Беларуская казка - розуму падказка Зборнік вершаваных казак беларускіх пісьменнікаў

Беларуская казка - розуму падказка

Зборнік вершаваных казак беларускіх пісьменнікаў
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Ураджай
Памер: 415с.
Мінск 1997
110.5 МБ

ЗБОРНІК ВЕРШАВАНЫХ КАЗАК БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ

 

Мінск «Ураджай» 1997

УДК 882.6-93 ББК 84 (4 Бен) 6-5

Б 43

Для малодшага школьнага ўзросту

Укладанне I. А. Гімпель

Мастак Л. М. Рудакоўская

Беларуская казка — розуму падказка: 36. вершав. Б 43 казак бел. пісьменнікаў: Для малодш. шк. узросту/Укл. I. А. Гімпель; Маст. Л. М. Рудакоў- ская. Мн.: Ураджай, 1997.— 415 с.: іл.—(Школь- ная бібліятэка).

ISBN 985-04-0213-Х.

У гэтай кнізе сабраны вершаваныя літаратурныя казкі вядомых беларускіх пісьменнікаў Якуба Коласа, Максіма Танка, Уладзіміра Дубоўкі, Васіля Віткі, Алеся Якімовіча і інш.

Хто з вас, дзеці, загляне ў йніжку і прачытае яе, навучыцца вялікай мудрасці, цеплыні і дабрыні, чуласці і смеласці, чалавечай спагадлівасці, узаемавы- ручцы і многаму-многаму іншаму, з чым мы сустрака- емся ў жыцці і без чаго не можам абысціся.

ББК 84 (4 Бен) 6-5

© I. А. Гімпель, укладанне, 1997 © Л. М. Рудакоўская, мастацкае ISBN 985-04-0213-Х            афармленне, 1997

ЗМІТРОК БЯДУЛЯ

МУРАШКА ПАЛАШКА

У бары, у бары, У зялёным бары Адзінока мурашка Палашка жыла. Начавала пад стружкай Яловай кары

I век-вечна галоднай, Халоднай была.

У бары, у бары У зялёным бары Будавала Палашка Дамок многа лет. Працавала яна Ад зары да зары. Яна дробнай была,— А вялікі быў свет.

Сотні воч яе колюць I пільна глядзяць.

А глядзяць, каб пакрыўдзіць

Глядзяць, каб глынуць. Т няма ёй, маленькай, Дзе цёпла паспаць, I ёй цёмна пад сонцам — Адна каламуць.

Гэтак тысячы тысяч Мурашак жылі. На зямлі гаравалі, 3 зямлі ды ў зямлю. Гэтак годы плылі, Пакаленні ішлі.

Хто прыдумаў такую Благую гульню?

Гаравала Палашка Адна і адна, Муравейніка ў лесе Тады не было.

I не ведала ежы. He ведала сна — Ад чужых і сваіх Толькі ведала зло.

Стары корч ёй здаваўся Высокай гарой, А іголка ад хвойкі — Цяжкім бервяном, А калюга з вадою — Глыбокай ракой, Палавіна арэшка У вадзе — караблём.

I Палашка будуе Дамок многа год. Свісне бура — і сцены I дах у вадзе.

Дзень у дзень ліўся пот Пяты пот, сёмы пот, А дамок негатовы — Бяда на бядзе.

I мурашка Палашка Сагнулася ў крук, Хіліць горб да зямлі, Ледзь стаіць на нагах. Мазалі не сыходзяць 3 Палашчыных рук. Галава хадыром. Ламаніна ў касцях.

Шустры вожык глядзеў, Бедаваў, шкадаваў, I зязюля глядзела, Стагнала цішком.

Шустры вожык ёй ножыкі Часта даваў, А зязюля-кукуля — Пяро на паром.

У бары, у бары, У зялёным бары Бедавала Палашка: «Адна... Я адна... Калі ў купе жывеш — I вятры не вятры, I бяда не бяда, I багна не багна.

Але мы, як ніхто, Але мы, як нідзе, Жывём кепска ў бары На лістку, пад лістком. Нас затопяць дажджы. Прападзем у вадзе, Нас змарозіць мароз На кусце, пад кустом.

Наша шчасце замкнута На сотню замкоў.

Злыя псы сцерагуць Дзень і ноч пры замках. Мы атруцім злых псоў, Возьмем сто малаткоў I паломім замкі На дубовых дзвярах.

Будзем разам, сябры, Будаваць у бары, Будзем разам, сябры,— Нас так шмат, гэтак шмат. Гэй, сюды, муляры, Маляры, слесары, Цесляры, гантары!

Будзе толк! Будзе лад!

Гэй, кукуля, твой голас Магутны — крычы!» I кукуля грымнула: — Ку-ку і ку-ку!

Шмат майстроў печнікоў Прыпаўзлі па карчы, Шмат шкляроў, сталяроў Прыпаўзлі па суку.

3 лугавін, з баравін Сюды йшлі і прыйшлі — I з далёкіх пагоркаў, I з блізкіх нізін.

I старыя, малыя Ішлі па зямлі.

Хоць іх тысячы тысяч, А ўсе — як адзін.

«Дзяцел — птах наш

вучоны, У шапку не спі.

Вострай дзюбай па дубе Рахункі вядзі.

Па канаўках чарніла — Хоць вёдрамі пі!

А кары на паперу — Хоць грэблі кладзі!»

Дзяцел піша і піша Шмат дробных хвасткоў. Дзяцел піша і піша Шмат пасак крывых.

To не рыфмы, а цыфры — Сто тысяч радкоў.

Дзяцел зірк праз кружкі Акуляр залатых.

I кіпела работа, Работа гула.

Хто нясе бервяно, А хто цэглу нясе.

I мурашка Палашка

Аж спеў завяла, I лявоніху скача, Хусцінай трасе.

I мурашка Палашка Забыла бяду. На сто міль ад яе Ліхалецце сплыло. «Танцаваць зноў пайду, Новы спеў завяду. Бо, як вішня, жыццё Зацвіло, зацвіло!»

А майстры тут, майстры У зялёным бары!

За што возьмуцца — зробяць I добра і ўміг.

Адны тут, адны там, На гару і з гары. Расце спрыт у руках, Расце кемнасць у іх.

Стукацяць малаткі — Тон у тон, звон у звон. Рэха двойчы гучыць Над кустом, пад кустом. Ад спякоты, дажджоў Ім той куст — парасон. Эх, бацькі і сыны, Будзе дом, будзе дом!

Пілавалі яны, Габлявалі яны, Шліфавалі яны Грамадой, талакой. Майстравалі адны, Малявалі адны, А другія сплаўлялі Бярвенне ракой.

Ці тут дзіва над дзівам? Ці сон наяву?

Пазаўчора — падмурак, Учора — сцяна, А сягоння ўжо комін Прадзёр сіняву.

А назаўтра засвеціць Святляк з-за акна.

I Палашка стаіць

I глядзіць з-за куста: Вырас дом угару Аж да сініх яснот.

Тут кладовак, сталовак, Муровак да ста, Танцавальняў, гуляльняў I спальняў пяцьсот.

Тут паверхаў так шмат, Аж да сонца, да зор. To не дом, а палац, Шмат акон, шмат калон. Ім гардзіцца ўвесь род, Ім гардзіцца ўвесь бор. Хіба тысячу год Тут стаяць будзе ён.

Гэй, сюды, цымбаліст! Гэй, сюды, гарманіст! Весяліся, народ, Мураўіны народ! А як хто нападзе — Барані кожны ліст, Выступай полк у полк, Выступай у паход!

У бары, у барьх, У зялёным бары Белабока сарока Жыла і жыла. Пільнавала сыр-бор Ад зары да зары, Старажыхай ад ліха Сарока была.

Паляцела яна, Прыляцела яна: «Ты, мурашка Палашка, Пакліч малайцоў! Захацела гадзюка, Дакука адна, Разбурыць ваш палац, У ім класці яйцо».

I мурашка Палашка Сабрала народ: «Да нас вораг крадзецца Гадзюка паўзе.

Вы адразу, байцы, У паход, у паход! Сустракайце гадзюку У дзікай лазе!

Я бягу к кавалю — Там наш вожык стары, На ім пікі сталюе У кузні каваль.

Нам і вожык паможа Ад ліха ў бары!» I Палашка праз трубку Узіраецца ў даль.

Натачылі мурашкі Штыкі і мячы, Смела выйшлі насустрач Гадзюцы благой.

А гадзюка паўзе Па імху, па карчы, Аж дрыжаць верасы Над яе галавой.

Хоць без ног, хоць без рук, А гадзюка паўзе.

Яе вочы гараць Злым зялёным агнём, Мураўіная праца . Дарма прападзе?

Мураўіны загіне Такі гожы дом?

Вось палкі, вось палкі. «Марш наперад! Ур-ра! Маріп гадзюцы на спіну, У вочы, у рот!»

I гадзюка сіпіць: «Драбяза! Машкара!» Раз і два, а на ёй Казакоў аж пяцьсот.

I гадзюка туды

I сюды круць і верць.

Трэ бакамі і трэ Войска храбрае гад.

I лютуе бяда, Рэжа смерць, косіць смерць. Удальцоў, малайцоў Тут загінула шмат.

Узмахнула гадзюка Даўжэзным хвастом, Зачапіла палац, Грук і стук, грах і трах. Дзеці плачуць наўзрыд: — Ой, наш дом! Ой, наш дом! Бабкі рвуць валасы: — Гэткі здзек! Гэткі страх!

А Палашка тым часам Паспела сюды — Вожык хутка прывёз На сталёвай спіне.

Нарабіў тут злы вораг Нямала бяды:

Шмат сірот, шмат удоў, Брэш цямнее ў сцяне.

«Ну, давай,— кажа вожык,—

Адзін на адзін.

Знаю шмат на вяку Сваім гэткіх паскуд. Пакалоў колькі сот Злых галоў, слізкіх спін. Прэч з зямлі такі яд!

Прэч з зямлі такі бруд!»

Уцякае гадзюка, А вожык — клубком. На гадзюку-дакуку Накінуўся ён.

Памалоў, пакалоў: «Не хадзі ў чужы дом!» Памалоў, пакалоў:

*Не звані ў чужы звон!»

Але вожыка словы Прапалі дармо, Бо гадзюка не чуе, Гадзюка ляжыць, А хто хоча мурашак Запрэгчы ў ярмо — Той не будзе пад сонцам, Пад месяцам жыць!

Гэй, сюды, цымбаліст! Гэй, сюды, гарманіст! Весяліся, народ, Мураўіны народ!

А як хто нападзе — Барані кожны ліст, Выступай полк у полк, Выступай у паход!

Жыў мядзведзь у бары, У зялёным бары.

Усе білі паклоны Яму аднаму. Трапятала жывёла, Дрыжалі звяры I даніну пушнінай Плацілі яму.

Пан Міхайла-мядзведзь Летам ладзіў піры I з вяльможнай сям’ёй Між прысадаў хадзіў. У маёнтку сваім, У зялёным бары Дзень у дзень пан Міхайла Падданых судзіў.

Ён судзіў малайцоў — Шпарканогіх зайцоў, I цялят і ягнят 3 навакольных атар. Люты воўк на судзе Пры ім — следчы і кат, I пявун — адвакат, Ліс-хітрун — сакратар.

А на кухні яго Працавалі быкі. Мёд і піва варыла Матуля пчала.

Яму чухалі пяткі Ўначы барсукі, А вавёрка пры ім Пакаёўкай была.

Кожны дзень перад ім Рыжы ліс верць і круць: «Можа, шапку падаць? Можа, люльку падаць? А як пані жыве?

Як паненкі жывуць? Мо сабачак прынесці Малым пагуляць?»

Ліс з натхненнем хваліў Сваіх грозных паноў, Вечна лапы лізаў Ім хітрун-баламут.

Часта меў на канюшні Па сто бізуноў, I душыў ён курэй, I маліўся на кут.

А зіму ўсю Міхайла Пад коўдрамі спаў. Яго чэлядзь з Мядзведска Знікала тады.

Паляўнічы там брыў, Да зямлі прыпадаў, Нюхаў, чухаў і мацаў Па снезе сляды.

За мурашкай Палашкай Ліс пільна сачыў, 3 муравейніка кпіў I смяяўся да слёз.

Як мядзведзю схлусіць, Меркаваў уначы.

Ёсць навін поўны кош, Ёсць навін поўны воз.

Ліса рыжага ўгледзеў Аднойчы Панас — Мурашок-пстрыкачок, Шалахвост хлапчанё! «Чаго ходзіш, крадзешся Употай ад нас, А глядзіш, бы святы, А глядзіш, бы ягнё?

Што так вушы паставіў На нашу мяжу

I хвастом замятаеш, Як злодзей, сляды? Я татулю скажу, Я матулі скажу!» Рыжы ліс — шах і мах, Лататы ад бяды.

А Панаска ўздагон. I дагнаў — і на хвост. А з хваста — на спіну. Лісу ў вуха залез.

«Тур-тур-тур-р-р! Тар-тар-тар-р-р!» Ліс ступае на мост.

«Тар-тар-тар-р-р! Тур-тур-тур-р-р!» Ліс па мосце ды ў лес.

«Барабаняць, ці што?» Ліс трасе галавой.

«Гэта ты, мурашок? Вымятайся, шчанё!» А Панас — хоць бы што! «Тра-рай-рай! Тра-рой-рой!» Ліс злуецца, крычыць: «Ну, вылазь, куранё!»

Ліс у рэчку плюх-плях I плыве па вадзе.

Раз ці два даў нырца, Выйшаў з рэчкі, пабег. А Панаска малы У вялікай бядзе.

Страціў радасць жыцця, Страціў гумар і смех.

Яго хваля нясе, Яго хваля імчыць. Ці ж малы прападзе? Ці ж утопіцца ён? «Ой, па горла вада! Ой, ратуйце!» — крычыць. Ажно чуе: «Гра-гра! Грон-грон-грон!» — нібы звон.

Гэта качка плыла.

Да яе на крыло

Скок Панаска і скок I паплыў на спіне. Стала лёгка яму, Ад душы адлягло. Апынуцца б ён мог На пагібельным дне.

Зноў на беразе ён, Балаўнік мурашок, Зноў да ліса палез, Зноў у вуха залез. Малатком стукаціць: «Так-так-так! Ток-ток-ток!» Ліс завыў, забрахаў: «Ну, чакай, ваўкарэз!»

У аптэку пайшоў I купіў камфары, Сабе ў вуха наліў I на сонцы пацеў. Ліс не знаў, што Панас He чакаў той пары, Каб прапасці ўвушшу,— Ён пад вухам сядзеў.

Ліс спакойна дамоў Патрусіў. Раптам — «Ой! Зноў у бубен бубніць!» А Панаска — тук-тук! «Ах ты, гад! Хуліган! Прападзі з галавой!

Каб ты скіс! — кажа ліс.— Каб астаўся без рук!»

Ліс узяў каламазь, Поўна вуха наклаў. А Панас у той час Драпануў да сваіх. Ліс пляваўся. Быў злы. Белы свет праклінаў. «Муравейнік увесь Будзе знішчаны ўміг!»

Да Міхайлы пайшоў, Да Міхайлы прыйшоў, Пану ў лапы зацмокаў I віль-віль хвастом: «У бары, далібог, Новы дом я знайшоў.

У бары, даліпан, Я знайшоў новы дом.

Без дазволу мурашкі У бор наш прыйшлі, Збудавалі палац На паляне глухой.

Панскі бор захапілі, Вакол абляглі, Ой, прагоняць цябе, Ясны пане, з сям’ёй».

Пан Міхайла хіхікнуў: «Ты з’ехаў з глуздоў? Лепіп на стайню схадзі Ды скажы фурману, Каб усыпаў табе Дваццаць пяць бізуноў. Ад хлусні памагае.

Хутчэй жа! Ну, ну!»

Ліс ціхутка пайшоў На бліны-бізуны. Праз дзесятак хвілін Ён вярнуўся назад. Ён цярэбіць спіну, Зашпіляе штаны.

«Дзякуй,— кажа,— мой пане! Я рад, вельмі рад!

Ад раматуса пугай Фурман мне памог. Я зрабіўся рухавы, Як хлопчык, як зух. А калі я маню — Каб я каменем лёг! А калі я маню — Няхай выйдзе мой дух!»

Рагатаў пан Міхайла: «На чарку віна! Смехатлівы ты вельмі, Якраз чалавек!

О, з табой, сакратар, Мне пацеха адна.

Пі яшчэ адну чарку За доўгі мой век!»

Выпіў ліс раз, другі, Куранём закусіў.

Пан спытаў: «Мо яшчэ?» Ліс сказаў: «Будзе до!» I ліс вокам міргнуў, I ліс вока скасіў.

«Раскажу пану сказ Мураўіных дзядоў.

Нібы твой светлы прадзед Меў хвост, пышны хвост. Нібы твой светлы прадзед Гардзіўся хвастом.

Раз твой прадзед пайшоў Паглядзець новы мост, Заспяваў, разбудзіў Мурашоў за мастом.

Усхапіліся злыя Мурашкі тады, На мядзведзя напалі I хвост адсяклі, Вось застаўся мядзведзь Без хваста наўсягды I мурашак баіцца На ўласнай зямлі».

Як ускочыць мядзведзь, Ды як тупне нагой, Ды як вылупіць вочы Стары абібок: «Ах, і дам я манюкам! Як фыркну наздрой, Ад мурашак пылок, Ад мурашак дымок».

У бары, у бары, У зялёным бары Белабока сарока Жыла і жыла. Пільнавала сыр-бор Ад зары да зары, Старажыхай ад ліха Сарока была.

Наказала сарока: «Бяжы — хто куды! Муравейнік разбурыць Міхайла-мядзведзь.

Зараз будзе тут многа Нядолі, бяды».

Дзе бабулям схавацца? Малых дзе падзець?

I мурашка Палашка Спытала: «За піто?» I сарока на гэта: «Наплёў ліс-хітрун. Ён злуецца на вас, Бо раз дзвесце ці сто Лісу лазіў у вуха Адзін наш свістун».

Сонца жарыць агнём, Сыпле многа агнёў. Пан Міхайла ідзе, Аж пытлюецца мох. To ён бокам аб корч, To ён скокам між пнёў To дыбае на дзвюх. To на ўсіх чатырох.

Хітры ліс з-за кустоў Назірае і рад.

Ён за бокі бярэцца, Смяецца здалёк. «Я люблю паглядзець На вайсковы парад. Мурашам будзе перац, Мядзведзю — часнок».

Ой, канец, злы канец Муравейніку тут. Стануць бедныя плакаць. Ад болю стагнаць. Будзе многа бяды.

Будзе многа пакут. I мурашкі не дрэмлюць, Мурашкі не спяць.

He чакала Палашка, Сабрала народ, Каб параіцца з ім, Што тут трэба рабіць. Камандзіры сказалі: ♦Мы маем свой ход. Пан Міхайла загіне, А мы будзем жыць!»

Натачылі мурашкі Штыкі і мячы — I пайшлі і пайшлі За палкамі палкі, Каб свой дом ратаваць, Каб свой дом берагчы. «Гэй, наперад, наперад! Рыхтуйце штыкі!

Толькі ціха, без шуму, Каб вораг не чуў.

Калі сілай не возьмем, Ёсць розум у нас».

Пан Міхайла раве: «Муравейнік стапчу! Муравейнік стапчу У пясок раз і раз!»

На пагорку — чабор.

На чаборы — сучок.

Ля сучка-драпачка — Залаты мухамор.

А на тым мухаморы — Мурашак пяток.

Увесь дзень, усю ноч Тут вартуе дазор.

На паляне — дубок.

На дубочку — лісток.

На лісточку дазор Мураўіны глядзіць. На гары ляжыць пень, А на пні — бугарок, А на тым бугарку Дазор трэці стаіць.

I стаяць і глядзяць, Бачаць — тоўсты бахмат.

I стаяць і глядзяць, Бачаць — буры мядзведзь. «Ах ты, звер, люты звер! Ах ты, гад, люты гад! Ах, калода гнілая! — Аж брыдка глядзець!

Мы пакажам табе Муравейнік таптаць! Ах ты, бочка мякіны 3 дурной галавой!

Пад нагамі ў нас Будзеш дурнем ляжаць, Вечарынку на мордзе Наладзім тваёй!»

Пан Міхайла не чуе. He бачыць мядзведзь, Што мурашкі па шэрсці Калматай паўзуць. Раптам штось пад брывамі Пачуў ён ледзь-ледзь...

Ой, скрабуць і цярэбяць, Сякуць і сякуць.

А мурашак бясконца, Бы крупы, бы мак. I кусаюць у вочы, У носе, вушах.

I смяюцца, і кпяць: «Ах, бясхвосты лайдак! Хоць вялік, але дурань На тоўстых нагах!»

А Міхайла ў адказ: «Блазнюкі! Блазнюкі! Я за лаянку дам! Адплачу блазнюкам! Я натру вам бакі Аб карчы і сукі. Буду ліхам плаціць Я ліхім языкам!»

Ён бакі свае трэ, Сваю футру і поўсць, А мурашкі цярэбяць, Сякуць і сякуць.

Злосць расце у Міхайлы, Расце ў яго злосць.

А мурашкі па ім як паўзлі, так паўзуць.

Ён не ў сілах цярпець, Ён бабухнуўся ў мох, Ён іх давіць на смерць. Ён іх душыць — сілач! Ён і носам — фырк-фырк, Ён і горлам — крох-крох, Страціў тон і фасон Касалапы кудлач.

А мурашкі паўзуць Зноў у бой, зноў у бой I цярэбяць, кусаюць Па кволых мясцінах. Ён запеніўся ўвесь I гарою жывой Ломіць, крышыць кусты, Трах і трах па кустах.

Пакаціўся, падняўся, Узняўся дыбком.

Вочы лапай бароніць, А носам — апчхі.

Рыжы ліс за кустом Водзіць рыжым хвастом. «Пацярпі, пан Міхайла... Пацярпі за грахі...»

Пан Міхайла крычыць

I раве без канца: «Чорны дым, чорны дым У вачах задыміў». Драпануў ён назад, Як гультай ад дубца: «Я аслеп! Кураслеп Раптам вочы зацьміў!

Дам быка я таму, Хто дамоў адвядзе. Хто шпарчэй адвядзе? Адвядзе мяне хто? Пяць быкоў аддаю — Пашкадуйце ў бядзе. Пяцьдзесят аддаю!

Сто быкоў! Болып за сто!

Падарую дзядзькоў, I братоў, і дзяцей Вам на футры усім! Дайце жыць! Дайце жыць! Прашу літасці ў вас, He сляпіце вачэй.

Муравейніку вечна Я буду служыць».

I мурашка Палашка Сказала: «Маўчы!

Возьмем футру адну — Ты адзін вінават.

Паспрабуйце яшчэ, Малайцы, секачы!

Хай наш бор не паганіць Бясхвосты бахмат!»

I мурашкі кусаюць, Кусаюцца — страх.

I мядзведзь галавой Тарарахнуў аб дуб. Трах і трах! — яшчэ раз. Яшчэ раз — трах і трах! Паваліўся на мох I сканаў душагуб.

У няроўным баі Шмат мурашак лягло. Ім капалі магілу У зялёным бары.

Шпарка гора прыйшло I крывёй заплыло.

Над магілаю брацкай Завылі вятры.

Колькі плачу і слёз, Колькі ўдоў і сірот. А затое ў бары Муравейнік жыве. Аб ім будзе спяваць Мураўіны народ У бары, на лугу, У траве, на траве.

А сарока навіну Нясла, прынясла: «Закалолі мядзведзя Мурашкі ў бары.

Гэта ж супраць слана Ды пчалінка пайшла. Там, дзе сілаю нельга,— Смякалкай бяры».

Пад ялінай стаяў, Вус круціў у кручок Паляўнічы-фарсун, Лапатун і дзівак.

Як у зайца страляе — Трапляе ў свой бок, А як цэліцца ў птушку — Сабе у кумпяк.

А хваліўся, хлусіў: *Трыста зайцаў забіў, Сто лісіц, а мядзведзяў — Сем штук на зіму». Як пачуў, што Міхайла Тут шапку згубіў, Меркаваў: «Нежывога На мушку вазьму!

Паляўнічы пабег I прыбег, каб страляць. А Палашка стыдзіла: «Забітага біць?» На вачах у мядзведзя Мурашкі стаяць. А на носе мядзведзя Палашка стаіць.

Паляўнічы ільсціў: «Малайцы! Малайцы! Я палюю ўпустую За ім роўна год. Вы скасілі раз-два, Бы касою касцы. Малайцы! Хоць маленькі, А спрытны народ!»

I дастаў паляўнічы 3-за пояса нож. Ён хацеў у мядзведзя Даху сабе ўзяць.

I мурашка Палашка Сказала: *Ну што ж! Твая стрэльба не страшна, Давай ваяваць!

He чапай лепш чужога, He бойся тады, А як наша зачэпіш — Мы віламі ў бок!

Гэй, за мною!» — I сотня ЦІ дзве з грамады На халявы яму.

Паляўнічы уцёк.

Ён уцёк, кінуў стрэльбу, Бягом і бягом.

3 яго ботаў мурашкі Дадому — назад.

Асталася адна.

Ён скалечыў нажом.

Памірала, сказала: «Не воін, а гад!»

Што за крык, што за плач Што за шум у бары?

Хто галосіць ад жалю, Ад гора-бяды?

Ой, Палашка пайшла У нябыт без пары. Агарнуў яе сон Наўсягды, наўсягды.

Паляўнічы рассек ёй 3 размаху спіну.

Баязліва зірнуў, Кінуў-рынуў, пайшоў.

I мурашку Палашку Знайшлі там адну — Мураўіны дазор Там Палашку знайшоў.

Запраглі у карэту Шасцёрку стракоз, I вяночкі ляжалі Ў карэце на дне.

I нябожчыцу полк Малайцоў перавёз У дубовай труне, Маляванай труне.

Жаласлівыя песні Спявалі над ёй Дудары-камары У зялёным бары. Многа птушак-пяюшак Ішло за труной. «Паляўнічы, і ты Паслізнешся з гары!

На каго, на каго Пакідаеш ты нас, Наша матка Палашка, Скажы, на каго?

Ты скажы адзін сказ, Паглядзі адзін раз. Вось зялёны сыр-бор — Паглядзі на яго!

Ой, зачынены вочы I вусны твае.

Ты не можаш глядзець, Шчыра слоўца сказаць. У глыбокай магіле Навекі на дне Будзеш ціха ляжаць I без просыпу спаць.

He забудзем цябе, Пакуль будзем мы жыць, Ты харобра памёрла, Харобра жыла».— Галасіла суседка На блізкай мяжы, Уздыхнула і змоўкла, Сляза пацякла.

Пахавалі Палашку Ля тройкі хваін. На магілу насыпалі Стромкі курган. Люстравалася рэчка Сярод лугавін, Часта-часта над рэчкай Дыміўся туман

Так бабулька-гарбулька, Мурашка адна, Расказала мне быль Сівых дзён, сівых год. Я гуляю ў бары. Адцвіла ўжо вясна. Матылькі над кустом Кружаць круг-карагод.

А мурашка сядзела На пальцы маім, Паўтарала адно: «То не байка, павер. Тых мурашак няма, Расплыліся, як дым. Муравейнік той самы Жыве і цяпер».

2 Беларуская казка

33

Свеціць сонца. Смала Пацякла дзе-нідзе Па хваёвых ствалах. А на блізкім лугу Даўганосы камар Заіграў на дудзе: «Я мурашку Палашку Забыць не магу».

Белабока сарока Сядзіць на лазе I дзяцей сваіх кліча: — Кургу і кургу!

Хмарка дробная ў небе Мурашкай паўзе.

Я мурашку Палашку Забыць не магу.

ГЕНАДЗЬ БУРАЎКІН

ЗАЙ I ЯБЛЫНЬКА

Адзвінелі каласы, Адгулі дажынкі. На самотныя лясы Падаюць сняжынкі.

Сад ільдзінкамі прапах. У гародзе пуста. Адхрумсцела на зубах Крохкая капуста.

Сівер джгне — вастрэй ляза, Нібы сто іголак...

Невясёлы скача Зай Ля асінак голых.

Каля кожнае сасны Ліска точыць зубы. А ў яго яшчэ з вясны Шэранькая шуба.

Як ні глянь —

з усіх бакоў Ён відзён адразу.

Ад сабак ды ад ваўкоў Лапы, знай, падмазвай.

I мяцеліцы вось-вось Зашумець павінны.

На знаёмых сцежках ёсць Толькі журавіны.

Стала Заю холадна.

Стала Заю голадна.

Ён хаваўся ў верасах Ад вятроў і згубы.

I на колкіх маразах Паліняла шуба.

Пасвятлеў пушысты хвост, Пасвятлелі вушы.

Зай ужо на поўны рост Да паляны рушыў.

Адляжаўся у цішы —

I начной парою Ласаваўся ад душы Вербавай карою.

Пакруціўся там і тут — Ля слядоў ласіных.

Маладзенькія растуць Сосны і асіны.

I рашыў шчаслівы Зай: Добры лёс удаўся,

Днём ляжы, не выбягай, Ноччу — наядайся, Слухай ціхі шум лясны, Добра ведай сховы — I дабудзеш да вясны Ты жывы-здаровы. Дзе там лепшае шукаць! Трэба тут вясну чакаць...

Ды сарокі на хвасце Чутку раз прынеслі, Што салодкі сад расце Блізенька, ля ўзлесся.

I пра гэта ж неўпапад Цінькнулі сініцы...

I яму салодкі сад Стаў упарта сніцца.

Толькі сцішыцца ля пня I заплюшчыць вочы — Як галінкамі вішняк Смачна залапоча.

Толькі скруціцца ў клубок I прыцісне вушы — Як пачнуць калоць у бок Яблыні і грушы.

«Кажуць, блізенька зусім Сад той, за прыгоркам». А яму кара асін, Як палын, агоркла.

Небагатая зіма Заю на прысмакі, «Аніводнага няма, Кажуць, там сабакі».

I хаця шаптаў, як смоўж,

Страх:

«Там пасткі, мусіць»,— Ды не выцерпеў усё ж, Здаўся Зай спакусе.

Выбраўся са сховы, Збег у сад вясковы.

Ля дамашняга цяпла Лапы грэў азяблыя. Ажно слінка пацякла, Як убачыў яблыні.

Ён зусім забыў на страх, Скочыў

што ёсць сілы, Зубы навастрыў і — ах!

Яблыня...

ўкусіла.

Зай агледзеўся, прыціх: Ствол увесь абкручаны Ад ялінак баравых Лапкамі калючымі.

I не проста так, абы, А ў чатыры столкі.

Тут адступіцца любы — Колюцца ж іголкі.

Рушыў Зай далей, да груш I да вішань тонкіх.

Ды калючкі зноў: — He руш.

Пашкадуеш толькі.

Лепш бяжы сабе назад, Покуль ноч над полем.

I зусім забудзь на сад, А не то паколем...

Зай збянтэжаны прысеў I не плача ледзьве.

Але раптам паміж дрэў Яблыньку угледзеў.

Каля ўскраечку, адна, 3 тонкімі галінкамі.

I не ўкутана яна Колкімі ялінкамі...

Вочы лапамі працёр — Можа, сон-прынада?

He.

I месяц, як касцёр, Паміж хмар, над садам.

Сэрца ў шчасці скача: Ну, нарэшце ўдача.

Зай да яблынькі падбег, Аглядае вецце.

А яна атрэсла снег, Кажа: — Добры вечар.

Як у лесе, раскажы, Шмат на елках шышак?.. Я тут змёрзла на мяжы, Хочацца ў зацішак.

Зай бурчыць: — Няма калі Сёння байкі баяць.

Лепш, чым мёрзлыя камлі, Яблынька любая.

Зай аббег яе наўкол, Паглядзеў якая.

Змерыў хітрым вокам ствол, Дзе пачаць, шукае.

Узмалілася тады Яблынька: — Паслухай!

He рабі ты мне бяды, Зайка даўгавухі.

Ну чаму, Зай, не прыбег Да мяне раней ты?

Я б натрэсла цэлы мех Сакаўных ранетаў...

— Што тут доўга гаварыць! — Заяц падступае.— Мне звычайнае кары Сёння не хапае.

А ласункаў і на зуб Я не браў ніколі. To сасонку пагрызу. To таполю ў полі...

— Дык я тонкая зусім.

Што ж ты точыш зубы?.. Ты ані не пад’ясі, А мяне загубіш.

Слухай, зайка, слухай, Зай,

Ты мяне не абгрызай...

Як ні сніўся смачны сад, Але Зай тут здаўся, Сплюнуў злосна

і назад Паміж дрэў падаўся.

Уздыхнуў сабе: — Няхай

Вырастае дужай.

I пачуў здалёку: — Зай!

Дзякуй табе, дружа!..

I гукнула ціха ўслед

Яблыня старая:

— Пачакай, пастой, сусед.

Слухай, што параю.

Як бы цяжка ні было, Ведай, шчасце прыйдзе. He рабі ніколі зло I слабых не крыўдзі.

Стрэсла з кроны серабро Інею над Заем.

— Тых, хто робіць нам дабро Мы не забываем.

Ты нам добрым сябрам стаў..

I да ног ягоных Яблык з яблыні упаў, Круглы і чырвоны.

Гэта самы дарагі, Самы смачны з яблыкаў. Мы яго убераглі Ад сарок і зяблікаў.

Мы яго хавалі ўсе На вяршыні самай, Абмывалі у pace, Хуталі лістамі.

He знайшла яго зіма. He заўважыў вецер. Саладзейшага няма Анідзе на свеце.

Яблык Зай шчаслівы ўзяў Лапамі азяблымі, Пакланіўся нізка Зай: — Дзякую вам, яблыні.

Як бы цяжка ні было, Знаю, шчасце прыйдзе. He зраблю нікому зло, Вас не буду крыўдзіць.

А сяброўка ваша хай Вырастае дужай...— I пайшоў.

I чуе:

— Зай!

Будзь здаровы, дружа!

А як прыйдзе восень — Зноў у госці просім! Прыбягай, не забывай, Добры Зай!

ЗАЙ I ПЕЦЯ

Непрыкметна пад вятрамі Дрэвы скінулі убор.

3 неба зноў зляцелі самі Мухі белыя на бор.

Пакружылі ціхім роем I паселі на галлі, За гарою, пад гарою Гурбы снегу намялі.

У зацішку верасовым, Дзе сям’я старых бяроз, Зай сабе прыгледзеў сховы, Каб адлежвацца ў мароз.

Моўчкі слухаў, як над вухам

Ціша інеем трасе, Як яліны-векавухі Уздыхаюць пакрысе.

He здзівіўся, як аднойчы Расхадзіліся вятры, I кракталі сосны ўночы, I зваліўся дуб стары...

Паміж хвой стагнала

глуха,

У вяршалінах гула, Лютавала завіруха Аж да самага святла.

Гэта снежная навала Зноў прынесла халады, Норы ўсе замуравала, Пазакрыла ўсе хады.

Прахапіўся Зай уранні — I ў яго засыпан ход. Лапамі пабарабаніў, Ды не зрушыўся сумёт.

Свіснуў Зай ніякавата: — Вось свавольніца-зіма. Рыхтаваў сабе я хату, Атрымалася — турма.

Мне такі спакой нямілы. Так і з голаду памру...— I, напружваючы сілы, Зай пачаў капаць нару.

Пот з яго каціўся градам Лапы млелі, а праз снег

Так спагадна і прынадна Заінелы дзень яснеў,

Як лісой загнаны, дыхаў, Ды, забыўшы на спачын, Прадзіраўся Зай паціху, Гурбу снежную тачыў...

I нарэшце ўцёк з палону, Выпаўз Зай на белы свет, 3 вусаў пот злізаў салёны I аддыхаўся як след.

Паглядзеў, як бела-бела

Леглі гурбы з краю ў край, I зажмурыўся самлела I прылёг, стамлёны, Зай.

ЦІ то праўда, ці то сніцца —

Цішыні не чуў такой... Ды спалохана сініцы Праляцелі талакой.

Зазвінелі таямніча: — Цінь-цінь-цінь... — Дзінь-дзінь-дзінь... — Ходзіць лесам паляўнічы. Сцеражыся, Зай, глядзі...

I сарока — вось праныра! — Затрашчала на ўвесь лес. Заяц вушы натапырыў, Напружыніўся увесь.

I здалёк пачуў прывычна Брэх і смех, і грук, і звон. Значыць, ходзіць паляўнічы, He міне паляны ён.

Трэба зноў у сховы лезці I да вечара чакаць,

Бо бяжыць бяда па лесе 3 мокрай пысай ганчака.

Зай схаваўся неахвотна, Ход сабраўся зачыняць I пабачыў ля сумёта Трох маленькіх зайчанят.

— Ой, у нас замерзлі

лапкі! — Ціха плакалі яны.— Даганяюць нас сабакі, Засталіся мы адны...

Зай да іх падскочыў хутка: — Марш за мною, гавару! Калі ўседзіце ціхутка, Дык пушчу ў сваю нару.

Зайчанят загнаў у сховы, Рассадзіў —

і зразумеў, Што шукаць прытулак новы Трэба недзе каля дрэў. Хоць малыя зайчаняты, А паселі — і нара Аказалася занятай Без яе гаспадара...

Заяц ход прысыпаў снегам I барзджэй убок пабег.

А за ім імчаўся следам I званчэў сабачы брэх.

I здавалася —

аглухне Ад яго зімовы лес.

Дзе ні скочыш снегам пульхным —

Ён ляціць наперарэз.

Вось сабакам крокаў дзвесце

Засталося акурат...

Зай стараўся, каб адвесці Іх далей ад зайчанят.

Ён заманьваў іх памалу Ад старых бяроз убок, Да выжарын і завалаў Бег, каціўся, як клубок.

Прадзіраўся да імшарын, Прагінаўся каля дрэў. А сабакі ўслед імчалі, Ажно снежны пыл курэў.

Дзе ты іх цяпер абдурыш — Занялі з усіх бакоў.

Зай ужо на ўласнай шкуры Чуў дыханне ганчакоў.

Ратаваць ніхто не стане — Ці ты плач, ці ты крычы...

I апошнім намаганнем Зай зашыўся пад карчы.

Да спіны прыціснуў вушы, Да зямлі нібы прырос. Хай бы іней зацярушыў, Хай бы ўсё скаваў мароз!..

А сабакі зноў скавычуць, Вужам лезуць пад карчы.

I спяшае паляўнічы — Пад нагой галлё трашчыць.

Ён высочвае па следзе Заяў шлях ад хмызнякоў. Вось ужо ён побач недзе Адганяе ганчакоў.

Праз карчы прабрацца хоча, Цягне прагную руку...

Зай расплюшчыў вочы — хлопчык

У вясковым кажушку.

Нахіліўся над карчамі,— Грознай стрэльбы

не відаць,— Стаў блакітнымі вачамі Моўчкі Зая разглядаць.

I было ў яго паглядзе Столькі светлай дабрыні, Што даў Зай сябе пагладзіць, He пярэчачы ані.

Толькі сэрца стала грукаць To часцей, a то радзей, Як ён браў яго на рукі I прытульваў да грудзей.

Зай заціх і не прыкмеціў,

Як прывык да цёплых рук. — Гэта ж я,

твой сябра Пеця,— Гаварыў яму хлапчук.

— Мы табе і морквы многа

I капусты прынясём...—

I ад холаду ляснога Захінуў яго крысом.

Зай залез ажно пад паху

I здзівіўся, што кажух

Быў не порахам прапахлы, А травой, як летні луг.

Ён зусім і не заўважыў, Як наўпрост праз нейкі час

3 палахліваю паклажай Петрусёк дамоў прымчаў.

Скочыў Зай на ложак мяккі, Глянуў скоса на акно.

Аніводнага сабакі He відно і не чутно.

За вугламі ходзіць вецер, Тут жа —

цёпла, як наўздзіў...

Зай у кут залез, што Пеця

Для яго адгарадзіў.

Азіраецца з апаскай, Натапырыў вушы ён. А быць можа, гэта — казка? Можа, гэта — дзіўны сон?

Ды нясе Пятрусь на сподку Моркву параную ў кут. Слінкі ў Зая так салодка, Так нястрымана цякуць...

Надакучыў голад горкі.

I, забыўшыся пра жах, Зай накінуўся на моркву, Аж пішчэла у вушах.

Ну а Пеця безупынку Падкладаў яму што мог — To капусту, то скарынку. To з брусніцамі пірог.

Час ішоў.

Стаў Зай вясёлы, Памажнеў і падабрэў, Петруся чакаў са школы, Да змяркання з ім дурэў. Быў шчаслівы...

Толькі сніцца Неадступна пачалі

I вавёрка, і сініцы, I высокіх хвой камлі. Ледзьве Зай заплюшчыць вочы

Як здаецца — ля акна

To сарока засакоча. To загрукае жаўна.

I не мелі ўжо значэння Hi капуста, ні тварог,

Hi салодкае пячэнне, Hi з брусніцамі пірог.

Памяняў Зай інтарэсы, Стаў прасіцца ў Петруся: — He магу пражыць без лесу, Там мая сямейка ўся.

Хоць там ходзіць воўк пракляты

Хоць там колецца зіма, Толькі лепей роднай хаты Анідзе, відаць, няма...

Перастаў Зай піць і есці, Занудзіўся аж да слёз...

I нарэшце здаўся Пеця, Зая ў зімні лес аднёс.

Зай саскочыў на паляну: — Дзякуй, дзякуй, Петрусёк. У цябе пажыў я слаўна, Ды ўсё роўна ў лес бы ўцёк. Тут жа ўсё маё дарэшты — I ажыннік, і карчы,

I асіннік,

і арэшнік, I мяцеліца ўначы. Хоць і ходзіць

воўк пракляты, Хоць і колецца зіма, Толькі лепей роднай хаты Анідзе, браток, няма...

Петрусёк пагладзіў Зая: — Будзе цяжка, прыбягай.

Сцежку знаеш?

— Добра знаю.

— Ну, бывай здаровы, Зай!..

I дамоў пакрочыў Пеця.

А на ўзмежку Зай лавіў Чуйным нюхам золкі вецер, Родны вецер баравы.

Слухаў звычна, як трывожна

Елка стройная рыпіць, Як варочаецца вожык I стары мядзведзь не спіць.

I ў душы цяплела шчасце, I прыйшоў канец нудзе... Добра жыць у роднай хаце, Лепш не можа быць нідзе...

ВАСІЛЬ ВІТКА

КАЗКІ I КРАСКІ

3 чаго пачынаецца сонечны дзень? Вядома, што з новае казкі.

Зірніце, ледзьве крануўся прамень Лясной серабрыстае краскі.

Зазіхацелі кроплі агню — Апошнія пацеркі ночы, I праз настылую цішыню Выбіўся кволы званочак.

Ашчадна жамчужную іскарку дня Ландыш нясе у далонях.

Спіць яшчэ ўся палявая радня, Накрыўшыся коўдрай зялёнай.

Першы прачнуўся дзядоўнік стары. Але не ўстаюць без прынукі Дзеці, што любяць паспаць на зары, I асабліва — унукі.

Даўно ўжо з далёкай дарогі прыйшлі Зачараваныя Брат-і-Сястрыца

I ў захапленні глядзяць на палі, На хвалі густое пшаніцы.

Маці-і-Мачаха над ракой 3 дачкой абнялася няроднай. Нё знае, якой прытуліцца шчакой — Цёплаю ці халоднай.

Прачнуўся касматы, нячэсаны Сон, Вылез з начное кашулі.

Сее зязюля на купіне лён, Гусі саджаюць цыбулю.

Век не было гультаёў у бары, Ахвотнікаў на дармоўку.

На расцяробах самі зубры Сеюць сваю зуброўку.

Дружна ўзяліся расці львіны зеў, Конскае шчаўе, каціная мята, А кураслеп адцвісці паспеў — Будзе ўраджай багаты.

Добра ўрадзіла з самай вясны Сёлета ў зайца капуста.

Рад, як ніхто, агароднік лясны — Грады буяюць густа,

А качаны так і гоніць у рост, Толькі сабраць бы ўдала...

Глянуў, а за кустом — лісахвост! Спалохаўся заяц — і драла.

Умее хавацца ў пушчы мядзведзь, Пытай — не падкажуць і птушкі.

He давядзецца самога сустрэць, Зірні на мядзведжыя вушкі.

У лапцях хадзілі калісьці ваўкі, Зараз — у чаравіках, Але застаўся ўспамін на вякі — Барвовае воўчае лыка.

Ёсць воўчыя ягады і грыбы, Іх людзі прыдумалі лоўка, Абы каб самім іх не есці, абы, Як кажуць, на воўка памоўка.

Аднак жа ад ядавітых траў Трэба умець бараніцца.

А ты, каб убачыў, ты б іх пазнаў: Вароніна вока, куколь, чамярыцу?

А ты на двары каля дому гатоў Адрозніць ад красак увесну Блёкат, цыкуту, балігалоў, Люцік, паслён і пярэсну?

Кветкі людскія імёны бяруць, Ёсць васількі, маргарыткі.

Наша здароўе яны берагуць, Нашы шануюць набыткі.

Бывае, і паджартуюць парой Над слабасцю чалавечай.

Зёлка па імені зверабой Нікога не б’е, не калечыць.

Прастудзішся — заварыць папрасі Маліны, дзіванны, руты, Усім прыбаўляе сіл дзівасіл, А валяр’ян у нас доктар славуты...

Вірыць над сланечнікам радасны рой, Смокчуць салодкае сонейка пчолы, I чмель з неразлучнай чырвонай трубой Вандруе ў паход свой вясёлы.

Адзін авадзень ашалела гудзе

I вывіжоўвае вокам —

Якую хутчэй яму высачыць дзе Ахвяру непадалёку.

Мар’я з Іванам аднойчы ўвесь дзень Марна шукалі сыночка.

Бачылі, як ухапіў авадзень, Хацеў ухапіць ён і дочку.

Анюта на тую хвіліну якраз Зёлкі на поплаве рвала.

Ад крыўды зрабілася кветкаю ўраз, Што брата не ўратавала.

I хоць яна голасу не падае Hi ў лузе і ні ў лясочку, Але хто ні гляне — убачыць яе, Пазнае анюціны вочкі.

У казках ігрушы растуць на вярбе, Грамаце вучыць варона сароку.

Гавораць, знайшоўся адзін верабей, Што возера выпіў у спёку.

Ад спёкі ў гаі дзяды-салаўі Ратуюцца іван-чаем.

Норма у іх — самавар на дваіх, Асушаць — другі закіпае.

Тым часам зямлю ўжо ахутвае змрок, Клубіцца туман на балотах.

Пара маладым салаўям на урок — Новыя песні развучваць па нотах.

Гэтак за днём і мінаецца дзень, Ночкай змяняецца ночка.

Строга трымаецца ранні прамень Малога свайго званочка.

Толькі кранецца раніцай ён Лясной чарадзейнае краскі — Звоніць сярэбраны тэлефон: Слухайце, слухайце казкі!

ВАВЁРЧЫНА ГОРА

Пра Веру-вавёрачку, Пра яе гора-горачка, Пра яе маленькіх дочак, Пра вавёрчын малаточак, Пра птушынага пасла — Даўганосага бусла, Пра жыццё-быццё лясное I яшчэ пра тое-сёе.

w * *

Забалелі ў вавёрачкі зубкі —

He можа раскусіць арэхавай шкарлупкі. Плача Вера-вавёрачка: — Ой, гора маё, Горачка...

Сабралася ўся вавёрчына радня.

Думаюць, гадаюць усю ноч да дня: Як тут быць,

Што рабіць?

Прыкладаюць дочкі Мамачцы прымочкі, Грэюць унучкі Бабульцы анучкі.

Яшчэ болей баляць вавёрчыны зубкі — He можа крануць арэхавай шкарлупкі. Вестку паслалі старэйшаму сыну, Той адразу ўсе справы пакінуў, I праведаць хворую маці прыехаў, I прывёз поўны мех ёй арэхаў.

Ён не знаў, што баляць у вавёрачкі зубкі, Што не можа крануць яна імі шкарлупкі.

Госцю маці гаворыць: — Сыночак, Ты прывёз бы мне малаточак. He трудзіла б я зубкі, He верадзіла, Малатком бы шкарлупкі Біла.

— Што ж,— кажа сын,—

У маёй старане

Ёсць каваль — лепшы мой друг, Ён можа скаваць для мяне, Што я захачу,— нават плуг. — Мне плуг не патрэбен, сыночак, Хай зробіць ён мне малаточак.

— Мама,—

Гаворыць ёй сын у адказ,— Я дам тэлеграму, Ён зробіць ураз.

Сарваў сынок

Дубовы лісток —

Тэлеграма гатова:

«Я жывы і здаровы.

Толькі баляць у мамы зубкі —

He можа кусаць арэхавай шкарлупкі. Прашу, дружок, Зрабі малаток».

Сказалі сёстры брату:

— Навошта

Табе самому хадзіць

На пошту?

Мы самі знаем, дзе стары граб.

Даўно мы хацелі

Збегаць на тэле...

Даўно мы хацелі

На тэле-

Граф.

— Ну, што ж, імчыце,—

Сказаў браток,—

Занясіце лісток, Вазьміце квіток.

— Нясіце,— сказала мама,—

Каб сёння ж

Дайшла тэлеграма,

Няхай сам начальнік на бланку Паставіць пячатку, Што гэта «маланка».

Імчацца шустрыя сёстры, Мільгаюць дрэвы

I вёрсты.

Прымчаліся

Ў самы гушчар.

Што тут такое?

Пажар!

Усё у агні — і лісцё і галіны, Але здагадаліся сёстры, Што гэта — Прыбеглі На самы разгар лета, I палаюць агнём He галіны, А спеюць Чырвоныя арабіны.

Імчацца далей сёстры няспынна, Мінаюць гушчар I пажар арабіны.

I вось перад імі

Новая пацеха: Дрэва,

А на дрэве — арэхаў, арэхаў!

А спеленеча-ча-ча-чкія,

А жоўценеча-ча-ча-чкія,

А поўненеча-ча-чкія, А на вяршэча-ча-чку,— Шкада, He ўзялі з сабою Мяшэчачка.

I тут яны ўспомнілі,

Што баляць у матулі зубкі,

Што не можа яна раскусіць арэхавай Шкарлупкі.

Хутчэй жа, Хутчэй, Хутчэй туды, Туды, Дзе растуць Старыя дубы!

Лістамі сцежку Сцеле граб, Прыбеглі сёстры На тэле- Граф.

Шматпаверхавы дом — Высознае дрэва 3 акном-дуплом, Уваход налева.

Калі ўмееш — чытай сам, Што напісана над аконцам: «Прыём тэлеграм

Да захаду сонца».

Вавёркі ў дупло Лапкамі: стук-стук, А ім у адказ: — Хто тут?

Хто тут?

He лезьце ў дупло — Ўжо сонца зайшло!

Сталі сёстры прасіць: — Дзядзюхна начальнік, Тэлеграму трэ адбіць, Гэтак мы імчалі, Гэтак беглі

Праз гушчар,

Праз агонь, Праз пажар... Хворая ў нас маці, Дзядзюхна дзяцел...

Падабрэў начальнік, Непрыступны маўчальнік, Акуляры надзеў.

На лісток паглядзеў.

— Добра,— кажа,— пашлю Заўтра ўранку кавалю.

— Як гэта заўтра ўранку? Нам загадала мама, Каб вы паслалі з маланкай Нашу тэлеграму.

— 3 маланкай? — здзівіўся дзяцел.— А дзе ж яе ўзяці?

He працуе бесперастанку У мяне

На пасылках маланка. Бывае

I яна выхадная.

— Хай тады кавалю на дом Заімчыць тэлеграму гром.

— Гром? — усміхнуўся начальнік.— Гром?

Ён толькі з работы

I спіць Непрабудным сном.

— Хто ж перадасць тэлеграму, Хто ж?

— Дождж,— сказаў ім начальнік,— Дождж!

I застукаў Начальнік, Непрыступны Маўчальнік, Дзюбаю: тук-тук! Тоўстаю: ток-ток!

I з лістка

На лісток

Пацёк

Ручаёк...

Бягуць вавёркі дадому

I чуюць,

Як іх тэлеграму

Кроплі друкуюць:

«Тук-ток,

Кавалёк,

Прыйшлі маме

Малаток.

Разбалеліся ў мамачкі зубкі. He можа раскусіць арэхавай шкарлупкі».

Паплыў паток,

Пагнаў лісток,

Панёс удаль,

Дзе жыве каваль —

Стары воран, Як вугаль чоран.

Прыйшла тэлеграма якраз у час, Кавалю не дае спакою заказ. Сон яго не бярэ, Яда не лезе:

Як зрабіць малаток —

Няма жалеза.

— Знайсці жалеза я бяруся,— Сказаў кавалю даўганосы бусел. Ён абуў чырвоныя боты I палез У балота.

А праз гадзіну ўжо бусел Вярнуўся: — Так і так.

Ляжыць у канаве «тыгра» — Нямецкі танк.

Пайшоў каваль 3 прыладамі,— Чоран воран,— Паставіў кавадла, Распаліў горан, Скінуў кажух, Надзеў фартух, Узяў абцугі, Прайшоў раз-другі. Жалеза не відаць — Гара іржы.

— 3 чаго мне каваць Малаток — Скажы?

Падумаў бусел: «Прыйдзецца, мусіць, Самых дужых звяроў склікаць, Каб забітага «тыгра» Па костачках разабраць».

Прыйшоў мядзведзь, Злуецца, равець, Прыйшоў воўк — Зубамі шчоўк-шчоўк, Прыйшоў бабёр — Хвастом пацёр. Доўга так раўлі і вылі I нічога He зрабілі.

Беглі ў гэты самы час Маленькія зайкі.

Узяліся і — ураз Развінцілі гайкі.

Тады гусі і сініцы

Знялі вежу, Гусеніцы.

Наскублі яны сяк-так

3 паганага «тыгра» шэрсці шматок.

Вось табе і хвалёны танк —

Ледзь хапіла вавёрцы На малаток.

Добра сказаць —

Заказ гатовы, А як паслаць Яго ў бор сасновы?

Другі дзень вавёрка малатка чакае, Можа, яна, бедная, з голаду канае.

Гэтак моцна баляць у вавёрачкі зубкі, Што не можа крануць арэхавай шкарлупкі.

Апусціліся галовы ніц

I ў зайцоў,

I ў сініц.

Сядзяць у скрусе

Бусел

I гусі.

Стаў ад гора

Воран

Яшчэ болей

Чоран.

Паўзе крот,

Зямлі повен рот:

— Ду-ду-ду, ду-ду-ду, Я вашу бяду

8 Беларуская казка

65

Адной лапай Развяду.

Сталі ўсе яго прасіць: — Краточак, Крот, Браточак Фядот, Ты можаш зрабіць Самалёт?

— Угу. Я магу.

Нам трэба, браточак, Паслаць малаточак... — Добра,— кажа ім крот,— Я зраблю самалёт.

Скідай, каваль, Свой чорны фартух, Прынясі мне Шырокі лапух, А вы, зайкі, травы нарвіце,

Вяровачкі звіце, Малаток

У вузялок Завяжыце. — А цяпер,— Кажа крот,— Я буду галоўны пілот. Мяне вы прасілі. Падымай, бусел, крыллі, Бяры ў дзюбу лапух — Павязём малаток мы Удвух: Берхам сяду ў цябе я на шыі,

Паляцім мы пад хмары густыя,

Будзеш ты

Крыламі махаць, А я

Буду табой кіраваць.

— Дзякуй,— бусел яму у адказ,—

Гэта раз.

Памагла нам твая галава —

Гэта два.

Ну, а болей не гавары —

Гэта тры.

Памагатых такіх мне

He трэба.

Калі ж хочаш

Пабачыць ты неба

I зайздросціш адно нам,

Буслам,—

Паспрабуй

Узніміся

Сам!

Цвёрдае слова —

Слова буслова.

Узяў лапух у дзюбу ён.

Варухнуў крыламі —

I ляціць наш паштальён

Лугамі,

Лясамі.

А куды ён ляціць —

Можа, боты шыць,

Можа, ніткі віць? —

Адкажыце

Самі.

Ну, вядома,

Ляціць да вавёркі-галубкі,

Вельмі ж моцна баляць яе зубачкі-зубкі.

Ён нясе ёй вузялок, Там завязан малаток, Каб вавёрка зубоў не трудзіла, Каб арэхі малаточкам біла...

У вавёрчынай жа хаце Поўна шуму, весялосці, Перадаў ім вестку дзяцел, Што ляціць сам бусел ў госці. Вось унучкі Сталы засцілаюць, А дачушкі Пачостку стаўляюць, Сын

Пясочкам ля самага дома Высыпае пляцоўку Аэрадрома,

Каб птушыны пасол мог спусціцца, Паміж соснаў густых

Прызям ліцца.

Гасця сустракаці Выходзіла маці: — Што на белым свеце чуваці — На балоце, На сенажаці?

— Ат, якія ў нас навіны,— Ёй адказвае бусел,— Вы ж самі ведаць павінны, Што ўсе мы ў самоце і скрусе. Як прыйшла тэлеграма, Што баляць у вас зубкі. He спалі мы цэлыя суткі. He зналі шчаслівай мінуткі. Цяпер я спакойны За ваш раток,—

Вось вам бранябойны Малаток.

— Ай-яй-яй! — дзівяцца сёстры.—

Які ён цяжкі,

Які ён востры...

Мы хацелі другую адбіць

Тэлеграму,

Што даўно не баліць

Раток у мамы...

I няхай будзе сказана толькі між намі — Лепей грызці арэхі сваімі зубамі.

Мы хацелі, Мы вельмі хацелі Зноў збегаць На тэле...

На тэле...

— Перастаньце! — на дочак Прытупнула маці.

— Малаточак

Спатрэбіцца ў хаце...

Доўга ў іх ішла бяседа-

Гаворка.

Ўсе суседзі

Былі

У вавёркі.

Стары дзяцел

3 сваім зяцем,

Тры сініцы-сястрыцы,

Цётка Гануля —

Шэрая зязюля,

Пяць зайцоў-малайцоў,

Удод-удавец —

Слаўны на дудзе ігрэц, Два глухія глухары

Білі ў бубен Да зары.

I я там быў За тым сталом

I еў і піў Разам з буслом. Што там было весялосці I смеху.

Папаелі госці Грыбоў і арэхаў.

Былі мёд і квас там, Бульба, селядзец.

Хто праслухаў казку — Той маладзец.

КАЗКА ПРА ЦАРА ЗУБРА

Гэта казка пра цара Белавежскага зубра.

Калі хто яго баіцца, Няхай з намі не садзіцца.

Самых смелых сярод вас Просім слухаць гэты сказ.

АРТЫСТ ЗАЙ

Строга па гадзінніку Жыў у ціхім доме, У густым асінніку, Добры наш знаёмы.

Ён трымаўся распарадку: Спаць пад’еўшы не любіў; Раніцай рабіў зарадку, На прагулку ўдзень хадзіў.

Вывесіў сабе расклад На ўсю сценку, як плакат. Калі хмарыла на дождж, He выходзіў без галёш, А ад сонца ў спёку ён Браў з сабою парасон.

Вось і сёння, роўна ў пяць, Ён сабраўся пагуляць.

Выткнуў галаву з дзвярэй Ды назад, назад хутчэй, Бо пачуў нязвычны свіст.

— А, здароў, Здароў, артыст! — I на ганак на тым часе Узышоў Вясёлкін Вася.

Ён сказаў: — Дазволь, зайчына Мне з табою пагуляць.

Я даўно шукаў прычыны, Каб сяброўства нам пачаць. Добра, што ў дуброве гэтай Пасяліўся наш атрад, I я вельмі, вельмі рад, Што прабуду ўсё тут лета.

— Калі ласка, я заўсёды Рад кампаніі такой.

Ведаю я ў лесе ходы I ўсе сцежкі да адной.

Што ж, пайшлі, бо мне ўжо час,— Сказаў заяц у адказ, Глянуў на ручны гадзіннік

I пакінуў свой асіннік.

ЗУБРОВА ДЗЯРЖАВА

Вось яны ідуць удвух Цераз поле, цераз луг. Павявае ветрык свежы. Але кончыўся прастор, Пачалася Белавежа, Векавечны цёмны бор.

Воўк свае паставіў бельмы. Страшна Васю, ды не вельмі. Меў Васіль наган пры боку, Меў надзейны меч шырокі — Нержавеючы, Фанерны, Да канца Герою верны...

Шэпча заяц: — Сцеражыся, За табою сочаць рысі.

Чуеш, точыць іклы дзік?.. — А вунь гэта што за бык Пахаджае на папасе? — Запытаўся раптам Вася.

Як затросся ўвесь зайчына. He патрапіць зуб на зуб:

— Ц-ц-ціха, гэта ж цар звярыны Сам яго вялікасць зубр!

ЗНАЁМСТВА 3 ЦАРОМ

— А, дык гэта ён! — і Вася Тут жа да зубра падаўся.

Хіб наставіў звер калматы. А Васіль яму: — Прывет!

3 Мінска вам прывет, ад брата, Што вядомы на ўвесь свет.

У нас на кожным самазвале Зіхаціць яго партрэт.

Ён такі ж, як вы, Якраз

I завецца

У нас

МАЗ.

Брата вашага прызналі, Сапраўды, асілак ён — Падымае сорак тон...

— Вон! — пачуўся раптам стогн. Зубр сярдзіта ўскінуў рогі.

— У мяне свае дарогі, Клопату свайго багата, He хачу я ведаць брата, He хачу я вам служыць. He хачу з табой дружыць!..

А з-за куста — штурх пад бок Заяц хлопца: — Васілёк, Лезці ў спрэчку з ім не варта, Кепскія з царамі жарты,— На гадзіннік скоса глянуў:

— Як нам выбрацца дамоў?

Ажно тут на іх з паляны Рынуў цэлы гурт звяроў:

— Хто такія?

— Вы турысты?

— Мы лясныя...

Мы ар...тыс...ты,—

Заяц ледзь сказаць паспеў I ад страху ўвесь самлеў.

— Га-га-га!

— Го-го!

— Ого!

— Паглядзіце на яго, Гэта ж заяц наш стары! — Пацяшаліся звяры.

— Бач, які ён важны франт.

— Ты хто: танцор ці музыкант?

МЕЧ ВАСІ ВЯСЁЛКІНА

He сцярпеў Вясёлкін Вася I за верны меч узяўся.

Як махнуў ім на ўвесь дух — Сыпануўся з дуба ліст:

— Хто не верыць, што мой друг — Слаўны цыркавы артыст?

Сам яго нядаўна бачыў Я па тэлеперадачы.

Ён выходзіў на экран I лапай біў у барабан!..

— Ох,— зароўкалі зубры, Застагналі, захраплі,— Мы да гэтае пары Яшчэ ў цырку не былі.

Мы ні разу не глядзелі Hi кіно яшчэ, ні тэле... А зуброў сынок-бамбіза Як распусціць слімзары... — С-у-м-на мне без тэлевіза... Па-м-м-ру без тэлевізара!.. Як заенчыць, як заплача Ўся зубрыная радня: — Няхай Зай Спяе, Паскача,— Пашкадуйце ж Зубраня!

Падабрэў і цар зубрыны: — Ты прабач мне, Васілёк, I ты, слаўны Зай-зайчына, Ну пацешце майго сына, Занудзіўся мой сынок.

— He,— сказаў Вясёлкін Вася,— Я за няньку не наймаўся. Мне даўно пара дамоў.

Да спаткання, будзь здароў! He хачу я вам служыць, He хачу з табой дружыць.

ЦАР СТРАШЫЦЬ ВАЙНОЮ

Скасавурыў грозна вочы Пушчы цёмнае ўладар: — Прызнаваць мяне не хочаш? Цар я тут або не цар?

— Больш няма цароў на свеце. Кончылася іх улада, Гэта знаюць усе дзеці, Нават малышы з дзетсада.

Зубр ад злосці аж зароў: — Як гэта няма цароў? Мой стары зубрыны род Mae сотні тысяч год. He ліхвярствам. He махлярствам Я сваё праславіў царства.

Шмат я выхадзіў бароў, Горкіх папагрыз асінак I таму сярод звяроў Самы дужы стаў асілак. Вось табе мой сказ, браток.

А цяпер ступі хоць крок: На мяжы маёй дзяржавы Пільныя стаяць заставы, I не выйдзеце без візы вы, Аж пакуль наш род зубрыны He пабачыць той карціны, Што глядзеў ты ў тэлевізары.

He такі ўжо заяц пан, Няхай скіне свой каптан I паскача на паляне, Як на вашым тым экране. Гэта царскі мой загад, Рад яму ты ці не рад!

ЧАСОВАЕ ЗАМІРЭННЕ

Разгубіўся наш зайчына, Замаргаў артыст вачыма, Ледзьве-ледзьве ўжо не плача: — He па сіле нам задача...

Сам сабе ўсміхнуўся Вася I шапнуў: — Каб удалася Нам з табой адна забава, Пасмяяліся б, ей-права.

А зубру сказаў ён так: — Заключаем з вамі пакт, Мірны дагавор часовы, Толькі пры адной умове: Калі вы такі асілак, He рабіце болып памылак.

Слухаць я не вас павінны, А важатага дружыны.

Вы — не пан.

Я — не батрак.

Аб’яўляецца

Ан-

Тракт!

Неабходна даць хоць крышку I артыстам перадышку.

СЛЕД РУЧАЯ

I пайшлі нашы героі Пад шацёр магутнай хвоі. Дзе б тут хоць вады напіцца? Чуюць, ручаёк бруіцца.

Глянулі, а ён, як нітка, Тоненькі, але ўсё ж плытка Кропельку за кропляй гоніць, Між травы ў званочкі звоніць.

— Пабяжым за ручаём! — Крыкнуў зайцу Вася.— Свежае вады пап’ём, Ану, падымайся!

I адразу ўзяў разгон Напрасткі хлапчына, На ўвесь дух імчыцца ён, А за ім — зайчына.

Толькі што такое? Ай! Абагнаў сяброў ручай, Выслізнуў з-пад самых ног, Знік, прапаў, зашыўся ў мох.

ЦАРСКІЯ СТРАЖНІКІ

Азірнуліся сябры: Следам крадуцца звяры, Слугі верныя зубровы, Ўсе чыны яго аховы На чале з галоўным чынам, Што вышэйшы ранг ваўчыны Нёс у поўным сваім бляску I крывою шабляй ляскаў. Дзе трушком, а дзе наўскач, Выскаліўшы зуб-сякач, Бег стары кабан надворны. Знаў сваю ён службу ўзорна: Япруковым лычам сытым Увесь лес быў перарыты.

Ззаду, згорбіўшыся ў сук, Клыпаў адстаўны барсук. Ад стараннай працы ўночы Папсаваў сабе ён вочы I цяпер займаў пасаду Невысокага разраду. А лісіца і куніца, Дзве выведчыцы-сястрыцы, Высцілаючыся плазам, Вострым вухам, Тонкім нюхам

На ляту лавілі разам Ўсё, што думаў Вася ўпотай, I запісвалі ў блакноты.

ТЭЛЕВІЗАР, ЗНОЙДЗЕНЫ Ў ЛЕСЕ

Перасмяглі ў Васі губы, Хоць бы кропельку вады. — Ручаёчак, братка любы, Дзе ж падзеўся ты, куды?

А-у, ручай, а-у, ручай, Хутчэй з бяды нас выручай!

Сам сабе не верыць Вася. Чуе, нехта абазваўся.

Натапырыў заяц вушы

I паціху піэпча: — Рушым. Можа, гэта мне здалося, Але вунь між тонкіх сосен Штосьці бліснула, як вока, Во! Зусім жа недалёка.

Глянуў Вася: — Гэй, за мною, Гэта ж возера лясное!

I з узгорка пад адхон Збег на самы бераг ён.

Да вады прыпаў губамі, Быццам носам шкло дзяўбе.

Раптам у зялёнай раме Вася ўбачыў сам сябе: Выгаралы русы чуб, I вяснушкі ўсе на носе, I смяшынку паміж губ.

— Вось сустрэцца дзе прыйшлося, Ад радні за сотні міль! — Васілю сказаў Васіль

I прыжмурыў хітра вочы, А пасля як зарагоча, Як састроіць хлопец фізію...

— Стоп! Дык гэта ж тэлевізія!

Чуеш, Зай?

Сюды бягай!

Бачыш круглы і вялізарны?.. — Хто?

— Прыёмнік тэлевізарны!

Ну, збываецца мой план.

Паглядзі, экран?

— Экран.

— Дык скідай хутчэй каптан!

ВЯСЁЛКІН СТАВІЦЬ АНТЭНУ

Тут без грому і без гулу Па камлі як шмарганула.

Мільганулася маланка I панесла навіну 3 прыазёрнае палянкі На высозную сасну.

Сыпануліся іголкі Васю проста за каўнер. Дзіву дзівіцца Вясёлкін I гадае: — Што за звер Укусіў мяне за спіну?..

Думаў Вася мо хвіліну. Потым з прысвістам, 3 прыпевам Кінуўся і сам На дрэва.

ПЕСНЯ ВЕРХАЛАЗА

Я палезу сам He баюся

На хвою             Я ані,

I антэну вам Што звалюся

Настрою.           3 вышыні.

Стаўлю строма Мачту ўраз, Я вядомы Верхалаз.

Вася і не здагадаўся, Хто так шпарка, спрытна, вёртка Памагаць яму узяўся, Ну, вядома ж хто — вавёрка.

Добры майстар быў наш Вася, Меў заўсёды у кішэні Гайкі, вінцікі ў запасе

I цвікоў, можа, са жменю,— Ўсё насіў ён у ахвоту, Нават ладны скрутак дроту.

Толькі быў той дрот кароткі — He хапіла для праводкі.

I прыйшлося б хлопцу горка, Сеў на доўга б ён на мель, Каб увішная вавёрка He здаўмелася: — А хмель?

Хмель віецца па сасне.

Зай, Падай Кавалак мне!

Прычаплю да верхавіны, Падыму да самых зор — Няхай слухае навіны Белавежскі цёмны бор.

— Малайцы,— сказаў Васіль,— Я не справіўся б адзін, He хапіла б часу, сіл, А ўтраіх за пяць хвілін Мы паставілі, як бач ты, Тэлевізарную мачту.

— Перадача пачалася! Абвясціў Вясёлкін Вася.— Па сцэнарыю Зай-Зая Пойдзе хроніка лясная. Ўсе, хто толькі пажадае,— Кожны сам сябе пазнае.

Хай бацькі ўжо заадно I дзяцей вядуць ў кіно. Дазваляецца ўваход Ўсім, каму шаснаццаць год!

Нечакана бор глухі Захіхікаў: хі-хі-хі. Зашумеў лясны народ, Загудзеў на ўсе лады: — Вася, у шаснаццаць год Ў нас не дзеці, а дзяды...

Выскачыў з нары янот: — Мне сягоння роўна год; Вылезлі нясмела з хаткі I двайняткі- Бабраняткі:

— А нам месяцаў па восем...

— Што ж, праходзьце, Просім, просім!

Запытала Васю ласка, Выгнуўшы куртаты хвост: — Гэта для маленькіх казка? — Для маленькіх, Нападрост!

ЦІХА! ІДЗЕ ПЕРАДАЧА

Па антэне віўся хмель, А ля самага камля Гуў, нібы віяланчэль, Аксамітным басам чмель, I ўся слухала зямля Музыку «Палёт чмяля».

Мільгануўся на экране Лось, нібы намаляваны: Даўгашыі і цыбаты, Паміж вушак — дзве лапаты.

Паварочвалася іпустра Модніцаю перад люстрам I яшчэ адна красуля — Еўрапейская казуля.

Раптам хлопец у далоні Ад здзіўлення аж запляскаў:

3 дна, з блакітнага прадоння, На яго глядзела казка, Светлы чарадзейны сон.

— Хто ты, цень?

— Я — алень.

— А чаму ў цябе

На лбе

Кактусавыя галіны?

— Гэта летні мой вазон, Я яго зімою скіну.

На свой здымак паглядзець Падышоў стары мядзведзь I нагнуўся асцярожна.

I хоць быў адбітак пробны, Ён сказаў: — Дальбог, падобны. Тут мяне пазнае кожны.

Запытаў Вясёлкін Мішку: — Можна ўставіць вас ў кніжку?

— А чаму ж няможна?

Можна!

ВОЎК HE ПАЗНАЕ СЯБЕ

Царская прыйшла ахова I маўчала — хоць бы слова. Потым старшы чын ваўчыны Захацеў уласным вокам Паглядзець, як на карціне Ён паказан,— ці глыбока.

Толькі глянуў на экран I ўскіпеў: — Падман! Падман! Хіба ж злосны я і грубы I такія ў мяне зубы?

Дзе шнуры, дзе эпалеты, Храбрасці маёй прыкметы?

Хіба так смяяцца можна?

Ды крывую шаблю з ножнаў Хоп — і бойка пачалася...

Можа б, і загінуў Вася, Галава зляцела б з плеч, Каб не ўласны верны меч.

А раз’юшаная зграя Калі рынецца на Зая, I былі б яму канцы...

Раптам царскія ганцы, Маладыя два мядзведзі, Закрычалі:

— Едзе! Едзе!

I адразу ж з гушчара Світа вывела цара.

I пачуўся царскі голас: — Калі зваліцца хоць волас 3 галавы маіх гасцей —

Недалічыце касцей!

Хто парушыў голас чэсці, Каб са свету Васю звесці?

— Цар! — завыў ад страху воўк, Хвост падціснуў і замоўк.

Ён баяўся напралом

Лезці ў гутарку з зубром.

Але тут неспадзявана Падвярнуўся нечакана Кадр, зусім не пажаданы Для шырокага экрана.

— Кр-р-ра! — як каркнула варона I зняважыла карону.

Волата хапіў удар, Вызверыўся люты цар: — Дзе ахова? Дзе чыны?

I куды глядзяць яны?

Да зубра падскочыў воўк, Лапу ўзяў пад казырок. Учарнеў ваўчыны князь, Адно шпорамі: лясь-лясь.

— Быў цара зубра закон — Палавіць усіх варон?

Чаго лыпаеш вачыма?

Пазбаўляю цябе чына! — Крыкнуў цар, і ў гневе ён 3 воўка сам сарваў пагон.

Дзік, барсук з такой нагоды Як далі са світы ходу, А зласлівая варона Зноў над галавой цара,

He шануючы закона, Калі каркне: — Кра-кра-кра!

Як хапіў Васіль свой ладны Самапал сямізарадны, Як прыцэліўся ён: п-пух! Ад вароны толькі — пух.

ЦАР ЗДАЕ КАРОНУ Ў МУЗЕЙ

Падышоў тады да броду Буры цар, доўгабароды, Глянуў у ваду: — He бачу, Пэўна, састарэў, няйначай.

Павярнуўся: — Дзе сыны?

Збегаюць няхай яны Прынясуць мне акуляры, A то вочы засцяць хмары...

На тым часе да двара Збегалі сыны зубра, Ледзь прывалаклі ў футляры Рагавыя акуляры.

Пачапіў ён іх на рогі

I яшчэ стаў болей строгі, Глянуў на астатак світы I сказаў усім сярдзіта:

Адракаюся ад трону!

I сарваў з сябе карону, Размахнуўся і, ей-ей, Быў гатоў шпурнуць на дно.

— Лепш аддай яе ў музей I не псуй ты мне кіно! — Выгукнуў Васёлкін звонка. I пайшла круціцца плёнка.

Пачыналася карціна: «Зай-зайчына — Малайчына».

НЕЧАКАНАЕ ЗДАРЭННЕ 3 ЛІСОЮ

Нялёгкая задача — Такая перадача,

Калі за кожным рухам Лісіца водзіць вухам

I хоча зайца з’есці

I толькі дзеля чэсці Слугуе да пары На лапках пры зубры.

А Зай наш — малайчына, Артыст, штукар і хлус, 3 лясной кінакарціны Пакручвае ўжо вус.

3 крывулінай сухою, Нібы касец з касою, Ён, весела сустрэты, Пачаў свае куплеты.

КУПЛЕТЫ ЗАЯ

Нясу Касу На плячы, Хачу Лісу Засячы.

Дрыжы Ліска, Ліжы Міскі, Дагрызай Косці — Едзе Зай У госці.

Хавай, Кажу, Кіпцюр хіжы, Скідай, Скідай Кажух Рыжы.

Павярніся, Ліска, Пакланіся Нізка: Смертухна Ужо блізка.

Лісіца не сцярпела, Ўваччу замільгацела Ад зайцавай ігры:

— Зубры!

Зірніце самі — Ён дагары нагамі, Нагамі дагары!

Во! Над сасной Павіс.

Во! Галавой

Уніз!

Падманшчык! Шарлатан! — I скок на той экран.

I, на сваю бяду, Кульнулася ў ваду.

Ад ліскі — Толькі пырскі, А публіка ад віску, Ад крыку:

— Брава! Брава! — Аж млела

I стагнала.

Тады, як па сігналу, На дзве, на тры хвіліны Сыходзіў Зай з карціны, I кланяўся налева, I кланяўся направа.

Сам зубр на той камедыі Ўтрымаў свой гонар ледзьве. Варочаўся, Згінаўся, Пасля ўсё ж засмяяўся, I доўга смех зубрыны Пагойдваў верхавіны.

ЗУБР АДПІСВАЕ ВЯСЁЛКІНУ ЎСЕ СВАЁ ЦАРСТВА

У кампаніі з зубрамі Даглядзеў Васіль праграму, Спахапіўся наш Вясёлкін, Як пачаўся вечар золкі, Як густы лясны туман Лёг наплывам на экран, I стары зубр-адзінец Гучна прачытаў:

*Канец»

I, расчулены надзіва, Выцер слёзы:

— Я шчаслівы,

Што з Вясёлкіным спазнаўся, Што прыйшоў у пушчу Вася.

I здароў будзе няхай Добры госць наш, храбры Зай.

Першы раз за век свой бачу Я такую перадачу, Дзе артысты перад намі Ходзяць дагары нагамі.

Шчыра захапіўся ўвесь я, Бо, згадзіцеся вы самі, Гэта нават між зайцамі — Вельмі рэдкая прафесія...

Па бяседзе ж і па часе Цар былы сказаў так Васю: — Аддаю табе дуброву. He палову, А зуброву

Ўсю вялікую дзяржаву, Ўсю адпісваю па праву — Дык валодай ёй на славу. Буду я з табой дружыць, Буду сам табе служыць...

Калі ж месяц запацелы Ледзь прадраўся з гушчара Стаў асілак белы-белы, Ўвесь адліты з серабра,

Ну як брат яго Якраз, Што завецца У нас

МАЗ.

Гэткі ж хіб

і рогі-вілы, Сам жа —

нечуванай сілы. Што яму ўжо

сорак тон, Нават тысяча, Мільён!

Паслухмяны Васілю, Ён падыме ўсю зямлю!

I адразу з вёскі ў вёску Паляцела пагалоска

I ў шчаслівы добры час

Дакацілася да нас, Што знаёмаю дарогай Едзе Вася з перамогай На сярэбраным зубры Цераз цёмныя бары,

Цераз поле, луг і гай, А за ім — вясёлы Зай, Пад губой стаіўшы смех, Ледзьве плішчыць поўны мех Нам усім не для пацехі, Бо ў мяшку...

He, не арэхі.

У мяшку вялізны звязак Новых Васілёвых Казак.

СЯРГЕЙ ГРАХОЎСКІ

СВЕТЛЯЧКІ

Ох і цёмна ж ноччу ў пушчы: Ельнік стаў яшчэ гусцей, Лось галлё сухое трушчыць I чапляецца часцей To за пень, то за калоду. To за вострыя сукі,— He былі такія зроду Паздзіраныя бакі.

А малое Ваўчаня Пагукала маму I упоцемку ля пня Паляцела ў яму. А ў ракітавым кусце Заяц плача ў цемнаце. Кінуў цёплую бярлогу I пабег на дапамогу, • Пералазячы ледзь-ледзь Праз ламачыны, Мядзведзь.

Зайца выцягнуў за вушы — I прайшоў адразу страх.

— Толькі больш ніколі, дружа, He сланяйся па начах,— Ушчуваў Мядзведзь касога,— Вось твая дамоў дарога, Там даўно бядуе маці.

Я ж пайду да Ваўчаняці» Бо яго бацькам да рання He вярнуцца з палявання. Можа, Ваўчаня ўратую, Толькі трэба паглядзець...

Але як залямантуе

I завойкае Мядзведзь: — Ой, скрануцца не магу, Бо ўпіваецца ў нагу, Быццам тысяча іголак, Дрот калючы ў дзесяць столак. Касавокі, не бяжы, Мне хутчэй дапамажы!

Але раптам з-пад нагі Голас чуецца другі: — Хто там прэцца, як мядзведзь, I крычыць без толку?

Ці ж няможна разглядзець, Што на мне іголкі?

— Адурэў, напэўна, Вожык!

Хто ж на сцежцы ставіць ложак?

— Я не ложак, а лагчынку Паміж лісцікаў і траў Для начнога адпачынку Сам сабе аблюбаваў.

У мяне цяпер, сябры, Тры зламаныя рабры.

— Ну, а я ўжо не змагу Стаць на правую нагу! — I Мядзведзь узяў у зяпу Акрываўленую лапу.

Толькі ў пушчы сярод ночы 3 кожнага Сава рагоча, Бо яна з усіх адна Добра бачыць давідна.

А Мядзведзь раве ад болю, Стогне, лапаю трасе.

I на крык па добрай волі Збегліся амаль усе. За увагу і за ласку Заяц робіць перавязку: Берасцінаю ў тры рэдзі Закруціў нагу Мядзведзю.

Раптам крыкнула Сарока:

— Колькі ж нам блукаць у змроку? Mae кожнае сяло Электрычнае святло.

Просіць слова Воўк стары: — Толькі выхад ёсць адзіны — Можа, згодзяцца бабры Збудаваць для нас плаціну.

Дык няхай да іх дахаты Сходзяць нашы дэлегаты I папросяць, каб бабры На Чаромхавым віры

Добра рэчку загацілі I па дроце ток пусцілі.

А назаўтра ўсе з ахвотай Захапіліся работай.

Ад зары і да зары Завіхаюцца бабры — Валяць елкі і асіны Для галоўнае плаціны.

Ад світання да змяркання Дзік з кратамі — ў катлаване, А Мядзведзь, хоць і кульгае, Кожнаму дапамагае: Прыкаціў на бераг прама Ён турбіну і дынаму.

Дрот чапляюць павукі На галіны і сукі. Завіхаюцца да зморы Даўганогія манцёры I пад вечар пішуць зводку, Што закончылі праводку.

Каля рэчкі за-гу-ло... Закруцілася дынама. «Ёсць і ў нас цяпер святло»,— Паляцела тэлеграма Да пушчанскага цара — Белавежскага Зубра.

На галінкі і сучкі Дружна селі светлячкі. А Лісіца, цётка Ліза, Каб усюды быў прагрэс, Каляровы тэлевізар

4 Беларуская казка

97

Прыцягнула з крамы ў лес Весела, святочна ў пушчы.

А было ж наадварот.

I адразу стаў відушчы Нават самы цёмны крот

I жадае: — Каб было На зямлі заўжды святло!

АНАТОЛЬ ГРАЧАНІКАЎ

КАЗКА ПРА ІВАНА-ГАНЧАРА I ПАЧВАРУ-ЦАРА

Жыў-быў у нейкім царстве цар — Усемагутнейшы ўладар.

Цар як цар:

Адных любіў, Тых, хто супраць быў,— Забіў.

Ў гэтым царстве кожны пан Па тры скуры драў з сялян.

Тлусцелі сытыя вяльможы, Крычалі:

— Цар у нас харошы!

Хоць і навокал жабракоў Было, як летам камароў. Штогод касіў прыгонных мор, Ды весяліўся царскі двор.

Музыкі гралі.

Танцавалі.

Там і паненкі і панкі.

I на ўвесь свет Цара ўслаўлялі Прыдворныя пісарчукі,

I кожны ў дрыжыках глядзеў На церам, дзе сам цар сядзеў. Але «намеснік бога» — цар Нікому не паказваў твар. Ніхто з вяльможнага двара He бачыў у жыцці цара. He зналі нават плеткары: ЦІ малады ён, Ці стары?

Хацеў пранырлівец аднойчы Спазнаць:

Каму ж пяюць хвалу?

Дык ранкам на гандлёвай плошчы Знайшлі, нябогу, на калу.

Прыціхлі тлустыя вяльможы, Шапталі:

— Цар у нас харошы! Ніхто асмеліцца не мог Убачыць: Хто ж зямны іх бог?

На свеце, што ні гавары, Старэюць нават і цары.

I вось, як цар пачаў старэць

I ўсё часцей прыгадваць смерць, Рашыў займець ён свой партрэт, Перш чым пакінуць гэты свет. Каб на яго маліўся люд У царстве вечна там і тут.

Усемагутны цар зароў: — Ану, падаць мне мастакоў! Пара нахлебнікам, пара Намаляваць свайго цара!

I стражнікі цягнулі іх, Каму урэзаўшы пад дых, Karo агрэўшы бізуном. Пад царскім стоячы акном, Чакаў, гадаў прыдворны люд: Які ім вынес цар прысуд?

Ды ад вышэйшага указу — Намаляваць цара партрэт — Яны ўсе пачалі адразу Смялей глядзець на белы свет.

I кожны думаў: «Мо мяне        *

Вялікі шанец не міне?

У царскай міласці і ласцы Я буду жыць тады, Бы ў казцы...»

I выбар ганаровы паў На мастака, што маляваў Вяльмож, іх жонак і сынкоў, Паслоў заморскіх і купцоў. Яшчэ — ён гэтым ганарыцца — Намаляваў саму царыцу.

На люд зірнуў ён пераможна I — юрк у церам асцярожна. Нібы з вясновага загону Чарвяк які, але шпарчэй Падпоўз лісліва ён да трону.

Нат не ўзнімаючы вачэй.

А калі глянуў, то заенчыў: — О, божа!

Хто ж цябе скалечыў?!

Была ў цара адна нага, Нібы зламаная дуга.

I вока выперла на лоб...

He цар, крый божа, А цыклоп!

— Малюй! —

Сказаў пагрозна цар, Усемагутнейшы ўладар.

— Я намалюю, намалюю, Цара ад сораму ўратую.

ЦІ ж можа быць пачварай цар Нам богам дадзены ўладар?

Ці мала-доўга маляваў — I вось партрэт цару падаў.

Быў на партрэце гэтым цар — Hi даць ні ўзяць —

Намеснік бога.

I вочы, ажывіўшы твар, Глядзелі ўзвышана і строга. Яго кульгавая нага — He паламаная дуга, А трону добрая падпорка. Адразу бачна:

Калі дзе

Хто пад пяту ёй Пападзе —

Таму навекі Стане горка. .

Ды цар пазелянеў ад злосці, Аж затрашчалі ў целе косці: — Ты не мастак!

Ты — хлус, лайдак!

Дык вось ты марыш пра якога Усемагутнага цара!

Ну, што ж, Ідзі служыць да бога!

I кат, пакліканы з двара, Рукой нядрогкай — Раз і два! —

I паляцела галава...

Пасля — у дрыжыках ад страху, Болып не хаваючы тугі, Папоўз да трона, як на плаху, 3 прыдворных мастакоў — другі!

Прыкінуў ён і так і сяк, Лічыўся ж неблагі мастак, I ледзь не выкрыкнуў: — Ура! —

Рашыўшы маляваць цара

Такім, як ёсць на самай справе:

Пачвару хіжага ў няславе.

Зрабіў адно суровым вокам, А сапсаванае бяльмом

Прыўзняў ён трошкі над ілбом, Каб людзі бачылі здалёку,

Што цар і цешыць, і карае, Што ласку ён і сілу мае.

А той, засохлаю нагою.

Нібыта косткаю якою, Ён можа кожнага агрэць, Ды так, што можна адубець...

Калі ж

Зірнуў цар на малюнак Адным крывавым вокам коса, Мастак адчуў, што паратунак Яго чакае на нябёсах:

Ці ж можа быць пачварай цар Усемагутнейшы ўладар?

Цар скалануўся весь ад гневу, Нібыта ў навальніцу дрэва. Вяльможаў трэсла, як чарот... Ад замка ў розныя канцы 3 шырокіх крапасных варот Ляцелі стражнікі-ганцы.

— Хто намалюе з вас цара? — Амаль у кожнага пыталі.

I людзі ў жудасці маўчалі. Ганцы далей, Далей скакалі:

— Хто намалюе з вас цара?

— А што, мо паміраць пара Яго вялікасці?

To трэба

Старога падсадзіць на неба,— Сказаў хлапец, Ганчар Іван.

— Чакайце, Дамайструю збан, Сваёй нявесце падару, Тады вядзіце ўжо к цару.

Ганцы раней, вядома, хлопца Цягнулі б сілай на вяроўцы, Паддаўшы добрага ляшча. Цяпер жа, нібы паніча, Ды на каня — за рукі, ногі, А ўсім астатнім — Прэч з дарогі!

I быў прывезены Іван

У замак, як заморскі пан. — Ты будзеш цар? Здароў, здароў!

Ты, мабыць, Як дзіцёнак роў. Бач, твар распух. Ці хворы мо?

Тады адвар травы дамо. Пап’еш яго ты дзень ці два, I прасвятлее галава.

Чаму нягеглы ты, худы?

I з вокам, бачу, нелады. I нешта левая нага, Нібы зламаная дуга.

Ты, кажуць,

Хочаш мець партрэт, Які б уславіў на ўвесь свет Цябе, цара-уладара?

Цар здрыгануўся, як гара, I на Івана так зірнуў, Нібы стралой яго праткнуў.

А што Іван? Іван — не пан. Да справы прыступіў Іван.

Цара круціў ён так і сяк, Нібы ў сваёй ганчарні гляк.

— Дакруцішся! — Аж буркнуў цар, Усемагутнейшы ўладар.

«Калі ўжо ўзяўся, як тут быць, Які з цябе партрэт зрабіць? — Стаяў у одуме Іван:

Усё-ткі цар жа, а не збан...—

Што гэта?

На падлозе кроў.

Відаць, галовы мастакоў Ляцелі тут, як качаны... ЦІ ж вінаватыя яны?»

I думы хлопца залуналі, Што з веку ў век

I з году ў год

Цары народ свой абіралі

I прыгняталі свой народ.

I цараванне,

Панаванне,

Твая вялікасць, дабрадзей, Па сутнасці, ёсць паляванне, Ёсць паляванне на людзей.

Ганчар так думаў, Маляваў.

А сярод залы — чорным ліхам Цар на адной назе стаяў I злосна соп, і цяжка дыхаў.

— Ну, вось i ўсё! — Сказаў ганчар.— Прымай, гатовы мой тавар.

Зірнуў цар коса.

I ажыў.

Малюнак незвычайны быў.

Цар выглядаў на тым малюнку, Як бог

Адменнага гатунку.

На кургане стаяў там цар, Усемагутнейшы ўладар. Прыжмурыўшы сляпое вока, Ён з лука цэліўся высока У неба, дзе жывая цэль, Плыў урачыста журавель.

А той засохлаю нагою, Што выпіналася дугою, Ён абапёрся на валун... Быў грозны цар, Нібы Пярун.

He дзеля царскага вар’яцтва Іван карціну маляваў.

Усёю сілаю мастацтва Ганчар з пачварай ваяваў.

Аслупянеў і ўбачыў цар, Што у мастацтве цар — ганчар. У царстве побач два цары?! — Памры! — усклікнуў цар. Памры!

I са сцяны свой лук схапіў. Але Івана не забіў,

Сам пасінеў, замармытаў, Упаў ад злосці

I сканаў.

Цары трухнеюць і царкі, Ды ўсемагутна, несціхана Легендамі цераз вякі Сягае слава

Пра Івана.

УЛАДЗІМІР ДУБОЎКА

ХТО ДУЖЭЙШЫ

Аднойчы паляшук зімой пайшоў з сякераю сваёй

у пушчу. Перайшоў ён гаць. Зірнуў — аж ля гары стаяць

Мароз і Сонца. Побач іх

і Вецер з Хмарай удваіх.

Пра нешта сварка ў іх ідзе.

А прымаўка ж ёсць у людзей:

«У самай лепшай сварцы — гразь.

Ніколі ў сваркі не залазь.

А калі б’ецца з панам пан — трашчаць за іх чубы ў сялян».

Каб размінуцца як з бядой, чупрыны ім не даць сваёй.

накіраваўся ён назад.

Ды Сонца кінула пагляд

якраз у тую старану, дзе ён з сякерай мільгануў.

Пабачыўшы яго з-за дрэў, адразу вецер зашумеў:

— Хадзі бліжэй і дай адказ: хто найдужэйшы самы з нас?

Пытанне даць за ўсё лягчэй, знайсці адказ за ўсё цяжэй.

Дзівак адзін крутнёю слоў збянтэжыць сотню мудрацоў.

I паляшук ім даў не ўраз на запытанне свой адказ:

— Калі глядзець з усіх старон, Мароз дужэйшы! Майстар ён!

Мароз — кравец, цясляр, каваль. Без малатка, цвікоў і паль масты праз ноч адну кладзе на самай шпаркай ён вадзе.

Праз ноч адну на цэлы свет цудоўны шые ён сает.

Мароз усцешыўся:

— Так, так!

Відаць, разумны ты, дружбак!

А Сонца кажа:

— Эх, сынок!

А хто дае жыццю расток?

Ці вырасце што-небудзь вам, калі я цеплыні не дам?

Прыгрэю я — і твой Мароз пазнае самы горкі лёс:

растане ён. За ім услед масты растануць і сает.

Схіліся ты перада мной, перад магутнасцю маёй!

Тут хмара гутарку ўсчала: — А што з твайго таго святла?

Закрыю неба пеляной.

Зямлю ўсю залію вадой.

Над светам ноч устане ўдзень, святла не стане анідзе.

Тады што зробіш ты са мной усёй магутнасцю сваёй?

Дужэй за ўсіх на свеце я, бязмежна ў свеце моц мая! Схіліся, чалавеча, ніц!

Я ўся саткана з навальніц!

Смяецца Вецер:

— Вось дык на!

Якая дужая яна!

А я павею над зямлёй! Тады што зробіцца з табой?

Я хмары ўмомант разганю і сонцаву гарачыню, бо разліецца, як струмок, над светам цэлым халадок.

Mary паскідваць стрэхі з хат, магу прыгнаць я з хмарай град.

Засыплю поле ўсё пяском — нідзе не знойдзеш каласкоў...

Схіліся ты перада мной, бязмежнай сілаю маёй!

А паляшук, як Вецер сціх, пытае:

— Ты дужэй за ўсіх?!

А можаш гэтую гару падняць да неба ты, ўгару?

Стаў Вецер дзьмуць, пагнаў віхры. Віхры скавычуць ля гары.

Каменне коціцца далоў з крутой гары ад тых віхроў.

А вось гару — не варухне, яна стаіць, як і раней...

— Эх, Ветру! — кажа чалавек,— у праўдзе гарката — не здзек!

Хоць і вялікі ты ўладар для нашых стрэх, для цёмных хмар,

але прайграў ты ўсё ж ігру: адну маленькую гару

не зварухнуў ты, хоць на жарт, прызнайся сам, чаго ты варт?!

За Хмару Вецер адышоў і крылле апусціў на дол.

Тым часам чалавек далей шукае, хто за ўсіх дужэй.

Звярнуўся ўрэшце да Гары: — Збіраўся Вецер дагары

перакуліць цябе старчма.

Ты за яго дужэй сама?!

Гара ў адказ гаворыць:

— He!

Няхай мана мяне міне!

Зялёны лес за ўсіх дужэй, змагацца з ім за ўсё цяжэй.

Сваім карэннем точыць ён мяне з усіх бакоў-старон.

Прайшлі да сэрца карані, мяне руйнуюць з глыбіні.

Калі сягоння я стаю — пакрышаць заўтра моц маю!

Падняў сякеру чалавек, якой праз век нямала сек.

Ударыў раз, другі з пляча, пачаў тут волат-дуб трашчаць,

пасля скаціўся ён уніз і на ялінках там завіс.

I хоць Мароз стаяў ля рук, калі сек дрэва паляшук, трымалі рукі цеплыню ад працы, быццам ад агню.

Тады пазнаў вялікі сход, што ні Мароз, ні снег, ні лёд,

ні Вецер з Хмарай на чале, ні Сонца ў казачным святле

не перамогуць сілы той, якая ў працы ёсць людской.

Людская праца — уладар! Яна на свеце гаспадар!

ХТО ШУКАЕ — ТОЙ ЗНАХОДЗІЦЬ

1

Град пабіў усё на полі, сонца рэшткі дапаліла. Супраць гэткай горкай долі не паможа нават сіла.

Вёскі ўсе асірацелі, зарабляць пайшлі мужчыны. Хто застаўся, тыя елі хлеб бульбяны ды з мякінай.

Гэта казка болып на праўду, хоць і горкую, падобна.

Век яе не памінаў бы пры жыцці сучасным добрым.

Але каб мы лепш цанілі тое ўсё, што зараз маем, мы аб той страшэннай хвілі і цяпер успамінаем.

Тры сыны раслі у мамы, Тры сыны раслі у таты.

Разумелі ўжо і самі, што пара шукаць занятак.

Бо адкуль бацькі старыя будуць браць для іх спажытак?

I суседзі гаварылі ім пра гэта ўсё адкрыта.

Вось аднойчы, нейкім святам, пры сняданні тата кажа: — Бедна, хлопцы, наша хата і нясмачна наша каша.

Ад адной худой кароўкі малака ўсім не хапае.

He памогуць нам гаворкі, трэба рада тут другая.

Трэба вам ісці у людзі, пабываць вам у народзе.

Хто пытае — той не блудзіць, хто шукае — той знаходзіць.—

Справа ясная, як сонца.

Спрэчак жадных быць не можа.

Падняліся зразу хлопцы рыхтавацца ў падарожжа.

Сын старэйшы просіць тату: — Дай пінжак ты мне ў дарогу. Бачыш сам — халаднавата, будзе ўсё ж мне дапамога...—

Усміхнуўся тата сыну: — На, сынок, хоць ён апошні. Болып работай грэй ты спіну ля варштата ці на пожні.—

Сын сярэдні у матулі на разжыву просіць так жа: — Дай мядзяную каструлю, есці ў ёй смачней насмажаць.

— Хоць адну каструлю маю,— забяры яе з сабою.

Толькі ўсё ж табе параю: спадзявайся не на тое.

Калі будзеіп працавітым, знойдуць людзі частаваць чым, Будзе стол заўжды накрыты, не спытаюць посуд матчын...—

Сын малодшы не пытае у сваіх бацькоў нічога. — А табе, сынок, якая трэба з хаты дапамога?

— Калі вы дасьцё дазвол мне, цвік адзін хацеў бы ўзяць я, каб пра хату нашу помніць і на вас не забывацца...—

Задзівіўся крыху тата: вельмі просьба ўжо малая! А браты смяюцца з брата: «Галава яго дурная!»

— Што ж, сынок,— бацькі гавораць,— мы табе ў тым не адмовім.

Выбірай які-каторы, нас не ўспомні дрэнным словам...

— Я вось той вазьму, што вешаў, кладучыся спаць, адзежу.

Для мяне ён самы лепшы, будзе памяткай мілейшай! —

Абцугамі цвік ён вырваў на ўспамін і дапамогу. А браты з усмешкай хітрай паглядзелі на малога...

Развітаўшыся з бацькамі, ў свет пайшлі ад іх сыны ўсе. А малодшы, меншы самы, на пагорачку спыніўся.

Шапку зняў і глянуў моўчкі

на сваю старую хатку, дзе хусцінкай церла вочы па сынах-вандроўцах матка...

Падышлі да раздарожжа.

Там спыніліся ўсе трое.

Кажуць большыя варожа: — Сцежкай ты ідзі другою!

Мы усё ж ткі маем нешта: я — пінжак, а ён — каструлю. Хоць прадаць іх можна, зрэшты, калі будуць плечы муляць.

А з цвіком — які ты дольнік?

Ён нічым не дапаможа.

— Што ж, браточкі, ў наваколлі многа сцежак і дарожак...

2

Меншы брат ідзе ад ранку.

Сонца стала на абедзе.

Бачыць — перад ім фурманка па дарозе торнай едзе.

Раптам адляцела кола, пакацілася з дарогі. Вось схілілася дадолу, чырканула, як нарогам.

Тут адразу коні сталі.

Злез фурман. А хто не злез бы?!

Толькі крэкча: «Крыху б сталі ці кавалачак жалеза!»

Ані лесу, ані вёскі — толькі поле ды каменне.

«Вось загвоздка дык загвоздка!» — Стаў фурман у задуменні.

Падыходзіць хлопец:— Дзядзя!

He гаруйце. Цвік я маю.

Зараз з вамі ўсё наладзім! — I з кішэні цвік вымае.

Толькі вас папераджаю: цвік мне дораг, з роднай хаты. Вам яго я пазычаю, будзе ён назад узяты.

Засмяяўся падарожны:

— Хлопец, бачу, ты — гарэза! Цвік аддаць, бясспрэчна, можна ў кузні знойдзем мы жалеза...

Падкацілі хутка кола.

Тым цвіком замацавалі.

Стаў ізноў фурман вясёлы: — Ну, сядай, паедзем, малец!

Мы у кузні ўсё падправім.

А табе, сынок, падзяка!

Вельмі добра выйшла справа!

I дадумаўся б не ўсякі! —

Толькі ён крануў за лейцы, коні зразу поўным ходам.

Так даехалі да месца без ніякае прыгоды.

3

Кавалю маленькі клопат: мерку зняў, адсек жалеза, напаліў. У рукі молат — і загвоздка ў вось палезла...

А малы ўсё разглядае.

Тут яму усё цікава.

Кажа:— Музыка якая!

Эх, і добрая ў вас справа! —

Засмяяўся майстар гучна: — Гэта так табе здаецца! Калі хочаш, стань падручным, ёсць якраз пры мне і месца.

Сын ляжыць мой у бальніцы, покуль выйдзе — ты пабудзеш. А пачнеш пры мне вучыцца — рамяство сабе набудзеш.

Будзе харч табе, кватэра, дам і грошы за работу.— Хлопец нават не паверыў. Згоду даў з усёй ахвотай.

Ля мяхоў кавальскіх стаў ён, ля кавадла памагае.

Працавіты хлопец, спраўны, што пабачыць, што спытае.

Стаў каваць памалу дробязь.

А драбніц патрэбна многа. Ён і вучыцца, і робіць, на сваю ўзышоў дарогу.

Хоць не майстар, але можа зарабіць кавалак хлеба.

А яму у падарожжы, большага пакуль не трэба,

Але скончылася рата, трэба некуды падацца: майстраў сын прыйшоў дахаты з бацькам стаў ізноў на працу.

Атрымаў хлапчына грошы, даў падзяку за навуку. Зноў пайшоў у падарожжа, клунак свой узяўшы ў рукі.

4

Многа ён прайшоў ці мала — хто тут лічыць або мерыць? — Сонца ўжо на захад стала, адчыніла ночы дзверы.

Бачыць хлопец: ля дарогі невялікі дом якісьці.

А пры доме, ля парога, дзед стаіць і куртку чысціць.

Нечакана куртка тая з рук звалілася ў травіцу. — Трэба вешалка б якая,— кажа хлопец. Дзед сварыцца:

— Ад зямлі ўсяго тры пядзі, а мяне вучыць прыйшоў ты! — Мы, дзядуля, ўсё наладзім будзе месца для работы!

Хлопец цвік дастаў з кішэні, камень зручны ўзяў на доле. Цвік убіў ён у прысценне, дзеда зразу задаволіў.

Той аж засмяяўся нават, як на цвік павесіў куртку, бо сваю закончыў справу за адну ўсяго мінутку.

Вось дык хлопец! Скуль ты гэткі? Ну, зайдзі ж да нас у хату, будзеш нашым госцем, дзетка. Ты — не дрэнны памагаты! —

А у хаце гаспадыня і вячэру згатавала. Павячэраў хлопец з імі не занадта і не мала...

Распытаў дзед падрабязна:

— Як, адкуль, куды, чаго ты? — Быў адказ кароткі, ясны: — Я іду шукаць работы...

— А рабіць што-небудзь можаш? — Я каваль. Кую, што хочаш. Засмяяўся дзед:— Ой, божа! Насмяшыў мяне ты, хлопча!

Малады яшчэ ты дужа падымаць у кузні молат. Рамяство маё адужаць — гэта іншая размова.

Я кравец. Вучыся шыць ты. Заставайся жыць са мною. Тут і цёпла, тут і чыста, развітаешся з бядою...

Прапанове хлопец рады. Працаваць пачаў на золку. He цяжкія ўсе прылады у краўца: напарстак, голка.

Пры пачатку новай справы не мінеш ніколі грэху:

то прышыў не так рукавы, то няроўным швом праехаў.

Але ўсё ж даходзіць толку. пазнае ўсё лепш работу. Неслухмянай той іголкай ён штаны ўжо шые з корту.

Сам кравец спачатку кроіў, заглядаў на ўсе драбніцы.

А цяпер сваёй рукою хлопец кроіць не баіцца...

Час мінуў так немаленькі, ды бяда прыйшла аднекуль: захварэў кравец старэнькі, а пасля спачыў навекі...

He паможаш тут слязою і ніякім іншым чынам... Развітаўся з удавою і пайшоў у свет хлапчына.

Выдраў цвік ён свой з прысцення што прынёс сюды калісьці, палажыў яго ў кішэню перад тым, як з хаты выйсці...

5

Хлопец зноў прайшоў нямала, трэба недзе і спыніцца.

Як на тое, набягала з небакраю навальніца.

Бачыць ён такую справу: з хаты выбегла бабуля

да сваёй бялізны жвава, бо і ў хаце гром пачулі.

Ветрам цвік якраз зламала, на якім канец вяроўкі.

Ухапіла, затрымала, але мала ў гэтым толку!

Падбягае хлопец:— Будзе вам, бабуля, дапамога! Каб бялізну не забрудзіць, цвік прыб’ю замест старога.—

Борзда цвік дастаў з кішэні, падхапіў на доле камень і забіў у вокамгненне цвік той спрытнымі рукамі.

А пасля канец вяроўкі заматаў, на вузел сціснуў. — Вось уся вам і гаворка. Пачынайце браць бялізну.—

Просіць юнака старая:

— Памажы насіць мне, хлопча.

Хлопец добра справу знае: замарудзіш — дождж намочыць...

Гаспадыня пачастунак для памочніка рыхтуе. Кажа:— Вешай, хлопча, клунак, бо у нас і заначуеш.

Гаспадар — шавец вясковы.

Пачалася ў іх бяседа.

А пасля і прапанова

за бяседай вышла следам:

— Бачу, што ты хлопец здольны. Заставайся жыць у нас ты.

Ёсць якраз варштацік вольны, насукаем заўтра дратвы...

Ты спачатку будзеш латаць, потым — шыць пачнеш памалу.

3 рамяством не будзеш плакаць — хлеба будзеш мець кавалак.

Павячэралі, паспалі, раніцой за працу селі.

Усё было — і шыла ў палец, і цвічкі у столь ляцелі...

Трэба толькі мець ахвоту і упартую натуру.

Навучыўся шыць ён боты, хоць псаваў спачатку скуру.

Пояць, кормяць, а ў дадатак

і рубель які падкінуць. Пачынаючы ад латак, з часам стаў шаўцом хлапчына.

Кажа майстру ён аднойчы:

— Мне пара дамоў вяртацца.— Майстар хлопцу:— Што ж, сыночак, добра ў свеце, леппі пры матцы.—

Накупіў юнак тавару

і пашыў сам чаравікі.

Чаравічак гэтых пару панясе праз свет вялікі.

Прынясе, аддасць матулі: — Шыў табе сваёй рукою! — А яна яго прытуліць і падзякуе за тое...

Развітаўся ён сардэчна і з шаўцом, і з гаспадыняй. Клунак свой узяў на плечы і пайшоў з сям’і гасціннай...

He забыўся цвік узяць ён. захаваў яго у кішэні — успамін аб роднай хаце, успамін пра ўсе здарэнні...

6

Ён ішоў дамоў паволі, дзе далінай, дзе праз ropy. Начаваў і пад ялінай, над якой зіхцелі зоры...

Вось і горад блізкі самы, і да вёскі недалёка.

Уваходзіць ён у краму, на тавары кінуў вокам.

Бачыць: там пінжак знаёмы той, што брат узяў у таты. Брат прадаў яго, вядома,— ён на тое быў узяты.

Адкупіў пінжак хлапчына, перайшоў да новай крамы. Перавёў разок вачыма: рэч знаёмая таксама!

Там мядзяная каструля — матчын дар другому брату. Меншы сын сваёй матулі прынясе яе у хату.

Закупіўшы падарункі, ён пайшоў, урэшце, двору. Хоць ісці нялёгка з клункам, але ў добрым ён гуморы...

Падышоў да роднай вёскі, Вось і хата выглядае.

Праз акно — святла палоска: «на камінку корч палае».

Бо на газу не ўзабрацца...

Ля стала бацькі сядзяць там.

Каля іх два абадранцы: брат сярэдні з большым братам.

He знайшлі нідзе работы,— так яны бацькам гавораць,— пазбівалі толькі боты, каштавалі многа гора...

— Ах, мае вы галубочкі,— каля іх бядуе маці,— дасталося вам, сыночкі, не лягчэй і ў нашай хаце.

Гаравалі ў белым свеце і разуты, і раздзеты... Смалякамі ў хаце свецім, дачакаць нам цяжка лета...

Суцяшаюць маму хлопцы: — Мы вясной усё здабудзем!

Як прыгрэе добра сонца, пойдзем зноў тады мы ў людзі.

Нам каб зімку перабіцца! — Ды бацькі сынам не вераць... Меншы сын, не чуўшы быццам, адчыніў раптоўна дзверы.

3 клункам ладным цераз плечы ён ідзе адразу ў хату.

— Добры вечар, добры вечар, дарагія мама, тата!

Я да вас прыйшоў, урэшце, прынімайце падарункі!

Цяжка іх было данесці, натрудзіў я плечы клункам.

Вось вазьмі пінжак свой, тата!

I мядзяная каструля зноў вярнулася у хату,— прынімай яе, матуля.

Чаравічкі — дар мой, мама.

Іх пашыў сваёй рукою.

Грошы вам прынёс таксама, каб не знацца вам з бядою.

Я — каваль, кравец, шавец я.

Звык да ўсякае работы.

Зараблю, як мне здаецца, каб не знаць старым вам клопат...

Вось і цвік, што ўзяў ад вас я.

Ён памог мне і нядрэнна!

3 ім пра вас не забываўся, з ім я згадваў нашы сцены...

Малаток узяўшы ў рукі, цвік ізноў забіў на месца.

7

А якая тут навука, кожны сам хай разбярэцца.

Гэта казка болып на праўду, хоць і горкую, падобна.

Век яе не памінаў бы пры жыцці сучасным, добрым.

Але каб мы лепш цанілі тое ўсё, што зараз маем, мы аб той нялёгкай хвілі і цяпер успамінаем.

Вам адкрыты шлях вялікі да навукі і да працы.

Вам не трэба з нейкім цвікам, як хлапцу таму, цягацца.

Рамяство даюць у школе, каб лягчэй дайсці да мэты.

Але, дзеці, ўсё ж ніколі не забудзьце казкі гэтай!

б Бедчруокая казка

КРОТ, МУРАШКА I ЛІСІЦА

1

Крот, Мурашка і Лісіца сустрэліся ля крыніцы.

Піць прыходзілі яны ўсе.

Там струменьчык чысты ліўся

і журчаў, як чмель над кветкай пад бярозавай паветкай.

Прывіталіся спачатку і дзеньдобрым, і за лапку.

Пачалі пасля ўсе трое гаманіць пра сёе-тое.

Потым Ліска кажа: — Дома нам усё даўно вядома.

Пойдзем лепш у свет шырокі, паглядзім уласным вокам, як жыццё ідзе другое, як яно і дзе якое.

Ўсе згадзіліся на гэтым. Вандраваць не дрэнна летам!

Крот сабраўся вельмі борзда, ўзяў з сабою рыдаль востры,

а Мурашка ля кватэры узяла ў паход сякеру.

Hy, Лісіца кожным часам ходзіць з баявым прыпасам:

востры зуб і хвост пушысты, каб сляды замесці чыста...

2

Крот, Мурашка і Лісіца маршыруюць па гасцінцы.

Крочаць весела і жвава.

У дарозе ўсё цікава:

дзе узгорак, дзе даліна, дзе алешнік, дзе ляшчына,

дзе калінавы масточак, дзе малінавы лісточак...

Птушкі з кожнага іх дрэва сустракаюць гучным спевам.

Так прайшлі яны ці мала.

Ім прыгоды не трапляла.

Але вось на нейкай мілі свой паход яны спынілі:

нехта, мабыць, ехаў з возам і засыпаў сцежку просам.

Што рабіць?

Дабра ім шкода.

Як-ніяк — пачатак года.

«Кінь вясной у глебу зерне,— дык увосень жменю верне!»

Так Лісіца і сказала: — Часу ёсць у нас нямала!

Мы, падзякаваўшы лёсу, пазбіраем гэта проса.

Потым, выпаліўшы ляду, і пасеем добрым ладам.

Як зародзіць проса наша — будзем год мы есці кашу!

Утраіх рабіць не цяжка. Крот, Лісіца і Мурашка

пазбіралі ў кучу проса, каб нідзе не засталося.

Ёсць насенне!

Зараз трэба рыхтаваць для проса глебу!

3

Крот, Мурашка і Лісіца пасядалі на травіцы.

Крот, як знаўца, вокам кінуў на узгорак, на даліну і сказаў:

— Каля гары той можна сеяць нават жыта.

Проса ж будзе — як трысцё там, з вельмі добрым умалотам.

Хто з Кратом спрачацца можа? Ў гэтай справе ўсіх ён зможа,—

колькі Крот зямлі капае, мабыць, ён і сам не знае...

4

Крот, Мурашка і Лісіца, каб з сяўбою не спазніцца,

падышлі хутчэй да мэты.

He благі куточак гэта!

Пахадзілі па паляне: добра скрозь, куды ні глянеш!

Што ж! Пачаць капаць ім трэба,— языком не зрушыш глебу!

Узяліся ўсе з імпэтам працаваць на полі гэтым.

I Крату капаць не цяжка, працавіта і Мурашка.

А Лісіцу хто не знае? Хлеба лёгкага піукае!

Капануўшы два разочкі, Ліска села на пянёчку

ды сябрам сваім гаворыць: — Нас, браткі, пільнуе гора!

Добра бачу ясным вокам, што гара навісла бокам.

Як заваліцца на поле, проса нам не мець ніколі.

He спыняйце вы работу, я ж пайду наладжу ўсё там.—

За гару ў кусты адразу наша Ліска падалася.

Там на сонейку вясновым і заснула у дуброве.

Ліска так гару трымае!

Як, гаротніца, трывае!..

Рые Крот зямлю тым часам, а з Кратом Мурашка разам.

I да вечара іх двое ускапалі поле тое.

Як на захад сонца стала, дык Лісіца наша ўстала.

Падышла:

— Вось гэта дзіва!

I пасеем сёння ніву.

He пашкадаваўшы сілы, я гару так узмацніла, каб ніякая навала нам сяўбу не сапсавала.

Вам лягчэй было намнога, я — дык ледзь цягаю ногі...

Што адкажаш? Кожны, пэўна працаваў, як мог, сумленна...

Праз плячо узяўшы лубку, крот пасеяў проса хутка.

А пасля сяўбы такое заспявалі разам трое:

«А мы проса сеялі утраіх.

Наша проса вырасце нам для ўсіх.

Намалоцім проса мы повен воз, абы толькі просу быў добры лёс».

5

Крот, Мурашка і Лісіца разышліся ў той хвілінцы,

каб ізноў пры гэтым просе ім спаткацца ўсім пад восень.

Час ляціць. На сходзе лета. Восень крочыць непрыкметна.

Проса жаць прыйшлі з сярпамі толькі Крот з Мурашкай самі,

а Лісіца і не дбае, што работа ёсць такая.

Крот з Мурашкай каля проса.

Жне адзін, другі адносіць.

А снапоў на іхнім полі коп за дзесяць, пэўна, болей.

Як звязалі сноп апошні, ў іх парадак стаў на пожні.

3 лесу крочыць тут і Ліска, да тарпы падходзіць блізка.

— Ай, сяброчкі!

Ай, героі!

Як вам дзякаваць за тое?!

Нам усім за працу нашу ўзнагародай будзе каша!

Ўсё ж ткі проса малавата!

На траіх дзяліць не варта!

Аддамо таму ўсё збожжа, хто дабегчы першым зможа

да тарпы праз нашы гоні.

Адным словам,— хто абгоніць!

Крот з Мурашкай кажуць: — Згода!

Сталі ў рад.

Каманда:

— Ходу!

Ну, Лісіца хвост трубою, аж ляціць па-над зямлёю.

А Мурашка, што ў карэце, на хвасце ў Лісіцы едзе.

I не ведае Лісіца, што Мурашка з ёй імчыцца.

Да тарпы прыбегшы, села і вясёлы спеў запела:

«А мы проса сеялі утраіх, але проса вырасла не для ўсіх!

Гэта проса вырасла мне на лёс, а Крату з Мурашкаю дулю ў нос!»

А Мурашка ззаду кажа:

— Дастанецца мне ўся каша!

Ты марудніца якая!

Я даўно цябе чакаю!

Усчынае гвалт Лісіца ды з Мурашкаю сварыцца:

— Як, ды што яно такое... He згаджаюся з табою!

Хто табе паверыць можа, што мяне ты пераможаш?

Але Крот прыйшоў да іх тут. Ён і даў Лісіцы дыхту:

— Як сварыцца вам не сорам? Спрэчку вырашым мы скора,

каб на добрае ўсім выйшла: тут да нас бягуць два выжлы.

Мы сюды іх і запросім рассудзіць аб нашым просе.

Як ускочыла Лісіца,— не здагоніць бліскавіца.

Знікла ў момант за кустамі. Крот з Мурашкай сталі самі

малаціць цапамі проса.

Ім яно ўсё дасталося.

А пасля таўчы на крупы пачалі ў вялізнай ступе.

Як стаўкуць, згатуюць кашу, дык і казку скончым нашу.

А пакуль таўкуць, мой братка, пачынай ізноў спачатку:

«Гэй, гэй, таўкачыкі! Гэй, гэй, дубовыя, да работы гатовыя.

Сем год бадзяліся, ў адну ступу сабраліся, патаўкуць на крупы проса, каб усім нам дасталося. А Лісіцы-гультаіне аддамо адну мякіну!

Гэй, гэй, таўкачыкі! Гэй, гэй, дубовыя, да работы гатовыя!»

КАЗКА

ПРА ЗАЧАРАВАНУЮ ЛІЛЮ

Жыла-была сіротка.

Яе ўсе звалі Ліля.

Hi маткі, ані цёткі — уся радня ў магіле.

Хадзіла бесхацінкай.

Рабіла, колькі змогі. Прыгожая дзяўчынка, ды надта ж лёс убогі.

Адна ліхая ведзьма, найменнем Ягавіца, усцешылася вельмі, што можна тут спажыцца.

— Ідзі да нас у дзеці, чым ля вуглоў туляцца. He маеш долі ў свеце, у нас заробіш працай.

Адзенне і абутак дадзім табе за тое. Забудзешся пра смутак, пра ўсё жыццё благое.

А ў той ліхой кабеты дачка была пачвара,— ўсе матчыны прыкметы, «два чаравікі — пара».

На галаве не косы, а дроцікі, як быццам.

Праз гэта дасталося імя ёй — Драцяніца.

Пазнала Ліля скора цацанкі-абяцанкі.

Якое гэта гора у ведзьмаў быць служанкай!

Уночы-апаўночы ганялі ў лес па дровы.

Калі якая схоча, каб быў абед гатовы.

3 азёрнае крыніцы ваду насіла Ліля, каб ногі Драцяніца ды Ягавіца мылі.

Давалі ёй аб’едкі, з рыззя адзенне шылі, з таго, што іх суседкі за плот у роў насілі

He скардзіцца, не плача. Хто ёй паспагадае?

Ў жыцці сваім бядачым адну уцеху мае.

Да возера як прыйдзе ды сядзе над вадою, спяваць аб горкай крыўдзе пачне часінай тою:

«Расцвіла каліна ў лесе пры грудочку, парадзіла маці няшчасную дочку. Парадзіла яе цёмненькаю ночкай, дала чорны бровы, сіненькія вочкі.

He дала ёй маці толькі светлай долі. He расцвіўшы, вяне, як былінка ў полі».

Як срэбныя званочкі, звініць сіроткі песня, ідзе ва ўсе куточкі, ўзлятае ў паднябессе.

Пачуўшы, схамянецца на свеце ўсё жывое. Кранае так за сэрца жыццё яе цяжкое.

I гусі прыплываюць, і лебедзі, і качкі, крыламі адганяюць ТУГУ ўсю ад бядачкі.

Мятлушкі па-над ёю мяцеліцай барвістай з вясёлаю гульнёю злятаюцца ўсе чыста.

Схіляюцца і краскі пялёсткамі сваімі. Аер ад шчырай ласкі схіляецца за імі.

Ён Лілю вабіць-кліча: — Ідзі, хоць скупаніся, бо хараства ў абліччы з майго прыбудзе лісця...

Купаецца дзяўчына, з сябрамі размаўляе. Краса яе няспынна, раз-пораз прыбывае.

Аж зіхацяць на сонцы і косы залатыя.

Няма ва ўсёй старонцы такіх другіх, як тыя.

Як гляне Драцяніца на косы сіраціны, пачне аж калаціцца, што горкая асіна.

Шавецкаю смалою да Ягавіцы ліпне: — Як Ліліны красою, такія вось далі б мне.—

А Ягавіца тая за Лілю і адразу

касу яе хапае, каб адабраць акрасу.

Спалохалася Ліля.

Змагацца з ёй не можа. Але ж і пры бяссіллі ды розум дапаможа.

Прыкінулася ціхай, слухмянаю такою: — Якога вам тут ліха спяпіацца так з касою?

Абрыдла мне краса ўся! А косы — што з іх маю? Каб хто калі пытаўся, даўно б іх аддала я.

Але раней памыю, каб дар быў бездакорны, на косы залатыя ліну вады азёрнай.

Пусціце! Неўзабаве вярнуся я з вадою. Тады мы ўсё і справім удзвюх з тваёй дачкою.

Бярэ яна гарлачык, каб ім вады прынесці. А Драцяніца скача, пачуўшы тыя весці.

3 усёй пабегла сілы да возера дзяўчына.

Сяброў гукае мілых, сяброў сваіх адзіных.

Плывуць і гусі статкам, і лебедзі за імі.

А птушкі, нібы ў ладкі, б’юць крыламі сваімі.

I кветкі пахінулі да Лілі ўсе пялёсткі, калі пазналі-ўчулі пра лёс дзяўчынін жорсткі.

— Чаго там думаць доўга? Ідзі да нас, на хвалі!

He можа быць такога, каб мы не ўратавалі!

Яна, гарлач узняўшы над галавой сваёю, пайшла ў ваду бясстрашна звычайнаю хадою.

А Ягавіца злая, ліхая Драцяніца ніяк не дачакаюць азёрнае вадзіцы.

Пабеглі колькі духу, зірнулі: Ліля ў хвалях! Як іх схапіла скруха — ледзь-ледзь не паўміралі.

А лебедзі і гусі сваім махнулі крыллем. Зачараваўшы, мусіць, зрабілі кветкай Лілю.

Пялёсткі залатыя, гарлачык на галоўцы.

Вада іх знізу мые, а зверху грэе сонца.

Шырокімі лістамі' адразу рукі сталі, ў адно імгненне хвалі і гнуткі стан схавалі.

Заекаталі ведзьмы ад нестрыманай злосці і скочылі абедзве ўздагон за прыгажосцю.

Паспела Ягавіца за ножку учапіцца. Так і плыве за ёю, як корань, пад вадою.

Пры ёй дачка ліхая хавае кудлы ў твані. I тая і другая змяніліся дазвання.

Hi сонца ім не свеціць, ні ветрык ім не вее. Ніхто на цэлым свеце тых ведзьмаў не жалее.

А Ліля з той часіны красуе ў нашых водах. Чароўная квяціна цвіце на ўсіх азёрах.

Імён багата мае: збаночкі, плывуночкі.

I глечыкам, бывае, ў якім завуць куточку.

Але завуць заўсёды там Ліляй Залатою, дзе ад ліхой нягоды прабегла над вадою.

Прыйдзі калі на золку да завадзі азёрнай, пабачыш, як на волкай прасторы дзіўна-зорнай

пачнуць з’яўляцца кветкі ўзнімаць галоўкі вышай, ды як лягуткі ветрык цалуе іх, калыша.

Пачуеш там і песню зачараванай Лілі, якую напрадвесні мы слухаць так любілі:

«Жоўтая лілея, залатое лісце...

He пытайся, дзе я, кім была калісьці.

He давайся крыўдзе і не крыўдзі сірых1, бо адплата прыйдзе, як для ведзьмаў хіжых. Залаты. гарлачык, зеляное лісце...

* С і р ы — асірацелы.

Ліля болып не плача, як даўней, калісьці.

Хоць плывуць пад ёю ягаўкі абедзве, але ж ёсць затое добрыя суседзі...»

МІЛАВІЦА

Ехаў Бай па сцяне у чырвоным каптане.

Казак вёз повен воз.

Запытаўся у дзяцей:

— Што вам, дзеткі, цікавей:

Зайчык, лісічка?

Братка, сястрычка?

Можа, пчолка? Матылёк? Ці мядзведзь?

Ці шэры воўк?

Адказалі дзеткі хорам: — Мы пра гэта чулі ўчора!

Ты сягоння раскажы нам пра цудоўныя машыны, што з паветра зробяць ежу і тканіну на адзежу.

а з пяску i торфу зробяць гаспадарчую ўсю дробязь...

Нам давай пра самалёт, што на Марс вязе народ, пра савецкую ракету, што людзей вязе над светам

аж да Месяца, да зор, праз нябесны ўвесь прастор...

Бай спыніўся. Стаў ля воза. Рукавом ён выцер слёзы.

— Разумею,— кажа,— дзеткі, што у вас кірунак гэткі.

Мне адно і засталося — на матор мяняць калёсы.

Возяць мой старэнькі возік толькі зайчыкі і козлік.

He раўня яны матору! 3 імі часам смех і гора!

Але можа так здарыцца, што й на Марсе ёсць лісіцы, або вожык, або зайцы. Каб іх часам не злякацца, мы сваіх раней пазнаем, а пасля да тых злятаем...

Пра пясок я казку знаю, ёсць адна ў мяне такая.

Раскажу яе сягоння, адпачнуць мае хай «коні».

1

За гарамі, за даламі, за сыпучымі пяскамі

жыў даўней адзін хлапчына з васільковымі вачыма.

Сам высокі, спрытны, стройны, да работы ўсякай здольны.

Ён у лесе ці на полі гультаём не быў ніколі...

Адбылося неяк дзіва: сонца ход свой прыпыніла.

Прастаяла тры гадзіны з невядомае прычыны.

Задзівіліся ўсе людзі: «Нешта ёсць у гэтым цудзе!»

А чаму стаяла сонца — невядома ўсёй старонцы...

Вось тады сказаў хлапчына з васільковымі вачыма:

— Хоць нялёгкая дарога, хоць ісці, напэўна, доўга,

пабываю ў той старонцы, над якой стаяла сонца

нерухома тры гадзіны, і дазнаюся прычыны'.

— Так яно няхай і будзе! — ухвалілі хлопца людзі.

Ён узяў з прыпасам торбу, развітаўся словам добрым

і з бацькамі, і з сябрамі, і з усімі землякамі,

а пасля пайшоў услед ён за высокім сонцам светлым.

Многа ён ішоў ці мала,— у шляху ўсяго бывала.

Нам з маленства

ўсім вядома: «Што ў дарозе — то не дома».

Да Палесся так прыйшоў ён Там дзівос усякіх поўна:

і імшары, і балоты, і высокія чароты. Пушча там не мае краю, пекната ж у ёй такая, што нідзе няма на свеце,

хоць усюды сонца свеціць.

Там дубы свае вяршыні ў небасхіл узносяць сіні,

а лістамі зоры крыюць нашы волаты старыя.

Явар шле духмяны водар на паляны, цераз воды.

На палянах тых і водах незлічоных кветак подых...

Вось у гэтай пушчы хата. Каля хаты дзед вусаты.

Павітаўся хлопец з дзедам. Пачалася ў іх бяседа:

— Ты адкуль, сынок?

Куды ты?

Адказаў хлапец адкрыта:

— Маю пільную я справу, мне даведацца цікава,

ад якой падзеі дзіўнай сонца роўна тры гадзіны прастаяла тут, над вамі, над палескімі барамі...

Дзед пачаў смяяцца з хлопца: — Пастаяла мала сонца!

Калі б ты пабачыў тое, пастаяў бы болып удвое!

Я скажу табе прычыну: тут жыве адна дзяўчына

па найменню Мілавіца, а на выгляд — як зарніца!

Як блакіт на небе — вочы, зіхаціць убор дзявочы.

Аж да пят тугія косы у дзяўчыны той дзівоснай.

Вышывана ўся сарочка у мядункі, васілёчкі.

Толькі кіне сінім зрокам — закрасуе ўсё навокал, а калі ніяк не гляне — засумуе кветка, звяне...

Лепш ідзі, сынок, дадому, покуль з ёй ты незнаёмы,

бо журба ўпадзе на сэрца і не выйдзе аж да смерці...

— He, дзядуля, так не кіну, сам пабачу я дзяўчыну!

I пайшоў далей хлапчына з васільковымі вачыма...

Да ракі, на Прыпяць, выйшаў вецер хвалі ў ёй калыпіа.

Бачыць — човен на рацэ там, Залатым вядзе вясельцам гэны човен Мілавіца, а сама, як зараніца.

Глянуў хлопец на дзяўчыну васільковымі вачыма.

I спазнаў, што вельмі мала сонца ў небе прастаяла.

Заглядзеўшыся на дзіва, ён і сам стаяў маўкліва.

Човен борзда ўдаль імкнецца, зіхаціць пры ім вясельца.

Хлопец просіць: — Мілавіца!

He магла б ты супыніцца?

Супынілася, пытае: — А бяда ў цябе якая?

Ён сказаў усё аб цудзе, як яго паслалі людзі, як знайшоў яе, дзяўчыну, а цяпер, напэўна, згіне, бо журба ўпадзе на сэрца і не выйдзе аж да смерці...

Мілавіцу хлопец просіць на сваю радзіму ў госці:

— Хай пабачаць свет і людзі што такой няма й не будзе.

Дай у сэрца мне надзею.

He забуду век цябе я...

А яна яму на гэта адказала словам ветлым:

— Маім ножкам будзе зімна. Чаравічкі прынясі мне.

Ты зрабі з пясочку мне іх, выйду я тады на бераг.

Як на ножкі іх абую, да цябе і павандрую.

А цяпер ізноў паеду, не шукай майго ты следу.

У руцэ яе вясельца, а журба ў хлапцовым сэрцы.

2

Сумны, ён прыйшоў дахаты. Расказаў суседзям, тату, расказаў і маці роднай аб дзяўчыне той цудоўнай.

Расказаў пра чаравікі і пра смутак свой вялікі, што яго ніяк не кіне.

А пасля узяў начынне.

начасаў сухога клёну, абчасаў калодкі роўна

і зрабіў два капылочкі на дзяўчыніны слядочкі.

Хвошч узяўшы жменяй поўнай капылочкі тыя цёр ён, аж пакуль зазіхацелі з клёну добрага мадэлі.

Адшукаў пясочак чысты. Самы дробны пазлацісты.

Перасеяў у начоўкі ён пясочак сітам тонкім.

Тут пайшла ўжо не работа, а вялікая турбота.

Як паставіць капылочкі ў пазлацістым ён пясочку,

дык стаяць зусім нядрэнна, а падыме — ўсё дарэмна!

Абсыпаецца пясочак — не трымае капылочак.

Прыціскаў яго рукою, паліваў пясок вадою,—

як падыме капылочак — абсыпаецца пясочак...

Задала яна задачу!

Хлопец ледзьве не заплача.

Прыкра стала, горка стала: за жыццё рабіў нямала, а з пяску зрабіць не можа чаравічак ён прыгожых...

Просіць хлопец дапамогу аж у сонейка самога:

— Бачыш, сонца, ясным зрокам ты сусвет увесь шырокі.

Бачыш мора, бачыш горы, а майго не бачыш гора, хоць яно да хмар узнята, хоць ім сэрца ўсё працята...

Ты стаяла тры гадзіны, задзівіўшыся з дзяўчыны,

а мне сохнуць тры гадочкі каля гэтых капылочкаў.

Супыніся ж хоць на хвілю на высокім небасхіле, растапі пясочак чысты сваёй сілай прамяністай...

Адбылося раптам дзіва: сонца ход свой прыпыніла

і сваёй магутнай сілай той пясочак растапіла.

Стаў пясочак, як вадзіца у люстранае крыніцы.

Абліліся капылочкі тым растопленым пясочкам,

той люстранаю вадзіцай для чароўнай Мілавіцы...

Як пясочак стаў крышталем — развітаўся хлопец з жалем.

Хоць і клопат быў вялікі, ўсё ж зрабіў ён чаравікі

з пазлацістага пясочку на дзяўчыніны слядочкі...

Пахадзіўшы ля камення, адшукаў ён моцны крэмень

і нарэзаў ім узоры, а яны — зіхцяць, як зоры.

Зноў пайшоў у падарожжа з падарункам тым прыгожым.

Зноў да Прыпяці прыйшоў ён і сказаў красе цудоўнай:

— Падарунак я прынёс свой. Выкідай на бераг вёслы!

Ты стрымаць павінна слова Пойдзем мы цераз дубровы

краем пушчы задумённай на прыгожы, сіні Нёман...

Прыняла яна дарунак, што прыгожы, як лятунак.

Падала яму вясельца, аддала яму і сэрца.

Усміхалася вясёла — заспявала ўсё наўкола:

і дубровы, і крыніцы — ад усмешкі Мілавіцы.

Зазванілі у званочкі ўсе мядункі, васілёчкі.

I цяпер яны ўсе звоняць, Мілавіцу як успомняць...

3

А яе павёў хлапчына з васільковымі вачыма

аж да Нёмна, на радзіму. Сонца ўсё ішло над імі,

асвятляла ім дарогу, адганяла прэч трывогу.

Як прыйшлі яны у вёску, паляцела пагалоска

па акрузе, na науколлю, цераз пушчу, цераз поле

пра дзяўчыну Мілавіцу, што як зорка-зараніца.

I вяселле неўзабаве бацька сыну свайму справіў.

Танцавалі і спявалі пад вясёлы спеў цымбальны.

Ўсе віталі там хлапчыну з васільковымі вачыма,

ўсе віталі Мілавіцу, тую зорку-зараніцу.

На крыштальных чаравічках васількі і медунічкі

прамяніста зіхацелі...

Ўсё было на тым вяселлі!..

4

Век мінуў, другі і трэці... Ўсё зыначылася ў свеце.

Там, дзе казачны хлапчына для цудоўнае дзяўчыны лаштаваў з пяску абутак, там цяпер шкляная гута.

Мые ёй пясочак Нёман. На ўвесь свет яна вядома!

Мілавіцыны патомкі там крышталь рыхтуюць тонкі,

падарунак свой чароўны для сям’і усёй працоўнай.

ПРА НАРОДНУЮ ЛЯКАРКУ I ПРА ХІЖУЮ ВЯДЗЬМАРКУ

1

У век навук вялікіх, касмічных падарожжаў, калі зусім не дзіка, дык неяк непрыгожа

згадаць чарцей, напрыклад, або якіх вядзьмарак.

Для нас цяпер нязвыклы стварэнні гэткіх марак.

Але, як з песні слова не выкінеш, бывае, наш Бай стары размову ад іх распачынае.

Хоць міла, хоць не міла, усё ж, старым звычаем, і мы нячыстай сілы у казцы не мінаем.

2

Жыла вядзьмарка злая ў балотнай самай твані.

Хто ведае, хто знае — туды нагой не стане.

Імя ў яе — Цыкута.

Дарожны транспарт — ступа. Для ўсіх людзей — пакута, ў людскія сэрцы — смута.

Туманы гнала ў вёскі з асенняю імжою ці пачынала лёскат над кожнаю страхою.

Хваробы чарадою плылі з гнілым туманам, як гора за бядою,— няпрошана, нязвана.

Усё ж у той мясціне была і дапамога: жыла ў старой хаціне адна ўдава-нябога.

Пры ёй сіротак двое: хлапчук і дзеўчынёшка. Хоць папалам з бядою, але жылі патрошку.

Збірала маці зёлкі, ўсялякае карэнне. He абы-як, а з толкам — ад пошасці збавенне.

Давала хворым зелле, каб здаравелі людзі, каб сэрцы не балелі, каб не сціскала грудзі...

6 Беларуская казка

161

3

Вядзьмарка праклінала ўдаву з яе аптэкай, за тое, што давала ратунак чалавеку.

Сабраўшы злосць, аднойчы надумала ліхая, што удаву прыкончыць, дзе толькі напаткае.

Калі ўдава ў выгары прыйшла збіраць карэнне, сук моцна яе ўдарыў пад самыя калені.

Пакуль яна ўставала, вядзьмарка — ў горла іклы. Прайшло і часу мала, ўдава навек заціхла.

А ведзьма ўміг да хаткі, дзе бедныя сіроты сваёй чакалі маткі, замкнуўшы ўсе вароты.

Цыкута бразгаць клямкай: — Я ваша мамка, дзеткі! А дзеці:

— Голас мамкі зусім, зусім не гэткі!

Цыкута так і гэтак: — Прынесла вам гасцінцы! Яны ж:

— Багата кветак на мамінай хусцінцы.

А на тваёй — ніводнай, ніякіх васілёчкаў!

I голас твой нягодны, нібы з парожняй бочкі!

Цыкута ў ступу села ды таўкачом па боку. He ехала, ляцела ці блізка, ці далёка.

Прыехала — ўхапіла удовіну хусцінку, ды зноў жа, злая сіла, прыджгала пад хацінку.

Цяпер нібыта мама і голасам, і хусткай. Сіроткі дзверы, браму паадмыкалі хутка.

Цыкута ўлезла ў хату са ступай, таўкачамі, каб дзецям даць адплату таксама, як і маме.

Памылку,— ды якую! — спазналі дзеці позна. А ведзьма ўсё лютуе ды гыркае пагрозна.

Зганяла іх па дровы, да студні па вадзіцу. Маўчаць, ідуць без слова і брацік і сястрыца.

Пасля, узяўшы камень, вялізны нож тачыла, аж пад яе рукамі ўгіналася тачыла.

За кожным паваротам нібыта прыпявала, сваім ікластым ротам сіротам пагражала:

«Раз — сястры, брату — два, адляціць галава!»

Ад песні крыважорнай не могуць спаць малыя Тачыла, быццам жорны, гудзіць, свіргоча, вые.

Нож натачыўшы, ведзьма адразу ў ступу села.

Вялікі клопат вельмі яна сягоння мела.

I захрапла, нібыта віхура на балоце ці чыгуном пабітым аб слуп дзе-хто калоціць...

4

Ціхутка ўсталі дзеці, забралі нож тачоны і, покуль месяц свеціць, пабеглі ў бор зялёны.

Ішлі яны і борам, ішлі цераз палеткі, ішлі і цераз горы, ішлі малыя дзеткі.

На полі аж трыццатым ля яблынькі прыгожай сястрыца кажа брату, што болып ісці не можа.

А яблынька на тое, сваё схіліўшы вецце, гаворыць ім:

— Абое вы на мяне узлезце!

Паспелі толькі ўскочыць, і ведзьма прыкаціла, падняўшы ўгору вочы, іх ледзь не спапяліла:

— А ну, хутчэй дадолу! Бадзяцца ў лесе хопіць! А ёй, нібы вясёла, ў адказ гаворыць хлопец:

— He трэба так сварыцца, не трэба дрэнных думак! Сюды мы йшлі з сястрыцай шукаць вам падарунак!

Вось толькі самі гляньце на яблык гэты спелы... Цыкута іх, папраўдзе, за век увесь не ела.

Яна і рот раскрыла, каб дар схапіць цудоўны, ды ў рот нячыстай сілы зваліўся нож раптоўна.

5

Ад галавы да пятак працяў той нож вядзьмарку. Таўкач жа на астатак дадаў яшчэ па карку.

Яна адразу котам скацілася ў нізіну і там сярод балота зрабілася раслінай.

Расліна не такая, як добрыя ўсе зёлкі: смуродная, брыдкая, а смак атрутны, ёлкі.

Да нашых дзён яе ўсе завуць Цыкутай людзі.

Хто б толькі не наеўся — жывым ужо не будзе.

6

А што ж сіроткі нашы? Усцешаныя дужа, яны цяпер бясстрашна далоў палезлі дружна.

Сястрыца лезла першай ды, як на ліха тое,

ступіла, не глядзеўшы, на памяло нагою.

А памяло ж благое!

I ад яго ігліцы жыгучкай-крапівою зрабілася сястрыца.

Саскочыў брат няўдала, хоць ад сястрыцы злева: на памялішча стаў ён, а памялішча — з дрэва.

На сэрцы ў брата горка было за лёс сястрыны. Ён палыном на ўзгорку і стаў з тае часіны.

Калі стрыкне сястрыца таго-сяго нябогу, а той пачне сварыцца,— палын на дапамогу:

«Вазьмі маіх галінак, натрыся добра імі, праз некалькі хвілінак боль як рукою здыме*.

Хто ведае, ніколі на іх не будзе ў крыўдзе: калі сястра уколе, ад брата лекі прыйдуць.

А маці — валяр’янай зрабілася па смерці. Як пры жыцці, нястанна знішчае боль у сэрцы.

КРАКАДЗІЛ I ЖАБА

Ад нас за дваццаць пяць краін цудоўны востраў ёсць адзін.

Завуць яго — Мадагаскар.

Яго вялізарны абшар

дзівосаў розных мае шмат.

Ды і на казкі ён багат.

Адну з тых казак нам няхай сягоння і раскажа Бай.

— Жалоба ў джунглях... Плач і стогн

чутны з усіх бакоў-старон:

здох Кракадзіл. Той самы гад, душыў які ўсіх зверанят, дупіыў і птушак вадзяных, найболыпых самых і малых.

Цяпер ляжыць, раскрыўшы зеў, якім жывых багата з’еў.

Ляжыць, нібыта бервяно, пакуль не спрахне ў тло яно.

Усе звяры прыйшлі сюды, пасталі ў шчыльныя рады.

Паселі птушкі на галлі, хаўтурны лямант завялі:

«Як перабудзем сумны час... А на каго ж ты кінуў нас... Які страшэнны даў цяжар ты ў нашы сэрцы, уладар... Авохці нам, авохці нам, сіротам горкім, бедакам...»

Ліюцца слёзы з іхніх воч праз ноч і дзень, праз дзень і ноч.

На золку стаў на пень Асёл, вачыма наўкругі павёў, пасля звярнуўся да Казла: — Браток! А Жаба ж

не прыйшла!

Казёл узвіўся на дыбкі: — Недаравальны грэх які!

Пачуў пра неслухмянку й Слон. Загад свой даў адразу ён:

— Знайсці! Прыгнаць яе сюды, калі не хоча мець бяды!..

Казёл — трушком, Асёл — угрунь. Бягуць, шукаюць. Жаба — вунь!

Сядзіць, як пані, на карчы ды нешта крумкае, турчыць.

— Гэй, Жаба! — выгукнуў

Асёл.— Ты чула, жаль які прыйшоў

да птушак, да звяроў усіх: наш Кракадзіл навек заціх...

— Ды трасца з ім! Няхай усе яны павыдахнуць, сусед!

I пачала турчаць ізноў без жаднай звагі на паслоў.

Яны і так, яны і сяк, а Жаба тая — аніяк.

Казёл усё ж прыдумаў ход: — Цябе чакае ўвесь наш сход!

Звяры і птушкі просяць, каб прыйшла хоць ты адна ад жаб.

— Ну, калі просяць так усе — няхай Асёл мяне нясе! —

Асёл прыгнуўся. Жаба ўраз на спіну села ў той жа час,

і падаліся утраіх да птушак, да звяроў усіх.

He злазячы і там з Асла, казанне Жаба пачала:

— О ты, паганы крыважор! Шукаў ты вечнасць, а памёр!

Ды не памёр, ты проста здох, да нашых ног, пракляты, лёг...

Ты ў джунглях вынішчаў усіх, цяпер навекі сам заціх.

He зварухнешся болып ніяк,— самога з’есць цябе чарвяк...

Плюю на твой паганы рот, плюю на твой ганебны род!

I Жаба плюнула-такі, аж сліна пырснула ў бакі.

Пасля саскочыла з Асла і знікла так, як не была...

Замоўклі джунглі. Гоман сціх.

Кроў зледзянела ў іх усіх.

Чакалі птушкі і звяры, што зараз і зямля згарыць

ад жабіных блюзнерскіх слоў.

А ўсё няма й няма агнёў...

Нарушыў першым цішу Слон: — Хто славіць гадаў даў закон?

У Жабы розум большы, чым у нашым табуне усім...

Сказаў і прэч пайшоў з хаўтур, падняўшы вушы, як каптур.

За ім адзін, другі услед, суседа пацягнуў сусед.

I птушкі, гледзячы на іх, паразляталіся ў той міг.

Асёл адзін застаўся там тырану ўзносіць фіміям.

Ён і цяпер усё адзін

ад нас за дваццаць пяць краін...

АВЯР’ЯН ДЗЕРУЖЫНСКІ

МЫШКА

I НЕСЛУХМЯНАЕ МЫШАНЯ

Па палянцы Бегла мышка, На ёй Шызая манішка, На малых Танклявых ножках Валасяныя панчошкі.

А насустрач —

Мышаня:

— Мама!

Мамачка мая!

Прабягала блізка Тут рыжуха — Ліска.

— Пабяжым

У хатку-норку!

— Ды не можа быць Гаворкі, У нары

Няма чым дыхаць,— Пачала малая Хныкаць.

Неўзабаве Мышка-маці Была ў норцы, Была ў хаце, Сілкавалася, Маўчала... Мышаня ж Усё пішчала, Перад норкаю-хацінай He змаўкала Hi хвіліны.

— Дык заходзь, Дачушка, Ў хатку, Дам я Смачную аладку.

— He хачу Аладкі тое, Мне б што іншае, Другое.

— Дык заходзь, Дачушка, Ў домік, Я пастаўлю Масла слоік.

— He хачу я Масла тога, Мне б зярнятка залатога. — Дык заходзь, Дачушка, Ў хату, Дам я круп табе Багата.

— He хачу я круп. He трэба, Добра мне і тут.

Пад небам Дыхаць лепей, Чым у хаце...

Раптам піск

Пачула маці,— Мышаня прыбегла Ў норку

I заплакала так горка.

— Што з табой, Мая дачушка? — Ты даруй мне, Я няслушка, А за гэта Пакарана — Хвосцік, бачыш, Адарваны Тою рыжаю лісой, Засталася ледзь жывой.

ЧАМУ ЗАЙЦЫ ГРЫЗУЦЬ КАРУ НА ДРЭВАХ

Заяц жабку напаткаў Ля лясной дарожкі. — А куды ты, жабка, скачаш? — Пагуляю трошкі. — Я таксама пагуляю, Мы як згаварыліся.

— Зай, нядрэнна было б нам, Каб мы падружыліся.

— Згодзен, жабка, Падружыцца, Сябраваць з табою.

Удваіх не будзем знацца 3 горам ды з бядою.

— Пойдзем разам да мяне Ты не пашкадуеш, Цеста з цукрам замяшу, Паясі, скаштуепі.

Прывяла дадому жабка Зайку, пасадзіла, А сама, як абяцала, Цеста замясіла.

Палажыла жабка цеста На вялізным сподку. Зай вусамі шавяльнуў: — Пах які салодкі.

I задумаў абхітрыць Жабку касавокі.

— Кінем сподак, паляціць Ён жа недалёка, I пакоціцца,

Тады, хто яго дагоніць, Той і цеста першы з’есць, Вусны пасалодзіць.

— Добра, згода,— Хай так будзе,— Жабка адказала, Наліла вады ў той сподак, Каб цеста адстала.

Заяц сподак шпурлянуў, Той і пакаціўся, I штосілы тут жа шэры Ўслед за ім пусціўся. Дагнаў сподак заяц хітры, Глянуў першым чынам.

Цеста ў сподку не было,— Што тут за прычына?

I да жабкі зай прыбег, Стаў, нібы сіротка, Тая злізвае з кары Цеста — Ёй салодка.

Касавокі зразу сцяміў, Як тут што зрабілася: Цеста выпала са сподка — К дрэву прыляпілася.

— Жабка, любая, Галубка, Ты ж паела ўвесь вяршок, To пакінь, я паспытаю Таго цеста хоць нізок.

— Ведай, зайка, Што вяршок

I нізок у цеста — Смак.

З’ем усё, схітрыць хацеў, Ну, які ты мне дружбак?!

Засталіся толькі рэшткі Таго цеста На кары.

I грызуць кару на дрэвах Зайцы ў лесе

3 той пары.

ЛЯНОТА I ПРАЦА

Сустрэлася Лянота

3 Працай:

— Са мною ты He гхочаш знацца, Усё турбуешся, Спяшаеш, Чаго? Сама падчас He знаеш.

— Рабіць што-небудзь Мне ахвота.

— Нашто? — Здзівілася Лянота,— Нашто так сілы, Час губіць, I без работы Можна жыць.

— He, я нязгодная 3 табой, Ідзём, пакуль Шляхі вадой He заліла зусім Паводка, Як бачыш, Цёплая пагодка, Паводка разальецца, Пойдзе, Да вёскі

Выйсця мы не знойдзем. — А што рабіць мне Ў вёсцы той?

Я пасяджу лепш Над ракой, Прыемна мне На сонцы грэцца.

— Ты з глузду з’ехала Здаецца, Дарэмна мне з табой Спрачацца, Да вёскі буду Дабірацца...

I Праца

Ў вёску завітала, Галінкі ў садзе Абразала, Насенне ў свірне Ачышчала...

Зямлю ўсю Сонца сагравала Той дружнай, Ранняю вясной, Пагоркі Ўкрыліся травой. А рэчка

Выйшла з берагоў, Пайшла, пабегла Да лясоў, Ракоча, пеніцца, Бы мора.

«Цяпер Ляноце, Мусіць, гора»,—

I Праца хутка Ў лодку села, Адолела паводку Смела, На бераг выскачыла, Стала.— Лянота мёртвая Ляжала.

Памёрла з голаду Лянота —

Яна цуралася Работы.

ЯК КУРАНЯТКІ СОНЕЙКА АДШУКАЛІ

Сумавалі кураняткі, Сумавалі нездарма: Хмара неба засланіла, Сонейка тры дні няма. — Маці, маці. He ўтрываць, Пойдзем сонейка шукаць. — А куды вы, а куды? He наклікайце бяды! Дзе жыве свяціла тое — Вы ж не знаеце ўсе трое. — Знаем, маці, ці не знаем, Але сонца пашукаем.

Палажыла кураняткам Маці ў торбачку зярняткі. I ад роднага парога Ў свет іх вывела дарога.

Вось ідуць яны паволі Сцежкай, што віецца ў полі, Раптам каля ручайка Сустракаюць куліка. — Можа, знаеш, Родненькі, Як знайсці нам сонейка? — He, не знаю.

Ды сарока Тут стракоча недалёка.

А яна заўсёды рада Ўсім даваць свае парады.

Белабока, Бы чакала, У той жа міг залапатала: — А куды вы, кураняткі, Ідзіцё адны, Без маткі?

Дзе былі вы, Дзе хадзілі, Можа, часам заблудзілі? — Мы ідзём па белым свеце — Сонейка тры дні не свеціць. Ці не можаш падказаць, Дзе яго нам адшукаць?

— Дзе шукаць?

I я не знаю.

Запытацца, можа, ў зая?..

Касавокі выйшаў з хаткі: — Што вам трэба, кураняткі? — Ці не можаш ты сказаць, Дзе нам сонейка шукаць?

— Я не ведаю. He знаю, Вось у качкі запытаю: — Гэй, суседка,— Крыкнуў шэры,— He хавайся ты ў аеры. Падкажы, дзе сонейка — Ў рэчцы ці ў сасонніку?

Качка выйшла тут з двара

I сказала:

— Кра-кра-кра,

Пакуль сонца не відно, Я не знаю, дзе яно. Можа, ў вожыка спытаць, Дзе яго вам адшукаць?..

Пад старой бярозай вожык Засцілаў старанна ложак. Але раптам чуе: — Братка!

Заяц, качка, кураняткі I сарока-белабока Да цябе прыйшлі здалёку. Ці не можаш ты сказаць, Дзе нам сонца адшукаць? Кажа вожык: — За гарой, Дзе абрыў навіс круты, Вечароваю парой Ходзіць месяц залаты. Ён бывае ў той старонцы, Дзе шукаць вам трэба сонца. I сам тут жа з ложка — скок. Сукаваты ўзяў кіёк Ды, напяўшы капялюшык, У дарогу першы рушыў. А за ім услед сябры Падаліся да гары.

А вяршыня — Гэта ж трэба! — Узвышалася да неба. Вось насустрач ім плыве Месяц ясны ў сіняве.

— Месяц, месяц светлавокі, Мы прайшлі ўжо шлях далёкі.

He па службе-абавязку Ты зрабі нам, браце, ласку. Дзе, скажы, Ў якой старонцы Адшукаць мы можам сонца? Месяц бліснуў у адказ: — Вы паспелі ў самы раз. Той знаходзіць, Хто шукае — Сонца ў хмары спачывае...

I сарока ўжо лапоча, Вожык —

Той кійком грукоча, Заяц б’е штосілы ў ладкі, I сакочуць кураняткі.

Качка-крачка: — Кра-кра-кра, Уставаць даўно пара!..

Хто крычыць тут пад акном, Хто грукоча тут кійком?! — Запытала сонейка.— Спаць хачу сягоннейка!

— Сонца, Ты ж не абібок! Мы прыйшлі к табе здалёк. Вельмі просім, уставай I цяпло-святло нам дай. На дварэ ўжо раніца, Чаго ж табе бавіцца?!

Лена сонца адказала: — Хмара чорная хавала Ад усіх мяне тры дні.

I гайдала,

I люляла, I казала: «Спі-засні». Спаць мне хочацца яшчэ. Як жа сон сагнаць з вачэй? Зай, пачуўшы пра бяду, За вядро —

I па ваду.

Кожны ведаў, што рабіць: Качка стала

Сонца мыць, Вожык шчоткай Шураваць, Кураняткі — Выціраць.

Памагала ўсім сарока, Лапатала белабока.

Выйшла сонейка з-за хмары Асвяціла скрозь абшары Пушчаў цёмных і лясоў.

Кураняткі Рады зноў.

...Сонца весела смяецца, Выйшла курыца пагрэцца, Аглянулася чубатка, Бачыць —

Дзеткі-кураняткі Бегаюць,

Дзяўбуць зярняткі, Як нідзе

I не бывалі.

Толькі маці як пазналі, To адразу закрычалі: — Сонейка мы адшукалі!

ВАСІЛЬ ЗУЁНАК

ХАТУ БУДЗЕ ВОЎК СТАЎЛЯЦЬ...

Сем гадоў, А можа й дзесяць — Пра адно гамонка ў лесе: Птушка — птушцы, А звер — зверу:

— Точыць, ладзіць воўк сякеру...

— А навошта?..

Як не знаць!

Хату будзе

Воўк стаўляць.

Сцены новыя

Сасновыя,

Аканіцы выразаныя —

У настой кары альховай Фарбаваныя, А ў святліцы — Блішчастыя масніцы, Столь — прапахлая Смалою-жывіцай.

Будзе ўзімку

На чарэні,

На ляжанцы, Як улетку На сонечнай палянцы:

I спякотна,

I шчыкотна,

I ціхутка, I дрымотна,— Грэй сабе бакі старыя...

...А пакуль што —

Вецер вые,

Вецер плача, вецер тужыць, Вецер носіць золь ды сцюжу.

Сціхла,

Знікла ўсё жывое:

Хто ў дупле, Хто пад зямлёю...

Ну а воўк?

А воўк — без хаты.

Сеў пад ёлкаю кашлатай, Точыць, ладзіць воўк сякеру, На язык лязо спрабуе

I клянецца цесля шэры: — Летам —

Хату пабудую!

Дні за днямі прамінулі...

Ў лесе булі, ў лесе гулі:

Лета ў саменькім разгары. - Сонца смажыць, Сонца жарыць, Па дзялянках воўк сігае, Дрэвы шэры выбірае: Абухом па ліпе — Бух!

Ліпа мяккая.

Як пух...

«Не, не дурань я стаўляць Хату новую з гнілля».

А сасна — як тая печ,— «Двое сутак будзеш сеч...» Дуб стары і сукаваты... «Дый ці трэба тая хата?..» Ад асіны — горкі дух... «Лепш куплю к зіме кажух». Сонца жарыць, смаліць з неба... «Хата, Хата Мне

He трэба...»

Паваліўся цесля шэры, Ад знямогі зубы шчэрыць... А язык — Як стружка тая, Што з-пад гэбля вылятае.

...Сем гадоў, А можа й дзесяць — Пра адно гамонка ў лесе: Птушка — птушцы, А звер — зверу:

— Точыць, ладзіць воўк сякеру.. — А навошта?..

Як не знаць!

Хату будзе

Воўк стаўляць...

ВОЛЬГА ІПАТАВА

ЯНКА-ЗАПЫТАНКА

Ледзь паснедаўшы, ад ранку Да начы бесперастанку Задае пытанні Янка, Па мянушцы Запытанка:

— Мама, а чаму, скажы, Цеста ходзіць у дзяжы? А чаму ў каровы рогі? А куды вядуць дарогі?

Ах ты, Янка, Янка-Запытанка!

— А чаму гурок зялёны?

Клён чаму завецца клёнам?

Хата дзятла на — сасне?

Воўк адзін жыве ці не?

Толькі ўспомніў пра Ваўка — Скок аднекуль шэры,

I схапіў ён хлапчука: — Будзе мне вячэра!

Хоць прыйшла бяда такая, Ды хлапец усё пытае: А чаму бяжыш, як сонны? А ці мыў ты вушы сёння?

Воўк ад злосці аж засоп, За каўнер хлапчыну згроб, Да нары не дацягнуў, Бо адразу ж праглынуў.

Ах ты, Янка, Янка-Запытанка!

Рады, сыты, Воўк смяецца. Толькі што гэта — Здаецца, Янкі хоць і не відаць, Ды ён зноў пачаў пытаць: — А чаму трасешся ты? А нашто звярам хвасты? А нашто мне цёмны кут? А спяваць ці можна тут?

Ах ты, Янка, Янка-Запытанка!

Воўк — дадому. Ды дарма.

Там Ваўчыца кажа: Цішыні з табой няма. Хто пры шуме ляжа?

Воўк — у госці. Але не!

Ўсе праходзяць міма: Паляўнічы не міне Праз цябе нас, мілы!

I паплёўся Воўк удаль, Ў абласны лясны шпіталь, Да ўрача ўваліўся Воўк, Трошачкі павыў

I змоўк.

Саслабелы, Воўк ляжыць. Янка сцежкаю бяжыць Ды усё пытаецца...

А звяры кідаюцца

Хто ў балота

3 усіх ног, Каб убачыць Іх не мог!

Усе баяцца Янку, Янку-Запытанку!

КАЗКА ПРА ПАЎЛІНА

У горадзе Птушыным На вулцы Жураўлінай Паміж кустоў ажыны Жыла сям’я Паўлінаў.

Быў міліцыянерам Паўлін-старэйшы — тата. Матуля — інжынерам У цэху «Пух і вата».

I паслухмянай птушкай — Заўжды на радасць маці — Вучылася дачушка На хлебным камбінаце.

I быў сынок таксама. Даўно закончыў школу I бавіў час з бусламі Ў кампаніі вясёлай.

Трымаўся ганарыста, I вось з якой прычыны: Быў гожы, прамяністы, Хвост у таго Паўліна.

Як мыўся ён на золку, Старанна чысціў пёры, Здавалася — вясёлка Сышла на панадворак.

Зялёны колер, белы.

I залаты, і сіні...

Усе па вулцы беглі, Бывала, за Паўлінам.

Вось толькі да работы He меў Паўлін ахвоты: «Я гэтакі прыгожы! Мне працаваць не гожа!

Я лепей пагуляю!

Знайду яшчэ занятак! Даволі, што працуюць Сястра, матуля, тата».

Аднойчы Перапёлку Сустрэў ён каля сквера, Яна хадзіла ў школку Краўчых і мадэльераў.

Галоўка ў колер руні... А грацыя якая!

Сказаў Паўлін красуні: «Я ж так цябе кахаю!

Прызнач спатканне, пчолка. Ну, хочаш, дык навечна?»

Смяецца Перапёлка, Адказвае сардэчна:

«Які ў цябе занятак, Скажы мне напачатку. Ты вучыпіся? Працуеш? Дзе збудаваў ты хатку?»

«Што я раблю?

Ганяю Футбол.

Яшчэ танцую...»

Сказала Перапёлка:

*3 такім быць не хачу я!»

Пайшоў Паўлін:

♦I хвост мой He дапамог агністы.

Дармо ж: вось запішуся Я заўтра у артысты.

Калі мяне пабачаць На тэлеэкране, Тады любая птушка Дружыць са мною стане».

* * *

На студыі

Пяро і пух шугаюць.

Каля люстэрка кожнага — Чарга.

Тут таленты птушыныя Шукаюць.

Таму ва ўсіх кутках Сядзяць, чакаюць: Ад савянят малых I да гагар.

Паўлін праходзіць Міма ганарыста.

Каму ж, як не яму, Тут быць артыстам? Што Курыца?

Што нейкі Каралёк? Паўлін усім відаць Яшчэ здалёк.

Вось Мухалоўка Падышла ціхутка: «Я студыю ад мух Ачышчу хутка!» А Папугайчык кажа: «Я ж, дарэчы, Умею гаварыць Па-чалавечы!»

А Вярцішэйка: «Я паспею разам Ва ўсе глядзецца камеры Адразу!»

Сініца кажа: «Не баімся мы Hi восені халоднай. Hi зімы».

Заранка гнутка Выгінае спінку:

7 Бел,’руская казка

193

«Спяваю я ўвесь дзень, Без перапынку!»

I вось Паўлін Ідзе у павільён. Аж ліхтары Зацьміў на момант ён, Калі перад камісіяй Наўпрост Ён развярнуў Свой каляровы хвост.

Але якая злосць пасля Была, Як выбрала Камісія — Арла!

«Хіба ён прыгажэйшы за Паўліна? Чаму яго?

Якая ў тым прычына?»

Яму тлумачаць: «Не віні яго, Ты прыгажун — Ды толькі і ўсяго. А дыкцыі ды граматы — Няма.

Да нас прыходзіў ты, відаць, Дарма!

Зноў пачынай

Жыццё сваё Спачатку! He спадзявайся На сястру і татку!»

ЧАПЛЯ I ЖУРАВЕЛЬ

На балоце, у трысці Ганарлівей не знайсці Чаплі гэтай, што знарок He глядзіць ані ў чый бок, Што самому Жураўлю Гаварыла: — He люблю.

3 чарацін, з прутоў альховых Будавала дом свой новы.

Усё па купінах скакала

I, вясёлая, спявала:

— Я збяру, збяру, збяру Па дубцу і па пяру, Будзе мяккі і пушысты Дом мой новы, дом мой чысты! Ды бяда —аб асаку Так парэзала нагу.

Што ступіць не можа кроку. Куст жа родны так далёка. Стогне Чапля: — О-ёй-ёй...

Хто паможа, беднай, ёй?

Але ўгледзела здаля Маладога Жураўля. — На лугах між розных траў Лекі я табе шукаў.

Траўка кожная крычыць: «Я, я, я магу лячыць!» Ды шапнуў на ўзлеску гай: «Падарожніка шукай»!

Ля дарогі, ля сяла Траўка гэтая расла. Ведай — ад лісточкаў тых Сціхне ўсякі боль уміг.

— Дзякуй, добры мой сусед! Пасвятлеў навокал свет.

Мо табе, калі змагу, Я таксама памагу.

— Ты, красуня, у мой бок Глянь ласкава хоць разок... На балоце, у трысці, Лепшай пары не знайсці. Разам Чапля з Жураўлём Дабудоўвае свой дом.

ллллллл+рлллллллллллл

ЯКУБ КОЛАС

РАК-ВУСАЧ

Ну, пачнём мы казку так: Жыў ды быў на свеце рак 3 доўгімі вусіпічамі, 3 чорнымі вачышчамі, Зыркімі, лупатымі, 3 лапамі разгатымі, Шырачэзны ў шыі, Клешні — во якія!

А як вусам павядзе — Страшна зробіцца ў вадзе!

Рыбкі хвосцікам мяльнуць Ды галоўкамі кіўнуць I барзджэй наўцекача Ад рачыпічы-вусача.

А ён шыішчай трэп-трэп! Жабка ў бераг — і ні шэп!

Страшны рак быў, грозны рак, Як ушчэміць — будзе знак. I баяліся яго, Як няведама каго.

Пад карэннямі ракіты Жыў той рак, вусач сярдзіты. I ёсць загадка такая: Hi смяецца, ні гукае, Жыве ў бухце пад ракітай, На ім світа, Ды не сшыта, Хоць кравец, ды не Мікіта, Ідзе ў лазню камінарам, А выходзіць — пыша жарам.

* * *

Ну ж і слаўна каля рэчкі! I чаго на ёй няма!

Сітнякі стаяць, бы свечкі, Тут маліна і парэчкі — Розных ягад проста цьма; Тут і лозы, і ракіты, I чарот, і асака,— Ну, як тыя аксаміты, Вабяць вока рыбака.

А тых птушак і не злічыш: Качкі, кнігаўкі, драчы, I сам бусел-паляўнічы Вас у госці тут пакліча, Жабу ў дзюбе несучы. Тут жыве званар-камар, Як балотны гаспадар, Даўганосы, даўганогі, Голас тонкі, а сам строгі. У траве між чаратоў — Колькі розных матылёў, Бабак сініх і чырвоных: Іх сукеначкі ў фальбонах, Іх убор — іду ў заклад —

Закасуе ўсіх дзяўчат. Весела на рэчцы I траве, і кветцы, I крылатым пташкам, Мошкам і букашкам, I крыклівым дзеткам, Асабліва леткам: Ў рачулцы купаюцца, Ў пясочку качаюцца.

* * *

Ой, бяда, бяда! Мутная вада — Спахмурнела рэчка: Засмуціўся рак, Стаў ён, небарак, Ціхі, як авечка. He варушыць вусам, Лёг на дно ён брусам I ляжыць дзён тры; Растапырыў клешні I не есць яешні, Жабінай ікры. He вылазіць з норкі. — Лёс мой, кажа,— горкі — Цяжка ў свеце жыць! — Вось падплыў акуньчык: — Вылезь, рак-гарунчык, Годзе табе ныць.

He смуціся дужа, Развяселься, дружа, Пашкадуй ты нас! Зойдзешся ад голаду, Прападзеш ты змоладу Ды ў вясновы час. А як свеціць сонейка, Грэе рэчкі лонейка,

Песціць лес і гай, Грэе так гарачанька. Развяселься, рачанька, Нас не пакідай!

Ты сядзіш нахмураны, Злосны і абураны, I не бачыш дня.— Апусціў рак вочы, Нават і не хоча Слухаць акуня.

* * *

Плотка падплывае 3 ракам размаўляе: — Адпусціся, мілы! Чым цябе ўлагодзіць? Што табе абходзіць, Поўніць сумам жылы? I нам, рыбам, трудна, Жыць часамі нудна, Проста ох-ох-ох!

Гоняць нас усюды, Ловяць нас на вуды, Надзяць на гарох, Ловяць невадамі, Душаць венцярамі, Брэднем, тапчаком. Ох, жыццё — не свята, Горачка багата, Але ж мы жывём. Адпусціся, рача! — Нават рэчка плача Над сваім сынком... Рак маўчыць зацята, Вусам не пакратаў...

* * *

Грозны com дае наказ: — Склікаць сход у той жа час I на ім абмеркаваць, Як нам лепей рады даць, Як усцешыць чорнага Рака непакорнага? — Com наказ канчае так: — Будзь ты старастам, шчупак! Каб хутчэй ва ўсе канцы Рассылаліся ганцы! — Тут шчупак мяльнуў хвастом, Плотак спудзіў пад кустом, А маруднага ліна Выгнаў з саменькага дна.

Усім холаду задаў I нарэшце загадаў: — Гэй вы, плоткі-верхаводкі! Паслужыце справе, цёткі! Заклікайце рыбу ўсю: Накажыце карасю, Няхай вылезе з гразі, Хай плывуць сюды язі, Мянтузы, яршы, кялбы I акунь, той гад рабы. Ды сказаць яму прытым Словам старасты маім, Каб, спаткаўшыся са мною, Да мяне стаў галавою! Плоткі старасце — паклон I ўсе рынулі ў разгон.

* * *

У глыбознай бухце Між карчоў дубовых Пачыналі рыбы Важныя размовы.

Com адкрыў нараду, Выступіў з дакладам, А язь сакратарыў, Сеўпіы з сомам радам.

— Шаноўныя сябры, Ляшчы і асятры, Ліны і мянтузы, Паслы ад драбязы I іншыя асобы!

У нашай рэчцы — гора: Смуткуе рак, і ўчора Ад гэтакай жалобы Прыйшоў да заключэння: Жыццё — адно мучэнне,— I згінуць хоча ў цвеце, Бо кажа ён, дзівак: Найболып няшчасны — рак Ва ўсім вакольным свеце.

I толькі з той пары Ён вылезе з нары I смутак свой пакіне, Калі хто давядзе, Што ёсць яшчэ ў вадзе Ці проста абы-дзе Пакутнік яшчэ болыпы, Чый лёс за рачы горшы,— Іначай рак загіне.

I вось цяпер, браткі.

Аблазьце ўсе куткі, Знайдзіце кандыдата I дайце мне адказ. Я запэўняю вас, Пакутнікаў такіх, Сапраўдных і цяжкіх, Налічыцца багата. Зашумелі рыбы: — Назавем без хібы! Імі гаць гаці, Лёгка іх знайсці. — Цішэй, сябры, увага! — Азваўся сакратар.— Тут ёсць такая пляга, Што кіне ўсіх у жар: Калі хто сапраўды Сябе няшчасным лічыць болей, Чым наш пакутнік-рак, Тады Ён добрай воляй, Без вагання

Аддасца раку на сняданне. Так, так!

Іначай рак не дасць нам веры.— Сказаў ды зноў сеў за паперы. Вось сказаў, дык сказануў!

Як сякерай секануў!

Прыкусілі языкі

I мянькі, і акунькі, А маруда той, лінок, Віль хвастом — ды пад кусток! Хвілін не меней пяць «Пакутнікі» маўчаць.

— На свеце жыць не так ужо

і горка,— Сказала краснапёрка.—

Плывеш сабе туды-сюды Без гора, без бяды; Пад кусцік зазірнепі, Ну, часам і ўздыхнеш, Ды больш ужо з прывычкі, Чым з клопату якога,— Ці так кажу, сястрычкі? — А так! Жывецца нам — нічога! Хапае ўсім вадзічкі, I плаваем па волі, I жыру ёсць даволі.

А гэта нараканне I ракава жалоба — Пустое выдумлянне Ці панская хвароба. — Гум! — тады прамовіў сом.— Што ж мы раку паднясём? Хай, выходзіць, гіне рак? Ці ў няшчасных стаўся брак? — Дайце слоўка мне сказаць! — Ялец стаў хвастом віляць.— Я скажу вам праўду ўсю: Жыць найгорай карасю.

I ўсе грымнулі: — Так, так! Ён — няшчаснейшы бядак! Ён жыве ў балоце, У такой брудоце!

Ён непаваротны, Ён такі гаротны,— Збоку глянуць — жах бярэ, Як ён з гора не памрэ! — А дзе карась?

— Зашыўся ў гразь, I сход яму нямілы, Прыйсці не мае сілы!

I кажа com:— Заклікаць гаруна! Шчупак, пазавіхайся!

У момант я спалю, як з перуна! А ты, карась, трымайся!

* * *

Прывялі карася пад канвоем, Абступілі яго шчыльным роем. Плотачка, як глянула, Ледзь на дно не канула: Такі ж ён няшчасненькі, Кругленькі, блішчасценькі. Лін паплыў пад лозы Выцерці там слёзы. Нават сом крануўся, Хвост яго сагнуўся, Вусы задрыжалі Ад такога жалю.

Пытае сом лагодна, Быццам бацька родны: - Ну, як жывеш, карась? — А так сабе, нядрэнна: Качаюся, як князь, Прысмакі ем штодзенна. Здзівілася тут грамада: — Вось выпаліў, дык выпаліў, брыда! — Цікава,— кажа сом,— цікава! Здзівіў ты нас, карась, яй-права!.. Ну, а скажы, ты смуціпіся ці не? — Чаго смуціцца мне? He ведаю такога пачуцця —

Цярпець я не магу ні смутку, ні ныцця! I часу не хачу на глупства траціць: За гэта мне ніхто нічога не заплаціць.

Здзівіўся com: — He хочаш траціць часу? На што ж ты траціш час? — А вось які мой сказ: Люблю паэзію, жыцця майго акрасу, I з ёю я не ведаю згрызот: Паэзіяй я смутак адганяю, Зашыюся ў чарот I вершы там складаю.

Здзівіўся сом, ускінуў вочы язь

I кажа карасю:

— Паэце наш, карась! Гаворыш складна ты, Паслухаць нават люба, Мы слухалі, разявіўшы раты, Хоць ты адказваў досыць груба. Аднак хачу цябе спытаць: Што будзеш ты спяваць, Як часам кульганеш Ды на патэльню пападзеш? Папаўся, брат карась!

Паэзія тут — лясь!

— He згодзен з вамі, грамадзяне! Калі той час настане I лягу я ў скавараду, Дык вусам там не павяду: Люблю я песціцца ў смятане!

Com смяецца:

— Няхай ты згары!

Дзівакі, як відаць, песняры, Мабыць, розум у іх слабаваты. Падавайся, карась, ты дахаты. Пачакай! Ці не чуў ты, нябога,

Хто ж гаруе, пакутуе многа?

— Пра пакуты чарот мне шумеў Але слухаць я часу не меў.

* * *

Паслалі дэлегацыю: — Плывіце вы ў чарот! Пра гора хай раскажа нам,— Паслухаць хоча сход.

Прыгожых пара плотачак, Акуньчык і кялбок Чароту пакланіліся

I кажуць:

— Галубок!

Паслалі нас, чароцейка, Ад рыб’яй грамады Прасіць цябе і кланяцца, Каб вызваліў з бяды Пакутніка няшчаснага, Што ўздумаў паміраць — На сонейка на яснае He хоча пазіраць!

Скажы яму па шчырасці, Як цяжка табе жыць, Што раку сорам скардзіцца, Смуціцца і тужыць.

Дык будзь жа ласкаў, міленькі, Паслухай, паслужы:

I мудрасць сваю ты яму

I гора пакажы.

— Ша-ша! Шу-шу!

Упартасць я скрышу

Рачыную, зацятую: Нягодамі багатую

Я долю раскажу — Зражу! Шу-шу! Сшу-шу! Ша-ша! І-ша!

* * *

Рак сядзіць у нары, Высунуўшы клешні, I не есць ні ікры, Hi тае яешні.

Ну, чакай жа, брат рак, Вунь ідзе чароцік!

Рыба валіць пад гак, Расчыніўшы роцік. Плёх стаіць на вадзе, Няма месца нідзе.

Стаў чарот у позу Супраць вербалозу: — Ша-ша! Шуш-шу!

Увагі, рача, я прашу...

Рача, рача! Ёсць на свеце Многа нешчаслівых;

Вылезь з норкі, рача-квеце: Смутак твой — не дзіва.

Я — гаротнік, якіх мала, Ты паслухай толькі:

Я на грунце нетрывалым Распускаю голькі.

Распускаю іх вясною: Вее халадэча, Выюць ветры нада мною, Ломяць мае плечы.

Я адзін, няма заслоны,

He затуляць лозы, А мой лісцік, мой зялёны,

Смокча тля, стракозы.

Я б хацеў стаць, як калода,—

Быць магутным люба.

He судзіла ж мне прырода

Стаць мацней ад дуба.

Рача, рача! Ой, кароткі

Век мой чараціны!

Як жыву я ў час паводкі —

He відно чупрыны.

Прыйдзе восень, пажаўцею,

Быццам бы з жаўтачкі. Вось увага, дабрадзею,

Долі той, лайдачкі!

I на лёдзе на падсцілку

Палажу я косці.

А хто прыйдзе на магілку, Што на тым пагосце?

Рача, рача! Ёсць на свеце

Многа нешчаслівых...

Вылезь з норкі, рача-квеце,— Смутак твой — не дзіва.

I заплакаў тут

Наш чароцік горды.

Рак-вусач — ані шэп!

Быццам камень, цвёрды!

* * *

Вось бяда, дык бяда!

Што ты скажаш, грамада? Справіцца з бядою Можна грамадою.

Трэба рукі прылажыць, Каб наш рак застаўся жыць.

Каб не траціць лішніх слоў, Зноў хацелі слаць паслоў, Ды, на шчасцейка, якраз Плыла качачка ў той час. Выклікаецца яна Абразуміць гаруна.

— Дзякуй табе, качанька! Патурбуйся, мілая!

Памірае рачанька, Клешня ён двухвілая, Галава упартая, Нікуды не вартая.

Разважалі яго мы — Ён ні слова, як нямы! Весяліў і акунёк, Весяліў і чараток, Весяліла плотачка,— Паспрабуй ты, цётачка!

* * *

Рак сядзіць у нары, Высунуўшы клешні, I не есць ні ікры. Hi тае яешні.

Сцеражыся ж ты, рак, Вунь ідзе, брат, качка! Рыба валіць пад гак, Там цяпер гарачка. Плёх усцяж па вадзе, Няма месца нідзе.

I залапатала Крыллямі тут качка, Ды вось так сказала Гаруну бядачка: — Рыбка непакоіцца 3 гэтакага суму, Сэрца яе кроіцца, Бо што ты надумаў?

Ой, занадта многа ты Носішся з сабою!

Справа варта рогату, Параўнай з маёю.

Я хоць і жанатая, А жыву ўдавою.

Ой, жыццё праклятае He дае развою!

Ранняю вясенькаю, Як сяляне ў поле

Выедуць з сявенькаю Я адна-адненькая Шворуся па доле

I шукаю купінкі Зацішной і дзікай.

Аглядаю рупненька 3 бояззю вялікай

Кожную мясціначку, Кожненькую гатку, Дзе б мелі спачыначак Дзеткі-качаняткі.

Без мужчынскай помачы Я майструю хатку, Галовачку ломячы

I дзюбок-лапатку.

А мой качар шэранькі Знаць мяне не знае: Б’е, скубе мне перанькі, Я ж цярплю — адна я!

А як дзетак выведу, Клікну іх на воду, Дык сустрэну злыбеду, Гора-перашкоду.

На жыццё качынае Робяцца замахі.

Век трасуся, гіну я! Мучаць сэрца страхі...

Ой, ды няма ліку ім, Горкім тым падзеям!

Ды не робім крыку мы, Скардзіцца не ўмеем.

Дык уваж ты клопаты, Рыбіны заходы.

Гэта расшалопай ты, Кінь згрызоты-зводы!

Нарабіў грамадзе Клопату па вушы. Вусам рак не вядзе, Хоць бы клешняй рушыў.

* * *

Ах, бадай жа ён скіс, Гэты рак вусаты!

Па-над берагам звіс Сум яго зацяты!

I няўжо ж, грамада. He дасі ты рады? Проста смех і бяда 3 гэтакае звады!

Слухаў бусел, маўчаў, Думаў, а нарэшце Чаплі штось прабурчаў, Нібы зяць да цешчы.

Чапля крыллем лоп-лоп — I ляціць да рыбы. Мусіць, бусел на троп Тут навёў без хібы.

Даюць чаплі слова, Вось яе прамова: — Сябры! Рэчка — наша агульная справа.

Ды пайшла ўжо нядобрая слава, Што рыбы, птушкі і травы I матылі над гакам He справяцца з тым ракам. Паспрабуем заклікаць жыта, Прывяду яго сама і — квіта. Калі рак і яго не паслухае, Тады кія занюхае!

Рыба, збіўшыся пад мосцікам, Папляскала чаплі хвосцікам. — Дзякуй табе, чапленька! Патурбуйся, родная! Памірае рачанька, Галава нягодная!

* * *

Рак панура сядзіць I на свет не глядзіць. Сцеражыся ж ты, рак, Вунь ідзе, брат, жыта! Рыба валіць пад гак. Com храпе сярдзіта. Плёх усцяж па вадзе, Няма месца нідзе. Каліва ржаное, Спелае, буйное Стала над вадою I сказала: — Рача! Скрыўджан ты, няйначай, Нейкаю бядою.

Але ты паслухай, дружа: Ой, па свеце ходзіць сцюжа, Ой, халодзіць яна дужа! Ветрам дыша, снегам сцеле, Ледзь душа трывае ў целе. Надыходзіць старасць-восень, 3 воч знікае неба просінь, Віснуць ніці з хмарных кросен, А мяне нясуць у поле, Рассыпаюць ды на ролі 3 саламянае сявенькі У халодны дол пусценькі. Усё чыста з поля знята — Там адны мае зярняты. А той вецер дзікім свістам Дзьме па полі, полі чыстым, Усцілае жоўтым лістам Mae шоўкі, мае руні Ды халодных хмар насуне. Золкасць зыркасць і плюхота,

Безлюдзь, смутак, адзінота. Скубуць мае руні-шоўкі I авечкі і кароўкі, Бо няма ім болып спажывы, Бо сабраны травы, нівы.

А там сівер дыхне злосна!

Ой, як страшна стане, млосна! Ткуць марозы кужаль белы, Засцілаюць ім свет цэлы, Убіраюць дол змярцвелы, Mae шоўкі, мае руні Крышыць злы мароз-дзядуня.

Пад абрусам тым кужэльным, Пад тым холадам пякельным Я ляжу, сплю сном смяртэльным. Ды надыдзе зноў вясенька, Маладзічка весяленька, Шумным спевам пройдуць воды, Зноў павее ветрык згоды, Маім шоўкам, маім руням Дасць жыццё вясна-красуня.

Як зязюлька ж крыкне ў гаю, Я на сонцы заіграю I пучочкі выганяю.

Вецер бегам несупынным Гоніць хвалі срэбрам плынным, Шоўкам сцеле на загоны, А я толькі б’ю паклоны На мяжы траве-кудзельцы, Ветру, сонцу і зямельцы. Ой, падыдзе ж тое лета — Жоўтым шоўкам я адзета. Прыйдуць жнейкі-маладзічкі

I дзяўчаты-чараўнічкі, Зрэжуць колас мой буйненькі Пад звон песень галасненькі: «Пара зямлю адмыкаці, Пара росу выпускаці».

Як мост, лягу я на просце. Вязуць з поля, ды не ў госці, Паб’юць цэпам мае косці, Mae зёрняткі пасушаць, Камянямі іх падушаць. Ой, мае ж вы шоўкі-руні! Ой, пабілі ж мяне ў клуні! Пакрышылі, памалолі. He далі мне жыць на волі! У той дзежачцы дубовай 3 жоўтай клёпачкай альховай Рашчыняюць хлябок новы, Рашчыняюць на вадзіцы 3 беленькай мае мучыцы. Мяне ў дзежцы месяць-месяць Перавернуць разоў дзесяць Ды настольнічкам завесяць.

А печ паляць дачырвона, Гляджу ў страсе я здзіўлёна. Ой, ды чым я вінавата? Кіне ў печ мяне лапата, Дзе агнём усё пранята. Я ў агні тым абамлею, Пажаўцею, учарнею.

I вось толькі як вадзіцай. He вадзіцай, а жывіцай Мяне ўмые маладзіца, Тады толькі свет пабачу...

Каму ж горай з нас, мой рача? I сказаў тут рак-вусач: — Грамада! Ты мне прабач! Мая журба ў прах пабіта — Зваявала мяне жыта, I ад гэтае пары Прападай, мой сум стары!

* * *

Рыба з радасці такой Пайшла ў скокі талакой, А за ёю пташкі, Наварыўшы кашкі 3 спеленькіх пурышак I з малінак — пышак;

А за птаствам — мошкі, Падабраўшы крошкі;

За мошкамі — дрэвы, Распачаўшы спевы; За дрэвамі — травы Ладзяць баль цікавы. I прыйшлі музыкі Чарадой вялікай.

Граў на скрыпачцы камар, На дудачцы — чмель-дудар, Хрушч узяў басэтлю, Задае там пэтлю.

Шэршань барабаніць, Камарыка ганіць: «Пайшоў вон! Пайшоў вон! Ты не гэты бярэш тон!» Муха на цымбалах Струны калыхала, Авадзень на леры

Выцінаў без меры, А чырвоны конік Жарыў у гармонік. Сеў цвіркун На чыгун Ды тне на кларнеце, А жучок-чарнячок Пачаў песні пеці. I так хораша спяваў, Што зусім прычараваў Тую бабку Гапку, Што надзела шапку. Выскачыў журавель, Як Піліп з канапель, Напалохаў жабку, Адтаптаў ёй лапку. Пайшлі ў скокі сотні пар, А за імі і камар Бусла спрытна падхапіў, Буслу ногу зачапіў, На мазоль наступіў. Драчык песняй скончыў баль I дашчэнту знішчыў жаль. Тут дайшлі мы да канца, Дайце ж чарачку вінца, А не,— Дык папляскайце хоць мне!

ЛЛЛЛЛЛЛЛЛЛЛЛЛ^ЛЛЛЛЛЛЛЛЛЛі

МІХАСЬ КАЛАЧЫНСКІ

МЯДЗВЕДЗЕВА ЗНАХОДКА

Тады, як таполі

Вятрам аддавалі свой пух, Згубіў недзе ў лесе Трубу-берасцянку пастух.

Труба ў глухамані, Пад навіссю сосен, на пні Ляжала, марнела Бясконцыя ночы і дні.

Жыла ўсё надзеяй, Што нехта — ці молад, ці стар — 3 дарогі загляне Сюды, ў непралазны гушчар.

Яе, весялуху,

Як людзі цікаўныя ўсе, У рукі ён возьме, Да вуснаў сваіх паднясе.

Чакаючы прагна

Дзянёк той з вясенніх часін.

Труба пераймала Лясоў і гаёў галасы.

Падслухала шэпты Ялін

I дзяўчынак-бяроз

I гоманы сосен

Пад сінню высокіх нябёс.

Злавіла няўлоўны

Світальны расы перазвон

I срэбныя песні

Ракі ў навальнічны сезон.

3 галін пазбірала Ціліканне жоўтых сініц, Зязюль кукаванне

I спеў салаўёў ля крыніц.

Даўно ўжо ў чаромхах

Усе салаўі адгулі,

I лета адпела, I верасень паліць гаі.

Але не прыходзіць

Ніхто ў глухамань па трубу. Ляжыць яна, тоіць У сэрцы пявучым журбу.

* * *

Парой тою клыпаў Сцяжынкаю ціха Вандроўны мядзведзь Па мянушцы — Бурыга.

Дагэтуль ён жыў сабе Недзе ў глыбінцы, Займаўся чым можна, Каб смутку пазбыцца.

Пасля буралому Калоды варочаў, Аж пот засцілаў Медзвядзіныя вочы.

На бліжняй рачулцы 3 абрыву крутога Спускаўся к вірам, Дзе разгульвае стронга.

Вясной латашыў Недаспелкі суніцы, А летам— маліны, Драбочкі зарніцы.

Збіраў і арэхі, Што гронкамі віснуць, I нават лясушак Зялёную кіслядзь.

За працаю час Працякаў непрыкметна. Вясна адшугала, Адгрукала лета.

Кляновай завеяй Павеяла восень, Зімы яна позвы 3 лістотай разносіць.

* * *

Па позвах тых гусі 3 лясоў і балот Сабраліся: хутка У вырай-адлёт.

Бурыга маўкліва

На іх пазіраў I сеў на паляне — Няма болей спраў.

Пачуў, як над лесам Разносіцца шум I крадзецца з нетраў Няпрошаны сум.

«Нічога не зробіш,— Ён шэпча,— відаць, Бурызе старому Пара паміраць...»

Па цёмных закутках Блукаў цэлы дзень, След смерці адшукваў — He ўбачыў нідзе.

На золаку новага Яснага дня Пад навіссю сосен Спыніўся ля пня.

Сядзіць ён, смуткуе I бачыць — труба, Узяў і паднёс яе Лапай к губам.

I ўраз ажылі У трубе галасы, Што ёй аддавалі Гаі і лясы.

Вярнула аднекуль Былое яна: Загрукала лета, Запела вясна.

У погуках звонкіх Прачнуліся ўсе: I птушкі, і ліўні, I травы ў pace. Калматы знаходку Сціскае дужэй, I гукі плывуць, Гоняць смутак з грудзей.

Ён грае, I шэпча бярозавы гай: — He памірай!

Ён грае,

I звоніць за гаем ручай: — He памірай!

Ён грае,

I вецер шуміць на ўвесь край: — He памірай!

I як паміраць, Калі музыка зноў Аб шчасці наткала Шмат думак і сноў!

* * *

Спіць буры ў бярлозе Пад посвіст завей, I думак аб смерці Няма ў галаве.

ЕЎДАКІЯ ЛОСЬ

КАЗКА ПРА ЛАСКУ

Ціха, дзеці, Паслухайце казку Пра дзяўчынку харошую — Ласку!

Дзе жыве яна, Як выглядае, 3 кім сябруе, Каму памагае.

* * *

Неяк Ласку угледзеў Сяргейка, Хоць і слёзы блішчалі На вейках.

Захварэў неўспадзеўкі Хлапчына.

Сінява залягла Пад вачыма.

8 Беларуская казка

225

Парашкі ён глытаў

I пілюлі, Смеху хлопчыка Доўга не чулі!

I тады да ягонага

Ложка

Падышла, нібы цень, Басаножка.

Падышла неўзаметку Малая,

За плячамі — Каса залатая.

— Ты Сяргейка? —

Пытае ласкава

I плыве каля ложка, Як пава.

— Ты хварэеш?

Замучылі лекі?

Пацярпі,

He хвалюйся, маленькі!

Хочаш — коўдру тваю

Я папраўлю!

Хочаш — кветак у шклянку Пастаўлю!

Каля хворага

Без адпачынку

Завіхаецца

Тая дзяўчынка.

Лоб малога пагладзіла, Бровы,—

I Сяргейка заснуў, Як здаровы.

I у сне ўжо,

Што быў нібы казка, Ён пытае:

— Скажы, калі ласка, Хто ты?

— Ласка.

— Якая?

— Такая, Што маленькім Заснуць памагае.

— Дык застанься са мной Мая Ласка!

— Я спяшаю ў калгас, Да Тараскі!

I, махнуўшы хусцінкаю Белай, Неўпрыкметку пайшла, Паляцела.

Ціхі хлопчык

Ажно засмяяўся: Ён з хваробай сваёй Развітаўся!

* * *

Пасварылася з Надзяй Ларыска.

I за што?

3-за малочнай ірыскі!

Да дзяўчынак Прыходзіла цёця.

Надарыла цукерак Блазноце.

I дражэ,

I «падушак», I «мішак»... Немалое багацце Ў малышак!

Адно цешся з салодкіх I еш, Ды сябровак частуй ты... Дык не ж!

Стала крыўдна старэйшай — Ларысцы, Што ў Надзеі — Яшчэ і ірыскі!

Вось старэйшая, Каб не журыцца, Адабрала ірыскі Ў сястрыцы!

Хто паможа

Надзейцы ціхманай?

Хто ёй верне Прысмак адабраны?

Можа, цёця?

Яна на рабоце.

Можа, мама?

На працы таксама.

Памагла ёй Дзяўчынка-краса, За плячмі — Залатая каса.

I адкуль яна толькі Ўзялася?

Як пазнала, Што спрэчка ўзнялася?

На маленькіх нагах

Неабутых

Падышла да дзяўчынак Надзьмутых.

Белай хусткаю

Твар абмахнула, На сястрычак Лагодна зірнула.

— Я завуся,— гаворыць ім,— Ласкай.

Вы паслухайце Простую казку!

— Я прыйшла '

Ад Сяргейкі-

Хварэйкі, Я прыйшла Ад Тараскі-Падпаска.

Сумаваў той без ласкі За статкам, Калі ў поле падаўся За таткам.

А пасля пабыла я

За морам, За бязмежным Блакітным прасторам.

Там чакаў мяне, Бедны, пануры Хлопчык з чорнаю- Чорнаю скурай.

У краіне,

Дзе сонца багата, Гэты хлопчык Застаўся без таты.

Тату ворагі злыя Забілі, Бо змагаўся ён Супраць насілля.

Супраць гора змагаўся Адважна, Клікаў волю

Ў свой край неабсяжны...

Пацямнелі,

Як быццам ад ночы, Васільковыя Ласчыны вочы.

Залатую касу Запляла, Пацішэлых сястрыц Абняла.

I тады запытала

Ларыса:

— А як хлопчыка клічуць? — Патрысам.

I ўжо шэпчуцца ціха Дзяўчынкі...

Ім цяпер

He да прыкрых учынкаў!

Трэба другу

Пісьмо напісаць, Падарунак яму Пераслаць.

I пачула тут госця: «Патрысік!

Шлём табе мы салодкіх Ірысак,

I дражэ

I «падушак»-малышак. Толькі з’елі мы Некалькі «мішак».

3 падарункам прымі, Калі ласка, Нашу светлую Шчырую Ласку!

He гаруй,

Мы цябе не забудзем, I пра татку Раскажам мы людзям.

Будзем дружныя мы Між сабою

I навек

Пасябруем з табою!..

* * *

Вось вам, дзеці, I ўся мая казка

Пра дзяўчынку харошую — Ласку.

Ласка ўсіх вас

Пабачыць жадала, Але часу ў яе Дужа мала.

А таму, покуль стрэнецца 3 вамі, Будзьце, дзеці, Ласкавыя самі!

ВАЛЯНЦІН ЛУКША

ЧОРНЫЯ БУСЛЫ

Асцярожна,

Крануўшы паўсоннае голле, Занялася зара

Над зялёным прыволлем. Струны-промні зіхцяць, Мілагучна іграюць — Светлы ранак Нячутнаю песняй вітаюць. I плыве з перазяблай буслянкі Здалёк

Голас чорных буслоў: — Клёк...

Клёк...

Клёк...

Клёк...

Клёк...

Клёк...

Ледзь пачуюць буслы Сакатанне матора, Узнімаюцца

Ў сінюю неба прастору, Над густым рабаціннем Кураслепных лугоў, Над падкоўкамі старыц, Над улоннем палёў, Над прыветнаю хатаю Лесніковай, Над пятлёй, што рачулка Звіла адмыслова. Чорны бусел ляціць Ад цікаўных вачэй — Чорны бусел цураецца Заўжды людзей. Пара чорных буслоў Праз якую хвіліну Ўпадабае Мурожную лугавіну, I на ранішнім лузе, Асмужаным, Золкім, Промні сонца Запаляць на крылах вясёлкі. Будзяць песняй буслы Лугавы астравок...

— Клёк...

Клёк...

Клёк... Клёк...

Клёк...

Клёк...

Вывучаў я з дзяцінства Бусліную мову.

I пачуў раніцою Такую размову.

...Шмат на нашай зямельцы Вячыстых лясоў.

Шмат было тут заўсёды Белакрылых буслоў. Калі пара бусліная Каля жытла Бесклапотна

Ў суседстве спрадвечным Жыла, Людзі верылі шчыра: Абыдуць напасці, Бо нібыта буслы Ім прыносілі шчасце. Менавіта таму, Хоць сцвярджаць не бяруся, Любы край наш Назваўся здаўна Белай Руссю.

Ды аднойчы панадзіўся Ў ціхую вёску Нейкі злыдзень калматы — Вандроўнік-зайздроснік. На людзей шмат наклікаў Ён гора I бед, Шчасце ўсё захацеў ён Прысвоіць сабе.

Палавіў ён буслоў.

I буслы 3 году Ў год Шчасце ў дзюбах насілі У хату яго.

Ды зайздросніка прага Душыла заўзята — Ўсё,

Здавалася, Шчасця яму малавата. He даваў ён буслам Адпачыць ні на хвілю — Hi ў буслянцы паклёкаць, Вольна выпрастаць крылы. Ледзь не ўсім ужо шчасцем Злыдзень той заўладарыў, Ды з’явіліся дзеткі У буслінае пары.

Клёкат радасны ўзвіўся Вясёлкавым ранкам

3 першым сонечным промнем Над шчаснай буслянкай.

Падрасталі-раслі Што ні дзень бусляняты, Але гора сачыла 3 зайздросніцкай хаты. Бо выглядваў зайздроснік У акно Зноў і зноў:

— Мне ніякай карысці Ад гэтых буслоў!..

Як да справы вярнуць Гэтых дурняў цыбатых? Вінаваты, Напэўна, Ва ўсім Бусляняты?..

Думаў думу зайздроснік Тры дні

I тры ночы.

Да азяблай буслянкі

Уранку

Пакрочыў.

Птушанят павыкідваў 3 буслянкі зайздроснік — Бусляняты

Болып есці ў буслоў He папросяць!

Задаволены,

Прэч ад буслянкі пайшоў — Болып не будзе

Дарэмных турбот у буслоў!

Прыляцелі буслы — Нема ўсхліпвае Вецер,—

Нежывыя ляжаць Іх маленькія дзеці.

I не думаў забойца Пра помсту за згубу, Ды прынеслі вуголле Буслы ў сваіх дзюбах. Шуганула чырвонае полымя Ў неба —

Так зайздросніку й трэба! Так нелюдзю й трэба!

I заўважылі людзі, Што з дымнага пекла Узляцелі буслы — Неба

Крылле рассекла.

I заўважылі людзі

У небе прасторным: Стала крылле ад гора

He белым, A чорным.

У спрадвечную пушчу Ляцела далей Пара чорных буслоў Ад бяды, Ад людзей...

Кажуць,

Птахі з людзьмі

Жыць бы ў дружбе маглі, Каб не стала Нядобрых людзей На зямлі.

ГАНАРЫСТАЯ ВАРОНА

Лета лісцік згубіла апошні Зялёны,

I пракаркала гулка сяброўкам Варона:

— He хачу разам з вамі На сметніку жыць!..

— Што ж ты будзеш,— Пытаюць сяброўкі,— Рабіць?

— Я за мора лячу,—

Ім адказвае тая.—

Кажуць, Там

Аніколі зімы не бывае.

На сябровак зірнула Ганарыста і строга:

— Хай мне лёгкаю будзе За мора дарога...

Доўга-доўга на поўдзень Ляцела яна.

Раптам бачыць — Зямля ў зеляніне відна, Ў кветках полымных ўся, I...

Hi плямінкі снегу.

He стрымала Варона Шчаслівага смеху.

Скіравалася ўніз На высокае дрэва, Паглядзела направа, Паглядзела налева.

— Хто ты? —

Птушкі заморскія ціха пытаюць.— Аніколі такія

Да нас не лятаюць.

Мо паўночны салоўка Заблудзіўся і збочыў У наш край?

Кажуць, Песня яго — Як званочак?...

— Ка-а-р-р-р...—

На дрэве Варона Прысела зручней.— Я той самы — Паўночны спявак Салавей!

I падумала гэтак сабе: «Хіба ж я

Горш пяю

За таго малыша Салаўя?»

Просяць птушкі Варону

Усе ў адзін голас: — Паспявай!

Чуць твой спеў — Асалода і гонар!..

I Варона ўзняла

Дзюбу горда угору.

— Кар-р-р!..

— Кар-р-р!..

— Кар-р-р!..

Палілося з крыклівага горла.

Здрыгануліся ў жаху Заморскія птушкі — Крык Вароны

Абразіў птушыныя вушы.

— Лепш не знацца,— Сказалі,—

3 такім «Салаўём».

I без песень ягоных

Мы добра жывём!..

Ганарыстая зноў

Паляцела дадому:

«Як пікада, што не стала Спявачкай вядомай!..»

А на роднай зямлі Ўжо віталі вясну...

I прачнуліся сінія рэкі Ад сну.

Ды вяртацца на сметнік Варона не хоча.

Чуе —

Рэчка вірліва Унізе булькоча.

«Пасяджу ля вады, Мо злаўлю сабе ўсё-ткі Верхаводку

Ці нават бліскучую плотку»

Ды не ловіцца рыбка. I вось небарака Ухапіла за клюшні Нязграбнага Рака. Толькі снедаць прысела На круты беражок, Чуе Ракаў Танюсенькі галасок: — У жыцці, Як нікому, Мне пашанцавала, Бо не Грак I не Галка — Варона паймала! Я красу тваю Славіць гатовы бясконца. Твае пёркі блішчаць, Як праменнае сонца, А як возьмешся

Ранкам празрыстым спяваць На ўвесь свет

Твае шчодрыя песні чуваць. Я пра гэта, Пакінуўшы сёння нару, Можа, сотню разоў

Дружбакам гавару. Смерць гатовы прыняць, Хто ад смерці ўцячэ? Толькі песню тваю Мне б паслухаць яшчэ...

— Пр-р-раўда?.. Густу

У птушак заморскіх няма. Дурні, Талент

Зняславілі гэткі дарма!

Слухай, Рак!..

I Вароняе гулкае «Кар-р-р!»

Абудзіла вясновы Празрысты абшар.

Спеў закончыла — Снедаць пара ўжо, Аднак...

А з яе пад вадой Пасміхаецца Рак.

Давялося на сметнік Вяртацца Вароне.

Там жыве Ганарыстая, Пэўна, і сёння.

ЯК ЛІСА ВУЧЫЛАСЯ ЛЁТАЦЬ

Лісе ў нары He спіцца. He ляжыцца: Надумала крылатай стаць Лісіца

— А-ах!..

Хоць бы раз

Мне паглядзець з-пад хмар На родны свой Лясны гушчар!..

I вось Ліса-разумніца Пайшла

Уранку за парадай Да Бусла:

— Паслухай, Бусел, I не рагачы...

Мяне,

Мой любы, Лётаць Навучы...

Хоць смех стрымаў, Усё ж здзівіўся Бусел: — Ды ты, Рыжуха, Звар’яцела, мусіць!..

Яна ж сваё: — He смейся. He крычы. Мяне ты, Бусел, Лётаць Навучы.

— Што ж, Для пачатку Ў неба панясу Цябе я сам.

I...

За каршэнь Лісу Ён ухапіў.

— А-ах,

Калі ласка, Мілы...

Сінечу неба

Рассякаюць крылы.

Вішчыць Ліса: — Дзівіцеся, лясы, Якія крылы Выраслі ў Лісы!

Цяпер змагу я Лётаць і сама!

Пусці мяне, Мой дружа. He трымай!

Які ў мяне

Шчаслівы сёння дзень!..

Уніз ляціць Ліса, А ўнізе — Пень.

Крычыць Ліса: — Калі ён хоча жыць, Хай адбяжыць!

А пень Стаіць сабе, Як пень...

Стаў цёмнай ноччу Для Лісіцы Дзень.

ВУГОР I КАРАСЬ

Ля стромых гор

У рэчцы чыстай-чыстай

Вугор вадзіўся бела-залацісты.

Ён славіўся

Ад рання да змяркання

Сваім дзівосна-прывідным убраннем.

Непадалёк Карась у глеі жыў,

Драмаў на дне,

Па плыні не кружыў...

Хто ведае,

Дзе стрэнеш шчасце з ліхам?

Карась убачыў неяк Карасіху.

Прывабную,

Акруглую з бакоў,—

За ёй вірыла плойма карасёў.

I кожны выхваляўся,

Хто як можа,

Які ён смелы,

Мудры

I прыгожы.

Карась з адчаю ў вір нырнуў глыбока,— На бляклага яна не кіне вокам.

Ён папрасіў:

— Вугор, ты на спатканне

Дазволь хоць раз адзець тваё убранне.

Каб ганарліўку змог прываражыць, Бо без яе мне ўжо зусім не жыць...

Вугор падумаў:

— Што ж,

Бяры, сусед,

Ды толькі беражы яго

Як след...

I вось ва ўборы,

Што агнём зіхціць,

Да Карасіхі наш герой імчыць:

— Прэч у бузу,

Няклюды карасі,

Я прыгажэй

I разумней за ўсіх!..

А Карасіха ўжо тапыршчыць пёркі,— Цяпер яна ля самай першай зоркі.

I дзень кружылі так,

I два,

I тры,—

Час Карасю вяртацца да гары, Час Карасю вярнуць вугроў убор — Адроддзю карасёваму дакор.

Ды сэрцу яго, пэўна, не хапіла Hi роздуму сумленнага. Hi сілы...

Вугор жа у сваім адзенні сціплым

Да норкі,

Нібы бедны родзіч, ліпне.

Як падмануў Карась, Аж смех прызнацца.

Як быць цяпер?

Як рыбам паказацца?..

I ён напяў фантазію усю, Каб як бальней адпомсціць Карасю. Да карасёвых тоняў цягне нерат,— Сам праз ячэйкі,— Бы прамень у дзверы.

Глядзіць Карась — нібыта дзіўны сон. Праз нерат праляцець памкнуўся. ён, Ды так у шчыльнай сетцы і засеў, Паторгаўся

I тут жа акалеў.

Тады і зразумела Карасіха — Лёс заручыў яе з бядою-ліхам. Для карасёў стаў дзень той чорнай ноччу, I доўга слёзы засцілалі вочы...

3 тае далёкай-даўняе пары, Як вугаль, чорным-чорныя вугры, У карасёў, Што носяць іх убранне, Пачырванелі вочы ад рыдання.

МІКОЛА МАЛЯЎКА

АТЭЛЬЕ «ПРАМЕНЬ»

Пяць гадоў вучыўся ў цырку На краўца Мядзведзь.

Спаў з машынай упрыцірку, Каб дыплом займець.

I адкрыў нарэшце ўдала Ў лесе атэлье:

Пад ялінай, як пад дахам, Цёпла, дождж не лье. На галлі вісяць тканіны, Стол — шырокі пень. Строчыць швейная машына Ў атэлье «Прамень».

I пры месяцы, бывае. He засне кравец: Спец адзіны, Абшывае

Лес з канца ў канец.

У чарзе парадак строгі. Да чаргі глухі, Лось — разгалістыя рогі —

Лезе без чаргі, Лезе са слязамі, Лезе ледзь жывы — Абляпіла заедзь 3 ног да галавы.

Стогне Лось каля машыны: — Я трываю ледзь!

Плашч-накідку з мешкавіны Мне пашый, Мядзведзь. Бачыш сам, гарачым роем Заедзь смокча кроў.

Рогі грозныя — He зброя Супраць камароў.

Прыцягнуўся Воўк з кульбакай У трусах адных, Вые: — Леснікоў сабака Мне спусціў штаны!

Голы, як у лазні, Галадаю зноў: Сорамна вылазіць 3 лесу без штаноў. Дык пашый другія, дружа, He завузь, аднак:

Цяжка будзе ў модных дужа Бегаць ад сабак.

Выхадная, не палюе На курэй Ліса.

Тут, у атэлье, хвалюецца: Дзе яе краса?

Быццам з перламутру, Ззяюць зубкі ўсе. He да твару футра Толькі ёй, Лісе:

Выцерлася ў лесе.

Страх, як мох, расце — Хутка поўсць аблезе Нават на хвасце.

I стаіць на задніх лапах 3 просьбаю цяпер:

— Футра мне пашый, Патапыч! Выкрай на каўнер, Выкрай хвост абавязкова, Каб не знаць бяды: Будзе чым ля хат вясковых Замятаць сляды.

Прыкусіў ад страху, мабыць, Тонкі язычок, Заікаецца без мамы Заяц-шарачок:

— П-покуль з морквай дзялак He заслаў с-сняжок, Мне п-пашыйце, дзядзя, Белы к-кажушок, Ш-шапку-невідзімку — Каб б-было лягчэй Р-ратавацца ўзімку Ад л-ліхіх вачэй.

С-сам у белым, В-вецер белы, Белая з-зямля. П-перастану, можа, бедны, 3-заікацца я.

Прыкаціўся і калючы Вожык-калабок.

Ён на днях сарваўся з кручы, Без калючак бок.

Жаліцца Мядзведзю: — Выручце хутчэй — Камізэлька з’едзе, Бачыце, з плячэй. Я баюся вос пякучых I змяіных джал. Спадзяюся, ў вас калючы Ёсць матэрыял. Ён цяпер у модзе, Дайце паглядзець.

— He завёз,— разводзіць Лапамі Мядзведзь.— Маю замшу, драп дабротны, Ёсць сукно, паркаль. А калючага, як дроту. He завёз, на жаль. Буду мець на ўвазе, Памагу: на базе, У хваінах, у ялінах, Ёсць матэрыял — Ад асіных, Ад чмяліных I змяіных джал...

Ходзіць слава пра Мядзведзя. Бедны, аж зароў: Паспявае майстра ледзьве Абшываць звяроў.

I пыляць лясныя сцежкі, Сцежкі мурашоў.

Нават з пушчы Белавежскай Зубр пяшком прыйшоў. Ад заказчыкаў адбою He было, няма.

Добра, што з вятроў гурбою Едзе ў лес зіма.

Дзеркачом падмёў абрэзкі, Склаў начынне ў клець I ў бярлогу лёг нарэшце Адпачыць Мядзведзь. А на пні аб’яву крыва Выразаў за дзень: «Да вясны закрыта Атэлье «Прамень».

ЯК ЗАЙЦЫ 3 ТУШКАНЧЫКАМІ Ў ФУТБОЛ ГУЛЯЛІ

I

Самалёт над пушчаю Ніжай звузіў круг, Сеў вялізнай птушкаю На паляну-луг.

Першы раз тушканчыкі Ў глыб лясную трапілі. 3 чамаданчыкамі Ледзьве сходзяць з трапа, Аж хістае слабых: Блага ім, няйначай, Футбалістам слаўным 3 Афрыкі гарачай.

— Дзе ў вас душ, скажыце,— Просіць трэнер-госць.

— Вунь ён, у блакіце, Хмарка — душ і ёсць! — Кажа Зубр лагодны, Зняўшы капялюш.— Калі ласка, госці, Пад блакітны душ!..

Бачаць, мох іскрыцца.

Бачаць, сапраўды

Б’юць праз хмаркі сітца Кропелькі вады.

Пад блакітным душам Скачуць, скачуць дружна, Скачуць Голыя, Вясёлыя, Скачуць, як у танцы, Госці-афрыканцы.

Дождж і сонца прамяністае Памаглі, няйначай,— Акрыялі футбалісты 3 Афрыкі гарачай.

II

Ліс-суддзя апоўдні Выбег, даў свісток, I ажыў на полі Ігракоў паток. Афрыканцы «мажуць» Запар два разы,— Жоўценькія майкі, Сінія трусы.

Мажуць, ды не падаюць Духам ад няўдач — Пасамі дакладнымі Адрасуюць мяч.

Стадыён падказвае, Стадыён гудзе: Заяц у падкаце Мяч забраў, Вядзе, Сам ударыць, мабыць, Вырашыў касы —

Беленькая майка, Чорныя трусы. На футбольным полі Шум, перапалох — Афрыканцы потырч Зайца збілі з ног. Пры варотах зараз Тоўпяцца гусцей: Ліс штрафным ударам Пакараў гасцей.

— Гол!..— Равуць трыбуны, Тупат навакол: Капітан трыгубы He прамазаў — Гол!..

Мяч вядуць тушканчыкі Мяч вядуць утрох.

Б’юць пяску фантанчыкі 3-пад імклівых ног. Mir — і госці, ззяючы, Аж ляцяць наўскач: Нападаючыя Адквіталі мяч.

Плача, твар закрыўшы, Заяц-варатар: Аступіўся крышку I — не лёг на ўдар.

Поле пыльнае Выбіта, як ток. Ліс на перапынак, Чуюць, даў свісток. Кагадзе ўстрывожаны Стадыён прыціх.

У ларках марожанае Расхапілі ўміг.

Зноў віраць трыбуны, Гул з усіх бакоў — Прывячаюць бурна Лепшых ігракоў.

Мяч вядуць тушканчыкі, Мяч вядуць утрох.

Б’юць пяску фантанчыкі 3-пад імклівых ног.

Да зайцоў са злосцю Ліс бяжыць наўпрост: Абаронца госцю Наступіў на хвост. Вінаваты каецца, Ды няўмольны Ліс — Афрыканцы Маюць шанцы Павялічыць лік.

Б’юць трыбуны ў ладкі, Воплескі — як дар: Мяч дастаў з дзевяткі Заяц-варатар.

Выбіў мяч някепска — Ігракам на ход, 3 твару змятай кепкай Выцірае пот.

А зайцы населі, А зайцы як бач У чужую сетку Закацілі мяч.

На футбольным полі Пыл атак не згас, Ды свісток апошні Даў суддзя якраз.

Воўк рахманы вые:

— Малайцы, зайцы! — Аж дрыжаць на выхадзе Тыя малайцы.

Скача зайчанятка —

Капітанаў сын:

— 3 перамогай, татка!

Два — адзін!

ш

Провады ўрачыстыя — Пушча ўся галёкае: Адлятаюць футбалісты Ў Афрыку далёкую.

I зайцы камандзе Пажадалі ўдач, Падарылі майкі I шчаслівы мяч! Ліс-суддзя з наказам Аддае свісток: Зычыць, каб не мазаў Hi адзін ігрок.

Зубр стары ўсміхаецца, Дорыць капялюш, Пад якім схаваецца Ўся каманда ў суш. Госці ціснуць лапкі На хаду зайцам, Запрашаюць з трапа: — Прылятайце к нам!.. Круг зрабіў над пушчаю, Лёг на курс хутчэй, Знік маленькай птушкаю Самалёт з вачэй.

ІВАН МУРАВЕЙКА

КАЗКА ПРА МІНУТУ I АНЮТУ

Аднойчы Анюта Сустрэла Мінуту. Сказала Анютка: — Якая малютка, Ты, мабыць, нічога He ўмееш рабіць: Hi бліна спячы. Hi схадзіць у грыбы. I рэчку, напэўна, He пераплывеш, I нават на памяць He вывучыш верш.

Сказала Мінута: — Дзяўчынка Анюта, Ты толькі не думай, Што я — ленаватая, Для гэтай работы Я — малаватая.

Адной мне не справіцца, Хочаш — паклічу

9 Беляруская казка

257

На дапамогу Любімых сястрычак.

У мамы Гадзіны Нас — шэсцьдзесят. Вялікай работы Робім мы шмат.

I маленькая Мінута Павяла далей Анюту.

Лясы, пералескі, Лугі і палі...

У горад вялікі Мігам прыйшлі.

Труб цэлы лес Узнімаецца ўвысь. Гаворыць Мінута: — Гэта — наш Мінск.

Прыходзяць на трактарны Слаўны завод...

Анюта ў здзіўленні Стаіць ля варот.

Дзве працаўніцы — Малюты-Мінуты — 3 цэха выводзяць Трактар магутны.

Дзіўнае дзіва

Анюта адкрыла: — Якая ў Мінуты Вялікая сіла!

3 завода ідуць I ідуць трактары.

Аж рэха грыміць У палях, у бары.

I маленькая Мінута Павяла далей Анюту.

Цераз дарогу — Аўтазавод.

Анюта ў здзіўленні Стаіць ля варот.

Чацвёра ўвішных Мінутак-сясцёр Аўтамашыну Выводзяць у двор.

Чатыры Мінуты Рабілі яе.

Анюта ўрачыста Салют аддае.

Гудзе грузавік: — Дзяўчынка, бывай! Я еду ў далёкі Нязведаны край.

I маленькая Мінута Павяла далей Анюту.

Анюта ў здзіўленні Стаіць ля варот.

Мінута адна, Без падмогі сясцёр, Чатыры «Арлёнкі» Выводзіць у двор.

Дзіўнае дзіва

Адкрыла Анюта;

— Чатыры машыны Зрабіла Мінута!

...Аўтамашыны імчацца Па тракту, Веласіпеды імчацца Па тракту, Ходзіць па полю бязмежнаму Трактар...

I маленькая Мінута Павяла далей Анюту...

ЯРАСЛАЎ ПАРХУТА

КОТКАВЫ КАЗКІ

Сядзеў Котка на загнетку. Баяў Котка казкі дзеткам...

Ды аднойчы надвячоркам Басанож пабег на горку, Снегу з рызыкі паеў I ангінай захварэў.

Котка трапіў у бальніцу.

Трэба ж Котку падлячыцца: He трывожцеся, сябры,— Там што трэба дактары!

Ну а казкі тыя, дзеці, Расказаць вы мне даверце. Бо калісь для нас, малых, Котка шэры баяў іх.

КАЗКА ПЕРШАЯ БЫЛА ПРА БАБУЛЬКУ I КАЗЛА

КОЗЛІК-ЦЫМБАЛІСТ

Жыў-быў Козлік у бабулі, Як у роднае матулі, Смачна еў, бяды не знаў I ва ўсім ёй памагаў.

To падклеіць бабцы чуні. To мышэй прагоніць з пуні, To падлогу падмяце. To вадзіцы прынясе...

А нядзельнымі дзянькамі Частаваць любіў блінамі. Сам, бывала, напячэ Ды на печ падасць яшчэ... Як настрою прыбывала, Мог засесці за цымбалы. Быў бабульцы проста рай — Век жыві, не памірай!

Ды аднойчы — во навала! — Мышы выкралі цымбалы I за пуняю старой Струны згрызлі да адной.

Узлавалася бабуля: — Без цымбалаў не магу я! Ты пакуль пагаспадар, Я — паеду на базар!..

Стаў напі Козлік гаспадарыць — Прыбіраць і кашаварыць.

Потым курак накарміў — I галоўны клопат збыў.

Пакруціўся каля хаты — I ў гародчык. Там рагаты, Час каб вольны чым заняць, Стаў такое вытвараць!

Паламаў спярша прысады. Потым кінуўся і ў грады.

Куры тут яму: — Куды!

Хіба ж мала лебяды?

Козлік наш нібы не чуе, Грады бабчыны дратуе — Памідоры, буракі, Рэпу, моркву, агуркі...

Куры з плота цікавалі, Ледзь ад смеху не каналі: — Тут і нечага казаць — Будзе бабка лупцаваць!..

Але ён ужо капусту У гародчыку дахрумстваў. Потым лёг у жоўты кроп I спакойненька захроп.

А ўсхапіўся — спахапіўся: — Сапраўды, у шкоду ўбіўся! Папярэджвалі ж мяне!

Зараз кара не міне!..

Мышка тут яму з-за пуні: — Распускаепі рана нюні! Глупства я калі зраблю. To ў нары сядзець люблю...

Козлік вохкае, бядуе:

— Дзе знайсці нару такую? Ды ці выручыць нара?

Лепш сыду я са двара.

I пабег у лес дрымучы.

To нізінаю, то кручай Неслух наш брыдзе, брыдзе, Страх хавае ў барадзе...

На адной з лясных дарожак Яму раптам стрэўся Вожык: — Ты куды, Казёл, бяжыш? Ты чаго, Казёл, дрыжыш?

— Уцякаю ад расправы... Бабцы я зрабіў патраву... Як у вочы ёй зірнуць?

Лепш ваўкі няхай з’ядуць!..

— Ты пакінь дурныя жарты!

I адчайвацца не варта. Бачыш хатку пад сасной? Там ратунак будзе твой.

Козлік бегма ў тую хатку, Пачынае па парадку: Так і так, маўляў. Уліп. Мо прытулак мне далі б?..

— Нарабіў, гаворыш, ліха? — Засмяялася Зайчыха

I свавольніка Казла

На палянку павяла.—

Вось глядзі, якія грады!

Я табе даю параду:

Набяры хоць сем пудоў Ды хутчэй бяжы дамоў.

I жартуе: — Без капусты На стале нібыта пуста... Так што, браце, не шкадуй, Пад завязку мех трамбуй!..

Козлік рады, ледзь не скача: — Як магу табе аддзячыць? — Груз на плечы і: — Бывай!

К нам у госці забягай!..

Ну і выліў ён тут поту!

Сам сабе паддаў работы! — Ледзь пад вечар той мяшок Ён дадому прывалок.

Бабка пляснула ў далоні:

— Што з табой, Казёл, сягоння? Дзе ты быў і што рабіў?

Што такое натварыў?

— He крычы, бабуля, ціха! Вось капуста! Ад Зайчыхі!..

— Браў, Казёл, яе дарма. Спажывала б хай сама.

Маем свой мы агародзік...

— Я, бабуля, там нашкодзіў. Здуру ў градах гарцаваў, Агародзік здратаваў...

— Ну, калі ты павініўся

I ў тым лесе не згубіўся.

Я не буду — так і быць! — За правіннасць тую біць... Каб цябе не паважала, To цымбалы б не купляла...

Козлік тут павесялеў I пайграць адразу ж сеў.

Струны млелі, струны пелі, Струны весела звінелі.

Нават бабка ля стала

Ледзь не ўпрысядку пайшла.

Нават куры не стрывалі —

У падпечку сакаталі: — Во які Казёл ігрэц! — Во які ён маладзец!

А стаміліся ад гуляў — I раптоўна ўсе паснулі.

А КАЗАЧКА ГЭТА —

ПРА ПТУШЫНЫХ ДЗЕТАК

ПЕРАПЁЛАЧКА

Толькі сонейка ляжа ў траву, Перапёлка склікае дзятву: — Спаць пара!

— Спаць пара!..

Ды не чуюць гарэзы наказ.

Ім пабегаць тады самы раз.

Mo i праўда, не трэба няволіць. Хай пабегаюць крышачку ў полі. Пакуль будуць у гулі гуляць, Маці зможа і кросны даткаць...

Зай таксама пакуль што не спіць — Вунь ідзе канюшыну касіць.

He кідае свой клопат і Крот — Перакопвае зноў агарод.

Пад бярозай суседзі-чмялі Медавуху рабіць пачалі...

Пазірае матуля ў акно

I ўсё тчэ, і ўсё тчэ палатно. Будзе кожнай дачушцы сяннік, Самаробны кужэльны ручнік. Толькі дзе яны бавяцца, дзе? He відаць непаседаў нідзе.

Раптам бачыць: з тае ярыны Ледзь не ляцелі яны

I на чым свет стаіць Крычалі:

— Піць!

— Баліць раток!

— Вады б глыток!..

Што здарылася? Што за бяда?

I навошта малечы вада?

— У прыску зары каласкі Мы пражылі... Ды асцючкі Накалолі раткі...

Во якая навала! He жарты! Толькі дома вады ані кварты.

Мо вярсты чатыры Будзе да ракі, Але ж пагублялі Дзеці кацялкі... Можа, зараз лепей Кінуцца ў сяло? Ды яны ж учора Прадзяўблі вядро...

Ёй Зайчыха кажа: — Выручыць магла б, Але я капусту Сёння паліла...

He памог бядзе той I маўклівы Крот. — Я вады,— сказаў ён,— He бяру і ў рот.

He змаглі вадзіцы Даць ёй і Чмялі — Раніцой вадою Солад развялі...

Перапёлку-маму Супакоіў Драч: — Вось стаіць на лаве Поўненькі гарлач!

Забяры яго ты I жывой вадой Напаі блазноту — Здыме як рукой!

Перапёлка гарлачык забрала, Шчыра дзякуй суседу сказала I пабегла дадому хутчэй Ратаваць неслухмяных дзяцей.

Перапёлка мінула лясок, I грудок, і сыпучы пясок,

Камяні, што на сцежцы ляжаць, I тутэйшую сенажаць, Пераскочыла колішні брод, Спраставала Кратоў агарод, Сад Чмяліны і Зайкін мурог.

Вось, нарэшце, і родны парог.

Ды тут зноў адбылася навала — Спатыкнулася раптам і ўпала. — Ой, бяда! — закрычала.— Бяда! 3 гарлача разлілася вада!

I навоштачка нехта пакінуў На сцяжыначцы тую травіну?!

Прыбеглі суседзі на гоман той.

Іх і ў бядзе не разліць вадой! Сталі суседцы яны спачуваць, Сталі суседку яны суцяпіаць.

Зай пачухаў за вухам: — Ай!

Нас, Перапёлачка, выбачай! Тую травіну з Заяй згубілі, Калі дадому сена вазілі...

Чмель прапануе басам сваім: — Мо медавухі прынесці ім?

— Падкія дужа! — уставіў Крот

I як вадзіцы набраў у рот...

Але прыбегла аднекуль Пліска

I падала паўнюткую міску Чыстай, празрыстай, вады жывой I як рукой зняла неспакой.

Перапёлачка дочак паіла

I ўсё Пліску хваліла, хваліла... Як малеча крыху акрыяла,

Маці строга дачушкам сказала: — Болып каб вы ні нагі са двара!

Спаць пара!..

Толькі дзеці ёсць дзеці, вядома... ЦІ ўтрымаеш іх сілаю дома?

К небакраю бягуць напрасткі, Пэўна, пражыць ізноў каласкі.

Ну а потым, вядома, і піць Будуць вечар цалюткі прасіць...

Ды нічога! Такой тут бяды!

He жыве цяпер дом без вады. Адшукаліся зноў кацялкі — Колькі хочаш, наносіш з ракі.

На ўсялякі выпадак Чмялі Пару бочак вады налілі.

Назапасіў вадзіцы і Зай.

Трэба будзе — ідзі, пазычай!

Выручыць можа спагадлівы Драч — Нядаўна ён новы набыў гарлач.

Нават Крот, хоць вады не ўжывае Але калодзеж ля плота капае...

Ды Перапёлачцы ўсё неспакой — Лепш, калі дзеці заўжды пад рукой Вось чаму, толькі як згасне зара, Кліча матуля блазноту з двара: — Спаць пара!

— Спаць пара!..

СКАЗ ЦЯПЕР Я ПАВЯДУ ПРА ЛЯНОТУ-ЗЛЫБЯДУ

МУРАШЫК

Вам вядома, малышы, Як працуюць мурашы.

...А ў мурашніку адным,

Што ў бары стаіць сівым,

Вырас неяк абібок.

Ён ад дому — ані крок!

Усяго што мог рабіць — У цянёчку лынды біць.

Да таго ж хвальком ён быў, Кулаком у грудзі біў: — Хоць сягоння я магу

Ліса цапнуць за нагу

I, як толькі захачу, Хвост на памяць адкручу!..

Ліс пачуў і — тут як тут: — Хто жадае мне пакут?!

Зледзянела ўся душа У задзіры Мураша.

Ды назаўтра на суку Выхваляўся Павуку: — Калі так — да матузка

Прывяжу Маладзіка.

Светла бегаць будзе ў гай — Хоць ігліцу ты збірай!

А Павук стары са сну Ножык точыць аб сасну...

Скалануў малога страх (He сусед, а проста жах!). Патырчма на дол зляцеў I на доле тым самлеў.

Потым — зірк туды, сюды: Мора перад ім вады!

— Цётка Люгашка,— сказаў,— На той бераг перапраў!

— Прэч ад купіны, гультай, Нам канцэрта не зрывай!..

I Мурашык наш бягом На лясны аэрадром. Стаў прасіцца ў Страказы: — Да сваіх ты завязі!

— Заляцець магла б я ў бор — He заводзіцца матор.

Пра бяду пачуў Слімак —

He смяяўся зроду так: — Як хвасты круціць — дык мог, А цяпер — ні рук, ні ног!..

Сеў Мурашык пад кустом, Слёзы льюцца ручаём: — Што рабіць мне? Як мне быць? Як мне мора пераплыць?

Раптам бачыць: з-за гары Коцяць нешта Камары. — У арэхавай шкарлупцы Будзеш ты нібыта ў шлюпцы! Так што, браце, не бядуй, Бяры тычку і кіруй!

Шчыра кажучы, з нязвычкі Дрэнна слухалася тычка. Ды нарэшце наш герой Пераплыў на бераг свой.

А на беразе на тым Мітусіліся браты:

— Вечна ў нешта ўліпнеш ты!.. Брацца ўжо за розум час!

He падводзь ты болей нас!

I Мурашык б’е чалом:

— Перастану быць хвальком!

He хачу гультаяваць — Буду з вамі працаваць!..

Сапраўды, з пары тае Ад братоў не адстае...

ЯК АДНОЙЧЫ НА ПРЫПЕЧКУ МАЛАЦІЛІ МЫШКІ ГРЭЧКУ

ПАМАГАТЫЯ

Апаўночы на прыпечку Малацілі мышкі грэчку.

3 пагулянкі бег Прусак: «Вы малоціце не так!..» Бэнц налева, бэнц направа — Увіхацца стаў рухава.

Так і сяк і наўскасяк Па снапах лупіў Прусак. Напалохаліся мышкі: — Пераб’еш усе гладышкі! Лепш вяртайся, дагуляй, Працаваць не замінай! Прыбягае Таракан: «Не вялікі тут ён пан!» Ухапіў за рукі-ногі: «Прэч, лайдачына, з дарогі!» Цэп — аберуч і пайшоў Малаціць снапы наноў.

Да і ён мышэй не слухаў — Бічам біў-лупіў з-за вуха, Трушчыў сподкі і глячкі, Макацёры і гаршкі...

Мышкі нанава гаруюць: Як ім збыць бяду другую? Тут з вячорак Цвыркунок Скрыпку стомлена валок. Мышкам ён паспачуваў — Таракану марш сыграў. Ну а потым як ударыў, Як паддаў ён скрыпцы жару!.. Заспявалі струны пчолкай.

Бас падчас чмяліхай бомкаў, Сам — прытупваў па саломе. Дзе падзелася і стома!..

Ды сказалі мышкі строга: — Тут не клуб табе, нябога, I не сцэна на прыпечку — Дамалочваць трэба грэчку! Цвыркунок нібы ачнуўся — За суседам пацягнуўся. Ну а мышкі? Ды цыпамі Змалацілі грэчку самі! Самі потым круп надралі, Кашы смачнай згатавалі, Мышанятак накармілі, Шчэ й суседзяў надзялілі.

КАЗКА НОВАЯ — ПРА БОТЫ, ПРА БУСЛА I ПРА БАЛОТА

БОЦЯ-БАЦЯНОК

Выйшаў Боця на балота

Пафарсіць у новых ботах.

Падбягаюць кулікі: — Во фасоністы які!..

Падбягаюць журавы: — He халявы, а хлявы!..

А прыбеглі чаплі з броду: — Мы такіх не мелі зроду!

I няўжо ты не дасі

Гэткіх ботаў панасіць?..

Але Боця бы не чуе, Па пракосах шпацыруе.

Hoc у Боці — ой-ё-ёй! — He дастаць і качаргой.

Раптам Боця паслізнуўся

I ў канаве апынуўся.

Па калені Боця ўграз.

He пускае Боцю гразь.

Чаплі збегліся, крычаць:

— Боты трэба ратаваць!

— Твань каму мясіць ахвота?

— Лепей вымем Боцю з ботаў!

Прыляцелі з-за ракі

Журавы і кулікі, Сталі чаплям пасабляць Боцю з ботаў даставаць.

Валтузні хвіліна з ім, I наш Боця — на сухім.

Боты поначы шукаць, Што з ваўкамі начаваць...

Млосна робіцца ўваччу.

Я сушыцца палячу!..

Тую бачачы пацеху, Ледзь не лопалі са смеху Жабы-мамы, жабы-таты, А найболей — жабяняты.

А як толькі развіднела, Думку выказалі смела: — Час нарэшце надышоў Правучыць усіх буслоў!..

I зрабілі, як сказалі,— Боты ўраз перахавалі. Зверху — жменю асакі.

I паселі, як пянькі...

...Зноў наіп Боця на балоце. He ў гуморы толькі Боця.

Дол абмацаў сто разоў, Але згубы не знайшоў.

Hori ў Боці па калені Ад вады пачырванелі.

Боты стаў свае шукаць, Ды нідзе іх не відаць.

— Мо сплылі яны ў вірок? — Чаплі крыкнулі здалёк.

— Можа, ракі патапілі? — Журавы з суседа кпілі.

Прыляцелі з-пад ракі Непаседы кулікі, На канаву паглядзелі: — Твае боты... жабы з’елі!..

Але ім не верыць Боця.

Ён і зараз на балоце.

Ля канавы босы ходзіць I з вады вачэй не зводзіць...

Свае боты ён шукае.

Заадно і жаб ганяе.

А цяпер я вас пакіну...

Котка ж крочыць па сцяжыне!

Котка з больніцы ідзе — Торбу казак вам нясе!

Толькі вы не гаманіце

I спакойненька сядзіце.

Хай наш Котка распранецца

Ды з дарогі азірнецца...

Торбу з казкамі развяжа — Па парадку ўсё раскажа.

АЛЯКСЕЙ ПЫСІН

ЛЯСНАЯ ГАЗЕТА

Што за стукат і грукат У бары-гушчары?

To газета друкуецца На сасновай кары.

У берэце чырвоным, Што зіхціць, нібы жар, Завіхаецца дзяцел — Ён галоўны друкар.

Выбівае ўсе знакі — За радочкам радок, Ставіць коскі і кропкі, Толькі чутна: чок-чок!

А маленькія птушкі — Пасыльныя ў яго, Весткі-чуткі прыносяць 3 наваколля ўсяго.

Вось апошняя кропка — Самы звонкі удар:

Сваю справу закончыў Працавіты друкар.

Абвяшчаюць з сасны на сасну Пасыльныя:

— Калі ласка, чытайце «Навіны лясныя»!

Сыч ціхутка прыляцеў, У дупле ён не ўсядзеў. Развітаўся ён са сном, Ужо бачыць сыч і днём. Бо ў аптэцы на базары Падабраў ён акуляры.

Просьба птушак тут усіх: — Ты чытай нам, сыч, услых! — Ёсць умова, каб мяне He перабівалі.

I чытае гучна сыч Пра

мядзведзевы цымбалы. Пашчапаў сасну пярун, Нарабіў ён многа струн. Струны новенькія, Струны тоненькія, Ёсць пявучыя, 3 сонца вітыя, Ёсць грымучыя, Басавітыя.

Прыйшоў мішка таўстапалы: — Вельмі здатныя цымбалы! Б’е па струнах, а ў бары Падпяваюць камары.

Усміхнуўся сыч ледзь-ледзь: — Вынаходлівы мядзведзь. Хай жа гукі звонка льюцца, Паглядзім, якія

люцікі — Кураняткі жаўтаротыя Выйшлі, бестурботныя, Да рачулкі на лужок, На зялёны муражок. А з-за рэчкі шух-шух, Вылятае каршук.

Ой, бяда, ой, бяда, Толькі луг ды вада, Дзе схавацца?

Кураняткі не ўцякалі, Люцікамі сталі. He баяцца.

Заўважаюць гэта птушкі, Шчабятушкі і пяюшкі. — Малайчыны, кураняткі! — Што далей?

КРАТОВЫ ХАТКІ

На паляне, дзе палаткі,— Пад зямлёй кратовы хаткі. Тут няма ніколі сонца, Бо — ніводнага аконца. Павукі з маткамі ходзяць, Правады свае наводзяць, Каб на тых на правадах Пад дзірван — таўшчэзны дах — Электрычнае святло Паплыло.

Значыць, будзе святлей I у падзямеллі.

Сыч чытае далей Паведамленні: У вавёркі Веры — Рамонт кватэры: Змяніла шпалеры, Вокны і дзверы.

Ёсць на кладоўках Новыя стрэхі, Каб не намоклі Грыбы і арэхі.

* * *

Праз густыя лясы Да Трох Калод Пракладаюць ласі Вадаправод.

* * *

Сёння ў аленя Дзень нараджэння. На імянінах — Статак ласіны.

* * *

Браканьер на паляванне Выйшаў з стрэльбай на паляну, А зайцы напалі, Стрэльбу адабралі.

* * *

Выхваляецца дзік, Што ён з’есць маладзік.

* * *

Весткі з базара: Сыч купіў акуляры. Сыч ажно ўсміхнуўся: — Жонцы пахвалюся, Бо не жарты гэта — Трапіў я ў газету.

Зноў звініць кара сасновая Стукат не змаўкае.

To друкуецца новая Газета лясная.

МАКСІМ ТАНК

КАЗКА ПРА МУЗЫКУ

Частка першая

За борам цёмным, Вялікім, Дзе, зачапіўшыся За сасновы грэбень, Калышацца сіняе неба,— Жыў сірата Музыка.

He меў ён ні двара, Hi гароду;

Толькі сярмяжку старую — Прыкрыцца калі ў непагоду — I жалейку жывую.

А іграў ён заўсёды Весела.

Нават дрэва, пачуўшы яго, Хоць бы нізка да долу Галіны плакучыя звесіла.

Зашуміць, засмяецца, Атрасаючы пыл.

Закалышацца вецер, I заскачуць, Як зайцы, На полі снапы.

А што ўжо казаць пра людзей! Калі кожная песня яго Сілы шмат дадавала, Шмат будзіла у сэрцы надзей, Беднякоў і сірот сагравала... Вось які быў з Музыкі Мастак-Чарадзей!

Далёка,

Там, дзе сонца заходзіць, А мо і яшчэ далей, Жыў цар у палацы вялікім. Ён не раз чуў ад розных Бывалых людзей, Што на свеце ёсць Гэткі Музыка.

Загадаў цар

Музыку таго прывясці У палац, на царскія вочы. Прывядуць — Усіх азалоціць,

А то — лепш і дамоў не ісці...

Ішлі слугі цара дзень і ноч: I пры сонцы,

I пры месяцы высокім — То лесам. To полем. To гарой, To сухадолам глыбокім.

Аж пачулі,

Нешта недзе грае, Толькі дзе і хто — He відзяць, Хоць ідуць

На дзіўны голас краем

Ужо цэлы тыдзень.

Адзін кажа:

— Можа, гэта здань?

Другі:

— Мо трава спявае?

Толькі трэці,

Прылажыўшы вуха, Кажа:

— Братцы! Тут зямля такая!..

Можа, лепей пойдзем да ракі, Дзе ля вадапоя

Ловяць сонца рыбакі, Ды спытаем, Што такое?

Аж глядзяць —

Насустрач ім ідзе

Ў лапціках лазовых хлопчык Невялікі.

Вось паслы ў яго пытаюць:

— Дзе

У вас жыве такі Музыка?

Выняў ён жалейку ды зайграў Толькі зазвінела рэха борам, Разлілося шумам траў, Высыпалі песню слухаць зоры.

Тут усе пазналі, хто прад імі. Вось паслы і кажуць:

— Хоча цар

Адкупіць тваёй жалейкі чар Разам з песнямі жывымі.

А Музыка кажа: — Бедны мы. Сам я голы, як калок у плоце.

Можа, ваш багаты гаспадар Камяні усе на полі азалоціць, Але я жалейкі не прадам Hi цару, ні вам ніколі!..— I пайшоў Музыка ўдаль, У сінеючае поле.

Частка другая

Доўга думалі паслы

Над сваёй бядой-няшчасцем.

Парашылі, што жалейку

Трэба ім украсці.

Скураной дарожнай торбай

3 іх патрос адзін:

3 торбы вылецела птушка, Паднялася ў сінь.

А другі на мокры дзёран

3 світкі рукава

Вытрас цень кудлаты, чорны,—

Hi воўк, ні сава,—

Аж, здаецца, пацямнела

Неба, зелень траў...

Трэці — гадзіну 3-за пазухі дастаў.

Вось адзін пасол гаворыць Птушцы:

— Ты ляці, Дзе лускою серабрыстай Нёман зіхаціць,

Дзе купаецца зялёны

Вецер у траве...

Там, здаецца, і Музыка Ў тым краю жыве.

Ценю кажа:

— Пойдзеш полем, Згасіш ясны дзень

I зблытаеш сцежкі зораў

3 сцежкамі людзей.

Кажа гадзіне:

— Як толькі Край задрэмле ўвесь, Да Музыкі па жалейку Ціха папаўзеш...

Над ракою звісла жыта I клён малады.

Спіць Музыка пад ракітай, He чуе бяды,

Што лягла нямая ціша На палі, лугі, Што над ім снуе начніца Чорныя кругі;

Што апала ноч глухая

I па дзеразе

Да яго на скат пясчаны Гадзіна паўзе.

Сніцца сон яму, што быццам Ружавее даль,

I пяе, і залаціцца Ў Нёмане вада.

Бачыць дзіва: у палацы

Нейкі цар сядзіць, Смеючыся, на Музыку Весела глядзіць.

F

Хлебануў з каўша ён мёду, Выцер бараду

I зайграў ды на жалейцы: — Ці-ра-ра, ду-ду!..

Скочыў да цара Музыка...

Знік раптоўна сон.

Толькі шолах мокрай вікі Ды калосся звон.

I ў траве шум чуе нейкі, Там, дзе яра скат...

I... за пазухай жалейкі

He знайшла рука...

Частка трэцяя

На курган рагамі вострымі Апёрся ясны месяц.

Ідзе дарогаю Музыка, Галаву на грудзі звесіў.

10 Беларуская казка

289

Ўсіх пытаўся, можа, бачыў, Можа, чуў хто пра зладзеяў?

Але вечарам апошнім Нават вецер спаў, в:е веяў;

Камары ў густых чаротах He снавалі ў змроку сілля, Нават слонка познім лётам He абмыла сваіх крылляў.

Толькі, свечку запаліўшы, Светлячок адзін, на дзіва, Бачыў, з папараці нешта Як паўзло па сонных нівах...

Яшчэ нешта бачыў вожык, Але што? — і сам не ведаў... Распытаўся іх Музыка

I пайшоў на захад следам.

Доўга ён ішоў... Аж бачыць: Баразной ідзе Араты

I з сяўні шырокай сее Жменяй чорныя зярняты.

Зацікавіўся Музыка

I Аратага пытае:

— Што ты робіш гэта, дзядзька? — Потам ніву засяваю...

Ды пытаецца ў Музыкі, Скуль ідзе, з якога краю. На дарогу даў у торбу Хлеба чорнага акраец.

Цэлы дзень ідзе Музыка, Ізноў дзіва спатыкае: Волат горы крышыць, ломіць I з далінамі раўняе.

Прывітаўся з ім Музыка, Пра няшчасце сваё кажа... A на гэта хлапцу Волат: — Я пайду з табою разам.

Пазаву Асілка, брата,— На другім канцы разоры Ён сядзіць і днём і ноччу, Ўе пяньковыя аборы,

Каб развесіць свае сіллі

I за лета, і за восень Знішчыць птушак пералётных Што пустуюць нам калоссе.

А ён хай пакліча Вяля, Што стаіць каля папару, Разганяе дратаванай Пугай статак цёмных хмараў.

У запас набралі лапцяў

I крануліся пад вечар У далёкую дарогу, Торбы ўскінуўшы на плечы.

Падышлі да сіне мора.

Мора дрэмле, серабрыцца. Толькі аднаму Музыку Ноччу месячнай не спіцца.

Чуе, на шляху падвебным

Гусі дзікія гавораць Пра цудоўную жалейку, Пра бяду яго і гора.

Што на родных яго нівах I над Нёмнам яго слаўным He чуваць ніякіх песняў. He смяюцца людзі даўна...

I задумаўся Музыка...

Гусі крумкаюць-гавораць: — За трохтысячнаю хваляй Востраў ёсць на сінім моры.

Цар задумаў справіць свята,— Мёд па чарах паліецца, Будуць на зачараванай

Там іграць-спяваць жалейцы...

— I мяне з сабой вазьміце...— Ды не чулі гусі крыку.

Толькі збуджаная хваля Пенай пырснула ў Музыку.

Частка чацвёртая

Да ўсходу сонца ўстаў Музыка.

Ў сэрцы непакой і скруха.

Хутчэй сяброў паведаміў ён Аб тым, што ў выраі падслухаў

Рашылі:

трэба секчы сосны, Хутчэй збіваць вялікі плыт

I хоць бы леты, зімы, вёсны, А на далёкі востраў плыць!

Шуміць бор цёмны, уздыхае;

Кіпіць работа, звон ударыў.

Гатова мачта смаляная, На ёй з кашулі белы парус.

I толькі збуджанае сонца Праменні кінула над логам,— Плыт ціха па гладкой затоцы Крануўся ў дальнюю дарогу.

Вяслуюць, толькі толку мала:

Прачнуўся ранні вецер шэры, Насустрач гоніць вал за валам I зноў варочае на бераг.

— Зацяжак плыт,—

Асілак кажа,— Хай едзе Вяль адзін з Музыкай, Каб не змяла іх бура часам, Няхай сябе прывяжуць лыкам.

А сам пайшоў на бераг з братам, Дзе леглі на пясчаны ўзгорак

I проста ў твар вятроў кудлатых Дзьмуць пачалі на сіне мора.

I мора грозна застагнала,

I мора грозна загрымела, Як горы, ўспененыя хвалі Панеслі плыт на грывах белых...

Мінаюць дні, то ў моры тонуць, To ззяюць зноў агнём з гары. Глядзіць Музыка з Вялем ў тоні, I на каралы, і на рыб,

На груды перлаў і камення, На вадаростаў свет багаты, I на затопленыя лодкі Купцоў, ваякаў і піратаў. Над галавой, пад аблакамі, Арол ляціць з ахрыплым клічам: Мо ён спрачаецца з вятрамі, Ці ўбачыў свежую здабычу?

Ды адлятае без абеду За вадзяныя горы-хвалі.

I толькі доўга яго следам

Глядзяць сябры — Музыка з Вялем...

Гаворыць Вяль: — Здаецца, востраў

Відаць, а можа, гэта сон? Сцяной залочанай і вострай Абнесены з усіх старон.

Калі наблізіліся, бачаць: Зусім нязнаны край зямлі; Куды ні глянь — дамы, палацы, А ў порце — мачты, караблі.

Шуміць натоўп, шуміць, смяецца;

Па цэлым беразе пакатым Вяселле хмельнае ліецца,— Відаць, што цар спраўляе свята.

Сядзіць сам высока на троне, Сем чалавек трымаюць бруха.

Ў брыльянтах, янтарах карона Цяжкая з’ехала на вуха.

А слугі спераду і ззаду Кругом стаяць напагатове, Каб выпаўняць цара загады. На белых на сталах дубовых Нямала мёду, рыбы свежай, Хлябоў, звяроў і птушак дзікіх 3 глыбінь Палесся, з Белавежы... Аж не надзівіцца Музыка!..

Гаворыць цар:

— Пара сягоння Гасцей маіх павесяліць...— I вось з паклонамі да трона Падходзяць царскія паслы.

— Зайграем,— кажуць яны,— тое, Што самі гукі запяюць...— Аж анямеў Музыка з болю, Жалейку ўбачыўшы сваю...

На цэлым беразе ўсё змоўкла; Застыла — цішыня нямая.

Ды не чуваць чароўных тонаў... Маўчыць жалейка, не іграе./

Цар узлаваўся:

— Вось дык штуку Прынеслі мне з чужога краю! Няўжо ж ніхто не збудзіць гукаў, Ніхто на ёй не заіграе?

Маўчаць.

Спусцілі ўсе галовы.

I калі цар другі раз клікаў, Наперад у лапцях лазовых 3 кійком праціснуўся Музыка.

Узяў жалейку і шчаслівы

Абцёр крысом сярмяжным з пылу...

На ўсе лады і пералівы Яна ў яго загаварыла:

To звонам жаваранка ў жыце, To салаўіным свістам чулым, Трывожнай кнігаўкай ў ракіце I ў лесе шэраю зязюляй.

Пазней зайграў, як жнеі пелі, Як вецер шапацеў саломай, Сівыя хвалі Нёмну пеніў

I абарваў акордам грому...

А рэха ўсё яшчэ іграла

I толькі змоўкла ў нетрах бору Тады, калі Музыка з Вялем Дабеглі ўжо да сіне мора.

Схапіўся цар:

— Хутчэй вярніце, Пагоню шліце за пагоняй!..

Ды белай чайкаю ў блакіце 3 кашулі белы парус тоне.

Частка пятая

Гаварыў Асілак брату:

— Глянь, дзе хвалі пеніць шторм Ці то грывай вал дзевяты.

Ці то зломаным крылом Птушка, тонучы, махае? — He, не хвалі там іграюць. He крылаты ўзмах птушыны, Гэта парус ў моры сінім!..

Кажа зноў Асілак брату: — Глянь на сонечны загар, Быццам коней ляціць статак, 3 шумам, навальніцай хмар.

— Эх, не хмары і не коні Пеняць вадзяныя горы, Гэта царская пагоня Паказалася на моры!..

Стогне вецер, вые дзіка, Круціць хвалі валам шэрым. Ужо бачыць Вяль з Музыкай Бор стары, знаёмы бераг.

Яшчэ вёсламі ударыць! Плыт урэзаўся ў пясок, Мачта хіліцца набок, Звесіў крыллі мокры парус,

Пырскі мора на ім ззяюць... Вяль Музыку так гаворыць: — Мы гасцей з-за сіне мора Без цябе тут прывітаем.

Хопіць ім сталоў-курганаў; Мёдам абнясём ліповым. Хай даруюць, калі п’яна 3 плеч пакоцяцца галовы

Або ў скоках пад нагамі Трэснуць панцыры іх, шлемы... Ты ж ідзі далей шляхамі, Дзе над Нёмнам вербы дрэмлюць

Дзе шумяць прасторы жыта Ў залатым імглістым цвеце, I што бачыў, раскажы ты, Перадай ўсім на жалейцы.

Разышліся. Вяль з братамі Ловіць мора сіні подых, А Музыка йдзе шляхамі На сустрэчу сонца ўсходу.

Вось ужо ў далінах тоне, Вось хаваецца за межы, Толькі ўсё жалейкі тоны Разліваюцца ў бязмежжы.

А тым часам у затоку Караблі ўсё прыбываюць, I на бераг на шырокі Цар з дружынай высядае.

Сам цар выступіў наперад, Кажа: — Гніцеся мне ў пояс! Сплёў густы для вас я нерат, Каб цягнуць да вадапою.

Лепей самі аддавайце

Мне Жалейку і Музыку, А то з вашых плеч на лапці Надзяру мяккога лыку.

I рагоча ўся дружына.

Вяль гаворыць: — Што хваліцца! — Паглядзім лепш, хто ў даліне Выстаіць ці ляжа ніцам...

— Што, няўжо на вас, на гэткіх, Маёй сілы будзе мала? — Ізноў разам цар, і войска, I паслы зарагаталі.

А пасля пайшлі ўсе ў наступ Чорнай ненавіснай сілай.

Вырваў Вяль дуб каранасты, Пояс патужыў Асілак.

Волат парасправіў плечы — I сустрэліся з навалай.

Пачалі мясці і секчы — Толькі рэха застагнала.

Быццам жнівам на іржышчы — Сноп на сноп — кладзецца сіла; Цэлы дзень грыміць ігрышча, Як стагі, растуць магілы.

Наступае вечар сіні,

Сонца ў хвалях мора тае, Позна волатаў з дружынай Раздзяліла ноч глухая.

Цар хутчэй уцёк за мора. Вяль прылёг каля кургана, Каб, як згаснуць толькі зоры, Зноў дамоў вярнуцца рана. Спіць зямля. Смугою ліпкай, Цёплым ценем сон ліецца.

Толькі часам ціхай скрыпкай Заіграе вольны вецер.

Частка шостая

Ходзіць, нукае Араты, Конь, залёгшы, цягне шчыра;

I сярэбрацца нарогі Ад пяску сырога, жвіру.

Часам сталь скрабне паліцу, Часам іскрай пырсне крэмень...

I хаваюцца пад дзёрнам Пікі, панцыры і шлемы, Трупы царскіх слуг, ваякаў... Колькі Вяль з братамі выбіў! Колькі сіл варожых знішчыў! — Ну, раўней лажыся, скіба! Зааром, забарануем, Сыпнем ядраны насевак, I запеняцца ўраджаі, Закалышуцца напевы...

Толькі дзень замітусіўся, Вяль, прачнуўшыся, гаворыць: — Што за дзіва? — дзе ні глянеш — Скібы чорныя, разоры:

I на захад, і на поўнач Без канца яны без краю; Там, дзе бой кіпеў учора, Нават месца не пазнаеш...

Сонца залатой пагодай Дываны жытоў абмыла.

Сеў Музыка каля броду, Пад бярозаю пахілай.

Думу думае маркотны:

Ці жыве дзе Вяль з братамі?

Можа, хмарай пералётнай Ці віхурамі-вятрамі

Мые косці іх на нівах, На прасторах на шырокіх, Дзе ўсе песні — шум прыліву I марскі салёны рокат.

Летучы з краёў заходніх, Воран, кружачы, гаворыць: — Ой, лягло нямала войска, Войска царскага з-за мора.

I ў раку ён нешта кінуў. Паглядзеў Музыка ў тоні: Ззяе там красою дзіўнай Камень, выдзерты з кароны...

I вясёлкамі заззялі Воды сінія, здаецца, I зноў тоны заігралі Ў зачарованай жалейцы

Ціхім шэпатам крынічным, Шумам трыснікоў зялёных, Медным коласам пшанічным, Васільковым звонам лёну,

Рэхам збуджаным, вясёлым, Даўняй казкай над калыскай..

I здаецца — нівы, сёлы Нехта гукамі апырскаў...

А кругом красуе лета, Дрэмле вецер ў полі роўным; Сонца спелаю ранетай Наліваецца над Нёмнам.

СЯРОД ЛЯСОЎ НАДНЁМАНСКІХ

Сярод лясоў наднёманскіх, Густога сасняка

Жыла малая Верачка — Дачушка лесніка.

Яна дружыла з дрэвамі, 3 птушынаю сям’ёй, Звярынай усялякаю

I з ягадай лясной.

Ды вось аднойчы, восенню, Лес, чуе, не пяе.

I стала ёй нявесела, Сум агарнуў яе.

Шкада ёй ападаючых Лістоў і матылькоў;

Шкада ёй адлятаючых У вырай журавоў.

I вось пацешыць Верачку Жучкі прыбеглі спрытныя, Камарыкі-таўкачыкі, Мурашкі працавітыя.

ГУДУЦЬ, звіняць і раяцца 3 світання да начы. He знаюць, як гаротніцы Ў бядзе дапамагчы.

Прыбеглі зайцы шэрыя, Вавёрачкі гуллівыя, Бабры, лісіцы, вожыкі, Казулі палахлівыя.

Паселі кругам, раяцца 3 світання да начы. He ведаюць, як Верачцы Ў бядзе дапамагчы.

Усёй сям’ёй з’явіліся

Цецерукі стракатыя, Глушцы, вароны з совамі Ды з дзятламі насатымі.

Сядзяць на дрэвах, раяцца 3 світання да начы. He ведаюць, як Верачцы Ў бядзе дапамагчы.

Пачуў пра гэта павучок.

Пытае: — Што за гул? Мо я, сябры-таварышы, Чым-небудзь памагу?

— Ну, дзе табе! Маўчаў бы лепш Ты ў засені лістка,— Гавораць і смяюцца ўсе 3 малога павучка.

I ён па павуціначцы, Пакрыўджаны, палез Дамоў, пад ліст арэхавы, У хмызнякі, у лес.

А як настала ночанька, Серп месяца заззяў, Ён павуцінку тонкую Хутчэй снаваць пачаў.

Ад кусціка да кусціка, Між лапак і галін, Ад елкі да сасоначкі, Ад неба да зямлі.

А потым зоры ясныя, 3 краплістаю расой, Павесіў ён званочкамі На павуцінцы той.

Калі ж прачнулася зара

I ветрык прыляцеў,— Лес залатымі струнамі, Ажыўшы, зазвінеў.

На звон устала Верачка, Сцяжынаю лясной Ідзе яна і дзівіцца, Што лес спявае з ёй.

Кране рукой рабіны куст — Звон чуецца рабінавы, Кране яна каліны куст — Звон чуецца калінавы.

А сонца струны павучка Кране празрыстым променем,— Заслухаешся, як гудуць Лясы-бары над Нёманам.

КАЗКА ПРА КАЗКУ

Я даўно раздарыў Свае даўнія казкі, Што чуў ад байкароў

I заморскіх і наскіх, Ад звяроў, узгор’яў, Ад далінаў, узгор’яў, Ад снягоў і дажджоў, Ад вятроў і сузор’яў.

А малыя ізноў

Казкі новай чакаюць, А дзе ўзяць мне яе Ці як скласці — не знаю.

I вось тут раптам Неспадзяваная ўдача: На замёрзлым акне Казку дзіўную бачу.

У кашчэевым замку Вясна жаліцца ў скрусе: — Забярыце з няволі Мяне, лебедзі-гусі.

Над снягамі, ільдамі На кліч яе шчыры Адусюль паспяшае Вызваляць вясну вырай...

Я пачаў гэту казку Ім баіць, ды толькі Да канца не давёў. Сонца яркай вясёлкай, Прысуседзіўшыся,

Так заззяла, зайграла, Што і казка мая Ўвачавідкі растала.

ВАВЁРКА I ДЗЯЦЕЛ

Спадабалася Вавёрцы жвавай Дзятлава дупло, Толькі як займець не знае Гэта слаўнае жытло.

Як ёй выманіць суседа

За парог?

Мо прывабіць сваім танцам «Цох-цох-цох»?

— Што ты,— Дзяцел запытаўся,— Скачаш тут?

— А ты, знаць, не чуў, Дзюбаты шалапут.

Цар Арол усім пярнатым

Даў загад

Да яго збірацца сёння На парад...

Дзяцел доўга не марудзіў,

Фрак уздзеў, На пушчанскі Пляц арліны паляцеў.

Прыляцеў, а там — нікога.

Зноў — назад, Здагадаўшыся, што гэта За парад.

А ў дупле яго — Вавёрка.

Як тут быць?

Трэба зноў сабе Прыстанішча рабіць.

Бо скакусе —

Незгаворлівай куме — Пакідаць дупло такое He ў уме.

Цяпер, чуючы, што ў лесе Хтось дзяўбе, Знайце: Дзяцел ладзіць Новы дом сабе.

НЭЛЯ ТУЛУПАВА

ДЗІНА-СМЯЮШКА I КОЗЛІК-БРЫКУШКА

У таты і мамы —

Малая дачушка, завуць яе весела:

Дзіна-Смяюшка.

Дзіна-Смяюшка У класікі скача, Ніколі не дзьмецца, Ніколі не плача.

А сябар ў Смяюшкі — Козлік Брыкушка. Гуляюць сябры сабе Ў лузе і полі, Уволю смяюцца, Сваволяць на волі.

Аднойчы на луг Прыскакала Лама: — Вам тэлеграма Ад Васьмінога: «Трывога! Трывога!

Аб’явіўся ў моры Дракон стары, Стогаловы Чорны Дракон, Сто вякоў спаў без просыпу ён... Зараз вылез, выплыў з нары, Прылятайце хутчэй, сябры!»

I пабеглі сябры да Пілота,

I сказалі:

— Нам трэба злётаць на далёкае мора, Каб адвесці ад мора гора.

— Калі ласка! — гаворыць Пілот,— Дазваляю ўзлёт!

...Выпаўз Чорны Дракон з вады, Зірк — туды, зірк — сюды: Белым-бела!

У вачах драконавых пацямнела.

А ў яго сто вачэй,

А ў вачах — сто начэй...

Раззлаваўся Дракон, Б’е хвастом па вадзе, Ажно гул па зямлі ідзе.

Разгойдалася мора:

— Ой, насланнё, ой, морак! Кіт прыкінуўся востравам, Марскі вожык — асокай востраю. А Дэльфін горка-горка плача: — Як на хвалях цяпер паскачаш? Стала мора ад слёз салёнае, Пачарнела вада зялёная, Мора нібыта сажа.

А Дракон аблізнуўся і кажа: — Ты цяпер Драконава мора, Адпачну, прымуся за горы.

Як дыхну на іх сто агнямі, Сто маланкамі, перунамі, Застанецца вуголля груда, Чарапах на ім смажыць буду. I разлёгся Дракон на вадзе... — Быць бядзе! — Закрычалі Марскія чайкі.

Кіт маўчыць, бо вады поўны рот.. Раптам бачыць: Ляціць самалёт!

А ў ім нашы сябры сядзяць, На Дракона пільна глядзяць, I склікаюць яны братоў: Васьміногаў, Дэльфінаў, Кітоў,

I — марскіх катоў. Рыбу-меч не адну, A — восем, Зразу восем галоў мы скосім! — Насядай!

— Налятай!

— Наплывай! Гэй, Дракон, галоў не хавай!

Лямантуе Дракон, На вачах мяняецца ён: Абчапляўся марской травой: — Вой-вой-вой!

Я ж нічога, Жартую так, Я — маленькі марскі чарвяк, Я — зялёная мушка, Адпусці ты мяне, Смяюшка!

Засмяялася ўголас Смяюшка: — Паглядзі на яго, Брыкушка, Пралівае драконавы слёзы — о-го-го! Трэба ў цырк адаслаць яго.

Трэба!

ШНА TAP AC

KOT, CABAKA I МЫШ

Прайшло таму нямала год, Калі сабака, мыш і кот Жылі у згодзе, разам елі, Скакалі, нават песні пелі, Дзялілі косці пад сталом I весялілі цэлы дом.

Ды вось аднойчы гаспадар Задумаў ехаць на базар. Ён загадаў сабаку строга: — He адыходзься ад парога, Сядзі, для пэўнасці, пры хаце, Пільнуй усё маё багацце.

I, можа, мала, можа, многа Сядзеў сабака ля парога, Ды захацеў ён паскакаць, Крыху пагаўкаць, пабрахаць. I кажа ён кату: — У дружбу Ты саслужы адну мне службу

I за мяне пільнуй у хаце Гаспадаровае багацце.

— Ну што ж,— яму прамовіў кот,— Каб большых не было турбот!

3 ахвотай пасяджу ля ганка, А ты бяжы сабе пагаўкай.

I можа, мала, можа, многа Той кот праседзеў ля парога — Паклікаў мыш і кажа: — Ў дружбу

Ты саслужы адну мне службу I за мяне пільнуй у хаце Гаспадаровае багацце, Бо тут ад ветру на парозе Я дужа лапкі памарозіў.

— Ну, добра,— кажа мыш,— скарэй Скачы на печ ды лапкі грэй.

I можа, мала, можа, многа Сядзела мышка ля парога, Ды раптам чуе — ў гушчы траў Цвыркун на скрыпачцы зайграў. Тут мышка, ўзяўшы лапкі ў бокі, Пусцілася хутчэй у скокі.

Вярнуўся гаспадар — а ў хаце Ужо няма яго багацця. Хацеў сабаку ён прагнаць, Ды той пачаў яго лізаць, Прасіць, маліць гаспадара: — He праганяй мяне з двара, За гэта цэлы век нязменна Я праслужу табе сумленна, Я за табой пайду заўсёды, А трэба — кінуся і ў воду.— Тут гаспадар сказаў лагодна:

— Ну, добра, я на гэта згодны,— Служы ды верны будзь, як друг... Аднак ідзі, брат, на ланцуг. Сабака, бедны, з той пары Сядзіць навязан на двары.

За крыўду за сваю гатоў Ён разарваць усіх катоў. А кот хадзіць пачаў цішэй, Каб палавіць усіх мышэй. А мыш, схаваўшыся ў падмосце, Грызе падлогу там са злосці.

* * *

Вядома, гэта толькі казка, Але над ёй падумаць раю Я тым, свае хто абавязкі Выконваць іншым даручае.

РАМАН ТАРМОЛА

КАГО БАЯЦЦА Ў ЛЕСЕ?

Свет зялёнага бязмежжа — Белавежа... Белавежа...

У дзяўчынкі сэрца б’ецца.

— Баязліўка ты ў мяне...— Кажа тата і смяецца.— Звер малую не кране.

Напалохалася Вера, He трапляе зуб на зуб: На яе з-пад елкі шэрай Пазірае грозны зубр. Самавіты, барадаты, Акурат як дзед Яўхім. Асмялела Вера:— Тата, Гаварыць хачу я з ім:

— Ты добры цар у гэтай старане?

— Усё, што ёсць, навокал,

Усё, што ты акінуць можаш вокам,

Належыць мне.

He крыўджу я маленькіх і слабых, Ніколі я драпежнікам не быў, Як даўні продак мой, Люблю траву, люблю спакой.

Вось і цяпер іду я на спачын, Пад елкаю з зубрыхай памаўчым. — Пастой, скажы, каго баяцца мне?

Ды зубр нібыта страціў зрок і слых. Тут побач заяц коса як зірне I закрычыць: «Усіх баюся, ўсіх!»

Раптам побач шышка ўпала I спалохала нямала Нашу спадарожніцу, Веру-асцярожніцу.

Падняла угору вочы — На сасне агню клубочак Па галіне коціцца, Так злавіць і хочацца...

— Я — вавёрка, самая вёрткая, Бегаю хутка, не сяджу ні мінуткі.

— Вавёрачка, я — Вера. Якога мне баяцца звера?

Вавёрка страсянула ігліцу з галавы, На дрэва сіганула і крыкнула: «Савы! Бойся яе ўначы асабліва...»

I клубочак рыжы знік імкліва.

Як не было пыпінахвостай рыжухі — Быстрыя вочкі — хуткія рухі!

Вера з татам далей крочаць. Камарыны ўсюды звон.

Бацька жмурыць хітра вочы: — Паглядзі... Вось і загон!

Вера следам напрасткі. Зірк туды — а там дзікі, Шэрсць на хібе, як цвікі. У рашучай сталі позе, На яе кіруюць позірк. Побач з імі парасяткі, Быццам зебры-паласаткі, Доўжанькімі рыльцамі У канаве рыюцца.

Іх пільнуюць кабаны, Злосна рохкаюць яны.

— Мы дзікі-секачы, Маем іклы, як мячы. Мы іх точым на ваўкоў, Бо яны з усіх бакоў Дзень і ноч пільнуюць статак, Каб пакрасці парасятак.

Болып няма чаго пытацца: Ведама, каго баяцца.

Пад ялінаю густой Хтось храпе... — Чакай! Пастой! Гэта ж, мусіць, касалапы Смачна спіць, падклаўшы лапы?!

Задрыжалі ў Веры ногі: — Што, як выскачыць з бярлогі?

— Вось дык цуд! Вось дык дзіва! Ты навошта разбудзіла?

— Што ты, Мішка-баламут?

Я прыйшла адно спытацца: Мне каго баяцца тут?

Перастаў мядзведзь таптацца

I зароў страшэнна, дзіка:

— Бойся цырка! Бойся цырка! Там, гавораць, не падрэмлеш. Там не мёд, а цукар дрэнны!

...Нечы позірк працінае

Веру быццам бы наскрозь...

Што рабіць — сама не знаю.

Ды нарэшце вось ён, вось...

— Дзень добры, дзяўчынка!

Я — рыжая ліска... Што хочаш пытай. He падходзь толькі блізка...

Я зараз не ў форме...

Як бачыш, ліняю.

А ты гавары,

Слых цудоўны я маю...

— Жывеш ты ўсюды — у казках, у лесе.

Табе ззяе сонца, і зоркі, і месяц. Скажы, калі ласка, зрабі гэту міласць: Karo мне баяцца?

— Страшней за ўсё хітрасць!

Ліса замахала

Пушыстым хвастом I ў момант растала Між дрэў і кустоў...

Як вярталіся дахаты, Вера бацьку вінавата Тузанула за рукаў: — А чаму, скажы мне, тата, He сустрэлі мы ваўка?

— Ай, дачушка! От сініца! Воўк у пушчы у любой Болып за ўсё людзей баіцца, Гэта значыць — нас з табой.

* * *

Вера спіць. Плыве двухрогі Ясны месяц у акне.

— He баюся я нікога,— Прашаптала Вера ў сне...

ТРЫ ЛАСТАЎКІ

Тры птушаняці ластаўкі Жылі ў нас пад акном.

I вырашылі ластаўкі Пакінуць родны дом.

Хацелі хоць хвілінку Над садам пакружыць. Там, кажуць, на галінках He вусені — вужы.

I сонца вельмі яркае Высока там жыве. Казюркі там няшпаркія Пасуцца на траве.

Там ягадкі-гарошыны, Як росы, зіхацяць, Там камары харошыя, Бо самі ў рот ляцяць.

Ды што паробіш з мамаю, He хоча іх пусціць.

Штодзённа тое ж самае: — Патрэбна падрасці!

Каб вы, дачушкі любыя, Паболыпалі ўдвая, Каб крыламі і дзюбамі Валодалі, як я.

Сястрычкі сумна глянулі, Заплакалі ў адказ: — I неба ў нас цаглянае, I цеснавата ў нас.

Ад раніцы да вечара Чуваць было ў гняздзе: — Слабеча я...

— Малеча я...

— Вось вырасці б за дзень!

I раніцаю раз такі — Хто ж ведаў ці гадаў — He вытрымалі ластаўкі I пырхнулі з гнязда. Імчацца ў неба сіняе.

Ажно займае дух.

Над садам, над хацінамі

За кругам робяць круг.

Лятаюць, волі радыя, У сіняй цішыні.

I раптам — птушкі падаюць 3 такое вышыні!

Першая ачнулася

На высачэзным стозе:

— Лячу я ўсё? Лячу я ўсё? — Мроіла ў знямозе

I зноў ляцела-охала Са стога на зямлю.

Ваду ён чэрпаў жменькаю

I ластаўку паіў: — Ой, гэтак напалохала!

Я думаў, не злаўлю. Маленечкую пташачку Хлапчук туліў і гушкаў. — Маленькая, дурненькая, He бойся рук маіх.

Ты ледзь-ледзь не патрапіла На дзедаву касу.

Ой, лапка твая ў драпінках!.. Дадому занясу.

А ластаўка другая 3 палёгкаю ўздыхае: — Ох, не ўпала на зямлю, Мабыць, сплю?

11 Беларуская казка

321

Адкрыла вочы — мяккая Падушачка пад ёй.

Чаму ж падушка мяўкае?

Зірнула — ой-ё-ёй!

Пад ёю кот вялізарны!

Хутчэй адсюль, хутчэй Ад лап яго прылізаных, Ад вогненных вачэй.

I кіпцюры вялікія

Стаў выпускаць кот... Цяпер адно мурлыкае, Цікуючы праз плот.

А трэцяя смялейшая, Няма бяды пакуль. Ляжыць сабе ў лілеі, Нібыта ў гамаку.

I сцены свайго доміка Разглядвае знутры, I слухае, як тоненька Спяваюць камары.

— Жыў-жыў,— хтось крыкнуў поблізу,— Ці ёсць тут хто жывы?

I ластавачка боязна

Азвалася:

— А-а-а-вы,

Мяне вы не пакрыўдзіце, Ве-ра-бей?

— Як прыйдзецца, як прыйдзецца, Ты ж за мяне слабей?!

He думала аб стрэчы?

Улезла ў мой гарод, Палохае, шчабеча — He закрывае рот.

Ляжыш, на сонцы парышся, Вылазь адсюль, ану!

Бо ў момант з кветкі звалішся, Як дзюбай дзеўбану!

I ластаўка з лілеі

Гукаць тут пачала:

— Ратуйце, птушкі, млею!

Ратуй мяне, пчала!

Ратуйце ад нягодніка Зладзюгі-агародніка...

Шпакі тут наляцелі, Пашкуматаць хацелі Ве-раб’-я.

Пчала хацела ўджаліць, Ды ён панёсся з жалем: — Ледзь жыў я...

Калі нарэшце ластаўкі Сабраліся ў гняздзе, Як зубы, дзюбы ляскалі Ад страху цэлы дзень.

Ад гора нацярпеліся.

Пяць дзён усім траім He пелася, не елася — Навука будзе ім!

Хіба яны не ведаюць —

Вядома ж усім вам: Каб не знацца з бедамі, Патрэбна слухаць мам.

КАСТУСЬ ЦВІРКА

ГРЫВНЫЯ ХОВАНКІ

Пасля дожджыку, Што ўчора

Цэлы дзень Скакаў бадзёра, 3 лесу цёмнага

Уранку

На сіўцовую палянку Пад шырокія дубы Пазбягаліся

Грыбы.

Сёння ў іх

Такое свята:

Любай восені Пачатак!

— Гэй, сябры, У карагод!

Пачынаць давайце Злёт!

Гэтак крыкнуў Ля дубоў

Баравік сам —

Цар грыбоў.

I грыбы ўсе — Рукі ў бокі — Тут жа кінуліся Ў скокі.

Першы ў круг — Хоць не прывык — Сам пусціўся Баравік.

Хоць таўстун ён, Ды стараўся — I круціўся, I куляўся.

А за ім

Пайшлі ад сцежкі, Як паненкі, Сыраежкі.

Стаў у круг — Фарсіста так — Кімсь намаслены Масляк.

Падаліся — Круг шырокі — Падасінавікі Ў скокі.

На сваёй назе Танклявай Прыскакала Бабка нават. Следам — Ростам невялічкі — У танок пайшлі Лісічкі.

За лісічкамі Апенькі

У берэціках

Рабенькіх. Прыскакалі 3-пад балота Падбалоцінкі 3 ахвотай.

У вясёлым Карагодзе Заскакалі Ў добрай згодзе Валуі, Махавікі, Мухаморы

I рыжкі...

Добра ім усім На волі Так гуляць было, Сваволіць.

Толькі раптам 3 боку вёскі, Там, дзе ліпы Ды бярозкі, Галасы дзяцей Пачуліся: Гэта ж —

Грыбнікі прачнуліся! Верасамі Ды імхамі

Мчаць сюды ўжо 3 кашалямі! Баравік тут Як важак Прыпыніцца ўсім Даў знак.

— Гэй, сябры, Скакаць даволі! Досыць бегаць нам.

2

Але хоць кляла ды біла, Бабка ўсё ж казу любіла. Бо каза была й рахманай, Добрай, ласкавай, ціхмянай. Хоць быў рог яе і колкі — 3 бабкаю не білася.

I для бабкі аніколькі He скупілася: Кожны раз ёй, як-ніяк, Малака давала гляк.

3

Мо жыла б бабуля з ёй I па сёння, 3 Дзеразой, Ды каза у дом аднойчы Паглядзела праз акно, I папала ёй на вочы Дзіва дзіўнае адно — Скрынка нейкая: хадзілі Людзі ў ёй і гаманілі, Песні голасна спявалі, На машынах раз’язджалі! А яшчэ відаць былі Цягнікі і караблі.

Выбеглі — як не здзівіцца? — Нават

Сам баран з лісіцай!

А калі там гвалт усчаўся I за зайцам воўк пагнаўся Ды крычаў:

— Гэй, не ўцякай!

Гэй!.. Ну, заяц, пачакай! —

Бабка следам, толькі дзе там!

Між хлявоў

Мільганула, як ракета, Знікла зноў!

Бабка зноў казу шукае,

Ды дарма,

Як ні кліча, ні гукае — Анідзе няма!

Абшукала ўсё як трэба — Хоць бы след які!

Ды тут зверху дзесь, з-пад неба: — Мі-кі-кі!

Бабка хрысціцца: — О божа!

Здань ці ты, каза?

Аж на неба ўзлезла, можа, Дзераза?

Зірк: на хаце — страх, дый годзе! — Проста па страсе

Дзераза спакойна ходзіць, Барадой трасе!..

Ну, як бабцы жыць з такой Неслухмянай Дзеразой? Калі бабка так, бывала, На казу сваю злавала, Ёй казала:

— He каза ты, А сапраўдны Чорт лазаты!

Pori —

Нібы два нарогі,

Барада.

Стрэнеш — лепш сыдзі з дарогі Бо — бяда...

Нацярпелася бабуля

3 той казой,

3 неслухмянаю рагуляй — Дзеразой.

Ледзь адыдзецца, як тая — Скок праз плот

I цярэбіць-шкуматае Агарод.

Ходзіць бабка па дварышчы: — Дзе ж, каза, ты, дзе? Ліхачка б тваёй, казішча, Барадзе!

3 агарода ж ёй рагуля: — Мі-кі-кі!

I латошыць зноў цыбулю, Агуркі.

— Ах, нягодніца! — бабуля

3 лазіной

У гарод ляціць, як куля, За казой.

А каза сабе даела

Агурок

I праз плот ізноў умела — Скок!

«З’еў, здаецца б, і цабэрак!» Адысці б лепш, ды, паганы, Лезе сам язык да збана.

— Ну,— прамовіў кот міжволі,— З’ем тры лыжкі і — даволі!

Кот са смакам еў вялікім, Ды вось гора — збіўся з ліку! Покуль ён лічыў, стараўся, Дык да донца і дабраўся!

Тут якраз сабака з бойкай Увайшоў у хату бойка, Паглядзеў у збан, шчэ цёплы, Аж смятанкі там — ні кроплі! Як жа йсці ім у адведкі Да харошае суседкі?

Вось дык ліха! Вось дык гора! — Гэта ты ўсё з’еў абжора! — Да ката ён. Кот — наўцёкі.

Той — за ім. Кот з хаты — скокам! Гнаўся ўслед сабака, гнаўся, Ды на ліпе кот схаваўся.

3 той пары ката сабака

I пільнуе, небараку.

Ці то ўвечары, ці ўранку — Ўсё ганяе за смятанку.

КАЗА-АРТЫСТКА

1

Ну й каза была ў бабулі, Ну й каза!

Называлася — мо чулі? — Дзераза.

Куранят у нас васьмёра.

Дык я двор вось аббягаю — Ўсіх у госці запрашаю. Каб прыйшлі хаця ў суботу Да мяне пасля работы. Клічу й вас я на адведкі — He пакрыўдзіце суседкі.— I, паклон адбіўшы звыкла, За дзвярыма курка знікла. — Што ж,— сказаў сабака,— сходзім:

Трэба жыць з суседзьмі ў згодзе. Толькі як бы там не ўдарыць Нам у гразь, мой дружа, тварам? 3 чым мы пойдзем у адведкі Да харошае суседкі?

— Трэба нам сабраць смятанкі Ды збіць масла паўбляшанкі, Бо хто,— кажа кот,— не знае: Смачна масла з караваем!

I сябры удвух з ахвотай Узяліся за работу. Са збаноў, што ў іх стаялі, Кожны дзень вяршкі здымалі. I ў суботу ў іх уранку Поўны быў гладыш смятанкі. — Што ж,— сабаку кот параіў,— Масла біць цяпер пара нам, Збегай хутка да суседзяў — Бачыў я ў іх бойку недзе. Ну, а я ў хвіліну тую Тут смятанку павартую.— Як сабака знік за ганкам, Заскакаў кот ля смятанкі.

He ўтрымаўся, ўзяў ён лыжку: «Пакаштую дай хоць крышку!» Паспытаў і не паверыў:

Hi грыбка там He знайшоў. 3 кашаля Грыбы ўсе ў лесе Паўцякалі Ад Алеся! Паміж купінак I пнёў Пахаваліся Ізноў!

А каб іх

Алесь па сховах

He пайшоў Шукаць нанова, Кош яго

3 сабой забралі I ў густых кустах Схавалі!

ЧАМУ HE ДРУЖАЦЬ КОТ 3 САБАКАМ

У двары жылі пад вязам Шэры кот з сабакам разам. Так дружылі між сабою — He разліць было вадою.

I з адной хлябталі міскі, I дзялілі ўсе агрызкі.

Ды аднойчы ў час вячэры Курка Рабка стук у дзверы.

- Ну, заходзь ды сядзь, рабая,— Так сабака запрашае.

— Ды няма калі мне, братка,— Я не так зайшла у хатку. Нарадзілася ў аўторак

— Тут яны! — Крычыць Алёнка.— Во зялёнка!

Падзялёнка!

— А во —

Жоўты махавік! — А тут бабка! — Баравік!

Паляцелі

Па бары Перагукі Дзетвары. Доўга дзеці Там гукалі — Хованкі грыбоў Шукалі.

I калі дамоў ішлі, Неслі з верхам Кашалі.

Толькі вось Адзін Алесь Быў заплаканы Увесь.

Ля лаўжа старога Ў лесе

Вожык трапіўся Алесю.

Дык Алесь

Свой кош грыбоў Прымасціў Каля дубоў, Сам ля вожыка Прысеў, Пагуляць з ім Захацеў.

А калі назад прыйшоў —

Дзе сасонкі, 3 падзялёнкамі Зялёнкі

Аж па саменькі вяршок Закапаліся

Ў пясок, Бы дзікі Або краты: Хіба там Іх знойдзеш ты? На сваіх нагах кароткіх У шырокіх, Быццам сподкі, Капялюшыках — Чырвоных, Жоўтых, Бурых

I зялёных — Паўцякалі Сыраежкі Пад яловых лапак Стрэшкі.

Пахаваліся Грыбы ўсе — Лес ураз прыціх, Стаіўся.

Ну, а дзеці 3 кашалямі Ужо шныраць Між камлямі. Пільна вочкі іх Глядзяць: Дзе ж хаця Грыбы сядзяць? Дзе стаіліся яны, Лесавыя хітруны?

I за купінкаю стаў! Там, дзе вецер скрозь Натрос Лісця жоўтага 3 бяроз, Нібы жоўтыя сястрычкі Пахаваліся Лісічкі.

Ну, чые

Пазнаюць вочкі — Дзе лісічкі, Дзе лісточкі?

У густым бары, Як мог, Махавік Зашыўся ў мох. Утуліўшы галаву, У зрыжэлую Траву

I рыжок

Забраўся ціха — Мо яго Міне там ліха? Апрануў Свой чысты фрак Малады Фарсун масляк I між хвой Схаваўся добра Пад ігліцай, Як пад коўдрай. Глянеш — Зблізку ці здалёк,— Там — Маленечкі грудок! На палянцы.

Сваволіць!

Дзеці вунь бягуць, Чуваць, Хочуць нас яны Пабраць!

Дык хутчэй жа Разбягайцеся — Ад дзяцей Лаўчэй Хавайцеся!

I грыбы ўсе, Як адзін, Між бяроз Ды між хваін Паімчаліся Хавацца — Ад дзяцей тых Ратавацца. Баравік Ля хвой стаіўся, Вераском густым Прыкрыўся, Шапка — Колеру кары: He заўважыш У бары! Скокнуў Сцежкаю ласінай У асіннік Падасінавік.

I ў лісця, Што шмат наўкола, Ён узяў Чырвоны колер, Шапку ім Пафарбаваў

Дзераза тут не магла Адарвацца ўжо ад шкла! На дзівосы тыя Ў скрынку Пазіралі безупынку Ў хаце з бабкаю старой I суседзі з дзетварой. Толькі потым нейк рагуля Ўчула ад дзяцей на гулях: Называюць скрынку ўсюды Тэлевізарам між люду! Тое ж, што у ім відаць, На што людзі ўсе глядзяць, Ім паказваюць не зблізку — 3 тэлестудыі, Аж з Мінску!

I каза ажно ўсю ноч

He звяла на хвілю воч: Захацелася ёй вельмі Выступіць хоць раз па тэле! Хіба ж горшая яна За ваўка ці барана?

— Болей думаць тут

He буду я: Еду Ў Мінск, На тэлестудыю! — Так сабе каза сказала, Бабчын тоўсты павадок Капыткамі развязала I праз загарадку — скок! Каб прыгожаю быць, 3 тыну Бабчыну зняла хусціну, Андарак, фартух Надзела

I к вакзалу паляцела!

4

На вакзале — шум і гам, Ходзяць людзі — тут і там — Ды смяюцца, размаўляюць — Цягніка усе чакаюць.

Сярод іх каза таксама Пахаджае важнай дамай! Вось даносіцца здалёк Паравоза ўжо гудок, I сюды праз момант нейкі Мчыць цягнік — аж стогнуць рэйкі. Падышоў і стаў — зялёны, Вокны, вокны — у вагонах.

Пасажыры па парадку Ўжо спяшаюць на пасадку.

I каза праз дзверы

Прама

Скокнула ў вагон таксама.

Побач з дзядзькам, што драмаў I вачэй не падымаў, Дзераза на лаўку села.

Ды...

Штурхель яго няўмела!

Сонны дзядзька ўскінуў вочы: — Грамадзянка, грамадзян... Ды раптоўна як падскочыць! Гэта праўда ці падман?

Ля яго каза сядзела

I на дзядзьку так глядзела!

Страх узяў яго, Барзджэй

Ад казы ён — да людзей!

Запіумелі ўсе навокал, На казу глядзяць здалёку:

— Што за дзіва ў нас сягоння: To ж каза, каза ў вагоне! Едзе ж некуды таксама, Барадзішча гэтая!

А мы думалі, што дама, Модна разадзетая!

Тут яшчэ з другіх вагонаў Падышлі, глядзяць здзіўлёна: — Ты куды, каза, куды?

Мо ўцякаеш ад бяды?

— Я хачу артысткай стаць, Каб па тэле выступаць! — На пытанне так каза ім Ганарліва адказала.

5

Вось і Мінск. Якія скрозь Вуліцы, палацы!

Гмахі — проста да нябёс!

Як ні любавацца!

А людзей наўкол, людзей Тут на тратуарах!

Колькі ўсмешак і надзей На адкрытых тварах!

I каза цішком ідзе — Добра тут, між люду, ёй. Толькі хто падкажа, дзе Тая тэлестудыя?

Бачыць, хлопец малады Крочыць тратуарам — I высокі, і худы, Шчэ і ў акулярах!

— Добры дзень табе! — Каза

Хлопца перастрэла.— Як адсюль, мо б падказаў, Трапіць мне на тэле?

Акуляры хлопец трэ, Што сказаць, гадае, Бо ніяк не разбярэ, Хто яго пытае.

— Трэба, цётка,— Так сказаў,— Сесці на метро вам.— I дзе злезці, падказаў: Едзе хай здарова!

На метро ідзе каза.

А яно — аж ззяе!

У цягнік там Дзераза Хуценька сядае.

Два прыпынкі, і яна Ўжо на Круглым пляцы. Вунь і студыя відна Ў сонечным палацы.

Дзераза мінае сквер, Адчыняе дзверы.

А там — міліцыянер Строгі за бар’ерам.

— Пропуск ваш?.. Сюды,— сказаў,— Нельга без паперы!

Ды праз той бар’ер каза — Скок! Што ёй бар’еры!

Хоць крычалі ёй услед, Ды рагуля хвацка К рэжысёру ў кабінет Скокнула знянацку.

Ад здзіўлення рот раскрыў

Рэжысёр вусаты:

— Грамадзя... Хто прапусціў?

О, ці не каза ты?

— Так, каза! Артысткай стаць

Вельмі б я хацела,

Каб па тэле выступаць, Выступаць па тэле!

— Ха-ха-ха! Ў артысткі мкне

I каза ўжо нават!

А хаця... Чаму б і не?

Ды яно ж цікава!

Так падумаў і ў адказ

Весела казе ён:

— Што ж, раз хочаш так да нас, Запішу цябе я!

Каб хутчэй артысткай стаць,

Я табе дазволю

У вясёлай казцы йграць Касманаўткі ролю!

6

Дома ж бабка выйшла з хаты: — Дзе ж ты зноў, каза, Неслухмяная мая ты Дзераза?

Абышла ўвесь панадворак,

Ды дарма:

— Ох ты гора маё, гора, Зноў казы няма!

Дзень адзін, другі праходзіць, Сёмы йдзе,

А казы няма, дый годзе, Анідзе!

Ходзіць бабка ды бядуе Ад відна.

Аж аднойчы з хаты чуе: — Тут яна!

— Тут каза! — крычаць унукі,— Тут! Хутчэй!

— Як?! У хаце? Што за штукі Там яшчэ?

Клічуць к «тэліку» бабулю:

— Падыдзі —

На сваю хутчэй рагулю Паглядзі!

Падышла і, праўда, бачыць: Там каза!

Як артыстка, ходзіць, скача Дзераза!

Тыя ж рогі, як нарогі,

Барада,

Спрытныя такія ж ногі...

— Ой, бяда!

Адкажы мне:

Зверху,, знізу

Ці кудой

Ты залезла ў тэлевізар

3 барадой?

Дык вылазь:

Травы духмянай

Дам пукі!

А каза тут ёй з экрана: — Мі-кі-кі!

Потым бачыць: у ракету

Села ўжо каза.

Старт, і ў неба —

хутка гэтак!—

Мчыцца Дзераза.

Мчыць каза — глядзіце, дзеці! —

Як віхор

У касмічнай той ракеце

Паміж зор.

Аж вачам бабуля веры

He дае,

Стала, дзівіцца без меры

3 Дзеразы свае:

— На зямлю, каза, спусціся

Лепш з-пад зор

I вярніся, і вярніся

На свой двор!

Ды каза як і не чуе, Мчыць і мчыць, У нязнаны свет прастуе — Толькі дым курыць...

Ну й каза была ў бабулі, Ну й каза!

Называлася — мо чулі? — Дзераза!

МІКОЛА ЧАРНЯЎСКІ

НЕЗВЫЧАЙНЫ ЎРОК

Аддаць Пушка ў навуку, Каб ён вучыўся, рос, Аддаць любімца-ўнука Рашыў стары Барбос.

Казаў дзядуля басам: — Палёгкі не прасі!

Хоць будзе цяжка часам — Навуку ўсё ж грызі!

I да альтанкі ўвішна Трушком пабег Пушок: Пявун-настаўнік зычна Пазваў малых на ўрок.

Пушок сяброў у класе, Равеснікаў спаткаў: Жучка, Трызорку, Ваську — Суседскага катка.

Каб клопату пазбыцца, Таўстунчык парсючок I ранец, і карытца У школу прывалок.

Чародкай кураняткі Пішчалі ўсё дружней: — Мы ў школу на заняткі Прыйшлі за ўсіх раней...

Калі ж урок пачаўся, Адразу клас прыціх, Ніхто ўжо не шаптаўся — Настаўнік жа пры іх!

Спярша буквар гарталі, Чыталі пакрысе, Бо алфавіт не зналі, Чытаць маглі не ўсе.

Пушок чытацкай хваткаю Сяброў ажно здзівіў. ...Урокам матэматыкі Урок наступны быў.

Трымаў настаўнік кніжку, Чытаў працяжна крышку: — Рашыце мне задачу.

Хто кемны з вас,— пабачу.

«Курка на рынак схадзіла, Жменьку зярнят купіла. Жменьку зярнят купіла, Дзеткам іх падзяліла.

Дзевяці кураняткам Папала па два зярняткі.

Адно ад чародкі адбілася — I на дзяльбу спазнілася. Колькі было зярнятак? Колькі было куранятак?..»

Шапнуў Трызорка ў злосці: — Задачкі не зраблю! Hi слова ў ёй пра косці, А іх я так люблю...

I Васька скоса глянуў: — Задачка — не мая! Чаму не пра смятану? — Люблю смятану я... Чамусьці хмура зіркнуў I парсючок тады: — А я люблю зацірку, Смачней няма яды...

I толькі кураняткі У куртачках рабых Падлічвалі зярняткі Наперабой, услых.

I спачувалі: — Мала Зярнят малым папала!..

А дзе ж Пушок? Ён моўчкі, Стараўся, шчыраваў, На чысценькім лісточку Складаў і адымаў.

I чуў дзядулеў бас ён: «Палёгкі не прасі.

Хоць будзе цяжка часам — Навуку ўсё ж— грызі!..»

Ён спасцігаў заўзята Сакрэт задачкі той. — Ты чым, Пушок, заняты? А дзе ж

Аловак твой?..

Пушок панік, Аж сцяўся, Адразу — вочкі ўніз.

— Даруйце... Я стараўся —

I... і... аловак... згрыз...

СТАНІСЛАЎ ШУШКЕВІЧ

КАЗКА ПРА ЛІСУ-ХІТРУХУ I ДОБРЫХ СЯБРОЎ — МЯДЗВЕДЗЯ, ЗАЙЦА I ПЕЎНІКА

Села ліса на пянёк

3 пянькі вяроўчыну віць, Збіралася шэрага зайку Пятлёй злавіць.

— Вазьму,— кажа,— Даўгавухага на аброць, Пад бакі пугаўём буду біць, Да смерці калоць, Ды паеду на ім

За лужок, за зялёную сенажаць, Поле чыстае

Аж да ночы плугам араць. Пакуль выпадуць росы, Я пасею на ворыве Залацістае проса.

Сажну, змалачу, звею, Калі выспее, Сухою саломкай Дарожку высцелю.

Запрашу ў госці шэрых курэй

Ды белых гусей, Хай прыходзяць да мяне Як ёсць усе.

Хай прыходзяць да мяне За стол на проса...

Чмыхнула хітрая ліса Задаволена носам, Аблізнулася, пацягнулася Усміхнулася, Паднялася на лапкі I крутнулася.

Як пачуў гэту гутарку Зайка ў кустах, Дык пранялі яго Жах і страх.

I пабег шарачок У мядзведзеў дом, У глухі саснячок, У лам’ё-буралом. — Заступіся, мядзведзь, За мяне, Ліса хаткі маёй He міне.

А як зловіць, Запражэ ў хамут. Ой, не выцерплю Мук-пакут...

Нахіліўся заяц,

Адным вухам патрос, Баязліваю лапай Выцер вочы і нос.

Зайкавы горкія слёзы

Мядзведзева сэрца кранулі: — Сядзь, прысядзь,—

Кажа добры мядзведзь-дзядуля.— Пагаворым, параімся, Падумаем, абмяркуем, У мяне пераспім, Адпачнем, заначуем.

Селі на тапчан

За сталом дубовым, Пацяклі ў іх Ад душы размовы, Што з лісою зрабіць, Чым яе пакараць.

Ужо сонца зайшло.

Ужо спаць пара.

I пачулі яны

Здалёку аднекуль Працяжнае, галасістае Ку-ка-рэ-ку.

— Разумная ў пеўніка галава,— Кажа разважна мядзведзь,— Калі на ваколіцу ўсю Можа моцна пець.

На досвітку, пад раніцу, Пойдзем да яго, разумнага, У сяло параіцца.

Ішлі заяц з мядзведзем Далёкімі сцежкамі, Лесам, полем, пералескамі Ды травяністымі паўзмежкамі. Ішлі, брылі, Стаміліся да поту;

Бачаць, сядзіць пеўнік

Ля высокага плоту.

Заяц першы адзываецца: — Добрай раніцы!.. Прыйшлі да цябе, пеўнік, Гуртом параіцца. Прыйшлі да цябе Як да друга! Паслухай, Хоча звесці мяне са свету Рыжая хітруха. Вяроўку ліса віе, Робіць пятлю, аброць, Задумала ўчыніць яна I мне і табе злосць. Кажа, мною араць будзе Ды проса сеяць, Пасля малаціць Ды збожжа веяць, А пасля, ну вядома, Пад восень, Кажа, гусак ды курак Як адну запросіць На бяседу вялікую, На гасціну, Усміхаецца Ды аблізвае сліну.

— Каб не знала яна Ды шчаслівага веку! О, лайдачка яна... Ку-ка-рэ-ку!..

Ажно куры пад павеццю Падскочылі, зварухнуліся, Калі пра злачынку-рыжаспінку Ды яе размовы дачуліся. А пра пеўня галасістага Ад сяла да сяла

Неаднойчы слава громкая Ды размова ішла. Узляцеў певень На высокія вароты, Зазвінелі шпорамі Чырвоныя боты.

— Ой, не ўдасца лісіцы-хітрыцы Нас абдурыць,— Кажа певень паважна-разважна 3 высокай гары.— Бяры, мядзведзь-дзядок, Мяшок з той паплеціны.

А ты, зайка, шнурок, Добра звіты-сплецены, Пойдзем разам сцяжынаю Ў далёкі мядзведзеў дом, У варотах вострым тапарком Дзірку прасячом, Мех шырокі наставім 3 сярэдзіны двара. Ды хутчэй, хутчэй.

Нам ісці пара!..

Ідуць мядзведзь, заяц, певень Дарогаю ў чаборыку, Мядзведзь з мяшком, заяц з завязкаю А певень з тапорыкам.

Прыйшлі, дзірку ў варотах прасеклі, Як лісе пралезці, Паляцелі па лесе чуткі, Што лісу са свету хочуць звесці.

А ліса гэтым часам Па лесе блукала, Наслухалася размоў I плётак нямала.

I сказала:

— Прайду ў мядзведзеў дом. Што за грукат наўкол?

Ці то стрэлы, ці гром?..

Ідзе ліса, хвастом след замятае, Як венікам:

— Гэта ж пахне тут Заячынай ды пеўнікам!...

Глядзіць, дзірка ў варотах. Хто прасячы яе змог?..

Разагналася, скокнула ў яе 3 усіх чатырох,—

I бах у мяшок. А мядзведзь Лісу захутаў лоўка, А заяц завязаў мяшок Завязкай-вяроўкай.

I пеўнік як крыкне

У лісы ля вуха:

— Папалася нам у лапы, Злачынка-хітруха!

Ліса ў мяшку, як шалёная, Носіцца, галосіць, Адпусціць яе на волю Слязліва просіць.

— Што зрабіць з ёю?

Ды які учыніць ёй суд? — Пытае мядзведзь і трымае Ў мяшку палонніцу лісу. — Панясём яе на раку Ды ў віры утопім.

Хутчэй, хутчэй! — Пеўнік мядзведзя таропіць.

— Шкада муціць ваду чыстую! — Адказаў мядзведзь,— Хай прыдумае заяц Ёй страшнейпіую смерць.

— Панясём лісу,— кажа заяц,—

Праз лазу ды багун

I затопчам хітруху

Ў балота, у імшыстую дрыгву.

— Шкада журавіны таптаць,

Белы мох мясіць,

Там ходзяць-пасуцца

Нашы сябры, рагачы-ласі...

— Павалачэм яе,— крыкнуў мядзведзь,— За грэблю і гаць, На дарогу паложым Хітруху паміраць!..

I мядзведзь, і заяц, і певень Думалі, як расправіцца з лісою, I пайшлі, папляліся нацянькі Дадому пехатою.

Толькі яны ў лес зайшлі,

Чуюць, брэшуць сабакі, Страшныя, лютыя, кудлатыя, Зубастыя кусакі.

Тузаюць яны зубамі вострымі Мех з лісою-смяротніцай, Вялікай нягодніцай.

Валакуць яны мех дарогаю

На грэбельку-памост.

Мех прадралі, лісу выцягнулі За рыжы хвост.

А яна як рванецца, як кінецца,

Як заскача, Застаўся пушысты хвост У зубах сабачых.

I паімчалася маланкаю Бясхвостая наўцёкі Праз хмызняк густы, У лес далёкі.

I цяпер, калі світае пад раніцу Ці калі пад вечар змяркаецца, Ліса, дзе ні пойдзе, дзе ні ступіць, Аглядаецца, Бо няма ёй чым свае сляды Цяпер замятаць, Хвост у яе — агрызак кароткі, Як у крата.

I хоць заяц жыве паблізу, Ад лісы насупроць, He збіраецца яна ўжо Злавіць яго на аброць. He прывабіць яна пеўніка Залатым і буйным просам, Толькі чмыхае з воддалі Пысаю-носам.

А як гляне на мядзведзеў двор, На шырокія вароты, Дык ад страху абліваецца Салёным потам.

I смяюцца з лісы сарокі, Дзятлы, лес увесь.

He лезь, ліса, у чужыя вароты, He лезь!..

КАМАР-БРЫНКУН

I ЖАБА-КВАКУХА

У лясной было газеце — Жыў камар на белым свеце... Ехаў лесам, полем, лугам На жучках брыклівых цугам. Клопату было нямала, Бо карэту падкідала, На выбоях вельмі трэсла, Куды ліха пана несла?.. А вяльможа, пан высокі, Надзімаў, пузырыў шчокі. Капялюш ён меў з кукардай I на ўсіх глядзеў з пагардай.

У палацы ля балота Слугам выпала работа: Падмятаць пляцы, дарогі, Вымыць ганак і парогі I спаткаць пакорна пана. Мог прыехаць нечакана...

3-за фіранкі камарыха Тварык высунула ціха, I было ўжо ўсім вядома: He сядзелася ёй дома. Праз шырокае аконца Паглядала супроць сонца.

Служкі бегалі з трывогай, А было іх вельмі многа.

— Едзе пан, камар зялёны! — Раскрычаліся вароны.

— Едзе, едзе пан высокі! — Раскрычаліся сарокі.

— Едзе, едзе пан куслівы! — Кажа бусел клекатлівы.

Лёскат, крыкі і трывога, Шумам поўніцца дарога. Жаба квакае ў балоце, Перасохла ў яе ў роце. Выстаўляе яна вуха, I пытаецца квакуха: — Хто там? Хто там на памосце?

Да каго імчацца госці? Скача жаба, аж спацела, Каля вываратня села I чакае, паглядае, Рот шырокі разяўляе. А пасля яна як гляне,— Бачыць: мчацца паязджане, Праз выбоіны, ухабы Пралятаюць каля жабы.

Жаба з дзіву пазяхнула I карэту праглынула.

Раскрычаліся сарокі: — Дзе падзеўся пан высокі?..

Раскрычаліся вароны: — Дзе падзеўся пан зялёны?..

Кажа бусел клекатлівы: — Дзе падзеўся пан куслівы?..

Кажа слугам камарыха: — Пэўна, з панам стала ліха..

Жаба рот не разяўляе, Бо пра ўсё да кроплі знае.

Скача жаба па балоце 3 панам камаром у роце.

Паляцела вестка рэхам — Пан дадому не даехаў. Слугі рады, пані плача. Па балоце жаба скача.

У лясной было газеце — Жыў калісь камар на свеце.

КЕМЛІВЫЯ ЖУКІ

Тры жукі-сябрукі Спыніліся ля ракі, Задуменныя стаяць, Другі бераг ледзь відаць. Спахмурнелі ад нуды, Як дабрацца ім туды?! Гэта ж воддаль, за ракой, Белы бэз, як малако. Гэта ж там квяцісты спад, А за ім прыгожы сад, Што ні квет, салодкі мёд, Там жыве пчаліны род. А далей, за небакрай, Зелянее дзіўны гай.

— Чыжык, чыжык з-пад нябёс Можа б ты нас перанёс?!

Чыж не чуе, паляцеў, Нават слухаць не хацеў. — Можа б, добры матылёк, Нас падняў ты да аблок?! Над прасторам сініх хваль Паляцеў матыль удаль. Самы меншы жук сказаў: — О, сястрычка-страказа, Адвязі нас у той край, Дзе наўкол вясна і май. Страказа, шкляныя вочы, I глядзець на іх не хоча. Уздыхнуў старэйшы жук: — Хіба ж мы не маем рук?! Мы ж не простыя жукі, Зробім плыт, яшчэ які!.. Пхнуць уніз жукі з гары Жмук бярозавай кары.

Кожны жук наперабой Вяжа плыт сухой травой, Ставяць ветразь. Паплылі. Ну, здаровенькі былі...

— Ах, куды ж плывуць, куды ж?! — Шчабятаў маленькі стрыж.

— Ім не страшна сотня міль! — 3-за кустоў сказаў матыль.

— Хто ім плыт такі звязаў?..— Лапатала страказа.

А жукам не страшна даль, Смела плыт вядуць між хваль. Да сярэдзіны ракі Дабіраюцца жукі.

Ну, цяпер рукой падаць...

Хутка будзе ім відаць Травяністы светлы спад I прыгожы белы сад. Нават рыбы-шчупакі Ціха шэпчуць:—Вось жукі!.. Нават кажуць акуні: — Паспрабуй іх дагані!

Узяліся ў бакі Працавітыя жукі. — Хутка прыстань. Прыплывём! He гаруючы жывём...

Нам не страшна плынь ракі,— Кажуць весела жукі.

Там, дзе дружба, там і лад. Праплываюць вадаспад. He баяцца грозных хваль, Вабіць іх і кліча даль. Вее вецер, плыт імчыць, Ой, далёка яшчэ плыць. Зараз будзе светлы спад I прыгожы майскі сад.

ЗВЯРЫНЫ БАЛЬ

Бегла чутка-перагудка

Там і тут, Бегла шпарка, бегла хутка Ў кожны кут:

Едзе страшны, едзе люты

Цар лясны.

I звярам пра здзек, пакуты Сняцца сны.

I сумуе, і гаруе

Кожны звер:

Хто у пушчы паратуе

Нас цяпер?

Загудзелі, зашумелі

У бары, Таўклі кашу, аж спацелі Камары.

Воўк пад дубам скалазубы —

Ажно страх —

Барана патрошыць, губіць У кустах.

Будзе ў лесе, будзе ў лесе Нейкі госць.

Рожкі віламі развесіў Шэры лось.

Зайкі вынеслі рухава

Дываны,

Ставяць крэслы, ладзяць лавы, Тапчаны.

А ліса y скавародах Ставіць гусь,

А мядзведзь начоўкі мёду На стол — іпусь!

Загрымелі раптам колы, Нібы гром, Затрашчалі ў наваколлі Пні і лом.

Едзе, едзе на мядзведзях Грозны леў,

Бедны зайка льва угледзеў — Абамлеў.

Прывітаўся леў з усімі Ды — за стол...

Падаюць яму гусіну

I расол.

Прыляцеў з дупла старога Жоўты чмель. He пытаючы нікога, Ён прысеў.

Леў пакрыўдзіўся, скрывіўся Кінуў косць, Бо няпрошаным з’явіўся Чмелік-госць.

Ды як крыкне на ўсю сілу На усіх, Ажно чмелік срэбракрылы Змоўк і сціх.

— Ах, разбойніка лавіце Вы таго!

Ах, падайце і звяжыце Мне яго!

Чмель у мяккай львінай поўсці He ўздрыгнуў...

Джалам льва, вяльможу-госця, Ён кальнуў.

Ды хутчэй праз лес у поле Паляцеў...

За сталом зароў ад болю Грозны леў.

I звяры бягуць па пушчы Хто куды, Нават вочы дзік прыплюшчыў Ад бяды.

Леў управа, леў улева Верць ды верць.

Галавою стук у дрэва —

I насмерць!..

Каля дуба стала ціха, Лес замоўк.

Нежывога воўк з ваўчыхай Павалок.

He баяцца болей згубы Тут звяры.

Пахавалі льва пад дубам Ля гары.

Ой, кіпеў тут баль вялікі На ўвесь бор, Гралі весела музыкі Аж да зор.

Чмелік быў цяпер героем He малым:

He было яму спакою Ад хвалы.

I пусціліся у скокі, Як хто мог, Аж ляцяць з-пад ног высока Ліст і мох.

Скача ліска, скача зайка, Скача воўк...

Вось і ўся вам казка-байка Пра звяроў.

ХВОРЫ ЖОРАЎ

У жураўкі-жорава Галава як волава — Ацяжэла, не падняць, Боль такі, што не суняць. Жораў кружыць цэлы дзень Па балоце, па вадзе, Да яго ж ніхто не йдзе. Ані лекаў, ні парад, Хіба хвораму хто рад?

Падняліся з-пад гары Усе журкавы сябры.

Шумна, радасна крычаць, Паляцелі жыраваць. Стогне, вохкае наш жораў, Пэўна, вернуцца не скора. Цяжка тут сярод балота — Сум, і боль, і адзінота... — Кру-і-кру! Кру-і-кру! Пэўна, хутка я памру.

Прыляцелі крумкачы, Каб жураўку палячыць.

— Добры дзень! Здароўе ваша Мы паправім. Што ў вас, кашаль? Да яды ці ёсць ахвота?

У грудзях у вас хрыпота?

— Дарагія дактары, Галава ў мяне гарыць...

— Супакойся і не плач! — Важна вымавіў крумкач.— У пасцельку ляж, не злазь, Вось табе для ножак мазь.

Вось бутэлечка мікстуры, Ад яе цяпло па скуры Пабяжыць да самых пятак... На кампрэсы пачка ваты. Акруці, ухутай грудзі, Галава балець не будзе... Ды паставім мы дарэчы 3 дзесяць банек вам на плечы. Запульсуе ў жылах кроў, Будзеш, жораў, ты здароў.

— Вам за лекі дзякуй шчыры,— Палячу і я у вырай.

Адыходзяць дактары, Настаўляюць каўняры, Акуляры папраўляюць, Важна, чынна размаўляюць.

А жураўка праз гадзіну I пасцель сваю пакінуў, I падняўся так высока, Што яго не ўбачыш вокам. — Кру-і-кру! Кру-і-кру! Буду жыць я, не памру!

У КАГО НАЙЛЕПШ У ХАЦЕ

Сярод лесу, на гары Пазбіраліся звяры — Пра жыццё пагаварыць: У каго найлепш у хаце. У каго найбольш багацця.

У мядзведзевым бярлогу Мох насланы на падлогу, Замест столі — пні ды лом. Замест бэлек — буралом. Цяжка ў бярлог улезці, I няма чаго там есці.

Як тут жыць і як тут спаць. Лапу з голаду смактаць. Ой, жывецца дрэнна тут.

У мядзведзя кепскі кут.

Дзе лам’ё, галлё, кусты, У сасонніку густым.

Каля каменя пад горкай У лісы малая норка.

Ёсць пасцель, пасланы пух Але хатка як катух.

У лісы малыя дзеткі Часам б’юцца за аб’едкі, I куды ты нос ні ткні. Тут запасаў ані-ні.

I жывецца кепска тут, У лісіцы дрэнны кут.

Нібы вымазаны ў мазь — На дзіку і бруд і гразь. Ён жыве ў гушчары Без бярлогу, без нары,

Лычам мох, траву разрые I ў зямлі ляжыць па шыю Ой, жывецца дрэнна тут, He хаціна, дрэнны кут.

Ці вы зналі, ці вы чулі, Што ў зайца і казулі, Дзе прысядуць, там і хата Ім жывецца беднавата. Кепска зайку здаўна тут, I ў казулі шмат пакут.

I ласю не лепш ў лесе. Рожкі віламі развесіць, Падышоўшы пад сасну На хвіліначку заснуць. Калі наледзь або слота — Нібы коўзанка балота.

I выходзіць частавата: Дзе ні стане — там і хата.

Хцівы воўк разявіў пашчу, Ён ад раніцы быў нашча. He цікавіла размова, Ён не вымавіў ні слова. Голад выгнаў яго з хаты I стаяў, маўчаў кудлаты.

Гляньце ўверх, зірніце зорка, У дупле жыве вавёрка.

I сказаць, вядома, можна, Што жыве яна заможна. Паглядае кожны ласа На вавёрчыны запасы, Бо насыпана, як з меха, Шышак, ягад і арэхаў.

У вавёркі працавітай Ад дажджу усё прыкрыта.

У пакоіку дупляным Чыста, суха і прыбрана.

У вавёрчынай святліцы Часта сон цудоўны сніцца. Як прыгожа, цёпла тут. У яе трывалы кут.

I зайздросцілі вавёрцы

Ўсе, хто быў на мшыстай горцы.

Аж да позняе пары Гоман быў у тым бары, Сярод лесу на гары. Дзе сабраліся звяры.

АЛЕСЬ ЯКІМОВІЧ

КАВАЛЬ ВЯРНІДУБ

I

He далёка і не блізка, Там, дзе сонца ходзіць нізка Ды гамоняць між сабой Неба сіняе з зямлёй,— Адным словам, за марамі, За лясамі, за гарамі Жыў ды быў найлюты цар, Той краіны уладар.

Ў залатой сваёй кароне Ён сядзеў сабе на троне, Ад зары і да зары Люльку срэбную курыў I другой не ведаў працы.

А навокала палацаў, Праліваўшы горкі пот, Знемагаў яго народ: Дні і ночы без спачыну У няволі гнуў ён спіну, Пад крывавым бізуном, На цара

I на паноў.

Так жылі ды пажывалі,— Гаравалі ды ўміралі... Прамінаў за годам год. Але вось— Настаў няўрод... Як агнём, шугае сонца, Жарам дыхае бясконца, Перасохла ўся зямля,— Пуста, гола, дзе ні глянь: Hi збажынкі, Ані кветкі — Зачарнеліся палеткі, 3 дрэў апалі ўсе лісты, Агаліліся кусты.

I ад лютай галадухі Гінуць людзі, нібы мухі.

Напужаўся люты цар, Выклікае ён баяр.

I такую рэч вядзе ён: «Што рабіць нам, дабрадзеі?.. Ўсіх нявольнікаў ад нас Забірае смерць не ў час. Страшна мне, баяры-слугі: Каб праз гэту галадуху He прыйшлося нам самім Працаваць гарбом сваім?.. Чуць хачу ад вас параду: Што рабіць, якую раду, Mae другі і браты, Прыгадаць нам ад бяды?» Апусціўшы ў землю твары, Доўга думалі баяры, Барадамі трасучы, Як бядзе дапамагчы Так, каб царскія каморы

Былі поўнымі, як горы, I сваіх засекаў збожжа Каб ніхто не патрывожыў... «Што ж рабіць?» — пытае цар. I ў адказ адзін з баяр Бараду ўверх задзірае Ды спаважна пачынае: «Ты паслухай мяне, цар, Найслаўнейшы гасудар, Знаю спосаб я нядрэнны, Самы просты, але верны: Загадай знішчаць дзяцей Ды карміць тваіх людзей!

I яды будзе даволі...»

«Дзякуй, дзякуй, лепш ніколі He прыдумаў з вас ніхто б!» Стукнуў пальцам цар у лоб. Пасля гэтакіх парадаў Ён склікае сваіх катаў.

I для дзетак-малышоў Час жахлівы надышоў...

II

А жыла-была ў тым краі, Нібы ў лузе кветка-краска, Прыгажуня маладая Чарнабровая Параска, Што, як смерці страшнай цень, Катаў царскіх з дня на дзень Засмучоная чакала.

Як жа быць ёй? — разважала. Аддаць катам на пацеху Сваю радасць і уцеху — Сына слаўнага свайго

I не бачыць болып яго?.. Ці ж здалее сэрца маці Смерць любімага дзіцяці Перанесці, перажыць? Што ж парадзіць? Як жа быць?

Доўга думала Параска, Сохла, вяла, нібы краска У асеннія часы Без цяпла і без расы. Доўга думала, гадала, Рэчкай слёзы пралівала, Горку долю праклінала: «Ой ты, доля ты мая, Лепш не знала б цябе я!» I наважыла Параска He здавацца катам царскім, А, пакуль яшчэ ільга, Ратавацца як мага.

Пазбіраўшы ўсе манаткі, Яна ў пушчу, без аглядкі, Паляцела як страла 3 свайго роднага сяла. Тут гадзіну і другую Завіхаецца, будуе, Так, на скорую руку, Хатку з моху, лазняку. Збудавала, Паглядзела — Ўся ад шчасця пасвятлела: Згінуў сум і згінуў страх,— Радасць свеціцца ў вачах. I бяглянка маладая Ружай-кветкай расцвітае: Стала пушча ёй мілей За сяло і за людзей.

Недалёка ля дупла Тут мядзведзіца жыла. Вось назаўтра, на світанні, Звер сышоў на паляванне, Каб дзе ежы раздабыць, Медзвянятак накарміць. А Параска-маладзіца Гэтым часам да крыніцы Па сцюдзёную ваду Падалася. На хаду Песні голасна спявае, Ўся ад шчасця сонцам ззяе. Раптам чуе: хтось вурчыць, Дзікім голасам крычыць. Азірнулася — што б гэта? — Бачыць воўка-дармаеда. Хвост прыціснуўшы да ног, Разбурае ён бярлог; Натапыраны, надзьмуты, Вые люта, Ходзіць крута

I намерыўся, відаць, Медзвянятак пазнііпчаць. Тут Параска з-за лаўжка Нечакана на ваўка Калі крыкне, Калі гукне Ды нагамі калі тупне — Воўк драпежны аж умлеў, 3 перапуду скамянеў...

А тым часам поўным ходам Мчыць мядзведзіца з паходу Па імхах, па верасах 3 зайцам шэрым у зубах. Як убачыла Параску,

Прывітала яе ласкай I падзякавала ёй, Як сяброўцы дарагой. «Што дзяцей адратавала Ад зубастага нахала, He забуду век цябе, Памагу ў бядзе й табе, Калі толькі давядзецца Ў час такі з табою стрэцца». «Калі ласка, Калі ласка!..» — Адказала ёй Параска Ды хутчэй да шалаша, Да хлапчыны-малыша Па сцяжынцы лесавой Мчыцца подбегам з вадой. Доўга песціць, забаўляе, I цалуе, й абнімае Там сынка яна свайго, He нацешыцца з яго.

III

I на славу рос хлапчына. He па днях, А па гадзінах.

Ды такі стаў удалец, Ды такі стаў маладзец, Што ні ў казцы расказаць, Hi пяром не апісаць.

Ўвесь праменіцца, іскрыцца,— На яго не надзівіцца!

На чале бялявым хлопца Зіхаціцца само сонца. Ну, а сіла, сіла тая, Што ні дзень, то прыбывае.

Цераз месяц, як грыбы, Выварочваў ён дубы.

I Параска з той часіны Вярнідубам свайго сына Стала клікаць-называць, Яшчэ болей шанаваць. Проста воч не зводзіць маці 3 дарагога ёй дзіцяці. Дружна, ў згодзе з той пары Зажылі ўсе, як сябры,— I мядзведзіца старая, I Параска маладая, Медзвяняткі з Вярнідубам,— Проста глянуць на іх люба! 3 дуплаў, з пасечных калод Залацісты свежы мёд Ім мядзведзіца прыносіць, Да стала ўсіх шчыра просіць. Суравежкі і суніцы Зарадзілі ля крыніцы. Іх Параска падбірала, Ўсю сямейку частавала. Аж аблізавалі рот, Калі елі з грыбам мёд, Такі свежы і душысты, Такі чысты, Залацісты;

Сам у роце раставаў, Без віна ён ап’яняў. He хапала толькі хлеба, Круп ды солі на патрэбу. Але ж гэта паўбяды Для дружацкае яды.

I вяселіцца бяглянка Да вячэрніх зор ад ранку, Песні звонкія свае Вольнай птушкаю пяе: «Чаму ж мне не пець, Чаму ж не гудзець, Калі ў нашай пушчы Парадак ідзець...» Ёй мядзведзіца старая Часам басам падпявае: «Смачны заяц, Смачны кот, Ды смачней Пчаліны мёд — Такі свежы

I дупіысты, Такі чысты, Залацісты...» Вярнідуб жа на дудзе Як зайграе-загудзе, Ажно пушча затрасецца, Ўсё вяселіцца, смяецца. Ад цудоўнае ігры Моўкнуць птушкі і звяры I падлеткі-медзвяняткі Яму пляскаюць у ладкі.

IV

Гэтак лета пражылося, А за ім, глядзіш, і восень Ўсё хутчэй Ды ўсё хутчэй Павуцінне сваё тчэ. Памярцвела ўся прырода.

Гразь і холад, Непагода...

Дождж ліецца як з вядра — Невясёлая пара...

У заморскія краіны Гаманлівы рой птушыны Адляцеў, і лес густы Стаў маўклівы і пусты.

Мішукам дык мала гора — Ім бы мёд у вуллях спорыў Ды вялася дзічына — Для абедаў свежына.

I завея снегавая

Іх таксама не спужае: У бярлозе да вясны Пераспяць зіму яны. Замест мёду сваю лапу Будзе Мішка касалапы Ссаць і марыць аб вясне У салодкім, як мёд, сне.

А Параску з Вярнідубам Восень мачыхрй нялюбай Сустракае ў шалашы.

Сумна стала на душы. Пушча хмурая, пустая Жалем сэрца працінае... Холад, голад гоніць іх Прэч адгэтуль, як чужых.

I рашылі ўсёй нарадай, Што не знойдзеш іншай рады — Хоць бы што там ні было,— Як вярнуцца у сяло.

Тут Параска-маладзіца

На мядзведзіцу садзіцца, А сынок медзведзянят Строем выстраіў у рад, Ды за маткай наўздагон Паімчаўся з імі ён.

Вось і вёска. Што за жахі?! Людзі валяцца ад страху. Праўда гэта, а ці сны Сняць у ясны дзень яны: На мядзведзіцы жанчына?! Што за дзіва, за прычына? I ад страху ды бяды Уцякаюць — Хто куды.

Ледзь Параска іх спыніла, Ледзьве іх угаманіла, Ды, падзякаваўшы ўсім Дружбакам сваім лясным, Адпраўляецца яна Ў хатку родную адна. На канцы на самым вёскі, Побач з белаю бярозкай, Побач з кузняю старой, Спарахнелай і гнілой,— Там стаяла гэта хатка, А ля хаткі — Плоцік, градкі.

Трохі ўбок відаць здалёк I палетак і лясок.

Тут Параска прала пражу, А сынок у кузні пляжыў. I магутны той каваль Як ніхто другі каваў.

Калі зробіць далато — He паломіш нізашто. А як выкуе тапор Ці нарог альбо сахор — He нацешацца дзядзькі: Вось каваль у нас які! Свет прайдзі — Няма другога Каваля такога!

Пагалоска бегла ўдаль: Цуда-дзіва — не каваль!

Ды аднойчы, напрадвесні, Чуе ён благія весці: Пра яго дазнаўся цар, Той краіны уладар, I на цэлую сталіцу Ён ад гневу кіпяціцца Ды раве на ўсіх, як звер... Зажадаў ён хоць цяпер Учыніці згубу — Знішчыць Вярнідуба.

Бо куды ж той варт закон Што не выкананы ён?

Цар збірае сваё войска, Каб паслаць яго у вёску Каваля таго знайсці, У сталіцу прывясці I ля царскага двара Як злачынцу пакараць, А Параску-маладзіцу Кінуць ў цёмную цямніцу.

Чарней хмар I цяжэй гор Стала маці з гэтых пор;

Жальбай горкаю заныла — Жыць нявесела, няміла, Слёзы рэчкамі цякуць На завяўшую шчаку.

I яна загаласіла: «Родны сынку, Сынку мілы, Чуе сэрцайка магілу, Чуе чорную тугу... Ой, куды ж я пабягу, Каму выплачу дупіу I пра гора раскажу, Як не стануць твае вочы Мне свяціць і ўдзень і ўночы?..

Вярнідуб нахмурыў бровы Ды адказвае сурова: «Няма сілы такой, Каб скарыўся я ёй! А жыццё ў барацьбе Я здабуду сабе. Лепш у чэсным баю Галаву я сваю, Ведай, маці, складу, Чым на ганьбу пайду!»

Так сказаў і паляцеў Ён разгневаны, як леў, Проста ў кузню У старую, Спарахнелую, гнілую. На царову галаву Стаў каваць ён булаву.

Як маланкі з перунамі, Несціхана дні за днямі

Гром ваколіцу трасе, Іскры скачуць па страсе; I за мілі чутна — глуха Свішча мех, як завіруха. Так каваў каваль, пакуль He скаваў жалезны куль Сарака пудоў вагою, 3 ручкай гладкаю, прамою. А зрабіўшы ўсё як трэба, Ён шпурнуў яго у неба... Нібы водгулле гарматы, Загудзела булава так, Загрымела, быццам гром, Скаланула ўсё кругом — Ў небе хмары, Ў лузе кветкі, Пушчу цёмную, Палеткі;

Вышай лесу, Вышай гор Прашумела, як віхор.

Вось назад яна нясецца. Ў каваля заныла сэрца, Бо рашыў каваль напэўна Сустракаць яе каленам, Каб дазнацца, што за гарт I чаго мацунак варт.

He пярун з-пад цёмных хмараў У магутны дуб ударыў,— To цяжкая, як зямля, На калена каваля Булава яго упала...

«Добра зроблена, удала! — Пахваліў яе каваль.—

Загартованая сталь. He пагнулася нідзе. Паслужы ты мне ў бядзе!»

А як скончыў гэту працу, Стаў да коней прыглядацца,— He ісці ж яму пяшком, Нібы старцу з хатулём!

Але колькі бачыў коней, Усе гнуцца пад далоняй, Пад магутнаю рукой Выгінаюцца дугой. ЦІ то коні слабаваты, Ці то рукі вінаваты?

I задумаўся хлапчына, Зажурыўся малайчына. Як развеяць тут яму Сваю сумную думу? Вось аднойчы бачыць гэта: На кабылцы цёмна-гнедай, Без паўшораў, без атос, Перакупіпчык цэлы воз Па сяле ануч правёз.

Пра кабылку скажам проста: Як той бубен, ад каросты Паліняў худы жывот;

Тры валоссі — яе хвост.

Як ражон, ўзнялася спіна, Уваліліся пахвіны.

I без жадных без надзей Да яе каваль ідзе.

На рабрыны, як драбіны, На ражоністую спіну Жартам ён далонь кладзе. А кабылка — ані з месца. «Ці то праўда, ці здаецца? Гэта ж проста дзіва з дзіў!» —

Вярнідуб загаманіў.

I асілак ледзь не скача: «Гэта шчасце мне, няйначай: Я такой яшчэ не бачыў!

Ды, відаць, тут не памылка...» Заплаціўпіы за кабылку, На яе каваль садзіцца I Ў дарогу едзе-мчыцца — За плячыма з булавой Ды з мятлой

Над галавой.

Рысяком яна сігае Міма лесу, Міма гаю, Цераз поле

і кусты, Цераз межы і платы.

I нідзе не аддыхае... Толькі ногі падгінае Наш асілак у каленях, Каб не стукаць аб каменні.

Ехаў шмат ён дзён ці мала, Ды бяда яго спаткала: Нібы ў госці, на паклон,— К Салаўю прыехаў ён. Той разбойнік-Салавей У лясным шатры жыве На дванаццаці дубах Ды на тысячы суках.

Год за сотню таму болей

Тут ніхто яшчэ ніколі Hi праехаў, ні прайшоў Ля тых волатаў-дубоў. Палыном ды дзікім мохам Зарасла гэта дарога: Бо як свісне Салавей — He стрывае чалавек, I, аглушаны такою Песняй дзікай, грамавою, Ён назад ляціць стралою; А як крыллямі ўзмахне — Усю пушчу скалане, Панагоніць вецер-буру I шалёную віхуру.

Лес трашчыць тады, галосіць Усяму жывому грозіць...

Тут каваль наш палахліва Паглядзеў на цуда-дзіва I падаўся нацянькі Пад дубовыя сукі.

Гром ды буры з перунамі Загрымелі над дубамі,— Салавей то засвістаў, I магутнымі крыламі Грозна ён залапатаў: «Я люблю прастору I сваё ўладарства.

He сцярплю нікога На маіх дарогах! Завярніся, вораг, Гэта — маё царства! А не хочаш — Плахай

На траве шаўковай, На лістах дубовых

Ляжаш ты, бадзяга! He страчаў, мой мілы, Я такой шчэ сілы, Каб ёй пакарыўся. Вораг, завярніся!»

I пачуў ён у адказ Гэткі сказ:

«Ай ты, волат лясны, Ай ты, буй-Салавей! Страшны ты, грозны ты Для людзей — ліхадзей. Ты дарогу закрыў Да зладзея-цара

I на варце стаіш А ці дзень, ці зара. На магутных дубах Ты, разбойнік, асеў, I табе, як гразе, Пакараліся ўсе. Толькі ж я, ліхадзей. He скаруся табе: На смяртэльны на бой Выклікаю цябе!»

А за гэткім сказам, За такім адказам Вярнідуб-асілак Распраўляе сілу, Булаву кладзе, Да дубоў ідзе.

To не гром грымеў I не град шумеў,— To сілач-каваль

Дуб за дубам рваў;

Дуб за дубам рваў, Салаўя знімаў...

Вось і блізка перамога, Ўжо апошні дуб павіс... I, збянтэжаны, ў спалоху Салавей ляціць уніз.

Распасцёршы свае крылы, Распусціўшы кіпцюры, Ён, здавалася, без сілы Проста валіцца з гары.

Але вось зладзей раптоўна Страпянуўся, нібы леў, I з налётнага разгону Кавалю на шыю сеў.

I дзяўбе, як ашалелы, Вярнідуба Салавей...

3 кавалёвай шыі белай Кроў струменямі плыве.

А навокала — нікога.

Hi адной жывой душы, Безнадзейнай дапамога Тут здавалася ў глушы.

Раптам чуе:

Ў край ад краю Зашумела ўсё кругом,— To мядзведзіца старая Падбягае да яго...

Напалохаўся драпежнік, Кіпцюры свае разняў

Ды з бяды — ў густы алешнік, Ратавацца сам пачаў.

Але позна: следам ззаду Загудзела булава тут, I, ударыўшы, як гром, Скаланула ўсё кругом — Ў небе хмары, Ў лузе кветкі.

Пушчу цёмную, Палеткі...

Нават свіснуць не паспеўпіы, Змоўк навекі Салавей. Акрываўлены, самлеўшы, Уздыхнуў каваль вальней:

«Спі, разбойнік Неспакойны, На зямлі сырой! На касцях тваіх Шлях вольны Пракладу я свой. Гэтым шляхам Пойдуць людзі У шырокі свет, Сонца й месяц Слаць ім будуць Ласку і прывет. Будуць смела Крок за крокам, Як адзін, шагаць. Пойдуць людзі Ў свет шырокі Волю здабываць!..»

VI

Атрымаўшы перамогу, Зноў збіраецца ў дарогу У далёкую асілак. Кліча піуструю кабылу: «Кось-кось-кось!» Яе — няма...

Ён туды, сюды — дарма!

Ён за лес бяжыць, імчыцца Да высокае гары.

Раптам бачыць: Кабыліцу Спанавалі там звяры... Адбіваецца кабылка Капытамі ад ваўкоў... Ахапіла злосць асілка, Закіпела яго кроў. Булаву тады знімае Ён з шырокіх плеч сваіх, Рукі ўгору падымае, Размахнуўся — і уміг, Нібы водгулле гарматы, Загудзела булава так, Загрымела, быццам гром, Скаланула ўсё кругом — Ў небе хмары, Ў лузе кветкі, Пушчу цёмную, Палеткі

I разбіла, як пярун, Напалам тую гару. А драпежнікі-звяругі, Колькі сілы, Колькі духу, 3 перапуду — хто куды Уцякаюць ад бяды.

Вось каваль сабе спаважна Разглядзеў усё і важна Зашагаў да той гары, Да той шчыліны-дзіры. Пад гарой жа той крутою Бачыць ён перад сабою Вузкі доўгі калідор, Што вядзе ў глыбіні гор, У сярэдзіну глухую, Неразгадную, нямую. «Што за дзівы там, цікава, I якія там праявы?» — Сам з сабой ён разважае, Далей вобмацкам ступае. Там жа — цемень, нібы ўночы, Хоць ты выкаль сабе вочы. Што ж рабіць? Ды на хаду Тут павязку Вярнідуб 3 галавы хутчэй знімае — I у цемры сонца ззяе... Залатыя ўсё палацы, Дзе ні глянеш, мігацяцца. А ў палацах — Hi цароў, Hi баяраў, Hi паноў...

Дзе ж падзеліся яны — I баяры, і паны? Вярнідуб далей ступае I палацы разглядае. Захапіўся дзівам-цудам — Дзівам-горадам без люду. Вось глядзіць ён на памост, Бачыць: мышкі шэрай хвост Пад нагамі каваля Шустра-жвава завіляў.

«Э, дык вось хто тут гуляе, Хто палацамі ўладае!» — I на хвост мышыны той Наступае ён нагой: «Пачакай жа, свет-сястрыца, На цябе дай падзівіцца!» Мышка дробна задрыжала, Ледзь ад страху не сканала, Ды, сабраўшы рэшту сілы, Яна так загаварыла: «Адпусці мяне, мой любы, Што табе з мышынай згубы? Адпусці, мой дабрадзей, Паслужу й табе ў бядзе, Калі толькі давядзецца Ў час такі з табою стрэцца...» «Ха-ха-ха! Ото ж пацеха! — Задрыжаў каваль ад смеху.— Дзе ж то відана, сястрыца, Каб прыйшлося мне прасіцца Дапамогі у мышэй?!» «Эх, каваль, Цішэй, цішэй...

Чуеш голас ты трывожны Вунь на лузе на мурожным? To без жалю воўк драпежны

Там кабылку тваю рэжа, На зялёнай мураве На шматочкі яе рве...»

Спахмурнеў каваль тым часам, Павярнуўся і адразу На трывожны голас той Паляцеў хутчэй стралой. Ды, прабегшы з паўгадзіны.

У палацах заблудзіў ён. «Што ж рабіць?

Куды падацца?» — Стаў навокал углядацца. «Не журыся, мой нябога, Усе сцежкі і дарогі Мне знаёмы і вядомы Ў гэтым горадзе, як дома. Толькі знай — He адставай

Ды за мною патрапляй!» — Раптам зноў ля каваля Хвосцік мышкі завіляў.

I за мышкай па сляду Мчыцца ён на ўсю хаду Па завулках незнаёмых, Ля палацаў залачоных. Вось і выхад засвяціўся. Глянуў ён і зажурыўся: Перад самымі вачамі Ўвесь аголены ваўкамі I аб’едзены як след Ля гары ляжаў шкілет Кавалёвай кабыліцы.

«Ах, кабылка, Ах сястрыца, Ах, мая ты небарака...» — He сцярпеў каваль — заплакаў I гарачаю слязой, Як жывіцаю-расой, Акрапіў іпкілет той белы Кабыліцы амярцвелай.

Потым з мышкай развітаўся I маркотны зноў падаўся

У дарогу — шлях далёкі — Без кабылкі, адзінокі, 3 неразлучнаю сваёй Гартаванай булавой Ды мятлой Над галавой.

VII

Так ідзе сабе, шагае Каля лесу, каля гаю, Цераз поле і кусты, Цераз межы і платы. Раптам чуе — недзе збоку, Ад дарогі недалёка, Голас жаласны звініць. Адвярнуўся ён — глядзіць: Хто там? Што за дзіўны гук? Бачыць — пчолку ссе павук: Крыжавік, драпежнік люты, Крывапіўца разадзьмуты, Быццам шар, Ад крыві сваіх ахвяр.

«Эх, пузаты ты страшыдла! — Закрычаў каваль што сілы.— Проста бі па галаве! — Загадаў ён булаве.— Ў пух і прах яго рассей, He шкадуючы касцей, Каб не ўбачыў болей сонца Гэты злодзей і забойца».

I, паслушная загаду, Загудзела булава тут, Загрымела, быццам гром,

Скаланула ўсё кругом — Ў небе хмары, Ў лузе кветкі, Пушчу цёмную, Палеткі...

Ад зладзея-павука

He знайшоў ён і хпматка.

«За ратунак, чалавеча, Буду помніць цябе вечна.

Дзум-дзум-дзум! — пчала запела.— Што ты хочаш — кажы смела: Паслужыць, браток, табе Я гатова, як сабе».

«Пчолка, родная сястрыца, Мне жывая трэ вадзіца.

Там, за лесам, пры мяжы, Воўк кабылку задушыў. Без кабылкі ж мне, нябога, Невясёлая дарога.

Ты ж па свеце, моў, нямала, Дарагая, палятала, Многа бачыла краін, Многа ведаеш навін: Ці не чула ты, сястрыца, Дзе жывая ёсць вадзіца? Калі гэта ў тваёй сіле,— Памажы мне смерць асіліць».

«Добра! Знаю я такую Ад смярцей ваду жывую,— У адказ яму пчала Зажужжэла, загула.— На мае сядай ты крыллі, I адсюль за сотні міляў Паляцім у хмарны круг

На высокую гару.

Там б’е шумная крыніца Ажыўляючай вадзіцы».

«Згодзен, пчолка, я. Ляці! Ды, глядзі, не падвядзі!» Пчолка крыллямі ўзмахнула I у неба іпуганула.

Дзень ляціць, і два, і тры,— Даляцелі да гары, Да крутой гары высокай, Што ўзнялася за аблокі.

Там, начэрпаўшы вадзіцы 3 ажыўляючай крыніцы, Пчолка крыллямі ўзмахнула I на землю іпуганула.

Дзень ляціць, і два, і тры,— Апусцілася з гары, Села-пала без памылкі Ля задушанай кабылкі.

«Ух, бяды набраўся колькі!» — Праказаў каваль да пчолкі, I на той шкілет худы Узлівае ён вады.

Раптам: праўда то, ці сніцца?

Паднялася кабыліца...

Мігам мясам абрасла

I — такая ж, як была: Ржэ, хвастом цярэбіць мух. Акрыяў кабыльчын дух! «Ото ж дзіва — ад вады Я пазбавіўся бяды!

Дзякуй, пчолка, Шчыра дзякуй!» — Шле каваль пчале падзяку

I, сабраўшы з бочку духу, Загрымеў па ўсяму лугу: «Гэй, выходзь цяпер, ваўкі,— Паламлю усім бакі!»

VIII

Падкарміўшы кабыліцу, Адпачыўшы ад прыгод, У далёкую сталіцу Ён кіруе свой паход.

Пералескамі, лясамі, Цераз поле, міма гор Мчыцца рыссю дні за днямі Кабыліца, як віхор.

Вось аднойчы па змярканні, Як кругом сцямнела даль, Сярод лесу, на паляне, Адпачыць прылёг каваль.

Раптам чуе ён спрасонку He то лямант, не то плач... «Што за дзіўная гамонка? Чалавек там ці пугач?» Вось ізноў... I голас ясны: «Ах, за што?.. за што?.. чаму?..» Хто ж такі гэты няшчасны

I што трэба тут яму?

Ўстаў каваль, працёршы вочы, Пацягнуўся раз-другі

I ў густую цемень ночы Накіроўвае шагі.

Ён ідзе і вострым слухам

Ловіць кожны шолах-гук: Празвініць у сецях муха, Або хрусне побач сук,

Ці запыхкаецца вожык

Над змяёю у кустах,

Дробных птушак патрывожыць, Наганяючы ім страх...

Ён ідзе і пільным вокам Аглядае ўсё навокал.

Дзе ж падзеўся той няшчасны?

Голас змоўк яго цяпер.

Мо сканаў ён гэтым часам?

Мо дакончыў яго звер?

Ён спыніўся на хвіліну, Прыслухоўвацца пачаў. Раптам, нібы замагільны, Той жа голас прагучаў.

I па голасу, налева

Углядаецца каваль:

Перад ім таўстое дрэва, А ля дрэва галава, Звяўшы, звешана на грудзі, Рукі скручаны назад...

«Хто ж такі, скажы, ты будзеш? Што з табою, мой ты брат?»

Да яго каваль з прамовай Зварачаецца такой.

I ў адказ ён чуе словы: «Дарагі збавіцель мой! Ой, ратуй хутчэй, мне цяжка...

He магу я болып цярпець. Распраклятыя мурашкі Загрызуць мяне насмерць...»

«Ты — ў мурашніку?! О, дзіва!

У смяртэльнай ты бядзе...

Гэткай лютасці жахлівай

Я не чуў яшчэ нідзе...»

I, падскочыўшы, умомант Ён вяроўку адшукаў, Нібы каліва саломы, На кавалкі разарваў,

Ды, як хлопчыка малога, Маладога дзецюка

Ён з мурашніка страшнога, Падхапіўшы, на руках

Вымчаў. Сам дрыжыць ад гневу; «Хто ж адважыўся пасмець

У мурашніку пад дрэвам Для цябе прыдумаць смерць?

Люты ён, а ці шалёны?

Хто такі той ліхадзей?

I хто даў яму законы

Гэтак здзеквацца з людзей?»

«Не шалёны ён, а люты, Ліхадзей, дык гэта так»,— Слабым голасам пакутным Адказаў яму бядак.

«Ён — мой пан, а я — нявольнік, Мошка я — не чалавек...

Ды няма ўжо сілы болей

Нам цярпець нялюдскі здзек!»

«А за што ж, скажы, саколе, Пан цябе так пакараў?»

«За ката свайго»,— нявольнік 3 болем ў сэрцы адказаў.

«За ката свайго? Нічога

He вазьму я да ладу:

Што ж зрабіць ты мог такога Таму панскаму кату?»

«Я даглядчыкам кашачым Быў служыў. Глядзеў, як мог. Ды бяда прыйшла, няйначай: Лепшы кот у пана здох...

А пасля — табе ўсё ясна: Люты панскі быў прысуд... Смерці я чакаў, няшчасны, У мурашніку вось тут.

Ды не час, відаць, памерці: Ты, збавіцель родны мой, Мяне выбавіў ад смерці, Ад пакутнай, нелюдской.

Хто ж ты будзеш, малайчына? Чым аддзякаваць магу, Дабрадзей, за твой учынак,— Чым табе дапамагу?»

«Ты нявольнік, я — таксама, 3 аднае сям’і.

Нас адна чакала яма.

3 аднае зямлі. Ды за здзек з людзей, пакуты, Брат і дружа мой, Нам адкажа пан твой люты Галавой сваёй!»

IX

Па расправе ж з лютым панам — Людаедам тым паганым — Зноў пускаецца каваль У нязведаную даль.

Ехаў шмат ён дзён ці мала, Ды бяда яго спаткала: Як раптоўны з неба гром, Войска царскае кругом Незлічонай грознай сілай Вярнідуба акружыла, Крумкачамі аблягло, Шлях-дарогу заняло.

Уся зброя іх стальная, Ўся адзежа блешаная, Ўсе вяльможныя паны — Проста рыцары адны.

А наперадзе сам цар, Той краіны уладар, 3 барадою па калені, Росту з сажань ён — не меней. Ўсе ваякі, хоць куды, Нібы родныя браты.

Стаў каваль. Арліным вокам Аглядае іх навокал: Як тут справіцца яму 3 гэткім войскам аднаму?

«Ай, куды ты, ай куды ты? — Раскрычаўся цар сярдзіты.— Мы ўсе едзем па цябе — Галаву знімаць табе!»

I ад злосці барадою Ён трасе, нібы мятлою, Ды грыміць на ўсе лады: *Гэй, падаць яго сюды!»

Тут па царскаму загаду Ўсе ваякі рад за радам — Ўсе стральцы

I ўсе баяры

Грозна рушылі, як хмары, Шаблі ўгору узнялі, Загукалі, зараўлі

I ляцяць да каваля, Аж гудом гудзе зямля...

«Будзь што будзе!» —вырашае Сам сабе каваль.

Булаву з плячэй знімае, Аглядае даль.

Развітаўся з светам белым, 3 буйнай галавой I віхром імчыцца смела На смяртэльны бой. Як махнуў ён булавою Раз і два разы — Галава за галавою, Быццам гарбузы, 3 плеч баярскіх паляцелі На усе бакі, Па каменнях затрупцелі

Проста, як гаршкі.

Вось ізноў, ізноў заносіць Булаву каваль...

Ды — рука спачынку просіць, Звісла булава...

Болып не хоча узнімацца, Стала, як гара, Адмаўляецца змагацца 3 войскамі цара.

Відаць, сілы ён не змераў Маладой сваёй, Булаву, відаць, не ў меру Выкаваў цяжкой...

А баяры, нібы мухі, Разгудзеліся над вухам: «Ай і грозны ж ты, хлапчына Ай якія дзівы чыніш!..

Ды, малойчык, мы з табой Зараз справімся, пастой!» I сам цар да іх пад’ехаў, Заліваецца ад смеху, Аж калоцяцца бакі: «Ух, ваяка ты які! Замарыўся з булавою? А цяпер, брат, галавою Ты расплацішся сваёю! Ты расплацішся — ха-ха! He сілач ты, а блыха...»

Ускіпеў каваль ад злосці, Грозна глянуў на цара. «Паміраць мне, ягамосцю. He прыйшла яшчэ пара!

Яшчэ рана, цар-страшыдла, Смерць суліць мне ці палон!» I, сабраўшы рэшту сілы, За мятлу ўхапіўся ён.

Цар, і войкнуць не паспеўшы, 3 ног зваліўся самы першы. Паслухмяная мятла Чыста-гладка памяла.

Нібы востраю касою, Стаў касіць каваль мятлою. I баяры, як клубкі, Котам коцяцца ў бакі,

Крок за крокам так патроху Ачышчаючы дарогу, Дзе кавальская мятла Прашумела, прагула.

I налева і направа

Косіць наш каваль на славу!.. Так да вечара мяла Паслухмяная мятла, Незлічоную ўсю сілу Войска царскага злажыла. Спяць ваяк на ваяку, Як снапы на таку.

Ўзмах мятлы каваль спыняе, Поле бітвы аглядае.

Вочы радасцю іскрацца: Скончыў цяжкую ён працу I на царскіх на касцях Пралажыў да волі шлях!

X

Атрымаўшы перамогу, Зноў пускаецца ў дарогу: Да самой сталіцы Ён цяпер імчыцца.

Едзе ён, ці ноч ці дзень, He спыняецца нідзе.

Раптам бачыць:

Пры гасцінцы,

Недалёка ад сталіцы, Падарожныя сядзяць, Сумна-жаласна глядзяць, Апусціўшы ў землю вочы. Твары ж іх

Чарней ад ночы...

♦ Што, малойцы, спахмурнелі? — Запытаў у іх каваль.— He пілі вы

Ці не елі,

Скуль ваш гэты Смутак-жаль?

Hi няшчасце вас якое Стрэла лютае, ліхое? Ці пакрыўдзіў лёс благі Вашых родных, дарагіх? Адкажыце мне, братове, Вас паслухаць я гатовы».

Тут падняўся самы першы, 3 падарожнікаў старэйшы, Па празванню Круцікамень, Ды, махаючы рукамі.

Нібы крыллямі вятрак, Пачынае мову так: «Мы, наш добры чалавеча. Каб сказаць табе дарэчы, Без хлусні і без прыкрас, Ўсе — асілкі.

Кожны нас

Добра знае ў гэтым царстве, Ў гэтым царстве-гасударстве Вось бягун наш — Буйны Вецер: За яго ніхто на свеце He лятаў яшчэ хутчэй. Ну, а той — Граза Марэй, Што ўзнімае ураганы Над шырокім акіянам, I усю ваду да дна, Як захоча, Будзе гнаць На зямлю ён на сухую — Mae сілу, бач, такую! А вось гэты — Наш Гарошак;

Сто пудоў падняць ён можа Правым мезенцам сваім,— Што усе мы перад ім?! Самы ж крайні — To Мікіта, He так дужы, Як сярдзіты.

Хлопчык — будзе яму сын. Росту — з шапкаю аршын. Толькі ж сілы ён, саколе, Mae з пуд, Калі не болей.

Сум наш, добры чалавеча, Каб сказаць табе дарэчы, He з бяды якой Ці здрады,

А ад царскага загаду: Нам ці голавы складаць, Ці царэўну адшукаць, Цара родную сястру... Заўтра ў гэтую пару Як не знойдзем той царэўны, Дык загінем мы напэўна. Свет цалюткі азванілі, Горы-долы абхадзілі, Ані чутак, ані слуху Пра яе нідзе ні духу.

Кажуць, што мядзведзь Бурэй Заўладаў царэўнай тэй, I яна цяпер, саколе, У чарнюсенькай няволі: За жалезнымі дзвярамі, За сталёвымі замкамі, А на варце ля дзвярэй Сам мядзведзь стаіць Бурэй. Кажуць, нават Нельга, дружа, Адалець яго аружжам.

Толькі ж дзе ён, Той мядзведзь,— Цяжка гэта зразумець... Свет цалюткі азванілі, Горы-долы абхадзілі, Дзе мы толькі ні былі,— Ды царэўны не знайшлі...» Злез каваль з сваёй кабылкі, Булаву знімае з плеч:

Пакланіўся тым асілкам I такую кажа рэч: «Бачыць вас, сябры, я рады. Рад сардэчна вас вітаць! Кіньце ж гэты сум пракляты,— He пара вам паміраць! Вы ж краса свайго народа, Сіла вы, а не — нішто... Слабым розумам прырода Надарыла вас, ці што?

Цар з баярамі прад вамі — Машкара!

Хіба не так?

Іх адзін ваш Круцікамень Перацёр бы ўсіх на мак. А калі яшчэ й Гарошак Правым мезенцам паможа Ды дыхне з сваіх грудзей Хоць разок Граза Марэй,— Дык ураз, Як глянуць вокам, Пазнішчалі б, нібы мух, Вы цара свайго і слуг Яго блізкіх і далёкіх. Вось мая якая рада, Хоць яна і пазнавата...»

I каваль ім па парадку Расказаў усё спачатку — Хто ён сам, Адкуль ён едзе, Як пазбавіўся ад смерці, Як спаткаў цара й баяр, Як загінуў люты цар Разам з слугамі сваімі, Ліхадзеймі нелюдскімі,—

Словам, як яго мятла Войска царскае змяла Са шляху, бы смецце тое Непатрэбнае, благое.

Як пачулі гэта слова Тыя сілачы, Узнялі вышэй галовы: «Хлопцы, гэй, скачы!» Ўсе рукамі замахалі, Закрычалі, загукалі I, узяўшыся у бокі, Дружна з радасці такой Завярцеліся у скоках, Закружылі талакой, Толькі пыл віхрыць навокал Аж каваль наш не стрываў Ды таксама ўзяўся ў бокі — Разам з імі заскакаў.

XI

А размяўшы косці Шчырай весялосцю, Разам з сілачамі — Вольнымі арламі — Па гасцінцы бітым, Па бялюткім свеце На кабылцы гнедай Едзе каваль, едзе, Ўсюды праязджае, Перашкод не знае, Нібы вольны вецер, Нібы птушка тая.

I паны-баяры, I стральцы-гусары — Царская ўся сіла — Млеюць прад асілкам Ад аднаго слова Пра яго суровы Гнеў на людаедаў За бацькоў і дзедаў, Імі рабаваных, Гнаных, катаваных. Па шляху-дарозе He было слупоў, На якіх не вешаў Панскіх ён галоў; На шляху-дарозе He мінаў нідзе Гнаных, катаваных, Скрыўджаных людзей. Скрыўджаным, нявольным Як братам сваім, Ён заўжды гатоў быў Памагчы усім.

Дзень за днём ён едзе, Ноч за ноччу едзе, Сонца яго грэе, Месяц яму свеціць, А вадою пояць Чыстыя крыніцы. Гэтак даязджае Да самой сталіцы. А ля той сталіцы Мора мітусіцца Ад галоў народу — Цэлага паходу... Спераду манахі

Ў чорных апранахах, Як жукі, з папамі Цягнуцца радамі,— Па цару, баярах Памінкі спраўляюць, Тысячы кадзілаў Хмарамі ўздыхаюць. А за імі следам У паходзе гэтым Нехаця, павольна Люд брыдзе нявольны, Абшарпаны, голы, Ды такі вясёлы, Сэрцы шчасцем поўны, Сэрцы ўсіх гавораць: «Хто такі ваяка, Хто такі сіляка, Што забіў іх гора,— Цара-людаеда, Жалю хто не ведаў Спакон веку-роду Да свайго народу».

Тут асілак пад’язджае I паход той прыпыняе, На ўсе светлыя староны Б’е ён нізкія паклоны Ды такое слова кажа: ♦Люд нявольны, Воля ваша: А ці жыць мне, Ці памерці — Я віноўнік

Царскай смерці...»

I каваль ім па парадку Расказаў усё спачатку — Хто ён сам, Адкуль ён едзе, Як пазбавіўся ад смерці, Як спаткаў цара й баяр, Як загінуў люты цар,— Словам, як яго мятла Войска царскае змяла Са шляху, бы смецце тое Непатрэбнае, благое.

«А цяпер ўсяму народу Абвяшчаю я свабоду! Будзем самі, Будзем самі Над сабой Гаспадарамі!»

Пасля гэтакай навіны Усе людзі той краіны Пазляталіся, як птушкі, Вярнідуба сталі гушкаць, За геройскі яго ўчынак Велічаюць малайчынам. Гонар, слава кавалю На ўсю вольную зямлю! I, паклікаўшы музыкаў, Баль наладзілі вялікі. Пілі, елі што хацелі, I скакалі, як умелі. Вярнідуба частавалі, Весяліліся, спявалі, Як ніколі, ўсе уволю, Аж грымелі лес і поле, Ды палацаў камяніцы Калаціліся ў сталіцы.

Адназгодна сюды з ласкай Запрасілі і Параску.

Мышку шуструю,

Кабылку,

Пчолку слаўную, двухкрылку, I мядзведзіцу з бярлогу,— Весяліцца хай памогуць!

ЗМЕСТ

Змітрок Бядуля Мурашка Палашка..................... 5

Генадзь Бураўкін Зай і яблынька....................... 35

Зай і Пеця.......................................................... 43

Васіль Вітка

Казкі і краскі...................................................... 53

Вавёрчына гора................................................. 57

Казка пра цара зубра......................................... 70

Сяргей Грахоўскі Светлячкі............................... 94

Анатоль Грачанікаў

Казка пра Івана-ганчара і пачвару-цара............ 99

Уладзімір Дубоўка Хто дужэйшы..................... 109

Крот, Мурашка і Лісіца..................................... 130

Казка пра зачараваную Лілю........................... 139

Мілавіца........................................................... 147

Пра народную лякарку і пра хіжую вядзьмарку . . .160

Кракадзіл і жаба.............................................. 168

Авяр’ян Дзеружынскі

Мышка і неслухмянае мышаня......................... 173

Чаму зайцы грызуць кару на дрэвах................ 175

Лянота і Праца................................................. 178

Як кураняткі сонейка адшукалі........................ 180

Васіль Зуёнак Хату будзе воўк стаўляць.......... 185

Вольга Іпатава Янка-Запытанка...................... 188

Казка пра Паўліна............................................ 190

Чапля і Журавель............................................. 195

Якуб Колас

Рак-вусач......................................................... 197

Міхась Калачынскі Мядзведзева знаходка...... 219

Еўдакія Лось

Казка пра Ласку............................................... 225

Валянцін Лукша

Чорныя буслы.................................................. 233

Ганарыстая Варона.......................................... 238

Як Ліса вучылася лётаць.................................. 243

Вутор і Карась.................................................. 245

Мікола Маляўка

Атэлье «Прамень»........................................... 248

Як зайцы з тушканчыкамі ў футбол гулялі....... 252

Іван Муравейка

Казка пра Мінуту і Анюту.................................. 257

Яраслаў Пархута

Коткавы казкі................................................... 261

Казка першая была пра бабульку і казла... 262

Козлік-цымбаліст............................................. 262

А казачка гэта — пра птушыных дзетак....... 266

Перапёлачка.................................................... 266

Сказ цяпер я павяду пра ляноту-злыбяду... 271

Мурашык.......................................................... 271

Як аднойчы на прыпечку малацілі мышкі грэчку . . 274

Памагатыя....................................................... 274

Казка новая — пра боты, пра бусла і пра балота . . . 275

Боця-бацянок................................................... 275

Аляксей Пысін Лясная газета........................... 279

Кратовы хаткі................................................... 281

Максім Танк

Казка пра Музыку............................................ 284

Сярод лясоў наднёманскіх............................... 302

Казка пра казку................................................ 305

Вавёрка і Дзяцел............................................. 306

Нэля Тулупава

Дзіна-Смяюшка і Козлік-Брыкушка.................. 308

Ніна Тарас Кот, сабака і мыш........................... 312

Раман Тармола

Karo баяцца ў лесе?......................................... 315

Тры ластаўкі..................................................... 319

Кастусь Цвірка Грыбныя хованкі...................... 324

Чаму не дружаць кот з сабакам....................... 331

Каза-артыстка.................................................. 333

Мікола Чарняўскі Незвычайны ўрок................. 345

Станіслаў Шушкевіч

Казка пра лісу-хітруху і добрых сяброў — мядзведзя, зайца і пеўніка   349

Камар-брынкун і жаба-квакуха........................ 357

Кемлівыя жукі.................................................. 360

Звярыны баль.................................................. 362

Хворы жораў.................................................... 365

У каго найлепш у хаце...................................... 367

Алесь Якімовіч Каваль Вярнідуб...................... 370

Літаратурна-мастанкае выданне

Школьная бібліятэка

БЕЛАРУСКАЯ КАЗКА —РОЗУМУ ПАДКАЗКА

ЗБОРНІК ВЕРШАВАНЫХ КАЗАК БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ

Укладальнік I. А. Гімпель

Для малодшага школьнага ўзросту

Адказныя за выпуск Б. Б. Пятчанка, A. М. Пенцюгова Мастацкі рэдактар Л. М. Рудакоўская Тэхнічны рэдактар Г. М. Хейфец Карэктары В. А. Вішнеўская. К. А. Сцяпанава

Здадаена ў набор 23.06.97. Падшсана да друку 12.09.97. Фармат МХІОЗ'/зг- Папера газетная. Гарнітура школьная. Высокі друк з ФПФ. Ум. друк. арк. 21,84. Ум. фарб.-адб. 22,26. Ул.-выд. арк. 16,92. Тыраж 34 000 экз. Заказ 1932.

Дзяржаўнае прадпрыемства «Выдавецтва „Ураджай”» Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па друку. Ліоэнзія ЛВ № 8 ад 16.04.93. 220600. Мінск, праспект Машэрава, 11. Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінат МВПА імя Я. Коласа. 220005. Мінск, вул. Чырвоная, 23.

ШКОЛЬНАЯ V? БІБЛІЯТЭКА

Казка — ад нашай зямлі і яе людзей.

Яна — чароўны сон і яна — думка чалавека.

Уладзімір Караткевіч

МІНСК “УРАДЖАЙ” 1997

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.