Беларуская эміграцыя  Барыс Сачанка

Беларуская эміграцыя

Барыс Сачанка
Памер: 115с.
Мінск 1991
24.41 МБ

 

Барыс САЧАНКА

БЕЛАРУСКАЯ ЭМІГРАЦЫЯ

Выданне другое, дапоўненае і папраўленае

Мінск, 1991

Пісьменнік Барыс Сачанка расказвае пра беларускіх паэтаў і празаікаў, вучоных і мастакоў, спевакоў і кампазітараў, якія жылі ці яшчэ жывуць у ЗША, Канадзе, Аўстраліі і Еўропе, пра іх культурную спадчыну, што з’яўляецца часткай нацыянальнай духоўнай культуры.

БЕЛАРУСКАЯ ЭМІГРАЦЫЯ: ФАКТЫ I МЕРКАВАННІ

Слова «эміграцыя» лацінскага паходжання і ў сваёй першароднасці азначае ўсяго толькі «высяляцца», «перасяляцца». А паколькі высяляліся і перасяляліся людзі спрадвеку, то, трэба думаць, і эміграцыя існавала таксама спрадвеку. Па самых розных прычынах людзі пакідалі ды пакідаюць і цяпер мясціны, дзе нарадзіліся і выраслі, едуць іншы раз за свет — выходзяць замуж і жэняцца, шукаюць лепшай працы і долі, а часам гэта рабіць змушаюць і палітычныя, рэлігійныя матывы, войны і г. д. Наш XX век нічога новага ў эміграцыю не ўнёс, хіба што павялічыў яе. Развіццё капіталізму парадзіла цэлыя патокі перш за ўсё працоўнай эміграцыі з краіны ў краіну і нават з аднаго кантынента на другі, з Еўропы ў Амерыку, напрыклад. Першая сусветная вайна таксама скранула з абжытых селішчаў мільёны людзей, прымусіла шукаць больш бяспечных мясцін для працы і жыцця. Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Расіі дала так званую «белую эміграцыю». Прыход да ўлады Гітлера, а потым і другая сусветная вайна зноў жа не спрыялі спыненню эміграцыі. Ды і пасляваенныя падзеі ў свеце не спынілі яе, можа, хіба толькі зменшылі. Зараз месцамі вялікіх эмігра-

цыйных плыняў сталі многія краіны Усходу, Афрыкі, Азіі, Лацінскай Амерыкі — якраз тыя, дзе адбываюцца важныя палітычныя працэсы. Савецкі Саюз таксама не трымае свае межы на замку, з яго, асабліва ў апошнія гады, выязджаюць сотні і тысячы людзей самых розных нацыянальнасцей. Аднак вывучэнню і асвятленню жыцця эмігрантаў у нас да нядаўняга часу не надавалася належнага значэння. Ды і для сувязі з суайчыннікамі рабілася вельмі і вельмі мала. У Маскве і ў сталіцах саюзных рэспублік, праўда, існавалі таварыствы «Радзіма», выходзілі газеты «Голос Родмны», «За вяртанне на Радзіму» (цяпер «Голас Радзімы»), аднак яны падтрымлівалі адносіны пераважна з гэтак званай «прагрэсіўнай» эміграцыяй. Што ж да астатняй, то яна заставалася як бы ўбаку, сама па сабе. У нас, у Беларусі, амаль усіх, хто апынуўся за мяжою і не выракся роднай мовы, гаварыў і пісаў на ёй, з чыёйсьці лёгкай рукі ахрысцілі «бебурнацамі», гэта значыць, беларускімі буржуазнымі нацыяналістамі, хаця ніякіх адносін да іх большасць не мела: хто проста працаваў, зарабляў хлеб і ні ў якую палітыку не лез, хто ў гады вайны здрадзіў свайму народу і баяўся расплаты. У апошні час у сувязі з тымі працэсамі, што праходзяць у нашай краіне, з'явілася магчымасць і на гэтую эміграцыю паглядзець аб'ектыўна і дыферэнцыравана. Наш савецкі друк, у тым ліку і бе-1 ларускі, усё больш адкрыта ўступае ў палеміку з эмігрантамі, прадастаўляе ім трыбуну для выказвання сваіх поглядаў. I не толькі прымальных намі, але часам і варожых. Літаратурна-мастацкія часопісы, быццам наўзахапкі, узяліся друкаваць творы пісьменнікаў-эмігрантаў — на старонках «Нового ммра», «Москвы», «Дружбы народов», «Огонька», «Юностм» ды і ў іншых выданнях змешчаны раманы, аповесці, апавяданні, вершы, паэмы У. Набокава, Г. Іванова, У. Хадасевіча, Б. Зайцава, I. Бродскага... У друку можна ўсё часцей і часцей прачытаць артыкулы пра вядомых кампазітараў, акцёраў, мастакоў, кінарэжы-

сёраў, што па розных прычынах пакінулі ў свой час Радзіму. Прыкладна тое самае назіраецца і на Украіне, у Эстоніі, Латвіі, Літве, Арменіі, Грузіі. Паўстае законнае пытанне — ці не пара і нам, беларусам, змяніць свае адносіны да нацыянальна-свядомай эміграцыі, больш шырока, а, галоўнае, аб'ектыўна расказаць пра яе, пазнаёміць людзей з усім тым каштоўным, што яна стварыла? Тым больш, што сама эміграцыя жадае гэтага, час ад часу напамінае пра сябе — вядзе перадачы на беларускай мове па некалькіх радыёстанцыях, апублікавала кнігу супрацоўніка АН БССР А. Бембеля «Роднае слова і маральна-эстэтычны прагрэс». Да стогадовых юбілеяў Янкі Купалы і Якуба Коласа выдадзена кніга ўспамінаў пра народных песняроў Беларусі, да юбілею БССР і КПБ — кніга А. Калубовіча «Айцы» БССР і іхны лёс». Цікавасць да беларускай эміграцыі ўзрасла і ў сувязі з выхадам у Англіі кнігі «Беларуская літаратура» саветолага А. Макміліна і яго двума прыездамі ў Мінск, наведваннем супрацоўнікам АН БССР, пісьменнікам А. Мальдзісам у Лондане беларускай бібліятэкі і музея імя Ф. Скарыны...

Чуткі пра эміграцыю абрастаюць міфамі, легендамі, бо рэальнае яе становішча, жыццё мала хто ведае. Ды і ўявіць яго тым, хто не жыў за мяжою, не спазнаў на сабе, на сваім горкім вопыце, як кажуць, на гарбу, што такое чужына ва ўсіх яе праявах, амаль немагчыма. Вядомы ў свой час у Савецкім Саюзе пісьменнік, а потым эмігрант В. Аксёнаў не так даўно пісаў у газеце «Новое русское слово»: «У метраполіі няма больш захапляльнай тэмы для размоў, як эміграцыя... Уявім, уначы, запоўненай шорахам кароткіх хваль, адзінокі літаратар вылоўлівае паведамленне такога роду: «У Нью-Йорку ў выдавецтве «Сярэбраны век» выходзіць новы зборнік прозы В. Аксёнава...» Уяўленне адразу ж малюе кабінет няхай небагатага, але стыльнага выдавецтва, інтэр'ер паводле матываў Обры Бердслея, шэфа выдавецтва, з яго мяккай усмешкай і бародкай кліночкам. Але не памыліцца ўяўленне толькі

ў адным, г. зн. у шэфё. «У партфелі выдавецтва многа іншых цікавых твораў»,— прадаўжае радыё, і, вядома, немагчыма ўявіць сабе гэты партфель літаральна, менавіта як аб'ёмістую тару цудоўнага энтузіяста Грышы Поляка, у якім ён носіць увесь свой «Сярэбраны век». Далей В. Аксёнаў расказвае, што «калі без адлегласных скажэнняў паглядзець на эмігранцкае літаратурнае жыццё, дык яно, вядома, можа здацца вартым жалю. Тыражы нашы мізэрныя, выдаўцы нашы — гэта энтузіясты, якія працуюць у падвалах уласных кватэр, ганарары, каб не здавацца дробязнымі, проста адсутнічаюць». He намнога лепшае, a то і куды горшае жыццё і людзей іншых прафесій. Адзін з першых беларускіх паэтаў-эмігрантаў I. Дубровік яшчэ ў 1909 г. у вершы «3 чужыны», які быў надрукаваны ў газеце «Наша ніва» (№ 17), пісаў:

He вясёла, дрўгі, У чужым жыць краю! Маё сэрца рвецца К свайму полю, гаю... У думцэ, як жывая, Стаіць родна хатка — На бок пахілілась, Як з бяды мы, братка. I ў далёкім краю Доля нас замучыць, Адно толькі знаеш, Што, як жыць, навучыць. Вучыць свой куточэк ' Шанаваць, любіці, Сваім ветрам дыхаць, Сваім хлебам жыці. Нігдзе нас не прымуць 3 паздраўленнем братнім, Толькі ўсё з насмешкай, Як якіх астатніх...

Усюды мы забіты, Голавы спусцілі,— Што і мы ёсць людзі, Здаецца, забылі...

А вось прызнанне яшчэ аднаго беларускага літаратараэмігранта, гэты раз пасляваеннай пары, У. Клішэвіча:

Так хочацца вам глянуць за мяжу?

На слова не паверыце — я гэтага баюся.

Адно я вам па шчырасці скажу: He паддавайцеся мане, спакусе.

Адсюль як моцы ёсць крычу:

Маёй памылкі вы не паўтарыце!

Нам гэты свет зусім не па плячу!

Няма чаму дзівіцца ў гэтым свеце.

Жыцця шляхі на выснаў прывялі:

— Хай б'е пярун, хай крэсляць бліскавіцы, Трымайцеся вы роднае зямлі, Як дзеці матчынай трымаюцца спадніцы.

I справа, вядома, не толькі ў тым кавалку хлеба, які рэжа рот — так цяжка ён даецца:

Горкі хлеб чужацкі, хай і белы, хай аж просіцца — пад'есці ўсмак. Лепшы там, у хаце — заімшэлы, з асцюкамі войстрымі, праснак.

(Н. Арсеннева).

Справа ў іншым, бо не толькі хлебам жыў і жыве чалавек. I гэта добра адчуў адразу ж, трапіўшы на чужыну, яшчэ адзін наш паэт Алесь Салавей:

Куды ні глянь — вялікі свет, А чалавек не мае месца.

Ды і настальгія, сум па Радзіме мучаць, проста жыць не даюць.

Калі б сюды буслы ляталі, Калі б тут ластаўкі жылі, Мы б крыху меней сумавалі За морам на чужой зямлі. Калі б пабачыў дзе на полі Кароны пышныя дубоў, Калі б аднойчы ў наваколлі Зазелянеў Радзімы бор, Калі б трашчалі тут сарокі, Спяваў вясною салавей, Тады б і гэты край далёкі Рабіўся крышачку мілей. Ды іх няма. Жыццё няміла. Што мне з таго — калі б ды каб... Дарма патрачаны ўсе сілы, Я на чужыне вечны раб.

(У. Клішэвіч).

1 нават калі няма ў чалавека настальгіі, усё адно яму чагосьці нестае, ён адчувае сябе не дома:

Мне незнакома горечь ностальгнн.

Мне нравнтся чужая сторона. Пз всей давно оставленной Росснм Мне не хватает русского окна.

Оно мне вспомннается доныне. Когда в душе становмтся темно — Окно с большмм крестом посередмне. Вечернее горяідее окно.

(I. Ялагін).

He дзіва, што многія, пажыўшы на чужыне, усё ж вяртаюцца на Радзіму, кожны па-свойму тлумачыць прычы-

ну гэтага. На Радзіме, як пісаў А. Купрын, «нават кветкі пахнуць па-іншаму. Іх водар мацнейшы, вастрэйшы за водар кветак за мяжою».

У ПОШУКАХ ХЛЕБА, ШЧАСЦЯ I ДОЛІ

He рассталіся б мы з нашым краем, Каб было дзеля нас у ім хлеба...

М. БАГДАНОВІЧ.

Наогул, беларусы — дамаседы, любяць тое месца, дзе нарадзіліся, і пакідаюць яго неахвотна, у самым скрутным выпадку. Але ў жыцці кожнага чалавека, a тым больш народа такіх скрутных выпадкаў нямала. I — хочаш не хочаш — даводзіцца рабіць тое, чаго і ворагу не пажадаеш. Сёй-той, калі мінецца гора, навала, вяртаецца назад на Радзіму; большасць жа — не: розныя жыццёвыя абставіны затрымліваюць чалавека на чужыне, і ён застаецца там жыць. Паступова прывыкае і да новага краю, і да новых звычаяў, і да чужой яму мовы, абзаводзіцца сям'ёю, гаспадаркаю, словам, пускае карані. Вядома ж, сумуе па дамоўцы, нудзіцца, але што паробіш. Парваць путы, якімі аблытвае чалавека жыццё, не кожнаму ўдаецца. Так было, так, мабыць, і будзе.

He ўдаваючыся глыбока ў гісторыю розных высяленняў і перасяленняў, усё ж трэба сказаць, што былі яны ў беларусаў яшчэ да ўтварэння Вялікага княства Літоўскага, былі і потым. Уцякалі ў Запарожскую Сеч, беглі на Дон, у суседнія дзяржавы—у Польшчу, Масковію. 3 далучэннем Беларусі да Расіі прастор да розных высяленняў і перасяленняў пабольшаў — адкрылася ж маланаселеная Сібір. Працалюбівы беларус быў той жаданай рабочай сілай, на якую можна было абаперціся ў самых складаных умовах. Гэта добра заўважыў М. Някрасаў у вершы «Железная дорога», намаляваўшы запамінальны вобраз беларуса, які і мёртвы не можа без

працы І «механкческп ржавой логіатою мерзлую землю Долбнт».

Эту прнвычку к труду благородную

Нам бы не худо с тобой перенять,—

раіў вялікі рускі паэт.

У канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў беларусы адкрылі для сябе Амерыку. Ды і амерыканскія вярбоўшчыкі адкрылі для сябе Беларусь як край амаль дармовай рабочай сілы. I праз Лібаву, іншыя марскія парты пацягнуліся за акіян караваны суднаў з сотнямі, тысячамі людзей. Як паведамляла «Наша ніва» (№ 43, 1913), толькі за 1912 год з Беларусі выехала ў Амерыку больш за 58 тысяч душ.

У 1914 г. пачалася першая сусветная вайна, фронт наблізіўся да Беларусі. I зноў тысячы людзей — з дзецьмі, усім сваім нажытым нялёгкім жыццём скарбам — падаліся хто куды...

За гэтаю вайною была рэвалюцыя, нямецкая і белапольская акупацыя, новая вайна, ужо грамадзянская... Рыжскі мірны дагавор 1921 г. як нажом разрэзаў жывое цела Беларусі на дзве часткі.

Нас падзялілі... хто? Чужаніцы,

Цёмных дарог махляры.

К чорту іх межы! К д'яблу граніцы!

Нашы тут гоні, бары! — пратэставаў Якуб Колас.

Але яго голас застаўся голасам «вопнюіцего в пустыне»...

3 Заходняй Беларусі паток эмігрантаў у Амерыку (ЗША, Бразілію, Аргенціну, Канаду) ды і ў краіны Еўропы—у Францыю, Германію, Бельгію, Галандыю, Англію — не слабеў: надта ж цяжка жылося працоўнаму беларусу пры санацыйных польскіх уладах. Мала таго, што беларус цярпеў небывалы сацыяльны і нацыянальны ўціск, яго проста сілаю яшчэ і апалячвалі. Вось што,

напрыклад, заяўляў з трыбуны сейма польскі міністр асветы Скульскі: «Запэўніваю вас, паны дэпутаты, што праз якіх-небудзь дзесяць гадоў вы са свечкай не знойдзеце ні аднаго беларуса». У Савецкай Беларусі пасля параўнаўча нядоўгага сапраўды вольнага жыцця пачалося не тое, пра што марылі і за што гадамі змагаліся людзі,— ішла калектывізацыя, і эшалоны «кулакоў», «цвёрдазаданнікаў», іншых «нехацімцаў» і «супраціўленцаў» Савецкай уладзе высылаліся ў Сібір. Потым — рэпрэсіі, бяспраўе...

Страшным горам для ўсіх людзей свету была другая сусветная вайна. Беларусы на алтар перамогі над ненавісным фашызмам аддалі 2 230 тысяч жыццяў. Каля 400 тысяч чалавек было вывезена на прымусовыя работы ў гітлераўскую Германію. Ды і ў эвакуацыю — на Урал, у Казахстан, Таджыкістан, у іншыя раёны вялікага Савецкага Саюза падаліся многія. I, вядома ж, не ўсе, далёка не ўсе вярнуліся на Радзіму...

Хоць пасля вайны паток эміграцыі з Беларусі амаль спыніўся, аднак выезды людзей за межы рэспублікі (добраахвотныя і прымусовыя) — у Карэлію, Сібір, Крым, на Далёкі Усход — працягваліся. 1 не толькі вайна вінавата ў тым, што Беларусь апошняя сярод усіх саюзных рэспублік па насельніцтву дасягнула даваеннага ўзроўню,— у гэтым вінаваты і вярбоўкі, масавыя выезды людзей на заробкі, пасяленні і будоўлі...

Сёння за межамі рэспублікі беларусаў жыве... Адны называюць паўтара мільёна, другія — два, трэція — тры, чатыры... Але якую б лічбу хто ні называў, яна будзе недакладная. Беларусы ж вельмі хутка асімілююцца, прымаюць за сваю нацыянальнасць тую, сярод якой жывуць. Да таго ж католікі лічаць сябе палякамі, праваслаўныя — рускімі...

Жывуць беларусы-эмігранты ў чужых краях па-рознаму: і паасобку, і цэлымі пасяленнямі, калоніямі. У Англіі, Аўстраліі, ЗША, Канадзе маюць свае цэрквы, кас-

цёлы, магазіны, касы ўзаемадапамогі, культурныя цэнтры, пры якіх ёсць бібліятэкі, школы, музеі. Як прыклад— Саўт-Рывер у штаце Нью-Джэрсі непадалёку ад НьюЙорка. Тут у пачатку 1950 года апынулася даволі значная колькасць беларусаў. Яны збудавалі за свае сродкі царкву, якой надалі імя святой Ефрасінні Полацкай, адкрылі пры царкве школку для дзяцей, каб тыя не забывалі, чые яны дзеці — вывучалі сваю мову і культуру. Потым, спагадзя, займелі «Беларуска-амерыканскі грамадскі цэнтр» з бібліятэкай імя Ю. Віцьбіча, арганізавалі царкоўны хор і мастацкую самадзейнасць, купілі ў курортным мястэчку Глен Спэй свой дом адпачынку, які назвалі Бэлэр-Менск. У Бэлэр-Менску, у які ўваходзіць комплекс з 6 будынкаў, басейна, спартыўных пляцовак і паркавых насаджэнняў (агульная плошча — 65 акраў), праходзяць рэлігійныя і грамадскія ўрачыстасці, спартыўныя спаборніцтвы, з'езды беларусаў Амерыкі і Канады, розныя нарады. Такія ці прыкладна такія беларускія цэнтры ёсць у ЗША і ў іншых месцах («Полацак», напрыклад, у Кліўлендзе). Свядомая частка беларусаў вядзе актыўнае грамадскае жыццё, выдаюцца кнігі, газеты, часопісы. Папулярнасцю карыстаецца і мастацкая самадзейнасць, найперш — вядомы ансамбль «Васілёк». Ён узнік пры арганізацыі Беларуска-амерыканскае моладзі ў Нью-Йорку ў 1956 годзе як аматарскі гурток. Ініцыятарам і кіраўніком гуртка стала студэнтка хімічнага факультэта Політэхнічнага інстытута ў Нью-Йорку Ала Орса. За 35 гадоў існавання гурток ператварыўся ў зладжаны танцавальны ансамбль «Васілёк», які браў удзел у шматлікіх выступленнях на самых розных сцэнах Амерыкі, Канады, Еўропы. Ала Орса выйшла замуж, стала доктарам хімічных навук, прафесарам Нью-Йоркскага гарадскога універсітэта, аднак і да сённяшняга дня яна кіраўнік «Васілька».

Беларусы, як прадстаўнікі і іншых народаў, што жывуць за межамі сваёй Радзімы, час ад часу збіраюцца 12

разам, каб адзначыць святы. Сёй-той, каб сустрэцца са знаёмымі, пачуць роднае слова, едзе за тысячы кіламетраў. Будучы за мяжою, я неаднойчы бачыўся з многімі суайчыннікамі. Сярод іх ёсць нават багацеі. Але каб знайшлі яны сваё шчасце — не скажаш. Вядома, некаторыя не вераць, што ў жыцці нашага народа адбыліся вялікія перамены — зніклі курныя хаты, ніхто не носіць лапці, што ў нас пракладзены добрыя дарогі, пабудаваны заводы і фабрыкі, словам, ёсць усё, што ў іншых цывілізаваных краінах. Неяк каля Нью-Йорка я ўбачыў звычайныя вясковыя платы—са штыкетніку, дошак,— імі былі абгароджаны акуратныя двухпавярховыя цагляныя домікі. Такога ў ЗША я датуль не бачыў. Таму папрасіў спыніцца. Зайшлі ў адзін двор, а потым, з дазволу гаспадароў, і ў хату. Га, дык і тут тое, што некалі ў нашых вясковых хатах было,— лавы, драўляны стол на козлах. Разгаварыліся. Выявілася, што гэта жывуць беларусы. Прыехалі ў 3LUA з Палесся, яшчэ да рэвалюцыі...

— А навошта вам платы тут? — спытаў я.

— А якось без іх, дык бы і не дома. А во абгарадзіліся, дык як і ў сябе ў сяле колісь было,— прызнаўся гаспадар.

Працоўная эміграцыя — вельмі ашчадная. Кожную лішнюю капейку адкладваюць, берагуць на чорны дзень. Вядома, нудзяцца, сумуюць па дамоўцы. Але вярнуцца на Радзіму не кожны можа. To сын ажаніўся з мясцовай дзяўчынай, то дачка выйшла замуж не за свайго. Пайшлі ўнукі... А для іх жа дзяцей і ўнукаў родны край — ужо тое месца, дзе яны нарадзіліся, жывуць... Ды і няпэўнасць, насцярога ў кожнага — тут абжыліся, неяк зводзяць канцы з канцамі, а як там, дома, будзе?.. Недарэмна ж, мусіць, гавораць — не дай бог два разы жаніцца і два разы сяліцца. Ды і пераезд жа... Так і жыве, чакае сваёй смерці... Дзеці яшчэ разумеюць сваіх бацькоў, для іх бацькоўскі край хоць нешта і міфічнае, невядомае, але быццам роднае. А для ўнукаў гэта часта пусты ўжо

гук. У трэцім, чацвёртым пакаленні прыходзіць поўная асіміляцыя, нават рэдка кім згадваецца, што іх карані — у Беларусі. А калі і згадваецца, дык без болю, без жадання ведаць хоць што пра родны край бацькоў, дзядоў. Вядома, многае залежыць ад сямейнага выхавання. Кітайцы, японцы застаюцца кітайцамі, японцамі заўсёды, дзе б яны і колькі ні жылі. Гэтага не скажаш пра рускіх, украінцаў, беларусаў, ды і іншых славян. Можа таму, што гадамі амаль няма ніякіх сувязей з Радзімай, рэдка хто прыязджае ў Савецкі Саюз, ды і іх рэдка хто наведвае з землякоў. А такія ж кантакты вельмі патрэбны. Помню, А. Макаёнак расказваў, як ездзіў ён разам са скульптарам А. Анікейчыкам адкрываць помнік Янку Купалу, першы за межамі рэспублікі, у Араў-парку пад Нью-Йоркам. На такое свята сабраліся тысячы людзей. I калі ён, Андрэй Макаёнак, пачаў чытаць верш Янкі Купалы «Брату на чужыне» і дайшоў да слоў:

Ці помніш ты сваю матулю, Што над калыскаю тваей Пяяла песню-байку «люлі», Снуючы ў думках рой надзей? —

пачуўся плач. Ён, Андрэй Макаёнак, схамянуўся — не думаў, што гэты верш так кагосьці ўразіць, кране. Апошнія словы:

Край беларускі, мірны, сумны, Свой родны край ці помніш ты? —

патанулі ў воплесках і рыданнях...

Значыцца, не забыўся, не забываецца ён, родны край, помніцца, ды яшчэ як, як помніцца! Па начах сніцца! Каб, здаецца, можна было — на крылах туды б ляцеў. Гэта я сам спазнаў калісьці, калі жыў два доўгія, як вечнасць, гады ў фашысцкай няволі ў Нямеччыне. Ды і потым, калі выязджаў у розныя камандзіроўкі за мяжу...

НА РЭЛІГІЙНАЙ, НАЦЫЯНАЛЬНАЙ 1ІНШАЙ ГЛЕБЕ

Беларусь заўсёды была неаднародная як па нацыянальным складзе, так і па веравызнанню. На гэтай глебе час ад часу ўзнікалі непаразуменні і канфлікты. Іншы раз яны канчаліся трагічна. Ці, каб пазбегнуць непажаданых вынікаў, сёй-той эмігрыраваў — пакідаў тыя мясціны, з якімі зжыўся, лічыў роднымі, Кастрычнік 1917-га года ў Савецкай Беларусі такое на пэўны час спыніў. Аднак у Заходняй Беларусі яно існавала ў часы пілсудчыны, ды і пасля. Яскравы прыклад таму—адносіны польскіх улад да друйскіх айцоў-марыянаў. Сярод тых, хто падпадаў пад ганенне, быў і ксёндз Язэп Германовіч, ён жа — Вінцук Адважны — вядомы ў Заходняй Беларусі пісьменнік, аўтар паэтычных і празаічных кніг «Як Казюк сабраўся да споведзі» (1928), «Казюковае жанімства» (1929), «Як Гануля збіралася ў Аргентыну» (1930), «Адам і Анелька» (1931) і інш.

Я. Германовіч нарадзіўся 4 сакавіка 1890 г. у Гальшанах, Яго бацька скончыў рамесніцкую школу, працаваў у Пецярбургу. Выкліканы сваякамі ў Ашмяны, ажаніўся з тутэйшай дзяўчынай, якая неўзабаве нарадзіла трое дзяцей. I нечакана памёр. Так што Язэп рос сіратою, пра што потым пісаў:

Браты, хто з вас быў сіратою? Хто быў так прыгнечан, забыты, Як я, у куточак забіты?

Хто жыў з бядою-маткай ліхою?

Але ўсё ж, нягледзячы ні на што, ён скончыў ашмянскую школу, дзе ўпершыню і сустрэўся з друкаваным беларускім словам — «Дудкай» Ф. Багушэвіча. I гэта вырашыла яго далейшы лёс: Я. Германовіч навечна звязаў сябе з беларускім словам. Дапамагло, мусіць, тое, што, прыехаўшы потым у Вільню, ён сустрэўся з Кастусём Ста-

повічам, будучым паэтам Казімірам Сваяком, з якім жыў на адной кватэры і з якім потым паступіў у Віленскую каталіцкую гімназію. Хоць у гімназіі панаваў нацыяналістычны польскі дух, аднак і Кастусь Стаповіч, і Язэп Германовіч не выракліся сваёй мовы. Скончыўшы гімназію ў 1913 г., Я. Германовіч прыступіў да службы ў касцёле. Але не толькі духоўная служба цікавіла маладога ксяндза. Куды больш яго цікавіла іншае — даць асвету беларускім дзецям, прывіць любоў да ўсяго роднага. 3 гэтай мэтай ён і школку адчыніў у Вялікай Лепеніцы, і службу адным з першых пачаў весці ў касцёле па-беларуску, што, вядома ж, не спадабалася яго начальству. Адзінаццаць гадоў змагаўся Я. Германовіч за права кожнаму гаварыць з богам на сваёй роднай мове, а ў 1924 г. «увайшоў у закон айцоў-марыянаў», якія адкрылі ў Друі гімназію, і пачаў там выкладаць закон божы і лацінскую мову, а галоўнае — прывіваць любоў да беларускага слова. Палякі праследавалі ўсіх беларусаў, хто не цураўся сваёй мовы, і айцоў-марыянаў таксама, ды так, што яны змушаны былі пакінуць Друю — паехалі аж у Харбін, дзе на той час жыло каля паўмільёна еўрапейцаў. Праваслаўе адкрыла там каля 30 цэркваў, тры касцёлы мелі і католікі.

У Харбіне Я. Германовіч выконваў абавязкі дырэктара гімназіі, быў настаўнікам. Нязвыклыя кліматычныя ўмовы, нязвыклая праца — не было каму прывіваць любоў да беларускага слова, ды і нельга было там службу весці па-беларуску — вярнулі Я. Германовіча на Радзіму. 3 1936 г. ён зноў у Вільні, дзе бярэ на сябе кіраўніцтва Беларускім марыянскім домам студэнтаў. Тут, у Вільні, ён напісаў і выдаў бадай што самы лепшы свой мастацкі твор — аповесць «Хлапец», тут Я. Германовіч пазнаёміўся з М. Танкам, М. Забэйдам-Суміцкім, іншымі дзеячамі літаратуры і культуры. Польскія ўлады не маглі змірыцца з тым, што ў Польшчы ёсць нейкія беларусы—усё беларускае, як толькі яно ўзнікала, бязлітасна

знішчалі. Знішчылі яны і беларускі кляштар айцоў-марыянаў у Друі, не далі ім мець свой асяродак і ў Вільні. Урад Рыдза-Сміглага проста аб'явіў вайну беларусам, дзе б яны ні былі, ні жылі. Давялося Я. Германовічу, ды і іншым беларускім святарам, падавацца ў эміграцыю. Прабыўшы нядоўга ў Варшаве, а потым у Рыме, Я. Германовіч зноў выехаў у Харбін. Тут ён і працаваў — займаўся не так службай у касцёле, як дапамагаў беспрытульным і бедным дзецям. У 1948 г. ён быў арыштаваны кітайскай міліцыяй і перададзены савецкім уладам. Прысуд быў кароткі —25 гадоў прымусовых работ у папраўча-працоўных лагерах. Пра тое, што Я. Германовіч там убачыў і перажыў, ён расказаў потым у кнізе ўспамінаў «Кітай—Сібір—Масква», якая выйшла асобным выданнем не толькі па-беларуску, але і па-італьянску, папольску, па-літоўску.

У 1955 г. Я. Германовіча выпускаюць на волю, дазваляюць яму паехаць на сталае жыццё ў Польшчу. 3 Сібіры ён едзе праз увесь Савецкі Саюз, спыняецца ў Маскве. Сэрца яго калоціцца: ён хутка ўбачыць родную Ma­tti Беларусь, якой не бачыў амаль дваццаць гадоў. Аднак, здарожаны, у цягніку задрамаў і праспаў да самага Брэста. У Брэсце ён выйшаў пагуляць, спыніўся ля аднаго з кіёскаў, спытаўся:

— Ці ёсць беларускія кніжкі?

— Беларускія? He, няма.

— Чаму няма?

— Ну, няма, і ўсё.

Ён здзівіўся. Засумаваў жа па родным слове, думаў спатоліць прагу, хоць купіўшы часопіс ці кнігу. Ды і жыў жа ўвесь час згадкамі пра Беларусь, хацеў хоць што добрае зрабіць дзеля яе. Помніў, не забываў усё жыццё слоў М. Гарэцкага, які аднойчы, прачытаўшы ў віленскай «Крыніцы» яго артыкул «Хто мы?», сказаў пры сустрэчы:

— Ксёндз, ты мусіш пісаць! Грэх, калі не будзеш. Але ў Польшчы Я. Германовіч доўга не затрымаўся —

каму патрэбен быў там нейкі беларускІ святар? У лІстападзе 1959 г. ён выехаў у Рым. Там, зноў у эміграцыі, ён рэдагаваў часопіс «Божым шляхам», а таксама пісаў і перакладаў байкі — у 1973 г. у Лондане выйшаў вялікі том твораў гэтага жанру, куды ўключаны як уласныя байкі «з жыцця даўнейшага і сучаснага», так і пераклады «з розных краёў, з аўтараў і жанру» — армянскія, А. Крылова, I. Красіцкага.

Памёр Я. Германовіч (А. Адважны) 26 снежня 1978 г.

Эміграцыя... Розная яна была і па-рознаму складвалася ў кожнага чалавека. Вось тры чалавекі — тры лёсы...

Міхась ЗАБЭЙДА-СУМІЦКІ

Яго ў свой час параўноўвалі з Собінавым, Ціта Скіпай, іншымі не менш славутымі спевакамі...

А пачалося ўсё, можна сказаць, з гора. Яго маці нарадзіла сямёра дзяцей, а да сталага веку дажыў ён адзін. Да таго ж памёр, калі сыну было паўтара года, і бацька. Шмат чаго давялося спазнаць будучаму спеваку, пакуль падняўся на свае ногі. Ды і потым. Крыўдзілі і маці, «а заступіцца за нас не было каму,— прызнаваўся ў сваіх успамінах М. Забэйда.— Калі яна плакала, і я плакаў з ёю. Каб суцешыць, яна пачынала спяваць. Я пераставаў плакаць і пачынаў ёй падцягваць. I так у песні мы вылівалі сваё гора.

У маці маёй быў вельмі добры голас — густы, аксамітны, мяккі. Ад маці я і пераняў любоў да песні. Ды не толькі любоў: песня стала маёю мовай».

Сама маці не помніла, калі, дзе, у якой вёсцы нарадзіўся яе жывы славуты сын. «Сынок, было вас сямёра,— расказвала яна потым сыну.— Я нявучаная, запісваць не магла. Ці ж магу я памятаць, дзе каторы і калі нарадзіўся? Можа, у Падароску, а можа, і на лузе, бо быў у мя-

не і такі выпадак. Пайшла грабсці сена ды там і рассыпалася. Можа, гэта якраз ты і быў?»

Давялося ў дакументах запісваць М. Забэйду-Суміцкаму, што нарадзіўся ён у вёсцы Несцяровічы, дзе нарадзіўся і яго бацька, а за дату нараджэння ўзяць тую, што захавалася ў метрычнай кнізе,— I (па новаму стылі 14) чэрвеня 1900 г.

Маці спевака, хоць сама была і непісьменная, але імкнулася вучыць сына. Ён скончыў Галоўчыцкую школу, паступіў у Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю. У семінарыі дамогся прыватнай стыпендыі, за якую пражыць, вядома ж, не мог. Таму стараўся вучыцца як найлепш, каб атрымаць казённую стыпендыю. I на экзаменах у канцы навучальнага года атрымаў права на такую стыпендыю. Але... «Да Маладзечна набліжаўся фронт першай сусветнай вайны. Нам сказалі эвакуіравацца. «Ненадоўга»,— запэўнівалі».

Гэтае «ненадоўга» зацягнулася на ўсё астатняе жыццё...

Была вёска ў Тамбоўскай губерні, потым Пенза, Смаленск, сяло Усць-Калманскае каля Барнаула... Харбін, Мілан, Варшава, Прага... Дзякуючы сваёй настойлівасці, хлопчык з глухой заходнебеларускай вёскі скончыў настаўніцкую семінарыю, папрацаваў настаўнікам, паступіў на эканамічнае аддзяленне Харбінскага універсітэта. Прапаноўвалі яму асістэнтуру. «Але я накіраваўся ў оперу. Думалі, што звар'яцеў чалавек...»

He ўсё так гладка складвалася ў час вучобы ў семінарыі, ва універсітэце, было, што і з працы выганялі як рэвалюцыйна настроенага, «чырвонага», было, што і хварэў (меў сухоты, што перадаліся па спадчыне). Ды і потым, калі стаў спеваком, таксама ж... У оперу яго ўзялі толькі таму, што «бас Шумілін парушыў кантракт і выехаў у Шанхай». Дзякуючы гэтаму, Забэйда-Суміцкі ў Харбінскай оперы праспяваў 15 роляў — Фаўста з «Фаўста» Гуно, Альфрэда з «Травіяты» і герцага з «Рыгалета» Bep-

дзі, Альмавіва з «Севільскага цырульніка» Расіні, князя з «Русалкі» Даргамыжскага, цара Берандзея са «Снягурачкі» і Лыкава з «Царскай нявесты» Рымскага-Корсакава, Уладзіміра з «Князя Ігара» Барадзіна, Пінкертона з «Мадам Батэрфляй» і Рудольфа з «Багемы» Пучыні, Уладзіміра з «Чарадзейкі» і Ленскага з «Яўгенія Анегіна» Чайкоўскага...

Але ўсё гэта было яшчэ не тое, і гэта адчуваў Забэйда. Ён імкнуўся вучыцца, удасканальваць свой голас і сваё майстэрства. Таму збіраў грошы на паездку ў Італію — у Мілан. I паехаў, як толькі іх сабраў. Там, у Мілане, ён сустрэўся са спявачкай Анжэлікай Краўчанка, якая раней была ў Харбіне, яна пазнаёміла Забэйду з выдатным майстрам спеваў Фернанда Карпі, які альтэрнаваў з Каруза і іншымі славутымі спевакамі. «3 Карпі я працаваў амаль кожны дзень. Маэстра дзівіўся з маёй працавітасці, хваліў мяне, паказваў і паказваў іншым вучням»,— успамінаў пазней спявак. Тут, у Мілане, ён упершыню пачуў Шаляпіна, сустрэўся са славутым Собінавым. Собінаў запрасіў Забэйду да сябе ў гасцініцу. «Мы доўга гутарылі, а потым спявалі. Калі я праспяваў арыю Ленскага, ён сказаў: «Как вы прнпомннаете мон лучшне годы!» Даў мне свой адрас і сказаў: «Совершенствуйтесь м прнезжайте к нам в Москву».

Усё, аднак, склалася інакш. Нездарма кажуць: «Человек — раб обстоятельств»,— з іроніяй, шкадаваннем адзначае ў сваіх успамінах М. Забэйда-Суміцкі.

Ён працаваў так многа, што ў лёгкіх зноў пачаўся працэс. Пакідаць Італію стала немагчыма. Лячыўся і спяваў на італьянскай мове ў операх «Травіята», «Рыгалета», «Фаўст», «Севільскі цырульнік»... Італьянскія газеты нястрымна хвалілі маладога спевака, прарочылі яму вялікую будучыню, параўноўвалі яго тэнар з самымі славутымі галасамі свету; публіка сустракала яго з захапленнем, апладысментам не было канца, многія яго партыі выклікаліся на біс...

I ў гэты час з вёскі, дзе жыла маці, з Шэйпічаў, ён атрымлівае вестку, што маці, вярнуўшыся з выгнання на радзіму, цяжка хварэе і хоча бачыць сына. 16 гадоў мінула, як апошні раз яны бачыліся... I М. Забэйда кідае ўсё, едзе да маці — інакш паступіць ён не мог...

Больш у Італію ён не вярнуўся. Астаўся ў Польшчы, каб быць бліжэй да хворай маці. Заключыў кантракт з Познанскай операй і спяваў па-польску галоўныя тэнаровыя ролі ў шматлікіх класічных операх, пашыраючы свой рэпертуар. «Адносіны да мяне дырэктара оперы былі не з лепшых, бо я не ўтойваў таго, што я беларус. Палітыка польскага буржуазнага ўрада тады была такая: «У Польшчы няма беларусаў». Спевака, якому апладзіравалі Харбін і Мілан, крыўдзяць, часам здзекуюцца, не выпускаючы яго па тыдню, а то і па два на сцэну. Працаваць у такіх умовах было цяжка, і ён едзе ў Варшаву, выступае ў канцэртах па радыё. I разам з класічнымі творамі выконвае, дакладней, спявае беларускія народныя песні... Менавіта на гэтыя песні адгукнуліся Р. Шырма, М. Танк, іншыя дзеячы беларускай культуры.

«Што датычыць радыёвых канцэртаў Забэйды, то можна смела сказаць, што яны з'яўляюцца скарбам для польскага радыё,— пісаў Р. Шырма.— Такога спевака, такога выявіцеля народнай душы, асабліва ў народных песнях,— усё роўна польскіх ці беларускіх—у Польшчы нам не прыходзілася чуць. Нават праслаўлены Кепура не перадасць і не здолее так далікатна выявіць усёй глыбіні польскага народнага музыкальнага духу, як гэта ўмее зрабіць М. Забэйда-Суміцкі з польскімі народнымі песнямі. Калі ў Кепуры стыхія голасу забівае душу, зводзіць усё да нямецкае халоднасці, то ў Забэйды-Суміцкага наадварот—голас разам са словам служыць для выяўлення ўсіх тых адценняў, нават самых далікатных і тонкіх перажыванняў і настрояў, якія захаваны ў песнях». («Калоссе» № 2 (11), 1937). Максім Танк у вершы, прысвечаным спеваку, як бы натхняў яго;

Пойдзеш мо не раз па свеце з песняй, Воплескі рассыплюць табе градам,— Але не забудзеш ты Палесся, He забудзеш Край свой на эстрадах!

А калі спаткаеш людзей смелых I людзей такіх, як мы, ў нядолі,— He забудзь, запей аб Русі Белай I аб нашых песнях і аб волі.

«Богам красы», «чарадзеем», «пявучых гукаў уладаром» называў М. Забэйду-Суміцкага М. Машара.

Спяванне беларускіх народных песень не заахвочвалася ў Польшчы. «Спачатку смяяліся, што Забэйда — спявак італьянскай школы — уключыў у канцэртную праграму мужыцкую песню. А потым? Калі пабачылі, што на мае канцэрты не толькі ідуць слухаць, але прыязджаюць за дзесяткі кіламетраў, каб пачуць у маім выкананні гэту мужыцкую песню, тады сталі мне забараняць спяваць у канцэртах беларускія, а разам і рускія песні. А кар'ера вырысоўвалася сапраўды вельмі «спакуслівая». Адзін раз я спяваў у польскім радыё праграму, якую перад гэтым выконваў славуты Кепура... I вось пасля майго выступлення між іншым напісалі: «У Забэйдзе-Суміцкім Кепура знайшоў небяспечнага канкурэнта». Знайшліся такія, што ўгаворвалі мяне адмовіцца ад беларускай песні. Я быў няўмольны. Тады мне замест кар’еры паабяцалі Картузскую Бярозу... Гэта была турма». Але былі і тыя, хто падтрымаў на гэтай дарозе спевака. Сярод іх і палякі, а найперш, вядома, беларусы. Сустрэчы з Р. Шырмам, М. Танкам пераканалі М. Забэйду, што ён ідзе правільнай дарогай. «Гэта дарога не абяцала вялікай кар'еры,— пісаў потым спявак,—але яшчэ больш збліжала мяне з роднаю песняю — песняю маёй маці, давала магчымасць распаўсюджваць гэту песню, несці яе ў свет, паказваць яе красу, даваць людзям радасць і ўзбагачаць гэтай песняю сусветную культуру».

М. Забэйда запісаў на грампласцінкі першыя ў Заходняй Беларусі і наогул у Польшчы беларускія народныя песні, якія дзякуючы яму сталі папулярныя сярод шырокіх колаў насельніцтва. У 1939 г. яму прапанавалі гастрольнае турнэ па Еўропе і Амерыцы. Але здзейсніць яго ён не змог: пачалася другая сусветная вайна. Яна захапіла спевака ў Варшаве, там, «у варшаўскім пекле», пражыў ён да мая 1940 г., быў кантужаны, засыпаны ў разбураным доме, пасля чаго пераехаў у Чэхаславакію, у Прагу. «Трудна забыць тое ўражанне, якое зрабіла на мяне Прага—майская, квітнеючая, залатая Прага. Гэта быў рай! Калі сонечным днём падняўся на зялёную горку Пэтршын і ўбачыў усю прыгажосць горада, мне здалося, што ў мяне выраслі крылы і што я вось-вось палячу.

Потым я пазнаў і другую старонку пражскага жыцця — цяжкі прыгнёт гітлераўскіх акупантаў»,— успамінаў спявак.

На першым канцэрце, які адбыўся ў канцы 1940 г. у Празе ў перапоўненай Сметанаўскай зале, дзе было больш за тысячу слухачоў, калі Забэйда выканаў шырокавядомую песню выдатнага чэшскага кампазітара Б. Сметаны «Кдо в златэ струны заграт зна», якая канчалася словамі: «Той народ яшчэ не загінуў, якому вяшчун спявае песні, бо песня ў небе народжана і ў прах жыццё ўдыхае», раздаліся такія воплескі, што не паўтарыць песні было проста немагчыма. Насцярожаны і спалоханы акампаніятар папярэдзіў: «Не паўтарайце, бо пасадзяць на месца і вас, і мяне з вамі».

Далей — болей. За тое, што спяваў Забэйда рускія, беларускія і ўкраінскія песні, яго абвінавацілі, што ён займаецца прапагандай славянства. «Сітуацыя яшчэ больш ускладнілася, калі нямецкія фашысты напалі на Савецкі Саюз. Праз колькі дзён пасля першых «маланкавых» нямецкіх перамог на маю кватэру з'явіўся гестапавец і сказаў, што мяне выклікаюць у Берлін. Пасадзілі мяне ў самалёт і павезлі. У Берліне завялі да

якогасьці «шэфа», які тут жа прапанаваў узначаліць «беларускія» радыёперадачы з Берліна і пераехаць у Берлін. Я адмовіўся. Мне параілі падумаць і з'явіцца на другі дзень. Але і на другі дзень я не змяніў свайго намеру. Калі выклікалі на трэці дзень, я ўжо думаў, што больш ніколі не ўбачу залатой Прагі. На маё шчасце, за гэты час «шэфы» знайшлі сабе некага больш «пакладзістага», і мяне адпусцілі. Можаце ўявіць, што я перажыў за тыя тры дні».

А ў Празе яго чакала іншая «прапанова»— паклікалі ў аддзел нямецкай прапаганды і сказалі, што калі ён хоча спяваць у тэатры, то павінен «праявіць сябе палітычна». А «праявіць сябе палітычна»— гэта значыла стаць калабарантам. Давялося адмовіцца ад тэатра...

А жыць, як жыць спеваку без тэатра? Але М. Забэйда не думае пра гэта. Паступіла ж новая прапанова ўжо быццам і не ад саміх гітлераўцаў, а з вядомага канцэртнага бюро ў Дрэздэне, якое займалася арганізацыяй выступленняў самых выдатных спевакоў свету. М. Забэйда адмовіўся і ад гэтай прапановы. У яго былі зусім іншыя планы. «Я ведаў, што фашысты нацкоўваюць адзін народ на другі, выкарыстоўваючы іх спрэчкі ў сваіх інтарэсах. Я ж стараўся песняю з’ядноўваць людзей, стараўся закрануць найдалікатнейшыя, самыя патаемныя і лепшыя струны чалавечага сэрца. Таму я спяваў на роднай мове і на роднай мове таго народа, перад якім выступаў. Родная песня адкрывала іх сэрцы, а з адкрытым сэрцам яны прымалі прыгажосць песень і іншых народаў, збліжаючыся з імі. Я спяваў на якіх 16 мовах розных народаў. Спяваў толькі на памяць. Але, як чэхі кажуць, «стало то за то». Mae выступленні ўспрымаліся з асаблівай цеплынёй і шчырасцю. Гэта не быў проста поспех: адбывалася нешта такое, што ўзбагачала людзей, збліжала, рабіла іх лепшымі, у тым ліку і мяне самога. Песня станавілася сапраўднай зброяй у барацьбе за лепшага чалавека, за лепшае жыццё».

3 гэтай «зброяй» спявак па-свойму і «ваяваў» — ездзіў па акупіраваных гітлераўцамі гарадах, выступаў з песнямі. Прыязджаў ён у 1942 г. і ў Беларусь, спяваў у Мінску, Гродне, Баранавічах, Беластоку, Дзвінску. На канцэрце ў Ваўкавыску ён тлумачыў свайму стрыечнаму брату Уладзіміру Урбановічу, які праз свайго роднага брата Язэпа (Ёзіка) быў звязаны з партызанамі, чаму ён быццам супрацоўнічае з акупантамі—спявае. «Калі б я не спяваў, то вымушаны быў бы працаваць дзе-небудзь у Германіі, на ваенным заводзе, як працавалі іншыя, прымусова ўзятыя фашыстамі». Ганарар ад канцэрта, па сведчанні спевака, ён аддаў Урбановічу, каб той перадаў партызанам, «папрасіўшы яго не гаварыць аб гэтым нават самым блізкім. Маці папрасіў, каб яна аддала партызанам на бінты маю тонкую бялізну (што яна і зрабіла, як потым я даведаўся). Я папрасіў тады маці дапамагаць Ёзіку чым зможа, а сам паабяцаў ёй дапамагаць з Прагі, а пры зручным выпадку прывозіць самому ў Ваўкавыск тое-сёе. Так яно і было.

Але ці варта зараз аб гэтым пісаць: ні маці, ні Язэпа, ні Уладзіміра Урбановіча цяпер няма ў жывых. Калі б яны былі жывыя, можа б, і маё жыццё склалася інакш...»

Можа быць. Бо і сёння сёй-той не можа дараваць М. Забэйду-Суміцкаму, што ездзіў ён па акупіраваных гітлераўцамі гарадах і вёсках, спяваў песні, калі ліліся ўсюды рэкамі кроў і слёзы — не да песень жа было. Ды, як пасля выявілася, і на сходзе «беларусаў, пражываючых у пратэктараце Чэхія і Маравія», ён быў тым, дзе прымаліся «пастанова аднагалосна паслаць павадыру нямецкага народа, канцлеру Адольфу Гітлеру» прывітальную лёкайскую тэлеграму і іншыя не менш ганебныя дакументы, калі фашысты напалі на СССР, ступілі на беларускую зямлю. Што ён тады думаў? Што адчуваў? Ды і наогул сход як той праходзіў? На жаль, у сваіх успамінах М. Забэйда пра гэта нічога не піша, як не піша і пра іншыя сходы і пасяджэнні, што праводзіліся беларускай

эміграцыяй у Празе ў той помны 1941 год і на якіх ён таксама бываў. А варта было б напісаць, сёе-тое патлумачыць, хоць і без гэтага здагадацца можна, што прахвосты ад палітыкі ўцягвалі ў свае брудныя справы і спевака, што ім патрэбен быў яго аўтарытэт... I ўсё ж, усё ж...

Аднак жа зноў дадзім яму самому слова:

«Я перажыў цяжкія хвіліны, даведаўшыся, што гестапаўцы злавілі і катавалі Уладзіміра Урбановіча. Прызнацца, мяне мучыла, як ён вёў сябе на допыце, ці вытрываў, ці не выдаў чаго пад катаваннямі. Сумненні ўзраслі, калі мяне самога ноччу арыштавалі гестапаўцы і павялі ў турму...

На шчасце, і гэты раз удалося пазбегнуць кары...» Арыштоўвалі, цягалі ў гестапа М. Забэйду-Суміцкага і яшчэ некалькі разоў. To як «бальшавіцкага агента», то як проста «непажаданую асобу». Урэшце, яго кінулі ў турму...

Вызваліла яго Савецкая Армія. Але дадому, у Беларусь, ён так і не паехаў — астаўся жыць у Празе. Спяваў там народныя беларускія песні, песні чэшскіх, славацкіх, рускіх, украінскіх ды і іншых кампазітараў... 3 гэтымі песнямі зноў ездзіў па гарадах і вёсках, пабываў ён і ў Мінску, у Савецкай Беларусі. Помню той канцэрт у кансерваторыі... Выйшаў на сцэну М. Забэйда — рослы, лёгкі, хоць было яму тады за шэсцьдзесят,— і зала ўстала, пачуліся такія бурныя воплескі, што сапраўды «гатовы былі змыць і песняра і эстраду», як пісаў калісьці М. Танк. А калі забруіўся яго голас — зала затаіла дыханне, верыла і не верыла, што так можна спяваць нашы родныя беларускія песні,— іх жа хто толькі ні псаваў, бо яны былі занадта «простыя, мужычыя»— не падыходзілі да галасоў розных заезджых маэстра...

У Празе М. Забэйда і памёр, там ён і пахаваны на Альшанскіх могілках. На невялікім, зробленым з чорнага мармуру помніку, па-беларуску і па-чэшску напісана:

«Міхась Забэйда— пясняр беларускі. 1.6.1900—21.12.1981. Беларускі канцэртны і оперны спявак і педагог». А трошкі ніжэй выгравіравана золатам: «Жыў песняй і песняй даваў людзям радасць». У сваім запавеце ён папрасіў, каб усё вартае, што пасля яго астанецца, было перададзена Савецкай Беларусі, вернута на Радзіму...

Жаданне яго здзейснена, за выключэннем аднаго — дасюль не перавезена ўрна з яго прахам у Беларусь, якую ён любіў, якой шчыра, аддана служыў усё сваё свядомае жыццё...

Ларыса ГЕНІЮШ

У тую ж залатую Прагу, толькі на два гады раней за М. Забэйду-Суміцкага, прыехала, каб там стала пасяліцца і жыць, і яго зямлячка Ларыса — яна выйшла замуж за медыка Івана Пятровіча Геніюша, ураджэнца мястэчка Зэльва, выпускніка Пражскага універсітэта, які не змог знайсці сабе працы ў Заходняй Беларусі. Сама Ларыса да таго часу перажыла, як і многія ў тыя гады беларусы, уцякацтва ў Расію, скончыла польскую гуманістычную гімназію ў Ваўкавыску, нарадзіла сына...

He толькі ў аднаго М. Забэйды, калі ён убачыў прыгажосць Прагі, нібыта выраслі крылы. Прыкладна тое самае адчула і Ларыса. «Я тут сустрэлася з нашай эміграцыяй,— пісала яна потым,— але ейныя інтарэсы не заспакоілі маіх жывых парыванняў, я зноў вярнулася сэрцам і думкамі ў нашае сяло... Сэрца пачало бушаваць ахвотай да творчае, сапраўднае працы для Краю», бо

Там нашыя песні, там наша багацце, там жытняе мора, магілы дзядоў, і родныя хаты, і людзі, як брацці, і казкі, і слава мінулых гадоў.

Нягледзячы на быццам знешне шчаслівае жыццё — муж нядрэнна зарабляў,— Ларысе тут, у Празе, «па-над

Вэлтаваю», не хапае свайго сіняга неба, сваіх людзей, сваіх пушчаў, свайго Нёмана, па якіх яна нудзілася, сумавала:

Так часта ў чужым ды няветлівым краі аб ціхія сэрцы бяздомных людзей злы лёс, як той вецер аб дрэвы, зайграе, ды толькі сумней, бязмежна сумней.

Ды ўспомняцца родныя межы, загоны, ля хаты на прызбе чакае сям'я,— і слёзы гарачыя ціха зазвоняць, сум беднае сэрца саўе, як змяя.

Як быццам бы сэрцам нявінныя дзеці за маткаю тужаць сваёй дарагой, мой край на шырокім заблытаным свеце, ты мне наймілейшы, бо родны, бо свой.

Любоў да свайго краю, да сваіх людзей, да ўсяго беларускага ў Л. Геніюш такая, што яна гатова на любыя ахвяры, абы толькі зноў вярнуцца дадому, на родную зямлю:

Там толькі хочацца, хочацца жыць,

дзе родныя, сумныя далі,

дзе поле узорнай раўнінай ляжыць, калышацца жытняю хваляй.

Дзе Нёман дастойны шырока плыве, дзе пушчы шумяць аб мінулым, а ў замках, курганах легенда жыве і песня дзядоў не заснула.

Вядома, маладая паэтэса, якая пачала пісаць вершы яшчэ ў гімназіі, у Ваўкавыску, шукае ў Празе тых сваіх землякоў, што блізкія ёй па светаўспрыманню, па думках і поглядах, хто гэтак жа, як і яна, сумуе па родным краі, хоча нешта добрае зрабіць дзеля яго, хто і тут, на чужыне, напамінае ўсім, што дзесьці далёка ёсць Радзіма, «дзе астаўся след наш у родных каляінах, дзе мы пагуб-

Лялі смёх наш малаДы». Так трапляё яна на адзін з канцэртаў Забэйды-Суміцкага і не можа, каб не выказацца, не расказаць пра гэта:

Ты запеў нам песню аб барох сасновых, аб пахілых ў полі, сумных дзесяткох, аб цудоўных межах з цветам васільковым, што здаюцца часта на чужыне ў снох.

Аб радзімай вёсцы запяяў нам песню, матчыную песню запяяў не раз, і аб тым, як птушкі кажнае прадвесне прывітанне з сэрца там нясуць ад нас...

Край—родны край, як прывід, стаіць перад вачыма ў паэтэсы, засланяе ўсё, вабіць, цягне да сябе:

О Краіна шчасця, родная матулька, о Краіна ясных, незабытых дзён!

На шырокім свеце не найду прытулку, не прывыкну сэрцам да чужых старон!

Тэхніка, культура ды чыёсь багацце не ўзварушаць сэрца маяго мацней — ў ім цвітуць, красуюць нашы сенажаці ды калыша вецер клёнам весялей.

Вышынёю вежы быццам хмарам грозяць, з камяню палацы задзіўляюць свет — мне мілей наш шэры камень пры дарозе, дзе адпачывае пасівелы дзед...

Пачалася вайна, гітлераўцы акупіравалі не толькі Чэхаславакію, Польшчу, але напалі і на СССР. Дзень 22 чэрвеня 1941 года яна назвала «хмарным днём».

Як хмарны дзень — так сэрца маё сёння...

Дождж з непагодных сыплецца вачэй... Таму, што гэта Край мой любы стогне, кроў ў воды Нёмну жыламі цячэ...

Вядома, хвалявалі паэтзсу і іншыя тэмы. Але ўсё ж бязмежны смутак і гора чалавека, што адарваны ад Радзімы, пераважалі над усім.

Вершы Л. Геніюш, сабраныя разам, выйшлі ў 1942 г. у Празе асобнаю кнігаю пад назваю «Ад родных ніў». Яе яна прысвяціла «братом і сёстрам на чужыне».

Той, хто трымаў у руках гэтую кнігу, хто чытаў яе, не мог не заўважыць быццам не ўласцівыя паэтэсе настроі і матывы, асобныя строфы і радкі, дзе гаварылася «пра родны наш сцяг», «моладзь у радох», «нашых байцоў за Радзіму». У вершы «Моладзі» ёсць і такое:

Нам не страшны сібірскі больш холад, нам не страшны маскаль або лях, чужы серп не патрэбны, ні молат — мы разгорнем крывіцкі наш сцяг!

Ці выпадкова ўсё гэта ў Л. Геніюш? Можна падумаць, што так, выпадкова, калі не ведаць, што яна, гэтак жа як і М. Забэйда-Суміцкі, прымала ўдзел у многіх сходах і пасяджэннях «беларусаў, пражываючых у пратэктараце Чэхія і Маравія», нават выбіралася на розныя кіраўнічыя пасады. Ды і муж Янка, Іван, таксама ж... Тэлеграма «павадыру нямецкага народа канцлеру Адольфу Гітлеру», пасланая з Прагі «шчырымі» беларусамі, была падпісана так: «Старшыня сходу: д-р Я. Геніюш». Свае вершы яна змяшчала то ў берлінскай «Раніцы», то ў «Беларускім работніку», то ў мінскім часопісе «Новы шлях»... I нават калі скончылася вайна, разгромлены былі фашысты, па-ранейшаму падтрымлівала сувязь з некаторымі былымі гітлераўскімі паслугачамі, друкавалася і ў «Шыпшыне», і ў «Сакавіку», і ў іншых эмігранцкіх выданнях..-

Восенню 1948 г. яе арыштоўваюць і прывозяць у Мінск. Цанава, міністр унутраных спраў Беларусі, сам пажадаў сустрэцца з паэтэсай.

— На якой мове будзем з вамі гаварыць? — спытаў міністр.

— Пажадана на мове таго народа, на зямлі якога мы з вамі знаходзімся...— дзёрзка адказала паэтэса.

Гаварыць, як выявілася, паэтэсе з міністрам не было пра што. Прысуд быў ужо вынесены, яго абвясціў неўзабаве Вярхоўны суд БССР — 25 год зняволення...

У 1956 г. Л. Геніюш вярнулася ў родную Беларусь, пасялілася на радзіме мужа ў Зэльве. Але крыўды не даравала тым, хто прымусіў яе столькі гадоў дзяўбці кіркай вечную мерзлату на Поўначы. He прыняла савецкага падданства, так і памерла не грамадзянкай якой бы там ні было краіны. У вершах, што яна пісала, па-мужчынску мужных і па-жаночы пяшчотных, многа думак, многа радасці і смутку. Чатыры яе кнігі — дзве для дарослых «Невадам з Нёмана» (1967) і «На чабары настоена» (1982) — і дзве для дзяцей «Казкі для Міхаські» (1972) і «Добрай раніцы, Алесь» (1976), што выйшлі ў Савецкай Беларусі, далёка не ўсё, што паэтэса напісала...

Д. Бічэль-Загнетава, якая ведала блізка Л. Геніюш у апошнія гады яе жыцця, паведаміла ў часопісе «Полымя»: «Мела моцнае сэрца. Памерла ад пасляаперацыйнага перытаніту. Здольна была перанесці найцяжэйшае гора з высока паднятай галавой. Была старэйшай дачкой у сям'і Міклашэвічаў. Яе бацька прапаў у Гродзенскай турме пасля 1939 года, маці памерла ад голаду ў Казахстане ў 1945 годзе, брат Расціслаў загінуў пад Берлінам 28 чэрвеня 1945 года, а брат Аркадзь загінуў пад Монта-Касіна 27 ліпеня 1944 года. Малодшая сястра Людміла атруцілася газам у Вроцлаве ў 1954 годзе».

Застаецца дадаць: памёр яшчэ пры яе жыцці муж Іван, памёр пасля ўжо яе смерці на Беласточчыне і адзіны сын Юрка, дарэчы, здольны празаік і драматург, аўтар некалькіх цікавых, таленавітых п'ес і апавяданняў..-

Уладзімір ЖЫЛКА

Прага, Прага... Колькі яна прыняла беларусаў, колькіх

прытуліла, абагрэла, колькім дала пуцёўку ў жыццё!.. Проста дзіўна, што пра гэта дасюль ніхто ў нас нічога не напісаў, не выдаў кнігі. А варта было б! Пачаць хоць бы з таго ж Скарыны, які стварыў у Празе першае ў гісторыі нашага народа і ўсходняга славянства выдавецтва і выдаў 6 жніўня 1517 г. «Псалтыр» («повелел... тмснутн рускымн словамм, а словенскмм языком»)... Ды не пра гэта аповед...

У 1923 г. у Прагу прыехаў малады паэт Уладзімір Жылка. Ці была гэта эміграцыя? I так, і не. Справа ў тым, што гэты няўрымслівы чалавек перад тым шмат дзе пабываў, і ўсё ў яго лёсе складвалася не лепшым чынамНарадзіўшыся ў 1990 г. у вёсцы Макашы на Капыльшчыне, ён нейкі час жыў у Мінску, а з набліжэннем фронта выехаў у бежанства ў Тулу. Тут, у Тульскай губерні, ён і скончыў Багародзіцкае сельскагаспадарчае вучылішча, у 1917 г. вярнуўся ў Беларусь, дзе непадалёку ад Мінска жылі яго бацькі, і неўзабаве стаў аграномам у дзяржаўным маёнтку, якім загадваў Міхась Кудзелька, у будучыні вядомы паэт Міхась Чарот. Здавалася б, што яшчэ трэба васемнаццацігадоваму юнаку — ёсць узаемаразуменне з загадчыкам, ёсць любімая работа, яго паважаюць сяляне, ды і ён з імі ладзіць. Аднак ужо ў 1920 г. выяўляецца, што ён захварэў на сухоты. Трэба лячыцца. А як? Прымаецца рашэнне — ехаць на папраўку да сваякоў, што жылі пад Гарадзеяй. Якраз у гэты час заключаецца так званы Рыжскі мірны дагавор, які падзяліў Беларусь на дзве часткі. Гарадзея адыходзіць пад Польшчу. Пра тое, каб вяртацца ў Савецкую Беларусь, не магло быць і гутаркі. Збольшага акрыяўшы, Жылка наладжвае сувязь з прагрэсіўнай заходнебеларускай прэсай, піша і друкуе там свае вершы. Сваякі, хочучы дапамагчы хвораму, робяць усё, што было ў іх сілах,— накіроўваюць Уладзіміра Жылку ў Вільню, каб ён атрымаў хоць якую адукацыю. Там Уладзімір Жылка знаёміцца з Максімам Гарэцкім, з іншымі дзеячамі вызваленчага і культурнага руху — з Ядвігіным

Ш., Г. Леўчыкам, Б. Тарашкевічам, Л. Родзевічам, з братамі Канчэўскімі...

Тым часам улады генерала Жэлігоўскага аб'яўляюць Віленшчыну незалежнай дзяржавай — Сярэдняй Літвой. Прагрэсіўныя беларускія дзеячы робяцца непажаданымі асобамі ў гэтай «незалежнай дзяржаве». Вільню пакідае М. Гарэцкі, а за ім і іншыя вядомыя людзі. Змушаны пакінуць горад, які яму палюбіўся, і У. Жылка. Паўгода ён вучыцца ў Даўгаўпілсе ў беларускай гімназіі, потым усё ж вяртаецца ў Вільню, дапамагае Л. Родзевічу выдаваць газету «Наша будучыня». Але ўлады «незалежнай Сярэдняй Літвы» ўважліва сочаць за ўсім, што робяць непажаданыя ў іх дзяржаве беларусы. У. Жылка змушаны эмігрыраваць у Прагу... Тут, у Празе, ён канчае «матуральныя» курсы, атрымлівае атэстат сталасці і восенню паступае ў Карлаў універсітэт на гісторыка-філалагічны факультэт... Тады ў Карлавым універсітэце, ды і ў іншых навучальных установах Прагі вучылася шмат беларусаў. Справа ў тым, што чэшскі ўрад спачуваў беларусам, выдзеліў нават некалькі стыпендый знарок дзеля іх. У Празе была і рэзідэнцыя «ўрада» БНР на эміграцыі, якую ўзначальваў Пётра Крэчэўскі.* У Празе ўзнікла некалькі беларускіх арганізацый, у тым ліку і Беларускае (Крывіцкае) культурнае таварыства імя Ф. Скарыны, Аб'яднанне беларускіх студэнцкіх арганізацый, яны выдавалі свае друкаваныя органы. I хоць здароўе ў У. Жылкі было падарвана хваробай, аднак ён шмат працуе — не толькі вучыцца, але і піша вершы, артыкулы, супрацоўнічае ў месячніку «Славянская кннга», дапамагае выдаваць часопісы прагрэсіўнага беларускага студэнцтва ў Чэхаславакіі «Перавясла» і «Прамень» (потым «Новы прамень»)...

* Пётра Крэчэўскі нарадзіўся 7 жніўня 1879 г. непадалёку ад Кобрына ў сям’і вясковага дыякана. Закончыў праваслаўную багаслоўскую семінарыю, працаваў настаўнікам, у банкаўскай адміністрацыі, потым служыў у царскай арміі. Прымаў удзел у абвяшчэнні БНР, займаў ва ўрадзе розныя пасады—дзяржаўнага кантралёра. міністра гандлю. 13 снежня 1919 г. абраны прэзідэнтам БНР. Памёр у Празе 8 сакавіка 1928 г.

у 1923 г. выходзіць з друку першая кніга У. Жылкі — паэма «Уяўленне», у 1924 г.—другая, на гэты раз вершаў, «На ростані», якую ён прысвячае сваім «далёкім, старым бацьком». I першая, і другая кнігі былі прыхільна сустрэты беларускай літаратурнай грамадскасцю. Гэта натхняе паэта, ён піша новыя творы. У пісьме ад 29 снежня 1925 г. ён прызнаецца: «Паэзія робіцца пракляццем у маім жыцці. Яна ўладарна выказвае свае правы, калі трэба думаць аб кавалку чорствага хлеба». Хвароба — сухоты — даймае яго, ён трапляе ў бальніцу. Аднойчы ўрачы канстатуюць клінічную смерць, цела накіроўваецца ў морг. Толькі назаўтра, прыйшоўшы ў морг, санітары бачаць, што адзін з нябожчыкаў жывы. Гэта быў Жылка...

У вершах, што паэт піша ў тыя гады, шмат безнадзейнасці, тугі, часам містыкі. Але ёсць і іншыя матывы і настроі, пакліканыя каханнем. Ёсць і апяванне хараства прыроды, яе зменлівасці і багацця, словы прызнання ў любові да роднага краю і да ўсяго таго, чым жыве працоўны люд БеларусіУсё часцей прарываецца і тое, што яго, можа быць, найбольш мучыць, не дае спакою:

Мне ўсё часцей радзіма сніцца...

Там рух і песні аб вясне,

Там працы творчае крыніца,

Там мо б знайшлося месца мне?..

Паэт ловіць любыя звесткі з Савецкай Беларусі, летуценіць, жыве імі, I калі ў 1926 г. з'яўляецца магчымасць паехаць у Мінск — на Акадэмічную канферэнцыю па пытаннях мовы,— ён едзе. I ўжо не вяртаецца назад у Прагу — астаецца жыць у Савецкай Беларусі...

У Мінску ён працуе ў газеце «Звязда», выдае кнігу паэзіі «3 палёў Заходняй Беларусі», рыхтуе другую. Уступае ў аб'яднанне «Маладняк», потым, калі ўтварылася «Узвышша», пераходзіць туды. Але...

У чэрвені—ліпені 1930 г. у Савецкай Беларусі пачаліся арышты. Аднаго з першых арыштоўваюць і У. Жылку.

Пяць месяцаў прасядзеў паэт у турме, чакаючы выраку. Аслабеў, знядужаў так, што ўрачы, агледзеўшы яго, далі заключэнне — не будзе жыць, памрэ...

У. Жылку адвезлі дадому...

Чатыры месяцы ішло змаганне за яго жыццё. I ўсё ж У. Жылка не памёр — паправіўся. Пачаў выходзіць на людзі. Гэтага толькі і чакалі тыя, хто за ім сачыў. У адпаведнай установе, куды ён трапляе, каб узяць дазвол паехаць да бацькі, які жыў у пагранічнай зоне, яму нечакана аб'яўляюць, што пастановай Калегіі ад 10 красавіка 1931 года ён асуджаны на пяць гадоў высылкі. Спыталі, сам паедзе на месца высылкі ці трэба, каб яго суправаджалі. Вядома, паэт выбраў першае...

Да Кацельніч (цяпер Кіраўская, тады Вяцкая вобласць) даехаў на цягніку. Да месца высылкі — горада Уржума— аставалася яшчэ кіламетраў дзвесце-дзвесце пяцьдзесят. Яму, ды і іншым высланым, сярод якіх быў і гісторык М. Улашчык, быў дадзены выбар — ісці пехатою пад канвоем або дабірацца самім. Наважыліся не ісці, а плысці па рацэ Вятцы, без канвою.

Купілі дзве лодкі, адну маленькую, другую вялікую. У вялікую, якую трэба было веславаць, селі дужэйшыя, яго ж, зусім хворага, пасадзілі ў маленькую і прывязалі яе за вялікую. Так і плылі да прыстані МядзведкіТам рассталіся — У. Жылка, наняўшы фурманку, паехаў ва Уржум, астатнія — у іншыя гарады і вёскі — кожны на месца сваёй высылкі...

Ва Уржуме У. Жылка адчуваў сябе дрэнна, абвастрылася яго хвароба. Да таго ж, як ён неўзабаве даведаўся, пакінула яго жонка — выйшла замуж за другога — дужэйшага і не «опального». I хоць У. Жылку дапамаглі ўладкавацца на працу спярша ў бібліятэку, потым у школу, гэта не дапамагло. У канцы лістапада 1932 г. ён злёг у бальніцу і ўжо не выйшаў з яе—1 сакавіка 1933 года яго не стала... Перад самай смерцю ён разаслаў знаёмым паэму, над якой працаваў у апошнія дні свайго жыц-

ця. Яна называлася «Тэстамент, або Духоўніца, адпісанаЯ Уладзімірам з Адама і Таццяны сынам Жылкавым». Паэма, захаваная і прывезеная ў Беларусь у 1942 г. вядомым беларускім нацыянальным дзеячам Яўхімам Кіпелем, была ўпершыню надрукавана на старонках «Беларускай газэты», што выдавалася ў акупацыйным Мінску. Патрабавалася некалькі дзесяткаў год, каб упэўніцца, што гэта сапраўды твор Уладзіміра Жылкі. Апошні, што дайшоў да нас... Твор глыбокі, праўдзівы і вельмі мудры, мужны, асабліва калі ўлічыць, што пісаўся ён безнадзейна хворым чалавекам, можна сказаць, на смяротным ложку.

Я пакідаю з дзіўным сумам

Маю дабродзейку-зямлю.

Я голад знаў, душыўся глумам, Ды імі сэрца не кармлю.

Яна ўсяго, як толькі ўздумаць, Дала, й такой яе люблю:

3 бядою, з ліхам, з посным квасам I з радасцю кароткай часам.

Бывай, надзей сардэчны ўздым!

Бывайце, сны і слодыч веснаў!

I вы, сцягі, завеі зім!

На зломе дзвюх эпох злавесным, У неспрыяльным ветры злым. Сваё жыццё прайшоў я чэсна: Пясняр, змагар, бядняк праз век,— Быў перш за ўсё я чалавек.

...Ва Уржуме на гарадскіх могілках ёсць магіла, дзе пахаваны вядомы беларускі паэт Уладзімір Жылка. На магіле растуць кветкі. Іх садзяць і сеюць штогод вучні той школы, дзе працаваў высланы з Радзімы «пясняр, змагар, бядняк праз век», а «перш за ўсё», вядома ж, «чалавек» — Уладзімір Жылка.

ХТО КУДЫ I 3 КІМ!..

Ідэя мець беларусам сваю самастойную, незалежную дзяржаву нараджалася доўга і пакутліва. Спярша была спроба вярнуць, аднавіць былое Вялікае княства Літоускае, якое было далучана ў 1569 г. Люблінскай уніяй да Польскай Кароны, утварыўшы так званую Рэч ГІаспалітую. Каб дасягнуць гэтай мэты, гетман Вялікага княства Літоўскага Януш Радзівіл упаў на калені перад шведскім каралём Карлам X Густавам, аднак нічога не дамогся — быў атручаны. Другі раз паспрабаваў вярнуць Вялікае княства Літоўскае, адарваць яго ўжо ад Расіі магнат Агінскі перад паходам на Усход Напалеона — Аляксандр I нават даў згоду на гэта. Але зноў жа нічога не выйшла: Напалеон напаў на Расію раней, чым меркаваў Аляксандр I. He ўдалося ўзнавіць Вялікае княства Літоўскае і Напалеону, хоць спробу такую ён таксама рабіў, Ды нельга было, як пісаў М. Дабралюбаў, каб «цэлы край так вось узялі ды і забілі... Паглядзім, што яшчэ скажуць самі беларусы». I беларусы сказалі — у другой палове мінулага стагоддзя нарадзілася ідэя мець сваю беларускую аўтаномію ў складзе Расійскай імперыі. Гэтая ідэя канчаткова аформілася і атрымала канкрэтнае пацверджанне пасля паўстання 1863 г., якое, як вядома, было патоплена ў крыві Мураўёвым, а яго кіраўнік і натхняльнік Кастусь Каліноўскі трапіў на вісельню, у праграме беларускіх народнікаў-гоманаўцаў, — яны патрабавалі для Беларусі «права на аўтаномную федэратыўную самастойнасць у сям'і іншых народнасцей Расіі» (1884).

Зерне было кінута не на камень — яно ўзышло, дало плады. Адным з тых, хто гэтую ідэю падтрымаў і панёс далей, быў удзельнік паўстання 1863 г. Ф. Багушэвіч. «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!» — пракрычаў ён. Ён жа першы і акрэсліў межы Беларусі: «Можа, хто спытае: «гдзе ж цяпер Беларусь? Там, братцы, яна, гдзе наша мова жывець: яна ад Вільні

да Мазыра, ад Віцебска за малым не да Чарнігава, гдзе Гродна, Мінск, Магілёў, Вільня і шмат мястэчкаў і вёсак...» Ф. Багушэвіч і гісторыю Беларусі вельмі сцісла, у некалькіх радках, выклаў у той самай прадмове да «Дудкі беларускай», ён жа і сказаў, што няма чаго саромецца мовы беларускай, «мужыцкай», бо яна «такая ж людская і панская, як і французская, альбо нямецкая, альбо і іншая якая». Каб па-сапраўднаму ацаніць і зразумець рэвалюцыйны дух выказванняў Ф. Багушэвіча, трэба не забываць, што царскія ўлады ў 1867 г. забаранілі беларусам пісаць і выдаваць кнігі на роднай мове.

Аднак, як паказала жыццё, любыя загады, нават калі яны ідуць ад самога цара, не могуць спыніць памкненняў народа. Калі стала немагчыма выдаваць кнігі на беларускай мове дома, яны пачалі выходзіць за мяжою — у Лондане, Парыжы, Кракаве. Так што, успомніўшы тут Ф. Скарыну, можна сказаць, што беларусам першыя кнігі на роднай мове дала эміграцыя... У XIX стагоддзі Беларуссю пачынаюць больш як калі цікавіцца вучоныя: польскія, каб даказаць, што край гэты чыста польскі, рускія, каб даказаць, што край «мсконм русскмй», і тым самым будзяць тых, хто ведае, што яны і не тыя, і не другія, а тутэйшыя, г. зн. беларусы. У 1902 г. у Мінску ўзнікае першая беларуская палітычная арганізацыя — Беларуская рэвалюцыйная партыя, якая неўзабаве атрымлівае назву Беларуская рэвалюцыйная грамада. У 1903 г. адбываецца з'езд Беларускай рэвалюцыйнай грамады, які прыняў праграму партыі, і сама арганізацыя стала называцца Беларуская сацыялістычная грамада. У праграме было патрабаванне краявой аўтаноміі для Беларусі ў складзе Расійскай фэдэратыўнай рэспублікі.

Другі з'езд Беларускай сацыялістычнай грамады адбываўся на хвалі рэвалюцыйнага ўздыму ў 1906 г. Тады ж пачала выходзіць і першая беларуская легальная газета на беларускай мове «Наша доля» («Мужыцкая праўда» К. Каліноўскага, як вядома, была нелегальная). Пасля

выхаду шостага нумара «Наша доля» была закрыта, замест яе пачала выходзіць новая газета «Наша ніва». У звароце да чытачоў, які змешчаны ў першым нумары, пісалася: «Разумеем мы, як важна цяпер беларуская газэта, разумеем, якую вялікую работу яна можэ зрабіць. I дзеля таго мы будзем старацца, каб наша газэтка заглянула ўсюды, каб папала яна і пад стрэху бедной курной хаты мужыка-беларуса. He думайце, што мы хочэм служыць толькі ці панам, ці адным мужыкам. He, ніколі не! Мы будзем служыць усему беларускаму скрыўджэнаму народу, пастараемся быць люстром жыцця, каб ад нас, як ад люстра, свет падаў у цёмнасць... Мы будзем браць усё ад усіх і, злажыўшы ў парадок, зноў аддаваць. Ведайце добра, што «Наша ніва» газэта не рэдакцыі, але ўсіх беларусоў і ўсіх тых, хто ім спагадае. Кожны мае права быць выслуханым на старонках нашэй газэты і кераваць ёю, толькі каб было разумне. Мы з сваей стараны будзем старацца, каб усе беларусы, што ня ведаюць, хто яны ёсць,— зразумелі, што яны беларусы і людзі, каб пазналі свае права і памаглі ў нашэй рабоці...

Падтрымайце нас у рабоці, што цяпер пачынаецца!»

Чытачы-беларусы падтрымалі сваю газету. За кароткі час яна згрупавала вакол сябе многіх дзеячаў беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. На старонках газеты загучалі на ўсю моц галасы Я. Купалы, Я. Коласа, Цёткі, Ядвігіна Ш., М. Багдановіча, А. Гаруна, К. Каганца, М. Гарэцкага, У. Галубка, А. Паўловіча, К. Буйло і іншых беларускіх пісьменнікаў.

Вайна 1914 года спыніла выданне «Нашай нівы». Але не магла спыніць беларускі нацыянальна-вызваленчы рух. Моцны штуршок яму прыдалі падзеі, што неўзабаве адбыліся ў Пецярбургу, ва ўсёй тагачаснай царскай імперыі, перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі. Чарговы з'езд Беларускай сацыялістычнай грамады выбраў беларускі нацыянальны камітэт, які прыняў удзел у падрыхтоўцы і скліканні Усебеларускага Кангрэсу і абвяшчэнні 25 сакавіка

1918 г. Беларускай Народнай Рэспублікі. Урад БНР, імкнучыся заручыцца падтрымкай немцаў, якія акупіравалі Беларусь, 23 красавіка паслаў тэлеграму кайзеру Вільгельму, у якой гаварылася: «Рада Беларускае Народнае Рэспублікі, як выбраная прадстаўніца беларускага народу, звяртаецца да Вашай Імператарскай Вялікасці з словамі глыбокае падзякі за вызваленне Беларусі нямецкімі войскамі з цяжкага ўціску: чужога пануючага здзеку і анархіі.

Рада Беларускае Народнае Рэспублікі дэкляравала незалежнасць цэлае і непадзельнае Беларусі і просіць Вашу Імператарскую Вялікасць аб абароне ў яе кіраваннях дзеля ўмацавання дзяржаўнае незалежнасці і непадзельнасці краю ў сувязі з Германскай Імперыяй.

Толькі пад абаронай Германскай Імперыі бачыць край сваю добрую долю ў будучыні».

Адказу на тэлеграму Рада БНР не атрымала. Тым часам у самой Радзе пачаўся разлад. Адбылася рэарганізацыя ўрада, што, аднак, не падняло яго аўтарытэту. 9 снежня 1918 г. нямецкія войскі пакінулі Мінск, а ўжо 30 снежня 1918 г. у Смаленску адбыўся з'езд беларусаў-бальшавікоў, які прыняў Пастанову аб стварэнні Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 г. яна была і абвешчана, (Пра тое, як гэта адбывалася, падрабязна напісана ў кнізе В. Круталевіча «Рожденне Белорусской Советской Республнкм», Мн., 1979.) Таму, не ўдаваючыся ў падрабязнасці далейшай барацьбы за беларускую дзяржаву, варта ўсё ж сказаць, што, нягледзячы на адступленне бальшавікоў з Мінска і прыход белапалякаў на чале з Ю. Пілсудскім, які абяцаў беларусам шмат свабод у вырашэнні нацыянальных пытанняў, Рада БНР не змагла знайсці падтрымкі ў мясцовага насельніцтва. Ды і ў самой Радзе ішла рэарганізацыя за рэарганізацыяй. В. Ластоўскі, які стаў на чале ўрада ў 1919 г., разам з іншымі сваімі спадкаемцамі змушаны быў эмігрыраваць у Рыгу, а потым перабраўся ў Коўна (Каўнас). 23 ліпеня

1923 г. ён І зусім адмовіўся ад свайго прэм'ерства; на Ma­ne ўрада стаў А. Цвікевіч. 2 снежня 1923 г. Рада і ўрад БНР пераехалі ў Прагу. В. Ластоўскі ж астаўся ў Коўне і заняўся навуковай і выдавецкай дзейнасцю. Ён выдаў там у 1924 г. «Расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік», а ў 1926г.—«Гісторыю беларускай (крыўскай) кнігі». Выдаваў ён і часопіс «Крывіч». (Выйшла дванаццаць нумароў).

Беларусь, як вядома, паводле Рыжскага мірнага дагавора, была падзелена на дзве часткі. Калі ў Савецкай Беларусі ў пачатку 20-х гадоў ішло будаўніцтва новай сацыялістычнай дзяржавы, дык у Заходняй Беларусі, якая апынулася пад польскай акупацыяй, бязлітасна вынішчалася ўсё беларускае. I гэта было добра вядома тым, хто ўваходзіў ва ўрад БНР на эміграцыі. Сабраўшыся на канферэнцыю ў Берліне, урад БНР афіцыйна аб'явіў аб самароспуску. У «Пратаколе пасяджэння Савета Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі» ад 15 кастрычніка 1925 г. гаварылася: «У сувязі з сучасным становішчам Беларусі, заходняя частка якой знаходзіцца пад акупацыяй Польшчы, а ўсходняя—стварае Беларускую Савецкую Рэспубліку ў саставе Сацыялістычнага Савецкага Саюза, у мэтах аб'яднання ўсіх сіл народа для яго поўнага нацыянальнага і сацыяльнага вызвалення, у поўнай згодзе з краявымі беларускімі арганізацыямі пастанавілі: аб'явіць з гэтага дня ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі ліквідаваным і спыніўшым сваю дзейнасць».

У Мінск, у Савецкую Беларусь вярнуліся А. Цвікевіч, В. Ластоўскі, С. Некрашэвіч, А. Смоліч, іншыя члены былога ўрада. Аднак не ўсе кіраўнікі БНР падпарадкаваліся пастанове Берлінскай канферэнцыі. Тагачасны прэзідэнт БНР П. Крэчэўскі ў сваёй заяве для друку назваў канферэнцыю ў Берліне «авантурызмам і падлогам», «здрадай незалежнасці Беларусі». Ён і ўзначаліў усю беларускую палітычную эміграцыю, што на той час не вярнулася ў БССР, заставалася за мяжою. У зборніку «Замежная Беларусь», які выйшаў у 1926 г. пад яго рэдакцыяй, пісалася:

«Прабыванне эміграцыі за граніцай ёсць хоць сумны, алё немінучы факт... Эміграцыя заўжды была рэхам народа і правадніком яго вольных думак і імкненняў у шырокі свет агульначалавечага яднання. Таго, чаго не мог сказаць і зрабіць народ у сябе дома, па варунках сваей ці чужацкай улады і цэнзуры, эміграцыя смела гаварыла, карыстаючыся свабодай слова за граніцай.

Біблію — першую кніжку на беларускай мове даў нам эмігрант Францішак Скарына, які не мог заняцца гэтай працай на бацькаўшчыне, а мусіў працаваць у Празе Чэшскай.

Пасля заняпаду беларускай дзяржаўнасці і культуры, зноў-такі першыя беларускія кніжкі прыходзяць да нас з Лондана, Парыжа, Кракава — адтуль, дзе знаходзіліся хоць адзінкі заўжды беднай беларускай эміграцыі.

Вайна і рэвалюцыя выгнала з беларускіх хат каля паўтара мільёна беларускага жыхарства...»

Менавіта ў Празе ўзніклі розныя новыя арганізацыі, якія ставілі сваёй мэтай аб'яднаць беларускую эміграцыю: Беларускае (Крывіцкае) культурнае таварыства імя Ф. Скарыны, Аб'яднанне беларускіх студэнцкіх арганізацый, Беларускі архіў і часопісы «Перавясла», «Іскры Скарыны», «Прамень» (потым — «Новы прамень»)... Асабліва папулярнае сярод моладзі было Аб'яднанне беларускіх студэнцкіх арганізацый, якое згуртавала вакол сябе беларускіх студэнтаў Прагі, Рыгі, Вільні, Варшавы, Рыма, Бруселя і іншых гарадоў. Калі П. Крэчэўскі памёр (1928), месца «прэзідэнта» БНР заняў В. Захарка*.

Узніклі і іншыя цэнтры беларускай эміграцыі — у Латвіі, Літве, ЗША, Канадзе, Францыі, Германіі...

Шмат самых розных грамадскіх і палітычных арганіза-

• Васіль Захарка нарадзіўся 1 красавіка 1877 г. у в. Дабрасельцы непадалёку ад Ваўкавыска ў беднай сялянскай сям'і. У 1898 г. прызваны на службу ў царскую армію, дзе яго і заспела рэвалюцыя. Удзельнічаў ва Усебеларускім кангрэсе, выконваў розныя даручэнні ўрада БНР—прымаў удзел у перагаворах з Масквою, Польшчаю, Літвою. Пасля смерці П. Крэчэўскага стаў «прэзідэнтам» БНР. Памёр у Празе 14 сакавіка 1943 г.

цый узнікла ў гэтыя гады і ў Заходняй Беларусі. Калі адны з іх, як, скажам, КПЗБ, Беларуская сялянска-работніцкая грамада і іншыя, змагаліся сапраўды за нацыянальныя інтарэсы беларускага народа, за сацыяльную справядлівасць і роўнасць, уз'яднанне ўсяго беларускага народа ў адзінай дзяржаве, дык былі і такія, якія пад беларускай шыльдай выступалі за паланізацыю, напрыклад, Беларуская народная Рада, Беларуская нацыянальная партыя, таварыства «Прасвета» і інш. У 1933 г., пасля прыходу ў Германіі да ўлады Гітлера, у Заходняй Беларусі была створана Беларуская нацыянал-сацыялістычная партыя. Арганізатары гэтай партыі — Ф. Акінчыц, ксёндз В. Гадлеўскі і У. Казлоўскі — апошні выступаў у друку і як літаратар пад псеўданімам Ул. Казлоўшчык — адразу ж пачалі шукаць сувязь з нямецкімі фашыстамі. I знайшлі яе — ужо ў 1939 г. у Данцыгу адбылася канферэнцыя беларускіх эмігранцкіх цэнтраў шэрагу капіталістычных краін. Гітлераўцы распрацоўвалі план паходу на Усход — «дранг нах Остэн», ім патрэбны былі памагатыя, каб яго здзейсніць. Таму гэтая канферэнцыя, у якой прынялі ўдзел В. Захарка, Ф. Акінчыц, В. Гадлеўскі і іншыя, праходзіла пад кіраўніцтвам прадстаўніка Міністэрства замежных спраў Германіі Мэндэ. На канферэнцыі было створана так званае «Беларускае бюро даверу» пры Міністэрстве ўнутраных спраў Германіі, свайго роду «беларускае прадстаўніцтва» ў Берліне. Пры гэтым «прадстаўніцтве» пачаў дзейнічаць «Беларускі камітэт самапомачы». Утварыліся і яго філіялы—у Варшаве, Празе, Вене, Лодзі... Тады ж неўзабаве ў Берліне пачала выдавацца газета на беларускай мове «Раніца», у задачу якой уваходзіла шукаць беларусаў ва ўсім свеце і групаваць вакол берлінскага цэнтра. 20 красавіка 1939 г. «прэзідэнт» БНР В. Захарка звярнуўся да Гітлера з «мемарандумам», у якім выказаў яму і яго палітыцы поўную падтрымку. На больш як пятнаццаці старонках гэтага «мемарандума» В. Захарка кляўся ў вернасці фюрэру, заяўляў, што бе-

ларускі народ на працягу ўсёй сваёй гісторыі імкнуўся да таго, каб быць пад апекай Германіі, прасіў, каб яго «вялікасць Гітлер» не забываў, што ёсць беларусы, якія згодны шчыра яму служыць і аказваць усялякія паслугі.

Рупнасць В. Захаркі ды і некаторых іншых «шчырых» беларусаў была заўважана ў Берліне. Па даручэнню былога германскага пасла ў Чэхаславакіі фон Генке В. Захарка напісаў спецыяльны даклад, у якім выклаў патрэбныя гітлераўцам звесткі пра Беларусь, яе эканоміку, прыродныя багацці, стан дарог, сацыяльную і палітычную сітуацыю, і з гэтым дакладам паехаў у сталіцу «трэцяга рэйха», дзе быў прыняты разам з былым консулам БНР у Канстанцінопалі, доктарам Ермачэнкам, у Міністэрстве замежных спраў Германіі.

Тым часам не драмалі, не сядзелі схлаўшы рукі і тыя, хто знайшоў сабе прытулак і хлеб у Берліне ў «бюро даверу». Па-першае, з іх дапамогаю выйшла некалькі кніг — нямецка-беларускіх і беларуска-нямецкіх слоўнікаў, даведнікаў у дапамогу нямецкім салдатам і афіцэрам, у якіх расказвалася пра Беларусь, яе гісторыю, побыт, звычаі, культуру. (Звяртае на сябе ўвагу тая паспешлівасць і рупнасць, з якой усё гэта рабілася. Вось, напрыклад, як сама «выдавецкая група» адной з такіх кніг — П. Бакач. «Падручнік нямецкага языка для беларусаў» (Берлін, 1941, выдавецтва Бернард і Грэфэ Берлін) — расказвае пра гэта: «Кніжка гэтая, у пачатку сваім апрацаваная кандыдатам філёзофіі Пётрам Бакачом, у кароткім часе (няпоўныя тры месяцы), падчас здавання яе часткамі ў друк, змянялася і дапаўнялася». Цікавыя і некаторыя «прызнанні» «выдавецкай групы». Так, «нямецкія вершы, якія ведае ўся Нямеччына», яна раіць «вучыцца на памяць», а «некалькі вершаў беларускіх аўтараў у нямецкім перакладзе і па-нямецку пераказаная частка беларускай гісторыі», на яе думку, «дасць магчымасць і нямецкаму чытачу крыху пазнаёміцца з творамі беларускага духу і развіццём беларускай на-

цыі»). Па-другое, калі пачаўся вызваленчы паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь, берлінскі цэнтр зрабіў усё, каб патрэбныя яму людзі апынуліся ў Вільні, а потым, калі Вільня далучалася да Савецкага Саюза, праз створаны немцамі «калідор» — і ў Берліне.

19 чэрвеня 1941 г., за некалькі дзён да пачатку ваенных дзеянняў супраць СССР, у Берліне адбыўся сход галоўных прадстаўнікоў беларускіх асяродкаў эміграцыі, на якім была створана новая арганізацыя пад назваю Беларускі Нацыянальны Цэнтр. Старшынёй Цэнтра стаў кіраўнік Беларускага Камітэта ў Варшаве М. Шчорс, а ў склад яго кіраўніцтва ўвайшлі: А. Шкутка, М. Шкялёнак, Ч. Ханяўка, В. Тумаш, ксёндз В. Гадлеўскі...

Так што, калі 22 чэрвеня 1941 г. гітлераўская Германія напала на Савецкі Саюз, разам з акупантамі ў іх абозе ехала каля 50 наймітаў з ліку здраднікаў беларускага народа. Тыя ж, што асталіся ў «філіялах», віталі ўступленне гітлераўцаў на беларускую зямлю. Асаблівую рупнасць у гэтым праявіў Пражскі філіял. Ужо 22 чэрвеня сабраўся прэзідыум Беларускага камітэта самапомачы, на якім быў заслуханы даклад яго старшыні доктара Ермачэнкі аб сучаснай сітуацыі. Па дакладу была прынята пастанова: звярнуцца да Старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі В. Захаркі, каб «ён у гэты гістарычны момант узяў арганізацыю абароны інтарэсаў беларускай эміграцыі, а таксама звярнуўся з адозвай да беларускага народу, што беларуская эміграцыя глядзіць на надыходзячыя хвіліны з даверам», што дзякуючы такому павароту падзей, «беларускі народ стане незалежным ад жыдоўска-савецкай улады і зачне сваё собскае жыццё ў цеснай дружбе і спалупрацы з вялікім нямецкім народам, які нясе з сабой яму волю».

27 чэрвеня адбыўся яшчэ адзін сход беларускай пражскай эміграцыі, гэты раз агульны, які абмеркаваў такія пьітанні: 1) Даклад доктара Ермачэнкі аб сучас-

най сітуацыі і аб становішчы, у якім цяпер знаходзяцца беларусы на эміграцыі. 2) Справа ахвяры для Нямецкага Чырвонага Крыжа. Па першаму пытанню была прынята пастанова, у якой гаварылася: «У знак падзякі за вызваленне нашае Бацькаўшчыны нямецкай арміяй паслаць адпаведныя тэлеграмы Павадыру і Канцлеру Нямецкае імперыі Адольфу Гітлеру і Пратэктару, Свабоднаму пану фон Нэйрату». Змест тэлеграмаў, якія былі прапанаваны, быў ухвалены. Па другому пытанню таксама была прынята пастанова, у якой гаварылася, «што ваюючай нямецкай арміі і за нашыя беларускія справы трэба прыйсьці па меры магчымасцяў кожнага з помаччу, якая мае выразіцца ў грашовай аднаразовай і не меншай аднаднёвага заробку ахвяруючага суме грошаў». Адначасова было пастаноўлена звярнуцца да ўсіх беларусаў, якія жывуць у Пратэктараце Чэхія і Маравія, з адпаведнай адозвай, каб «усе прынеслі долю свае ахвяры на справу грамадскую». Вось рэзалюцыя гэтага сходу:

«Рэзалюцыя Агульнага сходу беларусаў, пражываючых у Протэктараце Чэхія і Маравія.

Бачучы, што Вялікі Павадыр Нямецкага Народу Адольф Гітлер павёў сваю непераможную армію на Усход Эўропы дзеля барацьбы і поўнага знішчэння бальшавізму, бальшавікоў-камуністых і жыдоў, якія ўжо больш як 20 гадоў уціскаюць і нішчаць наш беларускі народ, мы, Беларусы, пражываючыя на тэрыторыі Протэктарату Чэхія і Маравія, сабраўшыся на сваім агульным сходзе ў Празе 27.VI.41., пастанавілі выразіць Канцлеру Нямецкае Імперыі і Яго непераможнай Нямецкай Арміі найлепшыя пажаданьні ў дзеле знішчэньня нямецкага і нашага ворага — камуністычна-жыдоўскі рэжым на Усходзе Эўропы, а гэтым самым поўнага асвабаджэння Беларускага і іншых народаў ад камуністычнае і жыдоўска-бальшавіцкае заразы!

Мы, Беларусы, усьведамляем сабе добра, што На-

шая Бацькаўшчына Беларусь вызваляецца Нямецкай Вялікай Арміяй з-пад камуністычна-жыдоўскага ярма. Таму, каб памагчы ёй у гэтай вялікай і адказнай перад усімі народамі сьвету працы, беларуская калёнія з Протэктарату Чэхія і Маравія пастанавіла прынесьці на аўтар нашае супольнае справы тое, што яна ў сваіх скромных варунках можа зрабіць, пайменна, прынясьці ў Нямецкі Чырвоны Крыж, які апякуецца нямецкім жаўнерам, грашовую ахвяру ў размеры не менш аднаднёвага заробку кожнага Беларуса, які будзе гэтую ахвяру ўносіць.

Гэтую ахвяру павінен прынесьці на аўтар нашае дарагое Бацькаўшчыны кожны Беларус, якому дарагі лёс Нашага Народу. Калі мы не маем магчымасьці прынесьці найбольшае ахвяры для Нашае Бацькаўшчыны — ня можам за яе праліваць свае крыві і аддаваць свайго жыцьця, дык прынамся спосабам маленькае матэрыяльнае дапамогі мусім прыйсьці з дапамогаю таму, хто кладзе сваё жыцьцё і пралівае сваю кроў, г. ё. Нямецкаму Жаўнеру, за нашую народную справу, за нашу Бацькаўшчыну Беларусь.

Хай жыве Вялікі Павадыр Нямецкага Народу Адольф Гітлер.

Хай жыве Непераможная Армія.

Хай жыве Беларускі Народ.

Прага, 27.VI.41.»

А вось поўны тэкст тэлеграмы «Павадыру Нямецкага Народу, Канцлеру Адольфу Гітлеру» з Прагі 27 чэрвеня 1941 года:

«Ваша Эксцэленцыя!

Беларуская калёнія ў Протэктараце Чэхія і Моравія, бачачы ў Вашай асобе першага запраўднага і фактычнага асвабадзіцеля Эўропы ад страшных праступнікаў сьвету — маскоўскіх бальшавікоў, шле Вам і Вамі кіраванай Вашай непераможнай арміі, якая ўжо ўступіла на тэрыторыю Беларусі і дзеля вызвалення нашага народу беларускага

ад чырвоных тэрорыстаў, свае найлепшыя пажаданьні ў хуткай перамозе бальшавіцка-жыдоўскага рэжыму і памыснага заканчэньня вайны на ўсіх франтох Вашае пачэснае барацьбы!

Мы спадзяемся, што беларускі народ у новай, творанай Вамі Эўропе таксама зойме сваё пачэснае мейсца ў сям'і вольных народаў.

Прага, дня 27.VI.1941.»

Такія ці падобныя тэлеграмы на імя Гітлера былі пасланы і з іншых так званых «філіялаў». Здраднікі беларускага народа па-лёкайску вымольвалі ласку ў Гітлера, запэўнівалі, што аддаюць сябе ў распараджэнне фашысцкага камандавання.

4 ліпеня 1942 г. быў надрукаваны «Зварот да беларускага народа», які падпісалі Ермачэнка, Гадлеўскі, Казлоўскі, архіепіскап Філафей * і іншыя.

Фашысцкія найміты быццам спяшаліся: надта ж хутка ўтварылі ў Мінску, ды і ў іншых гарадах, акупіраваных немцамі, свае ўправы, арганізавалі «Беларускую народную самапомач», «Саюз беларускай моладзі», «Беларускае навуковае таварыства», штаб «Беларускай самаабароны»... Т1 ліпеня 1941 г. выйшаў першы нумар «Менскай (Беларускай) газэты», рэдактарам якой стаў У. Казлоўскі. Пачалі выходзіць і іншыя органы друку: газета «Голас вёскі», часопіс «Новы шлях», выпускаліся таксама газеты ў Віцебску, Баранавічах, Слуцку, Вілейцы, Беластоку... У Вільні выдавалася газета «Беларускі голас», рэдактарам якой быў Францішак Аляхновіч — вядомы ў свой час тэатральны дзеяч і драматург, пра якога варта сказаць некалькі слоў асобна. Нарадзіўшыся ў Вільні (9 сакавіка 1883 г.), ён сваю працу пачаў з выдання гумарыстычнага часопіса «Пяркунас». Але вельмі хутка быў пакліканы ў суд. У суд ён не з'явіўся, a

* Філафей (Нарко)—архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі, намеснік мітрапаліта ўсяе Беларусі, старшыня Аўтакефальнага Сабору Беларускай праваслаўнай царквы ў Мінску ў 1942 г.

ўцёк у Кракаў. Калі ж праз некаторы час вярнуўся назад у Вільню, яго пасадзілі ў турму. Пачалася першая сусветная вайна, потым рэвалюцыя. Ф. Аляхновіч едзе ў Мінск, дзе ставіць некаторыя напісаныя ім п'есы, выступае сам як акцёр. 3 утварэннем Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Ф. Аляхновіч у Мінску не паказваўся, уцёк зноў у Вільню. У Мінск ён прыехаў у 1926 г. на Акадэмічную канферэнцыю па пытаннях мовы. Адразу ж пасля канферэнцыі ён быў арыштаваны і высланы на Салаўкі. Праз шэсць гадоў яго абмянялі на Б. Тарашкевіча, пасаджанага польскімі ўладамі ў турму. Апынуўшыся зноў у Вільні, Ф. Аляхновіч напісаў кнігу «У капцюрох ГПУ», якая хутка была перакладзена на некалькі моваў і выйшла ў многіх краінах Еўропы і Амерыкі. Ён не змог уцячы з Вільні ў Берлін, калі Вільню занялі савецкія войскі,— хаваўся па хутарах. (Пра гэта ён потым расказаў у аповесці «Страшны год», якую пад псеўданімам Юр. Монвід надрукаваў у 1944 г. на старонках часопіса «Новы шлях»). 3 прыходам у Вільню немцаў падаўся да іх у паслугачы — газета, якую ён выдаваў, «Беларускі голас», як, дарэчы, і ўсе астатнія органы друку, што выдаваліся ў часе вайны калабарантамі,— заклікала беларусаў да супрацоўніцтва з гітлераўцамі, памагаць ворагу ўсталёўваць «новы парадак», паводле якога, як вядома, Беларусь павінна была перастаць існаваць. He дзіва, калі вясною 1944 года народныя мсціўцы выканалі вынесены смяротны прысуд, гэтак жа як і рэдактару «Менскай (Беларускай) газэты», У. Казлоўскаму, ды і іншым здраднікам, Ф. Аляхновічу было наладжана пышнае пахаванне.

Беларускі народ ведаў, хто яго вораг, а хто сябар. I таму масава ішоў у лес, у партызаны, аказваў акупантам супраціўленне, не даваў ім спакою ні ўдзень ні ўночы. Ды і на франтах не ўсё ішло так, як хацелася фашыстам,— «маланкавыя перамогі» гітлераўцаў хутка скончыліся: Чырвоная Армія спыніла наступленне ворага, a

потым пачала гнаць яго, вызваляючы савецкую зямлю. У снежні 1943 г. гітлераўцы пайшлі на яшчэ адзін бессаромны падман беларускага народа — стварылі так званую Беларускую Цэнтральную Раду— марыянетачны ўрад, які ўзначаліў Р. Астроўскі.* Было ўтворана і так званае «Беларускае культурнае згуртаванне» на чале з А. Калубовічам. У якасці кіраўнікоў аддзелаў былі прызначаны: музыкі—М. Шчаглоў (Куліковіч), прапаганды беларускай культуры — У. Дудзіцкі (Гуцька), літаратуры — Н. Арсеннева, музеяў і краязнаўства — А. Шукелайць, рэдактара тоўстага літаратурна-мастацкага часопіса (меўся называцца «Узвышша»)— Ю. Віцьбіч (Шчарбакоў).

Але ні Беларускай Цэнтральнай Радзе, ні «Беларускаму культурнаму згуртаванню» разгарнуць сваю дзейнасць на тэрыторыі Беларусі так і не ўдалося. Другі Усебеларускі кангрэс, які арганізавалі Т1 чэрвеня 1944 г. гітлераўскія паслугачы, каб хоць зрабіць бачнасць законнасці свайго «ўрада» і прагаласаваць за аддзяленне Беларусі ад СССР, праходзіў пад грукат артылерыйскай кананады — Чырвоная Армія была на подступах да сталіцы Савецкай Беларусі, ішлі баі. Тым не менш, кангрэс адбыўся. На яго з'ехаліся, як паведамлялася, больш за тысячу дэлегатаў з самой Беларусі і ад замежных беларускіх згуртаванняў — з Варшавы, Кракава, Берліна, Вены, Кёнігсберга. На кангрэсе была заслухана справаздача «прэзыдэнта» БЦР Р. Астроўскага, даклады «віцэ-прэзыдэнта» БЦР М. Шкялёнка «Аб дагаворах Расіі і Польшчы адносна Беларусі» і даклад сябра БЦР А. Калубовіча «Аб канчальным разрыве Беларусі з Масквою і аб уневажненні маскоўскага голасу ў беларускіх справах». Пасля ня-

* Радаслаў Астроўскі нарадзіўся ў 1887 г. на хутары Заполле на Случчыне ў багатай сям’1. Вучыўся ў Слуцкай духоўнай семінарыі. Скончыў матэматычны факультэт Пецярбургскага універсітэта (1913). Працаваў настаўнікам 1 дырэктарам Віленскай беларускай гімназіі, быў старшынёй Таварыства Беларускай школы (ТБШ). 3 1943 г. прэзідэнт БЦР. Памёр у штаце Мічыган (ЗША) у 1976 г.

доўгага абмеркавання — не хапала часу, трэба было ўцякаць з Мінска — была прынята рэзалюцыя, у якой, у прыватнасці, гаварылася:

«1. Вызнаць правільнай і зноў пацьвердзіць гістарычную пастанову Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, якая, маючы паўнамоцтвы Першага Усебеларускага Кангрэсу 1917 г., на сваім сходзе 25 сакавіка 1918 г. урачыстай 3-й Устаўнай Граматы вырашыла аб канчальным разрыве Беларусі з бальшавіцкай Масквою і расейскай дзяржавай у ўсіх яе формах.

2. Пацьвердзіць, што Беларускі Народ ніколі ня прызнаваў, ня прызнае цяпер і ніколі ня прызнае ў будучыні за форму сваёй беларускай дзяржаўнасьці накіненыя яму маскоўскімі захопнікамі формы БССР.

3. Паведаміць усе ўрады і народы сьвету, што голас Масквы і СССР у беларускіх справах ня мае ніякай праўнай сілы, а ўсе, твораныя Масквою нібыта беларускія ўрады — ня маюць ніякіх праўных кампэтэнцыяў, бо ня вызнаюцца Беларускім Народам.

Таму ўсе ўмовы, ці аднабаковыя пастановы ўрадаў: СССР, былой Польшчы і сучаснага гэтак званага эміграцыйнага ўраду Польшчы, якія датычаць тэрыторыі Беларусі і Беларускага Народу і якія былі зроблены раней або будуць зроблены ў будучыні,— Другі Усебеларускі Кангрэс абвяшчае ня маючымі ніякай праўнай сілы; як ня будуць мець сілы і ўсялякія іншыя магчымыя спробы падзелу Беларусі з боку іншых дзяржаў і народаў.

4, Адзіным праўным прадстаўніком Беларускага Народу і ягонага Краю зьяўляецца сягоньня Беларуская Цэнтральная Рада з Прэзыдэнтам Радаславам Астроўскім на чале».

3 ліпеня Мінск быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а да канца жніўня 1944 г. была вызвалена і ўся астатняя тэрыторыя рэспублікі. Гітлераўская акупацыя прынесла Беларусі незлічоныя страты — быў забіты кожны чацвёрты яе жыхар, разбураны, знішчаны гара-

ды, вёскі, масты, дарогі... Проста не пазнаць было некалі квітнеючага краю.

Прыслужнікі ворага, саўдзельнікі яго злачынстваў, гэтак жа як і прыехалі ў абозе, гэтак жа і ад'ехалі. Але не, не скарыліся, не пакаяліся — пачалі збіраць так званае «беларускае войска», шастаючы па лагерах ваеннапалонных і вярбуючы да сябе няўстойлівых ці змучаных фашысцкай катаргай людзей. Hi многа ні мала, але «дывізію» яны ўсё ж сабралі...

Ды Савецкая Армія наступала, яе было не стрымаць. Да таго ж другі фронт адкрылі і саюзнікі. Давялося камандуючаму нямецка-фашысцкімі войскамі Кейтэлю ў ноч з 8 на 9 мая 1945 г. падпісаць акт аб поўнай і безагаворачнай капітуляцыі.

Прыйшла доўгачаканая Перамога!

Радаваліся ўсе людзі зямлі, што скончылася самая кровапралітная вайна, надышоў мір. He радаваліся гэтаму хіба што ацалелыя фашысты ды іх паслугачы.

Вядома, сяго-таго з іх удалося захапіць, узяць у палон, яны панеслі заслужаную кару. Але былі і тыя, хто гэтай кары пазбег — апынуўся ў лагерах «перамешчаных асоб».

Тым часам Англія і ЗША рыхтаваліся адразу ж пасля заканчэння вайны з гітлераўскай Германіяй пачаць новую вайну, гэты раз — супраць Савецкага Саюза. 1 здраднікі, тыя, хто служыў фашыстам, ім вельмі ж былі патрэбныя—ведалі мясцовыя ўмовы ды і падрыхтаваны былі да прыслужніцтва заваёўнікам, мелі нават у гэтым сякі-такі вопыт. На іх, здраднікаў, быў попыт — адкрываліся розныя «інстытуты» і «цэнтры» па вывучэнню СССР, шпіёнскія школы—словам, спецыялісты па нячыстых, крывавых справах былі проста нарасхват. Ужо ў 1945 г. у горадзе Рэгенсбургу пачаў дзейнічаць так званы «Беларускі камітэт», які расшукваў усіх беларусаў і браў іх пад сваю апеку. У Рэгенсбургу пачалі выходзіць розныя выданні на беларускай мове — «Крывіцкі све-

тач», «Адраджэнне», «Ведамкі», «Шыпшына», «Сакавік» і інш. Дзейнічала і Беларуская Цэнтральная Рада ў асобе яе «прэзыдэнта» Р. Астроўскага — ён арыентаваўся на Англію, сышоўся з яе разведкай. Але БЦР запляміла сябе службай Гітлеру, была непапулярная нават сярод калабарантаў. Таму вырашана было «ажывіць» даўно мёртвую БНР. Па заданню самых розных разведак у лютым 1948 г. Рада БНР выступіла з «маніфестам», у якім заяўляла, што яна будзе весці і далей барацьбу за звяржэнне Савецкай улады ў Беларусі, за аддзяленне Беларусі ад СССР і ператварэнне яе ў буржуазную рэспубліку. У канцы красавіка 1948 г. самазваныя «кіраўнікі» Рады правялі ў амерыканскай зоне акупацыі ў г. Остэргофене свой «з'езд», выбралі «прэзыдэнта» М. Абрамчыка.* Словам, два «ўрады», «два прэзыдэнты», вось толькі рэспублікі ды і народа ў іх падпарадкаванні няма. Між гэтымі двума «ўрадамі» і двума «прэзыдэнтамі» пачалася «вайна», хто з іх больш «законны», якая з часам ператварылася ў звычайную грызню. Адпаведна і ўся «палітычная», правільней сказаць, былая прыслужніцкая, здрадніцкая эміграцыя таксама падзялілася на два лагеры — адны прызнавалі БЦР, другія — БНР...

Па меры таго, як з лагераў «перамешчаных асоб» раз’язджаліся беларусы па самых розных краінах, узнікалі там і розныя арганізацыі, аб'яднанні: у Англіі ўзнікла «Згуртаванне беларусаў Вялікабрытаніі» (ЗБВБ), у ЗША—«Беларуска-амерыканскае задзіночанне» (БАЗА), у Канадзе — «Беларускае нацыянальнае аб'яднанне» і г. д. На сродкі, што шчодра даваліся разведкамі самых розных краін ды і некаторымі антысавецкімі арганіза-

‘Мікола Абрамчык нарадзіўся ў 1902 г. у Сычавічах каля Радашковіч. У 1920 г. займаў пасаду старшыні Віленскага павета ад урада БНР. У верасні 1924 г. паехаў вучыцца ў Прагу, дзе пазнаёміўся з П. Крэчэўскім, В. Захаркам і інш. Жыў у Парыжы, у 1941 г. пераехаў у Берлін, дзе арганізаваў Беларускі камітэт самапомачы, у якім і працаваў. Памёр у 1970 г. у Парыжы.

цыямі, а таксама ахвяраванні саміх беларусаў, пачалі выпускацца газеты — у Мюнхене тыднёвік «Бацькаўшчына» (1947—1966), у Нью-Йорку — «Беларус» (з 1950 г., выдаецца і цяпер), у Канадзе — «Беларускі голас»... Радыёстанцыі «Свабода», «Голас Амерыкі» і іншыя стварылі беларускія секцыі, якія пачалі весці перадачы на беларускай мове, прызначаныя для слухачоў Савецкай Беларусі. З'явілася і некалькі часопісаў — «Зніч», «Аб’яднанне», «Божым шляхам», «Баявая ўскалось», «Беларуская моладзь», «Беларускі свет», «Беларуская думка», «Веда», «Незалежнік» і інш. У 1951 г. быў утвораны Беларускі інстытут навукі і мастацтва (БіНіМ), які аб'яднаў, як паведамлялася, больш як 50 беларускіх навукоўцаў, мастакоў і пісьменнікаў, што жылі ў Канадзе, Англіі, Францыі, Бельгіі, Германіі, Італіі, Аўстраліі і ЗША. Была выбрана Управа інстытута, на чале якой стаў Янка Ліманоўскі*. БіНіМ пачаў выдаваць часопіс «Запісы». Выйшла дзевятнаццаць нумароў. Змест іх самы разнастайны — па-свойму, са сваіх пазіцый даследуецца гісторыя, культура, мова і літаратура Беларусі, рэцэнзуюцца кнігі, што выходзяць за мяжою і ў СССР, вядзецца хроніка. Вядома, адзначаюцца розныя і юбілейныя даты. Але, адчуваецца, рэдакцыі нестае навуковых сіл, ды і чытачоў амаль няма, таму выходзяць «Запісы» нерэгу-

* Янка Ліманоўскі нарадзіўся ў 1896 г. на Віцебшчыне. Скончыў рэальнае вучылішча, вучыўся на агракурсах. У 1915 г. быў прызваны ў царскую армію. У сакавіку 1918 г. уступіў у РСДРП(б). Удзельнічаў у барацьбе Чырвонай Арміі супраць нямецкіх і белапольскіх акупантаў, займаў шэраг пасад—ад старшыні валрэўкома да ваенкома дывізіі. Быў адным з арганізатараў і кіраўнікоў Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў (БелАПП), працаваў намеснікам дырэктара Інстытута літаратуры і мастацтва Беларускай акадэміі навук.

Літаратурнай творчасцю пачаў займацца ў сярэдзіне дваццатых гадоў. Выдаў аповесці «Знойдзены клад» (1925), «Два шляхі» (1926). раман «Над абрывам» (1929).

У час вайны працаваў у Мінскім гарадскім тэатры (загадчык літаратурнай часткі). Цяпер жыве ў ЗША. Некалькі разоў прьіязджаў у СССР, бываў у Мінску,

Лярна, Да таго ж некаторыя матэрьіялы друкуюцца англійску. У 1954 г. у Нью-Йорку выйшаў першы нумар літаратурна-мастацкага часопіса «Конадні». Усяго гэтага часопіса выйшла сем нумароў (5—6 здвоены). У ім надрукаваны творы прозы і паэзіі тых беларускіх пісьменнікаў, што апынуліся па розных прычынах у эміграцыі, рэпрадукцыі з карцін беларускіх мастакоў. Ёсць таксама аддзел крытыкі—змешчаны артыкулы і рэцэнзіі як на тыя выданні, што выходзілі за мяжою, так і на тыя, што выходзілі ў Савецкім Саюзе. Адзін раз у 1958 г. (№ 5—6) была падборка вершаў беларускіх савецкіх паэтаў пад назваю «3 вершаў «Полымя», дзе надрукаваны творы М. Танка, П. Панчанкі, К. Кірэенкі, У. Караткевіча, С. Дзяргая. Пэўную цікавасць уяўляюць успаміны пра Цётку С. Кайрыса і Ю. Вітан-Дубейкаўскай, пра А. Гаруна — А. Эсона і Ф. Кушаля, пра Я. Купалу—I. Рытар.

Выдадзены і паасобныя кнігі. Акрамя зборнікаў паэзіі, прозы і крытыкі пісьменнікаў-эмігрантаў, размова пра якія пойдзе далей, выдадзены выбраныя творы М. Багдановіча пад назвай «Вянок», Я. Купалы — пад назвай «Спадчына», а таксама «Тутэйшыя» і «Раскіданае гняздо», А. Гаруна — «Матчын дар», Я. Коласа—«Новая зямля», «Сымон-музыка», «У палескай глушы», А. Мрыя — «Запіскі Самсона Самасуя», Л. Калюгі — «Нядоля Заблоцкіх», Власта (Ластоўскага)—«Творы» (проза), У. Жылкі — «Творы», С. Брагі (В. Тумаша) — «Доктар Скарына ў Маскве»... Выйшла і вялікая па аб'ёму анталогія паэзіі і прозы пісьменнікаў-эмігрантаў пад назваю «Ля чужых берагоў», «Янка Купала й Якуб Колас на Захадзе. Бібліяграфія», «Пяць стагоддзяў Скарыніяны, XVI—XX», кнігі ўспамінаў Я. Малецкага «Пад знакам Пагоні», А. Калубовіча «На крыжовай дарозе», П. Сыча «Смерць і салаўі», В. Рагулі «Успаміны» і інш.

Што характэрна для эмігранцкага друкаванага беларускага слова? Перш за ўсё не заўсёды высокая прафе-

сійная культура, узровень палемікі. Даюць знаць пра сябе азлобленасць, раздражненне. Ды і інфармаванасць часта пра тое, што робіцца на Радзіме, жадае быць лепшай. Газеты і часопісы выходзяць нерэгулярна. Правільней, выходзілі, бо тое, што засталося, наўрад ці можна назваць газетамі і часопісамі.

Увесь час беларускія эмігранцкія выданні імкнуліся падтрымліваць новыя рухі, моладзь. Асабліва тыя, што ў Савецкай Беларусі. Рабілася ды і робіцца пэўная стаўка — маўляў, усё ранейшае, старэйшае «абальшавічана», а вось новае, маладое вабіць «вольны свет», разумее ўсіх, хто там. Змяшчаліся і змяшчаюцца ўрыўкі з твораў, a то і самі творы пісьменнікаў і аўтараў, што адпавядаюць эмігранцкім настроям і поглядам. Дэмакратызацыя, галоснасць, тыя працэсы, якія адбываюцца ў апошні час у нашай краіне, далі вялікі прастор для розных перадрукаў, каментарыяў і палемікі...

МОВА

Пра мову эмігранцкіх выданняў хочацца сказаць асобна. Справа ў тым, што чыстай літаратурнай мовы — маецца на ўвазе беларускай — за мяжою амаль няма, бо тыя, хто піша, у большасці не з’яўляюцца прафесіяналамі. Імкнучыся быццам да нейкай арыгінальнасці, адметнасці, некаторыя аўтары выдумваюць словы і выразы, — абы быць далей ад «русіфікацыі». Таму асобныя артыкулы стракацяць не зусім характэрнымі беларускай мове словамі і выразамі, накшталт «бачына», «мець на ўвэце», «гледзішча», «экзыля», «апінія», «візія», «імпрэза», «блізіня», «навага», «творства», «памога», «веда», «хворма», «зялеза» і г. д. У мове аўтараў шмат англійскіх, нямецкіх, польскіх ды і з іншых моваў слоў. Інакш кажучы, як хто гаворыць, часта так і піша...

ЛІТАРАТУРА

Развіццё літаратуры ў эміграцыі, як правіла, ідзе не за кошт талентаў, што нараджаюцца і вырастаюць у новых умовах, а за кошт тых, хто па розных прычынах пакінуў Радзіму. Сёй-той з літаратараў, ды і нелітаратараў, апынуўшыся за межамі сваёй краіны, спрабуе асэнсаваць жыццё там, адкуль прыехаў. Ды і настальгія ж па тым, што пакінуў дома, мучыць. Але паступова і літаратура «згасае» — паміраюць некаторыя яе творцы, а тыя, што астаюцца, таксама трацяць да яе смак. I жывіцца ж няма чым — адарванасць ад усяго роднага, ад жыцця народа вельмі адмоўна ўплывае нават на вялікія таленты. Што ўжо казаць пра тых, каго наўрад ці можна назваць талентамі, а калі і назваць, дык з пэўнай скідкай. Зноў жа— гэта характэрныя асаблівасці ўсякай эмігранцкай літаратуры, яны агульныя для ўсіх, у тым ліку і для беларускай. Ёсць і свае чыста нацыянальныя адметнасці — яна малалікая, амаль не мае чытачоў. Ды і па колькасці напісанага і выдадзенага там, не гаворачы ўжо пра значнасць, проста мізэрная ў параўнанні з тым, што робіцца і выдаецца на Радзіме. Па якасці яна таксама часта даволі прымітыўная. Пра гэта гавораць самі беларускія літаратары-эмігранты. Вось характэрнае прызнанне аднаго з іх: «Купіў сабе ў бібліятэку некалькі беларускіх кніг, a чытаць няма чаго... (К. Акула, «Бацькаўшчына», № 38 за 1958 г.). Галоўныя тэмы — гэта ўспаміны пра маленства, туга па Радзіме. Ёсць і містыка, безнадзейнасць, расчараванне ўсім... Вядома, хлеб чужацкі — хлеб сабацкі, ён нялёгка даецца кожнаму. Жывуць таксама літаратары не з пяра свайго. Ганарару ў большасці выданняў няма, калі хто хоча выдаць кнігу, дык трэба мець грошы, каб заплаціць выдаўцу. А тут і так ледзь зводзіць чалавек канцы з канцамі. Жыве ж, як і амаль кожны эмігрант, быццам на вакзале — сёння тут, а заўтра і сам не ведае, дзе будзе. Надзеі, што вернецца дадому, з гадамі жыцця за мяжою

знікаюць. I сілы няма, ды і лад той, ад якога ўцякаў, які не падабаецца, не слабее, а ўмацоўваецца. Словам, безвыходнасць, беспрасвецце. Астаецца спадзявацца на адно — вярнуцца дадому, на Радзіму, хоць сваімі творамі... Беларуская эмігранцкая літаратура, як ужо гаварылася, малалікая па колькасці і тых, хто ў ёй працуе, ды і па колькасці створанага. I жанрава яна таксама не асабліва багатая. Калі ў паэзіі яшчэ можна назваць што-небудзь вартае, дык у прозе і таго амаль няма. Зусім адсутнічае драматургія, бо і патрэбы ў ёй не ўзнікала: беларускага тэатра за мяжою ніколі не было. Няма і кіно, тэлебачання...

ПАЭЗІЯ

Паэзія займае ў беларускай эмігранцкай літаратуры галоўнае месца. У ёй працавала ды працуе і цяпер некалькі паэтаў-прафесіяналаў, якія бясспрэчна маюць талент. I першае месца сярод іх займае адна са старэйшых беларускіх паэтэс Наталля Арсеннева. Нарадзілася яна 20 верасня 1903 г. на Каўказе (г. Баку) у сям’і рускага служачага, які паходзіў з роду тых Арсенневых, што даў па жаночай лініі паэта М. Лермантава. Адразу ж пасля нараджэння дачкі бацькі пераязджаюць у Вільню, дзе будучая паэтэса вучыцца спярша дома (яе маці была настаўніца), потым паступае ў Віленскую гімназію. У часе першай сусветнай вайны, калі нямецкія войскі падышлі да Вільні, сям’я Арсенневых эвакуіравалася ў Яраслаўль. Назад у Вільню вярнуліся ў студзені 1920 г. Тады ў Вільні адкрылася Першая гімназія, настаўнікамі ў якой працавалі вельмі аўтарытэтныя Б. Тарашкевіч, А. Смоліч, М. Гарэцкі... У гэтую гімназію аддалі Арсенневы сваю дачку Наталлю для прадаўжэння вучобы. Там яна і пачала пісаць вершы па-беларуску, якія неяк асмелілася паказаць М. Гарэцкаму. Вершы Н. Арсенневай М. Гарэцкаму спадабаліся, і адзін з іх — «Восень» — ён змясціў ў газеце «На-

ша думка», што выходзіла ў Вільні пад яго рэдакцыяй. Неўзабаве вершы маладой паэтэсы з’явіліся і на старонках іншых выданняў — у газеце «Беларускія ведамасці», у «Зборніку «Беларускіх выдамасцяў», у «Дэкламатары», у календарах. У 1927 г. Віленскае выдавецтва Б. Клецкіна выдала вершы Н. Арсенневай (сама яна к гэтаму часу скончыла гімназію, курсы настаўнікаў беларускіх народных школ і працавала настаўніцай) асобнай кнігаю, якая называлася «Пад сінім небам». Зборнік паэзіі «Пад сінім небам» знайшоў шырокі водгук сярод беларускай грамадскасці. Рэцэнзіі на яго з’явіліся на старонках многіх выданняў як у Заходняй Беларусі, так і ў Савецкай. Усе без выключэння рэцэнзенты адзначалі бясспрэчны талент паэтэсы, яе высокую культуру творчасці, уменне маляваць карціны, перадаваць настрой, уводзіць чытача ў «край фантазіі і хараства, дзе пануе непадзельна музыка гукаў» (А. Навіна). Крытык М. Байкоў у часопісе «Полымя» (1927, № 8) адзначаў, што хоць «Н. Арсеннева — не наша савецкая паэтка», але «яна прыналежыць беларускай літаратуры, якая, дзе б яна ні з’яўлялася, уваходзіць у агульны струмень беларускага культурнага развою». Ён жа, М. Байкоў, у той самай рэцэнзіі паэзію Н. Арсенневай ставіў «з погляду ўнутраных якасцей і тэхнікі» вышэй за творчасць іншых беларускіх паэтэс, у прыватнасці Цёткі і К, Буйло. «У асобе Наталлі Арсенневай мы маем паэтку першае, так сказаць, ступені з выпрацаванай тэхнікай верша пры ўнутранай змеснасці паэтычнай творчасці», — пісаў ён. Прыкладна тое самае гаварыў і М. Чэмер (У. Самойла) на старонках віленскага часопіса «Родныя гоні»: «Першае ўражанне — магутнае, пераконваючае, што перад намі — з’явішча сапраўднай, самамэтнай, арганічнай, шчырай паэзіі «божай міласцю», паэзіі кроўна-блізкай найглыбейшым жаралам народнага духу і дзеля гэтага маючай усе падставы для далейшага бліскучага развою й расцвету. Наталля Арсеннева мае ўсё, каб зрабіцца першарадным тварцом паэзіі, — мае глыбокі і шырокі грунт

пад сабой...» («Родныя гоні», 1927, 5 і № 6, артыкул

«Верная дачка Сонца і Шчырай Зямелькі»).

У зборніку паэзіі «Пад сінім небам» — некалькі раздзелаў, дзе вершы згрупаваны паводле іх зместу. Найбольш удалыя — і гэта адзначалі ўсе без выключэння рэцэнзенты — вершы, прысвечаныя роднаму краю, а таксама тыя, што сваімі каранямі ўваходзілі ў фальклор, пачэрпнутыя з народных крыніц. Адзначаўся таксама дабратворны ўплыў на маладую паэтэсу творчасці Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча.

Далейшыя вершы Н. Арсенневай, што друкаваліся на старонках розных заходнебеларускіх выданняў, а найперш — у штоквартальніку «Калоссе», пацвердзілі, «што са сваіх інтымных пачуццяў яна ўмее вязаць прыгожыя карункі» (М. Танк, «Лісткі календара»). Асабліва ўдаваліся ёй лірычныя вершы, дзе апявалася родная прырода, самая прыгожая і, можа быць, самая сумная яе пара — восень. Таму наступную сваю кнігу, якая асобным выданнем так і не выйшла, яна назвала «Жоўтая восень» (1927 — 1937 гг.). Вядома, паэзія Н. Арсенневай не ўсім аднолькава падабалася нават у той жа Заходняй Беларусі. Былі ў яе свае прыхільнікі, былі і тыя, хто ўжо тады бачыў недахопы — прыглушанае гучанне сацыяльных матываў, рэдкае адгуканне на боль і пакуты гаротнага беларускага люду; бракавала і характэрных тады для паэзіі Заходняй Беларусі рэвалюцыйнасці, заклікаў да барацьбы за справядлівасць. М. Танк, сустрэўшыся з паэткаю ў 1937 г. на пасяджэнні Беларускага навуковага таварыства, пісаў, што «агулам я — не прыхільнік яе паэзіі, хоць некаторыя яе вершы, прачытаныя на гэтым вечары, мне спадабаліся сваім лірызмам, вобразнасцю», «што мы — людзі рознага складу, розных поглядаў. Выпадкова сустрэліся, і не ведаю, ці сустрэнемся больш калі. Дарогі нашы разыходзяцца ў процілеглых напрамках. Відаць, калі буду нешта пісаць, і выкажу гэтую сваю думку» (М. Танк, «Лісткі

календара»). I выказаў у вершы «Нашы шляхі», прысвяціўшы яго паэтэсе:

Нашы дарогі расходзяцца даўна пад зорамі.

На аднэй чуеш крок, на другой — шум трысця...

He спаткаліся тут між палёў, між разорамі, не сустрэціцца ім на пясчаным парозе жыцця...

Даводзіцца зноў і зноў здзіўляцца, як часта бачаць далёка наперад паэты, як умеюць заглядваць у будучыню, прадказваць яе! М. Танк стаў адным з выдатнейшых паэтаў Савецкай Беларусі, a Н. Арсеннева... Прычыну Ta­ro, што здарылася з ёю, трэба шукаць у многім, а найперш, як мне здаецца, у тым, што яна выйшла замуж за Францішка Кушаля *. Ф. Кушаль звёз Н. Арсенневу аж на шаснаццаць год у Польшчу, дзе сам служыў у войску. Калі пачалася другая сусветная вайна, Н. Арсеннева з дзецьмі (двума сынамі) апынулася ў Вілейцы. Працавала ў першыя месяцы пасля вызваленчага паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь у абласной газеце, прымала ўдзел у напісанні пісьма ад працоўных Заходняй Беларусі Сталіну. У 1940 г. разам з дзецьмі яна была вывезена ў Казахстан, аднак неўзабаве па просьбе Саюза пісьменнікаў Беларусі вернута. Пачалася Вялікая Айчынная вайна, немцы акупіравалі Савецкую Беларусь, вярнуўся Ф. Кушаль. I сам Ф. Кушаль, а за ім і Н. Арсеннева ўключыліся ў супрацоўніцтва з нямецка-фашысцкімі захопнікамі —

* Францішак Кушаль нарадзіўся ў 1895 г. у Пяршаях Валожынскага павета. Вучыўся ў Івянцы. У 1915 г. даслужыўся да штабскапітана царскай арміі. У 1919 г. працаваў у Беларускай вайсковай камісіі ВНР. Пасля перайшоў на службу ў польскую армію. 3 1939 г.— у палоне. У час Вялікай Айчыннай вайны, апынуўшыся ў Мінску, пайшоў на службу да нямецка-фашысцкіх захопнікаў— удзельнічаў у арганізацыі батальёнаў самааховы, быў камандзірам беларускіх афіцэрскіх курсаў, начальнікам штаба. 3 1944 г.— ка-

мандзір Беларускай краёвай абароны. Па даручэнню БЦР арганізоўваў дывізію «Беларусь», якая ў канцы красавіка 1945 г. здалася ў Баварыі амерыканцам. Памёр у 1968 г. у ЗША.

Ф. Кушаль даслужыўся да генерала, a Н. Арсеннева працавала ў «Менскай (Беларускай) газэце»; пасля ўтварэння так званай Беларускай Цэнтральнай Рады стала «кіраўнічкай» аддзела літаратуры Беларускага культурнага згуртавання. Яна прымала ўдзел у рабоце Другога Усебеларускага кангрэса, дзе разам з іншымі галасавала за адрыў Беларусі ад СССР. У вершах, што друкаваліся на старонках «Менскай (Беларускай) газэты», у часопісе «Новы шлях», ды і ў іншых выданнях і што склалі потым кнігу «Сягоння» (вершы 1941—1943 гг.) (выйшла ў 1944 г. у Мінску), імкнулася быць «над схваткай», асуджаць наогул вайну як з’яву, плакала над лёсам беларускіх матак, што хаваюць сваіх забітых сыноў, асуджала забойствы, пажары вёсак, разбурэнні гарадоў... У некаторых вершах гучалі ноткі пратэсту супраць гітлераўскай акупацыі, за што паэтэсу выклікалі ў СД для тлумачэння, у некаторых — ноткі пратэсту супраць «бандытаў»—партызан і падпольшчыкаў (у час адной з акцый помсты загінуў яе старэйшы сын Яраслаў)... («Кажная акупацыя,— гаварыла яна ў 1969 г. у інтэрв'ю («Беларус», № 143),— гэта блізу заўсёды гвалт, няволя. Колькі ж іх, гэтых акупацый, перажыла ўжо працягам гісторыі нашая Бацькаўшчына! Гэтак і чародная, нямецкая акупацыя Беларусі 1941 —1944 гг. каштавала нашаму народу незлічоныя ахвяры, пакуты і крыўды».) Вось характэрны, у нейкім сэнсе праграмны верш ваеннага перыяду, якім, дарэчы, і адкрываецца кніга «Сягоння»:

Мне кажуць, што пісаць заўсёды, усюды можна. Папера, алавік, натхненне — верш гатоў.

Паэт, абы прысеў, а верш змайструе, зложыць, Як з сена, ўміг з радкоў пявучых змеча стог. Але аб чым пісаць?

Прарокам быць па часе, Нізаць каралі рос, вянок асенні віць? Пажарышчаў дзікіх мой верш і так не згасіць, He змые з душ людскіх пурпуравай крыві.

Дапраўды, што пісаць і заўтра, і сягоння?

Трупоў не ўваскрэсіш санетам аб вясне...

Сягоння

кажны верш хаўтурным звонам звоніць, Найлепшай рыфмай ртоў галодных не замкнеш... Пісаць аб салаўёх, аб снежнай белі вішняў?

Замоўклі салаўі пад медны роў гармат, А белы вішняў снег сягоння смешна лішні; Сталёвы востры штык напіша вершаў шмат... Няхай жа свет гарыць, хай плавіцца у горне Грымотных новых дзён, куецца, як нарог, Нарэшце мо й паэт харэі, ямбы згорне I зноў пачне пісаць, гуслярыць...

Даў бы Бог!

У гэтыя, ваенныя, гады Н. Арсеннева шмат працуе над перакладамі. П’есы ў яе перакладзе («Затонуты звон» Г. Гаўптмана, лібрзта опер «Вяселле Фігара», «Чарадзейная флейта») ішлі на сцэне гарадскога тэатра. На яе словы кампазітар М. Шчаглоў (Куліковіч) напісаў некалькі «ваяцкіх» песень, якія спяваліся курсантамі школы «ахвіцэраў», паліцаямі...

Калі савецкія войскі разам з партызанамі і падпольшчыкамі вызвалялі Мінск, яна ўцякла з мужам у Германію. Жыла там да 1949 г.г потым пераехала ў ЗША. У 1979 г. выдала вялікі том паэзіі «Між берагамі» (НьюЙорк—Таронта), у які ўвайшлі як яе лепшыя ранейшыя вершы, так і тыя, што былі напісаны ў эміграцыі — у Германіі і ў ЗША. Што можна сказаць пра гэтыя «эмігранцкія» вершы? У іх — шмат тугі па родным краі, нараканняў на лёс, які абышоўся не лепшым чынам, успамінаў пра Радзіму. У цыкле вершаў «Не астыць нам» (1944—1949), створаных у Германіі, ёсць разгубленасць, выкліканая стратай Бацькаўшчыны, непрыманне чужой рэчаіснасці, пранізлівыя радкі пра ўсё роднае, дарагое:

Люблю я летуцень, калі рука чыясьці стаўляе прасніцы з кудзеляю сівой і пачынае ніткі дажджавыя прасці над галавой.

Няма канца дажджу, ні гуду верацёнаў.

Віецца з( песняй ніць на шпулю, на душу, і сніцца мне, што звоніць наш сасоннік у сэрцы і ўвушшу...

Што ў засенях сасон сузорыць сон ліллёвы, жывіцай плачуць з радасці камлі, і новых песняў строй у голлі вецер ловіць, страсаючы з крылля зялёны пыл далін.

Кахалі й вы, як я,

старыя нашы пушчы, віхрамі ўспенены, шумлівы акіян.

Ці горкі сум на іх

тут вашых душ не сушыць?

Баліць мая...

Блакітная, далёкая Радзіма, калісь — штадзённы. хлеб, а сяння — толькі сон...

(Верш «I сніцца мне»).

Пераезд з Германіі на сталае жыццё ў ЗША нарадзіў некалькі новых цыклаў вершаў, аб’яднаных потым агульнай назвай «На ростанях». Сум па Радзіме тут набывае асаблівае гучанне. Усё, што трапляе на вочы, параўноўваецца з тым, што там, у родньім краі. Гэта характэрна для вершаў «Тут гэтага няма», «Тут гэткае завуць зіма», «Першая восень», «У мурох» і інш. Жаданне «зноў пабачыць, з ліпнёвай радасцяй гарачай прыйльгнуць да роднае мяжы» аж папяліць паэтэсу. У некаторых вершах яна падымаецца да значных філасофскіх абагульненняў. Але чым далей, тым сум па Радзіме робіцца проста нясцерп-

ны, неадольны. Дзе шукаць апоры, каб жыць? У бога. Адсюль — і біблейскія матывы, потым містыка...

Сама паэтэса ўсё больш і больш замыкаецца ў сабе, амаль не прымае ўдзелу ў розных палітычных акцыях, а са смерцю мужа — Ф. Кушаля — і зусім адыходзіць ад палітыкі. У тых інтэрв'ю, што зрэдку з'яўляюцца ў перыядычным эмігранцкім друку, ёсць некаторыя выказванні прыхільнасці да таго, што робіцца ў Савецкай Беларусі, да нашай літаратуры. («...мяркуючы з таго, што ўдаецца мне ўсё ж час ад часу пачытаць, я вельмі высака цаню паэзію сучаснае Беларусі, нязгасную любасць да Бацькаўшчыны, якая ў ёй жыве» («Беларус», 1983, № 314).

Другім па значэнню створанага, напісанага ды, мабыць, і па таленту варта назваць Масея Сяднёва. За афіцыйную дату яго нараджэння прынята лічыць 18 жніўня (1 верасня) 1915 г. На самай жа справе ён нарадзіўся на два гады раней — у 1913 г. у вёсцы Мокрае, якая цяпер знаходзіцца ў Касцюковіцкім раёне на Магілёўшчыне. «Мой бацька — селянін,— апавядаў потым М. Сяднёў,— і я — вясковы хлопец, сын бедняка, які нават напачатку вызваляўся ад падатку... Бацькі мае непісьменныя абодва, і абодва працавітыя. Мне здаецца, што я болей узяў усяго ад маці, у прыватнасці, пачуццёвую аснову».

Вучыўся будучы пісьменнік у Макранскай пачатковай школе, потым — у Саматэвіцкай сямігодцы, настаўнік якой I. Чэчка—выпускнік Нясвіжскай семінарыі быў добра знаёмы з Якубам Коласам, чым вельмі ж ганарыўся і пра што неаднойчы расказваў на ўроках, тым самым абуджаючы цікавасць да літаратуры.

Пасля заканчэння Саматэвіцкай сямігодкі М. Сяднёў у 1930 г. паступіў у Мсціслаўскі педтэхнікум — там, як вядома, перад гэтым вучыліся Змітрок Астапенка, Аркадзь Куляшоў і Юлі Таўбін. Але вучоба ў педтэхнікуме ў М. Сяднёва не пайшла, бо яму там, як ён прызнаваўся, не спадабалася. «Тады ў педагогіцы панаваў так званы лабараторна-брыгадны метад, і я сядзеў у брыгадзе гэ-

3 Зак. 235

65

тай, як дурань: нехта за мяне адказваў, а мне ставілі адзнакі. Ды яшчэ голад настаў». I М. Сяднёў пакінуў вучобу, нават не скончыўшы першы семестр.

Куды было дзявацца, вельмі не думаў — вярнуўся дахаты, да бацькоў. Нейкі час працаваў у калгасе, потым уладкаваўся настаўнічаць у суседнюю вёску Кавычычы. У 1933 г. у надзеі знайсці сваё месца ў жыцці ён выпраўляецца ў сталіцу Савецкай Беларусі горад Менск, паступае там у Вышэйшы педагагічны інстытут. Аднак атрымаць дыплом настаўніка яму не ўдалося — у 1936 г., калі быў студэнтам апошняга курса, яго арыштоўваюць і без усякіх на тое падстаў высылаюць на Калыму.

Пяць гадоў правёў М. Сяднёў у сталінскіх лагерах — здабываў золата, працаваў на лесапавале, быў чорнарабочым. У канцы 1940 г. разам з іншымі былымі студэнтамі, якія спрабавалі свае сілы ў літаратуры і якія былі арыштаваны—Я. Ермаловічам, У. Клішэвічам, М. Суднікам, М. Гваздовым, П. Шыраковым,— прывезлі ў Мінск на перагляд справы. Але зрабіць гэта не паспелі: пачалася Вялікая Айчынная вайна. Калі на сталіцу Савецкай Беларусі пасыпаліся нямецкія бомбы, усім арыштаваным і асуджаным было загадана пакінуць турму. М. Сяднёва разам з усімі пагналі калонай на Чэрвень. Там, у Чзрвені, ахова разбеглася і М. Сяднёў апынуўся на волі.

Вярнуўся ў родную вёску, працаваў на гаспадарцы. Калі Чырвоная Армія вызваляла Магілёўшчыну, баючыся, каб зноў не трапіць у сталінскія лагеры, М. Сяднёў выехаў у Беласток. Потым былі Берлін, Прага...

Пачалося бадзяжнае эмігранцкае жыццё. М. Сяднёў працаваў настаўнікам у беларускай гімназіі ў Міхельсдорфе (Германія), на фабрыках і заводах у ЗША, на радыёстанцыі «Свабода», выкладаў рускую мову ў адным з амерыканскіх (штат Індыяна) універсітэтаў. Цяпер ён на пенсіі, жыве непадалёку ад Нью-Йорка ў невялічкім гарадку Глен Коў.

Пісаць вершы М. Сяднёў пачаў яшчэ ў школе, у чац-

вёртым класе. Адзін з іх «Трактарная калона» надрукавала раённая газета «Сталінскі прызыў», калі вучыўся ў Мсціслаўскім педтэхнікуме. Потым яго вершы пачалі з'яўляцца на старонках рэспубліканскіх газет і часопісаў — «Чырвонай змены», «Звязды», «Савецкай Беларусі», «Літаратуры і мастацтва», «Беларускай работніцы і сялянкі», «Паляўнічага Беларусі», «Полымя рэвалюцыі». У ранніх вершах, напісаных не без уплыву фальклору, творчасці Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, ды і рускіх паэтаў А. Пушкіна, М. Лермантава, С. Ясеніна, апяваў хараство роднай прыроды, радасць і паўнату жыцця, нясмелае юначае каханне. Займацца творчасцю не пакінуў і ў турме, у сталінскіх лагерах, Там ён у неверагодна цяжкіх умовах стварыў цыкл вершаў «Патушаныя зоры», у якіх паспрабаваў перадаць усю жудасць перажытага ім самім і ўсімі яго сябрамі па няшчасці:

Я ў няволі. Маці, мая маці, ну, нашто дала ты мне жалейку? Маёй песні болей не ўзвівацца — згінуў, згінуў я не за капейку.

У вершы «Хадзіў я ў пустыні і ціхім і сумным» ёсць і такія радкі:

He хочацца жыць, а памерці — шчэ болей, жывеш на зямлі і не знаеш, зачым.

Чаму ж не хапае адвагі і волі сябе задушыць у гушчары лясным?

У пазнейшых вершах паэт знаходзіць адказ на гэтае, дьі і іншыя пытанні:

Толькі я лягу і вочы зажмуру, толькі растану у ночнай цішы, пад здрыгі таемныя муру песня снуецца ў душы.

з*

67

Менавіта яна, песня, ці інакш — паэзія ратавала М. Сяднёва ў нялёгкіх выпрабаваннях, дапамагала яму прайсці праз усе кругі сталінскага пекла, выжыць, застацца самім сабою.

I вось «збамбілі ля турмы увесь квартал», і паэт «пайшоў у свет раскутым». Матывы адчаю, жуды саступаюць месца роздуму:

Ад часу, калі пугай яшчэ ляскаў і ў полі рос, глядзеў я з незямною ласкай у глыбіню нябёс.

I там тануў мой зрок і сам я.

I я і статак — як плылі.

Здавалася — нябёсы ёсць таксама і на зямлі.

Ды на зямлі было усё зямное і не было нябёс.

Сцярог мяне, стаяў за мною зямны мой лёс.

Ён так падбаў і ўсё так з’ісціў, зямны мой лёс, што ўжо пабачыць, як калісьці, я ке магу нябёс.

Напісаныя ў турме і на Калыме вершы, а таксама новыя, хоць і не часта, але друкаваліся ў акупацыйных выданнях — часопісе «Новы шлях», газетах «Раніца», «Новая дарога», «Беларускі работнік» і інш. У Беластоку М. Сяднёў падрыхтаваў да друку першы свой зборнік паэзіі, які назваў «Ад сына твайго, Беларусь». Але зборнік гэты, адрэдагаваны і набраны ў Кёнігсбергу, згарэў у пажары. Давялося М. Сяднёву чакаць яшчэ некалькі год, каб убачыць, патрымаць у руках сваю першую кнігу. Гэта было ў невялікім нямецкім гарадку Рэгенсбургу ў 1946 г. Называлася яна «У акіяне ночы», Праз год там

жа, у тым самым Рэгенсбургу, дзе знайшоў часовае прыстанішча паэт, у яго выйшла другая кніга —«Спадзяванні». «Я ўключыў у гэтыя першыя свае кнігі вершы ваенных гадоў і новыя,— паведамляў М. Сяднёў. —Між іншым, некаторыя з напісаных і надрукаваных вершаў я не ўключыў у гэтыя зборнікі — меркаваў, што яны не вартыя таго». У 1947 г., праўда, ужо не ў Рэгенсбургу, а ў Міхельсдорфе і ў Ватэнштэце, у М. Сяднёва выйшлі яшчэ дзве кнігі — «На край святла» і «Цень Янкі Купалы». «Гэта быў адзін з самых плённых перыядаў у маім жыцці,— пісаў потым паэт.— Там, нягледзячы ні на што, я знаходзіўся ў нейкім рамантычна-ўзнёслым стане... Туга па страчаным перапаўняла мяне, гэта стварала своеасаблівы настрой. З'явіліся вершы заглыбленага зместу, з філасофскім падтэкстам, тое, што называецца медытацыяй. Я жыў паэзіяй, паэзія давала мне крылы, глушыла боль. Як дарэчы, і ў сталінскіх турмах, на Калыме. Каб, здаецца, не вершы — не жыў бы». Менавіта тады ў адным з вершаў, прысвечаных сястры Дар’і, былі такія радкі:

Адно другога ўсё трагічней, і страшна — гора без турбот збываў я песняю лірычнай, замест каб стаць на эшафот...

Што ж? Я не плачу й не каюся, адно толькі даль імжыць... Мне трэба казка якаясь, каб мог я жыць.

I такой казкай сталася для М. Сяднёва паэзія. Як толькі было цяжка на душы, ён браўся пісаць вершы, глушыў імі боль.

Наступныя кнігі паэта выходзілі ўжо са значнымі перапынкамі — і не ў Еўропе, а ў Амерыцы — «Ля ціхай брамы» (Нью-Йорк, 1956), «Птушыныя зоры» (Мюнхен—

Нью-Йорк, 1975), «Ачышчэнне агнём» (Глен Коў — НьюЙорк, 1985), «А часу больш, чым вечнасць» (Глен Коў — Нью-Йорк, 1989). Пры ўсёй разнастайнасці тэм, якія закранаў і закранае паэт у сваёй творчасці, ёсць адна як бы галоўная, скразная, якая пераходзіць з твора ў твор, з кнігі ў кнігу — гэта Радзіма, той кусочак зямлі, дзе ён нарадзіўся, упершыню ўбачыў свет, спазнаў першыя радасці і нягоды.

Засумаваў я па табе, Радзіма, па недаступнай па тваёй красе. Кудысьці адыходзіш ты ўсё міма і забываешся, даруй мне, пакрысе, Цябе я пакідаў, я думаў, не надоўга — праз месяц, праз другі вярнуся зноў. Але цягнік далей, далей мяне ўсё тоўхаў: як незнарок — назад не йшоў,—

прызнаецца паэт у вершы «Жывы ўспамін».

Бацькаўшчына, родная вёска саграваюць паэта, дзе б ён ні быў, акрыляюць яго, даюць тэмы для творчасці.

Цяпер на бацькаўшчыне ўжо марозы кладуць узор на ранішнім лядку. Падпаленыя восеняй бярозы усцяж гараць на бальшаку.

Мне, босаму, не страшна, што я босы,— скачу па маразянай траўцы шчэ валей. Здаецца мне — як гляну на бярозы, ад полымя мне іхняга цяплей.

Я восеняй жыву ў трывозе;

забудуся, ды зноў кране: падпаленыя восеняй бярозы гараць пякучай ранай у мяне.

[Верш «Восень»).

Нямала твораў прысвяціў М. Сяднёў другой сусветнай вайне, тым падзеям, сведкам якіх ён быў сам на яго роднай зямлі — паэмы «Мая вайна», «Забраны Мінск», «Цень Янкі Купалы», «Мікола Бугроў» і інш. Асабліва пранікнёна напісаны яго вершы пра маці, сясцёр, якіх пакінуў дома, у сваёй вёсцы, пайшоўшы бог ведае куды і чаго:

Сястра мая, даўно цябе не бачыў — ад самага крывавага жніўя.

Балюча мне за ўсе мае няўдачы, за ўсе грахі, што аплаціў не я.

Калі б не я, усё было б іначай, я стаўся усяму віной: жыццё сваё і ваша перайначыў, і ўсё пайшло не тою стараной.

Вершы М. Сяднёва—гэта сапраўдная паэзія, яны вызначаюцца навізною мастацкіх сродкаў, нечаканай метафарычнасцю, лірызмам, свежасцю думкі, у некаторых з іх ён падымаецца да значных паэтычных абагульненняў.

Немалую цікавасць уяўляе і проза М. Сяднёва — яго раманы «Раман Корзюк» (Нью-Йорк—Мюнхен, 1985) і асабліва «I той дзень надыйшоў» (Глен Коў—НьюЙорк, 1987). Першы раман М. Сяднёву менш удаўся ўжо хоць бы па той прычыне, што ў самой яго задуме — «я думаў напісаць чытэльную кніжку, даць у рукі беларускага чытача твор, які б зацікавіў яго як сваёй тэмай, сваёй матэрыяй, гэтак і сваімі сюжэтна-фабульнымі калізіямі, без асаблівых прэтэнзіяў на вялікую літаратуру» — быў пэўны пралік. Раман гэты пісаўся з вялікімі перапынкамі аж 27 гадоў. I хоць у рамане дзейнічаюць «канкрэтныя, не выдуманыя людзі з іхнімі сапраўднымі прозвішчамі», а месцам дзеяння выбраны Мінск, яго наваколле, а потым турма і тое, што ў ёй адбывалася ў часы масавых рэпрэсій і бяспраўя, гэта не ратуе. Мастацкія

пралікі кампенсаваць аўтару не ўсюды ўдалося. У гэтых адносінах куды лепшы раман «I той дзень надыйшоў». Ён папоўніў не такую ўжо і бедную беларускую літаратуру пра вайну, высвеціў яшчэ адну незабыўную яе старонку. Удаліся аўтару сцэны вясковага жыцця, апісанні прыроды, кахання; праўдзіва, пераканаўча створаны і вобразы маці, бацькі, некаторых суседзяў. Ды і сама вайна, перажытае аўтарам пададзена без прыкрас, так, як яно было ўсё на самай справе. Раман напісаны ад першай асобы, вельмі шчыра, лірычна і такою багатаю, свежаю мовай, якою цяпер ужо рэдка пішуць многія празаікі. «I той дзень надыйшоў»— удача М. Сяднёва, гэта бадай ці не самы лепшы раман, створаны і выдадзены ў беларускім замежжы,

Вельмі таленавіта, плённа працаваў у паэзіі, на жаль, нядоўга і Алесь Салавей (сапраўднае імя і прозвішча Альфрэд Радзюк). Нарадзіўся ён 1 мая 1922 г. у в. Крысава на Дзяржыншчыне. Яго бацька, савецкі служачы, займаў розныя пасады — быў ляснічым, дырэктарам саўгаса, загадчыкам прыгараднай гаспадаркі і аддзела гандлю райспажыўсаюза — таму сям'я часта пераязджала, мяняла месца жыхарства. У 1937 г. бацьку і маці арыштавалі... Таму ўсё далейшае, што здарылася з ім у вайну, ды і потым, Алесь Салавей звязваў з «крывавай завірухай» сталіншчыны. Пра страшныя падзеі «крывавай завірухі» і тое, што яму давялося перажыць, ён пісаў у аўтабіяграфічнай паэме «На хуткіх крыллях вольнага Пегаса» (1943):

Нямала ейны меч злажыў галоў, і чалавек ёй кажны быў — што муха. Муку жуды смяротны млін малоў, драпежная крышыла косці скруха. Нясцерпным пеклам стаўся белы свет, яго зямля — суцэльнай дамавінай.

На кажным кроку — гнеў, разбой злачынны,

за імі — поцемкі, крывавы след;

куды ні ступіш — слёзы, кроў бязвінных і сыты чорным груганам абед.

...Тады я страціў бацьку, страціў маці. Я быў з дзяцей старэйшы — меў тады пятнаццаць год. Са мной — шчэ трое ў хаце — сястра, браты... Hi хлеба, ні вады...

Ну, вось і ўсё... Да гэтага няшчасця і холад грызкі — дзень не без бяды, і недавер вакольны, і пракляцце без дай прычыны — на усе лады...

Вось так нечакана і крута, можна сказаць, за некалькі хвілін перамянілася жыццё будучага паэта. I ўсё ж Альфрэд не разгубіўся, не ўпаў у паняверку — вучыўся ў школе, потым паступіў у педтэхнікум. Аднак з-за нястач тэхнікум давялося пакінуць праз два гады і ўладкавацца на працу ў лагойскую раённую газету.

Вершы пачаў пісаць рана, яшчэ ў маленстве, па-руску. Лепшыя з іх аднойчы паслаў у «Пнонерскую правду», дзе літкансультантам тады працаваў С. Маршак. С. Маршак параіў яму пісаць вершы па-беларуску. «Только на этом языке ты сможешь хорошо пмсать, который ты знаешь от колыбелн. Ты мыслмшь по-белорусскн, а пншешь по-русскн м мыслн свон выражаешь несоответственно русскому языку». У 1937 г. адзін яго верш змясціла раённая газета «Ударнік Дзяржыншчыны». Потым вершы маладога паэта пачалі друкавацца на старонках рэспубліканскіх газет — у «Чырвонай змене», «Звяздзе», «Літаратуры і мастацтве», у часопісе «Полымя рэвалюцыі». Альфрэд быў выкліканы на нараду маладых пісьменнікаў у Мінск, дзе яго творы атрымалі добры водгук П. Глебкі.

Пачалася Вялікая Айчынная вайна, яго не мабілізавалі ў армію, бо меў дрэнны зрок. Клапоцячыся пра меншых братоў і сястру, шукаў хоць якое працы. Урэшце ўладка-

ваўся намеснікам адказнага сакратара, дакладней, вярстальшчыкам у «Менскую (Беларускую) газэту», што пачала выходзіць у акупіраваным ворагам Мінску. Але праца ў прафашысцкай газеце яму не спадабалася, і ён пакінуў яе, паехаў на Вілейшчыну настаўнічаць. Месца ў школе не знайшлося, давялося ўладкоўвацца пісарам ва ўправу г. п. Ілья. У 1942 г. пачаў выходзіць часопіс «Новы шлях». Рэдакцыя гэтага часопіса размяшчалася ў Мінску, але друкаваўся ён у Рызе. Трэба быў чалавек, які змог бы пераехаць на сталае жыхарства ў сталіцу Латвіі і там дапамагаць выпускаць друкарам часопіс. Прапанавалі Альфрэду Радзюку. Ён згадзіўся і з таго часу (кастрычнік 1942 г.) жыў у Рызе.

У вершах, што друкаваліся даволі часта і ў «Беларускай газэце», і ў газеце «Голас вёскі», і ў часопісе «Новы шлях», імкнуўся не ўлазіць у палітыку — пісаў пра прыгажосць родных краявідаў, поры года, каханне... Шмат эксперыментаваў у формах верша, асвойваючы амаль усе яго класічныя віды — рандо, санет, актаву, акраверш і г. д. Тут ды і ва ўсім іншым у творчасці ён наследаваў М. Багдановіча, якога любіў найбольш з усіх беларускіх паэтаў і якому прысвяціў некалькі вершаў. Сабраныя разам вершы і паэма «На хуткіх крыллях вольнага Пегаса», у якой паэт закрануў і некаторыя балючыя яму падзеі, у прыватнасці арышты ў перадваенныя гады, і склалі першую яго кнігу «Mae песні»,— яна выйшла ў 1944 г. у Рызе, але ў продаж не паступіла: Савецкая Армія ўжо вызваліла Беларусь і падыходзіла да Рыгі. Баючыся расплаты за супрацоўніцтва з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, падаўся ў адступленне — спярша ў Берлін, потым у Прагу, у Аўстрыю. Тут, у Аўстрыі, трапіўшы да амерьг канцаў, у лагер «перамешчаных асоб», А. Салавей напісаў і выдаў гістарычную паэму «Звіняць званы святой Сафіі», а таксама кнігу паэзіі «Сіла гневу», у якую ўвайшлі многія раннія, яшчэ юначыя, вершы і тыя, што былі напісаны пасля. Калі ў паэме пераважае сімволіка, дык

зборнік паэзіі вельмі рэалістычны. Галоўная яго тэма — вайна з усімі яе жахамі, тыя няшчасці, што прыносіць яна людзям. Ваеннае ліхалецце не магло не адбіцца на паэце, на яго ўспрыманні свету, акаляючага асяроддзя. Сутыкнуўшыся твар у твар з фашызмам, з усім яго чалавеканенавісніцтвам, вышэйшасцю нямецкай расы над усімі іншымі расамі і народамі, Алесь Салавей напісаў некалькі вершаў, якія не адмовіліся б змясціць ні адна савецкая газета.

Пранікнёна, з вялікай любоўю і зачараванасцю апісаны мясціны, дзе рос і жыў паэт, ёсць цікавыя паэтычныя творы і пра мінулае Беларусі, прысвечаныя «Слову аб палку Ігаравым», старой Вільні, Ф. Скарыну, В. Цяпінскаму, С. Буднаму... Гэтыя вершы склалі асобны цыкл «Гамоніць даўнай праўды звон». Талент А. Салаўя сталее, паэт робіць у некаторых вершах значныя абагульненні («Зямля ў агні», «Крыніцы звонкае струмень», «Дваццаты век» і ў іншых). Каханню, яго вялікай і чароўнай сіле прысвяціў паэт цыкл вершаў «Вянкі», а таксама паэмы «Сын», «Домік у Менску», «Вянок санетаў», што ўжо не выйшлі асобнаю кнігаю. Жаніўшыся і займеўшы дзяцей, у 1949 г. Алесь Салавей, якому было тады 27 гадоў,'пераязджае жыць у Аўстралію. Па дарозе туды ды і там ён стварае новую кнігу вершаў «Несмяротнасць», якая цалкам упершыню надрукавана ў зборніку яго паэзіі «Нятускная краса» (Нью-Йорк— Мельбурн, 1982). Чужая краіна, адарванасць ад роднае зямлі, вобраз любай Бацькаўшчыны, які не пакідаў паэта ні днём ні ноччу,— асноўны змест гэтай, бадай, самай сталай яго кнігі... Рэальнае жыццё, цяжкасці, з якімі сутыкнуўся паэт у Аўстраліі, не натхнялі на творчасць. Былі гады, калі ён зусім нічога не пісаў... He прымаў ён і ніякага ўдзелу ў тых нацыяналістычных зборышчах, што наладжваліся ў Амерыцы і ў Еўропе былымі гітлераўскімі паслугачамі. Жыў сямейнымі, будзённымі клопатамі, цалкам аддаваўся зусім не творчай працы.

22 студзеня 1978 г. Алеся Салаўя і зусім не стала — памёр у час купання ў моры ад разрыву сэрца...

...Тыя, хто сустракаўся з паэтам, расказваюць, што псеўданім Альфрэд Радзюк узяў сабе ад папулярнай у 30-я гады песні пра сірату, якога, калі памрэ, пахаваюць на чужыне і ніхто не скажа, дзе яго магіла, хіба, можа, «раным-рано на рассвете соловей пропоет»...

Магіла Алеся Салаўя сапраўды на чужыне, у далёкай Аўстраліі — у Мельбурне на беларускіх могілках...

Што ж да паэтычнай спадчыны, дык яна, пазначаная сапраўдным талентам, паступова вяртаецца на Радзіму. Проста дзіўна, як, нягледзячы на складанейшыя перыпетыі лёсу, паэту ўдалося захаваць амаль дзіцячую непасрэднасць і чысціню ўспрыняцця свету, не падпасці ні пад якія часовыя ўплывы, так характэрныя для многіх, чыя творчасць развівалася далёка ад роднага дому.

Сваё месца ў беларускай эмігранцкай паэзіі займае і Уладзімір Клішэвіч. Нарадзіўся ён 27 лютага 1914 г. у вёсцы Краснадворцы на Случчыне. У 1930 г. скончыў Старобінскую сямігодку, потым педагагічныя курсы ў Слуцку, працаваў настаўнікам. У 1933 г. паступіў у Мінскі педагагічны інстытут, аднак скончыць яго не змог: быў у 1936 г. арыштаваны і высланы на Калыму. У жніўні 1940 г. яго разам з М. Сяднёвым і іншымі былымі студэнтамі прывезлі назад у Мінск на перагляд справы, дзе і заспела вайна.

Цяжка ды і немагчыма зразумець, а тым больш апраўдаць тое, чаму замест таго, каб змагацца з акупантамі, ён пайшоў да іх служыць — пачаў супрацоўнічаць у рэдакцыі «Газэты Случчыны». У 1943 г. у складзе беларускай дэлегацыі наведаў Германію.

Вершы пачаў друкаваць у 1931 г. У часе Вялікай Айчыннай вайны змяшчаў іх на старонках многіх прафашысцкіх выданняў. У 1943 г. склаў калектыўны зборнік «Песняры Случчыны», у які ўвайшлі творы яго самога, а таксама Лявона Случчаніна, Янкі Золака, Арыстарха 76

Крота, В. Блакітнага, Леаніда Гая, Базыля Явара. Адступіў перад прыходам савецкіх войск разам з немцамі, жыў у Германіі і ў ЗША. У 1964 г. выдаў зборнік вершаў «Далячынь», а ў 1965 г.— вялікую эпічную паэму «Васіль Каліна», у якой паказаў жыццё беларускай вёскі ў часы калектывізацыі і перад вайною. Многія старонкі прысвечаны бяспраўю і рэпрэсіям, што панавалі ў сталінскія гады. У лірычных адступленнях сумуе па родным краі, успамінае яго як самае дарагое, што ён меў, ды страціў.

Капіталістычны свет з яго законамі і антычалавечай мараллю прыйшоўся не па душы У. Клішэвічу. Да таго ж мучыла настальгія — паэт проста не мог жыць без Бацькаўшчыны, У вершах, што пісаў, ён не хаваў гэтага. Урэшце ён прыязджае ў СССР, наведвае Мінск , родныя мясціны. У вершах, што ў гэты час з'яўляюцца, ён захапляецца жыццём Савецкай краіны і савецкіх людзей, славіць тыя змены, што адбыліся на Бацькаўшчыне пасля «Вялікага Кастрычніка» і вайны. Рэдакцыя газеты «Голас Радзімы» падтрымала паэта, выдала ў 1973 г. кнігу яго вершаў «Сняцца дні мне залатыя», куды ўвайшлі вершы, напісаныя ў эміграцыі, а таксама тыя, што нарадзіліся на роднай зямлі.

Уся нацыяналістычная эмігранцкая прэса вакол гэтага падымае страшэнны лямант: пасыпаліся фельетоны, эпіграмы, карыкатуры... Але У. Клішэвіч на гэта быццам не звяртае ўвагі — піша тое, што ў яго на душы. У многіх радках яго паэзіі — пякучы боль, папярэджанне, каб ніхто не паўтараў яго памылак. Ёсць і творы, прысвечаныя паказу таго, што паэт убачыў і перажыў на чужыне, выкрыццю прадажнага капіталістычнага грамадства і тых адносін між людзьмі, дзе чалавек чалавеку воўк, а не таварыш і брат:

Скалясіў я і сушу, і воды, Адпакутаваў шчырай душой. He да густу мне Захаду подых, Я тут шчасця нідзе не знайшоў.

Або:

Запавет на чужыне такі

Ад бацькоў пераходзіць к дзецям: Іншаземныя маякі

Тваю ноч не асвецяць.

У. Клішэвіч марыў вярнуцца на Радзіму, каб зноў тут жыць, аднак нечаканая і ў нейкай ступені загадкавая смерць 14 лістапада 1978 г. не дазволіла яму зрабіць гэта.

Жывучы на Захадзе, У. Клішэвіч не прымаў якога-небудзь актыўнага ўдзелу ў антысавецкіх акцыях, быў у баку ад многіх зборышчаў недабітых былых прыслужнікаў фашыстаў. He дзіўна, што яго імя і творчасць там замоўчваюцца. Hi адзін з яго твораў так і не быў надрукаваны ў часопісе «Конадні», ні разу ніхто не ўспомніў пра яго на старонках нацыяналістычных выданняў і пасля яго смерці. Словам, прыезды ў СССР, прасавецкія настроі яму не дарованы...

Дзелячыся некалі радасцю з выпадку таго, што на роднай зямлі, у Мінску, выйшла кніга яго паэзіі, У. Клішэвіч пісаў: «Гэта для мяне вялікае свята і радасць. Калі мой родны народ пра мяне не забыў, дык чаму я павінен яго цурацца? Служыць Радзіме — найвялікшая пашана і светлы гонар».

Талент У. Клішэвіча як паэта не паспеў па-сапраўднаму раскрыцца. На тое было шмат прычын, але адна з галоўнейшых — адарванасць ад сваёй Радзімы, ад яе жыватворных народных крыніц

He без поспеху працуе ў паэзіі не адзін дзесятак гадоў і Міхась Кавыль (Язэп Лешчанка). Ён нарадзіўся 1 лістапада 1915 г. у в. Покаршаў на Случчыне. Скончыў Грэскую сямігодку, паступіў на пазашкольнае аддзяленне Белпедтэхнікума ў Мінску. 23 лютага 1933 г. быў арыштаваны і асуджаны на тры гады няволі за «прыналежнасць да Саюза вызвалення Беларусі», якога, як вядома,

не існавала. Адбыў пакаранне на Далёкім Усходзе (чацвёртае аддзяленне Дальлага). У канцы кастрычніка 1936 г. датэрмінова быў вызвалены «за ўдарную працу і добрыя паводзіны».

Нейкі час жыў у Варонежы: вучыўся ў педінстытуце на літаратурным факультэце, працаваў настаўнікам.

3 першых дзён вайны — на фронце. Ваяваў на Украіне, у маі 1942 г. трапіў у «мяшок» разам з трыма арміямі, якімі камандаваў Цімашэнка.

3 1944 г. у Германіі. У 1950 г. выехаў у ЗША, дзе жыве і цяпер.

Вершы пачаў пісаць рана. Першы свой паэтычны твор «Гудкі» змясціў у газеце «Беларуская вёска» ў 1929 г. Друкаваўся ў «Піянеры Беларусі», у дадатку да бабруйскага «Камуніста» «Вясне», у часопісе «Маладняк», Быў сябрам «Маладняка». У друку выступаў пад псеўданімам Язэп Маёвы.

На эміграцыі выдаў чатыры зборнікі паэзіі—«Ростань» (Рэгенсбург, 1947), «Першая рана» (Манчэстэр, 1960), «Пад зоркамі белымі» (Нью-Йорк, 1954), «Цяжкія думы» (ЗША, 1961) — і кнігу выбраных твораў «Міжагнёўе» (Нью-Йорк, 1990). Піша таксама прозу (раман «Із агню ды ў полымя»),

У паэзіі прытрымліваецца традыцыйных формаў, звязаных з народнай творчасцю. Шмат увагі ўдзяляе перажытаму ў вайну і пасля вайны, ёсць вершы пра турму і няволю. Значнае месца займаюць вершы пра Радзіму. Да прыкладу — верш «Жураўлі»:

Із далёкай заморскай зямлі, Дзе сады зелянеюць узіму, Без трывогі ляцяць жураўлі На сваю дарагую радзіму. Каля Нёману, лесу наўскрай, Абкурлычуць прыгожае лета, А ўвосень у сонечны край Зноў у вырай у эскарце дзетак.

А куды мне падацца, куды?

Ці ж навек прысмактала чужына?

Дзе ж напіцца «жывое вады»,

Камень цяжкі каб з сэрца нізрынуў?

Жураўлі, мае сёстры, браты, Як я выстаю, сум як задушыць, Па дарозе ў Святую Святых Захапеце з сабой маю душу.

У трохі нечаканай, не зусім уласцівай беларускай паэзіі манеры, але цікава, хоць і з пэўнымі выдаткамі, працуе ў эміграцыі Янка Юхнавец. Нарадзіўся ён на Бягомельшчыне ў 1921 г., атрымаў юрыдычную адукацыю. 3 прыходам на Беларусь немцаў быў арыштаваны і вывезены ў Германію. Цяпер жыве ў ЗША.

Вершы Я. Юхнавец пачаў пісаць у Германіі. Выдаў кнігі паэзіі «Шорах моўкнасці» (Нью-Йорк, 1955), «Новая элегія» (Нью-Йорк, 1964), «Калюмбы» (Нью-Йорк, 1967). Паэзіі Я. Юхнаўца характэрна асацыятыўнасць, нетрадыцыйнае мысленне і вобразная структура, глыбіня думкі. Іншы раз ён звяртаецца ў сваёй творчасці да бачаных у маленстве і юнацтве малюнкаў, перажытага на Радзіме і на чужыне. Каларытнымі, запамінальнымі з'яўляюцца яго паэмы «Вежы стромкія ўзвысіў замак», «Новая элегія», «Сула», прысвечаныя гістарычнаму мінуламу народа.

3 іншых паэтаў, якіх лёс закінуў на эміграцыю, можна назваць:

Алеся Змагара (Яцэвіча)—ён нарадзіўся ў 1903 г. (1 кастрычніка) на Случчыне ў сям'і валаснога фельчара. Скончыў Слуцкую гімназію. У 1920 г. браў удзел у Слуцкім паўстанні. Быў асуджаны на два гады няволі. He адбыўшы пакарання, уцёк. Скончыў літаратурна-педагагічнае аддзяленне Мінскага педінстытута. Настаўнічаў у Радашковічах. У 1944 г. эмігрыраваў у Аўстрыю. Жыў некаторы час у Францыі. Цяпер жыве ў ЗША.

Вершы пачаў пісаць у дзяцінстве. Выдаў зборнік «Да згоды» (Кліўленд, 1962). Піша таксама прозу;

Рыгора Крушыну (Казака) — ён нарадзіўся таксама на Случчыне 3 снежня 1907 г. У 1944 г. выехаў у Германію. Жыў нейкі час у ЗША.

Друкуецца з 1927 г. Выдаў кнігі паэзіі «Лебедзь чорная» (1947), «Вячорная лірыка» (1963), «Хвіліна руздуму» (1968), «Вясна ўвосень» (1972), «Дарогі» (1974), «Сны і мары» (1976).

Памёр у 1979 г.;

Уладзіміра Дудзіцкага (Гуцьку) — ён нарадзіўся 8 студзеня 1911 г. на Чэрвеньшчыне. Вучыўся ў Белпедтэхнікуме ў Мінску. У 1933 г. быў арыштаваны, адбыў тры гады ў сталінскіх лагерах (Новасібірск, Марыінск) і год высылкі ў Казахстане. У 1944 г. выехаў у Германію. Жыў некаторы час у ЗША, потым — у Венесуэле.

Вершы пачаў пісаць яшчэ да вайны. Друкаваўся ў часопісе «Новы шлях», у газетах «Раніца», «Новая дарога», «Голас вёскі» і ў эмігранцкіх выданнях;

Янку Золака (Антона Даніловіча) — ён нарадзіўся 1 лістапада 1912 г. у вёсцы Лучнікі на Случчыне ў сям'і селяніна. Скончыў сямігодку, потым аднагадовыя настаўніцкія курсы ў Рагачове. Працаваў настаўнікам, a заадно вучыўся ў Мінскім педвучылішчы і Аршанскім настаўніцкім інстытуце (завочна).

У 1944 г. выехаў у Германію. Цяпер жыве ў ЗША.

Вершы пачаў пісаць яшчэ ў школе. Друкаваўся ў «Газэце Случчыны», «Баранавіцкай газэце», у часопісе «Новы шлях». Выдаў два тамы сваёй паэзіі — «Творы», т.1, 1979 і т.2, 1981;

Лнатоля Бярозку (Мацея Смаршчка) — ён нарадзіўся ў в. Падлессе на Случчыне 19 лютага 1915 г. Жыў у Заходняй Беларусі, вучыўся ў Баранавічах і ў Вільні. Прымаў актыўны ўдзел у беларускім студэнцкім руху. Вершы пачаў пісаць у сярэдзіне 30-х гадоў. Друкаваўся на старонках часопісаў «Шлях моладзі», «Зарніцы», «Калос-

се». 3 прыходам на Беларусь немцаў працаваў лекарам. Трапіў у канцлагер Нардгаўзэн. Пасля вызвалення жыў некаторы час у Германіі, потым пераехаў у ЗША. Як лекар ён вядомы ў ЗША, яго імя прысвоена аднаму з дамоў пенсіянераў у штаце Мінесота. Выдаў кнігу паэзіі «Адзінаццаць вершаў» (1989) з паралельнымі перакладамі іх на англійскую мову;

Пётра Сыча — ён нарадзіўся 18 студзеня 1912 г. на Вілейшчыне. У 1939 г. быў арыштаваны і высланы на прымусовую працу ў Варкуту. Уступіў у армію Андэрса, прымаў удзел у баях на тэрыторыі Італіі, у тым ліку пад Монта-Касіна. Жыў у Германіі. Памёр у 1964 г.

Вершы пачаў пісаць і друкаваць у 1932 г. Выдаў таксама кнігу успамінаў «Смерць і салаўі»;

Сяргея Хмару (Сіняка)— ён нарадзіўся на Слонімшчыне (в. Казлоўшчына). У 1939 г. выдаў у Вільні кнігу паэзіі «Жураўліным шляхам». У час вайны супрацоўнічаў з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1944 г. эмігрыраваў у Германію. Цяпер жыве ў Канадзе;

Сяргея Ясеня (Янку Запрудніка)— ён нарадзіўся 9 жніўня 1926 г. на Навагрудчыне. У 1944 г. выехаў у Германію. Цяпер жыве ў 3LLJA.

Друкавацца пачаў у 1947 г. Акрамя вершаў, піша публіцыстыку.

У кожнага з гэтых паэтаў ёсць свае паэтычныя ўдачы. Але, на жаль, многім з іх нестае культуры творчасці, яны варыліся гадамі ў сваім саку, і тое, што некаторыя з іх паспелі зарыфмаваць, толькі хіба ўмоўна можна назваць паэзіяй. Хоць здараліся выпадкі, што і ў іх часам «праразаўся» голас, асабліва калі яны гаварылі пра перажытае імі самімі, пра страчаную Радзіму, пра тое, як не хапае яе ім і сёння там, на чужыне. Вось, да прыкладу, верш Я. Золака «Сум па Радзіме»:

3 краю роднага, з роднага дому, У чужы і няведамы край

Мянё выгнаў мой лёс-пустадомак Сумаваць і павольна ўміраць.

Я жыву і — здаецца — вясёлы, Па чужацкай вандрую зямлі, Толькі сняцца мне нашыя сёлы, Сняцца любыя сэрцу палі.

Сніцца мне: на вячорках дзявочых Песні родныя срэбрам звіняць... Слёзы горкія льюцца мне з вочаў, Аніяк не магу іх суняць.

I тады я павольна згараю

У пякучай сардэчнай журбе...

О мой любы, гаротны мой краю, Як жа цяжка мне жыць без цябе!

Такія шчырыя радкі прызнання, любові да свайго краю можна знайсці і ў іншых паэтаў, што апынуліся не заўсёды па сваёй волі на чужыне, якая не стала ды ніколі, мабыць, і не стане ніводнаму з іх новай радзімай.

ПРОЗА

У параўнанні з паэзіяй проза займае яшчэ сціплае месца. Акрамя М. Сяднёва, у прозе працуе сур'ёзна, прафесійна хіба што адзін Кастусь Акула (сапраўднае імя і прозвішча Аркадзь Качан)Нарадзіўся ён 25 лістапада 1925 года ў Заходняй Беларусі. У час вайны трапіў у фашысцкі засценак. Потым вучыўся ў школе беларускіх «ахвіцэраў», якую арганізавалі гітлераўскія акупанты ў Мінску. Разам з гэтай школай адступіў у Германію. Жыў некаторы час у Англіі. Цяпер жыве ў Канадзе. Выдае «часапіс беларускіх ветэранаў» «Зважай».

Як празаік выступіў у 1962 г. з вялікай аповесцю «Змагарныя дарогі», у якой паспрабаваў асэнсаваць перажытае ім самім у гады вайны, зрабіў спробу абяліць фашысцкіх прыхвасняў і забойцаў, прыдаўшы ім арэол нейкіх «барацьбітоў за нацыянальныя інтарэсы» беларускага

народа. Аповесць атрымалася грувасткая, рыхлая па кампазіцыі, месцамі яна нагадвае звычайны нарыс, a то і дзённік — усё, што бачу, пра тое і пішу...

Большай кампазіцыйнай стройнасцю вызначаецца раман «Гараватка», які складаецца з трох кніг — «Дзярлівая птушка» (1965), «Закрываўленае сонца» (1974), «Беларусы, вас чакае зямля» (1981). Але і гэты раман не можа прэтэндаваць на паўнацэннае мастацкае палатно, бо, працуючы над ім, аўтар, як прызнаўся сам, сустрэўся з невырашальнымі праблемамі — «праблемамі мовы і краіны». «Тут, на эміграцыі,— гаварыў ён у адным з інтэрв'ю («Беларус», 1964, № 83—дадатак — «Веснік з Канады»),— не пачуеш крынічна-жывой беларускай мовы, што патрэбна пісьменніку для адлюстравання, прыкладам, шматхварбнасці яе ці якога дыялекту. Мова эмігрантаў — гэта пераважна макароншчына. Там, дома, яшчэ захаваўся свой корань... Улічваючы ізаляванасць ад народа на бацькаўшчыне ды недахоп добрых беларускіх слоўнікаў, праца над мовай вельмі цяжкая. Уся дзейнасць «Гараваткі» разгортваецца ў Беларусі. Я ж пакінуў бацькаўшчыну юнаком, значыцца, не бачыў яе вачамі даспелага чалавека. Таму немалая праблема, прыкладам, апісанне беларускае прыроды, народнага быту. А на гэтым будуецца сюжэт «Гараваткі». Коратка кажучы, цяжкасць працы над «Гараваткай» у тым, што пішацца яна за мяжой Беларусі, без кантакту з роднай прыродай і народам». Кантакт гэты па-сапраўднаму так і не быў наладжаны пісьменнікам, а ў выніку — мастацкія пралікі, якія не даюць магчымасці аднесці твор да значных здабыткаў беларускай літаратуры.

У апошні час К. Акула паспрабаваў пісаць па-англійску, як гэта рабіў у свой час вядомы рускі пісьменнік У. Набокаў. Тая аповесць, што ён надрукаваў на англійскай мове, не пакінула якога-небудзь следу ў англамоўнай літаратуры сучаснай Канады, хоць, як адзначалі некаторыя рэцэнзенты, дала магчымасць канадскаму чытачу

ўведаць, што на тэрыторыі краіны жыве яшчэ аДна дасюль малавядомая этнічная група людзей — беларусаў.

Даволі плённа працуе К. Акула і ў жанры публіцыстыкі і літаратурнай крытыкі (кніга «Усякая ўсячына», 1984).

Выдаў некалькі кніг апавяданняў, аповесцей і нарысаў (апісальных, рытарычных, з недастатковай матываванасцю ўчынкаў герояў) і Уладзімір Сядура, які выступае найчасцей пад псеўданімам Ул. Глыбінны, Нарадзіўся ён у /Лінску ў 1910 г. Вучыўся ў БДУ. У 1933 г. быў арыштаваны і высланы на тры гады ў Сібір. Скончыў Ленінградскі універсітэт, у 1941 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю. У час Вялікай Айчыннай вайны быў галоўным рэдактарам часопіса «Новы шлях», часта друкаваўся на яго старонках і ў «Беларускай газэце». Цяпер жыве і працуе ў ЗША. Выступае ў друку з артыкуламі, прысвечанымі пытанням беларускай культуры і рускай літаратуры, у прыватнасці, такія артыкулы змяшчаліся ў часопісе «Новый журнал», у газеце «Новое русское слово». У 1955 г. у Нью-Йорку выдаў кнігу «Беларускі тэатр і драма» (на англійскай мове), а ў 1958 г. у Мюнхене— кнігу «Доля беларускай культуры пад Саветамі». У. Сядура аўтар рамана «Вялікія дарогі» (няскончаны), аповесці «На берагах пад сонцам» (1964), кнігі нарысаў «На святой зямлі» (1972 г.) і інш. Некалькі разоў перавыдавалася яго кніга «Достоевсковеденне в СССР» (1955, 1957, 1958).

He пакінуў бальш-менш прыкметнага следу ў эмігранцкай прозе і ў свой час вядомы ў Беларусі празаік, адзін з сяброў «Узвышша» Юрка Віцьбіч — ён жа Юры Стукаліч (Г. Шчарбакоў). Нарадзіўся ён 15 чэрвеня 1905 г. у г. Веліж у сям'і папа. Вучыўся ў гімназіі і педтэхнікуме. У 1922—1933 гг. працаваў у Маскве на хімічных заводах. Першае апавяданне надрукавана ва «Узвышшы» ў 1929 г. Выдаў кнігі прозы «Смерць Ірмы Лаймінг» (1932), «Формула супраціўлення касцей» (1937), якія крытыкаваліся

за архаізмы ў мове. У час Вялікай Айчыннай вайны быў членам так званага Цэнтральнага ўрада Беларускага культурнага згуртавання, выступаў часта ў друку з артыкуламі па гісторыі Беларусі. Быў прызначаны рэдактарам тоўстага літаратурна-мастацкага часопіса, які так і не выйшаў за ўсе гады фашысцкай акупацыі. Адступіў разам з немцамі. У эміграцыі выдаў цікавую, з багатымі гістарычнымі паралелямі і фактамі кнігу-нарыс «Плыве з-пад Святое гары Нёман», надрукаваў у перыядычным друку шэраг артыкулаў і апавяданняў — «У пошуках Альгердава шляху», «Мы дойдзем», «Над возерам Шпірдынг», «Вышэй галаву, Дубавец», «Так станецца» і інш. Друкаваўся ў «Новом русском слове» (каля 200 публікацый). Памёр у 1975 г.

He выдаў ні адной сваёй кнігі ў эміграцыі, хоць друкаваўся даволі часта на старонках «Бацькаўшчыны» і «Беларуса», Лявон Савёнак, які выступаў пад псеўданімам Леанід Свэн. Ён нарадзіўся ў 1897 г. на Глыбоччыне. Вучыўся ў Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі. Працаваў у газеце «Савецкая Беларусь». Яго кніга фельетонаў «Чароўная іголка» (1929) калісьці атрымала добрыя водгукі. У 1933 г. ён быў арыштаваны. У 1939 г. вярнуўся на Радзіму, працаваў настаўнікам. У час вайны выступаў у «Беларускай газэце» пад псеўданімам Л. Крывічанін — вёў «Дзённік Чужанінава». Памёр у 1974 г.

3 празаічнымі творамі — апавяданнямі, аповесцямі — у друку час ад часу выступае Аляксандра Саковіч (яна ж — Іна Рытар, Іна Каханоўская) — малодшая сястра жонкі пісьменніка і вучонага М. Грамыкі. Нарадзілася яна 14/27/ снежня 1906 г. у Адэсе. Жыла ў Мінску, Маскве. Закончыла Беларускі дзяржаўны універсітэт. У 1944 г. выехала ў Германію, цяпер жыве ў ЗША. У 1986 г. выдала вялікі том прозы «У пошуках праўды» (Нью-Йорк— Кліўленд).

Цікавы гістарычны раман напісаў I. Случанскі «Драбы» (Мельбурн, 1958). 3 празаічнымі творамі ў перыя-

дычным друку выступілі таксама В. Бірыч (А. Адамовіч), А. Галіна (М. Міцкевіч, родны брат Я. Коласа). Кнігу «Дзесяць апавяданняў» (Нью-Йорк, 1965) выдаў Мікола Цэлеш...

КРЫТЫКА

Крытыка — найбольш злосная, непрымірымая да ўсяго савецкага ва ўсёй эмігранцкай літаратуры. Ды і надта ж абмежаваная. У творчасці пісьменнікаў вышуквае толькі тое, што ёй хочацца бачыць, спрабуе ўсю беларускую савецкую літаратуру падаць «у супраціве» да Савецкай улады. Аналізуючы творчасць Я. Купалы, Я. Коласа, У. Дубоўкі, У. Жылкі, Я. Пушчы і іншых сучасных савецкіх пісьменнікаў, эмігранцкія крытыкі імкнуцца сказіць рэальную карціну развіцця літаратуры і самой савецкай рэчаіснасці, займаюцца недазволенымі прыёмамі дадумвання за аўтараў, прачытаць тое, чаго няма ні ў тэксце, ні ў падтэксце, словам, займаюцца непрыкрытай правакацыяй. Яно і не дзіўна, калі паглядзець на саміх «крытыкаў». Галоўную скрыпку тут іграў і іграе цяпер Антон Адамовіч. Нарадзіўся ён у 1909 г. у Мінску. Скончыў БДУ. Выступае ў друку з 1926 г. Змясціў на старонках «Узвышша» вялікае (і цікавае, глыбокае!) даследаванне, прысвечанае разгляду творчасці М. Гарэцкага. У 1931 г. быў высланы за межы Беларусі, працаваў у навучальных установах РСФСР (г. Глазаў, Кіраў). У Вялікую Айчынную вайну актыўна супрацоўнічаў з нямецкафашысцкімі акупантамі: быў членам Галоўнай рады так званай Беларускай народнай самапомачы, членам прэзідыума Беларускага навуковага таварыства і рэферэнтам па справах прапаганды і прэсы пры гітлераўскім генеральным камісарыяце Беларусі, працаваў у рэдакцыі «Менскай (Беларускай) газэты»; з 1943 г. — у рэдакцыі газеты «Раніца», што выходзіла ў Берліне. Пасля вайны разам з Л. Савёнкам рэдагаваў газету «Бацькаўшчына» (Мюнхен). Удзельнічаў у стварэнні Мюнхенскага інстыту-

та па вывучэнню СССР. 3 1960 г. жыве ў ЗША, займаецца антысавецкай дзейнасцю. Адзін з кіраўнікоў беларускай рэдакцыі радыёстанцыі «Свабода». За мяжою апублікаваў некалькі кніг па гісторыі Беларусі, яе культуры і літаратуры. У прыватнасці, разглядаў творчасць Я. Купалы, Я. Коласа, спрабуючы падаць яе «ў супраціве» Савецкай уладзе. Напісаў шматслоўныя, часам не зусім выразныя па думцы ўступныя артыкулы да кніг выбраных твораў У. Жылкі, Л. Калюгі, А. Мрыя, Н. Арсенневай, А. Салаўя, што выйшлі за мяжою. У некаторых публікацыях «па-свойму» тлумачыць творчасць У. Дубоўкі, Я. Пушчы, іншых савецкіх пісьменнікаў, Піша і прозу — апавяданні, аповесці, дарэчы, вельмі пасрэдныя. У друку выступае як пад сваім прозвішчам, так і пад псеўданімамі Д. Забранскі, В. Бірыч, С. Юстапчык, Р. Склют, Н. Недасек і інш. Выдаў кнігі: «Якуб Колас у супраціве саветызацыі» (1955), «Большевнзм на путях установлення контроля над Белоруссмей» (1954), «Большевмзм в революцнонном двмженмм Белорусснм» (1956) і інш.

Доўгі час, да самай сваёй смерці, Антону Адамовічу «плённа» дапамагаў яшчэ адзін ненавіснік Савецкай улады Станіслаў Станкевіч. Нарадзіўся ён у 1907 г. у в. Арляняты ў Ашмянскім павеце. Вучыўся ў Віленскай гімназіі. У 1933 г. скончыў гуманістычны факультэт Віленскага універсітэта. Выдаў у 1936 г. кнігу «Беларускія элементы ў польскай рамантычнай паэзіі», за яе атрымаў званне доктара філасофіі. Друкаваўся ў заходнебеларускіх выданнях — газетах, штоквартальніку «Калоссе». У час вайны — бургамістр Барысава, потым — Баранавіч. Адступіў разам з немцамі. За мяжою працаваў на радыёстанцыі «Свабода», выдаваў газету «Беларус». Пісаў артыкулы як пра класічную беларускую літаратуру (Я. Купалу, А. Гаруна, М. Багдановіча), так і пра творы, што з'яўляліся ў беларускай савецкай літаратуры пасля вайны. Некаторыя з гэтых артыкулаў потым увайшлі ў кнігу «Беларуская падсавецкая літаратура першае палаві-

ны 1960-х гадоў» (1967). Літаратуразнаўчыя і крытычньія працы С. Станкевіча неглыбокія, думкі і вывады часцей за ўсё правакацыйныя.

Памёр у 1980 г. у ЗША.

Нейкі час займаўся крытыкай і Хведар Ільяшэвіч, які выступаў найчасцей пад псеўданімам М. Дальны.

Нарадзіўся ён у 1910 г. у Вільні. Скончыў Віленскую беларускую гімназію, потым гістарычны факультэт Віленскага універсітэта, абараніў дысертацыю «Друкарня дому Мамонічаў у Вільні (1572—1622)». Друкаваўся ў штоквартальніку «Калоссе», у іншых заходнебеларускіх выданнях. Выдаў крытыка-біяграфічны нарыс «Ядвігін Ш.», а таксама пад псеўданімам М. Дальны — зборнік апавяданняў. Пісаў таксама вершы. У гады вайны быў рэдактарам газеты «Новая дарога», што выходзіла ў Беластоку. Загінуў у аўтамабільнай аварыі ў 1948 г. у Германіі.

ПЕРАКЛАДЫ

Іх няшмат, і амаль усе яны, за невялікім выключэннем, не надта высокай якасці. Я. Станкевіч *, які асабліва не вылучаўся добрым густам і ведамі беларускай літаратурнай мовы, апынуўшыся за мяжою, пераклаў з мовы «гэбрэйскае а грэцкае на беларускую» Біблію, наз-

* Янка Станкевіч нарадзіўся 26 лістапада 1891 года ў Арлянятах на Ашмяншчыне, там сама, дзе 1 С. Станкевіч. Скончыў пачатковую школу ў в. Чатыркі, Ашмянскае гарадское вучылішча. Некаторы час працаваў у «Нашай ніве» (1914 г.). потым быў забраны ў царскае войска, ваяваў на франтах першай імперыялістычнай вайны, трапіў у палон. Вызваліўшыся, вярнуўся ў Вільню. Прымаў удзел у абвяшчэнні ВНР. Скончыў Беларускую гімназію ў Вільні. Карлаў універсітэт у Празе. Абараніў дысертацыю па мове Аль-Кітабаў. ІІрацаваў выкладчыкам у Беларускай гімназіі, у Праваслаўнай духоўнай семінарыі, ва універсітэце Стэфана Баторыя. Выбіраўся паслом у Польскі сейм. У час вайны працаваў у школьным выдавецтве ў Мінску. 3 1944 г.—у Германіі, потым—у ЗША. Памёр у ліпені І976 г.

Напісаў 1 надрукаваў вялікую колькасць кніг і артыкулаў па пытаннях беларускай мовы і гісторыі. Апошнія гады працаваў над «Беларуска-расійскім слоўнікам», які выдаў пасля ўжо смерці аўтара Ю. Станкевіч. Быў рэдактарам 1 выдаўцом многіх часопісаў («Родная мова», «Родныя гоні». «Нёман», «Веда», «Незалежнік» і інш.).

ваўшы яе «Святая Бібля». Пераклад гэты выклікаў у эмігранцкай прэсе, ды і ў газеце «Голас Радзімы» цэлы шэраг артыкулаў, у якіх злосна і едка высмейваліся недахопы, бо прыгожая беларуская мова ў ім загучала парадыйна, сказіўшы сэнс святога пісьма. Ды і зразумець у некаторых выпадках, што хацеў сказаць людзям «Бог», амаль немагчыма: перакладчык ужыў такія словы і «хвормы», якіх ніхто ніколі не чуў і не мог чуць: яны не існуюць у беларускай мове, выдуманы самім перакладчыкам... Перавыдаваць гэту «Святую Біблю» ніхто не асмельваецца, хоць яна і выйшла даўно — у 1973 г. Для патрэб вернікаў перавыдаецца ранейшы пераклад «Новага запавету і псальмаў», што быў зроблены яшчэ ў Заходняй Беларусі А. Луцкевічам. Я. Пятроўскі — ён яшчэ перад вайною ў Берліне займаўся выданнем слоўнікаў у дапамогу нямецкім салдатам і афіцэрам, што рыхтаваліся ступіць на беларускую зямлю,— пераклаў і выдаў у ЗША пяць тамоў «Выбраных дыялогаў» Платона, а таксама два тамы «Лепшых думак чалавека». Пераклады Я. Пятроўскага таксама не з'яўляюцца ўзорам перакладчыцкага майстэрства, хоць, вядома, яны лепшыя за пераклад «Біблі» Я. Станкевіча. У Рыме выйшла кніга «Лісты святых апосталаў» у перакладзе П. Татарыновіча (ён загадваў у Рыме беларускай секцыяй Ватыканскага радыё, памёр у 1978 г.), а ў Каліфорніі — «Гімны Хрысціян» у перакладзе Д. Ясько.

Перакладаліся і паасобныя творы мастацкай літаратуры. Згаданы вышэй ксёндз, доктар багаслоўя П. Татарыновіч пераклаў «Quo Vadis» Г. Сянкевіча, М. Кавыль — «Роздумы» М. Аўрэлія. Н. Арсеннева перакладала вершы Гётэ і А. Міцкевіча, А. Салавей — Р. М. Рыльке і А. Міцкевіча, М. Сяднёў — Гётэ; В. Адважны, як ужо гаварылася,— байкі А. Крылова, I. Красіцкага. У 1928 г. у Лондане ў перакладзе Веры Рыч з беларускай мовы на англійскую і паралельнымі беларускімі тэкстамі выйшаў зборнік паэзіі М. Багдановіча, А. Гаруна і 3. Бядулі, а ў

Нью-Йорку ў перакладзе на англійскую мову 3. Кіпель — беларускі варыянт сярэдневяковай аповесці «Трыстан». Вось, бадай, і ўсё.

МАСТАКІ, КАМПАЗІТАРЫ, СПЕВАКІ, ВУЧОНЫЯ

Сярод тых, хто пакінуў у розны час і па самых розных прычынах сваю Радзіму і жыў ці жыве за мяжою, нямала здольных людзей. I свае здольнасці, хто ў большай ступені, хто ў меншай, яны выявілі. Талент ёсць талент, ён прабівае сабе дарогу. I ўсё ж, як пісаў У. Клішэвіч, «які б волат творчага духу сам па сабе ні быў, але калі ён адарваны ад роднай зямлі, ад свайго народа, ён паступова вычэрпвае сябе і ідзе да заняпаду. Такую шматгадовую эвалюцыю я перанёс на самім сабе. Чалавек павінен мець цесную сувязь са сваёй роднай зямлёй, са сваім народам, бо і зямля, і народ — тая невычарпальная жыватворная крыніца, якая натхняла людзей на высокіятворчыя справы, і зрачыся гэтай крыніцы — значыць скончыць жыццё самагубствам».

Вельмі шчырае і праўдзівае прызнанне! Бо для нармальнага развіцця любога таленту патрэбны ж яшчэ і тыя, хто б яго зразумеў, ацаніў, падтрымаў. А гэтага якраз і няма на чужыне. I ўсё ж у многіх людзей ёсць цяга да самавыяўлення, да творчасці. I яны твораць...

МАСТАКІ

На жаль, іх творы, і то не ўсе, мне давялося бачыць толькі ў рэпрадукцыях. А як рэпрадукцыя адрозніваецца ад самой карціны — ведае кожны. Тым не менш нават у рэпрадукцыях адчуваецца ў некаторых прафесіяналізм, уменне перадаваць настрой, а галоўнае — у іх

ёсць душа, адухоўленасць. I ў лепшых з іх — думка. Беларусаў-мастакоў за межамі Радзімы жыве нямала, кожны з іх працуе ў сваёй манеры. Ёсць, калі верыць водгукам, і даволі вядомыя — выстаўляліся ў самых папулярных салонах Парыжа і Нью-Йорка. Ды і лепшыя іх карціны набываюць калекцыянеры, музеі. Таму хоць кароткія звесткі пра іх варта ведаць.

Віктао ЖаЎняровіч. Нарадзіўся ў 1913 г. на Браслаўшчыне. Вучыўся ў Віленскай кансерваторыі імя М. Карловіча. Быў знаёмы з Ф. Рушчыцам, Я. Драздовічам, М. Сергіевічам. Яго залічваюць да імпрэсіяністаў. Прымаў удзел у многіх выстаўках у Парыжы, меў персанальную выстаўку ў Нью-Йорку. Тэмы твораў у асноўным беларускія.

Уладзімір Шыманец. Нарадзіўся ў 1911 г. у Рызе. дзе працаваў бацька. У 1919 г. вярнуўся на радзіму ў вёску Засулле. ЖыЎ у дзеда ў Негарэлым. Маляваць вучыўся V школе. Пры немцах быў настаўнікам. Потым жыў у Даніі, францыі. Намаляваў каля 200 карцін. Выстаўляўся ў Парыжы, Версалі, Нью-Йорку. Напісаў працу «Мастакі з Беларусі — школа Парыжа» (Шагал, Суцін, Сэгаль).

Івонча Шымане'л-Сурвіла. Нарадзілася ў Беларусі ў 1936 г. 3 1948 — у Парыжы. Вучылзся ў Вышзйшай лластацкай школе і ў Сарбоне (скончыла філалагічны факультэт). Жыла ў Іспаніі, цяпер — у Канадзе. Самыя вядомыя яе карціны — «Беларускае мястэчка», «Вёска Даманавічы», партрэты «Беларуска», «Калыханка», «Жанчына» і інш.

Тамара Стагаловіч-Кольба. Нарадзілася на Навагрудчыне. Была разам з бацькамі вывезена яшчэ дзіцем у Германію. Вучылася ў Вестэрн-каледж у Агаё, у Інстытуце мастацтва ў Нью-Йорку. Малюе на палатне алейнымі фарбамі, робіць дрэварыты. ілюструе дзіцячыя кнігі. He цураецца беларускіх тэм. Было арганізавана больш за 100 яе выставак у самых розных штатах ЗША.

Пётра Мірановіч. Нарадзіўся 21 верасня 1902 г. на Друйшчыне. Вучыўся ў Рыжскай акадэміі мастацтваў у акадэміка Кугі і прафесара Эліяса. У 1944 г. выехаў у Аўстрыю, потым — у ЗША. Напісаў карціны (алей) — «Над Дзвіною», «Бура», «На сенажаці», «Сняданне ў беларускай хаце», «Жніво», «Зіма на Дзісненшчыне» і інш. Вядомы і як партрэтыст (партрэты Ф. Скарыны, Л. Cane­ri, К. Каліноўскага, Я. Купалы, Н. Арсенневай, А. Салаўя, У. Сядуры, С. Сахарава.). Памёр у канцы 1990 г.

Аляксандр Раманоўскі. Нарадзіўся ў 1915 годзе ў Віцебску. У 1938 г. скончыў Віцебскі мастацкі інстытут. У 1940 г. быў прызваны на службу ў Чырвоную Армію, браў удзел у Фінска-савецкай вайне, трапіў у палон. Жыў некаторы час у Германіі, потым пераехаў у Аўстралію. Памёр у 1955 г.

Вядомы як графік і карыкатурыст. Яго працы друкаваліся на старонках газет «Бацькаўшчына» і «Новае жыццё» (Аўстралія), а таксама часопіса «Конадні», у многіх рускіх эмігранцкіх выданнях. 14 яго гравюр былі выдадзены асобным выданнем у Сіднеі ў 1955 г.

Змітро Чайкоўскі. Нарадзіўся ў Клецку. У 1937— 1939 гг. вучыўся ў Кракаўскай акадэміі мастацтваў. Жыве ў Германіі. Вядомы як партрэтыст, малюе таксама абразы і пейзажы. Яго жанравыя палотны адлюстроўваюць багатую беларускую прыроду і выстаўляліся на розных выстаўках у Еўропе і Амерыцы.

Ірына Рагалевіч. Вучылася ў Акадэміі мастацтва ў ЗША (Нью-Йорк). 3 асаблівай любасцю малюе краявіды Палесся. Яе карціны «Зімовая дарога», «Рамонкі», «Снапы», «Палессе» бывалі на розных выстаўках.

Галіна Русак. Нарадзілася ў Беларусі (Навагрудак). мела некалькі персанальных выставак у Нью-Йорку. У творчасці пераважаюць беларускія тэмы. Лепшыя яе карціны — «Танец сонца», «Купалле», «Курган», «Васілёк».

Міхал Саўка-Міхальскі. Хлапчуком быў вывезены ў Германію. Пасля вайны жыў у Бельгіі, скончыў Лювенскі

універсітэт (інстытут археалогіі і гісторыі мастацтва). Мастак-рэстаўратар, спецыяліст па старажытным насценным роспісе.

Міхась Наўмовіч. Нарадзіўся ў 1922 г. у в. Рамашкевічы на Навагрудчыне. У 1953 г. скончыў факультэт скульптуры Вышэйшай школы мастацтваў у Парыжы. Рабіў скульптуры для парыжскіх і лонданскіх касцёлаў і мастоў, помнік на магіле М. Равенскага і інш. Вядомы таксама як графік— аформіў кнігі Я. Купалы «Спадчына» (1955), Я. Коласа «Сымон-музыка» (1955), А. Гаруна «Матчын дар» (1962) і інш.

КАМПАЗІТАРЫ

Мікола Равенскі. Нарадзіўся 6 снежня 1886 г. на Чэрвеньшчыне. У 1914 г. скончыў трохгадовыя рэгенцкія курсы ў Маскве. У пачатку 1919 г. пераехаў на працу ў Мінск, дзе ўжо ў наступным годзе стаў кіраўніком хору пры Беларускім рабочым клубе. У 1922 г. ён — хормайстар у Мінскім гарадскім тэатры. У 1921 г. М. Равенскі ўдзельнічаў у вялікай экспедыцыі, арганізаванай Інбелкультам па збору народных песень на Случчыне. У гэтым жа годзе ён напісаў музыку да «Залётаў» ДунінаМарцінкевіча (аперэта). У 1923—1930 гг. М. Равенскі скончыў спярша музычны тэхнікум імя Стасава ў Маскве, потым кансерваторыю, пасля чаго працаваў у Мінскім музычным тэхнікуме і ў Беларускай кансерваторыі. Напісаў вялікі сімфанічны твор на словы Я. Купалы, 22 фугі для фартэпіяна, шмат харавых твораў. Пасля вайны жыў у Бельгіі, дзе арганізаваў у г. Лювен вялікі студэнцкі харавы ансамбль. Там, за мяжою, шмат працаваў над стварэннем царкоўнай музыкі, сольнымі спевамі, кампазіцыямі для хору, апрацоўваў народныя песні. Памёр 9 красавіка 1953 г.

Мікола Куліковіч-Шчаглоў. Нарадзіўся ў 1897 г. Першы значны яго твор — опера «Кацярына» (1939). У час вайны супрацоўнічаў з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, пісаў музыку для пастановак у Мінскім гарадскім тэатры, апрацоўваў народныя песні. У 1947 г. у Германіі арганізаваў Беларускі тэатр эстрады. Жыў у ЗША. Выдаў кнігу «Беларуская музыка. Кароткі нарыс гісторыі беларускага музычнага мастацтва» (1953), а таксама некалькі спеўнікаў. Вядомы яго ўспаміны пра Я. Купалу. Памёр у 1969 г.

Эльза Зубковіч. Нарадзілася ў Мінску ў 1895 г. У 1920 г. выехала ў Берлін, дзе вучылася ў прафесара кансерваторыі Паўля Юона. У канцы 1922 г. вярнулася ў Мінск, працавала ў музычнай школе, пасля ў тэхнікуме і кансерваторыі. Напісала некалькі рамансаў. У 1944 г. выехала ў Германію, потым — у ЗША. Апрацавала народныя песні «Сваток», «Кума мая, кумачка», «Ляціць сарока» і інш. У І972г. выдала зборнік сваіх песень «Край мой васільковы». Шмат песень напісала на словы рускіх паэтаў А. Блока, А. Ахматавай, I. Сабуравай і інш.

Алесь Карповіч. Нарадзіўся ў адной з вёсак каля Гродна. Скончыў гісторыка-тэарэтычны факультэт Маскоўскай кансерваторыі. У час Вялікай Айчыннай вайны на старонках «Беларускай газэты» друкаваў артыкулы па гісторыі беларускай музыкі. Напісаў для фартэпіяна «Беларускую сюіту», «Польку-Янку», «Беларускія рапсодыі», рамансы на словы Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, Ф. Багушэвіча, Л. Геніюш, Н. Арсенневай і інш.

СПЕВАКІ

Вячаслаў Селях-Качанскі. Нарадзіўся ў 1885 г. у Лагойску. Скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю. 3 1915 г. спяваў у Марыінскім імператарскім тэатры — выконваў партыі ў операх (некаторыя разам з Шаляпі-

ным) «Князь Ігар», «Дэман», «Рыгалета», «Барыс Гадуноў» і ў інш. 3 1927 г.— дырэктар БДТ-1. Яму было нададзена званне народнага артыста БССР. Быў рэпрэсіраваны, правёў некалькі гадоў у сталінскіх лагерах на Калыме. У вайну супрацоўнічаў з немцамі — кіраўнік Мінскага гарадскога тэатра, кіраўнік аддзела культуры і мастацтва Беларускай самапомачы; у 1944 г. увайшоў у склад БЦР. Жыў у ЗША. Памёр у 1976 г.

Пётр Конюх. Нарадзіўся ў 1910 г. у Турцы на Навагрудчыне. Пры польскай уладзе сядзеў у турме за спяванне беларускіх песень. У гады вайны трапіў у армію Андэрса, адступіў разам з ёю, прымаў удзел у баях пры Монта-Касіна. Дзякуючы свайму выдатнаму голасу — басу, быў заўважаны, спяваў у самых славутых залах у Італіі. Выступаў у Лондане, Бруселі, Мюнхене, Нью-Йорку. Спявае класічныя творы і беларускія песні.

Мікола Стрэчань. Нарадзіўся ў 1944 г. У тым жа годзе бацькі вывезлі яго з Беларусі ў Германію. Жыў у Бельгіі, з 1956 г. — у ЗША. Вучыўся ў Дэ Пол Каледжы (Чыкага). Спявае ў оперы, а таксама беларускія народныя песні, песні беларускіх кампазітараў, у тым ліку і савецкіх — Семянякі, Туранкова, Лучанка і інш.

ВУЧОНЫЯ

Барыс Кіт. Нарадзіўся 24 сакавіка 1910 г. у Пецярбургу. Бацькі яго паходзілі з в. Агароднікі, што на Навагрудчыне, куды пасля Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі яны з сям'ёй і пераехалі жыць. Скончыў Беларускую гімназію, Віленскі універсітэт. Двойчы арыштоўваўся палякамі. Працаваў у розных навуковых установах, арганізоўваў школы, быў дырэктарам Беларускай гімназіі ў Вільні. У час вайны арыштоўваўся гестапаўцамі. У 1945 — 1948 гг. жыў у Германіі, з 1949 г. — у ЗША. Буй-

ны спецыяліст у галіне астранаўтыкі, доктар філасофіі. У якасці эксперта браў удзел у перагаворах ЗША — СССР у 1959 г. па супрацоўніцтву ў галіне касманаўтыкі. Яго кнігу пра ракетнае паліва выдала ў 1960 г. выдавецтва «Мэкмілан». Выдаў таксама кнігу «Гісторыя і сучасны стан савецкай астранаўтыкі». Прафесар, ганаровы член многіх амерыканскіх і еўрапейскіх навуковых таварыстваў (Амерыканскага Астранаўтычнага, Брытанскага Міжпланетнага, Камітэта гісторыі Міжнароднай Акадэміі Астранаўтыкі (Парыж) і інш.).

Аляксандр Ружанец-Ружанцоў. Нарадзіўся 12 жніўня 1893 г. у Вязьме. Вучыўся на гісторыка-філасофскім факультэце Маскоўскага універсітэта, потым — у Аляксееўскай вайсковай школе. Быў на фронце, ваяваў і ў Чырвонай Арміі, і на баку белых. У 1919 г.— маёр у беларускім батальёне БНР. Выдаваў у 1920 г. часопіс «Варта бацькаўшчыны». Пісаў вершы пад псеўданімам Алесь Смаленец. 3 1921 г. — у Коўне, сябраваў з В. Ластоўскім. Выдаў больш 20 бібліяграфічных прац. У 1944—1945 гг. разам з генерал-маёрам К. Езавітавым працаваў у штабе беларускіх вайсковых аддзелаў у Берліне. 3 1949 г. — у ЗША. Выдаваў беларускі бібліяграфічны бюлетэнь. Памёр у 1966 г.

Іван Любачка. Родам з Полаччыны. Доктар філасофіі. Жыў у ЗША. Выдаў шмат самых розных кніг па гісторыі, у тым ліку кнігі «Беларусь пад савецкай уладай (1917 — 1957 гг.)», «Адукацыя ў СССР» (1973) і інш.

Леў Акіншэвіч (1898 — 1980), прафесар-гісторык. Нарадзіўся на Гомельшчыне. Скончыў у Кіеве гімназію і універсітэт. Працаваў у АН УССР. Падтрымліваў сувязь з Інбелкультам, быў сталым супрацоўнікам часопіса «Полымя». У 1944 г. выехаў у Германію. 3 1949 г. — у ЗША. Працаваў у бібліятэцы кангрэса ў Вашынгтоне. Напісаў шмат прац па-беларуску,. па-англійску і па-ўкраінску. Даследаваў Вялікае княства Літоўскае, заходнерускае права, украінскі казацкі рух.

* * *

Хтосьці правільна сказаў, што эміграцыя падобна на тую лужыну, што іншы раз хваляй выкідвае на бераг мора, на пясок — праходзіць час, і яна высыхае — знікае. I як гэта адбываецца, бачыш, амаль фізічна адчуваеш, калі гартаеш, чытаеш розныя эмігранцкія выданні—газеты, часопісы. У кожным нумары адзін, a то і два, тры некралогі... Паміраюць людзі — актыўныя ўдзельнікі тых ці іншых падзей, дзеячы самой эміграцыі. Паміраюць, закрываюцца і самі выданні... Няма каму іх чытаць, няма каму выдаваць, словам, ні маральных, ні матэрыяльных, ні літаратурных сіл... I гэта датычыць у роўнай ступені ўсіх эміграцый, у тым ліку і беларускай... Няма даўно ўжо В. Ластоўскага, П. Крэчэўскага, В. Захаркі... Няма і В. Адважнага, М. Забэйды-Суміцкага, Л. Геніюш, У. Жылкі... Няма і Р. Астроўскага, Ф. Кушаля, С. Станкевіча, М. Шчаглова... Няма і Ю. Віцьбіча, А. Салаўя, У. Клішэвіча... Дажываюць свой век Я. Ліманоўскі, Н. Арсеннева, А. Адамовіч, М. Сяднёў — ім каму ўжо за 80, каму трохі менш...

Закрываюцца і выданні. Даўно стала нябожчыцай «Бацькаўшчына», многія іншыя газеты і часопісы — «Божым шляхам», «Беларуская моладзь», «Баявая ўскалось», «Конадні»...

Што ж замест іх? З'явіліся новы актыўны публіцыст Я. Запруднік, які часта выступае па радыё і ў друку, рэдагуе і выдае газету «Беларус», новы спявак Данчык (Багдан Андрусышын)—ён надта ж хораша, душэўна спявае беларускія песні, вучоныя-даследчыкі Р. Максімовіч, В. Кіпель, 3. Кіпель. Словам, з беларускай эміграцыяй адбываецца тое самае, што і з іншымі — яна памірае. Праўду пісаў У. Клішэвіч, што «той, хто адарваўся ад сваёй Радзімы, асуджае сябе на паступовае духоўнае выміранне. У чужой краіне нашы дзеці яшчэ гавораць на роднай мове, а ўнукі падпадаюць пад поўную асіміляцыю».

Што ж, шкадаваць тых, хто пакінуў Радзіму — самае дарагое, што ёсць у чалавека, і не адумаўся, не вярнуўся, не служыць ёй, відаць, ці варта. Яшчэ Я. Купала калісьці раіў:

He шукай ты шчасця, долі

На чужым далёкім полі...

1 параду народнага песняра, яго папярэджанне іперасцярогу трэба помніць, ніколі ні пры якіх абставінах нікому не забываць!

1988 г„ 1991 г.

У ПРАЦЯГ РАЗМОВЫ

Беларуская эміграцыя — малавядомая, амаль недаследаваная старонка ў гісторыі нашага народа. I, друкуючы ў часопісе «Маладосць» (1988, № 10—11) нататкі на гэтую тэму — плён маіх шматгадовых назіранняў, роздумаў і пошукаў, я, натуральна, спадзяваўся на дапамогу чытачоў — людзей розных узростаў і лёсаў: раптам хтонебудзь з іх падкажа сёе-тое і я ўнясу патрэбныя карэктывы, выпраўлю недакладнасці і непазбежныя ў такіх выпадках памылкі. Карыстаўся ж я аднымі матэрыяламі і звесткамі, а маглі быць і нейкія іншыя. Ды і не ўсё, што рабілася і робіцца суайчыннікамі, асабліва тымі, хто жыве далёка ад Радзімы, даходзіць да нас у Беларусь, а тым больш трапляе, хоць я быццам і цікаўлюся гэтым, мне на вочы... I я не ашукаўся ў сваіх спадзяваннях. Адразу ж пасля публікацыі нататак знаёмыя і незнаёмыя людзі пачалі паведамляць тое, што ведалі яны і чаго не ведаў я. Выявілася і яшчэ адно: некаторыя з тых, пра каго я пісаў, вучыліся і працавалі, a то і сядзелі ў TypMax з людзьмі, з якімі гадамі я жыву побач, неаднойчы сустракаўся. Так, напрыклад, пісьменнік Васіль Хомчанка прызнаўся, што з паэтам Масеем Сяднёвым прабыў у адной камеры ў мінскай турме даволі доўга, помніць і ця-

пер яго вершы, якія той чытаў тады таварышам па няшчасцю...

3 Алесем Салаўём (Альфрэдам Радзюком) вучыўся ў педтэхнікуме Аркадзь Марціновіч, помніць яго і Нічыпар Пашкевіч. А журналіст Б. Сасноўскі з Лагойска расказаў пра Алеся Салаўя нават на старонках газеты «Літаратура і мастацтва» (17.02.1989). Паводле яго аповеду, ён, Б. Сасноўскі, пазнаёміўся з Алесем Салаўём — Альфрэдам Радзюком у 1939 г. у Мінску на нарадзе маладых пісьменнікаў і, даведаўшыся, як той бедна жыве, прапанаваў месца ў лагойскай раённай газеце, дзе супрацоўнічаў сам да паступлення ў педінстытут імя М. Горкага. А. Радзюк з радасцю прыняў гэтае запрашэнне і пяшком накіраваўся ў Лагойск. Тут ён быў прыняты на працу ў рэдакцыю, і яго поспехам усе радаваліся, бо ён надта ж актыўна выступаў на старонках газеты з артыкуламі, замалёўкамі, сатырычнымі і лірычнымі вершамі... Калі пачалася вайна, А. Радзюк напісаў верш пра бандыцкі Ha­nafl гітлераўцаў на нашу Айчыну. Верш не паспелі надрукаваць, ён застаўся ў рукапісе на наборнай касе. I калі раён акупіравалі ворагі, верш трапіў разам з іншымі матэрыяламі ў рукі фашыстаў...

А. Радзюк тым часам апынуўся ў лесе, дзе сустрэўся з пасланцом партыі Іванам Мацвеевічам Цімчуком. Ён быў накіраваны ў тыл ворага для арганізацыі партызанскай брацьбы.

Партызаны ў тыя першыя месяцы надта ж цярпелі ад холаду і голаду. А. Радзюк не вытрымаў выпрабаванняў, вярнуўся ў Лагойск і, вядома ж, трапіў у турму. Выратаваў яго малады паэт Уладзімір Дудзіцкі, які быў знаёмы з ім да вайны, забраў у Мінск, уладкаваў на працу ў рэдакцыю «Беларускай газэты».

«Я не ведаю выпадку,— піша Б. Сасноўскі,— каб Радзюк падтрымліваў немцаў. Але ў яго была крыўда на Савецкую ўладу за незаконны арышт бацькоў».

Няйнакш гэтая крыўда ды і матэрыяльныя нястачы

(трэба было карміць меншых двух братоў і сястру, якія пасля арышту бацькоў асталіся на яго ўтрыманні) і прывялі А. Салаўя ў стан ворага — ён апынуўся ў Рызе, пачаў дапамагаць выдаваць часопіс «Новы шлях», а потым, баючыся расплаты за гэта, пакінуў Радзіму, адступіў разам з немцамі...

Удакладніліся і некаторыя факты з біяграфіі Ларысы Геніюш, асабліва тыя, што звязаны з жыццём у Празе. У сваіх успамінах яна паведамляе, што ў Прагу прыехала з сынам Юркам у «апошнія дні 1937 года». Навучылася там вельмі хутка гаварыць па-чэшску і ўсюды, як яна піша, «магла даць сабе рады». I хоць «не кранутая войнамі Прага» ёй спадабалася, яна палюбіла яе, аднак «кахала толькі маю Беларусь» («Як жа часта шчымела мне сэрца туга па сваіх! У вачох стаяла мама з слязамі ў вачох пры развітанні. Так я апошні раз яе бачыла і болей ужо не сустрэла ў жыцці»).

Падзеі ж тым часам складваліся так, што гітлераўская Германія акупіравала Аўстрыю, і «чэхі адчувалі, што падобнае можа аднойчы быць і з імі. На жаль, яны не памыліліся»—«пасля 15 сакавіка 1939 г., у ветраны заснежаны дзень, увайшлі немцы ў Прагу». Муж Л. Геніюш Іван Пятровіч працаваў лекарам, аднак з прыходам немцаў становішча яго, ды і самой Ларысы Антонаўны пагоршылася — яны былі грамадзянамі Польшчы, і палякі патрабавалі, каб чэхі ўсіх польскіх грамадзян вярнулі дадому. Да ўсіх іншых нягод дадаліся новыя — пасля вызвалення Заходняй Беларусі Чырвонай Арміяй быў арыштаваны бацька Л. Геніюш і пасаджаны ў гродзенскую турму, а маці выслана ў Казахстан; родны ж брат Расціслаў, ратуючыся, трапіў у Польшчу і нечакана для сябе апынуўся ў фашысцкай няволі...

Ад гора Л. Геніюш вырашае пакончыць жыццё самагубствам...

Выратаваў яе муж, які ў той дзень раней часу вярнуўся дахаты..,

Паступова ў Л. Геніюш выпрацавалася, як яна піша, «свая лінія, свая палітыка». «Будучыня была яшчэ пісаная віламі па вадзе, і арыентавацца на немцаў нам ніяк было нельга. Я паглядзела на іх палітыку, на варварства і адразу ж сабе падумала: «Каб не напісаць ім ні слова, як быццам яны наогул для нас не існуюць, а калі закрануць, дык праўдзіва, і з цэлай душы галубіць, апяваць, лялеяць сваю Беларусь, чаго нам ніколі не дазвалялі дагэтуль каланізатары нашай зямлі». Тады ж і вырашыла яна канчаткова для сябе: «Так, знача, я цяпер буду пісаць. Усё дарагое мне забралі, панішчылі. Але ёсць тут у няволі браты мае, цёмныя, нават не ведаюць добра, хто яны, самі сябе недаацэньваюць, вось я хачу аказацца для іх, але так: сэрцам да сэрца...»

У Берліне выходзіла газета «Раніца». I хоць яна была прафашысцкая, Л. Геніюш пасылае туды свае вершы — іншых выданняў, куды б можна было паслаць спробы пяра, яна не ведала. «Я хутка выбілася на першую старонку газеты, мяне палюбілі. А я, я толькі думала пра нашых людзей. Часам на каленях вымольвала ў Бога такія словы і мыслі, якія б падтрымалі ў няволі братоў маіх, не дазволілі ім забыць пра сем’і свае і сёлы. Каб рабілі іх упэўненымі ў сваіх чалавечых вартасцях, давала абразкі ім нашай гісторыі. Многа вершаў маіх паляцела ў рэдактарскі кош, шмат не прапусціла цэнзура, але я іх усё пісала маім братам і часам аж плакала».

I ў Івана Пятровіча, і Ларысы Антонаўны не было грамадзянства. Тое, ранейшае, польскае, было страчана, новага ж ніхто не даваў, яны былі, кажучы мовай акупантаў, «штатэнлёз», што дадало новыя цяжкасці. «Жылі мы з дня на дзень, вечныя чужынцы, птушкі без гнёздаў, у якіх надзея была толькі на Бога...»

У тыя дні зачасціў да Геніюшаў Іван Абрамавіч Ермачэнка. «Быў гэта лекар, які меў багатыя апартаменты ў цэнтры Прагі і абвесткі аб самім кабінеце друкаваў ва ўсіх чэшскіх газетах. Гэта быў вельмі добра апрануты

сярэдняга росту нехуды чалавек, які вечна ўсмІхаўся, але зусім не выклікаў да сябе даверу... Багаты гэты чалавек не меў ніякае літасці над беднымі сваімі суайчыннікамі. Ён наогул, як казалі, сэпараваўся ад іх, але вось цяпер пачаў браць удзел у беларускім жыцці, цікавіцца падзеямі і высоўвацца наперад. Я яго нечаму неўзлюбіла, і ён ніколі не здабыў маёй сімпатыі і майго даверу. Яго ўсе баяліся...»

У Ермачэнкі быў ад’ютант, нейкі Аўчыннікаў. Казалі, што некалі Ермачэнка быў пры цару ў яго за ад'ютанта, а цяпер, з прыходам немцаў, яны памяняліся ролямі. Пры БНР Ермачэнка быў консулам у Канстанцінопалі і там разбагацеў, прадаючы беларускія візы эмігрантам, што ратаваліся ўцёкамі за мяжу. «Вось гэты ад'ютант, які ні слова не ўмеў па-беларуску, а выступаў як прадстаўнік нашай нацыі, назаўтра пасля нямецкага нападу на СССР пачаў аб'язджаць нас усіх і тэрмінова склікаць у Камітэт *. У Празе гудзела, як у вуллі, быў страх і перапалох усюды, гестапа ліквідавала ўсё, чаго раней яшчэ не паспела. Аўчыннікаў наведаўся да ўсіх яшчэ раз. Мы ўсе паехалі, акрамя майго мужа, які ўсё ж мусіў зарабляць на хлеб... Сабраліся ўсе... Важна паселі, маўчалі. Адчувалася нейкае напружанне, неспакой, кожны думаў аб лёсе сваіх, ды і аб сваім. Ермачэнкі не было. Нарэшце ён выйшаў, з усмехам, але скрыўленым нейкім, няпэўным. Загадаў выбраць старшыню сходу. Яму зацемілі, што ён жа сам заўсёды нязменны старшыня сходу, але ён адказаў, што на гэты раз старшыня арганізацыі не можа быць старшынёй сходу. Выставілі кандыдатуры Захаркі, Забэйды, маю. Мы ўголас адмовіліся, хоць я паняцця не мела, што тут прадбачыцца. А было вось што: Ермачэнка зачытаў тэлеграму Гітлеру ад нашага Камітэта. Мы пачалі пратэставаць, што Камітэт самапомачы— арганізацыя апалітычная, не мае права даваць такіх тэлеграмаў. Ага, пе-

’Маецца на ўвазе «Беларускі камітэт самапомачы».

рад гэтым прыйшоў муж, які на дадатковы тэлефон Ермачэнкі спяшаўся сюды з працы. Яму не далі яшчэ сесці, ні апамятацца, як ужо «выбралі» старшынёю сходу. Ермачэнка пачаў чытаць тэлеграму. Я нічога яшчэ ў гэтым не разумела, а муж збялеў. Ён бачыў хітры і подлы ход Ермачэнкаў... Тэлеграму акрэсліў Ермачэнка «ад беларусаў у Празе» ці нейк гэтак. Напісалі пратакол сходу, але ніводзін з нас не падпісаў яго! He падпісалі гэтага сведама...

Першы і апошні раз быў муж старшынёй на беларускіх сходах, а ў Камітэце тым больш, тэлеграму гэтую падалі без яго, за подпісам, як казаў Ермачэнка, «старшыні сходу»... Самае тут цікавае тое, што хутка з кватэры Ермачэнкі згінуў архіў «Беларускага камітэта самапомачы ў Празе». Ермачэнка, як заўсёды, усміхаўся. I вось гэты архіў апынуўся ў Менску, і паводле яго нас судзілі. Толькі там была зроблена яшчэ адна подласць — на непадпісаным пратаколе ўсе нашы подпісы былі выведзены пад капірку! Калі мне паказаў гэта Коган, мой следчы, я тады зразумела подласць не толькі нямецкіх агентаў...»

Адгукнуўся на маю публікацыю аўтар аповесці «Змагарныя дарогі» і рамана «Гараватка» Кастусь Акула. У лісце, які прыслаў з далёкай Канады на імя галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць», ён удакладніў некаторыя звесткі пра сябе, за што я шчыра яму ўдзячны. Ён мужна перанёс мае даволі крытычныя ацэнкі яго твораў, не ўступіў у спрэчку адносна іх вартасці, што робіць ужо само па сабе гонар, паказвае: К. Акула не толькі таленавіты пісьменнік, але мае і прафесійны такт, культуру.

Добра ведаючы палемічны задзёр К. Акулы — прачытаў жа многае з таго, што друкававаў ён на старонках беларускіх эмігранцкіх выданняў, ды і ў рускамоўным канадскім «Современнмку»,— яго ліст мяне прыемна здзівіў сваім спакойным тонам. Заўсёды б усім так! На жаль, гэтага я не магу пакуль што сказаць пра тыя перадачы, што вядуцца на беларускай мове рознымі радыёстан-

цыямі на нашу рэспубліку і якія ўдзялілі немалую ўвагу гэтай маёй публікацыі. Зноў жа — замест таго, каб падказаць аўтару, дзе ён памыліўся, напісаў не тое ці не так, чаго не адлюстраваў, хоць і трэба было б, яны ўступілі ў доўгія спрэчкі па дробязях, якія маюць адносіны хутчэй да светапогляду, палітыкі, а не да зместу, фактаў. Таму адказваць ім я не буду — ведаю: чым далей у лес, тым болей дроў. Дый, шчыра кажучы, шкада часу. Параіў бы хіба: і вам, спадары, пара б перабудавацца!..

Знайшліся і такія, хто паспрабаваў абвінаваціць мяне, нібыта я знарок умоўчаў некаторыя факты і асобы. Як прыклад, прыводзілася прозвішча Аўгена Калубовіча, які родам быццам з майго Хойніцкага раёна. На самай справе А. Калубовіч нарадзіўся ў мястэчку Ціхінічы на Рагачоўшчыне (5.3.1910 г.). Скончыў пачатковую школу ў сваім мястэчку, сямігодку ў Рэчыцы, вучыўся ў педагагічным тэхнікуме ў Бабчыне. У маі 1930 г. ён быў арыштаваны, адбыў трохгадовае пакаранне ў адным з лагераў на Далёкім Усходзе. Вярнуўшыся на Радзіму, працаваў некаторы час настаўнікам, потым вучыўся ў Мінскім педагагічным інстытуце. 3 1939 г. займаў пасаду кансультанта-метадыста ў Наркамасвеце.

У гады вайны ён актыўны ўдзельнік беларускай калабарацыі — узначальваў так званае Беларускае культурнае згуртаванне, быў «сябрам» Беларускай Рады Даверу, «сябрам» Беларускай Цэнтральнай Рады. Аўген Калубовіч таксама адступіў з немцамі, жыў у ЗША. Там, на эміграцыі, ён выдаў некалькі кніг, у прыватнасці «Пясняр свабоды й красы» (у 30-я ўгодкі смерці М. Багдановіча) (Баварыя, 1947), «Мова ў гісторыі беларускага пісьменства», кн. I: «Лёс помнікаў старога беларускага пісьменства» (рукапіснага й друкаванага) (Мюнхен—Лондан, 1974— 1975); кн. 2: «Дасюлешні стан вывучэння помнікаў беларускага пісьменства X—XVII ст.» (Гістарыяграфічны агляд) (Кліўленд, 1978); «Айцы» БССР і іхны лёс» (Кліўленд, 1982). Выдаў ён і даволі аб'ёмную кнігу пра сваё юнацт-

ва і тыя нягоды, што напаткалі яго ў турмах і лагерах. Назва яе—«На крыжовай дарозе» (Кліўленд, 1986). Напісаў ён і ўспаміны аб сваіх сустрэчах з Янкам Купалам і Якубам Коласам, якія змешчаны ў зборніку «Янка Купала й Якуб Колас» (1982, ЗША).

Вядома, мае нататкі пра беларускую эміграцыю не ахопліваюць усіх яе бакоў і праяў і ні ў якім разе не прэтэндуюць на паўнату, усёабдымнасць і вычарпальнасць.

P.S. Пакуль рыхтаваўся гэты матэрыял да друку, з’явіўся водгук на маю публікацыю і на старонках «газэты беларусаў у вольным свеце» («Беларус», 1989, № 355). Нічога новага, тыя самыя, што і ў радыёперадачах, папрокі і галаслоўныя абвінавачванні, зусім беспадстаўныя намёкі. Аўтар водгуку — Янка Запруднік, які даўно спецыялізуецца на неўспрыманні ўсяго, што робіцца і пішацца за межамі «вольнага свету», асабліва ў яго роднай Беларусі. Ніякага плюралізму думак і поглядаў ён не дапускае, хоча, каб усе на ўсё глядзелі толькі яго вачыма, думалі так, як думае ён, словам, яго погляд — гэта ісціна ў апошняй інстанцыі, яна канчатковая, неабвержная. Вядомая справа, Я. Запруднік не верыць ні ў якую нашу перабудову, дэмакратызацыю нашага грамадства, галоснасць. Што ж, фамы няверуючыя былі і будуць, як былі і будуць тыя, хто белае называе чорным, а чорнае — белым. I не таму, што так яго бачаць ці лічаць, а таму, што так бачыць і лічыць выгадна.

Няўжо і сёння яшчэ ёсць прастакі, хто верыць такім, клюе на іх прыманку?..

1989 г.

ПАСЛЯСЛОЎЕ

Вось мінула і яшчэ некалькі гадоў, як было напісана і надрукавана эсэ «Беларуская эміграцыя: факты і меркаванні». Што змянілася ў нашых узаемаадносінах з эміграцыяй? Многае, прычым у лепшы бок. 3 надзвычайным поспехам прайшлі ў нас у рэспубліцы выступленні спевака Данчыка і танцавальнага ансамбля «Васілёк», якія прыязджалі з 3LUA. Беларусь наведаў адзін з самых вядомых паэтаў і празаікаў беларускай эміграцыі Масей Сяднёў. Ён гасцяваў у родным яму Касцюковіцкім раёне, пабываў у музеях, рэдакцыях газет і часопісаў, сустрэўся з пісьменнікамі і чытачамі ў Доме літаратара на вечары яго паэзіі. Падрыхтаваў ён і здаў у выдавецтва «Мастацкая літаратура» кнігу сваіх выбраных твораў. Уражанні ад паездкі на Радзіму М. Сяднёў выказаў у нарысе «3 Менску — у Мінск», які быў надрукаваны ў «Літаратуры і мастацтве». Мінск наведалі таксама апостальскі візітатар для беларусаў-католікаў, дырэктар Скарынінскай бібліятэкі ў Лондане айцец А. Надсон, распарадчык фундацыі імя Л. Сапегі Ю. Станкевіч, супрацоўнікі беларускай секцыі радыёстанцыі «Свабода» В. Станкевіч, П. Урбан, В. Крупскі, амерыканскія і англійскія вучоныя-саветолагі, якія займаюцца вывучэннем і даследаваннем нашай літаратуры і культуры Т. Бэрд, А. Макмілін, Дж. Дзінглі, Г. Пікарда. На старонках газет і часопісаў — «Літаратуры і мастацтва», «Нашага слова», «Голасу Радзімы», «Чырво-

най змены», «Знаменм юностм», «Полымя», «Маладосці», «Спадчыны», «Нёмана», «Крыніцы», «Бярозкі» і інш. — з'явіліся не толькі інтэрв'ю і гутаркі з нашымі суайчыннікамі, але ў некаторых надрукаваны і творы пісьменнікаўэмігрантаў — У. Клішэвіча, М. Сяднёва, А. Салаўя, Н. Арсенневай, Я. Золака, Ю. Віцьбіча, М. Кавыля, У. Дудзіцкага, Р. Крушыны, А. Калубовіча, А. Саковіч, К. Акулы...

He засталіся ў даўгу перад сваімі землякамі і тыя, хто ў свой час па волі лёсу апынуўся за межамі нашай рэспублікі. У 1989 г. быў утвораны Беларускі камітэт дапамогі ахвярам радыяцыі. Ён сабраў не адну тысячу долараў і на іх набыў лекі і медыцынскую апаратуру, якія дастаўлены ўжо ў нашу рэспубліку, перададзены бальніцам у Мінску, Гомелі, Хойніках. Патомак выхадцаў з Беларусі, які жыве ў Англіі, А. Цеханавецкі падарыў Беларускаму фонду культуры адзін з унікальных слуцкіх паясоў. Вялікую зацікаўленасць праявілі нашы суайчыннікі і да стварэння ў сталіцы Савецкай Беларусі Скарынінскага цэнтра — на сабраныя за мяжою грошы купілі для яго камп'ютэр, а таксама перадалі значную суму грошай на выданне і папулярызацыю нашай спадчыны.

Як сапраўднае свята культуры нашага народа адзначалася ў Беларусі і за яе межамі 500-годдзе славутага першадрукара і асветніка Ф. Скарыны. У гэтым свяце прынялі ўдзел прадстаўнікі многіх народаў, у тым ліку і тыя беларусы, што жывуць за межамі нашай рэспублікі, сярод іх і патомак нашага славутага земляка доктар Ст. Скарына, які прыехаў да нас з Канады. 500-годдзе Ф. Скарыны было шырока адзначана ва ўсім свеце, але асабліва—у ЗША — у Бібліятэцы ААН, у Нью-Йоркскай публічнай бібліятэцы, у Квінскколеджы Нью-Йоркскага гарадскога універсітэта, а таксама ў Кліўлендзе ў Беларускім культурным цэнтры «Полацак». Ва ўсіх гэтых урачыстасцях бралі ўдзел беларусы як з нашай рэспублікі, так і тыя, што жывуць за яе межамі. Адбыліся ўпершыню за пасляваенныя гады сустрэчы беларуска-амерыканскай

эміграцыІ з афіцыйнымі асобамі Савецкай Беларусі —■ Старшынёй Савета Міністраў БССР В. Кебічам, міністрам замежных спраў БССР П. Краўчанкам, пастаянным прадстаўніком Беларускай ССР пры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Г. Бураўкіным... Быў праведзены ў сталіцы Беларусі Мінску і першы ў гісторыі нашага народа Сусветны кангрэс беларусістаў, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі беларускай эміграцыі В. Кіпель, 3. Кіпель, Я. Запруднік (ЗША), А. Цеханавецкі (Англія), а таксама беларусы з Італіі, Польшчы...

Бібліятэкі нашы папоўніліся новымі кнігамі, часопісамі, газетамі — тымі, якія выходзілі і выходзяць у месцах пасялення за межамі рэспублікі беларусаў, што дае магчымасць больш поўна і ўсебакова вывучаць эміграцыю, яе жыццё і культуру. Каб гэтае вывучэнне было навуковым і мэтанакіраваным, пры Скарынінскім цэнтры арганізоўваецца спецыяльны аддзел.

Для сувязей з эміграцыяй, усімі перасяленцамі з Беларусі створана культурна-грамадскае згуртаванне «Бацькаўшчына», якое разам з таварыствам «Радзіма» будзе апекавацца нашымі суайчыннікамі. Дзеля тых самых мэт створана спецыяльная камісія і пры Таварыстве Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны...

Прыняты адпаведныя рашэнні і Вярхоўным Саветам БССР, і ўрадам рэспублікі, якія ўзаконілі нашы адносіны з эміграцыяй. Так, у Законе аб мовах у Беларускай ССР ёсць спецыяльны артыкул, які гарантуе садзейнічанне «захаванню нацыянальна-культурных інтарэсаў асоб беларускага паходжання, якія жывуць у замежных краінах». Прыкладна тое самае пацвердзіў і ўрад рэспублікі ў сваёй «Дзяржаўнай праграме развіцця беларускай мовы і іншых нацыянальных моў у Беларускай ССР», якая была прынята ў верасні 1990 г.

Цяпер пра беларускую эміграцыю мы сталі ведаць больш. Але. вядома, далёка не ўсё, што варта ведаць.

Будзем спадзявацца, што далейшае пашырэнне кантактаў прынясе яшчэ большы плён, зблізіць нас, узаемна ўзбагаціць. Ад гэтага выйграем усе мы, беларусы, дзе б, па які бок мяжы, ні жылі, выйграе любімая ўсімі намі наша Бацькаўшчына — Беларусь.

1991 г.

Printed in USSR

3MECT

Беларуская эміграцыя: факты i меркаванні 3

У працяг размовы ЮО

Пасляслоўе 108

 

Н а белорусском языке

Ммнск, 1991 г.

Рэдактар В. Г. МАЦКЕВІЧ Мастацкае афармленне Д. I. РАКАВЕЦ Тэхнічны рэдактар Т. A. ТАРАСЕНКА

Карэктар I. К. КАЗЛОВА

Здадзена у набор 25.04.91. Падпісана да друку 26.07.91. Фармат 70X108732. Папера друк. № 1. Гарнітура часопісная рубленая Высокі друк. Ум. друк. арк. 3,8. Улік.-выд. арк. 4,83. Фіз. друк. арк 3 5

Зак. 235. Цана 1 р. 75 к.

Рэдакцыя газеты «Голас Радзімы». Мінск, Ленінскі праспект 44 Ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга друкарня выдавецтва ЦК КП

Беларусі, Мінск, Ленінскі праспект, 79.

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.