Беларуская гліняная цацка  Міхась Ржавуцкі

Беларуская гліняная цацка

Міхась Ржавуцкі
Выдавец: Полымя
Памер: 142с.
Мінск 1991
33.44 МБ

МІХАСЬ РЖАВУЦКІ

БЕЛАРУСКАЯ ГЛІНЯНАЯ ЦАЦКА

МІНСК «ПОЯЫМЯ» 1991

ББК 85.126

Р48

Рэцэнзент:

М. Раманюк — канд. мастацтвазнаўства

ISBN 5-345-00303-3

©М. Ржавуцкі, 1991

Міхаеь Ржавуцкі— адзін з выдатпейшых народпых майстроў Беларусі, творца, які адрадзіў сучасную народную цацку з гліньт і мастацтва драўляных птушак.

Нарадзіўся Міхаіл Станіслававіч ў вёецы Селітрапка Барысаўскага раёна ў 1947 годзе. Абсталяваўся ў вёецы Немапіца (за 7 кіламетраў ад Барыеава), на са-

мой ускраіне лесу, сярод цішы і задумлення. Колькі сябе памятас, столькі заіімаецца творчасцю. Сёння вырабы М. Ржавуцкага экспанаваліся па многіх рэспубліканекіх, уеесаюзных і міжнародных выетаўках, адзначаны шматлікімі ўзпагародамі. 3 1989 годa — член Саюза мастакоў СССР.

М. Раманюк

Мастацтва глінянай цацкі — адна з яркіх і хвалюючых старонак нашага культурнага летапісу — сёння прадстаўлена ўсяго некалькімі майстрамі старэйшага пакалення, якія працуюць зрэдку і то толькі па заказах музеяў.

У справе прадаўжэння і развіцця традыцыйнага рамяства зараз спрабуе свае сілы творчая моладзь. На кірмашах, на выстаўках, у час правядзення народных гульняў усё часцей і часцей з’яўляюцца цацкі, вырабленыя з гліны. Праўда, асартымент іх пакуль даволі сціплы ды і самі яны з’яўляюцца болып ілюстрацыйным матэрыялам жывой прыроды. Каб надаць цаццы новае жыццё, захоўваючы пры гэтым адметнасць нацыянальнага бачання, відаць, не толькі трэба мець талент і валодаць майстэрствам выканаўцы, але трэба добра ведаць яе традыцыі, нацыянальныя і рэгіянальныя асаблівасці.

Таму мы павінны ўсвядоміць, як важна для сучаснай культуры захаваць яе гістарычнае мінулае, бо гэта наша памяць, якая адкрывае перад

намі невычэрпныя крыніцы народнай мудрасці, яе жыццёвага вопыту. А што для дзяцей, дык яны пазбаўлены цэлага свету пацешлівых і забаўных, добрых і злых сваіх герояў, якія прадаўжаюць жыць у беларускіх казках, народных вераваннях і паданнях.

Карані мастацтва цацкі вядуць у глыбокую даўніну вякоў мінулых, з тых першых крокаў чалавека па зямлі ў спасцігненні таямніц прыроды, яе законаў. Разглядаючы творы далёкай культуры, мы распазнаём іх чароўныя формы і лініі, рытмы і фарбы, якія ўвасабляюць сабой адметнасць мастацкага мыслення нашага народа. Мысленне, якое нараджае прагу ў пазнанні навакольнага асяроддзя не толькі працай, але і казкай, песняй, творчай думкай. Бо існуе чалавечая фантазія, здольная ператвараць рэальнасць у казачны свет, напаўняючы яго паэзіяй бяздоннага хараства і прыгажосці.

Гліняныя фігуркі—не пацешлівыя забаўкі, ці нікчэмныя выдумкі нашых прод-

каў — гэта сімвалы нашай матэрыяльнай і духоўнай культуры, якія служаць яркім узорам у справе выхавання нацыянальнага густу, нашай этычнай і эстэтычнай напоўненасці. Мастацтва глінянай цацкі з’яўляецца важным сродкам сувязяў пакаленняў, зберагаючым глыбіню гістарычнай і генетычнай памяці. У гэтым адвечная сутнасць народнага мастацтва. Цяпер, калі ў нас з’явілася патрэба ў вывучэнні нашай гісторыі, культуры, сама атмасфера жыцця спрыяе развіццю і распаўсюджванню глінянай цацкі. Зараз існуюць усе падставы, каб узнавіць яе былую славу. Хоць цацкі і саступілі прамысловым, пацясніліся, але не адыйшлі ў нябыт. Бо не знік накоплены народам шматвяковы вопыт, не згаслі традыцыі рамяства, не згублены высокі прафесійны ўзровень іх вырабу. Гліняныя цацкі, страціўшы свае былыя культавыя функцыі, становяцца своеасаблівымі сімваламі традыцыйных тэатралізаваных народных гульняў. Hi адно са значных фальклорных святаў,

якія праводзяцца ў рэспубліцы ў апошні час, не абыходзіцца без іх выставак-продажаў. Цацкі мы дорым як памятпы сувенір, яны ўдала ўваходзяць у наш інтэр’ер, упрыгожваючы яго, надаючы новае эстэтычнае гучанне. Але асабліваю ўцехаю яны застаюцца для дзяцей. Гэта не толькі забава, а сродак пазнання жыцця, магчымасць выяўлення творчых здольнасцей.

Сёння, у век стандартызацыі і тэхнічнага прагрэсу, асабліва востра ставіцца пытанне ўзраджэння народнага мастацтва. Вырашыць яго можна толькі пры глыбокім асэнсаванні і ўшанаванні нашай спадчыны, без чаго немагчыма як станаўленне культурнага чалавека, так і грамадзяніна сваёй айчыны, a значыць, і духоўнае і нацыянальнае адраджэнне. Таму мы павінны разабрацца ва ўсім тым, што адрасавана нам з глыбінь стагоддзяў, каб адчуць прыемную асалоду вернасці сваім караням, каб прадоўжыць летапіс нашых гістарычных дзён жывой і хвалюючай традыцыяй.

ГЛЫБІНЯ НАРОДНАЙ ПАМЯЦІ

Фантастычна-казачныя персанажы дробнай глінянай пластыкі з’яўляюцца прадаўжэннем фальклорных вытокаў, якія зыходзяць яшчэ з часоў сівой даўніны першабытнай культуры. Тысячагоддзямі адпрацоўваліся, занатоўваючыся ў гліне, жывыя формы ярыроды, што ўздзейнічалі на эстэтычпыя пачуцці людзей. Простыя па форме, паэтычныя па зместу, яны яўляюць сабой наглядны матэрыял у пазнанні духоўнай культуры народа, яго традыцый, звычаяў. Будучы цесна звязанай з гульнёй, цацка служыла і матэрыялам для

самастойнай творчасці. Толькі ў гульні поўнасцю раскрываецца яе ідэйна-мастацкі змест, эстэтычная вартасць рукатворных вырабаў.

Старадаўнія знаходкі, што захоўваюцца ў музеях рэспублікі, сведчаць аб высокім майстэрстве народных мастакоў, здзіўляючы сучаснікаў добрым густам, хараством форм і дэкору. Параўноўваючы іх з сучаснымі вырабамі, адчуваеш, што не спынен дыялог паміж стагоддзямі. I не спынецца, бо адрасаваны ёп нам, сучаснікам, нашчадкам, нашчадкам нашчадкаў.

Як сведчаць археалагічныя знаходкі на тэрыторыі сучаснай Беларусі, нашы продкі даволі добра навучыліся апрацоўваць гліну ў эпоху неаліту II—IV ст. да н. э. У гэты час чалавек усё актыўней уступае ва ўзаемаадносіны з прыродай. Апрача вуснага фальклору (замовы, закліканні, варажба) усё болыпае значэнне ў жыцці чалавека адыгрывае і выяўленчы фальклор з цэлай сістэмай знакаў-сімвалаў.

He ведаючы законаў прыродных з’яў і намагаючыся зразумець іх унутраную дынаміку, чалавек стымуляваў сваю працоўную дзейнасць пры дапамозе гэтых сімвалаў, якія ў выглядзе выяў жывёл, чалавека, птушак, розных арнаментаваных бытавых і культавых прадметаў дапамагалі ўступаць у кантакт з прыродай, прыстасоўваючы яе сілы і багатыя скарбы на сваю карысць.

3 мастацкага боку гледжання сімвал вобраза заключаў у сабе вялікую абагуленасць выказанай думкі.

Ілюзорна-фантастычны погляд чалавека будаваўся на

рэлігійнай аснове і быў напоўнены магічнай сімволікай. Нашы продкі верылі, што нібыта складанымі працэсамі прыродных з’яў кіруюць магутныя, звышнатуральныя сілы ў выглядзе багоў, злых і добрых духаў. Створаныя рэлігійнай свядомасцю, богі і духі выдаваліся за рэальна існуючыя істоты, надзеленыя магічнай уласцівасцю пэўных дзеянняў. Так, ва ўзаемасувязі мастацтва і рэлігіі, на першых ступенях развіцця чалавецтва, нараджаліся міфалагічныя ўяўленні. Пра гэта сведчыць вусная народная творчасць: казкі, легенды, паданні, розныя віды і формы абрадавага фальклору. Тут народныя героі паказваюцца моцнымі духам і целам. 3 імі народ звязаў свае надзеі і спадзяванні, у іх высакародных учынках шукаў адказы на самыя складаныя і патаемныя пытанні.

Залежнасць ад прыроды, ад яе стыхійных праяў прывялі да адухаўлення прыроды. Абогатвараліся жывёлы і птушкі, расліны і камяні, рэкі і азёры, месяц і сонца. Асабліва ў пару язычніцтва пакла-

Гліняная фігура каня

з в, Гарошкава Рэчыцкага раёна. I—VI стст.

няліся сонцу. У многіх паданнях бог сонца вядомы пад назвай Дажджбог, Хорс, Купала, Ярыла. Згодна народнай міфалогіі бог сонца выязджаў на белым кані ў той час, калі ўзыходзіла ярына. Цёплыя магічныя промні чырвонага конніка ўвасаблялі жыццё і надзею, усялялі веру ў будучыню. Самы жорсткі і бязлітасны быў Пярун — бог неба, грому і маланкі. Паводле фальклорных вытокаў жывёлы маляваліся ў якасці добрых духаў,

духаў-ахоўнікаў. Так, конь заўжды ўсведамляўся надзейнай засцярогай ад паганскіх сіл, як веснік бога сонца. У пашы дні яшчэ можна сустрэць хаты, дзе на вільчыках стрэх узвышаюцца выявы конскіх галоў. Як заўсёды, яны павернуты ў бок узыходу сонца. Пазней з развіццём жывёлагадоўлі ахоўныя функцыі добрага духа жывёлы напаўыяюцца магічным сэнсам чараўніка-памочніка. Асаблівую цікавасць для нас уяўляе воб-

раз птушкі, занатаваны амаль ва ўсіх відах і формах народнай культуры. Выява птушкі — самы ўзнёслы і паэтычны народны вобраз, які яўляў сімвал сувязі паміж зямлёй і небам, гэта — носьбіт цяпла і свету, мост паміж жывымі і мёртвымі.

Першабытнае мастацтва імкнулася знакавай сімволікай прыродных форм абагуліць іспуючую сацыяльную ідэю ў рэальны жывы вобраз, які імітаваў і напраўляў бы стыхійную аспову працоўнай і духоўнай дзейнасці чалавека. Дробная пластыка таго часу выкарыстоўвалася не толькі ў выглядзе абярог, але была і знакам роду. Так, татэмам Елісеевіцкай і Юравіцкай мацярынскіх абшчын была рыба.1

Асноўнымі відамі выяўленчага мастацтва язычніцкай культуры была пластыка дробных ф о р м і д э Ka­pa т ы ў н a арнаментаваная графіка побытавага характару. Выконваючы ролю пластычных і схематычных знакаў, творы гэтай культуры з’яўляліся як

бы насрэднікамі паміж воляй, жаданнем чалавека і стыхійнымі праявамі прыроды. Магчыма ў выбары татэму сярод родавых абшчын вызначальным быў фактар іх асноўнай працоўнай дзейнасці. Распаўсюджванне таго альбо іншага звера на тэрыторыі пэўнай абшчыны прывялі да культа і пэўнай жывёлы. Вядома, што сярод плямён, якія пазней утварылі беларускую народнасць, быў шырока распаўсюджаны культ казы. мядзведзя, авечкі, качкі, жорава.

Мініяцюрныя скульптуркі археолагі знаходзяць у пахаваннях VIII — пачатку X ст. Пры раскопках крывіцкага кургана каля в. Баркі на Полаччыне выяўлена больш дзесятка зробленых з косці качак даўжынёй 3 см. Іх насілі на шыі як каралі.2

Мастацтва вырабу глінянай цацкі — адно са старажытнейшых. У археалагічных знаходках цацкі трапляюцца, пачынаючы з апошняга перыяду каменнага веку — неаліту, г. зн. тады, калі ва ўжытак першабытных плямён увайшла кераміка 3.

Выява авечкі, знаходка з паселішча Маскавічы Враслаўскага раёна. IX ст.

Працэс вылучэння і адгалінавання ў асобпы від народнай творчасці праходзіў паступова на працягу тысячагоддзяў. Каб прасачыць рух развіцця мастацтва глінянай цацкі, выявіць яе вытокі, параўнаем культавыя гліняныя выявы першабытнай культуры з цацкамі апошняга часу. Па стылістыцы выканання, па знешняму выгляду цацкі старажытныя і сучасныя вельмі падобныя паміж сабой. Дробная пластыка розпага гістарычна-

га часу аб’ядноўваецца і родніцца ўстойлівай традыцыяй вырабу. Яны выкананы пры дапамозе прасцейшых прыёмаў лепкі з выкарыстаннем аднолькавай мовы мастацкага выказвання, з улікам даступнасці і кампактнасці ўмоўнай формы. Лаканізм абагуленай інфармацыі зместа вобраза, стылізаваная завершанасць прыроднай формы, паўтаральнасць тэм і сюжэтаў сцвярджае гэтую думку. Ва ўсе часы дробная гліняпая пластыка

вызначалася глыбокай змястоўнасцю вобраза-тыпа, падкрэсліваючы адзінства чалавека і прыроды. Яе роля і месца ў жыцці народа залежала ад узроўню развіцця сацыяльнакультурных адносін грамадства. Археалагічныя знаходкі першабытнай культуры не магчыма ўпэўнена аднесці да цацак у нашым уяўленні. Змест і сэнс гэтых выяў, іх функцыянальныя значэнні былі найперш рытуальна-культавага характару.

Пры раскопках болып за ўсё гліняныя выявы знаходзілі ў месцах, звязаных з культавымі дзеяннямі. Яны ляжалі разам з іншымі рытуальна-бытавымі рэчамі.

У адпаведнасці з працоўнай дзейнасцю чалавека, яго маральнымі і эстэтычнымі прынцыпамі паступова, на працягу стагоддзяў, выпрацоўваліся ўстойлівыя традыцыі гэтага рамяства, якія перадаваліся ад пакалення ў пакаленне. Традыцыі стваралі ўмовы для калектыўнай працы, творчасці, аб’ядноўваючы і мабілізуючы людзей на вырашэнне важных жыццёвых задач.

Яшчэ з часоў старажытнасці людзі заўважылі, што іх жыццё і дабрабыт залежаць ад тых змен, якія адбываюцца ў прыродзе. Год падзяляўся на чатыры пары: вясна, лета, восень, зіма — што мяняла рытм і характар працоўнай дзейнасці. У пэўны час аралі, сеялі, выганялі на пашу жывёлу, збіралі ўраджай... Гэтыя пераходныя моманты ў жыцці ўрачыста адзначалі, святкуючы тым самым значныя падзеі. Так паступова на працягу стагоддзяў ствараўся цэлы комплекс абрадавых свят, Але ж для іх святкавання патрэбны былі і сімвалы гэтых абрадаў. Замовы, варажба, вітальныя песні, рытуальныя карагоды павінны былі ўзмацняць відовішча ўрачыстага свята. Значнае месца ў іх адводзілася і гліняным цацкам, якія ляпілі к пераходным момантам.

Каб зразумець змест вобразаў гліняных выяў, звернемся да сюжэтаў, якія занатаваны ў гліне. У асноўным гэта былі

Фрагмент цацкі. XII ст. Гродна.

добразнаёмыя фігуркі жывёл і птушак, якіх чалавек надзяляў магічным сэнсам, выказваючы тым самым свае ўяўленні аб зямлі і яе плоднасці.

Многія віды і формы народнай творчасці, што выкарыстоўваліся ў рытуальна-культавых абрадах, уяўна малявалі карціну плёну будучай працы: багаты ўраджай, вялікі прыплод жывёлы. Так, фігуркі з гліны павінны былі спрыяць уздыму актыўнай працоўнай дзейнасці. У старажытнасці лічылася: ляпіць выявы жывёл — чакай прыплод, птушак — прыход цёплых дзён, лялек у выглядзе жаночага вобраза — прадоўжыш свой род.

У эпоху язычніцкай культуры гліняныя цацкі яўлялі сабой сімвал імітацыйна-тэатралізаванага відовішча працоўна-абрадавай дзейнасці чалавека (рыбалоўства, паляванне, ушанаванне продкаў, пакланенне прыродзе). Фігуркі жывёл, птушак, выяў чалавека ў выглядзе багоў, увасабляючы магутныя сілы і з’явы прыроды, скіраваны не толькі на забеспячэнне дабрабыту.

Яны выкарыстоўваліся пашымі продкамі як абярогі. Паводле фальклорных вытокаў, свіст адганяў злых духаў і прывабліваў добрых, захоўваючы дзяцей ад хваробы, дапамагаючы ім расці здаровымі.

Першабытная «цацка» прадстаўляла сабой своеасаблівых маленькіх ідалаў. Пакланяючыся ім, чалавек як бы выказваў свае жаданні і волю. Фігуркі гліняных істот з-за сваёй кампактнасці і даступнасці матэрыялу атрымалі даволі шырокае распаўсюджванне ў плямёнаў, што насялялі тэрыторыю тагачаснай Беларусі. Многія з іх мелі прасвідравапыя дзірачкі або прымацаваныя вушкі, што дае падставы меркаваць пра выкарыстанне іх у выглядзе татэмаў і фетышаў. Культ рытуальных абрадаў, у якіх непасрэдны ўдзел прымалі гліняныя выявы, з самага пачатку неслі элемент тэатралізаванай гульні. Вобразы-сімвалы першабытнай культуры, афарбаваныя выдумкай і фантазіяй чалавека, стваралі ўмовы для ўтварэння своеасаблівага сцэнічнага

Выява чалавека, цацка з раскопак Віцебска. XVII ст.

гульбішча. Тут былі і лялькі, і акцёры, і гледачы. Дробная гліпяная пластыка ўдзельнічае ў тэатралізацыі відовішча, састаўляе з ім адзіны рытуальны комплекс, здзяйсняючы адзіную функцыю. Паступова вызваляючыся ад дахрысціянскіх вераванняў, вобраз глінянай выявы, эстэтычна ўзбагачаючыся, станавіўся сімвалам рэлігійных абрадавых святаў. Выконваючы розныя абрадавыя функцыі, цацкі адначасова служылі гульнёй, забавай для дзяцей.

Калі ў эпоху неаліту галоўным заняткам было паляванне, то і асноўным сюжэтам быў вобраз звера. Пазней, з пашырэннем працоўнай дзейнасці чалавека, з развіццём земляробства і жывёлагадоўлі шырокае распаўсюджванне набываюць гліняныя выявы хатніх жывёл і птушак. Археалагічныя знаходкі населеных месц паўднёвай і цэнтральнай Беларусі (фігуркі хатніх жывёл, бразготкі, прасліцы, гліняны посуд) вызначаліся добрым мастацкім густам і веданнем тэхналогіі апрацоўкі матэрыялу. Дробная гліня-

ная пластыка набывае характэрныя рысы мастацтва цацкі, якія без значных страт дайшлі да нашых дзён. У гэты час цацкі трапляюцца як у жыллёва-гаспадарчых комплексах, так і ў месцах, звязаных з культавымі абрадамі, што дае падставы, на думку В. Мельнікоўскай, лічыць цацкі культавымі рэчамі шматфункцыянальнага прызначэння.4

Яркім узорам мастацтва дробнай пластыкі з’яўляецца гліняная фігурка каня з в. Гарошкава Рэчыцкага раёна (I—VI стст.), якая мала чым розніцца ад сучасных цацак. Абагуленасць формы, вобразнасць тыпажу гэтай выявы паказвае не толькі глыбіню традыцыі вырабу, але і ўвасабляе ў сабе асноўныя асаблівасці мастацтва глінянай цацкі. У археалагічных знаходках культурнага слою жалезнага веку розных гарадзішчаў і паселішчаў Віцебскай і Гомельскай абласцей сустракаецца шмат бразготак. Іх роля ў жыцці таго часу была падобна нашай сучаснай дзіцячай бразготцы. Гэтыя невя-

Свісгулька «Коннік» з раскопак Віцебска. XVII ст.

лікага памеру (4—10 см) гліняныя забаўкі мелі форму яйка, акругленага цыліндрыка, шарыка з каменьчыкамі ўнутры. Пры зруху бразготак раздаецца глухі траскучы гук. Многія з іх мелі дзірачкі для падвешвання. Паводле фальклорных вытокаў, гукам гэтых забавак адганялі розных злых духаў, аберагаючы сон дзіцяці.

Сярод гліняных вырабаў жалезнага веку вялікі працэнт у адносінах да керамічных вырабаў займаюць прасліцы. Мініяцюрныя рэчы (1— 5 см) з прасвідраванымі адтулінамі ў асноўным нагадваюць звычайны посуд той культуры. Магчыма ў тыя далёкія часы і нараджаўся выраб цацачнага посуду, які паступова страчваў сваё культавае прызначэнне.

Абагулена-сімвалічны сэнс гліпяных выяў язычніцкай культуры заключаў у сабе поўную залежнасць нашага продка ад сімвалу вобраза. Адсюль магічнасць функцыі самой фігуркі, якая абогатваралася чалавекам, несла ў сабе сплаў фантазіі і жадання. Рэ-

лігійна-міфалагічныя ўяўленні былі своеасаблівым арыенцірам пры стварэнні мастацкага вобраза. Бо сам міф ёсць прадукт калектыўнай творчасці, аснова нацыянальных традыцый. Ён утварае агульны тыпвобраз, заўсёды ўстойлівы і зразумелы. Керамічная пластыка дробных форм прымала ўдзел у рытуальна-культавых дзеяннях духоўнага жыцця чалавека, выконвала і камунікацыйныя функцыі, як перадачу асноўных норм этычных і эстэтычных ідэалаў.

Ствараючы гліняныя выявы добра знаёмых яму істот жывёльнага свету, чалавек нібыта ўдыхаў у іх «жыццё», з тымі патрэбамі і надзеямі, якія хвалявалі яго. Але не толькі страх адчуваў наш продак перад невядомымі і магутнымі сіламі прыроды, але і захапляўся яе прыгажосцю. Разглядаючы творы старажытнай культуры, мы здзіўляемся з якой любоўю і мастацкім густам выказаў народ свае эстэтычныя ўяўленні і духоўныя запатрабаванні. Магічнасць сімвалу вобраза давала вялікі прастор для палёту фантазіі.

 

Свістулька «Птушка» з раскопак Віцебска. XVII ст.

Нагадаем вусную народную творчасць (казкі, паданні, легенды), дзе таямнічасць невядомага перапляталася з фантастычнай рэальнасцю, што спрыяла не толькі к уздыму натхнёнасці, але і штурхала чалавека да практычных дзеянняў у перабудове навакольнага свету.

Развіццё сацыяльных адносін грамадства пашырае і ўзбагачае матэрыяльную і духоўную культуру народа, змяняючы бытавы ўклад жыцця чалавека.

У вобразе цацкі спляталіся рэальныя і рэлігійныя, эстэтычныя і практычныя формы. Гліняныя выявы развівалі творчую актыўнасць чалавека, дапамагалі назапашваць вопыт мастацкіх традыцый. Такая старажытная форма масавай культуры дайшла да нашых дзён, трансфармуючыся ў тэатралізаваны гульнёвы абрад народа, дзе цацка прымае самы актыўны ўдзел. На славутых веснавых кірмашах яна з’яўлялася амаль асноўным кампазіцыйным элементам народных гульняў, надаючы ім своеасаблівы каларыт.

Усе віды і формы народнай культуры былі пастаўлены на службу і карысць чалавека. Каменныя і драўляныя слупы — ідалы, татэмы і фетышы ў выглядзе падвесак, амулетаў, розныя культавыя і абрадавыя рэчы — усе яны ўвасаблялі надзейны сродак абароны ад злых духаў і розных напасцяў.

У раскопках многіх паселішчаў сустракаюцца цацкі ў выглядзе дзівоснай істоты «птушкі-каня». Як вядома, конь ва ўяўленні нашых продкаў быў сімвалам Сонца, птушка, асабліва ў выглядзе качкі, уяўляла сімвал Зямлі і Неба. Злітнасць двух істот у адзіны вобраз нясе ў сабе думку аб цэльнасці і адзінстве Прыроды. Што цікава, такіх казачных выяў яшчэ зусім нядаўна ляпіла майстрыха з в. Дуброўны Віцебскай вобласці Ганна Марачова. Застаецца толькі здзіўляцца такой глыбіні народнай памяці. Цацкі Марачовай каштоўпы тым, што збераглі і данеслі да нас жывое слова народнай трады. цыі, тых далёкіх часоў язычніцкай культуры. Гэта наша

Цацка з раскопак Віцебска. XVII ст.

духоўная спадчына, яе гістарычная памяць, якая звязвае нас з мінулым. Большасць спецыялістаў тлумачаць гэты факт найбольшага зберажэння старажытнага слою фальклору ў Беларусі гістарычнымі ўмовамі, калі з-за працяглага нацыянальнага прыгнёту народ быў схільны ахоўваць сваю культурную спадчыну асабліва дбайна.5

Пашыраны ў вырабе цацак жаночы вобраз — вобраз зямлі-карміцелькі — сімвал вечнасці і ўрадлівасці. Гэты матыў найчасцей сустракаецца ў вышыўцы і ткацтве. Як заўсёды, выява жанчыны ў акружэнні арнамента з раслін, птушак, з узнятымі рукамі да сонца. Згодна міфалагічпых вытокаў, гэта багіня нівы, заступніца раслін, розных жывых істот, вядомая пад назвай Жыцень, Мокаш.

Якасным крокам у развіцці мастацтва цацкі з’явілася прыняцце працоўнага календара хлебароба. Вялікая колькасць абрадавых святаў была прыстасавана да веснавых дзён. Сюжэтнасць цацкі ўзрасла, павялічылася яе абрадавая

функцыянальнасць. Вялікае распаўсюджванне атрымала выява «Коннік» — сімвал абаронца хлебароба, сімвал дабра і справядлівасці. Але самымі пашыранымі сярод гліняных істот у гэты час былі птушкі, якія амаль заўсёды былі свістулькамі. Птушкі, паводле міфалогіі, з’яўляліся сімваламі абуджэння прыроды, песняй чалавечых надзей і жаданняў.

Цацкі гэтага перыяду разам з іншымі відамі і формамі народнай творчасці павінны былі сваім магічным дзеяннем не толькі павялічваць ураджайнасць палёў, спрыяць прыплоду хатняй жывёлы, але і ўзнімаць працоўную актыўнасць чалавека, надаючы веру ў шчаслівую будучыню. Для дзіцяці гліняныя цацкі з’яўляліся не толькі гульнёй, але і мелі пазнавальную ролю, адначасова служачы сродкам перадачы жыццёвага вопыту наступным пакаленням.

Падымаючыся на больш эстэтычны ўзровень, рэлігійная сутнасць абрадавай культуры гліняных цацак паступова вызвалялася ад язычніцкіх вераванняў, замяняючыся на

Выява пгушкі, цацка з раскопак Друі. XVIII сг.

хрысціянскія. Гэты працэс працякаў пе шляхам замеп старых форм на новыя, а шляхам наслойванпя новых традыцый на папярэднія. Пераасэнсаваўся сам сімвал вобраза, павялічыліся функцыянальныя значэнні, пры гэтым мастацка-вобразны лад будовы цацак амаль не змяніўся.

Калі ў эпоху язычніцтва знак вобраза выяў уяўляў ілюзію погляду на навакольііы свет і быў абаронным сродкам, то з прыняццем хрысці-

янства гліняныя выявы сталі як знакамі рэлігійнага культа, так і знакамі сімвалу тэатралізаванага свята. 3 пашырэннем функцыі гліняных цацак пераасэнсавалася і іх вобразнасць, іх культавая магічнасць. Эмацыянальнасць мастацкага мыслення ўжо выказвалася з болып выяўленым эстэтычным пачаткам. Сюжэт і форма істотна не змяніліся, усведаміўся сам змест сімвала вобраза, які ўжо асацыятаваўся па-іншаму.

Мастацтва цацкі на фоне агульнай народнай культуры дапаўняе паэтычную прыгажосць душы народа, яго эстэтычныя ўяўленні і мастацкія запатрабаванні. З’яўляючыся колісь рэчамі культавага значэння, гліняныя фігуркі як яркі ўзор нацыянальнай традыцыі ў наш час сталі сімвалам гістарычнай памяці. Іх выяўленчая сімволіка дапамагае значна лепш вызначыць сэнс і структуру агульнага комплексу абрадавага фальклору.

Парадак жыцця земляроба залежаў ад паслядоўнага цыклу прыродных змен, што вымушала яго строга прытрымлівацца пэўных дат. Так, на працягу тысячагоддзяў, абагульпяючы працоўны вопыт і назіранні за прыродай, быў створаны гаспадарчы каляндар. Паступова выпрацаваўся і ўстойлівы комплекс абрадаў, якія заўсёды ўрачыста святкаваліся. Своеасаблівым падрыхтоўчым этапам да працоўнай дзейнасці селяніна быў іх зімовы цыкл. У гэтыя дні варажылі, паміналі продкаў, спявалі шчадроўныя песні, услаў-

ляючы працу і заможнае жыццё. Наяўнасць вольнага часу ў гэты перыяд давала магчымасць займацца вырабам патрэбных і карысных рэчаў хатняга ўжытку. Пашыралася і рамяство. Побач з ганчарнымі майстэрнямі, якія ў гэты час павялічвалі выпуск гліняных забавак, вытворчасць цацак паладжвалі і паасобныя майстры, якія спецыялізаваліся толькі на іх вырабе.

Завяршаўся год — пачыналіся калядкі. Галоўным кампазіцыйным элементам калядных святкаў з’яўляліся хаджэнні з «казой», «мядзведзем», «канём», «жоравам». Вадзіць «казу» з хаты ў хату — своеасаблівы пацешлівы народны тэатр. У групе калядуючых, якія спявалі шчадроўкі (велічальныя песні), адзін быў пераапрануты ў вывернуты кажух з маскай гэтай выявы. Звычай увасобіцца ў іншую істоту ідзе з глыбо-

Сюжэтная кафля, сярэдзіна другой паловы XVII ст. Заслаўскі замак

кай старажытнасці, калі жывёлам адводзілася роля магіі.

Так, у распаўсюджанай для беларускага фальклору замове гаворыцца:

Дзе каза нагой,— Там жыта капой. Дзе каза хвастом,— Там жыта кустом, А дзе каза рогам,— Там жыта стогам. Дзе каза бывае, Там шчасце вітае, А дзе не бывае, Там яно мінае.6

Персанажы калядных свят шырока выкарыстоўваліся майстрамі ў вырабе гліняных цацак. Вобразы цацак і змест вуснага фальклору, функцыі якіх цесна перапляталіся, дапаўнялі адзін другога.

Услед за калядамі святкавалася масленіца — першае вясновае абрадавае свята, якое пачыналася ў кавцы лютага — напачатку сакавіка. Мвогія даследчыкі фальклору славянскіх народаў указваюць на старажытнасць яго паходжавня. Згодна міфалагічных вытокаў, у гэты час хавалі багіню смерці і цемры. Масленіца была пераходным момантам

рытму жыцця. Доўгую і галодную зіму хацелася скараціць і як мага хутчэй паскорыць абуджэнне прыроды і надыход вясны. 3 гэтай мэтай хйвалі альбо спальвалі ляльку Маслевіцу. Як заўсёды свята заканчвалася выкананнем весен-заклічак. Шматлікія абрадавыя формы заклікання вясны захоўваюць адгалоскі яшчэ дахрысціявскіх зваротаў к сілам прыроды, к продкам, чый вопыт заўжды шанаваўся.

У аснове святкавання масленіцы быў клопат аб будучым ураджаі. У вуснай вароднай творчасці беларусаў сімвал плоднасці зямлі занатаваны пад назваю «MoKara» — жытняя баба. Абрад заканчваўся прыкладна так: апранутую ў жаночае адзенне саламяную ляльку аздаблялі рознымі каляровымі стужкамі, пацеркамі і выносілі на жытнёвыя нівы. Там вакол яе вадзілі карагоды, спяваючы, услаўлялі жывародзячыя сілы

Цацка-свістулька «Конііік», пачатак XX ст. Магілёўская вобласць

зямлі-матухны. У канцы тэатралізавана-рытуальнага абраду жытнюю бабу спальвалі, a попел рассыпалі па полі. Верылі, што гэты попел будзе засцярогай ад усякіх нягод для людзей і будучага ураджаю.

Гліняныя выявы жаночага вобразу (маецца на ўвазе гліна як састаўпая частка зямлі) выкарыстоўвалі як абярогі пры рытуальных дзействах земляробчых абрадаў. 3 прыняццем хрысціянства багіня нівы — Мокаш трансфарміравалася ў вобраз богамацеры — вялікамучаніцы і заступніцы ўсіх прыгнечаных. У нашы дні святкаванне масленіцы пераўтварылася ў пацешлівае народнае гулянне — «Праводзіны зімы».

Паводле сведчання гістарычна-фальклорных крыніц у старажытнасці сустрэчу Новага года адзначалі вясной 22 сакавіка ў дзень вясенняга раўнадзенства, калі зямля абуджалася ад зімовай летаргіі. У працоўным календары земляроба свята вясенняга раўнадзенства занатавана пад назвай «Саракі». Дзень падаўжаецца і ласкавей пачынае

грэць сонейка: земляроб чакае прылёту птушак і надыход вясны, рыхтуе сябе на руплівую працу. Да гэтага часу ў вялікай колькасці ляпілі гліняныя цацкі, выпякалі «жаўрукоў» — вясновае абрадавае пячэнне ў выглядзе птушак і жывёл. Заклікаць вясну першымі пачыналі дзеці. Іх гульні з «жаўрукамі», з цацкамісвістулькамі (к гэтаму часу звычайна ляпілі пеўнікаў і птушак) стваралі ўзнёслую ўрачыстасць народных гульняў. Верылі, што птушкі на сваіх крылах прыносяць вяспу, а з ёю — цяпло і надзею:

Жаваропачкі, прыляціце, Цёпла лецейка прынясіце, А зімачку прыбярыце, Бо зімачка надаела, Нам хлебушак пераела. Жавароначкі, прыляціце, Зямлю-матушку абудзіце I дожджыкам напаіце, Каб травачкі парасцілі, Каб волікаў накармілі. 7

Амаль па ўсёй Беларусі ў час традыцыйных кірмашоў,

Цацка «Пара». Пачатак XX ст. в. Дуброўна Віцебскай вобласці

якія заўсёды былі дастасаваны да значных абрадавых святаў, можна было купіць забаўныя, рознакаляровыя цацкі. У святочныя дні іх часта прадавалі каля царквы. Як павядамляецца ў кнізе «Спроба апісанпя Магілёўскай губерні», у XIX ст. у Магілёве

«10 человік'ь містных wbіцан заннмаются прнготовленнемь нзь глііны pasHbixb Д'Ьтскнх'ь HrpyraeKb, представляюіцііх-ь собою препмуіцественно птяц'ь н зверей; он-Ь Д'Ьлаются полнванымя н продаются вь частя города, называемой «Нпколыцнна», у церквн, вь днн праздняков'ь.» 8

Выконваючы абрадавую функцыю, цацка адначасова з’яўлялася і гульнёй — забавай, і аздобай народнага інтэр’ера. Вобразы мастацтва цацкі падкрэсліваюць адзінства чалавека і прыроды, адлюстроўваюць характар іх узаемаадносін. Так шырока распаўсюджаная цацка «Коннік» трактуецца як цэласны вобраз чалавека і жывёлы, дзе постаць чалавека зраслася з фігуркаю каня і ўспрымаецца як сімвал адзінства прыроды

і чалавека. Гэты вобраз асацыіруецца з вобразам Юр’я Пераможцы, занатаванага ў народнай культуры як апекуна земляроба і жывёл, заступніка дабра і справядлівасці. Гэта не канкрэтны вобраз, a абагулены, што яскрава выяўляецца ў народных песнях:

Святое Юр’е на кані едзець, На кані едзець і ключы вязець, I ключы вязець, зямлю адмыкаець, Зямлю адмыкаець, росы пускаець. А пусціў расу ды на ўсю вясну, Ды на ўсю вясну, на ўсё лецечка. 9

Гліняная цацка «Конпік», увасабляе не столькі святога, колькі селяніна-працаўніка, дзе ў цесным кантакце з прыродай бачыцца яму шчаслівае і заможнае жыццё. Гэты сімвал вобраза цацкі падкрэслівае, што толькі руплівай працай з дапамогай вернага памочніка (каня) магчыма «адмыкаць зямлю». Цацку «Коннік» ляпілі амаль усе майстры, яна карысталася шырокім попытам у насельніцтва.

У паганскія часы, калі Ярыла яшчэ не быў перахрышчаны ў святога Юр’я, яму — боству сонца і ўраджаю — вы-

Папяровая абрадавая птушка, 1969 г. Глыбоцкі раён

носілі матулі 23 красавіка першую веспавую ахвяру: закопвалі пірог у жытнёвай руні, якую хадзілі з песнямі аглядаць. Каб не скупілася ніва на плён» Н.

Асаблівай нацыянальнай адметнасцю вылучаюцца валачобпыя песні, амаль не маючы аналагаў у фальклоры суседніх народаў. Па зместу і ідэйнай тэматыцы яны вельмі падобныя да калядных шчадровак. Гэтыя песні значна больш чым другія адлюстроўваюць міфалагічныя ўяўленні

дахрысціянскай культуры з іх магічнай сімволікай.

У пекаторых месцах валачобнікаў (групы выканаўцаў вялікодных віншаванняў) звалі «кукальнікі». Асноўным іх адрозненнем было нашэнне шырокай, нізкай скрыні з вечкам. У дно скрыні былі ўбіты вострыя калочкі, на якіх у час спеваў круціліся ў розныя бакі фігуркі коннікаў, сярод якіх вызначаўся коннік белай масці. Гэта быў святы Юр’я — апякун хатніх жывёл, конюхаў і яго статка. Гэта самы

ўстойлівы народны вобразтып — ён і працаўнік, і апякун, і заступнік, але заўсёды атаясамляваўся як абаронца чалавека. Выява конніка як нацыянальны сімвал мае тысячагадовую гісторыю. Вытокі яго ідуць з паганскіх часоў. Народ заўсёды імкнуўся к лепшаму, марыў аб будучым, таму і ідэал свой звязваў са святасцю прыгожага і магутнага вобраза. Нездарма выява конніка з’явілася на многіх гербах беларускіх гарадоў. Асаблівую папулярнасць вобраз конніка набыў у эпоху сярэднявечча як сімвал незалежнасці.

У арганічнай еднасці фальклору і зместу гліняных выяў больш поўна раскрываецца агульны паэтычна-ідэалізаваны вобраз народнай культуры. Цацкі з’яўляюцца як бы наглядным ілюстрацыйным сімвалам вуснага фальклору. Напрыклад, выява птушкі — гэта не канкрэтны вобраз птахі, а сімвал вясны, мары.

Гук (свіст) надаваў гліняным фігуркам рухомасць пластыкі, узбагачаючы мастацкі вобраз, гульнёвую імітацыю.

Спалучаемы з унутранай дынамікай вобраза, ён утвараў тэатралізаваны міні-спектакль, дзе кожны раз уладальнік цацкі—«акцёр» — разыгрываў яго па-новаму, сугучна свайму настрою і фантазіі. Цацка несла ў сабе вялікую прастору для гульні, ёю можна было любавацца, захапляцца, з ёй здараліся розныя дзівосныя пераўтварэнні. Яна далучалася да важных падзей у жыцці, стварала цеплы настрой шчырых адносін паміж уладальнікам і гледачом.

Жыццястойкасць вобразаў цацак таксама трымаецца і на цэласнасці агульнай народнай культуры. Адны формы народнай творчасці ўплываюць на другія, пашыраючы і паглыбляючы іх мастацка-эстэтычную завершанасць, выяўляючы і дапаўняючы іх шматфункцыянальную скіраванасць. Розныя віды і формы народнай творчасці, пераплятаючыся паміж сабой, аб’яд-

Фрагмент рушніка.

Музей старажытнабеларускай культуры АН БССР

Абрадавае вясновае пячэнне «Саракі». М. Вішанкова. 1973. в. Ліпа^ Буда-Кашалёўскага раёна

ноўваючыся, ствараюць адзінства маральных і этнічных адносін. Цэльнасць знітаваных паміж сабой усіх відаў народнай творчасці падкрэслівае і творчая дзейнасць некаторых майстроў-цацачнікаў. Напрыклад, Кацярына Жылінская з Ружан апрача промыслу цацак займалася вырабам абрадавых пернікаў. Парасця Шматко з вёскі Зембін Бары-

Певень і птушка. 1930. Барысаў

саўскага раёна — маляваннем дываноў.

Адзін з самых пашыраных вобразаў глінянай цацкі — вобраз птушкі — пасяляецца і на ліштвах вакон, на ўзорыстым полі ручнікоў, на веках куфраў... але заўсёды ён ўспрымаецца як сімвал шчасця і мары.

Гледзячы на лепшыя творы народпай цацкі яшчэ болып усведамляеш, што навакольнае асяроддзе чалавека, жывёльны свет, цесна злучаныя

паміж сабою, утвараюць цэласны і стройны лад мастацкага мыслення.

Калі разглядаеш цацкі, міжволі ўсплываюць родныя краявіды. Той жа павольны, задумленны рух рытму, пры якім узнікае стрыманасць пачуццяў. Вось гэтыя рытмы і асаблівасці роднага краю і ствараюць адметнасць беларускай глінянай цацкі.

Вядома, што ў вытокаў мастацкага мыслення быў міф, які з’яўляўся ўстойлівай формай калектыўных традыцый. Менавіта рэлігійная тэматыка была той унутрапай ідэяй, на аснове якой і ствараліся народныя вобразы-тыпы. Гэта быў у свой час своеасаблівы відавы знак, здольны абагуліць духоўную напоўненасць чалавека ў яго эстэтычныя запатрабаванні. Таму немагчыма зразумець і асэнсаваць ролю гліняных фігурак у жыцці грамадства, не ўлічваючы найкаштоўнейшы пласт народнаміфалагічнай культуры. Цяжка ўявіць і «гульню» нашых продкаў, не ведаючы сэнс і змест гэтых пластычных выяў, іх функцыянальны напрамак.

На працягу доўгіх год эвалюцыі рэлігійных вераванняў найболып значныя язычніцкія Боства пачынаюць набываць рысы хрысціянскіх святых. Ды і правядзенне народных святаў па часу саўпадала з царкоўным каляндаром.

Паступова вызваляючыся ад містычнай напоўненасці, сімвал вобраза пачынае ўспрымацца ўжо па-іншаму. На першы план выходзіць яго масстацка-эстэтычная, пацешлівая функцыя. Удумліва аналізуючы, на першы погляд, нескладаныя ўзоры даўняй пластыкі, захапляемся дакладнасцю і ўпэўненасцю характара кожнага персанажа, яго рухаў, позы, удаласцю формы. Але здзіўляе іншае. Мяняўся час, мяняліся погляды, паступова і цацка прыстасоўвалася да новых умоў. I зноў мы бачым тыя ж самыя сюжэты: птушкі, жывёлы, выявы людзей. Здаецца, што ўвесь свет міфалагічных вобразаў вось ужо колькі ты-

Сюжэтная вышыўка «Птушкі». М. Казлова. 1970. в. Гібкі Неглюбскаіа сельсавета

сячагоддзяў прадаўжае жыццё побач з чалавекам. Пры ўсёй сваёй казачнасці і фантастычнасці гліняныя забаўкі неслі зачаткі рэалістычнага адлюстравання рэчаіснасці, паказваючы цэласны свет гарманічных узаемаадносін чалавека з прыродай. I ў наш час мы, як і раней, карыстаемся яе скарбамі, адчуваем сябе яе неад’емнай часцінкай. Мінулае не знікае бесслядоўна, яно захоўваецца, таму што адбываецца бясконцы працэс накаплення і перадачы духоўнай інфармацыі.

Мастацтва гліняных цацак, захоўваючы верпасць сваім караням, з часам набываючы ўстойлівую традыцыю вырабу, выпрацоўвала і свак> мову выказвання, вельмі выразную і паэтычную. Адсюль такая святочнасць ва ўспрыняцці свету, якая параджае эмацыянальны стап вобразнай фантазіі. He толькі дзеля забавы людзі ладзілі цацкі дзецям. Яны разам

Птушка «Жаўрук». П. ІПматко.

  1. в. Зембін Барысаўскага раёна

з іншымі формамі народнай творчасці (песні, казкі, легенды, паданні) выхоўвалі любоў да роднай прыроды, паглыбляючы іх уяўленні аб навакольным асяроддзі. Бо разумелі, што толькі праз гульню магчыма больш даходліва і даступна перадаваць будучаму пакаленню свой багаты вопыт, маральныя прынцыпы,

Відаць, доўга яшчэ будуць жыць у народнай памяці вобразы фальклорных твораў, якія вядуць нас у краіну дзівосаў, заселеную добрымі і мудрымі, забаўнымі і пацешлівымі героямі. Мабыць, пе так ужо і проста расстацца з імі, калі яны і зараз дараць нам хвіліны радасці.

У асноўпым гліняную цацку выраблялі ў вёсках і мястэчках, дзе майстар быў цесна звязаны з гаспадарчай працай, з абрадавасцю каляндарных свят, што адкладвала пэўны адбітак на яго творчасць. Уклад жыцця селяніна доўгі час амаль не мяняўся, нязменпай засталася і традыцыя вырабу. Змяніліся толькі адносіны да сімвала вобраза выяў, іх функцыянальны напрамак.

ШЧОДРЫХ РУК ЛЛАСТАЦТВА

Многія рэчы, зробленыя сваімі рукамі, выклікаюць сапраўдную радасць у людзей. Япы станоўча ўздзейнічаюць на пачуцці, дапамагаюць зразумець прыгажосць ва ўсіх яе праяўленнях. Іх чароўны свет нясе но толькі культурнаасветніцкае выхаванпе, але і нараджае павагу да людзей, чый талент і ўменне ўзбагачаюць пашы эстэтычныя ўражанні.

Нідзе так ярка і шырока не праявілася пародная здольнасць к вольнасці думкі і імправізацыі, як у глінянай цаццы. Здзіўляе дасканаласць валодаппя матэрыялам, якая пераўтварае звычайную гліну ў жывы, хвалюючы вобраз.

Форма выяў надзвычай абагулена. Ад натуры ўзята самае характэрнае, што адпавядае іх асноўнаму прызначэнню — практычнае скарыстанне. Канструктыўная закончапасць кампазіцыйнай ідэі вабіць, абварожваючы добрым густам утылітарпай і дэкаратыўнай культуры. Наіўнасць і паэтычнасць мыслення, сагрэтая цяплом рук, захоўваючы праўду жыцця, часам пераўвасабляецца ў дзіўную казку.

Гліпяная цацка ўяўляе сабою мастацтва, якое працягвае жыць і развівацца ў пошуках новых тэм і форм, пашыраючы кола сваіх прыхільнікаў і паспяхова пераадольваючы застой нядаўніх дзесяцігоддзяў.

МАЙСТАР I ТРАДЫЦЫЯ

Працэс станаўлення цацкі праходзіў як са зменай рэлігійных уяўленняў, так і з пашырэннем адносін з прыродай. Цацка станавілася болып «рухомай», тэатралізаванай, на першы план выйшла яе забаўна-гульнёвая функцыя, мастацкая каштоўнасць вобраза ўзрасла, 3 развіццём сацыяльна-эканамічных адносін, з узнікненнем і ростам гарадоў выраб цацак набывае рамесны характар. Пры раскопках на Прыдняпроўі знойдзена каля 100 розных форм дробнай пластыкі. Асартымент іх даволі шырокі: гэта птушкі, сабакі, конікі, бразготкі, цацачны посуд, іншыя разнастайныя рэчы.

«Гліняная цацка ўяўляе сабой класічнае спалучэнне асноўных прынцыпаў прыкладнога мастацтва — функцыянальнасці формы, яе матэрыяльнасці, дэкаратыўнай выразнасці. He можа не здзіўляць, як у звычайнай рамесніцкай працы народныя майстры з такім мастацкім майстэрствам і глыбінёй выяўлялі сваё бачанне навакольнага свету. У гліняных мініяцюрах

ярка выяўляецца сапраўды народны талент імправізацыі ў галіне тэм, сюжэтаў і форм, талент, які выпрацоўваўся і шліфаваўся многімі пакаленнямі народных майстроў.»“

Беларускія гліняныя забаўкі маюць шмат агульных рыс, якія збліжаюць іх з цацкамі іншых народаў. Тыя ж самыя сюжэты, вобразы, аднолькавыя прыёмы апрацоўкі гліны, але ж бачым і прыкметныя рысы іх нацыянальнай своеасаблівасці. Яны больш стрыманыя ў выкарыстанні дэкаратыўных прыёмаў аздобы выяў. Тут стрыманасць з’яўляецца не беднасцю мастацкага твору, а выяўляе ўдумлівыя і ашчадныя адносіны майстроў да сваёй традыцыі, што адпавядае характару і тэмпераменту народа. Вобраз будуецца дакладна і ўпэўнена, падкрэсліваецца цэльнасць капструкцыі самой формы. Сярод гліняных цацак самымі пашыранымі былі свістулькі, вядомыя пад назвай «свісткі», «свішчыкі», «пасвісцёлы», «кукуці».

Цацкі існавалі розныя — як па выкарыстанню тэхпічных

Свістулькі, сюжэтная пластыка. 1930. Ракаў.

прыёмаў лепкі, так і па стылістыцы мастацкага аздаблення — уласцівыя традыцыям пэўнай школы. Выявы глазураваліся, размалёўваліся ангобам алейнымі, аналінавымі фарбамі, задымліваўся або пакідаўся чысты колер гліны. Але заўсёды яны неслі адбітак мастацкіх і тэхнічных здабыткаў, традыцый ганчарных

1 Ангоб — пакрыццё з белай пі каляровай гліны, якое наносіцца на керамічныя вырабы перад абпалам.

цэнтраў. У тых мясцінах, дзе мастацтва цацкі было адасоблена ад ганчарства, яны набывалі ўласны выгляд, дзякуючы выкарыстанню выяўленчых прыёмаў, часам пазычаных ў іншых відах народнай творчасці. Кожная мясцовая школа вылучаецца сваім адметным, уласцівым толькі ёй, асаблівым ладам пабудовы мастацкага вобраза, маючы свой набор тэхніка-выканаўчых прыёмаў.

Так, цацкі з Харосіцы, што пад Навагрудкам, адрозніва-

юцца завершанасцю мастацкай мовы, удалай стылізацыяй формы выявы. Прыгажосць абагуленага вобраза падкрэслівае мяккі колер самой гліпы. Харосіца — адзінае месца, дзе надзвычай шырока выкарыстоўваліся спецыяльныя прылады працы.

Цацкі з Дуброўны, маючы даўнюю і багатую традыцыю, вызначаюцца дакладнай лініяй сілуэта, статычнасцю канструктыўнай лепкі. Там, дзе сустракаецца роспіс, ён падпарадкаваны форме.

Ружанскія цацкі выглядаюць урачыста, манументальна. Сціплы дэкор, створаны з рысак, кропак, працарапак, узмацняе завершанасць ўмоўпай лепкі, узбагачаемы бляскам палівы.

Цацкі з Ракава вылучаюцца адметнасцю ўжывання дэкаратыўных прыёмаў. Колер палівы спалучаецца з ангобным роспісам, альбо эмалямі. Гэта своеасаблівая, непаўторная школа глінянай пластыкі, якая існавала побач з вырабам посуду. Для выказвання сваіх мастацкіх ідэалаў, майстры выкарыстоўвалі лепшыя

здабыткі свайго ганчарнага цэнтра.

Вядомыя цацкі з Барысава (1920—1940 гадоў), у асноўным, былі свістулькамі ў выглядзе птушак. Форма выявы прадуманая, кампактная. Аздабляліся вырабы паліхромным роспісам каляровага ангоба. Пастэльныя фарбы ангоба розных адценняў надавалі ім святочную ўрачыстасць.

На тэрыторыі Беларусі існавалі і больш дробныя мясцовыя школы, якія адгаліноўваючыся ад рэгіянальных, набывалі свой уласны своеасаблівы выгляд.

Гліняныя цацкі розных школ аб’ядноўваюцца паміж сабой аднолькавым ужываннем тэм і сюжэтаў, выразнасцю ўмоўнай, лаканічнай лепкі, канструктыўнай завершанасцю пабудовы формы.

У спалучэнні індывідуальных почыркаў кожнага майстра з мясцовымі традыцыямі ствараўся тып-вобраз цацкі пэўнай школы. Майстар, карыстаючыся назапашапымі навыкамі і прыёмамі сваіх папярэднікаў, упосіў у традыцыю вырабу і повыя думкі, су-

гучныя часу ідэі. Лад жыцця, патрэбы ўмоў быту вызначалі характар і колькасць вырабу гліняных забавак. Часам іх вытворчасць набывала выгляд промыслу.

Сярод гліняных цацак ружанскія вылучаюцца выразным стылістычным адрозненнем, што дае падставу лічыць аб існаванні развітой мясцовай школы. Асабліва традыцыйпыя па характару лепкі фігуркі дробнай пластыкі В. Давідзенкі і К. Жылінскай. Яны болып чым іншыя захоўваюць старажытны напрамак іх вырабу.

Больш за 20 гадоў ляпіў цацкі 3. Жылінскі — былы ганчар. Зараз ён адзіны прадстаўнік традыцыйнага промыслу. Змайстраваць цацку было справай нескладанай, але забаўныя, цікавыя ладзілі тыя майстры, хто займаўся іх вырабам пастаянна. Ды і разыходзіліся свістулькі імгненна, так што попыт на іх быў заўсёды.

Сваю творчую дзейнасць 3. Жылінскі пачынаў са знаёмства з традыцыямі мясцовай школы. Узорамі былі цац-

кі яго маці, выдатнай майстрыхі. Але ён не паўтараў колішнія матывы і сюжэты, a распрацоўваў новыя, захоўваючы пры гэтым мастацкавобразную структуру мясцовай пластыкі. З’явіліся цікавыя і вельмі забаўныя фігуркі пастуха, гаспадыні, авечкі, сабакі, пеўніка, конніка, цара і царыцы.

Самай папулярнай цацкай ружанскіх майстроў была фігурка «Конніка». Шырока расстаўленым нагам выявы каня супрацьпастаўлена ўпэўненая статычнасць постаці конніка. Адхіленая крыху назад галава надае вобразу стрыманую велічнасць, так характэрную беларусам. На працэс станаўлення школы ўплываў талент кожнага майстра-выканаўцы. Двух аднолькавых цацак сустрэць немагчыма (маецца на ўвазе мастацка-вобразны лад, а не вонкавае падабенства), бо рукатворнасць творчай працы спрыяе стварэнню безлічы імправізацый аднаго і таго ж вобраза. Тут цацка выступае ад імя майстра, адлюстроўвае пэўнае аблічча мясцовай птколы.

Яркім прыкладам з’яўляюцца цацкі Сцяпана Глебкі з вёскі Харосіца. Як адзначае вядомы даследчык народнага мастацтва Я. Сахута і з гэтым нельга не пагадзіцца, Глебка, бадай, лепшы мясцовы цацачнік. Яго творы — своеасаблівая класіка ў гэтай галіне народнага мастацтва, якая выпрацоўвалася стагоддзямі. Беражліва захоўваючы лепшыя здабыткі традыцыйнага рамяства, ён надзвычай удала стылізаваў прыродную форму, дасканала валодаючы сакрэтамі рамяства.

Трактоўка рознымі майстрамі аднаго і таго ж вобраза ўзбагачае выяўленчую палітру, выпрацоўвае стыль кожнага з іх.

Праз цацку ў гульнёвай форме перадаваўся як працоўны, так і духоўны вопыт народа. Абапіраючыся на асаблівасці дзіцячай псіхалогіі, улічваючы іх інтарэсы, праз вобразы цацак дарослыя як бы падрыхтоўвалі іх да самастойнага жыцця.

Форма пластыкі, дэкор — усё прадумвалася, каб данесці да дзіцяці радасць ствараль-

най працы. Пры гэтым ўзнікаў дыялог паміж дарослымі і дзецьмі, аб’ядноўваючы абодва пакаленні. Неацанімая каштоўнасць цацкі ў тым, што яна аб’ядноўвае дзяцей духоўна, стварае непасрэдную творчую абстаноўку, абуджаючы іх фантазію ў пазнанні свету. Умоўнасць формы выявы стварае масу асацыятыўных уражанняў, улічваючы характар і тэмперамент кожнага. Змест вобразаў цацак адрасаваны не толькі дзецям. Дарослыя заўсёды праяўлялі цікавасць да яе, праўда як не да забаўкі, а як да сапраўднага твора мастацтва. Дробная гліняная пластыка сваёй функцыянальнай скіраванасцю разлічана на людзей усіх узростаў. Яе асаблівы сімвал дае прастору не толькі для гульні, забавы, але і задавальняе нашу патрэбу ў рукатворных духоўназначных рэчах. Калі для дзіцяці сутыкненне з народнай глінянай цацкай нясе пазна-

Конь, коннік, касуля. Г. Марачова. 1969.

в. Дуброўна Віцебскай вобласці

вальны характар, то для дарослага з’яўляецца сімвалам сваёй духоўнасці, якая ўзмацняецца памяццю не такога далёкага дзяцінства.

Хто з людзей старэйшага пакалсння не памятае, як час ад часу па вёсках вандраваў «анучнік», збіраючы адыходы прамысловых вырабаў. На калёсах стаяла чароўная скрыня, у якой заўсёды знаходзіліся цацкі-свістулькі. За яйка, шматок ануч, альбо дзіравы чыгунок кожны мог атрымаць з рук вандроўніка гліняны цуд. I колькі было радасці — выйсці на вуліцу і, стараючыся адзін перад адным, пасвістаць на ўсе лады... Доўга, аж да самага вечара будзе разлівацца галасісты посвіст...

Гліняныя цацкі былі разлічаны на розных спажыўцоў — назавем іх умоўна цацка «дарослая» і «дзіцячая». Праўда, тут няма той акрэсленай яснай мяжы раздзялення. Змест вобразнай мовы цацак розных напрамкаў задавальняў мастацкую патрэбу людзей рознага ўзросту.

Малога памеру, кампактна злепленыя дзіцячыя цацкі вы-

Цацка «Птушка-конь».

Г. Марачова. 1960—1970.

в. Дуброўна Віцебскай вобласці

яўлялі і абагулены сімвал Прыроды. Пазбаўленыя падрабязнай інфармацыі яны выклікалі вялікі ўздым творчага мыслення. Тут галоўным быў гук (свіст), а астатняе дапаўняла дзіцячая фантазія.

Цацкі другога напрамку — «дарослыя» — гэта дробная гліняная пластыка, якая служыла аздобай народнага інтэр’еру. Гэтыя цацкі крыху большых памераў у параўнанні к цацкам-сімвалам. Тут

Сабака, баран, птушка. С. Глебка. 1970. в. Харосіца Навагрудскага раёна

тэатралізацыя гульпі адбываецца на адлегласці, выклікаючы цэлы шэраг пачуццяў. Болып падрабязна прапрацоўвалася форма, павялічваўся набор дэкаратыўных прыёмаў. Такім цацкам аддавалася болып часу і ўвагі.

У пачатку нашага стагоддзя традыцыйны знак-сімвал набывае рэалістычнае адлюстраванне натурпага персанажу. У гэты час беларускія майстры выраблялі цацкі амаль усіх хатніх жывёл і птушак, лялькі

панеяак, барыпь, салдатаў, коннікаў, розныя сюжэтныя сцэнкі. Працягваючы ляпіць гліпяныя забаўкі на традыцыйнай аснове, майстры сваёй індывідуальнай афарбоўкай вызвалялі сімвал мастацкага вобраза ад культавай абрадавасці. Змены рэлігійных уяўленняў у жыцці чалавека адлюстраваліся і ў творчасці майстроў, набываючы выгляд паэтычпага рамантызму. Побач з лепкай цацак-сімвалаў узрастае выраб дробпай плас-

«Казакі» С. Глебка. 1978. в. Харосіца Навагрудскага раёна

тыкі прыкладнога характару, што паўплывала і на стыль выканання.

Каб прывабіць пакупніка, майстры аздаблялі свае выявы, выкарыстоўваючы прыёмы, часам запазычаныя ў прафесійнага мастацтва, пры гэтым ішоў адбор самых патрэбных і выразных форм выканання.

Дэкаратыўнасць стварае святочнае ўражанне, спрыяе ўзнікненню паэтычнай настроенасці відовішча. Там, дзе

яна не закрывае ідэю мастацкага вобраза, не зніжае ўтылітарнасць вырабу, з’яўляецца гармонія прыгожага і патрэбпага і, як адна з мастацкіх форм выказвання, прысутнічае ва ўсіх творах народнага мастацтва. Нагадаем такія віды народнай творчасці, як ткацтва, вышыўка, роспіс, кавальства і інш.

Такая тэндэнцыя наіўнарэалістычнага светаўспрымання ў вытворчасці цацак асабліва прыкметна на праця-

Певень і парсючок. Ф. Акуневіч. 1978. е. Забалотніца Барысаўскага раёна

гу апошніх дзесяцігоддзяў. Дробныя скульптуркі 3. Жылінскага, майстроў Ракава, Дуброўны, Івяпца выклікаюць станоўчыя эмоцыі, бо паказваюць розныя бытавыя сцэнкі, узятыя з канкрэтнага жыцця і напоўнепыя добрым гумарам.

Паненкі, копнікі, пары — гэта не фатаграфічнасць персанажаў, а сімвал народнага ўспрыняцця прыгажосці адносін паміж людзьмі, прыродай. У цацках названых майстроў і

школ адносіпы думак і пачуццяў праламляюцца скрозь прызму народнай культуры, выказваюць агульназначныя, агульнапрынятыя погляды. ГІапрыклад, у цаццы «Пара» дзве фігуркі, злепленыя разам у адзіны вобраз, адлюстроўваюць народнае ўяўленне пра вернасць у кахаяні, прыгажосць душы чалавека. Узнёсласць выказваецца не толькі пластыкай, але і дэкаратыўным гучаннем колеру, дзе паэтычпасць пясе святоч-

Баба з пеўнікам. 3. Жылінскі.

  1. Ружаны.

Пастух і а'вечка. 3. Жылінскі. 1981. Ружаны

ны настрой, адухатвараючы адзінства думак і чысцішо чалавечных адносін. Гледзячы на цацкі-скульптуры «наіўных» мастакоў, усведамляем радасць творчай працы, якой быў ахоплены аўтар.

Паглядзім на цацкі, вырабленыя з дапамогай гіпсавых форм. Гэта — тып прамысловай вытворчасці чыста камерцыйнага ўжытку, дзе не ўдзельнічае душа стваральніка і звужаны тэмы і сюжэты традыцыйнай цацкі. Ярка раз-

маляваныя алейнымі фарбамі, гэтыя творы посяць кічавы характар. Тут знікае адметнасць матэрыялу, упэўненасць самой рэчы. Такія цацкі, хутка вылепленыя, склалі канкурэнцыю (болып танныя) на кірмашах традыцыйным вырабам. Многія майстры павінны былі ярка фарбаваць свае вырабы, каб павысіць пакуп-

М айстар-цацачнік. 3. Жылінскі.

  1. Ружаны.

Коннікі. В. Давідзенка.

  1. Ружаны.

Леў. М. Траяноўскі. 1982. в. Бабінавічы Лёзніцкага раёна.

ную здольнасць тавару, або пераходзіць на формы.

Добрае веданне матэрыялу, шырокі набор тэхнічных і дэкаратыўных прыёмаў удасканальвалі прафесійны ўзровень майстра-цацачніка. Выпрацоўваўся своеасаблівы стыль выканання, што спрыяла з’яўленню не толькі новых форм, але і новых вобразаў. Пры гэ-

Івянецкія ганчары. М. Звярко.

  1. Івянец.

тым шліфавалася майстэрства апрацоўкі, узбагачаючы выяўленчую палітру.

Пры вырабе цацак майстар улічваў іх далейшую дэкаратыўную апрацоўку (ажыўку). Цацкі, у якіх асноўнай дэкаратыўнай аздобай служыць чысты колер гліны, вобраз будуецца з улікам мягкай пластычнай лініі сілуэту, прыгажосць формы падкрэсліваецца цяплынёй самога матэрыялу. Цацкі пад паліву — больш цякучыя і акруглыя па форме.

Конь. М. Звярко. 1984. Івянец

Коннікі. 3. Жылінскі.

  1. Ружаны.

Цацкі, якія ў далейшым будуць размалёўвацца, больш умоўныя, абагулепыя, што дае вялікую прастору для стварэння пэўнага вобраза колерам фарб.

Калі назіраеш, як працуе майстар, то здзіўляешся, як спрытпа і хутка ёп спраўляецца з гэтым падатлівым матэрыялам. Здаецца, пібыта інфармацыя, закладзеная ў памяці, рухае яго творчасцю. Але ж гэта не так. Майстар лепіць хутка да пэўнага мо-

манту, калі асноўная загатоўка будзе выраблена ў рамках традыцыі школы. Вось тут і прыходзіць той чароўны момант, калі майстар упэўненымі рухамі стварае патрэбны вобраз, сугучны яго настрою і задуме, з якімі ён узяўся за гліну. Тэхналагічныя павыкі і прыёмы, набытыя за доўгі час працы, выяўляюць адметны стыль яго стваральніка. Адначасова з папаўненнем тэхнічных навыкаў відазмяняецца і стыль выканаўцы,

Зязюля і качка. 1950. Мінская вобласць.

удаскапальваецца мастацкая мова пластыкі.

Прыкладам могуць служыць цацкі С. Глебкі. Дакладная, упэўненая лепка, удалая стылізацыя прыроднай формы трымаецца на добрых ведах матэрыялу, яго пластычных якасцей. Веданне тэхналогіі дапамагае майстру болып поўна і змястоўна выказваць свае

Майстар глінянай цацкі С. Глебка. 1976. в. Харосіца Навагрудскага раёна

творчыя магчымасці, якія пакапліваюцца толькі пры існаванні школы. Калі параўноўваць цацкі розных мясцовасцей, не заўважаеш адзінага стылю. Вырабы такіх майстроў, як С. Глебка, Ф. Цялішэўскі, Г. Марачова, К. Жылінская, Ф. Акуневіч, В. Давідзенка (спіс можна прадоўжыць), вылучаюцца асаблівым абліччам. Беларуская гліняная цацка вельмі разнастайная як па стылістыцы выканаппя, так і па трактоўцы традыцыйных тэм і сюжэтаў.

РАМЯСТВО 1 СУЧАСНАСЦЬ

Амаль кожны майстар, пачынаючы працоўную дзейнасць, вывучаў традыцыі мясцовай школы. Ён не капіраваў папярэднікаў, а звязваў сваю дзейнасць з часам, з яго патрэбамі, усё больш і болып удасканальваючы вобраз народнай цацкі. Многае тут залежыць не толькі ад таленту выканаўцы, але і ад яго асэнсавапня мастацка-вобразнай структуры цацкі папярэдніка, ад захавання або ігнаравання традыцыі.

Сучасны майстар атрымлівае разнастайную і аб’ёмную інфармацыю: радыё, тэлебачанпе, друк спрыяюць творчаму падыходу ў вывучэнні спадчыны. Працы майстроў апошніх гадоў паказваюць, што аўтары іпукаюць новыя тэхніка-выканаўчыя прыёмы. Новыя думкі і ідэі, пароджаныя нашым часам, патрабуюць і новых форм выказвання. Пластычная мова цацкі, яе мастацкі вобраз — гэта час, пражыты нашым грамадствам, гэта дыялог рук і дупіы.

Узнікае пытанне: якой павінпа быць цацка сёння, як развіваецца гэты від трады-

цыйнай пароднай творчасці ў сучасных умовах?

Існуюць цацкі розных школ: Івянецкая, Ружанская, Харосіцкая, Ракаўская і інш. Кожная мае свой своеасаблівы твар з уласцівай толькі ёй мастацка-вобразнай мовай. Нягледзячы на тое, што яе вобраз будуецца па адных эстэтычна-мастацкіх законах, мы ўсё ж бачым мноства варыянтаў.

Творчасць майстра, яго талент заключаўся ва ўменні выкарыстаць самыя патрэбныя тэхнічныя і дэкаратыўныя прыёмы ў раскрыцці вобраза.

Усё часцей і часцей гліняныя цацкі з’яўляюцца не толькі на выстаўках народнай і самадзейнай творчасці, але і прадаюцца на кірмашах. У асноўным вырабляе іх моладзь, не звязаная з мясцо-

Пластычная камппзіцыя «Песня». М. Васкоўскі. 1985. Мозыр.

Цацкі-свістулькі. М. Васкоўскі. 1985. Мозыр.

Чорнаглянцаеаныя цацкі-свістулькі. С. Шарапа. 1987. в. Моладзі Лагойскага раёна

вымі традыцыямі. Многія творы носяць ілюстрацыйны характар падабенства персанажу, выяўляюць сухі натуралізм прыродных форм.

Пры вывучэнпі традыцый многія маладыя майстры захапляюцца знешняй формай вобраза, прыгажосцю дэкаратыўных элементаў. Але ні капіраваць лепшыя ўзоры глінянай пластыкі, ні стылізаваць сучасныя тэмы на народныя матывы трэба. Неабходна вучыцца ў старэйшых майстроў думаць вобразна, паэтычна, уносіць у сваю творчасць мастацкія ідэалы, сугучныя нашаму часу.

Для болып хуткага авалодвання асновамі рамяства магчыма і падражанне. Але ж з самага пачатку творчасці, адначасова з набыццём патрэбных навыкаў, варта асэнсаваць ролю і значнасць мастацтва глінянай цацкі ў жыцці грамадства. Задавальняючы попыт на мастацка-вартыя, карысныя рэчы, трэба клапаціцца каб нашы дзеці, атрымліваючы ад дарослых рукатворныя забаўкі, гуляючы з імі, радаваліся, здзіўляліся, успры-

малі навакольны свет святочна, паэтычна.

Зараз становіцца відавочным, што вялікая зацікаўленасць шырокай грамадскасці да сваёй культуры дала штуршок адраджэнню і развіццю гэтага віда народнай творчасці.

Новае пакаленне майстроўцацачнікаў, якое аказалася ў іншых сацыяльна-эканамічных умовах, актыўна ўключылася ў распрацоўку новых тэм і сюжэтаў. Разам з вырабам традыцыйных форм з’явіліся і новыя: «Чорт», «Цмок», «Лесавік», «Лешы», выявы розных экзатычных істот. Многія вырабы гэтых пластычных кампазіцый не супярэчаць асноўным якасцям, так уласцівым традыцыйнай цаццы. Арыянтуючыся на попыт рынка і атрымаўшы магчымасць самастойна вырашаць свае творчыя задачы, працуючая зараз моладзь знаходзіць тыя патрэбныя элементы мастацкіх спосабаў выказвання,

Пастух з авечкамі. П. Філімонаў. 1989. Мінск

Акарыны. А. Маркаўцоў. 1988. Мінск

Русалка і конь. В. Прыешкін. 1988. Мінск

якія вартыя для стварэння сучаснага твора. Так ганчар I. Шарапа не капіруе даўнія ўзоры. Удалая стылізацыя народнай формы, якая трымаецца на фальклорнай аснове, дапамагае майстру вырабляць цацкі, сугучныя нашаму часу. Яго гліняныя фігуркі «Леў», «Заяц», «Певень», «Вавёрка», «Зубр» і іпш. выяўляюць са-

«Чорцікі». Л. Дзярванаў. 1987. Мінск

праўдны дух народнай пластыкі.

Гістарычна так склалася, што цацка заўсёды выконвала ролю своеасаблівага барометра. Сярод цацак, якія з’явіліся сёння, ёсць такія, якія нясуць часам вострую сацыяльную напраўленасць. Прыкладам служаць выявы майстра з Мінску Л. Дзярванава. Яго нязвыклыя па сюжэту мініяцюры «Бюракрат», «Спекулянт», «Моўяы глушэц», нескладаныя па форме, але новыя па тэ-

Качка, певень і птушка.

М. Ржавуцкі. 1986. в. Неманіца Барысаўскага раёна

Лось, алень, козлік.

М. Ржавуцкі. 1986. в. Неманіца Барысаўскага раёна

ме — вельмі лаканічныя і выразныя. Вольнасць у апрацоўцы матэрыялу, выдумка і фантазія — неад’емныя рысы яго творчага мыслення, якое прыкметна ўгадваецца па выканаўчай манеры. Але больш за ўсё Дзерванаў любіць ляпіць традыцыйныя цацкі-свістулькі: дзіцячыя дудачкі, розныя анімалістычныя фігуркі невялікіх памераў.

Зараз большасць майстроў, якія вырабляюць цацкі, жы-

вуць у гарадах. Іх гліняныя істоты значна адрозніваюцца ад колішніх як па тэматыцы, так і па знешняму выгляду. Яны сталі больш яркімі, з багата дэкарыруемай формай. Выкарыстоўваючы новыя тэхналогіі, ствараюць зусім іншыя сюжэты, якія ўспрымаюцца як пластычныя імправізацыі. У асноўным яны разлічаны на патрэбы сённяшняга дня. К прыкладу, да Новага году многія цацачнікі выраб-

«На бліны». М. Ржавуцкі. 1984. е. Неманіца Барысаўскага раёна

Конь, карова, баран. М. Ржавуцкі. 1986. в. Неманіца Барысаўскага раёна

лялі фігуркі ў выглядзе «Дракона», «Вужака» — па матывам сімвалаў усходняга каляндара. Імкненне да натурнага персанажа, жаданне паказаць сюжэтнасць так як «у жыцці» адводзіць некаторых ад традыцый народнай цацкі. К таму ж форма такіх вобразаў выпадковая, не «абыграваецца» часам. У гэтых працах адчува-

Цмок, зубр. В. Клімчук. 1987. Барысаў

ецца, што аўтарам не хапіла тых патрэбных ведаў, якія набываюцца гадамі. Праўда, мпогія цацкі не пазбаўлепы сваіх асноўных уласцівасцей. Знешне кампактныя, яны захоўваюць галоўныя рысы народнага промыслу: нясуць элемент гульні, забавы. Але ж творы такога характару не выяўляюць нацыяпальную адметнасць.

Вялікім попытам у насельпіцтва карыстаецца цацачны посуд, зроблены на ганчарным

 

Коннікі. М. Ржавуцкі. 1986. в. Неманіца Барысаўскага раёна

ШЧОДРЫХ РУК МАСТАЦТВА

Цацка «Коннік». М. Траяноўскі. 1985 г. в. Бабінавічы Лёзніцкага раёна

Пеўнік і птушка. А. Галубовіч. 1989. Мінск

Карова, козлік. А. Галубовіч. 1989. Мінск

крузе. Лепшым з майстроў, якія іх вырабляюць, з’яўляецца С. Сяўрыцкі з Лагойшчыны. Высокі ўзровень выканаўчага майстэрства, артыстызм, які пануе пры стварэнні яго пластычных імправізацый, грунтуецца на цвёрдай аснове традыцый народнага ганчар-

Всаднік. А. Галубовіч.

  1. Мінск

Заяц, сабачка, коннік, чорцік. Л. Дзярванаў. 1987. е. Мінск

ства. Асабліва вабяць яго мініяцюрныя чорнаглянцаваныя гладышы, збанкі, спарышы, выкананыя з добрым густам і веданнем старажытных прыёмаў апрацоўкі матэрыялу.

Сярод майстроў, якія заняліся лепкай цацак у апошні час, прыкметна вылучаецца А. Галубовіч з Мінску. Будуючы мастацка-вобразны лад фігурак гліняных істот, у асноўным жывёльнага свету, майстар звяртаецца да рэальна існуючых у прыродзе форм,

Дудкі-свістулькі. М. Ржавуцкі. 1983. в. Неманіца Барысаўскага раёна

выключаючы пры гэтым любыя праяўленні сухога натуралізму. Бараны, конікі, пеўнікі, козлікі знешне нагадваюць колішнія цацкі. Магчыма, малады майстар свядома арыентуе сваю творчасць на тыя вобразы, якія атрымалі больш шырокае распаўсюджванне.

На працягу апошніх двух дзесяцігоддзяў некаторыя фабрыкі мастацкіх вырабаў спрабавалі наладзіць промысел гліняных забавак. Але выраб іх па зацверджанаму ўзору

абмяжоўваў творчую ініцыятыву майстра-выканаўцы. Значна лепшае становішча ў выпуску сувенірнай прадукцыі дэкаратыўнага характару. Стварэнне такіх твораў патрабуе добрых мастацкіх здольнасцей і культуры выканання. Адным з лепшых майстроў скульптуры дробных форм

Цацачны посуд. М. Ржавуцкі.

  1. в. Неманіца. Барысаўскага раёна

з’яўляецца М. Звярко з Івянца. Асаблівай арыгінальпасцю і надзвычайнай паэтычнасцю ўражання напоўнены яго кампазіцыі «Івянецкія ганчары», «Музыкі». Веданне звычаяў, абрадаў сваёй мясцовасці дапамагае яму ўдала вырашаць творчыя задумы. Амаль усе аб’ёмы сваіх выяў ён выточвае на ганчарным крузе, аздабляючы адзенне персанажаў спосабам «фляндроўкі», якім найболып часта карысталіся мясцовыя ганчары.

Выпуск цікавых узораў глінянай пластыкі час ад часу наладжвае фабрыка мастацкіх вырабаў, што ў Мазыры. Асартымент іх даволі шырокі: ад простых цацак-свістулек да складаных кампазіцый. Вядучая роля ў стварэнні гэтых вырабаў належыць вядомаму майстру М. Васкоўскаму. Ён смела ідзе на эксперымент, выкарыстоўваючы розныя прыёмы, часам пазычаныя ў прафесійнага мастацтва.

Павялічаныя ў памерах і багата аздобленыя замыславатымі налепкамі, ці афактураныя рознымі штампікамі, цап-

кі пачынаюць несці зусім іншую функцыянальную нагрузку. Дадзены вобраз такой пластыкі пачынае працаваць не на сімвал успрыняцця, што так характэрна для традыцыі вырабу, а як самастойны твор мастацтва.

3 кожным годам шырыцца ўсё болыпае кола прыхільнікаў сярод мастакоў прафесіяналаў да каранёў народнага рамяства. Эстэтычна-ідэйны змест глінянай цацкі з’яўляецца багатым матэрыялам у пошуку новых тэм і сюжэтаў, крыніцай у спасцігненні асноў нацыянальнага характару і яго духоўнасці.

Беларуская гліняная цацка вылучаецца своеасаблівай прыродай мастацкай творчасці, якая з’яднала адзінства ўтылітарных і эстэтычных якасцей. Розныя функцыянальныя характарыстыкі парознаму ўплываюць на яе мастацка-ідэйны змест, Майстар, «ажыццяўляючы» свой выраб руплівай працай, таксама стварае сваё асабістае асяроддзе, дзе праца і творчасць суладныя яго духоўным запатрабаванням.

ФАНТАЗП БАБКІ ПАРАСКІ

Імя Параскі Шматко стала вядома аматарам народнай творчасрі, мастартвазнаўрам у пачатку 80-ых гадоў, калі майстар пачала ляпіць свае свістулькі па «старой памяці». Назіраючы, як працуе бабка Параска, так называюць яе вясковыя дзеці, не раз атрымліваючы з яе рук гліняныя руды, увесь час здзіўляешся. Немагчыма ўсачырь за яе трапнымі і хуткімі рухамі пальцаў. Тры, чатыры хвіліны — і на вашых вачах узнікае казачны алень альбо дзіўпы птах. А майстрысе ўжо больш за 80 гадоў!

Жыве Праскоўя Сямёнаўна ў вялікай вёсцы Зембін, што на Барысаўшчыпе, у старой, але добра дагледжанай хаце. Колісь Зембін, як кажа бабка Параска, быў мястэчкам. У выхадныя дні, а асабліва ў час традырыйных кірмашоў, побач з рознымі гаспадарчымі вырабамі мясровых умельраў прадаваліся і забаўныя раркісвістулькі. Шмат было прывазных, але былі тут і свае, мясцовыя.

Цяжкі лёс зведала П. Шматко. Гэта і нялёгкія турботы

сялянскага жыцця, і ліхалерре войнаў, і няволя нямеччыны... Але на ўсё жыццё захавала яна шчырую любоў і павагу да людзей, да прары, напоўнелую радасцю творчасрі. Гэта — даравіты і разнастайны майстар, які можа і свістульку дзіўную зляпіць на радасць дзерям і выцінанку вырабірь (узоры, выразаныя на паперы для аздобы вакон, палічак) суседзям да святаў, а то і стварырь цэлую кампазірыю з папяровых кветак.

Гліняныя фігуркі бабкі Параскі ў большасці сваёй выраблены з аднаго кавалка гліны. Кола вобразаў яе выяў невялікае — гэта сюжэты вядомых беларускіх гліняных pa­pax: птушка, конь, баран, певень. У апошні час з’явіліся і новыя: мядзведзь з пеўнікам, сабака, гусь і нейкі дзіўны алень. Выявы жывёл і птушак — простыя і канструктыўныя па форме, лінія контура мяккая і плаўная. Апаленыя ў звычайнай печы, яны афарбоўваюрра аналінавымі альбо алейнымі фарбамі. Але асаблівую рікавасрь з мастаркага боку ўяўляюрь раркі, у якіх

пакінуты чысты колер самой гліны: захоўваецца цяплыня і пяшчота рук, больш выразны кожны штрых упэўненай лепкі. Па пластычнаму вырашэнню і па ўжыванню дэкаратыўных прыёмаў аздобы усс гліняныя фігуркі падобныя паміж сабой. Баран, конь, сабака адрозніваюцца толькі характарам будовы галавы і шыі, ды дэкаратыўнымі дадаткамі відавых прыкмет, такіх, як рогі, вушы, хвост.

Калі пры аздобе цацак выкарыстоўваецца колер фарб, то размалёўка выяў таксама нескладаная. Белай ці вахрыстай фарбай пакрываецца галава і шыя, а па астатняй форме цацкі наносяцца каларыстычныя плямы ў выглядзе кропак і рысак. Вельмі цікавая з фігурак — выява мядзведзя. Як заўсёды, ён стаіць на задніх лапах, а пярэднімі трымае пеўня. Вобраз мядзведзя быў пашыраны сярод майстроў, праўда, найчасцей да яго звярталіся мясцовыя гапчары пры вырабе фігурных сасудаў. Асабліва ўдалымі і па-мастацку вартымі выходзяць з яе рук падвясныя

птушкі. Такіх у мінулым падвешвалі на столі хаты ў самым пачэсным месцы, сустракаючы свята «Гуканне вясны».

На першы погляд, Параска Шматко звычайная вясковая бабуля, але без кіёчка і не згорбленая. У знешнім абліччы адчуваецца непаседлівасць, рухавасць, што неадпавядае яе старэчаму ўзросту. Гледзячы на яе адкрыты твар, асветлены цёплай усмешкаю, верыш у дабрыню і шчырасць яе душы, у чалавечую высакароднасць. Хто б не завітаў да яе — блізкія альбо зусім незнаёмыя — заўсёды яна добрая і гасцінная. Прыветліва сустрэне, а на памяць падорыць галасістага пеўніка альбо букет чароўных кветак.

«Гліна ў мяне свая, на агародзе, вунь там капаю, каля старай вялікай грушы. Яна мяккая і слушная, без каменьчыкаў. Ды і цацкі атрымліваюцца з яе трывалыя. Здарыцца, упадзе якая-небудзь на

Цацкі-свістулькі. П. Шматко. 1982. в. Зембін Барысаўскага раёна

падлогу — не разаб’ецца. Рыхтую гліну я ўлетку, добра перамешваючы рукамі, захоўваю яе, загорнутую ў анучу, у склепе». Так за размовай і не заўважаеш, як поўніцца статачак гліняных конікаў. Ляпіць цацкі любіць бабка Параска каля печы, якая займае ледзь не палову хаты, падсунуўшы да яе старэнькі, але досыць трывалы столік.— «Прывыкла к ёй,— прадаўжае бабка, ківаючы на печку.— Яна мяне і грэе, і корміць, ды і цацкі апальвае». Жыве Параска Шматко адна, заўсёды ў хатпіх клопатах. А калі выдаецца вольная хвіліна — лепіць цацкі альбо майструе папяровыя кветкі. «Не на грошы,— яккажа сама,— бо жыць не магу без сваіх цацак. Старая стала, во і бяссонніца прыйшла ў апошні час. Таму і ляплю зараз уначы. Зладжу 2—3 птушкі, падвешу да столі над ложкам, лягу і гляджу, як павольна

Фрагмент выцінанкі «Зімовыя ўзоры». П. Шматко. 1988. в. Зембін Барысаўскага раёна

кружацца яны... I згадваецца далёкае дзяцінства. Во як зараз памятаю сваю першую цацку. Было мне тады гадоў дзесяць. Жыў у нашай вёсцы пячнік — добры майстра, аж у Барысаве ведалі. Быў у яго такі звычай, калі печка ўжо зроблена, злепіць птушку, панатыкае саломінак і пер’яў замест крылаў, ды падвесіць пад топкай. А запаліць печку, так і заварушыцца яна, як бы лётае. 3 таго часу і пачала ляпіць цацкі, спачатку для сябе, і малодшым, ну а потым і на кірмаш, для продажу».

Валодаючы рэдкім дарам мастака з глыбокім паэтычным мысленнем, бабка Параска — пранікнёны жыццялюб. Немагчыма ўтрымацца ад добрай усмешкі, гледзячы па яе забаўных істот.

Цацкі Шматко ёмкія, прыемна кладуцца ў далонь, як бы падпарадкоўваюцца яе форме. 3 імі добра гуляць, зручна трымаць у руцэ, а калі спатрэбіцца, то і схаваць у кішэню. На працягу доўгіх гадоў пыпрацоўваўся ўласны мастацкі стыль, шліфавалася пластыка. Прывабнасць і яснасць форм,

аб’ёмаў, адсутнасць ускладнёных дэталяў надаюць цацкам Шматко выгляд закончанага мастацкага твора.

Больш за паўвека мастак з народа чэрпае бясконцы матэрыял у традыцыях народнай культуры, стваральнікам якой з’яўляецца і сам.

Цесная сувязь з вясковым жыццём, з навакольным асяроддзем накладвае пэўны адбітак і на творчасць П. Шматко. Асаблівую цікавасць вызываюць розныя істоты жывёльнага свету наіўна-рэалістычнага напрамку: нейкія дзівосныя птушачкі, казачны алень, які часам нагадвае звычайную карову, альбо гарэзлівы ваўчок, падобны на сабачку. Размалёўка гліняных фігурак тут болып складаная і сакавітая. Яркія, кантрастныя колеры аздобы выяў між тым не парушаюць адзінства прапорцый і кампазіцыйнага вырашэння.

Калі разглядваем яе забаўныя, маляўнічыя цацкі, узнікае паэтычпы настрой урачы-

Баран і алень. П. Шматко. 1986

Цацкі-свістулькі. М. Ржавуцкі. 1980—86 гг. в. Неманіца Барысаўскага раёна

стага свята, які ўзбагачае наш светапогляд мноствам вобразных асацыяцый. Іншы раз пластычныя фантазіі, зыходзячы з канкрэтнага жыцця, пераўвасабляюцца ў казачныя матывы, з’яўляючыся як бы ілюстрацыйным матэрыялам фальклорных вытокаў казак, паданняў.

Майстар любіць ляпіць тыч

Птушка, пеўйік, гусь. П. ІПматко.

1986

цацкі, у якіх кайбольш ярка і поўпа жыве фальклорны дух народнага мастацтва. Асабліва гэта заўважаецца ў згаданых раней падвясных птушках. Кожны раз ладзячы цацку, япа стварае свае, амаль новыя варыянты. Тым самым майстар як бы набліжае традыцыйны выраб да сучаснасці.

Чысціня дзіцячай непасрэднасці мастацкага светаўяўлеяня з’яўляецца характэрнай асаблівасцю творчасці Праскоўі Сямёнаўны Шматко.

УРОКІ ЛЛАСТАЦТВА IРАМЯСТВА

У сістэме эстэтычнага выхавання вучняў і выхаванцаў дашкольных устаноў заняткі лепкай цацак спрыяюць набыццю пэўных працоўных навыкаў і ўменняў. Прастата пластычных прыёмаў, яснасць каларыстычных гам, выразнасць формы выяў зразумела і даступна самым маленькім. Усім вядома сходнасць мастацкага мыслення народных майстроў і дзяцей, іх імкненне к сакавітасці фарбаў і ўмоўнай выразнасці пластычных уяўленпяў. Лепячы цацкі, дзе-

ці стаповяцца непасрэднымі ўдзельнікамі захапляючага творчага працэсу стварэпня карысных і прыгожых вырабаў. Дэкаратыўная лепка станоўча ўплывае не толькі на развіццё мастацкага густа, але і вучыць накапленню неабходных навыкаў і ўменняў.

За доўгі час існавання ў мастацтве глінянай цацкі выпрацаваліся своеасаблівыя прыёмы нескладанай і хуткай лепкі, з дапамогай якіх магчыма авалодаць сакрэтамі рамяства за кароткі час.

НАРЫХТОЎКА СЫРАВІНЫ

Выраб цацак не патрабуе вялікіх затрат працы, дарагога абсталявання, складаных прылад. Усё можна зрабіць самому, а патрэбную сыравіну адшукаць у сваёй мясцовасці.

На тэрыторыі Беларусі, амаль у кожным яе куточку, сустракаюцца пласты залежаў гліны, прыгоднай для лепкі. У розных мясцінах яны маюць свой колер афарбоўкі, ад жоўта-чырвонага да цёмна-бурага, радзей сустракаецца гліна светла-шэрая з сінім адценнем. Пры апальванні колер гліны істотна мяняецца: светла-шэрыя гліны становяцца белымі, жоўта-чырвоныя — аранжавымі, цёмна-бурыя — чырвона-крэмавымі. Там, дзе выраб цацак спадарожнічаў ганчарству, цацкі ляпілі з той фармовачнай масы, з якой выраблялі звычайны бытавы посуд

1    Хіміка-фізічныя ўласцівасці, пластычныя якасці і розныя снэсабы нарыхтоўкі і прыгатавання фармовачнай масы падрабязна разгледжаны ў спецыяльным выданні: Мплюченков С. А. Белорусское народное гопчарство. Мя., 1984.

Абапіраючыся на свой уласны вопыт і распрацаваную тэхналогію лепкі і нарыхтоўкі сыравіны дадзім некаторыя парады і спынімся на тых момантах, якія непасрэдна звязаны з вытворчасцю цацак.

Пошукі патрэбнай сыравіны варта пачынаць на схілах узвышшаў і ў абрывах вадасховішчаў, дзе пласты наносных глін выходзяць на паверхню. Адкрыты працэс нарыхтоўкі абыходзіцца без вялікіх страт часу і цяжкасцей у працы. Бываюць выпадкі, калі гліністыя масы, змытыя дажджом, разам з ручайкамі вады збіраюцца ў ямінах. Перш чым трапіць у натуральны прыродны адстойнік, яны на шляху свайго перамяшчэння ачышчаюцца ад выпадковых каменьчыкаў, вапны, рэшткаў раслін і іншага смецця і часта бываюць прыгоднымі для фармоўкі цацак без далейшай іх апрацоўкі.

Цацка «Всаднік».

К. Жылінская. 1950—56 гг. «Птушка». В. Давідзенка.

  1. г. Ружаны.

Якасную і пластычную rai­ny можна сустрэць у полі, у лесе, але там яна схаваная пад раслінным слоем, і яе цяжка адшукаць і нарыхтаваць. Знаходзяцца такія пласты на глыбіні 0,5—5 м.

Перад тым як нарыхтоўваць сыравіну трэба, выявіць яе пластычныя і фізічныя якасці. Гліна павінна мець аднародны састаў, не быць забруджана зямлёю і рознымі сумесямі. Яна павінна добра ўмінацца, захоўваць нададзеную форму. Пры сушцы і ападу не трэскацца, мець вадастойкі і трывалы чарапок.

Пластычнасць і падатлівасць гэтага матэрыялу дае магчымасць ствараць разнастайныя формы, захоўваць іх пры розных спосабах апрацоўкі. Выявіць гэтыя ўласцівасці сыравіны можна размінаючы кавалак гліны ў пальцах. Дотыкам рук адчуваем яе фармовачныя якасці: мяккасць, эластычнасць, падатнасць.

Гліны падзяляюцца на высока-, сярэднепластычныя і непластычныя. Звычайна высокапластычныя — тлустыя, непластычныя — посныя. Тлу-

стая гліна — мяккая і масляністая на вобмацак, і калі яе надрэзаць сцізорыкам — атрымаем роўны бліскучы зрэз. Фармовачная маса з яе добра лепіцца, але вытрымлівае толькі малую тэмпературу абпальвання. Пры 600—700 °C маса спякаецца, дэфармуючы выяву. Такая гліна мае менш трывалы чарапок, паніжаную вадастойкасць.

Посная гліна, наадварот, вытрымлівае высокую тэмпературу, пры абпалу мае болып моцны чарапок, але дрэнна фармуецца, зляпіць якасную цацку з такой гліны амаль немагчыма. На вобмацак яна шурпатая, пры размінанні развальваецца на дробныя кавалачкі. Посныя гліны маюць болып светлую афарбоўку.

Найлепшыя якасці маюць гліны сярэдняй тлустасці, але для вытворчасці посуду яны не прыгодныя, бо даюць порысты, водапранікальны чарапок. Для лепкі цацак можна выкарыстоўваць тлустыя гліны, але абпальваць іх пры больш нізкай тэмпературы, свядома паніжаючы тым са-

Пеўнік, заяц, птушка. 1986. Гурток «Гліняная цацка». Неманіцкая СШ Барысаўскага раёна

мым трываласць рэчы. Панізіць тлустасць гліны можна шляхам уводу ў фармовачную масу збяднеючых дамешак. Звычайна гэта добра прасеяны пясок або посныя гліны. Некаторыя майстры, асабліва для вырабу посуду, дамешвалі «жарству» — перапалены і добра размолаты камень, які бралі з лазняў.

У прыродзе сустракаецца шмат залежаў глін, якія маюць сярэднюю тлустасць, добра фармуюцца і вытрымліва-

юць высокую тэмпературу (800—1000 °C), што дае магчымасць глазураваць вырабы.

Дакладна прыдатнасць гліны і яе якасці можна выявіць толькі пры абпальванні пробнага кавалка. Калі на цацках з’яўляюцца трэшчыны (пры сушцы і абпальванні), фармовачная маса занадта тлустая і патрабуе збядняючых дабавак. У выпадку, калі цацкі вытрымліваюць высокі тэмпературны рэжым, але робяцца крохкімі, фармовачная маса

посная. Тады дамешваем тлустай гліны.

Пластычнасць — галоўная якасць гліны. Фармовачныя масы з такой гліны падатныя і захоўваюць форму. Чым болып гліна пластычная, тым больш тлустая. Яна мае большую шчыльнасць масы і цямнейшы колер. Посныя гліны рыхлыя, меншай шчыльнасці і святлейшыя.

Пластычнасць можна выявіць і механічным спосабам.

Ачышчаную ад розных выпадковых дадаткаў гліну раскачваем кілбаскай (жгуцікамі) і абгортваем вакол пальца або, перагінаючы, аб’ядноўваем абодва канцы. Калі на гліне не з’явіліся трэшчыны і яна не зламалася на выгіне, значыць, матэрыял прыдатны для лепкі. Такім чынам, зрабіўшы нескладаную пробу і выявіўшы патрэбную пластычную якасць гліны, можна нарыхтаваць яе ў значнай колькасці.

Гліняныя цацкі, зробленыя з фармовачнай масы, у якой засталіся каменьчыкі, пры абпальванні расшыраюцца і разрываюцца. Раслінныя начы-

ненні, выгараючы, пакідаюць след, што таксама псуе выгляд цацкі.

Разгледзім два спосабы прыгатавання фармовачнай масы. Зняўшы верхні, перамешаны з глінай, слой зямлі, так званую «верхаводку», і накапаўшы патрэбную колькасць сыравіны, высушваем кавалкамі (масай прыкладна 0,5— 3 кг). Пасля на звычайнай тарцы (лепш паўсферычнай формы) трэба перадраць высушаныя гліняныя камы, выкідваючы непатрэбныя дамешкі. Каменьчыкі і вапна праз дзірачкі таркі не праходзяць. Перадраную масу «струганіну» ссыпаем у вядро, бочку, карыта і заліваем вадой, лепш гарачай, бо пры гэтым гліна хутчэй размакае. Праз пекаторы час, калі гліна прапітаецца вадой, разбухне і ператворыцца ў густую кашу, вымешваем яе вузкай драўлянай лапаткай, потым рукамі, пакуль фармовачная маса не будзе падобная на цеста.

Гліна «паспела», калі добра ўмінаецца і зберагае зададзеную ёй форму. He прыліпае да рук. Гатовую масу фасуем ка-

Прылады для лепкі цацак:

1—лапата-мяшалка;          2 —праколка;3—4 — шпуль; 5—9-—іптампікі; 10 —

турнэтка; 11 — драўляны малаток

валкамі па 5—10 кг і загортваем у поліэціленавую плёнку або мешкавіну. У такім стане фармовачнае цеста доўга прыдатнае для лепкі. Пры падсыхапні яе перыядычна змочваем вадой.

Другі, болып якасны спосаб нарыхтоўкі сыравіны заключаецца ў тым, што, перамешваючы, гліністае цеста даводзім да гушчыні смятаны. Пасля разведзеную масу працэджваем праз дробнае сіта. У такім выпадку не абавязко-

ва перадзіраць і высушваць гліну. Масу зліваем у ёмкасць, лепш плоскай формы і выпарваем вільгасць. Гэты працэс лепш рабіць улетку. Ёп патрабуе шмат часу, але дае самы чысты і якасны састаў сыравіны. He ўсе майстры карыстаюцца гэтым спосабам, асабліва калі гліны трэба шмат.

Ганчары звычайна робяць прасцей: перамешваючы гліну рукамі, мнучы нагамі, адначасова выкідваюць смецце і Ban­ny. Такі спосаб прыгатавання

менш эфектыўны, бо застаюцца другарадныя начыненні, што ў сваю чаргу ўскладняе формаўтварэнне цацкі, паніжае мастацкія вартасці вобраза.

Перш чым ляпіць, трэба вызваліць яе ад пузыркоў паветра, якія пры абпальванні могуць разарваць выяву на дробныя часткі. Для гэтага кавалак гліны кідаем з некаторай сілай на роўную дашчатую паверхню (15—20 разоў), альбо перабіваем спецыяльным драўляньш малатком, бруском.

Добра перабітая гліна, цвік і стэка (драўляная завостраная палачка плоскай формы) — вось усё, што трэба для вырабу цацак. Некалькі хвілін — і вы трымаеце ў руках казачнага конніка або дзівоснага птаха. У некаторых мясцінах, дзе выраб цацак стаў развітым промыслам (напрыклад, на Навагрудчыне), выкарыстоўваліся рознага віду і канфігурацыі спецыяльныя прыстасаванні, якія выразаліся з цвёрдых парод дрэва, радзей сустракаліся металічныя. Галоўнай і ўніверсальнай лічылася «праколка», па форме нагад-

ваючая звычайную стамеску. Даўжыня праколкі — 10— 15 см, шырыня — 3—5 мм, таўшчыня на адным канцы 1 мм. Другі яе канец больш авальны. Ім загладжваюць стыкі паміж часткамі форм выявы. Завостраным канцом робіцца свісток, а па баках выявы «шпулем» (круглая завостраная палачка дыяметрам 2—3 мм) праколваюцца ігравыя адтуліны. Некаторыя майстры выкарыстоўвалі для гэтага звычайнае шыла або цвік. Тыя, хто займаўся вырабам цацак пастаянна, мелі больш пашыраны набор прылад: стэкі розных форм, штампікі ўсемагчымага віду і сячэння, трубачкі розных дыяметраў, рэльефныя гузікі, металічныя і палатняныя сетачкі і г. д.

Беларускія майстры-цацачнікі не імкнуліся дакладна перадаць прыродную форму, рабілі выяву абагуленай, выразнай па сілуэту.

Конь, карова, 1986.

Гурток «Гліняная цацка».

Неманіцкая СШ Барысаўскага раёна

ТЭХНАЛОГІЯ ВЫРАБУ ЦАЦАК

Як мы ўжо ведаем цацкі ляпілі хутка. Адбіраліся самыя патрэбпыя і эфектыўныя прыёмы, улічвалася нескладанасць іх выканання. Трэба заўважыць, што цацка глядзіцца толькі маленькай. Як толькі павялічваюцца яе памеры, адразу парушаецца статычнасць і цэльнасць абагуленай формы.

Навыкі апрацоўкі гліны, набыццё тэхнічных і выяўленчых прыёмаў набываюцца на працягу доўгага часу працы з глінай.

Перш чьш ляпіць, раім трохі патрэніравацца. Раскатваць гліну ў кілбаскі, жгуцікі, шарыкі, прыплюшчваць і ўмінаць, прышчыпваць, адцягваючы разнастайяыя формы, афактурваць кавалак рознымі штампікамі.

Лепш за ўсё працаваць з глінаю на стале. Можна выкарыстоўваць турнэтку (паваротнае кола на ножцы). Каля правай рукі звычайна — міска з вадою, мокрая ануча або губка, пізкі слоік са шлікерам

Козлік, птушка. 1987. Дзіцячы сад № 37. Барысаў

(гліністая маса, якой склейваюць часткі вырабу) і каробка з прыладамі. Каля левай рукі — кавалак гліны, загорнуты ў поліэтыленавую плёнку.

Галоўны элемент і каркас цацкі — конусападобная пустацелая загатоўка-тулава. Расплюшчыўшы кавалак гліны ў аладку, абгортваем яе вакол пальца або палачкі. Месца стыку пры гэтым заштукоўваем. Зняўшы загатоўку з пальца або палачкі, звужаем, выцягваем кончык хваста, на якім у далейшым майструем свісток. Такая пустацелая загатоўка-тулава з’яўляецца асновай для ўсіх цацак-свістулек. Птушку лепяць з аднаго кавалка гліны, жывёліну — з двух, конніка — з трох. Да тулава-загатоўкі далепліваюць ногі, галаву. Больш дробныя дэталі — вушы, грыву, дзюбу птушкі — можна адцягнуць ад асноўпай формы. Варта заўважыць, што налепленыя дробныя дэталі — гузікі, вушы, дзюба і г. д. паніжаюць трываласць цацкі. Перанасычанасць імі разбівае форму, ускладняе «прачытанне» вобраза, робіць свістульку ня-

Схематычны малюнак

будовы цацак-свістулек

зручнай у карыстанні. Дэталі лепш выцягваць, сплюшчваць, раскатваць, прыдаўліваць ці прышчэпліваць. Напрыклад, пры стварэнні цацкі-каня да пустацелай загатоўкі (тулава) далепліваецца раскатаная конусападобная кілбаска, якая плаўна пераходзіць з крутой шыі ў галаву. На шыі шляхам прышчэпліванпя і сплюшчвання абазначаецца грыва, ад яе,

Свістулькі. Баран і гусь. 1986. Гурток «Гліняная цацка».

Неманіцкая СШ Варысаўскага раёна

каля галавы, адцягваюцца адросткі-вушы. Далепліваюцца ці адцягваюцца ногі. У барана — шыя кароткая, закручаныя рогі лепяцца з раскатаных гліняных кілбасак.

Для таго каб зрабіць птушку, знізу, ад пустацелай загатоўкі, адцягваюцца падстаўка або два адростачкі — ногі. У верхняй частцы далепліваецца шарык — галава з адросткам — дзюбай. Калі галаву і дзюбу птушкі выцягнуць з асноўнага аб’ёму, цацка будзе болып трывалай. У пеўня трэба пазначыць зубчаты грэбень і «бліны» пад дзюбай.

Качка і певень. 1987. Дзіцячы сад Л? 37. Барысаў

У качкі галава круглая, дзюба — плоская.

Калі злепленая цацка крыху падсохне («падвяліцца»), яна робіцца прыдатнай для далейшай апрацоўкі. У ход ідуць розныя па канфігурацыі штампікі і праколкі. Пазначаюцца ўпадзіны вачэй, вострай стэкай прадрапваецца, імітуецца поўсць, разразаецца рот.

Вельмі эфектыўны спосаб аздобы цацак-жывёлін — так

Складана выбіраць свістульку?

званая лапша. Мяккая гліна праціскаецца праз мешкавіну ці металічную сетку і набывае выгляд тонкіх макаронаў. Такім спосабам дэкарыравання карысталіся івянецкія і барысаўскія майстры. Калі выява аздоблена, «апранута», а сценкі набылі дастатковую трываласць і цацка не дэфармуецца пры нязначпых фізічных намаганнях, час ладзіць свісток. Гэты момант можна вызначыць і на вока: з паверхні знікаюць кропелькі вільгаці і гліна прымае матавае адценне

(«не блішчыць»), Свісток робіцца наступным чынам. Унізе на тулаве пустацелай загатоўкі, на адлегласці 1—2 см ад канца хваста, вострым краем змочанай у вадзе праколкі, выразаецца адтуліна, прыкладна 0,5 X 0,5 см, і прачышчаецца дзірачка ў хвасце для дуцця. На баках тулава шпулем (круглая завостраная палачка дыяметрам 2—3 мм) праколваюцца ігравыя дзірачкі.

Вельмі цікавыя, зробленыя ў выглядзе дзівосных істот, дудкі-свістулькі з 4—6 ігравымі танальнымі адтулінамі.

Зрабіць такую дудку вельмі проста. Расплюшчаным у аладку прамавугольным кавалкам гліны абгортваем круглую драўляную палачку (можна выкарыстаць аловак ці чараяок ад пэндзля). Зняўшы цыліпдрычную загатоўку з палачкі, абодва канцы звужаем. На адным з іх майструем свісток, другому надаем выгляд абранай істоты. Затым праколваем 5—6 ігравых адтулін. На такой дудцы можна выканаць нескладаную мелодыю.

Пашыраным попытам у насельніцтва карыстаецца цацка

«Салавей». Гэта малюсенькі гаршчочак з прылепленым свістковым адросткам. Музычны лад цацкі-салаўя ствараецца за кошт свістулькі, прымацаванай у ніжняй частцы гаршчочка. Калі ў яго наліць вады, свістулька гучыць з пералівамі, быццам птушка спявае. «Салаўя» ляпілі ў выглядзе птушкі (поласць для вады была адначасова тулавам птушкі).

У мастацтве глінянай цацкі сюжэты з розных бытавых сцэн, выявы паненак, заліхвацкіх кавалераў з’явіліся адносна нядаўна. Майстры, вылепліваючы іх, больш старанна апрацоўвалі форму, павялічваючы набор прыёмаў дэкаратыўнай лепкі. Такія творы звычайна аздаблялі народны інтэр’ер. Цацкі-лялькі ляпілі ў выглядзе конусападобнай загатоўкі, надзетай на палец. У працэсе лепкі «конусспадніца» плаўна пераходзіць у грудзі і заканчваецца шарападобнай галавой. Да загатоўкі далепліваюцца рукі, з расплюшчаных маленькіх кілбасак і шарыкаў ствараецца касцюм. Вочы і рот праколваюцца штампікам.

ДЭКАРАТЫЎНЫЯ ПРЫЁМЫ АЗДОБЫ ГЛІНЯНЫХ ВЫЯЎ

Аздоба цацак (дэкарыраванне) з’яўляецца важным этапам у тэхналогіі вырабаў. Дэкор павышае мастацкія якасці выявы, надае вобразу закончапы выгляд. У мастацтве цацак ён з’явіўся не на голым месцы. Культавыя знакі старажытпай культуры (кропкі, рысачкі, хвалі, зігзагі, крыжыкі, колцы), трансфармуючыся, страцілі свой першапачатковы змест і ператварыліся ў своеасаблівы дэкаратыўны прыём.

Для дэкаратыўнай аздобы цацак беларускія майстры шырока ўжывалі роспіс ангобамі. Вырабы з чырвонай гліны аздаблялі ангобам белай гліны і наадварот. Гатуючы ангобы розных колераў, дадавалі ў іх вокіслы металаў. Івянецкія і ракаўскія майстры карысталіся каляровымі ангобамі вельмі шырока. Надзвычай дэкаратыўна глядзяцца яны пад слоем празрыстай глазуры.

Дэкарыруюць ангобам рознымі спосабамі — акунаннем, роспісам пэндзлем, медыцынскай гумавай грушай з устаўленай саломінкай. Цікавы з мастацкага боку ўвод аднаго

колеру ў другі. Гэта робіцца хутка, пакуль ангоб, высыхаючы, не ўпітаўся ў чарапок выявы. Калі адзін колер зліваецца з другім, ствараюцца нечаканыя адценні. Роспіс вядзецца па добра высушанаму чарапку, бо змочаная сценка выявы, калі яна тонкая, разбухае і разбураецца, асабліва ў тых месцах, дзе часткі форм злеплены паміж сабой. Справа ў тым, што амаль заўсёды ўсярэдзіне стыка існуюць пустоты, дзе вада, накапліваючыся, парушае сувязь паміж імі. Цацкі з апгобным роспісам, не палітыя глазурай, маюць прыемны матавы колер.

У тым выпадку, калі выраб цацак быў абасоблены ад ганчарства, выявы размалёўвалі алейнымі або анілінавымі фарбамі з выкарыстаннем бронзавай ці алюмініевай пудры. TaKia цацкі былі западта крыклівымі, а часам нават рабіліся ўзорамі кічу.

Многія майстры, дзеля попыту, ярка фарбавалі вырабы, пры гэтым спрашчалі тэхналогію, што аўтаматычна зніжала мастацкую каштоўнасць рэчы.

Певень, конь. 1987. Дзіцячы сад № 37■ Барысаў

Цацкі набывалі выгляд муляжа. Праўда, сустракаюцца такія, у якіх колер узмацняў эмацыянальны строй пластыкі. Але іх, на жаль, не шмат. I заўсёды яны захоўваюць асноўны колер апаленай гліны. Размалёўваецца не ўся фігурка, а пазначаецца толькі плямадэмінанта, якая ўзмацняе мажорнасць вобраза.

Самы распаўсюджаны спосаб дэкарыравання ў мастацтве беларускай глінянай цацкі — гэта глазураванне. Глазура (паліва) не толькі надае

болып дэкаратыўны выгляд, але і павышае трываласць самой выявы, робіць яе больш гігіенічнай.

Глазуруюць цацкі па-рознаму. Можпа так. Трымаючы цацку за свістковы адростак, акунаем яе ў водны раствор глазуры, якая павінна мець гушчыню слівак. Пры гэтым

Кароўка. 1986.

Гурток «Гліняная цацка».

Неманіцкая СШ Барысаўскага раёна

трэба сачыць, каб паліва не трапіла ў свістковую і танальную адтуліны, якія лепш заляпіць глінай. Глазуру можна ліць на цацкі, распыляць пульверызатарам або наносіць пэндзлем: раней абмазвалі мучным клеем або дзёгцем і абсыпалі свінцовым парашком. Гэты спосаб глазуравання быў шкодным для здароўя.

Прыгатаванне глазуры — доўгі і працаёмкі працэс. Дробна наструганы свінец ссыпаецца ў гаршчок і абпальваецца. Расплаўлены свінец мяшаюць да таго часу, пакуль ён не пераўтвараецца ў парашок, які пераціраюць і прасейваюць праз дробнае сіта. Разводзячы парашок вадою з дабаўкай нязначнай колькасці апгобу, даводзілі паліву да патрэбнай гушчыні.

У многіх ганчарных цэнтрах замест свінца ўжывалі перапаленае волава. Каб паліва набыла колер, у свінцовы парашок дадаюць вокіслы іншых металаў. Вокіс медзі, сабраны з перапаленага меднага дроту, афарбоўвае яе ў зялёны колер. Вокіс жалеза (ржаўчына) дае жоўты (ад бледнага ■— да вох-

рыстага). Жалезная акаліна, якую раней збіралі ў кузнях, утварае цэлы шэраг адценняў — ад вохрыста-жоўтага да карычневага. Вокіс марганцу афарбоўвае паліву ў густы цёмна-карычневы колер вішнёвага адцення.

Паліваючы цацкі глазурамі розных колераў, стваралі нечаканыя каларыстычныя гамы розных адценняў. Збіраючыся ва ўпадзінах, колер робіцца болып інтэнсіўным, шчыльным, цёмныя паглыбленні падкрэсліваюць выразнасць дэкаратыўнага аздаблення. Перш чым паліваць цацкі, трэба звярнуць увагу на чысціню чарапка выявы, бо калі на ім застануцца тлустыя плямы, пыл, могуць з’явіцца «лысіны» — глазура ў гэтых месцах дрэнна змацоўваецца з чарапком. Ставячы паліваныя цацкі ў печ, трэба сачыць, каб яны не сутыкаліся паміж сабой, інакш паліва склеіць іх.

Птушка і алень. 1986.

Гурток «Гліняная цацка». Неманіцкая СШ Барысаўскага раёна

УРОКІ МАСТЛЦТВА / РАМЯСТВА Ц5

Перад абпальваннем гліняныя вырабы трэба добра высушыць, інакш вільгаць, якая засталася ў іх, разарве чарапок. Сушыць цацкі варта 2— 3 сутак пры пакаёвай тэмпературы. Свістулькі пры сушцы ўшчыльняюцца, змяншаюцца. Самы крытычны момант, калі яны пачынаюць святлець. Тады налепленыя дэталі могуць адслаіцца, часам з’яўляюцца і трэшчыны. Іх трэба змачыць шлікерам, а калі вільгаць убярэцца (прыкладна праз 2—5 хвілін), заштукаваць глінай.

Абпальванне цацак — апошняя і самая адказная стадыя ў працы. Там, дзе выраб цацак быў адасоблены ад ганчарства, іх абпальвалі ў звычайнай печы. Выпаліўшы печ, з яе выграбалі вуголле. А калі тэмпература ў сярэдзіне зніжалася да 60—80 °C, цацкі грудком складвалі пасярод пода печы і дасушвалі 2—3 гадзіны. Потым грудок цацак абкладвалі дробнымі дроўцамі (на адлегласці 15—20 см) і павольна падводзілі вогнішча да цацак. Калі прыкладна праз 2 гадзіны чарапок рабіўся цёмна-

вішнёвы, грудок шчыльна абкладалі больш жаркімі дровамі і абпальвалі яшчэ 4—5 гадзін. Але ўсё ж абпальваць паліваныя вырабы ў звычайнай печы нязручна. Лепш — у «горане-грубцы». Такі горан просты па канструкцыі. 3 выгляду нагадвае звычайную хатнюю грубку з адваротным дымаходам. Mae дзве камеры — топачную і для абпальвання. Поласць камер пры магчымасці добра абкласці вогнетрывалай цэглай. Перакрываючы топачную камеру, варта пакінуць адтуліну, якая з’яднае дымаход з камерай. Дымаход ураўнаважвае тэмпературны рэжым вёрху і нізу камеры. У месцы пераходу дымаходу ў комін ставіцца засаўка, якая, калі канчаецца абпальванне, закрываецца. Тым самым падаўжаецца час астывання камеры. У топачнай камеры варта зрабіць дзірку з ліставога металу з

Цацкі-свістулькі. 1986.

Гурток «Гліняная цацка». Неманіцкая СШ Барысаўскага раёна

адтулінай для цягі ў ніжняй частцы.

Перад пачаткам абпальвання камера закладаецца цэглай. Пакідаецца толькі маленькае акенца (прыкладна чвэрць цагліны) для назірання, якое потым закрываецца кавалкам пікла. Пакуль камера нагрэецца да 300 °C і вырабы зробяцца цёмна-чырвопыя, павінна прайсці 2—3 гадзіны. Потым награванне камеры трэба паскорыць, акенца заставіць шклом і шчыльна абмазаць глінай. Заканчваецца абпальванне, калі паліва расплавіцца і вырабы набудуць (калі паліва без дадаткаў) светлааранжавую афарбоўку.

Выявы з тоўстымі бакамі можна глазураваць па неабпалепаму чарапку і абпальваць адзін раз, а з тонкімі — два разы. Першы — пры тэмпературы 400—500 °C. Тады яны набываюць значную трываласць (гліна пад дзеяннем вільгаці не будзе раскісаць).

Певень, качка. 1987 Дзіцячы сад № 37. Барысаў

Вельмі зручна выкарыстоўваць электрамуфель, асабліва ў гуртках лепкі, у дзіцячых садах, школах. Новую печку рэкамендуецца прасушыць, уключыўшы ў электрасетку прыкладна на 2 гадзіны, паставіўшы на абазначэнне «1» шкалы рэгулятара. Загружаць у камеру неабходна добравысушаныя вырабы, бо пад’ём тэмпературы працякае хутка. Кіраўніку, выхавацелю трэба памятаць, што працуючы муфель запаўняць нельга. Калі гліняныя фігуркі загружаны ў печку, устанаўліваем ручку рэгулятара на дзяленне «1» і дасушваем цацкі прыкладна 1—2 гадзіны. Пасля гэтага пераводзім рэгулятар на дзяленне 7—9 і апальваем 2,5—3 гадзіны, да таго часу, пакуль выявы набудуць ярка-чырвоную афарбоўку. Цацкі пад паліву апальваюцца 2 разы. У дзверцы муфеля ёсць адтуліна (вочка), праз якое назіраем за ходам апала. Печка адключаецца пераводам ручкі рэгулятара на шкалу «О» і выключаецца з электрасеткі. Час студкі вырабаў складае прыкладна 4—5 гадзін.

Схематычны малюнак горна-грубкі:

1—апальвачная камера; 2 — палічкі; 3 — топачная камеэа; 4 — säca$Ka; 5 — праглядваемае акенца; 6 — паддувала

Электрамуфелыіая печка

МЕТАДАЧНЫЯ ПАРАДЫ ЗАНЯТКАУ ЛЕПКАЙ

У многіх школах і Палацах піянераў нашай рэспублікі працуюць гурткі лепкі. Праграмай выхавання і навучання ў дзіцячым садзе таксама прадугледжваецца азнаямленне выхаванцаў з беларускай народнай цацкай. Канструктыўнасць форм пластыкі, сцэнічнасць і казачнасць дазваляе ўключаць іх у самыя розныя гульпі. Дзякуючы нескладанасці тэхнічных прыёмаў і падатпасці матэрыялу, лепка цацак даступна дзецям з 3— 5-гадовага ўзросту. Самы танны і пашыраны матэрыял —• гліна — з’яўляецца і самым пластычным і выразным, што дае магчымасць дзіцяці без значпых фізічпых памаганняў справіцца з будовай формы вобраза, выявіць свае мастацкія здольнасці. Гліна, маючы аднародпы цёмпа-шэры колер, у параўнанні з пластылінам болып цэльна выяўляе форму аб’ёму. Пластылін, афарбаваны ў розныя колеры, адцягвае ўвагу ад галоўнага, значымага.

Для лепкі цацак ў дзіцячых садах і школах гліну можна браць на цагелыіых заводах.

У вялікай колькасці маюць яе творчыя і прамысловыя майстэрні керамічных вырабаў.

Перад пачаткам першых запяткаў, каб выклікаць у дзяцей цікавасць да творчай працы, варта дэталёва пазнаёміць іх з лепшымі ўзорамі гліняпай пластыкі, наладзіць гульпю непасрэдна з арыгіналамі (калі ёсць такая магчымасць), адначасова падкрэсліваць нескладанасць і яснасць будовы вобраза, арыгінальнасць тэхналагічных прыёмаў. Паралельна можна растлумачыць асноўяыя функцыянальпыя ўласцівасці цацкі: зручнасць у карыстанні, абагуленасць і лаканізм, зграбнасць і дакладпасць формы. Перад лепкай варта дапамагчы дзецям вызначыць форму выявы, велічыню прапарцыянальных суадносін усіх яе частак. He засяроджваючы ўвагу на дробрых формах і дэталях, накшталт грывы, дзюбы, ног, вушэй і г. д., даць магчымасць адчуць і ўбачыць цэласную форму вобраза. У працэсе лепкі пеабходпа сачыць, каб япы не будавалі выяву, аб’ядноўваючы асобныя часткі, а ляпі-

лі з аднаго кавалка гліны шляхам адцягвання, скатвання, прыплюшчвання і ўмінання. Пастаянна даваць парады: свабодна, без значнага намагапня, трымаць выяву ў руках (магчыма дэфармацыя формы); не адцягваць, не палепліваць занадта дробныя дэталі (цацка ў далейшай перапрацоўцы або ў канчатковым выглядзе можа паламацца); не карыстацца часта губкай і не замочваць цацку вадой (гліна раскісае, дэфармуе выяву, прыліпае да рук), што робіць далейшую лепку цяжкай.

Згодна праграме выхавання і навучання ў дзіцячым садзе дзеці сярэдняга ўзросту павінны «перадаваць круглую, авальную, цыліндрычную форму прадметаў, ляпіць з гліны знаёмых жывёл (птушка, качка, конік, рыбка, сабачка) па матывах беларускіх народных казак».

Перш чым ляпіць, варта пастарацца сістэматызаваць асаблівасці форм розных жывёл і птушак. 3 дапамогай пытанняў удакладніць прапарцыянальнасць суадносін гала-

вы, шыі, ног да асноўнай загатоўкі — тулава.

Вось канкрэтныя парады формаўтварэння некаторых цацак. Так, цацка «парсючок» па форме нагадвае яйка з адцягнутым цыліндрыкам-лычыкам, на якім майструецца свісток. Унізе «яйка» адцягваем адростачкі — ногі, наверсе выцягваем або налепліваем лісточкі — вушы, звіслыя ўніз.

Пры стварэнні цацкі «рыбка» выкарыстоўваецца гліняная загатоўка, падобная на гурок. Галаву выявы звужаем, прыплюсваючы ў конус, потым на спіне і па баках, каля галавы шляхам прышчэпвання і ўмінання пазначаем плаўнікі, хвост рыбкі фармуем у свістульку. Луску абазпачаем пры дапамозе штампікаў — трубачкі або паўдужкі, шпулем нраколваем вочы.

Форма выявы «качкі» нагадвае прыплюснутае з адпаго боку яйка, дзе востры бок умоўнай формы выцягваецца ў свісток-хвосцік, узняты даверху. На шырэйшай частцы авала загатоўкі прымацоўваецца круглая галава, ад якой ад-

цягваецца плоскі нос. Па баках выявы штампікам-паўдужкай пазначаем крылы, a круглай завостранай палачкай (шпулем) праколваем вочы і аздобу — пацеркі вакол шыі. 3 цягам часу, калі дзеці набудуць дастатковыя навыкі фізічных і пластычных асаблівасцей матэрыялу, вобраз цацкі лепш будаваць на аснове пустацелай загатоўкі.

Такім чынам, пры стварэнні цацак, якой бы складанай не была выява, дзеці павінны ўжываць загатоўкі розных форм. Вельмі карыспа перад пачаткам лепкі даць магчымасць паназіраць за жывой прыродай, каб шляхам параўнання ўбачыць галоўнае, тыповае.

Пры лепцы характар будучага вобраза павінен абыгрывацца сугучна пастрою дзіцяці, злучаючы ўнутраную эмацыянальнасць з працэсам творчай працы. Гэта гульня —• тэатралізаваны міні-спектакль, аб чым красамоўна сведчаць назвы дзіцячых твораў: ігравы конь, певень-прыгажун, чырвоны коннік, упарты баран і г. д.

Сумесная праца і гульня аб’ядноўваюць дзяцей, падтрымліваюць цікавасць і жаданне займацца лепкай пастаянна. Хутчэй накапліваюцца тэхніка-выканаўчыя веды, фарміруюцца пэўныя навыкі. Пры аздаблепні неабходна вучыць дзяцей падбіраць патрэбныя прылады, напрыклад, штампікам-паўдужкай можна «апрануць» рыбку, качку, птушку; штампікам-трубачкай — барана; круглай завостранай палачкай «ажывіць» форму кропачкамі і паглыбленпямі — пазначыць вочы, храпы, пацеркі для лялькі, гузікі адзення і г. д.

У працэсе навучання мэтазгодна правесці некалькі заняткаў «у сляпую», каб даць магчымасць дзіцяці адчуць форму і фактуру матэрыялу навобмацак, дотыкам пальцаў, далоні. Такі працэс лепкі развівае пачуццё меры, спрыяе адчуванню велічыні аб’ёму, што дазваляе ім больш актыўна выяўляць функцыянальныя асаблівасці цацкі.

Дзецям да 8-гадовага ўзросту цацкі лепш ляпіць з цэльнага кавалка гліны, а не на

аснове рэзанатарнай загатоўкі, якая пры нязначных фізічных намаганнях можа дэфармавацца. У тым выпадку, калі вобраз задумваецца як цацкасвістулька, то пустату выбіраюць спецыяльнай стэкай, вострай лапатачкай увогнутай формы.

Цацка, надзеленая «мовай», болып прываблівае і заахвочвае да творчасці. Чым хутчэй навучацца дзеці майстраваць свістулькі, тым болып плённа і актыўна будуць займацца лепкай. Майстраваць лепш пачынаць з простых і нескладаных форм, такіх, як птушка, рыбка, качка. Можна параіць будаваць свістулькі аб’ёмам прыкладна 2—3 см. Наяўнасць малой рэзанатарнай пустаты дае гучны высокі свіст.

На першых занятках дзецям цяжка выляпіць цацку з аднаго кавалка гліны. Тут трэба параіць ім весці лепку «сілуэтна», каб улавіць цэльнасць самой выявы.

Пазнанне асаблівасцей матэрыялу аднымі, хутка становяцца здабыткамі другіх. Працуючы супольна, дзеці пераймаюць самае карыснае, самае

лепшае адзін у аднаго. У працэсе лепкі яііы надзяляюць свае выявы розным сэнсам, выказваючы тым самьш свае адносіны да жыцця і вызначаючы сваё месца ў грамадстве. Вобразы народнай цацкі спрыяюць хутчэйшаму авалодванню майстэрствам.

Працэс авалодання асновамі рамяства павінен быць паслядоўным. Вялікую карысць прынясуць заняткі ў форме гульні. Гульнёва-эмацыянальная форма настроіць на працу, заахвоціць дзяцей. Магчымы і такі варыянт, калі кіраўнік непрыкметна падае ім ідэі, як іх асабістыя, выклікаючы тым самым уздым мастацкавобразнага мыслення. Калі дзятва адчуе радасць ад адкрыцця «новага», раней невядомага, то тады ўзнікне патрэба ў іх рэалізацыі.

Для развіцця творчых задаткаў вялікую ролю адыграюць падборкі: кнігі, альбомы, рэпрадукцыі і іншы матэрыял па народнаму мастацтву, якія можна выкарыстаць у час заняткаў. Наведванне этнаграфічна-краязнаўчых музеяў, сустрэчы з народнымі май-

страмі, непасрэдны ўдзел дзяцей у народных абрадавых святах, дзе пануе паэтычны настрой відовішча, спрыяе палёту дзіцячай фантазіі. Знаёмства з матэрыяльна-духоўнай культурай народа, у якой занатаваны глыбокі сэнс і ідэя, развівае творчую актыўнасць і мастацкі густ. Спалучаючы духоўныя здабыткі народнай культуры, дзеці бачаць прыгажосць ствараемай рэчы. Мастацкае мысленне варта спалучаць з вывучэннем тэхпікавыканаўчых прыёмаў.

Мастацкія веды і тэхнічныя навыкі прыходзяць з часам, з часам прыйдзе і вопыт больш граматна і якасна выказваць свае думкі і ідэі. He трэба спяшацца, навязваць свой вобраз мыслення, галоўнае —■ захаваць дзіцячую непасрэднасць і індывідуальнасць. А каб павысіць эмацыянальнасць творчага стану, трэба шляхам непрыкметных прапаноў у гульнёвай форме абыграць ствараемы вобраз, надзяляючы яго рознымі асацыятыўнымі дзеянпямі. Патрэбнае, сугучнае сваёй творчай задуме дзеці абавязкова выкарыстаюць.

Карысна, каб кіраўнік, выхавацель час ад часу працаваў побач з дзецьмі. Нагляднасць — асноўны метадычны сродак як ў набыцці тэхнікавыканаўчых ведаў, так і ў стварэнні цеснага кантакту з дзецьмі.

У гурток прыходзяць дзеці рознай падрыхтоўкі. Задача кіраўніка выявіпь здольнасці кожнага. Больш слабых — арыентаваць на паўтор лепшых твораў народнай пластыкі, дзе ў ходзе лепкі развіваць асабістую думку вучня. Можна практыкаваць і калектыўпае выкананне дадзенага вобраза. Для гэтага стварыць міні-гурткі з 2—3 вучнямі. У такіх гуртках абавязкова знойдзецца адзін больш моцны ў плане мастацкіх схільнасцей і тэхнічных ведаў. Таксама можна аб’ядноўваць дзяцей рознага ўзросту, дзе старэйшы выступае у ролі «кіраўніка».

Для развіцця творчага мыслення, для ажыццяўлення сваіх задум і ідэй, дзяцей неабходна вучыць выкарыстоўваць патрэбныя тэхніка-выканаўчыя прыёмы пры стварэн-

Паслядоўны працэс лепкі цацкі «Пеўнік»

Паслядоўны працэс лепкі цацкі «Птушка»

Паслядоўны працэс лепкі цацкі «Парсючок»

ні дадзенага вобраза. Тут карысна прадэманстраваць TaKia ўзоры цацак, на якіх прасочваецца не толькі паслядоўнасць выканання, але і выразна відаць, якімі прыладамі і дэкаратыўнымі прыёмамі карыстаўся аўтар.

Добры вынік ў мэтах набыцця рамяства дае паўтор аднаго і таго ж вобраза выявы, тады як «імправізацыя» дазваляе шматгранна выказаць думку, паўней раскрыць форму.

Параўнанне дзіцячых цацак з лепшымі працамі народнай пластыкі падказвае дзіцяці характар пластычнай мовы і ўжыванне тэхналагічных прыёмаў. Пры набыцці і засваенні тэхнічных навыкаў апрацоўкі матэрыялу карысна таксама параўноўваць пластычную мову вырабу глінянай цацкі з пластыкай дрэва, металу, шкла, падкрэсліваючы асаблівасці гліны, якая дыктуе болып плаўпыя і круглыя формы, мяккую лінію контуру. Напрыклад, драўляная ручка каўша, выразаная ў выглядзе дзівоснай жывёлы, птушка, вытканая на ўзорыс-

тыл полі рушніка,— дапаможа вызначыць праві.іьную форму і прапарцыянальнасць, знайсці ўдалы дэкаратыўны прыём аздобы. Так з’яўляецца і аналітычна-вобразнае мысленне, якое з цягам часу становіцца асноўным сродкам выказвання сваіх думак і пачуццяў, што ў сваю чаргу выхоўвае творчую натуру, здольную самастойна ацэньваць і вырашаць складаныя жыццёвыя пытанні.

Набыццё практычных навыкаў рамяства не павінна засланяць асноўную задачу ў раскрыцці тэмы. Розныя спосабы дэкарыравапня цацак (размалёўка ангобам, тэмперай, гуашавай фарбай, глазураванне, афактурванне) дапамагаюць улічваць не толькі задумкі, форму выявьі, але і настрой дзіцяці. Каб умела выкарыстоўваць іх, можна параіць адны і тыя ж выявы аздабляць па-рознаму, а потым, шляхам аналізу і параўнання, выбраць больш удалыя прыёмы аздобы.

У працэсе навучання немалаважна звяртаць увагу на стыль выканання, які праяў-

ляецца ў індывідуальным падыходзе да лепкі.

Задача кіраўніка — зберажэнне і захаванне своеасаблівасцей мастацкага мыслення кожнага.

Праводзячы ўрокі лепкі ў дзіцячым садку, выхавацелю трэба памятаць, што на першым этапе навучання дзеці вядуць працу шляхам «пераказу». Пры гэтым старанна вылепліваюць дэталі, не звяртаючы ўвагу на цэльнасць самой формы. Бо для іх існуе адна мэта, як мага хутчэй зрабіць падабенства вобраза, з якім у далейшым можна будзе пагуляць. Таму на першых занятках раім правесці лепку простых форм, у аснове якіх зпаходзяцца геаметрычныя целы. Так, гліняны камок успрымаецца дзецьмі як мячык, яблыка; конус — пірамідкай, спадніцай лялькі; прадаўгаватыя цыліндрыкі — рукі, ногі.

У выніку развіваецца абагуленае ўяўленне аб тыповасці формы цела. У далейшым гэта дазволіць ім самастойна і свядома знаходзіць і выкарыстоўваць тыя асаблівасці, якія характэрны дадзенаму вобразу.

Вельмі важны фактар у практычнай дзейнасці гуртка адыгрываюць неабходныя прылады працы і матэрыялы: стэкі, штампікі, падстаўкі для лепкі, якасная сыравіна. Добра было б, каб дзеці самі з дапамогай дарослых зрабілі неабходныя прылады.

Каб зацікавіць, выклікаць жаданне займацца лепкай пастаянна, мэтазгодна выкарыстоўваць дзіцячыя працы пры аздобе школьных і дзіцячых пакояў, у якасці падарункаў бацькам і малодшым, уключаць іх у склад арганізацыі школьных ярмарак і выставак, дзе лепшыя творы дзяцей будуць служыць узорамі.

Спалучаючы ў сабе многія віды мастацкай творчасці — жывапіс, графіку, скульптуру, тэатр, мастацтва — цацкі болып поўна адказваюць творчым запатрабаванням дзіцяці.

Абапіраючыся на вопыт гурткоў дашкольнага і школьнага ўзросту, можна з упэўненасцю сказаць: заняткі мастацтвам гліняных цацак будуць спрыяць станаўленню творчай асобы, як бы не склаўся яго дальнейшы лёс.

141

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

1    Гісторыя Беларускай ССР. Мн., 1972. Т. 1. С. 24.

2    Гісторыя беларускага мастацтва. Мн., 1987. Т. 1. С. 98.

3    Сахута Я. Беларуская пародная кераміка. Мн., 1987. С. 46.

4    Мельнйкоеская О. Племена Южной Белорусслп в раннем железпом веке. М., 1967. С. 124.

5    Можейко 3. Калепдарно-песенная культура Белорусснн. Мн., 1985. С. 4—5.

6    Народны тэатр. Мн., 1983. С. 86. (Беларуская народная творчасць).

7    Фядосік А., Пятроўская Г. Народная спадчына. Мн., 1984. С. 29.

8    Опыт оппсання Могнлевской губерннн. Могнлев, 1984. Кн. 2. С. 469.

9    Валачобныя песні. Мн., 1980. С. 142. (Беларуская пародная творчасць).

10   Хатэнка А. Выйду кветкі збіраць // Крыніца. 1989. № 5.

11   Сахута Я. Беларуская народпая кераміка. Мн., 1987. С. 45.

ЗМЕСТ

АД АЎТАРА

6

ГЛЫБІНЯ НАРОДНАЙ ПАМЯЦІ

9

ВЫТОКІ ВОБРАЗАУ ГЛІНЯНЫХ ЦАЦАК

10

ГЛІНЯНЫЯ СІМВАЛЫ НАРОДНАЙ КУЛЬТУРЫ

26

ШЧОДРЫХ РУК МАСТАЦТВА

43

МАЙСТАР I ТРАДЫЦЫЯ'

44

РАМЯСТВО I СУЧАСНАСЦЬ

62 ФАНТАЗІІ БАБКІ ПАРАСКІ 85

УРОКІ МАСТАЦТВА I РАМЯСТВА

95

НАРЫХТОУКА СЫРАВІНЫ

96

ТЭХНАЛОГІЯ ВЫРАБУ ЦАЦАК

105

ДЭКАРАТЫЎНЫЯ ПРЫЁМЫ АЗДОБЫ ГЛШЯНЫХ ВЫЯЎ

111

МЕТАДЫЧНЫЯ ПАРАДЫ ЗАНЯТКАЎ ЛЕПКАЙ 123

Научно-популярпое пзданпо

РЖЕУТСКІІЙ МЙХАЙЛ СТАНЙСЛАВОВПЧ

БЕЛОРУССКАЯ ГЛЙІІЯНАЯ ЙГРУШКА

Мннск, нздательство «Полымя»

На белорусском языке

Навукова-папулярпае выдапне

РЖАВУЦКІ МІХАСЬ СТАНІСЛАВАВІЧ

БЕЛАРУСКАЯ ГЛІНЯНАЯ ЦАЦКА

Рэдактар Т. Л. Шу м е й к a

Вядучы рэдактар Л. В. Пя т р о в і ч Афармленне Л. I. Бятанава Фота М. Ржавуцкага і Г. Ліхтаровіча Мастацкія рэдактары Л. I. Бятанаў, G. У. Стрэльскі Тэхнічны рэдактар Т. А. Тарасенка Карэктар Л. I. Жылінская

ІБ № 787

Здадзена ў набор 30.03.90. Падпісана да друку 15.04.91. Фармат 70X108V32. Папера мелаваная. Гарнітура звычайная новая. Высокі друк. Ум. друк. арк. 6,30. Ум. фарб.-адб. 36,84. Улік.-выд. арк. 6,12. Тыраж 4700 экз. Выд.

№ 6816. Зак. 363. Цана 3 р. 20 к.

Выдавецтва «Полымя» Дзяржаўнага камітэта БССР па друку. 220600, Мінск, праспект Машэрава, 11.

Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінат МВПА імя Я. Коласа. 220005, М;нск, Чырвоная, 23.

Ржавуцкі М.

Р48 Беларуская гліняная цацка.— Мн.: Полымя, 1991.— 142 с.: ял.

ISBN 5-345-00303-3.

Ржеутскнй М. Белорусская гляняная пгрушка.—

У кнізе расказваецца аб яркай з’яве ў беларускай народнай творчасці — мастацтве глінянай цацкі. Падрабязна разгледжана тэхналогія вырабу: ад падрыхтоўкі сыравіны да стварэння гатовай цацкі, звяртаецца ўвага на раскрыццё зместу сюжэтаў і вобразаў цацак. Даецца характарыстыка творчасці як паасобных майстроў, так і значных ганчарных промыслаў.

Разлічана на настаўнікаў і кіраўнікоў школьных гурткоў, выхавацеляў дзіцячых садкоў, а таксама ўсіх тых, хто цікавіцца народным мастацтвам Беларусі.

4904000000—029

Р М306(03)—91 66~90                                                          ББК 85126

3 р. 20 к.

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.