Беларускі рок-н-рол

Беларускі рок-н-рол

Выдавец: КОВЧЕГ
Памер: 66с.
Мінск 1994
6 МБ

 

МЕНСК КОВЧЕГ 1994

ББК 84 (4 Бел) Б 43

УДК 882. 6-1

Серыя заснавана ў 1990 годзе А.Глёбусам, Д.Строцавым, Ю.Цыбіным

Фундатар - беларускае аб'яднанне студэнтаў (Беласток)

8820600000

ь

ISBN 985-6056-03-9

©"КОВЧЕГ", 1994

 

С.Кныш

СЛУЦКАЯ БРАМА

Калі зьнясіліш ад мітрэнгі марнай,

Калі ў сэрцы запануе змрок, Паслухай лепей споведзь Слуцкай брамы I знойдзеш моцы на наступны крок.

Чуеш! Чуеш! Лязгат зброі.

Чуеш! Чуеш! Варты кліч.

Чуеш! Чуеш! Агонь паходні

Палае ў цемраці як вечны зьніч.

Слуцкая брама - непарушны мур.

Слуцкая брама - сьведка авантур.

Слуцкая брама - гонар твой не зьнік.

Слуцкая брама - я твой вартаўнік.

Спазналі многа твае велічныя сховы

Дабра і зла ліхую кругаверць.

Сябрам была ты шчаснаю падковай, А люты ворагам абяцала сьмерць.

"КУРАПАТЫ"

Ты падыйшоў да нябачных магіл. Затрымайся, далей не кроч!

Ты падыйшоў да заклятай мяжы, за якой пачынаецца ноч.

Ноч гулкіх стрэлаў, крывавых зор, што абнялі абшар.

А наўкруг зацьвілі Курапаты - нібы вочы безвінных ахвяр.

О-о-о, паглядзі наўкруг, гэта кветкі жальбы-Курапаты. О-о-о, ты іх кроўны ўнук, бойся іхняй веры, бойся жоўтай, як дзень, сьлепаты.

Тая ноч нібы чорны наган, ськіраваны некаму ў скронь. Густыя кроплі крывавай расы выпадаюць ў тваю ладонь.

Хто ён, твой вораг, хто ён твой кат - мо дзесьці сярод нас?

А наўкруг зацьвілі Курапаты, у вачах прыхаваўшы адказ

"РАДЫЯКТЫЎНЫ БЛЮЗ"

За вакном лье атрутны дождж.

За вакном - неба мёртвых сьлёз.

Чуеш: дождж іграе блюз.

Блюз, радыяктыўны блюз.

Ты маўчыш, як самотны птах.

Сьлёзы ў тваіх вачах.

Чуеш: дождж іграе блюз.

Блюз, радыяктыўны блюз.

Чуеш: дождж іграе радыяктыўны блюз.

Ня плач, не крыўдуй на лёс.

Ня плач, не выстарчыць сьлёз чуеш: дождж іграе блюз.

Блюз, радыяктыўны блюз.

Чуеш: дождж іграе радыяктыўны блюз.

"НА СТАНЦЫІ КОЙДАНАВА"

Зачапілася хмара за коміны над хлебазаводам.

На рэмбазе зьвінела, заходзілася цыркулярка. Уздымаўся да неба драўляна-бурштынавы водар.

За касілкаю сыпала трэск электрычная зварка.

О-о-о о о, на станцыі Койданава

Пад дажджом разгружаючы моўчкі машыну з прычэпам мужыкі пад паветку складалі мяхі з ўгнаеньнем.

Учарнелае лісьце спрачалася з ботамі шэптам. Пахла вуліца хлебам і восеньню да ачмурэньня

О-о-о о о, на станцыі Койданава

"TATA MAE РАЦЫЮ"

Наш тата трошкі строгі ў адносінах да нас, свой клопат і трывогі выказвае пад час. Хто паліць папіросы, хто бье ў вокнах шкло, ня слухае дарослых і робіць усе на злосьць. Пытаньне за пытаньнем, і сьмешна нам да сьлёз - наш тата выхаваньнем займаецца ўсур'ёз.

Безумоўна, тата мае рацыю і спрачацца няма сэнсу з ім толькі мы ня слухаем натацыю - няма болей эмоцый зусім

Скрозь акуляры тоўстыя ўсё бачыць ён наскрозь: ну як жаж вам не сорамна - вы хуліганы, вось! На штож тады мы здатныя, мо скажа нам хто з вас? А тата і астатнія не разумеюць нас.

Пытаньне за пытаньнем, і сьмешна нам да сьлёз - наш тата выхаваньнем займаецца усур’ёз

"ПЕСЬНЯ ПАДАРОЖНІКА"

3 маленства вабіць нас сухі дарожны пыл, краін нязнаных таямніцы, дзе ты ня быў. Нас падарожжа дружыць з сонцам і вадой, абшар зямлі абмерай хуткаю хадой.

Толькі крочаць упарта ногі, крочаць, крочаць да зьнямогі.

Раптам зьнікне дзесьці ціхі смутак наш, бо згубіць сьлед у начных агнях.

За даляглядам далягляд раскінецца наўсцяж, і зноў пакліча млечны шлях.

Вазьмі заплечнік, компас ды бадзёрасьць духу, і рушым мы з табою пазабыўшы скруху.

Паветра водар прагна будзем піць на золку, што ёсьць на сьвеце лепей за вандроўку?

Толькі крочаць упарта ногі, крочаць, крочаць да зьнямогі.

Ф.Кашкурэвіч

"ШЛЯХІ Ў НОЧ"

Ідзеш туды, дзе люду тлум. Знайсьці імкнешся нейкіх слоў. Ды толькі чуеш хваляў шум, сам у сябе пытаеш зноў:

чые сьляды ланцуг плялі, чые шляхі ў ноч вялі?

Ідзеш туды, дзе сьвет імжыць, знайсьці для мар сваіх жытло. Ды толькі ўміг сьвяча згарыць, сам у сябе пытаеш зноў:

чые сьляды ланцуг плялі, чые шляхі ў ноч вялі?

Ідзеш туды - пад небакрай, аддацца ў волю дзіўных сноў. Быць можа, там ты знойдзеш рай, але ў сябе пытаеш зноў:

чые сьляды ланцуг плялі, чые шляхі ў ноч вялі?

"ПРЫЙДЗЕ IX ДЗЕНЬ"

Ім пазычылі чужое аблічча.

Ім замкнулі памяць на замок.

Ім маўклівасьць ужо стала зазвычай.

Ім даўно ўжо мову заняло.

He ўзгадаць ім скуль яны родам.

He адужаць летаргічнага сну.

Ім атруцілі азёры, рэкі і розум, ім далі імя "тутэйшыя".

Але прыйдзе іх дзень і тутэйшаю мовай зноў загаворыць род глухіх і нямых.

Прыйдзе іх дзень, і край выкляты богам стане сваім для чужых.

Як унікнуць ім хлусыгі і зьнямогі, як унікнуць ім аблічча чужых, і куды пасьля імжы вядзе іх дарога, па якой ім трэба несьці свой белы крыж?

Але прыйдзе іх дзень і тутэйшаю мовай зноў загаворыць род глухіх і нямых.

Прыйдзе іх дзень, і край выкляты богам стане сваім для чужых

 

ЧЫКАГА НАЙТС

Я так хацеў убачыць рай.

Як дзіўны сон, тыкоўны край. Там Білі Клінтан кіруе балем, I над усім лунае бакс.

Навошта тут я і што раблю? Чаго я тут шукаў?

Але маўчаць у адказ Чыкага найтс.

За працай дзень бяжыць хутчэй.

Дамоў пішу: "Ўсё а'кэй!"

Але ізноўку нібы прывіды Чыкага найтс наводзяць сум.

Я тут чужы, я тут адзін.

Я чалавек з другіх мясьцін.

На роднай мове тут не вітаюць.' Чыкага найтс, я блудны сын.

КАРЧМА

Узыйдзе месяц, пачнуць сьпяваць дзесьці дзеўкі. Туды кірую, адкуль чуваць іх напеўкі.

У маёй кішэні рубель залатоўкай,

У душы надзея спаткацца з сяброўкай, Я іду туды, дзе гудзе карчма!

Сустрэне гарэлкай нас карчма!

Налье ў чаркі стары Язэп нам гарэлкі.

Валоўіх флякаў падасьць на стол дзьве талеркі.

3 кішэні зьнікне рубель залатоўкай, Сяджу ў абдымку зь пьяною сяброўкай, Бо я ізноўку там, дзе гудзе карчма!

Сустрэне гарэлкай, праводзіць віном. Вясёлай напеўкай нас карчма.

Згубіўшы сьцежку, блукаў па лесе калючым.

I кухталёў атрымаў урэшце балючых.

Прапіў апошні рубель залатоўкай, У цемры зноў разьмінуўся з сяброўкай, Няма чаго хадзіць, дзе гудзе карчма!

ЯЕ ХЛОПЕЦ

Кожны вечар чакае ля пад'езду твайго.

Можа, гэта дарэмна? Ды яму ўсё адно. Прыязджае зноў без дарэмных слоў кожны раз. I гатовы ён пад вакном стаяць доўгі час.

У двары тваім рады ўсе бачыць яго.

Але рэдка падыйдзеш да вакна ты свайго.

Колькі дзён прайшло, але ўсё адно будзе ён Заўтра тут стаяць і ізноў чакаць нейкі плён.

На суседнім сядзеньні пару кветак ляжыць.

Ды сумненьні ізноўку не даюць яму жыць. Падыходзіш ты моўчкі, ён глядзіць табе ўсьлед. Ты сыходзіш прэч, і ў вачах яго тухне сьвет.

Ён на добрым уліку ў аўтапарку сваім.

Кожны выпіць гарэлкі не адмовіцца зь ім. Прыганяе свой брудны сьмецьцявоз ён дамоў. Заўтра завядзе, да цябе ідзе ён ізноў.

МНЕ МОЙ СЯБРА СКАЗАЎ

Мне мой сябра сказаў: "Як ты можаш сьпяваць? Бо тут хоць крыкам крычы, усё адно не чуваць.

I нікому не трэба, што цябе хвалюе."

Мне мой сябра сказаў: "Як ты можаш тут жыць?

Бо гэты край ўжо даўно на каленях стаіць.

I нікому не трэба, што цябе хвалюе."

Толькі ведаю сам, што навокал мяне.

Што атручаны край і што праўда ў віне.

Але я шчыра веру, што я тут патрэбны!

ДОЎГІЯ НОГІ

Яшчэ ў школе, ў першы раз,

Я чуў: на сьвеце рэчы ёсьць, што вабяць яас. Сябры казалі - пах цыгарэт •

Пазбавіць стрэсу ды лагодным зробіць сьвет.

А ў мяне ад доўгіх ног зьязджае дах!

Сябры казалі, што алкаголь

Дае надзею ды з душы здымае боль.

Крыху гарэлкі - і ў вачах

Тваіх ужо на доўгі час зьнікае страх.

А ў мяне ад доўгіх ног зьязджае дах!

"Ты нас паслухай! - крычалі мне. -

Куры траву і будзе сьвет у галаве."

"А яшчэ лепей, - казалі мне, -

Калі на доўгі час засеў ты на ігле."

А ў мяне ад доўгіх ног зьязджае дах!

Яшіэ ў школе ў першы раз

Я чуў: на сьвеце рэчы ёсьць, што вабяць нас.

Але дурнею я на вачах,

Калі спыняю позірк на тваіх нагах.

Ад доўгіх ног тваіх ў мяне зьязджае дах!

ЧАКАЙ!

Мне гаворыць часта мама, паўтарае словы тата: "Чакай!" Прыйдзе час, і ты спазнаеш - ўсё ня так, як ты жадаеш.

У сьвеце шмат благіх людзей, непрадбачных падзей. Чакай!

Мне гаворыць часта мама, паўтарае словы тата: "Чакай!" Бо чым далей - тым цяжэй, і ты згубіш сэнс надзей. Чакай! Там спазнаеш ты любоў, пашкадуеш што знайшоў. Чакай! Толькі праца кожны дзень будзе ціснуць, нібы цень. Чакай!

Мне гаворыць часта мама, паўтарае словы тата: "Чакай!" У цябе няма вачэй, ты ня бачыш, дзе лягчэй. Чакай! Яшчэ прыйдзе час нажэй, ды настане час начэй. Чакай! He ўратуе рок-н-рол, той, што граеш ты ізноў. Чакай!

А я веру, што змагу пражыць Толькі так, як сам хачу таго I дарэмна мне паўтараюць: "ЧАКАЙ!"

Мне гаворыць часта мама, паўтарае словы тата: "Чакай!" Прыйдзе час і ты спазнаеш - усё ня так, як ты жадаеш.

Чакай!

He ўратуе рок-н-рол, той, што граеш ты ізноў. Чакай!

Бо чым далей, тым цяжэй, і ты згубіш сэнс надзей. Чакай!

У сьвеце шмат благіх людзей, непрадбачных падзей. Чакай! Толькі веру: рок-н-рол падаруе нам любоў. Чакай!

ШТО ТЫ ШУКАЎ?

Пад блакітным небам маладым ты быў.

У вайну гуляў з сябрамі, як хацеў так жыў.

Ты быць хацеў заўсёды першым, дзе за ўсё цяжэй.

Імчаў на покліч, як мог хутчэй.

I аднойчы ўлетку, як прыходзіў дзень

Азірнуўся, ўзяў заплечнік ды зьнік адзін, нібы цень.

Дзе віраваў ланцуг падзеяў, там ішоў твой шлях.

Ты верыў, што перад табою ёсць жыцьця абсяг.

Ты шукаў свой сьветлы край.

Ты шукаў свой дзіўны рай.

Браў у рукі зброю ды зямлю араў.

Гінуў у месцах незнаёмых, горад будаваў. ' Ты быў амаль заўсёды першы, але кожны раз Ты вяртацца не зьбіраўся бо яшчэ ня час.

Ты шукаў свой сьветлы край.

Ты шукаў свой дзіўны рай.

Што ты знайшоў у чужых палёх?

Што ты знайшоў у чужых краёх?

Мінула шмат гадоў, і ты нібыта згас за гэты час. На фатаздымкі ты кожны дзень глядзіш 3 тых былых часоў, дзе малады ізноў.

ГЭЙ, TAM, НАЛІВАЙІ

Наступны вечар будзе цяжэй, чым быў.

Ты сам сабе гаворыш, што лепей ты б ня жыў.

Што вакол праблемаў мора, што вакол няма надзей -

Вакол адзін зман.

Гаворыш, што ня можа і быць лягчэй

I што няма шляхоў каб было прасьцей.

Але гэта нескладана - такім чынам бавіць час

Так, як у нас!

Гэй, там, налівай, налівай ды выпівай

I таньчы!

Тут не патрэбны словы - для іх ня час.

Жаданьне іншых спраў пануе сярод нас.

Нам складанасьцяў ня трэба, можна ўсё рабіць прасьцей

Давай налівайі

Праблем пакінем мора за сьпіной.

Давай налівай!

САБАКА

Я, дзякуй Богу, яшчэ не здох.

Яшчэ бадзяюся уздоўж старых дарог.

Мне на вячэру, у час сустрэч

Крычаць: "Сабака валасаты, выйдзі прэч!"

На маіх ботах дарог, дзе быў

На ўспаміны застаецца толькі пыл.

Ад алкаголю кроў віруе і я зьбіраюся ізноў.

Сьпяваю рок-н-рол сваіх старых шляхоў.

Ну, дык глядзі, гуляка, He забывай шляхоў Бо здохнеш як сабака!

Сабе кажу я: "Яшчэ ня здох?

Гайда патопчам новы пыл старых дарог!"

I дзесьці сьпее разуменьне,

Яго я не скажу табе,

Я стаў сабакам валасатым, магчыма толькі з-за цябе!

IM HE ТРЭБА МОЙ БЛЮЗ

Мне ізноўку сьцвярджаюць усе: "Ты застаўся ў былым Цяпер пануюць другія часы і другія законы.

I ты іграеш, нібыта сьляпы, А ім не трэба твой блюз!

I ты ўжо не такі малады ды таго не жадаеш.

Ты кожны вечар гітару бярэш ды зноўку сьпяваеш.

Цябе хвалюе цікавы акорд, і ты не бачыш таго, што вакол. А ім не трэба твой блюз!"

Мяне заўтра цягнік забярэ, я крыкну: "Бывай!

На спатканьне сьпяшаюся я ў свой блюзавы край.

Мне там сьвятлей, там хаваю душу,

Мне там цяплей, я імкнуся туды, Мне там сьвятлей, там хаваю душу. А ім не трэба мой блюз!

Мне ізноўку сьцьвярджаюць усе: "Ты застаўся ў былым Цяпер пануюць другія часы і другія законы".

А я сьпяваю, нібыта сьляпы, А я іграю, нібыта сьляпы.

А ім не трэба мой блюзі

ГОЛАС З-ЗА МОРА

Так далёка, што няўбачыць вокам Сьвецяць зоры - пасынкі начэй. Ды іх сустрэцца спроба будзе марнай, Разьляцецца шмат было лягчэй.

Нават зоры тут ужо ня тыя,

У бляску іх чытаеш свой адчай, 1 скрозь смугу самотных дальніх даляў Зноўку ты бачыш родны край.

Ты чуеш голас у начы, прынесены вятрамі 3 тых берагоў, куды ніколі не дабрацца. Ты чуеш голас у начы, пакінуты сябрамі. Галасы тых, зь кім не выпала спаткацца.

Адрас твой - далёкая Канада, Толькі ў думках марыш ты ізноў Апынуцца там, дзе ты калісьці Пускаў у неба зьмея, дзе ты скакаў з сябрамі У рэчку з высокіх берагоў.

Вочы закрыеш ды бачыш у снох - Нібы ляціш зноў дамоў.

Стому забыўшы ўсіх тых дарог - Тых што зьвялі цябе так далёка.

БУДЗЬ РАЗАМ 3 НАМІ

Я гляджу ў неба -

Сэрца б'ецца толькі думкай адной.

Я гляджу ў неба -

Там шлях апошняй песьні маёй.

Гляджу я ў неба -Побач зь ёй лунае сьветлы анёл.

Крыкну я ў неба:

"Будзь з намі, калі сюды прывёў!"

Будзь разам з намі -

Ахіні крылом нас сьветлы анёл.

Будзь разам з намі -

Сярод бруду і вострых камянёў.

Будзь разам з намі -

Калі ўстане шэраг ценяў ля нашых дзвярэй.

Будзь разам з намі -

I не хавай ад нас вачэй.

Паднясуць віна табе і кавалак хлеба Скажуць - ты прадвесьнік новых падзей. А што цябе чакае, крыж ці дарога ў неба, Кім станеш ты анёл для гэтых людзей?

Будзь разам з намі сярод цемры і жудасьцяў начэй.

Будзь разам з намі - мы пройдзем з табой свой шлях хутчэй.

Будзь разам з намі, але не трэба нам рабіць лягчэй. Будзь разам з намі - і гэта ўсё, што трэба нам.

'ЖРОЯ"

ВІНО I ХЛЕБ

Вільгаць шэрых сьцен, I халодны цень

I няпэўная туга. Старажытны брук, Дым заводзкіх труб, Саслабелая рука. За вакном - відно, Толькі ўсё адно - На душы цямрэчы сьлед. У пакоі дым, Мы ў вакно глядзім, На стале віно і хлеб.

Заваконны край - Індустрыйны рай, Ды ў аблоках небакрай. Пакаёвы дым - Шэры дым нуды, Шэры пах былой бяды. He шукай шляхоў, Каб вярнуць ізноў У мінулае білет. Ёсьць у нас з табой Паўцьмяны пакой, На стале віно і хлеб.

Глыток віна і луста хлеба - Мая надзённая патрэба.

Глыток віна і луста хлеба - Зямлі і неба дар.

He кажы пагроз I ня лай свой лёс, Я пакуль што не сасьлеп. Час даўно прысьпеў, Будзе новы сьпеў, Покуль ёсьць віно і хлеб.

Глыток віна і луста хлеба - Чароўны дар зямлі і неба. Глыток віна і луста хлеба - Мой н^йкаштоўны скарб.

ПАХ ЧУЖЫХ ВЯТРОЎ

Ёсьць на сьвеце блазны, Ёсьць і каралі, Ёсьць на сьвеце рэкі, Ёсьць і караблі.

Мы з табон - піраты Беларускіх рэк.

Мы з табой з крылатага фрэгату Пад назовам "Блэк Джэк".

Нам любая ўлада Ня трэба сто гадоў, Бо мы з табой піраты, I палуба - наш дом. Мы з табой піраты I наш нядоўгі век. Мы з табой з крылатага фрэгату Пад назовам "Блэк Джэк .

Пах чужых вятроў Нам сагрэе кроў. Мы з табой на волі ці на шыбеніцы Стрэнемся зноў.

Бог нас не пакіне, Бо лёс у нас такі, Хоць мы ў сваёй краіне Жывем, як чужакі. Нашае багацьце - Сонца, дождж і сьнег. Мы з табой з крылатага фрэгату Пад назовам "Блэк Джэк .

Пах чужых вятроў Нам сагрэе кроў. Мы з табой на волі ці на шыбеніцы Стрэнемся зноў.

КАЛЯРОВЫ БЛЮЗ

Белыя ветры Непрыкметна Закалыхваюць нас. Мы ўваскрэсьнем Напрадвесьні, Дай толькі час.

Шэрыя сьцены Хваляй каменнай Ціснуць на галаву. Я адчуваю Гэтую хвалю, Значыць жыву.

Хай будзе ўсё, як ты Прадказала мне.

Сінія горы Так далёка, Позіркам не дастаць. Я абяцаю пра гора маўчаць.

Жоўтыя вочы ліхтароў Мне глядзяць усьлед. Кожны з нас мае

свае Вокны ў сусьвет.

Чорная здрада Чорным Пафарбуе ўсё. He, я ня рады, Ды бяз здрады Што за жыцьцё?

Белыя ветры Непрыкметна Закалыхваюць нас. Мы ўваскрэсьнем Напрадвесьні, Дай толькі час,

Хай будзе ўсё, як ты Прадказала мне!

ДЗЕЎЧЫНА 3 ЧАРОЎНАЮ УСЬМЕШКАЙ

Такая праграма, што ў горадзе п'яных

Я ня вып'ю ні грама.

Такая праграма, што ў горадзе гандлю Я не пайду у краму.

Хай сьмяюцца, хай сабе, Гэта іхняя справа.

Хай злуюцца, хай сабе, Гэта іхняе права.

Дзеўчына з чароўнаю усьмешкай, Прывітаньне і бывай!

Такое крэда, што ў горадзе прозы

Я зраблюся паэтам.

Такое крэда, што ў сьвеце распусты

Я зраблюся аскэтам.

У абавязковых мерапрыемствах

Я не бяру удзелу.

I мушу зазначыць, іпто гэтая звычка

Ня шкодзіць душы і целу.

УСЁ НАПАЛОВУ

Напалову ты сьвяты, Напалову грэшны ты. Напалову белы брат, Напалову чорны кат.

Напалову жыў, напалову мёр, Напалову сьмех, напалову жах. Напалову ты - гэнэрал-маёр, Напалову ты - малодшы сяржант.

Усё напалову у тваім жыцьці, Усё напалову - паглядзі!

Па калена у дрыгве

I з дрыгвою ў галаве, Ты запальваў свой вагонь I хутчэй гасіў яго.

Напалову жыў, напалову мёр, Праваруч вясна, леваруч - вайна. Напалову ты ля высокіх зор, Напалову ты ля самага дна.

МЫ ЛЮБІМ

Можна, можна ўсё Пераўтварыць у бруд, А потым плакаць цэлы год. Можа, хочаш ты Да ночы гаварыць

I перакрэсьліць гэты дзень...

Мы любім сьпяваць у сьне.

Мы любім гуляць уначы.

Мы любім бліскучы сьнег.

Мы любім прыгожых жанчын.

Назіраць праз вакно,

Залатое руно, I калі не відно - Мы гэта любім!

Мы любім незьдзяйсьняльныя мары. Мы любім дальні бераг.

Мы любім каляровыя фарбы, - Мы гэта любім.

Можна быць арлом I палюбіць казла, I стаць казлом замест арла. Сьціхнуў даўні бой, Труба трубіць адбой.

Мы ля апоіпняе мяжы.

Мы любім...

ДАЛЯГЛЯД

Мы чулі блізкасьць мора, Мы чулі плёскат хваляў. Нас залатыя горы Зусім не хвалявалі.

Глядзелі мы за далягляд. За далягляд...

Наўкол усе існуюць Бязьлітасна і проста.

I нас не пашкадуюць Ані браты, ні сёстры,

А мы глядзім за далягляд.

За далягляд...

За даляглядам адыходзячага дня Ты зробіш шмат карысных спраў, Ды зноў паўстане невядомая зямля - Паглядзі - гэта новы далягляд.

СВАБОДА

Бледны і гарбаты,

Заўтра прыйдзе новы дзень, Праваднік надзей сьляпых.

Дзьверы, сьцены, краты Стрымліваюць шмат людзей, Непрыкметных і крутых.

Твая штодзённая работа - Капай, насі, будуй, ламай!

Сядзіш у пекле, А зьбіраесься у рай.

Свабоды жадаеш ты, Нібы маньняк.

Свабоды шукаеш ты, - Яна твая!

Свабода - каляровы сьвет.

Свабода - гэта вусны кабет.

Свабода, як знайсьці твой сьлед? Свабода...

Сьвежыя газэты,

Чорна-белыя радкі

Пахнуць вільгацьцю зямлі.

Вольнае паветра,

Шум нястрыманай ракі, Выпі і яшчэ налі.

Твая штодзённая работа...

ДЗЕНЬ I НОЧ

Прада мною - ночы морак. Прад табою - сьветлы гай. Ты пра неба мне гаворыш, Я хаваю свой адчай.

Можаш твар хаваць у травы, Можаш крочыць недзе ўзбоч.

Ты сярод сяброў і сьвятаў, Я сярод ваўчыных зграй. Нада мной лясныя шаты, Над табою - небакрай.

Можаш твар хаваць у травы, Можаш крочыць недзе ўзбоч.

Дзень і ноч - Два абліччы лёсу.

Дзень і ноч - Полымя і вада.

Дзень і ноч - Нетры і нябёсы.

Дзень і ноч -

Вось і ўсё, што Бог нам даў...

Сёння рана, заўтра позна. Сёння промні, заўтра - цень. Падарунак зробіць лёс мне. Зьменяць мейсцы ноч і дзень. Можаш твар хаваць у травы, Можаш крочыць недзе ўзбоч,

Дзень і ноч...

ІДЗІ НА ВАГОНЬ

Hi паходні, ні сьвечкі - Навокал імгла.

Мы ідзем па цямрэчы, Шукаем сьвятла. Непраглядныя ночы Сьвідруюць мне скронь. Пакуль бгчыць здольныя вочы, Я іду на вагонь.

Далёкі вагеньчык

У цемры начной Ці спаліць наш розум, Ці ачысьціць нашы душы...

Ідзі на вагонь!

Дзе той сонечны вырай Для кожнага з нас?

Хто ўсьміхнецца мне шчыра, Руку хто падасьць?

Тут замкнёныя дзьверы, Пустыя двары.

I цяпельцам апошняе веры Агеньчык гарыць.

Далёкі вагеньчык У цемры начной Ці спаліць наш розум, Ці ачысьціць нашы душы...

Ідзі на вагонь!

ХАЙ

Ты ня сьпіш уночы, Каб ня бачыць бясконцых сноў. Ты глядзіш на ноч цераз вакно.

Халодны край He дакарай.

Хай, хай, хай час нэрвовы! Хай, хай, хай лёс бядовы, Да восеньскіх начэй, Да тваіх вачэй

Я цяпер гатовы.

Бачыш цені вежаў,

Бачыш прывідны шэры гмах, Бачыш промні зор, якіх няма. На вільготных вулках, У тумане чужых размоў Звыкла чуеш словы мёртвых моў.

Халодны край He дакарай.

Кожны дбае пра сябе I сам сабе будуе помнік, Кожны сам сябе заб'е I сам сябе навек запомніць, Кожны мужна клятву даў У вернасьці сабе да сьмерці, Дык чаму мне так шкада?..

Хай, хай, хай час нэрвовы! Хай, хай, хай лёс бядовы, Да восеньскіх начэй, Да тваіх вачэй

Я цяпер гатовы.

MAMA

Доўгія цені зімовых начэй На дзёнь ляглі, нібыта краты.

Добра ці кепска, але яшчэ Я ня ўмею быць багатым.

Мама, я ня ўмею жыць, Мама, я ня ўмею быць багатым.

Пачастунак "а ля фуршэ”.

Камерцыйныя парады.

Выбачайце, але яшчэ

Я не ўмею быць багатым.

Мама, я ня ўмею жыць.

Мама, я ня умею быць багатым.

На вуліцы парад, У зімовым парку - маскарад. Мама, мама, я іду дахаты. Звон бутэлек і звон манэт. Будзе сьвет, і будуць сьвяты. Слухай, мама, чаму ж мяне Ты не вучыла быць багатым?

Мама, я ня ўмею жыць.

Мама, я ня умею быць багатым.

Звон бутэлек і звон манэт.

Будзе сьвет, і будуць сьвяты.

Можа й добра, што ты мяне He навучыла быць багатым.

Мама, я ня ўмею жыць, Мама, я ня умею быць багатым.

На вуліцы парад, У зімовым парку - маскарад. Мама, мама, я іду дахаты.

 

М.Анемпадыстаў

ЦУДОЎНЫ ВЕЧАР

Цудоўны вечар, Мы палім сьвечкі, Гуляем у спрэчкі I плавім воск,

Мы п'ем гарбату, I водар гаркавы Паміж намі будуе мост.

Кахаем аднойчы,

To двойчы, то тройчы, Вочы у вочы, To недзе, то тут,

Яна пазірае

У вакно, і ня рае

Ў пошуках раю лезьці ў бруд.

Старыя рэчы

Заўсёды дарэчы, Рукі на плечы, Апошні баль...

Танчым аднойчы,

Танчым адвечна, Можа на радасьць, А можа на жаль.

А.Глёбус

KOTKA (Аксамітныя танцы)

На кухонным стале Танчыць чорная котка, Танчыць чорная котка На кухонным стале. Падабаюцца мне Аксамітныя танцы. Аксамітныя танцы Падабаюцца мне.

Тонкі глянцавы цень Лашчыць пругкія лапы, Лашчыць пругкія лапы Тонкі глянцавы цень. Палымнее, агмень У духмянай цямрэчы, У духмянай цямрэчы Палымнее агмень.

Сьвет належыць зіме, За вакном халадэча, За вакном халадэча, Сьвет належыць зіме. Суцяшаюць мяне Цемра, котка і чарка, Цемра, котка і чарка Суцяшаюць мяне.

А.Сыс

ЗАЛАТЫЯ КРАТЫ

Мне на сэрцы золатам вышывалі краты, Кроў балюча крапала на маю душу 3 голкі дыямэнтавай аж у тры караты - Вось якое дзіва я ў грудзёх нашу.

А бывае, падаю з усяго размаху,

Дык на сэрцы золатам сем крыжоў зьвіняць Аб зямельку родную, быццам меч аб плаху - Hi віном, ні лекамі боль той не суняць.

Мне на сэрцы золатам лёс мой вышывалі, Нітак не хапіла на апошні прэнт, I калі паўмертвую мяне пакідалі, Утыкнулі ў сэрца голку-дыямэнт.

Калі вам спатрэбіцца залатая нітка, Голка з дыямэнту, я вас папрашу: Калі вам ня цяжка, калі вам ня брыдка, Выратуйце сэрца, вызвальце душу.

Мне на сэрцы золатам

Вышывалі краты...

Т.Сапач

дом

На высокім пагорку высокі дом.

Я ў тым доме жыву не зусім адна, I таму ў гэтым доме ня чутна песень, I таму ў гэтым доме ня сьняцца сны.

Ты па беразе крочыш, чужынец бяздомны, Мне ні мова твая, ні імя не вядомы, Толькі я патрапляю табе ўсьлед, Толькі я табе веру, і мне даволі.

На высокім пагорку высокі дом, У тым доме ніколі ня будзе мяне, Але там застанецца жыць мая песьня, I таму ў гэтым доме ніхто не засьне.

Ты па беразе крочыш, чужынец бяздомны, Мне ні мова твая, ні імя не вядомы, Толькі я патрапляю табе ўсьлед, Толькі я табе веру, і мне даволі.

М.Анемпадыстаў

ПАН КРОТ (частка I)

Хмары і мары, Малочныя бары, Крот тым часам рые. Неба і зоркі, I плач перапёлкі, Крот тым часам рые. Танкі і панкі, I хіпі-падранкі, Крот тым часам рые. Імахі і дахі, Мы вольныя птахі, Крот тым часам рые. Рые, рые, рые, рые, Крот тым часам рые. Крот тым часам, Крот тым часам, Крот тым часам рые.

М. Анемпадыстаў

ПАН КРОТ (частка II)

Кратае краты Крот, закратаваны ў нары. А там, на гары Сёньня сьвята травы. Там гараць ліхтары, Дзеці паляць вагні, I лётае зьмей папяровы.

Кратае краты Крот, Пернік кладзе сабе ў рот. Добра ў нары - Земляныя муры He разбураць зьвяры, He зруйнуюць вятры, I краты, як трэба, - з дрэва.

А дзеці сьмяюцца і паляць вагні, Малыя дурныя дзеці...

"Неспакойна на сьвеце, нешта гарыць Думае Крот.

I нюхае дым.

І.Бабкоў, Л.Вольскі, А.Дайнэка, К.Камоцкая

ЖАХЛІВАЯ ПРЫГАЖОСЬЦЬ

Нашыя танцы - ня болей чым Рэзкі, свавольны рух.

Крохкі, амаль непрыкметны жэст Тонкіх нэрвовых рук.

Скончыцца дзень, і а шостай гадзіне Ты заўважыш сама, Як чалавечы натоўп заглынае Цябе, нібы пляшку віна.

Квадратных кварталаў імгла Атручана ветрам наскрозь Лунае над горадам зла Жахлівая прыгажосьць.

Нашыя танцы - ня болей, чым Мова нямых людзей.

У горадзе гэтым пад ляскат машын Так размаўляць лацьвей.

Скончыцца дзень, і а шостай гадзіне

Горад запоўніць натоўп

Пілаў, сякераў, цьвікоў, малаткоў, Шрубаў, гвінтоў і нітоў.

Квадратных кварталаў імгла Атручана ветрам наскрозь. Лунае над горадам зла Жахлівая прыгажосьць.

...Я іх бачыў, калі яны Ішлі праз шэры паўзмрок.

ТАНЦЫ НА ДАХУ

Там дзе пыл і бруд

Шлях да неба і зор нас вёў у рай

Сёння кожны крок гэта крок за край

Сёння нам бракуе паветра тут

Мы ўзыйшлі на гмах

Мы глядзім навокал нібы з гары

Зоры тут не зоры а ліхтары

Неба тут не неоа а вузкі дах

Нельга скончыць рух

Нельга скочыць ўбок

Вавілонская вежа пільнуе нас

Нельга збочыць ўніз

Нельга ўгару

Усё што нам застаецца пакуль ёсць час

Танцы на даху танцы на даху

Танцы на даху танны на даху

Звар'яцелы тлум

Смак віна і крыві і пах травы

Вежы хмарачосаў замест царквы

Шэраг канцатыдняў замест жыцця

Нельга скончыць рух

Нельга скочыць убок

Вавілонская вежа пільнуе нас

Нельга збочыць ўніз

Нельга ўгару

Ўсё што нам застаецца пакуль ёсць час

Танцы на даху танцы на даху

Танцы на даху танцы на даху

НАЗІРАЛЬНІК

У сэрцы тваім ёсць пусты пакой Дзе ніколі не рушыў лёд Там не кранеш пены дзён рукой Там не чулі пра новы год

Твой авалон за ружовым шклом Ты не ведаеш дзе ўваход Ты не праб'еш гэты мур ілбом Ты не здольны на крыгаход

Ты зноў загнаны ў кут

Ты наведнік сноў

Ты назіральнік тут

Ты прачнешся зноў

Кожнага дня ты руйнуеш гаць Ты качаеш свой снежны ком Кожную ноч ты кладзешся спаць I шукаеш у сне свой дом

Ты зноў загнаны ў кут

Ты наведнік сноў

Ты назіральнік тут

Ты прачнешся зноў

НА ДАЛОНІ

Мы ўсе шукалі цяпла

Прыйшла зіма і мы ізноў па-за законам

I нехта сцісне кулак

Бо выпаў снег і мы цяпер як на далоні

I мы нібы ганчакі

Імкнем сярод начных палёў прэч ад пагоні

На ўсе чатыры бакі

Пусціў нас той хто бачыць нас як на далоні

Мы не кранемся зямлі

He ўбачым зор апошнія коннікі поўні

Мы будзем жыць як жылі

Пакуль мы тут пакуль мы ўсе як на далоні

Прабач за ўсё што не так

Мы маем час забыцца на ўсе забароны

Пакуль не сцісне кулак

Той хто цяпер трымае нас... на далоні

ЖЫХАРЫ МЯЖЫ

Святло пагаслай зоркі

Як раней імкне да мяне

Я - вецер на паверхні

Альбо цень таго хто на дне

Я бачу толькі кветку

А не рух яе каранёў

Я ўзпнуў на ільдзіне Крыгалом адмыў маю кроў

Мы жыхары мяжы Дзьвюх дзяржаў Мы крочым у імжы Між застаў

Той хто шукае ружу

Адшукае зноў толькі крыж

Я побач а не разам

I вандрую там дзе ты спіш

Мы жыхары мяжы Дзьвюх дзяржаў Мы крочым у імжы Між застаў

Калі згарыць люстэрка Я сыйду туды дзе быў змрок Агонь святога эльма Асвятляе шлях на той бок

Мы жыхары мяжы Дзьвюх дзяржаў Мы крочым у імжы Між застаў

САДЫ АНТАРКТЫДЫ

Плыве ў маіх вачах

Шэрае неба

Снег ды імга Я чакаю на сівер Чакаю на сівер

Шарпак пад маёй нагой

Кветкі пад снегам

Дом пад ільдом

Ты скажы мне "дабранач"

Скажы мне "дабранач" Калі я пачую зноў Водар садоў Антарктыды

Наўсцяж на маёй зямлі

Вечная сцюжа

Спеў белых вей Я малюю тут сонца Малюю тут сонца

Пясок у маёй руцэ

Цэгла ў сэрцы

Інь у крыві

Ты спалі мае шаты

Скажы мне "дабранач" Калі я пачую зноў Водар садоў Антарктыды

ТВОЙ ШЭРЫ ТВАР

Мы стрэнемся зноў

Як ні дзіва

Ты спытаеш мяне

"Ну як жывеш?"

Пэўна будзе часцей

Біцца сэрца

Быццам кожны з нас той

Кім быў раней

На дне маіх вачэй

Па-за смугой

Твой шэры твар

Быццам бы акно ў іншы свет

Я дашлю табе ліст

На каляды

Я не буду чакаць

На твой адказ

На дне маіх вачэй

Па-за смугой

Твой шэры твар

Быццам бы акно ў іншы свет

АМЕРЫКА

Амерыка побач са мной Бо тут я яе не шукаў Вочы мае - гэта гук Я бачу зямлю за імглой Бо Амерыка - гэта не край Амерыка там дзе я

Кахай мяне я жывы

Бяры мяне там дзе я ёсць Хлеб і віно - вось наш лёс Той цуд пра які марыш ты Бо Амерыка - гэта не сон Амерыка там дзе я

Я слухаю голас крыві

У кроплі вады - плынь ракі Я жыву тут і цяпер Бы вольны штат Амерыкі

Няма чаго болей чакаць Калі я прыду да цябе Разам са мной згінеш ты Адвечная Амерыка

лязо

Лісце дрэваў бы шалясціць Побач з табой

Блішчыць трава бы гарыць Крылы птушкі бы закранулі Плечы твае

Ля камянёў цень твой дрыжыць

Чырванеюць тут на пяску

Воды з ракі

Заззяе хмыз на гары

Пад адзеннем раптам збялеюць

Рукі твае

Прыйшла чарга несці свой крыж

Ты - лязо маладое

Старога нажа

Хіба шыбы хто адчыніў Трэснула шкло

-У дзверы б'е хіба дождж

Крокі ў ботах па калідоры

Гасне святло

Твой гаспадар побач з табой

Ты - лязо маладое

Старога нажа

Пазычаў ты не назаўжды

I ні аб чым

Гаспадароў нельга прасіць

Безыменны сын чалавечы ^озьме сабе

Усё што ты здолеў набыць

Ты - лязо маладое

Старога нажа

НОВЫ ГЕРОЙ

Цяпер ты - новы герой

Цяпер ты - пан рок-н-рол Ты п'еш кожнага дня шмат Бы на вайне

Пасля ты спаліш свой дом Пасля ты купіш палац

Твой лёс - там разглядаць столь Новы герой

МАРНАТРАЎНЫ СЫН

Маю досыць солі Маю досыць хлеба Маю досыць бруду Маю досыць неба Досыць вольных дзеўчын Што шукаюць лета Досыць вечнай смагі Новага сусвета

Я - марнатраўны сын Княства спадароў Марнатраўны сын Сунічных палёў Марнатраўны сын Што раблю я тут Час ісці дамоў

Хопіць іншых местаў Хопіць іншых вуліц Хопіць іншых твараў Хопіць іншых вуснаў Хопіць сумных песень Пра сваю старонку Хопіць рок-н-рола На карысць падонкаў Час вяртацца Вяртацца дамоў

Годзе слухаць байкі Пра былую веліч Годзе піць гарэлку На чужым вяселлі Годзе падарожжаў Дзе лясы пад ловы Годзе паляванняў Дзе палі пад збожжа

Я - марнатраўны сын Княства спадароў Марнатраўны сын Сунічных палёў Марнатраўны сын Што раблю я тут Час ісці дамоў

Мо няма вяртання

ВАДА 3 ВЫТОКАЎ РАКІ

Зорная ноч па-над пусткай Зорная ноч ззяе срэбрам I мне ніхто не патрэбны Бо я хаваю на вуснах смак Вады з вытокаў ракі

Вецер садзьме смецце з вуліц Вецер нясе цені хваляў Удзень я выйду ў горад Бо я шукаю ў моры плынь Вады з вытокаў ракі

Я ўпершыню бачу сонца

Бо небасхіл стаў празрысты Мой дом у вежы на выспе Мяне чакае бясконцы шлях Вады з вытокаў ракі

РАДЫЁ СВАБОДА

Радыё свабода

Мы твае хвалі і подых He пакіне нас надзея Там дзе няма цемнаты Ведаюць нас

Белы сцяг па-над намі

Радыё свабода

Мы твае вусны і словы Ці павінен я быць шчыры Там дзе няма цемнаты Слухаюць нас Белы сцяг па-над намі

Радыё свабода

Мы твае сэрцы і вочы Я і ты адыйдзем назаўжды Там дзе няма цемнаты Стрэнемся мы

Белы сцяг па-над намі

Радыё свабода

Смага нам паліць сэрцы Там дзе няма цемнаты Наша вада

Белы сцяг па-над намі

АКТОРКА

Па панядзелках ты чакаеш нядзель Чакаеш цемры раніцай.

Ты нянавідзіш працоўныя дні, Што так павольна цягнуцца

Акторка ў стужцы пра лёс Скончыцца кіно, як пачак папірос

Любоўны ложак - кантора твая Маё каханне - праца зноў У ложку марыш пра час калі Табе ўжо міне сто гадоў.

Акторка ў стужцы пра лёс Дубляў болып няма

Адпачываеш ўсяго 30 дзён, A 330 дзён чакаць.

У адпачынку не трэба рабіць Пенсіянерам лягчэй кахаць

Акторка ў стужцы пра лёс Дубляў больш няма Ты скончыш фільм сама

ЧУЖАНІЦА

Чужаніца жыве побач

Уключае U2

BBC па начах ловіць Аж чуваць за вярсту

Чужаніца PALL MALL паліць Глядзіць HARD DAY'S NIGHT Ен чытае стары TIME Там агляд пра наш край

Я адчуваю нярвовы сум

Я палю шмат

Я шпацырую заўжды адзін Сам сабе брат

Чужаніца жыве побач

У люстэрка гляджу Там замест майго твару Толькі кроплі дажджу

КРУГІ НА ВАДЗЕ

Кругі на вадзе

He пазбавяць ад смагі

Ты шукаеш не мяне

Ты палюеш каб знайсці што піць

Вецер - той, што ўгары

He ўратуе ад зморы

Ты шукаеш не мяне

А паветра, каб зрабіць уздых

Ў лесе даху няма

Толькі голыя дрэвы

Ты шукаеш не мяне...

КРАІНА ДОЎГАЙ БЕЛАЙ ХМАРЫ

Краіна доўгай белай хмары

Мы не растлумачым скуль прыйшлі

Ты не пачуеш нашай мовы

Прасякнутай пахам зямлі

Мы пройдзем моўчкі быццам вязні

Бы цені анёлаў праз царкву

Мы пройдзем праз спакусу каханнем Хаваючы ў сэрцах дрыгву.

Скачы дурніца Мы атрымалі сваё

Ты стрэнеш мой варожы позірк

Ты не зразумееш што са мной

Краіна доўгай белай хмары

Ніколі не будзе тваёй

Скачы дурніца Мы атрымалі сваё

ДОБРЫ НАПОЙ

Мы п'ем за пачатак дзён

Мы п'ем за старую зямлю

Па глытку за кожную лусту хлеба Па глытку за кожны пялёстак кветкі

Добры напой

Мы п'ем за працяг агню

Мы п'ем за ваду пустых крыніц

Па глытку п'ем за час і за месца

Дзе заўжды ёсць нашы імёны

Добры напой

Мы п'ем за глыток віна

Мы п'ем за паветра што вакол нас

Па глытку п'ем за тыя вусны Што даюць нам нашы імёны

Добры напой

ЕРУСАЛІМ

У белым адзенні сустракай мяне тут Дай спакой

Скрозь варту на вежах я прайшоў

Скрозь канвой

Ерусалім па-за табой

Ерусалім па-за жыццём

Па-за шклом што стварыў мой зрок

Па шарай гадзіне пахавалі цябе

Так было

Ты ведаеш зараз што заўжды

Будзе так

Ерусалім па-за крыжом

Ерусалім па-за сабой

Па-за мной

Глядзі жыццё

Дзве шклянкі віна

Салодкая плынь

Вось тысяча золкаў за адзіную ноч

Вось жыццё

Вядзе мяне нехта скрозь твой твар

Да цябе

Ерусалім вочы твае

Ерусалім вусны твае

Голас твой

Глядзі жыццё

Дзве шлянкі віна

Салодкая плынь

Глядзі жыццё

Дзве шклянкі віна

Салодкая плынь

ПАКУЛЬ СПЯВАЮ

Яны з'ядуць мяне, пакуль спяваю Так будзе кожны вечар, пакуль спяваю Мяне бяруць дахаты, Каб з'есці стужкі касэт Са шклянкаю гарбаты Пад час размовы

Яны вядуць мяне Да брудных ложкаў Так будзе кожны ранак, пакуль спяваю Я буду апрануты Як чалавек з натоўпу Нібы глытнуў атруты Але ж спяваю

Яны даюць мне грошы, Бо я спяваю, I кожны мусіць ведаць, Karo кахаю. '

I кожны мусіць ведаць, Што вымушае мяне Спяваць да сконцу тое, Што я спяваю

Літаратурна-мастацкае выданьне Беларускі рок-н-рол:

тэксты

"БОНДА", "КРАМА", "МРОЯ", "НОВАЕ НЕБА",

"УЛІС"

Рэдактары-укладальнікі Л.А.Вольскі, Ю.Я.Цыбін

Мастацкі рэдактар Л.А.Вольскі

Тэхнічны рэдактар М.Э.Рамановіч

Здадзена ў набор 1.06.1994

Падпісана да друку 15.06.1994

Фармат 60 х 90 1/32. Папера афсэтная Друк афсэтны. Умоўн. друк арт. 2, 0. Тыраж 2000 асобнікаў. Заказ №1496

Рэкламна-выдавецкая фірма "Ковчег" Ліцэнзія ЛВ №477

220005, Мінск, пр. Ф.Скарыны, 50 п.103

Слонімская ўзбуйненая друкарня

231800 г.Слонім, вул.Хлюпіна, 16

коечЕг-

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.