Беларускі дзіцячы фальклор Традыцыйныя запісы, апрацоўкі і аўтарскія творы

Беларускі дзіцячы фальклор

Традыцыйныя запісы, апрацоўкі і аўтарскія творы
Выдавец: Беларусь
Памер: 272с.
Мінск 1994
88.1 МБ

Традыцыйныя запісы, апрацоўкі і аўтарскія творы

МІНСК «БЕЛАРУСЬ» 1994

Зборнік уключае некалькі раздзелаў, дзе прадстаўлены амаль усе жанры беларуСкага музычнага фальклору для дзяцей.

У першы раздзел уваходзяць калыханкі, лічылкі, дражнілкі, жартоўныя песні. Апрацоўкі народных песень выкананы выдатнымі беларускімі кампазітарамі М. Чуркіным, М. Аладавым, Р. Пукстам, С. Палонскім, А. Туранковым і іншымі. Арыгінальныя аўтарскія творы напісаны на фальклорнай аснове.

Тут ёсць старонка аркестранта і харэографа, а таксама раздзел, які ўключае гульні, народныя казкі, загадкі, прымаўкі, прыказкі.

Адрасуецца выхавацелям дзіцячых садоў і аіульнаадукацыйных школ, кіраўнікам дзіцячай мастацкай самадзейнасці.

Складальнікі: A. М. Аляхновіч,| М. В. Рахчэеў,

  1. A. С. Фядосік, У. Д. Каструлёў

Дапушчана Міністэрствам народнай адукацыі Рэспублікі Беларусь у якасці метадычнага дапаможніка для музычных кіраўнікоў і выхавацеляў дзіцячых дашкольных устаноў

5209000000010

д ---------------  66-92

М 301 (03)-94

Cj Складанне. A. М. Аляхновіч. I М. В. Рахчэеў, | A. С. Фядосік,

У. Д. Каструлёў, 1994

ВУСНА-ПАЭТЫЧНАЯ НАРОДНАЯ ТВОРЧАСЦЬ

3 сівой старажытнасці, калі людзі вялі яшчэ першабытны спосаб жыцця, бярэ пачатак вусная паэзія народа. Яна развівалася, удасканальвалася, адлюстроўвала рэчаіснасць і мары чалавека, задавальняла духоўныя запатрабаванні розных пакаленняў і слаёў грамадства. Асабліва важнай была паэтычная творчасць для працоўных у дакастрычніцкія часы, калі большасць народа была непісьменнай, і яна па сутнасці замяняла літаратуру. Фальклорныя творы адлюстроўвалі жыццё, настроі, думкі і спадзяванні шырокіх мас, былі выразнікам іх сацыяльных, маральна-этычных, эстэтычнамастацкіх поглядаў. I ў наш час гэтыя творы з’яўляюцца не толькі каштоўнай спадчынай, але і важнай часткай сучаснай духоўнай культуры, таму што многія з іх актыўна жывуць у народзе, адпавядаюць яго густам, прыносяць мастацкую асалоду.

3 маленства людзі захапляюцца дзівосным светам народнай песні і казкі. 3 песні-калыханкі маці пачынаецца іх знаёмства з фальклорам, цікавасць да яго паступова пашыраецца. Дзеці патрабуюць казак, загадак, гульняў, у час якіх выкарыстоўваюць лічылкі, дразнілкі, скарагаворкі і іншыя жанры вуснай паэзіі. He зніжаецца цікавасць да фальклору і ў вучнёўскія гады.

Што ж вабіць дзяцей?

Перш за ўсё незвычайнасць зместу фальклору. У дзіцячых песнях актыўнымі дзеючымі вобразамі паўстаюць кот, сабачка, верабейка, сарока, якім надаюцца чалавечыя здольнасці. Яшчэ ў большай ступені персаніфікацыя характэрна для казак пра жывёл. Па сутнасці і ў жывёльным эпасе адлюстроўваюцца ўзаемаадносіны людзей. Дзеці вучацца распазнаваць дабро і зло, праўду і крыўду, справядлівасць і жорсткасць на яркіх вобразах, увасобленых і ў жывёлах, і ў людзях, і ў розных пачварах, страшыдлах чарадзейных казак, а таксама ў сутыкненнях паміж прыгнечанымі і прыгнятальнікамі ў бытавых казках. Народ заўсёды спачуваў бедным і слабым, несправядліва пакрыўджаным. I гэта адбілася ў фальклорных творах: як правіла, у сутычках перамагаюць слабейшыя, але сумленныя героі, караюцца жорсткія крыўдзіцелі, прыгнятальнікі. Барацьбітам з антычалавечымі сіламі дапамагаюць цудоўныя памочнікі, дзівосныя рэчы (у чарадзейных казках). Часам жа героям бытавых казак удаецца пакараць ворагаў дзякуючы сваёй мудрасці, хемлівасці, спрытнасці.

He менш важнымі для народа былі песні. Яны не проста спадарожнічалі чалавеку ад маленства і да глыбокай старасці, але і выконвалі пэўныя функцыі. Песні ўваходзілі ў абрады і звычаі, якія ствараліся народам і станавіліся традыцыйнымі перш за ўсё ў паўсядзённым жыцці. Чалавек верыў у існаванне звышнатуральных сіл, адны з якіх спрыяюць чалавеку, другія — шкодзяць. Каб дабіцца іх прыхільнасці, выконвалася шмат абрадаў.

Яшчэ з зімы сяляне клапаціліся аб будучым ураджаі. На каляды гурты моладзі абходзілі двары, хаты, нярэдка апраналі маскі казы, мядзведзя, каня, жорава, пелі песні, танцавалі. У прывітальных песнях велічаліся гаспадары, іх падвор’е. Хоць на самай

справе ў гаспадарцы была старэнькая пахілая хатка, худая кароўка, слабенькі конік, але ў песнях селянін маляваўся заможным панам з палацам, у якім усё зіхаціць у срэбры і золаце, з хлявамі, напоўненымі вялікімі статкамі кароў, коней, авечак, з бяскрайнімі палямі жыта. А калі танцавала каза, выказвалася прамое заклінанне ўраджаю:

Дзе каза хвастом, Там жыта кустом. Дзе каза нагой, Там жыта капой.

Людзі спадзяваліся такім чынам пасадзейнічаць ураджаю на палях і павелічэнню жывёлы ў хлявах. Сельскагаспадарчымі клопатамі прасякнуты і разнастайныя веснавыя песні. Каб паскорыць прыход цяпла, дзеці, моладзь падымаліся на ўзгоркі або на дахі будынкаў і гукалі вясну, спявалі песні, у якіх імкнуліся «красную вясну загукаць», а «лютую зіму замыкаць». Заклікаючы вясну, спевакі і спявачкі прасілі Бога, у якога верылі, каб ён радзіў жыта і пшаніцу «на полі капамі, у гумне стагамі», «на таку ўмалотна», «у засеках спорна», «у млыне ўмолна», «у дзяжы падыходна», «у печы ўзросна», «на стале ўкройна».

Каб спрыяць ураджаю, пладавітасці і здароўю хатняй жывёлы, выконвалася нямала розных абрадаў. Адзін з іх — абход двароў, як і на каляды, валачобнікаў, якія хадзілі ад хаты да хаты, велічалі ў песнях гаспадара, гаспадыню, іх сыноў і дачок, зычылі ім здароўя, шчасця, багацця, ураджаю на палях, прыплоду жывёлы ў хлявах. Гурт валачобнікаў складаўся з некалькіх чалавек з пэўнымі абавязкамі. Сярод іх былі: пачынальнік, падхопнікі, асвісты (падсвістваў у час спявання), музыка, які суправаджаў песні ігрой на гармоніку, скрыпцы або дудцы, механоша (сабіраў падарункі), спевакі. Сяляне прыхільна сустракалі валачобнікаў, запрашалі ў двор або ў хату, частавалі, шчодра адорвалі, з цікавасцю ставіліся да іх песень і абрадаў.

Існавалі звычаі першага выгану на пашу жывёлы, папярэджання іх захворванняў і інш.

3 летніх абрадаў і святкаванняў асабліва цікавым было Купалле. У ноч на 7 ліпеня моладзь раскладвала на ўзгорку вялікае вогнішча, у якое зносілі розны хлам, ставілі жэрдку, на ёй замацоўвалі кола. Вакол вогнішча хлопцы і дзяўчаты танцавалі, потым пераскоквалі касцёр, хадзілі на рэчку, кідалі вянкі, гадалі. У лесе і на полі збіралі лекавыя зёлкі, шукалі папараць-кветку, якая, паводле легенды, нібы дапамагае знайсці скарб.

Можна нагадаць абрадавыя магічныя дзеянні, якія, на думку сялян, павінны былі аберагаць кароў ад злых сіл, здольных псаваць малако, насылаць хваробы.

Вартасць чалавека вызначалі перш за ўсё па яго адносінах да працы. Працавітасць услаўлялі ва ўсіх народных творах, ганьбілі гультайства, няздатнасць, абыякавасць да гаспадаркі. 3 асаблівай яркасцю адлюстравалася стаўленне сялян да важнейшага этапу ў земляробчай працы ў жніўных песнях. Шматлікімі абрадамі пачыналіся зажынкі, вялося жніво і завяршаліся дажынкі. I ўсе яны суправаджаліся спецыяльнымі песнямі. У іх адлюстраваліся і

сацыяльныя матывы: бязмерна цяжкая праца ад цямна да цямна на панскім полі, прымусовая работа жнеек, здзекі панскіх прыганятых, свякрухі і свёкра ў сям’і і г. д.

Народная паэзія выразна асвятляла гаспадарчыя клопаты селяніна ва ўсіх цыклах земляробчага календара.

Надзвычайнай разнастайнасцю тэматычнага зместу і багаццем паэтыкі вызначаліся сямейна-абрадавыя песні: радзінныя, вясельныя, а таксама пахавальныя галашэнні. Радзінныя абрады павінны былі садзейнічаць шчаслівай долі нованароджанага чалавека. У велічальных песнях, якія выконваліся ў час сямейных урачыстасцей, славіліся маці, бабка, хрышчоная маці і бацька. Вясёлы настрой удзельнікаў хрэсьбіннага застолля падтрымліваўся шматлікімі жартоўнымі песнямі. Радзінная паэзія адносна добра захавалася ў беларусаў і таксама вызначае нацыянальную спецыфіку іх паэтычнай творчасці.

Асабліва багатай па тэматыцы і мастацкіх якасцях з’яўляецца беларуская вясельная паэзія, якая адлюстравала ўсе этапы вяселля, раскрыла розныя формы шлюбу, існаваўшыя ў далёкім мінулым.

У дакастрычніцкі час шлюб часта браўся безуважна да пачуццяў хлопца і дзяўчыны. Адсюль і скаргі на цяжкасці жыцця з нялюбым мужам, што гучаць у многіх вясельных песнях. У тых жа песнях, якія адлюстроўваюць шлюб па волі маладых, раскрываюцца глыбокія пачуцці жаніха і нявесты. У шматлікіх песнях розных этапаў вяселля ярка адлюстраваліся гаспадарчыя клопаты селяніна, перспектыва будучага жыцця маладых.

Прыгожа маляваліся ў вясельных песнях вобразы жаніха і нявесты. Дзяўчына ганарыцца сваім жаніхом, які ў адной песні «ззяе, як сонца». Дзяўчына «бела, румяна», скорая «на хадню», працавітая, усё ўмее рабіць. Трапнымі словамі абмалёўваецца хараство нявесты, яе прастата, сціпласць, мудрасць.

Душэўны стан дзяўчыны, якой нялёгка расставацца з роднай сям’ёй і пайсці жыць да людзей, дзе самым блізкім чалавекам з’яўляецца толькі муж, але залежны ад сваіх бацькоў, даволі выразна раскрываецца з дапамогай разнастайных выяўленча-мастацкіх сродкаў. Сярод іх самым распаўсюджаным з’яўляецца народная сімволіка. Напрыклад, каліна сімвалізавала вернасць у каханні, цноту дзяўчыны, яе духоўнае хараство. Часам яна ж азначала і сумны настрой, гора. У песні «Загарэлася каліна» перадаецца сумны настрой нявесты, якая прадчувае непазбежнае расставанне з маці.

Каліна гарыць чырванню «перад зорынькай стоячы», сімвалізуе любоўны агонь, каханне дзяўчыны, іскры якога яшчэ больш разгарэліся ў час вяселля. У вясельных песнях сімваламі паўстаюць бяроза, рабіна, явар, ядліна і іншыя дрэвы. Рабіна і ядліна сімвалізуюць няшчасце, бяду. Сасна, явар — удачу. У якасці такіх жа мастацкіх сродкаў выступаюць у песнях і птушкі: сокал, галубы, перапёлкі і іншыя. У іх лёгка ўгадваюцца жаніх, нявеста, сваты, дружкі, маці, бацька.

У сямейна-абрадавай паэзіі асобае месца займалі хаўтурныя галашэнні — імправізацыйныя народныя творы, якія ўваходзілі ў пахавальныя абрады. У галашэннях адлюстроўваліся не толькі

адносіны да нябожчыка, але і ўяўленні старажытных людзей аб замагільным жыцці, раскрываліся ўзаемаадносіны ў сям’і і грамадстве. Жонка, развітваючыся з памёршым мужам, горка наракала, што ён пакінуў яе адну з малымі дзеткамі, задавала шмат пранікнёных, эмацыянальна насычаных пытанняў: «Калі ж ты ка мне ў госці прыйдзеш? А ці зімовай парой, а ці летняй?» У зваротах да нябожчыка адчуваецца боль цяжкай страты: «А мой гаспадарочак, а мой яварочак»; «Дружочак мой, галубочак»; «А мой раднюсенькі, а мой мілюсенькі».

Выкарыстоўвалася нямала трапных эпітэтаў, метафар, параўнанняў, іншасказанняў. У галашэннях маці па дзіцяці глыбокая горыч страты асабліва выразна выяўляецца ў эпітэтах, якімі яна надзяляе памёршага: «А дзетачка маё маленька», «Сыночак міленькі, дубочак зялёненькі», «Дачушка мая, зязюлечка мая», «Мая пралесачка», «Лісточак мой зялёненькі, цвяточак мой чырвоненькі».

Галашэнні бытавалі і ў час Вялікай Айчыннай вайны, выкарыстоўваюцца яны і ў наш час.

Такім чынам, сямейна-абрадавая паэзія ўвасабляла сацыяльнае і прыватнае жыццё чалавека, яго паўсядзённыя клопаты, быт, узаемаадносіны з блізкімі людзьмі.

Вусна-паэтычная творчасць не з’яўляецца нязменнай, яна своеасабліва спадарожнічае гісторыі. Таму многія творы трансфармуюцца, змяняюцца, дастасоўваюцца да новых умоў, адлюстроўваюць рэчаіснасць той эпохі, у якую яны бытуюць, задавальняюць эстэтычна-мастацкія запатрабаванні людзей, іх ідэалы.

  1. A. С. Фядосік

БЕЛАРУСКАЯ НАРОДНАЯ ТВОРЧАСЦЬ У ДАШКОЛЬНЫМ ВЫХАВАННІ

Народная творчасць. Цяжка знайсці болып каштоўны матэрыял для развіцця мастацкіх здольнасцей дзяцей, чым беларускія казкі, песні, гульні, прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Дзякуючы ім дзеці пачынаюць разумець прыгажосць беларускага арнаменту, незвычайны каларыт народных песень, хараство карагода. Пад уздзеяннем фальклору іх малюнкі, песні, танцы, апавяданні становяцца выразнымі і вобразнымі.

Захапленне народнай творчасцю стварае ўмовы для праяўлення ў дзяцей творчага пачатку. Яны адлюстроўваюць свае ўражанні ў розных малюнках, аплікацыях, вырабах, інсцэніруюць беларускія народныя казкі.

I цяжка тут аддаць перавагу якому-небудзь віду народнай творчасці. Важны яны ўсе. Пры гэтым дзяцей трэба знаёміць з такімі народнымі гульнямі, песнямі, казкамі, танцамі, якія ім зразумелыя і цікавыя, адпавядаюць нашым сённяшнім эстэтычным патрабаванням. Гэта палажэнне павінна ўлічвацца пры адборы фальклорнага матэрыялу для выхавання дзяцей. Толькі пры такіх умовах народная творчасць можа арганічна, а не штучна ўвайсці ў іх жыццё.

Неацэнная роля ў гэтым працэсе належыць музычным кіраўнікам, выхавацелям дзіцячых устаноў. Сапраўды, калі выхавацель не адчувае прыгажосці народнай песні, велічнасці казачнага вобраза, дык ён, зразумела, не зацікавіць дзяцей.

Ужо ў першыя гады жыцця дзіцяці, гады вострай успрымальнасці, фарміруюцца тыя пачуцці, рысы характару, якія звязваюць яго са сваім народам. Родная мова, якую засвойвае дзіця, знаёмячыся з народнымі песнямі, казкамі, гульнямі, з’яўляецца тым падмуркам, на якім вырастае потым пачуццё любові да свайго краю.

У сувязі з тым, што музыка і мова маюць некаторыя агульныя якасці (рытм, тэмп, мелодыя і інш.), музыка здольна ўздзейнічаць на працэс фарміравання мовы. Як вядома, ранні ўзрост з’яўляецца найбольш спрыяльным перыядам для фарміравання мовы дзіцяці. Таму самы каштоўны матэрыял у гэтай справе — беларускі музычны фальклор, вусна-паэтычная творчасць народа.

Свет казак, песень, гульняў зразумелы дзецям з маленства, таму што адпавядае іх светаўспрыманню, мысленню. Вобразы гэтых твораў выхоўваюць у іх мужнасць, дабрыню, высакароднасць пачуццяў, спрытнасць, кемлівасць і многія іншыя якасці.

3 інтарэсам успрымаюць дзеці кароткі змест прымавак, дражнілак, казак, калыханак. Іх мова становіцца больш выразнай, рухі свабоднымі, арыентацыя ў прасторы ўпэўненай.

На занятках па развіццю мовы дзеці могуць спяваць калыханку, укладваючы ляльку спаць, па характару музыкі здагадвацца аб асноўных рысах паводзін ваўка, зайчыка, козліка,

верабейчыка і г. д. На занятках па фізічнаму выхаванню з дзецьмі можна правесці дзіцячую народную гульню пад акампанемент або памаршыраваць пад энергічную народную музыку. На занятках па выяўленчаму мастацтву адпаведны музычны фальклор дапамагае дзецям больш яскрава ўявіць пэўны вобраз або малюнак.

Менавіта таму, на нашу думку, найбольш аптымальным спосабам выхавання дзяцей ранняга ўзросту з’яўляецца прынцып міжпрадметных сувязей. Выкарыстанне фальклору дапамагае станоўчаму пераносу ведаў, якія дзеці набылі на занятках іншага віду, у новыя ўмовы, развівае дзіцячае мысленне. Арганічнае злучэнне ўсіх частак заняткаў з дзецьмі на аснове фальклорнага матэрыялу сугучна сінкрэтычнасці дзіцячага светаўспрымання.

Як вядома, дзеці ўспрымаюць навакольны свет цэласна, неразрыўна. Фальклор жа, як сінкрэтычнае мастацтва, якраз і адпавядае дзіцячаму светаўспрыманню рэчаіснасці. Таму нельга недаацэньваць народную традыцыйную творчасць у комплексным выхаванні дзяцей дашкольнага ўзросту, якое спрыяе больш высокаму творчаму ўзроўню засваення разнастайных ведаў.

Фальклорны матэрыял у дапаможніку змешчаны па прынцыпу ад простага да складанага. Музычны кіраўнік або выхавацель павінен выкарыстоўваць яго з улікам фізіялагічных, псіхалагічных, педагагічных, індывідуальных асаблівасцей развіцця дзяцей дашкольнага ўзросту, а таксама патрабаванняў праграмы музычнага выхавання ў дашкольных установах.

Галоўны крытэрый, якім кіраваліся аўтары пры падборы матэрыялу, заключаўся ў тым, каб усе творы былі высокамастацкімі, змястоўнымі, простымі і даступнымі для ўспрымання дзецьмі. Пры падборы песень улічвалася не толькі іх мастацкасць і прастата, але і вакальныя магчымасці дзіцячага голасу, асаблівасці яго пабудовы і развіцця.

У дапаможніку прадстаўлены амаль усе жанры беларускага фальклору, якія адпавядаюць узроставым і мастацкім магчымасцям дзяцей дашкольных устаноў. Шырокая палітра жанраў дае ўяўленне аб незвычайным багацці беларускага фальклору, спрыяе развіццю разнастайных мастацкіх задаткаў і здольнасцей дзяцей.

Разам з тым неабходна падкрэсліць, што не трэба перабольшваць выхаваўчае значэнне народнай творчасці ў дзіцячым садзе. Гэта не чарговая даніна модзе, а неабходная частка мастацкага выхавання дзяцей, пры якой нельга ігнараваць педагагічны вопыт, накоплены традыцыйнай культурай. I калі мы гаворым цяпер аб неабходнасці больш шырокага авалодання роднай мовай, то пачынаць гэтую работу неабходна з нараджэння дзіцяці. Той, хто добра ўсведамляе значэнне народнай творчасці ў гэтай справе, будзе падыходзіць разумна да яе выкарыстання ў выхаванні дзяцей. Яго пачуццё меры і густу дапаможа вызначыць неабходную колькасць фальклорнага матэрыялу, які даецца дзецям, без тэатральнай бутафорыі, старадаўніх прадметаў дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва, быццам ствараючых «беларускі» стыль.

Музычны кіраўнік, выхавацель дзіцячага сада павінны ўсведамляць, што нацыянальныя традыцыі пераасэнсоўваюцца ў на-

родзе, не застаюцца нязменнымі, таму перасмнасць іх не ёсць механічны перанос фальклорнага арыгінала ў сучаснасць. Выкарыстанне народнай творчасці ў дзіцячых установах з’яўляецца другаснай формай засваення традыцыйнай культуры, якая звязана з непазбежнай апрацоўкай фальклорнага матэрыялу.

Зразумела, народная творчасць займае абмежаванае месца ў дзіцячым жыцці і не можа поўнасцю забяспечыць яго інтарэсы, таму што існуе і сучасная песня, і лялька, і апавяданне, і гульня.

  1. A. М. Аляхновіч, М. В. Рахчэеў

ТЭАРЭТЫЧНЫЯ I ПРАКТЫЧНЫЯ ЗАДАЧЫ ВЫКАРЫСТАННЯ НАРОДНАЙ ПЕСНІ Ў ДАШКОЛЬНЫХ УСТАНОВАХ

Падрабязную характарыстыку паэтычнага і меладычнага зместу беларускага дзіцячага фальклору зрабілі Г. А. Барташэвіч і В. I. Ялатаў у акадэмічным выданні «Дзіцячы фальклор». Таму аўтары пры падрыхтоўцы дапаможніка свядома імкнуліся звярнуць асноўную ўвагу на тэарэтычны і практычны бок выкарыстання дзіцячага фальклору ў дашкольных установах. Справа ў тым, што на практыцы ў дашкольным выхаванні мізэрна мала ўдзяляецца ўвагі нацыянальнаму фальклору. У той жа час беларускі народ мае багатую фальклорную спадчыну. Зараз, калі так востра ставіцца пытанне аб развіцці культуры кожнай нацыі на дзяржаўным узроўні, нельга мірыцца з абыякавымі адносінамі да традыцыйнага фальклору.

Як гэта ні парадаксальна, але да сённяшняга часу няма ніводнага зборніка, у якім былі б змешчаны ўсе фальклорныя песенныя жанры і які адрасаваўся б самым маленькім. Шматлікія выданні асобных жанраў, якія прызначаюцца дзецям, не могуць даць поўнае ўяўленне аб багацці традыцыйнага фальклору.

Аўтары ставілі сваёй мэтай уключыць у дапаможнік усе традыцыйныя жанры, даць тэарэтычныя, метадычныя, мастацкія парады і каментарыі, перш за ўсё музычным кіраўнікам і выхавацелям, як працаваць над засваеннем матэрыялу з дзецьмі, улічваючы іх узроставыя асаблівасці.

Сувязь фальклорных жанраў у жывым бытаванні, як ніводная галіна мастацкай культуры, адпавядае цэльнасці і вобразнасці дзіцячага светаўспрымання. Менавіта таму ў наш час павінна звяртацца пільная ўвага на засваенне фальклору, пачынаючы з першых дзён жыцця дзіцяці. Цяжка заўважыць, калі ў самых маленькіх дзяцей выпрацоўваецца пачуццё сваёй Айчыны. Але ж не выклікае сумненняў, што аблічча Радзімы ў маленстве ўзнікае ўжо пры першым знаёмстве з народнай творчасцю, асабліва фальклорнымі песнямі.

Кожны народ мае песні, якія створаны спецыяльна для дзяцей. Ёсць яны і ў беларускага народа.

Засынае дзіця, а над ім чуецца ласкавы голас маці:

Люлі-люлі, люляшу, Я дзіцятка калышу, Нітачку звіваю, Песеньку спяваю. Як саўю я нітачку Дзіцятку ,на світачку, Астануцца кончыкі Дзіцятку на штончыкі.

Гушкаючы дзіця, маці спявае немудрагелістую песеньку, якую чула неаднойчы ад сваёй маці ў далёкія гады дзяцінствя-

Баю-баю-баенькі, Л юлі-люлі-люленькі, Прыляцелі гуленькі, Селі яны ў люленькі, Сталі яны гуркатаць, Дзіцятачка калыхаць, Маўчы, маўчы, не крычы.

Гэтыя песенькі, з якімі знаёміцца дзіця ўпершыню ў сваім жыцці, і ёсць калыханкі —найбольш распаўсюджаны жанр дзіцячага фальклору. Калыханкі — гэта вялікае багацце беларускай народнай творчасці. Яны вельмі разнастайныя па зместу. Мяккасць, пяшчотнасць маці ў некаторых калыханках спалучаецца з трывогай за лёс свайго дзіцяці:

Люлі-люлі-люлі, Усе дзеткі паснулі, А ты, мой сыночак, He спіш, не гуляеш, 3 катком размаўляеш Аб мужыцкай долі У панскай няволі Без хлеба, без солі, Без праў чалавечых...

Відаць, цяжка жылося чалавеку, калі нават у калыханках ён не забываў аб сваёй беднасці, аб галодным жыцці дзяцей.

Старадаўнія фальклорныя песні і цяпер гучаць, калі нам сумна, цяжка або весела:

Лады-лады-ладкі. — Дзе былі?—У бабкі! — Што елі? — Кашку! — Што пілі? — Бражку! Кашкі паелі, Бражкі папілі, На галоўку селі, Пырх —і паляцелі.

У гэтых маленькіх песеньках ёсць якасці, якія неабходны для развіцця першых музычных навыкаў. Слухаючы або выконваючы просты напеў, які складаецца з адной-дзвюх нот, дзеці развіваюць пачуццё рытму, вучацца ўзмацняць гучанне на моцных долях такта, разумець і адчуваць характар музычных твораў. Першыя музычныя ўражанні спрыяюць таксама далучэнню дзяцей да беларускай культуры з маленства, выхоўваюць пачуццё Радзімы.

Ужо першыя дзве групы ранняга дзіцячага ўзросту выказваюць прыкметы радасці, ажыўлення пры першых гуках знаёмых песенек, калі слухаюць іх у выкананні выхавацеля. Малышы сваім гуленнем быццам удзельнічаюць у музычным працэсе. Нескладаныя калыханкі, забаўлянкі, як і скокавыя, выклікаюць у іх станоўчыя эмоцыі і першыя эстэтычныя крытэрыі. Таму выхавацелю трэба не забываць аб мастацкіх якасцях гэтых песенек, уключаючы іх у праграму заняткаў для дзяцей гэтага ўзросту.

Праграма музычнага выхавання ў дзіцячым садзе павінна будавацца на прынцыпах пераемнасці. Новы фальклорны матэрыял засвойваецца на падмурку ранейшых ведаў. Перш чым уключаць

у рэпертуар новы твор, лепш паўтарыць што-небудзь з мінулага, падобнага па мелодыцы, рытму і вобразу.

Як вядома, дзеці ўспрымаюць навакольныя з’явы запаволена. Гэта датычыць і пссні. Таму з дзецьмі дашкольнага ўзросту трэба выкарыстоўваць мелодыі ў спакойным, запаволеным тэмпе. Стамляюць дзяцей і доўгія музычныя фразы. Улічваючы гэта, у работу з імі трэба ўключаць невялікія песенькі з яскравымі, меткімі вобразамі.

Многія народныя песні адпавядаюць адзначаным патрабаванням, якія адрасуюцца дзіцячаму музычнаму’ рэпертуару.

Музычнае выхаванне дзяцей павінна ажыццяўляцца ў адпаведнасці з узроставымі асаблівасцямі, у прыватнасці, з улікам пабудовы і развіцця іх галасавога апарату. Поспех далейшага яго развіцця залежыць ад правільнай методыкі падбору песеннага матэрыялу і работы над вызначаным творам.

Асаблівасці галасавога апарату дзіцяці заключаюцца ў тым, што ён вельмі далікатны і падатлівы. Храсткі гартані эластычныя і гібкія. Дзіцячая гартань у адрозненне ад дарослай менш у 3 — 5 разоў. Кароткія і тонкія галасавыя звязкі ствараюць вузкую галасавую адтуліну. Невялікі дыяпазон дзіцячага голасу можна растлумачыць тым, што паверхня змыкання звязак галасавога апарату параўнальна невялікая. Таму дыяпазон голасу дзіцяці малодшага ўзросту абмяжоўваецца інтэрвалам тэрцыі, а ў старэйшым прыкладна актавай. Трэба адзначыць таксама меншую ёмістасць лёгкіх у параўнанні з дарослымі, невялікую сілу іх мышц і дыяфрагм, што мае важную ролю ў спевах.

Улічваючы ўзроставыя асаблівасці галасавога апарату дзяцей, у музычнай рабоце з імі проста неабходна выкарыстоўваць даступныя фальклорныя песні, якія не толькі адпавядаюць вакальным магчымасцям апошніх, але і зразумелыя і блізкія па свайму зместу.

Падбіраючы тэксты песень, трэба ўлічваць узровень моўнага развіцця дзіцяці і далейшага ўдасканалення яго сродкамі спеваў. Абучэнне спевам не павінна з’яўляцца моцным, каб голас дзіцяці быў чуваць сярод іншых галасоў. Такая няправільная методыка з боку кіраўніка прыводзіць да сапсавання галасавога апарату дзіцяці, адмоўна ўздзейнічае на яго музычнае выхаванне.

Чалавечы голас наогул надзвычай далікатны інструмент. А што датычыць дзіцячага голасу, то ён асабліва ломкі. Калі ў дзяцінстве, як кажуць у народзе, сарваць голас, то чалавек у далейшым не будзе спяваць ніколі.

Гучныя спевы або крык наносяць дзіцячаму голасу непапраўную шкоду. Аб гэтым павінны заўсёды памятаць і бацькі, і музычныя выхавацелі дзіцячых садоў, і хормайстры дзіцячых харавых калектываў. На жаль, на практыцы іншы раз назіраецца недастатковая ўвага ахове дзіцячага голасу. Спяваць трэба не напрагаючыся, натуральна. Спяваць занадта высока або занадта нізка таксама нельга, таму што голас пры гэтым страчвае гучнасць і моц. Толькі выконваючы гэтыя патрабаванні на практыцы дзіцячы голас магчыма з поспехам развіваць.

Як вядома, асабліва крычаць хлопчыкі. Такі крык псуе галасавы апарат. Вось чаму беларускі музычны фальклор, змешчаны ў дапаможніку з улікам асаблівасцей дзіцячага голасу, у зручных танальнасцях жыватворна адбіваецца на яго станаўленні і развіцці.

Моцныя спевы выклікаюць напружанасць галасавых звязак, a гэта можа прывесці да страты голасу назаўсёды. Акрамя адзначаных недахопаў пры такіх спевах трэба падкрэсліць, што крык наогул прытупляе развіццё музычнага слыху.

Музычныя задаткі сусгракаюцца ўжо ў раннім дзяцінстве. Сярод розных уражанняў, якія дзіця атрымлівае з першага дня нараджэння, ёсць і музычныя. Да іх адносяцца перш за ўсё голас маці з яе песенькамі, гукі дзіцячых музычных цацак. Музыка выклікае актыўную рэакцыю дзіцяці. Яно вылучае музыку ад іншых уражанняў, прыслухоўваецца, ажыўляецца, засяроджвае на ёй увагу, іншым часам пачынае падпяваць даросламу.

Улічваючы станоўчае ўздзеянне музыкі на дзіця, трэба выкарыстоўваць яе як сродак яго выхавання. Разам з педагагічным уздзеяннем музыка мае багатыя магчымасці для эмацыянальных адносін дарослага з дзіцем.

Дзеці чацвёртага года жыцця ўжо валодаюць магчымасцю адрозніваць у творах рэгістры, тэмбры гучання двух-трох музычных інструментаў, вызначаюць нюансіроўку (ціха і моцна), пазнаюць знаёмыя песні і п’есы.

Слухаючы розныя па тэмбру і вышыні гучання музычныя цацкі, дзеці атрымліваюць вопыт першапачатковых музычных уражанняў. Яны самі пачынаюць выконваць рытмічныя дзеянні бразготкамі, стукаюць палкай па барабану.

Дзіцячыя галасы не маюць шырокіх тэсітурных магчымасцей, ім больш зручны невялікія дыяпазоны. Гэтаму аб’ектыўнаму крытэрыю якраз і адпавядаюць народныя песні. Менавіта таму народна-песенная творчасць фарміруе аснову дзіцячага музычнаслыхавога вопыту.

Народная песня з’яўляецца важным сродкам фарміравання пеўчых навыкаў дзяцей. Яна не толькі валодае вялікім вакальна-педагагічным патэнцыялам, але і з’яўляецца эфектыўным сродкам ідэйна-эстэтычнага і маральнага выхавання дзяцей. Тлумачыцца гэта тым, што многія фальклорныя песні дасканалыя па форме, ^ысокаідэйныя па зместу і даступныя для выкарыстання дзецьмі. Гэтыя песні прасякнуты светаадчуваннем і светаўспрыманнем самога народа, аб’ектыўна адлюстроўваюць яго мінулае і сучаснае жыццё.

Каштоўныя вакальныя магчымасці народнай песні недастаткова выкарыстоўваюцца ў дашкольных установах. На жаль, такое становішча тлумачыцца шэрагам аб’ектыўных і суб’ектыўных прычын: дашкольныя ўстановы не забяспечаны патрэбнай колькасцю зборнікаў беларускіх народных песень, не распрацавана сама тэма выкарыстання беларускай народнай песні ў фарміраванні пеўчых навыкаў самых маленькіх. Гэта стварае для музычных кіраўнікоў і выхавацеляў вялікія цяжкасці ў падборы неабходных твораў на кожным этапс абучэння і выхавання дзяцей.

Да суб’ектыўных прычын, якія перашкаджаюць засваенню песеннай спадчыны ў дзіцячых установах, трэба аднесці недаацэнку вакальных магчымасцей народнай песні асобнымі музычнымі кіраўнікамі і выхавацелямі, а часам і проста зняважлівыя адносіны да яе. Такія кіраўнікі і выхавацелі лічаць, што народная песня прымітыўная. Гэта думка ў аснове сваёй няправільная і шкодная.

Як вядома, дзіцячыя пеўчыя галасы небагатыя ў тэмбравых адносінах, невялікія па аб’ёму і слабыя па сіле гучання. Вось чаму дзецям для выпрацоўкі асноў вакальных навыкаў у першапачатковы перыяд навучання востра неабходны народныя песні, найбольш простыя і зручныя для іх галасоў.

У дапаможніку падабраны песні невялікія па дыяпазону і зручнай тэсітуры, якія маюць павольны і ўмераны рытм, дасціпны акампанемент і мастацкую каштоўнасць. Перавагу атрымалі песні без шырокіх інтэрвалаў, улічвалася таксама фартэпіяннае суправаджэнне, якое павінна дапамагаць спеваку і з’яўляцца простым па сваёй фактуры.

Мелодыя народнай песні ў асноўным паступенная і хвалепадобная. Развіццё меладычнай лініі ў зыходзячым напрамку чаргуецца з квартовымі, радзей — квінтовымі скачкамі ўверх.

У дапаможніку змешчана шмат песень з невялікай інтэрвалікай, якая дае мдгчымасць маленькім дзецям авалодаць творамі без спецыяльна падрыхтаванай перабудовы мышц галасавога апарату.

У ладавай структуры народных песень пераважаюць мажор, натуральны і гарманічны мінор.

Размеры песень часцей за ўсё цотныя і няцотныя, радзей — складаныя і змешаныя. Пералічаныя якасці даюць магчымасць лічыць усе сістэматызаваныя творы зручнымі ў вакальных адносінах.

Народныя песні не насычаны глыбокім драматычным зместам, у іх няма яскравых дынамічных кантрастаў.

Гэтыя песні захоўваюць мышцы гартані дзіцяці і саму гартань ад зажымаў і як вучэбна-педагагічны матэрыял асабліва каштоўныя тым, што размешчаны на цэнтры дыяпазону яго голасу.

Такім чынам, народная песня адрозніваецца непаўторнай вакальнасцю. Але для таго, каб вакальна-мастацкія каштоўнасці яе выкарыстоўваліся належным чынам, музычны кіраўнік павінен дасканала валодаць навыкамі падбору народнай песні. Умела падабраная песня развівае ўсе кампаненты вакальнай тэхнікі, фарміруе вакальна-тэхнічныя навыкі. Зразумела, што з самымі маленькімі трэба пачынаць спевы на самых невялікіх інтэрвалах: прыме, секундзе, тэрцыі.

Найбольш развітымі ў музычных адносінах з’яўляюцца дзіцячыя калыханкі. Па характару яны звычайна спакойныя і пазбаўлены ўнутраных кантрастаў. Асноўнае функцыянальнае прызначэнне калыханак накіравана на тое, каб супакоіць дзіця. Але ж трэба мець на ўвазе таксама і пазнавальна-выхаваўчае значэнне калыханак. Народ здаўна разумеў, што выхаванне дзіцяці — справа сур’ёзная і пачынаць яго трэба з маленства.

Калыханкі — першыя «заняткі» роднай мовай і музыкай, якія атрымліваюць дзеці з першых дзён жыцця. Некаторыя калыханкі

вылучаюцца яскравай і разнастайнай вобразнасцю. Канечне, змест калыханак, у якіх заключана інфармацыя, яшчэ незразумелы для самых маленькіх, але ж мелодыя супакойвае іх. Паводле заўвагі У. I. Ялатава, у мелодыцы калыханак захаваліся замоўныя элементы, якія маюць практычнае значэнне.

На інтанацыйныя і рытмічныя асаблівасці калыханак уплывалі пэўныя вытворчыя працэсы, якімі займаліся ў час калыхання люлькі (напрыклад, пража кудзелі і інш.).

Што датычыць ладавай пабудовы беларускіх калыханак, то яна складаецца ў асноўным з натуральных мажорных і мінорных ладоў, для якіх не характэрна танальная пераменнасць.

Дзіцячыя песенныя жанры калыханкі і забаўлянкі вельмі ўзаемазвязаны паміж сабою. Нярэдка калыханкі пераходзяць у забаўлянкі і прадаўжаюць тэматыку першых.

Найбольш устойлівымі ў жанравых адносінах з’яўляюцца лічылкі і дражнілкі. Гэтыя творы не столькі спяваюцца, колькі прыгаварваюцца, у іх наглядаюцца толькі асобныя элементы вакалізацыі. Адсутнасць разгорнутых інтанацыйных пабудоў у лічылках і дражнілках тлумачыцца іх функцыянальнай канкрэтнасцю і мэтанакіраванасцю.

Дзіцячыя песні значна адрозніваюцца ад калыханак сваімі музычнымі і выразнымі сродкамі. Усе гэтыя творы прасякнуты аптымізмам, бадзёрасцю, светлым настроем. Дзіцячыя песні даюць магчымасць адлюстраваць у дзеяннях персанажы зайкі, сарокі, чыжыка, камара і г. д.

Поспех і трываласць засваення той або іншай песні залежаць ад таго, наколькі яна зразумелая дзецям. Пры гэтым важна, каб дзеці выконвалі ролі адпаведных персанажаў песні, суправаджалі спевы мімікай, рухамі, харэаграфічнымі, драматычнымі дзеяннямі. Фальклорныя песні якраз маюць для гэтага добрыя магчымасці.

Аўтары не ставяць сваёй мэтай даваць падрабязныя метадычныя рэкамендацыі наконт твораў, найбольш прымальных для спеваў дзяцей 2—6 гадоў. Адзначым толькі, як паказвае практыка, што найбольш даступным песенным матэрыялам для спеваў дзяцей малодшай групы з’яўляюцца мелодыі ў межах дыяпазона фа1 — сн1. У гэтым дыяпазоне гукі спяваюцца без напружання, натуральна. Авалоданне іншымі дыяпазонамі ідзе спачатку ўверх, a затым уніз, уключаючы до1 ў старэйшай групе.

3 адметных асаблівасцей дзіцячых песень трэба адзначыць арганічнае злучэнне ў іх мастацкага і пазнавальнага пачаткаў. На практыцы вельмі цяжка аддаць псравагу якому-небудзь з гэтых напрамкаў. Зразумела, што асаблівасці паэтычнай мовы, вобразнасць народнай творчасці, як і ўласна мастацкія сродкі адлюстравання рэчаіснасці, падаюцца з улікам дзіцячага ўспрымання — яго эмацыянальнасці. Іменна эмацыянальнасць у адносінах дзяцей да з’яў жыцця з’яўляецца найбольш даступнай формай засваення ўсяго невядомага. Педагагічны і эстэтычны народны вопыт заўсёды ўлічваў эмацыянальную асаблівасць успрыняцця мастацтва дзецьмі. Вось чаму дзіцячы фальклор даступны, лёгка засваяльны, просты па меладычнай пабудове. Дзіцячую песнятворчасць можна параўнаць з «азбукай» традыцыйнага мастацтва.

Істотнай музычнай асаблівасцю дзіцячага фальклору трэба адзначыць яго меладызаванасць. Амаль усе дзіцячыя жанры фальклору ўключаюць мелодыю або меладычныя элементы.

Мы не ставім мэтай тэарэтычны разгляд музычных асаблівасцей дзіцячай песнятворчасці. Таму звернем увагу на найбольш значныя рысы дзіцячай песні ў плане яе практычнага выкарыстання ў дашкольных установах.

Мы таксама не разглядаем методыку правядзення фальклорных заняткаў з дзецьмі дашкольнага ўзросту, таму што, па-першае, гэта пытанне не з’яўляецца нашай задачай і, па-другое, методыка правядзення мастацкіх заняткаў (у тым ліку і фальклорных) з самымі маленькімі падрабязна разгледжана ў педагагічнай літаратуры.

Праўда, трэба адзначыць, што разгляд методыкі правядзення, напрыклад, музычных заняткаў з дзецьмі дашкольнага ўзросту носіць у асноўным апісальны характар і не змяшчае канцэнтраваных метадычных прынцыпаў і пажаданняў.

На думку аўтараў, выпрацоўка агульнатэарэтычных метадаў і прынцыпаў у рабоце над фальклорнай спадчынай з дзецьмі дашкольнага ўзросту з’яўляецца неабходнай, бо народная творчасць мае свае асаблівасці выкарыстання ў дашкольных установах. Гэта асабліва складаная і далікатная справа, таму што патрабуе ад музычных кіраўнікоў і выхавацеляў глыбокага ведання вытокаў народнай спадчыны, уліку ўзроставых асаблівасцей дзяцей, іх мастацкіх здольнасцей.

Іменна таму, не абмяжоўваючы творчыя імкненні ўсіх, хто мае дачыненне да засваення фальклору малышамі, аўтары вылучаюць у тэзісным выкладанні асноўныя метадычныя прынцыпы і метады яго выкарыстання.

Аўтары спадзяюцца, што адзначаныя ніжэй прынцыпы і метады работы над фальклорным матэрыялам з’явяцца арыенцірам у дзейнасці музычных кіраўнікоў і выхавацеляў па выкарыстанню народнай творчасці.

Асноўны метадычны прынцып, якім трэба кіравацца пры рабоце над дзіцячай песняй, грунтуецца на ўліку асаблівасцей дзіцячага ўспрымання мастацтва і будовы іх галасавога апарату. Гэты прынцып вызначае асноўныя элементы методыкі засваення народнай песні: 1) адпаведнасць фальклорнага матэрыялу ўзроставым магчымасцям дзяцей; 2) прастата і даступнасць вызначанага матэрыялу; 3) паслядоўнасць і сістэмнасць пры яго падборы і вывучэнні; 4) ускладненне фальклорных твораў ад першага да шостага гадоў жыцця дзіцяці; 5) сувязь усіх мастацкіх кампанентаў, якія складаюць народную песню; 6) сур’ёзнае прадумванне яго зместу музычнымі кіраўнікамі і выразнае высокамастацкае выкананне; 7) развіццё самастойнасці дзяцей на занятках фальклорнай музыкай; 8) суправаджэнне спеваў паказам цацак або малюнкаў, што забяспечвае сувязь паміж словам, прадметам і дзеяннем, спалучэнне музычнага матэрыялу з рухамі дзяцей; 9) правядзенне фальклорных заняткаў; асабліва з дзецьмі другога года жыцця, у гульнявой форме, пры якой малышы

з’яўляюцца адначасова і гледачамі і выканаўцамі; 10) правядзенне з дзецьмі трэцяга года жыцця сюжэтна-ролевых гульняў, у якіх яны выконваюць ролі розных птушак, зайчыкаў, мішак, перадаюць асаблівасці іх дзеянняў (гэтыя дзеянні павінны адпавядаць характару музыкі); 11) сістэмнасць паўтораў фальклорных твораў для лепшага іх засваення; 12) аб’яднанне (па магчымасці) фальклорных твораў адзіным сюжэтам; 13) выкарысганне пры рабоце над народнай песняй музычных інструментаў, прадметаў дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва.

Зусім не абавязкова праводзіць музычныя заняткі ў суправаджэнні інструмента. He заўсёды інструмент можа быць тут добрым памочнікам. Справа ў тым, што калі інструмент гучыць з пачатку і да канца заняткаў, то дзеці, якія няправільна інтаніруюць, прадаўжаюць спяваць, не чуючы сябе. Музычнае суправаджэнне застаўляе іх спяваць у пэўнай танальнасці, у той час як спевы без інструмента (а капэла) даюць магчымасць знайсці найбольш зручны прымальны тон для ўсіх дзяцей, пачуць сябе і пачуць іншых. У гэтым сэнсе вельмі карыснымі будуць спевы твораў, змешчаных у дапаможніку без суправаджэння, так, як іх спяваюць або спявалі ў натуральным быту.

3 мэтай большай даступнасці для выканання дзецьмі народных песень аўтары свядома перанеслі некаторыя творы ў другую танальнасць, каб зрабіць яе болып зручнай для спеваў.

Па характару дзіцячая песнятворчасць характарызуецца дынамічнасцю, маторыкай, рытмікай, спалучэннем слова, музыкі і руху.

Фальклорны музычны матэрыял дапаможніка можа выкарыстоўвацца ў рабоце з дзецьмі дашкольнага ўзросту ў наступных напрамках:

1)  музыка для праслухоўвання;

2) музычныя творы для падпявання і спеваў;

3) музычныя творы для суправаджэння рухаў;

4) музычныя творы для правядзення гульняў;

5) музычныя творы для суправаджэння танцаў;

6)  музычныя творы, апрацаваныя для дзіцячых інструментальных ансамбляў.

Мэта дапаможніка, асабліва ў музычным аспекце, зводзіцца да таго, каб даць найбольш характэрныя абагульненыя меладычныя тыпы беларускіх дзіцячых песень. Пры гэтым аўтары ўключылі ў зборнік не толькі лепшы традыцыйны матэрыял, але і цікавыя апрацоўкі народных песень, якія значна ўзбагачаюць і ўпрыгожваюць фальклорныя творы, а таксама аўтарскія песні, блізкія па мелодыцы, зместу, вобразнасці да народнай песнятворчасці. У дапаможнік уключаны і некаторыя каляндарныя абрадавыя творы, якія па зместу і меласу адпавядаюць дзіцячым узроставым і вакальным магчымасцям.

  1. A. М. Аляхновіч, М. В. Рахчэеў

КАЛЫХАНКІ

Хадзіў каток па капусце, Насіў сончык ў белай хустцы. Усім сончык прадаваў, А табе, Зосю, дарма даў.

Усень_кім дзе_цям пра_да_ ваў, а Га_ нупь_цы дар_ма даў.

Ходзіць певень па капусце, Носіць сон у белай хустцы. Ўсенькім дзецям прадаваў, А Ганульцы дарма даў.

Люлі, люлі, люлі, Ўсе дзеткі паснулі.

Адна мая ляля He спіць, не гуляець, 3 катком размаўляець.

Ой-яй-яй-яй, Ой-яй-яй-яй, Ходзіць коцік па балоце.

Ой-яй-яй-яй, Ой-яй-яй-яй, Усе дзеці заснулі.

Ой-яй-яй-яй, Ой-яй-яй-яй, Адзін Слаўка не спіць.

5 J= 52

J? J1 r I p J? f j> IP MMM-

Трэ_ ба кат_ ка бі_ці, бі_ці, каб не бу_дэ!ў ка_ток пэе_ці.

Трэба катка біці, біці, Каб не будзіў каток дзеці. Трэба катка біці вельмі, Каб не стукаў каток дзвермі. Трэба катка па лапцы, Каб не хадзіў па хатцы. Трэба катка па хвасту, Каб нарубіў хварасту.

Ходзіць каток па вароцях У чырвоненькіх чабоцях.

Упаў кот із варот, Пабіў спіну і жывот.

7 J=12O

Баю, баю, баючык, Вазьму з банкі мядочак. Сама бабка злізала, На коціка сказала.

А той коцік спужаўся, За ступачку схаваўся. Яго бабушка знайшла, За хвосцічак патрасла.

8 J = 40

ІМ’Гг j I Ы'I H

Лю_ лі — лю_ лі, лю_ ля_ ю,  за_снз_ — спа_ ні, гуль_ та_ ю.

Люлі-люлі, люляю, Засні-спаці, гультаю. Люлі-люлі-люленькі, Усім дзецям дуленькі. Майму Мішку калачы, Каб спаў ўдзень і ўначы. Пайшоў каток у лясок, Знайшоў сабе паясок, Трэба коціка пераняць,

Паясочак адабраць. Паясочак адабраць Да свайму Мішцы даць. Пайшоў коцік пад ліпку Дый знайшоў сабе скрыпку, Трэба коціка пераняць Дый скрыпачку адабраць. Дый скрыпачку адабраць, Дый Мішачку аддаць.

А-а, люлі, цялешыка, Наварыла баба кулешыка Дый паставіла пад елку, Дый накрыла талеркай.

Пай_ шоў знай_ шоў

ка_ ток      у      пя_      сок,

ра_ бы        па_ я_        сок.

Пайшоў каток у лясок, Знайшоў рабы паясок, Сяму-таму раздаваў, А Сярожу дарма даў. Сяму-таму за грошы, Мой Сярожка харошы.

11 «I 148

Пайшоў каток у лясок* Шукаць Волі паясок. Ён паяска не знайшоў, Узяў плюнуў і пайшоў. А Волечка чакае, Што ёй каток шукае. Пайшоў каток пад масток, Злавіў рыбку за хвасток. Ён сам бярэ і жарэ, А Волечцы не дае.

Ходзіць кот па сенажаці, Кліча сон ён да дзіцяці. — Ой, сонечку-голубоч(ы)ку, Прысні маю Ганулеч(ы)ку.

j> р g ц? р Спі, сы_       но_ чак мі_ лень_ кіў га_ лу_ бо_ чак сі_ зень_ кі.

Мой сы_ но_ чак бв_ дэе спаць, а я бу_ ду ка_ лы_ хаць.

А... а.., люлі, а... а.., люлі. Спі, сыночак міленькі, Голубочак сізенькі.

Мой сыночак будзе спаць, А я буду калыхаць.

Нашто, вецер, ты гудзеш, Спаць Міхаську не даеш? Спі, сыночку, міленькі, Ой, да люлі, люленькі...

Ўспомніш матку ты сваю, Як цябе люляла, Як табе ў ноч не раз Песню я спявала.

* Кожны радок паўтараецца двойчы.

Ціха, мышка, варушыся, Бо каточак прытварыўся.

Люлі, люлі, люлі.

Як пайшоў каток на ганак, Знайшоў маток абаранак.

Люлі, люлі, люлі.

Таму-сяму прадаваў, А Манечцы дарма даў. Люлі, люлі, люлі.

Скочыў коцік у мякіну, А Манечка ў пярыну.

Люлі, люлі, люлі.

15 Z 40

А-а, а-а, каткі два, Харошыя абодва. Люлі, люлі, люлі, Палез кот у дулі, Памарозіў лапкі, Скочыў на палаткі, Сталі лапкі грэцца — Недзе кату дзецца.

16 J = 98

Пайшоў каток па дулі, Памарозіў лапкі, Палез на палаткі.

Сталі лапкі грэцца — Недзе катку дзеода.

Дайце катку папкі У абедзве лапкі. Хай каток не вурчыць, А мой брацік спіць-маўчыць.

Люлі, люлі, люлі, Пайшоў кот у дулі, Адмарозіў лапкі, Палез на палаткі. Сталі лапкі грэцца — Недзе катку дзецца. Палез яшчэ вышай, А там яшчэ хужай. Пайшоў каток пад масток,

Злавіў рыбку за хвасток, Таму-сяму прадаваў, А Светачцы дарма даў. Сталі рыбку варыць, Па кавалачку дзяліць. Ў каго сіва барада, Таму поліўка адна, У каго чорны вусок, Таму рыбкі кусок.

18 J = 58

А-а, а-а, люлі, Палез кот па дулі. Каток дуляў не дастаў Сабе лапкі пахвастаў*

19 J = 60

Люлі, люлі, люлі, Палез кот па дулі, Наеўся, напіўся, Дый спаць пакаціўся.

20 J 45

то гой            мя_ не             па_ ка_ лы_               ша.

— Люляй, люляй, мой сыночак, Хто це будзе калыхаці?

— Будзе веяць буйны вецер, To гой мяне пакалыша.

— Люляй, люляй, мой сыночак, Хто це будзе есць даваці?

— Будзе ляцець да пчоланька, Прынясе яна мне мёду.

— Люляй, люляй, мой сыночак, Хто це будзе піць даваці?

— Будзе ісці дробны дожджык, To той жа мяне напоіць.

Апошнія два радкі паўтараюцца двойчы.

Апсі, коця-мармоця, He спі на рабоце.

Апсі, коця, не вурчы, А Мішанька крэпка спі.

22 J = so

А_ псік, а_ псік, ко_ ця,                            не спі на ра_ бо_ це,

за_ сні у ка_ лы_ бель_ цы      на бе_ лай пас_ цель_ цы.

А_    псік, а_ псік,                        ко_ ця,     не спі    на      ра_ бо_         це,

за_    сні ў ка_ лы_    бель_    цы на    бе_ лай         пас_ цель_ цы.

Пай_ шоў ка_ ток пад мас_ток, зла_ віў рыб_ ку за хва_ сток. Hi са_ мо_ му е_ сці,                                    ні дзі_ ця_ ці ве_ сці.

Я й сам крыш_ку                      у_ ку_ шу,    я й Ма_ рын_ цы за_ ня_ су.

Пай_ шоў, пай_ шоў, ка_ ток, вон. На Ма_ рын_ ку— сон, сон.

Апсік, апсік, коця,                                  -і

He спі на рабоце,                                   j 2 разы

Засні ў калыбельцы На белай пасцельцы.

Пайшоў каток пад масток, Злавіў рыбку за хвасток. Hi самому есці, Hi дзіцяці несці.

Я й сам крышку укушу, Я й Марынцы занясу. Пайшоў, пайшоў, каток, вон. На Марынку — сон, сон.

Сталі сакатаці,

А нечага даці:

Ці ячменю жменю, з

Ці гароху троху. / 2 разы

Гаршчок чачавіцы, Карыта вадзіцы.

Яшчэ курам мала, і

Каб іх разарвала. / 2 разы

Люлі, люлі, люлі, Прыляцелі куры, Селі на варотах У чырвоных ботах. Сталі сакатаці, Трэба есці даці: Ці гароху троху, Ці ячменю жменю, Ці аўса ў лубені, Ці грэчкі з засечкі.

25 J ■ 84

Люлі, люлі, люлі, Прыляцелі куры, Селі на варотах У чырвоных ботах. Сталі сакатаці, Няма чаго даці: Ці ячменю жменю, Ці гароху троху, Грыкі чаравікі, Пшаніцы рукавіцы?

26 J = 76-80

Сталі сакатаці, Да нічога даці. Вынесу ім грыкі Поўны чаравікі. Вынесу пшаніцы Поўны рукавіцы, А ячменю жменю I гароху троху.

А пшаніцы паўдайніцы I ярыцы паўмяліцы.

A.., a.., каткі

Прынеслі дзеткам цвяткі. Люлі, люлі, гойда, Прыляцела сойка, Села на вароцях У чырвоных боцях.

Стала кудкудаці, ЦІто ёй есці даці: Ў чарпачок вадзіцы, А ў місачку пшаніцы. Ешце, куркі, піце, Андрэйку прыспіце. А.., а.., а.

Баю, баю, баю, He лажыся з краю, Прыйдзе серанькі ваўчок, Схопіць цябе за бачок.

29 J=72

Лю_ лх, лю_ лх, дае_ ця ез_ дзх_ ла у ка_ рэ_ це, зх_ мо_          ю—ў ва_ зоч_ ку на сх_ вым ка_ н0ч_ ку.

Люлі, люлі, дзеця Ездзіла ў карэце, Зімою — ў вазочку На сівым канёчку.

ЗАБАУЛЯНКІ

Бабулька казала, Як нас частавала: — Прыхадзіце часцей, Пачастую ляпей: Дам вам сыраквашкі, Бярозавай кашкі, Піражкоў з маку I розных прысмакаў.

2 J ' 80

се_ лі на ва_ ро_           тах у чыр_во_ ных бо_ тах.

Ладкі-ладушкі, Прыляцелі птушкі, Селі на варотах У чырвоных ботах. Селі на варотах У чырвоных ботах, Сталі сакатаці, Нечага ім даці. Насыплю гарошку, Каб пад’елі трошку, Ды падсыплю грэчкі, Каб неслі яечкі. Сталі сакатаці, Нечага ім даці, Грэчкі не ядуць, Яек не нясуць.

Гойда, гойда, гайдамаш, Паедземо на кірмаш, На кірмашы цукерачкі, булкі. Што Надзейцы купіці?

Цукерачка мала, На булачку грошай не стала.

4 J= 152

<J ,   ,,                           ~'

1 .— Чэ_ чэ, чэ_ чэ, са_ ро_ ка,

—Бы_ ла ў па_ на на та_. ку.

а дэе бы_ па  да_ лё_ ка?

ма_ ла_ ці_ ла а_ са_ ку.

Паня сына радзіла, На коніка садзіла. Канёк вараненькі, Панічок маленысі.

Гуца, конік, да вады, Шаўковыя павады, Канёк не напіўся, Панічок зваліўся.

5 J = 80

Чар-чар, сарока Прыляцела здалёка, Села ў пана на таку, А пан сказаў: — Засяку! Яна кажыць: — Уцяку. Пыр-пыр-пыр! Паляцела.

6 J = 120

Ky_ ю, ку_ ю нож_ ку,          па_ е_ ду ў да_ рож_ ку.

Да_ рож_ ка кры_ ва_ я, ка_ был_ ка сля_ па_ я.

Кую, кую ножку, Паеду ў дарожку. Дарожка крывая, Кабылка сляпая.

Еду, еду, еду, Ніяк не даеду. За чатыры мілі Кабылку ўмарылі.

Кую, кую ножку, Паеду ў дарожку, Запрагу барана, Паеду да пана.

Скоранька паеду, Каб паспець к абеду: Пан дасць піражочак I сыру кусочак.

7 J = 132

4* О J? J’                                               I * J1

Ky_ ю» ку_ ю нож_ ку, па_ е_ ду у да_ рож_ ку.

Кую, кую ножку, Паеду ў дарожку. Заўтра рана Зарэжам барана,

Паедзем да пана.

Пан барана не бярэць, Толькі спінку надзярэць, Дзеры-дзеры-дзеры!

Кую, кую ножку, Паеду ў дарожку, Зарэжу барана, Паеду да пана.

Пан дасць піражок I табачкі ў ражок, I кашкі з алеем, А есці не ўмеем.

9 J = 80

— Мышка, мышка, дзе была?

— Была ў пана караля.

— Што рабіла? — Лыжкі мыла.

— А што далі? — Кусок сала.

— Дзе паклала? — Пад лаўкаю.

— Чым накрыла? — Халяўкаю.

— Дзе падзела? — Кошка з’ела.

Ішоў бай па сцяне, Нёс сямёра лапцей: I дзяцёнку па лапцёнку, I жане, і сабе.

Ішоў бай па сцяне, У чырвоным каптане, Нёс сямёра лапцей: I жане, і сабе.

I ці бавіць, ці не?

Хадзіў бай па сцяне У чырвоным жупане, Нёс сямёра Лапцей: I сабе, і жане, 1 дзяцёнку па лапцёнку, Ці бдвіць, ці не? — Баў.

12 J = 53

Коці, коці, лапкі, Паедзеш да бабкі, Бабка дасць піражок, А дзядуня шаляжок, I табачкі ражок.

Ў табачкі нюх-нюх, За горачку трух-трух.

13 J =70

р |„Н |J J II UJI

Ся_ дзінь Сця_ пан за ста_ лом,          на_ крыўшы_ ся ру_ ка_ вом.

Сядзіць Сцяпан за сталом, Накрыўшыся рукавом, Ён лучынку шчапаець, Ён дзяўчынку чапаець.

— Нашто ты мяне чапаеш, Калі ты вусоў не маеш?

Ідзі вусы прычапі, Тады мяне зачапі.

— Чыкі-чыкі, паненачка, Чаму така маленечка?

— Мяне брат гадаваў,1 Хлеба-солі не даваў.

2—233

ДРАЖНІЛКІ

1 J = 130

Ан_       дрэй ве_ ра_ бей    на ка_ душ_ пы ся_ дэеу.

Андрэй-верабей На кадушчы сядзеў. Усіх жаб пераеў, Адну не даеў — I жывот забалеў.

2 J = 98

Юрка-курка, Падсмажаная скурка.

J = 120

Жа_ дэі_ нага_   вя_ дэі_ на, са_ дё_ ны а_ гу_ рэц,

на па_ лу ка_      ча_ ед_ ца, ніх_ то я_ го ке       э’ есць.

Жадзіна-гавядзіна, Салёны агурэц, На палу качаецца, Ніхто яго не з’есць.

ЗАКЛІЧКІ, ПРЫГАВОРКІ, ЛІЧЫЛКІ

Дождж, дождж, секані Ды па Моткавым кані. Дождж, дождж, перастань, Я паеду на Растань.

2 J = 120

Дожджык, дожджык, секані, Я паеду на кані.

Дожджык, дожджык, перастань, Я паеду на Растань.

Божая кароўка, Што заўтра будзе? Дождж ці пагода, Пень ці калода?

Пагода — ляці, Дождж — сядзі.

4 J = 112

* J » М ' I I1 п h I' I' 11 I................................................... і

Бо_ жа_ я ка_ ро$_ ка, па_ ля_ ці на неб_ ка,

Божая кароўка, Паляці на небка, Там твае дзеткі Кушаюць катлеткі, Півам запіваюць, Хлебам заядаюць.

Божая кароўка, Паляці на небка, Прынясі нам хлебка Чорнага і белага, Толькі негарэлага.

6 J = 120

»J _                                     „                                           ”        7

Бо_ жа_ я ка_ роу_ ка, дэе ма_ я свяк_ роу_ ка:

Ці             у          ле_                вым ба_ ку,

ці             ў пра_                       вым ба_ ку,

ці             ў жоў_                     тым пяс_ ку?

Божая кароўка, Дзе мая свякроўка? Ці ў левым баку, Ці ў правым баку, Ці ў жоўтым пяску?

Раз, два, тры, чатыры, Кошку грамаце вучылі: He чытаць, не пісаць, А за мышкамі скакаць.

КАЛЯНДАРНА-АБРАДАВЫЯ ПЕСНІ

Ой, ну, ну, каза

J= 86

Ой, ну, ну, каза, ой, ну, нябога, Дасць табе наш пан паўзалатога. Падзівіцеся, добрыя людзі, На тую раду, старую бабу. Старая баба салому сячэ, Салому сячэ, пірагі пячэ. На гары каза з казянятамі, ’ А ў даліне воўк з ваўчанятамі. Як прыбег заяц, стаў казу лаяць: — Ох, ты, казінька, не гаспадынька! Ох ты, казінька, не гаспадынька! — Ўзяла б сярпок, нажала б снапок, Свае дзетачкі ды накарміла, У ніцу ложу спаць палажыла!

Як легла спаці — не магла ўстаці! А проша ўстаці, што кольвек даці: Ці каўбасіцу, ці паляндвіцу, Ці кусок сала, каб каза ўстала. Ды нашай казе нямного трэба: Паўбочкі грэчкі на перапечкі, Рэшата аўса, наверх каўбаса, Паўвоза сена, каб каза села.

Каляда з казой

J = 120

— Го-го-го, каза, Го-го-го, шэра, Дзе ж ты, козанька, Дзе ж ты бывала? — Я ў бару-бару Ягодкі брала.

Я ў бару-бару Ягодкі брала. Як прыбег ваўчок, Ухапіў козаньку, А ваўчанята — За казянята.

— Го-го-го, каза, ГО’ГО-го, шэра, Як ты, козанька, Як ты крычала?

— Так я крычала: Ме-ге-ге-ге-ге.

— Го-го-го, каза, Го-го-го, шэра, Як ты, козанька, Як ты ўцякала? — Так я ўцякала: Туп-туп-туп-туп-туп.

— He хадзі, каза, Пад гэта сяльцо,А ў тым сяльцыЧатыры стральцы, Чатыры стральцы Радзяода ісці.

Радзяцца ісці, Козаньку ўбіці, Козаньку ўбіці, Шкуру злупіці, Боты пашыці, Да шчэ / й/ знасіді.

Стара казішча, Стань, расхадзіся, Стань, расхадзіся, Развесяліся.

А хазяіну Ў ногі скланіся.

Шчэ / й/ гаспадыні Штоб падарылі: Мерачку аўса, Наверх каўбаса, Сала паласа — Песенька ўся...

Го-го-го, каза

J =112

— Го-го-го, каза, Го-го-го, піэра' Дзе рожкі дзела? — На соль праела.

— Лезь, каза, на печ, Пакажы чапец.

А ў тым жыце Перапёлачка.

Вывела дзеці Міла глядзеці.

Дзе каза ходзіць, Там жыта родзіць.

* Прыпеў «Го-го-го, каза, го-го-го, шэра» выконваецца перад кожнай страфой.

Лезь, каза, на кут, Пакажы хамут.

Лезь, каза, на пол, Пакажы хахол.

На печы авёс, Вялікі парос. На палу жыта Нагамі збіта.

Дзе каза рогам, Там жыта стогам.

Дзе каза нагой, Там жыта капой.

Го-го-го, каза, Го-го-го, шэра, Дзе каза хвастом, Там жыта кустом.

Ой, ішла калядка калядуючы

J = 46

Ой, ішла калядка калядуючы праз сяло, Зайшла ж яна да пана Сцяпана пад акно:

— Ой, пане Сцяпане, харошыя дочкі ў цябе, А што ж твае харошыя дочкі рабілі?

— А што ж мае харошыя дочкі рабілі?

А ў стадоле ды ўсе пшанічаньку мералі.

Намералі трыццаць шанкоў і чатыры, А тыя чатыры вам, каляднічкам, каляда!

He кур, не вей, мяцеліца

J = 50

He кур,   не вей, мя_це_   лі_ ца,        гэй, ка_ля_да.

He кур, не вей, мяцеліца, гэй, каляда!* He завявай сцежак-дарожак, Ой, я ж пайду к матульцы ў госці. К матульцы шла — вяночак віла, Ад матулькі йшла — развіваючы, Ой, па красачцы раскідаючы. Ды ў ліпавы куст я ўкінула, А ў кусціку шэранькі ваўчок.

Добры вечар, пане гаспадару

— Добры вечар, пане гаспадару, ой, каляда!*' Харошыя маеш ты сыночкі, ой, каляда! Ой, што ж яны ў цябе робяць, ой, каляда? — У святлічцы золата важаць, ой, каляда! Наважылі трыццаць пудоў і чатыры, ой, каляда! Тыя трыццаць пану гаспадару аддалі, А тыя чатыры нам, каляднічкам, і калядзе!

Цярэшка, чаху, чаху

— Ця_

што у тва_

Прыпеў «гэй, каляда» паўтараецца ў канцы кожнага радка.

** Кожны радок паўтараецца два разы.

— Цярэшка, чаху, чаху, Што ў тваім мяху, мяху?

— Шпілечкі, іголачкі, Златыя пярсцёначкі!

Вясна красна, адкуль прыйшла

— Вясна красна,

Адкуль прыйшла, } 2 разы Адкуль прыйшла, што прынесла?

— Малодачкам —

Па чаўночку,

А дзевачкам — па вяночку.

А дзевачкам — } 2 разы

Па вяночку,

А пастушкам — па кіёчку,

Старым бабам —

Па галушачцы, } 2 разы Малым дзеткам — па крамушачцы.

А ўжо недалечка краснае яечка

А ўжо недалечка Краснае яечка, Зялёны явар кудравы!

Чырвонае кока

Чырвонае кока ужо недалёка, Каліна-маліна, ягадзіца!

Цыбульку лупіці, яечкі хварбіці, Каліна-маліна, ягадзіца!

Яечкі хварбіці, хлопчыкам дзяліці, Каліна-маліна, ягадзіца!

Ты, зязюля, не кукуй

Ты, зязюля, не кукуй, не кукуй, Ты, шэрая, не кукуй, не кукуй, Калі будзеш кукаваць, кукаваць, Недзе будзе начаваць, начаваць.

Ку-ку! Ку-ку! Ку-ку! Ку-ку!

На вуліцы петупюк — куд-кудак — У курачкі запытаў: «А ці так?» А зязюлечка сядзіць на суку

I кукуе петуху, петуху...

Ку-ку! Ку-ку! Ку-ку! Ку-ку!

Ляцелі гусёлкі

А то не гусёлкі, To сівы зязюлькі. } 2 разы

Ляціце, зязюлькі,

Да маёй матулькі, } 2 разы

Да маёй матулькі

На цясовы ложкі, } 2 разы

На цясовы ложкі,

На белы падушкі. } 2 разы

Пасеялі дзеўкі лён

Пасеялі дзеўкі лён’, Дзеўкі лён.

Пасеялі дзеўкі Лён.

Пасеяўшы, палолі, Палолі.

Пасеяўшы, палолі.

Белы ручкі калолі, Калолі.

Белы ручкі калолі.

Унадзіўся сівы конь, Сівы конь.

Унадзіўся сівы конь.

Пацёр, памяў дзеўкам лён, Дзеўкам лён.

Пацёр, памяў дзеўкам лён.

Першы і другі радкі кожнага куплета паўтараюцца двойчы.

ЖАРТОУНЫЯ ПЕСНІ

Камар лазню тапіў

І.Ка_ мар лаз_ ню та_ піў, му_ ха па_                     ры_ла_ ся.

ж , прыпеў;_____________________________ к .________

J'pp pU' М’ JQ J1 J1

Дьг_лі, ды_лі, ды_ лі, го — цацаца, ой, дыль, дыль, дыль, го-ца-ца.

Ды з палка звалілася, I на смерць забілася.

Пакуль муху прыбралі, Пявуны запяялі.

Едзе жук да папа, Да запечнага клапа.

Зайцы яму капалі, Лісы труну збівалі.

A non часу не мае, Прусака спавядае.

Совы муху няслі, Ваўкі голас вялі.

Прэ блыха, на мышы, Ужо муха без душы.

Пакуль муху памылі, Пук лучыны спалілі.

У пясочку хавалі

I памінкі спраўлялі.

Былі ўсе, галасілі, Выпілі, закусілі.

Гэй, у лесе пры даліне

* Прыпеў «Дылі, дылі» і г. д. паўтараецца пасля кожнай страфы.

Шля паўтарэння   t ІДля заканчэння   I

J1 р' 7 it, г>^-ö-Oi

у нас ста_ ла_ ся бя_ да. // су_ па_ кой_ нхк.

Пры даліне ў гушчары Калыхаліся камары.

Дуб да дубу пахіліўся, Камар з дуба зваліўся.

Пабіў камар патыліцу Аб дубовую карыцу.

Ой, пабіў камар бакі Аб дубовыя сукі.

Ды пабіў камар калені Аб дубовыя карэнні.

Высыпаліся ўсе зубы Ды з камарыкавай губы.

Ляціць муха ратаваць, Зімнай вадой адліваць.

— Камарочку, родны браце, Як жа ж цябе ратаваці?

— Пасылайце да аптэкі, Прынясіце добры лекі.

У бальніцу завязіце, т мяне там палажыце.

Там добрыя дактары Вымуць душу да пары.

— Камарочку, добры браце, Дзе ж мне цябе пахаваці?

— He хавайце пры даліне, Бо вырыюць мяне свінні.

He хавайце пры дарогі, Бо дратаваць будуць ногі.

Пахавайце ў цёмным лесе Пры зялёненькім гарэсе.

Будуць гарэхі шчыпаць, Камарочка ўспамінаць.

А чый гэта такі помнік?

Ці маёр тут, ці палкоўнік?

Hi маёр тут, ні палкоўнік, А сам камар супакойнік.

Як паставіў верабейка на сметнічку хату

Як паставіў верабейка На сметнічку хату. Ды сазваў на наваселле Госцейкаў багата.

Піва, квасу наварыў, Квашанінкі настудзіў, Насмажыў кілбасаў

I ўсякага мяса.

У залочанай карэце Дзяцел пад’язджае, А за дзятлам на валах Жоўна паспяшае.

А зязюля з шуляком, Перапеліца з круком Лугам, далінаю Шпараць пехатою.

Заклікае верабейка Ўсіх госцейкаў есці, Запрашае белу лебедзь На покуце сесці.

А з лебедзю жураўля,

I савішчу, і луня,

I стару чачотку, Сваю родну цётку.

Сядзіць мядзведзь на калодзе. На скрыпачцы йграіць, Дзецяняты-медзведзяняты Струны напраўляюць;

Як зайгралі «дылі-дылі», Госці ў далоні білі,— Адзін дзіваваўся, А другі смяяўся.

Шчыгёл важна пахаджае, Цаплю ў танец просіць, Галка піва налівае, А удод разносіць.

За здароўе вераб’я

Пілі, елі аж да дня, А бацян упіўся Ды пад стол зваліўся.

Чубаценькі верабей

Чубаценькі верабей (да) На калочку сядзіць, На калочку сядзіць, На капусту глядзіць.

На калочку сядзіць, На капусту глядзіць, To на мак, то на мак, To на канапелькі.

To на мак, то на мак (да), To на канапелькі, Няўдалыя на работу

Усе нашы дзеўкі.

Таўкачыкі

J = 124

Гэй, гэй, таўкачыкі!

Гэй, гэй, дубовыя!

Гэй, гэй, дубовыя, На работу гатовыя!

Гэй, гэй, таўкачыкі!

Гэй, гэй, дубовыя!

Гэй, гэй, дубовыя, Цяжэнькія — пудовыя!

Сем год бадзяліся, У адну ступу сабраліся. Гэй, гэй, таўкачыкі! Гэй, гэй, дубовыя!

АПРАЦОЎКІ НАРОДНЫХ ПЕСЕНЬ

каб нес_лх я_ еч_ кі. Грэч_кі не я_ дунь,       я_ек не ня_ сунь.

Ладкі-ладушкі, Прыляцелі птушкі, Селі на варотах У чырвоных ботах, Сталі сакатаці, Нечаго ім даці.

Насыплю гарошку, Каб пад’елі трошку, Ды падсыплю грэчкі, Каб неслі яечкі.

Грэчкі не ядуць, Яек не нясуць.

Загадкі і адгадкі

Словы народныя

Апрацоўка М. АНЦАВА

 

што бя_жыць па_гля

_чы? Зве;^

А што чор на не чар нё^на? Во.

А што бяжыць без повада? Вада! А што гарыць без полымя? Зара! А што расце без кораня? Камень! А што бяжыць паглядаючы? Звер! А што чорна не чарнёна? Воран! А што сіня не сінёна? Мора!

А што бела не бялёна? Лебедзь! А што ўецца паміж дрэўца? Хмель!

Жалоблівы коцік

Словы народныя

Апрацоўка М. АНЦАВА

па сва_ей жа_ лась_ m пла_ чу. Сам ку_хар пя_ чон_ ку элі_

 

 

Сядзеў коцік на кухні, У яго вочачкі папухлі. — Чаго ж ты, коцічак, плачаш?. Ці піцькі, ці есцькі хочаш? — Hi піцькі, ні есцькі хачу, Па сваей жаласьці плачу. Сам кухар пячонку злізаў, А на мяне, на коціка, сказаў. Будуць мяне, коціка, біці, Будуць мне вушкі церабіці.

Люлі-люлі, калышу

Словы народныя

Апрацоўка М. АНЦАВА

Люлі, люлі, калышу. Зварыць матка куляшу. Алеем намажа і нам не пакажа.

Люлі, люлі, люляшы! Купіў бацька лемяшы.

Матачка вельмі рада, купіла скавараду.

А бабачка чапялу, а седзячы на палу.

Люлі, люлі, люляшу! Я дзіцятка калышу.

Лік

Раз-два — галава, Тры-чатыры — прычапілі, Пяць-шэсць — дзе тут сесць, Сем-восем — сена косім, Дзевяць-дзесяць — хустку вешаць.

Дожджык

па_гу_»ляць                ды пя_ со_чак     па_ ка_паць. 4. Дожджык, дожржык, не ма_чы,

па_гу_ляпь                  ды з мя_ча_мі     па_ска_каць.

дэе_так з ca_jxy не га_ні, бо мы хо_чам па_гу_ляць ды ко_н і^каў за_пра_гаць.

Дожджык, дожджык, не мачы, Дзетак з саду не гані, Бо мы хочам пагуляць, Абручыкі пакатаць.

Дожджык, дожджык, не мачы, Дзетак з саду не гані, Бо мы хочам пагуляць Ды пясочак пакапаць.

Дожджык, дожджык, не мачы, Дзетак з саду не гані, Бо мы хочам пагуляць Ды з мячамі паскакаць.

Дожджык, дожджык, не мачы,

Дзетак з саду не гані, Бо мы хочам пагуляць Ды конікаў запрагаць.

Кую, кую ножку

Словы народныя

Апрацоўка М. АНЦАВА

Кук>, кую ножку, паеду ў дарожку, Куплю чаравічкі, ножкі невялічкі.

Дарожка крывая, кабылка ліхая, Дужка завалілась, кабылка. змарылась.

Коцік

Словы народныя

Апрацоўка М. АНЦАВА

А, брысь^ ко_пік,на тар жок,      сі Юль_цы

А, брысь» ко_ця,

А, брысь, коцік, у лясок, Нясі Юльцы паясок!

А, брысь, коцік, у траснік, Нясі Юлечцы каснік!

А, брысь, коцік, на вулку, Нясі Юльцы хлеба булку!

А, брысь, коцік на ганкі, Нясі Юльцы баранкі!

А, брысь, коцік, на таржок, Нясі Юльцы піражок!

А, брысь, коця, куды хоця; Бяжы, коця, ў шчыры бор, He забывай на мой двор!

Люлі-люлі-люлечкі


Люлі, люлі, люлечкі! Сяду, стану прасці я. I дзіцятка калыхаці. Што выведу нітачку — Камару на світачку, Астануцца кончыкі — Камару на штончыкі.

А чы-чы, сарока

А чы-чы, сарока, Куды ляціш далёка? Села, пала на таку У чырвоным калпаку I сакоча на суку: «Буду я табе служыць, На шнуры саху насіць».

Тадзей-дабрадзей

Словы народныя                                                 Апрацоўка М. АНЦАВА

Тадзей-дабрадзей, забаўляй дзяцей! Ганяй птушачак з-пад макушачак. He дзяўбі пясок і не бегай наўскок. На дарозе пясок збірай у гаршчок.

Ладкі-ладушкі

Словы народныя

Апрацоўка М. АНЦАВА

Ладкі-ладушкі! Прыляцелі птушкі, Селі на варотах У чырвоных ботах. Сталі сакатаці, Нечага ім даці. Пасыплю гарошку, Каб паелі трошку, Ды пасыплю грэчкі, Каб няслі яечкі. Грэчкі не ядуць, Яек не нясуць.

Калыханка

Люлі, люлі, люлі! Прыляцелі гулі, Селі на варотах У чырвоных ботах. Сталі сакатаді: Каму кашу даці? Малому дзіцяці. Ці гарошку крошку, Ці ячменьку жменьку, Ці пуховую пярынку, Ці шчаслівую гадзінку?

Баю, баю, баенькі

Словы народныя

Апрацоўка А. АЛЕНІНА

Баю, баю, баенькі, Люлі, люлі, люленькі, Прыляцелі гуленькі, Селі яны ў люленькі, Сталі яны варкаваць, Малютачку калыхаць... Маўчы, маўчы, не крычы.

Бегаў зайчык шэранькі

Словы С. ПАЦЁМКІНА

Апрацоўка Г. ВАГНЕРА

Бегаў зайчык шэранькі Ля ракі,

На яго наскочылі Два ваўкі.

Паляўнічы зайчыка Ўратаваў,

Ён лясных драпежнікаў Пастраляў.

Уцякаў той шэранькі

3 усіх ног,

He глядзеў ні сцежак ён, Hi дарог.

I хваліцца ў лесе ён

Так пачаў:

— Двух ваўкоў ля рэчкі я Разарваў.

Кукараку, пятушок

Кукараку, пятушок, чырвоненькі грабяшок.

Пад паветачку пайшоў, курку рабую знайшоў. Пачаў яе пытаці, ці ўмее чытаці.

— He чытаю, не пішу, толькі яечкі нясу.

Дуб да дубу пахіліўся

Словы народныя                                            Апрацоўка Я. ЗАРЫЦКАЙ

~ ~'Т                                                   III                       I

ле_ се, ле_ се пры эя_ лё_нень_ кім га_ рэ_ се. #_кім га_ рэ_ се.

* Прыпеў паўтараецца пасля кожных двух радкоў.

Муха з хаты вылятала, Камарынку ратавала.

Камарочак жа ты мой, Родны брацішка ты мой.

А дзе цябе пахаваці, Каб хадзілі памінаці?

Пахаваю край Дунаю, Сама пайду пагуляю.

Сама пайду пагуляю, Як рыбачка па Дунаю.

Пахаваю край даліны, Каб па табе ваўкі вылі,

Каб па табе ваўкі вылі, А сабакі галасілі.

Дзеўкі па грыбы ішлі, На магілачку ўзышлі.

А хто ж тут ды за пакойнік, Ці маёр тут, ці палкоўнік?

Ляжыць грэшнае тут цела, Што ўніз з буду паляцела.

Як прыехаў верабейка,

Стукнуў чабатамі, Выскачыла сарочанька і 3 нізкімі ўклонамі:  j 2 разы

— Проша, проша, верабейка,

Мяне не цурацца,

I ў вобчай маёй хатцы і

Проша забаўляцца. / 2 разы

Прыйшоў мядзведзь дзіва глядзець Ды стаў насміхацца.

А наш рыцар верабейка -і 3 ім за лоб цягацца. / 2 разы

Ды мядзведзь задаў дыхту, Каб не забываўся, Над рыцарам верабейкам                                     ■>

Болып не насміхаўся.       j 2 разы

Ішоў казёл мастом

Словы народныя

Апрацоўка Я. ЗАРЫЦКАЙ

— А куды ідзеш, казёл?

— На кірмаш пайду.

— А чаго на кірмаш?

— Касу купляць пайду.

— Нашто табе каса?

— Буду еена касіць.

— Нашто табе сена?

— Каровачак карміць.

— Нашто табе каровы?

— Буду млечка даіць.

— Нашто тое млечка?

— Пастушкоў карміць.

— Нашто тыя пастушкі?

— Будуць свінак пасвіць.

— Нашто тыя свінкі?

— Будуць горы рыці.

— А што ў тых горах?

— Дубовая бочка.

— А што ў той бочцы?

— Зялёная ступа.

— А што ў той ступе?

— Медзяная міса.

— А што ў той місе?

Цынкавая лыжка.

— А што ў той лыжцы?

— Макавае зерне.

— А дзе тое зерне?

— Пятушок здзюбіў.

— А дзе той пятушок?

— За мора паляцеў.

— А дзе тое мора?

— Кветкамі зарасло.

— А дзе тыя кветкі?

— Дзеўкі пазбіралі.

— А дзе тыя дзеўкі?

— Замуж павыхадзілі.

— А дзе іх мужыкі?

— На вайну пагналі.

— А дзе тая вайна?

— Пасярод гумна.

* «Ду-ду, ду-ду, ду-ду!» паўтараецца ў канцы першага радка, «Ду-ду-ду!» — у канцы другога радка кожнай страфы.

Ды казёл-барада

Словы народныя

Апрацоўка Я. ЗАРЫЦКАЙ

Ды казёл-барада. Ду-ду!* Ды пабег да Міра." Да купіў коску.

— А нашто коска?

— Сянцо касіць.

— А нашвд сянцо?

— Каровак карміць.

— А нашто кароўкі? — Млечка даіць.

— А нашто млечка? — Сырцы ляпіць. — А нашто сырцы? — Пастухоў карміць. — А дзе ж пастухі? — На вайну пайшлі. — Дзе тая вайна? — Пасярод гумна.

Ну, ну, ну, казёл

Словы народныя

Апрацоўка М. ІПАЛІТАВА-ІВАНАВА

  1. Ты ж гаспа_ды_ня, не будзь та_ка_я ,

*.«Ду-ду!» паўтараецца ў канцы кожнага радка.

** Мястэчка Мір Нясвіжскага павета.

Ну, ну, ну, казёл, паварачайся, Дай на ножачкі, дай на рожачкі, На капыцікі, на златыя.

Ты ж, гаспадыня, не будзь такая, Як тая была Барабаціха, Як тая была Барабаціха.

А будзь ласкава, запаль шчэпачку, Запаль шчэпачку, пайдзі ў клетачку Ды набяры мачку на талерачку.

Нашаму казлу нямнога трэба: Сем печ перапеч, рэшата аўса, Рэшата аўса, паверх каўбаса.

Калыханка

Словы народныя

Апрацоўка М. КРАСЕВА

Люлі, люлі, люлі, Прыляцелі куры. Селі на варотах У чырвоных ботах. Сталі гуркатаці, Нечага ім даці.

Дала б я ім бобу, He маю ні дробу. Дала б я ім аўса. Да не маю каўша. Дала б ім гароху, He маю ні троху.

Уцякай, Мароз-дзядуля

Словы Я. КОЛАСА

Апрацоўка I. КУЗНЯЦОВА

Звоніць, скача, як дзіцятка, Гэты жэўжык-ручаёк, На яго, бы тая матка, Сонца кідае свой зрок.

А ён гучны і смяшлівы, Так і ходзіць, аж дрыжыць...

I другі сябрук шчаслівы Насустрэч яму бяжыць.

Ты паслухай, дзед сярдзіты, Што там чуецца ўгары.

Што за спеў за самавіты Правяць ў небе песняры?

А зіма аж пачарнела, Годзе ёй тут кросна ткаць! Ну, маленства, жыва, смела Выйдзем весну прывітаць!

Верабейчык

Словы народныя

Апрацоўка I. КУЗНЯЦОВА

^J1 J1 J> Jy J’ ; I J1 J' pip

гЦ1ў —uly пхў -ціў -цхў-ніўцхў, r — ён склі_ ка_ е ўсіх дзя_ цей.

Вось прыйшлі зімовы сцюжы, На дварэ замерзлі лужы;

Скача, скача верабей, Ён склікае ўсіх дзяцей: «Ціў-ціў-ціў-ціў-ціў-ціў-ціў», — Ен склікае ўсіх дзяцей.

Да дзяцей ён просьбу мае

I чырыкае, як знае: «Ціў-ціў-ціў-ціў-ціў-ціў-ціў, Дайце есці — я ледзь жыў! Ціў-ціў-ціў-ціў-ціў-ціў-ціў, Дайце есці — я ледзь жыў!

Есці многа мне не трэба — Трохі зерняў, трохі хлеба. Кіньце, дзеткі, на зямлю, Я вам песеньку спяю: Ціў-ціў-ціў-ціў-ціў-ціў-ціў, Я вам песеньку спяю!»

Падарункі Дзеда Мароза

Словы А. АСТАПЕНКІ

Апрацоўка I. КУЗНЯЦОВА

Дзед Мароз нам прывёз Падарункаў горы, Прама з лесу поўны воз -> Чыстых, ясных зорак. J 2 разы

I гараць пад Новы год

Зоркі над краінай, Асвятляюць карагод,        ->

Быццам промні сонца.     ] 2 разы

Словы 3. БЯДУЛІ

Зайчык-грайчык

Апрацоўка I. КУЗНЯЦОВА

Зайчык ты, зайчык, жвавенькі грайчык.

Пусціўся скакаці, пусціўся гуляці. Па чыстаму полю, Пад сонцам на волі.

3 буйных ліп і бяроз

Словы Я. КУПАЛЫ

Апрацоўка I. ЛУЧАНКА

Шапацяць, шалясцяць Залацістыя,

Увысь галіны глядзяць -і

Пусталістыя.   / 2 разы

А як прыйдзе вясна, Усё адменіцца,

I галіны ізноў ■>

Зазяленяцца. f 2 разы

Ладкі-ладушкі

Словы народныя

Апрацоўка М. МАЦІСОНА

Сталі сакатаці, Нечага ім даці, Пасыплю гарошку, Каб пад’елі трошку.

Ды пасыплю грэчкі, Каб неслі яечкі.

Грэчкі не ядуць, Яек не нясуць.

Сядзіць камар на дубочку

 

  1. Ка_ма_ра пад руч_кі ўзя_ лІ, ў дом вялі, ў пасцельку кла_ лі,

ай, лю_лі, пю_л'і, лю_ лі, у дом вя_лІ, ў пасцельку кла_ лі.

Сядзіць камар на дубочку, На зялёненькім лісточку, Ай, люлі, люлі, люлі, На зялёненькім лісточку.

Сядзіць камар, напявае, Чорных мушак забаўляе, Ай, люлі, люлі, люлі, Чорных мушак забаўляе.

Наляцела злая бура, Камарочка з ліста здула, Ай, люлі, люлі, люлі, Камарочка з ліста здула.

Тут дзве мушкі падляцелі, Камара пад ручкі ўзялі, Ай, люлі, люлі, люлі, Камара пад ручкі ўзялі.

Камара пад ручкі ўзялі, Ў дом вялі, ў пасцельку клалі, Ай, люлі, люлі, люлі, Ў дом вялі, ў пасцельку клалі.

Гулі

Словы народныя

Апрацоўка Я. ПРОХАРАВА

<>3

Люлі, люлі, люлі, Прыляцелі гулі, Селі на варотах У чырвоных ботах.

Сталі шчабятаці, Ды што каму даці? Йванку — сапажочкі, Рыгорку — ражночкі'

І-ы варыяпт тэксту

Люлі, люлі, люлі, Прыляцелі куры, Селі на варотах У чырвоных ботах.

Сталі шчабятаці, Нечага ім даці. Дала б ім бобу, He маю ні дробу. Дала б я ім аўса, Ды не маю каўша. Дала б ім гароху, He маю ні троху. Дала б ім грэчкі, Штоб неслі яечкі.

2-і варыянт тэксту

Люлі, люлі, люлі, Пайшоў кот на дулі, Памарозіў лапкі, Узлез на палаткі.

Сталі лапкі грэцца, Недзе кату дзецца, Пайшоў кот на вулку, А дзіцятка ў люльку.

Чы-чы, чы-чы, верабей

Словы народныя

Апрацоўка Р. ПУКСТА

J = 164

 

* Рыгорка — чужое суссдняе дзіцянё.

Верабейка палятаў, Канапелек не чапаў, Пачаў лавіць мошачку, Звіхнуў сабе ножачку.

Я на тую ножачку Пашыю панчошачку, Я на тое цельца Вытку палаценца.

Гэй ты, воўчанька

Словы народныя

Апрацоўка Р. ПУКСТА

J = 68

— Як жа мне не злаваць? Няма ў чым зімаваць: А ні буданькі, А ні хатанькі.

За кусточкам сядзеў Ды на свінку глядзеў. Хацеў свінку схапіць — Пачалі мяне біць.

Ладачкі-ладушкі

Боты паскідалі, Кругом паляталі, Сталі сакатаці, Каб ім есці даці.

Прынясу ім жыта — Будуць птушкі сыты, Ды пасыплю грэчкі, Хай нясуць яечкі.

У мядзведзя на бару

Словы народныя

Апрацоўка А. РАШЧЫНСКАГА

У мядзведзя на бару Грыбы, ягады бяру.

А мядзведзь на нас глядзіць I вурчыць.

Бе лабокасарока

Словы народныя

Апрацоўка А. РАШЧЫНСКАГА

Белабока-сарока Прыляцела здалёку. Села ж яна на таку, У яе хвосцік на баку.

Чорны баран

Словы народныя

Апрацоўка А. РАШЧЫНСКАГА

— Дзе ж гэта быў ты, наш чорны баран?

— На млыне быў, на млыне быў, міласцівы пан. — Што ж ты рабіў там, наш чорны баран?

— Муку малоў, муку малоў, міласцівы пан.

— Хто ж цябе скрыўдзіў, наш чорны баран?

— Млынарчыкі, млынарчыкі, міласцівы пан.

— Як цябе білі, наш чорны баран?

— Ды палкамі, стукалкамі, міласцівы пан.

— Як жа ты плакаў, наш чорны баран?

— Мэ-мэ-мэ-мэ, мэ-мэ-мэ-мэ, міласцівы пан.

— Як жа ўцякаў ты, наш чорны баран?

— To я скокам, то я бокам, міласцівы пан.

— Як бараняўся, наш чорны баран?

— Ды вось гэтак, ды вось гэтак, міласцівы пан.

Песенька

 

 

Стара бабуленька козліка мела.

Бэ-бэ, бэ-бэ, козліка мела. } 2 разы

3 рання да вечара за ім глядзела.

Бэ-бэ, бэ-бэ, за ім глядзела. } 2 разы

Козліка бабанька вельмі любіла.

Бэ-бэ, бэ-бэ, вельмі любіла. } 2 разы

Сенам, саломаю штодня карміла.

Бэ-бэ, бэ-бэ, штодня карміла. } 2 разы

Гэй, ды надумаўся козлік гуляці.

Бэ-бэ, бэ-бэ, козлік гуляці. } 2 разы

Скочыў да лесу ён на сенажаці.

Бэ-бэ, бэ-бэ, на сенажаці.                           } 2 разы

Козліка ў лесе тым ваўкі схапілі.

У                               -ю, у-ю, ваўкі схапілі.   } 2 разы

Між сабой козліка там падзялілі.

У                               -ю, у-ю, там падзялілі. } 2 разы

Кінулі бабцы той ножкі ды рожкі.

У                               -ю, у-ю, ножкі ды рожкі.  } 2 разы

Цешся, бабуленька, хоць гэтым трошкі.

У                               -ю, у-ю, хоць гэтым трошкі.           } 2 разы

Грушка

Словы народныя

Апрацоўка А. РАШЧЫНСКАГА

 

Мы пасадзім грушку Усе, усе.

Няхай наша грушка Расце, расце.

Вырасці ты, грушка, Вось такой вышьші, Распусціся, грушка, Вось такой шырыні.

Расці, расці, грушка, Ды ў добры час.

Патанцуй, Марылька, Паскачы для нас.

А ўжо наша грушка Распусцілася, А наша Марылька Зажурылася.

А мы тую грушку Ўсе шчыпаць будзем, Ад нашай Марылькі Уцякаць будзем.

Сіўка-варонка

Словы народныя                                       Апрацоўка А. РАШЧЫНСКАГА

— Сіўка-варонка!

Да-лі-гойда!’

Куды паляцела?

— К кавалю на двор.

— Нашто табе каваль?

— Косы каваць.

— Нашто табе косы?

— Траўку касіці.

— Нашто тая траўка?

— Каровак карміці.

— А напіто кароўкі? — Млечка даіці.

— А нашто млечка?

— Сырцы ляпіці.

— А нашто сырцы? — Пастухоў карміці. — А дзе ж пастухі? — На вайну пайшлі. — Дзе тая вайна?

— Пасярод гумна.

* «Да-лі-гойда!» паўтараецца пасля кожнага радка.

Пасеялі дзеўкі лён

Словы народныя

Апрацоўка А.

Пасеялі дзеўкі лён, пасеялі дзеўкі лён.

Эй, люлі, дзеўкі лён, эй, люлі, дзеўкі лён.

Пасеяўшы, палолі. Пасеяўшы, палолі.

Эй, люлі, палолі. Эй, люлі, палолі.

Белы ручкі калолі. Белы ручкі калолі.

Эй, люлі, калолі. Эй, люлі, калолі.

Ўнадзіўся сівы конь. Ўнадзіўся сівы конь.

Эй, люлі, сівы конь. Эй, люлі, сівы конь.

Памяў-стаптаў дзеўкам лён. Памяў-стаптаў дзеўкам лён.

Эй, люлі, стаптаў лён. Эй, люлі, стаптаў лён.

Мышка

Апрацоўка А. РАШЧЫНСКАГА

Словы народныя

— Мышка, мышка, дзе была?

— Была ў пана караля.

— Што рабіла? — Лыжкі мыла.

— А што далі? — Кусок сала.

— Дзе паклала? — Пад лаўкаю. — Чым накрыла? — Халяўкаю. — Дзе падзела? — Кошка з’ела.

Лічылка

Словы народныя

Алрацоўка А. РАШЧЫНСКАГА

 

Раз, два, тры, чатыры, Копіку грамаце вучылі: He чытаць, не пісаць, А за мышкамі скакаць.

Антось барадаты

Словы народныя                                      Алрацоўка А. РАШЧЫНСКАГА

Антось барадаты Вёу казу каля хаты. Антасіха падганяла, На канфеты зарабляла.

Бусел

Словы народныя

Апрацоўка А. РАШЧЫНСКАГА

У чырвоных ботах Ходзіць па балотах Бусел даўганосы, Жабы сабе носіць.

Дражнілка

Словы народныя

Апрацоўка А. РАШЧЫНСКАГА

Андрэй-верабей На кадушцы сядзеў. Усіх жаб пераеў, Адну не даеў, I жывот забалеў.

Ішоў бай па сцяне

Словы народныя

Алрацоўка А. РАШЧЫНСКАГА

Ішоў бай па сцяне, Нёс сямёра лапцей: I дзяцёнку па лапцёнку, I жане, і сабе.

Ішоў бай па сцяне, Нёс сямёра лапцей: I дзіцёнку па лапцёнку, I жане, і сабе, I ці бавіць, ці не?

Божая кароўка

Словы народныя                                      Апрацоўка А. РАШЧЫНСКАГА

— Божая кароўка, Што заўтра будзе? Дождж ці пагода, Пень ці калода? Пагода — ляці, Дождж — сядзі.

Сядзіць Сцяпан

Словы народныя

Апрацоўка А. РАШЧЫНСКАГА

Сядзіць Сцяпан за сталом, Накрыўшыся рукавом, Ён лучынку шчапаець, Ён дзяўчынку чапаець.

— Нашто ты мяне чапаеш, Калі ты вусоў не маеш?

Ідзі вусы прычапі, Тады мяне зачапі.

Ладу-ладу-ладкі

Словы народныя

Апрацоўка А. РАШЧЫНСКАГА

J1 J' JU' IJ

Ладу-ладу-ладкі.

— А дзе былі? — У бабкі.

— А што елі? — Кашку.

— А што пілі? — Бражку.

Бабулька казала, Як нас частавала:

— Прыхадзіце часцей, Пачастую лепей:

Дам вам сыракваііікі,

Бярозавай кашкі, Піражкоў у маку I розных прысмакаў.

Калыханка

Словы народныя

Апрацоўка А. РАШЧЫНСКАГА

Лю_лд ЛЮ_Л1 лю_ лі, лю_л] -лю_лі лю_ лі. Лю_ лі.

Ціха, мышка, варушыся, Бо каточак прытварыўся. Люлі-люлі-люлі.

Як пайшоў каток на ганак. Знайшоў маток абаранак. Люлі-люлі-люлі.

Таму-сяму прадаваў, А Манечцы дарма даў Люлі-люлі-люлі.

Скочыў коцік у мякіну, А Манечка — у пярыну. Люлі-люлі-люлі.

Прыляцелі куры

Словы народныя

Алрацоўка А. РАШЧЫНСКАГА

Люлі, люлі, люлі, Прыляцелі куры. Селі на варотах У чырвоных ботах. Сталі шчабятаці, Нечага ім даці. Дала б я ім бобу. He маю ні дробу. Дала б я ім аўса. Ды не маю каўша. Дала б ім гароху. He маю ні троху. Дала б я ім грэчкі Штоб неслі яечкі.

Іграў я на дудцы

Іграў я на дудцы, ту-лю-лю! Седзячы ў будцы, ту-лю-лю!! Ту-лю, ту-лю, ту-лю-лю, ту-лю-лю!

Грае мая дудка: ту-лю-лю!

Пяе весялушка: ту-лю-лю!

Ту-лю, ту-лю, ту-лю-лю, ту-лю-лю!

Як іграла дудка, ту-лю-лю!

Прыбег скакаць Юрка, ту-лю-лю! Ту-лю, ту-лю, ту-лю-лю, ту-лю-лю!

А за Юркам — Янка, ту-лю-лю!

А за Янкам — Танька, ту-лю-лю! Ту-лю, ту-лю, ту-лю-лю, ту-лю-лю!

Казёл

Ішоў казёл мастом, Ду-ду-ду!

Ківаючы хвастом, Ду-ду-ду!

— А куды ідзеш, казёл? Ду-ду-ду!

— Касу іду купляць, Ду-ду-ду!

— Нашто табе каса? Ду-ду-ду!

— Буду сена касйіь, Ду-ду-ду!

— Напгто табе сена? Ду-ду-ду!

— Каровачак карміць, Ду-ду-ду!

— Нашто табе каровы? Ду-ду-ду!

— Буду млечка даіць, Ду-ду-ду!

— Нашто тое млечка? Ду-ду-ду!

— Малых дзетак карміць, Ду-ду-ду!

Ходзіць курачка

Ходзіць курачка ля току

I сакоча: «Ко-ко! Ко-ко!»

Я зляцела з седала, -і

Я яшчэ не снедала. / 2 разы

Іванавы пчолкі па полю ляталі

Словы народныя

Апрацоўка А. ТУРАНКОВА

Іванавы пчолкі па полю ляталі, Чэсць яму, хвала яму, па полю ляталі. Па полю ляталі, мядок сабіралі, Чэсць яму, хвала яму, мядок сабіралі.

Мядок сабіралі, у кубкі налівалі, Чэсць яму, хвала яму, у кубкі налівалі. У кубкі налівалі, жнеяк частавалі, Чэсць яму, хвала яму, жнеяк частавалі.

Пліска

Словы народныя

Апрацоўка А. ХАДОСКІ

Ля вадзіцы блізка Лёгка скача пліска, Шэрыя вочкі, Белыя ііічочкі, Чорная галоўка, Сівая ватоўка.

Дазвольце, людзі

Дазвольце, людзі, Дазвольце, людзі, Вясну заклікаці, Вясну заклікаці.

} 2 разы

Словы народныя

Белабока-сарока

Алрацоўка А. ХАДОСКІ

хвос_ц±к

 

 

Белабока-сарока Прыляцела здалёку, Села ж яна на таку, Ў яе хвосцік на баку.

Калыханка

Словы народныя

Апрацоўка А. ХАДОСКІ

 

Пайшоў каток на брадок, Прынёс Мішку ягадок. Ідзі, Мішка, пазбірай, Будзе шышка каравай, Ды нікому не давай.

He хадзі, коцік

Словы народныя

Апрацоўка М. ЧУРКІНА

He хадзі, коцік, Па лаўцы, Будзем біці

Па лапцы!

He хадзі, коцік, Па скрыні, Будзем біці

Па спіне!

He хадзі, коцік, Па масту,

Будзем біці Па хвасту.

He хадзі, коцік, Па печы, Будзем біці

У плечы!

Няхай кату

Усё ліха.

Наш Андруша Спі ціха.

Калыханка

Люлі, люлі, люлі, Прыляцелі гулі, Селі на варотах У чырвоных ботах.

Сталі шчабятаці, Ды што каму даці, А Іванку — сапажкі, А Рыгорку — рожначкі.

Пастушок

Словы невядомага аўтара

Апрацоўка М. Шнэйдэрмана

На пяньку пастух сядзіць, А ў гары нешта гудзіць. Ту-ру, ту-ру, та-ра-ра! А ў гары нешта гудзіць.

Глянуў хлопчык ды аж сеў — Самалётаў цэлых сем.

Ту-ру, ту-ру, та-ра-ра! Самалётаў цэлых сем.

На іх лётчыкі сядзяць, На маторы ўсе глядзяць. Ту-ру, ту-ру, та-ра-ра! На маторы ўсе глядзяць.

Я і сам, як падрасту, Самалёты павяду.

Ту-ру, ту-ру, та-ра-ра! Самалёты павяду.

АЎТАРСКІЯ ТВОРЫ

Верабейчык

Вось прыйшлі зімовы сцюжы, На дварэ замёрзлі лужы.

Скача, скача верабей, Ён склікае ўсіх дзяцей.

Да дзяцей ён просьбу мае

I чырыкае як знае: «Ціў-ціў, ціў-ціў, ціў-ціў-ціў! Дайце зярнят, я чуць жыў.

Есці многа мне не трэба, Трохі зярнят, трохі хлеба, Кіньце, дзеткі, на зямлю, Я вам песеньку спяю.»

Лісічка

За гарою ёсць даліна, На даліне ёсць вярбіна, Пад вярбінай ёсць крынічка, Ля крынічанькі лісічка He прастая, залатая, Ходзіць, бродзіць, байкі бае, Пяе, скача, кліча дзетак, Кліча дзетак-малалетак На гуляначку ў гасподу.

I дае ім булку з макам, I дае ім шмат прысмакаў, I дае ім цацкі-грайкі: Талалайкі, балалайкі, Тут і мышка паліўная, Тут і котачка шкляная, Тут і жабка з белай бляхі, Тут і хатка, тут і гмахі, Змайстраваныя з паперак.

Ёсць і зайчыкі са стужак, Ёсць і кошычкі са стружак, 3 жоўтай гліны чалавечкі, Алавяныя авечкі.

Цацак шмат лісічка мае.

Колькі іх — сама не знае.

Лічыць — лічыць, слепіць вочы, Лічыць — лічыць, балабоча, Па пясочку піша лапкай.

Раптам знекуль скача жабка, Гой! Ад лічбаў на пясочку Hi круцёлкі, ні значочку, Шурам-бурам разляцелісь, Невядома, дзе падзелісь.

Ліска блытае рахунак, Кліча дзетак на ратунак. Дзеці шчыра памагаюць, Бо ўжо грамату ўсе знаюць.

Ціп-ціп, курчаткі

Словы В. Луцэвіч

Музыка М. АНЦАВА

Ціп-ціп-ціп, курчаткі,

Ціп-ціп, мілыя!

Чубатыя пеўні, куркі старыя!

Прынесла я зёран поўнае сіта,

Тут многа пшанічкі, многа і жыта.

Ко-ко, ко-ко, ко-ко-ко!

Кач-кач-кач, гэй, качкі!

Сюды падходзьце

I сваіх качатак хутчэй падводзьце!

Я шмат для вас маю крупак парловых,

Беленькіх, чысценькіх, смачных, здаровых, Ква-ква-ква-ква!

Вуль-вуль-вуль, ну, гускі

1  гусяняткі!

Для вас я прынесла аўса зярняткі!

Рваць кіньце травіну, ка мне спяшайце,

He сыкайце гэтак, авёс з’ядайце.

Га-га-га-га-га-га!..

Кветка

Словы 3. БЯДУЛІ

Музыка М. АНЦАВА

Зух-хлапчына, малайчына, Ўвесь мядовы, каляровы, Срэбрабокі, златабокі, Валасочкі у пучочкі. Сіні зубкі, жоўты губкі, Стан цянюткі у малюткі.

Вясной, летам з хлопцам гэтым Ўсе гуляюць, байкі баюць. Яму роскі мыюць коскі, Песціць вочкі навакола матка-ночка, Гудзяць пчолы, Пяюць птушкі-лапатушкі.

Сарока

Словы невядомага аўтара

Музыка М. АНЦАВА

J = 96

Сарока, сарока, дзе была далёка? Кашу замінала, дзеці гадавала. На парог скакала і гасцей склікала. Госці пазналі, быць абяцалі.

Kot і мышка

Словы невядомага аўтара

Музыка М. АНЦАВА

Люлі, люлі, люлі! Кот схадзіў у дулі, Наеўся, напіўся Ды развесяліўся. Сеў сабе на зядлі, Заграў на басэтлі, Працаваць не хоча, Сам сабе мармоча:

«Мы-ра, мы-ра, мы-ра! He хачу я сыра. Hi кавалка сала, Мне ўсяго дастала».

Грае кот і жмурыцца, Нешта з норкі курыцца. Люлі, люлі, люшанькі, Стрыжуць ў ката вушанькі.

Кот вужайкай круціцца, Капцюры вон лупяцца... 3 цёмнай норкі-дзюрачкі Ля ката, ля мурачкі Мышка паказалася, Кругом азіралася. Сцеражыся, мышанька! Будзе бяда-лішанька!

Коціка не бачачы, Пайшла мышка скачучы... Ой, бяда ўжо блізіцца, Кот на лапкі нізіцца...

Вось маланкай коцік свіснуў, Капцюрамі мышку сціснуў... «Муры, муры, муры», — Ладзіць кот хаўтуры.

Бім-бом

Словы невядомага аўтара

Музыка М. АНЦАВА

J = 130

Бім-бом! Бім-бом! Бім-бом! Бім-бом! Дзі-лі, дзі-лі, дзінь-дзінь-бом! Запаліўся коткін дом. Бяжыць курка з вядром Ратаваць коткін дом.

Певень з гакам спяшыць Дом крышыць і тушыць. -Котку страх абхапіў, Вочы дым заляпіў.

Котка стала мяўкаць, Цюцькі сталі гаўкаць.

Словы А. САВЁНАК

Жніво

Музыка М. АНЦАВА

Расло жыта, расло ў полі, Прыйшлі жнейкі жыта жаць.

Усе разам, усе разам

Прыйшлі жнейкі жыта жаць. Узялі з сабой сярпочкі, Сталі жыта падразаць.

Усе разам, усе разам Сталі жыта падразаць.

У снапочкі навязалі, Трэба ў бабкі пастаўляць.

Усе разам, усе разам Трэба ў бабкі пастаўляць. Сонца свеціць, добра ў полі, Будзем песенькі спяваць. Усе разам, усе разам Будзем песенькі спяваць. Хутка працу мы канчаем, Пойдзем ўсе адпачываць. Усе разам, усе разам Пойдзем ўсе адпачываць.

Словы М. ЧАРОТА

Вясенняя раніца

Музыка М. АНЦАВА

f

Гляньце, дзеткі, у ваконца Ды пара ўжо ўставаць. Як прыгожа там бясконца. Сорам, дзеткі, позна спаць! Заглянула сонца ў вочкі, Дзень прыйшоў, даволі сну. На свет гляньце, галубочкі, Ўсе вітаюць там вясну. Пчолкі выпаўзлі з калоды. Пачалі збіраць мядок, Шпак вартуе агароды I вішнёвы наш садок. Зелянее траўка ў полі, Ў небе птушачкі пяюць. Эх! Зімы не будзе болей, Хутка кветкі зацвітуць. Вы зірніце у ваконца, Палюбуйцеся хаця: Колькі волі, колькі сонца, Колькі новага жыцця!

Ўстаньце, дзеткі, пойдзем ў поле Спевы слухаць, кветкі рваць, Ў хаце сумна, бы ў няволі, Ўстаньце дзеткі, годзе спаць.

Козлік

Словы Я. ЖУРБЫ

Музыка М. АНЦАВА

Шэранькі козлік жыў у бабулькі

Быццам у роднай мілай матулькі, Козліка бабка дужа любіла,

Ў хатаньцы цёплай вельмі пясціла. } 2 разы

Красачкі, траўку, лісцікі рвала, Козліку часта ежу давала.

Ў сенцах на траўцы клаўся ён спаці, Часта ў садочак бегаў гуляці.                                                                                       } 2 разы

Раз захацеў ён збегаць ў гаёчак: Стаў яму цесны бабкін садочак. Козлік разбурыў тын у садочку —

I апынуўся ён ў лясочку.                                         } 2 разы

Дакушная песня

Словы невядомага аўтара                                   Музыка М. АНЦАВА

Йшоў я ды праз мост, — гэй, гэй, гэй! На масце варона сохне.

Узяў яе за хвост, — гэй, гэй, гэй!

Ды сцягнуў пад мост, — гэй, гэй, гэй!

Хай яна там мокне, — гэй, гэй, гэй!

Йшоў назад праз мост, — гэй, гэй, гэй!

Пад мастом варона мокне.

Узяў яе за хвост, — гэй, гэй.гэй! Выцягнуў на мост, — гэй, гэй, гэй!

Хай яна пасохне.

Май

Словы Н. ХМАРКІ

Музыка М. АНЦАВА

Шчыра сонца пазірае.

Апрануўся ў лісце гай.

Ўсё смяецца, ўсё спявае. ->

Гэта май, прыгожы май. / 2 разы

Кветкі, зелень, шчасце, волю Ўсім нясе з сабой вясна.

Вабіць лес зялёны, ў полі т

Песня жаўранка чутна. у 2 разы

Птушкі гнёзды ўюць, спяваюць, Ўсе вясёлы ў гэты час.

Шчыра ўсе вясну вітаюць і

I зварот яе да нас.   j 2 разы

Пойдзем, дзетка, ў луг зялёны, Годзе спаць табе, ўставай!

Шчаснай песняй узбуджанай і

Прывітаем светлы май! / 2 разы

Нашы птушкі

Словы А. ГУРЛО

Музыка М. АНЦАВА

Ў нашым краі Беларусі Ёсць і качкі, буслы, гусі, I сарокі, і саколкі, Чаплі, совы, перапёлкі.

Каршуны, сіваваронкі, 1 шчыглы, і жаваронкі, Галкі, крумкачы, вароны, Галубочкі нахахлёны.

Дзятлы, чыжыкі, зязюлі, Кулікі, сяўцы, жаўнулі,

Зяблы, шпакі і цяцеры, Курапаткі пер’ем шэры.

Ластаўкі і верабейкі,

I сініцы, салавейкі, Сойкі, пігліцы, удоды, Што лятаюць без ахвоты.

Над ракамі на лужайках Есць глушцы, чыбісы, чайкі, I вядуцца на балотах Жураўлі ў густых чаротах.

Гультаям не трэба есці

Словы А. САВЁНАК

Музыка (?) КЛЯЧКО

J = 82

Са_ бя_рэм_ ся гра_ ма_до_ ю ды за пра_ цу усей сям’_ ё _ю!

Зо_ ся, Ма_ ня, Кос_ ця, Стась, а ска_

Сабярэмся грамадою

Ды за працу ўсёй сям’ёю! Зося, Маня, Косця, Стась, А скажыце, дзе Ігнась? Ён сказаў, што йдзе гуляць I не будзе працаваць.

А яму мы адказалі, усе разам закрычалі: «Ну й выходзь, сабе, выходзь, Да нас болей не прыходзь!

Такім з намі няма месца, Гультаям не трэба есці».

Прывітанне, восень

Словы А. БЛАГІНІНАЙ

Пераклад А. ВОЛЬСКАГА

Музыка I. ЛУЧАНКА

 

Усе дзеці становяцца ў карагод, у цэнтры якога знаходзіцца дзяўчынка — «Восень», на ўступ да песні «Прывітанне, восень» круг выраўніваецца (у пачатку песні дзеці ідуць па кругу, на другую палову прыпеву паварочваюцца ў другі бок), у канцы першага куплета спыняюцца, тварам да цэнтра.

Дзеці. Восень! Восень!

Прывітанне!

Рады мы тваім дарам.

У цябе мы запытаем:

«Што прынесла, восень, нам?»

Восень. Я прынесла вам мукі.

Дзеці. Значыць, будуць піражкі!

Восень. Я прынесла грэчкі.

Дзеці. Будуць перапечкі.

Восень. Буракоў, капусты, круп...

Дзеці. Будзе боршч і будзе суп.

Восень. Ці рады вы грушам?

Дзеці. На зіму насушым...

Восень. Ну, а яблыкі — што мёд!

Дзеці. На варэнне, на кампот.

Восень. Я прынесла мёду!

Дзеці. Поўную калоду!

Выконваецца другі куплет з рухамі першага куплета.

Дзеці. Ты і яблык, ты і мёду, Ты і хлеба нам дала. Ну, а добрае надвор’е Ты для нас не прыпасла?

Восень. Я пашлю вам дожджык з неба.

Дзеці. He, не хочам! Нам не трэба!

Дожджык, не перашкаджай, Мы збіраем ураджай, Будзе ў нас багаты год. А цяпер — у карагод.

У заключэнне дзеці выконваюць беларускі танец.

Калыханка

Словы невядомага аутара

Музыка М. МАЦІСОНА

У пячурцы коцік дрэмле, Ціха песеньку пяе: «Спіце, дзеткі, спіце любкі, Ночка ўжо да нас ідзе».

Цацкі ўсе ужо паснулі — Лялькі, бубен і ваўчок;

Зайчык шэранькі схаваўся Аж пад лаўку у куток.

Глядзяць зоркі ясна ў вокны, На дварэ мароз трашчыць, — Ходзіць ён з вялікім кіем, Ці заснулі ўсе — глядзіць.

Заўтра сам я ўстану рана, Вас паціху разбуджу.

Спіце, заўтра новых казак Дужа многа раскажу.

Агарод

Словы А. САВЁНАК

Музыка М. МАЦІСОНА

Восень залатая, Ты нам прынясла Поўны агароды Ўсякага дабра.

Моркаўкі, цыбулькі, Бручкі, бурачкоў,

Бульбы і капусты, Рэдзькі, гарбузоў.

Ўсё гэта зложым, Будзе на зіму;

Хто працуе, зімка He страшна таму.

Словы 3. БЯДУЛІ

Вясной

Музыка М. МАЦІСОНА

Грэе сонца, свеціць сонца, Блішчаць кветкі і трава. Ўсюды радасць, гул бясконца, Пяюць жабы: «Ква-ква-ква!»

Шэпчуць дрэвы, журчыць рэчка, Квокчуць куры на дварэ.

Скок і скок на луг авечка, Раздаецца: «Мэ-мэ-мэ!»

Дзеткі-птушкі вядуць гулі На бярозавым суку.

Вясну кліча птах-зязюля, Зычна кліча: «Ку-ку-ку!»

Матылёчак, як вясёлка, Мігаціць пад вешні шум, А над краскай гудзіць пчолка, Бае байкі: «Зум-зум-зум!»

Як жывыя гай, шнурочкі, Мёдам пахне ўся зямля.

А хлапчына на лужочку У свісцёлку: «Тра-ля-ля!»

Песенька пра вожыка

Словы Э. АГНЯЦВЕТ

Музыка Р. ПУКСТА

Вожык, мой вожык, Як цябе люблю я!

3 лісцяў добры ложак Мякка пасцялю.

Толькі ж я не маю Для майго клубка

А ні цукру з чаем, А ні малака.

Вожык, мой вожык, Як цябе люблю я! 3 лісцяў добры ложак Мякка пасцялю.

Бяжы, коцік, у лясок.

Нясі Юльцы паясок!

Бяжы, коцік, у траснік, Нясі Юлячцы каснік!

Бяжы, коцік, на вулку, Нясі Юльцы хлеба булку!

Бяжы, коцік, на ганкі, Нясі Юльцы баранкі!

Бяжы, коцік, на таржок, Нясі Юльцы піражок!

Бяжы, коця, куды хоця, Бяжы, коця, ў шчыры бор! He забывай, коця, на мой двор!

Заінька

Словы народныя

Музыка А. ТУРАНКОВА

Заінька, заінька, Ды шарусенькі, Заінька, заінька, Ды бялюсенькі.

Праскачы, праскачы, Зайка, ў дзірачку, Праскачы, праскачы, Зайка, куды хоч.

Заінька, заінька, Павярніся!

Шэранькі, шэранькі Абярніся!

А пайдзі, а пайдзі, Зайка, ў бокі, ў скокі, Запляшчы, запляшчы, Зайка, ды ў далоні.

Бяжыць вожык

Бяжыць вожык, Тупу-туп!

Ўвесь ігласты, Востры зуб.

— Вожык, вожык, Ты куды, Ад якой бяжыш Бяды?

Вожык лапкамі Туп-туп!

Вожык вочкамі Луп-луп!

Навакол пануе Ціш.

Чуе вожык, Ў лісці мыш.

Ён да лісця Тапу-тап!

Мышку шэранькую Цап!

Зайкі на лужку

Словы 3. ЛАЗАРАВАЙ Пераклад П. МАКАЛЯ

Музыка М. ШНЭЙДЭРМАНА

К нам ізноў прыйшла вясна, Скачуць зайкі да цямна.

Аж калышацца лужок:

Прыг ды скок, скок-скок!

Знікла лютая зіма, Ходу ёй цяпер 'няма.

3 намі сонца — крок у крок: Прыг ды скок, скок-скок!

Трэба хвосцік распушыць, Трэба тварык нам памыць, Потым лапкі — на бачок: Прыг ды скок, скок-скок!

Мы — танцоры-зайчаняты, Вельмі дружныя рабяты, Пройдзем круг яшчэ разок Прыг ды скок, скок-скок!

НАРОДНЫЯ ГУЛЬНІ

НАРОДНАЯ ГУЛЬНЯ ЯК СРОДАК УСЕБАКОВАГА ВЫХАВАННЯ ДЗІЦЯЦІ

Педагогіка разглядае гульню як адзін са сродкаў выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту. Народныя гульні, у якіх выкарыстоўваецца музыка, адносяцца адначасова да ліку як творчых, так і рухавых, таму што яны садзейнічаюць і музычнаму, і агульнаму развіццю дзіцяці.

Народная музычная гульня фарміруе паводзіны дзіцяці, рысы яго асобы, выхоўвае пачуццё дружбы, калектывізму, развівае разумовыя і творчыя здольнасці малыша. З’яўляючыся неад’емнай часткай яго дзейнасці, гульня прыносіць дзіцяці радасць.

Народныя музычныя гульні ўносяць у дзейнасць дзяцей элементы спаборніцтва, спрытнасці і кемлівасці. Народныя мелодыі, якія лёгка запамінаюцца, садзейнічаюць развіццю ў дзяцей музычнай памяці і слыху, выхоўваюць любоў да беларускай музыкі.

Галоўнае патрабаванне пры правядзенні народнай гульні заключаецца ў тым, каб навучыць дзяцей рухацца ў адпаведнасці з характарам музыкі.

Педагагічныя даследаванні паказваюць, што вядучае жаданне ў дзіцяці — гэта жаданне руху. Якраз гульня дае магчымасць для ажыццяўлення самых розных рухаў.

Цяжка пераацаніць значэнне гульні ў справе фарміравання фізічна моцнага, эсгэтычна падрыхтаванага і інтэлектуальна развітога члена дзіцячага калектыву.

Цераз гульню дзеці пазнаюць свет. Народная творчасць узбагачае дзіцячыя гульні новым зместам. Выкарыстоўваючы пацешкі з дзецьмі малодшага ўзросту, магчыма выклікаць у іх рытмічны бег, скокі, наогул, усе віды рухаў, якія садзейнічаюць усебаковаму фізічнаму развіццю.

Шматлікія пацешкі дазваляюць разгарнуць невялікае ігравое прадстаўленне, вучаць дзяцей дзейнічаць у калектыве адпаведна з абставінамі.

Нельга не адзначыць і пазнавальнае значэнне пацешак. 3 іх дапамогай дзецям раскрываюцца не толькі з’явы роднай прыроды, але і шматлікія бакі працоўнай дзейнасці людзей.

На аснове беларускіх народных песень узніклі карагоды, разнастайныя па характару і зместу. Карагоды прыйшлі да дзяцей з дарослага рэпертуару, паступова змяняючыся і адпавядаючы дзіцячаму ўспрыняццю. Водзячы карагоды, дзеці выражаюць свае асабістыя адносіны да каго-небудзь з сяброў. Гэта пачуццё захоўваецца і пасля гульні, ствараючы пачаткі маральнага выхавання.

Карагоды выклікаюць жаданне праявіць сябе нават у самага сарамлівага дзіцяці. Самыя няскладныя дзяўчынкі пераўвасабляюцца пад гукі мілагучнай беларускай мелодыі.

Выкананне карагодных дзеянняў будзе больш вобразным, калі ў іх выкарыстоўваюцца розныя атрыбуты: кветкі, вяночкі, шапачкі, маскі зайчыка, коніка, вераб’я і г. д.

Адметнай асаблівасцю народных гульняў з’яўляецца іх вобразнасць, якая будзіць фантазію дзіцяці, развівае яго лоўкасць, асцярожнасць. Пэўны эмапыянальны настрой сгварае элемент спаборніцтва, які заключаны ў гульні. Народныя мелодыі, якія суправаджаюць гульні, як правіла, простыя, напеўныя, лёгка запамінаюцца.

Важнае месца ў гульні займае казка. У ёй слова звязваецца з дзеяннем, выступаючы ў драматызаванай форме.

Гульня-драматызацыя развівае ў дзяцей комплекс мастацкіх якасцей: фантазію, густ да музыкі, слова, назіральнасць, любоў да прыроды.

Праводзячы гульню, трэба дапамагчы дзецям зразумець характэрныя рысы кожнага героя, тыя абставіны, у якіх яны дзейнічаюць. Такая методыка работы дапаможа дзіцяці больш праўдзіва адлюстраваць свае пачуцці, паверыць у тое, што адбываецца ў адносінах паміж персанажамі. Разам з тым дзеянні кіраўніка не павінны навязваць дзецям гатовых рашэнняў пры правядзенні гульні. Дапамога кіраўніка заключаецца ў тым, каб тактоўна накіраваць іх уяўленні ў патрэбны напрамак, не выводзячы дзіця з вобраза.

У час гульні, у залежнасці ад яе віду, дзіця павінна ацаніць абставіны і самастойна прыняць рашэнне, як і што яму рабіць. Цяжка знайсці лепшы спосаб для развіцця самастойнасці і рашучасці ў выхаванні.

Гуляючы, дзіця забывае пра боль, рэдка скардзіцца на яго, калі ненарокам ударыцца, вучыцца цярпенню. Пры іншых абставінах яно вядзе сябе па-другому, праліваючы нямала слёз.

Гульні выхоўваюць сяброўскія адносіны сярод удзельнікаў забаў, прывучаюць дзяцей валодаць уласнымі пачуццямі і інтарэсамі, паважаць правы іншага. Адзначаныя якасці, набытыя ў час гульні, спатрэбяцца дзецям у далейшым жыцці.

Практыка паказвае, што дзецям да 4—5 год не патрэбны рухлівыя гульні. Яны яшчэ не адпавядаюць дзіцячым мажлівасцям. Таму выхавацелю трэба падбіраць такія гульні, якія зместам, формаю і спосабам падыходзяць да ўзроставых асаблівасцей.

Вельмі прыгожай формай гульні з’яўляецца кола. Яно прываблівае дзяцей сваёй гарманічнасцю, закончанасцю, нейкім светлым, чыстым пачуццём.

Каб гульня праходзіла цікава і жвава, выхавацель павінен сам добра ведаць яе, даступна растлумачыць дзецям змест, умовы правядзення.

Гульні са спевамі павінны праводзіцца рытмічна. Рытм аб’ядноўвае дзяцей у вялікі, арганізаваны калектыў, ператварае гульню ў сур’ёзную гуртавую працу. Дарэчы, многія беларускія гульні імітуюць земляробчую працу чалавека, шчыльна звязаны з яго сельскагаспадарчай дзейнасцю.

Народныя гульні ўлічваюць узрост дзіцяці. Калі дзіця яшчэ маленькае, гульні носяць індывідуальны характар. Яго забаўляюць, пацяшаюць вельмі простымі гульнямі, выкарыстоўваючы часам лялькі і гульні-прымаўкі.

Калі дзіця падрасло, навучылася хадзіць, змяняецца і характар, і змест гульняў. 3 дзецьмі пачынаюць праводзіць калектыўныя гульні. Але ж яны не нівеліруюць самастойнасць дзяцей. Наадварот, калектыўнасць спрыяе развіццю кожнага дзіцяці, таму што яно перажывае шэраг станоўчых пачуццяў, якія выкліканы гуртавымі дзеяннямі.

У дзіцячых установах беларускія гульні не займаюць належнага месца. Сучасная педагогіка яшчэ недастаткова ўлічвае іх станоўчыя традыцыі пры складанні зборнікаў дзіцячых гульняў. Справа таксама ў тым, што сучаснай методыкай не ўлічваецца сінкрэтычная прырода народных гульняў, у якіх зліты ў адно цэлае песня, рытм, слова, дзеянне. Раздзяленне разнастайных элементаў, якія складаюць народныя гульні, прывяло да страты цікавасці дзяцей да іх. Многія песні не выконваюцца пры правядзенні гульняў. Забыты таксама і гульнявы пачатак у розных прыпеўках, яны выкарыстоўваюцца толькі як практыкаванні на занятках па мове.

Вось чаму трэба, каб з дзецьмі ў дашкольных установах вывучалі ў традыцыйным выглядзе народныя гульні. Толькі пры выкарыстанні ўсіх кампанентаў народнай гульні, якія ўсебакова ўздзейнічаюць на дзіця, магчыма паўнацэннае ўзнаўленне карыснага вопыту народнай педагогікі ў іх выхаванні.

Рознатэматычныя гульні, што змешчаны ў дапаможніку, аб’ядноўвае адна тыповая рыса: яны адпавядаюць дзіцячаму светаўспрыманню і ўсебакова развіваюць дзетвару.

  1. A. М. Аляхновіч,

М. В. Рахчэеў

ГУЛЬНІ 3 МУЗЫКАН

Верабей (варыянт I)

J = 74

Дзяўчынкі строяць карагод, ходзяць і спяваюць:

Многа нас, многа нас На зямлі, на хлебе, А ўжо нам, а ўжо нам Надзечка патрэбна.

Пры ўпамінанні імя дзяўчынкі пачаргова выходзяць з кола і становяцца гуськом. Калі ўсё кола выйшла, зноў спяваюць песню:

Многа нас, многа нас На зямлі, на хлебе, А ўжо нам, а ўжо нам Надзечка не патрэбна.

Karo называюць, той зусім выходзіць з гульні.

Верабей (варыянт II)

Да ска_ каў да эбі_ pay

ве_ ра_ бей ве_ ра_ бей

КУ» ку-

шу_мет_ ся_ ме_

Дзеці бяруцца за рукі і ўтвараюць кола. Пасярэдзіне кола адзін гулец. Усе ходзяць вакол і пяюць:

Да скакаў верабей па шуметнічку, Да збіраў верабей ўсю сямеечку. Мала нас, мала нас на печы, на хлебе. Дайце нам, дайце нам Настуську ў патрэбе.

Названая дзяўчынка ідзе ў сярэдзіну кола. Так пераходзіць многа дзяцей. Тады прыпеўка мяняецца:

Да скакаў верабей па шуметнічку, Рассылаў верабей ўсю сямеечку. Многа нас, многа нас на печы, на хлебе, He нада нам, не нада нам Настуську ў патрэбе.

Названыя хлопчыкі і дзяўчынкі вяртаюцца на сваё месца.

Мак

J =60

Дзяўчынкі ўтвараюць карагод. У сярэдзіне стаіць адна з удзельніц. Усе пяюць:

А на гары мак, Пад гарою так. Белы мае маковачкі, Залатыя галовачкі, Стойце вы так, Як зялен мак.

Дзеці пытаюцца ў дзяўчынкі, якая стаіць у сярэдзіне карагода:

— Кума, кума, ці сеяла мак?

Яна адказвае адмоўна. Зноў усе пяюць песню і задаюць кожны раз новае пытанне:

— Кума, кума, ці палола мак?

— Кума, кума, ці цвёў мак? — Кума, кума, ці сазрэў мак?

— Кума, кума, ці пара трусіць мак?

Пасля апошняга пытання дзеці бягуць да дзяўчынкі ў сярэдзіне круга і трасуць яе за вушы.

Верабей (варыянт ІІГ)

J= 74

Дзяўчынкі становяцца ў кола, а пасярод кола пускаюць хлопца — вераб’я і, ўзяўшыся за рукі, ходзяць і пяюць:

Як пайшоў верабей па шуметнічку, Сабіраў, дабіраў ўсю сямеечку.

Мала нас, мала нас на печы, на хлебе.

Тут верабей называе, каго ён сабе выбірае. Дзяўчынкі пяюць далей:

Яшчэ мне, яшчэ мне Алёначка трэба.

Зноў пяюць спачатку, пакуль верабей не збярэ да сябе большую частку дзяўчынак. Тады тыя, што засталіся не выбранымі, круцяцца ў другі бок і пяюць:

Як пайшоў верабей па шуметнічку, Раскідаў, разбіваў ўсю сямеечку. Многа нас, многа нас на печы, на хлебе.

Тут таксама верабей называе тую з дзяўчынак, якую хоча аддаць, а ўсе пяюць:

Ужо мне, ужо мне Ганулькі не трэба.

Так ізноў пяюць далей, пакуль верабей не аддасць усіх, каго ён сабе выбіраў. Тады, каб пачаць гульню спачатку, выбіраюць новага вераб’я.

Курнаціца

  1. f. Р Р J> JI

ВМ_ шы, ні_ м,                      Кур_ на_ні_ ца,

на__ бок шап_ ка -               ву__ ша_ ці_ ua.

У хаце пі на дварэ дзеці становяцца адзін за адным у рад. Хто стане наперадзе, той лічыцца правадыром. Ён бярэ ў адну руку кій, а ў другую — скручаны шалік ці жгут з хустачак. Кожны гулец у радзе трымаецца абедзвюма рукамі за вопратку папярэдняга гульца. Рад дробным крокам пасоўваецца наперад і спявае:

Вышы, ніжы, Курнаціца, Набок шапка-вушаніца.

Пасля гэтых слоў правадыр крычыць: «Шапку набок!» — і паварочвае сваю шапку набок. На гэты загад хлопцы, гледзячы на правадыра, паварочваюць свае шапкі набок, а дзяўчаты хусткі. Да таго, хто не паслухаў яго, правадыр падыходзіць і б’е жгутом па плячах. Выконваць загад усе дзеці павінны разам так дакладна, як правадыр сам паказвае. Пасля гэтага, па знаку правадыра, рад пасоўваецца далей наперад з той жа самай прыпеўкай, у канцы якой правадыр ізноў крычыць: «Кулак угару!» або: «Рукі ў бок!», «На бок легчы!», «Язык высунуць!» і г.д.

Каб лепш бачыць, як выконваюцца яго загады, правадыр часам паварочвае ўвесь рад у паўкола.

У мядзведзя на бару {варыянт Г)

J 104

3 удзельнікаў гульні выбіраюць мядзведзя. Усе астатнія дзеці робяць выгляд, што збіраюць грыбы, ягады. Мядзведзь стаіць збоку. Дзеці пяюць:

У мядзведзя на бару Грыбы, ягады бяру.

А мядзведзь на нас глядзіць

I вурчыць.

Мядзведзь бяжыць за дзецьмі і каго-небудзь ловіць. Той, каго ён зловіць, становіцца мядзведзем. Гульня працягваецца.

Слепа бабулечка

Усе дзеці ходзяць па кругу. Выбіраецца слепа бабулечка. Ёй завязваюць вочы. Бабулечка ходзіць у сярэдзіне круга. Усе пяюць:

Наша слепа бабулечка Па вошчупу ходзіць, Шукае каго-небудзь, Хто яе асвабодзіць. Бабулечка, хадзі бліжэй, Усе цябе просяць.

Даткні каго, угадай, хто ён, А мы асвабодзім.

Бабулечка падыходзіць да каго-небудзь, датыкаецца, спрабуе адгадаць, хто гэта. Калі адгадае, тое дзіця становіцца слепай бабулечкай.

У мядзведзя на бару (варыянт ІГ)

J = 72

3 удзельнікаў гульні выбіраюць або прызначаюць аднаго мядзведзем. Мядзведзь ходзіць па сваім лесе, шукае, хто яму робіць шкоду. Дзеці прыходзяць у лес за ягадамі, грыбамі. Яны ходзяць і разам спяваюць песню:

У мядзведзя на бару Грыбы, ягады бяру. А мядзведзь на нас глядзіць I вурчыць.

Дзеці могуць некалькі разоў праспяваць сваю песню. Мядзведзь выбірае зручны момант, каб кінуцца на іх. Ён бяжыць за дзецьмі, стараецца каго-небудзь злавіць. Хто будзе злоўлен першы, той становіцца мядзведзем. Так працягваецца, пакуль дзецям не надакучыць бегаць.

Заінька

Удзельнікі гульні бяруцца за рукі і ўтвараюць кола. У сярэдзіне адзін водзіць — абазначае зайку. Усе спяваюць:

Заінька, да шарусенькі, Заінька, да бялюсенькі! Праскачы, зайка, ў дзірачку Да выламі сабе да быліначку. Праскачы, зайка, куды хочаш, Выбірай былінку, каторую хочаш. Заінька, павярніся, Шэранькі, абраціся.

У нас гарадочкі гарадзецкія, Усе ў нас зачэпачкі прыгожыя.

А пайдзі, наш зайка, ў скокі, ў бокі, Запляшчы, наш зайка, да ў далоні.

Зайчык увесь час стараецца выскачыць з кола. Пры заканчэнні песні ўсе павінны запляскаць у далоні. Гэтым момантам карыстаецца зайка: ён хапае кагонебудзь з круга і хутка становіцца на яго месца, а той, хто застаўся без месца, павінен вадзіць.

Верабей (пячэнне хлеба)

J = 130

Спачатку двое дзяцей спяваюць:

Паскакаў верабей Да па сметнічку, А сабраў верабей Усю сямеечку.

Верачка становіцца ў разам:

Паскакаў верабей Да па сметнічку, А сабраў верабей Усю сямеечку.

бяруцца за рукі і, кружачыся,

Мала нас, мала нас Да пячэння хлеба.

А ўжо нам, а ўжо нам Верачка патрэбна.

круг. Усе зноў ходзяць і пяюць

Мала нас, мала нас Да пячэння хлеба. А ўжо нам, а ўжо нам Мішанька патрэбен.

Мішанька становіцца ў круг. Так паўтараецца, пакуль усе не будуць у карагодзе. Тады пачынаецца адваротны працэс. Усе спяваюць:

Паскакаў верабей       Многа нас, многа нас

Па суметнічку,      Да пячэння хлеба.

Разагнаў верабей А ўжо нам, а ўжо           нам

Усю сямеечку.      Верачка не трэба.

Верачка выходзіць з круга. Так паўтараецца, пакуль не застаецца двое тых, што «адбываюць», вядуць гульню.

Шастак

Дзяўчынкі становяцца ў кола, трымаючыся за рукі, адна з дзяўчынак выходзіць у сярэдзіну кола, пахаджвае і пяе:

Шэсць дзён малаціла, Шастак зарабіла.

Сама сабе дзівавала, Што так мала зарабляла.

Прапеўшы гэта, яна, а за ёй і ўсе дзяўчынкі пяюць песню спачатку: дзяўчынка, што хадзіла пасярэдзіне, як найхутчэй пачынае перакручвацца цераз руку з тымі, хто стаіць у коле. Калі яна перакруціцца з усімі, на яе месца ідзе другая дзяўчынка і зноў пяе:

Шэсць дзён малаціла, Шастак зарабіла.

Сама сабе дзівавала, Што так мала зарабляла.

Грушка

J = 76

Дзеці бяруцца за рукі, утвараючы круг, у сярэдзіне якога становіцца хлопчык або дзяўчынка. Гэта і будзе грушка. Дзеці ходзяць у карагодзе навокал грушкі, спяваюць песню, называючы імя таго, хто стаіць у сярэдзіне круга:

Мы пасадзім грушку

Усе, усе,

Няхай наша грушка

Расце, расце.

Вырасці ты, грушка, Вось такой вышыні, Распусціся, грушка, Вось такой шырыні!

Расці, расці, грушка, Ды ў добры час. Патанцуй, Марылька, Паскачы для нас.

А ўжо наша грушка Распусцілася, А наша Марылька Зажурылася.

А мы тую грушку Ўсе шчыпаць будзем. Ад нашай Марылькі Уцякаць будзем.

Грушка ў сярэдзіне круга павінна рабіць усё, аб чым спяваеццца ў песні,— танцаваць, кружыцца. Пры словах песні «вось такой вышыні», «вось такой шырыні» дзеці паднімаюць рукі ўгору, разводзяць іх у бакі. Калі спяваюць «а мы тую грушку шчыпаць будзем», усе набліжаюцца да грушкі, каб ушчыпнуць яе і хуценька ўцякаюць, а грушка ловіць каго-небудзь з дзяцей, ставіць яго на сваё месца ў сярэдзіне круга. Гульня паўтараецца.

ГУЛЬНІ БЕЗ МУЗЫКІ

У ЗОЛАТА

Усе дзеці садзяцца ў рад. Адзін гулец дзеліць золата, непрыкметна хаваючы яго ў руках каго-небудзь. Потым гэты вядучы адыходзіць і крычыць:

— Золата, ка мне!

Той, у каго схавана золата, павінен ускочыць і бегчы да вядучага. Але ўсе пільна сочаць кожны за сваім суседам і стараюцца затрымаць гульца з золатам. Калі яму не ўдаецца выскачыць з рада, гульня пачынаецца спачатку, кожны застаецца на сваім месцы. Калі ж гульцу з золатам удаецца вырвацца, ён становіцца вядучым, а вядучы займае яго месца. Гульня працягваецца.

ГУСАК

Пастушкі, пабраўшыся за рукі, становяцца ў кола, у сярэдзіне якога застаецца воўк і старая гуска. Гусяняты танцуюць наўкола і крычаць:

«Дэр! Дэр! Дэр!»

Тым часам воўк са старою гускаю тармосяцца ў коле. Воўк хоча схапіць гусянятак, гуска не дае. Як воўк ухопіць гусяня, гуска мусіць выкупліваць яго (дае яйкі, грушкі, арэхі, хлеб, спявае, танцуе).

ГУСІ

Выбіраюць з усіх удзельнікаў ваўка і гуся. Усе становяцца кругам, воўк — у сярэдзіне, а гусь— за кругам. Усе ходзяць і спяваюць:

— Дзе вы гусі былі?

— Га-га-га!

— На сінім моры.

— Га'га-га!

— Karo вы там відзелі?

— Га-га-га!

— Шэрага ваўчка.

— Га-га-га!

— Ах ты, ваўчок, ваўчок.

— Га-га-га!

— Бярыся за гусёнка.

— Га-га-га!

— Замест парасёнка.

— Га-га-га!

Воўк старасцца злавіць гуся. Калі яму гэта ўдаецца, выбіраюць новага ваўка і гуся. Гульня паўтараецца.

НОЧ I ДЗЕНЬ

Дзеці дзеляцца на дзве групы — ноч і дзень. Ноч даганяе дзень. Karo зловяць, бя’руць у ноч. I так трэба пералавіць паболей гуляючых. А потым дзень даганяе ноч. Хто болей перацягне дзяцей, той перамог.

У РУЖУ

Дзяўчынкі садзяцца адна другой на калені. Адна дзяўчынка застаецца ўбаку, а потым падыходзіць па чарзе да кожнай і пытаецца: «Дзе ружа?» Кожная дзяўчынка адсылае яе далей. Нарэшце адна з дзяўчынак прызнаецца, што яна ружа, ускоквае і ўцякае. Усе становяцца ў круг, пабраўшыся за рукі. Ружу дзяўчынкі пускаюць у круг і выпускаюць. Тая, што даганяе, не мае такога права. Гульня працягваецца, пакуль ружа не будзе злоўлена. Калі дзяўчынка зловіць ружу, яны мяняюцца месцамі і гульня пачынаецца спачатку.

мост

Дзеці збіраюцца, становяцца пара за парай і спяваюць якуюнебудзь песню. Той, хто застаецца лішнім, ідзе пад мост, гэта значыць пад выцягнутыя рукі гуляючых, і адтуль з якой-небудзь пары выцягвае ўдзельніка, цягне яго праз увесь мост і становіцца з ім ззаду. А той, хто застаўся без пары, у сваю чаргу ідзе праз мост і цягне з сабой каго-небудзь зноў.

У КАЗІНЫ РОГ

Гуляць можна партыямі і ўдваіх. Бяруць круглую або кубічную чурку або нешта падобнае на шар — кулю, кожны бярэ сабе палку, якая называецца падцурам. Адмерваюць пэўную адлегласць паміж партыямі, адна з іх пачынае каціць або проста кідае да другой шар, а тая адбівае яго назад або ловіць на сваёй мяжы і вяртае першай партыі. Калі шар прарвецца скрозь мяжу, прайграўшая партыя адступае да таго месца, куды шар закаціўся. Тады пра яго гавораць: «Загналі ў казіны рог!», і гульня лічыцца прайгранай.

У КАТА

Усе дзеці становяцца ў адзін рад, а насупраць стаіць выбраны лічэннем кот. Усе скачуць і крычаць:

Тра-та-та, тра-та-та! He баімся мы ката!

Кот робіць выгляд, што не звяртае на іх увагі. Калі дзеці надта разыдуцца, кот сам скокне. Усе заміраюць. Хто зварухнецца або засмяецца, пераходзіць да ката.

У ГНІЛОГА БУРАКА

Усе бяруцца за рукі, становяцца ў круг і хуценька кружацца. Хто паваліцца — гнілы бурак — выходзіць з круга, а астатнія зноў кружацца.

У ВАЎКІ I АВЕЧКІ

Збіраецца па магчымасці вялікі натоўп дзяцей — хлопчыкаў і дзяўчынак. Яны выбіраюць аднаго ў пастухі, а другога ў ваўка, астатнія ўяўляюць сабою авечак і сабак. Удзельнік гульні, што выбраны на ролю ваўка, дзе-небудзь хаваецца і чакае, пакуль пастух пагоніць у поле сваіх авечак. Як толькі ён заўважыць, што яны ўжо блізка, ён выбягае з свайго сховішча і кідаецца лавіць авечак. Злоўленую авечку ён цягне к сабе. Тады пастух крычыць: «Ага, ага! Цюцькі, бярыце яго!» Пры гэтых словах сабакі, што ідуць за пастухом ззаду, кідаюцца з гаўканнем да ваўка і быццам хватаюць яго зубамі.

Воўк пакідае авечку і ўцякае, а сабакі гоняцца за ім, пакуль ён не схаваецца дзе-небудзь.

МАША

Дзеці становяцца ў круг, пасярэдзіне Маша з завязанымі вачыма. Усе прыгаворваюць:

Маша, ты пацеша наша, Ручкі злажы, на імя ўкажы.

Маша хапае каго-небудзь з круга і спрабуе адгадаць, хто гэта. Калі адгадае, той становіцца Машай. Гульня паўтараецца.

АДГАДАЙ, ХТО?

Аднаму ўдзельніку гульні завязваюць хустачкай вочы, хуценька кружаць яго, потым нехта лёгенька б’е яго па плячах. Жмурка павінен адгадаць, хто яго выцяў. Калі адгадае, яны мяняюцца ролямі. У адваротным выпадку ён выконвае ролю, пакуль не адгадае.

СЛЯПЫ МУЗЫКА

Усе дзеці становяцца ў кола, а аднаму завязваюць вочы і даюць у рукі палачку. Пасля ўсе пачынаюць, узяўшыся за рукі, круціцца вакол сляпога музыкі, а ён датыкаецца да каго-небудзь палачкай і той падае голас: пісне ці загудзе, стараючыся, каб музыка не ўгадаў, хто ён. Калі музыка ўгадае, хто падаў голас, то тое дзіця ідзе ў сярэдзіну кола замест музыкі. Усё пачынасцца спачатку.

ЛЯСКАЎКІ

Адзін гулец садзіцца і кладзе на свае калені чыстую хустку. Другі гулец кладзе свой твар на паложаную хустку, каб нікога не

бачыць, і на сваю спіну кладзе руку далонню ўгару. Гульцы, што стаяць навакол, б’юць па гэтай далоні сваімі далонямі па чарзе. Пасля кожнага ўдару той, каго б’юць, паднімае галаву і адгадвае, хто ўдарыў. Калі не згадае, зноў кладзе галаву на хустку, а калі згадае, дык згаданы становіцца на яго месца.

У БАБУ ЯГУ

3 удзельнікаў гульні выбіраюць Бабу Ягу. На зямлі праводзяць лінію. Усе стаяць па адзін бок лініі, Баба Яга — насупраць. Дзеці хорам прыпяваюць:

Бабы Ёшкі не баюся, Чапялой адбаранюся.

Потым бягуць насустрач Бабе. Баба Яга ловіць. Karo зловіць, той становіцца Бабай Ягой. Гульня працягваецца.

ПАЛАЧКА-ШУКАЛАЧКА

Збіраецца група дзяцей, яны выбіраюць аднаго, які будзе ўсіх шукаць (шукальнічак). Рэшта хаваюцца хто куды. Калі ўсе схаваюцца, шукальнічак на ўмоўленым месцы стукае палачкай і галосна гаворыць:

Палачка-шукалачка,

Я йду шукаць.

Karo я першага знайду,

Taro за палачкай пашлю!

Karo першага знаходзіць, той, пасля таго, як усе знойдзены, становіцца на месца шукальнічка.

КУРЫ

У гэтай гульні адно дзіця выбіраецца курыцай, а ўсе іншыя лічацца курчатамі. Дзіця, якое абрана на курыцу, завязвае вочы хусткай, становіцца пасярод хаты і ловіць дзяцей. Хто з дзяцей пападзецца курыцы ў рукі, становіцца ўбаку. Як усе дзеці палоўлены, курыца ловіць іх нанова, як спачатку, і тое дзіця, якое будзе злоўлена першым, становіцца на месца курыцы.

Калі гуляюць на дварэ, дык вытыкаюць галінкамі круг і гуляюць, не выходзячы з яго.

ЖМУРКІ

Жмуркі — тое ж, што ў іншых месцах хованкі.

Зімою збіраюцца хлопчыкі і дзяўчынкі ў хату. Аднаго з іх закрываюць зіпуном, каб ён нічога не бачыў, а ўсе хаваюцца, Калі ўсе схаваюцца, адзін закрычыць: «Год!» Той, хто жмурыцца, устае і пачынае шукаць; каго першага знойдзе, той павінен шукаць, як і першы. Летам гэта гульня бывае і на дварэ.

КАЗКІ

Казка— адзін з важнейшых жанраў беларускай вусна-паэтычнай творчасці. У аснове казачных твораў знаходзіцца фантастычная выдумка, на якой грунтуецца адлюстраванне рэчаіснасці з дапамогай шматлікіх выяўленча-мастацкіх прыёмаў і сродкаў, выпрацаваных на працягу стагоддзяў. У адпаведных жанравых разнавіднасцях фантастыка мае свае асаблівасці: у казках пра жывёл і чарадзейных яна адлюстроўвае з’явы, немагчымыя ў жыцці; у сацыяльна-бытавых і навелістычных паказваюцца падзеі, якія маглі б быць і ў рэчаіснасці. Да гэтых разнавіднасцей далучаюцца папулярныя сярод дзяцей дакучлівыя і кумулятыўныя, або ланцугападобныя, казкі (іх адносяць да жывёльнага эпасу, але існуюць і такія кумулятыўныя казкі, у якіх дзеючымі асобамі з’яўляюцца пераважна людзі). 3 сацыяльна-бытавых казак нярэдка вылучаюць сатырычныя, якія характарызуюцца карыкатурна-гратэскным, востра крытычным адлюстраваннем сацыяльна-бытавых умоў.

Кожная жанравая разнавіднасць мае сваю сістэму вобразаў, пэўныя сюжэтныя тыпы. Вобразы жывёльнага эпасу, напрыклад, характарызуюцца пастаяннымі ўстойлівымі рысамі: воўк крыважэрны, але дурны, ліса — хітрая, спрытная падманшчыца, мядзведзь дужы, моцны, але не вельмі разумны, заяц бяскрыўдны, баязлівы і г. д. У сістэме казачных вобразаў існуе іерархія, як і ў грамадстве: цар звяроў (часцей за ўсё леў), іншыя звяры, падначаленыя яму. Аднак у канфліктах перамагаюць не самыя моцныя звяры, а часцей за ўсё хітрэйшыя.

3 мноства сюжэтных тыпаў чарадзейных казак варта вылучыць тыя, у якіх адлюстроўваецца барацьба за справядлівасць, мары аб лепшым жыцці. Людзі марылі, напрыклад, аб дыване-самалёце, ботах-скараходах, самабраным абрусе, хуткім ткацтве. Сучасныя дасягненні навукі і тэхнікі пераўзышлі ўсе мары старажытных людзей, якія не маглі ўявіць палётаў у. космас, электронных машын, аўтамабіляў, цеплавозаў і інш. Адлюстроўваючы сацыядьную барацьбу, народ ніколі не паказваў незаслужанае пакаранне прадстаўнікоў пануючых класаў. У сутыкненні з імі сялян верх у казках заўсёды бяруць прыгнечаныя (у сапраўднасці гэта здаралася вельмі рэдка).

Яшчэ больш востра сацыяльная несправядлівасць у класавым грамадстве выкрываецца ў бытавых казках. Герой гэтых твораў — мудры, кемлівы і дасціпны селянін — перамагае сваіх праціўнікаў розумам, хітрасцю без дапамогі цудоўных памочнікаў, дзівосных рэчаў, як у чарадзейных казках. Ідэаламі яго з’яўляюцца праўда і справядлівасць, непрымірымасць да ўсяго бесчалавечнага, злога.

Навелістычныя казкі часцей за ўсё называюцца авантурна-навелістычнымі, таму што ў іх расказваецца пра прыгоды герояў, пра падзеі ў асабістым жыцці людзей. Па сутнасці пад гэтай назвай

аб’яднаны дзве разнавіднасці казак, абумоўлена гэта ўзаемапранікненнем элементаў авантурных і навелістычных казак. Ва ўласна авантурных казках нярэдка апавядаецца пра падарожжа знаходлівага хітрага чалавека, яго прыгоды. Авантурныя моманты характэрны і для навелістычных казак, у якіх адначасова з паказам сямейнага жыцця, утаймавання свавольніцы-жонкі, пераадолення гультайства і да т. п. уводзяцца эпізоды прыгод герояў.

Дакучлівыя казкі звычайна апавядаюць дзецям, паўтараючы адны і тыя ж словы, як напрыклад: «Ішоў бай па сцяне ў чырвоным жупане. Баяць ці не? — Баяць! — Ішоў бай па сцяне ў чырвоным жупане...»

Кумулятыўныя, або ланцугападобныя, казкі часам бываюць і дакучлівымі. Кумулятыўныя казкі звычайна доўгія, кожны наступны эпізод цесна звязваецца з папярэднім. Найменшы па зместу тэкст такой казкі прыводзім:

«Казёл-барада ды прадаў варата, купіў касу.

— Нашто каса?

— Сена касіць.

— Нашто сена?

— Кароўку карміць, малачко даіць.

— Нашто малачко?

— Пастушкі карміць.

— Нашто пастушкі?

— Свіней пасвіць.

— Нашто свіней?

— Горы капаць.

— Што ў той гарэ?

— Залатая дзежка.

— Што ў той дзежцы?

— Залатая ложка.

— Што ў той ложцы?

— Залатое зерне.

— Дзе тое зерне?

— Пятух ухапіў»*

Трапна выкрываюць сутнасць заганных сацыяльных з’яў сатырычныя казкі. У іх таксама сцвярджаюцца народныя ідэалы, але шляхам адмаўлення, высмейвання негатыўнага ў жыцці.

Беларускія народныя казкі ў большасці сваёй вызначаюцца высокай мастацкасцю, вострай крытычнай накіраванасцю супраць сацыяльнай несправядлівасці. Празаічныя беларускія народныя творы высока ацэньваліся даследчыкамі фальклору. С. У. Саўчанка адзначаў, напрыклад, што «па жывасці і прыгажосці расказа бсларускія казкі не маюць сабе роўных»**

3 дзіцячых гадоў казкі вучаць чалавека адрозніваць дабро ад зла, праўду ад крыўды, выхоўваюць здаровыя эстэтычна-мастацкія

Казкі пра жывёл і чарадзейныя / Склад. К. П. Кабашнікаў. Мн., 1971. С. 250.

** Саўчанка С. У. Руская народная казка. Кіеў, 1974. С. 246.

густы, сцвярджаюць гуманістычныя народныя ідэалы. Многія беларускія народныя казкі выкарыстоўваліся ў творчасці Якуба Коласа, Уладзіміра Дубоўкі, Алеся Якімовіча і іншых пісьменнікаў. Аздобленыя бляскам іх таленту, яны вярнуліся да жыцця ў новай, болып высокай якасці.

  1. A. С. Фядосік

САВА I ДЗЯЦЕЛ

Сябравалі некалі сава з дзятлам. Было ўсё добра. Але вось аднаго разу не паспела яшчэ як след развіднець, а дзяцел ужо ўхапіўся за работу. Ён так забарабаніў па старой хвоі, аж рэха пайшло па ўсім лесе. У гэты час яго суседка сава толькі ўкладвалася спаць, раззлавалася сава і кажа дзятлу:

— Ці маеш ты розум, не дасі мне спакойна паспаць.

Здзівіўся дзяцел, як гэта днём ды спаць. He паслухаў ён саву, а зноў узяўся за сваю работу. Мінуў дзень, настала ноч. Усе дзятлавы сваякі моцна заснулі. Заснуў і сам дзяцел. Але раптам ён пачуў крык савы. Узлаваўся дзяцел ды кажа:

— Чаго ты мяне пужаеш, ідзі спаць!

Але сава не паслухала дзятла, як дзяцел не паслухаў саву. 3 таго часу і не ладзяць сава і дзяцел паміж сабой. I так у іх пайшло дзень за днём, ноч за ноччу: ні дзяцел, ні сава з таго часу не могуць спаць спакойна.

КУРАЧКА-РАБКА

Жыў дзед, жыла бабка. Была ў іх курачка-рабка. Нанесла курачка яечак поўны падпечак. Сабрала бабка яечкі ў чарапіцу ды паставіла на паліцу. Мышка бегла, хвосцікам махнула, чарапіца ўпала, яечкі пабіліся,

Плача дзед, плача бабка, курачка кудахча, вароты скрыпяць, трэскі ляцяць, сарокі трашчаць, гусі крычаць, сабакі брэшуць.

Ідзе воўк:

— Дзедка, бабка, чаго вы плачаце?

— Як жа нам не плакаць? Была ў нас курачка-рабка. Нанесла курачка яечак поўны падпечак. Сабрала бабка яечкі ў чарапіцу ды паставіла на паліцу. Мышка бегла, хвосцікам махнула, чарапіца ўпала, яечкі пабіліся.

I воўк завыў.

Ідзе мядзведзь:

— Воўк, чаго выеш?

— Як жа мне не выць? Жыў дзед, жыла бабка. Была ў іх курачка-рабка. Нанесла курачка яечак поўны падпечак. Сабрала бабка яечкі ў чарапіцу ды паставіла на паліцу. Мышка бегла, хвосцікам махнула, чарапіца ўпала, яечкі пабіліся. Плача дзед, плача бабка, курачка кудахча, вароты скрыпяць, трэскі ляцяць, сарокі трашчаць, гусі крычаць, сабакі брэшуць... А я брахаць не ўмею, дык і завыў„.

ЧАМУ ВАЎКІ ЗВАНКА БАЯЦЦА

Служыла ў станавога* лісіца і пільна сваю службу выконвала. Няведама, чым і як яна служыла, але, мабыць, яму курэй на абед дастаўляла. Аднаго разу станавы кажа лісіцы:

— Прасі ў мяне чаго хочаш за сваю службу, і я ўсё табе дам.

Думала, думала лісіца, чаго б тут лепш папрасіць, ды і кажа яму:

— От я б прасіла ў пана, штоб пан мне даў свой званок, штоб, калі я пайду дзе, усе баяліся мяне, як пана станавога.

Згадзіўся станавы на гэта, дае ёй званок і кажа:

— Глядзі ж, штоб ты яго не страціла; страціш ці аддасі каму — я з цябе шкуру здзяру.

Пабажылася лісіца, што нікому не аддасць, не страціць, і пайшла сабе гуляць па свету. Дзе толькі хто ні пачуе званок, усякі баіцца яго і дае лісіцы, што яна ні скажа. Праведаў воўк, што лісіца дабыла сабе ў станавога званок, і што яе кожны баіцца, і даюць ёй, чаго яна толькі ні захоча, прыйшоў да лісіцы і просіць яе, штоб яна і яму дала хоць на часок гэты званок. He хацела лісіца даваць, але надта ўжо стаў яе воўк. прасіць.

— Ну, кум, — кажа лісіца, — на, бяры, але, калі дзе страціш, то глядзі ж, бо станавы з цябе і з мяне здзярэ за яго шкуру.

Узяў воўк званок ды і пабег скарэй дастаць чаго. Прыбягае на поле к пастухам і кажа:

— От мяне станавы прыслаў, штоб вы яму далі самага лепшага барана, не дасцё, то ён сам зараз прыедзе і вас у халодную** пасадзіць.

He паверылі воўку пастухі і давай біць яго, нацкавалі сабак, білі, білі — званок адабралі. Прапаў званок, плача воўк, ідзе да лісіцы і расказвае, што так і так. Заплакала і лісіца, але што рабіць? Трэба ўжо памінаць як і звалі званок станавога.

3 таго часу як толькі воўк пачуе дзе званок, то ён думае, што гэта станавы едзе яго шукаць, і як жыў скарэй уцякае ад званка.

СТАРЫ БАЦЬКА

Даўней было так: як састарэе бацька, то сын завязе яго ў глухую пушчу ды і пакіне там...

##Станавы прыстаў — у дарэвалюцыйнай Расіі паліцэйскі чыноўнік.

Халодная — турма.

Вось аднаго разу павёз сын бацьку ў пушчу. ІПкада яму бацькі, — моцна любіў ён яго, але што зробіш? He павязеш — людзі смяяцца будуць: старых, скажуць, звычаяў не трымаецца. Яшчэ з сяла выганяць...

— Няўжо ты, сынку, мяне, старога ды нядужага, аднаго ў пушчы пакінеш?

Падумаў сын, змахнуў слязу і кажа:

— He, бацька, не пакіну. Але для людзей хоць трэба зрабіць гэта. Уночы я прыеду па цябе, забяру і буду трымаць да смерці ў цёмнай каморцы, каб ніхто не бачыў.

Так сын і зрабіў.

Як прыйшла ноч, прывёз ён бацьку з пушчы ды схаваў у цёмнай каморцы. Здарылася няшчасце: град усё жыта выбіў і няма чым нават новага пасеяць.

Прыйшоў сын да бацькі ў цёмную каморку, бядуе:

— Што рабіць? He пасеем жыта — і на лета без хлеба будзем.

Бацька кажа:

— He, сынку, пакуль я жывы, без хлеба мы не будзем. Слухай мяне. Як ты быў яшчэ малы, тады я гумно ставіў. А ў тым годзе быў вельмі ж добры ўраджай. Дык я немалочаным жытам гумно накрыў. Здзяры страху, абмалаці і будзеш мець насенне.

Сын так і зрабіў. Садраў страху з гумна, абмалаціў і пасеяў увосень жыта.

Суседзі дзівяцца: адкуль ён насенне ўзяў?

А сын маўчыць, бо нельга ж прызнацца, што гэта стары бацька яму дапамог.

Прыйшла зіма. Няма чаго есці.

Зноў ідзе сын да бацькі ў цёмную каморку.

— Так і так, — кажа. — Давядзецца з голаду паміраць...

— He, — кажа бацька, — з голаду не памром. Слухай, што я табе скажу. Вазьмі рыдлёўку ды пакапайся ў хаце пад лаваю. Там я некалі, як быў яшчэ малады і дужы, закапаў трохі грошай на чорны дзень. Жыццё, сынку, пражыць — не поле перайсці: усё можа здарыцца. Так я думаў, так і рабіў.

Зарадаваўся сын, выкапаў бацькавы грошы і купіў збожжа.

Сам з сям’ёю хлеб есць ды яшчэ і суседзям пазычае. Вось яны і пытаюцца ў яго:

— Скажы ты нам, браце, адкуль ты хлеб бярэш?

Прызнаўся сын.

— Бацька, — кажа, — мяне корміць.

— Як жа так? — дзівяцца суседзі. — Ты ж завёз свайго бацьку ў лес, як і ўсе добрыя сыны!

— He, — кажа ён, — я не рабіў так, як вы робіце, а пакінуў бацьку пры сабе дажываць век. Затое, як прыйшла бяда, бацька мне і дапамог. Старыя людзі большы розум маюць, чым маладыя.

Перасталі з таго часу сыны бацькоў у пушчу вазіць, а пачалі пад старасць шанаваць іх і даглядаць.

ПЧАЛА I МУХА

Жылі-былі пчала і муха. Пчала з рану да вечара па лугах лятала, мёд збірала. А муха мёд толькі есці любіла. Дзе мёдам запахне, там і яна. А дзе мёду не чуваць, там муха не хоча нават і пераначаваць.

Аднаго разу прысела муха адпачываць на зялёным лузе. Сонейка муху прыгравае, лёгкі ветрык абвявае. Кругом кветкі цвітуць, шустрыя конікі скачуць. У небе птушкі спяваюць.

Задумалася муха: як добра на свеце жыць! Думала-думала ды і задрамала.

А ў гэты час над лугам пчала пралятала. Ляціць, гудзе, мёд у вулей нясе. Цяжка ёй, аж сгогне небарака.

Прахапілася муха ды як закрычыць на пчалу:

— Ах ты сякая-такая! Чаго тут над вухам стогнеш, мне спаць не даеш!

— Выбачай, — сказала пчала. — Я шмат мёду нясу, дык і стагну.

— Ха-ха, — засмяялася муха, — шмат мёду нясеш, а сама, нябось, галодная: вунь якая худая — адны косці...

— Праўда, — адказвае пчала, — мы, пчолы, збіраем пуды, а самі худы.

— А чаму ж вы худы? I мёд у вас, і вашчына ў вас...

— Дык жа мёд мы збіраем не толькі сабе, а і сваім дзеткам, і гаспадару, які нам хату зрабіў, даглядае нас.

— Чакай, чакай, — кажа муха,— я нешта не зусім цябе разумею: як гэта можна збіраць мёд для іншых? Мы, мухі, так не робім. Мы толькі гатовага мёду шукаем.

— Ат, — замахала крыльцамі пчала, — няма мне калі з табою гаманіць: трэба хутчэй дадому спяшацца, мядовую кашку дзеткам варыць.

— А дзе возьмеш ты мядовую кашку?

— На сабе вязу.

— У чым?

— У вазку, у палазку і за пазушкай.

Загула пчала ды паляцела ў свой вулей.

ЯК КУРАЧКА ПЕЎНІКА РАТАВАЛА

Жылі-былі курачка і пеўнік. Курачка яйкі несла, а пеўнік зярняткі здабываў, курачку частаваў. Выграбе з ямкі зярнятка і кліча курачку:

— Ко-ко-ко, Чубатка, знайшоў зярнятка!

Вось аднойчы выграб пеўнік вялікую бобінку.

«Ну, думае, — гэтага зярняці курачцы не праглынуць, з’ем хіба сам».

Праглынуў — ды і падавіўся.

Паваліўся пеўнік, ногі задраў і не дыхае.

Падбегла да яго курачка:

—-Што з табою, Пеця? Чаму ты ляжыш і не дыхаеш?

— Ой, — стогне пеўнік, — бобінкай падавіўся...

— Як жа цябе ратаваць, Пеця? — пытаецца курачка.

— Трэба, — шэпча пеўнік,—масла дастаць, горла змазаць.

— А дзе яго дастаць?

— У каровы.

Пабегла курачка да каровы:

— Карова, карова, дай масла!

— Нашто табе масла?

— Пеўнік ляжыць і не дыхае: бобінкай падавіўся.

— Добра, — кажа карова, — дам табе масла. Але схадзі спярша да касцоў, папрасі сена.

Прыйшла курачка да касцоў:

— Касцы, касцы, дайце сена!

— Нашто табе сена?

— Сена — карове. Карова дасць масла. Масла — пеўніку, бо пеўнік ляжыць і не дыхае: бобінкай падавіўся.

Касцы кажуць:

— Схадзі да пекара, папрасі пірагоў; Пірагі мы з’ядзім, тады і сена накосім.

Прыйшла курачка да пекара:

— Пекар, пекар, дай пірагоў!

— Навошта табе пірагі?

— Пірагі — касцам. Касцы накосяць сена. Сена — карове. Карова дасць масла. Масла — пеўніку, бо пеўнік ляжыць і не дыхае: бобінкай падавіўся.

Пекар кажа:

— Збегай у лес, прынясі дроў, каб было на чым пірагі пячы.

Пабегла курачка ў лес і прынесла дроў. Пекар напёк пірагоў.

Занесла курачка пірагі касцам. Касцы з’елі пірагі і накасілі сена.

Прынесла курачка сена карове.

Карова з’ела сена і дала масла.

Пеўнік змазаў маслам горла і праглынуў бобінку.

Праглынуў і зноў весела на ўвесь двор заспяваў:

— Ку-ка-рэ-ку! Чуб-чубатка — маладзец! Тут і казцы канец.

СТАРЫ КОНЬ

Быў у аднаго гаспадара стары конь. Цяжка ўжо яму стала саху цягаць, пачаў ён прыставаць. Пашкадаваў гаспадар каня, падкаваў яго сталёвымі падковамі ды пусціў на луг адпасвацца.

Пасецца конь тыдзень, пасецца другі. Паправіўся, нават падбрыкваць пачаў.

Трапіў аднойчы на гэты луг леў. Убачыў каня і здзівіўся: што за звер такі?

— Хто ты будзеш? — пытаецца ён у каня.

— Конь. А ты хто?

— А я леў. Над усімі звярамі цар. Я цябе з’ем.

— Каб з’есці мяне, — кажа конь, — трэба сілу мець...

Стукнуў леў сябе хвастом па баках, зароў:

— Я самы дужы звер!

— Го-го-го! — зарагатаў конь.— Яшчэ паглядзім, хто з нас дужэйшы. Давай сілаю мерацца!

— А як будзем мерацца? — пытаецца леў.

— Бачыш, вунь вялікі камень.

— Бачу, — кажа леў.

— Дык вось, хто стукне па гэтым камені так, каб агонь з яго паказаўся, той і дужэйшы.

— Добра, — згадзіўся леў.

Падышоў ён да каменя і пачаў біць лапамі. Біў, біў, толькі кіпцюры паздзіраў, а агню так і не выбіў.

— Гі-гі-гі, — смяецца з яго конь. — Слабы ж ты, брат, зусім. A яшчэ царом лічышся. Вось глядзі, як я стукну.

Падышоў стары конь да каменя, стаў да яго задам, падбрыкнуў і смальнуў падковамі аб камень... Іскры з каменя так і пасыпаліся...

«Ого, — падумаў сам сабе леў, — благія жарты з такім зверам».

I, нічога не сказаўшы, пабег у лес. Там сустрэўся яму воўк.

— Добры дзень, ваша царская міласць!— пакланіўся яму воўк. — Куды мелі ласку хадзіць? Што чулі, што бачылі?

— Быў на зялёным лузе, — адказаў леў. — Бачыў там самага дужага звера...

— Якога?— пытаецца воўк,

— Каня.

— Гм... — кажа воўк. — Я іх не толькі бачыў, а і з’еў нямала.

— Што ты выдумляеш! — усхадзіўся леў. — He можа быць.

— To хадзем, ваша міласць, пабачыце, як я з ім распраўлюся.

Падышлі леў з ваўком да лугу.

— Ну, дзе ж той конь? — пытаецца воўк.

—Ды вунь там, за кустамі ходзіць.

— He бачу, — кажа воўк.

Узяў леў ваўка пад лапаткі і падняў над сабою:

— Цяпер бачыш?

Маўчыць воўк як вады ў рот набраўшы.

Паглядзеў на яго леў — а той і не дыхае: задушыў яго цар звяроў сваімі лапамі.

Апусціў леў ваўка на зямлю і кажа:

— Ну вось, бачыш: ты толькі зірнуў на яго і то ўжо самлеў. A яшчэ выхваляўся! Што ж было б, каб мы падышлі блізка да гэтага звера: з’еў бы ён і цябе і мяне...

Напалохаўся леў каня ды ўцёк.

3 таго часу ён і не жыве ў нас.

МЕНА

Жыў дзед ды баба. Мелі яны хатку і загон зямлі. Але не было ў іх ні каня, ні вала. А гэта такое гора, што хоць ты сам у плуг упрагайся.

Сабралі яны сяк-так грошай.

Пайшоў дзед на кірмаш, купіў буланага коніка і вядзе дахаты. Сустракае па дарозе пастухоў, што пасвілі валоў.

— Добры дзень, дзед! Дзе быў? — пытаюцца пастухі.

— На кірмашы.

— Што купіў?

— Каня.

— Памяняй з намі, дзед, каня на вала: у нас валоў шмат, a каня няма.

Падумаў дзед: вол таксама ў гаспадарцы не лішні.

— Добра, — кажа, — давайце мяняцца.

Аддаў дзед пастухам каня, узяў сабе вала ды вядзе яго дахаты.

Сустракае па дарозе пастухоў, што пасвілі авечак і бараноў.

— Добры дзень, дзед! Дзе быў?

— На кірмашы.

— Што купіў?

— Каня.

— А дзе ж ён?

— Памяняў на вала.

— Памяняй з намі, дзед, вала на барана.

— Добра: баран у гаспадарцы не лішні.

Узяў дзед барана за рогі і вядзе дахаты.

Сустракае па дарозе пастушкоў, што пасвілі індыкоў:

— Добры дзень, дзядуля! Дзе быў?

— На кірмашы.

— Што купіў?

— Каня.

— А дзе конь?

— Памяняў на барана.

— Памяняй з намі, дзядуля, барана на індыка.

— Добра: індык таксама ў гаспадарцы не лішні.

Аддаў дзед пастушкам барана, сам узяў індыка пад пахі і пайшоў далей.

Прыйшоў у вёску. Тут на вуліцы дзеці гуляюць: ездзяць на качэргах. Падбеглі дя яго дзеці:

— Добры дзень, дзядуля! Дзе быў?

— На кірмашы.

— Што купіў?

— Каня.

— А дзе конь?

— Памяняў на вала.

— А дзе вол?

— Памяняў на барана.

— А дзе баран?

— Памяняў на індыка.

— Ой, дзядулька, памяняй з намі індыка на качаргу: мы з індыком гуляць будзем!

— Добра, — кажа дзед, — давайце качаргу.

Узяў дзед качаргу і панёс дахаты.

Даведалася аб усім баба, схапіла дзедаву качаргу ды давай яго біць. Біла, біла — качарга зламалася.

На гэтым і казка скончылася.

ХІТРЫ вол

Пайшоў вол сена касіць. Косіць, завіхаецца, на неба паглядае: ці не відаць адкуль хмары? «За пагоду, — думае, — сена насушу, стог скідаю, тады і зіма не страшна».

Ідзе воўк. Загледзеўся на вала.

— Ты бык? — пытаецца.

— He, я вол.

— Сена косіш?

— Кашу.

— Рагамі грабеш?

— Грабу.

— Хвастом падграбаеш?

— Падграбаю.

— А мяне ты не баішся?

Падумаў вол і кажа:

— Я не толькі цябе, а і двух такіх не баюся!

Паверыў воўк і пайшоў шукаць сабе падмогі.

Прыходзіць на другі дзень з двума братамі.

— Ты бык? — зноў пытаецца.

— He, вол.

— Сена косіш?

— Кашу.

— Рагамі грабеш?

— Грабу.

— Хвастом падграбаеш?

— Падграбаю.

— А трох нас ты таксама не баішся?

Што валу рабіць? Давай ён далей хітрыць.

— He толькі трох, — кажа, — а і чатырох не баюся,

Паверылі ваўкі і падаліся шукаць новых сяброў.

Доўга шукалі. Нарэшце прыходзяць на балота цэлаю чарадою.

Глядзяць, а там ужо стог сена стаіць і вала не відаць.

Кінуліся ваўкі па следзе і прыбеглі да двара, дзе вол жыў. Двор вала высокім частаколам абгароджаны.

Круціліся, круціліся ваўкі, скакалі, скакалі, ды так да вала і не дабраліся.

— Ага, — закрычалі яны са злосці, — ты, баязлівец, схітрыў!

— Схітрыў ці не схітрыў, — адказаў вол, — а стог сена за пагодай накасіў. Ды і шкура ад вашых воўчых зубоў цэлая засталася.

I павалакліся ваўкі прэч, хвасты падцяўшы.

ПРЫКАЗКІ, ПРЫМАЎКІ, ЗАГАДКІ

Прыказка— кароткае, часцей за ўсё вобразнае, устойлівае выслоўе, якое мае прамы і пераносны сэнс. Закончаная думка, выказаная ў прыказцы, здольна асацыятыўна пашырацца на разнастайныя з’явы, дзякуючы шырокім абагульненням і ёмістасці зместу. Эстэтычнай завершанасцю характарызуецца і мастацкі вобраз прыказкі. У адрозненне ад прыказкі прымаўка не мае такога абагульняючага значэння, такой закончанасці думкі і выкарыстоўваецца толькі ў канкрэтных выпадках, каб адцяніць, напрыклад, рысу чалавека, яго ўчынак, раскрыць сутнасць пэўнай з’явы. Сэнс прымаўкі выяўляецца ў кантэксце.

Прыказкі і прымаўкі пачалі ўзнікаць яшчэ ў глыбокай старажытнасці, у дакласавым грамадстве. У іх адлюсграваўся працоўны вопыт людзей, погляды на сусвет, прыроду. Ідэйна-тэматычны змест гэтых твораў надзвычай разнастайны, звязаны з жыццём народа ў пэўныя гістарычныя эпохі. Ярка раскрываюцца ўзаемаадносіны розных класаў у антаганістычным грамадстве, востра крытыкуецца жорсткасць, дэспатычнасць, прагнасць багацеяў («Адзін сыцее, a дзесяць пацее»; «Аднаму аж з горла прэ, а другі з голаду мрэ»; «Бедны пот лье, а багаты яго кроў п’е»; «Пакуль з багатага пух, дык з беднага дух»), Адлюстроўваючы засілле прыгнятальнікаў, бяспраўнае і невыносна цяжкае становішча працоўных мас, народ у прыказках і прымаўках выказваў пратэст супраць прыгнёту і сацыяльнай несправядлівасці.

У афарыстычных народных творах раскрываюцца гаспадарчыя клопаты селяніна, характарызуюцца яго жыллё, адзенне, ежа, сямейны побыт, погляды на шлюб, сям’ю, выхаванне дзяцей і да т. п, Усхваляецца працавітасць, гаспадарлівасць, умельства, кемлівасць, дасціпнасць, праўдзівасць, сумленнасць, сціпласць, дабрата, шчодрасць, гасціннасць. Асуджаецца гультайства, п’янства, ашуканства, хцівасць, зайздрасць, пляткарства, зладзейства і іншыя адмоўныя рысы чалавека. Прыказкі вучаць любіць свой край, Радзіму, выхоўваюць інтэрнацыяналізм.

Прыказкі і прымаўкі вызначаюцца дасканаласцю мастацкай формы. Асабліва вялікую ролю адыгрывае рыфма, якая знітоўвае ўвесь твор, дапамагае лепшаму яго ўспрыняццю і запамінанню. Для стварэння яркіх вобразаў у прыказках шырока ўжываюцца трапныя эпітэты, метафары, параўнанні, гіпербалы, паўторы і іншыя мастацкія сродкі. Значнае месца займаюць сатыра і гумар, з’едлівая іронія.

Прыказкі і прымаўкі — гэта жанры, якія актыўна жывуць і ў наш час, папаўняюцца новымі творамі, прысвечанымі сучасным падзеям, з’явам, узаемаадносінам людзей у грамадстве і сям’і.

Да афарыстычных жанраў або твораў малой формы адносяцца і загадкі, у якіх у вобразнай іншасказальнай форме апісваецца прадмет, з’ява, грунтуючыся на падабенстве да другога прадмета ці з’явы. У загадцы трэба адгадаць назву рэчы, якая характарызуецца іншасказальна. Па сутнасці адгадванне мудрагелістых загадак — выпрабаванне кемлівасці, розуму, знаходлівасці. У старажытнасці іншасказальная форма твораў гэтага жанра была абумоўлена жыццёвай неабходнасцю, калі, на думку тагачасных людзей, трэба было ўтаіць сапраўдныя назвы, свае намеры ад злых сіл, ворагаў. Пазней важнейшай функцыяй загадак стала вобразнае асваенне рэчаіснасці. Гэтаму садзейнічала развіццё паэтычнага ўспрыняцця навакольнага свету.

Загадкі выкарыстоўваліся для праверкі разумовай кемлівасці жаніха і нявесты, своеасаблівай гульнёй было адгадванне іх на вячорках. Тэматычнй змест і вобразнасць загадак звязаны з працоўнай дзейнасцю селяніна, яго гаспадаркай і побытам, сямейным жыццём, уяўленнямі аб раслінным і жывёльным свеце, грамадстве і інш.

У аснове большасці загадак знаходзяцца яркія метафарычныя вобразы. Для іх характэрна стройная вершаваная рытміка і абавязковасць рыфмы. Як і іншыя афарыстычныя жанры, загадка вызначаецца лаканічнасцю формы, выразнасцю адлюстравання думак, жыццёвага вопыту,

Афарыстычныя творы беларускага народа з’яўляюцца яскравым сведчаннем геніяльнай здольнасці народа ў паэтычных вобразах глыбока асэнсоўваць рэчаіснасць, выступаць у гэтых творах у якасці своеасаблівых паэтаў, гісторыкаў, філосафаў. Працэс узнікнення новых прыказак, прымавак, загадак працягваецца і сёння, ён цесна звязаны з жыццём.

М. В. Рахчэеў

ПРЫКАЗКІ I ПРЫМАЎКІ

ПРЫРОДА, ЯЕ СТЫХІІ I З’ЯВЫ. ЖЫВЁЛЬНЫ I РАСЛІННЫ СВЕТ

Зямля — маці, а праца — бацька.

Зямелька — матка наша: і корміць, і поіць, і адзявае нас.

Зямелька нас корміць, а сама есці просіць.

Зямля багацей ад усіх.

На добрай зямлі дзіця пасадзі, і тое вырасце.

Якая зямля, такі і хлеб.

Пакуль гром не загрыміць, зямля не адтае.

Сонца ўстане, так і дзень настане.

Колас добра не спее, калі сонца не грэе.

I да мышкі сонца загляне.

Сонца па небу ходзіць, і не ўсім угодзіць.

He тыкай на сонца, бо рука адсохне.

Калі месяц свеціць, звёзды ніпачом.

Хмары не будзе — гром не ўдарыць.

He ўсякая хмара дажджу дае.

Адкуль хмары, адтуль дождж.

Ластаўкі нізка лятаюць — дождж будзе.

Куры церабяцца і купаюцца — дождж будзе.

Будзе дождж ісці — будзе хлеб расці.

Без дажджу і трава не расце.

Будзе дождж — будуць і грыбы,

Як сена косяць, дык дажджу не просяць.

Дождж не тады ідзе, як просяць, але тады, як косяць.

Дождж намачыў, а сонейка высушыць.

У паганую пагоду добры хазяін і сабаку з двара не гоніць.

Кот на печку — сцюжа на двор.

Як кот на пячы — холадна на двары.

Беражы нос у вялікі мароз.

На дварэ мароз, а пад носам адліга.

Мароз, не цісні за нос.

Вада і мельніцу ламае.

Вада камень прабівае.

Ціхія воды глыбокі.

Што ў ваду ўпала, то пішы прапала.

Вады бойся, як і агню.

Агонь з вадою не дружыць.

Вада агню не таварыш.

He бойся ваўка, а бойся агня.

He гуляй з агнём.

3 агнём жартаў няма.

Хто іграе з агнём, дайграецца да попелу.

Агонь горш за злодзея: злодзей хоць вуглы пакіне, а агонь нічога.

Ваўка зубы кормяць.

Воўка б’юць, а ён у лес бяжыць.

He спіцца ваўку пад сялом, калі авечкі бляюць.

Воўк авечак бярэ не выбіраючы.

Воўк казе не таварыш.

Каза плача, а воўк скача.

Воўк сабаку не радня.

Ліса і ў сне курэй бачыць.

Рыба вады не баіцца.

Якая пташка, такі і галасок.

Якая птушка, такая і песня.

Сустрэў грака — вясну сустракай.

Варона колькі не мыецца, усё роўна чорная, a акунулася — і ўжо белая.

Пчала на любую кветку ляціць, але не на кожную сядзе.

Лес і вада — родныя брат і сястра.

Высокае дрэва здалёку відаць.

Дзе мухаморы, там і баравікі.

Дзе дубы, там і грыбы.

Дзе ягаднік, там і ягады.

ПОРЫ ГОДА. ЧАС. НАРОДНЫ КАЛЯНДАР

Жураўлі ляцяць высока — зіма яшчэ далёка.

Жураўлі ляцяць нізка— зіма ўжо блізка.

Зімовы дзянёк, што камароў насок.

Зімою сонца свеціць, ды не грэе.

Зімой згодзіцца, што па лету родзіцца.

У    зімы рот вялікі.

Якая зіма, такое лета.

Зіма снежная — лета дажджлівае.

Люты вады падпусціць, а сакавік падбярэ.

Бусел прыляцеў, вясна будзе.

Ранняя вясна — шмат вады.

Гром грыміць: вясна насгаяшчая.

Вясенні дзень год корміць.

Рыхтуйся да восені ранняй вясной.

Вясна-красна багата цвятамі, а лета — снапамі.

Вясна красна цвятамі, а восень пладамі.

Красен красавік цяплом, а жнівень дабром.

Калі май халодны, дык год хлебародны.

Мокры май — будзе жыта, нібы гай.

Летні дзень зіму корміць.

Хто халадку шукае, той узімку галадае.

Прыйшоў Пятрок — апаў лісток, прыйшоў Ілля — апала прыйшоў Барыс — усё пагрыз, прыйшоў Міхал — усіх з паспіхаў.

СЕЛЬСКАЯ ГАСПАДАРКА

У    каго чорна глыба, у таго й хлеба скіба.

На чорным полі бела пшаніца родзіць.

Калі хоч хлеб меці, то трэба зямліцы глядзеці.

гусь

два, поля

Дзе пасееш густа, там не будзе пуста.

Ліха не знаць — на сваім полі араць.

Гультая зямля не любіць.

Дзе гультай ходзіць, там зямля не родзіць.

Трэба рана ўставаці, калі хлеба дажыдаці.

Выходзь на поле з расой, дык будзеш з ядой.

ПРАЦА

Шчырая праца — мазалёвая.

Дзетачка, спі, а дзельца помні.

Хто любіць трудзіцца, таму без працы не сядзіцца.

Работа і корміць, і поіць.

Вось на свеце як бывае: хто працуе, той і мае.

Без працы не есці пірагоў.

Хочаш есці калачы, так не сядзі на пячы.

Нікому з неба само не спадае.

Хто працуе, таму і шанцуе.

Хто працуе, той святкуе.

Добра рабі, добра і будзе.

ДЗЕЦІ I IX ВЫХАВАННЕ

Каждаму сваё дзіця міла.

Дзіцятка хоць і крыва, ды бацьку з маткаю міла.

Савіныя дзеці самыя харашэйшыя.

У    сваёй маткі ўсе добрыя дзеткі.

Усякая матка хваліць сваё дзіцятка.

I ваўчыха сваіх дзяцей любіць.

I сава сваіх дзяцей хваліць.

ДАБРАТА. ЗЛОСЦЬ. ЗАЙЗДРАСЦЬ. НЯЎДЗЯЧНАСЦЬ

Сам добры — людзі добрыя.

У    добрага чалавека заўсёды многа добрых людзей.

Шчыраму сэрцу і чужая болька колка.

Добры чалавек і жывёлу шкадуе.

Злосці поўныя косці.

Верабей і той зло мае.

Сабака ад злосці свой хвост кусае.

Ліхі чалавек гаршэй ваўка.

Злы чалавек злей ваўка.

На ліхога чалавека і сабака брэша.

Завіднаму чужая бяда, як цукар.

Завіднае вока бачыць далёка.

Чужыя лемяшы харашы.

У     чужых руках пірог вялік.

Што ні зрабі — усё кепска.

Колькі воўка ні кармі, а ён к лесу глядзіць.

ЛЯНОТА. ГУЛЬТАЙСТВА.

ПАРАЗІТЫЗМ. НЯЎМЕЛЬСТВА

Працаваць не любіш — чалавекам не будзеш.

Праца чалавека корміць, а лянота порціць.

Да работы не пускаюць ляноты.

Лень жуе чалавека, як іржа жалеза.

Пачнеш ляніцца — будзеш з торбай валачыцца.

Ад ляноты чакай бядоты.

Гультаю ўсё цяжка.

Лянівай кабыле і хвост мяшае.

На работу — цяляты, а на яду — коні.

Верабей не сее, не жне, а зярняткі клюе.

Ён і муху з носу не згоне.

Гультай, бяры сухары. — Яны мочаныя?

ПРА ПРАЎДУ I НЯПРАЎДУ

На праўдзе свет стаіць.

За праўду стой гарой.

Чыя праўда, таго і сіла.

Праўды не скрыеш.

ЗАГАДКІ

НЕБА I НЯБЕСНЫЯ СВЯЦІЛЫ

Круглае, доўгае, ніхто не дастане.

Неба.

Сіняя дзяружка ўвесь свет пакрыла.

Неба.

Кругленька, бяленька, усяму свету міленька.

Сонца.

Маленька, залаценька, усё поле асвеціць.

Сонца.

Вышэй аблакоў чырвоная птушка лятае.

Сонца.

Hi стучыць, ні гручыць — у ваконца глядзіць.

Сонца.

Кацілася катушачка — ані звер, ні птушачка, ані камень, ні вада, не адгадаеш нікагда.

Сонца.

Глянеш — заплачаш, а ўсе яму рады.

Сонца.

Усе яго любяць, як паглядзяць — моршчацца.

Сонца.

Красненькі пеўнік па жэрдачцы ходзя.

Сонца, агонь.

Што гэта за вочы: адно свеціць удзень, а другое — уночы.

Сонца, месяц.

На паляне сіняй пасецца конь сівы.

Месяц.

3 высокай дарогі глядзіць бычок крутарогі.

Месяц.

Сядзіць, сядзіць на небе — і знікае.

Месяц.

Адзін пастух пасе тысячу авец.

Месяц і зоркі.

Усё поле ў дзірачках.

Зоркі на небе.

Свечак многа гарыць, а ніводнай не патушыць.

Зоркі на небе.

Уся дарожка ўсыпана гарошкам.

Зоркі.

ЗЯМЛЯ I ВАДА

Сто каней, сто валоў яйцо не пацягнуць.

Зямны шар.

Усіх нас корміць, а сама есці не просіць.

Зямля.

Відзен край, а дабрацца да яго 'нельга.

Гарызонт.

Hi мора, ні зямля, караблі не плаваюць, бо нельга.

Балота.

Па мне паўгода ходзяць, паўгода ездзяць.

Балота.

У полі без кораня расце.

Камень.

Без ног бяжыць.

Вада.

Бяжыць без пугі, без повада.

Вада.

Цякло, цякло і схавалася пад сцякло.

Рэчка пад лёдам.

Цякло, цякло і лягло пад шкло.

Рака пад лёдам.

Два браты глядзяць у ваду, а ніколі не сойдуцца.

Берагі.

Кругом вада, а з піццём бяда. Хто адгадае, дзе гэта бывае? На моры.

СТЫХІІ I З’ЯВЫ ПРЫРОДЫ

Рыкнуў вол за многа гор, за многа вод, за многа сёл.

Гром.

Рыкнуў вол на сто гор, на семдзесят азёр.

Гром.

Зароў вол на сто гор, на сто печак, на сто рэчак.

Гром.

Стукае, грукае, а нідзе яго не відаць.

Гром.

Нахмурыцца, насупіцца, у слёзы ўдарыцца— нічога не застанецца.

Навальніца.

Бяжыць ліска каля лесу блізка.

Маланка.

Ляціць без крыл.

Вецер.

Без крыл лятае, без ног бяжыць.

Вецер.

Без рук, без ног дзверы адчыняе.

Вецер.

Рук і ног не мае, а дзверы адчыняе.

Вецер.

He мае

душы і цела, а раве,

як воўк.

 

Вецер.

Ляціць

арліца па сіняму

небу, крылы

распластала, сонца

заслала.

 

 

 

Хмара. Ляціць Хмара.

без крыл, бяжыць без

ног.

 

Ішоў даўгавяз, у сырую землю ўвяз. Дождж.

I тонкі, і доўгі, а з травы не відаць.

Дождж.

Чакаем і просім усе, а прыйдзе — усе схаваемся.

Дождж.

Вутка ў моры— хвост угоры.

Радуга.

Чырвоная ара з неба спускаецца.

Радуга.

3  неба крупы падаюць.

Град.

Вечарам нараджаецца, ноч жыве, а раніцай памірае.

Раса.

Прыйшоў вол, выпіў вады дол.

Мароз.

Без рук (пілы), без сякеры, а масты будуе.

Мароз.

Без рук, без ног, а цвяты малюе.

Мароз.

Без рук, без ног, а маляваць умее.

Мароз.

Без рук малюе, без зубоў кусае.

Мароз.

Ляцяць птушкі без крыл, а садзяцца без ног.

Снег.

На дварэ гарою, а ў хаце вадою.

Снег.

Па калені вада, а напіцца недзе.

Снег.

Шуба (шубка) бела ўвесь свет адзела.

Снег.

Белы, а не цукар, без ног, а ідзе.

Снег.

Сее, вее, рассявае, зімой сляды замятае.

Снег.

3  неба ўпаў, усю зямлю, як абрусам, заслаў.

Снег.

На вадзе родзіцца, а вады баіцца.

Лёд.

Па саломе йдзе — не трашчыць, па вадзе йдзе— не тоне.

Цень.

На вадзе ляжыць, ды не тоне, па агню бяжыць, ды не гарыць Цень.

Ідзе чалавек і сам сябе бачыць.

Цень.

Убяжаць — не ўбяжыш, падняць ■— не падымеш.

Цень.

Як гукнецца, так і адзавецца.

Рэха.

Без языка, а крычыць, ніхто яго не бачыць, а ўсякі чуе.

Рэха.

ЧАС. ПОРЫ ГОДА

Хутка бяжыць — не дагоніш.

Час.

Белая птушка ўвесь свет абляцела.

Дзень.

He стучэла, не гручэла, пад аконца падляцела.

Дзень.

Прыйшла чорна маці, усіх паклала спаці.

Ноч.

Прыйшла чорная карова, усіх людзей пабарола.

Ноч.

Белы бык падняў траснік, а чорны бык паваліў траснік.

Дзень і ноч.

Брат сястру даганяе, а сястра ад брата ўцякае.

Дзень і ноч.

РАСЛІННЫ СВЕТ

Рук многа, а нага адна.

Дрэва.

Летам адзяваецца, зімой раздзяваецца.

Дрэва.

Зімой і летам адным цветам.

Елка, хвоя.

Што гэта за дзерава зіму і лета зелена?

Хвоя.

Зялёная, а не луг, белая, а не снег, кучаравая, а без валасоў.

Бяроза.

Паверх лесу агонь гарыць.

Рабіна.

У   лесе, у лесе чырвоная плахта вісіць.

Рабіна.

Вісіць — зялёны, ляціць — жоўты, ляжыць — чорны.

Ліст.

У   маленькім гаршчэчку кашыца смачная.

Арэх.

У   маленькім гаршчэчку нешта смачнае ляжыць.

Зерне арэха.

Сядзіць паненка на гары, хто падыдзе, той паклоніцца.

Ягада.

Сярод лесу агонь гарыць.

Каліна.

Стаіць (дзед) пры дарозе на адной нозе.

Грыб.

Усю зямлю прайшоў, чорну шапачку найшоў.

Грыб.

Паміж гор сядзіць Рыгор, капелюшом накрыты.

Грыб.

He цяпло, але паліцца.

Крапіва.

He агонь, а пячэцца.

Крапіва.

He агонь, а не схопіш — абпалішся.

Крапіва.

Уецца, уецца каля дрэўца.

Хмель.

He жывы, а ўгару лезе.

Хмель.

Як радзіўся, так за кій схваціўся.

Хмель.

СТАРОНКА

АРКЕСТРАНТА

Змешчаныя ў дапаможніку партытуры для дзіцячага музіцыравання выкананы спецыяльна для тых інструментаў, якія зроблены вытворчым аб’яднаннем г. Кірава і маюцца ў продажы.

Падобныя дзіцячыя музычныя інструменты ўваходзяць у склад дзіцячых аркестраў многіх замежных краін, у якіх шырока распаўсюджана сістэма дзіцячага музычнага выхавання, распрацаваная буйнейшым сучасным кампазітарам Карлам Орфам.

Інструменты, якія ўваходзяць у склад орфаўскага аркестра

Асноўны склад орфаўскага дзіцячага аркестра ствараюць так званыя «штабшпілі» — меладычныя ўдарныя інструменты з драўлянымі і металічнымі пласцінкамі рознага памеру. Яны называюцца

ксілафонамі, металафонамі і глокеншпілямі. Назва «глокеншпіль» у перакладзе з нямецкай мовы азначае звон, званочак.

Гэтыя інструменты адрозніваюцца мілагучнасцю і чысцінёй гукаў, таму яны прыдатныя для сур’ёзнага дзіцячага музіцыравання.

Дзякуючы дадатковаму выкарыстанню другой рэзанансавай скрынкі з пласцінкамі, якія настроены па тэмпераваных паўтонавых ступенях (адпаведным чорным клавішам на фартэпіяна), дыятанічныя штабшпілі могуць трансфармавацца ў храматычныя.

Прыводзім табліцу гукавога аб’ёму натацыі і рэальнага гучання штабшпілей:

Іграюць на штабшпілях (званочках, ксілафонах, металафонах) седзячы і стоячы. Калі дзіця сядзіць, то інструмент на падстаўцы (яго ігравая паверхня) знаходзіцца прыкладна на вышыні каленяў дзіцяці.

Нізкія па гучанню пласцінкі размешчаны злева, як клавішы на фартэпіяна.

Калі іграюць стоячы, інструмент паднімаюць на вышыню сярэдзіны корпуса.

Пры ігры на штабшпілях палачкі трэба трымаць так, каб тыльная частка кісці знаходзілася зверху. Пры гэтым палачка знаходзіцца прыкладна паміж першай і сярэдняй фалангамі ўказальнага і сярэдняга пальцаў і трымаецца вялікім, указальным і сярэднімі пальцамі. Палачку нельга трымаць ні кончыкамі пальцаў, ні ахопліваць усёй рукой, ні сашчапляць у кулак:

Правільная пастаноўка палачак адпавядае натуральнаму палажэнню рук і накіравана перад ударам усярэдзіну:

Удар палачкамі павінен прыходзіцца на сярэдзіну пласцінкі быць кароткім і пругкім, інакш гук будзе прытупленым. Ніжэй можна бачыць розныя прыёмы ігры на ксілафоне:

Кожны тып інструмента патрабуе пэўных палачак. Напрыклад, на ксілафонах звычайна іграюць палачкамі з галоўкамі з цвёрдага фільца або гумы; на званочках — галоўным чынам палачкамі з драўлянымі галоўкамі (а пры неабходнасці і металічнымі малаточкамі). На металафонах іграюць палачкамі з цвёрдага фільца (ксілафонныя палачкі):

Пры ігры на штабшпілях выкарыстоўваюць розныя гукавыя эфекты, напрыклад, глісанда, трэмала і інш. Звяртаюцца да гэтых прыёмаў ігры толькі ў тым выпадку, калі звычайнае гукаўтварэнне не ўяўляе цяжкасцей для дзяцей.

Лічым мэтазгодным звярнуць увагу на некаторыя прыёмы ігры на бубне: удар пальцамі, удар мяккай часткай далоні, удар вялікім пальцам, малы пераменны ўдар і вялікі пераменны ўдар.

Бубен можна трымаць левай рукой на ўзроўні сярэдзіны тулава або высока, прыкладна на ўзроўні вачэй.

Ніжэй на малюнках можна бачыць некаторыя прыёмы ігры на бубне:

Трохвугольнік — гэта металічны прут у выглядзе сагнутага трохвугольніка. Яго падвешваюць на нітцы або жыльнай струне за які-небудзь вугал і, трымаючы высока левай рукой, удараюць металічнай палачкай. Тонкія палачкі або палачкі з мяккага металу дазваляюць атрымаць пры ўдары тонкі гук. Звычайна ўдар выконваецца па гарызантальнай старане трохвугольніка.

Трохвугольнікі бываюць рознай велічыні.

Мы звярнулі ўвагу на найбольш важныя пытанні, якія закранаюць методыку ігры на дзіцячых інструментах. Болып падрабязна з рознымі аспектамі музіцыравання на дзіцячых інструментах можна пазнаёміцца ў работах «Сістэма дзіцячага музычнага выхавання Карла Орфа» пад рэдакцыяй Л. А. Барэнбойма (М.: Музыка, 1970) і «Методыка музычнага выхавання ў дзіцячым садзе» пад рэдакцыяй Н. А. Вятлугінай (М.: Просвеіценне, 1976. С. 175-202).

  1. A. М. Аляхновіч

Забаўлянка

УМЕРАНА

Таўкачыкі

О J J um j> u

Гэй, гэй,                  ду_ бо_ вы_ я, на ра_ бо_ ту га_ то_ вы_ я!

Грушка

Калыханка

Дражнілка

Ой, ну, ну, каза

Шастак

ГОЛАС

ТРОХВУГОЛЬНІК

Верабей

HE ВЕЛЬМІ ХУТКА

ЗВАНОЧКІ

КСТЛАФОНЫ

БУБЕН

МАРАКАСЫ

Ф-П.

/БАЯН/

МЕТАЛАФОНЫ

 

Полька

СТАРОНКА ХАРЭОГРАФА

У раздзеле пададзена 8 узораў беларускай народнай харэаграфіі: ігравыя карагоды «Мак», «Заінька», традыцыйныя танцы «Кола», «Верабей», «Журавель», «Таўкачыкі», «Мосцік», гарадскі бытавы танец «Галоп». Каб надаць кожнаму з танцаў свой непаўторны каларыт, асноўныя паставы рук выканаўцаў, рухі пададзены ў іх традыцыйным выкананні.

Апісанне пазіцый рук і ног, якія сустракаюцца ў танцах

Першая пазіцыя рук. Акругленыя ў локцях і кісцях рукі падняты да ўзроўню дыяфрагмы. Пальцы адной рукі амаль дакранаюцца да пальцаў другой рукі.

Другая пазіцыя рук. Акругленыя ў локцях і кісцях рукі разведзены ў бакі, крыху спераду, ніжэй узроўню плеч.

Шостая пазіцыя ног. Ступні паралельныя адна адной. Насок адной нагі дакранаецца да наска другой нагі, а пятка — да пяткі.

Умоўныя абазначэнні:

A іі ß іі

— твар (хлопчык)

— твар (дзяўчынка)

— напрамак руху выканаўцаў.

Верабей                            г к' Каляда

Апрацоўка для баяна А. АЛЯХНОВІЧА

 

Запіс і апрацоўка Г. КАЛЯДЫ

Музычны памер 6/8 і 2/4, тэмп першай часткі — умераны, другой — хуткі.

Апісанне танца

У танцы прымае ўдзел любая колькасць выканаўцаў.

Зыходная пастава: выканаўцы размяшчаюцца на танцавальнай пляцоўцы ў любой паслядоўнасці. Рукі на таліі. Hori ў шостай пазіцыі.

1    .— 4 т. Кожны з выканаўцаў рухаецца па танцавальнай пляцоўцы ў зручным для яго напрамку «крокам з падскокам» (pyx № 1).

5    — 8 т. Кожны з удзельнікаў, працягваючы рухацца па танцавальнай пляцоўцы ў зручным для яго напрамку, выконвае «мячык» (рух № 2).

У час танца выканаўцы спяваюць прыпеўку:

Чы-чы, чы-чы, верабей! He клюй маіх канапель! А я ж тому вераб’ю Колам ногі пераб’ю.

А на тое цел(і)ца Вытку палатен(ы)ца, А на тую ножку Куплю я панчошку.

На наступныя 8 тактаў выканаўцы паўтараюць рухі 1 — 8 тактаў

Апісанне рухаў

Музычны памер 6/8. Крок з падскокам (рух №1)

Выконваецца на паўтакта музыкі.

Зыходная пастава: шостая пазіцыя ног, рукі на таліі.

«Раз» — крок уперад правай нагой, адначасова сагнутую ў калені левую нагу падвесці да шчыкалаткі правай нагі. Галаву і корпус крыху нахіліць у правы бок.

«Два» — захоўваючы паставу галавы, корпуса і левай нагі, праскакаць на правай назе крыху ўперад.

«Тры» — паўтарыць рухі на лік «два».

На наступныя паўтакта рух пачынаецца з левай нагі.

Музычны памер 2/4 (другая частка мелодыі). Мячык (рух №2).

Выконваецца на паўтакта музыкі.

Зыходная пастава: шостая пазіцыя ног, прамыя рукі разведзены ў бакі на ўзроўні плячэй далонямі ўніз.

«Раз і» — зрабіўшы глыбокае прысяданне па шостай пазіцыі, праскакаць на абедзвюх нагах уперад, адначасова рукамі, як быццам крыламі, зрабіць мах зверху ўніз.

На наступныя паўтакта рух паўтараецца з глыбокага прысядання па шостай пазіцыі.

Галоп

Апрацоўка для баяна А. АЛЯХНОВІЧА

ВЕЛЬМІ ХУТКА

 

У---

------- г—

 

 

 

 

 

 

I 1

 

 

 

р                   1

Р

F

 

 

 

 

г

Г

V

 

 

 

 

ч----------

1

 

Б

 

Б

7

1-----------

7

1

7

 

 

—.--------

 

 

1

•е

----------- •

 

 

* Г Р

 

■ Г ■' 'ГІ

К" ■1"■ ■ f

г               Г

Г

 

14---

—J--- E-J

 

_Е—--- Е—LI

 

* 1            1

 

 

Запіс і апрацоўка Г. КАЛЯДЫ

Музычны памер 2/4, тэмп хуткі.

Апісанне танца

У танцы прымае ўдзел любая колькасць пар. Перад пачаткам танца выканаўцы парамі становяцца па кругу альбо ў лінію. Малюнак танца (а гэта часцей за ўсё круг, лінія, змейка) залежыць ад вядучай пары, за якой рухаюцца ўсе астатнія.

Выканаўцы ў парах становяцца тварам у твар. Пастава рук у пары: прамыя рукі хлопчыка злучаны з рукамі дзяўчынкі на ўзроўні другой пазіцыі рук (мал. 1). Hori ў шостай пазіцыі.

Асноўны рух танца — галоп.

Выконваецца на паўтакта музыкі, пачынаючы з-за такта.

Зыходная пастава: шостая пазіцыя ног.

«1» — коўзкі крок убок управа, на крыху прыгнутую ў калене правую нагу, левая нага застаецца на месцы на падушачцы ступні.

«Раз» — крыху падскочыўшчы на правай назе, адначасова шчыльна падвесці левую нагу да правай нагі, як быццам выбіваючы яе, у шостую пазіцыю над падлогай. Ступні ног выцягнуты.

На наступныя 1/4 такта крок паўтараецца.

Заінька

(карагод)

HE ВЕЛЬМІ ХУТКА

Запіс 1 апрацоўка Г. КАЛЯДЫ Музычны памер 2/4, тэмп умерана-хуткі.

Апісанне карагода

У карагодзе прымае ўдзел любая колькасць выканаўцаў, якія перад пачаткам карагода, узяўшыся за рукі, становяцца на танцавальнай пляцоўцы па кругу. Выканаўцы, спяваючы песню, простым крокам рухаюцца па кругу, зменьваючы напрамак руху пасля кожнага куплета песні. У цэнтры круга стаіць «заінька», які пасля кожнага куплета песні ілюструе яе тэкст рухамі. Астатнія ўдзельнікі карагода ў гэты момант стаяць на месцы і назіраюць за дзеяннямі «заінькі».

I

Заінька, прыйдзі ў сад

Шэранькі, прыйдзі ў сад, Вось так, вось так, прыйдзі ў сад.

«Заінька» скача па кругу на крыху сагнутых у каленях нагах па шостай пазіцыі. Сагнутыя ў локцях рукі (прыціснутыя да корпуса) з апушчанымі ўніз кісцямі знаходзяцца на ўзроўні грудзей.

II

Заінька, умый лічка, Шэранькі, умый лічка, Вось так, вось так, умый лічка.

«Заінька» стаіць на месцы і ўмывае «лічка».

III

Заінька, прычашыся,

Шэранькі, прычашыся,

Вось так, вось так, прычашыся.

«Заінька» стаіць на месцы і прычэсваецца.

IV

Заінька, прыбярыся, Шэранькі, прыбярыся. Вось так, вось так, прыбярыся.

«Заінька» прыбіраецца ў тое адзенне, якое яму даюць удзельнікі карагода.

V

Заінька, папляшы, Шэранькі, папляшы. 3 намі, з намі папляшы, Шэранькі, папляшы.

■Усе ўдзельнікі карагода разам з «заінькай» скачуць то на дзвюх нагах па шостай пазіцыі, то па чарзе на правай ? левай назе па кругу, альбо ў павароце на 360° на месцы. Рукі ў выканаўцаў на таліі альбо ў такой паставе, як у «заінькі» пасля першага куплета песні.

Мосцік

Апрацоўка для баяна А. АЛЯХНОВІЧА

ПАВОЛЬНА

Запіс і апрацоўка Г. КАЛЯДЫ Музычны памер 2/4, тэмп павольны.

Апісанне карагода

У карагодзе прымае ўдзел любая колькасць пар.

I варыянт карагода.

Пары, стаўшы ў дзве лініі адзін за другім, простым крокам рухаюцца ў любым напрамку. Злучаныя ў пары левая рука хлопчыка і правая рука дзяўчынкі падняты ўверх. Правая рука хлопчыка і левая рука дзяўчынкі на таліі альбо апушчаны ўніз. Напрамак руху задае кожная апошняя пара ліній, якая, прабегшы пад мосцікам, становіцца спераду першай пары (мал. 1). Злучаныя рукі ў пары адразу падымаюць уверх.

П варыянт карагода.

Выканаўцы, стаўшы ў лініі альбо па кругу, становяцца ў пары тварам у твар (мал. Іа, б).

u o u

Злучаныя далонь у далонь рукі ў пары падняты ўверх. Апошняя пара ліній альбо круга не разлучае рук, а толькі' апусціўшы іх уніз, праходзіць пад мосцікам і становіцца спераду першай пары. Астатнія пары ў гэты момэнт «прыстаўнымі крокамі» (pyx № 1) рухаюцца на месца апошняй пары (мал. 2).

Такім чынам пад мосцікам па чарзе праходзяць усе пары, а затым рухаюцца пад мосцікам у супрацьлеглым напрамку.

Апісанне рухаў

Прыстаўны крок (pyx № 1)

Выконваецца на 1 такт музыкі.

Зыходная пастава: шостая пазіцыя ног.

«Раз і» крок правай нагой убок управа, левая нага застаецца на месцы на падушачцы ступні.

«Два і» — падставіць левую нагу да правай нагі ў шостую пазіцыю.

На наступны такт рух паўтараецца.

Мак

(карагод)

Апрацоўка для баяна А. АЛЯХНОВІЧА УМЕРАНА

м

7

М         Б

 

м

Запіс і апрацоўка Г. КАЛЯДЫ

Музычны памер 2/4, тэмп умерана-хуткі.

У карагодзе выканаўцы ілюструюць працоўныя моманты па вырошчванню маку.

Апісанне карагода

Прымае ўдзел любая колькасць выканаўцаў, якія перад пачаткам карагода становяцца па кругу тварам па ходу стрэлкі гадзінніка. Рукі ў дзяцей апушчаны ўздоўж корпуса. Hori ў шостай пазіцыі.

У час карагода выканаўцы рухаюцца па кругу простым крокам і спяваюць песню, якую адначасова ілюструюць дзеяннем:

— Вось так сеюць мак.

Удзельнікі падымаюць левыя рукі да ўзроўню першай пазіцыі, як быццам трымаюць сіта, а правымі рукамі быццам бяруць з яго зярняты і кідаюць у поле:

— Вось так расце мак.

Выканаўцы, зрабіўшы глыбокае прысяданне па шостай пазіцыі, павольна падымаюцца ўверх, як бы растуць. Рукі ў гэты момант на таліі:

— Вось так полюць мак.

Дзеці, нахіліўшы корпус крыху ўперад, дзвюма рукамі паказваюць, як полюць мак:

— Вось так рвуць мак.

Выканаўцы ў левай руцэ быццам трымаюць канцы фартука, у які правай рукой складаюць сарваныя галоўкі маку.

Кола

Апрацоўка для баяна А. АЛЯХНОВІЧА ХУТКА

7

Б

Б

7

Б

Б                   7 Ь Б                              7         Б

Запіс і апрацоўка Г. КАЛЯДЫ

Музычны памер 2/4, тэмп ад павольнага да хуткага.

Апісанне танца

У танцы прымае ўдзел любая колькасць выканаўцаў.

Зыходная пастава: выканаўцы, узяўшыся за рукі і апусціўшы іх уніз, становяцца па кругу тварам па ходу стрэлкі гадзінніка. Hori ў шостай пазіцыі.

1 8 тудзельнікі рухаюцца па кругу простым крокам, паступова

расшыраючы кола. Адначасова яны ўсе разам спяваюць:

Кола, наша кола, Чаму ж невясёла...

9—16 т. — выканаўцы рухаюцца па шырокаму кругу бегам.

17  — 23 т. — дзеці працягваюць рухацца па шырокаму кругу бегам і паступова яго звужаюць.

24  т. — выканаўцы, не раздымаючы рук, разварочваюцца на месцы на 90° управа і, выконваючы трайны прытуп, становяцца тварам да яго цэнтра.

На наступныя 24 т. удзельнікі паўтараюць рухі супраць ходу стрэлкі гадзінніка.

Апісанне рухаў

Трайны прытуп

Зыходная пастава: шостая пазіцыя ног.

Выконваецца на 1 такт музыкі.

«Раз» — тупнуць усёй ступнёй правай нагі, адначасова левую нагу са скарочанай ступнёй падняць да шчыкалаткі правай нагі.

«I» — тупнуць усёй ступнёй левай нагі, адначасова правую нагу са скарочанай ступнёй падняць да шчыкалаткі левай нагі.

«Два» — тупнуць усёй ступнёй правай нагі па шостай пазіцыі побач з левай нагой.

Таўкачыкі

Апрацоўка для баяна А. АЛЯХНОВІЧА

ЖВАВА

Апісанне танца

У танцы прымае ўдзел любая колькасць выканаўцаў, якія перад танца становяцца на танцавальнай пляцоўцы ў дзве лініі тварам прыблізна на адлегласці 8 — 10 крокаў (мал. 1)

пачаткам у твар,

△ Q A Q ,

Зыходная пастава рук удзельнікаў: сагнутыя ў локцях рукі знаходзяцца на ўзроўні грудзей. У кожнай руцэ выканаўца трымае па аднаму таўкачу (невялікая круглая палка даўжынёю 20 — 30 см), а калі няма таўкачоў, то іміціруе іх сабранымі ў кулакі пальцамі.

1    —4 т. Выканаўцы, пачынаючы з правай нагі «прытупамі» (pyx № 1), лініямі ідуць адна насустрач другой (мал. 2).

° V * ° V

5    т. Удзельнікі, стоячы на месцы па шостай пазіцыі ў лініях, стукаюць таўкачамі 2 разы перад сабой.

6    т. Выканаўцы, стоячы на месцы па шостай пазіцыі ў лініях, стукаюць таўкачамі 2 разы над галавой.

7    т. Дзеці, працягваючы стаяць па шостай пазіцыі, стукаюць 2 разы таўкачамі за спіной.

8    т. Выканаўцы на паўтакта стукаюць 1 раз таўкачамі пад паднятай уперадуверх сагнутай у калене правай нагой.

На наступныя паўтакта ўдзельнікі правую нагу прыстаўляюць у шостую пазіцыю. Рукі паднімаюць, як у зыходнай паставе, да ўзроўню грудзей.

9    —12 т. Выканаўцы, пачынаючы з правай нагі, «прытупамі» (pyx № 1), лініямі спінай адыходзяць адзін ад другога (мал. 3).

A

Мал. 3

13—16 т. Дзеці паўтараюць рухі 5 — 8 т., толькі на 16 т. стукаюць таўкачамі пад паднятай уперад-уверх левай нагой.

17 — 20 т. Выканаўцы паўтараюць рухі 1 — 4 т.

21 —24 т. Удзельнікі ў лініях рухам № 1, сустракаючыся правымі плячыма, мяняюцца месцамі з партнёрамі, якія стаяць насупраць (мал. 4).

25 — 28 т. Выканаўцы паўтараюць рухі 9 — 12 т.

29 — 32 т. Дзеці ў лініях на месцы рухам № 1 выконваюць управа альбо ўлева паварот на 360“ (мал. 5).

О ß 4L

У час танца выканаўцы спяваюць прыпеўку:

Таўкачыкі дубовыя, Таўкачыкі сасновыя, Сем год валяліся, Ступы даждаліся.

Апісанне рухаў

Прытупы (рух ■№ 1)

Выконваюцца на паўтакта музыкі, пачынаючы з-за такта.

Зыходная пастава: шостая пазіцыя ног, сагнутыя ў локцях рукі з таўкачамі, якімі выканаўца імітуе таўчэнне зярна ў ступе, знаходзяцца на ўзроўні грудзей.

Затакт «і» — правую нагу падняць крыху вышэй узроўню шчыкалаткі левай нагі, адначасова падняць сагнутую ў локці правую руку крыху вышэй пляча. Левая рука застаецца на месцы.

«Раз і» — энергічна тупнуць правай нагой побач з левай па шостай пазіцыі, a правую руку рэзка апусціць да ўзроўню грудзей. Адначасова сагнутую ў локці левую руку падняць крыху вышэй пляча, a левую нагу падняць крыху вышэй узроўню шчыкалаткі правай нагі.

На наступныя паўтакта рух працягваецца з другой нагі.

Журавель

Алрацоўка для баяна А. АЛЯХНОВІЧА

Музычны памер 2/4, тэмп умерана-хуткі.

Запіс і апрацоўка Г.КАЛЯДЫ

Апісанне танца

У танцы прымае ўдзел любая колькасць пар. (Гэты варыянт танца дадзены на 3 пары.)

Перад пачаткам танца ўсе ўдзельнікі, узяўіпыся за рукі, становяцца па кругу, прычым дзяўчынкі становяцца спераду сваіх партнёраў. Hori ў шостай пазіцыі.

1    — 8 т. Выканаўцы рухаюцца па кругу бегам.

9 т. Удзельнікі, працягваючы рухацца па кругу бегам, у адным месцы разрываюць яго. На месцы разарванага круга становіцца пара з паднятымі ўверх злучанымі правай рукой хлопчыка і левай рукой дзяўчынкі («варотцы»). Левая рука хлопчыка і правая рука дзяўчынкі — на таліі. Hori ў шостй пазіцыі.

10—16 т. Праз утвораныя «варотцы», не разлучаючы рук паміж сабой, прабягаюць усе выканаўцы і становяцца пара за парай у калону спераду пары №1, прычым, як толькі пара №2 прабегла «варотцы» пары №1, яна адразу ж становіцца спераду гэтай пары і ўтварае «варотцы» (мал. 1). Наступная за парай № 2 пара № 3 ужо прабягае ў «варотцы» nap № 1 і № 2 і становіцца спераду пары № 2 і г. д.

D

17 — 19 т. Кожная з пар у калоне бегам выконвае паварот па невялікаму кругу вакол сябе на 360° управа. Злучаныя ў пары правая рука хлопчыка і левая рука дзяўчынкі апускаюцца да ўзроўню грудзей, левая рука хлопчыка і правая рука дзяўчынкі ляжаць на таліі (мал. 2).

20 т. Дзеці ў калоне на месцы выконваюць «трайны прытуп» па шостай

пазіцыі (pyx № 1). Рукі ў пары захоўваюць паставу, як на 17—19 т.

21 — 23 т. Выканаўцы ў парах паўтараюць рухі 17 — 19 т. у супроцьлеглым напрамку.

24 т. Удзельнікі ў парах паўтараюць рухі 20 т.

25 — 32 т. Выканаўцы парамі рухаюцца па кругу бегам. Злучаныя рукі ў пары застаюцца на ўзроўні грудзей, рукамі, якія былі на таліі, машуць, як крыламі, уверх-уніз. Кожны ўзмах уверх-уніз займае 2 такты музыкі.

Апісанне рухаў

Трайны прытуп па шостай пазіцыі (pyx № 1)

Выконваецца на 1 такт музыкі, пачынаючы з-за такта.

Зыходная пастава: шостая пазіцыя ног.

Затакт «і» — падняць правую нагу да пічыкалаткі левай нагі.

«Раз» тупнуць правай нагой побач з левай па шостай пазіцыі, адначасова левую нагу падняць да шчыкалаткі правай нагі.

«I» — тупнуць левай нагой побач з правай па шостай пазіцыі, адначасова правую нагу падняць да шчыкалаткі левай нагі.

«Два» — тупнуць правай нагой побач з левай па шостай пазіцыі.

Шастак

Апрацоўка для баяна А. АЛЯХНОВІЧА

ПАВОЛЬНА, ПАСКАРАЮЧЫ

■ * ■ Лпі

б б 7

Кадрыль

Апрацоўка для баяна А. АЛЯХНОВІЧА

УМЕРАНА

Галубец

Заключэнне

Дашкольнае выхаванне з’яўляецца важным звяном у станаўленні маленькага чалавека. Па сутнасці яно закладвае падмурак будучай асобы, фарміруе яе маральныя і эстэтычныя якасці. Вельмі важна, каб у дзяцінсгве адбывалася сустрэча дзіцяці з мастацтвам, у прыватнасці з фальклорам, далучэнне яго да здабыткаў народнай творчасці. Вядома, што многія з’явы дзяцінства чалавек памятае ўсё жыццё, таму неабходна менавіта ў гэты перыяд знаёміць будучае пакаленне з традыцыйнай спадчынай, вучыць яго разумець народнае мастацтва, будзіць лепшыя пачувді прыгожага ў сэрцах хлопчыкаў і дзяўчынак.

Практыка паказвае, што адсутнасць сістэмнасці і пераемнасці ў выхаванні, пачынаючы з дзіцячага сада і заканчваючы вучобай у агульнаадукацыйнай школе, адмоўна адбіваецца на ўспрыняцці народнай творчасці пры навучанні ў сярэдніх і вышэйшых навучальных усгановах. Многія студэнты, у выніку адсутнасці ведаў па фальклору, не могуць правільна зразумець і ўспрыняць традыцыйны твор, эмацыянальна адгукнуцца на яго. Адсюль зразумелы пэўны негатывізм у адносінах некаторых маладых людзей да традыцыйнай культуры, прыніжэнне мастацкіх вартасцей народнай песні, інструментальнага фальклорнага твора, танца і інш.

На жаль, далёка не ўсё з мастацтва, асабліва фальклорнага, у выніку адсутнасці паслядоўнай сістэмы навучання ў дашкольных установах, немагчыма ўзнавіць затым у той або іншай ступені ў школе, вучылішчы, інстытуце.

Трэба таксама адзначыць, што разуменне фальклорнага твора звязана з пэўнымі ўмовамі яго існавання ў жывым бытаванні, пераасэнсаваннем у сучасных умовах, інтэрпрэтацыяй у іншых галінах чалавечай дзейнасці. Нельга не падкрэсліць і тое, што фальклор, як мастацтва, не адразу становіцца зразумелым таму, хто дрэнна ведае яго спецыфіку, прыроду, сувязь з жыццём.

Лёс розных жанраў беларускага фальклору неаднолькавы. Творы адных жанраў не толькі добра захаваліся ў памяці народа, але і актыўна жывуць і сёння, цікавяць шырокія колы грамадства. I ў той жа час творы другіх жанраў амаль зніклі з бытавання, іх мала хто помніць з пажылых людзей. Добра захаваліся і нярэдка выконваюцца песні розных відаў, асабліва вясельныя, пра каханне, жартоўныя, прыпеўкі. Паўнакроўна жывуць анекдоты, прыказкі, прымаўкі і загадкі. Усё менш і менш бытуе ў народзе казак, легенд, паданняў, каляндарна-абрадавых песень. Аднак цікавасць да народных песень, якія выконваюцца ўдзельнікамі фальклорнаэтнаграфічных калектываў, не зніжаецца. Вусна-паэтычная творчасць ніколі не траціла сваёй важнай ролі ў жыцці працоўных ва ўсе эпохі. I сёння агульнапрызнана яе вялікае пазнавальнае і выхаваўчае значэнне.

Беларускі фальклор, як і народная паэзія іншых народаў, характарызуецца перш за ўсё адлюстраваннем барацьбы працоўнага народа за сваё вызваленне ад прыгнёту, за сцвярджэнне ідэалаў дабра, гуманізму і справядлівасці. Гераічныя подзвігі

герояў фальклору здзяйсняюцца ў імя гэтых народных ідэалаў і, як правіла, увенчваюцца поспехам.

Адзін з важнейшых сацыяльных ідэалаў народа — праца, адносіны да яе — яскравы крытэрый ацэнкі вартасці чалавека, нездарма народныя прыказкі сцвярджаюць: «Хто працуе, таму і шанцуе»; «Не той харош, хто тварам прыгож, а той харош, хто на справу гож»; «Якая справа такая і слава»; «Хто рана ўстае, у таго хлеба стае»; «Хоць рукі чорны, ды работа бела».

Пры рабоце над зборнікам аўтары ставілі мэту пазнаёміць дзяцей з жанравым багаццем беларускага фальклору. Зразумела, што важную ролю ў гэтай рабоце павінны ажыццяўляць перш за ўсё музычныя работнікі і выхавацелі дашкольных устаноў. Менавіта таму да кожнага жанру фальклору даюцца метадычныя каментарыі, парады па яго выкарыстанню ў практычнай дзейнасці, каротка апісваюцца мастацкія асаблівасці твораў. Канешне, нельга ўспрымаць прадстаўленыя рэкамендацыі як безумоўнае кіраванне ў творчай дзейнасці тых, хто будзе займацца непасрэдна з дзецьмі. Творчая работа не церпіць шаблону, таму разважанні аўтараў, іх творчыя погляды на інтэрпрэтацыю фальклору могуць быць толькі арыенцірам у практычнай дзейнасці па засваенню традыцыі.

Стварэнне зборніка па беларускаму фальклору для самых маленькіх з’яўляецца першай спробай сістэматызацыі традыцыйных твораў з улікам узроставых асаблівасцей дзяцей. Аўтары будуць лічыць сваю задачу выкананай, калі гэтая работа з’явіцца каштоўным матэрыялам для знаёмства дзяцей з традыцыйнай спадчынай нашай бацькаўшчыны.

  1. A. М. Аляхновіч

Змест

  1. A. С. Фядосік. Вусна-паэтычная народная творчасць....... 3
  2. A. М. Аляхновіч, М. В. Рахчэеў. Беларуская народная творчасць у дашкольным выхаванні..................................................... 7
  3. A. М. Аляхновіч, М. В. Рахчэеў. Тэарэтычныя і практычныя задачы выкарыстання народнай песні ў дашкольных установах 10

КАЛЫХАНКІ (1—29) ........................................................ 18

ЗАБАЎЛЯНКІ (1 — 14)...................................................... 29

ДРАЖНІЛКІ (1—4)............................................................ 34

ЗАКЛІЧКІ, ПРЫГАВОРКІ, ЛІЧЫЛКІ............................. (1—7)       35

КАЛЯНДАРНА-АБРАДАВЫЯ ПЕСНІ

Ой, ну, ну, каза................................................................ 37

Каляда з казой............................................................... 37

Го-го-го, каза.................................................................. 38

Ой, ішла калядка калядуючы.......................................... 39

He кур, не вей, мяцеліца................................................. 39

Добры вечар, пане гаспадару . ..........................................        40

Цярэшка, чаху, чаху ....................................................... 40

Вясна красна, адкуль прыйшла....................................... 41

А ўжо недалечка краснае яечка ....................................  41

Чырвонае кока................................................................ 42

Ты, зязюля, не кукуй....................................................... 42

Ляцелі гусёлкі ................................................................. 43

Пасеялі дзеўкі лён........................................................... 44

ЖАРТОЎНЫЯ ПЕСНІ

Камар лазню тапіў.......................................................... 45

Гэй, у лесе пры даліне..................................................... 45

Як паставіў верабейка на сметнічку хату ....................... 46

Чубаценькі верабей .......................................................  47

Таўкачыкі...................................................................       48

АПРАЦОЎКІ НАРОДНЫХ ПЕСЕНЬ

Ладкі-ладушкі. Словы народныя. Апрацоўка М. Аладава 49

Загадкі і адгадкі. Словы народныя. Апрацоўка М. Анцава           51

Жалоблівы коцік. Словы народныя. Апрацоўка М. Анцава          53

Люлі-люлі, калышу. Словы народныя. Апрацоўка М. Анцава      55

Лік. Словы народныя. Апрацоўка М. Анцава................... 56

Дожджык. Словы народныя. Апрацоўка М. Анцава ........ 57

Кую, кую ножку. Словы народныя. Апрацоўка М. Анцава 59

Коцік. Словы народныя. Апрацоўка М. Анцава............... 60

Люлі-люлі-люлечкі. Словы народныя. Апрацоўка М. Анцава      62

А чы-чы, сарока. Словы народныя. Апрацоўка М. Анцава           63

Т^дзей-дабрадзей. Словы народныя. Апрацоўка М. Анцава       64

Ладкі-ладушкі. Словы народныя. Апрацоўка М. Анцава   . 65

Калыханка. Словы народныя. Апрацоўка М. Анцава...... 67

Баю, баю, баенькі. Словы народныя. Апрацоўка А. Аленіна       69

Бегаў зайчык шэранькі. Словы С. Пацёмкіна. Апрацоўка Г. Вагнера   70

Кукараку, пятушок. Словы народныя. Апрацоўка Я. Зарыцкай 71

Дуб да дубу пахіліўся. Словы народныя. Апрацоўка Я. Зарыцкай        72

Запражыце сівых коні. Словы народныя. Апрацоўка Я. Зарыцкай       73

Ішоў казёл мастом. Словы народныя. Апрацрўка Я. Зарыцкай 74

Ды казел барада. Словы народныя. Апрацоўка Я. Зарыцкай    76

Ну, ну, ну, казёл. Словы народныя. Апрацоўка М. /палітава-Іванава   77

Калыханка. Словы народныя. Апрацоўка М. Красева...... 78

Уцякай, Мароз-дзядуля. Словы Я. Коласа. Апрайрўка I. Кузняцова    80

Верабейчык. Словы народныя. Апрацрўка I. Кузняцова . 81

Падарункі Дзеда Мароза. Словы А. Астапенкі. Апрацоўка 1. Кузняцова......................................................................................... 83

Зайчык-грайчык. Словы 3. Бядулі. Апрацоўка 1. Кузняцова 85'

3 буйных ліп і бяроз. Словы Я. Купалы. Апрацоўка I. Лучанка   86

Ладкі-ладушкі. Словы народныя. Апрацоўка М. Мацісона 87

Сядзіць камар на дубочку. Словы народныя. Апрацоўка С. Палонскага ......................................................................................... 88

Гулі. Словы народныя. Апрацоўка Я. Прохарава ............ 92

Чы-чы, чы-чы, верабей. Словы народныя. Апрацоўка Р. Пукста           94

Гэй ты, воўчанька. Словы народныя. Апрацоўка Р. Пукста 95

Ладачкі-ладушкі. Словы народныя. Апрацоўка Р. Пукста 96

У мядзведзя на бару. Словы народныя. Апрацоўка А. Рашчынскага   97

Белабока-сарока. Словы народныя. Апрацоўка А. Рашчынскага          98

Чорны баран. Словы народныя. Апрацоўка А. Рашчынскага      99

Песенька. Словы народныя. Апрацоўка А. Рашчынскага 101

Грушка. Словы народныя. Апрацоўка А. Рашчынскага.. 102

Сіўка-варонка. Словы народныя. Апрацоўка А. Рашчынскага    106

Пасеялі дзеўкі лён. Словы народныя. Апрацоўка А. Рашчынскага       107

Мышка. Словы народныя. Апрацоўка А. Рашчынскага.. 108

Лічылка. Словы народныя. Апрацрўка А. Рашчынскага. 109

Антось барадаты. Словы народныя. Апрацоўка А. Рашчынскага          110

Бусел. Словы народныя. Апрацоўка А. Рашчынскага..... 111

Дражнілка. Словы народныя. Апрацоўка А. Рашчынскага 112

Ішоў бай па сцяне. Словы народныя. Апрацоўка А. Рашчынскага        113

Божая кароўка. Словы народныя. Апрацоўка А. Рашчынскага  114

Сядзіць Сцяпан. Словы народныяАпрацоўка А. Рашчынскага   115

Ладу-ладу-ладкі. Словы народныя. Апрацоўка А Рашчынскага 116

Калыханка. Словы народныя. Апрацоўка А. Рашчынскага 118

Прыляцелі куры. Словы народныя. Апрацоўка А. Рашчынскага            119

Іграў я на дудцы. Словы народныя. Апрацоўка Ю. Семянякі      120

Казёл. Словы народныя. Апрацоўка Ю. Семянякі ......... 121

Ходзіць курачка. Словы народныя. Апрацоўка В. Сярых 122

Іванавы пчолкі па полю ляталі. Словы народныя. Апрацоўка А. Туранкова. . . .123

Пліска. Словы народныя. Апрацоўка А. Хадоскі ............ 126

Дазвольце, людзі. Словы народныя. Апрацрўка А. Хадоскі 127

Балабока-сарока. Словы народныя. Апрацоўка А. Хадоскі 129

Калыханка. Словы ішродныя. Апрацоўка А. Хадоскі ..... 130

He хадзі, коцік. Словы народныя. Апрацоўка М. Чуркіна 132

Калыханка. Словы народныя. Апрацоўка М. Чуркіна..... 133

Пастушок. Словы навядомага аўтара. Апрацоўка М. Шнэйдэрмана     134

АЎТАРСКІЯ ТВОРЫ

Верабейчык. Словы невядомага аўтара. Музыка М. Анцава 135

Лісічка. Словы 3. Бядулі. Музыка М. Анцава................... 137

Ціп-ціп, курчаткі. Словы В. Луцэвіч. Музыка..................... М.      Анцава                                                         139

Кветка. Словы 3. Бядулі. Музыка М. Анцава................... 141

Сарока. Словы невядомага аўтара. Музыка М.......... Анцава      142

Кот і мышка. Словы невядомага аўтара. Музыка М. Анцава 144

Бім-бом. Словы невядомага аўтара. Музыка М. Анцава 145

Жніво. Словы А. Савёнак. Музыка М. Анцава ................ 147

Вясенняя раніца. Словы М. Чарота. Музыка М. Анцава 150

Козлік. Словы Я. Журбы. Музыка М. Анцава ................. 155

Дакушная песня. Словы невядомага аўтара. Музыка М. Акцава          157

Май. Словы Н. Хмаркі. Музыка М. Анцава ..................... 158

Нашы птушкі. Словы А. Гурло. Музыка М. Анцава ......... 160

Гультаям не трэба есці. Словы А. Савёнак. Музыка (?) Клячко 161

Прывітанне, восень. Словы А. Благінінай. Пераклад А. Вольскага. Музыка I. Лучанка.......................................................... 162

Калыханка. Словы невядомага аўтара. Музыка М. Мацісона     164

Агарод. Словы А. Савёнак. Музыка М. Мацісона............ 166

Вясной. Словы 3. Бядулі. Музыка М. Мацісона .............. 166

Песенька пра вожыка. Словы Э. Агняцвет. Музыка Р. Пукста    168

Бяжы, коцік. Словы народныя. Музыка А. Туранкова..... 170

Заінька. Словы народныя. Музыка А. Туранкова........... 172

Бяжыць вожык. Словы народныя. Музыка М. Хаўхлянцава. Апрацоўка А. Граса............................................................................   173

Зайкі на лужку. Словы 3. Лазаравай. Пераклад П. Макаля. Музыка М. Шнэйдэрмана................................................................. 175

НАРОДНЫЯ ГУЛЬНІ

  1. A. М. Аляхновіч, М. В. Рахчэеў. Народная гульня як сродак усебаковага выхавання дзіцяці.......................................................... 177

Гульні з музыкай

Верабей (варыянт I) ....................................................... 180

Верабей (варыянт II)....................................................... 180

Мак...............................................................................   181

Верабей (варыянт III) ..................................................... 181

Курнаціца...................................................................... 182

У мядзведзя на бару (варыянт I).................................... 182

Слепа бабулечка............................................................ 183

У мядзведзя на бару (варыянт II) .................................. 183

Заінька .........................................................................  184

Верабей (пячэнне хлеба) ..............................................  185

Шастак ........................................................................... 185

Грушка .........................................................................   186

Гульні без музыкі

У золата .......................................................................  187

Гусак ............................................................................. 187

Гусі .................................................................... '........... 187

Ноч і дзень..................................................................... 188

У ружу............................................................................ 188

Мост .............................................................................. 188

У казіны рог.................................................................... 188

У ката ............................................................................ 188

У гнілога бурака............................................................. 189

У ваўкі і авечкі ............................................................    189

Маша ............................................................................. 189

Адгадай, хто?................................................................. 189

Сляпы музьіка ............................................................... 189

Ляскаўкі......................................................................... 189

У Бабу Ягу...................................................................... 190

Палачка-шукалачка ....................................................... 190

Куры .............................................................................. 190

Жмуркі .........................................................................   190

КАЗКІ

Уступнае слова A. С. Фядосіка ...................................... 191

Сава і дзяцел................................................................. 193

Курачка-рабка ..............................................................  193

Чаму ваўкі званка баяцца.............................................. 194

Стары бацька................................................................. 194

Пчала і муха.................................................................. 196

Як курачка пеўніка................................................ ратавала      196

Стары конь..................................................................... 197

Мена............................................................................... 198

Хітры вол.....................................................................    200

ПРЫКАЗКІ, ПРЫМАЎКІ, ЗАГАДКІ

Уступнае слова М............................................................. В.      Рахчэева                            201

Прыказкі і прымаўкі

Прырода, яе стыхіі і з’явы. Жывёльны і.......... раслінны свет      203

Поры года. Час. Народны каляндар ............................... 204

Сельская гаспадарка ..................................................... 204

Праца............................................................................. 205

Дзеці і іх выхаванне........................................................ 205

Дабрата. Злосць. Зайздрасць. Няўдзячнасць................ 205

Лянота. Гультайства. Паразітызм. Няўмельства ........... 206

Пра праўду і няпраўду ..................................................  206

Загадкі

Неба 1 нябесныя свяцілы .............................................. 206

Зямля і вада .................................................................  207

Стыхіі і з’явы прыроды ................................................... 207

Час, поры года................................................................ 209

Раслінны свет................... :............................................. 209

СТАРОНКА АРКЕСТРАНТА

  1. A. М. Аляхновіч. Ігра на дзіцячых інструментах.............. 211

Забаўлянка. Інструментоўка А. Аляхновіча ................... 217

Таўкачыкі. Iнструментоўка. А. Аляхновіча....................   221

Грушка. Iнструментоўка А. Аляхновіча .......................... 225

Калыханка. Інструментоўка А. Аляхновіча....................... 228

Дражнілка. J нструментоўка А. Аляхновіча..................... 231

Ой, ну, ну, каза. Інструментоўка А. Аляхновіча .............. 234

Шастак. Інструментоўка А. Аляхновіча ........................... 237

Верабей. Інструментоўка А. Аляхновіча ......................   240

Полька. Інструментоўка А. Аляхновіча............................ 243

СТАРОНКА ХАРЭОГРАФА

Г. К. Каляда. Апісанне пазіцый рук і ног, якія сустракаюцца ў танцах . . . .246 Верабей. Запіс і апрацоўка Г. Каляды. Апрацоўка для баяна А. Аляхновіча . . .246 Галоп. Запіс і апрацоўка Г. Каляды. Апрацоўка для баяна А. Аляхновіча . . . .248 Заінька. Запіс і апрацоўка Г. Каляды. Апрацоўка для баяна А. Аляхновіча . . .250 Мосцік. Запіс і апрацоўка Г. Каляды. Апрацоўка для баяна А. Аляхновіча . . .251 Мак. Запіс і апрацоўка Г. Каляды. Апрацоўка для баяна А. Аляхновіча         254 Кола. Запіс і апрацоўка Г. Каляды. Апрацоўка для

баяна А. Аляхновіча ............................................................       256

Таўкачыкі. Запіс і апрацоўка Г. Каляды. Апрацоўка

для баяна А. Аляхновіча ................................................. 258

Журавель. Запіс і апрацоўка Г. Каляды. Апрацоўка для

баяна А. Аляхновіча......................................................... 260

Шастак. Апрацоўка для баяна А. Аляхновіча.................. 263

Кадрыль. Апрайрўка для баяна А. Аляхновіча ............... 263

Галубец. Апрацоўка для баяна А. Аляхновіча................ 264

  1. A. М. Аляхновіч. Заключэнне ......................................... 266

Вучэбнае выданне

БЕЛАРУСКІ ДЗІЦЯЧЫ ФАЛЬКЛОР

Традыцыйныя запісы, апрацоўкі і аўтарскія творы

Складальнікі:

Аляхновіч Алег Міхайлавіч I Рахчэеў Мікалай Васільевіч | Фядосік Анатоль Сямёнавіч Каструлёў Уладлен Дзмітрыевіч

Рэдактары Я. I. Шэмет, Л. Р. Рэцкая Мастак 7. М. Прановіч Мастацкі рэдактар В. В. Кузьмічова Тэхнічны рэдактар 1. П. Касцецкая Карэктары Л. М. Раменьчык, Н. М. Масарэнка Алератар A. М. Прохарчык

Падп. да друку з арыгінала-макета 29.03.93. Фармат 60x90 1/16. Папера кн.-часоп. Гарнітура тып Таймс. Афсетны друк. Ум. друк. арк. 17,0. Ум. фарб.-адб. 18,0. Ул.-выд. арк. 18,4. Тыраж 30 000 экз. Зак. 233.

Ордэна Дружбы народаў выдавецтва «Беларусь» Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. 220600, Мінск, праспект Машэрава, 11.

Ліцэнзія ЛВ № 2.

Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінат МВПА імя Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 23.

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.