноўным пунктам на парадку дня стаяла дзяржаўнасць Беларусі. Канферэнцыя «выказалася за рэспубліканскі дэмакратычны лад і далучэнне да Расійскае Федэратыўнае Дэмакратычнае Рэспублікі на правах аўтаномнае дзяржавы»54.
 
Канферэнпыя паставіла на чале руху Беларускі нацыянальны камітэт з шаснаццаці чалавек. У наступныя месяцы адбыўся шэраг з'ездаў цывільных і вайсковых груповак, узніклі перыядычныя выданні, якія прапагандавалі тую ці іншую ступень аўтаноміі або незалежнасці Беларусі, і быў заключаны шэраг палітычных пагадненняў. Болыласць партыяў тут мелі сацыялістычную арыентацыю і дзейлічалі альбо самастойна, альбо як філіі ўсерасійскіх партыяў. Найбольш энергічна адстойвала аўтаномію краіны Беларуская сацыялістычная грамада; заснаваная ў 1902 г., яна з новай энергіяй аднавіла сваю дзейнасцьу 1917-м.
 
Пасля таго, як 7 лістапада 1917 г. бальшавікі захапілі ўладу ў Менску і абмінулі аўтаномію Беларусі ў сваёй праграме. Вялікая Беларуская Рада выпусціла «Адозву да Беларускага Народу», а праз два дні закпікала «беларускую рэвалюцыйную дэмакратыю» не дазволінь
 
Першы ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі.
 
Злева направа сядзяць — А.Бурбіс, І.Серада, Я.Варонка, В.Захарка; стаяць—А.Смоліч, П.Крэчэўскі, К.Езавітаў, А.Аўсянік, Л.Заяц.
 
Пячатка Беларускай Народнай Рэспублікі. 1918 г.
 
«буры беспарадкаў паглынуць нашу святую нацыянальную справу абароны свабоды і правоў беларускага народу»55.
 
У сярэдзіне снежня 1917 г. кааліцыя беларускіх партыяў склікала ў Менску Першы Усебеларускі з’езд, 1915 дэлегатаў якога прадстаўлялі мясцовыя органы ўлады, грамадскія, палітычныя і вайсковыя арганізацыі, у тым ліку бальшавіцкія. і камітэты беларусаў-уцекачоў. З’езд абвясціў Беларусь дэмакратычнай рэспублікай і адмовіўся прызнаць на яе тэрыторыі любую ўладу (маючы на ўвазе бальшавікоў), апрача сваёй. У адказ на гэта 30 снежня 1917 г. бальшавікі разагналі з’езд. Наступнага дня дэлегаты перадалі свае паўнамоцтвы Радзе з’езду, Выканаўчы Камітэт якой надалей кіраваў нацыянальным рухам з падполля.
 
ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ
 
21 лютага 1918 г. немцы занялі Менск. Правёўшы перамовы з бальшавікамі, яны заключылі з імі 3 сакавіка 1918 г. мірны трактат, які падзяліў Беларусь між суседнімі дзяржавамі. У адказ на гэты дыпламатычны гвалт Выканаўчы Камітэт Рады І-га Усебеларускага з’езду 9 сакавіка 1918 г. выдаў Другую ўстаўную грамату, якая абвяшчала Беларусь «у рубяжох рассялення і лічэбнай перавагі беларускага народу» Беларускай Народнай Рэспублікай. Грамата акрэслівала правы і свабоды чалавека ў Рэспубліцы56. Рэакцыя немцаў на абвешчанне БНР была рэзка адмоўная, паколькі ў Брэст-Літоўскім трактаце, як пазней растлумачыў Берлін, падкрэслівалася, што «Германія абавязваецца не падтрымоўваць ніякіх новых дзяржаўных утварэнняў на тэрыторыі колішняе Расіі»57. Таму рада БНР вырашыла дзейнічаць самастойна і 25 сакавіка 1918 г. заявіла ў сваёй Трэцяй устаўнай грамаце: «Ад гэтага часу Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчаецца незалежнаю і вольнаю дзяржавай. Самі народы Беларусі ў васобе Устаноўчага Сойму пастановяць аб будучых дзяржаўных зьвязях Беларусі».
 
ПАДЗЕЛ БЕЛАРУСІ МІЖ РАСІЯЙ I ПОЛЬШЧАЙ
 
Бальшавікі. якія доўгі час ігнаравалі беларускае нацыянальнае пытанне і адмаўлялі яго важнасць, напрыканцы 1918 г. прызналі памылковасць сваёй палітыкі. Адзін з іх лідэраў, Вільгельм Кнорын, пісаў у 1924 г.:
 
Пэрыяд нямецкае акупацыі зьяўляецца і пэрыядам успрыйманьня масамі ідэі беларускае незалежнасыіі, на што партыя павінна была зьвярнуць увагу. (...) Пад уплывам гэтага амаль што адначасна партыйныя організацыі ў Маскве й Смаленску пачынаюць схіляцца да ду.мкі аб патрэбе неадкладнага ўтварэння Беларускае Рэспублікі^.
 
У(*АЯ НДРОДНАЯ '
 
Паштоўка Беларускай Народнай Рэспублікі. 1918 г.
 
За гэтае «неадкладнае ўтварэнне» беларускія секцыі ленінскае бальшавіцкае партыі змагаліся большую частку 1918 году. 20 снежня 1918 г. VI Паўночна-Заходняя канферэнцыя Расійскай камуністычнай партыі (бальшавікоў), скліканая ў Смаленску, назвалася I з’ездам Камуністычнае партыі (бальшавікоў) Беларусі, a 1 студзеня 1919 г. было абвешчана аб стварэнні незалежнай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі. He нрайшло, аднак, і месяца. як новаствораную рэспубліку бальшавікі аб’ядналі з Літвою ў Літоўска-Беларускую ССР. Гэты манеўр быў лраведзены ў прадбачанні вайны з Польшчай за беларускія і літоўскія землі. У жніўні 1919 г. польскія войскі занялі заходнюю частку Беларусі разам з Менскам. Калейдаскапічныя перамены працягваліся. Улетку 1920 г. Чырвоная Армія рушыла на захад і дайшла аж да цэнтральнае Польшчы. пакуль не адбыўся «цуд на Вісле» і бальшавікоў не пагналі назад на ўсход. Урэшце ўвосень 1920 г. у Рызе пачаліся мірныя перамовы. Пакуль яны доўжыліся, польскія войскі адыйшлі на захад. Кіраўніцтва Беларускае Народнае Рэспублікі арі анізавала на Случчыне паўстанне супроць бальшавікоў, шго меліся прыйсці на змену палякам. Але дзесяцітысячная Слуцкая брыгада не магла ўратаваць становішча. Праз пяць тыдняў цяжкіх баёў і сутычак з пераважнымі сіламі праціўніка рэшткі дрэнна ўзброенай і абмундзіраванай брыгады перайшлі на польскі бок дэмаркацыйнаелініі і склалі зброю59.
 
Рыжская ўмова. падпісаная 18 сакавіка 1921 г., падзяліла Беларусь паміж Расійскай Савецкай Федэратыўнай Сацыялістычнай Рэспублікай і Польшчай. Ідэя беларускае дзяржавы не ўвасобілася на поўніцу. На ўсходнім баку мяжы на невялікай (52 405 кв. км.) частцы тэрыторыі колішняе Менскае губерні была ўтвораная Беларуская ССР з насельніцтвам 1,5 млн. чалавек. Заходняя Беларусь увайшла ў склад Польскае дзяржавы без аніякае аўтаноміі.
 
СПАСЫЛКІ
 
1    Грыцкевіч А. П. Рэлігійнае пытанне і знешняя палітыка царызму перад падзелам Рэчы Паспалітай // Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук. 1973. № 6. С. 63.
 
2   Гісторыя Беларускай ССР. Т. 1. Мн., 1972. С. 508.
 
3   Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. Т. 3. Мн., 1971. С. 84.
 
4   Dundulis Bronius. Napoleon et Lithuanie en 1812. Paris, 1940. P. 55.
 
5   Гісторыя Беларускай CCP. T. 1. C. 470.
 
6    Латышонак Алег. Беласточчына i народзіны беларускае думкі II Беларускія навіны. Бюлегэнь Беларускага Дэмакратьічнага Аб'яднання. № 2. Беласток, 1991. Ліпень. С. 21. 23.
 
7   Архнепнскоп Афанаснй. С. 224 226.
 
8   Тамсама.
 
9 Гердэр Ёган. Цыт. у кн.: Brinton Crane. John Christopher and Wolff Robert Lee. A History of Civilization. Vol. 2. 3rd ed. Englewood Cliffs. N.: Prentice-Hall, 1967. P. 139. '
 
10   Гердэр Ёган. Цыт. y кн.: Kohn Hans. Nationalism: Its Meaning and History. New York, 1955. P. 108.'
 
11  Цытовіч. Цыт. y kh.: Кісялёў Г. Пачынальнікі. Мн., 1977. C. 8.
 
12   Адам Міцкевіч. Цыт. у кн.: Александровіч С. X., Лойка A. А., Рагойша В. П. Беларуская літаратура XIX стагоддзя. Мн„ 1988. С. 32.
 
13  Кісялёў Г. Пачынальнікі. С. 86.
 
14   Mcmillin Arnold. The Vocabulary of the Byelorussian Literary Language in the Nineteenth Century. London, 1973. P. 35.
 
15   Mcmillin Arnold. A History of Byelorussion Literature: From Its Origins to the Present Day. Giessen, 1977. P. 77.
 
16  Аляксандр Рыпінскі. Цыт. y кн.: Кісялёў Г. Пачынальнікі. С. 176.
 
17  Кісялёў Г. Пачынальнікі. С. 136.
 
18  Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Цыт. у кн.: Кісялёў Г. Пачынальнікі. С. 134.
 
19  Нсторня Белорусской ССР. Мн., 1977. С. 118.
 
20  Halecki Oscar. Borderlands of Western Civilization. New York, 1952. P. 303.
 
21   Запруднік Я., Бэрд T. Э. Паўстаньне на Беларусі 1863 году: «Мужыцкая Праўда» й «Лісты з-пад шыбеніцы». Тэксты й камэнтары. Нью-Ёрк: выданьне Фундацыі імя Пётры Крэчэўскага, 1980. С. 29.
 
22  Тамсама. С. 35.
 
23  Тамсама. С. 33, 44.
 
24  Нсторіія Белорусской ССР. С. 122, 123.
 
25   Смнрнов А. Ф. Восстанне 1863 года в Лптве н Белорусснн. М., 1963. С. 346.
 
26  Гісторыя Беларускай ССР. Т. 2. С. 71,72.
 
У польскай крыніцы падаюцца крыху вышэйшыя лічбы: выслана 38 000, у тым ліку 57% з Літвы і Беларусі, 38% з Каралеўства Польскага, і 5% з Украіны. Гл.: Kosman М. Historia Bialorusi. Warszawa, 1979. S. 235.
 
27   Запруднік Я., Бэрд Т. Э. Паўстаньне на Беларусі 1863 году: «Мужыцкая Праўда» й «Лісты з-пад шыбеніцы». Тэксты й ка.мэнтары. Нью-Ёрк: выданьне Фундацыі імя Пёзры Крэчэўскага, 1980. С. 47.
 
28   Самбук Сусанна. Революціюнные народнпкп Белорусснн (70-е— начало 80-х годов XIX в.). Мн„ 1972. С. 176.
 
29   Станкевнч А. «Мужыцкая праўда», «Гомон» // Калосьсе. № I. Вільня, 1935. С. 37.
 
30   Александровіч С. X., Лойка A. А., Рагойша В. П. Беларуская літаратура XIX стагоддзя. С. 193, 194.
 
31  Гісторыя Беларускай ССР. Т. 2. С. 126.
 
32Тамсама. С. 128.
 
33   Гл., напр.: Vakar N. Р. Belorussia: The Making of a Nation. Cambridge, Mass.: Harvard University Press. 1956. P. 36.
 
34  Народное образованпе, наука н культура в СССР. М., 1971. С. 21.
 
35   Улаіцнк Н. Н. Очеркгі по археографпн н нсточннковеденню нсторнп Белорусснн феодального пернода. М., 1973. С. 64—65.
 
36  Тамсама. С. 15.
 
37  Багушэвіч Францішак. Творы. Мн., 1991. С. 16 ,17.
 
38  Карскпй Е. Ф. Белорусы. Т. 1—3. Петроград, 1922. С. 153.
 
39   Докумензы іі матерналы по нсторіін Белорусспн. 1900-1917. У 3 Т. Мн., 1953. С. 22.
 
40   КарскпГі Е. Ф. Этноірафпческая карта белорусскаго племенп. Петроград. 1917. С. 26.
 
41   Прафесар Карскі ўспамінаў (тамсама. С. 25), што ў 1903 г. ён вывеў істотна вышэйшую лічбу колькасці беларусаў на этнаграфічным абшары Беларусі 8 317 961 чалавек.
 
42   Падлічана згодна з кн.: Документы н матерпалы по псторнн Белорусснн. 19001917. Т. 3. С. 27.
 
43  Карскнй Е.Ф. Этнографнческая карта бе.іорусского племенн. С. 27.
 
44   Vakar N. Р Belorussin: The Making of a Nation. Cambridge. Mass.: Harvard University Press, 1956. P. 34; ІгнатоЎекі У. M. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. Мн„ І99І. С. 171.
 
45   Церашковіч II. У. Асноўныя тэндэнцыі развіцпя беларускага этнасу ў эпоху капіталізму Н Весці АН БССР. Ссрыя грамадскі.х навук. 1986. № 5. С. 94.
 
46  Гісгорыя Беларускай ССР. Т. 2. С. 560.
 
47                                                     Mcmillin Arnold. A History of Byelorussion Literature: From Its Origins to the Present Day. Giessen, 1977. P. 124.     4
 
48   Vera Rich, transl. Like Water, Like Fire: An Anthology of Byelorussian Poetry from 1828 to the Present Day. London: George Allen Unwin. 1971. P. 60. Арыгінал падаецца паводле: Купала Янка. Выйдзі з сэрнам. як з пахолняіі!.. Мн.. 1982. С. 125.
 
49  Гісгорыя Белпрускай ССР. 1.2. С. 560.
 
50  Inorodetz, psend. La Russie et les peoples allogenes. Berne. 1917. P. 128.
 
51   Vakar. Vakar N. P. Belorussin: The Making of a Nation. Cambridge. Mass.: Harvard University Press, 1956. P. 94.
 
52  Гоман. Вільня. 1916. 18 ліпеня.
 
53  Адамовіч Антон. Як дух змаганьня Беларусі. Ныо-Ёрк, 1983. С. 21.
 
54   Mjenski .1. The Establishment of the Belorussian SSR // Belorussian Review. № I. Munich: Institute for the Study of the USSR, 1955. P. 8.
 
55  Тамсама. C. 12.
 
56   Поўныя тэксты ўсіх трох устаўных грамат Рады Беларускае Народнае Рэспублікі гл.: Запісы Беларускага Інстыгуту Навукі й Мастацтва. Т. 13. НыоЁрк, 1975. С. 91 94.
 
57   Mienski J. The Establishment of the Belorussian SSR П Belorussian Review. Nq I. Munich: Institute for the Study of the USSR, 1955. P. 17.
 
58   Вільгельм Кнорын йьпуецца ў Менскага (тамсама. С. 18) паводле: Кнорын. Каму ністычная паргыя на Беларусі. Мн., 1924. С. 219.
 
59   Kipel Vitaut. Armed Resistance. In: Kipel Vitaut and Kipel Zora, eds, Byelo­russian Statehood: Reader and Bibliography. New York: Belorussian Institute of Arts and Sciences 1988. P. 211.212.
 
Тэрыторыя БССР пасля Рыжскай дамовы (1921 г.)
 
і Тэрыторыя, вернутая ў склад БССР Расійскай Федэрацыяй J 3 сакавіка 1924 г.
 
", Тэрыторыя, вернутая ў склад БССР Расійскай Федэрацыяй й 6 снежня 1926 г.
 
Узбуііненне БССР у 1924 і 1926 гг.
 
■ РАЗДЗЕЛ III ■
 
САВЕЦКАЯ I ПОЛЬСКАЯ ПАЛІТЫКА Ў ПАДЗЕЛЕНАЙ БЕЛАРУСІ (1921 — 1941)
 
ДЗВЕ НЕПАДОБНЫЯ ПАЛОВЫ
 
У год падпісання Рыжскае дамовы, якая рассекла Беларусь на ўсходнюю і заходнюю, савецкую і польскую, малады гістарыёсаф Ігнат Абдзіраловіч гэтак характарызаваў гістарычнае становішча беларусаў:
 
Можна з пэўнасьцю сьцьвердзіць, што ўжо ўсё тое, з чым прыйшлі да народу нечаканыя апякуны, усё гэта ўжо спарахнела і зусім нягожа да жывога. Бо галоўнай умовы грамадзянскага жыцьця — магчымасьці тварыць — мы ня ма&м.
 
Перажытае і тыя акалічнасыр, якія мы наглядаем навакол сябе, кажуць нам, што запэўніць магчымасьць грамадзянскай творчасьці мы можам толькі ў разе адсутнасыіі перш-на-перш чужынскага прымусу. 3 гэтага выплывае падстава да неабходнасыр палітычнай незалежнасьці, як першая падстава для народу быць самім сабой. У гэты.м кірунку пачала працаваць беларуская палітычная думка'.
 
Умовы ажыццяўлення палітычнае незалежнасці Беларусі на савецкім і польскім баках мяжы былі зусім розныя. На савецкім баку фармальна існавала, хоць тэрытарыяльна і ўрэзаная, беларуская дзяржава, якая здабыла міжнароднае прызнанне. Артыкул II Рыжскага трактату паміж Расіяй і Польшчай (расійская дэлегацыя прадстаўляла на перамовах і Савецкую Беларусь) цвердзіў: «Абодва дагаворныя бакі, згодна з прынцыпам самавызначэння народаў, прызнаюць незалежнасць Украіны і Беларусі»2. Іначай было на польскім баку. Варшава, адваяваўшы. ад бальшавікоў значныя тэрыторыі Украіны і Беларусі, што ўваходзілі некалі ў гістарычную Рэч Паспалітую, усімі сіламі імкнулася да іх палітычнага і культурнага зліцця з Польшчаю.
 
Ленінская нацыянальная палітыка напачатку сталася сродкам змагання з белагвардзейцамі і прапаганды сусветнае рэвалюцыі сярод іншых прыгнечаных народаў. Увасабленне беларускай нацыянальнай ідэі ў форме Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ставіла перад сабою і непасрэдныя палітычныя мэты. Гісторык і палітычны дзеяч часоў абвешчання БССР У. М. Ігнатоўскі тлумачыў раптоўную
 
змену поглядаў ваяўнічых бальшавікоў на карысць беларускае дзяржаўнасці жаданнем «бальшавізацыі беларускіх мас»3. Сапраўды, крыху больш чым праз год БССР стала ўражальным прыкладам для 3.3 млн. беларусаў пад польскай уладаю.
 
ПЛЁН НОБАЙ ЭКАНАМІЧНАЙ ПАПІТЫКІ
 
БССР была ўтвораная на шматку беларускай этнаграфічнай тэрыторыі як дробная дзяржава з насельніцтвам 1.5 млн. чалавек. Такі малы абшар рэспублікі стаў вынікам ваенна-палітычных манеўраў Масквы ў кантэксце вайны з Полынчаю, якая прэтэндавала на Беларусь як на сваю гістарычную спадчыну.
 
Пасля шасці гадоў спусташальных нямецка-расійскае і польскарасійскае войнаў (1914—1920) ды шэрагу акупацыяў аднаўленне трэба было пачынаць з падвалінаў. Ваяўнічыя бальшавіцкія лідэры — пераважна не беларусы — былі ахопленыя прывідам сусветнае рэвалюцыі і напачатку варожа ставіліся да ідэі беларускае нацыянальнае дзяржавы; тым не менш гэтая іх варожасць пакідала яшчэ магчы.масць гравядзення палітыкі беларусізацыі. У самім урадзе рэспублікі, дзе перйіапачаткова дамінавалі «ўсерасійскія» бальшавікі, паболыпала беларускіх камуністаў, якія выступалі за пабудову «Беларускага нацыяналызага дому». Ленінская новая эканамічная палітыка (НЭП) і адносны лібералізм у сферы культуры зрабілі савецкі рэжым прымальным для некаторых заходніх урадаў. На пачатку 1920-х гадоў Савецкая Расія заключыла гандлёвыя пагадненні з Вялікабрытаніяй, Польшчай, Нямеччынай, Італіяй і іншымі дзяржавамі. Нельга не адзначыйь дзіўнае паралелі паміж сітуацыямі 1922 г„ калі расійцы былі запрошаныя на міжнародную эканамічную канферэнцыю ў Генуі, і 1992 г.. калі рэспублікам былога СССР ізноў спатрэбіўся Захад. У 1922 г. савецкія рзспублікі яшчэ не мелі ніякіх дыпламатычных сувязяў з вонкавым светам. Вось што пісаў у артыкуле «Мы хочам прызнання» ў студзені 1922 г. першы сакратар Цэнтральнага Бюро Беларускае камунісзычнае партыі Вільгельм Кнорын:
 
Фармальнае юрыдычнае прызнанне савецкіх рэспублік заходнімі дзяржавамі было б вельлп важным, бо дало б савецкі.м рэспублікам магчымасць выкарыстоўваііь заходнееўрапейскія рынкі і крэдыты і весці нармалыіейшыя гандлёвыя зносіны з Заходняй Еўропай. Гэта істотна для развіірія нашае прамысловасііі і імаііавання сельскае гаспадаркі... Савецкія рэспублікі заўсёды згаджаліся зрабіць вельмі значныя ўстункі. каб атрымаць прызнанне Заходняй Еўропы4.
 
Хіо будзе цвердзіць, што гісторыя не паўтараецца?.. Бывае такое, аднак, не заўсёды. Шмаз каму з беларускіх патрыётаў, асабліва сярод інтэлігенцыі. хацелася б. каб паўтарыўся феномен 20-х гадоў — беларусізацыя.
 
Беларусізацыя была палітыкай заахвочвання ўжывання беларускае мовы ва ўсіх сферах, уключаючы вышэйшыя эшалоны ўраду і камуністычнае партыі. Тэарэтычны базіс палітыкі беларусізацыі заклаў гісторык Усевалад Ігнатоўскі. колішні сацыяліст-рэвалюцыянер. які перайшоў у камуністычны лагер і стаў уплывовым наркомам асветы. Гэтай палітыцы ў 20-я гады надавалася вялікае значэнне. У снежні 1921 г. пад загалоўкам «Беларускае нацыянальнае пытанне і камуністычная партыя» Ігнатоўскі апублікаваў свае тэзісы аб партыйнай кадравай палітыцы5.
 
Зыходным пунктам рэкамендацыяў Ігнатоўскага быў тэзіс аб тым, што ў XX ст. у беларускай нацыі адсутнічала класавая дыферэнцыяцыя. Гэта было, як ён тлумачыў, вынікам паланізацыі ў XVI— XVIII ст ст. і русіфікацыі ў наступныя сто гадоў. Такім чынам, калі бальшавіцкая рэвалюцыя 1917 г. скасавала ўсе сацыяльныя бар'еры. то для беларусаў гэта сталася нацыянальным вызваленнем, бо «клясавы і нацыянальны склад беларусаў амаль што адпавядаў адзін другому». Беларуская нацыя, паводле Ігнатоўскага, складалася з наступных сацыяльных групаў: 75% малазямельных сялянаў, «разбураных к таму ж імперыялістычнай вайной». 14% беззямельных сялянаў-батракоў і «невялікага ліку рабочых фабрычна-заводзкіх прадпрыемстваў вёскі і гораду». «Збоку,— кажа Ігнатоўскі,— застаўся толькі беларусхутаршчык. палітычна-сацыяльныя сімпатыі якога імкнуліся і імкнуцца да клясы буйнай зямельнай буржуазіі». Маючы на ўвазе гэтую сацыяльную аднароднасць, Ігнатоўскі акрэсліў кадравую палітыку камуністычнае партыі так:
 
Трзба ўваіісці ў гэтыя беларускія праііоўныя гушчы з асьветнакамуністычнай працай. А дзеня гзтага трэба ўліцца ў гэтыя гушчы, не баючыся стршрць чыстату расійскай літэратурнай мовы. Трэба вучыць і ўі/ягваііь у камунізм беларускага паўпралетарыя і пралетарыя вёскі беларускаіі на яго роднай, зразумелай яму, кожнадзённай і бытавой для яго беларускай мове.
 
Ігнатоўскі пайшоў далей. Ён раіў праводзіць моўную беларусізацыю ўсяго жыцця нацыі. «Культура беларуская — казаў ён, — ёсьць культура працоўных мас Беларусі. Яна з'яўляецца культурай значнай большасьці гэтых мас... Нам трэба разьвіць і ўмацаваць суд, адміністрацыю. органы гаспадаркі. органы ўлады. у якіх ужываньне беларускае мовы і веданьне беларускае культуры і быту адпавядала б патрэбам болыйасьці працоўных мас Беларусі». Гэтае абгрунтаванне было да самага канца 1920-х гадоў кіруючым прынцыпам Камуністычнае партыі Беларусі — пакуль беларусізацыя не сутыкнулася са сталінскім планам калектывізацыі і індустрыялізацыі Савецкага Саюзу.
 
ТЭРЫТАРЫЯЛЬНАЕ ЎЗБУЙНЕННЕ РЭСПУБЛІКІ
 
3 ініцыятывы Камуністычнае партыі і ўраду Беларусі і са згоды Масквы тэрыторыя БССР у 1924-м і 1926 гадах была павялічаная: у яе ўвайшлі беларускія этнаграфічныя абшары, якія пасля грамадзянскае вайны і іншаземнае інтэрвенцыі заставаліся ў Расійскай Федэрацыі. Абсяг БССР вырас з 52 405 да 125 854 кв. км, а насельніцтва з 1,5 млн. амаль да 5 млн.6
 
У 192 9г. нацыянальны склад насельніцтва рэспублікі быў такі: беларусаў — 4 017 000 (80,6%), габрэяў — 407 000 (8,2%), расійцаў — 384 000 (7,7%), палякаў — 98 000 (2,0%), украінцаў — 35 000 (0,6%), іншых — 42 000 (0,9%)7.
 
82% з усяго насельніцтва рэспублікі жыло на вёсцы. Сяляне складалі 91% беларусаў. Але з аднаўленнем эканомікі і беларусізацыяй урадавых структураў вяскоўцы паступова пачалі перасяляцца ў гарады. У сярэдзіне 1920-х гадоў каля 40% гарадскога насельніцтва былі колішнія вяскоўцы. Беларусы, габрэі і расійцы жылі ў гарадах у прапорцыі 40:40:158.
 
Пасады ў цэнтральных установах рэспублікі займалі беларусы, габрэі, расійцы і іншыя (суадносіны іх колькасці гл. у табл. 1 ).
 
Паводле Зямельнага кодэксу 1923 г. сяляне павялічылі свае зямельныя надзелы ў сярэднім на 25% (у параўнанні з перыядам да 1917 г.). Сераднякі, якім належала 60% фермаў і каля 70% ворнае зямлі, рабіліся галоўнай грамадскаю сілай на вёсцы. Каб павялічыць эфектыўнасць гаспадарання, шмат хто з іх перасяліўся з буйных вёсак на хутары, бліжэй да сваіх палеткаў. Да 1925 г. узровень сельскагаспадарчае прадукцыі дасягнуў узроўню 1913 году. Падаткаабкладанне сельскагаспадарчых хутароў было прагрэсіўным.
 
У той самы час ідэя калектыўнага гаспадарання, нягледзячы на афіцыйную падтрымку, мела невялікі поспех. У 1925 г. калгасам належала ўсяго 0,7% ворнае зямлі9. Рост прамысловае вытворчасці ў сельскай гаспадарцы памалу, але няўхільна вёў да сацыяльнае дыферэнцыяцыі, якая была жупелам для партыйных дактрынёраў. Рэвалюцыянізаванне вёскі было для камуністычнае партыі толькі справаю часу.
 
ПАРТЫЯ I НАЦЫЯНАЛ-КАМУНІЗМ
 
Бальшавізм на Беларусі ад яго ўзнікнення на пачатку 1900-х гадоў і аж да 1917 г. існаваў у гарадах ды ў войску і меў расійскую арыентацыю, ставячыся абыякава або варожа да беларускага нацыянальнага руху. На вёсцы перавагу мелі эсэры. Беларуская інтэлігенцыя падтрымоўвала Беларускую сацыялістычную грамаду, якую Ленін вызначыў як «дробнабуржуазную нацыянальную партыю леванародніцкага напрамку»10.
 
Табліца 1 ’
 
Урадавыя пасады ў Беларускай ССР, занятыя прадстаўнікамі розных нацыянальнасцяў (у працэнтах)
 
Пасады ў сферы
 
 
 
Беларусы
 
 
 
Габрэі
 
 
 
Расійцы
 
 
 
Іншыя
 
 
 
 
Адміністрацыя
 
 
 
51,3
 
 
 
24,8
 
 
 
18,0
 
 
 
5,9
 
 
 
 
Эканоміка
 
 
 
30,8
 
 
 
49,3
 
 
 
13,0
 
 
 
6,9
 
 
 
 
Суды
 
 
 
26,3
 
 
 
42,1
 
 
 
21,1
 
 
 
11,5
 
 
 
 
Сельская гаспадарка
 
 
 
59,5
 
 
 
10,1
 
 
 
24,1
 
 
 
5,3
 
Да студзеня 1918 г., калі Ленін падпісаў дэкрэт аб заснаванні Беларускага нацыянальнага камісарыяту, бальшавіцкія арганізацыі на Беларусі былі рэгіянальнымі ячэйкамі Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (РСДРП) і ў сваіх афіцыйных назвах нават не ўжывалі слова «Беларусь». Сама партыя была невялікая. У 1922 г. у яе ўваходзілі 6 157 асобаў, з іх 72% — расійцы. Толькі ў 1928 г. беларусы склалі больш за палову, 54,3%, з 31 713 яе сяброў, тым часам як габрэяў было 23,7%, расійцаў— 14,0% і астатніх— 8,0%". Як зазначае С. Крушынскі, «сярод беларусаў не было камуністаў з дарэвалюцыйным стажам. Большасць беларусаў увайшла ў Камуністычную партыю пасля 1920 г.»12.
 
На працягу 1920-х гадоў Камуністычная партыя, дзякуючы сваёй ліберальнай эканамічнай і культурнай палітыцы, здабыла шырокую папулярнасць. Нават многія праціўнікі бальшавізму, дзеячы Беларускае Народнае Рэспублікі і змагары за яе (у тым ліку члены ўраду БНР на чужыне) у другой палове 1920-х вярнуліся з Літвы, Чэхаславаччыны, Нямеччыны і Польшчы, каб супольна будаваць «Беларускі нацыянальны дом».
 
Зрухі да лепшага былі найлепш відаць у галіне адукацыі (прыгадаем, што ў выніку царскай палітыкі пасля паўстанняў 1830 і 1863 г.г. на Беларусі не засталося ніводнай вышэйшай навучальнай установы). У абрэзанай тэрытарыяльна Беларусі ў 1921 г. адкрыўся Беларускі дзяржаўны універсітэт, а ўслед за ім, у 1922 г., Інстытут беларускае культуры (ператвораны ў 1926 г. у Акадэмію навук), у 1924 г. — Ветэрынарны інстытут, у 1925 г.— Сельскагаспадарчая акадэмія, а ў 1928 г. — 15 педагагічных тэхнікумаў.
 
Да пачатку 1926 г. узровень пісьменнасці ў рэспубліцы ўзняўся да 53%13. А ў 1931 г., калі была ўведзеная абавязковая сямігадовая адукацыя, рэспубліка мела 32 вышэйшыя школы з 11 000 студэнтаў і 104 прафесійныя школы з 20 000 навучэнцаў14. Яшчэ раней, у 1922—
 
* Ivan S. Lubachko. Belorussia Under Soviet Rule, 1917—1957. Lexington: University of Kentucky Press, 1972. P. 69.
 
1926 гг., болыпасць пачатковых школаў перайшла на беларускую мову навучання. Родная мова паступова ўводзілася і ў вышэйшыя навучальныя ўстановы.
 
Згодна з дэкрэтам 1924 г.. які абвяшчаў раўнапраўе чатырох асноўных моваў рэспублікі (беларускае, расійскае. ідыш і польскае), адчыняліся школы нацыянальных меншасцяў. У якіх суадноеінах выступалі розныя мовы ў чатырохгодках і сямігодках. паводле перапісу 15 снежня 1927 г.. відаць з табліцы 2.
 
Габрэйскіх і польскіх настаўнікаў рыхтавалі аддзяленні Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту, а таксама адзін польскі і тры габрэйскія педтэхнікумы. У 1927 г. на кожныя дваццаць кніжак, выдаваных на беларускай мове. прыпадала дзесяць на расійскай, дзве на ідыш і адна на польскай15. 3 20 газет і 15 часопісаў, што выходзілі ў 1925 г., адпаведна 11 і 10 былі беларускамоўныя.
 
Жыццё пад Саветамі яшчэ да пачатку наступу сталінізму ў 1930 г. не абыходзілася без палітычнага нагляду і цэнзуры. якія. натуральна, выклікалі супраціў. У той жа час развіццё асветы спрыяла ўмацаванню нацыянальнае ідэі. развіццю культуры, якая адлюстроўвала і ўвасабляла нацыянальную адметнасць і вольны дух мастака. Тагачасная ліберальная эканамічная палітыка суправаджалася плюралізмам у мастацтве і творчай разнастайнасцю. На літаратурнай арэне спаборнічалі розныя аб'яднанні і таварыствы. Найзначнейшым з іх было «Узвышша» — нацыянальна арыентаванае аб’яднанне маладых паэтаў і празаікаў, ідэйна-эстэтычная платформа якога была абвешчаная ў праграмнай заяве (тэзісах) на пачатку 1927 году. Бачачы разыходжанне паміж дыдактычнай літаратурай (якое камуністычная партыя чакала ад іх, але яшчэ не вымагала) і мастацкімі мэтамі, маладыя пісьменнікі заклікалі ствараць уласнае мастацтва. «заснаванае на багатай культурнай спадчыне і на вывучэнні сучаснага жыцця» і гэткім шляхам імкнуцца да «вышыняў, якія пабачаць вякі і народы»16.
 
НА ПОЛЬСКІМ БАКУ: АБМЕЖАБАНЫЯ МАГЧЫМАСЦІ
 
На палітычныя амбіцыі Польшчы на яе ўсходніх землях у 1918— 1921 г г. моцна ўплывалі ўспаміны пра мінулае, калі ў саюзе з Вялікім Княствам Літоўскім, Рускім і Жамойцкім яна была магуТнаю дзяржавай. Польскія палітыкі ўвесь 1919 год спрачаліся, якая частка гэтых усходніх тэрыторыяў павінна ўвайсці ў новую, адноўленую Польшчу. 3 двух супрацьлеглых лагераў, федэралістаў і юніяністаў, пераважалі апошнія, Яны палка адмаўлялі ўмову амерыканскага прэзідэнта Вудра Вільсана, выказаную ў адным з яго 14 пунктаў адносна мірнага ўрэгулявання ў Еўропе,— аб тым, што ў незалежную Польшчу «павінны ўвайсці тэрыторыі з бясспрэчна польскім насельніцтвам»17.
 
Табліца 2 *
 
Асноўныя мовы ў школах БССР
 
Мова
 
 
 
Кольк. школаў
 
 
 
Кольк. настаўнікаў
 
 
 
Кольк. вучняў
 
 
 
 
Чатырохгодкі
 
 
 
 
Беларуская
 
 
 
4 363
 
 
 
6 153
 
 
 
296 182
 
 
 
 
Ідыш
 
 
 
146
 
 
 
445
 
 
 
11 212
 
 
 
 
Польская
 
 
 
129
 
 
 
162
 
 
 
6 159
 
 
 
 
Расійская
 
 
 
118
 
 
 
289
 
 
 
11 299
 
 
 
 
Змяшаная: беларуская і расійская
 
 
 
362
 
 
 
646
 
 
 
29 746
 
 
 
 
Іншыя
 
 
 
45
 
 
 
76
 
 
 
2 060
 
 
 
 
Усяго
 
 
 
5 163
 
 
 
7 771
 
 
 
356 658
 
 
 
 
Сямігодкі
 
 
 
 
Беларуская
 
 
 
176
 
 
 
2 193
 
 
 
66 563
 
 
 
 
Ідыш
 
 
 
53
 
 
 
733
 
 
 
13 778
 
 
 
 
Польская
 
 
 
12
 
 
 
145
 
 
 
2 627
 
 
 
 
Расійская
 
 
 
18
 
 
 
305
 
 
 
7 910
 
 
 
 
Змяшаная: беларуская і расійская
 
 
 
40
 
 
 
600
 
 
 
15 988
 
 
 
 
Іншыя
 
 
 
9
 
 
 
180
 
 
 
4 078
 
 
 
 
Усяго
 
 
 
308
 
 
 
4 156
 
 
 
110 944
 
Брытанскі прэм’ер-міністр Дэвід Лойд-Джордж, адзін з кіраўнікоў «вялікае чацьвёркі» на Версальскай мірнай канферэнцыі, які блізка знаўся з польскімі дыпламатамі, заўважыў пра адноўленую Польшчу:
 
Упіўшыся маладым віном свабоды, якое налілі саюзнікі, яна зноў уявіла сябе нястомнаю гаспадыняю Цэнтральнае Еўропы. Самавызначэння ёй было мала. Яна прагла Галіцыі, Украіны, Літвы і часткі Беларусі. Волевыяўленне іх жыхароў адразу б засведчыла непрыняцце яе панавання. Гэтак хутка яе лідэры адкінулі права кожнага народу абіраць сабе дзяржаўнасць'8.
 
Найбольш красамоўным абаронцам такога падыходу да ўсходніх земляў быў Раман Дмоўскі, кіраўнік Польскай нацыянальна-дэмакратычнай партыі. Тэмданцыя, якую ён прадстаўляў, піша Юліуш Бардах, «грунтавалася на нацыянал-дэмакратычнай ідэалогіі... (яе вызначала) паняцце, сфармуляванае С. Баліцкім — т. зв. нацыянальны эгаізм»19. Дмоўскаму з яго «ыацыянал-эгаізмам» была патрэбная Польшча з 35—40-мільённым насельніцтвам і з тэрыторыямі Літвы, Беларусі і Украіны, на асіміляцьно якіх можна было б практычна разлічваць20.
 
* Niamiha Н. Education in Belorussin Before the Rout of «National Democracy»: 1917—1930. Institute for the Study of the USSR. Belorussian Review. Xs I. Munich, 1955. P. 53.
 
Зак. 5007.
 
Юзэф Пілсудскі, польскі галоўнакамандуючы. чые войскі займалі Беларусь у 1919—1920 гг., выказваўся за федэралізм, але яго федэралізм меў тактычны характар. гэта быў «зручны лозунг у вайне за ўсходнія землі»21. На сустрэчы ў Вільні ў лютым 1920 г. Пілсудскі прызнаў: «Я згодны на некаторыя значныя ўступкі беларусам у галіне іх культурнага развіцця, аднак я не хачу рабіць ніякіх палітычных уступак на карысць беларускай фікцыі»22. Але нават у галіне культуры, як прызнае Юзэф Левандоўскі, не было паслядоўнасці: «Пытанне беларускае культуры трактавалася па-рознаму, у залежнасці ад змены палітычных абставінаў. У падыходзе дамінавала хваравітая, блізарукая нацыянал-дэмакратычная ўстаноўка на бязлітаснае падаўленне ўсяго беларускага і сялянскага»23.
 
БЕЛАРУСКІЯ ПРАТЭСТЫ Ў ПОЛЬСКІМ СОЙМЕ
 
Усходняя мяжа Польшчы ў 1921—1939 г г. нагадвала мяжу 1793 г. перад другім падзелам Рэчы Паспалітае. Новая польская дзяржава з тэрыторыяй 388 000 кв. км і агульным насельніцтвам 35 млн. чалавек (у 1939 г.) уключала 100 000 кв. км беларускай этнічнай тэрыторыі з насельніцтвам (у 1931 г.) больш як 4,4 млн.24 Нацыянальныя меншасці ў Польшчы паміж дзвюма сусветнымі войнамі складалі каля 1/3 усяго насельніцтва дзяржавы. Беларусаў было каля 3,5 млн.25
 
Дэмаграфічная статыстыка непазбежна мяняецца ў залежнасці ад таго, хто яе апрацоўвае. У 1921 г., напрыклад, польскія ўлады правялі перапіс, паводле якога колькасць беларусаў у Заходняй Беларусі зменшылася да лічбы, крыху большае за 1 млн. чалавек, а паводле перапісу 1931 г. гэты паказнік складаў ужо 890 000. Перапісчыкі прыйшлі да такіх ацэнак, лічачы кожнага каталіка за паляка, нават калі ён і не ўмеў гаварыць па-польску26.
 
Першыя захады польскага ўраду ў дачыненні да нацыянальных меншасцяў рабіліся згодна з лініяй Пілсудскага на «значныя ўступкі» ў галіне культуры. Спрачаючыся ў Лізе Нацыяў з Літвою за Віленшчыну, Варшава спрабавала даказаць, што са сваімі нацыянальнымі меншасцямі яна абыходзіцца сумленна. I праўда, факты гэта паіівярджалі. Адразу пасля падпісання Рыжскага трактату ў 1921 г. было адчынена больш чым 400 беларускіх пачат.ковых школаў, сем поўных школаў і тры настаўніцкія семінарыі. Урад часткова фінансаваў беларускую культурніцкую дзейнасць і нават субсідыяваў беларускі перыядычны друк. У гэтай атмасферы беларусы на выбарах 1922 г. абралі ў сойм трох сваіх сенатараў і адзінаццаць паслоў.
 
Але дэмакратычны эксперымент з меншасйямі не перажыў нядоўгае спрэчкі Варшавы з Літвою і Нямеччынай аб усталяванні мяжы. Да пачатку 1924 г. польскія ўлады пачуліся гатовы.мі распачаць ціск на «Крэсы Всходне», імкнучыся ўкараніць там польскую мову праз за-
 
крыццё няпольскіх школаў, забарону няпольскіх выданняў і пасяленне асаднікаў-палякаў. Прамовы беларускіх і ўкраінскіх паслоў у сойме і петыцыі ад іх да выбаршчыкаў у сярэдзіне 1920-х гадоў— гэта доўгі шэраг скаргаў на знявагі і жорсткасць з боку польскіх уладаў усіх узроўняў. Прамаўляючы перад соймам у лілені 1924 г„ пасол Браніслаў Тарашкевіч, старшыня Беларускага пасольскага клубу, абвінаваціў урад у парушэнні канстытуцыі, якая на паперы гарантавала меншасцям свабоду развіцця культуры. «Урад зачыніў 400 беларускіх школ,— абураўся Тарашкевіч.— Замест зямельнай рэформы маем асадніцтва, і міністэрства зямельных рэформаў ёсць не што іншае, як міністэрства каланізацыі і асадніцтва»27. Заходняя Беларусь з яе 85% вясковага насельніцтва была сельскагаспадарчым прыдаткам да больш індустрыялізаванае Польшчы. 3 4.6 млн. жыхароў Заходняе Беларусі ў прамысловасці былі занятыя толькі 38 00028.
 
Зямля была размеркаваная вельмі няроўна. 3400 паноў, якія складалі менш за 1% усіх землеўладальнікаў, валодалі больш як 50% зямлі, што знаходзілася ў прыватнай уласнасці. Кожны з іхніх маёнткаў займаў у сярэднім 500 га. тым часам як на астатніх 99% землеўласнікаў прыпадала ў сярэднім па 7 га. Але многія сяляне не мелі і таго; некаторыя былі зусім беззямельныя29. Сістэма падаткаабкладання моцна спрыяла буйным маёнткам, якія знаходзіліся ў руках польскіх паноў і вайскоўцаў-асаднікаў. Больш таго, на сялянаў накладаліся шматлікія дадатковыя абавязкі — яны мусілі будаваць дарогі, перавозіць грузы і г. д.
 
На пачатку 1930-х гадоў беспрацоўе ў сельскіх раёнах расло. У 1925—1938 гг. 78 000 чалавек выехалі з Заходняе Беларусі ў пошуках працы ў Францыю, Лацінскую Амерыку і іншыя краіны30.
 
БЕЛАРУСКАЯ СЯЛЯНСКА-РАБОТНІЦКАЯ ГРАМАДА
 
Уважаючы на несправядлівасць і пераследы, што панавалі на Заходняй Беларусі31, некаторыя з беларускіх паслоў сойму вырашылі распачаць больш радыкальныя дзеянні. Знаходзячыся пад уплывам Камуністычнай партыі Заходняе Беларусі (КПЗБ) і Незалежнай сялянскай партыі, яны стварылі Беларускую сялянска-работніцкую грамаду (БСРГ). якая пачала ўлегку 1925 г. мабілізацыю масаў на палітычную дзейнасць. БСРГ на чале з красамоўным і энергічным Браніславам Тарашкевічам мела фенаменальны поспех па ўсёй Заходняй Беларусі. Менш чым праз два гады колькасць сяброў Грамады перавысіла лічбу 125 000. Грамада мела звыш 2 000 гурткоў, правяла некалькі рэгіянальных канферэнцыяў, выдавала газеты і календары ды вызначальна ўплывала на дзейнасць беларускіх культурных і камерцыйных установаў32. Побач з БСРГ шырокую культурніцкую дзейнасць вяло Гава-
 
рыства беларускай школы (ТБШ), якое дамагалася адкрыцця зачыненых беларускіх школаў і вызвалення ўсіх палітзняволеных.
 
Дзейнічалі і іншыя партыі ды арганізацыі, у тым ліку Беларуская хрысціянская дэмакратыя, Беларускі сялянскі саюз, Беларускае навуковае таварыства, Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры і Беларускі студэнцкі саюз.
 
Тым часам маршал Юзэф Пілсудскі, ваенны герой, які падаў быў у 1922 г. у адстаўку з паста кіраўніка дзяржавы, карыстаючыся падтрымкаю вайскоўцаў і правых партыяў у процістаянні з заканадаўцамі, што вялі няспынныя міжсобныя спрэчкі,— здзейсніў у траўні 1926 г. дзяржаўны пераварот. Левыя дэпутаты ў сойме адразу ж асудзілі яго. «Каму няведама, — казаў Тарашкевіч у ліпені 1926 г., — што запраўды ўся ўлада знаходзіцца ў руках дыктатара Пілсудскага, што сойм паніжаны, і што паслы паслушна галасуюць пад свістам дыктатарскага бізуна?»33. Паводле лідэра БСРГ новы курс польскага рэжыму быў «больш страшны ўкраінцам і беларусам, чым курс папярэдніх урадаў»34.
 
Неўзабаве падзеі паказалі, што Тарашкевіч меў рацыю. Занепакоены не толькі велізарнымі памерамі БСРГ, але і камуністычным уплывам на яе, польскі ўрад абрынуўся на Грамаду. Нягледзячы на парламенцкі імунітэт, у студзені 1927 г. разам з дзесяткамі іншых грамадаўцаў былі арыштаваныя пяцёра паслоў сойму. У шырока вядомым «працэсе 56-ці» ім усім прысудзілі розныя тэрміны зняволення. БСРГ пайшла ў падполле. Часткова яе дзейнасць пераняло Таварыства беларускай школы, якое ў 1928 г. налічвала каля 15 000 сяброў.
 
1930-я ГАДЫ Ў ПОЛЬШЧЫ: АЎТАРЫТАРНЫ РЭЖЫМ
 
У 1930-я гады палітыка польскага ўраду, скіраваная на аяалячв«нне Заходняе Беларусі, альбо, кажучы тагачаснаю афіцыйнаю моваю, «Крэсаў Усходніх», стала больш аўтарытарнаю і агрэсіўнаю. Уціск, цяжэйшы чым калі-небудзь з прычыны эканамічна^ к>ыэісу, што ахапіў тады ўсе краіны свету, у Заходняй Беларусі адчуваўся з асаблівай вастрынёю дзеля яе эканамічнае адсталасці і паўкаланіяльнага статусу.
 
У жміўні 1930 г. маршал Пілсудскі распусціў сойм. Праз »есяц былі праведзеныя арышты лідэраў левацэнтрысцкае апазічыі, а вынікі выбараў— сфальсіфікаваныя. Няспынна ішла ліквідацыі iaaapj скіх культурных установаў. Да сярэдзіны 1931 г. на загад утідлаў было зачынена больш за 200 гурткоў Таварыства беларускай тколы. Новая каястытуцыя, ухваленая соймам у студзені 1934 г. (і ябевшяаяая талькі 23 красавіка 1935 г.), мела дастаткова выкрутак, якія дазвалялі ўладам «законна» праводзіць рэпрэсіі супроць нацыянальных меншасцяў. Напрыклад, свабода слова і рэлігіі, паводле канстытуцыі,
 
трактавалася з пункту гледжання «агульнага дабра» і «грамадскага парадку і маральнасці». Навучанне рэлігіі належала весці толькі папольску. Было зачынена 140 праваслаўных цэркваў. У 100-кіламетровай паласе ўздоўж савецкае мяжы праваслаўнае насельніцтва прымушалі да пераходу ў каталіцтва пад пагрозаю высылкі. А нацыянальна сведамыя беларускія каталіцкія святары і манахі мусілі пакідаць родны край35.
 
13 верасня 1935 г., цвердзячы пра «адэкватнасць» сваіх законаў36, Польшча анулявала трактат Лігі Нацыяў аб этнічных меншасцях. У снежні таго ж году ў Бярозе Картузскай быў створаны канцэнтрацыйны лагер для лідэраў апазіцыі і «сацыяльна небяспечных элементаў», затрыманых па пастанове ўладаў. Праз Бярозу Картузскую прайшоў шмат хто з беларусаў.
 
На выбарах у 1935 г. беларусы страцілі сваё апошняе месца ў польскім парламенце. У 1936—1937 г г. была спыненая дзейнасць шэрагу беларускіх культурных установаў і арганізацыяў, у ліку якіх апынуліся Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры, Таварыства беларускай школы, Саюз беларускіх настаўнікаў, Беларускі нацыянальны камітэт.
 
Akt 1925 г., які гарантаваў права мясцовага насельніцтва на ўласныя школы, быў ануляваны 15 лістапада 1938 г. Пасля гэтага дзяржава бліжэй занялася рэлігійнымі справамі. Прэзідэнцкі ўказ 1938 г. «Пра адносіны дзяржавы да Польскае аўтакефальнае праваслаўнае царквы» прадэманстраваў «значны рост умяшання дзяржавы ва ўнутраныя справы Польскае праваслаўнае царквы»37. У прыватнасці, праваслаўным грамадзянам Польшчы было адмоўлена ў праве набываць зямлю.
 
У СССР: ГЕНАЦЫД 1 ЭТНАЦЫД
 
I расійскі, і польскі імперыялізм прэтэндавалі на частку Беларусі альбо на ўвесь яе абшар. Па іроніі гісторыі тыя метады, якімі і адзін і другі змагаліся з беларускім нацыяналізмам, выглядаюць надзіва сіметрычнымі. Напачатку, у другой палове XIX ст. 1 першыя сорак гадоў ХХ-га, кожны бок цвердзіў, што беларушчына — гэта «інтрыга» другога боку. У др.угой палове 20-х і на працягу ўсіх 30-х гадоў беларускім актывістам у Польшчы найчасцей выстаўлялі абвінавачанне (якія б слабыя ні былі для яго падставы), што яны займаюцца падпольнай камуністычнай дзейнасцю. На другім баку мяжы так званых «беларускіх нацдэмаў» (нацыянал-дэмакратаў) выганялі з работы альбо каралі больш сурова за «польскі шпіянаж». Гэтая трагічная раўналежнасць назіраецца і ў часе. Першыя грымоты перад бураю пачуліся па абодва бакі мяжы ў 1927 годзе. У Польшчы адбыліся арышты кіраўніцтва Беларускай сялянска-работніцкай грамады, а ў наступ-
 
ным годзе прайшлі масавыя судовыя працэсы; тым самым часам у Беларускай ССР старшыня ўраду, Язэп Адамовіч, быў зняты з пасады за ажыццяўленне беларусізацыі ды пачалася «грамадская кампанія» супроць вядомых пісьменнікаў, у т. л. сяброў згуртавання «Узвышша». «Улада ГПУ,— піша адзін з узвышэнцаў, Антон Адамовіч,— асабліва адчулася ў беларускай літаратуры ў 1928 г.»38.
 
Вядома, паміж польскімі і бальшавіцкімі рэпрэсіўнымі метадамі былі значныя ідэалагічныя і іншыя разыходжанні. Палякі не ішлі ні на якія палітычныя ўступкі беларусам: яны адмаўлялі саму ідэю беларускае дзяржавы альбо аўтаноміі. Для іх беларусы былі «этнаграфічнай сыравінай», якую належала пракаўтнуць і ператравіць3’. Юзэф ГІілсудскі. які ў 1918 г. адваяваў незалежнасць Польшчы. дзяліў народы на «гістарычныя» і «неі істарычныя». Беларусаў ён разглядаў як нацыю негістарычную40.
 
Тым часам бальшавікі, пагадзіўшыся з ідэян беларускае нацыянальнае дзяржавы, змагаліся з тымі, хто прагнуў надаць форме змест і ператварыць пралетарскую дзяржаву ў сапраўды «Беларускі нацыянальны дом». Як мы цяпер ведаем. жорсткасць бальшавікоў дасягала маштабаў генацыду. Кантраст паміж польскім і расійскім метадамі падаўлення палітычнае нязгоды відавочны. Пакутуючы ў польскіх турмах пад строгім рэжымам, Браніслаў Тарашкевіч усё ж такі меў «мінімум правоў, належных палітычнаму вязню»; ён атрымоўваў сякія-такія кнігі і нават пераклаў на беларускую мову паэму Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш»41. У савецкіх турмах такое было проста немагчыма. Рознілася само разуменне паняцця «зняволены»: у Савецкім Саюзе супраціўнікі рэжыму былі не палітычнымі вязнямі. а «класавымі ворагамі», якіх належала знішчаць. Высланы ў 1933 і. у Савецкі Саюз V выніку абмену палітвязнямі. Гарашкевіч быў расстраляны ў 1938 г.42
 
Вялікі тэрор 1930-х гадоў у Савецкай Беларусі быў катастрофаю для беларускае кулыуры. У трох хвалях арыштаў (1930. 1933 і 1937— 38 г г.) былі знішчаныя сотні тысяч людзеій з усіх слаёў грамадства. Асабліва цяжкія страты напаткалі інтэлігенцыю. Кампанія генацыду вялася пад лозунгам барацьбы з «нацдэмамі». якія. быццам бы. мелі злачынную мэту адарваць Беларусь ад Савецкага Саюзу і прадаць яе капіталістам-імперыялістам. Органы дзяржаўнае бяспекі ўзяліся за падрыхтоўку паказалыіаі а працісу над так званым «Саюзам вызвалення Беларусі» (СВБ). інто фабрыкаваўся на ўзор. ужо апрабаваны на прыкладзе «Саюзу вызвалення Украіны». Але гэты план разладзіўся. калі наіівыдатнейіпы беларуекі паэт Янка Купала. меркаваны на ролю лідэра СВБ, у лісуападзе 1930 г. зрабіў спробу самагубства. Наступным кандыдатац ца ролю оріаны дзяржбяспекі маг.й паставіць прэзідшга Беларускаё акадэміі навук Усевалада Іінаіоўска іа. ды ён у люзым ЫЗІ і. пасля некалькіх допытаў у ГПУ засірэліуся.
 
Ад ідэі наладзіць паказальны працэс давялося адмовіцца, але арышты не спыніліся. Размах рэпрэсіяў відаць са стратаў, што панесла літаратура. У 1937 г., пасля арышту 128 літаратараў, з 39 сяброў Саюзу пісьменнікаў Беларусі, якія засталіся на волі, па-беларуску пісалі толькі 1443. 3 238 пісьменнікаў, арыштаваных за гады рэпрэсіяў, дажылі да смерці Сталіна ў сакавіку 1953 г. і былі вызваленыя ўсяго каля 2044. Інстытут беларускае культуры, заснаваны ў 1922 г., а ў 1928 г. ператвораны ў Беларускую акадэмію навук, страціў «каля дзевяноста працэнтаў» сваіх сяброў; «пераважная іх большасць была расстраляна»45.
 
Міхаіл Біч. які даследаваў вынікі сталінскіх злачынстваў на Беларусі, зазначае: «у 30-я гады амаль уся актыўная нацыянальная інтэлігенцыя. выхаваная пераважна ў савецкі час, стала ахвярай сталінскаберыеўскіх рэпрэсіяў»46. Пасля ўключэння ў верасні 1939 г. у склад СССР Заходняе Беларусі масавае вынішчэнне нацыянальнае інтэлііенцыі пачалося і там. У адным толькі 1940 г. адтуль было выселена больш як 200 000 чалавек47.
 
Толькі ў апошнія гады высветліліся жахлівыя маштабы камуністычных злачынстваў. У 1988 г. да такіх назваў, як Бухенвальд і Аўшвіц, дадалася яшчэ адна — Курапаты. Гэта назва лесу пад Менскам, дзе ў 1937—1941 гг. штодня адбываліся расстрэлы. Курапаты былі адкрытыя Зянонам Пазьняком і яго аднадумцамі. «Савецкія падлікі колькасці целаў у масавых пахаваннях на ўжо даследаванай тэрыторыі давалі лічбу 102 000», паведамляў амерыканскі часопіс «Na­tional Review», але галоўны даследчык падаў для ўсяезоны расстрэлаў ацэнку 250 000—300 000. I гэта ў сталіцы не надта вялікае савецкае рэспублікі, вакол якоіі дагэтуль чакаюць доследу яшчэ пяцьтакіх мясцін, не кажучы ўжо пра абласныя цэнтры!»48.
 
На паседжанні ў Менску, прысвечаным памяці ахвяраў сталінізму. гучалі дадзеныя даследчыка рэпрэсіяў 1930-х гадоў Барыса Сачанкі. Ён зазначыў, што, згодна з ягонымі і іншымі падлікамі, «колькасць ахвяраў (...) роўная колькасці загінуўшых у час Вялікаіі Айчыннаіі Вайны»49. А страты Беларусі ў гэтую вайну (1941 —1945 гг.) ацэньваюцца ў 2,2 млн. чалавек50.
 
Але гэткія лічбы складаюць толькі адно вымярэнне трагедыі. Камуністычны генацыд суправаджаўся на Беларусі русіфікацыяй. У 1933 г. уладамі была праведзеная моўная рэформа, якая наблізіла беларускую арфаграфію і лексіку да расійскіх, нішчачы натуральнасць беларускаіа маўлення і шмат якія яго спецыфічныя рысы. Беларуская мова была выгнаная з дзяржаўных установаў і з вышэйшае адукацыі. Выступы па-беларуску на афіцыйных сходах пачалі лічыцца праяваю «буржуазнага цацыяналізму».
 
Гісторыю Беларусі перапісалі цалкам. Шмат хто з яе выдатны.х постацяў у тым ліку Францішак Скарына і Кастусь Каліноўскі —
 
былі абвешчаныя рэакцыянерамі і асуджаныя на забыццё. У той самы час прадметам вывучэння і ўзорам пераймання для беларускае моладзі сталіся расійскія цары, генералы і пісьменнікі. Гісторыя беларускага народу звялася адно да імкнення ўз’яднацца з расійцамі. У цэнтры культурных мерапрыемстваў замест нацыянальнае тэматыкі і спадчыны апынуўся так званы інтэрнацыяналізм з упорам на ўсё расійскае. Спусташальны эфект гэтае палітыкі генацыду і этнацыду быў прызнаны ў гады перабудовы нават найбольш кансерватыўнымі камуністамі. Як пісаў у 1990 г. часопіс КПБ «Коммуннст Белорусснн»: «Барацьба з так званымі “нацдэмамі”, кулакамі ў 1929—1933 г г. замянілася ў 1937 г. ліквідацыяй агентаў варожых разведак. У выніку надоўга быў спынены працэс фармавання нацыянальнай інтэлігенцыі»51.
 
УЗ'ЯДНАННЕ 1939—1941 гг.
 
17 верасня 1939 г., праз два з паловаю тыдні пасля нападу Нямеччыны на Польшчу, калі немцы занялі ўжо значную частку яе тэрыторыі, савецкія войскі перайшлі ўсходнюю польскую мяжу, каб «узяць пад ахову жыццё і маёмасць насельніцтва Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі»5-. Такім чынам быў скасаваны падзел Беларусі паводле Рыжскага трактату 1921 г., і беларускі народ зноў апынуўся ў адной дзяржаве. Тэрыторыя рэспублікі вырасла амаль на 100 000 кв. км, a насельніцтва на 4,5 млн. чалавек.
 
Савецкія гісторыкі скажаюць праўду, кажучы, што ўварванне Чырвонае Арміі ў Польшчу было прыспешанае «пагрозай фашыстоўскага заняволення» Заходняе Беларусі і Заходняе Украіны53. Масква дзейнічала ў духу супрацоўніцтва з Берлінам і ў адпаведнасці з савецка-нямецкім пактам аб ненападзе. падпісаным 23 жніўня 1939 г., роўна за тыдзень да таго дня. калі Г ітлер напаў на Полыйчу.
 
Шмат хіо з беларусаў, ведаючы больш аб пераследах з боку польскіх уладаў, чым аб злачынствах савецкага рэжыму, вітаў савецкіх салдатаў. Савецкі ўрад сапраўды зрабіў усё магчымае, каб у Заходняй Беларусі было як мага менш вядома пра падзеі на ўсходзе краю: мяжа паміж дзвюма часткамі рэспублікі заставалася пад моцнай аховаю і надалей, аж да лета 1941 г., пакуль яе не знеслі па дарозе на Маскву нямецкія танкі.
 
Пад Саветамі Заходняя Беларусь была хутка ўключаная ў СССР і БССР. Менш як праз тры зыдні пасля прыходу новая ўлада абвясціла выбары ў Народны сход Заходняе Беларусі. Гэтыя выбары адбыліся 22 кастрычніка 1939 г. пад пілыіым наглядам Камуністычнае партыі. 3 2 672 280 асобаў з правам голасу 96.7% галасавалі за «народны спіс». Народны Сход. які склалаўся і 929 дэпутатаў (у тым ліку 621 беларус, 127 палякаў. 72 іабрэі. >3 украінцы. 43 расійцы і 10 прадстаўнікоў іншых нацыяналыіасцяО. албыўся 28 30 кастрычніка 1939 г. у Бела-
 
стоку (цяпер у Польшчы). Ён прыняў шэраг дэкларацыяў, у тым ліку просьбу аб прыняцці Заходняе Беларусі ў Савецкі Саюз і яе ўз’яднанні з Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай. Гэтыя просьбы былі задаволеныя Вярхоўным Саветам СССР (2 лістапада 1939 г.) і Вярхоўным Саветам БССР (12 лістапада 1939 г.)54.
 
1 лістапада 1939 г. беларусы са здзіўленнем даведаліся, што Віленшчыну (7 120 кв. км. з 457 000 тыс. жыхароў) Савецкі ўрад адлучыў ад Заходняе Беларусі і перадаў Літве. Пагадненне аб яе перадачы было падпісанае яшчэ 10 кастрычніка 1939 г„ але не публікавалася. аж пакуль выбары ў Народны Сход Заходняе Беларусі і беластоцкая сесія не адышлі ў гісторыю. Савецкі камісар замежных спраў Вячаслаў Молатаў, прамаўляючы 2 лістапада ў Вярхоўным Савеце СССР. даў гэтаму акту такое тлумачэнне:
 
Віленскі край наіежыі/ь да Літвы не па сваім насельнігітве. Мы ведаем, што большасі/ь насельніцтва ў гэтым рэгіёне — не ліпюўііы. Але гістарычная мінуўшчына і памкненні літоўскага народу шчылыіа звязаныя з горадам Вільняіі, і ўрад СССР палічыў неабходным пайсі/і насустрач гэтым маральным меркаванням55.
 
Калі Молатаў і ведаў нешта пра «гістарычную мінуўшчыну» Вялікага Княства Літоўскага. дык гэта была, найпраўдападобней, афіцыйная расійская версія, якая не зважала на тэрміналагічныя разыходжанні паміж сярэднявеччам і XX ст., разгледжаныя ў першым раздзеле кнігі. Але як бы там ні было, Молатаву рупіла не столькі гісторыя. колькі абмен Вільні на права размяшчэння на літоўскай тэрыторыі савецкіх ваенных базаў.
 
Падзеі неўзабаве паказалі. што «маральныя меркаванні», пра якія гаварыў савецкі наркам, сапраўды мелі нязначную вартасць. Арыштаваўшы галоўных беларускіх лідэраў (Антона Луцкевіча, сенатара Вячаслава Багдановіча. паэта Макара Краўцова, журналіста Янку Пазьняка і іншых), Крэмль здаў Віленшчыну Літве, маючы намер неўзабаве адхапіць болей. У жніўні 1940 г. савецкае войска заняло ўсю гэтую краіну разам з дзвюма астатнімі балтыйскімі рэспублікамі, Латвіяй і Эстоніяй.
 
Заходняя Беларусь тым часам паступова саветызавалася і ачышчалася ад «ненадзейных элементаў». Польскія асаднікі, што атрымалі былі зямлю за ўдзел у кампаніі 1918—1920 гг., паліцыянты і іншыя функцыянеры ўзімку 1939—1940 г г. у бесчалавечных умовах былі вывезеныя з сем’ямі ў Сібір. У жніўні 1940 г. у Вільні былі арыштаваныя астатнія беларускія лідэры і актывісты. Наступныя хвалі дэпартацыяў «класавых ворагаў» прайшлі ў лютым. траўні і чэрвені 1941 году. У гэтых арыштах пагінула шмат колішніх сяброў Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, якая была яшчэ ў 1938 г., разам з Польскай камуністычнай партыяй, распушчаная Камінтэрнам — нібыта з прычыны пранікнення ў іх шматлікай польскай агентуры. Да
 
Зак. 5007.
 
Л ІТВА
 
----  — Ьаходняя мяжа БССР у верасні 1939 г.
 
— Віленская вобласць, перададзеная Літве 10 кастрычніка 1939 г.
 
БССР у верасні 1939 г„ за месяц да перадачы Літве Віленскай вобласці
 
часу нямецкага нападу на Савецкі Саюз з Заходняе Беларусі (разам з Вільняю) было дэпартавана каля 300 000 чалавек. Страты насельніцтва кампенсаваліся наплывам кадраў з Савецкага Саюзу — пераважна не беларусаў (адміністратараў, прапагандыстаў, міліцыянтаў, партыйных функцыянераў, настаўнікаў і г. д.). Усяго ў 1941 г. у Заходняй Беларусі жыло прыблізна 5 млн. чалавек, з якіх беларусы складалі 77%, габрэі— 12,8%, расійцы— 5,1%, літоўцы— 1,5%, палякі — 1,3%, украінцы — 1,3%, іншыя — 1,0%56.
 
У параўнанні з русіфікацыйнай кампаніяй у адгароджанай усходняй частцы рэспублікі савецкая культурная палітыка ў Заходняй Беларусі была мякчэйшая. Адчыняліся беларускія і іншыя школы і дамы культуры, перыядычныя выданні атрымоўвалі субсідыі. Уся гэтая дзейнасць. вядома, суправаджалася ідэалагічнай і палітычнай прапагандай, дзеля чаго з усходу прысылаліся лектары і агітатары.
 
Найвялікшыя змены адбыліся ў эканоміцы. Яны выявіліся не толькі ў нацыяналізацыі прамысловасці, банкаў і прадпрыемстваў, але і ў нястачы спажывецкіх тавараў, Крамы апусцелі за колькі тыдняў. Тое, што ў іх яшчэ заставалася, расхапалі за любую цану савецкія салдаты. Здабыць соль, мыла, цукар і іншыя тавары штодзённага попыту зрабілася цяжка. Тавары, завезеныя з Савецкага Саюзу, былі значна ніжэйшае якасці.
 
Сяляне, у тым ліку і тыя, хто атрымаў землі буйных землеўладальнікаў, супрацівіліся кампаніі калектывізацыі. Напярэдадні вайны з Нямеччынай у Заходняй Беларусі да калгасаў належала ўсяго 6,7% сялянства і 7,8% ворнае зямлі.
 
СПАСЫЛКІ
 
1    Абдзіраловіч Ігнат. Адвечным шляхам. Мн., 1993. С. 34.
 
2    Ольшанскнй П. Н. Рнжскнй мнр. М., 1969. С. 208.
 
3    Ігнатоўскі У. М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. Мн., 1991. С. 178.
 
4    Вільгельм Кнорын. Цыт. у кн.: Lubachko Ivan. Belorussia Under Soviet Rule, 1917 1957. Lexington: The University of Kentucky Press, 1972. P. 50. Арыгінальную цытату гл.: Звезда. 1922. 25 студзеня. С. 3.
 
5    Ігнатоўскі Усевалад. Беларускае нацыянальнае пытанне і Камуністычная партыя. Тэзісы. // Вольны сьцяг. № 6/8. Мінск. 1921. 25 снежня. С. 38—40.
 
6    Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. Т. 12. Мн., 1975. С. 143.
 
7    Каспяровіч Г. 1. Этнадэмаграфічныя працэсы і міжнацыянальныя адносіны ў БССР// Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук. 1990. № 5. С. 83.
 
8    Vakar N.P. Belorussia: The Making of a Nation. Cambridge, Mass: Harvard University Press. 1956. P. 256.
 
9    Нсторня Белорусской CCP. Мн., 1977. C. 281—283.
 
І0Леннн B.H. Полное собранпе сочнненнй. T. 24. М., 1961. С. 315.
 
11   Lubachko Ivan. Belorussia Under Soviet Rule, 1917—1957. Lexington: The University of Kentucky Press. 1972. C. 70.
 
12   Kushinsky S. Byelorussian Communism and Nationalism: Personal Recollec­tions. New York: Research Proaram on the USSR. 1953. Mimeographed Series. № 34. P. 17.
 
13   Нсторня Белорусской CCP. C. 288—291. Звесткі пра педтэхнікумы гл.: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. Т. 8. Мн., 1975. С. 365.
 
14   Lubachko Ivan. Belorussia Under Soviet Rule, 1917—1957. Lexington: The University of Kentucky Press, 1972. C. 89.
 
15 Vakar N.P. Belorussia: The Making of a Nation. Cambridge, Mass: Harvard University Press, 1956. C. 142.
 
16   Adamovich Anthony. Opposition to Sovietization in Belorussian Literature (1917—1957). New York: Scarecrow Press, 1958. P. 85, 86.
 
17   Brinton Crane, Christopher John, and Wolff Robert Lee. A History of Civilization. Vol. 2. 3rd ed. Englewood Cliffs. NJ.: Prentice-Hall, 1967. P. 385.
 
18  Дэвід Лойд Джордж. Цыт. паводле: Lubachko. Тамсама. С. 43.
 
19   Bardach Juliusz. Studia z ustroju i prawa Wielkiego Ksigstwa Litewskiego XIV—XVII w. Warszawa, 1970. S. 19.
 
20   Lewandowski Jozef. Federalizm. Litwa i Biatorus w polityce obozu belwederskiego. Warszawa, 1962. S. 31, 32, 39—41.
 
21  Тамсама. C. 79.
 
22  Тамсама. C. 244.
 
23  Тамсама. C. 246.
 
24   Lubachko Ivan. Belorussia Under Soviet Rule, 1917—1957. Lexington: The University of Kentucky Press, 1972. C. 129.
 
Vakar (Цыт. пр. C. 121) падае 3,7 млн. беларусаў.
 
b Mikola Volacic y артыкуле The Population of Western Belorussia and Its Resettlement in Poland and in the USSR // Belorussian Rewiew № 3. Munich: Institute for the Study of the USSR, 1959. P. 12 падае для Заходняе Беларусі ў 1931 г. 3 460 900 беларусаў, тады як Vakar (тамсама. С. 121) падае для 1921 г. 3 700 000.
 
26   Vakar N.P. Belorussia: The Making of a Nation. Cambridge, Mass: Harvard University Press, 1956. C. 121; Lubachko Ivan. Belorussia Under Soviet Rule, 1917—1957. Lexington: The University of Kentucky Press, 1972. C. 119.
 
27Тарашкевіч Браніслаў. Выбранае. Мн„ 1991. С. 161, 166.
 
Аб пераследах беларусаў у Заходняй Benapvci гл.: Vakar. Тамсама. С. 122—125.
 
Пасол Б. Тарашкевіч у соймавай прамове 25 сакавіка 1925 г. асудзіў польскія «дэмакратычныя» законы, якія. па яго словах, «ёсць нішто іншае, як толькі дымавая заслона», і расказаў аб паліцэйскай аперацыі ў вёсцы Краснае на Наваі радчыне, сведкам якое ён быў: «Я сам бачыў, як абцугамі вырывалі пазногці з пальцаў, убівалі шпількі, вьірывалі валасы, ламалі рэбры. жанчынам разбівалі грудзі...» Гл.: Тарашкевіч Б. Та.мсама. С. 185.
 
28  Нсторня Белорусской CCP. С. 343.
 
Аўтар не бярэцца вытлумачыць разыходжанне паміж колькасцю беларус-
 
кага насельніцтва, пададзенага на пачатку гэтага раздзелу (больш як 4,4 млн.) і «4,6 млн.».
 
29  Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. Т. 4. Мн., 1971. С. 533.
 
30  Нсторня Белорусской ССР. С. 345.
 
31   У красавіку 1926 г. пасол Тарашкевіч у сойме бэсціў Пілсудскага, называючы яго «экс-сацыялістам», які «абяцаў федэрацыю» і які маўчыць, пакуль «пяць ці шэсць тысячаў палітычных вязняў і ніюць ў астрогах». Гл.: Тарашкевіч Б. Тамсама. С. 224, 225.
 
32   Bergman Aleksandra. Sprawy biatoruskie w II Rzeczypospolitej. Warszawa, 1984. S. 34—36. Гл.: Энцыклапедыя гісторыі Беларусі.Т. 1. Мн.. 1993. С. 416.
 
33Тарашкевіч Б. Тамсама. С. 233, 234.
 
34  Тамсама. С. 240.
 
35   Vakar N.P. Belorussia: The Making of a Nation. Cambridge, Mass: Harvard University Press, 1956. C. 130 131.
 
36   Pogonowski Iwo. Poland: A Historical Atlas. New York: Hippocrene Books, 1987. P. 23.
 
37   Bird Thomas. Orthodoxy in Byelorussia: 1917—1980 // Запісы Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. Ныо-Ёрк, 1983. № 17. С. 158, 159.
 
38  Adamovich Anthony. Тамсама. С. 21.
 
39  Leon Wasilewski. Цыт. у кн.: Lewandowski. Цыт. пр. С. 51.
 
40  Jozef Pilsudski. Цыт. у кн.: Lewandowski. Цыт. пр. С. 43.
 
41  Тарашкевіч. Тамсама. С. 40 .41.
 
42  Тамсама. С. 41.
 
43 Звязда. 1989. 19 сакавіка. Сціслы агляд чысткі ў КПБ у 1937 г. гл. у кн.: Brzezinski Zbigniew. The Permanent Purge. Cambridge, Mass.: Harvard Univer­sity Press, 1956. P. 180—184.
 
44  3вязда. 1992. І9сакавіка.
 
45  Эмануіл Іофе//Літаратура i мастацтва. 1992. 14лютага.
 
46  Міхаіл Біч. Цыт. паводле: Настаўніцкая газета. 1989. 25 сакавіка.
 
47 Kabysh Simon. The Belorussians, in Nikolai K. Doker and Andrei Lebed, eds., Genocide in the USSR. New York: Scarecrow Press, 1958. P. 84, 85.
 
48  Coming to Termis with Past //National Review. New York. 1989. March 10. P. 15.
 
49  Звязда. 1989. 19 сакавіка.
 
50  Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. Т. 1. Мн., 1969. С. 217.
 
51  В попсках утраченного временн // Коммуннст Белоруссші. №1.1990. С. 65.
 
52  Нстормя Белорусской ССР. С. 357.
 
53  Тамсама.
 
54  Тамсама. С. 359.
 
55   Вячеслав Молотов. Цыт. у кн.: Vakar N.P. Belorussia: The Making of a Nation. Cambridge, Mass: Harvard University Press, 1956. C. 159.
 
56   Volacic Mikola. The Population of Western Belorussia and its Resettlement in Poland and the USSR // Belorussian Review. № 3. Munich: Institute for the Study of the USSR, 1956. P. 15 , 16.
 
——— Беларуская мяжа перад нападам Нямеччыны на Савецкі Саюз 22 чэрвеня 1941 г.
 
‘ . 1 Тэрыторыя генеральнай акругі Беларусь. 19411944 гг.
 
...........  Лінія Керзана
 
Беларусь пад нямеіікай акупацыяйу другой сусветнай вайне
 
-РАЗДЗЕЛ IV -
 
ВАЕННЫЯ РАЗБУРЭНШ I РУСІФІКАЦЫЯ (1941 — 1945)
 
ГАДЫ ВАЙНЫ: 1941 — 1945
 
Дзень нямецкага нападу на Савецкі Саюз 22 чэрвеня 1941 г. адкрыў чатырохгадовы перыяд самых спусташальных стратаў за ўсю беларускую гісторыю. Як і ў ранейшых канфліктах паміж Усходам і Захадам — паходах Івана Грознага, Напалеона і кайзера Вільгельма •— дарога вайны пралегла наўпрост праз Беларусь. Гітлераўская група армій «Цэнтр» у складзе пяцідзесяці дывізіяў, у тым ліку пятнаццаці танкавых, пракацілася па Беларусі ў напрамку на Менск, Смаленск і Маскву. Напор быў магутны і наступ шпаркі — да 60 км. за дзень. 28 чэрвеня немцы ўзялі Менск. Да канца жніўня ўся Беларусь ляжала ўжо на заходнім баку нямецка-савецкага фронту. У панічным адступленні Саветы патрапілі эвакуіраваць 1,5 млн. грамадзянаў і 674 000 галоў жывёлы ды вывезці больш за 100 заводаў і іншых прадпрыемстваў1. Мноства палітзняволеных, якія не маглі эвакуіравацца перад наступам ворага, былі расстраляныя войскамі бяспекі (НКВД). У Віцебску гарадскую турму разам з дзвюма сотнямі вязняў проста спалілі2.
 
Па камуністычных уладах народ не плакаў. Людзі вызваліліся ад жорсткага рэжыму, не ведаючы, што ім рыхтуе новы. Далёкія і адносна мяккія ўспаміны першай нямецкай акупацыі 1916—1918 гг. лучыліся з надзеяй, што горш за тэрор НКВД і пагрозу высылкі ў Сібір нічога ўжо быць не можа. Але неўзабаве прыйшло расчараванне.
 
У нямецкіх планах Беларусь выступала як адзін з чатырох этнічных абшараў (Generalbezirk) так званага Остланду (разам з Літвой, Латвіяй і Эстоніяй), чыя тэрыторыя мелася быць ператворана ў нямецкі Lebensraum («жыллёвую прастору»): 25% беларусаў меркавалася анямечыць, а рэшту знішчыць альбо перасяліць на ўсход. Увесну 1941 г., распрацоўваючы супроць Расіі план «Барбароса», Гітлер гаварыў пра Украіну, Беларусь і балтыйскія краіны як пра «буферныя» дзяржавы, якія «павінны быць сацыялістычнымі, але без уласнай інтэлігенцыі»3.
 
Хоць падчас займання Беларусі немцамі «ніякая акупацыйная ўлада не мела ўказанняў аб будучым палітычным статусе гэтае тэрыторыі»4, асноўная схема была ясная: «буферная дзяржава без свае інтэлігенцыі». Генеральны камісар Вільгельм Кубэ казаў: «Беларутэны
 
стануцца “нацыяй" роўна настолькі, каб стаць сцяною ад Масковіі і ўсходняга стэпу»5. Іначай кажучы, Гітлер хацеў таго самага, чаго амаль дасягнуў Сталін — каб этнічны абшар цалкам падпарадкоўваўся цэнтральнай уладзе. Германскі тыран, праўда, абыходзіўся з беларускай тэрыторыяй больш смела. Generalbezirk Weissruthenien («Генеральная акруга Беларусь») ахопліваў толькі чвэртку былое БССР; Віленшчына засталася ў «Генеральнай акрузе Літва», Беласточчыну немцы аднеслі да Усходняе Прусіі, паўднёвую паласу аддалі «Рэйхскамісарыяту Украіна», а тэрыторыю на ўсход ад ракі Бярэзіны пакінулі пад ваенным кіраваннем. Праўда, пазней «беларускі буфер» меркавалася тэрытарыяльна павялічыць: згодна з планам, ён меўся пашырыцца на ўсход і ўлучыць Смаленшчыну з Смаленскам.
 
Асаблівасцю жыцця пад нямецкай акупацыяй была партызанская вайна. Траціну рэспублікі займалі лясы і балоты, што давала савецкім войскам перавагу пры маланкавых дыверсійных аперацыях. Партызанская вайна разгаралася марудна, бо мясцовае насельніцтва слаба падтрымоўвала савецкі рэжым і абірала ў адносінах да немцаў палітыку чакання. «Пераважная большасць беларускага насельніцтва — у тым ліку дэзінфармаваныя габрэі — нейкі час ставіліся да немцаў індыферэнтна, калі не адкрыта прыязна»6,— зазначае гісторык Мікалай Вакар. Але доўга чакаць не давялося. Напрыканцы ліпеня 1941 г. вакол Менска ўжо былі ўтвораныя лагеры ваеннапалонных, a ў самім горадзе— гета з больш як 100 000 інтэрнаваных7. Знішчэнне габрэйскага насельніцтва пачалося ўвосень 1941 г.8 3 кастрычніка 1941 г. да лютага 1942 г. тысячы габрэяў былі прывезеныя на Беларусь з Захаду, у тым ліку з Гамбургу ў Нямеччыне9.
 
Ад нямецкае лютасці мясцовае насельніцтва ахапіў жах. Як піша Вакар, «адзін нацысцкі службовец са здзіўленнем рапартаваў, што ў вачах насельніцтва немцы выглядалі “варварамі і катамі”, а габрэі ўважаліся за такіх самых людзей, як і беларусы»10. «Хоць немцы і знайшлі сярод беларусаў асобных калабарантаў,— сведчыць галава менскага гета Яфім Сталяровіч,— гэта было выключэнне, а не правіла. Асноўнай рысаю беларускага насельніцтва была прыязнь і сімпатыя да габрэяў»1'.
 
Спагада беларусаў габрэям узмацнялася фактам бязлітаснасцй з якою немцы палілі вёскі, у наваколлі якіх дзейнічалі савецкія партызаны. Партызанскія кіраўнікі ведалі. як папаўняць свае рады — варта было забіць каля вёскі нямецкага салдата, каб жыхары мусілі ўцякаць у лясы.
 
У акупаваных гарадах і мястэчках перад беларусамі стаяў цяжкі выбар. Нацыянальныя кіраўнікі, памятаючы аб трагедыях камуністычнага і польскага рэжымаў, рабілі цяпер стаўку на немцаў, якія, прынамсі, дазвалялі ў беларускай генеральнай акрузе нейкія пачаткі цывільнай адміністрацыі і культурнае дзейнасці.
 
Генералызы камісар Вільгельм Кубэ, які прыехаў у Менск у верасні 1941 г. і быў забіты 22 верасня 1943 г., ставіўся да беларускіх нацыянальных памкненняў з умеркаванай цярпі.масцю і нават спрыяў некаторым культурніцкім захадам. Да кастрычніка 1941 г. была ўтвораная «Беларуская Народная Самапомач». Адчыняліся пачатковыя і сярэднія школы, а дзе-нідзе і прафесійныя (але не вышэйшыя: «ніякай інтэлігенцыі!»), арганізоўвалаея цывільная адміністрацыя. Да пачатку ліпеня 1942 г. «уступкі» дайшлі ажно да дазволу распачаць набор у «Беларускія абаронныя сілы» і адкрыць у Менску ваенныя курсы. Кубэ хацеў бачыць сваю акругу перадусім «як сцяну ад Масквы».
 
Беларускае культурнае жыццё ў зоне цывільнай адміністрацыі на пачатку 1942 г. пачало набываць падабенства да нармальнага. Фронт быў далёка. Вынікі барацьбы — яшчэ няпэўныя. Беларуская інтэлігенцыя скарыстоўвала любую магчымасць адраджэння нацыянальных каштоўнасцяў. Літаратурныя творы, забароненыя бальшавікамі, зноў друкаваліся і вярталіся на сцэну. Ствараліся і новыя. Гісторыя пазбывалася фальсіфікацыі — хоць і не без абмежаванняў з боку новых гаспадароў. Школы рабіліся асяродкамі патрыятычнага выхавання моладзі (якраз дзеля гэтага камуністычныя партызаны забаранялі хадзіць у якія б там ні было школы, апрача пачатковых). На пачатку верасня 1942 г. Усебеларускі праваслаўны сабор абвясціў аўтакефалію Беларускае праваслаўнае царквы12. Але ўсе важныя палітычныя і эканамічныя справы заставаліся цалкам у руках акупацыйных уладаў. Кожны захад падпарадкоўваўся расавай тэорыі і патрэбам вайны. Сялянам. якія стыхійна падзялілі між сабою калгасную маёмасць, загадалі вярнуцца да калектыўных метадаў гаспадарання. каб уладам лягчэй было збіраць падаткі. Немцы ладзілі аблавы на моладзь і вывозілі яе ў Нямеччыну як чорнарабочых. Калі ўлетку 1942 г. беларускія лідэры пачалі пратэставаць супроць нямецкага стаўлення да цывільнага насельніцтва і ваеннапалонных, шмат каго з тых, хто пратэставаў, арыштавалі. «Беларускія камітэты, якія набылі надта моцную нацыяналістычную афарбоўку,— зазначае Вакар,— былі распушчаныя, іх лідэраў арыштавалі, некаторых вывезлі ў Нямеччыну. іншых расстралялі. 3 грамадскіх будынкаў былі знятыя беларускія эмблемы і сцягі»13.
 
Менш чым за год насельніцтва акупаванае Беларусі змяніла свае адносіны да немцаў з прыязных або нейтральных на рэзка варожыя. Пашыралася партызанская дзейнасць. У лясы падаліся тысячы ваеннапалонных. якія дагэтуль працавалі як цывільныя рабочыя альбо спецыялісты. Выкарыстоўваючы гэтыя пачуцці, газета «Правда» 14 лістапада 1942 г. абвясціла, што савецкае кіраўніцтва вырашыла «ўцягнуць ва ўзброеную барацьбу шырокія слаі насельніцтва, умацаваць партызанскія фармаванні»14. «Умацоўванне» праводзілася парознаму: скідалі на парашутах арганізатараў і камісараў з Расіі,
 
Так выглядаў Менск пасля вызвалення ад-фашысцкіх захопнікаў.
 
правакавалі немцаў на рэпрэсіі. робячы дыверсіі каля вёсак, нарэшце, гвалтам забіралі вяскоўцаў у партызанскія атрады.
 
На пачатак траўня 1943 г. на акупаванай Беларусі дзейнічала больш за 75 000 савецкіх партызанаў15. Улетку 1943 г. немцы запознена паспрабавалі выправіць становішча. Яны дэкрэтавалі прыватную ўласнасць сялянаў на зямлю16, стварылі з беларусаў дарадчы орган (Раду мужоў даверу) і дазволілі заснаваць Саюз беларускае моладзі17. Але ўжо было позна.
 
Пасля забойства генеральнага камісара Вільгельма Кубэ яго наступнік, генерал фон Готберг, імкнуўся спалучаць жорсткія рэпрэсіі з далейшымі ўступкамі беларускаму нацыяналізму. У снежні 1943 г. была ўтвораная Беларуская Цэнтральная Рада (БЦР) — дапа.можны орган самакіравання, асноўная задача якога была «мабілізаваць усе сілы беларускага народу на знішчэнне бальшавізму»18. У сакавіку 1944 г. БЦР была ўпаўнаважаная паклікаць каля 100 000 войска ў Беларускую Краёвую Абарону (БКА). Мабілізацыя адбывалася па ўсёй генеральнай акрузе за выключэннем Лідскага павету, дзе вярбоўку вяла ў супрацоўніцтве з нямецкімі ўладамі польская Армія Краёва (АК). Праўда, немцы не важыліся поўнасцю ўзбройваць БКА. Толькі 15 чэрвеня 1944 г., калі фронт ужо грымеў непадалёку, у Менску адкрылася ваенная школа для афіцэраў БКА.
 
Апошнім палітычным актам, больш сімвалічным, чым практычным, было скліканне Беларускай Цэнтральнай Радай у Менску Усебеларускага З’езду. Нямецкія ўлады цалкам ухвалілі гэтую акцыю. 27 чэрвеня 1944г. у Менск з’ехаліся на аднадзённую сесію 1 039 дэлегатаў — 904 мужчыны і 135 жанчын. Дэлегаты абіраліся ад розных арганізацыяў і прафесійных групаў і прыехалі з усяе беларускае этнічнае тэрыторыі, у тым ліку з-пад нямецкае, літоўскае і латвійскае адміністрацыяў; некаторыя прадстаўлялі беларусаў, дэпартаваных у Нямеччыну19. Вынесшы прысуд бальшавіцкаму рэжыму за знішчэнне «1 800 000 лепшых сыноў нашага народу», з’езд прыняў лаканічную рэзалюцыю. He разглядаючы будучыні беларускага народу і не згадваючы пра Нямеччыну, дэлегаты пацвердзілі Акт незалежнасці БНР ад 25 сакавіка 1918 г., дэнансавалі ўсе дамовы. падпісаныя Расіяй і Польшчай у адносінах да Беларусі, і абвясцілі, што «адзіным сапраўдным прадстаўніком беларускага народу і яго краю ёсць сёння Беларуская Цэнгральная Рада на чале з прэзідэнтам Радаславам Астроўскім». 3 прапановы Астроускага з'езд паслаў тэлеграму Гітлеру з запэўненнем, што «беларускі народ будзе рашуча змагацца разам з нямецкім салдатам супроць нашага агульнага ворага балыііавізму»20.
 
З'езд дэлеіатаў у Менску стаўся лебядзінай песняй бсларускага нацыяналізму пад нямепкай акупацыяй. У наступныя нскалькі дзён большасць удзельнікаў Другога Усебеларускаі а з’езду, усе сябры БЦР. некалькі беларускіх вайсковых адзінак і пімаі \ю з цывільных і
 
культурных дзеячоў з акупаваных тэрыторыяў накіраваліся ў эвакуацыю на захад. Хутка пасля гэтага, 3 ліпеня 1944 г. у разбураны ваеннымі аперацыямі Менск увайшла Чырвоная Армія.
 
3 сённяшняга гледзішча трохгадовая нямецкая акупацыя спрычыніла вельмі значны палітычна-дэмаграфічны эфект— эміграцыю тых, хто пакінуў Беларусь з немцамі ў 1944 г. і хто, працуючы ў Нямеччыне чорнарабочым, вырашыў не вяртацца ў Савецкі Саюз. Большасць з іх у канцы 1940-х і на пачатку 1950-х гадоў выехалі ў Злучаныя Штаты, К'анаду і Аўстралію. У гэтых новых краінах яны і іх дзеці засноўвалі беларускія арганізацыі, цэрквы і народныя дамы ды здабывалі адукацыю. Цяпер яны — каб падтрымліваць новаабвешчаную беларускую незалежнасць і, трэба спадзявацца, дэмакратыю — з гатоўнасцю адгукаюцца на запросіны разнастайных арганізацыяў з Беларусі, якія хочуць супрацоўнічаць з імі і пераймаць іхны заходні досвед.
 
СТРАТЫ Ў ВАЙНЕ I ПЕРАСЯЛЕННІ
 
3 УСХОДУ НА ЗАХАД
 
На пачатак траўня 1945 г., калі скончылася вайна. Беларусь страціла звыш 2,2 млн. жыхароў (380 000 з іх было дэпартавана чорнарабочымі ў Нямеччыну). Было спалена альбо разбурана 209 гарадоў і мястэчак і 9 200 вёсак (1.2 млн. будынкаў). Рэспубліка страціла 61% коней, 69% буйной рагатай жывёлы, 89% свіней, 78% авечак21. Матэрыяльныя страты ў дзяржаўных цэнах 1941 г. дасягалі 75 млрд. рублёў22. Амерыканскі назіральнік, які праз два гады пасля вайны на працягу шасці месяцаў падарожнічаў па рэспубліцы з канца ў канец, запомніў Беларусь «як самы спустошаны край у свеце»; найбуйнейшія гарады, такія як Менск альбо Віцебск, на 80—90% ляжалі ў руінах23.
 
Адна з ацэнак стратаў насельніцтва Беларускае ССР ахоплівае перыяд з 1939 да 1959 году. На пачатку 1939 г. на Беларусі (у межах 1959 г.) жыло 9 344 000 чал., а перапіс 1959 г. зафіксаваў 8 055 000 чал. Паводле Андрэя Багровіча з Беларускага інстытуту навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку, дэмаграфічны дэфіцыт у рэспубліцы за дваццаць гадоў склаў 6 045 000 чал. 1/3 з гэтага ліку (2 000 000) — гэта непасрэдныя ці ўскосныя страты ў другой сусветнай вайне, a 2/3 (4 000 000) — непасрэдныя ці ўскосныя вынікі палітычнага тэрору, масавых дэпартацыяў і прымусовых перасяленняў у аддаленыя, пераважна азіяцкія, раёны савецкай імперыі24.
 
У выніку вайны змянілася мяжа Беларусі з Польшчаю. Цяпер яна праходзіць па лініі, усталяванай у верасні 1939 г. (калі Заходняя Беларусь была ўключаная ў Савецкі Саюз), мінус Беласточчына і яшчэ некалькі «паправак» на карысць Польшчы. Пагранічнае пытанне вырашалася Сталіным, Чэрчылем і Рузвельтам на канферэнцыях у Тэгеране, Маскве і Ялце. На кожнай з іх савецкая дэлегацыя паспяхова да-
 
водзіла. што заходняя мяжа СССР з Польшчаю павінна праходзіць па т. зв. лініі Керзана. Гэтая лінія, звязаная з імем брытанскага міністра замежных справаў лорда Керзана, была праведзеная ў 1919 г., каб вызначыць этнічныя межы Польшчы і Савецкай Беларусі. Праз год, каб суняць расійска-польскую вайну 1920 г., заходнія саюзнікі гэтае тэрытарыяльнае размежаванне пацвердзілі. Але палякі адмовіліся прыняць лінію Керзана як аснову мірнага ўрэгулявання;’у іх была замоцная памяць мяжы 1772 году. У выніку канчатковая мірная дамова, падпісаная ў Рызе ў 1921 г., замацавала польскую мяжу значна далей на ўсход, чым яе мелася правесці Вышэйшая саюзная рада. Праз дваццаць пяць гадоў гэтае пытанне ўсплыло зноў; гэтым разам Сталін з Молатавым пераканалі Чэрчыля і Рузвельта, што савецкія прэтэнзіі на зе.млі, якія ляжаць на ўсход ад лініі Керзана, «грунтаваліся на праве, а не на сіле»25. Польская дэлегацыя на Маскоўскай канферэнцыі (9—22 кастрычніка 1944 г.) афіцыйна прызнала лінію Керзана як усходнюю мяжу Польшчы26.
 
Гэтыя тэрытарыяльныя змены суправаджаліся перасяленнем палякаў на захад, а беларусаў на ўсход. У прыватнасці, палякі і габрэі, што былі грамадзянамі даваеннае польскае дзяржавы і цяпер апынуліся на савецкім баку. перасяліліся ў новую Пеяьшчу. Тысячы беларусаў, асабліва каталікоў, скарысталі з гэтае магчымасці, каб уцячы ад Саветаў, на якіх досыць нагледзеліся ў 1939—1941 гадах. Да 1947 г., калі мінуўся пік гэтага перасялення, з беларускіх земляў выехала на захад ад лініі Керзана 120 000 палякаў. 85 000 габрэяў і 469 000 беларусаў27.
 
Міграцыя ў адваротным кірунку адбывалася ў значна меншых памерах. Насупор польскім спробам гвалтоўнае дэпартацыі беларусаў з Беластоцкага ваяводства, большасць іх адмовілася пакінуць родную зямлю. Згодна з афіцыйнай польскай крыніцый ад 2 траўня 1947 г. з Польшчы ў СССР пераехала ўсяго каля 30 000 беларусаў28. Агульная колькасць этнічных беларусаў, што засталіся ў Беластоцкім ваяводстве пад польскаю ўладай, уключна з тымі, хто асеў на землях, адабраных у Нямеччыны, застаецца спрэчнаю. Афіцыйная польская статыстыка наўмысна ігнаруе гэтае пытанне, спасылаючыся на «этнічную аднароднасць» дзяржавы, а навуковыя падлікі вагаюцца ад 150 00029 аж да 500 000’° чалавек.
 
Пасля трохгадовай нямецкай акупацыі Беларусь, якая няспынна змагалася з ворагам, нягледзячы на страты, узбагаціла свой палітыч ны статус: разам з Савецкай Украінай яна ўвайшла ў Арганізацыю Аб'яднаных Нацыяў. Гэтая падзея не змяніла марыянетачнага характару беларускага і ўкраінскага ўрадаў і не здолела рэзка парушыць баланс сілаў у названым міжнародным органе на карысць Масквы. Але крок гэты напэўна пацешыў нацыянальнае «я» беларусаў і ўкраін цаў, якія ўбачылі, што ў выніку вайны і акупацыі некаторыя з іхніх на-
 
К А я
 
Рэспубліка Беларусь у 1993г.
 
цыянальных каштоўнасцяў аднаўляюцца ў сваіх правах і прэстыж іх рэспублік расце. Сталін дамагаўся ўключэння гэтых дзвюх рэспублік у новы сусветны орган, спасылаючыся на велізарныя страты і ўклад Беларусі і Украіны ў перамогу над фашысцкаю Нямеччынай.
 
Прэм'ер-міністр Чэрчыль на Ялцінскай канферэнцыі згадзіўся з довадамі Сталіна. «Я спачуваю Беларусі,— сказаў ён,— якая перамагае тыранаў. сплываючы крывёю»-’1. Прэзідэнт Рузвельт напачатку выступаў супроць ідэі аб двух лішніх галасах для Масквы ў ААН, але «Чэрчыль яго ўгаварыў»32. Беларусь і Украіну запрасілі ўзяць удзел у Сан-Францыскай канферэнцыі 25 красавіка 1945 г. і, такім чынам, яны сталі заснавальніцамі Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў. Сталін, як выглядае, настойваў на членстве гэтых рэспублік у ААН больш з тае прычыны, каб суняць украінскі і беларускі нацыянальныя рухі, якія выявілі сябе ў часе акупацыі, а зусім не дзеля таго, каб аддзячыць Украіне і Беларусі за іх удзел у змаганні.
 
ЧЫСТКІ I РУСІФІКАЦЫЯ
 
Хоць Сталін у сваіх прамовах высока ацэньваў змагарны дух беларускага і ўкраінскага народаў, беларусам і ўкраінцам нельга было ўхіліцца ад падазрэнняў у выніку таго, што яны тры гады пражылі пад антыбальшавіцкім рэжымам і ў той ці іншай форме бралі ўдзел у антыбальшавіцкай дзейнасці. «Калабарантамі» клеймавалі нават тых, хто пад прымусам працаваў у немцаў за кухара альбо прыбіральшчыцу, не кажучы ўжо пра настаўнікаў пачатковых школаў, пісараў мясцовых установаў і сяброў нацыяналістычных маладзёжных арганізацыяў. Вязні нямецкіх лагераў ваеннапалонных альбо вывезеныя ў Нямеччыну чорнарабочыя таксама трапілі ў чорныя спісы і найчасцей дэпартаваліся яшчэ раз, цяпер ужо на далёкую еўрапейскую Поўнач або ў Сібір. Як толькі Савецкая Армія адваявала ў немцаў Беларусь. органы дзяржаўнае бяспекі ўзяліся вывіжоўваць «ненадзейныя элементы».
 
Беларускі нацыяналізм, як і любы нерасійскі, разглядаўся ў святле вядомага сталінскага тосту за расійскі народ. 24 траўня 1945 г. крамлёўскі дыктатар абвясціў:
 
Я п 'ю перадусім за здароўе рускага народу, бо ён з ’яўляецца найбольш выдатнай нацыяй з усіх нагіыяў, што ўваходзяць у Савецкі Саюз. Я падымаю тост за здароўе рускага народу, бо ён заслужыў у гэтай вайне агульнае прызнанне як кіраўнічая сіла Савецкага Саюзу сяродусіх народаў нашай краіны^.
 
У першыя некалькі гадоў пасля адваявання Беларусі Савецкай Арміяй нацыяналістычныя сілы вялі тут збройны супраціў, як і ў суседніх Літве і Украіне. У Белавежскай пушчы на Беласточчыне з ка-
 
муністамі ваявала нацыяналістычная партызанская армія генерала Кастуся Вітушкі34. Сяляне па ўсёй Заходняй Беларусі ўпарта працівіліся калектывізацыі. «Узброеныя банды,— піша савецкі гісторык,— учынялі зверскія расправы над партыйнымі, савецкімі і камсамольскімі работнікамі і актывістамі. (...) ІІры актыўнай падтрымцы мясцовага насельніцгва адміністрацыйныя органы на працягу 1945—1947 гг. ліквідавалі на тэрыторыі заходніх абласцей 814 антысавецкіх груп і ўзброеных банд»35.
 
Але крамлёўскія кіраўнікі не мелі даверу ні да кога, нават да сваіх жа партыйцаў. Афіцыйныя савецкія крыніцы сведчаць, што да сярэдзіны 1946 г. на Беларусі былі знятыя з пасадаў «96% супрацоўнікаў раённай і гарадской адміністрацыі і 82% старшыняў калгасаў»36. «Такім чынам, — робіць выснову 3. Бжэзінскі,-—тэзіс, што савецкая таталітарная сістэма — гэта сістэма перманентнае чысткі з пераменнай інтэнсіўнасцю, пацвярджаецца і падзеямі на Украіне і Беларусі ў паваенныя гады (1946—1952)»37. Зняцце з пасады ў большасці выпадкаў цягнула за сабой высылку ці, у горшым выпадку, зняволенне.
 
Як правіла, у ходзе чысткі мясцовых функцыянераў замянялі нетутэйшымі, пераважна расійцамі, якіх прысылалі з іншых рэспублік. Напрыканцы 1948 г., згодна з I. С. Любачкам. «уся вярхушка беларускіх камуністаў была вычышчаная і замененая расійцамі»38. Аналагічныя працэсы адбываліся і ва ўрадзе рэспублікі. У 1951 г. урад БССР складаўся з «дваццаці двух расійцаў, аднаго грузіна, аднаго габрэя і дзевяцёх беларусаў»39.
 
Палітыка недаверу да мясцовых кадраў спараджала крыўду. Калі ў сакавіку 1953 г. памёр Сталін, яго найбліжэйшы прыспешнік. кіраўнік органаў дзяржбяспекі Лаўрэнцій Берыя, паспрабаваў выкарыстаць палітычныя настроі ў нерасійскіх рэспубліках, робячы стаўку на нацыяналізм. У Беларусі гэты спектакль разыгрываўся на пленуме рэспубліканскага ЦК партыі, скліканым у чэрвені 1953 г. на загад «вядучае тройкі»— Лаўрэнція Берыі, Георгія Малянкова і Мікіты Хрушчова.
 
Пленум атрымаў з цэнтру інструкцыі замяніць першага сакратара КПБ расійца Мікалая Патолічава ягоным намеснікам, другім сакратаром КПБ, беларусам Міхаілам Зімяніным. Зімянін рабіў на пленуме галоўны даклад. У якасці прыкладаў «крытыкі Цэнтральным Ка.мітэтам КПСС фундаментальных недахопаў і памылак» у сферы «ленінскай нацыянальнай палітыкі» ён падаў, між іншым. наступныя звесткі:
 
У апараце партыйных органаў Беларусі кадры карэннай, беларускай нацыянальнасці складаюць усяго 62.2% (у рэспубліцы беларусы складалі на той час 81% насельнігітва. — Я. 3). У савеіікіх арганізацыях заходніх абласцей БССР з 1 408 работнікаў аблвыканкамаў толькі 114 з’яўляюіта беларусамі— мясііовымі ўраджэнцаш, а з 321 работніка горвыканкамаў усяго 25 мясцовых беларусаў.
 
Зімянін наракаў: «работа апарата ЦК КПБ і Савета Міністраў БССР, мясцовых партыйных і савецкіх органаў і нават органаў народнай асветы вядзецца на рускай мове». «Лекцыі насельніцтву амаль паўсюдна чытаюцца не па-беларуску». Дакладчык прапанаваў пленуму прыняць рэзалюцыю з заклікам да партыі і ўраду рэспублікі, мясцовых партыйных і савецкіх органаў перавесці ўсё справаводства на родную мову беларускага народу40.
 
Мікалай Патолічаў, які тры апошнія гады стаяў на чале КПБ, гэтым разам утрымаўся на пасадзе. Узяўшы на сябе частковую адказнасць за недахопы ў галіне нацыянальнай палітыкі, ён зазначыў: «Пачалося ўсё з таго, што шмат гадоў таму ўсё справаводства ва ўрадавым апараце было пераведзена на расійскую мову. Калі гэта было, сказаць цяжка. Адны кажуць, у 1936 г., іншыя — у 1937 г.»41.
 
Палітычны флірт «вядучае тройкі» з нацыяналістамі ў нерасійскіх рэспубліках спыніўся пасля расстрэлу яго галоўнага арганізатара, Берыі. Русіфікацыя трывала далей. «Адліга» пасля смерці Сталіна і асуджэння Хрушчовым злачынстваў нябожчыка-тырана ў лютым 1956 г. на XX з’ездзе партыі не закранула крамлёўскае палітыкі этнацыду. Наадварот. Шырокая дыскусія аб метадах навучання расійскай мове ў нерасійскіх рэспубліках скончылася ў жніўні 1956 г. міжрэспубліканскай канферэнцыяй у Ташкенце, дзе было адзначана, што расійская мова стала ўсім савецкім народам «другой роднай моваю» і сродкам «узбагачэння» лексікі нацыянальных моваў42.
 
Як і на пачатку 1930-хгг., кампанія мела на мэце не толькі «ўзбагачэнне» нацыянальных слоўнікаў расійскай лексікай, але і перавод усяго культурнага жыцця на расійскую мову. Гэткая палітыка выклікала пратэст у пэўнай часткі нацыянальнай інтэлігенцыі розных народаў, якія пасля XX з’езду партыі пачалі свабадней выказвацца.
 
Беларускі друк 1956—1957 гг. повен крытыкі саветызацыі і русіфікацыі (без ужывання саміх гэтых тэрмінаў) і патрабаванняў уступак нацыянальным каштоўнасцям. Колішні «ўзвышэнец» Максім Лужанін досыць поўна падсумаваў гэтыя патрабаванні, калі напісаў у сакавіку 1957 г. у тыднёвіку «Літаратура і мастацтва»;
 
Далейшае развіццё нашай кулыпуры цесна звязана з распаўсюджваннем беларускай мовы. (...) Хочацца чуць беларускую мову не толькі ў культурных арганізацыях, але і ва ўстановах, школах і вучылішчах, бачыць яе на пачцы цыгарэт, на трактары і на варштаце43.
 
Некаторыя беларускія камуністы да пэўнай ступені падзялялі гэтыя пачуцці. У красавіку 1957 г. ЦК КПБ, на чале якога з сярэдзіны 1956 г. стаяў — упершыню! — беларус Кірыл Мазураў44, прыняў рэзалюцыю з асуджэннем таго, што «ў шмат якіх сямігадовых і сярэдніх школах выкладанне, за выключэннем беларускай мовы і літаратуры. вядзецца па-руску. хоць студэнты карыстаюцца падручнікамі на бела-
 
рускай мове», і што «ў асобных школах дапускаецца самавольства ў вызваленні вучняў адвывучэння беларускай мовы»45.
 
Гэтая спроба абароны роднае мовы адпавядала ўласным перакананням першага сакратара Мазурава, які ў 1953 г., крытыкуючы на партыйным пленуме Патолічава, казаў (па іроніі паўтарыўшы зробленае ў 1921 г. выказванне Сталіна): «узняць культуру беларускага народу можна толькі на яго роднай мове»46. Неўзабаве Мазураў агледзеўся. што ў спіс сталінскіх злачынстваў, выкрытых на XX з'ездзе партыі, этнацыд не ўваходзіў. Наадварот, русіфікацыя мелася працягвацца. Гэта зрабілася ясным у студзені 1959 г., калі на святкаванне саракавой гадавіны БССР і яе партарганізацыі ў Менск прыехаў Хрушчоў. Падзею адзначалі ўрачыстым пасяджэннем, на якім К. Мазураў выступіў з дакладам. Ці ведаў ён, што яго беларуская мова ўгнявіць уладнага маскоўскага госця? Але гэта якраз і здарылася. Вось як успамінаў пра гэты палітычны эпізод народны паэт Беларусі Пімен Панчанка:
 
Кіраўнік КПБ К. Т. Мазураў зрабіў даклад на беларускай мове (як тады вялося). Аб’явілі перапынак. He паспелі выйсці людзі (я сядзеў недалёка ад прэзідыума), як Хрушчоў, тут жа ў прэзідыуме, пачаў лаяць Мазурава, чачу ён не зрабіў даклад на рускай мове: «Нй черта не поняпіно!»47
 
На прыступках БДУ ў Менску Хрушчоў выказаўся яшчэ больш выразна: «Чым хутчэй усе мы будзем гаварыць па-руску, тым хутчэй пабудуем камунізм». ІІрацытаваўшы гэтыя яго словьц М. Усеваладава з Маскоўскага універсітэту напісала ў «Правде»:
 
Да чаго прывяло ўслужлівае сіііараііне афіііыійіых мясцогіых уладаў выканаііь гзтую непіеміеннуіо і любо.чі іігнкіііу .'легіжніііія ііыржтыву і адначасна «ійіекорыііь» гчіікім лёгкім чынчм пабуОччу кчмунізму, вябома: на Беларусі фнктычпа не засінанкя ткайіў ч іштчаннем на роднай vo4e4s.
 
У сярэдзіне I960 X г г., пасля таго як на пасадзе першага сакратара КПБ Мазурава замяніў Пётр Машэраў, пачалася «зпідэмія вызвалення ад беларускай мовы». У школах вучняў з гатоўнасню вызвалялі ад вывучэння роднай мовы. Рэспубліцы было прызначана стаць вітрынаю савецкай нацыянальнай палітыкі, накіраванай на стварэнне «новай гістарычнай супольнасці — савецкага народу».
 
«Эпідзмія» пашырылася і на іншыя сферы кулыуры: друк. тэатр. хоры, лекцыі. кіно. Ка іі неказорыя абаронцы нацыянальных каштоўнасцяў крытыкавалі кінастудыю «Беларусьфільм» за адсутнасць у яе фільмах нацыянальнай адметнасці, у лютым 1967 г. старшыня Дзярж кіно Б. Паўлёнак адхіліў гэтую крытыку, бо ад яе «тхнула нацыяналізмам»49.
 
Паказчыкам працэсх дэнацыяналізацыі ў паваенныя іады можа служыць і змяіііп >нне колькасці беларускамоўных выданняў у ад-
 
Табліца 3 ’
 
Заняпад беларускамоўных выданняў у БССР
 
Год
 
 
 
1960
 
 
 
1970
 
 
 
1975
 
 
 
1980
 
 
 
1985
 
 
 
 
Усяго назваў
 
 
 
1 602
 
 
 
2 174
 
 
 
2 941
 
 
 
3 009
 
 
 
3 431
 
 
 
 
у т.л. на бел. мове
 
 
 
425
 
 
 
428
 
 
 
475
 
 
 
370
 
 
 
381
 
 
 
 
Агульны наклад (млн. экз.)
 
 
 
14,2
 
 
 
25,2
 
 
 
34.4
 
 
 
38,3
 
 
 
53,3
 
 
 
 
у т.л. на бел. мове
 
 
 
7,2
 
 
 
9,4
 
 
 
11,0
 
 
 
8,2
 
 
 
4,9
 
носінах да агулызага ліку, як відаць з табл. 3 (амаль уся рэшта выходзіла па-расійску). Становішча ў кнігавыдавецкай справе адлюстроўвае агульную сітуайыю ў друку.
 
Але колькасны бок — яшчэ далёка не ўсё. He ў кожным беларускамоўным выданні абавязкова прысутнічае беларускі дух. не ў кожным будзе праўда аб мінуўшчыне народу і яго памкненнях. У дзяржаве поўнае пісьменнасці беларускі народ (як і ўсе астатнія нерасійскія народы) стаў жахліва непісьменным у сферы сваёй гісторыі і культуры.
 
Беларусь удалося русіфікаваць мацней за іншыя рэспублікі. На тое былі тры прычыны геапалітычнага і культурнага парадку. 1. Геаграфічнае становішча (натуральнае скрыжаванне дарогаў з Захаду на Усход); 2. Тапаі рафічная адметнасць (траціна тэрыторыі — пад BacaMi. а ў лясах зручна размяшчаць войскі); 3. Моўная блізкасць з Расіяй. «У сваіх нланах "крыжовага паходу" супроць першай краіны сацыялізму,— лісаў у «ГІолымі» галоўны рэспубліканскі ідэолаг Савелій Паўлаў,— ідэалагічныя дыверсанты вялікае месца адводзяць Савецкай Беларусі. Маецца на ўвазе перві за ўсё яе геаграфічнае становішча. Рэспубліка з'яўляецца заходнімі варотамі нашай краіны (г. зн. СССР. — Я. З.)»50. Уважаючы на гэта. камуністы ператварылі дзве заходнія вобласці рэспублікі— Горадзенскую і Берасцейскую— у ідэалагічны санітарны кардон, дзе асноўныя газеты выходзілі толькі па-расійску. а діяржаўныя ўсіановы былі зрусіфікаваныя дашчэнту.
 
* Ц(. У БССР. «ll.ipo.unK хоміківо Белорусскоіі ССРв 1985 г. Сіатнстііческніі
 
ежеіо.івнк». Mu.. I486 С 162.
 
3 аглядкай. Карыкатура
 
з часопіса «Вожык». 1988 г.
 
Ілюстрацыя да інтэрв'ю Аляксандра Федуты з Кебічам. «Імя», 22.11.95 г.
 
 
 
 
 
 
 
Восьмы і ўз'ядналіся!
 
Карыкатура з тыднёвіка «Літаратура імастацтва». 1980 г.
 
Ілюстрацыя да артыкулу Алеся Касценя: Што чытаюць на раёне"? «Звязда», 25.10.95 г.
 
НАЦЫЯНАЛЬНЫ СУПРАЦІЎ
 
I ў заходнім і ва ўсходнім друку пра Беларусь найчасцей пішацца як пра «паслухмяную» рэспубліку з слабым пачуццём нацыянальнае свядомасці. Натуральна, пачуццё свае нацыянальнае прыналежнасці выяўляецца ў беларусаў не так, як у суседніх Польшчы, Літве, Украіне альбо Расіі: кожная нацыя развіваецца згодна з унутранымі ўласцівасцямі народу і пад уплывам знешніх фізічных і палітычных фактараў. Аднак абарона нацыянальных каштоўнасцяў на Беларусі не абыходзіцца без пратэстаў і ахвяраў. Сапраўды, аб беларускім супраціве ў свеце вядома куды менш, чым аб супраціве ў некаторых іншых савецкіх рэспубліках. Прычына гэтага — спецыфічная рэакцыя беларускіх уладаў на праявы іншадумства. Як відаць, менскі штаб партыі і КДБ мелі за правіла пазбягаць арыштаў — практыкаваліся звальненні іншадумцаў з працы, адміністрацыйныя спагнанні і рознага кшталту шальмаванне. Гэткія метады маглі быць звязаныя з тым, што цэнтральнае і мясцовае партыйнае кіраўніцтва хацела мець узорную рэспубліку як мадэль астатнім; маглі іх дыктаваць і геапалітычныя меркаванні. Нястача інфармацыі таксама адыграла сваю ролю ў стварэнні вобразу «паслухмянае» Беларусі.
 
Цяпер, дзякуючы «галоснасці», мы куды больш ведаем аб падзеях паваенных дзесяцігоддзяў, калі на Беларусі адбываўся злачынны этнацыд. Так, напрыклад, мы толькі нядаўна даведаліся пра рэпрэсіі супроць тых, хто ў 1957—1958 гг. падтрымаў публікацыю маладога тады студэнта Барыса Сачанкі з патрабаваннем пераводу навучання ва ўсіх школах рэспублікі з расійскае мовы на беларускую. He толькі рэдактар тыднёвіка «Літаратура і мастацтва», але і «ўсе тыя, хто рыхтаваў (...) артыкул», страцілі працу. «Супроць тых жа, хто пісаў лісты ў рэдакцыю, падтрымаў (...) артыкул, таксама былі заведзены “справы”. Многія ні ў чым не вінаватыя людзі, асабліва студэнты, апынуліся ў самых розных месцах за межамі Беларусі»51.
 
У гістарычнай навуцы пачынаўся перагляд афіцыйных прарасійскіх догмаў аб мінуўшчыне Беларусі. Гісторык Мікола Прашковіч выказваў меркаванне, што рэлігійная унія з Ватыканам (1596 г.), калі б яе не зліквідавалі ў 1839 г., магла зрабіць на Беларусь дабратворны ўплыў, бо яна «па-першае, вызваліла б беларусаў і ўкраінцаў ад візантыйскага дэспатызму, па-другое, зменшыла б тую варожасць, з якой адносілася праваслаўе да ўсяго “лацінства”, уключаючы сюды не толькі рэлігію, а, галоўнае, еўрапейскую перадавую навуку і культуру»52. Яшчэ адзін гісторык, Мікола Алексютовіч, выкрыў ключавую савецкую догму, паводле якое бальшавіцкая рэвалюцыя ўпершыню, быццам бы, у гісторыі дала беларусам дзяржаўнасць. Сапраўды, яна дала сацыялістычную дзяржаўнасць, — пераконваў Алексютовіч, — але не дзяржаўнасць увогуле: у гісторыі было шмат і несацыялістыч-
 
ных дзяржаваў. і адна з іх належала беларускаму народу. Алексютовіч даводзіў. што Вялікае Княства Літоўскае «па сваім этнічным складзе, па сваёй тэрыторыі і культуры было пераважна беларускае»5-’. Пасля зняцця Хрушчова ў касгрычніку 1964 г. брэжнеўскае кіраўніцтва не магло мірыцца з выказваннем падобных поглядаў.
 
Два найболын вядомыя на Захадзе беларускія дысідэнты— гэта Васіль Быкаў, «пісьменнік надзвычай смелы і бескампрамісны, хутчэй тыпу Салжаніцына»54, і Міхал Кукабака. які правёў у канцлагерах і псіхіятрычных вязніцах семнаццаць гадоў за асуджэнне савецкага ўварвання ў Чэхаславакію ў 1968 г. і за крытыку камуністычнага рэжыму. У апублікаваных нядаўна ўспамінах пра свае выпрабаванні Кукабака піша: «На судзе ў Бабруйску. які праходзіў у чэрвені 1979-га, я меў поўнае права заявіць, што камунізм савецкага ўзору ёсць сістэма поўнага здушэння і разбурэння асобы, а Савецкі Саюз — не што іншае, як неабдымны канцэнтрацыйны лагер»55.
 
Васіль Быкаў толькі нядаўна расказаў сваім чытачам пра тое, якую цану ён мусіў заплаціць за сваю ваенную аповесць сярэдзіны 1960-х гадоў «Мёртвым не баліць»:
 
Сітуацыя астракізму цягнулася ооўга, не месяцы — гады. Жывучы ў пюй часу прмітіыі. уабласнымгерадзе Гродна. аўтар поўнай мерай зазнаў яйічэ і мясцовую (у дадатак да нападкаў ва ўсесаюзным і рэспубліканскім друку. — Я. 3.) кампанію ганенняў, пераследу на працы. біі/ця вокнаўу кватэры. нападаў хуліганаў на вуліцах— з нацкоўвання мяецовых органаў КДБ*
 
Аповесць Быкава паказвала паралізуючае ўздзеянне сілаў бяспекі на Савецкую Армію падчас другой сусветнай вайны. Яе аўтар мусіў вытрымаць моцны ціск з боку КДБ: там ад яго патрабавалі «напісаць дакументальную аповесць пра чэкістаў перыяду вайны. натуральна, у іх разуменні і з іх ухвалы»57. I Быкаў, і Кукабака. і сотні іншых патрыётаў Беларусі, менш або і зусім не ведамых на Захадзе, баранілі права беларусаў на ўжыванне свае нацыянальнае мовы ва ўсіх сферах навукі і грамадскага жыцця.
 
Дзесяцігоддзе паміж сярэдзінай 1960-х і 1970-х гадоў было парою палітычнага браджэння сярод менскіх студэнтаў. У 1970 г. студэнз ыфілолагі БДУ запатрабавалі ад уладаў перавесці навучанне на беларускую мову. За гэта іх абвінавацілі ў нацыяналізме. некаторых выключылі з універсітэту альбо перавялі ў іншыя інстытуты ў правінцыі38. У той самы час супроць беларускіх «нацыяналістаў» вялася яшчэ адна кампанія. Адзіным злачынствам яе ахвяраў было тое, што яны «ўпарта карысталіся беларускай мовай, выпісвалі пераважна беларускія газеты. некаторыя крытыкавалі нацыянальную палітыку КПСС». Такіх «нацыяналістаў» «звальнялі з працы, часам з "воўчым білетам". так што ўладкавацца дзе-небудзь было практычна немагчымым»”.
 
У 1973 г. была забаронена падрыхтаваная Акадэміяй Навук канферэнцыя па чтнагенезе беларусаў, а яе арганізатары атрымалі вымовы. Наступнае вясны першы сакратар ЦК КПБ II. Машэраў на партыйным пленуме ў Менску абвінаваціў групу навукоўцаў, у тым Ліку М. Прашковіча. С. Міско. А. Каўруса. М. Чарняўскага, В. Рабкевіча і II. Дзядзюлю. у нацыяналістычны.м характары іх канцэпцыяў. Сяброў «гуртка Прашковіча» павыіанялі з працы. Суду яны пазбеглі толькі діякуючы заступнінгву некагорых сзарэйшых пісьменнікаў. Пеўзабаве пры нявысветленых да канца абставінах М. Прашковіч. як і яго папярэднік у іншадумсіве. гісторык Мікола Алексютовіч. памёр60.
 
Адсутнасць на Беларусі масавых арыштаў можна сёння тлумачыць тым. што ўлады не бачылі рэальнае небяспекі нацыяналізму ў беларускім грамадстве. Дэнацыяналізацыя разглядалася як здзейснены факт. Відавочна. гэта было не так. «Цяпер,— кажа Уладзімір Арлоў,— тыя. хто некалі вырашаў лёс вальнадумцаў, у тым ліку Пазьняка і іншых вядомых сёння людзей. кусаюць сябе за локці: эх, трэба было садзіць!»61
 
Хельсінскі рух !970-х і 1980-х гг. на Беларусі, у адрозненне ад суседніх рэспублік. не праявіўся. Рэшткі нацыянальнай інтэлігенцыі заставаліся ўсё яшчэ спаралізаваныя сталінскімі рэпрэсіямі. Большасць інтэлектуалаў выбралі суіснаванне або супрацоўніцтва з сістэмай. не бачачы ніякае магчымасці пераменаў. Тыя. хто асмельваўся ёй супраньставіцца — пісьменнікі Васіль Быкаў і Уладзімір Дамашэвіч альбо гісторыкі Мікола Алексютовіч і Мікола Прашковіч -^заплацілі цану, на якую іншыя не адважыліся. Эзопава мова. пашыраная ў літаратурных творах, мела абмежаваны ўплыў. бо наклад беларускамоўных выданняў быў штучна зніжаны. Адзіным вядомым на Захадзе іншадумцам, які адкрыта асудзіў злачыннасць савецкага рэжыму— з палітычнай сталасцю. спасылаючыся на асноўныя міжнародныя дакументы, — быў Міхал Кукабака.
 
Здушванне найменшых праяваў іншадумства суправаджалася шумнай прапагандаю дасягненняў рэспублікі. У некаторых выпадках такая прапаганда ўзмацняла пачуццё нацыяналызага гонару, — напрыклад. у галіне спорту. Беларусі дазволілі стварыць выдатную гімнастычную школу, і яе вынікі ўражвалі. Ha XX Алімпіядзе ў Мюнхене (1972 г.), дзе беларуская гімнастка Вольга Корбут расплакалася з-за аднае няўдачы, але і здабыла сусветную славу, бёларускія атлеты заваявалі дзевятнаццаць медалёў, з іх адзінаццаць залатых, а ўсяго на Савецкі Саюз прыпала 99. Хоць савецкія атлеты выступалі адзінаю дэлеганыяй, рэспубліканскія сродкі масавай інфармацыі падкрэслівалі поспехі беларускіх спартоўцаў62.
 
Членства рэспублікі ў ААН увесь час абыгрывалася як доказ незалежнае міжнароднае пазіцыі «суверэннае» Беларусі.
 
Першы сакратар Кампартыі Беларусі Пётр Машэраў.
 
Пгрйы беларускі касманаўт Пётр Клімук зматкай Марфай Пчўлаўнай.
 
Нацыянальная мова, якая выціскалася з усіх афіцыйных месцаў, у той самы час шырока прапагандавалася як вялікае культурнае багацце беларускай сацыялістычнай нацыі. У 1975 г. адзін з першых савецкіх касманаўтаў. беларус Пётр Клімук узяў з сабой у першы палёт з расійцам Віталем Севасцьянавым зборнік вершаў Якуба Коласа. У палёце ён чытаў іх калегу-касманаўту, а вярнуўшыся на Зямлю, падараваў кнііу музею Якуба Коласа63. Эпізод з кніжкаю класіка — прыклад круцельскае дваістасці савецкай нацыянальнай палітыкі. ГІрыхільнасць Клімука да роднае мовы была разыграная ў касмічным маштабе, але надпіс на помніку касманаўту ў яго на радзіме выкананы толькі па-расійску.
 
Наколькі вядома. Клімук чытаў вершы ў космасе ўпершыню ў гісторыі. Гэты факт варта занесці ў кнігу рэкордаў Гінэса.
 
АДНАЎЛЕННЕ ЭКАНОМІКІ
 
Вайна і нямецкая акупацыя прынеслі Беларусі велізарныя страты. Гарады ляжалі ў руінах, вёскі— папаленыя, бібліятэкі і архівы — разрабаваныя. каля 3 млн. жыхароў не мелі даху над галавой, а страты населызіцтва склалі больш'за 2,2 млн. чалавек. Аднаўленне эканомікі ў гэткіх умовах ішло павольна і балесна. За напышлівымі сцверджаннямі афіцыйных савецкіх гісторыкаў хаваецца галеча і пакуты людзей. Таму, насуперак сцверджанню аднаго акадэмічнага впдання, нібы «ўжо ў 1949 г. удалося завяршыць перасяленне з зямлянак ва ўласныя дамы сельскіх жыхароў»64, Аляксандр Лукашук піша: «праз дзевяць гадоў пасля выгнання фашыстаў людзі ўсё яшчэ туліліся ў зямлянках, не хапала самага неабходнага»65.
 
Канфлікты падчас гвалтоўнай калектывізацыі ў Заходняй Беларусі, сталінскія дэпартацыі «калабарантаў» у Сібір, масавыя наборы моладзі на цаліну пры Хрушчове. і ўвогуле благія ўмовы жыцця — усё гэта спрычынілася да таго. што БССР дасягнула даваеннай колькасці насельніцтва (9.1 млн.) толькі ў 1971 годзе. У той самы час нельга не адзначыць гераічных намаганняў, дзякуючы якім рэспубліка паспяхова адбудавалася з ваеннай разрухі. Разам з пабудоваю ў лясістых раёнах Беларусі сакрэтных ваенных аэрадромаў і ракетных базаў, ішло даволі шпаркімі тэмпамі і грамадзянскае будаўніцтва. 3 лістапада 1946 г. да снежня 1952 г. увайшлі ў строй прадпрыемствы — машынабудаўнічыя і спажывецкіх тавараў— у Віцебску, Менску, Магілёве, Скідалі і іншых гарадах. Будаваліся і адчыняліся школы, інстытуты, тэатры і шпіталі. Першая тралейбусная лінія была здадзеная ў эксплуатацыю ў Менску ў лютым 1953 г. А ў студзені гэтага ж году пачаў перадачы менскі тэлецэнтр66.
 
Валавы нацыянальны прадукт Беларусі ў 1969 г. меў наступную структуру: прамысловасць — 45,7%, будаўніцтва — 9,9%, сельская 9. Зак. 5007.
 
іаспадарка — 29,8%, транспарт і сувязь — 4,0%, гандаль, нарыхтоўкі. матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне і іншыя галіны матэрыяльнай вытворчасці — 11,3%67. У 1970-х гадах Беларусь набліжалася да таіо. каб зрабіцца галоўным індустрыяльным рэгіёнам СССР. Яна спецыялізавалася на вытворчасці трактароў. грузавікоў, станкоў, дакладных інструментаў, камп'ютэраў, сінтэтычных валокнаў, пластмасаў, нафтахімічных прадуктаў, мінеральных угнаенняў і разнастайнай прадукцыі лёгкай і харчовай прамысловасці. У 1973 г. рэспубліка выпускала кожны шосты савецкі трактар. кожны сёмы металаапрацоўчы станок: на яе прыпадала амаль палова здабычы калійных угнаенняў і 16% вытворчасці сінтзтычных валокнаў. У тым жа годзе беларуская сельская гаспадарка. дзе пераважала жывёлагадоўля, давала тым не менш Савецка.му Саюзу каля 17% бульбы і амаль 25% ільну68.
 
Напачатку 1975 г. на Беларусі было 9 442 агульнаадукацыйныя школы з 1 804 000 вучняў. У 30 вышэйшых навучальных установах займалася 153 000 студэнтаў. Колькасць спецыялістаў, што атрымалі дыпломы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, павялічылася з 1959 да 1974 г.г. адпаведна з 27 000 да 65 000. А ў 33 навуковадаследчых установах рэспубліканскай АН працавала 4 400 навуковых супрацоўнікаў69.
 
Аднак эканамічны рост дорага абыйшоўся рэспубліцы: ні на экалогію. ні на сацыяльныя патрэбы ўвага не звярталася. У гарадах пры будаўніцтве высотных жылых дамоў, фабрык і заводаў не прадугледжвалася адпаведная колькасць прадпрыемстваў сацыяльнага абслугоўвання, не ўлічваліся магчымасці транспарту. Цяжкасці штодзённага жыцця зрабіліся такімі ж звыклымі, як і гучныя заклікі да выконвання чарговай пяцігодкі.
 
Прынцып цэнтральнага планавання. які ляжаў у аснове эканамічнага развіцця Савецкага Саюзу, быў спалучаны двума аспектамі з нацыянальнай палітыкай Крамля. Па-першае, дзеля згладжвання вонкавых нацыянальных рысаў і выкаранення гістарычнае памяці разбураліся старажытныя помнікі і будынкі (як рэлігійныя, так і свецкія). Як піша Зянон Пазьняк, лідэр дэмакратычнае апазіцыі ў беларускім парламенце і адзін з абаронцаў гістарычных помнікаў Менска:
 
Разбомбленае вельмі нават падлягала ўзнаўленню. Але дзесяткі цэленькіх дамоў пайшлі пад знос у імя дурной ідэі: зрабіі/ь шыкоўны праспект імя Сталіна. Архітэктарам паставілі такую задачу, і яны ўсяго за два масяйы (!) накідалі эскіз-ідэю адразу ў сорак чацвёртылі годзе... Так пачалося знікненне дзесяткаў дамоў-помнікаў70.
 
Па-другое, нацыянальная палітыка дыктавала і такі элемент цэнтральнага планавання, як перапляценне рэспубліканскіх эканомік,— каб мацаваць імперыю, прыспешваючы зліццё народаў СССР. Інакш кажучы, эканамічная рацыянальнасць падпарадкоўвалася палітычным мэтам. Сярод беларускіх эканамістаў пашыраны погляд. згодна з
 
якім будаўніцтва гіганцкіх трактарнага і аўтамабільнага заводаў у Менску было пазбаўлена ўсялякага сэнсу, бо ўсю сыравіну і камплектуючыя часткі даводзілася імпартаваць. Рэспубліка давала толькі інжынерыю і рабочую сілу. У той жа час сельскагаспадарчыя тэхналогіі заставаліся жахліва адсталымі. Беларусь ганарылася вытворчасню магутных саійазвалаў і трактароў, але жывёлу мусіла вывозіць на мясакамбінаты ў суседнія балтыйскія краіны. Штогод рэспубліка страчвала согні тонаў садавіны і гародніны. бо не хапала магчымасняў іх перапрацоўкі.
 
Цяпер, калі эканамічныя сувязі ў былым Савецкім Саюзе перарваліся, на беларускі ўрад зваліліся дадатковыя клопаты ў падтрыманні дзейнасці сваіх гіганцкіх заводаў: амаль усю сыравіну і камплектуючыя трэба завозіць з-за мяжы. Структурная перабудова азначае для незалежнае Беларусі — як, бясспрэчна, і для ўсіх астатніх савецкіх рэспублік, — найперш пераарыентацыю эканомікі на ўласныя рэсурсы і на патрэбы свайго народу.
 
Тым не менш па савецкіх стандартах на Беларусі жылося добра. Рэспубліка мела кваліфікаваную і дысцыплінаваную рабочую сілу. I прадукцыйнасць працы, і ўзровень жыцця былі вышэйшыя за сярэднія паказчыкі па СССР. 3 надыходам у 1986 г. перабудовы камуністычная наменклатура, імкнучыся захаваць сваю ўладу, выкарыстоўвала адносную стабільнасць эканомікі рэспублікі як моцны аргумент за тое, каб не спяшацца з пераменамі. Палітычны кансерватызм Беларусі парадаксальным чынам карэніцца і ў разбурэнні грамадзянскай самасвядомасці. і ў адносных эканамічных поспехах.
 
СПАСЫЛКІ
 
1    Нсторня Белорусской СС Р. Мн., 1977. С. 375, 376.
 
2    Vakar N.P. Belorussia: The Making of a Nation. Cambridge, Mass.: Harvard University Press, 1956. P. 171.
 
5    Turonek Jerzy. Bi alorus pod okupacjq niemieckq. Warszawa—Wroclaw: Wers. 1989. S. 37 , 38.
 
4 Тамсама. C. 40.
 
5    Dallin Alexander. German rule in Russia, 1941 —1945: A Study of Occupation Policies. London: Mcmillan, 1957. P. 204.
 
6    Vakar N.P. Belorussia: J lie Making of a Nation. Cambridge, Mass.: Harvard University Press, 1956. P. 184.
 
7    Гісторыя Мінска. Мн., 1967. C. 440.
 
8    Lubachko Ivan. Belorussia Under Soviet Rule, 1917—1957. Lexington: University of Kentucky Press. 1972. P. 153.
 
9    Dallin Alexander. German rule in Russia, 1941—1945: A Study of Occupation Policies. London: Mcmillan. 1957. P. 208.
 
10   Vakar N.P. Belorussia: The Making of a Nation. Cambridge, Mass.: Harvard University Press, 1956. P. 186.
 
11   Suhl Yuri, ed. They Fought Back: The Story of the Jewish Resistance in Nazi Europe. New York: Crown Publishers. 1967. P. 234.
 
12   Bird T. E. Orthodoxy in Byelorussia: 1917—1980 П Запісы Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. Т. 17. Нью-Ёрк, 1983. С. 155—166.
 
13   Vakar N.P. Belorussia: The Making of a Nation. Cambridge, Mass.: Harvard University Press, 1956. P. 190.
 
14   Нсторня Белорусской CCP. C. 393.
 
15   Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. T. 8. Мн., 1975. С. 263.
 
16   Vakar N.P. Belorussia: The Making of a Nation. Cambridge, Mass.: Harvard University Press, 1956. P. 202.
 
17   Dallin Alexander. German rule in Russia, 1941—1945: A Study of Occupation Policies. London: Mcmillan, 1957. P. 219.
 
18   AcTpovcKi P. Другі Усебеларускі Кангрэс. Беларуская Цэнтральная Рада, 1954. С. 78.'
 
19   Тамсама. С. 8. Размеркаванне дэлегатаў паводле прадстаўленых імі мясцовасцей можна знайсці ў пратаколах з’езду. Гл.: Галяк Леанід. Успаміны. Частка I. Нью-Ёрк: Летапіс, 1982. С. 221—223.
 
20   Галяк. Тамсама. С. 241.
 
21   Lubachko Ivan. Belorussia Under Soviet Rule, 1917—1957. Lexington: Uni­versity of Kentucky Press, 1972. P. 166.
 
22   Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. T. 1. С. 213, 217.
 
23   Vakar N.P. Belorussia: The Making of a Nation. Cambridge, Mass.: Harvard University Press, 1956. P. 209.
 
24   Багровіч Андрэй. Жыхарства Беларускае ССР у сьвятле перапісу 1959 г. Нью-Ёрк: Фундацыя імя Пётры Крэчэўскага, 1962. С. 7.
 
25   Churchill Winston. Цыт. паводле: Lubachko. Тамсама. С. 180.
 
26   Volacic М. The Curzon Line and Territorial Changes in Eastern Europe П Belorussian Review. № 2. Munich: Institute for the Study of the USSR, 1956. P. 70.
 
27   Volacic Mikola. The Population of Western Belorussia and Its Resettlement in Poland and the USSR // Belorussian Review. № 3. Munich: Institute for the Study of the USSR, 1956. P. 26.
 
28   Тамсама. C. 28.
 
29   Tomaszewski Jerzv. Mniejszosci narodowe w Polsce XX wieku. Warszawa, 1991. P. 45.
 
30   Каспяровіч Г. I. Этнадэмаграфічныя працэсы i міжнацыянальныя адносіны ў БССР // Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук. 1990. № 5. С. 79.
 
31   Churchill Winston. Цыт. паводле: Lubachko. Тамсама. С. 183.
 
32   Sulzberger С. L. Two Chinas with One Voice // New York Times. 1971. 8 кастрычніка.
 
33   Іосіф Сталін. Цыт. паводле: Большевнк. 1945. № 10. С. I, 2.
 
34   Volacic. The Population.of Western Belorussia. P. 27, 28.
 
35   Гісторыя Беларускай CCP. T. 5. Mu.. 1975. C. 78.
 
36   Brzezinski Zbigniew. The Permanent Purge: Politics in Soviet Totalitarianism. Cambridge, 1956. P. 139. Гл. таксама: Lubachko Ivan. Belorussia Under Soviet Rule, 1917 1957. Lexington: University of Kentucky Press, 1972. P. 170.
 
37   Brzezinski. Тамсама. C. 140—141.
 
38   Lubachko Ivan. Belorussia Under Soviet Rule, 1917—-1957. Lexington: Uni­versity of Kentucky Press, 1972. P. 175.
 
39   Vakar N.P. Belorussia: The Making of a Nation. Cambridge, Mass.: Harvard University Press, 1956. P. 215.
 
40   Лукашхк Александр. Жаркое лето 53-го // Коммуннст Белорусснн. 1990. № 7. С'69—71.
 
41   Патолнчев Ннколай. Цыт. паводле: Лукашук. Жаркое лето 53-го П Коммуннст Белорусспн. 1990. №8. С. 74, 75.
 
42   Urban Р. The Twentieth Party Congress and the National Question H Belorus­sian Review. Munich: Institute for the Study of the USSR, 1957. P. 93.
 
43   Лужанін Максім. Цыт. паводле: Urban. Belorussian Opposition to the Soviet Regime// Belorussian Review. №6. Munich, 1958. P. 38.
 
44   Ty r ne бярэцца пад увагу беларус Васіль Шаранговіч, які ў 1937 г. нядоўгі час пабыў першым сакратаром КПБ, пакуль у 1938 г. яго пе расстралялі як «бухарынпа».
 
45   Коммуннстпческая Партня Белорусснп в резолюцііях п решеннях сьездов п пленумов ЦК. Т. 5. Мн., 1986. С. 42, 43.
 
46   Лхкашук Александр. Жаркое лето 53-го // Коммуннст Белорусснн. 1990. №8. С*77.
 
47   Літаратура і мастацтва. 1989. 7 красавіка.
 
48   Правда. 1989. 6 сакавіка. Савецкая статыстыка не падае звестак аб суадносінах нацыянальнамоўных і расійскамоўных школаў.
 
49   Zaprudnik Jan. Developments in Belorussia Since 1964. Simmons George, ed. Nationalism in the USSR and Eastern Europe in the Era of Brezhnev and Kosygin. Detroit, Mich.: The University of Detroit Press, 1977. P. 110.
 
50   Полымя. 1970. № 8. C. 162.
 
51   Літаратура i мастацгва. 1991. 13 вераспя.
 
52   Прашковіч Мікола. Слова пра Афанасія Філіповіча II Полымя. 1965. №12. С. 177.
 
53   Алексютовіч Мікола. А дзе ж ісціна аб’ектыўная? П Полымя. 1966. № 5. С. 179. Больш на гэтую тэму гл.: Запруднік Яп. Дзяржаўнасьць Беларусі ў дасавенкую пару // Запісы Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. Т. 15. Йью-Ёрк, 1977. С. 3—22.
 
54   Glenny Michael. Writing in Belorussia // Partisan Review. Vol. 34. № 2 (Spring 1972). P. 255.
 
55Уліцёнак Аляксандр. Іншадумцы. Mil, 1991. C. 234.
 
36 Быков Васнль. Мёртвым не больно, больно жнвым Н Нёман. 1992. № І.С. 144, 145.
 
57 Тамсама. С. 145.
 
58 Дадагковыя звесткі па тэме іншадумства. Гл.: Ян Запруднік. Інакодумство в Белорусі // Сучасність. Мюнхен, 1979. № 7—8. С. 158—169.
 
59 Літаратура і мастацтва. 1991. І2красавіка.
 
60 Тамсама. 10 мая.
 
61 Уліцёнак. Тамсама. С. 169.
 
62 Звязда. 1972. 15 верасня.
 
63 Базарэвіч М. Слова Коласа натхняла Клімука // Літарагура і мастацтва. 1975. 24 кастрычніка.
 
64 Гісторыя Беларускай ССР. Т. 5. С. 89.
 
65 Лукашук. Жаркое лето 53-го II Коммуннст Белорусснн. 1990. № 7. С. 71.
 
66 Гісторыя Беларускай ССР. 'Т'. 5. С. 732 734.
 
67 Марцінкевіч Ф. С. Эканамічнае развіцнё Беларўсі ў саставе СССР // Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук. 1972. № 6. С. 25.
 
68 Press release from the Mission to the UN of the Byelorussian SSR. 1963, Annex. P. 9 of Annex.
 
69 Беларуская Савецкая Энныклапедыя. T. 12. Mn., 1975. С. 189.
 
70 У іікёпак Аляксапдр. Іншадумцы. С. 307.
 
РАЗДЗЕЛ V -
 
КАНФРАНТАЦЫЯ МІЖ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ІНТЭЛІГЕІІЦЫЯЙ I КАМУНІСТАМІ (1986—1992)
 
АСНОЎНЫЯ ПАДЗЕІ НА БЕЛАРУСІ (1986—1992)
 
Напрамак і характар развіцця падзеяў на Беларусі пасля выбараў М. Гарбачова на пасаду генеральнага сакратара КПСС (11 сакавіка 1985 г.) вызначалі ў асноўным наступныя моманты:
 
26 красавіка 1986 г.
 
3 чэрвеня 1988 г.
 
 
 
Чарнобыльская катастрофа.
 
Адкрыццё ў Курапатах пад Менскам масавых пахаванняў, дзе знойдзены астанкі да 300 000 ахвяраў сталінскіх злачынстваў.
 
 
 
 
30 кастрычніка 1988 г.
 
 
 
Жорсткія сутыкненні ў Менску паміж шэрагамі дэманстрантаў і войскамі і міліцыяй.
 
 
 
 
24—25 чэрвеня 1989 г.
 
 
 
Устаноўчы з’езд Беларускага Народнага Фронту ў Вільні.
 
 
 
 
26 студзеня 1990 г.
 
27 ліпеня 1990 г.
 
 
 
Закон аб дзяржаўнасці беларускай мовы. Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР.
 
 
 
 
25 жніўня 1991 г.
 
8 снежня 1991 г.
 
 
 
Абвяшчэнне незалежнасці Беларусі.
 
Утварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаваў; праз тры дні — дэнансацыя Вярхоўным Саветам Беларусі саюзнага дагавору 1922 г.
 
 
 
 
Студзень 1992 г.
 
 
 
Парламенцкая дэмакратычная апазіцыя распачынае кампанію за рэферэндум аб недаверы ўраду; ставіцца мэта дамагчыся роспуску Вярхоўнага Савету і правесці датэрміновыя парламенцкія выбары ўвосень 1992 г.
 
133
 
ДУХОЎНЫЯ I КУЛЬТУРНЫЯ ПАДСТАВЫ АДРАДЖЭННЯ НАЦЫІ
 
Апрача велізарных эканамічных цяжкасцяў сёння перад Беларуссю стаяць не меншыя духоўныя і культурныя перашкоды. Глыбокі эканамічны крызіс з ягонымі загадкавымі прычынамі і няяснымі развязкамі патрабуе ўсё большай вытрываласці і псіхалагічных намаганняў. У падобных сітуацыях, як казаў прэзідэнт Франклін Рузвельт. важна не баяцца самога страху — але гэткая трываласць патрабуе высокаразвітых духоўных якасцяў. У сваім артыкуле «Мой партнёр — Папа Рымскі» Міхаіл Гарбачоў гэтак адазваўся пра народ свайго былога валадарства: «Усё. што можа паслужыць умацаванню чалавечай свядомасці і духу. сёння куды важней. чым калі-небудзь у ранейшыя часы»1.               ih
 
Дух — Вялікі Рухавік. Сто гадоў таму беларускія народнікі сутыкнуліся з падобнай у пэўным сэнсе сітуацыяй, абмяркоуваючы стратэгію нацыянальнага адраджэння. Разважаючы над беднасцю і неадукаванасцю народу свае краіны. яны прыйшлі да высновы. што не нізкі ўзровень культуры вядзе да падпарадкавання, «а наадварот, падпарадкаванне выклікае застой» (гл. раздзел II). Гэткія суадносіны паміж нацыянальнай свядомасцю і матэрыяльным дабрабытам нацыі, па сутнасці, прызнала ў кантэксце чарнобыльскай ядзернай бяды і сучасная беларуская інтэлігенцыя. Як вядома. падчас катастрофы вецер дзьмуў у паўночным напрамку, і ў выніку 70% чарнобыльскіх радыёактыўных ападкаў асела на беларускай тэрыторыі. Гэты жахлівы факт маскоўскія бюракраты ў Менску хав#лі ад народу Беларусі тры з паловаю гады. Калі факты пра чарнобыльскую радыяцыю пад ціскам галоснасці нарэшце выйшлі на святло. газета «Советская Белоруссня» напісала: «Чарнобыльская трагедыя паказала, што беларускаму народу трэба ўзняць сваю самасвядомасць. Калі б нашае кіраўніцтва мела высокую нацыянальцую самасвядомасць, гэтага б не адбылося»’. Інакш кажучы, нацыянальна свядомае менскае кіраўніцтва не чакала б дазволу з Масквы. а ўзялося б як найхутчэй бараніць свой народ. Але гэтага не адбылося. як некаторыя перакананы. якраз таму, што русіфікацыя паралізавала здатнасць народу пастаяць за сябе, разбурыла ягоны інстынкт самазахавання. Гэты паралюш стаўся вынікам як палітычнага, так і культурнага развіцця. Культура і палітыка ідуць поруч. і адна мацуе другую. Гэткія іх узаемаадносіны пачаліся яшчэ да Кастрычніцкай рэвалюцыі. Разглядаючы вынікі перапісу 1897 г. на Беларусі і асіміляцыю мясцовага чынавенства. праваслаўнага кліру. інтэлігенцыі і гарадское буржуазіі. дэмограф П. У. Церашковіч унікліва заўважыў: «Сваё прыстасаванне да пануючай (г. зн. расійскай. Я. 3.) культуры яны лічылі сродкам выяўлення лаяльнасці да палітыкі царызмух
 
«Прыстасаванне да пануючай культуры» ў савецкі перыяд (акрамя 1920-х гадоў) было знакам лаяльнасці да палітыкі Масквы. Фактычна праз увесь савецкі час так званае зліццё нацыяў не сыходзіла з парадку дня. Яшчз сам Ленін пісаў у сваіх «Крытычных нататках па нацыянальным пытанці»; «Марксізм непрымірымы з нацыяналізмам, няхай ён будзе і самы "справядлівьГ, “чысценькі”, тонкі і цывілізаваны. Марксізм высоўвае на месца ўсялякага нацыяналізму— інтэрнацыяналізм, зліццё ўсіх нацыяў у вышэйшай еднасці»4.
 
«ЛІСТ ДА РУСКАГА СЯБРА»
 
Вынікі ленінскае нацыянальнае палітыкі на Беларусі падштурхнулі ананімнага беларускага аўтара5 напісаць «Ліст да рускага сябра» (1976 г.). «Роўнасць» беларускай і расійскай моваў параўноўвалася ў «Лісце» з роўнасцю Чырвонага Каптурыка і Шэрага Ваўка. Партыйныя бюракраты з вялікім запалам ажыццяўлялі тэзіс Хрушчова, выказаны ім у Менску: камунізм будзе пабудаваны тым хутчэй, чым хутчэй беларусы загавораць па-расійску. Аўтар «Ліста» паказваў глыбіню і паўнату дэнацыяналізацыі на Беларусі. у якой родная мова была амаль поўнасцю выгнаная са школаў. а іншыя прадметы зрусіфікаваныя. Ананімны дысідэнт маляваў жахлівую карціну духоўнага спусташэння:
 
Жывапіс, скульптура, графіка, плакат, музыка, кіно, харэаграфічнае мастацтва, словам, стан усяе беларускае культуры нельга зразумець па-за прабл&май беларускай мовы, разу.меючы пад моваю не столькі функцыю зносін паміж людзьмі, колькі, і найперш, дух і спосаб жыцііядзейнасці і самавыяўлення людзегі. Без вялікай рызыкі памыліцца можна дапусціць, што на сённяшні дзень у беларускай кулыпуры, за малым выключэннем літаратурнага і/эху, багата спецыялістау, кадраў з вышэйшагі адукаііыяй, і.мала, да крыўднага .мала інтэлігентаў. Беларускіх інтэлігентаў6.
 
Гарбачоўская праграма перабудовы распачалася ў красавіку 1985 г. Неўзабаве стала ясна, што на Беларусі з яе русіфікаваным кіраўніцтвам яна ідзе туга. Русіфікацыя, як арганічны прадукт сталінскай палітыкі, паслужыла дадатковым псіхалагічным бар’ерам на шляху зменаў. «Змены» азначалі цяпер вяртанне, альбо, прынамсі, цярпімасць да беларускае культуры; але для зрусіфікаванай бюракратыі гэтая культура была чужою. Бюракраты мясцовага паходжання ненавідзелі самую ідэю беларусізацыі, бо яна нагадвала ім аб іхняй, так бы мовіць, культуральнай здрадзе, адмаўленні вартасцяў, якія цяпер пачыналі ўзвышацца. Заклік вярнуцца да беларускае мовы, ад якой яны адракліся, гучаў для іх маральным абвінавачаннем, і пачуццё віны ў большасці членаў новага класу спараджала глыбокую агіду да перабудовы. Іх гнеў знайшоў сабе выйсце ў гісторыі з вучнямі Mac-
 
Зак. 5007.
 
тацкага вучылішча, якія абралі самы нявінны спосаб, каб выказаць прыхільнасць да нацыянальных вартасцяў.
 
20 красавіка 1986 г. двое мастакоў, Аляксей Марачкін і Мікола Купава, наладзілі ў Менску святкаванне старажытнага народнага свята—• Гукання вясны. Іх маладзейшыя сябры— вучні мастацкага вучылішча — былі ўбраныя ў народныя строі і якраз меліся пачынаць працэсію з сімваламі абуджэння прыроды. Неспадзявана гурма камсамольцаў, нацкаваных менскім гаркамам партыі, накінулася на іх, збіла і разагнала7. Падобныя інцыдэнты далі беларускаму пісьменніку Алесю Адамовічу, які жыў у Маскве, падставу закляйміць Менск «Вэндэяй перабудовы»; гэтая мянушка трывала замацавалася за менскім чынавенствам.
 
ПРАГРАМА ПЕРАБУДОВЫ
 
Асобныя напачатку галасы аб катастрафічным стане нацыяналь. най культуры і занядбанні мовы падрыхтавалі з'яўленне напрыканцы 1986 г. грунтоўнага дакументу, які можна разглядаць як праграму адраджэння беларускай нацыі. Тое, што адбывалася далей — публікацыя шматлікіх артыкулаў, дэманстрацыі, прыманне законаў — сталася выкананнем гэтай праграмы. Сам дакумент меў форму звароту да генеральнага сакратара ЦК КПСС М. Гарбачова і быў падпісаны 28 прадстаўнікамі інтэлігенцыі: чатырнаццаццю пісьменнікамі, чатырма гісторыкамі, чатырма мастакамі, дзвюма актрысамі, кампазітарам, журналістам. мовазнаўцам і педагогам.
 
У кароткім уступе да гэтага «Ліста 28-мі» аўтары акрэслілі галоўны аб’ект сваёй заклапочанасці — родную мову. «Мова, — пісалі яны, — душа народа, найвышэйшая праява яго культурнае самабытнасці, аснова паўнацэннага духоўнага існавання. Пакуль жыве родная мова, жыве, мае гістарычную перспектыву і народ. 3 заняпадам мовы чэзне, дэградуе культура, народ перастае існаваць як нацыянальны і гістарычны арганізм, як неацэнная складовая частка зямное цывілізацыі»8.
 
Вядома, гэткая характарыстыка суадносін мовы і гістарычнага існавання народу — не універсальная: так, па-за Англіяй і Іспаніяй ёсць квітучыя англаі іспанскамоўныя народы. Але ў гістарычным кантэксце Усходняй Еўропы мова і нацыянальнае існаванне амаль раўназначныя. А становішча з нацыянальнай моваю ў БССР сапраўды паказала, што тытульная нацыя гэтае дзяржавы знаходзіцца на мяжы знікнення.
 
Аўтары петыцыі сцісла абмалявалі гэтае павольнае кананне:
 
3 сярэдзіны 50-х гадоў, у часы валюнтарызму (г. зн. за Хрушчовым. — 27. 3.), у гарадах інпіэнсіўна ліквідоўваліся беларускія школы, шэраг беларускіх перыядычных выданняў быў пераведзены на расій-
 
скую мову, родная мова была выцеснена амаль з усіх сфераў жыір/я грамадства.
 
У апошнія два дзесяііігоддзі гэты працэс узмацніўся. Становішча з беларускімі школамі ў сельскаіі мясцовасці значна пагорйіылася. Цяпер яны почасту з ’яуляюцца беларускімі толькі намінальна, так што большасць прадметаў, асабліва ў старэйшых класах, выкладаецца па-расійску. Сотні сельскіх йікол ужо афіцыйна пераведзеныя на расійскую мову навучання. Катастрафічна змяншаеііца колькасць вучняў, што навучаюцца ў беларускіх школах. Так, у 1983 г. jпершы клас з беларускай мовай навучання прыйшло, мяркуючы па накладзе беларускага «Буквара», 44 тыс. вучняў, а ў 1986 г. — толькі 34 тыс., ішпо складае каля 25% ад агульнага ліку перйіакласнікаўсямігодкаў, г. зн. у гэтым годзе толькі чвэрць усіх першакласнікау рэспублікі пайшлі ў школу з беларускім букваром.
 
Да таго ж у навучанні на беларускай мове ў сістэме народнай адукацыі няма ніякае пераемнасці. У ііалкам запушчаным, жалю годным стане знаходзіцца дашкольнае выхаванне на роднай мове. Беларускалюўныя ВНУ. тэхнікумы, вучылішчы адсутнічаюць. Вось ужо некалькі дзесяткаў гадоў педагагічныя інстытуты рэспублікі не займаюііца падрыхтоўкай настаўніцкіх кадраў спецыяльна для школаў з беларускай мовай навучання.
 
Наглядна паказвае становішча роднае мовы ў БССР кнігавыдавецкая справа. Дастаткова сказаць, шпю ўдзельная вага мастацкае літаратуры (у друкарскіх аркушах-адбітках), якую рэспубліканскія выдавеі/твы выпускаюць на расійскай мове, вырасла з 89,9% у 1981 г. да 95,3% (!) у 1984 г. Практычна няма на Беларусі і кінематографу на роднай мове. 3 паўтара дзесятка тэатраў у рэспубліцы толькі тры беларускія. Беларуская мова як рабочая мова і мова справаводства амаль не ўжываеіріа ні ў партыйных, ні ў савецкіх, ні ў дзяржаўных органах і ўстачовах рэспублікі9.
 
Каб адвесці пагрозу «духоўнага вымірання» беларускага народу, аўтары прапаноўвалі наступныя захады:
 
а)   прыступіць да ўводу беларускае мовы ў якасг/і рабочаеў партыйныя, дзяржаўныя (найперш гэта датычыць хпністэрстваў асветы, культуры, вышэтіай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, сувязі, дзяржаўных камітэтаў па справах выдавегітваў, паліграфіі і кніжнага гандлю, па кінематаграфіі, па тэлебачанні і радыёвяшчанні, Акадэміі навук) і савецкія оргацы іўстановы рэспублікі;
 
б)  увесці абавязковы выпускны экза.мен па беларускай мове і літаратуры (сачыненне) ў сярэдняй школе і па беларускай мове (дыктант) у васьмігадоваіі (няноўнай сярэдняй) школе, незалежна ад таго, на якоіі мове вядзецца навучанне ў гэтых школах;
 
в)   увесці абавязковы дляўсіх абітурыентаў (акрамя тых, што прыбылі з-за межаў БССР і СССР) уступны экзамен па беларускай мове і літаратуры (сачыненне) ува ўсіх навучальных установах і па беларускай мове (дыктант) у сярэдніх спецыяльных навучальных установах (тэхнікумах) рэспублікі'0.
 
Зварот (на 4 старонках) суправаджаўся дадаткам (на 7 старонках), які змяшчаў дэталёвы «комплекс прапановаў па карэнным паляпшэнні становішча роднае мовы, культуры і патрыятычнага выхавання ў Беларускай ССР». Дадатак прапаноўваў палітычныя перамены ў сферах ідэалагічнага вы’хавання, навукі, асветы, кнігавыдання. культуры, мастацтва і сродкаў масавай інфармацыі.
 
Падпісанты звароту нагадвалі Гарбачову, што дыскрымінацыя беларускае мовы выклікала ў рэспубліцы «заўважны рост нацыянальнай самасвядомасці», які ў сваю чаргу «выклікае адмоўную рэакцыю з боку бюракратыі». Яны таксама выказалі генеральнаму сакратару сваю ўпэўненасць, што выкладзеныя імі праблемы «знойдуць Вашае разуменне», і спадзяванне на «Ваш асабісты ўдзел і падтрымку ў іх вырашэнні»11.
 
Гэтая надзея была марнаю. Масква прыслала ў Менск камісію, якая выклікала аднаго за адным усіх падпісантаў звароту. Галоўны ідэолаг рэспублікі Савелій Паўлаў учыніў кожнаму з іх разнос, патрабуючы тлумачэння гэтай «няправільнай» акцыі і дамагаючыся адмаўлення ад свайго подпісу. Ніхто з дваццаці васьмі свайго подпісу не адклікаў. Камісія не апублікавала вынікаў свае работы і падпісантам нічога не паведаміла. Але ўскосны адказ яны неўзабаве атрымалі. Новы партыйны начальнік Яфрэм Сакалоў на пленарным паседжанні ЦК КПБ 25 сакавіка 1987 г., не называючы «Ліста 28-мі», рашуча адрынуў сцверджанні, што беларускаму народу пагражае «духоўнае выміранне». Сакалоў настойваў, што «для развіцця беларускай культуры створаны ўсе патрэбныя ўмовы». На доказ гэтага ён падаў лічбы — тагачасны працэнт беларускамоўных газет і часопісаў — і назваў такія выданні, як «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя» (12 тамоў), «Беларуская народная творчасць» (35 тамоў) і вядома ж, «Выбраныя творы» Леніна (10 тамоў)12. Далей Сакалоў, чые моўныя здольнасці не распасціраліся так далёка, каб умець гаварыць пабеларуску, усклікнуў: «Дык якое ж гэта забыццё роднай мовы, роднай культуры!» I перасцярог: «Хто памыляецца ў гэтых пытаннях, таму трэба дапамагчы разабрацца. Хто хацеў бы драматызаваць іх, павінен ведаць, што гэта не на карысць перабудове, справе выхавання»13.
 
Нацыянальныя дзеячы зрабілі яшчэ адну спробу звярнуцца да Гарбачова. Гэтым разам яны даслалі яму адкрыты лістз 134 подпісамі людзей ад усіх слаёў грамадства, у тым ліку 16 рабочых; копіі былі накіраваныя ў «Правду» і ў Прэзідыум ВС БССР. Гэты ліст, датаваны 4 чэрвеня 1987 г., пярэчыў статыстыцы Сакалова пра «квітненне» бе-
 
ларускае культуры, бо аўтары цытавалі афіцыйныя крыніцы, паводле якіх больш за 83% беларусаў засталіся вернымі сваёй роднай мове, і паказвалі, што «свабода выбару мовы» ў адукацыі і літаратуры, пра якую казаў Сакалоў, «куды часцей была прымусам карыстацца расійскаю». У лісце сцвярджалася, што дзяржава павінна заняцца аховай роднае мовы беларусаў і іншых нацыянальных моваў у рэспубліцы, прымаючы адпаведныя законы і гарантуючы іх выкананне. Падыход беларускага партыйнага кіраўніцтва да культурных пытанняў характарызаваўся як «недальнабачны» і супярэчны духу перабудовы. Гучала папярэджанне, што гэткі падыход «тоіць у сабе сур'ёзныя наступствы для культуры і для справы інтэрнацыяналізму» ў Савецкім Саюзе. Ліст патрабаваў дэмакратыі як самага пэўнага сродку ў барацьбе «не толькі з праявамі нацыянальнага эгаізму, але і з вялікадзяржаўным шавінізмам»14.
 
Варта заўважыць, што ў той самы дзень, якім пазначаны «Ліст 134-х», пленум Саюзу Пісьменнікаў БССР прыняў рэзалюцыю з 12 пунктаў, дзе выказваліся тыя ж па сутнасці патрабаванні, што і пералічаныя ў «Лісце 28-мі»15. Аднак з боку ўладаў адказам на абодва лісты было маўклівае ігнараванне дамаганняў патрыятычнае часткі грамадства. Зрабілася ясным: абарона нацыянальных каштоўнасцяў патрабуе іншых сродкаў, больш пераканаўчых за пісьмовыя скаргі.
 
ВЫХАД НА ВУЛІЦЫ
 
Папяровыя пратэсты былі неўзабаве падтрыманыя прыхільнікамі нацыянальнага адраджэння на вуліцах сталіцы. Першая такая дэманстрацыя адбылася 1 лістапада 1987 г., калі пад выглядам адзначэння традыцыйнага свята «Дзядоў» быў наладжаны несанкцыянаваны мітынг. Каля 300 дэманстрантаў, пераважна моладзь, прыйшлі ў парк Янкі Купалы. У прамовах, якія там прагучалі, асуджалася сталінская палітыка генацыду на Беларусі. Паколькі другім бокам сталінскага генацыду была русіфікацыя. мітынг стаў адкрытым выклікам тагачаснаму менскаму кіраўніцтву, якое не збіралася адмаўляцца ад свайго русіфікацыйнага курсу. Гэтак, у дачыненні да савецкага рэжыму на Беларусі ўпершыню было ўжыта слова генацыд. Газета «Советская Белоруссня» (адзінай, што адгукнулася на гэтую падзею — праз два з паловаю тыдні) была ашаломленая гэтым абвінавачаннем, якое на той час ужывалася выключна ў дачыненні да палітыкі Адольфа Гітлера16.
 
Адкрытасць «гласность» у публічных заявах і асуджэнне злоўжыванняў ранейшых кіраўнікоў і іх падначаленых прычыніліся да ўзнікнення новага феномену — нефармальных арганізацыяў моладзі, якія пачалі як грыбы расці па ўсёй рэспубліцы. Гэта найвыразней сведчыла аб распадзе старога ладу. Кампартыя пільна сачыла за гэтымі групоўкамі і збірала пра іх звесткі. Паводле арыенціроўкі менскага
 
Будучыня Беларусі выбірае незалежнасць.
 
гаркаму КІІБ (лістапад 1988 г.), колькасць удзельнікаў гэтых групаў з жніўня 1987 г. вырасла ў некалькі разоў. У адным Менску налічвалася 566 «аматарскіх самадзейных аб’яднанняў і клубаў па інтарэсах», да якіх належала больш за 46 000 сяброў. ГІадобныя групоўкі, хоць і не ў такой колькасці, узніклі і ў іншых гарадах: Гомелі, Горадні, Віцебску, Берасці, Лідзе. Новаполацку. 65% студэнтаў. апытаных у БДУ, былі ў той ці іншай ступені звязаныя з нефармальнымі групамі, большасць з якіх вызначалася «апалітычнасцю». «Грамадска-палітычную накіраванасць» мелі 97 з 566 менскіх груповак. Гэтыя групы падтрымоўвалі, апрача іншага, і ідэю беларускага адраджэння17.
 
Згаданая партыйная арыенціроўка адзначыла ў нефармальных груповак імкненні да «кансалідацыі з сабе падобнымі». Праяву гэтае тэндэнцыі можна было назіраць 26 снежня 1987 г., калі дэлегаты 30 незалежных груповак сабраліся ў Палачанцы пад Менскам на двухдзённы вальны сойм. Былі запрошаныя прадстаўнікі дэмакратычнага маладзёжнага руху з Львова, Коўна. Вільні, Ленінграду і Масквы. Афіцыйнае асвятленне гэтай беспрэцэдэнтнай падзеі ў друку было мізэрным і тэндэнцыйным. Генадзь Бураўкін, былы прадстаўнік Беларусі ў ААН, а на той час— старшыня Дзяржтэлерадыё рэспублікі, які прысутнічаў на сойме, добра памятае гэтую падзею. У красавіку 1992 г. у інтэрв’ю з аўтарам гэтай кнігі Бураўкін успамінаў:
 
Падзея была вельмі ўрачыстая, настрой удзельнікаў— сур’ёзны. Яны ўпершыню адчулі, шпю маюць права самі вырашаць сур ’ёзныя пытанні. Бачучы поруч з сабою прадстаўнікоў Акадэміі навук і ўраду, маладыя ўдзельнікі чуліся смялеіі і весялей. Дыскусія вялася культурна і на высокім узроўні. У паветры лунала духоўнасць; я бачыў, як у маладых людзеб гараць вочы.
 
У ліпені 1988 г. некаторыя з вынікаў працы вальнага сойму ў Палачанцы былі зведзеныя ў самвыдавецкі дакумент пад назовам «Адозва ініцыятыўнае групы Канфедэрацыі беларускіх маладзёжных суполак». Натхнёная прыкладам сваіх балтыйскіх калег, ініцыятыўная група спрабавала разгарнуць падобную дзейнасць і на Беларусі:
 
Самавызначэнне беларускага маладзёжнага руху наспела не толькі дзеля ўнутраных прычынаў. Мы з надзеяй і спачуваннем глядзім на народы Эстоніі, Латвіі і Літвы. Яны чакаюць нас, каб аб’яднацца ў вялізнай хвалі наі/ыянальнага пад’ёму, што коціцца па Прыбалтыцы. У далучэнні Беларусі да гэтае хвалі — зарука незваротнасір рэвалюцыйных зменауу прыбалтыйскіх рэспубліках і ва ўсім Савецкім Саюзе, а гэта значыііь, што зрабіць гэта (падтрымаць гарбачоўскую перабудову, развіваючы нацыянальнае адраджэнне. — Я. 3.) — наш інтэрнацыянальны абавязак'8.
 
Адозва ставіла канчатковай мэтай утварэнне арганізацыі, якая яднала б «усю палітычна і нацыянальна свядомую моладзь», у тым лі-
 
Падтрымка беларускага нацыянальнага адраджэння
 
ку «ўсе беларускія аб’яднанні і таварыствы па-за межамі рэспублікі», якія стаяць за «падтрымку радыкальнае перабудовы Беларусі».
 
КУРАПАТЫ: МЁРТВЫЯ НАТХНЯЮЦЬ ЖЫВЫХ ДА ДЗЕЯННЯ
 
Трэцяга чэрвеня 1988 г. на старонках «Літаратуры і мастацтва» выбухнула палітычная бомба: газета апублікавала артыкул пра раскопкі масавых пахаванняў у ваколіцах Менска. Генацыдны характар сталінскіх злачынстваў на Беларусі зрабіўся да болю відавочным.
 
Пасля адкладаў публікацыі і бурных сутычак з начальствам у ЦК КПБ рэдактар газеты Анатоль Вярцінскі з аднадушнаю падтрымкай рэдкалегіі наважыўся ўсё ж надрукаваць дакументальную справаздачу Зянона Пазьняка і Яўтена Шмыгалёва пра больш як 500 масавых магілаў у лясным урочышчы Курапаты пад Менскам. Як выявілася, сталінскія каты ў 1937—1941 г г. забілі там да 300 000 ахвяраў. У выніку кампрамісу з цэнзурай лічбу 300 000. названую ў гранках артыкулу, з канчатковага варыянту давялося зняць. Насгупнага дня назва Курапаты стала поруч з Хатынню, еімвалам фашыстоўскіх зверстваў на Беларусі ў другую сусветную вайну. Раскрыццё забойстваў у Курапатах запляміла кансерватыўнае кіраўніцтва рэспублікі і паскорыла ўтварэнне Беларускага народнага фронту, які з таго часу стаў сэрцавінай дэмакратычнае апазіцыі.
 
Незадавальненне працаю афіцыйнай камісіі па расследаванні расстрэлаў у Курапатах прывяло да ўзнікнення грамадскай арганізацыі «Мартыралог Беларусі» (накшталт маскоўскага «Мемарыялу»), Яе склалі вядомыя людзі, паставіўшы сабе за мэту даследаваць злачынствы сталіністаў. На ўстаноўчым сходзе «Мартыралогу» ў менскім Доме кіно 19 кастрычніка 1988 г. прысутнічала каля 400 чалавек. На гэтым сходзе народны пісьменнік Беларусі Васіль Быкаў гэтак сфармуляваў мэты «Мартыралогу»:
 
Мы павінны скласыр гіганцкі Мартыралог нашых стратаў і нашых пакутнікаў. Гэта ляжа вуглавым каменем у падмурку нашай нацыянальнай сьвядомасьці, стане важны.м элементам гістарычнай памяці і гарантам будучыні народа, які праз генацыд, кроў і зьнявагу з упартасьцю асуджанага рвецца да сонца, дабра і справядлівасьці'9. Старшынёю рады «Мартыралогу» быў абраны Зянон Пазьняк. Апрача складання мартыралогу Беларусі. арганізацыя сфармулявала і свае палітычныя мэты:
 
«Мартыралог» садзейнічае разьвіцьую палітычнай, прававой і культурна-нацыянальнаіі сьвядомасыр грамадзян, моладзі ў духу непрыняцыія і асуджэньня палітычнай сістэмы сталінізму і сталіншчыны, пры.мусовых, гвалтоўных, недэмакратычных метадаў вырашэньня саііыяльных, палітычных і эканамічных праблемаў20.
 
БЕЛАРУСКІ НАРОДГІЫ ФРОНТ (БНФ)
 
На тым самым сходзе быў зроблены і першы арганізацыйны крок да ўтварэння Беларускага народнага фронту за перабудову «Адраджэньне». Сход абраў арганізацыйны камітэт з 32 чалавек і прыняў праект праграмы, якая сягала каранёў беларускае дзяржаўнасці:
 
Беларускі народ заваяваў і выпакутаваў права на суверэнную дзяржаўнасыіь усім сваім гістарычным шляхам. Традыцыі дзяржаўнасьці Полацкага і Тураўскага княстваў, суверэнітэту Беларусі і Літвы, увасобленага ў Вялікім Княстве Літоўскім, Рускім і Жалюйцкім, традыцыі бараі/ьбы за годнае існаваньне чалавека і народу— паўстаньняў Касцюшкі, Каліноўскага, рэвалюцыяў 1905—1907 і 1917 гг. —усё гэта мела сваім лагічным вынікам самавызначэньне беларускай нацыі ў форме абвяшчэньня незалежнасыр Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 г„ а потым — стварэньня суверэннаіі Савег/кай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі 1 студзеня 1919 года2'.
 
СУПРАЦЬДЗЕЯННЕ КАНСЕРБАТЫЎНЫХ СІЛАЎ
 
На гэткія гістарычныя погляды, (супрацьлеглыя афіцыйнай догме, паводле якой дзяржаўнасць беларусам прынесла толькі кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г.) партнаменклатура адказала рэзкай атакай на БНФ у друку, які па-ранейшаму заставаўся ёй падкантрольны. У рэспубліканскіх і абласных газетах з’явіўся шэраг разносных артыкулаў, дзе арганізатары БНФ абвінавачваліся ў нацыяналізме, палітычным экстрэмізме і шкодзе перабудове. Але якраз калі ўсчаліся гэтыя бяздоказныя напады на БНФ, у афіцыйных выданнях пачаўся раскол. Так, прыкладам, партыйная газета «Звязда» апублікавала ў жніўні 1988 г. «круглы стол» аб этнічным складзе і нацыянальнай самасвядомасці беларусаў. Архікансерватыўны гісторык Адам Залескі і той прызнаў на гэтай дыскусіі: «Цяпер наспеў ужо ўрэшце час адкрыта прызнаць той факт. што ў XIV—XVI стагоддзях Беларусь мела сваю дзяржаўнасць»22.
 
Сто гадоў таму беларускія народнікі прадракалі з’яўленне інтэлігенцыі, якая пабудуе развітую нацыю на грунце захаванай народам самДбытнай культуры. Але гэтае прароцтва ажыццявілася толькі часткова. Савецкі рэжым спладзіў масу пісьменных людзей з расійскацэнтрычнай і камуністычнай адукацыяй, якіх цяжка назваць нацыянальнай інтэлігенцыяй. Васіль Быкаў, названы суайчыннікамі «сумленнем нацыі», ахарактарызаваў беларускую інтэлігенцыю «ў масе сваёй» як «тыповае ўвасабленне лакейскага канфармізму»23.
 
У дыскусіі, што вялася сярод інтэлігенцыі аб узняцці і падтрымцы духу нацыі ў абставінах новаздабытае незалежнасці, цэнтральнай тэмаю быў так званы «нацыянальны нігілізм». Найбольш актыўным правадніком курсу на незалежнасць стаўся тыднёвік Саюзу пісьменнікаў «Літаратура і мастацтва». Іншыя беларускамоўныя газеты і часопісы таксама ператварыліся ў форумы нацыянальнай ідэалогіі. Гэта, у прыватнасці. «Чырвоная змена», «Настаўніцкая газета», «Крыніца», «Маладосць», «Полымя» і «Беларусь». Да сярэдзіны 1988 г. гэтыя выданні адышлі ад кансерватыўнай пазіцыі, якой упарта трымалася менскае партыйнае кіраўніцтва. Шмат з’явілася і самвыдавецкіх газет і часопісаў з выразна нацыянальнымі матывамі.
 
Трэба падкрэсліць. што падзел прэсы на ліберальную і кансерватыўную ў асноўным супадаў з моўным падзелам: расійскамоўныя выданні, за невялікімі выключэннямі (прыкладам, часопіс «Нёман»), больш марудна адмаўляліся ад ранейшых догмаў і стэрэатыпаў, чым беларускамоўныя. Расійская мова на Беларусі засталася ў асноўным носьбітам імперскага мыслення, звязанага з палітычным кансерватызмам. Перабудова і галоснасць адчынілі па ўсёй рэспубліцы шлюзы перад паводкаю новых расійскамоўных выданняў; некаторыя з іх узялі адкрыта рэакцыйны і антыбеларускі накірунак, як прыкра вядомы «Полнтнческнй собеседннк» альбо «Славянскне ведомостн» і «Вечернмй Мннск».
 
Тым часам багата маскоўскіх выданняў — «Огонёк», «Лнтературная газета», «Нзвестня», «Московскне новостн» і часамі нават «Правда» ды армейская газета «Красная звезда»— выступалі на баку «нацыяналістаў» і «экстрэмістаў», як іх клеймаваў кансерватыўны менскі друк24.
 
Слоўныя баталіі і дынамічнае развіццё падзеяў у суседніх балтыйскіх рэспубліках у напрамку да незалежнасці і аддзялення ад СССР толькі абвастрылі становішча. 30 кастрычніка 1988 г. падчас ушанавання памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў у Менску адбыліся жорсткія сутычкі. Да могілак на ўскраіне гораду, недалёка ад месца масавых пахаванняў у Курапатах, прыйшло каля 10 000 чалавек, каб адзначыць традыцыйныя Дзяды. Але на месцы ўрачыстасці ўдзельнікаў чакала міліцыя з сабакамі, слезацечным газам і вадамётамі. Пачаліся сутычкі, арышты. Частка натоўпу, які разганяла міліцыя, падалася ў Курапаты,’дзе адбыўся мітынг. Інцыдэнт прыцягнуў сусветную ўвагў. Расійскі акадэмік Андрэй Сахараў, які быў у гэты час з візітам у Вашынгтоне, назваў жорсткія падзеі ў Менску адной з прычын, што выклікала ў яго «вялікую заклапочанасць» ходам перабудовы25.
 
АБАРОНА МОВЫ
 
Інцыдэнт 30 кастрычніка стаўея палітычным хростам руху нацыянальна-дэмакратычнай апазіцыі на Беларусі. Сутыкненне выразна прадэманстравала няздольнасць менскага партыйнага кіраўніцтва змяніць свой камандна-адміністрацыйны падыход да грамадскіх праблемаў і толькі дадало рашучасці апазіцыйным групоўкам.
 
14—15 студзеня 1989 г. у Вільні адбыўся Другі вальны сойм беларускіх маладзёжных суполак. Менскія ўлады перашкодзілі арганізатарам правесці імпрэзу ў сваёй сталіцы. 246 дэлегатаў ад 66 суполак прынялі выклік з аптымізмам. У «Звароце да беларускае моладзі» яны сцвердзілі: «Нягледзячы на жорсткі бюракратычны націск, за апошнія месяцы адбыліся падзеі, якія засведчылі, што будучыня менавіта за БЕЛАРУСКІМ АДРАДЖЭННЕМ»26.
 
Менскі гарвыканкам пад напорам крытыкі ў газетных паведамленнях аб Віленскім вальным сойме наважыў урэшце дазволіць масавы мітынг аргкамітэту БНФ і Канфедэрацыі беларускіх маладзёжных суполак. На мітынг прыйшло 40 000 чалавек. Там быў прыняты шэраг рэзалюцыяў, у тым ліку з патрабаваннямі скасаваць кіраўнічую ролю кампартыі і стварыць беларускія нацыянальныя адзінкі ва ўзброеных сілах. Пра настроі прысутных сведчылі лозунгі: «Беларусі — Незалежнасць» і «Дзяржаўнасць — беларускай мове»; над галовамі луналі нацыянальныя бела-чырвона-белыя сцягі. Згодна са сведчаннем відавочцы, калі ў канцы мітынгу прымаліся рэзалюцыі аб прызнанні вынікаў выбарчай кампаніі на Беларусі несапраўднымі і аб наданні юрыдычнага статусу Беларускаму народнаму фронту за перабудову «Адраджэньне», «за» прагаласавалі практычна ўсе. I гэта нягледзячы на тое, што ўласна члены БНФ складалі на стадыёне толькі пятую частку прысутных27.
 
Пётр Краўчанка, сакратар менскага гаркаму КПБ, казаў старшыні ідэалагічнае камісіі ЦК КПСС Вадзіму Мядзведзеву, калі той прыехаў у беларускую сталіцу, што памылкі мінулых гадоў у сферы нацыянальнай культуры і мовы прывялі да «эмацыйнага выбуху» ў асяроддзі інтэлігенцыі»28.
 
У сакавіку 1989 г. адбыліся выбары народных дэпутатаў СССР. БНФ з поспехам падтрымаў шэраг незалежных кандыдатаў, чые платформы ўключалі ў сабе адраджэнне нацыянальнай культуры. Сярод іх былі пісьменнік Васіль Быкаў, будучы старшыня беларускага парламенту Станіслаў Шушкевіч і будучы генеральны пракурор незалежнае Беларусі Мікалай Ігнатовіч. Падбадзёраныя гэткім поспехам, актывісты БНФ склікалі ўстаноўчы з'езд Фронту, каб аформіць свой рух арганізацыйна. З’езд меркавалася правесці ў Менску; з-за партыйнабюракратычных перашкодаў, аднак, ён быў перанесены ў Вільню.
 
Літоўскія аднадумцы, самі змагаючыся за свабоду, былі радыя дапамагчы палітычным саюзнікам з суседняе рэспублікі.
 
Устаноўчы з’езд БНФ адбыўся 24—25 чэрвеня 1989 году. На ім прысутнічала больш за 400 дэлегатаў. За старшыню абралі Зянона Пазьняка. У статуце арганізатары БНФ абвясцілі, што яны ствараюць «масавы грамадска-палітычны рух за пераўтварэнне грамадства і адраджэнне беларускай нацыі на прынцыпах дэмакратыі і гуманізму, развіцця культуры карэннага насельніцтва і ўсіх нацыянальных меншасцяў на Беларусі»29. З’езд запэўніў менскія і маскоўскія ўлады, што БНФ павядзе сваю дзейнасць «у рамках Канстытуцыі і законаў БССР» і будзе імкнуцца «бараніць інтарэсы народу, абуджаць грамадскую ініцыятыву, сацыяльную актыўнасць людзей, развіваць іх палітычную, прававую культуру, грамадскую і нацыянальную свядомасць, забяспечыць незваротнасць перабудовы ў БССР»'°.
 
У аснове «незваротнасці перабудовы» ляжалі два магутныя псіхалагічныя фактары, цесна звязаныя з дзейнасцю Беларускага народнага фронту і яго лідэра Зянона Пазьняка. Гэта, па-першае, адкрыццё сталінскіх злачынстваў, сімвалам якіх сталі Курапаты і, па-другое, адкрыццё спусташальных наступстваў Чарнобыля. Прайшло больш за тры гады, пакуль улады неахвотна прызналі сапраўдныя страты, якія нанесла гэтае ядзернае бедства людзям і навакольнаму асяроддзю.
 
ПАРАТУНАК АД ДУХОЎНАГА ЧАРНОБЫЛЮ
 
Пасля падзення ва Усходняй Еўропе камуністычных рэжымаў усё больш аналітыкаў прыходзіць да высновы, што найвялікшую шкоду стары лад зрабіў чалавечай натуры. Камунізм нанёс велізарныя страты ментальнасці, працоўнай этыцы, ініцыятыве, упэўненасці чалавека ў сваіх сілах і прышчапіў людзям пачуццё залежнасці ад дзяржавы. На Беларусі разбуральныя камуністычныя ўплывы глыбока закранулі культуру беларускага народу, і ў тым ліку яе галоўны складнік— мову. Пра гэтае маральнае спусташэнне, якое шмат хто лічыць галоўнай перашкодаю на шляху да адраджэння, нагадвае сучасны выраз «духоўны Чарнобыль». У беларускім друку зноў і зноў паўтараецца аргумент, што, кажучы словамі Зянона Пазьняка, «у грамадстве няма больш моцнага кансалідацыйнага пачатку, чым нацыянальная свядомасць»31.
 
Беларускія адраджэнцы, перакананыя, што дух — першасны, a матэрыя — другасная, вядуць кампанію за ўмацаванне ў грамадстве высокай ацэнкі айчынных культурных каштоўнасцяў. Іх асноўнае тлумачэнне — гэта ўпэўненасць, што культурныя імкненні будуць стымуляваць эканоміку. Натуральна, гэты аргумент прыме не кожны; сярод тых, хто адвучыўся гаварыць па-беларуску, шмат хто настрое-
 
ны да ідэі «беларусізацыі» альбо скептычна, альбо адкрыта варожа. Але такія. як выглядае, знаходзяцца ў меншасці. Праведзенае ўвесну 1989 г. расійскамоўнай і крытычна настроенай да беларускага нацыянальнага руху газетай «Советская Белоруссня» апытанне паказала, што 65,6% рэспандэнтаў — за дзяржаўнасць беларускай мовы'2.
 
Каб падштурхнуць урад да абвешчання беларускае мовы дзяржаўнай, 27 чэрвеня 1989 г. было створанае Таварыства беларускай мовы (ТБМ). 300 ўдзельнікаў устаноўчага з'езду прадстаўлялі Саюз пісьменнікаў. Дзяржкамвыд. міністэрствы адукацыі, культуры і іншыя афіцыйныя ўстановы. За старшыню ТБМ быў абраны паэт, навуковец і даўні абаронца нацыянальнае мовы Ніл Гілевіч. Намеснік міністра культуры Ніна Мазай паведаміла на з'ездзе, што ўжо зроблены шэраг крокаў у кірунку выканання таго, пра што гаворыцца ў праграме ТБМ. Аднак рэспубліканскае парткіраўніцтва, якое складалася амаль выключна з русіфікаваных тэхнакратаў, засталося маўклівым наконт нацыянальнай мовы.
 
Ганячы партыйную наменклатуру за маруднасць рэформаў, апаненты ўраду ўсцяж паказвалі на балтыйскія рэспублікі, дзе змены ішлі шпарчэй. У Эстоніі, Латвіі і Літве — тлумачылі энтузіясты беларускага адраджэння, — камуш'сты ставіліся да нацыянальнае культуры гэтаксама прыхільна, як і дэмакраты, і аднадушна прызналі патрэбу палітычнае незалежнасці, а зрусіфікаваны менскі партапарат заставаўся ў кайданах сваіх поглядаў на рэспубліку як на маскоўскую правінцыю. Правінцыялізм быў і застаецца найгоршай беларускай хваробаю— цвердзілі крытыкі— гэта ў ім карэняцца і рэакцыйны кансерватызм, і адставанне ў перабудове.
 
ВЫМУШАНАЯ ПАДТРЫМКА БЕЛАРУСІЗАЦЫІ
 
Майкл Урбан у сваім дэталёвым даследаванні аб перамяшчэннях беларускай партыйнай эліты ў 1966—1986 гг. прыйшоў да высновы. што рэспубліканскае кіраўніцтва пачатку 1980-х гадоў, у адрозненне ад сваіх папярэднікаў з т. зв. партызанскага пакалення (удзельнікаў вайны). не мела «тае нацыянальна арыентаванай палітычнай тоенасці, якою адзначаліся партызанскія кіраўнікі»33. Тым не менш абаронцы нацыянальнай справьі знаходзіліся і ў КПБ, якая ў 1989 г. налічвала каля 700 000 членаў (з іх беларусаў 71,2%)34. Сама беларуская савецкая дзяржаўнасць была створаная і ўмацаваная намаганнямі шматлікіх беларускіх камуністаў 1920-х і І930-х гадоў. На час стварэння БНФ каля паловы ягоных заснавальнікаў былі партыйныя. Некаторыя з іх напачатку мелі цяжкасці з беларускай мовай, але паступова яны рабіліся патрыётамі і нават культур-нацыяналістамі. Ведама, у вышэйшых эшэлонах партыі такія людзі трапляліся рэдка; але нельга ска-
 
заць, каб іх зусім не было. Ва ўмовах, калі нацыянальны рух па ўсёй рэспубліцы дзень пры дні мацнеў, некаторыя «тайныя» патрыёты наважыліся стацца яўнымі.
 
Адным з першых, хто падтрымаў аднаўленне беларускае мовы ў яе правах, быў сакратар менскага гаркаму Пётр Краўчанка, які ў ліпені 1990 г. стаў міністрам замежных спраў Беларусі. Больш як год да назначэння яго міністрам Краўчанка выказаў упэўненасць, што «беларуская мова будзе мець дзяржаўнасць, і псіхалагічна нам трэба рыхтавацца да гэтага»35.
 
Улады мусілі шукаць лекаў на палітычнае браджэнне, якое пачало раз’ядаць партыйныя шэрагі; у прыватнасці, было вырашана палепшыць сітуацыю вакол беларускай мовы. Была створаная дзяржаўная камісія па распрацоўцы праекту закону аб дзяржаўным статусе беларускай, расійскай і іншых моваў у рэспубліцы36. Гучныя выступы абаронцаў роднай мовы выклікалі адмоўную рэакцыю з боку расійскамоўнага чынавенства, партыйныя лідэры якога разглядалі любое адмаўленне ад расійскай мовы як страту ідэалагічнае чысціні і адмоўчваліся ў пытанні рэабілітацыі беларускай мовы. Некаторыя ж дзеячы драбнейшага маштабу пераймалі сваё'начальства з адкрытай пагардай да нацыянальных праблемаў. Так, сакратар лепельскага райкаму забараніў журналістам з раённае газеты размаўляць з ім у яго кабінеце па-беларуску37.
 
Але ўрад не мог ігнараваць агульную тэндэнцыю, якая назіралася ва ўсіх нерасійскіх рэспубліках Савецкага Саюзу. У Прыбалтыцы і Украіне нацыянальныя рухі мелі значна большы поступ. і на Беларусі гэта не праходзіла незаўважаным. Пад націскам актывістаў з асяроддзя інтэлігенцыі, што ўваходзілі ў БНФ і ТБМ, менскія ўлады нехаця здавалі пазіцыі. Колькі месяцаў доўжыліся мітынгі, нарады, канферэнцыі, друкаваліся сотнямі артыкулы за родную мову. Нарэшце 26 студзеня 1990 г. Вярхоўны Савет прагаласаваў за тое, каб зрабіць беларускую мову афіцыйнай моваю дзяржавы. «Закон аб мовах у Беларускай ССР» адкрываецца наступнымі прынцыповымі палажэннямі:
 
Мова — не толькі сродак зносін, але і дуйіа народа, аснова і найважнеічйая частка яго кулыпуры. Жыве мова — жыве народ. Кожная мова, яе літаратурная, жывая мясцовая і гістарычная разнавіднасці — неацэнны скарб, які належыць не аднаму народу, аўся.му чалавецтву.
 
Гонар і абавязак усіх — шанаваць родную мову, садзейнічаііь яе развіірію і росквіту, паважліва ставіііца да моў іншых народаў. Вяртаючыся да палітыкі 1920-х гадоў, закон узяў пад сваю апеку і мовы нацыянальных меншасцяў. «Статус беларускай мовы як дзяржаўнай, — гаворыцца ў ім, — не закранае канстытуцыйных правоў грамадзян іншых нацыянальнасцей карыстацца рускай ці іншымі мовамі»38.
 
3 1 верасня 1990 г. закон увайшоў у сілу. Апаратчыкі з самага пачатку адкрыта супраціўляліся яму, чынячы перашкоды пад любой маркай. Усё відавочней рабілася: каб правесці ў жыццё гэты закон, самога яго яшчэ мала. Адзін з нацыянальных дзеячоў, рупліўцаў роднае мовы. прапанаваў філасофскае абгрунтаванне сілавога падыходу да праблемы. «Філосафы кажуць, — даводзіў ён, — што між пагардаю і павагаю не можа не ляжаць паласа змагання і нянавісці. (...) Зараз, калі мы хочам, каб яе (нашую мову. — Я. 3.) паважалі, дык трэба набрацца смеласці і не ўхіляцца ад змагання, адкінуўшы тэрмін добраахвотнасці як фальшывы»39.
 
20 верасня 1990 г. урад ухваліў «Дзяржаўную праграму развіцця беларускай мовы і іншых нацыянальных моў у Беларускай ССР»40. Дакумент дэталёва вызначаў, што павінна быць зроблена кожным міністэрствам і грамадскай установай дзеля ажыццяўлення закону аб мовах. Паколькі справа гэтая далікатная, то час на яе быў адведзены значны. У некаторых сферах — напрыклад, у галіне адукацыі — тэрмінам поўнага выканання закону быў вызначаны ажно 2000 год.
 
Прыняць закон, вядома, лягчэй, чым змяніць рэальнасць. А беларуская рэальнасць тая, што роля роднае мовы доўгі час зводзілася да другараднае, так што ў вачах шырокай публікі яна стала выглядаць азнакай вясковасці. Беларуская гаворка ў фармальных абставінах успрымалася як праява нацыяналізму і сепаратызму. У выніку «Закон аб мовах у Беларускай ССР» часта не толькі ігнаруецца, але і спатыкае перашкоды.
 
Інтэлігенцыя, якая доўгі час дамагалася ад кансерватыўнае бюракратыі зрухаў у сферы мовы, правяла ў падтрымку сваіх дамаганняў шэраг акцыяў. Напярэдадні апошняга рэспубліканскага з'езду партыі група з 22 пісьменнікаў-камуністаў апублікавала адкрыты ліст да ЦК КПБ, крытыкуючы «кіраўнікоў КПБ. партыйных камітэтаў розных узроўняў» за іх «абыякавыя, нігілістычныя адносіны да беларускай мовы і культуры». У прыватнасці, аўтары ліста адзначылі, што кіраўнікі партыі «ў сваёй пераважнай большасці як не карысталіся, так і не карыстаюцца роднаю моваю беларускага народа, што, вядома ж, не робіць ім гонару»41.
 
Гэты ліст выклікаў адказ першага сакратара менскага абкама КПБ Анатоля Малафеева, абранага пазней на тым жа з’ездзе першым сакратаром ЦК КПБ замест Яфрэма Сакалова. 3 трыбуны з’езду Малафееў прапанаваў «паклапаціцца аб новых падыходах і формах супрацоўніцтва з ёю (інтэлігёнцыяй.— Я. 3.)— гэтай магутнай сілай грамадства». Праблема была толькі ў тым, што новы лідэр партыі, такі ж зацяты кансерватар. як і яго папярэднік, хацеў саюзу з інтэлігенцыяй у сваіх мэтах — г. зн. дзеля «кансалідацыі сіл, якія здолелі б уціхамірыць экстрэмістаў»42. А, паводле афіцыйнага разумення. «экстрэмістамі» былі якраз тыя, хто настойваў на вяртанні беларускае мовы ў жыццё нацыі. 3 ходам спрэчак аб мове рабілася ўсё ясней, што партыйны апарат зрусіфікаваны на ўсіх узроўнях і бадай незваротна. Супрацьстаянне на культурным фронце ўнесла сваю долю ў рады-
 
калізацыю публічнае думкі— напярэдадні, як паказаў час, гістарычных падзеяў. Перш чым жнівеньскі путч скінуў кампартыю і прымусіў прыняць 25 жніўня 1991 г. Дэкларацыю незалежнасці, 14—15 чэрвеня другі з’езд ТБМ у Менску ў рэзалюцыі пра саюзны дагавор, што тады абмяркоўваўся, сцвердзіў’:
 
Дасягненьне беларускаю мовай рэальнага статусу дзяржаўнай мовы на Беларусі, яе выратаваньне й адраджэньне — магчымае толькі пры ўмове палітычнае незалежнасыіі Беларускае дзяржавы. Зьезд зьвяртаецца да Вярхоўнага Савету Беларусі з настойлівым патрабаваньнем надаць Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце БССР канстытуцыйны спіапгус, не дапусыііць уступленьня Беларусіў палітычныя саюзы й падпісаньня ёю адпаведных пагадненьняў да прыняііьця Канстытуцыі сувэрэннае Рэспублікі Беларусі. Толькі незалежная дэмакратычная Беларусь — гарант прыярытэтных правоў і гістарычнае пэрспэктывы беларускае мовы — зможа адстаяць і захаваць дзеля агульналюдскага дабра сваю кулыпурную самабытнасьцьД Падзеі пасля лета 1991 г. спрыялі таму, каб родная мова заняла сваё месца ў жыцці беларускага народу. Быў прыняты «Закон аб культуры» (4 чэрвеня 1991 г.), які агаворвае, што моўная палітыка ў галіне культуры вызначаецца «Законам аб мовах»44, і «Законам аб адукацыі» (29 кастрычніка 1991 г.). Гэты закон вызначае, што адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляецца дзеля:
 
—   фарміравання і ўмацавання наііыянальнай свядомасі/і грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, а таксама пачуі/ця павагі да іншых краін і народаў свету;
 
—   з'абеспячэння авалодання дзяржаўнай моваіі як галоўным сродкам зносін паміж грамадзянамі Рэспублікі Беларусь;
 
—   захавання і памнажэння інтэлектуальнай уласнасці і культурных кайіпюўнасцей беларускага народу і іншых нацыянальных супольнасцей рэспублікі45.
 
Поруч з беларускай абавязковымі для вывучэння ва ўсіх навучальных установах з’яўляюцца расійская і адна з замежных моў46.
 
Вядома, поўнае адраджэнне ролі беларускае мовы яшчэ наперадзе. Па самой сваёй прыродзе культурныя змены ідуць марудна. У сітуацыі інертнасці і палітычных пратэстаў культура ўпарта застаецца пры старых звычках — перш-наперш пры расійскай мове. Газеты поўныя абурэння і паведамленняў аб тым, што «Закон аб мовах» не выконваецца, а школы'з’являюцца беларускімі больш па назве, чым фактычна. Некаторыя перасцерагаіоць, што пры свабоднай рыначнай канкурэнцыі беларускамоўныя выданні згубяць глебу пад нагамі. Так, у 1991 г. рэдакцыя дзіцячага часопіса «Вясёлка» не змагла выпусціць усе нумары, бо не хапіла грошай. Розныя групоўкі патрабуюць, каб дзяржава больш актыўна бараніла нацыянальную культуру. У адказ
 
У цытацс захаваная мова арыгіналу.
 
на гэтыя патрабаванні. як выглядае, Прэзідыум Вярхоўнага Савету прыняў 10 лютага 1992 г. рэзалюцыю, якая загадвала Савету Міністраў знайсці грашовыя і тэхнічныя сродкі на выпуск беларускамоўны.х тэлеі радыёпраграмаў, газет і часопісаў, альбомаў, паштовак. календароў, картаў і г. д. Гэтая рэзалюцыя прадугледжвае датацыі выдавецтвам, якія праз сваю беларускамоўную прадукцыю церпяць страты. Яна дэкляруе і фінансавую падтрымку «спецыяльных перадач дзяржаўнага тэлебачання і радыё на мовах нацыянальных супольнасцей рэспублікі»47.
 
Беларусізацыя. з якой звязваецца перабудова нацыянальнай свядомасці беларускага народу, лекаванне яго духу і ўздым самапавагі — гэта працэс. які расцягнецца на пакаленні. Ён патрабуе не толькі матэрыяльных сродкаў і палітычнае падтрымкі, але і часу. На круглым стале ў студзені 1992 г. намеснік міністра адукацыі, дэпутат Вярхоўнага Савету В. I. СтраЖаў зазначыў, што ўсе педагагічныя вучылішчы ўжо поўнасцю перайшлі на беларускую мову і што 55% усіх першакласнікаў рэспублікі ходзяць у беларускамоўныя класы. «Прыкладна праз дзесяць гадоў,— сказаў ён,— сістэма адукацыі будзе поўнасцю беларускамоўнай»48.
 
СПАСЫЛКІ
 
1    New York Times. 1992. 9 сакавіка.
 
2    Советская Белоруссня. 1990. 20 студзеня.
 
■’ Церашковіч П. У. Асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускага этнасу ў эпоху капіталізму // Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук. 1986. № 5. С. 95.
 
4Леіііін В. II. Полное собранне сочнненнй. Т. 24. М., 1961. С. 131.
 
5 Як цяпер сгала вядома, ліст напісаны Аляксеем Каўкам.
 
6 Каўка Аляксей. Ппсьмо русскому другу // Скарыніч. Мн.. 1991. С. 167.
 
' Апісанне глага інцыдэнту іл.: Бсларус. Нью-Ёрк. 1987. № 333. Студзень сакавік.
 
8 Лісты ла Гарбачова. Лондан, 1987. С. 1.
 
9 Тамсама. С. 1, 2.
 
10   Тамсама. С. 3.
 
11   Тамсама. С. 3. 4.
 
12   Сакалоў не стаў згадваць, іііто з ініцыятывы ягонага папярэдніка Мікалая Слюнькова «на пачатку 1980-х» фінансаванне беларускіх перакладаў твораў Леніна было спынена. Гл.: Росгпслав Платонов. К новому уровшо нссле.юванніі // Коммуннст Белорусснн. 1991. №6. С. 75.
 
г’ Звязда. 1987. 27 сакавіка.
 
14   Лісгы да Гарбачова. С. I—5.
 
15   Лі іаратура і мастацтва. 1987. Юліпеня.
 
16   Совегекая Белоруссня. 1987. І7лістапада.
 
17   Некоюрые актуальные вопросы іідеологнческой рабогы в современных условнях//Белорусская ірпбуна. Мн., 1988. І8снежня.
 
18 Гэты дакумент знахолзішіа ў архівах газеты «Беларус» у Ныо-Ёрку.
 
14 Прэс-ірупа Навіна” паведамляе. Мснск. Самвыдавсцкі прэс-рэліз. Бсз даты. С. 2.
 
20 Мартыралоі. 1989. № I. С. 14
 
21   Навіны БНФ. 1989. № 3. С. 3.
 
22 Звязда. 1988. 30 жніўня.
 
23 Лігарагура і мастацтва. 1991. 14чэрвсня.
 
24   Дэгалёвы разгляд палемікі ў прэсс вакол Б1ІФ іл.: Zaprudnik Jan. Belo­russian Reawakening. // Problems of Communism. Vol. 38. № 4. Washington: U.S.Information Agency (USIA), 1989. July-August. P. 44 46.
 
25 Chicago Tribune. 1988. 9 лісгапада.
 
26 Супольпасьнь. Мснск. 1989. №> I. C . I.
 
27 Ніва. 1989. 16 красавіка.
 
28 Сельская газета. 1989. 3 сакавіка.
 
29 Праграмныя дакумеіпы БНФ «Адраджэньне». Мн.. 1989. С. 25.
 
30 Та.мсама.
 
31   Літараіура і масзантва. 1989. 7 ліпеня.
 
32Совсіская Белоруссня. 1989. 26 красавіка.
 
33 Urban Michael. An Algebra of Soviet Pow er: Elite Circulation in the Belorus­sian Republic. 1966 1986. Cambridge, 1989. P 133.
 
34 КПБ b зеркале сгапіспікн // Коммуннсг Белорусснн. 1990. №5. С. 27 29.
 
35   Настаўніцкая іазсга. 1989. 22 сакавіка; Лігарагура і масіашва. 1989. 24 сакавіка.
 
36Літаратура і масгапгва. 1989. I верасня.
 
37   Гл. іігпрв'ю з пісьмешіікам Васілём Якавснкам: Kommvuuct Белор\ссші. 1989. № 12. С. 74.
 
38 Лігарагура і масгашва. 1990. Іблюгага.
 
39 Біч ГІ. Каб закоп запрапаваў // Наша слова. 1990. № 7. С. 9.
 
411  Поўны гжсі іэіас праірамі.і іл.: Лігараіура і масгаіпва. 1990. 28 всрасня.
 
41   Літарагура і масіашва. 1990. 5 касірычніка.
 
,  2 3вяэла. 1990. 30 лісгапада.
 
43 Настаўпінкая газега. 1991. 3 жніўня.
 
44 Ведамасні Вярхоўнага Савега Беларускаіі ССР . 1991. № 20. С. 14.
 
45 Ведамасці Вярхоўнага С авета Рэспублікі Бсларусь. 1991. № 33. С. 4.
 
46 Тамсама. С. 5.
 
47 Літара гура і масіаш ва. 1992. 6 сакавіка.
 
48 Тамсама. 1992. 31 сгудзспя.
 
У зале паседжанняў Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.
 
РАЗДЗЕЛ VI -
 
ПАЛІТЫЧНЫЯ СІЛЫ (1985—1992)
 
ПРАБЛЕМА ПАЛІТЫЗАЦЫІ ПЕРАБУДОБЫ
 
Адна з асноўных праблем, звязаных з перабудовай,— слабая палітызаванасць грамадства. А нізкі ўзровень палітычнае культуры вядзе да нястачы тае ірамадзянскае энергіі. якая пры любым рэжыме конча патрэбная для глыбокіх структурных зменаў.
 
Сталінізм увайшоў у гісторыю фізічным знішчэннем часткі грамадства; брэжнявізм паглыбіў дэструкцыю, разбураючы давер да самога палітычнага працэсу. Калі не лічыць асобных вулічных дэманстрацыяў і вострых парламенцкіх спрэчак, на Беларусі сёння назіраецца выразная нястача імпульсу да зменаў, нявера ў тое, што воля народу можа змяніць рэальнасць. Адсюль — не толькі вартая жалю драбната палітычных партыяў, але і іх замкнёнасць і арганізацыйная слабасць. Адсюль 15 пустых месцаў з 360 у Вярхоўным Савеце, абраным у сакавіку 1990 г. У некаторых выбарчых акругах Менска выбары з-за пасіўнасці выбаршчыкаў безвынікова паўтараліся па пяць і больш разоў. I гэта ў горадзе, які ад пачатку перабудовы застаецца найбольш палітычна актыўным!
 
Васіль Быкаў у адным з інтэрв’ю зазначыў, што «сучасны стан нашага беларускага грамадства дае падставу гаварыць пра яго як пра грамадства апалітычнае. (...) Палітызаванае грамадства не паставіла б паўтысячы аднолькавых помнікаў чужому правадыру (Леніну. — Я. 3.), і без дыскусій зразумела б, чаму цяпер іх трэба прыбраць. Урэшце, палітызаваныя грамадзяне інакш бы паставіліся да саміх выбараў у парламент, калі ў яго прайшло болей за 80 працэнтаў камуністаў-наменклатуршчыкаў»1.
 
Інерцыя, пра якую казаў Быкаў, рэч трывалая. У некаторых сферах застой поўны. Так. у перыядзе 1989—1990 г г., калі дасягнулі піку распачатыя перабудоваю рэвалюцыйныя змены ў Цэнтральнай Еўропе (гэта сімвалічна выявілася ў зносе берлінскае сцяны), афіцыйныя беларускія гісторыкі амаль дзве траціны сваіх даследаванняў прысвячалі тэмам, непасрэдна звязаным з дзейнасцю кампартыі2. Гэтая адданасць акадэмічных навукоўцаў збанкрутаванай ідэалогіі была толькі прыкладам значна шырэйшае з’явы. Нягледзячы на поўную дыскрэдытацыю і прыпыненне дзейнасці кампартыі, яе прысутнасць адчувалася амаль паўсюль. У снежні 1991 г. менская газета «Добры вечар» дзівілася, што вывучэнне грамадскіх навукаў у школах гораду да-
 
гэтуль не паібавілася «ідыятызму». «31 к мы даведаліся, паведамляў рэдакцыйны каментар, — у адным з менскіх тэхнікумаў збіраюцца ўвесці дзяржаўны жзамен па гісторыі... КПСС!» ’
 
«Шмаггадовае вынішчэнне наныянальнай інтэлігенцыі. насаджзннеў чалавечай свядомасці аргадаксальнага балыпавізму не магло не прывееці да збяднення інолекгуальнага патэнцыялу нацыі»,— лічыць дэпутаі Вярхоўнага Савету Сяргей Навумчык. На яго думку, камунісзычная прамыўка мазгоў стварыла тып грамадзяніна, які «звык да любоіі свежай. арыгінальнай ідэі ставіцца з велізарным сумненнем, a то і з нянавісцю»4.
 
Першымі «палітызатарамі» беларускага гра.мадства былі маладыя нашчадкі партыйнай арыстакратыі. Прычыны гэтага — і псіхалагічныя, і сацыяльныя: тут відаць прыкметы вядомага сіндрому «залатой моладзі». Жывучы ў бяспечнай атмасферы ўплывовых сем’яў, маючы шырокі доступ да інфармацыі аб жыцці ў навакольным свеце і будучы ідэалістычна настроенымі, некаторыя з гэтых маладых людзей (вядома ж, не большасць) востра адчулі маральны раскол савецкага грамадства. Напор перабудовы даў ім магчымасць дзейнічаць згодна са сваімі пачуццямі і ўмацаваў іх пазіцыю ў сутыкненнях з бацькамі, што часам мела драмытьптны характар5.
 
Узгадайма «Адозву ініцыятыўнай групы Канфедэрацыі беларускіх маладзёжных суполак» ад ліпеня 1988 г. (раздзел V). Адозва заклікала да дзеяння «ўсю палітычна і нацыянальна свядомую моладзь». На 13 старонках адозвы аўтары выкладалі мэты і метады маладзёжнага беларускага руху, які на першых сваіх этапах налічваў каля 3 000 актывістаў6. Маладзёжным суполкам прапаноўвалася засяродзіцца на пытаннях суверэнітэту Беларусі, яе дэмакратызацыі, эканомікі, экалогіі і нацыянальнай культуры. Аб суверэнітэце. напрыклад, адозва казала так:
 
3 канстытуцыяў БССР і СССР вынікае, што Беларуская ССР — суверэнная діяржава. Але на практыцы гэтай суверэннасці не існуе. Мы верым, што таіькі фактычная суверэннасііь гарантуе гармонію інтарэсау БССР і інічых рэспуБлік, якія складаюць СССР, і дазволіі/ь ажыііііяўляць найдолый адпаведныя характару нашай рэспублікі палітычныя, жанамічныя / кулыпурныя праграмы йе па цэіітралісіікіх .мадэлях7.
 
Аўтары адозвы не спыніліся на абмеркаванні гэтых пытанняў, a пайшлі далей. Падобна да 28 падпісантаў ліста да Гарбачова ў студзені 1986 г., яны назвалі асноўныя прынцыпы абвяшчэння беларускай суверэннасці: вызначэнне правоў і абавязкаў грамадзяніна рэспублікі, пашырэнне міжнароднага прадстаўніцтва і міжнародных сувязяў Беларусі. перабудова структуры эканомікі ў інтарэсах рэспублікі, пашырэнне палітычнага плюралізму і скасаванне манаполіі КПСС на ўладу; аднаўленне беларускай тэрытарыяльнай арміі, ператварэнне Бела-
 
русі ў бяз'ядзерную зону, адраджэнне нацыянальнай культуры і культур іншых этнічных групаў на Беларусі.
 
Апярэджваючы падзеі, дакумент прадвяшчаў кола пытанняў, якія сталі на парадку дня Вярхоўнага Савету Беларусі, абранага ў сакавіку 1990 году. «У 1988 1. мы былі арміяй без афіцэраў,— казаў аўтару гэтай кнііі. адзін з першых удзельнікаў маладзёжнага руху Сяргей Шупа. Сёння ёсць капітаны, нават генералы ёсць»8.
 
Сапраўды. аднасгайны палітычны ландшафт Беларусі з сярэдзіны 1988 г. відавочна змяніўся. Вядома. шмат якія з гэтых пераменаў адбыліся, іак бы мовіць, праз недахоп, пад уплывам дынамічнага ходу падзеяў у Прыбалтыцы, Расіі і на Украіне. Але было б памылкай меркаваць аб падзеях на Беларусі па стандартах іншых рэспублік. Хоць і прынята рабіць параўнанні, але трэба мець на ўвазе, што Беларусь— краіна унікальная і мусіць трактавацца згодна з ейнымі спецыфічнымі асаблівасцямі.
 
УСТАНОЎЧЫ З'ЕЗД БНФ
 
Палі гызаваны рух моладзі вырас у Канфедэрацыю беларускіх суполак са стракатасцю клубаў, згуртаванняў і таварыстваў. Для старэйшых палітычных дзеячоў першыя поспехі Канфедэрацыі выглядалі ўзорам, вартым пераймання. I Устаноўчы з’езд Беларускага народнага фронту. сабраўшыся ў Вільні ў чэрвені 1989 г.. акрэсліў сваю арганізацыю не як палітычную партыю, а як рух, які дазваляе і калектыўнае, і індывідуальнае членства. У статуце Фронт вызначаецца як «масавы грамадска-палітычны рух за пераўтварэнне грамадства і адраджэнне беларускай нацыі на прынцыпах дэмакратыі і гуманізму»9. Некаторыя з лідэраў Фронту былі на той час альбо застаюцца і дагэтуль лідэрамі маладзёжнага руху. Канцэпцыя, якая стаяла за структурай Фронту. дазваляла нефармальнае членства, прадугледжвала аўтаномію мясцовых «групаў падтрымкі» і запрашала камуністаў далучацца да руху. Усё гэта дазволіла здабыць пэўную папулярнасць і маральную падтрымку. Апытанне 2 000 менчукоў напярэдадні Усзаноўчага з'езду БНФ паказала, што да Фронту прыхільна ставіліся тры чвэрці рэспандэнтаў10.
 
ВЯРХОЎНЫ CADET БЕПАРУСІ
 
Выбары ў Вярхоўны Савет Беларускай ССР пачаліся 4 сакавіка 1990 г. У Менску за большасць месцаў у 48 выбарчых акругах гораду змагаліся не менш як па паўтара дзесятка кандыдатаў. Супроць тых. хто выступаў з крытыкай існуючага ладу, выкарыстоўваліся розныя падтаеоўкі. бо выбарчыя камісіі былі прызначаныя камуністамі.
 
Апазіцыя гучна пратэставала. 25 лютага 1990 г. у Менску адбыўся стотысячны дэмакратычны мітынг. арганізаваны Беларускі.м народным фронтам. Сваёй асноўнай мэтай мітынгоўцы абвясцілі «пратэст супроць парушэнняў Закона аб выбарах». Сродкі масавай інфармацыі, знаходзячыся цалкам пад кантролем наменклатуры, не шкадавалі бруду для кандыдатаў апазіныі; нагляд за выбарамі шмат дзе вёўся слаба альбо і ўвогуле не вёўся, і ў некаторых акругах Менска, дзе спаборніцтва ішло асабліва зацята, фальсіфікацыі былі відавочныя. Пасля двух дадатковых тураў у траўні 1990 г. былі запоўненыя 345 з 360 месцаў у Вярхоўным Савеце. Больш як праз год пасля выбараў адзінаццаць месцаў ад гораду Менску ўсё яшчэ.пуставалі ў парламенце, бо выбаршчыкі не выказвалі патрэбнай актыўнасці.
 
Вярхоўны Савет Беларусі складалі дэлутаты, якія трапілі ў яго дваякім чынам: адны— абраныя па 310 тэрытарыяльных акругах, другія — дэлегаваныя ад грамадскіх арганізацыяў, такіх, як, напрыклад, ветэранская, камсамольская — натуралыза. пад пільным кантролем кампартыі. У выніку. калі ў траўні 1990 г. новы Вярхоўны Савет пачаў сваю дзейнасць, 86% яго складалі камуністы. Усяго 33 дэпутаты былі беспартыііныя. Вынікі выбараў расчаравалі апазіцыю. Сябрамі альбо выразнымі прыхільнікамі БІІФ былі ў нацыянальным парламенце толькі каля 25 дэпутатаў. У менскім гарсавеце, праўда, справы выглядалі крыху лепш. Сярод 106 яго дэпутатаў (абраных да пачатку красавіка). было 40 прадстаўнікоў дэмакратычнага блоку, 20 партапаратчыкаў і 46 чалавек з неакрэсленай пазіцыяй12. Адносна падтрымкі БНФ яго лідэр дэпутат ВС Зянон Пазьняк пасля сакавіцкіх выбараў сказаў: «ГІа нашых ацэнках, больш за 40% людзей, якія прагаласавалі ў Менску, падтрымалі БНФ, ад 3 да 7% — кампартыю і наменклатуру, астатнія не вызначыліся»13.
 
24 сакавіка 1990 г. 23 народныя дэпутаты БССР і 21 дэпутат сталічнага гарсавету ўтварылі так званую «дэмакратычную плынь»14. На сходзе, дзе аб гэтым было абвешчана, Станіслаў Шушкевіч. абраны дэпутатам парламенту з падтрымкаю БНФ, выявіў свае палітычлыя здольнасні, якія ў жніўні 1991 г., пасля няўдалага перавароту ў Маскве, прывялі яго на пасаду старшыні Вярхоўнага Савету. Удзельнікі сходу заклікалі да барацьбы ў нашпігаваным наменклатуршчыкамі парламенце; Шушкевіч прапанаваў інакшы падыход. «Мы павінны перацягнуць на евой бок тых. на каго не спадзяёмся, — сказаў ён. — Менавіта тых 120 чалавек. якіх лічаць апаратчыкамі, і з якімі вы сёння не хочаце мець справу. Мы павінны выявіць ініцыятыву. Я за такі падыход...» 15.
 
Новы парламент пачаў работу 15 траўня 1990 г. 345 яго дэпутатаў згуртаваліся ў некалькі групаў: фракцыю БНФ з 27 сяброў, групоўкі аграрнікаў і ветэранаў («Союз»), групоўкі прамыслоўцаў і 160 камуністаў. 3 ініцыятывы БНФ каля 100 дэпутатаў пагадзіліся стварыць
 
Дэмакратычны клуб, каб супольна супрацьстаяць кансерватыўнай бальшыні.
 
У Дэмакраіычны клуб уваходзіла і сама фракцыя БНФ16, якая арганізацыйна аформілася напрыканцы першае сесіі, 16 ліпеня 1990 г. Сваімі асноўнымі мэтамі яна абвясціла незалежнасць Беларусі, замену таталітарнае сістэмы дэмакратычнай, рынкавую эканоміку і дапамогу ахвярам Чарнобыля.
 
Пад канец ліпеня. адразу пасля прыняцця Вярхоўным Саветам БССР Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі, фракцыя БІІФ фармальна ўтварыла дэмакратычную апазіцыю ў Вярхоўным Савеце. У фракцыю ўваходзіла толькі каля 10% заканадаўцаў, але яе ўплыў быў значна большы, чым можна было б меркаваць па колькасці.
 
Напярэдадні першае сесіі новага Вярхоўнага Савету (II траўня 1990 і.) Сойм БНФ вызначыў «галоўную мэту руху»: «дасягненне незалежнасці Беларусі і пераход да садружнасці незалежных дзяржаваў; сцверджанне на Беларусі дэмакратычнага рэспубліканскага ладу, пазбаўленага партыйнай манаполіі на ўладу і панавання якой бы ні было ідэалогіі; адбудова рыначнай эканомікі Рэспублікі ў шчыльнай сувязі з эканомікамі суседніх дзяржаваў; адраджэнне беларускай нацыі і культуры, адбудова ў Бсларусі грамадзянскай суполызасці»17.
 
ДЭКЛАРАЦЫЯ АБ ДЗЯРЖАЎНЫМ СУВЕРЭШТЭЦЕ
 
У канцы ліпеня 1990 г.. калі завяршылася першая сесія новага парламента, быў ужо. прынамсі намінальна, рэалізаваны важны пункт праграмы БНФ— незалежнасць Беларусі. Калі ў 1990 г. Літва, Расія і Украіна абвясцілі сваю незалежнасць, камуністычная бальшыня ў Вярхоўным Савеце БССР не мела іншага выбару, як толькі прыняць патрабаванні дэпутатаў БНФ аб дзяржаўным суверэнітэце. Пункт, у якім БІІФ заставаўся нязгодны з камуністычнай большасцю,— гэта стаўленне да саюзнага дагавору. Тым не меній дэпутаты ад БНФ і камуністы знайшлі глебу для супрацоўніцтва. Калі сесія закрылася, фракцыя БНФ нават атрымала публічнае прызнанне ад ананімнае «групы дэпутатаў-камуністаў», якія адзначылі: «Удзел прадстаўнікоў БНФ у абмеркаванні парадку дня сесіі Вярхоўнага Савету істотна дапаўняў палітру думак. узбагачаў падыходы і неаднаразова выкарыстоўваўся для прыняцця кампрамісных рашэнняў»18.
 
27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР стаў сепаратысцкім. прыгіяўшы вышэйназвапую Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэніпце Беларусі. Галасаванне. праўда. не вызначалася ні аднадушнасцю. ні эн гузіязмам. 3 345 дэпутатаў 115 устрымаліся ад абмеркавання трэба думаць, дзеля ідэалагічнай нязгоды. Але кворум набраўся. і дакумені з 12 артыкулаў быў урэшце выпрацаваны і прыняты19.
 
Зак. 5007.
 
Дзейнічаючы ў адпаведнасці з прынцыпамі «Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека», Вярхоўны Савет БССР абвяшчаў наступныя асноўныя прынцыпы:
 
— «Любыя гвалтоўныя дзеянні супраць нацыянальнай дзяржаўнасці Беларускай ССР з боку палітычных партый, грамадскіх аб 'яднанняў ці асоб праследуюцца па закону». (Артыкул I). [Тэарэтычна гэты прынцып дазваляў абвінаваціць кампартыю ў абструкцыі нацыянальнай дзяржаўнасці. — Я. 3.]
 
—   «Права выступаць ад імя ўсяго народа Рэспублікі належыць выключна Вярхоўнаму Савету Беларускаіі ССР». (Артыкул 2.)
 
—   «Зя.мля, яе нетры, інтыя прыродныя рэсурсы на тэрыторыі Беларускай ССР, паветраная праспюра з ’яўляюцца ўласнасі/ю беларускага народа... Беларуская ССР .мае права на сваю долю... ад ал.мазнага, валютнага фондаў і залатога запасу СССР». (Артыкул 5.)
 
—   «Беларуская ССР утварае Наііыянальны банк, падпарадкаваны Вярхоўнаму Савету Рэспублікі, (...) мае права на стварэнне ўласнай грашовай сістэмы». (Артыкул 5.)
 
—   «Усе пытанні аб граніцах вырашаюцца толькі на аснове ўзаемнай згоды паміж Беларускай ССР і сумежнымі суверэнны.мі дзяржавамі шляхам заключэння адпаведных дагавораў, якія падлягаюць ратыфікацыі Вярхоўным Саветам Беларускай ССР». (Артыкул 6.)
 
—   «На тэрыторыі Беларускай ССР устанаўліваеір/а вяршэнства Канстытугіыі Беларускаіі ССР і законаў Беларускаіі ССР». (Артыкул 7.)
 
—   «Беларуская ССР мае права на пакрыццё страт, нанесеных ёй дзеяннямі ўсесаюзных органаў...». (Артыкул 8.)
 
—   «Беларуская ССР патрабуе ад Урада СССР безумоўнай і тэрміновай кампенсаііыі страт, звязаных з пераадоленнем наступспіваў чарнобыльскай катастрофы». (Артыкул 8.)
 
—   «Беларуская ССР забяспечвае функцыяніраванне беларускай мовы ва ўсіх сферах грамадскага жыцця, захаванне нацыянальных традыцый і гістарычнай сімволікі». (Артыкул 9.)
 
—   «Беларуская ССР мае права на ўласныя Узброеныя Сілы, унутраныя войскі, органы дзяржаўнай і грамадскай бяспекі, падкантрольныя Вярхоўнаму Савету Беларускай ССР». (Артыкул 10.)
 
—   «Беларуская ССР ставфь мэтай зрабіць сваю тэрыторыю бяз’ядзернай зонай, а рэспубліку— нейтральнай дзяржавай». (Артыкул 10.)
 
—   «Беларуская ССР прапануе неадкладна прыступіііь да распрацоўкі Дагавора аб саюзе суверэнных сацыялістычных дзяржаў». (Артыкул 11.)
 
У ходзе дэбатаў аб Дэкларацыі на гэтым апошнім пункце дэпутаты дэ.макратычнае апазіцыі на чале з Зянонам Пазьняком пакінулі
 
залу ў знак пратэсту супраць любое згадкі аб «саюзе суверэнных сацыялістычных дзяржаў». Пазьняк назваў падобны саюз «пятлёй на шыі беларускага народу»20. Контрпрапанова апазіцыі па Дэкларацыі аб суверэнітэце21 набрала толькі 47 галасоў; але яе асноўныя ідэі былі ўключаны ў канчатковы тэкст, які і быў прыняты. На пытанне, што ён думае пра Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце, Пазьняк адказаў: «на сённяшні дзень Дэкларацыя — пустая паперка, не больш». Але ў той жа час ён зазначыў, што «прыняты дакумент аб дзяржаўным суверэнітэце, дзякуючы працы нашых дэпутатаў, на 95 працэнтаў заснаваны на ідэях БНФ, выкладзеных яшчэ паўтара года назад». «Цяпер,— дадаў лідэр апазіцыі,— беларускі народ мае магчымасць змагацца за рэальнае ажыццяўленне суверэнітэту рэспублікі»22.
 
Пісьменнік Васіль Быкаў, таксама ўніклівы каментатар беларускіх падзеяў, пагадзіўся з «чыста тэарэтычным» значэннем дэкларацыі і зрабіў досыць песімістычнае прадказанне: «Рэальнага напаўнення гэтай звонкагалосай дэкларацыі няма ніякага,— сказаў ён,— і цяжка меркаваць, каб з такім выразным, мякка кажучы, кансерватызмам КПБ і Саветаў яго (суверэнітэту. — Я. 3.) магчыма было дасягнуць у бліжэйшым будучым»23. Вядома, улетку 1990 г. ніхто не прадбачыў путчу. які адбыўся праз год у Маскве і параза якога стварыла магутную падтрымку справе суверэнітэту.
 
КРАХ КАМУНІСТЫЧНАЕ ПАРТЫІ
 
У сярэдзіне 1990 г. беларускія камуністы і ідэалагічна, і палітычна знаходзіліся ў разгубленасці. Выхад Ельцына з партыі ў ліпені 1990 г. і заклікі сярод камуністаў на Украіне здаваць свае партбілеты падштурхнулі да выхаду з партыі і членаў КПБ. Некаторыя з іх далучыліся да новых перспектыўных палітычных структураў без фармальнай адмовы ад членства ў партыі. У верасні 1990 г., за два месяцы да апошняга з’езду КПБ, сакратар партарганізацыі вялізнага менскага аўтазаводу скардзіўся, што «нямала людзей з партыйнымі білетамі прапагандуюць яўна нацыяналістычныя, антысацыялістычныя погляды. Часамі ствараецца ўражанне, што сёй-той збіраецца быць членам некалькіх партыяў»24.
 
Адчуваючы, што развал дысцыпліны сярод членаў партыі прымае пагражальныя маштабы, першы сакратар ЦК КПБ Яфрэм Сакалоў на XXXI з’ездзе КПБ у лістападзе 1990 г. забіў трывогу, папярэджваючы: «растуць шавінізм, нацыяналізм, сепаратызм», «крызіс можа перарасці ў катастрофу»25. Азнакі «катастрофы», з яго пункту гледжання, былі і праўда выразныя: партыя, якая налічвала 650 000 членаў, таяла на вачах. На з’ездзе КПБ паведамлялася, што за 10 месяцаў 1990 г. з арганізацыі выйшла 44 500 чалавек, а прынята толькі 3 10926. Асноўным яе недахопам, па словах аднаго з дэлегатаў, была «адсутнасць
 
гібкасці, умення працаваць з усімі палітычнымі сіламі рэспублікі» і «няўменне палітычнымі метадамі адстойваць свае перакананні»27.
 
«Сваёй просталінейнасцю. сваёй звычкай камандаваць, усё стрыгчы пад адзін грабянец.— сказаў стар’шыня Савету Міністраў БССР Вячаслаў Кебіч у сваёй досыць рэзкай прамове на з’ездзе. — мы нярэдка спрыялі адчужанасці нашай інтэлігенцыі (якую ён уважаў за генератар ідэяў у грамадстве. — Я. 3.). асабліва творчай, ад палітыкі партыі. А ў выніку Кампартыя Беларусі ўсё больш апынаецца ўбаку ад таго моцнага пад'ёму самасвядомасці нашага народу, які выкліканы самім жыццём»а.
 
Партыйная «дэлегацыя» ў Вярхоўным Савеце таксама не задавальняла ЦК КПБ. У снежні 1990 г. новаабраны першы сакратар КПБ. член Палітбюро. дэпутат саюзнага парламенту Анатоль Малафееў выказаў расчараванне дзейнасцю 296 беларускіх дэпутатаўкамуністаў. «86% сярод дэпутатаў камуністы, — скардзіўся ён на пленуме КПБ,— але нашага ўплыву амаль не чуваць. Апазіцыя, трэба аддаць ёй належнае, меншай колькасцю праяўляе значна больш ініцыятывы»29.
 
Індывідуальная і калектыўная ідзалагічная апрацоўка камуністаў давяла іх да такога стану, што калі змяніліся правілы гульні, яны аказаліся пазбаўленыя ініцыятывы і імунітэту да «мікробаў свабоды» (накшталт марсіянаў у «Вайне сусветаў» Герберта Уэлса, знішчаных зямнымі мікробамі). Нарэшце яны памалу пачыналі разумець, што гэтая «вядучая сіла грамадства», скаваная статкавай ментальнасцю. ператварылася ў інертную масу. У дакладзе на XXXI з'ездзе КПБ першы сакратар Ш< КПБ Яфрэм Сакалоў гэтак акрэсліў рэальны стан сваёй арганізацыі: «ЦК КПБ. яго Бюро. а разам з імі і ўрад рэспублікі не змаглі ўстаяць перад дыктатам цэнтра дзейнічаць самастойна, насуперак ідучым адтуль часта непаслядоўным рашэнням і рэкамендацыям»30. Партыйная ідэалогія, якая прапаведавала калектывісцкую аднастайнасць, аказалася настолькі дзейснай, што разбурыла і саму партыю. і тое грамадства, якое камуністы хацелі весці і якім кіраваць.
 
ІІІШЫЯ ПАЛІТЫЧНЫЯ ПАРТЫІ I ПАТРЫЯТЫЧНЫЯ РУХІ (Паводле стану на 1992 г.)
 
ГІалітычная вяласць грамадства. пра якую казаў Васіль Быкаў. найвыразней выяўлялася ў дробнасці новаствораных партыяў. якія знаходзіліся ў эмбрыянальнай стадыі развіцця. Большасць насельніцтва сёння застаецца пасіўная: адны баяцца вяртання да дыктазуры. другія страцілі арыентацыю. іншыя настроеныя апатычна. Згодна з праведзеным у лютым 1992 г. апытаннем, «56% насельніцтва Беларусі пакуль што не схілілася ні да якой палітычнай сілы»31. Гэтая вычэквальная пазіцыя (на Беларусі яна больш выразная, чым у балтый-
 
скіх рэспубліках) тлумачыцца гісторыяй і геапалітыкай. Беларускаму народу, чыю зямлю столькі разоў тапталі і дзялілі мацнейшыя сілы з Усходу і Захаду, а культуру здушвалі ўплывы двух магутных суседзяў, Расіі і Польшчы, патрэбны час, каб знайсці сілу на адраджэнне і веру ў сябе. Беларусы кіруюцца выснаванай з гісторыі прыказкай «сем раз мер і яшчэ не вер». Гэтая рыса беларускага характару, якая апошнім часам стала тэмаю гарачых спрэчак, мае адну вартасць, гранічна важную для сучаснага свету: яна гарантуе поўную павагу да правоў меншасцяў у рэспубліцы. Так, у новых дакументах аб грамадзянстве Беларусі нацыянальнасць не пазначаецца. Як зазначыў адзін назіральнік, «дэпутаты прынялі дакумент, які забараняе патрабаваць у любой форме пазнакі партыйнай альбо нацыянальнай прыналежнасці. Гэты закон радыкальна адрозніваецца ад аналагічных актаў, прынятых у іншых суверэнных дзяржавах былога Саюзу»32. Падобны падыход адлюстраваны і ў праграмах розных палітычных партыяў, і ў іншых заканадаўчых актах Вярхоўнага Савету Беларусі.
 
На пачатку 1992 г., калі збіраліся подгіісы пад зваротам аб роспуску рэспубліканскага парламента і правядзенні датэрміновых выбараў, існавала не менш за 20 розных партыяў, палітызаваных рухаў і груповак. 18 з іх утваралі Дэмакратычны блок «Новая Беларусь», створаны дзеля падрыхтоўкі альтэрнатыўных заканадаўчых праектаў, падтрымкі рэферэндуму аб недаверы Вярхоўнаму Савету і змагання за ўвод прэзідэнцкай улады33. Ніжэй падаюцца кароткія звесткі аб найбольш значных партыях34, але перш трэба зрабіць адну заўвагу адносна БНФ. Ці партыя гэта ў поўным сэнсе гэтага слова? Яго лідэр, дэпутат Зянон Пазьняк кажа — не. Фронт, як ён лічыць,— гэта рух, адкрыты для любоіі асобы і партыі. у тым ліку і камуністаў — пры ўмове. што новыя сябры падзяляюць асноўную мэту Фронту: цалкам незалежную і дэмакратычную Беларусь. Апаненты настойваюць. аднак, што гэта— партыя. Яны звяртаюць увагу на імкненне БНФ да палітычнай улады, стварэнне «ценявога кабінету» (з «прэм'ерам» — дэпутатам Уладзімірам Заблоцкім) і ўдзел у рабоце парламента35. Калі мераць амеріканскімі меркамі, дык — партыя, бо мае фармальна прынятую праграму і дзейна ўключыўся ў кампанію за рэферэндум аб роспуску Вярхоўнага Савету 1990 г. і правядзенне новых выбараў. Прычына таго. чаму БНФ пазбягае слова «партыя», здаецца больш псіхалагічнай. чым гіалітычнай: гэтае слова ў кантэксце грамадства, над якім гэтулькі гадоў панавала камуністычная партыя, выклікае адмоўнае стаўленне.
 
У 1992 г. на Беларусі дзейнічалі наступныя партыі:
 
Аб’яднаная дэмакратычная партыя Беларусі
 
Утвораная ў лістападзе 1990 г.; зарэгістраваная (г. зн. афіцыйна прызнаная) у сакавіку 1991 г. Гэта найранейшая з існуючых палітыч-
 
ных партыяў. Сяброў партыі ўсяго каля 1 500: тэхнічная інтэлігенцыя. спецыялісты. рабочыя, сяляне. сярод іх і сябры БНФ. Штаб-кватэра ў Менску, ёсць філіі ў іншых буйных гарадах рэспублікі. Старшыня — А. Дабраволькі. Мэты: незалежнасць Беларусі, палітычная дэмакратыя, свабода развіцця нацыянальных культураў, рыначная эканоміка з замежнымі інвестыцыямі, лібералізм.
 
Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада
 
Утвораная ў сакавіку 1991 г„ зарэгістраваная праз два месяцы. Сяброў партыі каля I 000: рабочыя, сяляне. студэнты, вайскоўцы. гарадская і вясковая інтэлігенцыя. Штаб-кватэра ў Менску; у буйных гарадах ёсць філіі. Кіраўніцтва: старшыня М. Ткачоў (памёр 31 кастрычніка 1992 г.). заменены на гэтай пасадзе народным дэпутатам А. Трусавым: намеснікі старшыні— М. Крыжаноўскі і I. Чарняўскі. Фракцыя Грамады ў Вярхоўным Савеце Беларусі налічвае 12 чалавск. Мэты: незалежнасць Беларусі, якая не выключае членства ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў; рыначная эканоміка з дзяржаўным рэгуляваннем такіх сфераў. як адукацыя, ахова здароўя і фінансы. Грамада сулрацоўнічае з іншымі партыямі і разглядае сябе як частку сусветнага сацыял-дэмакратычнага руху.
 
Беларуская сялянская партыя
 
Утвораная ў лютым 1991 г., зарэгістраваная ў красавіку таго ж году. Сяброў партыі некалькі соцень, пераважна сяляне. ІЛтаб-кватэра ў Менску; у большасці абласцей— філіі. Кіраўніцтва: Я.Лугін (старшыня), I. Нікітчанка і М. Ангоненка (намеснікі старшыні). Некаторыя з сяброў дэпутаты мясцовых саветаў і Вярхоўнага Савету Рэспублікі. Мэты: прыватызацыя зямлі. рыначная эканоміка: не народ для ўраду, а ўраддля народу. алраджэнне нацыянальнай свядомасці і культуры. гуманізм: супрацоўніціва з інпіымі грнмадска-палігычнымі рухамі.
 
Беларускі сялянскі саюз
 
Створаны ў лістападзе 1989 г.. зар ністраваны ў жніўні 1991 і. Сяброў— каля 500 фермераў. 1ІГіаб-кв:п зра ў Менску. Кіраўніцтва: К. Ярмоленка (сіаршыня). Некаіорыя сябры Саюзу дэпугаіы мясцовых Саветаў. Падірымліваіошіа каніакіы з падобнымі саюзамі ў Эстоніі, Латвіі і Ліівс М >гы: абарона ін іар >саў прываіных фермераў. свабода камерцыйііай лпч'інасці. нсіалсжнасці. Беларусі.
 
Беларуская хрысціянска-дэмакратычная злучнасць
 
Утвораная ў чэрвені 1991 г. як пераемніца Беларускай хрысціянска-дэмакратычнай партыі 1930-х гадоў у Заходняй Беларусі, распушчанай польскімі ўладамі; згодна з дадзенымі на лістапад 1991 г., яшчэ чакала рэгістрацыі. Сябры партыі: аснову арганізацыі склалі 102 дэлегаты ўстаноўчае канферэнцыі, пераважна з інтэлігенцыі. Штабкватэра ў Менску; ва ўсіх буйных гарадах—■ філіі. Кіраўніцтва: П. Сілка (каардынатар), I. Багдановіч, М. Арэшкаў, Э. Сабіла 1 Ф. Янушкевіч (сустаршыні). Мэты: адраджэнне грамадства на грунце хрысціянскіх каштоўнасцяў, асабліва ненасілля; плюралізм, прыватная ўласнасць, міжэтнічная гармонія.
 
Беларускі экалагічны саюз
 
Створаны ўлетку 1989 г., зарэгістраваны ў ліпені таго ж году. Сяброў каля 6 500 ад усіх слаёў грамадства. Штаб-кватэра ў Менску; у розных гарадах ячэйкі. Кіраўніцтва: Б. Савіцкі, сябра Прэзідыуму Вярхоўнага Савету Беларусі (старшыня), Р. Гарэцкі, Я. Пятраеў, Л. Тарасенка (намеснікі старшыні). Больш за 20 сяброў Саюзу — дэпутаты розных узроўняў, у тым ліку шэсць — у Вярхоўным Савеце. Мэты: ахова навакольнага асяроддзя, гуманізм; супрацоўніцтва з усімі партыямі і рухамі, у тым ліку з «зялёнымі» Усходняй Еўропы і Скандынавіі.
 
Науыянал-дэмакратычная партыя Беларусі
 
Утвораная ў чэрвені 1990 г., зарэгістраваная ў чэрвені 1991 г. Сяброў каля 300, некаторыя з іх — дэпутаты мясцовых Саветаў. Штаб-кватэра ў Менску. Кіраўніцтва: А. Астапенка, В. Навуменка і М. Ермаловіч (сустаршыні). Мэты: нацыянальнае адраджэнне Беларусі, дэмакратыя, прыватная ўласнасць, палітычная і эканамічная незалежнасць рэспублікі.
 
Існавалі, вядома, 1 іншыя палітычныя сілы ды патрыятычныя рухі. Пра іх можна даведацца з дакументу, які стаў вядомы пасля жнівеньскага путчу 1991 году. Камісія Вярхоўнага Савету па расследванні ўдзелу рэспубліканскага ўраду ў няўдалым перавароце працытавала ў сваёй справаздачы «Даведку аб грамадска-палітычнай сітуацыі і размеркаванні палітычных сілаў на Беларусі» ад 12 чэрвеня 1990 г. і «Даведку аб некаторых палітычных аб’яднаннях» ад 5 ліпеня 1990 г. У гэтых двух дакументах, складзеных «адным з органаў дзяржаўнай бяспекі» ў Менску, пералічваліся «дэструкцыйныя сілы»; БНФ «Адраджэньне», Саюз рабочых Беларусі, Венскі камітэт (звязаны з праблемай Чарнобыля). Грамадзянскі парламент у абарону дэмакратыі. Сацыял-дэмакратычная Грамада, Беларуская дэмакратычная партыя,
 
Незалежная партыя Беларусі, Нацыянал-дэмакратычная партыя Беларусі, Дэмакратычная партыя Беларусі. аргкамітэт Рэспубліканскае паргыі Бепарусі. Саюз палякаў Беларусі і Хрысціянска-дэмакратычны саюз36.
 
Беларускае згуртаванне вайскоуцаў
 
Жнівеньскі пераварот прыспешыў абвешчанне незалежнасці Беларусі, але вайсковае камандаванне рэспублікі, у адрозненне ад украінскага. напрыклад, працягвала стаяць на лаяльных прарасійскіх (імперскіх) гіазіцыях. Характэрна, што на момант перавароту ў афіцэрскім корпусе Беларускай ваеннай акругі, паводле генерала Пятра Чавуса. было голькі 20% ураджэнцаў Беларусі, расіянаў жа — больш 50%. а ўкраінцаў больш за 20%37. Гэта падштурхнула групу беларускіх вайскоўнаў зпртаванца ў грамадскую арганізацыю. каб дамагацца сіварэння нацыянальнай арміі. Да фармавання беларускага войска заклікалі ў сваіх праграмах БНФ і большасць іншых палітычны.х партыяў. Чынна далучылася да гэтае справы БСДГ, якая яшчэ ў сакавіку 1991 і . стварыла сваю вайсковую секцыю на чале з падпалкоўніка.м Мікалаем Статкевічам. Гэтая секцыя і стала арганізацыйным цэнтрам. з якога вырасла Беларускае згуртаванне вайскоўцаў (БЗВ). Яго ўстаноўчы з’езд прайшоў у Менску 12—13 кастрычніка 1991 г.; на ім прысутнічала болып за 120 дэлегатаў ад беларускіх вайсковых клубаў і таварыстваў з усяго СССР. Мэты Згуртавання, згодна з яго статутам. — «спрыянь стварэнню беларускага войска. абароне дэмакратыі і дзяржаўнаму суверэнітэту Беларусі, бараніць правы беларускіх вайскоўцаў»38.
 
Будаваць нацыянальнае войска аказалася нялёгка. У адкрытым лісце да старшыні Вярхоўнага Савету Беларусі. напісаным неўзабаве пасля стварэння БЗВ. яго арганізатары скардзіліся на цкаванне і пераслед сяброў Згуртавання вайсковымі ўладамі, перасцерагаючы. што «ва ўмовах паглыблення крызісных з’яваў на тэрыторыі былога СССР Беларусь можа апынуцца ў тым етане, у якім яна апынулася ў 1918 годзе» — г. зн. без сваёй арміі39. Каб гэткі стан не паўтарыўся, Вярхоўны Савет 11 лютага 1992 г. прагаласаваў за падпарадкаванне ўсіх савецкіх войскаў на беларускай тэрыторыі рэспубліканскім уладам і прыняў новую вайсковую прысягу. згодна з якой прызыўнікі ўрачысіа абяцаюць быць вернымі «Рэспубліцы Беларусь і яе народу»40.
 
/Іартыя камуністаў Беларусі
 
Пасля жнівеньскага путчу 1991 г. дзейнасць КПБ была прыпыненая. а большая частка яе маё'.іасці сканфіскаваная (альбо раскрадзеная). Але ў іеіку 1992 г. скахшраметаваная і колькасна зменшаная паргыя адрадзі іася, крыху змяніўшы назв\: Партыя камуністаў Бела-
 
русі (ПКБ). 3 прычыны вялізарных эканамічных цяжкасцей (у параўнанні з імі гады застою шмат для каго выглядаюць прывабна) і недахопу ў грамадстве палітычнай энергіі, якая б прыспешыла рост іншых партыяў, ПКБ зноў зрабілася сур'ёзным фактарам палітычнага жыцця рэспублікі. Паводле аднаго паведамлення, перарэгістрацыя членаў кампартыі «паказала, што ПКБ робіцца самай шматлікай партыяй». Сваю гатоўнасць уступіць у яе шэрагі пацвердзіла болып за 15 000 чалавек, у гым ліку і маладыя людзі, якія раней не належалі ні да якой партыі41. Камуністычная партыя яшчэ больш акрыяла, калі 4 лютага 1993 1. кансерватыўная большасць у Вярхоўным Савеце зняла забарону з яе дзейнасці, хоць і не вярнула сканфіскаваную на карысць дзяржавы маёмасць.
 
ЖНІВЕНЬСКІ ПУТЧ 199 1 г.
 
Першая вестка пра маскоўскі пераварот дайшла да Менска раніцой 19 жніўня. Гэга была шыфраваная гэлеграма шэфа КДБ В. А. Кручкова да старшыні рэспубліканскага КДБ генерала Эдуарда Шыркоўскага. Тэлеграма загадвала забяспечыць выкананне ўказу «Аб надзвычайным становішчы». Рэакцыя Шыркоўскага вядомая толькі з яго справаздачы, апублікаванай у той час, калі кожны імкнуўся выглядаць як найнявінней. Праз дзесяць дзён пасля спробы перавароту шэф беларускага КДБ сказаў карэспандэнту «Народнай газеты», што вырашыў не выконваць загад. адказаўшы Кручкову так: «Не вы мяне зацвярджалі, а Вярхоўны Савет Беларусі. Яму я даваў прысягу на вернасць. яму буду і служыць». Пасля Шыркоўскі патэлефанаваў у Міністэрства ўнутраных спраў і. даведаўшыся, што міністр У. Ягораў у адпачынку, звязаўся з яго першым намеснікам Віктарам Кавалёвым, з якім, падкрэсліў ІПыркоўскі, «па ўсіх прынцыповых момантах нашы пазіцыі сышліся». Шэф КДБ звязаўся і з прэм'ер-міністрам рэспублікі Вячаславам Кебічам. чыя рэакцыя была адназначнай. Прэм’ер сказаў: «Піякіх каманд з Масквы да выканання не прымаць. на шыфртэлеграму не зважаць. забяспечыць парадак і законнасць на ўсёй гэрыторыі рэспублікі». Шыркоўскі растлумачыў: «На мяне была ўскладзеная задача па каардынацыі намаганняў усіх рэспубліканскіх органаў. што дзейнічалі на і эгым напрамку. I пайшла работа»4:.
 
Што гэта была за работа, можна даведацца са справаздачы спецыяльнай парламенцкай камісіі. якая расследвала ролю дзяржаўных арганізацыяў і розных асобаў у жнівеньскім путчы4’. Хоць некаторыя з вайскоўнаў і партыйных чыноўнікаў адмовіліся супрацоўнічаць са следствам, што выявіла слабасць парламенцкай улады. камісія ўсё ж сабрала дастаткова сведчанняў змовы паміж путчыстамі і рэспубліканскімі ўрадавымі органамі. у тым ліку Міністэрствам юстыцыі.
 
Згодна з дакладам камісіі, міністр юстыцыі Леанід Дашук загадаў суддзям вярнуцца з адпачынкаў і быць гатовымі да «забеспячэння неадкладнага разгляду спраў, звязаных з арыштамі» (с. 10); газета «Знамя юностн», якая асудзіла путч. з ведама першага сакратара КПБ Анатоля Малафеева 20 жніўня была забароненая да выхаду; старшыня Дзяржкамітэту па тэлеі радыёвяшчанні Аляксандр Сталяроў забараніў перадаваць з Масквы апошнія навіны з паведамленнямі аб пазіцыі прэзідэнта Ельцына (с. 11). У шмат якіх гарадах і раёнах рэспублікі мясцовыя біоракраты дзейнічалі аналагічна. Ніводная камуністычная партыйная арганізацыя не асудзіла перавароту (с. 17).
 
Кіраўніцтва Беларускай вайсковай акругі адгукнулася хутка. Галоўнакамандуючы генерал Анатоль Кастэнка казаў пазней у ВС рэспублікі, што «ў ацэнцы палітычных падзеяў Ваенны Савет выказаў стрыманасць і разважнасць» (с. 20). Рыхтуючыся да надзвычайных захадаў, вайскоўцы прывялі армію ў павышаную баявую гатоўнасць. Ад міністра абароны СССР прыйшоў загад выконваць усе распараджэнні ГКЧП (путчыстаў) і «не звяртаць увагі на гэтага авантурыста (г. зн. Барыса Елыдына. — Я. 3), які махае з танка сваімі паперкамі» (с. 37). Усе актывісты апазіцыі апынуліся пад пільным наглядам, a служба хуткай дапамогі, у тым ліку банкі крыві, была гатовая да магчымых масавых рэпрэсіяў (с. 43—48). На шчасце, масавыя дэманстрацыі супроць перавароту, праведзеныя ў Менску 19, 20 і 21 жніўня Беларускім народным фронтам, БСДГ, Аб’яднанай дэмакратычнай партыяй, Нацыянал-дэмакратычнай партыяй і Менскім страйкамам, адбыліся без сутыкненняў з войскамі44.
 
Камісія з сямі чалавек на чале з дэпутатам Ігарам Пырхам прыйшла да высновы, што камандуючы БВА генерал Анатоль Кастэнка падтрымаў путч, і рэкамендавала правесці поўную рэарганізацыю КДБ, пазбавіўшы яго магчымасці весці палітычны нагляд і забараніўшы яго супрацоўнікам уваходзіць у любую палітычную партыю (с. 69).
 
Камісія пастанавіла «лічыць немагчымым далейшае знаходжанне на займаных пасадах» трынаццаці чыноўнікаў, у тым ліку намесніка міністра ўнутраных спраў дэпутата Віктара Кавалёва. Характэрна, што ў справаздачы камісіі ані разу не было згаданае імя шэфа КДБ Эдуарда Шыркоўскага, незважаючы на тое, што яго пазіцыя ў справе путчу, згодна з ягонымі словамі, «па .ўсіх прынцыповых пытаннях супадала з пазіцыяй Кавалёва». Гэта класічны выпадак, калі маўчанне прамаўляе лепш за любыя словы.
 
Было таксама прапанавана ў сувязі з удзелам у путчы адправіць у адстаўку генерала Анатоля Кастэнку і яго начальніка штаба Паўла Казлоўскага. Але гэтыя адстаўкі не адбыліся. У красавіку 1992 г. генерал Казлоўскі стаў міністрам абароны Рэспублікі Беларусь. а генерал Кастэнка, пасля ліквідацыі Беларускай вайсковай акругі — адным з яго намеснікаў.
 
АБВЯШЧЭННЕ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ
 
Па іроніі гісторыі спроба путчыстаў прадухіліць развал Савецкага Саюзу (пераварот адбыўся напярэдадні падпісання новага Саюзнага дагавору) прыспешыла яго канчатковы фармальны распад і нанесла кампартыі смяротны ўдар. У пэўным сэнсе можна сказаць, што пераварот скончыўся поўным поспехам — для процілеглага боку.
 
За колькі дзён пасля путчу Вярхоўны Савет Беларусі зрабіў шэраг гістарычных крокаў. Перад Домам ураду збіраліся шматлюдныя мітынгі. На патрабаванне БНФ 24—25 жніўня адбылася надзвычайная двухдзённая сесія. Смелая пазіцыя прэзідэнта Ельцына ў абароне канстытуцыі, адстаўка прэзідэнта Гарбачова з пасады генсека КПСС, яго ўказ ад 24 жніўня аб часовым прыпыненні дзейнасці кампартыі і дэкларацыя ад 24 жніўня аб незалежнасці Украіны — усе гэтыя падзеі ўмацавалі і падбадзёрылі дэмакратычную і нацыяналістычную апазіцыю ў беларускім парламенце. Сесія скончылася з наступнымі вынікамі:
 
Старшыня беларускага ВС Мікалай Дземянцей у сувязі з яго паводзінамі падчас путчу мусіў падаць у адстаўку.
Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце, прынятая 27 ліпеня 1990 г., атрымала статус канстытуцыйнага закону. 25 жніўня была аднадушна абвешчаная палітычная і эканамічная незалежнасць Беларусі. (Першы сакратар ЦК КПБ Анатоль Малафееў, няйнакш як з роспачы. першы і запатрабаваў ад парламенту, у якім дамінавалі камуністы, прагаласаваць за незалежнасць.)
Міністэрства ўнутраных спраў з саюзна-рэспубліканскага было ператворанае ў рэспубліканскае; яму падпарадкаваныя ўсе войскі былога МУС на тэрыторыі рэспублікі.
Была абвешчаная «дэпартызацыя» ўсіх органаў ураду, дзяржаўных прадпрыемстваў і ўстановаў, а дзейнасць камуністычнай партыі часова прыпыненая45.
 
28 жніўня 1991 г. прэм’ер-міністр Вячаслаў Кебіч апублікаваў заяву, у якой асудзіў спробу путчу і салідарнасць кіраўніцтва КПБ з путчыстамі ды абвясціў, што разам з усім сваім кабінетам «прыпыняе» членства ў кампартыі.
 
17—19 верасня адбылася другая надзвычайная сесія Вярхоўнага Савету. На ёй Станіслаў Шушкевіч быў абраны старшынёю ВС. Назва дзяржавы была змененая з Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі на Рэспубліку Беларусь (РБ). Новымі дзяржаўнымі сімваламі былі зацверджаныя бел-чырвона-белы сцяг (тры гарызантальныя паласы аднолькавай шырыні) і герб «Пагоня» (збройны рыцар на кані). Гэты герб— эмблема Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага — дэманструе повязь са слаўным перыядам беларускае гісторыі.
 
Народны пісьменнік Беларусі Васіль Быкаў.
 
Рэферэндум аб новым Вярхоўным Савеце
 
На пачатку 1992 г. у Беларусі была папулярнаю думка, што абраны два гады таму парламент вычарпаў свае інтэлектуальны патэнцыял і палігычную волю ды спыніў свой рух да рыначнай эканомікі і дэмакратыі. Няспыннае зніжэнне ўзроўню жыцця абвастрыла незадаволенасць насельніцтва. якая ўжо адноіічы. у красавіку 1991 г., пералілася была праз берагі. 'Гады на вуліцы Менска, Оршы і іншы.х беларускіх гарадоў выйшлі дзесяткі тысяч заводскіх рабочыхстраіікоўцаў. Гзтыя падзеі. на дзіва ўсяму свету, адбыліся ў рэспубліны, якая лічылася «спакойнай і паслухмянай». Беларускі карэспандэнт «Нзвестнй» М. Матукоўскі падаў выказванне менскага прафсаюзнага лідэра В. Ганчарыка на пленуме ЦК КПБ: «Вярхоўны Савет БССР адарваўся ад народу. Таму забастоўшчыкі і патрабуюць яго роспуску і правядзення новых выбараў паводле новага. больш дэмакратычнага закону»46.
 
Апазіцыя ЫІФ у парламенце матэрыялізавала гэтае патрабаванне шляхам збору подпісаў. Паводле закону, дзеля абвяшчэння новых выбараў патрабавалася 350 000 подпісаў (5% электарату). Нягледзячы на шматлікія перашкоды, створаныя кансерватыўнай большасцю ў Вярхоўным Савеце і ўрадзе, каля 1200 энтузіястаў сабралі за два месяцы па ўсёй рэспубліцы каля 450 000 подпісаў і 14 красавіка 1992 г. падалі іх у Цэнтральную выбарчую камісію.
 
Фармулёўка пытання для рэферэндуму гучала наступным чынам:
 
Ці лічыце вы неабходным бат эрміновы роспуск Вярхоўнага Савепіу і правядзенне восенню / 992 г. выбараў у прафесіянальны парламент Рэспублікі Бе.іарусь на падставе дэлкікратычнага Закопу аб выбарах, уйесенага апсйіііыяй БНФу Вярхоўным Caeeye?-1
 
29 кастрычніка 1992 г. Вярхоўны Савет пастанавіў, аднак, не праводзіць рэферэндуму. Калі б ён адбыўся. дык гэта быў бы другі рэферэндум на Беларусі. У гады перабудовы адзін рэферэндум ужо праводзіўся. І'н датычыў захавання Савецкага Саюзу і адбыўся 17 сакавіка 1991 г. У ім узялі ўдзел 6 126 983 чалавекі (83.3% ад тых. хто меў права юласу). 82.7% з іх выказаліся за тое, каб застацца ў Саюзе, a 16,1% аддалі перавагу аддзяленню ад імперыі. Той факт, што 16,7°о устрымаліся ад галасавання. a 16,1% абралі аддзяленне, некаторыя каментатары тлумачылі як праяву «абуджэння нацыянальнай самасвядомасці ў значнай часткі нашаіа народу, якая зразумела, ііп'о нацыянальныя інтарэсы беларусаў гэта не адно і тое ж. што інтарэсы КПБ, КПСС, Цэнтра і нават Расіі»48.
 
Дэмакратычныя апазіцыйныя партыі, змагаючыся пад кіраўніцтвам БНФ за рэферэндум аб роспуску Вярхоўнага Савету і за новыя выбары ўвосень 1992 г.. разлічвалі якраз на гэтае «абуджэнне нацыянальнай свядомасці». Гэткія спадзяванні падмацоўваліся і фактам,
 
Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь Станіслаў Шушкевіч ля будынка Таварыства беларускай мовы.
 
што за два месяцы яны здолелі сабраць у падтрымку рэферэндуму больш як 442 000 подпісаў. Але дэмакраты недаацэньвалі кансерватыўнага характару бальшыні Вярхоўнага Савету, падбадзёранай перамогаю былых камуністаў на выбарах у Літве і ростам супраціву рэформам прэзідэнта Ельцына ў Расіі. Калі беларускі парламент зноў сабраўся ў кастрычніку 1992 г., 202 дэпутаты прагаласавалі супраць рэферэндуму, 35 — за, і яшчэ 35 устрымаліся49.
 
Уважаючы на тое, што Цэнтральная камісія па рэферэндуме ў траўні 1992 г. прызнала сапраўднымі 384 318 з 442 000 сабраных подпісаў (што далёка перасягала 350 000 подпісаў, патрэбных згодна з законам для правядзення рэферэндуму), апазіцыя БНФ у заяве, падпісанай 31 дэпутатам, абвінаваціла кансерватыўную большасць Вярхоўнага Савету ў адкрытым парушэнні Канстытуцыі рэспублікі і спробе «захаваць уладу незаконнымі сродкамі»50. У гэтай спрэчцы апазіцыя дамаглася, аднак, і невялікага поспеху: парламент згадзіўся скараціць пяцігадовы тэрмін сваіх паўнамоцтваў на адзін год і прызначыў наступныя выбары на вясну 1994 году51.
 
Вярхоўны Савет пастанавіў лічыць прыняцце Канстытуцыі сваім найпільнейшым прыярытэтам. 3 гэтай мэтаю ён абраў Станіслава Шушкевіча за старшыню Канстытуцыйнае камісіі (замест ранейшага старшыні ВС Мікалая Дземянцея)52.
 
НЕКАТОРЫЯ 3 КЛЮЧАВЫХ ПОСТАЦЯЎ
 
Станіслаў Шушкевіч
 
Шушкевіч — сын беларускага паэта, нарадзіўся ў Менску ў 1934 г. Бацькі ў сярэдзіне 1930-х г г. былі арыштаваныя і высланыя як «ворагі народа». Іх сын скончыў у 1956 г. Беларускі дзяржаўны універсітэт, атрымаўшы дыплом фізіка. У 1969 г. ён пачаў выкладаць у БДУ і з цягам часу атрымаў ступень доктара навук ды званні прафесара і члена-карэспандэнта беларускай Акадэміі Навук, а таксама напісаў некалькі падручнікаў. Шмат гадоў быў членам КПСС, але рэальна прыйшоў у палітыку толькі ў 1986 г. у сувязі з чарнобыльскай катастрофай.
 
Ягоная перамога на выбарах у Вярхоўны Савет Беларусі ў сакаві. ку 1990 г. у значнай меры была абумоўленая тым, што раней ён быў народным дэпутатам СССР. Баронячы інтарэсы ахвяраў Чарнобыля і беларускія культурныя каштоўнасці, ён выступаў супраць камуністычнай наменклатуры рэспублікі. БНФ падтрымліваў яго кандыдатуру ў ВС Беларусі, але пазней іх шляхі разышліся, галоўна ў пытанні аб Саюзе (за захаванне якога выказваўся Шушкевіч) і ў сувязі з яго патураннем наменклатуры.
 
Для некаторых назіральнікаў Шушкевіч, з яго талерантнасцю і выразным дбаннем аб тым, каб былі выслуханыя абодва бакі, увасабляе сабою характэрныя рысы жыхароў сваёй рэспублікі. Але ў той жа час ён кажа пра сябе: «Я адрозніваюся ад Гарбачова адным: я чалавек рашучы»53. Некаторыя з парламентарыяў. крытычна настроеных да Шушкевіча, не сумняваліся ў яго рашучасці, але вычувалі ў ёй імкненне стацца прэзідэнтам рэспублікі дэ факто. На іх погляд. ён «увесь час манеўруе паміж палітычнымі групамі». не маючы выразнага ўласнага курсу54.
 
Імя Шушкевіча замільгала ў міжнароднай прэсе ў сувязі з так званым Белавежскім пагадненнем аб СНД. Каму належала ідэя гэтага пагаднення? Якая была тут роля ІПушкевіча? У папулярным маскоўскім тыднёвіку «Аргументы н факты» беларускі лідэр казаў: «Я звёў разам абодвух прэзідэнтаў. У нас даўно ўжо было пагадненне, што Ельцын прыедзе ў Менск... Мне здаенйа, што Гарбачоў быў вельмі супраць нашай сустрэчы тут. 3 гэтай прычыны была адкладзеная першая такая сустрэча, потым другая. Наш прэм’ер-міністр (Кебіч. — Ä 3.) сказаў: "Можа, запрасіць і Украіну?" Мы пазванілі і дамовіліся сустрэцца ў пятніцу (6 снежня 1991 г.— Я. 3.), але Гарбачоў прызначыў на гэты час пасяджэнне Дзяржаўнага Савету (такія пасяджэнні ніколі не адбываліся па пятніцах). Тут я азвярэў. Я падумаў: калі ў пятніцу не выходзіць, то мы напэўна збярэмся ў суботу».
 
Ці прадбачыў Шушкевіч. чым скончыцца іх суботняя сустрэча? Вось ягоны адказ:
 
Калі б хто запыіпаў мяне напярэдадні, ці магчымы такі варыянт, я адказаў бы: «Не, гэта немагчыма». Я быў перакананы, йтю Краўчук (піагачасны прззідэнт Украіны. — Я. 3.1 не далучыііца да такое садружнасці ні ніякую цану. Але каяі Украіна — за, то давайце афармляць. Уся мая энергія быяа накіравана на захаванне адкрытаіі мяжы паміж Беларуссю і Украінай. Мы ўсе пранікліся гэіпаіі ібэяіі пе раз ’язджайііа, пакуль не будзе дасягнутае пагабненне3'.
 
Вячаслау Кебіч
 
Кебіч нарадзіўся у 1936 г. у сялянскай сям'і. Скончыў Менскі політэхнічны інстытут і Вышэйшую партыйную школу. Па спецыяльнасці інжынер-механік, член КПСС з 1962 г. 3 1958 г. працаваў у Менску, з інжынера-тэхнолага стаў дырэктарам заводу. У 1980 г. абраны другім сакратаром менскага гаркаму партыі, а ў 1983 г. узначаліў аддзел цяжкай прамысловасці ЦК КПБ; пасля працаваў другім сакратаром менскага райкаму КПБ.
 
У снежні 1985 г. Кебіч быў прызначаны намеснікам старшыні савету міністраў і старшынёй Дзяржплану БССР. 3 красавіка 1990 г. — прэм'ер-міністр рэспублікі і дэпутат Вярхоўнага Савету СССР. Праз два месяцы быў зноў прызначаны прэм'ер-міністрам. Mae багата вы-
 
■ 175
 
сокіх дзяржаўных узнагародаў, у тым ліку званне заслужанага машынабудаўніка БССР.
 
Кебіч — чалавек дзеяння. Ён рашуча выказваецца за незалежнасць Беларусі і шмат сіл аддае развіццю і падтрымцы двухбаковых эканамічных сувязяў з былымі саюзнымі рэспублікамі і з іншымі дзяржавамі. Яго палітычныя апаненты пагадзіліся б з характарыстыкай, якую даў яму дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі Уладзімір Грыбанаў: «Ён адукаваны чалавек, але не можа пазбегнуць учарашніх поглядаў. і проста ідэалагічных догмаў. Ён верыў у камуністычную ідэю нядоўга. а можа і ўвогуле не верыў. Але апрача ідэяў ёсць жыццё, людзі, адносіны. Ён звязаны з мінулым праз пэўных людзей»56.
 
3янон Пазьняк
 
Нарадзіўся ў 1944 г. у Заходняй Беларусі ў сям'і культурных дзеячоў. У беларускім дэмакратычным руху Пазызяк— вельмі своеасаблівая маральная і палітычная сіла. Па адукацыі археолаг і гісторык мастацтва, ён шмат гадоў вёў змаганне супроць знішчэння культурных гюмнікаў. Асоба Пазьняка прыцягнула шырокую ўвагу ў сувязі з выкрыццём ім сталінскіх злачынстваў у Беларусі. Ён адкрыў свету Курапаты, гэтаксама як Салжаніцын — архіпелаг ГУЛАГ. У Курапатах, магчыма, загінуў ад бальшавікоў і дзед Пазьняка, які за польскім часам выдаваў у Вільні беларускую хрысціянска-дэмакратычную газету.
 
У Вярхоўны Савет Беларусі Пазьняк балатаваўся ў Менску. На той час ён быў вядомы як адзін з заснавальнікаў і лідэраў БНФ, бескампрамісны і красамоўны крытык камунізму, палкі абаронца беларускае незалежнасці, дэмакратыі і рыначнай эканомікі. У парламенце Пазьняк стаў на чале апазіцыі, прыкладаючы ўсе намаганні, каб зрушыць камуністычны Вярхоўны Савет з яго кансерватыўных пазіцыяў. Амерыканскі аўтар Г. Сміт, абмалёўваючы гэтую постаць, пісаў: «Пазьняк— змагар, адзін з тых апазіцыянераў, якія дзіўным чынам з'яўляюцца пад дыктатурай: чалавек маральны, смелы і бескампрамісны, ён заўжды кідае выклік уладам, бо яго незалежны дух не можа быць здушаны»57.
 
Пазьняк— суровы максімаліст; многія ўспрымаюць яго як экстрэміста. Але недэмакратычным яго назваць нельга. Якраз ён выступіў супраць антыкамуністычнага «палявання на ведзьмаў» ды заклікаў камуністаў уступаць у Беларускі народны фрбнт і працаваць дзеля дэмакратыі і свабоды. Шмат якія з патрабаванняў Пазьняка і БНФ, у тым ліку аб незалежнасці Беларусі і нацыянальнай сімволіцы, былі ўрэшце прынятыя; іх падтрымалі і тыя, хто спярша выступаў супраць. Усё гэта пацвярджае словы Васіля Быкава, які назваў яго «апосталам народнай праўды». Як пісаў журналіст Анатоль Казловіч, «Зянон Пазьняк патрэбны беларусам як індыкатар іх спадзяванняў, глыбока схаваных. яшчэ неўсвядомленых памкненняў да нацыянальнае свабоды»58.
 
Лідэр Беларускага народнага фронту — Зянон Пазьняк.
 
СПАСЫЛКІ
 
1 Лігаратура і мастацтва. 1992. 7 лютага.
 
Гл.: Беларусістыка. 1991. № 10. Гісторыя. С. 5, 6.
 
3Добры вечар. 1991. 19снежня.
 
4 Уліцёнак Аляксандр. Іншадумцы. Мн., 1991. С. 191.
 
5 Погляд знутры на гэтую драму пакаленняў можна знайсці ў гісторыі маральнага бунту і інтэлектуальнага вызвалення Сяргея Навумчыка: Тамсама. С. 178—188.
 
6 У Менску апублікаваны інфарматыўны сацыялагічны дослед маладзёжнага ру.ху ў другой палове 1980-х гг. Гл.: ІІІавель С. A., О. Т. Манаев. Молодежь н демократнзацня советского обшества: соцнологпческпй аналнз. Мн., 1990.
 
7 Гэты неапублікаваны дакумент зна.ходзіцца ў архіве газеты «Беларус» у Нью-Ёрку.
 
8 Сяргей Шупа, у асабістым інтэрв’ю з аўтарам (улетку 1992 г.).
 
9 Праграмныя дакументы БНФ «Адраджэньне». Мн., 1989. С. 25.
 
10 Беларус. № 360.
 
11                                                                                                Turevich Art. Elections in Byelorussia П Byelorussian Review. Vol. 2. № I (Spring 1990). P. 6.         *
 
12 Беларус. № 369.
 
13 Turevich Art. Elections in Byelorussia // Byelorussian Review. Vol. 2. № 1 (Spring 1990). P. 7.
 
14   Расолька Мі.хаіл. Дэпх'тацкія гульні «Вясна-90» // Крыніца. № 7. Мінск, 1990. С. 4.
 
15 Та.мсама. С. 3.
 
16 Гл. інтэрв’юзЗянонам Пазьнякому«Літаратурыімастацтве» Южніўня 1990.
 
17   Навіны БНФ. 1990. 27 траўня.
 
18   Звязда. 1990. 1 жніўня.
 
19 Тэкст гэтага дакументу гл.: Звязда. 1990. 29 ліпеня і Літаратура і мастацтва. 1990. 3 жніўня. Беларуская місія пры ААН у Нью-Ёрку выпусціла таксама ў жніўні 1990 г. яго англійскі перакладу форме прэскамунікату.
 
20 Беларус. № 372.
 
21   Поўны тэкст гэтае контрпрапановы гл.: Беларус. № 372.
 
22 Літаратура і мастацтва. 1990. ІОжніўня.
 
23 Тамса.ма. 1990. 3 жніўня.
 
24 Коммуннст Белорусснн. № 9. 1990. С. 237.
 
23 Звязда. 1990. 29лістапада.
 
26 Тамсама.
 
27 Звязда. 1990. 28 лістапада.
 
28 Советская Белорусспя. 1990. 2 снежня.
 
29 Звязда. 1990. 22 снежня.
 
30 Тамсама. 1990. 29 лістапада.
 
31   Свабода. 1992. № I.
 
32 Першая праграма Маскоўскага ўсесаюзнага радыё. 22 кастрычніка 1991; тэкст цытуецца ў FB1S-Sov-91-203. 23 кастрычніка. 1991. С. 61.
 
” БелТА-ТАСС. 1992. 3 люгага.
 
34 Гтіая інфарманыя грунтуецца ў асноўным (але не выключна) на справаздачы, апублікавапай у газене «Навіны ЬІІФ». № 7. Лістапад 1991. Іншыя звесткі ўзягыя з занадта шматлікіх крыніц, каб іх пералічваць.
 
” Распрацоўку гэтага погляду гл.: Федоровпч В. Врсмя лп дслать ставкн? // Человек н экономнка. № 12 . 1991. С. 20, 21.
 
36 Гэты спіс змешчаны ў ратапрынтнай брашуры пад назваю: «Отчетпый док.іад Времеішой компсснн Верховного Совета Республнкп Беларусь по оценке действпй ч.іенов ГКЧП н поддержавшнх нх обшественно-полптнческнх образовашій, органов государственной властн п управленпя. должностных um іі іраждан». Мн., 1991. С. 59,
 
37   Звязда. 1992. ІОстуДзеня.
 
38   Навіны БІІФ. 1991. №7.
 
39   Советская Белоруссня. 1991. 27 лістапада.
 
49   Навіііы БНФ. № 2. 1992. Ібстудзеня.
 
41 Радыё Свабода. Краткне сообшення НТАР-ТАСС. «Russia and CIS Today». 1992. 11 мая.
 
42   Народная газета. 1991.29жніўня.
 
43 Отчетный доклад Временной komiicciih Верховною Совета Республнкп беларусь no оценке действпй членов ГКЧП п поддержавшпх нх обіцественпополнтнческнх образованпй, органов государствснной властп н управлення, должносгных лнц іі граждан. Мн., 1991.
 
44 Мікалайчанка Аляксандр. Эпіцэнтр. што прывёў Беларусь да свабоды. // «Полацак». 1991. № 9. С. 4-8. Гэіы артыкул змяшчае падзённмо справаздачу аб падзеях. што адбываліся на цэнтральнай плошчы ў Менску.
 
45 Ведамасні Вярхоўнага Савета Бс іарускай ССР. № 28 (Мн., 1991). С. 4-15. Тэкст закону, што датычыць Міпісгэрства ўцутраных справаў, гл.: Народная газета. 1991.27 жніўня.
 
46   FBIS-SOV-91-073. 1991. 16 красавіка. С. 52.
 
47   Звязда. 1992. І5лютага.
 
48 Сгарчанка Уладзімір. Ці ёсць шаіш псрамагчы? // Літаратура і мастацтва. 1991. 31 траўня.
 
49   Літараіура і мастацтва. 1992. 6 лістапада.
 
50   Беларус. № 395.
 
31   Літаратура і мастацтва. 1992. 6 лістапада.
 
52   Тамсама.
 
53   Гэта загаловак інтэрв'ю з Шушкевічам у «Звяздзе» 3 вераспя 1991 г.
 
34 Гл. тэкст прамовы дэпутата Дзмітрыя Булахава, старшыні Камісіі па закаііадаўсгве: Дзевятая сесія Вярхоўнага Савеіу Рэспуб.іікі Беларусь двананцатага склікання. 1992. Бюлетэнь № 24. С. 45 -48.
 
35   Аргументы і факты. 1991. № 1.
 
56   Народная газета. 1992. 17 сгудзеня.
 
57   Smith Hedrick. The New Russians. New York: Random House, 1990. P. 122.
 
38   Народная газета. 1991.7 лістапада.
 
РАЗДЗЕЛ VII -
 
ЭКАНОМІКА: HEPA ПОСПЕХУ ПЕРАБУДОВЫ ( 1 985—1992)
 
У «ХВОРЫМ ГРАМАДСТВЕ»
 
I прафесійныя аналітыкі, і звычайныя людзі згаджаюцца, што палітычная драма. якая разгортваецца ў Беларусі (як і ў іншых частках былога СССР). непасредна звязаная з эканомікай. Для насельніцтва ўзровень прыбызкаў і даступнасць тавараў— асноўная (калі не адзіная) мерка поспеху перабудовы. Паводле гэтага крытэрыя, перабудова ўсцяж церпіць фіяска, а гэта значыць — настальгія па часах перад 1985 г. мацнее. Эканоміка не пацвердзіла рыторыку наконт «новага мыелення» і эйфарыю з прычыны нацыянальнай незалежнасці. Наадварот. эканамічны епад увёў Беларусь у шматбаковы крызіс, і адзіным суцяшэннем тут можа служыць думка. што ў некаторых іншых рэспубліках колішняе імперыі становішча яшчэ горшае.
 
На думку даследчыкаў расійскай гісторыі лёс старога рэжыму быў прадвызначаны. Патрэба перабудовы зыходзіла з усведамлення таго, што Савецкі Саюз з прычыны сваёй палітычнай і эканамічнай сістэмы безнадзейна адстаў ад тэхналагічнага прагрэсу заходняга свету.
 
Цікавы дослед на гэтую тэму пад загалоўкам «Хворая навука ў хворым грамадстве» быў апублікаваны ў Менску ў 1990 г. Згодна з яго аўтара.м, Г. Несветайлавым, ва ўмовах камандна-адміністрацыйнага кіравання грамадска-палітычнай сістэмай навукова-тэхнічны рагрэс вызначаецца цыклічнасцю. Гэта пацвярджаецца статыстычна. Разгледзім, напрыклад. тэмпы фундаментальных навуковых адкрыццяў у СССР пасля другой сусветнай вайны. Савецкая навука ў гэты час засяроджвалася на ядзернай энергіі, квантавай электроніцы і касмічнай тэхналогіі. Тут выразна прасочваецца замкнёны цыкл: у 1950-х гадах было зроблена 34°'о агульнай колькасці навуковых адкрыццяў; у 1960-х 46%. у 1970-х— 18%, а ў 1980-х — усяго 2%.
 
Тым часам, піша ІІесветайлаў, вонкавы свет перажыў тэхналагічныя рэвалюцыі ў галінах мікраэлектронікі, інфарматыкі і біятэхналогіі, але савенкая навука была не ў стане вырвацца з названага цыклу, застаючыся ва ўчарашнім дні. Адарваная ад эканамічных патрэбаў і стымулаў, яна дэфармавалася і «тэхніцызавалася», перашкаджаючы пераарыентаныі эканомікі на натрэбы народу— каб выра-
 
шыць праблемы экалогіі. аховы здароўя і ўздыму сельскагаспадарчай прадукцыі.
 
Несветайлаў лічыць ахвярамі камандна-адміністрацыйнай сістэмы не толькі навуку, спаралізаваную адсутнасцю здаровых узаемаадносінаў з эканомікай, але і навукоўцаў (у тым ліку, вядома, і эканамістаў);
 
Адміністратыўна-кайандныя адносіны ў сферы навукі дэфармавалі асобу навукоуца, робячы з яго пазбаўленага ініцыятывы і ўласнай думкі канфарміста, які аслабіў ахоўныя рэакцыі навукі, стварыўшы сіндром набытага імунадэфіцыту ў адносінах да знешняга адміністрацыйнага ўздзеяння. Праз такую асобу вучояага за гады застою ў навуку пранікліўсе хваробы граліадства: бюракратызацыя, зніжэнне стымулаў да працы, падзенне грамадсі лга прэстыжу творчай дзейнасці, хабарніцтва і казнакрадства, групаўшчына, чынашанаванне і г. д.1
 
Бюракратызацыя навукі рэзка замарудзіла працэс укаранення адкрыццяў і вынаходніцтваў у практыку. Гэты сімптом разбурэння старога ладу таксама відаць праз статыстыку. Прамежак часу паміж адкрыццём і датай яго афіцыйнага прызнання ў 1961—1965 г г. складаў 6 гадоў, у 1971—1975 г г. ён вырас да 9-ці, а ў 1981—1989 г г. —звыш 15 гадоў2.
 
У выніку савецкая сістэма спарадзіла «эканоміку, непадатлівую не толькі на інтарэсы і патрэбы чалавека, але і на навукова-тэхнічны прагрэс»3. Такім чынам, надыход перабудовы і галоснасці быў непазбежны. Адным з вынікаў перабудовы стаўся рух за рэальную нацыянальную незалежнасць, у аснове якога ляжала эканоміка.
 
ЭКАНОМІКА I ІДЭЯ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ
 
Палітыка галоснасці, якая распачалася ў 1985 г. у адсутнасці поўных і надзейных дадзеных (тагачасная статыстыка, ненадзейная і няпоўная, мусіла толькі пацвярджаць уяўныя поспехі Беларусі ў складзе СССР), стымулявала дыскусіі аб эканамічных падставах незалежнасці рэспублікі. Да эканамічных аргументаў звярталіся і тыя, для каго нездлежнасць была найперш шляхам да ратавання нацыянальрае культуры, і тыя, хто з чыста рацыянальных матываў не прымаў удушлівага цэнтралізму маскоўскае бюракратыі ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы.
 
Першым на палітычнай арэне з выклікам старому рэжыму выступіў Беларускі народны фронт (БНФ). Сваю эканамічную платформу ён сфармуляваў у праграме, прынятай на ўстаноўчым з’ездзе ў чэрвені 1989 г. Галоўныя пункты праграмы падаюцца ніжей у скарочаным выглядзе:
 
/. Найвышейшы.м уласьнікам тэрытарыяльных рэсурсаў БССР зьяўляеііца народ, які дэлегуе свае паўнамогітвы Вярхоўнаму Савету БССР. Мясцовыя Саветы зьяўляюіріа трымальнікамі тэрытарыяльных рэсурсаў: яны маюць права здаваць іх у мэтавае кароткатэрміновае, доўгатэрміновае ці бестэрміновае распараджэньне.
 
АсноваІі планава рэгуляванай рыначнай эканамічнай сісіпэмы зьяўляецца долевая ўласнасць працаўнікоў і працоўных калектываў. Дзяржава ахоўваеўсе формы ўласнасці.
Цэнтральным зьвяном эканамічнаіі сістэмы зьяўляецііа самастойнае прадпрыемства.
Гаспадарчыя адзінкі (прадпрыемствы, аб’яднанні, індывідуальныя гаспадаркі) абавязаныя дзейнічаць у адпаведнасыіі з заканадаўствам і заключанымі дагаворамі.
Агульнае кіраванне эканомікай БССР ажыцыіяўляецг/а Урадам Беларусі.
Неабходна адмяніііь дырэктыўна ўстаноўленыя натуральныя пастаўкі прадукцыі ў агульнасаюзныя фонды, паколькі гэтыя паспіаўкі не апасродкаваны таварна-грашовымі адносінамі. Адносіны эканамічных суб'ектаў БССР зь любымі партнёрамі за межамі рэспублікі павінны будавагіі/а на аснове ўзаемнай выгады і дабраахвотна заключаных дагавораў. Памеры адлічэньняў усіх саюзных рэспублік у бюджэт СССР вызначаюцца шляхам іх кансэнсусу (з агульнай згоды).
Прадпрыемствы... маюі/ь права наладжваць... прамыя эканамічныя сувязі з партнёрамі замежных краінаў.
У рэспублігіы павінны быць створаныя спрыяльныя ў.мовы для інвеставаньня замежнага капіталу.
Зямпя зьяўляецііа ўласнасы/ю народу і перадаецца мяаіовым Саветам без права адчужэньня... Арандатар нясе адказнасьць перад мясцовым Caeemaxt за рацыянальнае, экалагічна бясьпечнае выкарыстаньне арандаванага ўчастку.
У сельскагаспадарчым ко.мплексе галоўным зьвяном зьяўляецца сялянская гаспадарка, якая арандуе зямлю ў мясцовага Савета на аснове пажыцыіёвай арэнды і з правам перадачы ў спадчыну... Сялянскія гаспадаркі могуць дабраахвотна ўступаць у любыя формы кааператыўных аб’яднаньняў у галіне сельскагаспадарчай вытворчасыр, першаснай пераапрагіоўкі, захаваньня і збыту прадукцыі4. Савецкая эканоміка працягвала развальвацца. Тым часам эканамісты шукалі іншыя мадэлі, каб перабудаваць існуючыя ўзаемаадносіны. Найперш немінуча паўставала пытанне аб падпарадкаванасці рэспубліканскай эканомікі маскоўскай бюракратыі. «Азірніцеся на свет! — усклікаў эканаміст П. А. Капітула на “круглым стале” ў Мен-
 
ску, наладжаным «Комм\ннстом Белорусснн» ўвесну 1990 г.— Заводы Форда працуюць у дзесятках краін, на ўсіх кантынентах. I хто думае аб іх падпарадкаванасці?» Але на Беларусі, казаў Капітула, «прадпрыемствы, як і раней, аблытаныя бюракратычным павуціннем5.
 
Суседзі Беларусі — балтыйскія дзяржавы і Украіна — імпэтна вырываліся з гэтага павуціння. На вуліцах, а пасля выбараў у сакавіку 1990 г. і ў парламенце, на кансерватыўны беларускі ўрад ціснула нешматлікая, але галасістая апазіцыя: і ўрад не мог ігнараваць яе галасоў. Новаабраны прэм'ер-міністр Вячаслаў Кебіч. колішні дырэктар менскага вытворчага аб’яднання па выпуску станкоў, быў перакананы, што эканамічныя сувязі з Расіяй для беднай на рэсурсы Беларусі застаюцца жыццёва неабходнымі; аднак палітычную надзённасць пытання аб незалежнасці ён прызнаваў. У сваёй першай прамове ў рэспубліканскім Вярхоўным Савеце ён абвясціў, што «адзінае рашэнне — зканамічны суверэнітэт Беларусі»6.
 
Суверэнітэт — то ён быў, хоць усё яшчэ грунтаваўся на невыразнай ідэі Саюзу і сувязяў з урадам Гарбачова—Рыжкова. Парадаксальная пастанова парламенту 27 ліпеня 1990 г. аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі, пры наяўнасці ў парламенце 86% камуністаў, тлумачыцца збегам эканамічных. палітычных, культурных і маральных прычынаў. Слушна зазначыў загадчык эканамічнага аддзелу часопіса КПБ «Коммуннст Белорусспн» Уладзімір Самойлаў, падсумоўваючы ў сваім часопісе “круглы стол" аб стане рэспубліканскай эканомікі: «Праблемы эканомікі сёння сталі не толькі самымі актуальнымі, якія хвалююць кожнага члена нашага грамадства, але ў поўным сэнсе палітычнымі і нават маральнымі»7. Сапраўды, як заўважыў актывіст апазіцыі і член парламенту Сяргей Навумчык, свабода ва ўсіх гэтых аспектах непадзельная. Гаворачы аб «паслухмянасці», з якой людзі адмовіліся ад сваёй «свабоды слова і свабоды духу», Навумчык трапна зазнаЧыў: «Ці не таму так здарылася, што гэтыя свабоды не грунтаваліся на эканамічнай свабодзе?»8.
 
ЧАРНОБЫПЬСКІ ФАКТАР
 
Дысжусія аб эканамічнай незалежнасці набыла на Беларусі адмысловы розгалас у сувязі з чарнобыльскай бядой, якая выкрыла амаральнасць падначалення чужой і далёкай уладзе. У абліччы гэтай велізарнай катастрофы вельмі востра адчувалася хваравітая залежнасць рэспублікі ад цэнтральнай бюракратыі. Галоўны тэарэтычны і палітычны часопіс КПБ «Коммуннст Белорусснн» пачаў уздымаць пытанні, якія падрывалі прамаскоўскую арыентацыю беларускай кампартыі; гэтыя пытанні, аднак, заставаліся без адказу, у тым ліку і наступнае:
 
У каго спытаііь, чаму аб праблемах ліквідацыі наетупстваў (чарнобыльскай. — Я. 3.) аварыі мы былі вы.йутаныя расказваць у нашы.м беларускі.м друку толькі з ведама міжведамаенай камісіі жспертау пры Мінатамэнерга СССР? Чайу вострыя і найболыа праўдзівыя матэрыялы даводзілася пасылаць на візу ў Маскву (дзе яны нярздка і знікалі?)^
 
Чарнобыльская бяда. аднак. не юлькі стымулявала змаганне за незалежнасць. але і перашкаджала яму. Як казаў дэмограф A. А. PaKay на дыскусіі па эканоміцы ў «Коммунмсте Белорусснн»: «51 лічу, што ні пра якую самастойнасць пасля 1986 г. у нашай рэспубліцы не можа быць гаворкі. Сваёй бядою мы прывязаныя цяпер да ўсёй дзяржавы»10. У жніўні 1990 г.. калі ішлі бурныя спрэчкі аб Саюзным дагаворы, дэпутат Вярхоўнага Савету Генадзь Грушавы сказаў на радыё «Свабода»: «Людзі перакананыя. што калі мы выйдзем з Савецкага Саюзу, ніхто не захоча нам дапамагчы, і ю «агінем. Гэта міф. Гэта м іф, які трымае за горла цэлы народ"
 
Калі сграх перад незалежнасцю і быў, на думку некаторых. неабгрунтаваны, дык маштабы самога бедства заставаліся велізарнейшымі. ГІрэм'ер Кебіч сказаў у беларускім парламенце ў чэрвені 1990 г.. uno «толькі наяўныя страты нацыянальнага багацця, паводле сённяшніх ацэнак. набліжаюцца да 100 млрд. рублёў, што перавышае 8 гадавых бюджэтаў рэспублікі»12. Трэба дабівацца ад саюзных органаў кампенсацыі гэтых стратаў, адзначыў далей Кебіч. 1 сяпраўды, праз месяц рэспубліка выказала гэтае дамаганьне ў Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце: «Беларуская ССР патрабуе ад Ураду СССР безумоўнай і тэрміновай кампенсацыі стратаў, звязаных з ліквідацыяіі наступстваў чарнобыльскай катастрофы».
 
Але неўзабаве беларусы зразумелі, што епадзяванні на Маскву былі нерэалісгычнымі. У верасні 1990 г. «Ко.ммунпст Белорусснн» ў паведамленні пра XXVIII з’езд КПСС. які адбыўся ў ліпені таго ж юду. горка зазначыў: «Мы ахвяры не толькі самога Чарнобыля, але і таго. што дагэтуль, нягледзячы на ўсе пастановы, не дадзена ацэнка нацыянальнаму бедству. таго, што ад нас спрабуюць адмахнуцца, як аддакучлівых мух. Мы — заложнікі маўчання»13.
 
Яшчэ адзін прыклад трывалай і хваравітай залежнасці Беларусі ад старога імперскага цэнтру падаў у ААН у верасні 1991 г. беларускі мінісір замежных спраў Пёір Краўчанка. Ён скардзіўся. што Масква затрымлівае цвёрдую валіоту. неабходную для ліквідацыі наступстваў аварыі. тым часам як беларуская рэспубліка «не мае ніводнага дзіцячага тамоі рафа для ранняй дыягностыкі анкалагічных захворванняў... Галоўны вінавагы ў чарнобыльскай трагедыі Мінатамэнерга СССР. якое працягвае існаваць як магутная бюракратычная сістэма. — аірымала ў 1991 г. адэкспарту энергіі 650 млн. далараў. 3 гэтых астранамічных грошаіі Беларусь недастала ні капейкі»14.
 
Ус/паноўка памятнага крыжа / Курапапюх.
 
Падмурак памятікіга крыжа, пастаўленага да тысячагоддзя Хрысціянства ікі Беларусі. Kanada. Мідлянд.
 
Калі Расійскую Федэрацыю ўзначаліў Барыс Ельцын, сітуацыя не змянілася на лепшае. Пасля таго, як прэзідэнт Ельцын у студзені 1992 г. наведаў Менск, дэпутат Генадзь Карпенка напісаў: «Што датычыць чарнобыльскай бяды і рукі дапамогі для яе рашэння, то на сустрэчы прэзідэнта Расіі Б. М. Елыдына ў беларускім парламенце было ясна сказана: гэтую бяду Рэспубліцы Беларусь давядзецца рашаць самастойна»15.
 
Напярэдадні шостае гадавіны аварыі перспектывы для ахвяраў Чарнобыля крыху палепшыліся. Расійскі ўрад прыняў рэзалюцыю «Аб захадах па выкананні пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб памерах і спосабах фінансавання ў 1992 г. выдаткаў на ліквідацыю наступстваў трагедыі на Чарнобыльскай АЭС». Пагадненне, падпісанае тагачасным прэм’ер-міністрам і галоўным эканамістам Расіі Ягорам Гайдарам, прадугледжвала штоквартальныя выплаты Расіяй 4,6 млрд. руб. (у цэнах 1984 г.) у спецыяльны Чарнобыльскі фонд16. Але, тым не менш, Беларусь застаецца асноўнай ахвярай Чарнобыля, хоць у шырокім свеце— і гэта асабліва прыкра — яе за такую не прызнаюць. Як зазначыў у сваім добра ўдакументаваным дакладзе Дэвід Р. Марплс з універсітэту гор. Альберты (Канада), «асноўнай прычынай маруднага прагрэсу рэспублікі застаюцца вынікі чарнобыльскай катастрофы 1986 г., трагедыі, якая ўдарыла па Беларусі куды мацней, чым па любым іншым рэгіёне»17.
 
УСЕСАЮЗНЫ ПРАМЫСЛОВЫ СПРУТ
 
Савецкую імперыю мацавала шмат інтэграцыйных сетак: адміністрацыйная. кулыурная, вайсковая і, перадусім, эканамічная. Сыравіна, камплектуючыя, паслугі, тавары — часта насуперак прынцыпу эфектыўнасці і нават здароваму сэнсу— перавозіліся з аднаго канца неабсяжнае краіны ў другі ў імя пабудовы адзінага эканамічнага арганізму з адзінай «новай гістарычнай супольнасцю — савецкім народам». Калі пад сваім непамерным цяжарам імперыя рухнула, шмат якія з далейшых эканамічных цяжкасцяў выніклі з ранейшай інтэграцыі і прамысловай спецыялізацыі кожнай рэспублікі. Праблемы Беларусі ў гады перабудовы палягалі не толькі ў звышзалежнасці рэспублікі ад імпарту сыравіны і камплектуючых для машынабудаўнічай прамысловасці, але і ў недаразвітасці харчоваперапрацоўчых магутнасцяў.
 
Пасля прыняцця дзвюх дэкларацыяў— аб дзяржаўным суверэнітэце (ліпень 1990 г.) і аб незалежнасці (жнівень 1991 г .). і пасля больш чым пяці гадоў «структурнай перабудовы» дэпутат ВС Сяргей I Іапкоў выказаў сумнеў у здольнасці ўраду выправіць эканамічную сітуацыю. бо. паводле ягоных слоў. «толькі 50% эканомікі кіруе наш Саў-
 
мін. У нас у рэспубліцы няма адзінай эканомікі... Увесь прамысловы інтэлект знаходзіцца ў прадпрыемствах саюзнага падначалення»18.
 
Камандна-адмінісірацыйная сістэма стварыла глыбокі сімбіёз цэнтралізаванай эканомікі і ваенна-прамысловага комплексу. на карысць якога выпампоўваліся лепшыя рэсурсы. Яшчэ ў жніўні 1991 г. нават артадаксальны часопіс КПБ «Коммуннст Белорусснн» змушаны быў прызнаць: «Да самага апошняга часу ваенна-прамысловы комплекс бязлітасна і безаглядна здымаў і накіроўваў у сваё пражэрлівае чэрава ўсе навуковыя вяршкі»19.
 
Каб абыйсці рэспубліку з яе намінальнай незалежнасцю, «вяршкі здымаліся» праз усесаюзныя міністэрствы, якія ў кожнай саюзнай рэснубліцы цалкам распараджаліся значнай часткаю прадукцыі, але не неслі ніякай адказнасці перад рэспубліканскім урадам. Калі 1<амуністычная партыя страціла сваю манаполію на ўладу і на шматпартыйнай аснове быў абраны новы парламент Беларусі, гэты паўкаланіяльны статус пачалі разглядань крытычна. Дэпутаты апазіцыі адразу ж заняліся фундаменталыіым пытаннем аб адносінах паміж рэспублікай і цэнтрам. Уладзімір Заблоцкі, спецыяліст БНФ па эканамічных праблемах. адным з першых сярод апазіцыянераў прыцягнуў увагу да нераўнапраўя ў гэтых адносінах. «У нашай рэспубліцы,— казаў ён.— 54% усёй прамысловай вытворчасці— саюзнага падначалення. Гэта нонсенс, бо Беларусь ад тых “маскоўскіх” заводаў мае самую мінімальную карысць. Забіраючы сабе львіную долю прыбытку, цэнтральныя міністэрствы і ведамствы пакідаюць нам адзін бруд, знішчанае прыроднае асяроддзе»20.
 
Абставіны штодзённага жыцця выглядалі для жыхароў рэспублікі невыноснымі і прымушалі падтрымаць тых, хто заклікаў да незалежнасці найперш з культурных меркаванняў. Эканаміст Уладзімір Кулажанка. абгрунтоўваючы свае погляды, падаў прыклад менскага заводу халадзілыйкаў: 93% яго прадукцыі ішло на экспарт, Масква агрымлівала за яе цвёрдую валюту, а рэспубліцы плаціла пустымі рублямі, не забяспечанымі спажывецкімі таварамі. што прыспешвала інфляцыю21.
 
Прыклады валютнага рабунку Беларусі саюзнымі ведамствамі адзін за адным абнародваліся не толькі нацыяналістычнай апазіцыяй. але і высокапастаўленымі прадстаўнікамі наменклатуры, у ты.м ліку самім прэм'ер-міністрам Кебічам. цэнтральнай фігурай старой камунісгычнай гвардыі. У снежні 1990 г. Кебіч. незадаволены раптоўным і рэзкім павышэннем Масквой цэнаў на сыравіну, што пагражала ператварыць Беларусь з экспарцёра ў імпарцёра, запатрабаваў для рэспублікі права самастойна экспартаваць сваю прадукцыю. У інтэрв ю «Рабочей трпбуне» ён падаў «прыклад. які збівае з панталыку» прыклад таго. як цэнтр ашуквае Беларусь. Шукаючы ў далёкім ГаіБ ландзе новыя рынкі збыту, Кебіч са здзіўленнем зрабіў адкрыццё, якое
 
датычыла сваёй жа рэспублікі. Тайландскі бізнесмен звярнуўся да яго з просьбай прадаць мінеральныя ўгнаенні, кажучы, што мільёна тон, які ён купляе, яму недастаткова. Менскі госць, чыя краіна багатая на калійную соль, узрадаваўся гэтай навіне і пацікавіўся, хто пастаўляе Тайланду ўгнаенні. «Аказваецца, Саюз,— расказваў Кебіч.— Вось дык навіна! Рэспубліка здабывае і пастаўляе краіне 60% калійных угнаенняў, нехта іх рэалізуе за мяжой. а Беларусь не атрымала аніводнага долара! Парадокс»22.
 
ПРАМЫСЛОВЫ 1 СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧЫ ПАТЭНЦЫЯЛ
 
3 9 942 000 жыхароў Беларусі ў 1985 г. 62% жылі ў гарадах, a 38% у вёсцы; мужчын было 47%, жанчын — 53%. Краіна спецыялізавалася галоўным чынам на машынабудаўнічай прамысловасці і сельскагаспадарчай вытворчасці, 3 прычыны стратаў і разбурэнняў у другую сусветную вайну прамысловасць рэспублікі была абсталяваная тэхнікай пасляваеннага выпуску. Гэта дазваляла захоўваць прадукцыйнасць працы вышэйшай, чым у шмат якіх рэгіёнах Савецкага Саюзу, дзе карысталіся састарэлым даваенным абсталяваннем. У 1985 г. прамысловасць давала на Беларусі 60% валавога нацыянальнага прадукту23.
 
У тым жа 1985 г. Беларуская ССР штодня прадукавала ў сярэднім 90 800 000 квт-гадзін электрычнасці, 16 400 тон мінеральных угнаенняў, 61 металаапрацоўчы станок, 263 трактары, 631 матацыкл, 2 117 веласіпедаў, 518 тон паперы, 609 тон кардону, 1 800 халадзільнікаў і маразільнікаў, 2 427 тэлевізараў, 1 951 радыёпрыёмнік, 26 400 гадзіннікаў, 375 000 адзінак трыкатажных вырабаў і 121 000 параў абутку24.
 
Насельніцтва рэспублікі складала 3,6% ад агульнасаюзнага; тым часам у 1987 г. рэспубліка давала (ад агульнага аб’ёму прамысловаіі прадукцыі СССР) 11,2% усіх металарэзных станкоў, 14,2%> зрактароў, 22,5% матацыклаў, 11,3% халадзільнікаў, 11,6% тэлевізараў, 14,6% гадзіннікаў. 7,8% трыкатажу, 5,6% абутку, 26.8% сінтэтычных валокнаў і 18;2% мінеральных угнаенняў25.
 
Як сельскагаспадарчы рэгіён Беларусь вырошчвала пшаніцу. ячмень, авёс, грэчку, бульбу, лён і цукровыя буракі ды спецыялізавалася на жывёлагадоўлі (буйная рагатая жывёла, свінні, авечкі і свойская птушка). Прадукцыйны патэнцыял краіны рэзка знізіўся пасля чарнобыльскай катасірофы, калі на беларускай тэрыторыі выпала 70% прынесеных ветрам радыяактыўных ападкаў. Да Чарнобыля Беларусь мела 9,7 млн. га абрабляных земляў. Прамаўляючы аб наступствах Чарнобыля на Генеральнай асамблеі ААН у верасні 1990 г.. Вячаслаў Кебіч казаў:
 
Наша рэспубліка панесла і нясе велізарныя страты. Бояьш як 2,2 м:ін. чаяавек, а гэта кожны пяты жыхар рэспу&йкі, 18% усіх найбоіын прадуктыўных сельскагаспадарчых земляў, 20% усіх .іясоў
 
апынуліся V зоне доўгачасовага дзеяння крыніц радыяцыі... Толькі непасрздныя эканамічныя страіпы, паводле самых стрыманых аі/энак, складаюць каля дзесяці гадавых бюджэтаў-6.
 
Але нягледзячы на Чарнобыль. Беларусь засталася ў СССР адным з галоўных вытворцаў прадуктаў харчавання. У 1990 г. доля рэспублікі ва ўсесаюзных пастаўках харчоў складала 16% па мясе і мясапрадуктах і 22% па малацэ і малакапрадуктах.
 
Да 1990 г., пакуль трывалі эканамічныя сувязі з іншымі савецкімі рэспублікамі, Беларусь, дзякуючы высокай прадукцыйнасці працы, заставалася ў межах Савецкага Саюзу экспарцёрам і прамысловай, і сельскагаспадарчай прадукцыі (гл. табл. 4). У 1990 г. рэспубліка вывозіла спажывецкіх тавараў на 4,1 млрд. руб., а імпартавала на 2,1 млрд. руб.
 
ЭКСПАРТ, ІМПАРТ 1 СУПОЛЫІЫЯ ПРАДПРЫЕМСТВЫ
 
Беларусь вывозіла ў іншыя рэспублікі наступныя прамысловыя і сельскагаспадарчыя тавары: грузавікі, трактары, бульдозеры, ліфты, металарэзныя станкі, падшыпнікі, электраматоры, камп'ютарнае абсталяванне, сінтэтычную пражу і валокны, шыны, лінолеум, ільняное валакно. тэкстыль, дываны. бульбу, мясную і малочную прадукцыю і разнастайныя спажывецкія тавары. У той жа час яна імпартавала: нафту, прыродны газ, вугаль, пракат чорных металаў, каляровыя металы, драўніну, піламатэрыялы, хімічныя прадукты, сыравіну для хімічнай прамысловасці, цэмент, баваўняную пражу, шоўк, машыны і абсталяванне, аўтамабілі і тралейбусы, швейныя і пральныя машыны, паперу, збожжа, фураж, харчовы алей, цукар, гарбату, рыбу і рыбапрадукты, гародніну і спажывецкія тавары27.
 
Лічбы экспарту—імпарту ў міжрэспубліканскім абмене ў 1990 г. па раздзелу прадуктаў харчавання складалі адпаведна 958 і 813 млн. руб28. Гэты абмен плюс гандаль з замежнымі краінамі складаў у тым жа годзе 20,12 млрд. руб. экспарту і 20.16 млрд. імпарту. Апрача гэтага, Беларусь экспартавала тавараў у рэспублікі Саюзу на 18,5 млрд. руб. і імпартавала з іх на 16.2 млрд. рублёў. Асноўная маса экспарту прыпадала на Расію (60%) і Украіну (16%). 3 гэтых дзвюх рэспублік паступала і асноўная частка беларускага імпарту: 64% з Расіі і 19% з Украіны. Беларусь мела станоўчыя паказчыкі экспартна-імпартнага балансу з усімі рэспублікамі, апрача Украіны: яе экспарт на Беларусь перавышаў імпартз Беларусі на 28 млрд. рублёў29.
 
Агульная экспартна-імпартная сітуацыя пагоршылася ў сувязі з эканамічнай дэзінтэграцыяй савецкай імперыі. Так, у 1991 г. Беларусь экспартавала тавараў на 42% менш, чым у 1990 г. Экспарт грузавікоў і тэлевізараў упаў амаль напалову; калійных угнаенняў — на 36.9%,
 
Табліца 4 *
 
Эканамічныя сувязі Беларусі з савецкімі рэспублікамі ў 1990 г. (у мільёнах рублёў у цэнах 1990 г.)
 
Назва рэспублікі
 
 
 
Імпарт у Беларусь
 
 
 
Экспарт з Беларусі
 
 
 
Баланс для Беларусі
 
 
 
 
Расійская Федэрацыя
 
 
 
10 402.8
 
 
 
11 152.3
 
 
 
749,5
 
 
 
 
Украіна
 
 
 
2 999.4
 
 
 
2 971.5
 
 
 
27.9
 
 
 
 
Узбекістан
 
 
 
202.0
 
 
 
543.6
 
 
 
341.6
 
 
 
 
Казахстан
 
 
 
326.4
 
 
 
815.3
 
 
 
488.9
 
 
 
 
Г рузія
 
 
 
248.7
 
 
 
289.9
 
 
 
41.2
 
 
 
 
Азербайджан
 
 
 
264.2
 
 
 
308.0
 
 
 
43.8
 
 
 
 
Літва
 
 
 
512.8
 
 
 
597.9
 
 
 
85.1
 
 
 
 
Малдова
 
 
 
310.8
 
 
 
398.6
 
 
 
87.8
 
 
 
 
Латвія
 
 
 
373.0
 
 
 
453.0
 
 
 
80.0
 
 
 
 
Кыргызстан
 
 
 
124.4
 
 
 
145.0
 
 
 
20.6
 
 
 
 
Таджыкістан
 
 
 
62.2
 
 
 
163.1
 
 
 
100.9
 
 
 
 
Арменія
 
 
 
155.4
 
 
 
289.9
 
 
 
134.5
 
 
 
 
Туркменія
 
 
 
46.6
 
 
 
108.7
 
 
 
62.1
 
 
 
 
Эстонія
 
 
 
155.4
 
 
 
217.4
 
 
 
62.0
 
трактараў— на 26.2%, а халадзільнікаў — на 14,1%. У 1990 г. рэспубліка вывезла 4,5% вырабленай прадукцыі, а ў 1991 г. — усяго 2,6%30. Калі гэтая тэндэнцыя спыніцца, не ведае ніхто. Да пачатку 1993 г., ва ўмовах росту інфляцыі, баланс імпарту—экспарту пагоршыўся яшчэ больш (табліца 5). Праз гандлёвы дысбаланс з Расіяй, адкуль Беларусь імпартуе значную колькасць уздаражэлае сыравіны і нафты, рэспубліка ператварылася з экспарцёра ў імпарцёра.
 
Акрамя міжрэспубліканскіх паставак, Беларусь у 1991 г. мела экспартна-імпартныя дачыненні з іншымі краінамі. За першыя 10 месяцаў 1991 г. экспарт на суму 457,8 млн. канверсаваных рублёў размяркоўваўся паміж Польшчай (17,7%), Балгарыяй (10,5%), Венгрыяй (5,6%), Нямеччынай (5,3%), Аўстрыяй (5,2%), Югаславіяй (5,2%), Нідэрландамі (5,1%), Кубай (5,1%), Афганістанам (5,9%), Кітаем (4,6%) і Егіптам (4,0%). За той самы перыяд Беларусь імпартавала тавараў на 239,5 млн. канверсаваных рублёў з Польшчы (28,7%),
 
Государственный комнтет Республнкн Беларусь по статнстнке н аналнзу. Статнсшческне дапные об экономнке Республнкн Беларусь в 1991. Мн., 1991. С. 40.
 
Японіі (10,2%). Югаславіі (7.8"«). Нідэрландаў (7.1%), Аўстрыі (6,2'’») і Швейцарыі (5,5%)31.
 
Шмат якія замёжныя кампаніі імкнуцца выкарыстаць выгаднае становішча Беларусі ў цэнтры Усходняй Еўропы і яе кваліфікаваную рабочую сілу. Да ліпеня 1991 г. было зарэгістравана 150 супольных прадпрыемстваў: у 86 з іх былі партнёры з капіталісіычных краінаў. у 55 — з колішніх сацыялістычных дзяржаваў, а ў 9 — з краінаў «Грэцяга свету». Найбольш актыўныя былі прадпрыемствы, створаныя з удзелам польскага капіталу (39 прадпрыемстваў), з удзелам нямецкага (25). паўночна-амерыканскага (19) і аўстрыйскага (16). Балыпыню тавараў, што экспартаваліся з Беларусі праз гэтыя прадпрыемствы, складалі: скураны абутак (53,8%), торф (11,8%). транспартныя паслугі (7.6%). драўніна (7,7%) і мэбля (4,8%)32.
 
У лістападзе 1991 г. Вярхоўны Савет Беларусі прыняў закон аб за.межных інвестыцыях. дзе вызначалася, што «аб’ектам замежных інвестыцыяў» могуць быць «любыя прадпрыемствы і арганізацыі, якія займаюцца дзейнасцю. не забароненай на тэрыторыі рэспублікі; будынкі і збудаванні. маёмасць беларускіх юрыдычных і фізічных асобаў; акцыі. банкаўскія ўклады, страхавыя полісы і іншыя каштоўныя паперы і сродкі; навукова-тэхнічная прадукцыя, правы на інтэлектуальныя каштоўнасці». Закон дазваляе замежным інвестарам ствараць супольныя альбо выключна ўласныя кампаніі. набываць нерухомасць і іншую ўласнасць, уключаючы правы на карыстанне зямлёй і іншымі прыроднымі рэсурсамі. Кампаніі, якія збіраюйца вырабляць спажывецкія тавары. вызваляюцца ад падаткаў на першыя два гады дзейнасці. 14 лістапада 1991 г. Вярхоўны Савет даручыў рэспубліканскаму Савету Міністраў «забяспечыйь да 1 лютага 1992 г. перагляд нарматыўных актаў», якія супярэчаць названаму закону33.
 
Адна з перавагаў Беларусі, датычная яе ўдзелу ў бізнесовых праектах, была адзначаная на міжнароднай канферэнцыі ў Менску 17—19 траўня 1991 году. «Сярод найважнейшых умоваў дынамічнага развіцця прадпрымальніцтва на Беларусі, у тым ліку з прыцягненнем замежных інвестараў,— паведамляў «Белорусскпй деловой вестнпк», — удзельнікі сустрэчы адзначылі адносна стабільную палітыкаэканамічную сітуацыю, не ўскладнёную сур’ёзнымі эксцэсамі нацыяналістычнага характару, высокую кваліфікацыю і нізкую (адносна іншых рэгіёнаў СССР) цану рабочае сілы, а тйксама выгаднае геаграфічнае становішча рзспублікі»34.
 
ПРЫРОДНЫЯ РЭСУРСЫ: НЕСКАРЫСТАІ1Ы ПАТЭНЦЫЯЛ
 
Часта можна пачуць меркаванне, што Беларусь — краіна, бедная на прыродныя рэсурсы. Гэткія сцверджанні не толькі зніжаюць упэўненасць нацыі у сабе. але, на думку некаторых, прычыняюцца і да
 
Табліца 5 *
 
Эканамічныя сувязі Беларусі з былымі савецкімі рэспублікамі ў 1992 г. (у мільёнах рублёў 1992 г.)
 
Назва рэспублікі
 
 
 
Імпарт у Беларусь
 
 
 
Экспарт з Беларусі
 
 
 
Баланс для Беларусі
 
 
 
 
Азербайджан
 
 
 
2 691
 
 
 
6 123
 
 
 
3 432
 
 
 
 
Арменія
 
 
 
1 328
 
 
 
989
 
 
 
339
 
 
 
 
Грузія
 
 
 
1 110
 
 
 
1 736
 
 
 
626
 
 
 
 
Казахстан
 
 
 
14 952
 
 
 
18 959
 
 
 
4 007
 
 
 
 
Кыргызстан
 
 
 
1 218
 
 
 
1 553
 
 
 
335
 
 
 
 
Латвія
 
 
 
5 065
 
 
 
8 120
 
 
 
3 055
 
 
 
 
Літва
 
 
 
7 553
 
 
 
8 190
 
 
 
637
 
 
 
 
Малдова
 
 
 
8 263
 
 
 
8 959
 
 
 
2 696
 
 
 
 
Расія
 
 
 
269 705
 
 
 
211 593
 
 
 
58 112
 
 
 
 
Таджыкістан
 
 
 
933
 
 
 
1 527
 
 
 
1 127
 
 
 
 
Туркменія
 
 
 
1 986
 
 
 
3 113
 
 
 
1 127
 
 
 
 
Узбекістан
 
 
 
7 368
 
 
 
12 409
 
 
 
5 041
 
 
 
 
Украіна
 
 
 
87 798
 
 
 
88 588
 
 
 
790
 
 
 
 
Эстонія
 
 
 
1 089
 
 
 
3 105
 
 
 
2 016
 
палітычнае слабасці рэспублікі, робячы яе падатнай да знешняга эканамічнага ціску. Нацыянальныя лідэры паказалі, што гэта міф, абумоўлены палітычнай залежнасцю ад імперскіх цэнтраў (у далёкім мінулым— Польшчы, а бліжэй да нашага часу— Расіі) і нястачай праграмаў развіцця ў інтарэсах краю. Але эканамічнае занядбанне Беларусі, як заўважыў дэпутат Вярхоўнага Савету Яўген Цумараў, не азначае адсутнасці прыродных рэсурсаў. Наадварот, гэтае занядбанне, на думку Цумарава, пайшло краіне на карысць, бо яе рэсурсы засталіся некранутымі. Грунтуючыся на дадзеных, атрыманых ад дырэктара Інстытуту геахіміі і геафізікі АН Беларусі, акадэміка Радзіма Гарэцкага, Цумараў падаў такі малюнак прыродных багаццяў свае краіны:
 
Жалезныя руды ў колькасці да 1,5 млрд. пюнаў; сланцы (паліва, будаўнічыя матэрыялы, сыравіна для хімічнай прамысловасці) — да 11 млрд. тонаў; каменны (2,3 млрд. тонаў) і буры (3 млрд. пюнаў) вугаль; каліііныя солі — да 80 .млрд. тонаў; невычарпальныя запасы ка-
 
Звязда. 1993. 5лютага
 
Зак. 5007.
 
меннай солі ў колькасці, дастатковай для таго, каб «накарміць» увесь свет. У рэспубліцы адкрыпіыя радовішчы надзвычай рэдкага мінералу — даўсаніту, якога няма нідзе на тэрыторыі былога СССР. Яго запасы аііэньваюііца ў болый чым 80 млн. тонаў... Ёсць немалыя прамысловыя запасы мінералыіых расолаў («вадкай руды»). Гэтая сыравіна дае ёд, бром, ліііій, калій, стронцый і шмат якія інйіыя элементы. Беларусь можа забяспечваііь сябе і вывозіць на продаж граніт, сіліцыты, сапрапель, даламіты, мел, гліны...
 
Прагноз паказвае: нетры нашага краю маюць прамысловыя залежы ал.мазаў, тытану, меднай руды, свіні/у, міркілю, баксітаў, нікелю, ванадыю і бурштыну33.
 
ЭКАНАМІЧНАЕ ЗАКАНАДАЎСТВА
 
Эканамічнаму поступу Беларусі перашкаджаюць дзве асноўныя праблемы: 1. Як забяспечыць імпарт сыравіны і камплектуючых. каб не спынялася прамысловасць? 2. Чым стымуляваць зацікаўленасць насельніцтва ў рыначнай эканоміцы?
 
Першая праблема больш пільная, але другая — больш фундаментальная, і даць ёй рады цяжэй. «Гатоўнасць працоўных калектываў да пераўтварэнняў, як паказвае досвед, невысокая, — піша ўрадавы спецыяліст. — Усведамляюць мэты і ўяўляюць сабе шляхі іх дасягнення ў лепшым выпадку толькі кіраўнікі. А большасць членаў калектыву чакае ад намечаных навацыяў у асноўным павышэння заработнай платы»36.
 
Пачуццё разгубленасці перад безліччу вялікіх і малых праблемаў характарызуе не толькі «працоўныя калектывы» заводаў: яно апанавала і найвышэйшы (і ці не найбольш збянтэжаны) калектыў — складзены з 346 чалавек— парламент рэспублікі, у якім яшчэ ўвесну 1992 г. 14 месцаў заставаліся незапоўненымі. «Лідэры ў нас ёсць,— сказаў прэм’ер-міністр Вячаслаў Кебіч напярэдадні 1992 г. — Добрых эканамістаў пакуль што мала»37. Недахоп кампетэнтных эканамістаў і сур’ёзных экспертаў па канцэпцыі грамадзянскай супольнасці асабліва адчуваецца ў Вярхоўным Савеце. I гэта толькі абвастрае спрэчкі, спароджаныя палітычнымі разыходжаннямі. Вось тыповы выпад дэпутата ад сацыял-дэмакратаў супраць парламенцкай экскамуністычнай большасці:
 
Вярхоўны Савет, болыйасць якога складаецца з адданых наменклатурйічыкаў, не спяшаецііа прымаць закон аб прыватызацыі 'дзяржаўнай маёмасгр і не стварае механізму ажыгріяўлення права на валоданне зямлёіі, на сёння толькі абвешчанага. Тым часам уся гэтая наменклатура і звязаная з ёю мафія, рознымі часовымі і незаконны.мі
 
сродкамі спешна праводзяць так званую «дзікую» прыватызаііыю, адкрыта рабуючы створаную народам дзяржауную маёмасііь^.
 
Урад катэгарычна абвяргае такія напады, няспынна ганьбуючы «кансерватыўную і ў шмат якіх выпадках карумпаваную частку мясцовага кіраўнічага апарату». якая. праўда. у афіцыйных заявах заўжды застаецца нябачнаю і безыменнаю. Але гэткія абвяржэнні гучаць даволі няшчыра, бо той самы ўрад адкрыта прызнаў (у заяве, падпісанай дванаццаццю лідэрамі выканаўчае ўлады), што «ніхто з членаў ураду... не ўваходзіць ні ў адну з партый, ні ў адзін палітычны рух»39. У цяперашніх абставінах недалучанасць ні да якога палітычнага руху найвыразней сведчыць аб прыхаваным членстве ў тым, што яшчэ ўчора называлася Камуністычнай партыяй Беларусі.
 
ПРЫВАТЫЗАЦЫЯ: ЗРУХІ ЛЕДЗЬВЕ БАЧНЫЯ
 
На пачатку 1992 г. працоўныя рэсурсы Беларусі складалі звыш 5 млн. чалавек. 72% з іх былі занятыя ў дзяржаўным сектары; на прыватных жа прадпрыемствах працавала толькі 90 000 асобаў. За 1991 г. іх доля ў агульным ліку рабочай сілы краіны вырасла з 1,2% да 1,8%40.
 
Лакмусавая паперка перабудовы на Беларусі — прыватызацыя зямлі. Нягледзячы на тое, што ў кастрычніку 1991 г., калі пытанне абмяркоўвалася ў Вярхоўным Савеце, за прыватызацыю выказаліся 70% апытаных, справа пасунулася мала41. На шляху рэформаў стаяць траякія перашкоды: псіхалагічныя, эканамічныя і палітычныя. Разгледзім прыклад першае з гэтых катэгорыяў. Праведзенае ў 1991 г. апытанне сялянаў паказала псіхалагічную непадрыхтаванасць да таго, каб стаць прыватнымі гаспадарамі. У сярэднім 43,7% калгаснікаў і саўгаснікаў адказалі, што іх «цалкам задавальняе жыццё ў калгасе», 21,8% «баяліся падману з боку розных органаў», 11,0% «не ставала досведу вядзення індывідуальнай гаспадаркі», a 11,2% выказалі сваё адмоўнае стаўленне да прыватнага фермерства, адзначыўшы «нястачу неабходнай сельскагаспадарчай тэхнікі»42. Вядома, у выніку дыскусіяў у паглядах людзей адбываюцца змены. Зямля патрэбная не толькі фермерам, але і гараджанам; шмат хто з іх звязаны з вёскаю праз сваякоў. Апытанне, праведзенае у кастрычніку—лістападзе 1990 г. сярод усіх слаёў насельніцтва, паказала, што больш як 87% рэспандэнтаў да прыватнага валодання зямлёю ставіліся прыхільна4'. Але нягледзячы на такую падтрымку, зямелыіая рэформа забуксавала. Прынятыя законы мясцовымі чыноўнікамі не выконваюцца. А некаторыя з законаў наагул недасканалыя. «У выніку інфляцыі,— падкрэсліў адзін з дэпутатаў Вярхоўнага Савету,— плата за гектар зямлі роўная цяпер кошту абеду ў саўмінаўскай сталоўцы»44.
 
Тым часам людзі звяртаюцца з просьбамі аб надзяленні зямлёй дзеля яе апрацоўкі. У мясцовых саветах, зазначыў Станіслаў Шушкевіч, чакае разгляду 380 000 заяваў. (Кажучы гэта, Шушкевіч заклікаў урад прыспешыць іх разгляд). Але колькасць фермерскіх гаспадарак дагэтуль застаецца да прыкрага малою. Прэм’ер-міністр Кебіч зазначыў у парламенце, што на кастрычнік 1991 г. існавала ўсяго 600 фермаў, якія займалі 1 200 га зямлі45. (Усяго краіна мае каля 9 млн. га.) Хоць закон і дазваляе прыватнаму фермеру мець да 50 га, сярэдні памер прыватнай гаспадаркі складае ўсяго 30 га.
 
Згодна з Шушкевічам, на 1992 г. яшчэ 600 чалавек падалі просьбы аб стварэнні фермаў (з іх 183 жывуць у гарадах, дзе існуе лішак рабочай сілы); але, як паказвае мінулы досвед, шанцы на тое, што яны хутка атрымаюць правы ўласнасці, не надта вялікія. 3 уласцівай яму мяккасцю Шушкевіч паказаў разуменне прычынаў гэтае маруднасці: «Кіраўнікі гаспадарак вельмі цяжка расстаюцца з той абсалютнай уладай, якую яны мелі»46. Ён сказаў: яму асабіста «вельмі крыўдна, што ў Рэслубліцы Кыргызстан сёння больш як 11 000 фермерскіх гаспадарак, а ў Рэспубліцы Беларусь— менш за 900», якія складаюць зусім нязначную долю ў калектыўнай сельскай гаспадарцы рэспублікі. Лідэры сялянскіх партыяў адзначылі, што, каб калгасам і саўгасам у Беларусі была створаная рэальная альтэрнатыва, патрэбна 20 000 індывідуальных гаспадарак47.
 
Але да гэтага яшчэ далёка. Прамаўляючы на сесіі парламента, Шушкевіч ацэньваў становішча змрочна. «Перамены ў многім блакіруюцца былой наменклатурай, — казаў ён, — здольнай толькі выконваць загады, ды і то ад пачуцця страху». Што да выканання закону аб прыватнай уласнасці на зямлю, прынятага ў верасні 1991 г., то, паводле словаў спікера, «шмат дзе вядзецца натуральны сабатаж зямельнай рэформы»— «пад прыкрыццём дэмагагічных заяваў, маўляў, разбураецца і нішчыцца калгасна-саўгасны лад»48. Шушкевіч абмежаваўся тым, што папракнуў мясцовую адміністрацыю за марудную прыватызацыю зямлі. Сутнасць канфлікту трапна схапіў дарадца старшыні ВС Іван Сцяпура ў гутарцы з журналістам Алегам Груздзіловічам: «Адказ на пытанне, чаму тармозіцца зямельная рэформа, ляжыць на паверхні: раздача зямлі— гэта раздача ўлады. Дзяліцца ёю з народам ніхто з “удзельных князькоў" не хоча»49. Сапраўды, уласнасць ідзе рука ў руку з палітычнай уладай незалежна ад канкрэтнага палітычнага рэжыму. Грошы не толькі «гавораць», яны, як паказалі падзеі жнівеньскага путчу ў Расіі. і ваююць. Як заўважылі даследнікі расійскай эканомікі Бэн Слэй і Джон Тэдстрам, — «паказальна, што невялікі, але хутка растучы прыватны сектар у Маскве, С.-Пецярбурзе і ў іншых расійскіх гарадах адыграў важную палітычную і фінансавую ролю ў супраціве савецкім прыхільнікам жорсткага курсу падчас спробы перавароту ў жніўні 1991 году.»50.
 
АДСУТНАСЦЬМЕХАНІЗМУ
 
Гры чвзрці рэспандэнгаў у апызанні. праведзсным у кастрычніку лісіаііадзе 1990 і .. ухвалялі перадачу прамысловых прадпрыемстваў працоўным калектывам51. Але з ажыццяўленнем гэтае перадачы звязаныя велізарныя цяжкасці. Стан эканомікі пагаршаецца нават хутчэіі. чым урад можа і эта прадбачыць, не кажучы ўжо пра тое, каб запабегчы паіарпгшню. Апрача таго, Беларусь шчылыіа звязаная са значна буіінеіішымі эканомікамі Расіі і Украіны, якія развіваюнца паводле сваіх законаў і не заўсёды ў напрамку, спрыяльным для Беларусі. Дле як бы гам ііі было. радыкалыіы курс развіцця эканомікі Расіі, узяты прэзідэнтам Ельцыным і яю ўрадам, стымулюе рэфармісцкую актыўнасць ураду Кебіча ў Менску.
 
Мехаііізм прываз ызацыі і складаны, і неакрэслены. Найперш трэба палзяліць маёмасць паміж усесаюзнымі і рэспубліканскімі міністэрсівамі. Па-другое, рэепубліканскія і абласныя ўлады зрэба надзяліць правамі, каб яны маглі дзеіінічаць у канкрэтных выпадках прыватызацыі. Грэба прыняць законы. абраць прадпрыемсзвы для прыватызацыі; усталяваць цэны. вызначыць працэдуры, адрэгуляваць фінансаванне і г. д. Усе гэзыя захады павінны суправаджацца дастатковап публічнасцю, каб недасведчаныя і недаверлівыя грамадзяне ведалі аб складанасцях прывагызацыі і вучыліся гэтаіі справе. Але дагэтуль публічнасйь — з’ява рэдкая: гэта стварае ўрадлівую глебу для злосных чутак аб хцівасці і хабарпіцтве чыноўнікаў, што ў сваю чаргу выстаўляе ўрад на палітычныя атакі.
 
Адсутнасць поўнага закону аб прыватызацыі ў спалучэнні з названымі фактарамі замарудзіла рух нацыі да рыначнап эканомікі. Больш таго, чыноўнікам аказалася нялёгка абвергнуць абвінавачанні ў раскраданні дзяржаўнаіі маёмасці. Група адказных функцыянераў. абараняючыся ў сакавіку 1992 г. ад гэткіх абвінавачанняў, мусіла прызнаць, што дакументы афармляюцца да прыкрага марудна. У 1991 г. з 66 рэспубліканскіх і 235 камунальных прадпрыемстваў, прызначаных для прыватызацыі. было прыватызавана адпаведна толькі 19 і 33”. Адна нямецкая фірма на просьбу ўраду прааналізавала праект закону аб прыватызацыі і прыіііпла да высповы, uno калі гэты праект будзе прыняты, то на ажыццяўленне прыватызацыі спазрэбіцца гадоў дваццаць5’.
 
Пытанне аб прыва гызацыі не толькі эканамічнае, але і палітычнае па сваёй супіасці. Члены ўраду і апазіцыі ў ВС ведаюць гэта выдатна. Дэпутаі Яўген ІІовікаў зрапіў у дзесягку. сказаўшы. што «прыватная ўласнасць ва ўмовах змешанаіі эканомікі забяспечвае суегрэнітэг асобы» і іпто. чыпячы перашкоды прываіызайыі, бюракраіы ўчараніняга дня імкнуцца прадухіліць якраз «суверэнізацыю асобы»54.
 
ПАДАТКААБКЛАДАННЕ: ГУСТЫ ТУМАІІ
 
«Навобмацак у цемры»— іакі загаловак выбраў карэспандэнт Іван Рубін для справаздачы аб сесіі Вярхоўнага Савету, якая ў сакавіку 1992 г. білася над пытаннем аб падатках. «Зноў закралася крамольная думка, — прызнаў Рубін, — што ніхто не ўяўляе і не разумее дакладна і ясна такога найважнейшага эканамічнага рычага. як падаткаабкладанне. Гэтае падазрэнне узмацнілася, калі Кебіч сказаў, што каб прыйсці да пэўных высноваў. патрэбна, прынамсі, чатыры месяцы. Магчыма, усю падатковую сістэму давядзецца перарабляць нанава»55.
 
На гэтай сесіі падрабязна абмяркоўваліся некалькі найістотнейшых праблемаў. 3 якога ўзроўню прыбыткаў пачынаць падаткаабкладанне? Як павінен выглядаць рынак тавараў? Колькі плаціць за прыватызаваную зямлю? Што абкладаць падаткамі, а што не, каб залатаць столькі дзірак у бюджзце? «Летась,— заўважыў скептычны карэспандэнт,— законы аб падатках прымаліся метадам спроб і памылак. 'Гой самы прынцып дзейнічае і сёння».
 
Бюджэт 1992 г. (52,9 млрд. руб. прыбыткаў і 56,4 млрд. руб. выдаткаў, дэфіцыт — 3,5 млрд. руб.) застаўся, такім чынам, на досыць няпэўнай глебе. Ён вызначаўся на падставе такіх цьмяных паняццяў, ужытых у законе, як «прагнозныя ацэнкі фінансава-гаспадарчай дзейнасці прадпрыемстваў. аб’яднапняў і арганізацыяў, узровень змянення цэнаў, падатковае заканадаўства, якое ўводзіцца ў дзеянне з 1 студзеня 1992 года, перадача ва ўласнасць Рэспубліцы Беларусі прадпрыемстваў, аб яднанняў, арганізацый і ўстановаў былога ўсесаюзнага падпарадкавання, размешчаных на тэрызорыі рэспублікі»56. Пакуль складаліся ўсе гэтыя планы, эканоміка паціху спаўзла ўніз, робячы смеху вартым аптымістычнае рашэнне Вярхоўнага Савету, прынятае 15 студзеня 1992 г..— імкнуцца да 103% валавога нацыянальнага прадукта адносна ўзроўню 1991 г.57
 
Газета «Бііржн п банкп» змясціла з’едлівы каментарый да бюджэту на 1992 г. пад загалоўкам «Новыя падаткі: дэфіцыт бюджэту ці дэфіцыт розуму?» Артыкул меў такі пасаж:
 
Хутчзй зп ўсё, трэба прызнаць, тпю той іпып новага камуністычнага мыслепіія. якое выяўляеіріа ў ііяперанініх рэформах, не нрынясе нічога добрага рынкавым структурай. I яго носьбіты наўрад ір здолеюць доўга пратрымаіріа на дарозе да рынкавай эканомікі. Пытанітў тым: як бы скараціць тэрмін іх знаходжанйя пры ўладзе^.
 
У гэтым кантэксце бізнесмены маюць супольны інтарэс з БНФ, які стаў на чале руху за роспуск ВС і адстаўку ўраду Кебіча. У той самы час паміж урадам і парламентам заўважыліся прыкметы напружаных адносінаў. У постскрыптуме да цытаванага артыкулу газета
 
адзначыла, што сам прэм'ер-міністр Кебіч дыстанцыяваўся ад новага падаткавага заканадаўства. папракаючы ВС за яго недасканаласць.
 
Хто б ні нёс адказнасць за цяперашні бюджэт, агульны стан эканомікі, які акрэсліў прэм’ер Кебіч у сярэдзіне сакавіка перад заканадаўцамі, паказаў, як моцна яны схібілі з лічбавымі паказчыкамі бюджэту. За першыя два месяцы 1992 г. вытворчасць у прамысловасці упала больш як на 12%; у сельскай гаспадарцы назіралася аналагічная тэндэнцыя. «На нашу эканоміку ўздзейнічаюць працэсы, якія адбываюцца ў эканоміцы Расіі»,— сказаў Кебіч. Ён меў на ўвазе найперш рэзкія тэмпы лібералізацыі цэнаў, спад расійскай здабычы нафты і рэзкі ўздым кошту энергіі59.
 
БЕЛАРУСКІЯ ГРОШЫ
 
Каб абараніць мясцовы рынак ад нашэсця чужынцаў з рублямі ў кішэні, 16 лістапада 1991 г. Вярхоўны Савет пастанавіў: з 1 студзеня 1992 г. увесці ў абарачэнне поруч з грашыма купоны. ВС вызначыў, што ў купонах будзе выплочвацца 60% зарплат і 100% іншых выплатаў (пенсій, стыпендый і пад.)60. Як і многія іншыя пастановы, гэтая таксама не была выкананая ў тэрмін. Але да красавіка 1992 г. былі надрукаваныя ўзоры беларускіх рублёў сямі наміналаў, якія меліся дапаўняць у абарачэнні савецкую валюту; іх выпуск Нацыянальным банкам Беларусі быў прымеркаваны да чэрвеня 1992 г.61 13 кастрычніка 1992 г. маскоўскае агенцтва навінаў «Інтэрфакс» паведаміла, што, згодна са словамі старшыні ВС Шушкевіча і прэм’ера Кебіча, «пытанне аб увядзенні нацыяналызай валюты ўжо вырашанае». Але ні адзін, ні другі не пажадаў «назваць нават прыблізныя тэрміны ўвядзення валюты ў абарачэнне». «Інтэрфакс» далей адзначыў, што «згодна з урадавымі крыніцамі, беларуская нацыянальная валюта ўжо друкуецца ў Нямеччыне»62.
 
КОНТРПРАПАНОВЫ ПА ЭКАНОМІЦЫ
 
Пасля двух гадоў палітычных баталіяў БНФ апублікаваў у красавіку 1992 г. сваю «Канцэпцыю эканамічцай рэформы ў Рэспубліцы Беларусь»63. Калі б увесну 1994 г. адбыліся парламенцкія выбары, як пастанавіў Вярхоўны Савет 29 кастрычніка 1992г., то праграма эканамічных рэформаў БНФ была б платформаю кандыдатаў апазіцыі.
 
«Канцэпцыя» прадугледжвае стварэнне развітай дзяржавы з уласнымі межамі, мытняю, валютаю, банкаўскай сістэмаю і ўзброенымі сіламі. Яна накіроўвае развіццё экано.мікі да свабоднага рынку, прыватызаванай зямлі і жытла і недзяржаўных прадпрыемстваў, якія б карысталіся «поўнай свабодай». Яна таксама заахвочвае замежныя
 
Першыя разлікоаыя білеты Нац^ія/іачыіага банку Беларусі.
 
інвестыцыі. Хоць «канцэпцыя» лічыць непазбежнымі «масавае банкруцтва» прадпрыемстваў і беспрацоўе. але згодна з планам рэформы дзяржаўныя прадпрыемствы на працягу «доўгага» пераходнага перыяду павінны захоўваць сваю манаполію на ўнутраны і знешні гандаль «асноўнымі відамі сыравіны, ювелірнымі вырабамі, алкагольнымі вырабамі і зброяй». Дзяржава будзе выкарыстоўваць «планаваадміністрацыйныя метады» для «рэгулявання эканомікі на макраскапічным узроўні» падчас пераходнага перыяду.
 
Некаторыя няўклюдныя моманты праграмы выклікалі нязгоду. Так, крытыкаваліся прадбачанні, што падчас пераходнага перыяду «штомесячна карэктуюцца стаўкі падаткаў у адпаведнасці з сацыяльна-палітычным становішчам», «ствараецца ліцзнзійная служба на імпарт, якая вядзе палітыку забароны імпарту тавараў і тэхналогіяў з нізкім узроўнем якасці», «не радзей аднаго разу ў год праводзяцца рэферэндумы аб даверы органам дзяржаўнага кіравання розных узроўняў».
 
ПЕРАД БУДУЧЫНЯЙ
 
У эканамічнай сферы, як і ў палітычнай, існуе разрыў паміж заканадаўствам і фактам, паміж ідэальным і рэальным, паміж тым, да чаго імкнуцца рэспубліканскія ўлады. і тым, чаго дазваляе дасягнуць псіхалогія народу. Безліч перашкодаў, знешніх і ўнутраных, тармозяць рух наперад. У 1990—1991 гг. было праведзена апытанне насельніцтва і ў адказах на пытанне «Чаму вам не хочацца працаваць у прыватнай кампаніі?» выразна гучала інерцыя старога мыслення. Адказы былі такія: «У прыватнага работадаўцы чалавек чуецца прыніжаным, а я хачу быць свабодным», «Я не хачу быць рабом; гэта было б вяртаннем да капіталізму», «Я не хачу быць эксплуатаваным і залежным», «Я выхаваны ў духу сацыялізму»64. Сацыялагічныя доследы паказваюць моцную залежнасць ад дзяржавы ў выпадку паглыблення бюджэтнага крызісу. 42% апытаных (сярэдні век 41.3 г.) чакаюць, што дзяржава ім дапаможа, а не спадзяюцца найперш на сваю актыўную і напружаную працу65.
 
Структура нацыянальнай зканомікі, атрыманай у спадчыну ад савецкага перыяду, сапраўды разладзілася. Структурная перабудова і пераабсталяванне прадпрыемстваў рэспублікі, 40% з якіх разлічаныя на выпуск ваеннай прадукцыі66, патрабуе не толькі шмат часу, але і вялізных грошай. Імпарт сыравіны ўскладняецца бартэрным характарам падобных здзелак. Трэба перавучыць рабочую сілу. Трэба знайсці новыя рынкі і палепшыць якасць тавараў. Нарэшце, трэба выпрацаваць лепшыя метады кіравання і авалодаць імі. Таму ў Менску вельмі гасцінна ставяцца да заходніх спецыялістаў, у тым ліку да прадстаўнікоў беларускай дыяспары.
 
Зак. 5007.
 
СПАСЫЛКІ
 
1 Акадэмія навук Беларускай СССР. Аддзел навуковай інфармацыі па грамадскіх навуках. Рэфератыўны зборнік. № 9. Серыя 7. Сапыялогія. Мн., 1991. С. 23—25.
 
2 Бабосов Евгеннй. Почему мы оказалнсь на обочнне НТР? П Коммуннст Белорусспн. 1991. № 8. С. 37.
 
3  Тамса.ма. С. 36.
 
4  Прагра.мныя дакументы БНФ «Адраджэньне». Мн., 1989. С. 6—10.
 
3 Коммуннст Белорусснн. 1990. № 4. С. 36, 37.
 
6 Чырвоная змена. 1990 г. 26 чэрвеня.
 
7 Коммуннст Белорусснн. 1990. № 4. С. 41.
 
8    Сяргей Навумчык цыт. па кн.: Уліцёнак Аляксандр. Іншадумцы. Мн., 1991. С. 188.
 
9 Крыжаіювскпй А. Полюса гласностн П Коммуннст Белорусснн. 1990. № 1. С. 50.
 
10 Концепцня под скальпелем наукн II Коммуннст Белорусснн. 1990. № 4. С. 37.
 
11   Mihalisko Kathleen. «Belorussin as a Sovereign State: An Interview with Henadz Hrushavy». Report on the USSR. № 35 (Radio Liberty. Munich. 1990. August 31). P. 14.
 
12   Чырвоная змена. 1990. 26 чэрвеня.
 
13   Ярош Анатолнй. Какне мы — такое врсмя // Коммунпст Белорусснн. 1990. №9. С. 10.
 
14 Moscow Tass International Service. September 28. 1991, guoted in FBISSOV-91-190 (Washington: U.S. Government Publication. 1991. October I). P. 60.
 
15   Народная газета. 1992. 11 студзеня.
 
16 Голас Радзімы. 1992. 7 мая.
 
17 Marples David. Post-Soviet Belarus and the Impact of Chernobyl. Post-Soviet Geography (formerly Soviet Geography). Vol. 33. № 7 (Silver Spring. MD. 1992. September). P. 419.
 
18   Нечарговая шостая сесія Вярхоўнага Савета БССР дванаццатага склікання. Бюлетэнь. 1991. № 2. С. 71.
 
19   Бабосов. Тамсама. С. 36.
 
20 Літаратура і мастацтва. 1990. І4верасня.
 
21   Тамсама. 1990. 5 кастрычніка.
 
22 Рабочая трнбуна. 1990. 28 снежня.
 
23 Борушко В. Ф. Белоруссня: людіі, событпя, факты. Мн., 1988. С. 105.
 
24 Народное хозяйство Белорусской ССР в 1985 г. Мн., 1986. С. 3, 4, 14.
 
25 Борушко В. Ф. Белоруссня: людн, событня, факты. Мн., 1988. С. 104.
 
26   Звязда. 1990. 29 верасня.
 
27   Аргументы н факты. 1991. № 45.
 
28   Тамсама. 1991. №45; Звязда. 1992. І4сакавіка.
 
24   С гагнстнческне данные об экономпке Республнкн Беларусь в 1991 году. Мн„ 1991. С. 39.
 
30 Голас Радзімы. 1992. 5 сакавіка.
 
31   О работе народпого хозяйства Республнкн Беларусь в январе— октябре 1991 г. Мн„ 1991. С. 23.
 
32   Byelorussian Easiness Herald. Vol. 1. № 2. Safety Harbor. Florida, 1991. December. P. 3.
 
33Звязда. 1991.29 лістапада.
 
34 Белорусскнй деловой вестннк. 1991. № 2. С. 10.
 
З53вязда. 1991. 14лістапада.
 
'3         6 Лях Н. Спешнть нельзя н медлнть невозможно Н Человек н экономнка. 1991. № 10. С. 2.
 
37   Кебіч В. Па прыродзе сваёй я аптыміст. // Беларусь. 1992. № 1. С. 23.
 
38   Крыжаноўскі Мікалай. Чаму не паляпшаецца стан нашай эканомікі // Менскі веснік. 1992. Сакавік. С. 2.
 
39 Звязда. 1991. 19лістапада.
 
40   Голас Радзімы. 1992. 5 сакавіка.
 
41   Звязда. 1991.2 кастрычніка.
 
42 Круковскнй A. С. Спецпфпка соцнальных отношеннй на селе в условпях перехода к рынку// Белоруснстнка. № 14. Государственная полнтнка п рыночная экономнка. Мн.: АН БССР. С. 132.
 
43 Тамсама. С. 177.
 
44   Народная газета. 1992. 13 сакавіка.
 
45 Сёмая сесія Вярхоўпага Савета Рэспублікі Беларусь дванаццатага склікання. 1991. Бюлетэнь № 5. С. 8.
 
46   Беларускі час. 1992. 30 сакавіка — 6 красавіка.
 
47 Сёмая сесія Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь дванаццатага склікання. 1991. Бюлетэнь № 5. С. 43.
 
48   Звязда. 1992. 12сакавіка.
 
49   Знамя юностн. 1992. 15красавіка.
 
50 Slay Ben and Tedstrom John. Privatization in the Postcommunist Economies: An Overview // RFE/RL Research Report. Vol. 1. № 17 (Munich: RFE/RL Re­search Institute. 1992. April 24). P. 2.
 
51   Тамсама. C. 177.
 
52 Народная газета. 1992 r. 11 сакавіка.
 
53 Радыё Свабода. Матэрыялы Беларускага Маніторынгу. № 229/66. Мюнхен. 1992. 2 сакавіка.
 
54 Літаратура і мастантва. 1991. 14 чэрвеня.
 
53 Народная газега. 1992. Ібсакавіка.
 
56Тамсама. 1992. 15лютага.
 
57 Тамсама.
 
58 Бпржн іі банкн. 1992. № I.
 
59 Народная іазеіа. 1992. 13 сакавіка.
 
й0Тамсама. 1992. 15люіаіа.
 
61 Свабода. 1992. №4.
 
6- FBIS-SOV-92-I99. 1992. 14 кастрычніка.
 
63 Народная газета. 1992. 16 красавіка.
 
64 Смнрнова I3. А. Нзмененне отношення населення к собственностн н предпрпннмазельской деятелыюстп П Белоруснстнка. № 14. Государствснная полнтнка іі рыночная экономнка. Мн., 1991. С. 95.
 
65 Шавель С. А. Соцпальные последствня перехода к рынку, проблемы сонпальноіі зашнты населення республнкн // Белоруснстнка. № 14. Государственная полнтпка п рыночная экономнка. Мн., 1991. С. 118.
 
66 Народная газета. 1992. 17 студзеня.
 
' РАЗДЗЕЛ VIII -
 
СУСЕДЗІ I СВЕТ (1985—1992)
 
ПРЫНЦЫПОВАЯ ДЭМІЛІТАРЫЗАЦЫЯ
 
Найвялікшая канцэнтрацыя войска
 
3 таго часу, як 27 ліпеня 1990 г. Беларусь абвясціла аб сваім дзяржаўным суверэнітэце, замежную палітыку рэспублікі вызначаюць дэкларацыі парламенту і ўраду ў прынцыповых пытаннях, геапалітычныя рэальнасці і эканоміка. У сціслай заяве парла.мента ад 2 кастрычніка 1991 г. «Аб прынцыпах замежнай палітыкі Рэспублікі Беларусь» краіна далучылася да асноўных міжнародных актаў, такіх, як Усеагульная Дэкларацыя правоў чалавека і Заключны Хельсінскі акт1.
 
У «Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнігэце» Вярхоўны Савет Беларусі зноў засведчыў «павагу годнасці і правоў людзей усіх нацыянальнасцяў, якія жывуць у Беларускай ССР» (прэамбула) і сцвердзіў, што «ўсе пытанні аб граніцах вырашаюцца толькі на аснове ўзаемнай згоды паміж Беларускай ССР і сумежнымі суверэннымі дзяржавамі» (Артыкул 6)2.
 
Важным складнікам замежнай палітыкі Рэспублікі Беларусь з’яўляецца імкненне да статусу нейтральнай і без'ядзернаіі дзяржавы. Артыкул 10 «Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце» абвяшчае: «Ніякія вайсковыя фармаванні іншых краінаў, іх ваенныя базы і пабудовы не могуць быць размешчаны на тэрыторыі Беларускай ССР без згоды яе Вярхоўнага Савету. Беларуская ССР ставіць мэтай зрабіць сваю тэрыторыю без'ядзернай зонай, а рэспубліку— неіітральнай дзяржавай».
 
Міністр замежны'х спраў Беларусі Пётр Краўчанка заявіў на Генеральнай Асамблеі ААН у верасні 1991 г., што ягоны ўрад выступіў «з ініцыятывай стварэння без’ядзернага пояса — ад Балтыйскага да Чорнага мора— у саставе Беларусі, трох дзяржаваў Прыбалтыкі і Украіны»3.
 
У студзені 1992 г.. звяртаючыся ў Празе да міністраў замежных спраў краін Канферэнцыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (КБСЕ), Краўчанка зноў акрэсліў «ідэал» свайго ўраду ў шырэйшым маштабе: «без’ядзерны пояс у цэнтры Еўропы, які ўключае скандынаўскія краіны на Поўначы Еўропы, ахоплівае Прыбалтыку, а таксама дзяржавы Усходняй і Цэнтральнай Еўропы»4. Краўчанка спадзя-
 
ваўся, што гэтае пытанне стане на парадак дня хельсінскай сустрэчы, прызначанай на ліпень 1992 г.5 Але ніякай дыпламатычнай актыўнасці, накіраванай на рэалізацыю гэтага вялікага праекту, не відаць. Прычына, магчыма, палягае ў карэннай супярэчнасці паміж ідэяй «без'ядзернага пояса ў цэнтры Еўропы» і геастратэгічнай роляю Беларусі ў абаронным механізме СНД.
 
Хоць Беларусь і мела намер стаць нейтральнай і без’ядзернай дзяржаваю, але на справе. прынамсі, палова ўзброеных сілаў, размешчаных на яе тэрыторыі, знаходзілася пад камандаю СНД, гэта значыць, апошняе слова ва ўсіх практычных справах заставалася за Масквой. 14 лютага 1992 г. у Менску 9 дзяржаў СНД, у тым ліку Беларусь, Расія і Украіна, пагадзіліся прызначыць галоўнакамандуючым узброенымі сіламі СНД маршала Яўгена Шапашнікава. Аднак Беларусь, разам з Азербайджанам, Кыргызстанам і Украінай, адмовілася падпісаць пагадненне аб стварэнні Рады Міністраў Абароны СНД. Гэты дакумент падпісалі толькі Арменія, Казахстан, Расія, Таджыкістан і Узбекістан6. Рэспублікамі, якія ўстрымаліся, яўна кіравала жаданне не ствараць юрыдычнай базы, якая перашкаджала б іх імкненню да ваеннага нейтралітэту.
 
Беларусы, як і ўкраінцы, маюць багата падставаў для падазрэння, што «ўзброеныя сілы СНД — гэта фактычна замаскаваныя расійскія сілы»7. I гэтыя сілы паводзяць сябе адпаведна. Так, беларускі парламент застаецца ў няведанні таго, што робяць вайскоўцы. Дэпутат, палкоўнік Валерый Паўлаў скардзіўся ў лютым 1992 г., што «вывад тактычнай ядзернай зброі з яе (рэспублікі. — Я. 3.) тэрыторыі вёўся без ведама і без ніякага ўзгаднення з Рэспублікай Беларусь... Мы не ведаем нават, што, дзе і ў якіх колькасцях вывозілася». «Больш таго, пад маркай вываду з тэрыторыі Беларусі ядзернай зброі ў Расію вывозяцца будаўнічыя матэрыялы і іншая маёмасць»8.
 
Розныя крыніцы падаюць розную колькасць вайскоўцаў у рэспубліцы. Найчасцей падаецца лічба 160 000. Але паводле Станіслава Шушкевіча, ваенных у рэспубліцы прыкладна 240 000. Беларусь, сказаў Шушкевіч, мае «найвялікшую ў свеце канцэнтрацыю вайскоўцаў. На тэрыторыі Беларусі на кожных 43 грамадзян прыпадае адзін вайсковец. У ніводнай краіне свету, у ніводнай іншай краіне СНД няма такой высокай канцэнтрацыі»9.
 
У гутарцы на тую ж тэму з карэспандэнтам «Le Mönde» Шушкевіч дадаў, што «ў рэальных лічбах гэта складае 180 000, да якіх трэба дадаць 60 000 абслугі»10. Неўзабаве Вячаслаў Кебіч, выступаючы перад вайскоўцамі аб складанасцях дэмілітарызацыі Беларусі, зрабіў нагляднае параўнанне. «Сёння,— сказаў ён,— у Беларусі на 43 чалавекі насельніцтва прыпадае адзін вайсковец. Для параўнання: на Украіне — на 98, у Казахстане — на 118, Таджыкістане— на 528, Расіі — на 634»".
 
Разглядаючы рэальныя патрэбы абароны рэспублікі, беларускія лідэры гавораць аб 60-90-тысячным войску. Згодна з абвешчанымі суверэнітэтам і незалежнасцю беларускі ўрад пакрысе ідзе да стварэння ўласнага войска. Як растлумачыў Станіслаў Шушкевіч на сустрэчы кіраўнікоў краін СНД у Менску ў лютым 1992 г.:
 
Наш канстытуцыйны закон, «Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь», абавязвае нас стварыць уласныя ўзброеныя сі:іы. Ня.ма прычыны адкладваць гэтае пытанне. Гэтую працу трэба пачынаць. Нам трэба сыходзігіь з рэаліяў сённяшняга дня і далей развіваць перагаворны працэс такш чынам, каб Беларусь атрымала ўласныя ўзброеныя сілы '2.
 
Шушкевіч зазначыў далей, што рэспубліка «не павінна належаць ні да якіх вайсковых саюзаў» і што, на яго думку, Беларусь здолее перайсці ў статус без’ядзернай і нейтральнай дзяржавы за «два-тры гады»13.
 
У красавіку 1992 г. генерала Пятра Чавуса на пасадзе міністра абароны Беларусі змяніў генерал Павел Казлоўскі. 3 нагоды свайго прызначэння ён расказаў аб будучай структуры ўзброеных сілаў рэспублікі. Згодна з генералам Казлоўскім, яны маюць складацца з сухапутнага войска (каля 40 000 тыс. салдатаў), авіяцыі (каля 30 000) і стратэгічных фармаванняў (35 000—40 000). Інакш кажучы, існуючы вайсковы персанал будзе скарочаны больш як на 40%.
 
Гаворачы аб геастратэгічным палажэнні краіны, генерал Казлоўскі зазначыў:
 
Па Беларусі / над Беларуссю праходзяць найважнейшыя шляхі зносін, і Еўрапейская Супольнасць павінна быііь зацікаўлена ў захаванні стабільнасір ў напіы.м рэгіёне. Пазбягаючы любых праяваў ядзернага дыктату, шантажу і улыны.матыўнасці ў дыялогу з Захадам, Беларусь .можа разлічваць на кампенсацыю за добраахвотнае адмаўленне ад статусу ядзернай дзяржавы. У абмен па гарантыі ваеннастратэгічнаіі бяспекі Захад .мог бы нрапанаваць многае. Нам не трэба баяцца інтэлігентнай і цывілізаванаіі палітычнай здзелкі. Трэба смялеіі удзельнічаць у дыялогу па ваенных пытаннях з нашымі непасрэдньші суседзя.мі14.
 
У сакавіку 1992 г. беларускі парламент пастанавіў стварыць уласныя ўзброеныя сілы. «Як было паведамлена, за наступныя два гады іх колькасны склад павінен дасягнуць 90—100 тыс. чалавек»15.
 
Вызваленне ад тактычнай ядзернай зброі
 
Пачынаючы ад фармальнага распаду СССР у снежні 1991 г., асноўную ўвагу за.ходніх урадаў прыцягваў ядзерны арсенал колішняй імперыі. Беларусь была адной з чазырох рэспублік, якія мелі ядзерную зброю (астатнія тры Казахсган. Расія і Украіна). Да вываду гэтае
 
зброі яе абавязвала дэкларацыя аб суверэнітэце і без'ядзерны.м статусе рэспублікі.
 
Пасля доўгіх спрэчак і пярэчанняў з боку некаторых дэпутатаў у Вярхоўным Савеце супроць вываду гэтай зброі. а таксама пад націскам з Захаду, парламент Беларусі вырашыў вывесці з тэрыторыі рэспублікі ўсю ядзерную зброю — і тактычную, і стратэгічную. 30 студзеня 1992 г. міністр замежных спраў Беларусі Пётр Краўчанка «з пачуццём глыбокай задаволенасці» паведаміў у Празе на сустрэчы дзяржаваў канферэнцыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, што «да 1 лютага сёлета апошнія адзінкі тактычнай ядзернай зброі знікнуць з нашай нацыянальнай тэрыторыі»16.
 
Тэрмін гэты. відаць, датрыманы не быў, бо праз два месяцы заходнія крыніцы паведамлялі, што «паводле пагаднення аб вывадзе ўсяе зброі да 1 ліпеня 1992 г., Беларусь перамясціла ў Расію каля 70% сваёй тактычнай ядзернай зброі»17. Калі не да 1 лютага, дык датэрмінова перад 1 ліпеня Беларусь усё ж (як і Казахстан з Украінай) выканала свае забавязанні. Ужо ў траўні паведамлялася: «Усе рэспублікі, дзе была размешчана ядзерная зброя сярэдняй дальнасці (тактычная), ужо вярнулі яе ў Расію. Расія дэкляравала яе знішчыць»18.
 
Стратэгічная зброя
 
Пагадненне адносна стратэгічнае зброі было дасягнута паміж ЗША і чатырма ядзернымі дзяржавамі былога СССР у Лісабоне 23 траўня 1992 г. Згодна з яго ўмовамі, Беларусь, Казахстан і Украіна павінны знішчыць альбо перадаць у Расію ўсе стратэгічныя ядзерныя боегалоўкі і «ў найкарацейшы тэрмін» далучыцца да дагавору 1968 г. аб непашырэнні ядзернай зброі. Гэтае пагадненне было важным крокам да выканання дагавору аб скарачэнні стратэгічных узбраенняў (ДССУ), падпісанага прэзідэнтам Бушам і Гарбачовым у ліпені 1991 г., за пяць месяцаў да распаду СССР. Каб дагавор пачаў выконвацца, яго павінны ратыфікаваць ЗША і чатыры дзяржавы былога СССР. Пасля гэтага ў сямігадовы тэрмін ядзерныя боегалоўкі на ракетах і бамбардзіроўшчыках у Беларусі, Казахстане і Украіне належыць паздымаць і знішчыць.
 
Тым часам павінна быць створана сістэма міжнародных праверак і інспекцыяў. Беларусь і Украіна заклікалі да стварэння такое сістэмы ў лісце да прэзідэнта Буша; да гэтага звароту іх падштурхнула далікатнасць пытання. Паколькі гэтыя рэспублікі перадаюць сваю ядзерную зброю Расіі, якая цалкам не пазбылася імперскіх амбіцыяў і інстынктаў. рэспублікі настойваюць на максімуме міжнародных гарантыяў свае бяспекі. У кожным разе востра патрабуецца таксама тэхнічная і фінансавая дапамога. Пётр Краўчанка папярэдзіў, што «вывад стратэгічнай ядзернай зброі з Беларусі можа замарудзіцца, калі Захад не акажа пэўную дапамогу, на якую разлічвае рэспубліка». Дапамога
 
патрэбная, сказаў міністр, «для кантролю за экспартам ядзерных матэрыялаў, для дэзактывацыі месцаў ранейшага захоўвання гэтаіі зброі, для вырашэння сацыяльных задач, звязаных з яе ліквідацыяй»19.
 
«Сённяшні ход падзеяў,— заўважыла газета «Нью-Ёрк Таймс» (24 траўня 1992 г.), — дазваляе Злучаным Штатам спадзявацца, што да канца стагоддзя яны будуць мець справу не з чатырма ядзернымі дзяржавамі на месцы былога Савецкага Саюзу, а толькі з адной». Важны крок у гэтым напрамку быў зроблены Вярхоўным Саветам Беларусі, які 4 лютага 1993 г. ратыфікаваў дагавор аб скарачэнні стратэгічных узбраенняў (ДССУ 1 або СТАРТ-1), адначасна пацвярджаючы далучэнне да дагавору аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі. «Нью-Ёрк Таймс» у перадавіцы ад 8 лютага 1993 г. адзначыў, што Беларусь стала першай дзяржавай у гісторыі. якая «дэкляравала пазбавіцца... ад усіх сваіх 81 ракет СС-25 з ядзернымі галоўкамі». Газета заклікала Вашынгтон «дадаткова заахвоціць Беларусь да найхутчэйшага раззбраення» і «супольна з саюзнікамі накіраваць у Менск місію дапамогі, каб распачаць працу з урадам па валютнай і іншай падтрымцы ў справе трансфармацыі эканомікі».
 
Ратыфікацыя дагавору «СТАРТ-1» адразу прынесла свае вынікі ў сферы беларуска-амерыканскіх адносінаў. 9 лютага 1993 г. прэзідэнт ЗША Біл Клінтан патэлефанаваў старшыні беларускага парламенту Станіславу Шушкевічу, каб павіншаваць Вярхоўны Савет рэспублікі з ратыфікацыяй «СТАРТу-1» і «запэўніў беларускага лідэра, што ЗША дадуць Беларусі гарантыі бяспекі». Праз тыдзень Беларусь атрымала ад Вашынгтона статус найбольшага спрыяння у гандлёвых адносінах з ЗША20.
 
Рэальнасць: ядзернае заложніцтва
 
Хоць Беларусь, Казахстан ды Украіна і вызваляюцца ад ядзернай зброі, без’ядзернымі дзяржавамі ў поўным сэнсе гэтага слова іх назваць нельга, пакуль яны застаюцца членамі Садружнасці Незалежных Дзяржаваў і маюць на сваёй тэрыторыі стратэгічныя сілы СНД. Які статус гэтых сілаў? У 1991 г. у Беларусі было 23 ракетныя базы і 42 ваенныя аэрадромы21. Колькі з іх застанецца пад юрысдыкцыяй маршала Яўгена Шапашнікава? (9 рэспублік, у тым ліку Беларусь і Украіна, прызначылі маршала Галоўнакамандуючым аб’яднанымі ўзброенымі сіламі СНД 14 лютага 1992 г.) Ці перастане Беларусь быць «заходнімі варотамі» ў Расію? Ці забудзецца Масква пра ранейшыя напады на Расію з Захаду, што адбываліся праз Беларусь?
 
Гэта геастратэгічныя пытанні, на якія беларускі парламент і ўрад не могуць не зважаць. У той жа час палітычны курс Менска вызначаецца пэўнай дваістасцю — ваганнем паміж рэальнай незалежнасцю і суверэнітэтам паводле прынцыпу «давайце разам». Гэтая дваістасць абумоўленая не толькі геапалітычнымі меркаваннямі, але і вынікамі
 
русіфікатарскай палітыкі былога савецкага рэжыму”. Такая асаблівасць беларускага палітычнага курсу да пэўнай ступені карэніцца ў тым, што палітыкі разумеюць: дэмакратычныя тэндэнцыі ў сучасным свеце пераадольваюць нацыянальныя межы і размываюць суверэнітэт-— як гэта паказваюць апошнія падзеі ў Заходняй Еўропе. Свядомыя сваёй еўрапейскай спадчыны, некаторыя беларускія лідэры — і ва ўрадзе і ў апазіцыі — імкнуцца будаваць сваё мысленне паводле еўрапейскіх мадэляў.
 
Дваістая пазіцыя Беларусі паміж Усходам і Захадам і яе схільнасць да еўрапеізму відавочная ў прамове міністра замежных спраў Краўчанкі на Пражскай канферэнцыі КБСЕ ў студзені 1992 г. «Мы не хочам, каб бот агрэсара таптаў нашу зямлю, — сказаў міністр, — мы не хочам быць заложнікамі ядзерных амбіцыяў іншых дзяржаў альбо ядзерных катастрофаў, такіх. як чарнобыльская».
 
У той жа час Краўчанка не бачыць у бліжэйшай будучыні існавання сваёй рэспублікі па-за саюзам былых савецкіх дзяржаваў:
 
Перакананы, што нават калі яна (Садружнасць. — Я. 3.) з часам не вытрымае выпрабавання на трывапасць, дык усё роўна сілы ўза&мнага прыцягнення і сілы розуму прывядуг/ь да ўзнаўлення падобнага эканамічнага і палітычнага саюзу 11-ці ці іншай колькасці дзяржаў. У бліжэйшыя 10—15 гадоў мы асуджаны быць і жыць разам — хацелася б гэтага каму ці не23.
 
ЭКАНАМІЧНЫЯ, ПАЛІТЫЧНЫЯ 1 КУЛЬТУРНЫЯ СУВЯЗІ
 
За першыя шэсць месяцаў незалежную Беларусь прызналі больш за 70 дзяржаваў. Некаторыя з іх, праўдападобна, улічылі і той факт, што Менск быў абраны за сталіцу СНД— «Брусель Усходу», як яго адразу ахрысціў Пётр Краўчанка. Да канца сакавіка 1992 г. Беларусь усталявала дыпламатычныя зносіны з 30 з гэтых краінаў, у тым ліку з Аўстраліяй, Бразіліяй. Кітаем, Германіяй, Японіяй, ЗША і шмат якімі дзяржавамі Еўропы24.
 
3  прычыны крытычнага эканамічнага становішча рэспублікі галоўная ўвага ў імпэтнай дыпламатычнай дзейнасці Менска надаецца гандлёвым адносінам, дзеля ўсталявання якіх багата паездзіў па свеце прэм’ер Вячасл.аў Кебіч. Некаторыя крытыкуюць яго за візіты ў такія няблізкія краіны. як Паўднёвая Карэя. Кітай, Манголія і Таіланд, дзе, маўляў, нічога не атрымаеш. Ва ўнісон з гэтаю крытыкай апазіцыя ў ВС заклікала да «вяртання ў Еўропу». У парламенце прэм’ер Кебіч адказаў на гэта: «Што датычыцца нашых шляхоў у Еўропу або Азію, то, на маю думку, — абодва шляхі аднолькава заслугоўваюць нашай увагі. Тым больш, што пры нашым узроўні эканамічнага развіцця на сучасным этапе ў знешнім гандлі ў І^ўрбпу нас вядзе вузкая сцежка. а ў Азію шырокі шлях»-5.
 
Сапраўды, асартымент канкурэнтаздольных тавараў, якія Беларусь можа прапанаваць на насычаны суседні заходнееўрапейскі рынак, вельмі абмежаваны. Рэспубліцы варта больш рэалістычна ставіцца да гандлю і іншых абменаў, у тым ліку культурных, з краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, такімі, як Аўстрыя, Грэцыя і Полынча, дзе яна магла б знайсці рынкі і для свайго экспарту, і для імпарту. Тым часам з некаторымі далёкімі азіяцкімі краінамі пэўны спецыфічны гандлёвы абмен ужо ўсталяваўся.
 
Візіт Кебіча ў Кітай, напрыклад, прынёс пагадненне аб бартэрным продажы збожжа, за якое Кітай атрымае самазвалы і калійныя ўгнаенні. Кітай згадзіўся таксама адчыніць у Менску крамы для продажу кітайскіх тавараў за рублі і валюту26. Але застаецца няясным, як на практыцы завозіць беларускія тавары гэтым «шырокім» і далёкім шляхам у Кітай, Паўднёвую Карэю ці ў Таіланд, каб абмен стаўся выгадным.
 
Праз дыпламатьічныя кантакты з еўрапейскімі дзяржавамі Менск спрабуе далучыцца да Еўрапейскай Супольнасці. 30 студзеня 1992 г. Рэспубліку Беларусь прынялі ў члены Канферэнцыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. 24 лютага старшыня беларускага парламенту Станіслаў Шушкевіч падпісаў у Хельсінках Заключны акт КБСЕ, a міністр замежных спраў Пётр Краўчанка— пагадненне аб супрацоўніцтве27. «Нашая мэта, — сказаў Шушкевіч, — гэта эканамічная і палітычная інтэграцыя ў Еўрапейскую Супольнасць пры захаванні і ўмацаванні Садружнасці Незалежных Дзяржаваў у пераходны перыяд». Ён зазначыў таксама, што Менск. «які сёння ўжо стаў каардынацыйным цэнтрам Садружнасці, гатовы ўзяць на сябе функцыю «Бруселю Усходу, быць... перадатачным звяном паміж Усходам і Захадам28.
 
У красавіку 1992 г. высокапастаўленая беларуская дэлегацыя наведала Парыж, дзе падпісала Парыжскую хартыю для Новай Еўропы і шэраг пагадненняў аб тэхнічным і культурным супрацоўніцтве29. За першыя сем месяцаў пасля абвешчання Беларуссю незалежнасці Менск наведалі міністры замежных спраў Францыі, Германіі, Партугаліі, Злучаных Штатаў і іншых краінаў. П. Краўчанка абвясціў. што ў 1992 г. будуць адкрытыя сем новых беларускіх пасольстваў: у Белыіі, Нямеччыне, Ізраілі, Польшчы, Паўднёвай Карэі. Швецыі і ЗША. На 1993 г. плануецца адкрыць яшчэ каля 20. У сярэдзіне 1992 г. паслоў у Менску мелі Кітай, Германія, Італія, Турцыя і ЗША30. 12 лістапада 1992 г. прэм’ер-міністр Кебіч паведаміў аб падпісанні дакумента, згодна з якім Беларусь да канца году мае адкрыць пасольствы і консульствы ў Расіі, Г'ерманіі, Аўстрыі. Францыі, Бельгіі, Італіі, Швеііцарыі. Швецыі, Кітаі, Індыі. Казахстане, Латвіі. Літве і Украіне31.
 
БЕЛАРУСКА-РАСІЙСКІЯ ЎЗАЕМ ААДНОСІ Н Ы
 
Згодна з савецкім перапісам 1989 і .. у Расійскай Федэрацыі жыве 1,2 млн. беларусаў-’2, а на Беларусі — 1,3 м.ін. рускіх'3. Дачыненні паміж абедзвюма нацыянальнасцямі мірныя. змяшаныя шлюбы — звычайная з'ява. Але дэмаграфічныя лічбы ўсяго не кажуць. Магутныя эканамічныя, ваенныя і культурныя фактары трымаюць Беларусь глыбока ў сферы расійскіх інтарэсаў і ўплываў. На працягу двух стагоддзяў Масква разглядала Беларусь (у дарэвалюцыйнай тэрміналогіі — «Северо-Западный Край») як неадлучную частку Расіі, якую належала ратаваць і бараніць ад экспансіі Польшчы. Польскі экспансіянізм апошнім часам выступаў пад маскай каталіцызму. 3 іншага боку, беларускія грамадзяне. прызвычаеныя да савецкіх догмаў пра адвечнае імкненне беларусаў жыць разам са «старэйшым братам», а цяпер яшчэ напалоханыя Чарнобылем, не спяшаюцца рашуча падтрымаць рух за поўнае аддзяленне ад Расіі і адпаведна ад СНД.
 
3 жніўня 1991 г. беларуска-расійскія дачыненні вызначаюцца ў асноўным эканамічнымі патрэбамі Беларусі, а таксама ваеннымі і стратэгічнымі інтарэсамі Масквы, якая імкнецца не дапусціць да канчатковага распаду імперыі. Якраз дзеля апошняй прычыны прэзідэнт Ельцын і падтрымаў незалежнасць Беларусі ў складзе Садружнасці Незалежных Дзяржаваў. Але гэтая падтрымка не безумоўная. Неўзабаве пасля ўтварэння СНД міністр замежных спраў Расіі Андрэй Козыраў на супольнай з дзяржсакратаром ЗША Джэймсам Бэйкерам прэс-канферэнцыі ў Маскве сцвярджаў: «Цяпер мы просім найперш поўнага дыпламатычнага прызнання незалежных дзяржаваў, якія складаюць нашу садружнасць. Гэта дапаможа крышталізаваць на Украіне, у Расіі і на Беларусі ўладу, якая грунтуецца на народным волевыяўленні, і спыніць далейшую дззінтэграцыю34. Каб «спыніць далейшую дэзінтэграцыю» паміж Расіяй і Беларуссю, Масква навязала Менску пагадненне аб узаемнай абароне35.
 
На сустрэчы кіраўнікоў краін СНД у Ташкенце ў траўні 1992 г. Расія зрабіла новыя спробы ўцягнуць Беларусь у ваенную сістэму абароны, але напаткала супраціў. Беларуская дэлегацыя адмовілася парафіраваць тры пагадненні — аб калектыўнай бяспецы, хімічнай зброі і памежнай ахове. Кіраўнік дэлегацыі Шушкевіч тлумачыў гэтую адмову наступным чынам: 1) пытанне аб «калектыўнай бяспецы», якая ў сапраўднасці азначае ваенны саюз, павінна разглядацца парламентам; 2) хімічная зброя на Беларусі не выраблялася і вырабляцца не будзе, так што гэтае пытанне не актуальнае; 3) Беларусь ужо стварыла ўласныя памежныя войскі36.
 
Напярэдадні Ташкенцкае канферэнцыі Пётр Краўчанка. гаворачы аб «своеасаблівым становішчы» рэспублікі як «каардынатара»
 
СНД, тым не менш перасцярог: «3 другога боку ёсць апасенні трапіць пад дыктат Расіі»37.
 
Некаторыя расійскія лідэры праводзяць гэткі дыктат амаль інстынктыўна. Класічны прыклад— шыфраграма маршала Яўгена Шапашнікава, галоўнакамандуючага Узброеных Сілаў СНД, разасланая па нерасійскіх рэспубліках 6 студзеня 1992 г., што загадвала прывесці войскі да новай прысягі на вернасць Расійскай Федэрацыі. Шумныя спрэчкі, выкліканыя гэтым загадам у беларускім парламенце, прынеслі неспадзяваныя вынікі: «Шыфраграма зрабіла тое, чаго на працягу многіх месяцаў не магла зрабіць парла.менцкая апазіцыя БНФ. Нават самыя цвёрдалобыя палітыкі пачалі схіляцца да ідэі ўласнай арміі на Беларусі»38.
 
Народны пісьменнік Беларусі Васіль Быкаў выказаў шырока распаўсюджанае меркаванне аб супраціве ў Беларусі не толькі камуністычнай ментальнасці. але і таму расійскаму «імперскаму, шавіністычнаму мысленню, якое ёй спадарожнічае» і якое закранула нават расійскіх дэмакратаў. «Мы бачым, — сказаў Быкаў, — як расійская дэмакратыя, якая, можа, найбольш вызвалілася ад камунізму, цяпер апынулася пад уладай імперскай ментальнасці»39. Гэткі стан свядомасці стварае напружанне, асабліва калі гаворка заходзіць аб тэрытарыяльных праблемах. Так, у верасні 1991 г. прэс-сакратар прэзідэнта Ельцына заявіў, што Расія «пакідае за сабой права ўзняць пытанне аб пераглядзе межаў», і назіральнікі ў Менску падумалі найперш не аб Крыме, за які Расія спрачаецца з Украінай, але аб Беларусі, чыя тэрыторыя двойчы пашыралася (у 1924 і 1926 гг.) коштам далучэння значных частак беларускай этнічнай тэрыторыі, якія з 1921 г., пасля расійска-польскае вайны, заставаліся ў складзе Расійскай Федэрацыі. У лістападзе 1991 г. дэпутат Яўген Цумараў перасцярог сваіх калегаў у беларускім Вярхоўным Савеце, што «пэўныя палітычныя групоўкі ў Гомельскай вобласці вядуць няспынную агітацыю сярод населызіцтва за правядзенне рэферэндуму аб... далучэнні да Расіі»40.
 
Масква ўплывае на беларускія справы не толькі праз «русіфікаванае» палітычнае мысленне, якое часта спадарожнічае ўжыванню расійскай мовы, але і праз праваслаўную царкву. Да 1989 г. Беларусь складала адзіную епархію Расійскае праваслаўнае царквы. Дзякуючы рэлігійнаму адраджэнню, выкіліканаму перабудовай, у жніўні 1989 г. колькасць епархіяў была павялічаная. Пазней, у лютым 1990 г., рост нацыянальнай самасвядомасці выявіўся ў стварэнні Беларускага экзархату Маскоўскай патрыярхіі і ўвядзенні назвы «Беларуская праваслаўная царква» (БПЦ). На чале БПЦ стаіць мітрапаліт Філарэт (Вахрамееў), вопытны дыпламат і рэалістычны палітык, рускі па нацыянальнасці. Філарэт зрабіў багата саступак беларускаму праваслаўю, у тым ліку ўвёў свята Усіх Святых, што ў Зямлі Беларускай
 
заззялі, і дазволіў пачаць пераклад Святога Пісьма на сучасную беларускую мову. Ён нават афіцыйна прывітаў першаіерарха Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы на чужыне мітрапаліта Мікалая з Таронта (Канада), калі той наведаў Менск у лютым 1992 г.4і
 
Тым не менш Расійская праваслаўная царква, як і значная частка ўзброеных сілаў, надалей прадстаўляе і бароніць на Беларусі імперскую ментальнасць. Зразумела, калі б Маскве спатрэбілася стварыць на Беларусі выбуховую сітуацыю, яна лёгка можа скарыстаць русафільскія элементы ў рэспубліцы, каб узняць праз іх самыя розныя пытанні, у тым ліку і тэрытарыяльныя.
 
Калі ў сакавіку 1992 г. у Менску быў створаны Антыкрызісны камітэт дзеля абароны беларускага суверэнітэту (ад пагрозы, якая хоць і не называецца адкрыта, але па агульным меркаванні сыходзіць ад Расіі), у яго увайшлі лідэры дзесяткаў палітычных арганізацыяў, у тым ліку кіраўнікі ўраду і рэспубліканскага КДБ. Досыць паказальна, што не ўвайшлі ў яго толькі кіраўніцтва Беларускай ваеннай акругі (неўзабаве скасаванай) і БПЦ42. Адзначым і тое, што хоць у Расійскай Федэрацыі жыве 1,3 млн. беларусаў, у тым ліку багата на Смаленшчыне і Браншчыне, г. зн. на зтнічнай беларускай тэрыторыі, але там няма ніякага знаку іх этнакультурнае актыўнасці — выданняў, фестываляў, радыёі тэлеперадачаў. Існуюць усяго некалькі самастойных беларускіх культурных таварыстваў (наймацнейшыя ў Маскве і Санкт-Пецярбургу), тым часам як Беларусь кішыць расійскімі таварыствамі, тэатрамі, выданнямі, аб’яднаннямі і іншымі арганізацыямі.
 
Вось жа, на Беларусі, гэтым рэгіёне «этнічнага архіпелагу Еўразіі», існуе патэнцыял для канфліктаў і праяваў насілля, на абарону ад якіх, згодна са слушнай парадай «Нью-Ёрк Таймс», патрабуюцца міжнародныя гарантыі:
 
Такія канстытуцыйныя ахоўныя захады трэба пад.мацаваць міжнароднымі гарантыямі, якія маглі 6 даць, скажам, HA TO, Рада Бяспекі ААН ці нават нейкая адмысловая кааліцыя ваенных сілаў... Міжнародная супольнасць зацікаўленая ў недатыкальнасці межаў і ў эканамічнай і палітычнай жыііцяздольнасііі новых дзяржаваў43.
 
БЕЛАРУСКА-ПОЛ ЬСКІЯ ЎЗАЕМ ААДНОСІН Ы
 
Статыстычныя дадзеныя адносна колькасці палякаў на Беларусі і беларусаў у Польшчы спрэчныя. Лічбы колькасці беларусаў у Польшчы вагаюцца паміж 150 000 і 300 000, а палякаў на Беларусі — паміж 417 000 і 600 00044.
 
У гады перабудовы беларуска-польскія адносіны на міждзяржаўным узроўні развіваліся ў духу ўзаемапаразумення і супрацоўніцтва. Але гэты працэс прыпыніўся, калі ў кастрычніку 1990 г.
 
Менск узняў пытанне аб заціску правоў беларусаў на Беласточчыне. 3 гэтае прычыны давялося адкласці падпісанне пагаднення, аналагічнага тым, якія Варшава ўжо заключыла з Кіевам і Масквою. Але міністры замежных спраў Пётр Краўчанка і Кшыштаф Скубішэўскі згадзіліся працягваць перамовы. У выніку 10 кастрычніка 1991 г., падчас візіту беларускага прэм’ера Вячаслава Кебіча ў Варшаву, была падпісаная Дэкларацыя аб добрасуседскіх дачыненнях і супрацоўніцтве. Дакумент прызнае непарушнасць польска-беларускае мяжы (усталяваная 16 жніўня 1945 г.) і змяшчае рашэнні аб захаванні гістарычных і культурных помнікаў, пашырэнні інфармацыйнага абмену і актывізацыі гандлю45.
 
27 снежня 1991 г. Польшча прызнала незалежнасць Рэспублікі Беларусь46. Гэта абумовіла афіцыйны візіт прэм'ера Кебіча ў красавіку 1992 г. у Варшаву, дзе быў заключаны шэраг пагадненняў па палітычных, эканамічных і культурных пытаннях.
 
Польшча— асноўны гандлёвы партнёр Беларусі на захадзе; яна замяніла сабою некаторыя з неплатаздольных альбо занадта далёкіх партнёраў з ліку дзяржаў СНД. У 1991 г. у Польшчу накіроўвалася 19% беларускага экспарту. Польшча прадавала Беларусі востра патрэбныя збожжа і цукар. Менск таксама выказаў зацікаўленасць у выкарыстанні для марскіх перавозак польскага порту Гдыні, бліжэйшага і таннейшага за Адэсу на Украіне. Падчас візіту Кебіча ў красавіку 1992 г. было падпісана пагадненне аб стварэнні Польскабеларускага камерцыйнага банку47.
 
Няўрадавыя’ адносіны паміж Беларуссю і Польшчай нашмат больш складаныя і напружаныя. Беларускае насельніцтва сумежных з Беларуссю раёнаў усходняй Польшчы, пераважная большасць якога належыць да праваслаўнае веры, скардзіцца на дыскрымінацыю і часамі адчувае пагрозу для сябе— асабліва калі там пры загадкавых абставінах спальваюцца праваслаўныя цэрквы, як гэта было ў 1990 г.48 3 другога боку, польскія палітыкі і журналісты гневаюцца на афіцыйны Менск, калі той уздымае пытанне аб этнічна беларускім характары Беласточчыны49.
 
Праблема набірае складанасці на беларускім баку дзяржаўнай мяжы: дзейнасць каталіцкае царквы і створаных апошнім часам культурных таварыстваў мае тут выразна вялікадзяржаўніцкую польскую палітычную афарбоўку. У атмасферы свабоды слова рэанімуюцца старыя гістарычныя штампы. Усходняе праваслаўе шмат хто падсвядома ці адкрыта атаясамлівае з «рускаю верай», а каталіцтва выступае як «польская вера». Гэткае скажэнне задавальняе і афіцыйную Маскву, і афіцыйную Варшаву, якія карыстаюцца ім дзеля ўласных экспансіянісцкіх мэтаў. Часамі здаецца, што ў дачыненні да беларускага нацыяналізму іх інтарэсы супадаюць: гэта той выпадак, што завецца «divide et impera» (падзяляй і валадарнічай). Так, у снежні
 
1989 г. папа Ян Павел II дамовіўся з Міхаілам Гарбачовым, што Ватыкан можа паслаць святароў з Полылчы працаваць на Беларусь50. Цяпер у Рэспубліцы Беларусь займаюцца душпастырскай дзейнасцю 82 каталіцкія святары адтуль. Усе яны польскага паходжання, і іхнія ідэалагічныя пазіцыі збольшага супадаюць з поглядам, які выказаны ў «сведчанні» «Аб патрэбе экуменізму ва Усходняй Еўропе»: «Каталіцтва і Польшча ўтварыліся з аднаго творыва і знаходзяцца ў тых жа адносінах, як Бог і Хрыстос. Патрыятызм і каталіцтва ў гісторыі Польшчы складаюць еднасць»51.
 
Папа-паляк Ян Павел II быў не менш красамоўны, высвячаючы ў кастрычніку 1989 г. (пасля перапынку ў больш як 60 гадоў) першага біскупа для Беларусі — Тадэвуша Кандрусевіча, паляка, ураджэнца Беларусі, цяпер арцыбіскупа з катэдрай у Маскве. На цырымоніі кансжрацыі ў базіліцы св. Пятра ў Рыме, багаславіўшы новага біскупа па-і іальянску, папа звярнуўся па-польску да ўсяе польскае дэлегацыі на чале з тагачасным прэм'ер-міністрам Тадэвушам Мазавецкім. «Gaude Mater Polonia! — усклікнуў nana. — Узрадуйся, маці-Польшча, узрадуйцеся, сыны гэтае зямлі, што далучыліся цяпер да брацтва біскупаў царквы Хрыстовае, каб спаўняць апостальскую місію. Хай Бог будзе з вамі, хай суправаджае вас на вашых пастырскіх шляхах Маці Божая Яснагорская, Каралева Польшчы... і ўсе патроны і патронкі нашае Айчыны, каб вы маглі пайсці і прынесці плод»52.
 
Трэба зазначыць, што сам па сабе Ватыкан не супраць беларускага нацыянальнага адраджэння. Радыё Ватыкану з 1950-х гадоў вядзе беларускія перадачы. Папа Ян Павел II некалькі разоў ужываў беларускую мову і выказваў падтрымку беларускасці. Беларуская культурная дзейнасць у Польшчы (тыднёвік «Ніва», школы, радыёперадачы і г. д.) атрымлівае грашовую падтрымку ад польскага ўраду. Але зусім іншая справа — той «плод», які прыносяць на Беларусь польскія святары. Для большасці з іх каталіцкая вера і польская мова гэтак жа нераздзельныя, як Бог і Хрыстос. А мова тут азначае нацыянальнасць. Прэтэнзіі многіх палякаў у Польшчы і Беларусі на тое, што каталіцтва азначае польскасць, выклікалі ў беларускім друку лавіну абвінавачвальных артыкулаў. «Місіянеры ці агітатары?» — пытаецца газета БНФ, цвердзячы, што «сучасныя каталіцкія святары вызначаюцца адкрытай прапольскай арыентацыяй»53. «Польскія сцягі сталі неад’емнай часткай касцёлаў», — сцвярджалася ў адной з прамоў на рэспубліканскай канферэнцыі ТБМ у Менску54.
 
Святары, як правіла, маюць уплыў на сваіх парафіянаў. Найчасцей духоўных пастыраў слухаюцца і бяруць з іх прыклад. Таму публічная падтрымка беларускае мовы ў царкоўным жыцці— і сярод праваслаўных, і сярод каталікоў — застаецца з’явай рэдкаю, а беларусізацыя — павярхоўнаю. Атаясамленне праваслаўя з расійскасцю, a каталіцтва з польскасцю пусціла ў народнай свядомасці глыбокія ка-
 
рані. Беларускае адраджэнне ідзе ў цяжкім змаганні, бо абцяжаранае вялікім грузам мінулых стагоддзяў — грузам, які скінуць нялёгка.
 
Але цяпер, у другой палове 1992 г., з’яўляюцца некаторыя азнакі таго, што кіраўніцтва праваслаўнай і каталіцкай цэркваў на Беларусі ўсё ж пагаджаецца з ідэяй беларускай дзяржавы. Пэўна, таму мітрапаліт Філарэт, экзарх Маскоўскае патрыярхіі на Беларусі, у лісце да аўтара гэтай кнігі ад 30 кастрычніка 1992 г. выказаў жаданне «плённае працы, каб заўсёды гучала наша беларуская мова, каб квітнела наша незалежная Беларусь». 3 іншага боку, і арцыбіскуп Казімір Свёнтак, які ў студзені 1992 г. замяніў біскупа Тадэвуша Кандрусевіча на чале беларускіх каталікоў, выказаўся «за нацыянальнае адраджэнне Беларусі». Арцыбіскуп ужывае беларускую мову ў публічных малітвах, а ў жніўні 1992 г. забараніў сваім святарам і парафіянам выкарыстоўваць у касцёлах дзяржаўную атрыбутыку суседняй дзяржавы. Прынцыповая пазіцыя арцыбіскупа выклікала «незадаволенасць у тых, хто хацеў бы ператварыць каталіцкі храм у польскую краму»55.
 
Можна дапусціць, што цяпер, калі Ватыкан і Рэспубліка Беларусь усталявалі дыпламатычныя сувязі, «жадаючы развіваць свае ўзаемныя прыязныя дачыненні», супярэчнасіді паміж беларускімі нацыянальнымі інтарэсамі і польскім каталіцызмам на Беларусі будуць развязвацца больш дзейсна і трывала56.
 
БЕЛАРУСКА-ЎКРАШСКІЯ ЎЗАЕМ ААДНОСІНЫ
 
Згодна з перапісам 1979 г., на Беларусі жыло 231 000 украінцаў, a на Украіне— звыш 406 000 беларусаў57. Сяброўскія адносіны паміж двума народамі, якія стагоддзямі спатыкалі падобныя перашкоды ў барацьбе за свае правы, вызначаліся палітычнай салідарнасцю і ў гады перабудовы. Праўда, Украіна знаходзіцца на вышэйшай ступені нацыянальнага развіцця (дзякуючы геаграфічным і гістарычным фактарам ды значна шырэйшай дэмаграфічнай базе), і палітычны курс, узяты Кіевам, быў для афіцыйнага Менску «занадта радыкальны». Міністр замежных спраў Беларусі Пётр Краўчанка растлумачыў беларускім амерыканцам у Нью-Ёрку ў лютым 1992 г., што ягоны ўрад не можа весці такую ж палітыку ў дачыненні да Расіі, як Кіеў, бо Беларусь эканамічна залежыць’ад Расіі ў восе.м разоў мацней. чым Украіна. А паколькі асноўныя гандлёвыя партнёры Беларусі— гэта якраз Расія і Украіна, то эканамічная залежнасць ад іх абумоўлівае і тую дыстанцыю, якую захоўвае афіцыйны Менск у расійскаўкраінскіх спрэчках адносна Чарнаморскага флоту, Крыму, эканомікі, ядзернай зброі ды іншых важных пытанняў. Тут і прычына таго, чаму ў беларускім друку мала пішацца не толькі пра ўкраінска-беларускае супрацоўніцтва. але і пра беларуска-ўкраінскія адносіны ўвогуле, у
 
тым ліку аб штодзённым жыцці абедзвюх меншасцяў у кожнай з рэспублік.
 
У гады перабудовы, да абвешчання незалежнасці, беларускаўкраінскія сувязі развіваліся па неафіцыйных каналах. Так, лідэры народных фронтаў абедзвюх рэспублік, разам з калегамі з трох балтыйскіх рэспублік правялі некалькі канферэнцыяў па вялікім праекце так званага Балтыйска-Чарнаморскага Саюзу. На адной з гэтых сустрэчаў, што прайшла ў Менску 23—24 лістапада 1990 г., пяць бакоў, сцвердзіўшы «бесперспектыўнасць далейшага існавання СССР», запатрабавалі вывесці савецкія войскі з балтыйска-чарнаморскага рэгіёну і заявілі аб мэтазгоднасці ўтварэння садружнасці пяцёх дзяржаваў рэгіёну58.
 
Традыцыйнае беларуска-ўкраінскае супрацоўніцтва выжыла ва ўмовах крутых паваротаў, выкліканых перабудовачнымі зменамі. Імперская небяспека, што паходзіла ад Крамля і значных расійскіх меншасцяў у абедзвюх рэспубліках, дыктавала цесную салідарнасць.
 
Сапраўды, Украіна першай усталявала дыпламатычныя адносіны з Рэспублікай Беларусь59. Абвясціўшы незалежнасць адна за адной (24 жніўня 1991 г. у Кіеве і 25 жніўня ў Менску), абедзве рэспублікі на працягу дзесяці дзён абмяняліся ратыфікаванымі асобнікамі дагавору аб дружбе і супрацоўніцтве60.
 
Каб злаіодзіць эканамічны шок, выкліканы пераходам да вольнага рынку, Беларусь і Украіна ў кастрычніку 1991 г. падпісалі «пагадненне аб прынцыпах эканамічнага супрацоўніцтва паміж прадпрыемствамі і арганізацыямі суверэнных рэспублік да 1992 г.» Яны апублікавалі таксама «Зварот» да кіраўнікоў аб’яднанняў, прадпрыемстваў і арганізацыяў Украіны і Беларусі і іх працоўных калектываў. просячы аб сгварэнні «рэжыму найбольшага спрыяння пры заключэнні на 1992 г. дагавораў па пастаўках прадукцыі вытворча-тэхнічнага прызначэння. гавараў народнага спажывання і прадуктаў харчавання і іх практычнай рэалізацыі»61. Праўда. бальшыня гэтых добрых намераў засталася 1 олькі на паперы.
 
У сакавіку І992 г., калі эканамічныя сувязі былых савецкіх рэспублік працягвалі рвацца, украінскі парламент адказаў на расійскую «лібералізацыю» цэнаў пастановаю аб поўным выхадзе з рублёвае зоны і ўвядзенні ўласнае валюты. «Украіна: курс на адасабленне», — папярэджйала «Звязда» сваіх чытачоў аб магчымасці наплыву ў рэспубліку рублёў з Украіны. Вядома, дзеля добрасуседскіх адносінаў іакія дзеянні, як змена Нацыянальнай валюты, трэба было б ажыццяўляць цывілізаваным шляхам. Але перадусім. заключыла газета, «ірэба лічыіша са звычайнай чалавечай псіхалогіяй, якая выхаваная ў былым Саюзе і зарыентаваная на тое. што дзяржава ўсё роўна падмане. Няхай г на ўкраінец. няхай беларус...»62
 
w 217
 
У красавіку 1992 г. высокапастаўленая беларуская дзлегацыя на ведала Кіеў, каб прадухіліць, наколькі магчыма, праявы іакое «чалавечае псіхалогіі». На парадку дня стаяла абмеркаванне плацежнага балансу, правоў уласнасці, дагавораў на пастаўкі і абмену гандлёвымі п радстаў н і цтва м і6 \
 
БЕЛАРУСКА-ЛІТОЎСКІЯ ЎЗАЕМААДНОСІН Ы
 
Перапіс 1979 г. засведчыў. што ў Літве жыло 58 000 беларусаў, a на Беларусі каля 7 000 літоўцаў64. Неафіцыйныя літоўскія крыніцы аспрэчваюць апошнюю лічбу, паведамляючы, што сярод жыхароў Беларусі «прынамсі 30 000» літоўцаў65 і нават «да50 000»66. Падобныя засцярогі, толькі ўжо ў дачыненні колькасці беларусаў у Літве. выказ валіся і ў беларускім друку.
 
Беларуская гісторыя ў аспектах этнагенезу, тэрміналогіі. тэрыторыі складана пераплятаецца з гісторыяй літоўскага народу. Паміж дзвюма сусветнымі войнамі расійцы і палякі змянялі альбо касавалі беларуска-літоўскую мяжу без ніякага ўліку нацыянальнай прыналежнасці тубыльцаў. Наступствы гэтых тэрытарыяльных «урэгуляванняў» і гвалтоўнае «культурнае асіміляцыі» мясцовага насельніцтва ствараюць у постсавецкі перыяд перашкоды на шляху нармалізацыі беларуска-літоўскіх адносінаў. Падпарадкаваны Маскве Прэзідыум Вярхоўнага Савету Беларусі, у адказ на абвешчанне 11 сакавіка 1990 г. незалежнасці Літвы. выказаў прэтэнзіі на Віленшчыну як на частку беларускай ннічнай тэрыторыі. БНФ, у тым ліку яго фракцыя ў Вярхоўным Савеце. салідарныя з літоўскім незалежніцкім рухам «Sajudis» назвалі гэтую тэрытарыяльную прэтэнзію свайго ўраду «палітычным піапгажом» і пакіраваў у Вільню дэлегацыю. якая. разам з групай лігоўскіх парламентарыяў. выпусціла сумесную заяву. У ёй сцвярДжалаея. іпго «юрад Вільня ад часоў Вялікага Княства Лііоўскага быў наіііычным і культурным цінтрам абодвух народаў» і іп го «Вілснскі р »і іён з даўніх часоў быў зонай пражывання і этнічных кантактаў беларусаў і літоўцаў», якія. праўда, з прычыны паланізацыі і русіфіканыі, «адчувалі і адчуваюць цяжкасці ў акрэсленні і захаванні сваёй нацыянальнай прыналежнасці».
 
«Заява» рэкамендавала спосаб вырашэння віденскае праблемы: захоўваць і ірі.гіарыялыіае status quo. але ўзасмна гарантаваць «стварэнне і падгрымку (кожным бокам д.ія аруіога) ніколаў. друку. радыёі тзлспраграмаў. нацыяналыіа-кузіыурных цніграў і таварыстваў», а таксама супольных кулыурных гаварысгваў і перыядычных выданняўЧ
 
У студзені 199? і лііоўскі прэзідэіп Вігаўтас Ландсбері іс і спікер Станіслаў ІІІуіпкевіч на рабочай сусір»чы ў Мепску нага віліея. ппо неабхо ніа зайж нечыпь аволыіае ра шіццё кульгўрі.і ііацыяналвных
 
меншасцяў», і занялі аднолькавую пазіцыю адносна польскае экспансіі на сваіх тэрыторыях. Абодва лідэры найперш адмовіліся ад ідэі тэрытарыяльнай аўтаноміі для нацыянальных меншасцяў у сваіх рэспубліках (якую палякі хацелі б мець у Літве, а патэнцыяльна і на Беларусі). Яны таксама прызналі, што «другой прычынай узнікнення міжнацыянальнага напружання могуць стаць спробы тлумачэння канфесійных асаблівасцяў як нацыянальна-этнічных» (напр., «польская вера»)68. Апрача таго, абодва лідэры заявілі, што польская меншасць у Літве складаецца ў асноўным з тутэйшага насельніцтва, якое лічыць сябе палякамі выключна праз сваю каталіцкую веру (штодзённая гаворка гэтых «палякаў» — беларускі дыялект).
 
Цяпер перад беларусамі і літоўцамі паўстае спрэчнае пытанне аб этнічнай прыналежнасці гэтых людзей: беларусы яны ці аславяненыя літоўцы? Відавочна, погляды літоўскіх уладаў і віленскіх беларускіх арганізацыяў тут не супадаюць. Але перад пагрозай больш агрэсіўнага польскага экспансіянізму абодва бакі набліжаюцца да паразумення, якое прадугледжвае ўзаемныя саступкі. Літоўскія беларусы маюць у Вільні свае культурныя таварыствы, радыёі тэлепраграмы, якія часткова фінансуюцца дзяржаваю. У той жа час на Беларусі ў некаторых школах паблізу мяжы з Літвою дзецям выкладаецца літоўская мова, a ў беларускіх парафіях служаць літоўскія каталіцкія ксяндзы.
 
Дарога да супрацоўніцтва не заўсёды бывае роўнаю. Так, у лютым 1992 г. заходнія агенцтвы паведамілі, што беларускі міністр замежных спраў Краўчанка на здзіўленне шмат каму выявіў «прэтэнзіі на літоўскую прыгранічную тэрыторыю» і паскардзіўся, што літоўцы «адмовіліся весці перамовы»69. Заяву Краўчанкі, якою б ні была яе мэта, адразу апратэставаў Станіслаў Шушкевіч, які «абвергнуў» паведамленні, што Беларусь прэтэндуе на частку літоўскай тэрыторыі»70.
 
Пакуль у беларускіх, літоўскіх і польскіх выданнях дэбатуюцца праблемы ўзаемных тэрытарыяльных прэтэнзіяў, а ў падтрымку кожнага пункту гледжання распаўсюджваюцца адпаведныя карты, менскі і віленскі ўрады разважна рыхтуюць цывілізаванае ўзгадненне сваіх заблытаных узаемных інтарэсаў. Апошняй стадыяй гэтага працэсу было падпісанне ў красавіку 1992 г. двухбаковага пагаднення аб прынцыпах гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Беларускі прэм’ер Кебіч і літоўскі прэзідэнт Ландсбергіс абмяркоўвалі таксама пытанне супольнае мяжы, якая ніколі flarafyBb не вызначалася дакладна і над якой цяпер працуе двухбаковая камісія71.
 
Дачыненні паміж дзвюма рэспублікамі палепшыліся пасля перамогі на парламенцкіх выбарах у Літве ў лістападзе 1992 г. Дэмакратычнае партыі працы (былых камуністаў) пад кіраўніцтвам Альгірдаса Бразаўскаса. Пасля візіту Бразаўскаса на Беларусь у студзені 1992 г. абедзьве краіны ўсталявалі дыпламатычныя адносіны.
 
БЕЛ АРУСКА-ЛАТВІЙСКІЯ ЎЗАЕМААДНОСІНЫ
 
Згодна з перапісам 1979 г. у Латвіі жыло 112 000 беларусаў, а на Беларусі 2 617 латышоў72. Як і ў Літве і на Беласточчыне, большасць латвійскіх беларусаў— мясцовага паходжання. Рыжскія беларусы пераязджалі туды пазней, у савецкі час. Багата беларусаў прыехала ў Латвію з Заходняе Беларусі адразу пасля Другой сусветнай вайны — ці то каб уцячы ад пераследаў, ці то проста па старой памяці: жыхары былое польскае дзяржавы, занядбанаю часткаю якое была Заходняя Беларусь, ездзілі ў Латвію на заробкі.
 
Латышы, якія ў сваёй рэспубліцы складаюць большасць толькі у 52,5% (пры 34% расійцаў), ставяць ахвотнікам атрымаць грамадзянства жорсткія абмежавалызыя ўмовы і ўводзяць суровае культурнае заканадаўства. У выніку некаторыя нелатышы, у тым ліку і беларусы, скардзяцца на дыскрымінацыю. Каб пазбегнуць тэрытарыяльных прэтэнзіяў (уважаючы на факт, што беларуска-латвійская мяжа праведзеная недакладна), на пачатку 1992г. пачала работу змяшаная памежная камісія.
 
Менск зацікаўлены у добрых адносінах з Латвіяй як з прынцыповых, так і з эканамічных меркаванняў. У снежні 1991 г. латвійскі прэм’ер-міністр Іварс Годманіс, кіруючыся аналагічнымі матывамі, наведаў Менск, каб падпісаць пагадненне адносна выканання дагавораў аб пастаўках на 1992 год. Газета «Звязда» ў справаздачы аб падзеі зазначыла: «Паўночны сусед для нашай краіны — акно ў Балтыку і Паўночную Еўропу і выгадны партнёр з развітай эканомікай»73. Неўзабаве беларуская дэлегацыя на чале з старшынёй Вярхоўнага Савету Беларусі Станіславам Шушкевічам нанесла візіт у Рыгу, дзе падпісала Дэкларацыю аб прынцыпах добрасуседскіх адносінаў паміж Рэспублікай Беларусь і Латвійскай Рэспублікай. Краіны пацвердзілі ўзаемнае прызнанне і павагу суверэнітэту адна аднае, тэрытарыяльнае цэласнасці дзяржаў, неўмяшання ва ўнутраныя справы. Асаблівае задавальненне беларускае дэлегацыі выклікала перспектыва арэнды латвійскіх марскіх докаў для базіравання ў іх беларускага рыбалавецкага флоту, а таксама вызначэнне транзітных шляхоў імпарту і экспарту74. За гэтымі крокамі надышла чарга пратаколу аб усталяванні дыпламатычных адносінаў, падпісанага ў Рызе ў красавіку 1992 г. Аналагічнае пагадненне было ўжо заключана з Эстоніяй75.
 
БЕЛАРУСКА-ГАБРЭЙСКІЯ АДНОСШЫ
 
Першыя габрэйскія абшчыны з’явіліся ў беларускіх гарадах Горадні і Берасці напрыканцы XIV стагоддзя. Пазней колькасць габрэяў на Беларусі ўзрастала да 350 000 у 1863 г., 890 000 у 1897 г. і 1 250 000 у 1914 г. (апошняя лічба складала каля 14% усяго насельніцтва)76.
 
Напрыканцы XIX сг. і ў гады паміж рэвалюцыяй і другой сусветнай вайной іабрэі былі другой па колькасці этнічнай групай на Беларусі; яны складалі ад 50 да М)по насельніцтва беларускіх гарадоў і мястэчак. Іх колькасць рэзка ўпала ў выніку генацыду падчас другой суеветнай вайны і эміграцыі апошніх гадоў. Згодна з перапісам 1989 г.. габрэі былі пятай па велічыні групаю ў рэспубліцы і налічвалі 112 000 чалавек (1.1% насельніцтва)77.
 
Беларуска-габрэйскія адносіны заўжды былі прыязнымі. найперш дзякуючы сацыяльна-эканамічнай функцыі габрэйскіх гандляроў і рамеснікаў сярод пераважна вясковага беларускага насельніцтва. Доўгае супольнае жыццё не магло не адбіцца на характары беларускіх габрэяў. Прафесар Габрэйскага універсітэту Самуэль Агурскі, бацька якога нарадзіўся на Беларусі і стаў вядомы як рэвалюцыянер і гісторык, зазначыў: «Беларускія габрэі ў сваёй глыбіннай местачковавясковай масе маглі цесна кантактаваць з беларусамі і пераняць іх пэўныя душэўныя якасці, такія, скажам, як дабразычлівасць, даверлівасць. цярплівасць і цярпімасць»78. На мірныя і дзелавыя адносіны паміж беларусамі і габрэямі накладалася і іх супольная гістарычная біяграфія: абедзве групы дыскрымінаваліся непрыхільнымі да іх палітычнымі рэжымамі, якія ажыццяўлялі ці польскія, ці расійскія імперскія інтарэсы. У апошнія сто гадоў беларуская культура і нацыянальнае адраджэнне былі ўзмоцненыя такімі габрэйскімі талентамі, як мастакі Марк Шагал, Юрый Пэн і Барыс Забораў, скульптар Заір Азгур, пісьменнік Змітрок Бядуля, літаратурны крытык Рыгор Бярозкін.
 
Перабудова інспіравала далейшае паглыбленне беларуска-габрэйскіх адносінаў. Напружанне, спрычыненае антысэмітызмам старога таталітарнага рэжыму. цяпер аслабла. Упершыню ў гісторыі ўсталяваліся непасрэдныя кантакты паміж Беларуссю і Ізраілем. У 1992 г. пачало дзейнічаць новае культурнае таварыства «Беларусь — Ізраіль» на чале з заслужаным архітэктарам рэспублікі Леанідам Левіным79.
 
У лістападзе 1991 г. прэм’ер-міністр Кебіч і група дэпутатаў Вярхоўнага Савету ўзялі ўдзел у габрэйскай рэлігійнай цырымоніі Эйл Молэ Рахмім у мястэчку Валожыне, вядомым сваёй ешывай. Пасля памінання нябожчыкаў прэм'ер паабяцаў навесці парадак на зруйнаваных габрэйскіх могілках. дзе адбывалася цырымонія80. Назіраецца не толькі большая адкрытасць у дыскусіях аб антысемітызме. але і шырэйшая прыязнасць да габрэйскага насельніцтва. Так. газета «Звязда» 1 студзеня 1992 г. павіншавала сваіх чытачоў з Новым годам ад імя Вярхоўнага Савету і Савету Міністраў на беларускай, расійскай, польскай, украінскай мовах і на ідыш. Гэтыя мовы, за выключэннем украінскай. былі ў 1920-я гады афіцыйнымі мовамі Савецкай Беларусі. Габрэі свабодна выязджаюць з Беларусі, пераважна ў Ізраіль і ў Злучаныя Штаты Амерыкі.
 
У траўні 1992 г. Ізраіль наведала высокапастаўленая беларуская д »легацыя. Напярэдадні ад’езду ў Ізраіль прэм’ер-міністр Вячаслаў Ке-
 
біч выказаў спадзяванне, што рэспубліка зможа развіваць з Ізраілем разнастайнае супрацоўніцтва, у тым ліку ў галінах канверсіі ваенных заводаў, гандлю. сельскай гаспадаркі, аховы здароўя і турызму. У выніку візіту паміж дзвюма дзяржавамі ўсталяваліся дыпламатычныя адносіны. Беларусь адметная тым, што з яе паходзіць шмат выдатных ізраільцянаў, у тым ліку Давід Бен-Гурыён, Менахем Бегін і былы прэм'ер Ізраіля Іцхак Шамір. Апошні ў верасні 1992 г. наведаў па запрашэнні беларускага ўрада свой родны горад Пружаны. За .месяц да таго яго наступнік на пасадзе прэм’ера, Шымон Перэс, наведаў Беларусь у якасці міністра замежных спраў Ізраіля.
 
Габрэйскае культурнае і грамадскае жыццё ў незалежнай Беларусі ўвайшло ў новую і больш дынамічную фазу. Прадстаўнік габрэйскіх суполкаў у рэспубліцы Аляксандр Гальперын засведчыў у газеце «Звязда» 16 кастрычніка 1992 г., што «на Беларусі актыўна развіваецца працэс адраджэння габрэйскага жыцця». На той час існавала «каля ся.мідзесяці» габрэйскіх арганізацыяў, палова з якіх былі агульнарэспубліканскімі.
 
БЕЛАРУСЬ У СУСВЕТНЫМ КАНТЭКСЦЕ
 
У сучасным свеце, асабліва ў абставінах складанага пераходу Усходняй Еўропы ад камунізму да дэмакратыі — працэс, якому пагражаюць разбуральныя шавіністычныя сілы■— Беларусь выглядае як лабараторыя зменаў, якія трэба трактаваць асцярожна і з эвалюцыйнага пункту гледжання. Размешчаная ў геаграфічным цэнтры еўрапейскага кантыненту, адносячыся адначасова да Усходу і Захаду, Беларусь была арэнай сотняў войнаў і пунктам сутыкнення разнастайных моваў і вераў. Беларускі народ мусіў глыбока прасякнуцца цярпімасцю да поглядаў і патрэбаў іншых этнасаў. Гістарычны досвед беларусаў паказаў, што сіла і гвалт не вырашаюць праблемаў, а толькі адкладаюць і ўскладняюць. Гэты досвед выяўляецца ў палітычнай асцярожнасці і эвалюцыйным падыходзе да іх вырашэння. Адзін з найлепшых прыкладаў такога асцярожлівага падыходу — «Закон аб мовах» 1990 г., які пакідае для вывучэння беларускай мовы тэрмін ажно да 10 гадоў. Навучаныя пакутамі і ахвярамі ўсяе свае гісторыі, беларусы сапраўды выпрацавалі глыбокае пачуццё гуманнасці. Звычайны беларускі зварот, калі просяць каго-небудзь нячулага аб ласцы,— гэта «Ну, будзь ты чалавекам». Невыпадкова Васіль Быкаў разглядае ў сваіх аповесцях пра другую сусветную вайну цэнтральнае пытанне нашых часоў: захаванне чалавечнасці перад дзікунскім абліччам вайны.
 
Беларусь паводле сусветных маштабаў — краіна сціплых памераў і эканамічнага патэнцыялу, якая ўвасабляе сабой і беды гістарычнага шляху. і цяжкасці новай эпохі. Яна страціла звыш 2 млн. чалавек ад сталінскага генацыду і яшчэ столькі ж у віхуры другой сусветнай ваіі-
 
Канцэріп нсі руінах старога Навагрсідскага замку ўлетку 1992 г.
 
Корзан Ларыса — лйтіэліатык-праграмісіп, артыстка фалыслорнага
 
ансамбля «Неруш».
 
ны. 25% яе сучаснага насельніцтва, у тым ліку 800 000 дзяцей, жыве на тэрыторыі, забруджанай чарнобыльскімі ядзернымі ападкамі. Сярод усіх нястачаў і галечы, абцяжаная састарэлым заканадаўствам, якое значна замаруджвае прагрэс, рэспубліка застаецца ўвогуле спакойнаю, што часамі памылкова інтэрпрэтуецца як праява кволасці і паслухмянасці, але што магло б паслужыць добрым прыкладам для іншых.
 
Сталіца Беларусі — Менск — абраная за каардынацыйны цэнтр СНД і штаб-кватэру рэгіянальнага офісу ЮНІСЕФ. Дзякуючы гэтым мерапрыемствам і, наогул, перабудове, свет нарэшце пачынае адкрываць для сябе гэты ўсходнееўрапейскі народ, які быў дагэтуль у цяні ваеннай супердзяржавы. Беларусь паўстае з-за інфармацыйнай заслоны як незалежная дзяржава, якая паступова пакажацца перад светам ва ўсіх сваіх фарбах і адценнях, ахвяруючы чалавецтву і свой гістарычны досвед, і сваю мірную натуру.
 
СПАСЫЛКІ
 
1    Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. 1991. № 30. С. 31, 32.
 
2 Звязда. 1990. 29 ліпеня.
 
3Тамсама. 1991. 1 кастрычніка.
 
4 Літаратура і мастацтва. 1992. 20 сакавіка.
 
5 Звязда. 1992. 28 сакавіка.
 
6 Народная газета. 1992. 18лютага.
 
7    Solchanyk Roman. Ukraine and Russia: The Politics of Independence П RFE/RL Research Report. Vol. I.№ 19 (Munich, 1991. May 8). P. 15.
 
8 FBIS-SOV-92-030. 1992. February 13. P. 81.
 
9 FB1S-SOV-92-032. 1992. February 18. P. 60.
 
10   «Le Monde» цытуецца паводле FB1S-SOV-92-037. 1992 г. 25 лютага. С. 62. Дэпузат Уладзімір Грыбанаў, які мае званне маёра, падае куды большую лічбу. У інтэрв’ю ён сказаў: «Згодна з маімі падлікамі, на тэрыторыі Беларусі знаходзіцца 400 000 вайскоўцаў. Дадзеныя галоўнакамандуючага акругі генерала Кастэнкі зніжаюць гэтую лічбу да 180 000». Гл.: «Народная газета», 17 студзеня 1992.
 
11   Звязда. 1992. ІЗлютага.
 
12   FBIS-SOV-92-032. 1992. February 18. Р. 60.
 
13   Народная газета. 1992. 18лютага.
 
14   БелТА. 1992. 21 красавіка.
 
15   Маскоўская тэлерадыёкампанія Астанкіна. 1992 г. 19 сакавіка; тэкст цытуецца з FB1S-SOV-92-055. 1992. March 20. Р. 72.
 
16   Літаратура і мастацтва. 1992. 20 сакавіка.
 
17 New York Times. 1992. April I.
 
І8Тамсама. 1992. May 24.
 
Зак. 5007.
 
19 Звязда. 1992. 28 сакавіка.
 
20 FBIS-SOV-93-027. 1993. February 11. Р. 39; FBIS-SOV-93-032. 1993. Feb­ruary 19. Р. 50.
 
21   Навіны БНФ. 1991.6 верасня.
 
22 У лютым 1992 г. у дваццаці пяці паселішчах Беларусі было праведзена апытанне: «Ці лічыце вьі, што для пераадолення крызісу рэспубліка павінна выйсці з СНД?» Вынікі паказалі, што 61,0% рэспандэнтаў былі супроць выхаду, 15,7% — за вы.хад, 18,9% было цяжка адказаць, a 4,7% былі часткова «за», часткова «супраць». Гл.: «Рэспубліка». 1992 г. 19 лютага.
 
23 Літаратура і мастацтва. 1992. 20 сакавіка.
 
24 Чырвоная змена. 1992. 23—29 сакавіка.
 
25 Сёмая сесія Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь дванаццатага склікання. 1991. Бюлетэнь № 5. С. 20.
 
26 Нзвестня. 1992. 8 лютага; тэкст пададзены ў FBIS-SOV-92-030. 1992. Feb­ruary 13. Р. 82.
 
27 Бюлетэнь навінаў Інтэрфакс. 1992. 26 лютага.
 
28 ТАСС. Мінск, 1992. 24 лютага.
 
29 Народная газета. 1992. 10 красавіка.
 
30 FB1S-SOV-92-052. 1992. March 17.
 
31 FBIS-SOV-92-219. 1992. November 12.
 
32 Аргументы н факты. 1990. 18—24 жніўня.
 
33   Каспяровіч Г. I. Этнадэмаграфічныя працэсы і міжнацыянальныя адносіны ў БССР П Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук. 1990. № 5. С. 83.
 
34 New York Times. 1991. December 16.
 
35 Навіны БНФ. 1991. №6.
 
36 БелТА. Без даты.
 
37 Звязда. 1992. 16 мая.
 
38 Народная газета. 1992. 10 студзеня.
 
39 Літаратура і мастацтва. 1992. 7 лютага.
 
40Звязда. 1991. ІЗлістапада.
 
41   Bird Thomas. Religion and Nation-Building in Today’s Belarus. Charlotte­town, Prince Edward Island. 1992. 3 чэрвеня. C. 3, 4. Неапублікаваны даклад з архіва аўтара.
 
42 Чырвоная змена. 1992. 23—29 сакавіка.
 
43 New York Times. 1992. June 8.
 
44 Звесткі адносна колькасці палякаў на Беларусі гл.: Каспяровіч. Цыт. пр. С. 83; Беларус. № 384.
 
45 Народная газета. 1991. 17 кастрычніка.
 
46Тамсама. 1992. 12лютага.
 
47 Звязда. 1992. 25 красавіка.
 
48 Беларус. № 377.
 
49 Тамсама. № 376.
 
50 Bird Thomas. Religion and Nation-Building in Today’s Belarus. Charlotte­town, Prince Edward Island. 1992. 3 чэрвеня. C. 2. Неапублікаваны даклад з ар.хіва аўтара.
 
51   Mannoni Eugene. О Potrzebie ekumenizmu w Europie Wschodniej // Libertas. № 1 (Paris, 1984). P. 91.
 
52 L’Osservatore Pomano. Рым, 1989. 22 кастрычніка.
 
53 Навіны БНФ. 1991. №7. Лістапад.
 
54 Літаратура і мастацтва. 1992. 29 мая.
 
55Тамсама. 1992. 28 жніўня.
 
56 L’Osservatore Pomano. 1992. 18лістапада.
 
57 Этнаграфія Беларусі. Мн., 1989. С. 59, 504.
 
58 Советская Белоруссня. 1991. 15 кастрычніка. Публікацыя ў беларускім друку рэзалюцыяў, прынятых на менскай канферэнцыі, з прычыны камуністычнай цэнзуры была адкладзена амаль на год.
 
59 Чырвоная змена. 1992. 23—29 сакавіка.
 
60 Звязда. 1991. 3 верасня.
 
61 Тамсама. 1991. 31 кастрычніка.
 
62Тамсама. 1992. 28 сакавіка.
 
63 Тамсама. 1992. 8 красавіка.
 
64Этнаграфія Беларусі. Мн., 1989. С. 59, 292.
 
65   Papartis Jonas. Samizdat Report on Lithuanian Minority in Belorussia П Radio Liberty Research (RL 102/79). Munich. 1979. March 26. P. 4.
 
66   Birch Julian. Border Disputes and Disputed Borders in the Soviet Federal System // Nationalities Papers. Vol. 15. № 1 (New York, Spring 1987). P. 60.
 
67 Навіны БНФ. 1990. 23 красавіка.
 
68 Советская Белорусспя. 1992. 9 студзеня.
 
69 Reuters. Мінск, 1992. 24лютага.
 
70 RFE/RL Daily Report. № 39 (Munich. 1992. February 26.). P. 3.
 
71 Звязда. 1992. 4 красавіка.
 
72 Этнаграфія Беларусі. Мн., 1989. С. 59, 286.
 
73 Звязда. 1991. 12снежня.
 
74Тамсама. 1991. 17 снежня.
 
75 Народная газета. 1992. 9 красавіка.
 
76 Этнаграфія Беларусі. Мн., 1989. С. 556.
 
77   Каспяровіч Г. 1. Этнадэмаграфічныя працэсы і міжнацыянальныя адносіны ў БССР // Весці АН БССР. Серьія грамадскіх навук. 1990. № 5. С. 83.
 
78 Літаратура і мастацтва. 1991. 18 кастрычніка.
 
79 Голас Радзімы. 1992. 20 лютага.
 
80 Звязда. 1991. 12лістапада.
 
Першы з’езд беларусаў свету. Менск, 1993 г.
 
Жанчыны — годнасць і надзея Беларусі.
 
Валянціна Палевікова —матэматык-прагралйст, сакратар ФеРэрацыі прафсаюзаў Беларусі, старшыня Беларускай партыі жанчын «Надзея».
 
Ядвіга Грыгаровіч — псіхолаг, рэктар Беларускага універсітэта культуры.
 
Разалія Александровіч — філолаг, мепіадыст па пытаннях нацыянальнай школы рэспубліканскага Навукова-метадычнага цэнтра, сакратар Рады Згуртавання наваградцаў свету.
 
Інга Ярмолава — медык, урач-хірург 16 паліклінікі г. Менска.
 
Шаўко Наталля — хімік, генеральны дырэктар фінансавай інвестыцыйнай кампаніі “Фіко".
 
Юля Бураўкіна — журналіст, каардынатар праграмы Міжнароднай Дабрачыннаіі Арганізацыі «Надзея-экспрэс».
 
Сіпевіч Раіса — мастачка
 
Святлана Явар (Сачанка) —пазтка.
 
■ АСНОЎНЫЯ ДАТЫ БЕЛАРУСКАЙ ГІСТОРЫІ •
 
3 улікам асобных падзеяў гісторыі Захаду
 
VI—VII ст ст. — На тэрыторыю будучай Беларусі, заселеную балцкімі плямёнамі, пачынаюць прыходзіць славяне.
 
VIII—IX ст ст.: Масавае засяленне тэрыторыі Беларусі ўсходнеславянскімі плямёнамі крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў і асіміля^ цыя імі балтаў.
 
800:         Карл Вялікі каранаваны ў Рыме на імператара.
 
862:         Год, пад якім згадваецца Полацк у «Аповесці мінулых гадоў».
 
X ст.: Полацк робіцца галоўным цэнтрам княжай улады на беларускай зямлі і спаборнічае з Ноўгарадам і Кіевам.
 
962:         Атон Вялікі з Германіі (936—973) каранаваны ў Рыме як валадар Свяшчэннае Рымскае імперыі.
 
976—1025: Панаванне ў Візантыі імператара Васіля III. Гады найвышэйшае магутнасці Візантыі.
 
Каля 980: Смерць князя Рагвалода ад рук Уладзіміра ноўгародскага, будучага вялікага князя кіеўскага.
 
980:         Год, пад якім упершыню згадваецца Тураў у летапісных крыніцах.
 
987:         Гуго Капет узыйшоў на трон у Парыжы. Пачатак гісторыі Францыі.
 
988:         Хрост Кіева князем Уладзімірам.
 
992:         Заснаванне Полацкай епархіі.
 
Каля 1000: Смерць княгіні Рагнеды.
 
1003—1044: У Полацку княжыць Брачыслаў Ізяславіч, унук Рагнеды і Уладзіміра. У змаганні з Ноўгарадам і Кіевам пашырыў тэрыторыю княства на ўсход.
 
1019: Першая згадка ў «Аповесці мінулых гадоў» пра Берасце.
 
1044—1101: У Полацку княжыць Усяслаў Брачыславіч (Усяслаў Чарадзей), выдатная асоба беларускае гісторыі.
 
1044—1066: У Полацку будуецца трэці на ўсходнеславянскіх землях (пасля Кіева і Ноўгарада) сабор св. Сафіі, які сімвалізаваў незалежнасць Полацкага княства.
 
1054: Фармальны раскол паміж грэцкай і рымскай цэрквамі.
 
1067: Крывавая бітва на Нямізе пад Менскам паміж войскамі князя Усяслава і кааліцыяй кіеўскіх князёў, апісаная ў «Слове пра паход Ігараў».
 
Першая згадка ў летапісах пра Менск і Оршу.
 
1095: Папа Урбан II заклікае да першага крыжовага паходу.
 
1097: Першая летапісная згадка пра Пінск.
 
З’езд князёў у Любечы пацвярджае незалежнасць беларускіх княстваў ад Кіева.
 
XII ст.: Распад Полацкага княства на шэраг удзелаў, якія ваююць між сабою і з Кіевам.
 
Каля 1120—1173: Жыццё св. Еўфрасінні, унучкі князя Усяслава, асветніцы і нябеснае заступніцы Беларусі.
 
Каля 1130—каля 1182: Жыццё св. Кірылы, епіскапа Тураўскага.
 
1161: Ювелір Лазар Богша робіць для Еўфрасінні крыж, які стане найбольш шанаванай нацыянальнай рэліквіяй Беларусі. Крыж знік падчас Другой сусветнай вайны.
 
1180-я гг.: Першая выправа нямецкіх місіянераў уверх па Заходняй Дзвіне. «Кароль Вальдэмар» (Уладзімір Полацкі) дазволіў ім хрысціць ліваў.
 
1201:       Нямецкія місіянеры засноўваюць Рыгу.
 
1202:       Немцы ствараюць у Рызе рэлігійны ордэн Мяча (мечаносцаў) дзеля пашырэння хрысціянства. Збройныя сутычкі палачанаў з нямецкімі рыцарамі.
 
1204: Захоп і разрабаванне крыжакамі Канстанцінопаля.
 
1210: Мірны трактат паміж рыжскім біскупам Альбертам і князем Уладзімірам Полацкім.
 
1214:       Мечаносцы адбіраюць у Полацка яго заходнія васальныя гарады на Дзвіне — Кукенойс і Герцыку.
 
1215:  У Англіі падпісаная Вялікая хартыя вольнасцяў.
 
1228: Польскі князь Конрад Мазавецкі запрашае да сябе ў краіну нямецкіх ваяроў, вядомых як рыцары Крыжа (крыжакі), якія распачынаюць няспынныя паходы на Літву, Беларусь і Масковію.
 
1236:       Разгром крыжакоў у бітве пад Шаўлямі.
 
1237:       Рыцары Крыжа і рыцары Мяча злучаюцца ў адзіны Тэўтонскі ордэн.
 
1240: Манголы руйнуюць Кіеў.
 
1240—1263: Уладаранне Міндоўга, які яднае ўсходнелітоўскія і заходнебеларускія землі ў Вялікае Княства Літоўскае са сталіцай у Наваградку.
 
1315—1341: Уладаранне вялікага князя Гедыміна. У 1323 г. ён пераносіць сталіцу Вялікага Княства Літоўскага з Наваградка ў Вільню.
 
1341—1377: Уладаранне вялікага князя Алыерда. Ён пашырае тэрыторыю княства на ўсход і сутыкаецца тут з суседняй Масковіяй.
 
1374: У процівагу маскоўскай мітраполіі іераманах Кіпрыян атрымлівае ў Канстанцінопалі сан мітрапаліта Вялікага Княства Літоўскага і Рускага.
 
1385: Алыердаў сын, вялікі князь Ягайла заключае з Польшчай персанальную унію, жэніцца з польскай каралеўнай Ядвігай і абяцае хрысціць Літву ў каталіцтва.
 
1387: Першая грамата Ягайлы аб прывілеях каталікам.
 
Вільня атрымлівае права самакіравання.
 
1388—1392: Вітаўт змагаецца з братам Скіргайлам за панаванне ў Вялікім Княстве.
 
1390:       Берасце атрымлівае права самакіравання.
 
1391:       Права самакіравання атрымлівае Горадня.
 
1392:       Кароль Ягайла прызнае вялікага князя Вітаўта незалежным гаспадаром Вялікага Княства.
 
1410: Бітва пад Грунвальдам, у якой злучаныя сілы ВКЛ і Польшчы разбіваюць войска Тэўтонскага ордэна.
 
1415: Гарадзельскі акт пацвярджае унію ВКЛ з Польшчай і прывілеі каталіцкіх нобіляў перад праваслаўнымі.
 
Наваградскі сабор праваслаўных епіскапаў высв'ячае Рыгора Цамблака на мітрапаліта Вялікага Княства Літоўскага і Рускага.
 
У Празе спалены Ян Гус, чэшскі папярэднік пратэстантызму.
 
1432, 1434, 1447: Каралеўскія граматы раўняюць у правах каталіцкую і праваслаўную шляхту.
 
1453: Канец Стогадовай вайны ў Францыі.
 
Туркі захопліваюць Канстанцінопаль.
 
1458: Кіеўская мітраполія з сядзібай у Наваградку робіцца незалежнаю ад Масковіі.
 
1468: Выдадзены Статут Казіміра, першы ў ВКЛ кодэкс крымінальнага і працэсуальнага права, у якім праведзеная індывідуалізацыя пакаранняў. Мова Статуту — етарабеларуская.
 
1472: Вялікі князь маскоўскі Іван III бярэ за жонку візантыйскую царэўну. Неўзабаве Масква абвяшчае сябе «трэцім Рымам».
 
1480: Масковія вызваляецца ад татарскага прыгнёту.
 
1492: Калумб адкрывае Амерыку і запачаткоўвае стварэнне сусветнай Іспанскай імперыі.
 
1494: Каб спыніць пагранічныя сутычкі з маскоўцамі, вялікі князь літоўскі Аляксандр жэніцца з дачкою маскоўскага князя Аленаю.
 
1498: Прывілей на самакіраванне атрымлівае Полацк.
 
1499: Прывілей на самакіраванне атрымлівае Менск.
 
1500: Пачатак абарончых войнаў Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага супроць Масковіі.
 
XVI ст. (пачатак): У Вільні засноўваецца першая беларуская друкарня.
 
1514: Бітва пад Оршай. 80-тысячнае маскоўскае войска разбіта нашмат меншымі сіламі ВКЛ і Польшчы.
 
1517: 95 тэзісаў Лютэра кладуць пачатак Рэфармацыі.
 
1517—1519: Францішак Скарына (каля 1490—1552?) перакладае і выдае ў Празе Біблію па-беларуску.
 
1523: У Кракаве выходзіць на лацінскай мове «Песня пра зубра» Міколы Гусоўскага — класічны паэтычны твор сваёй эпохі.
 
1529: Сойм ВКЛ прымае першы звод законаў — напісаны пабеларуску Статут Вялікага Княства Літоўскага.
 
Каля 1538—1593: Жыццё Сымона Буднага, палкага прапаведніка Рэфармацыі ў Беларусі.
 
Каля 1538—1603(?): Жыццё Васіля Цяпінскага, перакладчыка Евангелля на беларускую мову.
 
1540: Ігнацы Лаёла засноўвае Таварыства Ісуса (ордэн езуітаў).
 
1543: Выходзіць кніга Мікалая Каперніка «Пра абарачэнні нябесных сфераў».
 
1558—1583: Іван Грозны вядзе Лівонскую вайну, мэта якой — доступ да Балтыйскага мора.
 
1560-я гг.: Хваля пераходу беларускае шляхты ў кальвінізм.
 
1563: Расійскае войска займае Полацк і ўчыняе разню мірнага насельніцтва.
 
Каралеўская грамата раўняе ў правах праваслаўных і каталікоў; гэта ўзмацняе імкненні праваслаўнае шляхты да шчыльнейшае уніі з Польшчай.
 
1566: Другое выданне Статуту Вялікага Княства Літоўскага.
 
1569: Палітычная унія Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага з Польшчаю (Люблінская унія); стварэнне Рэчы Паспалітае.
 
У Вільню прыбываюць першыя езуіты. Пачатак Контррэфармацыі ў Вялікім Княстве Літоўскім.
 
1577: Магілёў атрымлівае права самакіравання.
 
1579: Войска вялікага князя і караля Стэфана Баторыя адваёўвае ў маскоўцаў Полацк.
 
Езуіты засноўваюць Віленскую акадэмію (пазней — Віленскі універсітэт).
 
1581: Утвораны Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага— апеляцыйны суд, які ўмацаваў правы шляхты, скасаваўшы непадсуднасць буйных магнатаў.
 
Пінск атрымлівае права самакіравання.
 
У Полацку адчыняецца езуіцкі калегіум.
 
1584: У Нясвіжы адчыняецца езуіцкі калегіум.
 
У Вільні (за прыкладам якое пайшлі і іншыя гарады) ствараецца першае праваслаўнае брацтва. Яго мэты — пашырэнне асветы сярод праваслаўных і процідзеянне місіянерскай актыўнасці каталіцкае царквы.
 
1588:       Трэцяе, перагледжанае і пашыранае выданне Статуту Вялікага Княства Літоўскага, які застаецца ў сіле нават і ў Расійскай імперыі (да 1840 г.).
 
Разгром іспанскае «Непераможнае армады».
 
1589:       Стварэнне Маскоўскага патрыярхату, які прэтэндуе на кананічную ўладу над праваслаўным насельніцтвам ВКЛ.
 
У Рэчы Паспалітай уводзіцца права liberum veto, згодна з якім Сойм можа прымаць законы толькі аднагалосна. Гэта прыводзіць да спаралізавання заканадаўчага працэсу і аслаблення дзяржавы.
 
1596:       Берасцейскі сабор стварае ў Рэчы Паспалітай уніяцкую царкву: праваслаўныя іерархі прызнаюць вярхоўную ўладу Рыма, захоўваючы ў багаслужбах ўсходні абрад.
 
1597:  Віцебск атрымлівае грамату на права самакіравання.
 
1607:      У Віргініі заснаваны Джэймстаўн, першая з 13 англійскіх калоніяў у Амерыцы.
 
1603—1613: «Смутны час» у Масковіі. Жыгімонт III, польскі кароль шведскага паходжання, дамагаецца прызнання сябе за расійскага цара.
 
1613: У Расіі на царскі пасад абраны першы з Раманавых.
 
1620:       У Кіеве ствараецца новая праваслаўная іерархія для Украіны і Беларусі наўзамен той, што перайшла ва ўніяцтва.
 
1622:       Кароль Жыгімонт III забараняе любыя публічныя выступы супроць каталікоў.
 
1623:       Віцебскія мяшчане ў адказ на рэлігійны пераслед праваслаўных забіваюць уніяцкага арцыбіскупа Іясафата Кунцэвіча. Узмацняецца рэлігійная барацьба паміж праваслаўнымі і уніятамі; урад падтрымлівае унію.
 
1632—1634: Вайна Рэчы Паспалітай з Масковіяй.
 
1648: Вестфальскі мір кладзе канец Трыццацігадовай вайне.
 
1654: Багдан Хмяльніцкі злучае Украіну з Расіяй.
 
1654—1667: Вайна Рэчы Паспалітай з Масковіяй; Смаленск захоплены маскоўцамі.
 
1661: Пачатак панавання ў Францыі караля Людовіка XIV.
 
1666: Прынцып liberum veto пашыраецца на мясцовыя шляхецкія соймікі, спрычыняючы ў дзяржаве рост анархіі.
 
1686: «Вечны мір» між Расіяй і Польшчай: Расія пакідае за сабой Смаленск, Чарнігаў і Кіеў і атрымлівае ад канстанцінопальскага патрыярха права высвячаць мітрапаліта «кіеўскага і ўсяе Русі» ў Маскве.
 
1688—1689: Рэвалюцыя ў Англіі кладзе пачатак вяршэнству парламенту.
 
1696: Пастановай Варшаўскай генералызай канфедэрацыі «руская» (старабеларуская) мова замяняецца ў афіцыйных дакументах ВКЛ на польскую. У шырокім ужытку лацінка выцясняе кірыліцу.
 
1699: Карлавіцкі мір кладзе канец турэцкай пагрозе для Еўропы.
 
1700—1721: Расійскі цар Пётр I (1682—1725) вядзе Паўноччую вайну.
 
1708:       Шведы займаюць Магілёў.
 
1709:       Разгром шведаў Пятром I у бітве пад Палтавай.
 
1710:       Далучэнне Рыгі да Расійскае дзяржавы.
 
1713: Утрэхцкі мір завяршае вайну за іспанскую спадчыну.
 
1751: Выданнем «Энцыклапедыі» ў Францыі распачынаецца эпоха Асветніцтва.
 
1762—1796: Цараванне ў Расіі імператрыцы Кацярыны II.
 
1763: У Віцебску і Шклове ствараюцца расійскія гандлёвыя кансулаты — праява маскоўскай экспансіі на захад.
 
Сямігадовая вайна канчаецца перамогай Брытаніі і Прусіі над Францыяй, якая страчвае калоніі ў Паўночнай Амерыцы і Індыі.
 
1767: Утвораная Слуцкая канфедэрацыя праваслаўнае шляхты, якая спрыяе Кацярыне II у яе планах падзелу Рэчы Паспалітай і saxo­nyВялікага Княства Літоўскага.
 
1772, 1793, 1795: Тры падзелы Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Уся Беларусь, апрача забранага Прусіяй лапіка на паўночным захадзе, апынаецца пад Расійскай імперыяй.
 
1776: Большасць беларускіх гарадоў і мястэчак пазбаўляюцца магдэбургскага права.
 
Абвешчанне незалежнасці Злучаных Штатаў Амерыкі.
 
1789: Пачатак Вялікай французскай рэвалюцыі.
 
Прыняцце Канстытуцыі ЗША.
 
1791:       Канстытуцыя 3 траўня злучае Польскую Карону і Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае ва ўнітарную дзяржаву.
 
1792:  Скасаванне Канстытуцыі 3 траўня.
 
1794: Айтырасійскае паўстанне на чале з Тадэвушам Касцюшкам, нашчадкам спольшчанага беларускага шляхецкага роду.
 
Указ імператрыцы Кацярыны II забараняе беларускім габрэям сяліцца ў расійскіх губернях; утварэнне мяжы аселасці.
 
1803: Заснаваны Віленскі імператарскі ўніверсітэт, які становіцца асяродкам польскіх, беларускіх і літоўскіх маладзёжных рухаў.
 
1807—1884: Жыццё Вінцука Дуніна-Марцінкевіча, першага прафесійнага беларускага пісьменніка новага часу.
 
1812: Паход Напалеона на Расію.
 
1815: Параза Напалеона ў бітве пад Ватэрлоо;
 
Венскі кангрэс змяняе палітычнае аблічча Еўропы.
 
1820: Забарона ордэна езуітаў у Расійскай імперыі і ліквідацыя езуіцкіх школаў на Беларусі.
 
Пачатак 1820-х гг.: На беларускай мове ствараецца паэма «Энеіда навыварат», з якой пачынаецца сучасны перыяд беларускай літаратуры.
 
1823: Расійскі ўрад разганяе таемныя студэнцкія таварыствы філаматаў і філарэтаў; царскім указам беларускай моладзі забаронена ездзіць вучыцца за мяжу.
 
Вашынгтон абвяшчае дактрыну Манро, каб спыніць еўрапейскае ўмяшанне ў амерыканскія справы.
 
1830—1831: Антыцарскае паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі.
 
1831:       Скасаванне дзеяння Статуту Вялікага Княства Літоўскага ў Віцебскай і Магілёўскай губернях.
 
1832:  Закрыццё Віленскага ўніверсітэту.
 
1836: Царскі ўказ забараняе ўжываць у школах Беларусі польскую мову і ўводзіць расійскую як адзіную мову навучання.
 
1839: Царкоўны сабор у Полацку касуе рэлігійную унію 1596 г.; уніяцкія кнігі спальваюцца: уніятаў прымусова пераводзяць у расійскае праваслаўе.
 
1840: Ануляванне Статуту Вялікага Княства Літоўскага ў заходняй частцы Беларусі; забарона ўжываць у дачыненні да паўночназаходніх губерняў тэрміны «беларускія» і «літоўскія».
 
1840—1900: Жыццё Францішка Багушэвіча, «бацькі» сучаснай беларускай літаратуры.
 
1840: Яшчэ адна ананімная паэма, «Тарас на Парнасе», сведчыць аб узрастанні ролі беларускай мовы ў літаратурнай творчасці.
 
1848: Хваля ліберальных і нацыянальных рэвалюцыяў у Еўропе.
 
1853—1856: Крымская вайна Расіі з Францыяй і Англіяй дэманструе адсталасць Расіі.
 
1859: Расійская цэнзура забараняе ўжываць лацінскі алфавіт у публікацыі беларускіх літаратурных твораў.
 
1861:       Скасаванне прыгону ў Расіі.
 
Пачатак грамадзянскай вайны ў Злучаных Штатах Амерыкі.
 
1862:       Будоўля праз Беларусь першай чыгункі, якая злучыла СанктПецярбург і Варшаву.
 
1862—1863: Кастусь Каліноўскі выдае «Мужыцкую праўду», першую нелегальную беларускую газету.
 
1863—1864: Нацыянальна-вызваленчае паўстанне ў Польшчы, Беларусі і Літве; у Беларусі на чале паўстання стаіць Кастусь Каліноўскі.
 
1864—1876: У Маладзечне, Нясвіжы, Свіслачы і Полацку адчыняюцца настаўніцкія семінарыі.
 
1864—1915: Віленская археалагічная камісія выдае 45 тамоў дакументаў з беларускай гісторыі.
 
1867:       Канада атрымлівае статус брытанскага дамініёну.
 
Расія прадае Злучаным Штатам Аляску.
 
1870: Іван Насовіч выдае «Словарь белорусского наречня».
 
Франка-пруская вайна прыводзіць да канчатковага аб'яднання Нямеччыны.
 
1876—1916: Жыццё Алаізы Пашкевіч (Цёткі), беларускае паэткі. публіцысткі і рэвалюцыянеркі.
 
1881: Забойства народнікамі цара Аляксандра II; выканаўцам прысуду быў беларус Ігнат Грынявіцкі.
 
1881—1919: Жыццё Івана Луцкевіча, аднаго з заснавальнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады і арганізатара выдання «Нашай Нівы».
 
1881—1931: Жыццё Усевалада Ігнатоўскага, вядомага беларускага гісторыка і дзяржаўнага дзеяча.
 
1882—1942: Жыццё Янкі Купалы, народнага паэта і нацыянальнага прарока беларусаў.
 
1882—1956: Жыццё Якуба Коласа, аднаго з найвялікшых беларускіх паэтаў і грамадскага дзеяча.
 
1883—1938: Жыццё Вацлава Ластоўскага, гісторыка, лексікографа і ідэолага беларускага адраджэння.
 
1884: Беларускія студэнты ў Санкт-Пецярбургу выдаюць падпольны часопіс «Гоман», кладучы гэтым «першы камень у падваліны федэратыўнае самастойнасці Беларусі».
 
1886—1941: Жыццё Змітрака Бядулі (Самуіла Плаўніка), пісьменніка і грамадскага дзеяча.
 
1887—1920: Жыццё Алеся Гаруна, паэта і палітычнага дзеяча.
 
1887—1931: Жыццё Цішкі Гартнага (Зміцера Жылуновіча), пісьменніка і палітычнага дзеяча.
 
1891: Падпольнае выданне кнігі вершаў Францішка Багушэвіча «Дудка беларуская», якая закладала асновы беларускага адраджэнскага руху.
 
1891—1917: Жыццё Максіма Багдановіча, выдатнага паэта і дзеяча беларускага адраджэння.
 
1893—1939: Жыццё Максіма Гарэцкага, пісьменніка і гісторыка беларускае літаратуры.
 
1902: Заснаванне Беларускай рэвалюцыйнай грамады (пазней — Беларуская сацыялістычная грамада). Грамада мела на мэце стварэнне беларускае дзяржавы.
 
1903—1922: Акадэмік Яўхім Карскі выдае свой манументальны трохтомны дослед «Беларусы».
 
1904—1905: Расійска-японская вайна.
 
Рэвалюцыя ў Расіі прыводзіць да стварэння расійскага парламенту (Дзяржаўнай Думы) і скасавання забароны друку на беларускай мове.
 
1906—1915: У Вільні выходзіць газета «Наша Ніва», вакол якое гуртуюцца сілы беларускага нацыянальнага адраджэння.
 
1907—1911: Рэжым прэм’ер-міністра Сталыпіна ў Расіі.
 
1910: Вацлаў Ластоўскі выдае «Кароткую гісторыю Беларусі», дзе ўпершыню разглядаецца беларуская мінуўшчына ў яе цэласці і еднасці.
 
1913—1915: У Вільні выходзіць каталіцкі тыднёвік «Беларус».
 
1914: Пачатак Першай сусветнай вайны.
 
1915—1918: Немцы займаюць Заходнюю Беларусь.
 
1916: Беларуская дэлегацыя на міжнароднай канферэнцыі ў Лазанне (Швейцарыя) вядзе перамовы аб незалежнасці Беларусі.
 
1917, сакавік: Расійская рэвалюцыя прымушае цара Мікалая II адрачыся адтрону.
 
Лістапад: Уладу захопліваюць бальшавікі-ленінцы.
 
Снежань: Першы Усебеларускі з’езд у Менску абвяшчае ў Беларусі рэспубліканскі лад. Бальшавікі разганяюць з’езд.
 
1918, студзень: «Чатырнаццаць пунктаў» прэзідэнта Вільсана, якія прадугледжваюць абарону права народаў на самавызначэнне.
 
21 лютага: Выканаўчы Камітэт Рады Першага Усебеларускага з’езду абвяшчае сябе часовай уладай на Беларусі.
 
3 сакавіка: У Берасці (Брэст-Літоўску) падпісана расійсканямецкае замірэнне без увагі на тэрытарыяльную цэласнасць Беларусі. Беларусь на перамовах не прадстаўленая.
 
9 сакавіка: Выканаўчы камітэт Рады Першага Усебеларускага з’езду абвяшчае Беларусь дэмакратычнай рэспублікай.
 
25 сакавіка: Выканаўчы камітэт Рады Першага Усебеларускага з’езду абвяшчае ў Менску (пад нямецкай акупацыяй) незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.
 
Пачатак грамадзянскае вайны ў Расіі.
 
1919,      студзень: Бальшавіцкая партканферэнцыя абвяшчае ў Смаленску Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку. Канферэнцыя аб’яўляе сябе Першым з’ездам Камуністычнае партыі БелаРУСІ.
 
Люты: Ствараецца эфемерная Літоўска-Беларуская савецкая сацыялістычная рэспубліка (ЛітБел).
 
Версальская мірная дамова кладзе канец Першай сусветнай вайне.
 
1919—1921: У выніку расійска-польскае вайны адбываецца падзел Беларусі.
 
1920,      31 ліпеня: Праняцце Менскім губернскім ВРК, ЦК КП(б) ЛіБ і прадстаўнікамі ішніх арганізацыяў «Дэкларацыі аб абвяшчэнні незалежнасці Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь».
 
1920: Патрыярх маскоўскі і ўсяе Русі Ціхан дабраслаўляе ўжыванне беларускай мовы ў казанях і некаторых набажэнствах і выданне Бібліі па-беларуску.
 
1921,      30 кастрычніка: У Менску адчыняецца Беларускі дзяржаўны універсітэт.
 
1921—1928: Новая эканамічная палітыка (НЭП) у Савецкім Саюзе.
 
1922:       30 студзеня ў Менску адчыняецца Інстытут беларускае культуры (Інбелкульт), які робіцца асяродкам навуковае дзейнасці беларускай інтэлігенцыі.
 
У Менску адноўленая Беларуская мітраполія. За мітрапаліта менскага і ўсяе Беларусі абраны архіепіскап Мелхіседэк.
 
На выбарах у польскі сойм беларусы здабываюць 11 месцаў у ніжняй палаце і 3 — у верхняй.
 
30  снежня: Утварэнне Саюзу Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік (СССР).
 
1924: У Заходняй Беларусі польскія ўлады зачыняюць 400 беларускіх школаў і спыняюць выданне звыш 15 беларускіх газетаў.
 
21 студзеня: Смерць Леніна.
 
3 сакавіка: Часткі Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерняў, населеныя беларусамі, перадаюцца з Расійскае Федэрацыі ў Беларускую ССР.
 
15 ліпеня: Указ ураду Беларускай ССР пацвярджае раўнапраўе чатырох асноўных моваў Рэспублікі (беларускай, польскай, расійскай і ідышу).
 
1925: У кастрычніку, пасля Берлінскае канферэнцыі, некалькі членаў ураду БНР на чужыне вяртаюцца ў Савецкую Беларусь.
 
1926, травень: У БССР ствараецца літаратурная арганізацыя «Узвышша», якая мае на мэце падтрымоўваць і заахвочваць высокі мастацкі ўзровень і нацыянальныя вартасці ў літаратуры.
 
Чэрвень: пачатак легальнай дзейнасці Беларускай сялянскаработніцкай грамады (БСРГ), масавага левага палітычнага руху ў Заходняй Беларусі.
 
6 снежня: Рэчыцкі і Гомельскі раёны перадаюцца з Расійскае Федэрацыі ў Беларускую ССР.
 
1927,      студзень: Польскія ўлады праводзяць масавыя арышты лідэраў БСРГ.
 
1928,      снежань: Інстытут беларускае культуры пераўтвораны ў Беларускую акадэмію навук на чале з прэзідэнтам — Усеваладам Ігнатоўскім.
 
1929:       Пік газетнай кампаніі супроць «беларускай нацдэмаўшчыны» ў БССР і пачатак рэпрэсіяў нацыянальнае інтэлігенцыі.
 
1930:       Роспуск польскага сойму, арышт і зняволенне лідэраў апазіцыі левацэнтрысцкага блоку.
 
1931,      2 лютага: У Менску, пратэстуючы супроць пераследаў, канчае жыццё самагубствам прэзідэнт Беларускай акадэміі навук Усевалад Ігнатоўскі. Масавыя арышты і зняволенні ў БССР.
 
1933,      26 жніўня: Савецкі ўказ аб рэформе беларускае мовы дзеля яе набліжэння да расійскае.
 
1934:       У Польшчы ў Бярозе Картузскай ствараецца канцэнтрацыйны лагер для актывістаў нацыянальна-вызваленчага руху.
 
1935:       У Польшчы на агульных выбарах беларусы губляюць апошняе месца, якое заставалася за імі ў польскім парламенце.
 
1936:       Польскія ўлады зачыняюць у Вільні Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры і Таварыства беларускай школы.
 
1937—1941: У Курапатах пад Менскам знішчана да 300 000 мірных жыхароў.
 
Зак. 5007.
 
У выніку сталінскага генацыду Беларусь страціла звыш 2 млн. чалавек.
 
1938         : У Польшчы выходзіць прэзідэнцкі ўказ, які дазваляе дзяржаве ўмешвацца ў справы Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, да якое належала большасць беларусаў у Польшчы.
 
1939  , 23 жніўня: Падпісанне савецка-нямецкага пакту аб ненападзе.
 
1   верасня: Напад Нямеччыны на Польшчу. Пачатак Другой сусветнай вайны.
 
Верасень: ІІольскі супраціў Нямеччыне церпіць крах. Чырвоная Армія заіімае Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну.
 
10 кастрычніка: Масква перадае Вільню і Віленскі край з Беларусі ў склад Літвы.
 
1941—1944: Нямецкая акупацыя Беларусі. Яе вынікі— гібель 2,2 млн. чалавек, знішчэнне 209 гарадоў і мястэчак. 9 200 вёсак. незлічоныя матэрыяльныя страты.
 
1942         : 30 жніўня — 2 верасня ў Менску адбываецца Усебеларускі праваслаўны сабор. які абвяшчае аўтакефалію Беларускай праваслаўнай царквы.
 
1943         : На Тэгеранскай канферэнцыі (27 лістапада— 2 снежня) Сталін настойвае на тым, каб тэрыторыі Заходняй Беларусі і Украіны, забраныя ў Польшчы, засталіся ў складзе СССР.
 
1944         , 27 чэрвсня: Другі Усебеларускі кангрэс у Менску пацвярджае пастановы першага Усебеларускага кангрэсу і Рады БНР аб незалежнасці Беларусі.
 
9-22 кастрычніка: На Маскоўскай канферэнцыі (9—22 кастрычніка) польская дэлегацыя згаджаецца прызнаць за ўсходнюю мяжу ІІольшчы лінію Керзана.
 
1945         : На Ялцінскай канферэнцыі (2—11 лютага) закладаецца аснова савецкага панавання ва Усходняіі Еўропе.
 
25 красавіка: дэлегацыі Беларусі і Украіны ўдзелыіічаюць у СанФранцыскаіі канферэнныі. На знак прызнання іх заслугаў у разгроме немцаў абедзве рэспублікі становяцца члепамі-заснавальнікамі ААН.
 
7        траўня: Канец Другой сусветнай вайны ў Еўропе.
 
24 ман: Сталін прапануе свой славуты тост за расійскі народ — «кіраўнічую сілу Савепкага Саюзу»— і распачынае русіфікацыю дзяр жа ў н a г a a п a р а т у.
 
1946—1948; Суіг>льная чыстка КГІБ і замена болынасні вядучых камуністаў на Беларусі рускімі.
 
1947,        .іюгы: ЦК КПБ абмяркоўвае пытанне аб барацьбе з «буржуаз н ы м н а цы я н ал і з м а м ».
 
1948,        1 красавіка: Начынаецца шасцімесячная савецкая блакада Берліну — найвялікшы крызіс халоднап вайны.
 
1951,        20 красавіка: Міністр адукацыі БССР адмяняе ў школах рэспублікі, у большасці з якіх мова навучання — расійская. абавязковы экзамен па беларускай мове.
 
1953, 5 сакавіка: Смерць Сталіна.
 
1956, 14-26 лютага: Адбываецца XX з’езд КПСС. Мікіта Хрушчоў выкрывае злачынствы Сталіна.
 
Антыкамуністычныя паўстанні ў Польшчы (чэрвень) і Венгрыі (кастрычнік).
 
1959, студзень: Мікіта Хрушчоў у Менску кажа: «Чым хутчэй усе мы будзем гаварыць па-руску, тым хутчэй пабудуем камунізм», чым заахвочвае далейшую русіфікацыю Беларусі.
 
1964, кастрычнік: Мікіта Хрушчоў пазбаўлены ўлады.
 
За ўладай Леаніда Брэжнева     (1964—1982)  вяртаюцца
 
аўтарытарызм і кансерватызм.
 
1965, 30 сакавіка: Першым сакратаром КПБ назначаны Пётр Машэраў, які застаецца на гэтай пасадзе да свае трагічнае смерці ў кастрычніку 1980 г.
 
1968, жнівснь: Савецкі Саюз акупуе Чэхаславакію.
 
3 сярэдзіны 1960-х да сярэдзіны 1970-х гг.: Нацыяналістычны рух сярод беларускіх навукоўцаў, пісьменнікаў, студэнтаў выклікае адміністрацыйныя рэпрэсіі.
 
Беларусь трывала займае месца аднаго з галоўных індустрыяльных рэгіёнаў Савецкага Саюзу. Яна спецыялізуецца на машынабудаўніцтве і вырабе дакладных інструментаў.
 
1971: Праз трыццаць гадоў пасля пачатку нямецкае акупацыі Беларусь дасягае свайго даваеннага ўзроўню насельніцтва: 9,1 млн. чалавек.
 
1975: Падпісанне Хельсінскага пагаднення, якое паставіла на першы план пытанне аб правах чалавека ва Усходняй Еўропе і прыадчыніла камунікацыйныя каналы паміж Захадам і Усходам.
 
1979: У БДУ засноўваецца «Беларуская майстроўня» — студэнцкае аб'ядненне, якое змагаецца за адраджэнне беларускай культуры.
 
1985
 
Студзень: Суполка «Талака», створаная маладымі патрыётамі ў Менску. выступае за захаванне гістарычных традыцыяў і нацыянальных помнікаў.
 
Люты: Клуб «Спадчына» ў Менску пачынае сваю «нефармальную» дзеіінасць, скіраваную на адраджэнне наныянальнае спадчыны.
 
Сакавік: Міхаіл Гарбачоў абраны генеральным сакратаром ЦК КПСС. Пачатак перабудовы савецкай сістэмы.
 
Ліпень: Гарбачоў прыязджае на Беларусь, дзе яго ўвагу прыцягвае рэспубліканскі партыйны лідэр Яфрэм Сакалоў. У студзені 1987 г. Сакалоў выбіраецца першым сакратаром ЦК КПБ.
 
1986
 
20 красавіка: «Афганцы» (ветэраны афганскае вайны), падбухтораныя Менскім гаркамам партыі, за «беларускі нацыяналізм» збіваюць маладых удзельнікаў фальклорнага свята «Гуканне вясны» ў Менску.
 
26 красавіка: Ядзерная катастрофа ў Чарнобылі. 70% радыёактыўных выкідаў выпадае на беларускай зямлі.
 
15 снежня: Адасланы калектыўны ліст беларускай інтэлігенцыі да Гарбачова. «Ліст 28-мі» змяшчае заклік прадухіліць «духоўнае выміранне» беларускага народу і фармулюе праграму адраджэння Беларусі.
 
1987
 
Студзень: ЦК КПСС згаджаецца, каб на мясцовых выбарах балатавалася па некалькі кандыдатаў.
 
1 лістапада: На несанкцыянаваным мітынгу ў Менску з нагоды традыцыйнага дня памяці продкаў «Дзяды» савецкі рэжым абвінавачаны ў правядзенні на Беларусі палітыкі генацыду.
 
26-27 снежня: Звыш 30 незалежных беларускіх маладзёжных групаў праводзяць свой першы Вальны Сойм, каб прыспешыць дэмакратычныя перамены і нацыянальнае адраджэнне.
 
1988
 
3 чэрвеня: Тыднёвік «Літаратура і мастацтва» публікуе артыкул Зянона Пазьняка і Яўгена Шмыгалёва аб раскопках масавых пахаванняў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў у Курапатах пад Менскам.
 
19 чэрвеня: Каля 10 000 чалавек удзельнічаюць у дэманстрацыі памяці ахвяраў Курапатаў, патрабуючы стварэння следчай камісіі.
 
19 кастрычніка: У Менску на сходзе інтэлігенцыі ствараюцца грамадская арганізацыя «Мартыралог Беларусі» і аргкамітэт Беларускага народнага фронту.
 
30 кастрычніка: Войскі і міліцыя жорстка разганяюць масавую дэманстрацыю памяці ахвяраў сталінізму ў Менску.
 
1989
 
14-15 студзеня: У Вільні праходзіць другі Вальны Сойм беларускіх маладзёжных суполак, якія падтрымліваюць беларускае адраджэнне. Прысутнічаюць прадстаўнікі 66 суполак. Менскія ўлады адмаўляюцца дазволіць правядзенне Сойму ў сваёй сталіцы.
 
2 лютага: У Вільні ствараецца Таварыства беларускай культуры.
 
19 лютага: Каля 45 000 дэманстрантаў на стадыёне «Дынама» ў Менску падтрымліваюць заклік аргкамітэту БНФ паскорыць дэмакратычныя рэформы.
 
26 сакавіка: Выбары народных дэпутатаў СССР (першыя з 1917 г. выбары з некалькіх кандыдатаў). Пераважную большасць месцаў здабываюць кансерватыўныя кандыдаты.
 
24-25 чэрвеня: На з’ездзе ў Вільні ўтвораны Беларускі народны фронт «Адраджэньне» на чале з Зянонам Пазьняком.
 
27 чэрвеня: Створана Таварыства беларускай мовы. За старшыню абраны паэт Ніл Гілевіч. Адраджэнне мовы фармальна падтрымлівае ЦК КПБ.
 
26 ліпеня: Масавы мітынг у Менску патрабуе стварэння следчай камісіі па справе ўтойвання інфармацыі аб Чарнобылі.
 
28 ліпеня: Старшынёй Вярхоўнага Савету БССР абраны Мікалай Дземянцей.
 
У другой палове году развальваюцца камуністычныя рэжымыУсходняй Еўропы — пасля таго як Гарбачоў абвяшчае, што не стане ратаваць іх сілаю.
 
Снежань: КП Літвы парывае з Масквой. Гарбачоў асуджае гэты крок.
 
1990
 
Снежань: Канфрантацыя Гарбачова з літоўцамі ў справе незалежнасці Літвы.
 
Выбух этнічнага гвалту ў Азербайджане.
 
26 студзеня: ВС БССР прымае «Закон аб мовах у БССР». Беларуская мова абвяшчаецца адзінай дзяржаўнай мовай рэспублікі.
 
3 сакавіка: Выбары ў ВС БССР. Умовы выбараў спрыяюць камуністам, якія здабываюць большасць месцаў (86%).
 
11 сакавіка: Літва абвяшчае незалежнасць.
 
15 сакавіка: Скасаваны 6 артыкул Канстытуцыі СССР, які гарантаваў кампартыі манаполію на ўладу.
 
29 сакавіка: Прэзідыум ВС БССР выпускае заяву з папярэджаннем, ілто калі Літва аддзеліцца ад Савецкага Саюзу, Віленшчына мусіць быць вернутая ў склад БССР.
 
Чэрвень: Арганізацыя Варшаўскага дагавору абвяшчае аб канцы ідэалагічнага канфлікту з Захадам.
 
23 чэрвепя: Вячаслаў Кебіч прызначаны прэм’ер-міністрам Беларусі
 
Ліпень: У Вярхоўным Савеце БССР фармальна ўтвараецца дэмакратычная алазіцыя, якая складаецца з 27 сяброў БНФ і 7 іншых дэмакратаў.
 
Лідэр Расійскае Федзрацыі Барыс Ельцын выходзіць з кампартыі і робіцца галоўным супернікам Гарбачова.
 
27 ліпеня: ВС БССР прымае Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР.
 
Верасень: Урад ухваляе «Нацыянальную праграму развіцця беларускае мовы і моваў іншых нацыянальнасцяў БССР».
 
10-11 верасня: На Устаноўчай канферзнцыі ў Менску заснавана Згуртаванне беларусаў свету (ЗБС) «Бацькаўшчына». Старшынёй Рады абраны пісьменнік Яўген Лецка. Галаровым Прэзідэнтам — Васіль Быкаў.
 
28 лістапада: На з'ездзе КПБ першы сакратар КПБ Яфрэм Сакалоў папярэджвае, што «растуць шавінізм, нацыяналізм, селаратызм».
 
Снежань: У Маскве збіраецца З’езд народных дэпутатаў. каб абмеркаваць рэформу сістэмы і канцэпцыю новага саюзнага дагавору паміж Масквоіі і рэспублікамі.
 
18 снежня: Беларусь і Расія ладпісваюць дамову аб палітычным неўмяшанні і эканамічным супрацоўніцтве.
 
29 снежня: Беларусь і Украіна падпісваюць гандлёвы дагавор.
 
1991
 
14 студзеня: Менскі гарсавет афіцыйна асуджае выкарыстанне кіраўніцтвам СССР узброенай сілы ў Літве.
 
Люты: Гарбачоў прыязджае ў Беларусь, у тым ліку на тэрыторыі. забруджаныя чарнобыльскай радыяцыяй, і заклікае да падлісання новага саюзнага дагавору.
 
17 сакавіка: На ўсесаюзным рэферэндуме насельніцтва выказваецца за захаванне Савелкага Саюзу.
 
Красавік': У Менску і Орліы адбываюцца масавыя забастоўкі і дэманстрацыі. выклікалыя рэзкім скачком цэнаў на спажывецкія тавары.
 
12 чэрвеня: Расіл абвяшчае незалежнасць.
 
26 ліпеня: Камуністычныя лідэры пераважнай большасцю ўхваляюць новую гарбачоўскую партыйную платформу, якая адыходзіць ад марксісцкіх доі маў.
 
19 жніўня: Група кансерватыўных дзеячаў у Маскве распачынае путч. Лідэры БНФ заклікаюць да масавых пратэстаў. Некатбрыя журналісты асуджаюць путч. Прыхільныя да путчыстаў беларускія ўлады, заклікаюць да спакою.
 
20    жніўня: Эстонія абвяшчае незалежнасць.
 
21 жніўня: Правал путчу. Гарбачоў вяртаецца з Фаросу (Крым) у Маскву. Латвія абвяшчае незалежнасць.
 
22 жніўня: Прэзідэнт Ельцын распускае партарганізацыі ў савецкіх узброеных сілах на расійскай тэрыторыі.
 
У Літве забаронена камуністычная партыя.
 
24 жніўня: Гарбачоў падае ў адстаўку з пасады лідэра КПСС і рэкамендуе распусціць яе ЦК.
 
Абвешчана незалежнасць Украіны.
 
25    жпіўня: Абвешчана незалежнасць Беларусі.
 
Спікер ВС Мікалай Дземянцей вымушаны пайсці ў адстаўку з прычыны яго салідарнасці з путчыстамі.
 
28 жпіўня: Прэм’ер-міністр Беларусі Вячаслаў Кебіч публікуе заяву, у якой адзначае, што ён і ўвесь ягоны кабінет «прыпынілі» членства ў кампартыі.
 
29 жніўня: ВС СССР прыпыняе дзейнасць КПСС і замарожвае яе банкаўскія рахункі.
 
3      верасня: Польшча прызнае незалежнасць Беларусі.
 
Менскі гарсавет прымае пастанову аб неабходнасці вяртання Мінску яго гістарычнае назвы — Менск.
 
6      верасня: СССР прызнае незалежнасць Літвы. Латвіі і Эстоніі.
 
17-19 верасня: ВС Беларусі абірае старшынёй Станіслава Шушкевіча, замяняе савецкі сйяг і герб нацыянальнымі сімваламі і змяняе назву дзяржавы з Беларускай Савецкаіі Сацыялістычнай Рэспублікі на Рэспубліку Беларусь.
 
18 кастрычніка: Некалькі рэснублік, у тым ліку і Беларусь, падлісваюць дагавор з Гарбачовым аб стварэнні эканамічнага саюзу.
 
16 лістапада: I Ір підэнт Расіі Барыс Ельцын сваім указам бярэ кантроль надсавецкім грашовым запасам і замежным гандлем.
 
1 снежня: Украінскія выбаршчыкі выказваюцца на рэферэндуме за незалежнасць Украіны.
 
4      снежня: ВС Беларусі пацвярджае Саюзны дагавор.
 
8 снежня: Расія, Беларусь і Украіна ствараюць Садружнасць Незалежных Дзяржаў. Канец існавання Савецкага Саюзу.
 
23 снежня: Швецыя прызнае незалежнасць Беларусі.
 
25 снежня: ЗША прызнаюць незалежнасць Беларусі, Расіі, Украіны, Арменіі і Казахстану. Гарбачоў падае ў адстаўку з пасады прэзідэнта Савецкага Саюзу.
 
1992
 
1 студзеня: Беларускі парламент пастанаўляе падпарадкаваць рэспубліканскаму ўраду ўсе былыя савецкія войскі, за выключэннем ядзерных сілаў, і прымае тэкст вайсковай прысягі на вернасць Рэспубліцы Беларусь.
 
30 студзеня: Беларусь становіцца членам Канферэнцыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе.
 
Люты-красавік: 3 ініцыятывы БНФ сабраныя звыш 440 000 подпісаў у падтрымку рэферэндуму аб новых выбарах у Вярхоўны Савет.
 
18 сакавіка: ВС Беларусі загадвае ўраду пачаць фармаванне нацыянальных узброеных сілаў.
 
23 траўня: Беларусь, Казахстан і Украіна згаджаюцца знішчыць альбо вярнуць у Расію ўсе свае ядзерныя боегалоўкі.
 
26 траўня: Беларусь усталёўвае дыпламатычныя адносіны з Ізраілем.
 
7 ліпеня: Беларусь становіцца паўнапраўным членам Міжнароднага валютнага фонду і Міжнароднага банку рэканструкцыі і развіцця.
 
20 ліпеня: Беларусь заключае пагадненне з Расіяй — аснову ваеннага і палітычнага саюзу.
 
25-29 верасня: У Менску і Полацку шырока адзначаецца 1000-годдзе хрысціянства ў Беларусі.
 
29 кастрычніка: Вярхоўны Савет пераважнай большасцю адхіляе патрабаванне апазіцыі правесці рэферэндум аб новых выбарах і вырашае засяродзіцца на прыняцці новае Канстытуцыі.
 
11 лістапада: Беларусь усталёўвае дыпламатычныя адносіны з Ватыканам.
 
19-20 снежня: Упершыню пасля Другой сусветнай вайны ў Менску праходзіць з’езд беларусаў з былых савецкіх рэспублік і з Польшчы, названы Першым сходам беларусаў блізкага замежжа.
 
31 снежня: Афіцэры і салдаты беларускіх узброеных сілаў— беларускія грамадзяне— прымаюць прысягу на вернасць Рэспубліцы Беларусь.
 
Беларусь і Літва ўсталёўваюць дыпламатычныя адносіны.
 
БІБЛІЯГРАФІЯ -
 
Абднраловнч Нгнат. Нзвечный путь. Опыты белорусского мнровоззрення Н Нёман. 1990. № II.
 
Абэцэдарскі Лаўрэн. У святле неабвержных фактаў. Мн., 1969.
 
Адамовіч Антон. «Як дух змаганьня Беларусі». Да 100-х угодкаў нараджэньня Івана Луцкевіча. Ныо-Ёрк, 1983.
 
Акадэмія навук БССР. Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. Т. 1-12. Мн., 1969—1975.
 
Акадэмія навук БССР. Гісторыя Беларускай ССР. Т. 1-5. Мн., 1972—1975.
 
Акадэмія навук БССР. Нсторня Белорусской ССР. Мн., 1977.
 
Акадэмія навук БССР. Рэфератыўны зборнік (беларусістыка) № 10. Гісторыя. Мн., 1991.'
 
Александровіч Сцяпан, Лойка Алег, Рагойша Вячаслаў, укл. Беларуская літаратура XIX стагоддзя. Хрэстаматыя. Мн., 1971.
 
Алексеев Леоннд В. Полоцкая земля в IX—XIII вв. (Очеркн нсторнн савецкай Белорусснн). М., 1966.
 
Алексютовіч Мікола. А дзе ж ісціна аб’ектыўная? П Полымя. 1966. № 5.
 
Анічэнка У. В., Усовіч К. С. Каласы роднай мовы. Мн., 1990.
 
Антоновнч Т. н др. В понсках утраченного временн II Коммуннст Белорусснн. 1990. №1.
 
Аргументы н факты. М., 1991—1992.
 
Астроўскі Радаслаў, рэд. Другі Усебеларускі Кангрэс. Матар’ялы. (Без месца выд.). 1954.
 
Афанаснй (архнепнскоп). Беларусь в нсторнческой, государственной н церковной жнзнн. Буэнос-Айрес, 1966.
 
Бабосов Евгеннй. Почему мы оказалнсь на обочнне? // Коммуннст Белорусснн. 1991. №86.
 
Бабровіч Андрэй. Жыхарства Беларускае ССР у сьвятле перапісу 1959 году.
 
Нью-Ёрк, 1962.
 
Багушэвіч Францішак. Творы. Мн., 1967.
 
Базарэвіч М. Слова Коласа натхняла Клімука // ЛіМ. 1975, 24 кастрычніка.
 
Без-Карннловнч Мнханл. Нсторнческне сведення о прнмечательннйшнх местах в Белорусснн. С-Пб., 1855.
 
Беларус. Нью-Ёрк, 1989—1995.
 
Беларускі Народны Фронт «Адраджэньне». Праграмныя дакументы БНФ «Адраджэньне». Мн., 1989.
 
Зак. 5007
 
Беларускі час. 1992.
 
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. Францыск Скарына і яго час. Энцыклапедычны даведнік. Мн., 1988.
 
Белорусская деловая газета. 1996.
 
Белорусскпй деловой вестннк. 1991.
 
Белорусская трнбуна. 1988.
 
Бнржн н банкн. Мн., 1991. №1
 
Біч П. Каб закон запрацаваў // Наша Слова. 1990. № 7.
 
Борушко В. Ф. Белоруссня: людн, событня, факты. Мн., 1988.
 
Будовнмц Н. У. Обіцественно-полнтнческая мысль Древней Русн. М., 1960.
 
Быков Васнль. Мёртвым не больно, больно жнвым // Нёман. 1992. № 1.
 
Верховный Совет Республнкн Беларусь. Отчетный доклад Временной комнсснн Верховного Совета Республнкн Беларусь по оценке действнй членов ГКЧП н поддержавшнх нх обіцественно-полнтнческнх образованнй, органов государственной властн н управлення, должностных лнц н граждан. 1991.
 
Вярхоўны Савет Беларускай ССР. Ведамасці Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. 1990—1991.
 
Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. 1991.
 
Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь. Дзевятая сесія Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь Дванаццага склікання. Бюлетэнь № 24. 1992.
 
Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь. Нечарговая шостая сесія Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь Дванаццага склікання. Бюлетэнь №2. 1992.
 
Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь. Сёмая сесія Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь Дванаццатага склікання. Бюлетэнь № 5. 1992.
 
Галяк Леанід. Успаміны. Частка 1. Нью-Ёрк: Летапіс, 1982.
 
Голас Радзімы. 1992, 1995—1996.
 
Гоман. 1916.
 
Государственный Комнтет Республнкн Беларусь по статнстнке н аналнзу. Статнстнческне данные об экономнке Республнкн Беларусь в 1991 году. Мн„ 1991.
 
Государственный Комнтет Республнкн Беларусь по статнстнке н аналнзу. О работе народного хозяйства Республнкн Беларусь в январе—октябре 1991 г. Мн, 1991.
 
Греков Н. Б. Восточная Европа н упадок Золотой Орды (на рубеже XIV— XV вв.). М„ 1975.
 
Грнцкевнч Анатолнй П. Частновладельческне города Белорусснн в XVI— XVIII вв. Мн„ 1975.
 
Грмцкевнч Валентан П. Размеры н прнчнны массового бегства русскнх жнтелей в Лнтву н Белоруссню во второй половнне XVIII века (по опублнкованным русскнм нсточннкам). (Копія неапублікаванага артыкула знаходзіцца ў архіве аўтара кнігі.)
 
Грыцкевіч Анатоль П. Рэлігійнае пытанне і знешняя палітыка царызму перад падзелам Рэчы Паспалітай П Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук. 1973. №6.
 
Гусоўскі Мікола. Песня пра зубра. Мн., 1973.
 
Добры вечар. 1991.
 
Довнар-Запольскнй. Основы государственностн Белорусснн. // Нёман. 1990. №2.
 
Ермаловіч Мікола. Старажытная Беларусь. Полацкі і новагародскі перыяды. Мн„ 1990.
 
Запруднік Янка. Дзяржаўнасьць Беларусі ў дасавецкую пару. II Запісы БІНіМ. Нью-Ёрк, 1977. Т. 15.
 
Запруднік Янка. Інакодумство в Білорусі. //Сучасність. Мюнхен, 1979. № 7—8.
 
Запруднік Янка і Томас Э. Бэрд. Паўстаньне на Беларусі 1863 году: «Мужыцкая Праўда» й лісты «з-пад шыбеніцы». Тэксты й камэнтары. Нью-Ёрк, 1980.
 
Звязда. 1972, 1974, 1987-1996.
 
Знамя юностн. 1992.
 
Ігнатоўскі Усевалад. Беларускае нацыянальнае пытанне і Камуністычная партыя. Тэзісы // Вольны Сьцяг. 1921. № 6/8.
 
Ігнатоўскі Усевалад. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. Мн., 1991.
 
Мзвестня. М., 1995.
 
Нмя. 1995.
 
Ннстнтут Нсторнн партнн прн ЦК КПБ. Коммуннстнческая партня Белорусснн в резолюцнях н решеннях сьездов н пленумов ЦК. 5 т.т. Мн., 1973— 1987.
 
Каменская Н. В. і інш., рэд. Гісторыя Мінска. Мн., 1967.
 
Карскнй Ефнмнй Ф. Белорусы. Художественная лнтература на народном языке. Т. 3, ч. 3. Петроград, 1922.
 
Карскнй Ефнмнй Ф. Этнографнческая карта белорусского племенн. Петроград, 1917.
 
Каспяровіч Г. I. Этнадэмаграфічныя працэсы і міжнацыянальныя адносіны ў БССР// Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук. 1990. № 5.
 
Кебіч Вячаслаў. Па прыродзе сваёй я аптыміст // Беларусь. 1992. № I.
 
Кісялёў Генадзь, укл. Пачынальнікі. 3 гісторыка-літаратурных матэрыялаў XIX ст. Мн„ 1977.
 
Кнселев К. В. Белорусская ССР на международной арене. М., 1964.
 
Копысскнй 3. Ю. Экономнческое развнтне городов Белорусснн (XVI— XVII вв.). Мн„ 1966.
 
Круковскнй A. С. Спецмфнка соцнальных отношеннй на селе в условнях пере.хода к рынку. П Белорусснстнка. 1991. № 14.
 
Крыжановскнй А. Полюса гласностн // Коммуннст Белорусснн. 1990. № I.
 
Крыжаноўскі Мікалай. Чаму не паляпшаецца стан нашай эканомікі? П Менскі веснік. 1992, Сакавік.
 
Лабынцаў Юрый. Пачатае Скарынам. Беларуская друкаваная літаратура эпохі Рэнесансу. Мн., 1990.
 
Латышонак Алег. Беласточчына і народзіньі беларускай думкі // Беларускія навіны. Беласток, 1991. № 2.
 
Леннн Владнмнр М. К нсторнн нацпональной программы в Австрнн н Росснн // Полное собранне сочнненнй. Т. 24. М., 1961.
 
Леннн Владнмнр 14. Крнтнческме заметкн по нацнональному вопросу // Полноесобраннесочнненнй. Т. 24. М.. 1961.
 
Лісты да Гарбачова. Выданьне другое. з перакладам на ангельскую мову. Лондан, 1987.
 
Літаратура і Мастацтва (ЛіМ). 1989—1995.
 
Лойка Алег, Рагойша Вячаслаў П., укл. Беларуская літаратура XIX стагоддзя. Хрэстаматыя. Мн., 1988.
 
Лукашук Александр. Жаркое лето 53-го. Заметкн на полях стенограм.мы нюньского (1953) пленума ЦК КП Белорусснн // Коммуннст Белоруссіш. 1990. №№7,8.
 
Лысенко О. Ф. Города Туровской землн. Мн., 1974.
 
Лях Н. Спешнть нельзя н медлнть невозможно II Человек н эконо.мнка. 1991. № 10.
 
Мартыралог. 1989. № 1.
 
Марцінкевіч Ф. С. Эканамічнае развіццё Беларусі ў саставе СССРII Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук. 1972. № 6.
 
Мікалайчанка Аляксандр. Эпіцэнтр, што прывёў Беларусь да свабоды II Полацак. 1991. № 9.
 
Московскне новостн. 1995.
 
Навіны Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне». 1990—1992.
 
Народная Воля. 1995.
 
Настаўніцкая газета. 1989, 1991.
 
Ніва. Беласток. 1989.
 
Ольшанскнй П. Н. Рнжскнй мнр. М., 1969.
 
Пазьняк Зянон. Паведамленне аб таварыстве «Мартыралог Беларусі» // Мартыралог. 1989. № I.
 
Пазьняк Зянон. Якая пазіцыя ў апазіцыі?//ЛіМ. 1990. ІОжніўня.
 
Перцев В. Н. н др., ред. Документы н матерналы по нсторнн Белорусснн, 1900—1917. Мн.. 1953.
 
Пмчета Владнмнр. Белорўссня н Лнтва XV—XVI вв. (нсследовання по нс-. торнн соцнально-экономнческого, полнтнческого н культурного развнтня). М., 1961.                                         ,
 
Платонов Ростнслав. К новому уровню нсследованнй П Коммуннст Белорусснн. 1991. № 6
 
Правда. 1989.
 
Прашковіч Мікола. Слова пра Афанасія Філіповіча П Полымя. 1965. № 12.
 
Рабочая трнбуна. М., 1990.
 
Радыё «Свабода». Матэрыалы Беларускага Маніторынгу. 1992. №229/66.
 
Расолька Міхаіл. Дэпутацкія гульні «Вясна-90» // Крыніца. 1990. № 7.
 
Росснйская газета. М., 1995.
 
Самбук Сусанна. Революцнонные народннкн Белорусснн 70-х — начала 80-х годов XIX в. Мн„ 1972.
 
Свабода. 1991 —1995.
 
Седов Валентнн В. Славяне верхнего Поднепровья н Подвннья. М., 1970.
 
Сельская газета. 1989.
 
7 дней. 1996.
 
Смнрнов А. Ф. Восстанііе 1863 года в Лнтве н Белорусснн. М., 1963.
 
Смнрнова Р. А. Нзмененне отношеннй населення к собственностн н предпрпннмательской деятельностн//Белоруснстнка. 1991. № 14.
 
Советская Белоруссня. 1989—1991.
 
Станкевіч Адам. «Мужыцкая Праўда» і «Гомон» // Калосьсе. 1935. № 1.
 
Сгарчанка Уладзімір. Ціёсць шанц перамагчьі?//ЛіМ. 1991.5 мая.
 
Статут Вялікага Княства ЛітоЎскага 1588. Тэксты. Даведнік. Каментарыі. Мн„ 1989.
 
Супольнасьць. Мн., 1989.
 
Тарасаў Кастусь. Памяць пра легенды. Мн., 1980.
 
Тарашкевіч Браніслаў. Выбранае. Мн., 1991.
 
Толочко П. П. Древняя Pvcb. Очеркн соцнально-полнтнческой нсторнн. Кнев, 1987.
 
Туронак Юры. Беларусь пад нямецкай акупацыяй. Мн., 1993.
 
Улашнк Ннколай Н. Введешіе в пзученне белорусско-лнтовского летоппсання. М„ 1985.
 
Улашнк Ннколай Н. Очеркн по археографнн н псточннковеденню нсторнн Белорусснн феодального пернода. М., 1973.
 
Улашнк Ннколай Н. Предпосылкп крестьянской реформы 1861 г. в Лнтве н Западной Белорусснп. М., 1965.
 
......                   ' .                  г G Ікй .                      „
 
Уліценак Аляксандр. Іншадумцы. Гутаркі } тьімі, каго яшчэ ўчора кленмавалі «дэмагогамі». Мн., 1991.
 
Федоровнч В. Время лн делать ставкн?// Человек н экономнка. 1991. № 12.
 
Центральное статнстнческое управленне Белорусской ССР. Народное хозяйство Белорусской ССР в 1985 г. Статнстнческнй ежегодннк. Мн., 1986.
 
Централыюе статнстнческое управленне прн Совете Мнннстров СССР. Народное образованпе, наука н кулыура в СССР. Статнстнческнй сборннк. М.. 1971.
 
Церашковіч Павел У. Асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускага этнасу ў эпоху капіталізму. // Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук. 1986. № 5.
 
Чаквін I. У. Літвіны, ліцвіны // Этнаграфія Беларусі. Энцыклапедыя. Мн., 1989.
 
Чырвона змена. 1990. 1992.
 
Шавель А. н Манаев О. Т. Молодежь н демократпзацмя советского обшества. Соцнологнческнй аналнз. Мн., 1990.
 
Шавель А. н Манаев О. Т. Соцнальные последствня перехода к рынку, проблемы соцііальной зашнты населенпя республнкн П Белорусмстнка. 1991. № 14.
 
Энцнклопеднческнй словарь. С-Пб., 1891. Т. 5.
 
Юхо Іосіф. Крыніцы беларуска-літоўскага права. Мн., 1991.
 
Юхо Носнф. Правовое положенне населення Белорусснн в XVI в. Мн., 1978.
 
Яковенко Васнль. He дай солгать, совесть // Коммуннст Белорусснн. 1989. № 12.
 
Ярось Анатолнй. Какне мы — такое время // Коммуннст Белорусснн. 1990. № 9.
 
Adamovich Anthony. Opposition to Sovietization in Belorussian Literature. New York, 1958.
 
Bardach Juliusz. Studia z ustroju i prawa Wielkiego Ksigstwa Litewskiego XIV— XVII w. Warszawa, 1970.
 
Bergman Aleksandra. Sprawy Biatoruskie w II Rzeczypospolitej. Warszawa. 1984.
 
Belarusian Review. 1990, 1995/1996.
 
Bird Thomas E. Religion and Nation-Building in Today's Belarus. Неапублікаваны даклад на канферэнйыі Асацыяцыі канадскіх славістаў (у архіве аўтара кнігі). 1992.
 
Birnbaum Henrik. Some Aspects of the Slavonic Renaissance. Slavonic and East European Review. 1969. No. 108.
 
Brinton Crane, John B. Christopher and Robert Lee Wolf. A History of Civilization. Vol. 2. Englewood Cliffs, N. J., 1967.
 
Brzezinski Zbigniew K. The Permanent Purge: Politics in Soviet Totalitarianism. Cambridge, Mass., 1956.
 
Byelorussian Business Herald. Safety Harbor, Fla, 1991. No. 2.
 
Byelorussian Soviet Socialist Republic, Mission to the United Nations. Statement by H. E. Mr. Vyacheslav Kebich, Chairman of the Council of Ministers of the Byelorussian SSR in the General Dabate at the 45th Session of the UN General Assembly. Press Release No. 45. 1991.
 
Carr Edward Hallett. What is History? New York, 1961.
 
Chicago Tribune. 1988.
 
Conquest Robert. Coming to Terms with the Past. National Review. March 10, 1989.
 
Dallin Alexander. German Rule in Russia, 1941—1945: A Study of Occupation Politics. London, 1957.
 
Declaration of State Sovereignty of the Byelorussian Soviet Socialist Republic Adopted by the Supreme Soviet of the BSSR on July 27, 1990. Press Release of the UN Mission of the Byelorussian Soviet Socialist Republic. New York (без даты).
 
Dundulis Bronius. Napoleon et la Lituanie eri 1812. Paris, 1940.
 
Foreign Broadcast Information Service. Daily Report. Soviet Union. Washington: U.S.Government Publication, 1991 — 1995.
 
Glenny Michael. Writing in Belorussia. Partisan Review. 1972. No. 2.
 
Halecki Oscar. Borderlands of Western Civilization: A History of East Central Europe. New York, 1952.
 
Inorodetz. La Russie et les peuples allogenes. Berne. 1917.
 
Kabysh Simon. The Belorussians. In Nikolai K. Deker and Andrei Lebed, eds. Genocide in the USSR. New York, 1958.
 
Kipel Vitaut and Kipel Zora, eds. Byelorussian Statehood: Reader and Bibliography. New York, 1988.
 
Kohn Hans. Nationalism: Its Meaning and History. New York, 1955.
 
Kosman Marceli. Historia Bialorusi. Wroclaw—Warszawa, 1979.
 
Kravchanka Pyotr K. Statement by Pyotr K. Kravchanka, Minister for Foreign Affairs of the Republic of Belarus in the General Debate at the 46th Session of the United Nations General Assembly. Minsk, 1991.
 
Krushinsky S. Byelorussian Communism and Nationalism: Personal Recollections. New York, 1953.
 
Letter to a Russian Friend. A «Samizdat» Publication from Soviet Byelorussia. London, 1979.
 
Lewandowski Jozef. Federalizm. Litwa i Bialorus w polityce obozu belwederskiego. Warszawa, 1962.
 
Lubachko Ivan S. Belorussia Under Soviet Rule, 1917—1957. Lexington, KY, 1972.
 
Mannoni Eugene. O potrzebie ekumenizmu w Europie Wschodniej. Libertas. Paris, 1984. No. 1.
 
Marples David. «Post-Soviet Belarus' and the Impact of Chernobyl’». Post-Soviet Geography. 1992. No. 7.
 
McMillin Arnold B. The Vocabulary of the Byelorussian Literary Language in the Nineteenth Century. London, 1973.
 
McMillin Arnold B. A History of Byelorussian Literature From Its Origins to the Present Day. Giesen, Germany, 1977.
 
Mienski Jazep. The Establishment of the Belorussian SSR. Belorussian Review. 1955. No. 1.
 
Minsk Mass-Media Center. Information Service Bulletin. 1995.
 
Mihalisko Kathleen. Belorussia as a Soviet Sovereign State: An Interview with Henadz’ Hrushavy. Report on the USSR. 1990. No. 35.
 
Monitor. Washington, DC. 1996.
 
New York Times. 1971, 1991-1992.
 
Niamiha H. Education in Belorussia Before the Rout of «National Democracy»: 1917—1930. Belorussian Review. 1955. No. 1.
 
Ochmahski Jerzy. Historia Litwy. Wroclaw-Warszawa, 1982.
 
Organization for Security and Cooperation in Europe. Secretariat of the Parliamentary Assembly of the OSCE. Parliamentary Elections in Belarus. Press Release. 15 May 1995.
 
Osservatore Romano. 1989, 1992.
 
Papartis Jonas. Samizdat Report on the Lithuanian Minority in Belorussia. Radio Liberty Research. 1979. No. 102/79.
 
Pogonowski Iwo. Poland: A Historical Atlas. New York, 1987.
 
Radio Liberty. Kratkiye soobshcheniya ITAR-TASS. Russia and CIS Today. 1992. May 11.
 
Radio Liberty. Матэрыялы беларускага маніторынгу. № 229/66 (1992. March 2).
 
Rich Vera, transl. Like Water, Like Fire: An Anthology of Byelorussian Poetry from 1828 to the Present Day. London. 1971.
 
Serech Yuri. Problems in the Formation of Belorussian. Supplement to «Word». New York. 1953. No. 9.
 
Slay Ben and John Tedstrom. Privatization in the Postcommunist Economies: An Overview. RFE/RL Research Report. 1992. No. 17.
 
Smith Hedrick. The New Russians. New York. 1990.
 
Solchanyk Roman. Ukraine and Russia: The Politics of Independence. RFE/RL Research Report. 1991. No. 19.
 
Suhl Yuri, ed. They Fought Back: The Story of the Jewish Resistance in Nazi Europe. New York, 1967.
 
Sulzberger C. L. Two Chinas with One Voice. New York Times. October 8, 1971.
 
Tomaszewski Jerzy. Mniejszosci narodowe w Polsce XX wieku. Warszawa, 1991.
 
Turevich Art. Elections in Byelorussia. Byelorussian Review. 1990. No. I.
 
Turonek Jerzy. Biatorus pod okupacjq niemiecka. Warszawa—Wroclaw. 1989.
 
Urban Michael. An Algebra of Soviet Power: Elite Circulation in the Belorussian Republic. 1966 — 1986. Cambridge. England, 1989.
 
Urban Paval. The Twentieth Party Congress and the National Question. Belorussian Review. 1957. No. 4.
 
Urban Paval. Belorussian Opposition to the Soviet Regime. Belorussian Review. 1958. No. 6.
 
U.S Department of State. Office of the Spokesman. Belarus Parliamentary Elections and Referendum. Press Release. 15 May, 1995.
 
Vakar Nicholas. The Name «White Russia». American Slavic and East European Review. 1949. No. 8.
 
Votacic Mikola. The Curzon Line and Territorial Changes in Eastern Europe. Belorussian Review. 1956. No. 2.
 
Votacic Mikola. The Population of Western Belarus and Its Resettlement in Poland and in the USSR. Belorussian Review. 1956. No. 3.
 
Washington Post. 1995.
 
Wilinbachow W. Struktura kultury staroruskiej w wiekach X—XII. Kwartalnik Historyczny. 1972. Rocznik 79.
 
Zaprudnik Jan. Development in Belorussia Since 1964. In George W. Simmons, ed. Nationalism in the USSR and Eastern Europe in the Era of Brezhnev and Kosygin. Detroit, 1977
 
Zaprudnik Jan. Belorussian Reawakening. Problems of Communism. 1989. No. 4.
 
ІМЯННЫ ПАКАЗАЛЬНІК ■
 
—A—
 
Абдзіраловіч Ігнат, 89
 
Абэцэдарскі Лаўрэнцій, 19
 
Агінскі Міхал Клеафас, 61
 
Агурскі Самуэль, 220
 
Адамовіч Алесь, 136
 
Адамовіч Антон, 5; 6; 100
 
Адамовіч Язэп, 100
 
Азгур Заір, 220
 
Акуліч Адам, 6
 
Александровіч Разалія, 223
 
Алексютовіч Мікола, 123; 124; 125
 
Алена (дачка вялікага князя маскоўскага Івана III), 41
 
Альберт (біскуп), 26
 
Альгерд (вялікі князь), 29; 30; 35; 41
 
Альдона (польская каралева), 31
 
Аляксандр (вялікі князь), 40; 43
 
Аляксандр I (расійскі цар), 17; 60; 61;
 
62; 63
 
Аляксандр II (расійскі цар), 69; 72
 
Аляксандр III (расійскі цар), 77
 
Аляксеей Міхайлавіч, 59
 
Аляксееў Леанід, 23; 25
 
Анастасія. Гл.: Рагнеда
 
Антоненка М., 164
 
Анціпенка Алесь, 7
 
Арлоў Уладзімір, 7; 125
 
Арцюх Язэп, 6
 
Арэшкаў М., 165
 
Астапенка А., 165
 
Астроўскі Радаслаў, 113
 
—Б—
 
Багалюбскі Андрэй (князь), 14
 
Багдановіч I., 165
 
Багдановіч Вацлаў, 6
 
Багдановіч Вячаслаў, 103
 
Багдановіч Максім, 78
 
Багровіч Андрэй, 114
 
Багушэвіч Францішак, 75
 
Бакачыо, 47
 
Балгарын Грыгорый (Рыгор) (уніяцкі і праваслаўны мітрапаліт), 41
 
Балгарыновіч Іосіф (смаленскі епіскап), 43
 
Баліцкі С., 95
 
Бардах Юліуш, 44; 95
 
Баторы Стэфан (польскі кароль), 49
 
Бегін Менахем, 221
 
Бен-Гурыён Давід, 221
 
Берыя Лаўрэнцій, 118; 119
 
Бжэзінскі Збігнеў, 118
 
Бірнбаўм Генрык, 51
 
Бісмарк, 13
 
Біч Міхаіл, 101
 
Богша Лазар, 25
 
Бразаўскас Альгірдас, 218
 
Брачыслаў Ізяславіч (князь), 23
 
Будны Сымон, 47
 
Бураўкіна Юлія, 224
 
Бураўкін Генадзь, 6; 141
 
Буркгарт Якаб, 20
 
Буш Джордж, 206
 
Быкаў Васіль, 124; 125; 143; 144; 146;
 
155; 161; 162; 175; 211; 222
 
Бэйкер Джэймс, 210
 
Бэрд Томас, 6
 
Бядуля Змітрок, 78; 220
 
Бярозкін Рыгор, 220
 
Бяссонаў Пётр, 75
 
—В—
 
Вакар Ніколас, 5; 110; 111
 
Вальдэмар. Гл.: Св. Уладзімір
 
Васіль (вялікі князь маскоўскі), 33
 
Вахрамееў Кірыл Варфаламеевіч. Гл.:
 
Філарэт
 
Венгерскі Людовік, 30
 
Вілінбахаў Вадзім, 22
 
Вільгельм (нямецкі кайзер), 109
 
Вільгельм-Заваёўнік (кароль Англіі), 23
 
Вільсан Вудро, 94
 
Віргілій, 66
 
Вітаўт (вялікі князь), 32; 33; 35; 41
 
Вітушка Кастусь, 118
 
Войшалк (літоўскі князь), 27
 
Вярцінскі Анатоль, 143
 
—Г—
 
ГайдарЯгор, 185
 
Галецкі Оскар, 30; 55
 
Галубоўскі Пётр, 18
 
Гальперын Аляксандр, 221
 
Гальшанская Сафія (князёўна), 35
 
Ганчарык В., 171
 
Гарбачоў Міхаіл, 133; 134; 136; 138;
 
156; 169; 174; 182; 206; 214
 
Гарун Алесь, 78
 
Гарэцкі Максім, 78
 
Гарэцкі Радзім, 165; 191
 
Гедымін (вялікі князь), 29; 30; 31; 36
 
Герасімовіч Уладзімір, 6
 
Гердзень (князь), 27
 
Гердэр Ёган, 65; 66
 
Гілевіч Ніл, 148
 
Гітлер Адольф, 17; 102; 109; 110; 113;
 
139
 
Готберг фон (генерал), 113
 
Г руздзіловіч Алег, 194
 
Грыгаровіч Ядвіга, 223
 
Грыбанаў Уладзімір, 175
 
Грынявіцкі Ігнат, 72
 
Грыцкевіч Анатоль, 39
 
Гусоўскі Мікола, 17
 
—Д—
 
Дабравольскі А., 164
 
Дабрыня (дзядзька св. Уладзіміра), 21
 
Дамашэвіч Уладзімір, 125
 
Данскі Дзмітрый, 30
 
ДашукЛеанід, 168
 
Дземянцей Мікалай, 169; 173
 
ДзядзюляП., 125
 
Дмоўскі Раман, 95
 
Доўнар-Запольскі Мітрафан, 18
 
Дунін-Марцінкевіч Вінцэнт, 67
 
—Е—
 
Ельцын Барыс, 161; 168; 169, 173; 174; 185; 195; 210; 211
 
Ермаловіч М., 165
 
—Ж—
 
Жыгімонт (вялікі князь), 35
 
Жыгімонт Аўгуст (польскі кароль), 45
 
Жыгімонт ІП (вялікі князь і польскі кароль), 30; 45; 49; 53
 
Заблоцкі Уладзімір, 163, 186
 
Забораў Барыс, 220
 
ЗалескіАдам, 144
 
Запруднік Вера, 6
 
Зімянін Міхаіл, 118; 119
 
—I—
 
Іван III (вялікі князь маскоўскі), 40; 41; 43
 
Іван IV (Іван Жахлівы, расійскі цар), 43; 109
 
Ігар, 23
 
Ігнатовіч Мікалай, 146
 
Ігнатоўскі Усевалад, 18; 90; 91; 100
 
Ізяслаў (сын св. Уладзіміра), 21; 23
 
Ісаеў Рыгор, 72
 
—К—
 
Кавалёў Віктар, 167; 168
 
Казімір (вялікі князь), 35; 40
 
Казімір (польскі кароль), 31
 
Казловіч Анатоль, 175
 
Казлоўскі Павел, 168; 205
 
Каліноўскі Кастусь, 69; 70; 71; 101; 144
 
Каліта Іван (вялікі князь маскоўскі), 29
 
Кандрусевіч Тадэвуш, 214; 215
 
Капітула П. А., 181; 182
 
Кар Эдвард Галет, 19
 
Карпенка Генадзь, 185
 
Карскі Яўхім, 75
 
Кастэнка Анатоль, 168
 
Касцюшка Тадэвуш, 61; 144
 
Касяк Іван, 5
 
Каўрус А., 125
 
Кацярына II (расійская імператрыца), 55; 59; 60; 77
 
Кебіч Вячаслаў, 162; 167; 169; 174; 175;
 
182; 183; 186; 187; 192; 194; 195;
 
196; 197; 204; 208; 209; 213; 218;
 
220; 221
 
Кейстут (вялікі князь), 33
 
Керзан (лорд), 115
 
Кіпель Вітаўт, 5; 6
 
Кіпель Зора, 5; 6
 
Кіпрыян (мітрапаліт), 41
 
Кірыла (епіскап), 26
 
Кісялёў Кузьма, 14
 
Клімент XIV (папа), 60
 
Клімук Пётр, 127
 
Клінтан Біл, 207
 
Кляшчук Анатоль, 6
 
Кнорын Вільгельм, 83; 90
 
Козыраў Андрэй, 210
 
Колас Якуб, 78; 127
 
Конрад Мазавецкі (польскі князь), 27
 
Корбут Вольга, 125
 
Корзан Ларыса, 222
 
Косман Марцэлі, 29; 53
 
Краўцоў Макар, 103
 
Краўчанка Пётр, 6; 20; 146; 149; 183;
 
203; 206; 208; 209; 210; 213; 215;
 
218
 
Краўчук Леанід, 174
 
Кручкоў В. А., 167
 
Крушынскі С., 93
 
Крыжаноўскі Мікалай, 164
 
Крычэўскі Сяргей, 6
 
Кубэ Вільгельм, 109; 111; 113
 
Кукабака Міхал, 124; 125
 
Калужанка Уладзімір, 186
 
Купава Мікола, 136
 
Купала Янка, 78; 100
 
—Л—
 
Ландсбергіс Вітаўтас, 217; 218
 
Ластоўскі Вацлаў, 18; 78; 79; 80
 
Левандоўскі Юзэф, 96
 
Левін Леанід, 220
 
Ленін, 92; 93; 135; 138; 155
 
Лецка Яўген, 6; 7
 
Лойд-Джордж Дэвід, 95
 
ЛугінЯўген, 164
 
Лужанін Максім, 119
 
Лукашук Аляксандр, 127
 
Луцкевіч Іван, 78, 80
 
Луцкевіч Антон, 78; 80, 103
 
Любачка Іван, 5; 118
 
Лютэр Марцін, 45
 
Лялевель Ёахім, 62
 
—М—
 
Мазавецкі Тадэвуш, 214
 
Мазай Ніна, 148
 
Мазураў Кірыл, 119, 120
 
Макмілін Арнольд, 5; 78
 
Малафееў Анатоль, 150; 162; 168; 169
 
Мальдзіс Адам, 6
 
Малянкоў Георгій, 118
 
Маммас (патрыярх), 41
 
Марачкін Аляксей, 136
 
Марплс Дэвід Р., 185
 
Марыя Тэрэза (імператрыца аўстрыйская), 55
 
Матукоўскі М., 171
 
Машэраў Пётр, 19; 120
 
Мейнард (біскуп), 26
 
Меланхтон Філіп, 45
 
Мікалай (мітрапаліт Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы на чужыне), 212
 
Мікалай I (расійскі цар), 63; 69; 75
 
Міндоўг (літоўскі князь), 27
 
Міско С., 125
 
Міцкевіч Адам, 62; 66; 67; 100
 
Молатаў Вячаслаў, 103; 115
 
Мотыль Аляксандр, 6
 
Мураўёў (генерал-губернатар Вільні), 70
 
Мураўёў Міхаіл, 63
 
Мядзведзеў Вадзім, 146
 
—Н—
 
Навуменка В., 165
 
Навумчык Сяргей, 156; 182
 
Найдзюк Язэп, 5
 
Напалеон (французскі імператар), 17;
 
61; 62; 109
 
Насовіч Іван, 75
 
Несветайлаў Г., 179; 180
 
Нікітчанка I., 164
 
Нікіфароўскі Мікалай, 75
 
Новік Уладзімір, 6
 
Новікаў Яўген, 195
 
—П—
 
*K
 
Павел I (расійскі цар), 60
 
Пазьняк Зянон, 6; 101; 125; 128; 143;
 
147; 158; 160; 161; 163; 175
 
ПазьнякЯнка, 103
 
Палевікова Валянціна, 223
 
Панчанка Пімен, 120
 
Папкоў Сяргей, 185
 
Патолічаў Мікалай, 118; 119
 
Паўлаў Валерый, 204
 
Паўлаў Савелій, 121; 138
 
Паўлёнак Б., 120
 
Пашкевіч Алаіза. Гл.: Цётка
 
Пашкевіч Ян Казімір, 53
 
Перэс Шымон, 221
 
Пётр I (расійскі цар), 55; 59
 
Пілсудскі Юзэф, 96; 98; 100
 
Пічэта Уладзімір, 39; 47; 51
 
Плаўнік Самуіл. Гл.: Бядуля Змітрок
 
Плуг Адам, 67
 
Прадслава. Гл.: Св. Еўфрасіння
 
Прашковіч Мікола, 123; 125
 
Пудынгтан Арчэр, 6
 
Пырх Ігар, 168
 
Пэн Юрый, 220
 
Пятраеў Я., 165
 
—Р—
 
Рабкевіч В., 125
 
Рагвалод (князь), 21; 23; 36
 
Рагнеда (князёўна), 21; 22; 23
 
Рагуля Юрый, 6
 
Радзівіл Мікалай (князь), 45
 
Ракаў A. А., 183
 
Раланд, 23
 
Раманоўскі Мікола, 6
 
Ройхлін, 47
 
Рубін Іван, 196
 
Рузвельт Франклін, 114; 115; 117; 134
 
Рурык (князь), 21
 
Русак Віталь, 6
 
Рыжкоў Мікалай, 182
 
Рыпінскі Аляксандр, 67
 
Рыч Вера, 5
 
—С—
 
Сабіла Э., 165
 
Савіцкі Б., 165
 
Савіцкі Міхаіл, 260
 
Сакалоў Яфрэм, 138; 139; 150; 161; 162
 
Салжаніцын Аляксандр, 79; 124; 175
 
Самбук С. М., 72
 
Самойлаў Уладзімір, 182
 
Сапега Леў, 53
 
Сафія (дачка Вітаўта, 33
 
Сахараў Андрэй, 145
 
Сачанка Барыс, 101; 123
 
Св. Еўфрасіння, 25
 
Св. Уладзімір (князь), 21; 22; 23
 
Свёнтак Казімір, 215
 
Свідрыгайла (вялікі князь), 35
 
Святаслаў (князь кіеўскі), 21
 
Севасцьянаў Віталь, 127
 
Сігізмунд. Гл.: Жыгімонт
 
Сігізмунд Люксембургскі, 35
 
Сілка П„ 165
 
Сільвановіч Алекс, 6
 
Сіплевіч Раіса, 224
 
Скарына Францішак, 45; 51; 101
 
Скіргайла (вялікі князь), 31
 
Скубішэўскі Кшыштаф, 213
 
Слэй Бэн, 194
 
Смірноў А. Ф., 70
 
Сміт Генрык, 175
 
Смэдлі Элізабэт, 7
 
Соф’я (візантыйская прынцэса), 41
 
Сталін Іосіф, 17; 19; 101; 114; 115; 117;
 
118; 119; 120
 
Сталяровіч Яфім, 110
 
Сталяроў Аляксандр, 168
 
Станкевіч Вячаслаў, 6
 
Станкевіч Юрка, 6
 
Статкевіч Мікалай, 166
 
Стражаў В. I., 152
 
Судзілоўскі Мікалай, 72
 
Сцяпура Іван, 194
 
Сядлоў Валерый, 18; 19
 
Сядура Уладзімір, 5
 
Сяргеева Галіна, 6
 
Сярэдзіч Іосіф, 6
 
—Т—
 
Талочка Пётр, 22
 
Тарасёў Кастусь, 14
 
ТарасенкаЛ., 165
 
Тарашкевіч Браніслаў, 97; 98; 100
 
Ткачоў М., 164
 
Транят, 27
 
Трусаў Алег, 6; 164
 
Трыгубовіч Серж, 6
 
Тумаш Вітаўт, 6
 
Typ Віктар, 6
 
Тэдстрам Джон, 194
 
—У—
 
Уладзімір (князь полацкі), 26
 
Уладзімір. Гл.: Св. Уладзімір
 
Уладыслав II (Гл.: Ягайла), 31; 32
 
Улашчык М. М., 75
 
Урбан Майкл, 148
 
Урбан II, 284
 
Усеваладава М., 120
 
Усяслаў Чарадзей (князь), 23; 25
 
Уэлс Герберт, 162
 
—Ф—
 
Філарэт (мітрапаліт), 211; 215
 
Філафей, 41
 
Флош Жак, 245
 
Форд, 182
 
Фрыдрых II (прускі кароль), 13; 55
 
—X—
 
Хрушчоў Мікіта, 118; 119; 120; 124;
 
127; 135; 136
 
—Ц—
 
Цамблак Грыгорый (Рыгор), 41
 
Церашковіч П. У., 134
 
Церашковіч Павел, 6
 
Цётка, 78; 290
 
Цумараў Яўген, 191; 211
 
Цяпінскі Васіль, 47
 
—Ч—
 
Чавус Пётр, 166; 205
 
Чарняўскі I., 164
 
ЧарняўскіМ., 125
 
Чартарыйскі Адам, 61; 62
 
Чачот Ян., 62; 66
 
Чэрчыль Уінстан, 114; 115; 117
 
—Ш—
 
Шагал Марк, 220
 
Шамір Іцхак, 221
 
Шапашнікаў Яўген, 204; 207; 211
 
Шаўзін Анатоль, 6
 
Шаўко Наталля, 224
 
Шмыгалёў Яўген, 143
 
Шукелойць Антон, 6
 
Шупа Сяргей, 157
 
Шушкевіч Станіслаў, 146; 158; 169;
 
173; 174; 194; 197; 204; 205; 207;
 
209; 210; 217; 218; 219
 
Шыркоўскі Эдуард, 167; 168
 
Шэйн Павел, 75
 
Шэкспір, 13
 
—Ю—
 
Юры Яраславіч (князь), 23; 25
 
—Я—
 
Явар (Сачанка) Святлана, 224
 
Ягайла (вялікі князь), 30; 31; 32; 33;
 
35; 36; 37; 39
 
Ягораў Георгій, 6
 
Ядвіга, 30; 31
 
Ян Павел II (папа), 214
 
Янушкевіч Ф., 165
 
Яраполк (князь), 21
 
Ярмолава Інга, 223
 
Ярмоленка Кастусь, 164
 
Яўменаў Леанід, 6
 
ЗМЕСТ -
 
ПРА АЎТАРА I КНІГУ.................................................. 3
 
АД АЎТАРА................................................................ 5
 
КОРАТКА ПРА БЕЛАРУСЬ......................................... 9
 
Геаграфія.............................................................. 9
 
Насельніцтва......................................................... 9
 
Дзяржаўны лад...................................................... 9
 
Войска................................................................. 10
 
Сродкі інфармацыі............................................... 10
 
Эканоміка............................................................ 10
 
Знешні гандаль..................................................... 11
 
РАЗДЗЕЛ I
 
Ад дзяржаўнасці да заняпаду і паняволення............ 13
 
Назва................................................................... 13
 
Змены сэнсу і ўстойлівасць формы...................... 13
 
Русь..................................................................... 13
 
Белая русь, Беларусь.......................................... 14
 
Гістарычныя ліцвіны............................................ 15
 
Край..................................................................... 17
 
Народ.................................................................. 18
 
Першыя княствы.................................................. 20
 
Сучаснасць жывіцца мінуўшчынай...................... 20
 
Полацкае княства................................................ 20
 
Гісторыя князёўны Рагнеды........................... <... 21
 
Геаграфія дыктуе палітыку незалежнасці............ 23
 
3 хрысціянствам прыходзіць культура................. 23
 
Тураўскае княства............................................... 25
 
Цэнтр улады перамяшчаецца з Полацка ў Наваградак          26
 
Міндоўг яднае Літву і Русь................................... 27
 
Дынастычная унія з Польшчай............................ 30
 
Наступ вялікага князя Вітаўта на ўсход............... 31
 
Далейшае ўмацаванне сувязяў з Польшай......... 35
 
Гарады, мястэчкі і гандаль................................... 36
 
Націск з усходу і захаду.....................................   39
 
Маскоўская пагроза...........................................   40
 
Спробы адасобіць праваслаўную мітраполію ад Масквы       41
 
Унія з Польшчай.................................................. 43
 
Дыскусія аб значэнні уніі..................................... 44
 
Рэфармацыя і контррэфармацыя........................ 45
 
Залаты век беларускае культуры........................ 49
 
Рэлігійная унія і яе палітычныя наступствы......... 53
 
Спасылкі.............................................................. 56
 
РАЗДЗЕЛ II
 
Узнікненне і ўвасабленне беларускай нацыянальнай ідэі           59
 
Інтэграцыя ў імперыю.......................................... 59
 
1812 г.: Паваротдарусіфікацыі............................. 61
 
Віленскі універсітэт.............................................. 62
 
Паўетанне 1830 г. і яго наступствы..... ;................ 63
 
Літаратурнае абуджэнне..................................... 65
 
Паўстанне 1863 г...............................................   69
 
Народнікі і іх праграма «федэратыўнае самастойнасці»        71
 
Рост гарадоў, чыгунак і асветы............................ 73
 
Памяць пра мінулую веліч будзіць надзею.......... 75
 
Перапіс 1897 г..................................................... 77
 
«Наша ніва» і літаратурнае адраджэнне............. 78
 
Беларусь — ваенны лагер.................................... 79
 
Разгон Усебеларускага З’езду............................ 81
 
Пад нямецкай акупацыяй.................................... 83
 
Падзел Беларусі між Расіяй і Польшчай.............. 83
 
Спасылкі..........................................................     85
 
РАЗДЗЕЛ III
 
Савецкая і польская палітыка ў падзеленай Беларусі (1921—1941)      89
 
Дзве непадобныя паловы.................................... 89
 
Плён новай эканамічнай палітыкі........................ 90
 
Тэрытарыяльнае ўзбуйненне рэспублікі.............. 92
 
Партыя і нацыянал-камунізм............................... 92
 
На польскім баку: абмежаваныя магчымасці...... 94
 
Беларускія пратэсты ў польскім сойме................ 96
 
Беларуская сялянска-работніцкая грамада......... 97
 
1930-я гады ў Польшчы: аўтарытарны рэжым..... 98
 
У СССР: генацыд і этнацыд................................. 99
 
Уз’яднанне 1939—1941 гг....................................   102
 
Спасылкі ...........................................................   105
 
РАЗДЗЕЛ IV
 
Ваенныя разбурэнні і русіфікацыя (1941—1945)...... 109
 
Гады вайны: 1941—1945.................................... Л09
 
Страты ў вайне і перасяленні з усходу на захад 114
 
Чысткі і русіфікацыя.......................................... 117
 
Нацыянальны супраціў ....................................... 123
 
Аднаўленне эканомікі........................................ 127
 
Спасылкі............................................................ 129
 
РАЗДЗЕЛ V
 
Канфрантацыя між нацыянальнай інтэлігенцыяй і камуністамі (1986—1992)................................................................................ 133
 
Асноўныя падзеі на Беларусі (1986—1992)......... 133
 
Духоўныя і культурныя падставы адраджэння нацыі  134
 
«Ліст да рускага сябра»..................................... 135
 
Праграма перабудовы....................................... 136
 
Выхад на вуліцы................................................ 139
 
Курапаты: мёртвыя натхняюць жывых да дзеяння 143
 
Беларускі народны фронт(БНФ)........................ 144
 
Супрацьдзеянне кансерватыўных сілаў............. 144
 
Абарона мовы.................................................... 146
 
Паратунак ад духоўнага Чарнобылю...............   147
 
Вымушаная падтрымка беларусізацыі.............. 148
 
Спасылкі............................................................ 152
 
РАЗДЗЕЛ VI
 
Палітычныя сілы (1985—1992)................................ 155
 
Праблема палітызацыі перабудовы................... 155
 
Устаноўчы з’езд БНФ......................................... 157
 
Вярхоўны Савет Беларусі.................................. 157
 
Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце......... 159
 
Крах Камуністычнае партыі....................................... 161
 
Іншыя палітычныя партыі і патрыятычныя рухі (паводле стану на 1992 г.) 162
 
Аб’яднаная Дэмакратычная партыя Беларусі.... 163
 
Беларуская Сацыял-дэмакратычная грамада... 164
 
Беларуская сялянская партыя.........................   164
 
Беларускі сялянскі саюз.................................... 164
 
Беларуская хрысціянска-дэмакратычная злучнасць   165
 
Беларускі экалагічны саюз................................ 165
 
Нацыянал-дэмакратычная партыя Беларусі...... 165
 
Беларускае згуртаванне вайскоўцаў................. 166
 
Партыя камуністаў Беларусі.............................. 166
 
Жнівеньскі путч 1991 г....................................... 167
 
Абвяшчэнне незалежнасці................................. 169
 
Рэферэндум аб новым Вярхоўным Савеце........ 171
 
Некаторыя з ключавых постацяў....................... 173
 
Станіслаў Шушкевіч........................................... 173
 
Вячаслаў Кебіч.................................................. 174
 
Зянон Пазьняк................................................... 175
 
Спасылкі............................................................ 177
 
РАЗДЗЕЛ VII
 
Эканоміка: мера поспеху перабудовы (1985—1992) 179
 
У «хворым грамадстве»..................................... 179
 
Эканоміка і ідэя незалежнасці........................... 180
 
Чарнобыльскі фактар........................................ 182
 
Усесаюзны прамысловы спрут........................... 185
 
Прамысловы і сельскагаспадарчы патэнцыял... 187
 
Экспарт, імпарт і супольныя прадпрыемствы.... 188
 
Прыродныя рэсурсы: нескарыстаны патэнцыял 190
 
Эканамічнае заканадаўства.............................. 192
 
Прыватызацыя: зрухі ледзьве бачныя............... 193
 
Адсутнасць механізму....................................... 195
 
Падаткаабкладанне: густы туман...................... 196
 
Беларускія грошы............................................... 197
 
Контрпрапановы па эканоміцы........................... 197
 
Перад будучыняй................................................ 199
 
Спасылкі............................................................. 200
 
РАЗДЗЕЛ VIII
 
Суседзі і свет (1985—1992)....................................... 203
 
Прынцыповая дэмілітарызацыя.......................... 203
 
Найвялікшая канцэнтраныя войска..................... 203
 
Вызваленне ад тактычнай ядзернай зброі.......... 205
 
Стратэгічная зброя............................................. 206
 
Рэальнасць: ядзернае заложніцтва..................... 207
 
Эканамічныя, палітычныя і культурныя сувязі.... 208
 
Беларуска-расійскія ўзаемаадносіны.................. 210
 
Беларуска-польскія ўзаемаадносіны................... 212
 
Беларуска-ўкраінскія ўзаемаадносіны................ 215
 
Беларуска-літоўскія ўзаемаадносіны.................. 217
 
Беларуска-лаівійскія ўзаемаадносіны................. 219
 
Беларуска-габрэйскія адносіны........................... 219
 
Беларусь у сусветным кантэксце........................ 221
 
Спасылкі............................................................. 223
 
АСНОЎНЫЯ ДАТЫ БЕЛАРУСКАН ГІСТОРЫІ.......... 230
 
БІБЛІЯГРАФІЯ......................................................... 248
 
ІМЯННЫ ПАКАЗАЛЬНІК........................................... 255
 
Ill a ii o ў іі ы Б е л а р у с е !
 
А іаксама нредстаўнікі іішіых народаў, ііі і о ўважаюнь сябе культурнымі людзьмі, з разуменнем і снрыяііііем ставяіша да кулыуры беларусаў!
 
Набыўшы выданні ВЦ «Бацькаўшчына», Вы падтрымасце ідэю і справу духоўнага Адраджэння. Наша выдавецтва — бадай адзінае сярод паўтары тысячы дзяржаўных, грамадскіх і прыватных, якое выдае кнігі толькі на беларускай мове і толькі сур’ёзнага зместу. Але вытрываць у гэтай, нават не крызіснай, а катастрафічнай матэрыяльнай і духоўнай сітуацыі надзвычай цяжка.
 
3 кніг, выдадзеных «Бацькаўшчынай», вы можаце набыць:
 
Мікола Ермаловіч. СТАРАЖЫТНАЯ БЕЛАРУСЬ. Віленскі перыяд.
 
Імя гэтага аўтара і значнасць ягоных прац не патрабуюць рэкламы — Ермаловіч з тых, хто ў самыя неспрыялыіыя часы вяртаў Беларусі яе праўдзівую гісторыю.
 
Уладзімір Арлоў. АДКУЛЬ НАШ РОД.
 
Аўтар. вядомы беларускі пісьменнік, праславіўся і як таленавіты папулярызатар гісторыі. Яго кніга найпсрш прысвечана дзецям: даходліва і займальна апавядае аўтар пра найбольш цікавыя і значныя падзеі, даты і асобы айчынай гісторыі. Кніга баіата ілюстравана мастаком Віктарам Сташчанюком.
 
Аўген Калубовіч. НА КРЫЖОВАЙ ДОРОЗЕ.
 
Ад прыроды адораны літаратурнымі здольнасцямі, аўтар рана далучыўся да грамадскай дзейнасці, яшчэ юнаком удзелызічаў у падпольнай арганізацыі, за што быў асуджаны камуністычнай уладай на выгнанне ў Сібір. Пасля вяртання на Бацькаўшчыну займаў адказныя пасады, быў асабіста знаёмы з Янкай Купалам, многімі іншымі культурнымі і дзяржаўнымі дзеячамі. Мемуары пісаў у Кліўлендзе (ЗША), дзе і закончыўся яго непросгы жыццёвы шлях.
 
Міхась Рагуля. УСПАМІНЫ.
 
Аўтар прожыў цікавае жыццё, займаўся актыўнай грамадскай дзейнасцю ў Заходняй Беларусі, выбіраўся ў сейм польскай дзсржавы міжваеннага перыяду. Усё гэта ён апісаў, будучы пасля вайны на эміграцыі.
 
Аляксей Пяткевіч. ЛІТАРАТУРНАЯ ГРОДЗЕНШЧЫНА.
 
Првафесар Гродзенскага унівсрсітзта напісаў надзвычай багатую на факты і імёны кнігу пра літаратараў Прынёманскага краю, якія яшчэ са старажытных часоў пакідалі прык.метны след у шматнацыянальнай культуры Беларусі, цікава сцвярджаюць сябе ў творчасці і ў наш час.
 
Выданне будзе цікава і карысна студэнтам і вучням, філолагам і гісторыкам, краязнаўцам і работнікам культуры, адукацыі, усім, хто цікавіцца гісторыяй, неабыякавы да роднага слова.
 
БЕЛАРУСКІ НАРОДНЫ COHH1K. Укладанне і прадмова Уладзіміра Васілевіча. Мастак Ігар Гардзіёнак.
 
Сярод падобнай літаратуры, якая сёння карыстаеіша папулярнасцю ў чытача, «Беларускі народны соннік» вылучаецца аўтэнтычііасцю. Гэта самабытная кніга, дзеў своеасаблівай, часамі нечаканай, чароўна-дзівоснай форме адбіліся псіхалогія, мараль, уяўленні і душа беларуса, яго шматвяковы вопыт.
 
Бу дзьма р азам!
 
Кожны цывілізаваны народ мае па некалькі перакладаў Святога пісання. Мы, беларусы, былі ў старажытнасці наперадзе — упершыню на землях усходніх славян надрукована «Біблія» у перакладзе Францішка Скарыны. Але потым, як з усёй нашай культурай, наступіў глыбокі заняпад і толькі праз некалькі стагоддзяў упершыню пасля несмяроднага Скарыны выдадзена на Беларусі па-беларуску «Біблія (Новы Запавет. Псалтыр)» у перакладзе прызнанага майстра Васіля Сёмухі.
 
Хай кожнаму дому на Беларусі і ў замежжы Святое пісанне прыносіць душэўны спакой, духоўнае празвятленне і шчаслівую долю!
 
Ці ведаем мы славутасцяў зямлі беларускай?
 
Неўзабаве па рашэнню ЮНЭСКА ўвесь цывілізаваны культурны свет адзначыць 200-годдзе аднаго з найвыдатных паэтаў зямлі — Адама Міцкевіча. Пытанне: як гэтая дата будзе ўшанавана на Беларусі — Бацькаўшчыне вялікага Песняра, якую ён палка любіў і годна ўвасабляў у творчасці пад яе гістарычным найменнем:
 
Літва'. Бацькоўскі край, Ты як здароўе тое:
 
He цэнім, маючы, а страцім залапюе — Шкада, як і красы твае, мой родны краю. Тугою па табе тут вобраз твой ствараю.
 
Прачытаўшы кніжачку Льва Мірачыцкага «Светлым ценем Адама Міцкевіча» (мастак Віктар Сташчанюк), Вы даведаецеся пра беларускія карані, вытокі і пафас творчасці Паэта, пакручасты жыццёвы шлях Грамадзяніна і Патрыёта, якога натхняла праз усё жыццё і будзіла на змаганне з рабаўнікамі слаўная сваёй мінуўшчынай Наваградчына.
 
Выбавецкі цэнтр «Бацькаўйічына»
 
220053, г. Мінск, Доўгінаўскі тракт, 52-9. Яўгену Лецку. Тэл./факс: (017) 213-05-44 /Яўген Лецка/,
 
тэл.: (017) 239-87-24, 262-24-85 /Разалія Александровіч/.
 
У серыі «Адкрытае грамадства» Беларускага Фонду Сораса выйшлі наступныя кнігі:
 
Лоўзі Дж. ГІСТАРЫЧНЫЯ ЎВОДЗІНЫ Ў ФІЛАСОФІЮ НАВУКІ. Пер. з анг. — Мн.: Тэхналогія. 1995. — 16,36 аркушаў. Наклад 5000 паасобнікаў.
 
У кнізе прасочваецца развіццё поглядаў на метадалогію навукі ад часоў Старажытнай Грэцыі да нашых дзён. Вялікая ўвага аддаецца сучасным метадолагам навукі — працам К. Гемпеля, Р. Карнапа, В. Куайна, К. Попера, Т. Куна ды інш.
 
Адрасуецца студэнтам, аспірантам і усім, хто цікавіцца філасофіяй і гісторыяй навукі.
 
Говард М. СУЧАСНАЯ КУЛЬТУРНАЯ АНТРАПАЛОГІЯ. Пер. з анг. — Мн.: Тэхналогія. 1995. — 34 аркушы. Наклад 2500 паасобнікаў.
 
Аналізуецца сацыяльны, сімвалічны і матэрыяльны аспекты жыцця сучасных грамадстваў, якія складаюць адзіны сусветны арганізм і знаходзяцца ў няспынным развіцці. Асаблівая ўвага аддаецца пытанням знікнення малых супольнасцяў, адаптацыі людзей да чужой культуры, дэградацыі навакольнага асяроддзя.
 
Для студэнтаў і навукоўцаў рознага профілю — палітолагаў, этнографаў, лінгвістаў, гісторыкаў, правазнаўцаў, эканамістаў, сацыёлагаў, псіхолагаў, a таксама ўсіх, хто цікавіцца праблемамі сучаснасці.
 
Брэтон Ф., Пру С. ВЫБУХ КАМУНІКАЦЫІ. Пер з фр. — Мн.: Тэхналогія. 1995. — 18 аркушаў. Наклад 2500 паасобнікаў.
 
Пераказваецца развіццё тэорыі і практыкі масавай інфармацыі і камунікацыі — ад зараджэння піктаграфічнага пісьма ў Месапатаміі да развіцця кампутарны.х сетак і электроннай пошты ў наш час.
 
Для спецыялістаў ў галіне тэорыі і практыкі сродкаў масавай інфармацыі, аспірантаў і студэнтаў факультэтаў журналістыкі, усіх, хто цікавіцца праблемамі камунікацыі ў інфармацыйным грамадстве.
 
4  ДАПАМОЖНІК ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ ЦЭНТРАЛЬНАЙ I УСХОДНЯЙ ЕЎРОПЫ. Пер. з анг. — Мн.: Тэхналоіія. 1995. — 9 арк. Наклад 2500 паасобнікаў.
 
Зборнік складаюць артыкулы тэарэтыкаў і практыкаў сучаснай амерыканскай журналістыкі, прысвечаныя такім важным аспектам, як збор інфармацыі і рэдагаванне газетных матэрыялаў, падрыхтоўка выпускаў тэлеі радыёнавін, заснаванне ўласнай газеты, арганізацыі рэкламнага сэрвісу і г. д.
 
Сміт Э. НАЦЫЯНАЛІЗМ У ДВАЦЦАТЫМ СТАГОДДЗІ. Пер. з анг. — Мн.: Эўрофорум. 1995. — 14,08 аркуша. Наклад 5000 паасобнікаў.
 
Кніга Энтані Сміта, прафесара сацыялогіі Лонданскага універсітэта, аднаго з вядучых даследнікаў праблем этнічнасці і нацыяналізму, даўно зрабілася сучаснай класікай. Яна прысвечаная шматлікім трансфармацыям нацыяналізму ў нашым стагоддзі, параўнанню яго з такімі ідэалогіямі «выратавання свету», як камунізм, фашызм і расізм.
 
Разлічана на інтэлектуалаў, а таксама на шырокйе кола чытачоў.
 
Дэбаш Ш„ Пант’е Ж. М. УВОДЗІНЫ Ў ПАЛІТЫКУ. Пер. з фр. Мн.: Эўрофорум. 1996. — 26 аркушаў. Наклад 3000 паасобнікаў.
 
3 крыху нязвыклай для французаў сістэматычнасцю аўтары імкнуцца вычарпаць бясконцы універсум, разгледзець і растлумачыць практычна ўсё — ад этымалогіі слоў да складаных псіхалагічньіх матывацый.
 
«Уводзіньі ў палітыку» прэтэндуюць стаць неадменнай кнігай, на якой будзе вучыцца не адна генерацыя палітыкаў, палітолагаў і студэнтаў.
 
Эрш. Ж. ФІЛАСОФСКАЕ ЗДУМЛЕННЕ. Пер. з анг. — Мн.: Эўрофорум. 1996. — 16,4 аркушаў. Наклад 3000 паасобнікаў.
 
У сваім аглядзе заходнееўрапейскай філасофіі аўтар пераасэнсоўвае, па сутнасці, усю філасофскую традыцыю: дысакратыкі, Платон, Арыстотэль, эпікурэйцы, стоікі, святы Аўтустын, Тамаш Аквінскі, Дэкарт, Ляйбніц, Лок, Кант, Гегель, Конт, Маркс, Фрэйд, Бэргсон, Кіркегар, Ніцшэ. Гусэрль, Гэйдэгер, Ясперс.
 
Штайнер Ю. ЕЎРАПЕЙСКІЯ ДЭМАКРАТЫІ. Пср. з анг. — Мн.: Лскцыя. 1996. 44аркушы. НакладЗООО паасобнікаў.
 
Кніга вядомага аўтара, прафесара Бернскага універсітэта, -— дасканалае даследаванне еўрапейскіх палітычных інстытуцый. Даследуюцца як «старыя» дэмакратыі, так і старонкі гісторыі Усходняй і Цэнтральнай Еўропы пасля распаду Савецкага Саюза, а таксама ёсць раздзел пра ўздым і заняпад камунізму. Аўтар дае параўнаўчы аналіз палітычных сістэмаў Заходняй і Усходняй Еўропы, працэсу дэмакратызацыі, нацыянальных і этнічных пытанняў, ролі Еўрапейскага Саюза і кансацыялізму.
 
Для палітолагаў і ўсіх, хто цікавіцца праблемамі сучаснасці.
 
Кнігі можна набыць у цэнтралызых кнігарнях г. Мінска, альбо замовіць па пошце ў выдаўцоў і ў Фондзе «Наша Ніва».
 
«Тэхна.югія»
 
220007, г. Мінск, вул. Магілёўская, 43.
 
Тэл.: (017) 227-19-40. 229-16-80.
 
Факс: (017) 221-77-40.
 
«Эўрофорум»
 
220036, г. Мінск, а/с 31.
 
Тэл.: (017) 256-36-13.
 
«Лекцыя»
 
220029, г. Мінск, вул. Старажоўская, 5..
 
Тэл.:(017) 239-15-32.
 
Фонд «Наша Ніва»
 
220094, г. Мінск, а/с 89.
 
Тэл.:(017) 239-78-49.
 
Неўзабаве выіідуць з друку
 
Ірына Марачкіна. Слцхай роднцю прыродй.
 
Сэнс кнігі ў тым, каб далучыць дзяцей да найвялікшага і бясцэннага Божага дару, навучыць цаніць і шанаваць родную прыроду, Засцерагаць яе ад вынішчэння, абудзіць і выхаваць Чалавека, які ўмее жыць прыгожа, радавацца навакольнаму свету — першым вясновым лісцікам, агністаму палыханню клёнаў увосень, лёгкаму пушыстаму сняжку. усім жывым істотам: звярам і птушкам, рыбам і казюркам.
 
Ірына Марачкіна, якая доўгі час працавала з дзецымі, стварыла своеасаблівую хрэстаматыю з лепшых твораў беларускай літаратуры і дзіцячага фальклору, разлічаную на ўспрыняцце дашкольнікаў і малодшых школьнікаў. Тут вершы, замалёўкі, казкі, загадкі, паданні з нацыянальнай міфалогіі, народныя прыкметы. Матэрыял скампанаваны па порах года, пачынаючы ад сакавіцкага абуджэння і канчаючы зімовым засынаннем. Кніга (мастак Валерый Мішчанка) багата аздоблена каляровымі ілюстрацыямі, на якіх родныя краявіды, а таксама розныя істоты, што жывуць на суіпы і ў вадзе. Выданне прызначана для чытання ў дзіцячых садках і першых класах, а таксама дома, як маленькім чытачам, так і іх выхавацелям і настаўнікам.
 
Разалія Александровіч, Таццяна Андрэйчанка. Зямля з блакітнымі вачыма. Гісторыка-геаграфічны атлас.
 
Прачытаўшы назву гэтай кнігі, дарослы чытач, напэўна, узгадае «Зямлю пад белымі крыламі» Уладзіміра Караткевіча. Сапраўды, паміж гэтымі выданнямі ёсць сувязь. I не толькі ў назвах: абодзве вучаць ведаць і любіць родны край, зямлю з блакітнымі азёрнымі вачыма, што плыве ў вечнасць пад белымі бусловымі крыламі. Але калі твор класіка адрасаваны юнацтву, то гэты — нашай малечы, дзяцям дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. А таму кніга багата размалявана, у ёй звесткі пра Беларуеь пададзены ў займальнай форме, сарыентаванай на густ цікаўнага маленькага чытача, гледача, слухача, які даведаецца пра гістарычную спадчыну Беларусі, пра яе гарады. замкі і іх гербы, пра рэкі, азёры нашай краіны і многае і іншае.
 
Атлас у якаеці дапаможніка рэкамендаваны выхавацелям дзіцячых садкоў, насТаўнікам пачатковых класаў, бацькам. А яны, будзем спадзявацца, паспрыяюць станаўленню будучых грамадзян, патрыётаў незалежнай, вольнай і шчаслівай Беларусі.
 
Адкрытае грамадства Серыя Беларускага Фонду Сораса
 
Навуковае выданне
 
Янка Запруднік
 
«Беларусь на гістарычных скрыжаваннях»
 
Адказны за выпуск Яўген Лецка
 
Мастак Валерый Мішчанка
 
Вёрстка Вадзіма Ногі
 
Фотаздымкі Сяргея Грыца, Марыі Жылінскай, Анатоля Кляшчука і інш.
 
Падпісана да друку з арыгінал-макета 15.09.96. Формат 60x90/16.
 
Папера афсетная. Гарнітура Таймс. Ум. друк. арк 16,6. Ул.-выд. арк. 16,5
 
Наклад 5000 асобнікаў. Замова 5007
 
Арыгінал-макет падрыхтаваны ВЦ «Бацькаўшчына». Ліцэнзія ЛВ № 82.
 
220053, г.Мінск, Даўгінаўскі тракт, 52/9.
 
Беларускі Фонд Сораса. Ліцэнзія ЛВ № 636. 220123, г.Мінск, пр. Ф. Скарыны, 65. корп. 11а, п.517.
 
Друкарня "Перамога”. 222310, г. Маладзечна, вул. В. Таўлая, 11.
 
Кніга прасякнутая беларускім патрыятызічам і нацыянальнай гордасцю... Яна робіць вялікі крок да «епшага разумення беларускага народу і служыць карысным даведнікам для ко.> нага, хто цікавіцца ўсходнее;. зпейскімі ' падзеямі з пункту гледжання гісіорыі, геаграфіі або культуры.
 
(Par! Е. Lydo/ph, Department of Geography, University of Wisconsin-Milwaukse. “Annals of the Assentation of American Geographers'.)
 
3 кнігі Запрудніка паўсгае аблічча ўсходнееўрапейскас нацыі, якая доўга заставалася непрыкметнаю паічіж буйнейшымі і напорыстымі суседзямі, Расіяй і Полыпчай, і здабыла ўрэшце незалежнасць. Спадзяемся, што гэтая своечасовая кніга, напісаная з любоўю да Беларусі, грунтоўна дакументаваная і пераканаўчая, стане добрым спадарожнікам кожнаму, хто цікавіцца Усходняй Еўропай, асабліва гэтым рэгіёнам, геапалітычна дд«ым з ключавых.
 
(Belarusian Review),
 
Запруднік пераканаўча даводзіць, што сучасныя сунярэчнасці і перашкоды нельга зразуічець без уліку даўнейшага пддняролення. Ягоная разумная кніга закладае навуковыя падваліны для аналітычнага разі ляду сучасных пддзеяў.
 
(Mary Buckley, University of Edinburg. "Political Studies")
 
Запрашэнне да супрацоўніцтва!
 
ВЦ "Бацькаўшчына" дапаможа Вам выдаць літаратуру любой тэматыкі і памеру. Якасна і ў кароткі тэрмін выконваем заказы на выраб арыгіналмакетаў кніг, брашураў, часопісаў, календароў, упакоўкі і іншай паліграфічнай прадукцыі любым тыражон.
 
Можаце набыць выдадзеныя намі кнігі, у ліку якіх упершыню пасля Скарыны надрукаваную на Беларусі па-беларуску "Бібіію" ("Новы запавет. Псалтыр').
 
Лказваем пас/іугі беаарусам замежжа ў дасыдцы перыядычных выданняў Рэспубаікі Беларусь.
 
Штолета арганізоўваем вандроўкі па спавутых мясцінах Бепарусі, аадзім пад час іх сусгрэчы з цікавыічі зюдзьмі, масгацкімі капектывамі і г\д.
 
Ласкава чакаем!
 
Тэд./факс (017)237-05-44.
 
тэд.: (017)227-61-40, 271-71-79
 
Мірская капліца. Фота Ліхтаровіча Г. Л.
 
Пры ВЦ "Бацькаўшчына" створаны архітэктурна-рэстаўрацыйны дддзеп, які ажыццяўаяе:
 
распрацоўкі навукова-праектнай дакуічентацьіі і правадзенне натурных рэстаўрацыйных работ па поічніках гісторыі, культуры і архітэктуры.
 
праектныя распрацоўкі ддя будаўніцтва, рэканструкцыі і капітапьнага рамонту аб'ектаў жыд/іёва-грамддскага і куаьтавага прызначэння.
 
Тэп./факс (017)237-05-44 (Яўгену Децку), тэп. (017)226-56-30 (Дьву Гутару).
 
220053, Мінск, Даўгінаўскі тракт 52-9, Децка Я.Р.
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.