Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)  Алег Гардзіенка

Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)

Алег Гардзіенка
Памер: 536с.
Смаленск 2007
102.57 МБ

Бібліятэка Бацькаўшчыныў
Алег Гардзіенка
СЛАВА ЗМАГАРАМ
ЗА ВОЛЬНУЮ БЕЛАРУСЬ
СЛАВА ЗМАГАРАМ ЗА ВОЛЬНУЮ БЕЛАРУСЬ ¥ ТО THOSE WHO FOUGHT РОЯ FREEDOM | SNO INDEPENDENCEOF BYFlp|$»A

Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (бкка)
Беларускі інстытут навукі й мастацтва
Бібліятэка Бацькаўшчыны
Міжнароднае грамадскае аб’яднанне »Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына»
Кніга 16
Алег Гардзіенка
Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)
Смаленск
2009
УДК 325.2(73)(=826)(091)
ББК 63.3(4Беи)
Г20
Сэрыя заснаваная ў 2004 годзе
БЕЛАРУСИ КАНГРЭСАВЫ
КАМІТЭТ АМЭРЫКІ
Лешчанка Жорж
Літаровіч Ліза
Навумчык Жорж
Выдавецкая камісія:
Сенька Валянціна
Сенька Міхась
Касоўская Алена — старшыня камісіі Цупрык Робэрт — старшыня БККА Арцюшэнка Жорж Аўдзей Ірына |Брылеўская Лёнгіна| Запруднік Надзя
Цярпіцкі Віталь
Беларускі інстытут навукі й мастацтва
Рэцэнзэнты:
д-р Вітаўт Кіпель
д-р Ян Запруднік
© Гардзіенка А., 2009
© Б1Н1М, 2009
ЗЬМЕСТ
Дзяржаўніцкая арганізацыя 6
Прадмова 8
I. БЕЛАРУСКАЯ ЭМІГРАЦЫЯ НА ЗАХАД У ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XX СТ. 11
Беларусь! ў паваеннай Нямеччыне й Аўстрыі 13
Сацыяльныя характарыстыкі 13
Палітычны раскол 18
Царкоўны падзел 28
II. ПРЫЕЗД БЕЛАРУСКІХ УЦЕКАЧОЎ У ЗША 40
Запрашэньне і ўладкаваньне Ды-Пі 40
Беларускі Саўт-Рывэр 49
III. ПАЧАТКІ ГРАМАДЗКАЙ ДЗЕЙНАСЬЦІ БЕЛАРУСАЎ У ЗША ПА II СУСЬВЕТНАЙ ВАЙНЕ 60
Злучаны беларуска-амэрыканскі дапамаговы камітэт (ЗБАДК) 60
Іншыя арганізацыі прыхільнікаў БЦР 67
IV. СТВАРЭНЬНЕ БЕЛАРУСКАГА КАНГРЭСАВАГА КАМІТЭТУ АМЭРЫКІ 76
Падрыхтоўка да скліканьня агульнабеларускага Кангрэсу 76
I Кангрэс беларусаў Амэрыкі 80
V. БЕЛАРУСКІ КАНГРЭСАВЫ КАМІТЭТ АМЭРЫКІ Ў 1951-1957 ГГ. 85
Умовы дзейнасьці БККА: амэрыканская палітыка й эміграцыйная супольнасьць 85
БККА ў 1951-1955 гг. 90
Фармуляваньне «беларускага пытаньня» перад амэрыканскім грамадзтвам 90
Выдавецкая дзейнасьць 95
Грамадзкія мерапрыемствы для беларусаў у ЗША 102
Крызіс у БККА й сыход Мікалая Шчорса 107
VI. БЕЛАРУСКІ КАНГРЭСАВЫ КАМІТЭТ АМЭРЫКІ Ў 1957-1989 ГГ. 115
II Кангрэс беларусаў Амэрыкі 115
БККА пасьля II Кангрэсу: першыя крокі новага кіраўніцтва 119
Спробы аб’яднаньня з БАЗА й стварэньня супольнай Беларуска-амэрыканскай рады 122
Умовы дзейнасьці БККА ў 1960-1980-х гг. 145
Рэпрэзэнтацыйная дзейнасьць БККА 154
Царкоўнае пытаньне й БККА 160
Дзейнасьць рэгіянальных адцзелаў і прадстаўніцтваў БККА ды арганізацыяў, што ў яго ўваходзілі 168
Аддзелы БККА 169
Прадстаўніцтвы БККА 180
Арганізацыі, што ўваходзілі ў БККА 195
Выдавецкая дзейнасьць БККА 200
«Справа» Лофтуса 212
VII. БЕЛАРУСКІ КАНГРЭСАВЫ КАМІТЭТ АМЭРЫКІ
Ў 1990-Я 220
Арганізацыйныя зьмены 220
Новыя тэндэнцыі міжнародных дачыненьняў і дзейнасьць БККА 225
Кантакты БККА з амэрыканскімі чыноўнікамі й палітыкамі 230
БНР / БЦР: канец палітычнага супрацьстаяньня 238
VIII. БЕЛАРУСКІ КАНГРЭСАВЫ КАМІТЭТ АМЭРЫКІ СЁНЬНЯ 247
ЗАКЛЮЧНЫЯ РАЗВАГІ 254
УСПАМІНЫ
Лёнгіна Брылеўская: Як засноўвалася калёнія ў Саўт-Рывэры 258
Барыс Kim: Мае ўспаміны 265
Лёля Касоўская: Мае ўспаміны пра Івана Іванавіча Касяка 267
ЛІСТАВАНЬНЕ
Ліставаньне Барыса Кіта з Аляксандрам Русаком 269
Ліставаньне Часлава Найдзюка з Іванам Касяком 277
Ліставаньне Васіля Шчэцькі і Івана Касяка 319
ДАКУМЭНТЫ
Открытое письмо к американцам белорусского происхождения 321
Браты Беларусь!! (Зварот Галоўнай управы ЗБАДК) 322
Да беларускае арганізаванае грамадзкасьці ў ЗША 324
Заклік Першага Беларуска-амэрыканскага кангрэсу
да ўсіх беларуска-амэрыканскіх арганізацыяў і да ўсіх амэрыканцаў беларускага паходжаньня 325
Рэзалюцыя Першага Беларуска-амэрыканскага кангрэсу
ў ЗША ў справе супрацоўніцтва паміж нацыянальнымі групамі 326
Тэкст сьветчаньня старшыні Беларускага кангрэсавага камітэту перад падкамісіяй замежных справаў
Палаты рэпрэзэнтантаў 327
Ініцыятыўная трупа па выданы беларускага часапісу 332
Сьвяткаваньне 25 сакавіка ці 43-іх угодкаў абвешчэньня Беларускай
Народнай Рэспублікі ў Каларада 333
Зварот да беларуска-амэрыканскіх арганізацыяў і да ўсяго беларускага грамадзянства ў ЗШПАмэрыкі 334
Ліст Станіслава Станкевіча да Кастуся Мерляка 336
Ліставаньне Мікалая Падлазьніка і Івана Касяка 337
Дарагія суродзічы (Віншаваньне з Днём Волі ад Хведара
Шыбута — прадстаўніка БККА на штат Каларада) 339
Прамова сп. Расьціслава Завістовіча, старшыні Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі, на Першым Зьезьдзе беларусаў сьвету ў Менску 8.07.1993 339
Дарагія суродзічы! (Віншаваньне БККА ад25 сакавіка 1995 г.) 342
Паважанае спадарства! (Віншаваньне з Днём Волі ад амбасадара Сяргея Мартынава) 343
Статут Кангрэсаў беларусоў Амэрыкі 343
Статут Злучанага беларуска-амэрыканскага дапамагавага камітэту 348
Бібліяграфія артыкулаў часопісу «Беларуская думка» 352
Біяграфічны паказьнік 395
Іменны паказьнік 411
ДЗЯРЖАЎНІЦКАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ
Эміграцыя зь Беларусі ў Амэрыку — зьява больш як двухсотгадовае даўнасьці. Аднак праявы палітычна-незалежніцкай дзейнасьці беларускай дыяспары ў гэтай краіне — фэномэн параўнальна новы, яго пачатак ляжыць у першай палове XX ст.
У Злучаных Штатах Амэрыкі, дзе паводле ашацаваньняў-падлікаў аселі 600-650 тыс. выхадцаў зь Беларусі, арганізацыйны ўдзел беларусаў у палітычных мерапрыемствах: мітынгах, сьвяткаваньнях — праводзіцца ад першых дзесяцігодзьдзяў мінулага стагодзьдзя, а першыя грамадзка-палітычныя арганізацыі зь дзяржаўнай ідэалёгіяй заснаваныя ў 1920-х гг.
Значна шырэйшая палітычная дзейнасьць беларускай дыяспары ў ЗША пачалася па II Сусьветнай вайне, калі ў краіну прыехала хва­ля паваенных эмігрантаў, выкліканая падзеямі 1941-1945 гг. Гэтыя эмігранты адрозьніваліся ад сваіх папярэднікаў тым, што былі амаль поўнасьцю нацыянальна сьведамыя, у бальшыні незалежнікі, прыхільнікі адраджэньня беларускай дзяржавы.
У канцы 1940-х— пачатку 1950-х гг. у ЗША паўстала ладная колькасьць беларускіх грамадзка-палітычных арганізацыяў, былі за­снаваныя царкоўныя структуры — беларускія, непадуладныя расейскім праваслаўным юрысдыкцыям, ды, што надзвычай важна, запачаткаваны сталы беларускі пэрыядычны друк. Бясспрэчна, пачалася новая фаза ў жыцьці беларускае дыяспары.
У гэтай манаграфіі Алег Гардзіенка, малады гісторык з Бацькаўшчыны, аналізуе ў шырокім абсягу, на аснове архіўных дакумэнтаў ды друкаваных крыніцаў, а таксама шматлікіх інтэрвію з удзельнікамі беларускага арганізацыйнага жыцьця, дзейнасьць аднае з найстарэйшых грамадзка-палітычных арганізацыяў у ЗША — Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі (БККА). Заснаваны ў 1951 г. на Зьезьдзе беларусаў Амэрыкі як «арганізацыя арганізацыяў», Беларускі кангрэсавы камітэт сфармуляваў свае заданьні ў гэткім пляне: інфармаваць урадавыя колы й шырокае грамадзтва Амэрыкі, прадстаўнікоў дзяржаваў — членаў ААН аб каляніяльным стане псэўданезалежнае дзяржа­вы БССР; выкрываць генацыдную й русіфікатарскую палітыку савецкае ўлады ў Беларусі; пашыраць у вольным дэмакратычным сьвеце веду пра гістарычнае разьвіцьцё беларускае нацыі ў эўрапейскім
кантэксьце ды насьвятляць-абгрунтоўваць, падтрымліваць імкненьне беларускага народу да адраджэньня Беларускае Дэмакратычнае Дзяржавы. Беручы за пачатак дзяржаўнасьці Беларусь часу Полацкага й Тураўскага княстваў, а пасьля — удзел у складзе Вялікага Княства Літоўскага, Беларускі кангрэсавы камітэт праз тысячы мэмарандумаў, удзел у канфэрэнцыях, сьведчаньні ў амэрыканскім кангрэсе інфармаваў міжнародную грамадзкасьць пра вызвольнае змаганьне беларускага народу, жаданьне вырвацца з маскоўска-савецка-расейскае імпэрыі ды адрадзіць незалежную беларускую дзяржаву, абвешчаную 25 сакавіка 1918 г. Беларускую Народную Рэспубліку.
Зусім абгрунтавана й лягічна, палітычнае кіраўніцтва БККА, як і значная частка беларускага грамадзтва ў ЗША, уважала й постсакавіковую палітычную дзейнасьць Беларускага Руху як працу дзяржаўніцкую, крокі да аднаўленьня незалежнасьці. Гэтак, нацыянальная актыўнасьць у часе ваенных гадоў 1941—1944 залічалася ў прагрэс нацыянальнага руху. Створаныя ў гэтыя гады Беларуская на­родная самапомач, Саюз беларускай моладзі, Беларуская краевая абарона, юрыспрудэнцыя, школьніцтва, Сабор Беларускай праваслаўнай царквы ды крокі да аднаўленьня аўтакефаліі, а найбольш — арганізацыя Беларускай Цэнтральнай Рады ды пацьверджаньне пастановаў 25 сакавіка 1918 г. II Усебеларускім кангрэсам 27 чэрвеня 1944 г. — усё гэта лічылася крокамі Беларускага Нацыянальнага Араджэньня ды станавіла аснову дзеяньня Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі.
Безумоўна, дзейнасьць БККА на працягу больш як паўстагодзьдзя залічаецца ў рэестар дзяржаўніцкага поступу Беларускага Нацыянальнага Руху. А кнігу пра БККА аўтарства маладога гісторыка зь Беларусі, дасьледніка, аддаленага ад падзеяў ваеннага часу, належыцца прывітаць як важнае дасягненьне ў вывучэньні найноўшае гісторыі разьвіцьця беларускае нацыі.
Вітаўт Кіпель
ПРАДМОВА
Сьвядомая паваенная эміграцыя на Захадзе стварыла безьліч вялікіх і малых арганізацыяў, што дапамагалі нашым суайчыньнікам вырашаць уласныя сацыяльна-культурныя праблемы й рэпрэзэнтаваць сябе ў чужым грамадзтве. Некаторыя зь іх ператварыліся ў сапраўды знакавыя фэномэны эміграцыйнага жыцьця. У ліку такіх арганізацыяў можна назваць і Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі. Ён ад самага пачатку меўся аб’яднаць усіх беларусаў у ЗША, незалежна ад іхных палітычных, рэлігійных і іншых поглядаў, выступаць ад імя ўсіх суайчыньнікаў-выгнанцаў. Дзякуючы яго намаганьням амэрыканскія ўлады доўгі час атрымоўвалі праўдзівую інфармацыю пра Беларусь і беларусаў.
За ўвесь пэрыяд свайго існаваньня Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі шмат працаваў для забесьпячэньня беларускіх інтарэсаў, аднак ён не зьвярнуў на сябе належнай увагі навукоўцаў-гісторыкаў. Адмысловага дасьледаваньня, нават у выглядзе асобнага артыкулу, прысьвечанага дзейнасьці арганізацыі, так і не зьявілася. Інфармацыю пра БККА можна знайсьці ў кнізе Вітаўта Кіпеля «Беларусь! ў ЗША»1 і яе ангельскамоўнай вэрсіі2, у выданьні «Беларусь учора і сяньня»3. Невялічкі артыкул зьмешчаны ў «Беларускай энцыкляпэдыі»4, а мэты і заданы БККА былі акрэсьленыя ў інтэрвію старшыні БККА Расьціслава Завістовіча, зьмешчаным у зборніку Леаніда Пранчака «Беларуская Амэрыка»5.
Разам з тым, дзейнасьць Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі адлюстравалася ў шматлікіх архіўных дакумэнтах, на жаль, малавядомых беларускім дасьледнікам. Асноўныя крыніцы падзеленыя паміж двума вялікімі зборамі: архівамі, што захоўваюцца пры
1 Кіпель В. Беларусь: ў ЗША. Менск, 1993. С. 175-176.
2 Kipel V. Belarusans in the United States. Lanham — New York — Oxford: University Press of America, 1999. P. 220-222.
3 Найдзюк Я., Касяк I. Беларусь учора i сяньня. Менск, 1993. С. 356.
4 Ляднёва А. Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі И Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 2: Аршыца — беларусцы. Мінск, 1996. С. 472.
5 Пранчак Л. Беларуская Амэрыка. Менск, 1995.
царкве сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры, і архівам Івана Касяка ў бібліятэцы Ратгерскага ўнівэрсытэту ў Нью-Брансўіку.
Саўт-рывэрскія архівы вартыя асобнага дасьледаваньня, настолькі яны багатыя і рэпрэзэнтатыўныя. Фармаваньне збору пачалося пры канцы 1970-х— пачатку 1980-х. Тут сабраныя ня толькі дакумэнты што да дзейнасьці Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі й Беларускай Цэнтральнай Рады, але й паперы, што тычаць парафіі сьв. Эўфрасіньні Полацкай, беларускага скаўтынгу ў Нямеччыне, архівы грамадзкіх дзеячаў Анатоля Плескачэўскага, Аляксандра Русака, Юркі Віцьбіча, Аркадзя Арэхвы ды інш., асабістыя архівы Радаслава Астроўскага, беларуская эміграцыйная пэрыёдыка, нават гадавікі менскага «Голасу Радзімы». Уласна архівы БККА складаюць невялікую частку саўт-рывэрскага збору. У пераважнай большасьці тэта мэмарандумы, адозвы, пратаколы, пастановы, унутраная дакумэнтацыя ды інш.
Прыкладна такія ж са зьместу дакумэнты знаходзяцца ў архіве Івана Касяка ў бібліятэцы Ратгерскага ўнівэрсытэту. Паперы перадала сюды Лёля Касоўская — жонка ягонага брата Лявона.
Яшчэ адзін цікавы корпус дакумэнтаў — архіў трэцяга старшыні БККА (1990-2000) Расьціслава Завістовіча, што захоўваўся ў ягоным доме ў Танталоне пад Вашынгтонам. Частка гэтых дакумэнтаў была таксама выкарыстаная пры падрыхтоўцы гэтай кнігі.
Нягледзячы на існаваньне згаданай багатай крыніцазнаўчай базы, розныя пэрыяды дзейнасьці БККА нераўназначна адаюстроўваюцца ў дакумэнтах. Няшмат зь іх датычыць гісторыі арганізацыі 1951-1957 гг. Не захаваўся пратакол 1 Кангрэсу беларусаў Амэрыкі. Нястачу дакумэнтальных крыніцаў, праўда, магчыма часткова пераадолець дзякуючы згадкам пэрыядычнага друку (зьвесткі пра дзейнасьць БККА зьяўляліся ў «Беларускай трыбуне», «Беларускай думцы», часопісе «Царкоўны сьветач»), а таксама ўспамінам удзельнікаў і сьведкаў тых падзеяў (Лізы Літаровіч, Вітаўта Кіпеля, Лёнгіны Брылеўскай, Кастуся Вайцяхоўскага, Жоржа Навумчыка, Янкі Шыбута і інш.).
Выкарыстаньне ўсяго комплексу друкаваных, рукапісных і вусных сьведчаньняў дазваляе аднавіць гісторыю і сучаснасьць Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі ва ўсёй неадназначнасьці ды разнастайнасьці, паспрабаваць упісаць дзейнасьць гэтай арганізацыі ва ўжо вядомыя дасьледнікам і аматарам эміграцыйнай гісторыі падзеі беларускага жыцьця ў ЗША. Такім чынам, магчыма ў некаторай ступені выправіць пэўную гістарычную несправядлівасьць айчыннай гістарыяграфіі — няўвагу да БККА — ды адкрыць новую старонку ў вядомай грамадзкасьці гісторыі замежнай Беларусі.
Вялікая падзяка за дапамогу і фактычнае ініцыяваньне працы над кнігай належыць Вітаўту Кіпелю й Янку Запрудніку. Бязь іх акгыўнага спрыяньня, кансультацыяў, парадаў, а таксама заўвагаў да рукаnicy не было б гэтай кнігі.
10
Алег Гардзіенка
За апеку й гасьціннасьць у Саўт-Рывэры шчыра дзякую Валянціне й Міхасю Сенькам, Віталю ды Ірыне Цярпіцкім, Янку й Надзеі Запруднікам, Жоржу Навумчыку. За парады й дасланыя зьвесткі — сардэчная падзяка Ірэне Цупрык (Саўт-Рывэр, Нью-Джэрзі), Янку Шыбуту (Норт-Плэйт, Нэбраска), Кастусю Вайцяхоўскаму (СанДыега, Каліфорнія), Юр’ю Туронку (Варшава, Польшча), Лёлі Касоўскай (Трэнтан, Нью-Джэрзі), Аляксандру Адзінцу (Боблінген, Нямеччына). Асабліва ўдзячны Лізе Літаровіч (Саўт-Рывэр) за сталую дапамогу матэрыяламі, успамінамі, фатаздымкамі, атаксама апе­ку ў Саўт-Рывэры.
За перахаваньне й арганізацыю архіўнай часткі БККА ў Вашынгтоне шчырая падзяка спадарыні Іраідзе Завістовіч і спадарычні Алесі Кіпель.
Адмысловая падзяка за падтрымку і дапамогу ў працы над кнігай — Лявону Юрэвічу (Нью-Ёрк), а таксама маёй жонцы Натальлі Гардзіенцы — самаму першаму чытачу, рэдактару, дарадцы і кансультанту.
Алег Гардзіенка
I. БЕЛАРУСКАЯ ЭМІГРАЦЫЯ НА ЗАХАД У ПЕРШАЙ ПАНОВЕ XX СТ.
Злучаныя Штаты Амэрыкі прынялі некалькі хваляў беларускай эміграцыі. Найбольшая прыйшлася на канец XIX — пачатак XX ст. (да 1914 г.). Цягам двух дзесяцігодзьдзяў у пошуках лепшай долі беларускія губэрні пакінулі некалькі соцень тысячаў чалавек. Нашы суайчыньнікі зьяжджалі ў розных напрамках. У 1907-1914 гг., падчас правядзеньня сталыпінскай аграрнай рэформы, у Сібір зь беларускіх губэрняў пераехалі 335,4 тыс. чалавек (у абсалютнай бальшыні сяляне-беларусы), назад вярнуліся толькі 10,5% перасяленцаў (36,5 тыс.)1. У адрозьненьне ад перасяленцаў у Сібір, якіх расейскі ўрад намагаўся больш-менш дакладна ўлічваць, эмігрантаў таго ж часу ў заходнім кірунку асабліва не пільнавалі. А выяжджалі беларусы й на сэзонныя працы ў Заходнюю Эўропу: Францыю, Нямеччыну, Данію, — і з пэрспэктывай далейшага ўладкаваньня — у ЗША, Бразылію, Аргентыну, Канаду.
Пасьля афармленьня замежнага пашпарту губэрнскія ўлады мала цікавіліся лёсам нашых суайчыньнікаў. Да таго ж, частка перасяленцаў перабіралася ў ЗША й іншыя краіны нелегальна, у абыход тагачасных расейскіх законаў. Таму статыстыка выездаў жыхароў зь беларускіх губэрняў ня можа рэальна адлюстроўваць памераў тагачаснай хвалі эміграцыі. Амэрыканскія ж улады не рэгістравалі беларусаў, як і шмат якія іншыя нацыянальныя групы, як асобную нацыю, фіксуючы пераважна дзяржаўную прыналежнасьць імігрантаў. Акрамя таго, у статыстычным уліку новых амэрыканцаў адыгрывала сваю ролю й іх яскрава вызначаная канфэсійная самасьвядомасьць. У выніку, праваслаўныя найчасьцей запісваліся рускімі, а каталікі — палякамі.
Сталыпінская аграрная рэформа // Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Мінск, 2001. С. 399-400.
Расейская дарэвалюцыйная статыстыка ацэньвае колькасьць сваіх падданых, што на стала аселі ў ЗША перад I Сусьветнай вайной, у 1 млн. 300 тыс. асобаў2. Пераважна яны паходзілі з паўночна-заходніх і заходніх рэгіёнаў імпэрыі: Фінляндыі, Прыбалтыкі, Прывісьленскага краю, украінскіх й беларускіх земляў. Каля паловы ўсіх эмігрантаў з Расеі — габрэі. Паводле беларускіх дасьледнікаў, да 1914 г. у Злучаных Штатах аселі каля 450-500 тыс. этнічных беларусаў3. У асноўным тэта былі бедныя сяляне, малаадукаваныя або проста
Выспа Эліс-Айлэнд, куды спачатку прыбывалі эмігранты з Эўропы.
непісьменныя й нацыянальна несьвядомыя. Яны не маглі стварыць нацыянальных арганізацыяў, паколькі не разумелі, што такое нацыянальная сьвядомасьць, а далучаліся, у залежнасьці ад канфэсійнай прыналежнасьці, да рускіх, украінскіх, польскіх ці агульнаславянскіх суполак4. Такім чынам, нягледзячы на адносна вялікую ў колькасьці прысутнасьць у ЗША выхадцаў зь беларускіх земляў на пачатку XX ст. яны былі амаль не заўважныя сярод іншых імігрантаў і нябачныя для амэрыканскіх эміграцыйных ведамстваў як асобная нацыя­нальная група.
У міжваенныя дзесяцігодзьдзі іміграцыя беларусаў у ЗША не была значная. У тэты час нашыя суайчыньнікі выяжджалі амаль выключна з Заходняй Беларусі й больш ахвотна
2 Оболенский (Осинский) В. Международные и межконтинентальные миграции в довоенной России и СССР. Москва, 1928. С. 14.
3 Ціхаміраў А. Беларуская эміграцыя ў 90-я гады XIX ст. — 1917 г. Аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук. Мінск, 1994. С. 22.
4 Падрабязьней пра гэта гл.: Кіпель В. Беларусь! ў ЗША. Менск, 1993. С. 99-100.
накіроўваліся ў Канаду й Аргентину5. У ЗША ж перабраліся, верагодна, толькі некалькі тысячаў беларусаў6. Сярод іншых на пачатку 1920-х у Чыкага пераехалі палітычныя ўцекачы зь Беларусі: першы прэм’ер-міністар БНР (старшыня Народнага сакратарыяту) Язэп Варонка ды грамадзкі дзеяч Янка Чарапук. У 1923 г. супольна зь беларускімі дзеячамі Макарам Аблажэем і Ігнатам Лабачом яны заснавалі Беларуска-амэрыканскую нацыянальную асацыяцыю (БАНА)7. Цягам дваццаці гадоў БАНА (з 1941 г. — БАНРада) была адзінай беларускай арганізацыяй, а Чыкага — адзіным месцам, дзе на амэрыканскім кантынэнце была беларускасьць.
Сапраўдную ж Беларускую Амэрыку стварыла іншая хва­ля эміграцыі, тыя беларусы, што пакінулі радзіму ў часе II Сусьветнай вайны. Пераважная іх бальшыня перабралася ў ЗША з паваеннай Нямеччыны й Аўстрыі, былыя палонныя са скандынаўскіх краінаў, Англіі, а таксама — у нязначнай ступені — з Марока.
Але менавіта ў Эўропе закладаліся падваліны грамадзкага й культурнага жыцьця беларускай дыяспары, і адтуль яе дасягненьні й праблемы разышліся ва ўсім сьвеце й былі прынесеныя ў тым ліку і ў Паўночную Амэрыку.
Беларусы ў паваеннай Нямеччыне й Аўстрыі
Сацыяльныя характарыстыкі
Пасьля капітуляцыі ў траўні 1945 г. Нямеччына й Аўстрыя былі падзеленыя саюзьнікамі на чатыры акупацыйныя зоны: савецкую, британскую, амэрыканскую й францускую.
5 Паводле польскіх зьвестак, у 1926 1938 гг. з тэрыторыі тагачаснай Полыпчы ў Канаду выехалі 57 тыс. украінцаў і беларусаў (улічваліся як адна катэгорыя), а ў Аргентыну — 50 тыс. беларусаў. Гл.: Janowska Н. Emigracja z Polski w latach 1918-1939 // Emigracja z ziem polskich w czasach nowozytnych i najnowszych. Warszawa, 1984. S. 423.
6 Паводле польскіх зьвестак, у 1926 1938 гг. у ЗША выехалі каля 5 тыс. украінцаў і беларусаў. Суадносіны ў межах гэтай статыстычнай групы не вызначаліся польскімі дасьледнікамі. Гл.: Janowska Н. Emigracja z Polski w latach 1918-1939... S. 422-423.
7 Старшынём арганізацыі стаў Язэп Варонка, скарбнікам — Макар Аблажэй, Янка Чарапук — старшынём рэвізійнай камісіі. Гл.: Кіпель В. Беларусы ў ЗША. Менск, 1993. С. 107.
Перад канцом вайны на тэрыторыі Нямеччыны, Аўстрыі й Італіі апынуліся каля 6 млн. чалавек немясцовага насельніцтва8. Гэта былі прымусова вывезеныя на працы на тэрыторыю Трэцяга Райху людзі, шмат палонных жаўнераў розных войскаў ды палітычных вязьняў канцэнтрацыйных нацысцкіх лягераў. Толькі на прымусовыя работы зь Беларусі ў Нямеччыну трапілі 399 тыс. чалавек9.
Гэтаксама пад канец вайны на тэрыторыі Трэцяга Райху апынуліся сотні тысячаў чалавек, якія ўцякалі ад пагрозы трапіць пад савецкую ўладу. Збольшага гэта былі прадстаўнікі народаў Усходняй ці Паўднёвай Эўропы: палякі, рускія, украінцы, мусульманскія народы Расеі, каўказцы, балты, чэхі, сэрбы, харваты й г. д. Былі сярод іх і беларусы, якія пакінулі сваю радзіму ўлетку 1944 г. Вызначыць іх дакладную колькасьць немагчыма, паколькі ні нямецкая, ні беларуская адміністрацыі такой статыстыкі падчас хаатычнай эвакуацыі не вялі10.
3 усталяваньнем саюзьніцкай акупацыйнай адміністрацыі на тэрыторыі Нямеччыны й Аўстрыі паўстала пытаньне будучыні вымушаных перасяленцаў. Бальшыня остарбайтэраў
8 Паводле: Kay D., Miles R. Refugees or Migrant Workers? European Volunteer Workers in Britain 1946-1951. London— New York, 1992. P. 44.
5 Белорусские остарбайтеры: ист.-аналит. исслед. / Г. Д. Кнатько, В. И. Адамушко, Н. А. Бондаренко, В. Д. Селеменев; Под ред. Г. Д. Кнатько. Минск: НАРБ, 2001. С. 108
10 Савецкая гістарыяграфія не заўважала эміграцыі 1944 г. Калі й закраналася гэтая тэма, то ў асноўным пісалі пра купку адшчапенцаў-паліцаяў, што здрадзілі радзіме, супрацоўнічаючы з нацыстамі. Колькасьць тых, хто эміграваў у 1944 г., не называлі, але стваралася ўражаньне, што лік ідзе на лічаныя сотні.
У 1990-х гг. дасьледнікі ў Беларусі таксама не займаліся падлікамі, традыцыйна спасылаючыся на ранейшыя эміграцыйныя працы, дзе лічбы часам перабольшваліся. Рабілася гэта, з аднаго боку, з-за адсутнасьці крыніцаў для падліку ці статыстыкі. 3 другога боку — сьвядома, каб дабіцца пэўных прэфэрэнцыяў і субсыдыяў ад замежных урадаў (напрыклад, заснаваньня радыё). Аўген Калубовіч ацаніў колькасьць нашых суайчыньнікаў, якія ў 1944 г. пакінулі Беларусь, у некалькі сотняў тысячаў чалавек, без уліку ваеннапалонных і вывезеных на прымсусовыя працы (Калубовіч А. Нашы папярэднікі // Крокі гісторыі. Менск — Вільня — Беласток, 1993. С. 38).
жадала вярнуцца на радзіму. Гэта прадугледжвалі й міжнародныя дамовы. Паводле Ялцінскіх пагадненьняў 1945 г., у СССР мусілі вярнуцца грамадзяне СССР (БССР), вывезеныя на прымусовыя працы ў Нямеччыну, ваеннапалонныя, якія былі ўзятыя ў палон у нямецкай ваеннай форме, асобы, што нале­жал! да савецкіх узброеных сілаў да 22 чэрвеня 1941 г., савецкія грамадзяне, калі было даказана, што яны супрацоўнічалі зь немцам!11. Каб спрыяць павароту на радзіму ды палегчыць працэс, савецкія рэпатрыяцыйныя місіі былі адкрытыя на ўсёй тэрыторыі Нямеччыны й Аўстрыі.
Не падлягалі рэпатрыяцыі асобы, што мелі да верасьня 1939 г. польскае грамадзянства ці да лета 1940 г. грамадзянства прыбалтыйскіх краінаў. Гэта было істотна для жыхароў Заходняй Беларусі, якія складалі прыкладна 70-75% беларускіх уцекачоў 1944 г. Побач зь імі з такой магчымасьці застацца на Захадзе скарыстоўвалі й суайчыньнікі з Усходняй Беларусі. Яны выраблялі сабе фальшывыя дакумэнты, што сьведчылі, Hiбыта іх уладальнікі нарадзіліся на тэрыторыі Польшчы і, адпаведна, мелі польскае грамадзянства. Такую практыку згадваў, прыкладам, Кастусь Вайцяхоўскі:
Аднойчы вяртаюся з працы, а рабіў я на кухні, і бачу перад хатай амэрыканскі аўтамабіль. Салдаты нам кажуць: «Зьбірайцеся, паедзеце дадому, на радзіму». Бацька [Ксенафонт Вайцяхоўскі] і адказвае: «Прабачце, мы — былыя грамадзяне Польшчы, і рэпа­трыяцыйныя дамовы нас не чапляюць».
Дарэчы, тата перад уцёкамі на Захад набраў на працы стос афіцыйных блянкаў зь пячаткамі. I потым, запоўніўшы, раздаваў іх усходнім беларусам, каб тыя маглі пазьбегчы прымусовага вяртаньня ў СССР. Пазначаў, што ўраджэнцы Заходняй Беларусі. Шмат каго ад сьмерці выратаваў...12
Часам падман тычыўся толькі «краіны нараджэньня», тады як месца нараджэньня падавалася рэальнае. Так, у сьпісах Беларускага цэнтральнага прадстаўніцтва ў пэрсанальных зьвестках падавалася, што Масей Сяднёў сапраўды нарадзіў-
11 Вініцкі А. Матар’ялы да гісторыі беларускай эміграцыі ў Нямеччыне ў 1939-1951 гадох. Менск, 1994. С. 63-64.
12 Кастусь Вайцяхоўскі: Сакрэтны агент // Адзінец А. Паваенная эміграцыя: скрыжаваньні лёсаў. Менск, 2007. С. 197.
ся ў в. Мокрае, але не ва ўсходняй Магілёўшчыне, а на тэрыторыі Польшчы, Мікалай Партлезьнік — Менск (краіна — Польшча)13. Для большай надзейнасьці нашыя суайчыньнікі запісваліся таксама літоўцамі, латышамі.
Пасьля рэпатрыяцыі на тэрыторыі Заходняй Эўропы засталося каля мільёна ўцекачоў, што не жадалі ці ня мелі магчымасьці вяртаньня на радзіму (рускія, украінцы, балты, каўказцы, габрэі, палякі, харваты, славакі, румыны, сэрбы, баўгары, вугорцы)14. Гэтыя людзі атрымалі статус перамешчаных асобаў, або Displaced Persons (Ды-Пі) і на пэўны тэрмін сяліліся ў адмысловых лягерах, якімі апекавалася ЮНРРА (Адміністрацыя Аб’яднаных Нацыяў па дапамозе й рэабілітацыі — UNRRA — United Nations Relief and Rehabilitation Administration). У 1947 г. яе зьмяніла Міжнародная арганізацыя справаў уцекачоў {International Refugees Organization — IRO), якая актыўна занялася расьсяленьнем уцекачоў па розных краінах на сталае жыхарства.
Лягеры Ды-Пі часта арганізоўваліся паводле нацыянальнай прыкметы са сваёй унутранай адміністрацыяй. Насельнікі жылі ў былых казармах, бараках пры фабрыках ці заводах альбо спэцыяльна адведзеных будынках. Лягеры мелі ўласную адміністрацыю, паліцыю, тут дзейнічалі школы, садкі, шпіталі, прафэсійныя курсы, дазвалялася грамадзкая дзейнасьць. Жыхары Ды-Пі-лягераў забясьпечваліся з боку ЮНРРА харчаваньнем (2 300 калёрыяў на дзень), вопраткай і абуткам15.
Дакладна ня вызначана, колькі беларусаў апынулася ў ля­герах Ды-Пі. Беларускі нацыянальны камітэт у Рэгенсбургу ацэньваў колькасьць тых, хто не пажадаў вяртацца ў СССР, у 75-100 тыс. чалавек16. Чыноўнікі Міжнароднай арганізацыі справаў уцекачоў, якая займалася непасрэдным расьсяленьнем па розных краінах перамешчаных асобаў, наагул зазначалі,
13 U Halounuju Upravu Bielaruskaha Cantralnaha Pradstaunictva. Sprava: Persanalnyja danyja. 3 архіву БЦР. Царква сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры (штат Нью-Джэрзі, ЗША).
14 International Migration 1945-1957. International Labour Office Studies and reports. New Series. № 54. Geneva, 1959. P. 51.
15 Вініцкі А. Матар’ялы да гісторыі беларускай эміграцыі... С. 94.
16 Кіпель В. Беларусь! ў ЗША... С. 159.
што за 1946-1951 гг. зь Нямеччыны былі расьселеныя 25 тыс. беларусаў, прычым толькі 5 145 пазначылі сябе такімі17.
У адрозьненьне ад эміграцыйнай хвалі пачатку XX ст. уцекачы часу II Сусьветнай вайны былі больш нацыянальна сьвядомыя. Гэтую сьвядомасьць шмат хто зь іх прыдбаў як у Заходняй, так і Ўсходняй Беларусі. Значная частка набыла сьвядомасьць за часамі нямецкай акупацьй. Хваля беларусізацыі за немцамі найперш закранула вучнёўскую моладзь ды супрацоўнікаў мясцовай адміністрацыі й паліцыі (што часам былі вымушаныя вызначаць сваю нацыянальную адметнасьць у супрацьвагу палякам). Другая хваля беларусізацыі закранула ўцекачоў у лягерах Ды-Пі. Тут, у беларускіх лягерах ці беларускіх суполках інтэрнацыянальных лягераў, існавалі сапраўдныя нацыянальныя міні-рэспублікі: дзейнічала ўласная адміністрацыя, паліцыя (найперш у Рэгенсбургу, Міхэльсдорфе, Ватэнштэце), працавалі беларускія школы, гімназіі, дзіцячыя садкі, дзейнічалі мастацкія й тэатральныя калектывы й распаўсюджваліся дзясяткі найменьняў беларускіх друкаў.
У лягерах Ды-Пі жыла істотная праслойка нацыянальнай інтэлігенцыі: грамадзкіх дзеячаў, пісьменьнікаў, журналістаў, музыкаў, якія сваёй прысутнасьцю й грамадзкай дзейнасьцю значка ўплывалі на шараговых насельнікаў.
Яшчэ адно адрозьненьне гэтай хвалі беларускай эміграцыі — яе выразны антыкамунізм, часам нават пры ўнутрыбеларускай апалітычнасьці. Калі пры канцы XIX — на пачатку XX ст. Беларусь пакідалі найперш сацыяльна неўладкаваныя пласты грамадзтва, то ў 1944 г. Беларусь пакідалі заможныя сяляне, сяляне-сераднякі, якія не прымалі савецкага ладу жыцьця й калгаснай сыстэмы. Падчас вайны яны былі вымушаныя цярпець ад партызанскіх рэквізыцыяў. Галоўным віноўнікам свайго выгнаньня яны лічылі савецкую ўладу. Іншую частку выгнанцаў складала антысавецкі настроеная інтэлігенцыя, што за немцамі працавала на беларусізацыю й не магла разьлічваць на спакойнае жыцьцё ў Савецкай Беларусі. Пакінулі Беларусь у 1944 г. і некалькі дзясяткаў праваслаўных сьвятароў са сваімі сем’ямі, што ратаваліся таксама перад пагрозай рэпрэсіяў. Нелюбоў да сацыялістычнага ладу жыцьця й страх перад са-
17 IRO Press Release № 231/1 of the 22nd of October, 1951.
вецкай рэпрэсійнай сыстэмай большыня згаданых эмігрантаў пранесьла праз усё жыцьцё на чужыне18.
Палітычны раскол
3 капітуляцыяй Нямеччыны з-за боязі перад рэпрэсіямі саюзьнікаў за супрацоўніцгва з нацыстамі на кароткі час спынілі дзейнасьць усе беларускія арганізацыі, створаныя яшчэ ў першай пало­ве 1940-х або прыбылыя сюды ў 1944 г. зь Беларусь Пад пагрозай было далейшае існаваньне найбольш значнай і прадстаўнічай зь ix — Беларускай Цэнтральнай Рады. 24 верасьня 1945 г. на паседжаньні XI Пленуму, што прайшло ў вёсцы Эшэрсбэкен пад Вюрцбургам, усе наяўныя ў Нямеччыне сябры арганізацыі вырашылі часова прыпыніць дзейнасьць БЦР19. Абгрунтаваньне такой пастановы было звязанае з тым «каб (...) ня даць бальшавіком магчымасьці выкарыстаць перад заходнімі саюзьнікамі фармальна тактычнае супрацоўніцтва зь немцамі ў мэтах канчальнага зьнішчэньня супрацьбальшавіцкага актыву»20.
Ідэю Астроўскага — БЦР няможа быць зьліквідаваная, але яе дзейнасьць павінна быць часова ўстрыманая — падтрымалі ўсе сябры БЦР. XI пленум БЦР часова прыпыніў дзейнасьць арганізацыі, але не распускаў яе (пытаньне нават ня ставілася на галасаваньне)21. Тым ня менш, Радаслаў Астроўскі, што заставаўся адной з цэнтральных фігураў на эміграцыі, ператварыўся ў генэрала бяз войска. Ён быў пазбаўлены апоры на арганізацыю, на якую яшчэ ў Беларусі ўскладаў вялікія надзеі. БЦР ня здолела стаць эміграцыйным урадам, які, як пры-
18 Усё ж невялікая частка новых эмігрантаў трапіла пад камуністычны ўплыў, як, напрыклад, пісьменьнік Уладзімер Клішэвіч. Захаваў піетэт да БССР узору 1920-х Янка Ліманоўскі.
19 У пленуме бралі ўдзел сябры БЦР: Радаслаў Астроўскі, Франц Кушаль, Аўген Калубовіч, Сымон Кандыбовіч, Петра Орса, Станіслаў Станкевіч, Васіль Рагуля, Анатоль Шкутка (апошні быў уключаны ў склад Рады ўвосень 1944 г.), а таксама грамадзкія дзеячы: Мікола Шчорс і Аляксей Сянькевіч. Двое сяброў прэзыдыюму БЦР увесну 1945 г. трапілі ў рукі Саветаў: Канстанцін Езавітаў і Мікола Шкялёнак. Сьцяпан Калядка добраахвотна выехаў у СССР.
20 Пратакол паседжаньня Беларускай Цэнтральнай Рады ў Эшэрсбэкене (Нямеччына) з дня 23-24 верасьня 1945 г. 3 архіву БЦР.
21 Тамасама.
пушчальна меркаваў Астроўскі, аб’яднаў бы ўсіх беларусаў на чужыне22.
Улетку 1945 г. на палітычную арэну выйшаў новы моцны дзеяч — інжынэр Мікола Абрамчык23. У 1920-х гг. ён быў эмісарам Рады БНР на Маладзечаншчыне й Вялейшчыне, у 1930-х — адным з арганізатараў беларускага жыцьця ў Францыі, а падчас II Сусьветнай вайны — кіраўніком Беларускага камітэту самапомачы ў Нямеччыне. Першапачаткова Мікола Абрамчык быў мала знаёмы эмігрантам ваеннай хвалі, але даволі хутка набраў вядомасьць24. Ён меў зразумелую праграму пераадоленьня крызісу ў беларускім
Мікола Абрамчык. грамадзкім жыцьці праз аднаўленьне
Здымак 1950-х. дзейнасьці Рады БНР.
Рада БНР не была зьвязаная зь нямецкімі акупацыйнымі ўладамі: падчас
22 На думку Юр’я Туронка, у першай палове 1944 г. Радаслаў Астроўскі разглядаў БЦР як прамежкавы этап для сваей будучай дзейнасьці на эміграцыі. Ён ведаў, што канец акупацыі не за гарамі, а разам з гэтым надыдзе і эміграцыя зь Беларусі. Менавіта на эміграцыі БЦР і мела заняць нішу Рады БНР, якая са сьмерцю 14 сакавіка 1943 г. яе старшыні Васіля Захаркі спыніла нават намінальную дзейнасьць. У гэтым рэчышчы і трэба разглядаць скліканьне 27 чэрвеня 1944 г. II Усебеларускага кангрэсу, які прайшоў пад гукі савецкай ваеннай кананады і збораў нямецкіх чыноўнікаў: 28 чэрвеня пачалася эвакуацыя зь Менску. На Кангрэсе дэлегаты ўручылі БЦР і Радаславу Астроўскаму сымбалічны мандат на рэпрэзэнтацыю беларускіх інтарэсаў у будучыні. Гл.: Туронак Ю. Беларусь пад нямецкай акупацыяй. Менск, 1993. С. 185.
23 Мікола Абрамчык (16.08.1903, в. Сычавічы Вялейскагапав. Віленскай губ., сёньня Маладзечанскі р-н Менскай вобл. — 29.05.1970, Парыж). У 1932 г. у Францыі заснаваў арганізацыю беларускіх эмігрантаў «Хаўрус». У 1939-1943 гг. жыў у Бэрліне, працаваў у Беларускім камітэце самапомачы ў Нямеччыне, супрацоўнічаў з газэтай «Раніца».
24 Росту аўтарытэту Міколы Абрамчыка паспрыяла й заснаваньне першага ў паваеннай Эўропе беларускага пэрыёдыку «Беларускія навіны» (рэдактар — Лявон Рыдлеўскі), які выдаваўся ў Парыжы ад 25 сьнежня 1945 г. да 28 чэрвеня 1947 г. Нягледзечы на тое, што выйшла толькі восем нумароў, газэта адыграла важную ролю лучніка для беларусаў, што былі расьцярушаныя па ўсёй Эўропе.
20 Беларуская эміграцыя на захад у першай палове XX cm. II Сусьветнай вайны яна наагул не выяўляла ніякай дзейнасьці, што (так уважалі шмат хто з тагачасных беларускіх лідэраў) было добрым аргумэнтам у вачах заходніх саюзьнікаў. Мікола Абрамчык таксама ня быў зьвязаны зь нямецкай акупацыйнай адміністрацыяй у Беларусі, таму ня мог быць зьвінавачаны ў супрацоўніцтве з нацыстамі25. Акрамя таго, зьявілася інфармацыя пра тое, што апошні старшыня Рады БНР Васіль Захарка перад сьмерцю ў сакавіку 1943 г. пераказаў Міколу Абрамчыку й Ларысе Геніюш паўнамоцтвы перахаваньня архіву, сымболікі БНР.
Такім чынам, на арэну выйшлі два цэнтры рэпрэзэнтацыі палітычнае дзяржаўнасьці Беларусі: БЦР (Беларуская Цэнтральная Рада) і Рада БНР (Беларускае Народнае Рэспублікі) — і пачалася барацьба за ўплыў на дзясяткі тысячаў беларускіх уцекачоў паміж «старым» беларускім лідэрам Радаславам Астроўскім і «новым» — Міколам Абрамчыкам. Барацьба, якая на дзесяцігодзьдзі перадвызначыла будучыню беларускай эміграцыі ва ўсім сьвеце.
Грамадзкія дзеячы, якія падтрымлівалі Радаслава Астроўскага, закідалі Міколу Абрамчыку, што ён дзеля сваіх палітычных мэтаў наладзіў цеснае супрацоўніцтва з Ватыканам, які, на іх думку, даваў грошы на Раду БНР. Ватыкан, які заплюшчваў вочы на палянізацыю насельніцтва Заходняй Беларусі ў 1920-1930-х гг., а часам і патураў ёй, быў, паводле ўяўленьняў праваслаўнай беларускай грамады, што складала 80-85% эмігрантаў, значным ворагам.
3 ідэяй аднаўленьня Рады БНР не пагаджаўся й Радаслаў Астроўскі.
Ён меркаваў, што й Рада БНР, і БЦР — справы мінулага, праекты, якія варта пахаваць для гісторыі: неабходна стварыць
Радаслаў Астроўскі. Здымак пачатку 1940-х.
25 Пра старшынства Міколы Абрамчыка ў Беларускім камітэце самапомачы, які атрымліваў дапамогу ад Міністэрства ўнутраных справаў нацысцкай Нямеччыны, ніхто ня згадваў.
новую арганізацыю для прадстаўніцтва беларускіх інтарэсаў. Такім меўся стаць Беларускі нацыянальны цэнтар, заснаваны 15 жніўня 1945 г. на сходзе беларускага актыву ў Рэгенсбургу. Кіраўніком новае структуры быў абраны Аўген Калубовіч26. Пазьней яго замяніў Мікола Абрамчык, прычым сам Радаслаў Астроўскі рэкамэндаваў свайго будучага заклятага ворага на гэтую пасаду27. Аднак стварыць агульнабеларускую надпар­тийную арганізацыю, якая б яднала ўсіх беларусаў, не ўдалося. Ужо празь некалькі месяцаў прыхільнікі Радаслава Астроўскага былі выціснутыя з БНЦ прыхільнікамі Міколы Абрамчыка.
У 1947-1948 гг. у дачыненьні да г. зв. «астроўшчыкаў» пачалася кампанія дыскрэдытацыі. БЦР і яе прэзыдэнт абвінавачваліся ў супрацоўніцтве з нацыстамі, прычым закіды рабілі экс-чальцы БЦР, што самі прымалі актыўны ўдзел у грамадзкім і ваенным жыцьці на акупаванай Беларусі: Барыс Рагуля — намесьнік прэзыдэнта БЦР на Наваградзкую акругу, Аўген Калубовіч, Антон Адамовіч, Станіслаў Станкевіч, Франц Кушаль, Янка Станкевіч. Характэрны ў гэтым сэнсе артыкул «Антыбальшавізм і антыфашызм»28, надрукаваны ў газэце «Бацькаўшчына» ў пачатку 1948 г., дзе даваўся паказальны адлуп «беларускім квісьлінгам»29.
Паплечнікі Радаслава Астроўскага, у сваю чаргу, вінавацілі Міколу Абрамчыка й яго прыхільнікаў (Аўгена Калубовіча, Антона Адамовіча, Сымона Кандыбовіча, Франца Кушаля, Станіслава Станкевіча) у супрацоўніцтве з польскімі спэцслужбамі й камуністычнай Масквой у 1920-1930-х гг. Праўда, яны «забываліся», што Радаслаў Астроўскі ў 19241925 гг. быў віцэ-старшынём Беларускай сялянска-работніцкай
26 Пратакол паседжаньня Беларускай Цэнтральнай Рады ў Эшэрсбэкене (Нямеччына) з дня 23-24 верасьня 1945 г. 3 архіву БЦР.
27 Максімюк Я. Аднаўленьне Рады ВНР пасьля Другой Сусьветнай вайны // Запісы БШІМ (Нью-Ёрк — Менск). № 25. 2001. С. 41—48.
28 Бацькаўшчына (Нямеччына). № 3 (6). 8 лютага 1948 г. С. 1-2.
29 Найменьне «калябарант» у дачыненьні да тых, хто супрацоўнічаў з нацыстамі падчас нямецкай акупацыі, зьявілася пасьля выхаду ў 1952 г. Францускай энцыкляпэдыі. Калябарантамі называліся тыя, хто ў 1940 г. пайшоў на супрацоўніцтва зь немцамі, каб вонкава захаваць незалежнасьць Францыі: г. зн. урад Вішы (маршал Пэтэн, прэм’ерміністар Ляваль і г. д.). Да гэтага часу тых, хто супрацоўнічаў з нацыстамі, называл! на прозьвішча нарвэскага прэм’ер-міністра Відкуна Квісьлінга, які ў 1940 г. падпісаў зь немцамі перамір’е.
22 Беларуская эміграцыя на захад у першай палове XX ст. грамады (БСРГ), узначальваў Віленскі каапэратыўны банк, празь які паступалі з Масквы грошы на фінансаваньне БСРГ і беларускага нацыянальнага руху.
Радаслава Астроўскага добра ведалі ў беларускіх асяродках у паваеннай Нямеччыне й Аўстрыі празь яго папярэднюю амаль саракагадовую грамадзкую й пэдагагічную працу: ён быў арганізатарам першай беларускай гімназіі (Слуцак, 1917), міністрам асьветы ва ўрадзе БНР Рамана Скірмунта (1918 г.), загадчыкам Арганізацыі амэрыканскае дапамогі некаторым раёнам Заходняй Беларуси, аўтарам некалькіх падручнікаў30, цягам 12 гадоў, з 1924 па 1936 г., — дырэктарам Віленскай бе­ларускай гімназіі. Дадавала вядомасьці Радаславу Астроўскаму й актыўная грамадзкая дзейнасьць падчас нямецкай акупацыі ды тое, што ён пагадзіўся ўзначаліць пры канцы 1943 г. БЦР. Ягоныя заслугі прызнавалі й палітычныя апанэнты. Вялікай павагай Астроўскі карыстаўся ў моладзі, чые юначыя гады — школьніцтва і ўдзел у Саюзе беларускай моладзі — прыпалі на 1943-1944 гг. і пэўная частка якой апынулася на эміграцыі.
Актыўна пашыраў кола сваіх прыхільнікаў у Эўропе й Мікола Абрамчык. Барацьба двух лідэраў усё больш абвастралася. Сярод Ды-Пі зьявіліся чуткі, што беларусы на эміграцыі будуць абіраць з гэтых дзьвюх асобаў свайго прэзыдэнта.
У студзені [1947] я атрымаў ліст ад Аркадзя Арэхвы, у якім ён пытаў выказаць свой пагляд на справу прэзыдэнцкіх кандыдатаў: Радаслава Астроўскага й Міколы Абрамчыка. У адказ на ліст Арэхвы я выказаў думку, што да гэтай справы трэба падходзіць ня з пункту фармалістычна-праўнага, а з пункту дамэтнасьці. Паколькі М. Абрамчык праводзіць некаторую карысную для Беларусі дзейнасьць, дык не было б дамэтным выступаць супраць ягоных прэзыдэнцкіх прэтэнзіяў, але з другога боку, няма сэнсу ствараць факты, пацьвярджаючыя ягоныя прэтэнзп.
Хай кажны з прэтэндэнтаў працуе й сваей працай выкажа сваю карысьць для Беларусі [вылучэньне А. Г.], а лепшаму зь ix юрысты ўжо знойдуць належнае праўнае афармленьне. 3 такім становішчам згадзіўся і В. Тумаш, якому я паказаў ліст31.
30 American Relief Administration European Children’s Fund Mission to Poland. Warsaw, May 1922. Радаслаў Астроўскі быў аўгарам наступных падручнікаў: «Касмаграфія» (Вільня, 1924), «Беларускі правапіс» (1925, 1930), «Арытмэтычны задачнік для пачатковых школ. Ч. 1», «Арытмэтычны задачнік для пачатковых школ. Ч. 2» (1929).
31 Галяк Л. Успаміны. Кніга 2. ЗША, 1983. С. 70.
Выбараў, зразумела, не адбылося, затое сталі зьяўляцца асобныя арганізацыйныя структуры прыхільнікаў абодвух дзеячаў. Групоўка Міколы Абрамчыка стварыла Акруговы камітэт у амэрыканскай акупацыйнай зоне, паплечнікі Радаслава Астроўскага — Міжлягерную раду, пазьней — Беларускае цэнтральнае прадстаўніцтва. Паступова афармляўся грамадзкапалітычны падзел у асяродзьдзі беларускіх Ды-Пі.
Спрычыніўся да падзелу эмігранцкіх колаў і лінгвістычны канфлікт. У паваеннай Нямеччыне, асабліва для саюзьніцкай адміністрацыі, словы «Беларусь» (Belarus'), «беларускі» ста­ла асацыяваліся з Расеяй (Russia) і БССР, што часам магло значыць для нашых суайчыньнікаў прымусовую рэпатрыяцыю ў СССР. Дзеячы з асяродзьдзя Міколы Абрамчыка: Янка Станкевіч, Антон Адамовіч, Вацлаў Пануцэвіч — згадалі ідэі Вацлава Ластоўскага пачатку XX ст. і пачалі замяняць этнонімы «Беларусь» і «беларускі» на «Крывія» і «крывіцкі», каб дыстанцыяваць беларусаў ад Расеі й Савецкага Саюзу.
Частка эмігрантаў, найперш моладзь, што падтрымлівала ідэю адраджэньня Рады БНР, ухваліла гэтую прапанову. Сталі стварацца моладзевыя арганізацыі, што мелі ў сваіх назвах слова «крывіцкі» (напрыклад, Крывіцкае студэнцкае згуртавань-
не, Згуртаваньне крывіцкіх скаўтаў на чужыне й г. д.). Аднак пераважная частка эмігрантаў паставілася рэзка нэгатыўна да гэтай ініцыятывы. У выніку, ад крывіцкай ідэі было вырашана адмовіцца, але словы «крывічы» і «крывіцкі» сталі трывала асацыявацца з прыхільнікамі Рады БНР на эміграцыі, хоць у гэтым асяродзьдзі з часам станавілася ўсё больш праціўнікаў зьмены назвы.
Пры канцы 1947 г. палітычны падзел аформіўся «юрыдычна». 29 сьнежня 1947 г. у Остэргофэне (Нямеччына) на сходзе, прысьвечаным ЗО-й гадавіне I Усебеларускага кангрэсу, было афіцыйна абвешчана пра аднаўленьне дзейнасьці Рады БНР на чале з прэзыдэнтам Міколам Абрамчыкам. У склад адноўленай
3-я сэсія Рады БНР, Остэргофэн, 1948.
Рады БНР увайшлі 72 асобы, а ўрад БНР узначаліў Аўген Калубовіч (Каханоўскі).
На наступны дзень, 30 сьнежня 1947 г., Радаслаў Астроўскі зьвярнуўся да беларускай эміграцыі ў Нямеччыне, заклікаючы «спыніць усе спрэчкі паміж беларускім актывам» ды правесьці выбары ў Беларускае цэнтральнае прадстаўніцтва— арганізацыю, якая павінна была аб’яднаць прыхільнікаў БЦР. Нягледзячы на тое, што пра само аднаўленьне БЦР пакуль гутаркі не вялося, Радаслаў Астроўскі падпісаў згаданы зварот як яе прэзыдэнт і пацьвердзіў магчымае аднаўленьне дзейнасьці арганізацыі:
Беларусь! і беларускі!
У 1944 г., калі тварылася Беларуская Цэнтральная Рада, для ўсіх было хіба ясна, што немцы вайну прайгралі. Тым больш гэта было ясна для мяне, які стаяў на старожы разьвіцьця міжнародных падзеяў.
Не зважаючы, аднак, на гэта, я лічыў сваім абавязкам падпарадкавацца грамадзкай дысцыпліне і прыступіць да арганізацыі Беларускай Цэнтральнай Рады [вылучэньне А. Г.].
Наступныя падзеі паказалі, што рашэньне грамадзкага акгыву ў гэтай справе было правільным: ашалелы ад няўдачаў на франтох нямецкі гітлерызм бязьлітасна паліў нашыя вёскі ды нішчыў народ на занятых усходніх абшарах. I вось, якраз дзякуючы існаваньню БЦР, удалося ўратаваць ад вынішчэньня сотняў беларускіх вёсак і захаваць жыцьцё дзясяткаў тысячаў беларусаў.
Уважаючы, што пасьля гітлерызму найбольшай небясьпекай для ўсяго сьвету зьяўляецца маскоўскі балыпавізм, Беларуская Цэнтральная Рада, апынуўшыся па-замежамі свае Бацькаўшчыны, не спыніла сваёй працы, а супольна з усімі паняволенымі народамі былой Расіі ўтварыла адзіны супроцьбальшавіцкі фронт.
Аднак пасьля капітуляцыі Нямеччыны і Японіі ды фармальнага заканчэньня ваенных дзеяньняў БЦР уважала мэтазгодным часова спыніць сваю палітычную дзейнасьць, каб гэтым самым ня даць бальшавікам магчымасьці выкарыстаць перад заходнімі саюзьнікамі фармальна тактычнае супрацоўніцтва БЦР зь немцамі ў мэтах канчальнага зьнішчэньня супроцьбальшавіцкага беларускага актыву, які апынуўся на тэрыторыі Нямеччыны.
Арганізацыяй беларускай эміграцыі ў Нямеччыне заняўся гэтак званы Беларускі Цэнтар, які і павінен быў стварыць беларускае аўтарытэтнае эміграцыйнае прадстаўніцтва.
I вось прайшло ўжо больш двух гадоў, а такога беларускага аўтарытэтнага эміграцыйнага прадстаўніцтва, на жаль, як не было, так і няма. Замест гэтага ўтварыліся шматлікія, часта нават фікцыйныя арганізацыі і ўстановы, якія, безумоўна, усяе беларускае эміграцыі не рэпрэзэніуюць і рэпрэзэнтаваць яе ня могуць. У выніку такога нездаровага зьявішча пачаліся нутраныя міжарганізацыйныя сваркі, якія прывялі да пэўнай дэзарганізацыі сярод беларускай эмігрцыі.
Браты беларусы! Бацькаўшчына наша ізноў паняволена чужынцам. Сем’і нашыя, страціўшыя падчас вайны тры чвэрці свайго складу, ізноў выганяюцца бальшавіцкімі чысткамі ў далёкую і халодную тайгу Сібіру, сёлы і вёскі пусьцеюць... А вы? Замест таго, каб на чужыне стварьщь адну дружную беларускую сям’ю і загартаваць дух свой для прадаўжэньня барацьбы за вызваленьне Беларусі, паднімаеце шкодныя пустыя ды нікому не патрэбныя спрэчкі.
Дарагія сябры! Заклінаю вас усім сьвятым, з пашаны да пралітае найлепшымі сынамі нашай Бацькаўшчыны крыві, спыніць гэтыя шкодныя сваркі.
Шмат хто з Вас ужо выехаў у далёкія заакіянскія краіны, недалёкі той час, калі ўсіх вас разьвязуць па ўсім сьвеце. Хто ведае, якімі шляхамі пойдуць міжнародныя падзеі? Хто ведае, у якія варункі трапяць нашы эмігранты ў чужых краінах? Хто ж за іх заступіцца, хто іх абароніць? Мы і толькі мы самі, калі будзем арганізаванымі і дружнымі. Толькі нашая адзіная эміграцыйная беларуская рэпрэзэнтацыя здольна будзе споўніць гэтае заданьне.
Заходнія саюзьнікі сяньня ўжо пазналі сапраўднае аблічча бальшавізму, і дзеля гэтага ў трох заходніх зонах Нямеччыны вы можаце зусім свабодна выказваць сваю волю, карыстаючыся агульным, роўным, беспасярэднім, тайным і прапарцыянальным галасаваньнем. Такі і толькі такі сапраўды дэмакратычны спосаб пакліканьня эміграцыйнага прадстаўніцтва будзе аўтарытэтным і здольным бараніць вас. Дзеля гэтага зьвяртаюся заклікам у пер­шую чаргу да тых парлямэнтарных прадстаўнікоў на чужыне, якія маюць індывідуальны давер усяго народу, а таксама да найбольш актыўных дзеячоў як з моладзі, так і з старэйшага грамадзянства: Вазьмеце ініцыятыву ў свае рукі! Правядзеце па ўсіх зонах выбары на чэсных дэмакратычных падставах для ўтварэньня беларускага эміграцыйнага прадстаўніцтва [вылучэньне А. Г.].
Да працы, беларускі сялянска-работніцкі актыў!
Да працы, беларуская інтэлігенцыя!
Спынеце шкодныя звадкі ды спрэчкі!
Згуртуйцеся ў адну дружную беларускую сям’ю на чужыне! Кожная страта часу можа быць сьмерці падобнай.
Эміграцыя, сьнежань 1947 г.
Праф. Радаслаў Астроўскі,
Прэзыдэнт Беларускай Цэнтральнай Рады32.
Хутка пасьля зьяўленьня гэтага дакумэнту, у студзені 1948 г., да Радаслава Астроўскага зьвярнулася трупа беларускіх дзеячаў (Васіль Рагуля, Юры Сабалеўскі, Мікола Шыла ды інш.) з просьбай аднавіць дзейнасьць БЦР. 9 траўня 1948 г. у Эльвангене быў скліканы XII Пленум БЦР33, на якім Беларуская Цэнтральная Рада была абвешчаная «выканаўчым і прадстаўнічым на эміграцыі органам незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі».
БЦР прызнавала Акт 25 сакавіка 1918 г., дзейнасьць Рады БНР у 1918-1920 гг., але лічыла сябе пераемніцай ураду й Рады БНР, якія — паводле ўяўленьняў «астроўшчыкаў» — канчаткова спынілі свае існаваньне па сьмерці Васіля Захаркі.
На пленуме ў Эльвангене Радаслава Астроўскага пераабралі прэзыдэнтам на чарговы чатырохгадовы тэрмін34. Першым віцэ-прэзыдэнтам БЦР стаў Васіль Рагуля, другім — Мікалай
32 Тэкст быў выдадзены й распаўсюджваўся ў выглядзе ўлёткі.
33 Удзел у XII Пленуме ўзялі 48 чалавек: Радаслаў Астроўскі, Янка Бекіш, Аляксандар Буглай, Аляксандар Вабішчэвіч, Ксенафонт Вайцяхоўскі, Людвік Галубовіч, Аляксандар Гузоўскі, Сьцяпан Дашкевіч, Раіса Евец, Міхаіл Ігнатовіч, Хведар Ільляшэвіч, Ільля Калько, Іван Касяк, Яўхім Кіпель, Барыс Крыстовіч, Янка Кудрук, Антон Курыловіч, Уладзімер Лазарэвіч, Мікалай Лапіцкі, Нік Лапушынскі, Іван Любачка, Віктар Мелюк, Мікалай Мінкевіч, Часлаў Найдзюк, Алесь Падун, Анатоль Плескачэўскі, Юры Прускі, Васіль Рагуля, Усевалад Родзевіч, Сяргей Розмысл, Аляксандар Русак, Юры Сабалеўскі, Ціхан Селівончык, Уладзімер Сенька, Юры Стукаліч, Масей Сяднёў, Павал Сьвірыд, Аляксей Сянькевіч, Анатоль Ушал, Віктар Чабатарэвіч, Андрэй Чарэўка, Іван Шакун, Сымон Шаўцоў, Анатоль Шкутка, Марк Шпакоўскі, Мікалай Шчорс, Хведар Шыбут, Эмануіл Ясюк. Паводле: Сьпіс удзельнікаў Сэсіі БЦР (XII Пленум) у Эльвангене. 3 архіву БЦР.
34 Тады ўжывалася польскае слова «кадэнцыя».
Шчорс. Старшынём Рады міністраў быў абраны Юры Сабалеўскі, сакратаром БЦР — Іван Касяк35.
Пасьля Пленуму БЦР у Эльвангене. 1948.
Уладзімер Каракулька быў прызначаны першым віцэміністрам фінансаў Беларускай Народнай Рэспублікі, Усевалад Родзевіч — другім віцэ-міністрам фінансаў, Уладзімер Сенька — віцэ-міністрам унутраных справаў, Мікалай Мінкевіч — міністрам аховы здароўя й грамадзкай апекі, Ксенафонт Вайцяхоўскі — віцэ-міністрам культуры й асьветы, Эмануіл Ясюк — міністрам замежных справаў, Юры Стукаліч (Віцьбіч) — міністрам прэсы й прапаганды, Анатоль Шкутка— віцэ-старшынём Рады міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі, Аляксандар Русак — міністрам фінансаў, Сьцяпан Шнэк — міністрам Краёвай абароны, Іван Касяк — міністрам унутраных справаў, Янка Бекіш, Сьцяпан Рудзь — раднымі БЦР, Мікалай Сьцяпанаў — міністрам культуры й асьветы.
35 На пасаду першага віцэ-прэзыдэнта былі вылучаныя тры кандыдатуры: Васіля Рагулі (19 галасоў), Юр’я Сабалеўскага (14) і Анатоля Шкуткі (7). Мікалай Шчорс набраў 29 галасоў, Анатоль Шкутка— 17 (тут галасаваньне ішло за пасаду другога віцэ-прэзыдэнта). Паводле чарнавікоў пратаколу і бягучых папераў XII Пленуму БЦР у Эльвангене. 3 архіву БЦР.
Іван Ермачэнка быў вызначаны паўнамоцным паслом БЦР у Злучаных Штатах36.
Такім чинам, былі арганізацыйна аформленыя два цэнтры прыцягненьня беларускіх паваенных эмігрантаў: Рада БНР і БЦР. А раскол, які падзяліў беларускіх Ды-Пі ў Нямеччыне й Аўстрыі, зь іх выездам на сталае жыцьцё ў іншыя краіны быў перанесены ў наваствораныя беларускія асяродкі ва ўсім сьвеце.
Царкоўныпадзел
Палітычныя супярэчнасьці ў асяродзьдзі беларускіх Ды-Пі ў Нямеччыне былі цесна пераплеценыя з царкоўным падзелам. Мітрапаліт Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Андрэй (Крыт) так характарызаваў памкненьні беларускіх эмігрантаў:
Мы прыйшлі на эміграцыю з маленькімі дзеткамі, са старэнькімі бабулямі і замеж таго, каб спачатку разбагацець, пачалі капаць духовую крыніцу — будаваць цэрквы, каб гэтым падзякаваць Богу за свой ратунак, каб пакінуць пасьля сябе вечны помнік нашага побыту на выгнаньні— Беларускую Царкву, творачы гэтым карысьць для будучай Вольнай Беларусі37.
Сапраўды, менавіта рэлігійная самасьвядомасьць у значнай ступені была элемэнтам, які лучыў беларускую дыяспару. Бальшыню эмігрантаў паваеннай хвалі складалі сяляне, што як у Беларусі, так і на эміграцыі не ўяўлялі сябе па-за межамі рэлігійнай супольнасьці. Для шараговага беларускага эмігранта — як і для ўкраінца, рускага, паляка, харвата — важным было рэгулярнае наведваньне царквы, адзначэньне галоўных гадавых рэлігійных сьвятаў, магчымасьць хрысьціць дзіця, вянчацца й г. д.
36 Паводле загадаў Радаслава Астроўскага. 3 архіву БЦР.
37 Васіль (Касьцюк), епіскап Бруклінскі і Баранавіцкі. Гісторыка-кананічны нарыс Беларускае Праваслаўнае Царквы на эміграцыі (1944-2004). Тэты тэкст быў разьмешчаны ў 2004 г. на сайце БАПЦ (www. belaoc. com) —прыхільнікаў мітрапаліта Ізяслава, але пасьля чарговага крызісу ў царкве і выдаленьня Васіля (Касьцюка) з ЗША быў прыбраны. Цыт. паводле электроннай вэрсіі, захаванай у аўтара гэтай кнігі.
Бальшыня беларускіх Ды-Пі была праваслаўная. I менавіта гэта сталася своеасаблівай гарантыяй захаваньня нацыянальнай ідэнтычнасьці й давала магчымасьць не згубіцца ў безьлічы нацыяў спачатку ў паваеннай Эўропе, а потым і ва ўсім сьвеце.
У пачатку XX ст. у беларускіх эмігрантаў, якія ня мелі ні сваёй дзяржавы, ні сваіх арганізацыяў, не было выбару. У залежнасьці ад канфэсійнай прыналежнасьці яны далучаліся або да рускіх праваслаўных, або да польскіх каталіцкіх парафіяў, а часта й стваралі іх.
Паказальная ў гэтым сэнсе гісторыя гораду Саўт-Рывэр у Нью-Джэрзі, дзе ў першай палове XX ст. асела значная колькасьць выхадцаў зь беларускіх земляў. Гэтыя маласьвядомыя эмігранты-беларусы пабудавалі тут дзьве найбуйнейшыя й найвышэйшыя сьвятыні гораду: касьцёл Маці Божай Вастрабрамскай і Рускую царкву сьв. Пятра й Паўла. Падобныя сытуацыі, калі нарадзінцы Беларусі будавалі цэрквы й касьцёлы ды складалі значную частку вернікаў гэтых храмаў, мелі месца і ў іншых рэгіёнах Амэрыкі.
Уласна ж беларускія — у зьмесьце й форме — цэрквы адкрывала менавіта паваенная эміграцыя. Яна прыйшла на чужыну, дасьведчаная ў спробе стварэньня падчас нямецкай акупацыі Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы38. Абвяшчэньне аўтакефаліі дэ-факта ў 1942 г. мела важнае значэньне. Урэшце зьявілася свая беларуская, незалежная ад Масквы й ад Варшавы, царква. Структуры БАПЦ (япархіі й благачыніі) аформіліся толькі на тэрыторыі Генэральнай акругі Беларусь — там, дзе знаходзілася цывільная адміністрацыя. А 80% тэрыторыі Генэральнай акругі Беларусь да 1939 г.
38 30 жніўня — 2 верасьня 1942 г. у Менску прайшоў Царкоўны сабор, на якім агучылі рашэньне абвясьціць аўтакефалію Беларускай праваслаўнай царквы. Канчатковае разьвязаньне пытаньня адклалі да канца вайны й вызнаньня іншымі аўтакефальнымі цэрквамі, аднак быў створаны сынод БАПЦ, які ўзначаліў мітрапаліт Панцеляймон (Ражноўскі). За супраціў аўтакефалізацыі БПЦ мітрапаліт быў ізаляваны нямецкімі ўладамі напачатку ў манастыры ў Лядах (Смалявіцкі раён), а потым у Вялейцы. Функцыі Панцеляймона выконваў архіяпіскап Філафей (Нарко). У кіраўнітва БАПЦ уваходзілі таксама архіяпіскап Венядзікт (Бабкоўскі), япіскапы Апанас (Мартас), Сымон (Сеўба), Георгі (Барышкевіч), Аляксандар (Іназемцаў).
уваходзіла ў склад Польскай дзяржавы і, у параўнаньні з саветызаванай Усходняй Беларусьсю, на гэтай тэрыторыі быў вышэйшы ўзровень нацыянальнай сьвядомасьці насельніцтва. Аднак менавіта тут у 1930-х праваслаўныя службы сталі пераводзіцца на польскую мову, што сустрэла пасіўны супраціў і непрыманьне з боку беларусаў. Абвяшчэньне аўтакефаліі ў 1942 г. з энтузіязмам успрынялі грамадзкія дзеячы39. Але эвакуацыя 1944 г. перакрэсьліла пляны далейшай разбудовы БАПЦ.
Разам зь дзясяткамі тысячаў вернікаў-беларусаў на эміграцыю выехала царкоўнае кіраўніцтва, а таксама некалькі дзясяткаў сьвятароў, таму здавалася, што на эміграцыі ня будзе складанасьцяў аднавіць БАПЦ. Аднак у лягерах для перамешчаных асобаў зьявіліся некалькі беларускіх прыходаў: у Рэгенсбургу, Ватэнштэце, пазьней — у Остэргофэне, Віндзішбэргердорфе.. Увесну 1946 г. у нямецкім Рэгенсбургу
39 Самі ярархі БАПЦ досыць скептычна глядзелі на падзеі 1942 г. Самы беларускі (г. зн. які вельмі прыхільна ставіўся да беларускага нацыянальнага руху) зь іх, япіскап Апанас, пісаў: «У верасьні 1942 г. у Менску адбыўся Царкоўны сабор, які складаўся з выбраных прадстаўнікоў духавенства й цывільных вернікаў. Гэты сабор быў скліканы на патрабаваньне нямецкага генэральнага камісара Беларусі для абвяшчэньня аўтакефаліі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Натхніў на гэта немцаў беларускі актыў у Менску, што складаўся зь пяці-шасьці чалавек, якія карысталіся даверам немцаў. Але дэлегаты, што зьехаліся на сабор, не абвясьцілі незаконна аўтакефаліі, толькі зацьвердзілі статут для гэтай царквы. Абвяшчэньне аўтакефаліі адклалі да спрыяльных кананічных умоваў пасьля вайны й незалежнасьці Беларусі. Немцы зьмірыліся з гэтым і не цікавіліся справай. Калі адбываўся Царкоўны Сабор, то мітрапаліт Панцеляймон знаходзіўся ў нямецкай высылцы ў былым манастыры Ляды за 30 км ад Менску. Ад яго запатрабавалі паўнамоцтвы архіяпіскапу Філафею, як ягонаму намесьніку. Мітрапаліт гэтае паўнамоцтва выдаў пад пагрозай. Адсюль яго ў хуткім часе перавезьлі ў горад Вілейку і памясьцілі ў доме сьвятара. Перад Вялікаднем 1943 г. на нашае запатрабаваньне — трох япіскапаў: Філафея, Стэфана (Сеўбы) і мяне, — немцы вярнулі яго ў Менск, дзякуючы чаму мы склалі паседжаньне Сыноду пад старшынствам мітрапаліта. Немцы тады ўжо ішлі на саступкі, бо іхнія посьпехі на савецкім фронце цярпелі фіяска. Царкоўны сабор 1942 г. перастаў усіх цікавіць. Пра яго змаўчалі нават царкоўныя актывісты. Стваралася ўражаньне, што гэтага сабору і не было» (цыт. паводле: Архіепіскап Апанас (Антон Мартас). На ніве Хрыстовай: у пяцідзесятыя ўгодкі сьвятарства 1928 1978. Успаміны. Нью-Ёрк — Менск — Варшава, 2005. С. 9192).
намаганьнямі айца Мікалая Лапіцкага была пабудаваная царква сьв. Эўфрасіньні Полацкай, якую высьвяціў 25 сакавіка 1946 г. япіскап Апанас (Мартас), што падараваў скаўтам нацыянальны сьцяг з надпісам з аднаго боку «Крывія», з другога — «Беларусь». Сьцяг вышыла матушка Валянціна Лапіцкая40. Іншыя беларускія сьвятары, а іх толькі ў Нямеччыне ў 1944-1945 гг. было каля васьмідзесяці асобаў41, занялі пазыцыю чаканьня або шукалі кантактаў з Расейскай зарубежнай праваслаўнай царквой (РЗПЦ).
Царква сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Рэгенсбургу. Здымак 1946 г.
Кіраўніцтва БАПЦ амаль адразу па сваім пераезьдзе ў Нямеччыну распачало інтэнсіўныя перамовы з РЗПЦ аб пераходзе пад яе юрысдыкцыю («для молитвенного и духовного единения»), Пра гэта даведаўся беларускі грамадзкі актыў і, каб не дапусьціць страты паўсталай у часе вайны аўтакефаліі, арганізаваў царкоўны камітэт на чале з а. Мікалаем Лапіцкім — настаяцелем праваслаўнай царквы сьв. Эўфрасіньні Полацкай. 5 траўня 1946 г. ініцыятыўная група, куды ўваходзілі Натальля
40 Заўвагі Вітаўта Кіпеля да рукапісу гэтай кнігі ад 11 сьнежня 2007 г.
41 Беларускія праваслаўныя сьвятары ў Нямеччыне ў 1944-1945 гг.// Запісы БІНІМ (Нью-Ёрк — Менск). № 30. 2006. С. 246-249.
Арсеньнева, Аляксандар Асіпчык, Юрка Віцьбіч, Іван Касяк, Хведар Шыбут, склікала ў Рэгенсбургу I Зьезд беларускіх праваслаўных вернікаў. На ім прысутнічалі больш за шэсвцвдзесят дэлегатаў з трох акупацыйных зонаў Нямеччыны й Аўстрыі: амэрыканскай, брытанскай і францускай42. Старшынём звезду быў абраны Мікалай Шчорс, які шмат зрабіў для ўнезалежненьня беларускай царквы ў першай палове 1940-х. Менавіта дзякуючы Шчорсу ў 1941 г. мітрапаліт ПАПЦ Дзяніс пагадзіўся высьвяціць беларускіх япіскапаў для будучае БАПЦ.
На парадак дня звезду ў Рэгенсбургу бвілі ввінесенвія трві пвітанвні: арганізацвія рэлігійнага жвіцвця на чужвіне, стварэнвне Беларускага праваслаўнага аб’яднанвня, првіняцвце адозвві да беларусаў на чужвіне43. Удзелвнікі свлёзна прасілі япіскапаў БАПЦ не далучацца да РЗПЦ, а «застацца незалежнвімі з сваім народам. Твім болвш што Бел. Праваслаўная Царква ўжо стаіцв на глвібокім шляху да Аўтакефалвнай Беларускай Праваслаўнай Царквві»44. Дэлегатві ня ведалі, што ў лютвім 1946 г. епіскапат РЗПЦ ужо првіняў ярархаў БАПЦ у сваю юрвісдвікцвію, а на саборві япіскапаў Расейскай зарубежнай праваслаўнай царквві, што прайшоў 7 траўня 1946 г. у Мюнхэне
42 Сярод удзельнікаў звезду былі: Мікола Сільвановіч (Вярба), Мікола Шчаглоў-Куліковіч, Міхал Ігнатовіч, Леанід і Лідзія Стаднікавы, Масей Сяднёў, Уладзімер Тамашчык, тры браты Шчорсы: Мікалай, Ігар, Барыс — і іх бацька Васіль, Уладзімер Сядура, Парфіры Трысмакоў, Міхась Белямук, браты Міхась і Уладзімер Сенькі, Аляксандар Асіпчык, Юрка Віцьбіч, Раіса Жукоўская (будучая жонка старшыні Рады БНР Вінцэнта Жук-Грышкевіча), Хведар Ільляшэвіч, Аляксандар Калодка, Васіль Стома, Уладзімер Пеляса, Кастусь Сіткоўскі, Уладзімер Русак, Аўген Кабяка, Мікола Грэбень, Хведар Шыбут, Васіль Кендыш, Іван Касяк ды інш. (гл.: Лапіцкі М. У служэньні Богу й Беларусі / Укл., прадм., камэнт. Ю. Гарбінскага. Нью-Ёрк— Варшава, 2005. С. 589590) — тыя, хто праз два гады апынуўся ў розных палітычных групах беларускай эміграцыі: лягерах прыхільнікаў Рады БНР і БЦР.
43 Чацьвертым пытаньнем было прыняцьце ліста да прэзыдэнта ЗША Гары Трумэна, але гэтая акцыя была хутчэй данінай часу. Зьезд праходзіў у амэрыканскай акупацыйнай зоне, адпаведна, улада тут на­лежала ЗША. Калі б зьезд адбываўся ў брытанскай акупацыйнай зо­не, найхутчэй, аналягічны ліст быў бы накіраваны прэм’ер-міністру Брытаніі Клемэнту Этлі. Пра зьезд больш падрабязна гл.: Гарбінскі Ю. Прадмова // Лапіцкі М. У служэньні Богу й Беларусі... С. XXVII.
44 Тамсама.
Архіяпіскап Філафей. Ашафэнбург, 1948.
пад старшынствам кіраўніка РЗПЦ мітрапаліта Анастасія (Грыбаноўскага), гэтае далучэньне было аформленае юрыдычна. Да РЗПЦ у той дзень далучыліся й некаторыя ўкраінскія аўтаномныя япіскапы, праўда, бязь вернікаў. Сама ж Украінская аўтакефальная праваслаўная царква засталася незалежнай, а зь ёй сотні тысячаў вернікаў пацьвердзілі адданасьць аўтакефаліі45.
Учынак беларускага епіскапату выклікаў шок сярод дыяспары ды паставіў беларускіх вернікаў перад пытаньнем: што рабіць далей? У 1947 г. паспрабавалі аднавіць БАПЦ пад кіраўніцтвам міт-
рапаліта Пінскага Аляксандра (Іназемцава), які не прызнаў далучэньня да РЗПЦ. Мітрапаліт Польскай праваслаўнай царквы Дзяніс падараваў мітрапаліту Аляксандру грамату на апеку над Віленскай, Пінскай і Гарадзенскай япархіямі БАПЦ— заходнебеларускімі тэрыторыямі, што ў 1920-1930-х гг. уваходзілі ў склад Заходняй Беларусі і дзе існавалі парафіі Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы (ПАПЦ). Гэтым самым Польская праваслаўная царква дала дазвол на беларускую аўтакефалію. Аднак мітрапаліт Аляксандар адмовіўся ўзначаліць БАПЦ46, аягоная сьмерць 9 лютага 1948 г. у Мюнхэне пры загадкавых варунках (мітрапаліта скінулі зь лесьвіцы) канчаткова пахавала праект, які выглядаў юрыдычна законным і, галоўнае, прымальным для ўсіх плыняў эміграцыі.
Беларускія дзеячы, што спрычыніліся да аднаўленьня ў 1947-1948 гг. Рады БНР, палічылі адзіна правільным зьвярнуцца па дапамогу да Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царк-
45 Архіепіскап Апанас (Антон Мартас). На ніве Хрыстовай... С. 108.
46 Ліст а. Мікалая Лапіцкага да а. Віталя Сагайдакіўскага ад 24 травеня
1963 г. II Лапіцкі М. У служэньні Богу й Беларусі... С. 469.
вы, якой кіраваў мітрапаліт Палікарп (Сікорскі)47. Кіраўніцтва УАПЦ пагадзілася паспрыяць беларускай аўтакефаліі й нават «дэлегавала» для беларусаў, якія цяпер ня мелі сваіх япіскапаў, япіскапа Сяргея (Ахатэнку).
5 чэрвеня 1948 г., у дзень сьв. Эўфрасіньні Полацкай48, у горадзе Канстанц, на беразе Бодэнскага возера (БадэнВюртэмбэрг, Нямеччына) прайшоў саборык БАПЦ, які быў скліканы з ініцыятывы Беларускага часовага праваслаўнага рэлігійнага камітэту ў Нямеччыне (старшыня — протаярэй Сьцяпан Войтанка). У саборыку ўдзельнічалі япіскап Сяргей (Ахатэнка), мітрафорны протаярэй Анані Сагайдакіўскі, протаярэі Барыс Маслоўскі, Якаў Мяфодзіўскі, дыякан Уладзімер Піндзюра і некалькі сьвецкіх дзеячоў. Яны абвясьцілі пра аднаўленьне БАПЦ і яе часовае падпарадкаваньне япіскапу Сяргею (Ахатэнку)49. Тым самым БАПЦ, вонкава захоўваючы незалежнасьць, перайшла ў пэрсанальную вунію, празь япіскапа Сяргея, з УАПЦ. У юрысдыкцыю япіскапа Сяргея, які кіраваў праваслаўным царкоўным жыцьцём у францускай зо­не акупацыі Нямеччыны (паўднёва-заходняй частцы краіны), перайшлі беларускія сьвятары Аляксандар Кулакоўскі, Анатоль Кунцэвіч, дыякан Уладзімер Зялінскі, высьвячаны падчас сабо­рыку ў сьвятары Міхась Шчурко, Хведар Данілюк50. Саборык заявіў пра пераемнасьць традыцыі Беларускай праваслаўнай царквы, выводзячы яе ад Рыгора Цамблака (1414-1419) і незалежнай Наваградзкай мітраполіі ды пацьвярджаючы сабо-
47 У кастрычніку 1947 г. на зьезьдзе ў Ашафэнбургу адбыўся раскол, ад УАПЦ была адлучаная частка япіскапаў на чале з Грыгорыем (Агійчуком).
48 На эміграцыі парафіі, названия ў гонар сьв. Эўфрасіньні Полацкай, належалі да канстантынопальскай (г. зн. кананічнай, сусьветнай) юрысдыкцыі: у Мэльбурне, Лёндане, Таронта, Саўт-Рывэры.
49 Мінулай датай у пратакол саборыку былі ўнесеныя беларускія сьвя­тары Сьцяпан Войтанка й Аляксандар Казлоўскі. Гл.: Ліст япіскапа Сяргея да а. Сьцяпана Войтанкі ад 7 чэрвеня 1948 г. // Збор дакумантаў сьв. Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы (на выгнаньні). Authorized by Metropolitan Andrew. Compiled by the Consistory of BAOChurch. [Б. m.], 1983. C. 11.
50 Першыя чацьвёра выехалі ў Аўстралію, дзе спрычыніліся да разбудовы беларускага праваслаўнага жыцьця, Хведар Данілюк і Сьцяпан Войтанка — у ЗША, дзе стварылі парафіі БАПЦ у Нью-Брансўіку й Нью-Ёрку.
ры 1922 і 1942 гг. Удзельнікі саборыку вырашылі працягнуць дзейнасьць БАПЦ на эміграцыі пад часовым кіраўніцтвам япіскапа мелітопальскага УАПЦ Сяргея (Ахатэнкі)51 да моманту зьяўленьня двух япіскапаў-беларусаў52. У 1948 г. была створаная Кансысторыя БАПЦ у складзе гераманаха Васіля (былога грамадзкага дзеяча Ўладзімера Тамашчыка), які за кароткі час прайшоў шлях ад палітычнага дзеяча да сьвятара й япіскапа БАПЦ, аа. Хведара Данілюка, Аляксандра Кулакоўскага, Міхася Шчурка й сьвецкіх дзеячаў Аляксея Вініцкага, Міколы Дзямідава, Лявона Савёнка.
19 сьнежня 1949 г. у Розэнгайме ераманах Васіль быў высьвячаны ў япіскапы53, а цягам наступных некалькіх гадоў парафіі БАПЦ былі заснаваныя ў Новым Сьвеце: у 1950 г. — сьв. Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку, у 1951 г.— парафіі ў Кліўлэндзе й Нью-Брансўіку (абедзьве — Жыровіцкай Божай Маці)54, у 1954 г,— у Таронта (сьв. Кірылы Тураўскага). У 1951 г. парафія БАПЦ была зарэгістраваная ў Адэляйдзе (Паўднёвая Аўстралія). Такім чынам, праект БАПЦ, што вонкава выглядаў найперш на палітычны, можна было лічыць уда­лым.
Тым ня менш, у БАПЦ зьявілася шмат праціўнікаў у асяродзьдзі беларускіх эмігрантаў. Найперш гэта былі палітычныя апанэнты Рады БНР — прыхільнікі БЦР і Радаслава Астроўскага. Для дыскрэдытацыі БАПЦ яны заявілі, што аднаўленьне царквы на саборыку ў Канстанцы й высьвячэньне Васіля (Уладзімера Тамашчыка) у япіскапы адбылося неза­конна, з парушэньнямі ўстаноўленых кананічных і царкоўных нормаў. Зьвярталася ўвага на тое, што япіскап УАПЦ Вячаслаў (Лісіцкі), які браў удзел у высьвячэньні, празь некаторы час
51 Мітрапаліт УАПЦ Палікарп выдаў 5 лютага 1944 г. япіскапу Сяргею адпаведнае пасьведчаньне: «Даеться це посвідчення Епйскопові Сергію (Охотенко) в тому, що він е Епископом Украінскоі Автокефальноі Православно! Церкві і керуе Мелітопольскаю Епархіею, що стверджую свайм підпйсом і печаткою» (цыт. паводле: Збор дакумантаў сьв. Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы... С. 6).
52 Збор дакумантаў сьв. Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы... С. 7.
53 Канчаткова БАПЦ адасобілася ад Украінскай царквы ў 1968 г., калі былі высьвячаныя два япіскапы: Мікалай (Мацукевіч) і Андрэй (Крыт).
54 Кіпель В. Беларусы ў ЗША... С. 219-222.
быў перавысьвячаны: г. зн. на момант хіратоніі Тамашчыка япіскапам не зьяўляўся55.
Непрыманьне палітычных апанэнтаў выклікала сама асоба Уладзімера Тамашчыка, вядомага палітычнага й грамадзкага дзеяча, аднаго з ініцыятараў аднаўленьня Рады БНР (у 1930-х будучы япіскап БАПЦ, які ў той час жыў у Празе, быў сакратаром пры старшыні Рады Васілю Захарку). У 1945-1948 гг. Уладзімер Тамашчык быў адным з галоўных палітычных дзеячаў у Нямеччыне, правай рукой Міколы Абрымчыка, адным з арганізатараў Сусьветнага зьезду беларускай эміграцыі, што прайшоў у лістападзе 1948 г. у Парыжы. Ён уваходзіў у склад Рады БНР і пазьней, ужо маючы япіскапскае званьне. Дадаваліся сюды й кантакты дзеячаў Рады БНР з Ватыканам і папам Піем XII, найперш у адукацыйнай сфэры, што давала падставы вінаваціць дзеячаў Рады БНР у прапагандзе вуніі. Спрыяла росту гэтага недаверу й акгыўная дзейнасьць апостальскага візытатара й адміністратара вуніяцкай царквы ў Нямеччыне а. Міхаіла Ваякоўскага, які выдаў адозву да беларусаў з заклікам запісвацца ў вуніяцкія сьвятары, а таксама стварэньне беларускіх каталіцкіх місіяў у асноўных асяродках: у Францыі (а. Леў Гарошка), Вялікабрытаніі (а. Часлаў Сіповіч), Рыме (а. Пётра Татарыновіч), у Нямеччыне (а. Міхась Маскалік)56.
Асноўнай прычынай непрыманьня БАПЦ было тое, што яе аднаўленьне ініцыявалі прыхільнікі Рады БНР. У барацьбе за ўплыў на грамаду беларускіх уцекачоў БЦР і адданыя ёй арганізацыі мусілі прапанаваць уласны рэцэпт захаваньня незалежнай беларускай царквы. Пэўны час лідэры гэтага кола эміграцыі спрабавалі пераканаць япіскапаў пакінуць шэрагі РЗПЦ і вярнуцца да беларускіх вернікаў. На гэта наклалася сытуацыя з аднаўленьнем у 1948 г. БЦР і навязаньнем кантактаў з заходнім сьветам, калі важна было заручыцца падтрымкай маральных аўтарытэтаў для беларусаў— япіскапаў БАПЦ, якія цяпер складалі Беларускую мітраполію РЗПЦ57. Вонкавая аўтаномія Беларускай праваслаўнай царквы захавалася, паколькі РЗПЦ
55 Аднак паводле кананічнага права, калі хаця б адзін з трох япіскапаў, што высьвячаюць кандыдата на япіскапскую пасаду, быў высьвячаны кананічна (праўна), то само высьвячэньне новага ярарха лічыцца правамоцным.
56 Найдзюк Я. Касяк I. Беларусь учора і сяньня. Менск, 1993. С. 351.
57 Галяк Л. Успаміны. Кн. 2... С. 76.
была незалежная ад непрымальнай на Захадзе Маскоўскай патрыярхіі ды рэзка нэгатыўна ставілася да камунізму. Беларускія япіскапы РЗПЦ і падначаленыя ім сьвятары насамрэч апекаваліся беларусамі ў лягерах для перамешчаных асобаў, спрыялі ім у расьсяленьні ў розныя краіны, падпісвалі й афармлялі неабходныя дакумэнты. Заўважных зьменаў у рэлігійных практыках з далучэньнем да РЗПЦ таксама не назіралася. Таму шматхто ўспрыняў індыферэнтна праблему наконт таго, каму беларускія сьвятары мусяць падпарадкоўвацца на эміграцыі. Найлепшым чынам адлюстраваў сытуацыю прыклад архіяпіскапа Ананаса: з аднаго боку, яго, як і іншых япіскапаў, вінавацілі ў палітычнай здрадзе, зь іншага — падчас багаслужбаў прымалі прыхільна.
На сьвята Дабравесьця Прасьвятой Дзевы Марыі я служыў літургію ў царкоўнай супольнасьці ў Заўльгаў на поўдні Баварыі і ўсклаў мітру на настаяцеля гэтай супольнасьці протаярэя Ю. Альхоўскага, які належаў да Наваградзкай япархіі на радзіме. Потым я правёў Набажэнства ў горадзе Равэнсбургу, дзе служыў сьвятаром протаярэй М. Гарбацэвіч з катэдральнага сабору ў Наваградку. Адтуль мяне павезьлі ў вёску, дзе часова жыла трупа бежанцаў са Слоніму, якіх абслугоўваў протаярэй А. Самойлавіч. Гэтыя тры царкоўныя супольнасьці былі маёй паствай з наваг­радзкай япархіі з радзімы. У сьвята Пяцідзясятніцы я служыў літургію ў горадзе Марбургу, дзе знаходзілася група студэнтаў з Наваградчыны, якія вывучалі мэдыцыну. У час літургіі яны сваім хорам сьпявалі на працягу ўсяго набажэнства. Іх настаяцелем быў а. Барадаеў. Усюды мяне прымалі добра й з радасьцю. Я рады быў наведваць сваіх землякоў на чужыне й маліцца зь імі58.
Падтрымка япіскапаў грамадзкімі дзеячамі з кола БЦР трывала некалькі гадоў і зьнікла пры канцы 1940-х— пачатку 1950-х. У 1946 г. перайшоў у каталіцтва япіскап Бранскі Павал (Мяленьцеў). 30 сьнежня 1950 г. памёр кіраўнік беларускай мітраполііРЗПЦмітрапалітПанцеляймон, 3 верасьня 1951 г. — Венядзікт (Бабкоўскі). Зь іх сыходам намінальная аўтаномія Беларускай мітраполіі ў складзе РЗПЦ зьнікла. Пазасталыя япіскапы так і не паддаліся на ўгаворы вярнуцца ў БАПЦ, а таму цікавасьць да іх з боку прыхільнікаў БЦР паступова аслабла. Аднак на доўгія дзесяцігодзьдзі за прыхільнікамі БЦР
58 Архіепіскап Апанас (Антон Мартас). На ніве Хрыстовай... С. 108—109.
38 Беларуская эміграцыя на захад у першай палове XX cm. замацавалася мянушка «зарубежнікі», таксама як і мянушка «крывічы» ў дачыненьні да ўсяго крыла Рады БНР.
Разам з тым, уласны варыянт існаваньня «кананічнай» беларускай царквы рэлігійныя й сьвецкія дзеячы з кола БЦР знайшлі, празь беспасярэдняе падпарадкаваньне сваіх парафіяў юрысдыкцыі канстантынопальскага патрыярха. Менавіта з Канстантынопалю ў пачатку XV ст. Беларусь атрымала аўтакефалію. Гэтая патрыярхія, як і сам патрыярх, паводле рашэньняў VII Усяленскага Сабору (VI ст.) лічыцца Сусьветнай, г. зн. галоўнай сярод праваслаўных цэркваў. Сёньня Канстантынопальскі патрыярхат ёсьць найбуйнейшай праваслаўнай структурай у сьвеце: у 1950-х гг. ён аб’ядноўваў 12 мітрапаліцтваў, 60 япархіяў: 39 у Грэцыі, 10 — навыспах вакол Грэцыі, а таксама па адной у Англіі, Аўстраліі, Паўночнай Амэрыцы59. Менавіта на карысьць гэтай, не залежнай ні ад кога іншага юрысдыкцыі й аддалі перавагу беларускія сьвятары з кола БЦР. Ініцыятар «грэцкай юрысдыкцыі» а. Мікалай Лапіцкі казаў: «3 Канстантынопалю нашы продкі прынялі праваслаўную веру, а таму Бізантыя зьяўляецца маткай нашай Беларускай Праваслаўнай Царквы, а не Масква»60. Аднак пераход пад апеку Канстантынопалю адбываўся ўжо па-за паваеннай Нямеччынай і Аўстрыяй, і найперш у ЗША.
Усе згаданыя палітычныя, рэлігійныя й моўныя супярэчнасьці справакавалі глыбокі раскол сярод беларускіх уцекачоў, адштурхнулі ад грамадзкай дзейнасьці вялікую колькасьць эмігрантаў, што не жадалі браць удзелу ў спрэчках і часта не разумел! іх прычынаў.
Сапраўды, прыхільнікі й Радаслава Астроўскага, і Міколы Абрамчыка былі патрыётамі-незалежнікамі, вызнавалі ідэалы 25 Сакавіка й лічылі галоўнай мэтай змаганьня стварэньне незалежнай беларускай дзяржавы з усімі яе дэмакратычнымі атрыбутамі, нэгатыўна ставіліся да бальшавізму й не прызнавалі БССР. А карані расколу палягалі ў рэчышчы міжасабовых
59 Юрысдыкцыя канстантынопальскага (г. зн. сусьветнага) патрыярха была досыць сымбалічная. У Турцыі, дзе жыў патрыярх, ён знаходзіўся ў няпэўным стане й быў фактычна пустэльнікам у Стамбуле, таму рэальнае ўлады ня меў.
60 Лапіцкі М. Канстантынопальскі патрыярхат // Лапіцкі М. У служэньні Богу й Беларусі... С. 275.
дачыньненьняў і пэрсанальных амбіцыяў лідэраў, а не ў ідэалягічных супярэчнасьцях іх праграмаў.
Праўда, у падзеле беларускай эміграцыі сталі абвінавачваць савецкія спэцслужбы, якія, нібыта, імкнуліся не дапусьціць адзінства беларускай эміграцыі. Зазначалі, што непасрэдна да расколу спрычыніўся славуты савецкі разьведчык Кім Філбі. Ён быў шэфам сакрэтнага аддзелу брытанскай выведкі (аддзел9) і сапраўды ў 1945-1946 гг. навязаў кантакты з Радаславам Астроўскім61. Аднак імкненьне сьпісаць раскол выключил на дзейнасьць савецкай выведкі наўрад ці можа мець абгрунтаваньне. Асноўнымі прычынамі расколу былі ўласныя амбіцыі беларускіх палітычных дзеячаў, іх жаданьне аднаасобна кіраваць на эміграцыі ды рэпрэзэнтаваць Беларусь на міжнароднай арэне, а таксама няўменьне ісьці на кампраміс з апанэнтамі.
61 Мерляк К. Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі. Праніклівасьць і практычны падыход. Нью-Ёрк, 1992. С. 118-119.
II. ПРЫЕЗД БЕЛАРУСКІХУЦЕКАЧОЎУ ЗША
Запрашэньне і ўладкаваньне Ды-Пі
Выезд зь лягераў Ды-Пі пачаўся ў ліпені 1947 г. і працягваўся да пачатку 1950-х. Усяго Міжнародная арганізацыя справаў уцекачоў (/ÄO) дапамагла ў выезьдзе на сталае месца жыхарства ў розныя краіны сьвету 1 млн. 39 тыс. чалавек62.
Для выезду неабходна было атрымаць запрашэньне зь якой-небудзь краіны. У кожнай быў свой інтэрас і патрабаваньні да імігрантаў. Прыкладам, іміграцыйная палітыка Вялікабрытаніі была скіраваная на працоўную іміграцыю. У выніку, брытанскія выспы прынялі болып за 80 тыс. Ды-Пі, пераважна працоўнага ўзросту. Меркавалася, што частка зь іх, адпрацаваўшы патрэбны тэрмін на вугальных шахтах, тэкстыльных фабрыках ці ў сельскай гаспадарцы, пакіне краіну. Па сканчэньні тэрміну кантрактнай працы блізу чвэрці бы­лых Ды-Пі выехалі на сталае месца жыхарства з Брытаніі ў іншыя краіны63. Аўстралія напачатку таксама аддавала перавагу маладым нежанатым мужчынам, якія б асвойвалі новыя землі, будавалі гідраэлектрастанцыі і г. д. Але ўжо ад 1949 г. Аўстралія пачала прымаць Ды-Пі цэлымі сем’ямі й сустрэла каля 182 тыс. імігрантаў64.
Акрамя таго, з паваеннай Нямеччыны, Аўстрыі, Італіі запрашалі Ды-Пі Канада (125 тыс. чалавек), Францыя (38 тыс. чалавек), Аргентына (33 тыс. чалавек), Бразылія (29 тыс. чала­век), Бэльгія (22 тыс. чалавек) і іншыя краіны. 132 тыс. чалавек
62 International Migration 1945-1957... Р. 50.
63 Гардзіенка Н. Беларускія перамешчаныя асобы (DP) у Вялікай Брытаніі // Беларускі гістарычны агляд (Мінск). Т. 13. Сш. 2 (25). 2006. С. 254.
64 International Migration 1945-1957... Р. 283.
зьехалі ў Ізраіль65. Аднак найбольшую колькасьць паваенных уцекачоў прынялі ЗША.
Злучаныя Штаты Амэрыкі адны зь першых прапанавалі прытулак уцекачам II Сусьветнай вайны. Яшчэ ў чэрвені 1944 г. прэзыдэнт Франклін Дэлано Рузвэльт абвясьціў пра стварэньне ў Асўэга ў штаце Нью-Ёрк адмысловага часовага лягеру для тысячы ўцекачоў. Сюды прыбылі 982 чалавекі з Італіі, якія па сканчэньні вайны мусілі вярнуцца на радзіму. Аднак пераважная балыпыня насельнікаў гэтага лягеру адмовілася выяжджаць у Эўропу і ў 1945 г., паводле пастановы прэзыдэнта Гары Трумэна, атрымала статус імігрантаў66. Тая ж дырэктыва ад 22 сьнежня 1945 г. вызначала й новы па­радак выдаваньня візаў для імігрантаў з паваеннай Эўропы, спрыяльны для прыбыцьця ў ЗША адносна вялікай трупы ўцекачоў. Перавага мусіла быць аддадзеная дзецям-сіротам. Кандыдаты на прыезд у ЗША павінны былі атрымаць так званы «карпаратыўны афідавіт»— запрашэньне ад якойнебудзь грамадзкай арганізацыі, што возьме на сябе апеку над новапрыбылымі ў ЗША67.
Арганізацыяй перасяленьняў і апекай займаліся некалькі дабрачынных інстытуцыяў. Найбольш спрычыніліся пратэстанцкая сусьветная арганізацыя World Church Service, каталіцкая дабрачынная Caritas Catholica, з грамадзкіх арганізацыяў вялікую ролю ў запрашэньні ўцекачоў з СССР адыграў Талстоўскі фонд (Tolstoy Foundation), заснаваны дачкой пісьменьніка Ганнай Талстой68.
У выніку рэалізацыі пастановы Трумэна да канца чэрвеня 1948 г. у ЗША прыбылі больш за 41 тыс. Ды-Пі. Сярод іх было каля 16 тыс. нарадзінцаўНямеччыны, каля 12 тыс.—Польшчы, каля 3,5 тыс. — Чэхаславаччыны, каля 2 тыс. — СССР, а
65 International Migration 1945-1957... Р. 51.
66 Vemant J. The Refugee in the Post-War Period. New Haven: Yale University Press, 1953. P. 480.
67 Тамсама. P. 481-482.
68 Ульянкина T. Роль Толстовского фонда в спасении русских ученыхэмигрантов от репатриации в послевоенной Европе (1944-1952). http:// www.russcience.euro.ru/papers/ul02i.htm; Судьба Ди-Пи. [Передача Российской службы Радио «Свобода» от 24.09.2005]. http://www. svoboda.org/programs/otbl/2005/otbl.092405.asp.
таксама асобы зь іншых краінаў69. Былі сярод іх і беларусы, якія, праўда, пераважна ня ўлічваліся як асобная нацыянальная група. Так, сярод тых, хто апынуўся ў ЗША дзякуючы закону, падпісанаму Гары Трумэнам, былі Франук Шаўроўскі, Майк Філіповіч, Іван Ермачэнка, Барыс Кіт, Міхаіл Ігнатовіч і іншыя беларускія дзеячы.
Відавочна, што запыт на выезд у ЗША сярод Ды-Пі ў Эўропе быў значна большы, чым прадугледжвала пастанова Трумэна 1945 г., і 41 тыс. прыбылых у краіну істотна ня зьменшылі канцэнтрацыі ўцекачоў на тэрыторыі паваеннай Нямеччыны, Аўстрыі й Італіі. Таму ў 1948 г. амэрыканскі прэзыдэнт ініцыяваў разгляд і прыняцьце кангрэсам адмысловага Закону аб перамешчаных асобах (The Displaced Persons Act 1948), які прадугледжваў запрашэньне ў ЗША каля 400 тыс. Ды-Пі да канца 1951 г. У выніку ад 1 ліпеня 1948 г. да 31 сьнежня 1951 г. у краіну пераехалі 339 тыс. асобаў розных нацыянальнасьцяў, што складае амаль траціну (31,6%) ад усёй колькасьці зарэгістраваных Ды-Пі70. Балыпыню тых, хто эмігравалі ў ЗІІІА паводле новага закону, складалі нарадзінцы Польшчы (амаль 155 тыс. асобаў)71. Пераехалі за акіян 74 тыс. украінцаў, 37,5 тыс. жыхароў Латвіі72,36 тыс. жыхароў СССР, каля 25 тыс. літоўцаў, 20 тыс. жыхароў Югаславіі, каля 13,5 тыс. вугорцаў і прадстаўнікі іншых нацыянальных групаў73. Наибольшая колькасьць беларусаў пераехала ў ЗША таксама дзякуючы закону 1948 г.
Дакладны лік беларусаў, што перабраліся з Эўропы ў ЗША, вызначыць немагчыма, паколькі ў афіцыйнай статыстыцы асобна яны пераважна не пазначаліся й найчасьцей прыбывалі паводле польскай квоты (як былыя польскія грамадзяне). Улічваючы колькасьць беларускіх Ды-Пі, жаўнераў Арміі Андэрса, а таксама афіцыйную статыстыку, можна
69 Vemant J. The Refugee in the Post-War Period... P. 497.
70 Тамсама.
71 За дзесяць гадоў, ад 1945-га да 1954 г., у ЗША прыбылі каля 178 тыс. асобаў, што назвалі сябе нарадзінцамі Польшчы. Гл.: Stany Zjednoczone, Displaced Persons // Encyklopedia Polskiej Emigracji i Polonii. T. 4. Warszawa, 2005
72 Усяго 3 1948-га na 1961 г. у ЗША прыехалі 40 тыс. латышоў. Гл.: Апине И. Латышская диаспора в России и Америке — психологичес­кие особенности И Диаспоры. 2002. № 3. С. 131-152.
73 Vemant J. The Refugee in the Post-War Period... P. 497.
меркаваць, што ў ЗША па вайне перабраліся каля 20 тыс. беларусаў74.
Злучаныя Штаты Амэрыкі прымалі адразу цэлымі сем’ямі. Акрамя згаданага вышэй афідэвіту (запрашэньня) неабходныя былі ашуранс (паручыцельства, якое ўключала ў сябе страхаваньне запрошанай асобы, а таксама забраніраванае месца працы), а часам унясеньне залогу за пераезд у памеры 150 даляраў на асобу. Паколькі ў балыпыні нашых суайчыньнікаў такіх грошай не было, іх уносіла адна з вышэй названых арганізацыяў. У некаторых выпадках цягам году ці некалькіх гадоў гэтыя грошы трэба было вярнуць або адпрацаваць у любым вызначаным для імігранта месцы.
Перад выездам зь Нямеччыны кожны Ды-Пі мусіў прайсьці г. зв. скрынінг (ад анг. «фільтрацыя», «прасейваньне») — адмысловую праверку ў СІС15. Тут высьвятлялі, ці не зьяўляецца патэнцыйны перасяленец ваенным злачынцам або ворагам амэрыканскага ладу жыцьця — напрыклад, камуністам. Ад вынікаў скрынінгу залежала атрыманьне права на прыезд у ЗША. Зважаючы на наяўнасьць пэўнай канкурэнцыі за магчымасьць атрыманьня амэрыканскай візы сярод Ды-Пі, а таксама ўлічваючы згаданую вышэй барацьбу палітычных груповак у асяродзьдзі беларускіх уцекачоў, правяральнікі з выведкі не заўсёды рабілі праўдзівыя высновы. На гэта працавалі тайныя й адкрытыя ўзаемныя абвінавачаньні кандыдатаў на выезд (практыка такіх даносаў у асяродзьдзі грамадзкіх дзеячаў актыўна выкарыстоўвалася яшчэ ў час нямецкай акупацыі76). Напрыклад, кіраўнік СБМ на Слуцкую акругу журналіст Палікарп Манькоў у пачатку 1950-х праз такія даносы не прайшоў скрынінг і не атрымаў амэрыканскай візы, а здолеў выехаць у ЗША толькі ў 1958 г.77. Пра падобныя справы згадваў і Яўхім Кіпель:
74 Нягледзячы на тое, што розныя дзеячы і арганізацыі вызначалі колькасьць паваеннай хвалі беларусаў у ЗША ў 50 тыс. асобаў і тэты ж лік приняты Вітаўтам Кіпелем для кнігі «Беларусь! ў ЗША», сам аўтар апошняй болып схіляецца да ліку блізу 20 тыс. (Ліст Вітаўта Кіпеля да Алега Гардзіенкі ад 4 верасьня 2007 г.)
75 СІС — Counter Intelliegence Corps.
76 Падрабязьней гл.: Гардзіенка А. Граблі міталягізацыі // ARCHE. 2007. № 3. С. 67-73.
77 Ліставаньне Аляксандра Русака і Дзьмітрыя Касмовіча. 3 архіву Аляксандра Русака, што захоўваецца пры царкве сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры (штат Нью-Джэрзі, ЗША).
Ну, брат, нарэшце і мяне паклікалі да SIS. Першае ўражаньне супрацоўнікі SIS зрабілі на мяне такое, што яны нібыта хацелі мяне рэпатрыяваць. Прызнацца табе, я трошачкі струсіў, і, як хлапчук, пачаў запірацца: што ні я і г. д. Яны ўзялі кінулі мяне і паехалі. Тут я супакоіўся і сам паехаў да іх у Людвігсбург. Там я паказаў паперы свае і расказаў ім, хто я. Праз два дні яны йзноў прыехалі, апыталі мяне, а потым сказалі, каб я напісаў сваю біяграфію. У заключэньне яны сказалі, што пытаньне аб маёй эміграцыі вырашыцца ня так скора — празь месяц або два. У часе гутарак я зразумеў, што на мя­не пададзены велізарнейшы данос, што я, адным словам, камуніст і ў лягерах, калі і быў, дык памагаў камуністам.
Пра ўсё гэта я даў грунтоўны адказ пра маю ролю ў Б[еларускай] Ц[энтральнай] Радзе да капітуляцыі і ў барацьбе з «крывічамі» пасьля капітуляцыі. Цікавіліся Астроўскім і Сабалеўскім, іншымі не цікавіліся. Дакумэнты мае аб лягерах трымалі тыдні два, а по­тым вярнулі, таксама цікавіліся дыплёмам, паказаў я ім усе газэты, якія я выдаваў. Ну вось і ўсё.
Ад твае нявесткі я атрымаў ліст. Пісала яна аб сваіх справах, больш за ўсё аб сваіх сяброўках.
Ну, брат, «крывічы» і даліся нам у знакі. Яны кажуць, што мяне ні за што ня пусьцяць у Амэрыку. Ігнатовічу адмовілі ў эміграцыі ў ЗША, прычыны невядомыя. Таксама па даносу [затрымалі] Жарскага сьвяшчэньніка і да гэтага часу яшчэ ня высьветлілі. Яму па даносу «крывічэй» прад’явілі абвінавачваньне, што ён агент маскоўскага патрыярха. Вось, брат, на якія гадасьці здольныя «крывічы»78.
Натуральна, што й апанэнты, г. зн. прадстаўнікі крыла БЦР, ня грэбавалі такімі ж даносамі.
Пры пасьпяховым праходжаньні скрынінгу патэнцыйны перасяленец з пакетам неабходных дакумэнтаў адпраўляўся на поўнач Нямеччыны, бліжэй да партоў на Паўночным моры (Брэмэрхафэн, Гамбург, Вільгельмсхафэн) у часовыя транзытныя лягеры. У такіх лягерах эмігранты знаходзіліся ад некалькіх дзён да некалькіх тыдняў. У ЗША пасяленцы траплялі на амэрыканскіх ваенных караблях «Генэрал Старгіс», «Генэрал Мюір», «Генэрал Блэйк» ды інш. За адзін рэйс (а іх было за 400) перавозілі ад 700 да 900 чалавек. У часе пераезду ў ЗША на караблях працавалі беларускія лекары, выдаваліся беларускамоўныя бюлетэні79.
78 Ліст Яўхіма Кіпеля да доктара Мікалая Сьцяпанава, напісаны ў 1950 г. (бяз даты). 3 архіву Івана Касяка.
79 Кіпель В. Беларусь! ў ЗША... С. 164.
Атрыманьне запрашэньня й сама вандроўка за акіян у невядомае рабілі вялікае ўражаньне на эмігрантаў. Беларускі грамадзкі дзеяч Леанід Галяк згадваў:
Празь некалькі дзён павезьлі нас у Брэмэрхафэн. Цягнік пад’ехаў амаль да самага карабля, там пастаяўшы з гадзіну ў чарзе, трапілі на борт гэтага ваеннага транспарту. Мужчыны й жанчыны асобна. Паказалі, дзе знаходзіцца прызначанае памеіпканьне, а ложкі выбіралі самі. Ложкі ў два паверхі. Памешканьне вялікае, ад барту да барту— ніжэй паверхні вады. Пры кажным ложку ратаўнічая камізэлька, набітая капокам. Ручны багаж у гэтым са­мым памяшканьні. (...) Са знаёмых на караблі былі: Сянькевічы, Палягошка, П. Кулеш, А. Плескачэўскі й Сапанкевіч. Усіх працаздольных прыдзялілі да розных рабочых брыгадаў. Я зрабіўся на час падарожжа маляром, маляваў карабель звонку80.
Іншая беларуска Ліза Літаровіч (дзявочае прозьвішча Кайко) пісала:
Мае бацькі плянавалі паехаць у Аўстралію, куды выехаў мой брат Уладзімер, але ён ня мог нас узяць, бо мусіў адрабляць кантракт 2 гады. У між часе Church World Service брала ў Амэрыку, i так мы прайшлі камісію і 2 лютага 1950 г. селі на ваенны параплаў General Sturgis, плылі 3 тыдні, бо пагода была вельмі бурлівая... На параплаве было 900 асобаў розных нацыяў. Палякі, украінцы, найбольш гэбраяў. I беларусаў можа 50 чалавек. Усіх прозьвішчаў ня ведаю... Грычыкі — 3 чалавекі — паехалі ў Каліфорнію, матушка Еўдакія Стукаліч [маці Юркі Віцьбіча. — А. Г.] ехала з намі, і мы ёй апекаваліся. Стукалічы былі ў адным з намі бараку ў Міхэльсдорфе81.
Лёнгіна Брылеўская, якая напісала ўспаміны спэцыяльна для гэтай кнігі, так апісвала свой пераезд у ЗША:
Знаёмых беларусаў на параплаве [General Muir. — А. Г.] не было відаць. Гэта быў першы транспарт з Ангельскай зоны, дзе акрамя Ватэнштэту беларускіх лягероў не было. Ехалі ўсе па афідавіту ад крэўных у ЗША. Ніхто на сабе не насіў цэтліка, хто ён і куды. Тым больш што кожны беларус ехаў або на польскую, або на расейскую квоту. Залежала, дзе ты радзіўся. Мы ехалі на польскую
80 Галяк Л. Успаміны. Кн. 2... С. 101-102.
81 Ліст Лізы Літаровіч да Алега Гардзіенкі ад 3 траўня 2007 г. Захоўваецца ў прыватным архіве аўтара кнігі.
квоту, Барыс Кіт — на расейскую [Барыс Кіт нарадзіўся ў СанктПецярбургу. — А. Г.], а беларускай як такой не было. Кожны ехаў затаіўшы дыханьне, а ну ж нехта з «прыяцеляў» па зайздрасьці (ці іных междуўсобіцаў) зробіць уладам данос і... цябе, ужо ў дарозе на моры, высадзяць і адвязуць на месца, адкуль выехаў (было й такое)...82
У ЗША беларусы прыбывалі ў парты Бостану, Нью-Ёрку, Балтымару. Тут іх сустракалі прадстаўнікі дабрачынных арганізацыяў, сваякі або калегі па лягерах, што прыехалі ў Амэрыку раней. Згаданая Лёнгіна Брылеўская так апісвала той узьнёслы настрой чаканьня новага лепшага жыцьця, зь якім разам з мужам ступіла на амэрыканскі бераг:
У гэтым [2006] годзе мінула 57 гадоў, як амэрыканскі параплаў «Джэнэрал Мюір» пасьля дзевяцідзённага калыханьня на Атлянтычным акіяне падплыў да прыстані ў Бостане (ЗША). Капітан у мікрафон жадаў нам усім посьпехаў і шчасьлівага жыцьця ў новай краіне. На беразе Амэрыканскі Чырвоны Крыж вітаў нас кубкам кавы і абаранкам (донут). Мяне з мужам Уладзімерам разам з другімі пасажырамі ў гэтым кірунку пасадзілі ў поезд з напрамкам да Нью-Ёрку, дзе ўжо вечарам на станцыі Цэнтрал-Стэйшан чакалі нас нашыя спонсары-сваякі: цётка Анця, сястра маёй маці, з мужам Джовам Сасонка і Зося Казак — дачка маёй другой цёткі, Марылі Асташонак (Зося Казак — матка будучага амэрыканскага амбасадара [Майкла Козака. — А. Г.] у Беларусі за часоў прэзыдэнтуры Біла Клінтана).
У сьціплай кватэры ў паўдзённым Мангэтане, дзе жыла цётка Марыля з мужам Юзікам Асташонкам, мы сядзелі, гаварылі, глядзелі адзін на аднаго, пазнаваліся. Цётку Анцю я памятала з часоў, як яна прыяжджала на Бацькаўшчыну ў 1928 г. Цётку Марылю бачыла ўпершыню. Яна выехала ў Амэрыку ў 1912 г. Першая сусьветная вайна перакрэсьліла ix усе пляны на будучыню. Яны тут ужо 37 гадоў, але не расплыліся ў «амэрыканскім катле». Мы ўсе гаварылі на адной мове, як дома83.
Геаграфія расьсяленьня новых беларускіх імігрантаў у ЗША вельмі шырокая: ад Новай Англіі на беразе Атлянтычнага акіяну (Нью-Гэмпшыр, Мэйн, Масачусэтс,
82 Ліст Лёнгіны Брылеўскай да Алега Гардзіенкі ад 24 траўня 2007 г. Захоўваецца ў прыватным архіве аўтара кнігі.
83 Успаміны Лёнгіны Брылеўскай. Захоўваюцца ў прыватным архіве аўтара кнігі.
Канэктыкут, Род-Айлэнд) да ўзьбярэжжа Ціхага акіяну: Каліфорніі, Арэгону, Вашингтону. Шмат хто, найперш выпісаныя Church World Service, адправіліся адпрацоўваць кантракты ў заходнія й паўднёва-заходнія землі: Аризону, Арканзас, Аклахому, дзе жылі спонсары, што дасылалі запрашэньні. Сям’я Рагалевічаў апынулася ў Пэнсыльваніі, Кіркевічы — у Каліфорніі, Палюховічы — у Паўночнай Караліне, Бахары — у Місысыпі, Шыбуты — у Каларада, Вайцяхоўскія — у Арканзасе.
Нашыя суайчыньнікі ня мелі асаблівага выбару, пасьля сталінскіх рэпрэсіяў, нямецкай акупацыі, паўгалоднага існаваньня ў Ды-Пі-лягерах з пагрозай выдачи савецкім рэпатрыяцыйным місіям яны першым часам радаваліся любой працы. 3 приездам у ЗША многім давялося забыцца на ранейшую — часам інтэлектуальную — працу або адукацыю. Рабочыя, сяляне, былыя вайскоўцы, інтэлігенты апынуліся ў аднолькавых умовах, і бальшыня начинала ад некваліфікаваных і малааплатных работнікаў.
Кадравы ваенны, шэф Беларускай краёвай абароны, а на эміграцыі адзін з кіраўнікоў Рады БНР, старшыня Беларускаамэрыканскага задзіночаньня Франц Кушаль зарабляў на жыцьцё ў ЗША, працуючы ліфтарам. Падчас пераезду ў ЗША Кушалю было 55 гадоў (нарадзіўся ў 1895 г.), занадта вялікі ўзрост для перавучваньня. Акрамя таго, ён ня ведаў і не хацеў вучыць ангельскай мовы84. Ягоная жонка беларуская паэтка Натальля Арсеньнева на адным зь нью-ёрскіх прадпрыемстваў раскладвала гуркі ў слоікі85. Выпускнік Віленскага ўнівэрсытэту, магістар права, перакладчык Леанід Галяк (нарадзіўся ў 1910 г.) сярод іншага намазваў салодкую патаку на вафлі на фабрыцы ў Нью-Ёрку86. Сьвятар Мікалай Лапіцкі працаваў у аддзеле пакаваньня на фабрыцы, што вырабляла лямпы для тэлевізараў87. Навуковец, супрацоўнік Інбелкульту Яўхім Кіпель па прыезьдзе ў ЗША працаваў на кандытарскай фабры­цы, ягоная жонка Мария Кіпель, настаўніца з адукацыі, палола
84 Кушаль Уладзімер: Немцам было напляваць, чым займаюцца іх будучыя рабы // Адзінец А. Паваенная эміграцыя... С. 284.
85 Натальля Арсеньнева пра сябе // Запісы БІНІМ. № 30. 2006. С. 272273.
86 Галяк Л. Успаміны. Кн. 2... С. 120-121.
87 Лапіцкі М. У служэньні Богу й Беларусі... С. 533.
кветкі ў парніках88. Віцэ-прэзыдэнт БЦР, пасол польскага сой­му Юры Сабалеўскі рабіў сталяром у нью-ёрскім шпіталі89.
Для тых, хто паходзіў зь сялянскага (вясковага) асяродзьдзя, пераезд у ЗША быў пераходам на новы ровень жыцьця. Як, напрыклад, для сям’і Лізы Літаровіч.
Па прыезьдзе ў Нью-Ёрк нас паразьбіралі розныя арганізацыі. Наша сям’я (а. Эмільян Кайко, матушка Вера, мой брат Сяргей, я, мая сястра Ніна, цяпер Сільвановіч) і яшчэ некалькі беларускіх сямей аўтобусамі прывезьлі ў Windsor, Maryland. Па прыезьдзе: уражаньні і новы лад жыцьця «як у раі».
Тут намі апекаваліся два тыдні. Нашу сям’ю (потым) за­брала Church of Brethren у Elizabethtown, Pennsylvania. Тут намі заапекаваліся на 100%. Усіх адзелі, 6 месяцаў кармілі, дабудавалі 2 пакоі да малога дому, пасадзілі агарод. Далі працы бацькам, Сяргей меў прафэсію сьлесара, так і ўладзіўся (з дапамогай) у горад Lancaster, Pennsylvania. Я пайшла ў 3-ю клясу гімназіі. Я не размаўляла па-ангельску, і мне далі дзяўчыну Марту. Яна мяне спатыкала з аўтобуса (School Bus), мы ішлі да яе дому, там яна займалася са мной мовай — вусна, гледзячы на абразкі дзіцячых кніжак. У 8:30 ішлі ў школу — я толькі слухала, ніякіх лекцый яны мне не задавал!. У верасьні 1950 г. я пачала тую самую клясу з тымі самымі вучнямі. Гэтым разам я нармальна адрабляла заданьні. У Пэнсыльванй мы пражылі паўтара году90.
Калі ў сям’і Кайко ўражаньні ад Пэнсыльванй былі пазытыўныя, то беларусам Вайцяхоўскім у паўднёвым Арканзасе не спадабалася.
Беларусаў там [у Арканзасе. — А. Г.] сабралася чалавек 70, быў з намі і бацюшка Аляксандар Лічко. Найцяжэйшай працы цяжка прыдумаць: з шостай раніцы да шостай вечара поўзаеш на каленях і зьбіраеш вату. Жылі ў драўляных халупах, якія час ад ча­су затаплівала Місысыпі. Сьпякота, машката ў хату прэцца — расчараваньне страшэннае. Зараблялі каля даляра ў дзень. Сабраныя 100 фунтаў ваты каштавалі 2,5 даляра91.
88 Кіпель Я. Эпізоды. Нью-Ёрк, 1998. С. 250.
89 Паводле архіву Юр’я Сабалеўскага, што захоўваецца ў царкве сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры (Нью-Джэрзі, ЗША).
90 Ліст Лізы Літаровіч да Алега Гардзіенкі ад 3 сакавіка 2007 г. Захоўваецца ў прыватным архіве аўтара кнігі.
91 Кастусь Вайцяхоўскі: Сакрэтны агент... С. 197-198.
Празь некаторы час сем’і Вайцяхоўскіх і Кайко пераехалі ў штат Нью-Джэрзі, дзе пражывала вялікая колькасьць беларусаў.
Беларуси Саўт-Рывэр
Многія паваенныя эмігранты, прыяжджаючы ў ЗША, абіралі месцам пражываньня горад Нью-Ёрк або сяліліся ў штаце
Нью-Джэрзі, які з трох бакоў (захаду, поўначы, поўдня) абступае НьюЁрк92. Нью-Джэрзі, нягледзячы на сваю мянушку {nickname) «штат садоў» {Garden state), ёсьць прамысловым штатам, тут сканцэнтраваныя фармацэўтычная, хімічная, электронная, аўтамабільная, харчовая вытворчасьці, ёсьць значныя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы. Працы — хоць і некваліфікаванай — тут мусіла хапіць усім.
Разам з тым, у НьюДжэрзі няма буйных прамысловыхцэнтраў.Толькі чатыры гарады сёньня маюць насельніцтва больш за 100 тыс. чалавек93. Бальшыня мястэ-
Карта сярэдняй часткі штату Нью-Джэрзі.
чак мае насельніцтва па 10-20 тыс.
92 Штат Нью-Ёрк толькі невялікім перашыйкам на поўдні далучаны да гораду Нью-Ёрк.
93 У Ньюарку жыве 274 тыс. чалавек, Джэрзі-Сіці — 240 тыс., Патэрсане—150 тыс., Элізабэце — 121 тыс. Паводле зьвестак на 2006 г.
Прыбылыя ў Нью-Джэрзі беларусы сяліліся ў розных кут­ках штату. У паўночнай частцы яны жылі ў акругах Юніён, Бэрген, Гудзон, Эсэкс: у гарадах Гарфілд, Уолінгтан, Рутэрфорд, Кліфтан. Гэтыя мястэчкі разьмешчаныя за дзясятак кілямэтраў на паўночны захад ад Нью-Ёрку. Вялікае паселішча беларусаў зьявілася ў Пасэйку. Тут пасьля вайны жылі каля 50 тыс. чалавек94, і амаль дзясятую частку іх складалі бела­русы (пераважна старой эміграцыі). 3 паваенных імігрантаў у Пасэйку пасяліліся Яўхім і Марыя Кіпелі, Сымон Жамойда, Бэрнард Букатка, а. Мікалай Лапіцкі, у блізкіх Ірвінгтане й Гарфілдзе—Анатоль Плескачэўскі, Эмануіл Ясюк, Аляксандар Русак.
Іншы беларускі асяродак склаўся ў цэнтральнай частцы штату: у гарадах Саўт-Рывэр, Нью-Брансўік, Іст-Брансўік. Самая моцная грамада беларусаў склалася ў Саўт-Рывэры (акруга Мідлсэкс).
Паселішча ў Саўт-Рывэры (South River — ад анг. «паўднёвая рака») было заснаванае яшчэ ў каляніяльны час, у 1720 г. Але гэтую назву і само найменьне гораду Саўт-Рывэр атрымаў толькі пры канцы XIX ст.95. Тады пачаўся імклівы рост мястэчка, чаму спрыялі і эмігранты. У 1890 г. у Саўт-Рывэры жылі 1 796 чалавек, у 1900-м — 2 792 чалавекі, у 1905-м — 3 585, у 1910-м — 4 772, у 1915-м — 6 691.1 Сусьветная вайна спыніла прыток эмігрантаў. У 1920 г. у горадзе жылі 6 596 чалавек, але ўжо да 1930 г. насельніцтва павялічылася больш чым у 1,5 разу— да 10 759 чалавек. У 1930-х гг. колькасьць насельніцтва крыху зьменшылася, але ад канца 1940-х— часу прыбыцьця паваенных эмігрантаў— стала павольна расьці. У 1950 г. — 11 308, у 1960-м — 13 397, у 1970-м — 15 428, у 1980-м — 14 361, у 1990-м — 13 692, у 2000-м — 15 32296.
94 Цяпер насельніцтва Пасэйку складае 67 тыс. чалавек.
95 Сэмюэл Ўілет (Willet), унук першага мэра Нью-Ёрку Томаса Ўілета, выбраўся ў разьведку ваколіцаў рэчак Гудзон і Рарытан-Рывэр і натрапіў на пасяленьне некалькіх сямей у Саўт-Рывэр-Лэндынг. Новае месца было названае Ўілеттаўнам, пакуль у 1784 г. не было перайменаванае ў Вашынгтонтаўн. У 1870 г. Вашынггонтаўн быў далучаны да суседняга Іст-Брансўіку. Прычынай было тое, што часам высыланая ў Вашынгтонтаўн пошта памылкова прыходзіла ў Вашынггонтаўн у акрузе Ўорэн. У 1897 г. Саўт-Рывэр аддзяліўся ад Іст-Брансўіку і абраў свайго першага мэра — Джэймза Бісэта.
96 Паводле сайту http://www.rootsweb.com/~njsrhps/history/population.html.
Што да нацыянальнага складніка, то ў 1900 г. перапіс зафіксаваў: з 2 792 чалавек, якія жылі ў Саўт-Рывэры, 1 154 нарадзіліся па-за межамі ЗША. Найбольшая колькасьць імігрантаў прыбыла з Польшчы (293 чалавекі) і Нямеччыны (285), іншыя паходзілі з Вугоршчыны (134), Ірляндыі (107), Швайцарыі (95), Аўстрыі (51), Даніі (43), Расеі (38), Італіі (ЗЗ)97.
Верагодна, першыя беларусы сталі сяліцца ў Саўт-Рывэры ад канца XIX — пачатку XX ст. побач зь вялікімі асяродкамі вугорцаў (вэнграў), палякаў, габрэяў. Беларусь не фігуравала ў перапісе як краіна паходжаньня імігрантаў, на тагачаснай палітычнай мапе такой краіны й не было. Праўда, не было й Польшчы, аднак новапрыбылыя пазначалі яе як край свайго паходжаньня. Беларусы, у адрозьненьне ад палякаў, на той час былі нацыянальна несьвядомыя. Хутчэй за ўсё, сярод тых, хто называў месцам свайго нараджэньня Полыпчу, былі ня толькі этнічныя палякі й габрэі, якія масава выяжджалі з тых земляў, але й беларусы-каталікі, а ча­сам і праваслаўныя з заходнебеларускіх земляў (пераважна Віленшчыны й заходняй Меншчыны). Былі беларусы й сярод тых, хто задэкляраваў свае расейскія карані (бо паходзілі з Расейскай імпэрыі).
Каталікі, што лічылі сябе палякамі й якіх тут налічвалася 252 сям’і з 450 дзецьмі, пабудавалі ў пачатку XX ст. у СаўтРывэры касьцёл у гонар Маці Божай Вастрабрамскай98. Лічыцца, што пераважна яны паходзілі зь Віленшчыны.
Можна дапусьціць, што на пачатку XX ст. нарадзінцы беларускіх земляў складалі ў Саўт-Рывэры некалькі сотняў ча­лавек. Так, менавіта сяляне з ваколіцаў Менску, Маладзечна, Вялейкі пабудавалі ў 1905-1906 гг. у горадзе Рускую праваслаўную царкву сьв. Пятра й Паўла й заснавалі ўласную парафію". У 1906-1915 гг. тут налічвалася 250 парафіянаў100.
97 Далей лічбы былі такія: Англія —25, Францыя — 13, Багемія (Чэхія) — 11, Швэцыя— 8, Шатляндыя— 6, Ісьляндыя— 5, Нарвэгія— 3, Канада, Кітай, Англія — па 1, народжаны ў моры — 1. Паводле: http:// www.rootsweb.com/~njsrhps/history/population.html.
98 Commemorative Book. In celebration of South River’s 275th Anniversary 1720-1995. [South River, 1995]. R 36.
99 Тамсама. P. 34.
100 Тамсама.
Сярод праваслаўнага насельніцтва гораду нашыя землякі мелі абсалютную бальшыню.
Касьцёл Вастрабрамскай Божай Маці ў Саўт-Рывэры.
Саўт-Рывэр быў горадам індустрыі жаночай вопраткі, а гэтым самым — горадам імігрантаў101: польскіх, мадзярскіх і беларускіх або рускіх — як яны, беларусы, сябе называлі — імігрантаў пярэдадня Першай сусьветнай. Уласьнікі фабрык (жыды) забіралі іх з Эліс-Айлэнд («Выспа сьлёз»)102 [у Нью-Ёрку. — А. Г.] і аўтобусамі прывозілі ў Саўт-Рывэр. Беларускія эмигранты, на дзіва, амаль усе былі з-пад Маладэчна. Амаль усе мае землякі, якія зналі майго дзеда й бацьку. Тут я знайшла двух дзядзькоў: Андрэй Вайцяховіч і Тамаш Аўсяёнак — для іх я была жаваранкам з роднага поля103.
Беларускія насельнікі Саўт-Рывэру пачатку XX ст. не ўсьведамлялі сябе беларусамі: праваслаўныя лічылі сябе рускімі, каталікі — палякамі. I першыя, і другія гутарылі між сабой пабеларуску і часам ня ведалі ні рускай, ні польскай мовы. Ліза Літаровіч згадвала такі выпадак. У канцы 1950-х у Саўт-Рывэр на сталае пераехала з Бразыліі сапраўдная руская. Дачуўшыся, што ў гарадку жывуць «рускія», яна моцна ўзрадавалася й загарэлася сустрэцца зь імі. Сустрэліся, але паразумецца ня
101 На тэкстыльных прадпрыемствах традыцыйна быў меншы заробак, а таму на іх працавалі менавіта імігранты, стаўка аплаты працы якіх была ніжэйшай за агульнасярэднюю.
102 На востраве Эліс-Айлэнд знаходзіўся офіс міграцыйнай службы, якая «фільтравала» новапрыбылых, правярала дакумэнты, наяўнасьць грошай. У пачатку XX ст. патрабавалася мець з сабой на ўезд пэўную суму. Каля 30% новапрыбылых не праходзілі працэдуры адбору і адпраўляліся назад. Таму Эліс-Айлэнд і атрымаў назву «Выспа сьлёз».
103 Успаміны Лёнгіны Брылеўскай.
здолелі. Нашыя землякі, якія лічылі, што гавораць па-руску, не разумелі сапраўднай рускай мовы гэтай жанчыны. Тады яны прыйшлі да беларусаў — прадстаўнікоў паваеннай хвалі. «Мы
не разумеем, якой мовай яна гаворыць». — «Яна гаворыць па-руску». — «Няпраўда, гэта мы гаворым па-руску, а яна невядома на якой мове». Урэшце ўдалося пераканаць, што яны гавораць па-беларуску, а жанчына — па-руску104.
На «рускіх» могілках пры праваслаўнай царкве сьв. Пятра й Паўла больш чым на 90% магільных плітаў — беларускія прозьвішчы, пераважна зь вялейскамаладзечанскага рэгіёну. Уласна рускія прозьвішчы сустракаюцца на адносна нядаўніх паха-
ваньнях, г. зн. належаць Праваслаўная царква сьв. Пятра і Паўла пазьнейшым імігрантам. ў Саўт-Рывэры.
Беларусь! ў Саўт-
Рывэры мелі свае кра-
мы, трымалі бэнзазапраўку, стаматалягічны кабінэт, кіравалі паліцыяй. Так, у 1960-х камісарам паліцыі быў нарадзінец беларускіх земляў Сыраквас, а ў 1970-1975 г. на пасадзе мэра гораду знаходзіўся беларус Уолтэр (Уладзімер) Кулік.
Браты Шакі, што паходзілі з-пад Вялейкі, укладалі грошы ў добраўпарадкаваньне гораду. Яны пабудавалі грамадзкую за-
104 3 расповеду Лізы Літаровіч ад 13 лістапада 2006 г.: «Лічачы сябе рускімі, нашы землякі нават называлі мясцовыя вуліцы імёнамі вядомых расейскіх пісьменьнікаў: Пушкіна, Талстога, Горкага. Была ў СаўтРывэры Маскоўская вуліца (Moscow street). Падчас халоднай вайны вуліцы былі перайменаваныя» (цыт. паводле: Commemorative Book. In celebration...).
лю105, дзе праходзілі гарадзкія імпрэзы, у тым ліку й беларускія. Шакі таксама купілі вялікі надзел зямлі ў паўднёвай частцы Саўт-Рывэру пад могілкі для Рускай праваслаўнай царквы сьв. Пятра й Паўла. Удзячныя жыхары паставілі ім помнік на гэтых могілках ды назвалі ў іх гонар у горадзе вуліцу106.
***
Першым беларусам, які пасьля II Сусьветнай вайны прыехаў у Саўт-Рывэр, быў, напэўна, Франук Шаўроўскі — бы­ли начальнік паліцыі ў мястэчку Лебедзева (Маладзечанскі раён). Яго «выпісалі» (даслалі запрашэньне й паручыцельства) зь Нямеччыны сваякі, што перасяліліся ў Саўт-Рывэр яшчэ да пачатку I Сусьветнай. Франук Шаўроўскі, у сваю чарту, выпісаў зь Нямеччыны Мікалая Філіповіча, а ў пачатку 1948 г. у Саўт-Рывэр зь Нью-Ёрку да сваякоў жонкі Ніны Корсак, што таксама паходзіла зь Лебедзева пад Маладзечнам, пераехаў Барыс Кіт.
У ЗША я прыехаў зь Нямеччыны ў пачатку 1948 г. Сярод паваенных беларускіх эмігрантаў ступіў на амэрыканскую зямлю адным зь першых. Што мне дапамагло так хутка, у параўнаньні з астатнімі, пакінуць зруйнаваную Эўропу? Па-першае, будучы народжаным у Санкт-Пецярбурзе, я выкарыстаў расейскую квоту. (...) Па-другое, меў на руках пасьведчаньне, што быў перасьледаваны нацыстоўскім рэжымам, сядзеў у гестапаўскіх турмах.
Спыніўся напачатку ў Нью-Ёрку. Але празь якіх пару тыдняў перабраўся ў штат Нью-Джэрзі, у горад Саўт-Рывэр. Там жыла значная колькасьць выхадцаў зь Беларусі, старых эмігрантаў, сярод якіх былі й сваякі маёй жонкі, што паходзілі з Маладзечаншчыны. 3 паваенных эмігрантаў быў толькі Франук Шаўроўскі, які й запрапанаваў пачаць супольную справу. 3 Франуком я пазнаёміўся
105 Пазьней яе перакупілі новыя эмігранты — Арцюшэнкі, а ў 1990-я яна стала ўласнасьцю партугальцаў, цяпер тут рэстаран Ria Mar. Ад сярэдзіны 1970-х беларусы больш ахвотна ішлі ў свой грамадзкі цэнтар.
106 Сёньня ў Саўт-Рывэры з эмігрантаў візуальна пераважаюць партугальцы. У ЗША частка насельніцтва мае традыцыю вывешваць ля ўласнага дому сьцягі. Натуральна, што сьцягі вісяць не каля кожнага, і не каля кожнага другога дому. Але на поўначы штату Нью-Джэрзі, у гарадках Хаўарт ці Бэргенфілд абсалютна пераважаюць амэрыканскія сьцягі. А ў Саўт-Рывэры дзьве траціны сьцягоў ля хаты — партугальскія.
ў Лебедзеве, на радзіме маёй жонкі, дзе я жыў на пачатку нямецкай акупацыі...107
Шаўроўскі, Кіт і Філіповіч108 аб’ядналіся й сталі сыстэматычна выпісваць зь Нямеччыны суайчыньнікаў. Паралельна ў Нью-Ёрку гэтым займаліся Іван Ермачэнка й Віктар Чабатарэвіч. Увосень 1948 г. сваю ініцыятыву яны аформілі юрыдычна, заснаваўшы й зарэгістраваўшы ў Олбані (сталіца штату Нью-Ёрк) Злучаны беларуска-амэрыканскі дапамаговы камітэт109. Ідэя масава выпісваць беларусаў узьнікла ў Франука Шаўроўскага, які празь некаторы час адышоў ад актыўнага грамадзкага жыцьця, але сваёй дзейнасьцю на пачатковым эта­пе відавочна спрычыніўся да беларусізацыі Саўт-Рывэру.
Ад 1949 г. каардынаваць працэс выпісваньня беларускіх сем’яў зь лягераў ДыПі стаў Барыс Кіт. Ягоны дом на Гэрман-стрыт (Herman street, 24) стаў сапраўдным беларускім штабам110. Тут, а таксама ў спэцыяльна на­нятым Злучаным беларускаамэрыканскім дапамаговым камітэтам доме на Юніёнстрыт, разьмяшчалі на некалькі дзён новапрыбылых, папярэдне сустрэўшы ў ньюёрскім порце й правёўшы ў Саўт-Рывэр111.
У Саўт-Рывэры ці яго ваколіцах новыя эмігранты-
Дом па адрасе Гэрман-стрыт, 24.
Здымак 2006 г.
107 Успаміны Барыса Кіта, запісаныя Аляксандрам Адзінцом у Нямеччыне ўзімку 2007 г. на просьбу Алега Гардзіенкі.
108 «Тры Кіты» — паводле вобразнага вызначэньня доктара Івана Ермачэнкі.
109 Падрабязьней пра гэтую арганізацыю глядзі ў наступным разьдзеле кнігі.
1,0 Інфармацыя ад Віталя Цярпіцкага для аўтара кнігі ад 9 кастрычніка 2006 г.
111 Мэты і заданьні ЗБАДК. Бюлетэнь Злучанага беларуска-амэрыканскага дапамаговага камітэту. Аддзел Нью-Ёрк. № 1. Жнівень 1953 г.
мужчыны працавалі або на заводзе «Форд», або ў прыватных гаспадароў і на дробных прадпрыемствах. Жанчыны— на фабрыках вопраткі або таксама на невялікіх прадпрыемствах. Заробак мужчынаў быў крыху вышэйшы за жаночы: ад 80 цэнтаў да 1 даляра за гадзіну (6,4-8 даляраў за дзень або да 200 даляраў за месяц). Жанчыны атрымоўвалі 60 цэнтаў за гадзіну (4,8 даляра за дзень). На ежу выдаткоўвалі блізу 1 да­ляра на дзень, найманьне кватэры каштавала 20-30 даляраў за месяц, патрыманы аўтамабіль — ад 500 даляраў, уласны дом, у залежнасьці ад раёну й выгляду, — ад 3 да 12 тыс. даляраў112.
Мая першая праца была ў Brodsky (кіеўскі жыд), у фабрыцы блюзак за 60 цэнтаў на пачатак. Як запісалася ў прафсаюз — стаўка 1,00 даляр альбо акорд (зьдзельная). На акорд можна было вырабіць 80-120 даляраў за тыдзень. Але гадамі працуючы на акорд — тэмпо жыцьця станавілася акордным.
Мужа першая праца была «па прафэсп» — у яблычным садзе Herr Schmidta, абшарніка-садавода за 65 цэнтаў за гадзіну. Доўга там не пабыў, шукаючы больш аплатную працу. У канцы апынуўся ў Форда на канвэеры, дзе працаваў на працягу 16 гадоў, аж да часу пераезду ў Фларыду.
Першае, што мы купілі ў Амэрыцы, гэта раскладушку-канапу, бо прыяжджалі людзі зь Нямеччыны. Трэба было спатыкаць, уладкоўваць'”.
Барыс Кіт афармляў запрашэньні для беларускіх ДыПі на просьбу Беларускага цэнтральнага прадстаўніцтва ў Нямеччыне — грамадзкай арганізацыі, што аб’ядноўвала прыхільнікаў БЦР. Кіраўнік арганізацыі Аляксандар Русак раіў, каго трэба найперш выпісаць, складаў сьпісы, афармляў усю неабходную дакумэнтацыю й вёў працу ў Нямеччыне. Барыс Кіт і ягоныя паплечнікі рыхтавалі неабходныя для ўезду паперы, рабілі афідавіты (запрашэньні) і ашурансы (страхавалі імігрантаў), шукалі для іх працу, дамаўляючыся з працадаўцамі — і ўрэшце высылал! запрашэньні ў Нямеччыну.
Патрабавалася паперка, што ён (спонсар) гарантуе выпісанаму эмігранту жыльлё, працу й лекарскую апеку. Мы ў Саўт-Рывэры пачалі «фабрыкаваць» такія паперкі, шукаючы спонсараў. 3 працай
"2Ліст Лёнгіны Брылеўскай да Алега Гардзіенкі ад 24траўня 2007 г. Захоўваецца ў прыватным архіве аўтара кнігі.
113 Тамсама.
для жанчын праблемаў не было. Фабриканты рады былі новаму наплыву эмігрантаў, бо плацілі ім па 60 цэнтаў у гадзіну ў той час, калі стаўка дзяржаўная была 1,00 даляр у гадзіну. 3 працай для мужчын было цяжэй, бо дэмабілізаваны амэрыканскі жаўнер
запаўняў рынак працы.
3 пачаткам 1950 г. пачалі прыбываць намі выпісаныя людзі. Трэба было кожнага спаткаць у порце, прывезьці ў Саўт-Рывэр і заапекавацца ўладжаньнем на кватэру, на працы. Тыя, што прыехалі, выпісвалі другіх, і ўсе ўплывалі ў калёнію «старой іміграцыі». У кожнага зь іх знаходзіўся пакойчык, кватэра, старыя мэблі. I ўсе
чуліся як дома114.
Барыс Кіт пісаў Аляксандру Русаку, адзначаючы цяжкасьці ў запрашэньні на­ших суайчыньнікаў.
...Хачу адразу зазначыць, што нашая акцыя помачы ў прыезьдзе ў ЗША нашых Ды-Пі, на жаль, не змагла прыняць такіх разьмераў, як у ўкраінцаў ці іншых народаў. А толькі агранічылася да таго, што кожны з нас, лічаных асобаў, стараўся знайсьці такіх тутэйшых амэрыканцаў, маючых дамы і прадпрыемствы, якія згадзіліся б падпісаць для нашых Ды-Пі гэтак званыя запэўніваньні памяшканьня і працы. У большасьці, калі не ў ва ўсіх выпадках, прышлося прыра-
Аляксандар Русак. Здымак сярэдзіны 1940-х.
каць гэтым паручыцелям, што нашы людзі не прынясуць ім ніякіх турботаў, што пасьля іх прыезду мы самі імі цалком зоймемся і
дапаможам ім уладзіцца тут. Мне такім чынам удалась здабыць тут каля 25 такіх дакумэнтаў на 25 нашых сем’яў.
Як бачыце, дзейнічалі мы толькі індывідуальна і не арганізацыйна. Чым гэта было выклікана? Чаму мы не маглі нічога зрабіць арганізацыйна? Прычынаю гэтаму ўсяму ёсьць тое, што мы не знайшлі сярод тутэйшых беларусаў, прыехаўшых сюды раней, ніякага падтрыманьня.
Ня гледзячы на тое, што мы залажылі і залегалізавалі Беларускі Дапамаговы Камітэт, зварочваліся да беларусаў празь мясцовыя ўкраінскія і расейскія газэты, вынік быў ніякі. Здэнацыяналізаваныя камплектна, запісаныя ў розныя расейскія ці польскія арганізацыі, замест падтрымаць нас, аднесьліся да нас проста варожа.
114 Успаміны Лёнгіны Брылеўскай.
Не маючы падтрыманьня ад сваіх, мы шукалі помачы ў сваіх «родных братоў» украінцаў. I так яшчэ ўвосені прошлага году доктар Галан, старшыня дапамаговага ўкраінскага камітэту, абяцаў публічна на сходзе, што дапаможа нам прывезьці 100 нашых сем’яў. У гэтай справе я асабіста езьдзіў у Філадэльфію і пасьля атрыманьня слова ад доктара Галана, што сапраўды нам паможа хоць невялікай колькасьці патрэбных сьпісак нашых Ды-Пі. Пасьля двухмесячнага маўчаньня сягоньня [14 траўня 1949] якраз атрымаў адказ, што яны нічога нам ня могуць дапамагчы. На гэтым канчаецца «помач» нам ад украінцаў115.
Дзякуючы саўт-рывэрскаму аддзелу Злучанага беларуска-амэрыканскага дапамаговага камітэту ды асабіста Барысу Кіту ў ЗША перабраліся Хведар Шыбут зь сям’ёй, Вячаслаў і Вольга Сэлях-Качанскія, браты Шчорсы, Іван Касяк, Мікалай Шчаглоў-Куліковіч, Часлаў Найдзюк, Юры Віцьбіч, Хведар і Леў Высоцкія, Сьвятаслаў Коўш, Аляксей Шудзейка, Петра Орса, Аўген Кудасаў, Вітаўт Рамук, Аўген Вярбіцкі, Філарэт Родзька зь сям’ёй, Эмануіл Ясюк, Мікалай Хмыз ды інш. Было дасланае запрашэньне й пісьменьніку ды журналісту Хведару Ільляшэвічу. Але 6 лістапада 1948 г. ён загінуў у аўтамабільнай катастрофе ля Ватэнштэту ў паўночна-заходняй Нямеччыне. Усяго ж Барыс Кіт выпісаў зь Нямеччыны некалькі дзясяткаў сем’яў. Таксама дасылалі запрашэньні суайчыньнікам Іван^Ермачэнка, Майк Філіповіч, Францішак Шаўроўскі, Лёнгіна і Уладзімер Брылеўскія. Бальшыня выпісаных належа­ла да лягеру БЦР (за выняткам раднага БНР Філарэта Родзькі) і была сябрамі ці сымпатыкамі Беларускага цэнтральнага прадстаўніцтва ў Нямеччыне.
Так, на пачатку 1950-х гг. Саўт-Рывэр стаў сталіцай прыхільнікаў БЦР ня толькі ў ЗША, але й ва ўсім заходнім сьвеце. Паўстаньню тут «беларускага» гораду з колькімі арганізацыямі паспрыяла й заснаваньне ў 1950 г. беларускай праваслаўнай парафіі сьв. Эўфрасіньні Полацкай (настаяцель — а. Мікалай Лапіцкі). Беларуская царква прыцягнула ў Саўт-Рывэр яшчэ больш народу, бо рэлігійная самасьвядомасьць у беларускіх імігрантаў часам пераважала над нацыянальнай.
Ад пачатку 1950-х у Саўт-Рывэры сталі рэгулярна праходзіць імпрэзы й грамадзкія сходы над эгідай БЦР і прыязных
115 Ліст Барыса Кіта да Аляксандра Русака ад 14 траўня 1949 г. 3 архіву Аляксандра Русака.
ёй арганізацыяў. Тут прайшлі ўсе кангрэсы беларусаў Амэрыкі, тры зь пяці праведзеных у ЗША пленумаў БЦР. Адбыліся ў Саўт-Рывэры й некалькі зьездаў беларусаў Канады й ЗША.
Прыклад Саўт-Рывэру паказальны для цэлага штату НьюДжэрзі, які ўжо на самым палатку 1950-х стаў самым грамадзка актыўным беларускім штатам у ЗША. Тут склаўся моцны асяродак Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня, дзейнічалі два з чатырох аддзелаў Злучанага беларуска-амэрыканскага дапамаговага камітэту (у Пасэйку й Саўт-Рывэры). 3 часам у штаце Нью-Джэрзі былі адкрытыя чатыры беларускія праваслаўныя парафіі: у Саўт-Рывэры, Гайлэнд-парку / Нью-Брансўіку, Пасэйку, Дораці116. Акрамя таго, толькі ў Нью-Джэрзі былі заснаваныя ўласныя беларускія нэкропалі: у Іст-Брансўіку (парафіі БАПЦ Жыровіцкай Маці Божай) і Саўт-Рывэры (парафіі сьв. Эўфрасіньні Полацкай у юрысдыкцыі канстантынопальскага патрыярха).
У выніку актыўнай дзейнасьці асобных беларускіх паваенных эмігрантаў на невялікай тэрыторыі аднаго штату ЗША сканцэнтравалася даволі значная трупа беларусаў. Яны вызначаліся даволі высокім (у параўнаньні з імігрантамі папярэдніх хваляў) узроўнем нацыянальнай сьвядомасьці. Гэта давала трывалы грунт для стварэньня беларускіх арганізацыяў і наладжваньня грамадзкага жыцьця беларусаў у розных яго праявах.
116 У Нью-Брансўіку / Гайлэнд-парку і Дораці былі цэрквы БАПЦ, у СаўтРывэры — парафія ў юрысдыкцыі канстантынопальскага (сусьветнага) патрыярха, у Пасэйку — царква на «раздарожжы», што не прымкнула ні да тых, ні да другіх. Гл. падрабязьней: Кіпель В. Беларусь! ў ЗША... С. 221-228.
III. ПАЧАТКІ ГРАМАДЗКАЙ ДЗЕЙНАСЫД БЕЛАРУСАЎ У ЗША ПА II СУСЬВЕТНАЙ ВАЙНЕ
Злучаны беларуска-амэрыканскі дапамаговы камітэт (ЗБАДК)
Як адзначалася вышэй, у ЗША беларускія імігранты прыехалі ўжо падзеленымі паводле палітычных прыхільнасьцяў і менавіта згодна зь імі пачалі ствараць свае арганізацыі: грамадзкія, моладзевыя, спартовыя, жаночыя ды інш.
Прыхільнікі БЦР заснавалі Злучаны беларуска-амэрыканскі дапамаговы камітэт, а прыхільнікі Рады БНР — Беларускаамэрыканскую дапамогу;
прыхільнікі БЦР утварылі Аб’яднаньне беларускаамэрыканскай моладзі, прыхільнікі Рады БНР — Згуртаваньне беларуска-амэрыканскай моладзі;
прыхільнікі БЦР мелі Арганізацыю беларускіх вайскоўцаў, прыхільнікі Рады БНР — Згуртаваньне беларускіх вэтэранаў;
прыхільнікі БЦР стваралі парафіі ў юрысдыкцыі канстантынопальскага патрыярха, прыхільнікі Рады БНР — прыходы БАПЦ (у Брукліне, Гайлэнд-парку, Кліўлэндзе, у 1960-х гг. —у Дэтройце);
прыхільнікі БЦР мелі Арганізацыю беларускіх жанчын, прыхільнікі Рады БНР — жаночую сэкцыю пры Беларускаамэрыканскім задзіночаньні.
Часам палярныя арганізацыі ствараліся сынхронна. Але самую першую паваенную арганізацыю беларусаў у ЗША — Злучаны беларуска-амэрыканскі дапамаговы камітэт (ЗБАДК) — заснавалі менавіта БЦРаўцы.
Месцам стварэньня й легальна-юрыдычнага афармленьня першых беларускіх арганізацыяў у ЗША стаў Нью-Ёрк. Сюды зь Нямеччыны адным зь першых вядомых грамадзкіх дзеячаў перабраўся доктар Іван Ермачэнка.
Іван Абрамавіч Ермачэнка нарадзіўся 1 траўня 1894 г. у в. Капачаўка (сёньня Барысаўскі р-н Менскай вобласьці) у сялянскай сям’і. Неўзабаве сям’я пераехала ў Маскву, дзе галава сям’і працаваў на чыгунцы. Іван Ермачэнка скончыў гімназію, паступіў на электратэхнічны факультэт, але вучобу перапыніла Першая сусьветная вайна. I. Ермачэнка скончыў школу прапаршчыкаў і быў накіраваны на фронт, дзе даслужыўся да паручніка. Меў некалькі ўзнагарод. У 1918 г. трапіў у палон, адкуль уцёк. Далучыўся да Белага руху, быў ад’ютантам генэрала Ўрангеля ў званьні палкоўніка. У 1920 г. эвакуаваўся ў Канстантынопаль (Стамбул), дзе па даручэньні ўраду БНР выконваў функцыі генконсула БНР на Балканах. У 1922 г. пераехаў у Прагу. Скончыў мэдыцынскі фа­культэт Карлавага ўнівэрсытэту (1929). Займаўся лекарскай практыкай, зрабіў выдатную кар’еру. Займаўся грамадзка-палітычнай дзейнасьцю. Узначальваў беларускі аддзел таварыства «Сокал»,
фундаваў розныя беларускія праекты, напр. часопіс «Іскры Скарыны». У 1925 г. разам са старшынём Рады БНР Пётрам Крэчэўскім, Васілём Захаркам, Тамашом Грыбам не прызнаў рашэньняў Бэрлінскай беларускай канфэрэнцыі, дзе аб’явілі пра роспуск ураду БНР. У 1939 г. наладзіў кантакты з бэрлінскімі чыноўнікамі. Разам з Васілём Захаркам апрацаваў мэмарандум да Гітлера, у якім яны прасілі зьвярнуць пільную ўвагу на вырашэньне беларускага пытаньня.
У 1940 г. заснаваў у Празе Беларускі камітэт самапомачы, стварыў уласнае прыватнае выдавецтва, што выпусьціла пяць кніг117. 22 кастрычніка 1941 г. міністар усходніх акупаваных тэрыторыяў
Іван Ермачэнка.
Здымак 1969 г.
1,7 Ермачэнко Я. Пранцы (сыфіліс). Прага, рататар, карэспандэнцыйныя курсы беларусаведы, 1941. — 10 с; Станкевіч Я. Курс беларускай мовы. Прага, рататар, карэспандэнцыйныя курсы беларусаведы, 1941. Лекцыя першая. — С. 1-12. Лекцыя другая. — С. 13-20; Станкевіч Я. Курс гісторыі Крывй — Беларусі. Прага, рататар, карэспандэнцыйныя курсы беларусаведы, 1941. Лекцыя першая.— С. 1-7; Лекцыя дру­
гая. —С. 8-21; Лекцыятрэцяя. —С.22-31; ДабрынскаяЗ. Арытмэтыка. Ад вучэньня ў школе й дома. Для 3 аддзела. Прага, 1942. — 84 с.; Як правільна гаварыць і пісаць па-беларуску. Пастановы зборкаў чысьціні беларускай мовы. Прага. Беларускія карэспандэнцыйныя курсы ў Празе. Сш. 1. — 13 с. // Туронак Ю. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939-1944). Мінск, 2002.
прызначыў Ермачэнку старшынём Беларускай народнай самапомачы ў Менску. БНС задумвалася акупацыйнымі ўладамі як дабрачынная арганізацыя для апекі над беднымі слаямі насельніцтва. Але дбаньнем самога Ермачэнкі ўдалося стварыць агульнабеларускую арганізацыю, якая займалася ня толькі сацыяльнымі праблемамі, але й пытаньнямі школьніцтва, культуры, грамадзкага жыцьця. У чэрвені 1942 г. пры БЕІС быў створаны Вольны корпус беларускай самааховы для барацьбы з партызанамі. Шэфам корпу­су быў прызначаны таксама Ермачэнка ў чыне палкоўніка. Таксама ў чэрвені пры БНС было створана выдавецтва, пад грыфам якога былі выпушчаныя тры кнігі"8.
У сакавіку 1943 г. на зьезьдзе акруговых кіраўнікоў і актывістаў БНС быў прыняты мэмарандум да нямецкіх уладаў, у якім патрабавалася даць Беларусі незалежнасьць зь беларускім прэзыдэнтам, міністэрствамі, войскам узамен на нямецкі патранат. Праўда, некалькімі месяцам! раней супраць Ермачэнкі распачало працу СС у Бэрліне, пабачыўшы ва ўзвышэньні гэтага дзеяча пэўную небясьпеку. Дзейнасьць Вольнага корпусу самааховы была згорнута, а каб не надаваць справе палітычнага адценьня, праведзеная фінансавая праверка БНС, вынікам чаго стала абвінавачаньне Ермачэнкі ў фінансавых злоўжываньнях і рэарганізацыя БНС у Беларускую самапомач, якая цяпер мусіла займацца выключна дабрачыннай дзейнасьцю. Ужо ў канцы красавіка 1943 г. Ермачэнка быў выдалены ў Прагу пад нагляд гестапа. Між іншым, пасьля забойства Кубэ 22 верасьня 1943 г. ён быў арыштаваны па падазрэньні ў датычнасьці да забойства свайго былога шэфа, прыяцеля, аднадумца.
Пры канцы вайны Ермачэнка пакінуў Прагу і перабраўся ў Нямеччыну. Пасьля капітуляцыі працаваў у структурах ЮНРРА. Тады ж займеў добрыя дачыненьні з амэрыканскімі акупацыйнымі ўладамі, у тым ліку дзякуючы сяброўству з адным з кіраўнікоў амэрыканскай вайсковай адміністрацыі ў Нямеччыне, падпалкоўнікам Ярамірам Посьпішылам, зь якім пазнаёміўся падчас знаходжаньня ў Стамбуле. Пры канцы 1947 г. — на пачатку 1948 г. пераехаў у Нью-Ёрк.
Адразу пасьля пераезду ў ЗША Іван Ермачэнка разам зь лекарскай практыкай распачаў і актыўную грамадзкую працу. У траўні 1948 г. ён быў прызначаны паўнамоцным паслом БЦР у ЗША. Пабачыўшы складанасьці ў справе дапамогі ў прыезьдзе беларускіх Ды-Пі й цяжкія ўмовы іх жыцьця ў Нямеччыне, Іван Ермачэнка зрабіў спробу наладзіць сувязі са старой бе-
"8Туронак Ю. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939-1944). Мінск, 2002. С. 20-21, С. 35^10.
ларускай эміграцыяй і пераканаць яе дапамагаць суродзічам у Эўропе, на ўзор украінскай, польскай, рускай дыяспараў.
Дзеяч зьвярнуўся да старой эміграцыі праз рускамоўную прэсу й заклікаў стварыць у Амэрыцы беларускую грамадзкую арганізацыю — зямляцтва, мэтай якога будзе дапамога суайчыньнікам у Нямеччыне запрашэньнямі, грашыма, працай і жыльлём.
От имени инициативной группы новоприехавших белоруссов, совместно со старыми белоруссами — американцами, мы обра­щаемся ко всем белоруссам с призывом принять участие в работе по оказанию помощи нашим страдающим братьям в Германии, Австрии, Франции и Италии. В Нью-Йорке, Бруклине и СаутРивер, мы собрали инициаторов для организации общеамерикан­ского белорусского землячества.
Для многих неясно, для чего создавать еще одну организацию, раз существует уже много благотворительных русских организаций.
Как бывший в течение двух лет чиновник УННРА, я знаю, как производится дело помощи в лагерях Ди-Пи. Во всех лагерях американской, английской и французской зон все беженцы Ди-Пи зарегистрированы по местам рождения и автоматически разбиты на национальные лагеря. Таким образом возникли польские, ук­раинские, русские, чешские и белорусские лагери. Каждый имеет свое самоуправление.
Все национальные группировки за границей и главным обра­зом из Америки помогают своим лагерям, но нашим белорусским лагерям, которых во всех зонах 14, никто не помогает, потому что здесь, в Америке, белорусских организаций нет.
Разве виноваты земляки из Минской, Витебской, Виленской и других губерний Белоруссии, что их американцы считают отдель­ной народностью и выделили в отдельные лагеря? Разве мы имеем право отказать им в помощи только за то, что они считают себя белоруссами? [вылучана А. Г.] Мы должны понять это трагическое положение наших земляков и здесь образовать землячество, кото­рое задастся целью облегчить их тяжелую судьбу.
Один из американских белоруссов на мою ему благодарность за оказанную помощь одному старому и больному белоруссу в Германии написал мне такие слова: «Доктор! Вы не благодарите меня за то, что я делаю, что мне подсказывает моя совесть! Ведь делать добро так приятно!» Побольше бы таких писем!
Как обидно нашим людям, которые видят, что, например, к русским или украинцам приезжают их земляки из Америки, что они поддерживают их словом и делом и спрашивают: «Разве нет в Америке ни одного богатого белорусса, который бы приехал бы
сюда к нам и порадовал нас, что у нас есть люди, которые думают и заботятся о нас?»
Мы, недавно приехавшие в Америку, убедились, что здесь большинство старой эмиграции — люди белорусского происхож­дения, и нам непонятно, как же это они, приехавшие сюда много лет тому назад, забыли, что они сыны своей родины и не хотят признавать своей к зтери — Белоруссии.
Помощь должг j быть скорая и действительная. По новому зако­ну о Ди-Пи некоторое количество виз может прийтись и на белорус­ские лагеря. Для этого необходимо, чтобы желающие помочь сво­им землякам нашли им работу и помещение. За предоставленную работу и квартиру наши люди, которые происходят в большинстве из крестьян и ремесленников, отблагодарят честным трудом!
Нельзя забывать и того, что в Америку приедут только здоро­вые и трудолюбивые люди! Кто же позаботиться о больных тубер­кулезом и инвалидах, которым въезд в Америку запрещен? Таких ведь наберется по крайней мере около двух тысяч человек. Для этого мы призываем Вас войти в ряды организуемого землячества. Ваше активное в нем сотрудничество мы будем приветствовать, а Ваши пожертвования будут употреблены на посылку лекарств и пищевых пакетов.
Желающих принять участие в общем добром деле прошу обра­щаться по адресу...119
За тэты неадназначны з нацыянальнага гледзішча зварот Івана Ермачэнку крытыкавалі ў беларускім друку. Прадстаўнікі ж старой іміграцыі пераважна сустрэлі заклік маўчаньнем. Шмат хто зь іх пад уплывам камуністычных і расейскіх прапагандыстаў з падазронасьцю ставіліся да новапрыбылых, лічылі іх нацысцкімі злачынцамі120.
119 Зварот быў надрукаваны ў некалькіх газэтах, напр.: Россия (НьюЙорк). 22 сентября 1948.
120 Вітаўт Кіпель распавядаў, як аднойчы ў беларускі камітэт у СаўтРывэры прыйшоў мужчына сталага веку і заявіў, што шукае свайго стрыечнага брата. Ён адно ведаў, што брат — «фашыст» і падчас нямецкай акупацыі служыў у паліцыі. Барыс Шчорс, які ў тэты час знаходзіўся ў камітэце, пачаў задаваць пытаньні. Высьветлілася, што спадар Васіль Коська (так звалі наведніка) шукаў свайго стрыечнага брата Яўхіма Кіпеля. Апошні ні дня падчас нямецкай акупацыі не служыў у паліцыі, аднак быў заангажаваны ў нацыянальна-культурнае жыцьцё: працаваў у выдавецкім аддзеле ў падрыхтоўцы школьных праграмаў і падручнікаў. Гэтая гісторыя яскрава сьведчыць, наколькі плённа працавала савецкая прапаганда нават у ЗША.
Нягледзячы ні на што, колькасьць новапрыбылых беларусаў з кожным месяцам усё большала. Таму насьпела неабходнасьць заснаваць уласную арганізацыю самапомачы, а таксама сваё пэрыядычнае выданьне, якое выконвала б камунікацыйныя функцыі, гуртуючы раскіданых па ўсёй краіне беларусаў. У сваю чаргу арганізацыя самапомачы ці ўзаемадапамогі мелася стаць трывалым фінансавым падмуркам для эмігрантаў, бо зьбірала б добраахвотныя ўнёскі ад суайчыньнікаў і дапамагала тым, хто меў у гэтым патрэбу: суайчыньнікам у Ды-Пілягерах або імігрантам пры пераезьдзе й разьмяшчэньні іх у ЗША. Аналягічна дзейнічалі рускія, украінскія, польскія ды іншыя арганізацыі.
Задумы ўдалося ажыцьцявіць увосень 1948 г. У верасьні было заснаванае першае ў ЗША паваеннае пэрыядычнае вы­даньне на беларускай мове — часопіс «Беларус у Амэрыцы». Гэты месячнік, выдаваны рататарным спосабам, выходзіў да сакавіка 1949 г. у Саўт-Рывэры. Матэрыялы ў ім друкаваліся па-беларуску й па-ангельску. Рэдактарамі выданьня былі Янка Ніхаёнак і Барыс Кіт121. Напэўна, супрацоўніцтва рэдактараў было абумоўленае іх ранейшым знаёмствам, яшчэ падчас нямецкай акупацыі. Сын эмігрантаў першай хвалі (бацькі вярнуліся на Маладзечаншчыну ў першай палове 1920-х) Янка Ніхаёнак жыў у Лебедзеве, дзе ў 1941 г. некаторы час у бацькоў жонкі жыў Барыс Кіт. Але ў Амэрыцы пасьля кароткага супрацоўніцтва шляхі двух дзеячаў разышліся. Янка Ніхаёнак улетку 1949 г. стаў адным са стваральнікаў Беларускаамэрыканскага задзіночаньня, то бок прызнаў вяршэнства палітычнай плятформы Рады БНР. Барыс Кіт у лістападзе 1948 г. стаў адным са стваральнікаў Злучанага беларускаамэрыканскага дапамаговага камітэту, арганізацыі, сябры якой пераважна падтрымлівалі БЦР.
Магчыма, менавіта гэтая акалічнасьць і паўплывала на тое, што выданьне «Беларуси ў Амэрыцы», які меў шанец стаць агульнаэміграцыйным пэрыёдыкам, спынілася на чацьвертым нумары. Надалей беларускія выданьні, што засноўваліся ў ЗША, адразу вызначаліся ў сваіх палітычных прыярытэтах.
8 лістапада 1948 г. паўстала першая паваенная беларуская арганізацыя ў ЗША: у штаце Нью-Ёрк быў зарэгістраваны з
121 Vitaut Kipel, Zora Kipel. Belarusian Publishing in the West: A Bibliography. Warsaw, 2006. P. 584.
правам юрыдычнай і фінансавай дзейнасьці Злучаны беларуска-амэрыканскі дапамаговы камітэт. У першы яго ўрад увайшлі: Іван Ермачэнка (старшыня), Барыс Кіт, Майк Філіповіч ды амэрыканка ўкраінскага паходжаньня Джын Скуба (Jean Skuba), якая шмат дапамагала беларусам122.
Паводле статуту арганізацыі, мэтамі ЗБАДК былі: наладзіць сувязі паміж прадстаўнікамі дзьвюх хваляў эміграцыі, дапамагаць новым эмігрантам адаптавацца ў краіне, аказваць дапамогу суайчыньнікам у Нямеччыне, рэпрэзэнтаваць Беларусь і беларускую дыяспару перад амэрыканскімі ўладамі як на фэдэральным, так і штатавым узроўні123.
Нягледзячы на ўласную ініцыятыву ў стварэньні арганізацыі й вялікі абсяг заплянаванай дзейнасьці, празь некалькі месяцаў па заснаваньні ЗБАДК доктар Іван Ермачэнка пакінуў пасаду яго старшыні. Прычынай сталі даносы, зробленыя беларускімі «добразычліўцамі» ў амэрыканскую выведку124. Дзеяча абвінавацілі ў цесным супрацоўніцтве зь немцамі падчас акупацыі Беларусі. Аднак галоўнай прычынай даносаў было, верагодна, імкненьне палітычных апанэнтаў спыніць кантакты Івана Ермачэнкі з амэрыканскімі чыноўнікамі. Дзеяч меў трыццацігадовы досьвед міжнароднай працы й мог хутка наладзіць шчыльныя стасункі з Вашынгтонам. Ва ўмовах канкурэнцыі за рэпрэзэнтацыю перад амэрыканскімі ўладамі беларускіх інтарэсаў палітычныя апанэнты (у гэтым выпадку зь лягеру прыхільнікаў Рады БНР) імкнуліся як мага больш сапсаваць рэпутацыю Ермачэнкі ў вачах амэрыканцаў. Абвінавачаньні настолькі моцна падзейнічалі на дзеяча, што ён ня толькі пакінуў пасаду кіраўніка ЗБАДК, але й назаўсёды наагул сышоў з актыўнага грамадзкага жыцьця, беручы толькі пасіўмы ўдзел у імпрэзах і сьвяткаваньнях. Цкаваньне Ермачэнкі ў 1949 г. было настолькі моцнае, што ён захварэў на дэпрэсію125.
Новым старшынём ЗБАДК стаў доктар Мікалай Сьцяпанаў, які кіраваў арганізацыяй да лістапада 1949 г. — часу правя-
122 Бюлетэнь ЗлучанагаБеларуска-Амэрыканскага Дапамаговага Камітэту, аддзел Нью-Ёрк. № 2, лістапад 1953.
123 Статут Злучанага беларуска-амэрыканскага дапамаговага камітэту.
1948 г. Гл. у Дадатку да кнігі.
124 Ліст Аляксандра Русака да Івана Ермачэнкі ад 7 лютага 1949 г. 3 архіву Аляксандра Русака.
125 Тамсама.
Мікалай Шчорс.
дзеньня II Зьезду, калі кіраўніком Галоўнай управы быў абраны Барыс Кіт. На наступным, III Зьезьдзе (5лютага 1950 г.) ЗБАДК узначаліў доктар Мікалай Шчорс.
За першыя гады дзейнасьці (да 1950 г.) філіялы Злучанага беларуска-амэрыканскага дапамаговага камітэту ўжо існавалі ў НьюЁрку (тут аддзел быў створаны першым), Пасэйку, Саўт-Рывэры, Лос-Анджэлесе126. У 1953 г. у ЗБАДК налічвалася дзьвесьце актыўных сяброў ва ўсіх ЗША127.
Натуральна, што Камітэт спрыяў найперш прыезду ў ЗША прыхільнікаў БЦР. У сваю чаргу прыхільнікі Рады БНР выпісвалі
сваіх паплечнікаў. Уласную арганізацыю — Беларускаамэрыканскае задзіночаньне (БАЗА) — яны стварылі на паўгоду пазьней за ЗБАДК, 31 ліпеня 1949 г. на сходзе актыву ў Нью-Ёрку.
Акрамя ЗБАДК прыхільнікі БЦР ад самага пачатку сваёй дзейнасьці ў ЗША заснавалі шэраг іншых арганізацыяў, забясьпечваючы разнастайнасьць формаў удзелу беларусаў у грамадзкім жыцьці, а таксама імкнучыся перамагчы ў суперніцтве з палітычнымі апанэнтамі з кола Рады БНР.
Іншыя арганізацыі прыхільнікаў БЦР
Сярод першых арганізацыяў прыхільнікаў БЦР у ЗША згадваецца Аб’еднаньне беларускіх жанчын (АБЖ, ужывалася й назва Згуртаваньне беларускіх жанчын). У 1948 г.
126 Аддзел у Лос-Анджэлесе часам называўся каліфарнійскім, што не зусім адпавядала рэчаіснасьці, паколькі ўсё грамадзкае жыцьцё беларусаў канцэнтравалася менавіта ў «горадзе анёлаў».
127 Да пятых угодкаў існаваньня ЗБАДК // Бюлетэнь Злучанага БеларускаАмэрыканскага Дапамаговага Камітэту. Аддзел Нью-Ёрк. № 2. Лістапад 1953.
прадстаўнічка Беларусі ўдзельнічала ў адным з украінскіх сьвятаў як дэлегатка гэтай арганізацыі. Аб’еднаньне юрыдычна не афармлялася, а дзейнічала як ініцыятыўная група, што займалася надзённымі справамі. Жанчыны, якія намінальна належалі да АБЖ, ладзілі імпрэзы, бралі на сябе арганізацыю банкетаў, абедаў, грамадзкіх сьвяткаваньняў, праводзілі дабрачынныя акцыі, зьбіралі пасылкі суайчыньнікам у Нямеччыну, а пазьней у Польшчу. Сярод актыўных дзяячак былі Лёнгіна Брылеўская, Валянціна Шудзейка, Марыя Кіпель, Алена Кіркевіч, Ірына Калоша, Ліда Божка, Тацяна Жамойда, Лёля Касоўская, Валянціна Вайцяхоўская ды інш. Пасьля таго як грамадзкае жыцьцё гэтага крыла эміграцыі зьмясьцілася ў Саўт-Рывэр, Аб’еднаньне беларускіх жанчын таксама гуртавалася пераважна вакол гэтага гораду. У 1950-1951 гг. тут быў створаны аддзел АБЖ, які фактычна дубляваў дзейнасьць усёй арганізацыі. У канцы 1951 — пачатку 1952 г. у кіраўніцтва аддзелу ўваходзілі Лёнгіна Брылеўская (старшыня), Вера Коўш і Надзея Занкавіч128. Аднак ужо ў сярэдзіне 1950-х дзейнасьць Аб’еднаньня спынілася, а ягоныя функцыі пераняла сястрыцтва пры створанай у 1950 г. у Саўт-Рывэры парафіі царквы сьв. Эўфрасіньні Полацкай.
Пры царкве Эўфрасіньні заўсёды было сястрыцтва. Было шмат старшыняў, зь іх самыя актыўныя сп-ня Надзя Занкавіч і сп-ня Люда Махнюк. Сястрыцтва ўпрыгожвала царкву і рабіла розныя імпрэзы, каб зарабіць грошы на карысьць царквы. (...) Беларускія жанчыны заўсёды цяжка працавалі. Яны рабілі розныя імпрэзы і заработкі аддавалі на беларускія справы. Яны ўсё рабілі бясплатна'29.
Арганізаванае Згуртаваньне жанчын паўстала пазьней і толькі ў лякальным маштабе. Аддзелаў па ўсёй Амэрыцы не стварылі, бо ўсім было не да гэтага. Кожны быў заняты працай на хлеб штодзённы і клопатамі пра сям’ю. Нягледзячы на ўсё жанчыны ўлажылі многа працы ў жыцьцё і развьціцё калёніі ў Саўт-Рывэры. Маладыя выходзілі замуж, радзілі новае пакаленьне, будавалі сем’і. Тыя, што прыехалі ў ЗША ўжо сямейныя, — сьпяшаліся радзіць перад адквітаньнем. Нягледзячы на ўсё былі робленыя банке­ты: праф. Р. Астроўскаму (2), Кавылю, Сяднёву, Thanksgiving Day
128 Беларуская трыбуна. № 1-2 (9-10). 1952.
129Ліст Лёлі Касоўскай да Алега Гардзіенкі ад 5 чэрвеня 2007 г. Захоўваецца ў прыватным архіве аўтара кнігі.
(дажынкі — амэрыканскае сьвята), калядныя ялінкі для беларускіх дзяцей, навагоднія сустрэчы, вясельлі, хрэсьбіны і г. д. Пры ўсім гэтым выступленья! хораў у Саўт-Рывэры, Пасэйку, НьюБрансўіку ў Ратгерскім унівэрсытэце, на Rova Farm у Нью-Ёрку, Таронта, Канада. Сягоньня тэту работу перабрала Сястрыцтва пры царкве130.
Дзейнасьць сястрыцтва пры царкве сьв. Эўфрасіньні Полацкай, у якое трансфармавалася Аб’еднаньне беларускіх
жанчын, працягваецца й сёньня.
24 верасьня 1950 г. (паводле іншых зьвестак— 9ліпеня 1950 г.)131 было заснаванае Аб’еднаньне беларускай моладзі ў Амэрыцы (АБМА, ад дру­гой паловы 1950-х —Саюз беларускаамэрыканскай моладзі). Першым старшынём АБМА стаў Міхась Сенька, заступнікам старшыні — Кастусь Вайцяхоўскі, сакратаром — Лявон Шурак132.
Аб’еднаньне беларускай моладзі ў Амэрыцы мела больш акрэсьленую структуру, чым арганізацыя жан­чын, дый сама моладзь, не зьвязаная
Міхась Сенька.
сямейнымі повязямі, была больш
мабільнай і актыўнай сілай. Сябры АБМА мелі досьвед грамадзкай працы: бальшыня іх была сябрамі або функцыянэрамі Саюзу беларускай моладзі ў 1943-1944 г., а пасьля вайны ў лягерах Ды-Пі брала актыўны ўдзел у скаўтынгу, навучалася ў беларускіх школах і гімназіях. Арганізацыя моладзі была даволі вялікай. Напрыклад, у II Зьезьдзе АБМА, які прайшоў 30 траўня 1953 г. у Саўт-Рывэры, узялі ўдзел семдзесят дэлегатаў. Старшынём пераабралі Міхася Сеньку, першым заступнікам — Кастуся Вайцяхоўскага, другім заступнікам стала Валя Дульская, акрамя таго, у склад управы ўвайшлі Уладзімер Пеляса, Анатоль Шурак, Валянціна Вайцяхоўская,
І30Ліст Лёнгіны Брылеўскай да Алега Гардзіенкі ад 22 лютага 2007 г. Захоўваецца ў прыватным архіве аўтара кнігі.
131 Першую дату дае «Беларуская трыбуна», другую — Вітаўт Кіпель у кнізе «Беларусь! ў ЗША» (с. 181).
132 Беларуская трыбуна. № 2. 5 лістапада 1950.
Мікалай Ігнатовіч, Віталь Цярпіцкі. Рэвізійную камісію склалі Ўладзімер Траскевіч, Вольга Лапека, Хведар Беразоўскі133.
Пераважна дэлегаты II Зьезду рэпрэзэнтавалі Нью-Джэрзі, а менавіта Саўт-Рывэр і ваколіцы. А саўт-рывэрскі аддзел быў найбольшы ў арганізацыі. Напрыклад, у 1953 г. старпіынём аддзелу быў абраны Рыгор Арцюшэнка, заступнікам — М. Казакоў, сябрамі ўправы Генрык Яцэвіч, Міхась Палюховіч, Расьціслаў Завістовіч, Сяргей Казакоў. У склад рэвізійнай камісіі ўвайшлі Мікалай (Нік) Касьцюк, Стася Шурак, Соня Арцюшэнка134.
Акрамя ўвагі да спорту (дзейнічаў спартовы клюб «Нёман», які рэгулярна браў удзел у розных спартовых мерапрыемствах) і правядзеньня моладзевых вечарынаў, сябры арганізацыі актыўна займаліся грамадзка-палітычнай дзейнасьцю. Фактычна, АБМА была моладзевым крылом Злучанага беларуска-амэрыканскага дапамаговага камітэту й Беларускага цэнтральнага прадстаўніцтва ў Амэрыцы, а ад 1951 г. і Беларускага кангрэсавага камітэту. Акрамя таго, моладзевая арганізацыя забясьпечвала астатнія пэрспэктыўнымі кадрамі. Сябры АБМА бралі ўдзел у розных імпрэзах і акцыях, ладжаных згаданымі структурам!, у тым ліку й у Парадах ляяльнасьці ці антыкамуністычных акцыях.
Шмат пазьней Саюз беларуска-амэрыканскай моладзі на фоне крокаў у збліжэньні розных грамадзка-палітычных суполак у Амэрыцы навязаў лучнасьць са Згуртаваньнем бела­руска-амэрыканскай моладзі (ЗБАМ)— арганізацыяй, што знаходзілася ў блізкіх дачыненьнях з БАЗА (галоўнай інстытуцыяй прыхільнікаў Рады БНР у ЗША). У 1959 г. была наладжаная супольная спартовая сустрэча, а ў 1962 г. СБАМ і ЗБАМ нават сталі разам выдаваць часопіс «Беларуская моладзь»135. Такім чынам, моладзь у ЗША першай здолела аб’яднацца насуперак розным палітычным канцэпцыям разьвіцьця эміграцыі136.
15 кастрычніка 1950 г. у Саўт-Рывэры ініцыятыўная група заснавала Аб’еднаньне праваслаўных беларусаў у Амэрыцы
133 Беларуская трыбуна. № 1-2 (15-16). 1953.
134 Тамсама.
135 У 1959-2962 гг. «Беларуская моладзь» выдавалася Згуртаваньнем беларускай моладзі.
136 У 1960-1970-я ладзіліся «Алімпіяды на Белэр-Менск».
(АПБ), якое ставіла на мэце «арганізацыю беларускага праваслаўнага рэлігійна-царкоўнага жыцьця ў Амэрыцы»137. Сябры АПБ не вызнавалі саборыку ў Канстанцы (Заходняя Нямеччына) у 1948 г., на якім была адноўленая Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква. 23 лістапада 1950 г. на Зьезьдзе праваслаўных беларусаў Саўт-Рывэру й ваколіцаў, што прайшоў у Залі Шакаў на Ўайтгэд-авэню, 25, утварылі Беларускў праваслаўны царкоўны камітэт у Амэрыцы, куды ўвайшлі Ўладзімер Брылеўскі (старшыня), Сьвятаслаў Коўш, Міхась Сенька, Расьціслаў Завістовіч, Віктар Літаровіч, Хведар Высоцкі138. У тэты ж дзень была заснаваная беларуская праваслаўная парафія сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры,
настаяцелем якой стаў а. Мікалай Лапіцкі.
Першая багаслужба ў саўт-рывэрскай парафіі была адпраўленая на Каляды 6-7 студзеня 1951 г. Паколькі свайго будынку не было, арандавалі царкву мэтадыстаў на рагу Мэйнстрыт і Гордан-стрыт139. Потым зьнялі залю па адрасе Ўайтгэд-авэню, 44. У 1953 г. габрэйская грамада Саўт-Рывэру прадала беларускаму царкоўнаму камітэту за 15 тыс.250 даляраўсваю сынаногу, якая разьмяшчалася на Ўайтгэд-
Беларускі царкоўны камітэт у Амэрыцы (Саўт-Рывэр):
Сядзяць зьлева направа: Хведар Высоцкі, а. Мікалай Лапіцкі, Уладзімер Брылеўскі.
Стаяць зьлева направа: Расьціслаў Завістовіч, Сьвятаслаў Коўш, Міхась Сенька, Віктар Літаровіч.
137 Беларуская трыбуна. № 2. 5 лістапада 1950.
138 Памятная кніга. 1950-1975. [South River], Byelorussian Greek Orthodox Church of St. Euphrosynia, 1975. C. 19.
139 У 1967 г. было вырашана пабудаваць уласную царкву ў Саўт-Рывэры. Набылі пляц зямлі на поўдні гораду за вуліцай Уайтгэд-авэню, стварылі будаўнічы камітэт над кіраўніцтвам Віталя Цярпіцкага. У 1972 г. было завершанае будаўніцтва, і. новы храм урачыста асьвячоны. Падрабязьней пра гэта ў: Памятная кніга. 1950-1975. [South River], Byelorussian Greek Orthodox Church of St. Euphrosynia, 1975. — 79 c.
авэню, 187. Першая багаслужба тут адбылася 13 кастрычніка 1953 г., сьвятар Мікалай Лапіцкі цягам сямі гадоў езьдзіў у СаўтРывэр з Пасэйку кожныя выходныя адпраўляць службы, пакуль разам зь сям’ёй не перабраўся сюды на стала140.
Таксама на зьезьдзе 23 лістапада 1950 г. Сьвятаслаў Коўш прапанаваў зьвярнуцца да архіяпіскапа Міхаіла, экзарха канстантынопальскага патрыярха, каб той прыняў «пад сваю духоўную апеку й юрысдыкцыю ўсе беларускія парафіі, якія будуць паўставаць у Амэрыцы стараньнем Б[еларускага] П[раваслаўнага] Ц[аркоўнага] К-[амітэ]ту»141. Празь месяц архіяпіскап Міхаіл такую згоду даў. 14 кастрычніка 1953 г. у Дзень Пакрову Найсьвяцейшай Багародзіцы царкву сьв. Эўфрасіньні ў Саўт-Рывэры на Уайтгэд-авэню, 187 высьвяціў архіяпіскап Міхаіл, экзарх канстантынопальскага патрыярха142.
У 1952 г. у канстантынопальскую юрысдыкцыю перайшоў наваствораны прыход сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Таронта (настаяцель— а. Міхась Мігай), у 1959 г. прыход сьв. Юр’я ў Чыкага. У Англп — прыходы сьв. Мікалая ў Манчэстэры і Нотынгеме і Жыровіцкай Божай Маці ў Сток-он-Трэнце — гэтыя тры парафіі былі створаныя а. Алегам Мірановічам143. У сярэдзіне 1950-х у Мэльбурне (Аўстралія) быў заснаваны прыход сьв. Эўфрасіньні Полацкай (настаяцель — а. Аляксандар Грыцук), які таксама знаходзіўся ў юрысдыкцыі канстантынопальскага патрыярха. Паказальна, што ўсе прыхо­ды, якія падпарадкоўваліся сусьветнаму патрыярху, насілі імя сьв. Эўфрасіньні.
Пазьней Аб’еднаньне праваслаўных беларусаў стала яд­ром Беларускай царкоўнай рады Паўночнай Амэрыкі, якая аб’яднала парафіі ў юрысдыкцыі канстантынопальскага пат­рыярха (Саўт-Рывэр, Чыкага, Таронта, Рычманд-Гіл).
У 1950 г. у Амэрыцы ўзьнікла Арганізацыя беларускіх вайскоўцаў (старшыня Аўген Занкавіч), якая мусіла аб’яднаць удзельнікаў усіх войнаў, але найперш гуртавала тых, хто
'40Ліст Лёнгіны Брылеўскай да Алега Гардзіенкі ад 24траўня 2007 г. Захоўваецца ў прыватным архіве аўтара кнігі.
141 Памятная кніга. 1950-1975... С. 19.
142 3 таго часу Дзень Пакрову лічыцца парафіяльным сьвятам царквы.
143 У 1970-х у Англіі зьявіўся яшчэ адна парафія ў юрысдыкцыі канс­тантынопальскага патрыярха, парафія сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Лёндане.
служыў падчас II Сусьветнай вайны ў паліцыі, БКА ці быў у Арміі Андэрса. Дзейнасьць АБВ зводзілася, у асноўным, да ўдзелу яго прадстаўнікоў у агульных беларускіх сьвятах, а таксама шэсьці сяброў арганізацыі падчас антыкамуністычных дэманстрацыяў, адзначэньні асноўных вайсковых датаў, як, напрыклад, гадавіна Слуцкага збройнага чыну. Таксама ганаровая варта сяброў АБВ узяла непасрэдны ўдзел у грамадзянскай паніхідзе й пахаваньні прэзыдэнта БЦР Радаслава Астроўскага на могілках у Саўт-Рывэры ў кастрычніку 1976 г., у пахаваньнях Яўхіма Кіпеля, Нікандра Мядзейкі, Эмануіла Ясюка.
У 1952 г. у Саўт-Рывэры было створанае Аб’еднаньне беларуска-амэрыканскіх студэнтаў (АБАС). Падтрымліваючы палітычную плятформу БЦР, Аб’еднаньне знаходзілася ў сяброўскіх дачыненьнях з ЗБАДК і БККА. Старшынём АБАС быў абраны Анатоль Шурак. На II Агульным гадавым зьезьдзе сяброў АБАС, у 1953 г., былі выбраныя новыя кіраўнічыя орга­ны. Анатоль Шурак быў пераабраны старшынём арганізацыі, Лёля Лапіцкая (Касоўская) стала сакратаром арганізацыі, Валянціна Вайцяхоўская — скарбнікам. У рэвізійную камісію ўваходзілі Сяргей Казакоў, Лідзія Каліноўская, Міхась Палюховіч144. Арганізацыя імкнулася аб’яднаць унівэрсытэцкую моладзь, што вызнавала палітычную плятформу БЦР і БККА, а яе сябры бралі ўдзел у розных грамадзкіх сьвяткаваньнях, а таксама антыбальшавіцкіх дэманстрацыях, пераважна ў тых, што праходзілі ў Нью-Ёрку й Вашынгтоне. У параўнаньні зь Беларускім студэнцкім таварыствам (што аб’ядноўвала прыхільнікаў ідэалягічнай платформы Рады БНР), АБАС мела меншую колькасьць сяброў і адпаведныя магчымасьці.
У Саўт-Рывэры працавалі Згуртаваньне пісьменьнікаў і паэтаў «Шыпшына» (Юры Стукаліч) і Беларускае культурна-мастацкае й навуковае аб’еднаньне, якое ўзначальваў Антон Даніловіч (Янка Золак). Абодва аб’яднаньні прыкметнай актыўнасьці не выяўлялі, іх праца збольшага абмяжоўвалася дзейнасьцю старшыняў, а таксама прадстаўніцтвам гэтых старшыняў на розных грамадзкіх імпрэзах.
144 3 студэнцкага жыцьця // Бюлетэнь Злучанага беларуска-амэрыканскага дапамаговага камітэту. Адзьдзел Нью-Ёрк. № 1. Жнівень 1953.
Пісьменьнікі: Уладзімер Сядура, Юрка Віцьбіч, Міхась Кавыль.
Здымак 1950-х.
У 1949 г. у Саўт-Рывэры быў створаны Беларускі мяшаны хор, якім кіравал і ў розны час Аркадзь Евец, Ксаверы Барысавец, Вячаслаў Селях-Качанскі, Юльян Рымко. Найболыпага посьпеху хор дасягнуў у 1950-1960-я, дзякуючы арганізатарскім здольнасьцям Барыса Шчорса, пад кіраўніцтвам якога былі запісаныя некалькі плытак песень'45. Хор выступаў ня толькі перад беларускімі арганізацыямі, але й іншымі этнічнымі групамі.
У 1970-х гг. тэты хор, у той час пад кіраўніцтвам Дзьмітрыя Верасава, стаўся асновай беларускае песьні ў Беларускіх фэстывалях 1976, 1977 і 1979 гг., на якія зьбіралася ад трох да пяці тысячаў гледачоў.
У 1963 г. на аснове саўт-рывэрскага хору паўстаў асобны жаночы хор «Каліна», якім кіраваў Ксаверы Барысавец146.
У пачатку 1950-х у Саўт-Рывэры Вячаслаў Селях-Качанскі заснаваў тэатральную студыю, якая аб’яднала маладых людзей, што жадалі вучыцца асновам тэатру й выканаўчага май-
145 Кіпель В. Беларуси ўЗША... С. 205.
146 Тамсама. С. 206.
стэрства147. У былога опэрнага сьпевака, тэнара Марыінскага тэатру, а ў 1927-1933 гг. дырэктара Беларускага дзяржаўнага тэатру (БДТ-1 — сёньняшні Купалаўскі), пастаноўшчыка першай опэры на беларускай мове («Русалка», 1927) быў нема­лы досьвед. У Нямеччыне ў 1944 г. Вячаслаў Селях-Качанскі арганізаваў тэатральна-мастацкую трупу «Жыве Беларусь!», якая пасьпяхова гастралявала ў беларускіх асяродках. Дзейнасьць трупы аднавілася ўжо ў ЗША. У Саўт-Рывэры тэатральная студыя ставіла спэктаклі ды арганізоўвала мастацкія імпрэзы, а яе аснову складалі актыўныя сябры ЗБАДК, БККА, парафіі сьв. Эўфрасіньні Полацкай148.
Так, ужо на пачатку 1950-х гг. прыхільнікі БЦР паспрабавалі наладзіць дзейнасьць арганізацыяў розных кірункаў, прызначаных для аб’яднаньня розных сацыяльных групаў. Аналягічныя высілкі прыкладалі й супернікі зь лягеру Рады БНР. Ня ўсе спробы былі аднолькава ўдалыя, а структуры жыцьцяздольныя, аднак усе працавалі на болып шчыльнае гуртаваньне грамады вакол нацыянальнай ідэі. Разам з тым, каб зрабіць дзейнасьць розных арганізацыяў эфэктыўнай, неабходна было стварыць адзіны каардынацыйны цэнтар — арганізацыю, што магла б выступаць ад імя ўсяе беларускае дыяспары адразу.
147 Тамсама. С. 207.
148 Па сьмерці Вячаслава Селях-Качанскага ў 1976 г. фактычнае кіраваньне пераняла былая акторка Купалаўскага тэатру Ірэна Цупрык — маці сёньняшняга кіраўніка Беларускага кангрэсавага камітэту.
IV. СТВАРЭНЬНЕ БЕЛАРУСКАГА КАНГРЭСАВАГА КАМ1ТЭТУ АМЭРЫКІ
Падрыхтоўка да скліканьня агульнабеларускага Кангрэсу
ЗБАДК праз сваю сацыяльна-дабрачынную скіраванасьць ня мог каардынаваць дзейнасьці ўсіх суполак сваіх прыхільнікаў. Таму паўстала ідэя стварэньня новай арганізацыі, якая пераняла б на сябе агульныя функцыі «рэпрэзэнтацыі беларускага грамадзтва перад амэрыканскім грамадзтвам».
Ініцыятарам заснаваньня такой арганізацыі быў старшыня ЗБАДК Мікалай Шчорс, якога падтрымалі Лёнгіна Брылеўская й Аляксандар Русак. У жніўні 1950 г. яны выдалі зварот «Да Беларускае Арганізаванае Грамадзкасьці ў ЗША», дзе акрэсьлілі цяжкасьці, зь якімі сутыкнуліся новыя эмігранты, ды асноўныя праблемы існаваньня дыяспары. Аўтары звароту заўважалі, што дасягненьняў было куды меней, чым паразаў. Галоўная прычына слабасьці беларускага руху на эміграцыі, у параўнаньні з польскім ці ўкраінскім, хавалася ў саміх беларусах: непатрэбнай канкурэнцыі між рознымі грамадзкімі аб’яднаньнямі, а таксама адсутнасьці агульнай «беларускаамэрыканскай рэпрэзэнтацыі». Згаданыя акалічнасьці, на дум­ку аўтараў звароту, паралюшавалі нацыянальна-грамадзкую працу ў ЗША149. Выйсьце бачылася ў скліканьні «панамэрыканскай канфэрэнцыі беларускіх арганізацыяў для стварэньня беларускае цэнтральнае нацыянальна-грамадзкае ўстановы».
Мы, ніжэй падпісаныя, прадстаўнікі розных беларускіх арганізацыяў, выступаем з ініцыятывай ды заклікам скліканьня агульнаамэрыканскае канфэрэнцыі беларускіх арганізацыяў з мэтаю даклад-
149 Да Беларускае Арганізаванае Грамадзкасьці ў ЗША // Беларуская три­буна (Нью-Ёрк). № 1.27 жніўня 1950.
Падрыхтоўка да скліканьня агульнабеларускага Кангрэсу 77 нага прааналізаваньня сучаснага палажэньня ды пакліканьня ў ЗША беларускае цэнтральнае нацыянальна-грамадзкае ўстановы, якая б:
1. плянавала,
2. каардынавала нацыянальна-грамадзкую працу,
3. рэпрэзэнтавала нас навонкі, як перад афіцыйнымі дзейнікамі, так і перад іншымі нацыянальнасьцямі.
Браты Беларусь!! Камуністычна-бальшавісцкая мафія знаходзіцца ў поўным наступе да апанаваньня сьвету. Гэты апошні стаіць напярэдадні вельмі важных і важкіх падзеяў. Падзеі гэтыя ня могуць прайсьці звонку, або побач нас. Яны павінны застаць нас у Вольнай і Дэмакратычнай Амэрыцы, гэтай найбольшай спаборніцы за правы адзінкі і народаў, зарганізаванымі, ацэмэнтаванымі ў адзін моцны беларускі маналіт.
Хопіць партыкулярызму і партызаншчыны ў нашых шэрагах на амэрыканскай зямлі.
Хай жыве супольны, адзіны і моцны беларускі фронт у Злучаных Штатах Амэрыкі.
Інжынэр А. Русак, старшыня Беларускага Цэнтральнага Прадстаўніцтва,
Др. М. Шчорс, старшыня Галоўнай Управы ЗБАДК
Л. Брылеўская. Старшыня Згуртаваньня Беларускіх Жанчын150.
Сьледам за зваротам быў прыняты яшчэ адзін дакумэнт — «Арганізацыйныя асновы Першага Беларуска-Амэрыканскага кангрэсу ў Амэрыцы», які рэглямэнтаваў прынцыпы адбору дэлегатаў. Удзельнікамі Кангрэсу маглі быць усе беларусы, што пражывалі ў гэтай краіне: як народжаныя ў ЗША, так і тыя, хто прыбыў у краіну некалькі гадоў таму ці зусім нядаўна. Дэлегат выступаў або ад арганізацыі, або ад пэўнага асяродку (паселішча, гораду, штату) — абсалютная бальшыня новых эмігрантаў у гэты час, у 1950 г., працавала па кантракце, таму пераяжджала зь месца на месца, з гораду ў горад, са штату ў штат. Дэлегат выступаў ад імя 15 сяброў пэўнай арганізацыі ці асяродку. Калі зь нейкіх прычынаў (вялікая адлегласьць ці хвароба) абраны дэлегат ня мог прыбыць на Кангрэс, то арганізацыя ці асяродак мелі магчымасьць дэлегаваць свой голас даверанай асобе зь іншай мясцовасьці. Такія паўнамоцтвы неабходна было заверыць натарыяльна151.
150 Да Беларускае Арганізаванае Грамадзкасыці ў ЗША...
151 Arhanizacyjnyja asnovy Piersaha Biefaruska-Amerykanskaha Kangresu u Amerycy. 3 архіву Івана Касяка.
Запрашэньні на Кангрэс атрымалі ўсе аддзелы Злучанага беларуска-амэрыканскага дапамаговага камітэту. Чакалі прадстаўнікоў Арганізацыі беларускіх вайскоўцаў, Аб’еднаньня беларускіх жанчын, Аб’еднаньня беларускіх студэнтаў (БЦРаўскае), Аб’еднаньня праваслаўных беларусаў, Аб’еднаньня беларуска-амэрыканскай моладзі, Цэнтральнага прадстаўніцтва беларускай эміграцыі ў ЗША, Царкоўнай рады парафіі сьв. Эўфрасіньні Полацкай, Беларуска-амэрыканскай Рады ў Чыкага (Ігнат Лабач), Праваслаўнага Жыровіцкага брацтва ў Нью-Брансўіку, якое ўзначальваў Аляксандар Асіпчык. Згуртаваньне пісьменьнікаў і паэтаў у ЗША рэпрэзэнтаваў Юры Стукаліч (Віцьбіч). Быў запрошаны прадстаўнік ад Беларускае ініцыятыўнае групы з Кліўлэнду (штат Агаё, кіраўнік трупы — Юры Харытановіч), якая яшчэ не аформілася ў трывалую арганізацыю152.
Геаграфія індывідуальных запрашэньняў была шырокая. Іх атрымалі беларусы Нью-Ёрку, Флэшынгу153 (Віктар Чабатарэвіч), Брукліну (Ян Асіповіч), Стэтэн-Айлэнду (праф. Мікалай Сьцяпанаў), Гарфілду154 (Эмануіл Ясюк), Ўолінгтану155 (Аляксей Шудзейка), Сэйрэвілу156 (Міхась Кавыль), Чыкага (Міхаіл Шасткоўскі), Рокфарду (Ілінойс, Ракуць), Спрынгфілду (Ілінойс, Аўген Русецкі), Сан-Францыска (Алена Кіркевіч), Дэйтану (Агаё, Антон Вайтовіч), Пуэбла (Каларада, Хведар Шыбут), Фэніксьвілу (Пэнсыльванія, а. Эмільян Кайко), Коры (Пэнсыльванія, Канстанцін Маталіцкі), Пэрт-Амбою (НьюДжэрзі, Міхаіл Сокал), Мэдфарду (Арэгон, Міхаіл Запольскі), Нюарку (Нью-Джэрзі, Іван Аўдзей), Дэтройту (Ян Скуратовіч і Пётра Палягошка), Алімфо (Пэнсыльванія, Юліян Рымко)157.
152 Vyslanyja zaprosiny na Pieräy Bieiaruska-Amerykanski Kangres. Bielaruskija arhanizacyi u USA. 3 архіву Івана Касяка.
153 Флэшынг — раён Вялікага Нью-Ёрку на востраве Лонг-Айлэнд.
І54Гарфілд— горад у паўночна-ўсходняй частцы штату Нью-Джэрзі, за 15 міляў на паўночны захад ад Нью-Ёрку. У 2006 г. у Гарфілдзе пражывалі 29 786 чалавек.
155 Ўолінгтан — горад у паўночна-ўсходняй частцы штату Нью-Джэрзі. У 2006 г. тут пражывалі каля 11 тыс. чалавек. Наагул у 1950-х гг. у гэтай частцы Нью-Джэрзі пасялілася вялікая колькасьць беларускіх эмігрантаў: гарады Гарфілд, Уолінгтан, Ірвінгтан
156 Сэйрэвіл — горад, што з паўночнага ўсходу прымыкае да СаўтРывэру.
157 Vyslanyja zaprosiny na Piersy Bieiaruska-Amerykanski Kangres...
Былі таксама дасланыя запрашэньні палітычным апанэнтам: БАЗА (а таксама пэрсанальнае яго кіраўніку Міколу Гарошку), Крывіцкаму навуковаму таварыству імя Пранціша Скарыны (старшыня — Янка Станкевіч), асобным суполкам БАЗА ў Кліўлэндзе (Міхась Белямук), Саўт-Рывэры (Філарэт Родзька), Арганізацыі беларускіх студэнтаў (Міхась Тулейка), рэдакцыі газэты «Беларус»158.
Аднак усе «крывіцкія» арганізацыі адмовіліся ад удзелу ў Кангрэсе. Дый калі б яны прынялі запросіны, наўрад удалося б зь імі дамовіцца. У пачатку 1950-х кожная з супрацьдзейных групаў эміграцыі лічыла, што толькі яна мае права рэпрэзэнтаваць беларусаў за мяжой.
Арганізатары Кангрэсу запрасілі й прадстаўнікоў іншых нацыянальнасьцяў, журналістаў этнічных газэтаў, а таксама аўтарытэтных грамадзкіх дзеячаў: Язэпа Варонку— першага прэм’ера ўраду БНР у 1918 г., Юр’я Сабалеўскага, Івана Ермачэнку, Вітаўта Тумаша, а таксама доктара Аляксандра Багдановіча, баптысцкага прапаведніка Данілу Яська, пісьменьнікаў Уладзімера Клішэвіча (Каліфорнія) ды Масея Сяднёва (Саўт-Рывэр), гісторыка, выкладчыка Гарвардзкага ўнівэрсытэту Мікалая Вакара.
Былі дасланыя запрашэньні і ў Канаду: у Вініпэг — Беларускай нацыянальнай радзе, а таксама Згуртаваньню беларусаў Канады й рэдакцыі «Беларускага эмігранта»159. Меркавалася, што калі ў Кангрэсе возьмуць удзел прадстаўнікі Канады, арганізацыя зможа называць сябе паўночнаамэрыканскай. Рыхтавалі нават адпаведныя праекты рэзалюцыяў. Але прадстаўнікі Канады на Кангрэс не зьявіліся: ЗБК і «Беларускі эмігрант» з-за палітычнага антаганізму, дэлегаты зь Вініпэгу — з прычыны аддаленасьці.
Такім чынам, задуманы як агульнабеларускі эміграцыйны форум, Кангрэс ад самага пачатку рызыкаваў ператварыцца ў чарговую арганізацыю адной з груповак і рэпрэзэнтаваць толькі прыхільнікаў БЦР.
158 Vyslanyja zaprosiny na Piersy Bielaruska-Amerykanski Kangres...
159 Тамсама.
I Кангрэс беларусаў Амэрыкі
I Кангрэс беларусаў Амэрыкі прайшоў 11 лютага 1951 г. у Саўт-Рывэры, у Залі Шакаў. Пратаколу мерапрыемства, як і бальшыні дакумэнтаў Кангрэсу, не захавалася, таму дакладная колькасьць прысутных невядомая. Але ўдзельнікі Кангрэсу згадвалі пра 30—40 чалавек, сабраных у залі. УI Кангрэсе бралі ўдзел прадстаўнікі ад ЗБАДК, Беларуска-амэрыканскай нацыянальнай рады (Чыкага), Аб’еднаньня беларуска-амэрыкан­скай моладзі, Аб’еднаньня беларускіх жанчын, Аб’еднаньня праваслаўных беларусаў, Цэнтральнага прадстаўніцтва беларускай эміграцыі160.
Прыхільнікі Рады БНР на Кангрэс не прыехалі, таму фо­рум стаў зьездам аднадумцаў: людзей, якія аднолькава бачылі мэты й заданы арганізацыі. Старшынём Кангрэсу быў абраны настаяцель парафіі сьв. Эўфрасіньні Полацкай а. Мікалай Лапіцкі, які быў маральным аўтарытэтам для новых беларускіх эмігрантаў. Віцэ-старшынём стаў Язэп Ляшчынскі (Міхась Кавыль)161 — на той час галоўны рэдактар «Беларускай трыбуны», друкаванага органу ЗБАДК. Сакратаром Кангрэсу была абраная Лёнгіна Брылеўская, а ў склад прэзыдыюму ўвайшлі Леў Высоцкі, Ігар Шчорс, Алег Махнюк і Лявон Шурак.
Найбольш прадстаўнічым зьездам беларусаў Амэрыкі — у гэтым выпадку прыхільнікаў БЦР — быў абвешчаны Кангрэс беларусаў Амэрыкі. Меркавалася, што яны будуць склікацца раз на тры гады. У форс-мажорных варунках павінен быў склікацца Надзвычайны кангрэс. Але гэтае права ні разу больш чым за пяцьдзясят гадоў не выкарыстоўвалася.
Выканаўчым органам кангрэсаў беларусаў Амэрыкі абвяшчаўся Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА), які мусіў весьці ўсю грамадзкую працу ў пэрыяд між форумамі.
160 Першы беларускі кангрэс у ЗША // Беларуская трыбуна (Нью-Ёрк). Нядзеля, 25 лютага 1951.
161У паваенных лягерах Нямеччыны Міхась Кавыль для большая пэўнасьці (каб ня быць дэпартаваным у СССР) зьмяніў сваё прозьвішча Лешчанка на Ляшчынскі і некалькі гадоў карыстаўся гэтым прозьвішчам, у тым ліку і пасьля прыезду ў ЗША (напрыклад, у паперах БККА і газэтах ён пазначаны як Язэп Ляшчынскі). Потым ён зьвярнуўся да свайго сапраўднага — Лешчанка, хоць у беларускім асяродзьдзі наагул больш карыстаўся літаратурным псэўданімам — Кавыль.
Сярод задачаў БККА былі: каардынаваць працу розных беларускіх арганізацыяў у ЗША, выступаць ад іх імя перад амэрыканскімі палітычнымі й грамадзкімі, а таксама міжнароднымі арганізацыямі162. Выбары сяброў БККА мелі праходзіць шля­хам тайнага галасаваньня на спаборнай аснове ці агульным сьпісам. Падчас Кангрэсу ўправа (урад) БККА здавала справаздачу яго ўдзельнікам, якія ацэньвалі зробленую працу, абіралі новы склад Кангрэсавага камітэту й рэвізійную камісію, вызначалі плян дзейнасьці на наступныя тры гады163.
Першым старшынём БККА стаў Мікалай Шчорс — на той час кіраўнік арганізацыі, што стала фундамэнтам БККА — Злучанага беларуска-амэрыканскага дапамаговага камітэту. Акрамя яго ў склад БККА абралі: першым віцэ-старшынём — Ігната Лабача (БАНР, Чыкага), другім віцэ-старшынём — Барыса Кіта (ЗБАДК, Каліфорнія), выканаўчым сакратаром (скарбнікам) — Івана Хіхлушу, сакратаром — Міхася Сеньку. Урад БККА: Сьвятаслаў Коўш (віцэ-старшыня Галоўнай упра­вы ЗБАДК), які павінен быў курыраваць пытаньні культуры, асьветы й рэлігіі; Аляксандра Сабалеўская (АБЖ); Аляксандар Русак (старшыня Беларускага цэнтральнага прадстаўніцтва) — рэфэрэнт міжнародных зносінаў; Мікалай Філіповіч — скарбнік і рэфэрэнт сацыяльнай апекі; Сымон Жамойда —прэс-сакратар164.
Галоўнай мэтай Кангрэсу беларусаў Амэрыкі абвяшчалася «абарона інтарэсаў Амэрыкі і Беларусі». Арганізацыя павінна была дзейнічаць ва ўсіх ЗША «шляхам супрацоўніцтва з урадам ЗША ды іншымі ўрадавымі дзейнікамі, з прадстаўніцтвам беларускага народу й праводзіць адпаведную дзейнасьць ся­род амэрыканцаў беларускага паходжаньня»165.
Сярод іншых дакумэнтаў, прынятых I Кангрэсам беларусаў Амэрыкі, быў адзін цікавы дакумэнт, што выдатна характарызуе настроі ў асяродзьдзі тагачаснай беларускай эміграцыі ў
162 Першы Панамэрыканскі Беларускі Кангрэс у ЗША // Беларуская трыбуна (Нью-Ёрк). № 2 (5). 25 сакавіка 1951. С. 3-4.
163 Statut Bielaruskaha (Demakratycnaha) Kangresavaha Kamitetu Ameryki [Prajekt]. 1951. 3 архіву Івана Касяка.
164 Першы Панамэрыканскі Беларускі Кангрэс у ЗША...
165 Фінансавае забесьпячэньне мусіла ісьці празь беларускія арганізацыі шляхам адлічэньняў, прадугледжваліся таксама і ахвяраваньні паасобных дзеячаў. Гл.: Статут Беларускага Кангрэсавага камітэту. 3 архіву Івана Касяка.
сьвеце. Маецца на ўвазе тэлеграма да кіраўніка NATO — і на той час віцэ-прэзыдэнта ЗША — Дўайта Эйзэнгаўэра:
Першы Беларуска-Амэрыканскі Кангрэс у ЗША, які адбыўся ў Саўт-Рывэры, N. J., дня 11 лютага 1951 г. вітае Вас на новым адказным становішчы і жадае як найлепшых посьпехаў у Вашай дзейнасьці.
Мы, беларусы ў Амэрыцы, дэкляруем поўную салідарнасьць з Вамі і поўную падтрымку ў змаганьні вольнага сьвету з камуністычным імпэрыялізмам.
Беларускі народ — першая ахвяра савецкага імпэрыялізму, болып 30 гадоў знаходзіцца ў няроўнай барацьбе з расейска-бальшавіцкім агрэсарам і побач іншых народаў зьяўляецца натураль­ным саюзьнікам дэмакратыяў166.
Зьяўленьне гэтай тэлеграмы было выклікана тагачаснымі падзеямі на Далёкім Усходзе, а менавіта вайной у Карэі (1950-1953).
У першай палове 1950-х прадстаўнікі паваеннай хвалі эміграцыі разглядалі сваё знаходжаньне на чужыне як часовае. Быў нават такі тэрмін: «сядзеньне на валізах». Шмат хто спадзяваўся, што ў хуткай будучыні краіны дэмакратычнага блёку пачнуць вайну супраць СССР, вынікам якой для ўцекачоў II Сусьветнай стане магчымасьць вяртаньня на радзіму. Падчас прэзыдэнцтва Гары Трумэна (1945-1952) была выпрацаваная дактрына акгыўнага супраціву камунізму, якая й жывіла надзеі беларусаў. 3 асаблівым энтузіязмам успрынялі вайну ў Карэі, калі на абарону Паўднёвай Карэі ад экспансіі Кітаю, КНДР і СССР стаў увесь дэмакратычны блёк. Беларускія эмігранты — ня толькі ў ЗІНА, але ў Аўстраліі, Канадзе, Аргентыне, Англіі — чакалі, што гэтая вайна справакуе ваенны канфлікт з СССР, і той пацерпіць паразу. Таму шмат якія беларусы й «сядзелі на валізах»: не прымалі грамадзянства новай краіны, ня бралі доўгатэрміновых крэдытаў і г. д.
У рэчышчы гэтых надзеяў падтрымка курсу Захаду ў ба­рацьбе з камунізмам выглядае лягічнай. Аднак тэта быў ня першы падобны дакумэнт для беларускай эміграцыі. Яшчэ 7 ліпеня 1950 г. зьявілася адозва прэзыдэнта БЦР Радаслава Астроўскага «Да Ўсяе Беларускае Эміграцыі» з заклікам да беларусаў запісвацца добраахвотнікамі на вайну'67. Гэтай вай-
166 Беларуская трыбуна (Нью-Ёрк). № 1 (4). Нядзеля, 25 лютага 1951.
І67Астроўскі Р. Да Усяе Беларускае Эміграцыі... Поўны тэкст звароту зьмешчаны ў Дадатку да кнігі.
ной, надумку Астроўскага, павінен быў пачацца крыжовы паход за вызваленьне сьвету ад камуністычнай чумы. Аднак зварот не тлумачыў мэханізму вярбоўкі беларускіх добраахвотнікаў, дый уласна вярбоўка «ў розных прадстаўніцтвах і дэлегатурах БЦР» была праблематычнай. Таму адозву Радаслава Астроўскага варта разглядаць хутчэй як заклік быць напагатове палітычнай сытуацыі і пры спрыяльных варунках рыхтавацца да вяртаньня ў Беларусь. У падобным рэчышчы дзейнічала тады й Рада БНР, заснаваўшы ў 1950 г. Беларускі антыбальшавіцкі фронт, што таксама быў водгукам на пачатак Карэйскай вайны. Таму цалкам зразумела, што Кангрэс беларусаў Амэрыкі, што абвясьціў сябе рэпрэзэнтантам беларускай эміграцыі, мусіў таксама выказацца ў падтрымку антыкамуністычнага змаганьня. Прычым першапачатковы тэкст тэлеграмы быў нашмат больш жорсткі, але цягам абмеркаваньня фармулёўкі значна зьмягчылі168.
Таксама была высланая вітальная тэлеграма прэзыдэнту Гары Трумэну, у якой выказвалася поўная падтрымка захадам амэрыканскага ўраду ў справе вайны ў Карэі.
Беларуска-амэрыканскі кангрэс ад імя амэрыканцаў беларускага паходжаньня й новае беларускае іміграцыі ў ЗША з задавальненьнем вітае апошнія мерапрыемствы ачольванага Вамі Ўраду ЗША, накіраваныя супроць расейска-камуністычнае агрэсіі, выра­жав словы ўдзячнасьці за праводжаньне іх у жыцьцё ды выказвае сваю поўную гатоўнасьць да іх рэалізацыі ўключна аж да збройнага змаганьня за рэпрэзэнтаваныя Вамі і Амэрыканскім Народам ідэалы: Волі і Свабоды!169
Тэта былі першыя дакумэнты ў падтрымку антыкамуністычнай палітыкі ЗША, якую надалей стала выказваў БККА. I яшчэ адна акалічнасьць: ад самага пачатку знаходжаньня ў ЗША новая беларуская эміграцыя імкнулася называць сябе
168 «Мы, беларусы ў Амэрыцы, дэкляруем поўную салідарнасьць з Вамі і дапамогу ў справе разгрому савецкай тыранскай турмы народаў і вызваленьня паняволеных бальшавізмам народаў. Беларускі народ на бацькаўшчыне збройна змагаецца з крывавай савецкай акупацыяй і зьяўляецца Вашым натуральным саюзьнікам у супольнай барацьбе з супольным ворагам — бальшавіцкім агрэсарам» (цыт. паводле дакумэнту з архіву Івана Касяка).
169 Прэзыдэнту Гары Трумэну// Беларуская трыбуна (Нью-Ёрк). № 1 (4). Нядзеля, 25 лютага 1951.
84 Стварэньне Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі амэрыканцамі беларускага паходжаньня, г. зн. яны прымалі лад і дапамогу гэтай краіны, чаго не было ў Вялікабрытаніі, Канадзе й Бэльгіі.
Асобны пункт статуту зазначаў, што Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі зьяўляецца часовай установай, пакуль усе беларускія арганізацыі на амэрыканскім кантынэнце не аб’яднаюцца пад парасонам Кангрэсу беларусаў Амэрыкі. Але рэальная гісторыя БККА аказалася іншай, як меркавалася пры яго стварэньні. Паўплывалі на яе розныя абставіны.

V. БЕЛАРУСКІ КАНГРЭСАВЫ КАМПЭТ АМЭРЫКІ Ў 1951-1957 ГГ.
Умовы дзейнасьці БККА: амэрыканская палітыка й эміграцыйная супольнасьць
Для разуменьня ініцыятываў і ўмоваў дзейнасьці БККА варта найперш акрэсьліць асаблівасьці тагачаснага грамадзкага жыцьця ў ЗША й сьвеце.
У першыя паваенныя гады, калі мінула захапленьне ад супольнай перамогі над нацызмам, паміж ранейшымі саюзьнікамі началося новае процістаяньне: халодная вайна170. ЗША, як і іншыя краіны заходняга блёку, сталі разглядаць СССР у якасьці верагоднага праціўніка ў барацьбе за ўплыў у сьвеце. Аднак у новай сытуацыі прыярытэтным бачылася ня столькі ваеннае вырашэньне супрацьстаяньня, колькі мірнае. На дапамогу былі пакліканыя мэтады палітычнай прапаганды ды — як важны сродак у супрацьдзеяньні СССР — некалькі сотняў тысячаў выхадцаў з СССР/Расеі, што засталіся жыць у эміграцыі, пераважна ў Паўночнай Амэрыцы. У жніўні 1948 г. была зацьверджаная сакрэтная дырэктыва Рады нацыянальнай бясьпекі 20/1 «Мэты ЗША ў дачыненьні Расеі». Яе галоўная выснова сьцьвярджала магчымасьць дасягненьня мэтаў вайны ў мірны час без прымяненьня сродкаў узброенага гвалту171. Найлепшым вариантам лічылася палітычнае ўрэгуляваньне крызісу, а ў пэрспэктыве замена ўраду ў СССР на дэмакратычны. Абаперціся ў гэтай справе было вырашана на розныя
170 Традыцыйна пачаткам халоднай вайны лічыцца знакамітая прамова Уінстана Чэрчыля, сказаная ім 5 сакавіка 1946 г. у Фултанскім каледжы ў ЗША.
171 Карпов С. В. Российская эмиграция в информационной войне против Советского Союза. http://nature.web.ru/db/msg.html?mid= 1187221.
86 Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі ў 1951-1957 гг. эмігранцкія суполкі. Першая спроба стварэньня такой базы з апорай на прадстаўнікоў даваеннай эміграцыі мела месца яшчэ ў другой палове 1940-х гг., але праект пацярпеў паразу172.
18 студзеня 1951 г. Дзярждэпартамэнт ініцыяваў стварэньне Амэрыканскага камітэту вызваленьня народаў Расеі. Ён быў заснававаны як прыватная арганізацыя ў штаце Дэлавэр, каб дэюрэ адмежавацца ад афіцыйнай палітыкі Вашынгтону й падаваць дзейнасьць Камітэту як прыватную ініцыятыву выхадцаў з СССР173. Галоўнай задачай новай арганізацыі (першы кіраўнік — Юджын Лаёнз) было стварэньне адзінага каардынацыйнага цэнтру змаганьня народаў Расеі супраць бальшавізму174.
Амэрыканскі камітэт завязаў шчыльныя кантакты з эмігранцкімі арганізацыямі ў ЗША й Заходняй Эўропе. Гэтым ра­зам стаўка рабілася на паваенную эміграцыю — былых Ды-Пі, уцекачоў ад савецкай улады, жаўнераў вайсковых фармаваньняў, перадусім уласаўцаў, красноўцаў і г. д. — усіх тых, хто надта адмоўна ставіўся да савецкай улады. Разам з этнічнымі рускімі ўдзельнічаць у паступовым разбурэньні СССР павінны былі іншыя народы былой Расейскай імпэрыі. Каб заахвоціць да супрацоўніцтва, дэкляравалася стварэньне магутнай радыёстанцыі для трансьляцыі на СССР, а таксама шырокая фінансавая падтрымка розных выдавецкіх ды іншых эмігранцкіх праектаў175. 17-20 жніўня 1951 г. на зьезьдзе ў Штутгарце пры палітычным і матэрыяльным спрыяньні Амэрыканскага камітэту вызваленьня народаў Расеі быў створаны Саюз вызва­леньня народаў Pacei (СВНР) са штаб-кватэрай у Мюнхэне. У гэтую арганізацыю ўвайшлі Ліга барацьбы за свабоду народаў СССР, Нацыянальна-працоўны саюз, Расейскі народны pyx, Саюз барацьбы за свабоду Pacei, Саюз барацьбы за вызваленьне народаў Pacei176.
Дактрына Саюзу вызваленьня народаў Расеі палягала ў барацьбе з камуністычнаю дыктатураю да яе поўнай ліквідацыі,
172 Карпов С. В. Российская эмиграция в информационной войне против Советского Союза...
173 Мерляк К. Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі... С. 120.
174 Тамсама.
175 Карпов С. В. Российская эмиграция в информационной войне против Советского Союза...
176 Панямонскі М. [Мікалай Шчорс]. Аб’еднаньне расейскай эміграцыі, а паняволеныя Масквою народы? // Беларуская трыбуна (Нью-Ёрк). № 5 (8). Нядзеля, 30 верасьня 1951.
прызнаньні раўнапраўя ўсіх народаў, вызнаньні іх права на вызначэньне ўласнага лесу на падставе ўсенароднага галасаваньня, пераглядзе тэрытарыяльных захопаў, ажыцьцёўленых камуністамі; аднаўленьні дзяржаўнага сувэрэнітэту краінаў, гвалтам далучаных да СССР177. Савет СВНР павінен быў складацца з шасьцідзесяці сяброў: дваццаць расейцаў, дваццаць прадстаўнікоў нацыянальнасьцяў Расейскай імпэрыі (СССР): беларусы, украінцы, грузіны й г. д. — і дваццаць вядомых палітычных і культурных дзеячаў, незалежна ад нацыянальнасьцяў (мелі вылучацца першымі сарака сябрамі паводле ўзаемнага пагадненьня)178. Саюз распачаў актыўныя перамовы зь іншымі этнічнымі арганізацыямі, у тым ліку й беларусамі. 17 верасьня 1951 г. адзін з кіраўнікоў СВНР, старшыня Часовага ўраду Расейскай рэспублікі ў 1917 г. Аляксандар Керанскі, зьвярнуўся да прэзыдэнта Рады БНР Міколы Абрамчыка. У выніку 7 лістапада 1951 г. у Вісбадэне было падпісанае пагадненьне аб супрацоўніцтве. Свае подпісы пад дакумэнтам паставілі прадстаўнікі 12 эмігранцкіх арганізацыяў— пяці расейскіх: Народна-працоўнага саюзу (НТС), Саюзу барацьбы за вызваленьне Расеі, Саюзу барацьбы за вызваленьне народаў Расеі, Расейскага народнага руху, Лігі барацьбы за народную свабоду, а таксама: Азэрбайджанскі на­родны савет, Грузінскі нацыянальны савет, Туркестанскі нацыянальны камітэт, Саюз за свабоду Армэніі, Паўночнакаўкаскі антыбальшавіцкі нацыянальны pyx і Рада БНР179. Ад імя апошняй падпісаўся М. Брагулія — такі псэўданім выкарыстаў намесьнік старшыні Рады БНР Барыс Рагуля, правая рука Міколы Абрамчыка.
Вісбадэнскае пагадненьне замацоўвала г. зв. прынцып «непрадрашэнства»: спачатку перамога над бальшавізмам, а пасьля шляхам скліканьня Устаноўчага сходу — вырашэньне нацыянальных пытаньняў. Беларускія грамадзкія дзеячы на эміграцыі справядліва непакоіліся, што ў выніку нацыянальнае пытаньне павісьне ў паветры, і беларусы, нават па тэарэтычным вызваленьні ад бальшавізму, застануцца ў складзе Расеі. Улічваючы даволі далёкія пэрспэктывы магчымай пе-
177 Юрэвіч Л. Архіў Рады БНР // Запісы. № 31. 2008.
178 Тамсама.
179 Карпов С. В. Российская эмиграция в информационной войне против Советского Союза...
88 Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі ў 1951-1957 гг. рамогі над СССР, значная частка беларускіх дзеячаў палічылі прынцып непрадрашэнства за фактычную адмову ад прыярытэту нацыянальнага, ад няхай і пакуль сымбалічнага прызнаньня незалежнасьці Беларусі. Таму Мікола Абрамчык і Барыс Рагуля сутыкнуліся з жорсткай крытыкай ня толькі з боку палітычных апанэнтаў зь Беларускай Цэнтральнай Рады, але і ўнутры Рады БНР. Падпісаньне Вісбадэнскага пагадненьня выклікала крызіс у Радзе БНР, што спрычыніўся да выхаду зь яе групы дзеячаў180. Ярлык «непрадрашэнства» стаў успрымацца як сынонім здрады нацыянальным інтарэсам дзеля асягненьня пэўнай фінансавай выгады, паколькі дзейнасьць створаных на яго падставе структур шчодра фінансавалася амэрыканскім урадам181.
Тым ня менш Рада БНР — а менавіта Мікола Абрамчык і Барыс Рагуля — працягвала кантактаваць з Саюзам вызваленьня народаў Расеі. Хоць і не заўсёды адкрыта, а праз наваствораную арганізацыю, як, напрыклад, Беларускі антыбальшавіцкі фронт (старшыня •— Янка Жытка). Зь іншага боку, 14 сакавіка 1953 г. на паседжаньні ў Парыжы «нерасейскія народы» дадаткова заснавалі Міжнацыянальны антыбальшавіцкі каардынацыйны блёк (Парыскі блёк), куды ўвайшлі прадстаўнікі Армэніі, Азэрбайджану, Беларусі, казакоў, Грузіі, Крыму (туркі), Паўночнага Каўказу, Туркестану, Украіны. Тэты блёк цесна супрацоўнічаў з Каардынацыйным цэнтрам антыбальшавіцкай барацьбы (КЦАБ) — так стаў называцца Саюз вызваленьня народаў Расеі пасьля пратэсту «нерасейскіх народаў» — выступілі й іншыя нацыянальныя арганізацыі: украінскія, прыбалтыйскія, некаторыя закаўкаскія ды мусульманскія. 14 кастрычніка 1951 г. у Нью-Ёрку была створаная арганізацыя паняволеных народаў Расеі «Клюб Прамэтэй», у якую ўвайшлі й беларусы. У 1953 г. яе ўзначаліў Мікалай Шчорс,
180 VII сэсія Рады БНР (7-8 лістапада 1953 г., 4 красавіка 1954 г.) ухваліла супрацоўніцтва з Амэрыканскім камітэтам, прычым насуперак рэкамэндацыям, агучаным падчас VI сэсіі. Дэклярацыя VII сэсіі выклікала шмат пярэчаньняў і пратэстаў, што прывяло да сыходу шэрагу дзеячаў з Рады БНР. Цягам найбліжэйшых месяцаў Раду БНР пакінулі Аўген Каханоўскі, Лявон Савёнак, Міхась Рагуля, Леанід Галяк, Янка Станкевіч ды інш.
181 Прадстаўнікі народаў падпісалі дакумэнт, у якім абавязаліся не рабіць ніякіх крокаў да часу поўнага вызваленьня народаў СССР ад бальшавізму.
а ад беларусаў таксама ўваходзіў Віктар Чабатарэвіч. Але ў параўнаньні з КЦАБ сур’ёзнай ролі на эміграцыі ні Парыскі блёк, ні тым больш «Прамэтэй» не адыгрывалі.
Што да Каардынацыйнага цэнтру антыбальшавіцкай барацьбы, то ён канчаткова аформіўся ў кастрычніку 1952 г. (кіраўнік Сяргей Мельгуноў) зь сядзібай у Мюнхэне. У 1953 г. быў запачаткаваны галоўны праект Амэрыканскага камітэту й КЦАБ — радыё «Вызваленьне» (цяпер — радыё «Свабода»). У структуры радыё была створаная й Беларуская рэдакцыя(першыкіраўнік —ВінцэнтЖукГрышкевіч). Трыма гадамі раней, у 1950 г., у Мюнхэне быў заснаваны
Віктар Чабатарэвіч. Здымак пачатку 1950-х.
Інстытут вывучэньня СССР, які ад 1951 г. стаў атрымліваць сталыя датацыі Амэрыканскага камітэту. Галоўнай мэтай Інстытуту было навуковае дасьледаваньне жыцьця ў СССР (з гістарычнага, геаграфічнага, рэлігійнага, культурнага, статыстычнага гледзішча), што цалкам адпавядала новай канцэпцыі супрацьстаяньня. Былі сярод супрацоўнікаў Інстытуту й беларусы (Антон Адамовіч, Сымон Кандыбовіч, Станіслаў Станкевіч, Павал Урбан, Надзея Тэадаровіч (Абрамава), Алесь Марговіч ды інш.), выдаваліся беларускаі ангельскамоўныя «Беларускія зборнікі»182.
У згаданых умовах зацікаўленасьці ў актыўнасьці эмігранцкіх арганізацыяў антысавецкай скіраванасьці й нават сур’ёзнага спрыяньня іх дзейнасьці з боку амэрыканскіх уладаў пачынаў сваю працу Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі, што меркаваў выступаць ад імя ўсяе беларускай дыяспары ў краіне.
182 Беларускі зборнік / Рэд. Станіслаў Станкевіч. Мюнхэн: Інстытут Выву­чэньня Гісторыі й Культуры СССР. Кн. 1, студзень— сакавік 1955 — кніга 12, 1960; Belorussian Review. 1955-1960 (выйшла 8 кніг, частка матэрыялаў перакладалася зь беларускай мовы). Гл.: Vitaut Kipel, Zora Kipel. Belarusian Publishing in the West... P. 580, 662.
БККАў 1951-1955 гг.
Для беларусаў у ЗША (як і ў іншых краінах) канец 1940-х — пачатак 1950-х быў пікам грамадзкай актыўнасьці. Гэта быў час вялікіх спадзяваньняў на будучыя перамены. Удзельнікамі грамадзкіх арганізацыяў рухала шчырае жаданьне рабіць нешта карыснае для беларусаў і Беларусі. Акрамя таго, трывалымі былі яшчэ навязаныя ў Нямеччыне кантакты й жаданьне трымацца разам, захаваць сваю адметнасьць у новым шматнацыянальным сьвеце.
Дзейнасьць БККА павінна была ісьці ў пяці кірунках:
1) інфармаваньне аб беларускай праблеме амэрыканскіх палітычных, грамадзкіх і культурных колаў;
2) рэпрэзэнтацыя амэрыканска-беларускага арганізаванага грамадзтва перад афіцыйнымі й прыватнымі ўстановамі ды інстытуцыямі;
3) актыўны ўдзел у працы антыкамуністычных амэрыканскіх установаў;
4) удзел ў амэрыканскім грамадзкім і палітычным жыцьці;
5) супрацоўніцтва зь іншанацыянальнымі арганізацыямі183.
Такім чынам, найперш актыўнасьць Кангрэсавага камітэту мусіла мець рэпрэзэнтацыйны характар.
Фармуляваньне «беларускага пытаньня» перад амэрыканскім грамадзтвам
Ібверасьня 1951г. з ініцыятывы ўправы БККА ў СаўтРывэры адбылася канфэрэнцыя прадстаўнікоў беларускіх арганізацыяў штатаў Нью-Ёрк і Нью-Джэрзі. У паседжаньні апроч кіраўніцтва БККА ўзялі ўдзел сябры Галоўнае ўітравы ЗБАДК, яго аддзелаў, Аб’еднаньня беларускіх жанчын, Беларускага выдавецкага фонду, Галоўнай кватэры Аб’яднаньня беларускіх скаўтаў, Беларускага праваслаўнага царкоўнага камітэту, Галоўнай управы Аб’еднаньня беларускай моладзі, Беларускага спартовага аб’еднаньня «Неман», Беларускага хору ды прадстаўнікі рэдакцыяў «Царкоўнага сьветачу» й «Беларускай трыбуны». Некаторыя ўдзельнікі нарады выступал! адразу ад некалькіх арганізацыяў, таму канфэрэнцыя не была асабліва шматлюднай.
183 Справаздача аб дзейнасьці I Кангрэсу беларусаў Амэрыкі за 19511956 гг. 3 архіву Івана Касяка.
Сярод сфармуляваных задачаў БККА на найбліжэйшы час была спроба стварэньня Беларускай рэдакцыі радыёстанцыі «Голас Амэрыкі»184 для «інфармаваньня амэрыканскага грамадзтва пра жыцьцё ў СССР і жыхароў БССР пра жыцьцё ў вольным сьвеце»185.
Раней увядзеньня беларускіх перадачаў дамагаўся сам Мікалай Шчорс. «3 усіх паняволеных маскоўскім імпэрыялізмам народаў толькі наш беларускі да гэтага часу ня мае магчымасьці пачуць у роднай мове аб тым, чым жыве, што робіць і думае дэмакратычны сьвет вонкі жалезных заслонаў»186, — пісаў ён у адным зь лістоў у Дзярждэпартамэнт. Аднак пэрсанальныя звароты плёну не давалі. Каб быць пачутымі, неабходна было прамаўляць ад імя арганізацыі ці шэрагу арганізацыяў. Ад 1951 г. такім калектыўным голасам беларусаў у справе радыёперадачаў і стаў БККА. Ён здолеў падключыць і іншыя арганізацыі. Меркавалася павялічыць колькасьць зваротаў як ад цэнтральных структураў, так і аддзелаў, каб праблема стала ярчайшая. У звароце, разасланым прыязным БККА арганізацыям, падаваліся «рэкамэндацыі», як правільна складаць звароты:
Паводле думкі БКК ёсьць вельмі пажаданым, каб усе існуючыя беларускія арганізацыі, незалежна ад геаграфічнага палажэньня тэрэну дзеяньня, улучыліся ў гэтую важную акцыю: 1) пішучы ад імя арганізацыі ўматываваныя мэмарыялы-дамаганьні аўдыцыяў у
184 Радыёстанцыя «Голас Амэрыкі» заснаваная кангрэсам ЗША ў 1942 г. напачатку дзеля трансьляцыі на нацысцкую Нямеччыну. Першая перадача выйшла ў этэр 24 лютага 1942 г., радыёперадачы вяліся на нямецкай мове. Пасьля 1945 г. праца «Голасу Амэрыкі» была перапрафіляваная на краіны, што трапілі пад камуністычны ўплыў ці акупацыю. Напр. першая перадача Украінскай рэдакцыі выйшла ў сьнежні 1949 г. (першы рэдактар Украінскай службы — Нікіфар Грыгор’еў), па-расейску— у 1957 г. Цяпер, у 2009 г., «Голас Амэрыкі» (www.voanews.org) трансьлюе на 44 мовах, маючы штодня 1 тыс. гадзінаў этэрнага часу. Мае інтэрнэт-сайты нацыянальных рэдакцыяў, а таксама тэлеканал. Напрыклад, Украінская служба «Голасу Амэрыкі» штотыдзень мае пяць этэрных гадзінаў радьіёпраграмаў і тры гадзіны тэлепраграмаў на ўкраінскай мове.
185 Беларуская трыбуна. № 5 (8). 30 верасьня 1951.
І86Ліст Мікалая Шчорса ў аддзел ЗБАДК у Нью-Ёрку ад 07.10.1951.
3 архіву БККА, што захоўваецца пры царкве сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры (штат Нью-Джэрзі, ЗША).
беларускай мове і 2) уплываючы на сваіх сяброў у напрамку складаньня індывідуальных дамаганьняў ды дапамагаючы апошнім у тэхнічным правядзеньні гэтае справы (мова і г. д.).
Трэба закідаць дэцыдуючыя ўстановы пісьмамі-дамаганьнямі і пісаць ня раз, а сыстэматычна аж да пазытыўнага выніку.
Паводле БККА пісаць трэба міністру Ачэсону [кіраўнік Дзярждэпартамэнту. — А. Г.].
Department of State, Washington DC, USA. Копіі высылаць: Mr Foy Kohler abo Mr A. Puhan IBD, 250 57 st. New York, NY™.
Выступае Мікалай Шчорс.
Аналягічныя захады ў стварэньні Беларускай рэдакцыі «Голасу Амэрыкі» рабілі й дзеячы БАЗА, Рада БНР, БІНІМу, Згуртаваньне беларускай моладзі ў Амэрыцы.
Тым ня менш, высілкі так інедаліплёну188.У амэрыканскай статыстыцы беларусы, у адрозьненьне ад украінцаў, да 1980 г. ня ўлічваліся як асобная нацыянальная ка-
тэгорыя, і амэрыканцы ня бачылі неабходнасьці
выдаткоўваньня грошай на беларускія радыёперадачы. Акрамя таго, ад 20траўня 1954 г. у Мюнхэне начала трансьляцыю Беларуская рэдакцыя радыё
І87Ліст Мікалая Шчорса ў аддзел ЗБАДК у Нью-Ёрку ад 07.10.1951. 3 архіву БККА.
188 Вітаўт Кіпель зазначае: «Значна пазьней, у гадох 1975-1985, калі мне давялося шмат актывізавацца па лініі рэспубліканскай ды сустракацца часта з афіцыйнымі бюракратамі ў Вашингтоне, давялося пачуць, што на самым пачатку арганізаваньня «Голасу Амэрыкі» супраць увядзеньня беларускае мовы ў праграмы асабліва войстра паставіліся літоўцы. Сам першы рэдактар літоўскіх перадачаў — ён, дарэчы, размаўляў і па-беларуску, аўтарытэтна, пераконліва заявіў амэрыканцам — беларускамоўных перадач не патрэбна». (Ліст Вітаўта Кіпеля да аўтара кнігі ад 4 сьнежня 2007 г.) Тым ня менш, весткі пра Бе­ларусь падае ў расейскай праграме Аркадзь Чарапанскі (мае 15-хвілінны выпуск) — былы беларускі дыплямат, які вырашыў застацца ў ЗША.
«Вызваленьне» (сёньняшняе радыё «Свабода»), якая таксама існавала на грошы амэрыканскага ўраду, стварэньне асобнай беларускай сэкцыі «Голасу Амэрыкі» з улікам адзначанай «нябачнасьці» аўдыторыі не было мэтазгоднае. Трэба ўлічваць і тое, што амэрыканскія чыноўнікі арыентаваліся ў сытуацыі ў БССР, ведалі пра дэбеларусізаванае й саветызаванае насельніцтва, якое добра разумев па-расейску, а таму ня мае патрэбы ў яшчэ адной радыёстанцыі.
На абазнанасьць амэрыканскага чынавенства, палітыкаў і грамадзтва наагул у праблемах беларусаў у СССР, між іншага, уплывала й актыўная інфармацыйная дзейнасьць Беларускага кангрэсавага камітэту. Яго сябры складалі мэмарыялы, мэмарандумы, пісалі даведкі зь беларускай гісторыі, асабіста кантактавалі з грамадзкімі дзеячамі, навукоўцамі. Адной з формаў інфармаваньня сталі сьветчаньні пра бальшавіцкія рэпрэсіі перад камісіямі й падкамісіямі кангрэсу ЗША, якія займаліся дасьледаваньнем злачынстваў камунізму.
Першае такое сьветчаньне прайшло 15 ліпеня 1953 г. у падкамісіі замежных справаў Палаты прадстаўнікоў. Нагодай ста­ла рэзалюцыя № 58 аб навязаньні непасрэдных дыпляматычных стасункаў Злучаных Штатаў з БССР і УССР. Рэзалюцыя, падрыхтаваная кангрэсмэнам Лорэнсам Г. Сьмітам, пасьля абмеркаваньня ў парлямэнце й Дзярждэпартамэнце была скіраваная ў падкамісію замежных справаў. Яе ўзначальвала Фрэнсіс П. Болтан. Дзеячы ўкраінскай і беларускай эміграцыі падтрымалі ратыфікацыю дакумэнту, даказваючы, што беспасярэднія дыпляматычныя стасункі — а не праз трыбуну ААН — могуць паспрыяць у палепшаньні становішча беларускага і ўкраінскага народаў у СССР, а таксама ў наладжваньні кантактаў з замежжам і аслабленьні ўплыву Масквы.
У слуханьнях 15 ліпеня 1953 г. узялі ўдзел адмірал Г. Мэнц, старшыня Украінскага кангрэсавага камітэту Амэрыкі прафэсар Леў Дабранскі, доктар Мэнінг, доктар А. Граноўскі, доктар Раман Смаль-Стоцкі, доктар М. Пап, доктар I. Рэшэтар — усе, апроч адмірала Мэнца, украінцы. Ад беларускага боку ўдзельнічаў толькі Мікалай Шчорс як дэлегат БККА й БЦР. Доктар Шчорс заўважаў:
Шматлікія амэрыканцы наваг, на глыбокі жаль, у гэтым ліку прадстаўнікі навукі й палітыкі, упрошчваючы праблему Усходняй Эўропы, скідаюць усё, што мае тыя ці іншыя да яе дачыненьні,
у адзін супольны кацёл, зачыняючы апошні векам з надпісам «Расея» й не ўнікаючы глыбей у тое, што ўласьціва пад гэтым ве­кам знаходзіцца. Ёсьць і такія, якія геапалітычную й эканамічную структуру СССР празь бескрытычную аналёгію ўтажсамляюць із структурай Злучаных Штатаў Амэрыкі, прыраўноўваючы Ўкраіну да Пэнсыльваніі, Беларусь да Ілінойс, а іншыя савецкія рэспублікі да іншых штатаў Вялікага Саюзу, якім зьяўляюцца Злучаныя Гаспадарствы Амэрыкі189.
Мікалай Шчорс даводзіў, што ўхваленьне рэзалюцыі будзе карысным як ЗША, так і Беларусі з Украінай, бо найперш аслабіць савецкую прапаганду: «Яна [рэзалюцыя] выкажа фікцыйнасьць рэклямаванай Крамлём «незалежнасьці» гэтых рэспублікаў і пэрфідную190 ману аб быццам справядлівым разьвязаньні нацыянальнага пытаньня ў Савецкім Саюзе»191.
Падтрымалі рэзалюцыю Кангрэс палякаў Амэрыкі ды іншыя арганізацыі выхадцаў з Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Рэзка супраць выступілі прарасейскія арганізацыі: Нацыянальнапрацоўны саюз, Расейскі народны pyx, Саюз барацьбы за свабоду Расеі, Саюз барацьбы за вызваленьне народаў Расеі. Яны склалі калектыўны пратэст да кангрэсмэнаў ЗША, зазначаючы, што спачатку неабходна перамагчы бальшавізм, а потым ужо дзяліць СССР і займацца нацыянальнымі пытаньнямі. Урэшце прарасейскае лобі як больш магутнае перамагло, і рух рэзалюцыі быў спынены. Дыпляматычныя стасункі ЗША й Беларусі былі наладжаныя толькі ў 1992 г., ужо пасьля здабыцьця незалежнасьці.
Больш пасьпяховым стала супрацоўніцтва БККА са Спэцыяльнай камісіяй дасьледаваньня бальшавіцкіх рэпрэсіяў у дачыненьні нерасейскіх народаў СССР (камісія кангрэсмэна Чарлза Керстэна). Ініцыятыва ў гэтай справе таксама належала Мікалаю Шчорсу. У 1954 г. ён наведаў камісію з дакумэнтамі, якія пацьвярджалі рэпрэсіі з боку камуністычнай Масквы ў дачыненьні беларускага народу. Да дакумэнтаў былі далучаныя адмыслова напісаныя ўспаміны сьведкаў і ахвяраўрэпрэсіяў у СССР ды матэрыялы з гісторыі Беларусі, напісаныя Леанідам
189 Тэкст сьветчаньня старшыні Беларускага Кангрэсавага Камітэту перад падкамісіяй замежных справаў Палаты рэпрэзэнтантаў// Беларуская трыбуна (Нью-Ёрк). 1953. № 3 (17).
190 Ад анг. perfidy ‘вераломны’, ‘здрадніцкі’.
191 Тэкст сьветчаньня старшыні Беларускага Кангрэсавага Камітэту...
Галяком, Мікалаем Шчорсам і Іванам Касяком192. У выніку ў 1955 г. пад патранатам амэрыканскага кангрэсу была выдадзеная брашура «Захоп і акупацыя Беларусі камуністамі»193. Праўда, зьяўленьнем гэтага выданьня былі сур’ёзна абураныя літоўскія эміграцыйныя арганізацыі, якія вінавацілі беларусаў у шавінізьме (справа тычылася прэтэнзіяў на спадчыну ВКЛ і Вільню)194.
Зь іншых ініцыятываў БККА варта згадаць зварот у 1956 г. да Іміграцыйнай службы (Immigration and Naturalization Service) з мэмарандумам аб прызнаньні беларускай нацыянальнасьці пры атрыманьні амэрыканскага грамадзянства. Аднак вырашэньне гэтага пытаньня зацягнулася на некалькі дзесяцігодзьдзяў.
На першым этапе сваей дзейнасьці БККА сапраўды здолеў аб’яднаць намаганьні прыхільнікаў БЦР у рэпрэзэнтацыі інтарэсаў беларусаў у амэрыканскім грамадзтве. Захоўваючы самастойнасьць у сваёй дзейнасьці, арганізацыі каардынавалі й праз Кангрэсавы камітэт скіроўвалі свае высілкі ў найбольш важных напрамках. Акрамя таго, сам БККА, яго кіраўніцтва часта выступалі ініцыятарамі важных для рэпрэзэнтацыі беларусаў у ЗША мерапрыемстваў. Ня ўсе захады прыносілі плён, ня ўсе ўспрымаліся адназначна іншымі эміграцыйнымі арганізацыямі, аднак найбольш важным было тое, што былі навязаныя важныя кантакты ў палітычных колах ЗША. Быў створаны грунт для далейшай рэпрэзэнтацыйнай працы беларусаў, бо амэрыканскія грамадзкія й палітычныя дзеячы «заўважылі» іх.
Выдавецкая дзейнасьць
Акрамя рэпрэзэнтацыйнай дзейнасьці ад імя беларусаў у амэрыканскім грамадзтве БККА пашыраў і ўзмацняў нутраныя сувязі беларускай грамады — у тым ліку праз выдаваньне ўласнага пэрыёдыку.
192 Леанід Галяк апісаў пэрыяд знаходжаньня Беларусі ў складзе Расейскай імпэрыі, доктар Шчорс — у міжваенны пэрыяд, Іван Касяк — у пэры­яд II Сусьветнай вайны.
193 Communist take over and occupation of Byelorussia. Special Report no. 9 of the Select Committee, 83rd Congress, 2nd Session. H. Res 346 and H Res 438. House Report no. 2684, pt 11. Washington, 1955. — 29 p.
194 Vitaut Kipel, Zora Kipel. Belarusian Publishing in the West... P. 172.
Адной зь першых ініцыятываў навастворанага Кангрэсавага камітэту было заснаваньне 24 чэрвеня 1951 г. Беларускага выдавецкага фонду для «стварэньня здаровай матэрыяльнай ба­зы пад выдавецкую справу»1’5. Узначаліў фонд Барыс Шчорс, брат кіраўніка БККА Мікалая Шчорса й грамадзкага актывіста Ігара Шчорса.
Сям’я Шчорсаў вартая асобнага дасьледаваньня. Стары Васіль Шчорс стаўся правобразам Базыля Трайчанскага ў трылогіі «На ростанях». Усе Шчорсы: Васіль, Сафія й іх сы­ны Мікалай, Барыс, Ігар — бралі актыўны ўдзел у беларускім руху як на радзіме, так і на эміграцыі.
Ігар быў наймалодшым. Сапраўдны беларус, артыст. У Міхэльсдорфе (Нямеччына) выступаў з групай Селяха-Качанскага. У «Загубленым жыцьці», «Пінскай шляхце», «Паўлінцы» і многіх іншых пастаноўках у Саўт-Рывэры196.
Барыс — гэта быў чалавек на ўсе рукі: інтэлігент, арганізатар, будаўнік. Як ён памёр, у нас многае завалілася. Ён вёў усё. Барыс быў сапраўдны беларускі дзеяч. Як ён памёр, то ўся царква пла­кала. Мой муж Лёня ня мог пагадзіцца, як такі чалавек адышоў у 63 гады197.
Намаганьнямі Барыса Шчорса Беларускі выдавецкі фонд стаў адным з самых пасьпяховых праектаў на эміграцыі198. Фонд прычыніўся й да выданьня газэты «Беларуская трыбуна».
Газэта наагул стала першай у ЗША, што выходзіла палкам па-беларуску1”. Першыя тры нумары рэдагаваў Язэп Лешчанка (Міхась Кавыль), потым рэдактар не пазначаўся. Аднак мяркуючы з характару матэрыялаў, можна сьцьвярджаць, што галоўным рэдактарам «Беларускай трыбуны» быў Мікалай Шчорс. Яго прыватны адрас на Джэксан-Гайтс у Нью-Ёрку быў пазначаны як афіцыйны адрас гэтага выданьня.
195 [Хроніка] И Беларуская трибуна. № 4 (7). Нядзеля, 29 ліпеня 1951.
196 Маюцца на ўвазе эстрадная група «Жыве Беларусь», што дзейнічала ў Нямеччыне, і Тэатральная студия Вячаслава Селяха-Качанскага ў Саўт-Рывэры.
197 Ліст Лізы Літаровіч да Алега Гардзіенкі ад 3 сакавіка 2007 г. Захоўваецца ў приватным архіве аўтара кнігі.
198 [Хроніка] // Беларуская трибуна. № 4 (7). Нядзеля, 29 ліпеня 1951.
199 Кіпель В. Беларусы ў ЗША... С. 266. БАЗА заснавала сваю газэту — «Беларус» — праз чатыры тыдні, 20 верасьня 1950 г.
Па першым часе заснавальнікам газэты, якая выходзіла з пазначэньнем «Орган незалежнай беларускай думкі», выступіў Злучаны беларуска-амэрыканскі дапамаговы камітэт. Прынамсі так дэкляравалася ў першых сямі нумарах. Беларускі выдавецкі фонд стаў афіцыйным выдаўцом газэты пасьля свайго стварэньня. Адпаведна, ад № 8 «Беларуская трыбуна» стала неафіцыйным органам БККА, а таму на сваіх старонках старалася надаваць увагу ўсім арганізацыям, што ўваходзілі ў камітэт.
27 жніўня 1950 г. на чатырох старонках фарматам крыху большим за A3200 пабачыў сьвет першы нумар «Беларускай трибуны». Тут быў надрукаваны шэраг праграмных матэрыялаў, якія арэсьлівалі меркаванае месца й ролю газэты на эміграцыі. Так, у рэдакцыйным артикуле «Маўчаць нельга» тлумачыліся мэты, якія будзе перасьледаваць пэрыёдык. Гаворка ішла найперш пра маральную дапамогу беларусам, што апынуліся па іншы бок жалезнай заслоны, у БССР. Аўтары звароту («Рэдкалегія») ясна здавалі сабе справу, што новыя эмігранты нават нягледзячы на міжнародную каньюнктуру занадта слабыя, каб рэальна вызваліць сваіх суайчыньнікаў на Бацькаўшчыне. Таму неабходна было шукаць нейкія іншыя формы дапамогі, адна зь якіх заключалася ў друкаваным сло­ве. Газэце, на думку аўтараў звароту, было наканавана стаць беларускай трыбунай у вольным сьвеце: «Нас тут, па тэты бок, ня шмат. Мы яшчэ заслабыя, каб разьбіць ланцугі няволі й вызваліць зь ix наш народ. Пакуль што ў нашым распараджэньні маецца адзіная зброя. Гэтай зброяй зьяўляецца слова»201. Гэтае слова сілаю не павінна было саступаць атамнай бомбе, і яго трэба было выкарыстоўваць як мага прадукцыйна.
Зважаючы на тое, што ў ЗША апынулася больш за ўсё паваенных эмігрантаў, выдаўцы спадзяваліся, што «Беларуская трыбуна» будзе газэтай ня толькі амэрыканскай, але й для ўсёй беларускай дыяспары ў сьвеце.
зов p3TKjM фарматам у Беларусі выдаюцца газэты «Прессбол», «Комсо­мольская правда в Беларуси», «Белорусы и рынок», а ў ЗША — сёньняшняя газэта «Беларус». I надалей фармат і колькасьць старонак у «Беларускай трыбуне» захоўваліся. У 1952 і 1953 гг., калі яна стала выдавацца падвойнымі нумарамі, колькасьць старонак вагалася ад шасьці да васьмі.
201 Маўчаць нельга// Беларуская трыбуна. 1953. № 1. Нядзеля, 27 жніўня 1950 г.
Побач з жывым словам мы павінны мець сваё друкаванае сло­ва, сваю газэту-трыбуну, зь якой можна б крыкнуць на ўвесь сьвет аб запраўдным абліччы крамлёўскіх заправілаў, аб пакутах нашага народу, аб тым, хто мы і чаго мы жадаем.
Усе мы зараз цяжка працуем. Усе мы яшчэ вельмі бедныя. Але, калі патрэбна жыцьцё ахвяраваць на аўтар бацькаўшчыны, — ахвяруем. Дык што ж тады каштуе для нас не паспаць лішнюю хвіліну, не пагуляць, а сесьці і напісаць пару слоў у сваю газэту ці паслаць для яе надрукаваньня пару даляраў, фунтаў ці марак.
Мы, ініцыятыўная група, якая ўзяла на свае плечы абавязак рэдагаваньня і выпуску газэты, спадзяемся, што наш пачын знойдзе ўсебаковую падтрымку з боку тых беларусаў, якім залежьщь на лёсе нашага народу, нашай Радзімы.
Маўклівымі прахожымі не застанемся202.
На першай старонцы была зьмешчаная вядомая адозва прэзыдэнта БЦР Радаслава Астроўскага да «Ўсяе Беларускае Эміграцыі» з заклікам запісвацца добраахвотнікамі на вайну ў Карэі203 ды артыкул В. Дуба «3 Аб’еднанымі нацыямі за Незалежную Беларусь», дзе тлумачыліся некаторыя палажэньні адозвы Астроўскага й дадавалася патрыятычная рыторыка.
Заклік на Карэйскі фронт зьяўляецца арганізаваць і канцэнтраваць нашыя сілы пад сьцягам Аб’еднаных Нацыяў і нашым белчырвона-белым сьцягамі да вызваленьня нашае бацькаўшчыны.
Бяручы пад увагу ўсю сур’ёзнасьць агульна-сусьветнага палажэньня, ніводзін сумленны беларус, ніводная шчырая беларуска ня могуць знайсьціся вонкі гэтае акцыі.
(...)
Сьцяг Аб’еднаных Нацый ужо ўзьняты супроць бальшавізму, побач яго мы павінны ўзьняць высока і свой бел-чырвона-белы сьцяг на змаганьне на нашую шматпакутную БацькаўшчынуБеларусь204.
Нібы ў пацьверджаньне слушнасьці ідэі змагацца за Бела­русь са зброяй у руках, у нумары былі зьмешчаныя некалькі прапагандысцкіх зацемак, якія яшчэ больш мусілі калі не заахвоціць эмігрантаў на збройнае змаганьне супраць камуніз-
202 Маўчаць нельга...
203 Падрабязней гл. у папярэдніх разьдзелах.
204 Дуб В. 3 Аб’еднанымі Нацыямі за Незалежную Беларусь // Беларуская трибуна. 1953. № 1. Нядзеля, 27 жніўня 1950 г.
му, то прынамсі падагрэць у іх нянавісьць да бальшавікоў: «Вылюдненьне Беларусі» і «Партизаны змагаюцца». Апошні артыкул нібы мімаходзь паведамляў, што супраць партызанаў органы бясьпекі прымянілі танкі205. Гэты допіс, з аднаго боку, безапэляцыйна сьцьвярджаў пра магутны партызанскі рух — супраць іх нават прымянілі цяжкую тэхніку! — з другога бо­ку, лішні раз падкрэсьлівалася бесчалавечнасьць сталінскага рэжыму. Зьмяшчаўся таксама прынагодны мілітарысцка-рэлігійны верш Міхася Кавыля «Мая малітва», які — нягледзячы на няпэўнасьці рыфмы й гістарычныя недакладнасьці — павінен быў натхняць на будучую барацьбу206.
Змагарны патас першага нумару «Беларускай трыбуны» цалкам зразумелы. Гэта быў пачатак 1950 г., Захад рыхтаваўся да вайны з СССР (прынамсі, думаў, што рыхтуецца), таму такія допісы ў чаканьні новай вайны не былі выпадковыя. Імі грашыла й іншая беларуская эміграцыйная прэса. I надалей рэдакцыя «Беларускай трыбуны» часта зьмяшчала матэрыялы пра партызанскую барацьбу ў Беларусі, на парадак перабольшваючы прыведзеныя зьвесткі. Так, беларуская прэса на Захадзе, у тым ліку й «Беларуская трыбуна», неаднаразова перадрукавала артыкул зь нямецкага «Ост-Вэст Кур’ер», у якім штабс-фэльдфэбэль Гагенакер прыводзіў «сэнсацыйныя зьвесткі» пра магутную партызанку ў БССР: тры дывізіі партызанаў вялі змаганьне з бальшавікамі.
205 Весткі з Бацькаўшчыны// Беларуская трыбуна. 1953. № 1. Нядзеля, 27 жніўня 1950 г.
206 Крыжы і кроў. На цэлым сьвеце,
Як хлеб, ці сьвет, — штодзённы дар
Народжаны ў Назарэце, Збавіцель наш і Уладар. Як паміраючы бяз хлеба Аб хлебе буду паўтараць: Зыдзі яшчэ адзін раз зь неба. Не навучаць — зыдзі караць. Адамаў род ня верыць цуду, А слова праўды — не кажы, I мы, як Ты, па волі Юды Пакуты зносім на крыжы.
Зыдзі, зьбяры раскрыжаваных,
Вядзі ў сьвяты, апошні бой.
Пакутнікі зь зямлі устануць
I пойдуць з намі за Табой [9.4.50].
Пасьпяховая акцыя II дывізіі трывала да сакавіка 1951 г., да ча­су, пакуль агентам МВД не ўдалося пралезьці ў рады партызанаў і намовіць каманданта дывізіі зрабіць напад на тайны савецкі ваенны лягер каля Менску. 6 і 7 палкі савецкае арміі зрабілі заставу на партызанаў, у якую апошнія і трапілі, больш 13 000 забітых асталося на асьветленым пражэктарамі полі бою207.
У першым нумары «Беларускай трыбуны» друкавалася й са­мая каштоўная зь сённяшняга гаедзішча інфармацыя: хроніка беларускага жыцьця на чужыне—зьвесткі пра падзеі ў Канадзе, Аўстраліі, Нямеччыне, але найперш — у ЗША. Больш увагі, натуральна, аддавалася імпрэзам, якія арганізоўваў ЗБАДК. Менавіта ў першым нумары «Беларускай трыбуны» быў выдрукаваны згаданы вышэй зварот «Да Беларускае Арганізаванае Грамадзкасьці ў ЗША», падпісаны Мікалаем Шчорсам (старшыня ЗБАДК), Аляксандрам Русаком і Лёнгінай Брылеўскай, які заклікаў беларускія грамадзкія арганізацыі да аб’яднаньня.
Надалей «Беларуская трыбуна», захоўваючы структу­ру свайго зьместу (перадавіца, жыцьцё ў грамадзкіх суполках, а таксама падзеі ў Беларусі), стала прысьвячаць болып увагі агульнаграмадзкім падзеям у ЗША, асабліва датычным замежнапалітычнаму курсу амэрыканскага ўраду. Другі нумар газэты208 (выйшаў 5 лістапада 1950 г.) зьмясьціў некалькі такіх матэрыялаў: «Пятая гадаўшчына ААН», «Арышты [камуністаў] у ЗША», «Генэрал Маршал міністрам абароны ў ЗША», «Савецкія войскі ў Кітаі», «Кангрэс зацьвердзіў антыкамуністычны закон» і г. д.209. Такая ўвага захоўвалася й надалей. Акрамя таго, газэта старалася як мага больш паведамляць пра падзеі ў беларускай дыяспары ў ЗША (безумоўна, пра арганізацыі, блізкія да ЗБАДК), а таксама тлумачыць важныя моманты зь міжнароднага і ўнутрыамэрыканскага жыцьця.
3 заснаваньнем БККА210 канцэпцыя выданьня «Беларускай трыбуны» крыху зьмянілася. Г азэта, апроч падрабязнага апісань-
207 Беларуская трыбуна. № 1-2 (9-10). Студзень 1952.
208 Ад № 2 зьмяніўся назначены ў газэце адрас рэдакцыі: 45, Мэйн-авэню ў Уолінгтане (Нью-Джэрзі). Па гэтым адрасе пражываў Аляксей Шудзейка.
209 Беларуская трыбуна. № 2. Нядзеля, 5 лістапада 1950 г.
210 Ад № 4 (люты 1951 г.) чарговы раз зьмяніўся адрас рэдакцыі. Цяпер гэта быў Гарфілд, Пасэйк, 44, дзе жыў будучи кіраўнік амэрыканскіх прыхільнікаў БЦР Эмануіл Ясюк.
ня жыцьця беларускай дыяспары ў ЗША (перадусім імпрэзаў у Саўт-Рывэры й Нью-Ёрку), Канадзе (найперш сяброўскага да БККА асяродку ў Вініпэгу), Аргентыне, Аўстраліі, Англіі, стала аддаваць шмат месца й агульным артикулам на розныя злабадзённыя тэмы. Такія тэксты найчасьцей пісалі Радаслаў Астроўскі (пад псэўданімамі А. Корбут і Р. Калюш), Мікалай Шчорс (М. Панямонскі), Сьцяпан Шнэк (С. Ляднінскі). Матэрыялы тычыліся як агульнай міжнароднай сытуацыі, барацьбы з бальшавізмам, так і змаганьня са сваімі палітычнымі апанэнтамі: Радай БНР і палітыкай непрадрашэнства.
3 заснаваньнем у чэрвені 1951 г. Беларускага выдавецкага фонду вырасьлі ахвяраваньні на ўтрыманьне газэты. Так, паводле публікацыі ў № 2 (5) на яе друк было ахвяравана больш за 270 даляраў. Але нягледзячы на стварэньне трывалай фінансавай базы, на сямнаццатым нумары ў лістападзе 1953 г. выданьне «Беларускай трыбуны» спынілася.
Тэта быў лягічны фінал. Пэрыядычнасьць газэты ўжо ў 1952 г. паменшала: калі ў 1951 г. выйшла пяць нумароў, то ў 1952 г. — тры падвойныя, у 1953 г. — таксама тры нумары, але першы за тэты год (№ 1-2 (15-16) пабачыў сьвет толькі ў ліпені. Аднак спыненьне было нечаканасьцю для чытацкай аўдыторыі. У апошнім (№ 17) нумары ніякага разьвітаньня з чытачамі не было. Публікавалася вялікая падрабязная справаздача Мікалая Шчорса пра яго сьветчаньні аб злачынствах бальшавікоў у дачыненьні да беларусаў, матэрыял «Банкроты пры працы» — аб непрадрашэнскіх арганізацыях, артикул «Ягадкі апартунізму», які цяжкой артылерыяй біў па арганізацыі-канкурэнце: БАЗА й яе выдавецкім праекце газэце «Беларус»211.
Прычынай спыненьня выданьня газэты сталі, напэўна, непаразуменьні між яе галоўным рэдактарам і Беларускім выдавецкім фондам, што болып актыўна падтрымліваў БЦР (хоць фон­дам кіраваў Барыс Шчорс). Мікалай Шчорс прызнаваў БЦР за палітычнае прадстаўніцтва беларусаў на эміграцыі, але лічыў, што Рада не павінна ўмешвацца ў грамадзкія справы. Узьніклі супярэчнасьці паміж Шчорсам і БЦРаўцамі — Аляксандрам
211 Ягадкі апартунізму// Беларуская трыбуна. №3(17). Лістапад 1953.
У артыкуле сьцьвярджалася, што фундатарам «Беларуса» быў Фонд вольнай Расеі — арганізацыя, што апрыёры павінна была нэгагыўна ставіцца да беларускіх незалежніцкіх памкненьняў. Дзеячы Рады БНР у пачатку 1950-х імкнуліся не афішаваць крыніцы фінансаваньня газэ­ты «Беларус».
Русаком, Аркадзем Арэхвам, Яўхімам Кіпелем, якія хацелі мець болып «сваю» газэту: больш БЦРаўскую, чым беларускаамэрыканскую.
Да спыненьня выхаду газэты таксама спрычынілася й агульнае зьніжэньне грамадзкай актыўнасьці, якое стала заўважацца ўжо ад 1952 г., а таксама стагнацыя ў дзейнасьці БККА, што прыйшлася на 1954 і 1955 гг.
Грамадзкія мерапрыемствы для беларусаў у ЗША
Важным кірункам дзейнасьці Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі, як і ўсіх беларускіх арганізацыяў на чужыне, былі супольныя беларускія мерапрыемствы. Грамадзкія сустрэчы, адзначэньне розных сьвятаў дапамагалі паваеннай эміграцыі захаваць нацыянальную ідэнтычнасьць ды застацца ў коле прыцягненьня дыяспары. Галоўным грамадзкім сьвятам беларусаў паваеннай хвалі эміграцыі быў дзень абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі — 25 Сакавіка. Практыку сьвяткаваньня паваенная эміграцыя прывезла зь Беларусі. У Заходняй Беларусі адзначэньне Дня Волі ў прыватным парадку не забаранялася польскімі ўладамі. А падчас нямецкай акупацыі на тэрыторыі Генэральнай акругі Беларусь — адкуль паходзіла найболыпая колькасьць эмігрантаў — гэты дзень быў афіцыйным грамадзкім сьвятам. Яго шырака адзначалі ў гарадах і мястэчках, у якіх дзейнічала нямецкая й беларуская адміністрацыі. Так, у 1944 г. у Менску Дзень 25 Сакавіка быў урачыста адзначаны на Пляцы Волі. Да прысутных з балкону прамаўляў старшыня гораду Анатоль Комар. Гэты балкон, дарэчы, захаваўся і да нашага часу.
25 Сакавіка пачалі адзначаць адразу пасьля пераезду пава­еннай эміграцыі на амэрыканскі кантынэнт. У 1949 г. першы Дзень Волі на амэрыканскай зямлі сустрэлі беларусы Нью-Ерку й Саўт-Рывэру212. У наступным, 1950-м, 25 Сакавіка адзначалі таксама ў Кліўлэндзе, Чыкага, Лос-Анджэлесе213. Безумоўна, розныя палітычныя колы паваеннай эміграцыі сьвяткавалі беларускі Дзень Незалежнасьці асобна ад апанэнтаў. Часам даходзіла да абсурду, калі адначасова ў Нью-Ёрку зьбіраліся дзьве групоўкі: прыхільнікі БЦР (сябры Злучанага беларуска-
212Панькоў М. Хроніка беларускага жыцьця на чужыне: 1945-1984.
Менск, 2001. С. 44.
213 Тамсама. С. 44.
амэрыканскага дапамаговага камітэту й БККА) адзначалі 25 Сакавіка сваёй грамадой, прыхільнікі Рады БНР (у гэтым выпадку БАЗА) — сваёй.
Сябры ЗБАДК і створанага за паўтара месяца да гэтага БККА сабраліся ў Нью-Ёрку ў залі ў Ст’ювізэн Казіно214. Пачала мерапрыемстваўрачыстая багаслужба, якую адправілі а. Мікалай Лапіцкі й беларускі сьвятар, што належаў да Рускай зарубежнай праваслаўнай царквы, Эмельян Кайко. Затым з урачыстым сло­вам да гасьцей зьвярнуўся старшыня БККА Мікалай Шчорс. Сваю прамову ён скончыў словамі надзеі, што
.. .не за гарамі ўжо час, калі прарочыя словы нашага песьняра Янкі Купалы: — і будзе ўнукаў панаваньне, там, дзе сягодня плача дзед — стануцца рэчаістасьцю і Беларускі Народ як роўны з роўным зойме свой пачэсны пасад у сям’і вольных народаў сьвету215.
Віктар Чабатарэвіч прачытаў рэфэрат аб значэньні дня 25 Сакавіка, а саўт-рывэрскі хор пад кіраўніцтвам Аркадзя Еўца выканаў амэрыканскі й беларускі нацыянальныя гімны, пасьля чаго ўдзельнікі імпрэзы перайшлі да мастацкай праграмы, якая складалася з дэклямаваньня Лёнгінай Брылеўскай вершаў Янкі Купалы. 3 уласнымі вершамі выступіў Міхась Кавыль. Прагучалі музычныя творы ў выкананьні Раісы Евец, Мікалая Сіцька, Аркадзя Еўца. Гваздом праграмы стаў выступ мяшанага саўт-рывэрскага хору пад кіраўніцтвам Аркадзя Еўца216. Гэты калектыў карыстаўся вялікай папулярнасьцю сярод беларусаў. «Сьвяткаваньне пакінула найлепшае ўражаньне», — падвёў вынік карэспандэнт «Беларускай трыбуны»217.
Болын маштабнае сьвяткаваньне беларускага Дня Незалежнасьці адбылося ў 1952 г. Пра значнасьць падзеі й аўтарытэтнасьць беларускай грамады сьведчыць тое, што ўрачыстую багаслужбу ў саслужэньні беларускага духавенства адправіў экзарх канстантынопальскага патрыярха, архіяпіскап Міхаіл218.
214 Тут і далей будзе весьціся гаворка пра сьвяты, што адзначаліся пад эгідай БККА.
215 Беларуская трыбуна. № 3 (6). April 29, 1951.
216 Тамсама.
217 Тамсама. Найхутчэй, тэты артыкул у «Беларускай трыбуне» пісалі Міхась Кавыль або Мікалай Шчорс.
218 25 Сакавіка ў Нью-Ёрку // Беларуская трыбуна. № 3-4 (11-12). 1952.
Грамадзкая акадэмія таксама прайшла ў Ст’ювізэн Казіно. Адкрыў яе прывітальным словам старшыня БККА Мікалай Шчорс, а паэт Масей Сяднёў выступіў з прынагодным дакладам. Адмысловы рэфэрат прачытаў і адзін з кіраўнікоў амэрыканскага камітэту Ды-Пі, што апекаваўся перасяленцамі пась­ля іх пераезду ў ЗША, прыяцель беларусаў Эдвард О’Конар.
У сваім 45-мінутным дакладзе прэлегент выявіў глыбокую веду гісторыі беларускага народу, дакладную ар’ентацыю ў сяньняшнім палажэньні беларускага нац.-палітычнага руху на Беларусі й на эміграцыі ды шчырае спачувань-
Выступ М. Шчорса на сьвяткаваньні беларускага Дня Незалежнасьціў 1952 г.
не беларускаму народу ў ягоным змаганьні за волю й свабоду. Даклад быў уважліва выслуханы прысутнымі й шмат разоў прарываны бурнымі воплескамі. Пасьля заканчэньня дакладу прэлегенту была зладжана бурная авацыя219.
Прывітальныя тэлеграмы ўдзельнікам імпрэзы прыйшлі ад прэзыдэнта БЦР Радаслава Астроўскага, кангрэсмэнаў К. Армстранга й Чарлза Керстэна, генэральнага консула Літвы Будрыса220. Большую частку імпрэзы заняла канцэртная праграма. Хор пад кіраўніцтвам Аркадзя Еўца выканаў тры песьні: «Гэй, сябры ўдалыя» (музыка Алімпа Мяленьцева, «Падняты родны сьцяг дзяржавы» (Іванова), «Я ад Вас далёка» (Міколы Шчаглова-Куліковіча); дуэт Аркадзя й Раісы Еўцаў — песьні «Сьвеціць месяц маладзенькі», «Ціхі летні вечар», жаночы ансамбль сьпеў тры
219 25 Сакавікаў Нью-Ёрку...
220 Шмат заходніх дзяржаваў, у тым ліку й ЗША, не прызналі акупацыі прыбалтыйскіх краінаў у 1940 г. Савецкім Саюзам, таму сымбалічныя консульствы гэтых краінаў, у гэтым выпадку Літвы, былі адчыненыя.
народным песьні: «Пасею гурочкі», «Як сарву я ружу-кветку», «Чырвоная каліначка». Затым Лёнгіна Брылеўская прадэклямавала верш Янкі Купалы «Паўстань з народу нашага, прарок...». Пры канцы Беларускі хор пад кіраўніцтвам А. Еўца выканаў песьні «Перапёлка», «А ў лузе каліна», Ой, зялёна, зялёна». У канцы ўрачыстасьці прагучала «Пагоня».
Пад асьвятленьне мерапрыемства «Беларуская трыбуна» адвяла цэлую старонку. Сапраўды, адзначэньне 34-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці БНР мела важнае значэньне ў жыцьці беларускай грамады ў ЗША.
Апроч 25 Сакавіка беларускія эмігранты сьвяткавалі гадавіны Слуцкага збройнага чыну (27 лістапада), I Усебеларускага кангрэсу (канец сьнежня). Першыя некалькі гадоў адзначаліся ўгодкі сьмерці Янкі Купалы (28 чэрвеня) — панаваў і пануе пагляд, што песьняра забілі саветы. Але 4 ліпеня — праз тыдзень — быў Дзень незалежнасьці Амэрыкі, на які таксама прыпадалі нейкія агульныя беларускія зборкі, і ў пачатку 1950-х 28 чэрвеня перасталі адзначаць. Не прыжылося на эміграцыі штогадовае сьвяткаваньне мабілізацыі ў Беларускую краевую абарону (23 лютага). Магчыма, прычына была ў тым, што БКА была інтэграваная ў сыстэму нямецкіх вайсковых фармаваньняў. Праўда, адзначаліся круглыя даты гадавіны БКА: 10, 20, 25 гадоў. Займелі на эміграцыі грамадзкую афарбоўку й традыцыйныя рэлігійныя сьвяты — Каляды й Вялікдзень.
Прыхільнікі Радаслава Астроўскага й Беларускай Цэнтральнай Рады сьвяткавалі гадавіны II Усебеларускага кан­грэсу (27 чэрвеня 1944 г.), дэлегаты якога ўручылі БЦР і прэзыдэнту Астроўскаму сымбалічны мандат адзінага законнага прадстаўніка беларускага народу на эміграцыі. Адпаведна, упадабенцы Рады БНР не лічылі гэта за сьвята, уважаючы дзейнасьць БЦР на эміграцыі ад імя ўсяго беларускага народу за незаконную.
Апроч таго, у ЗША беларусы адзначалі амэрыканскі Дзень Незалежнасьці (4 ліпеня), Мэморыял-дэй (30 траўня) — Дзень памяці палеглых у войнах Амэрыкі, Дзень вэтэранаў (другая субота лістапада), Дзень працы (Лэйбор-дэй, у першыя выход­ным верасьня), Дзень падзякі (трэці чацьвер лістапада).
Ці ня першае агульнаамэрыканскае сьвята было адзначанае беларусамі ў лютым 1951 г., калі сябры Беларускага кангрэсавага камітэту й беларусы Саўт-Рывэру сустракалі 219-ю
106 Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі ў 1951-1957 гг. гадавіну з дня народзінаў першага прэзыдэнта ЗША Джорджа Вашынгтона. Для нашых суайчыньнікаў гэта быў адмысловы Дзень падзякі — падзякі зямлі Вашынгтона за тое, што яна да­ла прытулак вымушаным выгнанцам.
Па ініцыятыве аддзелу Беларуска-амэрыканскага Кангрэсавага камітэту ў Саўт-Рывэр[ы] была наладжана Акадэмія з нагоды 219-й гадавіны Дня народзінаў Джорджа Вашынгтона, першага прэзы­дэнта Злучаных Штатаў Амэрыкі. Акадэмія адбылася 24 лютага ў «Шакс-Гол» [Залі Шакаў. — А. Г.]. Быў прачытаны рэфэрат аб жыцьці й дзейнасьці Вашынгтона, пасьля чаго адбылася літаратурна-мастацкая частка з удзелам хору пад кіраўніцтвам сп. Еўца, дэклямацыямі, дуэтамі ў выкананьні артыстак Марыі й Валянтыны Мяленьцевых пад акампанэмэнт Алімпа Мяленьцева. Дэклямавалі сп. сп. Цупрык і Брылеўская. Акадэмія пакінула на шматлікую аўдыторыю самае лепшае ўражаньне221.
Двума месяцамі раней у Саўт-Рывэры сьвяткавалі 30-ю гадавіну Слуцкага паўстаньня. Імпрэзу арганізавалі Галоўная ўправа ЗБАДК і аддзел ЗБАДК у Саўт-Рывэры. На ўрачыстасьці з дакладам выступіў Сьвятаслаў Коўш.
Ад 1950 г. беларусы бралі сталы ўдзел у Парадзе ляяльнасьці, які звычайна праводзіўся прадстаўнікамі этнічных групаў пры канцы красавіка — на пачатку траўня, у піку сьвята 1 Мая, якое мела выразную калі не камуністычную, то сацыялістычную афарбоўку, то бок было апазыцыйным існаму ў Амэрыцы ладу. Парады ляяльнасьці сьведчылі падтрымку курсу ўраду. Першы раз беларусы ўзялі ўдзел у Парадзе ляяльнасьці ў 1950 г. Калёну нашых суайчыньнікаў сфармаваў ЗБАДК222. Наступныя разы арганізацыяй беларускіх групаў займаўся БККА, а з боку палітычных апанэнтаў — Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне. Амэрыканцы, якіх мала цікавілі расколы ў беларускай дыяспары, прымушалі беларусаў да аб’яднаньня хаця б у рамках праходжаньня па­радам па Нью-Ёрку.
«30 траўня 1951 г., у Мэморыял-дэй, беларусы Саўт-Рывэру ў нацыянальных строях прайшлі ў складзе агульнай калё­ны месьцічаў да гарадзкіх могілак, дзе ад свайго імя ўсклалі бел-чырвона-белы вянок да помніка загінулым у сусьветных
221 Дзень Вашынгтона // Беларуская трыбуна. № 2 (5). March 25, 1951.
222 Беларуская трыбуна. № 1. Sunday, August 27, 1950.
войнах. Удзел беларусаў адзначыла ў публікацыях мясцовая ангельскамоўная прэса»223. Лёнгіна Брылеўская згадвала:
У1950 г., калі нас ужо было многа, у дзень Памяці Амэрыканскіх Герояў дзьвюх сусьветных войнаў (Мэморыял Дэй), 30 траўня, мы ўсе выйшлі на вуліцу на парад з жыхарамі гораду і вэтэранамі, каб паказаць сваю салідарнасьць і аддзяліцца ад «чырвоных».
Мы выйшлі зь бел-чырвона-белым вянком з надпісам «To the fighters for freedom — [Палеглым за свабоду]» і амэрыканскім сьцягам. Першы раз у гісторыі гораду Саўт-Рывэру быў пастаўлены бел-чырвона-белы вянок побач амэрыканскага вянка. Ніхто з нас ня меў яшчэ фотаапарата, каб сфатаграфаваць гэту падзею, і ніхто з нашых «вялікіх лідэраў» не сказаў талковага прынагоднага слова, бо яшчэ не ўладаў ангельскай мовай224.
У арганізацыі беларускіх грамадзкіх мерапрыемстваў у ЗША з ініцыятывы БККА ці суполак, што ў яго ўваходзілі, на пачатку 1950-х гг. толькі пачыналі закладацца ўласныя традыцыі. Для дзеяньняў-імпрэзаў абіраліся нагоды рознага кшталту. Найбольш важна было як мага спраўней выкарыстаць тое натуральнае памкненьне трымацца ў грамадзе, што панавала ў эмігранцкім асяродзьдзі ў першыя гады жыцьця на чужыне. I закладзеныя ў тэты пэрыяд традыцыі сьвяткаваньняў мусілі стаць неад’емнай часткай супольнага жыцьця беларускай грамады.
Крызіс у БККА й сыход Мікалая Шчорса
Сярэдзіна 1950-х адзначылася зьменай прыярытэтаў міжнароднай і амэрыканскай палітыкі й настрояў у эмігранцкіх колах. Надзеі на пачатак вайны з СССР хутка разьвейваліся. У першай палове 1950-х спынілася закідваньне дывэрсантаў у БССР для стварэньня агентурнай сеткі й будучай Арміі вызваленьня. Герой II Сусьветнай вайны, кіраўнік НАТО, віцэпрэзыдэнт Дўайт Эйзэнгаўэр у сваей кампаяіі рабіў стаўку на гучныя палітычныя лёзунгі: перамога над камуністамі ў Карэі й далейшы актыўны супраціў экспансіі камунізму. Беларусь! (як і іншыя імігранты) яшчэ ня мелі грамадзянства ЗША, але зь цікавасьцю сачылі за пэрыпэтыямі прэзыдэнцкай гонкі.
223 Беларуская трыбуна. № 4 (7). Sunday, July 29. 1951.
224 Успаміны Лёнгіны Брылеўскай.
У эмігранцкіх асяродках (у тым ліку й беларускіх) адбывалася вярбоўка ахвотнікаў для дывэрсійнай працы (гэта былі вельмі нацыянальна сьвядомыя асобы), што, паводле гучных абяцаньняў, мелі рыхтавацца да ваенных дзеяньняў на савецкай тэрыторыі, а Эйзэнгаўэр без праблемаў апярэдзіў на выбарах кандыдата ад Дэмакратычнай партыі Эдлая Стывэнсана.
Аднак хутка пасьля выбараў агрэсіўную рыторыку адкінулі, і на зьмену канцэпцыі вызваленьня ад камунізму паступова прыйшла дактрына «стрымліваньня камунізму, там, дзе ён знаходзіцца»225. ЗША і іх эўрапейскія саюзьнікі амаль ніяк не адрэагавалі на падаўленьне антысавецкіх выступленьняў у сацыялістычных краінах. У 1953 г. былі задушаныя народныя пратэсты ў Нямецкай Дэмакратычнай Рэспубліцы, у 1956 г. — хваляваньні ў Полынчы й антысавецкае паўстаньне ў Вугоршчыне. Куды большую цікавасьць Захад выяўляў цяпер да краінаў Трэцяга сьвету, дзе й ЗІНА, і СССР больш рэальна спаборнічалі за сфэры ўплыву.
На хвалі гэтых зьменаў Амэрыканскі камітэт вызвалень­ня народаў Расеі, які дасягнуў сваёй галоўнай першапачатковай мэты — вонкава аб’яднаў эмігрантаў з СССР і стварыў магутную прапагандысцкую машыну ў выглядзе радыё «Вызваленьне» — ад 1954 г., затрымаўся на здабытых пазыцыях, а шмат у якіх дзялянках і згарнуў сваю дзейнасьць.
Па зьмяншэньні цікавасьці амэрыканскай і міжнароднай палітыкі да імігрантаў з Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы надзвычай важным стала аб’яднаць намаганьні розных нацыянальных арганізацыяў для ўтрыманьня ўвагі да тае ці іншае дыяспары. Аднак у выпадку беларусаў, і тэта засьведчыла дзейнасьць БККА, пераадоленьня нутраных супярэчнасьцяў у беларускай грамадзе не адбылося.
Іншай важнай зьявай сярэдзіны 1950-х гг., справакаванай стратай спадзеваў на хуткую вайну з СССР і вяртаньне на радзіму, стала паступовая зьмена прыярытэтаў у жыцьці саміх эмігрантаў. Ранейшае «сядзеньне на валізах» з адчуваньнем часовасьці эміграцыі ўсё больш яскрава замяняла «распакоўваньне» — уладкаваньне ў чужой краіне на стала, з улікам доўгатэрміновых пэрспэктываў будучыні на чужыне. 3 кожным годам імігрантаў з такой сьвядомасьцю станавілася ўсё
225 Американские президенты: 41 исторический портрет от Джорджа Вашингтона до Билла Клинтона. Ростов-на-Дону, 1997. С. 444—454.
больш. Яны разумелі, што вяртаньне нарадзіму калі й рэальнае, то адкладаецца, а таму трэба імкнуцца рэалізоўвацца тут і цяпер: зарабляць грошы, інтэгравацца ў палітычнае й эканамічнае жыцьцё новай краіны, прымаць яе грамадзянства, — трывала станавіцца на ногі, каб дабівацца прэфэрэнцыяў для сябе як дыяспары ў ЗША (Канадзе, Англіі й г. д.) і знаходзіць магчымасьці для дапамогі сваім суайчыньнікам у Беларусі.
Прыкметай масавага працэсу «распакоўваньня валізаў» беларускімі імігрантамі стала заснаваньне ўласных беларускіх могілак у Саўт-Рывэры. Стварэньне свайго нэкропалю (у адрозьненьне ад, напрыклад, пабудовы цэркваў ці грамадзкіх дамоў) азначае, што беларусы рэальна разьвітваліся з ілюзіямі вяртаньня на радзіму й вырашалі ня толькі жыць, але й паміраць на чужыне. Укладзеныя ў набыцьцё царквы ці грамадзкага будынку грошы можна вярнуць праз продаж, могілкі ж — не прадасі226.
Вынікам «распакоўваньня валізаў» стаў паступовы адток пэўнай, раней актыўнай часткі дыяспары ад грамадзкіх арганізацыяў. Імігранты сталі болып засяроджвацца на ўладкаваньні ў новым грамадзтве, набыцьці свайго жыльля, магчымай прафэсійнай самарэалізацыі, забесьпячэньні будучыні дзяцей. Грамадзкія справы й патрэба трымацца разам з часам сталі адыходзіць на другі плян. Тыя ж, хто застаўся актыўным у грамадзкім руху, пачалі больш выразна атаясамліваць сябе з новай краінай, вызначаючы сябе менавіта амэрыканскімі беларусамі, і ставіць на першы плян дасягненьне сваіх мэтаў у ЗША.
На час згаданых зьменаў прыярытэтаў у амэрыканскіх уладных колах і эмігранцкім асяродзьдзі прыпаў першы значны крызіс дзейнасьці Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі. Нягледзячы на выразныя дасягненьні першага этапу яго працы па рэпрэзэнтацыі нацыянальных інтарэсаў беларусаў, нама-
226 Пляц пры Гілсайд-авэню, разьмешчаны па другі бок ад гарадзкіх могілак, быў куплены ў 1953 г. Тут было зырашана разьмясьціць беларускія могілкі пры царкве сьв. Эўфрасіньні. Па іроніі лёсу, першым тут быў пахаваны стараста гэтай царквы Сьцяпан Прыдыбайла, які памёр у лістападзе 1956 г. Другім стаў бурмістар Баранавічаў падчас нямецкай акупацыі, старшыня Беларускага цэнтральнага прадстаўніцтва й сябра ўраду БККА Старшыня Выканаўчага органу БЦР Аляксандар Русак (памёр у сакавіку 1957 г.)— адзін з тых, чыім дбаньнем быў створаны беларускі Саўт-Рывэр.
ганьні аб’яднаць беларускую грамаду ў ЗША пацярпелі паразу, значнасьць якой добра ўсьведамляў кіраўнік БККА Мікалай Шчорс. Ягоная пазыцыя й дзеяньні сталі адлюстраваньнем крызісу ў арганізацыі.
7 жніўня 1955 г. у Саўт-Рывэры прайшла чарговая Міжарганізацыйная нарада прадстаўнікоў беларускіх арганізацыяў штатаў Нью-Ёрк і Нью-Джэрзі. У нарадзе ўзялі ўдзел 18 чалавек: Віктар Чабатарэвіч, Уладзімер Брылеўскі, Іван Касяк, Нікандар Мядзейка, Пётра Орса, Тодар Высоцкі, Віталь Цярпіцкі, Уладзімер Пеляса, Аляксей Шудзейка, Ксенафонт Вайцяхоўскі, Аляксандар Русак, Яўхім Кіпель, Язэп Лешчанка (Міхась Кавыль), Мікалай Новік, Барыс Шчорс, Лёнгіна Брылеўская, Расьціслаў Завістовіч, Васіль Місюль227.
На паседжаньні Мікалай Шчорс нечакана для ўсіх заявіў пра тое, што пакідае пасаду старшыні БККА. Сыход тлумачыўся рознымі няўдачамі, найперш невыкананьнем галоўнай мэты статуту БККА — аб’яднаньня ўсяе беларускай эміграцыі. Доктар Шчорс разумеў, што дасягнуць пэўных прэфэрэнцыяў ад амэрыканскіх уладаў, ня маючы супольнай арганізацыі, немагчыма. Падтрымаўшы ў 1948 г. аднаўленьне БЦР, ён ужо ў 1952 г. пакінуў яе шэрагі. Мікалай Шчорс лічыў БЦР мінулым днём, арганізацыяй, якая, як і Рада БНР, павінна адысьці ў гісторыю. Дзьве сілы прэтэндавалі на званьне беларускага ўраду на выгнаньні ў той час, калі насьпела патрэба глыбокай інтэграцыі ў жыцьцё на чужыне, а значыць, стварэньня агульнай грамадзкай, а не палітычнай структуры228.
Адстаўка Шчорса шакавала паплечнікаў. Старшыня БККА карыстаўся вялікім аўтарытэтам сярод беларускай дыяспары й быў добра вядомы чыноўнікам у Вашингтоне. Складанасьць сьітуацыі, у якой апынуўся Камітэт з сыходам Шчорса, адлюстроўвае заклік сакратара Міхася Сенькі да Івана Касяка. На шаблённым, загадзя падрыхтаваным тэксьце, які рассылаўся
227 Ліста прысутных на арганізаванай БКК у Амэрыцы Міжарганізацыйнай нарады Беларускіх арганізацыяў штатаў Ню-Ёрк і Ню-Джэрзі. 3 архіву БККА.
228 Вітаўт Кіпель зазначае: «Прыпушчаю таксама, што шмат энэргіі ў Шчорса брала лекарская практика. Каб пашырыць практику, ён выехаў у Пляцбург. Гэтае разважаньне выцякае з майго знаёмства з д-рам Тумашам. Колькі разоў доктар Тумаш адмаўляўся ад павишэньня на працы, выключна з-за таго, каб мець болып часу для беларускае дзейнасьці». Ліст да аўтара кнігі Алега Гардзіенкі ад 3 сьнежня 2007 г.
розным дзеячам229, Сенька дапісаў для Касяка ад рукі прось­бу абавязкова прыехаць на паседжаньне 21 жніўня 1955 г.: «Прыедзьце ж абавязкова. Трэба ратаваць вытварыўшуюся сытуацыю, бо інакш прападуць зусім дарма нашыя высілкі грамадзкага й палітычнага жыцьця на абшары ЗША»230.
На паседжаньні грамадзкія дзеячы зьвярнуліся да доктара Шчорса з просьбай застацца на пасадзе старшыні, прынамсі фармальна, да часу правядзеньня II Кангрэсу беларусаў Амэрыкі:
[Мы] пастанавілі зьвярнуцца да Вас з наступнымі справамі:
1. Неадкладна абняць становішча старшыні Беларуска-Амэрыканскага Кангрэсавага Камітэту, да чарговых выбараў Б-АКК на 2-м Кангрэсе.
2. Падрыхтаваць і злажыць у адпаведным часе справаздачу Б-АКК за пару яго дзейнасьці ад 1951 г.
3. Ачоліць статутовую камісію Б-АКК і дапільнаваць падрыхтоўку праекту зьменаў статуту Б-АКК у тэрміне да дня 30 верасьня 1955 г.231.
Мікалай Шчорс пагадзіўся на просьбу сяброў арганізацыі. У 1956 г. ён зрабіў чарговую спробу аб’яднаць беларускую грамаду ў ЗША, гэтым разам навязаўшы кантакты непаерэдна зь Беларуска-амэрыканскім задзіночаньнем. VI Кангрэс БАЗА паклікаў спэцыяльную камісію ў складзе Вітаўта Тумаша, Канстанціна Мерляка й Міхася Тулейкі, якая мусіла весьці перамовы з БККА аб стварэньні супольнай Беларускай кангрэсавай рады Амэрыкі для «каардынацыі беларускай працы на замежным кірунку».
Былі распрацаваныя два варыянты статуту. Камісія БАЗА ў чэрвені выпрацавала свой варыянт і передала яго доктару
229 «У сувязі з тым, што на апошняй міжарганізацыйнай нарадзе др. М. Шчорс зрокся з займанага становішча старшыні БККА, і згодна пастановы міжарганізацыйнае нарады з дня 7-га жніўня паведамляю Вас, што ў нядзелю 21-га жніўня а 1-й гадзіне пасьля паўдня ў залі парахвільянае школкі пры царкве сьв. Эўфрасіньні ў Саўт-Рывэры адбудзецца нарада сяброў управы БККА, Экзэкутывы, Камісіяў Статутовай і Рэзалюцыйнай дзеля палагоджаньня заіснаваўшага крызісу ў БККА і наладжаньня далейшага пляну працы» (цыт. паводле: Ліст Міхася Сенькі да Івана Касяка ад 14 жніўня 1955 г. 3 архіву БККА).
23ОЛіст Міхася Сенькі да Івана Касяка ад 14жніўня 1955 г. 3 архіву БККА.
231 Зварот да Мікалая Шчорса ад 21 жніўня 1955 г. 3 архіву БККА.
Шчорсу, які праз тры з паловай месяцы паказаў уласны варыянт232. 17 студзеня 1957 г. БАЗА выказала свае заўвагі да прапановаў Шчорса... Але ў хуткім часе супрацоўніцтва між БККА й БАЗА было спыненае.
Прычыны перарваньня кантакгаў праясьніў у сваіх успамінах Канстанцін Мерляк: ідэю супольнай Беларускай кангрэсавай рады пахавалі менавіта сябры БЦР, якія не жадалі ні з кім аб’ядноўвацца. Тым самым Мікалай Шчорс заставаўся, фактычна, сам-насам са сваёй ініцыятывай.
Мерляк спаслаўся на артыкул «Дарэмныя намаганьні» А. Аркея, выдрукаваны ў органе БЦР у Амэрыцы — газэце «Беларускае Слова» (№ 2 (3), кастрычнік 1958 г.). Мяркуючы з стылістыкі, пад псэўданімам А. Аркей выступіў старшыня Выканаўчага органу БЦР Аркадзь Арэхва— другая асоба пасьля Радаслава Астроўскага ў кіраўніцтве Цэнтральнай Рады. Аркей закідаў Мікалаю Шчорсу, што ён зьвязаўся з «крывіцкім рухам», які ёсьць не беларускім у сутнасьці, а чу­жою агентураю.
У такім выпадку «зарубежнікам», — піша Мерляк, — не вы­падала пакінуць сваё зарубежжа ды яднацца зь не-беларусамі. У гэтым артыкуле нямала давялося др. М. Шчорсу, вялікаму дзеячу й палітыку, а перадусім беларускаму патрыёту за тое, што ён «палічыў крывічоў за беларусаў»233.
У хуткім часе Мікалай Шчорс зрабіў яшчэ адну спробу аб’яднаньня беларускай грамады ў ЗША. Мсьнежня 1958 г. ён разам зь Янкам Станкевічам спрычыніўся да заснаваньня ў Нью-Ёрку новай арганізацыі — Беларуска-амэрыканскі зьвяз (БАЗ)234. Мэтай было аб’яднаньне беларуска-амэрыканскіх арганізацыяў у кааліцыю, «якая б прадстаўляла й прапагандавала ідэю незалежнасьці Беларусі»235. У кіраўнічы ўрад БАЗ увайшлі Янка Станкевіч (віцэ-прэзыдэнт), які ў тым самым годзе добраахвотна пакінуў шэрагі Рады БНР у знак нязгоды зь яе палітыкай, Леанід Галяк (сакратар), Міхась Бахар (скарбнік) ды Лёнгіна Брылеўская. На жаль, Беларуска-амэрыканскі зьвяз так і застаўся суполкай, колькасьць сяброў у якой не пе-
232 Мерляк К. Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі... С. 147.
233 Тамсама. С. 148.
234 Кіпель В. Беларусь! ў ЗША... С. 178.
235 Тамсама.
равышала колькасьці чальцоў ураду. Зарганізаваць рэальнай дзейнасьці не атрымалася, як і аб’яднаць беларускую грамаду. Апошняя актывізацыя БАЗ, пасьля дзесяцігодзьдзя маўчаньня, адносіцца да 1970 г.236. Відаць, яна была выкліканая сьмерцю прэзыдэнта Рады БНР Міколы Абрамчыка, калі ўзьніклі ілюзіі аб кроках насустрач сярод розных крылаў палітычнай эміграцыі. «Так нічога й не зьвязалі», — самакрытычна ахарактарызавала дзейнасьць арганізацыі Лёнгіна Брылеўская237. Больш жорстка выказаўся Кастусь Мерляк:
У активе розных палітычных напрамкаў у Зьвязе не было людзей па-за яго ўрадам. У даным выпадку палітычнага напрамку ніхто не рэпрэзэнтаваў, хіба толькі свайго асабістага палітычнага погляду, зь якім ніхто не лічыўся, бо яны ў сапраўднасьці былі эгаістычныя індывідуалістычныя, не рэальныя, а перадусім незразумелыя. I вось гэтыя людзі сабіраліся аб’яднаць, пашыраць супрацоўніцтва, увесьці дэмакратызм, талеранцыю ўнутры беларускага грамадзтва ў вольным сьвеце, і хто б падумаў, што ў людзей на погляд разумных магла быць такая фантазія238.
Даволі хутка Мікалай Шчорс зразумеў марнасьць сваіх аб’яднаўчых высілкаў і канчаткова сышоў з грамадзка-палітычнай арэны. «Плюну і адыду, — казаў ён. — Ня знаю, ці плюнуў, але адышоў», — іранізуе Лёнгіна Брылеўская239. Доктар Шчорс пакінуў Нью-Ёрк, дзе ён жыў у паўночна-заходнім Мангэтане ў раёне Уошынгтан-Гайлэндс, і пераехаў на поўнач штату ў памежны з Канадай Пляцбург. Там доктар Шчорс адчыніў клініку, дзе потым лячыліся беларусы, што прыяжджалі адмыслова з розных куткоў Злучаных Штатаў.
Мікалай Шчорс зрабіў выдатную кар’еру ў мэдычнай галіне, быў абраны віцэ-прэзыдэнтам Амэрыканскай асацыяцыі хірургаў. Займаўся і дабрачыннай дзейнасьцю. Напрыклад, быў адным з асноўных фундатараў падчас пабудовы царквы ў Саўт-Рывэры, ахвяраваўшы 6,5 тыс. даляраў. Кожны год на
236 Пасьля маўчаньня ў некалькі гадоў, у 1970-м была выдадзеная Дэклярацыя Беларуска-амэрыканскага зьвязу. Гл. у: Vitaut Kipel, Zora Kipel. Belarusian Publishing in the West... P. 308.
237 Ліст Лёнгіны Брылеўскай да Алега Гардзіенкі ад 22 лютага 2007 г. Захоўваецца ў прыватным архіве аўтара кнігі.
238 Мерляк К. Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі... С. 165.
239 Успаміны Лёнгіны Брылеўскай.
25 Сакавіка Мікалай Шчорс прыяжджаў у Саўт-Рывэр, каб адзначыць зь землякамі Дзень Незалежнасьці БНР.
Доктар Мікалай Шчорс хоць і ня быў царкоўным чалавекам, але цаніў традыцыю праваслаўнай рэлігіі й арганізаванае жыцьцё вакол царквы. Цаніў высілак пабудовы новай царквы ў СаўтРывэры, памагаючы шчодрымі датацыямі.
3 прычыны ўжо слабога здароўя перайшоў на адпачынак, перабраўшыся жыць у цёплую Фларыду. У выпадку сьмерці хацеў быць пахаваным у сваёй грамадзе, сярод сваіх на беларускім могільніку ў Саўт-Рывэры. Ведаючы, што ня мог спадзявацца на жонку, запэўніў сваё пахаваньне на беларускім могільніку кантрактам з уласьнікам пахароннага бюро Maliszewski Funeral Ноте з подпісамі сьведкаў: Міхася Сенькі й Ігара Шчорса (брат).
На магільніку ў Саўт-Рывэры ўжо не хапае месца для наплы­ву новых кандыдатаў. Усе мроі пра вольную Беларусь, увесь энтузіязм, усе сваркі, споры, міжусобіцы — усё спакойна лягло на горцы беларускага Алімпу. Ад прафэсара Радаслава Астроўскага, а. Мікалая Лапіцкага да Івана Касяка, Юрыя Стукаліча, Масея Сяднёва, Антона Даніловіча, Вячаслава Селях-Качанскага, Аркадзя Еўца, Дзьмітрыя Верасава, Ксаверыя Барысаўца, Барыса і Ігара Шчорсаў і іх маці Сафіі, Уладзіміра Брылеўскага.
А доктара Міколы Шчарса там няма. Пасьля яго сьмерці 22 сьнежня 1995 г. жонка-немка ліквідавала зроблены доктарам Шчорсам кантракт, забрала ўложаныя там 10 тысяч даляраў, ліквідавала месца на могілках, дзе ён хацеў спачыць вечна. Ягонае цела дала спаліць — і ніхто ня ведае, дзе ягоны прах240.
Асоба Мікалая Шчорса была ў значнай меры вызначальнай на першым этапе існаваньня Беларускага кангрэсавага камітэту Амерыкі, ён быў рухавіком арганізацыі. Аднак мара пра аб’яднаньне пад шыльдай БККА ўсіх беларускіх сілаў у ЗША ня мела шанцаў ажыцьцявіцца на той час: занадта сьвежы быў раскол, занадта вялікія амбіцыі й пляны асобных дзеячаў. Тым ня менш, ініцыятыва доктара Шчорса «стварыла прэцэдэнт» памкненьняў аб’яднаньня ў лягеры прыхільнікаў БЦР, які пазьней спрабавалі выкарыстаць іншыя дзеячы ў БККА. Першы пэрыяд дзейнасьці Камітэту засьведчыў таксама тую вялікую ролю, якую ў гісторыі гэтай арганізацыі адыгрывалі асобы яе кіраўнікоў.
240 Успаміны Лёнгіны Брылеўскай.
VI. БЕЛАРУСИ! КАНГРЭСАВЫ КАМ1ТЭТ АМЭРЫКІ Ў 1957-1989 ГГ.
II Кангрэс беларусаў Амэрыкі
Рашэньне аб правядзеньні II Кангрэсу беларусаў Амэрыкі было прынятае на нарадзе беларускага актыву 19 траўня 1957 г. у залі парафіяльнай школкі пры царкве сьв. Эўфрасіньні. У ёй бралі ўдзел 15 чалавек241, старшыняваў Міхась Сенька, сакратаром быў Лявон Шурак. Удзельнікі нарады вырашылі склікаць II Кангрэс беларусаў Амэрыкі 30 чэрвеня 1957 г. у СаўтРывэры, у той самай Залі Шакаў. Іван Касяк — а менавіта ён разглядаўся ў якасьці галоўнага кандыдата на насаду старшыні БККА — узяўся падрыхтаваць новы статут арганізацыі з улікам тых зьменаў, што адбыліся ў жыцьці беларускай грамады ў ЗША за шэсьць гадоў.
У адрозьненьне ад I Кангрэсу беларусаў Амэрыкі, калі запрашэньні высылал! да беларускіх арганізацыяў бяз розьніцы палітычных поглядаў, гэтым разам у форуме ад самага пачатку меркаваўся ўдзел толькі прадстаўнікоў аднаго— «антыкрывіцкага» — кола эміграцыі. На II Кангрэс дэлегаваліся прадстаўнікі Галоўнай управы ЗБАДК і яе чатырох аддзелаў, беларускага аддзелу Амэрыканскіх прыхільнікаў Антыбальшавіцкага блёку народаў, Саюзу беларускаамэрыканскай моладзі, Аб’яднаньня беларуска-амэрыканскіх студэнтаў, Беларуска-амэрыканскай нацыянальнай рады ў
241 Ксенафонт Вайцяхоўскі — старшыня ЗБАДК, Віталь Цярпіцкі, Іван Касяк, Ігар і Барыс Шчорсы, Мікалай Новік, Аляксей Шудзейка, Тодар Высоцкі, Віктар Чабатарэвіч, Барыс Плескачэўскі, Міхась Сенька, Лявон Шурак, Уладзімер Брылеўскі, Антон Даніловіч, а. Мікалай Лапіцкі. Выпіска з пратаколу паседжаньня беларускага грамадзкага актыву ў Саўт-Рывэры 19 траўня 1957 г. 3 архіву БККА.
Чыкага, Беларуска-амэрыканскага дапамаговага камітэту ў Кліўлэндзе, Беларускага страхавога аддзелу, Беларускага царкоўнага камітэту. Асабістыя запрашэньні атрымалі 29 асобаў: Іван Калоша, Хведар Шыбут, Іван Аўдзей, Юрка Віцьбіч, Петра Палягошка, Бэрнард Букатка ды інш.
На Кангрэсе прысутнічалі разам 56 чалавек — найбольшая колькасьць дэлегатаў за ўсю гісторыю гэтых мерапрыемстваў. Дэлегатамі былі Эмануіл Ясюк, Нікандар Мядзейка — прэзыдэнт БЦР у 1976-1987 гг., Іван Касяк, Барыс Шчорс, Бэрнард Букатка, Расьціслаў Завістовіч, Ксенафонт Вайцяхоўскі, Уладзімер Пеляса, Віталь Цярпіцкі, Барыс Плескачэўскі ды інш. Не вытупалі ні ад якіх арганізацыяў, але ў якасьці ганаровых гасьцей бралі ўдзел Іван Ермачэнка, Юры Сабалеўскі, Вячаслаў Сэлях-Качанскі, Іван Касяк, Аркадзь Арэхва, Яўхім Кіпель, Анатоль Шурак, Віктар Літаровіч. Вёў Кангрэс Іван Касяк, а ў прэзыдыюм увайшлі Бэрнард Букатка, Лёнгіна Брылеўская (сакратар) і Аляксей Шудзейка (старшыня мандатнай камісіі).
3 прывітальным словам да дэлегатаў зьвярнуўся адзін з найстарэйшых беларускіх дзеячаў — Юры Сабалеўскі. Празь некалькі дзён пасьля гэтага апошняга публічнага выступу ён
пакінуў Амэрыку й вярнуўся ў Нямеччыну, дзе нечакана памёр ад сардэчнага зава­лу 26сьнежня 1957 г. Вітаў Кангрэс і Іван Ермачэнка, які падзяліўся ўспамінамі пра Раду БНР у 1918-1920 гг. Ня здолеў прыехаць на сустрэчу Радаслаў Астроўскі, у якога ўзьніклі праблемы зь візай, але прэзыдэнт БЦР даслаў зварот, які зачытаў яго намесьнік Аркадзь Арэхва.
Адным з найбольш важных пункгаў парадку дня Кангрэсу было абмеркаваньне новага статуту БККА. Іван Касяк падаў свой праект, і Эмануіл Ясюк прапанаваў прыняць яго за аснову. Але спакойны ход абмеркаваньня перарваў Яўхім
Юры Сабалеўскі. Здымак 1940-х гадоў.
Кіпель, які рэзка раскрытыкаваў новы статут. Яго абурыла тое, што ў дакумэнце ня згадвалася прэса БККА (яго друкаваныя органы), а таксама не акрэсьліваліся ўзаемадачыненьні паміж БККА й БЦР ды БККА й крывіцкімі арганізацыямі. Яўхіма Кіпеля падтрымаў Аркадзь Арэхва, які дадаткова прапанаваў у рамках БККА ўвесьці Грамадзкі суд. Такі суд, фактычна, можна было б выкарыстоўваць для публічнага разгляду ўчынкаў сяброў арганізацыі. Аднак ініцыятывы абодвух дзеячаў не знайшлі падтрымкі ўдзельнікаў Кангрэсу. За прапанову Яўхіма Кіпеля аб вызначэньні ўзаемадачыненьняў БККА й БЦР ды крывіцкіх арганізацыяў выказаліся толькі тры чалавекі. Не знайшла падтрымкі й прапанова Аркадзя Арэхвы пра абавязковае ўзгадненьне дзейнасьці БККА з БЦР. Гэтай прапанове запярэчыў Іван Касяк — адзін з блізкіх сяброў Радаслава Астроўскага, які сам меў уплыў на палітыку БЦР. Ён заявіў, што БККА ёсьць арганізацыяй выключна амэрыканскага характару й не павінна падлягаць ніякай вонкавай структуры, у тым ліку й такой сяброўскай, як БЦР242.
Узьніклі спрэчкі й вакол назвы арганізацыі. Бэрнард Букатка прапанаваў пакінуць варыянт 1951 г. — Whiteruthenian Congress Committee, згодна з традыцыяй. Супраць выказаўся Аркадзь Арэхва, які лічыў, што першае слова варта пісаць як Byelorussian, паводле аналёгіі з назвай, якая ўжывалася ў Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў. Таксама Аркадзь Арэхва прапанаваў выкінуць са статуту пункт аб мэтах БККА: «Бараніць існуючы лад Амэрыкі», — маўляў, гэта пярэчыць прынцыпам статуту БЦР — «вызваленьня беларускага народу ад розных акупантаў». Але ўдзельнікі Кангрэсу былі аднадушныя й прагаласавалі супраць прапановы. Таксама вырашылі пакінуць у назьве прыметнік Whiteruthenian.
Некаторыя дэлегаты падтрымалі Яўхіма Кіпеля й Аркадзя Арэхву, таму пытаньні паправак да праекту статуту паставілі на галасаваньне. За прапанову Яўхіма Кіпеля прагаласавалі толькі 8 чалавек, супраць— 23, 16— устрымаліся. За праект Касяка прагаласаваў 31 чалавек, супраць — 5, устрымаліся — 20243.
242 Пратакол П-га Кангрэсу Беларускага КангрэсавагаКамітэту ў Амэрыцы, які адбыўся дня 30 чэрвеня 1957 г. у Залі Шакаў у Саўт-Рывэры а гадз. 14.00 з наступным парадкам дня. 3 архіву Івана Касяка.
243 Тамсама.
Самыя вялікія спрэчкі разгарэліся вакол абраньня старшыні БККА. Здавалася, Іван Касяк, які рыхтаваў Кангрэс да працы, без праблемаў зойме пасаду старшыні. Але перад самым паседжаньнем паўстала іншая кандыдатура — Бэрнарда Букаткі, які падчас II Сусьветнай вайны ўзначальваў Беларускае прадстаўніцтва ў Бэрліне.
Лёнгіна Брылеўская згадвала пра гэтую сытуацыю:
Прайшлі чуткі, што зарганізаванай групе эмігрантаў з Усходняе Эўропы (выхадцы із Сав. Саюзу), дзеля антысавецкай прапаганды ў халоднай вайне, амэрыканскі ўрад будзе даваць пэўныя нейкія субсыдыі. Вось усе і паднялі вушы!
На Кангрэс БККА ў Саўт-Рывэры зьявілася наибольшая колькасьць людзей: зь Нью-Ёрку, Пасэйку, Саўг-Рывэру. Па дарозе ў залю Шакаў, дзе меў адбыцца Кангрэс, пасэйкаўцы Ясюк, Ігнатовіч, Маслоўскі, Букатка заехалі да Сьвеціка Каўша, добра падбадзёрыліся, выбралі спасярод сябе кандидатуру Букаткі на старшыню БККА і ўвесь час, падчас паседжаньня, уносілі абструкцыю па ўсіх прапановах. Кангрэс выбраў Івана Іванавіча Касяка244.
Прычынай канфлікту былі ня толькі дэструктыўныя паводзіны групы дэлегатаў, але й тэхнічная «памылка», што ўзьнікла падчас вылучэньня кандыдатур у кіраўнічыя органы БККА.
Адмысловая камісія (г. зв. «камісія маткі») прапанавала на пасаду старшыні БККА выбраць кандыдата з двух асобаў: Івана Касяка ці Бэрнарда Букаткі. Акрамя таго, на заступнікаў былі прапанаваныя Аркадзь Арэхва й Ксенафонт Вайцяхоўскі, на сакратара— Міхась Сенька й Расьціслаў Завістовіч, на скарбніка — Петра Орса й Барыс Шчорс, у склад сяброў ураду БККА — Яўхім Кіпель, Карповіч, Мікалай Новік, у склад рэвізійнай камісіі — Эмануіл Ясюк, Віталь Цярпіцкі, Уладзімер Пеляса й Лявон Шурак245.
Аднак галасаваньне па такім «галіновым» сьпісе супярэчыла статуту БККА, у якім прадугледжвалася галасаваньне паводле агульнага сьпісу сяброў ва ўправу. Гэтую супярэчнасьць заўважыў Барыс Плескачэўскі, і Кангрэс прыняў заўвагу. Але пасьля спрэчак і самаадводаў за аснову быў усё ж узяты гэ-
244 Ліст Лёнгіны Брылеўскай да Алега Гардзіенкі ад 24 траўня 2007 г. Захоўваецца ў прыватным архіве аўтара кнігі.
245 Пратакол ІІ-га Кангрэсу Беларускага Кангрэсавага Камітэту ў Амэрыцы...
ты складзены «камісіяй маткі» сьпіс, дзе было зазначана, што Івана Касяка падалі на пасаду старшыні, Бэрнарда Букатку — на намесьніка, а ў сябры ўраду БККА прапанавалі ўключыць Міхася Сеньку, Лёнгіну Брылеўскую, Мікалая Новіка, Ксенафонта Вайцяхоўскага, Аляксея Шудзейку. Мандатная камісія папрасіла не зважаць на ранейшыя пазнакі й адмыслова адзначаць пры галасаваньні насупраць, напрыклад, Івана Касяка або Бэрнарда Букаткі, ці абіраюць яго «на старшыню» ці «на намесьніка».
Бэрнард Букатка, што ў старым сьпісе фігураваў на другім месцы як кандыдат на намесьніка старшыні, агулам набраў 49 галасоў. За Івана Касяка прагаласавалі толькі 45 чалавек, але ўсе пазначылі, што яго бачаць як старшыню (такіх пазнакаў на­супраць прозьвішча Бэрнарда Букаткі не было). Аднак Букатка не пагадзіўся з такой трактоўкай і запатрабаваў прызнаць яго абраным на пасаду старшыні. Дэлегаты Кангрэсу, трымаючыся апошніх правілаў галасаваньня, вызналі старшынём БККА Івана Касяка246.
Пастанова Кангрэсу моцна пакрыўдзіла Бэрнарда Букатку, празь нейкі час ён увогуле адышоў ад актыўнай працы ў БККА. Як сьведчыў Вітаўт Кіпель, Букатка наагул дэманстрацыйна аддаліўся ад беларусаў, не жадаючы мець зь імі нічога супольнага.
II Кангрэс беларусаў Амэрыкі прыняў новы статут і абраў новага старшыню арганізацыі, перадвызначыўшы такім чынам прыярытэты яе далейшай дзейнасьці ў новых грамадзка-палітычных абставінах. Ён жа засьведчыў наяўныя супярэчнасьці ў самім лягеры прыхільнікаў платформы БЦР і розьніцу поглядаў грамадзкіх дзеячаў на месца БККА ў сыстэме беларускіх эміграцыйных арганізацыяў.
БККА пасьля II Кангрэсу: першыя крокі новага кіраўніцтва
3 новым кіраўніцтвам і статутам, але старымі задачамі Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі павінен быў дзейнічаць у іншай грамадзкай сытуацыі. Неабходна было ўлічваць і зьмененыя прыярытэты амэрыканскай палітыкі, і зьмяншэньне актыўнасьці ды памкненьняў шараговых сяброў беларускай
24бПратакол П-га Кангрэсу Беларускага Кангрэсавага Камітэту ў Амэрыцы...
грамады. Без уліку згаданых варункаў дзейнасьць арганізацыі наўрад ці магла быць пасьпяховай.
Першае паседжаньне новага ўраду БККА прайшло ўжо 14 ліпеня 1957 г., праз два тыдні пасьля II Кангрэсу. У нарадзе, што адбылася ў Саўт-Рывэры, бралі ўдзел дзевяць чалавек: Іван Касяк, Бэрнард Букатка, Аляксей Шудзейка, Мікалай (Нік) Новік, Эмануіл Ясюк, Лёнгіна Брылеўская, Ксенафонт Вайцяхоўскі, Віталь Цярпіцкі й Расьціслаў Завістовіч247. Прысутныя былі людзьмі рознага ўзросту. Найстарэйшым зь іх быў старшыня ЗБАДК Ксенафонт Вайцяхоўскі, яму на той час было 58 гадоў. наймаладзейшым — Расьціслаў Завістовіч, якому было 29.
Удзельнікі нарады разьмеркавалі абавязкі кіраўніцтва БККА. Расьціслаў Завістовіч і Лёнгіна Брылеўская сталі сакратарамі арганізацыі, Аляксей Шудзейка— скарбнікам. Галоўная праца — рэпрэзэнтацыя Беларусі на замежным кірунку — ускладалася на старшыню арганізацыі.
Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі, пры падтрымцы шматлікіх беларускіх грамадзкіх арганізацыяў, узяў на сябе абавязак праводзіць працу беларускага амбасадара ў ЗША.
Праца БККА выяўляецца перадусім у рэпрэзэнтацыі свайго на­роду і навязваньні кантактаў з уладамі Аб’еднаных Нацыяў, урадавымі дзейнікамі ЗША, іншанацыянальнымі групамі, а таксама праз утрымоўваньне цеснага кантакту зь беларускімі арганізацыямі ЗША і Канады супольна ладжанымі спатканьнямі і сьвяткаваньнямі сваіх нацыянальных сьвятаў248.
У сваёй рэпрэзэнтацыйнай дзейнасьці Кангрэсавы камітэт павінен быў улічваць новыя тэндэнцыі замежнай палітыкі ЗША. На першай нарадзе БККА з новым складам кіраўніцтва была абмеркаваная рэзалюцыя, што тычылася стварэньня пры амэрыканскім Дзярждэпартамэнце «аддзелаў вызваленьня паняволеных народаў»249. Паводле рэзалюцыі, меркавалася, што ў ад дзелы будуць уваходзіць прадстаўнікі кожнага з такіх на-
247 Пратакол № 1 Нарады інаўгурацыйнае Беларускага Кангрэсавага Камітэту Амэрыкі, якая адбылася 14-га ліпеня 1957 г. у Саўт-Рывэры. 3 архіву БККА.
248 Зварот Беларускага кангрэсавага камітэту ад 25 верасьня 1961 г. 3 архіву БККА.
249 Пратакол № 1 Нарады інаўгурацыйнае Беларускага Кангрэсавага Камітэту Амэрыкі, якая адбылася 14-га ліпеня 1957 г. у Саўт-Рывэры.
родаў. Ад БККА былі прапанаваныя наступныя кандыдаты: Іван Касяк, Бэрнард Букатка, Расьціслаў Завістовіч, Лёнгіна Брылеўская, Аляксей Шудзейка, а. Мікалай Лапіцкі. Толькі апошні не ўваходзіў у кіраўніцтва БККА, але ён зьяўляўся сябрам управы Злучанага беларуска-амэрыканскага дапамаговага камітэту й быў настаяцелем парафіі сьв. Эўфрасіньні Полацкай, якая была падмуркам беларускіх арганізацыяў, што складалі Кангрэсавы камітэт. Зрэшты, далей дэклярацыяў аб неабходнасьці стварэньня такой структуры пры Дзярждэпе справа не пайшла.
Вялікі ўплыў на дзейнасьць БККА, вызначэньне прыярытэтаў і мэханізмаў працы на новым этапе, як гэта было й ра­ней, рабіла асоба кіраўніка арганізацыі. Іван Касяк належаў да катэгорыі новых эмігрантаў, якія лічылі, што беларусамуцекачам трэба рэалізоўвацца на эміграцыі. Ён зарабіў грошы ня толькі як інжынэр-архітэктар, але і ўмела гуляючы на біржы250. Акрамя таго, Іван Касяк браў актыўны ўдзел у грамадзкім жыцьці: радзе Беларускай праваслаўнай (кананічнай) царквы, Беларускай Цэнтральнай Радзе, старшыняваў у БККА. Магчыма, такой актыўнай грамадзкай дзейнасьці ў розных кірунках спрыяла тое, што Іван Касяк быў у тым часе нежанаты, а таму меў болыи вольнага часу, чым ягоныя паплечнікі. Ён патрабаваў ад сваіх падначаленых па БККА большай актыўнасьці. Напрыклад, у лісьце да сакратара арганізацыі Міхася Сенькі (30 верасьня 1958 г.) Касяк крытыкаваў сяброў управы за пасіўнасьць.
Нарада нашага Кангрэсавага камітэту, скліканая мною на 28 ве­расьня б. г., не адбылася, бо прыбылі толькі два сябры. Я жыву далё­ка ад Саўт-Рывэру і не магу ведаць аб асабістых плянах паасобных сяброў Камітэту, балыпыня зь якіх пражывае ў Саўт-Рывэры. Атаму не магу трапна выбраць часу на паседжаньні Камітэту. Можа, Вы будзеце ветлівы і склічаце чарговую нараду Камітэту, прадбачачы ўспомненую вышэй акалічнасьць. Можа, будзе адпаведнай дата 12 кастрычніка, калі маецца адбыцца царкоўная ўрачыстасьць. Нарада забярэ мала часу — каля 1 гадзіны і, хіба, ня будзе перашкодай паасобным сябром у іх асабістых справах251.
250 Успаміны Лёлі Касоўскай пра Івана Касяка, напісаныя спэцыяльна для аўтара кнігі. Захоўваюцца ў прыватным архіве Алега Гардзіенкі.
251Ліст Івана Касяка да Міхася Сенькі ад 30 верасьня 1958 г. 3 архіву Івана Касяка.
3 часам новаму старшыню БККА давялося зьмірыцца з такім становішчам справаў і падладжвацца пад акалічнасьці іншых сяброў арганізацыі. У другой палове 1950-х — 1960-х гг. паседжаньні ўправы БККА праходзілі больш-менш рэгулярна, раз на месяц ці раз на два месяцы. Дзейнасьць арганізацыі паранейшаму праходзіла ў двух кірунках: узаемадачыненьні зь беларускімі арганізацыямі ўнутры ЗША, супрацоўніцтва зь іншымі арганізацыямі, г. зв. замежная палітыка. Прыкладам, на паседжаньні ўправы БККА 22 верасьня 1957 г. абмяркоўваліся дачыненьні Кангрэсавага камітэту й Антыбальшавіцкага блёку народаў (АБН)252. Кіраўніцтва прыхільнікаў АБН настойвала на тым, каб БККА ўступіў у арганізацыю. Кіраўніцтва БККА, у сваю чаргу, было катэгарычна супраць, зь перакананьня, што Беларускі кангрэсавы камітэт мусіць заставацца незалежнай грамадзкай арганізацыяй.
Спробы аб'яднаньня з БАЗА й стварэньня супольнай Беларуска-амэрыканскай рады
Зь Беларускім кангрэсавым камітэтам у Амэрыцы канкуравала Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне, якое нягледзячы на большую колькасьць сяброў пакуль прайгравала БККА на замежным кірунку працы. Камітэт намаганьнямі Мікалая Шчорса ўжо ў 1953 г. наладзіў трывалыя кантакты з кангрэсам ЗША. Але Вашынгтон даваў выразны сыгнал: беларусам для вырашэньня сваіх пытаньняў найлепей выступаць адзіным фронтам. Пагатоў рыхтавалася Кангрэсавая пастанова аб вызначэньні й адзначэньні Тыдня паняволеных народаў.
У 1959 г. быў адроджаны праект супольнай Беларускай кангрэсавай рады Амэрыкі. Цяпер ініцыятыва аб’яднаньня сыходзіла адначасова ад абодвух струкгураў: кіраўніцтва БККА й кіраўніцтва БАЗА, на чале якога ў 1959 г. стаў Кастусь Мерляк.
Мерляк прыехаў у ЗША з Аргентыны, дзе ён стварыў мясцовае Згуртаваньне беларусаў. Грамадзкае жыцьцё ў гэтай лацінаамэрыканскай краіне пасьля вайны істотна розьнілася ад дзейнасьці беларускіх грамадаў у іншых рэгіёнах сьвету. У сярэдзіне 1940-х, да прыезду паваеннай хвалі эміграцыі, у
252 Удзел у паседжаньні ўзялі таксама Расьціслаў Завістовіч, Лёнгіна Брылеўская, Барыс Шчорс, Мікалай Новік, Міхась Сенька, Ксенафонт Вайцяхоўскі, Віталь Цярпіцкі, Лявон Шурак, Нікандар Мядзейка.
Аргентыне працавалі шаснаццаць беларускіх арганізацыяў, але ўсе яны былі аб’яднаныя ў Фэдэрацыю беларускіх арганізацыяў, што знаходзілася пад моцным уплывам савецкай амбасады253. Дзякуючы ўмелай савецкай прапагандзе да новапрыбылых яны паставіліся варожа. Некалькі сотняў нашых суайчыньнікаў, што прыехалі ў Аргентыну пасьля вайны, былі вымушаныя трымацца разам, каб процістаяць адмоўна настроеным суродзічам. У такой сытуацыі падзелу на прыхільнікаў БЦР і Рады БНР у Аргентыне проста не магло быць. «Да пераезду ў ЗША я ня ведала пра існаваньне на эміграцыі двох лягераў — «крывічоў» і «зарубежнікаў». Муж, канечне, пра гэта ведаў, аднак ніколі пра ix не расказваў — у Буэнас-Айрэсе мы ўсе жылі па-сяброўску», — згадвала ў сваіх успамінах Ганна Мерляк254.
Зь пераездам у ЗША Кастусь Мерляк актыўна ўключыўся ў тамтэйшае грамадзкае жыцьцё. У кастрычніку 1954 г. ён ужо быў абраны старшынём аднаго з найбуйнейшых аддзелаў арганізацыі — БАЗА-Нью-Ёрк, а са сьнежня 1954 г. заняў пасаду старшыні Сэктару Рады БНР на ЗША. Гэты сэктар быў найбуйнейшы на эміграцыі, колькасна ён пераважаў усе астатнія такія структуры, і часам пастанова, прынятая Амэрыканскім сэктарам, была вырашальнай.
Пасьля пераезду ў ЗША Кастусь Мерляк паспрабаваў зьмякчыць палітычны падзел эміграцыі. Ён быў шчыры прыхільнік Рады БНР, але БЦРаўцы былі для яго выключна палітычнымі апанэнтамі, а ня ворагамі. Апроч таго, Мерляк дазваляў сабе раз-пораз крытыкаваць кіраўніцтва Рады БНР і БАЗА. Найбольш даставалася канцэпцыі непрадрашэнства. Аднак нягледзячы на тое, што погляды Кастуся Мерляка афіцыйна разыходзіліся з поглядамі кіраўніцтва рады БНР і духоўных лідэраў дыяспары ў Амэрыцы, у 1959 г. на VIII Кангрэсе яго абралі кіраўніком Галоўнай управы БАЗА. I адразу па сваім абраньні Мерляк рабіў спробы наладзіць кантакт з кіраўніцтвам БККА.
Першае агульнае паседжаньне сяброў дзьвюх арганізацыяўапанэнтаў прайшло 1 лістапада 1959 г. Ад БАЗА ў ім узялі ўдзел Кастусь Мерляк і Франціш Бартуль, ад БККА Іван Касяк, Валянціна Вайцяхоўская, Ксенафонт Вайцяхоўскі, Міхась Сенька, Уладзімер Пеляса, Лёнгіна Брылеўская. Старшыняваў
253 Мерляк К. Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі... С. 63-64.
254 Мерляк Ганна: У Аргентыне не было падзелу на «крывічоў» і «зарубежнікаў» // Адзінец А. Паваенная эміграцыя... С. 296-301.
на нарадзе Ўладзімер Пеляса255. Сябры БККА прапанавалі абмеркаваць чатыры пытаньні: «справа дзяржаўнай рэпрэзэнтацыі», царкоўны падзел, пытаньне «непрадрашэнства» ды Антыбальшавіцкага блёку народаў і г. зв. «ватыканскую акцыю». Аднак спыніліся толькі на першым пытаньні: аб’яднаньні ўнутраных высілак у стварэньні агульнай беларускай арганізацыі ў Амэрыцы256. Вынікам паседжаньня стаў Зварот да беларуска-амэрыканскіх арганізацыяў у ЗША. БАЗА зьвярталася да сваіх сяброўскіх арганізацыяў, БККА — да сваіх. (У 1959 г. у склад БККА ўваходзілі: Беларуска-амэрыканская нацыянальная рада ў Чыкага, Саюз беларускай моладзі ў Нью-Джэрзі, Аб’яднаньне (саюз) беларуска-амэрыканскіх студэнтаў, ЗБАДК, Праваслаўны царкоўны камітэт.) Кіраўнікі БККА прапаноўвалі сваім арганізацыям адказаць на пытаньні, што тычыліся патрэбы стварэньня такой агульнай беларускай арганізацыі:
3 мэтай шуканьня шляхоў для аб’еднаньня высілкаў беларуска-амэрыканскіх арганізацыяў, падзеленых на розныя ідэалягічныя напрамкі, для больш эфэктыўнай дапамогі нацыянальнавызвольнай справе беларускага народу, паняволенага Савецкай Расеяй, дня 1-га лістапада 1959 г. у Нью-Ёрку адбылася ўступная нарада прадстаўнікоў Беларускага Кангрэсавага камітэту Амэрыкі і Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня ў Амэрыцы. Нарада сьцьвердзіла, што вырашэньне гэтай справы належыць да самых паасобных арганізацыяў і таму пастанавіла зьвярнуцца да ўсіх беларуска-амэрыканскіх арганізацыяў з наступнымі запытаньнямі:
1. Як Ваша арганізацыя ацэнівае сучасны стан абслугоўваньня вонкавага адрэзка беларускай нацыянальна-вызвольнай справы ў СШПАмэрыкі?
2. Як Вы ацэніваеце факт адсутнасьці адзінага беларускаамэрыканскага кіраўніцтва на вонкавым адрэзку беларускай спра­вы ў СШПАмэрыцы?
3. Якое вырашэньне Вы прапануеце для сучаснай сытуацыі вышэй парушанай працы?
4. Ці Вы ўважаеце за магчымае і карыснае неадкладна арганізацыйнае аб’еднаньне ўсіх беларуска-амэрыканскіх арганізацыяў у форме стварэньня супольнага камітэту для выступленьняў на вонкі ў СШПАмэрыкі?
255 Пратакол паседжаньня грамадзкага актыву 1 лістапада 1959 г. у НьюЁрку. 3 архіву Івана Касяка.
256 Тамсама.
5. Калі адказ на 4-е пытаньне будзе пазытыўны, то якую арганізацыйную схему Вы прапануеце для трывалага аб’яднаньня: а) парытэтнае прадстаўніцтва ад ідэалягічных напрамкаў, ці б) прадстаўніцтва ад паасобных арганізацыяў прапарцыянальна колькасьці іх сяброў, ці в) па якому іншаму ключу?
5а. Калі адказ на 4-е пытаньне будзе нэгатыўны, то якія прычыны Вы бачыце на перашкодзе гэтаму і якую іншую форму аб’яднаньня ці каардынацыі дзейнасьці на вонкавым адрэзку ў СШПАмэрыкі Вы знаходзіце зараз магчымай?
Просім прыслаць Ваш адказ у бліжэйшым часе, бо ад яго будзе залежаць далейшы ход парушанай справы каардынацыі257.
Зварот высылаўся ня толькі грамадзкім арганізацыям, але й асобным людзям, у тым ліку Васілю Пунтусу (БАНР у Чыкага), Янку Шымчыку (Беларускі вызвольны фронт, Кліўлэнд), Кастусю Еўсу (Беларуска-амэрыканскае культурна-дапамаговае аб’яднаньне, Кліўлэнд), а. Мікалаю Лапіцкаму, Хведару Высоцкаму (Праваслаўны царкоўны камітэт у Саўт-Рывэры), Мікалаю Шчорсу (Беларуска-амэрыканскі зьвяз), Леаніду Галяку (Камітэт незалежнай Беларусі), Уладзіславу РыжамуРыскаму (Саюз вольных журналістаў), Нікандру Мядзейку, Ксенафонту Вайцяхоўскаму (кіраўніцтва ЗБАДК), Уладзімеру Пелясу (аддзел ЗБАДК у Нью-Ёрку), Аляксею Сянкевічу (аддзел ЗБАДК у Саўт-Рывэры), Аляксею Шудзейку (аддзел у Пасэйку), Барысу Шчорсу (Беларускі выдавецкі фонд), Рыгору Арцюшэнку (Саюз беларуска-амэрыканскай моладзі), Лёлі Касоўскай (Аб’еднаньне беларуска-амэрыканскіх студэнтаў), А. Бендзераву (Беларускі асэкурацыйны аддзел у Пасэйку), Ігару Шчорсу (Беларускі асэкурацыйны аддзел у Саўт-Рывэры), Эмануілу Ясюку (Рэвізійная камісія БККА). Інфармацыя пра магчымае аб’яднаньне была дасланая й прэзыдэнту БЦР РадаславуАстроўскамуўЛёндан,Сяргею Хмару —галоўнамурэдактару «Беларускага голасу» і Рыгору Беразоўскаму — кіраўніку Беларускага нацыянальнага аб’еднаньня ў Таронта258.
3 арганізацыяў адказы даслалі Амэрыканска-беларускае кулыурна-дапамаговае аб’еднаньне, царкоўны камітэт Беларускай праваслаўнай царквы сьв. Эўфрасіньні Полацкай, Беларускі вызвольны фронт, Злучаны беларуска-амэрыканскі дапамаговы камітэт. Усе пагаджаліся з даўно насьпелай па-
257 Зварот да беларуска-амэрыканскіх арганізацыяў у СШПАмэрыкі. 3 архіву Івана Касяка.
258 Spisy dla rassylki Zvarotu. 3 архіву Івана Касяка.
трэбай стварэньня агульнай арганізацыі, зазначаючы, што аб’яднаньне трэба рабіць неадкладна.
Камітэт незалежнай Беларусі: «...Нашая арганізацыя ня мае дастатковых даных для ацэнкі сучаснага стану абслугоўваньня вонкавага адрэзку беларускай нацыянальна-вызвольнай справы; калі прыняць, што ўсялякая праца ў гэтым кірунку аб’ектыўна зафіксоўваецца прэсай, дык у такім выпадку, безумоўна, гэтая пра­ца ёсьць недастатковай.
П. 2. Факт адсутнасьці адзінага кіраўніцтва на вонкавым адрэз­ку беларускай справы ў Амэрыцы нашая арганізацыя ацэнівае як для нас некарысны.
П. 3. Для вырашэньня гэтай справы найбольшай карысным было б дакладнае выясьненьне пазыцыяў, займаных паасобнымі арганізацыямі ў найбольш важных беларускіх справах. (...)
П. 4. Нейкую форму арганізацыйнага аб’еднаньня беларускіх арганізацыяў у 3. Ш. Амэрыкі ўважаем за карысную, але лічым таксама, што безадкладна гэтага зрабіць нельга, бо перад гэтым трэба правесьці вялікую працу...»25’.
Амэрыканска-беларускае культурнае дапамаговае аб’еднаньне ў Кліўлэндзе: «АБКДА лічыць факт адсутнасьці адзінага супольнага рэпрэзэнтацыйнага камітэту навонкі шкодным.
Арганізацыя АБКДА ўважае вельмі патрэбным стварэньне такога супольнага камітэту, як адзінай рэпрэзэнтацыі беларусоў А.мэрыкі.
АБКДА лічыць карысным і неадкладным арганізаваць усе Беларуска-амэрыканскія арганізацыі СШАмэрыкі ў форме камітэту»260.
Царкоўны камітэт Беларускай праваслаўнай царквы сьв. Эўфрасіньні Полацкай: «Абслугоўваньне вонкавага адрэз­ку беларускай нацыянальна-вызвольнай справы ў СШП Амэрыкі ёсьць незадавальняючае, і для больш эфэктыўнай дапамогі нацыянальна-вызвольнай справе беларускага народу, паняволенага Савецкай Расеяй, неабходна аб’еднаньня беларускіх арганізацыяў, якія сягодня падзелены на розныя ідэалягічныя напрамкі;
адсутнасьць адзінага беларуска-амэрыканскага кіраўніцтва на вонкавым адрэзку ў СШП Амэрыкі зьяўляецца ад’емным і шкодным;
пры абгаворваньні справы, стварэньня супольнага камітэту для выступленьняў навонкі, ня трэба парушаць царкоўных спраў, якія належаць да духавенства, вернікаў і царкоўных арганізацыяў;
259 Беларускаму Кангрэсаваму Камітэту ў Амэрыцы. [Адказ Камітэту не­залежнай Беларусі ад 4 студзеня 1960 г.]. 3 архіву Івана Касяка.
260 Ліст Амэрыка-беларускага культурна-дапамаговага камітэту да I. Ка­сяка ад 8 сьнежня 1959 г. 3 архіву Івана Касяка.
неадкладнае арганізацыйнае аб ’ еднаньне ўсіх беларуска-амэрыканскіх арганізацыяў, падзеленых на розныя ідэалягічныя напрамкі, у форме стварэньня супольнага камітэту для выступленьняў навонкі, ёсьць вельмі карысным;
парытэтнае прадстаўніцтва ад ідэалягічных напрамкаў ёсьць больш прыемлівае і справедлівае, чымся іншыя ключы»261.
Беларуси! вызволены фронт. Краёвы штаб у Амэрыцы (Кліўлэнд): «Краёвы штаб Беларускага Вызвольнага Фронту ня ёсьць беларуска-амэрыканскай арганізацыяй, а чыста беларуская нацыянальная вайсковая арганізацыя і беспасярэдне падпарадкуецца БЦР і Галоўнаму Штабу БВФ, але Краёвы Штаб БВФ лічыць факт адсутнасьці адзінага супольнага рэпрэзэнтацыйнага камітэту ў Амэрыцы як за недастатковае зразуменьне беларускімі арганізацыямі той вялікай вартасьці такога Галоўнага і адзінага рэпрэзэнтаваньня.
Краёвы Штаб БВФ уважае вельмі патрэбным і карысным, а такжа за неадкладным арганізаваньнем такога супольнага каардынацыйнага камітэту ў Амэрыцы»262.
Злучаны беларуска-амэрыканскі дапамаговы камітэт: «Паасобныя выступлении існуючых беларуска-амэрыканскіх арганізацыяў з рознымі ідэалягічнымі напрамкамі і на вонкавым адрэзку ствараюць, паводле нашай думкі, непатрэбны і некарысны дуалізм.
Нягледзячы на разыходжаньні нутранога характару спра­ва ўтварэньня адзінага рэпрэзэнтацыйнага беларускага воргану навонкі, на наш пагляд, зьяўляецца зусім магчымай і пажаданай.
Дзеля гэтага мы прапануем неадкладна арганізаваць супольны Каардынацыйны камітэт, у які ўвайшлі б прадстаўнікі масавых арганізацыяў: старэйшага грамадзтва, моладзі і студэнтаў бэцээраўскай арыентацыі і прадстаўнікі аналягічных арганізацыяў бээнэраўскай арганізацыі»263.
Толькі Фэдэрацыя вольных журналістаў — ад яе імя выказаўся Ўладзіслаў Рыжы-Рыскі — прапанавала, каб у но­вую арганізацыю ў роўнай колькасьці ўваходзілі прыхільнікі ня дзьвюх, а трох палітычных сілаў: Рада БНР, БЦР, а таксама
261 Да БККА. [Адказ Царкоўнага камітэту БПЦ імя сьв. Эўфрасіньні Полацкай] ад 15 сьнежня 1959 г. 3 архіву Івана Касяка.
262 Ліст Начальніка Краёвага Штабу Беларускага вызвольнага фронту К. Гоўшы да старшыні БККА I. Касяка ад 10 сьнежня 1959 г. 3 архіву Івана Касяка.
263 Да Беларускага Кангрэсавага Камітэту Амэрыкі. [Адказ БККА ад 15 лютага 1960 г.]. 3 архіву Івана Касяка.
арганізацыі, якія афіцыйна дыстанцыяваліся ад БНР і БЦР264. Галоўныя — і часам адзіныя — ролі ў згаданых арганізацыях «незалежнікаў» выконвалі Ўладзіслаў Рыжы-Рыскі й Сяргей Сіняк (Хмара).
Нягледзячы на хуткую падтрымку ініцыятывы БАЗА й БККА працэс аб’яднаньня расьцягнуўся на чатыры гады. Да гэтага спрычыніліся рэдкія зборкі ініцыятыўнай групы, якія адбываліся раз ці два разы на год.
Актывізацыя адбылася ў 1963 г. Кіраўнікі БАЗА й БККА выпрацавалі новую адозву «Да беларуска-амэрыканскіх арганізацыяў і да ўсяго беларускага грамадзянства ў ЗШПАмэрыкі». У дакумэнце чарговы раз зьвярталася ўвага на падзел эміграцыі, які перашкаджаў «адзінству беларускай акцыі пры абароне беларускай праблемы перад вонкавым сьветам»265. Натуральна, аб’яднаньне вымагала саступак аднаго з бакоў. Пэўная саступка была зробленая, калі ў 1962 г. Радаслаў Астроўскі прыпыніў дзейнасьць БЦР, склаўшы зь сябе паўнамоцтвы прэзыдэнта з увагі на ўзрост (яму было 77 гадоў)266. Фармальна БЦР працягвала існаваць, паколькі вьіканаўчы орган не распускаўся, але рэальнай дзейнасьці да 1974 г.267, вяртаньня Астроўскага, не выяўляла.
Вынікам намаганьняў у аб’яднаньні сталі супольныя сьвяты. Першае зь іх адбылося ў 1963 г., на 45-ю гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці БНР. За некалькі месяцаў да сьвяткаваньня кіраўніцтва БККА зьвярнулася зь лістом да Галоўнай Управы БАЗА з прапановай супольна адзначыць Дзень беларускай незалежнасьці. Пытаньне абмеркавалі на нарадзе прадстаўнікоў БККА й БАЗА 19студзеня 1963 г. «Пасьля дыскутаваньня спрэчных прынцыповых разыходжаньняў» пастанавілі:
264 У адказе гаварылася: Asnova reprezentacyji ü Kaardynacyjnym Kamitecie; a) Beceeraüskaja hrupa, b) Radabeeneraüskaja hrupa, c) Niezaleznyje, jak, napryklad, FVBZ [Federacyja volnych bielaruskich zumalistaü], BielamskaAmerykanski Zviaz, BNA, Bielaruska-Amerykanskaja Nac. Rada ü Cykaho, Intemacyjanalny Instytut Bielarusaviedy sv. Eüfrasinni Polackaj, Litaratumaja Sustac «Bajavaja Üskalos». Jaho Milasci Staräyni Bielaruskaha K.anhresovaha Kamitetu Ameryki inz. I. Kasiaku... Ks. Dr. U. Ryzy-Ryski z upaünavaznennia Federacyji Volnych zumalistaü. 3 архіву Івана Касяка.
265 Зварот да беларуска-амэрыканскіх арганізацыяў і да ўсяго беларускага грамадзянства ў ЗШПАмэрыкі. 3 архіву БККА.
266 Мерляк К. Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі... С. 404.
267 Дэкрэт Радаслава Астроўскага ад 17 жніўня 1974 г. 3 архіву БЦР.
1. Неабходна арганізаваць разам агульнабеларускі Сакавіковы юбілей у Нью-Ёрку ў 1963 г. на базе беларуска-амэрыканскіх арганізацыяў.
2. Пастаноўлена ўключыць у праграму інфармацыйных матэрыялаў усю гісторыю беларускага народу, уключаючы дзейнасьць з пэрыяду 2-е сусьветнай вайны, як: 2-гі Усебеларускі Кангрэс, дзейнасьць Беларускай Цэнтральнай Рады, барацьбу Беларускай Краёвай Абароны і г. д.
3. Існуючыя асобныя дзяржаўныя рэпрэзэнтацыі і асобныя царкоўныя арганізацыі пастаноўлена трактаваць на маніфэстацыі раўнапраўна, у форме, не навязваючай сторанам не адпавядаючага прызнаваньня.
4. Пастаноўлена не прыцягваць да актыўнага ўдзелу ў сьвяткаваньні непрадрашэнцаў.
5. Для падрыхтоўкі і правядзеньня сьвяткаваньня створаны Задзіночаны Беларуска-Амэрыканскі Сьвяткавальны Камітэт, які складаецца з 2-х старшыняў і 4-х сяброў, у роўнай колькасьці з кажнага ўзору268.
Супольнае сьвяткаваньне 45-й гадавіны незалежнасьці Беларусі адбылося 24 сакавіка 1963 г. у Нью-Ёрку, у Білтмаргатэлі. Урачыстасьць наведалі прадстаўнікі розных этнічных групаў, арганізацыяў, журналісты этнічных газэтаў269.
268 Беларуская думка. 1963. № 5. С. 31.
269 На сьвяткаваньні прысутнічалі прадстаўнікі наступных арганізацы-
яў: Асамблея эўрапейскіх народаў, паняволеных СССР; Амэрыканскі камітэт народаў, паняволеных у СССР; Амэрыканскія прыхільнікі
АБН; Канфэрэнцыя амэрыканцаў з Усходне-Цэнтральнай Амэрыкі; Выканаўчы камітэт Украінскай нацыянальнай рады; Польска-амэрыканскі кангрэс; Украінскі кангрэсавыкамітэт Амэрыкі; Камітэтвольнай Албаніі; Усеіндыйская фэдэрацыя нацыянальных цэркваў; Украінскі народны саюз; Амэрыканская рада незалежнай Казакіі; Казацкі нацыянальны вызвольны рух; Харвацкая нацыянальная рада; Грузінскі саюз у Амэрыцы; Баўгарскі нацыянальны фронт; Украінскі работніцкі саюз; Галоўнае казацкае прадстаўніцтва на эміграцыі; Казацка-амэрыканскі нацыянальны саюз; Паўночна-казацкае аб’еднаньне; Украінскі клюб круглага стала; Арганізацыя абароны лемкаўшчыны; рэдактар польскай газэты «Новы сьвят»; Саюз украінска-амэрыканскай моладзі; Польскае аб’еднаньне ў Брукліне; Украінскі цэнтар у Пасэйку.
Прывітальныя лісты даслалі розныя беларускія арганізацыі, а таксама кангрэсмэны й генэральныя консулы Незалежнай Літвы і Эстоніі — Злучаныя Штаты не прызналі акупацыю ў 1940 г. прыбалтыйскіх краінаў, таму ў ЗША дзейнічалі іх незалежныя консульствы.
вай і прыкладам мог запаліць паплечнікаў. «Ён [Мерляк] ажывіў беларускае жыцьцё ў Нью-Ёрку ва ўсіх напрамках, праявіўшы якасьці лідэра, якога так не хапала нашым арганізацыям», — згадваў Васіль Шчэцька273.
Кастусь Мерляк меў у БАЗА сваіх прыхільнікаў, Станіслаў Станкевіч — сваіх, пераважна з асяродку інтэлектуалаў. Падагрэла канфлікт прамова на сумесным з БККА сьвяткаваньні 25 Сакавіка ў 1963 г., калі Мерляк скрытыкаваў дзейнасьць Рады БНР і асабіста Міколу Абрамчыка за палітыку непрадрашэнства:
Адзначаючы 45-ыя ўгодкі абвешчаньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, мы, беларусы на эміграцыі, заявім, што ідэал, выяўлены ў Акце 25 Сакавіка, не зьяўляецца й ніколі ня будзе зьяўляцца аб’ектам гандлю, уступак ці якога-небудзь кампрамісу, што воля беларускага народу не падлягае ніякім інтэрпрэтацыям у сьвятле непрадрашэнства, што мы на эміграцыі будзем старацца дапамагаць, пакладаючы ўсе нашы сілы, каб наш народ на Бацькаўшчыне змог вызваліцца як найхутчэй зь няволі274.
Словы Мерляка азначалі фактычнае непадпарадкаваньне БАЗА рашэньням Рады БНР і парушэньне субардынацыі. У выніку ў неграх Задзіночаньня зарадзілася апазыцыя, якую ўзначаліў Станіслаў Станкевіч. Празь некаторы час Кастусь Мерляк быў пазбаўлены пасады кіраўніка.
Адбылося гэта падчас выбараў новай управы БАЗА на X Кангрэсе арганізацыі ў 1963 г.Кангрэспраходзіўдраматычна. Найбольшыя спрэчкі разгарнуліся над справаздачным дакладам Кастуся Мерляка, наконт якога выказаліся аж 25 дэлегатаў. Церазь некалькі гадоў былы старшыня БАЗА здолеў паглядзець на сытуацыю 1963 г. з іроніяй: «Адны апрабавалі дзей­насьць, другія ганьбілі, а трэція балбаталі бяз толку»275. Сэнс спрэчак зводзіўся да аднаго: ухваліць дзейнасьць управы за старшыняваньнем Кастуся Мерляка ці не. Галоўную ролю ў канфлікце адыграў старшыня прэзыдыюму X Кангрэсу Антон Адамовіч — найбліжэйшы паплечнік Станіслава Станкевіча.
273 Шчэцька Васіль. Гартаючы старонкі біяграфіі // Адзінец А. Паваенная эміграцыя... С. 444-445.
274 Прамова К. Мерляка, старшыні Галоўнай Управы БАЗА на Акадэміі, ладжанай 24сакавіка 1963 г. у Ню-Ёрку// Беларуская думка. 1963. № 5. С. 2-4.
275 Мерляк К. Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі... С. 240.
Старшыня кангрэсу праф. Адамовіч, чымся паставіць прапановы [аб праробленай працы] на галасаваньне, узяў апошняе слова. Ён сыпаў рэплікі для ўступаючага старшыні К. Мерляка, паказваючы веліч свае эрудыцыі, зласьлівымі прыметнікамі й цынізмам старшыня кангрэсу пералічыў усе Мерляковыя недахопы ў дзейнасьці: несубардынацыя Радзе БНР, крытыка яе палітыкі і дзейнасьці прэзыдыюму Рады БНР, спробы адарваць БАЗА ад БНР, антыбээнэраўская прамова на акадэміі 45-х угодкаў 25 Сакавіка, спробы аб’яднаццазБЦР і г. д. —дыскончыўсловамі: «Ніякае падзякі таварышу Мерляку». Тут Мерляк не ўцярпеў і запратэставаў: «Таварыш адносіцца да Вас, прафэсар Адамовіч. Я выйшаў не з тае самае школы». У выніку галасаваньня прайшла абсалютнай бальшынёй прапанова рэвізійнай камісіі276.
Такім чынам, старшыню БАЗА абвінавацілі ў грэбаваньні субардынацыяй у дачыненьні Рады БНР, крытыцы кіраўніцтва Рады, антыабрамчыкаўскай прамове на сьвяткаваньні 25 Сакавіка, а таксама спробах аб’яднаньня з БККА. Але дэлегаты ўхвалілі дзейнасьць Мерляка за яго кіраваньнем Галоўнай управай БАЗА ў 1959— 1963 гг.277. Аднак на выбарах новага старшыні зь перавагай у два галасы перамог Станіслаў Станкевіч.
Кастусь Мерляк пазьней заявіў, што выбары старшыні БАЗА прайшлі незаконна: заміж заяўленых павод-
Станіспаў Станкевіч і Антон Адамовіч. 1960-я гг.
276 Тамсама. С. 241.
277 Тамсама. С. 240-241.
ле рэглямэнту пяці дэлегатаў ад Кліўлэндзкага аддзелу прыехалі на Кангрэс дванаццаць, якія й прагаласавалі за кандыдатуру Станіслава Станкевіча. Але Мерляк дапусьціў істотную памылку: не аспрэчыў адразу вынікаў выбараў, а спачатку зьмірыўся з паразай і нават Ібчэрвеня 1963 г. перадаў усе справы новай управе БАЗА й толькі потым падаў пратэст аб працэсуальных парушэньнях на Кангрэсе. Тэты пратэст ужо не адыграў важнае ролі, паколькі Мерляк раней, факгычна, прызнаў сваю паразу278.
Паводле меркаваньня Васіля Шчэцькі, сапраўднай прычынай замены Кастуся Мерляка на пасадзе старшыні БАЗА бы­ла пазыцыя прэзыдэнта Рады БНР Міколы Абрамчыка, які й ініцыяваў гэтае адхіленьне:
У 1960 г. вонкі сэсіі Рады БНР К. Мерляк пастанавіў пагаварыць на тэму «апазыцыі» з прэзыдэнтам Абрамчыкам сам-насам. Вынікам гутаркі было, што «прэзыдэнт падумае аб гэтым і адкажа Мерляку». Ад гэтае гутаркі К. Мерляк стаўся «ворагам на­роду» ў БНР. Прэзыдэнт Абрамчык і трупа даверу выдалі прысуд Мерляку: здрада кірунку БНР. Пастанавілі адсунуць гэтага пасягальніка на ўладу з кіраўнічых становішчаў як БНР, так і ўсіх ейных арганізацыяў. I пайшло ўсё ўверх дном! Наступныя гады былі часам пазбаўленьня К. Мерляка права кіраваць беларускім палітычным і царкоўным жыцьцём.
Гэта была самая неабдуманая й блізарукая палітыка М. Абрам­чыка й яго дараднікаў. Яна прывяла да рэарганізацыі ў Радзе БНР, падзел у Нью-Ёрскім аддзеле БАЗА, цывільны ад БАПЦ і падзел прыходу ў Брукліне, Нью-Ёрк279.
Некаторы час Кастусь Мерляк заставаўся кіраўніком акруговай управы БАЗА ў Нью-Ёрку, але 14 чэрвеня 1964 г. на Агульным гадавым сходзе акругі частка сяброў управы пакінула па-
278 Леанід Галяк пісаў: «У вас быў вельмі моцны козыр у руках, а менавіта: вы не павінны былі перадаваць новавыбранаму ўраду становішча й справаў, і праз гэта або змусілі б новавыбраны ўрад стаць на судо­вую дарогу і дамагацца перадачы БАЗА, і тады самім сабой справа важнасьці пастановаў кангрэсу сталася б прадметам судовага вырашэньня: шляхам новых выбараў ці нечага падобнага» (цыт. паводле: Мерляк К. Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі... С. 242-243).
279 Шчэцька В. Прадмова // Мерляк К. Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі... С. VII-XII.
седжаньне. Праз два тыдні, 27 чэрвеня 1964 г., яны стварылі паралельную акруговую ўправу. Спрэчка наконт легітымнасьці структураў цягнулася некалькі месяцаў, пакуль Г ал оўная ўправа БАЗА ня стала на бок новай акруговай управы, забараніўшы прыхільнікам Кастуся Мерляка й Васіля Шчэцькі карыстацца назвай арганізацыі.
У выніку, Кастусь Мерляк з паплечнікамі 5 чэрвеня 1965 г. канчаткова пакінулі піэрагі БАЗА й заснавалі Беларускаамэрыканскае аб’еднаньне ў Нью-Ёрку (БАА). Сярод яго найбольш актыўных сяброў, акрамя старшыні Кастуся Мерляка, былі Петра Мельяновіч, Васіль Захаркевіч, Васіль Юрцэвіч, Ян Казьлякоўскі, Пётра Зыбайла ды іншыя. У верасьні 1965 г. сябры БАА паспрабавалі зьявіцца на Кангрэс БАЗА, што прайшоў у Гайлэнд-парку (Нью-Джэрзі), аднак мандатная камісія не прызнала іх паўнамоцтваў.
Пры канцы 1965 г. кіраўніцтва БАА распаўсюдзіла зварот да беларусаў Нью-Ёрку й ваколіцаў, дзе зазначала, што былыя сябры Акруговай управы БАЗА (хто жадае) аўтаматычна станавіліся сябрамі Аб’еднаньня:
Управа БАА падае да ведама сваім сябром і ўсім зацікаўленым наступнае:
1. Кожны сябра былога Акруговага Аддзелу БАЗА аўтаматычна зьяўляецца сябрам Беларуска-Амэрыканскага Аб’еднаньня, і ня патрабуецца ніякага пераафармленьня. Новыя сябры, жадаючыя ўступіць у БАА, павінны злажыць пісьмовыя заявы.
2. Правы і абавязкі сяброў БАА застаюцца бязь зьменаў.
3. Сяброўскія складкі ў суме 12.00 даляраў за год павінны сплачвацца рэгулярна. Управа просіць усіх сяброў неадкладна ўрэгуляваць аплату складак, перасылаючы грошы скарбніку БАА спадару: D. Klincevich, 1148 Blake Avenue, Brooklyn, N. Y, 11208.
4. Управа БАА зьвяртае ўвагу ўсіх грамадзян на тое, каб не прыдавалі ніякага значэньня заклікам сп. Р. Гарошкі перасылаць на ягоны адрас нейкія складкі і афяры ў БАЗА, бо ўсім ведама, што ім патрэбныя толькі грошы, а не Беларусь!280.
3 выдаленьнем Кастуся Мерляка з кіраўніцтва БАЗА перамовы наконт агульнай Беларускай кангрэсавай рады спыніліся,
280 Bulletin. Byelorussian-American Union of New York = Бюлетэнь.
Беларуска-Амэрыканскае Аб’яднаньне Нью-Ёрку. Люты 1966.
але супольныя сьвяткаваньні працягваліся. Так, у 1964 г. Дзень 25 Сакавіка БККА адзначаў разам з галоўнай управай БАЗА, а пасьля разрыву дачыненьняў з кіраўніцтвам, у 1965 г. было наладжанае супольнае сьвяткаваньне разам зь Нью-Ёрскай акруговай управай, якую тады яшчэ ўзначальваў Касту сь Мерляк281. Між іншага, гэтае сьвяткаваньне адбылося ў прэстыжным нью-ёрскім гатэлі «Астор». Упершыню ў імпрэзе ўзяў удзел афіцыйны амэрыканскі чыноўнік: кангрэсмэн ад штату НьюЁрк Сэймур Галпэрн. Тэта адлюстравала пэўны плён рэпрэзэнтацыйнай дзейнасьці беларусаў, некаторую ўвагу да іх з боку афіцыйнага Вашынгтону. Амэрыканскія палітыкі праз увагу да беларускай дыяспары спадзяваліся на крокі ў адказ: падтрымку з боку беларусаў таго ці іншага кандыдата на выбарах. Прамова Сэймура Галпэрна на сьвяткаваньні «вызначалася глыбінёй думак, веданьнем гісторыі й праблемы Беларусі ды аптымізмам, што да разьвязаньня гэтае праблемы»282. Выступіў на імпрэзе й прадстаўнік управы акругі Мідлсэкс, у якую ўваходзіць СаўтРывэр, — Джон Бёрн.
Сэймур Галпэрн зьявіўся й на наступным сьвяткаваньні, з нагоды 48-й гадавіны БНР (1966). Гэтым разам БККА ладзіла мерапрыемства ў гатэлі «Асторыя» супольна зь Беларускаамэрыканскім аб’еднаньнем.
...Урачыстую акадэмію, якая адбылася 20сакавіка ў гатэлі «Астор» на Таймз-Сквэры ў Нью-Ёрку і на якой прысутнічала каля 300 удзельнікаў, папярэдзілі багаслужбы ў царкве БАПЦ сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне і ў царкве сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры.
Акадэмію, якою кіраваў сп. К. Мерляк — старшыня Беларускаамэрыканскага аб’яднаньня, распачалася Амэрыканскім і беларускім гімнамі ў выкананьні жаночага хору «Каліна» з Саўт-Рывэру. Рэфэраты на тэму дня былі зачытаны: па-ангельску — студэнтам права і палітычных навук Аўг. Дубовікам, а па-беларуску А. Даніловічам.
281 Pratakol pasiedzannia pradstaünikoü BAZA i BKKA ü spravie supolnaha sviatkavannia 25-ha sakavika 1965 hodu, jakoje adbylosia na kvatery sp. U. Pielesy, 9-ha studzienia 1965 hodu. Prysutnyja: sp. Anatol PleskaCeüski, Kastus Mierliak, Vasil Scecka, Jurka Stankievic, Uladzimier Pielesa. 3 архіву Івана Касяка.
28247-ыя ўгодкі незалежнасьці Беларусі// Беларуская думка. №7. 1965. С. 31.
Пасьля рэфэрату выступіў з прамоваю кангрэсмэн Сэймур Галпэрн, які гаварыў аб змаганьні беларускага народу за сваё вызваленьне і незалежнасьць і аб каляніяльнай палітыцы Савецкага Саюзу ўадносінах даБеларусі. (...)
.. ,У канцэртнай частцы цудоўна сьпяваў жаночы хор «Каліна» пад мастацкім кіраўніцтвам кампазытара Ксаверыя Барысаўца. Хор выканаў некалькі народных песьняў на словы беларускіх паэтаў: Н. Арсеньневай,М. Кавыля, А. Русака, Л. Геніюш,А. Бачылы, музы­ка да якіх напісана кампазытарамі: К. Барысаўцом, М. Куліковічам, Любанам, Семянякам, Цітовічам. Танцавальны гурток Згуртаваньня беларускай моладзі Амэрыкі, пад кіраўніцтвам А. Дубовіка, выканаў беларускія народныя танцы «Крыжачок» і «Мікіта»283.
У сярэдзіне 1960-х здарыўся таксама раскол у парафіі сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне, вынікам якога стаў сыход групы парафіянаў на чале з Кастусём Мерляком. Прычынай стаў канфлікт з архіяпіскапам БАПЦ Васілём (Тамашчыкам) і даўнія супярэчнасьці паміж ім і Мерляком284.
283 Рэха 25-га Сакавіка. 48-ыя Ўгодкі абвешчаньня незалежнасьці Беларусі // Беларуская думка. № 9. 1966.
284 3 непаразуменьнямі паміж Мерляком і Васілём у фінансавай спрэчцы сярэдзіны 1950-х знаёмімся ў аўтабіяграфіі К. Мерляка, напісанай ад трэцяй асобы:«Аднаго разу (...) яму [Кастусю Мерляку] удалося дастаць ад Амэрыканскага камітэту [вызваленьня народаў Расеі — вызваленьня ад балыпавізму] пэўную суму грошай на пакрыцьцё коштаў прыезду М. Абрамчыка ў Амэрыку па справах Парыскага блёку і VIII сэсіі Рады БНР, якая мела распачацца 23 верасьня 1956 г. Тут Ул. Васіль паважна заявіў выплаціць яму палову гэтай сумы. Такое дамаганьне Кастуся моцна зьдзівіла, але ён запытаўся, чаму плаціць і каму? Ул. Васіль паясьніў, што перад самым саборам [БАПЦ] у Канстанцы ў чэрвені 1948 г. быў зроблены дагавор між ім і Радай БНР, што атрыманыя звон­ку беларускага засягу дзеяньня Радай БНР фонды будуць падзелены на роўныя часьці між ім і Радай БНР. Кастусь запытаў, роўная палавіна мае быць выплачана асабіста Ўладыку ці епархіяльнай кансысторыі? «Нікому іншаму, а толькі мне», — адказаў Уладыка. Кастусь сказаў, што ён ня верыць, каб такі дагавор быў зроблены людзьмі, думаючымі падзяржаўнаму, і ў даным выпадку ён не прызначыць нікому грошы, атры­маныя на канкрэтную мэту. Грошы мусяць быць выдаткаваныя па прызначэньню. Грошы былі выдадзеныя на аплату выдаткаў М. Абрамчыка, на арганізацыю VIII сэсіі Рады БНР, а рэшта ўручаная Абрамчыку пе­рад ад’ездам дадому ў Парыж» (цыт. паводле: Мерляк К. Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі... С. 333-334).
Калі ў сярэдзіне 1950-х канфлікт япіскапа Васіля й Кастуся Мерляка ўдалося прытушыць, то ў 1965 г. ён выплыў на паверхню ў выглядзе закалоту ў бруклінскай парафіі БАПЦ імя Кірылы Тураўскага. Гэты канфлікт храналягічна ішоў сьледам за зьмяшчэньнем Кастуся Мерляка з пасады старшыні Галоўнай управы БАЗА, выкідваньня яго зь нью-ёрскага акруговага аддзелу БАЗА й заснаваньня ім і ягонымі прыхільнікамі Беларуска-амэрыканскага аб’еднаньня, пра што размова вялася вышэй.
Нягледзячы на тое, што Мерляк і яго паплечнікі пакінулі ўсе структуры БАЗА й заснавалі БАА, яны складалі немалую актыўную частку парафіі сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне. Пагатоў пры Мерляку — калі ён узначальваў нью-ёрскі аддзел БАЗА — і быў набыты будынак царквы на Атлянтык-авэню, 401, які стаў лічыцца саборам— асноўным храмам БАПЦ уЗША.
14лістапада 1965 г. на чарговым агульным сходзе вернікаў сабору сьв. Кірылы Тураўскага была пераабраная царкоўная рада парафіі. У яе склад увайшлі: Янка Казьлякоўскі — стараста, Кастусь Мерляк — намесьнік, Васіль Шчэцька — сакратар, Даніла Клінцэвіч— скарбнік, Васіль Захаркевіч— царкоўны стараста, Васіль Місюль, Пятро Мельяновіч, Васіль Юрцэвіч, Міхась Бразоўскі — сябры рады285. У адрозьненьне ад управы, абранай 7 лістапада 1963 г., у склад не ўвайшлі Міхась Тулейка, Аляксандар Міцкевіч і Барыс Данілюк286. Новая рада цалкам складалася зь сяброў Беларуска-амэрыкаскага аб’еднаньня ў Нью-Ёрку, што выйшла са складу БАЗА. 3 такім становішчам не хацеў мірыцца япіскап БАПЦ Васіль (Тамашчык)287.
27 лютага 1966 г. уладыка Васіль аб’явіў, што не прызнае абранай 14 лістапада 1965 г. управы. Ён сфармаваў са сваіх прыхільнікаў царкоўную раду, якую ўзначалілі Аляксандар Міцкевіч, Барыс Данілюк, Янка Ніхаёнак, і зьвярнуўся да амэ-
285 Панькоў М. Хроніка беларускага жыцьця на чужыне... С. 175; атаксама Мерляк К. Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі... С. 261.
286 Панькоў М. Хроніка беларускага жыцьця на чужыне... С. 162.
287 Апроч таго, пасьля сьмерці 29ліпеня 1960 г. настаяцеля парафй Хведара Данілюка япіскап Васіль выконваў абавязкі настаяцеля. У красавіку 1964 г. з просьбай аб высьвячэньні і прызначэньні ў парафію зьвярнуўся дыякан Юры Абрэмскі. 12 жніўня 1964 г. ён быў рукапакладзены ў сьвятары, але настаяцелем парафй не прызначаны. Гл.: Мерляк К. Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі... С. 339.
рыканскіх уладаў, у гэтым выпадку паліцыі, «каб яго ахоўвалі ад людзей, апанаваных злымі духамі»288.
8 траўня 1966 г. у саборы сьв. Кірылы Тураўскага адбыўся надзвычайны сход дзеля ўрэгуляваньня непаразуменьняў паміж уладыкам Васілём і царкоўнай радай289. На сходзе прысутнічалі 90 з 135 парафіянаў290. 86 чалавек прагаласавалі за рэзалюцыю, у якой выказваўся поўны давер абранай 14 лістапада 1965 г. царкоўнай радзе, пастанаўлялася даручыць ЦР прыняць захады ў нармалізацыі жыцьця парафіі, а ўладыку Васілю перадаць ЦР усе парафільныя дакумэнты. Надзвычайны сход прызнаў Юр’я Абрэмскага, паколькі шэсьць гадоў парафія існавала без настаяцельства, за настаяцеля царквы сьв. Кірылы Тураўскага291. Апошнім пунктам рэзалюцыя зазначала: «Сход дамагаецца, каб наша парафія была вольнаю, як і ўсе іншыя парафіі япархіі. Іншыя парафіі вядуць сваё жыцьцё, тады, калі ў нас уладыка Васіль уважае парафію за нейкую сваю ўласнасьць. Сяньня людзі ня ёсьць уласнасьць ніякага іншага другога чалавека, а таму павінна скончыцца тэта практыка тых, хто на гэта пасягае»292.
Канфлікт патушыць не ўдалося. Ня вырашыў яго й III епархіяльны сабор БАПЦ 26 лістапада 1966 г. у Таронта293. Аднак на наступныя некалькі месяцаў спрэчка прыцішылася. У царкве Кірылы Тураўскага суіснавалі дзьве рады й рэальна дзьве
288 Рэзалюцыя, принятая на надзвычайным агульным сходзе прыхаджанаў парафіі Катэдральнага сабору сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне, дня 8 травеня 1966 г. у залі, 401, Атлянтык Авэню, Бруклін, Нью-Ёрк // Беларуская думка. 1966. № 9. С. 26.
289 Да нас пішуць: Прысутны. Агульны надзвычайны сход прыхаджанаў парафіі Катэдральнага сабору сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне, БАПЦ И Беларуская думка.1966. № 9. С. 25.
290 Мерляк К. Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі... С 337.
291 Рэзалюцыя, принятая на надзвычайным агульным сходзе прыхаджанаў...
292 Тамсама.
293 На ім у знак пратэсту супраць ініцыятывы Васіля (Тамашчыка) — замест выбараў самому прапаноўваць кандыдатаў у епархіяльную ўправу — пакінулі паседжаньне настаяцель Кліўлэндзкай парафіі Аляксандар Крыт, дэлегаты Кліўлэнду, а таксама ў знак салідарнасьці дэлегаты цар­квы сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне на чале з а. Юр’ем Абрэмскім. Гл.: Мерляк К. Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі... С.339340.
140 Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі ў 1957-1989 гг. царкоўныя плыні: адным служыў Ю. Абрэмскі, другім — япіскап Васіль. Гром грымнуў у кастрычніку 1967 г., калі ўладыка Васіль перад чарговым выбарчым сходам парафіі адлучыў ад царквы Кастуся Мерляка й Васіля Юрцэвіча, забараніўшы ім прыходзіць. Але перадвыбарчы агульны сход парафіі, што прайшоў 29 кастрычніка 1967 г., выбраў у склад царкоўнай управы наступных асобаў: Янка Казьлякоўскі — старшыня, Кастусь Мерляк — заступнік старшыні, Васіль Шчэцька — сакратар, Пятро Мельяновіч — скарбнік, Леанід Ляўковіч — стараста, Васіль Юрцэвіч, Міхась Бразоўскі, Пётра Саўчыц, Васіль Захаркевіч — радныя. Рэвізійная камісія — Леанід Галяк, Аўген Протас, Янка Юхнавец294.
Уладыка Васіль ня толькі не прызнаў новай царкоўнай рады, але прызначыў часовую камісію — у складзе Барыса Данілюка, Петры Манькоўскага, Аляксандра Міцкевіча, Міхася Тулейкі, Янкі Яновіча — да часу скліканьня новага схо­ду вернікаў, пазбавіў сьвятарскага сану Юр’я Абрэмскага, а сябрам царкоўнай рады забараніў уваходзіць у царкву, заявіўшы, што ад 12лістапада 1967 г. царква будзе зачыненая. Сябры царкву адчынілі, а Юры Абрэмскі, каб захаваць сан, перайшоў у юрысдыкцыю Ўкраінскай праваслаўнай царквы. У адказ уладыка падаў у сьвецкі суд (суд штату Нью-Ёрк) на а. Юр’я Абрэмскага й царкоўную раду295. Суд імкнуўся прымірыць абодва бакі, таму 1 жніўня 1968 г. прыняў саламонавае рашэньне: выбары царкоўнай рады ад 29 кастрычніка 1969 г. прызнаць сапраўднымі, адлучэньне ад царквы неправамерным. Але суд вызначыў вярнуць у парафію Васіля Тамашчыка. Уладыка Васіль, які адмаўляўся служыць у адным будынку зь Юр’ем Абрэмскім, надаў паўторна ў суд. Паўторнае рашэньне зноў прадпісвала вярнуць Васіля Тамашчыка ў парафію. Тыя, хто ня бачыў сваёй будучыні зь япіскапам Васілём, на надзвычайным сходзе парафіі 12 кастрычніка 1968 г. зьвярнуліся да ўладыкі Андрэя (у лютым 1968 г. Аляксандар Крыт быў высьвячаны ў япіскапы БАПЦ) з просьбай прыняць апеку над парафіяй. Андрэй (Крыт) не пагадзіўся, раячы дамовіцца з уладыкам Васілём296.
294 Мерляк К. Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі... С. 342.
295 Тамсама. С. 342-347.
296 Тамсама. С. 349.
Вынікам трохгадовага супрацьстаяньня стаў сыход Мерляка й ягоных верных прыхільнікаў з бруклінскай парафіі на Атлянтык-авэню, 401 і заснаваньне Юлістапада 1968 г. яшчэ адной парафіі сьв. Кірылы Тураўскага на той жа самай вуліцы (Атлантык-авэню), але ў іншым яе канцы, у раёне Кўінзу — Рычманд-Гіл. Гэтая парафія вырашыла перайсьці ў юрысдыкцыю канстантынопальскага патрыярха, і па першым часе яе ўзначаліў а. Сьвятаслаў Коўш297. Уласную царкву скончылі будаваць толькі праз 15 гадоў, і 30 кастрычніка 1983 г. япіскап Мікалай (Сьміско) высьвяціў яе298.
Адразу па сваім заснаваньні й БАА, і новая парафія сталі актыўна наладжаваць супрацоўніцтва з БККА, а актывістам навастворанай парафіі стаў Іван Касяк, які жыў непадалёк. Як вынік, у 1969 г. на VI Кангрэсе Камітэту ў склад БККА былі прынятыя БАА й парафія сьв. Кірылы Тураўскага ў РычмандГіле. Дэлегатамі ад БАА й парафіі на Кангрэсе былі Кастусь Мерляк, Васіль Шчэцька, Васіль Юрцэвіч, Сяргей Рагалевіч, Сьвятаслаў Коўш, Ян Казьлякоўскі, Васіль Захаркевіч, Пётра Саўчыц, Леанід Ляўковіч, Пятро Мельяновіч299.
Пасьля сыходу з бруклінскай парафіі групы Кастуся Мерляка й заснаваньня новага прыходу сьв. Кірылы Тураўскага рэлігійныя ўрачыстасьці ў гонар 25 Сакавіка сталі адбывацца ў Саўт-Рывэры й Рычманд-Гіле, а летнія імпрэзы, найчасьцей, сталі адбывацца ў набытым у 1963 г. селішчы БелэрМенск у штаце Нью-Ёрк. Найперш тут сьвяткавалі гадавіны II Усебеларускага кангрэсу, Дзень беларускага жаўнера, Дзень незалежнасьці ЗША. Прыяжджалі беларусы з Кліўлэнду, Чыкага, а таксама Канады —да Белэр-Менску ім было дабірацца бліжэй, чым да Саўт-Рывэру. Іншыя сьвяты — восеньскія,
297 Пазьней настаяцелямі былі: Віктар Нікіфараў (ліпень — жнівень 1977), Юльлян Троцкі (жнівень— верасень 1977, 16—31 кастрычніка 1977), Сяргей Няпрыл (верасень— кастрычнік 1977, студзень— сакавік 1980), Петра Саўчыц (лістапад 1977— студзень 1980), Язэп Строк (сакавік 1980 — лістапад 1981), Віталь Сагайдакіўскі (лістапад 1981 — сакавік 1982), Грыгоры О’Кіф (сакавік 1982 — сярэдзіна 1990-х).
298 Кіпель В. Беларусы ў ЗША... С. 227. Падрабязьней пра парафію так­сама ў кнізе: Памятка высьвячэньня Царквы сьв. Кірылы Тураўскага ў Рычмонд-Гіл, Нью-Ёрк. 30 кастрычніка 1983 г. Нью-Ёрк, 1983 г.
299 Пратакол Шостага Кангрэсу Беларусоў Амэрыкі. 29 лістапада 1969 г., які адбыўся ў Саўт-Рывэры, Нью-Джэрзі. 3 архіву Івана Касяка.
зімнія й вясновыя— ад сярэдзіны 1970-х сталі традыцыйна ладзіцца ў Саўт-Рывэры. 3 аднаго боку, старэйшае пакаленьне, якое канцэнтравалася ў сярэдняй частцы Нью-Джэрзі, стала менш мабільным, цяжэй было выбірацца на агульныя імпрэзы ў Нью-Ёрк. Зь іншага — у 1972 г. у Саўт-Рывэры побач з царквой быў пабудаваны Беларуска-амэрыканскі грамадзкі цэнтар, дзе можна было ладзіць мерапрыествы без аплаты арэнды памяшканьня. Так, прыкладам, у 1985 г. асноўныя мерапрыемствы сьвята 25 Сакавіка прайшлі менавіта ў Саўт-Рывэры, тады як у Рычманд-Гіле Дзень Незалежнасьці адзначаўся толькі парафіянамі.
24 сакавіка папаўдні ў залі Беларускага кулыурнага цэнтру ў Саўт-Рывэры сабралася значная колькасьць мясцовых беларусаў, каб адзначыць традыцыйны Дзень 25 Сакавіка.
Урачыстасьць адчыніў інж. Міхась Бахар. Пасьля адсьпяваньня ўсімі прысутнымі амэрыканскага нацыянальнага гімну цікавы рэфэрат прачытаў паэт Масей Сяднёў. Наступна Міхась Бахар даў слова мэру гораду Саўт-Рывэру Рыгісу Вылюду, які зачытаў сваю «Праклямэйшэн». Аналягічныя Вылюдавай былі атрыманы, як сказаў М. Бахар, праклямацыі ад губэрнатараў: Нью-Джэрзі, НьюЁрку і Пэнсыльваніі.
У Мастацкай частцы гучэлі галасы паэтаў. Янка Золак прачытаў тры новыя моцныя патрыятычныя вершы, Міхась Кавыль выступіў з новай гістарычнай паэмай, Масей Сяднёў завяршыў мастацкую частку мастацкімі вершамі і паэмай.
Апрача мэра Вылюды на ўрачыстасьці прысутнічалі: начальнік Саўт-Рывэрскай паліцыі, беларус з паходжаньня, Джордж Сыракваш і карэспандэнтка газэты «Гоўм Ньюс» Катлін Дзеляк.
Адсьпяваньнем Беларускага нацыянальнага гімну закончылася ўрачыстасьць, а затым інж. М. Бахар запрасіў прысутных на гарбату і на «айрыш коффі»300.
Відавочна, што на геаграфію й зьмест сьвяткаваньняў няўдалыя спробы супрацоўніцтва БККА з палітычнымі апанэнтамі накладалі свой адбітак. Яшчэ ў 1963 г., пакуль канфлікт унутры БАЗА не дасягнуў найвышэйшай кропкі, кіраўніцтва БККА спадзявалася на тое, што й новае кіраўніцтва тае арганізацыі будзе ісьці на супрацоўніцтва. Пра гэта сьведчаць рашэньні IV Кангрэсу БККА 31 жніўня 1963 г. у Саўт-Рывэры, калі была ўхваленая праграма далейшага
300 67-ыя сакавіковыя ўгодкі // Беларуская думка. 1985. № 30. С. 25-26.
супрацоўніцтва з БАЗА. Прынялі прапанову аб сумесным з БАЗА ўдзеле ў Міжнароднай выставе ў Нью-Ёрку й нават стварылі адмысловы камітэт, куды ўвайшлі прадстаўнікі Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня й БККА301. Аднак паступова супрацоўніцтва было згорнутае. 5 студзеня 1964 г. старшыня Галоўнай Управы БАЗА Станіслаў Станкевіч даслаў кіраўніцтву БККА ліст, у якім абвінаваціў кіраўніцтва Кангрэсавага камітэту ў дэструктыўных паводзінах і сабатаваньні супрацоўніцтва, тым самым фактычна адмовіўшыся ад сумеснай працы302.
Такім чынам, намаганьні БККА ў аб’яднаньні зноў не прынесьлі вялікага плёну. Адколатая ад БАЗА частка беларусаў, што далучылася да БККА, ня выраіпыла праблемы неабходнасьці шырокага аб’яднаньня сілаў дыяспары ў рэпрэзэнтацыі сваіх інтарэсаў перад амэрыканскім урадам. Актуальнасьць праблемы не была зьнятая. Таму ў 1974 г. паўстала чарговая спроба навязаць супрацоўніцтва «для каардынацыі дзейнасьці навонкі» паміж БАЗА й БККА. I зноў яна скончылася нічым. Кіраўніцтва БККА сьцьвярджала, што БАЗА пакінула іх просьбу без увагі.
301 Пратакол 4-га Кангрэсу Беларусаў Амэрыкі, які адбыўся 31 жнівеня 1963 г. у Саўт-Рывэры. 3 архіву Івана Касяка.
302 «Вось жа дазвольце зьвярнуць Вашую ўвагу на тое, што гэтая Вашая матывацыя не адказвае праўдзе. У мінулым 1963 г. у праводжаньні Сакавіковага сьвяткаваньня прыймаў актыўны ўдзел і навет адкрываў Сакавіковую Акадэмію Архіяпіскап БАПЦарквы Васіль, які, паводле Вашай фармуліроўкі, ужо й тады працаваў для прыватнага Амэрыканскага камітэту ў той жа самай форме, у якой «працуе» і адзін з вызначаных намі прадстаўнікоў у супольны Сьвяткавальны камітэт. Ня думаем, каб тэты факт ня быў Вам тады ведамы. У сувязі з выйшэйшым, высоўванае цяперака Вашае «прынцыповае дамаганьне» із спасылкай на тое, што было «стасаванае» ў 1963 г., можа быць разгляданае ня чым іншым, як спробай сарваць супольнае сьвяткаваньне Акту 25 Сакавіка ў 1964 г. Таму яшчэ раз заклікаем Вас перагледзець Вашую пастанову й даць нам пісьмовы адказ да пятніцы 10 студзе­ня сёлета, бо на тэты ж дзень ужо вызначанае паседжаньне Галоўнай Управы БАЗА ў справе Сакавіковага Сьвяткаваньня. Неатрыманьне да гэтага тэрміну ніякага адказу з Вашага боку або адмоўны адказ будзе разглядацца як Ваш канчальны зрыў усякіх захадаў дзеля наладжаваньня супольнага сьвяткаваньня 25 Сакавіка» (цыт. паводле: Ліст Станіслава Станкевіча да старшыні БККА ад 5 студзеня 1964 г. 3 архіву Івана Касяка).
Яго міласьці
Паважанаму спадару Р. Гарошка, Старшыні Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня
Глыбакапаважаны спадар Гарошка!
Мы выслалі Вам ліст дня 5 сакавіка 1974 г., прапануючы нядзелю 21 красавіка 1974 г., 1:00 дня ў Беларускім Асяродзьдзі пры 401 Атлянтык Авэню, — для спатканьня прадстаўнікоў Галоўнае У правы БАЗА з прадстаўнікамі Беларускага Кангрэсавага Камітэту Амэрыкі па справе каардынацыі дзейнасьці навонкі, з жаданьнем Вашае згоды на названую дату, пару і мейсца спатканьня.
Паведамляем Вас, што да сягоньня мы не атрымалі ад Вас весткі аб Вашай згодзе на вышэйпададзенае. Калі Вашае паведамленьне аб згодзе не будзе намі атрымана на тыдзень перад днём 21 красавіка б. г., то будзем уважаць, што гэтае спатканьне Вамі адхіляецца.
3 пашанай,
I. Касяк, старшыня303.
Цікава, што Станіслаў Станкевіч і Кастусь Мерляк паміж сабою памірыліся ў 1973 г., калі галоўны рэдактар «Беларуса» завітаў на сьвяточную акадэмію з нагоды Дня 25 Сакавіка (праводзілася 1 красавіка 1973 г.), ладжаную ў Рычманд-Гіле Беларуска-амэрыканскім аб’яднаньнем304.
Годам пазьней Станіслаў Станкевіч зрабіў спробу памірыцца й з прэзыдэнтам БЦР Радаславам Астроўскім і дэ-факта прызнаў свае памылкі канца 1940-х гг.:
Наш пагляд на дзейнасьць Беларускай Цэнтральнай Рады ў часе нямецкай акупацыі й на Другі Ўсебеларускі Кангрэс мы выказалі ў артыкуле «На 30-я ўгодкі Другога Ўсебеларускага Кангрэсу» ў чэрвеньскім нумары «Беларуса» сёлетняга году. Гэты пагляд і ацэна пазытыўныя. Я перакананы, што дзейнасьць БЦР і ў Нямеччыне напрыканцы мінулае вайны была пазытыўная таксама. Аднэй з найбольшых ейных заслугаў у гэным часе было тое, што яна не дапусьціла да фарсаванага Немцамі падпарадкаваньня беларускіх вайсковых адзінак арміі генэрала Ўласава.
У новай палітычнай сытуацыі пасьля заканчэньня вайны й перамогі заходніх хаўрусьнікаў БЦР выявіла свой палітычны ро-
303 Ліст Р. Гарошку 2 красавіка 1974 г. 3 архіву Івана Касяка.
304 Мерляк К. Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі... С. 400.
зум, калі на сваім пленуме ўвосень 1945 г. у баварскай вёсцы пад Вюрцбургам у Заходняй Нямеччыне на Вашую прапанову аднагалосна пастанавіла спыніць сваю дзейнасьць.
(...) Прымеце, Спадар Астроўскі, словы запраўднае пашаны305.
Нягледзячы на разуменьне неабходнасьці сумеснай рэпрэзэнтацыйнай дзейнасьці ад імя беларусаў і актыўныя спробы аб’яднаньня намаганьняў у гэтай галіне з боку кіраўніцтва БККА станоўчы вынік так і ня быў атрыманы. Кангрэсавы камітэт пад кіраўніцтвам Івана Касяка працягваў сваю працу па-ранейшаму, абапіраючыся толькі на адно «БЦРаўскае» кола беларускіх імігрантаў у ЗША.
Умовы дзейнасьці БККА ў 1960-1980-х гг.
Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі, як і раней, галоўную ўвагу надаваў міжнароднаму кірунку працы306. На дынаміку гэ­тай дзейнасьці істотна ўплывалі ўнутраныя працэсы ў грамадзтве ЗША. Падчас прэзыдэнцтва Джона Ф. Кенэдзі (1961-1963) і Ліндана Б. Джонсана (1963-1968) дабрабыт амэрыканцаў — а значыць і нашых суайчыньнікаў у краіне — істотна ўзрос. Сярэдні прыбытак амэрыканскіх сем’яў у 1960-х павялічыўся на 85%, а колькасьць насельніцтва, што жыло ніжэй за ўзровень пражытковага мінімуму, зьнізілася з 17% у 1965 г. да 11% у 1973 г.307. Гэтыя якасныя зьмены закраналі найперш сем’і імігрантаў, якія традыцыйна мелі меншы ўзровень дабрабыту. Тыя, хто ня змог вывучыцца ці перакваліфікавацца пасьля пераезду ў ЗША, стараліся забясьпечыць атрыманьне адукацыі сваімі дзецьмі, каб тыя самі будавалі сваю амэрыканскую мару. Як згадвалася вышэй, посьпехі інтэграцыі ў мясцовае грамадзтва часта ішлі на шкоду працы нацыянальных арганізацыяў, паколькі іх сябрам даводзілася рабіць выбар: або займацца «палітыкай», або будаваць уласную кар’еру.
305 Ліст Станіслава Станкевіча да Радаслава Астроўскага ад 29 верасьня 1974 г. 3 архіву БЦР.
306 Увага зьвярталася таксама і на чыста амэрыканскі (бытавы) кірунак — прапаганда назвы і краіны Беларусь. Пачынаючы ад канца 1950-х БККА ўваходзіць у асноўную энцыкляпэдыю-даведнік амэрыканскіх арганізацыяў. Уключаны БККА і ў іншыя даведнікі.
307 Американские президенты... С. 483—484.
У 1960-1970-х гг. склалася іншая міжнародная ситуация. Hi Джон Кенэдзі308, ні Ліндан Джонсан, ні наступныя прэзыдэнты — Рычард Ніксан, Джэралд Форд і Джымі Картэр — ня толькі не зьбіраліся ваяваць з СССР, але нават не дэкляравалі пра неабходнасьць перамогі над СССР з прапагандысцкімі мэтамі. Рычард Ніксан (1968-1974) наагул стаў першым амэрыканскім прэзыдэнтам, што наведаў СССР, у тым ліку й Менск309, і Кітай: ягоныя паездкі 1972 г. разглядаліся як спробы наладзіць стасункі з гэтымі дзяржавамі. Першапачатковыя мары пра хуткую вайну й перамогу Захаду ў асяродзьдзі эмігрантаў паступова зьніклі. Тым ня менш, беларускія дзеячы на эміграцыі стараліся падтрымаць палітыкаў, якія больш бескампрамісна ставіліся да палітыкі Масквы. Напрыклад, у 1964 г. і БККА, і БАЗА заклікалі падтрымаць на прэзыдэнцкіх выбарах канди­дата ад Рэспубліканскай партыі Бары Галдўотэра, які пабудаваў кампанію на двух лёзунгах: перамога над камунізмам у сьвеце й як мага найменшае ўмяшаньне фэдэральных уладаў у эканоміку. Аднак кандыдат-рэспубліканец перамог толькі ў шасьці штатах і з істотным адставаньнем прайграў выбары болып памяркоўнаму ў дачыненьні да СССР Ліндану Джонсану310.
Беларускі кангрэсавы камітэт падтрымліваў карэспандэнцыйную сувязь з рознымі асобамі і групамі антыкамуністычнага кірунку. Прыкладам, у карэспандэнцыйнай папцы БККА за
308 Хоць Джон Кенэдзі ўспрымаўся вельмі дадатна, асабліва пасьля «кубінскага крызісу», калі СССР быў вымушаны забіраць свае ракеты з Кубы.
309 Ва ўнясеньні ў праграму візыту Менску была немалая заслуга беларускіх арганізацыяў. Юрэвіч Лявон. Летапісны звод чалавека сьведамага. Менск, 2006. С. 116-117; Беларус. № 207, 1974.
310 Беларускія дэмакратычныя клюбы склаліся яшчэ пры канцы 1920-х. Напрыклад, у 1928 г. беларусы падтрымлівалі на прэзыдэнцкіх выбарах Алфрэда Сьміта, які прайграў тады Гербэрту Гувэру. Другое дыханьне клюбы набылі ў 1960-х гг., калі яны дзейнічалі ў штатах Мічыган, Нью-Джэрзі, Нью-Ёрк. Моцнай была суполка ў Саўт-Рывэры, дзе клюб узначальваў Янка Цупрык. Першы ж Беларускі рэспубліканскі клюб аформіўся ў 1958 г. у Дэтройце (ягоны заснавальнік—Васіль Пляскач). У 1972 г. была заснаваная Фэдэрацыя беларускіх рэспубліканскіх клюбаў, якую ачоліў Вітаўт Кіпель. Падрабязьней пра гэта: Кіпель В. Беларусы ў ЗША... С. 195-196.
1972 год ёсьць перапіска з Кацярынай Іваноўскай, якая высту­пала ў 26 штатах ЗША, распавядаючы пра пагрозу камунізму сьвету і пра стан у БССР. У кнізе Вітаўта і Зоры Кіпеляў «Беларускі друк на Захадзе» (2006) пад № 2303 ёсьць пазыцыя — Іваноўская — аўтарка лістоўкі «Божа, блаславі тэту краіну» (1967) — зьмест дакладу яе ў сярэдняй школе гораду Рамсэй (Ныо-Джэрзі) аб пагрозе камунізму. Арганізатар дакладу і выданьня ўлёткі — John Birch Society — вельмі кансэрватыўнае амэрыканскае палітычнае таварыства.
У тэты час у беларускім жыцьці ў ЗША зьявіўся новы фактар: пачаўся працэс зьмены пакаленьняў — на грамадзкую арэну паступова стала выходзіць маладая эміграцыя (дзеці імігрантаў II Сусьветнай), хоць галоўную ролю працягвала адыгрываць старэйшае пакаленьне. Праўда, колькасна актыўнага маладога пакаленьня эмігрантаў было меней, і таму, з увагі на фізычны адыход старэйшых дзеячаў, стала назірацца зьніжэньне колькаснага складу ўдзельнікаў беларускіх арганізацыяў. Як вынік, пачалася паступовая стагнацыя, а потым і спад грамадзкай актыўнасьці беларусаў у Амэрыцы.
Калі ў II Кангрэсе беларусаў Амэрыкі (30 жніўня 1957 г.) удзельнічалі 56 дэлегатаў (цягам пяцідзесяці гадоў гэтая колькасьць так і не была пераўзыдзеная), то ўжо ў III Кангрэсе (23 кастрычніка 1960 г.) іх колькасьць зьменшылася на траціну (у форуме ўдзельнічалі 38 чалавек). Наступныя два дзесяцігодзьдзі лічба істотна не мянялася. У IV Кангрэсе (31 жніўня 1963 г.) удзельнічалі 33 дэлегаты, у VI (29 лістапада 1969 г.), VII (2 сьнежня 1972 г.) і VIII Кангрэсах (2 траўня й 20 чэрвеня 1976 г.) —па34 чалавекі. УIX Кангрэсе (7 красавіка 1979) бралі ўдзел толькі 20 чалавек.
Зьмяншэньне актыўнасьці грамадзкага жыцьця было характэрнае й для іншых беларускіх арганізацыяў, прычым ня толькі ў Амэрыцы. Прыкладам, у апошнім пленуме БЦР (1987 г.) бралі ўдзел толькі восем асобаў, якія, аднак, мелі дэлегаваныя галасы ад болып як трыццаці чалавек, што ня здолелі прыбыць у Саўт-Рывэр. Для параўнаньня, на XII Аднаўленчым плену­ме БЦР у 1948 г. зарэгістраваліся 54 чалавекі311. Праўда, другая палова 1940-х была пікам беларускага грамадзкага жыцьця на чужыне.
311 Пратакол XII Пленуму БЦР у Эльвангене. 3 архіву БЦР.
Традыцыйна ня бралі фізычнага ўдзелу ў кангрэсах дэлегаты, што жылі ў аддаленых ад Нью-Джэрзі штатах— усе кангрэсы й надалей праходзілі ў Саўт-Рывэры. Прыкладам, ніводнага разу не прыяжджаў на форумы прадстаўнік БККА з Каліфорніі Часлаў Найдзюк. Пераезд цягніком быў занадта доўгім, а самалётам ён лётаць баяўся. Таму свой голас і справаздачу Часлаў Найдзюк заўсёды перадаваў праз сакратара БККА Міхася Сеньку. Аналягічна з магчымасьці дэлегаваньня голасу карысталі Хведар Шыбут (Каларада), Янка Шыбут (Нэбраска), дэлегаты з Канзасу, а часам і Чыкага (штат Ілінойс). Пасьля свайго пераезду ў Фларыду перастала прыяжджаць і адна з закладальніц БККА Лёнгіна Брылеўская. Разам з мужам Уладзімерам яны перасылалі дэлегацкі мандат і справаздачу праз шматгадовага сакратара й сябра прэзыдыюму Міхася Сеньку.
Часта ўдзельнікі Кангрэсу выступалі ад імя некалькіх арганізацыяў і мелі адразу некалькі дэпутацкіх паўнамоцтваў. У IX Кангрэсе беларусаў Амэрыкі (7 красавіка 1979 г.) непасрэдна бралі ўдзел дваццаць чалавек312, у той час як агульная колькасьць мандатаў, што мелі права голасу, раўнялася сарака313. Прыкладам, Антон Даніловіч (Янка Золак) быў адначасова дэлегатам ад парафіі Беларускай праваслаўнай царквы ў Саўт-Рывэры, Беларускага культурна-мастацкага й навуковага таварыства, часопісу «Беларуская думка». Віталь Цярпіцкі — ад Беларускага кангрэсавага камітэту ў Амэрыцы, клюбу Бела­рускага грамадзкага цэнтру ў Саўт-Рывэры, парафіі сьв.Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры. Сьвятаслаў Коўш — ад парафіі сьв. Эўфрасіньні Полацкай, БККА й Злучанага беларускаамэрыканскага дапамаговага камітэту. Жорж Навумчык — Саюзу беларуска-амэрыканскай моладзі, клюбу Беларускага грамадзкага цэнтру, футбольнага клюбу «Неман», БККА. Толькі
312 На IX Кангрэсе беларусаў Амэрыкі прысутнічалі: Анатоль і Барыс Плескачэўскія, Антон Даніловіч, Мікалай Сіцько, Аляксандар Дарафейчук, Аўген Занкавіч, Міхась Бахар, Сьвятаслаў Коўш, Нікандар Мядзейка, Грыгоры Арцюшэнка, Язэп Марахоўскі, Іван і Жорж Навумчыкі, Іван Касяк, Міхась Сенька, Аляксандар Банкет, Вітаўт Кіпель, Аркадзь Евец, Ігар Шчорс.
313 Рэестар дэлегатаў, удзельнікаў Дзевятага Кангрэсу Беларусаў Амэрыкі, 7 красавіка 1979 г. Саўт-Рывэр, Н. Дж. 3 архіву Івана Касяка.
пяць чалавек выступалі ад імя адной арганізацыі314 ды Вітаўт Кіпель зьяўляўся пэрсанальна запрошаным дэлегатам315.
Яшчэ адна характэрная рыса пэрыяду. Калі ў I i II Кангрэсах адносная балыпыня ўдзельнікаў дэлегавалася ад ЗБАДК ці БККА, то пазьней перавага была за радай Беларускай праваслаўнай царквы й непасрэдна парафіі сьв. Эўфрасіньні ў Саўт-Рывэры. Так, сярод удзельнікаў IX Кангрэсу дзесяць асобаў рэпрэзэнтавалі саўт-рывэрскі прыход сьв. Эўфрасіньні Полацкай316, а дзевяць чалавек— БККА317. Ад Злучанага беларуска-амэрыканскага дапамаговага камітэту прысутнічаў адзін чалавек318 — Сьвятаслаў Коўш, які адначасовы быў і дэ­легатам парафіі ў Саўт-Рывэры, і БККА.
Менавіта рэлігійныя суполкі аказваліся больш жыцьцяздольнымі. Нават у паваеннай хвалі беларускай эміграцыі рэлігійная сьвядомасьць значна пераважала над нацыянальнай. Вялікая колькасьць нашых суайчыньнікаў пачувалася беларусамі, прыхільна ставілася да беларускай справы, аднак іх заангажаванасьць у жыцьці дыяспары не выходзіла далей за рамкі той ці іншай парафіі. Напрыклад, прыход сьв. Эўфрасіньні Полацкай у сярэдзіне 1970-х яднаў каля 350 парафіянаў — колькасьць, пра якую іншыя беларускія парафіі ці арганізацыі маглі б толькі марыць. Натуральна, што частка парафіянаў належала да ЗБАДК, БККА, БЦР і іншых, але бальшыня цікавілася толькі жыць-
314 Анатоль Плескачэўскі — ад Амэрыканскіх прыхільнікаў АБН, Аўген Занкавіч — ад БККА, Іван Навумчык — ад парафй сьв. Эўфрасіньні Полацкай, Міхась Сенька— ад БККА (ён дадаткова меў 2 галасы: Ўладзімера й Лёнгіны Брылеўскіх), Іван Касяк — ад БККА.
3,5 Рэестар дэлегатаў, удзельнікаў Дзевятага Кангрэсу Беларусаў Амэрыкі, 7 красавіка 1979 г. Саўт-Рывэр, Н. Дж. 3 архіву Івана Касяка.
316 Барыс Плескачэўскі, Антон Даніловіч, Аляксандар Дарафейчук, Сьвятаслаў Коўш, Нікандар Мядзейка, Язэп Марахоўскі, Іван Навумчык, Віталь Цярпіцкі, Ігар Шчорс, Аркадзь Евец.
317 Барыс Плескачэўскі, Анатоль Плескачэўскі, Аляксандар Дарафейчук, Сьвятаслаў Коўш, Язэп Марахоўскі, Віталь Цярпіцкі, Іван Касяк, Міхась Сенька, Аляксандар Банкет.
3,8 Са сьмерцю ў 1976 г. доўгачасовага старшыні ЗБАДК а. Мікалая Лапіцкага дзейнасьць арганізацыі амаль спынілася. Аднавіць яе Удалося толькі ў пачатку 1980-х, пасьля разьвязаньня розных юрыдычных праблемаў— гэтым і тлумачыцца, што на Кангрэсе ў 1979 г. ад ЗБАДК быў адзін чалавек, яго старшыня.
цём прыходу319. Сытуацыя захавалася да нашага часу, і цяпер асноўная актыўнасьць часта групуецца вакол парафіяў, паколькі пры іх гуртуюцца людзі, якія ў ніякія арганізацыі не ўваходзяць, і грамадзкія дзеячы тэта ўлічваюць320.
Нягледзячы на агульнае зьніжэньне колькасьці актыўных удзельнікаў грамадзкага жыцьця, кангрэсы беларусаў Амэрыкі заставаліся галоўнай падзеяй грамадзкага жыцьця аднаго крыла эміграцыі. Падчас кангрэсаў ня толькі падсумоўвалася зробленае БККА й арганізацыямі, якія ў яго ўваходзілі, а ча­сам абмяркоўваліся дачыненьні з палітычнымі й грамадзкімі арганізацыямі, як беларускімі, так і амэрыканскімі. Вырашаліся таксама «рэлігійныя пытаньні», як, напрыклад, справа юрысдыкцыі беларускіх кананічных праваслаўных парафіяў і высьвячэньне асобнага япіскапа для беларусаў.
На III Кангрэсе беларусаў Амэрыкі (23 кастрычніка 1960 г.) прэзыдэнт БЦР Радаслаў Астроўскі заявіў, што старэйшае пакаленьне мусіць пакінуць актыўнае грамадзкае жыцьцё, «каб даць дарогу маладым»321. Абраны днём раней на пленуме ў Саўт-Рывэры на пасаду прэзыдэнта БЦР на чарговую пяцігадовую кадэнцыю, дзеяч склаў зь сябе паўнамоцтвы. Канчаткова Радаслаў Астроўскі сышоў з палітычнай арэны ў 1962 г., вярнуўшыся да кіраваньня БЦР толькі ў 1974 г. Гэтыя дванаццаць гадоў БЦР дэ-факта бязьдзейнічала.
Магчыма, прамова найстарэйшага беларускага палітыка паўплывала на дэлегатаў Кангрэсу, і ў кіраўнічыя орга­ны БККА прыйшло шмат новых маладзейшых асобаў. Старшынём арганізацыі пераабралі Івана Касяка, віцэ-старшынямі сталі Барыс Шчорс і Міхась Сенька, а генэральным сакратаром — Лёнгіна Брылеўская. На скарбніка выбралі Пётру Орсу, на сяброў ураду БККА — Уладзімера Пелясу, Валянціну Ковэт (Вайцяхоўскую), Лёлю Касоўскую й Міхася
319 Адметна, што нэкралёгаў, напісаных па парафіянах (у Таронта, СаўтРывэры, Гайлэнд-парку), болей, чым нэкралёгаў па грамадзкіх дзеячах.
320 Палітычна-грамадзкая эліта эміграцыі па II Сусьветнай вайне зьвяртала ўвагу на арганізацыі беларускіх прыходаў. У 1910—1920-я нацыянальная эліта на царкву зьвяртала малую ўвагу. Царква прыцягвае масы, якія лічаць сябе беларусамі. — Заўв. Вітаўта Кіпеля дарукапісу кнігі ад 11 сьнежня 2007 г.
321 Пратакол III Кангрэсу Бел. Амэрыкі, кагоры адбыўся дня 23 кастрычніка 1960 г. у Саўт-Рывэры ў залі Шакаў, 25 Уайтхэд Авэ а 13.00 пасьля паўдня. 3 архіву Івана Касяка.
Бахара. Праўда, у рэвізійную камісію ўвайшлі прадстаўнікі старэйшага пакаленьня: Нікандар Мядзейка (старшыня, 1911 г. н.), Хведар Высоцкі (1887 г. н.) і Васіль Місюль (1889 г. н)— для захаваньня своеасаблівага кантролю за дзейнасьцю маладых322.
На фоне зьніжэньня прадстаўніцтва кангрэсаў беларусаў Амэрыкі расла колькасьць удзельнікаў кіраўнічых органаў БККА. Калі на III Кангрэсе (1960) у кіраўніцтва арганізацыі быліабраныязгаданыявышэй 12 чалавек, то пасьля IV Кангрэсу (1963) іх ужо было 16, а колькасьць сяброў Рады павялічылася да сямі чалавек323, на V Кангрэсе вырасла таксама колькасьць сяброў рэвізійнай камісіі (з трох да пяці), а колькасьць сяброў Рады БККА — да 17324.
Пасьля IX Кангрэсу (1979) колькасьць сяброў кіраўніцтва БККА наагул перавысіла сорак чалавек, а ў Раду ўваходзілі больш за дваццаць асобаў. Склад кіраўнічых органаў БККА выглядаў так: I. Касяк — старшыня; Анатоль Плескачэўскі, В. Цярпіцкі, М. Бахар -— віцэ-старшыні; Міхась Сенька, Аляксандар Дарафейчук — сакратары; Жорж Навумчык — скарбнік. Сябры ўраду: Грыгоры Арцюшэнка, Мікалай Манцывода, Кастусь Мерляк, Андрэй Мінчук, Уладзімер Пеляса, Васіль Пунтус, Ігар Шчорс, Кастусь Вайцяхоўскі. Рэвізійная камісія:
322 Пратакол III Кангрэсу Бел. Амэрыкі, каторы адбыўся дня 23 кастрычніка 1960 г.
323 Іван Касяк — прэзыдэнт, Эмануіл Ясюк і Анатоль Плескачэўскі — віцэпрэзыдэнты, Міхась Сенька, Лявон Шурак — сакратары, Ксенафонт Вайцяхоўскі — скарбнік. Сябры ўраду: Міхась Бахар, У. Брылеўскі, В. Цярпіцкі, У. Пеляса, В. Пунтус, А. Сацэвіч, Б. Шчорс. Пастанова аб выданьні «Гісторыі Беларусі» ў ангельскай мове. 3 архіву Івана Касяка.
324 Іван Касяк — прэзыдэнт, Анатоль Плескачэўскі й Міхась Бахар — віцэ-прэзыдэнты, Барыс Шчорс, Міхась Сенька — сакратары, Віталь Цярпіцкі — скарбнік. Сябры Ўраду БККА: Эмануіл Ясюк, Васіль Пунтус. Рэвізійная камісія: Нікандар Мядзейка — старшы­ня, сябры— Аляксандар Буглай, Нік Касьцюк. Рада БККА: Антон Даніловіч (старшыня), Уладзімер Брылеўскі (сакратар). Сябры: Мікалай Лапіцкі, Алег Мірановіч, Д. Дзядовіч, Сяргей Касьцюк, Мікалай Манцывода, Андрэй Мінчук, М. Міжэвіч, Сьцяпан і Жорж Навумчыкі, Міхась Палюховіч, Уладзімер Пеляса, Ігар Шчорс, Аляксей Шудзейка, Хведар Высоцкі, Ксенафонт Вайцяхоўскі, Аўген Занковіч (паводле афіцыйнага блянку БККА ў 1966-1969 гг. 3 архіву Івана Касяка).
Аляксандар Банкет, Барыс Плескачэўскі, Ян Марахоўскі. Рада БККА: Антон Даніловіч — старшыня, Лёля Касоўская — сакратар. Сябры: Сьвятаслаў Коўш, Язэп Строк, Петра Саўчыц, Алег Махнюк, Рыгор Арцюшэнка-малодшы, Ксаверы Барысавец, Бабі Цупрык, Адам Горбат, К. Юрцэвіч, Камянкова, Міхась Кавыль, Пётра Клінцэвіч, С. Касьцюк, Я. Казьлякоўскі, Люда Махнюк, П. Мельяновіч, Я. Мяжэвіч, Сьцяпан Навумчык, Міхась Палюховіч, Янка Шымчык, Кастусь Вайцяхоўскі, Пётра Захаркевіч, ПётраЗыбайла. Прадстаўнікамі БККА ў штатах былі: Лёнгіна Брылеўская, Валянціна Ковет (Паўночная Караліна), Сяргей Грамыка (Канэктыкут), сп-ня Н. Кучура (Канзас), Мікола Латушкін (Ілінойс), Часлаў Найдзюк (Каліфорнія), Аркадзь Сацэвіч (Агаё), Хведар Шыбут (Каларада), Янка Шыбут (Нэбраска), Ян Супрунюк (Мэйн), Аляксандар Шостак (Дэлавэр), Сымон Жамойда (Нью-Джэрзі)325.
Амаль такі ж склад захаваўся й пасьля X Кангрэсу зь невялікімі выняткамі: толькі Жорж Навумчык стаў віцэпрэзыдэнтам БККА, Сьцяпан Навумчык — сакратаром, а Леў Высоцкі — скарбнікам. Дадаўся таксама прадстаўнік БККА на штат Нью-Ёрк Васіль Шчэцька326.
Вялікую колькасьць людзей у кіраўнічых органах можна вытлумачыць жаданьнем лішні раз падштурхнуць пазасталых сяброў БККА, найперш моладзь, да працы, штучна падтрымаць грамадзкую актыўнасьць. Часта маладое пакаленьне не разуме­ла важнасьці працы, што рабілася іх бацькамі. Так, Канстанцін Вайцяхоўскі прызнаваў: «Жыцьцё ў Амэрыцы, асабліва маладых людзей, шматфазавае, са шматлікімі рознымі цікавасьцямі й інтарэсамі. I мала хто з нас асэнсоўваў важнасьць нашага жыцьця для будучых пакаленьняў, ці то беларусаў, ці наагул іншых людзей»327.
Напярэдадні X Кангрэсу з адкрытым лістом да ягоных дэлегатаў зьвярнуўся Кастусь Мерляк, які зь сямейных прычынаў ня мог прыехаць, аднак выказваў свой погляд на актывізацыю дзейнасьці БККА, улічваючы, што «нацыянальна
325 Паводле афіцыйнага бланку БККА ў 1979-1982 гг. 3 архіву БККА.
326 Паводле афіцыйнага блянку БККА, што выкарыстоўваўся ў 19821986 гг. 3 архіву БККА.
327 Ліст Кастуся Вайцяхоўскага ад 9 сакавіка 2007 г. Захоўваецца ў при­ватным архіве аўтара кнігі.
сьведамы беларускі актыў зьменшыўся й паступова зьменшваецца надалей»328. Кастусь Мерляк прапаноўваў рэанімаваць і дэю стварэньня беларускага агульнага грамадзка-палітычнага прадстаўніцтва на эміграцыі. Для дасягненьня гэтае мэты трэба было «пакінуць Раду БНР і БЦР і іхнія заслугі для гісторыі». Для ўмацаваньня аўтарытэту Кангрэсавага камітэту Кастусь Мерляк заклікаў чарговы раз актывізаваць працу ў стварэньні Беларускага праваслаўнага епіскапату на эміграцыі329. Але ідэі віцэ-старшыні БАЗА не ўхвалілі іншыя сябры арганізацыі.
Грамадзкая актыўнасьць нават у рамках кіраўнічых органаў БККА стала згасаць. 3 прычыны фізычнага адыходу некаторых грамадзка-актыўных беларусаў, а таксама ад’езду Івана Касяка ў 1976 г. зь Нью-Ёрку ад другой паловы 1970-х перасталі склікацца паседжаньні ўправы БККА. Старшыня арганізацыі ажаніўся з полькай Крыстынай і пасяліўся ў ваколіцах Чыкага, а таму з-за аддаленасьці330 ня мог удзельнічаць у паседжаньнях у Саўт-Рывэры. У 1980-х перастала выконвацца палажэньне ста­туту БККА аб скліканьні раз на тры гады Кангрэсу беларусаў Амэрыкі. Так, X Кангрэс (15 кастрычніка 1982 г.) стаў апошнім пры жыцьці Івана Касяка. На ім не прынялі нейкіх важных рашэньняў, толькі традыцыйныя рэзалюцыі:
1. Пажаданьне ўвядзеньня ў праграму радыё «Голас Амэрыкі» беларускай мовы — выслаць сакратару Дзяржаўнага дэпартамэнту ў Вашынгтоне і іншым дзейнікам.
2. Пажаданьне ўвядзеньня ў беларускую праграму радыё «Свабода» беларускіх нацыянальна-вызвольных і дзяржаўных спраў — выслаць сакратару Дзяржаўнага дэпартамэнту, дырэкцыі радыё «Свабода» і іншым дзейнікам.
3. Высьвятляючы сутнасьці расейска-савецкага юбілею 60годзьдзя СССР, адзначанага ў гэтым годзе — выслаць [рэзалюцыі] місіям дзяржаў Аб’еднаных Нацый331.
328 3варот К. Мерляка да старшыні БККА Івана Касяка ад 21 красавіка 1976 г. 3 архіву БККА.
329 Тамсама.
330 Адлегласьць паміж Чыкага і Нью-Ёркам складае 797 міляў, г. зн. прыкладна столькі паміж Чыкага і Саўт-Рывэрам.
331 Рэзалюцыя 10-га Кангрэсу Беларусаў Амэрыкі з дня 16 кастрычніка 1982 г. у Саўт-Рывэры, Н. Дж. 3 архіву Івана Касяка.
Надалей да 1990-х кангрэсы болын не склікаліся. Сама ж дзейнасьць БККА стала зводзіцца да супольнага— разам з управай Беларускага грамадзкага цэнтру ў Саўт-Рывэры, парафіяй сьв. Эўрасіньні Полацкай і Беларуска-амэрыканскім аб’еднаньнем у Нью-Ёрку— адзначэньня нацыянальных або рэлігійных сьвятаў. Праўда, працягвалася праца на міжнародным і рэгіянальным кірунках.
Рэпрэзэнтацыйная дзейнасьць БККА
Цягам некалькіх кангрэсаў, з 1957-га па 1982 г., старшынём Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі пераабіраўся Іван Касяк. Гэта тлумачылася ня толькі адсутнасьцю альтэрнатывы — Іван Касяк неаднаразова падчас кангрэсаў прасіўся ў адстаўку. На IV Кангрэсе (31 жніўня 1963 г.) падчас вылучэньня кандыдатураў у кіраўнічыя органы БККА дзеяч папрасіў не вылучаць яго з увагі на праблемы са здароўем. Аднак Ксенафонт Вайцяхоўскі, Эмануіл Ясюк, Аўген Занкавіч, Янка Шымчык, Васіль Пунтус і а. Мікалай Лапіцкі — актыў Камітэту — дамагліся, каб Іван Касяк і надалей кіраваў арганізацыяй, прынамсі, вылучыў кандыдатуру на выбарах332. Цягам чатырох наступных кангрэсаў ён абіраўся кіраўніком БККА на безальтэрнатыўнай аснове.
Галоўная прычына нязьменнасьці хавалася ў добра наладжаных сувязях старшыні БККА з прадстаўнікамі кангрэсу ЗША, уплывовымі чыноўнікамі, а таксама ва ўменьні складаць мэмарандумы, якія рассылаліся зацікаўленым амэрыканскім кангрэсмэнам, супрацоўнікам Дзярждэпартамэнту, губэрнатарам, дэлегацыям пры ААН. Сотні, калі ня тыся­чи асобнікаў мэмарандумаў БККА некалькі разоў на год распаўсюджваліся ў палітычных колах амэрыканскага грамадзтва. Яны зьяўляліся напярэдадні 25 Сакавіка, гадавіны Слуцкага паўстаньня, а таксама перад важнымі датамі й падзеямі: прыездам савецкага кіраўніцтва ці беларускіх пісьменьнікаў у ЗША, савецкімі выставамі, гадавінамі СССР ці народзінамі Леніна й г. д.
332 Пратакол 4-га Кангрэсу беларусаў Амэрыкі, які адбыўся 31 жнівеня 1963 г. у Саўт-Рывэры. 3 архіву Івана Касяка.
Старшыня БККА Іван Касяк, прэзыдэнт БЦР Радаслаў Астроўскі, зяць Астроўскага Мікалай Мінкевіч. 1974 г.
У мэмарандумах найперш зьвярталася ўвага на тое, што незалежнасьць БССР у рамках СССР (і як прыклад — прадстаўніцтва ў ААН) — ня больш чым фікцыя. Аўтары гэтых дакумэнтаў (і перадусім Іван Касяк) канцэнтравалі ўвагу на тым, што Беларусь— край з даўнімі традыцыямі незалежнасьці, які быў акупаваны Савецкай Расеяй і гвалтам уключаны ў СССР у 1922 г. Неаднаразова даводзілася, што Савецкі Саюз мэтадычна зьнішчаў беларускую інтэлігенцыю, сялянства, заганяў апошніх у самае сапраўднае рабства — калгасы, вёў бязьлітасную вайну з рэлігіяй, разгарнуў жорсткую русіфікацыю, вынікам якой стаў заняпад усяго беларускага.
Найбольш паказальным ёсьць мэмарандум, высланы ў 1982 г. (болып за 150 копіяў) кангрэсмэнам ЗША, прысьвечаны 60-й гадавіне ўтварэньня СССР (савецкая прапаганда зьбіралася выкарыстаць гэтую дату дзеля сваіх мэтаў). У тэксьце мэмарандуму Іван Касяк падкрэсьліваў, што нягледзячы на дэ-
кляраваную савецкую сям’ю народаў беларускае пытаньне ў ёй далёкае ад вырашэньня333.
Для беларускага народу мінулыя 60 гадоў існаваньня СССР, гэтай турмы народаў, становяць пэрыяд гісторыі з найбольш цяжкай нацыянальнай няволяй, прыгнётам, прасьледам і бядой. На працягу гэтых гадоў Маскоўскі камуністычны ўрад даканаў нязьлічаных злачынстваў над беларускім народам і краем. Пералічым некаторыя зь іх. Маскоўскі камуністычны ўрад Савецкай Расеі:
— патаптаў права беларускага народу на самаазначэньне: напаў, збройна заваяваў і зьнішчыў Беларускую Народную Рэспубліку, дзяржаву з волі народу;
— гвалтам накінуў Беларусі сваю фікцыйную форму дзяржаўнасьці БССР і сам уключыў яе ў склад сваёй СССР;
— забраў ад Беларусі і далучыў да Расейскай СФСР беларускія землі, дзе і зараз трымае амаль трэцюю частку беларускай этнаграфічнай тэрыторыі;
— увёў сыстэму масавага ўрадавага тэрору, шпіянажу ўсяго насельніцтва, даносаў і прасьледу ЧКА, ГПУ, НКВД, МВД, КГБ і іншых органаў, мардуючы ў турмах і вынішчаючы ў канлягерох Сыбіру і іншых на працягу 60 гадоў свайго панаваньня больш за 6 мільёнаў вядучай і нацыянальна сьведамай часткі беларускага народу;
— масава калянізаваў Беларусь расейцамі й іншымі нацыяналамі, даючы ім кіраўніцтва краю ад міністраў да старшынь калгасаў, якія цяпер і рэпрэзэнтуюць Беларусь, сьпіхаючы беларусоў на грамадзкія нізы;
(...)
Урадава зрусіфікаваў беларускую мову, уводзячы ў яе расейскія граматычныя і сынтаксычныя правілы ды мноства расейскіх словаў;
333 «Савецкая прапаганда праз урадавыя й партыйныя ўстановы, прэсу, радыё, тэлебачаньне, грамадзкія сходы і інш. прадстаўляе СССР за добраахвотны саюз дзяржаваў, якія маюць роўныя правы ў гэтым саюзе і ў якім усе яны цешацца аднолькавай узаемнай пашанай. Атрымліваецца ўражаньне, што самастойныя дзяржавы паасобных народаў паводле волі сваіх выбраных урадаў добраахвотна дамовіліся і стварылі супольную саюзную дзяржаву — СССР, у якой усе яны фактычна маюць роўныя правы і поўную ўзаемную пашану. Аднак фактычныя гістарычныя падзеі тварэньня СССР, як і наступная практыка існаваньня гэтага саюзу, вельмі далёка адыходзяць ад такой ідыліі, прадстаўлянай савецкай прапагандай» (цыт. паводле: 60-годзьдзе ўтварэньня СССР И Беларуская думка. № 25-26. 1981-1982. С. 45).
— заместа беларускай мовы ўвёў расейскую ўва ўсім краі ва ўрадах, школах, культурным і гаспадарчым жыцьці, у друку і інш., пакідаючы дробныя выняткі для прапагандовых патрэб;
— выбраў зь бібліятэк усе кнігі, часапісы і газэты з нацыянальным беларускім зьместам і зьнішчыў іх. На Беларусі масава пашыраюцца камуністычныя кнігі, часапісы і газэты на расейскай мове, друкаваныя ў БССР і прывожаныя масава з РСФСР;
— фальшаваў і фалыпуе далей гісторыю Беларусі, абмінаючы або чэрнячы барацьбу беларускага народу за сваю нацыянальную самастойнасьць і дзяржаўную незалежнасьць, а пашыраючы весткі аб неіснуючым імкненьні беларусаў да задзіночаньня з расейскім народам;
— зьнішчыў мноства старажытных памятнікаў арыгінальнай беларускай архітэктуры, а будуе на Беларусі адналітныя ў характары з Расеяй будынкі;
— зьнішчыў Аўтакефальную праваслаўную Беларускую Царкву, падпарадкоўваючы Расейскаму Патрыярху ў Маскве рэшткі ўцалелых прыходаў;
— вынішчае Рыма-Каталіцкія прыходы, не дапушчаючы да прызначэньня духаўнікоў у прыходы пасьля сьмерці папярэдняга ксяндза;
— русіфікуе беларускі народ і край, сілячыся гвалтам зьліць іх у адно непадзельнае з Расеяй і з савецкім народам, зьнішчаючы этнічную асобнасьць беларускага народу і краю;
— гвалтам увёў камуністычную сыстэму дзяржаўнага капіталізму ў вольную гаспадарку краю. Усе сродкі прадукцыі адабраў ад собсьнікаў, пераважна мардуючы іх. Работнікаў і сялян абярнуў у прыгонных нявольнікаў, кіраваных новай клясай — камуністычнай элітай. Працоўнае насельніцтва трымаецца ў паўгалодным стане і пастаяннай нэндзе дзеля аблягчэньня кіраваньня імі...334
Распаўсюджваныя БККА мэмарандумы прымушалі карэктаваць вонкавую палітыку ЗША ў дачыненьні да СССР, адыходзячы ад ранейшага атаесамленьня рускіх зь іншымі народамі. Дзякуючы дзейнасьці беларускіх арганізацыяў, у тым ліку й БККА, у 1959 г. быў прыняты Закон аб паняволеных нацыях, куды былі ўключаныя народы СССР, у тым ліку й беларусы. Прыняцьце акту было перамогай антыкамуністычнага фронтуй адпаведна паразай СССР, які пастаянна імкнуўся давесьці,
334 60-годзьдзе ўтварэньня СССР// Беларуская думка. №25-26. 1981— 1982. С. 45.
Управа БККАў 1975 г. Стаяць зьлева направо: Эмануіл Ясюк, Андрэй Мінчук, а. Мікалай Лапіцкі, Іван Касяк, Нікандар Мядзейка, Аляксандар Банкет.
што Савецкі Саюз зьяўляецца добраахвотнай супольнасьцю народаў.
Апроч таго, мэмарандумы траплялі як да беларускай савецкай дэлегацыі ў Нью-Ёрку, так і ў БССР. Савецкая прапаганда не шкадавала фарбаў, каб ачарніць дзейнасьць паваеннай эміграцыі, называючы яе прадстаўнікоў вылюдкамі й фашысцкімі паслугачамі. Найбольш у гэтым старалася менская газэта «Голас Радзімы» (у 1955-1960 гг. выдавалася пад назвай «За вяртанне на радзіму»). Яна друкавала спэцыяльныя матэрыялы, дзе часта наўмысна хлусіла, выкрываючы «фашысцкае мінулае» дзеячаў эміграцыі. Найперш дастава-
лася кіраўнікам грамадзкага жыцьця ў тых ці іншых краінах. У ЗША пад пастаянным агнём крытыкі знаходзіліся Вітаўт Тумаш, Антон Адамовіч, Радаслаў Астроўскі, Станіслаў Станкевіч, Іван Касяк, Франц Кушаль ды інш. Асобнікі «Голасу Радзімы» бясплатна дасылаліся за мяжу, і было відавочна, што савецкая прапаганда добра праінфармаваная пра нутранае палажэньне рэчаў у беларускай дыяспары. Такім чынам, рэпрэзэнтацыйная дзейнасьць БККА, як і іншых беларускіх эміграцыйных арганізацыяў, была ў пэўнай ступені небясыіечная, калі не для саміх дзеячаў, то для іх сваякоў, што засталіся на Бацькаўшчыне.
Тым ня менш, актыўная праца БККА ў інфармаваньні амэрыканскіх уладаў мела вынікам тое, што пра Беларусь у Вашынгтоне даведаліся раней, чым яна здабыла незалежнасьць і былі наладжаныя дыпляматычныя сувязі. Гэтую акалічнасьць згадваў старшыня БККА ў 1990-2000 гг. Расьціслаў Завістовіч:
Увесь час [з 1951 г.] сябры Камітэту папулярызавалі імя Беларусі сярод амэрыканцаў. Дзякуючы нашым намаганьням пра Бе­ларусь ведалі яшчэ задоўга да абвяшчэньня яе сувэрэнітэту335.
Больш іранічны погляд на практыку падрыхтоўкі мэмарандумаў выказала Лёнгіна Брылеўская:
Я зь Мішам Сенькам вечарамі адбівалі на машыне ды на рататары рэзалюцыі, рассылал! кангрэсмэнам у Вашынгтоне дзеля асьведамленьня іх пра Беларусь і яе долю. Дарма што некаторыя зь іх (кангрэсмэны) чыталі гэтыя рэзалюцыі ці адозвы да пустой залі кангрэсу, але празь некаторы час мы атрымоўвалі гэтыя прамовы, надрукаваныя ў Congressional Record116.
Верагодна, з рэпрэзэнтацыйнай дзейнасьцю зьвязана й тое, што пасьля 1966 г. была зьмененая назва арганізацыі. Ранейшы прыметнік Whiteruthenian у ангельскім варыянце назвы быў заменены на больш сучасны адпаведнік Byelorussian. Можна меркаваць, што апошні варыянт быў прыняты як больш ужывальны на той час на міжнародным узроўні.
335 Наша мэта — яднаньне беларусаў: Інтэрвію з Расьціславам Завістовічам // Пранчак Л. Беларуская Амэрыка. Мінск, 1994. С. 25.
336 Успаміны Лёнгіны Брылеўскай.
Сталая прысутнасьць беларусаў у інфармацыйнай прасторы амэрыканскіх палітычных колаў (праз мэмарандумы й непасрэдныя кантакты з кангрэсмэнамі) адыграла сваю ролю ў фармаваньні як стаўленьня ЗША да БССР, гэтак і ўласна да беларускай дыяспары й БККА як аднаго зь яе актыўных рэпрэзэнтантаў.
Царкоўнае пытаньне й БККА
На працягу сваёй дзейнасьці, і асабліва ў 1960-1980-х гг., БККА быў цесна зьвязаны з тымі працэсамі, што адбываліся ў рэлігійным жыцьці беларускіх імігрантаў у ЗША. Нездарма ці не найбольш трывалымі структурам! ў Камітэце былі парафіі. Таму без асьвятленьня царкоўнага пытаньня ў працы БККА немагчыма зразумець некаторыя моманты гісторыі арганізацыі.
Ад канца 1950-х насьпела неабходнасьць аб’яднаць усе праваслаўныя «кананічныя», як яны самі сябе называл!, парафіі ў ЗША й Канадзе. 31 жніўня 1958 г. у Саўт-Рывэры ў Залі Шакаў прайшоў I Зьезд беларусаў Амэрыкі й Канады, які быў зладжаны пад супольным пратэктаратам БККА, Беларускага нацыянальнага аб’яднаньня й Беларускага праваслаўнага царкоўнага камітэту ў Амэрыцы337. Пытаньні, вынесения на Зьезд, былі наступныя:
Узьняцьце пратэсту супроць уціску і прасьледу беларускага на­роду на акупаванай Беларусі праз урад Савецкай Расеі,
Арганізацыйнае ўняцьце беларускіх праваслаўных прыходаў, існуючых па розных краінах вольнага сьвету, у беларускую супольную адзінку338.
У першай палове 1960-х гг. вялася падрыхтоўчая праца па афармленьні «кананічных» парафіяў у асобную структуру ў Паўночнай Амэрыцы. Актыўную ролю ў гэтым адыграў ня толькі галоўны ініцыятар а. Мікалай Лапіцкі, але й старшыня БККА Іван Касяк ды некаторыя іншыя дзеячы БККА. На
337 У эміграцыйнай прэсе такія зьезды называліся «бэцээраўскімі». Аналягічныя «бээнэраўскія» зваліся зьездамі беларусаў Паўночнай Амэрыкі.
338 Запросіны на I Зьезд беларусаў ЗША і Канады ад 12 жніўня 1958 г.
3 архіву БККА.
III Зьезьдзе беларусаў Канады й ЗША, які прайшоў 1 верасьня 1963 г. у Саўт-Рывэры (на наступим дзень пасьля правядзеньня V Кангрэсу беларусаў Амэрыкі) прынялі рашэньне аб’яднаць усе «кананічныя» парафіі ў адну праваслаўную беларускую царкву Амэрыкі й Канады:
Зьезд Беларусоў Амэрыкі й Канады падтрымлівае імкненьні праваслаўных беларусаў Амэрыкі й Канады да царкоўнага аб’еднаньня й стварэньня аднэй Праваслаўнай Беларускай Царквы Амэрыкі й Канады на кананічных асновах.
Зьезд зьвяртаецца да ўсіх беларускіх праваслаўных цэркваў па справе скліканьня ў бліжэйшым часе агульна-праваслаўнага звезду па справе рэалізацыі гэтага аб’еднаньня339.
Але з розных прычынаў, найперш праз агульнае зьніжэньне грамадзкай актыўнасьці й недахоп людзкіх рэсурсаў, справа аб’яднаньня расьцягнулася на доўгія гады340. Звезду папярэднічалі захады па хіратоніі ў япіскапы Беларускай праваслаўнай царквы ў Паўночнай Амэрыцы ераманаха Язэпа Строка341 — былога ігумена манастыра сьв. Ануфрыя ў Яблачыне (у той час Люблінскае ваяводзтва, Полыпча).
Менавіта на Язэпа Строка ўскладаліся надзеі, што ён узначаліць Беларускую праваслаўную царкву ў Паўночнай Амэрыцы. Але супраць яго хіратоніі запратэставала Польская праваслаўная царква, якая абвінаваціла сьвятара ў злоўжываньнях у Яблачыне, а таксама заявіла пра тое, што беларусы ня
339 Рэзалюцыя III Звезду беларусаў ЗША і Канады. 3 архіву БККА.
340 Найдзюк Я., Касяк I. Беларусь учора і сяньня... С. 355.
341 Язэп Строк нарадзіўся ў 1904 г. у Швіловічах (сёнвня Слонімскі р-н Гарадзенскай вобл.). У 1927 г. скончыў праваслаўную сэмінарыю ў Вілвні, дзе атрымаў сьвятарскія пасввячэнвні. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у Барысаве. Некалькі разоў наведваў Менск дзе і пазнаёміўся з а. Мікалаем Лапіцкім.
Пасвля прыходу савецкіх войскаў быў арыштаваны й высланы на пяць гадоў на Салаўкі. Па вызваленьні сввятарстваваў у Рослаўлі (Смаленская вобл.) і адначасова вучыўся ў духоўнай акадэміі ў Ленінградзе. Пасьля таго, як адмовіўся ад супрацоўніцтва з КДБ, бвіў пазбаўлены месца сьвятара. Урэшце ў 1959 г. рэпатрыяваўся ў Польшчу, узначаліў манастыр у Яблачыне. Праз закалоты ў манастыры выехаў у 1968 г. у ЗША. Больш падрабязная біяграфія ў кн.: Garbinski J., Turonek J. Bialoruski ruch chrescijanski w XX wieku... Warszawa, 2003. S. 408.
мусяць мець сваіх структураў, а «павінны падпарадкоўвацца Маскоўскай патрыярхіі». Выступіла супраць Язэпа Строка й Маскоўская патрыярхія342.
Пасьля няўдачы з высьвячэньнем архімандрыта Язэпа бы­ла зробленая чарговая спроба навярнуць у беларускую царкву архіяпіскапа Філафея й архіяпіскапа Апанаса (Мартаса), што знаходзіліся ў юрысдыкцыі РЗПЦ. (Першыя такія спробы рабіліся ў ЗША яшчэ ў 1950-х.) На пасаду разглядаўся таксама япіскап ПАПЦ на чужыне Мацьвей (Канстанцін Сямашка)343, які жыў у Лёндане й у тым ліку апекаваўся мясцовымі праваслаўнымі
342 Найдзюк Я., Касяк I. Беларусь учора і сяньня... С. 355.
343 Мацьвей (Mateusz) (Канстанцін Сямашка, 1894-1985). Нарадзіўся 22 кастрычніка 1894 г. у в. Бабіцэ Білгорайскага павету (сёньня — паўднёва-ўсходняя Польшча) у сям’і праваслаўнага сьвятара. Скончыў гімназію ў Хэлме (1912), вучыўся ў мясцовай праваслаўнай духоўнай сэмінарыі, з 1914 г.— у Варшаўскім унівэрсытэце. У 1915 г. эвакуаваны ў Нежын Чарнігаўскай губэрні, дзе скончыў Гісторыкафілялягічны інстытут. Працаваў у гімназіі. Ад чэрвеня 1919 г. да лютага 1920 г.— паручнік артылерыі ў Добраахвотніцкай арміі ген. Дзянікіна. 3 1920 г. — у Польшчы, жыў у Аляксандраве-Куяўскім. Узяў шлюб з Ганнай Карпікавай, у 1922 г. нарадзілася дачка Ірына. Працаваў у мясцовай гімназіі, з красавіка 1921 па чэрвень 1922 г. — рэфэрэнт праваслаўнай мітрапалітальнай кансысторыі ў Варшаве. 25 чэрвеня 1922 г. высьвячаны на сьвятара мітрапалітам Варшаўскім Юр’ем (Ярашэўскім). Служыў настаяцелем у Тарнагродзе (Білгорайскі павет). У красавіку 1925 г. Міністэрствам вайсковых справаў прызначаны акруговым капэлянам у штабе Акруговага корпусу ў Кракаве, з 1932 г. — дэкан праваслаўнага душпастырства ў Акруговым корпусе ў Львове. 12 лістапада 1938 г. пастрыжаны ў Пачаеўскай Лаўры ў манахі пад імем Мацьвей (Матэвуш) — з 1923 г. ён быў удаўцом, 28 лістапада атрымаў тытул біскупа Браслаўскага і дапаможнага біскупа Віленскага. Са сьнежня 1938 г.— фактычны кіраўнік Віленскай япархіі (быў заступнікам захварэлага Віленскага архіяпіскапа Феадосія), зьяўляўся кіраўніком управы Праваслаўнага навукова-выдавецкага інстытуту ў Горадні, са студзеня 1938 г. выдаваў на польскай мове «Двухтыднёвік Праваслаўны».
3 пачаткам II Сусьветнай вайны жыў у Рызе, зь лістапада 1939 г. — у Францыі, дзе ўвайшоў у эміграцыйны ўрад Уладзіслава Сікорскага. Са студзеня 1945 г. жыў у Англіі, служыў у чыне палкоўніка протаярэя ў Міністэрстве нацыянальнай абароны, быў шэфам праваслаўнага душпастырства I корпусу Войска Польскага ў Шатляндыі. Затым пераехаў у Лёндан. Ад 1948 г. лічыўся біскупам ПАПЦ на эміграцыі. Памёр 13 сакавіка 1985 г.
беларусамі. Кандыдатура Мацьвея была больш зручная, бо ён знаходзіўся ў юрысдыкцыі экзарха канстантынопальскага патрыярха ў Англіі, таму дазвол іншых цэркваў на ачольваньне беларусаў не патрабаваўся. Але найлепшым варыянтам на пасаду кіраўніка Беларускай праваслаўнай царквы ў Паўночнай Амэрыцы быў архіяпіскап Апанас (Мартас). Народжаны на Нясьвіжчыне344, у адрозьненьне ад сваіх калегаў-ярархаў ён пачуваўся беларусам і прыхільна ставіўся як да беларускіх арганізацыяў, так і да беларусізацыі праваслаўнай службы. У 1950-1960-х гг. архіяпіскап Апанас ахвотна наведваў беларускія асяродкі, ліставаўся з грамадзкімі дзеячамі. Адыгрывала ролю й яго клясычная адукацыя, паступовае пераадоленьне ўсіх прыступак ерархічнай лесьвіцы, бездакорная рэпутацыя ў вачох іншых царкоўных дзеячаў. Праўда, у 1960-х у архіяпіскапа ўзьніклі свае праблемы. Ягоная прынцыповасьць у арганізацыі царкоўнага жыцьця, нежаданьне зьвязвацца з палітычнымі сіламі сярод расейскай эміграцыі выклікалі нелюбоў і непрыманьне ў пэўнай часткі кіраўніцтва РЗПЦ345. Разам з архіяпіскапам Філафеем
344 у т0й час Наваградзкі павет.
345 «Узьніклі таксама праблемы й на месцы, у Аргентынскай япархіі ў Буэнас-Айрэсе, куды быў пераведзены архіяпіскап з Аўстраліі ў 1956 г., «паклёпнікі зьбіралі матэрыялы супраць мяне зь першага дня майго прыезду ў Аргентыну. Мая віна перад духавенствам япархіі заключалася ў тым, што я выдаў цыркулярнае распараджэньне з патрабаваньнем праводзіць Набажэнствы па ўстаноўленым парадку і ня ўносіць сваіх зьменаў пры служэньні розных багаслужбовых малітвасловаў: малебнаў, паніхід і інш. У сваім цыркуляры я пазначаў нават падрабязны парадак гэтых набажэнстваў. Маёй спробай было ўвесьці аднастайнасьць у царкоўна-богаслужбовую практыку і пазьбегнуць разнабою, які я засьпеў у гэтых адносінах у Аргентынскай япархіі. Нябожчык архіяпіскап не зьвяртаў увагі на гэта, і сьвятары прывыклі да сваёй практыкі. «Вось нябожчык уладыка быў добры і ўважлівы да духавенства, а гэты, прыежджы, інпіы, кепскі». Паўтаралі вернікам сьвятыя айцы даверанай мне япархіі, асабліва двое зь іх, пра якіх папярэджвалі мяне яшчэ ў Аўстраліі: мітрафорны протаярэй Т. Соін і памянёны протадыякан. Знайшліся нелянівыя людзі, якія сталі распаўсюджваць чуткі пра цуды нябожчыка архіпастыра і называлі яго сьвятым. Пісалі ў газэтах пра гэта, але папулярнасьці ня мелі. Рабілі гэта, вядома, насупраць мяне, але я не зьвяртаў увагі на выхадкі такога характару. Хутка ўсё заглухла, і пра цуды забыліся. Супакоіліся Архіяпіскап Апанас (Антон Мартас)» (цыт. паводле: Архіяпіскап Апанас (Антон Мартас). На ніве Хрыстовай...
Беларуская царква сьв. Эўфрасіньні Полацкайу Саўт-Рывэры, 2006 год.
Апанас нават выказваў намер перайсьці ў юрысдыкцыю Амэрыканскай праваслаўнай мітраполіі, што ў свой час вылучылася з РЗПЦ. Але мітрапаліт Лявонці адмовіў ім у гэтым346.
Даведаўшыся пра захады архіяпіскапа Апанаса, беларускія дзеячы, і найперш а. Мікалай Лапіцкі, зрабілі новыя спробы пераканаць ярарха ўзначаліць беларускую япархію. Рабілася гэта й праз БККА, і падчас зьездаў беларусаў ЗША й Канады. Так, дэлегаты царкоўнага беларускага звезду, што прайшоў 25 сьнежня 1964 г., зьвярнуліся да архіяпіскапа Апанаса з просьбай узначаліць парафіі Паўночнай Амэрыкі. Ярарх вітаў такое імкненьне, але зазначыў, што ажыцьцяўленьне пастановы аб арганізацыі БПЦ на чужыне, для якой ён апрацаваў ста­тут, вымагае даўжэйшага часу347.
Новая хваля цкаваньня архіяпіскапа Апанаса ў РЗПЦ узьнялася пасьля выхаду ў 1966 г. на расейскай мове кнігі «Белорусь
346 Гарбінскі Ю. Уступнае слова // Архіепіскап Апанас (Антон Мартас). На ніве Хрыстовай... С. 16.
347 Лапіцкі М. У служэньні Богу й Беларусі... С. 302.
в исторической государственной и церковной жизни». Расейскія чытачы-шавіністы ўгледзелі ў ёй антырасейскасьць і беларускі шавінізм. Нападкі прывялі да таго, што ярарха пазбавілі аргентынскай катэдры ды вярнулі ў Аўстралію, а ў 1970 г. наагул перавялі па-за штат, пазбавіўшы й катэдры ў Сыднэі. Распаўсюд манаграфіі быў афіцыйна забаронены Сынодам РЗПЦ. Цкаваньне й даносы не канчаліся. Архіяпіскапа таксама вінавацілі ў тым, што ён загадвае выносіць з цэркваў расейскія сьцягі й здымаць нацыянальныя стужкі зь лямпадаў перад іконамі348.
На гэтым фоне наперад ізноў выйшаў «беларускі фактар». 27 і 28 сакавіка 1970 г. у Саўт-Рывэры адбыўся прадстаўнічы царкоўны звезд духавенства й вернікаў. Удзельнічалі шэсвцвдзесят дэлегатаў ад парафіяў у Нвю-Ерку (Рычманд-Гіл, сьв. Кірылы Тураўскага), Таронта (сьв. Эўфрасінвні Полацкай), Чыкага (сьв. Юр’я), Саўт-Рывэру (сьв. Эўфрасіньні Полацкай). Ад кіраўніцтваў парафіяў бралі ўдзел а. Язэп Строк (Таронта), Алег Мірановіч (Чыкага), а. Мікалай Лапіцкі й дыякан Алег Махнюк (Саўт-Рывэр) і а. Сьвятаслаў Коўш. Адным з арганізатараў звез­ду бвіў старшвіня БККА Іван Касяк, а вітаў дэлегатаў тэлеграмай экзарх Канстантынопалвскай патрвіярхіі, архіяпіскап Якавас. Старшвінём звезду бвіў абранві а. Мікалай Л апіцкі, сакратарамі — віцэ-старшвіні БККА Кастусв Мерляк і Міхасв Сенвка349.
Дэлегатві праслухалі справаздачу з усіх чатвірох парафіяў і абралі Раду Беларускай праваслаўнай царквві ЗША й Канадві, у якую ўвайшлі аа. Мікалай Лапіцкі, Алег Мірановіч, Язэп Строк, Сввятаслаў Коўш, двхякан Алег Махнюк і па чатвірві прадстаўнікі ад парафіяў. На другі дзенв галоўнвім пвітанвнем парадку дня бвіла «справа аднаўленвня Беларускага епіскапату ў Волвнвім сввеце». Ідэю ўхвалілі, і дэлегатві звезду зввярнуліся з мэмарандумам да сусвветнага патрвіярха Атэнагора з просв-
348 Гарбінскі Ю. Уступнае слова // Архіепіскап Апанас (Антон Мартас). На ніве Хрыстовай... С. 16.
Ю. Гарбінскі ў прадмове прыводзіць адзін з такіх адкрытых лістоў да архіяпіскапа Ананаса, надрукаваных у «Сеятеле» (Буэнас-Айрэс): «Вы никогда не поймете наших чувств. Вы никогда не станете истин­ным пастырем Русской Зарубежной Церкви. Вот уже 25 лет как вы епи­скоп Православной Церкви. Но Вы за это время даже не сочли нужным выучить русский язык. Вы не наш, аже хуже того, Вы наш враг. Можем ли мы забыть оскорбления, которые Вы так щедро рассыпали по стра­ницам «Беларуси» по отношению к нашей великой России?» (с. 13).
349 Царкоўны зьезд // Беларуская думка. № 11-12. 1970. С. 36.
166 Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі ў 1957-1989 гг. бай блаславіць і высьвяціць для БПЦ двух япіскапаў350. Сынод у Канстантынопалі на сваім паседжаньні 6 траўня 1971г. прыняў Беларускую праваслаўную царкву ў духоўную юрысдыкцыю сусьветнага канстантынопальскага патрыярха, а таксама пацьвердзіў права беларусаў на япіскапа351.
Калі б вернікі-беларусы зрэалізавалі пляны й япіскап быў высьвячаны, магчыма, Беларуская праваслаўная царква займела б такі ж аўтаномны статус, як і Фінляндзкая аўтаномная царк­ва, Эстонская праваслаўная апостальская царква, Албанская праваслаўная япархія, Карпата-руская праваслаўная царк­ва, Украінская праваслаўная царква Канады й ЗША. Усе яны, захоўваючы аўтаномны статус, што мала адрозьніваецца ад аўтакефальнага, намінальна падпарадкоўваюцца сусьветнаму (канстантынопальскаму) патрыярху. Але справа так і ня зрушылася зь месца. I менавіта праз адмову Канстантынопальскай патрыярхіі высьвячаць у япіскапы архімандрытаЯзэпа (Строка). Магчыма, беларускім дзеячам варта было больш настойліва прапаноўваць кандыдатуры архіяпіскапа Апанаса ці япіскапа Мацьвея (Сямашкі). Першы зь іх, наваг нягледзячы на цкаваньні ў РЗПЦ, не наважыўся яе пакінуць дзеля беларусаў. Моцная тру­па падтрымкі ў Буэнас-Айрэсе •— «Общество почитателей архи­епископа Афанасия» — дамаглася перагляду рашэньня Сыноду РЗПЦ, і Ананас атрымаў ізноў катэдру ў Буэнас-Айрэсе. У нерашучасьці Апанаса адыграла таксама ролю боязь 70-гадовага чалавека атрымаць адмову ў Канстантынопалі: навідавоку быў прыклад з а. Язэпам (Строкам): «Можа трэба дапушчаць, што Патрыяршы Сынод ці патрыярх мне й ня дасьць права ўзглаўляць бел[арускія] прыходы, прыняўшы пад увагу некія пратэсты, вродзе крывічоў ці Хмары. У такім выпадку я астаўся б без усялякага прыдзелу, нібы міністрам без партфэлю, а можа й горш. Усё тэта мяне трывожыць і не ўнушае даверу ў посьпех Вашай і маёй добрай ініцыятывы й нашага імкненьня. Я мог бы тады выйграць, як Заблоцкі на мыле, адарваўся бы ад неба й зямлі не дастаў бы. А проста павіс бы ў паветры»352. Япіскап Мацьвей таксама ня быў гатовы пакінуць месца ў Вялікабрытаніі са сталым утрыманьнем, каб пераехаць у ЗША. Апроч таго, беларусы
350 Царкоўны зьезд II Беларуская думка. № 11-12. 1970. С. 36.
351 Найдзюк Я., Касяк I. Беларусь учора і сяньня... С. 355-356.
352 Ліст а. Апанаса а. Мікалаю Лапіцкаму // Лапіцкі М. У служэньні Богу й Беларусі...
Аляксандар Банкет — старшыня парафіяльнага камітэтуў 1960 — I пал. 1970-х.
былі ў дачыненьні яго недастаткова настойліввія, дый стаўленьне беларускай дыяспары да Мацввея ў Брытаніі было халоднае.
Праўда, некаторы час беларускія дзеячы спрабавалі й да­лей пераканаць Апанаса зрабіць крокі насустрач, але намаганьні нічым ня скончыліся. Магчыма, да нечаканай сьмерці а. Мікалая Лапіцкага 8 жніўня 1976 г. спрычыніліся й праблемы з прызначэньнем беларускага япіскапа, якія сталіся для сьвятара сур’ёзнай асабістай паразай.
Новы царкоўны зьезд беларусаў Паўночнай Амэрыкі адбыўся 11 кастрычніка 1980 г. У ім бралі ўдзел дэлегаты ад парафіяў у Саўт-Рывэры, Таронта, Чвікага й Рычманд-Гіле. Старшынём звезду быў абраны а. Павал Вялікі (Таронта), сакратарамі—Кастусь Мерляк і Міхась Сенька. Агульную справаздачу падрыхтаваў адміністратар рады протапрэсьвітэр Сьвятаслаў Коўш, які па сьмерці а. Лапіцкага заняў пасаду адміністратара беларускіх кананічных парафіяў у Паўночнай Амэрыцы. Удзельнікі звез­ду зноў разглядалі пвітанвне беларускага япіскапа, але ня маючві кандыдатураў, пагадзіліся працягвацв пошукі353. У 1980-х правялі яшчэ некалвкі звездаў, якія плёну не далі. У 1983 г. памёр архіяпіскап Апанас, у 1985 г. — Мацввей, і нават умоўных кандвідатаў на беларускага япіскапа не засталося.
Крыху актывізавалася зацікаўленая ў япіскапе беларуская грамада ў 1986 г., калі бвіў высьвячанві а. Мечыслаў Брынкевіч, які прыехаў у ЗША зв Беласточчынві. На ўрачыстасьці Кастусв Мерляк, расчуліўшвіся, назваў мерапрвіемства вялікай гістарычнай падзеяй у жыцвці беларускай эміграцыі й «шчасьлівай хвілінай часу ў гісторыі беларускага народу», што Саўт-Рывэру прызначана гісторыяй быцв сталіцай для
353 Хроніка И Беларуская думка. № 24. 1980. С. 49.
ўсяе беларускай эміграцыі, быць рэзыдэнцыяй Сыноду БПЦ на чужыне354. Але й а. Мечыслаў Брынкевіч не апраўдаў надзеяў ні ў дачыненьні да стварэньня беларускага япіскапства, ні да ачольваньня беларускай грамады ў Саўт-Рывэры. У выніку ад канца 1980-х пытаньне аб асобным беларускім япіскапе, можна прыпушчаць, наагул не разглядалася БККА.
Па сьмерці ў 1976 г. свайго духоўнага лідэра а. Мікалая Лапіцкага царкоўная рада парафіяў Беларускай праваслаўнай (кананічнай) царквы ў Паўночнай Амэрыцы значка зьменшыла актыўнасьць. А пасьля адыходу з пасады настаяцеля парафіі сьв. Эўфрасіньні Полацкай а. Сьвятаслава Каўша, які таксама выконваў функцыі адміністратара царкоўнай рады, ідэя высьвячэньня асобнага япіскапа ніколі не ўзьнімалася. Адпаведна, адпала неабходнасьць у дзейнасьці самой царкоўнай рады, якая й прыпыніла сваё прадстаўніцтва ў БЬЖА. Пытаньне белару­скага япіскапа ў грэцкай юрысдыкцыі застаецца адкрытае355.
Тым ня менш, праваслаўныя парафіі сталі найбольш даўгавечнымі беларускімі праектамі на эміграцыі наагул і ў складзе БККА ў прыватнасьці. Яны прыцягвалі большую колькасьць людзкіх рэсурсаў і грашовых сродкаў. Прыкладам, гадавы абарот царквы сьв. Эўфрасіньні ў 1990-х гг. складаў 60 тыс. даляраў, тады як гадавы абарот БККА яшчэ ў 1970-х не перавышаў 1 тыс. даляраў356. Царква ў Саўт-Рывэры ў 1970-х налічвала ў горадзе й ягоных найбліжэйшых ваколіцах ка­ля 350 чалавек, у той жа час грамадзкімі арганізацыямі было ахоплена толькі некалькі дзясяткаў чалавек. Зразумела, што рэлігійнае пытаньне й дзейнасьць парафіяў накладалі свой адбітак на працу рэгіянальных струкгураў БККА.
Дзейнасьць рэгіянальных аддзелаў і прадстаўніцтваў БККА ды арганізацыяў, што ў яго ўваходзілі
Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі ад самага пачатку ствараўся найперш для каардынацыі дзеяньняў ужо існых
354 Урачысты дзень // Беларуская думка. № 32. 1987. С. 31-32.
355 Вітаўт Кіпель мяркуе, што «як толькі беларусы зажадаюць мець свай­го япіскапа, грэкі высьвяцяць. Цяпер ход за беларусамі». Ліст Вітаўта Кіпеля да Алега Гардзіенкі ад 3 сьнежня 2007 году.
356 Паводле папераў парафіі сьв. Эўфрасіньні Полацкай і БККА. 3 архіву, што захоўваецца пры царкве сьв. Эўфрасіньні ў Саўт-Рывэры (штат Нью-Джэрзі, ЗША).
беларускіх арганізацыяў. 3 часам колькасьць і характар арганізацыяў, аб’яднаных у БККА, зьмяняліся, засноўваліся адмысловыя аддзелы Камітэту, яго прадстаўніцтвы, ствараліся новыя суполкі—як рэгіянальныя структуры. Усе яны, аддаючы БККА функцыі агульнага вонкавага прадстаўніцтва, займаліся працай у рэгіёнах, у тым ліку й рэпрэзэнтацыяй беларусаў «на месцах». Ад эфэктыўнасьці дзеяньняў рэгіянальных структураў залежала ў пэўнай ступені актыўнасьць (і яе зьмест) уласна Камітэту.
Аддзелы БККА
Паводле параграфу 17 статуту кангрэсаўбеларусаўАмэрыкі, аддзелы БККА маглі быць створаныя ў тых штатах, дзе існавалі дзьве (ці больш) арганізацыі, якія ўваходзілі ў Камітэт. Аддзел ствараўся з прадстаўнікоў гэтых арганізацыяў. Дзейнасьць аддзелу БККА рэглямэнтавалася статутам, пастановамі кангрэсаў беларусаў Амэрыкі і ўправы арганізацыі. Зразумела, што мэты цэнтральнага кіраўніцтва БККА й аддзелаў супадалі, толькі ажыцьцяўляліся на розных узроўнях.
Фармальна аддзелы БККА існавалі ў Ілінойсе (Чыкага), Агаё (Кліўлэнд), Каліфорніі (Лос-Анджэлес), Нью-Джэрзі й Нью-Ёрку. Аднак толькі ў першых двух рэгіёнах можна казаць пра рэальную дзейнасьць гэтых структураў Камітэту. Аддзел у Каліфорніі існаваў нядоўга й ад сярэдзіны 1950-х ператварыўся ў прадстаўніцтва БККА. Нью-Джэрзі ж быў месцам афіцыйнай рэгістрацыі БККА, і дзейнасьць аддзелу ў гэтым штаце бы­ла спалучаная зь дзейнасьцю Галоўнай управы. Дзейнасьць афіцыйна заснаванага на штат Нью-Ёрк аддзелу БККА зводзілася выключна да гораду Нью-Ёрку— г. зн. аб’яднаньня беларусаў, што пасяліліся ў раёнах Бруклін, Кўінз, Мангэтан.
Чыкага
Штат Ілінойс і горад Чыкага адметныя сваімі даўнімі беларускімі традыцыямі. Менавіта тут у 1923 г. пасяліўся першы прэм’ер-міністар Беларускай Народнай Рэспублікі Язэп Варонка. Яго намаганьнямі была створаная Беларускаамэрыканская рада, заснаваная газэта «Белорусская трибу­на», а таксама зробленыя захады ў арганізацыі беларускіх перадачаў на мясцовым радыё. У 1930-х суполка грамадзка актыўных беларусаў істотна пабольшала, у выніку чаго ў
1941 г. паўстала Беларуска-амэрыканская нацыянальная рада (БАНР, першы старшыня — каталіцкі сьвятар Ян Тарасевіч), якая цягам некалькіх дзесяцігодзьдзяў была найважнейшай арганізацыяй беларусаў Чыкага. У 1951 г. БАНР стала адным з сузаснавальнікаў БККА, а яе старшыня Ігнат Лабач быў абраны віцэ-старшынём Кангрэсавага камітэту. I надалей асяродак у Чыкага быў вельмі актыўным у структуры БККА, а кіраўнікі БАНР адыгрывалі істотную ролю ў гісторыі арганізацыі. Яны пастаянна абіраліся ў прэзыдыюм кангрэсаў беларусаў Амэрыкі, прычым на кіруючыя пасады: віцэ-старшыні, чальцы ўправы БККА (Ігнат Лабач, Васіль Пунтус, Мікалай Новік ды інш.) Гэта сьведчыла пра аўтарытэт беларусаў Чыкага ў жыцьці дыяспары ў Амэрыцы.
Жыцьцё беларускай дыя­спары ў Чыкага, зразумела, не пазьбегла закалотаў, хоць мясцовыя беларусы й намагаліся трымацца ў баку ад палітычных спрэчак. Калі пачаўся падзел эміграцыі, створаны яшчэ да II Сусьветнай вайны асяродак не сьпяшаўся станавіцца на той ці іншы бок. Урэшце Язэп Варонка пры канцы жыцьця падтрымаў Беларускую Цэнтральную Раду.
28 чэрвеня 1953 г. у Чы­кага быў заснаваны аддзел БАЗА, кіраўніцтва якога склалі Лявон Трусэвіч, Вацлаў Пануцэвіч, Баляслаў Грабінскі, Антон і Людвіка
Бяленісы, Часлаў Будзька, Язэп Варонка і Макар Аблажэй.
Янка Чарапук (Змагар)357. Здымак 1931 г.
Але ўжо 23 лістапада 1953 г.
арганізацыя была афіцыйна зарэгістраваная ўладамі штату як Згуртаваньне беларусаў штату Ілінойс. Тым самым сябры гэтай арганізацыі дэкляравалі пра сваю роўнааддаленасьць як ад
357 Панькоў М. Хроніка беларускага жыцьця на чужыне... С. 84.
БАЗА, так і БАНР. Згуртаваньне было актыўным у беларускім грамадзкім жыцьці Амэрыкі: ладзіла канцэрты, шматлікія лекцыі, якія папулярызавалі веды пра Беларусь, запачаткавала штодвухгадовыя беларускія навуковыя канфэрэнцыі358.
Ад канца 1950-х пра сваю нэўтральнасьць да ідэйнага змаганьня Рады БНР і БЦР афіцыйна заявіла БАНР. Нягледзячы
на тое, што арганізацыя ўвесь час свайго існаваньня ўваходзіла ў БККА (вонкава апалітычную арганізацыю, але з выразнымі сымпатыямі да БЦР), лідэры Беларускаамэрыканскай нацыянальнай рады афіцыйна не падтрымлівалі ні Раду БНР, ні БЦР.
Чыкаскія беларусы былі адзіныя на амэрыканскім кантынэнце, хто меў цэрквы дзьвюх розных канфэсіяў359. У 1955 г. была заснаваная вуніяцкая парафія Хрыста Збаўцы, духоўным лідэрам
Былая Беларуская вуніяцкая парафія Хрыста Збаўцы.
якой стаў а. Ян Хрызастом Тарасевіч360. Царкву наведвалі сем’і Пануцэвічаў, Бяленісаў, Махначоў, Рамукоў,
Гайдзеляў ды інш.
8 красавіка 1958 г. у Чыкага стараньнямі архімандрыта Ўладзімера Фінькоўскага ўзьнікла праваслаўная парафія сьв. Юр’я361. А ўжо 5 лістапада 1958 г. абвесьцілі пра засна-
358 Kipel V. Belarusans in the United States. Lanham — New York — Oxford, University Press of America, 1999. P. 241.
359 Аналягічная сытуацыя была толькі ў Лёндане (Вялікабрытанія), дзе дзейнічала Беларуская каталіцкая місія ўсходняга абраду й дзьве праваслаўныя парафіі беларусаў. Праўда, апошнія так і ня здолелі набыць сваіх царкоўных будынкаў.
3“15сьнежня 1959 г. быў набыты асобны будынак, а 2 ліпеня 1961г. царква была ўрачыста высьвячаная біскупам Чаславам Сіповічам. Гл.: Кіпель В. Беларусы ў ЗША... С. 234-236.
361 Панькоў М. Хроніка беларускага жыцьця на чужыне... С. 122.
ваньне яшчэ адной Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, а Уладзімер Фінькоўскі быў высьвячаны ў япіскапы362. У траўні 1959 г. парафія займела ўласны будынак па адрасе Мэйплвуд-авэню, 1500, дзе, між іншага, разьмяшчаўся юрыдычны адрас Беларуска-амэрыканскай нацыянальнай рады. Гэтая наваствораная БАПЦ (далей БАПЦ-2) не падпарадкоўвалася Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царкве (БАПЦ-1), створанай у 1948 г., якой кіравалі архіяпіскап Сяргей (Ахатэнка) і япіскап Васіль (Тамашчык). Архіяпіскапам чыкаскай БАПЦ-2 стаў япіскап Грыгоры (Агійчук), выключаны ў кастрычніку 1947 г. на зьезьдзе ў Ашафэнбургу са складу Ўкраінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. Адпаведна, ён быў праціўнікам мітрапаліта Палікарпа (Сікорскага), які ў 1948 г. і багаслаўляў аднаўленчы сабор БАПЦ-1. Магчыма, праз спрыяньне стварэньню БАПЦ-2 Грыгоры (Агійчук) зводзіў асабістыя рахункі.
362 Уладзімер Фінькоўскі нарадзіўся ІЗлютага 1906 г. у Гальшанах (сёньня Ашмянскі р-н Гарадзенскай вобл.). Высьвячаны на сьвятара ў 1927 г. Беларус паводле нараджэньня і выхаваньня, Фінькоўскі быў занятым праціўнікам Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, за што неаднаразова перасьледаваўся царкоўнымі і сьвецкімі ўладамі Варшавы. 3 пачаткам нямецкай акупацыі пераехаў у Менск. «Народ спаткаў сьвятара зь вялікай радасьцяй. У Менску быў арганізаваны царкоўна-будаўнічы камітэт, які распачаў рамонт уцалелых цэркваў (...). Гарадзкая ўправа дапамагла гэтай дзейнасьці, і ў жніўні 1941 г. сьв[ятар] Фінькоўскі распачаў богаслужэньні ў Праабражэнскай царкве. Богаслужэньні прыцягвалі мноства народу і рабілі вялікае ўражаньне на народ. Сьв[ятар] Фінькоўскі наведваў іншыя гарады і мястэчкі Ўсходняй Беларусі, арганізаваў там будаўнічыя камітэты для адбудовы і рамонту існуючых цэркваў і прызначаў туды сьвятароў. Народ масава прывозіў малых і прыводзіў старэйшых дзяцей да хрышчэньня. Ераманах Фінькоўскі паходзіў зь беларускай сялянскай сям’і, аднак прапаведваў па-расейску і трымаўся здалёк ад бе­ларускай адміністрацыі ў Менску» (цыт. паводле: Найдзюк Я., Касяк 1. Беларусьучора і сяньня... С. 264). У 1942 г. а. Уладзімер Фінькоўскі быў выдалены ў Варшаву. Паводле адной з вэрсіяў, іншыя праваслаўныя сьвятары, пабачыўшы ў ім небясьпечнага канкурэнта, напісалі данос, абвінаваціўшы яго ў прарасейскіх сымпатыях. Паводле дру­гой вэрсіі, Фінькоўскі дапамагаў партызанам прадуктамі і быў выда­лены ў Варшаву, дзе сеў у турму. Гл.: Іскрыцкі М. 3 майго жыцьця Мітрафорнага Пратаярэя Міхаіла Іскрыцкага. [Манчэстэр], выдавецтва БВР, [2005]. С. 58.
Стварэньне яшчэ адной БАПЦ, як і высьвячэньне ў япіскапы Ўладзімера Фінькоўскага, стала калі ня шокам, то вялікай навіной і для БАПЦ-1, а значыць прыхільнікаў Рады БНР, і для іх ідэйных праціўнікаў у Радзе Беларускай праваслаўнай (кананічнай) царквы ў падпарадкаваньні канстантынопальскага патрыярха, а таксама прыхільнікаў БЦР.
У разьвязаньні справы істотную ролю адыграў БККА. 2 лютага 1959 г. Іван Касяк зьвярнуўся з адкрытым лістом-пратэстам да кіраўніка БАНР Васіля Пунтуса й старшыні Праваслаўнага царкоўнага камітэту ў Чыкага Яна Панкевіча, дзе выказаў зьдзіўленьне прычынамі «тварэньня новай асобнай юрысдыкцыі ў беларускім праваслаўным жыцьці ў Амэрыцы»363. Старшыня БККА даводзіў, што патрэбы ў стварэньні дадатковай юрысдыкцыі няма, калі й без таго беларускае праваслаўнае жыцьцё на чужыне падзеленае на прыхільнікаў БАПЦ, паводле Касяка некананічнай, і Беларускую праваслаўную кананічную царкву (г. зн. у канстантынопальскай юрысдыкцыі). Старшыня БККА сьцьвярджаў, што грамадзкія дзеячы з Чыкага й Уладзімер Фінькоўскі асабіста парушылі дамоўленасьці саўт-рывэрскай царкоўнай нарады ад 31 жніўня 1958 г., на якой было вырашана склікаць Беларускі царкоўны звезд «для ўнармаваньня беларускага царкоўнага жыцьця»364 ды аб’яднаць усе беларускія парафіі канстантынопальскай юрысдыкцыі ў адну структуру.
Актыўная пазыцыя Івана Касяка пры падтрымцы а. Мікалая Лапіцкага спрычынілася да адхіленьня а. Уладзімера Фінькоўскага ад пасады кіраўніка парафіі й яго далейшага выцясьненьня з Чыкага. Ужо ў 1959 г. мясцовы прыход часова ўзначаліў а. Міхась Мігай — настаяцель беларускай праваслаўнай царквы сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Таронта— і вярнуў яго ў юрысдыкцыю канстантынопальскага патрыярха. У 1963 г. з Англіі ў Чыкага пераехаў а. Алег Мірановіч — ства-
363 Ліст Івана Касяка да Васіля Пунтуса і Яна Панкевіча ад 2 лютага 1959 г. 3 архіву Івана Касяка.
364 «Архім. Уладзімер забавязаўся не ўваходзіць у сувязь зь яп. Грыгорам, да якога былі засьцярогі з боку сьвятара зь беларускага прыходу з Канады, а ўвайсьці ў сувязь з экзархам Канстантынопальскай патрыярхіі ў Амэрыцы. Такім чынам мела тварыцца Беларуская Праваслаўная Царква, абапіраючыся на беларускую Матку-Царкву Канстантынопальскую Патрыярхію» (цыт. паводле: Ліст Івана Касяка да Васіля Пунтуса і Яна Панкевіча ад 2 лютага 1959 г. 3 архіву Івана Касяка).
174 Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі у 1957-1989 гг. ральнік парафіяў БПЦ у Манчэстэры й Нотынгаме, а Уладзімер Фінькоўскі пакінуў ЗША й вярнуўся ў Францию365.
Ад сярэдзіны 1960-х гг. грамадзкае жыцьцё ў Чыкага ста­ла пакрысе спакайнець, а ранейшыя антаганісты пачалі рабіць крокі насустрач адзін аднаму. У 1973 г. быў створаны Каардынацыйны камітэт беларускіх арганізацыяў, які ставіў за мэту ўзаемадзеяньне беларускіх суполак у штаце Ілінойс, перадусім пры адзначэньні агульных сьвятаў366.
Аднак у 1970-х у Чыкага, як і ў іншых беларускіх асяродках, пачаўся спад грамадзкай дзейнасьці, выкліканы зьмяншэньнем актыўнай грамады, міжасабовымі канфліктамі ды натуральным сыходам старога пакаленьня. Калі ў канцы 1950-х гг. парафію сьв. Юр’я складалі 97 сем’яў, то ў 1972 г. іх лік зьменшыўся да 50-55367. У 1980-х колькасьць парафіянаў у Чыкага яшчэ больш зьнізілася.
Зьніжэньню актыўнасьці аддзелу БККА і ўсяе беларускай грамады ў Ілінойсе спрыяў і фактар аддаленасьці ад іншых беларускіх асяродкаў (Нью-Ёрку й Нью-Джэрзі). Адлегласьць ад Чыкага да Нью-Ерку й Саўт-Рывэру складала больш за 1 500 км, таму грамадзкія дзеячы з часам усё радзей бралі ўдзел у мерапрыемствах у Саўт-Рывэры або Глэн-Спэі (у адпачынкавым асяродку Белэр-Менск на поўнач ад НьюЕрку, дзе зь сярэдзіны 1970-х ладзіліся грамадзкія сьвяты ці зьезды беларусаў ЗША й Канады). Чыкаскія беларусы часта выказвалі незадавальненьне з таго, што аддаленасьць робіць немагчымым прыезд у Саўт-Рывэр ці Глэн-Спэй і прапаноўвалі перанесьці частку мерапрыемстваў у разьмешчаны на паўдарозе з Чыкага ў Нью-Ёрк Кліўлэнд. Аднак гэтая ідэя так і не была рэалізаваная.
365 Іншы погляд на асобу Уладзімера Фінькоўскага выказала ўдава сьвятара беларускай парафіі ў Чыкага Вячаслава Ільчука Ірэна Ільчук: «Служыў у нас свой час і Ўладзімер Фінькоўскі, надзвычайны сьвятар, якога вельмі любілі прыхаджане. Ён быў, як кажуць, сьвятаром ад Бога. Але, думаю, ён быў тут чужым, бо ягоным другім домам стала Франция. Магчыма, менавіта там ён і скончыў свой жыцьцёвы шлях» (цыт. паводле: Ільчук Ірэна: тут ветлівая, але чужая зямля // Адзінец А. Паваенная эміграцыя... С. 265).
36бЛіст Васіля Пунтуса да Івана Касяка ад 14сакавіка 1973 г. 3 архіву Івана Касяка.
367 Ліст Міколы Латушкіна да Івана Касяка ад 27 жніўня 1972 г. 3 архіву Івана Касяка.
Некаторай актывізацыі грамадзкага жыцьця ў аддзеле БККА спрыяў пераезд у 1978 г. у гарадок Рывэр-Форэст за пяць кілямэтраў ад Чыкага Івана Касяка, які далучыўся да парафіі сьв. Юр’я ды стаў заўважна ўплываць на дзейнасьць мясцовай грамады. Праўда, не абышлося безь непаразуменьняў. Старшыня БККА час ад часу адмаўляўся супрацоўнічаць зь мясцовымі прыхільнікамі Рады БНР. 3 гэтай нагоды прадстаўнік БККА ў Каліфорніі Часлаў Найдзюк пісаў Івану Касяку:
Даходзяць да нас галасы з Чыкага, што Вы не дапускаеце да супольнага сьвяткаваньня другіх. У нас ужо даўно з гэтым няма ніякай праблемы. I так сьвяткаваньне выходзіць даволі сла­бым. Без дэманстрацыі задзіночаньня мы будзем усё больш слабець. «Што сп. Касяк тут шкодзіць і мы яго ня любім — ня ёсьць прычына, каб Вы зь ім не сябравалі». Людзкая натура вельмі скамплікавана — надта многа прычынаў, што чалавек думае так ці іначай — толькі Бог ведае ўсе тайніцы душы. Трэба камунікавацца, гаварыць...368
Новая хваля эміграцыі, што начала прыбываць у Чыкага ад канца 1980-х, дала імпульс грамадзкаму жыцьцю, але аднавіць яго на ўзроўні 1950-х не змагла. Тым часам нарэшце зьнік палітычны падзел — яшчэ ў 1980-х гг. перасталі існаваць ранейшыя антаганісты Згуртаваньне беларусаў Ілінойсу й БАНР. Новая эміграцыя цяпер дзейная, часта ладзяцца культурныя мерапрыемствы. Істотную ролю адыгрывае Ванкарэм Нікіфаровіч, які дапамагае БАЗА, БККА, БІНІМу.
Нягледзячы на дастаткова актыўнае на пачатку грамадзкае жыцьцё ў Чыкага, вялікай дзейнасьці аддзел БККА тут ня выявіў. Розныя арганізацыі самі рабілі захады ў рэпрэзэнтацыі беларусаў перад мясцовымі ўладамі, а таму структурная адзінка БККА ў Чыкага, якую ад 1959 г. узначальваў Мікола Латушкін, фактычна дублявала аналягічную дзейнасьць іншых суполак.
Кліўлэнд
Грамадзкае жыцьцё беларусаў у Кліўлэндзе аформілася пры канцы 1940-х гг. У 1950 г. тут быў створаны аддзел БАЗА, які напачатку аб’яднаў прыхільнікаў розных палітычных плыняў.
368 Ліст Часлава Найдзюка да Івана Касяка ад 28 лютага 1985 г. 3 архіву Івана Касяка.
30 сьнежня 1951 г. у Кліўлэндзе было створанае Згуртаваньне беларускае моладзі ў Амэрыцы (ад 1967 г.— Арганізацыя беларуска-амэрыканскай моладзі), якое аб’яднала аддзелы ў штатах Нью-Ёрк, Нью-Джэрзі, Агаё, Мічыган, Каліфорнія369. Згуртаваньне падтрымала плятформу Рады БНР. У 1952 г. быў заснаваны Злучаны беларускі камітэт у Кліўлэндзе (старшыня Аўген Калубовіч), які павінен быў каардынаваць дзейнасьць усіх арганізацыяў. Але ўжо праз тры гады беларускую грамаду ў штаце Агаё напаткаў раскол. У 1955 г. у выніку непаразуменьня з кіраўніцтвам БАЗА пакінуў старшынёўства ў мясцовым аддзеле гэтай арганізацыі Аўген Калубовіч, які празь нязгоду з палітыкай непрадрашэнства годам раней сышоў з пасады старшыні Ўраду БНР.
На зьмену Калубовічу й ягоным паплечнікам у кіраўніцтва Кліўлэндзкім аддзелам БАЗА прыйшлі прыхільнікі Радаслава Астроўскага на чале зь Міколам Латушкіным. Але ў 1957 г. яны пакінулі арганізацыю з-за палітыкі Галоўнага кіраўніцтва й заснавалі Амэрыканска-беларускае культурна-дапамаговае аб’яднаньне (Кастусь Еўса — старшыня, Леанід Харытановіч — віцэ-старшыня, Тодар Пагуда — сакратар, Аркадзь Сацэвіч — скарбнік, Мікола Латушкін — культурны рэфэрэнт). Даведаўшыся пра кліўлэндзкі інцыдэнт, кіраўніцтва БККА прапанавала Амэрыканска-беларускаму культурнадапамаговаму аб’яднаньню ўвайсьці ў склад арганізацыі. Але ўправа АБКДА адмовілася, матывуючы гэта тым, што БККА недастаткова ясна акрэсьліў сваё стаўленьне да БЦР. На яе думку, сувязі зь Беларускай Цэнтральнай Радай мусілі быць больш шчыльнымі:
Урад Беларуска-амэрыканскага культурна-дапамаговага аб’еднаньня ў Клівелянд, атрымаўшы запросіны на Кангрэс Беларускага Кангрэсавага камітэту Амэрыкі, упаўнаважыў быў гасп. С. Каўша рэпрэзэнтаваць нашую арганізацыю на Кангрэсе, бо ўважаў за рэч натуральную, што АБКДА павінны быць сябрам Кангрэсу беларусаў Амэрыкі. Атрымаўшы, аднак, інфармацыі аб прабегу Кангрэсу, аб высказваньнях бальшыні дэлегатаў ды вынесеных імі пастановах, Урад АБКДА дайшоў да перакананьня, што погляды Ураду Кангрэсу Беларусаў Амэрыкі шырока разыходзяцца з поглядамі сяброў нашай арганізацыі, так на заданьні
369 Кіпель В. Беларусь! ў ЗША... С. 179.
нашай арганізацыі, як і на яе дачыненьні да нашага дзяржаўнага прадстаўніцтва — Беларускай Цэнтральнай Рады370.
Распачаліся доўгія месяцы перамоваў, у якіх кожны з бакоў імкнуўся адстаяць сваю рацыю. Урэшце АБКДА пагадзілася, што аднаасобна ня здолее нічога зрабіць, і далучылася да БККА. Такім чынам, Амэрыканска-беларускае культурна-дапамаговае аб’яднаньне, з аднаго боку, працягвала захоўваць унутраную аўтаномію й заставалася самастойнай адзінкай сярод грамадзкіх арганізацыяў у Амэрыцы, а з другога — магла ўплываць на прыняцьце рашэньняў унутры БККА, а таксама атрымлівала інфармацыйную й інтэлектуальную падтрымку з боку Галоўнай управы БККА.
Прыкладна ў той жа час у Кліўлэндзе аформіўся мясцовы аддзел Беларускага вызвольнага фронту371. Праўда, гэтая структура дзейнічала пераважна вакол аднаго чалавека — Янкі Шымчыка.
Кліўлэндзкі асяродак досыць хутка ўключыўся ў працу БККА. Ужо ў IV Кангрэсе беларусаў Амэрыкі (31 жніўня 1963 г.) ад яго бралі ўдзел тры чалавекі. Аркадзь і Яўген Сацэвічы рэпрэзэнтавалі АБКДА, а Янка Шымчык — Беларускі вызвольны фронт у Кліўлэндзе. Пазьней Янка Шымчык і Аркадзь Сацэвіч доўгі час былі прадстаўнікамі БККА на Агаё.
Мясцовы аддзел БККА дыстанцыяваўся ад аддзелу БАЗА. Дзейнасьць зводзілася да сьвяткаваньня ў вузкім коле, а таксама жыцьці «навонкі» — г. зн. удзеле ў цэнтральных падзеях, што праходзілі над эгідай БККА ў Саўт-Рывэры ці Белэр-Менску. У адрозьненьне ад іншых беларускіх асяродкаў (апроч Саўт-Рывэру), у Кліўлэндзе прабээнэраўская суполка была ў некалькі разоў мацнейшая, і асяродак БККА й Беларускага вызвольнага фронту ня мог скласьці ім дастойнай канкурэнцыі.
370 Ліст сяброў АБКДА да старшыні БККА ад 14 верасьня 1957. 3 архіву Івана Касяка.
371 Беларуси вызвольны фронт быў створаны ў 1954 г. прыхільнікамі Радаслава Астроўскага як адказ на самаўпраўныя дзеяньні кіраўніка Беларускага вызвольнага руху Людвіка Зарэчнага. Доўгачасовым старпіынём арганізацыі быў Дзьмітры Касмовіч (Нямеччына). БВФ меў аддзелы ў Англіі, ЗША (Кліўлэнд), Канадзе, Аўстраліі. Браў актыўны ўдзел у розных міжнародных антыкамуністычных канфэрэнцыях.
Беларускай справай у Кліўлэндзе я займаўся больш праз амэрыканскую палітыку, а не праз нашыя арганізацыі, якія больш ваявалі й спрачаліся, чым штосьці рабілі. Тыя ж Кастусь Калоша, Сяргей Карніловіч усё хацелі рабіць самі, нікога да сваіх справаў не падпускалі. Да ўсіх гэтых падзелаў на «крывічоў», «дрыбічоў», «зарубежнікаў» я быў абыякавы, паколькі быў адказны за больш сур’ёзныя справы. У групе, якая гуртавалася вакол мэра гораду, займаўся справамі этнічных груп дванаццаці нацыянальнасьцяў372.
Закрануў падзел і заснаваную ў 1951 г. парафію Жыровіцкай Божай Маці Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, што аб’яднала больш за сто беларускіх сем’яў (найбольш актыўнымі парафіянамі былі: Міхась Страпко, Аляксандар Лічко, Кастусь Калоша, Сяргей Карніловіч, Андрэй Стрэчань, Ірэна Каляда-Сьмірнова ды інш.). Парафія была заснаваная пры падтрымцы БАПЦ і належала да яе юрысдыкцыі. У палат­ку 1960-х выдзелілася групоўка — яе ачолілі Аркадзь Сацэвіч, Леанід Харытановіч, Янка Шымчык, — якая паспрабавала з дапамогай а. Мікалая Лапіцкага заснаваць асобную парафію ў юрысдыкцыі канстантынопальскага патрыярха, але з гэтых намераў нічога ня выйшла373.
Кліўлэндзкі асяродак БККА фармальна існаваў і ў 1970-х гг., але істотнае дзейнасьці ня вёў. Праўда, актыўныя сябры ад­дзелу Аркадзь Сацэвіч і Янка Шымчык сканцэнтраваліся на дзейнасьці менавіта Беларускага вызвольнага фронту374.
Каліфорнія
Беларуская дзейнасьць у гэтым штаце распачалася ў 1950 г. з прыездам сюды з усходняга ўзьбярэжжа Барыса Кіта й Часлава Найдзюка. 23 лістапада 1950 г. у Норт-Галівудзе (раён
372 Раковіч Янка: Беларускае жыцьцё ў нас у запусьценьні // Адзінец А. Паваенная эміграцыя... С. 309-312.
Вітаўт Кіпель зазначае, што Янка Раковіч сапраўды меў добрыя стасункі з рэспубліканцамі. «У значнай ступені ён паспрыяў «кар’еры» Джорджа Вайновіча — сягоньняшняга сэнатара ад Агаё. Янка Раковіч дапамагаў Вайновічу выйграць выбары, калі той ішоў на пасаду мясцовага маштабу. Быўшы ў добрых стасунках з Дж. Вайновічам, ён знаёміў беларусаў зь ім, у тым ліку і мяне». Ліст Вітаўта Кіпеля да аўтара кнігі Алега Гардзіенкі ад 11 сьнежня 2007 г.
373 Лапіцкі М. У служэньні Богу й Беларусі... С. 443-455.
374 Больш падрабязна пра беларускі Кліўлэнд у кнізе: Белямук М. Свайго лёсу не мінеш. Вільня, 2006. — 204 с.
Лос-Анджэлесу) быў заснаваны аддзел Злучанага беларускаамэрыканскага дапамаговага камітэту на штат Каліфорнія, які ўзначаліў Часлаў Найдзюк. Праз 11 месяцаў арганізацыя ста­ла называцца аддзелам БККА на штат Каліфорнія (у студзені 1952 г. яго ачоліў Барыс Кіт)375. Аддзел гуртаваў толькі нешматлікую беларускую грамаду, што жыла ў Лос-Анджэлесе й ягоных ваколіцах: сем’і Ермінаў, Найдзюкоў, Мяленьцевых ды інш. Барыс Кіт згадваў: «У Каліфорніі я працягнуў займацца беларускай справай. Разам з маім вучнем і сябрам Чэславам Найдзюком мы зарганізавалі філію Дапамаговага камітэту, а пазьней — і філію Кангрэсавага камітэту. Аднак актыўнай нашая дзейнасьць не была, бо колькасьць сьвядомых беларусаў у Каліфорніі была невялікай — штосьці каля дзясятка чалавек. Найчасьцей зьбіраліся разам зь літоўцамі й украінцамі, рабілі супольныя сустрэчы»376.
Колькасьць удзельнікаў беларускага грамадзкага жыцьця была мізэрная, хоць у другой палове XX ст. у штаце пражывала каля 50 тыс. беларусаў377. Адной з прычынаў была аддаленасьць ад цэнтраў беларускага жыцьця— Нью-Ёрку й Нью-Джэрзі. У выніку ў сярэдзіне 1950-х дзейнасьць аддзелу БККА ў Каліфорніі спынілася. Гэта тлумачылася як пераездам кіраўніка аддзелу Барыса Кіта ў Вашынгтон, так і агульным крызісам у БККА, выкліканым сыходам Мікалая Шчорса. Але аддзел ЗБАДК працягваў дзейнічаць, і на ягонай аснове пасьля II Кангрэсу беларусаў Амэрыкі было створанае прадстаўніцтва БККА.
Нью-Ёрк
Сябры Нью-Ёрскага аддзелу БККА (доўгі час ім кіраваў Уладзімер Пеляса) жылі выключна ў горадзе Нью-Ёрку (пераважна раёны Бруклін і Кўінз). Яны бралі актыўны ўдзел у розных імпрэзах, што праводзіліся ў Нью-Ёрку. Пазьней да ад­дзелу далучыліся сябры Беларуска-амэрыканскага аб’еднаньня й парафіі сьв. Кірылы Тураўскага ў Рычманд-Гіле (найперш Кастусь Мерляк і Васіль Шчэцька), што ажывіла актыўнасьць. Аднак дакумэнтаў што да дзейнасьці аддзелу бракуе, і куды больш вядома пра працу ўпаўнаважаных прадстаўнікоў аддзе-
375 Vitaut Kipel. Belarusians in the U. S. P. 214.
376 Успаміны Барыса Кіта, запісаныя Аляксандрам Адзінцом спэцыяльна для аўтара кнігі.
377 Кіпель В. Беларусь! ў ЗША... Статычныя зьвесткі, зьмешчаныя на вокладцы кнігі.
лу, у кампэтэнцыю якіх уваходзіла зьвяртацца да мэра НьюЁрку і ў Олбані да губэрнатара штату з просьбай абвясьціць 25 сакавіка Беларускім Днём.
Аддзелы часта дублявалі дзейнасьць іншых арганізацыяў у пэўным штаце/горадзе (Чыкага, Кліўлэнд), а галоўныя функцыі зводзіліся да напісаньня мэмарандумаў, зваротаў да мясцовых уладаў, гэта мала чым розьнілася ад дзейнасьці прадстаўніцтваў БККА.
Прадстаўніцтвы БККА
Прадстаўніцтвы Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі дзейнічалі ў штатах, дзе не было беларускіх арганізацыяў, але жылі нашыя суайчыньнікі. Найчасьцей прадстаўніцтвы ўзьнікалі ў зьвязку зь пераездам у той ці іншы штат з прычыны вучобы ці працы пэўнага грамадзкага дзеяча. Мэханізм «адкрыцьця» такіх структураў БККА быў наступны: Іван Касяк па атрыманьні інфармацыі пра перамяшчэньне якойсьці грамадзка значнай асобы дасылаў прапанову стаць прадстаўніком БККА. Пасьля згоды дзеяч атрымліваў фірмовыя блянкі Кангрэсавага камітэту, пячатку, камплект друкаваных матэрыялаў, а надалей інфармацыйную падтрымку ад Галоўнай управы.
Адной з галоўных функцыяў, што выконваў прадстаўнік БККА, былі звароты да губэрнатара штату й мэра адпаведнага гораду з просьбамі пра абвяшчэньне (г. зн. выданьне праклямацыі) беларускага Дня Незалежнасьці. Такая праклямацыя азначала аўтаматычнае прызнаньне штатнымі ўладамі існаваньня беларускай этнічнай групы. На Дзень 25 Сакавіка перад будынкам мэрыі (City Hall) побач з амэрыканскім уздымаўся бел-чырвона-белы сьцяг, а галоўнае беларускае нацыянальнае сьвята ўносілася ў рэестар сьвятаў штату ці гораду. Прадстаўнік БККА быў абавязаны інфармаваць грамадзкасьць штату — найперш перад беларускімі нацыянальнымі сьвятамі й важнымі датамі — аб становішчы ў Беларусі, кантактаваць зь іншымі этнічнымі групамі й рэпрэзэнтаваць беларусаў на розных этнічных і агульнаамэрыканскіх сьвятах. Пагатоў палітыка амэрыканскіх уладаў — як на фэдэральным, так і на лякальным узроўні — зводзілася да заахвочваньня дзейнасьці такіх этнічных групаў. Амэрыканцы лічылі, што калі чалавек атаясамлівае сябе з краінай сваіх бацькоў, паважае іх былую
радзіму, бярэ ўдзел у працы этнічных суполак, ён будзе паважаць і сваю новую радзіму Амэрыку й будзе прыносіць ёй карысьць. Ліза Літаровіч згадвала:
...нам гаварылі: «Людзі, якія шануюць свае абрады Roots of origin, будуць добрымі для Амэрыкі. Бо хто не шануе сваёй роднай краіны і мовы, ня можа любіць сваю прыдбаную краіну Амэрыку». Гэта назаўсёды нам прывілося378.
Зь пераездам у Нэбраску Янкі Шыбута, старшыня БККА прапанаваў яму стаць прадстаўніком Кангрэсавага камітэту на тэты штат. Той пагадзіўся, хоць і ўсьведамляў, што ягоная дзейнасьць вельмі ўмоўная:
Пераехаўшы379 ў Нэбраску, тут беларусаў не спаткаў380. Як людзі пытаюць пра Беларусь, дык іх і інфармуем. Працуючы псыхолягам, гэта здараецца часта381.
Больш прыкметнай была дзейнасьць беларусаў у штаце Каларада^2 — сем’і Калошаў і Шыбутаў. Сям’я Хведара Шы­бута, вядомага дзеяча ў Заходняй Беларусі, пераехала ў Каларада ў пачатку 1950-х і пасялілася ў Пуэбла — горадзе, які знаходзіцца ў паўднёвай частцы штату. Ад канца 1950-х Хведар Шыбут стаў выконваць абавязкі прадстаўніка БККА ў Каларада. 19 сакавіка 1961 г. у Пуэбла, у пратэстанцкай царкве, адбылося сьвяткаваньне Дня незалежнасьці Беларусі. Хведар Шы­бут праінфармаваў прысутных (30 чалавек, зь беларусаў была толькі сям’я Шыбутаў) аб Акце 25 Сакавіка, 43-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці БНР, сучасным становішчы ў Беларусі й эміграцыі зь яе пасьля II Сусьветнай вайны. Паведамленьні аб гадавіне Акту 25 Сакавіка двойчы гучалі на мясцовым ра-
378 Ліст Лізы Літаровіч да Алега Гардзіенкі ад 12траўня 2007 г. Захоўваецца ў прыватным архіве аўтара кнігі.
379 ЛістЯнкі ШыбутадаАлегаГардзіенкіадЗ студзеня2007 г. Захоўваецца ў прыватным архіве аўтара кнігі.
380 Паводле Вітаўта Кіпеля, у Нэбрасцы пражывае каля 5 тыс. выхадцаў зь Беларусі, што сапраўды вельмі мала, і прысутнасьць нашых суайчыньнікаў амаль незаўважная.
381 ЛістЯнкіШыбутадаАлегаГардзіенкіадЗ студзеня2007 г. Захоўваецца ў прыватным архіве аўтара кнігі
382 Найбуйнейшыя гарады: Дэнвэр, Каларада-Спрынгс, Пуэбла.
182 Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі ў 1957-1989 гг. дыё, а матэрыял аб сьвяткаваньні быў надрукаваны ў мясцовай рэгіянальнай газэце383.
У 1963 г. Іван Касяк, задаволены супрацоўніцтвам з Хведарам Шыбутам, зьвярнуўся да яго з просьбай не спыняць працы. 66-гадовы беларускі дзеяч пагадзіўся, але са свайго боку выказаў засьцярогу:
Шчыра дзякую за давер і абавязкі прадстаўніка К-ту. Буду старацца па меры маіх магчымасьцяў выканаць — аднак вельмі прашу не зьмяшчаць майго прозьвішча на фармуляры К-ту — а то дзеля таго, што на Бацькаўшчыне асталіся мае трох братоў і сястра — маю весткі, што яны на месцы — аднак пасьля толькі аднаго лістка ад сястры і майго адказу на яе ліст — братом былі робленыя прыкрасьці — сястра больш ня піша і я таксама — і я таксама не жадаю спрычыніцца да іх няшчасьця — і дзеля гэтага яшчэ раз прашу прозьвішча майго не зьмяшчаць — за гэта шчыра дзя­кую384.
Згаданыя вышэй акалічнасьці рэпрэзэнтацыйнай дзейнасьці БККА й іншых беларускіх арганізацыяў і супрацьдзеяньні савецкай прапаганды дазваляюць зразумець засьцярогі Хведара Шыбута385. Тым ня менш ён да самай сьмерці ў 1985 г. сумлен-
383 Сьвяткаваньне 25 Сакавіка ці 43-іх угодкаў абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі ў Каларада. 3 архіву Івана Касяка. Цалкам тэкст дакумэнта можна прачытаць у Дадатку.
384 Ліст Хведара Шыбута да Івана Касяка ад 3 сьнежня 1963 г. 3 архіву Івана Касяка ў Аляксандраўскай бібліятэцы Ратгерскага ўнівэрсытэту (Нью-Брансўік, штат Нью-Джэрзі, ЗІПА). Пасьля правядзеньня кожнага Кангрэсу беларусаў Амэрыкі Іван Касяк паўторна зьвяртаўся да тых ці іншых асобаў з просьбамі надалей выконваць абавязкі прадстаўнікоў БККА ў тым ці іншым штаце (так вымагаў статут). У архівах захаваўся толькі адказ Хведара Шыбута ад 3 сьнежня 1963 г., хоць як сведчаць іншыя дакумэнты, абавязкі прадстаўніка БККА ён выконваў ад канца 1950-х.
385 Хведар Шыбут браў удзел у беларускім грамадзкім жыцьці падчас нямецкай акупацыі і таму меў прычыны баяцца за сваякоў. Іншыя дзеячы вялі перапіску з роднымі праз знаёмых у Польшчы. Дасылалі туды лісты, там іх знаёмыя перакладвалі ў чыстыя капэрты, перападпісвалі адрасы й перасылалі ў Беларусь. Прыкладам, Вінцэнт Жук-Грышкевіч, старшыня Рады ВНР у 1970-1982 гг., які і дня ня быў пад нямецкай акупацыяй (у 1939 г. ён быў рэпрэсаваны, высланы на эўрапейскую поўнач Расеі, у 1942 г. далучыўся да Арміі Андэрса і ўдзельнічаў у барацьбе з нацыстамі) калі пісаў у Беларусь сваякам, падпісваўся імем Віктар, таксама праз боязь за лёс сваякоў.
на выконваў свае абавязкі прадстаўніка БККА. На жаль, пра сваю дзейнасьць, як і пра жыцьцё беларусаў у Каларада, ён не пакінуў успамінаў. Даведацца пра гэта можна зь яго ўласных лістоў або лістоў сына.
...Мой бацька, Хведар, як штатны прадстаўнік БККА, зьвяртаўся да губэрнатара і да кіраўнікоў гораду Пуэбла, дзе жылі, каб яны выдавалі праклямацыі на ўгодкі 25 Сакавіка. (...) У Каларада было трохі нашых людзей, аднак пра Беларусь было мала інфармацыі. Дык вось як былі міжнародныя спатканьні, баць­ка і матка надзявалі народны касьцюм ды прымалі людзей, [расказваючы] пра Беларусь. Я, як быў студэнтам ва ўнівэрсытэце ў Каларада, дык належаў да інтэрнацыянальнай трупы, дзе мы часта інфармавалі людзей пра свае краіны386.
Натуральна, што плёнам працы Хведара Шыбута былі праклямацыі ўладаў Каларада. Адна зь ix была выдадзеная да 25 сакавіка1984 г. набб-югадавінуабвяшчэньнянезалежнасьці БНР губэрнатарам Рычардам Ламам.
Загад
Абвяшчэньне Беларускага Дня Незалежнасьці 25 Сакавіка 1984 г.
Улічваючы, што 25 Сакавіка адзначаецца гадавіна абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі; і
Улічваючы, што Беларуская Народная Рэспубліка ўзьнікла пасьля распаду царскай Расейскай Імпэрыі, але была акупавана ўрадам савецкай Pacei; i
Улічваючы, што людзі беларускага паходжаньня, якія жывуць у Каларада, зацікаўленыя ў вызваленьні Беларусі,
Улічваючы, што каларадцы цэняць індывідуальную свабоду і незалежнасьць,
У гэты момант, Рычард Лам, губэрнатар штату Каларада, абвяшчаю дзень 25 Сакавіка 1984 г. Беларускім Днём незалежнасьці
У штаце Каларада.
Дадзена маёй рукой і галоўнай пячаткай
20 сакавіка 1984 г.
386 Ліст Янкі Шыбута да Алега Гардзіенкі ад 3 студзеня 2007 г. Захоўваецца ў прыватным архіве аўтара кнігі.
Рычард Д. Лам, губэрнатар387.
Са сьмерцю Хведара Шыбута ўсякая беларуская дзей­насьць у Каларада спынілася. Іван Касяк паспрабаваў зьвярнуцца да іншага грамадзкага актывіста ў Пуэбла Івана Калошы з прапановай стаць прадстаўніком БККА. Але той адмовіўся, спаслаўшыся на слабы стан здароўя388.
387 Executive order
Proclamation
Byelorussian Independence Day
March 25,1984
Whereas, March IS* marks the anniversary of the proclamation of inde­pendence of the Byelorussians Democratic Republic; and
Whereas, the Byelorussian Democratic Republic was established follow­ing the collapse of the Tsarist Russian Empire but was subsequently an­nexed by the government of the Soviet Union; and
Whereas, people of Byelorussian descent living in Colorado share a con­cern for the liberation of Byelorussia; and
Whereas, all Coloradoans value individual freedom and national inde­pendence;
Now, THEREFORE, I. Richard D. Lamm, Governor of the State of Colorado, do hereby proclaim March 25,1984, as Byelorussian Independent Day in the State of Colorado
Given under my hand and the Executive Seal of the State of Colorado, this twentieth day of March, A. D. 1984
Richard D. Lamm, Governor
388 «Паважаны сп. Касяк!
Атрымаў вашае пісьмо і прапанову ад 28 студзеня 1986 г. і як найхутчэй стараюся даць адказ.
Ёсьць многа прычынаў, чаму я не змагу прыняць на сябе так вялікую адказнасьць —— як прадстаўніка Кангрэсавага камітэту на штат Colorado.
Мажліва, наибольшая ізь іх— гэта тое, што я знаходжуся, із-за стану сэрца, пад строгім кантролем доктара, які даў мне дырэктыву, каб я ўнікаў нават малейшага «excitement» [хваляваньня], калі хочу яшчэ пажыць пару год.
3 маім характарам пры такой функцыі ад такога стану ўнікнуць немагчыма. Ёсьць яшчэ і другія причины (вы самі добра ведаеце), могуць сёньня прынесьці для маёй сям’і непрыемны час.
Я шчыра вам дзякую за давер’е, але, як бачыце самі, змушаны катэгарычна адказацца».
(Цыт. паводле: Ліст Івана Калошы да Івана Касяка ад 4 лютага 1986 г. 3 архіву Івана Касяка.)
У Фларыдзе беларускія эмігранты зьявіліся, як і ў іншых штатах, у пачатку XX ст. Ад 1960-х сюды сталі пераяжджаць прадстаўнікі паваеннай хвалі, якія жылі ў паўночных шта­тах (Нью-Ёрк, Нью-Джэрзі, Мічыган, штаты Новай Англіі). Паводле сёньняшняе статыстыкі, у Фларыду перабіраецца кожны восьмы амэрыканец, які дасягнуў пэнсійнага ўзросту. Штат прыцягвае законам аб адсутнасьці падатку на даходы, круглагадовым цёплым кліматам, высокім узроўнем мэдыцынскага й сацыяльнага абслугоўваньня389.
Зь беларускіх дзеячаў на сталае жыцьцё сюды пераехалі Франак Шаўроўскі, Лёнгіна і Ўладзімер Брылеўскія, некаторы час у Маямі жыў Кастусь Мерляк, заснавальнікі ЗБАДК і БККА Мікалай Шчорс (Маўнт-Дора) і Іван Ермачэнка (ДэлрэйБіч), дачка й зяць Радаслава Астроўскага Галіна й Мікалай Мінкевічы (Маямі). У Гейнсьвіле на стала пасяліліся Ян і Аліцыя Пятроўскія, што заснавалі ў гэтым горадзе — а фактычна ў сваім доме — Беларускі харытатыўны фонд. У СанктПітэрсбэргу жыў пісьменьнік Алесь Змагар. Часам некаторыя беларусы набывалі ў Фларыдзе свае дамы, куды перабіраліся на зіму. Як, напрыклад, старшыня Рады БНР (1982-1996) Язэп Сажыч з Эн-Арбару (Мічыган), ці Ліза Літаровіч, Віталь і Ірына Цярпіцкія з Саўт-Рывэру. Усяго ж у Фларыдзе ў другой палове XX ст. жылі каля 40 тыс. беларусаў390.
Нягледзячы на дастаткова вялікую грамаду, спробы Ўладзімера й Лёнгіны Брылеўскіх заснаваць у штаце беларускую апалітычную арганізацыю культурніцка-дапамаговага характару пацярпелі паразу. Адной з прычынаў была раскіданасьць нашых суайчыньнікаў па ўсім штаце (плошча якога складае 150 тыс. квадратных кілямэтраў, што раўняецца 3/4 тэрыторыі Беларусі), але галоўнае: нашы суайчыньнікі індыфэрэнтна, а то й варожа паставіліся да такой ініцыятывы391. Таму Брылеўскія, якія прывыклі браць самы актыўны ўдзел у беларускім жыцьці ў Саўт-Рывэры (сяброўстваў ЗБАДК, БККА,
389 Цвей Лана. Пенсионная Флорида. [Русские часы как лекарство от ста­рости]. Радиопрограмма на Русской службе Би-Би-Си. http://news.bbc. co.uk/hi/russian/life/newsid_6932000/6932939.stm.
39ОКіпель В. Беларусы ў ЗША... Статыстычныя зьвесткі, зьмешчаныя на вокладцы кнігі.
391 Брылеўская Л. Сьцежкі жыцьця // Адзінец А. Паваенная эміграцыя... С. 193.
царкоўным камітэце парафіі сьв. Эўфрасіньні Полацкай), шукалі магчымасьці дзейнасьці ў іншых сфэрах. Уладзімер Брылеўскі пісаў нарысы пра свае сустрэчы зь дзеячамі беларускага нацыянальнага руху (Радаславам Астроўскім, Вінцэнтам Гадлеўскім, Кастусём Езавітавым і г. д.), супрацоўнічаў з парыскай «Культурай» Ежы Гедройца. Лёнгіна Брылеўская выконвала абавязкі прадстаўніка БККА на Фларыду. Як і ў іншых штатах, дзейнасьць прадстаўніка абмяжоўвалася зваротамі да губэрнатара Фларыды ці — што найчасьцей — мэру Маямі — з просьбай абвясьціць 25 сакавіка Беларускім Днём, прадстаўніцтва беларускай трупы ў этнічных арганізацыях ці этнічных імпрэзах.
Уладзімер Брылеўскі, Галіна ; Мікалай Мінкевічы, Лёнгіна Брылеўская.
Акрамя таго, Лёнгіна Брылеўская ўваходзіла ў Камітэт паняволеных народаў на Паўднёвую Фларыду, які аб’ядноўваў уцекачоў з СССР і эўрапейскіх краінаў савецкага блёку. Камітэт пастаянна ладзіў пікеты, дэманстрацыі, імпрэзы, якія найчасьцей праходзілі ў Маямі. Апроч сям’і Брылеўскіх, актыўны ўдзел у такіх мерапрыемствах бралі Галіна і Мікалай Мінкевічы.
3 часам дзейнасьць камітэту стала згасаць: не было прытоку маладых кадраў і пэрспэктывы дзейнасьці — парады, імпрэзы, адозвы паўтараліся з году ў год, але на зьмяненьне міжнароднай сытуацыі й становішча саміх беларусаў ніякім чынам не ўплывалі. У адным зь лістоў да Івана Касяка Лёнгіна Брылеўская крытычна ацаніла й сваю дзейнасьць у Камітэце паняволеных народаў у Фларыдзе, і ў цэлым дзейнасьць Камітэту паняволеных народаў у ЗША:
Да Камітэту Паняволеных Народаў Паўдзённай Фларыды я на­лежу як прадстаўніца ад БККА. 3 году ў год аплачвала сяброўскія складкі із сваей кішэні, якія ў апошнім годзе дайшлі да $50.00. Фактычнымі сябрамі Камітэту зьяўляюцца прадстаўнікі наступных народаў: Беларусі, Кубы, Чэхаславаччыны, Эстоніі, Латвіі, Летувы, Мядзяршчыны (Rt. Rv. Джон-Пол Надзь — старшыня), Полынчы, Румыніі і Ўкраіны. Усяго разам дзесяць прадстаўнікоў. Дзейнасьць камітэту зводзіцца толькі да адсьвяткаваньня Дня Паняволеных Народаў у ліпені месяцы, раней дэманстрацый у парку ці кавалькадай самаходаў па вуліцах Маямі — сягоньня толькі да зладжаньня акадэміі ў залі і разасланьнем мэмарандумаў сякім-такім кангрэсмэнам і сэнатарам у Вашынгтоне.
Пастор Надзь быў першы, які залажыў Камітэт Паняволеных Народаў у Маямі на просьбу Ласла Пастора, а я там апынулася па рэкамэндацыі Анатоля Плескачэўскага. 1986 г. быў апопінім годам майго там удзелу. Сп. Надзь прыехаў у Амэрыку ў 1936 г., шукаючы працы. Цяпер у Маямі мае малую парафію рэфармаванай царквы, а Камітэт Паняволеных Народаў ужывае для сваей асабістай кар’еры. (...)
Цяпер, пасьля прачытаньня арыткулу Thomasa A. Lane у газэце The Wanderer ад ліпеня 1974 г. (пры гэтым залучанага) ліцьвіну Сіласу зрадзілася думка стварыць уплывовую арганізацыю Паняволеных Народаў, г. зн. ахапіць 450.000 усіх прыехаўшых у Амэрыку Ды-Пі і іх сем’яў, што дало б сілу ў некалькі мільёнаў чалавек. Гэта (на маю думку) marzenia scietej glowy. Пра тое, што сп. Дабранскі зьяўляецца Галоўным Старшынём Паняволеных Народаў ніхто тут ня ведае і ніякога лістовага кантакту зь ім не ўтрымоўвае.
Камітэт Паняволеных Народаў Паўдзённае Фларыды не пастараўся нават быць камітэтам на цэлую Фларыду, ахапіўшы толькі малыя групкі людзей у Сэнт-Пітэрсбургу, акрузе Тампа, Арланда, Палм-Біч, Дэлрэй, дзе жывуць прадстаўнікі паняволеных народаў.
У суме ўсё зводзіцца (як характэрна для нас усіх) да высокіх палётаў, пафосных дыскусіяў, высакародных плянаў, а ў кан-
Лёнгіна Брылеўская на маніфэстацыі падчас Тыдня паняволеных народаўу Маямі.
цы — да поўнай імпатэнцыі. Сябры нашага тут камітэту — тэта прадстаўнікі старэйшага пакаленьня зь вельмі сьціплымі ве­дам і ангельскай мовы ў канвэрсацыі, а тым больш у пісьме, уключна із самім рэвэрэндам Надзем. 3 нагоды сьвята Ўваскрасеньня Хрыстовага нашы найлепшыя пажаданьні да Вас і для Вашай Пані Крыстыны. Хрыстос Уваскрос!392
Сыход Лёнгіны Брылеўскай са скла­ду камітэту амаль не адбіўся на жыцьці беларускай грамады ў Фларыдзе й яе стасунках з уладамі штату й іншымі этнічнымі тру­
пам!. Дзейнасьць прадстаўніцтва прыпынілася ў першай палове 1990-х, пры новым старшыню БККА Расьціславе Завістовічы, які адмовіўся ад інстытуту прадстаўнікоў у тым ліку й таму, што Беларусь атрымала незалежнасьць і патрэба ў Беларускім дні на ўзроўні гораду ці штату прапала — беларусы перасталі Быць паняволеным народам. Тым ня менш, Нью-Джэрзі, НьюЁрк і надалей адзначаюць Тыдзень паняволеных народаў.
Пасьля спыненьня дзейнасьці аддзелу БККА ў Каліфорніі Іван Касяк паспрабаваў арганізаваць у штаце хаця б прад-
392 Ліст Лёнгіны Брылеўскай да Івана Касяка ад 15 красавіка 1987 г. 3 архіву Івана Касяка.
стаўніцтва арганізацыі. Па II Кангрэсе беларусаў Амэрыкі ён зьвярнуўся да Часлава Найдзюка як кіраўніка аддзелу ЗБАДК з просьбай падаць кандыдатуры «для працы ў аддзеле БККА». Часлаў Найдзюк адказаў, што такіх асобаў няма393.
На Вашае пісьмо, першае ў гэтай справе, ня даў Вам адказу таму, што:
1. Не было ў мяне кандыдатаў, заінтэрэсаваных быць такімі раднымі.
2. Аддзел наш не зьяўляецца поўнасьцю актыўнай арганізацыяй, ня маючы пазытыўнага падгрыманьня яе з боку большасьці ейных сяброў, аб чым я ўжо заявіў у сваім лісьце да БЦР (Прэзыдэнту Астроўскаму) на просьбу аб прысланьні дэлегата на пленум БЦР.
3. Не ўважаў, што пры такім арганізацыйным стане ў нас нашыя радныя мелі б нейкае практычнае значэньне для Вас394.
Нечакана ў справу ўмяшаўся яшчэ адзін жыхар ЛосАнджэлесу, пісьменьнік Уладзімер Клішэвіч. Яго зьняважыла, што стаць прадстаўніком Кангрэсавага камітэту на штат Каліфорнія прапанавалі Чаславу Найдзюку, а не яму. Уладзімер Клішэвіч у лісьце да Івана Касяка абвінаваціў свайго «канкурэнта» ў тым, што ён — рыма-каталік.
Паважаны I. Касяк!
«Як ты ваўка ні кармі, а ён у лес глядзіць», — гаворыць прыказка. Такім ёсьць Ч[аслаў] Найдзюк. Найдзюк — каталік-фанатык. У яго справы рэлігійныя вышэй за нацыянальныя. Ён католік большы нават за самога Папу рымскага.
Доўгі час ён шукаў сабе жонку і толькі [падкрэсьленьне У. Клішэвіча. — А. Г.] каталічку. Ажаніўся на беларусцы-каталічцы395, якая да приезду ў Амэрыку працавала ў «Бацькаўшчыне». Па сваіх палітычных поглядах яна зьяўляецца заядлым абрамчыкаўцам.
393 Ліст Часлава Найдзюка да Івана Касяка ад 26 студзеня 1958 г. 3 архіву Івана Касяка.
394 Тамсама.
395 Маецца на ўвазе Юзэфа Брэчка.
Хутка пасьля жаніцьбы (1956) Найдзюк пачаў выказваць крыўду на астроўшчыкаў за тое, што яны надта неталерантна адносяцца да каталіцызму і глыбока закранаюць рэлігійныя пачуцьці католіка Найдзюка. Мне здаецца, што ён пісаў у Цэнтральнае Кіраўніцтва скаргі на I. Касяка за ягоную «Гісторыю праваслаўнай царквы беларускага народу»396, на нябожчыка Сабалеўскага і на а. Лапіцкага.
Тут яго пачалі падпякаць абрамчыкаўцы-каталікі: «Як гэта ты церпіш! Тваю веру так апаганілі, а тым маўчыш і працуеш разам зь імі. Сеў ты не ў свае сані».
Гэта яшчэ болей падліло масла ў агонь. Паступова на тармазох пачаў ён спускацца. Будучи старшынёй камітэту, ён ня мог пайсьці адразу на супрацоўніцтва, ды тады яшчэ аддзелу БАЗ’ы не было.
Цяпер у яго разьвязаныя рукі, і ён як прыватная асоба ідзе на супрацоўніцтва, і на якое?
(...)
Найдзюк і раней нічога не зрабіў, а зараз дашчэнту разбурыў тое, што сам некалі клеіў, і гэтым самым паказаў свой сапраўдны твар, твар не беларуса, а каталіка. Безумоўна, ён тут зрабіў пас­кудную справу, ён сваімі паводзінамі ўбіў нож у сьпіну астроўіпчыкаў.
Але надта праймацца гэтым ня варта. Ці мала такіх «малойчыкаў» скачуць з аднае палітычнае плыні да другое. Час — найлепшы доктар. Пачакаем і пабачым, што тут адбудзецца далей, бо я думаю, Найдзюка гладзілі, пакуль запраглі: «Кось, кось, пакуль у аглоблі, а там і пугу пакажуць...»397
У адказ на ліст Уладзімера Клішэвіча Іван Касяк... чарговы раз прапанаваў Чаславу Найдзюку стаць прадстаўніком БККА на штат Каліфорнія. Той, магчыма, каб не дапусьціць да старшынёўства таго ж Клішэвіча, пагадзіўся. Напэўна, вырашальным у справе стала не канфэсійная прыналежнасьць абодвух грамадзкіх дзеячаў, а ранейшае, яшчэ па Віленскім унівэрсытэце, сяброўства й супрацоўніцтва Часлава Найдзюка й Івана Касяка, працягнутае за часам нямецкай акупацыі, калі
396 Выйшла ў 1956 г.
3”Ліст Уладзімера Клішэвіча да Івана Касяка ад 1 кастрычніка 1959 г.
3 архіву Івана Касяка. Поўны тэкст ліста чытайце ў Дадатку.
першы займаў грамадзкія пасады, а пазьней працаваў судзьдзём у Вялейскай акрузе, на радзіме Касякоў. У Вялейскай акрузе падчас нямецкай акупацыі працаваў таксама брат Івана Касяка, Кастусь, які, у сваю чаргу, выратаваў ад сьмерці Барыса Кіта, блізкага супрацоўніка Часлава Найдзюка398.
Пасьля вайны сяброўства Івана Касяка й Часлава Найдзюка працягнулася, апошні падтрымаў аднаўленьне БЦР, узяўшы ўдзел у пленуме 9 траўня 1948 г. у Эльвангене.
Уладзімер Клішэвіч, аднак, меў рацыю, напісаўшы, што «час — найлепшы доктар». Акурат Клішэвіч ужо ў 1960-х гг. пачаў паціху адыходзіць ад беларускіх справаў, мінімізаваўшы кантакты зь беларускім асяродкам у Каліфорніі ды наадварот, наладзіўшы шчыльныя стасункі з прасавецкімі арганізацыямі ў Амэрыцы, а потым і з БССР. Вершы Ўладзімера Клішэвіча сталі рэгулярна зьяўляцца на старонках беларускай савецкай прэсы, а ў 1973 г. у Менску (бібліятэка «Голасу Радзімы») выйшаў зборнік вершаў «Сьняцца сны мне залатыя» ды сам аўтар наведаў БССР. Але ворагаў гэтым Уладзімер Клішэвіч сабе ў Каліфорніі не здабыў. Беларусаў хутчэй пераймала тое, што ён аддаліўся ад грамадзкага жыцьця і наагул стаў закрывацца ў сабе, чым ягоныя кантакты з савецкай амбасадай і афіцыйным Менскам. Таму сьмерць пісьменьніка ў
398 Барыс Кіт згадваў: «У 1943 г. я ў трэці раз у жыцьці трапіў у турму. Гэтым разам мяне выратаваў толькі цуд. Я вяртаўся ў Паставы зь Лебедзева. Вёз з сабою пакункі з харчамі, што насьцярожыла немцаў — можа, нейкі спэкулянт? Пачалі правяраць кішэні, а ў іх — поўна нямецкіх прапускоў. Гэта была мая найвялікшая памылка, якая амаль мяне не загубіла. Аўтаматычна я падпаў пад самае жудаснае падазрэньне — у сувязі з партызанамі. Трыццаць дзён я праседзеў у склепе глыбоцкай турмы, трыццаць начэй 25 чалавек, падазроных у сувязях з партызанамі, расстрэльвалі, а я заставаўся ў шчасьлівай пяцёрцы... Як я потым даведаўся, за мяне стараўся беларускі актыў. Празь месяц мяне ў ланцугох перавезьлі ў галоўную цэнтралю гестапа ў Вялейцы. А ў гэ­тым горадзе працаваў у адміністрацыі мой вучань Кастусь Касяк, брат Івана й Лявона Касякоў. Менавіта ягонымі намаганьнямі я вырваўся з пасткі сьмерці. Яго таксама замардавалі, толькі Саветы, павесіўшы хлопца [у 1944 г.] на шыбеніцы на цэнтральнай плошчы Вялейкі». Кіт Б. Агідна было глядзець, як зьнічтожвалі Радаслава Астроўскага // Адзінец А. Паваенная эміграцыя... С. 537-538.
1978 г. была ўспрынятая як страта шанаванага беларускага дзеяча399.
Што да дзейнасьці прадстаўніка БККА ў Каліфорніі, то яна заключалася, як і ў іншых штатах, у рассыланьні мэмарандумаў да ўладаў штату, зваротаў да губэрнатара й мэ­ра Лос-Анджэлесу з просьбамі прызнаваць беларускі Дзень Незалежнасьці, супрацоўніцтве зь іншымі этнічнымі групамі ў Каліфорніі, падтрыманьні беларускага жыцьця ў штаце. У 1959 г. у Лос-Анджэлесе быў створаны каліфарнійскі аддзел Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня, і меркавалася, што пэўны час паміж ім і прадстаўніцтвам БККА будзе канкурэнцыя. Гэтага не адбылося.
У сакавіку 1961 г. Часлаў Найдзюк і кіраўнік аддзелу БАЗА Язэп Арцюх адначасова зьвярнуліся да мэра Лос-Анджэлесу з просьбай выдаць праклямацыю з нагоды чарговай гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці БНР. Мэр падтрымаў беларусаў і адаслаў праклямацыі... паблытаўшы капэрты. Зварот на
399 Часлаў Найдзюк у лісьце да Івана Касяка (ліст ад 3 сьнежня 1978 г.) напісаў: «14. XI. памёр тут Ул. Клішэвіч. На просьбу ўдавы былі з жонкай на паніхідзе ў расейскай царкве. 16.XI. пахованы Нябожчык на сэрбскім могільніку. На паніхідзе каля царквы было якіх 20 асоб. Удава прывіталася з усімі каля царквы. Амаль усе прысутныя былі беларусы. Аб паховінах і памінках ведаем толькі з расказаў другіх. Памёр ён каля свайго дому, па дарозе да суседкі, калі яму раптам зрабілася нядобра, і ён упаў мёртвым. Перад гэтым ён адбыў дарогу аўтам да Сан-Францыска да свайго сына. Малодшы сын ягоны вельмі рослы і прыгожы хлопец. Усе тры сыны былі на паховінах».
Аналягічна выказаўся й Янка Золак на старонках часопісу «Беларуская думка»: «Ці выслужыўся ён перад бальшавікамі, г. зн. ці быў ён рэабілітаваны пасьля сьмерці Сталіна, як некаторыя іншыя паэты Савецкай Беларусі? Хто ведае! Нам ведама толькі, што да самае сьмерці Ул. Клішэвіч жыў у ЗША, дзе распаўсюджвалася кніжачка ягоных вершаў «Сьняцца дні мне залатыя», выдадзеная ў 1973 г. у «Бібліятэчцы газэты «Голас Радзімы». Тэты неабдуманы (а можа, з чыйгосьці прымусу) разрыў зь беларускай эміграцыяй і зьявіўся, мабыць, для Клішэвіча прычынаю ў апошнія гады ягонае настальгіі. Амаль штогадовыя турыстычныя паездкі Клішэвіча ў СССР і БССР ня толькі ня вылечылі настальгіі, а яшчэ паглыбілі яе, бо ён бачыў, што звароту на бацькаўшчыну для яго няма. У выніку, у красавіку 1978 г. — першы сэрцовы прыпадак, а ў лістападзе — другі фатальны (паводле: Яз. Дольны [Янка Золак]. Памёр Ул. Клішэвіч// Беларуская думка. № 21-22. 1977-1978. С. 32).
імя БККА прыйшоў аддзелу БАЗА:
...у залучэньні перасылаю Вам атрыманыя мною адказы (копіі) ад губэрнатара і мэра, з каторых відаць, чаму няма праклямацыяў. На мэраўскім адказе няма й адрасу да мяне, бо ёсьць яшчэ правадная паперка, якая, як ні сьмешна, задрасавана на імя БАЗА, а канвэрт быў на маё імя. Ня ведаю, што тут атрымалі базаўцы. Пакуль што гэта я скрыў ад людзей400.
Магчыма, тэты выпадак падштурхнуў да супрацоўніцтва аддзел БАЗА й прадстаўніцтва БККА. У 1963 г. высілкі абедзьвюх структураў былі аб’яднаныя, напярэдадні 45-й гадавіны БНР утвораны
Часлаў Найдзюк разам з мэрам Лос-Анджэлесу з нагоды абвяшчэньня Беларускага Дня ў горадзе.
сьвяткавальны камітэт, які
ўзначаліў кіраўнік каліфарнійскага аддзелу БАЗА Язэп Арцюх. Намаганьнямі камітэту й было наладжанае ўрачыстае адзначэньне гадавіны 25 Сакавіка:
Сёлетняе сьвяткаваньне 45-х угодкаў абвешчаньня незалежнасьці Беларусі адбылося ў Лос-Анджэлесе ў залі Humanity Calls у нядзелю 24-га сакавіка. Праграмаю кіраваў Я. Арцюх як старшыня сьвяткавальнага камітэту, сябрамі каторага былі і Ю. Найдзюк і В. Стус.
Праграма пачалася амэрыканскім гімнам і малітваю «Магутны Божа». Былі прачытаныя прывітаньні: ад мэра г. ЛёсАнджэлесу, сакратара Кікеля, БККА, БАЗА ды інш. Рэфэрат аб Акце 25-га сакавіка 1918 г. на фоне гісторыі барацьбы беларусаў за сваю дзяржаўную незалежнасьць прачытаў К. Вайцяхоўскі. 3 дэклямацыямі вершаў выступілі дзеткі: Аня і Люся Вініцкія, Ядзя Найдзюк ды Ірэна і Нюся Стусы. Ю. Найдзюк прачытала верш айца Я. Гэрмановіча «Сон аўтара». Верш Янкі Купалы «Гэй, на-
400 j]jCT цаслава Найдзюка да Івана Касяка ад 10 красавіка 1961 г. 3 архіву Івана Касяка.
перад» прадэклямаваў Ч. Найдзюк. Ядзя Найдзюк пратанцавала зь лялькай польку «Янку» пад акампанэмэнт А. Мяленьцева на акардэоне. Праграма закончылася амэрыканскім і беларускім гімнамі.
У сьвяточным сямейным настроі адбыўся і пачастунак. Агульнае ўражаньне са сьвята добрае. Найбольш вясёласьці праявілі дзеці, асабліва сваімі груповымі спантанічным скокамі401.
I надалей беларусы Каліфорніі (сем’і Вініцкіх, Канановічаў, Хмызоў, Арцюхоў, Найдзюкоў) праз малую колькасьць грамады мусілі трымацца разам. «Энтузіязму няма ніякага. Цяжка яго стварыць», — заклапочана пісаў Часлаў Найдзюк у адным зь лістоў да Івана Касяка. Думка пра дэпрэсіўны стан беларускай дыяспары ў Каліфорніі праходзіла праз усе 20 зь лішкам гадоў ліставаньня двух дзеячаў. Тым ня менш, імкненьню беларусаў у далёкім штаце трымацца разам спрыялі нават сямейныя варункі. Напрыклад, жонка Часлава Найдзюка Юзэфа бы­ла сяброўкай управы каліфарнійскага аддзелу БАЗА.
Такім чынам, у выпадку каліфарнійскага прадстаўніцтва БККА можна сьцьвярджаць, што яго дзейнасьць амаль праз увесь час была супольная зь дзейнасьцю «ідэалягічных апанэнтаў» з БАЗА і, верагодна, праз тэта прыносіла свой плён у рэпрэзэнтацыі беларусаў перад уладамі штату ды захаваньні ўласнабеларускай грамады.
У 1960-х была зробленая спроба заснаваць прадстаўніцтва БККА ў Вашынгтоне, дзе блізкасьць да Белага Дому магла даць пэўныя перавагі. 3 гэтай прычыны Іван Касяк зьвярнуўся адразу да некалькіх беларусаў. Працаваў у Вашынгтоне Расьціслаў Завістовіч, які спрыяў друку ў стэнаграфічных справаздачах кангрэсу Congressional Record прысьвечаных Беларусі прамоваў кангрэсмэнаў і разам з Анатолем Шураком наладжваў кантакты і рыхтаваў сустрэчы з высокімі чыноўнікамі, сябрамі палаты прадстаўнікоў і сэнату. Аднак заснаваць у той час ад дзел так і не ўдалося.
Найбольш кантактавалі ў той час у Вашынгтоне з амэрыканскімі кангрэсмэнамі і сэнатарамі прадстаўнікі беларускіх рэспубліканскіх клюбаў.
401 Залучнік да ліста Часлава Найдзюка да Івана Касяка ад 7 красавіка 1963 г. 3 архіву Івана Касяка.
Акрамя згаданых вышэй, цягам 1960-1980-х гг. прадстаўнікамі БККА ў розныя гады ў розных штатах і гарадах былі: сп-ня Н. Кучура (Місуры), Валянціна Ковэт-Вайцяхоўская (Паўночная Караліна), Сяргей Грамыка (Нью-Лёндан, Канэктыкут), Аляксандар Шостак (Ўілмінгтан, Дэлавэр), Янка Супрунюк (Мэйн), Васіль Мельяновіч (Оўінгс-Мілз, Мэрылэнд), Мікола Грэбень (Фэніксьвіл, Пэнсыльванія), Васіль Косараў (Эры, Пэнсыльванія), Аўген Протас (Стэмфард, Канэктыкут), Кастусь Вайцяхоўскі (Сан-Хасэ, Каліфорнія), Аўген Сацэвіч (Кліўлэнд, Агаё), Тацяна Новік (Чыкага, Ілінойс), Эмануіл Ясюк (Пасэйк), Уладзімер Сядура (Трой, Нью-Ёрк).
Найболыную актыўнасьць тут праяўляў Аляксандар Шос­так (штат Дэлавэр). У якасьці прадстаўніка БККА ён шмат сустракаўся з кангрэсмэнамі, а ў штаце рэгулярна сьвяткаваўся Дзень 25 Сакавіка. Аналягічную дзейнасьць праводзіў у штаце Пэнсыльванія Мікола Грэбень. Жыхар Чыкага Васіль Пунтус пасьля выхаду на пэнсію пераехаў у Індыяну, дзе спрычыніўся да стварэньня прадстаўніцтва БККА. У гэтым цэнтральнаамэрыканскім штаце пару разоў адзначаўся Дзень 25 Сакавіка.
Фактычна, эфэктыўнасьць дзейнасьці прадстаўніцтва БККА яшчэ ў большай ступені, чым аддзелу гэтай арганізацыі, зале­жала ад прыватнай ініцыятывы, а таксама жыцьцёвых варункаў. Верагодна, разьлік выключна на ўласныя сілы ў прадстаўнікоў Кангрэсавага камітэту рабіў іх дзейнасьць больш прагматычнай і скіраванай на атрыманьне канкрэтнага выніку, а таму й больш плённай у параўнаньні з рэальнай працай аддзелаў БККА.
Арганізацыі, што ўваходзілі ў БККА
У 1960-1970-х гг. да Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі належалі некалькі арганізацыяў. Частка зь іх дзейнічала ў Саўт-Рывэры і часам дублявала працу адна адной.
Найбольшай па колькасьці ўдзельнікаў была арганізацыя Амэрыканскія прыхільнікі БЦР. Лічылася, што асобы, якія ўваходзяць у Беларускую Цэнтральную Раду, як прадстаўніцтва беларускага народу на эміграцыі, не маглі прымаць амэрыканскага грамадзянства, паколькі зьяўляліся грамадзянамі Беларускай Народнай Рэспублікі й сябрамі законнага прадстаўніцтва беларускага народу на эміграцыі— БЦР. Арганізацыя Амэрыканскіх прыхільнікаў БЦР была заснаваная 30 лістапада 1957 г. на XV Пленуме БЦР у Саўт-Рывэры. Спачатку стварылі
ініцыятыўную групу ў складзе Бэрнарда Букаткі, Эмануіла Ясюка й Ксенафонта Вайцяхоўскага, што заняліся рэгістрацыяй сяброў, падрыхтоўкай статуту й скліканьнем арганізацыйнага сходу402. У 1958 г. была аформленая арганізацыя Амэрыканскіх прыхільнікаў БЦР, якая паводле сваёй дзейнасьці зьяўлялася прадстаўніцтвам БЦР на амэрыканскім кантынэнце, асабліва пасьля пераезду сюды ў 1960 г. на пастаяннае месца жыхарства Радаслава Астроўскага403.
Пры канцы 1950-х да арганізацыі належалі 24 чалавекі: Анатоль Плескачэўскі (старшыня), Эмануіл Ясюк, Бэрнард Букатка, Мікалай Карповіч, Барыс Шчорс, Ксенафонт Вайцяхоўскі, Расьціслаў Завістовіч, Мікалай Новік, а. Сьвятаслаў Коўш, а. Мікалай Лапіцкі, Васіль Місюль, Рыгор Арцюшэнка, Іван Ермачэнка, Уладзімер Траскевіч, Аркадзь Арэхва, Нікіфар Кавалёў, Васіль Пунтус, Фёдар Пагуда, Янка Лічко, Янка Шымчык, Аўген Занкавіч, Пётра Орса, Хведар Высоцкі, Яўхім Цы­ган, Віталь Цярпіцкі, Аляксей Шудзейка404. Часам сяброўства ў арганізацыі было выключна фармальным, паколькі пераважна пералічаныя людзі былі задзейнічаныя ў іншых арганізацыях.
Арганізацыя Амэрыканскіх прыхільнікаў БЦР уваходзіла ў Кангрэс беларусаў Амэрыкі й БККА ад 1960 г. да канца свайго існаваньня. Дзейнасьць яе спынілася па сьмерці ў 1976 г. Радаслава Астроўскага, а таксама найбольш актыўных сяброў Эмануіла Ясюка (1977 г.) ды Анатоля Плескачэўскага (1980 г.). А падчас прэзыдэнцтва Міхася Зуя (1987-1995) база БЦР наагул перамясьцілася ў Аўстралію.
У першай палове 1970-х у Саўт-Рывэры было створанае Літаратурна-мастацкае й навуковае аб’еднаньне, якім кіраваў Антон Даніловіч (Янка Золак). Аб’еднаньне, якое зьяўлялася нашчадкам створанага ў 1950 г. Антонам Даніловічам Культурна-мастацкага й навуковага аб’еднаньня, займалася ладжаньнем мастацкіх выставаў у Беларускім грамадзкім цэн-
402 Ліст прадстаўнікоў ініцыятыўнай групы да Уладзімера Пелясы. 3 архіву Ўладзімера Пелясы, што захоўваецца пры царкве сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры (штат Нью-Джэрзі, ЗША).
403 У адрозьненьне ад Канады, Аўстраліі, Нямеччыны, у ЗША не было агульнай дэлегатуры (г. зн. прадстаўніцтва) на гэтую краіну.
404 Сьпіс сяброў Амэрыканскіх прыхільнікаў БЦР. 3 архіву Анатоля Плескачэўскага, што захоўваецца пры царкве сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры (штат Нью-Джэрзі, ЗША).
тры ў Саўт-Рывэры, на якіх дэманстраваліся вырабы беларускіх мастакоў (як прафэсіяналаў, так і аматараў) у розных формах жывапісу, скульптуры й г. д.405. Як дэлегат ад аб’еднаньня Антон Даніловіч браў удзел у кангрэсах БККА ў 1970-х гг. Можна меркаваць, што дзейнасьць аб’еднаньня канчаткова прыпынілася ў пачатку 1980-х.
Беларуска-амэрыканскі грамадзкі цэнтар у СаўтРывэры (БАГЦ) быў арганізаваны адначасова з пабудовай царквы сьв. Эўфрасіньні Полацкай. Ён займаў асобны будынак ля царквы — з падвалам для друкарні, заляй са сцэнай, буфэтам, кухняй. Паводле законаў штату, парафіяльны камітэт ня меў права на адкрыцьцё бару, таму стараньнямі Барыса Шчорса паўстаў асобны камітэт БАГЦ, які атрымаў такі дазвол разам з правам продажу алькагольных напояў. Афіцыйнае адкрыць­цё Цэнтру адбылося 30 ліпеня 1972 г. Пасьля сьмерці Барыса Шчорса яго абавязкі кароткі час выконваў Леў Высоцкі, а зь верасьня 1975 г. старшынём быў абраны інжынэр Міхась Бахар.
Менавіта ад 1972 г. у памяшканьні Беларуска-амэрыканскага грамадзкага цэнтру, замест ранейшай Залі Шакаў, сталі праводзіцца кангрэсы БККА, сходы Саюзу амэрыканскабеларускіх вэтэранаў, Саюзу беларуска-амэрыканскай моладзі, ладзіліся грамадзкія чытаньні, канцэрты, мастацкія імпрэзы. Здаваўся Цэнтар у арэнду й іншым — небеларускім — арганізацыям гораду406. У хуткім часе кіраўнічы камітэт Цэнтру
Будынак Беларускага грамадзкага цэнтру ў Саўт-Рывэры. Здымак 2006 г.
405 Найдзюк Я. Касяк I. Беларусь учора і сяньня... С. 358.
406 Памятная кніга. 1950-1975...
198 Веларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі ў 1957-1989 гг. пачаў адыгрываць прыкметную ролю ў беларускім жыцьці ня толькі Саўт-Рывэру, але й Нью-Джэрзі, а кіраўнікі БАГЦ сталі пастаяннымі ўдзельнікамі кангрэсаў беларусаў Амэрыкі. У ІХКангрэсе беларусаў Амэрыкі (7 красавіка 1979 г.) з дваццаці дэлегатаў тры рэпрэзэнтавалі Грамадзкі цэнтар: Міхась Бахар, Віталь Цярпіцкі й Жорж Навумчык. БАГЦ адыграў важную ролю і ў падрыхтоўцы беларускіх фэстываляў штату ў Цэнтры мастацтваў у 1976, 1977, 1979 гг. Там адбываліся генэральныя пробы, у якіх удзельнічалі 110-150 выступоўцаў. На фэстывалях, куды зьбіраліся тысячы беларусаў, маральную падтрымку даваў і БККА407. У Беларускім Цэнтры адбываліся таксама сустрэчы з прадстаўнікамі як мясцовай адміністрацыі, гэтак і прадстаўнікамі Дэмакратычнай і Рэспубліканскай партый.
14 верасьня 1964 г. у Пасэйку(поўнач штату Нью-Джэрзі) бы­ло заснаванае Беларускае вайсковае аб’еднаньне, якое ў 1965 г. зьмяніла назву на Саюз амэрыканска-беларускіх вэтэранаў (САБВ). Сярод ягоных кіраўнікоў былі Андрэй Мінчук, Мікалай Партлезьнік, Сымон Жамойда408. 27 верасьня 1966 г. суполка Саюзу была закладзеная таксама ў Саўт-Рывэры. Андрэй Мінчук прапаноўваў утварыць вайсковы камітэт як складовую частку БККА, але атрымаў адмову старшыні Кангрэсавага камітэту. Іван Касяк у сваім адказе адзначыў, што згодна са ста­тутам, Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі зьяўляецца парасонавай структурай, якая яднае пад сваёй шыльдай некалькі арганізацыяў. Старшыня БККА прапанаваў Саюзу беларускаамэрыканскіх вэтэранаў увайсьці ў склад сваёй арганізацыі. Андрэй Мінчук пагадзіўся, і да пачатку 1980-х сябры САБВ выяўлялі актыўнасьць у БККА ды жыцьці беларускай дыяспары ў штаце Нью-Джэрзі. Найперш гэтатычылася рэпрэзэнтацыі беларусаў на розных маніфэстацыях, парадах ляяльнасьці, тыднях паняволеных народаў і г. д. Так, сябры САБВ узялі актыўны арганізацыйны ўдзел у пахаваньні прэзыдэнта БЦР у СаўтРывэры, што прайшло ў кастрычніку 1976 г.409.
407 Ліст Вітаўта Кіпеля да аўтара кнігі ад 3 сьнежня 2007 г.
408 Кіпель В. Беларусь! ў ЗША... С. 186.
409 19 верасьня 1973 г. у Нью-Джэрзі была створаная яшчэ адна вэтэранская арганізацыя — Згуртаваньне беларуска-амэрыканскіх вэтэранаў (Сяргей Гутырчык, Пятро Кажура, Віктар Дубяга, Лявон Шурак). Яна яднала прыхільнікаў БАЗА і плятформы Рады БНР. Гл.: Кіпель В. Беларусь! ў ЗША... С. 186.
Працягвалі дзейнасьць у складзе БККА таксама Саюз (Аб’еднаньне) беларуска-амэрыканскай моладзі, створаны пры ім Беларускі спартовы клюб «Нёман», Беларускае выдавецкае таварыства, якое апекавалася беларускай друкаванай прадукцыяй, часопісам «Беларуская думка» і г. д. Дзейнасьць гэтых арганізацыяў была заўважнай у 1950-1960-я гг.
Некаторы час працавалі створаныя пры Украінскім работніцкім саюзе беларускія страхавыя аддзелы (рэгістрацыя ўласна беларускіх арганізацыяў такога кшталту была даволі складаная). Ініцыятыва стварэньня страхавых аддзелаў нале­жала яшчэ Мікалаю Шчорсу ў 1950 г. Яны паўсталі ў Пасэйку, Саўт-Рывэры, Нью-Ёрку, Чыкага. Спачатку была дасягнутая вусная дамова з украінцамі, што калі беларускія страхавыя саюзы трывала стануць на ногі, яны адасобяцца ад УРС. Украінцы дамовы не датрымалі, і беларускія саюзы не змаглі выйсьці зь іх са сваімі фондамі. У выніку, праца беларускіх страхавых саюзаў была згорнутая. Хоць, прыкладам, Уладзімер Пеляса да 1980-х браў удзел у розных беларускіх імпрэзах менавіта як прадстаўнік беларускага страхавога аддзелу. Меркавалася, што беларускія страхавыя аддзелы здолеюць на пачатковым этапе забясьпечваць суайчыньнікаў падчас няшчасных выпадкаў або аказваць неабходную фінансавую дапамогу ў выпадку пераезду ў ЗША, уладкаваньня на новым месцы, пры розных сямейных абставінах і г. д.
Кожная са згаданых арганізацыяў мела сваю гісторыю й абсяг дзейнасьці, частку якой — вонкавую рэпрэзэнтацыю беларусаў перад амэрыканскімі ўладамі ды іншымі нацыянальнымі групамі, браў на сябе Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі. У сваю чаргу, самі арганізацыі, што ўваходзілі ў БККА, у няспынным супрацоўніцтве паміж сабою праводзілі рэпрэзэнтацыйныя й іншыя мерапрыемствы на мясцовым узроўні.
Ад 1973 г. у Саўт-Рывэры, у новазбудаваным побач з царквой Беларускім грамадзкім цэнтры, пачалі праводзіцца штогадовыя выставы беларускага мастацтва й народных вырабаў. Ідэю падалі прадстаўнікі старэйшага пакаленьня, сябры БККА Іван Касяк, Ксенафонт Вайцяхоўскі, Антон Даніловіч, Барыс Шчорс410. Ініцыятыву падтрымала выпускніца мастац-
410 Запруднік Я. Як гэта ўсё пачалося. Прадмова // Беларускія мастакі ў замежжы: Памяткавы альбом пра 25 гадавых выставак беларускага мастацтва і народных вырабаў у Беларускім Грамадзкім Цэнтры ў Саўт-Рывэры (1973-1997). Брыджўотэр — Сомэрсэт, 2001. С. 2.
кага каледжу ў штаце Пэнсыльванія Ірэна Рагалевіч-Дутко (у 1980-1990-я — сяброўка ўправы БККА, віцэ-старшынька ў пытаньнях культуры й мастацтва), якая ўвесь час і зьяўлялася кіраўнічкай выставак411. Традыцыйна мастацкая імпрэза адкрывалася ў Беларускім грамадзкім цэнтры за тыдзень да гадавіны 25 Сакавіка.
На першы паказ у 1973 г. было сабрана хто што меў, і экспанатаў набралася даволі, каб пераканацца, што насамрэч паказваць ёсьць што. Першая выстаўка сагрэла сэрца і арганізатарам, і наведнікам. Пасьля яе людзі пачалі знаходзіць у сабе іншыя цікавыя рэчы. I на далейшыя паказы экспанатаў набіралася ўжо нават больш, чымся хапала месца на сьценах і сталох разьмяшчэньня іх. Давялося рабіць адбор412.
А ўсяго за два з паловай дзесяцігодзьдзі ў выстаўках узялі ўдзел каля двухсот чалавек, прычым ня толькі з ЗША й Канады. Да традыцыі далучыліся прадстаўнікі новай хвалі эміграцыі 1990-х, а таксама мастакі зь Беларусі, як, напрыклад, Анатоль Кляшчук і Міхась Раманюк.
Выдавецкая дзейнасьць БККА
Выдавецкая дзейнасьць была адным з важных кірункаў актыўнасьці Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі, як і іншых значных эміграцыйных арганізацыяў. Дзякуючы друкаваным выданьням магчыма было ня толькі пашыраць свае погляды на тыя ці іншыя падзеі ў жыцьці дыяспары ці мэтраполіі, але й трымаць няспынную лучнасьць зь беларускай грамадой, існаваць у супольнай інфармацыйнай прасторы. Нездарма пытаньне выданьня сталага друкаванага органу арганізацыі ўздымалася ад самага пачатку яе існаваньня413.
Праблема аднаўленьня беларускае газэты ці заснаваньня новага пэрыядычнага выданьня некалькі разоў абмяркоўвалася на
411 Запруднік Я. Як гэта ўсё пачалося... С. 2.
412 Таксама.
413 3 1956 г. у ЗША выдавалася «Беларускае слова» — фактычна друкаваны орган БЦРаўцаў. Асобы, што мелі непасрэднае дачыненьне да выданьня газэты — А. Арэхва, Я. Кіпель, Ю. Віцьбіч — не жадалі даваць слова М. Шчорсу і БККА, таму было ўзьнятае пытаньне пра новы орган. Заўв. Вітаўта Кіпеля да рукапісу кнігі ад 11 сьнежня 2007 г.
нарадах БККА, але не знаходзіла свайго вырашэньня. Справа зрушылася пры канцы 1950-х, калі 29 лістапада 1959 г. на нарадзе ў Саўт-Рывэры прысутнічаў ледзь ня ўвесь грамадзкі актыў гораду й ваколіцаў: Лёнгіна Брылеўская, Ксенафонт Вайцяхоўскі, Лявон Галяк, Антон Даніловіч, Сымон Жамойда, Расьціслаў Завістовіч, Іван Касяк, Сяргей Казакоў, Вітаўт Кіпель, Язэп Лешчанка (Міхась Кавыль), Нікандар Мядзейка, Міхась Палюховіч, Уладзімер Пеляса, Анатоль Плескачэўскі, Міхась Сенька, Барыс Шчорс, Лявон Шурак414. Удзельнікі сходу пастанавілі выдаваць не газэту, а часопіс, які адпаведна з ідэямі БККА, павінен быў падтрымліваць пастановы I і II кангрэсаў, але ў той жа час заставацца незалежным ад любой партыі ці арганізацыі. Для забесьпячэньня рэгулярнага выхаду часопісу ў пачатку 1960 г. было створанае Выдавецкае таварыства, зь якога, у сваю чаргу, вылучыліся рэдкалегія й адміністрацыя выданьня. Канчатковае рашэньне аб заснаваньні пэрыёдыку прынялі на нарадзе грамадзкага актыву 14 сьнежня 1959 г.415.
Грамадзка-палітычны й літаратурна-мастацкі часапіс «Беларуская думка» (меў паралельную назву на ангельскай мове Byelorussian Thought), выйшаў амаль праз год, у кастрычніку 1960 г. Ён меў фармат крыху меншы за A4 і быў выдадзены на 32 старонках, а месцам выданьня пазначаліся Нью-Ёрк і Саўт-Рывэр.
У першы склад рэдакцыйнай калегіі ўвайшлі Антон Даніловіч (галоўны рэдактар), Леанід Галяк, Міхась Кавыль, Іван Касяк, а. Мікалай Лапіцкі, Мікалай Шчорс. Адрас рэдакцыі — як і некалі ў «Беларускай трыбуны», асобнага офісу не было — пазначаўся па месцы жыхарства галоўнага рэдактара, Антона Даніловіча, у Гайлэндпарку — гарадку, разьмешчаным за некалькі кілямэтраў на поўнач ад Саўт-Рывэру416. Калі Антон Даніловіч
414 Ініцыятыўная трупа па выданы беларускага часапісу. 3 архіву БККА.
415 Тамсама.
416 A. Danilovich, 111 So Fourth Ave, Highland Park, N. J.
перабраўся ў блізкалеглы Мілтаўн, у якасьці адрасу рэдакцыі стаў пазначацца гэты гарадок.
Першы нумар «Беларускай думкі» адкрываўся зваротам «Ад рэдакцыі», дзе акрэсьлівліся мэты й кірункі працы часопісу:
Беларуская палітычная эміграцыя, якая пасьля другой усясьветнае вайны пераехала зь лягероў ДП у Нямеччыне на сталае жыцьцё ў ЗША, у першыя гады свайго асяленьня на вольнай зямлі Вашынггона шмат увагі аддавала і друкаванаму слову. Варта ўспомніць хоць бы такія выданьні, як: рататарныя — «Беларус у Амэрыцы», «Беларускае Слова ў Амэрыцы», «Віці», «Шыпшына», друкаваныя — «Беларус», «Беларуская Трыбуна», «Беларускае слова», «Конадні», «Запісы БІНІМ», «Веда»417 і інш., каб пераканацца ў гэтым. Аднак усе вышэй названыя выданьні, пратрымаўшыся даўжэй ці карацей, спынілі сваё існаваньне. I цяпер, у апошнія дватры гады, беларуская эміграцыя ў ЗША ня можа пахваліцца сваім друкам: яна амаль ня мае пэрыядычнага выданьня грамадзкага характару.
Ніхто ня будзе аспрэчваць, што адсутнасьць пэрыядычнага дру­ку — зьява непацешная і непажаданая. Каб хоць у невялікай меры прычыніцца да ліквідацыі гэтай прыкрай зьявы, група амэрыканцаў беларускага паходжаньня, працаўнікоў на грамадзкай беларускай
417 Пра «Беларуса ў Амэрыцы» і «Беларускую трыбуну» распавядалася вышэй. «Беларускае слова ў Амэрыцы» — грамадзка-літаратурны часопіс. Выдаваўся ў Нью-Брансўіку, рэдактар — Сьвятаслаў Коўпі. Выйшлі два нумары: у студзені і сакавіку 1950 г. «Віці» выдаваліся Згуртаваньнем беларускай моладзі й Беларускім студэнцкім таварыствам з чэрвеня 1952 г. па люты 1957 г. Усяго дзесяць нумароў. «Шыпшына» выходзіла з 1946 па 1950 г. (дзевяць нумароў). «Беларускае слова» (рэдактары: А. Русак, Ю. Стукаліч, Ю. Сабалеўскі) выдавалася з 17 сьнежня 1948 г. па 25 сакавіка 1954 г. у Нямеччыне, ад сьнежня 1956 г. (першы нумар рабілі Я. Кіпель і а. Мікалай Лапіцкі) па красавік-чэрвень 1958 г. — у Саўт-Рывэры. Шэсьць нумароў «Конадняў» пабачылі сьвет у 1954-1958 гг. Аднак апошні, сёмы, нумар выйшаў у 1963 г. у Мюнхэне, г. зн. праз тры га­ды пасьля напісаньня адозвы. Натуральна, што аўгары адозвы не ма­гл! ведаць пра планы ў аднаўленьні «Конадняў». «Веда» (рэдакгар Янка Станкевіч) выходзіла з 1951 г. па 1954 г. Адноўленае выданьне ў 1973 г., выйшлі толькі два нумары. «Беларус» не выходзіў ад 20 верасьня 1958 г. да лістапада 1961 г. Першыя шэсьць нумароў «Запісаў» зьявіліся з 1952 г. да 1954 г. у Нью-Ёрку. Ад 1962 г. да 1970 г. выдань­не як орган БІНІМу аднавілася ў Мюнхэне. Потым — ізноў Нью-Ёрк. Ад № 25 (2001 г.) — гэта сталы менска-нью-ёрскі праект.
ніве, на сваіх сходах дыскутавала справу аднаўленьня пэрыядычнага беларускага друку. У выніку гэтых дыскусіяў у пачатку 1960 году арганізавалася Беларускае Выдавецкае Таварыства, якое не залежыць ні ад якое палітычнае партыі ці групы як з ідэалягічнага, так і з матэрыяльнага (фінансавага) боку. Засноўваючы Беларускае выдавецкае таварыства, ініцыятыўная група ня ставіць сваёй мэтаю абмяжоўвацца тою ці іншаю колькасьцю сяброў: сябрам БВТ можа быць кожны дарослы беларус ці беларуска, сталыя жыхары ЗША, якія заплоцяць гадавую складку ў памеры 10 дал.
На першых сваіх сходках Беларускае выдавецкае таварыства вырашыла выдаваць грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часапіс «Беларуская Думка». Першы нумар яго БВТ і прапануе чытачу.
Звычайна кожны новы часапіс ці газэта ў першым нумары інфармуе чытачоў аб сваіх мэтах і заданьнях, акрэсьлівае сваю пляцформу. Свае мэты і заданьні мае і наш часапіс. Выказаць іх коратка можна словамі: служыць Беларускаму Народу, беларускай нацыянальна-вызвольнай ідэі і справе дэмакратыі. Заданьне нялёгкае, і выканаць яго наш часапіс зможа толькі тады, калі ўсе сьведамыя беларусы памогуць нам. Помач гэтая можа быць у выглядзе артыкулаў аб беларускіх праблемах, аб жыцьці беларусаў на эміграцыі і на Бацькаўшчыне і аб усім, што можа цікавіць беларусаў і тых чужынцаў, якія цікавяцца беларускімі праблемамі. Гэтая помач можа быць таксама ў выглядзе прапановаў, заўвагаў і здаровай крытыкі, накіраваных на палепшаньне працы часопісу. А хто ня можа памагчы нам у вышэй азначаны спосаб, няхай паможа фінансава: або ўступіўшы ў сябры Беларускага Выдавецкага Таварыства, або прысылаючы падпіску ці грашовую ахвяру на часапіс418.
Зьмешчаныя ў першым нумары матэрыялы ў некаторай ступені абагульнялі тагачасны стан беларускага жыцьця на чужыне ў розных сфэрах, былі знакавымі для фармаваньня своеасаблівай ідэалёгіі выданьня. Сярод такіх адметных найгалоўнейшым быў артыкул «За дзесяць год: Бляскі й цені беларускага грамадзкага жыцьця ў 3. Г. Амэрыцы» аўтарства М. Панямонскага (відаць, псэўданім Мікалая Шчорса). У тэксьце характарызавалася гісторыя беларускай палітычнай эміграцыі ў Амэрыцы, яе раскол і плыні. Коратка пералічыўшы дасягненьні паваеннай эміграцыі, найперш у галіне культуры й кантактах з прадстаўнікамі амэрыканскага кангрэсу, найболь-
204 Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі ў 1957-1989 гг. шую ўвагу аўтар надаў нэгатыўным рэчам, якія рабілі шкоду агульнай справе, перадусім палітычнаму расколу. Мікалай Шчорс крытыкаваў як палітычны, так і паркоўны падзел эміграцыі.
Вельмі часта тварыліся арганізацыі ці рабіліся пачынаньні ў абставінах, згары выключаючых іх дамэтнасьць, жыцьцёвасьць і працаздольнасьць, не з патрэбы ці карысьці апошніх, а толькі насуперак сваім праціўнікам. Вынік быў да прадбачаньня — дзьве стараны на пэўным часе клаліся на лапаткі, народ дэмаралізаваўся, а справа цярпела. Эмацыяналізм ды нездаровая рэвалізацыя зацямнялі пачуцьцё рэальнасьці, адбіралі здольнасьць ацэны пяршэнства патрэбаў і карысьці іх, даводзячы напр. да таго, што пасуседзку маюцца аж 2 праваслаўныя могільнікі [у Саўт-Рывэры і Іст-Брансўіку. — А. Г.], якія замарозілі тысячы даляраў для даслоўна 11 нябожчыкаў, а няма народнага дому на культурныя па­трэбы для сотняў моладзі419.
Важным матэрыялам у першым нумары «Беларускай думкі» быў артыкул В. Мікалаені (псэўданім Леаніда Галяка) «На рэлігійным адцінку». Тэкст быў пазначаны як дыскусійны, хоць яго хутчэй варта было назваць сэнсацыйным. Леанід Галяк— актыўны прыхільнік аднаўленьня Ееларускай аўтакефальнай царквы як у паваеннай Нямеччыне, так і стварэньня яе структураў у ЗША, — спасылаючыся на дакумэнтальныя крыніцы, заявіў, што БАПЦ Васіля (Тамашчыка) ня ёсьць юрыдычна аўтакефальнай, паколькі была зарэгістраваная ў 1952 г. уладамі штату Нью-Ёрк як Украінская праваслаўная царква. Заяву на рэгістрацыю падалі беларускія дзеячы, што пераважна належалі да кіраўніцтва БАЗА (Мікола Гарошка, Мікола Дарашэвіч, Янка Ніхаёнак, Павал Бунчук, Аляксандар Орса420 ды інш. Зрэшты, Леанід Галяк крытыкаваў ня толькі БАПЦ, але й іншы беларускі праваслаўны праект у ЗША — парафіі ў юрысдыкцыі канстантынопальскага патрыярха, за тое, што яны ня раз спрабавалі дамовіцца з былымі беларускімі ярархамі БАПЦ.
419 Панямонскі М. За дзесяць год: бляскі і цені беларускага грамадзкага жыцьця ў 3. Г. Амэрыцы// Беларуская думка. № 1. Кастрычнік 1960. С. 9-14.
420 Між іншага, брат Пятра Орсы. Такім чынам родныя браты былі ў процілеглых палітычных лягерах — БНР і БЦР.
Трэці знакавы тэкст першага нумару «Беларускай думкі» — рэфлексія на 500-ты нумар газэты «Бацькаўшчына» — меркаванага канкурэнта на сьціплым беларускім эміграцыйным мэдыярынку. Аддаючы належнае доўгатрываласьці «Бацькаўшчыны» й яе дасягненьням найперш у літаратурнай галіне ды інфармаваньні пра жыцьцё ў Беларусі, рэдкалегія «Беларускай думкі» скрытыкавала газэту за яе непрымірымае стаўленьне да палітычных апанэнтаў і «фальшаваньне гісторыі беларускай эміграцыі»:
...«Бацькаўшчына» ніколі не была й на сяньняшні дзень не зьяўляецца ані цэнтральным, ані тымбалей агульнаэміграцыйным беларускім ворганам. Цьвердзячы гэта, яна прымітывізуе й зьмяншае беларускі рух на эміграцыі ды спрычыняе беларускай справе неапошняга значэньня шкоду. Праўдай ёсьць, і гэта дасканала знае ўся беларуская грамадзкасьць на эміграцыі, што «Бацькаўшчына» была й асталася па сяньняшні дзень ворганам толькі аднае групоўкі беларускай эміграцыі. I гэтага стану рэчаў ня зьменіць і ня можа зьмяніць ніякая матэматычная дыялектыка накшталт стаўляньня рэдактарамі «Бацькаўшчыны» знаку роўнасьці між паняцьцем трупы Абрамчыка й паняцьцем агулу беларускага грамадзтва за межамі Беларусі. Як частка ня ёсьць цэласьцю, так і група Абрамчыка ня ёсьць і ня можа быць агулам беларускае эміграцыі.
Пачынаючы няслаўным артыкулам аб г. зв. калябарантах, хвальшаванымі г. зв. біяграфіямі сп. Абрамчыка, сп. Адамовіча, вернападданчымі лістамі сваяму прэзыдэнту, некультурным! й ча­ста правакацыйнымі артыкуламі аб сваіх палітычных праціўніках, «Бацькаўшчына» выразна, так сказаць, «урбі эт орбі» выказала свой чыста груповы твар. I ў гэтым нічога, за выняткам частай некультурнасьці ў палеміцы із праціўнікамі, спэцыяльна дрэннага няма. Кажнае выдавецтва мае права мець свае сымпатыі ці антыпатыі, быць ворганам тае ці іншае палітычнае партыі ці групы. Дранным у дадзеным выпадку зьяўляецца тое, што будучы груповым ворганам, «Бацькаўшчына» чамусьці стыдаецца да гэта­га прызнацца і ўводзіць у блуд сваіх, у першую чаргу, небеларускіх чытачоў421.
Улічваючы тое, што «Бацькаўшчына» пры канцы 1940-х — у 1950-х гг. знаходзілася ў самым эпіцэнтры расколу беларускай эміграцыі й была своеасаблівым рупарам палітычнага падзелу,
421 Рэдкалегія. На 500-ты нумар «Бацькаўшчыны» // Беларуская думка. № 1. 1960. С. 30-32.
206 Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі ў 1957-1989 гг. агучаная ў артикуле крытыка выглядала цалкам абгрунтаванай. Нават афарбаваная палітычна «Беларуская трыбуна» ў адрозьненьне ад мюнхэнскай канкурэнткі зьмяшчала раз-пораз допісы палітычных праціўнікаў. Наваствораная «Беларуская думка», хоць і была неафіцыйным органам БККА, надалей намагалася заставацца больш лібэральнай у стаўленьні да сваіх палітычных апанэнтаў, нягледзячы на захаваньне ідэалягічных разыходжаньняў.
Акрамя згаданых «праграмных» артыкулаў, у першым нумары «Беларускай думкі» былі зьмешчаныя вершы Уладзімера Клішэвіча, рэцэнзія Міхася Кавыля (пад псэўданімам Я. Ляшчына) на надрукаваную ў менскім часопісе «Полымя» камэдыю Л. Вірні «А хто ж паклёпнік», апавяданьне Алеся Змагара «Лесавікі». Такая структура часопісу: артыкулы на грамадзкія й палітычныя тэмы, успаміны, агляд сацыяльнаэканамічнага жыцьця ў БССР (гэтым раз-пораз займаўся Іван Касяк), хроніка беларускага грамадзкага жыцьця ў ЗША, рэцэнзіі, літаратурныя старонкі — пераважна захоўвалася і ў наступных нумарах. Натуральна, што зь цягам часу «Беларуская думка» ўсё больш увагі надавала дзейнасьці БККА: найперш друкаваліся адпаведныя мэмарандумы да міжнародных арганізацыяў і амэрыканскага кангрэсу, падавалася хроніка бягучых падзеяў.
Найбольшаю праблемаю ў выданьні часопісу стала за­хаваньне роўнага ўзроўню якасьці яго зьместу й выгляду. Пры захаваньні фармату, часам вагалася колькасьць старонак нумароў. Найчасьцей «Беларуская думка» мела 32 старонкі, але часам і 28, і 34, і 44 старонкі. Калі выходзіў падвойны нумар, колькасьць старонак была большая за пяцьдзясят422.
Не атрымалася захаваць і сталую пэрыядычнасьць выпуску нумароў. Як зазначалася вышэй, яшчэ да выданьня часопісу меркавалася, што часопіс будзе квартальнікам. Але адразу ста­
422 У 1960-1972 гг. «Беларуская думка» друкавалася ў горадзе Сырак’юз (штат Нью-Ёрк), у друкарні Яна Пятроўскага. Ад 1972 г.— у СаўтРывэры лінатыпным спосабам у друкарні Беларускага грамадзкага цэнтру Жоржам Навумчыкам. У 1993 г. Ж. Навумчык набыў кампутар і прынтэр і стаў рабіць часопіс ва ўласнай хаце, а друкаваць за мінімальную плату ў друкарні свайго цесьця ў Пойнт-Плезант. (Ліст Жоржа Навумчыка да Алега Гардзіенкі ад 20 чэрвеня 2007 г. Захоўваецца ў прыватным архіве аўтара кнігі.)
ла ясна, што, каб выдаваць яго чатыры разы на год, патрэбная й большая колькасьць супрацоўнікаў, і — галоўнае! — большая колькасьць матэрыялу. Не ўдалося выдаваць часопіс і два разы на год. У 1961 г. выйшлі два нумары, а ў 1962 г. — толькі адзін. Ужо ад 1963 г. выдаўцы «Беларускай думкі» адмовіліся ад пазначэньня на вокладцы месяца, у якім выйшаў нумар, і пакінулі толькі год выданьня. Такім чынам, «Беларуская думка» стала гадавіком. Выключэньнем быў 1965 г., калі зноў выйшлі два нумары: № 7 і № 8. У другой палове 1960-х — 1970-х гг. з прычыны зьмяншэньня грамадзкай актыўнасьці беларусаў ізноў зьмянілася пэрыядычнасьць выхаду «Беларускай думкі». Ад 1967 да 1978 гг. былі выдадзеныя толькі некалькі падвойных нумароў.
Цягам некалькіх дзесяцігодзьдзяў амаль нязьменным рэдактарам «Беларускай думкі» заставаўся Антон Даніловіч. Пасьля, ад падвойнага нумару 1983 г. (№№ 27-28) гэтую працу пераняў Міхась Кавыль. Верагодна, менавіта такое сталае рэдактарства паспрыяла захаваньню прыблізна аднолькавага ўзроўню зьместу часопісу, які ў 1960-1980-х стаў сапраўды адметнай зьявай у беларускай эміграцыйнай інфармацыйнай прасторы.
3 выданьнем кніг у Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі было складаней. Яны традыцыйна выдаваліся на эміграцыі меншымі накладамі, чым пэрыёдыкі, і, адпаведна, мелі меншую чытацкую аўдыторыю. Выданьне кніг вымагала больших інтэлектуальных рэсурсаў і грашовых выдаткаў і часта было прыватнай ініцыятывай асобных дзеячаў. Сярод сяброў ЗБАДК і Беларускага кангрэсавага камітэту выдавецкай справай займаліся Антон Даніловіч і Уладзімер Пеляса. Першы найчасьцей выдаваў беларускія сьвецкія й царкоўныя календары або зборнікі ўласных вершаў, другі — у 1955 г. на ўласныя грошы выдаў тры паэтычныя зборнікі: Міхася Кавыля «Пад зорамі белымі», Масея Сяднёва «Ля ціхай брамы», Янкі Юхнаўца «Шорах моўкнасьці» — ды сэрыю беларускіх паштовак. Але неаднаразовыя заклікі Ўладзімера Пелясы да суайчыньнікаў падтрымаць выданьне беларускіх кніжак або вярнуць грошы за дасланыя бясплатна асобнікі водгуку не знайшлі. У архіве дзеяча ў Саўт-Рывэры перахоўваюцца некалькі шаблонаў звароту, што ён дасылаў атрымальнікам кніг.
Паважаны сп. ...
Гэтым напамінаем, што высланыя Вам у мінулым 1955 г. кнігі: М. Кавыль «Пад зорамі белымі», М. Сяднёў «Ля ціхай брамы», Я. Юхнавец «Шорах моўкнасьці» да гэтага часу Вамі не аплочаныя.
Кіруючыся агульналюдзкай этыкай і дабром роднае справы, лічым, што гэтыя кнігі, паколькі яны не былі адразу зьвернутыя Вамі, Вы пажадалі мець у Вашай асабістай бібліятэцы, а дзеля гэ­тага просім Вас, не адцягваючы, а ў бліжэйшым часе разьлічыцца з выдавецтвам.
Намі рухтуюцца да друку наступныя выданьні: Я. Пушча — Творы, Хведар Ільляшэвіч — Творы, В. Ластоўскі — Гісторыя Беларускай (Крыўскае) Кнігі, Уладзімер Клішэвіч — Творы, Геаграфія Беларусі і інш...
Мы будзем вельмі рады пачуць Вашы парады і пажаданьні.
3 вас належыцца...
3 пашанай да Вас, Уладзімер Пеляса423.
Калі выдавецкая ініцыятыва дзеяча пацярпела паразу, ён засяродзіўся выключна на грамадзкай актыўнасьці (у АБН і БККА) і толькі ў 1959 г. узяў удзел у заснаваньні «Беларускай думкі». Аднак так і засталіся нявыдадзенымі згаданыя ў звароце зборнікі твораў Хведара Ільляшэвіча, Язэпа Пушчы, «Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі» Вацлава Ластоўскага, творы Ўладзімера Клішэвіча ды інш.
Надалей асноўны фінансавы й арганізацыйны цяжар выданьня твораў традыцыйна на эміграцыі клаўся на аўтара. Так, Іван Касяк цалкам на ўласныя сродкі выдаў сваю кнігу «3 гісторыі праваслаўнай царквы беларускага народу» (Нью-Ерк, 1956). Як і ў выпадку Ўладзімера Пелясы, з продажу кнігі аўтару не ўдалося пакрыць выдаткі друку. Куды больш шчасьлівы лёс мелі выданьні БЦР —зборнікі дакумэнтаў «Другі Ўсебеларускі Кангрэс» (Мюнхэн, 1954) ды «За дзяржаўную незалежнасьць Беларусі» (Лёндан, 1960), на продажы якіх удавалася часткова зьбіраць грошы падчас розных грамадзкіх імпрэзаў і сьвятаў у Саўт-Рывэры й Нью-Ёрку, пленумаў БЦР і г. д.
Асобнай увагі вартая брашура «40-ыя ўгодкі абвешчаньня Незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі = The 40th anniversary of the proclamation of the independent Byelorussian
423 Зварот Уладзімера Пелясы ад імя свайго выдавецтва да чытачоў. 3 архіву Ўладзімера Пелясы.
democratic republic: 19181958». На 46 старонках выданьня былі зьмешчаныя вітаньні або прамовы з нагоды беларускага нацыянальнага сьвята губэрнатараў штатаў Нью-Ёрк і НьюДжэрзі, 25 амэрыканскіх кангрэсмэнаў, вышэйшых канадыйскіх чыноўнікаў, кіраўнікоў іншанацыянальных арганізацыяў (напрыклад, прэзыдэнта ўраду УНР С. Вытвыцкага), а таксама беларускіх дзеячаў: Радаслава Астроўскага, Дзьмітрыя Касмовіча, Мікалая Лапіцкага, Леаніда Галяка ды інш. Таксама ў брашуры былі выдрукаваныя ўспаміны доктара Іва-
на Ермачэнкі пра дзейнасьць Рады і ўраду ВНР у 1920-х гг. у Празе, агучаныя ім на ўрачыстасьці Дня Волі ў Нью-Ёрку 30 сакавіка 1958 г. Гэта выданьне мела вялікі розгалас сярод беларускай грамады ў ЗША й сьвеце ды падтрымала аўтарытэт БККА.
Іншы выдавецкі праект БККА быў ажыцьцёўлены зь вялікімі цяжкасьцямі. У 1963 г. на нарадзе сяброў Галоўнай управы БККА было прынятае рашэньне аб падрыхтоўцы да друку «Гісторыі Беларусі» ў ангельскай мове. Жаданьне выдаць кнігу па-ангельску было выкліканае імкненьнем паказаць амэрыканцам адрозную ад расейскай і савецкай беларускую гісторыю й давесьці абгрунтаванасьць незалежніцкіх памкненьняў свайго народу. У 1956 г. у ЗША ўжо была выдадзеная ангельскамоўная кніга «Беларусь: стварэньне нацыі», напісаная расейскім гісторыкам-эмігрантам, прафэсарам Гарвардзкагаўнівэрсытэту Мікалаем Вакарам. Праўда, гісторыя Беларусі ў гэтым творы разглядалася з расейскіх пазыцыяў, тым ня менш, кніга была вельмі папулярнай у амэрыканскіх дасьледнікаў і асобаў, што цікавіліся беларускай праблематыкай. Аднак такая сытуацыя не задавальняла беларускіх дзеячаў, у тым ліку й тых, хто
гуртаваўся вакол БККА424. Вырашана было напісаць уласнымі сіламі гісторыю Беларусі й перакласьці яе на ангельскую мову: для амэрыканскага чытача й новага пакаленьня дыяспары, якое больш ахвотна чытала па-ангельску, чым па-беларуску. Стварэньне новага варыянту гісторыі Беларусі вымагала значных інтэлектуальных рэсурсаў, таму за аснову было выраша­на ўзяць папулярную кнігу Язэпа Найдзюка «Беларусь учора і сяньня», што выйшла ў пачатку 1944 г. у Менску й была рэкамэндаваная ў якасьці школьнага падручніка. Паколькі з моманту напісаньня гэтай кнігі прайшло дваццаць гадоў, яе зьмест меркавалася дапоўніць разьдзеламі, прысьвечанымі II Сусьветнай вайне й паваеннай эміграцыі. На друк было неабходна 2 500 даляраў, якіх БККА, чые асноўныя фінансы ішлі на падрыхтоўку й дасылку мэмарандумаў, ня мела. Таму быў распаўсюджаны зварот да грамадзкасьці наступнага зьместу:
Дня 8-га кастрычніка 1963 г. Беларускі Кангрэсавы К-т Амэрыкі пастанавіў выдаць «Гісторыю Беларусі» ў ангельскай мове. У апошнія гады выйшлі ў чужых мовах дзьве кніжкі:
Е. Engelhardt — Weissruthenian, 1943, Deutschland
N. Vakar — Belorussia, 1956, USA
Г этыя кніжкі, напісаныя чужынцамі, далёка няпоўна і ў значнай меры суб’ектыўна насьвятляюць жыцьцё і падзеі, якія адбываліся на гістарычным шляху беларускага народу. Адсутнасьць праўдзівых і поўных выданьняў з гісторыі Беларусі ў чужых мовах (асабліва ангельскай), служыць на карысьць нашых суседзяў — захопнікаў, якія цьвердзяць, што Беларусь не зьяўляецца апрычонай нацыяй і што свайго дзяржаўнага жыцьця яна ніколі ня мела.
Беларускі Кангрэсавы Камітэт уважае, што выданьне «Гісторыі Беларусі» ў ангельскай мове на сяньняшні дзень зьяўляецца адным з найгалаўнейшых заданьняў беларускай эміграцыі. Дзеля ажыцьцяўленьня гэтага заданьня будзе створана адмыслсвая калегія, у склад якой будуць запрошаныя асобы, найболып кампэтэнтныя ў гэтай галіне і тыя, якія былі жывымі ўдзельнікамі ў гістарычных падзеях астатняга пэрыяду— як прэзыдэнт БЦР
424 У 1960 г. з аналягічнай ініцыятывай выступіла Беларуска-амэрыканскае акадэміцкае таварыства, якое заклікала выдаць гісторыю Беларусі па-ангельску. Сярод меркаваных аўтараў былі: Янка Станкевіч, Вітаўт Тумаш, Юры Станкевіч, Петра Манькоўскі, Янка Запруднік, Вітаўт Кіпель, Антон Шукелойць, Антон Адамовіч, Мікола Куліковіч. Але кніга ня выйшла: Vitaut Kipel, Zora Kipel. Belarusian Publishing in the West... P. 219.
Радаслаў Астроўскі і іншыя дзеячы. Асновай гэтага выданьня будзе кніга Язэпа Найдзюка «Беларусь учора і сяньня».
Найтруднейшай праблемай у ажыцьцяўленьні гэтага заданьня зьяўляецца недахоп сродкаў. На пераклад і друкаваньне гэтай кнігі (прыпушчальна 300 бачын), паводле нашага падліку, патрэбна найменш 2 500 даляраў, якіх БККА ня мае.
Мы пераконаныя, што шырэйшыя колы беларускай эміграцыі, асабліва сьведамая беларуская інтэлігенцыя ў ЗШ А і іншых краінах вольнага сьвету, поўнасьцю зразумеюць наш намер і падтрымаюць нас, як маральна, так і фінансава425.
Тым ня менш, выданьне кнігі расьцягнулася на два з паловай дзесяцігодзьдзі. Доўгі час ішла апрацоўка й пераклад на ангельскую мову часткі Язэпа Найдзюка, а таксама напісаньне Іванам Касяком разьдзелаў пра часы II Сусьветнай вайны й паваеннае эміграцыі. Урэшце, калі падрыхтоўка тэксту палкам бы­ла скончаная (пачатак 1980-х), зьявіліся праблемы з друкаром у Англп (друкаваць там каштавала таньней), што зацягнула справу на некалькі гадоў.
Кніга пабачыла сьвет толькі ў 1989 г. пад назвай Byelorussia: historical outline. Historical material collected, reviewed and
BYELORUSSIA
HISTORICAL OUTLINE by Iran KesM.
prepared for publication by Ivan Kasiak, i наўрад яе пабачыў сам Іван Касяк, які памёр 13 сакавіка 1989 г. А ў 1993 г. кніга выйшла па-беларуску ў Менску пад агульным аўтарствам Язэпа Найдзюка й Івана Касяка пад назвай «Беларусь учора і сяньня». На жаль, ангельскамоўны варыянт меў нешчасьлівы лес — значная частка накладу не была распаўсюджаная. Больш за 400 асобнікаў гэтай кнігі працягваюць захоўвацца ў прыцаркоўным архіве ў Саўт-Рывэры.
Для разгортваньня больш шырокай выдавецкай дзейнасьці ў Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі не было дастат-
425 Зварот да беларускай грамадзкасьці. 3 архіву БККА.
ковых інтэлектуальных і матэрыяльных сродкаў, таму пераважна тое, што ўсё ж выходзіла намаганьнямі арганізацыі й яе сяброў, мела прагматичную скіраванасьць, абслугоўвала найбольш істотныя патрэбы беларускай грамады.
Аднак апошнімі гадамі як у колах БККА, гэтак і БАЗА, а таксама ў БЦР і БНР назіраецца тэндэнцыя супрацоўніцтва ў галіне кнігавыдавецтва зь Беларускім інстытугам навукі й мастацтва, што ёсьць пазытыўным і карысным для беларускае культуры. Гэткія выданьні БІНІМу, як «Архівы БНР» ці кніга «У служэньні Богу й Беларусі» айца Мікалая Лапіцкага, ■— добрыя довады карыснага супрацоўніцтва.
«Справа» Лофтуса
У першай палове 1980-х жыцьцё беларусаў Амэрыкі бы­ло скаланутае «справай» Джона Лофтуса. У траўні 1982 г. у праграме «60 хвілінаў» на папулярным тэлеканале CBS было паказанае інтэрвію з— як высьветлілася пазьней— былым супрацоўнікам Бюро спэцыяльных расьсьледаваньняў (OSI — Office of Special investigations) пры Дэпартамэнце юстыцыі Джонам Лофтусам. Ён заявіў, што па вайне Злучаныя Штаты аказалі спрыяньне пры пераезьдзе ў краіну беларусам, якія падчас нямецкай акупацыі актыўна супрацоўнічалі з нацыстамі: служылі ў паліцыі або займалі высокія чыноўніцкія пасады. Джон Лофтус «выявіў» некалькі соцень такіх асобаў, якія па прыезьдзе ў ЗША былі завербаваныя амэрыканскай выведкай. Сярод абвінавачаных у супрацоўніцтве з нацыстамі апынуліся Антон Адамовіч, Станіслаў Станкевіч, Радаслаў Астроўскі, Эмануіл Ясюк, Сьвятаслаў Коўш, Франц Кушаль, Вітаўт Тумаш ды інш. памерлыя й жывыя лідэры беларускага грамадзкага жыцьця ў ЗША.
У праграме было прадэманстраванае таксама інтэрвію з грамадзкім дзеячам Антонам Адамовічам, які падчас нямецкай акупацыі працаваў у афіцыйнай «Беларускай газэце» і ўзначальваў прэсавае выдавецтва «Менск», а той «нібыта» гэтага факту не адмаўляў426.
426 Інтэрвію Антона Адамовіча пакладзенае ў аснову дакумэнтальнай драмы Лявона Юрэвіча «Сакрэт Антона Адамовіча» (Урачыстасьць у садзе. Драматургія беларускай эміграцыі XX стагодзьдзя. Мінск, 2007. С. 283-310).
БККА адрэагаваў на праграму «60 хвілінаў» ужо 14 чэрвеня 1982 г., калі выпусьціў адпаведную рэзалюцыю з адмаўленьнем абвінавачаньняў427. Але празь некалькі месяцаў згаданы сюжэт на CBS быў прадэманстраваны зноў, а ў 1983 г. выйшла кніга Лофтуса The Belarus Secret, пабудаваная вонкава на дакумэнтах, якія сьведчылі пра дзейнасьць беларускіх дзеячаў падчас нямецкай акупацыі на пасадах бурмістраў, а таксама адміністрацыйных, прапагандысцкіх пасадах або ў вайсковых фармаваньнях. У Амэрыцы зь яе моцным габрэйскім лобі й непрыманьнем розных праяваў нацызму гэта было значным ударам па беларусах. Кніга The Belarus Secret карысталася такой папулярнасьцю, што праз год яна была перавыдадзеная, а ў 1985 г. на тэлеканале CBS прайшоў паліцэйскі баявік «Беларускі файл (дасье)» (Kojak: The Belarus File). У аснову фільму быў пакладзены сюжэт, зьвязаны з жыцьцём паваеннай беларускай эміграцыі. Нью-ёрскі інспэктар паліцыі ў сваёй працы сутыкаецца з шэрагам таямнічых забойстваў і пачынае ўласнае расьсьледаваньне, якое прыводзіць яго ў шэрагі бела­рускай дыяспары, дзе высьвятляецца, што яе прадстаўнікі былі зьвязаныя з нацысцкім рэжымам у Беларусі. Кансультантам фільму быў Лофтус.
18 лютага 1985 г. Джон Лофтус выступіў на канфэрэнцыі ў Роклэндзе (штат Масачусэтс), дзе яшчэ раз паўтарыў свае тэзы: амэрыканская выведка дала прытулак некалькім сотням нацысцкіх злачынцаў зь Беларусі428. Ён таксама абвінаваціў настаяцеля царквы сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры а. Сьвятаслава Каўша ў тым, што той быў нацысцкім чыноўнікам падчас II Сусьветнай вайны. Журналісты зьвярнуліся па камэнтар да а. Каўша. Той быў катэгарычны: «Тэты хло­пец Лофтус — манюка. Чаму калі мы былі антыкамуністамі, Дэпартамэнт юстыцыі лічыць, што мы былі нацыстамі?»429 А. Сьвятаслаў Коўш заявіў, што ён падчас нямецкай акупацыі толькі цягам шасьці месяцаў быў чыноўнікам (county clerk) у беларускім Засульлі430. Але сьвятар, відаць, прызабыў мінулае: у парафіі Засульле Стаўпецкага раёну ён працаваў да
427 Vitaut Kipel, Zora Kipel. Belarusian Publishing in the West... P. 401.
428 Papers list S. River priest as Nazi aide // The Home News (New Branswiuk).
Tuesday, February 19, 1985.
429 Тамсама.
430 Тамсама.
214 Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі ў 1957-1989 гг. пачатку вайны ў 1938-1939 гг. Падчас жа нямецкай акупацыі Сьвятаслаў Коўш працаваў у адміністрацыі Стаўпецкага павету, пра што было добра вядома Лофтусу, як і ўсёй беларускай дыяспары, а таксама савецкім прапагандыстам у Менску. Настаяцелю парафіі ў Саўт-Рывэры, напэўна, ня варта было адмаўляць факту свайго кіраваньня паветам. ЗША ўжывалі захады толькі супраць тых, хто насамрэч быў вінаваты ў ваенных злачынствах.
У сваіх высновах Джон Лофтус базаваўся на рэальных дакумэнтах, але інтэрпрэтаваў іх па-свойму. Па-першае, ён про­ста ня ведаў, што войска рабіла свае скрынінгі, грунтуючыся не на іміграцыйных законах, а на аснове ўнутраных паняткаў. У часе вайны войска прывозіла палонных у ЗША, а тыя потым там і заставаліся.
Апроч таго, падчас канфэрэнцыі ў Роклэндзе Лофтус прадэманстраваў тры дакумэнты, якія, на яго думку, пацьвярджалі наяўнасьць у ЗША нацысцкіх злачынцаў зь Беларусі. Згодна з дакумэнтам «А», у Саўт-Рывэры да 1954 г. ix пражывала сто чалавек. Насамрэч, гэта быў проста сьпіс беларусаў, што па вайне перабраліся ў Саўт-Рывэр. Дэманструючы дакумэнт «В» (1948), Джон Лофтус сьцьвярджаў, што гэта сьпіс трыццаці «кіраўнікоў беларускай эміграцыі, што знаходзіліся ў лягерах для перамешчаных асобаў у амэрыканскай і брытанскай зонах акупацыі Нямеччыны й сярод якіх былі нацысцкія злачынцы». Насамрэч, гэта быў сьпіс дэлегатаў Аднаўленчага звезду БЦР у Эльвангене. I нарэшце дакумэнт «С», які ўяўляў сабой, на думку Лофтуса, «мірнае пагадненьне» паміж беларускімі эмігрантамі — нацысцкімі злачынцамі і ўрадам ЗША 1952 г. На самай справе — праект супрацоўніцтва Радаслава Астроўскага й БЦР з Амэрыканскім камітэтам вызваленьня народаў Расеі.
Нягледзячы на яўнае скажэньне фактаў, інфармацыю, агучаную Джонам Лофтусам, падхапіла мясцовая амэрыканская прэса. Цытаваныя вышэй The Home News некалькі разоў надавалі ўвагу «Беларускаму сакрэту». Колькі публікацыяў былі прысьвечаныя беларускім могілкам у Саўт-Рывэры, дзе, паводле Лофтуса, быў пахаваны «нацы-прэзыдэнт» Радаслаў Астроўскі. Таксама былі зладжаныя лякальныя «паляваньні на вядзьмарак». Прыкладам, высьветлілася, што жыхар ІстБрансўіку Васіль Арцюшэнка падчас нямецкай акупацыі служыў у паліцыі ў Хойніках. У выніку той быў пазбаўлены
амэрыканскага грамадзянства. Дзеля справядлівасьці трэба зазначыць, што гэта быў адзіны факт выяўленьня «нацысцкага злачынцы» ў Саўт-Рывэры й яго ваколіцах.
Тым часам разгубленасьць, незадаволенасьць запанавалі ў значнай часткі эмігрантаў. Часлаў Найдзюк пісаў да Івана Касяка:
Хочацца мне пераслаць Вам пры гэтым неадкладна копію рэцэнзй на кніжку Лофтуса аб беларусах з Los Angeles Times, якую даставіла мне дачка Ядзя ў мін[улую] суботу і якую прыпадкам яна мела, бо мы гэтай газэты не выпісвалі. Дачка назвала яе страшнай, а я да гэтага часу змог ужо пачытаць кніжку і пабачыць, як гад­ка яна напісана! Др. Запруднік пэўны, што дасьць адпаведны адказ — думаю, што і Вы не астанецеся ў даўгу. Некаторыя із нашых высказалі патрэбу байкатаваць кніжку і не купляць. Я ўважаю, каб усе яе ўважна прачыталі і прынялі яе як добрую навучку для сябе і «палітграмату». (...)431
Магчыма, інфармацыйную й інтэлектуальную падтрымку Джону Лофтусу аказваў і савецкі Менск. Так, інфармацыя пра канфэрэнцыю ў Роклэндзе была церазь дзень (!) перадрукаваная менскай «Сельской газетой»432. Зважаючы на розьніцу ў ча­се паміж Амэрыкай і СССР, а таксама на тагачасныя мэханізмы й хуткасьці ў выданьні газэтаў, складавалася ўражаньне, што «справа Лофтуса» — добра сплянаваная акцыя, прычым ініцыяваная з боку БССР і Масквы. Як высьветлілася пазьней, за некалькі месяцаў да свайго скандальнага інтэрвію Джон Лофтус сышоў зь бюро па спэцыяльных дасьледаваньнях Дэпартамэнту юстыцыі й прыхапіў з сабой некаторыя дакумэнты. Прыкладна ў 1981-1982 гг. на дом дачкі Радаслава Астроўскага ў Фларыдзе напал і невядомыя433. Мэтай злачынцаў мог быць менавіта архіў прэзыдэнта БЦР. Прынамсі, гэтым можна вытлумачыць тую боязь і празьмерную асьцярожнасьць, зь якой Галіна Мінкевіч доўгі час перадавала архівы свайго бацькі ў Саўт-Рывэр.
431 Ліст Часлава Найдзюка да Івана Касяка ад 14 сьнежня 1982 г. 3 архіву Івана Касяка.
432 «Белорусское досье» на американских телеэкранах // Сельская газета.
21 февраля 1985. Гл. таксама: Голас радзімы. 28 лютага 1985.
433 Ліст Лёнгіны Брылеўскай да Алега Гардзіенкі ад 20 жніўня 2007. Захоўваецца ў прыватным архіве аўтара кнігі.
Варта таксама заўважыць, што падобныя падзеі ў 1980-х мелі месца і ў Аўстраліі. Тут у 1986 г. пабачыла сьвет кніга Томаса Кінілі «Сямейнае вар’яцтва»— мастацкі твор, прысьвечаны адной беларускай сям’і, што пасьля вайны перабралася ў Аўстралію434. Пастаянным фонам дзеяньняў кнігі былі падзеі нямецкай акупацыі й дзейнасьць падчас яе аднаго з герояў кнігі. Праўда, такога рэзанансу, як «справа Лофтуса», кніга Томаса Кінілі ў Аўстраліі не зрабіла. Пазьней яна была перакладзеная на польскую мову й выдадзеная ў Варшаве.
Хоць удар Джона Лофтуса й тых, хто за ім стаяў, быў накіраваны на ўсю беларускую дыяспару, аўтар, відаць, сла­ба разьбіраўся ў беларускім палітычным расколе на эміграцыі. Баранілася беларуская эміграцыя паасобку: БККА сваімі сіламі, БАЗА — сваімі, але дапаўняючы адно аднаго.
...На кніжку, апублікаваную пад прозьвішчам Лёфтуса, трэба даць адказ па ўсіх закранутых у ёй асноўных справах. Адказ протапр. Сьвятаслава (Каўша) на ангельскай мове, апублікаваны ў № 34 за 1983 «Царкоўнага Сьветача», дае добрыя насьвятленьні аб ілжывасьці парадаў, але пераважна на мясцовыя дачыненьні ў Вашых аколіцах. Цыркуляцыя гэтага часапісу досыць абмежаваная і да кіруючых дзейнікаў амаль не трапляе. Трэба насьвятліць фактычную сутнасьць гэтага чарненьня і разаслаць гэты матэрыял для кіруючых дзейнікаў перадусім. Я зьбіраю дадзеныя па гэтай справе, а апрацаваньне зойме шмат часу435.
Мэмарандумы, як з боку БАЗА, так і БККА, адыгралі станоўчую ролю — было бачна, што беларусы бароняцца ад хлусьні Лофтуса, прыводзячы свае аргумэнты ці на канкрэтных фактах выкрываюць хлусьню. Інфармацыя была аднатонная, і яе было шмат. Так, Вітаўт Кіпель і Юрка Андрусышын наведвалі кангрэсмэнаў і падавалі мэмарандумы, як ад БККА, так і ад БАЗА. Праз пэўны час была разаслана вялікая колькасьць мэмарандумаў, адбыліся сустрэчы зь дзясяткамі кангрэсмэнаў, дзе тлумачылася паўсталая сытуацыя.
У сувязі са «справай Лофтуса» ў беларускім асяродзьдзі ў ЗША паўстала ідэя стварэньня праўдзівай кнігі пра
434 Keneally, Thomas. A Family Madness. Sydney — London — Nes York: Simon and Schuster, 1986. — 336 p.
435 Ліст Івана Касяка да Віталя Цярпіцкага ад 9 траўня 1983 г. 3 архіву Івана Касяка.
II Сусьветную вайну на Беларусі, каб супрацьстаяць закідам у калябаранцтве й супрацоўніцтве з нацыстамі. Але імпэт да яе ажыцьцяўленьня зьнік у 1989 г., калі выйшла кніга Івана Касяка, дзе даволі падрабязна распавядалася пра падзеі нямецкай акупацыі, ды пабачыла сьвет на польскай мове кніжная вэрсія доктарскай дысэртацыі беларускага ri сторыка з Варшавы Юр’я Туронка «Беларусь пад нямецкай акупацыяй». Польская кніга была вельмі папулярная сярод беларусаў ЗША, стаўшы для іх настольнай кнігай436.
«Справа Лофтуса» стала згасаць у сярэдзіне 1980-х, калі яе ініцыятар заняўся іншымі справамі: напісаў аналягічную кнігу пра злачынствы Ватыкану, потым стаў радыёкамэнтатарам у справе яўрэйска-арабскіх дачыненьняў, чым даволі сур’ёзна падарваў давер да сябе ў амэрыканскім грамадзтве.
Зьменшылася ад 1986 г. і цікавасьць амэрыканцаў да беларускіх справаў, на першы плян выйшлі падзеі ў СССР, перабудова й паступовая рэарганізацыя савецкай імпэрыі.
13 сакавіка 1989 г. у РывэрФорэсьце пад Чыкага памёр Іван Касяк, які ўзначальваў Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі на працягу 32 гадоў. Паводле тастамэнту яго цела было перавезенае й пахаванае на беларускім могільніку ў Саўт-Рывэры, дзе жонка паставіла яму магутны помнік437.
Надмагільны помніківану Касяку ў Саўт-Рывэры.
436 У 1993 г. яна выйшла па-беларуску ў Менску, а ў 2008 г. перавыдадзеная з улікам правак аўтара. Але ў саўт-рывэрскім архіве захоўваецца некалькі асобнікаў менавіта польскага выданьня.
437 Вітаўт Кіпель згадвае: «Іван Касяк часта заходзіў да мяне ў [НьюЁрскую] бібліятэку, і мы часта зь ім хадзілі выпіць кавы. Неаднаразова ён казаў мне: пакуль ня маем дзяржавы, магутнасьці — хай будуць па нас магутныя помнікі! Відаць, казаў ён тэта і жонцы. Я ж з магутнасьцю помнікаў ніяк не згаджаюся» (цыт. паводле ліста Вітаўта Кіпеля да аўтара кнігі Алега Гардзенкі ад 3 сьнежня 2007 г.).
•k * *
Дзейнасьць БККА за кіраўніцтвам Івана Касяка можна ўмоўна разьдзяліць на тры этапы.
Пачатковы этап прыйшоўся на 1957-1965 гг. Ён вызначаўся спробамі актывізаваць дзейнасьць БККА, ператварыць яго ў мабільную дынамічную арганізацыю. У 1957-1959 гг. Іван Касяк зрабіў спробу карэнным чынам рэарганізаваць Кангрэсавы камітэт (які, паводле статуту, аб’ядноўваў іншыя арганізацыі й быў іх прадстаўніцтвам) у самастойную арганізацыю. Старшыня БККА стараўся павялічыць колькасьць зборак грамадзкага актыву, абавязаць сяброў рабіць справаздачы. Але з увагі на занятасьць дзеячаў сямейнымі, прафэсійнымі абавязкамі, удзел у іншых арганізацыях такі праект ажыцьцявіць не атрымалася.
У 1959-1963 гг. была зробленая няўдалая спроба аб’яднаньня з БАЗА й стварэньня супольнай Беларускай кангрэсавай рады для «рэпрэзэнтацыі беларускіх арганізацыяў навонкі». Прычыны няўдачы хаваліся ў супярэчнасьцях унутры БАЗА, а менавіта нежаданьні аб’ядноўвацца крыла, цесна зьвязанага з Радай БНР. Паводле Вітаўта Кіпеля, беларускае шырокае грамадзтва тады яшчэ не сасьпела для аб’яднаньня438. Гэта тычылася ў тым ліку й асяродзьдзя БККА. Менавіта гэтыя самыя людзі сямю гадамі раней, у 1956 г., пахавалі прапановы аб’яднаньня, што сыходзілі ад Міколы Шчорса.
Старэйшае пакаленьне эміграцыі сапраўды не было гатовае да паразуменьня. Жорсткую характарыстыку, дадзеную Кастусём Мерляком адносна сяброў Беларуска-амэрыканскага зьвязу, створанага Міколам Шчорсам — «яны ў сапраўднасьці былі эгаістычныя, індывідуалістычныя, не рэальныя, а перадусім не зразумелыя. I вось гэтыялюдзі сабіраліся аб’яднаць, пашыраць супрацоўніцтва, увесьці дэмакратызм, талеранцыю ўнутры беларускага грамадзтва ў вольным сьвеце»т, — мож­на было перанесьці на ўсю беларускую палітычную грамаду ў Амэрыцы. Аб’яднаньне абодвух крылаў эміграцыі фактычна, а не юрыдычна адбылося толькі ў 1990-х, калі на першыя ролі выйшла маладзейшае пакаленьне, не зьвязанае практыкамі палітычнай барацьбы другой паловы 1940-х.
438 Ліст Вітаўта Кіпеля да Алега Гардзіенкі ад 4 верасьня 2007 г. Захоўваецца ў прыватным архіве аўтара кнігі.
439 Мерляк К. Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі... С. 165.
Правая аб’яднальных працэсаў пачатку 1960-х прымусіў кіраўніцтва БККА перагледзець сваю дзейнасьць. Ад 1965 г. пачаўся іншы этап (1965-1982 гг.), калі Кангрэсавы камітэт амаль цалкам сканцэнтраваўся на трох напрамках дзейнасьці: стварэньне й распаўсюд мэмарандумаў, удзел у міжнародных антыкамуністычных форумах і дамаганьне прызнаньня ў шта­тах і гарадах 25 сакавіка Беларускім Днём Незалежнасьці. Адпаведна, многія дзеячы БККА сталі выступаць у кіраўнічых структурах ад свайго імя, а не ад імя арганізацыяў.
На фоне спаду грамадзкага жыцьця ў 1970-х былі зноў зробленыя спробы штучна зацікавіць пазасталы грамадзкі актыў праз павелічэньне шэрагаў кіраўнічых органаў БККА, а адсюль і пашырэньне грамадзкіх абавязкаў. Нягледзячы на гэта ў па­чатку 1980-х актыўнае грамадзкае жыцьцё стала занепадаць.
Абудзіла беларусаў «справа Лофтуса», якая акгывізавала грамадзкія сілы, каб пераадолець абвінавачаньні ў супрацоўніцтве з нацыстамі. Тым ня менш, наступим этап (1982-1989 гг.) характарызуецца спыненьнем на некаторых кірунках, апроч абвяшчэньня Дня 25 Сакавіка і ўдзелу ў міжнародных канфэрэнцыях, дзейнасьці БККА.
Ад 1982-га да 1990 г. ня быў праведзены ніводны Кангрэс беларусаў Амэрыкі, што сьведчыць у тым ліку й пра агульную апатыю. Магчыма, паўплываў на гэта й пераезд Івана Касяка ў 1978 г. зь Нью-Ёрку ў Рывэр-Форэст пад Чыкага, дзе ягоная жонка атрымала добрааплатную працу ў шпіталі. Такім чынам, нью-ёрска/нью-джэрзійскі асяродак быў пазбаўлены свайго рухавіка, і калі яшчэ ў першыя гады па ад’езьдзе дзеяча (19781980) тут намагаліся хоць нейкім чынам захаваць бачнасьць грамадзкай працы, то пасьля X Кангрэсу беларусаў Амэрыкі (1982) і разьвязаньня «справы Лофтуса» (1983-1986) актыўнасьць зьменшылася.
Міжнародныя падзеі, перадусім пачатак перабудовы, а потым і сыход з палітычнай мапы СССР, разбудзілі й дзейнасьць нацыянальных, асабліва эўрапейскіх, групаў у ЗША. Не абмінула актывізацыя й беларуска-амэрыканскія арганізацыі, улучна з БККА.
VII. БЕЛАРУСИ! КАНГРЭСАВЫ КАМПЭТ АМЭРЫКІ
Ў1990-Я
Арганізацыйныя зьмены
На XI Кангрэсе беларусаў Амэрыкі (2 чэрвеня 1990 г., Саўт-Рывэр) новым старшынём БККА быў абраны Расьціслаў Завістовіч.
Расьціслаў Завістовіч нарадзіўся 1 верасьня 1928 г. У 1944 г. разам з бацькамі выехаў зь Беларусь Яго бацька, Міхаіл Завістовіч, у паваеннай Нямеччыне быў акгывістам Беларускай Цэнтральнай Рады. Напрыклад, у траўні 1948 г. ён браў удзел у пленуме БЦР у Эльвангене, на якім была адноўленая дзейнасьць арганізацыі. У тым жа годзе сям’я Завістовічаў перасялілася ў ЗША й асела ў ваколіцах Саўт-Рывэру.
Ад канца 1940-х Расьціслаў Завістовіч быў актывістам моладзевых арганізацыяў. У пачатку 1950-х— прызваны ў амэрыканскае войска. Служыў у Нямеччыне, страціў вока. Па дэмабілізацыі Расьціслаў Завістовіч вярнуўся ў ЗША, вучыўся ў Ратгерскім унівэрсытэце (Нью-Джэрзі), пасьля сканчэньня якога пераехаў працаваць у Вашингтон. Там прайшоў усе прыступкі кар’еры, урэшце спыніўшыся на кіраўніцтве аддзелам на інжынэрным прадпрыемстве. Перакладаў звароты БККА на ангельскую мову, рыхтаваў тэксты ў беларускай тэматыцы для Congressional Record — запісы прамоваў амэрыканскіх кангрэсмэнаў. Зь сярэдзіны 1960-х адышоў ад грамадзкай працы й вярнуўся толькі ў 1990 г.
У Кангрэсе бралі ўдзел 20-25 чалавек, старшыняваў Кастусь Мерляк, сакратарамі былі Міхась Сенька й Васіль Шчэцька440. Дэлегаты прынялі рэзалюцыю пра сучасны момант і заданы БККА на будучыню, у якой выказалі жаданьне ўсталяваць кантакты зь беларускімі дэмакратычнымі арганізацыямі ў мэтраполіі441:
Мы, амэрыканцы беларускага паходжаньня, як прыехаўшыя, так і тут народжаныя, ужо ўрасьлі ў структуру амэрыканскага бы­ту, акліматызаваліся і шчыра працуем амаль ва ўсіх галінах амэры­канскага, грамадзкага, рэлігійнага жыцьця. Аднак мы, эмігранты, ня можам забыць краіну нашага паходжаньня Беларусь. Глыбокім сумам і абурэньнем напаўняе нашы сэрцы і думы той стан, у якім Беларусь знаходзіцца. Чырвоныя акупанты «сувэрэнную» БССР здэнацыяналізавалі, а дзесяцігодзьдзямі тэрарызаваны народ давялі да галечы і духовага заняпаду. Праступна-абыякавыя адносіны маскоўскіх сатрапаў і іх услужлівых беларускіх рэнэгатаў да чарнобыльскай катастрофы спрычыніліся да таго, піто пасьля чатырох гадоў беларусы змушаны жыць на заражанай радыянуклідамі тэрыторыі. Штучна паўстрымоўваньне перасяленьня з заражанай зоны і сьвядома-хлусьлівыя інфармацыі аб велічу «чорнай сьмерці» вечна ня могуць трываць: ужо стала вядомым, што ў забруджаных раёнах Беларусі значна павысіліся захворваньні, асабліва сярод дзяцей.
Мы выказваем сваё глыбокае спачуваньне беларускаму народу, асабліва суродзічам, якія пацярпелі ў чарнобыльскай катастрофе, а таксама жадаем посьпеху ў аднаўленьні сувэрэнных правоў.
Са свайго боку мы будзем старацца, па меры нашых магчымасьцяў, падтрымліваць БНФ «Адраджэньне» і іншыя патрыятычныя арганізацыі на Беларусі, дапамагчы ахвярам Чарнобылю ў форме мэдыкамэнтаў, мэдычных прыладаў і іншым.
440 Колькасьць удзельнікаў Кангрэсу падаецца паводле ацэнак Вітаўта Кіпеля, паколькі пратаколу XI Кангрэсу беларусаў Амэрыкі няма ні ў архівах БЦР у Саўг-Рывэры, ні ў архівах Івана Касяка, што захоўваюцца ў Ратгерскім унівэрсытэце, хоць у ягоных паперах аказаліся дакумэнты БККА 1990-х, перадзеныя сваякамі і калегамі пасьля яго сьмерці. Няма пратаколу XI Кангрэсу і ў архівах Расьціслава Завістовіча, перададзеных летам — восеньню 2007 г. аўтару гэтае кнігі.
441 У кастрычніку 1988 г. у Менску быў створаны Беларускі Народны Фронт, грамадзкая арганізацыя памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў «Мартыралёг Беларусі», у 1990 г. паўсталі наступныя дэмакратычныя партыі: Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя, Аб’яднаная дэмакратычная партыя Беларусі, Народна-дэмакратычная партыя.
Зважаючы на заходзячыя перамены на Бацькаўшчыне, заклікаем усіх беларусаў і амэрыканцаў беларускага паходжаньня падтрымаць змаганьне Беларускага Народу за дэмакратыю і нацыянальнае адраджэньне ўсімі магчымымі сродкамі.
Жыве Беларусь!442
Прыход Расьціслава Завістовіча ў БККА першапачаткова актывізаваў жыцьцё арганізацыі, дзейнасьць якой патрабавала пэўнага рэфармаваньня пасьля стагнацыі апошніх гадоў старшыняваньня Івана Касяка. Неабходна было найперш упарадкаваць структуру кіраўнічых органаў БККА. Паводле стану на 1988 г.,укіраўніцтваКамітэтуўваходзілібольшза60 чалавек443. Пераважная бальшыня займала пасады намінальна, і асаблівай дзейнасьці не вяла. На XI Кангрэсе беларусаў Амэрыкі ў кіраўнічыя органы арганізацыі былі абраныя толькі пяць асобаў: Віталь Цярпіцкі й Міхась Бахар— віцэ-прэзыдэнты, Ірэна Рагалевіч-Дутко — віцэ-прэзыдэнт у грамадзка-культурных справах, Міхась Сенька — сакратар, Леў Высоцкі — скарбнік. Крыху пазьней была створаная рэвізійная камісія, куды ўвайшлі Нік Касьцюк, Міхась Палюховіч, Люда Махнюк. Яшчэ празь некаторы час адноўленая дзейнасьць Рады пры БККА, у склад якой увайшлі: Мікалай Каленік, Мікалай Манцывода, Жорж
442 Рэзалюцыя XI Кангрэсу Беларусаў Амэрыкі, принятая 2 чэрвеня 1990 г., Саўт-Рывэр, Н. Дж. // Беларуская думка. № 36. 1991. С. 4.
443 Іван Касяк — прэзыдэнт; Міхась Бахар, Віталь Цярпіцкі, Жорж Навумчык — віцэ-прэзыдэнты; Міхась Сенька — сакратар; Леў Высоцкі — скарбнік. Сябры прэзыдыюму: Жорж Арцішэнка, Мікалай Манцывода, Кастусь Мерляк, Андрэй Мінчук, Уладзімер Пеляса, Васіль Пунтус, Ігар Шчорс, Кастусь Вайцяхоўскі, Робэрт Цупрык. Рэвізійная камісія: Аляксандар Банкет, Аркадзь Евец, Ян Марахоўскі. Рада: Антон Даніловіч -— старшыня, Лёля Касоўская — сакратар. Сябры: сьвятары Святаслаў Коўш, Петра Саўчыц, В. Санчык, дыякан Алег Махнюк, Жорж Арцішэнка-малодшы, Аляксандар Дарафейчук, Адам Горбат, К. Юрцэвіч, В. Камянкова, Міхась Кавыль, П. Клінцэвіч, С. Касьцюк, Ян Казьлякоўскі, Люда Махнюк, Пётра Мельяновіч, Жорж Міжэвіч, Сьцяпан Навумчык, Міхась Палюховіч, Ян Шымчык, Кастусь Вайцяхоўскі, Пётра Захаркевіч, Пётра Зыбайла. Прадстаўнікі БККА: Лёнгіна Брылеўская (Фларыда), Валянціна Ковэт, Мікалай Вайцяхоўскі (Паўночная Караліна), Н. Кучура (Канзас), Мікалай Латушкін (Ілінойс), Часлаў Найдзюк (Каліфорнія), Аркадзь Сацэвіч (Агаё), Янка Супрунюк (Мэйн), Сымон Жамойда (Нью-Джэрзі), Васіль Шчэцька (Нью-Ёрк).
Антон Шукелойць, Міхась Сенька і Віталь Цярпіцкі падчас антыкамуністычнай дэманстрацыі.
Навумчык, Уладзімер Пеляса, Кастусь Вайцяхоўскі, Лёнгіна Брылеўская, Робэрт Цупрык444. Такім чынам, у першай палове 1990-х кіраўнічыя органы БККА налічвалі ўжо толькі 15 чалавек.
3 часам з прычыны фізычнага адыходу людзей старэйшага пакаленьня эміграцыі паступова занепадаў інстытут прадстаўнікоў БККА ў розных штатах. Зрэшты, пасьля здабыцьця Беларусьсю незалежнасьці ў жніўні 1991 г.445 адпала ранейшая матывацыя зваротаў да губэрнатараў і мэраў гарадоў з просьбай прызнаць 25 сакавіка Беларускім Днём
444 Сьпіс прыводзіцца паводле блянкаў запросінаў, што рассылаліся БККА зь віншаваньнем з 76-й гадавінай абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі (1994).
445 Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі ў складзе абноўленага СССР была прынятая 27 ліпеня 1990 г., але форму Канстытуцыйнага акту набыла паводле рашэньня пазачарговай сэсіі Вярхоўнага Савету БССР 25 жніўня 1991 г. 18верасьня 1991г. БССР стала называцца Рэспубліка Беларусь, а 19 верасьня 1991 г. была зацьвержаная нацыянальная сымболіка — бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня».
Незалежнасьці. Засталася патрэба абвешчаньняў, каб напамінаць, што беларусы зьяўляюцца аднымі з будаўнікоў ЗША, што беларусы жывуць тут здаўна й шануюць сваіх продкаў.
Фактычна, у 1990-х колькасьць сяброў управы БККА ста­ла паступова адпавядаць рэальнай колькасьці ўдзельнікаў арганізацыі. У 1994 г. у адказ на запыт генэральнага консула Рэспублікі Беларусь у Нью-Ёрку Леаніда Каравайкі Расьціслаў Завістовіч падаў сьпіс сяброў БККА, якім «трэба пасылаць запрашэньні на рознага роду сустрэчы, імпрэзы альбо прыняцьці, ладжаныя прадстаўніцтвам Рэспублікі Беларусь пры Аб’еднаных Нацыях у Нью-Ёрку»: Міхась Бахар, Віталь Цярпіцкі, Міхась Сенька, Леў Высоцкі, Жорж Навумчык, Сьцяпан Навумчык, Лявон Літаровіч, Робэрт Цупрык, Мікалай Касьцюк, Алег Махнюк, Рыгор Арцішэнка, Генры Яцэвіч, Жорж Арцішэнка, Антон Даніловіч, Уладзімер Пеляса, Джым Міжэвіч, Мікалай Грэбень446. Усе пералічаныя ў сьпісе асобы, за выняткам Мікалая Грэбня, пражывалі ў штаце Нью-Джэрзі й горадзе Нью-Ёрку (Мікалай Грэбень— у блізкаадлеглай Пэнсыльваніі). Па-за гэтымі рэгіёнамі жыла толькі нязначная колькасьць сяброў БККА: Часлаў Найдзюк— у Каліфорніі, Мікалай Вайцяхоўскі й Валянціна Вайцяхоўская-Ковэт — у Паўночнай Караліне, Лёнгіна Брылеўская — у Фларыдзе.
Праўда, рэгіянальныя прадстаўніцтвы з часам таксама працягвалі зьнікаць. Хоць можна згадаць і некаторыя часовыя ўсплескі актыўнасьці на месцах. Прыкладам, у 1990-х гг. каліфарнійскі аддзел БАЗА ўзначаліў сябра ўправы БККА Кастусь Вайцяхоўскі, які быў прыхільнікам БЦР. Але ж са сьмерцю Часлава Найдзюка ў 1995 г. канчаткова спыніла дзейнасьць і прадстаўніцтва БККА ў Каліфорніі.
На некаторы час узьнікла неафіцыйнае прадстаўніцтва БККА ў Вашынгтоне. Расьціслаў Завістовіч сам жыў за пяць кілямэтраў на паўднёвы ўсход ад амэрыканскай сталіцы, у гарадку Танталон. Блізкасьць да Белага Дому й абумовіла характар дзейнасьці трэцяга старшыні БККА, пры якім кантакты з амэрыканскім кангрэсам сталі яшчэ шчыльнейшыя.
^Ліст Расьціслава Завістовіча да Леаніда Каравайкі ад 14лістапада 1994 г. Архіў Расьціслава Завістовіча.
Новыя тэндэнцыі міжнародных дачыненьняў і дзейнасьць БККА
Паміж сьмерцю Івана Касяка ў сакавіку 1989 г. і прыходам на пасаду старшыні БККА Расьціслава Завістовіча ў чэрвені 1990 г. на міжнароднай арэне шмат зьмянілася. Па краінах Усходняй Эўропы пракаціўся шэраг аксамітных рэвалюцыяў: быў зрынуты або зьнік камуністычны рэжым у ГДР, Польшчы, Чэхаславаччыне, Вугоршчыне, Румыніі. Фіналам стаў разбор у лістападзе 1989 г. Бэрлінскага муру, які сымбалізаваў жалезную заслону паміж Захадам і У сходам. Пачаліся дэмакратычныя працэсы ў СССР, хоць гэта быў вельмі марудны шлях да ўсталяваньня дэмакратыі й пазбаўленьня ад камуністычнай спадчыны. Усё гэта справакавала зьмену задачаў эміграцыі ў шэрагах нацыянальных арганізацыяў, у тым ліку БККА. Ранейшая непрымірымасьць у дачыненьні да СССР, камуністычнай ідэалёгіі ды пратэсты супраць русіфікацыі адыходзілі на другі плян.
Старшыня Расьціслаў Завістовіч на пачатку 1990-х акрэсьліваў дзейнасьць Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі наступным чынам: «Мы легальная беларуска-амэрыканская арганізацыя, якая не займаецца палітыкай і не належыць ні да якіх радаў — ні да БЦР, ні да Рады БНР. Асноўная мэта нашай дзейнасьці — яднаньне беларусаў... Цяпер сваю галоўную мэту мы бачым у тым, каб усімі даступнымі нам сродкамі дапамагаць сваёй Бацькаўшчыне»447.
Яшчэ ў другой палове 1980-х былі навязаныя шчыльныя кантакты зь беларусамі Беласточчыны, якія сталі часта прыяжджаць на заробкі ў ЗША на запрашэньні прадстаўнікоў дыяспары. Дзеячы эміграцыі спадзяваліся, што суайчыньнікі далучацца да грамадзкага руху й дадуць імпульс актывізацыі дзейнасьці нацыянальных арганізацыяў. Таксама Беласточчына дала надзею, што адтуль будуць прыбываць новыя рэлігійныя кадры — сьвятары ў беларускія парафіі. На жаль, гэтыя надзеі поўнасьцю ня спраўдзіліся.
Ад 1990 г. ЗША сталі часьцей наведваць разнастайныя дэлегацыі зь Беларусі. У сьнежні 1990 г. прыяжджаў мастацкі калектыў «Жывіца», пра што «Беларуская думка» пісала:
447 «Наша мэта — яднанне беларусаў»: Інтэрвію з Расціславам Завістовічам // Пранчак, Л. Беларуская Амерыка. Мінск, 1994. С. 25.
226
31 сьнежня 1990 г. у залі Грамадзкага цэнтру [у Саўт-Рывэры] адбылося мнагалюднае спатканьне Новата Году. Посьпеху навагодняга спагканьня садзейнічала выступленьне на ім зорак ансамблю «Жывіца» — Валі Пархоменка і Алеся Казака. Гасьцей вітаў інж. Міхась Бахар. Грала аркестра Івана Альхоўскага. Даход з спатканьня прызначаны на закуп неабходных мэдыкамэнтаў для суродзічаў на Бацькаўшчыне, пацярпеўшых ад Чарнобыльскае катастрофы.. ,448
Афіцыйны Менск таксама рабіў крокі насустрач прадстаўнікам дыяспары, паступова адмаўляючыся ад погляду на паваенную эміграцыю як на патэнцыйных ворагаў. Відавочна, што галоўную ролю ў зьмяншэньні «антыэміграцыйнай» рыторыкі адыгрывала неабходнасьць прыцягненьня інвэстыцыяў у эканоміку й патрэба пераадоленьня наступстваў чарнобыльскай катастрофы, у чым маглі істотна дапамагчы (і, як згадвалася вышэй, дапамагалі) замежныя суайчыньнікі.
Больш за астатніх у справе наладжваньня дыялёгу зь беларускай дыяспарай у Паўночнай Амэрыцы зрабіў пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры ААН у 1990-1993 гг. Генадзь Бураўкін (меў рангу надзвычайнага й паўнамоцнага пасла). Прызвычаеныя дзесяцігодзьдзямі да правакацыяў і хлусьні, нэгатыўнага ўспрыманьні дыяспары, нашы суайчыньнікі спачатку паставіліся да дыплямата, як да чарговага афіцыёзнага пасланьніка савецкага Менску, які прыехаў сварыць эміграцыю. У «Беларускай думцы» нават зьявіўся артикул аб XIX Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі, арганізаванай БАЗА й Згуртаваньнем беларусаў Канады 1-3 верасьня 1990 г. у Кліўлэндзе. Аўтар артыкулу, які падпісаўся як М. Панёманскі, хоць і ня браў удзелу ў сустрэчы, аднак, карыстаючыся даступнымі матэрыяламі пра яе, раскрытыкаваў і само мерапрыемства, і прынятыя рэзалюцыі, і, як яму падалося, «укленчваньне» перад Генадзем Бураўкіным:
1-3 верасьня г. г. у Кліўляндзе адбылася «Сустрэча Беларусаў Паўночнай Амэрыкі». На зьезьдзе прысутнічалі адзіночныя госьці із Эўропы і Аўстраліі. Сустрэчу «ўшанаваў» сваёй прысутнасьцю Генадзі Бураўкін, шэф сталай місіі БССР пры Аб’яднаных Нацыях, той самай місіі, якая яшчэ нядаўна абзывала арганізатараў зьезду ды наагул усіх беларускіх эмігрантаў — фашыстамі, нямецкімі калябарантамі ды іншымі ня вельмі культурным! эпітэтамі.
448 [Хроніка] // Беларуская думка. № 36. 1991. С. 32.
Арганізатары зьезду адпаведна віталі «шаноўнага госьця» і зьмясьцілі інтэрвію зь ім усягна зь ягонай фатаграфіяй у сваім воргане «Беларусе». Зьезд адбыўся ў нядаўна вытанчаным прыгожым будынку, збудаваным мясцовай беларускай калёніяй, каторай за гэтай належыцца прызнаньне і ўдзячнасьць.
Тэты новы будынак быў амаль адзінай атракцыяй імпрэзы, зладзіўшых яе палітычна-грамадзкіх арганізацыяў, бо рэшта сустрэчы насіла хутаранска-парахвіяльны характар.
Зьезд закончыўся прыняцьцем даволі цікавай рэзалюцыі і ў сваім сэнсе даволі характэрнай. Рэзалюцыя сапраўды цікавая ўжо хаця бы нават тым, што яна высьвятляе праўдзівыя сучасныя ідэалягічныя сьцежкі-дарожкі яе аўтара449.
Аўтара артыкулу найбольш абурыла тое, што ў прынятай на Сустрэчы рэзалюцыі ня згадвалася, як гэта было раней, ні пра бальшавіцкія рэпрэсіі, ні пра татальную русіфікацыю грамадзкага жыцьця ў БССР і г. д. Патлумачыў ён гэта «сэрвільнасьцю перад кіраўніком місіі пры ААН».
Аднак празь нейкі час удзельнікі БККА пабачылі, што Генадзь Бураўкін прыехаў з добрымі намерамі й насамрэч рабіў шмат для наладжваньня прыязнага супрацоўніцтва зь белару­скай дыяспарай. Цікава, што менавіта беларусы Саўт-Рывэру пашылі сьцяг для беларускай місіі ААН у Нью-Ёрку.
Калі сэсія Вярхоўнага Савету Беларусі зацьвердзіла новыя дзяржаўныя сымбалі нашай краіны [19 верасьня 1991 г. — А. Г.], у беларускім прадстаўніцтве ў Нью-Ёрку задумаліся: дзе ўзяць новы сьцяг? На дапамогу прыйшлі беларускія эмігранты. Арганізацыя беларуска-амэрыканскай моладзі прэзэнтавала беларускаму прадстаўніцтву бел-чырвона-белы сьцяг, які быў узьняты ля штабкватэры ААН. Яшчэ адзін сьцяг для беларускага прадстаўніцтва пашыла Ліза Літаровіч. Міхась Сенька і Леў Высоцкі перадалі яго афіцыйнаму прадстаўніку Беларусі450.
3 абвяшчэньнем незалежнасьці прадстаўнікі дыяспараў у заходніх краінах сталі часьцей наведваць Беларусь. Акрамя таго,
449 Панёманскі М. 19-я Сустрэча Беларусаў... // Беларуская думка. № 36. 1991. С. 5-6. Аўтар публікацыі, відаць, ня ведаў, што з Генадзем Бураўкіным даўно кантакгавалі беларусы Нью-Ёрку, аб чым у сваіх успамінах напісала Зора Кіпель (Запісы БІНІМ. № 27. 2004. С. 23-24).
450 «Любіце сваё, беларускае...» У гасьцях у Лізы і Лявона Літаровічаў // ПранчакЛ. Беларуская Амэрыка... С. 155-161.
Расьціслаў Завістовіч выступав на I Зьезьдзе беларусаў сьветуў Менску. Ліпень 1993 г.
суайчыньнікі з ЗША, Канады, Вялікабрытаніі, Аўстраліі шмат зрабілі для пераадоленьня наступстваў чарнобыльскай ката­строфы: засноўвалі камітэты дапамогі, прывозілі мэдыцынскае абсталяваньне й лекі на мільёны даляраў, прымалі на лячэньне й адпачынак беларускіх дзяцей. Гэтая дапамога ішла як праз «старыя» арганізацыі: БАЗА, БККА, так і праз наваствораныя фонды дапамогі ахвярам Чарнобылю ды ініцыятыву прыватных асобаў, вонкава з грамадзкімі арганізацыямі не зьвязаных. Сярод апошніх была, прыкладам, Соня Арцішэнка з Саўт-Рывэру.
Соня Арцішэнка дзясяткамі гадоў працуе на беларускую карысьць. Яна арганізоўвае розныя імпрэзы. Каб пайсьці на іх, мы плоцім, а грошы ідуць на царкву Эўфрасіньні Полацкай або дру­гую Беларускую карысьць. Пад яе кіраўніцтвам зарабілі многа, многа тысяч даляраў.
У 1993 г. Соня праз імпрэзы зарабіла 30 тыс. даляраў на Ахвяраў Чарнобылю на Беларусі. А амэрыканскія фармацэўтычныя карпарацыі далі Соні і яе памочнікам на больш чым мільён даляраў. Соня і памочнікі завезьлі ўсё гэта на Беларусь451.
У 1993 г. старшыня БККА Расьціслаў Завістовіч празь пяцьдзясят гадоў жыцьця на чужыне наведаў Беларусь. Як і
451 ЛістЛёліКасоўскай даАлегаГардзіенкіад4 жніўня2007 г. Захоўваецца ў прыватным архіве аўтара кнігі.
дзясяткі іншых эмігрантаў, ён узяў удзел у I Зьезьдзе беларусаў сьвету, які прайшоў 8-10ліпеня 1993 г. у Менску. Расьціслаў Завістовіч выступіў з прамовай да дэлегатаў форуму, у якой раскрытыкаваў беларускі ўрад за адмежаваньне ад беларускіх эмігрантаў, адмову ім у месцы ў новай Беларусі. Разам з тым старшыня БККА заклікаў эміграцыю й надалей дапамагаць суродзічам у Беларусі, працаваць для яе адраджэньня, не зважаючы на стаўленьне ўраду:
На працягу ўсяго свайго жыцьця мы ў эміграцыі інфармавалі заходні сьвет пра Беларусь і яе народ, стараліся стварыць сярод чужынцаў пачуцьцё прыхільнасьці да нашай Бацькаўшчыны. Я ўпэўнены, што наша праца не прайшла незаўважанай на Захадзе. На жаль, яна была, мне здаецца, ненадежна ацэнена ўрадам Беларусі, бо ён у сваіх пастановах пасьпяшыў выкрасьліць замежных беларусаў зь ліку грамадзян Беларусі. Дзякуючы таму, што ў большасьці з нас падыход да адраджэньня нашай Бацькаўшчыны быў чыста альтруістычным, мы не пакідаем працы на карысьць Беларусі, не зьвяртаючы ўвагі на выкрэсьліваньні. Гэтак і зараз мы хочам, каб нашае спатканьне дапамагло нам зрабіць новы крок у адраджэньні нашай Бацькаўшчыны, бо яна для ўсіх нас адна! Няхай адраджаецца беларуская сьвядомасьць! Няхай кожны з нас адчуе гонар за сваю мову, культуру, нашую ні з чым не параўнальную спадчыну. Давайце палюбім самых сябе, адродзім сваю незалежнасьць, зробім сваю Бацькаўшчыну сапраўды сувэрэннай дзяржавай...452
Спадзяваньні беларускай эміграцыі на сапраўднае адраджэньне Бацькаўшчыны цалкам ня спраўдзіліся. Праз год у Беларусі адбыліся прэзыдэнцкія выбары, перамог на якіх Аляксандар Лукашэнка, які выступаў пад лёзунгам інтэграцыі з Расеяй і вяртаньня да СССР. Ужо ў першыя месяцы яго кіраваньня беларусізацыя ў краіне была згорнутая, пачаўся ўціск на незалежную прэсу. Па выніках рэфэрэндуму 14 траўня 1995 г. замест нацыянальнай сымболікі вярнулі старую савецкабеларускую, толькі безь сярпа й молата, ды відазьменены герб, а рускай мове надалі статус дзяржаўнай.
У гэтых умовах беларуская дыяспара— і Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі як яе частка— ізноў абавязалася інфармаваць сьвет пра рэальнае становішча ў Беларусі,
452 Прамова сп. Расьціслава Завістовіча, старшыні Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі на I Зьезьдзе беларусаў сьвету ў Менску 8.07.1993. Цалкам тэкст прамовы зьмешчаны ў Дадатку.
уцісканьне прэсы, палітычны перасьлед нязгод ных з афіцыйным курсам прэзыдэнта, які мацнеў з кожным годам. Хутка зноў узьнікла неабходнасьць падтрымаць рознымі сродкамі дэмакратычныя працэсы ў Беларусі.
Ужоўжніўні 1994 г.РасьціслаўЗавістовічдалучыўсядастворанага ў 1991 г. Фонду адраджэньня Беларусі (ФАБ, Belarusian Renewal Fund)^. ФАБ ставіў за мэту спрыяньне дэмакратыі ў Беларусі, а менавіта дапамогу ў выданьні газэтаў, брашураў, правядзеньні сходаў, інфармацыйных мітынгаў і г. д. Сябры арганізацыі прапанавалі Расьціславу Завістовічу далучыцца да дзейнасьці фонду ці, прынамсі, дапамагчы фінансамі454. Стараньнямі ФАБ аказвалася вялікая дапамога беларускай незалежнай прэсе, асабліва ў фінансаваньні й абсталяваньні.
У сярэдзіне 1990-х,знарастаньнемаўтарытарныхтэндэнцыяў у краіне, ФАБ трансфармаваўся ў Кааліцыю абароны дэмакратыі й правоў чалавека ў Беларусі (сустаршыні Алекс Сільвановіч і Янка Запруднік). У наваствораную арганізацыю ўвайшлі больш дзясятка арганізацыяў ды інстытуцыяў: БККА, БАЗА, Беларускаамэрыканскае аб’еднаньне, БІНІМ, БАПЦ, Сусьветная асацыяцыя беларускіх габрэяў, Арганізацыя беларуска-амэрыканскай моладзі, Згуртаваньне беларусаў Канады ды інш455.
Ва ўмовах новай міжнароднай сытуацыі й палітычных зьменаў у Беларусі яшчэ большую вагу ў дзейнасьці Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі набыла рэпрэзэнтацыя беларускіх інтарэсаў перад афіцыйным Вашынггонам.
Кантакты БККА з амэрыканскімі чыноўнікамі й палітыкамі
У 1992 г. Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі ўсталяваў шчыльныя кантакты з амэрыканскім прадстаўніцтвам у Менску. Пры канцы 1991 г. у Беларусь быў прызначаны першы амэрыканскі консул Аляксандар Мееровіч. Перад сваім ад’ездам у Беларусь у студзені 1992 г. ён наведаў Расьціслава Завістовіча.
453 Старшынём выканаўчага камітэту зьяўляўся сьвецкі актывіст БАПЦ і радны БНР Алекс Сільвановіч, у выканаўчы камітэт уваходзілі Юрка Кіпель, Вера Запруднік, Віктар Typ.
454 Дакумэнт Фонду адраджэньня Беларусі ад 23 жніўня 1994 г. Архіў Расьціслава Завістовіча.
455 Паводле Звароту Кааліцыі ў абарону дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі ад 5 чэрвеня 1996 г. Архіў Расьціслава Завістовіча.
Сп. Мееровіч цікавіўся ўсім, што тычылася Беларусі. У амаль шасьцігадзіннай гутарцы ён атрымаў вялікую колькасьць інфармацыі эканамічнага, палітычнага й побытавага характару пра Беларусь. Трэба прызнаць, што сп. Мееровіч нядрэнна арыентуецца ў праўдзівай беларускай гісторыі, як апошніх часоў, так і часоў сярэднявечча.
Пры другім спатканьні 24-га студзеня 1992 г., на тэты раз у Дзяржаўным дэпартамэнце ў Вашынгтоне, аўтар гэтых радкоў падараваў новаму консулу кнігу ў ангельскай мове «Беларуская дзяржаўнасьць», выданую пад рэдакцыяй сп. Кіпеляў456, і дзьве брашуры — выступленьне міністра замежных спраў Беларусі П. Краўчанкі ў Аб’еднаных Нацыях457 і «Кароткі Агляд Гісторыі Беларусі»458 П. Рагача [Юркі Станкевіча]459.
24 кастрычніка 1994 г. новы амэрыканскі амбасадар у Беларусі Кенэт Ялавіц перад сваім ад’ездам у Беларусь зладзіў у Вашынгтоне прыняцьце для прадстаўнікоў беларускіх арганізацыяў з нагоды ягонай прысягі. На мерапрыемстве прысутнічалі: Язэп Арцюх (рэдактар ангельскамоўнага квартальніка Belarusian Review), Алеся Кіпель (БІНІМ), Янка Запруднік (БАЗА), Расьціслаў Завістовіч і Надзея Кудасава (БККА), Іраіда Завістовіч, Алекс Сільвановіч (старшыня Фонду ахвярам Чарнобылю пры БАПЦ)460. 25 кастрычніка гэтая бела­руская дэлегацыя была прынятая ў Дзяржаўным дэпартамэнце ў Вашынгтоне Джэймзам Колінзам — спэцыяльным дарадчыкам дзяржаўнага сакратараў правах новых краінаў СНД. Арганізаваў спатканьне Язэп Арцюх461. Дэлегаты прасілі Дзярждэпартамэнт актывізаваць дзейнасьць камітэту разьвіцьця амэрыканска-
456 Byelorussian Statehood. Reader and Bibliography / Edited by Vitaut and Zora Kipel. Нью Ёрк: БІНІМ, 1988. — 398 p.
457 Краўчанка П. Выступленьне міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь на 46-й Сэсіі Генэральнай асамблеі ААН. Нью-Ёрк, 26 верасьня 1991. [New York] — Мінск: «Беларусь», 1991. — 30 с.
458 Маецца на ўвазе кніга: Рагач П. Кароткі агляд гісторыі Беларуси для беларускіх дапаўняльных школаў. Кліўлэнд — Нью-Ёрк: «Беларуская школа», 1968. — 94 с. У 1990 г. кніга была двойчы перавыдадзеная: у Беластоку (Беларускай асацыяцыяй студэнтаў) і Кліўлэндзе — НьюЁрку — Таліне (так пазначана на тытуле).
459 Завістовіч Р. Амэрыканскі консул для Рэспублікі Беларусь // Беларуская думка. № 37. 1992. С. 31-32.
460 Прыняцьцё беларускай дэлегацыі ў Дзяржаўным дэпартамэнце. Архіў Расьціслава Завістовіча.
461 Тамсама.
беларускіх адносінаў462. Зьвярталі таксама ўвагу на магчымасьць выкладаньня беларускай мовы ў Дзярждэпартамэнце й падрыхтоўку ў ЗША беларускамоўных дыпляматаў і перакладчыкаў ды большую дапамогу ахвярам Чарнобылю. Беларуская дэлегацыя «прасіла амэрыканскі ўрад, каб ён, купляючы ў Расеі ўзбагачаны ўран, здабыты падчас дэмантажу ядравай зброі, дапамог Беларусі атрымаць ад Расеі плату за той уран, які паступае зь беларускага ўзбраеньня й за які Расея адмаўляецца рабіць Беларусі адпаведную кампэнсацыю»463.
Ад 1995 г. беларусы замежжа пэрыядычна сустракаюцца з прадстаўнікамі Дзярждэпартамэнту ЗША, а па выніках такіх сустрэчаў справаздачы падаюцца ў друк: напрыклад, у квартальнік Belarusian Review. Традиция сустрэчаў трывае да сёньня.
У 1993 г. БККА далучыўся да створанай у тым жа годзе Кааліцыі народаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы {Central and East European Coalition). Паўстаньне структуры было выкліканае жаданьнем этнічных групаў дапамагчы сваім суродзічам у но­вых краінах ва Ўсходняй Эўропе й на постсавецкай прасторы.
Лічылася, што наваствораныя незалежныя дзяржавы, якія паўсталі пасьля развалу СССР, і дэкамунізаваныя краіны Цэнтральнай Эўропы павінны мець сваіх прыхільнікаў, якія ня толькі будуць бараніць іх інтарэсы перад урадам Злучаных Штатаў, але й рабіць уплыў на стварэньне блізкіх адносінаў паміж Амэрыкай і краінамі Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы464.
Апроч БККА, у Кааліцыю ўвайшлі 15 этнічных арганізацыяў ад 12 этнічных групаў: прыбалтыйскія, украінскія, польскія, вугорскія, чэскія, славацкія, румынскія й інш.465. Прадстаўнікі гэтых арганізацыяў пільна сачылі за працэсамі, што адбываліся ў краінах Усходняй Эўропы, рэзка рэагуючы на рэанімаваньне імпэрскіх крокаў з боку Расеі што да суседзяў, а таксама
462 Пагадненьне зь ім было падпісанае ў студзені 1994 г. падчас візыту ў Беларусь прэзыдэнта ЗША Біла Клінтана.
463 Прыняцьцё беларускай дэлегацыі ў Дзяржаўным дэпартамэнце. Архіў Расьціслава Завістовіча.
464 Завістовіч Р. Кааліцыя Цэнтральнай і Усходняй Эўропы. Архіў Расьціслава Завістовіча.
465 Былі па дзьве вугорскія, польскія, дзьве агульныя балтыйскія і разам зь імі асобна: эстонская, латвійская, літоўская арганізацыі.
вяртаньне гэтых краінаў у сфэру ўплыву Масквы. У 1993 г. Расьціслаў Завістовіч пісаў:
За апоіпнія гады абставіны рэзка зьмяніліся. Расейскія кіраўнікі ўсё больш і больш адчынена гавораць пра нейкія спэцыяльныя пра­вы, якія, быццам, мае Расея, каб бараніць правы сваіх грамадзянаў, што жывуць у незалежных дзяржавах, створаных пасьля развалу СССР. Такім чынам, жаданьне дапамогі сваім братам у гэтых дзяр­жавах перайшло ў неабходнасьць узьдзеяньня Кааліцыі на палітыку Злучаных Штатаў у адносінах да краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Кааліцыя лічыць, што ў эканамічнай і палітычнай дзейнасьці Злучаныя Штаты Амэрыкі павінны падтрымоўваць незалежнасьць і дэмакратычны лад наваствораных і дэкамунізаваных дзяржаваў, рашуча адкідаючы вялікадзяржаўныя прэтэнзіі Расеі да гэтых дзяржаваў4“.
Як старшыня БККА Расьціслаў Завістовіч таксама браў удзел і ў працы амэрыканскай Камісіі па супрацоўніцтве й бясьпецы ў Эўропе, якую ўзначальваў кангрэсмэн Крыстафэр Сьміт. Камісія ставіла на мэце спрыяньне працэсам дэмакратыі й дапамогі постсавецкім краінам і краінам былога сацыялістычнага блёку.
У 1993 г. у колах амэрыканскай эліты выкрышталізавалася думка аб стварэньні ў Вашингтоне Мэмарыялу ахвярам камунізму. Ідэйнымі натхняльнікамі пабудовы помніка былі сьпікер Палаты прадстаўнікоў кангрэсу ЗША Ньют Гінгрыч і лідэр рэспубліканскай бальшыні ў сэнаце, даўні прыяцель беларускіх арганізацыяў Робэрт Доўл467. У выніку была створаная Фундацыя пабудовы помніка з камісіяй пры ім «У памяць ахвяраў камунізму» (Coalition for the Victims of Communism), якую ўзначаліў Гровэр Норквіст. Арганізацыйны камітэт па «ўсталяваньні помніка 100 мільёнам ахвяраў камунізму ў сьвеце» аб’яднаў розныя інстытуцыі: Польска-амэрыканскі кангрэс, Украінскі кангрэсавы камітэт, Амэрыканска-балтыйскі фонд, Украінскі нацыянальны саюз, Славацкі сусьветны кангрэс, Нацыянальную фэдэрацыю вугорцаў, Літоўска-амэрыканскае
466 Завістовіч Р. Кааліцыя Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Архіў Расьціслава Завістовіча.
467 [Ліст Гровэра Норквіста да Расьціслава Завістовіча ад 29 сакавіка 1995 г]. Архіў Расьціслава Завістовіча.
аб’яднаньне, Амэрыканска-латвійскае аб’яднаньне, Эстонскі сусьветны саюз, Цэнтар кубінскіх дасьледаваньняў, Кааліцыю дляЦэнтральнайАмэрыкі,ІнстытутВашынгтона,Вашынгтонскі міжнародны інстытут і г. д. —усяго27 арганізацыяў, у тым ліку й адну беларускую — Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі. БККА таксама далучыўся да ахвяраваньняў на ўзьвядзеньне Манумэнту. На пабудову помніка плянавалі сабраць 100 млн. даляраў, а сам праект ажыцьцявіць за пяць-сем гадоў468.
Пабудову першага ў ЗША Мэмарыялу ахвярам камунізму ўхваліў Акт кангрэсу ЗША ад 17 сьнежня 1993 г. і прэзыдэнт Біл Клінтан, а сам праект, сярод іншага, меў на мэце падтрыманьне дэмакратычных працэсаў і прыязных дачыненьняў паміж Злучанымі Штатамі і ўсімі новымі дзяржавамі былога Савецкага Саюзу469. Праўда, справа пабудовы помніка расьцягнулася больш як на дзесяцігодзьдзе.
Расьціслаў Завістовіч дабіўся таго, чаго ня здолелі зрабіць папярэднія старшыні БККА Мікалай Шчорс і Іван Касяк. Надышла іншая эпоха, і ён завязаў кантакты непасрэдна з амэрыканскімі палітыкамі, уключна да прэзыдэнтаў. I, калі ліставаньне з Джорджам Бушам-старэйшым было аднабаковае: пісаў Расьціслаў Завістовіч470, а ў адказ прыходзілі стандартныя лісты, складзеныя памочнікамі прэзыдэнта, то перапіска зь Білам Клінтанам была ўзаемная. 42-гі прэзыдэнт Злучаных
468 радыё Свабода: Інтэрвію з Расьціславам Завістовічам // Беларус (НьюЁрк). № 431. Студзень 1996.
469 Праект пабудовы ў Вашынгтоне Мэмарыялу ахвярам камунізму П Беларус (Нью-Ёрк). № 424. Травень 1995.
470 30 сьнежня 1991 г. Расьціслаў Завістовіч падзякаваў прэзыдэнту Джорджу Бушу-старэйшаму за прызнаньне незалежнасьці Рэспублікі Беларусь..
Dear Mr. President!
On behalf of the Byelorussian Congress Committee of America, representing Americans of Byelorussian descent in various parts of the nation, I would like to express my appreciation to you for formally recognizing the Independent Republic of Belarus’
The Committee supports your leadership in this important matter. We believe that such a recognition will encourage the Byelorussian people to redouble their efforts in building free and democratic institutions in their country, a goal to which they have aspired for many years.
(Цыт. паводле: Беларуская думка. № 47. 2000. С. 2.)
Штатаў асабіста адказваў кіраўніку БККА. Працытуем некаторыя лісты дзеячаў:
Паважаны сп. Прэзыдэнт!
Ад імя Беларускага Кангрэсавага Камітэту Амэрыкі, арганізацыі, якая рэпрэзэнтуе амэрыканцаў беларускага паходжаньня ў Злучаных Штатах Амэрыкі, я хачу выказаць Вам сваю ўдзячнасьць за запросіны сп. Станіслава Шушкевіча, Старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, наведаць Злучаныя Штаты.
Паколькі сп. Шушкевіч зьяўляецца сымбалем памяркоўнасьці, устойлівасьці і незалежнасьці Беларусі, Беларускі Кангрэсавы Камітэт Амэрыкі падтрымоўвае Вашу ініцыятыву і верыць, што Вашае спатканьне будзе і надалей садзейнічаць адраджэньню незалежнасьці, свабоды і дэмакратыі і разьвіцьцю вольнага прадпрыемніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.
3 пашанаю да Вас,
Расьціслаў Завістовіч, старшыня471.
24 верасьня 1993 г. зь Белага Дому прыйшоў адказ:
Паважаны спадар Расьціслаў!
Дзякую за Ваш ліст. Маё спатканьне з Старшынём Шушкевічам было першым афіцыйным спатканьнем з кіраўніком аднае зь неза­лежных дзяржаваў колішняга Савецкага Саюзу. Я думаю, што нашае спатканьне было вельмі пасьпяховым.
Падпісаўшы пагадненьне аб нераспаўсюджваньні ядзернага ўзбраеньня, Старшыня Шушкевіч заслугоўвае пахвалы за тую пад-
471 Dear Mr. President!
On behalf of the Belarusian Congress Committee of America, representing Americans of Belarusian descent throughout this nation, I would like to express my appreciation for the invitation you gave to Mr. Stanislav Shushkevich, Chairman of the Supreme Council of the Republic of Belarus, to visit the United States.
Since Chairman Shushkevich is a symbol of moderation, stability, and in­dependence of Belarus, the Committee supports your initiative and believes that your meeting with the Chairman will further promote independence, freedom, and democracy and facilitate the development of free enterprise in the Republic of Belarus
Sincerely yours
Russell R. Zavistovich,
President.
(Цыт. паводле: Беларуская думка. № 47. 2000. С. 8.)
трымку, якую Беларусь унесла ў справу нераспаўсюджваньня. У час нашага спатканьня я выказаў вялікае зацікаўленьне з боку Злучаных Штатаў у пашырэньні эканамічных сувязяў зь Беларусьсю, асабліва ў разьвіцьці гандлёвых і інвэстыцыйных магчымасьцяў для амэрыканскіх і беларускіх фірмаў. Спадзяюся, што ў хуткім часе нашы краіны падпішуць двухбаковыя пагадненьні ў галіне інвэстыцыяў, падаткаў і дзейнасьці Корпусу Міру.
Цяпер, калі Злучаныя Штаты супрацоўнічаюць з прадстаўнікамі рэформаў ва ўсіх наваствораных незалежных дзяржавах колішняга Савецкага Саюзу, вітаю Вас з Вашым зацікаўленьнем у гэтым важ­ным пытаньні.
3 пашанаю, Біл Клінтан472.
У верасьні 1995 г. беларускія супрацьпаветраныя сілы зьбілі над тэрыторыяй Беларусі паветраны шар з амэрыканскімі грамадзянамі на борце. Расьціслаў Завістовіч выказаў спачуваньні прэзыдэнту Клінтану з гэтай нагоды:
Паважаны сп. Прэзыдэнт!
Беларускі Кангрэсавы Камітэт Амэрыкі, які рэпрэзэнтуе амэрыканцаў беларускага паходжаньня, моцна асуджае паводзіны ваеншчыны ў Беларусі за тое, што яна зьбіла некіруемы газавы ба-
472 Dear Russell!
Thank you for your letter! My meeting with Chairman Shushkievich represented the first official meeting with the head of state of one of the newly independent states of the former Soviet Union. I feel that great progress was made during this meeting.
Chairman Shushkievich can be praised for the support Belarus has given to the cause of non-proliferation by joining the Non-Proliferation Treaty. At our meeting, I Also stressed the strong interest of the United States in expanding economic ties with Belarus, particularly in trade and investment opportunities for American and Belarusian firms. I hope that our countries will soon conclude a bilateral investment treaty, a tax treaty, and a Peace Corps agreement.
As the United States works with reformers throughout the newly independent states of the former Soviet Union, I appreciate your continuing interest in this important issue.
Sincerely
Bill Clinton.
(Цыт. паводле: Ліст Біла Клінтана да Расьціслава Завістовіча ад 24 верасьня 1993 г. Архіў Расьціслава Завістовіча.)
Справа палева: прэзыдэнт ЗША Ыл Клінтан, старшыня БККА Расьціслаў Завістовіч, віцэ-прэзыдэнт Ал Гор.
лён і забіла двух амэрыканцаў, якія, беручы ўдзел у міжнародных спаборніцтвах, літаральна плылі ў небе Беларусі, пераляцеўшы ле­гальна польскую мяжу.
Нам шкода, што пры сучасным прарасейскім урадзе Беларусі ня толькі жыцьцё нашага шматпакутнага й спакойнага народу, але й палітычнае становішча, адказнае за агрэсіўны дух ураду, пагоршылася настолькі, што яно нагадвае нам савецка-расейскае стаўленьне й паводзіны да іншых падчас халоднай вайны.
Кангрэсавы Камітэт выказвае шчырыя спачуваньні сем’ям загінуўшых амэрыканцаў, якія былі гэтак безразважна расстраляныя ў беларускім небе.
3 пашанаю,
Расьціслаў Завістовіч, старшыня473.
Увосень 1995 г. падчас Генэральнай асамблеі ААН у НьюЁрку, у якой браў удзел і прэзыдэнт Беларусі А. Лукашэнка, у горадзе адбылася велізарная маніфэстацыя супраць тыраніі й
473 Беларуская думка. № 47. 2000. С. 7.
тыранаў, у якой бралі ўдзел усе беларускія арганізацыі ЗША, у тым ліку й прадстаўнікі БККА474.
Ліставаньне зь Білам Клінтанам суціпіылася пасьля 1997 г., падчас хваробы Расьціслава Завістовіча. Толькі на схіле гісторыі БККА, што праз доўгі час меў трывалыя кантакты з амэрыканскай палітычнай элітай, былі наладжаныя сувязі да ўзроўню прэзыдэнта. Але гэта была ўжо зусім іншая эпоха: развал СССР зьмяніў характар дачыненьняў Вашынгтону з арганізацыямі падсавецкіх народаў у ЗША.
Варта адзначыць, што, як і іншыя эміграцыйныя арганізацыі, цягам 1990-х гг. пад уплывам міжнароднай сытуацыі БККА карэктаваў прынцыпы й кірункі сваёй дзейнасьці. Найбольш увагі надавалі разнастайным спосабам уплыву на падзеі ў Беларусі. На гэта працавалі й кантакты з амэрыканскімі чыноўнікамі, і сувязі зь беларускімі дзеячамі наБацькаўшчыне. Аднак для дасягненьня большай эфэктыўнасьці працы зноў, як і раней, паўстала пытаньне рэальнага аб’яднаньня высілкаў усяе беларускае эміграцыі бяз розьніцы палітычных поглядаў.
БНР / БЦР: канец палітычнага супрацьстаяньня
У 1996 г. мела месца спроба дэ-юрэ ліквідаваць палітычны раскол на эміграцыі— аб’яднаць Раду БНР і БЦР. 3 такой ініцыятывай на прапанову старшыні Рады БНР Язэпа Сажыча выступіў яго намесьнік Барыс Рагуля. Вырашылі склікаць прадстаўнікоў абедзьвюх структураў на нараду ў Нью-Брансўіку. Па дапамогу ў справе вызначэньня дэлегатаў Барыс Рагуля зьвярнуўся да Расьціслава Завістовіча як старшыні адной з аўтарытэтных арганізацыяў беларусаў у ЗША:
Паважаны сп. Завістовіч!
Вельмі прыемна было сёньня пагутарыць з Вамі. Перасылаю Вам праект ліста звароту адносна плянаваньня сходу. Буду вельмі
474 У тую восень Лукашэнка прыяжджаў на сэсію ААН. Быў арганізаваны велізарны пратэст-дэманстрацыя супраць усіх дыктатараў, што прыехалі ў Нью-Ёрк. Беларускі ўдзел быў вельмі вялікі — прыпушчаю, найбольшы за ўсе іншыя дэманстрацыі пры ААН. Арганізацыя пратэсту іпіла супольна БАЗА — БККА, хоць БАЗА (Шукелойць і В. Кіпель) рабілі найбольш, бо былі ў Нью-Ёрку. Аднак аўтобус з Саўт-Рывэру ды дзясяткі машынаў добра «падсыпалі» людзей. Па выніках гэтай дэманстрацыі быў зроблены фільм. — Заув. Вітаўта Кіпеля да рукапісу кнігі ад 11 сьнежня 2007 г.
ўдзячны, калі Вы зможаце падрыхтаваць лісту кандыдатаў на та­кое спатканьне. Сюды павінны быць уключаныя прадстаўнікі ўсіх беларускіх арганізацый, а таксама існуючых цэркваў, якія будуць рэпрэзэнтаваныя прыхаджанамі-несьвятарамі гэтых арганізацый. Тут не павінна быць ніякай розьніцы, хто да якой арганізацыі належыць. Мы хочам стварыць адзіны фронт абароны дэмакратыі і незалежнасьці Беларусі475.
На нарадзе ў Нью-Брансўіку (Нью-Джэрзі) дэлегатамі ад БККА былі Міхась Бахар, Віталь Цярпіцкі, Жорж (Юрка) Навумчык. Паседжаньне адбылося пасьля сьмерці апошняга
прэзыдэнта БЦР Міхася Зуя (памёр у красавіку 1995 г.), які пры жыцьці не пагаджаўся ні на якое аб’яднаньне з палітычнымі апанэнтамі, бо марыў пра аднаўленьне былой велічы БЦР476. Нягледзячы на гучныя заявы аб супрацоўніцтве, афіцыйна злучыць БЦР і Раду БНР на нара­дзе не ўдалося, і кантакты паміж прыхільнікамі двух палітычных групаў спыніліся477. Аднак цяпер гэта ўжо не справакавала новага супрацьстаяньня.
Пасьля 1995 г. БЦР не была дзейнай арганізацыяй, хоць афіцыйнага рашэньня пра яе самароспуск не бы-
Віталь Цярпіцкі. Кастрычнік 2006.
475 Факс Барыса Рагулі да Расьціслава Завістовіча ад 30 сакавіка 1996 г. Архіў Расьціслава Завістовіча.
476 Добрай ілюстрацыяй гэтага ёсьць ліставаньне Міхася Зуя з грамадзкімі дзеячамі: Віталём Цярпіцкім, Дзьмітрыем Касмовічам. У лістах прэзыдэнт БЦР некалькі разоў падкрэсьлівае думку пра неабходнасьць рэанімаваньня актыўнасьці Рады. Аднак ад пачатку 1990-х з увагі на слабое здароўе і ўзрост і Міхась Зуй пакідае гэтую ідэю.
477 Ліст Вітаўта Кіпеля да Алега Гардзіенкі ад 4 верасьня 2007 г. Захоўваецца ў прыватным архіве аўтара кнігі.
ло. Паводле тастамэнту Міхася Зуя, пасьля яго сьмерці ўсе спра­вы БЦР, абавязкі й паўнамоцтвы прэзыдэнта былі перададзеныя Віталю Цярпіцкаму да часу скліканьня XX Пленуму БЦР478. Але Віталь Цярпіцкі прыняў рашэньне прыпыніць дзейнасьць БЦР, якая ня мае людзкіх рэсурсаў. На апошнім Пленуме ў 1988 г. прысутнічалі толькі восем чалавек. Віталь Цярпіцкі згадваў:
Афіцыйна [з 1995 г.] ніякіх пасадаў у БЦР я не займаў. Адразу сказаў, што не зьбіраюся гуляць у салдацікі, як БНРаўцы. 3 адыходам Астроўскага эпоха БЦР скончылася. Я і Міхасю Зую радзіў паставіць кропку479.
Дзейнасьць БЦР канчаткова спынілася ў 1995 г., пась­ля сьмерці Міхася Зуя, хоць ужо ў першай палове 1990-х, з увагі на слабое здароўе апошняга прэзыдэнта, Рада значнай актыўнасьці не выяўляла. Пазыцыі БЦР у сярэдзіне 1990-х ужо не былі вызначальнымі для палітычнага супрацьстаяньня, і арганізацыі «БЦРаўскага» блёку, у тым ліку БККА, самі выбудоўвалі свае дачыненьні да ранейшых палітычных апанэнтаў. Палітычны раскол, што трываў з 1948 г., быў урэшце ліквідаваны. Агульнае паслабленьне грамадзкай актыўнасьці прымушала беларускія арганізацыі ў ЗША — найперш раней­шых галоўных канкурэнтаў, БККА й БАЗА, — трымацца разам дзеля супольнай працы ў Амэрыцы й дзеля Беларусі.
Яшчэ ў 1994 г. Расьціслаў Завістовіч як старшыня БККА ўпершыню даслаў віншаваньне 21-й Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі, што традыцыйна ладзілася высілкамі БАЗА й Згуртаваньня беларусаў Канады. Каб кіраўнік адной з галоўных грамадзкіх арганізацыяў дасылаў прывітаньні сваім канкурэнтам, гэта была беспрэцэдэнтная зьява.
Аб’яднаўшыся вакол ідэі барацьбы за незалежнасьць нашай Бацькаўшчыны і ведаючы, што разнастайнасьць поглядаў стымулюе людзкую творчасьць, мы ў эміграцыі павінны зрабіць усё магчымае, каб дапамагчы свайму народу вызваліцца з ланцугоў абыякавасьці і набраць сілы для аднаўленьня поўнае беларускае незалежнасьці.
478 Упаўнаважаньне прэзыдэнта БЦР Міхася Зуя ад 25 студзеня 1995 г. 3 архіву БЦР.
479 Цярпіцкі В. Я— астроўшчык// Адзінец А. Паваенная эміграцыя... С. 414-421.
Ня маючы магчымасьці праз сваё сардэчнае недамаганьне быць прысутным на зьезьдзе, ад імя Беларускага Кангрэсавага Камітэту Амэрыкі вітаю Вас, дарагія суродзічы, і жадаю Вам духовага ўздыму й творчых посьпехаў. Хочацца верыць, што наступная 22-я сустрэча будзе больш аптымістычнай для нас і ўсяго беларускага народу480.
Наяўнасьць супольнай мэты дапамагла пераадолець ранейшыя палітычныя непаразуменьні. У выніку, супрацоўніцтва БККА з БАЗА распачалося і ў іншых кірунках.
Зьмены ў стасунках паміж беларускімі эміграцыйнымі арганізацыямі, а таксама ў міжнароднай сытуацыі й становішчы Беларусі знайшлі адлюстраваньне на старонках часопісу «Беларуская думка». Пэрыёдык працягваў выходзіць нягледзячы на зьмяншэньне «чалавечага рэсурсу» БККА. Ад 1996 г. «Беларуская думка» нават стала выдавацца два разы на год: у чэрвені й сьнежні, а колькасьць старонак прыкметна вырасла: ва-
Апошні прэзыдэнт БЦР Міхась Зуй (1988-1995).
галася ад 44 да 52. Праўда, зьмянілася й афармленьне часопісу, таму казаць пра тое, што колькасьць матэрыялаў ад 1990 г. пабольшала, не выпадае. Інакшым стаў і іх характар. Часопіс разьмяшчаў больш тэкстаў пра Беларусь і перадрукаў зь беларускіх выданьняў, зьявіліся пастаянныя аўтары зь Беларусі (Яўген Лецка, Леанід Лыч ды інш.). Акрамя таго, паступова выданьне адышло ад выразнай прабэцээраўскай пазыцыі і ўсё больш ператваралася ў агульнаэміграцыйнае беларускае выданьне.
480 Віншаваньне Расьціслава Завістовіча Згуртаваньню беларусаў Канады й Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня ад 22 жнівеня 1994 г. Архіў Расьціслава Завістовіча.
Апроч таго, Расьціслаў Завістовіч навязаў працоўныя дачыненьні са сваімі былымі сябрамі, што стаялі на пазыцыях БНР. Ён стаў актыўным карэспандэнтам «Беларуса» і падтрымліваў добрыя дачыненьні з рэдакцыяй481.
Найбольш шчыльныя кантакты БККА з БАЗА й іншымі палітычнымі апанэнтамі назіраліся ў галіне сувязяў зь Беларусьсю. Пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Рэспублікі Бела­русь дыяспара намагалася наладжваць кантакты ня толькі з грамадзкімі арганізацыямі на Бацькаўшчыне, але й з афіцыйнымі інстытуцыямі. У першай палове 1990-х, пакуль Беларусь імкнулася стаць дэмакратычнай дзяржавай, эмігранты мелі прыязныя стасункі зь беларускай амбасадай у Вашынгтоне. Дзеячаў БККА, як і іншых беларускіх арганізацыяў, запрашалі на розныя прыёмы, ладжаныя супрацоўнікамі дыпляматычнай структуры. Праўда, БККА наўрад ці выдзялялася беларускімі дыпляматамі з шэрагу эміграцыйных суполак. Прыкладам, супрацоўнікі амбасады некалькі разоў высылалі запрашэньне на імя Робэрта Завістовіча, і старшыню БККА даводзілася цярпліва тлумачыць, што ён Расьціслаў, ці «па-амэрыканску» — Расэл482.
Сярод іншых папераў у архіве Расьціслава Завістовіча захоўваецца копія віншаваньня, дасланага Беларускаму кангрэсаваму камітэту амбасадарам Сяргеем Мартынавым483 з нагоды 77-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці БНР.
Беларускаму Кангрэсаваму Камітэту Амэрыкі
Паважанае спадарства!
Шлю Вам шчырыя прывітаньні з 77-мі ўгодкамі 25 Сакавіка.
481 Юрэвіч Л. Летапісны звод сусьвету Чалавека Сьведамага... С. 146.
482 Падборка такіх запрашэньняў захоўваецца ў архіве Расьціслава Завістовіча. У ангельскамоўных краінах славянскія імёны беларускіх эмігрантаў спрашчаліся, і беларусы часам адаптавалі іх да ангельскай: Юры станавіўся Джорджам, Язэп— Джо (Джэймзам), або адаптавалі да падобных. Уладзімер станавіўся Ўолтэрам, Міхаіл — Майкам, Расьціслаў — Расэлам, Мікола — Нікам.
483 У 1993-1997 гг. надзвычайны й паўнамоцны пасол у ЗША, у 2001— 2003 гг. надзвычайны й паўнамоцны пасол у Бэльгіі ды пастаянны прадстаўнік Беларусі пры эўрапейскіх супольнасьцях і NATO па сумяшчальніцтве, з сакавіка 2003 г. — міністар замежных справаў.
Разьвіцьцё самастойнасьці Беларусі, традыцыі якой закладваліся яшчэ ў той памятны час, патрабуе, безумоўна, вялікіх намаганьняў. Шмат цяжкасьцей даводзіцца пераадольваць беларускаму народу на яго шляху да рэальнага сувэрэнітэту і незалежнасьці. Менавіта таму ідэя нацыянальнай еднасьці, супрацоўніцтва дзеля гэтай справы сумленных беларусаў усяго сьвету набывае вялікае значэньне. Ваша адданасьць духу беларускасьці, якую Вы праяўляеце на працягу дзесяцігодзьдзяў, — гэта тое, што ня можа не прынесьці свайго плёну, што дапамагае будаваць сапраўды самасьвядомую і незалежную дзяржаву.
Шчыра зычу Вам, суайчыньнікі, па-ранейшаму актыўна спрыяць росквіту Бацькаўшчыны, жадаю ўсім Вам здароўя і посьпехаў.
3 глыбокай пашанай,
Сяргей Мартынаў
[амбасада Рэспублікі Беларусь у Вашынгтоне].
У той жа час дыяспара наладжвала кантакты з кіраўніцтвам Беларусі. У 1993 г. ЗША наведалі старшыня Вярхоўнага Савету РБ Станіслаў Шушкевіч, які сустракаўся з прадстаўнікамі беларускіх арганізацыяў у ЗША, а таксама міністар замежных справаў Пятро Краўчанка. Пахаладаньне ў дачыненьнях з афіцыйным Менскам наступіла пасьля рэфэрэндуму 1995 г. і далейшага спаўзаньня Беларусі ў бок аўтарытарызму. Беларусь! ЗША, і БККА ў тым ліку,
Старшыня Вярхоўнага Савету Станіслаў Шушкевіч і старшыня БККА Расьціслаў Завістовіч падчас сустрэчыў Вашынгтоне. 23 ліпеня 1993 г.
неаднаразова пратэставалі супраць парушэньня свабоды слова, правоў чалавека, перасьледу палітычных іншадумцаў у Беларусі, зьвярталіся з мэмарандумамі да амэрыканскіх чыноўнікаў, ставілі беларускае пытаньне ў ангельскамоўнай прэсе.
БККА, БАЗА ды іншыя ўзялі актыўны ўдзел у захадах перад Дзярждэпартамэнтам аб наданьні палітычнага прытулку старшыні БНФ Зянону Пазьняку й яго намесьніку Сяргею Навумчыку, якія ў сакавіку 1996 г., унікаючы імавернага арышту, таемна пакінулі Беларусь. Палітычны прытулак яны атрымалі ў жніўні 1996 г., і гэты факт меў шырокі рэзананс у амэрыканскім друку: пра факт «азылю» паведамілі каля 50 інфармацыйных агенцтваў і газэтаў484.
Ад ліпеня 1996 году я быў блізка зьвязаны з справай атрыманьня палітычнага прытулку ў ЗША Зянону Пазьняку і Сяргею Навумчыку. Я, фактычна, месяцы два быў іх перакладчыкам ва ўсіх фазах працэсу. На апошняй прэс-канфэрэнцыі (калі ўжо было вядома, што Зянон Пазьняк і Сяргей Навумчык атрымалі дазвол на прытулах з вуснаў самое сакратара Дэпартамэнту па іміграцыі) у сьпісках былі афіцыйна зарэгістраваныя прадстаўнікі БККА і БАЗА, і я, выменьваючы-называючы беларускі друк — назваў таксама «Беларуса», пару бюлетэняў і «Беларускую думку».
Пару тыдняў пасьля гэтай падзеі БККА разам з БАЗА ў СаўтРывэры ў былой «Залі Шакаў» ладзілі Пазьняку і Навумчыку прыняцьце485.
У траўні 1996 г. ЗША з афіцыйным візытам наведаў старшыня Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Сямён Шарэцкі. Візыт адбыўсяпасьляпадзеяўМенскайвясны 1996 г.486. Амэрыканскія беларусы ўручылі Сямёну Шарэцкаму «Памятную запіску», у
^Ліст Вітаўта Кіпеля да Алега Гардзіенкі ад 4верасьня 2007 г. Захоўваецца ў прыватным архіве аўтара кнігі.
485 Тамсама.
486 Увесну 1996 г. у Менску адбыліся тры масавыя акцыі нязгодных з палітыкай прэзыдэнта. 24 сакавіка — з нагоды 78-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці БНР, 2 красавіка — пратэсты супраць інтэграцыі Беларусі й Расеі ды 26 красавіка самае масавае шэсьце (паводле розных ацэнак, узялі ўдзел ад 20 да 50 тыс. чалавек) — традыцыйны Чарнобыльскі шлях, які меў і палітычную афарбоўку. Падзеі траўня 1996 г. не сабралі такой колькасьці людзей. 1 траўня — Дзень салідарнасьці працоўных — сацыял-дэмакраты правялі акцыю салідарнасьці з палітзьняволенымі на Акрэсьціна, 14 траўня — падзеі з нагоды першай гадавіны рэфэрэндуму 1995 г., і 30 траўня адбылася заключная акцыя моладзі, разагнаная на праспэкце Скарыны АМОНам.
якой выказалі рашучы пратэст супраць умацаваньня диктату­ры ў Беларусі, русіфікацыі й дэнацыяналізацыі краіны487.
Выкрыўленьне вынікаў майскага рэфэрэндуму [1995 г.] не спынілася на мове. За здачай аднаго з найгалоўнейшых кампанэнтаў культурнага адраджэньня, нацыянальнай мовы, прыйшла чарга на дзяржаўнасьць. Беларуска-расейскі дагавор ад 2 красавіка 1996 г. гаворыць — са спасылкай на майскі рэфэрэндум — пра «глыбока інтэграванае палітычна і эканамічна Супольніцтва Беларусі і Расеі», тымчасам як у рэфэрэндуме тым пытаньне было толькі пра «эканамічную інтэграцыю».
Беларусь! Амэрыкі блізка сочаць ход падзеяў на Бацькаўшчыне і жахаюцца ад таго, што вырабляе з уладаю прэзыдэнт Лукашэнка488.
Невядома, ці паўплывала менавіта гэтая «Памятная запіска», але па вяртаньні з ЗША Сямён Шарэцкі перайшоў у апазыцыю да прэзыдэнта Лукашэнкі, што ўрэшце прывяло да палітычнага супрацьстаяньня ў лістападзе 1996 г. па восі «парлямэнт — прэзыдэнт», пераможцам якога выйшаў кіраўнік дзяржавы489.
Крызісныя зьявы ўнутры беларускіх эміграцыйных арганізацыяў, толькі некаторыя зь якіх здолелі пасьпяхова прайсьці пэрыяд зьмены пакаленьняў, а таксама наяўнасьць супольных інтарэсаў, рэалізацыя якіх была магчымая толькі пры шчыльным супрацоўніцтве, дапамаглі ў 1990-х гг. пакласьці канец
487 Памятная запіска Старшыні Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь Сымону Шарэцкаму ад трупы амэрыканскіх беларусаў, спатканьне зь якімі адбылося ў Вашингтоне 21 травеня 1996 г. Архіў Расьціслава Завістовіча.
488 Тамсама.
489 Падрабязна пра гэта можна пачытаць у кнігах: Федута А. Александр Лукашенко. Москва, 2005. — 704 с.; Краўчанка П. Беларусь на ростанях. Нататкі дыпламата і палітыка. Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2007. — 506 с. — (Кнігарня «Наша Ніва»).
Сямён Шарэцкі з часам стаў трэцім прыкметным палітычным уцекачом зь Беларусі. У 1999 г. ён выехаў у Вільню, а ў 2002 г. перабраўся ў ЗША. Напачатку жыў у Кліўлэндзе, дзе далучыўся да дзейнасьці мясцовай грамады, а потым пераехаў да сына ў Каліфорнію. Падрабязьней пра гэта: Сямён Шарэцкі: «Лукашэнка хацеў стаць на чале БНФ» [гутарка]. http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=11115 (перадрук з сайту «Польскага радыё для замежжа». Выстаўлена на сайце «Нашай Нівы» 28 жніўня 2007).
палітычнаму расколу ў дыяспары. Хоць наступствы ранейшага падзелу на ўзроўні міжасабовых зносінаў захаваліся й да сёньня.
28 сьнежня 2000 г. старшыня БККА Расьціслаў Завістовіч памёр. Менавіта Завістовіч, часта аднаасобна, займаўся рэпрэзэнтацыйнай дзейнасьцю ад імя БККА, наладжваў сувязі зь беларускімі арганізацыямі на Бацькаўшчыне й на эміграцыі. Кангрэсавы камітэт усё больш ператвараўся ў сымбалічную арганізацыю, што ўжо рэальна не аб’ядноўвала шырокіх колаў грамады беларускіх эмігрантаў, як гэта было раней. I ня дзіўна, што для абраньня новага старшыні БККА не склікалі адмысловага Кангрэсу, як гэта было раней.
VIII. БЕЛАРУСИ! КАНГРЭСАВЫ КАМІТЭТ АМЭРЫКІ СЁНЬНЯ
Сучасны кіраўнік Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі Робэрт (Бабі) Цупрык быў абраны на гэтую пасаду на паседжаньні актыву арганізацыі. Гэта быў першы старшыня, які ня быў эмігрантам, а быў амэрыканцам беларускага паходжаньня.
Робэрт Цупрык нарадзіўся ў ЗША ў 1954 г. у сям’і Янкі Цупрыка й Ірыны з Жылінскіх.
...Бацькі мне шмат расказвалі пра сваю радзіму. Там быў ix сапраўдны дом. Каб не вайна, мы ніколі б не жылі ў Амэрыцы. Але так склалася, што мае бацькі былі вымушаныя пакінуць сваю зямлю, стаць эмігрантамі... Я паходжу зь беларускай сям’і. Мая мама актрыса [тэатру] Ірына Цупрык. Яе тут добра ведаюць. Бацька быў аграномам. Ён вучыўся ў Варшаўскім унівэрсытэце. Ці то празь яго, ці то сам я таксама пайшоў на агранамію. Вучыўся ва ўнівэрсытэце. Але зацікавіўся кампутарамі, і агранома зь мяне не атрымалася. Закончыў бібліятэчную школу і зараз працую ў бібліятэцы ў Ньюарку ў мэдычным унівэрсытэце490.
Абраньне на пасаду старшыні БККА прадстаўніка маладога пакаленьня беларускіх эмігрантаў магло стаць своеасаблівым паказьнікам зьмены пакаленьняў у арганізацыі. Аднак сам выбар быў, відаць, зроблены ня ў выніку актыўнай пазыцыі моладзі ў БККА, а праз фактычную адсутнасьць іншых дзеяздольных у грамадзкім пляне асобаў.
Беларускі кангрэсавы камітэт працягвае дзейнасьць. Напрыклад, Лёля Касоўская ад імя БККА выступіла ў Менску наІЎЗьезьдзебеларусаўсьвету 16-17 ліпеня2005 г.Янажбра-
490 Бабі Цупрык: «Амэрыка дала мне дом і свабоду» II Пранчак Л. Беларуская Амэрыка... С. 169-171.
ла ўдзел у сустрэчах беларускіх арганізацыяў з прадстаўнікамі Дзярждэпартамэнту летам — зімой 2006 году. Апроч таго, кіраўніцтва БККА ладзіла сустрэчу з выкладчыцай менскага ўнівэрсітэту Натальляй Звонак у ліпені 2007 г.
Шэрагі сяброў БККА, што ўжо дагэтуль зь дзясятак гадоў пераважна абмяжоўваліся Саўт-Рывэрам, працягваюць звужацца цяпер ужо ў самім горадзе. Бо зьмяншаецца й сама беларуская грамада ў Саўт-Рывэры. Паводле зьвестак на 2000 г., толькі 42 чалавекі пазначылі сваім месцам народзінаў Беларусь, але за наступныя сем гадоў на тамтэйшых беларускіх могілках стала прыкладна на 25 магілаў болей491.
Ужо на пачатку XXI ст. фактычна спынілі сваю дзейнасьць апошнія намінальныя прадстаўніцтвы БККА па-за межамі Саўт-Рывэру. Так, пры канцы 2005 г. памёр Мікола Латушкін — прадстаўнік БККА на штат Ілінойс, і прадстаўніцтва БККА тут перастала існаваць. Акрамя таго, у 2003 г. канчаткова распусьцілася ў амэрыканскім моры беларуская вуніяцкая параф ія імя Хрыста Збаўцы —яе маёмасьць была перададзеная румынскай грэка-каталіцкай царкве492. Засталася праваслаўная парафія сьв. Юр’я, у якой на розныя царкоўныя й грамадзкія імпрэзы зьбіраюцца некалькі дзясяткаў чалавек (настаяцель а. Павал Фалькоўскі)493.
Вуніяцкая царква Хрыста Збаўцы ў нас, на жаль, закрылася яшчэ пазалетась: засталося зусім мала беларусаў-вернікаў. Старыя, што паробіш: аднаму з выдатнейшых актывістаў Вітаўту Рамуку ўжо 91 год, а ягоная жонка Вера Рамук вельмі хворая. Многія з актыву гэтай царквы паўміралі ўжо.
Праваслаўная беларуская царква сьвятога Юр’я дзейнічае досыць пасьпяхова... Там многа моладзі, цудоўны хор— былыя музыкі з ансамблю «Забава». Шмат людзей зь Беласточчыны...
491 Усяго ж па стане на 2000 г. у Саўт-Рывэры з насельніцтвам у 15 322 чалавекі пражывалі 4 032 чалавекі, народжаныя па-за межамі ЗША — усяго 53 нацыянальнасьці. Першае месца тут трымалі і трымаюць партугальцы: 1 049 чалавек, потым ідуць бразыльцы— 416, мэксыканцы — 375, палякі — 374, украінцы — 147, філіпінцы — 130, кітайцы — 95, народжаных у Расеі — 92. Беларусь! займалі 20-е месца. Гл.: http://www.rootsweb.com/~njsrhps/history/population.html.
492 Электронны ліст а. Ігара Лабацэвіча да аўтара кнігі ад 12чэрвеня 2007 г.
493 Парафіянка. [25 сакавіка ў беларускіх асяродках. ЗША]. Чыкага // Беларус. № 520. Травень 2006. С. 4.
Старшыня БККА Робэрт Цупрык (зьлева) і мэр Саўт-Рывэру.
Царква ў юрысдыкцыі грэчаскага патрыярха — вядома, ёсьць праблемы.
Нядаўна зьявілася ў нас новае, пераважна моладзевае, аб’яднаньне: «Беларуская хата». Што яны і як — яшчэ ня ведаю. Часам зьбіраецца і «Беларускае зямляцтва» аб’яднаньня «Землякі». Там пераважна габрэі апошняй і перадапошняй хвалі эміграцыі, але там часта гучыць беларуская мова і пэўная цікавасьць да таго, што сёньня на Беларусі494.
Спынілася пакрысе й беларускае жыцьцё ў Фларыдзе. Спачылі Мікалай (1980 г.), а потым і Галіна Мінкевічь^ (2004 г.), Мікалай Шчорс (1995 г.), Ян Пятроўскі (2001 г.) ды Ўладзімер
494 Электронны ліст Ванкарэма Нікіфаровіча (Чыкага) да аўтара кнігі ад 5 ліпеня 2005 г.
Ня так аптымістычна апісаў стан беларускага жыцьця ў Чыкага бы­ли прадстаўнік БККА і БЦР у Ілінойсе Мікола Латушкін: «...колькі гадоў таму царкву прыняў менскі сьвятар Дзьмітры Башко. Пачалася палітыка па яе далучэньні да Масквы, а мы належалі да грэцкай юрысдыкцыі. Я выступаў жорстка супраць, за што й выкінулі...» (цыт. паводле: Латушкін М. Грамадзкая дзейнасьць у Амэрыцы займала ўвесь час // Адзінец А. Паваенная эміграцыя... С. 287-295).
Брылеўскі (2002 г.). Зь іх сьмерцю ў штаце зьнікла ня толькі дзейнасьць «БЦРаўскага» кола эміграцыі, але й наагул заўважная беларуская дзейнасьць.
Распачатыя БККА праекты сёньня працягваюцца хутчэй па інэрцыі, прычым ня толькі ўдзельнікамі арганізацыі, але й ранейшымі палітычнымі апанэнтамі. Так, 12 чэрвеня 2007 г. быў нарэшце адкрыты Мэмарыял ахвярам камунізму, у працы па стварэньні якога браў удзел БККА ад часоў Расьціслава Завістовіча. На ўрачыстасьць у Вашингтон зьехалася шмат амэрыканскіх кангрэсмэнаў прадстаўнікоў этнічных групаў. Ад беларусаў выступалі старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, старшыня БАЗА Вячка Станкевіч й дырэктар БІНІМу Вітаўт Кіпель. Галоўным прамоўцам на адкрыцьці быў прэзыдэнт ЗША Джордж Буш495. Пасьля цырымоніі адкрыцьця помніка сябры беларускай дэлегацыі мелі магчымасьць даць зь дзясятак інтэрвію карэспандэнтам міжнародных СМІ.
Выступаючы ад імя беларусаў, Вітаўт Кіпель між іншага зазначыў, што да бібліятэкі, якая засноўваецца Фундацыяй «Ахвярам камунізму», спрычыняцца ўсе беларускія амэрыканскія арганізацыі: БІНІМ, БАЗА, БККА й інш.: у беларускім кніжным арсэнале ёсьць шмат выданьняў, пачынаючы ад Францішка Аляхновіча, прысьвечаных як паасобным канцлягерам, так і паасобным фазам (раскулачваньне, індустрыялізацыя) СССР496.
Была нагода расказаць ня толькі пра фізычнае нішчэньне беларускага народу, але й пра русіфікацыйную палітыку камуністычнага й сучаснага рэжымаў497. Ідэйны натхняльнік стварэньня Мэмарыялу Расьціслаў Завістовіч не дажыў да ад­крыцьця сем гадоў.
У паседжаньнях Кааліцыі народаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы яшчэ ў 1990-х побач з ранейшым старшынём БККА бра­ла ўдзел дачка Вітаўта Кіпеля — Алеся, сяброўка БАЗА. Пасьля
495 У сьнежні 2007 г. пасьля сустрэчы лідэраў беларускай апазыцыі ў Вашингтоне з прэзыдэнтам Джорджам Бушам адбылася сустрэча прадстаўнікоў БККА з амэрыканскім лідэрам.
49бЛіст Вітаўта Кіпеля да аўтара кнігі Алега Гардзіенкі ад 3 сьнежня 2007 г.
497 Падрабязьней: I Ш С [Івонка Сурвіла]. Адкрыцьцё помніка ахвярам камунізму // Беларус (Нью-Ёрк). № 534. Ліпень 2007.
сьмерці Расьціслава Завістовіча ў 2000 г. дзяячка заняла ягонае месца ў Кааліцыі. Адбылася й структурная замена: месца БККА ў арганізацыі заняло Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне. Тым болын, што на палітычную арэну выйшлі маладыя амэрыканцы беларускага паходжаньня — арганізацыйныя рамкі былі для іх умоўнымі -— яны прадстаўлялі беларускі пункт гледжаньня. Мэты абодвух арганізацьіяў былі аднолькавыя: падтрымка й спрыяньне дэмакратыі ва Усходняй Эўропе, таму ніякай супярэчнасьці ў гэтай трансфармацыі не было498.
Працягваецца выдаваньне аднаго з найбольш трывалых пэрыёдыкаў на эміграцыі — «Беларускай думкі». За 47 гадоў сваёй гісторыі часопіс меў толькі двух рэдактараў: Антона Даніловіча (пра якога была ўжо згадка вышэй) і Міхася Кавыля, што стаў на чале часопісу ад 1983 г. і застаецца да сёньня. Праўда, праз праблемы са здароўем у апошняга рэдактарскія функцыі перайшлі да друкара й выдаўца часопісу Жоржа Навумчыка, які, кансультуючыся зь Міхасём Кавылём, аднаасобна робіць усю працу: ад зьбіраньня матэрыялаў, карэктуры да друку й дасылкі асобнікаў499. Наклад часопісу й геаграфія распаўсюду найлепшым чынам ілюструюцца ва ўспамінах Жоржа Навумчыка:
Калі друкавалася «Б. Д.» сп. Пятроўскім, які наклад быў, ня ве­даю, а калі пачаў я друкаваць у 1972 г. — наклад быў 500 асобнікаў, а некаторыя нумары друкаваў і больш. У 1980-х наклад быў 300, у 1990-х — 250, а цяпер друкую 150 асобнікаў. А прычына такая, чаму друкуецца ўсё менш і менш — шмат з падпісчыкаў адышлі ў лепшы сьвет.
На Беларусь адсылаю 15-20 асобнікаў. Высылаў бы болей, але паштовая перасылка лятнічай поштай каштуе 4,50 дал. за асобнік. Адзіны сродак аплаты выхаду часопісу ёсьць гэта ахвяры даляраў, якія перасылаюць многія падпішчыкі, а калі не хапае даляраў, то гэта выходзіць з маёй кішэні, але я не наракаю.
Таксама я высылаю якіх 20-25 асобнікаў у іншыя краіны: Полыпчу, Расею, Украіну, Літву, Аўстралію і найбольш у Канаду500.
498 Ліст Вітаўта Кіпеля да Алега Гардзіенкі ад 4 верасьня 2007 г. Захоўваецца ў прыватным архіве аўтара кнігі.
499 У рэдакцыйную калегію «Беларускай думкі» афіцыйна ўваходзяць таксама Міхась Сенька, Віталь Цярпіцкі, а выдаўцом лічыцца тое ж Беларускае выдавецкае таварыства: Міхась Кавыль (старшыня), Міхась Сенька (сакратар), Жорж Навумчык (скарбнік).
500 Ліст Жоржа Навумчыка да Алега Гардзіенкі ад 20 чэрвеня 2007 г. Захоўваецца ў прыватным архіве аўтара кнігі.
Такім чынам, «Беларуская думка», якая, здаецца, ніколі не была прыярытэтным праектам Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі, здолела захавацца й ня зьнікнуць. Толькі цяпер у адрозьненьне ад часопісу ўзору 1960-1980-х боль­шая частка матэрыялаў тут прысьвечаная падзеям у Беларусі, а не на эміграцыі. Разам з тым, жыцьцё беларусаў у ЗША ды іншых краінах прысутнічае на старонках «Беларускай думкі» ў асноўным у выглядзе хронікі. Паказальна, што калі ў 1950-1960-х гг. пераважалі зацемкі, прысьвечаныя сьвецкім арганізацыям, найперш БККА, то ў 1970-х колькасьць матэрыялаў пра жыцьцё сьвецкіх і рэлігійных суполак ста­ла прыкладна роўнай, а з 1980-х і тым болып у 1990-х ды на пачатку XXI ст. тэксты пераважна прысьвячаюць падзеям у беларускіх парафіях, у тым ліку грамадзкім сьвятам, што тут адзначаюцца. Так, у № 57 «Беларускай думкі» (чэрвень 2007) у разьдзеле «Хроніка» каля 70% матэрыялаў датычаць падзеяў у парафіі сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры й толькі рэшта— сьвяткаваньню Беларускім кангрэсавым камітэтам гадавіны 25 Сакавіка. Такое разьмеркаваньне заканамернае, бо адпавядае сучасным суадносінам паводле трываласьці сьвецкіх і рэлігійных арганізацыяў, створаных паваеннай эміграцыяй. У адрозьненьне ад сучаснага «Беларуса», выданьню бракуе карэспандэнтаў зь ліку эмігрантаў маладзейшага пакаленьня.
Сёньняўсаўт-рывэрскайцарквеафіцыйназапісаныя 160 парафіянаў (безь дзяцей). Штонядзелю, у звычайныя сьвяты, службы наведвае ад 35 да 50 асобаў. Значная частка парафіянаў даяжджае з ваколіцаў501. Адпраўляе службу амэрыканец украінскага паходжаньня а. Міхаіл. Можна меркаваць, што як зьявіцца беларускі сьвятар — актыўнасьць узрасьце, бо патэнцыял ёсьць.
Як згадвалася вышэй, засталася беларуская парафія ў Чыкага, царква ў Рычманд-Гіле. 3 грамадзкіх арганізацыяў, што некалі гуртаваліся пад шыльдай БККА, застаўся толькі
501 У 2007 г. царква паслала ў Івянец, у парафію сьв. Эўфрасіньні, пару дзясяткаў пасылак для дзяцей-сіротаў. А сёньняшні парафіянін царквы ў Саўт-Рывэры, вядомы беларускі дзеяч Янка Запруднік, быў уганараваны мітрапалітам Беларускай праваслаўнай царквы Філарэтам мэдалём сьв. Кірылы Тураўскага за дапамогу ў адбудове сьвятыні ў Івянцы.
Беларуска-амэрыканскі грамадзкі цэнтар ды Беларускі выдавецкі фонд, у якім выходзіць «Беларуская думка».
Пакуль рана цьвердзіць, што Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі спыніў сваё існаваньне. Акрамя згаданых арганізацыяў беларускай грамады Саўт-Рывэру працуюць паасобныя сябры БККА, якія час ад часу ладзяць паседжаньні ды некаторыя мерапрыемствы (найперш сьвяткаваньні гадавінаў 25 Сакавіка). Сёньня немагчыма пэўна сказаць, ці маладое пакаленьне эміграцыі пяройме ўладу ў Кангрэсавым камітэце. Зьмена пакаленьняў адбываецца на ўзроўні парафіі сьв. Эўфрасіньні. Магчыма, Робэрт Цупрык і ягоныя маладзейшыя сябры беларуска-амэрыканскага паходжаньня Жорж Арцюшэнка й Жорж Лешчанка калісьці будуць мець рэальную падтрымку ад сваіх аднагодкаў-амэрыканцаў беларускага па­ходжаньня для актывізацыі БККА. Уключаецца ў беларускае грамадзкае жыцьцё й новая хваля эмігрантаў.
Як бы ні склаўся лёс Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі надалей, гэта, найхутчэй, будзе ўжо іншая гісторыя ды іншая арганізацыя, з добрай традыцыяй беларускай дзейнасьці на чужыне, важная для культуры і гісторыі нацыі.
ЗАКЛЮЧНЫЯ РАЗВАГІ
Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі, як і шмат якія іншыя арганізацыі паваеннай беларускай эміграцыі (ці нават болей за іх), стаўся вынікам расколу ў асяродзьдзі нашых суайчыньнікаў за мяжой. Пакліканы з мэтай аб’яднаньня ўсіх беларускіх суполак дзеля эфэкгыўнай рэпрэзэнтацыі нацыянальных інтарэсаў, ён першым часам здолеў аб’яднаць выключна прыхільнікаў Беларускай Цэнтральнай Рады і, тым самым, толькі замацаваў ды паглыбіў палітычны падзел у шэрагах беларусаў у ЗША. У першай палове 1950-х у БККА ўваходзілі грамадзкія, моладзевыя, студэнцкая, вайсковая, царкоўная арганізацыі — тыя, хто прызнаваў палітычную платформу БЦР. 3 другой паловы 1950-х, калі стала зразумела, што раскол эміграцыі прыносіць болыи шкоды, былі зробленыя крокі насустрач арганізацыям з супрацьлеглага лягеру эміграцыі (спробы стварэньня супольнай Беларускай кангрэсавай рады), а ў склад БККА ўвайшлі аб’яднаньні, якія або не належалі да БЦР, або індыфэрэнтна ставіліся да праблемы палітычнага падпарадкаваньня. У 1958 г. у Беларускі кангрэсавы камітэт увайшоў Беларуска-амэрыканскі зьвяз, які афіцыйна дэкляраваў дыстанцыяваньне ад Рады БНР і БЦР, з 1969 г. — Беларускаамэрыканскае аб’яднаньне ў штаце Нью-Ёрк, якое прызнавала палітычную платформу Рады БНР.
Нягледзячы на выразную прыхільнасьць БЦР, большасьць сяброў БККА лічылі, што дзеля агульнай карысьці неабходна разьмяжоўваць дзейнасьць камітэту і БЦР. Для іх Беларуская Цэнтральная Рада была сымбалічнай арганізацыяй, асноўная заслуга якой была ў дзейнасьці падчас нямецкай акупацыі й гуртаваньні беларускай эміграцыі ў паваенных лягерах Нямеччыны. У новых умовах неабходна было абапірацца на новыя структуры, якія маглі больш чуйна рэагаваць на тагачасныя падзеі. Адной з такіх структураў і быў БККА, які займаўся
рэальнай працай гуртаваньня беларускай грамады ў ЗША, наладжаваньнем кантактаў з рознымі арганізацыямі -— як беларускімі, так і іншых этнічных групаў. У выніку, пры захаваньні агульнай павагі да БЦР, менавіта БККА стаў разглядацца як галоўная арганізацыя гэтага крыла эміграцыі ў ЗША — мод­ная і незалежная. Усе спробы паставіць Беларускі кангрэсавы камітэт у наўпроставую залежнасьць ад БЦР цярпелі паразу, прычым часам рэзка супраць гэтага выступалі самі акгывісты Рады, Мікалай Шчорс і Іван Касяк. Гэтыя дзеячы навучаліся добра разьмяжоўваць агульнапалітычнае і «ўнутрыамэрыканскае».
Вялікае значэньне ў дзейнасьці беларускіх эміграцыйных арганізацыяў заўсёды адыгрывала асоба кіраўніка, які часта сам вызначаў палітыку й прыярытэты дзейнасьці арганізацыі. Падчас кіраваньня БККА Мікалаем Шчорсам (1951-1957) шмат увагі надавалася наладжваньню кантактаў у справе інфармаваньня амэрыканскіх палітыкаў, адмысловых камісіяў Кангрэсу ЗША пра становішча ў Беларусі, бальшавіцкія рэпрэсіі.
Падчас старшынства Івана Касяка (1957-1989) інфармаваньне амэрыканскай грамадзкасьці аб паняволеным становішчы Бацькаўшчыны, выясьненьне да амэрыканскіх чыноўнікаў і этнічных групаў, што Беларусь — ня частка Расеі, а самастойны край з даўнімі традыцыямі самастойнасьці, стала набываць і новыя формы. У 1960-я гг. узьнікла традыцыя адзначэньня на штатным і гарадзкім узроўні Дня Незалежнасьці Беларусі і ўздыманьня беларускага нацыянальнага сьцяга перад мэрыяй. Дзякуючы захадам прадстаўнікоў БККА Беларускія Дні абвяшчаліся ў штатах Нью-Джэрзі й Ныо-Ёрк, Каларада, Ілінойс, Дэлавэр, у гарадах Саўт-Рывэр, Нью-Ёрк, Лос-Анджэлес, Пуэбла, Уілмінгтан, Фэніксвіл ды інш. Традыцыя абвяшчэньня Беларускага Дня і да сёньня засталася ў Саўт-Рывэры. Аднак, каб узьнікла гэтая традыцыя, спатрэбілася некалькі гадоў карпатлівай працы ў «адукаваньні» амэрыканскіх чыноўнікаў. Адным з важных дасягненьняў БККА, а таксама арганізацыі супрацьлеглага крыла эміграцыі — Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня — стала прыняцьце ў 1959 г. Акту аб паняволеных народах, куцы былі ўключаныя й беларусы.
Апроч выкананьня вонкавай рэпрэзэнтацыйнай функцыі, БККА намагаўся кантраляваць і нутранае жыцьцё свайго кола беларускай дыяспары. Ён актыўна ўмешваўся ў справы аргані-
зацыяў, што ў яго ўваходзілі, браў удзел у сьвяткаваньнях, імпрэзах, адыгрываў прыкметную ролю ў асьветных і культур­ных мерапрыемствах, спрычыніўся да заснаваньня рэгулярнага часопісу «Беларуская думка», які выходзіць і да сёньня.
Ці не найважнейшай сфэрай, уплываць на якую намагаўся БККА, была рэлігія. Нявырашаная да канца царкоўная праблема і пытаньне юрысдыкцыі Беларускай царквы на эміграцыі, найболып праяўленае ў 1960-я гг., знайшлі свой адбітак у гісторыі Камітэту. У 1960-я— першай палове 1970-х на адно з найболын важных месцаў у дзейнасьці БККА выходзіць пытаньне аб’яднаньня беларускіх парафіяў у Паўночнай Амэрыцы, што знаходзіліся ў юрысдыкцыі канстантынопальскага патрыярха, у адну структурную адзінку. Яно, таксама як і праблема высьвячэньня асобнага япіскапа, неаднаразова ўздымалася на Кангрэсах беларусаў Амэрыкі й паседжаньнях актыву БККА, паколькі асобы, якія належалі да кіраўнічых органаў БККА, адначасова належалі да царкоўнай рады прыходаў Беларускай праваслаўнай царквы ў Паўночнай Амэрыцы.
У 1980-я гг. у дзейнасьці БККА— як і іншых беларускіх арганізацыяў на эміграцыі — заўважная стагнацыя, што тлумачылася агульным зьніжэньнем грамадзкай актыўнасьці й паступовым адыходам старэйшага пакаленьня. Сытуацыя зьмянілася з пачаткам дэмакратычных пераўтварэньняў у СССР і сацыялістычных краінах, а потым і атрыманьнем Беларусьсю незалежнасьці. Былыя палітычныя крыўды і падзелы былі за­бытых, і беларускія арганізацыі аб’ядналіся дзеля дапамогі незалежнай Беларусі ў гуманітарнай сфэры, а таксама дзеля абароны дэмакратычных каштоўнасьцяў у краіне. Гэткая дзейнасьць працягваецца і ў XXI ст. У некаторай ступені можна сьцьвярджаць, што ад пачатку 1990-х падчас старшынства Расьціслава Завістовіча працэсы аб’яднаньня ў беларускім эміграцыйным асяродзьдзі прынесьлі найбольш заўважныя вынікі.
Гісторыя Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі — выдатнае адлюстраваньне ўсяе гісторыі паваеннай беларускай дыяспары ў розны час яе існаваньня, яе асаблівасьцяў і праблемаў. Так, нягледзячы на прысутнасьць беларусаў ва ўсіх ЗША, нацыянальныя грамадзкія арганізацыі існавалі толькі ў некаторых штатах: Нью-Ёрк (прычым толькі ў горадзе Нью-Ёрку), Нью-Джэрзі, Ілінойс, Каларада, Агаё, Каліфорнія, Канэктыкут, Мічыган. Структуры БККА дзейнічалі ва ўсіх гэтых штатах,
за выняткам Канэктыкуту й Мічыгану. Нешматлікасьць нацыянальна сьведамай грамады, якая складала ня больш за адну двадцатую частку ад беларускай эміграцыі ў ЗША, прымушала шукаць розныя формы грамадзкай працы. У выпадку БККА гэ­та выявілася ў стварэньні прадстаўніцтваў у тых штатах ды гарадах, дзе колькасьць суайчыньнікаў была невялікая (Дэлавэр, Масачусэтс, Мэйн, Фларыда, Нэбраска, Пэнсыльванія й г. д.).
Дух пэўнага суперніцтва з палітычнымі апанэнтамі, спалучаны са здаровым разуменьнем заганаў расколу эміграцыі, а таксама агульная для беларускай дыяспары памяць і клопат пра будучыню Бацькаўшчыны разам з традыцыйнай ахвярнай працай дзеячаў-энтузіястаў сталі важнымі фактарамі доўгатрываласьці Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі. А паводле грамадзкай значнасьці й працягласьці дзейнасьці БККА можна паставіць у шэраг найбольш уплывовых арганізацыяў беларускіх эмігрантаў у ЗША й сьвеце.
УСПАМ1НЫ
Лёнгіна Брылеўская: Як засноўвалася калёнія ў Саўт-Рывэры1
У 2006 г. мінула 57 гадоў, як амэрыканскі параплаў «Джэнэрэл Мюір» пасьля дзевяцідзённага калыханьня ў Атлянтычным акіяне падплыў да прыстані ў Бостане.
Капітан у мікрафон жадаў нам усім посьпехаў і шчасьлівага жыцьця ў новай краіне. На беразе амэрыканскі Чырвоны Крыж вітаў нас кубкам кавы й абаранкам (донут). Мяне з мужам Уладзімерам2 разам з другімі пасажьірамі ў гэтым кірунку пасадзілі ў поезд з напрамкам да Нью-Ёрку, дзе ўжо вечарам на станцыі Цэнтрал-Стэйшн (Central Station) чакалі нас нашыя спонсары-сваякі: цётка Анця — сястра маёй маці — з мужам Джовам Сасонкам і Зося Казак, дачка маёй другой цёткі — Марылі Асташонак (Зося Казак —матка будучага амэрыканскага амбасадара ў Беларусі за часоў прэзыдэнтуры Біла Клінтана). У сьціплай кватэры ў паўдзённым Мангэтане, дзе жыла цётка Марыля з мужам Юзікам Асташонкам, мы сядзелі, гаварылі, глядзелі адно на аднаго, пазнаваліся. Цётку Анцю я памятала з часоў, як яна прыяжджала на Бацькаўшчыну ў 1928 г. Цётку Марылю бачыла ўпершыню. Яна выехала ў Амэрыку ў 1912 г. Першая сусьветная вайна перакрэсьліла іх усе пляны на будучыню. Яны тут ужо 37 гадоў,
1 Успаміны скончаныя 18 кастрычніка 2006 г. Напісаныя спэцыяльна для гэтай кнігі. Лёнгіна Брылеўская памерла 8 ліпеня 2008 году.
2 Уладзімер Брылеўскі (16.08.1917, в. Лоск, сёньня Валожынскі р-н Менскай вобл. — 01.11.2002, Галівуд, Фларыда, ЗША), грамадзкі дзе­яч. Падчас нямецкай акупацыі Беларусі быў начальнікам Смаргонскага, потым Жодзішкаўскага павету. Улетку 1943 г. арыштаваны, некаторы час утрымліваўся ў Вялейскай турме, затым адпраўлены ў канцлягер, аднак па дарозе ў яго ўцёк. Паўлегальна пераехаў у Рыгу, дзе працаваў карэктарам часопісу «Новы шлях». 3 канца 1944 г. — у Нямеччыне. Арганізаваў беларускую школу ў Гановэры. 3 канца 1940-х — у ЗША, жыў у Саўт-Рывэры, браў удзел у грамадзкім жыцьці, спрычыніўся да заснаваньня парафіі сьв. Эўфрасіньні Полацкай.
але не расплыліся ў «амэрыканскім катле». Мы ўсе гаварылі на адной мове, як дома. Праз пару дзён гасьцяваньня ў цёткі мы адправіліся ў Саўт-Рывэр (Нью-Джэрзі), дзе чакалі нас прафэсар Барыс Кіт, мой дзядзька Франук Шаўроўскі й Мікола Філіповіч. «Тры Кіты», як іх назваў доктар Іван Ермачэнка (пазьнейшы Джон Ерман). Уяўляю, як цешыліся сваякі ў Нью-Ёрку, што мы так скора асвабадзілі іхную ма­лую кватэру.
Саўт-Рывэр —малое мястэчка, разьмешчанае над аднайменнай ра­кой (South River— Паўдзённая Рака). Мястэчка малое й сягоньня, бо ўсе жыхары карыстаюцца адным паштовым кодам— 08882. Рэчка хоць і невялікая, няглыбакая, але карысталіся ёй самагоншчыкі падчас Прагібіцыі3. На лодках па ёй гналі самагонку й дастаўлялі па назначэньню. Карысталіся й рыбаловы, як Міхась Сенька, які вылаўліваў рыбак у рацэ й завозіў і запаўняў рыбкамі з ракі возера ў беларускім рэсорце ў Глэн-Спэй (Белэр-Менск), што ў штаце Нью-Ёрк.
Саўт-Рывэр быў горадам індустрыі жаночай вопраткі, а гэтым самым горадам імігрантаў4: польскіх, мадзярскіх і беларускіх, або рускіх—як яны сябе называлі — эмігрантаў пярэдадня Першай сусьветнай. Уласьнікі фабрык (жыды) забіралі іх з Эліс-Айлэнд (востраў Сьлёз)5 у Нью-Ёрку й аўтобусамі прывозілі ў Саўт-Рывэр. Беларускія эмігранты, на дзіва, амаль усе былі з-пад Маладзечна. Амаль усе мае землякі, якія зналі майго дзеда й бацьку. Тут я знайшла двух дзядзькоў: Андрэя Вайцяховіча6 й Тамаша Аўсяёнка. Для іх я была жаваранкам з роднага поля.
У кнізе «Сьмех у джунглях» Люіса Адаміка (эмігранта-славенца) сказана, што «некалі эмігрантаў у Амэрыцы называлі «гноем» (dung), і гэта вельмі адпаведны для іх назоў. Яны былі ўгнаеньнем, якое корміць карэньні цяперашняй і будучай велічы Амэрыкі. Карэньні Амэрыкі ўсьцяж імі жывяцца». Беларуская эміграцыя XIX і XX стст. багата папаўняла гэтыя жыцьцядайныя рэсурсы Амэрыкі. Сягоньня валкуюць у амэрыканскім Кангрэсе, што рабіць з гэтым «данг», які пераліваецца ўжо празь берагі Амэрыкі.
3 Ад Prohibition (забарона) — папраўка 18 да Канстытуцыі ЗША аб увядзеньні «сухога закону» ў 1920-я.
4 На тэкстыльных прадпрыемствах традыцыйна быў меншы заробак, а таму на іх працавалі эмігранты, стаўка аплаты працы якіх была меншай за агульнадзяржаўную (для грамадзянаў ЗША).
5 На Эліс-Айлэнд знаходзілася іміграцыйная служба, дзе эмігранты праходзілі фільтрацыю. У пачатку XX ст. каля 30% эмігрантаў з розных прычынаў «забракоўваліся» на высьпе й вярталіся назад. Таму ЭлісАйлэнд і называўся востравам Сьлёз.
6 Андрэй Вайцяховіч зьяўляецца бацькам зоркі амэрыканскага футболу Алекса Вайцяховіча (Alex Wojciechowicz)
Нехта хацеў бы задаць пытаньне: чаму якраз у Саўт-Рывэры (Нью-Джэрзі) паўстала найбольшая калёнія беларусаў у Амэрыцы? У Нямеччыне, у лягерах Ды-Пі ніхто ня чуў—ня ведаў пра такі СаўтРывэр, а пазьней у ім сабралася беларускага паўсьвету: зь Нямеччыны, Англіі, Францыі, Аргентыны, Бразыліі ды з кожнага кутка Амэрыкі, куды лёс пасьпеў закінуць. Мой дзядзька Франук Шаўроўскі прыехаў у ЗША ў 1947 г. паводле афідавіту крэўных з Стэйтэн-Айлэнду7. Мая цётка Анця прывезла Франука ў Саўт-Рывэр на працу ў пякарні Сушкі, дзе яна разам з мужам Джовам у свой час былі партнэрамі ў бізнэсе.
У 1948 г. у Нямеччыне атрымоўваем ад Барыса Кіта ліст з Грогн (ангельская зона акупацыі). Піша: «Братка, прыедзь, пагаворым. Еду ўАмэрыку праз арганізацыю Church World Service. Нікога ў Амэрыцы ня маю, ня ведаю, ня знаю». Зь сям’ёй Барыса Кіта ў нас своеасаблівыя адносіны. Бацька майго мужа быў дзяком у Залесьсі. Цесьць Барыса Кіта — дзяком у Лебедзеве8. Абое сьведамыя беларусы, калегавалі й... абодва адбылі дзесяць гадоў ссылкі. Вярнуліся дамоў яшчэ жывымі ў хрушчоўскую «адлігу». Уладзімер — мой муж — дае Барысу Кіту адрасы маіх цётак у Нью-Ёрку й Франука Шаўроўскага ў СаўтРывэры, якога Барыс добра ведаў зь Лебедзева. У чэрвені 1949 г. прыехалі й мы ў Саўт-Рывэр. I так заснавалася калёнія.
У Нямеччыне IPO ліквідавала лягеры Ды-Пі. Трэба было або рэпатрыявацца дамоў, або эміграваць у сьвет. Дзеля гэтага патрабавалася паперка ад спонсара, што ён (спонсар) гарантуе выпісанаму эмігранту жыльлё, працу й лекарскую апеку. Мы ў Саўт-Рывэры пачалі фабрыкаваць такія паперкі, шукаючы спонсараў. 3 працай для жанчын праблемаў не было. Фабрыканты рады былі новаму на­плыву эмігрантаў, бо плацілі ім па 60 цэнтаў у гадзіну, у той час калі стаўка дзяржаўная была даляр у гадзіну. 3 працай для мужчынаў было цяжэй, бо дэмабілізаваны амэрыканскі жаўнер запаўняў рынак працы.
3 пачаткам 1950 г. пачалі прыбываць намі выпісаныя людзі. Трэба было кожнага спаткаць у порце, прывезьці ў Саўт-Рывэр і заапекавацца ўладжаньнем на кватэру, на працы. Тыя, што прыехалі, выпісвалі другіх, і ўсе ўплывалі ў калёнію старой іміграцыі. У кожнага зь ix знаходзіўся пакойчык, кватэра, старыя мэблі. I ўсе чуліся як дома. Як кажуць, «до поры, до времени»...
7 Сёньня раён на поўдні Вялікага Нью-Ёрку, злучаны мастамі зь НьюДжэрзі і Мангэтанам.
8 Нягледзячы, што сёньня Лебедзева й Залесьсе знаходзяцца ў розных абласьцях, адпаведна ў Маладзечанскім раёне Менскай і Смаргонскім Гарадзенскай, яны адносяцца да аднаго рэгіёну—-гістарычнай Вялейшчыны. Паміж вёскамі 15-20 км, дый ляжаць яны ўздоўж чыгункі Маладзечна — Смаргонь.
Чуем, што тут усе прасякнутыя савецкай прапагандай. Тут прадаецца камуністычная газэта «Русский Голос». У царкве сьв. Пятра й Паўла вісіць савецкі чырвоны сьцяг. Падчас вайны, як Савецкі Саюз быў амэрыканскім аліянтам, савецкія прапагандысты часта наведвалі саўт-рывэрскіх імігрантаў. Расказвалі ім байкі «пра белага бычка»: як добра цяпер жывецца ў савецкім раі. Наўкола пушчалі свае шапкі, якія шчодра напаўняліся наіўнымі дзядзькамі. Жанчына, каб пахваліцца перад агентам, кажа: «Мы ж ваш прапар [сьцяг] паставілі ў нашай царкве». «Ему там не место», — адказаў агент.
3 канцом вайны й пачаткам халоднай вайны царкоўны стараста Паўлоўскі сакрэтна перад прыхаджанамі выкінуў сьцяг з царквы, за што быў пазбаўлены становішча старасты ў царкве.
3 наплывам «новай» хвалі эмігрантаў на вуліцах Саўт-Рывэру ішла «гарачая вайна». Мы расказвалі пра сапраўднае жыцьцё «пад сонцам Сталінскай канстытуцыі». Яны нам паўтаралі словы прапагандыстаў.
Тым часам беларуская калёнія ў Саўт-Рывэры расла й множылася як бакгэрыі. Хто дзе каго выпісаў — усе прыяжджалі ў Саўт-Рывэр паглядзець, пашукаць знаёмых, пабыць і... астацца жыць у сваёй грамадзе.
У 1950 г., калі нас ужо было многа, у дзень Памяці амэрыканскіх герояў дзьвюх сусьветных войнаў (Memorial Day), 31 траўня, мы ўсе выйшлі на вуліцу на парад з жыхарамі гораду й вэтэранамі, каб паказаць сваю салідарнасьць і аддзяліцца ад «чырвоных». Мы выйшлі зь бел-чырвона-белым вянком з надпісам To the fighters for freedom’’ i амэрыканскім сьцягам. Першы раз у гісторыі гораду Саўт-Рывэр10 быў пастаўлены бел-чырвона-белы вянок побач амэрыканскага вянка. Ніхто з нас ня меў яшчэ фотаапарату, каб сфатаграфаваць гэтую падзею, і ніхто з нашых «вялікіх лідэраў» не сказаў талковага прынагоднага слова, бо яшчэ не валодаў ангельскай мовай.
У царкве сьв. Пятра й Паўла падчас запрычаснай сьвятар Крэшнік у літургічным аблачэньні насіўся па царкве, сабіраючы грошы, і крывіў вока, калі хто ў яго талерку сыпаў цэнты. У каталіцкім касьцёле Дзевы Марыі ксёндз Вуек з амбона крычаў: «Я не хцэ відзець ту кводрув"». Ніводны з гэтых сьвятароў не сказаў да сваіх парафіянаў, каб можа чым дапамагчы гэтым людзям. Адзін толькі а. О’Конар, пробашч каталіцкай парафіі Corpus Christi (Цела Хрыста), прыслаў ліст з прапановай прыйсьці й пагаварыць. Адправілася дэлегацыя: С. Коўш, Лёнгіна Брылеўская, Раіса Евец і Расьціслаў Завістовіч, які адзін з нас сяк-так ужо ведаў ангельскую мову. Тут а. О’Конар
’ Змагарам за свабоду.
10 Горад быў заснаваны ў 1720 г.
11 Напэўна, маецца на ўвазе манэта ў 25 цэнтаў.
прадставіў плян, як дапамагчы беларускім імігрантам. Ён асобна, спэцыяльна для беларусаў-каталікоў будзе адпраўляць набажэнствы (тады яшчэ літургічнай мовай была лаціна) з тым, што беларусыкаталікі запішуцца ў яго парафію. У яго пляне ёсьць пабудова новай царквы, і патрабуецца ад кожнага парафіяніна на 1 000 даляраў ахвяраваньняў. Мы пакінулі яго офіс, запэўніваючы, што пагаворым са сваімі каталікамі й дадзім яму знаць. Толькі ён нас і бачыў. На той час (і сягоньня) каталікоў-беларусаў палічыць па пальцах адной рукі.
Калёнія ў Саўт-Рывэры расла й актывізавалася дзе хто як па сваіх магчымасьцях. Моладзь у спорце, жанчыны — у царкоўным і сьвецкіх хорах — пад кіраўніцтвам Аркадзя Еўца, Вячаслава СеляхаКачанскага, Дзімітрыя Верасава, Ксавэрыя Барысаўца, Юліяна Рымко (мужчынскі) і ладжаньнем абедаў, банкетаў і сустрэчаў. У НьюЕрк на Дзень сьвяткаваньня 25 Сакавіка ці на Дзень Ляяльнасьці (30 красавіка) адпраўляліся два-тры аўтобусы людзей із Саўт-Рывэру. Моладзь ладзіла танцы-сустрэчы. Пазнаваліся, жаніліся. Нармальнае пайшло жыцьцё. Я зь Мішам Сенькам вечарамі адбівалі на машыне ды на рататары рэзалюцыі, рассылал! кангрэсмэнам у Вашынгтоне дзеля асьведамленьня іх пра Беларусь і яе долю. Дарма, што некаторыя зь іх (кангрэсмэны) чыталі гэтыя рэзалюцыі ці адозвы да пустой залі кангрэсу, але празь некаторы час мы атрымоўвалі гэтыя прамовы, надрукаваныя ў Congressional Record.
У 1951 г. [И лютага] адбылася вялікая нарада беларускага актыву ў Залі Шакаў. Сабралася даволі вялікая трупа людзей, якія лічылі патрэбным арганізаваць і прадстаўляць Беларусь навонкі Саўт-Рывэру. Зьявіліся Віктар Чабатарэвіч, Мікалай Шчорс і Іван Касяк зь НьюЁрку, Яўхім Кіпель, Аляксей Шудзейка, Аляксандар Русак з Пасэйку. 3 Саўт-Рывэру Барыс Шчорс, Лёнгіна Брылеўская, Уладзімер Брылеўскі, Нікандар Мядзейка12, Віталь Цярпіцкі, Ксенафонт Вайцяхоўскі й Хведар Высоцкі, Язэп Лешчанка (Міхась Кавыль), Расьціслаў Завістовіч.
Рэзалюцыю аб утварэньні БККА (Беларускага Кангрэсовага Камітэту ў Амэрыцы) падпісалі: др. Мікалай Шчорс — старшыня, Лёнгіна Брылеўская — сакратар і Аляксандар Русак. Хацелася рабіць усё і ўсюды дзеля прапагандаваньня беларускага імя, беларускай культуры, малаведамай у Амэрыцы. Хацелася быць яе амбасадарамі. Вось я, зь Лёляй Лапіцкай13, як прадстаўнічкі беларускіх жанчын, едзем да Саюзу ўкраінскіх жанчын на іхняе там сьвята (ушанаваньне памяці загінуўшых украінскіх жанчын у Карагандзе14). 3 докта-
12 У той час Нікандар Мядзейка жыў зь сям’ёй у Францыі, але прыехаў узімку 1951 г. у Саўт-Рывэр у госьці да Брылеўскіх, зь якім ён жыў у Маладзечне пад адной страхой падчас вайны.
13 Маецца на ўвазе дачка Мікалая Лапіцкага, сёньня — Лёля Касоўская.
14 Маецца на ўвазе паўстаньне 1953 г.
рам Мікалаем Шчорсам едзем у Нью-Ёрк, у нейкі парк, дзе адбываецца нейкая антысавецкая дэманстранцыя. Іншым разам, у дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі, з групай людзей: а. М. Лапіцкі, др. Мікалай Шчорс, Уладзімер Пеляса, Хведар Высоцкі, Валя Вайцяхоўская й Лёнгіна Брылеўская з транспарантам! «Свабоду Беларусі» і г. п. пікетуем сядзібу савецкага консульства ў Нью-Ёрку. Ў сярэдзіну нас не ўпусьцілі, але праз вакно быў відаць чалавек з апаратам, які фатаграфаваў нас усіх і па чарзе кожнага асобна.
Тыдзень перад 25-м сакавіком адпраўляліся з Саўт-Рывэру з а. М. Лапіцкім у Вашынгтон, каб перад сэсіяй Кангрэсу прачытаць малітву за Беларусь і пажадаць ім посьпехаў у плённай працы. А пазьней пацісканьне рук з «шышкамі» кангрэсу, пазаваньне для фатаграфіяў з гэтымі ж шышкамі. Не заўсёды гэтыя эскапады выглядалі імпазантна, з тае прычыны, што нашы шышкі слаба валодалі — або зусім не — ангельскай мовай, каб, акрамя пажыманьня, пазаваньня маглі пры такой аказіі паінфармаваць глыбей гэтых амэрыканскіх «шышак» пра Беларусь, пра якую мала хто ізь іх што-небудзь ведаў.
Доктар Мікалай Шчорс, жывучы ў Варшаве15, заклаў там Бела­руси камітэт. Быў у цесным кантакце з украінскімі арганізацыямі, меў украінскіх пацыентаў і прыяцеляў (зь якімі мы пазнаёміліся пазь­ней). У Нямеччыне жыў у Кітцынген (Баварыя). Там ажаніўся з жонкай свайго калегі па фаху. Прыдбалі дачушку Тамарку, якую аддаў пад апеку сваёй маці — каб дачка выхоўвалася ў беларускім духу. 3 прыездам у Амэрыку ізноў навязаў лучнасьць са сваімі прыяцелямі і ўкраінскімі арганізацыямі, як Украінскі кангрэсовы камітэт.
Як гаварыў сп. Бацьюк, старшыня Ўкраінскага робітнічаго сою­зу. «Мы, украінцы, з прыездам у Амэрыку, закладалі многа арганізацыяў, але доўга яны не трывалі. Толькі царква й страхованная арганізацыя, якія ўтрымаліся на фінансавай базе».
Доктар Шчорс, будуючы фінансавую базу, залажыў беларускі аддзел самафінансаваньня (шэры)16 у рамках Украінскага робітнічага союзу. Толькі адзінкі адклікнуліся на прызыў доктара Шчорса, толькі з пашаны да ягонай асобы.
Аднойчы сп. Віктар Чабатарэвіч сказаў: «У вольнай бацькаўшчыне мы маглі б ужо быць міністрамі, амбасадарамі. А тут?..» Доктар Шчорс склікаў гэтых «міністраў» на нарады, паседжаньні, але акрамя нерэальных плянаў варочалі калоды пад ногі. Жаліўся прэзыдэнту Астроўскаму, што няма з кім працаваць. Раз на такой нарадзе, калі ўжо быў сваркамі даведзены да «точкі», сказаў: «...з гэтага ўсяго выглядае, што нарэшце плюну й адыду». Ня ведаю, ці плюнуў, але
15 У 1940-1944 гг.
16 Маецца на ўвазе share — ‘доля, квота’, тут: ‘арганізацыя дольшчыкаў’.
адышоў у сваю лекарскую практыку ў Пляцбург (штат Нью-Ёрк). Беларуси кангрэсовы камітэт узначаліў Іван Іванавіч Касяк.
Жыцьцё ў саўт-рывэрскай калёніі стабілізавалася. Маладыя жаніліся, закладалі сем’і, расьлі дзеці новага пакаленьня. Радзелі шэрагі актывістаў, старэйшыя адыходзілі на адпачынак, губляючы надзеі, што некалі можна будзе вярнуцца на бацькаўшчыну.
Доктар Мікалай Шчорс хоць і ня быў царкоўным чалавекам, але цаніў традыцыю праваслаўнай рэлігіі й арганізаванае жыцьцё вакол царквы. Цаніў высілак пабудовы новай царквы ў Саўт-Рывэры, памагаючы шчодрымі данацыямі. 3 прычыны ўжо слабога здароўя перайшоў на адпачынак, перабраўшыся жыць у цёплую Фларыду. У выпадку сьмерці хацеў быць пахаваным у сваёй грамадзе, сярод сваіх на беларускім могільніку ў Саўт-Рывэры. Ведаючы, што ня мог спадзявацца на жонку, запэўніў сваё пахаваньне на беларускім могільніку кантрактам з уласьнікам пахароннага бюро Malishewski Funeral Home'’’ з подпісамі сьведкаў: Міхась Сенька й Ігар Шчорс (брат).
На магільніку ў Саўт-Рывэры ўжо не хапае месца для наплыву новых кандыдатаў. Усе мроі пра вольную Беларусь, увесь энтузіязм, усе сваркі, споры, міжусобіцы — усё спакойна лягло на горцы беларускага Алімпу. Ад прафэсара Радаслава Астроўскага, а. Мікалая Лапіцкага да Івана Касяка, Юр’я Стукаліча, Масея Сяднёва, Антона Даніловіча, Вячаслава Селях-Качанскага, Аркадзя Еўца, Дзьмітрыя Верасава, Ксавер’я Барысаўца, Барыса й Ігара Шчорсаў і іх маці Сафіі, Уладзімера Брылеўскага. А доктара Міколы Шчорса там няма. Пасьля яго сьмерці 22 сьнежня 1995 г. жонка-немка ліквідавала зроблены доктарам Шчорсам кантракт, забрала ўложаныя там 10 тысяч даляраў, ліквідавала месца на могілках, дзе ён хацеў спачыць вечна. Ягонае цела дала спаліць — і ніхто ня ведае, дзе ягоны прах.
Мы ж у 1976 г. пераехалі ў Галівуд18 (Фларыда) у катэгорыі вольнай прафэсіі. Уключыліся тут у актыўную групу Captive Nations'4, Антыбальшавіцкага блёку народаў, Сусьветнай антыкамуністычнай лігі як прадстаўнікі Беларускага кангрэсовага камітэту.
17 Галоўнае пахавальнае бюро, калі не адзінае, у Саўт-Рывэры.
18 Прадмесьце Маямі.
19 Камітэт паняволеных народаў.
Барыс Кіт: Мае ўспаміны20
У ЗША я прыехаў зь Нямеччыны ў пачатку 1948 г. Сярод паваенных беларускіх эмігрантаў ступіў на амэрыканскую зямлю адным зь першых. Што мне дапамагло так хутка, у параўнаньні з астатнімі, пакінуць зруйнаваную Эўропу? Па-першае, будучы народжаным у Санкт-Пецярбурзе, я выкарыстаў расейскую квоту. Па-другое, меў на руках пасьведчаньне, што быў перасьледаваны нацысцкім рэжымам, сядзеў у гестапаўскіх турмах.
Спыніўся напачатку ў Нью-Ёрку. Але празь якіх пару тыдняў перабраўся ў штат Нью-Джэрзі, у горад Саўт-Рывэр. Там жыла значная колькасьць выхадцаў зь Беларусі, старых эмігрантаў, сярод якіх былі й сваякі маёй жонкі, што паходзілі з Маладзечаншчыны. 3 паваенных эмігрантаў быў толькі Франук Шаўроўскі, які й запрапанаваў пачаць супольную справу. 3 Франуком я пазнаёміўся ў Лебедзеве, на радзіме маёй жонкі, дзе я жыў на пачатку нямецкай акупацыі. Тыя старыя эмігранты нацыянальна былі абсалютна нясьведамыя, але да нас ставіліся прыхільна, стараліся дапамагчы ў нашых справах.
Амэрыканскае жыцьцё пакрыху пачало ўладкоўвацца, але ў Эўропе засталіся ўсе мае сябры, і я пачаў думаць: як магу ім дапамаг­чы? I якраз тады выйшаў закон прэзыдэнта Трумэна, паводле якога ЗША прымалі новых эмігрантаў. Прычым працэдура пераезду была надзвычай лёгкай. Выкарыстоўваючы гэткую магчымасьць, я адразу пачаў выпісваць зь Нямеччыны беларусаў. Сам зрабіў каля дзясятка такіх выклікаў, а потым пачаў прасіць знаёмых саўтрывэрцаў: падпішы паперку, і ты падпішы, калі ласка! Такім чынам, з маёй дапамогай у Амэрыку перабраліся каля сотні людзей, а мо й болып. Сярод іх такія выдатныя дзеячы, як доктар Мікола Шчорс, інжынэр Пётра Орса, Сьвятаслаў Коўш, настаўнік Вадэйка й шмат хто яшчэ. Даслаў я тую паперку й свайму старому сябру Хведару Ільляшэвічу, але ў той самы дзень, калі пошта дайшла да Ватэнштэту, Хведара ня ста­ла... Падкрэсьлю, што я не дзяліў людзей на «крывічоў» ці «зарубежнікаў», стараўся дапамагчы кожнаму. Езьдзіў спатыкаць суайчыньнікаў у нью-ёрскі порт, сяліў іх у сваёй кватэры.
Калі калёнія ў Саўт-Рывэры пачала пашырацца, паўстала патрэба ў больш арганізаванай і масавай дзейнасьці. Было вырашана зарганізаваць [Злучаны] беларуска-амэрыканскі дапамаговы камітэт. Наибольшую дапамогу мне аказвалі Сьвятаслаў Коўш і інжынэр Пётра Орса, мы ўсе рабілі разам. Але ўсе нашы высілкі былі б марныя, калі б не братэрская дапамога ўкраінцаў. Яны вельмі спачувалі нам, беларусам, задарма прадаставілі нам свайго адваката, які зарэгістраваў нашую арганізацыю. Старшынём мы хацелі бачыць
20 Успаміны, напісаныя спэцыяльна для аўтара кнігі Алега Гардзіенкі ўвесну 2007 г. Запісаў Аляксандар Адзінец.
нейкага паважанага, вядомага дзеяча. I якраз тады ў Штаты прыехаў Іван Ермачэнка, што за нямецкай акупацыяй стаяў пры стварэньні Самапомачы. Зьмяніў яго доктар мэдыцыны Мікола Сьцяпанаў, які ўзначальваў Магілёўскі мэдычны інстытут. Дарэчы, нейкі час у тым інстытуце вучыўся й я21. Адзначу, што доктар Сьцяпанаў (у ЗША ён спачатку працаваў у шпіталі для сухотнікаў, а потым пайшоў у сьвятары22) быў захоплены дзейнасьцю Астроўскага, быў адданейшым «зарубежнікам». А ўжо трэцім старшынём быў я. Мы працягвалі дапамагаць суайчыньнікам, што жадалі перабрацца з Эўропы ў ЗША, апекаваліся новапрыбылымі людзьмі.
Калі я зь сям’ёй вырашыў выехаць у Каліфорнію, усе справы перадаў доктару Шчорсу. I ён ня толькі працягнуў пачатую мной спра­ву, але й пашырыў яе, залажыўшы Беларуска-амэрыканскі кангрэсавы камітэт — арганізацыю чыста палітычнага кірунку.
У Каліфорніі я працягнуў займацца беларускай справай. Разам з маім вучнем і сябрам Чаславам Найдзюком мы зарганізавалі філію Дапамаговага камітэту, а пазьней — і філію Кангрэсавага камітэту. Аднак надта актыўнай нашая дзейнасьць не была, бо колькасьць сьведамых беларусаў у Каліфорніі была невялікай — штосьці каля дзясятка чалавек. Найчасьцей зьбіраліся разам зь літоўцамі й украінцамі, рабілі супольныя сустрэчы. Пасьля ў Каліфорнію пачалі прыяжджаць «крывічы», спрабуючы перашкодзіць нашай працы — ньюёркскі «канібалізм» па-беларуску распаўсюджваўся па ўсёй Амэрыцы. Цікава, што Часлаў Найдзюк, адвакат па адукацыі, быў каталіком, але «зарубежнікам» — зьява на тыя часы вельмі рэдкая.
Пераехаўшы ў Вапіынгтон на дзяржаўную службу, беларускай справай я больш не займаўся. Зусім не было вольнага часу. Даволі хутка, канчаткова расчараваўшыся станам беларускай дыяспары ў ЗША, стаміўшыся ад сварак, адышоў ад грамадзка-палітычных справаў і доктар Мікола Шчорс.
21 У канцы 1943 г. Магілёўскі мэдыцынскі інстытут быў пераведзены ў Вільню, дзе, верагодна, і навучаўся Барыс Кіт.
22 Вітаўт Кіпель расказваў, што Мікола Сьцяпанаў стаў сьвятаром у Нямеччыне, пасьля таго як памёр пасьля апэрацыі ягоны сын.
Лёля Касоўская:
Мае ўспаміны пра Івана Іванавіча Касяка23
Мой першы ўспамін пра Івана Іванавіча Касяка тычыцца таго ча­су, калі ён прыехаў на лета адпачываць у Сьцяфанпаль каля Дзісны ў Заходняй Беларусі, дзе мой тата меў прыход. Іван Іванавіч спаў на сене ў стадоле — так хацеў. Ён толькі гаварыў з татам, а нас — дзяцей і маму — ігнараваў. Мы — дзеці — заўважылі, што галава I. I. схілялася набок перад тым, як ён пачынаў гаварыць. Ён правёў у нас цэлае лета і ўвесь час маляваў. 1.1. быў вельмі таленавіты маляр.
Зноў мы спаткаліся з Іванам Іванавічам у Менску падчас нямецкай акупацыі. 1.1. кожны дзень прыходзіў да мамы на абед. Мая мама, ма­тушка Валянціна Лапіцкая, была вельмі зарадная, і мы заўсёды мелі яду. Тады ён быў вельмі цёплы да мамы, і нам здалося, што нарэшце заўважыў, што я й мой брат Жорж існуем.
Як немцы адступалі, мы выехалі зь Менску. I. I. таксама да нас прылучыўся й адступаў з намі аж да Нямеччыны. Тады мы паехалі ў Прагу, бо там жыла паэтэса Ларыса Геніюш, якая ёсьць першая кузіна маёй мамы, але чэхі нам не дазволілі застацца.
Мая сям’я паехала ў Тырсгайм, дзе жылі беларускія архіярэі (епіскапат), a I. I. — у Дрэздэн, дзе перажыў брутальную бамбёжку. Потым I. I. пешкі прыйшоў да нас з Дрэздэну. Падчас падарожжа ён пакалечыў ногі, і мая мама лячыла ix сьмятанай.
Чаму I. I. заўсёды быў з намі? Бо мой бацька, айцец Нікалай Лапіцкі, ды I. I. былі найлепшыя прыяцелі, абодва прафэсіянальныя беларусы, блізкія й шчырыя сябры. Мама не любіла 1.1., яна казала, што ён мучыць тату сваей размовай, асабліва як тата пад канец жыцьця не зусім быў здаровы.
Пасьля вайны 1.1., як і мы, жыў у Рэгенсбургу ў Беларускім лягеры. Я бачыла рэакцыю I. I. да расколу беларускай грамады на «крывічоў» і «зарубежнікаў» і адыход епіскапату. Гэта было ў ЗыдлінгРэгенсбургу. Тата меў малельны домік, Іван Іванавіч прыйшоў з сабраньня, хадзіў з аднаго боку ў другі й плакаў. Ён зразумеў важнасьць гэта разлому.
Пераехалі ў ЗША, і ён асяліўся ў Нью-Ёрку, дзе працаваў архітэктарам. Іван Іванавіч быў геніем, ён мог гаварыць на кожную тэму. Іван Іванавіч стаў багатым чалавекам празь біржу (stock exchange), знаў, калі купіць і калі прадаць.
I. I. быў вельмі акгыўны ў інтэрнацыянальнай арганізацыі Антыбальшавіцкі блёк народаў. Так як ён быў багаты чалавек, то мог сабе дазволіць на зборкі АБН у Японіі, Бразыліі й другіх краінах. Заўсёды браў жонку, якая апранала беларускі касьцюм. У год сьмерці
23 Успаміны скончаныя 6 кастрычніка 2007 г. Напісаныя на просьбу аўтара кнігі.
таты ён запрасіў маму й мяне ў Вашынгтон, каб памагчы разьвесьці сум. На адным афіцыйным абедзе прамаўляў рускі, ён быў у энтаражэ Сталіна, але ўцёк. Ён даказваў, што трэба змагацца за адзіную недзялімую Расею. Ну, Іван Іванавіч, украінцы й другія ўзбудзіліся й папрасілі Івана Іванавіча, каб ён адказаў, і Іван Іванавіч экспромтам адказаў. Яму доўга апладзіравалі за вельмі разумны адказ. Правадыры другіх нацыяў яго віншавалі.
Іван Іванавіч быў двойчы жанаты на мэдычных дактарах з Польшчы. Першы раз ажаніўся раніцай, а ўвечары яна паехала ў Польшчу й ніколі не вярнулася. Другі раз на доктары Крыстыне Жэндрыховай, і гэта была вельмі шчасьлівая жаніцьба. Яны пераехалі зь Нью-Ёрку ў Чыкага, бо Крыстына знайшла вельмі добрую работу ў шпіталі, а Іван Іванавіч тады ўжо быў на пэнсіі. Жылі ў вельмі прыгожым і багатым раёне Чыкага. Крыстына называла яго «Яся».
1.1. быў да канца жыцьця мастаком і знаў малярства. 1.1. ды Крыс­тына кожную суботу езьдзілі на аўкцыён малюнкаў у старых дамах. Як яны знаходзілі, што ўпадабалі, то пакідалі сабе. Адзін раз купілі малюнак за 300 даляраў, а прадалі за 50 тыс. праз Sothby Auction House, дзе прадаваліся рэчы Джэкі Кенэдзі й прынцэсы Дыяны. Іван Іванавіч і Крыстына паехалі ў Нью-Ёрк на аўкцыён іх малюнку. Я бы­ла ў захапленьні.
Мой муж Лявон ёсьць брат Івана Іванавіча. У нас ёсьць два сы­ны — Аляксандар і Нікалай. Іван Іванавіч быў вельмі афіцыйны й халодны чалавек, але як дзеці нарадзіліся, ён пачаў праяўляць цеплыню й любоў ды вельмі ганарыўся імі. Як прыйшоў час ісьці на студыі ва ўнівэрсытэт, стараўся радзіць, на якія факультэты.
I . I. памёр у 1989 г. у шпіталі зь пішучай машынкай на століку, ён яшчэ ўсё працаваў на карысьць Беларусі. Крыстына прывезла яго пахаваць на могілках царквы сьв. Эўфрасіньні Полацкай у СаўтРывэры. Ён цэлае жыцьцё працаваў на незалежнасьць Беларусі, гэта было яго жыцьцё.
Крыстына памёрла ў 2000 г. і пахавана ў Чыкага, яна не хацела быць пахаванай у зямлі, то яе пахавалі ў маўзалеі.
Я заўсёды буду памятаць Івана Іванавіча як вельмі разумнага чалавека, каторы не мог працаваць з масамі, дзеля гэтага ён быў так прывязаны да майго бацькі а. Мікалая Лапіцкага. У старэйшым веку Іван Іванавіч быў вельмі цёплы да свайго брата й сям’і.
ЛІСТАВАНЬНЕ
БАРЫСА KITA 3 АЛЯКСАНДРАМ РУСАКОМ
Барыс Kim адным зь першых паваенных эмігрантаў пасяліўся ў Саўт-Рывэры. Аляксандар Русак, заснавальнік найбуйнейшага беларускага лягеру ў Рэгенсбургу і старшыня Цэнтральнага прадстаўніцтва беларускай эміграцыі, стаў адным з ініцыятараў стварэньня на­вага асяродкуў ЗША, іў прыватнасьці, у штаце Нью-Джэрзі.
3 архіву Аляксандра Русака, што захоўваецца пры царкве сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры. Друкуецца ўпершыню.
Саўт-Рывэр, 14 траўня 1949 г.
Вельмі паважаны Аляксандар Іванавіч!
Ваш ліст са сьпіскам асоб, якім трэба памагчы пераехаць у Амэрыку, я атрымаў.
У гэтым лісьце хачу Вас паінфармаваць, што я зрабіў ужо ў гэтай справе і што намерваюся зрабіць. Вось хачу адразу зазначыць, што нашая акцыя помачы ў прыезьдзе ў ЗША нашых Ды-Пі, на жаль, не змаіла прыняць такіх разьмераў, як ва ўкраінцаў ці іншых народаў, а толькі агранічылася да таго, што кожны з нас, лічаных асобаў, стараўся знайсьці такіх тутэйшых амэрыканцаў, маючых дамы і прадпрыемствы, якія згадзіліся б падпісаць для нашых ДП гэтак званыя запэўніваньні памяшканьня і працы. У большасьці, калі не ўва ўсіх выпадках, прыйшлося прыракаць гэтым паручыцелям, што нашы людзі не прынясуць ім ніякіх турботаў, што пасьля іх прыезду мы самі імі цалком зоймемся і дапаможам ім уладзіцца тут. Мне такім чынам удалося здабыць тут каля 25 такіх дакумэнтаў на 25 нашых сем’яў.
Як бачыце, дзейнічалі мы толькі індывідуальна і неарганізацыйна. Чым гэта было выклікана? Чаму мы не маглі нічога зрабіць ар-
ганізацыйна? Прычынаю гэтаму ўсяму ёсьць тое, што мы не знайшлі сярод тутэйшых беларусаў, прыехаўшых сюды раней, ніякага падтрыманьня.
Нягледзячы на тое, што мы залажылі і залегалізавалі Беларускі дапамаговы камітэт1, зварочваліся да беларусаў празь мясцовыя ўкраінскія і расейскія газэты, вынік быў ніякі. Здэнацыяналізаваныя камплектна, запісаныя ў розныя расейскія ці польскія арганізацыі, замест [таго каб] падтрымаць нас, аднесьліся да нас проста варожа.
Ня маючы падтрыманьня ад сваіх, мы шукалі помачы ў сваіх «родных братоў» украінцаў. I так яшчэ ўвосені прошлага году др. Га­лан, старшыня Дапамаговага ўкраінскага камітэту, абяцаў публічна на сходзе, што дапаможа нам прывезьці 100 нашых сем’яў. У гэтай справе я асабіста езьдзіў у Філадэльфію і пасьля атрыманьня слова ад доктара Галана, што сапраўды нам паможа хоць невялікай колькасьці патрэбных, даў сьпісак нашых Ды-Пі. Пасьля двухмесячнага маўчаньня сягоньня якраз атрымаў адказ, што яны нічога нам ня могуць дапамагчы. На гэтым канчаецца «помач» нам ад украінцаў.
Мне вельмі прыкра, бо будучы амаль што пэўным, што гэта спра­ва палагоджана, я паведаміў праз гасп. Віцьбіча2 некаторых асоб, якія былі пададзены ў гэтым сьпіску, былі іменна паведамлены аб гэ­тым: Шыбут\ Качанскі, Шчорсы Ігар і Барыс, [Іван] Касяк, Кіпель4, Калоша5.
Вось так прадстаўляецца справа з нашымі стараньнямі, якія мы рабілі да гэтага часу. А цяпер канкрэтна хачу Вас паінфармаваць, хто
1 Маецца на ўвазе Злучаны беларуска-амэрыканскі дапамаговы камітэт, заснаваны 8 верасьня 1948 г. у штаце Нью-Ёрк (першы старшыня — Іван Ермачэнка).
2 Юрка Віцьбіч (ад нараджэньня Серафім Шчарбакоў, на эміграцыі Юры Стукаліч, 02(15).06.1905 — 04.01.1975), грамадзкі дзеяч, пісьменьнік. Ад 1950 г. жыў у Саўт-Рывэры, браў актыўны ўдзел у грамадзка-культурным жыцьці беларускай грамады ў Нью-Джэрзі. Пахаваны на беларускіх могілках парафіі сьв. Эўфрасіньні Полацкай у СаўтРывэры.
3 Курсівам пазначаныя прозьвішчы сяброў БККА, зьвесткі пра якіх прыводзяцца ў біяграфічным даведніку.
4 Яўхім Кіпель (14.10.1898 — 27.07.1969), грамадзкі дзеяч, навуковец. Бацька Вітаўта Кіпеля. У ЗША ад 1950 г., жыў у Пасэйку, Рутэрфодзе (Нью-Джэрзі). Браў актыўны ўдзел у грамадзкім жыцьці беларусаў Нью-Джэрзі. Пахаваны на могілках парафіі сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры. У 1998 г. выйшлі ўспаміны Я. Кіпеля «Эпізоды» (НьюЁрк). Праўда, жыцьцю ў ЗША адведзена ня шмат старонак.
5 Відаць, размова пра Івана Калошу (1913 — 17.09.1980). У ЗША жыў у Пуэбла (Каларада), браў удзел у грамадзкім жыцьці дыяспары.
з прысланага Вамі ўжо напэўна атрымаў усе дакумэнты, зацьверджаныя ДП-камісіяй у Вашингтоне.
1. Юры Стукаліч. 2. Сільвановіч Мікола6. 3. Шудзейка Аляксей. 4. Найдзюк Часлаў. Гэтыя людзі ўжо ў парадку.
Што тычыцца іншых, то будзем рабіць у наступны спосаб. 1. Сабалеўскі Юры7. 2. Сабалеўская Анна8. 3. Качанскі Ўсевалад. 4. Куліковіч Мікалай9, няхай зьвяжуцца зь Віктарам Чабатарэвічам, які пражывае ў Нью-Ёрку. Ён мне казаў, што цікавіцца гэтымі асобамі, і што калі б яны напісалі да яго, ён выстараецца ім дакумэнты. Айца Лапіцкага абяцаў мне ўстроіць адзін добры наш беларус Філіповіч. Я яму паслаў дадзеныя Лапіцкага. Добра было б, каб Лапіцкі напісаў ліст. Ігнатовіча абяцаюць уладзіць дочкі Ермачэнкі, няхай ён да іх беспасярэдне напіша. Сяднёва іДаніловіча ўзяўся ўладзіць Клішэвіч10. Няхай яны трымаюць зь ім кантакт.
Што тычыцца іншых асоб, то пастараемся патрошкі ўсіх перацягнуць сюды. Я спадзяюся, што хутка павінны пачаць прыяжджаць тыя асобы, якія раней палагодзіў. Я і тыя, што прыедуць сюды, усе супольнымі сіламі пастараемся перацягнуць усіх патрэбных нам людзей.
6 Магчыма, ідзецца пра Міколу Сільвановіча (псэўд. Вярба, 09.04.1917— 13.07.1975), грамадзкага дзеяча, пісьменьніка, што ў 1949 г. выехаў зь Нямеччыны ў Канаду (Вініпэг). Быў адным з заснавальнікаў Беларускага нацыянальнага камітэту й Беларуска-канадзкага нацыянальнага аб’яднаньня ў Вініпэгу — арганізацыяў, прыязных да БККА й БЦР.
7 Юры Сабалеўскі (24.04.1889— 30.12.1957), палітычны й грамадзкі дзеяч, пасол польскага сойму (1922-1926). Пасьля Другой сусьветнай вайны жыў у Нямеччыне, ЗША (Нью-Ёрк), ад жніўня 1957 г. зноў у Нямеччыне. У 1949-1952 гг. узначальваў прэзыдыюм БЦР, у 1955— 1957 гг. — Камітэт незалежнай Беларусі. Памёр пры нявысьветленых варунках на чыгуначнай станцыі Кірхгайм-Тэк у Нямеччыне.
8 Ганна (Аляксандра?) Сабалеўская (10.6.1917— ?), пляменьніца Юр’я Сабалеўскага. Ад 1950 г. жыла ў ЗША, па першым часе ўваходзіла ў прадстаўнічыя структуры БККА, належала да Арганізацыі беларускіх жанчын.
9 Мікола Шчаглоў (на эміграцыі Куліковіч, 04.04.1896 — 31.03.1969, Чыкага), кампазытар. Ад 1950 г. жыў у Чыкага.
10 Уладзімер Клішэвіч (27.02.1914— 14.11.1978), пісьменьнік. Ад 1950 г. жыў у Лос-Анджэлесе (Каліфорнія), стараўся трымацца далей як ад прыхільнікаў Рады БНР, так і БЦР. Урэшце навязаў кантакты з савецкім пасольствам, некалькі разоў наведаў БССР. У менскім выдавецтве «Бібліятэчка «Голасу Радзімы» выйшла ягоная кніга «Сьняцца дні мне залатыя».
Шкода, іншай рады мы ня маем. Ніякая арганізацыя не паможа, пакуль ня знойдуцца тут людзі, якія захочуць падпісаць кантракт на працу і памяшканьне, а такіх проста трэба шукаць, хадзіць прасіць або самому падпісваць.
Паважаны Аляксандар Іванавіч, вы бачыце, што я не магу адразу больш зрабіць у гэтай справе, аб якой Вы мне пішаце. Прыедзеце самі сюды, пераканаецеся, як справы тут палагоджваюцца.
Перадайце, калі ласка, усім гэтым людзям, сьпісак якіх Вы мне прыслалі, што мы будзем старацца і зробім усё, што залежыць ад нас, каб дапамагчы ім у пераезьдзе ў Амэрыку.
Што тычыцца пытаньняў перавозкі газэты'1 ў ЗША, я з свайго бо­ку памагу, што толькі ў маіх сілах. Канкрэтна аб усім гэтым пытаньні можа паінфармаваць Чабатарэвіч, які атрымаў упаважненьне ад Калегіі БЦР рэпрэзэнтаваць гэтую газэту ў Амэрыцы і палагоджваць усе справы, зьвязаныя зь яе перавозкай у Амэрыку. Ён мне такое ўпаважненьне паказваў, падпісанае, здаецца, Касяком.
Пасылаю пры гэтым адрасы людзей, якіх успомніў Вам у лісьце.
На гэтым канчаю такі доўгі ліст і жадаю Вам пасьпеху ў грамадзкай працы і многа шчасьця ў асабістым жыцьці.
Жыве Беларусь!
Барыс Kim
Саўт-Рывэр, 28 траўня 1949 г.
Вельмі Паважаны Аляксандар Іванавіч!
Абодва Вашы лісты я сягоньня атрымаў і сьпяшаюся з адказам. Перадусім справа гасп. Дэмшы12 ўжо некалькі тыдняў як палагоджана, і няхай ён спакойна чакае на выклік. Паперы аб памяшканьні і
" Ідзецца пра газэту «Беларускае слова». Рэдактары: А. Русак, Ю. Стукаліч, Ю. Сабалеўскі. Заснаваная ў Нямеччыне (Міхэльсдорф) 17 сьнежня 1948 г. Напачатку выходзіла як дадатак да газэты «Ukrainian News», а з 25 сакавіка 1949 г. — як самастойнае выданьне. Неафіцыйны орган Беларускай Цэнтральнай Рады. Ад сакавіка 1950 г. да сакавіка 1954 г. не выдавалася. Адноўленая 25 сакавіка 1954 г., а з № 32 (сьнежань 1956 г.) выдавалася ў Саўт-Рывэры (рэдактар — Я. Кіпель). Апошні нумар, № 39, выйшаў у сьнежні 1958 г.
12 Аўген Дэмша (03.07.1905 — 12.02.1987). У паваеннай Нямеччыне належаў да лягеру БЦР. У 1949-1950 гг. пераехаў у ЗША, жыў у СаўтРывэры. Належаў да беларускай парафіі царквы сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры, але пахаваны на могілках парафіі Рускай праваслаўнай царквы сьв. Пятра й Паўла ў Саўт-Рывэры.
працы я сам падпісаў і аб усім напісаў ліст. Дзіўлюся, што ён да гэтага нічога не атрьімаў, але магчыма, у тэты мамэнт ён мае мой ліст. Дык няхай будзе спакойны — з майго боку ўсё для гэтага зроблена.
Адносна выезду іншых буду старацца таксама, сколькі толькі змагу. Што тычыцца жаляў на мяне Калошы і [Анатоля] Плескачэўскага, то можа ў поўнасьці яны і ня маюць рацыі, бо тых людзей, якія я выслаў кантракты, я не ўважаю за крывічоў'3. Вадэйка14 і Родзька15 пісалі мне ў лістах, што не зьяўляюцца крывічамі. Калі і я сам цяпер няпэўны аднаго ці двух зь іх, дык я пэўны, што калі прыедуць сюды ў ЗША і пападуць у нашае асяродзішча, дык мы пастараемся адпаведна іх узгадаваць. Як відаць, яшчэ ўсе трываюць рэшты ўплыву крывічоў. 3 удзячнасьці нам яны будуць цалком на нашай старане. Па-мойму, нам трэба вучыцца ад крывічоў, як не належыць нам паступаць, г. зн. ня трэба нам рабіць тыя самыя памылкі, якія робяць крывічы. Тулейка16 прыехаў у ЗША не па майму кантракту. Яму кантракт дала Чорч Уорльд Сервіс [Church World Service], Ясная рэч, каб я меў ад самага пачатку лісту асоб, якую вы мне нядаўна надаслалі, то я дапамог бы ў першую чарту гэтым людзям. Для поўнай інфармацыі і Вас у канцы дасылаю Вам сьпісак асоб, якія атрымалі ад нас за ўвесь час кантракты.
Шчыра цешуся, што справа Вайцяхоўскіх і Шыбутаў17 ужо палагоджана, тым больш што ix добра i цаню, а таксама цешуся, што можа яшчэ раз пачую надзвычай прыгожы, проста чароўны сьпеў гасп. Мяленьцевай18. Перадайце, калі ласка, ім усім ад мяне шчырае прывітаньне.
Вельмі цешуся таксама, што Вы навязалі кантакт з ЧУС [Church World Service], Да гэтае арганізацыі і маю асобныя сымпатыі і ўсім
13 Г. зн. прыхільнікаў Рады ВНР.
14 Кастусь Вадэйка (1883-?), грамадзкі й вайсковы дзеяч. Афіцэр царскай арміі, падчас нямецкай акупацыі акруговы начальнік BKA ў Баранавічах.
15 Філарэт Родзька (27.01.1890— 05.03.1977), грамадзкі дзеяч, пэдагог. У ЗША ад 1949 г. Напачатку жыў у Саўт-Рывэры, дзе паспрабаваў згуртаваць вакол сябе прыхільнікаў Рады ВНР. Пераехаў потым у Самэрсэт, за некалькі кілямэтраў ад Саўт-Рывэру. Быў старшынём аддзелу БАЗА ў штаце Нью-Джэрзі, радным БНР. Пахаваны на беларускім могільніку ў Іст-Брансўіку.
16 Міхась Тулейка (1915-1998), у 1954-1957 гг. — старшыня Галоўнай управы БАЗА.
17 Апроч Хведара Шыбута (гл. біяграму ў канцы кнігі), маюцца на ўвазе Вольта Шыбут (у дзявоцтве Адарыч, 09.10.1900), іх дачка Люба Шыбут (20.05.1930) і Янка Шыбут (26.06.1933)— будучы прадстаўнік БККА на штат Нэбраска.
18 Жонка кампазытара й музыканта Алімпа Мяленьцева — Марыя Мяленьцева.
яе тут падтрымоўваю, бо дзякуючы выключна ёй і мне ўдалося пераехаць у сваім часе ў Амэрыку.
Што тычыцца справы др. Ермачэнкі, дык цяжка мне непіта яснае і канкрэтнае аб ім сказаць. Гэтыя закіды, якія ставіць яму няведамая асоба, можа часткова праўдзівыя, а часткова не. У кожным выпадку ён да мяне не зварачваўся ніколі, каб атрымаць ад мяне 150 даляраў за лёжу. Ён толькі жаліўся мне, што мы ня можам яе аплаціць, як тэта адразу зрабілі іншыя, напрыклад, украінцы. Якія ён вёў перамовы з Керанскім ці зь Мікалайчыкам19, дык ён ніколі мяне аб гэтым не інфармаваў. Тут мы лічым усе, што яго выступленьне на апошнім мітынгу Комон Коз, аб якім вы ўспамінаеце, гэта была ягоная «лебядзіная песьня». Як паводле яго слоў, ён выяжджае хутка зь Нью-Ёрку. Мы яго ўжо пакінулі ў супакоі, бо спадзяёмся новых перавыбараў у нядаўна заложаным і залегалізаваным беларускім дапамаговым камітэце, прыплыву новых прыяжджаючых сілаў і далейшай актывізацыі работы камітэту. У кожным выпадку др. Ермачэнка ўсё нешта зрабіў у нашых першых кроках у Амэрыцы, і ў гэтым ляжыць яго заслуга. Апошні ўдзел беларусаў у антыкамуністычным сходзе быў арганізаваны выключна ім. Ён жа выступаў там з прамовай ад беларусаў (БЦР).
Вельмі Паважаны Аляксандр Іванавіч, дазвольце мне ад нашае групы беларусаў у Амэрыцы павіншаваць Вас у сувязі з зацьверджаньнем праз ІРО нашага прадстаўніцтва20. У сувязі зь вялікім посьпехам, які Вы атрымалі ў барацьбе з нашымі ворагамі. Мы часта тут гаварылі і абсэрвавалі Вас, падзіўляючы Ваш вялікі патрыятызм, Вашую ахвярнасьць і нязломную энэргію ў змаганьні за нашыя дэмакратычныя прынцыпы, за нашу грамадзкую справядлівасьць, за праўду. Праўда заўсёды ў канцы пераможа.
Перасылаю Вам нашыя найлепшыя пажаданьні посьпеху ў далей­шай грамадзкай працы і многа шчасьця ў асабістым жыцьці.
Бывайце здаровы, Ваш Барыс Kim
18.8.49 Вельмі пававажаны Спадар Кіт.
Дзякую Вам шчыра за Ваш ліст з дня 8.8.1949 і ветліва паведамляю, што прысланы мне пратакол я зараз жа перашлю ў адміністрацыю «Беларускага слова». Пратакол ёсьць найлепшым доказам, што час, праведзены Вамі ў Амэрыцы, быў надзвычай добра выкарыстаны, і
19 Аляксандар Керанскі ўзначальваў адну з плыняў эміграцыі, а Станіслаў Мікалайчык — польскі эміграцыйны ўрад.
20 Маецца на ўвазе Беларускае цэнтральнае прадстаўніцтва.
Сьціплая магіла Аляксандра Русака на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры.
напраўду Вы ўлажылі масу працы ў грамадзкую справу. Апошняе Ваша паведамленьне аб высылцы 14 Ашуранс21 прынесла масу радасьці і задавальненьня як для асобаў беспасярэдне зацікаўленых, як і для мяне і цэласьці нашага Актыву. Гэта надзвычай вялікае і вартаснае дасягненьне з Вашага боку і з боку ўсіх сяброў, каторые прычыніліся да зрэалізаваньня так важнага для нас усіх заданьня. Дзякуючы гэтаму прадбачаны Эміграцыйны плян кіраўнічых установаў да ЗША можа быць зрэалізованы.
Ад імя Галоўнае ўправы ВЦП і ўсяго Актыву выражаю Вам і ўсім сябром найшчырэйшую падзяку за выкананы Грамадзкі Абавязак.
Сьпісак галоўных артыстаў, якіх належыць пераправіць да U. S. А., я Вам перашлю ў найбліжэйшых днёх па атрыманьні з Бакнангу22, куды я зьвярнуся зараз пасьля атрыманьня Вашага ліста. Усе спра­вы, парушаныя Вамі ў апошнім лісьце, пераданыя да выкананьня.
Незалежна ад сьпіску Артыстаў, каторы Вам вышлю, ветліва прашу старацца пераслаць яшчэ ашуранс, для наступных асобаў.
1. Др. Янушкоўскі Аляксандар і яго матка і сястра
2. Падлазьнік (даныя мае праф. Сьцяпанаў)
3. Плескачэўскі Барыс (Анатолі Плескачэўскі ўжэ мае)
4. Дэмша Аляксандар, Мозхам б. Рэгенсбург
5. Даніловіч Антон (даныя ў Мая23)
6. Каліноўска Лідзія24 (даныя ў Мая)
7. Жамойда Сымон (даныя ў Мая)
8. Банкет Аляксандар, Бакнанг б. Штутгарт (а)
21 Запрашэньняў на прыезд у ЗША.
22 Беларускі Ды-Пі-лягер каля Штутгарту.
23 Маецца на ўвазе Эмануіл Ясюк (гл. біяграму ў асобным разьдзеле).
24 Лідзія Даніловіч (у першым замустве Каліноўская, 29.05.1910 — 07.02.1963), мастачка, жонка Янкі Золака (Антона Даніловіча).
Ежэлі ходзіць а пераказ сабраных ахвяраў на ВЦП, гэтую справу парушаю дакладна ў іншым лісьце. Адносна справы Хмыза, зразумела, можа, я быў у пэўнай ступені да Вас троха нетактоўны, а ў гэтым выпадку вельмі Вас, сябра, перапрашаю, але Вы павінны зразумець і мяне, калі на кожным паседжаньні, гутарках зь сябрамі заўсёды спатыкаўся з закідамі пад Вашым адрасам, дзе быў вымушаны даказваць, што гэта Вашыя добрыя знаёмыя з францускай зоны. Зразумела, пасьля апошняга ліста, у тых асобаў, якія былі незадаволенымі, стварылася зусім іншае ўражаньне, і каб Вы цяпер знаходзіліся між намі, напэўна, яны мелі б слова ўдзячнасьці для Вас, бо трэба шчыра ска­заны з усіх, хто знаходзіцца ў ЗША, вы выканалі найбольшае заданьне.
Ежэлі ходзіць аба мне, то я чакаю каждага дня на камісію Ci-Ci25 і ежэлі ня хойдуць надзвычайныя перашкоды, то прыблізна за 4 тыдні пакіну Нямеччыну, а за 6 месяцаў буду разам з Вамі. Доктар Шчорс ёсьць у прыблізнай сытуацыі, і таксама інж. Касяк.
Я ўжэ прасіў Мая і вельмі прашу Вас пастарацца для мяне пакой, магчыма, блізка ад Вас, каб прыехаўшы, можна было супольнымі сіламі прыступіць яшчэ болей энэргічна да працы для дабра нашых Грамадзян.
Перасылаючы найлепшыя прывітаньні для Вас і Вашае сям’і, а таксама ўсіх знаёмых, а спэцыяльна для Мая.
Жыве Беларусь
[Аляксандар Русак]
25 Secret service (анг.). Тут: контравыведка, якая высьвятляла, ці не перабіраюцца ў ЗША нацысцкія злачынцы, камуністычныя агенты ці злачынцы.
ЛІСТАВАНЬНЕ
ЧАСЛАВА НАЙДЗЮКА 3 ІВАНАМ КАСЯКОМ
Іван Касяк ліставаўся зь дзеячамі ў ЗША, Канадзе, Францыі, Аўстраліі, Аргентыне. Дарэчы, ліставаньне зь дзеячамі ў Злучаных Штатах ня надта вялікае. 3 1950-га па 1978 г. Іван Касяк жыў у Нью-Ёрку і асаблівай патрэбы ў перапісцы не ўзьнікала — амаль штотыдзень беларускія дзеячы зьбіраліся на царкоўныя службы або на грамадзкія імпрэзы: у Нью-Ёрку ці Саўт-Рывэры, як, напрыклад, з Чаславам Найзюком — прадстаўніком БККА на штат Каліфорнія. Ліставаньне збольшага падтрымлівалася з тымі, хто жыў ня ў ме­жах дасягальнасьці.
Іван Касяк і Часлаў Найдзюк былі знаёмыя з 1930-х гг., часу навучаньня ў Віленскім унівэрсытэце. Контакты працягнуліся падчас нямецкай акупацыі: Найдзюк пэўны час працаеаў судзьдзём і ўзначальваў Беларускую народную самапомач на Вялейшчыне, дзе працавалі браты Івана Касяка — Лявон і Кастусь, а потым перабраўся ў Менск, дзе працаваў старэйшы з Касякоў.
Сяброўскія дачыненьні з Іванам Косяком захаваліся і пасьля 1944 г. Тым болый што яны мелі аднолькавыя палітычныя погляды: абодва былі прыхільнікамі плятформы БЦР.
Пасьля переезду ў Лос-Анджэлес Часлаў Найдзюк узначаліў мясцовы аддзел ЗБАДК, а потым стаў прадстаўніком БККА на Каліфорнію. У Івану Касяку ён бачыў ня толькі свайго кіраўніка, але і старэйшага таварыша і сябра, зь якім можна было параіцца.
Таму ліставаньне — гэта ня толькі справаздачы прадстаўніка БККА, але і штрыхі да жыцьця беларусаў у Лос-Анджэлесе, якія з прычыны малой колькасьці мусілі трымацца разам, нягледзячы на палітычныя разыходжаньні. Зь ліставаньня бачна, што вызначальнымі былі не палітычныя прыхільнасьці, а міжасабовыя дачыненьні.
Ліставаньне захоўваецца ў архіве Івана Касяка, што знаходзіцца ў Александрыйскай бібліятэцы Ратгерского ўнівэрсытэту. Асобна лісты ня выдзеленыя, а параскіданыя па розных скрынях і тэчках. На 95% гэта лісты Часлава Найдзюка, лісты Івана Касяка, праў-
дападобна, захоўваюцца ў Каліфорнііў дзяцей Ч. Н., але для некото­рых сваіх адказаў Іван Касяк рабіў копіі й падшываў разам зь лістамі Часлава Найдзюка.
Друкуюцца ўпершыню.
Лос-Анджэлес, 26.1.1958
Паважаны спадар Касяк!
У адказ на апошнія афіцыйныя пісьмы ад Беларускага Кангрэсавага К-ту пішу Вам гэты прыватны ліст, што пакуль не магу даць здавальняючага фармальнага адказу ад імені Каліфарнійскага аддзелу ЗБАДК[амітэ]ту26, асабліва ў справе радных у найбліжэйшым часе.
Дэлегаты БЦР на зьезьдзе Ўкраінскага кангрэсу Амэрыкі: Іван Касяк, Эмануіл Ясюк, Часлаў Найдзюк, 1948 г.
На Вашае пісьмо, першае ў гэтай спра­ве, ня даў Вам адказу таму, што:
1. не было ў мяне кандыдатаў, заінтэрэсаваных быць такімі раднымі27,
2. Аддзел [БККА] наш не зьяўляецца поўнасьцю актыўнай арганізацыяй, ня маючы пазытыўнага падтрыманьня яе з боку большасьці ейных сяброў, аб чым я ўжо заявіў у сваім лісьце да БЦР (Прэзыдэнту Астроўскаму28) на просьбу аб прысланьні дэлегата на пленум БЦР29.
26 Размова пра Злучаны беларуска-амэрыканскі дапамаговы камітэт.
27 Іван Касяк як старшыня БККА прапанаваў Чаславу Найдзюку назваць кандидатуры радных у каліфарнійскі аддзел БККА.
28 Радаслаў Астроўскі (25.10.(06.11 ,)1887 — 17.10.1976), грамадзкі дзеяч, пэдагог, публіцыст, прэзыдэнт БЦР у 1943-1976 гг.
29 Маецца на ўвазе XV Пленум БЦР, які прайшоў у 1957 г. у СаўтРывэры.
3. He ўважаў, што пры такім арганізацыйным стане ў нас нашыя радныя мелі б нейкае практычнае значэньне для Вас.
У сувязі, аднак, з Вашым панаўленьнем просьбы, раблю яшчэ адну спробу, каб палагодзіць яе магчыма дадатна. Сягоньня высылаю прапанову да аднаго із сваіх сяброў. На другога кандыдата прапанаваў бы Вам сп. Б[арыса] Кіта, які пераехаў у [штат] Virginia і быў зь візытай у South River’bi. Зь ім Вы маглі б зьвязацца нават беспасярэдне. У мяне яшчэ няма ягонага новага адрысу, і ягонае сяброўства ў нашым аддзеле яшчэ фармальна не разьвязанае. 3 свайго боку буду старацца навязаць зь ім кантакт церазь ягоную жонку [Ніну Корсак], хоць ён ранейшую маю прапанову не прыняў.
4. Умовы прыватнага жыцьця не пазваляюць мне праявіць большай энэргіі для скарэйшага і лепшага палагоджаньня абгаварванай справы.
Адносна пяці даляраў за дэлегата прышлю афіцыйнае выясьненьне. Цяпер толькі зазначаю, што аб іх павінна было нам быць ведама перад Кангрэсам30. Нашага фармальнага дэлегата не было, упаўнаважаньне было выслана на імя др. Шчорса, які, падобна, на Кангрэсе ня быў. Да таго ж ні ад д-ра Шчорса, ні ад Кангрэсавага К-ту не было ніякага рэха на ўдзел нашага аддзелу ў Кангрэсе.
Сп. Стасевіч К[астусь] ад Каліфорніі на Кангрэсе ня можа лічыцца нашым дэлегатам, бо ён не належыць да К-ту, а чым я паведамляў сп. Сеньку31 ў прыватным пісьме.
3 пашанаю, Ч. Найдзюк
1 кастрычніка 1959 г.
Паважаны I. Касяк!
«Як ты ваўка ні кармі, а ён у лес глядзіць», — гаворыць прыказка. Такім ёсьць Ч[аслаў] Найдзюк. Найдзюк — каталік-фанатык. У яго справы рэлігійныя вышэй за нацыянальныя. Ён каталік болыпы нават за самога Папу Рымскага.
30 Маецца на ўвазе II Кангрэс беларусаў Амэрыкі, які прайшоў 30 чэрвеня 1957 г. у Саўт-Рывэры й дзе фармальна (завочна) свае паўнамоцтвы склаў старшыня БККА Мікалай Шчорс, а новым кіраўніком быў абраны Іван Касяк.
31 Маецца на ўвазе Міхась Сенька, доўгачасовы сакратар БККА (гл. адпаведную біяграму).
Доўгі час ён шукаў сабе жонку і толькі32 каталічку. Ажаніўся на беларусцы-каталічцы33, якая да прыезду ў Амэрыку працавала ў «Бацькаўшчыне»34. Па сваіх палітычных поглядах яна зьяўляецца за­ядлым абрамчыкаўцам35.
Хутка пасьля жаніцьбы (1956) Найдзюк пачаў выказваць крыўду на астроўшчыкаў за тое, што яны надта неталерантна адносяцца да каталіцызму і глыбока закранаюць рэлігійныя пачуцьці каталіка Найдзюка. Мне здаецца, што ён пісаў у Цэнтральнае кіраўніцтва скаргі на I. Касяка заягоную «Гісторыю праваслаўнай царквы беларускага народу»36, на нябожчыка [Юр’я] Сабалеўскага і на а. [Мікалая] Лапіцкага.
Тут яго пачалі падпякаць абрамчыкаўцы-каталікі: «Як гэта ты церпіш! Тваю веру так апаганілі, а тым маўчыш і працуеш разам зь імі. Сеў ты не ў свае сані»37.
Тэта яшчэ болей падліло масла ў агонь. Паступова на тармазох пачаў ён спускацца. Будучы старшынёй камітэту, ён ня мог пайсьці адразу на супрацоўніцтва, ды тады яшчэ аддзелу БАЗ’ы38 не было.
Цяпер у яго разьвязаныя рукі, і ён як прыватная асоба ідзе на супрацоўніцтва, і на якое?
32 Тут і далей падкрэсьліваньні Ўладзімера Клішэвіча.
33 Маецца на ўвазе Юзэфа Брэчка (у замустве Найдзюк, 01.02.1927, Мазуркі Ляхавіцкага пав.— 19.11.2004). Падчас нямецкай акупацыі вучылася ў гандлёва-адміністрацыйнай школе ў Баранавічах, належала да СБМ. 3 1944 г. — на эміграцыі скончыла курсы радыстаў. Скончыла Беларускую гімназію імя Янкі Купалы ў Міхэльсдорфе. Брала ўдзел у скаўтынгу, дапамагала ў адміністраваньні газэты «Бацькаўшчына» і часопісу «Наперад», працавала на радыё «Вызваленьне». У верасьні 1956 г. пераехала ў ЗША. Некаторы час жыла ў Пуэбла (Каларада) у сям’і Хведара Шыбута, празь некаторы час узяла шлюб з Чаславам Найдзюком і пераехала ў Каліфорнію. Нарадзіла трох дзяцей: Карнэлю, Ядзю і Віктара. Пахаваная на могільніку «Форэст-Лоўн-Цэмэтэры» (Forest Lawn Cemetery) у Пасадэне (Каліфорнія).
34 Газэта «Бацькаўшчына» выдавалася ад 31 кастрычніка 1947 г. да сьнежня 1966 г. у Заходняй Нямеччыне: зь верасьня 1950 г.— у Мюнхэне. Падтрымлівала Раду БНР.
35 Г. зн. прыхільніцай прэзыдэнта Рады БНР Міколы Абрамчыка.
36 Кніга «3 гісторыі праваслаўнай царквы беларускага народу» выйшла ў 1956 г.
37 У кнізе ў рэзка нэгатыўнай форме ахарактарызаваная дзейнасьць рыма-каталіцкай і вуніяцкай цэркваў у Беларусі.
38 Аддзел БАЗА (Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня) быў створаны ў Каліфорніі ў 1959 г.
Супрацоўнічаць зь імі можна ў адным выпадку, калі ў нас будзе свая арганізацыя. Бо БАЗ’у яны заснавалі, і гэтае супрацоўніцтва бу­дзе як роўнага з роўным.
Найдзюк пайшоў сам, але ён прылажыў усе намаганьні, каб і тых, хто зь ім раней супрацоўнічаў, пацягнуць за сабою. I гэтага ён дабіўся. «Куды пайшоў пастух, туды пайшлі і авечкі», — так гаворыць другая прыказка.
Калі былы лідэр Дапам[аговага] Кам[ітэту] сам пайшоў, дык чаму не пайсьці тым, хто падпаў пад яго ўплыў.
Зараз ніякай рэчы і быць ня можа пра якую-небудзь арганізацыю. Людзі пайшлі за ім, і няма з кім працаваць.
Найдзюк і раней нічога не зрабіў, а зараз дашчэнту разбурыў тое, што сам некалі клеіў, і гэтым самым паказаў свой сапраўдны твар, твар не беларуса, а каталіка. Безумоўна, ён тут зрабіў паскудную справу, ён сваімі паводзінамі ўбіў нож у сьпіну астроўпічыкаў.
Але надта прыймацца гэтым ня варта. Ці мала такіх «малойчыкаў» скачуць з аднае палітычнае плыні да другое. Час—найлепшы доктар. Пачакаем і пабачым, што тут адбудзецца далей, бо я думаю, Найдзюка гладзілі, пакуль запраглі: «Кось, Кось, пакуль у аглоблі, а там і пугу пакажуць».
Дык вось мая кароткая інфармацыя справа. Калі ў Вас ёсьць у Лос-Анджэлесе свае людзі, напішэце ім ад сябе, а мне падайце іхныя адрасы.
3 пашанай да Вас,
Ул. Клішэвіч
2 5.Х. 1960
Беларускаму Кангрэсаваму Камітэту Амэрыкі
250 East 4th Street New York 9, N. Y.
Гэтым ахвотна паведамляю Вас, што згаджаюся прыняць на сябе абавязак прадстаўніка Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі на штат Каліфорнію, у каторым стала пражываю, згодна з просьбай III Кангрэсу беларусоў Амэрыкі39, атрыманай у Вашым паведамленьні з 12 лістапада 1960 г. За што шчыра дзякую.
Англійская транскрыпцыя майго імя і прозьвішча наступная: Cheslav Najdziuk.
Прашу ў Вашым фармальным упаўнаважаньні на маю вышэй азначаную функцыю прыслаць мне асноўныя інструкцыі і магчы-
39 Адбыўся 23 кастрычніка 1960 г. у Саўт-Рывэры.
масьць далучыць копію charter’y40 і эвэнтуальна статуту Камітэту, а таксама фірмовыя блянкеты для афіцыйнай карэспандэнцыі.
Мясцовыя варункі будуць вымагаць ад мяне тут неадкладнай арганізацыі прадстаўніцтва Камітэту, як найменшай магчымай пачаткавай арганізацыйнай адзінкі, неабходнай дзеля навязаньня сувязяў і эвэнтуальна некаторых супольных выступленьняў зь мясцовым аддзелам апазыцыйнай БАЗА’ы41 ў вадносінах да амэрыканскіх іншанацыянальных арганізацыяў. Дасюлешняя практыка наказала, што без апазыцыйнай арганізацыі немагчыма абаперці супольныя грамадзкія высілкі на аснову пэўнага партнэрства.
Надзеюся, што сваёй працай апраўдаю Ваш давер і буду мець з Вашага боку поўнае зразуменьне і падтрыманьне ў нашым супрацоўніцтве на карысьць беларускіх нацыянальных інтарэсаў у найлепшым іх зразуменьні.
3 пашанаю,
Ч. Найдзюк
833 S N. Coronado str.
Los Angeles 26, Calif.
Ch. Najdziuk 10 красавіка 1961
Паважаны Спадар I. Касяк!
Дзякую за Вашае пісьмо і матэрыялы. Выбачайце, што не сьпяшаўся з адказам. Перадусім няма, як заўсёды, часу і, на жаль, няма спадзяваных праклямацыяў42. Усё ж у залучэньні перасылаю Вам атрыманыя мною адказы (копіі) ад губэрнатара43 і мэра, з каторых відаць, чаму няма пракламацыяў. На мэраўскім адказе няма і адрасу да мяне, бо ёсьць яшчэ правадная паперка, якая, як ні сьмешна, задрасавана на імя БАЗА, а канвэрт быў на маё імя. Ня ведаю, што тут атрымалі базаўцы. Пакуль што гэта я скрыў ад людзей.
Найгорш, аднак, выйшла, што і гэткіх афіцыйных адказаў не бы­ло каму чытаць. Крывічы44 мяне зыгнаравалі як прадстаўніка БККА і ня далі мне ніякага адказу на маю прапанову аб супрацоўніцтве і
40 Ад charter (анг.). Тут: дазвол уладаў на дзейнасьць арганізацыі.
41 Аддзел БАЗА быў арганізаваны ў Каліфорніі ў 1959 г.
42 Маюцца на ўвазе адозвы ад мэра Лос-Анджэлеса пра абвяшчэньне 25 сакавіка Беларускім Днём у горадзе.
43 У 1958-1966 г. губэрнатарам Каліфорніі быў прадстаўнік Дэмакратычнай партыі Эдмунд Браўн.
44 Прыхільнікі Рады БНР і прэзыдэнта Міколы Абрамчыка, але ў гэтым выпадку сябры каліфарнійскага аддзелу БАЗА.
маім удзеле ў супольным сьвяткаваньні дня 25-га Сакавіка, каторы яны ладзілі самі. Асабістыя запросіны яны мне прыслалі за тры дні да сьвяткаваньня. Безумоўна, я іх збайкатаваў і паведаміў аб гэтым другіх. За пару выняткамі, нябазаўцы на іхнае сьвяткаваньне не пайшлі. Было позна і немагчыма сабраць людзей, хоць я і пробаваў і прапанаваў ім. Найгорш мяне расчараваў Клішэвіч, які неспадзявана па тэлефоне заявіў мне, што ён увогуле адказваецца ад усялякага супрацоўніцтва са мною, нягледзячы на ўсе мае высілкі яго да супольных выступаў прыцягнуць. Другія не далажылі высілкаў, каб хоць прыйсьці да мяне ў хату і наладзіць хоць скромнае адзначэньне ўгодкаў 25 Сакавіка, якое я ўплянаваў і ім прапанаваў. Далейшых я не чапаў яшчэ. Пачатак, як бачыце, няважны. Але надзей на пэўную паправу не хачу траціць.
«Бел. думкі»45 ўсёй я яшчэ не распрадаў. Ня ведаю, ці прапанаваць яе пражываючым у Сан-Францыска, бо яны маюць ад Вас непасярэдне.
Вельмі дзякую за пажаданьні. Узаемна перасылаю і Вам найлепшыя пажаданьні і прывітаньні.
Буду старацца зрабіць больш і напісаць Вам пазьней. Усяго добрага.
3 пашанаю, Ч. Найдзюк
Бруклін, 20 траўня 1961
Паважаны спадар Ч. Найдзюк!
Дзякую за Ваш апошні ліст і далучаныя копіі лістоў ад мясцовых уладаў. Пастараемся апублікаваць у «Беларускай думцы», разам з пракламацыямі губэрнатараў, прысланае Вамі прывітаньне ад мэра Лос-Анджэлесу46.
Вельмі характэрна, што БАЗА па ўсіх мясцовасьцях адкідае супрацоўніцтва з БККА47. Прыпушчальна, нейкі вонкавы дзейнік націскае ў гэтым напрамку. Ня будзем праймацца, а будзем выконваць усё магчымае з нашага боку, для беларускае справы.
Вашы захады аб арганізаваньні хаця б і невялікага колькасна адзначэньня 43-га гадовага юбілею БНР былі добрым намерам. Калі
45 Тут размова ідзе пра першы нумар часопісу «Беларуская думка», які ад кастрычніка 1960 г. выдаваўся ў Саўт-Рывэры. № 2 выйшаў у чэрвені 1961 г.
46 Выдрукавана побач з праклямацыямі губэрнатараў штатаў Агаё й Нью-Ёрк у № 2 «Беларускай думкі» (чэрвень 1961).
47 Сябры БАЗА, у сваю чаргу, лічылі, што менавіта БККА не ідзе на супрацоўніцтва.
не ўдаліся цяпер, то ў будучыні могуць выпасьці лепш. Наагул належыць зьбіраць і арганізаваць расьцярушаных беларусаў пад грамадзкім кутом дзеяньня. Усюды ёсьць у нас людзі, якія не паддаюцца элемэнтарнай грамадзкай дысцыпліне, нават пры найбольшай магчымай кампрамісовасьці. Ня будзем дзеля гэтага вешаць галоваў, а будзем працаваць з тымі, якія прыкладваюцца да працы, стараючыся падцягнуць адстаючых. Падобна, сп. К[анстанцін] ВайцяхоўскС' перастаў дзеяць на БАЗАўскім полі дзеля неспрыяльнае атмасфэры.
Як вам ведама, праца БККА дзеліцца на два асноўныя абсягі: нутраны і вонкавы. Будзем старацца рабіць магчымае ў абоіх, залежна ад мясцовых абставін.
Да Вас адумысловая просьба праяўляць больш актыўнай ініцыятывы ня толькі датычна Вашага штату, але і цэласьці дзейнасьці БККА. Калі Вы заўважыце пэўнае пытаньне, актуальнае зараз для беларускае справы, зь якім трэба выступіць навонкі ад усёй нашай арганізацыі, то вельмі прашу неадкладна апрацаваць адпаведны матэрыял, паведаміць БККА аб патрэбным захадзе і г. д. Належыць болып уплываць на цэласьць працы БККА.
Належыць Вам, як і Вашым знаёмым, супрацоўнічаць у «Беларускай Думцы» па пытаньнях, якія будуць Вам адпавядаць: зь бягучага беларускага ці міжнароднага жыцьця, палітычнага, культурнага, з гістарычнае мінуўшчыны і г. д. Нават кароткія матар’ялы, пісаныя рознымі асобамі, значна ажыўляюць публікацыі.
Кальпартажам «Бел. Думкі» займаецца сп. М[іхась] Сенька. Я пісаў яму аб паведамленьні Вас, каму непасрэдна ў Каліфорніі быў высыланы часапіс. Аб выніку ня ведаю.
У бліжэйшым часе вышлем Вам некаторыя актуальныя справы да палагоджаньня і новыя фармуляры БККА.
Жадаю найлетиых посьпехаў.
3 пашанай, I. Касяк
Беларусь) на балях у Лос-Анджэлесе49
Прадстаўнік Беларускага Кангрэсавага Камітэту на Каліфорнію Часлаў Найдзюк разам з супрацоўнікамі другіх мясцовых нацыянальных арганізацыяў прыняў удзел у наладжваньні Інтэрнацыянальным Інстытутам у Лос-Аяджэлесе традыцыйнага гадавога вясеньняга балю, які адбыўся ў суботу 3-га чэрвеня 1961 г. (сёлета), арганізацыйны ўдзел прадстаўніка БКК падтрымала трупа беларусаў, у каторых выдзялялася сваім, уласнай работы, прыгожым нацыянальным касьцюмам спадарыня Сабіна Канановіч. Нацыянальная вопратка беларускіх
48 Кастусь Вайцяхоўскі (Кон Ворт), гл. біяграму ў адпаведным разьдзеле..
49 Тэкст быў далучаны да папярэдняга ліста.
прадстаўнікоў зьвярнула ўвагу філіпінцаў, каторыя запрасілі Сабіну Канановіч выступіць у беларускім касьцюме на іхным нацыянальным сьвяце незалежнасьці 4-га ліпеня сёл. у ведамай залі Palladium у Галівудзе.
Вечарам 4-га ліпеня сёл. з нагоды падвойнага сьвята — Дня незалежнасьці Філіпінаў50 і Злучаных Штатаў Амэрыкі — філіпінскае грамадзтва ў Лос-Анджэлесе (Filipino Community of Los Angeles Inc.) наладзіла вялікі каранацыйны баль у прыгожай галівудзкай залі Palladium. Каранацыя міс Філіпінаў на 1961 г. была адной з галоўных часткаў праграмы вечару. 27 рэпрэзэнтанткаў розных нацыянальнасьцяў пад воплескі перапоўненай вялікай з бальконамі залі прайшлі праз сымбалічную браму з надпісам Arch of International Friendship. Разам зь імі праходзіла і спадарыня Сабіна Канановіч у беларускім нацыянальным касьцюме, як міс Беларусі (была названа Miss Whiteruthenia). Побач зь ёю сядзела Miss Hollywood, як прадстаўнічка USA.
Беларускія прадстаўнікі займалі ганаровыя месцы за адным сталом з прадстаўнікамі ЗША, побач мясцоў зарэзэрваваных для консулярнага корпусу. [Матчына сэрца сп. Ф. Канановіч перажыло нямала радасьці і шчасьця, гледзячы з гордасьцю на сваю дачку Сабіну ў ганаровай асысьце падчас каранацыі міс Філіпінаў. Адзін із жвавых фатографаў зрабіў і індывідуальную здымку «Міс Беларусі». За суседнім стадом відаць было беларускім прадстаўнікам і маці Філіпінаў 1960 г.]51
Сярод інтэрнацыянальных гасьцёў у праграме-сувэніры, люксусовага выданьня, стаіць і Беларусь.
[Шкада, што ня шмат беларусаў змаглі бачыць, як філіпінцы вельмі гасьцінна прыймалі беларускіх гасьцёў, і як яны цэняць і любяць сваю нацыянальную незалежнасьць.]
Беларускія прадстаўнікі стараліся скарыстаць кожную нагоду, каб паінфармаваць філіпінцаў і другіх аб беларускіх нацыянальных імкненьнях. Характэрна падчыркнуць, што амэрыканскі прадстаўнік у сваім прывітальным слове выразіў пажаданьне, каб усе народы маглі цешыцца сваёй нацыянальнай свабодай і незалежнасьцю. У суботу 15-га ліпеня Прадстаўнік БКК і Сабіна Канановіч прынялі ўдзел у філіпінскай гарбатцы, прысьвечанай выражэньню ўдзячнасьці арганізатарам урачыстага сьвяткаваньня 15-ых угодкаў Незалежнасьці Філіпінаў. Было вельмі прыемна правесьці час у беспасрэдным кантакце зь філіпінскімі дзеячамі, паміж каторымі быў прысутны і ведамы філіпінскі генэрал Рамулё, цяперашні філіпінскі амбасадар у ЗША. [Між іншым, у успомненай вышэй праграме ёсьць надрукава-
50 Здабылі незалежнасьць у 1946 г.
51 У квадратныя дужкі ў гэтым тэксьце кавалкі тэксту браў Іван Касяк, рыхтуючы матэрыял да друку ў «Беларускай думцы».
ны цікавы інфармацыйны артикул ген. Рамулё аб Філіпінах за час незалежнасьці, з кароткай зацемкай аб слаўнай дасюлешняй дзейнасьці самога аўтара, як заслужнага дзяржаўнага мужа, журналіста і жаўнера.]
Беларускія прадстаўнікі былі прывітаныя гучнымі воплескамі. Філіпінскі прадстаўнік падняў тост за Беларусь. Прадстаўнік БКК на разьвітаньне выразіў надзею на далейшую жывую сувязь беларусаў зь філіпінцамі.
Ч.Н.
10.VII.1962
Паважаны Спадар Іван Касяк!
Ня ведаю, як лепш пачаць гэтае пісьмо да Вас, да напісаньня якога ня змог так доўга сабрацца. Згары думаю, што Вы такой ненармальнасьці ў карэспандэнцыі з Вамі з майго боку, напэўна, не прадбачвалі. I сам я не спадзяваўся, што да такога стану дойдзе. Паміма гэтага, усё ж такі надзеюся, што Вы гэтае пісьмо, даўно абяцанае ад мяне, наканец атрымаеце, і такім чынам маё слова будзе датрымана. Вельмі прашу мне прабачыць за такое доўгае ненармальнае маўчаньне, каторае не было выкліканае ані маёй лёгкадуманасьцю, ані грубай нядбайлівасьцю! Гэта было створана цяжкім маім палажэньнем пад многімі ўзглядамі, як сямейна-асабістага характару, так і нацыянальна-грамадзкага. Маё асабіста-сямейнае палажэньне Вам цяжэй зразумець, што Вы можа не жанаты, а тым больш без сваіх дзяцей. Грамадзкія адносіны Вам затое добра знаёмыя, і Вы, напэўна, нецярпліва чакалі ад мяне новых зьвестак аб іх зь месца выконваньня маіх абавязкаў як Прадстаўніка БККА.
3 тых вестак, якія маглі да Вас дайсьці папярэдне пісьма, што мае першыя пачынаньні ў характары прадстаўніка БККА ня выйшлі здавальняюча ўдалымі. Ня траціў я, аднак, сваёй надзеі на палешпаньне, але менш спадзяваўся [на] пагоршаньне адносінаў. Тымчасам далейшыя мае натугі стварылі мне нямала новых цяжкасьцяў, хлопатаў і расчараваньняў. Перад усім выясьнілася, што і мае прыхільнікі, і мае праціўнікі не разумелі фармальнага боку майго прадстаўніцтва. Не спадзяваліся і не чакалі, што я сам адзін у стане афармляць свае вы­ступы ад імені БККА незалежна ад становішча другіх.
Такім чынам, мясцовыя «базаўцы», хоць не хацелі і далей ня хочуць мяне ганараваць як партнэра, былі змушаныя фармальна-арганізацыйна лічыцца з супольных выступленьнях навонкі з маёй роляй. Прыхільнікі думалі, што я бяз выбараў нічога не змагу зрабіць, а арганізацыі ня хочуць. I вось, каб прыкончыць мяне, базаўцы тут прыдумалі прапанову — сьвяткаваць 25-га Сакавіка без арганізацыяў. На гэтую прапанову я гостра зрэагаваў і быў здабыўшы згоднае
падтрыманьне сваіх прыхільнікаў. Базаўцы, аднак, не пайшлі на ніякія ўступкі.
I тут некаторыя з маіх людзей не апраўдалі маіх спадзяваньняў. Захісталіся і заламаліся. Паддаліся, праўдападобна, уплыву і Клішэвіча, якому, мабыць, неприемна было бачыць, што я мог дзеяць і безь ягонага падтрыманьня, і нягледзячы на ягоныя інтрыгі. У некаторы блуд увёў і адзін украінец, жанаты зь беларускай, даказваючы, што сьвяткаваць незалежнасьць трэба і беларусам, як і ўкраінцам, без арганізацыяў. Усё адбывалася пры павышаным эмацыянальным стане, а таму і дайшло да таго, што адна сям’я Шэлестаў рашылася «ратаваць» палажэньне і запрасіць усіх на сьвяткаваньне да мяне. I прышлося ратаваць хоць тое, што было магчымым... Пачатковыя мае надзеі на сапраўднае супольнае сьвяткаваньне з базаўцамі спрычынілася да таго, што я выслаў пісьмо мэру гораду52 пазьней за Арцюха53, і як ні дзіўна, атрымаў нездавальняючы адказ ад яго, ужо пасьля сьвяткаваньня, копію каторага Вам пры гэтым перасылаю да ведама. Інакш паступіў губэрнатар. Копію statement’y54 каторага таксама далучаю пры гэтым. Адну ранейшую такую копію выслаў я пры сваёй карэспандэнцыі аб сьвяткаваньні 25-га Сакавіка ў рэдакцыю «Беларускай думкі»55.
Некаторыя ранейшыя карэспандэнцыі я пісаў у «Бацькаўшчыну»56 проста, каб больш людзей маглі прачытаць. Безумоўна, мне трэба было б здабыцца на лепшы спосаб падаваньня вестак аб нашым тут жыцьці ў прэсу. Дагэтуль, аднак, было ўсё яшчэ многа «але»... На фо­не інфармацыяў згэтуль у [ангельскамоўную] прэсу паўставала таксама многа закалотаў, бы ня ўсе яны дакладныя і праўдзівыя. Трэба было б публічна сварыцца, а на гэта няма ахвоты, часу, ды пытаньне, ці варта гэта рабіць? Усё думаецца, што, можа, будзе лепшая нагода для гэтага. Хочацца ўсё паправіць адносіны. У выніку мінулага дасьведчаньня намагаемся праводзіць у жыцьцё новыя прыёмы адносінаў зь людзьмі, больш практычныя. Ня хочацца мірыцца з паглядам, што ў палітыцы не абавязвае парадачнасьць.
Надзеюся, што некаторыя здабытыя ўжо пазыцыі працы ўдасца падтрымоўваць, а можа, нешта і разьвіць.
Насылаю Вам яшчэ і копію пісьма, пасланага мною ў Інтэрнацыянальны Інстытут на нашым фірмовым блянкеце, каб даць ім магчымасьць бліжэй пазнаёміцца з БККА.
52 Норысу Поўлсану (Norris Poulson).
53 Старшыня каліфарнійскага аддзелу БАЗА.
54 Тут: заявы.
55 Матэрыял выдрукаваны ня быў, паколькі наступим нумар «Беларускай думкі» выйшаў толькі ў сьнежні, і тэксты, у тым ліку й зь іншых штатаў, прысьвечаныя 25 сакавіка, састарэлі.
56 Г. зн. газэту іншага палітычнага лягеру.
Наагул, практична працаваць вельмі цяжка. Можна было б расшырыць работу, але не хапае сілаў для гэтага. Хацелася б канкрэтна ўцягнуць людзей да рэгулярнай дзейнасьці, але няма ахвотнікаў.
Меў я прапанову супрацоўніцтва з American Committee of California for Freedom of Enslaved Nations57. Баюся, аднак, браць новы цяжар толькі на свае ўласныя плечы. Як там у Вас выглядае справа адносінаў да такога камітэту?
Не пісаў я нічога і мэру гораду ад прапанове вывесіць бел-чырвона-белы сьцяг на дзень 25 сакавіка58. Ня ведаю, як гэта практычна праводзіцца, і ня чуюся да гэтага падрыхтаваным.
№ 3 «Беларускай Думкі» прыйшоў вельмі позна, але робіць лепшае ўражаньне за папярэдні нумар.
Пасылаю Вам і ўсім нашым супрацоўнікам найлепшыя прывітаньні і пажаданьні!
3 пашанай, Ч. Найдзюк
25 ліпеня 1962 г.
Паважаны Спадар Ч. Найдзюк!
Дзякую за Ваш ліст з дня 10 ліпеня і яго залучнікі.
Усе мы маем розныя клопаты асабістыя ці грамадзкія, якія не даюць магчымасьці часта перапісвацца. Гэта зусім нармальнае і зразумелае ў нашых абставінах і таму як Вы, так і я будзем адпісваць тады, калі зойдзе канечная патрэба, ня крыўдзячыся на няхуткія адказы.
Паколькі мне ведама, ніхто ня ладзіць ніякіх грамадзкіх выступленьняў «без арганізацыяў». Заўсёды інсьпіратарам і кіраўніком зьяўляецца нейкая арганізаваная сіла, дзеючая афіцыйна ці неафіцыйна, ад імя аднае арганізацыі ці аформленая міжарганізацыйна. Сама стыхія ня можа сыстэматычна праводзіць мэтанакіраваную дзейнасьць на даўжэйшую дистанцию часу. Хтось там у Вас, сьведама ці нясьведама, хоча ўводзіць людзей у памылку.
Не належыць праймацца тым, што некаторыя ўраднікі, як напр.: мэры гарадоў маюць звычай, выдаўшы адну праклямацыю, не высылаць яе копіяў іншым, зьвяртаючымся да іх арганізацыям, як гэта робяць інпіыя ўраднікі ў падобных выпадках. Належыць улічваць існуючыя парадкі і адпаведна да іх паступаць, для карысьці справы.
57 Амэрыканскі камітэт у Каліфорніі за свабоду паняволеных нацыяў.
58 Калі мэр выдаваў праклямацыю пра абвяшчэньня 25 сакавіка Беларускім Днём, то каля мэрыі вывешваўся бел-чырвона-белы сьцяг.
Сям'я Шчорсаў. Зьлева направа сыны: Mi налай, Барыс, Ігар. Пасярэдзіне — бацькі Васіль і Соф'я Шчорсы. Першая полова 1940-х.
Пасьля аднаўленчага пленуму БЦР у Эльвангене. Травень 1948. Сядзяць зьлева направа: Анатоль Шкутка, Радаслаў Астроўскі, Міхаіл Завістовіч... Другі шэраг зьлева направа: Мілішкевіч, РасьціслаўЗавістовіч, Аўген Занкавіч, ВіктарЛітаровіч...
Редакция і супрацоўнікі газеты «Беларускае слова». Нямеччына, лета 1948 г. Сядзяць зьлева направо: Іван Касяк, Юры Сабалеўскі, Юрка Віцьбіч, Яўхім Кіпель, Масей Сяднёў. Стаіць Антон Даніловіч (Янка Золак).
Беларускі дзень у Глэн-Спэй ва ўкраінскім адпачынкавым цэнтры «Вэрхавіна». Пачатак 1950-х. Зьлева направо: Юры Сабалеўскі, Віталь Цярпіцкі, Мікалай Шчорс (сядзіць), беларускія харысткі. Справа дачка Mi палая Шчорса Тамара (маленькая дзяўчынка), крайняя справа — маці Мікалая Шчорса Сафія (?).
Дэманстрацыя на Тыдзень паняволеных народаў. 1953 г. У цэнтры (у чорным капелюшы) — Юры Сабалеўскі.
Беларускія пісьменьнікі-эмігранты. 1988 г.Зьлева направо: Янка Золак, Міхась Кавыль, Янка Юхнавец, Масей Сяднёў.
Зьлева направо: Міхась Сенька, Васіль Місюль, Уладзімер Пеляса, Барыс Шчорс, Лёнгіна Брылеўская, а. Мікалай Лапіцкі, Іван Касяк, Аляксандар Банкет, Валянціна Вайцяхоўская, Нікандар Мядзейка, Уладзімер Брылеўскі.
Царкоўны камітэт царквы сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры: 1981 г. Сядзяць зьлева направо: Лявон Літаровіч (скарбнік), а. Сьвятаслаў Коўш (настаяцель), Ігар Шчорс, Аляксандар Банкет (старшыня); стаяць зьлева направо: Міхась Сенька (сакратар), Мікалай Манцывода, Сяргей Рагалевіч, Мікалай Сіцько.
Першы царкоўны хор парафіі сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры. 1951 г. Зьлева направо. Сядзяць: рэгент, кампазытар Аркадзь Евец, Алімп Мяленьцеў. Стаяць, першы шэраг: Валя Дульская, Вера Коўш, Надзя Занкавіч, Лёнгіна Брылеўская, Соня Камінкова, Раіса Евец, Надзя Кудасава, Валя Вайцяхоўская. Другі шэраг: Сьцяпан Навумчык, Янка Асіповіч, Міхась Троіцкі, Аўген Занкавіч, Алег Махнюк, Сьвятаслаў Коўш, Аляксей Гурын, Хведар Высоцкі, Васіль Канапэцкі, Барыс Плескачэўскі.
Зьлева направо: Аркадзь Евец, Аркадзь Сацэвіч, архіяпіскап Апанас, Радаслаў Астроўскі, архіяпіскап Філафей, Янка Шымчык, Мікалай Мінкевіч. Конец 1960-х.
Парафіяльны камітэт падчас юбілею парафіі ў 1975 г. Сядзяць зьлева направо: Міхась Сенька (сакратар), Міхась Бахар (заступнік старшыні), Барыс Плескачэўскі (старшыня), Лявон Літаровіч (заступнік старшыні). Стаяць зьлева направо: Сьцяпан Навумчык, Мікалай Манцывода, Рыгор Арцюшэнка, Мікалай Касьцюк, Сьцяпан Строп ко (сябры камітэту).
Пахаваньне Радослава Астроўскага на беларускіх могілкаху Саўт-Рывэры. Кастрычнік 1976 г. Прамаўляе Нікандар Мядзейка.
Магіла прэзыдэнта БЦР Радаслава Астроўскага на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры.
Магіла а. Мікалая Лапіцкага на беларускіх могілкаху Саўт-Рывэры.
Крыж на беларускіх могілках сьв. Эўфрасіньні Полацкайу Саўт-Рывэры.
На гэтым месцы знаходзіўся будынак, у якім была Заля Шакаў. Да паўстаньня Беларускага грамадзкага цэнтру тут праводзіліся імпрэзы. Подчас пожару будынак згарэў, португальцы яга аднавілі і зрабілі рэстаран Ria Mar.
Удзельнікі апошняга, 19-га, пленуму БЦР. Саўт-Рывэр, 1988 г. Сядзяць зьлева направо: Ігар Шчорс, Алег Махнюк, Віталь
Цярпіцкі, Антон Даніловіч (Янка Золак), Мікалай Манцывода, . Язэп Лешчанка (Міхась Кавыль), Міхась Сенька.
Ліза і Лявон Літаровічы.
Прадстаўнік Беларусі пры ААН Генадзь Бураўкін, старшыня БККА Расьціслаў Завістовіч, міністар замежных справаў Пятро Краўчанка. 1993 г.
Адкрыцьцё беларускага посольства ў Вашингтоне ў 1993 г. Стаяць зьлева направо: 1-шы Пятро Краўчанка — міністар замежных справаў, 4-ты Сяргей Мартынаў — пасол Беларусі ў ЗША.
Разам зь першым амбасадарам 3LUA ў Беларуси Дэйвідам Сўорцам подчас сустрэчы ў Дзярждэпартамэнце. Верасень 1992 г. Зьлева направо: намесьнік беларускага пасла ў ЗША Міхаіл Хвастоў, Іраіда Завістовіч, амбасадар Дэйвід Сўорц, старшыня БККА Расьціслаў Завістовіч.
Старшыня БККА Расьціслаў Завістовіч / першая лэдзі ЗША ў 1993-2001 гг. Хілары Клінтан на адзначэньні 10-хугодкаў чарнобыльскай катастрофы ў Вашингтоне.
Беларуская дэлегацыя ў Белым Доме. Зьлева направо: Міхась Сенька, Віталь іірына Цярпіцкія, Расьціслаў Завістовіч, Ніна Сільвановіч, Жорж Навумчык, Алекс Сільвановіч.
Курган-помнік у Саўт-Рывэры. Усталяваны ; высьвячаны побач з царквой сьв. Эўфрасіньні Полацкай у 1974 г. Сьпераду надпіс па-беларуску і ангельску: «Слава змагарам за Вольную Беларусь».
Адносна вывешваньня беларускага сьцяга, побач амэрыканскага, на ратушы гораду ў дзень 25 Сакавіка, належыць загадзя рабіць захады, пішучы мэру адпаведную заяву, дэкляруючы далучыць беларускі сьцяг. Часамі добра зладзіць дэлегацыю да мэра па гэтай справе.
Нам належыць зьвярнуць асаблівую ўвагу на дасыланьне сваіх інфармацыйных матэрыялаў па-ангельску аб беларускіх падзеях (угодкі 25 Сакавіка, Тыдзень Паняволеных Нацыяў і г. д.) у мясцовыя англамоўныя газэты і часапісы. Мясцовыя газэты друку юць такія матэрыялы, калі яны прадстаўлены з шырэйшай пэрспэктывы, з навязкай да бягучай амэрыканскай палітыкі.
Пры нашых сьціплых сілах цяжка павялічваць грамадзкую працу ўшыркі. Можа, лепш зьвярнуць увагу на нямногія, але якасна каштоўныя захады, як: мэмарандумы да ўстаноў у Вашынгтоне, кангрэсмэнам, артикулы ў англамоўную прэсу, у выдавецтвы энцыкляпэдыяў і г. д.
Тут на нью-ёрскім грунце, як і ва ўрадавых установах у Вашынг­тоне, праводзіцца рэжучае разьмяжоўваньне пры трактаваньні Т. зв. сатэлітных краін59 і нерасейскіх краін, улучаных у СССР, за выняткам Прыбалтыкі. Вызвольныя імкненьні сатэлітаў і Прыбалтаў падтрымліваюцца. Іншыя нерасейскія краіны СССР трактуюцца як «гістарычныя часткі Расеі». Для падтрымкі сатэлітных краін існуюць установи, карыстаючыя з дапамогі. Для нерасейскіх народаў СССР існуе непрадрашэнскі камітэт і приватная арганізацыя нерасейскіх народаў60. Тэта апошняя безь ніякай дапамогі і таму можа праводзіць толькі эфэмэрную дзейнасьць, без істотнейшага значэньня. Да гэ­тай апошняй належыць і наш камітэт. На жаль, існуючай сытуацыі нельга зьмяніць, бо яе стварылі і ўтрымліваюць моцныя сілы. Нам застаецца ўзьдзейнічаць паводле собскіх магчымасьцяў. Трэба спадзявацца, што пры зьмене міжнароднай сытуацыі ў спрыяльным для паняволеных народаў напрамку зьменяцца і тутэйшыя абставіны.
Усе нашы людзі працуюць цяжка на жыцьцё і надта мала маюць вольнага часу на грамадзкія справы. Таму і часапіс [«Беларуская дум­ка»] выходзіць рэдка. Але лепш рэдка, чым ніколі.
Дзякую за Ваши пажаданьні і прывітаньні. Са свайго боку жадаю Вам як найлепшых посьпехаў.
/7. Касяк]
59 Маюцца на ўвазе былыя краіны г. зв. сацлягеру: Полыпча, ГДР, Чэхаслававаччына, Вугоршчына і г. д.
60 Маецца на ўвазе Камітэт барацьбы з бальшавізмам, а таксама Парыскі камітэт, які аб’ядноўваў нерасейскія народы, што супрацоўнічалі з Камітэтам барацьбы з бальшавізмам.
Los Angeles, 7.IV.1963
Паважаны сп. I. Касяк!
Выбачце, што ізноў так доўга да Вас нічога не пісаў, хоць думаў, што змагу пісаць Вам часьцей. На жаль, за ўвесь мінулы час мне прыйшлося перажыць надзвычайны цяжкі пэрыяд у маім прыватным жыцьці. Неспадзявана мне давялося многа перажываць у барацьбе за адпавяднейшую зарабковую працу. 3 Вашай рады і прапановы адносна магчымай працы ў Вашынгтоне не магу скарыстаць з розных прычынаў. Яшчэ раней на прапанову [Барыса] Kima, рабіў спробу туды папасьці. У мяне многа на гэта перашкод. Найважнейшая, што жонка ня хоча кінуць свае сталае працы, якую любіць больш, як сядзець удома зь дзяцьмі. Для дабра гэтых мушу пасьвячацца я. Усе яны дзяржаць мяне ў моцнай занятасьці. Даўжэйшае безрабоцьце зусім абясьсіліла мяне матэрыяльна. Цяпер выглядае на палепшаньне. Я прапрацаваў ужо два тыдні на новай рабоце, якая, можа, станецца пачаткам майго новага лягчэйшага пэрыяду.
У нашых тут грамадзкіх адносінах, думаю, нават лепшая паправа. Сьвяткаваньне Сакавіка было як бы завяршэньнем яе. Перамагло агульнае жаданьне зьліквідаваць шкодную нязгоду. Першы раз удалося сабрацца ў нанятай залі з прысутнасьцяй сьвежых новых людзей. Амаль усе выйшлі задаволеныя. Праўда, не прыйшлося гэ­та легка, і не без ахвяраў. Адна беларуская сям’я Канановічаў на сьвята не прыбыла. Галоўны, аднак, страх перад публічным груповым аб’яднаньнем зламаны. Думаю, што ў будучыні будзе яшчэ лягчэй. Таксама, праўда, не ўдалося мне яшчэ дагаварыцца са старым Вініцкім61, каб сьвяткаваць ад арганізацыяў, бо ён не згадзіўся, каб я браў складкі на залю ад несяброў. Ня знаю, як мне вырашыць справу сяброўства тут БККА.
Пісьмы ад Вас атрымаў — буду старацца ix палагоджваць. У далучэньні копія statementu ад губэрнатара, якое прыйшло са спазьненьнем. Ад мэра не было адказу. Арцюх ад яго атрымаў. Далучаю і апіс
61 Аляксей Вініцкі (26.12.1891 —24.11.1972), грамадзка-культурны дзеяч, пэдагог. На эміграцыі адзін з ініцыятараў аднаўленьня Рады БНР і БАПЦ. Жыў у Лос-Анджэлесе. Аўтар працаў: «Матэрыялы да гісторыі беларускай эміграцыі ў Нямеччыне ў 1939-1951 гадах. Частка 1» (ЛосАнджэлес, 1968, перадрук 1972), «Матар’ялы да гісторыі беларускай эміграцыі ў Нямеччыне ў 1939-1951 гадах. Частка II: рэлігійныя спра­вы» (Лос-Анджэлес, 1968), «Матар’ялы да гісторыі беларускай эміграцыі ў Нямеччыне ў 1939-1951 гадах. Частка III: арганізацыі» (ЛосАнджэлес, 1968).
сьвята ў «Беларускую думку», грошы за якую прышлю. Рады мы тут з аб’яднаньня ў Вас62. Тымчасам жадаю Вясёлага Вялікадня.
3 пашанай, Часлаў Найдзюк
***
Сакавіковае сьвяткаваньне ў Лос-Анджэлесе
Сёлетняе сьвяткаваньне 45-х угодкаў абвешчаньня незалежнасьці Беларусі адбылося ў Лос-Анджэлесе ў залі Humanity Calls у нядзелю 24-га сакавіка. Праграмаю кіраваў Я. Арцюх як старшыня сьвяткавальнага камітэту, сябрамі каторага былі і Ю[зэфа] Найдзюк і В. Стус. Праграма пачалася амэрыканскім гімнам і малітваю «Магутны Божа». Былі прачытаныя прывітаньні: ад мэра г. Лос-Анджэлесу, сакратара Кікеля, БККА, БАЗА ды інш. Рэфэрат аб Акце 25-га сакавіка 1918 г. на фоне гісторыі барацьбы беларусаў за сваю дзяржаўную незалежнасьць прачытаў К[астусь] Вайцяхоўскі. 3 дэклямацыямі вершаў вы­ступи! дзеткі: Аня і Люся Вініцкія, Ядзя Найдзюк ды Ірэна і Нюся Стусу. Ю. Найдзюк прачытала верш айца Я[зэпа] Гэрмановіча63 «Сон аўтара». Верш Янкі Купалы «Гэй, наперад» прадэклямаваў Ч. Найдзюк. Ядзя Найдзюк пратанцавала зь лялькай польку «Янку» пад акампанэмэнт А[лімпа] Мяленьцева на акардэоне. Праграма закончылася амэрыканскім і беларускім гімнамі. У сьвяточным сямейным настроі адбыўся і пачастунак. Агульнае ўражаньне са сьвята добрае. Найбольш вясёласьці праявілі дзеці, асабліва сваімі груповымі спантанічным скокамі.
Ч. Н.
Лос-Анджэлес, 26. VIII. 63
Паважаны сп. I. Касяк!
Насылаю Вам пры гэтым сваё пісьмо на Зьезд64. Ня гневайцеся, што так позна адказваю і што так доўга наагул Вам нічога не пісаў. I далей прычына гэтага ў маім асабістым палажэньні і самапачуцьці. Ад 25-га сакавіка ўвесь час працую, і жонка таксама. Нарэшце адкрыліся
62 Размова пра сумесныя захады Галоўнай управы БАЗА (К. Мерляк) і ўраду БККА (Іван Касяк) пра стварэньне Беларускай кангрэсовай ра­ды.
63 Язэп Гэрмановіч (1890-1978), сьвятар і грамадзкі дзеяч. Пісаў вершы, байкі й п’есы пад псэўданімам Вінцук Адважны.
64 Размова пра Зьезд беларусаў ЗША й Канады, які прайшоў у 1963 г.
мне магчымасьці лепшай работы, за якую і для якой трэба пакладаць як найбольш сілаў і часу. Як ведаеце, бяз працы мне было ўжо ня вытрымаць далей. Дзеля таго неабходна так даражыць новаздабытай працай, каб ня страціць яе з сваёй віны і каб як найбольш навучыцца на будучыню.
Актыўнейшым быць цяжка і з угляду на другіх. Шмат хто з нашых мацней заабсарбаваны з прычыны натуральнага павелічэньня сваёй сям’і. I далей людзі наперагонкі стараюцца як найхутчэй разжыцца. Частыя перамены ў працы і інш. не спрыяюць для грамадзкай працы.
Прыватныя кантакты падтрымоўваюцца пры розных нагодах, і тады ўдаецца трохі распаўсюдзіць друкаванае слова. Мяне, аднак, ніхто ня просіць яго. Усё трэба самому прапанаваць. Яшчэ ёсьць нумары «Бел. думкі» непрададзеныя, хоць грошы за яе высланы. Спадзяюся часьць зь іх яшчэ расходаваць пры спрыяльных нагодах.
Энтузіязму няма ніякага. Цяжка яго стварыць. Пэўныя, аднак, асновы для аптымізму можна лічыць. Можа, удасца з часам пачаць вучыць дзяцей бел. граматы, а пры гэтым падрыхтаваць якуюсь дзіцячую праграму.
Зьбіраемся зрабіць выставу ў Інтэрнацыянальным Інстытуце, праўдападобна без мастацкай праграмы, бо няма сілаў. У [Кастуся] Вайцяхоўскага напр. нарадзіўся нядаўна другі сын65, і яму ўжо не да танцаў... Другіх таксама не ўдаецца заахвоціць пасьля ранейшага давол! зьнеахвочваючага пасьведчаньня з рэпэтыцыямі танцаў. Таксама людзі неахвотны і нанімаць удзельнікаў праграмы, ды яшчэ небеларусаў.
Жадаю Вам усяго найлепшага!
3 пашанаю,
Ч. Найдзюк
20 верасьня 1963 г.
Паважаны спадар Ч. Найдзюк!
Вельмі дзякую за ваш апошні ліст, як і за матэрыял для зьезду. Настроі, пануючыя сярод беларусаў у дачыненьні да грамадзкай пра­цы, аб якіх Вы пішаце, не становяць вынятку Вашага асяродзьдзя. Мясцовыя абставіны жыцьця робяць свае ўплывы на ўсе асяродзьдзі, хоць, можа, і ў роўнай меры. Аднак пры паступовым ходзе працэсу апасіўленьня ўсё ж яшчэ можна што рабіць, і мы павінны рабіць, стасуючы тыя ходы, якія магчымыя і даюць пазытыўны эфэкт. Калі
65 Усяго ж у Кастуся й Бэрдзі Вайцяхоўскіх, што ўзялі шлюб у 1961 г., нарадзілася чацьвёра дзяцей: Андрэй, Мікалай, Эрас і дачка Каця.
нельга зрабіць масавага выступленьня, будзем выступаць дэлегацыямі. Калі нельга выказаць друкам, будзем публікаваць рататарам і г. д. Словам, пакуль жывы, то трэба будзе рабіць тымі спосабамі, на якія мы ў сіле.
Цешуся, што Вашы асабістыя справы паправіліся, а гэта дадае бадзёрасьці ў цэлым.
Наш Кангрэсавы Камітэт мае намер перавыдаць на ангельскай мове кнігу Вашага брата: «Беларусь учора і сяньня»66. Дадаючы частку з 2-й сусьветнай вайны на сягоньня. Выданьне будзе залежыць ад фінансавых сродкаў, якія маем намер пачаць зьбіраць. Звычайна вымагаецца згода аўтара на перавыданьне яго працы. Пры сучаснай сытуацыі няпэўнасьці адносна лесу Вашага брата67, мы хацелі б мець ад Вас выясьненьне ці дапамогу па справе аўтарскай згоды.
Новавыбраны Кангрэсавы Камітэт68 пастанавіў прасіць Вас прыняць на сябе абавязкі прадстаўніка Камітэту на новую кадэнцыю.
Перасылаючы найлепшыя пажаданьні Вам і Вашай сям’і, застаюся з пашанай да Вас.
[I. Касяк]
Лос-Анджэлес, 4.XI.1963
Паважаны сп. Я. Касяк!
У залучэньні перасылаю Вам кароткую карэспандэнцыю ў «Бел. думку». Трохі большая выслана раней у «Бацькаўшчыну». Гэта скромны плод нашых новых высілкаў. Выступ дзяцей быў пробны, і таму мне не хацелася і было зацяжка браць замнога рызыкі, каб зра-
66 Ідзецца пра кнігу роднага брата Часлава Найдзюка Язэпа Найдзюка «Беларусь учора і сяньня». Першае выданьне кнігі пабачыла сьвет у 1940 г., у 1944 г. яна была перавыдадзеная. У 1989 г. праца Я. Найдзюка лягла ў аснову ангельскамоўнай кнігі Івана Касяка Byelorussia: histori­cal outline. I. Касяк дадаў матэрыялы з гісторыі II Сусьветнай вайны й тое, што тычылася паваеннай эміграцыі. У 1993 г. у Менску кніга выйшла па-беларуску: Найдзюк Я., Касяк I. Беларусь учора і сяньня.
67 Язэп Найдзюк (12.05.1909 г. Бойдаты, сёньня Ваўкавыскі р-н Гарадзенскай вобл.— 13.02.1984), грамадзкі дзеяч, выдавец. У 1930-х гг.— дырэктар Віленскай беларускай друкарні імя Ф. Скарыны, рэдактар часопісу «Шлях моладзі». Падчас нямецкай акупацыі працаваў у Выдавецтве падручнікаў і літаратуры для моладзі ў Менску. 3 1944 г. жыў у Польшчы (горад Інаўроцлаў) пад прозьвішчам Александровіч. «Рассакрэчаны» для шырокай грамадзкасьці быў толькі пасьля сьмерці.
68 Маюцца на ўвазе выбары кіраўнічых органаў БККА, што прайшлі пад­час IV Кангрэсу беларусаў Амэрыкі ў 1963 г.
біць яго супольным з БАЗА’ю, каторая пакрыла грашовы выдатак. Нябазаўскі ўклад быў вялікі, і яго варта было панясьці, каб выступ не праваліўся. Бяда зь некаторымі «трэйцімі»69, якія ня хочуць грашова паддзержваць высілкаў, калі яны афішуюцца ці пад імем Камітэту ці БАЗА’ы, а вымагаюць кампраміснага назову, які ўжо раней ужываўся. У сэнсе грамадзкім, адносіны і далей даволі цяжкія, і далей неабходна карыстаць з таго, што можа ўдавацца. Шчыра дзякую за Вашае пісьмо і зразуменьне. Пасылаю найлепшыя пажаданьні нававыбранаму Кангрэсаваму Камітэту. Дзякую за далейшы давер да мяне і згаджаюся прадаўжаць свае абавязкі прадстаўніка Камітэту, хоць здаю сабе добра справу, што не выконваю ix як належала б. Ахвотна бачыў бы кагось, хто хацеў бы і мог бы значна больш тут. Мае асабістае палажэньне і далей не пазваляе мне пасьвяціць больш часу на свае грамадзкія патрэбы. За работу ўвесь час прыходзіцца чуцца няпэўным. Дзеці хоць растуць, але займаюць мяне моцна. А век свае таксама робіць, хоць яшчэ не стары.
Цешуся з Вашага пляну адносна кніжкі майго брата. Аднак нешта канкрэтна і адказнае аб сваім браце мне дагэтуль немагчыма Вам сказаць. Асабіста думаю, што выданьне ягонай кніжкі для нац.-грамадзкіх патрэбаў зусім апраўдана. Безумоўна, трэба лічыцца з вымогамі бясьпекі аўтара кніжкі.
Дзякую за пажаданьні і ўзаемна перасылаю Вам усяго найлепшага!
3 пашанаю, Ч. Найдзюк
L. A. Calif, 15.III.64
Паважаны сп. Касяк!
У залучэньні перасылаю Вам на сакавіковае сьвята сваё прывітаньне.
Дзякую за Вашае. Вашую просьбу выканаю. Мы будзем сьвяткаваць 5-га красавіка, бо раней заля занята, а на Вялікдзень не адпаведна.
Ня гневайцеся, што так доўга да Вас не пісаў. Пэўны, што нашыя ранейшыя пісьмы разьмінуліся ў дарозе.
У міжчасе можна было б нешта напісаць, але не было часу і ахвоты і фактычна нічога новага важнага. Я моцна заняты сваёй новай работай, часам! маю overtime™.
69 Размова пра г. зв. «трэцюю сілу» — тых, хто афіцыйна ня толькі адмяжоўваўся ад Рады БНР ці БЦР, але й увогуле не прызнаваў ix як прадстаўніцтва беларусаў на эміграцыі.
70 Тут: пазатэрміновую працу.
25 Сакавіка сьвяткуем ад імя арганізацыяў разам з БАЗА’й і без афіцыйнай водкі. Хочацца падняць узровень сьвяткаваньня.
Адносна выданьня Гісторыі брата71 няма ў мяне заахвочваючых дадзеных.
3 пашанаю,
Ч. Найдзюк
Лос-Анджэлес, 14.III.1965
Паважаны сп. I. Касяк!
Перасылаю пры гэтым прывітаньне з 25-ым сакавіком, перапрашаю Вас за сваё маўчаньне. На жаль, палажэньне маё ўвесь [час] бы­ло настолькі цяжкім за ўвесь мінулы год, што не было аб чым і пісаць, і не хацелася. Імпульсы для нават мінімальнай дзейнасьці слаблі, а асабістае палажэньне і надалей аказалася даволі няўстойчывым.
Адным з прыкрых няўдачаў у мінулым годзе была адсутнасьць адказу на маё пісьмо ад губэрнатара, а адказ ад мэра быў слабы, з простай копіяй дэклярацыі для БАЗА’ы. Ня маючы элемэнтаў для наладжваньня тут прадстаўніцтва БККА, я рашыў у гэтым годзе не марнаваць ні грошаў, ні часу, ні паперы на пісаньне аб 25-ым Сакавіку ні мэру, ні губэрнатару. Сьвяткаваньне маецца адбыцца, падобна, як і ў мінулым годзе, 28-Ш.
У 1нтэрн[ацыянальным] Інстытуце адбыліся перамены. Інтэрнацыянальны Дзень і выстава адбыліся ў далейшым месцы і ў такіх умовах і варунках, што нам было немагчыма прыняць у ім удзел. На калядную праграму не было запросінаў, зь нястачы месца— раз, а другі раз, здаецца, зусім яе не было, з прычыны перабудовы месца Гарадзкім аддзелам мастацтва.
Далей, як Вам ведама, выехаў Вайцяхоўскі. Другія пажаніліся і нядаўна сталіся бацькамі, зь некагорымі не ўдалося паправіць адносінаў.
Цяпер пробуем вучыць дзяцей танцаваць «Крыжачка» і вучым дэклямацыяў вершаў на дзень 25 сакавіка. Рэфэрат згадзіўся прачытаць новы чалавек — сп. Ермін.
Вялікі быў ціск з кніжкамі на прадажу.
Усе моцна занятыя. Можа з часам штось замацуецца, бо ж адносіны могуць мяняцца пад рознымі ўплывамі. Пакуль што хваліцца няма чым.
Пасылаю Вам найлепшыя пажаданьні і прывітаньні.
3 пашанаю,
Ч. Найдзюк
71 Г. зн. кнігі «Беларусь учора і сяньня».
Лос-Анджэлес, 7.IV.1969
Паважаны сп. I. Касяк!
Перасылаючы Вам прывітаньне на сьвяткаваньне 25-га Сакавіка, мне не было ведама, што БАЗА нічога не напіша мэру. Дзеля таго і для мяне праклямацыя мэра, копію каторай пры гэтым, ёсьць прыемнай неспадзяванкай. Атрымаў я яе асабіста якраз у дзень 25-га сакавіка, хоць мелася быць днём раней. Аб гэтым і нашым сьвяткаваньні ў нядзелю 22-га Сакавіка я ўчора напісаў у газэту «Беларус», далучыўшы і ім копію праклямацыі. Ёсьць у мяне ўжо прыгожая вялікая здымка з мэрам, але я заказаў для прэсы лепшую. Дзеля атрыманьня праклямацыі я павінен быў выслаць ім інфармацыйны матэрыял. Далучаю Вам лісток мэра для прэсы, бо гэта было ў дзень ягонай рэгулярнай прэсавай канфэрэнцыі. Ягоная памоцніца К. Curtis узяла ў мяне 4 экз. 1нф. Лістка, брашуркі, каторыя я спэцыяльна выпісаў на тэты выпадак. Я ня знаў, як будзе мой кантакт з рэпартэрамі. Нягледзячы на мой адрас на лістку для прэсы, ніхто не адгукнуўся і мною не пацікавіўся. Праклямацыя выглядае вельмі прыгожа і ўсім падабаецца. Ясна, яе яшчэ мала хто бачыў, але я паступова буду паказваць усім. Яна зьяўляецца нашым арганізацыйным дасягненьнем, якое і вы павінны рэклямаваць.
Хто спрычыніўся да гэтага, цяжка адказаць. Можна толькі рабіць дагадкі. Некаторыя думаюць, што мэр зрабіў гэта, як кандыдат на губэрнатара, аднак можна лічыцца і шмат спрыяльнымі абставінамі. Напр. я стаў яму больш ведамым перад гэтым. Можа, памоцніца яму гэта зрабіла з сваіх перакананьняў, бо яна вельмі добра абслугоўвала і казала, што яна мае ўспаміны аб бальшавіках з дому, калі ёй было 3 гады і ёй не было малака і інш. Яна сказала, што яны маглі б зрабіць для нас i flag raising72, калі б у нас нашліся для гэтага людзі. На жаль, зь людзьмі і далей вельмі цяжка. Клішэвіч зусім адказаўся ў сваім пісьме ад 3-га лютага: «Адсутнасьць сп. Бруцкага73 ніякай ролі не адыгрывае. Тут ёсьць БАЗА, яе кіраўнікі, а таму яны яго заўсёды заменяць. Прайшлі гады, вырасла моладзь, няхай яна гэтым займаецца, а старэйшым трэба злазіць з трыбуны і адпачываць. На дапамогу і на чытаньне рэфэрату на мяне не разьлічвайце...»
Нягледзячы на маю пазьнейшую беспасярэднюю просьбу хоць прыйсьці на сьвяткаваньне, ён і гэтага не зрабіў. Затое ў міжчасе дайшла вестка, што ён ужо два свае вершы надрукаваў у [менскім] «Голасе Радзімы». Абодва вершы ёсьць у нас і робяцца адбіткі для
72 Тут: уздыманьне сьцяга.
73 Іван (Янка) Бруцкі (22.01.1926 — 26.11.2007). У ЗША з 1962 г.
Займаўся грамадзкай дзейнасьцю, кіраваў аддзелам БАЗА ў Каліфорніі. Ад 1981 г. — япіскап, з 1984 г.—• мітрапаліт БАПЦ.
ведама ўсіх яго тут знаёмых. Ён ужо ў мінулым годзе разам з старым [Аляксеем] Вініцкім на сьвяткаваньні вялі сябе непаважна. Седзячы побач, жартавалі падчас праграмы і другім мяшалі. Тады ўжо на маю просьбу выступіць у праграме абодва адказаліся. Гэтым разам стары Вініцкі цяжка захварэў, і з гэтай прычыны ўся ягоная сям’я не прыйшла на сьвяткаваньне. Нават не было і Каці Вініцкай зь дзецьмі. Быў толькі [Язэп] Арцюх і Хмызы74, каторыя не асталіся на пачастунак. Арцюх гаварыў мне, ён ня можа мяшацца ў працу аддзелу БАЗА-ы, хоць сам належыць да рэвізійнай камісіі. Бруцкі не зрабіў фармальнай перадачы свайго старшынства, ня меўшы раней ад іх дастатковай падтрымкі. Вініцкага я адведаў з праклямацыяй у ягоным доме. Стары так падбодрыўся, што расказаў мне многа пра свой багаты архіў, які высылае ў Лёнданскі Беларускі Музэй75, і пра свае рукапісы кніжак76.
Не было ад Вас прывітаньня на сьвяткаваньне — чым гэта выклікана? Ці толькі штрайкам, ці проста непаразуменьнем? Прышліце мне крыху новых фірмовых блянкетаў, бо я яшчэ ўжываю апошні стары. Выглядае, што блянкет робіць уражаньне на зацікаўленых. Выбачайце, што нічога не памагаю Вам грашыма, але ў мяне хапае даволі расходаў на мясцовыя тут неабходныя патрэбы. Мне прыйдзецца заплаціць поўную гадавую складку ў міжнац. Арганізацыі, якую раней я падзяліў папалам з Бруцкім. Малады Леанід Вініцкі77 ад удзелу адказаўся. Ці знаёмыя Вы з кніжкай япіскапа Апанаса78, каторага мы тут спатыкалі, каб пазнаёміцца? Тады кніжкі ў мяне не было, але я пра яе даведаўся выпадкова з расейскай газэты.
3 пашанаю, Ч. Найдзюк.
Лос-Анджэлес, 12.III. 1970
Паважаны сп. Янка Касяк!
Вашае пісьмо з 17-га лютага атрымаў і пробаваў яго споўніць. Як бачыце з далучэньнем копіі адказу губэрнатара, Вашая просьба-пра-
74 Мікалай і Вольга Хмызы.
75 Беларуская бібліятэка-музэй імя Францішка Скарыны.
76 «Матэрыялы да гісторыі беларускай эміграцыі ў Нямеччыне ў 19391951 гадах. Частка 1», «Матар’ялы да гісторыі беларускай эміграцыі ў Нямеччыне ў 1939-1951 гадах. Частка II: рэлігійныя справы», «Матар’ялы да гісторыі беларускай эміграцыі ў Нямеччыне ў 19391951 гадах. Частка III: арганізацыі».
77 Леанід (Лявон) Вініцкі (29.3.1924 — 15.10.1993), сын Аляксея Вініцкага.
78 Афанасий, Архиепископ. Белорусь в исторической государственной и церковной жизни. Буэнос-Айрес, 1966.
Панова ня можа быць выкананая79.3 падняцьцем сьцягу на ратушы не лягчэй — такія вымогі, якім беларуская грамада ня можа адказаць. На пісьмо мэру няма яшчэ адказу, але, праўдападобна, ён адкажа пазытыўна БАЗА’е.
Пасьля выезду Янкі Бруцкага80 я прыняў ініцыятыву наладзіць сьвяткаваньне Дня 25-га Сакавіка. Гэта, відаць, спрычынілася да таго, што яны першы раз паставілі мяне ў супольных запросінах на першым месцы, як бачыце ў далучанай копіі. Яны прасілі мяне выслаць пісьмы губэрнатару і мэру незалежна ад ix, бо яны не былі пэўныя, ці зробяць гэта самі. Пару апошніх гадоў я не пасылаў пісьмаў губэрнатару і мэру дзеля розных меркаваньняў. У гэтым годзе было новае — пра год Леніна81. Апошні час Бруцкі жыў блізка ад мяне і сувязь зь ім была лёгкая.
Вініцкія і Арцюхі — аснова БАЗА’ы, тут жывуць далёка і сувязь ім цяжэйшая, і падтрымка зь ix боку была недастатковая. Гэта мала паправіцца і цяпер, бо Леанід Вініцкі заявіў, што ён моцна заняты ў міжнацыянальным супрацоўніцтве і ня бачыць важнасьці браць удзел. Клішэвіч затое зусім адказаўся ад падтрымкі і невядома, ці прыйдзе на сьвяткаваньне. Ягоныя матывы да гэтага не выдзержваюць ніякай крытыкі. Час пакажа, што зь ім будзе. Тыя, што езьдзілі ў Савецкі Саюз, могуць цяпер быць няпэўнымі, можа застрашанымі. Некаторыя пробуюць больш пазытыўна высказвацца аб жыцьці там. Можа хто зь ix са страху не прыйсьці на сьвяткаваньне. Зацемка аб Клішэвічавым вершы ў «Беларусе» вымагае выясьненьня, як магло такое стацца. Адзін супрацоўнік хацеў бы мець тэкст вершу. Гэта ўвядзе пэўнае замяшаньне, хоць Клішэвіч і раней ня быў лёгкім на супрацоўніцтва.
У мяне прадбачыцца перамена з работай, хоць, можа, ня скора, але яна мяне прытупляе. Занятасьць зусім моцная і далей. Хлопатаў шмат.
Прышліце крыху новых фармуляраў-блянкетаў.
Усяго найлепшага.
Ч. Найдзюк
79 Размова пра абвяшчэньне Беларускага Дня Незалежнасьці на ўзроўні штату. Між іншым, у 1966-1974 гг. губэрнатарам Каліфорніі быў будучы прэзыдэнт ЗША Роналд Рэйган, таму, відаць, ідзецца пра яго.
80 У 1969 г. Янка Бруцкі пераехаў у Кліўлэнд, дзе зь цягам часу зрабіў царкоўную кар’еру.
81 У 1970 г. сьвяткавалася стагодзьдзе з дня нараджэньня стваральніка савецкай дзяржавы Ўладзімера Леніна (1870-1924), у тым ліку й на ўзроўні А АН.
Лос-Анджэлес, 22.IV.72
Вельмі паважаны сп. Іван Касяк!
Учора атрымаў ад Вас ліст кангрэсмэна Хоўкінса (Hawkins) і шчыра за гэта дзякую. Перапрашаю Вас, што ён пайшоў на Ваш адрас — відаць, у посьпеху я забыўся падаць свой адрас. У будучыні буду аб гэтым помніць. Думаю, што ад Вас няма ліста да мяне, таму што ў Вас няма часу на яго. Я выслаў Вам свой ліст перад сьвятам 25-га Сакавіка. У ім я забыўся ўспомніць, што Вашыя блянкеты я атрымаў і дзякую за іх.
Вітаўт Кіпель прасіў мяне падтрымаць рэзалюцыю кангрэсмэна Заблоцкага (ці лепш прапанову), каб навязаць непасрэдную дыпляматычную сувязь з БССР. Мне ізноў цікава, чаму не было прывітаньня ад Вас на 25-га Сакавіка? У залучэньні перасылаю Вам фатакопіі праклямацыі мэра і лістох аб маім спатканьні і супольнай здымцы зь ім. Апісаньне сьвяткаваньне 25-га Сакавіка і здымкі я выслаў для публікацыі ў газэту «Беларус». Ад мяне ніякіх друкаў, і мне невядома, ці што выдаецца. Ад сына Астроўскага82 былі лісткі ад Хмары, але бяда... мяне ўсё не хапае аплачваць атрыманыя друкі.
У папярэднім лісьце я ўспамінаў Вам, што агульныя адносіны крыху паправіліся, але і далей шмат паасобных выпадкаў пагоршаньня адносінаў. Напрыклад, з Клішэвічам. Некаторыя ранейшыя ўдзельнікі сьвяткаваньня адпалі з розных прычынаў; некаторыя зь іх чакаюць выясьненьня. Прыватна людзі маюць шмат паважных цяжкасьцяў, асабліва хваробы. Калісьці Вы мне зазначалі, што трэба старацца рабіць што ёсьць магчымым. Вось гэтым я і кіруюся ўвесь час. Ёсьць шмат аказіяў спрыяючых, якія варта выкарыстоўваць. Я стараюся ўцягнуць сабе да помачы старэйшую дачку Ядзю, але і гэ­та даецца нялёгка, бо яна занята сваёй школьнай навукай, а рэшту часу імкнецца пасьвяціць на тэлевізію ды штось інш[ае] асабістае. Далей прадаўжаем суботнюю школку і гатовімся да выставы і праграмы рэспубліканцаў на пачатак чэрвеня з удзелам прэз[ыдэнта]
82 Віктар Астроўскі (1912-1975), грамадзкі дзеяч, публіцыст, сын Радаслава Астроўскага. Аўтар некалькіх публіцыстычных брашураў і артыкулаў, прысьвечаных гісторыі XX ст. і скіраваных у тым ліку й супраць Сяргея Хмары, якога абвінавачваў у тым, што ён у газэце «Беларускі голас» друкуе матэрыялы, якія потым ахвотна ў мэтах дыскрэдытацыі эміграцыі перадрукоўвае савецкая прэса.
Ніксана83. Мая жонка заўважыла, што Ўладыка Апанас84 выглядае лагаднейшым (прапала ранейшая гордасьць).
Прывітаньні і найлепшая пажаданьні ўсім.
3 пашанай, Часлаў Найдзюк
Р. S. Мой сын мне так мяшае пісаць, што раблю памылкі.
Лос-Анджэлес, 17. III. 1973
Паважаны спадар Іван Касяк!
Перасылаю Вам пры гэтым свае Сакавіковае павіншаваньне, хоць ня пэўны, ці атрымаю падобнае ад Вас. Нашая сьвяточная праграма мае адбыцца ў нядзелю 25 Сакавіка. Заплянаваў я груповую здымку з мэрам і дзецьмі — ня ведаю, як выйдзе, бо гэта мусіць адбыцца ў палудзень сярод тыдня. Пазапрошлы рабочы тыдзень быў у мяне вольны ад працы, бо замала было работы. Тры разы езьдзіў да дантысты і выдаў $67, бо пару гадоў занядбаў свае зубы зь нястачы грошай і часу. За «Бел[арускую] думку» перашлю грошы пры нагодзе. Пабольшаная актыўнасьць завязана з большымі расходам!.
Прышліце трохі фармуляраў і напішыце пра вынікі зьезду. Найлепшыя прывітаньні і пажаданьні ўсім!
3 пашанаю, Часлаў Найдзюк
83 Гаворка пра другую прэзыдэнцкую кампанію Рычарда Ніксана (1913-1994), якая й ішла ў 1972 г., калі Ніксан перамог у лістападзе 1972 г. на выбарах кандыдата ад дэмакратаў Джорджа МакГовэрна. Аднак у чэрвені 1972 г. разгарэўся г. зв. Ўотэргейцкі скандал, калі ў гатэлі Ўотэргейт (Вашынгтон) 17 чэрвеня 1972 г. былі засьпетыя пяцёра ўзломшчыкаў з апаратурай для падслухоўваньня. Гэтую апаратуру меркавалася ўсталяваць над офісам Дэмакратычнай партыі. Высьветлілася, што да гэтага мае дачыненьне Рычард Ніксан, і пад ще­кам грамадзкасьці й судовай сыстэмы 9 жніўня 1974 г. Ніксан перадаў паўнамоцтвы віцэ-прэзыдэнту Джэралду Форду.
84 Гаворка пра архіяпіскапа РЗПЦ, беларускага сьвятара Аланаса (Антона Мартаса).
Лос-Анджэлес, 15.Ш. 74
Паважаны сп. Іван Касяк!
Перасылаю Вам пры гэтым прывітаньне з угодкамі 25-га Сакавіка і запросіны на нашае тут сьвяткаваньне (дзеля дакумэнтацыі). Вашыя лісты: адзін адносна адзначэньня ўгодкаў БЦР85, а другі адносна 25-га Сакавіка атрыманы. Да мэра напісаў я адпаведную просьбу. Ёсьць надзея, што ён праклямацыю выдасьць. Бо я быў сьведкам ягонай праклямацыі для ўкраінцаў. Як усё адбудзецца, час пакажа. Я. Арцюх [кіраўнік мясцовага аддзелу БАЗА] атрымаў ад губэрнатара [Роналда Рэйгана] прывітаньне ўжо даўно. Наша сьвяткаваньне будзе сьціплае з розных прычынаў. Некаторыя выехалі адсюль наста­ла. Некаторыя хворыя. Усе маюць цяжкасьці з прычыны агульнага крызісу гаручага. Я сяджу дома без работы ўжо ад 25.1. Надзеюся на паварот да ранейшай працы ў наступным месяцы. Дзеля таго вельмі цяжка з грашмі, хоць жонка працуе. Трое дзяцей ходзяць у прыватную школу. 3 часам не лягчэй таксама, бо шмат патрэбаў і занядбаных рэчаў. Цяжка будзе наладзіць адзначэньне ўгодкаў БЦР, але аб гэтым пытаюся людзей і дагэтуль яшчэ маю малую падтрымку.
Заўтра маю прыняць удзел у рэспубліканскім палудні ў мясцовым прэсавым клюбе дзеля ўганараваньня новай управы, у каторую залічылі мяне галоўным дэлегатам ад беларусаў на зьмену Я. Арцюху, які тэту зьмену сам запранаваў. Мы дзелімся ролямі дзеля практычных меркаваньняў. Ён бывае больш заняты, але зарабляе больш грошай і жыве далей ад цэнтру, блізка акіяну. Мне лягчэй у шмат месцах пабываць прадстаўніком, хоць і гэта мае свае граніцы. Нпр. да баўгараў ня мог паехаць нядаўна, бо трэба было адвесьці дачку на ігры. Жонка мая ня ўмее езьдзіць аўтам і ня хоча вучыцца, бо даволі баіцца. Старшая дачка яшчэ моцна занята навукай. Дзеля ашчаднасьці ўсяго я падаю весткі толькі ў газэту «Беларус». Пару вестак яны яшчэ чамусьці не памясьцілі. Часамі яны адкладаюць да інш. нумару. Па лініі міжнац. арганізацыі было спатканьне з прадстаўнікамі Freedom Leadership Foundation, каторая выдае газэту «The Rising Fide». Учора было чацьвертае спатканьне з Verheyem. Адчуваецца патрэба больш інфармацыйнага матэрыялу па-ангельску. Выбачце, што не апісваю ўсяго шырэй, можа, змагу гэта зрабіць інш. разам. Жадаю ўсім Вам усяго найлепшага.
Ч. Найдзюк
85 Загад аб стварэньні Беларускай Цэнтральнай Рады быў падпісаны в. а. генэральнага камісара Беларусі Куртам фон Готбэргам 21 сьнежня 1943 г., але толькі ў трэцяй дэкадзе студзеня БЦР стала набываць рэальныя абрысы: з аддзеламі й г. д. Таму 40-я ўгодкі й адзначаліся ў 1974 г. і часам супадалі з адначэньнем угодкаў Другога Усебеларускага Кангрэсу (чэрвень 1944-га).
Лос-Анджэлес, 14.V.1974
Паважаны сп. Іван Касяк!
Ад 15.III толькі сяньня ізноў сабраўся, каб напісаць гэты ліст да Вас і выслаць яго разам з залучнікамі. На сьвяткаваньні 25 Сакавіка было ў нас каля палавіны менш прысутных, як у мінулым годзе. Гэта з розных прычынаў: частка выехала, некаторыя паддаліся савецкаму ўплыву ці іншаму варожаму або шкоднаму, а часьць была моцна прыбіта паважнай хваробай у сям’і. Якраз на дзень 25 Сакавіка памерла Вольга Хмыз, але ейны муж ня хоча, каб падавалі аб гэтым у газэце. Быў, аднак, першы раз зрусіфікаваны казак Арлоў — муж Шуры Брылеўскай, і іхная дачка грала на піяніне. Моладзь памагала больш, але [яны] ня любяць дэклямаваць. На дзень 25 сакавіка я тэлефанаваў да мэра, і ён ня даў мне ніякага адказу. Трэба ведаць, як дзеяць і праз каго. Наступим раз трэба будзе паступіць інакш. Я не спадзяваўся, што ня будзе ніякага адказу, і таму чакаў да апошняга, каб ня мець на будучыню ніякага сумлеву.
Міжнацыянальнае супрацоўніцтва і далей ідзе слаба. 16.V маецца адбыцца другі перадвыбарчы сход. Першы быў адкладзены зь недахопу аднаго дэлегата. I.V адбыўся рэспубліканскі сход і спатканьне з кандыдатамі. На гэтым сходзе атрымаў я «дыплём», копію якога за­лучаю. Другое спатканьне з кандыдатамі ладзяць баўгары для ўсіх 2. VI у залі чэскага Сокала86 ад 3-5 п. п. [па паўдні] 22. VI мае адбыцца штатная канвэнцыя рэспубліканс[кіх] нац[ыянальных] клюбаў у СанФранцыска. I ўсюды трэба плаціць, а грошай не хапае на самае неабходнае. Я ўсё яшчэ без работы ад 25.1, а засілак безработнага малы. На шчасьце, жонка працуе, але часамі жаліцца, што частыя пытаньні іншых аб тым, ці я дастаў працу — яе моцна нэрвуюць і ёй дакучаюць. Я над усім раздумваю ня мала і стараюся не марнаваць часу. А патрэбаў заўсёды зашмат. Прыкрае часта пераплятаецца прыемным і дае надзеі на палепшаньні. 29.IV дачку Ядзю выбралі Student Body President87 — ейнай школы. Сын, аднак, моцна адстае ў навуцы, і трэба яму шмат памагаць. 18.III брат [Язэп] меў паважны шок і ад Вялікадня няма весткі. Сястра жонкі была хворая.
Найлепшыя прывітаньні ўсім!
Ч. Найдзюк
86 Арганізацыя моладзі, створаная яшчэ ў 1920-х гадах у Чэхіі, перанесла сваю дзейнасьць на эміграцыю.
87 Прэзыдэнтам школьнага савету.
Лос-Анджэлес, 17.XII. 1974
Паважаны сп. Касяк!
Ня гневайцеся, што я так доўга нічога Вам не пісаў. Фактычна, нічога важнага ад часу сьвяткаваньня 25-га Сакавіка ў нас туг не рабілася.
Я быў спачатку паўгоду без работы, ад 13.VII да 6.ХІІ працаваў (цяпер ізноў безработны). На рабоце на даставах бяз практыкі зрабіў два эксыдэнты88 і заплаціў штрафу 45 дал. Раней меў два тыкеты на 15,5 дал.89. У міжчасе адна зь юнацкай банды вулічнай разьбіла акно ў аўце, ранячы асколкамі мне злёгку шчаку. Гэтыя выпадкі былі тормазам у шмат чым. Ня так даўно колькі тыдняў балела правае калена і якісь час левая рука. Дакучаў доўга аўтобусны страйк, было колькі похаранаў. Дык і акгыўныя ў школе забіралі дадаткова час і грошы. Жонка чуецца ня надта добра. Усё [гэта] не заахвочвала да пісаньня ліста. Цяпер хочацца напісаць Вам на сьвята хоць мінімум. Хмара прыслаў ліст «Б. Г.»90, у якім дакладна апісаны плян ажыўленьня БЦР91. Каб ня ён, дык мне не было б нічога ведама, апрача афіцыйных папераў, прысланых мне, падобна як інш. Вам, напэўна, ведамы мой адказ. Цікава толькі, ці з Вашага боку будзе якаясь рэакцыя на тое, што надрукаванае ў хмараўскай газэце.
Далі мне некаторыя нумары «Голасу Радзімы», у колькі зь ix ёсьць удзел Клішэвіча. Рабіў выпісы зь Бел. Сав. Энцыклапедыі. Далей няма часу ўсё чытаць. Браў удзел у колькі сходах, як рэспубліканскіх, так і міжнац[ыянальных]. Актыўнасьць на абодвух лініях аслабла. Прапускаў сходы дзеля наладжваньня сьвяткаваньня 200-годзьдзя ЗША92. Бо яны адбываюцца ўдзень. Быў на мадзярскай урачыстасьці ўгодкаў антысавецкага паўстаньня. Нядаўна быў такжа на баўгарскай рэспубліканскай ялінцы. Далей не магу даваць грошы на бюлетэнь АБНИ. Ня змог быць на сьвяткаваньні ўгодкаў Польскага Кангрэсу94 зь нястачы грошаў. Брат95 меў два прыпадкі і цяпер у шпіталі, але з надзеяй паправіцца
88 Accident (анг.). Тут: трапіў у аварыю.
89 Ticket (анг.). Тут: квітанцыі аб выплаце штрафу.
90 Тут: старонку газэты «Беларускі голас», якая ад 1952 г. выдавалася ў Таронта (галоўны рэдактар Сяргей Хмара-Зіняк).
91 У 1962 г. Радаслаў Астроўскі склаў зь сябе паўнамоцтвы прэзыдэнта БЦР і нягледзячы на тое, што Выканаўчы орган БЦР не распускаўся, сама дзейнасць БЦР спынілася. У жніўні 1974 г. Р. Астроўскі зноў усклаў на сябе абавязкі прэзыдэнта, і дзейнасьць БЦР аднавілася.
92 Адзначаліся ў 1976 г.
93 Антыбальшавіцкага блёку народаў.
94 Польскі Кангрэсавы камітэт, які таксама каардынаваў дзейнасьць этнічных арганізацыяў у ЗША. Створаны ў 1940 г.
95 Размова пра Язэпа Найдзюка.
і вярнуцца да дому і працы. Весткі аб сваяках даходзяць, хоць не ад усіх і не аб усіх. Відаць, некаторыя і далей баяцца сувязі з заграніцай. На месцы суадносіны з большай талерантнасьцю, але ўсе маюць цяжкасьці бягучага жыцьця. Дзеці растуць і вучацца добра. Малодшая дачка96 атрымала ўсе пяцёркі на пачатак першага году сярэдняй школы. Старшая дачка выбрана старшынёй студэнтак (100) і мае цяпер нямала цяжкасьцяў зь імі. Апрача таго, яна зарабляе ў сыботы і нядзелі.
Жадаю Вам і ўсім каля Вас Вясёлых Каляд і Шчасьлівага Новага году.
3 пашанаю,
Ч. Найдзюк
Лос-Анджэлес, 22.IV. 1975
Паважаны сп. 1в. Касяк!
Выбачце, што так доўга не пісаў да Вас. Вельмі дзякую за Вашае прывітаньне сакавіковае. Ня менш дзякую і за «occupation and oppression of Byelorussia by Soviet Russia», з дадаткамі97. Гэта вельмі добры агляд, і я яго даў для мэра. Трэба было б мець больш экз[эмпляраў] для разданы ці рассылкі другім. Адзін экз[эмпляр] даў я сп. [Язэпу] Арцюху, каб ён памножыў, але дагэтуль няма ад яго нічога. Вы калісь пісалі, што ня знаеце яго. Ён быў калісь кандыдатам супраць сп. [Станіслава] Станкевіча ў адным зь нямецкіх лягероў на выбарах98. Мая жонка знае яго з часоў эўрапейскіх, я пазнаў яго толькі тут. Ягоная жонка — дачка старога Вініцкага. Ён выпісвае дзеля цікавасьці «Бел[арускі] Голас» і дае мне яго чытаць. Ён і я ўважаем, што трэба ігнараваць Хмару, падаючы толькі рачовыя спраставаньні, падобна як гэта нядаўна зрабіў др. Малецкі99 ў «Беларусе».
96 Карнэля Найдзюк.
” Праца Івана Касяка (The occupation and oppression of Byelorussia by Soviet Russia) пра каляніяльны стан БССР у Савецкім Саюзе. Выйшла ва «Ўкраінскім Квартальніку» (The Ukranian Quaterly. The New York, 1974. Vol. XXX). Але распаўсюджвалася асобным выданьнем як адбітак.
98 Маюцца на ўвазе выбары камэнданта лягеру.
99 Язэп Малецкі (12.01.1906— 06.06.1982), лекар і грамадзкі дзеяч.
3 1949 г. жыў у Аўстраліі (Сыднэй). Старшыня аўстралійскага сэктару Рады БНР. Адзін з ініцыятараў стварэньня Фэдэральнай рады беларускіх арганізацыяў у Аўстраліі, яе старшыня ў 1979-1980 гг. Карэспандэнт беларускіх эміграцыйных пэрыёдыкаў, у тым ліку «Беларуса» (пісаў пад псэўданімам Я. Лаўрыновіч). Аўтар кнігі мэмуараў «Пад знакам Пагоні» (Таронта, 1976).
Хроніка аб нашым сакав[іковым] сьвяткаваньні будзеў «Беларусе». Далучаю фатакопію праклямацыі мэра, якую атрымаў 25.III папаўдні і прапанаваў «Л[ос-]А[нджэлес] Talimay» апублікаваць яе. Яны сказалі мне, што позна, і зазначылі, што ў іх усё ёсьць у іхняй бібліятэцы. Сп. Арцюх казаў мне, што на ягоную просьбу надрукаваць аб угодках 25га сакавіка яны нічога не адказалі нават.
Сёлета мы страцілі каля палавіны людзей на сьвяткаваньні галоўнае таму, што выняткова робім у сыботу100. Лепш рабіць у нядзелю. Міжнацыянальныя і рэспубліканскія сувязі сталі яшчэ слабейшымі. Індывідуальна я там-сям бываю і бачу, што няма належнага супрацоўніцтва і належнай падтрымкі. Прыходзяць людзі, моцна занятыя іншымі абавязкамі, і пераважна сьпяшаюцца на другія мітынгі, а рабіць канкрэтнай работы няма каму. Няма маладых удзельнікаў. На адным сходзе пазнаёміўся зь беларусам у расейскім прадстаўніцтве. Ён нейкі consulting engineer101 і калісь дружыў зь Вітаўтам Кіпелем, катораму я казаў аб гэтым. Прозьвішча яго Vadim A. Karpenko Р. Е., і жыве за пару міляў ад мяне. Ці будзе якая помач ад яго, пакажа час.
На Вялікдзень мая старэйшая дачка Ядзя вярнулася з школьнай экскурсіі ў Лёндан, дзе наведала Бел. музэй102 і перадала колькі рэчаў. Сп. В. Астроўскі даў адказы прыемныя на лісты. Ня маю дагэтуль, праўда, нічога ад спадара [Анатоля] Плескачэўскага103. Зь «Бел[арускага] голасу» даведаўся, што ён жанаты з украінкай. Мая жонка можа гаварыць па-ўкраінску, украінцы дапамагалі ёй у Мюнхэне. У апошніх нумарах «Голасу Радзімы» не відаць Клішэвіча. Усім прывітаньні і ўсяго найлепшага. Клаўдзія Шэлест мела добрае ўражаньне з 25-га сакавіка ў Саўт-Рывэры.
3 пашанаю, Часлаў Найдзюк
Лос-Анджэлес, 11.VII. 1975
Паважаны сп. Ів. Касяк!
Выбачце, што ізноў так доўга не пісаў да Вас. Як заўсёды, гэ­та з тых самых старых прычын. Не было і няма нічога важнага. Прадаўжаецца slowdown104 і ў грамадзкай тут нашай актыўнасьці. «Застыў» Бел[арускі] Рэсп[убліканскі] Клюб і спынілася актыўнасьць
100 У той час субота для многіх была яшчэ працоўным днём.
101 Інжынэр-кансультант.
102 Беларускую бібліятэку-музэй імя Ф. Скарыны. Створаная ў 1971 г.
103 Відаць, маецца на ўвазе дзейнасьць па лініі Амэрыканскіх прыхільнікаў Антыбальшавіцкага блёку народаў, у склад якіх уваходзілі й А. Плескачэўскі, і Ч. Найдзюк.
104 Запавольваньне, зьніжэньне тэмпаў хуткасьці.
міжнацыянальная. 28.V не змаглі дагаварыцца адносна пікніку «паняволеных народаў» і ўжо ня першы раз ня можам выбраць новае кіраўніцтва. Шмат адпала, а з прыходзячых ніхто ня хоча і ня можа прыняць на сябе болын абавязкаў. Таксама «прыстала» акцыя падрыхтоўкі да сьвяткаваньня 200-х угодкаў ЗША. На такі стан складаецца ня мала прычынаў. Не малы ўплыў мае тут агульны крызіс, як палітычны, так і эканамічны.
Мне хацелася б, каб Ваш артыкул «occupation and oppression» быў выданы брашуркай.
Я даў адзін экземпляр] яго аднаму ксяндзу, які назваў др. Шарля Мэкіндаяра фашыстам. Казаў мне, што артыкул быў для яго цікавым.
Адзін экз[эмпляр] я быў выслаў да супрацоўніцы The Rising Tide з надзеяй, што яго надрукуюць. На жаль, ліст вярнуўся, бо адрас зьменены, без паданьня новага.
Ня будуць пісаць аб тым, што Вам можа быць ведама аб нас з газэты «Беларус». Падам толькі дадаткова, што важнейшае. Вось жа, 28.IV купіў я ўжыванае аўта ў добрым стане на месца страчанага ў выпадку 18.XII. Ад гэтага крыху палягчэла. 23.VI старэйшая дач­ка Ядзя дастала права язды аўтам. Ад 6.ХІІ я ўсё яшчэ без работы. У наст[упны] панядзелак канчаю рэгулярны штатны засілак безработнага. За час безрабоцьця пашырыў карэспандэнцыю і меў шмат цікавых адказаў. Надзеюся, што Вам паводзіцца добра, і жадаю Вам добрага здароўя!
3 пашанаю, Ч. Найдзюк
Лос-Анджэлес, 5.П.1978
Паважаны сп. Касяк!
Мусіць, скора будзе год, як я нічога не пісаў да Вас, хоць, праўда, і ад Вас амаль нічога за тэты час не было. Гэта не малы перарыў, але час страшна хутка праляцеў у надзвычайнай занятасьці. Толькі 27. XII дайшла да мяне вестка аб сьмерці сябры Э. Ясюка. Перасылаю Вам і ўсім нашым супольным сябрам шчырае спачуваньне з прычыны страты добрай памяці дарагога актыунага змагара за незалежнасьць Беларусі сьв. памяці Эмануэля Ясюка. Спадзяюся, што памяць па ім будзе належна і адпаведна шанавана.
У сувязі з прыбліжэньнем угодкаў 25-га Сакавіка прашу прыслаць мне пару блянкетаў БККА і, ясна, узор да ліста да мэра і губэрнатара. Мы тут заказалі залю на сьвяткаваньне на 2.IV. Сям’я Вайцяхоўскіх абяцала прыехаць да нас на Сакавіковае сьвяткаваньне. Як заўсёды, яго наладзіць тут нялёгка з розных агульнаведамых прычынаў. Аднак неабходна зрабіць хоць магчымы мінімум. Праўда, у наш бок пры-
было крыху новых асоб, але значнейшай падтрымкі ад іх не відаць. Прыватна і індывідуальна-груповых беларускіх сьвяткаваньняў адбылося болып як звычайна.
Есьць ажыўленьне і ў міжнацыянальных спатканьнях рознага характару. Вядома, што на спатканьні ідзе шмат часу, але яны часамі бываюць прыемнымі, цікавымі і карыснымі. Да большага ажыўленьня прычынілася і савецкая выстава. Зь яе выслаў Вам крыху матар’ялу. Цікава, што некаторага прапаганднага матэрыялу хутка ня стала. Ёсьць падлік, што каля 100 тыс. друкаў было раздана супраць выставы. Адзін з нашых казаў нам, што памагаў расейцам нясьці сымбалічную труну ў дэманстрацыі супраць савецкай выставы, аб якой напісана ў «Новом русском слове». На жаль, лік дэманстрантаў ня быў вялікім. Жыды былі і ёсьць у гэтым актыўнейшымі.
У мін[улым] г[одзе] быў тут зь візытай сп. Яраслаў Стэцько105 з жонкай. Жонка выступала на спатканьні ў Украінскім Цэнтры. Аб гэ­тым мне гаварыў украінец на маім месцы работы. Запросінаў мне на гэта спатканьне не прыслалі: «Нядаўна, на міжнац[ыянальным] сходзе адзін сябра раздаваў лятучкі на ангельскай мове ABN з Брадфорд, England, dr. Andrija Hic». У лістоўцы ўспомнены і беларусы. Пэўне, у Вас яна ёсьць. Гэта аб Белградзкай канфэрэнцыі. Ці атрымоўваеце Вы Весьнік баптысцкі, бел[арускі], выд[аваны] прапаведнікам Ясько’06? Брат Панцэвіч107 дае мне яго для распаўсюджваньня. Прасіў ён мяне пералажыць артыкул з расейскай мовы. На што ў мяне не хапае часу. Выбачце, што не пішу больш з гэтай самай прычыны. Усяго добрага!
3 пашанай,
Часлаў Найдзюк
Лос-Анджэлес, 3.XII.1978
Паважаны сп. Касяк!
Ліст да Цэнтру ў Claremont выслаў з датай 23.IX.78 і дагэтуль ад яго не было нічога. Зь некалькіх ня так даўных фактаў магу судзіць, што палякі сьведама нас ігнаруюць у публічных выступах за выняткам до-
105 Шматагадовы старшыня АБН.
106 Данііл Ясько, пратэстанцкі прапаведнік, ураджэнец Беларусі. Стварыў у ЗША Беларускае эвангельска-баптысцкае брацтва, выдаваў «Весьнік Беларускага эвангельска-баптысцкага брацтва».
107 Ян Панцэвіч (1907-1984), беларускі пастар царквы эвангельскіх хрысьціян-баптыстаў. Да 1970-х гг. жыў у Польшчы, потым выехаў у ЗША. Разам з Д. Яськом выдаваў «Весьнік Беларускага эвангельскабаптысцкага брацтва», кіраваў Саюзам цэркваў эвангельска-баптысцкіх.
ктара Альгерда Клейнота, аб якім гавораць, што ён можа быць ня «чысты» паляк. Найболыпую ігнарацыю Беларусаў зрабіў цяперашні новы Папа108. Ён яшчэ два гады таму тут абмінуў Беларусаў у сваей казані. Украінскі Кангрэсавы К-т яго павіншаваў з выбарам на Папу. Доўгі ліст ёсьць надрукаваны ў «Свободзе»109. Украінскі сьвятар (уніяцкі) служыў разам зь ім (Кардыналам Вайтылам) у польскім касьцёле, падчас ягонай візытыў 1976 г.У кнізе «Polish Americans in Calif. 1827-1977 and Who’s who» пададзена i мая асоба як сябры International Heritage Bicentennial Subcommittee». Зь першага сходу 21 .V. 74 без паданьня нацыянальнасьці, праўда, і інш. таксама. У польскім радыёвым рэпартажы аб спатканьні з б[ылым] амэрыканскім амбасадарам у Польшчы ня ўспомнілі іншых прадстаўнікоў. Цікава, ці нашыя ў Рыме110 змогуць штосьці асягнуць у новага Папы. Магчыма, ён залічае нас да rusinow, што без паясьненьня можа па-рознаму тлумачыцца. Палякі моцна рэклямуюць новага Папу. Тут рэдакгарам каталіцкага тыднёвіка The tidings ёсьць паляк, як відаць, з аднаго з далучнікаў пры гэтым. Даўно не было ніякіх вестак ад Вас ці з Вашага боку. Пэўне, вам ведама, што з жонкай купілі ахвотна кніжку, прысланую ад матушкі Лапіцкай111. Жонка мая нават напісала ёй ліст з гэтай нагоды, але дагэтуль няма ад яе ніякага рэха. Мы разумеем яе палажэньне і спачуваем112.
Дайшлі да нас весткі, што там у Вас некаторыя адказаліся ад кніжкі, што мы ўважаем няправільным, хоць ня знаем, за які і чый кошт кніжка выдадзена. Брат мой моцна зацікавіўся магістарскай працай сьв. памяці айца Лапіцкага, але мы баімся яе пасылаць яму, можа, прыйдзецца агранічыцца да цытатаў. Мой брат з 1 .X перайшоў на эмэрытуру і цяжка яе перажывае. Хацеў бы ён напісаць свае ўспаміны, але думае, што ня хопіць яму сілаў для гэтага пры няпэўнасьці, ці яны пабачаць сьвет. Нядаўна чулі мы ад сп-ні Грэбень пахвальныя ўспаміны ад айцу Лапіцкім.
14.XI памёр тут Ул. Клішэвіч. На просьбу ўдавы былі з жонкай на паніхідзе ў расейскай царкве. 16.XI пахованы Нябожчык на сэрбскім могільніку. На паніхідзе каля царквы было якіх 20 асоб. Удава
108 Ян Павал II (Караль Вайтыла), абраны на папу ў 1978 г.
109 Газэта ўкраінскай дыяспары ў ЗША.
110 Тут, напэўна, маюцца на ўвазе наагул беларускія каталіцкія сьвятары, у прыватнасьці тыя, хто жыў на Захадзе: а. Часлаў Сіповіч, Аляксандар Надсан, а. Канстанцін Маскалік, Фэлікс Журня. Цэнтральная фігура беларусаў у Рыме, генэральны мадэратар для сьвятароў каталіцкага абраду для беларускай эміграцыі Петра Татарыновіч памёр за тры ме­сяцы да напісаньня ліста 3 верасьня 1978 г.
111 Ідзецца пра кнігу а. Мікалая Лапіцкага «Праваслаўе ў Вялікім Княстве Літоўскім за часоў панаваньня Уладыслава Ягайлы. Нью-Ёрк, 1978. — 152 с. [Выданьне магістарскай працы 1934 г.]. Да кнігі таксама прыкладалася рэклямная ўлётка з подпісам «Матушка Валянціна Лапіцкая».
112 Маецца на ўвазе сьмерць а. Мікалая Лапіцкага 9 жніўня 1976 г.
прывіталася з усімі каля царквы. Амаль усе прысутныя былі беларусы. Аб паховінах і памінках ведаем толькі з расказаў другіх. Памёр ён каля свайго дому, па дарозе да суседкі, калі яму раптам зрабілася нядобра, і ён упаў мёртвым. Перад гэтым ён адбыў дарогу аўтам да Сан-Францыска да свайго сына. Малодшы сын ягоны вельмі рослы і прыгожы хлопец. Усе тры сыны былі на паховінах.
Ці вы чыталі верш Клішэвіча аб Леніне? Я ня бачыўся зь ім ад савецкай тут выстаўкі, а зь ягонай жонкай нават даўжэй. На выстаўцы яго дыскрэдытаваў украінец М. Новак у супольнай гутарцы з саветчыкамі. Клішэвіч тады ня ведаў, што «Песьняры» былі адкліканыя.
Жонка падказала мне, каб я не забыўся павіншаваць Вас з сужэнствам. Жадаем Вам шмат шчасьця ў Вашым сужэнстве. Спадзяюся, што нешта напішаце да Каляд. Жадаем Вам і ўсім кругом Вас вясёлых Каляд і шчасьлівага Новата году.
У выбарчым часопісе, што Вам выслаў раней, маё прозьвішча пададзена памылкова пад адной здымкай.
3 пашанай, Ч. Найдзюк
Лос-Анджэлес, 14.ХП.1982
Паважаны сп. Касяк!
Хочацца мне пераслаць Вам пры гэтым неадкладна копію рэцэнзіі на кніжку Лофтуса аб беларусах з Los Angeles Times, якую даставіла мне дачка Ядзя ў мін[улую] суботу і якую прыпадкам яна мела, бо мы гэтай газэты не выпісвалі. Дачка назвала яе страшнай, а я да гэтага часу змог ужо пачытаць кніжку і пабачыць, як гадка яна напісана! Др. Запруднік113 пэўны, што дасьць адпаведны адказ — думаю, што і Вы не астанецеся ў даўгу. Некаторыя із нашых высказалі патрэбу байкатаваць кніжку і не купляць. Я ўважаю, каб усе яе ўважна прачыталі і прынялі яе як добрую навучку для сябе і «палітграмату». Цяпер я шкадую, што ня маю яшчэ кніжкі праф. Вакара"4 пра беларусаў і ня
113 Янка Запруднік (нар. 09.08.1926), гісторык, журналіст, грамадзкі дзеяч. Скончыў гістарычны факультэт Лювэнскага ўнівэрсытэту (1954). У ЗША ад 1957 г. Аўтар некалькіх кніг, сотняў артыкулаў па гісторыі Беларусь Жыве ў Самэрсэце (Нью-Джэрзі).
114 Нікалас Вакар (Мікалай Платонавіч Вакар, 1897, Кіеў— 1970), амэрыканскі гісторык расейскага паходжаньня. Удзельнік Першай сусьветнай вайны, браў удзел у белым руху. Ад 1920 г. — на эміграцыі. Жыў у Францыі, ад 1940-х — у ЗША. Выкладаў гісторыю ў каледжы г. Нортан, Гарвардзкім унівэрсытэце (штат Масачусэтс). Аўтар кніг «Імя — Беларусь» (1949), «Беларусь— фармаваньне нацыі: Byelorussia: The making of a Nation. A case study» (1956), абедзьве выйпілі на ангельскай мове. Падрыхтаваў «Біябібліяграфічны даведнік па Беларусі».
ведаю, ці можна будзе яе яшчэ купіць115. Дачка Карнэля казала, што прывязе яшчэ нешта пра беларусаў, што было ў газэтах.
На жаль, пэўне гэтыя газэты не захочуць надрукаваць беларускія адказы і папраўкі. Нягледзячы на гэта, нашыя далей судзяцца ў царкоўных адносінах116. Аднак была добрая вестка з Вашага боку, што ў Чыкага задзіночыліся сьпевакі і харыстыя з цэркваў для ўдзелу ў міжнацыянальнай каляднай праграмы, і адна асоба думае, што, можа, Лофтус прычыняецца, што беларусы трохі збліжаюцца. На жаль, нашы сілы аслабляе сьмерць— нядаўна памёр Аркадзь Качан117 у Аўстраліі і айцец Журня118 ў Лёндане. Айцец Надсон119 маецца зае-
115 Размова пра кнігу «Беларусь— фармаваньне нацыі» (1956). У гэтай кнізе аўтар досыць крытычна ахарактарызаваў гісторыю Беларусі, зазначыўшы, што найбольшага росквіту край асягнуў падчас знаходжаньня ў складзе Расейскай імпэрыі. Кнігу М. Вакара (ня ўсе ведалі, што ён расеец) надта непрыхільна сустрэлі ў беларускім эмігранцкім асяродзьдзі.
116 Тут: пра пачатак расколу ў БАГЩ: калі большая частка сьвятароў і вернікаў падтрымала архіяпіскапа Мікалая (Мацукевіча) з Таронта, дру­гая частка (значна меншая) — Андрэя Крыта, а пасьля ягонай сьмерці ў 1983 г.— новаабранага мітрапаліта Ізяслава (былога кіраўніка каліфарнійскага аддзелу БАЗА Янку Бруцкага). У Паўночнай Амэрыцы Ізяслава падтрымаў толькі ягоны прыход у Брукліне. Кліўлэндзкая парафія Жыровіцкай Божай Маці, парафіі ў Гайлэнд-парку, Дэтройце й Таронта сталі на бок Мікалая (Мацукевіча). Ізяслаў зьвярнуўся ў сьвецкі суд. Так, ён здолеў адсудзіць царкву й маёмасьць парафіі Сьвятога Духу ў Дэтройце. Вернікі ўпарта падтрымлівалі Мікалая, і паколькі сілаў стварыць паралельную парафію не было, беларускае праваслаўнае жыцьцё ў сталіцы амэрыканскай аўтаіндустрыі спынілася.
"’Аркадзь Качан (1921—04.12.1982), грамадзкі дзеяч у Аўстраліі. Быў адным^з заснавальнікаў Беларускага аб’еднаньня ў штаце Новы Паўднёвы Уэлс, першым дырэктарам Беларускага радыё на этнічнай станцыі 2ЕА (1976-1982). Сталы фундатар беларускіх выдавецкіх і культурніцкіх праектаў, прыхільнік Рады БНР.
118 Фэлікс Журня (1913-1982), рыма-каталіцкі сьвятар, марыянін. 3 1966 г. — у Вялікабрьгганіі. Працаваў пры Беларускай каталіцкай місіі ў Вялікабрытаніі, займаўся навучаньнем дзяцей пры інтэрнаце сьв. Кірылы Тураўскага. Падрабязьней пра а. Фэлікса Журню ў кнізе а. Аляксандра Надсана: «Часлаў Сіповіч: сьвятар і чалавек» (Менск, 2005).
1,9 Аляксандар Надсан (нар. 1926), сьвятар, грамадзкі дзеяч, дасьледнік. У 1951-1952 гг. —старшыня Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. У 1953-1959 гг. навучаўся ў Грэцкай калегіі (духоўнай сэмінарыі для каталікоў усходняга абраду) у Рыме. У 1958 г. атрымаў сьвятарскія пасьвячэньні. 3 1981 г.— кіраўнік Беларускай каталіцкай місіі ў Ангельшчыне, з канца 1980-х — апостальскі візытатар для беларусаўкаталікоў замежжа.
хаць да нас па дарозе з Аўстраліі ў наступным м-цы. I хваробы ды апэрацыі аслабляюць людзей. Брат напісаў, што спадзяецца наглай'20 сьмерці, бо чуецца ёсьць zawalowcem121. Я, на шчасьце, папраўляюся на здароўі, але мушу прыдзержвацца дыеты. Жонка з прычыны вялікага звальненьня мусіць выконваць цяжэйшую работу, якой ня любіць. Жадаю Вам, Вашай жонцы, сям’і і суродзічам з Вамі добрых Каляд і лепшага 1983 года.
Ч. Найдзюк
Лос-Анджэлес, I.VII.1983
Паважаны сп. Касяк!
Хачу паведаміць Вас, што дагэтуль не было запросінаў ад American Cultural Organizations.
25.V адбыўся сход арганізацыі Americans for Freedom of Captive Nations122 — павінен быў быць перавыбарчы, але было ўсяго 6 асоб — адлажылі для выясьненьня прычынаў і для павелічэньня ліку сяброў. Новы сход назначаны на 6.VII.
12. VI прыпадкам моцна раптам панізіўся ў мяне слух у правым вуху — было прамываньне, і прымаю каплі — паступова папраўляецца. Перад гэтым пасьля апэрацыяў быў моцна паніжаны слух у левым вуху. Цяпер выглядае, што ў абодвух вушах слух выроўніваецца. Маю быць на кантролі слуху 6.VII. На сходзе 25.V ня чуў добра справаздачы др. Клейнота, а раней мне выглядала, што а. А. Надсон у нас дома гаварыў заціха і заскора.
27.VI даведаліся зь ліста япіскапа Ізяслава да сп. П. Ерміна, што ён ужо архіяпіскап. Пазычылі прачытаць «Голас Царквы»123 № 54 за травень г[этага] г[оду]. Арт[ыкул] «Разбуральнік Царквы», думаю, мог бы быць падставай для судовай справы за падрыў публічны годнасьці япіскапа Мікалая (Мацукевіча).
Я выслаў падзяку губэрнатару за ягонае прывітаньне, далучаючы копію «Occupation and Oppression of Byelorussia by Soviet Russia»124.
120 Ад nagle (польск.) — ‘раптоўнай, неспадзеўнай’.
121 Маецца на ўвазе інфаркт.
122 Амэрыканцы за свабоду паняволеных нацыяў.
123 Рэлігійна-грамадзкі часопіс праваслаўных беларусаў у ЗША. Заснаваны япіскапам БАПЦ Васілём (Тамашчыкам). Выходзіў ад 1955 па 1993 г. два разы на год (выдавец Царкоўная рада БАПЦ). Рэдактары: япіскап Васіль, Міхась Міцкевіч (брат Якуба Коласа), Пётра Манькоўскі. У канфлікце БАПЦ рэдакцыя падтрымала Ізяслава.
124 Артыкул Івана Касяка ў ангельскай мове.
Для Тыдня Паняволеных Народаў прадбачыцца пакуль што толькі Божая Служба 23.VII (а 5:05 PM125) at Saint Basil’s Church126.
Дайшла вестка, што ў сёлетняй праклямацыі прэз. Рэйгана ня ўспомнены Савецкі Саюз.
Маёй жонцы фірма ўрачыста адзначыла 25 год ейнай працы з прамовай, здымкамі і пярсьцёнкам.
Усяго добрага Вам і Вашай жонцы!
Ч. Найдзюк
Лос-Анджэлес, 15.VIII.1983
Паважаны сп. Касяк!
Праляцеў цэлы м-ц, як я не пісаў да Вас. Часткова адкладаў, каб упэўніцца, ці буду ў Чыкага на хіратоніі а. Ул[адзімера] Тарасевіча127. I толькі 12. VIII купіў я білет на самалёт Jet America. Вылятаю з Long Beach128 6.ІХ і буду ў Чыкага да 12.IX. Запрасілі мяне да сябе сп-ва Махначы129, а жонка зь дзяцьмі да гэтага моцна заахвоцілі, і выслаў неадкладна і сваю згоду на фармальныя запросіны. Гэта будзе ў маім жыцьці першы палёт самалётам, і таму я няпэўны, як буду чуцца. Захацеў пабыць у Чыкага церазь weekend з надзеяй на большыя спатканьні са старымі знаёмымі зь Вільні. Было б добра пабачыцца і з Вамі — можа,ц змагу пазваніць да Вас і дагаварыцца. Пішу можа, бо буду мусіў лічыцца з магчымасьцямі ў тых, у каго прыйдзецца затрымацца — праўдападобна ў сп-ва Махначоў, якіх прасіў мне дапамагчы.
Мне хочацца выкарыстаць гэтую незвычайную і рэдкую нагоду, каб пабачыцца і пазнаёміцца і з другімі асобамі, якія будуць з другіх мясцоў. Жонка і дзеці шмат разоў выяжджалі ў далейшыя пункты
125 У Амэрыцы ўжываецца паняцьце часу да апоўдня (АМ), па паўдні (PM). 5:05 PM — гэта 17:05.
126 Царкве сьвятога Васіля.
127 Уладзіслаў Тарасевіч (у манастве Ўладзімер, 1921-1986). У ЗША з 1938 г. Ад 1958 г,— парах грэка-каталіцкай парафіі Хрыста Збаўцы ў Чыкага. Выдаваў парафіяльны бюлетэнь «Да злучэньня». Ад 1983 г. Янам Паўлам II прызначаны апостальскім візытатарам для беларусаўкаталікоў на эміграцыі.
128 Горад на поўдзень ад Лос-Анджэлесу на ўзьбярэжжы Ціхага акіяну.
129 Найперш гаворка пра Ванду Махнач (да замуства Чарнэцкую, 1918— 2007), якая разам з Чаславам Найдзюком вучылася ў Віленскім унівэрсытэце ды была сяброўкай Беларускага студэнцкага саюзу. У 1947 г. узяла шлюб з грамадзкім дзеячам Міхасём Махначом. Махначы жылі ў ваколіцах Чыкага, бралі ўдзел у жыцьці парафіі Хрыста Збаўцы.
самалётам і чуюццца як бы забавязаны даць нарэшце і мне на старасьць такую прыемнасьць і дасьведчаньне. Выбачце, што я так шмат расьпісаўся аб гэтым, але зразумейце мой цяперашні настрой. Калі пішу тэта — праходзіць рэдкі дождж, і ёсьць парна і горача. Шмат ранейшых дзён пацелі ад гарачыні. Цяпер рукі ліпнуць да паперы, што невыгодна пісаць.
Далучаю пару копіяў з Тыдня Паняволеных Народаў — хроніку паслаў для «Беларуса». Спадзяюся, што пры спатканьні змагу сказаць Вам аб усім больш, а тым часам да пабачаньня і ўсяго добрага Вам, Вашай жонцы і суродзічам з Вамі!
Ч. Найдзюк
Лос-Анджэлес, 22.XI. 1983
Паважаны Спадар Касяк!
Думаю, што Вы з жонкаю вярнуліся з Лос-Анджэлесу да дому добра.
Мілае спатканьне з Вамі тут астанецца ў нас надоўга прыемным успамінам. Вельмі за яго ўдзячныя.
Мы тут даволі намучыліся са зьменай кватэры і яшчэ цяжка прывыкаць да новага месца і прыспасабляцца. Шмат друкаў трэба было аддаць другім. Новая кватэра ёсьць меншай і больш як у два разы дарожшай. Мае яна, як і ранейшая, свае плюсы і мінусы.
18.XI прыйшоў ліст ад сп. Жука, у якім ён піша: «...я за тое, каб перавыдаць ягоную (брата [Язэпа]) гісторыю. Да мяне пісаў сп. Касяк, што добра было б выдаць яе друкам. Было б добра, але пакуль гэтае магчымасьці няма, я запрапанаваў яму, што я выдам на ксэраксе. Падтрымайце гэтую думку! Бо што з таго, што гісторыя ляжала ў Вас у шафе 40 год — ніякае карысьці. Што з таго, што гісторыя Ігнатоўскага ляжала 55 год, а таксама «Заходнерусізм». Я выдаў ix на ксэраксе i адчуваю, што зрабіў вельмі добрую справу — шмат пахвал і падзяк ад чытачоў. Я не лічыўся з выдаткамі, а лічыўся з стратамі, бо ж з Польшчы ніхто не прысылае грошы, а многія хочуць яе мець, і я пасылаў кожнаму. Гэтымі кнігамі карысталіся ўжо навукоўцы ў сваіх працах і артыкулах. Тое ж самае будзе і з кнігай Вашага брата. Хай ён будзе сьведкай, што ягоную працу ацанілі праз 40 год і яна ёсьць карысная нашай агульнай справе. Калі вы за гэта, каб яе вы­даць, калі сп. Касяк дашле машынапіс, я адразу выдам. Гэта будзе каштоўная справа, але я сьведамы таго, што я зраблю добрую спра­ву. Кніга дасьць больш карысьці, калі будзе выдана на ксэраксе, як будзе ляжаць у Вас ці ў сп. Касяка ў шафе. Я таксама запрапанаваў яму выдаць ягоную навейшую гісторыю, таксама такім самым спосабам. Падтрымайце маю прапанову, калі ласка. Зробім добрую спра-
ву. Калі будзе магчымасьць, выдама друкам, адно другому не будзе шкодзіць»130.
Я ўжо даў яму сваю згоду і абяцаў, што напішу да Вас са свай просьбай падтрымаць гэты плян і намер спадара Жука. Падаў я яму і пажаданьні брата, якія я перадаў пры спатканьні з Вамі тут у форме выпісу зь ліста брата. Брат хацеў, каб сп. Жук ці хто інш. узяўся выдаць гісторыю Беларускай Друкарні імя Ф. Скарыны ў Вільні. Рукапіс ейны ў а. А. Надсона13'.
У гэты мамэнт, каля 3 п. п.132, прыйшоў новы чарговы нумар «Беларуса».
Чакаю ад Вас добрага адказу. Жадаю Вам і жонцы ўсяго добрага.
Ч. Найдзюк
Р. S. Жонка прапанавала, каб ужо павіншаваць Вас з Калядамі і Новым Годам!
Лос-Анджэлес, 28.11.1984
Паважаны сп. Касяк!
Дзякую за рана прысланую копію ліста да губэрнатара, як сёлетні ўзор і копіі адносна імпарту тавараў нявольніцкай работы з Савецкага Саюзу.
Мая жонка штогоду зараньня беспакоіцца за лісты да губэрната­ра і мэра. Выглядае, што ўзор ёсьць лепш апрацаваны. 15.11 былі мною высланы абодва лісты. 17.11 прыйшоў ліст ад сп. Мядзейкі і 21.11 я выслаў яму свой адмоўны адказ. Жонка мая не ўважае наш удзел за пасільны ў канвэнцыі ў Сан-Дыега133, беручы пад увагу
130 Пад імем сп. Жука Часлаў Найдзюк, відаць, схаваў грамадзкага дзеяча Юр’я Попку. Ю. Попка ў Нямеччыне выдаў «Западно-руссйзм» А. Цьвікевіча (у 1982 г.) і «Гісторыю Беларусі ў XIX і ў пачатку XX сталецьця» (1981) ды наагул шмат друкаваў і выдаваў выключна за ўласныя грошы.
131 Кніга «Беларуская друкарня імя Францішка Скарыны ў Вільні (19261940)» выйшла ў 1991 г. у Лёндане, у выдавецтве «Божым шляхам», якое месьцілася ў Беларускай бібліятэцы-музэі імя Ф. Скарыны. Кніга выйшла за аўтарствам Станіслава Цыпрыяновіча (псэўданім Я. Найдзюка).
132 А 3-й гадзіне дня.
133 Напэўна, размова пра чарговую канфэрэнцыю Антыкамуністычнай сусьветнай лігі (WACL), што ў 1984 г. прайшла ў Сан-Дыега (Каліфорнія). Сябрам лігі былі БЦР і Беларускі вызвольны фронт, а найчасьцей удзел у ім браў Іван Касяк.
розныя нашыя цяжкасьці жыцьцёвыя, аб якіх я напісаў дакладней сп. Мядзейку. Надзеюся, што Вы прыймеце маё рашэньне без расчараваньня. Шчыра жадаю Вам і Вашай жонцы памыснага ўдзелу ў гэнай канвэнцыі і наагул шмат добрага да яе. У міжчасе я атрымаў запросіны, пакуль што па тэлефоне, ад American Cultural Organizations да ўдзелу ў праграме ў красавіку — я прасіў прыслаць мне дакладныя запросіны на паперы. Зьменены назоў арганізацыі на Nationality Council134.
Далучаю копію іншых запросінаў, з узгляду на інфармацыйны зьмест. 10.11 быў ліст ад жонкі брата аб ягоным большым атаку сэрца на Каляды, a 25.11 ліст ад самога брата зь весткай, што ён прабыў у шпіталі 3 '/2 тыдня, вярнуўся дадому і стараецца дастаць магчымасьць на выезд да санаторыі. Я ўвесь час трывожуся за жыцьцё бра­та і цяпер вельмі цешуся, што ён ізноў перамог страшны і балючы крызіс свайго здароўя135.
Жонка цяпер моцна перажывае цяжкую работу, заступаючы працаўніцу на водпуску.
Сын вымагае ад мяне больш помачы, будучы больш актыўны ў школе апошні год і стараючыся дастаць стыпэндыю на ўнівэрсытэт.
Сп. Жук паведаміў, што сп. Кіт меў апэрацыю, але не напісаў якую. Маем розныя хлопаты ў новым памешканьні, зь якога жонка не задаволена, хоць плацім аж 425 даляраў на месяц. Soc. Sec.136 паведаміла, што мне пераплацілі — злажыў апэляцыю.
Усяго добрага.
Ч. Найдзюк
Лос-Анджэлес, 20.XII.1984
Паважаны спадар Касяк!
Адбыўся даўжэйшы перапынак у нашай перапісцы, але падышоў час, каб павіншаваць Вас і Вашу жонку з надыходзячымі Калядамі і Новым 1985 Годам і пажадаць Вам усім радасьці, задавальненьня, здароўя і памыснасьці ды ўсяго найлепшага ў цэлым наступным годзе. Думаю, што Вы маецеся добра і што ў Вас няма благіх вестак.
Мы тут усе трымаемся нядрэнна, хоць жонцы Юзі пагражае звальненьне з работы, на якой яна была 26 год, бо новыя ўласьнікі кампаніі робяць пераход на мадэрны кампутар і ўжо цяпер работы для ўсіх не хапае.
134 Рада нацыянальнасьцяў.
135 Язэп Найдзюк памёр 13 лютага 1984 г., але Часлаў Найдзюк, натураль­на, ня ведаў яшчэ пра гэта.
136 Social Security (анг.). Тут: сацыяльнае страхаваньне.
Затое старэйшая дачка Ядзя з мужам Гі (Guy) працуюць на кампутарах — яна ў Burbanku137, а ён у Long Beach, а жывуць у сваім доме ў Pasadena138, больш як 17 міль ад нас. Малодшая дачка Карнэля ёсьць задаволена з работы ў San Francisco, а жыве ў Berkley73’. Сын Віктар, ад 16.IX пачаў жыць у dormitory140 ў Santa-Barbara i там студыяваць на ўнівэрсытэце. Яму 6.ХІІ кончылася 18 год. Цяпер ён з намі на сьвяточных вакацыях. Яму было цяжка здаваць першыя экзамэны.
Зь Беларусі мелі весткі аб цяжкай хваробе старэнькай маці Юзі і аб хваробе аднэй з маіх природных сёстраў. 3 Польшчы ўдава братавая паведаміла, што ўжо пастаўлены помнік на магіле майго брата сьв. памяці Язэпа. Ад яе і маіх сваякоў у N. J. маем калядны аплатак. Майму сваяку ў Канадзе скончылася 74 год, і ён напісаў мне, што нашыя палітычныя погляды разыходзяцца.
Тут нам сваю палітыку неабходна працягваць, 14.XII у сваім лісьце Кангрэсаваму К-ту я падаў, што ня меў адказу ад Голасу Амэрыкі.
Аднак на другі дзень, г. зн. 15.XII, адказ прыйшоў і копію яго далучаю. Ад кангрэсмэна Дона Юнга адказу дагэтуль не было. Далучаю копію запросінаў на вугорскую праграму, на якой я быў з жонкай.
Агульнае аслабленьне наступіла ў нас з розных прычын. Дзеці павырасталі і ўсе заняты сваім жыцьцём. Амаль усе суродзічы маюць або хваробы ці іншыя паважныя цяжкасьці і таму нават на адзначэньне Акту 25 Сакавіка на даецца ўсіх прыцягнуць.
У нас асабіста былі ўжо рваліся і грашовыя канцы, і мусілі прыняць помач старшай дачкі. Стала лягчэй, калі малодшая дачка дастала працу. Жонка цяжка перажывае свой крызіс з работаю. Мусім плаціць шмат за памешканьне і шмат памагаць сыну, а пэнсія малая.
Патрэбаў і жаданьняў заўсёды шмат.
3 пашанаю,
Ч. Найдзюк
Лос-Анджэлес, 28.11.85
Паважаны сп. Касяк!
Перасылаю Вам пры гэтым сваё прывітаньне на Дзень угодкаў Акту 25 сакавіка 1918 г.
Галоўнай Управе БККА вышлю такое асобна.
Далучаю і запросіны, каб Вы ведалі, што і мы тут будзем сьвяткаваць. 25.11 выслаў адпаведныя ноты Мэру і Губэрнатару. Выслана
137 Горад (100 тыс. насельніцтва) на поўнач ад Лос-Анджэлесу.
138 Горад (135 тыс.) на паўночны ўсход ад Лос-Анджэлесу.
139 Горад каля Сан-Францыска з насельніцтвам у 100 тыс. чалавек.
140 Студэнцкі інтэрнат (амэрыканізм).
часьць запросінаў з газэтай «Беларус», а сяньня выслана 12 без газэты. Буду яшчэ высылаць некаторым разам з маім прывітаньнем. Учора выслаў я прывітаньне на рукі др. Раісы Жук-Грышкевіч141 як сакратара Згуртаваньня беларусаў Канады, у адказ на ейнае прывітаньне.
Даходзяць да нас галасы з Чыкага, што Вы не дапускаеце да супольнага сьвяткаваньня другіх. У нас ужо даўно з гэтым няма ніякай праблемы. I так сьвяткаваньне выходзіць даволі слабым. Без дэманстрацыі задзіночаньня мы будзем усё больш слабець. «Што сп. Касяк тут шкодзіць і мы яго ня любім — ня ёсьць прычына, каб Вы зь ім не сябравалі. Людзкая натура вельмі скамплікавана — надта многаў прычынаў, што чалавек думае так ці іначай — толькі Бог ведае ўсе тайніцы душы. Трэба камунікавацца, гаварыць. Бяда, людзі часта чагось баяцца, аддзяляюцца, ці каб славу ня страціць, не паказацца слабейшым?! Д-р Рамук спаткаў Касяка ў украінцаў, пытаў, чаму мы як чужыя, чаму не гаворым, не сьвяткуем разам. Касяк нічога не сказаў.
Што да прафэсара Іваноўскага142 — калісь сп. Гадлеўскі143 закідаў яму, што надта падліваецца да Немцаў, а Часлаў Будзька144 кажа, што ў Варшаве праф. Іваноўскі многа памагаў беларускім студэнтам — усе ведалі, што ён беларус. Гэта ня доказ, што дачка пра яго казала — часта дзеці, сёстры ці браты ўважалі сябе за палякоў ці расейцаў — там іх прыймаюць, а мы так баімся, каб чужынец ня «чыста кроўны» беларус да нас не заблудзіў. Мітрапаліта Шаптыцкага145 брат быў польскім генэралам...».
Я думаю, што ня ёсьць важным, хто гэта напісаў— важны тут думкі і разважаньні. Не магу я выяўляць аўтарства, бо пасьля людзі будуць баяцца пісаць. А ёсьць такія, што баяцца пісаць лісты, каб ix пасьля не друкавалі.
141 Раіса Жук-Грышкевіч (нар. 1919), грамадзкая дзяячка ў Канадзе, жонка старшыні Рады БНР Вінцэнта Жук-Грышкевіча.
142 Вацлаў Іваноўскі (1880-1943), беларускі палітычны дзеяч, выдавец, хімік, адзін з пачынальнікаў беларускага адраджэньня ў пач. XX ст. У 1941-1943 гг.— бурмістар Менску. Больш падрабязна пра асобу Іваноўскага: Туронак Ю. Вацлаў Іваноўскі й адраджэньне Беларусь Мінск: Мэдысонт, 2006.
143 Вінцэнт Гадлеўскі (1888-1942), сьвятар і палітычны дзеяч. Падчас нямецкай акупацыі Гадлеўскі й Іваноўскі мелі розныя погляды на будучыню Беларусь
144 Часлаў Будзька (1913-1985), грамадзка-культурны дзеяч у Чыкага. Сын вядомага беларускага грамадзкага дзеяча Эдварда Будзькі.
145 Раман Аляксандар (у манастве Андрэй) Шаптыцкі (1865-1944), грэка-каталіцкі ўкраінскі мітрапаліт, доктар кананічнага права. Ягоны брат Станіслаў Шаптыцкі быў генэралам польскай арміі.
У міжчасе выясьнілася, што ёсьць скрыпт майго брата Язэпа з гісторыяй Беларускай друкарні імя Францішка Скарыны ў Вільні. Паявілася і думка, што, можа быць, і скрыпт гісторыі Беларусі. Ёсьць надзея, што ў «Беларусе» будуць успаміны аб сьв. пам. Язэпу.
Першы год не было прывітаньняў зь Вільні — ці ж са страху?!
Жонка заплянавала прачытаць на святочнай праграме 24.ІП паэму Масея Сяднёва «Беларусь» зь «Бел[арускай] думкі».
Усяго добрага Вам і Вашай жонцы.
3 пашанай,
Часлаў Найдзюк
ЛІСТАВАНЬНЕ ВАСІЛЯ ШЧЭЦЬКІIІВАНА КАСЯКА
Гэтыя два лісты захоўваюцца ў архіве Івана Касяка ў Александрыйскай бібліятэцы Ратгерскага ўнівэрсытэту. Перапіска наладзілася пасьля пераезду Івана Касяка ў Ілінойс, а дагэтуль яны сустракаліся непасрэдна, у тым ліку й як парафіяне царквы ў Рычманд-Гіле.
Друку ецца ўпершыню.
Нью-Ёрк, 26.11.1986 Яго міласьці Інж. Івану Касяку ў Рывэр-Форэст, Ілінойс
Паважаны сп. Інжынэр,
Я атрымаў праклямацыю146 ад губэрнатара Марыё Куомо і перасылаю Вам копію, а таксама копіі ліста й падзякі.
Я павінен зазначыць, што пасьля напасьці на мяне а. С. Каўша, 2 жніўня 1885 г., я паслаў ліст сп. М. Бахару, што я адказваюся быць рэпрэзэнтантам Беларускага Кангрэсовага Камітэту на штат НьюЁрк. Сп. Бахар і сп. Цярпіцкі мяне вэрбавалі ў свой час, дык я напісаў ліст сп. Бахару. Ня ведаю, ці ён Вам аб гэтым паведаміў.
Калі я атрымаў Ваш ліст і прапанаваны ліст ад Губэрнатара М. Куомо, дык каб не наводзіць справак, я проста выслаў просьбу да Губэрнатара. Інакш магло б здарыцца, што было б запозна, каб праклямацыю атрымаць.
Вось, якая справа. Я трымаюся мае пастановы і прашу, сп. Інжынэр, прыняць пад увагу на будучыню.
3 глыбокай пашанай, Васіль Шчэцька
146 Г. зн. пастанову пра абвяшчэньне 25 сакавіка Беларускім Днём Незалежнасьці ў штаце Нью-Ёрк.
5 сакавіка 1986 г.
Яго міласьці Паважанаму Спадару Васілю Шчэцька Прадстаўніку БККА на Штат Нью-Ёрк Рычманд-Гіл, Нью-Ёрк
Глыбокапаважаны Спадар Шчэцька
Вельмі дзякую Вам за ліст з дня 26 лютага 1986 г., а перадусім за пасьпяховае палагоджаньне справы з праклямацыяй і Беларускага дня Незалежнасьці ў губэрнатара Штату Нью-Ёрк у гэтай справе.
Аб Вашай адмове ад Прадстаўніцтва БККА я не атрымаў паведамленьня ад сп. Бахара.
Вы ня маеце падставы адмаўляцца ад Прадстаўніцтва БККА толькі дзеля таго, што ў Вас паўстаў канфлікт з а. Протапрасьвітэрам. БККА зьяўляецца агульна-нацыянальнай беларускай установай, рэпрэзэнтуючай арганізацыі розных палітычных, грамадзкіх, рэлігійных напрамкаў, якія могуць мець між сабой разыходжаньні і нават змагацца за свае адменныя пазыцыі. Ідэяй БККА зьяўляецца аб’еднаць усе беларускія нацыянальныя арганізацыі Амэрыкі для супольнай працы і барацьбы за агульную беларускую нацыянальную справу, пакідаючы разыходжаньні і канфлікты паміж імі ў старане. Хаця не было асягнута поўнае аб’еднаньне ўсіх арганізацыяў, то ідэя БККА захоўваць за сабой пазыцыі, выступаць са свайго становішча. Ваш канфлікт зьяўляецца індывідуальным, не закранаючым і не парушаючым мэты і дзейнасьці БККА. Дзеля гэтага ён ня можа быць прычынай Вашай адмовы.
Ваша адмова была выклікана эмоцыямі, але не крытэрыямі спакойнай развагі. Вельмі прашу Вас перадумаць гэтую справу, разважыць яе ў Вашым асяродзьдзі і адклікаць Вашу адмову. Буду вельмі ўдзячны Вам за адпаведнае паведамленьне ў бліжэйшым часе.
3 глыбокай пашанай да Вас,
lean Касяк
ДАКУМЭНТЫ
ОТКРЫТОЕ ПИСЬМО К АМЕРИКАНЦАМ БЕЛОРУССКОГО ПРОИСХОЖДЕНИЯ
От имени инициативной группы новоприехавших белоруссов, со­вместно со старыми белоруссами — американцами, мы обращаемся к всем белоруссам с призывом принять участие в работе по оказанию помощи нашим страдающим братьям в Германии, Австрии, Франции и Италии. В Нью-Йорке, Бруклине и Саутс-Ривер, мы собрали инициато­ров для организации обще-американского белорусского землячества.
Для многих неясно, для чего создавать еще одну организацию, раз существует уже много благотворительных русских организаций.
Как бывший в течение двух лет чиновник УНРРА, я знаю, как производится дело помощи в лагерях Ди-Пи. Во всех лагерях аме­риканской, английской и французской зон все беженцы Ди-Пи — зарегистрированы по местам рождения и автоматически разбиты на национальные лагеря. Таким образом возникли польские, украин­ские, русские, чешские и белорусские лагери. Каждый имеет свое самоуправление.
Все национальные группировки за границей и главным образом из Америки помогают своим лагерям, но нашим белорусским лаге­рям, которых во всех зонах 14, никто не помогает, потому что здесь в Америке белорусских организаций нет.
Разве виноваты земляки из Минской, Витебской, Виленской и других губерний Белоруссии, что их американцы считают отдельной народностью и выделили в отдельные лагеря? Разве мы имеем право отказать им в помощи только за то, что они считают себя белорусса­ми? Мы должны понять это трагическое положение наших земляков и здесь образовать землячество, которое задастся целью облегчить их тяжелую судьбу.
Один из американских белоруссов, на мою ему благодарность за оказанную помощь одному старому и больному белоруссу в Германии написал мне такие слова: «Доктор! Вы не благодарите меня за то,
что я делаю, что мне подсказывает моя совесть! Ведь делать до­бро так приятно!»1 Побольше бы таких писем!
Как обидно нашим людям, которые видят, что, например, к рус­ским или украинцам приезжают их земляки из Америки, что они под­держивают их словом и делом и спрашивают: «Разве нет в Америке ни одного богатого белорусса, который бы приехал бы сюда к нам и по­радовал нас, что у нас есть люди, которые думают и заботятся о нас».
Мы, недавно приехавшие в Америку, убедились, что здесь боль­шинство старой эмиграции — люди белорусского происхождения, и нам непонятно, как же это они, приехавшие сюда много лет тому на­зад, забыли, что они сыны своей родины и не хотят признавать своей матери — Белоруссии.
Помощь должна быть скорая и действительная. По новому закону о Ди-Пи, некоторое количество виз может прийтись и на белорусские лагеря. Для этого необходимо, чтобы желающие помочь своим зем­лякам нашли им работу и помещение. За предоставленную работу и квартиру наши люди, которые происходят в большинстве из крестьян и ремесленников, отблагодарят честным трудом!
Нельзя забывать и того, что в Америку приедут только здоровые и трудолюбивые люди! Кто же позаботится о больных туберкулезом и инвалидах, которым въезд в Америку запрещен! Таких ведь набе­рется, по крайней мере, около двух тысяч человек. Для этого мы при­зываем Вас войти в ряды организуемого землячества. Ваше активное в нем сотрудничество мы будем приветствовать, а Ваши пожертвова­ния будут употреблены на посылку лекарств и пищевых пакетов.
Желающих принять участие в общем добром деле прошу обра­щаться по адресу:
Dr John Ermachenko, 198 West 89 Street, New York 24, N. Y.
Инициативная группа no организации
Белорусского землячества в Америке2
БРАТЫ БЕЛАРУСЬ!!3
Апошнія дзясяткі гадоў зьяўляюцца для нашага народу гадамі вялікіх ахвяраў і цяжкіх выпрабаваньняў.
1 Тут і далей у дакумэнце вылучэньні Івана Ермачэнкі.
2 Ксеракопія ліста, рассыланага ў расейскую прэсу, знаходзіцца ў архіве БККА, што захоўваецца ў архівах пры царкве сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры.
3 Надрукавана ў: Беларуская трыбуна. № 2. Нядзеля, 5 лістапада 1950.
Другая сусьветная вайна зь яе неспатыканымі дагэтуль у гісторыі чалавецтва зьдзекамі над цывільным насельніцтвам, спрычыніла аграмадную рану на целе беларускае нацыі. Дзясяткі тысяч нашых суродзічаў загінулі ў выніку беспасярэдніх ваенных дзеяньняў, сотні тысяч ад холаду, голаду і непасільнае працы ў канцэнтрацыйных лягерох ды засьценках аднаго і другога акупанта. Цярпеньні нашага народу яшчэ не закончаны, а ліста ахвяраў яшчэ не зачынена.
У такіх умовах амаль кажная беларуская адзінка прадстаўляе неапошнюю патэнцыяльную вартасьць. Мы павінны даражыць кажным жывым беларусам, памятаць адзін аб адным і дапамагаць адзін друго­му. Г эта наш агульналюдзкі і нацыянальны абавязак.
У пералюдненай Заходняй Нямеччыне знаходзіцца даволі паважная колькасьць нашых суродзічаў, якія з тых ці іншых, ад іх неза­лежных, прычынаў — старасьці, хваробы ці недахопу гарантыі (ашурансу) ня могуць выэміграваць у іншыя краіны і пачаць будаваць для сябе новае жыцьцё.
Надыходзіць зіма, а зь ёю візія холаду і голаду.
Хто ім дапаможа, як ня мы, у жылах якіх цячэ тая самая беларус­кая кроў?
Нашым сьвятым абавязкам ёсьць падтрымаць іх як маральна, так і матэрыяльна, дапамагчы ім у іхным трагічным палажэньні.
Галоўная ўправа Злучанага Беларуска-Амэрыканскага Дапамаговага Камітэту гэтым пачынае шырэйшую акцыю дзеля арганізаваньня помачы нацыянальным суродзічам у Нямеччыне і зварочваецца з гарачым заклікам і просьбаю аб падтрымку да ўсіх беларусаў бяз розьніцы на іх геаграфічнае разьмяшчэньне, рэлігійную прыналежнасьць ці палітычныя пераконаньні.
У першую чаргу мы зварочваемся да ўсіх амэрыканскіх беларусаў, прадстаўнікоў як старое, так і новае эміграцыі, наагул да ўсіх, у каго б’ецца беларускае сэрца — падтрымайце пачынаньні Камітэту ў напрамку зарганізаваньня пасільнае помачы для нашых братоў у Ня­меччыне!
Мы горача апэлюем да амэрыканскіх грамадзян беларускага паходжаньня — памажэце сваім суродзічам выэміграваць зь Нямеччыны, выстаўляючы вымаганыя законам гарантыі (ашурансы). Усе кошты, зьвязаныя з фармальнасьцямі выстаўляньня гарантыяў, Камітэт пераймае на сябе.
Ахвярам просім слаць на адрас: 5 Union Ave, South River, N. J.
Інж. П. Opca
Скарбнік Галоўнае Управы
ЗБАДК
Д-р М. Шчорс,
Старшыня Галоўнае Управы
ЗБАДК
ДА БЕЛАРУСКАЕ АРГАНІЗАВАНАЕ ГРАМАДЗКАСЬЦІ Ў ЗША4
У выніку акупацыі Беларусі чужынцамі, зьвязанага з гэтым нацыянальнага перасьледу і эканамічнай дыскрымінацыі, мільёны беларусаў вымушаныя былі пакінуць сваю бацькаўшчыну, свой спрадвеку родны кут ды шукаць у сьвеце волі ды лепшае для сябе долі.
Адносна вялікая частка беларускае эміграцыі, пераважна зь першых дзясяткаў гэтага стагодзьдзя (1905-1920), знайшла сабе прытулак на вольнай і дэмакратычнай амэрыканскай зямлі.
Надыходзіць другая сусьветная вайна з сваімі неспатыканымі дагэтуль у гісторыі чалавецтва зьдзекамі над цывільным насельніцтвам над цэлымі народамі. Ізноў тысячы сыноў і дачок беларускага наро­ду сілаю адрываюцца ад свае бацькаўшчыны, ад свайго нацыянальнага кораня і расьцярушваюцца па ўсяму сьвету. Ладная іх частка трапляе ізноў у межы гуманітарных Злучаных Штатаў Паўночнае Амэрыкі.
У выніку гэтага ды наступіўшай пасьля апошняй вайны пераацэнкі вартасьцяў у сьвеце вонкі жалезных куртынаў у жыцьці беларускай калёніі ў ЗША заўважаецца даволі паважны ўздым беларускага нацыянальна-грамадзкага жыцьця. Акгывізуюцца старыя ды паўстае цэлы шэраг новых грамадзкіх харытатыўных і культурных арганізацыяў, якія стараюцца ахапіць засягам свае дзейнасьці мясцовую беларускую калёнію і задаволіць яе патрэбы ва ўсіх праявах нацыянальнаграмадзкага жыцьця. Пазытыўны гэты факт у жыцьці беларусаў ЗША застаецца толькі прывітаць, зь ягонае наяўнасьці толькі цешыцца.
Сьцьвердзіўшы гэта трэба, аднак, з сумам аб’ектыўна прызнаць, што яшчэ далёка ня ўсё зроблена, што мы, на глыбокі жаль, яшчэ да­лёка не асягнулі таго, чаго іншыя нацыянальныя групы даўно маюць, а асягненьне чаго зьяўляецца жыцьцёва неадзоўнаю канешнасьцю.
Шмат прычынаў злажылася на гэта.
Побач цэлага шэрагу прычынаў вонкавага харакгару з процідзеяньнем нашых ворагаў на чале, прычыны гэтага крыюцца і ў нас саміх, носяць чыста нутраны характар.
Дасюлешняя нацыянальна-грамадзкая праца адзначалася недахопам агульнае ўвязкі існуючых арганізацыяў між сабою, насіла часамі прыпадковы, так сказаць, партызанскі характар. Нястача ўспомненых вышэй мамэнтаў у нашым нацыянальна-грамадзкім жыцьці на амэрыканскім грунце, нездаровая канкурэнцыя паасобных арганізацый між сабою ды, што найважнейшае, недахоп агульна прызнанае беларуска-амэрыканскай рэпрэзэнтацыі параліжавалі і надалей параліжуюць беларускую нацыянальна-грамадзкую працу ў ЗША, якраз там, дзе яна павінна быць найбольш зарганізаванай і эфэктыўнай.
4 Надрукавана ў: Беларуская трыбуна. № 1. Нядзеля, 27 жніўня 1950.
Узяўшы вышэй сказанае пад увагу, аддаючы ў поўнасьці спра­ву з вагі і значэньня перажыванае ў сусьветнай палітыцы хвіліны ды разьлічваючы на зразуменьне і поўную падтрымку ўсяго цьвяроза думаючага беларускага агулу ў ЗША, мы, ніжэй падпісаныя, прадстаўнікі розных беларускіх арганізацый, выступаем з ініцыятывай ды заклікам скліканьня агульна-амэрыканскае канфэрэнцыі беларускіх арганізацыяў з мэтаю дакладнага прааналізаваньня сучаснага палажэньня ды пакліканьня ў ЗША беларускае цэнтральнае нацыянальнаграмадзкае ўстановы, якая б:
1. плянавала,
2. каардынавала нацыянальна-грамадзкую працу,
3. рэпрэзэнтавала нас навонкі, як перад афіцыйнымі дзейнікамі, так і перад іншымі нацыянальнасьцямі.
Браты Беларусь!! Камуністычна-балынавісцкая мафія знаходзіцца ў поўным наступе да апанаваньня сьвету. Гэты апошні стаіць напярэдадні вельмі важных і важкіх падзеяў. Падзеі гэтыя ня могуць прайсьці звонку, або побач нас. Яны павінны застаць нас у Вольнай і Дэмакратычнай Амэрыцы, гэтай найбольшай спаборніцтвы за пра­вы адзінкі і народаў, зарганізаванымі, ацэмэнтаванымі ў адзін моцны беларускі маналіт.
Хопіць партыкулярызму і партызаншчыны ў нашых шэрагах на амэрыканскай зямлі.
Хай жыве супольны, адзіны і моцны беларускі фронт у Злучаных Штатах Амэрыкі.
Інжынэр А. Русак, старшыня Беларускага Цэнтралыіага Прадстаўніцтва,
Др. М. Шчорс, старшыня Галоўнай Управы ЗБАДК
Л. Брылеўская, старшыня Згуртаваньня Беларускіх Жанчын.
ЗАКЛІК ПЕРШАГА БЕЛАРУСКА-АМЭРЫКАНСКАГА КАНГРЭСУ
ДА ЎСІХ БЕЛАРУСКА-АМЭРЫКАНСКІХ АРГАНІЗАЦЫЯЎ
I ДА ЎСІХ АМЭРЫКАНЦАЎ БЕЛАРУСКАГА ПАХОДЖАНЬНЯ5
Збліжаюцца часы цьвярдых выпрабаваньняў. Камуністычная агрэсія, кіраваная маскоўскім палітбюро, шляхам збройнага захопніцтва звонку панявольвае штораз новыя народы і пагражае вольнаму жыцьцю рэшты некамуністычнага сьвету. Адначасна камуністычныя аген­ты, кіраваныя тым самым палітбюро, праводзяць правакацыйную і падрыўную работу ўнутры вольных краінаў, імкнучыся аслабіць іх
5 Надрукавана ў: Беларуская трыбуна. № 2 (5). Нядзеля, 25 сакавіка 1951.
абароннасьць супроць камуністычнай агрэсіі Савецкага Саюзу. Пры гэтым для пашырэньня савецкіх уплываў выкарыстоўваюцца розныя моманты, як: рэлігія — імкненьне падпарадкаваць праваслаўных цэркваў маскоўскаму патрыярху; славянафільства — нацыянальна расейскі шавінізм; справа міру — стакгольмская пэтыцыя міру, ды іншыя.
Амэрыканцы беларускага паходжаньня дадуць надежны адпор камуністычнай прапагандзе і прымуць актыўны ўдзел у барацьбе з камуністычнай агрэсіяй, а таксама створаць сілу, здольную дапамагчы беларускаму народу скінуць бальшавіцкую акупацыю ды не дапусьціць да паняволеньня яе іншымі захопнікамі. Але для гэтага патрэбна адзінства арганізацыйнае і адзінства дзеяньня беларускіх арганізацыяў у Амэрыцы і згоднае супрацоўніцтва між сабой, скаардынаванае ў аднэй цэнтральнае ўстанове, якая мае рэпрэзэнтаваць нас навонкі. Таму Першы Беларуска-Амэрыканскі Кангрэс у Амэрыцы, які адбыўся 11 лютага 1951 г. у Саўт-Рывэры, заклікае ўсе беларускаамэрыканскія арганізацыі ды ўсіх неарганізаваных амэрыканцаў бе­ларускага паходжаньня да гуртаваньня пры Беларуска-Амэрыканскім Кангрэсавым Камітэце Амэрыкі і да цеснага супрацоўніцтва зь ім.
Саўт-Рывэр, 11 лютага, 1951 г.
Прэзыдыюм Кангрэсу
РЭЗАЛЮЦЫЯ ПЕРШАГА БЕЛАРУСКА-АМЭРЫКАНСКАГА КАНГРЭСУ Ў ЗША Ў СПРАВЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА
ПАМІЖ НАЦЫЯНАЛЬНЫМІ ГРУПАМІ6
У Злучаных Штатах Амэрыкі пражываюць розныя нацыянальныя трупы, прыбыўшыя сюды з паасобных краінаў, частка якіх сягоньня знаходзіцца за камуністычнай жалезнай куртынай. Гэтыя нацыяналь­ныя трупы маюць свае арганізаваныя прадстаўніцтвы. Пазытыўнае супрацоўніцтва беларусаў з гэтымі прадстаўніцтвамі зьяўляецца вельмі важным:
а) для згоднага спаўжыцьця ў новай бацькаўшчыне ЗША;
б) для справы абароннасьці ЗША;
ц) для больш пасьпяховага змаганьня з супольным ворагам — камунізмам;
д) для справы вызваленьня паняволеных бальшавіцкім СССР краінаў, зь якіх паходзяць паасобныя нацыянальныя трупы.
Заборчыя імкненьні некаторых эміграцыйных колаў і падтрымліваючых іх адпаведных нацыянальных групаўу ЗША павінны знайсьці
6 Беларуская трыбуна. № 2 (5). Нядзеля, 25 сакавіка 1951.
добрасуседзкае вырашэньне аб спорных абшарах на аснове адзінага справядлівага этнаграфічнага прынцыпу.
Беларуска-Амэрыканскі Кангрэсавы Камітэт упаўнаважваецца да навязаньня лучнасьці і да адпаведнага супрацоўніцтва з прадстаўніцтвамі паасобных нацыянальных групаў, як: украінцы, літоўцы, латышы, эстонцы ды іншыя.
Саўт-Рывэр, 11 лютага, 1951 г.
ТЭКСТ СЬВЕТЧАНЬНЯ СТАРШЫНІ БЕЛАРУСКАГА КАНГРЭСАВАГА КАМІТЭТУ ПЕРАД ПАДКАМІСІЯЙ ЗАМЕЖНЫХ СПРАВАЎ ПАЛАТЫ РЭПРЭЗЭНТАНТАЎ7
Спадарыня Старшыня, Сябры Камісіі:
Г эта сапраўды прывілей і чэсьць для мяне атрымаць магчымасьць зьявіцца перад Вашай Установай -— Падкамісіяй Замежных Справаў для сьветчаньня ў падтрымку бягучай Кангрэсавай Рэзалюцыі № 58, унесенай Паважаным Лёрэнс Г. Сьміт у справе ўсталяваньня непасрэдных дыпляматычных дачыненьняў паміж Злучанымі Гаспадарствамі, БССР і УССР.
Для мяне гэта тым большая чэсьць, калі прымецца пад увагу факт, што маё выступленьне зьяўляецца першым у гісторыі выступленьнем прадстаўніка беларускай арганізацыі перад так высокім целам, якім ёсьць Камісія Загранічных Справаў Палаты Рэпрэзэнтантаў.
Маючы гэта на ўвазе й выходзячы вылучна з пункту гледжаньня дабра маёй новай бацькаўшчыны — Злучаных Штатаў Амэрыкі й краю маяго паходжаньня — Беларусі ды агульналюдзкіх прынцыпаў аб’ектывізму, праўды й справядлівасьці пастараюся, паколькі тэта магчыма ў кароткім сьветчаньні, дыскутаваную праблему прадставіць у сьвятле гістарычных фактаў і сучаснай рэчаіснасьці.
Шматлікія амэрыканцы, нават, на глыбокі жаль, у гэтым ліку прадстаўнікі навукі й палітыкі, упрошчваючы праблему Усходняй Эўропы, скідаюць усё, што мае тыя ці іншыя да яе дачыненьні, у адзін супольны кацёл, зачыняючы апошні векам з надпісам «Расея» й не ўнікаючы глыбей у тое, што ўласьціва пад гэтым векам знаходзіцца. Ёсьць і такія, якія геапалітычную й эканамічную структуру СССР празь бескрытычную аналёгію ўтаесамляюць із структурай Злучаных Штатаў Амэрыкі, прыраўноўваючы Ўкраіну да Пэнсыльваніі, Бела­русь да Ілінойсу, а іншыя савецкія рэспублікі да іншых штатаў Вялікага Саюзу, якім зьяўляюцца Злучаныя Гаспадарствы Амэрыкі.
7 Беларуская трыбуна. № 3 (17). 1953.
He патрабую падчырківаць фальшывасьці й прымітывізму такога погляду— бо Ўсходняя Эўропа (СССР) зьяўляецца штучным зьлепкам розных краінаў і народаў, з розным гістарычным прошлым, з рознаю культураю й псыхікаю, з рознымі мовамі, з рознаю эканомікаю й рознымі палітычнымі тэндэнцыямі. I толькі з гэтай пэрспэктывы мы можам гэтую праблему і разглядаць.
Возьмем для прыкладу край маяго паходжаньня — Беларусь, трэцюю па колькасьці насельніцтва рэспубліку Расейскай імпэрыі, якой бессумніўна, зьяўляецца сяньняшні СССР. Пад поглядам палітычным ад пачатку сваяго гістарычнага бытаваньня разьвілася яна зусім незалежна ад Масквы, творачы шэраг палітычна сувэрэнных княстваў (Х-ХІІІ ст.), наступна лучачыся ў Вялікае Княства Літоўскае (XIII-XVI ст.), вёўшае ў абароне свае вольнасьці й незалежнасьці шэраг войнаў з Масквою, і ў канцы ўлегаючы фізычнай перавазе апошняй. Калі продкі беларускага народу для нармаваньня жыцьця ў сваёй дзяржаве кіраваліся дэмакратычным прынцыпам (веча, соймы) і рэгулявалі яго спэцыяльным, адзіным у тым часе (1529) на Усходзе Эўропы, кодэксам правоў — у Маскве панаваў тады абсалютны дэспатызм, гранічаны ізь бяспраўем. Культуральна Беларусь была зьвязаная з пачатку ізь Візантыяй, а пасьля із Захадам Эўропы — ніколі ж з Масквою! Калі беларускі народ, пераняўшы із Захаду друкарскую штуку, меў на сваёй тэрыторыі шмат друкарняў, калі ён здабыўся на выданьне друкам перакладу Бібліі на беларускую мову (др. Ф. Скарына, 1517-1525), трэці з чаргі, пасьля нямецкага і чэскага, пераклад Бібліі на жывую мову жывога народу — у Маскве пануе тады безаглядная цемра і прымітывізм. Друкарскую штуку тады там [палічылі] з чортаў вынахад і паліцца за гэта людзей жыўцом на вагні.
Вышэй пададзеныя факты ды амаль 300 гадоў яе панаваньне татараў пад Масквою (Беларусь ніколі не была пад татарскай няволяй і дзеля гэтага некаторыя вучоныя тлумачаць нацыянальны назоў: бе­лы — значыць вольны) уплылі ў вялікай меры на рожніцу ў псыхіцы між беларускім і рускім народамі.
Усе гэтыя ды іншыя дадзеныя злажыліся на тое, што беларускі народ, ня гледзячы на сваё мірнае настаўленьне, шмат разоў хапаўся збройнага змаганьня за волю й незалежнасьць свае краіны супраць расейскага дэспатызму: паўстаньне пад провадам Кастуся Каліноўскага 1863-1864 гг., рух нарадавольцаў— забойства беларусам Ігнатам Грынявецкім цара Аляксандра II (3.1.18818), забурэньні ў 1905 г., якія на Беларусі апрача сацыяльнага мелі і нацыянальны аспэкт і г. д.
8 Мікалай Шчорс і выдаўцы «Беларускай трыбуны», дзе быў надрукаваны тэкст сьветчаньня, падаюць дату замаху на Аляксандра II паводле амэрыканскай трыдыцыі: месяц, дзень, год. Працуючы з дакумэнтамі беларускіх арганізацыяў у ЗША трэба ўлічваць, што беларусы вельмі хутка перайшлі на амэрыканскую традыцыю падачы датаў.
Усё гэта злажылася на тое, што беларускі народ ў 1917 г. паноўна хапаецца за зброю ў змаганьні за волю й аднаўленьне сваёй палітычнай незалежнасьці, стоячы гэтым разам супроць новага, больш рафінаванага й суворага ворагу — бальшавізму.
У сьнежні 1917 г. зьбіраецца I Усебеларускі Кангрэс, на каторы прыбыло з усіх куткоў Беларусі 1872 дэлегаты. Выбраная Кангрэсам Рада, бо Кангрэс, пры застасаваньні збройных сілаў, быў бальшавікамі разагнаны, 25 сакавіка 1918 г. Трэцяй Устаноўчай Граматай агалашае адраджэньне беларускай дзяржаўнасьці ў форме Беларускай Народнай Рэспублікі й устанаўляе ў яе межах праўдзіва дэмакратычны лад, запэўніваючы роўнасьць і свабоду для ўсіх яе грамадзянаў незалежна ад расы, рэлігіі й сацыяльнага іх палажэньня. Прызнаная de ure et de facto праз шэраг эўрапейскіх дзяржаў (Чэхаславаччынай, Нямеччынай, Аўстрыяй, Польшчай, Украінай, Турэччынай, Літвой, Латвіяй, Эстоніяй, Фінляндыяй, Грузіяй, Армэніяй) Беларуская Народная Рэспубліка была зьліквідаваная пераважаючымі збройнымі сіламі балыпавікоў і згодны рыскаму трактату (1921) падзелена між Масквою й Польшчаю.
На месца адноўленай беларускім народам вольнай, незалежнай і дэмакратычнай Беларускай Народнай Рэспублікі маскоўскія акупанты накінулі яму фікцыю дзяржаўнасьці ў форме Т. зв. Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, апіраючы існаваньне гэтай «незалежнай дзяржавы» на камплектна чужой псыхіцы беларускага народу таталітарнай сыстэме, на псыхічным і фізычным тэроры, на каляніяльнай эканамічнай эксплюатацыі й жорсткай русіфікацыйнай палітыцы, мэтаю якой ёсьць камплетнае вынішчэньне субстрату бе­ларускай нацыі.
Беларускі народ не пагадзіўся й не пагодзіцца ніколі ў прышласьці із новаю формаю акупацыі. У цэлым шэрагу збройных паўстаньняў (слуцкае, вяліскае, Юркі Лістапада і г. д. у гадох 1920-1927) ён паноўна прабуе зрэалізаваць свой ідэал палітычнай незалежнасьці. Гэтае змаганьне прыбірае розныя формы й не спыняецца да сяньняшняга дня.
Пры першай нагодзе 27 чэрвеня 1944 г. у Менску склікаецца II Усебеларускі Кангрэс, які воляю 1039 дэлегатаў пацьвярджае пастанову Рады Беларускае Народнае Рэспублікі з 25 сакавіка 1918 г. і яшчэ раз падчырківае здэцыдаваную волю беларускага народу на незалежнае палітычнае жыцьцё ды канстытоўвае нацыянальна-палітычную рэпрэзэнтацыю ў форме Беларускай Цэнтральнай Рады на чале із праф. Р. Астроўскім, упаважняючы яе да кантынуаваньня барацьбы за рэалізацыю слушных і справядлівых палітычных правоў беларускага народу.
Мы ведаем, што сталася пасьля II Сусьветнай вайны. Мы веда­ем, што той самы імпэрыялізм, які пры абыякавых адносінах Захаду праглынуў 35 гадоў таму створаныя воляю народаў: беларускую,
украінскую, каўкаскія рэспублікі, каторы зьнішчыў балтыцкія дзяржавы, які акружыўся г. зв. сатэліцкімі гаспадарствамі, сяньня пагражае, і то вельмі паважна, рэшце вольнага сьвету ды Злучаным Штатам Амэрыкі.
Мы мусім ведаць, што тэты імпэрыялізм per fas et nefas, правакацыяй, фалынам, пэрфідна-хітраю й дасканала разбудаваную прапагандаю, выкарыстоўваючы моманты нацыянальныя (адначасна ў сабе нішчачы нацыянальныя асаблівасьці, дапушчаючыся запраўднага генасыду ў адносінах да паняволеных ім народаў), рэлігійныя (у сябе рэлігію зьліквідаваўшы), сацыяльныя (у сябе завёўшы варункі горшыя ад найгоршай паншчыны) кансэквэнтна й плянова імкнецца да свае мэты, якою зьяўляецца: зьнішчэньне вольнага яшчэ сяньня Захадняга Сьвету на чале із ЗША ды сусьветная гегемонія Савецкай Расеі.
Калі мы, не паддаўшыся ілюзіям сяньняшняй г. зв. «мірнай афэнзівы» — новае хітрасьці ў савецкай стратэгіі, упрытомнім сабе веліч небясьпекі, якая пагражае нам з боку Савецкай Pacei — то ня будзем даўжэй затрымлівацца над пытаньнем прыняцьця Рэзалюцыі № 58 — гэтага першагарэальнага, у палітычным аспэкце, кроку ЗША ў адносінах да двух найболыпых нерасейскіх народаў СССР.
Мы мусім памятаць, што прыняцьце рэзалюцыі будзе мець толькі практычны аспэкт — бо калі ідзе аб міжнародных дачыненьнях — Беларуская ССР і Ўкраінская ССР зьяўляюцца сябрамі Арганізацыі Аб’еднаных Нацыяў і гэтым самым прызнаны ўсімі дзяржавамі, належачымі да ААН, а ў гэтым ліку й Злучанымі Гаспадарствамі Амэрыкі.
Прыняцьце вышэй успомненай рэзалюцыі заканадаўчымі орга­нам! Злучаных Штатаў і яе кансэквэнтнае правядзеньне ў жыцьцё сяньняшняй Адміністрацыяй будзе карысным зь неаднаго пункту гледжаньня:
1. Фальш савецкай прапаганды аб гэтак званай незалежнасьці гэтых дзьвюх рэспублік ды стала паўтаральная ілжа аб быццам ідэальным разьвязаньні нацыянальнага праблему’ праз прыўму прыняцьця гэтай рэзалюцыі могуць быць лёгка здэмаскаваныя й запярэчаныя. Трэба памятаць, што недаацэньваньне эфэкту гэтай савецкай прапаганды, у першую чаргу вонкі жалезнага занавесу, было б наіўным і тыповым прыкладам струсявай10 палітыкі.
2. Прапанаванае мерапрыемства ў напрамку навязаньня непасрэдных дачыненьняў з гэтымі дзьвюма рэспублікамі падыме на духу гэтыя дзьве нацыі і іншыя нацыянальныя групы ССР ды ўзмоцніць цэнтрафугальныя сілы, інклінацыі11 й тэндэнцыі гэтых народаў да
9 Тут Мікалай Шчорс ужывае ангельскую граматычную форму для сло­ва «праблема» — problem, мужчынскі род.
10 Тут: страўсінай.
11 Ад inclination (анг.) — ‘схільнасьці’.
незалежнасьці. Гэта ёсьць найважнейшы й першарадны мамэнт, калі ўсьведамім факт, што беларусы і ўкраінцы зьяўляюцца колькасна найбольшымі сярод нерасейскіх народаў СССР.
3. Гэтае мерапрыемства паслужыць да зьнівэляваньня альбо што найменш засадніча аслабіць і запярэчыць савецкую прапаганду аб г. зв. «каляніяльным імпэрыялізьме» Злучаных Гаспадарстваў Амэрыкі і кансэквэнтна падчырківаным лейтматыве прапаганды крамлёўскіх уладараў аб тым, што нацыянальны інтарэс гэтых дзьвёх рэспублікаў, іх надзеі й асьпірацыі, зьвязаныя з Масквой, а не з Вашынгтонам.
Яно таксама, зьнівэляваўшы антыамэрыканскую прапаганду Саветаў, спрычыніцца да ўзмацненьня пачуцьця сымпатыі й удзячнасьці гэтых паняволеных нацыяў у адносінах да гэтай вялікай краіны, як бастыёну вольнасьці й гуманітарызму. Паняволеныя нацыі, у пер­шую чарту беларусы й украінцы, заўсёды глядзелі на Захадні Сьвет, а спэцыяльна на Вялікую Амэрыканскую Рэспубліку, як на сваіх саюзьнікаў і асвабадзіцеляў.
4. У высока непраўдападобным выпадку прыняцьця Савецкім Урадам прапазыцыі аб навязаньні непасрэдных дыпляматычных дачыненьняў між Злучанымі Штатамі Амэрыкі і гэтымі двума савецкімі рэспублікамі створыцца спрыяючая нагода аб навязаньні непасрэднага кантакту з кіраўнікамі актыўнага і пасіўнага супраціву гэтых дзьвюх нацыяў.
5. Гэтае мерапрыемства спрычыніць клопат марыянэткавым дэлегацыям г. зв. Беларускай і Украінскай Рэспублікаў, безапраўна рэпрэзэнтуючым гэтыя паняволеныя нацыі ў Аб’еднаных Нацыях. Увесь сьвет усьведаміць факт, што г. зв. міністры замежных справаў гэтых дзьвюх рэспублікаў зьяўляюцца толькі марыянэткамі, бо ў запраўднасьці няма міністэрстваў і апарату, які стаяў бы за іх тытуламі.
6. Адмова Савецкага Саюзу ў навязаньні дыпляматычных зносінаў будзе бясспрэчным доказам фальшу г. зв. «мірнай афэнзівы. Ягоныя жаданьні прыязных адносін» із Захадам, а спэцыяльна із Злучанымі Штатамі Амэрыкі, будуць здэмаскаваныя як толькі тактычны крок у халоднай вайне.
7. Рэзалюцыя, нават хай сабе неасягнуўшая пастаўленых мэтаў, будзе вымоўнай маніфэстацыяй мірных інтэнцыяў Злучаных Штатаў Амэрыкі ў адносінах да народаў СССР.
8. Гэтае мерапрыемства будзе бясспрэчным доказам напрамку сучаснай амэрыканскай палітыкі, так вымоўна задэкляраванай Прэзыдэнтам Айзэнгаўэрам, у кірунку вызваленьня паняволеных народаў Савецкага Саюзу. Яно будзе зьяўляцца першым крокам у гэтым напрамку.
Ад імені Амэрыканска-Беларускіх арганізацыяў, задзіночаных у Беларускім Кангрэсавым Камітэце Амэрыкі, гэтым маю гонар прасіць аб прыняцьці бягучай Кангрэсавай Рэзалюцыі № 58, бо я перакана-
ны, што гэтая рэзалюцыя карысна для Злучаных Штатаў адаб’ецца на псыхалягічнай стратэгіі й выявіць камуфляжный тэндэнцыі СССР у адносінах да падбітых і сатэліцкіх нацыяў.
ІНІЦЫЯТЫЎНАЯ ТРУПА ПА ВЫДАНЫ БЕЛАРУСКАГА ЧАСАПІСУ12
Саўт-Рывэр, 14 сьнежня 1959 г.
Як Вам, напэўна, ведама, БККА ўжо два разы склікаў нараду беларускага актыву па справе выданьня газэты ці часапісу. На другой нарадзе, якая адбылася 29 лістапада 1959 г., прысутнічалі:
1. Л. Брьілеўская
2. К. Вайцяхоўскі
3. А. Даніловіч
4. Інж. Р. Завістовіч
5. Інж. I. Касяк
6. С. Казакоў
7. Я. Ляшчынскі
8. Н. Мядзейка
9. М. Палюховіч
10. М. Сенька
11. Б. Шчорс
12. Л. Шурак
Удзельнікі гэтай нарады, прадыскутаваўшы справу выданьня, прыйшлі да выснаву: 1) выдаваць не газэту, а часапіс — квартальнік; 2) ідэалягічна часапіс павінен падтрымліваць пастановы I і II Кангрэсаў, але быць незалежным ад ніякае партыі ці арганізацыі; 3) для забесьпячэньня рэгулярнага выхаду часапісу павінна быць створана выдавецкае таварыства, па магчымасьці, як найбольшае, каб зь яго асяродзьдзя магла быць выбрана рэдкалегія, адміністрацыя і створана матэрыяльная база.
Мы, удзельнікі другой нарады, гэтым ветліва запрашаем Вас на 3-ю нараду ў справе выданьня часопісу, якая адбудзецца ў нядзелю 20 сьнежня 1959 г. у Саўт-Рывэр у залі Шакаў, а 2-й гадзіне па паўдні.
Мы спадзяемся, што Вы разумееце патрэбу выданы паважнага друкаванага органу і падтрымаеце пачын ініцыятыўнай трупы, не адмовіцеся ўзяць удзел у гэтай нарадзе і ў далейшай працы. Ад выніку трэцяй нарады будзе залежыць выхад часапісу.
Праектуемы парадак дня:
1. Пашырэньне ліку сяброў выдавецкага таварыства
2. Пакліканьне рэдакцыйнае калегіі
3. Выбары адміністрацыі часапісу і кіраўніцтва таварыства
4. Справы назову, памеру і формы часопісу
5. Фінансы
6. Вольныя прапановы
3 пашанай да Вас
Ініцыятыўная група
СЬВЯТКАВАНЬНЕ 25 САКАВІКА ЦІ43-ІХ УГОДКАЎ АБВЕШЧЭНЬНЯ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІЎ КАЛАРАДА13
19 Сакавіка а 7:30 вечара ў нядзелю, у залі First Congregation Church сабралася болып за 30 асоб амэрыканцаў — сымпатыкаў нашага вызвольнага змаганьня. Ад беларусаў былі жонка і я. Была разьвешана карта Эўропы, дзе чырвоным алавіком абазначаны этнаграфічныя межы Беларусі і чорным сучасныя. Першы ўзяў голас сьвятар гэтае царквы Rev[erend] W. Allen (царква пратэстантаў), які коратка паінфармаваў сабраных аб сьвяткаваньні беларусамі 43-іх угодкаў абвешчаньня Незалежнасьці 25 Сакавіка 1918 г. Паказаў па карце граніцы Беларусі і прадставіў прысутным жонку і мяне, як прадстаўнікоў Беларускага народу.
Пасьля гэтага я паінфармаваў аб падзеях пасьля расейскае рэвалюцыі ў 1917 г. і аб нашым змаганьні за незалежнасьць і аб акце 25 Сакавіка 1918 г., аб нашай новай эміграцыі, яе арганізацыях у воль­ным сьвеце і аб Беларускім Кангрэсе ў ЗША. Пасьля гэтага быў адыграны з плыткі наш нацыянальны Гімн і некалькі народных песень. Пасьля чаго Rev. W. Allen запрасіў усіх за прыгожа падрыхтаваныя сталы, і за кубкам кавы ў прыватных гутарках я знаёміў з нашай праблемай змаганьня за Незалежнасьць. Сярод прысутных было некалькі адвакатаў, урадоўцаў розных устаноў і прадпрыемстваў. Прысутныя цікавіліся нашымі арганізацыямі тут і нашай краінай наогул.
24 Сакавіка 1961 г. а 8.30 рана радыёстанцыя KSCJпадала кароткі зьмест аб акце 25 Сакавіка і адыграла «Лявоніху» ў выкананьні Забэйды-Суміцкага (з плыткі). У тым самым дню а 5.30 па абедзе другая радыёстанцыя KDZA надала ізноў кароткі зьмест аб Акце 25 Сакавіка і адыграла наш гімн «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» і 4 народныя песьні.
26 Сакавіка ў нядзелю a 12.30 дня радыёстанцыя KSCJ падала ізноў коратка аб 25 Сакавіка і адыграла народную песьню.
Мясцовая газэта ў нядзельным № за 26 сакавіка 1961 г. зьмясьціла кароценькі інфармацый на артикул аб Беларусі, які і далучаю.
Х[ведар] Ш[ыбут]
Прадстаўнік БАК у ЗША на штат Каларада.
ЗВАРОТ ДА БЕЛАРУСКА-АМЭРЫКАНСКІХ АРГАНІЗАЦЫЯЎ
I ДА ЎСЯГО БЕЛАРУСКАГА ГРАМАДЗЯНСТВА Ў ЗШПАМЭРЫКІ14
Сёньня ў ЗШПАмэрыкі пражывае вялікая колькасьць беларусаў ды існуе значная лічба беларускіх арганізацыяў ды ўстановаў, якія гуртуюць беларусаў і служаць беларускім патрэбам. Вялікая бальшыня беларусаў Амэрыкі пасялілася тут на пастаянна, приняла амэрыканскае грамадзянства і ўносіць свой уклад у жыцьцё сваёй новай бацькаўшчыны — ЗШПАмэрыкі. Адначасна гэтыя беларусы робяць пасільныя захады, дапамагаючы беларускаму народу ў яго імкненьнях вызваліцца з-пад акупацыі Савецкай Расеі ды адбудаваць воль­ную і незалежную беларускую дзяржаву.
Адмоўным зьявішчам для дзейнасьці беларусаў Амэрыкі зьяўляецца падзел на дзьве асноўныя трупы, які перашкаджае адзінству беларускай акцыі пры абароне беларускай праблемы перад вонкавым сьветам. Карэньні гэтага падзелу сягаюць пэрыяду неакрэсьленай каньюнктуры падчас прабываньня беларускай эміграцыі ў Нямеччыне па 2-й сусьветнай вайне. Глыбейпіыя прадумовы гэтага падзелу сяга­юць глыбока ў мінулае беларускага народу. Калі Беларусь трапіла пад акупацыю, дык акупанты ў іхных інтарэсах праводзілі падзел сярод беларусаў сваімі культурным!, рэлігійнымі, сацыяльнымі і палітычнымі ўплывамі. Чымсь падобным зьяўляецца ўмешваньне ў сучаснае беларускае жыцьцё міжнародных дзейнікаў у сваіх, а не беларускіх інтарэсах, чым спраўляць дадатковую цяжкасьць для беларускай справы.
Для самых беларусаў ясна, што 1. паўнавартасную беларускую працу могуць праводзіць толькі самі беларусы. 2. Залог посьпеху гэтай працы ляжыць у арганізаванасьці, аб’еднаньні ды сіле самой беларускай грамады, 3. Ідэйныя асновы для беларускай нацыянальнай справы дае ўся гісторыя беларускага народу, пачынаючы ад часоў беларускіх удзельных княстваў, празь Вялікае Княства Літоўскае, праз паўстаньні супроць пазьнейшых акупантаў Беларусі, празь вялікія нацыянальна-вызвольныя ўздымы беларускага народу падчас 1-й і 2-й Сусьветных войнаў, працягваючы змаганьне ў сучаснасьці супроць савецкай акупацыі.
14 Арыгінал звароту захоўваецца ў архіве Івана Касяка.
Таму, сярод вялікай бальшыні беларусаў Амэрыкі зараз перамагае імкненьне да аб’еднаньня беларусаў усіх напрамкаў на незалежніцкай базе пры выступленьнях навонкі. Гэтае імкненьне выражаецца ў ладжаньні супольных акадэмій на 25-га Сакавіка, выступленьняў аднэй беларускай групай на агульна-амэрыканскіх маніфэстацыях, як і на выступленьнях у міжнацыянальных арганізацыях Амэрыкі.
Гэтае імкненьне да задзіночаньня беларускіх сілаў Амэрыкі стаўляе на парадак дня справу ягонага арганізацыйнага ўняцьця — стварэньня адзінага органу, выбранага праз усе існуючыя беларуска-амэрыканскія арганізацыі ды ўстановы, для рэпрэзэнтацыі навонкі ды абароны інтарэсаў беларусаў ЗШПАмэрыкі ды і дапамогі беларускаму народу на паняволенай Беларусі.
Зразумела, што стварэньне такой адзінай у Амэрыцы агульнай беларускай рэпрэзэнтацыі ня спыніць нутраных разыходжаньняў, існуючых паміж рознымі ідэалягічнымі напрамкамі, як і ня спыніць памкненьняў паасобных напрамкаў да дамінацыі. Аднак гэтае змаганьне павінна адбывацца шляхам дэмакратычнага працэсу на нутраным сэкгары беларускага жыцьця. Навонкі беларусы ЗШПАмэрыкі, праз супольны аб’еднываючы орган, маюць выступаць адзіным фронтам паводле ўзгодненай праграмы.
Арганізацыя агульнай беларуска-амэрыканскай рэпрэзэнтацыі, як і ейнае функцыянаваньне, крыюць у сабе шмат цяжкасьцяў Аднак у сучаснасьці мы бачым адзіную даступную нам магчымасьць для ўздыму на вышэйшы ўзровень беларускай нацыянальна-вызвольнай справы ў Амэрыцы якраз празь перамогу наяўных цяжкасьцяў і задзіночаньне высілкаў усёй беларуска-амэрыканскай грамады ў вадным рэпрэзэнтацыйным органе ды праводжаньне дзейнасьці навонкі адным аб’яднаным беларускім фронтам.
Таму мы заклікаем усе беларуска-амэрыканскія арганізацыі ў далейшым праводзіць на мясцох навонкі разам, паводле ўзгодненай праграмы.
Адначасна мы просім усе беларуска-амэрыканскія арганізацыі ды ўстановы, як і ўсіх беларусаў Амэрыкі, неадкладна выказацца па справе арганізацыйнага аб’еднаньня і стварэньня адзінай беларускаамэрыканскай рэпрэзэнтацыі па вонкавых справах у ЗШПАмэрыкі, высылаючы ў сваю цэнтралю: Беларускі Кангрэсавы Камітэт Амэрыкі і Галоўную ўправу Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня свае погляды і канкрэтныя прапановы.
I. Касяк, Старшыня Беларускага Кангрэсавага Камітэту Амэрыкі
К. Мерляк, Старшыня Галоўнай Управы БеларускаАмэрыканскага Задзіночаньня
Нью-Йорк, 5 траўня 1963 г.
[ЛІСТ СТАНІСЛАВА СТАНКЕВІЧА ДА КАСТУСЯ МЕРЛЯКА]15
Галоўнай Управе Беларускага Кангрэсавага Камітэту Амэрыкі 5 студзеня 1964 г.
У Вашым апошнім лісьце з 2 студзеня 1964 г. Вы паведамляеце, што «ня бачыце магчымасьці ладзіць супольна з Галоўнай Управай БАЗА чарговую дзяржаўна-незалежніцкую Сакавіковую Акадэмію» з тае прычыны, што мы быццам зыгнаравалі Вашае «прынцыповае дамаганьне адносна непрыцягваньня да актыўнага ўдзелу ў падрыхтоўцы й праводжаньні праектаванай супольнай Сакавіковай Акадэміі ў 1964 г. тых асоб, якія працуюць для прыватнага Амэрыканскага Камітэту». Пры гэтым Вы паклікаецеся на тое, што гэта Вашае «прынцыповае дамаганьне» «было стасаванае нашымі арганізацыямі ў 1963 г.».
Вось жа дазвольце зьвярнуць Вашую ўвагу на тое, што гэтая Вашая матывацыя не адказвае праўдзе. У мінулым 1963 г. у праводжаньні Сакавіковага сьвяткаваньня прымаў акгыўны ўдзел і навет адкрываў Сакавіковую акадэмію архіяпіскап БАПЦарквы Васіль, які, паводле Вашай фармуліроўкі, ужо й тады працаваў для прыватнага Амэрыканскага камітэту ў той жа самай форме, у якой «працуе» і адзін з вызначаных намі прадстаўнікоў у супольны Сьвяткавальны камітэт. Ня думаем, каб тэты факт ня быў Вам тады ведамы.
У сувязі з вышэйшым, высоўванае цяперака Вашае «прынцыпо­вае дамаганьне» із спасылкай на тое, што было «стасаванае» ў 1963 г., можа быць разгляданае ня чым іншым, як спробай сарваць супольнае сьвяткаваньне Акту 25 Сакавіка ў 1964 г. супольна. Таму яшчэ раз заклікаем Вас перагледзець Вашую пастанову й даць нам пісьмовы адказ да пятніцы 10 студзеня сёлета, бо на тэты ж дзень ужо вызначанае паседжаньне Галоўнай Управы БАЗА ў справе Сакавіковага Сьвяткаваньня. Не атрыманьне да гэтага тэрміну ніякага адказу з Вашага боку або адмоўны адказ будзе разглядацца як Ваш канчальны зрыў усякіх захадаў дзеля наладжаваньня супольнага сьвяткаваньня 25 Сакавіка.
Каб у тэрмін Вы маглі даць нам адказ, тэты ліст высылаецца Вам у двух экзэмплярах: адзін на афіцыйны адрыс Беларускага Кангрэсавага Камітэту Амэрыкі, другі — на прыватны адрыс ягонага старшыні сп. I. Касяка.
3 пашанаю
Ст[аніслаў] Станкевіч — старшыня Галоўнай Управы БАЗА
Совершенно секретно 4 августа 1964 г.
ГЛУБОКОУВАЖАЕМЫЙ ГОСПОДИН ПРЕЗИДЕНТ
БЕЛОРУССКОГО КОНГРЕССОВОГО КОМИТЕТА ИНЖЕНЕР И. КАСЯК16
Принимая участие в торжественном праздновании дня «Белорус­ского Солдата», а также попытки в объединении всех военных ор­ганизаций в частности с Организацией Бел. Военных Ветеранов17. Последние выставляют себя с доминирующей по этому вопросу.
Дабы предотвратить подобное зазнайство, которому они не за­служивают, пришел к такому выводу, что необходимо создать при конгрессовом комитете «Военную секцию», каковая и будет вести деятельность в координировании работы существующих военных организаций.
С своей стороны считаю необходимым в связи с международной обстановкой привлечь к активной работе по выполнении второго па­раграфа Конгрессового Комитета также и военных специалистов.
Убедительно прошу в срочном порядке поставить вопрос перед Радой Конгресса о создании при БКА Военной секции. Дабы уско­рить упомянутое мероприятие, предлагаю опросить всех членов рады в письменной форме.
Возглавить на первое время Военную секцию выставляю свою кандидатуру. Результат Вашего решения прошу поставить меня в из­вестность.
Р. S. Военная секция будет вести свою работу в рамках Устава Конгрессового Комитета и своего устава иметь не будет.
С совершенным к Вам уважением
Глубокоуважающий Вас
Генерал-майор Н. А. Падлазьнік.
16 Ліставаньне знаходзіцца ў архіве Івана Касяка.
17 Маецца на ўвазе Аб’еднаньне беларускіх вэтэранаў, створанае ў 1947 г. у Заходняй Нямеччыне Францам Кушалем.
16 верасьня 1964 г.
Яго Міласьці Глыбокапаважанаму Спадару Н. Падлазьніку, Генэрал-маёру, Пасэйк, Нью-Джэрзі
Адносіны: Ваш ліст з дня 4 жніўня 1964 г.
Разважыўшы Вашы прапановы на сваім паседжаньні дня 3 0 жніўня б. г. БККАмэрыкі пастанавіў паведаміць Вам наступнае:
Удзел былых беларускіх вайскоўцаў па вайсковай лініі ў рамках дзейнасьці БККА можа адбывацца на агульных асновах згодна ста­туту БККА.
Найпрасьцейшая арганізацыйная разьвязка выглядае наступна: павінна заснавацца арганізацыя былых беларускіх вайскоўцаў у Амэрыцы (можа, вэтэранаў), якая мяняць свой нутраны статут, выбраць сваё бягучае кіраўніцтва і вызначыць праграму дзейнасьці. Гэта арганізацыя згалосіць свой удзел у працах БККА і выдзеліць свайго прадстаўніка.
Мы выражаем Вам, спадар Генэрал, шчырую ўдзячнасьць за Вашу ініцыятыву і спадзяемся, што Вы створыце арганізацыю беларускіх вайскоўцаў Амэрыцы і навяжаце арганізацыйнае супрацоўніцтва з БККА. Са свайго боку жадаем найлепшых посьпехаў у заплянаванай Вамі працы.
3 глыбокай пашанай да Вас
Іван Касяк'*
18 Мікалай Падлазьнік не дачакаўся адказу Івана Касяка, і за два дні да гэтага, 14 верасьня 1964 г. у Пасэйку, дзе жыў, разам з Сымонам Жамойдам і Андрэем Мінчуком заснаваў Беларускае вайсковае аб’еднаньне, якое ў ліпені 1965 г. зьмяніла назоў на Саюз амэрыканскабеларускіх вэтэранаў.
[ВІНШАВАНЬНЕ 3 ДНЁМ ВОЛІ АД ХВЕДАРА ШЫБУТА —
ПРАДСТАЎНІКА БККА НА ШТАТ КАЛАРАДА]19
Беларускі Кангрэсавы Камітэт у Амэрыцы:
На рукі старшыні БККА інж. I. Касяку
Дарагія суродзічы
Ад імя ўсіх Беларусаў шт[ату] Каларада і ад сябе Вітаем Вас з 65-тымі ўгодкамі Вялікага Акту 25 Сакавіка 1918 г., калі ў сталічным гор. Менску Радай Беларускай Народнай Рэспублікі Беларусь была абвешчана Вольнай і Незалежнай Дзяржавай.
Няхай перажыты намі цяжкі год нападу варожых сілаў на слаўнае імя нашай эміграцыі ўзмоцніць нашу волю да змагарнай працы для вызваленьня нашай дарагой Бацькаўшчыны Беларусі.
Няхай жыве Беларуская Вольная і Незалежная Народная Рэспубліка і Вялікі Акт 25 Сакавіка.
Мы, беларусы на эміграцыі, павінны верыць у нашае змаганьне, і прыйдзе час, калі мы зможам разарваць ланцугі бальшавіцкай няволі і зьяднаць нашу Беларускую Народную Рэспубліку ў адзінае цэлае гаспадарства, якую бальшавікі падзялілі на часткі.
Жыве Беларусь!
Сакавіка, 20. 1983.
Прадстаўнік БККА
Хведар Шыбут
25-га сакавіка 1995 г.
ПРАМОВА СП. РАСЬЦІСЛАВА ЗАВІСТОВІЧА, СТАРШЫНІ БЕЛАРУСКАГА КАНГРЭСАВАГА КАМІТЭТУ АМЭРЫКІ, НА ПЕРШЫМ ЗЬЕЗЬДЗЕ БЕЛАРУСАЎ СЬВЕТУ Ў МЕНСКУ 8.07.1993
Паважаныя суродзічы! Дарагая беларуская сталіца! Добры дзень, Беларусь!
Пятнаццацігадовым хлапчуком жорсткі лёс пазбавіў мяне Бацькаўшчыны. За апошнія 50 гадоў я прайшоў вялікі жыцьцёвы шлях ад прымусовага рабочага ў гітлераўскай Нямеччыне да жаўнера амэрыканскага войска і, нарэшце, да кіраўніка інжынэрнага аддзелу амэры-
19 Ліст захоўваецца ў архіве Івана Касяка.
канскага прадпрыемства. Мне даводзілася бываць у розных краінах і сталіцах сьвету, але я ніколі ня меў шчасьця быць у Менску. Я тут упершыню. Усёю сваёю істотаю я адчуваю невымерную радасьць з таго, што мне, нарэшце, было суджана пабыць на той зямлі, дзе пачалося маё жыцьцё, дзе босым малым хлапчуком я бегаў у лес па грыбы і ягады, падскокваючы ад холаду раньняе расы. Сталася нечаканае. Усявышні Бог адчыніў дзьверы нашае Бацькаўшчыны, любасьць да якой я праношу ў сваім сэрцы праз усё сваё жыцьцё.
Ад імя Беларускага Кангрэсавага Камітэту Амэрыкі вітаю Вас, дарагія суродзічы — удзельнікі гэтай нашае Усебеларускае Сустрэчы.
Беларускі народ перажывае эканамічны, палітычны і культурны крызіс, які сёньня агарнуў усю нашую Бацькаўшчыну. Але мне здаецца, самым страшным крызісам — хваробаю нашае нацыі зьяўляецца духовая і нацыянальная абыякавасьць. Многія нашыя людзі саромеюцца мовы свае маці, бо мова гэтая ім здаецца простаю, некультурную, як некалі казалі, мужычаю. Мы, зразумела, павінны з пашанаю адносіцца да ўсіх моваў сьвету, мы не павінны з пагардаю ставіцца ні да якой мо­вы. Дык чаму ж мы цураемся тае мовы, якой Бог узнагародзіў нашых продкаў, мовы, якой размаўлялі і пісалі нашыя вялікія папярэднікі, мовы нашых гістарычных дзяржаўных мужоў і пяшчотных вясковых бабулек. Чаму ж, скажэце, нам павінна быць менш культурнай мова гродзенскай, менскай альбо магілёўскай бабулькі ад мовы тамбоўскага, разанскага, альбо, нарэшце, варшаўскага селяніна? Не, даражэнькія, вы толькі прыслухайцеся да беларускай гаворкі, адчуйце прыгажосьць і мілагучнасьць нашае беларускае мовы, і яна вам раскажа пра наш гаротны, але таленавіты народ, народ, якога крыўдзілі браты-славяне, якіх ён гэтак шчодра абдарыў талентамі сусьветнае славы. Пакрыўдзіўшы нашую Бацькаўшчыну, гісторыя не дала магчымасьці беларускаму разьвіцьцю талентаў Дастаеўскага, Міцкевіча, Глінкі, Шастаковіча — людзей, продкі якіх выйшлі зь зямлі беларускай. Уявеце сабе, які б гэта быў гонар, каб «Браты Карамазавы» альбо «Дзяды» былі напісаныя на беларускай мове — роднай мове іх аўтараў. Я, зразумела, не абвінавачваю гэтых аўтараў за тое, што яны свае творы пісалі на чужых мовах. Крый Божа! Я скарджуся на наш лёс, які, адабраўшы волю нашага краю, спрычыніўся да гэтага, зрабіў нас падсуседзямі ў сваёй хаце. Я скарджуся на нашу гістарычную пасіўнасьць, якая прывяла была нас да страты нашай дзяржаўнасьці, нацыянальнай сьвядомасьці, на тое, што гэтая пасіўнасьць цягнецца да сёньняшняга дня. Каб гэтага ўсяго ня сталася, мы цяпер не шукалі б саміх сябе, не глядзелі, куды б нам прыткнуцца, а цьвёрда бачылі б свой шлях, свае мэты і не саромеючыся верылі ў сваю нацыю, у сваю беларускасьць.
Усім, напэўна, вядома, што наш вялікі суродзіч, але польскі паэт Адам Міцкевіч, пішучы сваю паэму «Пан Тадэвуш», у якой адлюстроўваецца народнае жыцьцё Наваградчыны — Бацькаўшчыны паэта, і якую ён пісаў у эміграцыі, зь вялікім замілаваньнем гаворыць пра
Беларусь, зьвяртаючыся да яе як да Літвы — старою гістарычнаю назваю нашае краіны.
Я дазволю сабе прачытаць некалькі першых радкоў з гэтай паэмы ў сваім перакладзе:
Радзіма Літва! Як тое здароўе ты мне дарагая, Наколькі цаніць цябе трэба, толькі той адчувае, Хто страціў цябе. Прыгажосьцъ твою бачу я вечна жывую, I пішу пра цябе я, па табе я заўсёды сумую.
Я, мабыць, не памылюся, калі скажу, што гэтакае пачуцьцё да свае Радзімы мае кожны эмігрант. Яно, аднак, ня ёсьць пачуцьцём нейкай духоўнай прыгнечанасьці, безнадзейнасьці. Наадварот, яно ёсьць са­мым высокім праяўленьнем любасьці да свае Бацькаўшчыны, нейкай такой здаровай ідэалізацыяй роднага краю. Бо ж любіць свой край, свой народ, верыць у тое, што ён пройдзе праз усе гістарычныя выпрабаваньні, паўстане зь цяжкасьцяў, ня значыць лісьлівіць яму або хаваць яго слабыя бакі. Сапраўдны патрыёт вучыцца на палітычных памылках свайго народу, на яго гісторыі, на яго шчасьці і няўдачах.
Каб усім нам прыдбаць ганаровае імя патрыётаў Беларусі, ёсьць у чым павучыцца. На працягу ўсяго свайго жыцьця мы ў эміграцыі інфармавалі заходні сьвет пра Беларусь і яе народ, стараліся стварыць сярод чужынцаў пачуцьцё прыхільнасьці да нашай Бацькаўшчыны. Я ўпэўнены, што наша праца не прайшла незаўважанай на Захадзе. На жаль, яна была, мне здаецца, неналежна ацэнена ўрадам Беларусі, бо ён у сваіх пастановах пасьпяшыў выкрасьліць замежных беларусаў зь ліку грамадзян Беларусі. Дзякуючы таму, што ў большасьці з нас падыход да адраджэньня нашай Бацькаўшчыны быў чыста альтруістычным, мы не пакідаем працы на карысьць Беларусі, не зьвяртаючы ўвагі на выкрэсьліваньні. Гэтак і зараз мы хочам, каб нашае спатканьне дапамагло нам зрабіць новы крок у адраджэньні нашай Бацькаўшчыны, бо яна для ўсіх нас адна! Няхай адраджаецца беларуская сьвядомасьць! Няхай кожны з нас адчуе гонар за сваю мову, культуру, нашую ні з чым не параўнальную спадчыну. Давайце палюбім самых сябе, адродзім сваю незалежнасьць, зробім сваю Бацькаўшчыну сапраўды сувэрэннай дзяржавай і, словамі нашага паэта Міхася Кавыля, выкажам пачуцьцё шчырага замілаваньня да свае любае Беларусі:
Край красы, Беларусь-чараўніца, Песьняў хто пра цябе не пяяў!
У забыцьці мне цябе не забыцца,
Іў магіле ты будзеш мне сьніцца,
Сінявокая ўцеха мая.
[ВІНШАВАНЬНЕ БККА 3 ДНЁМ ВОЛІ Ў 1995 Г.]20
Дарагія суродзічы!
Беларускі Кангрэсавы Камітэт Амэрыкі вітае Вас з знамянальную датаю — 77-мі ўгодкамі абвешчаньня незалежнасьці Беларусі.
Апошнімі часамі сілы, варожыя адраджэньню беларускай дзяржаўнасьці, намагаюцца стварыць для нашага народу ўмовы роспачы, вьіклікаць у людзей ня толькі пачуцьцё абыякавасьці, але й нават непрыхільнасьці да самой ідэі беларускай незалежнасьці. На вялікі жаль, гэтыя сілы знаходзяць ня толькі падтрымку сярод кіраўнікоў дзяржаўных структураў Беларусі, але гэтыя кіраўнікі часта робяцца самі зачыншчыкамі антынацыянальных, разбуральных працэсаў на нашай бацькаўшчыне. Таму барацьба Беларусі за сваю незалежнасьць заходзіць, хаця б паволі, у крытьгчны стан.
Адчуваючы вялікі непакой за будучыню Беларусі, як незалежнай дзяржавы, хочацца, аднак, верыць, што выбары ў гэтак званы Вярхоўны Савет Беларусі, прызначаныя на 1-га травеня, дадуць перавагу прадстаўнікам дэмакратычнага, адраджэнскага руху, якія здолеюць спыніць антынародныя, дэструктыўныя працэсы, што адбываюцца на нашай Бацькаўшчыне.
Няхай векапомны Акт 25-га Сакавіка згуртуе ўсіх беларусаў, як на Бацькаўшчыне, гэтак і на эміграцыі, на новую барацьбу за адраджэньне беларускае дзяржаўнасьці! Няхай паходня, запаленая 25-га Сакавіка 1918 г., зырка гарыць, асьвятляючы шлях да здабыцьця поўнае незалежнасьці Беларусі!
Няхай жыве вольная, дэмакратычная Беларусь!
Расьціслаў Завістовіч, старшыня.
Міхась Сенька, сакратар.
20 Захоўваецца ў архіве Расьціслава Завістовіча.
[ВІНШАВАНЬНЕ 3 ДНЁМ ВОЛІ АД АМБАСАДАРА СЯРГЕЯ МАРТЫНАВА]21
Беларускаму Кангрэсоваму Камітэту Амэрыкі
Паважанае спадарства!
Шлю Вам шчырыя прывітанні з 77-мі ўгодкамі 25 Сакавіка.
Развіццё самастойнасці Беларусі, традыцыі якой закладваліся яшчэ ў той памятны час, патрабуе, безумоўна, вялікіх намаганняў. Шмат цяжкасцей даводзіцца пераадольваць беларускаму народу на яго шля­ху да рэальнага суверэнітэту і незалежнасці. Менавіта таму ідэя нацыянальнай еднасці, супрацоўніцтва дзеля гэтай справы сумленных беларусаў усяго свету набывае вялікае значэнне. Ваша адданасць духу беларускасці, якую Вы праяўляеце на працягу дзесяцігоддзяў — тэта тое, што не можа не прынесці свайго плёну, што дапамагае будаваць сапраўды самасвядомую і незалежную дзяржаву.
Шчыра зычу Вам, суайчыннікі, па-ранейшаму актыўна спрыяць росквіту Бацькаўшчыны, жадаю ўсім Вам здароўя і поспехаў.
3 глыбокай пашанай
Сяргей Мартынаў,
[амбасада Рэспублікі Беларусь у Вашингтоне]
СТАТУТ КАНГРЭСАЎ БЕЛАРУСОЎ АМЭРЫКІ
Назоў
Пар. 1. Арганізацыя называецца па-беларуску: КАНГРЭС БЕЛАРУ СОУ АМЭРЫКІ, а выканаўчы орган называецца: БЕЛАРУСКІ КАНГРЭСАВЫ КАМІТЭТ АМЭРЫКІ. Арганізацыя называецца па-ангельску: WHITERUTHENIAN (BYELORUSSIAN) CONGRESS OF AMERICA, a выканаўчы орган называецца WHITERUTHENIAN (BYELORUSSIAN) CONGRESS COMMITTEE OF AMERICA.
II. Мэты
Пар. 2. Мэтамі арганізацыі зьяўляюцца:
а) Падтрымліваць дзейнасьць Амэрыканскага Народу і Ураду, скіраваную да свабоды, раўнапраўнасьці да мірнага сужыцьця ўсіх народаў Зямлі;
21 Тамсама.
б) бараніць Канстытуцыю ды існуючы лад Амэрыкі;
в) змагацца з камунізмам ды іншымі таталітарнымі плынямі, пагражаючымі дэмакратыі;
г) інфармаваць Амэрыку ды ўвесь сьвет аб сапраўдным палажэньні Беларускага Народу ды дапамагаць даступнымі спосабамі справе ягонага вызваленьня ды адбудовы незалежнай дэмакратычнай Беларускай Дзяржавы так, як гэта разумеў Другі Усебеларускі Кангрэс, ды здабыцьця роўнага права сярод вольных народаў;
д) Каардынаваць працу беларускіх арганізацыяў Амэрыкі ды рэпрэзэнтаваць і бараніць палітычныя, нацыянальныя ды культурныя інтарэсы беларусоў Амэрыкі.
III. Сябры Кангрэсаў Беларусоў Амэрыкі
Пар. 3. Сябрамі КБА могуць быць усе дзейныя беларускія арганізацыі ды ўстановы Амэрыкі. Сябрамі КБА зьяўляюцца таксама тыя арганізацыі ды ўстановы, якія прынятыя ў ягоны склад згодна з абавязваючым статутам, прызнаць статут КБА і адпаведна гэтаму праводзяць дзейнасьць собскай арганізацыі, аплочваюць свае складкі для КБА і выконваюць свае абавязкі для КБА.
Пар. 4. Сяброў КБА прыймае Рада КБА на аснове пісьмовай заявы паводле прынятай формы, зложанай зацікаўленай стараной. У выпадку патрэбы Рада БКА вызначае Камісію для спраў сяброўства, якая робіць падрыхтоўку матэрыялаў адносна прыняцьця новых сяброў. Апрабата новапрынятых сяброў, якім Рада КБА адмовіла ў прыняцьці, належаць да чарговага Кангрэсу.
Пар. 5. Усе арганізацыі ды ўстановы — сябры КБА, павінны ўзаемна паважаць сябе ды супрацоўнічаць пры падтрымцы дзейнасьці КБА, у выкананьне статуту КБА.
Пар. 6. Арганізацыя ці ўстанова, сябра КБА, як і ейныя прадстаўнікі ў ворганах КБА, пры парушэньні імі статуту КБА, могуць быць завешаныя ў сваім сяброўстве, ці ў выканаўчых функцыях органаў КБА, пастановай Рады КБА. Справу іх канчаткова вырашае чарговы Кангрэс.
IV. Кангрэсы Беларусоў Амэрыкі
Пар. 7. Кожная арганізацыя ды ўстанова, сябра КБА, мае права высылаць сваіх дэлегатаў на Кангрэс Беларусоў Амэрыкі паводле наступных нормаў:
а) кожная арганізацыя, ці ўстанова, высылае найменш аднаго дэлегата;
б) арганізацыя, маючая большую колькасьць сяброў, высылае па адным дэлегату ад кожных 10-ці сяброў, у такім выпадку належыць прадставіць мандатнай камісіі Кангрэсу сьпісак сяброў арганізацыі зацьверджаны ейнай управай;
в) Галоўныя Ўправы цэнтральных беларуска-амэрыканскіх арганізацыяў высылаюць па адным дэлегаце на Кангрэс;
г) Рада Кангрэсу можа запрасіць на Кангрэс выдатных дзеячоў індывідуальна, выходзячы зь меркаваньняў карыснасьці для дзейнасьці Кангрэсу.
Пар. 8. У выпадку немагчымасьці высланьня дэлегата на Кангрэс зь месца дзеля вялікай адлегласьці ці іншых паважных прычынаў, можна дэлегаваць такую асобу зь іншай мясцовасьці, якая зможа прыняць непасрэдны ўдзел у Кангрэсе; у такім выпадку вымагаецца пісьмовае ўпаўнаважаньне.
Пар. 9. Кожная арганізацыя ці ўстанова, удзельнікі Кангрэсу плацяць па 5,00 $ гадавой складкі за кожнага дэлегата, якога яны выслалі на Кангрэс.
Пар. 10. Звычайны Кангрэс адбываецца раз у тры гады. Надзвычайны Кангрэс можа быць скліканы пастановай бальшыні галасоў усіх сяброў Рады Кангрэсу. Кворум Кангрэсу становяць дзьве трэція дэлегатаў. У другім тэрміне Кангрэс правамоцны пры любой колькасьці дэлегатаў. Кангрэс склікае Кангрэсавы Камітэт, паведамляючы пісьмова ўсіх сяброў аб часе, даце і мейсцы найменш за шэсьць тыдняў перад тэрмінам. Кангрэс адчыняе ўступаючы Кангрэсавы Камітэт і ім кіруе да часу выбару Прэзыдыюму Кангрэсу, у складзе: старшыні, заступніка і двух сакратароў. Прэзыдыюм Кангрэсу кіруе Кангрэсам, па заканчэньні якога функцыі Прэзыдыюму канчаюцца.
Пар. 11. Кангрэс зьяўляецца найвышэйшым аўтарытэтам арганізацыі і вырашае ўсе аснаўныя справы, а ў асаблівасьці:
а) прыняцьце і зьмены статуту;
б) прыняцьце кірунку і пляну дзейнасьці арганізацыі;
в) канчатковае вырашэньне спраў, прадстаўленых уступаючымі ворганамі, як і спраў з собскай ініцыятывы;
г) зацьверджаньне Рады Кангрэсу, выбары Кангрэсавага Камітэту і Рэвізійнае Камісіі;
д) прыняцьце справаздачы ад уступаючых ворганаў Кангрэсу і прызнаньне ім абсалюторыюму.
Пар. 12. Для падрыхтоўкі кандыдатаў Кангрэсавага Камітэту і Рэвізійнай Камісіі Кангрэс выбірае Намінацыйную Камісію зь сямі сяброў, якая прыймае прапанаваныя дэлегатамі кандыдатуры,
спраўджвае іх кваліфікацыі ды прапануе найбольш кваліфікаваных кандыдатаў. Дэлегаты могуць выстаўляць і іншых кандыдатаў ды падтрымліваць іх. Пры выбары Кангрэсавага Камітэту і Рэвізійнай Камісіі не належыць выбіраць больш за двух кандыдатаў ад тэй самай арганізацыі.
Пар. 13. Зараз па адчыненьні Кангрэс выбірае Мандатную камісію ў складзе: Старшыні і двух Сябраў, якая спраўляе мандаты дэлегатаў і дае справаздачу Кангрэсу.
V. Рада кангрэсу
Пар. 14. Рада Кангрэсу складаецца зь сяброў Кангрэсавага Камітэту і з прадстаўнікоў арганізацыяў і ўстановаў: па два ад кожнай, незалежна ад ліку сяброў. Склікае Раду ды старшынствуе па яе паседжаньнях абраны Радай Старшыня, а пратаколы вядзе абраны Сакратар. Рада зьбіраецца па собскай ініцыятыве і на жаданьне Кангрэсавага Камітэту. Рада зьбіраецца найменш адзін раз у год для прагляду дзейнасьці Кангрэсавага Камітэту, для абмеркаваньня далейшай працы ды вырашэньня важнейших бягучых спраў. На прапанову Кангрэсавага Камітэту Рада: а) дакааптоўвае сяброў на месца выбыўшых, даючы першынство кандыдатам тых арганізацыяў, да якіх належаў папярэднік;
б) прыймае новых сяброў Кангрэсу, прадстаўляючы ix на зацьверджаньне чарговаму Кангрэсу;
в) зацьвярджае новых сяброў Кангрэсу, прадстаўляючы ix на зацьверджаньне чарговаму кангрэсу;
VI. Беларуси! Кангрэсавы Камітэт Амэрыкі
Пар. 15. Кангрэсавы Камітэт, як выканаўчы ворган Кангрэсу, выбіраецца Кангрэсам на тры гады ў складзе:
а) старшыні, б) двух заступнікаў старшыні, в) двух сакратароў; г) скарбніка; д) сябры.
Старшыня зьяўляецца галоўным рэпрэзэнтантам Кангрэсавага Камітэту, адчыняе і кіруе Кангрэсам ды выбараў Прэзыдыюму Кангрэсу, склікае і старшынствуе на паседжаньнях Кангрэсавага Камітэту. Заступнік Старшыні памагае старшыні ў працы, а падчас хваробы, нябытнасьці ці выбыцьця старшыні, пераймае яго функцыі да чарговага Кангрэсу. Сакратар вядзе пратаколы паседжаньняў Кангрэсавага Камітэту, перахоўвае архіўныя матэрыялы Кангрэсаў і папярэдніх Кангрэсавых Камітэтаў. Разам са Старшынёй ён падпісвае чэкі, вядзе і перахоўвае ўсе фінансавыя кнігі і дакуманты, трымаючы іх у стане гатоўнасьці да рэвізіі. У выпадку выбыцьця свайго сяб-
ры Кангрэсавы Камітэт зьяўляецца выканаўчым органам Кангрэсу і праводзіць усю сваю працу згодна са статутам, пастановамі Кангрэсу і Рады. Паседжаньні Кангрэсавага Камітэту адбываюцца найменш раз на месяц. Кангрэсавы Камітэт дае справаздачу з сваей дзейнасьці чарговаму Кангрэсу.
VII. Рэвізійная Камісія
Пар. 16. Рэвізійная камісія як кантрольны орган выбіраецца Кангрэсам на тры гады ў складзе: а) старшыня; б) сакратар; в) сябра.
Рэвізійная камісія:
а) кантралюе рахункаводства Кангрэсавага Камітэту, калі яна ўважае гэта за патрэбнае, але не радзей аднаго разу ў год;
б) пераглядае ўсю дзейнасьць Кангрэсавага Камітэту ды яго аддзелаў;
в) дае справаздачу і прапанову Кангрэсу, а на жаданьне і Радзе. Дзейнасьць Рэвізійнай Камісіі нармуецца статутам і пастановай Кангрэсу.
VIII. Аддзелы Кангрэсавага Камітэту
Пар. 17.У мясцовасьцях, дзе ёсьць дзьве ці больш арганізацыяў —сяброў Кангрэсу, для абслугоўваньня мясцовых спраў, можа быць арганізаваны Аддзел Кангрэсавага Камітэту з прадстаўнікоў дадзеных арганізацый. Аддзел Кангрэсавага Камітэту дзейнічае згодна са статутам, пастановамі Кангрэсу, Рады і Кангрэсавага Камітэту.
IX. Агульныя прадпісаньні
Пар. 18. Усе органы і паасобныя функцыянеры арганізацыі пры сваей дзейнасьці не павінны лучыць спраў Кангрэсу зь дзейнасьцю паасобнай партыі ці напрамку і не павінен выступаць навонкі ў партыйна-груповых справах ад імя Кангрэсавага Камітэту. Кангрэсавы Камітэт рэпрэзэнтуе агульнабеларускае становішча ў Амэрыцы.
Пар. 19. Усе органы кіруюцца дэмакратычнымі прынцыпамі, прынятымі ў парлямэнтарным жыцьці.
Усе пастановы на Кангрэсе ды іншых органах прымаюцца звычайнай большасьцю галасоў, за выняткам спраў, у якіх статутам прадбачана кваліфікаваная бальшыня. Пры роўнасьці галасоў вырашае голас старшыні.
Пар. 20. Зьмены статуту прыймаюцца балыпынёй дэлегатаў, пры кворуме двух трэціх усіх дэлегатаў Кангрэсу. Кангрэс ці Рада могуць выбраць Статутовую камісію для падрыхтоўкі праекту зьмены статуту.
Пар. 21. У выпадку ліквідацыі Кангрэсу Беларусаў Амэрыкі, ягоная маёмасьць і архівы пераходзяць на ўласнасьць падобнае па мэтанакіраванасьці беларускае ўстановы ці арганізацыі паводле думкі апошняга легальнага Беларускага Кангрэсавага Камітэту Амэрыкі.
Прэзыдыюм
П-га Кангрэсу Беларусоў Амэрыкі:
Інж. I. Касяк — старшыня
Бэрнард Букатка — заст. Старшыні
Лёнгіна Брылеўская — сакратар
Аляксандар Шудзейка — сакратар
Саўт-Рывэр, Н. Дж. Дня 30 чэрвеня 1957 г.
СТАТУТ
ЗЛУЧАНАГА БЕЛАРУСКА-АМЭРЫКАНСКАГА ДАПАМАГАВАГА КАМІТЭТУ
I. Назоў, абшар дзеяньня, мэты
Арт. 1. Назоў арганізацыі: Злучаны Беларуска-Амэрыканскі Дапамаговы Камітэт.
Арт. 2. Абшар дзейнасьці Камітэту: Злучаныя Штаты Паўночнай Амэрыкі і нясеньне дапамогі ўсім беларусам, каторыя знаходзяцца па-за межамі ЗША і дапамогі патрабуюць.
Арт. 3. Сядзібаю Галоўнай Управы ЗБАДК зьяўляецца горад Нью-Ёрк.
Арт. 4. Злучаны Беларуска-Амэрыканскі Дапамаговы Камітэт зьяўляецца юрыдычнай арганізацыяй. Мае свае фірмовыя блянкі і павінен мець сваю пячатку.
Арт. 5 а. Мэтаю Камітэту зьяўляецца згуртаваць навокал сябе ўсіх беларусаў старое і новае эміграцыі, амэрыканцаў беларускага паходжаньня, каторыя ёсьць ляяльныя да Злучаных Штатаў Амэрыкі і каторыя вераць у прынцыпы дэмакратыі і канстытуцыю ЗША.
6. Аб’ядноўваць сяброў і сымпатыкаў Арган, у апазыцыю да ўсіх расавых нацыянальных, палітычных і рэлігійных прасьледаваньняў.
ц. Рэпрэзэнтаваць Арганізацыю ЗБАДК і беларускае імя перад Амэрыканскімі ўладамі, амэрыканскімі арганізацыямі і Арганізацыямі іншых нацыянальнасьцяў.
д. Распаўсюджваньне ведаў пра Беларусь і беларусоў сярод чужынцаў.
э. Стаяць на стражы ў абароне правоў і інтарэсаў беларусаў.
ф. Нясьці дапамогу маральнага і матэрыяльнага характеру ўсім беларусам уцекачом зь Беларусі, каторыя пакінулі Бацькаўшчыну ў выніку рэлігійных эканамічных ці палітычных прасьледаваньняў, бяз розьніцы на іх рэлігійнае веравызнаньне ці палітычна-беларускія пераконаньні.
і. 3 падыходам магчымасьцяў нясьці інтэнсіўную дапамогу беларусом на Бацькаўшчыне.
Арт 6. Для зьдзяйсьненьня гэтых мэтаў Камітэт мае права:
а. Закладаньне Аддзелаў К-ту і гурткоў на тэрыторыі ЗША.
б. Закладаць бібліятэкі, чытальні, лекцыі, лятарэі, імпрэзы і г. п.
ц. Арганізаваць зборы дабравольных ахвяраў сярод беларусоў і амэрыканцаў.
д. Арганізаваць зборы вопраткі.
э. Закладаць і ўтрымліваць прытулкі, шпіталі, амбуляторыі і г. п.
ф. Паколькі да гэтага часу няма беларускага Чырвонага Крыжа, Дапамогавы К-т бярэ на сябе заданьні, належныя Чырвонаму Крыжу.
II. Сяброўскія правы і абавязкі
Арт. 7. Звычайным сябрам К-ту можа быць кожны беларус старое ці новае эміграцыі, бяз розьніцы на веравызнаньне і палітычныя пераконаньні, які скончыў 16 гадоў і пражывае ў ЗША.
Арт. 8. Сябрам-сымпатыкам ЗБАДК можа быць кожны чужынец, кагоры спрыяе беларускаму народу, яго інтарэсам і імкненьням.
Арт. 9. Ганаровым сябрам К-ту можа быць той беларус або чужынец, які асабліва заслужыўся беларускаму народу або Камітэту. Спрыяе ідэалёгіі беларусоў. Ганаровае сяброўства прызнае агульны сход.
Арт. 10. Звычайнымі сябрамі К-ту зьяўляюцца закладчыкі Арганізацыі і асобы, якія падалі пісьмовыя заявы з просьбаю аб прыняцьці іх у сябры К-ту і былі прынятыя Галоўнай Управай або Управамі Аддзелаў.
Арт. 11. Сябрамі-сымпатыкамі могуць быць тыя асобы, като­рыя злажылі пісьмовыя заявы аб іх прыняцьці і прынятыя Галоўнаю Управаю.
Арт. 12. Усе сябры маюць права карыстацца з прадугледжаных дапамогаў.
Арт. 13. Усе звычайныя сябры маюць права прыймаць удзел у агульных сходах і быць выбранымі ў органы Камітэту.
Арт. 13 а. Лік сяброў аб скліканьні сходу?
Арт. 14. Сябры-сымпатыкі і ганаровыя сябры маюць права прый­маць удзел у агульных сходах з дарадчым голасам.
Арт. 15. Усе сябры забавязаны падпарадкоўвацца распараджэньнем уладам Камітэту і рэгулярна аплачваць сяброўскія складкі.
Арт. 16. Перастаць быць сябрам К-ту з собскай волі можа быць той сябра, які падасьць заяву аб сваім выступленью, аплаціўшы ўсе сяброўскія складкі да дня выступленью!.
Арт. 17. Галоўная Ўправа мае права выкрасьліць зь ліку сяброў такога сябру, які дзейнічае на шкоду беларускаму народу або не аплачвае сяброўскіх складак прынамся за тры месяцы.
III. Цэнтральныя органы Камітэту
Арт. 18. Цэнтральнымі органам! ЗБАДК зьяўляюцца:
а. Агульны сход
б. Галоўная Ўправа
в. Рэвізійная Камісія.
а. Агульны сход
Арт. 19. Агульны сход выбірае Галоўную Ўправу на 3 гады, рэвізійную Камісію, кантралюе дзейнасьць Камітэту, мае права зьмяніць статут, вырашае ўва ўсіх важных справах К-ту.
Арт. 20. Агульны сход складаецца із:
а. Сяброў Галоўнае Ўправы і іх заступнікаў.
б. Сяброў Рэвізійнае Камісіі.
if. Звычайных сяброў К-ту і дэлегатаў ад Аддзелаў.
Арт. 21. Аб тэрміне Агульнага Сходу Гал. Управа паведамляе своечасова Аддзелы Камітэту месяц перад тэрмінамі.
Арт. 22. Пастановы Агульнага Сходу прыймаюцца бальшынёю 2/3 прысутных сяброў з правам голасу.
Арт. 23. У важных выпадках можа быць скліканы Надзвычайны сход, на каторым разглядаюцца толькі тыя справы, якія выклікалі гэты сход.
б. Галоўная Управа
Арт. 24. Галоўная Ўправа ЗБАДК выбіраецца Агульным Сходам у ліку ня менш чымся 5 і ня больш 11 асобаў.
Арт. 25. Старшыню і сяброў Ураду выбіраюць асобна.
ц. Рэвізійная Камісія
Арт.26. Рэвізійная Камісія выбіраецца на Агульным сходзе ў ліку 3-5 сяброў.
Арт. 27. Рэвізійная Камісія мае права правесьці рэвізію ў кожным часе зь дзейнасьці Галоўнай Управы Камітэту, Аддзелаў.
IV. Аддзелы
Арт. 28. Аддзелы ЗБАДК могуць быць закладзеныя там, гдзе знаходзіцца большае асяродзьдзе беларусоў, гдзе на Агульным Сходзе выбіраецца Управа Аддзелу ў ліку ня больш 5 асобаў. Рэвізійную камісію 3 асоб.
Арт. 29. Пратакол з Агульнага Сходу аддзелаў і сяброў управы Аддзелаў перасылаецца ў Галоўную Ўправу дзеля зацьверджаньня.
V. Фонды ЗБАДК
Арт. 30. Фонды Камітэту складаюцца з:
а. Сяброўскіх складак
б. Ахвяраў
ц. Даходаў з імпрэзаў і інш.
Арт. 31. Вышыню месячнай сяброўскай складкі ўстанаўлівае і зацьвярджае Агульны сход.
Арт. 32. Кожны Аддзел павінен квартальна перасылаць 25% са свайго даходу Галоўнай Управы Камітэту на арганізацыйныя мэты.
VI
Арт. 33. Справаздачу зь дзейнасьці Аддзелаў і Галоўнай Управы прадстаўляе на Агульным сходзе Гал. Управа.
VII
Арт. 34. ЗБАДК можа разьвязацца пастановаю 2\3 [ці закрэсьлена 3/4, ці 3/4 напісана паверх. — А. Г.] прысутных Агульнага Сходу сяброў. У гэтым выпадку агульную маёмасьць Камітэту, архіў, грошы перадаюцца ў другую правамоцную беларускую арганізацыю, якую прызнае Агульны Сход.
Агульны сход выбірае ліквідацыйную камісію, каб праводзіць ліквідацыю Камітэту.
БІБЛІЯГРАФІЯ АРТЫКУЛАЎ ЧАСОПІСУ «БЕЛАРУСКАЯ ДУМКА» (САЎТ-РЫВЭР НЬЮ-ЁРК)1
№ 1, кастрычнік 1960
АРТЫКУЛЫ
Адрэдакцыі. С. 1.
Тыдзень паняволеных народаў (Ад 17 да 24 ліпеня 1960). С. 2.
Бальшавізм і пытаньне беларускай дзяржаўнасьці. С. 3-5.
Ад рэдакцыі. Да гісторыі нацыянальных дачыненьняў на Беларусі. С.6.
Лідзкая акруга падчас нямецкай акупацыі 1941-1944 гг. С. 6-9.
Панямонскі М. [Шчорс Мікалай]. За дзесяць год (Блескі й цені беларускага грамадзкага жыцьця ў 3. Г. Амэрыкі). С. 9-14.
У паняволенай Беларусі. С. 16-20.
ЛІТАРАТУРА
Клішэвіч Уладзімер. Вершы. С. 21.
Кавыль Міхась. Вершы. С. 21-22.
Змагар Алесь. Вершы. С. 23-28.
РЭЦЭНЗІІ
Ляшчына Я. [Кавыль Міхась]. Камэдыя Л. Вірні «Хто-ж паклёпнік?».
С. 28-30.
ПУБЛІЦЫСТЫКА
Мікалаеня В. [Галяк Леанід] На рэлігійным адцінку. С. 14-16.
На 500-ты нумар «Бацькаўшчыны». С. 30-32.
Рубрыкацыя аўтара кнігі, за выняткам спэцыяльна абумоўленых месцаў. У разьдзеле «Літаратура» вершы аднаго аўтара аб’яднаныя пад адной шапкай, аб’яднаныя таксама паведамленьні ў «Хроніцы».
ПАДЗЕІ
Хроніка. Выступлении ў Кангрэсе ў Вашингтоне ў справе незалежнасьці Беларусі. С. 32.
№ 2, чэрвень 1961
ДАКУМЭНТЫ
Proclamation [Byelorussian Day], С. 4-7.
Да гісторыі нацыянальных дачыненьняў на Беларусі: 3 матар’ялаў, падрыхтаваных для Камісіі Амэрыканскага Кангрэсу пад старшынствам Ч. Кэрстэна па справе камуністычнай агрэсіі, 1954 г. С. 10-11, 13.
АРТЫКУЛЫ
Коўш Сьвятаслаў. Сакавіковы акт у пэрспэктыве часу. С. 1-3, 7-9.
Беларускі дзяржаўны юбілей у 1961 г. С. 3.
ПУБЛЩЫСТЫКА
Мікалаеня В. Балцкая тэорыя згары. С. 11-13.
Кавыль Міхась. Правакацыі і... «Бацькаўшчына» С. 13-14, 18.
Ляшчына Я. «Паэты аднаго пакаленьня». С. 15-17.
ЛІТАРАТУРА
Клішэвіч Уладзімер. Вершы. С. 19.
Кавыль Міхась. Вершы. С. 19-20.
Змагар Алесь. Лесавікі. С. 21-26, 28 (працяг, пачатак у № 1).
Змагар Алесь. Вершы. С. 27.
РЭЦЭНЗП
Опэра «На край сьвятла». С. 29.
ПАДЗЕІ
3 выдавецкае нівы. С. 30.
Хроніка беларускага жыцьця. С. 30-32.
№ 3, сьнежань 1961
АРТЫКУЛЫ
Мікалаеня В. Радаслоўная. С. 1-4.
Глыбінны Ўладзімер. Беларуская культура і таталітарызм. С. 5-6, 12-13,20-26.
ЛІТАРАТУРА
Клішэвіч Уладзімер. Вершы. С. 11-12.
Кавыль Міхась. Вершы. С. 13, 19.
Змагар Алесь. То быў слаўны дваццаты год. С. 19.
ВалошкаА. [Змагар Алесь]. I было ўвосень. С. 13.
Золак Янка. Вятрыска з радзімай краіны. С. 26.
Кавыль Міхась. Усевалоду Краўчанку. С. 28.
ПАВЕДАМЛЕНЬНІ
М. Н. 3 новай праграмы КПСС. С. 14-16.
Тыдзень паняволеных народаў. С. 16.
М. Камэнтарыі. 16-17.
Жамойда Сымон. Сустрэча беларусаў Чыкага. С. 18-19.
Водгукі аб «Беларускай думцы». С. 28-29.
РЭЦЭНЗІІ
Ляшчына Я. Дзьве п’есы. С. 29-31.
Станкевіч Янка. Гісторыя Беларусі др. В. Шчарбакова. С. 6-11.
ПАДЗЕІ
3 выдавецкае нівы. С. 26-27.
Хроніка. Самагубства Ўсевалода Краўчанкі. С. 31-32.
40-ыя ўгодкі літаратурнай дзейнасьці Нагальлі Арсеньневай. С. 32.
Весткі з ЗША. С. 32.
№ 4, сьнежань 1962
ДАКУМЭНТЫ
Memorandum. С. 1-3.
Высланы ўсім удзельнікам 17-й Асамблеі ААН, за выняткам савецкага блёку.
Proclamation. [Byelorussian Independence Day], С. 4-5.
АРТИКУЛЫ
Глыбінны Ўладзімер. Смаленшчына— адвечная зямля беларускага народу. С. 5.
Ляшчына Я. Паэты аднаго пакаленьня. С. 14-16 (працяг, пачатак у № 2).
В. М. Глёсы. С. 19-21.
Аналіз паасобных нумароў «Голасу Радзімы», праўдападобна, зроблены В.
Мікалаенем (Леанідам Галяком).
ЛІТАРАТУРА
Змагар Алесь. Смуткам плешчуць хвалі. С. 11.
Кавыль Міхась. Помнік. С. 21.
Клішэвіч Уладзімер. Васіль Каліна. С. 21-23.
Урыўкі з паэмы.
Валошка А. I што за прычына. С. 23.
Змагар Алесь. Блаславі, матуля! С. 28-30.
ПАВЕДАМЛЕНЬНІ
ГалякЛеанід. Аб перакладзе. С. 16-17.
3 паняволенай Беларусі. С. 24-27.
Агляд розных аспэктаў жыцьця ў БССР.
Станкевіч Янка. Гісторыя Беларусі др. В. Шчарбакова. С. 12-13, 33 (працяг, пачатак у № 3).
Мікалаеня В. Дадатак. С. 18-19.
Аб кнізе К. Акулы «Змагарныя дарогі».
ПАДЗЕІ
Угодкі Слуцкага паўстаньня. С. 23.
Пра адзначэньне 42-х угодкаў Слуцкага збройнага чыну ў беларускіх асяродках у сьвеце.
Хроніка. С. 30-33.
3 выдавецкае нівы. С. 33.
№5,1963
ДАКУМЭНТЫ
Прамова старшыні Галоўнай Управы БАЗА К. Мерляка на Акадэмй, ладжанай 24 сакавіка 1963 г. у Ню Ёрку. С. 2-4.
Мэмарандум сэнатарамікангрэсмэнамуВашынгтоне,Дзяржсакратару
Раску і «Голасу Амэрыкі». С. 5-7.
Proclamation. С. 8.
Пра абвяшчэньне Беларускага Дня ў штаце Нью-Ёрк.
Зварот БККА і БАЗА да беларуска-амэрыканскіх арганізацый і ўсяго Беларускага грамадзянства ў ЗША. С. 8-9.
АРТЫКУЛЫ
Глыбінны Ўладзімер. Смаленшчына — адвечная зямля беларускага народу (працяг, пачатак у № 4). С. 10-17.
ЛІТАРАТУРА
Золак Янка. Дваццаць пяты дзень Сакавіка. С. 1.
Клішэвіч Уладзімер. Вершы. С. 4, 18, 27.
Кавыль Міхась. Вершы. С. 9, 18, 28.
Змагар Алесь. Папугай. С. 20.
Юхневіч К. Рыньва жыцьцёвая. С. 21-24.
Жывіца Ю. [Попка Юры]. Кветкі на сьвежай магіле. С. 24-26.
РЭЦЭНЗП
Станкевіч Янка. Псторыя Беларусі др. В. Шчарбакова. С. 19-20 (пра­цяг, пачатак у № 3).
ПАДЗЕІ
Сьв. Пам. Лідзія Даніловіч. С. 27.
Хроніка С. 28-32.
Сьвяткаваньне 45-х угодкаў незалежнасьці Беларусі й падзеі зь беларускага грамадзкага жыцьця.
3 выдавецкай нівы. С. 32.
№ 6,1964
АРТЫКУЛЫ
Кітайска-расейскі канфлікт. С. 1.
Калубовіч Аўген. Праф. М. Доўнар-Запольскі й Акт 25-га Сакавіка.
С. 3-7.
Лапіцкі Мікалай, а. Ватыканскі сабор Рымска-Каталіцкай Царквы. С. 7-11.
Уладзімеру Клішэвічу — 50 год. С. 11-12.
Біяграфічныя зьвесткі й паборка чатырохрадкоўяў, напісаных 7 і 8 чэрвеня 1963 г.
Ляшчына Я. Паэты аднаго пакаленьня. С. 18-23 (заканчэньне, пачатак у № 2).
СтанкевічЯнка. Гісторыя Беларусі др. В. Шчарбакова. С. 26-28 (працяг, пачатак у № 3).
ЛІТАРАТУРА
Сяднёў Масей. Адчуваньне начы. С. 7.
Клішэвіч Уладзімер. Уцякаў у лес. С. 7.
Кавыль Міхась. Праца. С. 7.
Клішэвіч Уладзімер. Васіль Каліна. С. 13-18 (працяг, пачатак у № 4).
Сяднёў Масей. Сястры. С. 23.
Змагар Алесь. Над магілай. С. 26.
РЭЦЭНЗП
Кавыль Міхась. «Драбы» У. Случанскага. С. 25-26.
Да «Змагарных дарог» К. Акулы. С. 30.
Я. Л. А ўсё-такі вучылі. С. 31,33.
Рэцэнзія Міхася Кавыля на кнігу Л. Абэцэдарскага «Белоруссы в Москве в XVII ст.».
ПАВЕДАМЛЕНЬНІ
Жывіца Юры. Мастачка Лідзія Каліноўская: замест вянка на магілу.
С. 23-24.
М. Ш. [Мікола Шчорс]. Над сьвежаю магілаю. С. 28-30.
Нэкралёг па Віктару Чабатарэвічу.
«Коммунист Белоруссии» вінаваціць «Полымя». С. 31-32.
ПАДЗЕІ
3 выдавецкай нівы. С. 32.
Зварот БККА да беларускай эміграцыі ў справе выданьня «Гісторыі Беларусі». С. 32.
№ 7,1965
ДАКУМЭНТЫ
Memorandum sent to the missions of the free countries at the United
Nations in New York City. C. 1-3.
Memorandum. C. 3-5.
Высланы ў AAH, кангрэс ЗША, Дзяржаўны дэпартамэнт наконт становішча ў БССР.
Resolution [Злучанага Беларуска-амэрыканскага сьвяткавальнага камітэту]. С. 5-6.
Proclamation. С. 7.
Пра абвяшчэньне Беларускага Дня ў штаце Нью-Джэрзі.
Акт тайнага дагавору. С. 10-11.
Аб дамове паміж БЦР і Украінскай нацыянальнай радай, заключанай 1 чэрвеня 1950 г.
ПУБЛЩЫСТЫКА
Галяк Леанід. Вось што. С. 10-12.
Адказ на артыкул Р. С-кі «Што гэта такое», надрукаваны ў газэце «Беларус» №91, 1964.
ЛІТАРАТУРА
Сяднёў Масей. На возеры Мічыган. С. 13.
Кавыль Міхась. Кажуць людзі — усё ў жыцьці праходзіць. С. 13.
Клішэвіч Уладзімер. Васіль Каліна. С. 14-19 (працяг, пачатак у № 4).
Змагар Алесь. Вершы. С. 30.
РЭЦЭНЗІІ
Станкевіч Янка. Гісторыя Беларусі др. В. Шчарбакова. С. 6-10 (заканчэньне, пачатак у № 2).
Ласкутовіч. Да «Змагарных дарог» К. Акулы. С. 19-21.
Ляшчына Я. «На берагох пад сонцам» У. Глыбіннага. С. 22-24.
Глыбінны Ўладзімер. На шляху да паэтычнага мастацтва: зборнікі вершаў Міхася Кавыля «Ростань» і «Пад зорамі белымі». С. 25-29.
ЗАЦЕМКІ
Астроўскі Радаслаў. Аб дзяржаўным гэрбе і сьцягу Беларускай Народнай Рэспублікі (даведка). С. 29-30.
Я. Л. [Язэп Ляшчына]. Прадбачаньне і прароцтва. С. 31.
ПАДЗЕІ
Хроніка. С. 31-32.
Важнейшыя падзеі на рэсорце «Бэлер-Менск» у сэзоне 1964 году.
С. 32-33.
3 выдавецкай нівы. 3-я бачына вокладкі.
№ 8,1965
ДАКУМЭНТЫ
Resolution. С. 5-6.
Рэзалюцыя ўдзельнікаў маніфэстацыі, ладжанай Аб’яднаньнем «Прыхільнікаў Арганізацыі паняволеных нацыяў».
Прывітальны ліст беларусаў да прэзыдэнта ЗША Ліндана Б. Джонсана.
С. 5-6.
АРТИКУЛЫ
Сучаснае міжнароднае напружаньне. С. 1-4.
Я-скі. У ацэне ўласнага чыну. С. 11, 13-17.
Рэфлексія на артикул «Адзначаючы яшчэ адныя ўгодкі» ў «Беларусе», прысьвечаны пераходу дывізіі «Беларусь» на бок амэрыканцаў у красавіку 1945 г. і крытыка на адрас кіраўніка дывізіі Ф. Кушаля.
Золак Янка. Жыцьцё і творчасьць Масея Сяднёва (на пяцідзясятыя ўгодкі паэта). С. 17-19.
Золак Янка. Жыцьцёвы і творчы шлях Міхася Кавыля (да пяцідзесяцігодзьдзя з дня нараджэньня). С. 22-23.
ЛІТАРАТУРА
Сяднёў Масей. Вершы. С. 19.
Гараны Янук. Успаміны стужкай сьцелюцца. С. 21.
Акула Кастусъ. Мера патрыятызму. С. 21.
Кавыль Міхась. Бірута (паэма). С. 24-30.
Кавыль Міхась. Случчына. С. 30.
Баран Ядвіга. Дай мне вусны твае. С. 30.
Верш. Пераклад з ангельскай.
Змагар Алесь. Песьня. С. 33.
УСПАМІНЫ
Саковіч Аляксандра. Язэп Лёсік. С. 7-11.
РЭЦЭНЗІІ
Кавыль Міхась. «Дзярлівая птушка» К. Акулы. С. 31-33.
Рэцэнзія на першую частку трылёгіі «Гараватка».
Золак Янка. Чытаючы «Далячынь» і «Васіль Каліна» Ул. Клішэвіча. С. 33-34.
ПАДЗЕІ
Хроніка. 3-я старонка вокладкі.
№ 9,1966
ДАКУМЭНТЫ
United Byelorussian-American Commemorative Committee. Resolution.
C. 1.
State of New York. C. 2.
Праклямацыя пра абвяшчэньне Беларускага Дня ў штаце Нью-Ёрк.
Дзень незалежнасыіі Беларусі ў Кангрэсе ЗША. С. 3.
Пералік сэнатараў і кангрэсмэнаў, што выступілі ў падтрымку незалежнасьці Беларусі.
Рэзалюцыя. С. 4.
Ліст прэзыдэнту ЗША Ліндану Б. Джонсану ад беларускіх вэтэранскіх арганізацыяў у справе небясьпекі, што таяць у сабе савецкая Расея і камуністычны Кітай.
Зварот. С. 5-6.
Зварот начальніка Галоўнага штабу Беларускага вызвольнага фронту Дзьмітрыя Касмовіча ў 22-ю гадавіну II Усебеларускага кангрэсу.
АРТЫКУЛЫ
Я-скі. Яшчэ пра беларускі чын. С. 6-8, 10.
Рэфлексія на артыкул Вацлава Пануцэвіча «А ў кішэні вялікая хвіга» («Беларус», № 107), які быў напісаны як адказ на артыкул Я-скага «Ў ацэне вялікага чыну».
3. Я. [Янка Золак]. Два канцэрты жаночага хору «Каліна». С. 9.
Акула К. Факты і лягэнды. С. 10-12.
Адказ К. Акулы на палеміку паміж Я-скім («У ацэне вялікага чыну») і В. Пануцэвічам («А ў кішэні — вялікая фіга»). Вострая крытыка В. Пануцэвіча.
ЛІТАРАТУРА
Саковіч Аляксандра. Петрыкаў тэта. С. 12-16.
Юхневіч К. За хлебам надзённым. С. 17-20.
Апавяданьне Янкі Юхнаўца. К. Юхневіч — ягоны псэўданім.
Кавыль Міхась. Галаксіяў голас касьмічны. Лета. С. 16-17.
Клішэвіч Уладзімер. Блумінгтонская восень. С. 17.
Юхнавец Янка. 3 розных тэмаў. С. 20-21.
ЗАЦЕМКІ
М 3 прэсы. С. 21-23.
М. Я. Хто страляў у Лермантава? С. 23.
Я. Л. Першая ахвяра. С. 23-25.
Міхась Кавыль пра шальмаваньне «маладога пісьменьніка Васіля Быкава».
ПОШТА
Да нас пішуць. С. 25-27.
Публікацыя дакумэнтаў аб канфлікце ў парафіі сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне.
ПАДЗЕІ
Хроніка. С. 27-32.
3 выдавецкае нівы. С. 32 — 3-я старонка вокладкі.
№ 10-11, сьнежань 1967 — сакавік 1968
ДАКУМЭНТЫ
Memorandum to The United Nations [November 7, 1967]. C. 1-5.
АРТИКУЛЫ
С. K. [Сьвятаслаў Коўш]. Пяцідзясятая гадавіна Першага Ўсебеларускага Кангрэсу. С. 5-6.
Калубовіч Аўген. Рэха 1-га Ўсебеларуската Кангрэсу на Захадзе. С. 7-11.
Лапіцкі Мікалай, протопр. Дваццаціпяцігодзьдзе Беларускага Аўтакефальнага Праваслаўнага Сабору. С. 12-13.
80-годзьдзе ад дня нараджэньня Цішкі Гартнага (Зь перадачы Радыё «Свабода» — 3. XII.1967). С. 32-33.
ЛІТАРАТУРА
Кавыль Міхась. Вершы. С. 13.
Клішэвіч Уладзімер. Бабіналета. С. 14.
Змагар Алесь. Харватка. С. 14.
Золак Янка. Мой час. С. 14.
ЗолакЯнка. 3 афарызмаў. С. 15.
Юхнавец Янка. Вершы. С. 15-16.
Акула Кастусь. На «роднапартыйным Парнасе». С. 16-17.
Саков іч Аляксандра. Браты. С. 18—26.
УСПАМІНЫ
Кіпель Яўхім. Беларускія нацыянал-дэмакраты (успаміны). С. 27-32.
ПАВЕДАМЛЕНЬНІ
Сьв. Памяці Нэля Ліпкоўская — нэкралёг. С. 33.
Слуцкай школе 350 гадоў. С. 33.
Я. К. Як яны хлусяць. С. 34.
Рэакцыя на артикул у «Звяздзе» аб выбуху ў Менскім гарадзкім тэатры 22 чэрвеня 1943 г.
У эўрапейскіх і амэрыканскіх энцыкляпэдыях. С. 35.
Аб згадцы ў энцыкляпэдыях Уладзімера Сядуры-Глыбіннага.
ПАДЗЕІ
Экспо-67. С. 35.
Хроніка — 3-я бачына вокладкі.
№ 12-13,1969-1970
ДАКУМЭНТЫ
Memorandum. С. 1-3.
Высланы прадстаўнікам усіх нацыяў, за выняткам савецкага блёку.
Адказ на Мэмарандум. С. 4-5.
УСПАМІНЫ
Кіпель Я. Смаленск у 1919 г. С. 6-9.
ПУБЛЩЫСТЫКА
Жывіца Юры [Попка Юры]. Спатыкалі і пракліналі: да 30-х угодкаў пачатку II Усясьветнай вайны і злучэньня Заходняй Беларусі з Цэнтральнай Беларусьсю. С. 9-12.
ПАВЕДАМЛЕНБНІ
Віцьбіч Юры. Там дзе сумуе Чорная дама. С. 12-13.
I. К. Пагібель беларускага архіву. С. 13-14.
Пра зьнішчэньне бальшавікамі архіваў зь беларускімі дакумэнтамі ў палацы Сангушкаў на Львоўшчыне.
ЛІТАРАТУРА
Сяднёў Масей. Вершы. С. 14-16.
Кавыль Міхась. Вершы. С. 16.
Саковіч Аляксандра. Браты. С. 17-27 (працяг, пачатаку № 10-11).
Золак Янка. Каламбуры. С. 32.
Камароўскі А. Камароўка. С. 32.
Ляшчына Я. Янка Золак: да саракагодзьдзя літаратурнай дзейнасьці. С. 28-31.
НА РЭЛІГІЙНАЙ НІВЕ2
Голас сьведкі. С. 33.
Строк Язэп, ігумен. Ліст да яго Сьвяцейшаства Экуменічнага Патрыярха Атэнагораса И. С. 33-34.
Адзін год. С. 35-36.
Царкоўны звезд. С. 36.
Пра зьезд парафіяў Беларускай «кананічнай» царквы, што прайшоў 1970 г. у Саўт-Рывэры.
Хроніка царкоўнага жыцьця. С. 36-37.
2 Упершыню ад пачатку выданьня зьявілася на кароткі час рубрыкацыя рэдакцыі.
3 ЖАЛОБНАЙ КАРТЫ
Сьв. пам. Яўхім Кіпель. С. 38-39.
Сьв. пам. Іван Ермачэнка. С. 40-42.
Сьв. пам. В. Шультэ. С. 42.
ПАДЗЕІ
Рэха 25 Сакавіка. С. 5-6.
Адзначэньне Дня незалежнасьці Беларусі ў беларускіх асяродках.
Хроніка. С. 43.
№ 14,1971-1972
Memorandum. С. 1-3.
Высланы прадстаўнікам усіх нацыяў, за выняткам савецкага блёку.
ПУБЛІЦЫСТЫКА
ГалякЛеанід. Прыяцелі ці ворагі. С. 4—5.
Аб беларуска-літоўска-ўкраінскім «супрацоўніцтве».
Пятроўскі Ян. На маргінэсе рэцэнзіі. С. 5-11.
Заўвагі да артыкулу Т. Падзявы «Платон», выдрукаванага ў часопісе «Божым шляхам».
Віцьбіч Ю. «Хамутоў ня знаюць коні продкаў». С. 11-13.
Пра беларускія гістарычныя сымбалі.
ЛІТАРАТУРА
Калубовіч Аўген. Альгерд Абуховіч. С. 13-14.
Саковіч Аляксандра. Браты. С. 15-25 (заканчэньне, пачатаку № 10-11).
Кавыль Міхась. Бэнгалія. С. 25.
Бебурнацкі Тарас. Думы Ўладзімера Брахуна. С. 26.
ПАДЗЕІ
Хроніка. С. 27-32.
Ахвяры на часапіс і друкарню. С. 32.
№ 15, 1973
ДАКУМЭНТЫ
«Дакумант нашага змаганьня». С. 15, 23-24.
Пра рэзалюцыю аб незалежнасьці Беларусі, прынятую V Кангрэсам беларусаў Амэрыкі.
АРТЫКУЛЫ
Коўш Сьвятаслаў. Прарок беларускага адраджэньня: Рэфэрат, прачытаны на ўрачыстай акадэміі, прысьвечанай 90-годзьдзю з дня народзінаў Я. Коласа. С. 1-6.
Віцьбіч Юрка. «Маці тужыць, сястра плача». С. 13-14.
Аб паэзіі Паўлюка Багрыма.
Кавыль Міхась. Паэт, друкар, рэдактар. С. 14
Да 60-годзьдзя з дня нараджэньня Я. Золака.
Дольны Яз. [Янка Золак]. Юрку Жывіцы — 60. С. 19.
ЛІТАРАТУРА
Кавыль Міхась. Санеты. С. 6, 14.
Золак Янка. Што так мігціць у паветры. С. 19.
УСПАМІНЫ
Калубовіч Аўген. Я. Колас і Я. Купала. С. 7-12.
РЭЦЭНЗИ
ГалякЛеанід. Жменька зацемак. С. 16-18.
Рэцэнзія на кнігу I. Любачкі «Belorussia under Soviet Rule: 1917-1957» (1956).
ПАДЗЕІ
Памёр M. Я. Вэйнбаўм. C. 12.
Прысутны. «Каліна» сьпявае. С. 19.
Хроніка. С. 20-23.
3 выдавецкай нівы. С. 24.
№ 16-17,1973-1974
АРТИКУЛЫ
Пагроза Савецкай Pacei расьце. С. 1-2.
Шчорс Барыс. Вялікая дачка Беларусі: на 800-ыя ўгодкі сьмерці сьв. Еўфрасіньні Полацкай. С. 3-5.
Калубовіч Аўген. Архіяпіскап Варлаам (Шышацкі) (1749-1823). С. 58, 27.
Віцьбіч Юрка. Каб я трапіў у Капыль. С. 9-12.
Жывіца Юрка. [Попка Юры]. Рэха мінулых гадоў: Да 25-х угодкаў сьмерці Хведара Ільляшэвіча. С. 12-15.
Даніловіч Антон. Пра хор «Каліна». С. 31-32.
Адкрыты ліст да хору «Каліна» і яго кіраўніка К. Барысаўца ад старшыні БККА Івана Касяка. С. 32-33.
Залаты юбілей: паэме «Новая зямля» 50 гадоў. С. 33.
Глыбінны Ўладзімер. Паэта з Божай ласкі. С. 34-44.
ЛІТАРАТУРА
Залужны Сьвятаслаў. [Хведар Ільляшэвіч]. Сон. С. 15-16.
Кавыль Міхась. Вершы. С. 16, 27.
Саковіч Аляксандра. Вясельле. С. 17-22.
Целеш Мікола. Акупанты. С. 22-26.
Юхнавец Янка. Дзёньнік з іхных дзёньнікаў. С. 26-27.
Юхневіч К. Ідучы да ракі. С. 28-30.
[Без аўтара]. Земляку. С. 31.
Верш, дасланы ў «Беларускую думку» з-за жалезнай заслоны.
Асот: непэрыядычныя сатырыка-гумарыстычныя лісты-калючкі на шкадлівыя ручкі. С. 52.
ПАДЗЕІ
Мастацкая выстаўка. С. 45.
Пра выставу беларускіх народных вырабаў у Саўт-Рывэры.
Сьвяткаваньне 56-х угодкаў 25-га Сакавіка. С. 46-48.
Хроніка. С. 49-50, 55.
3 выдавецкай нівы. С. 50-51.
Хор «Каліна» і танцавальны ансамбль у каледжы Джэрсі-сіці. С. 55. 30-ыя ўгодкі II Ўсебеларускага Кангрэсу і мабілізацыі БКА. С. 56.
№ 18-19,1974-1975
ДАКУМЭНТЫ
Memorandum. С. 1-2.
Разасланы прадстаўнікам Аб’яднаных Нацыяў.
A Declaration of Freedom for all Captive Nation. C. 2-3.
АРТИКУЛЫ
Кіпель Вітаўт. Другі Ўсебеларускі Кангрэс— аналіз тагачаснае палітычнае сытуацыі: рэфэрат, чытаны ў Саўт-Рывэры з нагоды 30-х угодкаў 2-га Кангрэсу. С. 4-7.
Калубовіч Аўген. Нашы папярэднікі. С. 7-16.
J. К. [Іван Касяк]. The population of the U SA — Byelorussian Americans. C. 16-17.
Кавыль Міхась. «О, Беларусь, мая шыпшына»: рэфэрат, прачытаны на Акадэміі, прысьвечанай сьветлай памяці Юркі Віцьбіча. С. 18—21, 31. Віцьбіч Юрка. Як кунак кунаку. С. 22-23.
Глыбінны Уладзімер. Паэта з Божай ласкі. С. 24—31.
Дасьледаваньне пра Язэпа Путчу.
ЛІТАРАТУРА
Кавыль Міхась. Вершы. С. 17, 31.
ПАДЗЕІ
Сьв. памяці Барыс Шчорс. С. 32.
3 савецкіх газэт. С. 33.
Хроніка. С. 34-36.
3 выдавецкай нівы. С. 37.
Выпраўленьне памылак. С. 38.
№ 20,1976
АРТИКУЛЫ
Happy Birthday, America! C. 1.
Глыбінны Ўладзімер. Паэта з Божай ласкі. С. 7-15 (працяг, пачатак у№ 18-19).
УСПАМІНЫ
Калубовіч Аўген. На крыжовай дарозе. С. 2-7.
Кніга ўспамінаў пра знаходжаньне ў савецкіх турмах і канцэнтрацыйным лягеры.
ПАДЗЕІ
Сьв. пам. Радаслаў Астроўскі. С. 16-17.
Сьв. пам. а. пропр. М. Лапіцкі. С. 18-21.
Сьв. памяці Вечаслаў Селях-Качанскі. С. 22.
Сьв. памяці Фёдар Высоцкі. С. 23.
Хроніка. С. 23.
ЛІТАРАТУРА
Асот: непэрыядычныя сатырыка-гумарыстычныя лісты-калючкі на шкадлівыя ручкі. С. 24—25.
№ 21-22,1977-1978
ДАКУМЭНТЫ
Мэмарандум БККА. С. 37-38.
АРТЫКУЛЫ
Калубовіч Аўген. На крыжовай дарозе. С. 1-8 (працяг, пачатак у № 20).
Янку Золаку — 65. С. 13.
Глыбінны Уладзімер. Паэта з Божай ласкі. С. 19-27 (працяг, пачатак у№ 18-19).
Язэп Путча. С. 27-28.
ЛІТАРАТУРА
Саковіч Аляксандра. Паміж Сцылай і Харыбдай. С. 9-12.
Кавыль Міхась. Янку Золаку. С. 13.
Юхневіч К. Пасьля працы. С. 14—19.
Пушча Язэп. Лісты да сабакі. С. 28-29.
Пушча Язэп. Ліст ад сабакі. С. 29-30.
Асот: непэрыядычныя сатырыка-гумарыстычныя лісты-калючкі на шкадлівыя ручкі. С. 41—42.
Салавей Алесь. Чорны крук закракаў на ўсё горла. С. 31-32.
Салавей Алесь. Конадзень. С. 32.
ПАДЗЕІ
У. Б. [Уладзімер Брылеўскі]. Сьв. памяці Алесь Салавей. С. 31.
Дольны Яз. Памёр Ул. Клішэвіч. С. 32.
3 выдавецкай нівы. С. 31.
На міжнароднай арэне. С. 33-37.
Хроніка. С. 39-40.
№ 23,1979
ДАКУМЭНТЫ
Memorandum [Byelorussian Liberation Front]. С. 32-33.
АРТЫКУЛЫ
«Беларуская думка». Мне 20 гадоў. С. 1.
Даніловіч А. Сьціплы юбілей. С. 2-3.
Юркевіч А. На юбілей «Беларускай думкі». С. 3-4.
ЛІТАРАТУРА
Юхнавец Янка. Спадкаемец. С. 4.
Попка Юры. Прывітаньне. С. 5.
Змагар Алесь. Два вершы. С. 5.
Змагар Алесь. Янг Пунг. С. 19.
Юхневіч К. А праўда — можа заўтра? С. 20-22.
Юхнавец Янка. Вершы. С. 23.
Саковіч Аляксандра. Паміж Сцылай і Харыбдай. С. 13-18 (працяг, пачатак № 21-22).
УСПАМІНЫ
Калубовіч Аўген. На крыжовай дарозе. С. 6-12 (працяг, пачатак у № 20).
ПАДЗЕІ
Дольны Яз. Удзел БВФ у XII канфэрэнцыі ВАКЛ. С. 24-25.
У НАШЫХСУСЕДЗЯЎ3
Брылеўскі Ўладзімер. Цьвярозы голас палякоў. С. 26-28.
Дольны Яз. Пробліск з-за хмараў. С. 28-29.
А. Д. [Антон Даніловіч]. Літоўскі «нязнайка»: нібы рэцэнзія. С. 29.
Дольны Яз. «Братняя рука». С. 30.
Brylewski Longina. Article. Read on Dec. 4, 1979, for special committee on imigration and naturalization in Miami, Florida. C. 31, 37.
ПАДЗЕІ
Хроніка. C. 35-37.
3 Тут рубрикация часопісу «Беларуская думка».
№ 24,1980
ДАКУМЭНТЫ
Memorandum [Byelorussian Congress Committee of America]. C. 44—46.
АРТИКУЛЫ
Касяківан. Шляхам змаганьня. С. 1-3, 22.
Кавыль Міхась. Скупаватая муза. С. 37.
Дольны Яз. На 500-годзьдзе з дня нараджэньня Міколы Гусоўскага. С. 38-10.
Віуьбіч Юрка. «Узвышша» і Юрка Віцьбіч. С. 40—11.
УСПАМІНЫ
Калубовіч Аўген. На крыжовай дарозе. С. 4-16, 22 (працяг, пачатак у № 20).
ЛІТАРАТУРА
Саковіч Аляксандра. Паміж Сцылай і Харыбдай. С. 17-22 (працяг, пачатак № 21-22).
Кавыль Міхась. Непакорныя. С. 23-31.
Юхневіч К. Знаёмства. С. 31-35.
Юхнавеу Янка. Вершы. С. 36-37.
ПАДЗЕІ
Сьв. пам. Анатоль Плескачэўскі. С. 42.
Брылеўская Лёнгіна. Над сьвежай магілай: прамова, сказаная над магілай Мікалая Мінкевіча. С. 42-42.
Хроніка. С. 47-49.
№ 25-26, 1981-1982
АРТИКУЛЫ
Коўш Сьвятаслаў. Ідэя беларускага адраджэньня ў творах Янкі Купалы і Якуба Коласа. С. 1-10.
Глыбінны Ўладзімер. Сусьветная клясыка па-беларуску. С. 36-41.
Пра пераклады і выданьні Яна Пятроўскага.
I. К. 60-годзьдзе ўтварэньня БССР. С. 42-45, 53.
Касяк Іван. Стагодзьдзе з дня нараджэньня Рузвэльта. С. 46-48, 53.
ЛІТАРАТУРА
Пушча Яззи. Янка Купала. С. 10
Саковіч Аляксандра. Паміж Сцылай і Харыбдай С. 11-15, 28 (працяг, пачатак № 21-22).
УСПАМІНЫ
Брылеўскі Ўладзімер. Пра «Лісткі з календара» Максіма Танка і яго самаго. С. 49-53.
Калубовіч Аўген. На крыжовай дарозе. С. 16-28 (працяг, пачатак у № 20).
Кавыль Міхась. Непакорныя. С. 29-35.
Касяк Іван. Амэрыканская дапамога беларусам. С. 53-54.
Беларускі кангрэсавы камітэт: хроніка. С. 55-59.
Хроніка. С. 59-60.
№ 27-28,1983
Золак Янка. Мая Беларусь (верш). С. 1.
АРТИКУЛЫ
Касяк Іван. 65 год абвешчаньню незалежнасьці БНР. С. 2-4.
Касяк Іван. Пратакол Другога Ўсебеларускага Кангрэсу. С. 29-31.
KosiakJ. Oppression of Byelorussia by Soviet Russia. C. 8-10.
УСПАМІНЫ
Калубовіч Аўген. Праф. В. Іваноўскі і Беларуская Рада Даверу. С. 11-16.
ЛІТАРАТУРА
Кавыль Міхась. Непакорныя. С. 17-19.
Сяднёў Масей. Жалейка. С. 20-24.
Саковіч Аляксандра. Паміж Сцылай і Харыбдай. С. 24-29 (працяг, пачатак у № 21-22).
Юхнавец Янка. Адам і Ева. С. 31-37.
РЭФЛЕКСІІ
The slander of Byelorussian-Americans on the CBS — «60 Minutes».
C. 5-6.
Рэагаваньне на кнігу Дж. Лофтуса.
3 хваляў «Свабоды» (перадача на Беларусь). С. 39.
ПАДЗЕІ
Сьв. пам. Аляксандар Багдановіч. С. 38.
Сьв. пам. Янка Цупрык. С. 39.
Хроніка. С. 40—41.
№ 29,1984
ДАКУМЭНТЫ
Дарагія сябры, беларуская моладзь і ўсе суродзічы. С. 2.
Віншаваньне Дз. Касмовіча з 66-й гадавінай БНР.
Праклямацыя тыдня паняволеных народаў прэзыдэнтам Рэйганам. С. 2.
АРТИКУЛЫ
Касяк Іван. 17-ая Канфэрэнцыя ВАКЛ. С. 4-7.
Сяднёў Масей. Беларусь. С. 8-9, 39.
Юхневіч К. Знаёмыя ўрадоўца Лядзеўскага. С. 26-34.
УСПАМІНЫ
Калубовіч Аўген. На крыжовай дарозе. С. 10-25 (працяг, пачатак у № 20).
ПАЛЕМІКА
Касяк Іван. Заўвагі да артыкулу аб Іваноўскім. С. 33-36.
Рэакцыя на артыкул А. Калубовіча «Праф В. Іваноўскі і Беларуская рада даверу», надрукаваны ў папярэднім нумары.
Р. Г. [Раіса Галяк]. Ліст у рэдакцыю «Беларускае думкі». С. 37-38. Заўвагі на артыкул I. Касяка «Пратакол Другога Ўсебеларускага Кангрэсу», надрукаваны ў № 28.
ПАДЗЕІ
Сьв. памяці Язэп Пітушка. С. 25.
Хроніка. С. 38-39.
№ 30,1985
ДАКУМЭНТЫ
Byelorussians mourn land’s loss of freedom by Kathleen Dzielak. C. 1.
ЛІТАРАТУРА
Золак Янка. Вершы. С. 2-3.
Кавыль Міхась. Непакорныя. С. 21-25 (працяг, пачатак у № 29).
Саковіч Аляксандра. Паміж Сцылай і Харыбдай. С. 25-29 (працяг, пачатак у № 21-22).
УСПАМІНЫ
Калубовіч Аўген. На крыжовай дарозе. С. 4-21 (працяг, пачатак у № 20).
РЭФЛЕКСП
The Belarus file. С. 3.
Рэцэнзія на дэтэкгыў, напісаны паводле кнігі Дж. Лофтуса «Беларускі сакрэт». Перадрук са «Зважай», № 37, 1985.
Priest dismayed by nazism allegations against byelorussians — dead and alive. C. 29-31.
Перадрук з «The Sunday Home News» (March 17, 1985) у справе Лофтуса i «беларускіх нацыстаў».
Priest denies charges. С. 31.
Перадрук артыкулу з «The Sunday Home News» пра а. Сьвятаслава Каўша, якога Дж. Лофтус абвінаваціў у супрацоўніцтве з нацыстамі.
ПАЛЕМІКА
Золак Янка. Мясьнік: з нататак пра мову. С. 32.
Якуб Кастусь. Ліст у «Беларускую думку». С. 32-33.
«Разбор» зьместу № 29.
Кавыль Міхась. «Заўвагі да заўвагаў». С. 33-34.
Адказ галоўнага рэдактара на закіды К. Якуба.
Данос. С. 34.
Рэфлексія М. Кавыля на ліст Ю. Віцьбіча да А. Вініцкага, надрукаваны ў «Летапісе беларускай эміграцыі», дзе Віцьбіч сьцьвярджае, што Кавыль данёс на яго ў ФБР.
ПАДЗЕІ
Пра беларускі музэй у Нямеччыне [у Ляймэне]. С. 34.
Вытрымкі зь ліста Ю. Попкі да М. Палюховіча.
Сьв. памяці Іван Навумчык. С. 35.
Хроніка. С. 35-37.
№31, 1986
ДАКУМЭНТЫ
Тыдзень паняволеных народаў. С. 1-2.
Праклямацыя, выдадзеная прэзыдэнтам ЗША Роналдам Рэйганам. Па-ангельску.
18th WACL Conference. С. 2-3.
Выніковая рэзалюцыя 18-й канфэрэнцыі Сусьветнай антыкамуністычнай лігі.
Справаздача зь беларускага ўдзелу ў 18-й канфэрэнцыі Сусьветнай антыкамуністычнай лігі ў Далас (Тэксас, ЗША, 9-12 верасьня 1985). С. 3-5.
ЛІТАРАТУРА
Золак Янка. Галашэньне Яраслаўны: перасьпеў фрагмэнта з паэмы «Слова аб палку Ігаравым». С. 5-6.
Кавыль Міхась. Дума пра Андрэя Кміціца. С. 6-7.
Жывіца Юры. [Юры Попка]. Сьвяты меч. С. 8-14.
ВілачкаЛ. [Ляўчук]. Вершы. С. 16.
Юхнавец Янка. 3 дзёньнікаў знаёмых і чужа-знаёмых. С. 17—18.
РЭФЛЕКСП
Савецкія правакатары працуюць. С. 14.
Аб правакацыях, якія чынілі на 18-й канфэрэнцыі ВАКЛ.
Касяк Іван. Ліст у Галоўную ўправу ВАКЛ. С. 14-15.
Лещенко Иосиф. С. 18-19.
Ліст М. Кавыля, дасланы ў «Новое русское слово» з прычыны выхаду кнігі Дж. Лофтуса.
Незалежнік. Жвачка. С. 19-20.
Рэфлексія на артикул В. Каваляўскаса, надрукаваны ў «Звяздзе» з нагоды выхаду кнігі Дж. Лофтуса і абвінавачаньняў беларусаў у нацысцкіх злачынствах.
Перамовы. С. 20-21.
Пра перамовы Рэйгана і Гарбачова ў Жэнэве ў лістападзе 1985 г.
ПАДЗЕІ
Выйшлі ў друку. С. 16.
Сьветлай памяці кампазытара Дзімітры Верасава. С. 21.
Хроніка. С. 22-23.
№ 32,1987
ДАКУМЭНТЫ
Byelorussian Congress Committee of America. Memorandum, november 15, 1986. C. 3-5.
Каамовіч Дзьмітры. Віншаваньне. С. 5.
3 42-й гадавінай II Усебеларускага кангрэсу.
АРТЫКУЛЫ
Чарнобыль. С. 1-3.
Бембель Алег. Што мы думаем пра цябе беларуская мова? С. 6.
Караткевіч Уладзімер. Мова, што я думаю пра цябе. С. 6-16.
ЛІТАРАТУРА
Золак Янка. Пацук у пастцы. С. 16-25.
Юхнавец Янка. Дзёньнік наступим — з адхінамі. С. 25-27.
Ю. В-скі. [Юры Весялкоўскі]. Навагодні ўспамін-жаданьне. С. 29.
Язэп Ажына. [Янка Золак]. Маленькі (г)этыма(ла)лёгічны слоўнічак. С. 20-21.
РЭФЛЕКСП
Грэшнік раскайваецца. С. 27-28.
Прадмова і перадрук вершу Пімена Панчанкі «Паэма сораму і гневу».
РЭЦЭНЗП
Кавыль Міхась. «Прымі сіе».
Агляд зборніка М. Сяднёва «Ачышчэньне агнём». С. 29-30.
Дольны Яз. Урачысты дзень. С. 31-32.
Пра рукапалажэньне дыякана Мечыслава Брынкевіча ў Саўт-Рывэры.
Кавыль Міхась. Наш заслужаны дзеяч: пропр. С. Коўш. С. 33-34.
Хроніка. С. 35-36.
№ 33,1988
ДАКУМЭНТЫ
Касмовіч Дзьмітры. Зварот да беларускай эміграцыі. С. 1.
Віншаваньне з 43-й гадавінай II Усебеларускага кангрэсу.
Мэмарандум Кангрэсовага Камітэту. С. 9-11.
АРТИКУЛЫ
Панёманскі М. БССР— нацыянальная Галгофа беларускага народу. С. 2-5.
Касяк Іван. Расейскі дзяржаўны прыгон. С. 6-7.
Канфэрэнцыя Сусьветнай Антыкамуністычнай Лігі. С. 8-9.
Што мы думаем пра цябе, беларуская мова. Беларускія паэты пра родную мову. С. 13-16.
М. К. Ушанаваньне паэта Янкі Золака. С. 16-17.
Касяк Іван. Ад мінулага нелыа адмахнуцца. С. 12-13.
ЛІТАРАТУРА
В-скі Ю. [Весялкоўскі]. 3 новым годам, землякі!
Золак Янка. Ціхі Стаў. С. 18-23.
Кавыль Міхась. Із агню ды ў полымя. С. 23-26.
Юхнавец Янка. 3 дзёньнікаў незакончаных. С. 26-27.
Цупрык Ірэна. Гласность: п’еска. С. 28-29.
ПАДЗЕІ
Канстанцін Глінскі: нэкралёг. С. 11.
Памёр Нікандар Мядзейка. С. 11.
Беларусіка ў Нямеччыне. С. 29-30.
Хроніка. С. 31-33.
ЛІСТ У РЭДАКЦЫЮ
Белбурнац. «Хочацца толькі чыхаць. Ліст у рэдакцыю». С. 30-31. Фэльетон.
№34,1989
ДАКУМЭНТЫ
Proclamation by the President of the USA. C. 1-2.
Byelorussian Congress Committee of America. Memorandum. C. 2-3.
АРТЫКУЛЫ
1 000 год хрысьціянства ў Беларусі. С. 3-8.
Пазьняк 3. Шмыгалёў Я. Курапаты — дарога сьмерці. С. 8-12.
Кастусь Каліноўскі: Да 150-х угодкаў з дня нараджэньня і 124-х угодкаў сьмерці. С. 20-21.
Што да гербу Пагоня. С. 21-24.
ЛІТАРАТУРА
М. К. I раптам... С. 12-13.
Кавыль Міхась. Із агню ды ў полымя. С. 13-19 (працяг, пачатак у № 33).
Касяк Іван. Украінскія прэтэнсыі да Беларусь С. 24-28.
Золак Янка. Ціхі Стаў. С. 29-31 (працяг, пачатак у № 33).
Гілевіч Ніл. Адкажы! С. 31.
Грыгальчык Пятро. Вершы. С. 31-32.
РЭФЛЕКСІІ
Шумім, братка, шумім. С. 28-29.
Кавыль Міхась. Сьвяткаваньне 1000-годзьдзя Хрысьціянства ў Саўт-
Рывэры. С. 33-35.
Ляшчына Я. Сачанка пра эміграцыю. С. 35-36.
ПАДЗЕІ
Хроніка. С. 36-37, 39-40.
3 выдавецкай нівы. С. 38.
№ 35,1990
АРТИКУЛЫ
Новыя павевы. С. 16-17.
Агляд прэсы БССР.
Нашы маладыя таленты. С. 20-21.
Пачынаюць варушыць Леніна. С. 21.
Праглядаючы кнігу «Якуб Колас». С. 21-22.
ЛІТАРАТУРА
Кавыль Міхась. Беларусь, Беларусь. С. 1-2.
Я. Л. [Кавыль Міхась]. Літва. С. 2-4.
Золак Янка. Ціхі Стаў. С. 5-7 (працяг, пачатак у № 33).
Грыгальчык Пятро. Вершы. С. 7-8.
Кавыль Міхась. Із агню ды ў полымя. С. 8-14 (працяг, пачатак у № 33).
Шпакоўскі-Случанін Лявон. Вершы. С. 18—19.
РЭФЛЕКСИ
Ёсьць такая «спраўка». С. 14—15.
Рэфлексія на публікацыю ў часопісе «Огонек».
М. К. «Культура» пра Беларусь. С. 15-16.
Пра публікацыю ў польскім часопісе «Культура».
ПАДЗЕІ
Сакавіковыя ўгодкі ў Менску. С. 22-23.
Сьв. памяці Варвара Грыцук. С. 23.
Хроніка. С. 23-25.
ЛІСТ У РЭДАКЦЫЮ
Ліст у БІНІМ. С. 23.
Ліст у Беларуси інстытут навукі й мастацтва Алеся Бяляцкага, на той час навуковага супрацоўніка Дзяржаўнага музэю гісторыі беларускай літаратуры.
№ 36,1991
Завістовіч Расьціслаў. 72-я ўгодкі 25-га Сакавіка: Рэфэрат, прачытаны на ўрачыстай Акадэміі 25 Сакавіка 1990 г. С. 1-4.
Рэзалюцыя XI Кангрэсу Беларусаў Амэрыкі. С. 4.
Ліст у ЦК кампартыі. С. 5.
Пра ліст беларускіх пісьменьнікаў-камуністаў ад 5 кастрычніка 1990 г.
Пастанова польскага сэнату ад 3 жніўня 1990 г.: Да народу Беларускага
з нагоды праклямаваньня сувэрэннасьці Беларусі. С. 5.
Панёманскі М. 19-я сустрэча Беларусаў. С. 5-7.
Цярпіцкі Віталь. У абарону праўду. С. 7-9.
Крытычная рэфлексія на кнігу Вітаўта й Зоры Кіпеляў «Беларуская дзяржаўнасьць».
Золак Янка. I на чужыне помніў Беларусь. С. 9.
Нарыс пра сябра дзяцінства, пісьменьніка Лявона Случаніна.
ЛІТАРАТУРА
Случанін Лявон. Вершы. С. 9-13.
ЗолакЯнка. Ціхі Стаў. С. 13-15 (працяг, пачатак у № 33).
Хатэнка Антаніна. Зьдзічэлае рэха вясны. С. 16—19.
Кавыль Міхась. Із агню ды ў полымя. С. 20-23 (працяг, пачатак у № 33).
Гатковіч Алесь. Мой побыт на Беларусі. С. 24-28.
Артьшовіч Надзя. Ікона. С. 28.
РЭФЛЕКСІІ
Аглядальнік. Праступны выбрык Ватыкана. С. 28.
Парасткі галоснасьці. С. 29.
ПАДЗЕІ
Кавыль Міхась. Ансамбль «Жывіца» ў Саўт-Рывэры. С. 29-30.
Кавыль Міхась. 3 майго Юбілейнага вечара. С. 30-31.
Сьвятой памяці Жэня Цярпіцкая. С. 31-32.
Хроніка. С. 32-35.
Канцэрт Сяржука-Воюша. С. 35.
На выдавецкай ніве. С. 35.
№ 37,1992
Падзяка прэзыдэнту Бушу. С. 1.
Прадстаўнікам БНФ «Адраджэньне». С. 2.
Завістовіч Расьціслаў. 73-ыя ўгодкі 25-га Сакавіка. С. 2-5.
Панямонскі М. Пад бел-чырвона-белым сьцягам. С. 6-8.
Міжнародны Кангрэс беларусістаў. С. 8.
Жыць блізка са сваім краем. С. 9-11.
Інтэрвію журналістаў газэты «Звязда» з В. Кіпелем.
Па спэцыяльнасьці «беларус». С. 12-14.
Інтэрвію аглядальніка «Знамя юности» (чэрвень 1991) Галіны Айзэнштат зь Янкам Запруднікам.
ЗолакЯнка. Да стагодзьдзя Максіма Багдановіча. С. 14-16.
Стагодзьдзе Максіма Багдановіча. Хроніка. С. 16-17.
ЛІТАРАТУРА
Кавыль Міхась. Максім Багдановіч (акраверш). С. 16.
Кавыль Міхась. Із агню ды ў полымя. С. 17-21 (працяг, пачатак у № 33).
Золак Янка. Ціхі Стаў. С. 22-23 (працяг, пачатак у № 33).
Пучынскі-Пірог Уладзімер. Вершы. С. 23-25.
Карлюкевіч Алесь. Супраціўленьне Алеся Гурыновіча. С. 26.
РЭФЛЕКСІІ
Кіпель Зора. Вобраз месяца ў паэзіі М. Кавыля. С. 26-27.
Раман К. Акулы «За волю». С. 27-28.
Прысутны. Лідэры БНФ у Саўт-Рывэры. С. 28-29.
КГБ і эміграцыя. С. 31.
ПАДЗЕІ
«Лявоны» ў Саўт-Рывэры. С. 29-30.
М. Ш. Загінуў, каб жыла Беларусь. С. 30.
Пра 50-я ўгодкі забойства кс. В. Гадлеўскага.
Завістовіч Расьціслаў. Амэрыканскі консул для Рэспулікі Беларусь.
С. 31-32.
Сьв. памяці Дзімітры Касмовіч. С. 32-33.
Сьв. памяці Міхась Міцкевіч. С. 33.
Сьв. памяці Іван Камянкоў. С. 34.
Сьв. памяці Аляксей Сянькевіч. С. 34.
Сьв. памяці Міхась Шэко. С. 34.
74-ыя ўгодкі абвяшчэньня незалежнасьці Украіны. С. 35.
Хроніка. С. 35-38.
№ 38,1994
Рэзалюцыя 10-га зьезду Фэдэрацыі рады беларускіх арганізацый у Аўстраліі, які адбыўся ў Мэльбурне 19 студзеня 1993 г. С. 1.
Ліст А. Беламу. С. 3.
Кавыль Міхась. Размовы з экзархам Філарэтам. С. 3-4.
Аналіз інтэрвію, зьмешчанага ў парыскім часопісе «Культура».
Мерляк Кастусь. Хто каго мае судзіць? С. 5-11.
Л1ТАРАТУРА
Пранчак Леанід. Вершы. С. 12-13.
Кавыль Міхась. Вершы. С. 14.
Звонны Пятро. [Нядзьведзкі Петра]. Вершы. С. 14-16.
Брусевіч Анатоль. Вершы. С. 16.
Алданава Людміла. Воранаўшчына мая. С. 17.
Багдановіч Сьвятлана. Беларусь — эмігрантка, выгнаньніца. С. 17.
Памылка ў прозьвішчы аўтаркі верша. Правільна — Багданкевіч.
Ад Народнага фронту «Адраджэньня». С. 17.
Пастанова сойму ад 13 лістапада 1993 г.
Катковіч Анэля. Мае ўспаміны. С. 18-24.
Кавыль Міхась. Беларускія дзяўчаты. С. 29
Песьня з нотамі.
ПАДЗЕІ
Дзясяты зьезд. С. 25-26.
Пра 10-ты зьезд Фэдэрацыі рады беларускіх арганізацыяў у Аўстраліі, які адбыўся ў Мэльбурне 19 студзеня 1993 г.
Цярпіцкі Віталь. Да сябровак і сяброў беларусаў, пражываючых за межамі Беларусі. С. 27.
Пра 50-ю гадавіну эміграцыі зь Беларусь
Хроніка. С. 27-28.
Гістарычныя вобразы Беларусі. С. 31.
Пра выставу ў Ратгерскім унівэрсытэце В. Маркаўца.
ЛІСТ У РЭДАКЦЫЮ
Ліст у рэдакцыю. С. 26.
Ліст студэнта БДУ, сябры Задзіночаньня беларускіх студэнтаў Валера Булгакава.
№ 39, 1994
Формы ліквідацыі незалежнасьці. С. 1.
Беларускаму Народнаму Фронту «Адраджэньне». С. 2.
Зварот старшыні БККА Р. Завістовіча.
Завістовіч Расьціслаў. Кааліцыя Цэнтральнай і Усходняй Эўропы. С.6-7.
Завістовіч Расьціслаў. 76-ыя ўгодкі абвешчаньня незалежнасьці Беларусі. С. 8-11.
ЛІТАРАТУРА
Грыцкевіч Алеся. Адмаўленьне. С. 11.
Бурдзейка Ірына. Сьлед Пагоні. С. 12.
Скобла Міхась. Вершы. С. 12-14.
Багданкевіч Сьвятлана. Вершы. С. 14-16.
Паўлаў Уладзімер. Народ, пачуй. С. 16-17.
Маляўка Міхась. Адраджэньне. С. 17-18.
Вайтовіч Галіна. Болып нельга маўчаць. С. 18.
Шаўцоў Сымон. ЦёткаМарыя. С. 19-25.
РЭФЛЕКСІІ
Брылеўскі У. Перачытваючы «Пана Тадэвуша» Адама Міцкевіча. С. 25-27.
Зь Беларусі ў Саўт-Рывэр. С. 27-28.
УСПАМІНЫ
Ул. Г-кі. Успамін. С. 28-30.
Успаміны Уладзімера Гарэліка (на эміграцыі Міколы Латушкіна) пра свайго шэфа, кіраўніка СБМ Міхася Ганька. Відавочна, памылковы пры наборы крыптонім: мусіць быць «Ул. Г-ік».
ПАДЗЕІ
Весткі з Бацькаўшчыны. С. 3^1.
Бахар М. Мастацкая выстаўка. С. 30-31.
Сьвяткаваньне Дня Незалежнасьці. С. 31-32.
Добрачынная вечарына. С. 33.
Гадавы сход. С. 33.
Пра сход парафіян царквы сьв. Эўфрасіньні Полацкай. С. 33.
Наведаньне Бацькаўшчыны. С. 35.
Кавыль Міхась. Сьветлай памяці Вінцэнта Яковіча. С. 32.
Сьв. памяці Міхась Палюховіч. С. 35.
№ 40,1995
АРТИКУЛЫ
Пяцідзясятыя ўгодкі Другога Ўсебеларускага Кангрэсу, Краёвай Абароны і Саюзу Беларускай Моладзі. С. 2-11.
Справаздача з урачыстай акадэміі, што адбылася 25 чэрвеня 1994 г. у СаўтРывэры.
Віцьбіч Юрка. Ой-жа, і сынкі былі ў бацькі Булака. С. 19-20.
ЛІТАРАТУРА
Кавыль Міхась. Вогненная рака. С. 11-18.
Булак-Балаховіч Станіслаў. Покліч бацькі. С. 19.
Вайтовіч Галіна. Вершы. С. 20-22.
Грыцкевіч Алеся. Вершы. С. 30-32.
Кавыль Міхась. Саваізмы. С. 32.
Бурдзейка Ірына. Вершы. С. 36.
УСПАМІНЫ
Кавыль Міхась. Фабіян Іванавіч Акінчыц. С. 18.
Шаўцоў Сымон. Каму rapox? С. 23-30.
ЛІСТ У РЭДАКЦЫЮ
Лісты ў рэдакцыю. С. 33.
ПАДЗЕІ
Із прэсы. С. 33.
Удзячнасьць народу Ізраілю. С. 34-35.
Хроніка. С. 35-36.
Лексічны атлас беларускіх гаворак. С. 37.
Сьв. памяці Людміла Шаўцова. С. 39.
№ 41,1996
Вечная ганьба. С. 1.
Пра здыманьне гербу «Пагоня» з фасаду будынку Дому ўраду.
Ліст прэзыдэнту Клінтану. С. 2.
Зварот БККА да прэзыдэнта ЗША.
Два друга. С. 3.
Подпіс да фатаздымкаў Лукашэнкі й Ельцына.
Ліст Біла Клінтана да Расьціслава Завістовіча. С. 5.
Ліст ад БНФ.
Зварот да прэзыдэнта Клінтана, дэпутатаў расейскай Дзярждумы ад 23 жніўня 1995 г.
Заклік камітэту Фэдэральнай Рады Беларускіх Арганізацый у Аўстраліі. С. 9-10.
РЭФЛЕКСІІ
Цьвярозы голас. С. 10.
Перадрук палемікі з польскай «Gwiazda polama» наконт беларускага паходжаньня Тадэвуша Касьцюшкі, а таксама беларускага гербу «Пагоня».
ЛІТАРАТУРА
Заморскі Вядзьмак. Лука Мудзішчаў — губэрнатар. С. 7-9.
Кавыль Міхась. Вогненная рака. С. 11-16 (працяг, пачатак у № 41).
Багданкевіч Сьвятлана. Вершы. С. 16-17.
Скварчэўскі Яўген. Тры крыніцы. С. 18-22.
Карпуць Яўген. Вершы. С. 22-24.
Шаўцоў Сымон. Шлёма. С. 25-30.
ПАДЗЕІ
Вечнай памяці Міхась Зуй. С. 31.
Хроніка. С. 32-34, 36-39.
Сьв. памяці др. Мікалай Шчорс. С. 34.
3 выдавецкай нівы. С. 35.
Падарожжа ў Беларусь. С. 36.
№ 42, 1996
The White House... С. 1.
Зварот Біла Клінтана з нагоды 10-х угодкаў чарнобыльскай трагедыі.
Завістовіч Расьціслаў. 78-ыя ўгодкі абвешчаньня незалежнасьці
Беларусі. С. 2-3.
Хроніка падзей у Беларусі. С. 5-8.
Я. К. Д’ябал у дэталях. С. 8.
Ліст дэпутата Паўла Знаўца да Расьціслава Завістовіча. С. 9.
Завістовіч Расьціслаў. Кансультацыйная нарада ў Белым Доме. С. 10-12.
Адказ амбасадара Мартынава. С. 13.
На запыт Р. Завістовіча з нагоды рэпрэсіяў супраць удзельнікаў Чарнобыльскага шляху.
Вашынгтон. С. 14.
Пра сустрэчы першай лэдзі ЗША Хілары Клінтан з прадстаўнікамі этнічных групаў у Вашингтоне, у тым ліку й беларусамі.
ЛІТАРАТУРА
Вадзянік Няміжскі. Гэй, насельніцтва любага краю. С. 17-18.
Здрок Адам. Пра беларусаў. С. 18.
Шаўцоў Сымон. Вершы. С. 18-19.
Кавыль Міхась. Вогненная рака. С. 19-27 (працяг, пачатак у № 41).
Захаранка Андрэй. Атланты трымаюць: аповесьць. С. 28-34 (працяг, пачатак у № 40).
Шаўцоў Сымон. Шлема. С. 34—37 (працяг, пачатак у № 41).
Хроніка. С. 37—40.
Да нас пішуць. С. 16.
№ 43,1997
Зварот. С. 1.
Зварот кангрэсмэна Фрэнка Пэлоўна наконт рэпрэсій у Беларусі ў 1996 г. 1 супрацьстаяньня «прэзыдэнт — парлямэнт».
Ліст генэральнага сакратара Беларускага аб’еднаньня ў Аўстраліі Алеся Алехніка да галоўнага рэдактара «Беларускай думкі» Міхася Кавыля. С. 2.
Сымбалі лукашызму. С. 4.
Галасы прэсы. С. 5-7.
ЛІТАРАТУРА
Сыс Анатоль. Вершы. С. 7.
Шаўцоў Сымон. Вершы. С. 7-8.
Звадыяш Галяш. Сабака. С. 8.
Захаранка Андрэй. Атланты трымаюць. С. 9-15 (працяг, пачатак у № 40).
Кавыль Міхась. Вогненая рака. С. 15-18, 33-36 (працяг, пачатак у № 40).
Захаранка Мікола. Вершы. С. 19-21.
Задзірысты Паўлюк. Як мяне адваджвалі ад «Талакі». С. 21-23.
УСПАМІНЫ
Цярпіцкі Віталь. Веска Доры (успамін). С. 21-28.
АРТЫКУЛЫ
М. К. [Міхась Кавыль]. Клаўстрафобія. С. 3.
Пра імкненьне А. Лукашэнкі да інтэграцыі з Расеяй.
Акула Кастусь. Трактар «Беларусь» — юбілей пяцідзесяцігодзьдзя. С. 28-30.
Кавыль Міхась. Літаратура беларускага замежжа. С. 30.
Кавыль Міхась. Геній. С. 31.
Пра вянкі санэтаў у беларускай літаратуры.
ПАДЗЕІ
3 выдавецкай нівы. С. 30.
С. п. Уладзімер Сенько. С. 31.
Хроніка. С. 32—33.
№ 44,1998
АРТЫКУЛЫ
Акула Кастусь. Развальваюць сем’і. С. 8-11.
25-цігадовы юбілей царквы імя сьв. Эўфрасіньні Полацкай у СаўтРывэры. С. 12-15.
ЛІТАРАТУРА
Звадыяш Галяш. Насьледаваньне Мандэльштаму. С. 16.
Пісарык Алесь. Вершы. С. 16-17.
Шаўцоў Сымон. Вершы. С. 17-18.
Скобла Міхась. Вершы. С. 18.
Ананім. Вершы. С. 19.
Ю. В-скі. [Весялкоўскі]. Навагоднія думкі. С. 19.
Захаранка Андрэй. Атланты трымаюць. С. 20-31 (працяг, пачатак у № 40).
Шаўцоў Сымон. Джузэпе Медура. С. 31-32.
Шаўцоў Сымон. Сяброўская гутарка ў «Робін Гуд». С. 33.
Гарачка Ўсевалад. Вершы. С. 42^42.
ЛІСТ У РЭДАКЦЫЮ
Ліст зь Беларусі. С. 33-34.
ПАДЗЕІ
Хроніка падзей зь Беларусі. С. 1-7.
Хроніка беларускага жыцьця ў замежжы. С. 34-35, 40-41.
Паездка ў Беларусь. С. 36.
Сьв. памяці Сьвятаслаў Коўш. С. 37-38.
Сьв. памяці Аўген Занкавіч. С. 38.
Сьв. памяці Натальля Арсеньнева. С. 39.
Малітва Арсеньневай. С. 39-40.
№ 45,1998
Яны выратавалі гонар нацыянальнай дэмакратыі: «Голас Радзімы» пра беларускую эміграцыю ў Амэрыцы. С. 1-2.
Прамова Ніла Гілевіча на зьезьдзе пісьменьнікаў у 1998 г. С. 5-7.
Акула Кастусь. Крыху пра мінулае. С. 7-9.
Скобла Міхась. Памяці дуба Адама Міцкевіча. С. 9-10.
АРТЫКУЛЫ
Грыцкевіч Алеся. Як рэпрэсавалася навука. С. 12-17.
Насамрэч гэта артыкул Валянціна Грыцкевіча.
ЛІСТЫ
Я. Ш. Ліст прафэсару Варшаўскага ўнівэрсытэту сп. Баршчэўскаму. С. 27-31.
ЛІТАРАТУРА
Захаранка Андрэй. Атланты трымаюць. С. 18-27 (працяг, пачатак у № 40).
Шаўцоў Сымон. Пакутлівыя шляхі-дарогі. С. 31-37.
ПАДЗЕІ
Хроніка падзей у Беларусь С. 3-5, 10-11.
Сьв. памяці Антон Адамовіч. С. 37.
С. п. Ксаверы Барысавец. С. 38.
Ляўчук Віла. Памяці Ксавэры Барысаўца (верш). С. 38.
Marguerite Rudek. [Памяці Ксавэры Барысаўца]. С. 38.
Замалёўка.
Хроніка беларускага жыцьця ў замежжы. С. 39-40.
№ 46,1999
АРТЫКУЛЫ
Грыцкевіч Валянцін. Як рэпрэсавалася навука. С. 12-16 (працяг, пачатак у № 45).
ПУБЛІЦЫСТЫКА I ПЕРАДРУКІ
Заяц Марыя. Малітва за беларускую мову. С. 1.
Перадрук з газэты «Наша слова» за 11 лістапада 1998.
Быкаў Васіль. Маўкліня прагне крыку. С. 2-3.
Прамова на 65-м Міжнародным кангрэсе ПЭН-Клюбу.
Лецка Яўген. Праводзілі ў апошні шлях. С. 4.
Пра пахаваньне Генадзя Карпенкі.
Зь беларускай прэсы. С. 5-7.
У хлусьні кароткія ногі. С. 8.
Пра рэпліку Сяргея Навумчыка, апублікаваную ў газэце «Новое русское сло­во» (28 кастрычніка 1998).
Акула Кастусь. Зь мінулага. С. 9-12.
ЛІТАРАТУРА
Нераток Юрасъ. Скавытаньне нацыяналіста. С. 17.
Весялкоўскі Юры. На парозе Новага Году. С. 17.
Вядзьмак Менскі. Наказ народным дэпутатам. С. 17.
Кавыль Міхась. Беларусь мая любая! С. 17.
Захаранка Андрэй. Атланты трымаюць. С. 18-22 (працяг, пачатак у № 40).
Ляўчук Віла. Ізноў наш дзень прыйшоў. С. 41.
ЛІСТЫ
Я. Ш. Ліст прафэсару Варшаўскага ўнівэрсытэту сп. Баршчэўскаму. С. 22-30.
УСПАМІНЫ
Шаўцоў Сымон. Пакутлівыя шляхі-дарогі. С. 30-37 (працяг, пачатак у № 45).
ПАДЗЕІ
Сьв. памяці Сымон Шаўцоў. С. 37.
Нашы таленты. С. 37.
3 выдавецкай нівы. С. 38.
Хроніка. С. 39—40.
№ 47, 2000
ДАКУМЭНТЫ
Дзейнасьць Беларускага Кангрэсавага Камітэту. С. 1—43.
Падборка дакумэнтаў, зваротаў, адозваў, ліставаньня і фатаздымкаў, падрыхтаваных Расьціславам Завістовічам.
Шарэцкі Сямён. Зварот да ўраду і грамадзян Рэспублікі Беларусь ад 23 жніўня 1999 г. С. 61.
Прамова С. Шарэцкага на сустрэчы зь беларусамі Нью-Ёрку
ЛІТАРАТУРА
Захаранка А. Атланты трымаюць. С. 46-49 (працяг, пачатак у № 40).
Акула Кастусь. Жыў на сьвеце. С. 49-50.
Шаўцоў Сымон. Пакутлівыя шляхі-дарогі. С. 50-52 (працяг, пачатак у № 45).
ЛІСТЫ
Карпенка Людміла. Ліст у рэдакцыю. С. 55.
РЭФЛЕКСІІ
Чокнутыя. С. 55.
Пра сустрэчу прэзыдэнтаў Беларусі і Югаславіі.
ПАДЗЕІ
Пра паездку ў Беларусь. С. 52-54.
Хроніка. С. 56-58.
Сьв. памяці Палікарп Манькоў. С. 58.
ТАМАРА ВІНЬНІКАВА
Віньнікава Тамара. Дарагія родныя сябры грамадзяне Беларусі. С. 59.
Кавыль Міхась. Слава (Тамары Віньнікавай). С. 60.
№ 48, 2000
АРТИКУЛЫ
Завістовіч Расьціслаў. Беларусь і Пуцінская Расея. С. 1-3.
Грыцкевіч Валянцін. Як рэпрэсавалася навука. С. 13-19 (заканчэньне, пачатак у № 45).
ПУБЛІЦЫСТЫКА
Гілевіч Ніл. Дзяржаўны сувэрэнітэт Беларусі і нацыянальная культу­ра. (Слова на Ўсебеларускім зьезьдзе за незалежнасьць.) С. 4-7.
Дотык да жывой душы. С. 8.
Перадрук з «Голасу Радзімы».
ЛІТАРАТУРА
Кавыль Міхась. «Паміраць нам ранавата...» (пра кампазытара 3.
Яўтуховіча). С. 9.
Кавыль Міхась. Баліць нікчэмніку душа. С. 9.
Акула Кастусь. Два ваякі. С. 11-13.
Захаранка Андрэй. Атланты трымаюць. С. 19-21 (працяг, пачатак у № 40).
Шаўцоў Сымон. Пакутлівыя шляхі-дарогі. С. 21-25 (працяг, пачатак у № 45).
ПАДЗЕІ
Звезд. С. 4.
Кароткая інфармацыя пра Усебеларускі зьезд за незалежнасьць, што прайшоў
29 ліпеня 2000 г. у Менску.
Навіны зь Беларусі. С. 26-30.
С. п. матушка Валянціна Лапіцкая. С. 31.
Лёля [Касоўская]. Валянціна Лапіцкая. С. 32-34.
Зварот да ўрадаў дэмакратычных краін. С. 35-36.
Хроніка. С. 37-39.
№ 49, 2001
ПУБЛІЦЫСТЫКА
Завістовіч Расьціслаў. Краіна хлусьні і ашуканства. С. 1-3.
Завістовіч Расьціслаў. Прамова на юбілейным сьвяткаваньні 50годзьдзя царквы сьв. Еўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры. С. 4.
Пазьняк Зянон. Зварот да палітычных арганізацый. С. 5.
Аняменьне. 3 хронікі зьнішчэньня беларускай мовы. С. 8-11.
Акула Кастусь. Чаму ж нам ня пець? С. 13-14.
Лябедзъка Анатоль. Я не зьбіраюся абараняцца, я зьбіраюся абвінавачваць. С. 16—17.
Невядомая старонка біяграфіі і радаслоўнай Лукашэнкі. С. 18-21.
ЛІТАРАТУРА
Шаўцоў Сымон. Пакутлівыя шляхі-дарогі. С. 28-35 (заканчэньне).
УСПАМІНЫ
Лецка Яўген. Успаміны: добры, мудры і шчыры. С. 37-44.
Пра Расьціслава Завістовіча.
РЭЦЭНЗП
Вынішчэньне. С. 6.
Пра кнігу Леаніда Маракова аб рэпрэсаваных пісьменьніках.
ПАДЗЕІ
Навіны зь Беларусі. С. 11-12, 21-27, 45-47.
Сенька Міхась. С. П. Расьціслаў Завістовіч. С. 36.
С. п. Янка Золак. С. 48.
С. п. Масей Сяднёў. С. 48.
С. п. Анна Стукаліч. С. 48.
Хроніка. 49-51.
№ 50, 2002
ПУБЛЩЫСТЫКА I РЭФЛЕКСИ
Страшны дзень 11 верасьня 2001 году. С. 1.
Джордж Буш: Я прыцягну ўсе рэсурсы, каб знайсьці і пакараць вінаватых. С. 3.
Дабро пераможа. [3 прамовы Дж. Буша]. С. 4.
Прыгара Галіна. «Свабоду Беларусі». С. 4—5.
М. К. «Крумкачы» на кабыляцкай тары. С. 6-8.
Таемнае жыцьцё мёртвае зоны. С. 8.
Дзе Захаранка, Ганчар, Красоўскі? С. 10.
Saint Euphrosynia Belarusian Greek Orthodox Church. 50th Anniversary.
C. 13-15.
Акула Кастусь. Падарожжа ў мінулае. С. 47-48.
ЛІСТЫ
Макей Данута. Адкрыты ліст дапаможніку прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь С. А. Посахаву. С. 5-6.
Кардонскі Раман. Першыя крокі. С. 16-19.
РЭЦЭНЗП
«Беларускія мастакі ў замежжы» (альбом). С. 12.
УСПАМІНЫ
Лецка Яўген. Успаміны: Добры, мудры, шчыры. С. 19-26.
ЛІТАРАТУРА
Навіны зь Беларусь С. 10—12.
Шпак Яўген. Ананімная хвароба. С. 27-32.
Шаўцоў Сымон. Хітрыкі Марфы. С. 33-34.
Кавыль Міхась. Вершы. С. 34-35.
Бураўкін Генадзь. Вершы. С. 35-36.
Жуковіч Васіль. Грамадзянская малітва. С. 37.
Лысагорскі Вядзьмак. Лука Мудзішчаў. С. 37-38.
Адказ Лукі Мудзішчава Ведзьмаку Лысагорскаму. С. 38.
Дземідовіч Надзея. Баронім нашу сьвятую Пагоню. С. 48.
Пранчак Леанід. Беларусь мая Радзіма. С. 48.
ПАДЗЕІ
Навіны зь Беларусі. С. 39-44.
Хроніка. С. 44—46.
Сьветлай памяці Петра Нядзьведзкі. С. 49.
С. п. Антон Філістовіч. С, 49.
С. п. Леў Высоцкі. С. 49.
№ 51, 2003
ПУБЛИЦИСТИКА
Пуцін і апошні ў Эўропе дыктатар. С. 2.
Перадрук з «Вашынгтон Пост».
Пазьняк Зянон. Можна зрабіць глупстваў. С. 3-4.
Перадрук з «Нашай Нівы».
М. К. Эскадроны сьмерці. С. 4.
Асьцярожна: Беларусь! С. 4-5.
Тэрарызм. С. 5-6.
Перадрук зь «Беларускіх ведамасьцяў».
Амэрыка пра несвабоду ў Беларусі. С. 6-7.
Акула Кастусь. Візыта папы Рымскага ў Таронта. С. 7-8.
Лецка Яўген. Вакол даляраў страсьці-мардасьці, або хто цягне на крымінал. С. 9-23.
Цімашэнка Б. Чалавек з сонечнага боку. С. 23-24.
Апошняе каханьне Я. Коласа. С. 33.
Трагедыя Амэрыкі. С. 41.
Пра катастрофу касьмічнага карабля «Калюмбія» 1 лютага 2003 г.
Лецка Яўген. Жаўруковыя песьні Ўладзімера Мулявіна. С. 38-40.
ЛІТАРАТУРА
Гілевіч Ніл. Вершы. С. 1.
Бураўкін Генадзь. Вершы. С. 24-25.
Панчанка Пімен. Добра ведаюць усе амаль з маленства. С. 26.
Выбраныя вершы з кніжкі Л. Пранчака «Вольны птах». С. 43.
УСПАМІНЬІ
Брылеўскі Ўладзімер. Аўтабіяграфія. С. 30-32.
ПАДЗЕІ
Навіны зь Беларусі. С. 27-29.
Брылеўская Лёнгіна. С. п. Уладзімер Брылеўскі. С. 32.
Сьв. памяці Уладзімер Тараскевіч. С. 35.
Хроніка. С. 35-37,42.
Выдатнаму беларускаму спартсмену — 60 год. С. 47.
Пра Паўла Бурдзя зь Вініпэгу.
№ 52,2003
ПУБЛІЦЫСТЫКА
Завістовіч Расьціслаў. Беларусь абрабаваная. С. 1-3.
Пазьняк Зянон. Ці разваліцца Расея?
Перадрук з газэты «Беларус».
Лецка Яўген. Трагічная споведзь паэта. С. 9-12.
«Абмытыя крывёю Бабінага Яру». С. 12-13.
Лыч Леанід. Гісторыя — яго стыхія. С. 31-36.
Пра лёнданскага публіцыста й грамадзкага дзеяча Юр’я Весялкоўскага.
Прамова сп. Міхася Сенькі падчас сьвяткаваньня 25-цігадовага юбілею душпастырскай працы айца протапрэсьвіцера Стаўроса Раўсоса 18 траўня 2003. С. 41.
ЛІТАРАТУРА
Лапцева Вольга. Вершы. С. 16.
Брусевіч Анатоль. Вершы. С. 16-17.
Шпак Яўген. Вядзьмар. С. 17-28.
Чылікін-Садэльскі Сержык. Як я пішу. С. 28-29.
Адамовіч Ганна. Вершы. С. 29-30.
Пешчур Яўген. Мой родны кут. С. 30.
Пранчак Леанід. Учора не дагоніш. С. 36.
ЛІСТЫ
Ліст у рэдакцыю Кастуся Вайцяхоўскага. С. 38.
ПАДЗЕІ
С. п. Зора Кіпель. С. 37.
Кавыль Міхась. Зора. С. 37.
С. п. Васіль Быкаў. С. 37.
Навіны зь Беларусі. С. 4-8, 14-15.
Таямніцы Купальскай ночы. С. 38-39.
Перадрук з «Славы працы» (Капыль).
Я. 3. Юбілей сьвятара ў Саўт-Рывэры.
Перадрук з газэты «Беларус» (№ 485, чэрвень 2003).
Беларуси фэстываль-2003. С. 42.
Віншуем! С. 43—44.
№ 53,2004
Сенька Міхась. 86-ыя ўгодкі 25-га Сакавіка. С. 1-3.
Верагодна, прамова сказаная на сьвяткаваньні Дня Волі ў Саўт-Рывэры ў 2006 г.
Беларусь! ідуць. С. 3—4.
Перадрук з газэты «Новое русское слово».
ЛІТАРАТУРА
Арашонак Арцём. Нямецка-японскі віцяблянін. С. 11.
Фатакопія зь «Літаратуры і мастацтва». С. 10.
Парчук Надзея. Кладуцца кветкі да гітары. С. 11.
Валынчык Ірына. Выразныя хварбы. С. 11.
Кавыль Міхась. Сказ пра «пудаля». С. 12.
Невядэмка Тарас. Сон. С. 13-15.
Міцкевіч Адам. Гражына. С. 16-22.
Шпак Яўген. Вядзьмар. С. 28—41 (працяг).
Міхасёва Марына. «Мой родны кут, як ты мне мілы». С. 41—42.
Маханько Марыя. Мой родны край. С. 43.
ВІЛЬГЕЛЬМ КУБЭ
Лецка Яўген. Прыадчыніць заслону. С. 48-51.
Герцфэльд Андрэас. Нацыянальныя сімвалы падчас нямецкай акупацыі 1942—44 гадоў. С. 52-53.
ЛІСТЫ
Ліст у рэдакцыю а. Міхася Іскрыцкага (Англія). С. 44.
Ліст Андрэя Новікава (Полацак) да Паўла Бурдзя (Вініпэг). С. 45—46.
ПАДЗЕІ
Навіны зь Беларусі. С. 5-10, 23-26.
Памёр Васіль Быкаў. С. 27.
3 выдавецкае нівы. С. 26.
Цярпіцкі Віталь. 60 гадоў II Усебеларускаму Кангрэсу (1944-2004).
С. 54.
Хроніка. С. 54—57.
Ж. Н. [Жорж Навумчык]. С. п. Міхась Радчанка. С. 48.
Сенька Міхась. С. п. Уладзімер Пеляса. С. 57.
Сенька Міхась. С. п. Грыгоры Арцюшэнка (1928—2004). С. 58.
Ж. Н. С. п. Бордак Міхась (1932-2004). С. 58.
Карэнда Іван. Беларусь. С. 59.
Капа Натальля. Ад крыжовых дарог. С. 59.
Пранчак Леанід. Вершы (са зборніка «Вольны птах»), С. 60.
№ 54, люты 2005
АРТЫКУЛЫ
Печанко Сямён. Капіталісты з лычкамі: мілыя падрабязнасьці зь непублічнага жыцьця беларускага войска. С. 36-39.
Перадрук з «Нашай Нівы».
ІНТЭРВІЮ
Да нацыянальнай згоды: Інтэрвію дае сустаршыня аргкамітэта Першага зьезду беларусаў сьвету, міністар замежных спраў Пятро Краўчанка. С. 2,46-47.
Чыгрын Сяргей. «Беларускасьць зьнішчаюць, што крыўдна мне да сьлёз». С. 4.
Гутарка Сяргея Чыгрына з Вольгай Клыбік.
ПУБЛІЦЫСТЫКА
Канец гісторыі, ці пачатак новага шляху? С. 3.
Вытрымкі з артикулу X. Нусмана, зьмешчанага ў «Новом русском слове».
Заява з прычыны закрыцьця ЭГУ. С. 4
Перадрук з газэты «Беларус».
ЛІТАРАТУРА
Аладка Алесь. Вершы. С. 12-13.
Брусевіч Анатоль. Вершы. С. 13.
Шпак Яўген. Кемлівы «заяц». С. 20-27.
Шаўцоў Сымон. Мішка. С. 27-28.
Міцкевіч Адам. Гражына. С. 29-34.
ПАДЗЕІ
Розныя весткі. С. 14-20, 35, 45, 51-52.
Хроніка беларускай жытухі. С. 5-11.
Хроніка беларускага жыцьця ў замежжы. С. 45, 47.
Котаў Мікола і сябры зъ Беларусь С. п. Людміла Колін. С. 53.
Запруднік Я. С. п. Юзэфа Найдзюк. С. 53.
Абодва артикулы — перадрук з газэты «Беларус».
№ 55, кастрычнік 2005
ПУБЛЩЫСТЫКА
Цярпіцкі Віталь. Гістарычны ўспамін. С. 1-2, 46—47.
Саакашвілі Міхаіл. Настаў час вярнуцца да Ялты. С. 3-4.
Перадрук зь Winnipeg Free Press.
ЛІТАРАТУРА
Шаўцоў Сымон. Вершы. С. 5-7.
Шпак Яўген. Кобра: маленькі раман. С. 18-26.
Чэмер Андрэй. Вершы. С. 26.
Бярозка Анатоль. Вершы. С. 49.
Аскаленка Сабіна. Вершы. С. 49.
Лепшая Ірына. Вершы. С. 49.
Ількевіч Натальля. Вершы. С. 49-50.
ЛІСТЫ
Ліст Андрэя Чэмера (Аляксея Анішчыка) да Робэрта Цупрыка. С. 27.
ІНТЭРВІЮ
Яўтуховіч Зьміцер. Мару, каб мая музыка гучала на Бацькаўшчыне. С. 37-39.
Гутарка.
Зброя Амэрыкі: гутарка з Кастусём Вайцяхоўскім.
Перадрук з «Нашай Нівы». С. 40-42.
ПАДЗЕІ
Падарожжа ў Беларусь а. Стаўроса, настаяцеля царквы сьв. Еўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры. С. 30-36,43^44.
Розныя весткі. С. 7-8, 14—17, 28-29.
IV Зьезд беларусаў сьвету. С. 9-14.
Кароткая справаздача.
С. п. Іван Бурдзь. С. 45.
Хроніка. С. 45-46, 51-52.
С. п. Алег Шнэк. С. 52.
№ 56, чэрвень 2006
ПУБЛІЦЫСТЫКА
Весялкоўскі Юры. Юдаізм, хрысьціянства й іслам. С. 1-4, 30-39.
Пазьняк Зянон. Вялікае княства Літоўскае. С. 16-17.
Урывак з брашуры «Прамаскоўскі рэжым».
МІХАСЬ КАВЫЛЬ
Міхасю Кавылю — рэдактару «Беларускай думкі» 90 гадоў. С. 5.
Віншаваньне ад Беларускага інстытуту навукі й мастацтва.
Адзінец Аляксандар. Жывое зерне Кавыля: патрыярх беларускай эміграцыі перажыў дзьве вайны і жахі Сібіры. С. 6-7.
Перадрук з газэты «Салідарнасць» (29 красавіка 2005).
УСПАМІНЫ
Цярпіцкі Віталь. Жыцьцё вісела на валаску (успаміны). С. 8-12.
ЛІТАРАТУРА
ШпакЯўген. Кобра: маленькі раман. С. 18-24 (працяг, пачатак у № 55).
Посах Вольга. Вершы. С. 40-41.
РЭЦЭНЗІІ
Аб праваслаўі за акіянам. С. 24—25.
Пра кнігу В. Цярпіцкага «Гісторыя пабудовы беларускае царквы імя сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры». Перадрук з «Голасу Радзімы».
Запруднік Янка. А. Мікалай Лапіцкі. У Служэньні Богу й Беларусі (1907-1976).
Прэзэнтацыя кнігі. С. 26-27.
Пра прэзэнтацыю кнігі А. Мікалая Лапіцкага.
Беларускі салавей з Амэрыкі. С. 28-30.
Перадрук з «Голасу Радзімы» артикулу В. Мартыненкі пра дыск Данчыка.
Я. 3. [Янка Запруднік]. Арх. Апанас (Антон Мартас). На ніве Хрыстовай. С. 39-40.
Анатацыя на кнігу.
ЛІСТЫ
Лісты ў рэдакцыю «Беларускай думкі». С. 41-42.
ПАДЗЕІ
Розныя весткі. С. 12-15, 27-28, 30.
Хроніка. С. 43-46.
Ж. Н. С. п. Генадзі (Джымі) Міжэвіч (8.25.1940 — 11.30.2005). С. 47.
С. п. Стэфан Наумчык (3.31.1933 —2.27.2006). С. 47^8.
С. п. Жорж Яцэвіч. С. 48.
Сенька Міхась. С. п. Валянтын Міцкевіч. С. 48.
Абвесткі. С. 49-50.
Успомні — танго. Словы і музыка Івана Альхоўскага. С. 50.
Прамова прафэсара Томаса С. Бэрда на рэфэраце прэзэнтацыі кнігі а. Мікалая Лапіцкага. С. 51.
№ 57, сьнежань 2006
ПУБЛІЦЫСТЫКА
ЛычЛеанід. Па-за нацыянальным інтарэсам: праваслаўе ў кантэксьце русыфікатарскай палітыкі. С. 1-9, 35-36.
Савік Лідзія. Ня стыне агонь душы. Да 80-годзьдзя Янкі Запрудніка.
С. 10-11.
Перадрук з інф. бюлетэню «Беларусь! ў сьвеце» (№ 7, ліпень 2006).
Навумчык Сяргей. Пад расейскім трыколерам і арлом. С. 11-13.
Перадрук з «Нашай Нівы» (№ 30, 18 жніўня 2006).
Булгакаў Валер. Беларусь будзе незалежнай, а Лукашэнка не дакіруе да свайго канца. С. 16-17, 24—27.
Паводле он-лайн-канфэрэнцыі на сайце радыё «Свабода».
ЛІТАРАТУРА
Шпак Яўген. Кобра: маленькі раман. С. 18-24 (працяг, пачатак у № 55).
Лецка Яўген. Тэты нязводны народны дух. С. 27-30.
Добры Якаў: паданьне — быль. С. 30-32.
Каракін Леанід. Крык. С. 36.
Пераклад з расейскай М. Кавыля.
Кубека Вольга. Вершы. С. 37-38.
Бярозка Анатоль. Вершы. С. 44.
ЛІСТЫ
Лісты зь Беларусі. С. 38^40.
ПАДЗЕІ
Розныя весткі. С. 13-15, 32-34.
Хроніка. С. 41—42.
ЗВАРОТ
Зварот Беларускага кангрэсавага камітэту аб выданьні кнігі А. Гардзіенкі пра гісторыю арганізацыі. С. 43.
№ 58, чэрвень 2007
АРТИКУЛЫ
Лыч Леанід. Па-за нацыянальным інтарэсам: праваслаўе ў кантэксьце русыфікатарскай палітыкі. С. 1-11 (працяг з № 57).
НАРЫСЫ
Імёны Свабоды: Сьвятаслаў Коўш. С. 33-34.
Паводле перадачы радыё «Свабода».
УСПАМІНЫ
Архіяпіскап Афанасій Мартас (1904-1983). С. 11-13.
Архіяпіскап Афанасій. Наніве Хрыстовай. Паслужны сьпіс. С. 13-23.
Разьдзелы з кнігі.
ЛІТАРАТУРА
Бураўкін Генадзь. Вершы. С. 23-24.
3 кнігі «Лісты да запатрабаваньня».
Шпак Яўген. Кобра (маленькі раман). С. 25—33 (пачатак у № 55).
Барысік Тацяна. П’яніцы пра сябе. С. 36.
Перадрук з «Нашай Нівы» (№ 3, 26 студзеня 2007).
Лісты-сачыненьні дзяцей. С. 37-39.
ПАДЗЕІ
Кароткія весткі. С. 34-35.
Хор Сьвятаеўфрасіньнеўскай царквы ў Саўт-Рывэры. С. 40.
Хроніка. С. 41-42.
«Унівэрсытэт на выгнаньні» наладзіў сувязь у горадзе Вініпэг (Канада). С. 42.
Пра кантакты Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту. Перадрук зь Winnipeg Free Press.
М. С. [Міхась Сенька]. С. п. Міхась Бахар (17.10.1929-11.2.2007). С. 42.
М. С. [Міхась Сенька]. С. п. Джэні Арцюшэнко (29.3.1959-28.3.2007).
С. 42.
М. С. [Міхась Сенька]. С. п.НадзяВайцяхоўская (26.3.1918-8.4.2007).
С. 43.
№ 59, сьнежань 2007
ПУБЛІЦЫСТЫКА I ПЕРАДРУКІ
Краўчанка Пётр. Імпічмэнт. С. 1-15.
Разьдзелы з кнігі «Беларусь на ростанях».
АРТЫКУЛЫ
Лецка Яўген, Ліс Арсень. [Творчы даробак] Петра Сергіевіча — мас­така беларускага шляху. С. 15-24.
ЛІТАРАТУРА
Шпак Яўген. Кобра: маленькі раман. С. 25-32 (працяг, пачатак у №55).
Масла Алена. Сава на царства. Казка. С. 33-35.
Дзіцячая старонка. С. 35-38.
ПАДЗЕІ
Сенька Міхась. Вітаўту Кіпелю — 80 гадоў. С. 39.
Рэфэрат, прачытаны на юбілейным абедзе ў Беларускім грамадзкім цэнтры 10 чэрвеня 2007 г.
Хроніка. С. 40.
Сенька Міхась. С. п. Уладзімер Валатковіч (4.7.1924—20.5.2007).
Сенька Міхась. 10-я ўгодкі сьмерці С. п. Мікалая Навіцкага. С. 42.
ЗВАРОТЫ
Зварот Беларускага кангрэсавага камітэту аб выданьні кнігі А. Гардзіенкі пра гісторыю арганізацыі. С. 43.
Кніга пра беларускую эміграцыю. С. 44.
Рэклямная абвестка пра кнігу А. Адзінца «Паваенная эміцрацыя: скрыжаваньні лёсаў».
№ 60, чэрвень 2008
УСПАМІНЫ
Краўчанка Пятро. Скананьне імпэрыі. С. 1-14.
Выбраныя разьдзелы з кнігі ўспамінаў «Беларусь на распутье» (Беларусь на ростанях).
Лецка Яўген. На Вастрыі часу (паралельная размова). С. 15-21.
Успаміны-эсэ.
Гілевіч Ніл. 3 дзёньнікавых запісаў. С. 21-24, 36.
ЛІТАРАТУРА
Шпак Яўген. Кобра (маленькі раман). С. 25-35.
Працяг, пачатак у № 55.
Легастаева Вольга. Радавод па кудзелі да пятага калена. С. 36-39.
Гарбачонак Сьвятлана. Сафійскі сабор (верш). С. 39.
Гурская Тацяна. Глыбоцкі край (верш). С. 39.
ПАДЗЕІ
Касоўская Лёля. С. п. Ляля (Людміла) Лапіцкая. С. 40.
Сенька Міхась. С. п. Тацяна Рудзько Гэтман. С. 40.
С. п. Уладзімер Страпко. С. 40.
Хроніка. С. 41.
ПЕРАДРУКІ
Belarusians give Sweden a scare. C. 42.
Перадрук артикулу з «The Cazette» (Montreal, May 4, 2008) пра матч беларускай хакейнай зборнай са зборнай Швэцыи на чэмпіянаце сьвету па хакеі, што прайшоў у 2008 г. у Канадзе.
Russia survives shootout: Belarus goaltender almost steals show. C. 43.
Перадрук з «The Cazette» (Montreal) артикулу пра матч беларускай хакейнай зборнай са зборнай Pacei.

БІЯГРАФІЧНЫ ПАКАЗЬНІК'
Арцюшэнка Рыгор (20.10.1927, Хойнікі — 10.05.2004, Саўт-Рывэр, ЗША). Бацька быў рэпрэсаваны савецкай уладай. 3 1943 г. сям’я на эміграцыі. Па вайне — у беларускім лягеры ў Ватэнштэце, браў удзел у беларускім скаўтынгу, прафэсійна займаўся валейболам, быў адным з галоўных гульцоў беларускай каманды «Неман». Ад 1949 г. — у ЗША. Жыў у Саўт-Рывэры, браў удзел у моладзевым руху: актывіст Аб’еднаньня беларуска-амэрыканскай моладзі (у 1953-1956 гт. — старшыня Саўт-Рывэрскага аддзелу
АБАМ), адрадзіў у Саўт-Рывэры беларускую валейбольную дружыну «Неман». У 1970-1980-я гг. належаў да БККА, сябра ўраду (управы). Браў актыўны ўдзел у жыцьці парафіі сьв. Эўфрасіньні Полацкай, цягам 12гадоў узначальваў карпарацыю «Белэр-Менск». Разам з жонкай Соняй Арцюшэнкай шмат зрабіў для дапамогі дзецям, — ахвярам чарнобыльскай катастрофы. Пахаваны на могілках Беларускай праваслаўнай царквы сьв. Эўфрасіньні Полацкай2.
Бахар Міхась (17.10.1929, в. Сьцюдзёнка, цяпер Вялейскі р-н Менскай вобл. — 11.02.2007, Саўт-Рывэр, ЗША). Улетку 1944 г.
разам з бацькамі выехаў на эміграцыю. Па капітуляцыі апынуліся ў францускай акупацыйнай зоне Нямеччыны. Вучыўся ў расейскай гімназіі ў Штутгарце. У ЗША з 1951 г. Напачатку паводле кантракту Бахары працавалі ў штаце Місысыпі на фэрмэрскай гаспадарцы. У Місысыпі М. Б. скончыў унівэрсытэт з дыплёмам інжынэра-электрыка (1959). Пазьней сям’я Бахараў пераехала ў Ёнкерз (штат
' У паказьнік уключаныя біяграмы некаторых сяброў БККА, якія ўваходзілі ў яго кіраўнічыя структуры.
2 Далей — на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры.
Нью-Ёрк), a М. Б. пасьля шлюбу зь Любай Урыўскай у 1961 г. пераехаў у Саўт-Рывэр. Браў актыўны ўдзел у грамадзкім жыцьці, быў сябрам рэдкалегіі часопісу «Беларуская моладзь», належаў да БККА (у 1980я — віцэ-прэзыдэнт), парафіі сьв. Эўфрасіньні Полацкай. Дзякуючы ягонаму стараньню саўт-рывэрская грамада атрымала ў канцы 1960-х за мінімальную плату пляц пад пабудову новай царквы й Грамадзкага цэнтру. Быў скарбнікам акруговай арганізацыі Рэспубліканскай партыі, належаў да Амэрыканскай асацыяцыі інжынэраў-электрыкаў. Пахаваны на беларускіх могілках у аўт-Рывэры.
Букатка Бернард. У першай палове 1940-х жыў у Бэрліне. Працаваў у Беларускім прадстаўніцтве (Weissruthenische Vertauenstelle), створаным пры Міністэрстве ўнутраных справаў. У ЗША з канца 1940-х. Жыў у Кліфтане (паўночна-ўсходняя частка НьюДжэрзі). У 1957-1959 гг. — віцэ-старшыня БККА. Ад пачатку 1960-х адышоў ад беларускіх справаў.
Вайцяхоўскі Кастусь (на эміграцыі Кон Ворт, 23.07.1926, Стары Сьвержань, сёньня Стаўпецкі р-н
Менскай вобл.). Сын грамадзкага дзеяча Ксенафонта Вайцяхоўскага. Падчас нямецкай акупацыі вучыўся ў Баранавіцкім дарожнабудаўнічым тэхнікуме, настаўніцкай сэмінарыі ў Нясьвіжы, сябра СБМ. Зь лета 1944 г. на выгнаньні: спачатку ў Судэтах, потым у Баварыі. У Заходняй Нямеччыне належаў да беларускага скаўтынгу, скончыў Беларускую гімназію імя Янкі Купалы. У верасьні 1949 г. разам з бацькамі выехаў паводле кантракту ў ЗША. Жылі ў Арканзасе, працавалі на зьбіраньні бавоўны. У сьнежні 1949 г. прызваны ў амэрыканскую армію, служыў у вайсковай выведцы ў Карэі. Па дэмабілізацыі скончыў Ратгерскі ўнівэрсытэт, працаваў у вайско­вай сфэры. У першай палове 1950-х належаў да моладзевых рухаў. У 1970-1980-я ўваходзіў у кіраўнічыя структуры БККА, у 1980-х — прадстаўнік БККА ў г. Сан-Хасэ (Каліфорнія). Жыве ў Сан-Дыега (Каліфорнія).
Вайцяхоўскі Ксенафонт (27.08.1899, Стары Сьвержань — 15.05.1986). У 1930-я гг. арганізоўваў беларускае культурнае жыцьцё на Стаўпеччыне, падчас нямецкай акупацыі — у структурах Беларускай народнай самапомачы, цывільнай адміністрацыі, быў дэлегатам II Усебеларускага кангрэсу (чэрвень 1944). Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Пасьля капітуляцыі Нямеччыны знаходзіўся разам з сынам у Беларускім лягеры ў Рэгенсбургу. У траўні 1948 г. узяў удзел у аднаўленчым Пленуме БЦР у Эльвангене. У верасьні 1949 г. разам зь сям’ёй паводле кантракту прыехаў у штат Арканзас, дзе працаваў на зборы бавоўны. Празь некаторы час пераехаў у СаўтРывэр. Далучыўся да актыўнага грамадзкага жыцьця. Браў удзел у
жыцьці парафіі сьв. Эўфрасіньні Полацкай, належаў да кіраўнічых структураў БККА. У другой палове 1950-х— пачатку 1960-х узначальваў Злучаны беларуска-амэрыканскі дапамаговы камітэт, уваходзіў у склад рэдакцыі часопісу «Беларуская думка». Пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры.
Высоцкі Леў (09.04.1913, Лібава, сёньня Л іепая, Латвія — 31.03.2002, Саўт-Рывэр, ЗША). Пасьля I сусьветнай вайны сям’я Высоцкіх вярнулася ў Стоўпцы. Л. В. скончыў сярэднюю тэхнічную школу ў Ломжы, служыў марскім кадэтам у польскім войску. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у банку ў Стоўпцах. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. У ЗША з 1949 г. Жыў у Саўт-Рывэры, быў актывістам парафіі сьв. Эўфрасіньні Полацкай, доўгагадовым скарбнікам і сябрам ураду БККА. Пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры. Сын Хведара Высоцкага.
Высоцкі Хведар (Тодар, 26.10.1887, Новы Сьвержань, сёньня Стаўпецкі р-н Менскай вобл. — 17.09.1976). Нарадзіўся ў сялянскай незаможнай сям’і. Скончыў царкоўна-прыходзкую школу, вывучыўся на бухгальтара й рахункавода. Працаваў чыноўнікам на чыгунцы. Перад Першай сусьветнай вайной узяў шлюб з Кацярынай Падбелай. 3 1944 г. — на эміграцыі. Зь верасьня 1949 г. у ЗШ А, пасяліўся ў Саўт-Рывэры. Браў актыўны ўдзел у беларускім грамадзкім жыцьці: ЗБАДК і БККА. Стараста(1950-
1971, зь невялікімі перапынкамі) парафіі сьв. Эўфрасіньні Полацкай. Пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры.
Грэбень Мікалай (22.05.1922— 23.03.2005). Жыў у Фэніксьвіле (Пэнсыльванія). Быў вельмі актыўны ў Арганізацыі беларускіх рэспубліканскіх клюбаў і некалькі дзясяткаў год арганізоўваў абвешчаньне штатам Пэнсыльванія Беларускага дня 25 Сакавіка. Зьяўляўся прыхаджанінам парафіі сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры. Прадстаўнік БККА на штат Пэнсыльванія. Пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры.
Даніловіч Антон (псэўд. Янка Золак. Яз. Дель­ны ды інш. 01.11.1912, в. Лучнікі Слуцкага пав. — 30.12.2000,Мілтаўн,Нью-Джэрзі,ЗША),пісьменьнік, журналіст, выдавец, грамадзкі дзеяч. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у «Газэце Случчыны». Зь ле­та 1944 г.— на эміграцыі. У Заходняй Нямеччыне друкаваў памножаныя на машынцы творы беларускіх пісьменьнікаў і гісторыкаў, заснаваўшы саматужнае выдавецтва «Ніва»: У. Дубоўку, У. Жылку, Т. Лебяду, У Ігнатоўскага ды інш. У 1950 г. пераехаў у ЗША,
пасяліўся ў цэнтральнай частцы Нью-Джэрзі. Жыў у Сэйрэвіле, Саўт-Рывэры, Мілтаўне. Прадаўжаў выдаваць кнігі беларускіх пісьменьнікаў, а таксама друкаваныя насьценныя беларускія кален­дарь!. Заснаваў Беларускае культурна-мастацкае й навуковае таварыства. Ад 1960 г. — галоўны рэдактар часопісу «Беларуская думка» (рэдагаваў № 1-6, № 10 — № №25-26, да 1983 г.). Браў удзел у кангрэсах беларусаў Амэрыкі, належаў да кіраўнічых органаў БККА.
Завістовіч Расьціслаў (01.09.1928, Случчына — 28.11.2000). У ЗША з 1949 г. Жыў у Саўт-Рывэры, браў удзел у моладзевым руху: Аб’еднаньні беларуска-амэрыканскай моладзі. У першай палове 1950-х служыў у амэрыканскай арміі ў Нямеччыне. Па дэмабілізацыі вучыўся ў Ратгерскім унівэрсытэце (Нью-Джэрзі), па сканчэньні якога пераехаў у Вашингтон. Перакладаў звароты БККА на ангель­скую мову, рыхтаваў тэксты, прысьвечаныя бе-
ларускай тэматыцы, для Congressional Record. Зь сярэдзіны 1960-х на пэўны час адышоў ад актыўнай грамадзкай пра­йм, вярнуўшыся толькі ў 1990 г., калі ўзначаліў БККА.
Захаркевіч Васіль (12.09.1910, в. Сітніца, сёньня Лунінецкі р-н Берасьцейскай вобл.— 02.07.1986, Нью-Ёрк). У 1950-я— актывіст БАЗА й прыходу сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне. У 1965 г. раз­ам зь Мерляком пакінуў шэрагі БАЗА й заснаваў БАА ў штаце НьюЁрк, а ў 1968 г.— адзін з ініцыятараў заснаваньня прыходу сьв. Кірылы Тураўскагаў Рычманд-Гіле. Ад 1969 г. браў удзел у кангрэсах беларусаў Амэрыкі, належаў да ўправы БККА.
Зыбайла Пётра (10.10.1911, в. Яблонка, сёньня Івацэвіцкі р-н Берасьцейскай вобл. — 03.10.1998). У 1950-я — актывіст БАЗА й пры­ходу сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне. У 1965 г. разам зь Мерляком пакінуў шэрагі БАЗА й заснаваў БАА ў штаце Нью-Ёрк, а ў 1968 г. — адзін з ініцыятараў паўстаньня прыходу сьв. Кірылы Тураўскага ў Рычманд-Гіле. Ад 1969 г. браў удзел у кангрэсах беларусаў Амэрыкі, уваходзіў ва ўправу БККА. Пахаваны на беларускіх могілках у СаўтРывэры.
Ігнатовіч Міхаіл. Нарадзіўся ў сям’і сьвятара з Глыбокага. Вучыўся ў Празе. У паваеннай Нямеччыне — камэндант беларускага лягеру ў Міхэльсдорфе. У ЗША пераехаў у 1948 г., быў адным з заснавальнікаў ЗБАДК. Жыў у Пасэйку. Заснаваў разам зь беларусам Вішнеўскім фабрыку вырабу вокнаў — IgWis. Памёр ад раку.
Кавыль Міхась (сапр. Язэп Лешчанка, 01.12.1915, Покрашава, сёнь­ня Слуцкі р-н Менскай вобл.). У 1930-х — рэпрэсаваны. У 1941 г. у Чырвонай Арміі, трапіў у нямецкі палон, празь некаторы час быў вы-
звалены. Скончыў прапагандысцкія курсы ў Вустраве пад Бэрлінам, на якіх рыхтавалі будучых кіраўнікоў Саюзу беларускай моладзі, працаваў у аддзеле прапаганды ў Менску. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Знаходзіўся ў Нямеччыне, потым выехаў на працы ў Бэльгію. У 1950 г. пераехаў у ЗША, пасяліўся ў СаўтРывэры. Першы рэдактар газэты «Беларуская трыбуна», браў актыўны ўдзел у працы БККА ў 1950-я гг., віцэ-прэзыдэнт I Кангрэсу беларусаў Амэрыкі.
Ад 1983 г.— сталы рэдактар часопісу «Беларуская думка». Аўтар некалькіх зборнікаў вершаў.
Казьлякоўскі Ян (13.12.1894, Калаўравічы, Піншчына — 24.03.1991), старшыня царкоўнай управы парафіі сьв. Кірылы Тураўскагаў РычмандГіле. Браў удзел, як сябра Беларуска-амэрыканскага аб’еднаньня ў Нью-Ёрку, у кангрэсах беларусаў Амэрыкі, працы Царкоўнай рады БПЦ. Пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансўіку.
Касяк Іван (01.11.1909, в. Гіры, сёньня Вялейскі р-н Менскай вобл. — 13.03.1989, Рывэр-Форэст, ЗША), грамадзкі дзеяч. Скончыў політэхнічны факультэт Львоўскага ўнівэрсытэту (1941) у спэцыяльнасьці архітэктар. Падчас нямецкай акупацыі —адзін зь лідэраў беларускага грамадзкага жыцьця ў Менску: уваходзіўускладЦэнтраліБНС.актыўныпрыхільнік абвяшчэньня аўтакефаліі Беларускай праваслаўнай царквы, адзін з арганізатараў Царкоўнага сабору БПЦ (1942). У 1944 г. — намесьнік прэзыдэнта БЦР наГлыбоцкуюакругу.Зьлета 1944 г. —наэміграцыі.
У Нямеччыне — адзін з кіраўнікоў Беларускага праваслаўнага аб’еднаньня. Не прызнаў аднаўленьня БАПЦ пад кіраўніцтвам Сяргея Ахатэнкі й аднаўленьня Рады БНР пад кіраўніцтвам Міколы Абрамчыка. У траўні 1948 г. узяў удзел у аднаўленчым Пленуме БЦР, у 1948-1951 гг. узначальваў Сакратарыят БЦР. У ЗША з 1949 г. Спачатку жыў у Нью-Ёрку, затым з 1978 г.— у Рывэр-Форэсьце (Ілінойс). У 1957-1989 гг.— старшыня БККА. Зьяўляўся сябрам Беларускага вызвольнага фронту, браў удзел у антыкамуністычных канфэрэнцыях у розных краінах сьвету, куды езьдзіў за свой кошт. Аўтар кніг «3 гісторыі праваслаўнай царквы беларускага народу» (1956), «Byelorussia: historical outline...» (1989). Паводле тастамэнту пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры.
Кіт Барыс (06.04.1910, Санкт-Пецярбург, Расея). Выкладчык і дырэктар Віленскай беларускай гімназіі, у 1939-1941 гг.— дырэктар Наваградзкай беларускай гімназіі. У 1943-1944 г.— заснавальнік і дырэктар Маладзечанскай гандлёва-тэхнічнай школы. Зь лета
1944 г. — на эміграцыі. У студзені 1948 г. пасяліўся ў ЗША, спачатку жыў у Саўт-Рывэры, у 1949-1950 гг. узначальваў Злучаны беларуска-амэрыканскі дапамаговы камітэт. У 1950 г. выехаў у Лос-Анджэлес (Каліфорнія), дзе стварыў аддзел ЗБАДК. У 19511955 г.— другі віцэ-старшыня БККА. У сярэдзіне 1950-х, зь пераездам у Вашингтон, адышоў ад актыўнай грамадзкай дзейнасьці.
Коўш Сьвятаслаў а. (07.01.1917, Вільня (паводле іншых зьвестак — мястэчка Ільля (сёньня Вялейскі р-н)— 05.11.1997, Саўт-Рывэр, ЗША). Сын сьвятара Аляксандра Каўша. Скончыў факультэт права Віленскага ўнівэрсытэту, сябра Беларускага студэнцкага саюзу. У 1938 г. высьвячаны на дыякана. У 1938-1939 гг.— псаломшчык у Засульлі (Стаўпецкі р-н), у 1939-1941 гг.— настаўнік у Засульлі. У канцы 1943 44 — начальнік Клецкага павету. Зь лета 1944 г.— на эміграцыі. У паваеннай Нямеччыне — камэндант Беларускага ля-
геру ў Ватэнштэце. 3 1949 г. — у ЗША. Адзін з ініцыятараў стварэньня парафіі ў Саўт-Рывэры, віцэ-старшыня Галоўнай управы БККА ў 1951-1957 гг. У 1969-1976 гг.— настаяцель парафіі сьв. Кірылы Тураўскага ў Рычманд-Гіле, у 1976-1986 гг.— у Саўт-Рывэры. Па сьмерці Мікалая Лапіцкага — адміністратар беларускіх (кананічных) парафіяў у Паўночнай Амэрыцы. Пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры.
Лапіцкі Мікалай а. (31.12.1907, Грэлікі, сёньня Вялейскі р-н Менскай вобл. — 08.08.1976, Глэн-Спэй, Нью-Ёрк, ЗША). Скончыў тэалягічны факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэту, абараніў магістарскую дысэртацыю «Праваслаўе ў ВКЛ у часы вялікага князя Ягайлы». Працаваў у приходах у Ашмянах, Сьцяфанпалі, падчас нямецкай акупацыі — у Менску. Настаяцель першай беларускай царквы на Захадзе — царквы сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Рэгенсбургу. 3 1950 г.— у ЗША. Арганізаваў парафію ў Саўт-Рывэры, яе настаяцель у 1950-1976 гг. У 1960-1970-я ўзначальваў ЗБАДК, браў удзел у кангрэсах беларусаў Амэрыкі, уваходзіў у кіраўнічыя структуры БККА.
Літаровіч Віктар (1923, Барысаўшчына— 21.06.1967, Саўт-Рывэр, ЗША), грамадзкі дзеяч. Нарадзіўся ў сям’і Максіма Літаровіча й Натальлі з Дуброўскіх. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у адміністрацыі на Барысаўшчыне. Зь лета 1944 г.— на эміграцыі. Пасьля капітуляцыі Нямеччыны знаходзіўся ў брытанскай акупацыйнай зоне, настаўнічаў у беларускай пачатковай школе ў Гановэры. У канцы 1940-х разам з бацькамі й братамі пераехаў у ЗША. Жыў у Саўт-
Рывэры. Адзін з арганізатараў Беларускага праваслаўнага царкоўнага камітэту ў Амэрыцы, заснавальнікаў парафіі ў Саўт-Рывэры. Браў удзел у II Кангрэсе беларусаў Амэрыкі ў якасьці ганаровага госьця. Пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры.
Літаровіч Леанід (Лявон) (16.08.1928, Барысаўшчына— 12.08.1998, Саўт-Рывэр). Грамадзкі дзеяч, брат Віктара Літаровіча. Летам 1944 г. разам з бацькамі выехаў на эміграцыю. У паваеннай Нямеччыне жыў у лягеры ў Гановэры. 3 1950 г. — у ЗША. Жыў у Саўт-Рывэры, браў удзел у грамадзкім жыцьці беларусаў, актывіст парафіі сьв. Эўфрасіньні Полацкай. Належаў да кіраўнічых органаў БККА, у 1968 г. увайшоў у склад будаўнічага камітэту нова-
га будынку царквы (быў скарбнікам). Браў удзел у I Зьезьдзе беларусаў сьвету ў Менску. Пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры.
Мелешук Браніслаў (11.09.1908, Налібокі, сёньня Стаўпецкі р-н Менскай вобл — 3.12.1968, Пасэйк, ЗША). Пераехаўшы ў Пасэйк (Нью-Джэрзі) юраў актыўны ўдзел у беларускім грамадзкім і палітычным жыцьці. Уваходзіў у кіраўнічыя структуры БККА. Пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры.
Мельяновіч Васіль (28.08.1934, в. Азярніца, сёньня Лунінецкі р-н Берасьцейскай вобл. — 06.10.2004, Брансўік, ЗША). Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Вучыўся ў Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы. У ЗША з 1950 г. У 1954—1956 гг. служыў у амэрыканскім войску ў Панаме. Скончыў гарадзкі ўнівэрсытэт Нью-Ёрку (1963) з бакаляўрскай ступеньню інжынэра, у 1972 г.— унівэрсытэт Джорджа Вашынгтона (магістар мэнэджмэнту). Працаваў у тэлефоннай кампаніі AT&T. Жыў у г. Оўінгс-Мілз (Мэрылэнд). У 1960-1980-я гг. — прадстаўнік БККА на штат Мэрылэнд, быў першым старшынём Рады этнічных арганізацыяў штату Мэрылэнд, у 1979 г. выбраны старшынём Фэдэрацыі беларускіх рэспубліканскіх клюбаў ЗША. У пачатку 1990х пераехаў у штат Агаё, працаваў у кампаніі «Стэйплз» у Брансўіку, браў удзел у жыцьці беларускай грамады ў Кліўлэндзе. Паводле тастамэнту спалены, а прах пахаваны ў в. Азярніца Лунінецкага р-ну.
Мерляк Кастусь (25.12.1919, в. Дзетамля, сёньня Наваградзкі р-н Гарадзенскай вобл. — 25.11.2006). Скончыў курсы крэдытных інспэктараў Дзяржбанку СССР у Беластоку, працаваў бухгальтарам, старшым крэдытным інспэкгарам на Наваградчыне. Падчас нямецкай акупацыі— у беларускай адміністрацыі, Самапомачы, у 1944 г.— інтэндант у Наваградзкім беларускім швадроне Барыса Рагулі. Зь ле­та 1944 г. — на эміграцыі. Знаходзіўся ў Італіі, дзе быў інтэрнаваны амэрыканскімі войскамі. У 1947 г. выехаў у Аргентыну, дзе стварыў і
ўзначаліў Згуртаваньне беларусаў. У1954 г. пераехаў у ЗША. Заняўся актыўнай грамадзкай дзейнасьцю, быў радным БНР. У 1959-1964 гг. — старшыня Галоўнай управы БАЗА. У 1965-м выйшаў з БАЗА й заснаваў Беларуска-амэрыканскае аб’еднаньне ў Нью-Ёрку, у 1968 г. разам з аднадумцамі — параф ію сьв. Кірылы Тураўскага ў Рычманд-Гіле. Ад 1969 г. браў удзел у дзейнасыді БККА, уваходзіў у яго кіраўнічыя струк­туры, у 1970-я некаторы час — віцэ-прэзыдэнт БККА.
У сярэдзіне 1990-х адышоў ад актыўнай грамадзкай дзейнасьці. У 1992 г. выдаў успаміны «Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі». Пахаваны на беларускім могільніку ў Іст-Брансўіку.
Мінкевіч Мікалай (08.04.1909, Лунінец, сёньня Берасьцейская вобл.— 29.04.1980). Зь сям’і праваслаўнага сьвятара. Скончыў Віленскую беларускую гімназію. Вучыўся на мэдыцынскім факультэце Віленскага ўнівэрсытэту, скончыў унівэрсытэт у Каўнасе (1942). Ажаніўся з дачкой Радаслава Астроўскага Галінай. У 1942-1944 гг. працаваў лекарам у Баранавічах, дырэктарам Баранавіцкай мэдыцынскай школы, ад сакавіка 1944 г.—галоўны лекар БКА. Дэлегат II Усебеларускага кангрэсу. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Працаваў лекарам пры
UNRRA і IRO ў брытанскай зоне акупацыі Нямеччыны, браў удзел у грамадзкім жыцьці беларусаў у лягеры ў Ватэнштэце. У 1949 г. выехаў зь сям’ёй у Аргентыну, дзе працаваў галоўным лекарам пры шпіталі г. Сан-Люіс. У студзені 1955 г. пераехаў у ЗША. Працаваў у шпіталях у штатах Ілінойс, Агаё, Місуры, Індыяна, Мічыган. У 1976 г., пасьля выхаду на пэнсію, пераехаў у Фларыду. На XVIII Пленуме БЦР (4 ліпеня 1977 г.) выбраны віцэ-прэзыдэнтам БЦР, у 1970-я ўваходзіў ва ўправу БККА. Ягоны архіў, найперш ілюстраваныя альбомы з жыцьця вучняў Віленскай беларускай гімназіі, захоўваецца ў архіўных зборах пры царкве сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры.
Мядзейка Нікандар (28.08.1914, в. Панькі, сёньня Івейскі р-н Гарадзенскай вобл. — 06.12.1987). Вучыўся ў настаўніцкай сэмінарыі ў Барунах да яе ліквідацыі ў 1932 г. Скончыў гімназію ў Вільні. У 1936-1939 гг.— у польскім войску. У 1939-1941 гг. працаваў настаўнікам беларускай мовы й літаратуры ў Маладзечне. Падчас нямецкай акупацыі — школьны інспэктар у М аладзечанскім павеце, затым — у Лідзкай акрузе. Зь лістапада 1942 г. да верасня 1943 г. — кіраўнік акруговай управы БНС у Глыбокім. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. У паваеннай Нямеччыне (француская зона акупацыі) скончыў
унівэрсытэт UNRRA з дыплёмам інжынэра мэліярацыі. У лютым 1948 г. пераехаў у Францыю. Прэзыдэнтам Радаславам Астроўскім вызначаны кіраўніком дэлегатуры БЦР у Францыі. У красавіку 1954 г. разам зь сям’ёй выехаў у ЗША. Жыў у Нью-Брансўіку (Нью-Джэрзі). 4 верасьня 1954 г. прызначаны першым віцэ-прэзыдэнтам БЦР. Быў скарбнікам БККА. На XVIII Пленуме БЦР (3-4 ліпеня 1977 г.)абраны прэзыдэнтам БЦР. Пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры.
Навумчык Сьцяпан (31.03.1933, Заастравечча, сёньня Клецкі р-н Менскай вобл. — 27.02.2006, Саўт-Рывэр, ЗША). У 1944 г. разам з бацькамі выехаў на эміграцыі. Па капітуляцыі Нямеччыны знаходзіўся ў беларускім лягеры ў Ватэнштэце, належаў да беларускіх скаўтаў. 3 1950 г. — у ЗША. Служыў у амэрыканскай арміі ў Нямеччыне. Жыў у Саўт-Рывэры, працаваў у кампаніі «Джонсан-эндДжонсан». Браў актыўны ўдзел у жыцьці парафіі
сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры, у 1980-х належаў да рады БККА. Пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры.
Найдзюк Часлаў (15.08.1915, Бойдаты, сёньня Ваўкавыскі р-н Гарадзенскай вобл. — 1995, ЛосАнджэлес, ЗША). Паводле адукацыі адвакат. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у Вялейцы міравым судзьдзём, узначальваў акруговую ўправу БНС. Ад 1950 г. —уЗША.ЖыўуЛос-Анджэлесе,узначальваў мясцовы аддзел ЗБАДК, быў прадстаўніком БККА на штат Каліфорнія.
Палюховіч Міхась (18.10.1925, Сэрнікі, Палесьсе — 01.08.1994, Саўт-Рывэр, ЗША). Падчас нямецкай акупацыі вывезены на прымусовыя працы ў Нямеччыну. Па заканчэньні вайны апынуўся ў Беларускім лягеры ў Ватэнштэце, браў удзел у грамадзка-культурным жыцьці й скаўтынгу. Прыкладна ў 1948-1949 гг. сям’я Палюховічаў выехала ў Паўночную Караліну. Затым М. П. пераехаў у Саўт-Рывэр. Быў сябрам будаўнічага камітэту парафіі сьв. Эўфрасіньні Полацкай, старшынём царкоўнага хору, скарбнікам часопісу «Беларуская дум­ка», належаў да ўправы БККА. Пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры.
Партлезьнік Мікалай (да 1945 г. Падлазьнік, 04.01.1904, Менск), вайсковец, сябра Арганізацыі беларускіх вэтэранаў. У канцы 1920-х скончыў Беларускую вайсковую школу ў Менску (АБВШ). Служыў у Чырвонай Арміі ў чыне капітана. Падчас нямецка-савецкай вайны трапіў у нямецкі палон. Пазьней знаходзіўся ў Арміі Ўласава. У лягерах для перамешчаных асобаў у Нямеччыне далучыўся да белару-
скага руху. Увайшоў у Арганізацыю беларускіх вэтэранаў, створаную Францам Кушалем. У канцы 1940-х пераехаў у ЗША. Жыў у Пасэйку (Нью-Джэрзі). Браў удзел у беларускіх арганізацыях, у тым ліку Арганізацыі беларускіх вэтэранаў, БККА. Пахаваны ў Спрынг Валей, штат Нью-Ёрк, на праваслаўных могілках.
Пеляса Ўладзімер (01.05.1918, Ліда, Гарадзенская вобл. — 24.04.2004, Нью-Ёрк). Скончыў Віленскую беларускую гімназію. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у структурах БНС. Зь лета 1944 г.— на эміграцыі. У Заходняй Нямеччыне браў удзел у грамадзкім жыцьці, беларускім скаўтынгу. У 1949 г. пераехаў у ЗША. Жыў у Кўінзе (Нью-Ёрк). Працаваў у кампаніі «Атланта-Карпарэйшн» (апэратарам машынаў). Узначальваў нью-ёрскі аддзел ЗБАДК, уваходзіў ва ўрад БККА, належаў да Амэрыканскіх
прыхільнікаў БЦР і Амэрыканскіх прыхільнікаў АБН, быў актывістам парафіі сьв. Кірылы Тураўскага ў Рычманд-Гіле. Блізу 20-ці гадоў скарбнік карпарацыі Белэр — Менск. У 1950-х заснаваў уласнае выдавецтва, у якім выдрукаваў за ўласны кошт некалькі кніг беларускіх пісьменьнікаў-эмігрантаў. Пахаваны на праваслаўным могільніку ў Маспэце ў Нью-Ёрку. Ягоны архіў перададзены ў царкву ў СаўтРывэры.
Плескачэўскі Анатоль (28.02.1911, Глыбокае — 31.03.1980, Лексінгтан, ЗША). Сын Антона й Надзеі з Асташэўскіх. Брат Барыса Плескачэўскага. Скончыў Агранамічна-жывёлагадоўчую школу ў Грудзёнцы з дыплёмам жывёлавода-агранома. 3 1939 г.— аграном-жывёлавод у Віленска-Троцкім павеце. Падчас нямецкай акупацыі — галоўны інтэндант БКА, ад’ютант прэзыдэнта БЦР Радаслава Астроўскага, у другой палове 1944 г. працаваў у сакратарыяце БЦР у Бэрліне. Пасьля капітуляцыі Нямеччыны вучыўся ў Вольным унівэрсытэце UNRRA ў Мюнхэне, затым ва Украінскім тэхнічна-сельскагаспадарчым інстытуце. У 1949 г. пераехаў у ЗША, пасяліўся ў Ірвінгтане (НьюДжэрзі). Працаваў у фармацэўтьічнай кампаніі Pinick у г. Ньюарк, узначальваў аддзел антыбіётыкаў. Браў актыўны ўдзел у грамадзкім жыцьці беларусаў ЗША: уваходзіў ва ўправу БККА, быў сябрам і адным з кіраўнікоў Амэрыканскіх прыхільнікаў БЦР, віцэ-прэзыдэнтам Амэрыканскіх прыхільнікаў Антыбальшавіцкага блёку народаў, актыўным сябрам парафіі сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры, належаў да Саюзу беларуска-амэрыканскіх вэтэранаў. Пасьля выхаду на пэнсію жыў у Лексінгтане (штат Нью-Ёрк). Пахаваны на ўкраінскіх могілках у Баўнд-Бруку. Архіў Анатоля Плескачэскага захоўваецца ў архіўных зборах пры царкве сьв. Эўфрасіньні Полацкай у СаўтРывэры.
Русак Аляксандар (13.07.1907, Баранавіччына — 07.03.1957, Гарфілд, ЗША), грамадзкі дзеяч, інжынэр. Скончыў Познанскі ўнівэрсытэт (1934). У 1939-1941 гг.— заснавальнік і старшыня Беларускага камітэту ў Познані, улетку 1941г.— арганізатар Беларускага нацыянальнага камітэту ў Горадні, у 1942 г. у Баранавічах заснаваў Адміністрацыйна-гандлёвую школу, яе першы дырэктар. Заснаваў Арганізацыю гандлёвых і прамысловых прадпрыемстваў. У 1943 г. — бурмістар Баранавічаў, удзельнік II Усебеларускага кангрэсу. Зь лета 1944 г. —на эміграцыі. У паваеннай Нямеччыне—галоўны арганізатар і старшыня Беларускага камітэту (лета 1945 г.), пазьней лягеру (восень 1945) у Рэгенсбургу. Спрычыніўся да арганізаванага выезду беларусаў у ЗША й стварэньня беларускага асяродку ў СаўтРывэры. 3 1948 г.— старшыня Галоўнай управы Цэнтральнага прадстаўніцтва беларускай эміграцыі, удзельнік аднаўленчага плену­му БЦР, у першым урадзе БЦР — міністар замежных справаў і аддзелу фінансаў БЦР. 3 25 лістапада 1952 г. — старшыня калегіі БЦР, а з 15 кастрычніка 1953 г.— старшыня Выканаўчага органу БЦР і кіраўнік замежных справаў БЦР. У ЗША прыехаў улетку 1949 г. Пасяліўся ў Гарфілдзе (Нью-Джэрзі). Адзін з ініцыятараў стварэнь­ня Кангрэсу беларусаў Амэрыкі й Беларускага кангрэсавага камітэту. Увайшоў у першы ўрад БККА. У 1955 г. праз хваробу паступова адышоў ад усіх беларускіх справаў. Пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры. Архіў Аляксандра Русака захоўваецца ў зборах пры царкве сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры.
Селях Вячаслаў (на эміграцыі Качанскі, Селях-Качанскі, 15.12.1885, Лагойск — 08.08.1976, Саўт-Рывэр), опэрны сьпявак, тэатральны й грамадзкі дзеяч. Скончыў Маладзечанскую настаўніцкую сэмінарыю. У 1910 г. паступіў у опэрную клясу Пецярбурскай кансэрваторыі. У 1915 г. выбраны з 300 прэтэндэнтаў у Марыінскі імпэратарскі тэатар. Сьпяваў у «Князі Ігары», «Рыгалета», «Дэмане», «Барысе Гадунове», сумесна зь вядомым расейскім сьпеваком Фёдарам Шаляпіным— у «Хаваншчыне» й «Кармэн». У 1925 г. пераехаў у Менск, дзе працаваў выкладчыкам у музычным тэхнікуме й кіруе музычнай сэкцыяй пры Інстытуце беларускай культуры (Інбелкульце). Паставіў першую опэру па-беларуску— «Русалка». 3 1927 г. — дырэктар БДТ-1 (сёньня — Купалаўскі тэатар). У 1933 г. рэпрэсаваны,павызваленьніжыўуЛенінградзкайвобласьці.У 1943 г. вярнуўся ў Беларусь, працаваў кіраўніком аддзелу культуры й мастацтва пры Беларускай народнай самапомачы, потым узначальваў аддзел культуры ва ўрадзе БЦР. У 1944 г. у Нямеччыне стварыў тэатральна-мастацкую трупу «Жыве Беларусь», зь якой гастраляваў па беларускіх асяродках. Ад 1950 г. — у Саўт-Рывэры, браў удзел у жыцьці мясцовай беларускай грамады, належаў да БККА. Пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры.
Сенька Міхась (нар. 02.01.1922, Новы Сьвержань, сёньня Стаўпецкі р-н Менскай вобл.) Падчас нямецкай акупацыі скончыў Баранавіцкую мэдыцынскую шко­лу, працаваў кіраўніком аптэкі ў Стоўпцах. 3 1944 г. — на эміграцыі. Жыў у беларускім лягеры ў Ватэнштэце, скончыў гімназію, браў актыўны ўдзел у скаўтынгу. Вучыўся ва Ўкраінскім тэхнічна-гаспадарскім інстытуце ў Мюнхэне (1947-49). У 1949 г. пераехаў у ЗША, пасяліўся ў Саўт-Рывэры. Працаваў на завод-
зе «Форд». Бярэ удзел у беларускім грамадзкім жыцьці ў Амэрыцы. У 1950-х узначальваў Аб’еднаньне беларуска-амэрыканскай моладзі, уваходзіў у царкоўную ўправу прыходу сьв. Эўфрасіньні Полацкай (сакратар), шматгадовы сакратар управы БККА.
Сіцько Мікалай (1924, Рыга — 2008). Скончыў беларускую гімназію ў Рызе. Падчас вайны выехаў у Нямеччыну, вучыўся на хімічным факультэце Бэрлінскага ўнівэрсытэту. У 1946-1948 гг. выкладаў ан­гельскую мову ў Беларускай гімназіі імя Я. Купалы ў Міхэльсдорфе, працаваў перакладчыкам пры струк­турах ЮНРРА. У 1949 г. выехаў у ЗША, жыў ў СаўтРывэры. Адзін з актывістаў прыходу сьв. Эўфрасіньні
Полацкай, у 1960-1970-х належаў да ўраду БККА.
Пры канцы 1990-х адышоў ад парафіі сьв. Эўфрасіньні Полацкай, але
браў ўдзел у жыцьці беларускай грамады ў Саўт-Рывэры.
Філіповіч Мікола (Мікалай) (20.09.1918, Кліўлэнд, ЗША— 1975). У 1921 г. ягоныя бацькі вярнуліся на Вялейшчыну. У 1940 г. быў рэпрэсаваны, служыў у II Польскім корпусе (Армія Андэрса), зь якім эвакуаваўся ў Англію. У ЗША з 1948 г., грамадзкі дзеяч. Быў адным зь першых прадстаўнікоў паваеннай эміграцыі, што прыехаў у ЗША й пачаў сьцягваць сюды беларускія сем’і. Разам з Іванам Ермачэнкам, Барысом Кітом — стваральнік ЗБАДК. У першым урадзе БККА — скарбнік і рэфэрэнт сацыяльнай апекі.
Хіхлуша Іван. Нарадзіўся ў ЗША. Калі быў малым дзіцём бацькі, што паходзілі са Случчыны, вярнуліся на Беларусь. Паводле адукацыі -— настаўнік. Падчас нямецкай акупацыі ўзначальваў Слуцкую акруговую ўправу БНС, ад 15 красавіка 1944 г. — намесьнік прэзыдэнта БЦР на Слуцкую акругу. Дэлегат II Усебеларускага кангрэсу. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. У 1948-1949 гг. быў настаўнікам матэматыкі ў гімназіі імя Янкі Купалы ў Міхэльсдорфе. У 1951-1955 гг. выканаўчы сакратар Беларускага кангрэсавага камітэту.
Цупрык Іван (18.02.1913, Слонім — 21.09.1983). Скончыў Наваградзкую беларускую гімназію, Варшаўскі ўнівэрсытэт. 3 1944 г.— на эміграцыі. У 1948 г. узяў шлюб з Ірэнай Жылінскай, зь якой у
1950 г. пераехаў у ЗША (Саўт-Рывэр). Працаваў хімікам у аддзеле нуклеарнай мэдыцыны ў фірме «Сквіб». Належаў да БККА, браў удзел у Кангрэсах беларусаў Амэрыкі, належаў да парафіі сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры. Бацька старшыні БККА Робэрта Цупрыка. Пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры.
Цупрык Робэрт-Усевалад (Бабі, 26.09.1954, СаўтРывэр). Нарадзіўся ў сям’і Янкі Цупрыка й акторкі тэатру Ірэны з Жылінскіх. Скончыў Ратгерскі ўнівэрсытэт (1976). Працуе ў бібліятэцы Мэдыцынскадантыстычнага штатнага ўнівэрсытэту. Браў удзел у моладзевым беларускім руху. 3 2001 г. — старшыня БККА, бярэ актыўны ўдзел у жыцьці парафіі сьв. Эўфрасіньні Полацкай.
Цярпіцкі Віталь (нар. 03.02.1923, м. Івянец, сёньня Валожынскі р-н Менскай вобл.). Нарадзіўся ў сям’і сьвятара Антона Цярпіцкага. Вучыўся ў Віленскай гімназіі імя Пушкіна, затым — Наваградзкай гімназіі. Падчас нямецкай акупацыі — навучэнец настаўніцкай сэмінарыі ў Нясьвіжы (1942-1944), у чэрвені 1944 г. паступіў у Менскую афіцэрскую школу БКА. 3 1944 г.— на выгнаньні. Разам з далучанымі да дывізіі Зіглінга беларускімі аддзеламі апынуўся ва Ўсходняй Францыі, дзе разам зь сябрамі перайшоў на бок францускіх партызанаў. Пазьней далучыўся да Арміі Андэрса, што ваявала ў складзе брытанскіх узброеных сілаў. У 1946 г. разам з корпу­сам эвакуаваўся ў Вялікабрытанію. Па дэмабілізацыі пасяліўся ў Брэдфардзе. Узначальваў аддзел Хрысьціянскага аб’еднаньня беларускіх работнікаў (арганізацыі, якая падтрымлівала БЦР) у Ёрку. У лістападзе 1950 г. пераехаў у ЗША. Пасяліўся ў Саўт-Рывэры. Браў актыўны ўдзел у працы БККА, уваходзіў у яго кіраўнічыя органы, сакратар БЦР. У 1969-1972 гг. узначальваў будаўнічы камітэт узьвядзеньня царквы парафіі сьв. Эўфрасіньні Полацкай.
Чабатарэвіч Віктар (1907, Новы Сьвержань Менскага пав., сёнь­ня Стаўпецкі р-н Менскай вобл.— 07.10.1963, Нью-Ёрк). Скончыў Нясьвіскую настаўніцкую сэмінарыю, школу падхарунжых. Настаўнічаў на Віленшчьіне і ў Заходняй Польшчы. У 1939-1941 гг. — у Стоўпцах. У 1941-1942 гг. працаваў у Галоўным школьным інспэктараце, сакратаром Цэнтралі БНС. У сакавіку 1944 г. узначаліў афіцэрскія курсы Беларускай краёвай абароны, затым — Афіцэрскую школу БКА. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. У 1948 г. пераехаў у ЗША, пасяліўся на Лонг-Айлэндзе (Нью-Ёрк), быў адным з арганізатараў ЗБАДК. Шмат спрычыніўся да перацягваньня ў ЗША беларускіх эмігрантаў. Ад 1951 г. — у БККА (быў яго віцэ-старшынём), карэктаваў газэту «Беларуская трыбуна», у 1955-1956 гт. — адзін з ініцыятараў стварэньня Камітэту незалежнай Беларусі.
Шостак Аляксандар, грамадзкі дзеяч. Паходзіў з Палесься. Быў камэндантам беларускага лягеру ў Остэргофэне. Прадстаўнік БККА на штат Дэлавер, жыў у г. Ўілмінгтан. Амаль штогод дамагаўся, каб у штаце Дэлавэр на афіцыйным узроўні адзначаўся Дзень 25 Сакавіка.
Шудзейка Аляксей (Аляксандар) (28.02.1913, Мітава (цяпер Елгава), Латвія— 21.12.1969, Ўолінгтан, ЗША). У 1923 г. сям’я Шудзейкаў пераехала ў Заходнюю Беларусь. Скончыў Варшаўскі ўнівэрсытэт. У 1939 г. быў мабілізаваны ў Польскую армію, трапіў у нямецкі палон. У 1941 г. вызвалены. Узначаліў Беларускае прадстаўніцтва ў Торуні, пазьней працаваў у Беларускай рэдакцыі радыё «Вінэта». Пасьля капітуляцыі Нямеччыны апынуўся ў францускай акупацыйнай зоне. У ЗША з 1949 г. Пасяліўся ў Ўолінгтане (Нью-Джэрзі), уваходзіў у ЗБАДК, браў удзел у структурах БККА, быў сакратаром II Кангрэсу беларусаў Амэрыкі й адным з распрацоўнікаў яго стату­ту. Належаў да арганізацыі «Амэрыканскія прыхільнікі БЦР», парафіі сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры.
Шчорс Барыс (26.06.1916, в. Новы Сьвержань, сёньня Стаўпецкі р-н Менскай вобл. — 06.06.1975, Саўт-Рывэр, ЗША), грамадзка-культурны дзеяч. Брат Мікалая й Ігара Шчорсаў. Скончыў гімназію ў Стоўпцах (1937), настаўніцкі інстытут у Беластоку (1940). Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Быў камэндантам беларускага лягеру ў Міхэльсдорфе. 3 1949 г. — у ЗША, жыў у Саўт-Рывэры. У 1951 г. узначаліў Беларускае выдавецкае таварыства пры ЗБАДК, а
потым БККА. Уваходзіў у склад рэдакцыі «Беларускай думкі», у кіраўнічыя органы БККА. Адзін з ініцыятараў узьвядзеньня асобнага будынку парафіі ў Саўт-Рывэры. Ініцыятар пабудовы Беларускага грамадзкага цэнтру ў Саўт-Рывэры. Пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры.
Шчорс Ігар (25.08.1918, в. Новы Сьвержань, сёнь­ня Стаўпецкі р-н Менскай вобл. — 12.10.1992, Саўт-Рывэр, Нью-Джэрзі, ЗША), грамадзкі дзеяч. Падчас нямецкай акупацыі — начальнік менскай паліцэйскае управы, у 1944 г. — камандзір 27-га батальёну БКА. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Жыў у лягеры ў Міхэльсдорфе, належаў да тэатральнай тру­пы «Жыве Беларусь!» Вячаслава Селяха-Качанскага. Ад 1949 г.— у ЗША. Жыў у Саўт-Рывэры. Браў актыўны ўдзел у жыцьці парафіі й грамадзка-
культурных арганізацыяў. Належаў да БККА. Пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры.
Шчорс Мікалай (1913, Новы Свержань, сёньня Стаўпецкі р-н Менскай вобл. — 22.12.1995, Даўнт-Мора, Фларыда, ЗША). Скончыў мэдыцынскі факультэт Віленскага ўнівэрсытэту імя Стафана Баторыя, займаўся актыўнай грамадзкай дзейнасьцю, у 1935-1937 гт. — старшыня Беларускага студэнцкага саюзу. У 1939 г. выехаў у Варшаву, з 1940 г.— старшыня Беларускага камітэту ў Варшаве. Кіраўнік г. зв. «групоўкі Шчорса», якая цесна супрацоўнічала зь нямецкім абвэрам і разглядала падзеі будучай акупацыі як магчымасьць стварыць беларускую дзяржаву пад нямецкім пратэктаратам. На пасяджэньні беларускага актыву ў Бэрліне 19 чэрвеня 1941 г. выбраны старшынём Беларускага нацыянальнага цэнтру, які разглядаўся як урад бу­дучай Беларусі. Аднак праз тры тыдні, пасьля наведаньня Беларусі, адмовіўся ад палітычнай дзейнасьці. Вярнуўся ў Варшаву, дзе цягам пяці гадоў узначальваў Беларускі камітэт. 3 восені 1944 г.— у Нямеччыне. У 1946-1947 гг. узначальваў Беларускае праваслаўнае аб’яднаньне, падтрымаў аднаўленьне БЦР. 3 1949 г. жыў у ЗША, пасяліўся ў Нью-Ёрку. У 1950-1951 гг. узначальваў ЗБАДК, ініцыятар стварэньня Беларускага кангрэсавага камітэту, яго першы старшыня (1951-1955). У 1955 г. падаў у адстаўку з пасады старшыні, разам зь Юр’ем Сабалеўскім, Міколам Паньковым, Іванам Касяком, Віктарам Чабатарэвічам, Лявонам Савёнкам, Леанідам Г аляком стварыў Камітэт незалежнай Беларусі. У 1958 г. — адзін са стваральнікаў Беларускаамэрыканскага зьвязу. У канцы 1950-х адышоў ад актыўнай грамадз­кай дзейнасьці, зьехаў у Пляцбург (штат Нью-Ёрк), дзе меў клініку, зьяўляўся віцэ-прэзыдэнтам Амэрыканскай асацыяцыі хірургаў. Пасьля выхаду на пэнсію пераехаў у Фларыду.
Шчэцька Васіль (15.03.1923, в. Апечкі, сёнь­ня Стаўпецкі р-н Менскай вобл.). Падчас нямецкай акупацыі навучаўся ў мэдыцынскай школе ў Баранавічах, належаў да СБМ. У 1944 г. выехаў у Нямеччыну, належаў да Працоўнай трупы СБМ, потым знаходзіўся ў дывізіі «Беларусь». Пасьля сканчэньня вайны навучаўся ў Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы. У 1948-1950 гг. у складзе «Дванаццаткі» выехаў у Англію, дзе працаваў на вугальных шахтах. У 1950 г. пераехаў у Бэльгію,
скончыў сацыяльна-палітычны факультэт Лювэнскага ўнівэрсытэту. 3 1956 г. — у ЗША, жыў у Нью-Ёрку, працаваў у бібліятэцы Калюмбійскага ўнівэрсытэту. Быў сакратаром Галоўнай управы БАЗА, належаў да кіраўніцтва парафіі сьв. Кірылы Тураўскага ў НьюЁрку. У 1965 г. разам з Кастусём Мерляком і паплечнікамі заснаваў Беларуска-амэрыканскае аб’еднаньне ў Нью-Ёрку, а ў 1968 г. — прыход сьв. Кірылы Тураўскага ў Рычманд-Гіле. Як сябра БАА й парафіі браў удзел у Кангрэсах беларусаў Амэрыкі, належаў да ўраду БККА,
у 1980-х — прадстаўнік БККА на штат Нью-Ёрк. Жыве ў Мэнэлэпэне (Manalapan), штат Нью-Джэрзі.
Шыбут Хведар (26.06.1901 (паводле інш. зьвестак — 14.04.1900), в. Дунайчыцы, сёньня Клецкі р-н Менскай вобл.— 18.12.1990, Норт-Плэйт, Нэбраска, ЗША). У 1920-х арганізоўваў беларускае культурнае жыцьцё, стварыў у Дунайчыцах тэатральны гурток. У 1924 г. далучыўся да палянафільскай Беларускай часовай рады, у 1925-1926 гг. — сябра Беларускага сялянскага саюзу, выбіраўся ў яго кіраўнічыя органы. Потым зноў у Беларускай часовай радзе. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у беларускай цывільнай адміністрацыі. Зь лета 1944 г.— на эміграцыі. 3 1950 г.— у ЗША, пасяліўся ў штаце Каларада (г. Пуэбла). Падтрымліваў платформу БЦР, быў прадстаўніком БККА на штат Каларада.
Юрцэвіч Васіль (25.10.1919, в. Азёрыца, сёньня Лунінецкі р-н Берасьцейскай вобл.— 29.10.1973, Нью-Ёрк, ЗША). Зь сялянскай сям’і. Падчас нямецкай акупацыі — кіраўнік каапэратыву закупу й збыту на Лунінецкі р-н. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. У Чэхіі быў прымусова мабілізаваны ў Чырвоную Армію, але ўцёк (сям’я была вывезеная ў СССР). Па капітуляцыі Нямеччыны знаходзіўся ў лягеры Хохэнфэльц, потым працаваў на вугальных шахтах у Бэльгіі. У 1950 г. пераехаў у ЗША, пасяліўся ў Нью-Ёрку, належаў да прыходу сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне й акруговага аддзелу БАЗА. У 1965-1968 гг. далучыўся да Беларуска-амэрыканскага аб’еднаньня й парафіі сьв. Кірылы Тураўскага ў Рычманд-Гіле. У 1965-1968 гг. першы старшыня карпарацыі Белэр-Менск. Як дэлегат БАА й парафіі ў Рычманд-Гіле браў удзел у Кангрэсах беларусаў Амэрыкі, належаў да ўраду БККА. Пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры.
Ясюк Эмануіл (1906, в. Жухавічы, сёньня Карэліцкі р-н Гарадзенскай вобл. — 10.12.1977, Пасэйк, НьюДжэрзі, ЗША). У 1930-х скончыў унівэрсытэт у Льежы (Бэльгія) з дыплёмам інжынэра. Падчас ня­мецкай акупацыі — старшыня Стаўпецкага раёну, дэлегат Усебеларускага царкоўнага сабору (жнівень 1942 г.) і II Усебеларускага кангрэсу (чэрвень 1944). Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. У 1950 г. пераехаў у ЗША, жыў у Пасэйку (Нью-Джэрзі, ЗША);
быў суўласьнікам кампаніі «Крыс Электронікс». Займаўся грамадзкай дзейнасьцю, узначальваў арганізацыю Амэрыканскія прыхільнікі БЦР, быў заснавальнікам арганізацыі беларускіх вэтэранаў у Пасэйку, віцэ-старшынём Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі, парафіянінам і фундатарам парафіі царквы сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры. Пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры.
ІМЕННЫ ПАКАЗЬНІК
Аблажэй, Макар 13, 170
Абрамава (Тэадаровіч), Надзея 89
Абрамчык, Мікола 19-23, 36, 38, 87, 88,113, 131, 132, 134, 137, 205, 280, 282, 399
Абрэмскі, Юры, а. 138,140
Абуховіч 362
Абэцэдарскі, Лаўрэнці 356
Агійчук, Грыгоры, мітрапаліт 34, 172, 173
Адамік, Люіс 259
Адамовіч, Антон 21, 23, 89, 132, 133, 159, 205,210,212,381
Адамовіч, Ганна 387
Адамушка (Адамушко), Уладзімер 14
Адзінец, Аляксандар 10, 15, 47, 55, 123,132, 133, 174, 178, 179, 185, 191,249, 265
Айзэнштат, Галіна 375
Акінчыц, Фабіян 378
Акула, Кастусь 355-360, 375, 380-386
Аладка, Алесь 389
Алданава, Марыя 376
Алехнік, Алесь 380
Альхоўскі, Іван 226
Альхоўскі, Ю., а. 37
Аляксандар II, расейскі імпэратар 328
Андрусішын, Юрка 214
Андрэй (Аляксандар Крыт), мітрапаліт 28, 35, 140, 310
Андэрс, Уладзіслаў 42, 72
Апанас, архіяпіскап 29-31, 33, 37, 162-167, 297, 300, 391,392
Апине, Илга 42
Арлоў, казак 302
Арашонак, Арцём 388
Армстранг, К. 104
Арсеньнева, Натальля 32,47, 137, 354,381
Артымовіч, Надзея 374
Арцюх, Язэп 192-194,231, 287, 290, 297, 301,304, 305
Арцюшэнка, Васіль 54, 214
Арцюшэнка, Джэні 393
Арцюшэнка, Рыгор 54, 70, 125, 148, 151, 152, 196,388, 395
Арцюшэнка, Соня 70, 228 Арэхва, Аркадзь 9, 22, 102, 112, 118, 196, 200
Асіповіч, Ян 78
Асіпчык, Аляксандар 32, 78
Асташонак, Марыля 46, 258
Асташонак, Юзік 46, 258
Астроўскі, Віктар 299, 305
Астроўскі, Радаслаў 9, 18-21, 22-24, 26, 28, 35, 38, 39, 44, 68, 73, 82, 83, 98, 101, 104, 105, 112, 114, 125, 128, 144, 145, 150, 154, 159, 176, 177, 185, 186, 191, 196, 209-212,214, 215, 240, 263, 264, 266, 278, 299, 303, 329, 357, 365,402
Атэнагор, экзарх 165, 361
Аўдзей, Іван 78
Аўсяёнак, Тамаш 52, 259
Ахатэнка, Сяргей (сапр. Ягор), архіяпіскап 34, 35, 172, 399
Ачэсан 92
Бабкоўскі, Венядзікт, архіяпіскап 29,37
Багданкевіч, Сьвятлана 376, 377, 379
Багдановіч, Аляксандар 79, 368
Банкет, Аляксандар 148, 149, 152, 158, 167,222, 275
Барадаеў, а. 37
Баран, Ядвіга 358
Бартуль, Франціш 123
Барысавец, Ксаверы 74, 114, 130, 137, 152, 262, 264, 363, 382
Барысік, Тацяна 392
Барышкевіч, Георгі, япіскап 29
Бацьюк, украінскі дзеяч 263
Бахар, Людміла 396
Бахар, Міхась 47, 112, 130, 142, 148, 151, 197, 198, 222,224, 226,239, 319, 320,377, 393, 395
Башко, Дзьмітры, а. 249
Бекіш, Янка 26, 27
Белямук, Міхась 32, 79, 178
Бембель, Алег 371
Бендзераў, А. 125
Беразоўскі, Рыгор 125
Беразоўскі, Хведар 70
Берн, Джон 136
Бісэт, Джэймз 50
Божка, Ліда 68
Болтан, Фрэнсіс П. 93
Бондаренко, Н. 14
Бордак, Мікалай 388
Бразоўскі, Міхась 138, 140
Браўн, Эдмунд 282
Брусевіч, Анатоль 376, 387, 389
Бруцкі, Янка (мітрапаліт Ізяслаў)
28, 296-298,310,311 Брылеўская, Лёнгіна 9, 45, 46,
52, 56-58, 68, 69, 72, 76, 77,
80, 100, 103, 106, 107,110, 112-114, 118-123,148-150, 152,159, 185-188, 201,215,
222-224, 258-264,325,332, 348, 366, 367, 386
Брылеўскі, Уладзімер 46, 58,71, 110,114,115,148, 149,151, 185,186, 249, 250,258-264, 366, 368, 377, 386
Брынкевіч, Мечыслаў, а. 167, 168, 371
Буглай, Аляксандар 26,151
Будзька, Часлаў 170, 317
Будзька, Эдвард 317
Будрыс 104
Букатка, Бэрнард 50,118-121,196, 348, 396
Булак-Балаховіч, Станіслаў 377, 378
Булгакаў, Валер 376, 391
Бунчук, Павал 204
Бураўкін, Генадзь 226, 227, 385, 386, 392
Бурдзейка, Ірына 377, 378
Бурдзь, Іван 390
Бурдзь, Павал 386, 388
Буш, Джордж (малодшы) 250
Буш, Джордж (старэйшы) 234, 375, 385
Быкаў, Васіль 382, 387, 388
Бяленіс, Антон 170, 171
Бяленіс, Людвіка 170,171
Бяляцкі, Алесь 374
Бярозка, Анатоль 389, 392
Вабішчэвіч, Аляксандар 26
Вадэйка, Кастусь 265, 273
Вайновіч, Джордж 178
Вайтовіч, Антон 78
Вайтовіч, Галіна 377, 378
Вайцяховіч, Алекс 259
Вайцяховіч, Андрэй 52, 259
Вайцяхоўская, Бэрдзі 292
Вайцяхоўская, Валянціна 47, 68, 69, 73, 123, 150, 152,195, 222, 224, 263
Вайцяхоўская, Надзя 47, 393
Вайцяхоўскі, Кастусь 9, 10, 15, 47-49,69, 151, 152, 193, 195,
222-224,273, 284, 291,292, 295, 387, 390, 396
Вайцяхоўскі, Ксенафонт 15, 26, 27,47-49,110,115,118-120, 122, 123, 151,153, 196, 199, 201,262, 273, 332, 396, 397
Вайцяхоўскі, Мікалай (Нік) 222, 224
Вакар, Мікалай 79,209,210, 309, 310
Валатковіч, Уладзімер 393
Валошка, Алесь гл. Змагар, Алесь
Варлаам (Шышацкі) 363
Варонка, Язэп 13, 79, 169, 170
Васіль, архіяпіскап 32, 35-37, 130, 137-141, 143, 172, 204,311, 336
Вашынгтон, Джордж 106, 108
Ваякоўскі, Міхаіл, а. 36
Верасаў, Дзьмітры 74,114,262, 264, 371
Весялкоўскі, Юры 371, 372, 381, 382, 387, 390
Вініцкая, Аня 193, 291
Вініцкая, Кацярына 297
Вініцкая, Люся 193, 291
Вініцкі, Аляксей 15, 16, 35, 290, 297, 304, 370
Вініцкі, Леанід 297, 298
Віньнікава, Тамара 383
Вірня, Л. 206
Віцьбіч (Стукаліч), Юры 9, 26, 27, 32, 45, 58, 73, 74, 78, 200, 202, 264, 270-272, 370, 377
Войтанка, Сьцяпан 34, 361-364, 367
Вылюда, Рыгіс 142
Высоцкі, Леў 58, 80, 152, 197,222, 224, 227, 386, 397
Высоцкі, Хведар (Тодар) 58, 71, 110, 115, 125, 196, 262, 263, 365, 397
Вытвыцкі (Вйтвйцкі), С. 209
Вэйнбаўм, М. 363
Вялікі, Павал 167
Вярбіцкі, Аўген 58
Гадлеўскі, Вінцэнт, а. 186, 317, 375
Гайдзелі, сям’я 171
Галан, доктар 58,270
Галдўотэр, Бары 146
Галубовіч, Людвік 26, 177
Гальпэрн, Сэймур 136,137
Галяк, Леанід 22, 36, 45, 47, 88, 95,112, 125, 140, 201,204, 209, 352-355, 357, 363,409
Галяк, Раіса 369
Гараны, Янук гл. Даніловіч, Антон
Гарачка, Усевалад 381
Гарбацэвіч, М., а. 37
Гарбачоў, Міхаіл 371
Гарбінскі, Юры 32, 161, 164, 165
Гардзіенка, Натальля 10, 40
Гарошка, Леў, а. 36
Гарошка, Мікола 79, 204
Гарошка, Расьціслаў 135, 144
Гартны, Цішка (Зьміцер
Жылуновіч) 360
Гатковіч, Алесь 374
Гедройц, Ежы 186
Геніюш, Ларыса 20, 137, 267
Герцфэльд, Андрэас 388
Гілевіч, Ніл 373, 381, 386, 394
Гінгрыч, Ньют 233
Гітлер, Адольф 61
Глінскі, Кастусь 372
Глыбінны, Уладзімер гл. Сядура, Уладзімер
Гор, Албэрт 237
Горбат, Адам 152, 222
Готбэрг, Курт фон 301
Гоўша, Кастусь 127
Грабінскі, Баляслаў 170
Грамыка, Сяргей 152, 195
Граноўскі, А. 93
Грыб, Тамаш 61
Грыбаноўскі, Анастасі, мітрапаліт 33
Грыгальчык, Пятро 373
Грыгор’еў, Нікіфар 91
Грыцкевіч, Валянцін 381-383
Грыцук, Аляксандар, а. 72
Грыцук, Варвара 374
Грычыкі, сям’я 45
Грэбень, Марыя 308
Грэбень, Мікола 32, 195, 224, 397
Гувэр, Гэрбэрт 146
Гузоўскі, Аляксандар 26
Гурская, Тацяна 394
Гутырчык, Сяргей 198 Гэрмановіч, Язэп 193,291
Дабранскі, Леў 93,187
Дабрынская, Зоф’я 61
Даніловіч, Антон (Янка Золак; Яз.
Дольны) 73, 114, 115, 130, 136, 141, 148, 149, 151, 152, 192, 196, 197, 199, 201,207,222, 224,251,264, 273, 332,354, 355, 358-361,363, 365-375, 385, 397
Даніловіч (Каліноўская), Лідзія 73, 275, 356
Данілюк, Барыс 138, 140
Данілюк, Хведар 34, 35, 138
Дарафейчук, Аляксандар 148, 149, 151,222
Дарашэвіч, Мікола 204
Дашкевіч, Сьцяпан 26
Джонсан, Ліндан 145, 146, 358, 359
Дзеляк, Катлін 142
Дземідовіч, Надзея 385
Дзяніс (Валедзінскі), мітрапаліт 33
Дзямідаў, Мікола 35
Дольны, Яз. гл. Даніловіч, Антон
Доўл, Робэрт 233
Доўнар-Запольскі, Мітрафан 356
Дубяга, Віктар 198
Дуб, В. 98
Дубовік, Аўген 136, 137
Дубоўка, Уладзімер 397
Дульская, Валя 69
Дыяна, прынцэса 268
Дэмша, Аўген 272, 275
Дэрвінскі, Эдвард 130
Евец, Аркадзь 74,103,104,105, 114, 148, 149,222,262,264
Евец, Раіса 26, 103, 104, 261 Езавітаў, Канстанцін 18,186 Ермачэнка, Іван 28, 42, 55, 58, 60-64, 66, 79,185, 196, 259, 266,271,274, 322, 362
Ермін, сям’я 179
Ермін, П. 311
Еўса, Кастусь 125,176
Жамойда, Сымон 50, 81, 152,198, 201,222,275, 338, 354
Жамойда, Тацяна 68
Жарскі, Іван 44
Жук-Грышкевіч, Вінцэнт 32, 89, 182,317
Жук-Грышкевіч, Раіса 32, 317
Жуковіч, Васіль 385
Журня, Фэлікс, а. 308, 310
Жывіца, Ю. гл. Попка, Юры
Жылка, Уладзімер 397
Жытка, Янка 88
Заблоцкі, кангрэсмэн 299
Забэйда-Суміцкі, Міхась 333
Завістовіч, Міхаіл 220
Завістовіч, Расьціслаў 8, 9, 70, 71, 110,118, 120-122, 130, 159, 188, 196, 201,220-222,224, 225, 228-243, 245, 246, 250, 251,256, 261,262, 332, 339, 342, 374-379, 383-385, 387, 398
Занкавіч (Занковіч), Аўген 148, 149, 151, 153, 181, 196
Занкавіч, Надзя 68, 72
Запольскі, Міхаіл 78
Запруднік, Вера 230
Запруднік (Кудасава), Надзея 10, 231
Запруднік, Янка 9, 10, 199, 200, 210,215,230, 231,252, 309, 375, 389, 391
Зарэчны, Людвік гл. Галубовіч, Людвік
Захаранка, Андрэй 379-384
Захаранка, Мікола 380
Захарка, Васіль 19, 20, 36, 61
Захаркевіч, Васіль 135, 138, 140, 141, 152, 222, 398
Заяц, Марыя 381
Звонак, Натальля 248
Змагар (сапр. Яцэвіч), Алесь 185, 206, 352-358, 360, 366
Золак, Янка гл. Даніловіч, Антон Зуй, Міхась 196, 239-241, 379 Зыбайла, Пётра 135, 152, 222, 398 Зялінскі, Уладзімер, а. 34 Іваноўская, Кацярына 147 Іваноўскі, Вацлаў 317, 368, 369 Ігнатовіч, Міхаіл 26, 32,42, 44, 70, 118, 271,398
Ігнатоўскі, Усевалад 398
Ізяслаў, мітрапаліт гл. Бруцкі, Янка
Ільляшэвіч, Хведар 26, 32, 58, 208, 265, 363
Ільчук, Вячаслаў, а. 174
Ільчук, Ірэна 174
Іназемцаў, Аляксандар, мітрапаліт 29,33
Іскрыцкі, Міхаіл, а. 172, 388
Кабяка, Аўген 32
Кавалёў, Нікіфар 196
Каваляўскас 376
Кавыль, Міхась (сапр. Язэп Лешчанка) 68, 74, 78, 80, 96, 99, 103, 110, 130, 207, 208, 222, 251,262, 332, 341,352-365, 367-380, 383-388, 390, 391, 398, 399
Кажура, Петра 198
Казак, Алесь 226
Казак, Зося 46, 258
Казакоў, М. 70
Казакоў, Сяргей 70, 73, 201, 332
Казлоўскі, Аляксандар, а. 34
Казьлякоўскі, Ян 135, 138, 140, 141, 152, 152,222, 399
Кайко, Вера 48, 49
Кайко, Сяргей 48,49
Кайко, Уладзімер 45,49 Кайко, Эмільян, а. 45, 48, 49, 78, 103
Каленік, Мікалай 222
Каліноўская, Лідзія гл. Даніловіч-
Каліноўская, Лідзія Каліноўскі, Кастусь 328, 372 Калодка, Аляксандар 32 Калоша, Іван 181, 184, 270 Калоша, Ірына 68 Калоша, Кастусь 178 Калубовіч, Аўген 14, 15, 18, 21, 24, 88, 176, 356, 360, 362-369
Калько, Ільля 26 Каляда-Сьмірнова, Ірэна 178 Калядка, Сьцяпан 18 Камароўскі, А. 361 Камінкова, В. 152, 222 Камянкоў, Іван 375
Канановіч, Сабіна 284,285 Канановіч, Ф. 285
Канановічы, сям’я 194, 290 Кандыбовіч, Сымон 18, 21, 89 Капа, Натальля 388
Каравайка, Леанід 224
Каракін, Леанід 391
Каракулька, Уладзімер 27 Караткевіч, Уладзімер 371 Кардонскі, Раман 385 Карлюкевіч, Алесь 375 Карніловіч, Сяргей 178 Карпенка, Вадзім 305
Карпенка, Генадзь 382
Карпенка, Людміла 383
Карпов, С. 85-87
Карповіч, Мікалай 118, 196
Карпуць, Яўген 379 Картэр, Джымі 146 Карэнда, Іван 388 Касмовіч, Дзьмітры 43. 177, 209, 239, 368,371,372, 375
Касоўская (дзявоч. Лапіцкая), Лёля 9, 10, 68, 73, 121, 125, 150, 152, 222, 228,247, 262, 267, 268, 384, 394
Касьцюк, Васіль, а. 28
Касьцюк, Мікалай (Нік) 70,151, 222,224
Касьцюк, Сяргей 151,152,222
Касьцюшка, Тадэвуш 378
Касяк, Іван 8, 9, 26, 27, 32, 36, 58, 77, 78,81,83,90, 95,110,111, 114-125, 127, 131, 136, 141, 143-145, 148-151, 153-155, 158-162, 166, 172-175, 177, 180,182,184,187-194, 197199, 201,204, 208,210,211, 215-219, 221,222, 225, 234, 238,252, 262, 264, 267, 268, 270, 272, 276-320, 332-337, 348, 363, 364, 367-370, 372, 399, 409
Касяк, Кастусь 191, 277
Касяк, Крыстына 153, 217, 268
Касяк (Касоўскі), Лявон 9, 191, 268,277
Катковіч, Анеля 376
Каханоўскі, Аўген гл. Калубовіч, Аўген
Качан, Аркадзь 310
Квіслінг, Відкун 21
Кендыш, Васіль 32
Кікель 291
Кенэдзі, Джон Фіцджэралд 145, 146
Кенэдзі, Джэкі (Жаклін) 268
Керэнскі (Керанскі), Аляксандар 87, 274
Керстэн (Кэстэрн), Чарлз 94, 104, 353
Кінілі, Томас 216
Кіпель, Алеся 10, 231, 250, 251
Кіпель Вітаўт 8, 12, 13, 16, 31, 35, 43, 44, 59, 64, 65, 69, 74, 89, 92, 95, 96, 110, 119, 141, 146-150, 168, 171, 176, 178, 179, 181, 185, 198,200, 201,210,213, 216-218, 221,231,238, 239, 244, 250, 251,266, 270, 299, 305, 364, 374, 375, 393
Кіпель, Зора 65, 89, 95,147, 210, 213, 227,231? 374, 387
Кіпель, Марыя 47, 50, 68
Кіпель, Юрка 230
Кіпель, Яўхім 26,43,44,47,48, 50,64, 73, 102, 110,118, 200, 202, 262,270, 360, 361,362
Кіркевіч, Алена 47, 68, 78
Кіт, Барыс 42, 46, 54-58, 65-67, 81, 178,179,191,259, 260, 265, 266, 269-276,279, 290,315, 399,400
Кіт (Корсак), Ніна 54, 55, 279
Клейнат, Альгерд 308, 311
Клінтан, Біл 46, 108, 232, 234-238, 258, 378, 379
Клінцэвіч, Даніла 138
Клінцэвіч, Петра 152,222
Клішэвіч, Уладзімер 18, 79, 189— 192, 206, 208, 271,279-281, 283, 290, 298,299, 303, 309, 352-360, 366
Клыбік, Вольта 389
Кляшчук, Анатоль 200
Козак, Майкл 44, 258
Колас, Якуб 311, 362, 363, 367, 386
Колін, Людміла 389
Колінз, Джэймз 231
Комар, Анатоль 102
Косараў, Васіль 195
Коська, Васіль 64
Котаў, Мікалай 389
Коўш, Вера 68
Коўш, Сьвятаслаў 58, 71, 72, 81, 106, 118, 141, 148, 149, 152, 166-168, 196, 202,212-214, 216, 222, 261,265,319, 353, 360, 362,367, 369,381,392, 400
Краўчанка, Пётра 231, 243, 245, 389, 393
Краўчанка, Усевалад 354
Крыстовіч, Барыс 26
Крэчэўскі, Пётра 61
Кубека, Вольта 392
Кубэ, Вільгельм 62
Кудасава, Надзея гл. Запруднік, Надзея
Кудасаў, Аўген 58
Кудрук, Янка 26
Кулакоўскі, Аляксандар, а. 34, 35
Куліковіч, Мікола гл. Шчаглоў-
Куліковіч, Мікола
Кулеш, П. 45
Кулік, Уолтэр (Уладзімер) 53
Кунцэвіч, Анатоль 34
Куома, Марыё 319
Купала, Янка 103-105, 363, 367
Курыловіч, Антон 26
Кучура, Натальля 152, 195, 222
Кушаль, Уладзімер 47
Кушаль, Франц 18,21,47, 159, 212, 337,358
Лабацэвіч, Ігар, а. 248
Лабач, Ігнат 13, 78, 81, 170
Лаёнз, Юджын 86
Лазарэвіч, Уладзімер 26
Лам, Рычард 183, 184
Лапека, Вольга 70
Лапіцкая, Валянціна 31, 267, 268, 308, 384
Лапіцкая, Людміла (Ляля) 394
Лапіцкі, Жорж 267, 268
Лапіцкі, Мікалай, а. 26, 31-33, 38, 47, 50, 58,71,72, 80, 103, 114, 115, 121, 125, 130, 149, 153, 158, 160, 164-168, 173, 178, 190, 196, 201,202, 209,212, 262-264, 267, 268, 271,280, 308,356, 360, 365, 391,400
Лапушынскі, Нік 26
Лапцева, Вольга 387
Ласкутовіч гл. Чабатарэвіч, Віктар Ластоўскі, Вацлаў 23, 208 Латушкін, Мікалай 152, 174—176, 222, 248, 249, 377
Лебяда, Тодар (сапр. Тодар Шыракоў) 397
Лецка, Яўген 382, 384-388, 391, 393
Лешчанка, Жорж 253
Лёсік, Язэп 358
Ліманоўскі, Янка 18
Ліпкоўская, Нэлі 360
Ліс, Арсень 393
Лісіцкі, Вячаслаў, а. 35
Лістапад, Юры 325
Літаровіч, Ліза 9, 10, 45, 48, 49, 52, 53, 96,181, 185,227,401
Літаровіч, Віктар 71, 400, 401
Літаровіч, Лявон (Леанід) 96, 224, 227,401
Лічко, Аляксандар, а. 48, 178
Лічко, Янка 196
Лофтус, Джон 212-219, 310, 368-371
Лукашэнка, Аляксандар 229, 237, 238, 245, 378
Лыч, Леанід 387, 391, 392
Любачка, Іван 26, 363
Лябедзька, Анатоль 384
Ляваль, П’ер 21
Ляднёва, Анфіса 8
Ляўковіч, Леанід 140, 141
Ляўчук, Віла 370, 382
Ляшчына, Язэп гл. Кавыль, Міхась
М. К. гл. Кавыль, Міхась
Мак-Говэрн, Джордж 300
Макей, Данута 385
Максімюк, Ян 21
Малецкі, Язэп 304
Маляўка, Міхась 377
Манькоў, Палікарп 383
Манькоўскі, Пётра 140, 210, 311
Манцывода, Мікалай 151, 222
Маракоў, Леанід 384
Марахоўскі, Ян 148, 149, 152, 222
Марговіч, Алесь 89
Маркавец, Віктар 376
Маркоўская, Е. 130
Мартас, Антон гл. Апанас, архіяпіскап
Мартынаў, Сяргей 242, 343, 379
Мартыненка, Вітаўт 391
Маскалік, Кастусь, а. 308
Маскалік, Міхась, а. 36
Масла, Алена 393
Маслоўскі, Барыс 34,118
Маталіцкі, Канстанцін 78
Маханько, Марыя 388
Махнач, Ванда 312
Махнач, Міхась 312
Махначы, сям’я 171, 312
Махнюк, Алег, а. 80, 152, 165, 222, 224
Махнюк, Люда 68,222
Мацукевіч Міхаіл гл. Мікалай, архіяпіскап
Мелешук, Браніслаў 401
Мельгуноў, Сяргей 89
Мельяновіч, Васіль 195, 401
Мельяновіч, Петра 135, 138, 140, 141, 152, 222
Мелюк, Віктар 26
Мерляк, Ганна 123
Мерляк, Кастусь 39, 86,111-113, 122, 123, 128, 130-141, 143, 144, 151, 153, 166, 167, 179, 185,218, 221,222, 291,335, 355, 376, 398,401,402,409
Меяровіч, Аляксандар 230, 231
Мігай, Міхаіл, а. 72, 173
Мікалаеня, В. гл. Галяк Леанід
Мікалай (Мацукевіч), архіяпіскап 35,310,311
Мікалайчык, Станіслаў 274
Міжэвіч, Генадзь 150
Міжэвіч, Джым 224, 391
Міжэвіч, Жорж 152, 222
Міжэвіч, М. 150
Мінкевіч, Галіна 185, 186, 215, 249, 402
Мінкевіч, Мікалай 26, 27, 154, 185, 186, 249, 367, 402
Мінчук, Андрэй 151, 158, 198, 222, 338
Мірановіч, Алег, а. 72, 150, 165, 173
Місюль, Васіль 110, 138, 150, 196
Міцкевіч, Адам 377, 389
Міцкевіч, Аляксандар 138, 140
Міцкевіч, Валянцін 391
Міцкевіч, Міхась 311,375
Міхаіл, архіяпіскап 72,103
Міхасёва, Марына 388
Мэкіндаяр, Шарль дэ 306
Мэнц, Г. 93
Мядзейка, Нікандар 73, 110, 122, 148, 149, 151, 158, 201,262, 314,315,332,372,402,403
Мяленьцева, Марыя 106, 273
Мяленьцева, Валянціна 106, 273
Мяленьцеў, Алімп 104, 106, 194, 291
Мяленцьеў, Павал, япіскап 37
Мяфодзіўскі, Якаў, а. 34
Навіцкі, Мікалай 393
Навумчык, Жорж 9, 10,148, 151, 152, 198, 201,206, 222-224, 239, 251,388,391
Навумчык, Іван (Янка) 148, 149, 370
Навумчык, Сьцяпан 151,152, 222, 224, 391,403
Навумчык, Сяргей 244, 382, 391
Надзь, Ласла 187, 188
Надсан, Аляксандар, а. 308, 310, 311,314
Найдзюк, Вікгар 280, 316
Найдзюк, Карнэля 280, 304, 310, 316
Найдзюк, Часлаў 58, 148, 152, 175, 178, 179, 189-194,215,222, 224, 266, 271, 277-318,403
Найдзюк, Юзэфа 189, 193,194, 280, 291,315,389
Найдзюк, Ядзя 193, 194,215,280, 291,299, 302, 305, 306,309, 316
Найдзюк, Язэп 26, 36, 161, 162, 166, 172, 197,210,211,293, 302, 303,313-315,318
Нарко, Уладзімер гл. Філафей, архіяпіскап
Нераток, Юрась 382
Нікіфараў, Віктар 141
Нікіфаровіч, Ванкарэм 175,249
Ніксан, Рычард 146, 300
Ніхаёнак, Янка 65, 138, 204
Новік, Мікалай 110, 115, 118-120, 122, 170, 196
Новік, Тацяна 195
Новікаў, Андрэй 388
Норквіст, Гровэр 233
Нусман, X. 389
Нядзьведзкі, Петра 376, 386
Няпрыл, Сяргей, а. 141
Оболенский (Осинский), В. 12
О’Кіф, Грыгоры, а 141
О’Конар, Робэрт 194, 261
Орса, Аляксандар 204
Орса, Петра 18, 58, 110,118, 150, 196, 204, 265, 323
Пагуда, Тодар (Фёдар) 176,196
Падлазьнік, Мікалай гл.
Партлезьнік, Мікалай
Падзява, Тамаш, а. 362
Падун, Алесь 26
Пазьняк, Зянон 244, 372, 384-387, 390
Палюховіч, Міхась 47, 70, 73, 151, 152,201,222,332,370,377, 403
Палягошка, Пётра 45, 78
Пануцэвіч, Вацлаў23, 170, 171,
359
Панцеляймон, мітрапаліт 29, 30, 77
Панцэвіч (Панкевіч), Ян, а. 173,
307
Панчанка, Пімен 371, 386
Панькоў, Мікола 43, 102, 138, 170, 409
Пап, М. 93
Партлезьнік (Падлазьнік), Мікалай 16, 198, 275, 337, 338, 403, 404
Пархоменка, Валянціна 226
Паўлаў, Уладзімер 377
Пеляса, Уладзімер 32, 69, 110, 118, 123-125, 136, 150, 151, 179, 196, 199, 201,207, 208, 222-224, 263, 388, 404
Печанко, Сямён 388
Пешчур, Яўген 387
Пій XII 36
Піндзюра, Уладзімер, а. 34
Пісарык, Алесь 380
Пітушка, Язэп 369
Плескачэўскі, Анатоль 9, 26, 45, 50, 115, 136, 148, 149, 151, 187, 196, 201,273,275, 305, 367
Плескачэўскі, Барыс 118, 148, 149, 152, 275,404
Пляскач, Васіль 146
Попка, Юры 313-315, 355, 356, 361,363, 366, 370
Посах, Вольта 390
Посьпішыл, Ярамір 62
Поўлсан, Норыс 287
Пранчак, Леанід 8, 159, 225, 227, 247, 376, 385, 387, 388
Протас, Аўген 140, 195
Прускі, Юры 26
Прыгара, Галіна 385
Прыдыбайла, Сьцяпан 109
Пунтус, Васіль 125, 151, 153, 170, 173, 174, 195, 196, 222
Пушча, Язэп 208, 361, 365
Пучынскі-Пірог, Уладзімер 375
Пэлоўн, Фрэнк 379
Пэтэн, Анры 21
Пятроўская, Аліцыя 185
Пятроўскі, Ян 185, 204, 249, 251, 362, 367
Рагалевіч-Дутко, Ірэна 200, 222
Рагалевіч, Сяргей 47, 141
Рагуля, Барыс 87, 88, 238, 239, 401
Рагуля, Васіль 18, 26, 27
Рагуля, Міхась 88
Ражноўскі, Панцеляймон гл.
Панцеляймон, мітрапаліт
Раковіч, Янка 188
Ракуць 78
Раманюк, Міхась 200
Рамук, Вера 248
Рамук, Вітаўт 58, 171, 248, 317
Рамулё, генэрал 285, 286
Родзевіч, Усевалад 26,27
Родзька, Філарэт 58, 79, 273
Розмысл, Сяргей 26
Рудзь, Сьцяпан 27
Рузвэльт, Франклін Дэлано 41, 367
Русак, Аляксандар 9, 26,27, 43, 50, 56-58, 66, 76, 77,81, 100,102,109, 110, 202, 262, 269-276, 325, 405
Русак, Уладзімер 32
Русас (Rousos), Стаўрас, а. 387, 390
Русецкі, Аўген 78
Рыдлеўскі, Лявон 19
Рыжы-Рыскі, Уладзіслаў 125, 127, 128
Рымко, Юльлян 78, 262
Рэйган, Роналд 298, 301, 312, 368, 370, 374
Рэшэтар, I. 93
Саакашвілі, Міхаіл 389
Сабалеўская, Аляксандра 81
Сабалеўская, Ганна 271
Сабалеўскі, Юры 26, 27, 44, 48,
190, 202, 271,272,280, 409
Савёнак, Лявон 35, 88, 409
Савік, Лідзія 391
Сагайдакіўскі, Ананій, а. 34
Сагайдакіўскі, Віталь, а. 33, 141
Сажыч, Язэп 185, 238
Саковіч, Аляксандра (Іна Рытар) 358-369
Салавей, Алесь 365, 366
Самайловіч, А., а. 37
Санчык, В. 222
Сапанкевіч 45
Сасонка, Аньця 46,258
Сасонка, Джоў 46, 258
Сацэвіч, Аркадзь 151, 152, 176-178, 195,222
Сацэвіч, Аўген (Яўген) 177
Саўчыц, Пётра 140, 141, 152, 222
Селеменев, В. 14
Селівончык, Ціхан 26
Селях-Качанская, Вольга 58
Селях-Качанскі, Вячаслаў 58, 74, 75,96,114, 130, 131,262,270, 271,365, 405,408
Сенька, Міхась 10, 32,69, 71, 81, 110, 111, 114,115,119,121123, 148-151, 159,166, 167, 201,221-224, 227,251,259, 262, 264, 279, 284, 332, 342, 386,388, 391,393,394,406
Сенька, Уладзімер 26, 27, 32, 380
Сеўба, Сьцяпан 29, 30
Сікорскі, Палікарп, мітрапаліт 34, 35,172
Сікорскі, Уладзіслаў 162
Сільвановіч (Вярба), Мікола 32, 271
Сільвановіч (Кайко), Ніна 48 Сільвановіч, Алекс 230, 231 Сіповіч, Часлаў, а. 36,170, 308, 310
Сіткоўскі, Кастусь 32
Сіцько, Мікалай 103, 148, 406
Скварчэўскі, Яўген гл. Шпак, Яўген
Скірмунт, Раман 22
Скобла, Міхась 381
Скуба, Джын 66
Скуратовіч, Ян 78
Случанін, Лявон 373
Случанскі (Шнэк), Уладзімер 356, 374
Смаль-Стоцкі, Раман 93
Соін, Т. 163
Сокал, Міхаіл 78
Стаднікава, Лідзія 32
Стаднікаў, Леанід 32
Станкевіч, Вячка 250
Станкевіч, Станіслаў 18, 21, 89, 131-134, 143-145,212, 304, 336
Станкевіч, Юрка 136, 210
Станкевіч, Янка 21, 23, 61, 79, 88, 112, 202,210,354-357
Стасевіч, Кастусь 279
Стома, Васіль 32
Страпко, Міхаіл, а. 178
Страпко, Уладзімер 394
Стрэчань, Андрэй 188
Строк, Язэп, архімандрыт 141, 152, 161, 162, 165-167, 361
Стукаліч, Ганна 385
Стукаліч, Еўдакія 45
Стукаліч, Юры гл. Віцьбіч, Юрка
Стус, В. 193, 291
Стус, Ірэна 193, 291
Стус, Нюся 193, 291
Стэцько, Яраслаў 307
Супрунюк, Ян 152, 195,222
Сурвіла, Івонка 250
Сыс, Анатоль 380
Сьвірыд, Павал 26
Сьміт, Алфрэд 146
Сьміт, Лорэнс (Лёрэнс) Г. 93, 327
Сьцяпанаў, Мікалай 27,44, 66, 78, 266, 275
Сыракваш, Джордж 53, 142
Сяднёў, Масей 15,26, 32, 68, 79, 104, 114, 142, 207, 208, 264, 271,318, 356-358, 361,368, 369, 376, 385
Сядура (Глыбінны), Уладзімер 32, 195,353-355, 360, 363-365, 367
Сямашка, Канстанцін (япіскап Мацьвей) 162, 163, 166, 167
Сянькевіч, Аляксей 18, 26,45, 125, 375
Талстая, Анна 41
Тамашчык, Уладзімер гл. Васіль, архіяпіскап
Танк, Максім 368
Тарасевіч, Уладзіслаў, а. 312
Тарасевіч, Ян 170, 171
Тараскевіч, Уладзімер 196
Татарыновіч, Пётра, а. 36, 308
Траскевіч, Уладзімер 70, 386
Троцкі, Юльлян, а. 141
Трумэн, Гары 32,41, 42, 82, 83, 265
Трусэвіч, Лявон 170
Трысмакоў, Парфіры 32
Тулейка, Міхась 79, 111, 138,140, 273
Тумаш, Вітаўт 22, 79, 110,111, 159,210,212
Typ, Віктар 230
Туронак, Юры 10, 19, 61, 62, 161, 217,317
Уласаў, Андрэй, генэрал 61
Ульянкина, Т. 41
Урангель, генэрал 61
Урбан, Павал 89
Ушал, Анатоль 26
Уілет, Сэмюэл 50
Ўілет, Томас 50
Фалькоўскі, Павал, а. 248
Феадосій, архіяпіскап 162
Філафей, архіяпіскап 29, 30, 162, 163
Філбі, Кім 39
Філіповіч, Майк (Мікалай) 42, 54, 55, 58, 66,81,259, 271,406
Філістовіч, Антон 386
Фінькоўскі, Уладзімер, а. 171-174
Форд, Джэралд 146, 300
Харытановіч, Леанід 176, 178
Харытановіч, Юры 78
Хатэнка, Антаніна 374
Хіхлуша, Іван 81, 406
Хмара (Зіняк), Сяргей 125, 128, 166, 299, 303
Хмыз, Вольта 58, 297, 302
Хмыз, Мікалай 58, 194,276, 297
Хоўкінс, кангрэсмэн 299
Цамблак, Рыгор 34
Цвей, Лана 185
Целеш, Мікола 363
Цімашэнка, Б. 386
Ціхаміраў, Аляксандар 12
Цупрык, Ірэна 10, 75, 106, 247, 372
Цупрык, Робэрт 222-224, 247, 249, 253, 406
Цупрык, Янка 148, 247, 368, 406-407
Цыган, Яўхім 196
Цьвікевіч, Аляксандар 314
Цярпіцкая, Жэня 374
Цярпіцкая, Ірына 10, 185
Цярпіцкі, Віталь 10, 55, 70, 110, 115,118, 120, 122, 148, 149, 151,185,196, 198,216, 222224, 239, 240, 251,262,319, 374, 376, 380, 388, 389, 390
Чабатарэвіч, Віктар 26, 55, 78, 89, 103, 110,115, 262,263,271, 272, 356,407,409
Чарапанскі, Аркадзь 92
Чарапук, Янка 13, 170
Чарэўка, Андрэй 26
Чэмер, Андрэй 389, 390
Чыгрын, Сяргей 389
Шакі, браты 53, 54
Шакун, Янка 26
Шаптыцкі, Андрэй, а. 317
Шаптыцкі, Станіслаў 317
Шарэцкі, Сямён 244, 245, 383
Шасткоўскі, Міхась 78
Шаўроўскі, Франук 42, 54, 55, 58, 185, 259, 260, 265
Шаўцова, Людміла 378
Шаўцоў, Сымон 26, 377-385, 389
Шкутка, Анатоль 18, 26, 27
Шкялёнак, Мікола 18
Шмыгалёў, Яўген 372
Шнэк, Алег 390
Шнэк, Сьцяпан 27, 101
Шостак, Аляксандар 152, 195, 408
Шпак, Яўген 379, 385-394
Шпакоўскі, Марк 26
Шудзейка, Аляксей (Аляксанар) 78, 110, 115, 119-121, 125, 151, 196, 262, 271,348,408
Шудзейка, Валянціна 68
Шукелойць, Антон 210, 222, 238
Шультэ, Вілі 362
Шурак, Анатоль 69, 73, 80, 122
Шурак, Лявон 115, 118, 151, 198, 201,332
Шурак, Стася 70
Шушкевіч, Станіслаў 235, 236, 243
Шчаглоў-Куліковіч, Мікалай 32, 58, 104, 137,210,271
Шчорс, Барыс 32, 58, 64, 74, 96, 101, 110, 115, 118, 122, 125, 150,151,196,197, 199, 201, 262-266,276, 323, 325, 328, 330, 352, 356, 375, 379,409
Шчорс, Васіль 32,58, 96, 114 Шчорс, Ігар 32, 58, 80, 96, 114, 115, 125,148,149,151,264, 270,408
Шчорс, Мікалай 18, 26,27, 32, 67, 76, 77,81,86, 88,91-96, 100, 101, 103, 104, 107, 110-114, 125, 179,185, 199-204,218, 234, 255, 262-266, 279, 323, 325, 328, 330, 352, 356, 375, 379,409
Шчорс, Сафія 96,114,264 Шчурко, Міхаіл, а. 34, 35 Шчэцька, Васіль 132, 134, 135, 138,140,141,152,179, 221, 222,319, 320, 409,410
Шыбут, Вольта 47, 273
Шыбут, Люба 47, 273
Шыбут, Хведар 26, 32, 47, 58, 78, 148, 152, 181-184, 270, 273, 280, 339,410
Шыбут, Янка 9, 10, 47, 58, 148, 152, 181, 183,273
Шымчык, Янка 125, 152, 153, 177, 178, 196, 222
Шыла, Мікола 27
Шэко, Міхась 375
Шэлест, Клаўдзія 305
Шэлесты, сям’я 287
Эйзэнгаўэр, Дўайт 82
Энгельгарт, барон 210
Этлі, Клемэнт 32
Юнг, Дон 316
Юркевіч, А. 366
Юрцэвіч, Васіль 135, 138, 140, 141
Юрцэвіч, К. 152, 222
Юрэвіч, Лявон 10, 87, 131, 146, 212,242, 243
Юхнавец, Янка 140,207,208, 355, 359, 360, 364-372
Юхневіч, К. гл. Юхнавец, Янка
Якавас, архіяпіскап 166
Якуб, Кастусь 370
Ян ПавалІІ 308,312
Яковіч, Вінцэнт 377
Яновіч, Янка 140
Янушкоўскі, Аляксандар 275
Ярашэўскі, Юры 162
Ясько, Данііл 79, 307
Ясюк, Эмануіл 26,27, 50, 58, 73, 78, 100, 118, 120, 125, 151, 153, 158, 195,196,212, 275,276, 278, 306, 410
Яўтуховіч, Зьміцер 384,390
Яцэвіч, Генрык 70
Яцэвіч, Жорж 391
Allen, W. 333
Janowska, H. 13
Kay, D. 13
Miles, R. 13
Vemant, J. 41,42
У Беларускім Інстытуце Навукі й Мастацтва выйшлі наступныя кнігі:
у «Бібліяграфічнай сэрыі»:
1. Янка Купала й Якуб Колас на Захадзе. Нью Ёрк, 1985. — 350 с.
2. Byelorussian Statehood. New York. 1988. — 398 p.
3. Пяць стагодзьдзяў Скарыніяны. Нью Ёрк, 1989. — XXVIII+283 с.
4. Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Том I. Кн. 1-2. Вільня — Нью-Ёрк — Менск — Прага, 1998. — 1721 с.
5. Беларускія слоўнікі й энцыкляпэдыі. Нью-Ёрк — Менск, 2002. — XXX1II+570 с.
6. Беларускі й беларусаведны друк на Захадзе: Асобныя выданьні. Бібліяграфія. Нью-Ёрк — Менск, 2003. — ХХП+582 с.
7. Belarusian Publishing in the West: A Bibliography — Periodicals = Беларуси й беларусаведны друк на Захадзе: Бібліяграфія — Часапісы, газэты. New York, 2004. —ХХ+152 с.
8. Vitaut Kipel, Zora Kipel. Belarusian Publishing in the West: A Bib­liography: Published by Belarusian Institute of Arts and Sciences; Institute of Slavic Studies, Polish Academy of Sciences. New York — Warsaw, 2006. — XVI+841 p.
у сэрыі «Гісторыя эміграцыі»:
1. Ян Максімюк. Беларуская гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне (1945-1950). Нью-Ёрк — Беласток, 1994. — 196 с.
2. Янка Запруднік. Дванаццатка: Дакумэнтальная аповесьць пра дванаццацёх беларускіх хлапцоў у Нямеччыне, Вялікабрытаніі й Бэльгіі (1946-1954 гт.). Нью-Ёрк, 2002. — 510 с.
3. Лявон Юрэвіч. Летапісны звод сусьвету Чалавека Сьведамага: Гісторыя газэтаў «Бацькаўшчына» й «Беларус» (1947-2000). — Мінск: Беларуси кнігазбор, 2006. —256 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны, кн. 8).
4. Алег Гардзіенка. Беларускі Кангрэсавы Камітэт Амэрыкі. — Смаленск, 2009. — 428 с.
рыхтуецца да друку:
5. Зьміцер Саўка. Гісторыя Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня (1949-1999).
6. Юрась Гарбінскі. Рэлігія й царква на эміграцыі.
у сэрыі «Беларускія паэты й пісьменьнікі»:
1. Натальля Арсеньнева. Між берагамі: Выбар паэзіі. Нью-Ёрк — Таронта, 1979. — ХХХІХ+350 с.
2. Алесь Салавей. Нятускная краса: Збор твораў. Нью-Ёрк — Мэльбурн, 1982. — XVI+373 с.
3. Аляксандра Саковіч. У пошуках праўды: Апавяданьні й аповесьці. Нью-Ёрк — Кліўлэнд, 1986. — 254 с.
4. Міхась Кавыль. Міжагнёўе: Выбраныя творы. Нью-Ёрк, 1990. — ХХІ+344 с.
5. Уладзімер Дудзіцкі. Напярэймы жаданьням: Збор твораў. НьюЁрк, 1994. — XXIX+312 с.
6. Мікола Цэлеш. Хмары над Бацькаўшчынай: Апавяданьні. НьюЁрк, 1995. — XXXV+299 с.
7. Юрка Віцьбіч. Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусь Нью-Ёрк, 1996. — XVI+397 с.
8. Архіўная кніга / Аўтар-укладальнік Лявон Юрэвіч. Нью-Ёрк, 1997, —446 с.
9. Лявон Крывічанін. Беларусізацыя пад № ... Нью-Ёрк, 1998. — 164 с.
10. Лявон Юрэвіч. Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі. НьюЁрк, 1999. — 360 с.
11. Антон Адамовіч. Творы. Нью-Ёрк, 2003. — XXX1V+764 с.
12. Урачыстасьць у садзе: Драматургія беларускай эміграцыі XX стагодзьдзя / Укладаньне і прадмова Ванкарэма Нікіфаровіча. Менск: Медысонт, 2007. — 536 с. (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кн. 14).
рыхтуецца да друку:
13. Сусьветная літаратура па-беларуску: Кніга перакладаў.
Гардзіенка, A.
Г20 Беларуси кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА) / Алег Гардзіенка. — Смаленск, 2009. — 428 с., [12] с. іл. — (БІНІМ ; Бібліятэка Бацькаўшчыны ; кн. 16).
У кнізе распавядаецца пра адну з найбуйнейшых беларускіх арганізацыяў у ЗША— Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі, што дзейнічае ад 1951 г. па сёньня. Аўтар разглядае гісторыю арганізацыі на фоне падзеяў жыцьця беларускай эміграцыі, палітычнага й царкоўнага расколу, а таксама замежнай і ўнутранай палітыкі ЗША.
УДК 325.2(73)(=826)(091)
ББК 63.3(4 Беи)
Навукова-папулярнае выданьне
Беларускі інстытут навукі й мастацтва
Бібліятэка Бацькаўшчыны Кніга 16
Гардзіенка Алег
Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)
Рэдактар Н. Гардзіенка Кампутарны дызайн, вёрстка Ю. Флягіна Вокладка А. Хітрова Карэктар Н. Мацяш
Падпісана да друку 17.02.09. Фармат 84x108 '/32. Папера афсэтная. Гарнітура Times. Друк афсэтны.
Ум. друк. арк. 24,7. Ул.-выд. арк. 23,8.
Наклад 500 ас.
Printed in Russia.
Алег Гардзіенка. Нарадзіўся 9 ліпеня 1977 г. у вёсцы Раёўка Маладзечанскага раёну. Скончыў гістарычны факультэт БДУ. Працаваў у Інстытуце гісторыі Акадэміі навук, інфармацыйнай кампаніі БелаПАН. Супрацоўнік “Нашай Нівы”. Аўтар шэрагу публікацый па гісторыі нацыянальнага руху падчас Другой сусьветнай вайны і беларускай эміграцыі на Захадзе.
£
а»
л>' I
&

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.