Беларускае слова ад спеву

Беларускае слова ад спеву

Выдавец: Кнігазбор
Памер: 212с.
Мінск 2010
58.42 МБ

л

БЕЛАРУСКАЕ СЛОВА АД СПЕВУ
Мінск, «Кнігазбор», 2010
УДК 78.071 ,(476)(092)+929Вайцюшкевіч
ББК 85.31(4Беа)
Б43
Складальнікі
Э. Дзвінская, А. Мяльгуй, П. Севярынец
Беларускае слова ад спеву / склад. Э. Дзвінская, А. Мяльгуй, Б43 П. Севярынец. — Мінск : Кнігазбор, 2010. — 212 с.
ISBN 978-985-6976-44-8.
Кніга ўяўляе сабой унікальны збор літаратурна-публіцыстычных і крытычных матэрыялаў. прысвечаных выдатнаму беларускаму выканаўцу Зміцеру Вайцюшкевічу. На яе старонках чытач пазнаёміцца з нарысамі пра творчасць музыканта, інтэрв'ю са 3. Вайцюшкевічам. рэцэнзіямі на яго музычныя альбомьі.
Кніга адрасуецца шырокім колам чытачоў і а.матарам спеўнай творчасці 3. Вайцюшкевіча.
УДК 78.071.(476)(092)+929Вайцюшкевіч
ББК 85.31(4Бен)
ISBN 978-985-6976-44-8
© Дзвінская Э., Мяльгуй А., Севярынец П., складанне, 2010
© Афармленне. ПУП «Кнігазбор», 2010
Беларускае слова
Беларускае слова ад спеву, Бо спявае ім даўніна.
Беларускае слова ад гневу, Ад Ярылы, ад Перуна.
Беларускае слова ад ласкі — Сведчаць вусны ды салаўі, — He наймалася ні ў падпаскі, Hi ў падбрэхічы, ні ў халуі.
Беларускае слова ад злосці На няпрошаных прыбышоў, Асалоду п’е з чараў Мілосці, Медавуху духу — з каўшоў.
Беларускае слова ад славы, Ад ракі, дзе светлае дно. Госці ўстануць з застольнае лавы, Калі ў хату зойдзе яно.
Беларускае слова ад Бога, Слову нашаму Бог дапамог, Хто не любіць яго, ад тога Назаўсёды адвернецца Бог!
Рыгор Барадулін
Уступ
Беларускія рок-музыкі і барды, сярод якіх прызнаныя аўтарытэты — Л явон Вольскі, Алег Хаменка, Алесь Камоцкі, Эдуард Акулін і іншыя, адкрываюць нечаканую Беларусь, умацоўваюць векавыя традыцыі змагарных і бардаўскіх спеваў, папулярызуюць фальклор у сучасных інтэрпрэтацыях, адраджаюць традыцыі і ствараюць новыя музычныя фэсты, крочаць у нагу з часам.
Беларуская альтэрнатыўная музычная культура ўзрастае і пашырае свой уплыў у дэмакратычным грамадскім рэчышчы.
Новае выданне прысвечана творчасці аднаго з яркіх прадстаўнікоў гэтага кола — Зміцера Вайцюшкевіча.
Самабытны беларускі артыст з моцным барытонам агучыў сучасную беларускую паэтычную класіку. Ён даў слова паэтам, як гэта было ў 60-я гады, запрасіў іх да шматтысячнай аўдыторыі, надаў новае жыццё забытым шлягерам. Рок-кароль у намінацыях «Спеўная паэзія», «Артыст года», «Кампазітар года», «Альбом года», ён здолеў праспяваць на высокім уздыме пафасныя высакавольтныя радкі Маякоўскага, агучыць геніяльныя барадулінскія метафары, задушэўную і цнатлівую лірыку Генадзя Бураўкіна, энергічныя вершы Някляева, ажывіў тонкія і сімвалічныя строфы старадаўняй японскай паэзіі. Майстар і знаўца вакальнай тэхнікі, адзначаны абаяннем і моцнай сілай уздзеяння, ён служыць сваёй краіне высокім выканаўчым мастацтвам.
Ён паглыбляецца ў раку роднай мовы, чэрпае з яе глыбіняў, верны гістарычнаму вопыту народа, сугучны сённяшняму дню, думкай сягае за далягляд у будучыню Еўрапейскай Беларусі.
Знаёмства чытачоў, у тым ліку маладых, з песенна-паэтычнымі скарбамі роднай зямлі ўмацуе патрыятычны дух, пашырыць цікавасць да культурнага жыцця, стане каталізатарам выспявання грамадзянскай свядомасці, натхніць на стваральную дзейнасць дзеля Бацькаўшчыны.
Спеўны голас
Беларускі голас перадае ўсю драматычную ўнутраную нацыянальную мелодыку — жаль і боль, веліч і ахвяру, веру і любоў. Беларускі голас пазнавальны паўсюль — ягоны высокі тон, тэмбр, інтанацыі адразу адрозніш ад гарлавога нямецкага, прахалоднага балтыйскага ці грубаватага расейскага. Беларускі
вакал — голас опер, арт-року і сольных канцэртаў а-капэла, голас настолькі моцны і чысты, што ад ягонае сілы ды вышыні выбухаюць шклянкі і затойваюць дыханне мільёны.
У беларусаў і лад гаворкі, і сама мяккая, пранізлівая мова, і манера вымаўлення, і аб’ём грудзей, і склад вуснаў, і струны галасавых звязак наладжаныя крыніцай: голас бруіцца, струменіць, звініць. Ён ці тонкі, ці глыбокі і пералівісты, ці поўны празрыстае яснасці, ці ззяючы ўсімі адценнямі зыкаў, феерычна зіхоткі, быццам пераборы арфы.
Беларускі голас ператварае наша аканне ў арыю аргана. А звонкае беларускае дзеканне і ціўканне, свісцячыя трэлі і залівістая мяккасць родняць беларусаў з найлепшымі пеўчымі птушкамі.
Беларускі голас струнна напружаны, як нервы, што працінаюць і знітоўваюць усю істоту. Таму беларус не проста спявае —ён гучыць. Беларускія песні жальбы, абрадавыя падгалоссі Палесся і палацавая музыка Сярэднявечча — перапевы і пералівы таго голасу, які перадае лёгкімі ўсю лёгкасць гуку, вуснамі — увесь жар жарсці, у якім слова, узнятае ад паднябення да паднябесся, набывае ўласцівасці сімфанічнага цуду. Беларускі спеў, што імкнецца да вяршыняў мужчынскага лірычнага тэнару і жаночага каларатурнага сапрана, што возьме голасам і соль трэцяй актавы, і 20.000 герцаў, мяжу чалавечага слыху, дрыжыць, як крылы ў палёце, льецца слязамі шчасця і кранае так салодка!
Беларускі голас — сапраўды дар Божы. Менавіта меладычная гармонія чысціні і ўзнёсласці самых верхніх рэгістраў найлепш выяўляе любоў — нацыянальную ідэю Беларусі. Любы, хто прыслухаецца, зразумее, што азначае для яго гэты дар. Беларускі голас — голас
малітвы, літургіі, царкоўных і касцельных хораў, псалмоў і гімнаў. Голас духа, што падымае слухачоў у высі Валадарства Нябеснага. Спеў з самага сэрца. Евангельскі заклік!
Беларускі вакал — голас новага еўрапейскага абуджэння. Спеў, народжаны ў міжмор’і, зразумелы і Захаду, і Усходу, голас, які захлынае душу пяшчотай і ласкай з самага сэрца, яшчэ агучыць пропаведзь і малітву на хрысціянскім радыё і тэлевізіі ўсяго свету:
Узышоў Бог пад воклічы, Гасподзь пад гукі трубныя. Спявайце Богу нашаму, спявайце!
Псалмы 46: 6-7
Павал Севярынец
Віталь Супрановіч:
«Мы вяртаем у беларускае мастацтва і родны кантэкст геніяльных дзеячаў культуры»
Натхняльныя рок-гіты, змагарныя спевы, што ўздымаюць дух беларусаў, меладычна-яркія і экспрэсіўныя песні, рамантычныя балады, што грэюць сэрцы слухачоў і адкрываюць інтэлектуальныя далягляды, трапляюць на дыскі праз шчыраванне дасведчаных у справе музычнай культуры асоб. Аб прадзюсарскіх клопатах, намаганнях у галіне выдання і распаўсюдзе сучаснай беларускай музыкі мы пагутарылі са спадаром Віталем Супрановічам.
— Раскажыце, калі ласка, якім быў Ваш шлях да прадзюсарскай дзейнасці?
— 3 1994 года я пачаў шчыльна займацца арганізацыяй канцэртаў. У 1996 годзе была створана Музычная суполка пры ТБМ імя Ф. Скарыны, непасрэдна з яе ўзнікла «Беларуская музычная альтэрнатыва». Мы заснавалі яе з Сяргеем Сахаравым (пазней ён стаў рэдактарам «Студэнцкай думкі») з асноўнай мэтай дапамагчы музыкам у выданні дыскаў і арганізацыі канцэртаў. Нешматлікія ўстановы, якія гэтым займаліся. мелі шэрагхібаў, і мы вырашылі ініцыявацьбольш выніковы гуказапіс. 3 намі працавалі 10 найбольш актыўных сяброў.
— Раскажыце, каліласка, крышачку пра сябе.
— Я нарадзіўся ў Мінску, скончыў Вышэйшае тэхнічнае вучылішча па спецыяльнасці «Станочнік шырокага профілю», захапляўся музыкай. Пазней набываў веды паспецыяльнасці «Менеджмент сацыякультурнай дзейнасці»...
Калі вы памятаеце, напачатку 90-х гадоў у эфіры гучала значна больш за 75 адсоткаў беларускай музыкі. Цікавасць выклікалі гурты «Мроя», «Уліс», «Новае неба». Спачатку я рабіў самастойныя зборкі — запісваў песні з радыё. Першы цалкам беларускамоўны дыск BMAgroup «Вольныя танцы» быў зроблены завадскім шляхам, накладам больш за 1000 асобнікаў. Пры падрыхтоўцы гэтага дыска нам давялося пазнаёміцца з усімі музыкамі, усталяваць кантакты, якія атрымалі доўгі працяг. Тады іншыя фірмы пачалі выдаваць беларускую музыку прамысловым шляхам.
Далей мы працавалі над складанкамі з серыі «Беларускі музычны архіў», заснаванымі на архіўных і рарытэтных запісах, — такімі, як Міхась Забэйда-Суміцкі «Ластаўкі ў стрэсе», Мікола Равенскі «Магутны Божа», Сяржук Сокалаў-Воюш «Нефармальны беларус», Віктар Шалкевіч «Добрай раніцы», Станіслаў Манюшка «Песні з-пад Нёмана і Дзвіны».
Падрыхтавалі дыск Міхала Клеафаса Агінскага. Гэтай серыяй мы вяртаем у беларускае мастацтва і родны кантэкст геніяльных дзеячаў культуры.
Таксама выйшлі ў свет сольныя альбомы вядомых маладых гуртоў, з’явілася «Стылістычная энцыклапедыя» — серыя, прысвечаная асобным музычным стылям. Так, выйшаў дыск, прысвечаны «цяжкай музыцы» «Hard Life — Heavy Music», хардкору — «Нагбсогеманія: чаду!», рэпу — «Пасадзіў дзед рэпку: rap not dead» і іншыя.
Мы ініцыявалі перавыданне лепшых запісаў «Народнага альбома», «Я нарадзіўся тут», «Святы вечар» і іншых. Быў створаны трыб’ют NRM, які атрымаўся ўдалым. На гэтым дыску ўпершыню заспявалі такія гурты, як «Краскі», «Лепрыконсы», «Лето» і інш.
Да 95-х угодкаў Ларысы Геніюш быў прымеркаваны супольны музычны праект «Жыць для Беларусі».
«Дыск з серыі “Беларускі музычны архіў” поўніцца адкрыццямі, яскравай паэзіяй, густоўнай музыкай», — адазваліся праяго музычныя крытыкі. Адметны ён тым, што паміж песнямі гучыць голас самой паэткі. Стваральнікі серыі натхніліся поспехам складанкі «Жыць для Беларусі» і мяркуюць працягваць падобныя праекты на вершы іншых творцаў.
— Якіяў Вас далеіішыя намеры?
— Мы плануем выдаць дыск да 100-годдзя Сяргея Новіка-Пеюна, перавыдаць альбом Данчыка «Мы яшчэ сустрэнемся» і альбом Віктара Шалкевіча. У кастрычніку пройдзе прэзентацыя альбома на вершы С. Новіка-Пеюна.
— Што сёння робяць маладыя мела.маны? Ці ёсць у іх свае ініцыятывы?
— Так, некалькі гадоў таму быў створаны пры Таварыстве беларускай мовы «Фан-клуб беларускай музыкі». Цяпер яго пасяджэнні праводзяцца на сядзібе БНФ. У межах фан-клуба часта праводзяцца
спатканні з выканаўцамі. Незабыўныя сустрэчы былі зладжаны з Касяй Камоцкай, з «Indiga», «1Q-48» і іншымі.
— Як Вы ацэньваеце ролю такіх падзей, як «Рок-каранацыя» і фэсты «Басовішча», у агульным культурным працэсе?
— Апошняя рок-каранацыя была значна лепш арганізаванай і цікавай. Актыўным яе ўдзельнікам быў сайт «Тузін гітоў». Было больш прадстаўлена рэгіянальных гуртоў, адбор намінантаў падаецца мне празрыстым і аб’ектыўным. Басовішча адбываецца ўжо 16 гадоў, і мы дапамагаем у правядзенні адборачных канцэртаў.
— Нядаўна чытачы «Нашай Нівы» назвалі сярод кандыдатур на званне народнага паэтаЛявона Вольскага. Што Вы прагэта думаеце?
— Думаю, што ў гэтым ёсць рацыя. Мы жывём і працуем у сітуацыі, калі існуюць спісы забароненых спевакоў і гуртоў. Таму мы не ведаем, якая на самай справе была б іх папулярнасць. Відаць, значна большая. Лічу, што музыкаў, абмежаваных у сваіх правах, трэба ўсімі сродкамі падтрымліваць.
Гутарыла Э. Дзвінская
«Наша слова», 13 верасня 2006 года
Беларускія барды
Спеў, вырваны з самых глыбіняў беларускага сэрца, і моцны зарад беларускае паэтычнасці разам нараджаюць грымоты і маланку — беларускага барда.
Барды з’явіліся ў Беларусі тады, калі грозная эпоха войнаў. вялікіх адкрыццяў і рэфармацый пераўтварыла ўвесь свет, калі рыцары біліся з іскрамі на мячах, закаханыя спявалі серэнады, a паэты ўслаўлялі Бога. Самотныя і гордыя ваяры, барды маглі аднаасобна кінуць выклік тыраніі, узняць войска перад бітвай і заклікаць да пакаяння ўвесь народ. Бард—гэта не проста прарок,
гэта яшчэ і пра-рок'. у бардаўскіх акордах і крыках ракочуць рок-балады і цяжкі метал канца П тысячагоддзя. У сэрцы Еўропы барды прарочылі ўсё Сярэднявечча, — дагэтуль прадвяшчаюць сусветныя навальніцы.
У нацыянальным руху канца XX стагоддзя бард Сяржук СокалаўВоюш узрушваў шматтысячныя мітынгі рабочых і студэнтаў. Ды і цяпер лірызм Акуліна і сарказм Шалкевіча, ваярскія маршы Мельнікава і гарадскі раманс Бартосіка, блюзы Касі Камоцкай і псалмы Алеся Камоцкага робяць для Беларусі больш. чым уся афіцыйная эстрада з зорнымі ростанямі, славянскімі базарамі і канцэртамі заезджае папсы.
Зміцер Вайцюшкевіч з аксамітным і адначасова оперным голасам, геніяльны выканаўца «Развітання з Радзімай» і «Народнага альбома», улюбёнец дзяўчат, якому можна даверыць выкананне нацыянальнага гімна «Магутны Божа» на стадыёнах.
Паглядзіце на барда падчас выступу — вось ён які, беларус, унутры. Бардаўскі спеў здольны рыўком вывернуць нашу душу навонкі.
Калі ворагужо акупаваў і вуліцы, і дамы, навокал здрада. іншая мова і чужынскія спевы — беларус дастае гітару. Бярэ яе наперавес, быццам стрэльбу, і рушыць у гушчар зыкаў, і прыдыханняў. і струннага бою. У смутны час, калі забыты Бог і занядбаная краіна, калі нават камяні гатовыя загаласіць і ўся зямля вымагае закліку, ну хаця б стогну! —■ чакайце на сцэне беларускага барда.
Павал Севярынец «Нацыянальная ідэя»
Беларуская рок-музыка: дыялог з моладдзю на яе мове (панарама, з’явы і тэндэнцыі)
Цяпер шматлікія рэспубліканскія выданні, а таксама FM-радыё (далёка не ўсё) і тэлебачанне (зрэдку) пачалі звяртаць сваю ўвагу на такую сучасную (у Беларусі дакладна—контркультурную) з’яву, як беларуская рок-музыка. Пра яе можна і прачытацьу «Советской Белорусснн», і пабачыць яе прадстаўнікоў на Euronews...
А што такое беларуская рок-музыка? Модныя рытмы, народжаныя пад уплывам іншаземнага шоу-бізнесу? А можа, рок — гэта тое, што ператварылася ў напрамак нацыянальнай культуры, як гэта адбылося ў шмат якіх краінах? Але што тады нацыянальнага ў тутэйшай разнавіднасці такой касмапалітычнай з’явы (калі разглядаць, напрыклад, гурты «Тянн-Толкай», «Медуза», «Новый йерусалмм»...), як рок-музыка? Калі рок-музыка на Захадзе ўжо трывапа заваявала сваю слухацкую аўдыторыю, мае вялікія традыцыі і безліч супер-зорак, то беларускі рок знаходзіцца ў стане развіцця і выпрацоўкі сваіх музычных асаблівасцяў. Так, сапраўды, беларускі рок знаходзіцца ў стадыі, калі выканаўцы, як губка, убіраюць у сябе найноўшыя дасягненні сусветнай рок-культуры, узбагачаюць яе сваімі знаходкамі і напрацоўкамі на аснове нацыянальнага меладызму і фанетычных асаблівасцяў роднай мовы. Гэтыя працэсы робяць беларускую рок-музыку адной з самых заўважных мастацкіх з’яў на тле сучаснай нацыянальнай культуры. Таму сёння вельмі часта можна прачытаць звесткі пра асобных рок-выканаўцаў, пра асаблівасці іх выканаўчага почырку. Мы ж прапануем чытачам агляд таго, што адбываецца ў беларускай рок-музыцы, паспрабуем акрэсліць стылістычныя прыкметы многіх выканаўцаў рок-музыкі ў Беларусі.
Для таго, каб гэтая новая з’ява атрымала сваю гістарычную перспектыву, звернемся да пачынальнікаў беларускай рок-музыкі. I тут трэба
ўспомніцьтую падзею, з якой, па-сутнасці, і пачалася гісторыя беларускай і, што важна, беларускамоўнай рок-музыкі. Маю на ўвазе першыя канцэрты беларускіх рок-гуртоў «Бонда», «Магістрат» і «Мінск» у Палацы чыгуначнікаўЗО красавіка— 1 мая 1986 года, які арганізатары з рок-клуба «Няміга» тады назвалі «Тры колеры». Назва гэтага канцэрта адлюстроўвала стылістычную разнапланавасць удзельнікаў, якія ўпершыню прадставілі на суд слухачоў свае кампазіцыі ў стылістыцы гітарнай «новай хвалі», «цяжкага металу» і поп-рока. Праз год да гэтай кагорты пачынальнікаў далучыўся легендарны рок-гурт «Мроя», удзельнікі якога ў 1986 годзе яшчэ служылі ў войску.
Гурты «Мроя», «Бонда» і «Магістрат» і склалі касцяк той з’явы, якая пазней атрымала назву «беларуская рок-музыка». Галоўнае адрозненне творчасці гэтых калектываў ад сваіх папярэднікаў («Шпакі», «Дойліды», «Сузор’е») — іх праграмы поўнасцю складаліся з песень на беларускай мове. Так атрымалася, што лёс гэтых гуртоў і выканаўцаў склаўся па-рознаму, але ў гісторыі беларускай рок-музыкі яны застануцца першымі.
Цікава, што музыканты-пачынальнікі з цягам часу сталі стваральнікамі такіх вядомых сёння беларускіх гуртоў, як «Крама», «Ulis» (былы гурт «Бонда») і «N.R.M.» (былы гурт «Мроя»), Альбомы менавіта гэтых калектываў складаюць фанаграфічны збор класікі беларускай рок-музыкі, гэтыя гурты ўпэўнена прэзентуюць на буйнейшых рок-фестывалях нашу краіну, іх канцэрты збіраюць найвялікшыя канцэртныя пляцоўкі і залы краіны.
Нельга не заўважыць, што музыканты гэтых, самых паважаных беларускамоўных гуртоў ствараюць паралельныя музычныя праекты (так званыя сайд-праекты). 1 лідзіруюць тут музыканты гурту «N.R.M.», якія стварылі аж чатыры сайд-праекты: застольны праект «Крамбамбуля», экстрэмальны «Zet», урбаністычны рок-гурт «Garadzkija» і фолк-мадэрнавы «Pete Paff». Музыканты іншых гуртоў таксама не адстаюць. Вось, напрыклад, гітарыст гуртоў «Крама» і «Палац» Сяржук Трухановіч разам з музыкантамі джаз-рокавага калектыву «Apple Тее» папаўняюць сваімі кампазіцыямі інструментальную фанатэку беларускай рок-музыкі. А лідар гурту «Ulis» Слава Корань часцяком выступае як акампаніятар вядомай рок-спявачкі Касі Камоцкай. I ўсе музыканты гэтых і іншых гуртоў разам узятыя — калектыўныя ўдзельнікі многіх вядомых супольных праектаў, такіх, як «Народны альбом», «Я нарадзіўся тут», «Святы вечар»...
Найбліжэйшымі спадкаемцамі «генералаў беларускага рока» з’яўляюцца тыя беларускія гурты, якіх умоўна адносяць да «сярэдняга звяна» беларускага рок-руху. Тут трэба ўспомніць найбольш прыкметныя з іх: блюз-рокавы «P.L.A.N.», экстрэмальна-фальклорны «Znich», «металічныя» каманды «Deadmarsh», «Partyzone», панк-рокавыя гурты «Neuro Dubel», «Deviation», «Zygimont VAZA», фолк-рокавы «Postscriptum», праект рэпера Аляксандра Памідорава «Pomidor/off», гурт Зміцера Вайцюшкевіча «WZ-Orkiestra»...
Гэтыя музыканты маюць салідны выканаўчы вопыт, які яны з вялікай эфектыўнасцю перадаюць больш маладым выканаўцам. А яшчэ яны з’яўляюцца прафесіянальнай апорай для маладзейшых сваіх калегаў і ў любы момант могуць творча падтрымаць увесь айчынны рок-рух.
Вельмі важна для далейшага прагрэсу, каб беларускі рок меў падтрымку ў асяроддзі маладых музыкантаў. Бо без прытоку свежых творчых сіл любое творчае пачынанне дэградуе. 1 калі раней, гадоў 10 таму, гэтая праблема змены пакаленняў у беларускай рок-плыні стаяла вельмі востра, то цяпер сітуацыя змянілася кардынальна: шматлікія маладыя гурты самі могуць скласці даволі моцную канкурэнцыю рок-ветэранам. Такія маладыя гурты, як «Тарпач», «Indiga», «Харлі», «Tezaurus», «IQ-48», «Zig-Zag», «Таварыш Маўзер» (лаўрэаты «Басовішча-2005») будуюць своеасаблівы мост паміж пакаленнямі музыкантаў і слухачоў, дадаюць сваё бачанне да вобраза лірычнага героя, характэрнага для беларускай рок-музыкі. А яшчэ кажуць, што маладыя выканаўцы цураюцца беларускага слова. Іх песні, вобразы — найлепшы прыклад адваротнага!
Прыкметная тэндэнцыя апошнягачасу — з’яўленне вельмі цікавых і музычна неардынарных рок-калектываў з правінцыі: бярозаўскі гурт B:N:, гомельскі «Бан Жвірба», брэсцкая «Сцяна». Гэтыя гурты смела штурмуюць сталічныя канцэртныя пляцоўкі, выдаюць свае музычныя альбомы. Іх музыка — своеасаблівы сінтэз дасягненняў беларускага рока з мясцовымі меладычнымі і гарманічнымі традыцыямі, якія і перадаюць у сваіх творах музыканты правінцыйных (у станоўчым сэнсе гэтага азначэння) гуртоў, што надае музыцы гэтых выканаўцаў незвычайны шарм і актуальнасць.
Нельга абмінуць увагай такі значны кірунак працы беларускіх музыкантаў, як адраджэнне скарбаў беларускага фальклору на аснове сучасных музычных плыняў. Новы музычны стыль апрацовак
нацыянальнага фальклору мае назву фолк-мадэрн. Традыцыі яго ў Беларусі ідуць ажно ад ужо класічных фолк-рокавых эксперыментаў ранніх «Песняроў». I за гэта беларускія музыканты лічаць Уладзіміра Мулявіна і яго ансамбль сваімі духоўнымі папярэднікамі. Вось якімі думкамі падзяліўся аднойчы вядомы беларускі кампазітар і рокмузыкант Зміцер Вайцюшкевіч: «Уладзіміра Георгіевіча Мулявгна я лічу выдатным дзеячам Беларускага Адраджэння. I хоць творчы ўзлёт «Песняроў» прыйшоўся на савецкія часы, музыкі шмат што трансфармавалі і рабілі гэта прафесіііна. Я лічу сябе, у нейкім сэнсе, прадаўжальнікам іх меладычных тэм, мулявінска-песняроўскай філасофскай ідэі, якая ў той момант толькі нараджалася і дала падставы для нашай сённяшняй працы» («Літаратура і мастацтва» 7.12.2001). I таму лагічна, што пад песняроўскім уплывам фолк-мадэрн атрымаў сваё далейшае развіццё на беларускай рок-сцэне.
Піянерам у сінтэзе рок-музыкі, электроннага гучання і фальклору стаў гурт «Палац», лідарам і творчым рухавіком якога доўгія гады з’яўляецца кампазітар і вакаліст Алег Хаменка. Дарэчы, той жа Уладзімір Мулявін высока цаніў наватарства і шчырасць музыкантаў «Палаца». Вось што аднойчы выдатны музыка сказаў пра сваіх малодшых калегаў: «Я быў на іх сольным канцэрце, яны даюць каласальную экспрэсію. Я атрымаў задавальненне ад канцэрта» («Музычная газета», 1999, №50).
Крыху пазней саліст гэтага гурту Юрый Выдронак заснаваў фолкрок-шоу «Ur’ia», а былы «палацавец» Зміцер Вайцюшкевіч разам са спявачкай Веранікай Кругловай былі ініцыятарамі стварэння гурту «KRIWI», які і цяпер выконвае world-music. Праўда, у дадзены момант Зміцер Вайцюшкевіч выйшаў са складу «KRIWI» і, заснаваўшы гурт «WZ-Orkiestra», стварае канцэртныя кампазіцыі і альбомы на вершы беларускіх і замежных паэтаў.
Да яркіх прадстаўнікоў нацыянальнага фолк-мадэрна трэба аднесці і такі выдатны сваім прафесіяналізмам калектыў, як этна-трыа «Троіца». Яго ўклад у нацыянальную музычную скарбонку цяжка пераацаніць: лідар «Троіцы» Іван Кірчук і яго калегі шмат робяць для захавання бясцэнных пярлін нацыянальнага фальклору і прапаганды беларускай народнай музыкі ў Еўропе і ў свеце.
Новыя надзеі беларускага фолк-мадэрна звязаны з маладой генерацыяй гэтай плыні рок-музыкі, якія ўсімі музычнымі спосабамі садзейнічаюць захаванню і аднаўленню сувязі пакаленняў носьбітаў
фальклору і сучасных слухачоў, хоць і ў даволі незвычайным вьіглядзе. Сярод тых гуртоў трэба адзначыць такія перспектыўныя калектывы, як гурты «Яр», «ALTANKA», «OSIMIRA»...
Блізкія задачы па папулярызацыі нацыянальнага фальклору сярод моладзі (хоць стылістычна адрознымі ад традыцыйнага фолк-мадэрна сродкамі) ставяць перад сабой удзельнікі экстрэмальнага адгалінавання рок-музыкі, якое нават займела свой міжнародны тэрмін: paganmetal («паганскі метал»). Беларускі варыянт музычнага экстрыму з фальклорным ухілам прапагандуюць гурты «Znich», «Kamaedzitca», «Soncavarot», «Капішча», «Твар» (адны назвы могуць сказаць слухачу так шмат!). Іх апрацоўкі накіраваны на тое. каб «ажывіць» старонкі дахрысціянскага светапогляду нашых прашчураў, рэканструяваць віруючую музычную стыхію, якая спадарожнічала іх жыццю і смерці.
Адзначу, што не толькі старажытныя мелодыі з’яўляюцца каталізатарамі творчасці «цяжкіх» беларускіх рок-гуртоў. Многія музыканты (напрыклад, гуртоў «Zmiaja», «Vir», «SKD», «Крок») звяртаюцца да тых тэмаў, якія традыцыйна з’яўляюцца «рокавымі» — гэта тэмы свабоды, вайны, кахання, адносін паміж людзьмі, лёсу нацыі і нашай мовы на пераломе эпох... Часцяком гэтыя складаныя тэмы яны імкнуцца гіпербалізаваць, прадставіць у сатырычным ракурсе і ў спалучэнні са звышрытмічнай і агрэсіўнай музыкай. Магчыма, сталым аматарам і знаўцам рок-музыкі гэты імпэт і напор пададуцца занадта бударажачымі. але сёння такое гучанне дамінуе ў сусветнай «цяжкай» музыцы і мае шматлікіх прыхільнікаў па ўсім свеце, у тым ліку і ў Беларусі.
У дадатак да гэтай тэмы трэба адзначыць тое, што беларускія рокгурты вельмі шчыльна супрацоўнічаюць з фальклорнымі гуртамі і капэламі традыцыйнага фальклорнага кірунку. Успомнім тут спеўны гурт «GUDA». які разам з панк-гуртом «Neuro Dubel» запісалі варыянт песні брытанскага гурту «Depeche Mode» «1 Feel You» ў фальклорным ключы. А гурту «P.L.A.N.» у стварэнні апрацовак беларускага фальклору дапамагае лідар фальклорнага гурту «Ліцвіны», вядомы фалькларыст і дудар Уладзімір Бярбераў...
Але не толькі непарыўнай сувяззю з беларускім фальклорам адрозніваецца беларускі рок-рух. Пра такога роду сувязі можна казаць і ў адносінах да такіх музычных адгалінаванняў, як беларуская медыявальная (сярэднявечная) музыка і бардаўская песня. Бо, напрыклад, многія медыявальныя выканаўцы Беларусі — у мінулым
рок-музыканты. Тут трэба ўспомніць пра лідара гурту сярэднявечнай музыкі «Вялікае Княства» Уладзіміра Давыдоўскага, які ў свой час быў гітарыстам легендарнай «Мроі». Тое ж можна казаць і пра музыкантаў гурту «Стары Ольса», многія з якіх прайшлі выканаўчую школу ў рокгуртах, якія стваралі рок-апрацоўкі сярэднявечных мелодый.
Што жтычыцца бардаўскай песні, то стылявыя перакрыжаванні тут назіраюцца яшчэ прыкметней: нашы рок-музыканты выкарыстоўваюць творы сваіх калегаў-бардаў для стварэння песень і альбомаў (Зміцер Вайцюшкевіч, напрыклад, стварыў альбом на вершы барда А. Камоцкага «Паравіны году»), а такія барды, як Віктар Шалкевіч, карыстаюцца прыёмамі з арсеналу рок-музыкі для надання сваім песням дадатковай эмацыянальнай вастрыні (альбом «За сто крокаў ад Вострае брамы»), I наадварот, творы, блізкія бардаўскай стылістыцы, ёсць у рэпертуары лідара «N.R.M.» Лявона Вольскага («Павешаным 1863» на верш У. Караткевіча), атаксама рок-спявачкі Касі Камоцкай (песні на вершы А. Глобуса)...
Безумоўна, каб стварыць поўную панараму такой складанай і разгалінаванай з’явы, як беларускі рок-рух, недастаткова ўзгадаць назвы гуртоў і даць іх кароткія стылявыя характарыстыкі. Значна важней нагадаць пра тое, што гэтыя рок-музыканты — сапраўдныя прапагандысты і папулярызатары роднай мовы сярод маладзёжнай аўдыторыі, прыхільнікаў якой з году ў год становіцца больш. Гэтаму спрыяе з’яўленне кампаній, якія выдаюць альбомы з беларускай рок-музыкай, дыскі бардаў, айчынную сярэднявечную музыку, запісы музычнай спадчыны Беларусі. Разам з тым музыканты робяць усё, каб новыя дыскі знаходзілі сваіх зацікаўленых слухачоў.
1 таму наспеў час паставіць пытанне так: беларускімі рокмузыкантамі зроблена столькі (запіс і выданне шматлікіх беларускамоўных альбомаў, правядзенне канцэртаў і фестываляў), што яны небеспадстаўна прэтэндуюць на сваё месца ў аналах сучаснай нацыянальнай культуры.
Анатоль Мяльгуй, былы старшыня рок-клуба «Няміга», музычны аналітык
Генадзь Бураўкін:
«Слова, акрылёнае добрым выканаўцам, запатрабаванае»
Укожную эпоху нараджаюцца свае непаўторныя песні. Мелодыя як бы гучыць за кадрам нашага жыцця, суправаджае яго падзеі, перажыванні, уплятаецца ў тканіну лёсу. Некаторыя песні, безумоўна, надаюць мудрасці і філасофскай развагі.
Музыка суправаджае развіццё пачуццяў. Калі чалавек не ведае, як прызнацца ў каханні, гэта за яго робіць песня. Потым яна становіцца сардэчным успамінам двух сэрцаў, скарбам душы.
Я ішоў да цябе ад далёкай зямлі, 3 тагачасных снягоў, што даўно адмялі...
A. КаМОЦКІ
Адзін з тых любімых паэтаў, хто ствараў новыя песні ў самыя розныя часы, — Генадзь Мікалаевіч Бураўкін.
«Народ прымае ягоныя песні — радасныя і зажураныя, поўныя ласкі і абуджаныя гневам. I дужа ўсцешліва і цёпла, як на прыпарных паплавах ля Полацка, бывае, калі ловіш сябе на тым, як, пачуўшы мяккія крокі зімы, пачынаеш паўтараць за Генадзем Бураўкіным: «Завіруха, мяце завіруха...» Здаецца, калісьці прыляцела песня з усесаюзнага экрана, а ўжо яе спяваюць, напяваюць, ёй усміхаюцца ў парку, у кіно, у трамваі, у чарзе па кнігі паэзіі. А колькі закаханых удзячныя паэту, што дапамог зачараваць сваёй «Зачарованай», прызнацца сяброўцы ў вернасці. Даводзілася назіраць, як пад песню на вершы Генадзя Бураўкіна на плечы юнакоў ападалі залатыя галовы каханых. На ўрачыстых канцэртах і ў застоллях, у дарогах гучаць сёння песні Генадзя Бураўкіна» (Р. Барадулін).
— Генадзь Мікалаевіч, раскажыце, калі ласка, пра Ваша супрацоўніцтва з рознымі кампазітарамі.
— Я зведаў усе тры формы супрацоўніцтва з кампазітарамі. Спачатку я проста пісаў вершы, зусім не спадзеючыся, што яны зацікавяць кампазітараў, вершы ўваходзілі ў зборнікі, а потым кампазітары знаходзілі іх і пісалі музыку. Так было з «Зачарованай» Ігара Лучанка і з «Завірухай» Эдуарда Ханка.
Пісаў я і з «прыцэлам» на песню. Напрыклад, «Белыя крылы» — для Эдуарда Зарыцкага, «Саперніца» — для Міколы Сацуры, «Шумі мой лес, шумі» — для Уладзіміра Будніка.
Цікава атрымалася з «Канём незацугляным». Я склаў верш, каб прапанаваць яго Эдуарду Ханку. Патэлефанаваў, прачытаў. А ў таго, аказваецца, ужо была мелодыя, вельмі блізкая да настрою майго верша, — і песня склалася лёгка і хутка. Яна ўвайшла ў рэпертуар «Песняроў» і была адной з любімых у Мулявіна.
Пісаў я і на гатовую музыку.Так нарадзіліся «Калыханка» і «Першае спатканне» Васіля Раінчыка, «Песенька пра сонечнага зайчыка» Валерыя Іванова... Я супрацоўнічаў з Ядвігай Паплаўскай, Яраславам Еўдакімавым, з «Песнярамі», «Верасамі».
— Ваша калыханка больш за20 гадоў гучала на тэлевізіі і закалыхвала не адно пакаленне малых. «Дзядуля, твая калыханка», — кажа ўнучка Маша. Гэты эпізод уваіішоў у дакументальную стужку з Вашым удзелам.
— «Калыханка» нарадзілася разам з нацыянальнай праграмай Беларускага тэлебачання. Шукалі лепшы ўзор песні для малых нанач. У Васіля Раінчыка ўжо была мелодыя. Ён звярнуўся да мяне і сказаў: «У мяне ёсць гатовая мелодыя, няма толькі вершаў». I даў мне запіс на касеце. Аднойчы ранічкай я падняўся, уключыў запіс і літаральна за гадзіну склаў верш. «О, тое, што трэба!» — усклікнуў Васіль.
— Лічаць, што пэўным стымулам для развіцця беларускаіі песеннаіі творчасці была перамога на Усесаюзным конкурсе ў 1961 годзе твора Міхаіла Ясеня і Ігара Лучанка «Памяць сэрца», які выконваў Віктар Вуячыч.
— Так, але час уздыму цікавасці да нацыянальнай паэзіі, культуры прыйшоў крыху пазней. I важную ролю ў гэтым адыгралі Беларускае радыё і тэлебачанне.
На радыё доўгі час вельмі папулярнай была рубрыка «Прэм’ера песні», дзе гучалі новыя творы нашых кампазітараў на вершы беларускіх паэтаў. На тэлебачанні адным з самых любімых быў фестываль «Песню бярыце з сабой». Калі ён трансліраваўся, беларусы глядзелі толькі яго. У ім прымалі ўдзел славутыя Эдуард Хіль, Марыя Пахоменка, Анатоль Макрэнка, якія выконвалі песні па-беларуску.
Ва ўсе часы людзям хочацца ўзвышанага. I калі сярод будзённай цяжкой працы выпадалі хвіліны, калі чалавек меў дачыненне да нечага вышэйшага, гэта прыносіла задавальненне.
Дарэчы, «Песняры» ў зеніце сваёй кар’еры выступалі за акіянам і пад гучныя воплескі выконвалі песні на словы Янкі Купалы, Аркадзя Куляшова. Бясспрэчна, што гучанне было высокапрафесійным. I мяне проста абурае, калі сёння на замежных конкурсах беларускія артысты спяваюць па-польску, па-англійску, толькі не па-беларуску.
Калі чалавек спявае на матчынай мове, ён спасцігае, што ў ёй заключана ўжо свая музыка, непаўторнасць, якую лёгка выявіць.
Я шчаслівы, што мае песні гучаць, не старэюць, не сыходзяць. Гэта прыносіць мне вялікае задавальненне.
— Чым было Вам блізкім супрацоўніцтва са Зміцерам Вайцюшкевічам?
— Зміцер — не проста таленавіты, ён вельмі шчыры і светлы беларус. У не надта спрыяльны для беларускай культуры час ён падкрэслена паслядоўна працуе з нацыянальным матэрыялам. I гэта самым непасрэдным чынам тычыцца паэзіі. Для сваіх дыскаў ён адабраў найбольш яркія паэтычныя ўзоры. Яго выбар паказвае, як ён сам цэніць гэтыя вершы.
Цяпер так многа «складальнікаў вершаў», якія сачыняюць «тэксты», часам неахайныя, непрафесійныя. Зміцер, у адрозненне ад іх, добра разбіраецца, што сапраўднае ў паэзіі, а што — другаснае. Адбываецца шчаслівае яднанне паэзіі з музыкай. Я не скажу, што ўсё дасканалае, але ў кожным з альбомаў відно бясспрэчнае супадзенне трох галоўных складнікаў: музыкі, вершаў, выканання. Для вялікага поспеху песні неабходна шчаслівае супадзенне трох талентаў: кампазітара, паэта і спевака. Калі творчае яднанне адбываецца, тады песня становіцца шырокавядомай і патрэбнай. А калі ўсё на сябе бярэ адзін чалавек, часцей за ўсё эстрадны спявак, у яго звычайна ажно трох талентаў адразу не хапае — гучыць шэранькі «шырспажыў», які нічога агуль-
нага з сапраўднай творчасцю не мае. Зміцер закаханы ў паэзію, ён цалкам давярае таленавітаму слову, якое лічыць першаасновай сваіх твораў. I, практычна, заўсёды гэта беларуская паэзія, гэта роднае, матчына слова. Такое асабліва важна ў нашых сённяшніх умовах, калі беларуская мова нахабна адпіхваецца на задні план. У гэты момант ён выбірае найкаштоўнейшыя скарбы беларускай паэзіі і паказвае, якая ў іх закладзена музыка адпачатку. Ён бярэ беларускае слова і нясе яго на сцэну. На канцэрты Зміцера збіраецца поўная зала, адбываецца шчырая, даверлівая сувязь сцэны з публікай. Слова, акрылёнае выдатным выканаўцам, — запатрабаванае, людзі на яго горача адгукаюцца. Дзейнасць Зміцера ў мастацтве — грамадскі важная.
Акрамя таго, Зміцер блізкі мне сваімі паводзінамі, даверам да людзей, сваёй верай у высокае прызначэнне сапраўднага мастацтва. А як ён хваляваўся. чакаючы нараджэння сына, як свяціліся яго вочы, як поўніўся ён бацькоўскім шчасцем ад таго, што на зямлю прыходзіць новы чалавечак, які працягне яго жыццё, а можа, і творчасць. Зміцер прыязджаў да мяне на дзень народзінаў на лецішча з жонкай Галяй і маленькім Язэпам. I наша духоўная блізкасць з ім стала яшчэ цяснейшай!
Я ўпэўнены, што самыя галоўныя дасягненні ў творчасці — у яго яшчэ наперадзе!
Гутарыла Э. Дзвінская
Рыгор Барадулін: «Мара дапамагае быць чысцейшымі»
Без шчырасці няма творчасці, без шчырасці ўсё напісанае — рамесніцкая болбач з большым ці меншым прафесійным узроўнем. Лірыка, паэтычны эпас, эпіграма, усё адно — гэта праверка сябе на шчырасць, самая суровая, самая жорсткая.
Наша паэзія імкнецца разабрацца ва ўсім, што адбываецца ў свеце, сумленна і сказаць пра гэта праўдзіва, некамплементна. He змяніліся ў нашай роднай паэзіі і адносіны да працы, да чалавека. Беларуская паэзія па-ранейшаму дэмакратычная і глыбока народная...
Есць тры вечныя тэмы, на якіх правяраецца адначасова талент, майстэрства і няўтойнае ў паэзіі — шчырасць паэта, яго асоба як чалавека і грамадзяніна, без чаго не можа быць паэзіі, без чаго не можа быць перадачы сваіх пачуццяў, свайго настрою. Тэмы гэтыя — маці, Радзіма, каханая. Словы гэтыя сапраўдныя паэты пішуць, калі не на паперы, то ў душы толькі з вялікай літары» (Р. Барадулін. «Парастак радка, галінка верша»),
— Рыгор Іванавіч, Вы, такбымовіць, галоўны каханнявед, сэрцавед. Таму артыст звярнуўся менавіта да Вас па вершы для свайго альбома «Паравоз кахання», якія найлепш перадаюць гэта нябеснае пачуццё.
— Я падбіраў тое, што яму падыходзіць патэме, у яго амплуа, што яму па густу. Асноўны цяжар быў на ім, на мне — словы, на ім — музыка. Зміцер — сучасны спявак, ён дужа добра адчувае беларускае слова. Стараўся, каб паміж намі ўзнікала паразуменне. Мне было прыемна працаваць з такім чалавекам. Я таксама стараўся перадаць яму свой досвед, настрой.
— Каханне — шчасце — сям 'я. Зміцеру давялося сустрэць сваю доўгачаканую палавінку і стварыць сям ’ю, але не заўсёды так адбываецца.
— Ідэальны варыянт існаваў ва ўсе вякі. каб знайсці адзіную, непаўторную абранніцу. Мара аб ёй жыве ў душы — чыстая, высокая. недасягальная. У жыцці не заўсёды ўдаецца яе спраўдзіць, але імкнуццатрэба. Калі марыш пра высокае, чыстае, тады жыццё робіцца святлейшым, не будзённым. Мара якраз сваёй няўлоўнасцю, недасягальнасцю робіць нас чысцейшымі, каб чалавек трохі адарваўся ад зямлі і павітаў у аблоках.
Калыханка—гэта асобы жанр. Я рос на маміных калыханках. Пісаў іх для свае дачкі, унучкі, наватдля ката. Гэта адначасова вяртаннеўсвет маленства, у свет недакранальнасці, калі ўзгадваеш і калыханку, і маму, якая яе спявала. Гэта наказ, перадача спадчыны духоўнай, крэўнай, беларускай. Калыханка павінна быць на роднай мове. Калыханка на чужой мове адчужае чалавека.
— Раней і іншыя музыкі выконвалі Вашыя песні. Як Вы да гэтага спіавіцеся?
— Больш за ўсіх зрабіў Алесь Камоцкі, мой даўні сябра, вельмі блізкі мне па духу. Ён агучыў духоўную паэзію. пераклады псалмоў. Я ўдзячны яму за яго ўвагу і ласку.
Арыгінальны таленавіты музыка і спявак, аўтар зборнікаў паэзіі, філосаф паадукацыі, ён мае развітое вобразнае мысленне. 3 ім заўсёды прыемна працаваць. Ён мысліць. разважае над жыццём, яго пачуцці глыбокія, у іх няма знешняга эфекту. Ягоныя песні. своеасаблівы голас запамінаюцца надоўга.
На канцэрце ва Ушачах мае землякі дужа добра яго прынялі, зала была поўнай. Алесь, як і Зміцер. ездзіць па Беларусі, хоча данесці беларускую песню, прапагандуе нацыянальную культуру, усё ідзе ад шчырасці, ад душы.
Беларускія барды не маюць дзяржаўнай падтрымкі, іхтолькі зрэдку можна ўбачыць на тэлевізіі, у асноўным экран запоўнены рускамоўнай папсой. Але будзем спадзявацца, што надыдуць лепшыя часы. Будзем спадзявацца на лепшае, спадзяваннем жыве чалавек. Пакуль жыве надзея, жыве асоба!
Гутарыла Э. Дзвінская
Алесь Камоцкі:
«Трэба бачыць навакольны свет»
Алесь Камоцкі запачаткаваў цэлы «кантынент» у бардаўскай песні, у айчыннай фанаграфіі ўвогуле. Яшчэ ў 1986 годзе пабачыў свет дэбютны альбом А. Камоцкага «Першы сшытак», які стаў заяўкай на філасафічнасць і спавядальнасць у творчасці выканаўцы. Калі паспрабаваць прасачыць магістральныя творчыя пуцявіны А. Камоцкага, то першае, што ўражвае: ён ніколі двойчы не выкарыстоўвае раней апрабаваныя штампы поспеху і заўжды застаецца прыхільнікам пошуку новых формаў у музыпы. Мо таму
за традыцыйна-бардаўскімі альбомамі «Зорка спагады», «Асяніна», «Віно дажджоў» з’яўляюцца сапраўдныя музычна-паэтычныя сюіты: «Дым», «Дом», «Дах», — адзначае музычны аналітык Анатоль Мяльгуй.
— Раскажыце, каліласка, як праходзіў фестываль аутарскай песні «Культурная эвалюцыя» пад Бабруйскам у верасні 2009 года? Як кантактуюць беларускія барды, як абменьваюгіца вопытам?
— У 70-90-я гады Мінск і Беларусь былі аднымі з лідараў фестывальнай і канцэртнай дзейнасці ў жанры аўтарскай песні. «Культурйая эвалюцыя» — гэта падзея, якая, на думку арганізатараў, здольная адрадзіць традыцыі музычна-паэтычных фестываляў на Беларусі, аб’яднаць розныя плыні ў культуры беларускай аўтарскай песні і паэзіі.
Фестываль аўтарскай і бардаўскай песні праходзіў у куце, дзе нарадзіўся В. Дунін-Марцінкевіч, на самай Бярэзіне. на ўлонні прыроды, на сядзібе «Вішнёвы сад». Некалькі дзён мы жылі ў вайсковых намётах наберазе ракі, купаліся, лавілі рыбу. Гэтабыла першая спроба запрасіць беларускіх і расійскіх бардаў. Арганізатарамі фестывалю былі Надзея Кудрэйка і Артур Шуляк. У праграме ўдзельнічалі Сяргей Нікіцін, Барыс і Галіна Вайханскія, Леў Анінскі, Зміцер Вайцюшкевіч, Алесь Зайцаў і калектыў «Босае сонца», гурт «Хорціца» і іншыя, усяго з’ехалася каля 300 гасцей. Для ўдзельнікаў быў паказаны спек-
такль «Камедыя» ў выкананні Альтэрнатыўнага тэатра ў пастаноўцы Андросіка. Адбыўся канцэрт дзіцячай песні ў выкананні Сяргея Нікіціна. Барыса і Галіны Вайханскіх.
— Ці даўно Вы пішаце песні, займаецеся музыкай?
— Ужо гадоў дваццаць пяць. Аднойчы я вырашыў завязаць з музыкай, таму што ўзнікла думка, што ўсё гэта нікому не патрэбна. Захацелася нармальнага чалавечага жыцця, рабіць, зарабляць, як належыць самастойнаму мужчыну. Але прайшло некалькі гадоў, і мне стала зразумела, што ў кожнагасвая лінія жыцця. А патрэбны камусьці гэтыя песні ці не — гэта пытанне не першай і не трэцяй важнасці. Музыка — гэтаяк хвароба. Яе можна ці вылечыць, ці вырваць з коранем, альбо прыняць і несці ў сабе. Вылечыць не атрымалася... Я многа сустракаюся з хлопцамі і дзяўчатамі, пачынаючымі музыкамі, дзялюся з ім вопытам, часам расказваю пра свае памылкі.
Са Зміцерам Вайцюшкевічам цікава працаваць, ён звычайна ажыццяўляе ўсё задуманае і запланаванае, дакладны ў сваіх кроках. У нас падобны стрыжань у характары.
— Як жыць, каб цябе паўсядзённа запаўняла лірыка, замілаванне навакольным светам?
— Трэба жыць вельмі проста. Трэба, каб ты быў неабыякавым да людзей, якія жывуць навокал, каб заўважаў, што акрамя цябе, тваёй хаты ёсць цэлы свет — гарады, вёскі. рэчкі, лясы. Што ты жывеш вясной, летам. восенню. і калі будзеш уважлівы, адчуеш, як квітнее сад ці ападае лісце, усцілаючы дол. Большасць людзей не пражываюць простыя рэчы. а лезуць у складанасці. Большасць маіх вобразаў не супадаюць з іншымі паэтычнымі асацыяцыямі. Бадай, у гэтым і заключана сутнасць вершаваных і песенных намаганняў. У творчасці я шчыры да ўпору. He магу паступіццатым, што сам дэклараваўу вершах і песнях. Паўтара дзясятка гадоў я сябрую з Рыгорам Барадуліным. Сапраўднае шчасце, калі ёсць у жыцці такі чалавек, з каторым складаецца поўнае паразуменне. Няма важнейшага за тое, чым чалавек, які цябе разумее. Ідэя альбома з псалмамі выкрышталізавалася за дзве ночы. Цяпер я хачу перавыдаць ізноў гэты дыск. Гэта найвышэйшая, чыстая, святая паэзія, падуладная асобам з унутранай душэўнай чысцінёй. Яна адлюстроўвае адносіны аўтара словаў з жыццём, з Богам, уменне слухаць, што прамаўляюць Вышыні.
Гутарыла Э. Дзвінская
Алесь Камоцкі.
Псалмы Давідавы
Відавочна, што біблейская тэматыка даўно ўжо стала дамінуючай, у тым ліку і ў сучасным музычным мастацтве. I не толькі дзякуючы сусветнаму поспеху тандэма Эндру-Лойд Уэбер і Цім Райс, якія стварылі шэдэўр акурат сучаснай музычнай культуры — рок-оперу «Езус Хрыстус — супер-зорка».
Проста хрысціянская музыка і мастацтва маюць шматвекавую класічную традыцыю асэнсавання, што дазваляе ёй знаходзіць водгук мільёнаў хрысціян у розных краінах свету. Наяўнасць традыцыі не перашкаджае выкарыстоўваць для пашырэння ідэй хрысціянства і найноўшыя сродкі папулярных стыляў — рока, фолка, а нават і рэпмузыкі ды джаза. На стыку гэтых стыляў і ў Беларусі з’яўляюцца праграмы новай хрысціянскай музыкі. Нагадаем сапраўдную музычную падзею 1999 года — калядны рок-праект розных беларускіх артыстаў «Святы вечар», велікодны ды калядны альбомы гурту «New Cosmopolis», філасофскі альбом «Аднова Тэзаўруса» гурту «Tesaurus»... 3 гэтага шэрагу і альбом «Псалмы» знанагабеларускага барда Алеся Камоцкага, які зрабіў сваю спробу асэнсаваць старажытныя паэтычныя радкі. што тут гучаць у паэтычных інтэрпрэтацыях народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.
Трэба нагадаць, што псалмы — гэта творы рэлігійнай тэматыкі, назваякіх паходзіць ад грэчаскага «psalmos», што значыць пахвальная песня. урачысты рэлігійны песняспеў, малітва. Паэтычная форма і метр псалмоў грунтуюцца на сінтаксічным паралелізме — варыяцыях адной і той жа тэмы — ці на выказваннях, якія знаходзяцца паміж сабой у адносінах своеасаблівай падпарадкаванасці.
Псалтыр, альбо Кніга псалмоў, — адна з кніг Старога Запавету, якая змяшчае 150 розных паводле зместу твораў рэлігійнай лірыкі, аўтарства якіх прыпісваецца старажытнагабрэйскаму цару Давіду (не раней за IV ст. перад н. э.).
Першым перакладчыкам Псалмоў на старабеларускую мову быў Францішак Скарына («Псалтыр», 1517, «Малая падарожная кніжка», 1522). Скарына ў прадмове да Псалтыра адзначаў: «Псалём жэстокое сэрцэ мякчыць і слёзы з него, якобы co істочніка, ізводіт...»
Далей былі пераклады псалмоў 1. Фёдарава. С. Полацкага, а таксама бліжэйшых нашых сучаснікаў — I. Луцкевіча, В. Сёмухі. I вось слухачы змогуць пазнаёміцца з несумненнымі мастацкімі вартасцямі філасофскага асэнсавання псалмоў аўтарства Р. Барадуліна, які і адкрывае дыск уласным чытаннем малітвы «Ойча наш».
Вельмі чуйным сааўтарам паэта на дыску «Псалмы» выступае Алесь Камоцкі — сапраўдны класік беларускай аўтарскай песні. У ягоным выкананні зафіксаваны 23 трэкі з псалмамі, а паводле некаторых з іх напісана на дзве-тры музычна-паэтычныя тэмы. Прычым дзеля стварэння адпаведнага духоўнага настрою Алесь спачатку цытуе той ці іншы псалом у класічным перакладзе Івана Луцэвіча, а пасля — спявае сваю музычную версію на верш Р. Барадуліна.
У выніку таго, што на дыску прадстаўлены псалмы розных відаў — хваленні, прашэнні, прароцтвы, а таксама нечаканы псалом Давіда «На адзінаборства з Галіяфам» (ён узяты з перакладаў В. Сёмухі, апублікаваных мінскім выдавецтвам «Бацькаўшчына» ў 1995 годзе), мы маем узоряскравай хрысціянскай музычна-паэтычнай кампазіцыі паводле Псалтыра. У ёй з усёй глыбінёй біблейскай першакрыніцы (напрыклад, у шырокавядомых псалмах 102 і 103) услаўляецца Божая ласка да чалавека, якога Бог вядзе праз усе няшчасці, праз жыццёвыя небяспекі і спакусы, праз адзіноту да неўміручасці і вечнасці.
Таму мы зноў паўтараем за нашым першадрукаром ягоныя словы: «Псалём ест ангельская песьнь, духоўный тэм ’ян вкупе пеніем веселіть і душу учіть».
Чысты, узнёслы голас Алеся. ягоная чуллівая гітара, якая нагадвае першакрынічны псаломны інструмент — гарфу, падкрэсліваюць вядомую ўжо раней рысу творчасці А. Камоцкага —ягонае імкненне да лірычнага суперажывання, да ўсталявання падсвядомага кантакту са слухачамі...
I хоцьузнікаюць некаторыя меладычныя асацыяцыі зузорамі ранейшай творчасці барда, усё жтрэба адзначыць іх арганічнае спалучэнне з вершамі Р. Барадуліна, якія разам ствараюць цэльнае музычнае палатно лірычна-філасофскага кшталту.
Нагадаем, што кампакт-дыск і магнітафонная касета «Псалмы» былі запісаныя і выдадзеныя ў Польшчы знанай фірмай «Magton» (яна была пэўны час нават адным з фундатараў прызавога фонду «БАСовішча») пры падтрымцы Цэнтра Грамадзянскай адукацыі «Польшча — Беларусь» і знакамітага сваімі беларускімі ініцыятывамі польскага БАСу
(Беларускага аб’яднання студэнтаў). У афармленні дыска было выкарыстанае жывапіснае палатно дачкі паэта Ілоны Барадулінай. Такім чынам, мы маем яшчэ адзін высокамастацкі ды арыгінальны ўнёсак у скарбонку беларускай хрысціянскай музыкі і дыскаграфіі. А нам, слухачам, трэба памятаць, што да Бога з малітвай трэба звяртацца — залішнім ніколі не будзе!
Анатоль Мяльгуй
«Кніжны свет», № 32, 10.08.2000, Мінск
Аляксандр'Мілінкевіч: «Музыкі — лідары свабоднага д-уху»
Аляксандр Мілінкевіч, лаўрэат прэміі імя А. Сахарава Еўрапейскага Парламента, лідар грамадскага праваабаронча-асветніцкага аб’яднання «Рух “За свабоду”» знаходзіць час для праслухоўвання лепшай сучаснай беларускай музыкі, лічыць
папулярных бардаў сваімі сябрамі і паплечнікамі.
— Раскажыце, калі ласка, якуюролю адыгрывала беларуская песня ў жыцці Вашай сям ’і? Якія засталісяўспаміны з дзяцінства, звязаныя з музыкай?
— Мой бацька, заслужаны настаўнік Беларусі, 25 гадоў быў дырэктарам I-й гарадзенскай школы. адной з самых выдатныху горадзе. Ён выкладаў геаграфію, глыбока вывучаў краязнаўства. Ён сабраў багатую калекцыю паштовак і фатаграфій з відамі Гародні і Беларусі.
Дома ў нас была велізарная калекцыя пласцінак з запісамі класікі, опернага мастацтва і папулярных выканаўцаў, захаваўся стары патэфон, які і сёння спраўны. Шкадую, што ў свой час не скончыў музычную школу, як да гэтага схіляла матуля, а ўвесь вольны час аддаваў баскетболу.
Бацька граў на скрыпцы, мама любіла спевы, бабуля добра спявала. Мне запомніліся іх спевы не ў горадзе. а больш на вясковай прасторы. Памятаю сялянскія вяселлі — звонкія, жартаўлівыя, гаманлівыя. Мой дзед Аляксандр Мілінкевіч да ўсяго быў выдатным сватам і выдатна ведаў фальклор.
Жонка Іна таксама любіць беларускую музыку, у маладосці яна скончыла музычную школу па класу фартэпіяна, цяпер хоча больш вольнага часу прысвяціць музыцы. шукае ноты.
— Хто з беларускіх артыстаў Всім больш блізкі па духу?
— Віктар Шалкевіч, мой сябра і паплечнік, пранікнёны беларус, які адыграў значную ролю ў фарміраванні нацыянальнага духу многіх
сучаснікаў, і майго таксама. У сярэдзіне 80-х гадоў мы былі ўдзельнікамі аднаго з першых нефармальных грамадскіх аб’яднанняў «Пагоня». Ім кіраваў вядомы археолаг, прафесар Міхась Ткачоў, мой сябра. Мы збіраліся ў Музеі гісторыі рэлігіі ў Гародні, былым базыльянскім кляштары. Дыскусія па нацыянальных пытаннях, моўныя дыспуты, гістарычныя лекцыі, канцэрты музыкаў вызначалі моцны Адраджэнскі рух у тыя часы. Адным з актыўных удзельнікаў творчых сустрэч быў Віктар Шалкевіч, яго роля была значна большая, чым паэта і барда. Я быў знаёмы і неаднаразова сустракаўся з літаратарамі. якія былі аўтарытэтамі ў Гародні, — Васілём Быкавым, Аляксеем Карпюком, Данутай Бічэль-Загнетавай.
Пазней, назапасіўшы абшырны матэрыял па гісторыі Гародні і ваколіц, я вёў на працягу амаль 10 гадоў на мясцовым тэлебачанні асветніцкую і краязнаўчую перадачу «Гарадніца», а затым заснаваў і ўзначаліў вядомую грамадскую арганізацыю «Ратуша».
Адраджэнскія працэсы ў часы пасля перабудовы ішлі ў дзвюх плынях: у Заходняй Беларусі вызначалася моцная цяга да культуры — краязнаўства, гісторыя архітэктуры, патрэба ў аднаўленні старажытных помнікаў, культавых забудоў. Ва Усходняй Беларусі назіраўся ўздым грамадскай актыўнасці ў сувязі з падтрымкай і лекаваннем чарнобыльцаў, змаганнем за іх правы.
У нас шмат выдатных музыкаў. Я вельмі цаню і Лявона Вольскага, і Зміцера Вайцюшкевіча. Рок-музыкі ў нашай краіне — сімвал волі, лідары свабоднага духу. Ад іх патрабуюць быць амаль апосталамі, амаль святымі.
Заўважана, што выдатныя асобы ў літаратуры і музыцы выспяваюць у пераломныя, складаныя эпохі, калі абвостраны грамадскія пачуцці і спадзяванні. У спакойныя, «бюргераўскія» часы менш нараджаецца яскравых твораў мастацтва.
— даводзілася слухаць выступы нашых музыкаў за мяжой, на святкаванні 90-х угодкаў БНР і пры іншых нагодах. Як успрымаюць беларускіх артыстаў?
— Мы — не правінцыя і не ўскрайкі Еўропы. Палякі, французы, немцы і іншыя слухаюць нас з захапленнем і інтарэсам. Нам трэба шырока адраджаць нашу арыгінальную нацыянальную культуру, музыку, літаратуру, бо толькі так мы можам заваяваць аўтарытэт і павагу ў Еўразвязе.
У нас ідуць зараз працэсы фарміравання нацыі, паглыблення нацыянальнай свядомасці, дэсаветызацыя, еўрапеізацыя, развіваюцца іншыя добрыя тэндэнцыі. Нацыянальны каларыт мусіць падкрэсліваць нашу непаўторнасць.
Беларускае грамадства павінна аб’яднацца на глебе нашых нацыянальных каштоўнасцяў. Мы мусім усвядоміць сябе нацыяй са сваімі інтарэсамі і перспектывамі. Толькі Беларусь са сваёй самабытнай культурай. традыцыямі і гісторыяй уяўляе інтарэс для еўрапейцаў, толькі дэмакратычная Беларусь можа заняць сваё пачэснае месца ў адзінай сям’і народаў Еўропы.
Гутарыла Э. Дзвінская
Лявон Вольскі:
«Паветрам свабоды дыхаю я»
ольш за 12 гадоў рок-гурт «N.R.M.», які стаўсімвалам маладога энергічнага беларускага Адраджэння, крочыць наперадзе,
разгортваючы магутную хвалю незалежнай беларускай музыкі. Са значным поспехам прайшлі гастролі гурту ў ЗША. Мы сустрэліся з Лявонам Вольскім
у студзені 2007 года, напярэдадні выхаду новага альбома «N.R.M.».
— Раскажыце, каліласка, пратое, чым быў насычаны мінулы год.
— Мы збіралі матэрыял для новага альбома «06». Усе трэкі ўжо прапісаныя, справа засталася толькі за міксамі, за звядзеннем у адзінае цэлае. Альбом будзе складацца з 14 песень, некаторыя з іх шырока вядомыя. Насуперак законам шоу-бізнесу мы ігралі новыя песні на канцэртах.
Мы шмат ездзілі па свеце, выступалі з канцэртамі ў Празе, Берліне, Бруселі, Стакгольме, не кажучы пра Польшчу, дзе наш гурт даволі раскручаны. Давялося шмат карыстацца грамадзянскай авіяцыяй.
За гэты год пашырылася культурная інтэграцыя са НІведскім Каралеўствам. Нашым падарожжам паспрыяў амбасадар Швецыі на Беларусі Стэфан Эрыксан. Ён, як і калісьці Джордж Крол, праяўляе вялікую цікавасць да беларускай культуры, свабодна размаўляе пабеларуску, з задавальненнем наведвае творчыя вечарыны. 3 разуменнем і гасціннасцю прыняў нас слынны культурны дзеяч Швецыі Томас Норданстад. Ён стварае фільмы пра свабоднае мастацтва, наведаў Бірму, Кітай. Вясной 2006-га ён здымаў сюжэт на плошчы Каліноўскага. У Стакгольме нам давялося выступаць на эксперыментальнай пляцоўцы Шведскага Каралеўскага драматычнага тэатра.
За тры дні пашчасціла завітаць у Злату Прагу. Два тыдні бесперапынна ішоў фестываль сучаснай музыкі. Мы выступалі ў парку разам са слыннымі рок-гуртамі з Вялікабрытаніі.
— Вашы песні адкрываюць вялізныўнутраны прастор духу, даюць веруў перамогу, натхняюць на няспынны рух да яе, пазбаўляюць людзей страху. Ваша песня «Усёроўнамы пераможам!» («Гадзючнік») была прызнана адной з лепшых песень года.
— Так. Якраз гэты кліп у нашым выкананні здымаў Томас Норданстад.
Будзем займацца новымі альбомамі, скіроўваць усе намаганні, каб аматары іх хутчэй атрымалі. У студзені ў Беластоку мы ўдзельнічалі ў праекце, які ладзіць найбуйнейшая польская дабрачынная арганізацыя «Вялікі аркестр Каляднай дапамогі». Мэта такіх мерапрыемстваў — сабраць сродкі на дапамогу хворым дзецям, захаваць ім жыццё праз медычную дапамогу і ўдасканаленне дыягностыкі.
— На думку аднаго з сучасных аўтараў, «“N.R.M. ” зрабіла для беларускай ідэі больш, чымусе палітычныя партыі нашай эпохі».
— Мне прыемна даведацца пра такое меркаванне. Але насамрэч мы проста сур’ёзна займаліся творчасцю, не думаючы, што за намі пойдзе моладзь. Нам падабаецца пісаць песні, занатоўваць тое, што нараджаецца адразу, так бы мовіць, прыходзіць звыш. Нашы песні даволі нязмушаныя, у іх шмат гумару, добрых жартаў.
Мы нічога не робім на замову. У сённяшнім рэчышчы кулыурнай катастрофы лічу, што рок-музыкам трэба кансалідаваць намаганні, ісці адзіным фронтам.
— Ваш дзед Віталь Вольскі быў адным са старэйшых беларускіх пісьменнікаў, навукоўцам, аўтарам п ’ес «Несцерка», «Цудоўная дудка», «Дзед і Жораў», натхнёным вандроўнікам. Бацька, Артур Вольскі стаўлюбімым дзіцячым паэтам і перакладчыкам. Якое месцаў Вашым жыцці займалі яго вершы?
— Яны заўсёды са мной, з самага дзяцінства, і я разумеў, што гэта натуральна, і так павінна быць. Думаю зрабіць складанку на дзіцячыя вершы, куды б увайшлі не толькі творы майго бацькі, але і іншыя дзіцячыя вершы, якія добра кладуцца на музыку.
Хацелася б зрабіць гэта хутчэй, бо мая дачушка Адэля падрастае. Яна таксама спявае і малюе. Мая жонка Ганна — сёння прадзюсар «Крамбамбулі», яна паспяхова займаецца гэтым праектам.
— Ранеіі Вы шмат малявалі, удзельнічалі ў выставах, а ці працягваеце цікавігіца выяўленчым мастацтвам?
— Так, канешне. Нават у машыне раблю замалёўкі з натуры, апрацоўваю вершы. Плануем далей здзяйсняць праект з «Нашай Нівай» і рабіць коміксы. На коміксы я хварэў яшчэ з дзяцінства, мы з хлопцамі знаходзілі іх у розных часопісах, абменьваліся, але ў нашай краіне гэты жанр чамусьці не развіты. У лепшыя часы я з радасцю штомесяц ствараў коміксы для часопіса «Бярозка», калі мастацкім рэдактарам у ім быў Міхал Анемпадыстаў. Да таго ж у мяне выйшлі два зборнікі вершаў, я пішу прозу і публіцыстыку.
Гутарыла Э. Дзвінская
«Новы час», 16 красавіка 2007 года
Сяброўства творцаў
Алесь Пушкін — гасцінны і добразычлівы чалавек. Моладзь, пабываўшы ў яго на сядзібе ў Бабры, наперабой расказвала пра пейзаж над рэчкай, пра катанне на конях.
Вольны мастак, нон-канфарміст, лаўрэат прэміі «За свабоду думкі» імя В. Быкава,
ён ладзіць адкрытыя пленэры,
перформансы, удзельнічае ў грамадскіх кампаніях, робіць пастаноўкі ў тэатры, піша дэкарацыі да спектакляў. У цэрквах і касцёлах Віцебшчыны і Магілёўшчыны назаўсёды застануцца абразы і роспісы, зробленыя Алесем Пушкіным, былым ваяром-інтэрнацыяналістам. Мастак і яго сям’я сябруюць з артыстамі і музыкамі, абменьваюцца творчымі візітамі.
— Колькасць Вашых выстаў складана пералічыць?
— У рэспубліканскіх выставах удзельнічаю з 1986 года. Браў удзел у міжнародных выставах (Расія. Нямеччына, Чэхія, Літва — гэта персанальныя,у розныя гады— 1990-2000-я). Нядаўнамне прадставілася магчымасць зрабіць выставу ў шведскім горадзе Кальмар. Бобр наведаў у 2008 годзе Ако Карлсан, сябра Партыі Зялёных Швецыі. Ён, як і я, жыве ў рэгіёне, таму яму хацелася паглядзець наш кут. Госць распавёў аб галерэі сучаснага мастацтва, якая існуе ў іх горадзе, дзе кожныя тры месяцы змяняецца экспазіцыя з дэманстрацыяй твораў нямецкіх, шведскіх, амерыканскіх мастакоў.
Мною былі адабраны 17 прац. Асаблівае значэнне меў партрэт Георгія Бортніка, святара, расстралянага ў 1951 годзе за тое, што ён вёў казані на роднай мове. Яшчэ мне хацелася паказаць свае вясновыя шпакоўні, да якіх прыклалі руку розныя вядомыя асобы. Выставу ў горадзе Кальмар прадстаўляў куратар Марцін Шчыблі.
— У Вас ёсць вопыт супрацоўніцтва з тэатрам?
— Першы досвед працы па афармленні спектакля ў мяне быў у 1993-1994 гадах, калі ў Беларускім драматычным тэатры імя Я. Коласа ў Віцебску разам з рэжысёрам В. Маслюком мы ставілі п’есу «Кароль
Лір» (прэм’ера адбылася 17 красавіка 1994 года). Другі спектакль паводле п’есы «Фрэкен Юлія» Аўгуста Стрындберга я аформіў у тым жа тэатры, рэжысёр Грышкевіч, прэм’ера была 21 снежня 1997 года. Афармляў сцэну і касцюмы 7 Міжнароднага фестывалю сучаснай харэаграфіі ў Віцебску ў 1994 годзе.
— Якую ролю адыгрывае сучасная беларуская музыка ў жыцці Вашай сям ’і?
— Мы сочым за дыскаграфіяй беларускай музыкі, я прывожу з падарожжаў музыку тых краёў, дзе бываю. Рэдка, але бываем на імпрэзах, штомесяц наведваем з сынам Міколкам канцэрты ў раённай музычнай школе, бяром з ім урокі музыкі. 3 дачкой Марылькай танчым пад музыку.
— Што любяць спяваць дзеткі?
— Пакуль толькі калыханкі.
— Якіяў Вас асацыяцыі выклікаюць спевы 3. Ваііцюшкевіча?
— Пазітыўны настрой, ягоны моцны, мужчынскі, прыгожы голас, які вельмі вар’іруецца—ад магутнагаэпічнагада пяшчотна-лірычнага, не можа не падабацца і не хваляваць слухача! Плюс выразная свядомая беларуская скіраванасць яго творчасці.
— Чым ён Вам блізкі па сваёй любові да свабоды і творчасці?
— Ён блізкі тым, што спявае па-беларуску, на вершы беларускіх паэтаў, перапявае і класіку народнай творчасці. Што да свабоды і любові да яе — то яна адчуваецца найбольш, калі ён спявае тэксты У. Караткевіча, як мне падаецца, ды калі ставіць свае подпісы пад адозвамі за свабоду і раўнапраўе беларускай мовы ў нашай краіне. Яшчэ Зміцер — удзельнік канцэртаў «Салідарныя з Беларуссю».
Улетку быў канцэрт з яго ўдзелам у дзіцячым лагеры адпачынку на рацэ Бобр, а ў нас ён спяваў у хаце, калі прыязджаў на Каляды — 14 студзеня 2009 года разам з цяжарнай жонкай Галяй — я іх маляваў, пачаў партрэт сямейны...
Увогуле Зміцер Вайцюшкевіч — рэдкая з’ява цэльнага, буйнога, ярка-лірычнага артыста ў наш час, які магутна, шчодра фантаніруе сваёй творчасцю, радуючы нас і саграваючы сваім цяплом, працаздольнасцю, маладой няўрымслівасцю.
Гутарыла Э. Дзвінская
«3 дальняй стараны дадому»
Ніколі б не праспявалася, не прагучала пад нябёсамі ні гэтая песня, ні многія-многія іншыя, што ўвайшлі ў народ, сталі часцінай яго жыцця, калі б не было ў нашай сённяшняй культуры бліскучага паэта У\адзіміра Някляева. Неяк ён сказаў, што працуе ў жанры песні выпадкова, ды наўрад ці гэта так. Ім напісаны выдатныя вершы і паэмы, але ў кожнай хаце спяваюць на свяце «Іуляць дык гуляць...», і выпадкова такое не здараецца. Людзей можна падмануць чым заўгодна: законамі, газетнымі артыкуламі, тэлевізійнымі праграмамі, толькі нікога не падманеш песняй. Песню альбо спяваюць, альбо не, і для таго, каб яна заспявалася, ой, колькі душы і сэрца, колькі таленту трэба ўкласці ў кожны гук, у кожнае слова...
«Уладзіміру Някляеву ўдавалася і ўдаецца здзяйсняць гэты цуд, талент у яго ад Бога, душы і сэрца — ад бацькоў, ад роднай зямлі, дзеля якой усім нам працаваць, на якой жыць і спяваць» (Ігар Лучанок «Крылатая песня»),
Былы старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Уладзімір Някляеў згадзіўся сказаць некалькі слоў пра свой кантакт з аўдыторыяй і супрацоўніцтва з музыкамі.
— Уладзімір Пракопавіч, Вы ніколі не цураліся публічных выступаў. Наколькі Вам патрэбен кантакт з чытачом не праз кнігу, не праз тэкст, а непасрэдна?
— Шчыра кажучы, той патрэбы, якая была некалі, сёння я не адчуваю. Але не толькі ў непасрэдным кантакце, але і ў кантакце праз кнігу. Вось сёння ў мяне ляжаць гатовыя да друку кніга паэзіі «Кон», кніга прозы, кніга эсэ і паэтычнай драматургіі. Апошнім часам я пішу пераважна прозу. Нядаўна напісаў аповесць пад назвай «Уся Еўропа», фрагмент з яе публікаваўся ў літаратурным дадатку да газеты «Новы час».
— Якім было Ваша супрацоўніцтва з тымі, хто пішамузыку?
— У кожнага кампазітара свой тон і свой рытм. Часцей яны дзяліліся са мной новымі мелодыямі, наякія я знаходзіў вершы. Я меў адпачатку
так званую рыбу, да якой дапасаваліся вершаваныя тэксты. У свой час супрацоўнічаў з сотнямі кампазітараў, напісалі песні — разышліся. Са Зміцерам Вайцюшкевічам нашы адносіны сталі сяброўскімі, ёсць з кім сябраваць, ёсць з кім гаварыць пра жыццё.
Зміцер патэлефанаваў мне ўпершыню ў 2003 годзе, калі мы не былі яшчэ з ім знаёмыя, і сказаў, што напісаў некалькі песень на мае вершы. Я адказаў: «Калі ласка, можаце напісаць яшчэ». Так у 2006 годзе выйшаў альбом «Танга з ружай», які склалі 12 песень на мае вершы. Там ёсць розныя мелодыі —энергічныя, драматычныя, чуллівыя. Мяне здзівіла, што нават верш пра самалёт удала спалучыўся з мелодыяй. Песню «Наш сцяг» я напісаў пазней, у 2008 годзе.
Вельмі патрэбны сёння вобраз беларуса, якога можна паважаць і якім можна любавацца. Зміцер такі вобраз увасабляе. Гэта не тое, што тыя карлікі і скакункі, якія вымаўляюць адны і тыя ж словы на эстрадзе. Як бы шмат іх ні было, яны — бязлікія, песні іх аднолькавыя, а словы — прымітыўныя. Зміцер стаіць на беларускім шляху і не збочвае. Ён можа быць суперзоркай Беларусі. Душа яго шырокая, прасторная і светлая, як Нёман. Мне аднаму з першых ён выканаў песню, напісаную на Нёмане, — «Пад ранне».
Зміцер далучыўся да Клуба аматараў пары (КАП). Клуб існуе ў Мінску ўжо 20 гадоў. Туды ўваходзяць спартоўцы, бізнесоўцы, у нас ёсць прэзідэнт клуба, свая атрыбутыка, герб, гімн.
—Адна з Вашых літаратурна-музычных сустрэчу рамках кампаніі «Будзьма» адбылася ў сценах Крэўскага замка.
— Так, і мы яшчэ не раз збяромся там. Мы чыталі вершы, спявалі песні. Гэта мясціна знакавая для Беларусі. Для мяне яна важная не толькі тым, што я нарадзіўся паблізу. За сваю гісторыю Крэўскі замак быў сведкам многіх гістарычных падзей. У 1385 годзе ў Крэўскім замку былі прыняты ўмовы аб’яднання Літвы і Польшчы падуладай Ягайлы (Крэўскай уніі). Пад рэшткамі замкавых сценаў, на руінах нашай гісторыі прайшло маё дзяцінства. Адсюль я беларус. Нацыянальнасць — не запіс у пашпарце, а мова, гісторыя і культура, да якіх ты належыш.
Быць беларусам — гэта не тое, што памахаць ручнікамі і заспяваць «Лявоніху», што было і ў савецкія часы. Важна, каб наша гісторыя, філасофія, гуманітарная навука былі прызнанымі на вышэйшым узроўні. Так было і будзе. Вечны, неўміручы дух народа застанецца.
— На якіх сучасных выканаўцаў Вы больш звяртаеце ўвагу?
— Мяне цяжка чымсьці здзівіць. Я прыдзірлівы да музыкі — шмат давялося папрацаваць з найлепшымі айчыннымі меладыстамі і з геніяльным Мулявіным. I яшчэ я дачэплівы да словаў, бо як да сябе, так і да іншых маю даволі высокія патрабаванні ў паэзіі, нават у песеннай паэзіі, хоць гэта і зусім іншая штука.
На жаль, у большасці кампазіцый, якія даводзіцца часта чуць, няма ні словаў, што б запалі, ні акрэсленых мелодый. Гук найчасцей глушыць — думаю, так зроблена для таго, каб прыхаваць словы, якія папросту не дацягваюць.
Добра, што моладзь спрабуе штосьці рабіць, намацвае шлях. Лявон Вольскі з Памідоравым ды Neuro Dubel — нармалёвыя хлопцы. сваю справу яны ведаюць і робяць якасна. 3 маладзейшых хіба Testamentum Terrae і «Рокаш» ужо акрэслілі сваю лінію. I гнуць яе. Прыемна было паслухаць. Малайцы! «Дзецідзяцей» вельмі хутка займелі папулярнасць, імкліва, я б сказаў. Голас пранікнёны, тэксты чуллівыя. Гэты гурт, дарэчы, як ніхто іншы, дэманструе тэндэнцыю тэатралізацыі папулярнай музыкі.
Што да новага свежага праекта «У нескладовае»... Даволі ўдалае сумяшчэнне непадобных між сабой вакалаў... Мелодыкі і рэпу. Харызма Аляксандра Памідорава ўзмацняе насычаны эмацыйна тэкст. 1 аранжыроўка — прывабная. «Адзіноцтва» Akute лашчыць вуха прыемнай мелодыяй, але за ўласна музыкай крыху губляецца, як на мой погляд, вакал.
У кожным разе, можна без перабольшання сказаць, што сёння ў Беларусі музыканты развіваюцца і ствараюць нешта новае насуперак рэаліям. I гэта не можа не цешыць. Я спадзяюся папрацаваць бліжэйшым часам і са Зміцерам, і з нашымі беларускімі гуртамі. Яшчэ не ўсё спета, пра што хацелася б спяваць. Ёсць вершы, якія таго чакаюць.
Гутарыла Э. Дзвінская
3 ВУЛІЦЫ НЁМАНСКАЙ ДА ВАРШАВЫ I ПАРЫЖА
Нёмана чыстая плынь
Нёман — немы раман нацыянальнай ідэі. Выцякаючы з самых глыбіняў беларускае душы, Нёман збірае ў адно ўсю празрыстасць, усю чысціню Заходняй Беларусі, скрозь прасякнутай тонкімі капілярамі рэчак і ручаёў.
Нёман — улюбёны напой невычэрпнае рамантычнасці. Творцы ў захапленні ад Нёмана. Нёман — плынь свядомасці
найлепшае беларускае паэзіі: Міцкевіч, Колас, Купала, Геніюш чарнільнымі струменьчыкамі працягвалі нёманскія прытокі ў вечнасць. He трэба абсалютнага слыху, каб пазнаць мелодыку Нёмана і ў гімнах Агінскага, і ў операх Манюшкі, і ў фальклорных зборніках Чачота. Затуманены Нёман ператварае Беларушчыну са сну ў рэальнасць, з рэальнасці — у казку, з зямнога — у нешта паветранае і нябеснае.
Нёман бруіць вадзіцай з усіх крыніцаў усіх сталіцаў ВКЛ і задзіночвае Наваградак з Вільняй, Крэва з Трокамі, Гародню з Нясвіжам.
«Плыве з-пад Святое гары Нёман»—назваў свой захапляльны нарыс пра Беларусь Юрка Віцьбіч. Невыпадкова так. Бо Нёман — галоўная пульсуючая жыла беларускага хрысціянства. На мапе канфесій басейн Нёмана ўтварае навукова зарэгістраваны німб. Менавіта тут канцэнтруецца большасць каталіцкіх парафіяў ды праваслаўных прыходаў Беларусі і амаль палова пратэстанцкіх грамадаў. Панямонне, дзе цэрквы, касцёлы і малітоўныя дамы па-сямейнаму глядзяць у вокны адно аднаму на цэнтральных плошчах, і ёсць тым самым месцам сустрэчы, якое нельга змяніць. Панямонне, напоўненае жывой вераю.
Тут нават мары дыхаюць Духам Святым. Плыве з-пад Святое гары Нёман.
Павал Севярынец
«Рэчка мая радзінная»
Так склалася, што на Гарадзеншчыне нарадзіліся, правялі дзяцінства ці пэўны час жылі або бывалі многія творцы. Калыска Нёмана... А дзе ж, калі не над калыскай, ствараюцца самыя задушэўныя, цудоўныя песні!
Сапраўды, тут спявае ўся зямля, гамоняць лугі, лясы, пералескі. Можа, таму разам з Нёманам так
свабодна і шырока струменіцца і другая — песенная — рака. У звонкім яе патоку перапляліся амаль дзясятак галасоў.
«Пад ціхі шолах сасновых бароў, пад працяглы шум лазы і ракітніку ды чароту над Нёманам складаліся легенды і быліны аб родным краі, які стаіць між салаўіных гаёў і дуброў», — адзначаў Анатоль Бялевіч.
Дзяцінства Кастуся Міцкевіча, народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, прайшло ў Мікалаеўшчыне. незвычайна прыгожых мясцінах— жывапісныя лясы, велічная рака Нёман знайшлі ў душы юнака водгукі пачуццяў. Родныя мясціны Акінчыцы, Ласток, Альбуць апетыя паэтам у паэме «Новая зямля».
«У кожным моманце з’яў прыроды ўсё для мяне было напоўнена глыбокім інтарэсам і сэнсам, і кожны элемент прыроды меў для мяне свой твар, сваю акрэсленую індывідуальнасць. Я жыў пераважна ўнутраным светам, светам вобразаў і мрой, пра які я нікому не казаў», — пісаў пазней паэт пра сваё дзяцінства. У апавяданні «Нёманаў дар» Якуб Колас пісаў: «Нёман быў нервам сяла, які будзіў яго жыццё і прымушаў чутка прыслухоўвацца да таго, што робіцца вакол. I ўсе важнейшыя справы былі так ці іначай звязаны з Нёманам. Тут, на беразе, што так блізка падыходзіў да сяла, збіраліся сяляне і радзілі свае рады».
Калі-небудзь сярод нашых краязнаўчых музеяў з’явіцца і музей Нёмана. Магчыма, у Стоўбцах, Новым Свержані, Мастах або Любчы. Аднойчы князь Міндоўг, перапраўляючыся праз Нёман, убачыў на беразе прыгажуню. У гонар жонкі Міндоўг назваў месца Любеч.
Пра Нёман і пра яго лясы пісаў Анатоль Астрэйка. I ў яго характары было штосьці ад неўтаймаванай прыроднай стыхіі, калі цесна, немаг-
чыма адчуваць сябе ў рамках звыклай штодзённасці. Сэрца ж ірвецца туды, дзе так адчувальны і ход гадоў, і вечнасць часу.
Каля Нёмана жылі Пятрусь Броўка, Пятро Глебка.У краі адвечных песень, казак прагучалі непаўторныя, крыштальна чыстыя, як нёманскія хвалі, вершы Паўлюка Труса (1904-1929). Усё ў творчасці паэта авеяна пачуццём радасці і любові да роднага краю, свайго народа. Яго бор «смуглабровы», а цені купаюцца ў даліне, плаваюць на лузе абветраным чоўнам, а малатарня звініць гулкім рогатам.
«Нёман — гэта невады рыбы, духмянае сена, скошанае на прырэчных лугах, — пісаў Уладзімір Караткевіч у кнізе «Зямля пад белымі крыламі». — Сюды ўвесь час цягнуўся Адам Міцкевіч з чужыны: «Нёман! Рэчка мая радзінная, празрыстаю плынню ты амываў мне, малому, далоні. Айчына мілая, Літва, ты як здароўе. Той табою даражыць, як сваёй крывёю, хто страціў цябе». Тут жылі героі Міцкевіча: князь Мешка, і Гражына, і пан Тадэвуш.
3 Нёманскім краем звязана жыццё іншых дзеячаў беларускай літаратуры. Так, у Гудзевічах некалькі гадоў сваёй маладосці правяла вядомая паэтэса Ларыса Геніюш. На могілках у гэтай вёсцы спяць вечным сном яе продкі. Калысцы сваёй маладосці яна прысвяціла верш «Гудзевічы». 1 ў сталым узросце Ларыса Геніюш, якую называюць «беларускай Ахматавай», бывала ў Гудзевічах, пра яе ёсць многа матэрыялаў у мясцовым музеі.
У гэтым краі працавалі многія фалькларысты. збіральнікі народнай творчасці.
Так, у пасляваенны час вёску Котчына наведаў патрыярх беларускай музычнай культуры Рыгор Раманавіч Шырма. Пазней Мастоўшчыну наведвалі вядомыя музыказнаўцы і фалькларысты Э. Н. Ледаховіч, A. С. Ліс, I. К. Цішчанка, Л. В. Таўлай, Г. А. Барташэвіч. У вёсках Сінявічы, Галубы, Дубна, Заполле, Кулёўшчына, Зарудаўе яны запісалі шмат цудоўных песень.
На Гарадзеншчыне жылі і працавалі таленавітыя людзі, якія спрабавалі свае сілы ў літаратуры, пісалі вершы, апавяданні, стваралі казкі. Тут варта нагадаць імя казачніка Івана Герасімавіча Мазалеўскага (1894-1984), які нарадзіўся ў в. Вайнілавічы, апошнія гады жыцця правёў у Мастах. Ад яго ў пасляваенны час запісаў шэраг казак фалькларыст Леў Бараг. Адна з іх — «Разумны хлопчык» — у перакладзе на нямецкую мову змешчана ў зборніку «Беларускія народныя казкі», што выйшла з друку ў Берліне.
У Міневічах у сярэдзіне мінулага стагоддзя часта бывала вядомая польская пісьменніца Эліза Ажэшка. Яна наведала навакольныя вёскі Глядавічы, Лунна, Багатырэвічы, Паніжаны, любіла адпачываць на цудоўных берагах Нёмана. На мясцовым матэрыяле Э. Ажэшка стварыла аповесці «Хам», «Нізіны», «Дзюрдзі», знакаміты свой раман «Над Нёманам».
Ва ўсіх вандроўках яе найбольш цікавілі людзі. Пакуль мужчыны займаліся рыбалоўнымі справамі на рацэ, яна наведвала суседнія вёскі. Усюды яе сустракалі вельмі добразычліва. Яна заўважала, што «люд у тых ваколіцах абходзіцца лагодна, ветліва; нават незнаёмых вітае па-старому: «.Hex бэндзе пахвалёны\» — і гасцінна іх прымае, калі патрабуе выпадак».
Дом пісьменніцы стаяў у старым запушчаным садзе і глядзеў вокнамі на Нёман. а непадалёку пралягаў глыбокі, цёмны, маляўнічы роў, які спускаўся да ракі. Знаўцы сцвярджаюць, што тут стаяла альтанка са столікам, за якім працавала пісьменніца. Калі агледзецца з гэтай пляцоўкі навокал, то з іх думкай можна пагадзіцца: адсюль адкрываецца панарамны від на Нёман і ваколіцы. Шырокая рака ў карунках лясоў, квітнеючыя лугі, рачная прахалода настройвалі на задуменны лад і адпачынак.
У лісце свайму сябру, вучонаму-этнографу Яну Карловічу ў Варшаву (1882) літаратарка адзначала дабратворны ўплыў на яе наднёманскай прыроды: «Міневічы ў сэнсе здароўя служаць добра... Даўно не пачуваю сябе так добра, як гэтым летам. Да сённяшняга дня было горача, вечары цёплыя, ціхія, зорныя, выдатныя». Надыходзячая восень сваімі ледзь прыкметнымі пераменамі прыцягвала ўважлівы позірк пісьменніцы: «...Надвор'е выдатнае, Нёман цудоўны; дрэвы яшчэ зялёныя, хаця ж яны ўбіраюцца ў залатое адзенне».
Па старонках інтэрнэту
3 вуліцы Нёманскай — да Варшавы і Парыжа
Пранікнёныя, светлыя, рамантычныя балады пра мора і зоры, дождж і снег, унутраны свет чалавека, краіны, дзе нараджаюцца мары і надзеі, падабаюцца слухачам розных узростаў. Падарожнічае па свеце добры трубадур, дыхае мелодыямі і вершамі, збірае ў дарожную сумку тырольскія вальсы, лэмкоўскія пёсэнкі, скандынаўскія сагі і японскія казкі, каб пасля падарыць усёй грамадзе. Чакаюць яго паўсюль дарослыя і дзеці, асабліва на
свята. Хіт Зміцера Вацюшкевіча «Я нарадзіўся тут» стаў знакавым для новага пакалення аматараў сучаснай беларускай музыкі.
— Раскажыце, калі ласка, пра той куточак, дзе Вы жылі з маленства.
— Канешне, маёй калыскай быў Нёман. Я нарадзіўся ў горадзе Бярозаўцы на вуліцы Нёманскай. Пазней сям’я жыла на Наваградскай, там і зараз жывуць сваякі, а ў музычную школу я хадзіў на вуліцу Лідскую. што вымагала 15 хвілін хады. Малыя, мы цікавіліся ўсім навакольным светам, глядзелі, як дабудоўваліся пазнейшыя карпусы на гуце (шклозаводзе «Нёман»).Часта прыязджалі хлопцы з Ліды, чулася навокал беларуска-польская гаворка, такая родная, знаёмая. Нарадзіўшыся ў 1971-м,я падрастаў з Незалежнасцю. 3 хлопцамі ў дзяцінстве мы бавілі час «у партызанах» — палясах, па кустах маліны, у грыбах, на рацэ. У хату забягаў, каб з’есці кавалак хлеба з шынкай і зноў бегчы на волю. Рэчка, на якой ты вырас, заўсёды здаецца самай чыстай, вялікай, няспыннай. Потым мне даводзілася глядзець з вышыні надняпроўскія хвалі, хадзіць паберагах Дзвіны і Віслы, але самы мілы для мяне ўсё ж Нёман.
— У Вашых песнях шмат трапяткіх слоў пра каханне, пра цетыню хатняга ачага, пра пяшчоту і ласку матулі, і таксама шмат суму па былым. Скажыце, калі ласка, некалькі слоў пра Вашу матулю.
— Маю маму завуць Лідзія Іпалітаўна Вайцюшкевіч. А дзеда пасапраўднаму звалі Імполем. Ён паходзіў з Ляхавічаў. У маленстве ў тым мястэчку стаяла паўразбураная царква, да якой мы дзеці бегалі. Мая мама— вельмі простая, добрая і файная жанчына. Паўжыцця яна была занята ў гандлі, у далейшыя гады працавала на шклозаводзе. Мне часта даводзілася ёй дапамагаць, аднойчы некалькі зменаў працаваў за яе ў цэху. Мама была адносчыцай. 3 гарачай печы бяруць чырвонае, распаленае шкло на шчыпцы і перадаюць далей на апрацоўку. Вядомыя майстры па шклу на гуце выраблялі вазы, мазаіку, плафоны для свяцільняў, біжутэрыю. У нас у хатах ва ўсіх былі вырабы з рознакаляровага шкла, посуд, сувеніры.
Спяваў я з самага дзяцінства. Ведаў, што існуе такі цуд, як каханне, яшчэ з дзіцячага садка. Адчуванне лірыкі было з самага пачатку. Але калі мне было тры з паловай годзікі, бацька загінуў. Яго звалі Янак, ён быў вельмі добрым і таленавіты чалавекам, музыкам, вядомым на Бярозаўскіх і Лідскіх абшарах. Ён іграў на тубе (басавы інструмент), гітары і спяваў, выступаючы ў мясцовым Доме культуры; перачытаў усю бібліятэку ДК. Праз яго мне перадалося захапленне музыкай. У школе я займаўся ў гуртку, у духавым аркестры, а пасля паступіў у Лідскую вучэльню, у клас кларнета. У Мінску скончыў вучэльню імя Глінкі па класу вакалу і Дзяржаўны ўніверсітэт культуры.
— А калі Вы зразумелі патрэбу спяваць па-беларуску?
— Гэта адбылося ў 1992 годзе. Надзвычай важнымі былі фальклорныя экспедыцыі 1993, 1996, 1998 гадоў, у якіх мы ўдзельнічалі разам з «Палацам». У першай экспедыцыі на Магілёўшчыне і Гомельшчыне з намі была дачка Івонкі Сурвілы — Паўлінка. Яна добра ведала англійскую, нямецкую і іншыя мовы, добра гаварыла па-беларуску, але зусім мала па-руску. Мы хацелі паказаць ёй шмат цікавых мясцін.
Тыя песні, што запісваліся падчас экспедыцый. выкарыстоўваліся ў творчасці гуртоў «Палац», «KRIWI». У тыя гады я пазнаёміўся з Лявонам Вольскім, Касяй Камоцкай і іншымі, адчуў імкненне да прыгожага мастацкага слова. Вельмі рады, што пазнаёміўся з паэзіяй Леаніда Дранько-Майсюка, Алеся Разанава, Адама Глобуса і пасябраваў з самімі аўтарамі.
— Толькі што Вы вярнуліся з Польшчы, дзе праййіла прэзентацыя Вашай новай праграмы.
— Разам з калектывам «WZ-Orkiestra» мы прынялі ўдзел у трох канцэртах у Польшчы. У Варшаве ў Новым тэатры адбылася прэзен-
тацыя новага альбома «Месяц і сонца». Мы вельмі хваляваліся, але публіка прыняла нас даволі цёпла. Таксама мы ўдзельнічалі ў фестывалі «Маланка» з мэтай папулярызацыі лэмкоўскай культуры. Гэта вясёлая імпрэза прайшла ў цэнтральным Доме культуры з удзелам украінцаў, беларусаў, англічан, немцаў, якія жывуць ці вучацца ў Польшчы. Народу было так шмат, што не было дзе стаць, як селядцоў у бочцы. Наведвальнікаў свята частавалі ўкраінскай ежай, баршчом, блінамі, агуркамі. Гэтыя паслякалядныя дні былі напоўненыя святлом, радасцю і сяброўскімі сустрэчамі.
— Вы ўжо не першы раз прыязджаеце ў Полыйчу?
— Так, мне даводзілася выступаць у буйных і маленькіх гарадах. У мяне, як у чалавека, народжанага ў Заходняй Беларусі, ёсць асаблівая цікавасць да культуры нашых суседзяў. Па-польску спяваю. чытаю, стараюся выкшталцоўваць веданне мовы.
Што датычыцца іншых прац, то лічу, што адзін з нашых апошніх праектаў на вершы У. Маякоўскага быў удалы. 24 сакавіка 2007 года ў Варшаве ў Малым тэатры адбудзецца прэзентацыя названага праекта. А яшчэ яна пройдзе ў сядзібе ЮНЭСКА ў Парыжы і ў Расейскай амбасадзе.
— Зміцер, Вы часта падарожнічаеце па свеце, і ў выніку гэтых творчых вандровак нараджаюцца новыя песні, супольныя музычныя праекты і дыскі. Нагадайце, калі ласка, у якіх краінах Вы неслі беларускае слова.
— Геаграфія нашых выступленняў пралягае ад Казахстана да Прыбалтыкі. За 12 гадоў сцэнічнай дзейнасці я пабываў з канцэртамі ў Расіі, Літве, Латвіі, Германіі, Фінляндыі, Нарвегіі, Італіі. Наш італьянскі праектмеў назву «Бэла, чао!» Гэтабыласвоесаблівая праява ўдзячнасці гаспадарам, якія прымалі летам на аздараўленне дзяцей з пацярпелых рэгіёнаў Беларусі. Італьянскія песні гучалі на беларускай мове, а нашыя «Бывайце здаровы, жывіце багата», «Іншым часам» — на італьянскай мове, і пасля яны вышлі, запісаныя на асобным дыску. Мы пабывалі ў горадзе Мадэне, наведалі тыя мясціны, дзе нарадзіўся Лучана Павароці і дзе вырабляюць машыны «Ферары». Найбольш запомнілася падарожжа ў Нарвегію ў 2003 годзе, калі наш калектыў ва Ф’ёрдзе ўдзельнічаў у фестывалі музыкі ў стылі этна, арганізаваным Еўрапейскім вяшчальным саюзам. У тым мерапрыемстве. якое можна параўнаць з Еўрабачаннем, былі прадстаўнікі Афрыкі, Еўропы,
Амерыкі, адбываліся вельмі ўдалыя канцэрты, цёплыя сустрэчы. Да нас падыходзіла шмат людзей, яны цікавіліся жыццём нашай краіны, нашай культурнай спадчынай, імкнуліся вывучаць беларускую мову.
— У сваёй творчасці Вы развіваеце хрысціянскія традыцыі. 3 ранейшых прац слухачам вельмі падабаўся супольны альбом «Святы вечар». Угэтым годзе Вы выступілі з калядным канцэртам. Ён пачаўся з пяшчотных калыханак, такіх, якімі, мабыць, Марыялюляла калісьці маленькага Ісуса.
— Так, бо я сам — бацька. I таму, натуральна, мне хацелася скласці калыханкі для свайго сына Андрэя на вершы Рыгора Барадуліна, Алеся Камоцкага, Міхала Анемпадыстава, Віктара Шведа з Беластока. Гэты традыцыйны від спеваў улагоджвае душу, навявае добрыя думкі, цешыць і малых, і старых. На дыску, які выйдзе восенню, будуць калыханкі для дарослых і для душы.
— Час ад часу Вы ажыццяўляеце дабрачынныя акцыі, наведваеце дзіцячыя дамы і садкі.
— Так, але раблю гэта не толькі я адзін, а разам са сваімі сябрамі — музыкамі і бізнесоўцамі. У гэтым годзе мы з Лявонам Вольскім і Алегам Хаменкам выступалі ў Дзяржынскім дзіцячым доме. Проста мы адчулі неабходнасць зрабіць нешта канкрэтнае — даць кожнаму дзіцяці сваю валізку з бананамі і цукеркамі, парадавацца і паспяваць разам з імі.
— Як складваюцца Вашыя стасункі з іншымі артыстамі?
— 3 усімі прадстаўнікамі беларускай незалежнай эстрады ў мяне вельмі добрыя адносіны. Мы збіраемся з сябрамі, дыпламатычна абмяркоўваем усе пытанні, заўсёды ў нас ідзе шчыры дыялог. I канешне, кожнаму з нас патрэбен час, каб узбагаціць выяўленчыя музычныя сродкі, папоўніць эмацыянальныя рэзервы, асэнсаваць свае месца і шлях на беларускай музычнай прасторы.
— На заканчэнне скажыце, калі ласка, калі слухачы змогуць зноў сустрэцца з Вамі?
— Наступны наш канцэрт адбудзецца ў Мінску 8 сакавіка. Гэта будзе новая праграма на вершы Уладзіміра Някляева.
Гутарыла Э. Дзвінская
«Наша слова», 15 лютага 2006 года
Песня паклікала ў дарогу
Тут, у Гродзенскай вобласці, на Лідчыне, адчуваецца былая веліч Вялікага Княства, моц і неўміручасць яго духу. У 1323 годзе князем Гедзімінам быў заснаваны Лідскі замак, а ў 1410-м лідская харугва прымала ўдзел у Грунвальдскай бітве. У старажытным замку з яго
магутнай вежай цяпер час
ад часу збіраюцца рыцары з розных клубаў і краін і ладзяць турніры.
У цэнтры Бярозаўкі, дзе беластвольныя гонкія прыгажуні выцягнуліся вышэй за пяціпавярховыя дамы і гойдаюць галінкамі з подыхам ветрыку, узвышаюцца карпусы вядомага прадпрыемства. Сосны. такія ж вялізныя, паўсюль абсыпаюць дол шышкамі. Паветра, насычанае пахам хвоі, чысцюткае, нібы сам крышталь. Дубы ў гаі над Нёманам за некалькі кіламетраў ад цэнтра гарадка не менш дзівосныя і старажытныя, кожнаму гадоў за дзвесце.
Журчыць-струменіць Нёман, абхінаючы водмелі. Жывіцай напаўняюць паветра сосны, карэньчыкамі ўплятаюцца ў пясчаны бераг. Казачная мясціна.Тут, у Бярозаўцы, нарадзіўся натхняльнік стварэння і выканаўца папулярнага сучаснага хіта, што чуецца з кружэлак, гучыць на аўтарадыё, захоўваецца з мелодыямі мабільных тэлефонаў, — «Я нарадзіўся тут».
Вуліца Нёманская невялічкая. яна знаходзіцца ў трох хвілінах хадзьбы ад гуты. Залюбаваўшыся магутным дубам, што ўзнёс купу над страхой дома і ружовымі флоксамі ў агародзе, я спынілася на хвіліну. Тут да мяне падышла добрая і гасцінная жанчына і ветліва запрасіла зайсці.
У доме — утульна, прыгожа, дываны — у пярэстых вясёлых колерах, фіранкі бялюткія і накрухмаленыя, у акенка глядзяць кветкі. На сцяне — абраз Божае Маці ў раме. У шафе. як у музеі, захоўваюцца разнастайныя шкляныя вырабы: крышталёвыя вазы, кубкі. У белым празрыстым кашпо — лімончыкі, яблычкі, вінаград — літыя, каляровыя. Ды ёсць яшчэ розныя жывёлкі — зубраняты, рыбкі, ракі.
«Вось у гэтай хаце, а ёй больш за 100 гадоў, Зміцер і нарадзіўся. Некалькі хат, Ha­ma і суседнія, былі пабудаваны адразу пасля адкрыцця гуты. Усе мы на шклозаводзе працавалі — бацька і маці Зміцера таксама, — распавяла Марыя Аляксандраўна Вайцюшкевіч, цётка спевака, бацькава сястра. — Нас у сям’і было 7 чалавек дзяцей, жылі мы небагата, амаль усе браты і сёстры працавалі тут».
Сапраўды, з 12 тысяч насельнікаў мястэчка больш як чатыры тысячы заняты працай на прадпрыемстве. Больш за 44 гады рабіў на заводзе майстрам Казімір Антонавіч Хлябовіч, дзядзька артыста. Разам з калегамі адзначаў 100-годдзе прадпрыемства ў 1983 годзе.
«У краіне сотняў парушаных храмаў»
Добразычлівая Марыя Аляксандраўна і яе муж Казімір Антонавіч пачаставалі мяне за гаворкай смажаным шчупаком і сваёй вішнёўкі прапанавалі, бо акурат у гэты дзень у гаспадара быў дзень народзінаў. А потым ён правёў мяне па ціхіх вуліцах гарадка, расказваючы пра былое.
— Мясціны ў нас маляўнічыя, у Нёмане шмат рыбы — шчупакоў, акунёў, плотак. Грыбоў штогод кілаграмаў трыццаць збіраем. Была ў нас у Бярозаўцы праваслаўная царква, але яе ў 1954 годзе спалілі. Ведаеце, такія былі часы. На месцы былога касцёла, якраз на яго фундаменце, паставілі інтэрнат для будаўнікоў. Тады дзяцей мы патаемна хрысцілі ў нашай хаце, я запрашаў бацюшку, ён прыязджаў здалёк, і так дзетак пятнаццаць ахрысціў, у тым ліку свайго пляменніка. Дзякуй Богу, усё вяртаецца на месцы свае, парушаныя
храмы адбудоўваюцца зноў. Збудавалі новую царкву, цагляную, яшчэ прыгажэйшую. I касцёл новы ўзвялі нашыя бярозаўскія жыхары. Мне даводзілася дапамагаць у гэтым ксяндзу.
— Зміцер звычайна ў нас гасцюе, як прыязджае, — распавяла Марыя Аляксандраўна. — Аднойчы чую здалёк — песня гучыць. Голас далятае раней, будзіць наваколле моцнай хваляй. Гэта ён прыехаў, ідзе па вуліцы. Падыдзе, узрадаваны, нас абдыме, куранятак, гусей, сабачку і свінку прылашчыць.
— Ён у кожным лісціку бачыць нешта дзівоснае, прыгожае. Толькі не ўсе яго ў нас тут ведаюць. Раней, калі песні гучалі па першым канале радыё, ды яшчэ адна з мелодый была абрана песняй года, то людзі прыходзілі да нас у хату, дзячылі, казалі добрыя словы. Зміцеру падаравалі сімвалічны знак — пачатак усіх дарог, такі, як стаіць у Мінску на Кастрычніцкай плошчы.
— Бацька Зміцера быў таленавіты і вядомы на Лідчыне, — падзялілася ўспамінамі спадарыня Марыя. — «Янак, заспявай!» -— прасіла яго ўся грамада, як збіралася разам. I ў маці дужа добры голас быў. Мы называлі яе «наша Русланава». Толькі Янаку не пашчасціла, ён патрапіў у дарожнае здарэнне на матацыкле і загінуў вельмі маладым. Дзіме было толькі тры годзікі. Сваіх дзяцей у нас няма, і мы дапамагалі гадаваць яго, як свайго. А потым, як скончыў 8 класаў, ад дому адарваўся і пайшоў у вялікі свет, паехаў у музычную вучэльню ў Ліду, а потым у Мінск. У Дзяржаўны інстытут культуры. Цяпер мы самі да яго прыязджаем на вялікія канцэрты. Аднойчы бачыла — не: знаёмы дзядуля стаяў каля сцэны з кветкамі і плакаў. «Я гэту песню на лецішчы пачуў, так яна мне ў душу запала, усё шукаў выканаўцу — і вось знайшоў!».
«Дзе спрадвеку гучыць наша мова, булатны клінок»
3 тых часоў шмат павандраваў спявак па свеце, быў на гастролях у Польшчы і Балгарыі, Італіі, Нарвегіі, Германіі, спявае па-польску, па-італьянску і па-японску, а болыіі за ўсё па-беларуску. Складае рамантычныя песні на вершы вядомых паэтаў у сучаснай інтэрпрэтацыі. Самы дарагія суайчыннікам, бадай, творы з розных альбомаў: «Я нарадзіўся тут», «Дзе мой край» на вершы У. Караткевіча, «Наш сцяг» Уладзіміра Някляева.
Збор «Месяц і сонца» напісаны на словы японскіх паэтаў у перакладзе Алеся Камоцкага, а ў іх чуецца плёскат нёманскіх хваляў, бачацца пясчаныя сцяжынкі ў векавечным гаі.
Веру, што здзейсніцца мара мая — Тымі мясцінамі ціха прайсці
1, адчуўшы, што чакала мяне родная зямля, Больш не шукаць сабе новых мясцін,
«Радзі.ма»
Э. Дзвінская
«Наша слова», 1 жніўня 2007 года
Самародкі з Бярозаўкі
Ад родных ніў
Бярозаўка— невялічкі гарадок на Лідчыне ў Гродзенскай вобласці, размешчаны ў маляўнічым кутку каля Нёмана, абнесены векавымі дубровамі з розных бакоў. Край народных талентаў, самародкаў з мясцовых глыбінь, зямля працавітых і шчодрых людзей прыцягвае да сябе
сваёй непаўторнай прыгажосцю. Тут знаходзіцца славуты шклозавод «Нёман», прадукцыя якога вядома на трох кантынентах свету. Вытворцы цудаў са шкла, мастакі і майстры святкуюць восенню 125-годдзе прадпрыемства.
Як расказваюць паданні, мястэчка было заснавана ў XIX стагоддзі, а будаўніцтва гуты распачата абшарнікам Зянонам Ленскім у 1883 годзе. Далейшыя гаспадары гуты Юліус Столе і Вільгельм Краеўскі запрашалі працаваць на Беларусь бельгійскіх, нямецкіх і польскіх адмыслоўцаў.
Абразчыкі вырабаў са шкла захаваліся яшчэ з 2-1 -га тысячагоддзяў да нашай эры. Адзін з іх — чаша Тутмаса III, датаваная 1450 г. да н. э. Сама шкловыдзімальная трубка была вынайдзена ў Старажытным Егіпце.
Сусветныя шэдэўры здзіўляюць сваёй далікатнасцю і тонкасцю. Калісьці яны захоўваліся ў музеі шкла завода з часоў Ю. Столе і В. Краеўскага.
Венецыянскае шкло здаўна вылучалася філігранным узорам і размалёўкай эмаллю, чэшскае — пышнай гравіроўкай у спалучэнні з разьбой і шліфаваннем, англійскі крышталь — бліскучым алмазным граненнем, галандскае шкло — тэхнікай пункціравання алмазам.
На нёманскай гуце ў XIX стагоддзі посуд і мастацкае шкло выраблялі метадам прасавання, свабоднага фармавання з бясколернага каляровага празрыстага шкла. Прасаваныя і фармаваныя вырабы дэкарыравалі пластычнымі аздобамі — каляровымі ніцямі, фігуркамі жывёл, птушак.
Нёманская ніць
Каля печы спякотна. Рухі майстроў у цэнтры цэха на ўзвышшы каля печы нагадваюць таямнічае дзейства на сцэне. Майстар бярэ частачку плаўкага боскага агню і лепіць старанна з яго жывую істоту альбо нейкі прадмет.
Валеры Багінскі — знаны і аўтарытэтны майстар па шклу. Ён працуе на заводзе з 1975 года, мае тытул «Майстар залатыя рукі», носіць званне народнага мастака. Валеры Багінскі — карэнны жыхар з Бярозаўкі. Сакрэты прафесіі, адчуванне формаў шкляной пластыкі перадалося яму ад бацькі.
Майстар апранае нарукаўнікі і рукавіцы,
бярэ з печы кавалак белага шкла. На нашых вачах ён выдзімае некалькі розных дэкаратыўных вазаў. Яны — вялікага памеру, каляровыя, святочныя.
У гарачай печы плавіцца белае шкло. Сульфід цынку і пудра з каляровай крошкі дадаюць адценняў. Да асноўнай масы памочнік шчыпцамі дабаўляе пласцінкі з каляровага шкла.
Пакуль майстар апрацоўвае згустак, круціць і выдувае з горна, мяккая маса паступова набывае колер, становіцца барвянай, потым — рубінавай, іграе кроплямі. Ваза хутка застывае.
Акрамя вялікіх прадметаў майстар Валеры Багінскі для душы робіць унікальныя выявы: шкляных буслоў, конікаў. У перапынку дэманструе разнастайныя скульптуркі. Вось на палічцы — Беласнежка і сем гномаў, паляўнічы з кабанчыкамі, самурай з мячом, касатка на грэбені хваляў. Майстар трымае сваю марку. Для губернатара Гародні давялося яму вырабляць цудоўнага аленя, у якога на галаве крыж узвышаецца паміж рагоў. Для алімпійцаў выплаўлялі фігуркі спартоўцаў — каноэ з грабцамі.
Другі адмысловец выдзімае сувенір з сакрэтам. Апрацоўвае круглы кавалак шкла, дадае гнуткую пасмачку. Ствараецца ўражанне, быццам бы ўнутры зялёнага яблычка завёўся вусень. На прэс-машыне з белага шкла вырабляюць празрыстыя і ажурныя вазы для садавіны. 3 рук майстроў выходзяць сувеніры, скульптурныя кампазіцыі. А яшчэ ў
Бярозаўцы робяць кубкі, узнагароды для фестываляў і спаборніцтваў. Аднойчы нават выплаўлялі вазу для Сталіна з яго партрэтам.
Шклозавод у Бярозаўцы быў трэцім па велічыні ў Савецкім Саюзе. Росквіт беларускага шкла пачаўся ў 60-я гады з прыходам на шклозавод «Нёман» прафесійных мастакоў. У 70-80-я гады яны звярталіся да стварэння выразных пластычных рэчаў, фігурных дэкаратыўных кампазіцый, вітражоў, набораў посуду, імкнуліся ўвасобіць сродкамі мастацкага шкла тэмы значнага грамадскага зместу.
У станаўленні беларускага шкла адыгралі ролю ўкараненне ў вытворчасць арыгінальных тэхналагічных вынаходніцтваў, удасканаленне старажытных тэхнік традыцыйнага шкла. Адметнымі былі прыёмы з выкарыстаннем рэльефныхузораў кары дрэў мастачкай В. Дзівінскай, накладкі пры ўжыванні ціхага выдзімання і пракатнага маліравання ў мастака У. Мурахвера. Мастак года А. Федаркоў удасканальваў гарачае дэкарыраванне вырабаў сульфідна-цынкавай ніццю шкла. Менавіта гэты спосаб аздобы атрымаў назву «нёманская ніць».
Лепшыя работы 90-х гадоў адметныя разнастайнасцю тэхнік формаўтварэння і дэкарыравання, багатай асацыятыўнасцю, метафарычнасцю вобразнага ладу.
Раней ад Таліна да Камчаткі ехалі мастакі, каб фармаваць шматколерныя вітражы. Такой вялікай была іх цяга да ўвасаблення манументальных кампазіцый, архітэктурнага дэкору будынкаў. Каляровае шкло выплаўлялася ў гаршковай печы, а сыравіна пастаўлялася з Казахстана. Маштабныя вітражы, што ўпрыгожылі кулыурныя ўстановы рэспублікі, фармавала ў Бярозаўцы заслужаны дзеяч мастацтваў Нінэль Шчасная. Яе каляровыя кампазіцыі перадавалі ўсю прыгажосць і багацце нашай зямлі. Блакітны, зялёны і жоўты колеры стваралі адну паэтычную сімфонію.
Зараз вытворчасць вітражоў, на жаль, спынена, як лічаць, з-за яе нерэнтабельнасці. Але дызайнеры распрацавалі эскіз літога вітража на фасадзе заводаз тысячы кавалкаў шкла. Скутыя металічным каркасам часткі свецяцца колерамі на сонцы.
Вырабы вядомага беларускага прадпрыемства спалучаюць сучасны дызайн і класічныя формы. Узоры нёманскага шкла былі ўдастоены міжнароднай узнагароды Еўропы за якасць у Парыжы ў 1998-м, плацінавай зоркі ў 1999 годзе і Міжнароднай зоркі за лідарства ў 2007 годзе.
Легенды горада майстроў
Завіталі мы зноў у госці да ветэранаў завода Марыі Аляксандраўны і Казіміра Антонавіча Хлябовічаў. 3 ласкай і спагадай спадарыня Марыя частавала клёцкамі з грыбамі ды сочывам з брусніцаў — сваімі традыцыйнымі стравамі.
Сорак чатыры гады рабіў майстрам на гуце гаспадар сядзібы. «Прыходзіў летам ад печы дадому, а кашулю — хоць выкручвай, бо мокрая ад поту», — згадвае жонка.
Хата добрых гаспадароў на вуліцы Нёманскай не простая. Яе будавалі яшчэ па загаду паноў Столе і Краеўскага для першых працаўнікоў. У шэранькую хату ў асяродку дубоў ды яблынь у ліпені 1971 года прынеслі з Бярозаўскай радзільні маленькагахлопчыка. Падросшы і ўзмужаўшы духам, хлопец гэты напісаў музыку для вядомай песні. так бы мовіць, хіта цэлага пакалення.
Так, цёця Маруся і дзядзька Казімір Антонавіч шчаслівыя, што прыклалі руку да выхавання свайго хросніка Зміцера Вайцюшкевіча. Падтрымалі яго захапленне музыкай, паспрыялі развіццю таленту. 3 асаблівым замілаваннем слухае песні спадарыня Марыя. Родныя задаволены, што прыкіпеў пляменнік сэрцам да роднай зямлі, замацоўваецца тут, аднаўляе на Нёмане свой хутар — Вайцюшкі. А тут і госці, паэты ды вандроўнікі, рады патрапіць да яго.
Мясціны тут проста цудоўныя. Зойдзеш у лес, праз паўгадзіны — паўнюткі кошык баравікоў. Красуюцца пад дубамі і соснамі лісічкі, курачкі ды рыжыкі. У Нёмане ходзяць чароды рыб, плешчуцца плоткі, шчупакі. Шчодры край поўны сваімі цікавымі гісторыямі, казкамі, спевамі і калыханкамі.
Э. Дзвінская
«Новы час», 14 лістапада 2008 года
Кларнет
Сям’ю добрых працавітых людзей Брылёў не абмінула гора фашысцкай навалы. Адну з дачок у ліхія часы схапілі нямецкія карнікі і разам з іншымі юнакамі і падлеткамі вывезлі ў Германію на прымусовыя працы. У канцы вайны маладзенькая Волечка апынулася у канцлагеры ў Антверпене.
Там яна сустрэла сярод іншых
палонных высокага стройнага бельгійца Рэнэ, які працягнуў ёй руку дапамогі і ратаваў яе ў цяжкія хвіліны. Пасля вайны Вольга ўзяла з ім шлюб і засталася жыць у Бельгіі. У іх нарадзіліся дзве сімпатычныя
дачушкі.
У пасляваенныя гады на вёсцы жылося цяжка. Воля цудоўна шыла для сваіх дачок і пасылала сястры Ганне строі для яе дзяўчат на Беларусь. Адна з іх, Маруся, памятае, як дзядзька Рэнэ званіў па тэлефоне і ветліва размаўляў з пляменніцамі. А потым, як часы сталі больш спрыяльныя, Вольга пачала прыязджаць да іх са сваёй сям’ёй. Вокны ў хаце былі расчынены, маці, спадарыня Ганна, гатавала смачныя беларускія стравы: клёцкі з грыбнымі начынкамі і галубцы. Стравы, прысмакі і ласункі перадаваліся праз акно на стол. Даўжэзны стол стаяў пад дрэвам. Звычайна пры вялікай колькасці гасцей вячэралі пад раскідзістым дубам. Хаце ўжо тады было гадоў семдзесят. У гэтыя хаты засялялі першых майстроў па шклу, потым хаты перайшлі іх нашчадкам. Майстэрства гутнага шкла перадавалася з пакалення ў пакаленне. 1 дубу, мусіць. гадоў сто з гакам было.
Воля любіла ўзгадаць старыя вясковыя звычкі і з дачушкамі хадзіла
варушыць сена.
A то адпраўляліся дружна за грыбамі ў лес, паспявалі адвесці душу, нагуляцца ды нагаварыцца ўволю з сястрыцамі і матуляй. Плёскаліся ў нёманскіх хвалях, як у дзяцінстве. Любаваліся, як чыстая вада з зялёнымі космамі водарасцяў, што звіваюцца ад хуткасці плыні, амывае бераг.
Упершыню зрабіць узаемны візіт у Бельгію і наведаць цётку Вольгу Марыя і яе муж змаглі толькі ў 80-я гады мінулага стагоддзя. Маруся з
мужам добра зараблялі, бо абое працавалі на гуце. Муж — майстрам па шклу, а яна — загортвала тонкі і бліскучы хрустальны посуд у паперу. Праз добрую працу змаглі сабраць пэўныя сродкі на падарожжа. У Марусі з мужам сваіх дзяцей не было. Затое былі сёстры, пляменнікі і іншыя сваякі. У Бельгіі вырашылі набыць усім родным ды суседзям падарункі і пачастункі. Але быў яшчэ асаблівы клопат.
Ведала Маруся, што малодшы яе пляменнік — вельмі чулы да музыкі. Відавочна, што хлопчык адораны незвычайным голасам і адчуваннем мелодый. Музыка была ў яго крыві ад нараджэння. ад бацькоў. Яна адкрывалася яму павольна, па меры ўзрастання яго душэўных сіл. Чулая душа будучага кампазітара ўспрымала свет як скарбонку цудаў і прыгодаў. He аднойчы ён прыслухоўваўся, як хуткаплынным ручайком льюцца гукі ў лясной цішы. Магутны Нёман гартаваў ягоны дух.
Блізкімі і сугучнымі яго думкам стануць словы паэта:
Закрасуйся, Нёман, іскрамі крыніц, панясі духмяны водар медуніц.
Ты разліся, Нёман, між палёў, дарог у вясновых казках, песнях перамог.
Развіты музычны інстынкт, узмоцнены пастаяннымі заняткамі, працай над сваім талентам, зможа прывесці яго да вышыняў. Яго музыка будзе свежай, рамантычнай, узнёслай.
Цётцы, якая любіла і даглядала яго, як сына, параілі набыць хлапцу выкшталцоны музычны інструмент. He якую-небудзь драбніцу везла яна з мужам з-за мяжы. Ён будзе далей іграць на ім, прыслухоўвацца да яго гукаў. Старанні цёці Марыі на ўдзячнай глебе ўражлівай юнай душы далі добры ўраджай.
Яна прывезла каштоўны інструмент у футляры, а хлопчык, як зачараваны, круціўся каля стала і адчуваў, што вось-вось адкрыецца таямніца. Збываюцца ягоныя запаветныя мары.
Гісторыю пра кларнет, які яму падарыла цёця Марыя, Зміцер Вайцюшкевіч расказаў на адным з канцэртаў. Кларнет, а лепш сказаць — цётчын клопат, і вызначыў яго далейшы лёс. У 90-я гады ён стаў заўважаным кларнетыстам, якому прадказвалі поспех на сцэне.
Э. Дзвінская
Зміцер Вайцюшкевіч: у авангардзе беларускай культуры XXI стагоддзя (кароткі нарыс творчасці знанага выканаўцы і кампазітара)
Зміцер «Тодар» Вайцюшкевіч — вядомы беларускі спявак, кампазітар і музыкант, нарадзіўся 21 ліпеня 1971 года ў мястэчку Бярозаўка Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Mae музычную адукацыю — у 1990 годзе скончыў музычнае вучылішча ў Лідзе, а таксама Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
культуры па класу кларнета (1995) і музычнае вучылішча імя Глінкі ў Мінску па класу вакалу (1995).
Як таленавіты музыкант-мультыінструменталіст кампазітар стаў вядомым пасля выступленняў і запісаў у складзе гурту «Палац», з якім музыкант супрацоўнічаў з дня заснавання — з 1992 года. Першы альбом гэтага гурту быў выдадзены ў 1995 годзе і называўся аднайменна — «Палац». На гэтым дыску разам з іншымі вядомымі беларускімі фолк-мадэрн-выканаўцамі Алегам Хаменкам, Юрыем Выдронкам Зміцер Вайцюшкевіч дэбютаваў як спявак, выканаўца на кларнеце, жалейках. Тое, што Зміцер трапіў у кампанію такіх шматгранных і творчых асобаў, як Хаменка і Выдронак, штурхнула яго да першых спробаў уласнай творчасці ў галіне кампазіцыі і аранжыроўкі. I такія спробы паўтараліся пазней. Праца ў складзе «Палаца» прынесла для Зміцера станоўчыя вынікі — тут ён атрымаў вядомасць, набыў вопыт сумеснага грання ў гурце, у апрацоўцы нацыянальнага фальклору. I ў тым, што ў 1993 годзе «Палац» быў прызнаны па выніках міжнароднага музычнага фестывалю RFI (Radio France Internationale) адным з лепшых калектываў Усходняй Еўропы. ёсць вялікая заслуга Зміцера Вайцюшкевіча, які разам з лідарамі «Палаца» А. Хаменкам і Ю. Выдронкам стварылі гэтую легенду беларускай фолк-рок-музыкі.
Прыйшоў час, і музыкі «Палаца» выявілі свае сольныя творчыя амбіцыі. У выніку размежавання Алег Хаменка застаўся з «Палацам», a Зміцер Вайцюшкевіч і Юрый Выдронаку 1997 годзе сталі ўдзельнікамі
world-music-гурту «KRIWI». Разам з вакалісткай Веранікай Кругловай гэтыя былыя «палацаўскія» музыканты бралі ўдзел у шматлікіх еўрапейскіх фестывалях, а таксама ў запісе дыскаў і відэа-кліпаў. Так у 2000 годзе на «Рок-каранацыі-99» гурт «KRIWI» быў адзначаны галоўнай Каронай, а відэа-кліп з удзелам Веранікі і Зміцера «За туманам» быў адзначаны як лепшы ў краіне. Тым жа часам на прэстыжным конкурсе «Musika Vitale» ў Берліне гурт «KRIWI» быў таксама прызнаны лепшым.
Менавіта тады ў Зміцера Вайцюшкевіча з’явілася імкненне да ўдзелу ў супольных праектах, а шырэй кажучы—да сольнай дзейнасці. Так, на «Народным альбоме», які быў адзначаны як лепшы музычны праект на «Рок-каранацыі» ў 1997 годзе, Зміцер Вайцюшкевіч выканаў песню на верш Міхала Анемпадыстава «Аргентынскае танга», запісаў партыі кларнета, флейты, клавішных інструментаў.
Наступным крокам да асабістай сольнай кар’еры стаў удзел у праекце беларускіх рок-музыкантаў «Святы вечар-2000», у якім Зміцер Вайцюшкевіч выступіў са сваім асабістым акампаніруючым калектывам, які потым набыў вядомасць пад назвай «WZ-Orkiestra».
Яшчэ адзін альбом, які быў названы «Падзеяй 2000 года» і ў якім прыняў удзел 3. Вайцюшкевіч, — супольны праект «Я нарадзіўся тут». У ім Зміцер спяваў, іграў на клавішных інструментах, джамбі, мандаліне, кларнеце, сапілцы, займаўся праграмаваннем. Але галоўны вынік удзелу ў ім бачыцца ў тым, што Зміцер (разам з Веранікай) выдатна выканаў у стылі рэгі галоўную песню праекта «Я нарадзіўся тут», шмат іншых вядомых беларускіх песень — «Нёман», «Бывайце здаровы!»,якія ўяго інтэрпрэтацыі адразу сталі нацыянальнымі хітамі. Акрамя гэтага, Зміцер, бадай, упершыню выступіў як кампазітар — стварыў і запісаў «Радзінную песню», кампазіцыі «Выпі, братка», цудоўную «Беларуску» (на верш Л. Геніюш), якія вызначылі патрыятычны пафас усяго гэтага праекта.
Акрамя гэтага Зміцер Вайцюшкевіч у складзе «KRIWI» і сольна ўдзельнічаў у запісе праектаў «Вольныя танцы: слухай сваё» (1999), «Вольныя танцы: альтэрнатыва Ьу» (2001), «Viza Незалежнай Рэспублікі Мроя» (2003), а для праекта «Personal Depeche» (2003) Зміцер Вайцюшкевіч запісаў кавер на песню сусветна вядомага гурту «Depeche Mode» «I Want You Now» ды заспяваў яе на англійскай мове...
I ўсё ж мара пра свой калектыў не давала спакою Зміцеру. I ў 2001 годзе ён быў блізкі да яе ажыццяўлення. Музыкант запісвае і вы-
дае свой першы буйны музычны праект — песенны цыкл «Цацачная крама» на вершы знанага беларускага паэта Леаніда Дранько-Майсюка. У яго запісе прымалі ўдзел некалькі выканаўцаў, якія пазней увайшлі ў склад «WZ-Orkiestra». Гэты праект выклікаў вялікі рэзананс у рэспубліканскім друку, на беларускім тэлебачанні, меў поспех у беларускіх і польскіх слухачоў.
Вось што распавядаў Зміцер Вайцюшкевіч карэспандэнту газеты «Літаратура і мастацтва» (7.12.2001) адносна свайго новага захаплення — музычнага прачытання вершаваных радкоў: «Для мяне Леанід Дранько-Майсюк адкрыў цудоўны свет паэзіі. Праўда, мне доўгі час даводзілася працаваць з фальклорнымі тэкстамі, і гэта была неабходная для працы са Словам база. Выпадкова (альбо невыпадкова) я сустрэў такога самабытнага, цудоўнага паэта, як Леанід Дранько-Майсюк, які вельмі простымі словамі можа выказаць вельмі глыбокія думкі... Я ўдзячны Леаніду за тое, што ён адкрыў для мяне незвычайны свет цудоўнай паэзіі, свет мастацкага Слова... Праз музыку мне хацелася б падкрэсліць ці трансфармаваць вобразы, якія закладзены ў вершах. Бо ў нас была адна задача — паказаць персанажы, сугучныя сённяшнім нашым рэаліям».
У праекце «Цацачная крама» ўпершыню ў сваёй творчасці Зміцер Вайцюшкевіч аднаасобна выступіў у ролі кампазітара тэматычнай музычнай праграмы. Якія ж акалічнасці штурхнулі Зміцера да музычнай кампазіцыі? У тым жа газетным артыкуле Вайцюшкевіч сцвярджае: «Мне, дарэчы, заўсёды хацелася прадоўжыць тое, што не паспелі ў поўнай меры ажыццявіць «Песняры», у рэпертуары якіх было шмат буйных форм — песенных цыклаў і рок-опер. Ды і Уладзіміра Георгіевіча Мулявіна я лічу выдатным чалавекам, дзеячам Беларускага Адраджэння, I хоць творчы ўзлёт «Песняроў» прыйшоўся на савецкі час, музыканты шмат чаго трансфармавалі, і рабілі гэта вельмі прафесіянальна. Я лічу сябе ў нейкім сэнсе прадаўжальнікам іх меладычных тэм, мулявінска-песняроўскай філасофіі, якая ў той момант толькі нараджалася і дала творчыя падставы для нашай сённяшняй працы».
Дзякуючы такому кампазітарскаму падыходу, Вайцюшкевічу ўдалося, як падкрэслівала ў свой час газета «Звязда» (ад 8.05.2002), стварыць «...запатрабаваны прадукт, які мае і камерцыйны поспех, і мастацкую вартасць. «Цацачная крама» — рэч вельмі простая, a некаторым людзям пасля першага праслухоўвання здаецца нават ба-
нальнай... Потым, пасля нейкага асэнсавання, слухачы адкрываюць для сябе некалькі філасофскіх і этычных ідэй, закладзеных у паэзіі Дранько-Майсюка». У тым, што так адбываецца са зместам праграмы. бачыцца вялікая роля музычнага матэрыялу, створанага Зміцерам Вайцюшкевічам. Дарэчы, прэзентацыя «Цацачнай крамы» з вялікім поспехам адбылася не толькі ў Беларусі, але і ў варшаўскім Малым тэатры (Польшча).
Паралельна з «Цацачнай крамай» ішла праца над першым альбомам Зміцера Вайцюшкевіча, на якім ён прадставіў свой новы гурт «WZ-Orkiestra». Гэта быў дыск апрацовак беларускага фальклору «Балады» — своеасаблівую вяршыню Зміцера Вайцюшкевіча як наватара ў інтэрпрэтацыі беларускага фальклору (2002).
Эксперымент палягаў у тым, што шматлікія народныя тэмы былі пакладзены Вайцюшкевічам на аўтарскую музыку і такім чынам слухачам былі прапанаваны варыянты асабістага «прачытання» фальклорных тэкстаў. Акрамя гэтага, на «Баладах» адбылася прэзентацыя гучання гурту «WZ-Orkiestra» — высокапрафесіянальнага акустычнага калектыву, якому пад сілу не толькі фальклор. але і world music, і добрага французскага густу шансон, кабарэтовыя мелодыі і гарадскі раманс. Працай над гэтым дыскам гурт пачаў сваю гісторыю, але ж наперадзе былі гастролі Зміцера Вайцюшкевіча і «WZ-Orkiestra» са сваёй музыкай у Нарвегіі (там яны сталі лаўрэатамі фестывалю «European broadcasting Union», г. Фердэ, 2003), у Польшчы (з музыкамі гэтай краіны Зміцер шчыльна супрацоўнічае ў межах супольных праектаў «Todar & Cheremshina», «Todar & Kvartet YORG1», «WZ-Orkiestra & Verhovyna»), Славеніі, Нямеччыне, Швецыі. Францыі, Італіі, Эстоніі, Літве і Латвіі...
Значным этапам у творчасці Зміцера Вайцюшкевіча стала праца над альбомам «Паравіны году» (2003) на вершы знанага беларускага барда і яго даўняга сябра Алеся Камоцкага. I тут няма супярэчнасці, памятаючы, што кампазітар і выканаўца ўжо меў вопыт супрацоўніцтва з іншым паэтам — Леанідам Дранько-Майсюком у рамках праекта «Цацачная крама». На гэтым дыску, бадай. упершыню песні Зміцера былі аранжыраваны ў стылі шансон, так бы мовіць, з французскім «акцэнтам», у духу Джо Дасэна —лірычна, мякка і пранікнёна. Гэта дасягалася цудоўнымі мелодыямі і рознастылявымі аранжыроўкамі песень, такіх, як «Прыйдзі, мой каханы», «Пошукі адказаў», «Раскажы мне пра дождж». А таксама з дапамогай вельмі мяккага, магчыма, трохі
старамоднага інструментальнага суправаджэння інструменталістаў гурту «WZ-Orkiestra» — баяніста Алеся Шувалава, скрыпачоў Ксеніі Мінчанкі і Алеся Пузыні і іншых музыкантаў. Слухачы прынялі стыль гарадскіх песень-рамансаў Зміцера Вайцюшкевіча з захапленнем, пра што сведчылі, напрыклад, пастаянны ўдзел Зміцера і першыя месцы яго твораў у хіт-парадзе тэлевізійнага музычнага форуму «На скрыжаваннях Еўропы», што ладзіла Беларускае тэлебачанне.
Наступны, 2004 год быў для Зміцера Вайцюшкевіча багатым на новыя праграмы і альбомы. Нагадаем толькі дыск з запісам супольнага праекта «Бывайце здаровы/Bella Сіао!», чарговы альбом выканаўцы «Паравоз кахання» на вершы народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Першая праграма была беларуска-італьянскай: на ёй пабеларуску загучалі вядомыя італьянскія мелодыі, а беларускія, у тым ліку і самога Вайцюшкевіча, — на італьянскай мове. У гэтым альбоме Зміцеру дапамагалі даўнія сябры-музыканты: Алесь Памідораў («Ьа Ваіега»), Віктар Шалкевіч («Бывайце здаровы»), Вераніка Круглова (яны разам выканалі геніяльны беларускамоўны варыянт «Развітання з Радзімай» М. К. Агінскага), Лявон Вольскі («Наша фэлічыта»). Сутнасна гэта быў альбом-стылізацыя пад выканаўчую манеру зорак італьянскага бельканта і эстрады розных гадоў. На дыску ёсць сапраўдныя шэдэўры. Маю на ўвазе знакаміты італьянскі партызанскі марш «Bella Ciao!», новае жыццё якому ў Беларусі даў беларускі спявак.
Вельмі важным этапам у творчасці Зм. Вайцюшкевіча стаў цыкл песень на вершы Рыгора Барадуліна, які быў выдадзены ў альбоме «Паравоз кахання» (2004). Гэта вельмі сур’ёзная кампазіцыйная праца, і, як заўважана ў кнізе В. Мартыненкі і А. Мяльгуя «222 альбомы беларускагароку і нетолькі...»: «Чым прывабліваеЗміцер?Бадай, сваім імкненнем да высокай паэзіі. У яго не песні з моднымі тэкстоўкамі, a чуллівыя асэнсаванні паэтычнага вобраза».
Што ж тычыцца музычных аранжыровак альбома «Паравоз кахання», то ён падаецца стракатым, і, як адзначана ў цытаванай вышэй рэцэнзіі В. Мартыненкі: «Стылістычна настрой альбома вандруе ад мексіканскай румбы праз джаз да ледзь не этна-рока, а таму прыйдзецца даспадобы акурат прыхільнікам так званага мэйнстрыма, які ўсмоктвае ўсё, калі яно далікатна з’яднанае каларытнай асабовасцю артыста» (с. 265-266). Кожная з 13 кампазіцый альбома «Паравоз кахання» — невялікая лірычная навела, сюжэтным цэнтрам якой з’яўляецца
шчымлівая гісторыя кахання, якая апавядаецца вершаванымі радкамі, пакладзенымі на цудоўную музыку. Трэба адзначыць, што паэзія Рыгора Барадуліна знайшла вельмі ўражваючы адпаведнік у выглядзе сучасных мелодый і аранжыровак Зміцера Вайцюшкевіча. Гармонія мелодыі і слова твораў альбома «Паравоз кахання» яшчэ раз падкрэсліла сучаснасць паэтычных радкоў народнага паэта.
Бадай самым спрэчным у творчасці Вайцюшкевіча стаў яго альбом на вершы рускага рэвалюцыйнага паэта Уладзіміра Маякоўскага «MW» (2005). Гэта праца выклікала шмат пытанняў у тых, хто прызвычаіўся да тонкай вобразнасці беларускага паэтычнага светаўяўлення. He апошнім было і пытанне аб мове твораў: чаму па-руску, у Беларусі ж існуюць беларускамоўныя пераклады вершаў гэтага знакамітага аўтара?
Але Зміцер на гэтыя пытанні меў свой адказ: маўляў, Маякоўскі, які нам вядомы як палымяны рэвалюцыйны паэт, быў і пранікнёным лірыкам, што было вельмі блізка кампазітару Вайцюшкевічу. Да таго ж, і творчы ўзор Вайцюшкевіча — Уладзімір Мулявін — у свой час звяртаўся да паэзіі Маякоўскага. 1, як адзначаў кампазітар, ягоная задача была ў тым, каб паказаць Маякоўскага сапраўднага — паэта з тонкай, закаханай і стомленай душой. Здарылася так, што лепшымі прыхільнікамі новага альбома сталі расійскія слухачы, для якіх, у вялікай ступені, і быў выдадзены альбом «MW». Высокую ацэнку гэты альбом атрымаў і ад супрацоўнікаў музея Маякоўскага ў Расіі, якія адзначылі глыбокую музычную распрацоўку лірычных вобразаў твораў Маякоўскага.
Гэты ж год прынёс у творчую скарбонку Зміцера Вайцюшкевіча альбом «Месяц і сонца. Японія па-беларуску», створаны па ўзорах японскай песеннай паэзіі ў паэтычных перакладах набеларускую мову Алеся Камоцкага. Ідэя гэтага праекта ўзнікла ў Зміцера падчас яго знаёмства з японкай Масако Тацумі, якая жыве ў Мінску. Яна адабрала для беларускага кампазітара старадаўнія песні, якія ў гэтай краіне ведае кожны японец. Напрыклад, японскую народную песню «Сакура», ці песні «Сын мора», «Радзіма». Альбо песню «Свята ў вёсцы», якая стала сапраўдным хітом у Беларусі. з поспехам выконвалася Зміцерам на фестывалі беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне, на фолк-фестывалі «Вольнае паветра» пад Крупкамі ў 2006 годзе.
Вядома, што еўрапейская і беларуская музычныя традыцыі вельмі розняцца ад усходняй меладычнай традыцыі, як ладава, так і
інтанацыйна. Таму Вайцюшкевічу і музыкантам гурту «WZ-Orkiestra» прыйшлося шмат папрацаваць, каб вядомыя японскія творы ў іх выкананні не толькі захавалі японскі каларыт, але і набылі беларускі музычны «акцэнт». Да запісу альбома «Месяц і сонца. Японія пабеларуску» спрычыніліся не толькі ўдзельнікі «WZ-Orkiestra», але і беларускі рэп-выканаўца Алесь Памідораў («Збіраючы чайнае лісце»), паэт Адам Глобус, які перад кожнай японскай песняй чытаў свой вершхоку. Так у дыскаграфіі Зміцера Вайцюшкевіча ўпершыню з’явіўся паўнацэнны японска-беларускі літаратурна-музычны праект.
Такі шчыльны творчы графік — канцэрты, фестывалі, студыйныя запісы, рэпетыцыі — толькі загартавалі Зміцера і ягоных паплечнікаў з гурту «WZ-Orkiestra». Цяпер ім пад сілу любыя творчыя задачы: ці то стварэнне альбома на вершы Уладзіміра Някляева «Танга з ружай», ці выданне дыска «Песні з доўгай шуфляды». Нагадаю, што за працу над імі Зміцер Вайцюшкевіч і гурт «WZ-Orkiestra» былі адзначаны Рок-каронай на «Рок-каранацыі-2006» у намінацыі «Спеўная паэзія». Альбо выданне да 60-годдзя Дзіцячага фонду ААН UNICEF альбома з цудоўнымі «Калыханкамі», які называюцьсапраўдным падарункам ад кампазітара Вайцюшкевіча ўсім беларускім дзецям. Дарэчы, у працы над ягонымі калыханкамі прынялі ўдзел знакамітыя асобы беларускага TV-шоу-бізнесу — Ларыса Грыбалёва, Тамара Лісіцкая, а таксама ўдзельніца гурту Ксенія Мінчанка, старыя сябры-музыканты Алесь Памідораў і Юрый Выдронак...
Калі ўявіць усё тое, што зроблена Зміцерам Вайцюшкевічам за 16 гадоў, на працягу якіх ён стварае і выконвае музыку, — ад удзелу ў гурце «Палац» і да сённяшніх праектаў, — то разам са слухачамі мы маем права сцвярджаць, што гэта справа ажыццёўлена таленавітым артыстам, у асобе якога найлепшым чынам спалучыліся лепшыя якасці выканаўцы і кампазітара, шоу-мэна і прадзюсара, рокера і фолк-спевака. З.міцер Вайцюшкевіч—сапраўдны беларускі кампазітар і музыкант, які сваім талентам і творчай энергіяй ужо сёння стварае сучасную Беларускую Культуру XXI стагоддзя.
Анатоль Мяльгуй, музычны аналітык
Кіраўнік рок-гурту, фестываляў, рок-каранацый
лег Хаменка — заснавальнік беларускага фолкмадэрна, лідар легендарнага гурту «Палац». Упэўненая моц і вера ў сябе спалучаюцца ў ім са спакоем, мяккасцю, памяркоўнасцю. Унутранымі рысамі — талерантнасцю, інтэлігентнасцю — ён нагадвае Уладзіміра Мулявіна. Ці можна ўявіць сабе Алега, які размаўляе не на роднай мове? Акрамя працы ў гурце, Алег цудоўна спраўляецца з роляй тэлеі радыёвядучага, крытыка, выкладчыка.
Гурт «Палац» пад яго нязменным кіраўніцтвам браў удзел у фестывалях у Заходняй Еўропе і ў краінах СНД. У 1993 годзе «Палац» патрапіўу дзясятку лепшых калектываў Усходняй Еўропы па выніках фестывалю «Радыё Франс Інтэрнасьональ». Атрымліваў узнагароды і прэміі на фестывалях «Славянскі базар», «Маладзечна 93 — 98», «АзіяДаўсы» (Казахстан), «Басовішча 95—2007» (Польшча), «Суклегас» (Літва), «Рок-каранацыя 95—2008», «Казачыкруг2001», «Краіна Мріі 2004» (Украіна). Шматгалосныя спевы, спалучэнне розных народных інструментаў, смелае выкарыстанне магчымасцяў сучасных сінтэзатараў вызначаюць яго стылістыку. За 18 гадоў, што існуе гурт, з яго выйшлі ў сольнае плаванне многія музыканты.
— Спадар Алег, раскажыце, калі ласка, крышачку пра сябе.
— Нарадзіўся я ў красавіку 1967 года ў Мінску. Вучыўся ў агульнаадукацыйных «чыжоўскіх» школах: 117-й — да сёмага класа і 43-й — з сёмага па дзясяты, ды ў бліжэйшай музычнай № 2, па класу трамбона. У 1990 годзе я скончыў M1K па спецыяльнасці «кіраўніцтва аматарскім аркестрам», аў 2007— аспірантуру БДУКіМ паспецыяльнасці «культуролаг». Выкладаю прадмет «Тэхналогіі прадзюсарскай дзейнасці ў сферы музычнага мастацтва» на кафедры менеджменту сацыяльна-
культурнай дзейнасці БДУКіМ. Перадаю досвед юнакам, тым, хто пачынае гэты шлях. Зразумела, як і ўвогуле ў свеце, у беларускіх музыкаў ёсць свая стратэгія развіцця. Вывучаеш спачатку тое, што зроблена папярэднікамі ў гэтай сферы, назапашваеш уласны досвед, потым спрабуеш яго асэнсаваць. Магчыма, у маёй творчасці цяпер можна дазволіць сабе ўжо больш асэнсоўваць.
Працу ў «Палацы» мы пачыналі ў 1992 годзе з асяродка маладых прафесійных музыкаў, якія мелі густ і адчуванне розных музычных стыляў. Асновай для нашага аб’яднання быў беларускі аўтэнтычны фальклор, які выконваўся музыкамі як у арыгінальным гучанні, так і ў стылёвых апрацоўках.
I па сённяшні дзень у складзе гурту акрамя вядомых музычных інструментаў (гітара, труба, акардэон, сінтэзатары) выкарыстоўваюцца традыцыйныя аўтэнтычныя беларускія інструменты: ліра, дуда, жалейка, дудка, сурмы. У творчасці гурт ужывае матэрыял, сабраны ў фальклорных экспедыцыях.
Напачатку нашай дзейнасці з дзесяці песень дзве былі аўтарскімі, іншыя творы былі па матывах беларускіх фальклорных песень і абрадаў. Думаем, што ў будучыні суадносіны будуць 80/20 адсоткаў адпаведна аўтарскіх і фальклорных песень. Mae кампазіцыі таксама не ў баку. Чаму гэта не фальклор, калі і я — частка народа, я — частка гэтага кола?
— Пад мянушкай «Тодар» у складзе гурту выступаў Зміцер Ваііцюшкевіч?
— У 1992 годзе ў складзе «Палаца» былі 5 чалавек: я, Зміцер Карабач, Юры Белякоў, Юры Выдронак і Зміцер Вайцюшкевіч. Зміцер быў запрошаны ў каманду як вакаліст. Акрамя фолк-накірунку ў нас была ідэя праекта танцавальна-спеўнага джаз-тэатра, ці «кабарэбэнда». Маленькі аркестр, задуманы, каб ствараць спеўную музыку накшталт Эдзі Рознера. (Ці як аркестры ў фільме Кустурыцы.) Я, як асноўны саліст, сябе ў гэтай праграме не бачыў, а Зміцер падыходзіў ідэальна. Накірунак фолк-мадэрн пайшоў у нас развівацца хутчэй. Зміцер знайшоўся і ў гэтым праекце. Пачаў іграць на саксафоне, дудзе, у яго было цікавае сола на жалейцы, ён спяваў больш прафесійна, чым некаторыя іншыя ўдзельнікі калектыву, і быў у «Палацы» вельмі неабходны. Нават калі ён распачаў уласныя праекты, яшчэ доўга выступаў у складзе «Палаца».
Зміцер — вельмі творчы чалавек, таленавіты вакаліст, інструменталіст, з выдатнымі кампазітарскімі здольнасцямі, пластыкай. Мы разумелі, што яму заставацца не ў сваёй ролі цяжка, бо гэта значыла б абмяжоўваць і падаўляць яго творчае развіццё.
— Нагадаііце, калі ласка, некалькі каляровых эпізодаў з сумеснай працы са Зміцерам або проста сяброўска-творчых адносін, вандровак, выступаў.
— Я чамусьці згадаў, як гадоў 15 таму мы вярталіся з «Басовішча». У адным вялікім аўтобусе ехалі музыкі амаль з усіх рок-гуртоў, агулам — чалавек сорак. I на адным з «цыгарэтных прыпынкаў» каля фур з дальнабойшчыкамі да ўсёй нашай шумнай і не зусім цвярозай кампаніі падышоў нейкі замызганы шафёр з Расіі і папрасіў даць яму грошы «на паесці ці гарэлку». Беларускіх грошай практычна ні ў кога не было, і ніхто яму не дапамог. Адзіны толькі Зміцер адказаў, што ёсць пяць даляраў і калі той чалавек іх хутка памяняе, то можа даляр узяць сабе... (на той час бутэлька гарэлкі каштавала менш за даляр). Той шафёр узяў грошы, кудысьці хуценька пабег і знік. Увесь аўтобус пачаў насміхацца з Дзімкавай наіўнасці. Аднак, калі ўжо мы пачалі выязджаць на шашу. той шафёр бягом пераняў аўтобус і вярнуў гэтыя чатыры даляры. I ўсе музыкі адчулі няёмкасць перад Дзімам за свае насмешкі ды няверу ў людзей.
Увогуле, Зміцер бывае розным: гарэзлівым, сумным, правакацыйным, шалёна-вясёлым, разгубленым. Можа безадказна спазніцца на выступ ці недавучыць словы, тэкст песні. Але ва ўсім гэтым — Зміцер Вайцюшкевіч.
— Улетку Вы былі мастацкім кіраўніком фестывалю « BelaMusik-2009», які праходзіў на пляцоўцы аэраклуба «Баравая» пад Мінскам. Якія ўражанні засталіся пасля гэтага свята?
— Вельмі адчувальны недахоп «фестывалю фестываляў», дзе маглі б сабрацца героі ўсіх музычных прэмій, узнагарод, цырымоній, што праводзяцца на Беларусі. «Рок-кола» і «Рок-каранацыя» ладзяцца ў канцэртных залах, а«Басовішча»— за межамі Беларусі». Жывы гук на адкрытым паветры — гэта больш натуральная форма існавання актуальнай музыкі.
У старадаўнія часы, калі свята ў беларусаў было вялікім, музыкі выходзілі з палацаў і сядзіб на вуліцу, да людзей, да натуральнага ландшафту. Мы запрасілі на фестываль сапраўдных зорак — «J: Морс»,
«Краму», «Дзецідзяцей», «Гарадскія», «Без білета» і інш. Гуртоў багата, а музычнай індустрыі ўвогуле бракуе, ды і музычнага бізнесу таксама. Але калі зараз нічога не рабіць, то і спадзяванняў на гэты конт не будзе. «BelaMusik» мусіць звярнуць на гэта ўвагу.
— На гэтым тыдні адбылася 14-яўгісторыі найноўшай беларускаіі музыкі «Рок-каранацыя». Якія вынікі гэтай падзеі?
— «Рок-каранацыя» прайшла даволі добра, хаця ўвесь вечар прыйшлося моцна гукаць у мікрафон. Карону атрымалі «Без білета». Я думаю, што, магчыма, гэтым хлопцам зараз патрэбна такая адзнака і падтрымка больш, чым іншым, каб лепш развівацца і самаўдасканальвацца. Адзначаныя каронамі таксама былі «Лягшс Трубецкой», «Крама», Open Space, «Жнюв», Naka, Neuro Dubel. «Князь Мышкін», Зміцер Вайцюшкевіч, The Toobes ды іншыя.
— Ці ёсць у Вас іншыя захапленні ў жыцці па-за прафесійнай дзейнасцю?
— Я даўні прыхільнік гандбола, більярда і аўтаспорту. He фанат, але імкнуся сачыць за спаборніцтвамі.
Гутарыла Э. Дзвінская
«Наша слова», 10 сакавіка 2010 года
Тры кіты беларускага фолк-мадэрна
Гурт «KRIW1» ўвайшоў у шэрагі беларускай музычнай эліты імкліваі грунтоўна. Ідэя зарадзілася яшчэ ў сярэдзіне 90-х гадоў у нетрах гурту «Палац», дзе спярша стварылася своеасаблівая творчая лабараторыя разнастайных фолкэксперыментаў, а потым і самастойная адзінка «KRIW1», якую
склалі адзін з натхняльнікаў «Палаца» Юры Выдронак, мультыінструменталіст Зміцер Вайцюшкевіч.
Да іх адразу далучылася вакалістка Вераніка Круглова. бубнар першага «Уліса» Кірыла Шэвандо і знакаміты басіст Валер Вашкоў, а потым, па выхадзе Выдронка, — і гітарыст Піт Паўлаў. «KR1WI»
не задумваўся як сталы рок-гурт. а проста як адчынены праект дзеля выхаду беларускай музыкі наеўрапейскія прасторы. «KRIWI»6b^ задуманы як праект для мабільных паездак. Пачатак і развіццё яго былі файнымі», — узгадвае яго кіраўнік Юры Выдронак.
Магчыма, асноўная прычына поспеху — у цудоўным спалучэнні вакальных дадзеных Кругловай і Вайцюшкевіча ці ў адсутнасці рэпетыцый (выступы «KR1WI» пабудаваныя на імправізацыях). Факт у тым, што пасля «Песняроў», «Палаца» ды «Троіцы» музыкі знайшлі свой падыход да беларускай аўтэнтыкі і абвясцілі пра нараджэнне новай — «крывіцкай».
«Крыві, або крывічы, як іх называлі пазней, старажытнае племя, якое прыйшло на тэрыторыю Беларусі некалькі тысячагоддзяў таму з Індыі і з’яўлялася носьбітам унікальнай культуры, якая захавалася да сённяшніх дзён, — гаворыцца ў прадмове да дыска “Гэй, лёлі”. — На старажытнаіндыйскай мове “крыві” — гэта “крыніца”, “чалавек-хмара”, “мех для вады". Гурт “KRIWI"’ заснаваны ў 1996 годзе на базе folk-modern студыі “Палац”. Стыль вызначаецца як art-modern folk — спалучэнне старажытных традыцый гарлавых спеваў і сучаснага з элементамі імправізацыі і авангарду».
Дыск «Гэй, лёлі» запісваўся ў берлінскай студыі «Soundman». Ад самага пачатку праектам заняўся адзін з прадзюсарскіх цэнтраў Берліна. які потым атрымаў сімвалічную назву «Belpunkt». Канцэрт-
ныя трэкі паходзяць менавіта з берлінскага перыяду жыцця, калі гурт дапрацаваўся нават да звання «лепшага этнік-гурту Берліна», выязджаў на гастрольныя маршруты кшталту Берлін-Парыж-Туніс і быў прадстаўлен на шэрагу фірмовых кампіляцый этнікі заходняй прадукцыі, — пісаў Вітаўт Мартыненка.
Пераход да эклектыкі найперш быў звязаны з прыходам у гурт гітарыста «N.R.M.» Піта Паўлава. В. Круглова і Зм. Вайцюшкевіч папрасілі яго падыграць ім на фэсце «Басовішча’98». Там, уласна, і прайшоў першы канцэрт «залатога складу» «KRIWI». Альбом «За туманам» быў запісаны літаральна праз некалькі тыдняў пасля знаёмства з Паўлавым.
3 альбомам «За туманам» праект студыі «Палац» набывае поўную самастойнасць. Сфарміраваўся «залаты» склад «Kriwi»: Вераніка, Тодар ды Піт. Адбыліся і стылёвыя змены — музыкі адмовіліся ад «фолк-мадэрна» і прыхіліліся да найбольш актуальнага (прынамсі, у Цэнтральнай Еўропе) world music.
«Запіс «За туманам» цудоўным чынам спалучае тры музычныя «пачаткі» «KRIWI»: акапэльны («На турэцкіх палях», «Каліна»), электронны (напрыклад, другі трэк) і выкананне рок-гуртам («Добры дзень», «Агу, вясна»), — адзначыў Сяргей Будкін. — Дзеля спробы апошняга да «KRIWI» часова далучыліся вядомыя музыкі — бубнач Кірыл Шэвандо і басіст Валер Башкоў. Яны ўзялі ўдзел у запісе альбома і некалькіх канцэртах. Акрамя традыцыйных рок-н-рольных інструментаў у альбоме выкарыстана шмат духавых — тут разгарнуў свой талент Зміцер Вайцюшкевіч. Усю гэтую музычную рознакаляровую карціну дапаўняў вакал Веранікі Кругловай.
За два тыдні з дапамогай гукааператара Аляксандра Марозава альбом быў «даведзены да розуму» на студыі Белдзяржрадыё. Амаль усе песні — народныя («Светлая Зоя» напісана Пітам і падпраўленая Зміцерам Лукашуком). I без таго вядомая ў народзе «За туманам» пасля гэтага альбома набыла проста шалёную папулярнасць. У альбоме яна прысутнічае ажно ў двух варыянтах — акустычным і металічным. На другі пэўны хіт — «Агу, вясна» — быў зняты кліп, які не сыходзіў з экрана тэлевізіі некалькі месяцаў.
«3 гэтым альбомам «KRIWI» журналісты ды крытыкі залічылі ў вышэйшую музычную лігу, а Круглова замяніла Касю Камоцкую на троне рок-князёўны. Колішняе «адгалінаванне» «Палаца» прыканцы 90-х станецца інтэрнацыянальным музычным праектам — у ім будуць
іграць музыкі з Нямеччыны, Польшчы, Ізраіля, Ірана. Бангладэш ды іншых краін свету», — адзначаў Сяргей Будкін.
«Натуральна, што вакалістка Вераніка Круглова стала вартасным нашчадкам Касі Камоцкай на троне беларускай рок-князёўны паводле вынікаў «Рок-каранацыі-99», а вакаліст Вайцюшкевіч не аднойчы выйграваў намінацыі «Артыст года», «Альбом года», «Кампазітар года».
«Нельга забываць, што і сольным праектам Юрыя Выдронка скаралася намінацыя «Традыцыі і сучаснасць», «Рок-каранацыя-2000». А пачыналася ўсё з альбома «Гэй, лёлі!» гурту “KRIWI”», — пісаў Вітаўт Мартыненка.
Па старонках інтэрнэту
Ад «Палаца» да «Ur’ia»
ры Выдронак — беларускі музычны дзеяч і фалькларыст, які спрычыніўся да дзейнасці гуртоў «Палац» і «KRIWI», ачольвае фальклорны гурт «Ur’ia», аўтар ідэі рэжысёр і арганізатар рэспубліканскага фестывалю сучаснага фальклору «Таўкачыкі» (2000, 2004 гг.), рэжысёр дакументальных фільмаў. Выдронкам было рэстаўравана больш за 50 гадзін гучання аўдыяі відэазапісаў каляндарна-абрадавай песеннасці Чарнобыльскага рэгіёна. Альбом у дзвюх частках «Каляды. Рожство.
Шчодрэц» сабраў у сабе матэрыял з экспедыцый і рэстаўрацыйных фондаў, а таксама тое, што прыносілі нам людзі на касетах.
Юры нарадзіўся 10 сакавіка 1966 г. у мястэчку Койданава (зараз Дзяржынск). Сваю першую экспедыцыю арганізаваў у 11 гадоў на раскопкі Кальвінскага замка (Койданава). Знойдзеныя рэчы XVXVII стст. былі перададзены ў краязнаўчы музей. 3 12 гадоў ён пачаў сваю творчую кар'еру на сцэне як музыкант. Скончыў музычную школу па класу трубы. Займаўся ў Мінскім музычным вучылішчы імя М. Глінкі па класу валторны. 3 1984 па 1986 г. хлопец служыўу войску.
У 1986 г. Юры паступіў у Мінскі інстытут культуры, дзе адначасова вучыўся на дзвюх кафедрах: эстраднай і духавой. Яго дыпломную працу, партытуру з уласнай апрацоўкай народнай габрэйскай песні «Хава-Нагіла», заказалі некалькі аркестраў адразу пасля выпускнога экзамена па дырыжыраванню.
3 1990 г. Юры Выдронак кіраваў прафесійным рэтра-джаз-бэндам «Дворец кукурузных палочек» (пазней гурт «Палац»), вёў працу па адраджэнню музыкі Эдзі Рознера. Паралельнаў яго ішла праца і эксперыменты з народнай беларускай музыкай.
У 1992-1999 гг. ён быў мастацкім кіраўніком гурту «Палац», а ў 1996-1999 гг. — мастацкім кіраўніком гурту «KRIW1». 3 1999 г. Юры ачольвае фальклорны гурт «Ur’ia».
У 1993 г. кампазіцыя «Русалкі» стала адным з фіналістаў 150 краін свету конкурсу-фэсту «Дыскавэры-93» (Парыж, Францыя). 3 гэтага часу развівалася сумесная праца з сусветна вядомымі музыкантамі і дзеячамі культуры, такімі, як старшыня Асацыяцыі гарлавых спеваў
доктар Транг Куанг Хай (Францыя), Мурат Іргаліеў (Казахстан), Кшыштаф Вярніцкі (Еўрапейскі Вяшчальны Саюз), Славамір Круль Фолк-Тайм (Польшча) і інш.
Дарэчы, Юры Выдронак — першы ў Беларусі, хто выкарыстаў лічбавыя носьбіты да запісу навукова-фальклорных экспедыцый. Ён — заснавальнік папулярнага сярод моладзі музычнага накірунку фолк-мадэрн.
Юрыя можна смела называць тым музыкантам, дзякуючы якому сучаснае ўвасабленне музычнага фальклору напачатку 90-х набыло адметныя, нават дзёрзкія рысы.
У1995-2000 гг. Ю. Выдронак выконваў ролю мастацкага кіраўніка рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Фолк-мадэрн-студыя “Палац”».
У 1996 г. Юры прэзентаваў лекцыю і сваю дакументальную стужку «Вяртанне да вытокаў» аб сваіх экспедыцыях, этнаграфічнай рабоце і эксперыментах з архаічным фальклорам ва ўніверсітэце г. Канстанц (Германія). Музычныя кампазіцыі і інтэрв’ю, фрагменты яго канцэртаў можна ўбачыць і пачуць на тэле-радыёстанцыях шматлікіх краін свету:
Бі-Бі-Сі (Брытанія), DW, Мерыдыян 13, Мульці-Кульці Берлін (Германня), Радыё Гданьск (Польшча), нацыянальных праграмах Італіі, Швецыі, Турцыі. Пакістана, Кітая, Ізраіля... і так далей, госць шматлікіх міжнародных фэстаў: «TanzFolkFest» (Германія), «Славянскі базар» (Беларусь), «Voice of Asia» (Казахстан), «Musyka Ludow Роіпосу» (Польшча), «Suklegos», «Skamba, skamba, kankliai» (Літва), «Folkopranie», «Folkfest», «Mikolajki Folkove», «Transkrypcia», «Muzyka w museum», «Muzyka swiata», «Folki» (Польшча), «Colours of Ostrava» (Чэхія), «Barwy dzwienku» (Польшча) i так далей.
У 1998-2005 гг. ён працаваў над выданнем мультымедыйнага CD «Каляды. Рожство. ІДодрэц», складзенага з рэстаўраваных архіўных стужак і ўласных запісаў беларуска-амерыканскай экспедыцыі 1993 г.
«Атрымалася цікавая фанаграфічная панарама калядак, шчадровак, а таксама песень на свята Хрыстовага Нараджэння ў цудоўным выкананні народных спевакоў з розных рэгіёнаў Беларусі, з абавязковым праслаўленнем працавітых гаспадароў ды іхніх дзяцей, з пажаданнем дабрабыту. «Насталі калядкі — гаспадару парадкі». У гэтых народных спевах захавалася ўсё, што ўжо цяжка знайсці ў еўрапейскай каляднай музыцы: чысціню фальклорных крыніцаў, паэтычнасць мовы і векавую мудрасць народа», — піша А. Мяльгуй.
Гэтыя фальклорныя творы і цяпер захапляюць сучасных прафесійных музыкаў сваёй глыбінёй, меладызмам. I не дзіва, што многія песні з альбома «Каляды. Рожство. ЕЦодрэц» ужо ёсць у рэпертуары многіх вядомых гуртоў ад «Песняроў» да «Палаца» і «Госціцы».
1999 год стаў адметны працай над выданнем першага ў Беларусі аўдыя-мультымедыйнага кампакт-дыска «Ur’ia» «Весначуха».
У 2000, 2004 гг. Ю. Выдронак арганізаваў рэспубліканскі фестываль сучаснага фальклору Фолк-мадэрн-фэст «Таўкачыкі» (першы ў Беларусі фестываль сучаснага фальклору).
«Спецыфічнае гучанне электрагітары Юрыя Выдронка ў атачэнні экзатычных бубнаў і баса дапаўняе феерычную акустычную атмасферу і адсылае слухачоў да эпохі 60-х гадоў, якую музыкі пераасэнсоўваюць пад маркай выкарыстання лямпавага саунду.
Відэакліп «Весначуха-балбатуха» доўгі час знаходзіўся сярод лідараў «Кліп-абоймы на беларускім тэлебачанні» ды ў ратацыі на першым музычным канале. Юры Выдронак дадаў да гэтай версіі новыя фарбы ды аздобіў сам дыск відарысамі палотнаў фантаста-мастака Язэпа Драздовіча.
Што датычыць вакальных партый, дык у песнях дамінуе палескі гарлавы стыль у інтэрпрэтацыі Выдронка. Сярод жаночага «вакальнага саду» гурту голас лідара адрозніваецца асаблівай рэльефнасцю», — адзначаў Анатоль Мяльгуй.
У 2000-2002 гг. Юры Выдронак — навуковы супрацоўнік Белдзяржуніверсітэта культуры, а ў 2002-2003 — навуковы супрацоўнік Белдзяржінстытута праблем культуры.
У 2006 г. адбылося выданне другогаальбома«Ur’ia» «Калі-чакра».
Сярод масіву прадстаўнікоў «фолк-мадэрна» «Ur’ia» вылучаецца адразу — сваім драйвавым гітарным, часам рок-н-рольным, гукам у спалучэнні з вялікай колькасцю інструментаў, сваёй містычнасцю і гарлавым вакалам самога Выдронка.
3 новай кружэлкі былы ўдзельнік гуртоў «Палац» і «KRIWI» Юры Выдронак і прэзентуе песню «На Вялікадню», якую лічыць адной з самых удалых песень у альбоме: «Не проста спалучыць блюз з беларускімі архаічнымі песнямі, але ў нас гэта атрымалася!» 3 гэтай песняй «Ur’ia» вяртаецца ў музычную прастору. «Нас не бачна, бо мы не падпадаем пад той музычны фармат, які сфарміраваўся дзякуючы Беларускай тэлерадыёкампаніі. У іх свае песні і скокі, яны самастой-
на абіраюць тых, хто мусіць прадстаўляць краіну на міжнародных фестывалях», — кажа Юры.
У 2007 г. адбылося выданне трэцяга альбома «Рай коню» і CD «Каляды» частка II. У 2008 г. Юры ўдзельнічаў у арганізацыі фестываляў «Таўкачыкі на Каляды» і «Таўкачыкі на Юр'я».
У 2009 г. быў арганізаваны фестываль «Таўкачыкі на Дзяды» ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я. Купалы. Паралельна ішла ў Юрыя рэжысёрская праца над відэакліпамі гурту «Ur’ia» і цыклам дакументальных стужак па этнаграфіі і кулыуры Беларусі.
3 архіва Ю. Выдронка
«Дзе дзяўчаты, як дождж залаты»
Нямала вандроўных дарог праехаў беларускі артыст разам з энта-фолк-гуртам «GUDA». Супольныя канцэрты Тодара і гурту «GUDA» адбываліся як на Беларусі, так і ў замежжы. Адзін з такіх выступаў прайшоўу Мінску ў вялікай канцэртнай зале клуба імя Дзяржынскага.
Народныя бел-чырвонабелыя строі выпраменьваюць
унутранае святло. зачароўваюць. Нацыянальнае адзенне выканаўцаў, аздобленае прыгожымі, выверанымі вякамі арнаментамі, нясе ўнікальную інфармацыю пра нашу мінуўшчыну. Народныя строі ўвасабляюць моц і трываласць народнага духу, пацвярджаюць вернасць традыцыям.
У цэнтр канцэртнай праграмы кіраўнік паставіў дзяўчат— прыгажунь, майстрыц, працаўніц, ад пачатку канцэрта адвёўшы сабе ролю пастушка, які грае на дудачцы і прыслухоўваецца да дзявочых спеваў. У белай кашулі і нагавіцах, ён выходзіць на сцэну босы. Спявак — часцінка свайго народа, яго светлая крынічка. празрысты званочак.
У старадаўніх жаночых спевах заўсёды было шмат шчымлівага жалю. тугі, векавога цярпення. А таксама — светлай красы і пяшчоты. Старажытныя абрадавыя песні мелі мэту абароны ад ворагаў, разбурэння страху. У веснавых і вясельных спевах дзяўчат багата задзірыстасці, галасістасці, гумару і жартаў. Узнята, урачыста гучаць велікодныя спевы.
Верны лепшым традыцыям, артыст найбольш цэніць духоўнае багацце свайго народа.
Як распавяла адна са спявачак Вікторыя Міхно, этна-фолк-гурт «GUDA» быў створаны ў 1992 годзе, калі маладыя людзі, студэнты і навукоўцы, аб’ядналі свае намаганні, каб даследаваць старажытную гісторыю і культуру сваёй зямлі. Адным з кірункаў іх дзейнасці стаў эксперыментальны пошук у галіне архаічнай спеўнай спадчыны. Этнаграфічныя экспедыцыі, у якіх адбываўся непасрэдны кантакт з
жывымі носьбітамі традыцыі, работа з аўдыяі відэазапісамі, стасункі з этнамузыколагамі і фалькларыстамі дазволілі на працягу дзесяцігоддзя пераняць асаблівасці старадаўняй спеўнай манеры.
У зборы і запісах песняў выканаўцам дапамагалі такія даследчыкі, як У. Васілевіч, Т. Варфаламеева, Г. Кутырова-Чубуля.
Гурт прымаў удзел у Міжнародным фестывалі «Балтыка-2005» у Літве, выступаў на фестывалях сярэднявечнай музыкі і этнафолкмузыкі ў Польшчы, Прыбалтыцы, а таксама на беларускіх музычных фэстах. У 2006 годзе адным з іх быў фестываль этнічнай музыкі «Вольнае паветра» ў Крупках, дзе прадстаўлялі сваю творчасць такія гурты, як «Троіца», «Палац» і іншыя.
Удзельнікі музычнага гурту «GUDA» займаюцца ў асноўным навуковай і педагагічнай працай. Выканаўца Любоў Сівурава выкладае ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтва, Вольга Емяльянчык — у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Калектыў даволі часта выконвае народныя спевы на навуковых канферэнцыях, выступае перад студэнтамі з мэтай папулярызацыі і працягу даследавання традыцыйнай народнай музыкі. У праграме прыняў удзел фальклорны тэатр «Поўня», які ўзначальвае мастацкі кіраўнік Вольга Тарасевіч.
Аснову рэпертуару складаюць абрадавыя песні — найбольш архаічны пласт традыцыйнае народнае культуры. Многія песні ўжо не сустракаюцца ў жывым выкананні — яны ўзноўленыя паводле нотных запісаў. Выканаўцы гурту «GUDA» практыкуюць голасны спеў, які паходзіць ад гучнага спеву на адкрытым паветры, найперш песні вясновага-летняга цыклу. большасць вясельных ды радзінных песень.
Песні выконваюццаакапэльна. Разам саЗміцерам Вайцюшкевічам дзяўчаты выканалі такія спевы. як «I ў нядзельку рана», «Медуніца», «Зара мая вячэрняя» і іншыя. Такія мерапрыемствы яднаюць шчырых прыхільнікаў беларушчыны, мацуюць дух дэмакратычнай супольнасці. У канцы праграмы спявак па просьбе аўдыторыі выканаў песню на вершы У Караткевіча «Дзе мой край».
Э. Дзвінская
«Наша слова», 17 сакавіка 2008 года
«Калі ўзноўлена песня, вернута народу — адчуваю, што жыву і працую нездарма»
Любоў Сівурава — кіраўніца калектыву «GUDA», дацэнт кафедры менеджменту сацыяльна-культурнай дзейнасці, выкладчыца творчых дысцыплінаў. Яна распрацавала і вядзе навучальны курс «Фестывальны менеджмент». Спадарыня Любоў скончыла аспірантуру ІМЭФ, Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы па спецыяльнасці «Культуралогія». Натхнёна і метадычна яна займалася навуковай, даследчыцкай працай у галіне этналогіі, сучаснай аматарскай творчасці, прыкладной этнамузыкалогіі.
Матуля двух сыноў, цудоўная жонка, спадарыня Любоў усё ж лічыць, што трэба жыць творчасцю, і бачыць у ёй вялікі сэнс. «Маёй маці 75 гадоў, яна — чалавек спеўнай культуры, голас у яе моцны. яе сілкуе творчасць. Мама паходзіць з Жабінкаўскага раёна, песеннага краю. Там мы ў свой час запісалі 3 касеты вясельных песень».
Спадарыня Любоў Сівурава распавяла пра гісторыю стварэння гурту «GUDA».
«У 1995 годзея быланавуковым супрацоўнікам Інстытута праблем кулыуры. Па роду дзейнасці мы наведвалі розныя фестывалі з навуковаметадычнымі мэтамі. Нас вельмі ўразіла падзея ў Барысаўскім раёне ў вёсцы Мёдча, дзе праводзіўся міні-рэгіянальны фестываль. Мы пазнаёміліся з Антанінай Абрамовіч, якая кіравала мастацкім калектывам, ладзіла экспедыцыі да бабуль і дзядуляў па збору фальклорнага матэрыялу. На зваротным шляху ў аўтобусе мы сталі спяваць так, як спяваюць у нас на вёсцы. Гучней за ўсіх спявала моладзь. Адна з падарожніц, Ірына Мазюк, запрасіла нас на сустрэчы моладзевага творчага аб’яднання. 3 таго часу мы пачалі развіваць нашу творчую дзейнасць. Мы сустрэліся з песнямі высокага кшталту, але пры запісе іх ноты не фіксуюць ні тэмбральнай афарбоўкі, ні інтанацыі, непаўторных адценняў спеву. Таму мы запісвалі іх на магнітафон непасрэдна. Больш як 10 гадоў мы працуем над зборам матэрыялу і не можам спасцігнуць усёй глыбіні зместу песень, вяршынь выканальніцкага майстэрства народных спявачак.
У 2000 годзе нам прадаставілі студыю на радыё, і мы на працягу чатырох гадзін запісалі альбом з 20 песень.
Аднойчы мы знайшлі нотны запіс 1911 года прыгожай старадаўняй песні «Медуніца, медуніца лугавая», узнавілі, прыдумалі канон, — дзеліцца ўражаннямі сп. Любоў. — Калі вяртаецца страчаны твор, у песні знаходзяць водгук людзі розных пакаленняў, яна становіцца актуальнай, зразумелай слухачам розных узростаў, — гэта важна для нас. Закладзены ў гэтым глыбокі сэнс: песня надае маральнае і эстэтычнае выхаванне, нясе мудрасць продкаў, перадае базавыя каштоўнасці беларускага народа. Нельга дапускаць, каб песні страчваліся з ужытку. Трэба фіксаваць як мага больш народных песень. У Літве, напрыклад, гэты культурны пласт захоўваецца пры падтрымцы дзяржавы на нацыянальным узроўні, на запісы выдаткоўваюцца сродкі, дыскі захоўваюцца ў фанатэках.
У гучанне гурту «GUDA» ўносяць свае непаўторныя адценні старэйшыя прадстаўніцы нашага калектыву — Кацярына Акімава, Таццяна Яцкевіч, Вольга Тарасевіч, Вольга Карабцова. Тры разы на тыдзень мы збіраемся, інтэнсіўна працуем над голасам, слыхам, сугуччам.
Сёння сапраўдны нефармальны лідар нашага калектыву — Вікторыя Міхно, яна ўмее ладзіць з людзьмі, умее навучыць спевам, выхоўвае моладзь. Вікторыя — біёлаг па адукацыі, скончыла аспірантуру, напісала дысертацыю.
Вольга Емяльянчык — прадстаўніца старэйшага пакалення, выкладчыца Полацкага ўніверсітэта, выкладае гісторыю, займаецца антрапалогіяй, рыхтуецца абараніць дысертацыю. Яна — адна з пачынальніц нашага руху. У Вольгі найлепшыя вакальныя здольнасці.
Малады склад калектыву прадстаўляюць: Наталля Краўцова, выкладчыца БДУКіМ, праектны менеджар, Ганна Емялёва, якая скончыла магістратуру, абараняе магістарскую дысертацыю, працуе ў музеі Вялікай Айчыннай вайны, Дар’я Зуева — студэнтка трэцяга курса, Таццяна Бароўка, студэнтка БДУПУ імя Танка. Ёсць падрыхтоўчая група і новы напрамак: спевы, танцы, старажытныя народна-пабытовыя танцы, карагоды.
Зміцер Вайцюшкевіч — нам як родны брат, сябра. Ён вырас на фальклоры і глыбока яго разумее. Палітра яго талентаў — найярчэйшая, галасавы апарат яго — цэлы аркестр. Хацелася б, каб ён развіваў далей фальклорны кірунак.
Упершыню мы выступалі разам з « WZ-Orkiestra» ў 2007 годзе. Наш супольны канцэрт праходзіў у Варшаве. Ехалі ўзімку, памятаю, было сурова, снежна. Хваляваліся, хацелася не схібіць, ісці ў адзіным тэмпе.
Спачатку мы спявалі акапэльна, са свечкамі стоячы ў цемры, хацелі настроіць слухачоў на таямнічасць. Потым выходзіў Зміцер з аркестрам, і мы выступалі супольна. У канцы слухачы яшчэ раз запрасілі нас, і мы выканалі яшчэ тры блокі песень.
Мы самі шыем строі для канцэртаў, кашулі і спадніцы альбо замаўляем майстрыцам. На кожны дзень народзінаў замаўляем і робім які-небудзь элемент строю.
Зміцеру на дзень народзінаў мы падаравалі пас, асноўны элемент мужчынскага строю. Без вышыванага паса мужчына не мог з’яўляцца на людзях. Пас павінен яго ахоўваць.
Мы падарылі яго на доўгую дарогу і добрае жыццё і заспявалі: «Сыпце пшаніцу, карміце коняў». Так праводзілі сябры жаніха з нявестай. Нядаўна падаравалі капар-шапачку з вушкамі і стужкамі Вікторыі Міхно.
Нашы выканаўцы старэйшага складу замужам, гадуюць сынкоў і дачушак. Мы перадаём жаночую абрадавую культуру, захавальнікамі і транслятарамі якой здаўна былі жанчыны», — распавяла спадарыня Любоў Сівурава.
Гутарыла Э. Дзвінская
«Наша слова», 24 сакавіка 2010 года
Паветраныя акварэлі
Андрэй Лабчэўскі — інтэлігент, віртуозны піяніст, кампазітар, дый проста чалавек, адораны сяброўскай шчырасцю, гумарам і фантазіяй. Карыя вочы робяць па арбіце кола ў 360 градусаў, уяўляючы свет сваіх мар, незвычайны свет.
— Я далучыўся да «WZ-Orkiestra» прыкладна ў 2004 годзе, — расказвае піяніст. — Да гэтага ён існаваў у выглядзе квартэта. У 2011 годзе «WZ-Orkiestra» адзначыць 10-годдзе. «WZ-Orkiestra» — дзецішча Зміцера Вайцюшкевіча. Ён запрасіў розных
выканаўцаў, каб рэалізаваць агульную ідэю. У тым і ёсць задавальненне, што кожны з удзельнікаў калектыву любіць абсалютна розную музыку, уносіць свой кампанент, адкрывае сваю музычную плынь.
Гісторыю «WZ-Orkiestra» распачыналі Зміцер, Алег Івановіч, Ксенія Мінчанка. Яны выступалі даволі паспяхова, але потым вырашылі абагаціць музычную палітру і ўключыць фартэпіяна з рытм-секцыяй.
У складзе групы ўсе музыкі непаўторныя і арыгінальныя. Акрамя таго, кожны працуе яшчэ з іншымі калектывамі і артыстамі. Аляксандр Шувалаў — лепшы баяніст на Беларусі. Ён выкладае ў Беларускай акадэміі музыкі. Сябар. Гурман. Сусед. I, па сакрэту скажу, вельмі прыемны і акуратны чалавек ва ўсім...
Алег Івановіч — шыкарны аранжыроўшчык, — працягвае Андрэй. — Яго музыку выконваюць розныя зоркавыя групы, напрыклад «Atlantica», «Дрозды». Ён з’яўляецца аранжыроўшчыкам майго мюзікла «Раман+Юлія» ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі.
Ксенія Мінчанка—неардынарная жанчыназ цудоўнымі вакальнымі данымі, непераўзыдзеная рукадзельніца. Яназ густам стварае прыгожыя дэкаратыўныя рэчы, вядзе заняткі па спевах у гуртку «Зорачка» ў Цэнтры дзіцячай творчасці. А самае галоўнае, яна —сонейка нашага калектыву. Сярод розных па характары, асаблівасцях і інтарэсах
мужчын яна сапраўды ўвасабляе сутнасць правільнай, на наш погляд, жанчыны: шчырасць, дабрыню, радасць бачыць гэты свет і нас.
Максім Кот-Кузьма— праграміст, дызайнер. Ён стварае вэб-сайты, электронныя канцэпцыі. Музыка — гэта яго хобі. Але — паслухайце, якён іграе на кантрабасе. Клас! Гэта мой сябра. Мне вельмі пашэнціла сустрэць у жыцці такога чалавека на сваім шляху. Ён духоўны ва ўсім: у адносінах да працы і жыцця.
Сам Зміцер — заўзятар, ён працуе вельмі шмат. Адзін з нямногіх выканаўцаў, ён запісаў за апошнія гады ўжо больш за 14 дыскаў. Застаўся верным свайму кірунку, працуе вельмі шмат. Асновай яго поспеху з’яўляецца працавітасць і шчаслівы шанец.
Звычайна Зміцер найграе нам сваю новую мелодыю — і кожны з нас стварае партыю для свайго інструмента. Мы збіраемся і рэпетыруем перад запісам новых альбомаў. У кожнага калектыву ёсць працэс творчы, рэпетыцыйны, канцэртная дзейнасць і, безумоўна, арганізацыйная праца.
Андрэй Лабчэўскі кіруе сваім музычным калектывам «Дыліжансjazz» ужо 12 гадоў. За гэты час ансамбль на гастролях пабываў у многіх краінах, удзельнічаў у міжнародных музычных фестывалях і конкурсах. У калектыве працуюць таленавітыя і ўжо прызнаныя джазавай аўдыторыяй музыкі — Кацярына Кошалева, Яўгенія Лятун, Антон Машкала, Андрэй Церабеж, Карэн Карапецян, Улад Мазуркевіч і інш.
Андрэй — аўтар музыкі да спектакля «Раман + Юлія», пастаўленага Валерыем Анісенка і Кацярынай Тарасавай па п’есе Дыяны Балыка ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі.
Сам піяніст і кампазітар закончыў Мінскае музычнае вучылішча па класу эстраднага фартэпіяна, вучыўся у Беларускай акадэміі музыкі па класу кампазіцыі, і Беларускім інстытуце праблем культуры ў накірунку менеджмента шоу-бізнесу.
Таксама А. Лабчэўскі выступае з Тэатрам рускага раманса Ірыны Фашчылінай. Адзін з апошніх праектаў тэатра ў 2009 г. — праграма «Кінараманс», дзе былі сабраны ўрыўкі са старых фільмаў з вядомымі мелодыямі. Але гэта не толькі відэашэраг, самае галоўнае адбываецца на сцэне. Увасабленне ўсімі вядомых кінасюжэтаў у новым гучанні зараз, у зале.
Андрэй спрабаваў сябе і ў амплуа тэлевядоўцы. Ён вёў на тэлеканале «Лад» рубрыку «Кулінарны джаз» і зрабіўтрадыцыяй запрашаць
на праграму людзей творчага кірунку: акцёраў, музыкаў, выканаўцаў. Гатуючы экзатычную ежу, ён вёў з імі гутарку аб мастацтве і творчасці.
— Зразумела, што, каб весці кулінарную праграму, трэба ўмець добра і якасна гатаваць. а для візуальнай падачы шыкоўна афармляць стравы. I нават тут у артыстаў ёсць свой маленькі сакрэт. Справа ў тым, што грымёркі часта знаходзяцца насупраць памяшкання повара. Калі повар гатуе далікатэсы, то ў нас ёсць магчымасць паназіраць за мастацтвам прыгатавання смачных страў, а пашанцуе — і пакаштаваць, а шанцуе перманентна.
Спецыфіка нашай працы ў тым, што зарабіць на творчасць і жыццё канцэртнай дзейнасцю амаль немагчыма, бо вялізныя сродкі ідуць на арэнду залы і на іншыя выдаткі, таму музыкі зарабляюць на жыццё, напрыклад, іграючы ў рэстаранах і кавярнях, а таксама на карпаратыўных святах.
Гэта не значыць, што ўзровень выканання ніжэйшы, наадварот, да ўсёй праграмы ўладальнікамі выстаўляюцца патрабаванні высокага густу і майстэрства, рэпертуар абмяркоўваецца загадзя. Вядома, што «Мурку» ці «Крыжачок» выконваць мы не будзем ні пры якіх ўмовах. Для гэтага існуюць «аматары» музыкі, якія да прафесійнай дзейнасці не маюць ніякіх адносінаў. Калі мы граем, напрыклад, у італьянскім рэстаране, то ўздымаем агромны пласт італьянскай музыкі, у французскім — французскай.
Э. Дзвінская
Баян — душа мелодыі
ляксандр Шувалаў — адзін з лепшых беларускіх баяністаў, лаўрэат міжнародных і рэспубліканскіх кон-
курсаў, у тым ліку Міжнароднага конкурсу баяністаў і акардэаністаў у Клінгенталі (Германія, 2002), Міжнароднага конкурсу «AccoHoliday» (Кіеў, 2006). Поўны жыццесцвярджальнай энергіі, гумару, цеплыні, ён часам крыху падобны на вайсковага камандзіра. Аляксандр супрацоўнічае з Алесем Камоцкім і Зміцерам Вайцюшкевічам, выступае ў складзе вядомага калектыву «WZ-
Orkiestra». Баян адкрывае душу мелодыі, ён захапляе залу лірызмам і глыбінёй пачуцця, віртуознасцю. Аляксандр Шувалаў браў удзел у музычных фестывалях у розных краінах: Францыі, Іспаніі, Германіі, Італіі, Фінляндыі ў такіх праграмах, як эстрада і джаз, фальклор, народныя калектывы. На баянных святах музыкі ў Літве, Польшчы і Чэхіі ён дзяліўся творчасцю ў сваім улюбёным рэчышчы. Выступаў на днях культуры Беларусі ў Іране, натхняўся лацінаамерыканскімі рытмамі ў Каракасе, быў на гастролях у Кітаі.
—Дзе Вы нарадзі.чіся? Адкуль прыйшло захапленне музыкай?
— Я нарадзіўся ў 1977 годзе ў сям’і ваеннага музыкі. Мой бацька Аляксандр — прафесійны скрыпач, маці Святлана выконвае класічную музыку на фартэпіяна, сястра таксама грае на ім. Бацька некаторы час служыў у Германіі, дзе мы жылі з ім у дзяцінстве, а потым сям’я пераехала ў Слуцк. Там і сёння працуюць мае бацькі. Спасцігаць азы майстэрства пачаў у Мінскай музычнай вучэльні імя Глінкі ў класе вядомага педагога, дацэнта Мірона Іванавіча Булы. 3 гэтым выкладчыкам, потым — прафесарам, я ішоў па жыцці на працягу 10 гадоў, скончыўшы Дзяржаўную акадэмію музыкі і магістратуру БДАМ. Сёння — выкладаю ў БДАМ па класу баяна і джазавай імправізацыі.
— Раскажыце, калі ласка, дзе Вы выступалі ў апошнія гады ў Мінску?
— Выступаю з сольнымі канцэртамі. Адзін з такіх канцэртаў адбыўся ў Малой зале Палаца Рэспублікі і быў звязаны з творчасцю Астора П’яцолы, аднаго з заснавальнікаў аргенцінскага неафалькларызму. Другі канцэрт быў прысвечаны музыцы Яўгена Глебава.
Баян, акардэон — гэта нашы народныя інструменты, і тое, што італьянскія, французскія і нямецкія музыканты звяртаюцца да іх, ці не сведчыць пратое, што наша культура даўно перасягнула геаграфічныя межы.
Трэба сказаць. што разуменне такіх інструментаў як народных сёння ўжо не актуальна. Цяпер ужо баяністы, акардэаністы з краін Еўропы выконваюць шмат сучаснай музыкі, пералажэнні класічных твораў, выкананыя для розных інструментальных саставаў.
— Як Вы адчуваеце перспектыву развіцця баяннай музыкі?
— Магчымасці сучаснага баяннага выканання — неабмежаваныя. На гэтым інструменце можна выконваць сімфанічную музыку, народную, джазавую, сучасную эстрадную. Баян зараз адрадзіў сваю папулярнасць, у многіх беларускіх групах прысутнічае голас баяна. Ён можа нават імітаваць духавыя інструменты: габой, кларнет, фагот. Сучасны баян дазваляе выкарыстоўваць вялікую колькасць рэгістраў. Я звычайна выкарыстоўваю матавыя (не пісклявыя) рэгістры, каб змякчыць гучанне.
— Раскажыце, калі ласка, пра выкладанне ў Беларускай акадэміі музыкі. Як складваюцца Вашыя стасункі са студэнтамі?
— У Беларускай акадэміі музыкі я выкладаю баяннае выкананне і джазавую імправізацыю. У гэтым годзе паступіў 21 студэнт, усе натхнёныя маладыя людзі, з марай аб будучыні. Калісьці мой выкладчык Мірон Іванавіч Була ішоў у нагу з часам, нічога не навязваў, але падштурхоўваў на самастойныя пошукі, заахвочваў рабіць свае апрацоўкі. Тады яшчэ ніхто не ведаў, напрыклад, пра аргенцінскага кампазітара Астора П’яцолу, творы якога насычаны аргенцінскімі танцавальнымі рытмамі. Было цікава разгадваць загадкі гэтай музыкі. 1 сёння я імкнуся выкладаць так, каб у студэнтаў пашыраўся вопыт праслухоўвання музыкі, той, якая прывівае густ і развівае: гэта добрая класіка, джаз. Каб узрасціць музыканта, патрэбна не толькі педагагічнае майстэрства, але і старанне самога студэнта, які павінен
быць у пастаянным творчым пошуку, знаходзіць нотную літаратуру і іншы матэрыял. Інструмент нямала каштуе, для студэнтаў гэта ў некаторай ступені праблема. Але той студэнт, які думае пра будучыню, клапоціцца пра набыццё якаснага інструмента.
Мая жонка Алена таксама выкладае музыку — у чацвёртай школе г. Мінска. Янавыдатнавалодаедомрай, мандалінай. Аленабралаўдзел у запісах канцэртаў Алеся Камоцкага. Там далікатна гучаць яе ноткі.
Гутарыла Э. Дзвінская
«Наша слова», 23 верасня 2009 года
Сонейка
памяняў прозвішча з
Ксенія Мінчанка — адзіная дзяўчына «WZ-Orkiestra». Яе вочы — як буйныя спелыя вішні, a голас — лёгкі і светлы — перагукваецца з нябеснымі стварэннямі. Голас Ксюшы гучыць у песні «Сакура цвіце» на дыску «Месяц і сонца».
Ксенія нарадзілася ў Мінску. Род Мінчанкаў ішоў па дзеду, але ў вайну той, хто прымаў на фронт, украінец,
«Мінчанкоў» на «Мінчанка». Маці
паходзіць з Капыля, а бацька — з вёскі Кулакоўшчына. Мама Ксюшы цудоўна адчувае мовы, яна — прыроджаны
філолаг, тата — добры спецыяліст у галіне фізікі і хіміі, скончыў Маскоўскі энергетычны інстытут. У маладосці яны моцна захапляліся спортам — тэнісам, лыжамі, самба, баскетболам.
— Тата грае на баяне і гітары, ён з дзяцінства акружаў мяне спевамі, а матуля грала на фано, — падзялілася ўспамінамі Ксенія. — Я станавілася натабурэтачку і падпявала. Я многім абавязанабацькам, што яны выхавалі мяне ў каханні і прыстойнасці. У дзяцінстве займалася ў спеўным дзіцячым калектыве «Зорачка», потым — у школе № 4 з музычным ухілам, іграла на скрыпцы. Далей была вучоба ў Дзяржаўным інстытуце культуры. На чацвёртым курсе я прыйшла выкладаць спевы дзецям у «Зорачку». Акрамя скрыпкі я граю яшчэ на гітары, дудцы, джамбеі альбо дарбуку (афрыканскі і арабскі бубны). Мне вельмі падабаецца працаваць з дзецьмі — яны вельмі шчырыя, творчыя і непаўторныя. За 12 гадоў работы яны навучылі мяне, бадай, больш, чым я іх — далі вялікі вопыт. Мне хацелася б шчыра падзякаваць маёй настаўніцы з дзяцінства — і ў спевах. і ў рабоце з дзецьмі, і наогул у жыцці (як я яе называю, «сэкондрэ мадрэ» — другая мама), сапраўды адданаму чалавеку сваёй працы, Прафесіяналу і ў вакале, і ў фальклоры. і ў рэжысуры — Але Міхайлаўне Навіцкай. Дай Бог ёй моцнага здароўя і цярпення на доўгія гады! Яшчэ ёсць адзін новы цікавы праект «Кумалёнтрэ» — гэта чыста беларуская назва, проста
такая загадка. Зараз я і Таццянка, Сяргейка. Марынка граем беларускія песні ў нашых апрацоўках, фолк розных краін — і з гэтага выраслі таксама песні і музыка аўтарскія. Многія песні мы выконваем з альбома «Паглядзі», які я запісала яшчэ 8 гадоў таму — там ёсць і аўтарскія, ёсць і беларускія песні ў маёй апрацоўцы. I вельмі цікавыя песні нарадзіліся зусім нядаўна. Спадзяюся на доўгае творчае жыццё нашага гурту.
— Як пачалася Ваша працаў «WZ-Orkiestra»?
-— У аркестры Зміцера партыю скрыпкі выконваў напачатку Алег Пузыня. Потым ён нечакана з’ехаў у Амерыку, а замест яго запрасілі мяне. У хуткім часе мы адправіліся ў Польшчу, потым выступалі ў Нарвегіі. Я вельмі паважаю ўсіх нашых хлопцаў з калектыву «WZ-Orkiestra» — яны эксклюзіўныя, непаўторныя, душэўныя, такія вясёлыя, жартаўлівыя ў падарожжах! Мы аб’ехалі з імі ўсю Польшчу. У мужчынскія музычныя гурты звычайна дзяўчат не бяруць. У «Песняроў» і «Палацы» не было дзяўчат, каб не ствараць спрэчак, каб ніякія ўзаемныя адносіны не перашкаджалі творчасці. Таму і я на некаторых канцэртах, і асабліва ў паездках. трымалася. як баец з кулямётам.
— Якую песню Вы лічыце найбольш моцнай?
— Мне падабаецца спяваць са Зміцерам «Паланез». Геніяльныя словы напісаў Сяржук Сокалаў-Воюш.
Дахі мястэчак, стрэхі вёсак, вежы замкаў і палацаў, Гонкіх храмаў звонкі адгалосак
Клічуць да сябе, бо немагчыма з гэтым краем развітацца!
Мы спяваем гэту песню на вяселлях і на радзінах па просьбе родных людзей. Адна з нямногіх песень, пры слуханні якой мужчыны пачынаюць уставаць і плакаць.
«Сакура» — таксама мне вельмі блізкі матыў. 3 альбомаў мне падабаюцца «Месяц і сонца» — амаль увесь, «Балады» — таксама.
Я па натуры адналюб. Добра стаўлюся да людзей. Веру, што галоўнае ў жыцці ўжо прыйшло — цяпер трэба працаваць і працаваць над сабой. Пэўны час я шукала ісціну, прыглядалася да розных канфесій і цэркваў, і вось калі патрапіла ў Львове ў праваслаўную царкву XV стагоддзя ў Шаўчэнкаўскім Гаі, адчула — вось тут прысутнічае
ўсё вялікае і галоўнае. Найпрыгажэйшага, чым праваслаўныя храмы, я нічога не бачыла.
Калі чалавек знайшоў вялікі алмаз, то не стане разменьвацца на розныя дробязі. Благадаць Божая — найвялікшая каштоўнасць у жыцці. Калі ў манахаў на Афоне запытваюцца: «Як справы, як вы жывяце?» — «Дзякуй Богу за ўсё!» Бо людзі разумеюць. што галоўнае — жыць у згодзе з Богам і па яго Слову.
У кожнагаў жыцці свой шлях. Адзін ідзеда Госпадаз крыжам сям’і, другі—самотны. Як каму належыць быць. He трэба хвалявацца на гэты конт, усё. што трэба, — прыйдзе. Галоўнае — пастарацца ўспрыняць усё з міласцю, мужнасцю і шчырасцю.
Я вельмі рада, што ў Зміцера нарадзіўся сын, якому надалі такое прыгожае біблейскае імя. Спадзяюся, што праз гэты шлях адбудзецца штосьці вельмі добрае ў яго лёсе.
Гутарыла Э. Дзвінская
«Душа просіць песні»
днойчы восеньскім вечарам за кубачкам гарбаты мы ўзгадвалі розныя музычныя плыні. Хацелася даведацца пра культурныя традыцыі, на якіх заснавана творчасць спевака і кампазітара, і што яму блізка ў сусветным музычным мастацтве.
— Ува мне ўсё беларускае з дзяцінства жыло падсвядома. Я ведаў, што ёсць свет паэзіі Бураўкіна, Барадуліна, але гэта быў тонкі гук, яшчэ незразумелы.
— Спадар Зміцер, хто з музыкаў паўплываў
на Вашу творчасць? Кім Вы захапляліся ў 80-я гады на айчыннай і замежнай эстрадзе?
— Найбольш паўплывалі «Песняры». Яны неаднаразова выступалі ў нас у Лідзе. Уладзімір Мулявін быў выхаванцам ваеннага аркестра. Ён добра валодаў гітарай, адзін з першых пачаў іграць на электронных інструментах. Выступленні У Мулявіна ўзрушылі грамадскасць, гэта быў натыя часы наватарскі калектыў.
Уражвала ў юначыя гады гісторыя спевака і акцёра Дэвіда Боўі, які заўсёды ішоў наперадзе культурнай хвалі. Ён быў вядомы ўплывам на розныя пакаленні музыкаў — ад металістаў да рокераў, ад выканаўцаў дыска да электроннай музыкі. Выдатна граў на саксафоне, запісаў некалькі дзясяткаў дыскаў, рабіў шмат эксперыментаў у музыцы, здымаўся ў кіно, вывучаў жывапіс і мастацтва. Адзін з яго хітоў «Man of the world» круцілі нават амерыканскія астранаўты ў час высадкі на Месяц. А вырас ён у адным з бяднейшых кварталаў Лондана. У 1984-м запомніліся тры вінілавыя дыскі — зборкі музыкі Дэвіда Боўі. Мне і маім сябрам, вядома, падабаліся «Дэпеш Мод» і «Крыданс», вандруючы аркестр і, канешне, легендарная брытанская група«Ролінг-стоўнз». Павагу выклікала рок-спявачка з Тэнэсі Ціна Цёрнер, якая нарадзілася ў сям’і баптысцкага святара і пачала спяваць з 18 год.
У 1986 годзе я паступіў у Лідскую музычную вучэльню. Цікавіўся інструментальнай і джазавай музыкай. Пазней слухалі Віктара Цоя, «Ассу», «Акварыум» Барыса Грабеншчыкава. Марк Нопфлер быў для мяне вельмі актуальным. Музыка ў стылі кантры-блюза, гарадскога
блюза, арт-рока, якую выконвала група «Даэр Стрэйтс», і дзейнасць яе лідара — гітарыста Марка Нопфлера адчувалася вельмі блізкай. Вытанчаныя мелодыі і бездакорныя аранжыроўкі прыцягвалі.
Надышла перабудова і спадзяванні на перамены ў грамадстве. У тыя часы пачыналіся «Праграма А», «Взгляд» і іншыя новыя праекты на тэлебачанні і ў музыцы. У інтэрнаце Лідскай вучэльні мы з сябрамі праводзілі дыскатэку з песнямі Цоя — «Мы ждём перемен», «Группа кровм на рукаве» і іншымі. Слухалі шмат класікі, у вучэльні дамінавалі канцэрты духавой музыкі, канцэрты для кларнета. Займаўся кларнетам 6 гадзін у суткі. Асноўнымі прадметамі, якія патрабавалі больш высілкаў, былі гармонія, сальфеджыа, літаратура. Вялікі ўплыў на выхаванцаў мела выкладчыца Лідскай вучэльні — Бэла Аронаўна Зусман. Дырэктар вучэльні размаўляў па-беларуску і заахвочваўсваім прыкладам.
Думаў, куды буду далей паступаць вучыцца — у Варшаву, Маскву ці Піцер. Калі ўжо здаў уступныя іспыты ў Беларускі дзяржаўны інстытут культуры і паступіў, на прыступках яго мяне сустрэў Уладзь Шварцкопф, барабаншчык гурту. Ён запытаўся, ці не хачу я паспрабаваць салістам «Палаца» на праграме «Рэтра» Уцёсава. Гэты гурт тады меў назву «Дворец кукурузных палочек». Туды я патрапіў на працу ў 1990 годзе. Першыя гастролі прыйшліся на Дзень беларускага пісьменства. Хутка гурт пачаў ісці наперад, усё выпадковае адышло ўбок, засталася, у асноўным, беларуская музыка.
У 1992 годзе прымаўудзел з Міхаілам Фінбергам. Ігарам Лучанком у фестывалі беларускай песні, з яго пачыналіся традыцыі Маладзечна. Я выступаў з песняй «Белая, белая. русая. русая», але не прайшоў у першы адборачны тур.
— Якім быў Ваш першы музычны твор?
— Першым я напісаў аргенцінскае танга для «Народнага альбома». Хацелася быць нахабным, не банальным, адчувальным. У творчасці кіруюся інтуітыўным шляхам. Я сам сабе мастацкі кіраўнік, галоўны рэжысёр, дырыжор, бухгалтар. Ёсць два падыходы да працы: адзін — калі ў цябе ёсць замоўца, і добра. калі ён не дыктатар. Другое — калі замоўца і прадзюсар — ты сам. Ты сам складаеш сабе план, сам рызыкуеш.
— 3 кім з вядомых артыстаў Захаду Вам даводзілася сустракацца? Якія ўражашіі гэтыя сустрэчы прынеслі?
— Мы ўдзельнічалі ў шматлікіх фолкавых фестывалях. Артысты, якія граюць на саксафоне і кларнеце, заўсёды падміргваюць адзін
аднаму як калегі. У Польшчы даводзілася выступаць і размаўляць з Рышардам Рынкоўскім. Мы выступалі з ім у Падляскай філармоніі ў Беластоку. Канцэрт быў падсумаваннем акцыі «Святочная пасылка». У часе канцэрту ў холе філармоніі Звяз польскіх гарцыраў збіраў грошы на святочную дапамогу суайчыннікам за мяжой. У Казахстане я быў разам на адной пляцоўцы з Тота Кутунья. Ён, таксама як і яго бацька, з дзяцінства граў на трубе і ўдарных, рана пачаў спяваць і пісаць музыку. Ягонай візітоўкай стала песня L 'italiano. Пераможца фестывалю ў Сан-Рэма, Еўрабачання, ён пісаў песні для Джо Дасэна, у тым ліку кампазіцыю Le jardin du Luxembourg, сачыняў i спяваў італьянскія і французскія хіты.
Выклікае мой інтарэс гурт «Хунхурту» з Тувы, які грае з 1992 года, адметны па манеры гарлавога спеву. Гэта невядомая, але ў той час вельмі даступная музыка, якая каранямі сыходзіць у гукі прыроды. Уявіце сабе прахалоднае свежае паветра, дзе высока над узроўнем мора раскінуліся дзікія стэпы, бурныя рэкі, моцныя арлы, хуткія коні і юрты. Усё гэта ў музыцы з рытмам і гучыць!
Вельмі ўразіла мяне спявачка Цэзарыя Эвара з Выспаў Зялёнага Мыса, яе прыклад мяне натхніў. Цэзарыя, поўная жанчына, маці трох дзяцей, бабуля, была гордасцю свайго маленькага гарадка Мандэлы. Яе песенныя гісторыі складаліся ў морны — народныя балады. Для жыхароў культурнай сталіцы выспаў Цэзарыя Эвара стала ў 80-я гады сімвалам. Потым чарнаскурую Папялушку заўважыў парыжскі прадзюсар. Цэзарыя была не падобнай на французскіх шансанье. У яе былі «саудаджы». Г эта маленькае слова перакладаецца, як «пачуццё светлай тугі па Радзіме». Адзіная мова, на якой яна спявала, — крэольскі старажытны дыялект, адначасова падобны на ўсе мовы раманскай групы. Пад музыку, якая нагадвала сумесь шансонных традыцый і басановы, босая Цэзарыя выходзіла на значныя пляцоўкі свету і расказвала пра свой народ. Чаму беларускай песні не быць такой вядомай у свеце?
— Зміцер, якія формы музычных твораў больш прывабныя для Вас і ці спрабавалі Вы сябе ў іншым амплуа?
— Зразумела, песенныя мне больш блізкія, я даўно працую ў песенным рэчышчы. Складаныя формы таксама цікавяць. У «Палацы» на камп’ютары рабіў больш буйныя формы. Спрабаваў пісаць музыку для кіно.
— Скажыце, калі ласка, як выпрацоўваліся Вашыя творчыя прынцыпы?
— Цяжка ўвесь час быць свежым. чыстым, юным. Важна развіваць тое, што назапашана, у чым ужо ёсць вопыт. Асцярожна аберагаць тое, што зроблена. He трэба быць увесь час рупарам, глашатаем, але часам проста трэба радавацца жыццю, пагаварыць з кожным дадзеным днём. Есць галоўнае ў жыцці—твае блізкія людзі, дом, зямля, Радзіма, мова.
— Як Вам удалося пазбегнуць спакусаў, якія суправаджаюць рокмузыку і яе выканаўцаў?
— Трывала пазбег спакусы не спяваць па-беларуску. Ішоў інтуітыўна, бачачы, як усе ідуць у адзін бок, адчуваў, што трэба ісці ў іншы бок. Цяпер важна апраўдаць высокі давер. Маю досвед і разуменне, у якія авантуры не трэба ўваходзіць.
— Напэўна, вельмі духоўна ўзбагачае сяброўства з паэтамі, пісьменнікамі?
— Усім нам аднолькава баліць за Беларусь. Балела Быкаву, Караткевічу. He ад болю працуеш, але баліць. Рыгор Барадулін — высокамаральны чалавек, вялікі аўтарытэт для мяне. 3 Уладзімірам Пракопавічам мы часта спрачаемся, жартуем. Ён сам ад пачатку ўяўляе мелодыю для сваіх вершаў.
—Дзе Вам лепш працуецца?
— Дома, на Нёмане, стварыў сабе неабходныя ўмовы для працы і адпачынку. У траўні так хораша з самай раніцы спяваюць салаўі. што міжволі душа просіць песні.
— Хто Ваш лепшы сябра?
— Адзін з закадычных сяброў — Зміцер Папоў. Мы з ім шмат разам прайшлі ў жыцці. Ён мяне эмацыйна падтрымлівае і падмацоўвае. Зміцер — гаспадар будаўнічай фірмы, бізнесоўца, будуе аб’екты па Беларусі.
— Якая была самая запамінальная сустрэча са слухачамі?
— Вельмі цёплыя ўражанні засталіся ад Маладзечна, Гомеля, Магілёва. У Гародні такія сустрэчы ўжо сталі традыцыйнымі. Але ёсць, канешне, куткі, дзе імя «Вайцюшкевіч» нічога не значыць.
— Хто дапамагае Вам арганізоўваць канцэрты ў рамках кампаніі «Будзьма»?
— Большасць канцэртаў я арганізоўваю сам. Спадар Генадзь Шэпелеў, які працуе на чыгунцы ў Оршы, прыкладаў шмат намаганняў
для гэтага, мы з ім у цёплых адносінах. Мяне кранае цеплыня і зацікаўленасць гледача. «Ты — спявак прыгажосці», — сказаў аднойчы Алесь Пушкін.
— Ці ёсць нейкія жаночыя імёны, якія адыгрывалі важную ролюў Вашым жыцці, здзівілі Вас?
— Для мяне пэўнае значэнне мае імя Вераніка, мае для мяне значэнне імя Алена, бо ўладальніца гэтага імя мела значэнне для мяне. Вераніка Круглова, Алена Мелех — гэтыя дзве жанчыны былі маімі жонкамі ў мінулым. Mae для мяне значэнне імя Кася і шмат яшчэ якіх імёнаў. Яшчэ ведаю, што ў Польшчы ўсе Касі, іх настолькі там шмат, што касой не скосіш. Я, канешне, праектаваў гэта на ўсіх астатніх.
— А якія імёны ў Вашай творчасці сустракаліся?
— У маім альбоме ёсць песня пра Святлану, да таго было шмат народных песень, у якіх той ці іншай рыфмай сустракаліся Ганначкі, Галечкі, Касечкі. He адзін мой альбом быў прысвечаны пэўнаму жаночаму імені.
— Рысы жаночага ідэала для Вас?
— Тры жанчыны для мяне ўвасаблялі ідэал. Бабуля, мама і цётка Марыя. Ад матулі адчуў эмацыйны строй, бабуля несла мудрасць, цётка—жыццёвую навуку. Мамабыладобрая, упартая, прынцыповая, не дзьмула мне ў дупу. Толькі страціўшы яе, я адчуў, як трэба цаніць матуль, іх клопат і турботу. Збіраў усё жыццё тое, што можа назвацца ідэалам. Вось і знайшоўсваю Галю, якая гэтаму ідэалу адпавядае. Яна ўзначальвае хор ІВА-кампаніі, кіраўнічка і дырыжорка хору.
— Што змяніласяў Вашым жыцці з нараджэннем сына Язэпа?
— Мы адчулі сябе маладзейшымі за свае гады. Адчуваю шмат радасці, хлопчык расце вясёлы, усмешлівы. Ён увесь час пасміхаецца, нават калі плача, усё роўна здаецца, што пасміхаецца.
—Дзе Вы чэрпаеце сілы, якія спрыяюць творчасці?
— На маім нёманскім хутары. I яшчэ кожны тыдзень я хаджу ў лазню. Хачу асабіста пазнаёміцца з кожным з кіраўнікоў раённых Дамоў культуры, з загадчыкамі аддзелаў культуры раёна, пагаварыць з імі, наколькі яны здольныя разумець і несці беларускае слова народу. Трэба нешта даваць. Калі аддаеш, то і атрымліваеш.
Гутарыла Э. Дзвінская
Сугучнасць сэрцаў
Concordia parvae res crescunt, iscordia maximae dilabuntur*.
Салюстый, I cm. da н. э.
Малады, творча скіраваны калектыў «Concordia Chor» узначальвае Галіна Казіміроўская. Гэты аматарскі хор сабраў у свае шэрагі людзей розных прафесій і ўзростаў, якіх яднае любоў да музыкі і жаданне спяваць.
Вялізныя глыбокія вочы, адухоўлены погляд. Дырыжор і кіраўнік хору — Галіна Казіміроўская, жонка Зміцера Вайцюшкевіча, жанчына з вялікім унутраным прасторам духу.
* Пры зладжанасці і малыя справы растуць, пры разладзе — і вялікія гінуць.
любоўю да музыкі, мастацтва. Разам з Ксеніяй Мінчанка, Ганнай Хітрык і сваім маленькім сынам Язэпам яна прымала ўдзел у праграме «Мой сябра анёлак». Спадарыня Галіна падзялілася думкамі пра жыццё і творчую дзейнасць.
— Наша сям’я была вялікай (у бацькоў было васьмёра дзяцей), музыкальна-артыстычнай. Усе з дзяцінства захапляліся музыкай. Мама — скрыпачка, тата — інжынер, інтэлектуал, знаўца музыкі і тэатра, працаваў у навуковай установе. Некаторыя з нас сталі прафесійнымі музыкамі, другія маюць іншыя прафесіі, але частковую музычную адукацыю і здольнасці маюць усе. Зараз усе ўжо даволі дарослыя і маюць сваіх дзяцей, якіх таксама выхоўваюць у яднанні з музыкай. Але лёс склаўся так, што амаль усе мае браты і сёстры насяляюць розныя краіны. Як гаворыць мой тата: «Мы Казіміроўскіх па зямным шары тонкім слоем намазваем». Мы раслі ў творчай атмасферы, былі маленькай музычна-тэатральнай трупай. Заўсёды рабілі касцюміраваныя тэатральныя пастаноўкі, спявалі і танчылі. Hi адно свята не абыходзілася без хатніх спектакляў ці канцэртаў, на якія заўсёды запрашалі суседзяў, сяброў. Сваю адукацыю я пачала ў 1-й музычнай школе па класу скрыпкі, але завяршала ўжо ў класе харавых спеваў. Мне да гэтага часу наш школьны хор «Тоніка» падаецца самым лепшым і сапраўдным — там вучылі не спяваць ноты, там вучылі слухаць, адчуваць музыку. Гэта была сапраўдная магія, якая на ўсё жыццё захапіла мяне. Далей, як і марыла, былі вучылішча і кансерваторыя, затым — Беларуская акадэмія музыкі, дзе я займалася па спецыяльнасці «Харавое дырыжыраванне». Паралельна з вучобай пісала харавыя творы, рабіла апрацоўкі народных песень, працавала ў габрэйскай гімназіі з вучнёўскім хорам.
Пасля заканчэння Акадэміі паехала ў Галандыю да маёй сястры, якая мае там прыватную музычную школу і выкладае фартэпіяннае майстэрства. Там у перыяд з 2004 па 2006 г. я працавала з дарослым аматарскім хорам, а таксама выкладала спевы і сальфеджыа.
Вярнуўшыся дадому, вырашыла рабіць штосьці сур’ёзнае ў Беларусі. У 2006 годзе я паступіла на працу ў Беларускую дзяржаўную харавую капэлу імя Рыгора Шырмы. Было цікава спяваць сур’ёзную музыку, працаваць на адной сцэне з рознымі аркестрамі і бачыць выдатных дырыжораў. Харавы калектыў быў створаны ў 1939 годзе і носіць імя яго заснавальніка — Рыгора РаманавічаШырмы. Ствараўся
ён з мэтай прапаганды беларускай народнай песні і аб’ездзіў у свой час увесь Савецкі Саюз. 3 цягам часу рэпертуар капэлы пашырыўся і складаецца з твораў самых розных эпох і кампазітараў: В.-А. Моцарта, Р. Шумана. А. Брукнера, А. Брамса, А. Дворжака, Г. Берліёза, I. Гайдна. К. Бенгверэла, Д. Кабалеўскага, С. Баха, Л. Бетховена, Дж. Пучыні, Д. Шастаковіча, П. Чайкоўскага і іншых.
Пазней я заснавала самастойны аматарскі калектыў — «Concordia Chor». Мы стварылі гэты хор у праграмісцкай кампаніі ІВА з яе супрацоўнікаў. Цёплы асяродак сяброў, якія бачаць у гэтым адпачынак пасля асноўнай працы, рэалізацыю сваіх музычных здольнасцей і жаданняў, а таксама і душэўную падтрымку. Харавыя спевы акрыляюць людзей. Хор наш камерны, складаецца прыкладна з 25 чалавек. Мы спяваем розную музыку: тут і харавая класіка, і старажытная музыка, і сучасная. Вялікае месца ў рэпертуары займаюць народныя песні, прычым не толькі беларускія, але і ўкраінскія, рускія, кубінскія і нават японскія. Мы выступаем у гарадах Беларусі і ў замежжы. Ксёндз са Смаргоні, які пазнаёміўся з дзейнасцю нашага хору, запрасіў нас выступіць у сваёй парафіі. У нас рознастылёвая манера выканання. Больш цікавіць шматгалоссе — спаконвечная народная манераспеваў.
He так даўно з маёй ініцыятывы ўзнікла канцэртнае агенцтва «Bel ArtSound». Наша мэта і мара—папулярызаваць харавое мастацтва, ствараць умовы для яго развіцця. У агенцтве працуюць людзі, улюбёныя ў музыку, творчыя асобы, якія імкнуцца зрабіць усё, каб мара стала рэальнасцю. Мы плануем праводзіць у Беларусі харавыя фестывалі. арганізоўваць харавыя канцэрты, увогуле, распачынаць свята музыкі. Таксама будзем прыкладаць намаганні, каб прадстаўляць беларускую харавую культуру ў іншых краінах і адкрываць Беларусь для харавых калектываў усяго свету.
У траўні збіраемся правесці першы спеўны форум. Хочам запрасіць «Госціцу» — таленавіты калектыў, які ўзначальвае ЛарысаСімаковіч. «Госціца» — адзіны ў Беларусі тэатр аўтэнтычнай і архаічнай музьікі і харэаграфіі, які перайшоў мяжу этнаграфізму і звяртаецца да гледача на сучаснай мове танца мадэрн.
Эксперыментам можна лічыць і тое, што пасля шматлікіхаўтарскіх музычна-пластычных дзей Л. Сімаковіч прыйшла да ўвасаблення музычнага матэрыялу, да якога ў свой час звярталіся такія сусветна вядомыя харэографы, як Дж. Робінс, М. Бежар, I. Кіліян. Таксама ха-
целася б запрасіць лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, кампазітара Вячаслава Кузняцова.
На мой погляд, у нас не хапае фестываляў для развіцця харавых спеваў. Двух такіх вялікіх і сур’ёзных музычных падзей, як фэст «Магутны Божа» і Фестываль праваслаўных спеваў, усё ж недастаткова. Арганізацыяй канцэртаў у свеце акадэмічнай музыкі займаецца Міністэрства культуры.
— Якія яшчэ кірункі музыкі Вам блізкія?
—Люблюспяваць джаз, блюз, аяшчэ bossa nova. Бразілія, увогуле, мая краіна. Мне падабаецца ездзіць з канцэртамі. вандраваць. Я шмат якую музыку люблю, калі гэта якасна, калі гэта смачна. Канешне, вельмі хочацца прафесійнага росту, хочацца ствараць музыку, эксперыментаваць. а можа. пашанцуе, і стану калісьці каля сімфанічнага аркестра...
— Якія перавагі Вы аддаяце ў літаратуры?
— Гэта руская класіка, добрыя сучасныя творы (Л. Уліцкая, сёстры Талстыя, Ф. Іскандэр, Ісак Бабель), старыя англійскія раманы, гісторыка-філасофскае чытанне, Тэфі — мая настольная кніга, перачытваю яе 100 разоў.
— He маглі б Вы адкрыгіь сакрэт, як пазнаёміліся з Вашым мужам Зміцерам?
— Пазнаёміліся выпадкова, у мяне на лецішчы. Я запрасіла сваіх сяброў, а яны — Зміцера. Атрымаўшы адукацыю ў класічнай музычнай плыні, я ўвогуле не ведала пра існаванне альтэрнатыўнай музычнай культуры. I калі сябры мне сказалі, што прыедзе вядомы беларускі бард, мне гэта ні аб чым не гаварыла. Яго прозвішча мне не было знаёмым. Калі ён сказаў: я — Зміцер Вайцюшкевіч, я адказала: a я — Галіна Казіміроўская. Потым ён запрасіў мяне на традыцыйны канцэрт20 ліпеня насвой дзень народзінаў, у малуюзалу КЗ «Мінск». Я прыйшла ў класічным строі, у белай кашулі, як, на маю думку, варта ісці на канцэрт, і, канешне, з першых гукаў мяне прыбіла да крэсла. Я была пад вялізным уражаннем і праніклася гонарам. што ў Беларусі такое ёсць, што так прыгожа гучаць песні на беларускай мове. Мне падалося, што такі непаўторны спеў накіраваны менавіта мне, хаця песні, безумоўна, пісаліся раней — ну, гэта таксама адзін з талентаў Зміцера.
— Ці адчуваеце Вы сабе самай шчаслівай жанчынай, якой столькі пяшчотных і трапяткіх слоў прысвечана?
— Менавіта так, а як жа можа быць яшчэ!
— Якім Вы хацелі б зрабіць Ваш дом?
— У вялікім горадзе шмат шумоў перашкаджаюць чуць унутраную музыку. Нам бы хацелася жыць на тым самым хутары, які Зміцер адшукаў на беразе Нёмана. Ён набыў яго ў мясцовага дзядулі. Ад дзеда Зміцер даведаўся, што калісьці яго бацька сватаўся да дзедавай дачкі. Гэта быў пэўны знак лёсу.
— Аб чым марыце для Вашай сям ’і, для сына?
— Хачу выхаваць добрага, вольнага чалавека. Хачу вырасціць сябра! Мне ў дзяцінстве трошкі не хапала паразумення з бацькамі, хацелася большай цёплыні. У Язэпкі ёсць відавочныя музычныя здольнасці, што і не дзіўна. Ён слухае гук юлы і паўтарае яго дакладна. Ён адрознівае голас бацькі, калі чуе яго ў нейкім запісе, уважліва слухае і, якудзячны слухач, апладзіруе пасля кожнай песенькі. Калі гаварыць аб прафесіі — не буду чагосьці навязваць сыну і падганяць яго. Калі я выйшла з Акадэміі музыкі, падумала, што толькі зараз і варта ў яе паступаць, каб глыбей усвядоміць, спасцігнуць музыку, а не прабегчы палову па паверхні, а штосьці ўвогуле вызубрыць дый забыць.
Цяпер я думаю аб тым, каб у сына быў добры асяродак, каб ведаў родную мову, ну і самае галоўнае, каб быў здаровенькі.
Гутарыла Э. Цзвінская
«Наша слова», 28 красавіка 2010 года
Зміцер Вайцюшкевіч: песні старыя — гучанне новае
Умаі адзначаецца 100-гадовы юбілей заслужанага работніка культуры Беларусі, паэта-песенніка Адама Русака (1904—1987). На вершы паэта напісана каля 300 песень, некаторыя з іх сапраўды сталі народнымі. Дастаткова ўзгадаць такія песні, як «Бульба», «Ой бя-
розы ды сосны», «Бывайце здаровы». Менавіта гэта песня, якая стала ў свой час лейтматывам тэлепраекта «Старыя песні пра галоўнае», дала назву новай праграме спевака і кампазітара Зміцера Вайцюшкевіча і яго «WZ-Orkiestra». Што прыцягвае сучасных кампазітараў да творчасці і асобы паэта? Гэтае пытанне мы накіроўваем Зміцеру.
— Паэзія Адама Русака прадстаўляецца мне вельмі шчырай і адкрытай. Дый пачуццё Радзімы ў Русака вельмі блізкае мне як кампазітару. Можна доўга спрачацца аб прастаце яго паэзіі, але так ёміста пісаць сёння могуць толькі адзінкі. Адам Русак — гэта пэўная паэтычная традыцыя, гэта Паэт з вялікай літары і добры прыклад для сучасных тэкставікоў. У гэтым сакрэт поспеху Русака як паэта-песенніка.
— Песні на словы Русака — своеасаблівае адлюстраванне таго часу, які сышоў з XX стагоддзем. Цілёгка было Вам, сучасным выканаўцам, працаваць з такім музычным матэрыялам?
— Так, былі пэўныя праблемы. Справа ў тым, што той час, у які жыў Адам Русак, быўсупярэчлівым, складаным. I гэтаадбілася натворчасці паэта. У яго зборніках шмат вершаў, прысвечаныхсельскагаспадарчай тэматыцы, партыі, правадырам. Але і ў той час людзі хацелі жыць, кахаць. Таму, як у сапраўднага паэта, у Русака было шмат твораў. якія сёння па-за кан’юнктурай. Думаю, што таленавітыя вершы могуць гучаць сучасна ў любы момант.
— Хто з беларускіх выканаўцаў задзейнічаны ў праграме «Бывайце здаровы»? Ці будзе праграма выдадзена ў выглядзе асобнага кахтакт-дыска?
— У нашай праграме гучаць песні на словы Адама Русака, аўтарства беларускіх кампазітараў ІсакаЛюбана. Ігара Лучанка, Юрыя Семянякі, Уладзіміра Алоўнікава. Акрамя таго, у праграме гучаць дзве мае песні на словы паэта. Выконваць гэтыя песні на канцэртах акрамя мяне і групы «WZ-Orkiestra» будуць Алег Хаменка («Палац»), Надзея Мікуліч. Валянціна Карэлікава. а таксама ўнучка Адама Русака — Крысціна Грыгалюнайтэ, якая толькі пачынае сваю кар’еру на сцэне. Што датычыцца магчымасці выдання запісаў гэтай праграмы, казаць пра гэта пакуль што рана. Калі гэта адбудзецца. дык толькі восенню. Таму што калектыў «WZ-Orkiestra» і я заняты рэалізацыяй некалькіх буйных міжнародных праектаў. Але спачатку мы хацелі б прэзентаваць беларускім слухачам першую частку вялікай праграмы на вершы Рыгора Барадуліна. У Польшчы нам прапанавана праца надсумеснымі праектамі з беластоцкім ансамблем «Чарамшына». Мы сумесна будзем выконваць песні з рэпертуару групы «WZ-Orkiestra» і песні. якія я пісаў для групы «KRIW1». Акрамя таго, пачынаецца праца над сумесным польска-беларускім праектам з квартэтам «Ёрге». Музыканты квартэта — лідары польскай этна-музыкі. Калі гэты праектстане рэальнасцю, то магчымасць прэзентаваць яго адкрываецца не толькі ў Беларусі і ў Польшчы, але і ў іншых еўрапейскіх краінах.
Анатоль Мяльгуй,
2004 год
У Вольнай студыі
Папулярны выканаўца і музыка Зміцер Вайцюшкевіч сольнымі праектамі займаецца з 2000 года, выпусціў каля дзясятка ўласных альбомаў. Валодаючы ўніверсальным голасам, ён выконвае і шансон, і народныя песні, і джаз. Больш за ўсё на свеце Зміцер цэніць уласную свабоду, але лічыць сваім абавязкам нагадваць пра свабоду іншых.
— Зміцер, беларускія творцы — у розных галінах мастацтва — нярэдка наракаюць на адсутнасць свабоды творчасці. А вось ты і твая творчасць, як мне падаеііца, якраз і ёсі(ь прыклад гэтай самай свабоды. Ты нідзе не служыш, пішаш песні і даеш канцэрты паўсёй Беларусі і за мяжой. Ці адчуваеш ты сябе насамрэч свабодным?
— Пытанне, на першы погляд, простае. Вядома ж, можна сказаць, што я свабодны чалавек, бо нідзе не служу. Я — вольны артыст, і вельмі рады, што выбраў такую прафесію. Але прафесія не гарантуе свабоды. Артыст можа працаваць, прыкладам, у філармоніі і быць залежным. Быў час, калі і я быў занесены ў гэтак званыя «чорныя спісы». А для некаторых чыноўнікаў спісы гэтыя і да гэтай пары існуюць, таму часам па-ранейшаму складана ладзіць канцэрты. Але ўсё ж не параўнаеш сітуацыю з тою, якая была. Сёння ўжо нікому не растлумачыш, як было цяжка ладзіць канцэрты гады два-тры назад... I сённяшняя адносная свабода падобная да хадзьбы па лязе брытвы: крок улева, крок управа — і трапіш у пастку і мецьмеш праблемы. Але, прызнаюся, мне падабаецца так балансаваць. У мяне імідж «лагоднагаартыста»... Я заўсёды казаў, што канцэрту нейкіх сховішчах, на кватэрах — гэта ўсё вельмі прыгожа. I калі мы будзем жыць у вольнай краіне, андэграўндныя канцэрты не павінны знікнуць, на іх — непаўторная атмасфера. Але сёння для беларускага грамадства патрэбныя канцэрты і зімой, і летам, і ўвесну, каб узнікала атмасфера
рэспекту да беларускай культуры, нягледзячы на перашкоды, якія былі і цяпер з’яўляюцца час ад часу.
—Дык як дамагчыся ўласнай свабоды ў несвабоднай краіне?
— Трэба, па-першае, любіць сваю справу. Я не крычу, што я свабодны, я проста раблю праграму ці альбом у тым музычным напрамку, якога для мяне раней не існавала. Так, я стараюся быць свабодным, я хачу быць свабодным да канца. Я стараюся не гуляць у такія гульні, не залазіць у такія пасткі, з якіх немагчыма пасля вылезці. Мне больш падабаюцца творчыя гульні і авантуры.
— У цябе адбываецца безліч канцэртаў паўсёй Беларусі. А яку цябе ідзе праца над новымі песнямі і праграмамі? Ці патрэбен для гэтага нейкі тайм-аўт, ці новыя мелодыі прыходзяць па дарозе дзе-небудзь паміж Map ’інай Горкай і Гаіпіавічамі?
— Мелодыі прыходзяць па-рознаму. I не толькі мелодыі. Я пачаў пісаць нейкія словы — тэксты для перадачы «Простыя словы», якую я вяду на «Аўтарадыё». Штотыдзень я апісваю свае падарожжы ці проста аналізую жыццё. I гэты аналіз, часам банальны, прымітыўны, прыводзіць мянедаацэнкі самогазначэння слова. Таму ўжніўні я акурат і ўзяў тайм-аўт. каб папрацаваць над двума праектамі. I будзе яшчэ трэці праект— альбом на вершы шведскіх паэтаўу перакладахАлеся Разанава, Рыгора Барадуліна, Зміцера Плакса. Гэта вельмі цікавая і вельмі складаная праца, яна цягнецца ўжо тры гады. У выніку мае атрымацца пэўнае чараўніцтва, таму што большасць шведскіх вершаў не маюць акрэсленага рытму.
— Я даўно заўважыў адйу рэч. Калі ў незнаёмай аўдыторыі невядомы для гэтай аўдыторыі выступоўца бярэ ў рукі гітару, — зала тут жа перанастройваецца на павышаную хвалю ўвагі. 3 чым гэта звязана, як ты лічыш?
— Я магу толькі пра сябе сказаць і пра тое, што бачу са сцэны. Калі гучаць адзін ці два інструменты, застаецца вельмі шмат вольнага паветра, музыка не перашкаджае чуць словы. Я не супраць перкусій ці нейкіх, як кажуць палякі, «пшэшкаджаек», але менавіта гэтыя «перашкаджайкі» не даюць слухачам звярнуць увагу на словы. Сучасныя людзі развучыліся гаварыць адзін з адным. «Яксправы?» — «Нармальна»; «Прывітанне». — «Прывітанне». I ўсё. Ты пытаешся, як я жыву? Дык пачакай, паслухай, як я жыву, калі гэта табе цікава. Для
чалавека важнаў зале, за сталом, пры вогнішчы—дзе заўгодна — пачуць адказы на пытанні, якія ён задае сам сабе кожны дзень. Мы ўсе кожную раніцу, кожны Божы дзень, цвярозыя ці не вельмі цвярозыя, вясёлыя ці сумныя, задаём сабе адныя і тыя самыя пытанні: навошта тое адбылося, хто я такі, што я раблю тут, чаму ў нас такая краіна, ці патрэбная нам свая мова і г. д.
— То-бок, чалавек з гітарай нагадвае старажытнага гусляра, які пад музыку прамаўляў нейкія актуальныя для сваііго часу рэчы?
— Мне падабаецца гэтае параўнанне, яно прыгожае. Так, гусляр, які спявае, — гэта і паэт, і музыка, які можа «трымаць» аўдыторыю. А гэта вялікае мастацтва, якому, на жаль, не вучаць.
— Як тут не згадаць купалаўскага Гусляра, якому князь гаворыць: «Запяеш да душы, дасіўцеху гасцям — поўны гуслі насыплю дукатаў...» Ці ставіла цябе жыццё перад падобным выбарам?
— Падобны выбар існуе цягам усяго жыцця музыкі. Магчыма, мне ў нейкім сэнсе больш пашчасціла надобрых людзей, якія дапамагаюць і не патрабуюць за гэта нейкай платы. А так у жыцці кожнага творчага чалавека бываюць моманты, калі трэба не жыць, а выжываць. I тады з’яўляюцца прапановы, ад якіх вельмі складана, a то і немагчыма адмовіцца. Гэта вельмі добрая навука. I ўсё ж ніколі не варта звязваць сваё канцэртнае жыццё з людзьмі няшчырымі. Матэрыяльны бок не мае тут аніякага значэння. Ты ўсё роўна мусіш сканаваць сітуацыю. Так што жыццё ставіла мяне перад такім выбарам, дзякуй Богу, не шмат разоў. А на добрых людзей мне шанцавала болей.
— А «ў падзямелле глянь, князь...» Ці павінен пясняр задавацьуладару падобныя пытанні?
— Увесь час пясняр у той ці іншай форме мусіць нагадваць грамадству, а значыць, і ўладзе, пра пэўныя праблемы. Аднак я не хачу трактаваць сябе гэткім рупарам для нагадвання. Я хачу спяваць па-беларуску, хачу спяваць на вершы розных паэтаў, і гэтага для мяне дастаткова. Ты нагадваеш людзям пра беларускую песню, яны падыходзяць пасля канцэрта і кажуць: «Да, Днма, проблемы у нас с белорусской песней, надо её поддержнвать. Как стыдно, что мы не разговарнваем по-белорусскому...» I гэтак дзесяцігоддзі цягнуцца — нашы людзі лянівыя. Таму нагадваць варта. Іншая справа, што артыст сам сабе мусіць выбраць форму нагадвання.
— Зноў жа, ты выступаеш супраць смяротнага пакарання. Дык што, серыйныя забойцы і гвалтаўнікі непаўналетніх павінны жыць, ды яшчэ на ўтрыманні грамадства?
— Грамадства павінна за свае грошы іх утрымліваць, таму што для некаторых пажыццёва зняволеных жыццё — пакута. I, прыкладам, забойца павінен усвядоміць гэтую доўгую пакуту. Дзяржава і грамадства, па-першае, мусяць быць больш гуманнымі, а па-другое. больш шырока глядзець на гэтую тэму. Паўтараюся, жыццё бывае страшнейшым за смяротную кару.
— Уяві сябе суддзёй на Нюрнбергскім працэсе. Ты змог бы дараваць жыццё Гімлеру ці Гітлеру?
— Я не хацеў бы, каб мяне так трактавалі. Я не суддзя, я выбраў сабе іншую прафесію. Памятаю адзін з фільмаў Кіслеўскага, дзе расказваецца гісторыя суддзі, які абвясціў смяротны прысуд. Разумееш, гэта больш важна для самога суддзі — пакінуць чалавеку жыццё. У судовай практыцы здараюцца памылкі, нявіннага чалавека могуць асудзіць насмерць. Таму, мне здаецца, мы павінны бараніць не толькі падсудных, але і нашых суддзяў, і нашых адвакатаў.
— Тэлеканал «Белсат» паказаў у запісе твой канцэрт у Кракаве, якіадбываўся на адкрытай пляцоўцы, ішоў дождж... Прыякіхумовах ты можаш адмяніць свой выступ?
— Ну, з-за дажджу я выступ ніколі не адмяню. Артыст выступае ў розных месцах і пры розных абставінах. Кракаў — вельмі прыгожы горад, Варшава — прыгожая, шмат дзівосных гарадоў у Еўропе. Але я хачу выступаць часцей менавіта ў Беларусі. 3 беларускімі людзьмі ў правінцыі мала хто размаўляе па-беларуску са сцэны. Народныя артысты, якія сёння ездзяць па Беларусі, чамусьці забываюцца на бабуль, якія скончылі беларускія школы, на старшынь калгасаў, на нашых добрых вясковых людзей, якія хочуць чуць беларускую песню. Канцэрты на жніве таксама патрэбныя, але людзі хочуць чуць беларускае слова не сезонна, а круглы год, і не толькі на дажынках, а ў розных вёсках, гарадах і мястэчках, у вялікіх і малых залах, на палетках і ў вайсковых частках. Вайсковыя часткі — асобная тэма. Каб у мяне была такая магчымасць, я аб’ехаў бы ўсе вайсковыя часткі ў Беларусі.
Гутарыў Міхась Скобла
U Алесь Камоцкі і Рыгор Барадулін на паштоўцы кампаніі «Будзьма!»
£ Рыгор Барадулін і Віктар Шалкевіч на свяце
ў Бычках
К* Лявон Вольскі £ Гурт «Палац»
ККсенія Мінчанка
U Вольга Емяльянчык і Любоў Сівурава
3. Вайцюшкевіч і У. Някляеў
U 3. Вайцюшкевіч грае
у студыі «TUT.BY»
на кларнеце
k Масако Тацумі
і яе дачка Юйэ Тацумі
ККанцэрт «WZ-Orkiestra»
Іг Паштоўка кампаніі «Будзьма!»
КЧас перамагаць
. СОНЦА
МЕСЯЦ
Іпрэз^нтацыяуяпо нскагапраекту:
Ed@m
WZ ORKIESTR-

белар^к) іртыст
. ВАЙЦІШ1КЕВІЧ
Любімыя і.нрвыя песьні*.
уворы з супольнйіх/музычных праектаў:
3
^Народны ^льбом", "Я нарадзіўся тут", ал?-»* С'Сьвяты вечар".
Т. 6490888, 7662425, 4006774.
БЕЛОР>С€КАЯ ГАЗт
TUT.BY
tyaiH гітоў
& Афіша да канцэрта
U Вокладка дыска «Паравіны году»
Паштоўка кампаніі «Будзьма!»
£ Вокладка дыска «Тое, што трэба»
www.budzma.org


Зміцер Вайцюшкевіч: па дарозе з Віцебска ў Токіа
УВіцебскай абласной філармоніі сёння ўвечары прайшоў канцэрт вядомага беларускага барда Зміцера Вайцюшкевіча і «WZ-Orkiestra». 1 хоць публікі сабралася няшмат, чалавек сто пяцьдзясят, зала вельмі цёпла сустрэла экс-саліста легендарных гуртоў «Палац» і «KRIWI».
На пачатку канцэрта Вайцюшкевіч прызнаўся: «Я не дзіўлюся, што людзей прыйшло не супершмат.
Але я даўно хацеў трапіць у Віцебск, увогуле выехаць куды-небудзь з горада-героя Мінска. Хочацца, каб беларуская песня была і па-за межамі сталіцы». Яшчэ спявак не ўстрымаўся, каб не пахваліцца, што неўзабаве адправіцца са сваім новым праектам у Японію, дзе дасць некалькі канцэртаў. «Паслязаўтра я буду ў Токіа, затым — у Кіёта», — паведаміў музыкант.
Для віцебскіх слухачоў Вайцюшкевіч цягам паўтары гадзіны спяваў кампазіцыі са сваіх ранейшых альбомаў на вершы Уладзіміра Някляева, Алеся Камоцкага, Уладзіміра Маякоўскага, Рыгора Барадуліна, а таксама песню «Суседка» з апошняга, дзясятага ў творчасці музыканта, альбома «Лірыка» на вершы Генадзя Бураўкіна. А някляеўскія «Хрызантэмы» сталі ў Віцебску прэм’ерай. Падчас канцэрта Зміцер увесь час жартаваў з публікай. Прадстаўляючы песню «Пані ў гадах», Вайцюшкевіч супакоіў самых маладзенькіх слухачак: «Дзевачкі, не перажывайце, у вас гэта ўсё яшчэ наперадзе». Перад тым, як праспяваць «Мірныя людзі» на верш Андрэя Хадановіча, бард пацікавіўся: «Ці ёсць тут хто з віцебскай ідэалогіі?» Песенька гэтая пра асноўнае жаданне беларуса — «каб толькі не было вайны, а там хай будзе, як будзе...» А вось песеньку з немудрагелістым тэкстам «Чувіха клёвая гуляла з Лёваю, а сёння прашвырнулася са мной», па словах Зміцера, у маладосці любілі спяваць нашыя класікі — Барадулін, Бураўкін і, нібыта, Караткевіч.
Па сваёй звычцы на развітанне Вайцюшкевіч выканаў «Бывайце здаровы». Але зала стоячы доўга не адпускала спевака. і ён пад гучныя апладысменты праспяваў яшчэ «Я нарадзіўся тут». «Дзякуй вам за тое, што вы так паважна прынялі мяне, і гэты свой першы канцэрт у
Віцебску я запомню», — сказаў бард. Як падалося, гэта быў не проста дзяжурны камплімент, а словы ад сэрца.
Канцэрт 3. Вайцюшкевіча ў абласной філармоніі арганізавала творчая група No Logo Promo.
Яна Ілына, «Культура»
У Наваполацкай філіі ТБМ
21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, у бібліятэцы імя Я. Коласа ў Наваполацку адбылася сустрэча з музыкам Зміцерам Вайцюшкевічам. Канцэртарганізавалі сябры Наваполацкай гарадской арганізацыі «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны».
Бібліятэчная зала ледзь змясціла ў сабе ўсіх аматараў творчасці Зміцера Вайцюшкевіча, які праспяваў песні на словы Г. Бураўкіна, У. Някляева, Р. Барадуліна, шведскіх і японскіх паэтаў. Паміж цудоўнымі спевамі музыка распавёў пра свае вандроўкі з канцэртамі па свеце, аднак сп. Зміцер зазначыў, што значна большае задавальненне яму прыносяць творчыя сустрэчы на сваёй Радзіме.
Між іншым, апошні тур паўсёй Віцебскай вобласці адбыўся дзякуючы ініцыятыве «Будзьма». Музыка пры гэтым не губляе надзею, што некалі адбудзецца і вялікі канцэртны тур па ўсёй Беларусі.
Падчас сустрэчы адбываўся конкурс на лепшае пытанне, прызы — дыскі Зміцера Вайцюшкевіча — былі прадстаўлены ТБМ. Слухачы даведаліся пра хуткае павелічэнне сямейства Вайцюшкевічаў, пра бараду — як сімвал барацьбы з гламурам на музычных пляцоўках Беларусі. Шматлікія аматары спеваў сп. Зміцера набіваліся да яго ў госці на разрэкламаваны хутар. Музыка абяцаў усіх прыняць, асабліва ў час вясновых прац на раллі.
Сустрэча са Зміцерам Вайцюшкевічам у свята роднай мовы стала доказам еўрапейскасці і папулярнасці беларускай культуры, прынесла шмат прыемных пачуццяў і ўсмешак усім прысутным.
02.2009
Канцэрт у Бабруйску
Музыка выступаў пад акампанемент гітары. Песні ў большасці сваёй былі на беларускай мове. Але час ад часу ён спяваў рускамоўныя, польскамоўныя і японскамоўныя песні, а адзін з куплетаў песні «Бывайце здаровы, жывіце багата...» спяваўся па-італьянску. Паміж песнямі спадар Вайцюшкевіч распавядаў пра свае замежныя канцэрты, пра ўражанні, якія засталіся ад наведвання іншых краін, пра гісторыю сваёй творчасці... Тэматыка песень, якія выконваліся на канцэрце, была лірычнай — аб жыцці, аб каханні...
На наступны дзень спявак выступаў у Мінску, а праз некалькі дзён — у Францыі.
03.2009
Творчая сустрэча ў Гродне
Сустрэча са спеваком прайшла ў межах агульнабеларускай кампаніі «Будзьма!». На сустрэчы можна было таксама пазнаёміцца з новымі музычнымі і кніжнымі навінкамі. Арганізатары прыезду Зміцера Вайцюшкевіча падрыхтавалі таксама разнастайныя конкурсы, прызы і падарункі. Сам музыка сказаў: «Гэта быў нармальны канцэрт, сустрэча сяброў і землякоў. Я ж сам гарадзенскі, з Бярозаўкі!»
Некаторым гродзенцам, збольшага студэнтам ГРДУ імя Я. Купалы, пашчасціла пачуць выступ Вайцюшкевіча летась на «Днях шведскай культуры». Сам музыка ўзгадвае, што з сапраўдным канцэртам апошні раз быў у Гродне год дзесяць таму, яшчэ з «Палацам». Гэтым разам пасля Гродна музыку чакаюць Беласток, Варшава, Кракаў.
Творчая сустрэча адбылася ў памяшканні Таварыства беларускай школы (вул. Будзёнага, 48а-44).
Над шырокім Дняпром
Першы канцэрт спевака ў Магілёве адбываўся ў малой зале гарадскога Дома культуры 29 сакавіка і сабраў амаль поўную залу. У арганізацыі мерапрыемства прынялі ўдзел Магілёўская філія Таварыства беларускай мовы і Магілёўскі гарадскі цэнтр культуры і адпачынку.
— Мармуровыя сцены, крэслы з багатай абіўкай — усё гэта паставіла пячатку паважнасці на атмасферу ў зале, і публіка рэагавала на мяне стрымана, толькі слухала. Але напрыканцы яна не вытрымала і дала волю сваім эмоцыям, спявала і танцавала разам са мной, — падзяліўся ўражаннямі ад канцэрта Зміцер Вайцюшкевіч.
Падчас выступу прагучалі песні на беларускай, польскай, японскай мовах з розных альбомаў Зміцера Вайцюшкевіча. Пасля музычнай часткі была арганізавана сустрэча са спеваком. Цягам яе ўсе прысутныя маглі задаць пытанні свайму ўлюбёнаму выканаўцу і пачуць на іх адказы, паведамляе «Будзьма».
У горадзе Радзівілаў
Выступ Зм. Вайцюшкевіча ў зале Нясвіжскай бібліятэкі адбыўся ў канцы ліпеня 2009 года.
«Гэта была своеасаблівая арт-тэрапія, — распавяла нясвіжская паэтка Наталля Бордак. — Слухачы далучаліся да імправізацый, пляскалі ў далоні, пасля канцэрта шчыра ўсміхаліся адзін аднаму. Але ж загадчыцы бібліятэкі далі строгую вымову. «Пра што ён спяваў?» — дапытваўся намеснік па ідэалогіі. «Ну, пра ваўкоў, пра пеўняў, пра каханне, — паціскала плячыма загадчыца бібліятэкі. — А што?»
У жніўні Зміцер зноў прыехаў у Нясвіж са сваёй сям’ёй. Хор пад кіраўніцтвам Галіны Казіміроўскай выступаў у Нясвіжскім фарным касцёле. У хоры спяваюць прадстаўнікі розных прафесій: эканамісты, праграмісты і інш. У доўгіх шэрых світках, з нотамі ў руках, яны трымаліся ўрачыста і ўзнёсла. Пакуль спадарыня Галіна кіравала хорам, Зміцер трымаў на руках маленькага Язэпа.
Спяваем з дзецьмі
Канцэрты спевака Зміцера Вайцюшкевіча адбыліся 30 чэрвеня ў Крупскім гістарычна-краязнаўчым музеі і дзіцячым летніку мястэчка Бобр.
«Мне падабаецца выступаць для дзяцей, спяваць ім празвяроў, пра лес. Яны добра ўспрымаюць і разумеюць гумар, стараюцца зразумець усе словы».
Па матэрыялах інтэрнэту
«Балады»
алі артыст быў удзельнікам славутага гурту «KRIWI», мы прызвычаіліся да ягоных стромых еўрапейскіх тураў, таму я не здзівіўся. што на прэзентацыю альбома «Балады» мне ўпершыню давялося трапіць восенню 2002 года ў Польшчы, адкуль Зміцер скіраваўся
ў Швецыю, Нямеччыну і толькі потым — у Беларусь.
Публікапасля канцэрта выходзіла, вельмі характэрнаабмяркоўваючы выступ Зміцера Вайцюшкевіча: «Taki nudny? Ale jaki fajny!»
Так, «Балады» — вельмі смелы і вельмі ўнікальны эксперымент на беларускім музычным рынку. Спявак, кампазітар і мультыінструменталіст 3. Вайцюшкевіч рызыкнуў заваёўваць публіку не моднымі рытмамі і хітовай пралічанасцю канструкцый і твораў, a глыбінёй і высокім прафесіяналізмам.
Вайцюшкевіч пераканаў, што не ўсё страчана для густоўнага прадукту, бо нават айчынныя прэзентацыі праходзілі зусім не ў пустых залах, а музычны кіёск на канцэртах зазнаваў даўно забытае паняцце — чарга. Што так прываблівае публіку ў альбоме «Балады»?
Бадай, пры жаданні тут можна вылучыць і своеасаблівыя хіты, хоць яны зусім не падобныя на ўлюбёнцаў хіт-БМ-эфіру. Да такіх я залучыў бы «Зялёны дубочак», «Не сячы, мой татулька». Іх ведаюць усе — ад фанатаў экстрэмальнага дэз-металу да прыхільнікаў опернага мастацтва. Яны ўвайшлі ў зборнік «Hard Life-Heavymusikll» у версіі знакамітага рок-гурту «Зьніч», а другую выконвалі ў розных варыянтах і славуты оперны тэнар Міхась Забэйда-Суміцкі, і лідар гурту «Троіца» Іван Кірчук. Але Зміцеру Вайцюшкевічу ўдалося разгарнуць новыя таямніцы энергетыкі нават у вядомых творах. Дый у самой тэкставай рэдакцыі тут упершыню адчуваецца выразная прысутнасць яцвяжскіх дыялектаў беларускай мовы:
«Зэлэный дубочак на бок похіліўся.
Молады козачок, чого зажурыўся?
Чы волы прысталы, чы з дорожкі зьбіўся?
(Ці маскалі клічуць? Ці ў дзеўку ўлюбіўся?)
А вось апошні ўсходні варыянт развіцця сюжэту, які ёсць у ЗабэйдыСуміцкага, у Вайцюшкевіча адсутнічае, затое з’явілася нешта новае:
Зайшоў да карчомкі, водочкі напіўся,
Там люды стоялы, мяне осуждалы, Ой, судныя люды. Што вы судаетэ: Што ў мяне на сэрцы, то вы не знаетэ.
Па сутнасці, гэта ўжо зусім новая песня, з іншай вобразна-мастацкай палітрай і нават сюжэтам.
Зрэшты, Зміцер пабудаваў такую мудрагелістую структуру альбома, што ніводзін твор нельга разглядаць паасобку, што тая «Казка» без «Захаду», што тое «Гора» без «Труны», «Журавы» без «Паветра». Назвы баладаў чаргуюцца з назвамі сэнсава-настраёвых інструментальных інтрадукцыяў, якія і дадаюць часам звычайнай фальклорнай песні драматызму сюжэту і канцэптуальнасці баладнай філасафічнасці. Сюжэт, драматургія, тэксты. Што ж музыка?
Бадай, Вайцюшкевіч і ягоныя калегі з «WZ-Orkiestra» засталіся ў гэтым альбоме ў той жа плыні, што і «KRIWI» — артыст захаваў вернасць абранаму мастацкаму сродку ды ідэйнай крыніцы—беларускаму фальклору, але стылістычна пашыбаваў у такія сферы непазнанага, што параўнаць яго можна толькі з Горанам Брэганам, які сербскім фальклорам у сваёй інтэрпрэтацыі скарыў усю Еўропу.
Як і Брэгавіч (таксама, дарэчы, гадаванец славутага гурту «Віаіо Dugme»), Вайцюшкевіч смела выкарыстоўвае фальклорны матэрыял у сваіх кампазіцыях, таму твор «Даніла» ў гэтым альбоме падаецца цалкам як народны, а «Журавы» — музыка Зміцера, словы народныя. Аўтар тонка пільнуе мяжу, калі публіка схільная абвінавачваць таго ж Брэгавіча ў плагіяце сербскага фальклору пад сваім імем, а Кірчука — у залішняй смеласці выдаваць свае асабістыя фантазіі як фальклор. Вайцюшкевіч, здаецца, цвяроза разгаліноўвае свае творы ў рэчышчы фолк-рока і класічную народную спадчыну.
Вітаўт Мартыненка
«Голас Радзімы». № 41, 09.10, Мінск
Цацачная крама
Першы айчынны праект, разлічаны як на дзяцей, так і на дарослых, з’явіўся ўжо ў новым стагоддзі. Задума зрабіць падобны альбом паўстала яшчэ падчас працы Вайцюшкевіча ў «KRIWI». У 2000 г. зусім выпадкова Тодар пазнаёміўся з вядомым паэтам Леанідам ДранькоМайсюком — было гэта ў сценах БТ на здымках адной з тэлепраграм. У Тодара
было жаданне адысці ад апрацоўкі фальклорных песень, у ДранькоМайсюка— зрабіць музычна-драматычны твор.
Звязка такіх двух розных людзей дала плён. Ужо праз некалькі месяцаў пасля тае сустрэчы ў студыі «Беларускіх песняроў» пачаўся запіс. Тодар да гэтага часу сышоў з «KRIWI», і з пабочнага праекта «Цацачная крама» пераўтварылася ў яго дэбютную сольную працу. Са складам музыкантаў праблем не было: у запісе ўзялі ўдзел скрыпач «KRIWI» Алег Пузыня, студэнт Інстытута культуры Алег Івановіч (гітара), на трамбоне падыграў Зміцер Бударын з аркестра Фінберга, на кларнеце ды флейце граў сам Тодар. «Песня пра няшчаснага казла» выклікала ў яго асацыяцыі з усім вядомай «Калыханкай», таму ён запрасіў яшчэ і Ядвігу Паплаўскую. Ейны голас можна пачуць у «Казле» і ў абедзвюх песнях гандляра.
«Цацачная крама» стала, бадай, першай удалай спробай спалучыць паэзію, тэатр і музыку. 10 незабыўных вобразаў-песень (няшкодны Воўк, баязлівы Барсук, незалежны Зубр і г. д.) радуюць дзетак ды прымушаюць задумацца дарослых, бо «цацкі не абы-якія, не драўляныя і пустыя, не гліняныя, глухія, а ўсе як ёсць жывыя». Разам з тым «ЦК» выяўляецца, як зборнік музычных стыляў — тут ёсць вальс, раманс, полька, элементы джазу ды фолку, і нават дыска ў стылі «Army of Lovers». Такога пярэстага спалучэння не было нават у суперразнастайным «Народным альбоме».
Спявак выконвае ролю гандляра, што прапаноўвае набыць тую ці іншую цацку, а потым сам у яе і пераўтвараецца. Прэзентаваў, дарэчы, гэтую праграму Тодар на тэатральным фэсце ў Пархове. Да жалю, ідэі пастаноўкі «Цацачнай крамы» на сцэне Купалаўскага тэатра і на Вольнай сцэне так і засталіся нерэалізаваныя. Але працяг праект усё ж атрымаў: праз год, калі група Вайцюшкевіча набыла назоў «WZ-Orkiestra», «Цацачная крама» была выдадзеная ў Польшчы ўжо на польскай мове. А ў 2003 г. Вайцюшкевіч, пасля фолкавага альбома «Балады», здзівіць музычную грамадскасць рускамоўнай праграмай на вершы Маякоўскага. «WZ-Orkiestra» адыдзе ад фолкавых эксперыментаў і зойме нішу гэткага «гарадскога ансамбля».
Сяргей Вудкін
«Паравіны году >
Еўропа 20-х гадоў мінулага стагоддзя. Кароткі міжваенны перапынак, кароткі рывок эканомікі, мастацтва... У модзе факстрот, неаімпрэсіянізм, мадэрнізм. Пра кастрычніцкі пераварот у Расіі ведалі хіба з-за наплыву новаэмігрантаў. Імёны і творчасць такіх кампазітараў, як Эрык Саці, Марыс Равэль, Клод Дэбюсі, пакінулі нязгаснае святло ў душах многіх наступных пакаленняў і паўплывалі на шырэйшы
спектр жанраў і мастацтваў. Напрыклад, таго ж Эрыка Саці ведае нават рок-пакаленне праз інтэрпрэтацыі ягоных твораў «Гімнапедэя» брытанскім гуртом «Sky» у 80-я гады. Вось і Зміцер Вайцюшкевіч...
У дадзеным ягоным альбоме якраз і адчуваецца дух тае эпохі. Нават
больш за тое: і назвай сваёй — «Паравіны году» ён сягае да вызначальных традыцый тых часоў або найбольш уплывовых папярэднікаў (прыгадайце славуты цыкл Клода Дэбюсі «Паравіны году»). 3 шырокай сольнай дыскаграфіі былога фронтмэна гурту «KRIWI» Зміцера Вайцюшкевіча гэты альбом будзе, бадай, лепшым паказнікам нястомнага руху наперад у развіцці артыста, бо ён быў прыняты публікаю нават з большым энтузіязмам, чым ягоныя «Балады». Песня «Прыйдзі, мой каханы», напрыклад, імкліва скарыла ўсе беларускія хіт-парады на тэлевізійных каналах і FM-радыёстанцыях яшчэ перад выхадам кружэлкі ў свет. Але сам Зміцер Вайцюшкевіч 27.12.2003 года ў сваім інтэрв’ю «RadioPolonia» Яраславу Іванюку выказаўся так пра дыск: «Нічога неардынарнага ў гэтым праекце няма. Гэта проста наша тра-
дыцыя — меладычная, паэтычная, простая для слыху».
Альбом «Паравіны году» цалкам базаваны на паэзіі славутага беларускага барда Алеся Камоцкага, і, па шчырасці, папярэднія звесткі пра яго збянтэжылі шмат каго з пільных даследчыкаў-музыколагаў.
Дзве такія каларытныя і розныя фігуры ў адной абгортцы — што гэта атрымаецца?
Атрымалася супер! Звяртанне Алеся Камоцкагадалірыкі апынулася натхняльным адкрыццём для эстэта Вайцюшкевіча. Гранічна ідэальнае спалучэнне выйшла, калі ажно першая спроба пазнаёміцца з вынікам
такога, здавалася, дзіўнага творчага саюза натыкаецца на немагчымасць адарвацца, і ты яшчэ ў краме слухаеш сакавітыя гукі «Ріапо», вірлівае танга «Пошукі адказаў», настальгію раманса «Ты прымусіла пець».
Асабліва неверагодныя адкрыцці спасцігаеш тут, натыкаючыся на песні, добра знаёмыя. Напрыклад, «Раскажы мне прадождж», чароўнай мелодыяй якой сам Алесь Камоцкі яшчэ дзесяць гадоў перад тым, у верасні 1993 года скарыў хіт-парад радыё «Liberty» (Мюнхен), адзіны натой час беларускі музычны плебісцыт. He верылася нават, што гэты эвергрын здольны загучаць лепш, але ж сталася. Мелодыя і тут пазнаецца лёгка, але ў Зміцера Вайцюшкевіча праз віртуозныя аранжыроўкі чуецца зусім іншая музыка. Вось бы Зміцеру шчэ прыйшло натхненне пераспяваць мега-хіт Камоцкага «Гаспадыня ранішняй зоркі»!
Дарэчы, аранжыроўкамі ў альбоме «Паравіны году» займаліся адмыслоўцы, з якімі Зміцер цяпер працуе. Як і папярэднія альбомы Зміцера Вайцюшкевіча, «Паравіны году» запісваліся ў студыі «Беларускія песняры» (з лютага па жнівень 2003 года). Гукарэжысёры — Барыс Далгіх і Сяргей Раінчык.
Вітаўт Мартыненка
«Bielarus». № 491, 15.12. 2003, New York
«Гаспадыня Зорнага палаца — Мілосць>
Два месяцы таму выйшаў новы музычны праект Тодара. Яго распаўсюд прыйшоўся на 70-годдзе народнага паэта Беларусі Рыгора Іванавіча Барадуліна, якога спявак вельмі шануе. На дыску запісаны голас самога паэта, які метафарызуе кожны лірычны твор.
Колькі беларускіх жанчын і дзяўчат будуць шчаслівыя, пазнаўшы саміх сябе ў вобразах найпенкнейшых прыгажунь. Арыстакратка кахання, Актрыса, Гаспадыня Зорнага палаца, — яны заслугоўваюць замілавання і пакланення, вернасці сваёй непаўторнай прыгажосці.
А кагосьці жывіць і натхняе мара аб ёй, яшчэ не знойдзенай, доўгачаканай, вытанчанай і далікатнай, якую пашле лёс. Той, з якой спаткаць першую зорку на небе, з якой дзяліць шчасце, радасць і гора, ісці пажыцці,усё перамагаючы. Таямнічнасць, мройнасць, нявыказанасць грае ў словах і нотах.
Здольны той жыццём рызыкаваць, Хто прыйшоў у гэты свет, каб закахацца, Я прашуся ў парабкі да Вас, Гаспадыня Зорнага палаца.
«Так адбылося, — распавёў Зміцер Вайцюшкевіч, — што да нашага папярэдняга альбома «Паравіны году» дачыніўся Рыгор Іванавіч і напісаў уступ. Мы пазнаёміліся з ім падчас працы, і, зразумела, з’явілася патрэба напісаць новы альбом на вершы дзядзькі Рыгора.
Збор спеваў адухоўлены ўзнёсласцю, адзначаны артыстызмам і густам. Аўтар «Цацачнай крамы», «Паравінаў году» пераўзышоў сябе ранейшага, паглыбіўшыся ўтворчасць старэйшыны беларускай паэзіі.
«Не ведаю і не бяруся гадаць, хто ў паравозе машыніст, хто памочнік машыніста, — напісаў у прадмове У. Някляеў. — Але каб паравоз кахан-
ня засвістаў і памчаў ад станцыі да станцыі, машыністу з памочнікам, аўтарам музыкі і вершаў давялося справіцца з дзвюма процілеглымі задачамі: Рыгору Барадуліну стаць прасцейшым за Рыгора Барадуліна, а Зміцеру Вайцюшкевічу — складанейшым за Вайцюшкевіча. На шчасце, ніхто з іх са сваімі задачамі дарэшты не справіўся, таму ў вершах песень няцяжка ўгадаць аўтара кніг «Рум», «Нагбом», а ў музыцы — аўтара «Паравінаў году». 1 менавіта тое, што, зрабіўшы крок адзін аднаму насустрач, кожны з іх застаўся самім сабой, абумовіла арганічную цэласнасць іх сумеснай працы».
«Канешне, я ведаў паэзію Рыгора Іванавіча і да гэтага, — гаворыць Зміцер Вайцюшкевіч. -— Цяпер я зразумеў яго як асобу, і таму ён застаецца для мяне суперцікавейшым чалавекам. Мне выпаў шанец спрычыніцца да яго духоўных здабыткаў, адчуць уплыў барадулінскага светапогляду. Рыгор Іванавіч даў мне стос вершаў, я выбраў трынаццаць лірычных твораў і паклаў на музыку. Чатыры з іх—жаночыя вобразы, іншыя — гэта мары, мроі, і яшчэ адна песня пра надыход Новага года. Мы сустракаліся з дзядзькам Рыгорам, размаўлялі, хадзілі па горадзе. Ён распавядаў шмат цікавага пра сваіх лепшых сяброў Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча. Для мяне больш важны дзядзька Рыгор як чалавек, які можа служыць добрым прыкладам для старых і для маладых, ён заўсёды бачыць светлыя бакі ў жыцці, вучыць не губляць надзею, змагацца за лепшае, поўны добрага гумару і аптымізму. Ён натхняе сваімі вершамі, знаходзіць непаўторныя вобразы. Вельмі важна, як ён працуе з мовай, захоўвае жывое беларускае слова і нараджае новыя словы, надае мастацкі каларыт вушацкай гаворцы».
У кожнага чытача сваё прачытанне вершаў народнага паэта, ёсць свае любімыя старонкі яго паэзіі. Але большасць землякоў удзячныя народнаму паэту за дабрыню, лагоднасць, замілаванне прыродай, казачную пяшчоту яго твораў, за жаданне зразумець і быць верным слову Госпада.
Э. Дзвінская
«Моторостройтель», люты 2005 года
Танга з ружай
Выканаўцу Вайцюшкевічу заўсёды было цікавае не простае перакладанне вершаў на музыку, а шчыльнае паглыбленне ў паэтычную свядомасць вершатворцаў. Праспяваныя ўжо былі Леанід Дранько-Майсюк, Алесь Камоцкі, Рыгор Барадулін, Уладзімір Маякоўскі. У гэтую вясну прыйшла чарга Уладзіміра Някляева...
Уладзімір Някляеў адносіцца да так званых «паэтаў-сямідзясятнікаў», сярод якіх таксама вылучаюць Алеся Разанава, Яўгенію Янішчыц і іншых. У Вайцюшкевіча атрымалася музычна ўвасобіць досыць разнастайную тэматыку вершаў паэта, увасобіць і аб’яднаць у адно «Танга з ружай». Драматычныя някляеўскія вобразы расстанняў, адзіноты, састарэлых успамінаў, распаведзеныя пад дзіўныя аранжыроўкі з баянам, кантрабасам і скрыпкамі, песцяць у душы слухача ўсхваляванне, і дыхаецца па-новаму...
Можна сказаць, што ўвесь альбом — гэта скончаны вобраз тэмпераментнага кавалера з ружачкай у зубах, «стамлёнага любоўнай драмай». Але разам з тым песні разнастайныя. 3 гэтых песень можна смела пачаць вывучаць Вайцюшкевіча, калі па нейкім збегу абставінаў менавіта «Танга» стане для кагосьці першым знаёмствам з яго творчасцю.
У гэтых песнях можна шукаць і чаканага працягу ўлюбёных Зміцерам і яго сфармаванай публікай шансонных матываў. Цікава, што пэўны слухач знойдзецца на кожную з гэтых шансонных кампазіцый Зміцера, і гэта вельмі добра, таму што і праспявана ўсё на вершы Някляева (асветніцкая дзейнасць, вялікі дзякуй за яе), і выканана ўсё якасна (рэдкасны дэфіцыт, на жаль). Але ёсць шэраг песень на гэтай кружэлцы, якія павінны спадабацца амаль кожнаму — то-бок, універсальныя хіты, якія можна слухаць бясконца. Хутчэй за ўсё невыпадкова, што менавіта гэтыя хіты размешчаны спачатку і напрыканцы альбома — яны выконваюць, так бы кажучы, канцэптаўтваральную функцыю. У выніку ўсяго мы можам назіраць дзве ідэальныя грані: «Вечаровыя цені» (дзе і шэпт, і рыканне... не хапае толькі страснага «р-р-р»!) з сумнай, пранікнёнай «Дарогай» і загадкавы, фальклорны, выкананы
амаль кірчукоўскім голасам з нябёс «Воўк» з апошняй, вельмі светлай, аптымістычнай кампазіцыяй «Адзін». Ды што казаць... Усім танчыць вайцюшкевічаўскае танга!
«Для мяне танга — гэта жыццёвы шлях, нейкая ўнутраная барацьба. Спроба калі не адказаць, то хаця б ізноў задаць сабе звычайныя пытанні: дзеля чаго мы, хто мы, з кім мы?» — кажа Зміцер Вайцюшкевіч.
Таццяна Засусвецкая
30.06.2006
Па слядах паэта рэвалюцыі і лірыка
21 верасня 2005 года Зміцер Вайцюшкевіч прэзентаваў журналістам адразу два новыя альбомы: «Месяц і Сонца» і «МW». «MW» — альбом на вершы Уладзіміра Маякоўскага. «Маякоўскі прыцягвае да сябе слухачоў. У адносінах да яго ёсць шмат пазітыўнага, але і шмат несправядліва негатыўнага... Маякоўскі — гэта такі вялікі штамп для нас, пакалення дзяцей Савецкага Саюза, пакалення нашых бацькоў. Многія як бы жывуць штампам у дачыненні да Маякоўскага, а мне б
хацелася разбурыць яго. Паказаць, што Маякоўскі быў проста добрым, геніяльным паэтам». Дадамо, што «натхняўся» Зміцер трохтомнікам Маякоўскага, выдадзеным яшчэ ў 1953 годзе.
Першыя кампазіцыі для гэтага альбома былі запісаныя два гады таму, і толькі зараз, нарэшце, ён пабачыў свет. Зміцер Вайцюшкевіч вельмі шкадуе, што да гэтага моманту не дажыў Уладзімір Мулявін, таму што ён таксама выконваў песні на словы Маякоўскага. Акрамя таго, Вайцюшкевіч адзначыў, што хацеў бы выступіць разам з Аленай Камбуравай, але перамоваў на гэтую тэму пакуль не было.
Праца над вершамі Маякоўскага стала для Зміцера эксперыментам. Па-першае, хацелася зразумець, што значыць спяваць па-руску. Падругое, з’явілася патрэба зрабіць цэльную канцэптуальную праграму, дзе б ён змог паказаць, як убачыў сябе ў Маякоўскім. Па-трэцяе, зразумець самога сябе. Уладзімір Маякоўскі — адна з самых неадназначных фігур рускай паэзіі, паэт рэвалюцыі і тонкі лірык. Для Зміцера прынцыповым было не спяваць пра рэвалюцыю. Таму ў праграме ёсць месца любоўным перажыванням, захапленню паэта Парыжам, НьюЁркам і Пецярбургам і шмат чаму іншаму.
Культура, 22 верасня 2005 года
Энергія Маякоўскага
Зміцер Падбярэзскі: «Апошні час Зміцер Вайцюшкевіч — адзін з наііболый актыўных артыстаў беларускай папулярнай музыкі, калі мець на ўвазе хоць бы колькасць выдадзеных альбомаў А вось тое, што ён, безумоўна, найболый рознабаковы, шматаблічны выканаўца, дык з гэтым спрачацца не будзе ўжо дакладна ніхто. Зміі]ер, вітаю цябе ў студыі Беларускай Свабоды! Прапануючы засяродзіць увагу на дзвюх праграмах, а менавіта японскай і Маякоўскай, не ўстрымаюся, каб нетактоўна не пацікавіцца: а ці праўда, што пасля таго, як ты звярнуўся да творчасці Маякоўскага, цябе ледзь не абвінавацілі ў здрадзе беларушчыне?»
Зміцер Вайцюшкевіч: «Гэта не былі абвінавачанні, але лагер беларускамоўных слухачоў падзяліўся. Хацеў бы суцешыць гледачоў. Мне ж суцяшацца няма чаго! Простатрэба было заспяваць па-расейску толькі добрую паэзію. Маякоўскі — вельмі такая дзіўная постаць, ён — паэт, цікавая асоба».
Падбярэзскі: «Назваць Маякоўскага паэтам-песеннікамможахіба шпю толькі вялікі фантазёр. Вось «Песняры» ў свой час практычна абламіліся на ягоных вершах. Дыіі табе давялося, відаць, шукаць нетрывіяльных і цалкам нечаканых музычных рашэнняў. Ад чаго ты адштурхоўваўся ? »
Вайцюшкевіч: «Ад свайго сэрца. ад такога свайго прымітыўнага разумення паэзіі, таму што я не выхаваны ў паэтычным асяродку. Я толькі цяпер прыходжу да паэзіі, дзякуючы добрым паэтам: дзядзьку Рыгору, Алесю Камоцкаму, Уладзіміру Някляеву, Уладзіміру Маякоўскаму. Пачынаеш разумець сэнс слова — што значыць слова для мяне, што значыць слова ўвогуле для нас. Таму лічу, што Маякоўскі ўсё ж такі атрымаўся ў мяне. Там не толькі Маякоўскі, там вельмі магутная энергія Маякоўскага. Алетам, па-першае, штодля мяне было важна...»
Падбярэзскі: «Івельмімагутная, прабач, энергія Вайцюшкевіча...»
Вайцюшкевіч: «Не ведаю як, але сэрцатам маё ёсць, і вельмі шмат асабістага ў гэтым праекце».
Падбярэзскі: «Праграмаўжо паказваласяў Маскве, у музеі паэта. А скажы шчыра: ты задаволены тым, што, па сутнасці, абставіў расейцаў? »
Вайцюшкевіч: «Калі я выступаў у музеі Маякоўскага, мне было вельмі прыемна, і быў вялікі гонар за Беларусь, што мы не правінцыялы. I гэта адчувалі гледачы. Такія старэнькія бабулі інтэлігентныя, там у дзясятым пакаленні масквічкі, як іх называюць...»
Падбярэзскі: «Нз бывшйх...»
Вайцюшкевіч: «Ну так... Некаторыя з іх, відаць, яшчэ памяталі жывога Маякоўскага, але было і шмат маладых людзей, сучаснае пакаленне. Зала ўзнялася, для мяне гэта была найвялікшая падзяка з боку маскоўскай публікі. I я думаю, што праграму на вершы Маякоўскага трэба паказваць не толькі ў Маскве — у Варшаве, у Кракаве, пра што цяпер вядуцца перамовы. Спадзяюся, у наступным годзе будзем яе паказваць і ў Парыжы, можа быць, у невялікіх залах, але...»
Падбярэзскі: «Дый да Нью-Ёрка варта было б даехаць, чаму ж не?!»
Вайцюшкевіч: «Так, безумоўна!»
Падбярэзскі: «I прызнайся: ты задаволены Маякоўскім?»
Вайцюшкевіч: «Шчыра кажучы, я два гады думаў, задаволены я ці не. Я задаволены. Гэта вельмі моцная праграма, мне не сорамна за яе. Я ўжо цяпер чую водгукі на яе людзей абсалютна рознага выхавання, сацыяльнага статусу. Яны ўвогуле не чакалі такога Маякоўскага. Калі слухаюць — не ведаюць, на чые вершы, яны здзіўляюцца, што гэта Маякоўскі. Для мяне гэта найлепшы камплімент. I яшчэ магчымасць на паэзіі Маякоўскага паказаць сваю асобу».
Падбярэзскі: «Зміцер! У мяне такое ўражанне, што за ўзятым тэмпам ты не паспяваеш ужо сам. Наагул, як думаеш, ці на працяглае жыццё разлічаныя твае праграмы? Прабач ужо чарговую нетактоўнасць...»
Вайцюшкевіч: «Цяпер у мяне такі вось перыяд, калі мне хочацца працаваць і рабіць, можа быць, усяго крыху замнога... Але я flyMaw, што ў жыцці кожнага чалавека настае такі перыяд, калі можна спакойна паглядзець на стос гэтых дыскаў і падумаць: сэнс які гэта мела ці не мела? Цяпер гэта дае мне прыемнасць працы, прыемнасць кантактаў з публікай, з культурай. Я нічога не ведаў тры гады таму пра Маякоўскага, два гады таму я ўвогуле нічога не ведаў пра японцаў. Цяпер трохі пачынаю нешта ведаць і разумець. Гэта не проста праекты «поматроснл н броснл» — гэта праекты, якія мяне выхоўваюць,
гэта праекты, якія ў маім жыцці займаюць вельмі важнае месца. Тое ж самае тычыцца і паэзіі дзядзькі Рыгора Барадуліна. Гэта надоўга!»
Падбярэзскі: «Ці ты ведаеш, ійто група дзеячаў беларускай культуры вылучыла кандыдатуру дзядзькі Рыгора на атрыманне Нобелеўскай прэміі?»
Вайцюшкевіч: «Канечне! Мне будзе вельмі прыемна, калі мой сааўтар атрымае прэмію!»
Падбярэзскі: «Так, калі ты гэтаму паспрыяеш...»
Вайцюшкевіч: «Вельмі бхацелася. Калі ямагу нечым дапамагчы...»
Падбярэзскі: «А цяпер павандруе.м далей ад Бруклінскага моста на Захад, туды, дзе ён робіцца ўжо Усходам. Дарэчы, «Усход-Захад аркестр», сімвалічна, так? Італія—можна зразумець. А вось Японія цябе чым «купіла»?»
Вайцюшкевіч: «Па-першае, тым, што гэта большы Усход, чым Расея. Мы да Расеі, якая знаходзіцца на Ўсход ад нас, ставімся па-свойму: пазітыўна, негатыўна — шмат такіх розных нюансаў. А Японія — гэта такая планета зусім невядомая, са сваімі штампамі — з самураямі, з кіно, з сушы. Ну што яшчэ? 3 Фудзі там... Сумо! I мне здалося гэта вельмі цікавым. Я задаволены, што не на сваю музыку, не на беларускія вершы рабілася праграма, а наяпонскія, якія перакладзены ўжо на беларускую мову Алесем Камоцкім. Там дзесяць песень, але толькі дзве — мінорныя, якія вельмі падобныя да нашых — палескіх, прынамсі. Яны гучаць сучасна, часам нават для беларускага вуха — ну проста вельмі!»
Падбярэзскі: «Магу з табой пагадзіцца, паслухаўшы хоць бы такую песню, як «Сын мора»... Зміцер! Я не магу ўявіць цябе, прабач, вялікім знаўцам хітрыкаў нацыянальнаіі японскаіі музыкі... Як жа ты выблытваўся з гэтай сітуацыі?»
Вайцюшкевіч: «Я не пісаў музыкі. Я займаўся крэатывам мелодый і гармоній, якія былі прыдуманы японскімі кампазітарамі, японскім народам. Тут маё адчуванне Японіі, такая своеасаблівая сустрэча беларускай планеты і японскай планеты. Я быў абмежаваны функцыямі музычнымі, я быў абмежаваны мелодыямі. 3 другога боку, было вельмі прыемна зрабіць гэта добра. I, мне здаецца, гэта атрымалася».
Падбярэзскі: «Зміцер, ты жразумееш, што людзі з Усходу вельмі ж далікатныя. Ці чулі ўжо японцы тое, што было створана, і што яны казалі? Ці, можа, прамаўчалі?»
Вайцюшкевіч: «Ініцыятар праекта Масако Тацумі сказала, што ўсё гэта — супервыдатна! Менавіта перад тым, як пачыналася праца, яна выказала такое пажаданне, каб мы на Японію глянулі сваімі беларускімі вачыма, адчулі беларускім сэрцам. Глобус тут дадаўся вельмі такім жорсткім мантажом. Я прыдумаў нешта вар’яцкае, што назваў «аўдыякіно», «аўдыякінематограф». Гэты дыск можа ўбачыць кожны па-свойму. Мне паэзія Глобуса вельмі падабаецца, бо ў ёй ёсць менавіта тая таямніца, якая прываблівае, якая прыцягвае да сябе. Альбо адштурхвае некаторых. Але ж гэта — самая галоўная мэта мастацтва: прымусіць чалавека думаць, альбо здзіўляцца, альбо абурацца, адчуваць нешта».
Тузін гітоў
Знак Скарыны яднае
Новая праграма Зміцера Вайцюшкевіча «Месяц і сонца», якую аматары музыкі мелі магчымасць паслухаць у канцэртнай зале «Мінск» 22 верасня 2005 года, перадае віртуальнае падарожжа па Краіне ўзыходзячага сонца. Квецень дрэў, шолахі траў, ранішнія туманы, магутныя і недакранальныя вяршыні гор — гэтыя вобразы паўсталі перад гледачамі. Вабіла і прагулка па ўзбярэжжы акіяна, блуканне па светлых мялізнах, дзе ходзяць чароды маленькіх рыбак, захапляла мелодыя сельскага свята.
Малады артыст перадаў бачанне Краіны ўзыходзячага сонца вачыма шчырага беларуса. Ён знайшоў у старадаўняй японскай паэзіі шмат сугучнага сучаснасці, агульначалавечага. Пашырыў свой далягляд, каб лепш зразумець і палюбіць нашу краіну. I вось у ходзе выступлення зноў адбываецца змена тэматыкі, быццам бы вяртанне дадому, дзе няспынным рухам ідзе жыццё на гаспадарцы: спее жыта, пяюць пеўні, пасвяцца на лузе коні, і ў нядзелю ідзе народ да храма, каб уславіць і падзячыць Бога. I зноў — вясёлы кірмашовы пляц, дзе гучаць спеў і жарт, чуецца зычанне дабрабыту і шчасця, урадлівасці, цяпла і ўтульнасці ў хаце. Атрымалася цёплая восеньская праграма, якую б
варта было слухаць на вялікай плошчы сярод моцнага гурту народу. Тыя, каму пашанцавала бачыць новы канцэрт Зміцера, адчулі, што адбылося прыгожае восеньскае свята музыкі, дзе было радасна чуць беларускую гаворку з вуснаў знакамітых мэтраў мастацтва і культуры, а таксама дзяўчатак-студэнтак.
Ствараць сцэнічныя вобразы Зміцеру дапамагалі ўдзельнікі яго аркестра: Ксенія Мінчанка, Юрась Мартынаў, Аляксандр Сазонаў, Алег Івановіч, аз імі разам — Аляксандр Памідораў. Пранікнёна гучалі патрыятычныя вершы Адама Глобуса, якія акцэнтавалі беларускую тэматыку. Праграма, у якой прымаў удзел з чытаннем вершаў паэт і мастак Адам Глобус, суправаджалася цудоўным шматкаляровым відэашэрагам.
«Знак, 500 гадоў таму прывезены Скарынам з Італіі, аб’яднаў пад адной вокладкай традыцыйную японскую паэзію і сучасную беларускую музычную культуру, — піша ў прадмове да новага альбома Міхал Анемпадыстаў. — Спалучаючы рознае, мы ствараем сваё, і кола часу рухаецца наперад».
Э. Дзвінская
«Наша слова», 5 кастрычніка 2005 года
«Месяц — жоўтая лодка»
19 кастрычніка 2008 года адбыўся канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча, на якім былі прэзентаваны новыя песні на вершы знанага мэтра паэзіі, публіцыста і грамадскага дзеяча Генадзя Бураўкіна.
Яны складуць лістападаўскую праграму пад назвай «Лірыка» і напрыканцы года выйдуць асобным дыскам. Новая
праграма будзе адметнай элементамі року.
Слухачы з цеплынёй успрынялі папулярныя творы на словы Р. Барадуліна, У. Някляева, Л. Дранько-Майсюка. А. Русака. «Спявак знайшоў адэкватны музычны стыль, які адпавядае вершам сучасных беларускіх класікаў, — кажа публіцыст і паэтка Валянціна Аксак. —Створаныя ў сілаба-танічным рытме, яны падразумяваюць магчымасць быць пакладзенымі на музыку, іх ад пачатку напаўняе сугучнасць спевам. Іншая справа — праспяваць Маякоўскага, але і тут артыст набірае вышыню шчырасцю і палымянасцю пачуццяў».
3 далікатнасцю і прафесійнасцю музыкант падыходзіць як да вядомых паэтычных узораў, так і да не дужа знаных, і яны ў яго выкананні становяцца маленькімі шэдэўрамі.
Набліжаючыся да фальклорных матываў, артысты «WZ-Orkiestra» кіруюцца беларускай фальклорнай мелодыкай, адчуваюць народную стыхію, насычаную ўнутраным драматызмам, як гэта яскрава бачна ў баладах «Зялёны дубочак», «Даніла» і іншых.
Адбылася прэм’ера некалькіх песень на вершы з новага цыкла «Лірыка». Мяккасць, стрыманая расчуленасць, задушэўнасць, уласцівыя бураўкінскай лірыцы, спалучаюцца з багатай аркестроўкай. У песнях «Твая пяшчота», «Месяц — жоўтая лодка», «Суседка» праступаюць непаўторныя абрысы паэзіі трапяткога майстра. Слова, сагрэтае ўтрапёным пачуццём, напаўняе радасцю беларускую душу.
«Я прыемна ўражаны новымі адкрыццямі, якія прапануе таленавіты спявак, — кажа пастаянны наведвальнік праграм, амбасадар Каралеўства Швецыі спадар Стэфан Эрыксан. — Каб заахвоціць спевака да сумеснай творчасці, мы прапанавалі яму вершы сучасных шведскіх паэтаў у перакладзе Дз. Плакса, ён паглыбляецца ў іх, рыхтуе для іх музычную афарбоўку».
Э. Дзвінская
* * *
«Тузін гітоў» наведаў прэзентацыю дзясятай кружэлкі Зміцера Вайцюшкевіча «Лірыка» на словы выдатнага беларускага паэта Генадзя Бураўкіна. Альбом быў заяўлены як рокавы. 1 Зміцер хваляваўся за тое, ці ўспрымуць змены ў яго творчасці даўнія аматары і сябры. «Я — рооокер!», — часам па-над залаю ўзлятаў крык апантанага спевака.
Пераход выканаўцы да рокавай эстэтыкі быў прыязна спатканы яго прыхільнікамі: і маладзёнамі, і сталымі мужчынамі, і «панямі трошкі ў гадах»... Бадай, упершыню за доўгі час публіка кінулася на танцпляц, бо сама музыка вымагала поўнага энергетычнага абмену ды руху. Экспромтны хор дзяўчат так чыста ды ўдала выводзіў мелодыі, падпяваючы Зміцеру, што ён нават выказаў пажаданне дадаткова падзапісаць «хор» да песняў у студыі, ад чаго, па яго меркаванні, кампазіцыі толькі набудуць у размаху ды гучанні.
Выканаўца крыху перажываў адмоўныя водгукі ды рэакцыі на яго новы музычны імідж, таму на працягу ўсяго выступу апеляваў да вядомага беларускага музычнага крытыка Зміцера Падбярэзскага, ад якога атрымаў адмоўную рэцэнзію на свой эксперымент акурат незадоўга да прэзентацыі.
Першая частка канцэрта — непасрэдна прадстаўленне новага альбома, у які збольшага ўвайшлі малавядомыя вершы Бураўкіна. Вайцюшкевіч распачаў яе разам з аўтарам тэкстаў, які ў сваю чаргу зачытаў верш, што вельмі незвычайна слухаўся ў клубнай прасторы. Але спадар Генадзь знайшоў патрэбныя словы і ў такой нязвыклай для яго атмасферы.
Тузін гітоў
«Спі, мая кветачка!»
На прэм’еры сваёй новай праграмы «Калыханкі», што днямі адбылася ў Малой зале канцэртнай залы «Мінск», спявак Зміцер Вайцюшкевіч смела заявіў: «Мы зрабілі рэвалюцыю ў калыханках!» Калі каардынатар праграм Дзіцячага фонду UNICEF Юлія Ляшкевіч папрасіла
Зміцера запісаць адну калыханку для праекта, ён запісаў значна больш, а менавіта — дзесяць. «Вайцюшкевіч — яркае ўвасабленне таго, што
калі таленту шмат, то яго абмежаваць нельга!» — уражана Юлія.
Сам Зміцер таксама задаволены зробленым: «Мы цяпер маем магчымасць зрабіць новую беларускую песенную традыцыю для нашых дзяцей. У першую чаргу мы павінны пісаць для дзяцей. Ды і ўсе мы былі або і цяпер ёсць дзеці».
Такое меркаванне спевака бачна і ў тэматыцы песень. Калыханкі — гэта песні не толькі для дзяцей, але і для дарослых, для закаханых, для душы. Словам, якраз для той аўдыторыі, што сабралася на канцэрт. «Да таго ж у гэтым праекце была магчымасць паяднаць усіх маіх сяброў — беларускіх паэтаў, — прызнаецца Зміцер Вайцюшкевіч, — Уладзіміра Някляева, Леаніда Дранько-Майсюка, Рыгора Барадуліна, Міхаіла Анемпадыстава...»
Па рэакцыі гледачоў можна адчуць, што найбольш упадабалі яны «Калыханку для закаханых» на словы Уладзіміра Някляева (уся зала хорам падпявала: «Я цябе закалышу-у-у... Залюляю-залюля-а-ю...»), «Калыханку для дарослых» на верш Міхаіла Анемпадыстава. які напісаны 12 гадоў таму, а таксама чароўную пяшчотную калыханку «Спі, мая кветачка», праспяваную Ксеніяй Мінчанка.
Колькасць гледачоў-слухачоў у зале адпавядала якасці канцэрта — звыклы для Вайцюшкевіча поўны аншлаг. Пераважную большасць складалі дарослыя: напэўна. бацькі ці будучыя бацькі намагаліся вывучыць як мага болей з прэзентаваных калыханак. I недарэмна, бо дыск у фізічным увасабленні прысутным убачыць не давялося. А калі
нават у будучыні надарыцца, то набыць усё адно не ўдасца: паколькі праект дабрачынны, дыскі не прадаюцца, а толькі дорацца. Падчас канцэрта Вайцюшкевіч таксама заахвочваў гледачоў галасаваць за кліп «Спі, мая кветачка», каб яго часцей паказвалі на Першым музычным канале. «Ён таго варты», — пераконваў Вайцюшкевіч.
Вальжына Корсак
«Народная воля», 12.01.2007, № 7-8
Зьміцер Вайцюшкевіч & WZ-ORKIESTRA Прэм'гра новай праграмы
Даверлівае слова да слухачоў
Музычны крытык Анатоль Мяльгуй на старонках «Новага часу», падсумоўваючы вынікі працы кампаніі за 2009 год, піша: «Грамадская ініцыятыва «Будзьма» сёння — гэта безупынная плынь канкрэтных спраў, праектаў, накіраваных на тое, каб адрадзіць у беларусаў павагу да ўсяго белару-
скага: літаратуры, паэзіі, выяўленчагамастацтва, музыкі. Але найперш да роднай мовы. Для дасягнення гэтай мэты рэгулярна праводзіліся сустрэчы пісьменнікаў і музыкаў не толькі са сталічнымі слухачамі, але і жыхарамі невялікіх мястэчак і вёсак».
«У рамках кампаніі «Будзьма» мы аб’ехалі розныя куткі Беларусі, — распавёў Зміцер Вайцюшкевіч. — Адбылося каля 400 канцэртаў».
Падчас канцэртаў Зміцер нязмушана размаўляе са сцэны са сваімі
слухачамі.
Гаворыць з марай, з пастаноўкай пытання: «Ці ёсць у вас на вёсцы кавярня, традыцыйная «Івушка» ці «Падарожная»? А на якой мове напісана ў ёй меню? Ці ёсць там мачанка, селядзец ці «сальцісон з шынкаю»? У Польшчы, у Нямеччыне ці ў Японіі, дзе я быў, госці ста-
раюцца дагадзіць кухару, ламаюць язык, стараючыся прагаварыць на роднай ягонай мове прыемныя яму словы. Ці будзе ж у нас гаварыцца па-беларуску?
Варта ездзіць да людзей, спяваць, хадзіць у народ, і не толькі перад выбарамі.
Бывае, што кіраўнікі мясцовых аддзелаў культуры не могуць сказаць слова па-беларуску», — падкрэсліў спявак.
«Ці можна ў нас назваць 10 самых папулярных песень, якія ўсе ведаюць? “Купалінка”, “Бывайце здаровы, жывіце багата”. У Японіі такія песні лёгка назавуць, і той не японец, хто іх не ведае, а, напэўна,
карэйскі шпіён».
«Калыханкі ўсім патрэбны, — распавядае любімы спявак шырокай аўдыторыі. — Трэба, каб людзі навучыліся адзін аднаго шкадаваць, ставіцца з цяплом, берагчы адзін аднаго. Уяўляеце, дзяўчынка возьме сваю бабулю за руку і скажа: давай, я табе паспяваю калыханку, мая
родная, а ты адпачні, не турбуйся, дарагая, бо ты ж столькі напрацавалася за цэлы дзень! У той бабулі і сэрца растане. Можа. і Міколка заспявае калыханку свайму бацьку, і ён палагаднее душой, і нешта ў свеце пераменіцца.
Свой пакінуў сонны трон Сынаў сын, самотны сон, He спыняецца нідзе, Сонных дзетак спаць кладзе.
Р. Барадулін. «Будзільнік»
Для мяне з’яўляецца важным сведчанне адной жанчыны, — кажа артыст. — У яе ў жыцці была цяжкая сітуацыя. I калі яна ставіла для сваёй маці песню са словамі: “Дай мне руку і пойдзем”, тая бабуля рабіла ўпэўненыя крокі і адчувала сябе больш моцнай».
Э. Дзвінская
Лідар «WZ-Orkiestra» перамог на «Зорным рынгу»
Зміцер Вайцюшкевіч перамог у інтэрактыўным шоу тэлеканала СТВ экс-вакаліста ВІА «Снняя птнца» Аляксандра Звяровіча.
5 снежня 2009 года на канале СТВ на «Зорным рынгу» сышліся Зміцер Вайцюшкевіч і Аляксандр Звяровіч, экс-вакаліст ВІА «Снняя птнца».
Зміцер Вайцюшкевіч выйшаў супраць гурту свайго сапернікаадзін. На рынгу трымаўся нязмушана, нібы гэта і не запіс на дзяржаўным тэлеканале, а выступленне дзе-небудзь на гарадской сцэне Львова ў часе чарговага фэсту «Be Free».
Спяваючы «Я нарадзіўся тут», Зміцер зрабіў заўважны акцэнт на словах пра «белыя і чырвоныя кветкі». Каментатары шоу, якія час ад часу з’яўляліся ў кадры, пры гэтым эмацыйна падкрэслілі: «Наш чалавек, наш!»
Большасць пытанняў Вайцюшкевічу задавалі па-беларуску, на беларускай мове было пазначанае ягонае імя побач з нумарам тэлефона для галасавання. Зміцер, натуральна, размаўляў на роднай мове.
Аляксандра Звяровіча не менш цёпла віталі на сцэне. Шмат хто са слухачоў прыгадваў пры гэтым пра сваю маладосць. Аднак вынікі галасавання зафіксавалі ўпэўненую перамогу лідара «WZ-Orkiestra»: 5364 галасоў супраць 3943.
«Наша Ніва», 06.12.2009
Мой сябра анёлак
Ужыцці кожнага чалавека наступаюць перыяды сапраўднага шчасця. З’яўленне на свет маленькіх анёлкаў-дзетак на пэўныя моманты надае крылы нам самім, дарослым. Вясёлыя званочкі, нястомныя выдумшчыкі, няўрымслівыя балбатушкі, яны ўвесь час абнаўляюць жыццё, расквечваюць колерамі самыя пахмурныя дні.
Адчуўшы такія светлыя моманты ў жыцці, Тодар захацеў падзяліцца імі са сваімі сябрамі і прыхільнікамі яго творчасці.
Дарэчы, дзеці, асабліва маленькія, больш блізкія да веры. Яны вераць, што лялькі і цацкі ўначы
ажываюць, размаўляюць паміж сабой. 1 насамрэч упэўненыя, што можна сустрэць маленькага светлага пасланніка сярод руплівых пчолак на лузе, які імгненна ляціць дапамагчы ў добрых справах. Або — сярод снежаньскіх сумётаў. Хлопчыкі і дзяўчаткі, шкаляры, як Рома і Вася, імкнуцца быць лепшымі. Адзін марыць «кожнаму зайграць вясёла па мястэчках, вёсках, сёлах», а другі — з працавітай Мартай сядзець за першай партай».
А яшчэ прыспеў момант набліжэння Калядаў, калі спеўкі. калядкі ствараюць асаблівую атмасферу сямейнага цяпла.
Ой, анёлку, мы так рады, Што на блізкія Каляды У кожнай хаце і кватэры 3 ласкай нам адчыняць дзверы.
«Звон звініць, звон звініць, звон звініць грамчэй», — спяваюць дзеткі, ходзячы з бліскучай зоркай і казой па гасцях.
I мы дзіцятку-Богу паклон дайма, Хвала на Узвышніх заспявайма.
Так з’явіўся на свет новы альбом на вершы маладога паэта А. Кавалеўскага «Мой сябра анёлак». Зміцер запрасіў розных выканаўцаў, у кожнага з іх сваё тонкае адчу ванне сустрэчы з анёлкамі ў сферы музыкі. У вершах Арцёма Кавалеўскага сабрана разнастайнасць тонкіх тонаў: матывы Марка Шагала — «ноч вялікай чорнай рыбай праплывае між двароў», «гурба, белая авечка, пасярод двара адна» і Экзюперы — анёлак пралятае на бліскучай камеце і адпачывае на бліжэйшай зорцы.
«Дарагія мае і шаноўныя беларусы, беларускі, беларусікі, дзяды і бабулі, усе тыя, хто жывуць на нашай зямлі! — сказаў артыст. — Беражыце адно аднаго, і калі раптам у некага з вас анёлак некуды сышоў, папрасіце яго перад абразом, каб ён вярнуўся. Я думаю, што ён вернецца. Усім. хто мае анёлка, жадаю не згубіць яго. Трымайцеся сваіх анёлкаў, не расчароўвайце іх. Вясёлых святаў, усяго найлепшага, бывайце здаровы, жывіце багата!»
Песенькі і пра сапраўдных анёлаў там ёсць
Цалкам гэтая праграма вельмі нагадвае цёплую, светлую казку. Песні, у большасці непрацяглыя па часе, выступаюць у ролі фрагментаў цэлага, утвараючы разам добра знітаванае палатно. Калі ўлічыць той момант, што адрасаваныя ў першую чаргу дзецям запісы з’яўляюцца ў нас надзвычай рэдка, Зміцер Вайцюшкевіч, Арцём Кавалеўскі і ўсе рэалізатары гэтай праграмы зрабілі неацэнны калядны падарунак.
«Мой сябра анёлак» мае поўнае права звацца сумесным музычным праектам, зважаючы на колькасць запрошаных да ўдзелу ў ім музыкаў. Найбольш удала, на маю думку, упісаліся ў праект Святлана Бень, Наста Някрасава, Яўгенія Лятун і, што зусім нечакана, Янка Маўзэр. Літаральна для кожнай песні Зміцер Вайцюшкевіч як кампазітар здолеў адшукаць адпаведную інтанацыю, дакладна вызначыўшы настрой вершаванай асновы, што зрабіць было вельмі не проста. Плюс — адметныя аранжаванні, якія не паўтараюцца, якія дакладныя і адначасова надзвычай няхітрыя, штотолькі дапамагае натуральнаму ўспрыманню кожнай песні.
He вазьмуся вылучыць якую-небудзь з песень. Адзначу толькі, што «Хто з анёлкам пасябруе» можа зрабіцца гімнам прасунутай моладзі малодшай узроставай групы. I тое, што многія з гэтых песень будуць выконвацца ў беларускамоўных садках, — бясспрэчна.
Уся праграма робіць уражанне моцна знітаванай, сэрцам прачутай і ўвасобленай на нейкім напружаным, высокім эмацыйным уздыме. Яна, безумоўна, застанецца ў гісторыі беларускай музычнай культуры, таму што на дзесяць галоваў перавышае ўсё тое, што было прапанавана Беларуссю для таго ж дзіцячага «Еўрабачання». Бо там, прабачце, мы часцей за ўсё сустракаемся з сінтэтыкай, прадуктам генетычна мадыфікаваным, а тут — справа прынцыпова іншая. Натуральны прадукт вельмі высокай якасці!
Зміцер Падбярэзскі
«I веру, веру без сумнення, што будзе жыць і мой народ»
20 траўня ў Доме ветэранаў адбыўся канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча, на якім была прэзентавана новая праграма спевака на вершы класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. Большасць песень былі напісаны 8-9 гадоў таму пры падтрымцы Алеся Сушы. Песні пакладзены на вершы з кнігі «Быў. Ёсць. Буду».
Як і раней, Вайцюшкевіч нагадвае пра гадавіны з дня нараджэння пісьменнікаў і паэтаў, збірае публіку на важныя падзеі, прыцягвае ўвагу да творчасці класікаў, упарта ідзе сваім шляхам.
На канцэрце прысутнічалі лепшыя сябры і паплечнікі Уладзіміра Караткевіча — Рыгор Барадулін і Генадзь Бураўкін.
«Уладзімір Караткевіч насамрэч быў адкрытым, непасрэдным. Ён вяртаў беларусаў да беларускасці, да нашай гісторыі, — сказаў, выйшаўшы на сцэну, народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін. — Гэта быў князь крывіцкага духу».
«Караткевіча проста немагчыма не любіць, — адзначыў выканаўца музычных твораў. — Ён розны: і патрыятычны, і лірычны, і хітраваты, і вясёлы, і жартаўлівы. Я б хацеў, каб людзі шукалі адказы на пытанне — што такое Беларусь? Караткевіч адказвае, што па-беларуску можна паказваць самыя высокія і глыбокія пачуцці і расказваць пра гэта. I няма розніцы паміж вялікімі мовамі свету і беларускай мовай дзякуючы таксама Уладзіміру Караткевічу».
Вайцюшкевіч добра адчуў і ўвасобіў караткевічаўскую «ўпартасць хваль» і «мовы залатую сталь».
Тон спеваў ад пачатку праграмы смутны, змрочны. Нават праз спробу імправізацыі гучыць напружаная думка пра лёс зямлі і людзей. Выклікае роздум балада Караткевіча пра конных архангелаў.
Конныя скачуць архангелы Па дарогах планеты маёй.
Верш быў створаны ў 60-я гады. Аўтар тэксту ўзгадваў у першапачатковым варыянце Сталіна і Гітлера, потым словы былі замененыя. Паэты — заўсёды правідцы, бачаць на дзесяцігоддзі наперад. Песня гучыць актуальна і напружана. Архангелы — вобраз вярхоўнай духоўнай улады. Зноў паўстае актуальнае пытанне: ці будзе зло вяршынстваваць?
Бяздумныя, падшыя, светлыя,
Поўсць на німбах расце, Замест сумлення — дубінка, I замест сэрца — касцет.
Уссядае мана на правым, Здрада — на левым крыле.
Рэдактарам кнігі «Быў. Ёсць. Буду» Караткевіча ў тыя гады быў пазначаны Рыгор Барадулін. Была гаворка, што хацелі адтуль нешта зняць, але мастак П. Драчоў зрабіў такі макет, што нічога не выкінеш; так і надрукавалі — на мяжы дазволенага.
Спявак бярэ на сябе вялікі цяжар. Ен намагаецца ўзняць дух народа, раскатурхаць бязвольную санлівую свядомасць, абудзіць гонар і годнасць.
Гэта не проста — стаяць на баку праўды. Зразумела, што спявак як ніколі раней адчувае боль за Айчыну. Адзін з галоўных вершаў Караткевіча «Дзе мой край» дае адказ: «Там, дзе людзі ніколі не будуць рабамі».
Аптымізму надае габрэйскі матыў: «I веру, веру без сумнення, што будзе жыць і мой народ».
Як мае быць, у праграме багата лірыкі. Рамантычна і задумліва гучыць раманс «Укруг месяца туманнае гало». Звыштонкая мелодыя «Мора гранітныя хвалі» пераносіць слухачоў у светлыя месцы і выклікае моцныя апладысменты.
Раней складзеная песня пра Венеру нагадвае пра спрадвечны кодэкс гонару беларускага шляхціца:
Адзінае, што ёсць на свеце: Сумленне, братэрства, каханне.
Э. Дзвінская
«Наша слова», 26 траўня 2010 года
«Чэрэмшына» і Вайцюшкевіч: «Тое, што на сэрцы»
Беларускі спявак Зміцер
Вайцюшкевіч выдаў сумесны альбом з гуртам «Чэрэмшына» пад назвай «Тое, што сэрцы». Выканаўца кажа, што гэта плён шасцігадовай супрацы з фолкавым ансамблем з Падляшша.
Чарговы блокбастар ад Вайцюшкевіча, толькі ён міжнародны. Дыск называ-
ецца: «Тое, што на сэрцы» Тодар і «Чэрэмшына». «Чэрэмшына»— гэта польскі ансамбль, удзельнікі якога жывуць на самай мяжы з Беларуссю на Падляшшы ў мястэчку Чэрэмха. Дыск ствараўся на працягу пяцішасці апошніх гадоў, мы доўгаяго рыхтавалі і запісалі ў мінулым годзе. У асноўным, песні Вайцюшкевіча і беларускія народныя.
Прэзентацыя дыска «Тое, што на сэрцы» пройдзе ўвосень пры падтрымцы амбасады Польшчы ў Беларусі. У Мінску дыск можна будзе набыць у краме галерыі «У нескладовае». Ён будзе ўяўляць з сябе багата аздобленае выданне з буклетам. Мяркуецца зладзіць прэм’еру дыска і на Падляшшы.
«Радыё Рацыя»
05.08.2010
9
Дзеля суседства і ўзаемапаразумення паміж народамі
Прадстаўляючы беларускую культуру ў розных краінах на далёкіх кантынентах, беларускі артыст узбагачае сябе ведамі культурных пластоў.
У такіх вандроўках спявак усталёўвае грунтоўныя кантакты з музыкамі, прадзюсарамі, фатографамі, мастакамі. Ён сустракаецца з сусветна вядомымі зоркамі, амбасадарамі, грамадскімі дзеячамі і дзеячамі культуры першай велічыні, прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў замежжы.
Зміцер Вайцюшкевіч удзельнічае ў фэстах з насычанай і разнастайнай праграмай: канцэртах, фотавыставах, спектаклях, кінапаказах, дыскусіях. Усе мерапрыемствы нязменна праходзяць у перапоўненых залах і выклікаюць вялікую цікавасць удзельнікаў і прадстаўнікоў прэсы.
У сяброўстве розных народаў і культур нараджаюцца новыя супольныя музычныя праекты. Яны спрыяюць добрасуседству і ўзаемапаразуменню, служаць паяднанню народаў.
«Гэта быў творчы культурны эксперымент, важны для слухачоў у нашых краінах, — адзначыла, згадваючы альбом «Месяц і сонца», спадарыня Масако Тацумі. — Я нічога не навязвала артыстам, a прадастаўляла поўную свабоду выбару, акрэсліўшы толькі выкананне некалькіх твораў».
Спявак бярэ ўдзел у Днях беларускай культуры, у канцэртах салідарнасці з Беларуссю, удзельнічае ў праектах «Музыкі свету ў падтрымку Беларусі», у дабрачынных акцыях «Вялікі аркестр каляднай дапамогі».
Ён верны свайму кірунку, ідзе па ім упэўнена, смела, эксперыментуючы і адкрываючы новае. Перш за ўсё, спявак цэніць вагу і сэнс роднага слова, верны нацыянальным традыцыям. У тым — яго пакліканне і місія ў сучаснай музычнай культуры. Спалучэнне паэтычных вобразаў з непаўторнымі мелодыямі надаюць яго творчасці своеасаблівую адметнасць.
«Абуджанае грамадства, — пісаў Сяргей Дубавец, — гэта зусім не абавязкова ўсе дзесяць мільёнаў беларусаў. Маральная большасць, што робіць гісторыю, звычайна складае статыстычную меншасць ад
усяго насельніцтва. Галоўнае, што гэтым людзям больш за ўсіх трэба, што яны бачныя іншым, што яны ўвесь час перадаюць іншым святло сваёй ідэі. На нейкае імгненне здаецца, што ў поле гэтага святла патрапіла ўся нацыя... Яно — прамень чыстай энергіі, што ахоплівае мноства народу. Гэта можна параўнаць з агульным уздымам публікі на рок-канцэрце. Зразумела, чаму абуджэнне грамадства ў Беларусі ў часы перамен ішло пад музыку рок-гуртоў, што з’явіліся тады па ўсёй краіне. Гэта было неверагоднае натхненне, няспынны рух, якім кіравала прамяністая зорка».
У клубе «Працоўня» ў Варшаве
УВаршаве адбыўся канцэрт беларускага музыкі Зміцера Вайцюшкевіча. Яго выступ у клубе «Працоўня» складаўся з песень розных гадоў, аднак Зміцер прэзентаваў частку новай праграмы на тэксты польскага паэта Рафала Ваячака, якую выконваў упершыню. На канцэрце пабываў Зміцер Гурневіч.
На канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча, якія даволі часта бываюць у Варшаве, сабралася вельмі шмат публікі, якая чула ягоныя песні ў жывым выкананні ўпершыню. Першая частка выступлення складалася з песень з праектаў «Цацачная крама», «Паравіны году», «Паравоз кахання» і апошняй кружэлкі на словы Уладзіміра Някляева «Танга з ружай». Маладая публіка напачатку вельмі нясмела рэагавала на ягоныя прапановы падпяваць, аднак пасля некалькіх хвілін жартаў ды жывога кантакту са слухачамі зала разам спявала ягоныя хіты.
Вялікай нечаканасцю было з’яўленне ў рэпертуары Вайцюшкевіча калыханак на словы Рыгора Барадуліна. Паводле беларускі, студэнткі Праграмы імя К. Каліноўскага ў Варшаве Людмілы Асіпенка, гэтая праграма стварыла асаблівую атмасферу свойскасці сярод прысутных ды выклікала шмат прыемных пачуццяў.
Л. Асіпенка: «Мне вельмі падабаецца імпрэза, таму што вельмі душэўная, набрыняла пэўным пачуццём, якое натхняе. Галоўнымі якасцямі, якімі Вайцюшкевіч здабывае поспех, я лічу перш за ўсё харызму, вялікую працаздольнасць і артыстычнасць. А ягоная артыстычнасць надзвычайная, як ён сябе паводзіць на сцэне, то ён у першую чаргу артыст, а не выканаўца. Ён больш тонкі і глыбокі чалавек, чым падаецца на першы погляд. Мне вельмі падабаюцца яго лірычныя песні з альбомаў «Паравоз кахання», «Паравіны году». Мне здаецца, што ў гэтых жанрах ён паказаў сябе найлепшым чынам такім, якім ён насамрэч ёсць. Але ён вельмі таленавіты і выразны ў фолк-стылі. Сёння ён выконваў калыханкі, і праз гэта я для сябе адкрыла новага Вайцюшкевіча».
У другой частцы выступу Зміцер выканаў частку песень са сваёй новай праграмы на словы польскага паэта Рафала Ваячака. На яго думку, Ваячак ды Маякоўскі больш цікавыя яшчэ і тым, што прадстаўляюць два розныя менталітэты. паколькі паходзяць з розных частак Еўропы.
Зміцер Вайцюшкевіч распавёў пра тое, што ў верасні пабачыць свет ягоная новая кружэлка «3 доўгай шуфляды», куды ўвойдуць нявыдадзеныя песні розных гадоў. Як удаецца Вайцюшкевічу выдаваць штогод па некалькі кружэлак і ў чым заключаецца яго феномен, адказвае сам выканаўца.
3. Вайцюшкевіч: «Я лічу, што напісаць 12 песень за год — гэта не цяжка для кожнага артыста: іх запісаць, выдаць, канцэптуалізаваць, зрабіць, прынамсі, добрую справу для беларускага кантэксту ў Еўропе паміж Усходам і Захадам — гэта няцяжка. Гэта не феномен Зміцера Вайцюшкевіча. Калі казаць пра прынцып, то гэта прыклад для іншых артыстаў, каб развівацца больш дынамічна. Я люблю тое. чым займаюся. На гэты моманту мяне шмат праектаў: і радыё, і музыка, і супольныя праекты з польскімі музыкамі. Варта хапаць момант у жыцці. Трэба радавацца, што ты нязвыклае для сябе можаш зрабіць, або, прынамсі, як з Ваячакам, паспрабаваць. Галоўнае не баяцца — гэта парада для маладых. Трэба рабіць, як Барадулін, — кожны дзень сваё. Трэба радаваццажыццю, такому, якое яно ёсць, — зусімі плюсамі і мінусамі».
Сп. Гражына: «Я не першы раз на канцэрце Тодара і, напэўна, не апошні. Гэта пакуль што адзіны артыст з Усходняй Еўропы, на канцэрты якога я хаджу вельмі часта. Ён прыцягвае сваёй разнастайнасцю: ад фолк-музыкі да лірычных песень. Ён вельмі харызматычны. Варта звярнуць увагу на тое, як добра ён камунікуе з публікай. I чалавек, які першы раз прыходзіць на яго канцэрт, успрымае яго як свайго сябра».
Першы раз на канцэрце Зміцера Вайцюшкевіча была беларуская студэнтка Вера. Яна падзялілася сваімі ўражаннямі аб канцэрце, зазначыўшы, што Вайцюшкевіч — гэта 100% беларускасці.
Вера: «Проста хочацца мець невялікі кавалачак Радзімы, Вельмі хочацца пачуць беларускую мову, асабліва калі яна такая сцёбная. I зараз я ганаруся, што сядзела з ім за адным сталом. А ці добра, што ён спявае ў некалькіх стылях? Ці гэта нядрэнна для музыкі? Я лічу, што гэта толькі добра. Усялякі спявак павінен быць розным. Ён павінен змяняцца».
Зм. Гурневіч
31.07.2006.
На Замкавай плошчы
УВаршаве адбыўся грандыёзны канцэрт беларускіх і польскіх музыкаў «Салідарныя з Беларуссю». Імпрэза была прымеркаваная да Свята беларускай незалежнасці.
«Stand up for your rights» — «Уздымайся за свае правы», — спяваў больш за 25 гадоў таму Боб Марлі. Песні сусветнавядомага ямайскага музыкі сталіся гімнамі свабоды і актуальныя
да гэтай пары ў многіх краінах свету, у тым ліку і ў Беларусі. Таму чарговы, другі ўжо канцэрт салідарнасці з Беларуссю адбыўся пад рытмы рэгі і пад бел-чырвона-белымі сцягамі.
На канцэрт «Салідарныя з Беларуссю» прыйшло больш за 7 тыс. чалавек. 3 беларускіх зорак на сцэне былі заўважаныя Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, Аляксандр Памідораў, Руся.
Л. Вольскі: «У мяне сёння сапраўднае адчуванне свята. Шмат людзей, бел-чырвона-белыя сцягі. Сапраўднае свята, і дзякуем палякам за дапамогу.
«А не шкада, што сёння не былі ў Беларусі?» — запыталі мы.
Л. Вольскі: «У Беларусі сёння не было канцэрта. Калі я мушу выйсці на вуліцу як правадыр народа, то я сябе не бачу такім палітычным правадыром. Каб у Беларусі быў хоць нейкі канцэрт, то я б адмовіўся ад удзелу ў польскім выступе. Тут не было варыянтаў, таму няхай мне прабачаць. Мы робім прэзентацыю сваёй культуры, гэтая імпрэза будзе транслявацца праз інтэрнэт, тэлебачанне. радыё, шмат хто даведаецца пра існаванне беларускай музычнай культуры».
3. Вайцюшкевіч: «Час ад часу мы граем у Беларусі, але такога маштабу канцэртаў, на жаль, няма. Прыемна бачыць, што Польшча салідарная з Беларуссю. Гэта не толькі добрая інвестыцыя ў сяброўства».
Зміцер Вайцюшкевіч не пагаджаецца са шматлікімі закідамі ў бок музыкаў, што ўзялі ўдзел у варшаўскім канцэрце. «Я ў першую чаргу музыка», — кажа Вайцюшкевіч.
3. Вайцюшкевіч: «Артыст павінен быць там, дзе ён патрэбен. Я быў сёння патрэбны ў Варшаве. Калі праз год я буду патрэбны ў Нью-Ёрку,
Сіднеі ці Парыжы, я буду ў Парыжы. Мы займаемся музыкай больш за 15 гадоў. Хто з беларускіх палітыкаў вытрымаў 15-гадовы стаж працы для Беларусі? Таму не трэба шукаць у беларускіх музыкаў другой лініі. Мы займаемся сваёй справай. Галоўнае, каб гэты канцэрт меў сваё фінальнае прадаўжэнне, каб гэтая салідарнасць мела вынік. Маю надзею, што праз год такі канцэрт адбудзецца на плошчы Каліноўскага».
На канцэрце можна было паслухаць і пабачыць шмат вядомых у Польшчы людзей: музыкаў, артыстаў, тэлезорак. Нам удалося паразмаўляць з найбольш папулярным польскім шоумэнам, кантравэрсійным вядучым аднаго з камерцыйных каналаў польскага тэлебачання — Кубам Ваявудзкім.
«Якія асацыяцыі выклікае ў вас слова Беларусь?» — запыталіся мы Ваявудзкага.
К. Ваявудзкі: «Я не вельмі люблю такія словы, як прыгожая краіна ці прыгожая прырода. Я не быў у Беларусі. Але я б хацеў, каб такія людзі, як я, ездзілі не толькі ў Рым ці Парыж, але і ў Беларусь ці на Украіну. Спадзяюся, што ў хуткім часе такія стэрэатыпы знікнуць адносна Беларусі і Украіны. Я хачу пажадаць беларусам, каб яны мелі такіх людзей, як у Польшчы мы мелі — Яна Новака-Езяраньскага, Леха Валенсу, каб мелі свой 1989 год. Каб вам удалося і ўсё было нармальна».
Як аднак аказалася, не ўсе вядомыя ў Польшчы людзі разважаюць стэрэатыпамі. Пра свае ўражанні ад паездкі ў Беларусь распавядае вядомы польскі музыка Сідней Поляк.
С. Поляк: «Я хачу, каб мы ў хуткім часе змаглі ездзіць свабодна ў Беларусь, а беларусы каб прыязджалі да нас. Тым, якія ўжо сталі на баку свабоды і дэмакратыі, я жадаю трываласці».
Канцэрт працягваўся каля чатырох гадзін, разам з беларусамі і палякамі бавілася шмат турыстаў. Таму можна спадзявацца, што ў свае краіны яны завязуць невялікі ўспамін пра Беларусь. Нагадаем, што другі па ліку канцэрт «Салідарныя з Беларуссю» арганізавала польская недзяржаўная арганізацыя «Вольная Беларусь» пры падтрымцы мэрыі Варшавы.
Зм. Гурневіч
26.03. 2007, 15:51 Польскае радыё для замежжа, polskieradio.pl
Беларускі артыст вачамі Анджэя Лойкі
Спявак Зміцер Вайцюшкевіч прыняў удзел у фотасесіі знакамітага польскага фатографа Анджэя Лойкі. На здымках Вайцюшкевіч у беларускім строі спраўляе сабе дудку, трымае ў руках гліняны кубак альбо проста сядзіць у задуменні.
Анджэй Лойка — адзін з самых вядомых фатографаў Польшчы. У снежні 2005 года ў прэстыжнай варшаўскай галерэі Staraja Kordegarda прайшла ягоная выстава фотакарцін, тэматыкай якіх было жыццё польскага сяла 50-100 гадоў таму. Але гэта сталася толькі пачаткам. Пасля Лойка дадаў да гэтага ля дзесяці фота, навеяных украінскімі
традыцыямі. Пазней прыйшла ідэя стварыць серыю фотаработ з польскімі народнымі інструментамі, у чым Анджэю дапамагае пані Марыя Памяноўска — кіраўніца «Польскага Ансамбля».
Якраз у той час у Варшаве праходзіў міжнародны фестываль апавядальнікаў гісторый. А ці магчыма распавядаць гісторыю без музыкі? Лойка запрашае да сябе ў майстэрню азіяцкіх удзельнікаў фэсту з іх незвычайнымі інструментамі і ў адмысловых, амаль казачных народных строях. Так распачалася праца над новым цыклам фотакарцін. У ім здымкі прадстаўнікоў дваццаці краін з чатырох кантынентаў. Сярод іх Ангола, Кітай, Эквадор, Нігерыя, Японія, Мексіка, Арменія, Індыя, Шры-Ланка, Украіна, Славаччына, далёкаўсходняя Расія — Алтай, Якуція, Сібір.
Натуральна, сп. Лойка не мог абмінуць сваёй увагай і бліжэйшую суседку — Беларусь. Такім чынам, напачатку снежня ён запрасіў беларускага артыста Зміцера Вайцюшкевіча прыняць удзел у фотасесіі. «Ідэя была — паказаць людзям хараство і адмысловасць народных строяў. Гэта не нейкі застыўшы жывапіс — гэта сапраўды цудоўнае і жывое мастацтва. Фотакарціны, маляваныя святлом і ценем,
стылізаваныя пад барока», — кажа Зміцер. На пытанне, як праходзілі здымкі, Вайцюшкевіч распавёў: «Усё было проста выдатна, адзінае — мне выдалі боты на два ці тры памеры меншыя, чым я маю. Давялося трываць».
Плануецца выданне вялікага, па-мастацку аздобленага альбома, a таксама выставы ў Польшчы і за яе межамі.
http: II music.fromby.net /
Песня італьянскіх партызанаў
Той факт, што песню «Бэла, чао!» спявалі ў Супраціўленні, дакументальна пацверджаны. Аднак вобласць распаўсюду песні была абмежавана Эміліяй — паміж балонскімі Апенінамі і раёнамі, кантралюемымі Монтэфіярына. Менавіта недзе там, у мадэнскіх Апенінах, нарадзілася песня «Бэла, чао!», згодна з легендай, і яе напісаў Hex­
Ta з партызан. Пра яго нічога не вядома, акрамя таго, што ён, па ўсёй відавочнасці, быў урачом ці фельчарам.
Тэкст падобны на народную песню Fior di tomba («Кветка на магіле»), Сёння існуе некалькі італьянскіх варыянтаў тэксту песні. Адрозненні ў іх не маюць прынцыповага характару. Напрыклад, «stamattina» (аднойчы рана) можа саступіць «una mattina» (аднойчы з раніцы). Паколькі апавяданне ідзе ад першай асобы, то, у залежнасці ад полу выканаўцы, змяняюцца формы мужчынскага і жаночага роду. Мелодыя «Бэла, чао» ўзятая са старажытнай дзіцячай песні.
Знаёмства масавай аўдыторыі з песняй «Бэла, чао!» адбылося на 1м Міжнародным фестывалі моладзі і студэнтаў, які праходзіў у Празе з 25 ліпеня па 16 жніўня 1947 года. Накіроўваючыся на фестываль, яе спачатку пелі ў цягніку былыя партызаны-эміліянцы, азатым вывучылі і ўсе астатнія дэлегаты. Яна гучала паўсюдна і ў самой Празе, стаўшы вельмі хутка адной з самых папулярных песень у свеце. Адразу ж пасля Пражскага фестывалю «Бэла, чао!» была перакладзена на іншыя мовы і яе можна было пачуць на міжнародных форумах у абарону міру і наступных фестывалях моладзі і студэнтаў.
У 60-я гады першымі прафесійнымі выканаўцамі папулярнай песні сталі італьянская спявачка Мільва і французскі акцёр, тасканец па паходжанню, Іў Мантан. Пазней яе спявалі вядомыя музыкі ва ўсім свеце. На Кубе «Бэла, чао!» стала традыцыйнай песняй моладзі, італьянскае «partigiano» было пры гэтым заменена на іспанскае «guerrillero». У Савецкі Саюз гэта песня была прывезена з Італіі ў 1963 годзе Муслімам Магамаевым, а Дзін Рыд, гарачая зорка часоў халоднай вайны, прыехаў з гэтай песняй у СССР ужо ў 1975 годзе.
Уздым папулярнасці песні адбыўся ў перыядстудэнцкіххваляванняў 1968 года, пасля чаго яе сталі звязваць з левым рухам. У тэкст песні быў даданы фінал: «Era rossa la sua bandiera... c’era scritto liberta».
Масако Тацумі:
«Мы розныя, але патрэбныя адно аднаму»
Грацыёзная і далікатная жанчына з выразнымі вачыма кіруе Цэнтрам японскай культуры пры дзіцячай бібліятэцы № 5 ва Уруччы ў Мінску. Мастацкія выставы, стварэнне музычных твораў на вершы вядомых японскіх паэтаў, паказ кімано, кампазіцый ікебаны, традыцыйныя цырымоніі піцця гарбаты і знаёмства з японскай кухняй адбываюцца з яе ініцыятывы. Яна застаецца вернай сваёй этнічнай радзіме і разам з тым шчыра любіць Беларусь. Праект «Месяц і сонца», які спалучыў японскую музыку з беларускай, быўзадуманы і ажыццёўлены па задумцы Масако Тацумі. Мы сустрэліся з гаспадыняй цудоўнага японскага асяродка ў Мінску і яе дачкой Юйэ.
— Масако-сан, скажыце, калі ласка, як даўно Вы прыехалі ў Беларусь?
— У турыстычным падарожжы я ўпершыню пабачыла Беларусь ў 1992 годзе, мне вельмі спадабаўся Мінск. У 1995 годзе я прыехала сюды ўдасканальваць расейскую мову на гадавым курсе ў БДУ і
пазнаёмілася з беларускай мовай. На радзіме я скончыла ўніверсітэт па спецыяльнасці «Сацыёлаг-педагог».
Мяне цікавілі сістэмы адукацыі ў розных краінах, у прыватнасці рэформы, якія адбываліся пасля перабудовы ў краінах СНД, таксама і ў вашай краіне. У тыя часы пачалі актыўна вывучаць родную мову ў гімназіях, школах. Тры гады я выкладала японскую мову на факультэце міжнародных адносін у БДУ.
Цэнтр японскай культуры быў створаны ў Мінску ў 1999 годзе пры дапамозе фонду «Чыра» і японскага інжынера Усуі Хіро. Цэнтр адчыніў свае дзверы для наведвальнікаў 9 верасня, у дзень вялікіх спадзяванняў і надзей, калі ў нас адзначаецца Свята хрызантэм. На адкрыцці прысутнічаў пасол Японіі сп. Ямасіта-сан.
Нашу дзейнасць падтрымліваюць шмат простых японцаў. Дзякуючы іх дапамозе мы набылі кнігі для бібліятэкі, дзіцячыя выданні, мастацкія вырабы. Японскія дзеці дораць беларускім аднагодкам свае кніжкі.
— Праз любоў да нашай зямлі і каханне да беларуса Вы засталіся тут назаўсёды?
— Так. Майго мужа завуць Сцяпан Бугайчук. Нас пазнаёміла мая сяброўка. Ён быў падобны на героя японскай легенды, мужнага стралка з лука Насу-На Ёйці. Сцяпан у маладосці быў дэльтапланерыстам. У 26 гадоў ён перанёс аварыю на дэльтаплане, але потым зноў вярнуўся ў спорт, цяпер займаецца стральбой з лука, працуе ў Sporting Clube, удзельнічае ў паралімпійскіх гульнях. Нашу дачку завуць Юйэ.
— У Вашых сяброўзЯпоніі чулыя сэрцы. Мы ведаем, што Вы дапамагаеце беларускім дзецям, якія пацярпелі ад наступстваў радыяцыйнага забруджання, перадаяце медыцынскую тэхнікуў дзіцячыя клінікі.
— Тэма здароўя дзяцей для нас вельмі актуальная. Мы, японцы, перажылі ўздзеянне радыяцыі, і ведаем, наколькі гэта сур’ёзна і мае працяг у наступных пакаленнях. Таму фонд «Чыра» дапамагае беларускім дзецям праходзіць даследаванне па стану ўтрымання радыенуклідаў у арганізме і прымаць неабходныя лекі, каб такія накапленні выводзіць. Вы ведаеце пра існаванне дзіцячай SOS-вёскі ў Бараўлянах. Мы супрацоўнічаем і сябруем з гэтай установай, выхавацелямі, хлопчыкамі і дзяўчынкамі, прыязджаем да іх улетку. Кожны год там праходзяць рэабілітацыю дзеці з Гомельскай вобласці.
Мы звязваемся саспецыялістамі з інстытута радыяцыйнай бяспекі «Белрад» і набываем для дзяцей прэпарат «Вітапект-2», каб яны за час адпачынку змаглі прыняць курс прэпарата для вывядзення радыенуклідаў з арганізма. Для Цэнтра дзіцячай хірургіі ў Мінску прадстаўнікі нашага фонду набылі тэхніку для лапараскапічных аперацый, і мы перадалі яе вашым дактарам. Такім чынам можна праводзіць больш малатраўматычных аперацый. Фонд «Чыра» перадае дзіцячыя кніжкі пра нашу краіну ў бібліятэкі, школы, шпіталі.
Разглядаючы экспанаты выставы, сярод якіх — карціны, папяровыя кветкі, ліхтарыкі, чароўныя парасон і веер, я запыталася ў Масако:
—А што гэта за агромністыя рыбіны побач з паветраным змеем?
— Карп — гэта сімвал хлопчыка, а Дракон — знак сапраўднага мужчыны. У нас існуюць традыцыі адзначаць дзень хлопчыкаў і дзень дзяўчынак, гэта датычыцца толькі дзяцей. Да 5 траўня кожная японская сям’я, дзе гадуюцца хлопчыкі, ставіць у двары слуп і падвешвае на яго каляровых карпаў. Яшчэ ў красавіку паветраныя карпы лунаюць па небе.
Дзень дзяўчынак — гэта 3 сакавіка. Для дзяўчынкі бацькі падрыхтоўваюць лялькі імператара з імператрыцай, прынца з прынцэсай, пры магчымасці — яшчэ і палац са слугамі.
Лічыцца, чым лепш убраныя лялькі, чым больш яны падобны на імператарскую сям’ю, тым больш шчаслівы і багаты будзе шлюб у дачкі. Але зранку 4 сакавіка ўсе каробкі з лялькамі прыбіраюцца, а калі яны застануцца пазней, то і дачушка, кажуць, можа застацца надоўга самотнай.
— Як нарадзіпіся ў Вас ідэі музычных праектаў?
— Я шмат разважала над тым, як зрабіць цікавай для беларусаў японскую культуру. Мне падалося, што праз музыку вы нас лепш зразумееце. Японцы спяваюць шмат песень на іншых мовах свету. Яшчэ ў нас добра знаёмыя рускія песні ў перакладзе, такія, як «Кацюша», «Тройка», «Вочы чорныя» і іншыя. Яны да таго папулярныя, што іх спяваюць у школе. Адабраўшы 10 добра вядомых японскіх песень, я зрабіла падрадковы пераклад. Дапамог Алесь Камоцкі, які стварыў беларускі літаратурны варыянт гучання твораў. Прадзюсар Юрась Цыбін думаў прапанаваць іх дзесяці беларускім музыкам.
Першая песня патрапіла да Зм. Вайцюшкевіча. Выканаўцу захапіў іх рамантычны накірунак, і ён сказаў: «Пакіньце ўсе творы мне». Пес-
ню «Радзіма» добра ведаюць японцы, яна гучала падчас правядзення Алімпійскіх гульняў у Нагана. Гэта своеасаблівы сімвал сяброўства паміж народамі.
— 3 Вашага запрашэння адбыліся канцэрты беларускага спевака ў Японііў 2008 годзе?
— Песні з альбома «Месяц і сонца» прагучалі на японскім радыё. Жыхарам нашай краіны было цікава іх паслухаць. Мы запрасілі Зміцера выступіць у сталіцы Токіа і ў горадзе Кіёта. У самалёце Зміцер паўтараў па-японску тэкст песні «Поўня», што я напісала яму на паперы. Мне хацелася, каб ён пабачыў на свае вочы прыгажосць нашай прыроды, акіян, горы, як цвіце сакура. Спявак наведаў два самыя буйныя астравы — Хансю і Сікоку, пабачыў гару Фудзіяма, вадаспады, самае вялікае возера Біва, рысавыя палі. У Кіёта жывуць мае бацькі, бабуля і дзядуля, сястра. Яны прыйшлі на канцэрт са сваімі сябрамі. Выступ атрымаўся вельмі цёплым, людзі не хацелі разыходзіцца дадому. У памяць аб нашай краіне спявак набыў сабе гітару.
— Пры Вашай дапамозе ў зале Саюза кампазгтараў адбыўся канцэрт, прысвечаны класіку японскай паэзіі Мацуо Басе.
— Паэзія Басе вельмі глыбокая. Мне падаецца, што спалучэнне старажытнай японскай паэзіі і музыкі сучасных беларускіх кампазітараў дае яскравы вынік. У аснове паэзіі вялікіх майстроў ляжаць галоўныя тэмы: любоў да Радзімы, адносіны да прыроды і людзей, чалавечыя пачуцці. Гэта робіць нацыянальную паэзію даступнай людзям іншай культуры.
— Ці не сумуеце Вы, знаходзячыся далёка ад роднай зямлі?
— He. Тут усё побач са мной. Я кожны дзень прыходжу ў маю маленькую Японію, бачу на карцінах выявы нашых гор, бурлівыя патокі рэчак, дрэвы ў квецені. Пераглядаю кнігі і раблю пераклады для дзяцей, слухаю музыку, праводжу экскурсіі.
Па сваёй працы адчуваю сапраўдную цікавасць беларусаў даЯпоніі і яе культуры. Мы розныя, але патрэбныя адно аднаму.
Гутарыла Э. Дзвінская
«Новы час>>, 20 чэрвеня 2008 года
«Я ехаў у Японію з адкрытым сэрцам»
Тодар распавёў карэспандэнту часопіса «Пра адпачынак» Любові Гаўрылюк.
— Мая вандроўка адбылася пасля сумеснай працы з Масако Тацумі (дырэктарам інфармацыйнага Цэнтра японскай культуры ў Мінску) у сувязі з выхадам альбома «Месяц і сонца», у склад якога ўвайшлі 10 папулярныхпесень
у перакладзе на беларускую мову. Да гэтага ніхто ва Усходняй Еўропе не рабіў такія версіі японскай музыкі: гэта погляд з Беларусі на іх традыцыйныя мелодыі. Калі мне сказалі: «Ты паедзеш у Японію», я нават не паверыў. Ды калі японцы штосьці кажуць, яны гэта робяць. Хаця і не адразу, але паездка атрымалася. Спачатку ў мяне прайшлі два канцэрты ў Кіёта, а потым мы праехалі па краіне, каля 1000 кіламетраў на поўдзень. Інфраструктура, дарогі, масты, свяшчэнная для японцаў гара Фудзіяма — усё гэта ўражвае еўрапейцаў. 3 улікам таго, што краіну пастаянна трасе, — яна неверагодная! Але самае вялікае ўражанне на мяне аказала прырода. Я спецыяльна не імкнуўся загадзя чытаць пра архітэктуру і помнікі, каб сфарміраваць уласную думку. Галоўнае для мяне — новыя ўражанні. Гэта праца будзе мець працяг. Цяпер мы думаем, у якім фармаце, хочам паехаць з квартэтам, пабываць у буйных гарадах — Токіа, Осака. Японцам важна, што іх культуру ведаюць і паважаюць у іншых краінах, яны ўважлівыя да таго, як іх успрымаюць. Адсочваюць прэсу. перакладаюць артыкулы. Нідзе, навату Польшчы, да PR майго альбома не адносіліся з такой сур’ёзнасцю.
— Чаліу можна навучыццаў японцаў?
— Шмат чаму. Добра было б навучыцца паважаць сваю культуру, сімволіку, мову — адно гэта шмат каштуе. У Японіі захоўваюцца храмы X стагоддзя, і нікога не здзіўляе, што яны «старыя». У звычайных японцаў лічыцца нармальным ведаць сваю радаслоўную да VIII стагоддзя. Добра было б навучыцца іх скрупулёзнасці, дакладнасці ў дэталях. у быце.
Японцы паважаюць дзяцей і старэйшых па ўзросце — і гэта нам было б нядрэнна пераняць. I заўсёды яны выконваюць свае абяцанні.
Японцы не баяцца вучыцца. Гэта рыса ў іх ёсць, прычым у розных сферах жыцця. Калі іх пра што-небудзь распытваюць, яны самі рады распавесці пра свае гарады і сваю культуру. Чым больш распытваеш — тым спакайней і гасцям, і самім гаспадарам.
Сярод гатэляў можна выбраць еўрапейскі альбо традыцыйны японскі. Такія, як вы бачыце ў кіно, — пустыя пакоі з цыноўкамі, перасоўнымі шырмамі, — нам трапляліся на поўдні краіны. На ўзбярэжжы акіяна ў гатэлях ёсць невялікія лазні на гарачых крыніцах.
Японская кухня мне спадабалася ўся: ад розных гатункаў рысу, кісла-салодкіх сліў да разнастайных далікатэсных сушы і сашымі. Больш чым два тыдні я не трымаў у руках відэлец і нож. Зараз часта ўзгадваю японскую ежу, а японцам, якія пабывалі ў Беларусі, падабаецца наша кухня. I італьянскую кухню яны таксама любяць.
У рэлігійным сэнсе Японія — зусім іншая цывілізацыя. Тут прытрымліваюцца спавядання сінтаізму і будызму. У сінтаістаў 8 мільёнаў багоў. Адным словам, там іншае, прыгожае жыццё са сваім парадкам.
Я прызвычаены дзейнічаць інтуітыўна, па натхненню. Калі я прыглядаўся да Масако-сан, то адчуваў, што ў яе паводзінах ёсць Вышэйшая справядлівасць і праўда, і нават часам яе пабойваўся, — сказаў Зміцер рэжысёру відэафільма «Цікавае жыццё», які адлюстроўвае дзейнасць Цэнтра японскай культуры ў Мінску, Таццяне Матыгінай.
«Пра адпачынак», май-чэрвень 2008
На здымку: мост паміж астравамі Хансю і Сікоку.
Фота з архіва Масако Тацумі
3 вышыні Эйфелевай вежы
Беларускія незалежньм артысты паступова пашыраюць геаграфію сваіх паездак. Ужо звыклыя канцэрты айчынных рок-гуртоўу Польшчы ды Украіне. Але, пэўна, далей за ўсіх глядзіць Зміцер Вайцюшкевіч. Летась ён паехаў з канцэртамі ў Японію, а сёлета выпраўляецца ў міні-тур па Францыі. Выканаўца распавёў «Радыё Рацыя», чым ён збіраецца зацікавіць жыхароў Парыжа, Тулузы і Нансі. Беларускі выканаўца выпраўляецца ў Францыю 11 сакавіка 2009 года. Цягам некалькіх дзён у яго запланавана некалькі канцэртаў у Парыжы і Тулузе. Вайцюшкевіч кажа, што збольшага едзе не сябе паказаць, а ўлюдзей павучыцца.
— Для мяне канцэрты ў Францыі маюць асаблівы сэнс, бо я туды паеду найперш вучыцца. Па некалькі канцэртаў адбудзецца ў Парыжы і Тулузе, да ўсяго запрасілі даць канцэрт у Нансі ў лютым 2010 года.
— Шмат хто з айчынных выканаўцаў з задавальненнем бы выстутў у Парыжы, але лічаць тое за немагчымае. Як Вы туды трапілі?
— На самай справе, не толькі нас клічуць. Там ужо выступалі «Гурзуф» і «Нагуаль». Там ёсць суполка з французскіх студэнтаў, што цікавяцца Беларуссю, якая называецца «Белпраект». I яны пакрысе раскручваюць гэтую ідэю знаёмства з нашай краінай, бо сапраўды важна, каб пра нас не думалі, што мы частка Расіі, скажам.
— Ці могуць канцэрты беларускіх гуртоў у Францыі вырасці за межы кавярняў?
■—Ясна, што могуць. Проста і нам, артыстам, трэба ведаць дакладна, чаго б мы хацелі. Бо можна зрабіць такі канцэрт у Парыжы, як ОНТ ладзіла ў Варшаве — нагнаць туды невядома каго, французскіх камуністаў ды іншых, і будзе ўражанне, што супераншлаг. Каб працаваць на французскіх пляцоўках, трэба ўваходзіць у іх асяродак, прычым з матэрыялам цікавейшым ці хоць бы на ўзроўні мясцовага. Галоўнае не спяшацца. бо ў часы «KR1WI» я хацеў стаць імгненна папулярным у Берліне. Трэба спакойна рабіць сваю справу, і калі хочаш — то будзеш.
Сяргей Будкін
«Радыё Рацыя», Мінск
Сакавік 2009
Парыж гаворыць: «Беларусь!»
На працягу тыдня ў Парыжы праходзіў фэст «Мы гаворым — Беларусь!», які быў прымеркаваны да традыцыйнага Дня беларускай салідарнасці, што праводзіцца ў 16-ы дзень кожнага месяца. Фэставая праграма ўключала ў сябе больш за дзясятак культурных і грамадскіх мерапрыемстваў, якія адбываліся ў розных залах французскай сталіцы.
Дні салідарнасці з Беларуссю,
якія штомесяц праводзяцца грамадскімі. палітычнымі і культурнымі арганізацыямі ў Еўропе і Паўночнай Амерыцы, у апошні час перайшлі са статусу лакальных акцый у статус буйных грамадска-культурных мерапрыемстваў. У іх прымае ўдзел усё больш палітыкаў, грамадскіх дзеячаў і дзеячаў культуры першай велічыні.
Варшаўскі канцэртрок-музыкаўу падтрымку Беларусі з удзелам Анджэя Вайды; выступ беларускіх акцёраў і музыкаў на сцэне Шведскага каралеўскагатэатра; праект «Музыкі свету ў падтрымку Беларусі», які стартаваў з выступу ў Мінску тройкі вядучых еўрапейскіх дзі-джэяў; прэзентацыя п’ес беларускіх драматургаўу Нью-Ёрку, якая праходзіла пад патранажам Тома Стопарда—гэта толькі няпоўны пералік апошніх культурных падзей, што праводзяцца ў рамках Дня салідарнасці.
Фэст «Мы гаворым — Беларусь!» паспрабаваў пазнаёміць парыжан не толькі з прадстаўнікамі беларускай контр-культуры, але і далучыць французаў да дыскусіі аб тым, якімі могуць быць узаемаадносіны паміж Беларуссю і Францыяй; як могуць дапамагчы прадстаўнікі французскага грамадства ў справе вяртання дэмакратыі ў Беларусь; наколькі цікава для Францыі беларуская культура.
Праграма фэсту была насычанай і разнастайнай: фотавыстава, спектакль, канцэрты, кінапаказы, дыскусіі. Усе мерапрыемствы нязменна праходзілі ў перапоўненых залах і выклікалі вялікую цікавасць парыжан.
Канцэрты Зміцера Вайцюшкевіча з яго «\VZ-Orkiestra» і Касі Камоцкай адбыліся з аншлагамі і былі падтрыманыя авацыямі на працягу ўсяго выступу беларускіх музыкаў. Напярэдадні іх выступу адбыўся паказ прац беларускага кінарэжысёра-дакументаліста Юрыя Хашчавацкага. Французская публіка, якая цалкам запоўніла залу «Дома Еўропы і Усходу», прагледзела працоўны матэрыял новага фільма рэжысёра «Плошча Каліноўскага». Пасля паказу гледачы не адпускалі рэжысёра на працягу дзвюх гадзін, закідваючы яго пытаннямі.
На працягу ўсяго часу фэсту ў Парыжы працавалі дзве фотавыставы, якія знаёмілі французаў з жыццём і людзьмі Беларусі. Адна з іх — выстава прац фотамастака Джэфа Баніфацына — пазнаёміла парыжан з партрэтамі вядучых дзеячаў нефармальнага мастацтва Беларусі.
Кульмінацыяй фэсту стаў паказ спектакля «Свабоднага тэатра» «Пакаленне Jeans», які праходзіў у тэатры Theatre-Studio, што з’яўляецца рэзідэнцыяй «Свабоднага тэатра» ў Заходняй Еўропе. На сцэне менавіта гэтагатэатра на вясну запланаваныя першыя вялікія гастролі тэатра ў Парыжы, падчас якіх будзе паказана каля 20 спектакляў «Свабоднага тэатра».
Кажучы пра ўражанні ад спектакля, Крысціян Бенэдэцці сказаў: «Падчас падзення Берлінскай сцяны я быў у нямецкай сталіцы, і ўсе мы стаялі ў чарзе за абломкам сімвалатаго часу, які абрушыўся. Тады кожны з нас атрымаў на памяць па кавалачку Турмы. Падчас спектакля «Пакаленне Jeans» мне працягнулі джынсавую стужку, і я зразумеў, што гэтым разам атрымаў у падарунак кавалачак сапраўднай Свабоды».
Парыжскі праект стаў магчымы шмат у чым дзякуючы энтузіязму дырэктара праекта Ганне Дзідзье, якая не ўтойвала валанцёрскую аснову акцыі: «Перавага беларускага праекта—у яго прастаце: мінімальная колькасць сродкаў і максімум вынаходлівасці. Акрамя таго, усё адбылося дзякуючы духу салідарнасці, які панаваў паміж арганізатарамі, удзельнікамі праекта і парыжскай публікай. Мы ведалі, што зможам закрануць сэрцы парыжан, але не маглі выказаць здагадку, што іхувага і падтрымка будуць настолькі гарачымі».
Па матэрыялах інтэрнэту
20.11.2006
Фэст «Be Free» — быць вольным — наша права!
Адназ найбольш яскравых падзей беларускай рок-музыкі 2008 года адбылася на тэрыторыі Украіны 9-10 жніўня ў слаўным сваёй гісторыяй і традыцыямі горадзе Львове. Там пад патранатам Дьвоўскай гарадской рады (і гэта, як высветлілася, вельмі важна для беларусаў!) адбыўся вялікі міжнародны рок-фестываль «Be Free» — «Быць вольным».
Яго ўдзельнікамі сталі больш за 30 калектываў з Украіны, Беларусі, Польшчы і Францыі. А колькасць гледачоў, якія патрапілі на канцэрты фэсту ў парку імя Б. Хмяльніцкага і на плошчы Рынак, па прыблізных падліках пераваліла за дзесяць тысяч!
Трэба аддаць належнае арганізатарам фэсту з беларускага боку — Еўрапейскаму радыё для Беларусі, Беларускай Музычнай Альтэрнатыве, маладзёвай ініцыятыве «СтудФармат», а з боку гаспадароў — Саюзу ўкраінскай моладзі, — якія выбралі менавіта Львоў месцам правядзення фэсту «Be Free».
Бо гэты горад з’яўляецца носьбітам сапраўднага Украінскага Духу, традыцый вольнасці і «обіріжного» стаўлення да роднай мовы. Гэта пераканаўчы прыклад, у першую чаргу, для маладых беларускіх рокераў, якія, бывае, сумняваюцца ў правільнасці абранага, беларускамоўнага шляху. Такі моўны патрыятызм львавян акрыляў гасцей фэсту, дысцыплінаваў тых, хто не вельмі трымаўся сваіх каранёў. Для іншых жа моўнага бар’еру паміж беларусамі і ўкраінцамі Львова абсалютнане назіралася. Гэтаяшчэадзін аргументна карысць Львова, як месца правядзення «Be Free»...
3 гаспадароў адзначу вельмі прафесійнае выкананне і самабытнае пераасэнсаванне нацыянальнай тэмы ў рок-музыцы, якое прадэманстравалі ўкраінскія гурты «Інкунабула» і «Гайдамакі». Іх цудоўныя выступы наводзілі на думку, што ўкраінскія і беларускія музыкі маюць шмат агульнага ў тым, што тычыцца пошукаў адметнасцяў у межах сваіх нацыянальных рок-школ. Але была заўважна і розніца, якая вызначаецца становішчам рок-музыкі ў нашых краінах.
Потым, калі пляцоўка парку Б. Хмяльніцкага была цалкам запоўнена слухачамі, сцэна была прадстаўлена выканаўцам «цяжкага»
адгалінавання беларускай рок-музыкі. 3 выступу Алеся Памідорава пачаўся сапраўдны фестывальны ўздым і паяднанне душ прыхільнікаў року! I цудоўна, што гэтае свята братэрства музыкантаў і слухачоў з розных краін падтрымалі і польскі гурт «Rockaway», і французы з гурту «Vladivostok», беларускія каманды «Znich», «Zygimont Vaza», «Zet», i ўкраінскія зоркі з гурту «Гайдамакі».
Іх намаганнямі фэст набыў новы маштаб і гучанне цэнтральнаеўрапейскай музычнай сустрэчы. 1 гэтаму факту не перашкодзіў нават лівень, які на завяршэнне першага дня «Be Free» абрынуўся на слухачоў. У большасці з іх яшчэ больш замацавалася ўпэўненасць, што заўтра трэба ісці ў парк зноў, каб вітаць незвычайнае музычнае відовішча і яго ўдзельнікаў...
Наступны, больш сонечны дзень абяцаў новыя музычныя сустрэчы, але на гарадской плошчы Рынак. Там павінны былі выступіць гурты фолкі медыевальнай накіраванасці, таксама калектывы, якія выступаюць у акустычным варыянце. Таму вядучы фэсту Алесь Круглякоў на сцэну першай запрасіў Насту Някрасаву, якая прадставіла ў гэты дзень уласны фолк-праект. Пакуль яго праграма яшчэ не поўнасцю сфарміравалася канцэптуальна. Але тое, што музыкі ў пошуку, відавочна. Таму выступ Насты Някрасавай выклікаўу слухачоў толькі пажаданні поспехаўу абраным музычным накірунку.
Фолкавыя спевы на фестывальнай сцэне змянілі акустычныя рок-н-ролы, блюзы і востра-сацыяльныя зонгі ад Андрэя Плясанава і гурту «P.L.A.N.». I хоць Андрэй і яго нязменныя музыкі гралі «непадключанымі», гук на сцэне набыў сакавітую рок-н-рольную афарбоўку. Гэтаадбілася наўспрыманні іх музыкі: слухачы пусціліся ў скокі, падпявалі Плясанаву, актыўнанабывалідыскі «P.L.A.N.» і іншых беларускіх гуртоў. 3 цікавасцю былі сустрэты выступы фолк-гуртоў больш мадэрновай і эксперыментальнай накіраванасці. Маю наўвазе творчасць дуэта «ЯК» і гурту «Джамбібум», якія выканалі песні са сваіх новых альбомаў «Хоха» і «Жавароначкі».
Але сапраўднае свята для львавян, якія ў гэты дзень прыйшлі на фэст, пачалося, калі на сцэну былі запрошаны лідар медыевальнай сцэны Беларусі гурт «Стары Ольса». Трэба адзначыць, што сустрэча з «жывым» выкананнем «Старога Ольсы» — гэта доўгачаканы падару нак для беларусаў Львова. Як адзначыў адзін з актыўных дзеячаў беларускага руху ў Львове Сяржук Горбік-Нехамец, гэтую сустрэчу з музыкай знанага гурту яны чакалі вельмі даўно і вельмі задаволены магчымасцю
пачуцьтыя кампазіцыі, якія вядомы ім падысках. Асабліва зацікавіла львавян балада «Бітва пад Оршай», у якой праслаўляецца вядомы ў Беларусі і ва Украіне князь Канстанцін Астрожскі.
Улюбёнцам украінскай публікі стаў артыстычны і выкшталцоны Зміцер Вайцюшкевіч сасваім гуртам «WZ-Orkiestra». I гэта зразумела, бо Зміцер — вядомы выканаўца як беларускіх песень, так і блізкіх ім украінскіх. Асабліва памежнага палескага рэгіёна. Падчас выступлення Зміцера плошча Рынак была запоўнена найбольш і жыхары горада адчынялі вокны сваіх кватэр, каб лепш была чуваць цудоўная музыка беларускага выканаўцы...
Праўда, трохі пазней вокны давялося прычыняць, бо на сцэну выйшлі гурты значна больш гучныя, хоць даволі арыгінальныя. Гэта тычыцца беларусаў з «Litvintroll» і гурту з Івана-Франкоўска «Кораллі». Аб’ядноўвала іх не толькі магутная гітарная «падкладка» ў гучанні, але і выкарыстанне старадаўніх народных інструментаў: беларускіх дудаў і гуцульскай трэмбіты адпаведна. Беларускі гурт выконваў «металічны» рок з сярэднявечнымі акцэнтамі, украінцы — рытмічны этна-фанк пад завадныя гуцульскія рытмы-«каламыйкі». А паміж выступам гэтых каманд сваё баявое майстэрства прадэманстравалі ўкраінскія ваяры з рыцарскага клуба «Чорны Галнч».
Пакуль музычна-тэатральная дзея, якая адбывалася наплошчы Рынак, блізілася да завяршэння, як у парку культуры імя Б. Хмяльніцкага распачаўся фінальны канцэрт фэсту «Be Free» — «Быць вольным». Яго распачалі выступленні ўкраінскага гурту «Ху4», вядомых у Беларусі каманд IQ-48, «Mauzer». Далей зайгралі польскія музыкі з гурту «Metanoia», якія трапілі на фэст праз удзел у конкурсе маладых выканаўцаў Rocko-Go. Дарэчы, сваю праграму польскія выканаўцы вялі па-беларуску.
3 асаблівай увагай слухачы аднесліся да твораў знакамітай «Крамы», якая ў гэты дзень выконвала толькі хіты. Трэба было адчуць, стоячы ў сярэдзіне натоўпу, як большасць слухачоў падпявае «Краме» і іх песням «Камендант», «Будзь разам з намі», «Выпі са мной да дна», «Хавайся ў бульбу». Адзін з актыўных прадзюсараў фэсту, лідар гурту «ULIS» Слава Корань, не зважаючы на каласальную стому ад фестывальнай мітусні, на сцэне быццам бы пераўтварыўся ў новага чалавека. Радаваў цудоўнымі кампазіцыямі, якія былі «расквечаны» віртуознымі пасажамі яго гітары. Зразумела, найбольшы поспех мела этапная кампазіцыя музыканта «Радыё Свабода».
Што тычыцца яшчэ аднаго знакамітага ўдзельніка фэсту — гурту «Neuro Dubel», то гэтым разам Аляксандр Кулінковіч і яго калегі аддалі перавагу сваёй роднай мове, што вельмі спадабалася і беларусам, і ўкраінцам.
Завяршалі фэст улюбёнцы ўкраінскай публікі, добра вядомыя ў Беларусі музыканты гурту «Тартак». Лідар каманды Сашко Палажынскі перад выкананнем кампазіцыі «Не жадаю» папрасіў ва ўкраінскіх слухачоў прабачэння за тое, што іх любімы твор гучыць не на роднай мове, у беларусаў за тое, што па-беларуску песня будзе не зусім дакладнай па тэксту і вымаўленню. Але Сашко выканаў «Не жадаю» так дакладна, што гэты варыянт кампазіцыі ўжо можна лічыць класікай беларускага рэпа, хоць і «ўкраінскага гатунку».
Анатоль Мяльгуй
«Новы час», 2008 год
Спатканне з беларусамі ЗША
Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» аказала арганізацыйную дапамогу ў правядзенні сустрэчы беларусаў Амерыкі з беларускім спеваком Зміцерам Вайцюшкевічам. Канцэрі артыста прайшоў 4 снежня 2009 года ў грамадскай зале сабора Святога Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку.
Пра свае ўражанні ад сустрэчы і ад канцэрта распавядае сам выканаўца: «Зала. у якой я выступаў, дастаткова вялікая. Яна была амаль уся запоўненая. Можа, не зусім шчыльна. бо людзі не чакалі, што я прыеду. Я з’явіўся як гром сярод яснага неба. Вельмі прыемна было, што былі і людзі сталага веку, і вельмі шмат моладзі, і таксама афіцыйныя асобы, якія працуюць пры пасольстве ці ў
ААН, дакладна не магу сказаць. Уражанні засталіся вельмі пазітыўныя. Мяне добра прымалі, пасля канцэрта накармілі вельмі смачнай яешняй. Гэта была вельмі цікавая паездка. бо мы ж у прынцыпе мала што ведаем пра жыццё беларусаў у Амерыцы. А тут была магчымасць сустрэцца ў жывую».
«Адным з першых, хто нёс беларускае слова на замежным радыё, быў выхадзец з Наваградчыны, прафесар Янка Запруднік, які жыве ў ЗША. Яго перадачы на гістарычныя тэмы былі заўсёды змястоўнымі, дапамагалі тым, хто іх слухаў, пазнаваць мінулае і сучаснае нашага народа. Як адзначаў сакратар беларускіх грамадскіх арганізацый у Саўт-Рыверы Міхась Сенька (ураджэнец мястэчка Новы Свержань на Стаўпеччыне), праз пяць дзясяткаў гадоў знаходжання ў эміграцыі, для яго беларуская дзейнасць заўсёды з’яўлялася патрэбай душы. той нябачнай нітачкай, якая лучыла яго з Радзімай.
У суладдзі з нацыянальнымі традыцыямі Бацькаўшчыны імкнуліся працаваць у эміграцыі прадстаўнікі розных катэгорый беларускай інтэлігенцыі. Творчасць многіх з іх пакінула адметны след, унесла каштоўны ўклад у мастацкую спадчыну беларускага народа. Хтосьці далёка ад Радзімы ствараў музычныя творы, у якіх гучалі мілыя сэрцу родныя матывы, хтосьці маляваў партрэты славутых людзей, адкла-
дзеныя з юнацкіх гадоў краявіды Беларусі, займаўся нацыянальнай вышыўкай.
У 60-я гады ў амерыканскім горадзе Нью-Джэрсі Уладзімірам Бычкоўскім, выхадцам з Петрыкаўскага раёна, быў створаны першы беларускі эстрадны аркестр у замежжы. Ён праіснаваў 25 гадоў. У яго выкананні гучалатолькі нацыянальная музыка...»
У час выступленняў у ЗША Зміцер выконваў песні самага рознага кшталту, з розных альбомаў. Шмат спяваў патрыятычных песень. «Былі і жартаўлівыя песні, і сумныя, і душэўна-чуллівыя. He ўсе беларусы Амерыкі мяне добра ведаюць, таму трэба было паказаць, чым я займаўся апошнія дзесяць год. Так што гэта быў, так бы мовіць, канцэрт-знаёмства».
«Пасля вяртання з гастрольнай паездкі па ЗША Тодар прыйшоў у Тэатр беларускай драматургіі і прапанаваў гледачам і сябрам з кампаніі «Будзьма» невялічкі спектакль, які складаўся з некалькіх частак: філасофскай развагі «Дарогі» на вершы Уладзіміра Някляева, драматычных «Зорак» на вершы Рыгора Барадуліна і лірычна-жартаўлівай песні «Суседка» на верш Г. Бураўкіна», — адзначыў музычны крытык Анатоль Мяльгуй.
Па матэрыялах інтэрнэту
«Для мяне важна будаваць мост паміж Амерыкай і Беларуссю»
Вядомы беларускі музыка Зміцер Вайцюшкевіч у рамках праграмы «International Visitor Leadership» правёў тры тыдні ў ЗША і дзеліцца сваімі ўражаннямі.
— Нашае знаёмства з Амерыкай адбывалася цягам трох тыдняў — з 14 лістапада па 6 снежня. За гэты час мы даведаліся. што яна з сябе ўяўляе з пункту гледжання культуры. Галоўны прынцып: ты ўкладаеш уласныя грошы ў любы культурны праект, табе скасоўваюць падаткі. Гэта былі тры тыдні, насычаныя сустрэчамі, адкрыццямі, новымі людзьмі, гатэлямі, самалётамі, машынамі. Мы наведалі пяць гарадоў: Вашынгтон — сталіцу, Сіэтл на паўночным захадзе ЗША, Канзассіці ў Цэнтральнай Амерыцы, Новы Арлеан на поўдні і Нью-Ёрк на ўзбярэжжы Атлантыкі.
— Гэта было Ваша першае падарожжаў Злучаныя Штаты?
— Так, я быў у Амерыцы ўпершыню, і мне вельмі там спадабалася. Амерыканцы любяць вялікія машыны, канкрэтыку, упэўненасць у сабе і энергічны лад жыцця. Гэта датычыцца і музыкі. Мне як музыку было цікава, што слухаюць амерыканцы. Я быў прыемна ўражаны, што паўсюль, нават у звычайных прадуктовых крамах, гучыць якасная музыка. Яна грунтоўная, і ў ёй няма легкадумнага налёту. Канешне, немагчыма падагульняць. бо Амерыка ўся розная. Напрыклад, Канзассіці —гэтасталіцадругой эпохі амерыканскагаджазу. 1 гэтаўнікальнае месца, радзіма Паркера, павольна памірае. А ў Новым Арлеане жывуць вельмі вясёлыя людзі, нягледзячы на тое, што яны пакутавалі праз ураган Катарыну ці калісьці былі абцяжараныя барацьбой за правы чорных. Яны гэтага не хаваюць, наадварот, кажуць і спяваюць аб гэтым. I мне гэтая рыса характару ў арлеанцах вельмі падабаецца.
— Значыць, добрую музыку варта слухаць у Новым Арлеане?
— Новы Арлеан — найпрыгажэйшы горад Амерыкі і, бадай, самы вясёлы. Нават на вуліцы можна пачуць шмат музыкаў самага высокага ўзроўню. Калі хочаш адарвацца, паслухаць цікавую музыку і пасядзець у рэстарацыі, дзе сядзелі Нікалас Кейдж ці Брэд Піт, трэба ехаць у Новы Арлеан. У Амерыцы гэта так натуральна, што ў кожнай, нават самай непрывабнай кавярні сядзела якая-небудзь зорка. Са знакамітасцю і сёння можна спаткацца ў звычайнай кавярні: амерыканская эліта ча-
ста п’е каву. Для нас гэта гучыць трошкі шокава: як можна ў простай кавярні ўбачыць Луі Рыда ці, скажам, Джона Траволту?
— А ці добра амерыкані(ы ведаюць тых, хто жыў з імі побач?
— Амерыка ў гэтым сэнседзіўная краіна. Напрыклад. мы наведвалі Сіэтл. Кажуць, што гэта радзіма гранжу. Аднак амерыканцы часам гэтага не ведаюць. Былі на магіле Джымі Хендрыкса — легендарнага амерыканскага гітарыста. Пра яго таксама не шмат хто ведае. Калі кажаш, што ён тут, чуеш у адказ здзіўленае пытанне: «Really?» А ўвогуле, Сіэтл — прыгожы індустрыяльны горад, дзе над пэўным раёнам увесь час лятаюць «Боінгі»: іх там выпрабоўваюць. Горад вядомы і тым, што недалёка ад яго жыве Біл Гейтс: мае над возерам вялізную дачу.
— Пераканаліся ў тым, што Амерыка — краіна кантрастаў?
— Так, напрыклад, у Вашынгтоне насупраць Белага дома можа сядзець дзед з дрэдамі, апрануты ў парваныя джынсы, вельмі падобны да Бога Джа. Ён — мясцовая легенда, якую ўсе фатаграфуюць. Прычым ён не патрабуе за гэта грошай і спіць тут жа, на лаўцы, нікому не замінаючы і нічога не парушаючы. Альбо насупраць таго ж Белага дома можа стаяць намёт, дзе жыве жанчына, якая нечага дамагаецца. Калі жанчыне трэба сысці, яе падмяняе сябар. У намёце заўсёды Hex­Ta ёсць: і ў залеву, і ў спёку. А Нью-Ёрк — гэта горад, які ніколі не спіць. 3 аднаго боку, Нью-Ёрк уражвае. Мы былі на Брадвеі, хадзілі на мюзікл «Чыкага», сустракаліся з тэатраламі, якія цікавяцца ў тым ліку і беларускім тэатрам. Я выступаў перад беларускай дыяспарай у царкве. У гэтым горадзе вельмі насычанае культурнае жыццё. 3 іншага боку, самае галоўнае, і не толькі ў Нью-Ёрку, а ў любым іншым амерыканскім горадзе, — выбіраць раён, па якім можна хадзіць. У кожным горадзе ёсць пэўныя вуліцы, на якія лепш не выходзіць: цябе могуць абрабаваць ці збіць. Амерыка не самая бяспечная краіна. Там нямала паліцэйскіх, і яны працуюць па шчыльным графіку, як у амерыканскім кіно. Да законапаслухмяных грамадзян паліцэйскія ставяцца вельмі добразычліва. Так, каля Белага дома з імі часта фатаграфуюцца турысты.
— Падчас Вашага падарожжа Амерыка пачала рыхтавацца да святаў...
— Мы якраз трапілі на Thanksgiving day. Дзень, калі ўсе адно аднаму дзякуюць. Гэта сямейнае свята, калі амерыканцы едуць да сваіх бабуль, дзядуляў ці бацькоў, каб сустрэцца ўсёй сям’ёй, з’есці святочнага індыка і даволі весела правесці час, штосьці ўзгадаць, памаліцца Богу.
У Нью-Ёрку мы жылі літаральна за сто пяцьдзясят метраў ад 5-й авеню і вельмі блізка ад галоўнай ёлкі Амерыкі. У першы дзень нават мелі праблемы з пропускам. бо, калі ўсталявалі ёлку, павінна было адбыцца яе ўрачыстае адкрыццё, і вуліцы заблакавалі. За некалькі тыдняў да Каляд каля кожнай крамы ці рэстарацыі з’яўляецца «зазывала», які са званочкам у руках спявае калядныя песні «Jingle Bells» ці «I Wish You a Merry Christmas!» Яны запрашаюць зайсці i набыць што-небудзь. У гэты час у Амерыцы пачынаюцца вялікія распродажы, sales, падчас якіх адбываюцца сапраўдныя штурмы гіпермаркетаў. У савецкія часы так штурмавалі ГУМ альбо ЦУМ, калі з’яўляліся імпартныя рэчы. Увогуле, амерыканцы ўвесь час нешта набываюць. Для іх — гэта частка жыцця, яны так прызвычаіліся.
— Амерыканцы вядомыя ва ўсім свеце тэмпам свайго жыцця, у якім прытрымліваюцца прынцыпу: «Хто паспеў, той і з ’еў». Наколькі гэта адчувальна?
— Сапраўды, гэта можна адчуць і ў прамым, і ў пераносным сэнсах. Сярод іншага, амерыканцы прызвычаіліся вельмі хутка есці на вуліцах. Паход у рэстаран звычайна нешта каштуе. Можна паабедаць ад 50 даляраў і да бясконцасці. А можна і за 10 даляраў мець абед. Калі за маленькім столікам акрамя цябе будуць сядзець дзед з бабуляй — для Амерыкі гэта не страшна. Кожны сам сабе, ніхто нікому не перашкаджае, у рот не глядзіць, але адначасова і не адгароджваецца. 3 еўрапейскай кухняй таксама праблем няма. Мы і боршч елі, і салату з буракоў, і ўкраінскі аліўе, і грэчку — гаспадыня адной з рэстарацый з Урала прыехала. Амерыка — тая краіна, дзе можна знайсці ўсё: хочаш — найлепшую французскую кухню, хочаш — італьянскую, японскую ці кітайскую. Патрапіўшы ў гіпермаркет, я таксама быў шакаваны разнастайнасцю асартыменту. Я быў шмат дзе: і ўяпонскіх, і ў нямецкіх, і ў французскіх гіпермаркетах. Там таксамаўсяго багата, але ў амерыканцаў гэтага ў сотні разоў больш. Гэта тычыцца ў першую чаргу зеляніны, садавіны, агародніны, морапрадуктаў і кулінарных вырабаў.
— А крызіс не паўплываў на разнастайнасць гэтага выбару?
— Амерыканцы шмат кажуць пра крызіс. Нам не пашанцавала: мы прыехалі ў год, калі ў Амерыцы крызіс, але нам так не падалося. 3 аднаго боку, я разумею, што жыць там не проста. Так, адзін паркінг у цэнтры Вашынгтона каштуе шэсць даляраў за гадзіну. У нас — тры тысячы рублёў. Вядома, скажуць, што ў іх зарплаты вышэйшыя, але
там і машын у дваццаць разоў больш. У Амерыцы шмат багатых людзей, а гэта дае магчымасць сярэдняму класу адчуваць сябе больш вольна эканамічна. 3 іншага боку, я ўпершыню ў жыцці бачыў творы Эль Грэка, Веласкеса, Гоі, Шагала ў арыгінале. Для мяне Амерыка застаецца найбагацейшай краінай у свеце. Краінай, дзе магчыма ўсё.
— Так званая «амерыканская мара»?
— Людзі часта едуць у Амерыку за няспраўджанымі марамі. Там усё нашмат прасцей і, адначасова, усё нашмат складаней. Пытанне не толькі ў грашах. Ты павінен праявіць цікавасць да таго, да чаго імкнешся. Тады будуць і грошы, і прапановы, і мара спраўдзіцца. Людзі там цікавыя. Гэта першае, што важнаў любой краіне. Адразу кідаецца ў вочы. што абсалютнане знаёмыя людзі даволі добразычліва вітаюцца паўсюль: у гатэлі, у краме, калі ты ідзеш па вуліцы... Хтосьці скажа, што гэта «дзяжурная» ўсмешка. Магчыма. Аднак гэта прыемна і для чалавека-чужынца, які ўпершыню ў Амерыцы, вельмі важна.
— А ці адчуваеш сябе чужынцам у «краіне эмігрантаў»?
— Наведваючы гарады, якія былі запланаваныя праграмай, мы рабілі перасадкі ў Чыкага, Даласе і іншых месцах. У аэрапортах і ў гарадах вельмі шмат людзей розных нацыянальнасцяў. Гучыць шмат моваў: і мексіканская, і партугальская, і польская. У Новым Арлеане я нават бачыў помнік эмігрантам. У гэтым сэнсе ў ЗША я адчуваў сябе вельмі камфортна.
— Настолькі камфортна, каб там жыі(ь?
— Мне вельмі спадабалася Амерыка, але гэта не азначае, што я хацеў бы там жыць. Мне хацелася б быць у гэтай краіне турыстам, чалавекам, якому цікава мець справу з амерыканцамі.
— Напрыклад, супольны праект?
— Для мяне важна будаваць мост паміж Амерыкай і Беларуссю, адсюль — туды. Дзеля гэтагане трэба кідацьусётут і жыць там. Дзеля гэтага дастаткова чытаць вершы амерыканскіх паэтаў, пазнаёміцца з кімсьці і ездзіць у госці. Жыць там паўгода, хадзіць у крамы, гатаваць сабе ежу, знаёміцца з краінай, набываць музычныя інструменты, выбар якіх вельмі вялікі. Туды варта ездзіць, каб глядзець, вучыцца. Мне ў Амерыцы дасягаць чаго-небудзь ужо запозна. Мой шоу-бізнес, мая песня — тут.
Гутарыла Яна Шыдлоўская «Турызм і адпачынак», 2010
Любоў і павага да прыроды — галоўная частка шведскай душы
Дні культуры Беларусі ў Швецыі прайшлі 23-26 лютага 2010 года. Пра гэта паведамлялася на санце аднаго з ініцыятараў мерапрыемства — шведскай арганізацыі Forum Syd, мэта якой — міжнароднае супрацоўніцтва дзеля справядлівасці ў глабальных пытаннях. Што да супрацоўніцтва Forum Syd з Беларуссю, то, паводле аднаго з лідараў арганізацыі Анікі Холмберг, галоўны прыярытэту гэтым напрам-
ку — падтрымка грамадзянскай супольнасці ў краіне.
У праграме «Беларускіх дзён» былі семінары, практыкумы ды культурныя вечарыны. У мерапрыемствах узяла ўдзел міністр па справах ЭЗ Й. Біргіта Ульсан. Сярод беларускіх удзельнікаў знаходзіліся актывісты няўрадавых арганізацый. Менавіта «правы чалавека і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі» сталі адной з галоўных тэмаў мерапрыемства.
25 лютага 2010 года на сцэне папулярнага Hugos kafe ў старажыт-
ным універсітэцкім горадзе Упсала, непадалёк ад Стакгольма, даў канцэрт беларускі музыка Зміцер Вайцюшкевіч.
Мерапрыемства праходзіла ў межах «Дзён Беларусі ў Швецыі». Як засведчыў адзін з арганізатараў «Дзён», кіраўнік праваабарончай ініцыятывы Ostgruppens Марцін Угла, запрашэнне ў Швецыю «легенды сучаснай альтэрнатыўнай беларускай музыкі» было невыпадковым.
«Летась увосень Зміцер прыняў удзел у нашым праекце — выпуску музычных кружэлак «Messages from Belarus». Гэта своеасаблівая акцыя падтрымкі свабоды няўрадавых арганізацый у Беларусі», — сказаў шведскі праваабаронца. Пасловах МарцінаУглы, Вайцюшкевіч зрабіў на шмат каго добрае ўражанне як музыка, «да таго ж ён быў неверагодна смешным». Зміцер Вайцюшкевіч выступіў з канцэртам у Стакгольме.
Акрамя канцэртаў у межах «Дзён Беларусі» ў Швецыі праходзяць семінары, прысвечаныя свабодзе СМІ, праблемам «Усходняга партнёрства», стасункам паміж Еўразвязам і Беларуссю, так званыя «workshops» — мерапрыемствы для прадстаўнікоў няўрадавых арганізацый, падчас якіх абмяркоўваюцца гендарныя пытанні, прабле-
мы экалогіі ў Швецыі і ў Беларусі. Пра свае ўражанні ад наведвання Швецыі Зміцер распавёў журналістам:
«Швецыя — невялічкая паўночная краіна, якая менш за стагоддзе ператварылася з жабрацкага прымітыўнага сельскагаспадарчага краю ў адно з самых сучасных грамадстваў дабрабыту ў свеце.
Любоў і павага да прыроды — цэнтральная частка шведскай душы. У нашых паўночных суседзяў існуе старажытны, унікальны ў сусветнай практыцы закон, які дае магчымасць усім без выключэння свабодна знаходзіцца на ўлонні прыроды — ставіць намёты, збіраць грыбы, кветкі, ягады, купацца. Гэтае права распаўсюджваецца нават на прыватныя тэрыторыі, умова адна — каб вас не было відаць з дома ўладальніка. Прынцып, які ляжыць у аснове гэтага, — «свабода ў спалучэнні з адказнасцю» — вядомы ўсім і кожнаму. Людзі не павінны забруджваць прыроду, пакідаць смецце, ламаць голле дрэваў абавязаны дбайна ставіцца да вогнішчаў. На міжнародным узроўні Швецыя даўно і актыўна працуе над пытаннямі глабальнай экалогіі ў рамках ААН.
На самай поўначы знаходзіцца агромністы лапландскі свет: голыя скалы, нізкарослыя лясы, моцныя вятры. Скандынаўскія горы цягнуцца на поўдзень уздоўж Заходняй мяжы краіны, быццам хрыбетнік, які аддзяляе Швецыю ад Нарвегіі.
Ля ўсходняга ўзбярэжжа Швецыі знаходзяцца дзве вялікія выспы — Готланд і Эланд. унікальныя сваім хараством: з шыпастым вапняком берагоў, квяцістымі лугамі і верасовымі пусткамі, якія пераліваюцца багаццем фарбаў, якое звычайна можна сустрэць толькі на паўднёвых шыротах. На поўдні краіны месціцца Сконтэ — самая багатая і ўрадлівая сельскагаспадарчая правінцыя краіны, дзе гойдаюцца раўніны, мякка перакочваюцца ўзгоркі, шумяць лісцем лясы і мілямі цягнуцца пясчаныя пляжы.
Тыпова шведскай можна назваць рэдкае і супярэчлівае спалучэнне амаль экстрэмальнай мадэрнасці і для многіх іншаземцаў дзіўнай і экзатычнай замілаванасці прыродай і простай культурнай спадчынай. Шлях «залатой сярэдзіны», — так шведы кажуць пра свой народ, які цэніць кампраміс, узаемапаразуменне, заўсёды выбірае меншае з двух ліх. Яны маюць грамадства з меншай эканамічнай розніцай паміж класамі, чым у іншых, блізкіх па развіццю краінах».
Зміцер Вайцюшкевіч запісвае новы альбом на вершы вядомых шведскіх паэтаў Кэнэта Клемэца, Крыстафера Леандаэра, Катарыны
Фростэнсан у перакладзе набеларускую мову. Вершы шведскіх паэтаў насычаныя свежым паветрам, пошукамі свабоды асобы і свайго «я».
Адна з аўтараў, Катарына Фростэнсан, паэтэса, драматург, жыве ў Стакгольме, сябра Шведскай Акадэміі. Крыстафер Леандаэр, паэт і крытык, які напісаў кнігу пра Марселя Пруста, нарадзіўся ў Стакгольме, а жыве ў Мінску.
Кэнэт Клемэц, народжаны ў 1964 годзе ў Готрэры, жыве і працуе ў Гэтэборгу. У 90-я гады ён выдаваў часопісы «Худыні» і «Шэхерэзадэ», удзельнічаў у паэтычнай сябрыне «Вундэрбаўм», якая мела на мэце абнаўленне шведскай паэзіі для сцэны.
Па матэрыялах інтэрнэту
Аўтары-складальнікі:
Анатоль Мяльгуіі — беларускі журналіст і музычны аналітык, былы старшыня рок-клуба «Няміга». Аўтар сумесных з В. Мартыненкам кніг «Праз рок-прызму» (Нью-Ёрк: БІНІМ, 1989), «222 альбомы беларускага року і не толькі...»(Мінск: Медысонт, 2006). Сябра ТБМ, сябра клуба «Спадчына». Узнагароджаны медалём Чэшскай Рэспублікі імя Масарыка.
Эла Дзвінская (Оліна) — беларуская журналістка. Нарадзілася ў Віцебску ў 1965 годзе. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Супрацоўнічае з газетамі «Новы час», «Наша слова», «Народная воля» і іншымі выданнямі. Сябра Рады ТБМ імя Ф. Скарыны, сябра Руху «За Свабоду».
Павал Севярынец — пісьменнік, незалежны беларускі журналіст, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Нарадзіўся ў Оршы ў 1976 годзе. Скончыў геаграфічны факультэт БДУ. Аўтар кніг «Ды-джэі Адраджэння» (1998), «Пакаленне Маладога фронту »(2002), «Нацыянальная ідэя» (2005), «Брату »(2007), «Лісты з лесу» (2007). Лаўрэат літаратурнай прэміі Беларускага Пэнцэнтру імя Алеся Адамовіча, прэміі «За свабоду думкі».
У кнізе таксама выкарыстаны артыкулы, інтэрв’ю і рэцэнзіі Вітаўта Мартыненкі, Сяргея Будкіна, Зміцера Гурневіча, Генадзя Кеснера, Зміцера Падбярэзскага, Міхася Скоблы, Яны Ілліной, Вальжыны Корсак, Яны Шыдлоўскай і іншых. Фотаздымкі з архіва Зміцера Вайцюшкевіча, Анатоля Мяльгуя, Арцёма Лявы, Глеба Лабадзенкі, Элы Дзвінскай, Канстанціна Гарэцкага, Януша Кордэля, Анджэя Лойкі і іншых. Дызайн рэкламнай старонкі — Канстанціна Гарэцкага.
Укладальнікі кнігі ўдзячныя ўсім аўтарам тэкстаў і фотаздымкаў. Вялікі дзякуй спадарыні Масако Тацумі за падтрымку гэтага выдання!
Спіс літаратуры:
1. Караткевіч, У. Зямля пад белымі крыламі / Уладзімір Караткевіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1977.
2. Барадулін, Р. Збор твораў: у 5-і т. /Рыгор Барадулін. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1996-2002.
3. Бураўкін, Г. Выбранае / Генадзь Бураўкін. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1998.
4. Бураўкін, Г. Паміж зоркай і свечкай / Генадзь Бураўкін. — Мінск : Бацькаўшчына, 2000.
5. Севярынец, П. Нацыянальная ідэя / Павал Севярынец. — Вільня : Інстытут беларусістыкі, 2008.
6. Бацька наш Нёман / уклад. Я. Хвалей. — Мінск : Юнацтва, 2001.
7. Мяльгуй, А. 222 альбомы беларускага року і нетолькі / Анатоль Мяльгуй, Вітаўт Мартыненка. — Мінск : Медысонт, 2006.
8. Камоцкі, А. Глыбіня дажджу / Алесь Камоцкі. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2007.
9. Барадулін, Р. Парастак радка, галінка верша / Рыгор Барадулін. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1987.
10. Ясень, М. Пнсьмо нз 45-го / Мнханл Ясень. — Мннск, 2005.
11. Яна і я : зборнік паэзіі. — Мінск : Радыёла плюс, 2005.
12. Колас, Я. Сымон-музыка / Якуб Колас. — Мінск : Кнігазбор, 2007.
13. Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. — Мінск : БелЭН, 1996-2004.
14. Лыч, Л. Міжнацыянальныя дачыненні на Беларусі / Леанід Лыч. — Мінск : Галіяфы, 2009.
15. Караткевіч, У. Быў. Ёсць. Буду / Уладзімір Караткевіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1986.
Альбомы
Цацачная крама (2001) — песні пра краму, дзе прадаюцца цацкіжывёлы, на вершы Леаніда Дранько-Майсюка
Балады (2002) — песні на народныя тэксты і з часткова народнай музыкай
Паравіны году (2003) — песні на вершы Алеся Камоцкага
Паравоз каханьня (2004) — песні на вершы Рыгора Барадуліна
MW (2005) — песні па-руску на вершы Уладзіміра Маякоўскага
Месяц і сонца (2005) — песні на японскія вершы, перакладзеныя на беларускую мову
Танга з ружай (2006) — песні на вершы Уладзіміра Някляева
Песьні з доўгай шуфляды. Нявыдадзенае (2006) — песні, якія не трапілі на ранейшыя дыскі
Калыханкі (2007) — сумесны музычны праект разам з Дзіцячым фондам ААН UNICEF
Liryka (2007) — песні на вершы Генадзя Бураўкіна
Тое, што трэба (2008)
Мой сябра анёлак (2009)
Беларуская песня (2010)
Супольныя праекты і складанкі
Палац «Палац» (1994)
Палац «Дарожка» (1996)
KRIWI «Хэй-лёлі» (1996)
KRIW1 «Затуманам» (1997)
Палац «Лепшае» (зборнік, 1999)
KRIW1 «Людзям...» (1999)
Народны Альбом (1997)
Я нарадзіўся тут (2000)
Сьвяты вечар (2000)
Personal Depeche (2002) — «I Want You Now»
Бывайце здаровы. Bella Ciao (2004)
Скрыпка дрыгвы
Прэм’ер Тузін 2005 (2005) -— «Вясновы дзень», «Я ішоў да цябе» Прэм’ер Тузін 2006 (2006) «Дарога», «Сьвята ў вёсцы» «Народны альбом live» (канцэрт, CD, 2007)
У Сеціве
Афіцыйны сайт Зміцера Вайцюшкевіча www.todar.net
Livejournal Зміцера Вайцюшкевіча
Старонка Зміцера Вайцюшкевіча на West Records
Фестывалі: У складзе «Палаца»— «Басовішча» (Гродэк, Польшча, 1992, 1995-1997), «Tanz und Folkfest» (Рудольштат, Германія, 1994), «Азія Даўысы» (Алматы, Казахстан, 1995), «Маладзечна» (Маладзечна, 1995-1997); у складзе «KR1WI» — «Dzwieki Роіпосу» (Польшча, 2008), «Fete Des Cultures» (Люксембург, 2002), «Radio MultiCulti Party» (Берлін. 2002), «Pogranicze» (Франкфурт-на-Одэры, Германія, 2002).
Узнагароды: У складзе «Палаца» — «Традыцыі і сучаснасць» (лепшы фолк-праект) на «Рок-каранацыі 1996»; у складзе праекта «Народны альбом» — «Альбом года» на «Рок-каранацыі 1998»; у складзе «KRIWI» — «Традыцыі і сучаснасць» (лепшы фолк-праект) на «Роккаранацыі 1997», «Гурт года» (галоўная ўзнагарода) і «Кліп года»(«3а туманам») на «Рок-каранацыі 1999»; у складзе праекта «Я нарадзіўся тут» — «Падзея года» на «Рок-каранацыі 2001»; сола — «Традыцыі і сучаснасць» (лепшы фолк-праект) і «Музыка года» на «Рок-каранацыі 2001», «Незалежная музыка» — «Альбом года» на «Містэрыі гуку 2006» (па выніках продажу сярод беларускіх выканаўцаў), «Спеўная паэзія» (за альбом «Танга з ружай») на «Рок-каранацыі 2006».
Узнагароды «Experty.by»: Альбом «Тое, што трэба» патрапіў у топ-10 па версіях «Experty.by» і «Вялікага журы» па выніках 2008 г.
Беларуская песня
У лад зімір К араткевіч
Дзе мой край
Дзе мой край? Там, дзе вечную песню пяе Белавежа. Там, дзе Нёман на захадзе помніць варожую кроў, Дзе на ўзвышшах Наваградскіх дрэмлюць суровыя вежы 1 вішнёвыя хаты глядзяцца ў шырокі Дняпро.
Ты ляжыш там, дзе сіняя Прыпяць ласкава віецца, Дзе Сафія плыве над Дзвіною, нібы карабель...
Там, дзе сэрца маё з першым крокам, як молат, заб’ецца, Калі б нават сляпым і глухім я прыйшоў да цябе.
Што сляпым? Нават мёртвым успомню высокія зоры, Над ракою чырвонай і цьмянай палёт кажаноў, Белы ветразь на сініх, на гордых, як мора, азёрах, 1 бары-акіяны, і неба — разлівы ільноў.
Дзе мой край? Там, дзе людзі ніколі не будуць рабамі, Што за поліўку носяць ярмо ў безнадзейнай турме, Дзе асілкі-хлапцы маладымі ўзрастаюць дубамі, А мужчыны, як скалы, — ударыш, і зломіцца меч.
Дзе мой край? Там, дзе мудрыя продкі у хвоях паснулі,
Дзе жанчыны. як радасны сон у стагах на зары, А дзяўчаты, як дождж залаты. А сівыя матулі, Як жніўё з павуціннем і добрае сонца ўгары.
Там звіняць неўміручыя песні на поўныя грудзі, Там спрадвеку гучыць мая мова, булатны клінок.
Тая гордая мова, якую й тады не забудзем, Калі сонца з зямлёю ў апошні заглыбяцца змрок.
Ты — наш край. Ты — чырвоная груша над дзедаўскім домам, Лістападаўскіх знічак густых фасфарычная раць, Ты — наш сцяг, што нікому, нікому на свеце, нікому He дамо абсмяяць, апаганіць, забыць ці мячом зваяваць.
Мы клянёмся табе баразной сваёй першай на полі
I апошняй раллёй, на якую ўпадзём у журбе.
Мы клянёмся табе, што ніколі,
Ніколі,
Ніколі,
Так,
Ніколі не кінем.
He кінем, He кінем цябе!
Анатоль Acтрэйкa
Нёман
Музыка Н. Сакалоўскага
Ой, Нёман, і песня, і слава Народу майго і зямлі.
Магілаю ворагам цеснай He раз твае хвалі былі.
Рака наша слаўная Нёман, Чысцейшая чэрвеньскіх рос, Хто мар не ўплятаў у твой гоман, Табе хто пашаны не нёс?
Ой, Нёман, ой, бацька мой Нёман, Як сонца, як дзень дарагі, Касцямі звяроў ды шалёных Усланы твае берагі.
А бераг высокі і роўны, Жарсцвяны і крыты лазой.
Нясеш тыя грані чароўна Блакітнаю хваляй сваёй.
Ой, Нёман, ой, бацька любімы, Як сонца, як дзень дарагі, Садамі цудоўнай Радзімы Твае расцвілі берагі.
Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч
Я нарадзіўся тут
Я нарадзіўся тут —
У краіне пад шэрым небам.
Я нарадзіўся тут —
У краіне бульбы, калгасаў і чорнага хлеба.
Я нарадзіўся тут —
У краіне прапіскі і скручаных кранаў.
Я нарадзіўся тут —
У краіне сотняў парушаных храмаў.
Прыпеў:
Радзільня, дзіцячы садок, Школа ды інстытут.
Я нарадзіўся тут, I я буду жыць тут.
Я нарадзіўся тут —
Дзе білет у адзін бок —
Гэта шанец для тых, хто нязгодны.
Я нарадзіўся тут —
Я тут жыву, і мне тут яшчэ не ўсё роўна.
Я нарадзіўся тут,
Таму гэта — мая краіна.
Я нарадзіўся тут —
На пяць стагоддзяў пасля Францішка Скарыны.
Прыпеў.
Я нарадзіўся тут, Дзе нараджацца было небяспечна.
Я нарадзіўся тут,
Дзе ўсе да ўсяго прывыкаюць, але мне гэта Недарэчна.
Я ведаю, што
Паслязаўтра на нашых калгасных палетках
Замест пустазелля й палыну
Ўзыдуць белыя і чырвоныя кветкі.
Адам Русак
Бывайце здаровы
Бывайце здаровы, жывіце багата, А мы ўжо ж паедзем дадому, дахаты.
У зялёнай дуброве мы начаваць будзем
1 вашае ласкі вавек не забудзем.
У вашай гасподзе шырокае поле, Няхай жа на шчасце цвіце ваша доля!
На рэчках на вашых бурлілі каб воды, Каб плавалі з крыкам гусей карагоды.
Каб жыта у полі трубою вілося, Каб сала у хаце кубламі вялося.
Штодзень у капусце каб плавала шкварка, Да шкваркі часінай вялася б і чарка.
Яшчэ вам жадаем прыбытку у хаце
Hi мала, ні многа — штогод па дзіцяці.
He будзем у крыўдзе яшчэ і на тое, Калі пашанцуе — на год і па двое.
Дарогу ж мы знаем да вас, ягамосьці, I ездзіць мы будзем да вас часта ў госці.
Эй, хто на адведы, эй, хто на радзіны — Вазіць караваі па дзве паўасьміны.
Рыгор Барадулін
Зоркі нашыя
Зоркі нашыя ў небе без нас Пазнаёміліся выпадкова, Мы якраз на зямлі ў гэты час Прашапталі спрадвечнае слова.
Зоркі нашыя ў небе без нас Шчырасцю незямной пакляліся, Мы якраз на зямлі ў гэты час Зазірнулі ў прадонныя высі.
Зоркі нашыя ў небе без нас Весці нас па зямлі захацелі, Мы якраз на зямлі ў гэты час Думалі аб патайным вяселлі.
Зоркі нашыя, толькі б не згас Позірк ваш і ўначы, і ў блакіце I апошнюю сцежку для нас Велікодным святлом асвяціце.
Рыгор Барадулін
Гаспадыня
Я прашуся ў парабкі да Вас, Гаспадыня Зорнага палаца, Клапаціцца, каб агонь не згас, — Незямная і зямная праца.
Ваш палац, ён з мрой маіх аб Вас, 1 агонь — пасаг ад бліскавіцы, Блаславіла мілавіца час, Каб палацу шчасцем засяліцца.
Сподзеў любіць грэцца ля агню, Што з нябёс абнізіўся на долы, Навальніца чуе цішыню, Сам сябе суцешыць сум вясёлы.
Здольны той жыццём рызыкаваць, Хто прыйшоў у гэты свет, каб закахацца. Я прашуся ў парабкі да Вас, Гаспадыня Зорнага палаца.
Рыгор Барадулін
Актрыса
Над сонмам гледачоў Вы светла панавалі Самотнаю душой, саперніца жыцця.
1 захлыналі ўсіх пяшчоты Вашай хвалі, 1 неслі ў акіян святога забыцця.
Ад рэўнасці да Вас сябе губляла мэта, 1 рэкі ўсе назад да Вашых ног цяклі, I перайначыць лёс валадара й паэта Вы позіркам адным з усмешкаю маглі.
Згаралі залі ўсе ад воплескаў гарачых. Паклоннікі ніжэй схіляліся ў журбе, Ігралі каралёў, манашак ці жабрачак, Ды толькі не змаглі сыграць адно сябе.
Шалёны поспех — хітры пан,
Ды Вы яго перахітралі,
I зоры ў зайздрасці згаралі, I палатнеў тэлеэкран.
Уладзімір Някляеў
Святлана
Тваё імя саткана са святла, 3 маіх юначых сноў яно саткана. Я так хацеў, каб ты ў мяне была, I ты ўвайшла ў жыццё маё, Святлана.
Прыпеў:
Святлана — зорка мая ясная, Святлана — ясная, нязгасная, Святлана — небам калыханая, Святлана — любая каханая.
Жыццё пражыць — не поле перайсці, Па ім ідуць, узяўшыся за рукі, I мы пайшлі з табою па жыцці, I павялі па ім дзяцей і ўнукаў.
Цвілі сады, і падала лісцё,
I вечар гас, і ранак разгараўся, Налюбаваўся ўсім я за жыццё, Адной табою не налюбаваўся.
Радзіма
Пераклад з японскай Алеся Камоцкага
Гульні дзіцячыя, рэчка і лес
Мне упрыгожваюць лепшыя сны.
Ва ўспамінах аб мінулым па Радзіме сум жыве Мроямі светлымі вечнай вясны.
Час няўмольна там старыць матуль
I успамінамі кліча дзяцей.
Дождж і вецер там такія ж, сонца свеціць, як усюль, Толькі чамусьці там неба бліжэй.
Веру, што здзейсніцца мара мая —
Тымі мясцінамі ціха прайсці.
I адчуўшы, як чакала мяне родная зямля, Больш не шукаць сабе новых мясцін.
Свята ў вёсцы
Пераклад з японскай Алеся Камоцкага
У вёсцы гаспадараць барабан з дудой, Збіраемся на свята ўсёю грамадой, Дон-дон, дзілі-дон-дон.
Дзячым Бога, славім Бога песняю сваёй!
Даў сёлета нам Божа шчодрыя палі, I мы з цяжкай працай справіцца змаглі. Дон-дон, дзілі-дон-дон.
Пасля працы танцы скачуць па ўсёй зямлі.
А ў свеце. дзякуй Богу, восень і спакой, Ёсць што на стол паставіць доўгаю зімой. Дон-дон, дзілі-дон-дон!
Дзячым Бога, славім Бога песняю сваёй!
Невядомы японскі аў map
Сын мора
Пераклад А. Камоцкага
Прабеглі па пагорках сосны да вады, Хвалі белай пенай змылі з берага сляды. Вось з коміна пускае дым малы дамок. Я сын мора, я жыву тут, гэта мой куток.
3 морам я ад нараджэння, з самых першых дзён. Мора раніцай будзіла і дарыла сон.
Баяў хвалямі мне казкі мудры акіян, I яго паветрам дыхаў на ўсе грудзі я.
Пах мора — нібы водар кветкі медавой,
Бор паслухаць маю песню стаў вакол сцяной, Разам з ветрам падпявае голасу майму.
Мы глядзім на мора разам і пяём яму.
А калі сядаю ў човен і вяслом сваім Спрытна хвалю рассякаю на шляху марскім, Нібы кветка, расцвітае зноў душа мая.
Я сын мора, тут гуляю, як па садзе, я.
Адам Русак
Толькі з табою
Толькі з табою мне хочацца быць, Толькі з табою.
Радасць, і гора, і шчасце дзяліць Толькі з табою.
Ранняй часінай к табе я лячу,
Позняй парою,
Толькі к табе прыхіліцца хачу
Сэрцам, душою.
Выйсці у поле, дзе нівы шумяць,
Там, за ракою, Першую зорку на небе спаткаць Толькі з табою.
Гэтак не страшны цяжкія пуці
Будуць з табою,
Гэтак ісці неразлучна ў жыцці Толькі з табою.
Алесь Камоцкі
Ты прымусіла пець
Ты прымусіла пець абарваныя струны, Ды стаміліся пальцы, ўзяўшы першы акорд, I сама цішыня ўсміхнулася сумна, А пасля быў уздых, а за ім быў паўтор.
I чаму тая песня раптоўна узнікла Запрашэннем патанчыць сярод летняга сну? I ад гэтае песні так цяжка адвыкнуць, 1 ужо немагчыма не кратаць струну.
1 нябачны матыў раздае свае ноты Таямнічаю хваляй сляпога цяпла.
I мінаюць імгненныя летнія ночы, I апошняя раніца не надышла.
Г енад зь Бураў кін
Суседка
Калі раніцай вёдрамі ляскала
I да рэчкі спяшалася босая. — Я цябе цалаваў краскамі, Я цябе цалаваў росамі.
Калі ў поўдзень ішла палеткамі, Маладога спакою поўная, — Я цябе цалаваў кветкамі, Я цябе цалаваў промнямі.
Калі ўвечар да весніц выйшла I стаяла пад вішнямі колкімі, — Я цябе цалаваў цішаю, Я цябе цалаваў зоркамі.
Што, як ноччу ў акно пагрукаю, Недасяжная і спакусная?
Я цябе цалаваў думкамі, А хачу цалаваць вуснамі.
Алесь Камоцкі
Будзе дождж
Летні вечар прапануе свой спакой. Я гляджу ў яго пранізлівы падман.
Я пайду, калі паклічаш, за табой, Стараною, дзе шляхоў пакуль няма.
He захоча хай ніхто мяне шукаць. Нічыіх я не вазьму з сабой праблем.
Разумею, што не гэтага чакаў. Прычакаецца галоўнае пазней.
Неба зоры паказала — гэта ноч.
Хмары зоры атачылі — будзе дождж.
Я пайду, калі паклічаш, за табой.
I нікога, калі хочаш, не знайду.
Летні вечар прапануе свой спакой, Запавольвае развагамі хаду.
Бэла, чао!
Песня італьянскіх партызанаў
Пераклад А. Камоцкага
Аднойчы рана расплюшчыў вочы, О, Бэла, чао, Бэла, чао, Бэла, чао, чао, чао!
Аднойчы рана расплюшчыў вочы, Пабачыў ворагаў наўкол.
Адзіны шлях мой — да партызанаў, О, Бэла, чао, Бэла, чао, Бэла, чао, чао, чао! Адзіны шлях мой — да партызанаў, Чакае нас смяротны бой...
Як я загіну у партызанах,
О, Бэла, чао, Бэла, чао, Бэла, чао, чао, чао! Як я загіну у партызанах, Хай забярэ мяне зямля...
Мая магіла пад самым сонцам,
О, Бэла, чао, Бэла, чао, Бэла, чао, чао, чао! Мая магіла пад самым сонцам Між гор знаёмых зацвіце.
Убачыць кожны, хто пройдзе побач, О, Бэла, чао, Бэла, чао, Бэла, чао, чао, чао!
Убачыць кожны, хто мяне ведаў, Якая кветка узышла.
Святы вечар
Пане гаспадар, ці спіш, ці ляжыш?
Ой, прыйдуць к табе йшчэ й малойчыкі! Йшчэ й малойчыкі — тры малойчыкі!
Прыпеў:
Шчодры вечар добрым людзям. Святы вечар добрым людзям.
Як першы госцік -— ясны месяц, Як другі госцік — ясна сонейка, Як трэці госцік — светла сонейка.
Чым пахвалішся, ясны месячык? Вазрадуецца жыта, пшаніца За етым сталом — святым Ражаством.
Уладзімір Някляеу
Дарога
He з тымі пайшоў і дарогай не той.
Дарэмна дарога прасіла: «Чакай.
Азірніся.
Падумай.
Пастой».
Вяла невядомая сіла.
Дарозе казаў: «Ты не тая. Маўчы».
Hi д’яблу не верыў, ні Богу —
I крочыў, і крочыў удзень і ўначы,
Пакуль не адолеў дарогу.
I рушыў далей — на цалік, і сляды Пакінуў, што сцежкаю сталі.
А тыя, што з ім не пайшлі, хто куды Пазбочвалі і заблукалі.
Глядзелі яны — хто з дупла, хто з нары, Аброслыя мохам з карою — Як ён пад гарою, як ён на гары, як знік
і прапаў за гарою.
Рыг op Барадулін
Будзільнік
Закруціў будзільнік вус.
Перастаў гудзець гудок. Прытаміўся хлусіць хлус. Лёг мядзведзь на левы бок.
Свой пакінуў сонны трон Сонаў сын, самотны сон. He спыняецца нідзе, Добрых дзетак спаць кладзе.
Каб шукаць патайны клад.
Запаліла ноч ліхтар.
Вечар збег за далягляд.
Спаць плывуць чароды хмар.
Калыхаў калыску дзед
I заснуў, як немаўля.
Спаць уцёк заечы след.
Спяць нябёсы, спіць зямля.
Рыгор Барадулін
Ціха ноч ступае
Ціха ноч ступае
3 зорнаю сявенькай.
Па сінім Дунаі Дзед плыве сівенькі. А вязе ён кадку, Мёд салодкі ў кадцы, Кожнаму дзіцятку Па цікавай казцы.
Мёдам вочкі мажа, Доўга казку кажа.
А гэтага дзеда
Дзеткам трэба ведаць.
He рыпяць завесы, Калі зойдзе ў хату. Добрым сном завецца Дзядок барадаты.
Ты, дзядок, у лодку
Забірай Ілонку.
Няхай засынае на сінім Дунаі.
Як засне, да мамы
Завязі малую.
Хвалі б’юць памалу, Месячык вяслуе.
Люлі-люлі, лодка.
Засынай, Ілонка.
Люлі-люлі, Зоранькі паснулі...
Уладзімір Някляеў
Залюляю, як кахаю
Як неба люляе аблокі,
Як возера хвалі люляе, Дрыготка, пяшчотна, высока Цябе калышу-калыхаю.
Я цябе закалышу,
Як калыша Бог душу, Залюляю, залюляю, Як кахаю, як кахаю.
Як лісце з азяблага вецця Ляціць, залюлянае ветрам, Як месяц, як месяц, як месяц Плыве, залюляны, на ветах.
Я цябе закалышу, Як калыша Бог душу, Залюляю, залюляю, Як кахаю, як кахаю.
Як неба аблокі калыша, Як возера хвалі люляе, Як музыка доўжыцца цішай, Калі ўжо знікае, знікае.
Я цябе закалышу, Як калыша Бог душу, Залюляю, залюляю, Як кахаю, як кахаю.
Уладзімір Н якляеу
Хрызантэмы
Хрызантэмы — кветкі восені, He цвітуць яны вясной, А ты любіш іх — дык вось яны, Цудам знойдзеныя мной.
Прыпеў:
Вясною гэтай хрызантэмы Падараваў табе я зноў, Цяпер не знаю іншай тэмы, Як пра няверную любоў.
Калі ты любіш хрызантэмы, Дык, калі ласка, без праблем. Такое вось жыццё багемы, На фоне белых хрызантэм.
Хрызантэмы — кветкі вернасці.
Дагараюць аж да зім.
Да мяне зімою вернешся, А вясною ты — з другім.
Ты маё каханне позняе, Развітальнае святло, Хрызантэмы, кветкі восені, Белым снегам замяло.
Хрызантэмы — кветкі восені, He цвітуць яны вясной, А ты любіш іх — дык вось яны, Аж з Малайзіі самой.
Сяржук Сокалаў-Воюш
Развітанне з Радзімай
Сонца праменне стужкай вузкай Ператкала помны вечар.
Край бацькоўскі, край мой беларускі, Я табе кажу на развітанне: «Да спаткання, да сустрэчы».
Я табе кажу на развітанне: «Да спаткання, да сустрэчы».
Водар закінутага саду, У небе зорка Мілавіца, Таямніцы паркавых прысадаў, Пэўна, неаднойчы на чужыне Будуць мроіцца і сніцца. Пэўна, неаднойчы на чужыне Будуць мроіцца і сніцца.
Прыпеў:
Зноў залунае наш штандар, палыхне ўначы пажар, I паходнаю трубой зноў пакліча нас з табой На мужны бой
Мая Радзіма — край адзіны,
Да яго з выгнання Шлях вяртання — шлях змагання.
Ростань на ростанях краіны. Раніць думкі шлях абраны. Прагне сэрца ў родныя мясціны, I Радзімы вобраз ажывае Растрывожанаю ранай.
I Радзімы вобраз ажывае Растрывожанаю ранай.
Дахі мястэчак, стрэхі вёсак, Вежы замкаў і палацаў, Гонкіх храмаў звонкі адгалосак Клічуць да сябе, Бо немагчыма з гэтым краем развітацца. Клічуць да сябе, Бо немагчыма з гэтым краем развітацца.
Прыпеў.
Воі прагнуць волі, Воля — свет і доля. Броні звон ды коні, Коні — кліч «Пагоні». Крочым з багны ночы, 3 ночы шлях прарочы.
Прыпеў.
Золак, ахутаны туманам, Далягляды ў барвах бэзу. I гучаць нябесныя арганы, 1 жывуць у сэрцы, 1 зліваюцца у гуках паланэзу. 1 жывуць у сэрцы, 1 зліваюцца у гуках паланэзу.
Змест
Беларускае слова. Рыгор Барадулін 3
Уступ 4
Беларускае слова ад спеву
Спеўны голас 7
Віталь Супрановіч:
«Мы вяртаем у беларускае мастацтва і родны кантэкст геніяльных
дзеячаў культуры» 9
Беларускія барды 12
Беларуская рок-музыка: дыялог з моладдзю на яе мове (панарама з 'явы і птэндэнцыі) 13
Генадзь Бураўкін: «Слова, акрылёнае добрым выканаўцам, запатрабаванае» 19
Рыгор Барадулін: «Мара дапамагае быць чысцейшымі» 23
Алесь Камоцкі: «Трэба бачыць навакольны свет» 25
Алесь Камоцкі. Псалмы Давідавы 27
Аляксандр Мілінкевіч: «Музыкі —лідары свабоднага духу» 30
Лявон Вольскі: «Паветрам свабоды дыхаю я» 33
Сяброўства творцаў 36
«3 дальняй стараны дадому» 38
3 вуліцы Нёманскай — да Варшавы і Парыжа
Нёмана чыстая плынь 43
«Рэчка мая радзінная» 44
3 вуліцы Нёманскай да Варшавы і Парыжа 47
Песня паклікала ў дарогу 51
«У краіне сотняў парушаных храмаў» 52
«Дзе спрадвеку гучыць наша мова, булатны клінок» 53
Самародкі з Бярозаўкі 55
Ад родных ніў 55
Нёманская ніць 56
Легенды горада майстроў 58
Кларнет 59
Душа просіць песні
Зміцер Вайцюшкевіч: у авангардзе беларускай культуры XXI стагоддзя (кароткі нарыс творчасгр знанага выканаўчы і кампазіпіара) 63
Кіраўнік рок-гурту, фестываляў, рок-каранацый 70
Тры кіты беларускага фолк-мадэрна 74
Ад «Палаца» да «Ur’ia» 77
«Дзе дзяўчаты, як дождж залаты» 81
«Калі ўзноўлена песня, вернута народу —
адчуваю, што жыву і працую нездарма» 83
Паветраныя акварэлі 86
Баян — душа мелодыі 89
Сонейка 92
«Душа просіць песні» 95
Сугучнасць сэрцаў 100
Зміцер Вайцюшкевіч: песні старыя — гучанне новае 105
У Вольнай студыі 107
Сустрэчы са слухачамі
Зміцер Вайцюшкевіч: па дарозе з Віцебска ў Токіа 113
У Наваполацкай філіі ТБМ 114
Канцэрт у Бабруйску 115
Творчая сустрэчаў Гродне 115
Над шырокім Дняпром 115
У горадзе Радзівілаў 116
Спяваем з дзецьмі 116
«Балады» 117
Цацачная крама 119
«Паравіны году» 121
«Гаспадыня Зорнага палаца — Мілосць» 123
Танга з ружай 125
Па слядах паэта рэвалюцыі і лірыка 127
Энергія Маякоўскага 128
Знак Скарыны яднае 132
«Месяц — жоўтая лодка» 134
«Спі, мая кветачка!» 136
Даверлівае слова да слухачоў 138
Лідар «WZ-Orkiestra» перамог на «Зорным рынгу» 140
Мой сябра анёлак 141
Песенькі і пра сапраўдных анёлаў там ёсць 142
«1 веру, веру без сумнення, што будзе жыць і мой народ» 144
«Чэрэмшына» і Вайцюшкевіч:
«Тое, што на сэрцы» 146
На арбіце сусветнага гучання
Дзеля суседства і ўзаемапаразумення паміж народамі 149
У клубе «Працоўня» ў Варшаве 151
На Замкавай плошчы 153
Беларускі артыст вачамі Анджэя Лойкі 155
Песня італьянскіх партызанаў 157
Масако Тацумі:
«Мы розныя, але патрэбныя адно аднаму» 158
«Я ехаў у Японію з адкрытым сэрцам» 162
3 вышыні Эйфелевай вежы 164
Парыж гаворыць: «Беларусь!» 166
Фэст «Be Free» — быць вольным — наша права! 168
Спатканне з беларусамі ЗША 172
«Для мяне важна будаваць мост паміж Амерыкай і Беларуссю» 174 Любоў і павага да прыроды — галоўная частка шведскай душы 178 Аўтары 181
Спіс літаратуры: 182
Дыскаграфія
Альбомы 185
Супольныя праекты і складанкі 185
У Сеціве 186
«Раскажы мне пра дождж»
Тэксты песень
Беларуская песня 189
Уладзімір Караткевіч
Дзе мой край 189
Анатоль Астрэйка
Нёман 190
Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч
Я нарадзіўся тут 191
Адам Русак
Бывайце здаровы 192
Рыгор Барадулін Зоркі нашыя 193
Рыгор Барадулін Гаспадыня 193
Рыгор Барадулін Актрыса 194
Уладзімір Някляеў Святлана 195
Радзіма 195
Свята ў вёсцы 196
Невядомы японскі аўтар Сын мора 196
Адам Русак Толькі з табою 197
Алесь Камоцкі Ты прымусіла пець 198
Генадзь Бураўкін Суседка 198
Алесь Камоцкі Будзе дождж 199
Бэла, чао! Песня італьянскіх партызанаў 199
Святы вечар 200
Уладзімір Някляеў Дарога 201
Рыгор Барадулін Будзільнік 202
Рыгор Барадулін Ціха ноч ступае 202
Уладзімір Някляеў Залюляю, як кахаю 203
Уладзімір Някляеў Хрызантэмы 204
Сяржук Сокалаў-Воюш Развітанне з Радзімай 205
Літаратурна-мастацкае выданне
БЕЛАРУСКАЕ СЛОВААД СПЕВУ
Складальнікі: Дзвінская Эла Ігараўна, Мяльгуй Анатоль Мітрафанавіч, Севярынец Павел Канстанцінавіч
Адказны за выпуск Генадзь Вінярскі
Рэдактар Алена Спрытніч Вёрстка Ларысы Ваўчок Карэктар Алена Спрытніч
Падпісана да друку 19.11.2010. Фармат 60x84 '/|6.
Друк афсетны. Папера афсетная.
Ул.-выд. 7,59 арк. Ум. друк. 12,37 арк.
Наклад 200 асобнікаў. Зак. 1026.
ПУП «Кнігазбор».
Ліцэнзія № 02330/0131712 ад 12.05.06.
Вул. Я. Лучыны, 38-93, 220112, Мінск.
Тэл./факс (017) 204-86-97, тэл. (029) 772-19-14, 682-83-86.
E-mail: bkniha@tut.by
Надрукавана з арыгінала-макета заказчыка ў друкарні ПУП «Ходр» ГА «БелТІЗ».
Ліцэнзія № 02330/0150482 ад 25.02.09.
Вул. Вызвалення. 9, 220004, Мінск.
Складальнікі шчыра дзякуюць Цэнтру японскай культуры ў Мінску за спрыянне ў выданні кнігі
Цэнтр японскай ісультуры ў Мінску запрашае ўсіх жадаючых:
0 наведаць выставы кіліано і ікебаны,
0 зазірнуць у таялініцы чайнай цырылюніі,
0 далучыцца да клуба аматараў японскай мовы,
0 праслухаць лекцыі пра японскую культуру і традыцыі
Чакаелі Вас па адрасу:
г. Мінск, вул. Русіянава, 48 (Дзіцячая бібліятэка № 5) Тэл. 260-59-58
E-mail: japanculcentre@yanclex.ru
Сайт: http//blog.goo.ne/jp/fondchiro.
Цэнтр японскай культуры быў створаны ў 1999 годзе пад кіраўніцтвам спадарыні Масако Тацуліі, дзякуючы падтрыліцы японскага дабрачыннага фонда «Чыра».
Зміцер блізкі прызначэнне
«Вельмі патр любавацца. 3 не збочвае. прасторная і <
1 «Зміцер — і выдатнымі кг
Зміцербывае разгубленым
«Зміцер Вай артыста ў наі нас і сагравав Пазітыўны н вар’іруецца падабацца і скіраванасць
«Зміцер Вай геніяльны в улюбёнец дз «Магутны Бо

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.