Беларускія казкі Кот-Прывід

Беларускія казкі

Кот-Прывід
Выдавец: Харвест
Памер: 832с.
Мінск 2016
164.27 МБ

 

  • Асілак і волаты • Сірацінкі — Божыя слязінкі
  • Каток — залаты лабок • Цуды вакол нас • Казкі пра катоў і іншыя

Мінск ХАРВЕСТ

УДК 821.161.3-93-343.4

ББК 84(4Бен)-442

Б43

Аўтар-укладальнік

Адамчык Міраслаў Вячаслававіч

Беларускія казкі. Кот-Прывід... / Аўт.-укл. М. В. АдамБ43 чык. — Мінск Харвест, 2016. — 832 с.

ISBN 978-985-18-3960-1

«Чарадзейныя казкі» — правераны часам сродак нязмушанага, прыемнага і для дзяцей, і для дарослых выхавання. Што можа быць цікавей, чым разам пачытаць новую гісгорыю пра моцных, вясёлых, дасціпных герояў якія здольныя тварыць цуды? Хочаце, каб вашыя дзеці раслі моцнымі і разумнымі, чытайце казкі з раздзела «Асілкі ды волаты». Дарэчы, асілкі не толькі хутка раслі, але і гэтаксама хутка вучыліся. Перажываеце, што дзеці не заўсёды паважліва ставяцца да бацькоў, звярніцеся да казак з раздзела «Сірацінкі — Божыя слязінкі». Цяжка жыць на свеце без родных, а бацькі, якія б яны ні былі, і з таго свету сваім дзецям здольныя дапамагчы. Упершыню ў адным раздзеле «Каток — залаты лабок» сабраныя казкі пра катоў якія лічацца самымі таямнічымі істотамі з усіх хатніх жывёл. А самы займальны раздзел — «Цуды вакол нас», дзс можна пераканацца, што, каб дапамагчы добраму чалавеку, чарадзейную сілу можа набыць любая рэч Чым больш праходзіць часу, тым больш сучасна ўспрымаюцца добрыя старыя казкі. Пачытайце беларускія народныя казкі ў кнізе «КотПрывід» разам са сваімі дзецьмі і ўнукамі’ Набярыцеся мудрасці, вынаходлівасці, аптымізму і сілы духу ў нашых продкаў...

УДК 821.161.3-93-343.4

ББК 84(4Бен)-442

ISBN 978-985-18-3960-1

© Харвест, 2014

ЧАСТКА ПЕРШАЯ ЧАРАДЗЕЙНЫЯ КАЗКІ

Асілкі ды волаты

АСІЛАК

Жылі-былі дзед ды баба. Дружна. He сварыліся. Ды адна бяда: не было ў іх дзяцей. А без дзяцей якая ўцеха? Баба часам сядзе за печкай ды ціхенька заплача. А дзед толькі ўздыхае.

Але ў той дзень у бабы надта бадзёры настрой быў. 3 самага ранку спявала, усміхалася, ля печы завіхалася, аладкі пякла.

I раптам праз акно ўскочыў у хату клубок агню, ускочыў і па хаце качаецца. Спужалася баба, і так ёй адразу млосна зрабілася, што яна прытомнасць страціла і на падлогу асунулася. Праз колькі хвілін ачуняла, а што з ёй такое было, не ведае.

Прайшло колькі часу, і адчувае баба, што дзіця ў яе будзе. I праўда, хоць і не маладая яна ўжо была, нарадзіла хлопчыка. Ды такога гожага-прыгожага, што вачэй не адвесці. А потым агледзеліся, у яго тры рэ-

брыны чортавы тырчаць. Падзівіліся. 3 такіх сапраўдныя асілкі вырастаюць.

Дзед з бабаю на сына нацешыцца не могуць. Будзе каму дапамагчы ды на старасці гадоў вадзіцы падаць. А сынок расце як на дражджах. Такі моцны стаў, што ўжо ніхто з іх вёскі яго і не здужае. Але толькі ўвабраўся ён у сілу, пачаў збірацца ў свет. Баба плача, дзед цяжка ўздыхае... А сынок, якога на вёсцы ўсе так і звалі Асілкам, ім кажа:

— He плачце, не ўздыхайце. He для таго вы мяне гадавалі, каб я з вамі сядзеў, курэй заганяў! Я пайду ворагаў шукаць. Ці сам загіну, ці ворагі палягуць.

Што ж рабіць, сабралі дзед з бабаю свайго сыночка ў далёкую дарогу, правялі за вёску, а самі дамоў вярнуліся.

Ідзе Асілак, ідзе, зайшоў у цёмны лес, свіснуў раз — лісце з дрэваў пасыпалася, свіснуў другі — птушкі ў галлё пахаваліся. Свіснуў трэці — дзікія звяры назад у свае норы пазалазілі. А праз той лес ніхто даўно ўжо не ездзіў, ніхто не хадзіў. Бо жылі там сем братоў, сем разбойнікаў. Пачулі яны Асілкаў свіст, пайшлі на яго.

А Асілак тым часам агонь расклаў, сядзіць, салка на ражончыку пячэ, ціха сабе

пасвіствае і, як дзед з бабаю яго, малога, навучылі, прыгаворвае:

Салавейка на ражончыку сала пёк, пёк, Аяноцурррр...

Разбойнікі падышлі ды з усіх бакоў Асілка абступілі.

А ён глянуў на іх і пытаецца:

— Што вы за людзі? I што вам трэба?

А ў іх злосць ажно цераз край, вочы крывёю наліваюцца, рукі самі ў кулакі сціскаюцца.

— Ты хто такі?! — пытаецца адзін з іх, па ўсім відаць, старэйшы. — Як насмеліўся ў наш лес прыйсці ды яшчэ сала на ражончыку смажыць?!

— Хочаш дазнацца, хто я, — спакойна кажа Асілак, — то памераемся давай сілаю. А лес — не ваш. Ён для ўсіх людзей расце.

— Наш, наш гэта лес! — зашумелі разбойнікі і яшчэ мацней кулакі сашчапілі.

— He, — пакруціў галавою Асілак, — лес для ўсіх расце. А вы, разбойнікі, захапілі яго сілаю і панаваць тут хочаце. Адбяру я ў вас гэты лес, няхай усе людзі не баяцца ды сюды ходзяць.

— Вунь які ты смелы! — пасміхнуўся з Асілка старэйшы разбойнік. — Калі і праўда нас не баішся, давай падужаемся!

Сказаў ён так і ўзяў аберуч дзесяціпудовую жалезную булаву.

Асілак устаў, азірнуўся. Бачыць: дуб расце, утрох не абхопіш. Асілак той дуб аберуч узяў ды і вырваў з карэннем.

Разбойнікі спужаліся і давай прасіцца:

— He губі нас, лепш будзь у нас за старэйшага.

Асілак пакруціў галавою ды кажа:

— He хачу я панаваць, хачу свет ад такіх, як вы, разбойнікаў і паноў вызваляць. Няхай кожны чалавек сам сабе пан будзе. I той мне вораг, хто захоча над людзьмі іншымі панам быць.

Падумалі сем братоў, сем разбойнікаў і запрасіліся да яго ў таварышы:

— Вазьмі нас, мы табе дапаможам.

— Згода, — кажа Асілак, — толькі памятайце, што тых, хто любіць кусацца, і іншыя кусаюць. Мы будзем людзям тлумачыць, што кожны чалавек сам сабе пан, і калі сам ясі хлеб, то й людзям дай. Адным словам, жыві, спажывай, ды людзей не ўжывай. А згодная грамада дужэйшая за багатыроў.

3 гэтымі словамі і пайшлі яны ад вёскі да вёскі, ад сяла да сяла.

Дачуліся пра гэта паны і давай Асілка лавіць. А дзе ж яго зловіш, калі людзі яго так шануюць?

Ды толькі сем братоў, сем разбойнікаў падумалі, падумалі і захацелі самі стаць панамі. I сказалі яны панам, што выдадуць Асілка. Паны за гэта разбойнікам і грошай, і маёнткі паабяцалі. Разбойнікі пачалі па людзях хадзіць, каго падпаілі, каму заплацілі, каго застрашылі — адным словам, даведаліся яны, дзе Асілак начаваць будзе.

Салдаты на яго соннага напалі, звязалі ды да паноў павялі. А людзі следам ідуць. Мужыкі ўнурыліся, маўчаць, а бабы плачуць ды прыгаворваюць:

— Ды на каго ж, каго пакідаеш ты нас? Хто за нас цяперака заступіцца?

А паны тым часам ужо кару для Асілка прыдумваюць.

Асілак жа зірнуў на людзей дый кажа:

— Без вас, мужыкоў, не было б ні хлеба, ні да хлеба. I няма чаго вам між сабою сварыцца! Трэба разам ад ворагаў бараніцца.

Сказаў і ў клубок агню перакінуўся. Так і блукае, кажуць, па свеце, тых, каго паны ці разбойнікі крыўдзяць, бароніць.

ПАКАЦІГАРОШАК

Жылі ў адной вёсцы мужык з жонкаю. I было ў іх трое дзяцей — два сыны і дачушка Аленка, прыгажуня ды працаўніца. Падраслі крыху сыны, і кажа ім бацька:

— Няма чаго дома сядзець, у вокны глядзець, ідзіце ў заробкі. Вось хлеба вам на тры дні.

— А калі за той час мы працы не знойдзем? — пытаюцца сыны.

— Праз тры дні сястра вам яшчэ прынясе пад’есці, — супакоіў іх бацька. — Калі будзе ў вас праца, то і ёй, можа, знойдзецца. А калі не, то яшчэ тры дні шукаць будзеце.

Расхвалявалася сястра Аленка, кажа:

— А як жа я дазнаюся, у які бок браты мае пайшлі, куды ім хлеб несці?

— А мы пілавіннем табе сцяжынку сыпаць будзем, — паабяцалі браты, узялі хлеба на тры дні, што бацька ім даў, дый пайшлі працы шукаць.

Ідуць і пілавінне з мяшка сыплюць, дарогу пазначаюць. А дарога між тым праз лес ішла, і ў тым лесе жыў страшны Змей, лётаў ён нябачны па навакольных вёсках ды людскія гаворкі падслухоўваў. I гэтую падслухаў. Як толькі браты праз лес прайшлі, дзьмухнуў Змей з усяе сілы — і сцяжынка з пілавіння акурат да ягонага палаца высцелілася.

Праз тры дні Аленка сабрала братам пад’есці і пайшла роўненька па той сцяжынцы, што браты ёй пілавіннем высыпалі.

Ідзе па лесе, песні спявае:

Яў татачкі жыву, Яўмамачкі жыву, Кветкі паліваю, 3 птушкамі спяваю.

Ішла, ішла і проста ў палац да Змея сямігаловага і трапіла.

Той убачыў дзяўчыну і ажно зарагатаў ад радасці.

— Ну вось, нарэшце! Я цябе даўно ўжо прыкмеціў ды ніяк не мог да цябе падступіцца. А тут ты сама да мяне прыйша.

Спужалася Аленка і пытаецца:

— А хто ты такі? I дзе мае браты? Я ім пад’есці прынесла.

— Забывайся і на братоў сваіх, і на бацьку з маткай забывайся! — кажа Змей. — Цяпер ты мая на векі-вечныя’ Будзеш служыць мне верай ды праўдаю — не пакрыўджу. У золаце купацца будзеш. А калі што не па-мойму!..

Тут Змей як дыхне полымем! Усе лісточкі на дрэвах пачарнелі ды паскручваліся, ігліца з хвояў паасыпалася. Так і засталася Аленка ў Змея.

А браты тым часам наняліся на працу, тры дні аралі. Хлеб, што бацька даў, у іх скончыўся, а сястра ўсё не йдзе і не йдзе. Раззлаваліся яны і дамоў вярнуліся.

— Чаму вы нам есці не перадалі?! — кажуць бацькам.

А тыя плячыма паціскаюць, здзіўляюцца:

— Аленка панесла вам есці. Мусіла ўжо даўно да вас дабрацца.

Захваляваліся браты, старэйшы кажа:

— Пайду яе пгукаць.

Пайшоў ён па той сцяжынцы з пілавіння, якую яны з братам сыпалі і якую Змей да свайго палаца перадзьмуў

Глядзіць, а ля палаца сястра іх Аленка кветкі палівае, песеньку спявае:

Яў татачкі жыла, Яўмамачкі жыла, Як кветка красавала, Як птушачка спявала, А цяпер я ў Змея, У Змея ў няволі, Hi шчасця, ні долі...

Убачыла брата, спужалася. Кажа яму: — Ідзі хутчэй адсюль. Я цяпер Змею служу.

А цябе Змей ці пакалечыць, ці зусім заб’е.

— He, сястрыца. Пакуль цябе не вызвалю, нікуды не паеду, — кажа брат.

— Добра, — уздыхнула Аленка, — пачакай мяне тут.

Прыйшла да Змея і пытаецца:

— А што б ты сказаў, каб брат мой старэйшы да мяне ў госці прыйшоў?

— Я б яго як дарагога госця прыняў, — кажа Змей.

Запрасіла Аленка брата ў палац.

Змей за стол яго запрасіў і кажа Аленцы: — Прынясі нам, жонка, жалезнага бобу і жалезнага хлебу...

Уздыхнула Аленка, прынесла ўсё, што Змей папрасіў. Той адрэзаў брату Аленкі жалезнага хлебу, паклаў яму на талерку тры жалезныя бобінкі і глядзіць. Брат Аленкі

патрымаў лусту хлебу ды бобінку ў руцэ і назад паклаў. Змей адной са сваіх сямі галоў паківаў, кажа:

— Пэўна, сыты ты. To пойдзем, я табе багацце сваё пакажу.

I павёў ён яго ў стайню, дзе стаялі дванаццаць жарабцоў, на дванаццаць ланцугоў кожны прыкаваны.

— Ну што, ці маеш ты такое багацце? — пытаецца Змей.

— Ды не, — пакруціў брат галавою, — і трэцяй часткі таго не маю.

— To хадзем яшчэ нешта табе пакажу! — кажа Змей.

I прывёў ён брата Аленкі да калоды, ды такой, што і не абхапіць.

— Пасячы мне яе без сякеры, без агню спалі, тады дамоў адпушчу’ — кажа Змей і на брата Аленкі паглядае.

Той разгубіўся і кажа:

— Можаш мяне забіць, не ведаю, як тое зрабіць!

— Ды няма чаго тады табе са мною знацца! I глядзець на мяне табе не варта!

Сказаў так Змей і забіў брата Аленкі, за валасы павесіў. Потым вочы ягоныя выняў ды ў чарапок паклаў.

Прайшло колькі часу, другі брат кажа бацькам:

— Hi Аленкі, ні брата няма. Пайду іх шукаць!

Пайшоў ён па той сцяжынцы з пілавіння, якую яны з братам сыпалі і якую Змей да свайго палаца перадзьмуў.

Глядзіць, а ля палаца сястра іх Аленка кветкі палівае, песеньку спявае:

Яў татачкі жыла, Яўмамачкі жыла, Як кветка красавала, Як птушачка спявала, А цяпер я ў Змея, У Змея ў няволі, Hi шчасця, ні долі... Быліўмяне браточкі, Mae галубочкі.

Аднаго Змей загубіў Нізавошта забіў...

Убачыла яна другога свайго брата, спужалася. Кажа яму:

— Ідзі хутчэй адсюль. Я цяпер Змею служу. Брата нашага Змей забіў, за валасы падвесіў, вочы выкалаў і ў чарапок паклаў. I цябе Змей ці пакалечыць, ці зусім заб’е.

— He, сястрыца. Пакуль цябе не вызвалю, нікуды не паеду — кажа брат.

— Добра, — уздыхнула Аленка, — пачакай мяне тут.

Прыйшла да Змея і пытаецца:

— А што б ты сказаў, каб брат мой другі да мяне ў госці прыйшоў?

— Я б яго як дарагога госця прыняў, — кажа Змей.

— Так прыняў як старэйшага?

— Ды не, старэйшы ганарысты надта быў. Есці не стаў, просьбу маю не выканаў... Другі брат у цябе, пэўна ж, зможа са мною паладзіць, — запэўніў Змей.

Запрасіла Аленка брата ў палац.

Змей за стол яго запрасіў і кажа Аленцы:

— Прынясі нам, жонка, жалезнага бобу і жалезнага хлебу ды ўдвая болей, чым той раз.

Уздыхнула Аленка, прынесла ўсё, што Змей папрасіў. Той адрэзаў брату Аленкі жалезнага хлебу, паклаў яму на талерку тры жалезныя бобінкі і глядзіць. Сярэдні брат Аленкі патрымаў лусту хлебу ды бобінку ў руцэ і назад паклаў. Змей двума галовамі з сямі паківаў, кажа:

— Пэўна, сыты ты. To пойдзем, я табе багацце сваё пакажу.

I павёў ён яго ў стайню, дзе стаялі дванаццаць жарабцоў, на дванаццаць ланцугоў кожны прыкаваны.

— Ну што, ці маеш ты такое багацце? — пытаецца Змей.

— Ды не, — пакруціў брат галавою, — і трэцяй часткі таго не маю.

— To хадзем яшчэ нешта табе пакажу! — кажа Змей.

I прывёў ён брата Аленкі да калоды, ды такой, што і не абхапіць.

— Пасячы мне яе без сякеры, без агню спалі, тады дамоў адпушчу! — кажа Змей і на брата Аленкі паглядае.

Той разгубіўся і кажа:

— Можаш мяне забіць, не ведаю, як тое зрабіць!

— Ды няма чаго тады табе са мною знацца! I глядзець на мяне табе не варта!

Сказаў так Змей і сярэдняга брата Аленкі забіў і за валасы побач са старэйшым павесіў. Потым вочы ягоныя выняў ды ў чарапок пакчаў

Аленка ў палацы сядзіць, плача, Змея ўшчувае:

— Што ж ты нарабіў! Родных братоў маіх забіў! Адна я на свеце засталася. Можаш і мяне шчэ забіць!

— He, — кажа Змей, — цябе я не заб’ю. А каб бацька твой з маткаю да мяне прыйшлі, то іх пазабіваў бы, каб ты ні пра кога, апроч мяне, не думала, ні пра кога, апроч мяне, не клапацілася!

А тым часам дзед з бабаю жывуць ды гаруюць. Было ў іх два сыны ды дачушка Аленка, гадавалі яны іх, любілі, а цяпер вось на старасці гадоў адны яны засталіся. Плач не плач, дзяцей не вернеш. Трэба ў самоце век дажываць.

Вось аднойчы пайшла баба па ваду, набрала вады, з поўнымі вёдрамі дамоў вяртаецца. Раптам бачыць: коціцца ёй насустрач зярнятка гарохавае. Падняла яна яго ды ў рот укінула. Праглынула, а праз колькі часу нарадзіўся ў яе хлопчык. I назвалі яго Пакацігарошак. Рады дзед, радая баба, думаюць: ну вось, будзе ім каму на старасці памагчы. А хлопчык расце як на дражджах. He па гадах, не па месяцах — па гадзінах. У школку пайшоў вучыцца, дык за год выўчыўся. Прыйшоў да бацькоў і просіць іх:

— Скажыце мне праўду, няўжо ў вас да мяне дзяцей не было? Няўжо я ў вас першы і адзіны?

Уздыхнуў дзед ды кажа:

— Ды не, сынок наш любы! He першы ты ў нас. Апошні. Былі ў нас два сыны і дачушка Аленка. Ды пайшлі браты ў заробкі, Аленка ім пад’есці панесла і прапала. Пайшоў старэйшы наш сын яе іпукаць — і ён прапаў За ім сярэдні пайшоў — і ён прапаў.

— To я мупгу іх адшукаць, — кажа Пакацігарошак.

Сказаў так і пайшоў на вуліцу, знайшоў шпільку і просіць бацьку:

— Ідзі да каваля, хай зробіць мне з яе булаву сяміпудовую.

Паглядзеў бацька на тую шпільку, галавой паківаў, падумаў, што Пакацігарошак з яго смяецца. Купіў жалеза сем пудоў, занёс кавалю, той булаву зрабіў.

Пакацігарошак тую булаву ўзяў, у неба падкінуў, высока, ажно за аблокі, а сам пайшоў сваімі справамі займацца. Прайшоў дзень. Падвечар Пакацігарошак да зямлі вухам прыпаў, чуе — вяртаецца яго булава. Ён калена падставіў, булава ўпала і аб калена ягонае абламілася.

Пакацігарошак на бацьку глядзіць і кажа:

— А дзе ж тая шпілька, што я табе даў? Каб з яе булаву мне каваль выкаваў, то яна б не абламілася. Хіба што пагнулася.

Узяў ён шпільку, сам пайшоў да каваля. Як укінуў каваль тую шпілысу ў агонь, як стаў па ёй молатам біць, то жалеза не толькі на сяміпудовую булаву хапіла, але шчэ і засталося. Падзякаваў яму Пакацігарошак, забраў сваю булаву, у бацькоў распіску ўзяў, што ёсць ён іх сын і Аленкі брат родны, з бацькамі развітаўся ды ў дарогу падаўся.

Ішоў ён, ішоў і нарэшце да палаца сямігаловага Змея дайшоў.

Глядзіць — а ля палаца сястра Аленка кветкі палівае, песеньку спявае:

Яў татачкі жыла, Я ў мамачкі жыла, Як кветка красавала, Як птушачка спявала, АцяперяўЗмея, У Змея ў няволі, Hi шчасця, ні долі...

Быліўмяне браточкі, Mae галубочкі.

Аднаго Змей загубіў,

Нізавошта забіў.

I другога загубіў Нізавошта забіў Нямаўмяне браточкаў,

Маіх галубочкаў.

Ніхтомяне не чуе, Ніхто неўратуе...

Пакацігарошак падышоў бліжэй ды кажа:

— He бядуй, сястрыца, мая галубіца! Я твой браточак, твой галубочак.

— Які ты мне брат?! — здзівілася Аленка.

— Самы малодшы, — кажа Пакацігарошак і распіску ад бацькоў паказвае.

Прачытала яе Аленка, падзівілася і да Змея сямігаловага пайшла.

— Што б ты зрабіў, каб да мяне шчэ адзін брат прыйшоў? — пытаецца.

Змей раззлаваўся, кажа:

— Няма ў цябе болып братоў!

— Гэты без мяне нарадзіўся, — тлумачыць Аленка.

— Ну то прыму яго як дарагога госця.

— Што, так, як старэйшых прымаў? — пытаецца Аленка.

— Старэйшыя мне не дагадзілі. А гэты можа і дагодзіць, — кажа Змей, а сам сабе думае, што меншы за старэйшых і дурнейшы, і слабейшы. To і баяцца яму яго HaMa чаго.

Зайшоў Пакацігарошаку палац, Змей сямігаловы яму крэсла жалезнае дае. Сеў

Пакацігарошак на крэсла, а яно пад ім зараз жа і праламілася.

Паціснуў Пакацігарошак плячыма і кажа:

— Што, у цябе ўжо няма каму і крэсла мацнейшае зрабіць?

He па сабе Змею стала, просіць ён Аленку:

— Прынясі нам, жонка, жалезнага бобу і жалезнага хлебу, ды ўтрая болей, чым той раз.

Уздыхнула Аленка, прынесла ўсё, што Змей папрасіў. Той адрэзаў брату Аленкі жалезнага хлебу, паклаўяму на талерку тры жалезныя бобінкі і глядзіць. Пакацігарошак кажа:

— Дзякуй за пачастунак, давай есці!

Змей лусту хлеба з’еў, а Пакацігарошак сабе ўжо другую наразае. Змей сямігаловы сем бобінак у кожны рот укінуў, а Пакацігарошак дзясятую жуе. Змей трыма галовамі з сямі паківаў, кажа:

— Пэўна, сыты ты. To пойдзем, я табе багацце сваё пакажу.

I павёў ён яго ў стайню, дзе стаялі дванаццаць жарабцоў, на дванаццаць ланцугоў кожны прыкаваны.

— Ну, ці ж маеш ты столькі? — пытаецца.

— He маю, але ж і ў цябе нічога няма! — кажа Пакацігарошак.

А Змей сямігаловы раззлаваўся ды кажа:

— To хадзем яшчэ нешта табе пакажу!

I прывёў ён Пакацігарошка да калоды, ды такой, што і не абхапіць.

— Пасячы мне яе без сякеры, без агню спалі, тады дамоў адпушчу’ — кажа Змей і на Пакацігарошка паглядае.

А Пакацігарошак адным сваім мезенным пальцам у тую калоду тыркнуў, яна і развалілася. А потым дзьмухнуў так, што яна попелам развеялася.

Яшчэ болей раззлаваўся Змей ды кажа:

— КалІ ты такі, то давай з табою падужаемся.

— Добра. Давай мне сваю руку! — кажа Пакацігарошак.

Даў Змей Пакацігарошку сваю руку, той яе і адарваў.

Тады Змей дзьмухнуў і зрабіў сабе медны ток.

— Будзем борацца, — кажа.

Пакацігарошак дзьмухнуў — зрабіў сабе сярэбраны ток.

Зноў Змей дзьмухнуў — убіў Пакацігарошка ў сярэбраны ток.

А Пакацігарошак дзьмухнуў — убіў Змея ў медны ток па калена.

Змей шчэ раз дзьмухнуў — убіў Пакацігарошка па калена.

Пакацігарошак дзьмухнуў — убіў Змея па пояс.

Спужаўся Змей. Кажа:

— Давай адпачнем!

— He, — пакруціў галавою Пакацігарошак, дзьмухнуў і ўбіў Змея па плечы.

Апошнія свае сілы Змей сямігаловы сабраў ды як дзьмухне! Убіў Пакацігарошка ў сярэбраны ток па пояс.

Пакацігарошак дзьмухнуў — убіў Змея ў медны ток па шыю. Той прасіцца пачаў:

— Пакінь мне хоць колькі жыцця! Я табе і папяровую, і сярэбраную, і залатую казну аддам.

— He, — кажа Пакацігарошак, — не за тым я сюды ішоў каб цябе жывым пакінуць.

Узяў ён сваю багатырскую сяміпудовую булаву і забіў Змея. Усе сем галоў ягоных замазаў у медны ток.

Потым пайшоўу стайню, дзе стаялі прыкаваныя дванаццаць жарабцоў. Узяў аднаго жарабца за хвост, шкуру з яго садраў, выпатрашыў, а сам у тулава залез.

Прыляцелі воран з варанятамі, пачалі вантробы конскія есці. Пакацігарошак злавіў аднаго варанёнка за нагу, а воран чалавечым голасам і пытаецца:

— Хто такі?

— Я Пакацігарошак.

—А ад мяне чаго хочаш? — працягвае воран.

— Ляці ў Трыдзявятае царства. Прынясі мне, — кажа Пакацігарошак, — цалючай і жывучай вады. А не прынясеш, я вас усіх тут пазабіваю.

Узяў воран шкляныя бутэлечкі, ды й паляцеў у Трыдзявятае царства, дастаў вады, прынёс Пакацігарошку. А той, каб праверыць тую ваду, варанёнка на дзве часткі разарваў. Потым цалючаю вадою памачыў — варанёнак цэлы стаў. А жывучаю вадою на яго пырснуў — аджыўся варанёнак.

Тады пайшоў Пакацігарошак і братоў сваіх цалючаю вадой памазаў — сталі яны цэлыя. Жывучаю на іх пырснуў — яны і аджыліся.

Аленка ад радасці ажно заплакала.

А Пакацігарошак кажа:

— Бярыце папяровую, сярэбраную, залатую казну, што Змей хаваў, ды хадзем усе разам дамоў. Татка з мамкаю нас зачакаліся.

Ідуць яны праз лес, а браты старэйшыя раптам на Пакацігарошка наваліліся ды да дуба яго прывязалі.

Пакацігарошак ім кажа:

— Што ж вы робіце, браточкі?!

А тыя кажуць:

— У нас брата не было і не будзе!

Раззлаваўся Пакацігарошак, з коранем дуб вырваў і за сабою пацягнуў. Дамоў прыйшоў і кажа бацьку з маці:

— Вось я вам дроваў прынёс.

Маці кажа:

— Хадзі ў хату, сынок!

Пакацігарошак толькі галавою пакруціў:

— Ды не ўжо! Mae браты мяне ў лесе знішчыць хацелі, а я да іх у хату пайду. He. Жывіце сабе! А я ў свет падамся.

Хацелі бацькі Пакацігарошка ўтрымаць, ды дзе ж ён паслухае!

Ідзе Пакацігарошак полем, ідзе лугам, ідзе лесам і сустракае Вярнігару.

— Хто такі будзеш? — пытаецца ў яго Пакацігарошак.

— Я Вярнігара, багатыр магутны. А ты хто?

— А я Пакацігарошак. Хочаш маім таварышам быць?

— Я хачу вам служыць! — адказвае Вярнігара.

I пайшлі яны далей разам.

Ідуць яны полем, ідуць яны лугам, ідуць лесам, сустракаюць Вярнідуба.

— Хто такі будзеш? — пытаюцца ў яго.

— Я Вярнідуб, багатыр магутны. А вы хто?

— Пакацігарошак ды Вярнігара, — адказвае Пакацігарошак. — Хочаш нашым таварышам быць?

— Я хачу табе служыць! — адказвае Вярнідуб.

Пайшлі яны разам. Прыйшлі ў вялікі горад і пачулі, што ўнадзіўся нейкі Змей трохгаловы людзей там выядаць.

Наведаліся яны да цара. А той пытаецца:

— Хто вы такія?

Пакацігарошак адказвае:

— Усе мы багатыры магутныя.

— А зваць вас як? — пытаецца цар.

— Пакацігарошак, Вярнігара, Вярнідуб.

Тады цар кажа:

— Калі вы багатыры магутныя, то не маглі б вы нам дапамагчы? A то ўнадзіўся Змей трохгаловы людзей маіх выядаць. Хутка і да мяне дабярэцца.

— На тое мы і ёсць магутныя багатыры, каб людзей бараніць, — адказвае Пакацігарошак.

Як змяркацца пачало, пайшлі яны ўтрох на вогненную раку ды на калінавы мост Змея чакаць. А той ужо дачуўся, што багатыры ў горадзе з’явіліся, ды кажа:

— Ну што ж вы пахаваліся! Выходзь, Пакацігарошак! Хочаш — будзем мірыцца, а хочаш — біцца.

Нічога яму багатыры не сказалі, сталі з ім на калінавым мосце біцца, і па галаве кожны Змею адсек. А тулава ў раку вогненную кінулі.

Галовы адсеклі, языкі з іх вынялі і цару прынеслі. Той узрадаваўся, загадаў на радасцях адчыніць для багатыроў усе вялікія і малыя корчмы ды паіць і карміць іх там бясплатна.

Пакацігарошак, Вярнігара ды Вярнідуб да вечара гулялі, забаўляліся, а ў поўнач ізноў на вогненную раку ды на калінавы мост пайшлі.

Прылятае туды Змей шасцігаловы ды кажа:

— Выходзь, Пакацігарошак! Забіў ты са сваімі таварышамі брата майго. Цяпер я вас заб’ю.

Нічога яму багатыры не сказалі, сталі з ім на калінавым мосце біцца, і зноў па галаве кожны Змею адсек. Спужаўся Змей, пачаў прасіцца:

— Навошта нам біцца, давайце мірыцца!

— He! — сказалі багатыры і яшчэ па адной галаве Змею адсеклі. А тулава ў раку вогненную кінулі.

Потым языкі з усіх адсечаных галоў вынялі і цару занеслі.

Той узрадаваўся. Кажа:

— Дзякуй вам, багатыры! Бярыце грошай папяровых ды срэбра, золата, колькі трэба вам.

Падзякавалі багатыры цару за такую ласку, а як змяркацца пачало, ізноў на вогненную раку ды на калінавы мост падаліся.

Прылятае туды Змей дванаццацігаловы ды кажа:

— Выходзь, Пакацігарошак! Забіў ты са сваімі таварышамі братоў маіх. Цяпер я вас заб’ю.

Нічога яму багатыры не сказалі, сталі з ім на калінавым мосце біцца, па дзве галавы кожны Змею адсек. Спужаўся Змей, пачаў прасіцца:

— Навошта нам біцца, давайце мірыцца!

— He! — сказалі багатыры і яшчэ па адной галаве Змею адсеклі. А тулава ў раку вогненную кінулі.

Потым языкі з усіх адсечаных галоў вынялі і цару занеслі.

Узрадаваўся цар. Кажа:

— Дзякуй вам, багатыры непераможныя! Заставайцеся ў горадзе нашым жыць ды нас усіх бараніць!

Падзякавалі багатыры цару, а Пакацігарошак кажа:

— He можам мы тут заставацца, мы на тое ў свет прыйшлі, каб з нячыстаю сілаю змагацца. Тут мы трох Змеяў перамаглі, горад ваш ад яе вызвалілі. Трэба і іншым людзям дапамагчы.

Ізноў пайшлі яны ў свет.

А тым часам змяіныя жонкі сабраліся ды думаюць, як жа гэтых багатыроў са свету зжыць.

Адна кажа:

— Зраблюся я трыма ложкамі на шырокім полі. Стомяцца яны ў дарозе, прылягуць адпачыць, а ім адразу смерць будзе!

Адругая дадае:

— Калі цябе яны прамінуць, то я на іх шляху яблынькай стану. З’ядуць яны па яблычку наліўному і памруць.

А трэцяя кажа:

— А я нікім не буду прыкідвацца, я сама ім смерць прынясу.

Вось ідуць багатыры па дарозе, сонца садзіцца, стаміліся, спаць хочацца. А тут проста пры дарозе тры ложкі стаяць, а на іх пярыны мяккія. Толькі хацеў Вярнігара прысесці, як Пакацігарошак шаблю дастаў, па ложках секануў. I з ложкаў адразу кроў палілася.

Здзівіліся багатыры, далей пайшлі. Бачаць, яблынька пры дарозе расце, а на ёй яблычкі наліўныя. Хацелі яны па яблычку сарваць, ды Пакацігарошак іх апярэдзіў. Зноў шабляю секануў, і з тае яблынькі кроў палілася.

Павярнуўся ён і бачыць, што за імі трэцяя змяя паўзе, пашчу разявіла, ды так шырока, што ўсіх адразу праглынуць можа.

Пакацігарошак трох коней схапіў, з тых, што на лузе пасвіліся, ды змяі ў рот кінуў. Тая ледзь не папярхнулася, папаўзла да pa­id ваду піць.

Адышліся яны трохі, ізноў змяя іх даганяе. Злавіў Пакацігарошак трох сокалаў і зноў ёй у рот кінуў. Ізноў яна да рэчкі папаўзла, каб смагу сваю наталіць.

Наталіла смагу і зноў Іх дагнала. Пакацігарошак схапіў сваіх таварышаў ды ёй у рот кінуў. Змяя да ракі папаўзла, каб смагу сваю наталіць, а Пакацігарошак убачыў кузню, забег туды і просіць кавалёў:

— Зачыніце дзверы! Бо нячыстая сіла за мною гоніцца.

Зачынілі яны дзверы, а змяя падпаўзла, злуецца, шыпіць:

— Аддайце мне яго’ A то спалю вашую кузню!

Кавалі ёй кажуць:

— А ты дзверы праліжы, а мы табе яго на язык пакладзем.

Пралізала змяя жалезныя дзверы, язык у кузню ўсадзіла, а кавалі яе за той язык гарачымі абцугамі ўхапілі і кажуць Пакацігарошку:

— Рабі з ёю, што хочаш!

Пакацігарошак на двор праз вакно вылез ды, пакуль кавалі змяю за язык трымалі, так яе пабіў, так пакалаціў, што ў яе і скура злезла, і косці відаць сталі. Таварышы яго-

ныя, Вярнігара і Вярнідуб, са змяінага чэрава вылезлі. Разам яны тулава змяі закапалі, а самі пайшлі ў свет, шукаць тых, каму яшчэ іхняя дапамога патрэбная.

ІВАН САБАЧЫ СЫН ЗАЛАТЫЯ ГУЗІКІ

У трыдзявятым царстве жылі цар з царыцаю. I не было ў іх дзяцей. Царыца бедавала, а цар гараваў Каму ж пасля смерці царства перадаць?

Вось аднойчы апрануўся ён па-простаму, каб людзі не пазналі, ды пайшоў у горад паслухаць, што людзі кажуць. Ідзе і ўсё думу думае.

А тут насустрач яму старая.

— Пра што, цар, задумаўся? — пытаецца.

Здзівіўся цар, што яна яго ў простым адзенні пазнала, і кажа:

— А ты сама здагадайся!

— А што тут гадаць? — паціснула старая плячыма. — Пра дзяцей ты думаеш. He ведаеш, каму царства пакінуць.

— Праўду кажаш, бабка! — кіўнуў цар. — Толькі ж ніхто маёй бядзе дапамагчы не можа.

А старая кажа:

— Ды я тваю бяду рукамі развяду!

— I як жа ты гэта зробіш? — здзівіўся цар.

— Ды ты сам усё зробіш! — кажа старая. — Паедзеш на мора ды вылавіш рыбіну з адным бокам, з адным вокам. Прынясеш дамоў, пачысціш, засмажыш і жонцы аддасі. Яна тую рыбіну з’есць і сына табе народзіць.

Вярнуўся цар дамоў, пазваў сваіх рыбаловаў і загадаў ім злавіць у моры рыбіну з адным бокам, з адным вокам.

Пайшлі рыбаловы да мора. Раз закінулі свае сеткі — нічога не злавілі. Другі раз закінулі — нічога не злавілі. А на трэці раз выцягнулі рыбіну з адным бокам, з адным вокам. Прынеслі цару. Той адразу рыбіну на кухню панёс і кухарцы аддаў. Тая яе пачысціла, пасмажыла, дый не ўтрымалася, пакаштавала. Пакаштавала і зараз жа зацяжарыла.

Царыцы рыбіну прынеслі, яна яе з’ела і таксама зацяжарыла. А ў пакоях у царыцы жыла сабачка-мамка. Царыца ёй костачкі з той рыбіны аддала. Сабачка-мамка з’ела і таксама забрухацела.

Прайшло дзевяць месяцаў, і ўсе трое нарадзілі сыноў. Спачатку кухарка, потым цаі                                                    A

рыца, а за імі і сабачка-мамка. У царыцы сынок быў маленькі ды слабенькі, а ў сабачкі-мамкі — самы моцны ды прыгожы. I назвалі яго Сабачы сын Залатыя гузікі.

Усе трое гадаваліся на царскім двары. I раслі ўсе трое не па гадах, а па гадзінах. Толькі тры гады мінула, а яны ўжо багатырамі сталі. I кажа Сабачы сын Залатыя гузікі Царыцынаму сыну, каб той бацьку папрасіў для яго ў дзесяць пудоў ляску зрабіць, каб было з чым на ворага ісці. Цар тую просьбу выканаў. I пайшлі хлопцы ўтрох на паляванне. Царыцын сын і Кухаркін сын са стрэльбамі, а Сабачы сын Залатыя гузікі з ляскаю сваёю ў дзесяць пудоў.

Царыцын сын і Кухаркін сын наперад пайшлі, а Сабачы сын Залатыя гузікі адстаў выйшаў на ўзлесак ды сваю ляску ўгару падкінуў Ды так высока, што ляска толькі праз гадзіны тры вярнулася. Ён пад яе сваю далонь падставіў, ляска аб далонь стукнулася і рассыпалася.

Вярнуліся да яго Царыцын сын ды Кухаркін сын. А ён ім і кажа:

— Выкавалі мне па царскім загадзе ляску. Хацеў я ёю вераб’я забіць. Падкінуў,

а яна аб травінку стукнулася і рассыпалася. Так нічога я сёння і не ўпаляваў. Вось каб загадаў цар зрабіць для мяне ляску ў пудоў дваццаць пяць, то тады б, можа, я што і ўпаляваў

Перадаў Царскі сын просьбу гэтую бацьку-цару. Той загадаў кавалям выкаваць ляску ў дваццаць пяць пудоў. Ізноў пайшлі хлопцы на паляванне.

Царыцын сын і Кухаркін сын са стрэльбамі, а Сабачы сын Залатыя гузікі з ляскаю ў дваццаць пяць пудоў.

Дачакаўся Іван — Сабачы сын Залатыя гузікі, пакуль Царыцын сын і Кухаркін сын наперад пойдуць, выйшаў на палянку ды сваю ляску ўгару падкінуў. Ды так высока, што ляска толькі праз гадзіны чатыры вярнулася. Ён пад яе сваё калена падставіў ляска аб калена стукнулася і рассыпалася.

Вярнуліся Царскі сын і Кухаркін сын на ўзлесак, а Сабачы сын Залатыя гузікі сядзіць ды бядуе:

— Ізноў мне слабую ляску выкавал і. Убачыў я варону. Падкінуў ляску, а яна аб сук стукнулася і рассыпалася. Вось каб загадаў цар выкаваць мне ляску ў пяцьдзясят пудоў, ды пазалочаную, можа, што б і ўпаляваў

Перадаў Царскі сын просьбу гэтую бацьку-цару. Той сам у кузню пайшоў, загадаў кавалям выкаваць ляску ў пяцьдзясят пудоў. Ды пазалочаную.

Ізноў пайшлі хлопцы на паляванне. Царыцын сын і Кухаркін сын са стрэльбамі, а Сабачы сын Залатыя гузікі з ляскаю сваёю.

Ізноў Царыцын сын і Кухаркін сын наперад пайшлі, а Сабачы сын Залатыя гузікі на ўзлеску застаўся.

Першы раз ляску сваю ў неба падкінуў. Чатыры гадзіны чакаў А як яна вярнулася, падставіў далонь. Ляска аб далонь стукнулася і адскочыла. Тады ён яшчэ раз яе падкінуў. Праз шэсць гадзін ляска вярнулася, аб калена стукнулася і адскочыла. Узяў тады Сабачы сын Залатыя гузікі тую ляску, прайшоўся па лесе, і колькі ён тую ляску падкідаў, яна абавязкова ці звера якога, ці птушку забівала. Павыцягваў тых забітых звяроў ды птушак Сабачы сын Залатыя гузікі на ўзлесак, а там і ваўкі, і мядзведзі, і лісіцы, і зайцы, і ястрабы...

Вярнуліся Царыцын сын і Кухаркін сын, убачылі, колькі Сабачы сын Залатыя гузікі ўпаляваў, дзіву даліся.

Прайшло колькі часу, і вырашылі хлопцы ў свет падацца, людзей паглядзець ды сябе паказаць.

Колькі іх цар ні адгаворваў, яны на сваім настоялі. Блаславіў ён іх, даў кожнаму каня, харта і меч-кладзянец.

Едуць яны дзень, едуць другі, скончыліся лясы, стэп ды стэп вакол. Змяркацца пачынае, а дзе начаваць — няведама.

Раптам бачаць — дом стаіць. Зайшлі. Там чыста, прыбрана і легчы ёсць дзе.

Сабачы сын Залатыя гузікі і кажа:

— Вы тут есці гатуйце, а я вакол пахаджу, што дзе ёсць пагляджу.

Адышоўся трошку, бачыць: рэчка цячэ, а на ёй мост калінавы, ясная справа, што нячыстая сіла яго масціла. Дазнаўся Сабачы сын Залатыя гузікі, што ў поўнач праз гэты мост змей у той дом, дзе яны спыніліся, прыходзіць і людзей з’ядае.

Вярнуўся Іван — Сабачы сын Залатыя гузікі дамоў, павячэраў з таварышамі сваімі і кажа:

— Каб бяды не было, давядзецца камусьці з нас ісці пад калінавы мост на ноч, вартаваць.

Кінулі яны жэрабя. Першым выпала ісці да калінавага маста Царыцыну сыну. Узяў

ён меч ды пайшоў Ходзіць, ходзіць, дый прытаміўся. Сеў ды заснуў

А Івану — Сабачаму сыну Залатыя гузікі не спіцца, дома не сядзіцца. Узяў ён меч, ляску ды пайшоў пад калінавы мост. Бачыць: Царыцын сын сцішыўся сабе ды заснуў. He стаў ён яго будзіць. Сам на варту заступіў.

У поўнач прыляцеў Змей трохгаловы, прыслухаўся, прынюхаўся ды пытаецца:

— Хто тут ёсць?

— ßTa я, Іван Залатыя гузікі!

— Чаго ж ты сюды, на чужыну прысунуўся? Давай дзьмі сабе ток, каб са мною падужацца, — кажа Змей.

— Давай ты першы дзьмі, — кажа Сабачы сын Залатыя гузікі.

Дзьмухнуў Змей — і ўсё вакол гладзенькім стала. Дзьмухнуў Сабачы сын Залатыя гузікі — і ўсё вакол пазалацілася.

Пачалі яны біцца. Сабачы сын Залатыя гузікі дзве галавы Змею ссек. А той яго па калені ў зямлю ўвагнаў. Сабачы сын Залатыя гузікі раззлаваўся, узяў сваю ляску і збіў Змею апошнюю галаву. Потым галовы тыя на асінавых дрывах спаліў, а попел па рэчцы пусціў

Вярнуўся Сабачы сын Залатыя гузікі дамоў, Кухаркіна сына разбудзіў, сказаў есці гатаваць, а сам лёг адпачываць.

Раніцай Царскі сын вярнуўся, селі яны ўсе разам за стол, Сабачы сын Залатыя гузікі і пытаецца:

— Ну, ці не было ўночы чаго падазронага?

Царскі сын паціснуў плячыма і кажа:

— Ды не, усё ціха было.

He стаў Сабачы сын Залатыя гузікі нічога казаць. Увечары ізноў яны жэрабя кінулі, і выпала Кухаркіну сыну на калінавы мост ісці.

Узяў ён меч ды пайшоў. Ходзіць, ходзіць, дый прытаміўся. Сеў ды заснуў

А Івану — Сабачаму сыну Залатыя гузікі не спіцца, дома не сядзіцца. Узяў ён меч, ляску ды пайшоў пад калінавы мост. Бачыць: Кухаркін сын сцішыўся сабе ды заснуў. He стаў ён яго будзіць. Сам на варту заступіў.

У поўнач прыляцеў Змей шасцігаловы, прыслухаўся, прынюхаўся ды пытаецца:

— Хто тут ёсць?

— ІЬта я, Іван Залатыя гузікі!

— Чаго ж ты сюды, на чужыну прысунуўся? Давай дзьмі сабе ток, каб са мною падужацца, — кажа Змей.

— Давай ты першы дзьмі, — кажа Сабачы сын Залатыя гузікі.

Дзьмухнуў Змей — і ўсё вакол гладзенькім стала. Дзьмухнуў Сабачы сын Залатыя гузікі — і ўсё вакол пазалацілася.

Пачалі яны біцца. Сабачы сын Залатыя гузікі тры галавы Змею ссек. А той яго па калені ў зямлю ўвагнаў. Сабачы сын Залатыя гузікі раззлаваўся і яшчэ дзве галавы Змею ссек. Змей дзьмухнуў і ўвагнаў Сабачага сына Залатыя гузікі па пояс у зямлю. Ды, пэўна, спужаўся, бо пачаў прасіцца:

— Давай перадыхнем! Стаміўся я.

— He, — кажа Сабачы сын Залатыя гузікі, — біцца дык біцца.

Узяў ён сваю ляску і збіў Змею апошнюю галаву. Потым галовы тыя на асінавых дрывах спаліў, а попел па рэчцы пусціў

Вярнуўся Сабачы сын Залатыя гузікі дамоў, Царыцына сына разбудзіў, сказаў есці гатаваць, а сам лёг адпачываць.

Раніцай Кухаркін сын вярнуўся, селі яны ўсе разам за стол, Сабачы сын Залатыя гузікі і пытаецца:

— Ну, ці не было ўночы чаго падазронага?

Кухаркін сын паціснуў плячыма і кажа: — Ды не, усё ціха было.

He стаў Іван — Сабачы сын Залатыя гузікі нічога казаць. А ўвечары, як сам на калінавы мост сабраўся, просіць сваіх таварышаў:

— Іду я і ведаю, што дужа цяжка мне сёння будзе. He спіце, а як знак ад мяне ўбачыце, то сядайце на коней і да мяне хутчэй скачыце.

— А як жа мы ўночы знак які ўгледзім? — здзівіліся хлопцы.

Сабачы сын Залатыя гузікі ўзяў нож ды й усадзіў яго ў столь. А пад ім на стол шклянку з вадою паставіў і таварышам сваім кажа:

— Як убачыце, што кроў з ножыка ў шклянку з вадою крапае, то й будзе знак вам да мяне спяшацца.

Хлопцы дома засталіся ды ў карты селі гуляць. Гулялі, пакуль спаць не захацелі. А як захацелі, то на ложкі і паваліліся.

А Іван — Сабачы сын Залатыя гузікі пад мастом калінавым варту нясе.

У поўнач прыляцеў Змей дванаццацігаловы, прыслухаўся, прынюхаўся ды пытаецца:

— Хто тут ёсць?

— І^та я, Іван Залатыя гузікі!

— Чаго ж ты сюды, на чужыну прысунуўся? Давай дзьмі сабе ток, каб са мною падужацца, — кажа Змей.

— Давай ты першы дзьмі, — кажа Сабачы сын Залатыя гузікі.

Дзьмухнуў Змей — і ўсё вакол гладзенькім стала. Дзьмухнуў Сабачы сын Залатыя гузікі — і ўсё вакол пазалацілася.

Пачалі яны біцца. Іван — Сабачы сын Залатыя гузікі шэсць галоў Змею ссек. А той яго па калені ў зямлю ўвагнаў. Сабачы сын Залатыя гузікі раззлаваўся і шчэ чатыры галавы Змею ссек. Змей дзьмухнуў і ўвагнаў Сабачага сына Залатыя гузікі па пояс у зямлю. Ды раптам пачаў прасіцца:

— Давай перадыхнем! Стаміўся я.

— He, — кажа Сабачы сын Залатыя гузікі, — біцца дык біцца.

Б’юцца яны зноў, а Сабачы сын Залатыя гузікі адчувае, што й сам стаміўся. А таварышы яго не йдуць. Кажа ён Змею:

— Глянь, жонка твая ідзе!

Той азірнуўся, а Іван — Сабачы сын Залатыя гузікі шапку з галавы сцягнуў ды кінуў, ды так, што дах увесь з дома збіў, дзе хлопцы спалі. Кроў з нажа ўжо ўвесь стол заліла. А яны не чуюць, спяць сабе і ўсё.

Тады Змей ізноў просіцца:

— Давай перадыхнем! Хоць хвілінку, хоць колькі волас гарыць.

Згадзіўся Сабачы сын Залатыя гузікі. Вылез з зямлі, куды яго Змей загнаў, чобат з нагі зняў і ў дом запусціў дзе хлопцы спалі. Верхні вянец збіла, а яны як спалі, так і спяць.

Ізноў Змей з Сабачым сынам Залатыя гузікі біцца сышліся. Б’юцца, б’юцца, ізноў Змей просіць:

— Давай перадыхнем, хоць хвіліначку, хоць пакуль саломінка гарыць.

Адчувае Сабачы сын Залатыя гузікі, што і ў яго сілы ўжо на зыходзе. Згадзіўся, сцягнуў з нагі другі чобат ды так яго запусціў, што увесь дом той, дзе сябры начавалі, пабурыў. Хлопцы нарэшце прачнуліся, бачаць — кроў са стала ўжо на падлогу ліецца. Узялі яны мячы, на коней селі і на калінавы мост паехалі.

Прыехалі, бачаць, а Змей Сабачага сына Залатыя гузікі ўжо па плечы ў зямлю ўвагнаў.

Наскочылі яны на Змея, адсеклі яму апошнія галовы, а Сабачага сына з зямлі выцягнулі. Раззлаваўся Сабачы сын Зала-

тыя гузікі на хлопцаў, ды так, што забіць іх хацеў. Ды пачалі яны ў яго прасіцца. He стаў Сабачы сын Залатыя гузікі іх забіваць.

Галовы змеевы яны на асінавых дрывах спалілі, а попел па рэчцы пусцілі.

Тады Іван — Сабачы сын Залатыя гузікі расказаў:

— У першую ноч, калі ты, Царыцын сын, на калінавы мост пайшоў варту несці ды заснуў, я следам пайшоў. I роўна ў поўнач прыляцеў Змей з трыма галовамі. Я яго забіў. На другую ноч ты, Кухаркін сын, ля калінавага маста варту нёс і таксама заснуў. Ізноў я следам пайшоў. У поўнач шасцігаловы Змей прыляцеў. I яго я забіў. А трэцюю ноч, калі мне самому трэба было ля калінавага маста варту несці, папрасіўя вас не спаць. Бо ведаў, што прыляціць іх старэйшы брат, з дванаццацю галовамі. Аднаму мне з ім не справіцца. Змеяў мы забілі. Але ж засталіся іхнія жонкі. Вы заставайцеся, хату стаўце, як стаяла. А я паеду, жонак тых пашукаю.

Сеў ён на каня і паскакаў.

Едзе, бачыць — хатка стаіць. Іван — Сабачы сын Залатыя гузікі з каня злез і коцікам абярнуўся. Сеў пад вакенца ды вуркоча. Выйшла

баба, узяла яго на рукі, у хату занесла, на лаўку села, коціка гладзіць ды прыгаворвае:

— Каб жа ты, каток, беленысі лабок, расказаць мне мог, дзе шукаць таго разбойніка, Сабачага сына Залатыя гузікі... Я на ягонай дарозе лугам абярнуся. Толькі ступіць ён на траву, то й загіне.

Злез каток у бабы з каленяў і на вуліцу. А там зноў чалавекам абярнуўся. На каня сеў і далей паскакаў.

Едзе, едзе, бачыць: яшчэ адна хатка стаіць. Злез Іван — Сабачы сын Залатыя гузікі з каня, коцікам абярнуўся, сеў пад вакенца ды вуркоча.

Выйшла баба, узяла яго на рукі, у хату занесла, на лаўку села, коціка гладзіць ды прыгаворвае:

— Каб жа ты, каток, беленькі лабок, расказаць мне мог, дзе шукаць таго разбойніка, Сабачага сына Залатыя гузікі... Я на ягонай дарозе ігрушкай абярнуся. Пакаштуе ён маіх ігрушак і зараз жа памрэ.

Злез каток у бабы з каленяў — і на вуліцу. А там зноў чалавекам абярнуўся. На каня сеў і далей паскакаў

Праз колькі часу зноў хатку бачыць. Злез Іван — Сабачы сын Залатыя гузікі

з каня, коцікам абярнуўся, сеў пад вакенца ды вуркоча.

Выйшла баба, узяла яго на рукі, у хату занесла, на лаўку села, коціка гладзіць ды прыгаворвае:

— Каб жа ты, каток, беленькі лабок, расказаць мне мог, дзе шукаць таго разбойніка, Сабачага сына Залатыя іузікі... Я на ягонай дарозе крыніцай стану. Захочацца яму папіць — толькі глыне маёй вадзіцы, адразу і памрэ.

Злез каток у бабы з каленяў — і на вуліцу. А там зноў чалавекам абярнуўся. На каня сеў і да таварышаў сваіх паскакаў.

Царыцын сын і Кухаркін сын адпачнулі ўжо, гатовыя ў дарогу ехаць. Селі яны на коней і паскакалі.

Дзень скачуць, два скачуць, і тут проста перад імі луг заліўны рассцілаецца. Трава зялёная, шаўковая, кветкі па ёй рассыпаны.

Царскі сын кажа:

— Давайце на траўцы паляжым, адпачнем трохі.

— Чакайце, — кажа Іван — Сабачы сын Залатыя гузікі.

Першы з каня злез, меч-кладзянец у рукі ўзяў і як секане па тым лузе! А з зямлі кроў пырснула.

Спужаліся Царыцын сын ды Кухаркін сын, пытаюцца:

— I што гэта было такое?

А Іван — Сабачы сын Залатыя гузікі адказвае:

— А гэта была жонка Змея трохгаловага. Хацела яна са свету нас з вамі звесці.

Падзівіліся Царыцын сын ды Кухаркін сын. Іван — Сабачы сын Залатыя гузікі на каня ўскочыў, і далей яны паехалі.

Едуць дзень, едуць два. Бачаць: стаіць пры дарозе ігрушка. А на ёй ігрушы спелыя, сакавітыя, духмяныя. Так у рот і просяцца.

Кухаркін сын кажа:

— Давайце хоць па ігрушцы з’ямо!

— Пачакайце, — кажа Іван — Сабачы сын Залатыя гузікі, — я першым тых ігруш паспытаю.

Саскочыў ён з каня, узяў свой меч-кладзянец ды як секане па той ігрушы! 3 яе кроў і пырснула.

Царыцын сын ды Кухаркін сын ажно здрыгануліся, пытаюцца:

— I што гэта было такое?

А Іван — Сабачы сын Залатыя гузікі адказвае:

— А гэта была жонка Змея шасцігаловага. Хацела яна са свету нас з вамі звесці.

Падзівіліся Царыцын сын ды Кухаркін сын. Іван — Сабачы сын Залатыя гузікі на каня ўскочыў, і далей яны паехалі.

Едуць дзень, едуць два, едуць тры. Сонца пячэ, на небе ні хмурынкі. I такая смага іх адолела’ А тут раптам бачаць: проста ля дарогі крынічка. Такая ў ёй вадзіца чыстая, празрыстая!

— Ну вось, — кажа Царыцын сын, — і коней напоім, і самі нап’емся!

— Пачакайце! — кажа Іван — Сабачы сын Залатыя гузікі. — Я першым вады паспытаю.

Саскочыў ён з каня, узяў свой меч-кладзянец ды як секане па той крыніцы — яна крывёю і залілася.

Царыцын сын і Кухаркін сын ледзь убок паспелі адскочыць. Пытаюцца:

— I што гэта было такое?

А Іван — Сабачы сын Залатыя гузікі адказвае:

— А гэта была жонка Змея дванаццацігаловага. Хацела яна са свету нас з вамі звесці. Цяпер мы з вамі ўсіх жонак змяіных пабілі. Вы дамоў вяртайцеся, адпачывайце. А ў мяне яшчэ адна справа ёсць.

Царыцын сын і Кухаркін сын нават не папыталіся, што за справа ў Івана — Сабачага сына Залатыя гузікі, дамоў заспяшаліся.

А Іван — Сабачы сын Залатыя гузікі сеў на каня і паехаў шукаць змяіную матку.

Ехаў дзень, ехаў два, бачыць: хатка стаіць. Зайшоў ён туды, а там старая ля печы завіхаецца.

— Дзень добры ў хату, — кажа Іван — Сабачы сын Залатыя гузікі. — Хто ты ёсць, пані?

— Пані? — здзівілася старая. — Так мяне шчэ ніхто не называў! Я Баба Юга, касцяная нага, пякучыя губы, залатыя зубы, нос кручком, памяло тырчком. А ты хто?

— Я Іван Залатыя гузікі.

— Гэта той Іван — Сабачы сын Залатыя гузікі, што трох Змеяў перамог і жонак іхніх са свету звёў?

— Ён самы.

— Дык куды ж цяпер ты ідзеш? Karo шукаеш? — пытаецца Баба Юга.

Іван — Сабачы сын Залатыя гузікі адказвае:

— Іду, куды сцежка вядзе, куды конь вязе, а шукаю Змяінае маткі.

Паківала Баба Юга галавою, узяла палову мукі, палову солі, цеста замясіла і тры

боханы ў печы спякла. У ручнік іх загарнула, у торбу паклала, Івану — Сабачаму сыну Залатыя гузікі дае і кажа:

— Калі па дарозе ўбачыш змяю, якая цябе з’есці захоча, то ты ёй скажы: «Спачатку хлеб-соль мае пакаштуй, а тады ўжо за мяне бярыся!» I кінь у рот цэлы бохан.

Падзякаваў Іван — Сабачы сын Залатыя гузікі бабулі, узяў торбу з хлебам-соллю, сеў на каня і паехаў

Едзе дзень, едзе два. На трэці бачыць: проста на яго з дарогі змяя кідаецца і пачалавечы прамаўляе:

— Ах, ты нягоднік! Загубіў маіх сыночкаў, ды шчэ і жонак іхніх! To я цябе зараз праглыну і не падаўлюся!

— Пачакай! — кажа Іван — Сабачы сын Залатыя гузікі. — Спачатку хлеб-соль мае пакаштуй, а тады ўжо за мяне бярыся!

Змяя рот разявіла, а ён ёй хлеб-соль туды і ўкінуў. А сам наперад паскакаў. Змяя пракаўтнула, хацела Івана — Сабачага сына Залатыя гузікі даганяць, але смага яе скруціла. I заспяшалася яна да возера, адкуль усе змеі п’юць. Піла, піла, палову возера выпіла, смагу сваю крыху наталіла, за Іванам — Сабачым сынам Залатыя гузікі наўздагон кінулася.

Даганяе, рот разявіла і кажа:

— Ах, ты нягоднік! Загубіў маіх сыночкаў, ды шчэ і жонак іхніх! To я цябе зараз праглыну і не падаўлюся!

— Пачакай! — кажа Іван — Сабачы сын Залатыя гузікі. — Спачатку хлеб-соль мае пакаштуй, а тады ўжо за мяне бярыся!

I кінуў ёй у рот другі бохан.

Змяя ад солі скурчылася і хутчэй да возера свайго папаўзла. Піла, піла, усю ваду выпіла, толькі ў рытвінках крыху засталося.

Напілася і наўздагон за Іванам — Сабачым сынам Залатыя гузікі кінулася.

Даганяе, рот разявіла і кажа:

— Ах, ты нягоднік! Загубіў маіх сыночкаў, ды шчэ і жонак іхніх! To я цябе зараз праглыну і не падаўлюся!

— Пачакай! — кажа Іван — Сабачы сын Залатыя гузікі. — Спачатку хлеб-соль мае пакаштуй, а тады ўжо за мяне бярыся!

I кінуў ёй у рот трэці бохан.

Ізноў змяі да возера паўзці давялося. Цяпер ужо ўсю ваду да кропелькі яна выпіла і наўздагон за Іванам — Сабачым сынам Залатыя гузікі кінулася.

Азірнуўся Іван — Сабачы сын Залатыя гузікі, бачыць: змяя вось-вось яго дагоніць.

А пры дарозе кузня стаіць. Ён туды. Просіць кавалёў:

— Памажыце’ Змяя за мною гоніцца, хоча з’есці!

Кавалі дзверы зачынілі, а самі клешчы самыя вялізныя распалілі.

Змяя пад дзверы падпаўзла ды грозіцца:

— Як вы мне зараз жа Івана — Сабачага сына Залатыя гузікі не аддасцё, то я кузню вашу спалю!

Кавалі ёй кажуць:

— А ты праліжы дзверы, мы табе на язык твайго крыўдзіцеля пасадзім.

Змяя дзверы пралізала, язык свой усунула, а кавалі яго абцугамі схапілі, адзін за язык трымае, другі малатком па галаве б’е. Прыбілі, у горан укінулі, а калі яна разгарэлася, на кувадла паклалі і каваць пачалі.

Іван — Сабачы сын Залатыя гузікі глядзеў, глядзеў на іх, ды не вытрымаў таксама молат узяў, каваць пачаў. I выкавалі яны з той змяі каня.

Далі кавалі Івану — Сабачаму сыну Залатыя гузікі жменьку льну і сказалі, каб сядаў ён на таго жалезнага каня і падпаліў лён, і пакуль ён гарэць будзе, паспеў аб’ехаць вакол свету. Паспее — конь яму

застанецца, а не — мусіць назад да кавалёў вярнуцца.

Паехаў Іван — Сабачы сын Залатыя гузікі — лён згарэў, а ён яшчэ толькі паўсвету аб’ехаў

Вярнуўся ён да кавалёў Тыя зноў паклалі каня ў горан, разагрэлі, тады ізноў на кувадла і давай яго каваць. Кавалі, кавалі, здаецца, выправілі.

Сеў Іван — Сабачы сын Залатыя гузікі на таго каня, запаліў жменьку лёну і зноў вакол свету імчаўся. Увесь свет аб’ехаў, а лён толькі напалову згарэў.

Вярнуўся Іван — Сабачы сын Залатыя гузікі да кавалёў, а тыя і кажуць:

— Бяры гэтага каня, цяпер цябе ніхто не пераможа! Адно сцеражыся: у горадзе будзе кірмаш, людзей процьма. Дык ты там не спыняйся, бо ў палон трапіш.

Запомніў гэта Іван — Сабачы сын Залатыя гузікі і паехаў. Едзе дзень, едзе другі, на трэці прыязджае ў адзін горад і бачыць там вялікі кірмаш. I столькі народу там, што не праціснуцца. Хто прадае, хто купляе. Паглядзеў Іван — Сабачы сын Залатыя гузікі, паглядзеў ды падумаў: «Усе людзі хрысціяне, што тут са мною станецца!»

Злез з каня, прывязаў яго, а сам на кірмаш пайшоў. Ходзіць, ходзіць, і раптам да яго дзядок падыходзіць. Сам з пазногаць, барада з локаць, вусы па метру, вочы па бобу, не бачаць ні дробу. Падышоўтой дзядокда Івана — Сабачага сына Залатыя гузікі. Той прысеў каб пачуць, што дзядок яму кажа, а дзядок зараз жа накінуў свае вусы на шыю Івану — Сабачаму сыну Залатыя гузікі і давай душыць.

Душыць і прыгаворвае:

— Ах, ты нягоднік! Загубіў маіх сыночкаў ды яшчэ і жонак іхніх! А маю жонку каханенысую-родненькую канём зрабіў, ездзіш на ёй па ўсім свеце! А я адзін, як сыч, сяжу ды ў пустыя чыгуны гляджу! He жыць табе на свеце! Задушу цябе зараз’

Здагадаўся Іван — Сабачы сын Залатыя гузікі, што гэта бацька тых Змеяў якіх ён на калінавым масту перамог, дый кажа:

— Сыноў ды іхніх жонак, тваіх нявестак, табе ўсё адно не вярнуць, і жонку, з якой кавалі каня мне выкавалі, зноў змяёю не зрабіць. Давай я табе яшчэ лепшую за яе сасватаю.

Задумаўся дзядок, сам з пазногаць, барада з локаць, вусы па метру, вочы па бобу, не бачаць ні дробу, і кажа:

— Вось калі возьмешся высватаць мне Мар’ю-царэўну, дачку Пабягая — дзеда Сівавая, дык не буду цябе душыць.

— Чаму ж не высватаць? — кажа Іван — Сабачы сын Залатыя гузікі.

Адпусціў яго дзядок, сам з пазногаць, барада з локаць, вусы па метру, вочы па бобу, не бачаць ні дробу.

Ідзе Іван — Сабачы сын Залатыя гузікі па дарозе, ідзе дзень, ідзе другі, сустракае чалавека.

Прывіталіся. Той пытаецца:

— Як цябе зваць?

— Іван Залатыя гузікі. А цябе?

— А мяне Сцёпкам. Куды ж ты ідзеш, Іван Залатыя гузікі?

— Іду да цара Пабягая — дзеда Сівавая, — адказвае Іван — Сабачы сын Залатыя гузікі.

— Як дойдзеш, бяда будзе, — кажа Сцёпка.

— Чаму ж так?

— Ды сабакі ў яго страшныя, жорсткія. Хто ні падыдзе, ірвуць на часткі.

— А ці ёсць хто на свеце, што суняць іх зможа? — пытаецца Іван — Сабачы сын Залатыя гузікі.

— Дык я суняць магу, — кажа Сцёпка.

— Пайшлі са мною! — кажа яму Іван — Сабачы сын Залатыя гузікі.

Пайшлі яны далей разам. Ідуць дзень, ідуць другі, на трэці сустракаюць чалавека. Прывіталіся. I кажа яму Іван — Сабачы сын Залатыя гузікі:

— Як зваць цябе, чалавеча?

— Мішка, — кажа той, — а вас?

— Мяне Іван Залатыя гузікі.

— А мяне Сцёпка.

— А куды ж вы ідзеце?

— Да цара Пабягая — дзеда Сівавая, — кажа Іван — Сабачы сын Залатыя гузікі.

— Як да яго прыйдзеце, ён вас найперш у лазню пакліча парыцца. А лазня тая такая гарачая, што да яе падыйсці страшна, не тое што ў ёй парыцца, — кажа Мішка.

— А ці ёсць хто на свеце, што атушыць тую лазню можа? — пытаецца Іван — Сабачы сын Залатыя гузікі.

— Дык я магу, — кажа Мішка.

— Пайшлі тады з намі’ — кажа Іван — Сабачы сын Залатыя гузікі.

Пайшлі яны далей разам. Ідуць дзень, ідуць другі, на трэці сустракаюць чалавека.

Прывіталіся. I кажа яму Іван — Сабачы сын Залатыя гузікі:

— Як зваць цябе, чалавеча?

— Цішка, — кажа той. — А вас?

— Мяне Іван Залатыя гузікі.

— А мяне Сцёпка.

— А мяне Мішка.

— А куды ж вы ідзеце?

— Да цара Пабягая — дзеда Сівавая, — кажа Іван — Сабачы сын Залатыя гузікі.

— У таго цара Пабягая — дзеда Сівавая поўныя свіраны хлеба, поўныя скляпы піцця, дванаццаць гадоў збірае, — кажа Цішка. — Пасля лазні накрыюць вам стол, будуць частаваць. I трэба будзе, каб усё з’едзена і выпіта было.

— Дык хто ж тое можа зрабіць? — пытаецца Іван — Сабачы сын Залатыя гузікі.

— Я магу! — кажа Цішка.

— Дык пайшлі тады з намі! — кажа Іван — Сабачы сын Залатыя гузікі.

Пайшлі яны разам. Ідуць дзень, ідуць другі, на трэці сустракаюць яшчэ чалавека.

Прывіталіся. I кажа яму Іван — Сабачы сын Залатыя гузікі:

— Як зваць цябе, чалавеча?

— Саўка, — кажа той. — А вас?

— Мяне Іван Залатыя гузікі.

— А мяне Сцёпка.

— А мяне Мішка.

— А мяне Цішка.

— А куды ж вы ідзеце?

— Да цара Пабягая — дзеда Сівавая, — кажа Іван — Сабачы сын Залатыя гузікі.

— Навошта вам туды?

— Хачу дачку ягоную, Мар’ю-царэўну, сасватаць, — кажа Іван — Сабачы сын Залатыя гузікі.

— Гэта старэйшая ягоная дачка, — кажа Саўка. — Толькі ж у таго цара Пабягая — дзеда Сівавая ўсе дочкі на адзін твар. Ён да вас іх усіх выведзе і скажа, каб самі пазналі, каторая з іх Мар’я-царэўна.

— А хто ж пазнаць тое можа? — пытаецца Іван — Сабачы сын Залатыя гузікі.

— Я магу! — кажа Саўка.

— Дык пайшлі тады з намі! — кажа Іван — Сабачы сын Залатыя гузікі.

Пайшлі яны разам. Ішлі дзень, ішлі два, на трэці прыйшлі да цара Пабягая — дзеда Сівавая.

Ды толькі прыбеглі сабакі, давай брахаць ды зубы скаліць.

— Хто тут казаў, што суняць іх можа? — пытаецца Іван — Сабачы сын Залатыя гузікі.

— Я’ — кажа Сцёпка.

Сам сабак палавіў, хвасты звязаў, цераз плячо перакінуў і пайшлі яны далей.

Прыходзяць яны да цара Пабягая — дзеда Сівавая, прывіталіся. Той пытаецца:

— Хто вы такія будзеце?

— Я Іван — Сабачы сын Залатыя гузікі. А гэта таварышы мае — Сцёпка, Мішка, Цішка ды Саўка.

— I што вас прывяло да мяне, якая такая патрэба? — пытаецца цар.

— Хачу тваю дачку старэйшую, Мар’юцарэўну, сасватаць, — кажа Іван — Сабачы сын Залатыя гузікі.

— Ну, паспрабуй, — кажа цар Пабягай — дзед Сівавай, — толькі спачатку вам усім у лазні трэба папарыцца. A то ці мала якая нечысць у дарозе да вас прычапілася.

Пайшлі яны да лазні, а ад яе гарачыня за паўкілометры чуецца.

— I хто тут лазню атушыць збіраўся? — пытаецца Іван — Сабачы сын Залатыя гузікі.

— Я! — кажа Мішка ды як дзьмухнуў, што жар у лазні апаў а яна і зусім заінела.

Прыйшлі яны да цара Пабягая — дзеда Сівавая, Іван — Сабачы сын Залатыя гузікі яму і кажа:

— Ты казаў, што ў тваёй лазні папарыцца можна, а яна такая халодная, што ўжо і заінела.

— Можа, і возьмеш ты маю дачку, — кажа цар Пабягай — дзед Сівавай, — толькі спачатку падсілкавацца вам трэба.

Пайшлі яны за стол, а там ежы той ды пітва столькі, што і вокам не ахапіць.

Пад’елі ўсе, напіліся, болыл не лезе. Тады Іван — Сабачы сын Залатыя гузікі кажа:

— А хто тут абяцаў папіць ды паесці ўсё, што цар нам выставіць?

— Я, — кажа Цішка.

Сеў ён лаўчэй за стол да давай з бочак абручы зрываць ды да донца іх выпіваць. Бочку гарэлкі як лыжку вады глытае. П’е ды закусвае.

Праз якую гадзіну нічога не засталося.

Прыйшоў цар Пабягай — дзед Сівавай, убачыў тое і кажа:

—Добра, аддам я за цябе сваю дачку, Мар’юцарэўну. Толькі ты пазнай яе, выберы.

I вывелі да іх дванаццаць дачок, і з росту, і з твару роўных.

Іван — Сабачы сын Залатыя гузікі кажа:

— Хто тут браўся Мар’ю-царэўну пазнаць?

Саўка кажа:

— Я!

Прайшоўся ён ля дзяўчат, тады адну з іх за руку ўзяў і да Івана — Сабачага сын Залатыя гузікі падводзіць, кажа:

— ßTa і ёсць Мар’я-царэўна.

Здзівіўся цар Пабягай — дзед Сівавай, кажа:

— Малайчына ты, Іван — Сабачы сын Залатыя гузікі. Да цябе дванаццаць гадоў яе сваталі, ды так І не сасваталі.

Падрыхтаваў цар Пабягай — дзед СІвавай вяселле. Тры дні гулял і. I я там быў мёд-піва піў А пасля вяселля Іван — Сабачы сын Залатыя гузікі сказаў, што трэба ім з Мар’яй-царэўнай у дарогу збірацца. Блаславіў іх цар Пабягай — дзед Сівавай, яны і пайшлі.

Ідуць яны дзень, ідуць другі. А на трэці Мар’я-царэўна пытаецца:

— Ці ж за сябе ты мяне сасватаў? Ці яшчэ за каго?

Уздыхнуў Іван — Сабачы сын Залатыя гузікі ды адказвае:

— Ды не, не за сябе, за дзеда старога, сам з пазногаць, барада з локаць, вусы па метру, вочы па бобу, не бачаць ні дробу.

Заплакала Мар’я-царэўна, перакінулася ў зорачку і давай уцякаць. Іван — Сабачы

сын Залатыя гузікі зараз жа месяцам стаў, дагнаў яе, на зямлю вярнуў. Тады Мар’я-царэўна лябёдкаю стала. Іван — Сабачы сын Залатыя гузікі за ёю сокалам кінуўся і зноў дагнаў, на зямлю вярнуў. Стала Мар’я-царэўна рыссю, тады Іван — Сабачы сын Залатыя гузікі воўкам яе дагнаў.

Нічога не зробіш, пайшлі да дзеда.

А той дзед, сам з пазногаць, барада з локаць, вусы па метру, вочы па бобу, не бачаць ні дробу, кажа:

— He веру я табе, Іван — Сабачы сын Залатыя гузікі, не веру, што за мяне ты гэтую дзяўчыну высватаў Можа, ты з ёю сам цешыўся. Калі чысты ты перада мною, то ідзі вунь да той яміны, над якою спружына нацягнута. Перайдзі на той бок. Тады табе я паверу

Падышоў Іван — Сабачы сын Залатыя гузікі да краю ямы, перахрысціўся і на той бок па спружыне перайшоў.

Пакруціў дзед, сам з пазногаць, барада з локаць, вусы па метру, вочы па бобу, не бачаць ні дробу, галавою, паглядзеў на Мар’ю-царэўну і кажа:

— А цяпер ты перайдзі яміну па той спружыне. Можа, ты з кім любілася-кахалася, мяне не дачакалася.

Мар’я-царэўна падышла да краю яміны, перахрысцілася ды на той бок па спружыне перабралася.

— Добра, паверыў я вам, — кажа дзед.

— А я табе не веру, — кажа Мар’я-царэўна. — Можа, ты тут таксама не мяне чакаў, а дзяўчат забаўляў. Перайдзі і ты гэтую яміну па спружыне.

Нічога не паробіш, пайшоў дзед праз яміну, спружына хіснулася, ён у яміну і ўваліўся, насмерць разбіўся, так што і костачак не сабраць.

Іван — Сабачы сын Залатыя гузікі забраў свайго каня, ды сталі яны з Мар’яй-царэўнай разам жыць.

ІВАШКА МЯДЗВЕЖАЕ ВУШКА

Жыла ў адной вёсцы адзінокая баба. I не было ў яе ні мужа, ні дзяцей. Пайшла яна раз у лес па ягады ды заблудзіла. Хадзіла яна па лесе, хадзіла. Прытамілася, легла пад кусток ды заснула.

Убачыў яе мядзведзь дый занёс да сябе ў бярлогу. I сталі яны разам жыць. Праз тры гады нарадзіла тая баба сына. Толькі стаў ён на ножкі, пачаў расці не па гадах —

па гадзінах. A як вырас, кажа сваёй маці:

— He хочацца мне жыць ні з табою, ні з мядзведзем. Хачу свет паглядзець ды сябе паказаць.

— Ну што ж, — кажа маці, — ідзі, калі хочаш, мой Івашка Мядзвежае вушка.

Сабрала яна яму ў дарогу пад’есці, перахрысціла, а сама ў бярлогу да мядзведзя вярнулася.

Ідзе, ідзе Івашка Мядзвежае вушка і сустракае чалавека.    t

— Здароў, Івашка Мядзвежае вушка, — кажа ён.

— Здароў, Дуб-Дубавік, — адказвае Івашка Мядзвежае вушка.

— Куды шлях трымаеш? — пытаецца Дуб-Дубавік.

— Хачу свет паглядзець ды сябе паказаць, — адказвае Івашка Мядзвежае вушка.

— Пойдзем разам, — кажа Дуб-Дубавік.

Ідуць яны, ідуць, аж насустрач ім чалавек.

— Здароў Гара-Гаравік! — кажуць яны яму.

А ён у адказ:

— Здаровы былі, Івашка Мядзвежае вушка і Дуб-ДубавІк! Куды кіруеце?

— Хочам свет паглядзець ды сябе пака-

заць, — кажуць яны.

— I я з вамі пайду, — кажа Гара-Гаравік.

Ідуць яны, ідуць, бачаць — пустая хата.

Сталі яны ў ёй жыць.

Вось аднаго разу кажа Івашка Мядзвежае вушка:

— Ты, Гара-Гаравік, дома заставайся, абед нам звары. А мы на паляванне пойдзем.

Гара-Гаравік зарэзаў вала, аблупіў яго, у кацёл паклаў, цяпельца расклаў і пачаў варыць.

А тут нехта ў дзверы стукаць пачаў.

— Хто там у хату ломіцца? — пытаецца Гара-Гаравік.

Голас сярдзіты, хрыпаты адзываецца:

— Адчыняй хутчэй, хто ў маёй хаце гаспадарыць!

Адчыніў Гара-Гаравік, а там Кашчэй Неўміручы стаіць, сам з пазногаць, а барада — з локаць, ад злосці ў яго ажно вочы павылазілі.

Зайшоў у хату ды камандуе:

— Пасадзі мяне на лаўку!

Гара-Гаравік пасадзіў Кашчэя Неўміручага на лаўку. А той працягвае:

— Цяпер дай мне есці!

Хоць і быў Кашчэй Неўміручы сам з пазногаць, а барада — з локаць, вала праглынуў і не

заўважыў Тады са скуры паласу сабе выкраіў і пайшоў.

Гара-Гаравік хутчэй пайшоў, яшчэ аднаго вала зарэзаў, аблупіў ды ў кацёл укінуў.

А тут ужо хутка і Івашка Мядзвежае вушка з Дубам-Дубавіком з палявання вярнуліся. За стол селі, абед чакаюць. Падае ГараГаравік ім вала. Пакаштаваў Івашка Мядзвежае вушка і толькі галавою пакруціў:

— Зусім мяса сырое!

— Што паробіш, — уздыхае Гара-Гаравік. — Тут жа і дроваў насекчы трэба было, і вады нанасіць... Вось і запазніўся.

А пра тое, што Кашчэй Неўміручы да яго наведваўся, ні слова не сказаў

— Добра, — кажа Івашка Мядзвежае вушка. — Няхай тады заўтра Дуб-Дубавік дома застаецца, можа, ён лепш згатуе.

Назаўтра Дуб-Дубавік, толькі Івашка Мядзвежае вутпка з Гара-Гаравіком за парог, давай хутчэй ім есці гатаваць. Вала зарэзаў шкуру аблупіў, паклаў у кацёл, расклаў цяпельца і варыць.

Але тут хтосьці ў дзверы грукаць пачаў Грукае і крычыць хрыпатым голасам:

— Адчыняй хутчэй, хто ў маёй хаце гаспадарыць!

3 Зак. 2330

Адчыніў Дуб-Дубавік, а там Кашчэй Неўміручы стаіць, сам з пазногаць, а барада — з локаць, ад злосці ў яго ажно вочы павылазілі.

Стаіць і камандуе:

— Перасадзі цераз парог!

Перасадзіў яго Дуб-Дубавік, а той зноў хрыпіць:

— На лаўку пасадзі!

Пасадзіў Дуб-Дубавік Кашчэя Неўміручага на лаўку.

— Цяпер есці давай! — крычыць Кашчэй Неўміручы.

З’еў ён вала, паласу са скуры выкраіў і паляцеў.

Дуб-Дубавік пабедаваў ды яшчэ аднаго вала зарэзаў, аблупіў, у кацёл паклаў, варыць.

А ўжо Івашка Мядзвежае вушка з ГараГаравіком на парозе.

Селі за стол, кажуць:

— Згаладалі мы. Давай нам абедаць.

Дастае Дуб-Дубавік мяса, а яно зусім сырое.

Уздыхнуў Івашка Мядзвежае вушка ды кажа:

— Заўтра вы ўдвох пойдзеце на паляванне, а я дома застануся, хоць абед нам звару.

Зранку Гара-Гаравік з Дубам-Дубавіком на паляванне пайшлі, а Івашка Мядзвежае вушка дома застаўся абед варыць.

Вала зарэзаў, аблупіў, у кацёл паклаў, цяпельца расклаў, варыць, лыжкаю памешвае.

А тут нехта ў дзверы стукаць пачаў.

— Хто там у хату ломіцца? — пытаецца Івашка Мядзвежае вушка.

Голас сярдзіты, хрыпаты адзываецца:

— Адчыняй хутчэй, хто ў маёй хаце гаспадарыць!

— Сам не ўломак, адчыніш! — кажа Івашка Мядзвежае вушка.

Кашчэй Неўміручы буркнуў нешта, сам адчыніў.

Зірнуў на яго Івашка, Кашчэй той Неўміручы сам з пазногаць, а барада — з локаць, ад злосці ў яго ажно вочы павылазілі.

— Перасадзі мяне цераз парог! — камандуе.

— Сам не ўломак’ — кажа Івашка Мядзвежае вушка. — Захочаш — пераступіш.

Зайшоў Кашчэй Неўміручы ў хату і зноў камандуе:

— Пасадзі мяне на лаўку!

А Івашка Мядзвежае вушка адказвае:

— Сам не ўломак, захочаш — сядзеш.

Узлез Кашчэй Несмяротны на лаўку ды ад злосці ледзь не лопаецца.

А Івашка Мядзвежае вушка стаіць сабе ды лыжкаю варыва сваё мяшае.

— Дай мне есці! — крычыць Кашчэй Неўміручы.

Зірнуў на яго Івашка Мядзвежае вушка ды кажа:

— Калі што нагатаваў, то паеш. А я не табе гатую.

Кашчэй Неўміручы зусім з сябе выйшаў, кінуўся да Івашкі Мядзвежага вушка. А той схапіў яго за бараду, павалок у лес, там знайшоў дуб, раскалоў яго, засадзіў бараду ў дуб ды яшчэ клінам забіў.

Вярнуліся Гара-Гаравік ды Дуб-Дубавік з палявання, а Івашка Мядзвежае вушка накарміў іх смачна ды кажа:

— А цяпер пойдзем пакажу вам, чыю бараду я ў дуб ушчаміў.

Пайшлі яны на тое месца, а Кашчэя Неўміручага там няма. Толькі барада ягоная ў дубе засталася.

Івашка Мядзвежае вушка кажа:

— Што рабіць, трэба ісці яго шукаць!

Ідуць яны, ідуць, бачаць — пушча наперадзе.

— Ну што ж, — кажа Івашка Мядзвежае вушка, — прыйшоў час, Дуб-Дубавік, і табе сілу сваю паказаць.

Той рукі пацёр і давай дубы вырываць, дарогу ім прабіваць.

Прайшлі яны праз пушчу, а проста перад імі гара вялізная.

— Ну што ж, — кажа Івашка Мядзвежае вушка, — прыйшоў час, Гара-Гаравік, і табе сілу сваю паказаць.

Той рукі пацёр і раскапаў гару.

Перайшлі яны гару, бачаць — камень вялізны, а пад ім нара.

Івашка Мядзвежае вушка кажа:

— Вось куды Кашчэй Несмяротны схаваўся. Зараз мы валоў зарэжам, скуру іхнюю на палоскі парэжам і пашыем. На тым пасе я ў нару спушчуся. Буду Кашчэя Неўміручага шукаць.

Гара-Гаравік і Дуб-Дубавік пытаюцца:

— А нам што рабіць?

— А вы можаце жыць, як хочаце, але роўна праз год прыходзьце сюды, каб мяне выцягнуць. Я пас гэты скалатну, гэта вам знак будзе.

Узялі яны дванаццаць валоў, забілі, скуру на палоскі парэзалі, сшылі пас, начапілі на яго камень ды й пусцілі ў нару.

— Трэба яшчэ валы тры зарэзаць, — кажа Івашка Мядзвежае вушка, — а то пас кароткі.

Зарэзалі яны яшчэ тры валы, падшылі пас, камень уніз спусцілі, да дна дасталі.

Івашка Мядзвежае вушка кажа:

— Цяпер мяне ў гэтую нару спускайце. I не забудзьцеся, што праз год вы тут у гэты дзень быць павінны, каб мяне наверх выцягнуць.

Спусцілі Івашку Мядзвежае вушка ўніз, а там сцяжынка каменьчыкамі выкладзена. Пайшоў ён па той сцяжынцы і прыйшоў да дома меднага. А ў тым доме дзяўчына сядзіць, сумуе.

— Дзень добры, — кажа ёй Івашка Мядзвежае вушка.

— Дзень добры, Івашка Мядзвежае вушка, — кажа дзяўчына. — Шмат пра цябе мы чулі, а цяпер і пабачылі. Толькі ж навошта ты сюды прыйшоў? Мы ж у Кашчэя Неўміручага жывем.

— Дык я да яго і прыйшоў! — кажа Івашка Мядзвежае вушка.

Дзяўчына ўздыхнула ды кажа:

— Вось каб мы з табой пажаніліся...

— Пачакай, дзеўка, спачатку пайду Кашчэя Неўміручага знайду! — кажа Івашка Мядзвежае вушка.

— Як ты пойдзеш, то там прыгажэйшых за мяне знойдзеш, на мяне забудзешся, — сказала дзяўчына ды зноў уздыхнула.

— He забудуся, — кажа Івашка Мядзвежае вушка, — і цябе адсюль забяру.

Пераначаваў ён у дзяўчыны. Назаўтра памыўся, богу памаліўся і па той сцяжынцы, што каменьчыкамі выкладзена, далей пайшоў

Ішоў ішоў бачыць — стаіць яшчэ адзін дом, сярэбраны, а там дзяўчына сядзіць, сумуе.

— Дзень добры, — кажа ёй Івашка Мядзвежае вушка.

— Дзень добры, Івашка Мядзвежае вушка, — кажа дзяўчына. — Шмат пра цябе мы чулі, а цяпер і пабачылі. Толькі ж навошта ты сюды прыйшоў? Мы ж у Кашчэя Неўміручага жывем.

— Дыкя да яго і прыйшоў! — кажа Івашка Мядзвежае вушка.

Дзяўчына ўздыхнула ды кажа:

— Вось каб мы з табой пажаніліся...

— Пачакай, дзеўка, спачатку пайду Кашчэя Неўміручага знайду! — кажа Івашка Мядзвежае вушка.

— Як ты пойдзеш, то там прыгажэйшых за мяне знойдзеш, на мяне забудзешся, — сказала дзяўчына ды зноў уздыхнула.

— He забудуся, — кажа Івашка Мядзвежае вушка, — і цябе адсюль забяру.

Пераначаваў ён у дзяўчыны. Назаўтра памыўся, богу памаліўся і па той сцяжынцы, што каменьчыкамі выкладзена, далей пайшоў.

Ішоў ішоў бачыць — стаіць яшчэ адзін дом, залаты, а ў ім дзяўчына сядзіць, вышывае.

— Дзень добры, — кажа ёй Івашка Мядзвежае вушка.

— Дзень добры, Івашка Мядзвежае вушка, — кажа дзяўчына. — Шмат пра цябе мы чулі, а цяпер і пабачылі. Толькі ж навошта ты сюды прыйшоў? Мы ж у Кашчэя Неўміручага жывем.

— Дыкя да яго і прыйшоў! — кажа Івашка Мядзвежае вушка.

Дзяўчына ўздыхнула ды кажа:

— На гэтым свеце Кашчэй Неўміручы мацнейшы, чым на тым. Тут яго адолець цяжка. Але давай накармлю я цябе ды ператвару ў шпільку, у падушку ўторкну, а як Кашчэй Неўміручы сюды прыйдзе, ты ўсё, пра што мы гаварыць будзем, пачуеш.

— А ты распытай яго пра смерць ягоную, дзе яна схаваная, — папрасіў Івашка Мядзвежае вушка.

— Добра, — кажа дзяўчына.

Накарміла яна Івашку Мядзвежае вушка, у шпільку ператварыла ды ў падушку ўторкнула.

Прылятае Кашчэй Неўміручы, прынюхаўся ды кажа:

— Чалавекам чужым тут пахне!

— Міленькі мой, — кажа дзяўчына, — гэта ты сярод людзей налётаўся, іхняга духу набраўся. Сядай лепш ды падсілкуйся.

Пад’еў Кашчэй Неўміручы, лёг ды ляжыць.

А дзяўчына яму і кажа:

— Міленькі мой, так жа мы ўжо з табой зжыліся! Я так баюся, што смерць цябе напаткае...

Зарагатаў Кашчэй Неўміручы:

— He бойся! Маёй смерці ніхто не дастане! Яна ў моры-акіяне ў скрыню схаваная. А ў той скрыні — заяц, а ў зайцы — качка, а ў качцы — яйка. Каб мне хто тым яйкам у лоб стукнуў, тады б і смерць мая прыйшла.

Кашчэй Неўміручы адпачыў дый паляцеў па сваіх справах.

А дзяўчына Івашку Мядзвежае вушка са шпількі ў чалавека ізноў ператварыла і пытаецца ў яго:

— Дык ці чуў ты? Смерць Кашчэя Неўміручага ў яйку схаваная, а яйка тое ў качцы, качка ў зайцы, заяц у скрыні, а скрыня ў моры-акіяне. Калі тым яйкам па ілбе Кашчэя Неўміручага стукнуць, ён і памрэ.

Узяў Івашка Мядзвежае вушка стрэльбу і пайшоў. Ідзе, ідзе, і так яму есці захацелася, ажно жывот зводзіць.

Тут насустрач яму воўк бяжыць. Толькі Івашка Мядзвежае вушка нацэліўся, каб яго забіць, а воўк просіць:

— Івашка Мядзвежае вушка, не страляй у мяне. Будзе час, што я табе дапамагу

Пашкадаваў яго Івашка Мядзвежае вушка ды так і пайшоў галодны. Ідзе, ідзе, ды сам сабе думае: «Якога звера ці птушку ні сустрэну, застрэлю, звару ды пад’ем».

Ляціць коршак. Толькі Івашка Мядзвежае вушка нацэліўся, а ён яму кажа:

— Івашка Мядзвежае вушка, не страляй у мяне. Будзе час, што я табе дапамагу.

Уздыхнуў Івашка Мядзвежае вушка ды й далей галодны пайшоў.

Прыйшоў да мора, а там рак вялізны ляжыць — палова ў вадзе, палова ў моры. «Во, — думае Івашка Мядзвежае вушка, —

нарэшце мне пашанцавала! Зараз палову рака адрэжу ды з’ем!»

А Рак раптам прасіць пачаў:

— Івашка Мядзвежае вушка, ды памажы мне, падпіхні ў мора. Будзе час, што і я табе дапамагу.

Што рабіць, узяў Івашка Мядзвежае вушка палку ды падпіхнуў рака. А той вылез з вады і кажа:

— Дзякуй табе, Івашка Мядзвежае вушка. Можа, чым дапамагчы трэба?

Падумаў Івашка Мядзвежае вушка ды кажа:

— Трэба мне скрыня, у якой заяц, а ў зайцы качка, а ў качцы яйка, а ў яйку смерць Кашчэя Неўміручага.

— Ведаю, — кажа рак. — Зараз табе яе прыцягну.

Прайшло колькі часу, рак з мора скрыню дастаў і на бераг выпхнуў.

Падзякаваў яму Івашка Мядзвежае вушка, крышку разбіў, а адтуль заяц выскачыў ды і ўцёк.

Івашка Мядзвежае вушка ўспомніў пра ваўка ды кажа:

— Дзе ж ты, воўк, што казаў: будзе час, ты мне дапаможаш? Вось каб ты зайца таго зараз злавіў.

А воўк таго зайца ўжо злавіў і да Івашкі Мядзвежае вушка нясе. Падзякаваў той ваўку, разарваў зайца, а з зайца качка вылецела і ў неба ўзнялася.

Івашка Мядзвежае вушка ўспомніў пра коршака ды кажа:

— Дзе ж ты, коршак, што казаў: будзе час, ты мне дапаможаш? Вось каб ты качку тую зараз злавіў!

А коршак той ужо качку злавіў і да Івашкі Мядзвежае вушка нясе.

Разарваў Івашка Мядзвежае вушка тую качку, яйка дастаў і да мора панёс яго мыць. А яйка раз — і выслізнула.

Разгубіўся Івашка Мядзвежае вушка ды пра рака ізноўуспомніў Кажа:

— Вось бы той рак мне яйка дастаў!

А рак яму тое яйка ўжо падае.

Вярнуўся Івашка Мядзвежае вушка і проста да Кашчэя Неўміручага ў дом заходзіць.

Той узрадаваўся ды кажа:

— Ну во, Івашка Мядзвежае вушка, сам ты да мяне прыйшоў!

А Івашка Мядзвежае вушка яйка дастаў ды ў лоб Кашчэю Неўміручаму стукнуў. Той і памёр.

Тады Івашка Мядзвежае вушка кажа дзяўчыне, што ў залатым доме жыла:

— Хачу забраць я цябе з сабою, толькі вось каб і дом твой залаты забраць...

Дзяўчына яйка ўзяла. Вакол дома ім абкатнула, дом увесь у яйка і ўвабраўся. Івашка Мядзвежае вушка тое яйка сабе ў кішэнь паклаў, і пайшлі яны разам.

Ідуць яны далей, падыходзяць да сярэбранага дома. Там дзяўчына сядзіць ды сумуе.

— I цябе б з сабою забраў, — кажа Івашка Мядзвежае вушка, — ды дома мне твайго шкада.

А дзяўчына яйка ўзяла, вакол дома ім абкатнула, і сярэбраны дом у яйка схаваўся.

Івашка Мядзвежае вушка яйка ў кішэнь паклаў, і яны далей пайшлі. Ідуць, ідуць, да меднага дома дайшлі, там дзяўчына сядзіць ды сумуе.

— Забралі б мы цябе з сабою, — кажа Івашка Мядзвежае вушка, — ды дом твой шкада кідаць.

А дзяўчына яйка ўзяла, вакол дома ім абкатнула, і медны дом у яйка схаваўся.

Паклаў Івашка Мядзвежае вушка яйка ў кішэнь, і яны далей пайшлі.

А з таго часу, як Івашка Мядзвежае вушка ў нару спусціўся, якраз роўна год прайшоў. Пасадзіў Івашка Мядзвежае вушка дзяўчыну з меднага дому, прывязаў да яе пас і таргануў.

Гара-Гаравік і Дуб-Дубавік выцягнулі дзяўчыну ды давай за яе біцца.

Дзяўчына кажа ім:

— Вы не біцеся, там яшчэ прыгажэйшая ёсць.

Апусцілі яны пас ізноў, выцягнулі яшчэ адну дзяўчыну. Ізноў ніяк разабрацца не могуць, дзе чыя, ізноў біцца пачалі. I другая дзяўчына ім кажа:

— Вы не біцеся, там яшчэ прыгажэйшая ёсць.

Ізноў яны пас апусцілі, выцягнулі яшчэ адну дзяўчыну.

— Ну во, — кажуць, — цяпер у нас у кожнага па дзяўчыне, а трэцяя хай служыць нам.

А тады ў іх страшная думка з’явілася. Вырашылі яны Івашку Мядзвежае вушка да палавіны выцягнуць ды пас перарэзаць, каб ён зусім забіўся.

Апусцілі яны пас, а Івашка Мядзвежае вушка як усё адно адчуў: замест сябе

камень да паса падвязаў, а сам убок адышоўся.

Падцягнулі Гара-Гаравік ды Дуб-Дубавік пас да паловы ды абрэзалі. Камень і ўпаў.

Уздыхнуў Івашка Мядзвежае вушка ды сам сабе кажа:

— I са мною б тое ж было...

Пайшоў ён куды вочы глядзяць, не ведаючы, як яму з таго свету выбрацца.

Тут хмара вялікая наплыла, Івашка Мядзвежае вушка пад дубам схаваўся. Дождж пачаўся, а Івашка Мядзвежае вушка чуе: на дубе птушаняты крычаць. Шкада яму іх стала, залез ён на дуб ды захінуў гняздо з птушанятамі. А як распагодзілася, злез ды схаваўся.

Тут прылятае ў тое гняздо птушка Палугрыца ды кажа:

— А вы ж мае птушаняткі! Хто ж вас ад той страшнае хмары захінуў?

Птушаняты кажуць:

— Чалавек нейкі.

Птушка Палугрыца гукаць стала:

— Можа чуеш ты мяне, чалавек-чалавеча! Аддзячыць я табе хачу. Што хочаш для цябе зраблю!

Падаў голас Івашка Мядзвежае вуіпка:

— Нічога мне не трэба’ Толькі б мне на той свет выбрацца.

Птушка Палугрыца кажа:

— Ідзі ды набі мне дзве поўныя бочкі жаб, мышэй, дзічыны.

Здзівіўся Івашка Мядзвежае вушка такой просьбе, але ўсё, як прасіла яго птушка Палугрыца, зрабіў.

Тады птушка Палугрыца яму кажа:

— Цяпер адну бочку мне пад адно крыло падвяжы. А другую — пад другое. А сам пасярэдзіне садзіся. Як я падымуся, то ты па чарзе то з адной, то з другой бочкі мяса мне кідай. Куды я галаву павярну, з той бочкі і кідай. Улева гляну — з левай кідай. Управа гляну — з правай кідай.

Так сталі яны падымацца ўсё вышэй і вышэй. Куды птушка Палугрыца гляне, з той бочкі Івашка Мядзвежае вушка і кідае ёй мяса. Ляцелі яны, ляцелі, аж бачыць Івашка Мядзвежае вушка, што мяса і ў адной, і ў другой бочцы скончылася.

Павярнула птушка Палугрыца галаву ўлева, Івашка Мядзвежае вушка адрэзаў сабе левую лытку ды ёй кінуў.

Павярнула птушка Палугрыца галаву ўправа, ён сабе правую лытку адрэзаў ды ёй кінуў.

Тут яны нарэшце з таго свету на гэты выбраліся.

Птушка Палугрыца і кажа Івашку Мядзвежае вушка:

— Што за мяса ты мне апошнія два разы даваў? Надта смачнае.

— Ды гэта лыткі мае былі, — кажа Івашка Мядзвежае вушка.

Паспачувала яму птушка Палугрыца, плюнула Івашку Мядзвежае вушка на ногі, яны зноў цэлыя сталі.

Падзякаваў ёй Івашка Мядзвежае вушка і ў горад падаўся. Назваўся ён там Іванічкам-п’янічкам, сказаў, што шавец і ўмее чаравікі шыць. Хаця ж тым ніколі не займаўся.

А між тым Дуб-Дубавік вырашыў жаніцца з тою дзяўчынаю, што ў залатым доме жыла. А яна ўсё пра Івашку Мядзвежае вушка думае, а як Дубу-Дубавіку адмовіць, і не ведае. Кажа яна яму:

— Калі справіш мне такія самыя чаравічкі, што ў мяне былі ў тым залатым доме, то ўжо пайду за цябе.

Дуб-Дубавік у горад падаўся, ходзіць і ва ўсіх пытаецца, ці можа хто пашыць для яго дзяўчыны чаравікі адмысловыя, і грошы

A

вялікія абяцае. Пачуў тое стары, у якога Івашка, што назваўся Іванічкам-п’янічкам, кватараваў, пабег хутчэй дамоў ды кажа:

— Іванічка-п’янічка, ты ж шаўцом назваўся. Калі справіш для адной пані чаравічкі адмысловыя, у якіх яна па залатым доме хадзіла, то Дуб-Дубавік вялікія грошы абяцаў.

Зразумеў Івашка Мядзвежае вушка, што да чаго, і кажа старому:

— Ты ідзі да таго Дуба-Дубавіка ды вазьмі ў яго задатак. Пашыю я чаравічкі для пані.

Стары пабег, а Івашка Мядзвежае вушка дом залаты з яйка раскатаў, зайшоў туды, чаравічкі, што там стаялі, забраў ды назад дом у яйка скатаў.

Стары тыя чаравічкі Дубу-Дубавіку занёс, астатнія грошы забраў, і сталі яны жыць-пажываць, у вус не дуючы.

А Дуб-Дубавік чаравічкі тыя дзяўчыне занёс, яна на іх падзівілася, кажа:

— Праўда, такія самыя чаравічкі, як тыя, у якіх я ў залатым доме хадзіла. Што ж, пайду я за цябе замуж. Толысі вось што, хачу сукенку надзець такую, як тая, што ў мяне ў залатым доме засталася.

Пайшоў Дуб-Дубавік на базар і кажа:

— Паны-краўцы, ці здолее з вас хто сукенку для маёй дзяўчыны пашыць, такую, як у яе ў залатым доме была?

Маўчаць усе, а Івашка Мядзвежае вушка тое пачуў і кажа старому, у якога кватараваў:

— Скажы, што пашыем мы для ягонай дзяўчыны сукенку. Няхай дае задатак.

А сам пайшоў дамоў, узяў яйка, раскатаў той залаты дом, забраў сукенку і зноў дом у яйка скатаў

Стары тую сукенку Дубу-Дубавіку занёс, грошы астатнія забраў, сталі яны зноў жыць-пажываць, у вус не дуючы.

Дуб-Дубавік сукенку дзяўчыне сваёй занёс, тая яшчэ болып здзівілася ды кажа:

— Ну што ж, будзем мы з табою вянчацца! Толькі ж мне вяночак трэба выкаваць, такі самы, як у мяне ў залатым доме быў

А Івашка, што назваўся Іванічкам-п’янічкам, між тым, у кузню ўладкаваўся.

Чуе Івашка Мядзвежае вушка: ДубДубавік кавалёў просіць вяночак для ягонай дзяўчыны выкаваць, такі самы, як у яе ў залатым доме быў. Кавалі вагаюцца. А Іванічка-п’янічка падзывае аднаго і кажа:

— Давай, наймайся зрабіць той вяночак. I задатак прасі. Я табе дапамагу.

Паверыў той каваль Іванічку-п’янічку, наняўся той вяночак рабіць і задатакузяў.

Тым часам Івашка Мядзвежае вушка, што назваўся Іванічкам-п’янічкам, з яйка дом залаты раскатаў, вяночак адтуль забраў дом назад у яйка закатаў а вяночак кавалю аддаў, кажа:

— Нясі вяночак той дзяўчыне ды грошы ў Дуба-Дубавіка астатнія забяры.

Панёс каваль той вяночак дзяўчыне. А яна здзівілася і пытаецца ў каваля:

— Ці ты сам той вяночак зрабіў?

— He, — кажа каваль, — гэта памочнік мой.

— А як зваць яго? — пытаецца дзяўчына.

— Іванічка-п’янічка, — адказвае каваль.

Дзяўчына зараз жа на базар пайшла, кузню знайшла і пытаецца:

— А хто ў вас тут Іванічка-п’янічка?

А Івашка Мядзвежае вушка пачуў знаёмы голас, лёг, да сцяны адвярнуўся, быццам спіць.

Паказалі дзяўчыне на яго, яна ў твар яму глянула і ад радасці слёз не стрымала. Кажа:

— ІЬта ж я цябе столькі чакала! Я ведала, што ты і з таго свету да мяне вернешся!

Павянчаліся яны ды сталі жыць у залатым доме. А Дуб-Дубавік і Гара-Гаравік таксама і па жонцы, і па дому сабе займелі. У аднаго дом сярэбраны. У другога —

медны.

I сталі яны жыць-пажываць, дабра на-

жываць.

ВАСЬКА-ПАПЯЛЫШКА

Жылі-былі дзед ды баба. Старасць на парозе, а дзяцей ім бог так і не даў. Пабедавалі яны, пабедавалі ды змірыліся. Вымятае неяк баба попел з печы і сама сабе кажа:

— Што за доля такая! На старасці нам з дзедам ні памочніка, ні памочніцы! А мы ж так з ім пра сыночка марылі! Нават імя прыдумалі. Васільком назваць хацелі.

Прайшло колькі месяцаў, і на дзіва ўсім нарадзіла баба сына. I рос ён не па гадах, не па месяцах, не па тыднях, не па гадзінах, а па хвілінах. У школку пайшоў — за тры гады яе скончьгў.

А ў дзесяць гадоў папрасіў бацысу пайсці да каваля ды з таго дроціку, што ён у попеле знайшоў, зрабіць яму булаву на дванаццаць пудоў.

Пайшоў бацька да каваля. Дае дроцік і кажа:

— Прасіў мой сын зрабіць яму булаву на дванаццаць пудоў з гэтага дроціку, што ён у попеле знайшоў.

Паглядзеў каваль, падзівіўся, дроцік той убок адклаў, а са свайго жалеза булаву на дванаццаць пудоў выкаваў.

Прывёз бацька сыну булаву, а ВаськаПапялышка ў двор выйшаў і булаву тую ў неба падкінуў. Паляцела яна за воблакі. А Васька-Папялышка пайшоў сваімі справамі займацца. Праз колькі гадзін зноў выйшаў ён у двор, свіснуў посвістам сваім маладзецкім, булава і вярнулася. Ён калена падставіў, булава аб яго абламілася і на дробныя кавалкі рассыпалася.

— Што ж ты, бацька, не дагледзеў! — кажа Васька-Папялышка. — Я ж прасіў мне булаву не з жалеза, а са сталі зрабіць, з таго дроціку, што я ў попеле знайшоў.

Уздыхнуў бацька. Але што паробіш, трэба ізноў да каваля ісці.

Прыйшоў ён да каваля і просіць:

— Зрабі майму сыну булаву не з жалеза, а з таго дроціку, што ён у попеле знайшоў.

Паціснуў каваль плячыма, узяў той дроцік, нацэліўся яго ў абцугі браць, каб у агонь класці, а ён на пяць пудоў вырас. Адзін каваль не справіўся тую булаву рабіць, памочнікаў сваіх паклікаў

Прывезлі булаву Ваську-Папялышку. Ён яе ў рукі ўзяў і ў неба падкінуў. А сам да бацькоў пайшоў і кажа:

— Родны мой татачка, родная матачка, блаславіце мяне ў дарогу! Хачу роўнага сабе знайсці.

Пабедавалі стары са старою, але што паробіш, блаславілі, ежы ў дарогу далі.

Свіснуў Васька-Папялышка, булава да яго вярнулася, калена падставіў, то нават не пагнулася. Пакланіўся ён сваім бацьку і маці ў пояс і ў свет пайшоў.

Па дарозе ў кузню зайшоў ды яшчэ сабе драцяную плётку зрабіў

Ідзе ён лугам. Ідзе ён лесам. Бачыць наперадзе горы высокія. А Гарын-багатыр бярэ тыя горы на вілы і перастаўляе, палі раўняе.

Падзівіўся на гэта Васька-Папялышка, кажа:

— Здароў, Гарын-багатыр!

— Здароў! — той адказвае. — Можа, справа якая ў цябе да мяне ёсць?

 

— Ды не, — кажа Васька-Папялышка, — вось гляджу на цябе ды сіле тваёй дзіўлюся.

— Што ў мяне за сіла! Вось чуў, ёсць недзе Васька-Папялышка, дык у яго сіла.

— Дык гэта ж я і ёсць! — кажа Васька-Папялышка. — Ці пойдзеш са мною ў свет?

— Чаму ж не пайсці з такім таварышам! — кажа Гарын-багатыр.

I пайшлі яны разам. Ідуць полем, ідуць лесам. У самую пушчу зайшлі. А там бачаць — Дубін-багатыр дубы за верхавіны бярэ ды выварочвае.

— Здароў, Дубін-багатыр!

— Здаровы былі! — той адказвае. — Можа, справа якая ў вас да мяне ёсць?

— Ды не, — кажа Васька-Папялышка, — вось гляджу на цябе ды сіле тваёй дзіўлюся.

— Што ў мяне за сіла! Вось чуў, ёсць недзе Васька-Папялышка, дык у яго сіла.

— Дык гэта ж я і ёсць! — кажа ВаськаПапялышка. — А са мною Гарын-багатыр, які горы на вілы бярэ ды палі раўняе. Ці пойдзеш з намі ў свет?

— Чаму ж не пайсці з такімі таварышамі! — кажа Дубін-багатыр.

I пайшлі яны далей утрох. Ідуць лесам. Ідуць полем. А наперадзе горы крутыя, ра-

 

 

вы глыбокія. I стаіць над імі Камін-багатыр, аберуч камень у сто пудоў вагою бярэ і аб горы разбівае.

— Здароў, Камін-багатыр!

— Здаровы былі! — той адказвае. — Можа, справа якая ў вас да мяне ёсць?

— Ды не, — кажа Васька-Папялышка, — вось гляджу на цябе ды сіле тваёй дзіўлюся.

— Што ў мяне за сіла! Вось чуў, ёсць недзе Васька-Папялышка, дык у яго і сіла.

— Дык гэта ж я і ёсць! — кажа ВаськаПапялышка. — А са мною Гарын-багатыр, які горы на вілы бярэ ды палі раўняе, ды Дубін-багатыр, што дубы выварочвае. Ці пойдзеш з намі ў свет?

— Чаму ж не пайсці з такімі таварышамі! — кажа Камін-багатыр.

I пайшлі яны далей учатырох. Ідуць полем. Ідуць лесам. I ў самай пушчы бачаць хатку. А насупраць хаткі стаіць лазня.

Агледзеўся Васька-Папялышка і кажа:

— Вось тут мы і будзем жыць! Ты, Гарынбагатыр, заставайся, прыбяры тут, у печы прапалі. А мы ўтрох пойдзем на паляванне.

Гарын-багатыр у хатцы прыбраў, у печы прапаліў, вакно расчыніў і таварышаў сваіх чакае.

Бачыць — прыляцелі да лазні чатыры птушачкі-галубкі, селі і ў дзяўчат перакінуліся. Лазню прапалілі і пайшлі парыцца. Ды такія ж яны прыгожыя, што вачэй не адвесці!

Гарын-багатыр да лазні пайшоў ды плячом дзверы падпёр, каб дачакацца, пакуль таварышы з палявання вернуцца.

Папарыліся дзяўчаты, старэйшая між іх дзверы адчыніць паспрабавала. Ды нічога ўяе не атрымалася. Тады яна пальцамі пстрыкнула, дзверы і адляцелі. Ледзь Гарын-багатыр адскочыць паспеў.

— Дзень добры табе, Гарын-багатыр, — кажа дзяўчына. — Як ты тут апынуўся? Па няволі ці па ўласнай ахвоце?

— Па ахвоце, паненкі, па ахвоце! — кажа Гарын-багатыр, не маючы сілы вачэй ад яе адвесці.

Тады шчэ раз дзяўчына тая пальцамі пстрыкнула, Гарын-багатыра забіла ды пад вугал паклала. А сама да дзяўчат пайшла. Перакінуліся яны зноў у галубак ды паляцелі.

Вярнуліся багатыры з палявання, а Гарын-багатыра ў хаце няма. Васька-Папялышка ў лазню пайшоў, вугал падняў, вы-

няў Гарын-багатыра, дзьмухнуў яму спачатку ў адно вуха, потым у другое, аджывіў яго. Пайшлі яны ў хату, селі за стол разам, паабедалі і адпачываць ляглі.

Назаўтра, калі ўсе на паляванне пайшлі, Дубін-багатыр дома застаўся. Сухі дуб знайшоў, паламаў, пакрышыў, у печцы спаліў, есці згатаваў. Потым расчыніў вакно, сеў і таварышаў сваіх чакае.

Бачыць — прыляцелі да лазні чатыры птушачкі-галубкі, селі і ў дзяўчат перакінуліся. Лазню прапалілі і пайшлі парыцца. Ды такія жяны прыгожыя, што вачэй не адвесці!

Дубін-багатыр да лазні пайшоў ды плячом дзверы падпёр, каб дачакацца, пакуль таварышы з палявання вернуцца.

Папарыліся дзяўчаты, старэйшая між іх дзверы адчыніць паспрабавала. Ды нічога ў яе не атрымалася. Тады яна пальцамі пстрыкнула, дзверы і адляцелі. Ледзь Дубінбагатыр адскочыць паспеў.

— Дзень добры табе, Дубін-багатыр, — кажа дзяўчына. — Як ты тут апынуўся? Па няволі ці па ўласнай ахвоце?

— Па ахвоце, паненкі, па ахвоце! — кажа Дубін-багатыр, не маючы сілы вачэй ад яе адвесці.

Тады шчэ раз дзяўчына тая пальцамі пстрыкнула, Дубін-багатыра забіла ды пад вугал паклала. А сама да дзяўчат пайшла. ПеракінулІся яны зноў у галубак ды паляцелі.

Вярнуліся багатыры з палявання, а Дубін-багатыра ў хаце няма. Васька-Папялышка ў лазню пайшоў, вугал падняў, вынуў Дубін-багатыра, дзьмухнуў яму спачатку ў адно вуха, потым у другое, аджывіў яго.

Пайшлі яны ў хату, селі за стол разам, паабедалі і адпачываць ляглі.

Назаўтра, калі ўсе на паляванне пайшлі, Камін-багатыр дома застаўся. У печцы прапаліў, есці згатаваў. Потым расчыніў вакно, сеў і таварышаў сваіх чакае.

Бачыць — прыляцелі да лазні чатыры птушачкі-галубкі, селі і ў дзяўчат перакінуліся. Лазню прапалілі і пайшлі парыцца. Ды такія ж яны прыгожыя, што вачэй не адвесці!

Камін-багатыр да лазні пайшоў ды плячом дзверы падпёр, каб дачакацца, пакуль таварышы з палявання вернуцца.

Папарыліся дзяўчаты, старэйшая між іх дзверы адчыніць паспрабавала. Ды нічога ў яе не атрымалася. Тады яна пальцамі

пстрыкнула, дзверы і адляцелі. Ледзь Камінбагатыр адскочыць паспеў.

— Дзень добры табе, Камін-багатыр, — кажа дзяўчына. — Як ты тут апынуўся? Па няволі ці па ўласнай ахвоце?

— Па ахвоце, паненкі, па ахвоце! — кажа Камін-багатыр, не маючы сілы вачэй ад яе адвесці.

Тады яшчэ раз дзяўчына тая пальцамі пстрыкнула, Камін-багатыра забіла ды пад вугал паклала. А сама да дзяўчат пайшла. Перакінуліся яны зноўу галубак ды паляцелі.

Вярнуліся багатыры з палявання, а Камін-багатыра ў хаце няма. Васька-Папялышкаўлазню пайшоў, вугал падняў, вынуў Камін-багатыра, дзьмухнуў яму спачатку ў адно вуха, потым у другое, аджывіўяго.

Пайшлі яны ў хату, селі за стол разам, паабедалі і адпачываць ляглі.

Назаўтра Васька-Папялышка кажа:

— Сёння вы ўсе на паляванне ідзіце, а я тут застануся.

Прапаліў ён у печы, чыгуны ў печ заклаў, вакно расчыніў і сеў таварышаў сваіх чакаць.

Бачыць — прыляцелі да лазні галубкі, перакінуліся дзяўчатамі, прапалілі лазню

 

3M

і пайшлі мыцца. Мыюцца і Ваську-Папялышку чакаюць. А ён да іх і не думае ісці. Паклаў побач булаву ды драцяную плётачку, сядзіць ля вакна і сам іх чакае.

Здзівіліся дзяўчаты, і кажа адна з іх:

— Хадзем самі да Ваські-Папялышкі!

Васька-Папялышка іх у хату запрасіў. А толькі яны на парог, адною леваю рукою ўсіх чатырох абхапіў, у другую плётку драцяную ўзяў і пытаецца:

— Ці будзеце нашымі жонкамі?!

Спужаліся дзяўчаты, пачалі прасіцца:

— He бі нас, Васечка-Папялышачка! Мы б з радасцю! Ды бацька ў нас надта страшны! Усіх вас паб’е і нас назад забярэ! Вы ўсе надта моцныя, але ж смяротныя. А бацька наш ад Цмока Паганага, неўміручы ён. Ніхто яго перамагчы не зможа.

— He бойцеся! — кажа Васька-Папялышка. — Мы вас абаронім.

Дзяўчаты ўздыхнулі ды далі згоду пайсці за багатыроў замуж. Вярнуліся Гарын-багатыр, Дубін-багатыр, Камін-багатыр з палявання, а ў хаце сталы накрытыя, за імі дзяўчаты сядзяць, іх чакаюць.

Селі ўсе за сталы, сталі піць-піраваць ды вяселлі гуляць.

Выйшла старэйшая з сясцёр на ганак, бачыць: ідзе вялікае войска. Вярнулася ў хату, кажа:

— Бяда! Бацька войска сваё паслаў, сілу вялікую! Вас, багатыры, заб’юць, а нас назад да бацькі забяруць!

Выйшаў тады Гарын-багатыр, на вілы гару ўзяў ды ў тое войска і кінуў. Гара ўпала, войска таго і не стала.

Вярнуўся ён у хату, кажа:

— Усё! Можам ізноў піць-піраваць, вяселлі гуляць!

А між тым сярэдняя сястра выйшла на ганак, бачыць: войска ўдвая большае ідзе.

Вярнулася ў хату, кажа:

— Бяда! Бацька войска сваё ўдвая большае паслаў, сілу вялікую! Вас, багатыры, заб’юць, а нас назад да бацькі забяруць!

Выйшаў тады Дубін-багатыр, два дубы за верхавіны ўзяў, з коранем вывараціў; войска яго абступіла, а ён дубамі вакол сябе правёў войска ўсё перавёў.

Вярнуўся ў хату, кажа:

— Усё! Можам ізноў піць-піраваць, вяселлі гуляць!

А як трэцяя сястра выйшла на ганак, то так спужалася, што адразу схавалася. Кажа:

— Бяда! Бацька войска сваё паслаў, сілу вялікую, утрая болыпую! Вас, багатыры, заб’юць, а нас назад да бацькі забяруць!

Выйшаў тады Камін-багатыр, пачаў камяні кідаць, патрушчыў усіх так, што не змог ніхто з таго войска ўстаць.

Вярнуўся ён у хату, кажа:

— Усё! Можам ізноў піць-піраваць, вяселлі гуляць!

Тады самая меншая з сясцёр прыслухалася, на вуліцу вызірнула і кажа:

— Усё, канец нам! Сам Цмок Паганы едзе з пужкаю!

Васька-Папялышка ўстаў, нож у столь уторкнуў, шклянку на стол паставіў і кажа:

— Піце, гуляйце, але на шклянку гэтую паглядайце. Як яна поўная крыві будзе, то выходзьце мне на дапамогу.

Пілі браты, гулялі, а потым стаміліся ды паснулі сном сваім багатырскім.

Васька-Папялышка ваюе, ваюе з Цмокам Паганым, на дробныя кавалачкі яго рассякае. А тыя кавалачкі ізноў зрастаюцца. У хаце кроў даўно са шклянкі на падлогу ліецца, а багатыры спяць сабе і ў вус не дзьмуць. Ваяваў, ваяваў Васька-Папялышка, ды так дапамогі і не дачакаўся. Забіў

яго Цмок Паганы. У хату зайшоў, а там крыві па калена. Ён галовы багатырам паадсякаў, дочак сваіх у кайданы закаваў і дамоў павёў.

Ды праз колькі часу з’явілася кабыла, шарсцінка сярэбраная, шарсцінка залатая, капытца залатое, капытца сярэбранае. Стала яна перад Васькам-Папялышкам, іржэ, капытам б’е, а ноздрамі попел збірае, які з Ваські-Папялышкі сыплецца. Так яго і аджывіла.

Васька-Папялышка ў хату зайшоў галовы багатырам да тулава папрыкладаў дзьмухнуў раз, яны і папрырасталі. Дзьмухнуў другі — багатыры на ногі ўсталі. Дзьмухнуў трэці — да іх сіла вярнулася.

— Што ж вы, таварышы мае, — кажа Васька-Папялышка, — пілі-гулялі, а пра мяне забыліся’ Цяпер жывіце, як хочаце, а я пайду Паганага Цмока даб’ю.

Багатыры кажуць:

— Што ты з ім зробіш! Калі ўжо тут яго не адолеў, то ў ягоным гаспадарстве тым болей!

Але Васька-Папялышка ад свайго не адступіў. Сеў ён на кабыліцу, шарсцінка залатая, шарсцінка сярэбранае, капытца зала-

4 Зак. 2330

тое, капытца сярэбранае, — і паехаў да Паганага Цмока.

Прыехаў да ягонага палаца, залез у сад, пад кустом затаіўся і чакае.

Выходзіць з палаца адна з сясцёр, тая самая, што за яго замуж абяцала пайсці, ды сама сабе кажа:

— Што за бацька ў нас, Цмок Паганы! Быў у мяне каханы, дык ён яго забіў і нас з сёстрамі паланіў, шчасця-долі пазбавіў!

Тады Васька-Папялышка ціхенька гукнуўяе ды кажа:

— Калі хочаш шчасце вярнуць, то ідзі да свайго бацькі, прыгарніся, прытуліся і дапытайся ў яго, дзе смерць ягоная схаваная. Ён першы раз праўды не скажа. I другі раз пажартуе. I трэці. А на чацвёрты прагаворыцца.

Прыбралася дзяўчына, прычасалася ды да бацькі свайго, Цмока Паганага, пайшла.

Прыгарнулася, прытулілася ды пытаецца:

— А скажы мне, татачка, адкуль нам бяды чакаць, дзе смерць твая схаваная?

— А навошта табе гэта?

— А мы яе яшчэ лепш схаваем, вартаваць будзем.

» Y V'V                                                        V »

Цмок Паганы кажа:

— Вось ёсць у нашым статку крыварогі казёл. У адным з рагоў у яго мая смерць і схаваная.

Пабегла дзяўчына на двор, знайшла крыварогага казла, памыла яго, да бацькі прывяла. А той толькі зарагатаў:

— Ну і дзе твой розум?! Казёл гэты здохне — і я разам з ім?

Вярнулася дзяўчына да Ваські-Папялышкі, пра ўсё расказала, паплакала ад крыўды і зноў прыбралася, прычасалася, да бацькі пайшла. Прыгарнулася, прытулілася і просіць:

— He жартуй болей так! Лепш мне праўду скажы! Дзе смерць твая схаваная?

Цмок Паганы кажа:

— Што ж, прызнаюся. У нашым статку ёсць карова самая абгажаная. To ўяе ў хвасце мая смерць і хаваецца.

Пайшла дзяўчына ў кароўнік, карову тую памыла, прычасала і да бацькі вядзе.

Цмок Паганы скрывіўся ды кажа:

— Няма ў цябе розуму! Я ж завуся Неўміручым. А карова гэтая ледзь на нагах стаіць. Здохне — і я што, разам з ёю?

Пакрыўдзілася дзяўчына, пайшла да Ваські-Папялышкі, паплакала, пажалілася.

Ды што рабіць. Прыбралася, прычасалася, да бацькі свайго, Цмока Паганага, пайшла.

Прыгарнулася, прытулілася і кажа:

— Хвалююся я надта за цябе. Прызнайся, дзе смерць твая, дык сама дзень і ноч вартаваць яе буду.

Цмок Паганы падумаў ды кажа:

— Ёсць у нас у статку парсюк стары, у яго пад хвастом І ёсць смерць мая.

Ведала дзяучына, што жартуе бацька, але што рабіць — каб праўду ён у рэшце рэшт сказаў, мусіла зрабіць выгляд, што яму паверыла. Пайшла ў хлеў, адшукала Ta­ro парсюка, адмыла яго і да бацькі вядзе.

Той ад рогату ледзь не лопнуў.

— Ведаў я, што ў бабы валасы даўгія, а розум кароткі, але ты, мая дачушка, усіх баб разам пераплюнула’ Парсюка ж гэтага заўтра заколюць. Дык што, і я разам з ім здохну?!

Уздыхнула цяжка дзяўчына ды пайшла да Ваські-Папялышкі, каб пашкадаваў ён яе ды суцепіыў.

Ізноў яна прыбралася, прычасалася ды да бацькі, Цмока Паганага, пайшла.

Прыгарнулася, прытулілася і просіць:

— He жартуй ca мной болей, крыўдна мне надта. Лепш скажы мне праўду. Дзе смерць твая хаваецца?

Падумаў Паганы Цмок ды кажа:

— Ёсць у далёкім Кірсон-горадзе гара крутая, а ў той гары ступа схаваная, у ступе заяц, у зайцы — качка, а ў качцы яйка. Вось там і ёсць смерць мая.

— Ну, дык калі твая смерць так далёка, — кажа дзяўчына, — то я ўжо не буду хвалявацца. Ніхто яе там не знойдзе.

Усміхнуўся Паганы Цмок і адпачываць лёг.

А дзяўчына хутчэй пабегла да ВаськіПапялышкі і кажа:

— Ёсць у далёкім Кірсон-горадзе гара крутая, а ў той гары ступа схаваная, у ступе заяц, у зайцы — качка, а ў качцы яйка. Вось там і ёсць смерць Цмока Паганага.

А тым часам Гарын-багатыр, Дубін-багатыр ды Камін-багатыр падумалі-падумалі, па нявестах сваіх засумавалі і следам за Васькам-Папялышкам да палаца Цмока Паганага прыйшлі.

Убачыў іх Васька-Папялышка ды кажа:

— Думаў я адзін у Кірсон-горад выпраўляцца. Але калі вы са мною паедзеце, то разам весялей будзе.

Селі яны ўсе ўтрох на кабыліцу, у якой адна шарсцінка залатая, другая сярэбраная, адно капытца залатое, другое сярэбранае, — і паляцелі.

Прылятаюць у той Кірсон-горад, бачаць высокую гару. Гарын-багатыр яе ўзяў аберуч ды перавярнуў. Дасталі яны адтуль ступу дубовую, а ступа тая дубоваю накрыўкай зачынена. Стукнуў Дубін-багатыр, яна і разбілася. Ледзь паспеў Васька-Папялышка зайца за вушы схапіць. Разарваў ён зайца і качку выцягнуў. Качку разарваў, яйка выкацілася. Ды толькі такое крэпкае, што біў, біў яго Васька-Папялышка, не разбіў. Біў, біўяго Гарын-багатыр, не разбіў. Біў біў яго Дубін-багатыр, не разбіў Тады Камінбагатыр камень вялізны ўзяў, стукнуў па яйку, яно і разляцелася.

I ў тое ж імгненне Цмока Паганага разарвала ды так, што кавалкі па ўсім свеце разляцеліся.

Вярнуліся Васька-Папялышка, Гарынбагатыр, Дубін-багатыр ды Камін-багатыр у Цмокаў палац, дзе іх дзяўчаты чакалі, і яшчэ адно вяселле справілі. I я там быў мёд-піва піў.

БЯЗНОП БАГАТЫР

Ці далёка гэта было, ці блізка, ці даўно, ці нядаўна, нарадзіўся ў каваля бязногі сын. Ва ўсіх дзеці растуць на радасць, а ў каваля з каваліхаю на гора. Ніякай ласкі ні ад бацькі, ні ад маці бедны калека не бачыць. Бацька ў кузні дзень пры дні, маці то ў полі, то ў агародзе. А ён, бедны, па зямлі куляецца. Скарыначку смокча. Аднаго разу яго ледзь свінні не з’елі. Людзі кажуць:

— Якая з яго карысць бацькам? Каб яго бог прыбраў, мо лепш было б...

А хлопчык расце сабе ды здаравее. Толькі хадзіць не можа, поўзае.

Маці даглядаць яго даглядала, ды прытым усё праклінала, на лёс наракала. Шкада кавалю сына было, ды і праклёны слухаць надакучыл а. Пасадзіў ён сына на воз ды і павёз у лес.

Едзе, едзе, у самы гушчар заехаў, бачыць: хатка стаіць. Уздыхнуў каваль цяжка, ды што паробіш, узяў сына на рукі, занёс у тую хатку ды кінуў. А сам дамоў паехаў, не азіраючыся.

Агледзеўся хлопчык, бачыць — у той хатцы ўсё ёсць: і вада папіць, і хлеб пад’есці, толькі гаспадароў нямашака.

I тут заходзіць у хатку дзядок старэнькі і кажа:

— Хлопча, дай мне напіцца.

Паглядзеў хлапчук — вядро з вадою стаіць, корчык на ім вісіць. Але ж як дзядку тую вадуданесці?

— I рады б, — кажа, — вады табе падаць, ды бязногі я, не данясу.

А дзядок кажа:

— А ты спярша сам пакаштуй, ці смачная тая вада.

Зачэрпнуў хлапчук той вады ды такую сілу ў сабе адчуў! А дзядок між тым таксама напіўся той вады і кажа:

— Ты пі, пі тую ваду, табе вялікая сіла патрэбная!

Сказаў так і знік.

А хлопчык вады яшчэ корчык выпіў і адчуў, што ногі ў яго здаровыя і сіла ва ўсім целе нямераная. Дапіў ён ваду, узяў вядро і пайшоў крыніцу шукаць.

Змяркацца стала, а крыніцы ён так і не знайшоў. Вярнуўся назад, а там, дзе хатка стаяла, толькі хвоі пгумяць.

Што рабіць, трэба з лесу выбірацца. Пайшоў ён наперад. Ідзе, ідзе, а каб не блудзіць потым, па дарозе дрэвы з коранем

вырывае. Хвоі ў ягоных руках хрумсцяць, як шчэпачкі.

Выйшаў ён на дарогу. А паабапал вялізныя камяні ляжаць. Узяў ён ды тыя камяні на дарогу пакідаў

А пэ той дарозе яму насустрач багатыры на конях ехалі. Спыніліся, пытаюцца:

— Што ты робіш, хлопец? Навошта камяні на дарогу кідаеш?

— Ды так, гуляюся!

— Нам жа з-за іх не прайсці, не праехаць! — кажуць багатыры. Злезлі з коней, хацелі каменне прыбраць, але ніводнага каменя і ўдвох падняць не змаглі.

Паглядзеў на іх хлопец, пашкакдаваў ды паскідаў каменне з дарогі.

— Моцны ты! — кажуць багатыры. — Хочаш, паехалі з намі.

— Вы ж на конях, а дзе я сабе каня знайду?

— Пайшлі да нас у стайню, выбірай любога! — кажуць багатыры.

Пайшлі яны ў стайню. А хлопец, яшчэ нядаўна бязногі багатыр, толькі пакладзе каню на спіну руку — той адразу на пярэднія калені падае. Калі нават ягоную руку ніводзін конь не ўтрымаў, дык як жа яму

на яго ўзлезці? Давялося пешкі ісці. Багатыры на конях скачуць, а ён крочыць сабе і крочыць.

Раптам угледзеў: мужык на кабылцы поле барануе. Падышоў хлопец да яе, руку паклаў, а кабылка нават вухам не павяла. Кажа ён мужыку:

— Прадай мне сваю кабылку. Куплю за любыя грошы’

А мужык у адказ:

— Што мне грошы твае, мне конь трэба.

Тады багатыры кажуць таму мужыку:

— Выбірай любога нашага каня, а яму аддай тваю кабыліцу.

Доўга вагаўся мужык. Але ў рэшце рэшт за двух самых лепшых коней вымянялі яны тую кабыліцу.

Ехалі яны, ехалі і прыехалі ў тую самую вёску, дзе бацькі бязногага багатыра жылі, каваль з каваліхаю. Спыніліся яны ля кузні коней падкаваць. Бачыць хлопец, што не пазнае яго бацька. Падкаваў коней багатырам і ягоную кабылку падкаваў, а ні слова, ні паўслова не сказаў.

Тады хлопец просіць каваля, бацьку свайго, каб выкаваў ён яму булаву з усяго жалеза, што ў яго ёсць.

— Добра, — кажа каваль.

Сабраў усё жалеза, выкаваў булаву, што падняць няможна. А хлопец яе адною рукою ўзяў, выйшаў на двор дый падкінуў яе ў неба. Паляцела яна высока-высока, не відаць, не чуваць яе. Стаяць усе вакол, толькі дзівяцца. А хлопец да зямлі прыпаў, прыслухаўся ды кажа:

— Адыдзіцеся, вяртаецца мая булава.

А сам калена падставіў. Булава аб яго стукнулася ды крыху пагнулася.

Каваль дадаў яшчэ жалеза, выкаваў яшчэ мацнейшую булаву.

Хлопец падзякаваў кавалю — свайму бацьку, які так і не прызнаў яго, — узяў булаву, сеў на сваю кабылку ды паехаў разам з багатырамі, свет паглядзець ды сябе паказаць.

Ехалі яны, ехалі і прыехалі ў трыдзявятае царства. Ды наняліся на службу да цара.

Прайшло колькі часу, і аб’явіўся там надта страшны змей. Пачаў ён людзей есці. Еў, еў, ды захацелася яму пакаштаваць царскага мяса. Схапіў царэўну, да сябе занёс і ў адным з пакояў зачыніў. Вырашыў не есці яе адразу, а на закуску сабе пакінуць.

Цар аб’явіў зараз жа, што аддасць паўцарства і дачку сваю замуж за таго, хто выбавіць яе з палону і змея таго страшнага заб’е.

Шмат багатыроў ездзілі дужацца з тым змеем, ды ні адзін не вярнуўся.

Тады багатыры, якія з сынам каваля, што бязногім быў, прыехалі, вырашылі таксама кіравацца да змея.

Ехалі яны, ехалі, бачаць: на ростанях камень стаіць, а на ім надпіс: «Хто направа пойдзе — славу сабе знойдзе, хто налева ісці будзе — багацце здабудзе, а хто проста рушыць — таго смерць прыдушыць».

Багатыры падумалі і ўсе направа паехалі, славы шукаць. А хлопец той, кавалёў сын, як яны яго ні адгаворвалі, проста паехаў. Едзе ён, едзе і бачыць тую самую хатку, у якой бацька яго бязногім кінуў.

Прывязаў ён сваю кабылу, зайшоў у хатку і бачыць: там бабулька старэнькая сядзіць.

— Дзень добры, бабулька! — кажа ёй кавалёў сын.

— Дзень добры, хлопец! — адказвае тая і пытаецца: — Куды едзеш?

— Проста еду, — адказвае кавалёў сын.

I

 

— He трэба туды ехаць! Там змей жыве! — кажа бабулька.

— He, раз я вырашыў, то паеду. Трэба мне таго змея перамагчы! — кажа кавалёў сын.

— Ну, тады паслухай мяне, параду табе дам. Karo па дарозе ні сустэнеш, не крыўдзі, не забівай. У той справе, што ты задумаў, кожны можа табе хоць чым дапамагчы.

— Дзякуй табе, бабулька, за параду! — сказаў кавалёў сын, сеў на сваю кабылку ды паехаў.

Толькі ад’ехаў ад хаткі, як бачыць: заяц скача. Рука сама да булавы пацягнулася, хацеў яе ў зайца кінуць, а той заяц яму кажа чалавечым голасам:

— He бі мяне, я табе паслужу!

I паскакаў заяц за ім следам.

Едзе кавалёў сын-багатыр далей, бачыць ваўка. Як жа ў ваўка булавою не кінуць? А воўк прасіцца стаў:

— He бі мяне, я табе паслужу!

I воўк за ім следам пабег.

Ехаў, ехаў кавалёў сын-багатыр ды даехаў да вялікай гары, ніяк яе не аб’едзеш. Пусціў тады ён кабылку сваю пасвіцца, а сам дарогу шукаць пайшоў

А змей якраз выпаўз на тую пашу, нагледзеў кабылку і наважыўся яе з’есці. Заўважыў гэта воўк, выскачыў і напужаў кабылку. Тая кабылка як паскача! Змей толькі аблізнуўся.

А між тым заяц паказаў кавалёву сынубагатыру тую хованку, дзе змей царэўну трымае.

Падыйшоў кавалёў сын, пастукаў у сцяну. А царэўна вызірнула ў шчылінку і кажа:

— Міл чалавек, уцякай хутчэй! Змей прыляціць, праглыне — і не заўважыш.

А кавалёў сын-багатыр узяў булаву ды разбіў сцяну. Царэўна на шыю яму кінулася, плача і просіць:

— Хлопча, мілы, завязі мяне хутчэй да маіх таты і мамы!

— Завязу, царэўна, завязу, — кажа кавалёў сын. — А пакуль адыдзіся ўбок.

Бачыць царэўна, што са шчыліны змяіная галава паказалася. Ледзь паспела яна адскочыць. А кавалёў сын-багатыр булаву ўзяў ды як стукне па той галаве, ажно Mas­ri расцякліся. Выразаў ён змею язык і ў кайстру сабе паклаў.

А са шчыліны той яшчэ адна галава выпаўзае. I яе кавалёў сын булавою разбіў,

язык выразаў і ў кайстру паклаў. Ад дванаццаці разбітых змеевых галоў засталося ў ягонай кайстры дванаццаць языкоў.

Царэўна ж так упадабала хлопца, што сказала: як толькі дамоў вернуцца, адразу за яго замуж пойдзе.

— А пакуль няхай у цябе на верную памяць будзе палова маёй хусцінкі.

Сказала яна так і разарвала сваю хусцінку. Адну палавіну кавалёву сыну дала, а другую сабе пакінула.

Схаваў кавалёў сын сваю палову хусцінкі і, перш чым у дарогу выбірацца, вырашыў адпачнуць, лёг і заснуў багатырскім сном. А царэўна побач сядзіць, на яго на-

глядзецца не можа.

А тым часам багатыры ездзілі, ездзілі ды на тую ж дарогу прыехалі, ля якой на траве кавалёў сын спаў. Убачылі царэўну і давай яе распытваць, што і як было.

Расказала яна, як кавалёў сын-багатыр змея перамог, а багатыры паслухалі ды моцна кавалёву сыну пазайздросцілі.

Пазайздросцілі і забілі яго проста ў сне. А потым між сабою біцца пачалі і адно аднаго пазабівалі. Застаўся жывым толькі адзін багатыр. Ён царэўне кажа:

 

 

— Паедзеш са мною і бацькам скажаш, што гэта я змея таго перамог і цябе вызваліў.

Паглядзела царэўна, што каханы яе мёртвы ляжыць, заплакала, але што паробіш, паехала яна з тым багатыром.

А між тым заяц убачыў, што кавалёў сын нежывы ўжо, паскакаў да крыніцы з вадою гаючай, набраў вады ў рот ды пырснуў ёю на кавалёва сына. У таго раны і загаіліся.

А заяц паскакаў да крыніцы з вадою жывучай, зноў у рот яе набраў, назад прыскакаў ды пырснуў на кавалёва сына, Той і аджыўся. Глянуў ён, а царэўны нідзе няма. Толькі багатыры мёртвыя ляжаць. Здагадаўся ён, якая бяда надарылася, зразумеў, што хутчэй трэба ў горад вяртацца, да цара ісці, праўду яму расказаць, але ж як пешкі ісці? А воўк ужо тым часам адшукаў, дзе кабылка кавалёва сына пасвіцца, і спужаў яе так, што яна хутчэй на старое месца паскакала.

Кавалёў сын сеў на яе і ў горад накіраваўся. Прыехаў, а там усе ўжо да вяселля рыхтуюцца.

Пайшоў кавалёў сын да цара, расказаў таму, як усё было, а цар не паверыў яму,

у дачкі перапытаў А дачка не ведала, што кавалёў сын жывы, пераказала тое, што ёй багатыр казаць загадаў.

Цар тады загадаў, каб пакаралі кавалёва сына смерцю за паклёп, але спачатку дазналіся, хто ён такі. Кавалёў сын і кажа:

— Я — бязногі багатыр, кавалёў сын. А болей нічога вам не скажу.

Падскочыў тут да яго заяц ды палову хусцінкі, якую яму царэўна дала, і выхапіў

Прыскакаў ён да царэўны і аддае той кавалак хусцінкі. Царэўна глянула і абамлела.

А як аджылася, да цара-бацькі ў ногі кінулася. Стала прасіць-маліць таго праўду выслухаць. Расказала яна, хто на самой справе яе ад змея вызваліў.

Паклікаў цар кавалёва сына ў палац, папрасіўяшчэ раз распавесці пра тое, як ён са змеем змагаўся, як дачку ягоную, царэўну, з палону выбавіў.

Выслухаў цар і пытаецца:

— А ў кайстры ў цябе што?

Кавалёў сын-багатыр кажа:

— Языкі тут змеевы.

Паглядзеў цар, падзівіўся.

А царэўна тым часам паказвае бацьку свайму, цару, дзве паловы хусцінкі, якія

яны з кавалёвым сынам на верную памяць узялі.

Загадаў тады цар ліхога багатыра смерцю пакараць, а кавалёву сыну-багатыру паўцарства адпісаць.

Згулялі кавалёў сын з царэўнаю гучнае вяселле і сталі разам жыць-пажываць ды дабра нажываць.

ВЯЧОРКА, ПАУНОЧНІКIЗАРАВЫ

Жылі-былі дзед ды баба. Ды не было ў іх дзяцей. Думалі, што старасць удвох ім сустракаць давядзецца. I тут раптам баба ў адну ноч трох сыноў нарадзіла: аднаго з вечара, другога ў поўнач, а трэцяга — на зары. I назвалі іх Іван Вячорка, Іван Паўночнік і Іван Заравы.

Дзед з бабаю не нарадуюцца. Толькі не йдзе ў іх з галавы, ці дажывуць да той пары, як хлопцы вылюднююць. А тры Іваны, тры браты, як пачалі расці, то за тры гады дарослымі сталі, вывучыліся і жаніцца захацелі.

А тут па ўсім наваколлі вестка разляцелася, што прапалі ў цара тры ягоныя дочкі і цар таму, хто іх знойдзе, абяцаў паўцарства і дачку сваю ў жонкі.

Дачуліся пра гэта тры Іваны, тры браты, і вырашылі ехаць шукаць тых царскіх дочак. Але меншы з іх, Іван Заравы, найперш пайшоў да каваля і папрасіў, каб яму булаву зрабілі на дзесяць пудоў. Выкаваў каваль тую булаву, а Іван Заравы падкінуў яе ў неба, дачакаўся, пакуль яна вернецца, і калена падставіў. Булава ўпала і аб калена абламілася.

Заказаў ён тады булаву на дваццаць пудоў Выкаваў яму каваль новую булаву, падкінуў ён яе ў неба, калена падставіў, булава нават не пагнулася. Тады ён папрасіў каваля выкаваць яму яшчэ ланцуг даўгі ды моцны. Узяў ён той ланцуг, булаву і разам з братамі сваімі Іванам Вячоркам і Іванам Паўночнікам да бацькоў пайшоў. Пакланіліся яны бацькам у ногі і папрасілі блаславіць іх у дарогу. Блаславілі іх бацькі, і яны пайшлі.

Ці мала часу прайшло, ці многа — прыйшлі яны ў лес, у самую пушчу, а там хатка стаіць на курынай ножцы.

Іван Заравы кажа Івану Вячорку:

— Заставайся тут. Абед звары. А мы з братам на паляванне пойдзем.

Іван Вячорка дроваў нанасіў, у печы прапаліў абед згатаваў, сеў адпачнуць.

I тут з-пад печы вылазіць Сам з кокаць, барада з локаць, а вочы па яблыку.

Нічога не сказаўшы, абед з печы дастаў і сеў есці. Іван Вячорка хацеў яму штосьці сказаць, дык Сам яго моцна пабіў, ледзь не прыбіў, абед з’еў і знік.

Браты вярнуліся, а есці няма чаго.

— Што ж гэта ты абеду нам не зварыў? — кажуць браты.

А Іван Вячорка адказвае:

— А вы самі застаньцеся ды зварыце!

Назаўтра сярэдні, Іван Паўночнік, застаўся абед гатаваць.

Дроваў нанасіў, у печы прапаліў, абед згатаваў, сеў адпачыць.

I тут з-пад печы вылазіць Сам з кокаць, барада з локаць, а вочы па яблыку.

Нічога не сказаўшы, абед з печы дастаў і сеў есці. Іван Паўночнік хацеў яму штосьці сказаць, дык Сам яго моцна пабіў, ледзь не прыбіў, абед з’еў і знік.

Браты вярнуліся, а есці няма чаго.

— Што ж гэта ты абеду нам не зварыў? — кажуць браты.

А Іван Паўночнік адказвае:

— А вы самі застаньцеся ды зварыце!

Назаўтра Іван Заравы кажа братам:

— Ідзіце ўжо на паляванне, а я вам абед

згатую.

Ён дроваў нанасіў у печы прапаліў, абед згатаваў, сеў адпачыць.

I тут з-пад печы вылазіць Сам з кокаць, барада з локаць, а вочы па яблыку.

Нічога не сказаўшы, абед з печы дастаў і сеў есці. А Іван Заравы яго схапіў ды давай біць. Той спужаўся ды прасіцца стаў:

— He забівай мяне! Буду вераю і праўдаю вам служыць. За брата самага меншага вам буду.

Вярнуліся браты з палявання, Іван Заравы ўсіх за стол пасадзіў, смачна накарміў. Адпачнулі яны троху і пайшлі ў дарогу.

Ідуць, ідуць, ажно бачаць: расце ў полі магутны дуб, а пад тым дубам нара глыбокая. Іван Заравы туды ланцуг свой кінуў і кажа:

— Хто з вас у нару гэтую палезе?

Браты нічога не кажуць, адзін на аднаго

паглядаюць.

— Ну што ж, — кажа Іван Заравы, — я сам на той свет спушчуся. Але глядзіце: як толькі таргану я знізу за ланцуг, вы мяне наверх выцягвайце.

Спусціўся Іван Заравы на той свет, бачыць, што на тым свеце як бы так, як і на гэтым.

Ідзе ён, ідзе. Бачыць медны палац. Зайшоў ён у палац, а там у пакоі царэўна сядзіць ды плача. Убачыла Івана Заравога, узрадавалася, а потым кажа:

— Радая я, што ты сюды дабраўся. Але шкада мне цябе. Зараз змей сюды прыляціць шасцігаловы, ён цябе з’есць.

— Чаму быць, таго не мінаваць! — кажа Іван Заравы.

Уздыхнула царэўна, стол накрыла, пасядзелі яны, выпілі, паелі, пагаварылі. Тады Іван Заравы пытаецца:

— А па якой дарозе змей гэты ехаць будзе?

Паказала царэўна тую дарогу. Іван Заравы пад мостам схаваўся і змея чакае.

Едзе змей на кані, як уз’ехаў на мост, конь пад ім спатыкнуўся.

Раззлаваўся змей, крычыць:

— Што спатыкаешся? Ворагаў баішся? Дык няма ў нас з табою ворагаў Адзін Іван Заравы, дык той ніколі не збярэцца, сюды не дабярэцца.

А Іван Заравы яму адказвае:

— А я ўжо сабраўся і сюды дабраўся.

Зірнуў на яго змей ды кажа:

— Хочаш біцца ці, можа, будзем мірыцца?

— Я сюды ішоў не мірыцца, а з табою біцца!

Замахнуўся Іван Заравы сваёй булавою і знёс змею адразу тры галавы.

Змей замахнуўся, ударыў, а Іван Заравы і не адчуў.

Другі раз Іван Заравы замахнуўся і знёс змею яшчэ дзве галавы.

Змей спыніўся ды просіць:

— Трэба нам адпачыць, вады папіць.

А сам паклікаў царэўну і кажа:

— Прынясі мне вады сільнае і бяссільнае.

Царэўна пайшла, вады прынесла і сама падала. Змею — вады бяссілвнае, а Івану Заравому — вады сільнае.

Сталі яны зноў біцца. Іван Заравы ўраз галаву змею апошнюю збіў, тулава ў яму ўкінуў.

Вярнуўся Іван у палац, а царэўна ўсе свае рэчы ўжо сабрала і кажа:

— Калі хочаш, то і палац з сабою забраць можам.

Іван Заравы здзівіўся. А яна хустачку дастала, тры разы ёю махнула — медны палац у яечка ператварыўся. Яна тое яечка Івану Заравому аддала, а ён у кішэню паклаў.

*

 

Павёў Іван Заравы царэўну да таго месца, дзе ланцуг быў спушчаны, пасадзіў на стульчык, падвязаў да ланцуга і таргануў яго. Браты царэўну выцягнулі і пачалі спрачацца, каму яна за жонку будзе. Спрачаліся-спрачаліся, ды вырашылі, што няхай стрэйшы, Іван Вячорка, бярэ яе.

— Вось бы ўсім па такой жонцы! — кажа Іван Паўночнік.

I засталіся яны каля той нары пад тым дубам далей чакаць.

А Іван Заравы тым часам далей пайшоў

Ідзе ён, ідзе. Бачыць сярэбраны палац. Зайшоў ён у палац, а там у пакоі царэўна сядзіць ды плача. Убачыла Івана Заравога, узрадавалася, а потым кажа:

— Радая я, што ты сюды дабраўся. Але шкада мне цябе. Зараз змей сюды прыляціць дзевяцігаловы, ён цябе з’есць.

— Чаму быць, таго не мінаваць! — кажа Іван Заравы.

Уздыхнула царэўна, стол накрыла, пасядзелі яны, выпілі, паелі, пагаварылі. Тады Іван Заравы пытаецца:

— А па якой дарозе змей гэты ехаць будзе?

Паказала царэўна тую дарогу. Іван Заравы пад мостам схаваўся і змея чакае.

Едзе змей на кані, як ўз’ехаў на мост, конь пад ім спатыкнуўся.

Раззлаваўся змей, крычыць:

— Што спатыкаешся? Ворагаў баішся? Дык няма ў нас з табою ворагаў. Адзін Іван Заравы, дык той ніколі не збярэцца, сюды не дабярэцца.

А Іван Заравы яму адказвае:

— А я ўжо сабраўся і сюды дабраўся.

Зірнуў на яго змей ды кажа:

— Хочаш біцца ці, можа, будзем мірыцца?

— Я сюды ішоў не мірыцца, а з табою біцца!

Замахнуўся Іван Заравы сваёй булавою і знёс змею адразу тры галавы.

Змей замахнуўся, ударыў, а Іван Заравы і не адчуў.

Другі раз Іван Заравы замахнуўся і знёс змею яшчэ тры галавы.

А змей яго стукнуў, ён і не адчуў.

Тады спыніўся змей ды просіць:

— Трэба нам адпачыць, вады папіць.

А сам пазваў царэўну і кажа:

— Прынясі мне вады сільнае і бяссільнае.

Царэўна пайшла, вады прынесла і сама падала. Змею — вады бяссільнае, а Івану Заравому — вады сільнае.

Сталі яны зноў біцца, Іван Заравы ўраз яшчэ тры галавы змею збіў, тулава ў яму ўкінуў

Вярнуўся Іван у палац, а царэўна ўсе свае рэчы ўжо сабрала і кажа:

— Калі хочаш, то і палац з сабою забраць можам.

Яна хустачку дастала, тры разы ёю махнула. Сярэбраны палац<у яечка ператварыўся. Яна тое яечка Івану Заравому аддала, а ён у кішэню паклаў

Павёў Іван Заравы царэўну да таго месца, дзе ланцуг быў спушчаны, пасадзіў на стульчык, падвязаў да ланцуга і таргануў яго. Браты царэўну выцягнулі, і Іван Паўночнік кажа:

— Ну вось, і ў мяне цяпер жонка будзе.

А тут Сам з кокаць, барада з локаць, а вочы па яблыку, каторы братам ім назваўся, кажа:

— Дык і я сабе жонку хачу!

Засталіся яны яшчэ чакаць.

А Іван Заравы тым часам на тым свеце далей ідзе.

Ідзе ён, ідзе. Бачыць залаты палац. Зайшоў ён у палац, а там у пакоі царэўна сядзіць ды плача. Убачыла Івана Заравога, узрадавалася, а потым кажа:

— Радая я, што ты сюды дабраўся. Але шкада мне цябе. Зараз змей сюды прыляціць дванаццацігаловы, ён цябе з’есць.

— Чаму быць, таго не мінаваць! — кажа Іван Заравы.

Уздыхнула царэўна, стол накрыла, пасядзелі яны, выпілі, паелі, пагаварылі. Тады Іван Заравы пытаецца:

— А па якой дарозе змей гэты ехаць будзе?

Паказала царэўна тую дарогу. Іван Заравы пад мостам схаваўся і змея чакае.

Едзе змей на кані; як ўз’ехаў на мост, конь пад ім спатыкнуўся.

Раззлаваўся змей, крычыць:

— Што спатыкаешся? Ворагаў баішся? Дык няма ў нас з табою ворагаў Адзін Іван Заравы, дык той ніколі не збярэцца, сюды не дабярэцца.

А Іван Заравы яму адказвае:

— А я ўжо сабраўся і сюды дабраўся.

Зірнуў на яго змей ды кажа:

— Хочаш біцца ці, можа, будзем мірыцца?

— Я сюды ішоў не мірыцца, а з табою біцца!

Замахнуўся Іван Заравы сваёй булавою і знёс змею адразу тры галавы.

Змей замахнуўся, ударыў, а Іван Заравы і не адчуў.

Другі раз Іван Заравы замахнуўся — і знёс змею яшчэ тры галавы.

А змей яго стукнуў ён і не адчуў.

Тады трэці раз Іван Заравы замахнуўся — яшчэ трох галоўу змея не стала.

А змей Івана Заравога стукнуў, той і не адчуў.

Тады змей спыніўся ды просіць:

— Трэба нам адпачыць, вады папіць.

А сам паклікаў царэўну і кажа:

— Прынясі мне вады сільнае і бяссільнае.

Царэўна пайшла, вады прынесла і сама падала. Змею — вады бяссільнае, а Івану Заравому — вады сільнае.

Сталі яны зноў біцца. Іван Заравы ўраз яшчэ тры галавы змею збіў, тулава ў яму ўкінуў.

Вярнуўся Іван у палац, а царэўна ўсе свае рэчы ўжо сабрала і кажа:

— Калі хочаш, то і палац з сабою забраць можам.

Яна хустачку дастала, тры разы ёю махнула. Залаты палац у яечка ператварыўся. Яна тое яечка Івану Заравому аддала, а ён у кішэню паклаў.

Павёў Іван Заравы царэўну да таго месца, дзе ланцуг быў спушчаны, пасадзіў на

стульчык, падвязаў да ланцуга і таргануў яго. Браты царэўну выцягнулі, і Сам з кокаць, барада з локаць, а вочы па яблыку, каторы ім братам назваўся, кажа:

— Ну вось, і ў мяне цяпер жонка будзе!

Тады яны ланцуг узялі ды ў нару кінулі, каб Іван Заравы і не выбраўся. А самі з царэўнамі дамоў пайшлі.

Як убачыў Іван Заравы, што браты ланцуг у нару кінулі, крыўдна яму стала, але што паробіш, трэба неяк выбірацца.

Ішоў ён, ішоў, ды пад дубам прылёг, задрамаў. А тут надарылася навальніца, І чуе Іван Заравы: на дубе птушаняты шчабечуць. Залез ён на дуб ды захінуў гняздо з птушанятамі. Навальніца скончылася, ён з дуба злез, хацеў далей ісці.

Але тут прыляцела Жар-птушка, пытаецца ў птушанят:

— А хто ж вас ад навальніцы захінуў? Я таму чалавеку усё, што толькі папросіць, зраблю!

А птушаняты адказваюць:

— І^та Іван Заравы.

Пытаецца тады Жар-птушка:

— Чым аддзячыць табе, міл чалавек?

А Іван Заравы адказвае:

— Нічога мне не трэба. Толькі вынесі мяне з гэтае нары наверх!

— Добра, — кажа Жар-птушка, — вынесу. Толькі падрыхтуй мне на дарогу бочку вады і дзве бочкі мяса.

— А якое ж мяса табе даспадобы? — пытаецца Іван Заравы.

— Ды на тым беразе ракі стары жыве сляпы. У яго быкі ёсць. 3 іх мяса і нарыхтуеш.

Пайшоў Іван Заравы да таго старога. А стары кажа:

— Ты мне год тыя быкі пасві, а тады пабачым.

— Добра, — кажа Іван Заравы, — буду год табе быкоў пасвіць.

Тады стары яму кажа:

— Ты іх усюды пасві, толькі на ведзьмін луг не ганяй, бо я па маладосці туды зайшоў, дык яна мне вочы выкалала, трыццаць гадоў ужо сляпы.

— He баюся я той ведзьмы! — кажа Іван Заравы.

Узяў пугу ды адразу на той ведзьмін луг быкоў і пагнаў

Тут ляціць ведзьма ў ступе, таўкачом паганяе, мятлой след замятае.

— Хто табе дазволіў на маім лузе быкоў пасвіць?! — крычыць ведзьма.

А Іван Заравы адказвае:

— Дзе хачу, там і пасвіць буду!

Тады пугу ўзяў і давай ведзьму ёю лупцаваць. Ведзьма спужалася, прасіцца стала:

— Адпусці мяне, міл чалавек, што хочаш для цябе зраблю!

— Скажы, як старому таму, што ты вочы выкалала, дапамагчы? Каб у яго вочы зноў з’явіліся і ён бачыць стаў.

Ведзьма кажа:

— Ты ў маю хатку схадзі, там пад падушкаю дзве бутэлечкі вазьмі. Як толысі стары вочы сабе памажа, бачыць будзе.

Пайшоў Іван Заравы ў тую хатку, узяў бутэлечкі, вярнуўся да старога. Стары памазаў тыя месцы, дзе вочы былі, спачатку з адной бутэлечкі — вочы і з’явіліся. Тады з другой — пачаў бачыць. Так ён узрадаваўся, што кажа Івану Заравому:

— Можаш хоць зараз усіх маіх быкоў забіраць!

Насаліў Іван Заравы дзве бочкі мяса, падвязаў Жар-птушцы пад крылы. Набраў бочку крынічнае вады, падвязаў Жар-птушцы пад хвост. Сеў на яе, і яны паляцелі.

Жар-птушка як згаладае, то дзюбу разявіць, а Іван Заравы ёй туды кавалак мяса кідае.

Ляцелі яны так, ляцелі, мяса скончылася, а ў птушкі няма сілы далей ляцець. Тады Іван Заравы левую лытку адрэзаў ды ёй у дзюбу кінуў. Далей ляцяць. А Жар-птушцы ізноў свае сілы падмацаваць трэба. Яна дзюбу сваю разявіла, Іван Заравы правую лытку адрэзаў ды ў дзюбу ёй і кінуў.

Прыляцелі яны з таго свету на гэты свет. Жар-птушка і пытаецца:

— А што гэта за мяса ты мне кідаў апошнія два разы? Ніколі такой смачнай ялавічыны не ела.

— А гэта не ялавічына, — кажа Іван Заравы. — ßTa мае лыткі былі.

Жар-птушка тыя кавалкі адрыгнула і Івану Заравому назад прыклала. Яны і прыраслі.

Пайшоў тады Іван Заравы ў той горад, дзе цар жыў, пасяліўся ў адной добрай жанчыны, у якой сын быў шаўцом і шыў чаравікі.

Вось прыходзіць ён увечары дамоў і кажа:

— Старэйшыя царскія дочкі ўжо замуж павыходзілі. А цяпер у малодшай царскай

дачкі праз тры дні вяселле з тым, хто яе з палону выбавіў і страшнага змея дванаццацігаловага перамог. Але царэўна ўмову паставіла, што выйдзе замуж, толькі калі яе жаніх знойдзе ёй чаравікі, якія яна ў сваім залатым палацы насіла, калі ў змея ў палоне была. Дык той жаніх па базары хадзіў, шаўца шукаў ды столькі грошай абяцаў таму, хто такія чаравікі пашые, што я зроду такіх не меў!

Паслухаў Івана Заравы ды просіць хлопца:

— Ідзі да таго жаніха, вазьмі задатак і скажы, што заўтра

тыя чаравікі ў яго будуць.

Здзівіўся хлопец, але надта тых грошай яму хацелася. А Іван Заравы ўночы выйшаў на двор, катануў яечка, залаты палац і паўстаў. Зайшоў ён у яго, чаравікі для царэўны ўзяў, тады хустачкай махнуў, дык той палац ізноў яечкам стаў Паклаў ён яго ў кішэню. А хлопцу назаўтра чаравікі тыя аддаў.

Панёс хлопец тыя чаравікі жаніху царэўны, той грошы яму заплаціў і царэўне чаравікі занёс. Тая ўбачыла чаравікі і просіць бацьку свайго, цара:

— Цар-бацюхна, дазволь мне паглядзець на таго шаўца, што такія, як я хацела, мне чаравікі пашыў!

Села яна ў карэту і паехала да таго хлопца-шаўца, дзе кватараваў Іван Заравы.

Выйшаў хлопец царэўне насустрач, а яна ўяго пытаецца:

— Скажы праўду, ці ты сам тыя чаравікі пашыў ці хто табе дапамог.

Адвёў хлопец вочы ды кажа:

— Хлусіць не буду, не сам я тыя чаравікі пашыў, падарожнік у нас адзін жыве. Г^та ягоных рук справа.

Царэўна ў хату зайшла і бачыць: за сталом Іван Заравы сядзіць, жывы і здаровы, і ёй усміхаецца.

Пасадзіла яна Івана Заравога ў карэту і да бацькі-цара павезла.

Прыязджаюць, яна і кажа:

— Вось, цар-бацюхна, той, хто мяне з палону выбавіў і змея дванаццацігаловага перамог. За яго і замуж пайду.

Разгневаўся цар, загадаў паклікаць тых малайцоў, што ашукаць яго хацелі. Ды Іван Вячорка і Іван Паўночнік са сваімі царэўнамі-жонкамі збегчы паспелі, а за імі следам і Сам з кокаць, барада з локаць, а вочы па яб-

лыку, што братам ім называўся і добрым молайцам прыкідваўся, уцёк. Туды ім і дарога.

А Іван Заравы з царэўнаю пажаніліся, вяселле згулялі. Тады Іван Заравы яечка з кішэні дастаў, палац залаты раскатаў, і сталі яны там жыць. I я ў іх быў мёд-піва піў

ШЫВАР-МАЛАДЗЕЦ

Служыў адзін добры чалавек у пана лесніком, і, як на бяду, не было ў іх з жонкаю дзяцей. Ішоў ён аднойчы паўз балота. Бачыць — качка з кустоў вылецела. Глядзіць, а ў кустах гняздзечка, а ў тым гняздзечку дванаццаць яек. Сабраў ён іх усе ў шапку і дамоў прынёс. Прынёс і просіць жонку:

— Спражы мне яешню!

А жонка кажа:

— Давай лепш я іх у лубку пакладу і дзяцей выседжваць буду.

Пакруціў ляснік галавою, думае: зусім жонка з глузду з’ехала. Але лубку ёй прынёс. Пераклала жонка тыя яйкі ў лубку ды села на іх, як качка ці курыца, і сядзіць.

Праз колькі часу на дзіва ўсім вывела яна адзінаццаць сыноў, а дванаццага Івана Шывара.

А хлопцы незвычайныя выйшлі, раслі як на дражджах, не па гадах — па гадзінах. Толькі крыху ў сілу ўвабраліся, просяць бацьку:

— Схадзі да пана, папрасі ў яго дванаццаць дзесяцін лесу, каб мы яго секчы маглі.

Пайшоў бацька да пана, пан яму дванаццаць дзесяцін лесу даў.

Прыходзіць ляснік дамоў і кажа сынам:

— Ну што ж, сынкі, ідзіце цяпер, сячыце!

А сыны яму кажуць:

— Ідзі, татка, цяпер да каваля і закажы ў яго для нас дваннаццаць сякер па дванаццаць пудоў

Пайшоў бацька да каваля, заказаўу таго дванаццаць сякер па дванаццаць пудоў хацеў прынесці, ды ніводную падняць не здолеў. Самі сыны да каваля пайшлі і сякеры свае пазабіралі.

Уізялі яны тыя сякеры дый пайшлі лес секчы.

За дзень якраз тых дванаццаць дзесяцін і павысеклі, усё павыкарчавалі ды поле зрабілі.

Вярнуліся дамоў і просяць у бацькі:

— Схадзі да пана і папрасі ў яго дванаццаць бочак аўса.

Прасіў лясніку пана авёс, прасіў, нарэшце дапрасіўся.

— Ідзіце да пана, — кажа ляснічы сынам, — забірайце свой авёс.

Забралі сыны той авёс і за адну ноч засеялі ўсё поле. Авёс рос, рос, а як закаласіўся, панадзіўся хтосьці ў іх авёс. I б’е ён яго, І ламае.

Сталі яны штоноч пільнаваць таго злодзея. Ды ніхто з братоў упільнаваць так і не змог.

Тады на дванаццатую ноч застаўся пільнаваць Іван Шывар-маладзец. Нарваў ён аўса ды натыркаў яго ў дуб, што стаяў пасярод поля.

Сам пад дубам схаваўся, сядзіць, чакае.

Роўна ў і юўнач падбягае да дуба кабыла, залатая шарсцінка, сярэбраная шарсцінка, залаты капыток, сярэбраны капыток, а з ёю дванаццаць жарабцоў, залатая шарсцінка, сярэбраная шарсцінка, залаты капыток, сярэбраны капыток. I сталі яны той авёс з дуба есці.

Іван Шывар кабылу за грыву схапіў і давай біць. Біў, біў, у зямлю ўвагнаў ды пытаецца:

— Ці будзеш яшчэ ў наш авёс хадзіць?

Яна кажа:

— Буду!

Тады Іван Шывар зноў яе біў, біў, па самае пуза ў зямлю загнаў і зноў пытаецца:

— Ці будзеш яшчэ ў наш авёс хадзіць?

Яна кажа:

— Буду!

Зноў Іван Шывар яе біць пачаў. Біў, біў, аж пакуль па шыю ў зямлю не ўвагнаў

Пытаецца:

— Ці будзеш яшчэ ў наш авёс хадзіць?

Яна кажа:

— Ды ладна ўжо! He буду! Толькі адкапай мяне.

Адкапаў Іван Шывар кабылу, сеў на яе і дамоў паехаў. А за кабылай той і дванаццаць жарабцоў следам пабеглі.

Тады загналі тых коней разам з кабылай у хлеў ды зачынілі. А коні тыя былі слыннага па ўсім свеце чараўніка. Ён адразу даведаўся, хто ягоных коней забраў. Прыйшоў ён да Івана Шывара ды кажа:

— Аддай мне маіх коней!

А Іван Шывар кажа яму:

— Бяры кабыліцу, а коней я табе не аддам. Яны мне ўвесь авёс мой знішчылі.

Падумаў чараўнік, падумаў сеў на кабылу ды паехаў а жарабцоў Івану Шывару пакінуў

Прайшло колькі часу, і задумалі браты жаніцца. Селі на коней і ў свет паехалі — жонак сабе шукаць.

Едуць, едуць, даехалі да калінавага маста. А на тым калінавым мосце ляжыць залатое пяро. Хацеў Іван Шывар яго падняць, а конь ягоны яму кажа:

— He бяры пяра, бо потым бяды не абярэшся!

Толькі Іван Шывар не паслухаў каня, падняў тое пяро.

Пераехалі яны той калінавы мост, ажно стаіць дом вялікі, а ў тым доме баба жыве, і ў той бабы дванаццаць дачок на выданні. Узрадаваліся браты, пасваталіся, баба пярэчыць ім не стала, спаць паклала. Ляглі браты спаць разам з тымі дочкамі. А таго не ведалі, што баба гэтая — сястра чараўніка. Яна коней братавых пазнала і вырашыла хлапцоў-малайцоў пакараць.

Точыць меч ды прыгаворвае:

— Вы ў майго брата коней забралі, а я вам зараз галовы здыму, вы ў майго брата коней забралі, а я вам зараз галовы здыму... Мой меч — галава вам з плеч!

Іван Шывар пачуў гэта, выйшаў на двор ды думае, як жа бабе гэтай не даць тое, што яна задумала, зрабіць. Падышоў да каня свайго ды ўздыхае.

Конь і пытаецца:

— Чаго ўздыхаеш, хлопча?

— Сказала баба, што галовы нам знясе. Яе меч — нам галовы з плеч.

— Чаго ж ты мяне не паслухаўся, пяро тое ўзяў’ Тады хоць зараз мяне паслухай! Ідзі ў дом ды скажы братам, каб дочак яе ў сваю адзежу пераапранулі, і сам тое ж зрабі.

Вярнуўся Іван Шывар у дом, братоў пабудзіў ды загадаў зрабіць так, як конь яго навучыў Надзелі яны на дочак сваю адзежу, самі іхнюю на сябе нацягнулі ды зноў паснулі.

Зайшла ў пакой баба тая ды давай мячом галовы сячы. Усіх сваіх дочак загубіла і пайшла.

Тады браты ўсталі, на коней селі ды ўцякаць.

А баба тая ўранні ўбачыла, што нарабіла, у ступу сваю села, наўздагон кінулася, таўкачом паганяе, памялом след замятае. Толькі Іван Шывар з братамі ўжо праз ка-

лінавы мост пераехалі, а там бабе іх і не дастаць.

Раззлавалася яна, крычыць з таго берага:

— Коней ты ў брата звёў, дочак маіх загубіў, каб болып на вочы мне не трапляўся!

Ехалі яны, ехалі ды ў адно далёкае трыдзясятае царства прыехалі. Наняліся да цара на працу. Цар братоў усіх на ток паслаў — малаціць. А Івана Шывара сад пільнаваць.

Пазайздросцілі яму браты і вырашылі яго са свету звесці. Успомнілі, што ў той бабы, дзе яны жаніліся, самапітны збан ёсць. Колькі з яго квасу ні пі, ён поўны застаецца. Расказалі пра тое цару, а ён загарэўся, кажа:

— Як бы мне той збан займець? Хто з вас яго мне прывезці можа?

А браты кажуць:

— Прывезці яго табе, цар, толькі Іван Шывар можа.

Пазваў цар Івана Шывара ды кажа:

— Прывязі мне самапітны збан! А не прывязеш, то мой меч — твая галава з плеч!

Выйшаў Іван Шывар на двор, цяжка ўздыхае. А конь ягоны і пытаецца:

— Чаго ты так цяжка ўздыхаеш?

— Ды сказаў цар, каб прывёз я яму збан самапітны. Калі не прывязу, кажа, — ягоны меч, мая галава з плеч!

Зноў конь нагадвае:

— А казаў жа я табе тое пяро не браць!

— Што ж мне цяпер рабіць? — у роспачы Іван Шывар пытаецца.

— А ты ідзі да цара ды скажы, што мы з табою тры дні гуляць будзем, каб наесціся, напіцца нам у дарогу. А ён тым часам хай знойдзе нам дванаццаць валоў па дванаццаць пудоў. А то ў той бабы жывуць шэсць катоў: калі іх не падкарміць, нас з табою з’есці могуць.

Папілі, паелі, пагулялі яны тры дні, забралі дванаццаць валоў па дванаццаць пудоў і паехалі! Ля калінавага маста конь спыніўся ды кажа:

— Бачыш: у бабы той з коміна зараз іскры сыплюцца, а як дым пойдзе, то ты мяне свісні.

Сеў Іван Шывар і ўсё паглядае. Як дым з коміна пайшоў, ён каня свайго свіснуў.

Конь кажа:

— Садзіся...

Прыехалі яны да той бабы.

Баба на ложку спіць, а вакол яе шэсць катоў ходзяць, яе сон сцерагуць. Як убачылі

Івана Шывара, дык да яго кінуліся, а ён ім шэсць валоў кінуў, сам збан самапітны схапіў, на каня ўскочыў і ўцёк. Баба прачнулася, агледзелася, у ступу сваю ўскочыла, следам кінулася. Таўкачом паганяе, памялом след замятае.

Але Іван Шывар ужо праз калінавы мост пераехаў.

Баба толькі зубамі сваімі жалезнымі заскрыгатала, крычыць яму:

— Коней ты ў брата звёў, дочак маіх загубіў, самапітны збан знёс, каб болып на вочы мне не трапляўся!

Прынёс Іван Шывара цару збан самапітны, цар яшчэ болей яго палюбіў. А братам ізноў няймецца. Успомнілі, што ў той бабы, дзе яны жаніліся, былі самадуды. Пайшлі яны ізноў да цара ды кажуць:

— Ёсць у адной бабы самадуды чароўныя. Чым больш на іх іграеш, тым болып яшчэ хочацца.

Загарэўся цар ды кажа:

— Як жа мне дастаць тыя самадуды?

А браты кажуць:

— Толькі Іван Шывар можа тыя самадуды дастаць.

Кліча тады цар Івана Шывара і кажа:

— Чуў я, што ёсць у адной бабы чароўныя самадуды: чым болып на іх іграеш, тым больш хочацца. Прывязі мне ix. А не прывязеш, то мой меч — твая галава з плеч!

Выйшаў Іван Шывар на двор, цяжка ўздыхае. А конь ягоны і пытаецца:

— Чаго ты так цяжка ўздыхаеш?

— Ды сказаў цар, каб прывёз я яму самадуды. Калі не прывязу, кажа, — ягоны меч, мая галава з плеч!

Зноў конь нагадвае:

— А казаў жа я табе тое пяро не браць!

— Што ж мне цяпер рабіць?

— Прасі, каб цар даў нам тры дні папіць, паесці, пагуляць. А калі адпачнем як след, няхай знойдзе нам тры гарошыны па тры пуды. Бо ёсць у той бабы тры мухі. Калі не дадзім ім тыя гарошыны, яны нас з’ядуць.

Тры дні яны пілі, елі, гулялі, а тады ўзялі тры гарошыны па тры пуды ды паехалі.

Ля калінавага маста конь спыніўся ды кажа:

— Бачыш, у бабы той з коміна зараз іскры сыплюцца. Як дым пойдзе, то ты мяне свісні.

Сеў Іван Шывар і ўсё паглядае. Як дым з коміна пайшоў, ён каня свайго свіснуў

Конь кажа:

— Садзіся...

Прыехалі яны да той бабы.

Баба на ложку спіць, а вакол яе тры мухі лётаюць. Убачылі Івана Шывара, да яго кінуліся.

А ён ім кожнай па гарошыне кінуў. Самадуды ўхапіў, на каня — ды прэч!

Пераехаў калінавы мост, а баба яго ў ступе сваёй даганяе, таўкачом паганяе, памялом след замятае.

Крычыць:

— Коней ты ў брата звёў, дочак маіх загубіў, самапітны збан знёс, а цяпер яшчэ і самадуды! Каб больш на вочы мне не трапляўся!

А Іван Шывар цару тыя самадуды аддаў, дык цар яго яшчэ болып паважаць стаў.

А браты затаіліся ды думаюць, як бы гэта Івана Шывара са свету звесці. Думалі, думалі ды ўспомнілі, што, калі яны ад бабы той ехалі, дзе жаніліся, бачылі на возеры Дзеўку-Красаўку, што ў чавенчыку па возеры плавала. Пайшлі яны да цара і кажуць:

— Хочам табе, цар, расказаць пра тое, што ёсць на свеце Дзеўка-Красаўка, вачэй

не адвесці. I плавае яна ў чавенчыку па возеры. I ніхто яе адтуль забраць не можа.

Загарэўся цар ды кажа:

— Як жа мне тую Дзеўку-Красаўку ўбачыць?!

— А ты папрасі Івана Шывара, ён табе яе прывязе.

Кліча цар Івана Шывара да кажа:

— Прывязі мне зараз жа Дзеўку-Красаўку, што па возеры ў чавенчыку плавае. А не прывязеш, то мой меч — твая галава з плеч!

Выйшаў Іван Шывар на двор, цяжка ўздыхае. А конь ягоны і пытаецца:

— Чаго ты так цяжка ўздыхаеш?

— Ды сказаў цар, каб прывёз я яму Дзеўку-Красаўку, што па возеры ў чавенчыку плавае. А не прывязу, то, кажа, — ягоны меч, мая галава з плеч!

Зноў конь нагадвае:

— А казаўжа я табе тое пяро не браць!

— Што ж мне цяпер рабіць?

Конь кажа:

— Прасі, каб цар даў нам тры дні папіць, паесці, пагуляць. Ды з сабою тавараў усялякіх розных, напіткаў, пачастункаў ды яшчэ бочку вялікую з дванаццацю абручамі і дванаццаць шкур валовых.

Тры дні яны пілі, елі, гулялі, а тады забралі тавары розныя, напіткі, пачастункі, бочку з дванаццацю абручамі ды дванаццаць валовых шкур ды паехалі.

Едуць, едуць, бачаць возера. А па ім Дзеўка-Красаўка на човене плавае.

Тады конь Івану Шывару кажа:

— Ты тавары на дрэвах паразвешвай, а напіткі ды пачастункі пад вунь тым дубам парасстаўляй.

Зрабіў Іван Шывар усё, як яму конь сказаў. А сам схаваўся. Дзеўка-Красаўка ўбачыла тавары, плавала, плавала, ды не ўтрымалася, выйшла на бераг. Пачала тыя тавары разглядаць. Тады ёй папіць захацелася, пад’есці...

А конь Івану Шывару кажа:

— Хапай яе, у бочку садзі ды валовымі шкурамі закручвай.

Схапіў Іван Шывар Дзеўку-Красаўку, у бочку пасадзіў дванаццацю шкурамі ўкруціў так яны яе і павезлі.

Едуць, едуць, бачаць — бяжыць свінка, залатая шарсцінка. Убачыла Івана Шывара ды просіць:

— Міл чалавек, зараз пастух будзе бегчы. Скажы, што я не тою дарогай пабегла, а іншаю.

I праўда, даганяе іх пастух і пытаецца:

— Ці не бачыў ты тут свінкі — залатое шарсцінкі?

Іван Шывар паказаў яму не тую дарогу, па якой свінка пабегла, а іншую. Пастух падзякаваў ды па ёй пабег.

А тут Дзеўка-Красаўка ў бочцы перавярнуцца надумала. Ды адразу шэсць абручоў і праламаліся, шэсць валовых шкур трэснулі. А Дзеўка-Красаўка на другі бок перавярнулася ды зноў заснула.

Прыехалі яны да цара, Дзеўка-Красаўка прачнулася, пацягнулася і яшчэ шэсць абручоў з бочкі зляцела і яшчэ шэсць шкур парваліся.

Выйшла дзяўчына з бочкі, цар як глянуў — ад прыгажосці такой знямеў. He ведае, як Івану Шывару і дзякаваць.

Нарэшце апрытомнеў і пытаецца:

— Дзеўка-Красаўка, ці пойдзеш за мяне замуж?

А яна адказвае:

— Пайду, толькі калі прывязеш мне з возера маю залатую скрынку і сярэбраны ключык

Кліча цар Івана Шывара І кажа:

— Едзь на тое возера, дзе Дзеўка-Красаўка плавала, і дастань для яе залатую скрын-

ку і сярэбраны ключык. He дастанеш — мой меч, твая галава з плеч!

Выйшаў Іван Шывар на двор, цяжка ўздыхае. А конь ягоны і пытаецца:

— Чаго ты так цяжка ўздыхаеш?

— Ды загадаў мне цар, каб прывёз я для Дзеўкі-Красаўкі залатую скрынку і сярэбраны ключык. А не прывязу — то, кажа, ягоны меч, мая галава з плеч!

Зноў конь нагадвае:

— А казаў жа я табе тое пяро не браць!

— Што ж мне цяпер рабіць?

— Прасі, каб цар даў нам тры дні папіць, паесці, пагуляць. А там будзе відаць.

Папілі, паелі, пагулялі яны тры дні, а тады сабраліся ды паехалі.

Даехалі яны да возера. Конь і кажа Івану Шывару:

— Ты глядзі, зараз будзе паўзці цэлы статак ракаў. To ты нікога з іх не чапай. Злаві маленькага, крывога, што ззаду будзе паўзці. Яны прасіць цябе стануць, каб ты яго выпусціў. А ты не выпускай. Няхай спачатку табе прынясуць залатую скрынку і сярэбраны ключык.

Сказаў так конь, а сам пасвіцца пайшоў. А Іван Шывар сядзіць і вачэй з берага не

спускае. Нарэшце бачыць — паўзуць ракі. Ды ўсе як на падбор: вялікія, прыгожыя. А ззаду маленькі, крывенькі рачок паўзе.

Іван Шывар яго хоп — і злавіў Ракі як убачылі тое, давай яго прасіць, каб адпусціў

А Іван Шывар кажа:

— He адпушчу, пакуль вы мне не дастанеце залатую скрынку і сярэбраны ключык!

Ракі палезлі шукаць тыя рэчы. Гадзіну шукалі, другую, ды так і не знайшлі.

He ведае Іван Шывар, што далей рабіць. Ды тут бяжыць свінка — залатая шарсцінка ды пытаецца:

— Чаго ты тут, Іван Шывар, сядзіш ды гаруеш?

— Ды вось, — кажа Іван Шывар. — Загадаў мне цар дастаць для Дзеўкі-Красаўкі залатую скрынкуды сярэбраны ключык. Ракі шукалі — не знайшлі.

Паслухала свінка — залатая шарсцінка — ды боўць у возера. Паплыла і праз нейкі час вярнулася, а ракі за ёю следам прыцягнулі залатую скрынку і сярэбраны ключык.

Забраў Іван Шывар тыя рэчы, падзякаваў, аддаў ім маленькага крывога рака ды паехаў да цара.

Цар залатую скрынку і сярэбраны ключык Дзеўцы-Красаўцы аддаў і да вяселля рыхавацца пачаў. А Дзеўка-Красаўка яму і кажа:

— He люблю я цябе, цар, люблю Івана Шывара, за яго замуж хачу.

Раззлаваўся цар і вырашыў, што трэба Івана Шывара са свету звесці. I вось загадаў ён слугам, каб яны падаілі дванаццаць кабыліц, а пасля тое малако налілі ў вялізны кацёл, спарылі, закіпяцілі.

А тады кліча цар Івана Шывара і кажа яму:

— Скупаю я цябе ў кабыліным малацэ!

Выйшаў Іван Шывар на двор ды так цяжка ўздыхае, ледзь не плача.

Конь ягоны і пытаецца:

— Чаго ж ты так цяжка ўздыхаеш?

— Ды вось загадаў мне цар у кабыліным малацэ купацца. А тое малако — не малако, а кіпень.

— Калі табе скажуць у малако лезці, то ты папрасі, каб табе каня твайго прывялі, скажы, маўляў хай хоць ён па мне паплача.

Павялі Івана Шывара да таго катла. А ён просіць цара:

— Ці можна, каб мне каня майго прывялі? Хай хоць ён па мне паплача!

— Добра, — кажа цар, — няхай яму ягонага каня прывядуць!

Прывялі яму каня, а з ягоных вачэй тры слязінкі, тры ільдзінкі ў кацёл упалі, ды кожная па тры пуды.

Іван Шывар у кацёл ускочыў, пакупаўся ды вылез, і стаў ён яшчэ прыгажэйшым.

Цар убачыў такое і кажа:

— Падаіце яшчэ раз дванаццаць кабыліц і малако, як той раз, напарце, закіпяціце.

Малако кіпіць, а цар просіць:

— Прывядзіце з маёй стайні найлепшага майго каня. Хай ён па мне паплача!

Прывялі каня, а конь і блізка да катла падысці баіцца, бо горача надта. А цар не стаў чакаць, скочыўу кацёл ды там і спарыўся.

А Іван Шывар ажаніўся з Дзеўкай-Красаўкай. Сталі яны ў тым царстве жыць-пажываць ды дабра нажываць.

КІРЫЛА КАЖАМЯКА

Быў час, ля Кіева пасяліўся страшны змей-улан. I пачаў ён да сябе людзей цягаць, каго з’ядаў, каго ў палон браў Угледзеў ён, што ў князя надта прыгожая дачка, упадабаў яе і таксама да сябе забраў. Есці адра-

зу не стаў, вырашыў спачатку налюбавацца. Пасяліў ён князёўну ў свой замак, у самую высокую вежу. I не было ля яе ніводнае роднае душы. Адзін галубок да яе прылятаў. Князёўна яму крошак прыносіла, ды ўсе свае крыўды выказвала. А ён як быццам і разумеў Сядзе на падваконне ды вуркоча, вуркоча — суцяшае.

Паплакала князёўна крыху, а пасля, што паробіш, стала мірна са змеем жыць.

I вось аднойчы сядзяць яны ўвечары ля агменю, а змей давай хваліцца:

— ßTa ж трэба, колькі ўва мнс моцы! Усе на свеце мяне баяцца. Ніхто падужацца нават не рашаецца. Нават сумна.

А князёўна пытаецца:

— Няўжо на цэлым свеце няма нікога, хто за цябе мацнейшы?

А змей адказвае:

— Ды ёсць адзін такі, Кірыла Кажамяка. Толькі яму яшчэ сем гадоў.

Князёўна стала дапытвацца:

— А дзе жыве той Кірыла Кажамяка?

— А ў ягонай хаце, калі вецер дзьме з поўначы, то дым ідзе супроць ветру, з поўдня.

Запомніла гэта князёўна, папрасіла, каб прынеслі ёй паперу І пяро, сама ў сваім па-

коі зачынілася і напісала бацысу-князю ліст: «Мілы мой князь-бацюхна! Знайдзіце Кірылу Кажамяку. Толькі ён можа змея перамагчы. Каб адшукаць Кажамяку, трэба знайсці тую хату, дзе калі вецер дзьме з поўначы, то дым ідзе супроць ветру, з поўдня. Ратуйце мяне, бо прападу». Напісала яна той ліст, скруціла, а як даслаць, не ведае.

А тут бачыць — да яе вакна голуб падляцеў і вуркоча. Яна яму да крыла той ліст прывязала і кажа:

— Ляці, голуб мой мілы, у Кіеў-град, у княскі палац, да майго татачкі, да маёй мамачкі, перадай ліст гэты.

Паляцеў голуб у Кіеў-град, да княскага палаца, кружыць над падвор’ем. Княскія дзеці яго ўгледзелі і клічуць бацьку:

— Татка, татачка, пэўна голуб ад сястрычкі нашай вестачку прынёс.

А князь у самоце сядзіць, думае, што ягонай дачушкі даўно ў жывых няма. Голуб кружыў, кружыў, а тады проста князю на руку сеў. Тады князь у яго пад крылом скручаны ліст убачыў, забраў яго і чытаць стаў.

А прачытаўшы, аддаў загад, каб па ўсім княстве шукалі хату, дзе калі вецер дзьме

з поўначы, то дым ідзе супроць ветру, з поўдня.

Людзі князя адшукалі такую хату. Заходзяць і бачаць: сядзіць хлопец, з выгляду зусім малады, і мне рукамі адразу дванаццаць шкур.

Увайші княскія людзі нячутна, тады адзін кашлянуў. Хлопец спужаўся і тыя дванаццаць шкур разарваў.

Пакланіліся тады людзі князя хлопцу, кажуць:

— Добры дзень, хлопча, як зваць цябе?

— Дзень добры, зваць мяне Кірыла Кажамяка, — адказвае хлопец.

— To нам цябе і трэба! — узрадаваліся княскія людзі. — Прасіў князь, каб мы цябе да яго ў Кіеў-град, у княскі палац прывезлі.

Прывялі яны Кірылу Кажамяку да князя.

Пакланіўся Кірыла Кажамяка князю, кажа:

— Дзень добры, княжа.

Князь яму адказвае:

— Дзень добры, Кірыла Кажамяка. Ты, пэўна ж, ведаеш пра змея, што пасяліўся пад Кіевам і людзей да сябе ў замак цягае?

— Чуў, княжа!

— I пра тое, што дачку ён маю да сябе ў замак забраў, чуў?

— Чуў, княжа!

— Дык вось, дачка мне ліст перадала. Выведала яна, што адзіны, хто са змеем тым можа сілаю памерацца, гэта ты, Кірыла Кажамяка.

— Можа й магу, — паціснуў плячыма Кірыла Кажамяка.

— Дык вось, прашу цябе, — працягвае князь, — вызвалі маю дачку! Тады што хочаш у мяне прасі!

— Добра, — кажа Кірыла Кажамяка. — Толысі спачатку, князь, скажы, каб звілі мне дзесяць шнуроў з канапель.

Звілі яму дзесяць шнуроў з канапель. А ён кажа:

— А цяпер уматайце мяне гэтымі шнурамі з галавы да ног.

Уматалі яго з галавы да ног. Тады Кірыла Кажамяка плячом павёў і ўсе тыя шнуры разарваў

Тады ён просіць:

— Няхай выкуюць мне кавалі ланцугі жалезныя.

Выкавалі кавалі ланцугі жалезныя.

А Кірыла Кажамяка просіць:

— Уматайце мяне гэтымі ланцугамі з галавы да ног.

Уматалі яго з галавы да ног тымі ланцугамі. Кірыла Кажамяка адным плячом павёў, потым другім павёў, а ланцугі цэлыя засталіся.

Ён іх зняў акуратна зматаў, а потым просіць князя:

—   Папрасі, князь, кавалёў, каб выкавалі мне саракапудовую жалезную булаву.

Прынеслі кавалі Кірылу Кажамяку саракапудовую жалезную булаву. Ён яе падкінуў у неба, ды так высока, што яна толькі праз тры гадзіны вярнулася, а Кірыла Кажамяка калена падставіў, булава аб калена стукнулася і разбілася.

Кірыла Кажамяка тады просіць князя:

—   Папрасі, княжа, сваіх кавалёў, каб выкавалі мне саракапудовую булаву не з жалеза, а са сталі.

Выкавалі кавалі стальную булаву на сорак пудоў. Падкінуў Кірыла Кажамяка яе ў неба. Праз чатыры гадзіны булава вярнулася, Кірыла Кажамяка калена падставіў. Булава аб калена стукнулася і нават не пагнулася.

Узяў Кірыла Кажамяка ланцугі, булаву стальную на сорак пудоў і рушыў у шляхдарогу. Ішоў, ішоў і нарэшце да змеевага замку дайшоў

Падышоў і гукае:

— Змей-улан, выходзь да мяне біцца!

А змей вызірнуў у вакно і пытаецца:

— А хто ты ёсць, такі смелы?

— Я Кірыла Кажамяка!

Спужаўся змей і прапануе:

— Можа лепш, чым біцца, будзем мірыцца?

А Кірыла Кажамяка адказвае:

— Я да цябе прыйшоў не мірыцца, а біцца, выходзь, змей-улан!

Пакуль змей на бой збіраўся, Кірыла Кажамяка жалезнымі ланцугамі абматаўся, булаву ў рукі ўзяў і змея чакае.

Змей вылез, схапіў Кірылу Кажамяку лапамі, хацеў парваць, ды ланцугі не далі.

А Кірыла Кажамяка тым часам булавою тры галавы змею знёс.

Той просіцца:

— Хопіць ужо біцца, давай мірыцца!

А Кірыла Кажамяка кажа:

— Я да цябе прыйшоў не мірыцца, а біцца.

I яшчэ тры галавы змею знёс.

Тады ў замак пайшоў, на вежу падняўся і князёўну вызваліў.

Прывёз ён яе да князя, князь падзякаваў яму і кажа:

— Прасі, што хочаш! Хочаш — на службу цябе вазьму, хочаш — дом табе ў Кіеве збудую.

А Кірыла Кажамяка і кажа:

— Адпусці мяне дамоў, княжа, да бацькоў маіх. Старыя яны, ім дапамагаць трэба.

Здзівіўся князь, але адпусціў

Так і жыў Кірыла Кажамяка ў сваёй вёсцы. Шкуры мяў, бацькоў старых даглядаў, нікому не зайздросціў і ніколі на свой лёс не наракаў.

ЯКІЛЛЯ МУРАМЕЦ ПЕРАМОГ САЛАЎЯ-РАЗБОЙНІКА, АБЖОРУIАЛЬКАДЗІМА

У адной вёсцы пад Бранскам жыў мужык, і нарадзіўся ў яго сын, якога назвалі Іллёю. Год ляжыць ён — не рухаецца, два ляжыць — не рухаецца, тры ляжыць — не рухаецца, і дзесяць гадоў ляжыць, і дваццаць гадоў, і трыццаць — ні рукою, ні нагою не паварушыць. I вось аднойчы сабраўся бацька ляда рассякаць і пайшоў збіраць талаку. А маці ў суседзяў была. Ілля адзін у хаце застаўся. Hi нагою, ні рукою паварушыць не можа.

I тут заходзіць у хату дзядок старэнькі. Кажа:

— Дзень добры ў хату!

— Дзень добры, дзядуля! — адказвае Ілля.

Дзядок просіць:

— Дай мне, хлопча, напіцца!

Ілля адказвае:

— I рады б быў, ды ні нагою, ні рукою варухнуць не магу. А ў нас ёсць добры квасок папіць.

Тады дзядок кажа:

— А ты, Ілля, абапрыся на рукі, можа й пройдзеш.

— Ды не, дзядуля, — сумна ўсміхнуўся Ілля, — трыццаць гадоўя ляжу.

— А ты абапрыся рукамі, можа, устанеш! — не адстае ад Іллі дзядок.

Абапёрся Ілля рукамі ды нагамі і падаў дзядку таму квасу. Кажа:

— Пі на здароўе!

А дзед пакруціў галавою і кажа:

— Ты сам папі!

Выпіў Ілля кружку таго квасу, а дзядок пытаецца:

— Як адчуваеш сябе, хлопча? Ці чуеш сілуўсабе?

— Калі б быў слуп у неба і зямлю, — кажа Ілля, — я б зямлю ўверх нагамі перавярнуў! — адказвае Ілля.

Паківаў дзед той галавою І просіць:

— Ну тдцы зачарпні яшчэ кружку таго квасу!

Зачэрпнуў Ілля яшчэ кружку і дзеду падае. Дзядок той паўкружкі адпіў а паўкружкі хлопцу падае:

— Выпі цяпер, хлопча, палову кружкі.

Выпіў Ілля, а дзед пытаецца:

— Ну, ці паменшала ў цябе сілы?

— Паменшала, — кажа Ілля. — Палова сілы адбыло.

Толькі ён тое сказаў як дзядок знік з хаты.

Вярнулася маці, бачыць, што сын ходзіць, ад радасці не ведае, што й казаць.

— Сыночак мой родненькі, хто ж гэта табе ногі ды рукі стварыў?

— Гасподзь, мама, і сгварыў — адказвае Ілля.

Бачыць: маці збіраецца людзям, што бацьку дапамагаюць, абед несці, і кажа:

— Ты мне дай дзве ночвы, я іх вяроўкамі звяжу, а ты туды варыва сваё налівай.

Падзівілася маці, але ўсё зрабіла, як сын прасіў.

Ілля падчапіў на аглоблю звязаныя вяроўкамі ночвы з ежаю, узяў бочачку квасу

на пяць вёдзер, пяць хлябоў і панёс гэта ўсё да дубоў, дзе бацька з памочнікамі ляда рабілі.

Прыйшоў Ілля, зрабіў шалашок, расставіў ежу, а сам пайшоў туды, дзе дрэвы сякуць, ляда расчышчаюць.

Падышоў да іх ды кажа:

— Ідзіце ўжо есці. Я вам абед прынёс. Ешце, піце, а тады адпачываць кладзіцеся.

Паслухаліся яго ўсе, паелі, папілі ды паснулі.

А Ілья пайшоў ды за дзве гадзіны дваццаць пяць дзесяцін дубоў вырваў і пазносіў.

Прыходзіць і кажа бацьку:

— Ну, усё, пайшлі ўжо дамоў. Хопіць табе таго, што за сёння зрабілі.

Піянулі ўсе, а там, дзе дубы раслі,чыстае поле. Падзівіліся людзі. Ды дамоў пайшлі.

Бацька з маці не нарадуюцца, што сын нарэшце хадзіць пачаў

Тады пасылае Ілля бацьку да суседа, у якога кабылка трыццаць гадоў нерухомая ляжала, і просіць:

— Купі ў яго тую кабылку!

Бацька дзівіцца:

— Навошта яна табе, Ілля?

А Ілля нічога не кажа, толькі просіць:

— Купі!

Што паробіш, пайшоў бацька да суседа.

— Дзень добры ў хату! — кажа.

— Дзень добры! — адказвае той.

— Ці жывая яшчэ твая кабылка? — пытаецца бацька.

— Жывая, ды трыццаць гадоў не ўстае. Я ўжо яе забіць наважыўся.

— He забівай! — кажа бацька. — Мне прадай!

— Навошта табе яна, калека? — пытаецца сусед, — Чым яна табе так спадабалася?

— Ды не мне, — адказвае бацька. — Сыну майму.

Пасмяяўся сусед ды за пяцёрку аддаў тую кабылу.

Прыходзіць бацька дамоў і кажа:

— Ну што ж, сынок, купіўя табе кабылу.

— Дык я па яе пайду!

Сказаў так Ілля і пайшоў да суседа. А кабылка ляжыць, як ляжала.

Падышоў да яе Ілля і кажа:

— Хопіць табе ляжаць, трэба ў белы свет скакаць!

Кабыліца зараз жа ўскочыла, заіржала, Ілля яе абвуздаў ды дадому прывёў.

— Ну вось, — кажа бацьку, — усе казалі, што яна калека, а я ўстаў — і яна ўстала.

Дзівіцца бацька яшчэ болып.

А Ілля кабыліцу ў поле выпусціў пагуляць. А сам справіў сабе багатырскае сядло ды лук са стрэламі. Асядлаў ён тую кабыліцу ды кажа бацькам:

— Блаславіце мяне ў дарогу.

— Куды ж ты, сынок? — пытаюцца бацькі.

— Хачу свет паглядзець ды сябе паказаць! — адказвае ім Ілля.

Блаславілі яго бацькі, ён і паехаў.

Дачуўся Ілля Мурамец, што на Крывым лесе пасяліўся Салавей-разбойнік, нікому не дае ні прайсці, ні праехаць. Хто да яго бліжэй за дванаццаць вёрстаў наблізіцца, таго свістам забівае. Вырашыў Ілля Мурамец з’ездзіць туды ды паглядзець, што за Салавей-разбойнік такі.

Пад’язджае Ілля Мурамец да Крывога лесу, а насустрач яму чалавек ідзе падарожны, ён у таго падарожнага пытаецца:

— Як бы мне да Салаўя-разбойніка дабрацца?

А чалавек той яму паказвае:

— У гэтым лесе ён жыве, вунь у тым баку, ды толькі, хто да яго на наблізіцца, усіх забівае.

Тады Ілля Мурамец не па дарозе паехаў, а проста на таго Салаўя-разбойніка. А той

Салавей-разбойнік у гняздзе сядзеў вялізным, ажно на дванаццаць дубоў.

Салавей-разбойнік адразу адчуў, што не просты чалавек да яго едзе, а праціўнік ягоны. I ён як свісне! Але ад таго свісту толькі кабылка Іллі Мурамца здрыганулася. Пад’язджае ён яшчэ бліжэй. А Салавей-разбойнік яшчэ гучней свіснуў. Кабылка не ўтрымалася, на каленкі ўпала. Ілля Мурамец яе падхапіў. А тады і кажа:

— He такты свішчаш, Салавей-разбойнік!

Сам лук навёў ды стралою проста ў вока таму Салаўю-разбойніку трапіў.

Салавей-разбойнік ад болю пахіснуўся ды й вываліўся са свайго гнязда на дванаццаць дубоў. Прывязаў яго жывога Ілля Мурамец да сядла і павёз у царскі палац, да самога цара. А там якраз багатыры сабраліся. Глядзяць яны ўсе, дзівяцца, хто гэта самога Салаўя-разбойніка ўпаляваў Кажуць:

— Мы ж усе тут асілкі сабраліся, а тут яшчэ адзін невядомы нам едзе!

А адзін з асілкаўуспомніў:

— Дык гэта ж, пэўна, Ілля! Ён мусіў ужо трыццаць гадоў таму нарадзіцца, а пра ягоныя подзвігі дасюль нічога чуваць не было.

Асілкі паслухалі, але на ўсялякі выпадак дошкі чугунныя выставілі, каб, калі што, абараніцца маглі. А на галаве ў Іллі Мурамца шапка чугунная. Хтосьці з асілкаў стукнуў па ёй сваёй дошкай чугуннай, Ілля Мурамец і не адчуў.

Заехаў Ілля Мурамец у двор, злез на зямлю, пусціў сваю кабыліцу пагуляць. А яна ўсіх коней ад корму адагнала.

Асілкі незадаволеныя, кажуць:

— Што за ўломак такі! Нават кабыла ягоная ўсіх нашых коней ад корму адагнала.

Ілля Мурамец нічога на гэта не сказаў і просіць асілкаў:

— Вы пасуньцеся, месца мне дайце!

— Навошта нам сунуцца. — кажуць асілкі. — Дзе стаіш, там і садзіся!

Ілля Мурамец зноў паўтарае:

— Пасуньцеся, прашу. Я — Ілля Мурамец, не хачу садзіцца, дзе стаю, хачу з BaMi сесці.

А асілкі не сталі сунуцца. Сядзяць, як сядзелі.

Тады Ілля Мурамец сам іх пасунуў. Ды так, што сцяна выскачыла. Хто выкаціўся, а каго й задавілі.

Прыносяць асілкам пачастунак.

А адзін асілак-Абжэра асобна сядзеў, у гумне. Ён тры валы зараз мог з’есці ды яшчэ пяць ночваў піва выпіць.

Кліча той асілак-Абжэра Іллю Мурамца:

— Падыдзі да мяне, пабратацца з табою хачу, парукацца.

Ілля падыйшоў да яго ў гумно, але не пакланіўся.

Абжэра-багатыр і кажа:

— Давай з табой пабратаемся! Ці, можа, табе я брыдкі?

Падаў Ілля Мурамец Абжэры сваю руку, а той як ухопіць і давай ціснуць. He спадабалася гэта Іллі Мурамцу. Ён як стукне Абжэру, дык той скрозь сцяну пракаціўся.

Дайшла да цара вестка, што з’явіўся непераможны асілак Ілля Мурамец, кліча цар яго да сябе.

Тады Ілля Мурамец адвязаў ад сядла Салаўя-разбойніка, пасадзіў сабе за пазуху і пайшоў у царскі палац.

— Дзень добры, — кажа, — цар. Дзень добры, царыца!

— Дзень добры, Ілля Мурамец! — кажа цар. — Як жа ты да мяне праз Крывы лес ехаў і цябе Салавей-разбойнік прапусціў?

— А вам што, хочацца таго Салаўя-разбойніка пабачыць? Дык я яго перамог ды яшчэ і без вока пакінуў! — кажа Ілля Мурамец і дастае з-за пазухі Салаўя-разбойніка.

Цар просіць:

— Загадай яму, Ілля, каб ён свіснуў так, як умее свістаць!

— Вы з царыцаю ягонага свісту не вытрываеце, — папярэдзіў Ілля Мурамец. — Давайце вашы з царыцаю галовы пад пахі схаваю.

Узяў ён іхнія галовы пад пахі і просіць Салаўя-разбойніка:

— Свісні малым свістам!

Той як свісне, дык столь у царскім палацы трэснула і абвалілася. Раззлаваўся Ілья Мурамец, узяў меч і пасек таго Салаўя-разбойніка на дробныя кавалачкі. А тады ўзяў ён адзін кавалачак, дзьмухнуў на яго. I той кавалачак салавейкам стаў, паляцеў і заспяваў. Так Ілля Мурамец усе кавалачкі ў салаўёў ператварыў і ў свет пусціў

Пагасцяваў трохі Ілля Мурамец у цара ды зноў у свет паехаў

Дачуўся ён, што недзе пад Кіевам у лесе жыве магутны Алькадзім, якому быў сон, што памрэ ён ад Іллі Мурамца.

*

 

Як сасніў тое Алькадзім, загадаў труну зрабіць.

I вось едзе Ілля Мурамец па лесе, а там грукат стаіць — аказваецца, людзі для Алькадзіма труну робяць.

— Дзень добры добрым людзям! — вітаецца Ілля Мурамец.

— Дзень добры, міл чалавек! — вітаюцца тыя работнікі.

— На каго ж гэта вы дамавіну робіце?

— На асілка Алькадзіма.

— Як жа гэта вы яму, жывому, труну робіце? — здзівіўся Ілля Мурамец.

— Дык яму сон быў, што прыедзе Ілля Мурамец, ён тады і загіне.

— Дык я і ёсць Ілля Мурамец! Пакажыце, як мне да Алькадзіма даехаць?

Паказалі тыя людзі Іллі Мурамцу дарогу, ён па ёй і паехаў.

Пад’язджае — стаіць вялізны дом, але ўвесь заваламі з дрэваў агароджаны. Патрушчыў Ілля Мурамец тыя завалы, падышоў да дзвярэй. Пастукаў. Ніхто не адгукаецца. Ён адны дзверы зламаў, тады другія, трэція... I так сем дзвярэй. Заходзіць у дом.

Асілак Алькадзім да яго выйшаў.

— Дзень добры, Алькадзім! — кажа яму Ілля Мурамец.

— Дзень добры’ Хто ты такі? — пытаецца асілак Алькадзім.

— Я — Ілля Мурамец.

— Што ж, Ілля Мурамец, хадзем з табою парукаемся! — кажа багатыр Алькадзім.

Працягнуў ён Іллі Мурамцу руку, той сваю падаў. Ды асілак Алькадзім так моцна яе сціснуў, што Іллі Мурамцу гэта надта не спадабалася. Ён узяў леваю рукою сваю шапку ды так багатыра Алькадзіма стукнуў, што і забіў

Паехаў Ілля Мурамец далей. I бачыць: стаіць на гары невялічкі кацялок. Захацелася Іллі Мурамцу той кацялок узяць. Нахіліўся ён з каня, каб кацялок узяць, пнуўся, пнуўся — ніяк.

Раззлаваўся Ілля Мурамец, кажа:

— Я горы з месца рушыў, а тут кацялок ніяк падняць не магу!

Злез Ілля Мурамец з каня, аберуч той кацялок узяў, ад натугі ў яго з вачэй кроў пайшла, а кацялок ён так і не падняў. I пры тым палову сілы сваёй страціў.

Едзе ён па дарозе і сустракае Зорку-багатыра, а той за Іллю Мурамца быў мацнейшы.

— Дзень добры, Ілля Мурамец! — кажа яму Зорка-асілак.

— Дзень добры, Зорка-асілак! Куды ты едзеш? — пытаецца ў яго Ілля Мурамец.

— Еду дамоў да бацькі, — адказвае Зоркаасілак. — Паехалі са мною.

— Паехалі, — згадзіўся Ілля Мурамец.

Пад’язджаюць яны да дома ЗоркІ-асілка, а той папярэджвае:

— Мой бацька сляпы. Будзе прасіць цябе руку яму даць. To ты не давай. Замест гэтага лук нагрэй і працягні.

Зайшлі яны ў дом. Ілля Мурамец нагрэў лук, замест рукі падае і кажа:

— Здароў, стары.

А той кажа:

— Рука ў цябе гарачая, то яшчэ доўга на свеце пажывеш.

I так сціснуў ён той лук, што і раздушыў

Паехалі Ілля Мурамец і Зорка-асілак далей. Бачаць — скрыня ляжыць. Зорка-асілак кажа Іллі Мурамцу:

— Кладзіся, яна табе якраз.

Лёг Ілля Мурамец і кажа:

— Завяліка мне гэтая скрыня для труны.

Тады Зорка-асілак у яе лёг і просіць:

— Зачыні, мне яна якраз падыходзіць.

Зачыніў Ілля Мурамец тую скрыню, а Зорка-асілак кажа:

— Усё, адчыняй, годзе мне ўжо ў ёй ляжаць.

А вакол той труны жалезны абруч утварьгўся. Біў, біў па ім Ілля Мурамец дваццаціпудоваю булавою, а замест аднаго абруча — тры ўтварылася.

Узяў тады Ілля Мурамец стопудовую булаву. Зноў б’е, б’е, а труна жалезнаю стала.

— Усё, — кажа ён, — не адчыню я той скрыні.

— Ну то ладна, — кажа Зорка-асілак. — Тады садзіся тут і тры дні не адыходзь. Пакуль з мяне не пачне ісці рапа — сіняя, зялёная ды белая. Праз іх атрымаеш маю сілу.

Дачакаўся Ілля Мурамец, пакуль са скрыні рапа пайшла — сіняя, зялёная ды белая, з’еў яе і стаў такі ж дужы, як Зорка-асілак, а можа, яшчэ дужэйшы.

Сеў тады Ілля Мурамец на каня і зноў у свет паехаў.

МАЛЫ-МАЛЫШОК

Жылі дзед з бабаю, і не было ў іх дзяцей. I аднойчы дзеду саснілася, што прынёс ён у хату гняздзечка з птушынымі яйкамі ды

выседзеў сабе дзяцей. Падумаў ён, падумаў, пайшоў у лес і назбіраў па розных птушыных гнёздах трыццаць адно яйка. Паклаў ён іх у рэшата і да бабы ідзе.

Тая здзівілася, кажа:

— Ты што, стары! Зусім з глузду з’ехаў? 3 яйкамі, як тая курыца, носішся!

Тады дзед кажа:

— He з’ехаў я з глузду. Сон мне быў. Быццам выседзеў я з яек дзетак.

Паслухала баба, падумала, галавой паківала, а тады кажа:

— А можа, і праўда, раз ужо ты прынёс тыя яйкі, давай высядзім з іх сабе птушанят. Яны вішчаць будуць, усё весялей. Давай сюды рэшата! Сама выседжваць буду.

Села яна яйкі выседжваць, і праз тры тыдні вывеліся з тых яек не птушаняты, а хлопчыкі. He было ў бабы з дзедам ніводнага, а тут адразу трыццаць адзін сынок.

Запрог дзед каня, павезлі сыноў хрысціць. Поп усім імёны даў, перахрысціў. Толькі самы меншанькі без імені застаўся. Падумалі дзед з бабаю і сталі зваць яго Малы-Малышок.

Сыны раслі не па днях, а па гадзінах. Моцныя сталі, сапраўдныя волаты.

Дзед з бабаю кажуць ім:

— Ідзіце пагуляйце.

А сыны:

— He хочам мы гуляць, хочам працаваць. Купі, тата, нам косы, касіць будзем.

Паехаў дзед у горад, купіў трыццаць кос, а трыццаць першай не знайшоў.

Прыязджае дадому, кажа:

— Разбірайце, хлопцы, косы ды ідзіце касіць, калі хочаце.

— А мне ж дзе каса? — Малы-Малышок пытаецца.

— He знайшоў я адной касы, — бацька кажа.

— Дык што ж мне рабіць? — не адстае Малы-Малышок.

Бацька і кажа:

— Дык і мне ж касы няма. Я стары, ты малы. Будзем дома.

А браты пожню падзялілі, ды так, што два кавалкі бацьку і меншаму брату засталося. Косяць яны, косяць, а Малому-Малышку ў хаце не сядзіцца, кажа ён бацьку:

— Пайду я на пожню, хоць гляну, як яны там без нас упраўляюцца.

— Ну ідзі, глянь, — кажа бацька. — Толькі ж не заблудзі!

— Ды не, не заблуджу.

Ішоў Малы-Малышок, ішоў ды заблудзіў. Блудзіў, блудзіў па лесе, тады прыдумаў. Знайшоў самы вялікі дуб, узлез на яго, бачыць, што браты трыццаць кавалкаў косяць, а два ім з бацькам пакінулі.

Злез Малы-Малышок з дуба, той дуб з зямлі выцягнуў, галіны паабломваў і на плечы ўзваліў.

Прыходзіць на пожню і пытаецца:

— А што ж гэта, браткі, вы два кавалкі пакінулі? Ці ж гэта пожня чужая?

— А гэта мы вам з бацькам кінулі, — кажуць браты.

— А як жа мы іх пакосім? Я малы, бацька стары, і косаў у нас няма.

— Ды хоць каго найміце!

— Добра’ — кажа Малы-Малышок.

Узяў ён тую дубовую галіну ды давай ёй адразу два кавалкі, свой і бацькаў, касіць. Скасіў, дубіну тую ў зямлю ўторкнуў і каля яе стог склаў.

А браты кожны свой кавалак пакасіў, потым кожны свой стог складаць сталі.

Вярнуўся Малы-Малышок дамоў, а бацька ў яго і пытаецца:

— Як там справы на пожні?

— Браты трыццаць кавалкаў пакасілі, а два пакінулі.

— I навошта яны іх пакінулі? — не зразумеў бацька.

— Еэта нам з табою.

— Я стары. Як жа я касіць змагу? — бядуе бацька.

А Малы-Малышок яму кажа:

— He бядуй, тата. Я сам нашыя кавалкі скасіў і стог склаў

— Ну, дзякуй табе, сынок, — кажа бацька. Вярнуліся браты. Бацька ў іх пытаецца: — Ну як, усё пакасілі? У адзін стог склалі?

— Усё пакасілі. I паасобна трыццаць адзін стог скяалі.

Бацька кажа:

— Пакуль перавязём, могуць пакрасці нашае сена, трэба яго пільнаваць.

Першую ноч пайшлі дзесяць братоў пільнаваць тое сена. Пільнавалі, пільнавалі, але не ўпільнавалі. Нехта стог украў.

Вярнуліся дзесяць братоў, бацька ў іх пытаецца:

— Ну як, сыночкі-галубочкі, ці цэлае Ha­ma сена?

— He, — уздыхаюць браты, — нехта адзін стог украў!

— Як жа так! — кажа бацька. — Удзесяцёх пільнавалі і не ўпільнавалі!

Другую ноч другі дзясятак братоў пайшоў сена пільнаваць.

Пільнавалі, пільнавалі, але не ўпільнавалі. Нехта стог украў.

ВярнулІся дзесяць братоў, бацька ў іх пытаецца:

— Ну як, сыночкі-галубочкі, ці цэлае Ha­ma сена?

— He, — уздыхаюць браты. — Нехта адзін стог украў!

— Як жа так! — кажа бацька, — Удзесяцёх пільнавалі і не ўпільнавалі!

На трэцюю ноч трэці дзясятак братоў пайшоў пільнаваць тое сена.

Пільнавалі, пільнавалі, але не ўпільнавалі. Нехта стог украў

Вярнуліся дзесяць братоў, бацька ў іх пытаецца:

— Ну як, сыночкі-галубочкі, ці цэлае Ha­ma сена?

— He, — уздыхаюць браты, — нехта адзін стог украў!

— Як жа так! — кажа бацька. — Удзесяцёх пільнавалі і не ўпільнавалі!

На чацвёртую ноч трэба зноў першаму

дзясятку братоў выпраўляцца. А яны давай спрачацца. Кажуць:

— Няхай Малы-Малышок ідзе на пожню! Ён жа таксама касіў. I ягоны стог там стаіць.

— Я і не супраць’ — кажа Малы-Малышок. — Толькі ты, бацька, схадзі да каваля і папрасі выкаваць мне жалезную кульку пудоў на трыццаць.

Пайшоў бацька да каваля і просіць:

— Скуй мне кульку жалезную пудоў на трыццаць.

Каваль здзівіўся, пытаецца:

— Навошта яна табе, старому? Ты ж яе і не падымеш!

— Ды гэта не мне, сыну майму меншаму, Малому-Малышку.

Яшчэ больш каваль падзівіўся. Выкаваў кульку на трыццаць пудоў

Малы-Малышок прыйшоў, кавалю падзякаваў, кульку забраў, на вуліцу выйшаў і тую кульку ў неба падкінуў. Праз гадзіны тры лоб свой падставіў, кулька аб яго стукнулася і на кавалкі развалілася.

Сам Малы-Малышок пайшоў да каваля і просіць:

— Скуй мне друтую кульку, пудоў на трыццаць пяць.

Скаваў каваль яшчэ адну кульку, на трыццаць пяць пудоў.

Малы-Малышок прыйшоў, кавалю падзякаваў, кульку забраў, на вуліцу выйшаў і тую кульку ў неба падкінуў. Праз гадзіны тры лоб свой падставіў, кулька аб яго стукнулася і цэлая засталася.

— Ну во, — кажа Малы-Малышок, — з гэтаю і пільнаваць можна ісці.

Падышоў ён да таго стога, што са сваёй ды бацькавай пожні склаў, сядзіць, глядзіць. Як месяц узышоў, падбягае да стога кабыла, а разам з ёю трыццаць адзін жарабок.

Дачакаўся Малы-Малышок, пакуль кабыла сена аб’ела, тады на яе ўскочыў задам наперад і паскакаў. Скача яна і па лясах, і па лугах, і па палях. А Малы-Малышок кулькай сваёй яе паганяе. Змарылася кабыла ды просіць:

— Малы-Малышок! Адпусці ты мяне! Што хочаш прасі, толысі на волю мяне адггусці!

— Добра, — кажа Малы-Малышок, — адпушчу я цябе. Толькі ты мне за гэта сваіх жарабкоў аддай.

— Бяры, — кажа кабыла.

А Малы-Малышок галавой пакруціў ды кажа:

— Баюся, што ашукаеіп ты мяне, кабыліца...

— Што ж, — кажа кабыліца, — паехалі разам на пожню.

Прыехалі, а там тыя жарабкі стог даядаюць.

Кабыліца кажа:

— Ты, Малы-Малышок, сядай на таго, што старэйшы. Усе за ім і пабягуць.

Малы-Малышок так і зрабіў. Адпусціў кабыліцу, а сам сеў на старэйшага з жарабкоў ды паскакаў. А ўсе астатнія і праўда следам пабеглі.

Прыязджае Малы-Малышок у двор і кажа бацьку з баратамі:

— Вось, прывёў я коней. Еэта яны нашае сена пацягалі. Цяпер бярыце, браты мае, кожны сабе па каню.

Браты разабралі тых коней. Застаўся толькі адзін, самы горшы, крывенысі, кульгавы. Малы-Малышок яго сабе і забраў.

Браты з яго смяюцца:

— Што ж ты, Малы-Малышок, сам коней лавіў а сабе самага горшага пакінуў!

— Чаго ж вы смяецеся, браты мае? — кажа ім Малы-Малышок. — Вы ж самі сабе

лепшых коней пабралі, а мне такога кінулі. Ды мне і такі добра будзе.

Сталі яны тады кожны свайго каня гадаваць ды на іх працаваць — араць, сеяць, у лес па дровы ездзіць. Збудавалі двор ды дом усім на зайздрасць.

Працавалі, працавалі браты, ды надакучыла ім так жыць. Пайшлі яны да бацькоў і кажуць:

— Паедзем мы ў свет. Ці на службу куды ўладкуемся, ці ажэнімся.

Малы-Малышок паглядзеў на іх ды кажа:

— Вы можаце ехаць, а я тут, з бацькамі застануся. Старыя яны ўжо, хто ім дапаможа?

— Ну, Малы-Малышок, як хочаш, — кажуць браты. — Толькі ж пасля ты нас і не дагоніш!

Браты паехалі, а Малы-Малышок з бацькамі застаўся. Гаспадарку вёў ды бацькоў даглядаў

Дом і двор іхнія цяпер лепш за панскія сталі.

Ды толькі не выпала бацькам панамі пажыць. У першы год бацька памёр. МалыМалышок яго пахаваў. На друті год маці занядужыла і памерла. I яе Малы-Малышок дагледзеў ды пахаваў.

А на трэці год сабраў ён мужыкоў ды кажа:

— Хачу я ў свет падацца. I трэба мне камусьці гаспадарку, двор ды дом наш пакінуць пад арэнду на некалькі гадоў. Вярнуся, дык сам далей гаспадарыць буду, а не вярнуся, то няхай таму, хто дагледзіць, застаецца.

Паглядзелі мужыкі, падумалі, і ніхто не рашыўся ў арэнду такую гаспадарку браць. Давялося Малому-Малышку пану двор свой пад распіску аддаваць.

Пайшоў Малы-Малышок у стайню, гукнуў каня свайго вернага, якога ўсе тыя гады карміў тым, чым сам карміўся. Сеў ён на каня і паехаў братоў сваіх даганяць.

Тры гады браты ехалі. А Малы-Малышок іх за тры месяцы дагнаў.

— Здароў, браты! — кажа Малы-Малышок.

— Здароў Малы-Малышок! — адказваюць браты. — Як там нашыя бацька ды маці?

— Бацька з маці ў вечным доме, — адказвае Малы-Малышок. — Я нашую гаспадарку пад распіску пану пакінуў, цяпер з вамі паеду.

— Мы не супраць, — адказваюць браты, — толькі ты наперадзе едзь.

Едзе Малы-Малышок наперадзе, а браты за ім. Едуць яны, едуць, раптам бачаць: хат-

ка стаіць на курынай ножцы. Стаяла, стаяла ды пачала круціцца.

Малы-Малышок тады кажа:

— Хатка, стой, не круціся, да мяне дзвярыма павярніся.

Хатка крутанулася і дзвярыма да яго павярнулася.

Малы-Малышок у дзверы пастукаў ды ў хату зайшоў. А там на падлозе ляжыць Баба Юга Касцяная нага, нос у столь, рот у комін, а ногі сцяну падпіраюць.

— Дзень добры табе, Баба Юга Касцяная нага! — кажа Малы-Малышок.

— Дзень добры, Малы-Малышок! — адказвае Баба Юга Касцяная нага. — Куды едзеш ты?

— Ды вось, едзем, думаем, ці на службу куды прыладкавацца, ці ажаніцца, — адказвае Малы-Малышок.

— А ці многа вас ? — пытаецца Баба Юга Касцяная нага.

— Трыццаць адзін. Я ды браты мае, — адказвае Малы-Малышок.

— Ах, шкада, — кажа Баба Юга Касцяная нага, — у мяне дачок усяго трыццать. А так бы пажаніліся! Але едзьце далей. У маёй старэйшай сястры якраз трыццаць адна будзе.

Выйшаў Малы-Малышок з хаткі ды кажа братам:

— Паехалі далей!

Зноў едзе Малы-Малышок наперадзе, а браты за ім. Едуць яны, едуць, раптам бачаць: хатка стаіць на дзвюх курыных ножках. Стаяла, стаяла ды пачала круціцца.

Малы-Малышок тады кажа:

— Хатка, стой, не круціся, да мяне дзвярыма павярніся.

Хатка крутанулася і дзвярыма да яго павярнулася.

Малы-Малышок у дзверы пастукаў ды ў хату зайшоў. А там на падлозе ляжыць Баба Юга Касцяная нага — старэйшая, нос у столь, рот у комін, а ногі сцяну падпіраюць.

— Дзень добры табе, Баба Юга Касцяная нага! — кажа Малы-Малышок.

— Дзень добры, Малы-Малышок! — адказвае Баба Юга Касцяная нага — старэйшая. — Куды едзеш?

— Ды вось, едзем, думаем, ці на службу куды прыстроіцца, ці ажаніцца, — адказвае Мал-Малышок.

— А ці многа вас? — пытаецца Баба Юга Касцяная нага — старэйшая.

— Трыццаць адзін. Я ды браты мае, — адказвае Малы-Малышок.

— Вось як добра! — узрадавалася Баба Юга Касцяная нага — старэйшая. — У мянс якраз трыццаць адна дачка ёсць. Дзе ты ім тут у лесе жаніхоў знойдзеш! Будзем вяселле гуляць. Няхай браты твае ў двор заязджаюць, коней распрагаюць, мае людзі ім аўса ды сена дадуць.

Заехалі браты ў двор, коней распрэглі, ім зараз жа авёс ды сена прынеслі.

Заходзяць усе яны ў хату, а там сталы накрытыя, і пітва, і пачастункаў усялякіх колькі хочаш. Напіліся, наеліся ўсе.

А туг і дочкі Бабы Югі Касцяной нагі — старэйшай зайшлі, адна за адну прыгажэйшыя.

Баба Юга Касцяная нага — старэйшая і кажа:

— Выбірайце, каму якая глянулася, ды спаць кладзіцеся. А заўтра вяселле згуляем.

Браты, шчаслівыя, дзяўчат сабе пабралі ды спаць пайшлі. А Малы-Малышок у двор, да каня свайго выйшаў.

А той яму кажа:

— Што ж вы гэтай Бабе Юзе Касцяной назе паверылі?! He жаніць яна вас хоча, а са свету зжыць’

— За што ж гэта? Мы ж ёй нічога не зрабілі, — кажа Малы-Малышок.

А конь кажа:

— Каб вы ёй яшчэ што зрабілі, вас бы адразу забілі! А так, бачыш, напаілі, накармілі ды з прыгожымі дзяўчатамі спаць палажылі. Як усе пазасынаеце, яна меч-самасеч свой возьме і ўсім вам галовы паадсякае.

— To што ж нам рабіць? — пытаецца Малы-Малышок.

— Ты зараз ідзі і шапкі ў братоў здымі ды дочкам яе на галаву надзень. А братам хусцінкі дзявочыя пазавязвай. I сам сабе хусцінку завяжы ды не спі, падгледзь, адкуль Баба Юга Касцяная нага будзе меч-самасеч даставаць. Як яна ўсе галовы паадсякае і пойдзе спаць, то вы ціхенька ўставайце ды хутчэй ўцякайце.

Пайшоў Малы-Малышок туды, дзе іх спаць паклалі. У братоў шапкі зняў ды дзяўчатам паапранаў. А братам хусцінкі іхнія завязаў

А Баба Юга Касцяная нага — старэйшая з палацяў свой меч-самасеч дастала і яму загадала:

— Ідзі, меч-самасеч, адсячы тыя галовы, што ў шапках.

Меч-самасеч пайшоў у той пакой, дзе браты з дзяўчатамі спалі, ды ўсе галовы ў шапках паадсякаў

Баба Юга Касцяная нага — старэйшая зазірнула ў пакой ды сама сабе кажа:

— Заўтра, як дочкі прачнуцца, прыбяру.

А сама спаць легла.

Малы-Малышок, як пачуў, што яна ўжо храпе, братоў пабудзіў і кажа:

— Бог нас абараніў ад вернае пагібелі! Збірайцеся, і паехалі хутчэй, пакуль Баба Юга Касцяная нага не агледзелася.

— А як жа вяселле? — браты пытаюцца.

— Будзе вам яшчэ вяселле, ды не зараз! — кажа Малы-Малышок.

Выйшлі яны ў двор, коней сваіх асядлалі ды паскакалі. Скачуць, коней падганяюць. Скакалі, скакалі, далёка ўжо ад’ехалі, кілометраў трыста.

Тым часам Баба Юга Касцяная нага — старэйшая прачнулася, убачыла, што мечсамасеч замест гасцей няпрошаных яе дочак засек, раззлавалася, села на аднаго са сваіх казлоў і паляцела. Жалезным таўкачом таго казла падганяе. Памялом след за сабою замятае. Трыста кілометраў за тры гадзіны адолела. Даганяе яна братоў і крычыць:

— Ну што, Малы-Малышок, думаў мяне падмануць?! Выходзь, біцца будзем.

— Біцца дык біцца, — кажа Малы-Малышок.

Браты адступіліся. А Малы-Малышок з Бабаю Югою Касцяною нагою — старэйшаю біліся, біліся, а тады Малы-Малышок казла, на якім Баба Юга Касцяная нага — старэйшая іх дагнала, забіў.

Баба Юга Касцяная нага — старэйшая аж скруцілася ад злосці. Крычыць:

— Ну, Малы-Малышок! Трапішся ты мне ў рукі!

— Калі шчэ тое будзе! — адказвае МалыМалышок.

А ягоныя браты толысі стаяць і смяюцца. Баба Юга Касцяная нага — старэйшая пешкі дамоў пасунулася.

Ехалі яны, ехалі, ды прыехалі ў трыдзявятае царства. Прыйшлі да цара. А той у іх пытаецца:

— Хто вы, добры малайцы, адкуль будзеце? Куды шлях трымаеце?

Малы-Малышок адказвае:

— Едзем мы з далёкіх краёў. Хочам ці на службу куды, ці ажаніцца.

Цар тады ім кажа:

— Дык хадзіце да мяне на службу! Мне такія малайцы, як вы, надта патрэбныя.

I сталі браты служыць цару верай ды праўдай. Але калі якое пытанне, то цар да сябе заўжды Малога-Малышка кліча. Крыўдна братам стала, што меншы большымі камандуе, і вырашылі яны яго са свету зжыць.

Пайшлі яны самі да цара і кажуць:

— Ці не хочаш ты, цар-бацюхна, мець чароўны меч-самасеч? Яму толькі скажы, ён сам галовы сячэ і сам складае.

— А дзе ж мне ўзяць такі меч-самасеч? — пытаецца цар.

— А пра гэта Малы-Малышок ведае, — кажуць браты.

Кліча цар да сябе Малога-Малышка і кажа яму:

— Ці праўда тое, што недзе ёсць чароўны меч-самасеч, які сам сячэ і галовы складае?

— Праўда, — пацвердзіў Малы-Малышок.

— Прывязі мне яго! — просіць цар.

— Надта цяжка тое зрабіць, — кажа Малы-Малышок.

— He прывязеш мне меч-самасеч — я загадаю цябе самога забіць.

Выйшаў Малы-Малышок на двор ды пайшоў да свайго каня.

Той бачыць, што Малы-Малышок самотны, ды пытаецца:

— Чаго ты такі самотны?

— Ды загадаў мне цар меч-самасеч яму прывезці, — адказвае Малы-Малышок.

— А ты бачыў, куды Баба Юга Касцяная Ha­ra — старэйшая яго хавае? — пытаецца конь.

— Бачыў, — кажа Малы-Малышок, — толькі ж як яго адтуль дастаць?

— He турбуйся, садзіся на мяне, паехалі, — кажа конь.

Прыехалі яны да той хаткі на курыных ножках роўна ў поўнач.

Конь кажа Малому-Малышку:

— Цяпер заходзь ціхенька і бяры той меч-самасеч, пакуль Баба Юга Касцяная нага — старэйшая спіць.

Зайшоў Малы-Малышок у хатку ціхенька, меч-самасеч на палацях узяў ды на двор, каня асядлаў і да цара паляцеў.

А Баба Юга Касцяная нага — старэйшая прачнулася, прынюхалася: чалавечынай пахне. На палаці залезла, бачыць — меч-самасеч знік.

Адразу яна здагадалася, чыіх рук гэта справа, села на яшчэ аднаго свайго казла і наўздагон кінулася. Жалезным таўкачом

казла свайго падганяе, памялом след за сабой замятае.

Трыста кілометраў Малы-Малышок праехаў, Баба Юга Касцяная нага — старэйшая яго за тры гадзіны дагнала.

— Аддавай меч-самасеч! — крычыць. — Альбо біцца будзем.

Сталі яны біцца, Малы-Малышок і гэтага казла забіў. Раззлавалася Баба Юга Касцяная нага — старэйшая, але што паробіш, назад пешкі пайшла.

Малы-Малышок аддаў меч-самасеч цару, той яго яшчэ болып да сябе наблізіў

А браты ад зайздрасці не ведаюць, што ім рабіць, хочуць Малога-Малышка са свету зжыць. Ізноў пайшлі яны да цара і кажуць:

— Цар-бацюхна, чулі мы, што там, дзе меч-самасеч быў, ёсць яшчэ гуслі-самагулы. Кранеш іх — яны самі граюць, самі скачуць і спяваюць.

— А як жа мне дастаць Іх? — пытаецца цар.

— А ты Малога-Малышка папрасі, ён табе іх прывязе, — кажуць браты.

Пазваў цар Малога-Малышка ды кажа:

— Кажуць, што ёсць такія гуслі-самагулы. Кранеш іх — яны самі граюць, самі скачуць і спяваюць.

— Можа, і ёсць... — кажа Малы-Малышок.

— Прывязі мне іх! — кажа цар.

— Няпроста ж гэта зрабіць, — уздыхнуў Малы-Малышок.

— He прывязеш мне гуслі-самагулы, — папярэдзіў цар, — я загадаю цябе забіць.

Выйшаў Малы-Малышок на двор, пайшоў да свайго каня.

Той бачыць, што Малы-Малышок самотны, ды пытаецца:

— Чаго ты такі самотны?

— Ды загадаў мне цар гуслі-самагулы яму прывезці, — адказвае Малы-Малышок.

— He турбуйся, садзіся на мяне, паехалі, — кажа конь.

Прыехалі яны да той хаткі на курыных ножках роўна ў поўнач.

Конь кажа Малому-Малышку:

— Цяпер заходзь ціхенька і на правых палацях бяры гуслі-самагулы, пакуль Баба Юга Касцяная нага — старэйшая спіць.

Зайшоў Малы-Малышок у хатку ціхенька, гуслі-самагулы на палацях узяў ды на двор, каня асядлаў і паехаў.

А Баба Юга Касцяная нага — старэйшая прачнулася, прынюхалася: чалавечынай

пахне. На палаці залезла, бачыць — гуслісамагулы зніклі.

Адразу яна здагадалася, чыіх рук гэта справа, села на апошняга свайго казла і наўздагон кінулася. Жалезным таўкачом казла свайго падганяе, памялом след за сабой замятае.

Трыста кілометраў Малы-Малышок праехаў Баба Юга Касцяная нага — старэйшая яго за тры гадзіны дагнала.

— Аддавай гуслі-самагулы! — крычыць. — Альбо біцца будзем.

Сталі яны біцца, Малы-Малышок і гэтага казла забіў.

Раззлавалася Баба Юга Касцяная нага — старэйшая, але што паробіш, назад зноў пешкі пайшла.

Малы-Малышок аддаў гуслі-самагулы цару, а той яго прызначыў начальнікам над братамі.

Браты ад зайздрасці ды злосці месца сабе не знаходзяць.

А тут здарылася так, што сонца на адным месцы тры гадзіны стаяла. I ўсе ведалі, што цар надта гэтым заклапочаны. Ва ўсе краіны ганцоў паслаў, каб яны людзей вучоных распыталі, каб дазналіся, што ж гэта з сонцам такое было.

Браты і прыдумалі. Пайшлі да цара і кажуць:

— Цар-бацюхна, мы ведаем, хто адказаць можа, чаму сонца тры гадзіны на месцы стаяла.

— I хто ж гэта? — пытаецца цар.

— Ды брат наш, Малы-Малышок.

Кліча цар Малога-Малышка да сябе і пытаецца:

— Дык чаму ж сонца тры гадзіны на адным месцы стаяла?

— He ведаю я таго, цар-бацюхна’ — адказвае Малы-Малышок.

— Дык дазнайся! А не дазнаешся, загадаю адсячы табе галаву’ — кажа цар.

Выйшаў Малы-Малышок на двор ды пайшоў да свайго каня.

Той бачыць, што Малы-Малышок самотны, ды пытаецца:

— Чаго ты такі самотны?

— Ды загадаў мне цар дазнацца, чаму сонца на небе тры гадзіны стаяла, — адказвае Малы-Малышок.

— He турбуйся, садзіся на мяне, паехалі, — кажа конь.

Прыехалі яны да мора. А там ляжыць Цуда-Юда рыба-кіт. I ўсе па ёй ездзяць, ходзяць, як па масту.

I яны паехалі. А Цуда-Юда рыба-кіт пытаецца:

— Куды ты, Малы-Малышок, так спяшаешся?

— Да Сонца, — адказвае Малы-Малышок.

— I што табе ад Сонца трэба?

— Хачу дазнацца, чаму яно тры гадзіны на небе прастаяла, — адказвае МалыМалышок.

— Тады заадно спытай і пра мяне. А то я ўжо тры гады на адным баку ляжу, ды, ты ж бачыш, усе па мне і ходзяць, і ездзяць... — кажа Цуда-Юда рыба-кіт.

— Добра, спытаюся, — паабяцаў МалыМалышок.

Вось прыехалі яны да таго месца, куды сонца закатваеццца ўвечары. Атам хацінка стаіць. Зайшоў Малы-Малышок у тую хацінку, а там Месяц. Прывітаўся з ім МалыМалышок. А месяц у яго пытаецца:

— Чаго ты сюды прыехаў, Малы-Малышок?

— Да Сонца я. Хачу дазнацца, чаго яно ў адзін дзень тры гадзіны на небе прастаяла.

— Ясна. Бяры тады кажушок гэты, выверні яго, апрані і залазь за печку. Яно цяпер надта гарачае. Можа апячы цябе. А ты за

печкаю пасядзі, пачакай, я з ім трохі пагавару, каб не такім гарачым было.

Малы-Малышок кажух апрануў ды за печку схаваўся. Зайшло Сонца, уся хата бы агнём загарэлася. Каб не кажух, МалыМалышок зусім бы спёкся.

Месяц крыху пачакаў а тады кажа Сонцу:

— Тут чалавек да цябе прыехаў. Цікавіцца, чаму ты ў нейкі дзень тры гадзіны на небе стаяла?

— А дзе ж ён сам? — пытаецца Сонца.

— За печкаю, — адказвае Месяц.

— Няхай вылазіць! — кажа Сонца.

Вылез Малы-Малышок ды ў ногі Сонцу пакланіўся.

Сонца ў Малога-Малышка распытала, хто ён такі ды адкуль прыехаў. А пасля кажа:

— Ёсць на свеце паненка адна, Валынка. Яна на залатым чаўне па мору плавае. Сама грабе, ды яшчэ і прадзе. Прыгажэй за яе нікога ў свеце няма. Дык вось я на яе і загледзелася. I з таго тры гадзіны на небе прастаяла.

Малы-Малышок падзякаваў Сонцу за адказ. А тады пра Цуду-Юду рыбу-кіт сказаў:

— Скажы, Сонца, за што Цудзе-Юдзе пакаранне такое? Тры гады яна пакутуе.

— Няхай Цуда-Юда рыба-кіт выплюне тыя сорак караблёў, што на моры праглынула. Тады адразу можа плысці ў мора і гуляць. I болей каб так ніколі не рабіла, — сказала Сонца, а потым папярэдзіла: — Ты, Малы-Малышок, пра гэта скажаш, толькі калі цераз рыбу-кіт пераедзеш. Бо іначай яна цябе патапіць можа.

Пакланіўся Малы-Малышок Сонцу нізка ў ногі і паехаў.

Пад’язджае да Цуды-Юды рыбы-кіт, а тая ўжо і пытаецца:

— Ці гаварыў ты з Сонцам пра мяне?

— Гаварыў, — адказвае Малы-Малышок.

— Дык за што ж мне такая пакута? I колькі мне яшчэ мучыцца?

Малы-Малышок гаворыць:

— Усё табе скажу, толькі спачатку праз мора пераеду.

Пераехаў Малы-Малышок на той бераг дый кажа:

— Сонца сказала, што ты, Цуда-Юда рыба-кіт, мусіш выплюнуць сорак караблёў, якія праглынула.

Падзякавала Цуда-Юда рыба-кіт і кажа:

— Ад’язджай хутчэй ад берага, каб хваляю цябе не накрыла!

7 Зак. 2330

Выплюнула Цуда-Юда рыба-кіт тыя сорак караблёў, хвалі падняліся, а ЦудаЮда рыба-кіт перавярнулася і ў мора паплыла.

Вярнуўся Малы-Малышок да цара ды кажа:

— Ну вось, цяпер напэўна ведаю, чаго ў той дзень Сонца на небе тры гадзіны прастаяла. Плавае па моры ў залатым чаўне паненка Валынка. Сама вяслуе, сама прадзе. I такая яна прыгожая, што нават Сонца вачэй адвесці не можа. I ў той дзень Сонца на паненку Валынку загледзелася.

Падзякаваў цар Малому-Малышку за верную службу. Але запала яму ў памяць тая паненка Валынка, на якую нават Сонца загледзелася.

Кліча ён зноў да сябе Малога-Малышка і кажа:

— He магу я забыцца на тую паненку Валынку, на якую нават Сонца загледзелася. Прывязі мне яе, хачу на яе паглядзець.

— Цяжка гэта будзе зрабіць! — кажа Малы-Малышок.

— He зробіш, — кажа цар, — то мой меч — твая галава з плеч.

Выйшаў Малы-Малышок на двор, пайшоў да свайго каня.

Той бачыць, што Малы-Малышок самотны, ды пытаецца:

— Чаго ты такі самотны?

— Ды загадаў мне цар прывезці да яго тую паненку Валынку, на якую нават Сонца так загледзелася, што тры гадзіны на небе прастаяла, — адказвае Малы-Малышок.

— He сумуй! — кажа конь. — Ты ідзі да цара і папрасі ў яго шацёр, а яшчэ садавіны, ягад заморскіх ды іншых прысмакаў, напояў рэдкіх ды яшчэ сукенак, стужак прыгожых.

Пайшоў Малы-Малышок да цара і кажа яму:

— Трэба мне шацёр, ды яшчэ садавіны, ягад заморскіх, ды іншых прысмакаў, напояў рэдкіх, ды яшчэ сукенак, стужак прыгожых.

Падзівіўся цар, але ўсё, што Малы-Малышок прасіў, даў яму.

Паклаўусё гэта Малы-Малышок на вазок ды і паехаў.

Прыехалі да мора, конь кажа:

— Адпусці мяне пасвіцца, а сам стаў шацёр, раскладай прысмакі, напоі, тавары і чакай.

Паставіў Малы-Малышок на беразе мора шацёр, расклаў тавар, садавіну, прысмакі, напоі паставіў. Сядзіць і чакае.

А сярод мора відаць, як човен залаты паблісквае, паненка Валынка сама вяслуе, сама прадзе ды ўсё на бераг паглядае.

У рэшце рэшт не ўтрымалася, падплыла да берага ды кажа:

— Нешта я вас ніколі раней тут не бачыла.

Малы-Малышок адказвае:

— Так, я тут чалавек новы. Вось прывёз садавіны, ягад, іншых прысмакаў ды яшчэ напоі розныя ў мяне ёсць, сукенкі, стужкі...

Паненка Валынка просіць:

— Налі мне тады салодкай вады.

Наліў Малы-Малышок, а яна вяселца сваё працягнула і кажа;

— Пастаўужо сюды.

Да сябе кубачак на вяселцы паднесла, выпіла, заплаціла. Тады крыху паплавала і зноў падплыла да берага, просіць:

— А цяпер налі мне чаго крапчэйшага ды саладзейшага.

Ізноў наліў ёй Малы-Малышок, яна вяселца працягнула, ён туды кубачак з напоем паставіў. Яна выпіла і заплаціла.

Ізноў паплавала ды да берага прыстала, проСІЦЬ:

— Дай мне яшчэ чаго крапчэйшага выпіць.

Наліў ёй Малы-Малышок крапчэйшага. Яна вяселца працягнула, а ён кажа:

— He, гэта вы ўжо з маіх рук вазьміце, надта дарагі напой.

Паненка Валынка руку працяпіула, а МалыМалышок адною рукою ёй кубачак працягвае, а другою абняў і на бераг выцягнуў Потым свіснуў свайго каня, і паехалі яны да цара.

Цар, як убачыў паненку Валынку, знямеў ад хараства такога.

Два дні на яе любаваўся, а на трэці ёй кажа:

— Выходзь за мяне замуж!

Паненка Валынка адказвае:

— Я б і радая, але ў тым, у чым я зараз апранутая, не пайду. Ёсць у мяне вясельны ўбор, ён у жалезным куфры на трыста пудоў, у моры ляжыць. Прывязі мне яго, тады і вяселле згуляем.

Кліча цар Малога-Малышка і загадвае яму:

— Прывязі для паненкі Валынкі яе вясельны ўбор.

— А дзе ж мне шукаць яго? — пытаецца Малы-Малышок.

— Убор гэты ў куфры жалезным на трыста пудоў. А куфар той на дне мора.

— Як жа мне яго з таго мора дастаць? — уздыхае Малы-Малышок.

— Як хочаш, так і даставай. А не прывязеш мне той куфар, то мой меч — твая галава з плеч! — кажа цар.

Выйшаў Малы-Малышок на двор ды пайшоў да свайго каня.

Той бачыць, што Малы-Малышок самотны, ды пытаецца:

— Чаго ты такі самотны?

— Ды загадаў мне цар прывезці яму куфар жалезны, у якім вясельны ўбор паненкі Валынкі. А куфар той недзе ў моры, — адказвае Малы-Малышок.

— He бядуй! — кажа конь. — Ідзі, папрасі, каб цар даў табе ў дарогу меч-самасеч.

Пайшоў Малы-Малышок да цара ды кажа:

— Цар-бацюхна, трэба мне ў дарогу ўзяць меч-самасеч.

Даў яму цар меч-самасеч.

Сеў Малы-Малышок на каня і паехаў. Даехаўда мора, а конь кажа:

— Пускай гэты меч-самасеч па галовах самай дробнай рыбы.

Малы-Малышок загадвае:

— Меч-самасеч! Самай меншай рыбе галовы ссякай ды ў адно месца збірай.

Толькі пачаў меч-самасеч рыбе галовы ссякаць, як прыплыла да берага Цуда-Юда рыба-кіт і кажа:

— Малы-Малышок, спыні свой меч-самасеч, усё, што хочаш, зраблю!

Спыніў Малы-Малышок меч-самасеч ды кажа:

— Недзе ў моры ёсць куфар вялікі жалезны на трыста пудоў Мне яго трэба дастаць.

— Добра, — кажа Цуда-Юда рыба-кіт і пасылае рыбу, каб пашукала той куфар.

Прыплывае рыба ды кажа:

— Сапраўды ёсць у моры той куфар.

Цуда-Юда рыба-кіт кажа тады МаломуМалышку:

— Адыдзіся на трыста кілометраў, я той куфар дастану з мора і кіну. Ты толькі яго злаві. Бо калі ён у зямлю ўпадзе, яго ўжо не дастанеш.

Ад’ехаў Малы-Малышок на трыста кілометраў, прыслухаўся, чуе: куфар ляціць. Ён яго злавіў ды да цара паехаў.

Цар шчаслівы, паненку Валынку кліча, кажа:

— Ну што, будзем ужо жаніцца?

А паненка Валынка развяла рукамі ды кажа:

— Як жа мы будзем жаніцца, калі ўбор мой вясельны ў гэтым куфры, а ключы ад яго залатыя, пяцьсот пудоў, у моры засталіся?

Зноў кліча цар да сябе Малога-Малышка, кажа:

— Трэба ключы залатыя, пяцьсот пудоў, з мора дастаць.

Малы-Малышок узяў меч-самасеч, да мора паехаў, пусціў меч і загадаў:

— Меч-самасеч! Сярэдняй рыбе галовы ссякай ды ў адно месца збірай.

Зараз жа Цуда-Юда рыба-кіт прыплыла, просіць:

— Малы-Малышок, сунімі свой меч, што хочаш для цябе зраблю!

Суняў Малы-Малышок меч-самасеч і кажа:

— Трэба мне ў моры знайсці ключы залатыя, пяцьсот пудоў.

Цуда-Юда рыба-кіт нічога не сказала, а сама паплыла, усім рыбам абвясціла. Тыя пгукалі, шукалі ключы — і не знайшлі.

Тады Цуда-Юда рыба-кіт сабрала ўсю жыўнасць марскую ды яшчэ жаб, ракаў. Тыя таксама іпукалі, шукалі, і адзін рак знайшоў тыя ключы залатыя, пяцьсот пудоў. Іх пяском занесла.

Цуда-Юда рыба-кіт зноў просіць Малога-Малышка:

— Малы-Малышок, ад’едзь на пяцьсот кілометраў, я табе ключы кіну. Глядзі толькі злаві!

Ад’ехаў Малы-Малышок на пяцьсот кілометраў, прыслухаўся, чуе: ляцяць ключы. Ён іх злавіў і да цара паехаў.

Цар узяў ключы, да паненкі Валынкі ідзе і кажа:

— Вось табе ключы. Заўтра вянчацца будзем.

— Добра, — кажа паненка Валынка, — толькі я ў тваім саборы вянчацца не буду. Трэба, каб за адну ноч збудавалі за ракою сабор: цаглінка залатая, цаглінка сярэбраная. У саборы каб свечкі гарэлі, пеўчыя спявалі. I каб туды мост вёў — адна маснічына залатая, другая сярэбраная. Каб вінаград віўся і дрэвы квітнелі. А вакол сабора трэба, каб роў вырылі глыбокі, у ім каб агонь гарэў, а над вогнішчам кацёл вісеў і ў ім смала кіпела.

Цар кліча Малога-Малышка і кажа яму:

— Трэба за ноч на тым беразе ракі сабор збудаваць, цаглінка залатая, цаглінка сярэбраная. У саборы каб свечкі гарэлі, пеўчыя

спявалі. I каб туды мост вёў — адна маснічына залатая, другая сярэбраная. Каб вінаград віўся і дрэвы квітнелі. А вакол сабора трэба, каб роў вырылі глыбокі, у ім каб агонь гарэў, а над вогнішчам кацёл вісеў і ў ім смала кіпела.

— Як жа такое магчыма?! — кажа МалыМалышок.

А цар нервуецца, кажа:

— He зробіш, то мой меч — твая галава з плеч!

Выйшаў Малы-Малышок на двор, пайшоў да свайго каня.

Той бачыць, што гаспадар самотны, ды пытаецца:

— Чаго ты такі самотны?

— Ды загадаў мне цар за ноч на тым беразе ракі сабор збудаваць, каб цаглінка залатая, цаглінка сярэбраная. У саборы каб свечкі гарэлі, пеўчыя спявалі. I каб туды мост вёў — адна маснічына залатая, другая сярэбраная. Каб вінаград віўся і дрэвы квітнелі. А вакол сабора трэба, каб роў вырылі глыбокі, у ім каб агонь гарэў, а над вогнішчам кацёл вісеў і ў ім смала кіпела.

Конь выслухаў ды кажа:

— Ідзі да паненкі Валынкі, як можаш, папрасі яе дапамагчы. Можа, яна цябе пашкадуе!

Пайшоў Малы-Малышок да паненкі Валынкі. А яна яму кажа:

— He сумуй. Памаліся ды спаць кладзіся.

Зранку ўсе прачнуліся і бачаць, што на тым беразе ракі сабор паўстаў: цаглінка залатая, цаглінка сярэбраная. У саборы свечкі гараць, пеўчыя спяваюць. Туды мост вядзе — адна маснічына залатая, другая сярэбраная. Вінаград уецца і дрэвы квітнеюць. А вакол сабора роў глыбокі, у ім агонь гарыць, а над вогнішчам кацёл вісіць і ў ім смала кіпіць.

Прыбраўся цар, і паненка Валынка свой ўбор вясельны апранула. Перайшлі яны мост, да храма ідуць. Наперадзе роў глыбокі, дзе смала кіпіць. Цар збаяўся і зноў Малога-Малышка кліча:

— Малы-Малышок, давай ты першы праз той роў пераскочыш.

Малы-Малышок узяў ды пераскочыў. Тады цар за ім падскокнуў І проста ў той кацёл са смалою і ўпаў

Паненка Валынка глянула на Малога-Малышка і таксама цераз той роў пераскочыла.

Увайшлі яны разам у сабор і павянчаліся.

А потым і вяселле справілі.

БРАТЫ-АСІЛКІ

Жылі ў адной вёсцы два браты. I такія яны былі падобныя, што цяжка было іх адрозніць. Голас у голас, волас у волас. Вочы блакітныя.

Бацька памёр, і старэйшы сын кажа:

— Трэба ў свет рушыць, грошы зарабляць, лепшае долі шукаць.

Пайшлі браты на кірмаш. Бачаць: конь прадаецца. Падыходзяць да прадаўца. Старэйшы брат кажа:

— Калі вытрымае мяне твой конь, то я табе заплачу пяцьсот рублёў. А калі не, то ты мне заплаціш тысячу і каня аддасі.

Хацеў ён на каня сесці, паклаў руку, а конь упаў на ногі. Прадаўцу нічога не засталося, як аддаць хлопцу каня ды яшчэ даплаціць тысячу.

Вярнуліся браты дамоў з канём ды яшчэ тысячу рублёў маці прынеслі.

— Дзе вы каня ўзялі? Ды яшчэ і грошы’ — пытаецца маці.

— На кірмашы ў аднаго прадаўца выйгралі, — адказваюць яны.

Маці тады давай на іх крычаць:

— Дык вы, як бацька памёр, у жулікі падаліся!

Ну, думаюць, браты, калі маці зараз сказаць, што старэйшы ў свет паедзе, то зусім пракляне.

Прайшло колькі часу, ізноў паехалі браты на кірмаш. Ужо іншы чалавек каня прадае. Ды такі дзіўны конь — ажно свеціцца ўвесь.

Падыходзяць да прадаўца. Старэйшы брат кажа:

— Калі вытрымае мяне твой конь, то я табе заплачу пяцьсот рублёў. А калі не, то ты мне заплаціш тысячу і каня аддасі.

Стаў ён на каня садзіцца, а конь упаў на ногі. Ізноў выйграў ён і каня, і тысячу рублёў.

Вярнуліся браты дамоў. Паставілі яго ў хлеў. А ён увесь свеціцца, бы гарыць. Маці прачнулася, зірнула ў вакно, думала — пажар.

Крычыць:

— Людцы, ратуйце!

Сыны прачнуліся, кажуць:

— Супакойся, мама, гэта конь такі. Мы яго ў прадаўца на кірмашы выйгралі. Ды яшчэ і тысячу рублёў да таго.

А маці тады ізноў пачала на іх сварыцца:

— Дык вы, як бацька памёр, у жулікі падаліся!

Прайшло трохі часу, і старэйшы брат нарэшце рашыўся:

— Няма чаго мне тут сядзець! Трэба ў свет рушыць, грошы зарабляць ды лепшае долі шукаць.

Заплакала маці, пайшла яму ў дарогу пад’есці збіраць.

Тады старэйшы брат дае малодшаму хусцінку і карты ды кажа:

— Калі карты будуць тасавацца, то значыць, у мяне ўсё добра, я жывы-здаровы, а калі на хусцінцы кроў з’явіцца, то значыць — памёр я.

Каня браць не стаў пешкі ў свет пайшоў.

Ідзе ён дзень, ідзе другі, ідзе месяц, ідзе другі, бачыць: на ўскрайку леса стаіць хатка на курынай ножцы.

Старэйшы брат-асілак зірнуў на яе ды кажа:

— Хатка, хатка, стань да лесу задам, да мяне перадам!

Хацеў хлопец туды зайсці, а з хаткі бабулька старая выходзіць да пытаецца:

— Што трэба табе, міл чалавек?

— Мне б каня, a то ногі збіў хадзіўшы.

Бабка кажа:

— Лес пройдзеш, убачыш рэчку, туды конюх прывядзе коней паіць, можаш лепшага сабе з іх выбраць, па храпе стукні і пад нагуды садзіся.

Падзякаваў старэйшы брат-асілак той бабульцы ды праз лес да рэчкі пайшоў. Прыходзіць, а там і праўда прывёў пастух коней да вадапою. He паспеў старэйшы брат-асілак падысці, як да яго самы моцны конь падбег. He дарма, пэўна, людзі кажуць, што моцныя коні моцных людзей любяць. Тады брат-асілак стукнуў каня па храпе ды пад нагу, ускочыў на яго і паскакаў

Ехаў ён, ехаў і бачыць: каля дарогі стаіць хатка на курынай ножцы.

Старэйшы брат-асілак зірнуў на яе ды кажа:

— Хатка, хатка, стань да лесу задам, да мяне перадам!

Хацеў хлопец туды зайсці, а з хаткі бабулька старая выходзіць да пытаецца:

— Куды ты едзеш, чалавеча?

— Еду ў свет, грошы зарабляць ды лепшае долі пгукаць.

— А што табе ад мяне трэба? — пытаецца бабулька.

— Мне патрэбен меч-кладзянец!

Бабулька дае яму шпільку ды кажа:

— На табе іголку. Едзь па той дарозе, там кузня стаіць. Папрасі каваля выкаваць табе з гэтай іголкі меч-кладзянец.

Паехаў старэйшы брат-асілак па той дарозе. Бачыць кузню.

Зайшоў ён туды, дае кавалю іголку і просіць:

— Выкуй мне з гэтае іголкі меч-кладзянец.

Падзівіўся каваль, узяў тую іголку, а як распаліў яе ды стаў каваць, якраз меч-кладзянец атрымаўся. Забраў старэйшы брат меч-кладзянец, падзякаваў кавалю, сеў на каня і далей паехаў

Ехаў ён, ехаў і бачыць: каля дарогі стаіць хатка на курынай ножцы.

Старэйшы брат-асілак зірнуў на яе ды кажа:

— Хатка, хатка, стань да лесу задам, да мяне перадам!

Хацеў хлопец туды зайсці, а з хаткі бабулька старая выходзіць да пытаецца:

— Куды ты едзеш, чалавек?

— Еду ў свет, грошы зарабляць, лепшае долі шукаць!

Бабка кажа:

— У нашым царстве змей пасяліўся. Яму людзей на паед возяць. А цяпер яму царскае дачкі захацелася. I па гэтай дарозе вадавоз хутка яе везці будзе.

— Я змея не баюся! I царэўну вызвалю! — кажа старэйшы брат-асілак.

— Калі так, то ты пераначуй у мяне. А заўтра я пакажу табе, куды ехаць.

Застаўся старэйшы брат-асілак у бабулькі на ноч.

А тым часам у царскім палацы выбіраць сталі, каторую царэўну змею паслаць.

Старэйшая дачка кажа:

— Чым змея любіць, лепш утапіцца!

Сярэдняя дачка кажа:

— Чым змея любіць, лепш удавіцца!

А меншая кажа:

— Змей маім мужам будзе!

Надта паслухмяная яна была. Цар меншую сваю дачку болып за ўсіх любіў I кажа ёй:

— Ведаю, што ты дзеля сясцёр гатовая першаю да змея паехаць. Але хай спачатку старэйшую туды вадавоз завязе.

I павёз вадавоз старэйшую царэўну да змея.

А старэйшы брат-асілак пераначаваў у хатцы на курынай ножцы, паснедаў ды паехаў да той гары, дзе вадавоз дачку цара мусіў везці.

Дома малодшы брат-асілак глядзіць на карты — яны тасуюцца, глядзіць на хусцінку — яна беленькая ды чысценькая. Значыць, думае ён, брат мой жывы-здаровы.

Пад’ехаў старэйшы брат-асілак да гары. Бачыць: вадавоз старэйшую дачку цара вязе. А яму насустрач змей трохгаловы вылазіць.

Глядзіць ён на старэйшага брата-асілка і лапы пацірае:

— Ну, цар, ну, малайчына! Я ў яго адну дачку прасіў, а ён мне яшчэ і вадавоза, і асілка на паед даслаў.

— А ты, нячыстая сіла, не падавішся?! — кажа старэйшы брат-асілак. — Я біцца з табою прыйшоў.

Змей глянуў на яго, бачыць, што той не жартуе, ды кажа:

— Можа, лепш, чым біцца, будзем мірыцца?

— He, няма чаго мне з нячыстаю сілай мірыцца, будзем біцца! — кажа старэйшы брат-асілак.

I сталі яны біцца. Біліся, біліся — адсек багатыр змею адну галаву. Тады зноў біліся, біліся — адсекдругую.

Просіць змей:

— He забівай мяне, асілак! Я табе служыць буду!

Але старэйшы брат-асілак размахнуўся ды адсек змею апошнюю галаву.

Тады кажа вадавозу:

— Едзь у палац, скажы, што я старэйшую царэўну ад трохгаловага змея ўратаваў!

Паехаў вадавоз дамоў. А старэйшы брат-асілак палец змею адсек і сабе ў кішэню кінуў

Дома малодшы брат глядзіць на карты — яны тасуюцца, глядзіць на хусцінку — яна беленькая ды чысценькая. Значыць, думае ён, брат мой жывы-здаровы.

А да цара між тым яшчэ адзін змей, шасцігаловы, што пад той самаю гарою жыў, сваіх служак паслаў, сказаў, што царскую дачку хоча сабе на паед. Іначай спаліць усё царства ўшчэнт.

Цар другога вадавоза з сярэдняю сваёю дачкой паслаў.

Толькі старэйшы брат-асілак далей у дарогу выпраўляцца сабраўся, бачыць: едзе да гары яшчэ адзін вадавоз і царэўну з сабою вязе. А з-пад гары змей шасцігаловы вылазіць і лапы пацірае:

— Ну, цар, ну, малайчына! Я ў яго адну дачку прасіў, а ён мне яшчэ і вадавоза, і асілка на паед даслаў!

— А ты, нячыстая сіла, не падавішся?! — кажа старэйшы брат-асілак. — Я біцца з табою прыйшоў.

Змей глянуў на яго, бачыць, што той не жартуе, ды кажа:

— Можа, лепш, чым біцца, будзем мірыцца?

— He, няма чаго мне з нячыстаю сілай мірыцца, будзем біцца! — кажа старэйшы брат-асілак.

I сталі яны біцца. Біліся, біліся і адсек асілак змею тры галавы. Тады зноў біліся, біліся — адсек яшчэ дзве.

Просіць змей:

— He забівай мяне, асілак! Я табе служыць буду!

Але старэйшы брат размахнуўся ды адсек змею апошнюю галаву.

Тады кажа вадавозу:

— Едзь у палац, скажы, што я сярэднюю царэўну ад шасцігаловага змея ўратаваў!

Паехаў вадавоз дамоў. А старэйшы братасілак палец змею адсек і сабе ў кішэню кінуў.

Дома малодшы брат-асілак глядзіць на карты — яны тасуюцца, глядзіць на хусцінку — яна беленькая ды чысценькая. Значыць, думае ён, брат мой жывы-здаровы.

А да цара тым часам яшчэ адзін змей, дзевяцігаловы, што пад той самаю гарою жыў, сваіх служак паслаў, сказаў, што царскую дачку хоча сабе на паед. Іначай спаліць усё царства ўшчэнт.

Цар трэцяга вадавоза з малодшаю сваёю дачкою паслаў.

Толькі старэйшы брат-асілак далей у дарогу выпраўляцца сабраўся, бачыць: едзе да гары яшчэ адзін вадавоз і царэўну з сабою вязе. А з-пад гары змей дзевяцігаловы вылазіць і лапы пацірае:

— Ну, цар, ну, малайчына! Я ў яго адну дачку прасіў, а ён мне яшчэ і вадавоза, і асілка на паед даслаў!

— А ты, нячыстая сіла, не падавішся?! — кажа старэйшы брат-асілак. — Я біцца з табою прыйшоў.

Змей глянуў на яго, бачыць, што той не жартуе, ды кажа:

— Можа, лепш, чым біцца, будзем мірыцца?

— He, няма чаго мне з нячыстаю сілай мірыцца, будзем біцца’ — кажа старэйшы брат-асілак.

I сталі яны біцца. Біліся, біліся — адсек багатыр змею тры галавы. Тады зноў біліся, біліся — адсек яшчэ тры. Зноў біліся, біліся — яшчэ дзве галавы адсек.

Просіць змей:

— He забівай мяне, асілак! Я табе служыць буду!

А тады так злаўчыўся, што сваім воласам шыю старэйшаму брату ахапіў і душыць яго стаў

А малодшая царэўна стаіць ды плача.

Просіць тады яе асілак:

— Вазьмі нож ды перарэж волас!

Царэўна апамяталася. Нож схапіла і той волас перарэзала.

А старэйшы брат-асілак размахнуўся ды адсек змею апошнюю галаву.

Тады кажа вадавозу:

— Едзь у палац, скажы, што я малодшую царэўну ад дзевяцігаловага змея ўратаваў!

Паехаў вадавоз дамоў. А старэйшы братасілак палец змею адсек і сабе ў кішэню кінуў.

Дома малодшы брат глядзіць на карты — яны тасуюцца, глядзіць на хусцінку — яна беленькая ды чысценькая. Значыць, думае ён, брат мой жывы-здаровы.

Пераначаваў старэйшы брат-асілак ля той гары, а зраніцы бачыць, што старэйшая змяіная матка туды прыйшла і косці сына свайго, змея, збірае.

Хацеў старэйшы брат-асілак той змяі галаву адсекчы. Ды яна першаю да яго павярнулася і так дыхнула, што ён адразу ў вогненны калодзеж і праваліўся.

А дома ў вёсцы прачнуўся зранку малодшы брат-асілак, зірнуў і бачыць, што на хусцінцы крывавая пляма з’явілася, а карты не тасуюцца. Зразумеў ён, што з братам бяда. Сеў ён на каня ды паехаў хутчэй брата шукаць.

Ехаў ён, ехаў і бачыць: каля дарогі стаіць хатка на курынай ножцы.

Малодшы брат-асілак зірнуў на яе ды кажа:

— Хатка, хатка, стань да лесу задам, да мяне перадам!

Хацеў хлопец туды зайсці, а з хаткі бабулька старая выходзіць да пытаецца:

— Куды ты едзеш, міл чалавек?

— Еду свайго старэйшага брата шукаць.

Бабулька зірнула на яго, бачыць, што ён надта да брата свайго старэйшага падобны. Голас у голас, волас у волас. Вочы блакітныя.

Тады яна яму і кажа:

— Твайго брата змяя забіла. Будзеш ехаць, убачыш, як змяя-маці косці сына збірае. Ты ёй нічога не кажы. Адразу хапай і ў агнявы калодзеж кідай. Тады воран прыляціць і з агнявога калодзежа косці твайго брата дастане. Кіне іх у жывучы калодзеж — ён і аджывецца.

Едзе малодшы брат-асілак, едзе, бачыць царскі палац. Заехаў ён туды, а яго царэўны як дарагога госця прымаюць. Накармілі, напаілі, спаць паклалі. I адна царэўна да яго прыйшла і руку на яго кладзе.

А малодшы брат і кажа:

— Хто на мяне руку пакладзе — рука прэч. Хто нагу пакладзе — нага прэч!

Царэўна пакрыўдзілася і заплакала. He ведала яна, што гэта не старэйшы брат, які яе з сёстрамі ад змеяў уратаваў, а малодшы.

Яны ж падобныя былі. Голас у голас. Болас у волас. Вочы блакіныя.

А малодшы брат-асілак раніцаю развітаўся і далей паехаў.

Ехаў, ехаў і выехаў, нарэшце, на тую дарогу, дзе змяіная маці косці сына збірала. Схапіў ён яе, хацеў у калодзеж кінуць. А яна яму кажа:

— He губі ты мяне, чалавеча! Аджыўлю я твайго брата!

Паверыў ёй малодшы брат-асілак. А яна гукнула ворана. Воран прыляцеў, косці старэйшага брата з калодзежу дастаў ды апусціў іх у жывую ваду.

Вылез старэйшы брат-асілак з калодзежа з жывою вадою, падышоў да малодшага і кажа:

— Ну і доўга ж спаў я, братка!

А малодшы брат-асілак тым часам бачыць, што змяя-матка ўцячы хоча, схапіў ён яе ды кінуў у агнявы калодзеж. Там яна і згарэла.

Тады свіснуў ён коням багатырскім, прыскакалі коні на ягоны свіст, селі браты на коней і паскакалі ў царскі палац.

Але дачуліся ў людзей, што цар адразу тры вяселлі святкуе. Што ягоныя дочкі за-

муж за вадавозаў выходзяць. Тады яны пераапрануліся ў жабракоў і ў такім выглядзе на вяселле пайшлі.

Прыходзяць, бачаць: сядзяць вадавозы, п’юць і адзін перад адным выхваляюцца.

Адзін кажа:

— Гэта я старэйшую царэўну ад трохгаловага змея выратаваў!

Другі кажа:

— ІЬта я сярэднюю царэўну ад шасцігаловага змея выратаваў!

А трэці кажа:

— ßTa я малодшую царэўну ад дзевяцігаловага змея выратаваў!

А старэйшы брат-асілак падышоў да pa­pa і паказвае таму пальцы, якія ён у трох змеяў адсек.

Тады малодшая дачка пазнала яго і кажа:

— Цар-бацюхна, гэта і ёсць той багатыр, што мяне ад змея ўратаваў! А другі асілак — гэта брат ягоны. Голас у голас. Волас у волас. Вочы блакітныя. Няхай і ён каторую з маіх сясцёр сабе ўжонкі выбера. Мы казалі табе, што вадавозы хлусяць. Ды ты нам не верыў.

Вадавозаў цар за хлусню пакараў. Загадаў прывязаць да хвастоў коней, а коней тых у чыстае поле пусцілі.

А браты са сваімі царэўнамі сталі жыцьпажываць ды дабра нажываць.

КАБЫЛІН СЫН

Недзе ў трыдзясятым царстве, трыдзявятым гаспадарстве жыў купец з купчыхаю. Доўга яны разам жылі, ужо і старыцца пачалі, а дзяцей у іх усё няма і няма.

I вось у адной далёкай краіне, куды купец тавар павёз, падказалі яму, што плавае ў моры адна такая рыбіна, што калі яе з’есці, дык дзеці абавязкова народзяцца.

Пайшоў купец на бераг мора, бачыць: там рыбак у моры збіраецца рыбу лавіць. Купец яму кажа:

— Ці ведаеш ты такую рыбіну, якую калі з’ясі, то абавязкова дзіця народзіцца?

— Ведаю, — кажа рыбак.

— А ці можаш ты мне тую рыбіну злавіць? — пытаецца купец.

— Злаўлю ці не злаўлю, а паспрабаваць можна! — адказвае рыбак.

—Я табе любыя грошы заплачу! — кажа купец.

Плаваў, плаваў рыбак ды злавіў тую рыбіну.

Купец яму вялікія грошы за яе заплаціў ды хутчэй дамоў павёз.

Гаспадыня са служанкаю тую рыбіну пачысцілі, памылі, а ваду з-пад яе ў двор, пад вугал вылілі.

А па двары якраз кабыла хадзіла. Яна тую ваду і выпіла. Выпіла яна тую ваду і зараз жа зацяжарыла.

Служанка тую рыбіну гатаваць узялася. Але ж як не пакаштаваць, калі гатуеш! Яна тую рыбіну пакаштавала і таксама зацяжарыла.

Тады тую рыбіну гаспадыні занеслі, гаспадыня яе з’ела, і яна зацяжарыла.

Прайшло колькі часу і ўсе ўтрох — кабыла, служанка і гаспадыня — нарадзілі сыноў. I купец той такі рады быў, што ўсіх трох за сваіх прыняў

А сыны тыя не па гадах — па гадзінах гадуюцца, моцныя, прыгожыя, разумныя.

Трэба аддаваць іх вучыцца. Сына служанкі і таго, што купчыха нарадзіла, купец у навуку аддаў, а Кабылінага сына паслаў з імі, каб прыслужваў Ды толькі Купчыхін сын і Служанчын сын ледзь-ледзь тую на-

вуку асвойвалі. А Кабылінаму сыну яна лягчэй лёгкага давалася.

Вывучыліся яны, а тады Кабылін сын прыйшоў да купца і яму кажа:

— Татка, схадзі да каваля і папрасі яму нам з братамі па булаве выкаваць — Служанчынаму сыну ў тры пуды, свайму — у чатыры, а мне ў пяць пудоў.

Пайшоў купец да каваля, заказаў для сыноў тры булавы. Першую булаву, у тры пуды, каваль для Служанчынага сына выкаваў.

Кабылін сын яе ўзяў ды як падкіне ў неба! Праз некалькі гадзін прыслухаўся ён — вяртаецца тая булава назад. Падставіў Кабылін сын далонь, булава і рассыпалася.

Другую булаву, у чатыры пуды, каваль для Купчыхінага сына выкаваў.

Кабылін сын яе ўзяў ды як падкіне ў неба! Праз некалькі гадзін прыслухаўся ён — вяртаецца тая булава назад. Падставіў Кабылін сын калена, яна і рассыпалася.

Трэцюю булаву, у пяць пудоў, каваль для Кабылінага сына выкаваў.

Кабылін сын яе ўзяў ды як падкіне ў неба! Праз некалькі гадзін прыслухаўся ён — вяртаецца тая булава назад. Падставіў Кабылін сын лоб, яна і рассыпалася.

Просіць тады Кабылін сын бацьку:

— Схадзі да каваля, папрасі, каб ён жалеза падбавіў!

— Добра, — кажа бацька, — пайду, папрашу. Толькі ты ж скажы, колькі прыбаўляць таго жалеза трэба.

Кабылін сын кажа:

— Няхай Служанчыну сыну будзе булава ў пяць пудоў, Купчыхінаму — у шэсць, а мне — у восем.

Пайшоў бацька да каваля, папрасіў новыя булавы для сыноў выкаваць.

Першую булаву, на пяць пудоў, каваль для Служанчына сына выкаваў

Кабылін сын узяў яе ды кінуў, ужо не ў неба — у даль светлую. Булава паляцела. Ды так далёка, што не ўгледзіш.

Другую булаву, на шэсць пудоў, каваль для Купчыхінага сына выкаваў.

Кабылін сын узяў яе ды кінуў, ужо не ў неба — у даль светлую. Булава паляцела, ды так далёка, што не ўгледзіш.

А трэцюю булаву, на восем пудоў, каваль для Кабылінага сына выкаваў.

Кабылін сын узяў яе ды кінуў, ужо не ў неба — у даль светлую. Булава паляцела. Ды так далёка, што не ўгледзіш.

Тады Кабылін сын і кажа:

— Ну вось, а цяпер пойдзем з братамі свае булавы шукаць ды свет паглядзім, сябе пакажам.

Купец засмуціўся. Тры сыны ў яго было, і ўсе трое з дому ў дарогу збіраюцца. Пачалі маткі іх адгаворваць, баяцца, каб нічога з сынамі не здарылася. А Кабылін сын і кажа:

— Як мяне будуць слухацца, то ўсё добра будзе.

Развіталіся сыны і пайшлі. Ідуць, ідуць. Нарэшце бачаць — ляжыць Служанчынага сына булава на пяць пудоў

— Ну вось, — кажа Кабылін сын Служанчынаму сыну, — бяры сваю булаву. Далей пойдзем.

Ідуць яны, ідуць. Нарэшце бачаць: ляжыць Купчыхінага сына булава.

— Ну вось, — кажа Кабылін сын Купчыхінаму сыну, — бяры сваю булаву. Далей пойдзем.

Ідуць яны, ідуць, а Кабылінага сына булавы нідзе не відаць.

— Як жа ты без булавы? — пытаюцца браты. — Можа, вернемся, няхай каваль табе яшчэ адну булаву выкуе? Што, калі твая булава так і не знойдзецца...

— Знойдзецца, куды яна дзенецца! — упэўнена адказвае Кабылін сын.

Ішлі яны яшчэ, ішлі, бачаць дом. А на даху таго дома — булава Кабылінага сына ляжыць.

Залез Кабылін сын на дах. Дастаў сваю булаву. А дом той вельмі паганы быў. Там пілі ды ў карты гулялі. Але браты туды прыйшлі, калі нікога там не было.

Кабылін сын кажа:

— Будзем тут начаваць. Толькі трэба, каб адзін з нас на шляху, які сюды вядзе, варту нёс. Першым ты, Служанчын сын, пойдзеш. Толькі ж глядзі, не засні. A то мы ўсе тады загінуць можам.

Пайшоў Служанчын сын на той шлях, да вогненнае ракі, праз якую калінавы мост перакінуты. А пры той рацэ стаяла лазня. Зайшоў ён туды, на палок прылёг ды заснуў.

А Кабылінаму сыну не спіцца. Узяў ён сваю булаву ды на шлях паехаў Пад калінавым мастом, што праз вогненную раку перакінуты, стаіўся. Чуе — сабакі забрахалі, засвісталі. Бачыць: едзе паганы цар — сямігаловы Цмок на вазку, у які сямёра коней упрэжана. Едзе ды крычыць:

— Чаго брэшаце, чаго свішчаце! He да чужога двара еду, да свайго! Няма каго мне баяцца! Ёсць недзе Кабылін сын, але яму сюды не дабрацца!

— Ёсць табе каго баяцца! Здолеў я сюды дабрацца! — кажа Кабылін сын. — Дзьмі сабе поле. Будзем біцца.

Дзьмухнуў Цмок, гладкае поле сабе выдзьмуў. Тады Кабылін сын дзьмухнуў, поле выдзьмуў ды пазалаціў.

Цмок спужаўся ды кажа:

— Можа, не будзем біцца, а будзем мірыцца?

— Ды не, Цмок Паганы, сюды я з’явіўся не для таго, каб з табою мірыцца, а для Ta­ro, каб з табою біцца.

Размахнуўся ён і знёс таму Цмоку Паганаму адразу тры галавы. Тады размахнуўся яшчэ раз і знёс яшчэ тры галавы!

Тады забраў у яго вазок ды шасцёрку коней, зачыніў іх у хляве і дамоў вярнуўся.

Уранні вяртаецца Служанчын сын, а Кабылін сын у яго пытаецца:

— Ну, як ноч прайшла? Ці не было чаго страшнага?

— He, браткі мае, — кажа Служанчын сын, — толькі ў поўнач нешта так загрыме-

ла, што я з палка ў лазні зваліўся ды гузак сабе набіў

— Ну, тое не страшна! — кажа Кабылін сын. — Да вяселля зажыве.

Увесь дзень браты пілі, елі, гулялі, адным словам — адпачывалі. А Кабылін сын адсыпаўся, сіл набіраўся.

На другую ноч Кабылін сын кажа:

— Цяпер ты, Купчыхін сын, пойдзеш. Толькі ж глядзі, не засні. A то мы ўсе тады загінуць можам.

Пайшоў Купчыхін сын на той шлях, да вогненнае ракі, праз якую калінавы мост перакінуты. А пры той рацэ стаяла лазня. Зайшоў ён туды, на палок прылёг ды заснуў.

А Кабыліну сыну не спіцца. Узяў ён сваю булаву ды на шлях паехаў. Пад калінавым мастом, што праз вогненную раку перакінуты, стаіўся. Чуе — сабакі забрахалі, засвісталі. Бачыць: едзе паганы цар — сямігаловы Цмок на вазку, у які сямёра коней упрэжана. Едзе ды крычыць:

— Чаго брэшаце, чаго свішчаце! He да чужога двара еду, да свайго! Няма каго мне баяцца! Ёсць недзе Кабылін сын, але яму сюды не дабрацца!

— Ёсць табе каго баяцца! Здолеў я сюды дабрацца! — кажа Кабылін сын. — Дзьмі сабе поле. Будзем біцца.

Дзьмухнуў Цмок — гладкае поле сабе выдзьмуў. Тады Кабылін сын дзьмухнуў — поле выдзьмуўды пазалаціў.

Цмок спужаўся ды кажа:

— Можа, не будзем біцца, а будзем мірыцца?

— Ды не, Цмок Паганы, сюды я з’явіўся не для таго, каб з табою мірыцца, а для Ta­ro, каб з табою біцца.

Размахнуўся ён і знёс таму Цмоку Паганаму адразу тры галавы. Тады размахнуўся яшчэ раз і знёс яшчэ чатыры галавы!

Тады забраўуяго вазок ды сямёра коней, зачыніў іх у хляве і дамоў вярнуўся.

Уранні вяртаецца Купчыхін сын, а Кабылін сын у яго пытаецца:

— Ну, як ноч прайшла? Ці не было чаго страшнага?

— He, браткі мае, — кажа Купчыхін сын, — толькі што ў поўнач нешта так загрымела, што я з палка ў лазні зваліўся ды гузак сабе набіў.

— Ну, тое не страшна! — кажа Кабылін сын. — Да вяселля зажыве.

Увесь дзень браты пілі, елі, гулялі, адным словам — адпачывалі. А Кабылін сын адсыпаўся, сіл набіраўся.

На трэцюю ноч Кабыліну сыну самому ісці на той шлях, да вогненнае ракі варту несці. Ён перад тым, як ісці, ручнічок на вакно павесіў, а пад ім шклянку паставіў I братоў папярэдзіў:

— Глядзіце, калі з ручнічка гэтага кроў крапаць пачне, значыць, мне дапамога вашая трэба. Хапайце свае булавы і на шлях той, да вогненнае ракі, да калінавага маста, дзе варту неслі, паспяшайце!

Узяў ён сваю булаву ды на шлях паехаў. Пад калінавым мастом, што праз вогненную раку перакінуты, стаіўся. Чуе — сабакі забрахалі, засвісталі. Бачыць: едзе паганы цар — Цмок з дзевяццю галовамі на вазку, у які дзевяць коней ўпрэжана. Едзе ды крычыць:

— Чаго брэшаце, чаго свішчаце! He да чужога двара еду, да свайго! Няма каго мне баяцца! Ёсць недзе Кабылін сын, але яму сюды не дабрацца!

— Ёсць табе каго баяцца! Здолеў я сюды дабрацца! — кажа Кабылін сын. — Дзьмі сабе поле. Будзем біцца.

Дзьмухнуў Цмок — гладкае поле сабе выдзьмуў. Тады Кабылін сын дзьмухнуў — поле выдзьмуў ды пазалаціў.

Цмок спужаўся ды кажа:

— Можа, не будзем біцца, а будзем мірыцца?

— Ды не, Цмок Паганы, сюды я з’явіўся не для таго, каб з табою мірыцца, а для Ta­ro, каб з табою біцца.

Размахнуўся ён і знёс таму Цмоку Паганаму адразу тры галавы. Тады размахнуўся яшчэ раз і знёс яшчэ тры галавы! А тады зноў размахнуўся і яшчэ дзве галавы знёс!

Але Цмок Паганы сваёй галавой апошняю дастаў-такі Кабылінага сына, пашчу разявіў, вось-вось яго ўхопіць.

Тады ў доме, дзе браты засталіся, кроў з ручніка крапаць пачала.

А браты таго не бачаць, браты паснулі.

Тады кроўужо са шклянкі той на падлогу палілася. Браты прахапіліся, булавы свае схапілі і на шлях, да вогненнае ракі, да калінавага маста заспяшалі.

А Цмок Паганы ўжо Кабылінага сына за галаву ўхапіў. Тады браты наваліліся ды яго разам прыкончылі.

Толькі вазок з дзевяццю коньмі застаўся.

— Як вазок дзяліць будзем? — пытаецца Купчыхін сын.

Тады Кабылін сын адчыніў хлеў і кажа:

— А тут на кожнага вазок ёсць! Пакуль вы ў лазні спалі, я з Цмокамі Паганымі біўся.

Сеў Служанчын сын на вазок, у які шасцёра коней былі ўпрэжаны, Купчыхін сын на вазок, у які сямёра коней былі ўпрэжаны, а Кабылін сын у вазок, у які дзевяць коней былі ўпрэжаны, і паехалі да бацькі.

Ехалі, ехалі, ды сярод дарогі ўспомніў Кабылін сын, што забыўся ў тым доме, дзе яны начавалі, пальчаткі свае. Што рабіць, трэба вяртацца.

Каб хутчэй было, ён у пчолку перакінуўся і паляцеў. Тады мурашкаю стаў і ўпоўз у той дом.

Запаўзае, а там тры бабы сядзяць. Дзве жонкі Цмокаў, а трэцяя — іхняя матка. Сядзяць яны і радзяцца.

Кабылін сын пальчаткі свае ціхенька са сцяны, дзе яны на круку віселі, сцягвае і ўсё слухае.

— Адкуль толькі гэтых малойцаў нанесла! — кажа матка Цмокаў. — Пазабівалі

маіх сыноў. Трэба нам іх таксама са свету звесці!

Тады адна баба і кажа:

— Яны ўжо доўга ў дарозе. Пэўна ж, прытаміліся. Стану я на іхняй дарозе ложкам з мяккаю пярынаю. Лягуць яны перадыхнуць — заснуць і не прачнуцца.

— А я перакінуся крыніцаю, ды ля крынічкі кубачкі будуць стаяць — залаты і сярэбраны. I яблынька будзе расці — залатая і сярэбраная. Будуць яны ехаць, піць ім захочацца ды па яблычку ўзяць у дарогу. Тут яны сваю смерць і знойдуць.

— Ды не, надта ж хітры гэты Кабылін сын! — кажа матка Цмокаў. — Я прасцей зраблю. Лягу на дарогу і рот разяўлю — ад зямлі да неба. Яны будуць ехаць, у рот да мяне заедуць, я іх і праглыну.

Кабылін сын пальчаткі свае ціхенька з крука зняў, сцягнуў уніз ды зноў пчолкаю стаў і паляцеў.

Дагнаў братоў, самага лепшага каня з вазка выпраг і паехаў наперадзе. А браты за ім на вазках.

Едуць яны дзень, едуць другі. Так прытаміліся, што вочы не глядзяць, ледзь з коней не валяцца.

А тут сярод луга ложак шырокі стаіць, і пярына на ім мяккая, пуховая. Служанчын сын ды Купчыхін сын кажуць:

— Усё, болей не можам’ Трэба адпачыць!

А Кабылін сын меч выхапіў і па той пярыне, па тым ложку як секане! I зараз жа з яго кроў палілася.

Спужаліся браты і пытаюцца ў Кабылінага сына:

— А што гэта было?

— He пярына то была. He ложак, — адказвае Кабылін сын. — To жонка была Цмокава.

Едуць яны далей і бачаць: яблынька на сонцы свеціцца — галінка залатая, галінка сярэбраная, а на ёй яблычкі — яблычак залаты, яблычак сярэбраны. А пад той яблынькай крынічка з празрыстаю вадою, а пры ёй кубак залаты ды кубак сярэбраны.

— Як добра! — кажа Купчыхін сын. — Зараз і самі нап’емся, і бацьку па яблычку адшчыкнем. Гасцінец будзе.

— Стойце! — кажа Кабылін сын.

А браты ўжо з коней саскочылі і яблыкі рвуць.

Як сарвалі яны па тым яблыку, адзін залаты, другі сярэбраны, так і замёрлі нежывыя.

Кабылін сын меч дастаў і давай тую яблыню ды крыніцу секчы. 3 іх кроў і палілася. Паклаў ён братоў сваіх нежывых на вазок ды далей паехаў.

Бачыць: ляжыць пры дарозе матка тых Цмокаў, што яны з братамі пабілі, ды рот свой так шырока разявіла, што ён ад зямлі да неба. Разагнаўся Кабылін сын ды разам з вазкамі ды коньмі ў неба падняўся, ды так высока, што той рот бабін паверху і пераехаў

А тая матка Цмокаў за ім следам пагналася. Ён уцякае, яна даганяе. Ён уцякае, яна даганяе.

Ехаў, ехаў Кабылін сын, ды бачыць: кузня пры дарозе стаіць. Забег ён у кузню. А матка Цмокаў давай сцяну лізаць, пралізала і язык у кузню засунула.

Кабылін сын крычыць кавалю:

— Бяры абцугі, трымай язык!

Ухапіў каваль язык абцугамі, а Кабылін сын давай па ім біць. Молатам біў той зламаўся, булавою біў, і яна зламалася. I ў самога Кабыліна сына ўжо сілы скончыліся. Выпусцілі яны тую змяю, а яна і кажа:

— Давай, Кабылін сын, я на цябе сяду, і ты мяне павязеш. I свае песні спяваць

буду. А як скончацца мае песні, то тады можаш ты на мяне садзіцца і свае песні спяваць.

Стаў ён на карачкі, змяя тая на яго села і песню завяла. Адну песню спявае, друтую, трэцюю, а Кабылін сын ракам паўзе, змяю на сабе вязе. А коні з вазкамі за імі едуць.

Спявала, спявала змяя, зашыпела ды змоўкла.

Кабылін сын спыніўся і пытаецца:

— Ну што, цяпер мая чарга песні спяваць?

Што паробіш, змяя тая згадзілася. Сеў на яе Кабылін сын і сваю песню завёў, адну, другую, трэцюю...

Сам на змяі верхам скача, а коні з вазкамі за імі едуць. Скача Кабылін сын і ўсё песні спявае:

Го-го-го, каза,

Го-го, шэрая, Дзе ж ты, козанька, Рожкі падзела?

Го-го-го, каза,

Го-го, шэрая,

Дзе ж ты, козанька, Рожкі падзела? На соль праела.

Го-го-го, каза, Го-го, шэрая, Соль дарагая, Каза залатая. Го-го-го, каза, Го-го, шэрая, Дзе каза рогам, Там жыта стогам. Го-го-го, каза, Го-го, шэрая, Дзе каза нагой, Там жыта капой.

Усе калядныя ды масленічныя песні пераспяваў, веснавыя пачаў:

Яблынямая кучаравая,

Люлюшкі, люлі, кучаравая, Годзе табеўлузе стаяць, А пара табеў сад перайсці, Усад перайсці, корань пусціць, Корань пусціцьў глыбіні мора. Ў глыбіні мора, ў глыбіні сіняга... Гоооо!

Рэха па лесе голас разносіць, а Кабылін сын веснавыя песні пераспяваў, велікодныя, юраўскія, да купальскіх дайшоў:

Купала на Івана.

Дзе ж ты, Купала, ноч начавала?

Купала на Івана.

Начавала ночкуў вішнёвым садочку, Купала на Івана.

Што ж ты, Купала, вячэрала? Купала на Івана.

Вячэрала рыбку з перцам. Купаланаівана.

Рыбку з перцам, кашку з алейцам.

Купала на Івана.

Пераспяваў купальскія, да жніўных дайшоў:

Аў нашага пана дажыначкі рана, Люлюшкі, люлі, дажыначкі рана. Завідзела вока, што край недалёка, Люлюшкі, люлі, што край недалёка, Ды краю даждземся, гарэлкі нап’емся. Люлюшкі, люлі, гарэлкі нап'емся. Жытаў краёчку, гарэлкаў стапочку. Люлюшкі, люлі, гарэлкаў стапочку. Ўсёжыта пажалі іў копы паклалі. Люлюшкі, люлі, іў копы паклалі. Амы свайму пану славу даказалі. Люлюшкі, люлі, славу даказалі.

Змяя ўжо ледзь паўзе, а ён усё спявае. Змяя пытаецца:

— Ці ўсе твае песні?

Кабылін сын адказвае:

— Ды не, яшчэ шмат ёсць!

I зноў спявае.

Песні калядныя, песні веснавыя, песні купальскія, песні жніўныя, песні хрысцінныя, вясельныя, песні жартоўныя...

А змяя зусім стамілася, засмягла. Смага яе замучыла.

Убачыла яна раку і давай піць. Усю ваду ў рацэ выпіла і лопнула.

Далей Кабылін сын сам паехаў. Едзе, едзе і не ведае, як братоў сваіх аджывіць. Ляжаць яны на вазку і не рухаюцца.

Бачыць: стаіць на ўзлеску хатка на курыных ножках.

Кажа Кабылін сын:

— Хатка, хатка, павярніся да лесу задам, да мяне перадам!

Хатка павярнулася, Кабылін сын заходзіць, а там бабка старая сядзіць.

— Дзень добры ў хату! — кажа Кабылін сын.

— Дзень добры! — кажа бабка. — Ці не ты зараз у лесе спяваў, так што рэха гуляла і я заслухалася?

— Я, — кажа Кабылін сын.

— Што ж за патрэба ў цябе, што да мяне ў госці завітаў?

— Браты мае скамянелі. Як мёртвыя ляжаць. Ажывіць іх трэба. Як жа я бацысу іх мёртвых прывязу!

Бабка да вакна падышла і кажа:

— Едзь вунь па той дарозе, убачыш калодзеж. На тым калодзежы воран сядзіць. Тры разы яму пакланіся і папрасі, каб з таго калодзежа жывой вады для цябе дастаў. Тою вадою братоў сваіх акрапі, яны і аджывуцца.

Падзякаваў Кабылін сын бабцы, паехаў па той дарозе, што яна паказала. Бачыць: калодзеж стаіць, а на ім воран сядзіць.

Злез Кабылін сын з каня, пакланіўся ворану тры разы і кажа:

— Дзень добры табе, чорны воран! Дастань мне жывой вады, каб братоў маіх ажывіць!

Воран нічога не сказаў, вядзерца сярэбранае ў дзюбу ўзяў ды ў калодзеж паляцеў, вады зачарпнуў і Кабылінаму сыну падае.

Кабылін сын падзякаваў ворану. Акрапіў тою вадою братоў, яны і аджыліся.

Вярнуліся яны дамоў. Бацька на радасцях сабраў людзей ды наладзіў nip. I я там быў, мёд, піва піў. I ў роце не было, і па ба-

радзе не цякло.

АСІЛАК-РАБОТНІК

Неяк пайшлі бабы ў лес па ягады. Ды напаў на іх мядзведзь. Усе ўцяклі, а адна маладзіца адстала. Схапіў яе мядзведзь і занёс у сваю бярлогу. I сталі яны разам жыць. Мядзведзь тую младзіцу карміў даглядаў за мужа ёй быў I праз паўгода адчула тая маладзіца, што цяжарная. Нарадзіла яна сына. Мядзведзь узрадаваўся, думае: з малым яна ад яго не ўцячэ, кінуў маладзіцу з сынам у бярлозе, а сам пайшоў у далёкі лес па харчы.

А маладзіца сына ўхапіла і ў вёску збегла. Прыходзіць туды, а мужык яе кажа:

— Ты там з мядзведзем жыла, сына ад яго прыжыла, то і я сабе другую жонку знайшоў He хачу цябе ведаць!

Дзе ж беднай з дзіцем падзецца?

А тут мядзведзь у вёску прысунуўся, гырчыць, маладзіцу з дзіцёнкам забраць хоча. Мужыкі абступілі таго мядзведзя ды забілі. А пасля сабраліся ды прысудзілі, каб мужык збудаваў сваёй былой жонцы хату і гарод даў. Той мужык згадзіўся, і жонка яго другая таксама на гэта згадзілася.

Збудавалі ёй хату, гарод далі. Сынок яе, якога Мішам назвалі, гадуецца, як усе, толь-

кі моцны не па гадах, асілак. Гуляе з дзецьмі на вуліцы, лёгенька піхне каторага, а той адляціць ды так аб зямлю стукнецца, што бяда ды і толькі.

Прыйшлі вясковыя кабеты да той маладзіцы і просяць, каб не пускала яна свайго хлопца з іхнімі дзецьмі гуляць.

А хлопчык не толькі моцным расце, але і разумным. Прыходзіць ён да сваёй маці і кажа:

— Што мне тут з табою сядзець, пайду я куды-небудзь, наймуся служыць.

— Куды ж ты, такі малы, пойдзеш? — уздыхнула маці.

— Малы, ды ўдалы, — кажа сын. — Штонебудзь ды зараблю.

Як яна яго ні адгаворвала, сабраўся ён ды пайшоў.

Ідзе ён, ідзе па дарозе, сустракае багатага гаспадара.

— Дзень добры! — кажа Міша.

— Дзень добры, — кажа гаспадар. — Куды ідзеш?

— Шукаю, да каго б наняцца, каб на хлеб зарабіць, — адказвае Міша.

— Наймайся да мяне, мне работнікі трэба, — кажа гаспадар.

— Можна й да цябе, — адказвае хлопец.

— Як жа зваць цябе, хлопец? — пытаецца гаспадар.

— Мішам.

— Садзіся, Міша, на воз, паехалі, — кажа гаспадар.

Сеў Міша на воз, і яны паехалі. А Міша той надта важкі быў, такі важкі, што конь зараз жа пад пенай стаў.

Гаспадар дзівіцца:

— Што гэта наш конь пад пенай стаў?

— Пэўна, надта шыбка мы едзем, — кажа Міша.

Суцішыў гаспадар каня, сталі яны павольней ехаць. Прыехалі ў двор.

Далі Мішу пад’есці. А тады гаспадар у яго пытаецца:

— Колькі табе за год даць?

— Нічога мне не трэба, — кажа хлопец, — толькі дазволь табе раз у хрыбет даць, і гаспадыні тваёй раз.

Гаспадар скнара быў, думае: то й добра. Што там раз у хрыбет!

Міша пытаецца:

— Дык што ж мне рабіць трэба?

— Ідзі дроў насячы! — кажа гаспадар і сякеру яму дае.

А Міша кажа:

— He трэба мне сякеры, я дровы і так насяку.

Дзівіцца гаспадар, думае: як жа такі малы, ды яшчэ без сякеры, дровы секчы будзе?

А Міша пайшоў на двор, палена возьме, аб зямлю яго стукне, яно на дровы і расколецца. Другое возьме, аб зямлю стукне, яно на дровы і расколецца.

Гаспадар гаспадыні кажа:

— Ну й нанялі мы работніка, дровы без сякеры сячэ!

Прыйшла вясна. Трэба поле араць. Даў гаспадар Мішу каня ды саху і паказаў куды ехаць араць.

Прыехаў Міша ў поле, запрог каня і пачаў араць. Толысі не столькі конь тую саху цягнуў, колькі Міша.

Прынёс гаспадар Мішу ў поле абед.

Міша каня распрог, хлопнуў яго, каб бег той гуляць, а конь упаў і пакаціўся.

Гаспадар спужаўся:

— Чагой-та конь паваліўся?

— Ды гэта яму пакачацца захацелася! — кажа Міша.

Паабедаў Міша, а конь так і не ўстае. Тады Міша сам у хамут залез і кажа гаспадару:

— Давай ужо самі араць.

Узаралі яны поле. Прыйшлі дамоў, а гаспадар гаспадыні хваліцца:

— Мы з Мішам за дзень поле ўзаралі. Ён такі моцны, што як каню па хрыбту даў той і паваліўся.

А гаспадыня і кажа:

— Ну, калі ад ягонага ўдару конь паваліўся, то калі ён нам з табою па хрыбту дасць, то ў нас з табою дух выйдзе.

— I праўда, — кажа гаспадар, — што ж рабіць?

— А давай мы яму работу такую дадзім, каб ён сам прапаў, — кажа гаспадыня.

— I якую ж такую мы яму работу можам даць?

— Ты ж сам казаў, што ў наш авёс мядзведзі панадзіліся. Давай пашлем Мішу ноччу авёс вартаваць, пра мядзведзяў не скажам, скажам, што каровы туды панадзіліся хадзіць, — кажа гаспадыня.

Пайшоў гаспадар да Мішы і кажа:

— Панадзіліся ў наш авёс уночы каровы хадзіць. Ідзі, павыганяй іх, а калі адну зловіш, то сюды прыводзь.

Узяў Міша вяроўку, пайшоў да аўса. I бачыць, што там не каровы, а мядзведзі ходзяць.

Ён як зараве:

— А ну, вон пайшлі!

Мядзведзі спужаліся і ўцякаць. Аднаго Міша злавіў і за вяроўку да гаспадара павёў.

— Адчыняй, гаспадар! — крычыць.

А гаспадар баіцца, не адчыняе. Тады Міша нагою стукнуў вароты і адчыніліся.

Ён мядзведзя за вяроўку ў двор зацягнуў і крычыць:

— Куды тую карову, што я злавіў, ставіць?

— У хлеў яе стаўляй! — кажа гаспадар.

Міша завёў мядзведзя ў хлеў і прывязаў А сам у хату пайшоў. Заходзіць і пытаецца ў гаспадыні:

— Трэба тую карову падаіць?

Тая дрыжыць ад страху, кажа:

— Няхай так будзе.

— Што ж нам далей рабіць? — кажа гаспадар.

— А давай мы яго ўночы на млын пашлем, каб у дзесяцінніка грошы забраў, што ён нам вінны. А не забярэ, то няхай самога дзесяцінніка прывядзе.

А на тым млыне ўдзень людзі муку малолі, а ўначы — чэрці.

Сцямнела ўжо, ноч на дварэ, а гаспадар кліча Міпгу і кажа:

— Ідзі схадзі на млын ды забяры грошы, якія нам дзесяціннік вінны. А калі не аддасць, то яго самога прывядзі.

Пайшоў Міша на млын, стукае ў дзверы. Ніхто не адчыняе. Тады ён нагою дзверы выбіў, зайшоў. Чэрці зараз жа ў розныя бакі разбегліся. Ён аднаго ўхапіў і пытаецца:

— Ты тут за дзесяцінніка? Давай грошы!

Той маўчыць. Схапіў яго Міша і павалок да гаспадара. А той ужо спаць лёг. Міша яму кажа:

— Я табе дзесяцінніка прывёў. Куды мне яго?

— Давай у хлеў, пакуль я не ўстану, — кажа гаспадар.

Завёў Міша чорта ў хлеў ды прывязаў да таго слупа, за які мядзведзь прывязаны. А сам спаць лёг.

Зраніцы гаспадар прачнуўся, пайшоў у хлеў бачыць: там мядзведзь і чорт да слупа прывязаныя.

А год ужо канчаецца, вось-вось Міша прыйдзе іх з гаспадыняю па хрыбце біць.

Гаспадыня падумала і кажа гаспадару:

— Давай напішам яму паперу, дадзім воз ды каня і пашлем да цара. Каб ён у яго гро-

шы для нас узяў, якія нам паложаны. А пакуль ён там ездзіць будзе, то мы пераедзем на іншае месца, ён нас і не знойдзе.

Гаспадар прыйшоў да Мішы і кажа:

— Вось табе папера, бяры воз, каня і едзь да цара. Каб ён грошы аддаў, якія нам паложаны.

А Міша ўзяў не воз, а старыя калёсы, на якіх навоз вазілі, мядзведзя ўпрог, чорта ўпрысцяжку і паехаў пад’ехаў пад самы ганак

Стража далажыла цару, што прыехаў малойца на мядзведзі ды з чортам упрысцяжку і да яго просіцца.

Цар кажа:

— Спытайцеся ў яго, што яму ад мяне трэба?

Стражнікі выйшлі і пытаюцца:

— Што табе, малойца, ад цара трэба?

Міша адказвае:

— Даў мне мой гаспадар паперу, дзе напісана, што цар мусіць яму грошы даць, якія паложаны.

Цар прачытаў тую паперу, адлічыў, колькі трэба, грошай. Аддаў Мішу, і той адразу да гаспадара паехаў. А гаспадар ужо ўвесь свой скарб у мяшкі спакаваў і з двара выязджаць сабраўся.

Міша дачакаўся, пакуль гаспадар з гаспадыняю пайшлі са сваімі роднымі развітвацца, высыпаў з аднаго мяха сухары ды сам у той мех залез.

Вярнуліся гаспадар з гаспадыняю, на воз мяхі паставілі і паехалі. А гаспадыня якраз на той мех села, дзе Міша быў.

Едуць яны, едуць. Тады Міша стаў у мяху трашчаць. Гаспадыня спужалася, з возу саскочыла і кажа гаспадару:

— У мяне вось трашчыць, пэўна, ломіцца.

Гаспадар падышоў, стаў калёсы правяраць.

А Міша ўзяў ды заварушыўся. Спужалася гаспадыня яшчэ болей. Развязалі яны мех, а адтуль Міша вылазіць.

Гаспадар ажно збялеў пытаецца:

— Ты тут, Міша?

— А дзе ж мне быць, толькі тут. Каб быў я не тут, а там, каму ж бы я служыў?

Паехалі яны далей. Міша зрабіў выгляд, што спіць. А гаспадар з гаспадыняю між сабою шаптацца сталі.

— Мы застанемся начаваць ля возера, — кажа гаспадар, — пакладзем яго спаць між намі. Як ён засне, я табе пад ім

сваю руку працягну. Мы з табою яго ў возера і ўкінем.

Прыехалі яны да возера. Коней распрэглі, павячэралі і ляглі спаць. Гаспадар з гаспадыняю па баках, а Міша між імі.

Гаспадар з гаспадыняю як ляглі, так і заснулі. А Міша ўстаў і гаспадара на сваё месца пасунуў.

Прачнулася гаспадыня і сваю руку пад гаспадаром да Мішы цягне. Міша яе руку ўхапіў і яны гаспадара ў возера ўкінулі.

Развіднела, гаспадыня ўбачыла, што нарабіла, плакаць стала. Плакала, плакала, а тады, што ж рабіць, далей з Мішам жыць стала.

Сірацінкі — Божыя слязінкі

ХАТКА НА КУРЫНАЙ НОЖЦЫ

Жылі дзед з бабаю, была ў іх дачушка Параска. Баба памерла, а дзед ажаніўся. Узяў сабе другую бабу з дачкою Адэляю. Неўзлюбіла мачыха Параску, ды так, што, хоць была лютая зіма, кажа дзеду:

— Завязі сваю дачку ў лес, каб вочы мае яе не бачылі!

Дзеду шкада дачушку, але ведае: так ці іначай, звядзе баба яе са свету.

Уздыхнуў ён цяжка, паклікаў Параску:

— Дачушка мая, красачка, садзіся на саначкі, паедзем з табою ў лес, па дровы.

Дзяўчынка акрайчык хлеба ўзяла, на саначкі села, і выправіліся яны ў лес.

А там сярод дрэваў стаіць хатка на курынай ножцы. Дзед ізноў цяжка ўздыхнуў ды кажа:

— Сядзі тут, дачушка мая, чакай. А я пакуль дроваў насяку.

Прывязаў калодачку з венічкам так, каб яны стукалі ды трашчалі, як быццам ён дровы сячэ. Параска сядзіць у хатцы, бацьку чакае, думае, што ён дровы сячэ. Пры-

Ь 0                                                                     ® 4

слухаецца, а калодачка — брась, потым венічак — шась. А татка ўсё не йдзе і не йдзе. Ноч наперадзе. Страшна ёй адной.

Тады яна з хаткі вызірнула ды пытаецца:

Хтоўлесе,

Хтоўбары?

Прыйдзі, прыйдзі

Ноч начаваць, Ноч каратаць.

А голас незнаёмы адказвае:

Яўлесе, Яў бары. Прыйду к табе Ноч начаваць, Ноч каратаць.

А потым як загырчыць. Параска адразу пазнала, што гэта мядзведзь.

Ды кажа яму:

Тынемойтатка, Немаямамка. He хачу цябе, Нелюблюцябе.

Зачынілася яна ў хатцы. А мядзведзь удзверы грукае:

— Парасачка-красачка, адчыніся!

Параска дзверы і адчыніла.

Мядзведзь зайшоў ды просіць:

— Парасачка-красачка, звары мне паесці!

Уздыхнула Параска:

— Мой ты паночак, мой медзвядзёчак, як жа мне табе есці зварыць, калі і ў самой нічога нямашака?

А мядзведзь ёй на тое:

— А ты ў адно маё вушка ўлезь, а ў другое вылезь. Там усяго знойдзеш.

Параска ў адно вушка ўлезла, у другое вылезла. Ды не з пустымі рукамі, набрала і бульбы, і сала, і мучыцы. Есці наварыла. Таўчэ яна бульбу. А да яе мышка прыскочыла і просіць:

— Парасачка-красачка, дай мне бульбачкі!

Параска мышцы бульбачкі кінула. Мышка з’ела. А мядзведзь пытаецца:

— Парасачка-красачка, з кім ты там гаворыш?

— Ды мышка тут прыбегла.

Мядзведзь кажа:

— Стукні мышку па ступні!

Параска па лаўцы стукнула, як быццам мышцы дала. А мышка ізноў бульбачкі просіць. Ізноў яна яе частуе.

А мядзведзь пад’еў, разамлеў ды просіць:

— Парасачка-красачка, пасцялі мне пасцелю!

Уздыхнула Параска:

— Мой ты паночак, мой медзвядзёчак! 3 чаго ж я табе пасцелю пасцялю?

— Ды пакладзі мне палення, камення, жалезную ступу пад галаву і бараною накрыцца.

Хоць і цяжка Парасцы было, ды нічога не паробіш, паслала яна мядзведзю на печы паленне, каменне, ступу жалезную паклала пад галаву ды барану накрыцца.

Уладкаваўся ён на печы, дае Парасцы званочак і просіць:

— Парасачка-красачка, звані мне ў той званочак, каб мне весялей спаць было.

Хацела Параска ўжо званіць, ды тут мышка да яе прыскочыла ды просіць ціхенька:

— Парасачка-красачка, дай мне той званочак, а сама хавайся хутчэй.

Параска схавалася, а мышка давай па хаце бегаць ды тым званочкам званіць. Дзе зазвоніць, туды мядзведзь барану кіне. Прыслухаецца ды пытаецца:

— Парасачка-красачка, ці жыва ты?

Параска адказвае ціхім голасам:

— Жыва, мой паночак, жыва, медзвядзёчак! Ды не дужа.

Злез мядзведзь з печы ды пытаецца:

— Парасачка-красачка, а ці не хочаш ты да бацькі свайго ў госці з’ездзіць?

— Мой ты паночак, мой медзвядзёчак, — кажа Параска. — Яшчэ як хачу. Толькі ж на чым мне туды дабрацца?

— Ты мне служыла добра, то я цябе выпраўлю. Лезь у маё вуха!

Залезла Параска мядзведзю ў адно вуха, з другога вылезла. Выцягнула і коней, і карэту, і куфар з сукенкамі рознымі ды багаццем.

Пад’язджае да свайго двара, а там сабачка бабін ужо брэша:

Гаў-гаў-гаў

Дзедава дочка,

Гаў-гаў-гаў

Зусім недалёчка.

Гаў-гаў-гаў

Гаў-гаў-гаў

Едзе багата.

Гаў-гаў-гаў, Да нашае хаты.

Мачыха пачула, раззлавалася.

А яе сабачка ізноў брэша:

Гаў-гаў-гаў,

Дзедава дочка,

Гаў-гаў-гаў

Зусім недалёчка.

Гаў-гаў-гаў

Гаў-гаў-гаў

Едзе прыгожа.

Гаў-гаў-гаў

Сустракай, хтоможа!

Як зірнула мачыха на дзедаву дачку, што з карэты выйшла паня паняю, ледзь не самлела. Кажа дзеду:

— Завязі туды і маю дачку!

— Лепш не вязі! — кажа Параска. — He здолее яна там услужыць.

— Ты здолела, і мая дачка здолее! — кажа мачыха.

Дзед саначкі ўзяў, бабіну дачку на саначкі пасадзіў і ў лес павёз. У хатку на курынай ножцы яе пасадзіў, а сам пайшоў як бы дровы секчы. А сам калодачку з венічкам прывязаў ды дамоў падаўся.

Бабіна дачка Адэля сядзіць у хатцы, бацьку чакае, думае, што ён дровы сячэ. Прыслухаецца, а калодачка — брась, потым венічак — шась. А татка ўсё не йдзе і не йдзе. Ноч наперадзе. Страшна ёй адной.

Тады яна з хаткі вызірнула ды пытаецца: Хтоўлесе, Хтоў бары?

Прыйдзі, прыйдзі

Ноч начаваць, Ноч каратаць.

Мядзведзь ёй адказвае:

Яўлесе,

Яў бары.

Прыйду к табе

Ноч начаваць,

Ноч каратаць.

А Адэля яму:

Ты немой татка, Немаямамка.

Нехачуцябе,

He люблю цябе.

I ў хатку схавалася.

Мядзведзь у дзверы грукае ды кажа:

— Адэлечка, красачка, адчыні!

А бабіна дачка ў адказ:

— He вялікі ты пан, можаш і сам.

Зайшоў мядзведзь у хату ды просіць:

— Адэлечка, красачка, звары мне паесці!

Тая толькі плячыма цепнула: — 3 чаго я табе звару?

— А ты мне ў адно вушка ўлезь, з другога вылезь, будуць табе крупы, каб кашку мне зварыць, і сальца, каб яе зашкварыць.

Што рабіць, улезла бабіна дачка мядзведзю ў адно вушка, у другое вылезла, узяла, што трэба. Кашка бурчыць, салка скварчыць.

Падбягае да яе мышка:

— Адэлечка, красачка, дай мне кашкі хоць трошкі.

He паспела бабіна дачка адказаць, як мядзведзь у яе пытаецца:

— А з кім гэта ты гаворыш?

Адэля адказвае:

— Ды тут мышка, просіць кашкі хоць трошкі. Што рабіць?

Мядзведзь кажа:

— Стукні мышку па ступні!

Узяла Адэля лыжку ды стукнула мышку. Тая ножкі ўверх і задрала.

Пад’еў мядзведзь ды просіць:

— Адэлечка, красачка, пасцялі мне пасцелю!

Адэля плячыма цепнула:

— 3 чаго ж я табе пасцелю пасцялю?

— Ды пакладзі мне палення, камення, жалезную ступу пад галаву і бараною накрыцца.

с э                                                                е 4

Зрабіла Адэля ўсё, як мядзведзь прасіў. Мядзведзь на печы ўладкаваўся і ёй званочак дае:

— Адэлечка, красачка, звані мне ў той званочак, каб мне весялей спаць было.

Узяла Адэля званочак і давай званіць. А мядзведзь пачуў, дзе яна звоніць, кінуў туды барану ды пытаецца:

— Адэлечка, красачка, ці жыва ты?

А яна, бедная, і слова вымавіць не можа. Самлела. А мядзведзь па ёй яшчэ і ступаю.

Чакалі Адэлю дома дзень, чакалі другі.

А на трэці мачыха кажа дзеду:

— Пэўна, надта соладка ёй там служыцца. Ужо й на дом забылася! Едзь, прывязі яе назад.

Дзед сабраўся, пайшоў у лес, зайшоў у тую хатку на курынай ножцы, а там ляжаць косці чалавечыя. Сабраў ён іх у торбу і дамоў пайшоў

А сабака бабін ізноў голас падаў:

Гаў-гаў-гаў,

Бабіна дочка.

Гаў-гаў-гаў.

Зусім недалёчка.

Гаў-гаў-гаў.

Чакайцеў госці.

9 Зак. 2330

Гаў-гаў-гаў

Гаў-гаў-гаў

У торбачцы косці.

Раззлавалася мачыха, таўкачом так таго сабачку агрэла, што й нагу адбіла.

Ідзе сабачка, кульгае і сам сабе паўтарае:

Гаў-гаў-гаў

Чакайце ў госці.

Гаў-гаў-гаў, Гаў-гаў-гаў.

У торбачцы косці.

Дзед у двор зайшоў ды торбачку бабе дае. Тая ў торбачку зазірнула і абамлела. За тое багацце, за сквапнасць сваю дачку родную адзіную згубіла.

ЯК СЯСТРЫЧКІПА СУНІЧКІХАДЗІЛІ

Жылі-былі дзед ды баба. I была ў іх дачушка Васілінка. Баба вазьмі ды памры. Давялося дзеду другі раз жаніцца. А ў ягонай другой жонкі дзве дачушкі было — Дуня ды Маня.

Прыйшло лета, сунічкі ў лесе саспелі. Сплёў дзед дзяўчатам кошыкі, і яны пайшлі збіраць ягадкі.

Дзедава дачушка Васілінка песенькі спявае — ягадкі збірае, песенькі спявае — ягад-

кі збірае. Ды ўсё ў кошык. Да абеду амаль поўны кошык назбірала. А бабіны дачушкі Дуня ды Маня жменьку ў рот, жменьку ў кош, жменьку ў рот, жменьку ў кош. Ды так марудна. Да абеду ледзь па паўкошыка назбіралі. Стаяць, мераюць, у каторай болей. Падбеглі да Васілінкі, зазірнулі да яе ў кош, і нядобрая думка да іх прыляцела.

Адышліся бабіны дочкі ўбок і мяркуюць, як бы гэта дзедаву дачушку Васілінку забіць, ягадкі яе падзяліць ды дамоў хутчэй пайсці.

— Васілінка, — кажа Дуня, — давай мы табе валасы расчэшам.

Села Васілінка на пянёк, сталі бабіны дочкі ёй валасы расчэсваць, яна і заснула. Дуня з Маняю яе сонную зарэзалі, пад кусточкам пахавалі, ягадкі яе падзялілі і з поўнымі кошыкамі дамоў пайшлі.

— А дзе ж мая дачушка? — дзед пытаецца.

Дуня з Маняй кажуць:

— Ды ў яе ягад шчэ й паўкошыка не было. Ёй яшчэ збіраць ды збіраць.

Сцямнела ўжо, а дзедавай дачушкі няма і няма. Пайшоў дзед у лес, ходзіць, гукае сваю Васілінку, а яна не адзываецца. Вярнуўся дзед дамоў. Бядуе.

Ды якраз тою парою ехалі праз лес людзі з базару. I быў з імі хлопчык Васілёк. Саскочыў ён з возу ды кажа:

— Вунь там трысцінка расце. 3 яе дудачка ладная будзе.

Выразаў ён трысцінку, зрабіў дудачку, сеў на воз ды зайграў. Прыслухаўся. А дудачка тая не проста іграе — словы вымаўляе:

Грай, грай, Васілёчак,

Грай, грай, галубочак!

Дзве сястрыцы няродныя

Са мной ягадкі збіралі

Ды зарэзалімяне,

Пад кусточкам пахавалі.

Падзівіўся хлопчык, паклаў у торбачку дудачку. Прыехалі тыя людзі ў вёску, дзе жылі дзед ды баба з бабінымі дочкамі Дуняй і Маняй. I якраз у іхнюю хату на ноч папрасіліся.

Павячэралі, гамоняць. А хлопчык Васілёк сваю дудачку дастаў, што ў лесе з трысцінкі выразаў, і зайграла ізноў дудачка:

Грай, грай, Васілёчак,

Грай, грай, галубочак!

Дзве сястрыцы няродныя

Са мной ягадкі збіралі

Ды зарэзалімяне, Пад кусточкам пахавалі.

Дзед прыслухаўся ды просіць хлопчыка:

— Дай ты мне тваёй дудачкі, і я на ёй пайграю.

Узяў дзед дудачку, зайграў. А яна яму заспявала:

Грай, грай, мой татулечка, Як не стала матулечкі, Дзве сястрыцы няродныя Са мной ягадкі збіралі Ды зарэзалі мяне, Пад кусточкам пахавалі.

Другі раз дзед зайграў, і трэці, прыслухаўся: дык гэта ж ягоная дачушка Васілінка спявае. Тады ён гэтую дудачку аб калена пераламіў. I зараз жа перад ім ягоная дачушка Васілінка з’явілася.

Выгнаў дзед мачыху з яе дочкамі Дуняй і Маняй з хаты. Стаў толькі са сваёю роднаю дачушкай Васілінкай жыць-пажываць ды дабра нажываць.

ЧАРОЎНЫЯ ГУСЕЛЬКІ

Жыў на свеце калісьці круглы сірата Сымонка. Як памерлі ягоныя тата і мама,

забрала яго да сябе жыць хросная маці. А як падрос ён трошкі, пайшоў у людзі пасвіць гусі.

Гўсі пасвяцца, а Сымонка сядзіць на беразе ракі ды на свет дзівіцца. Рака, як тое люстэрка, усё ў сабе люструе: і вербы, што над ёю схіліліся, і стог сена, і гусей тых, што пасвяцца, траву шчыплюць, ды не проста так люструе, а ўсё дагары нагамі. I чаму так?

Па небе хмаркі, лёгкія, як той пух гусіны, плывуць, сонейка лашчаць. Вось бы ўзняцца туды! I чаму людзі не лётаюць?

Так ён задумаўся пра свет, пра тое, як той свет мудра ўладкаваны, і не заўважыў, як корпгун наляцеў Іўсак яго апярэдзіў, шыю выцягнуў голас падаў перасцярог гусей.

А Сымонка ізноў загледзеўся, як жамяра ў траве па-над рэчкаю крылцамі заменцяшыла. Потым матылёк з кветкі на кветку пырхнуў. Пчала па мёд прыляцела. Прыйшоў час абедаць, ды каб паспець, трэба бежкі бегчы. Гаспадыня не любіла, як хто позніцца. Сварыцца будзе. А нашто яму тое? Застаўся Сымонка без абеду.

Сядзеў, глядзеў, пра сваё думаў. Гусей пасвіў. He заўважыў, як сонейка садзіцца стала.

Ь 0                                                                     © 4

Падрос, пайшоў авечак пасвіць, потым кароў. Навучыўся з жывёлаю, з птушкамі, з раслінамі гутарку весці. Аднойчы сядзеў, на карову адну ўзіраўся, паглядзела яна на пастушка Сымонку сумна-сумна і, падалося яму, сказаць захацела:

— He станеш ты тут гаспадаром. Кідай усё ды ідзі ў свет, можа, там долю сваю напаткаеш!

Кінуў Сымонка ўсё, узяў торбачку ды пайшоў у свет. Ідзе з вёскі да вёскі, з места да места, і, куды не прыйдзе, бачыць, што там горш, чым дзе раней было. Ды так яму моташна стала, што тапіцца пайшоў. Падышоў да ракі, ступіў на ваду, а яна цвёрдаю стала, бы лёд. Ідзе Сымонка па вадзе, насустрач яму якісь паніч у капелюшы.

— Ідзі да мяне служыць! — кажа.

Сымонка яму адказвае:

— Ды мне цяпер і да чорта можна на службу наймацца. Усё роўна!

— Адкуль ты ведаеш, што я чорт? — здзівіўся паніч.

— А што тут ведаць, і так відаць!

— Я табе грошы добрыя заплачу! — кажа чорт.

— Што мне твае грошы! — паціснуў плячыма Сымонка. — Дзе грошы, там і вошы!

— Дык што ты за сваю службу хочаш? — пытаецца чорт.

— Дарма пытаеш, ты таго не маеш! Давай ужо не будзем таргавацца, пакажы лепш, за якую справу мне брацца!

Тады чорт зняў свой капялюш, махнуў ім тройчы, і ўбачыў Сымонка і рожкі ягоныя, і крылы, як у кажана. I сам ён сваю шапку драную з галавы сцягнуў, махнуў ёю тройчы, і ў яго крылы выраслі, як у коршуна. Узмахнуў ён імі і паляцеў следам за панічом-чортам. Толькі не ў неба, не да сонейка, а ўсё ўніз ды ўніз.

I стала раптам так цёмна, і смурод нейкі душыць пачаў Падлятаюць бліжэй, а там вялізныя катлы стаяць, а ў іх смала гарыць, ды так, што ажно бурбалкі падскокваюць. Здагадаўся Сымонка, што гэта пекла. I якраз у гэты момант адкульсці полымя як шыбане! Крылы ягоныя і згарэлі.

Даў чорт Сымонку даўгую качаргу і загадаў смалу ў катлах мяшаць. Прыгледзеўся Сымонка, а там у катлах грэшныя душы курчацца. Karo толькі там ні было! I старая злосная пані, і маладая паненка са старым

панам, і кухар, і аканом, і шмат тых, хто пры жыцці здаваўся самым набожным.

Раптам бачыць Сымонка, а там сярод усіх у катле ягоная хросная маці курчыцца, якая аддала яго, сірату, у людзі гусей пасвіць. Угледзела яна яго ды кажа:

— Даруй мне, дзетка, аддала я цябе малога ў людзі гусей пасвіць. Вось за тое мне і пакаранне такое выйшла.

— Несправядліва гэта, — кажа Сымонка. — Я толькі тады і быў шчаслівы, калі гусі пасвіў

Варта яму было толькі тое сказаць, як маці хросная з катла выйшла, уся ў белае прыбраная.

— Дзякуй табе, — кажа яна, — давай хутчэй адсюль уцякаць, a то яны цябе й жыўцом у які кацёл укінуць могуць.

Доўга ішлі яны між катлоў са смалою, якіх толысі пакутаў чалавечых не бачылі! На самым краі пекла маці хросная адразу знікла. А Сымонка зняў сваю шапку з галавы ды пакруціў ёю тройчы, і выраслі ў яго крылы. Узняўся ён, паляцеў, усё вышай ды вышай, даляцеў да зямлі. Лёг адпачыць.

Толькі ён вочы прымружыў, прымроілася яму, што падышоў да яго нейкі ста-

Ь 0                                                                 © 4

ры з белаю барадою, дае яму гуселькі і кажа:

— У гэтых гусельках і ёсць тваё шчасце.

Прахапіўся Сымонка: нікога няма, а побач з ім і праўда гуселькі ляжаць. Гуселькі тыя ўзяў ды ізноў у свет пайшоў. Наняўся да адных людзей кароў пасвіць. Выгнаў кароў на пашу, а сам сеў пад дубок, узяў гуселькі ды зайграў. Каровы як пачулі тую музыку, давай скакаць. Колькі Сымонка іграў, столькі яны скакалі. Ды так за дзень прытаміліся, што й малака ўвечары ледзь далі.

Штодня Сымонка выганяў кароў на пашу, а яны малака меней ды меней даваць сталі. Гаспадар з гаспадыняю ўжо не ведаюць, як рады даць.

Пагнаў зранку Сымонка кароў на пашу, а гаспадар ціхенька за ім следам падаўся. Бачыць: Сымонка пад дубок сеў, гуселькі свае дастаў ды давай на іх граць. Каровы скачуць, і гаспадар не ўтрымаўся, скакаць пачаў. Скакаў, аж пакуль Сымонка не адклаў гуселькі.

Пайшоў той гаспадар у суд. I суд за гэткае вядзьмарства прысудзіў Сымонку павесіць.

Ь 9                                                                     © 4

Паставілі на плошчы шыбеніцу, людзей сабралася — не прабіцца. Хто галосіць, сірату шкадуючы, хто жартуе, кажа, калі ён і напраўду вядзьмак, то яго не павесяць. Вядуць Сымонку на шыбеніцу, а ён гуслі пад пахаю трымае. Кат падвёў яго да шыбеніцы, толькі хацеў вяроўку на шыю накінуць, а ён узяў гуслі ды як зайграе! Кат скача, шыбеніцу абняўшы, суддзя скача, паперы з судовым рашэннем з рук не выпускае, non з крыжам ад скокаў ніяк утрымацца не можа. I ўсе, хто на плошчы быў, скачуць і скачуць. А Сымонка іграе і між усіх ідзе сабе ціхенька. Ішоў, ішоў і зусім знік. Шукай цяпер ветру ў полі!

БУРЭНЯ

Жылі дзед ды баба, і была ў іх дачушка Анютка. Дружна яны жылі, хораша, ды захварэла баба і памерла.

Пабедаваў дзед, пабедаваў, а тады кажа

дачцэ:

— Ну што ж, трэба нам з табою, дачушка, гаспадыню ў хату шукаць. Жаніцца мне трэба.

— Пачакай, татачка, — кажа дачушка Анютка. — Пайду да мамачкі, спытаюся.

6 3                                                                 © 4

Пайшла яна на могілкі, плача, плача.

Тут чуе матчын голас:

— Чаго ты, дачушка, плачаш?

— Як жа мне не плакаць? Татка жаніцца хоча.

А матчын голас адказвае:

— Няхай спачатку табе такую сукенку справіць, каб была яна, як на небе зоркі, як на небе месяц.

Прыходзіць дачка да бацькі і кажа:

— Перш чым жаніцца, спраў мне спачатку, татка, такую сукенку, каб была яна, як на небе зоркі, як на небе месяц.

Справіў ёй бацька такую сукенку.

Тады зноў кажа:

— Трэба нам з табою, дачушка, гаспадыню ў хату іпукаць. Жаніцца мне трэба.

— Пачакай, татачка, — кажа дачушка Анютка, — пайдуда мамачкі, спытаюся.

Пайшла яна на могілкі, плача, плача.

Тут чуе матчын голас:

— Чаго ты, дачушка, плачаш?

—Як жа мне не пл акаць? Татка жаніцца хоча.

А матчын голас адказвае:

— Няхай спачатку табе такія чаравікі справіць, каб былі яны, як на небе зоркі, як на небе месяц.

Прыходзіць яна да бацькі і кажа:

— Перш чым жаніцца, спраў мне спачатку, татка, такія чаравікі, каб былі яны, як на небе зоркі, як на небе месяц.

Справіў ёй бацька такія чаравікі.

Тады зноў кажа:

— Трэба нам з табою, дачушка, гаспадыню ў хату шукаць. Жаніцца мне трэба.

— Пачакай, татачка, — кажа дачушка Анютка, — пайду да мамачкі, спытаюся.

Пайшла яна на могілкі, плача, плача.

Тут чуе матчын голас:

— Чаго ты, дачушка, плачаш?

— Як жа мне не плакаць? Татка жаніцца хоча.

А матчын голас адказвае:

— Няхай спачатку табе такіх коней справіць, каб былі яны, як на небе зоркі, як на небе месяц.

Прыходзіць яна да бацькі, кажа:

— Перш чым жаніцца, спраў мне спачатку такіх коней, каб былі яны, як на небе зоркі, як на небе месяц.

Справіў ёй бацька такіх коней.

Тады зноў кажа:

— Трэба нам з табою, дачушка, гаспадыню ў хату іпукаць. Жаніцца мне трэба.

— Пачакай, татачка, — кажа дачушка Анютка, — пайдуда мамачкі, спытаюся.

Пайшла яна на могілкі, плача, плача.

Тут чуе матчын голас:

— Чаго ты, дачушка, плачаш?

— Як жа мне не плакаць? Татка жаніцца хоча.

А матчын голас адказвае:

— Няхай тады ўжо бярэ ўдаву з трыма дочкамі.

Прыходзіць яна да бацькі і кажа:

— Калі хочаш жаніцца, бяры, татачка, удаву з трыма дочкамі.

Жаніўся бацька, і прыйшла мачыха з дочкамі ў іхнюю хату жыць.

А мачыха надта злая была. Неўзлюбіла яна падчарку Анютку.

Кажа аднойчы:

— Вось табе кудзеля, спрадзі, сатчы палатно, выбелі яго і ў трубачку скаці!

Паглядзела Анютка, колькі рабіць трэба, заплакала ды на могілкі пайшла.

Плача яна, плача, і тут чуе матчын голас:

— Чаго ты, дачушка, плачаш?

— Як жа мне не плакаць’ Мачыха мне сказала: «Вось табе кудзеля, спрадзі, сатчы палатно, выбелі яго і ў трубачку скаці! » Як

жа я адна спраўлюся? А не спраўлюся — яна крычаць будзе, а то і паб’е.

Мамін голас адгукаецца:

— He плач, дачушка, у вас кароўка ёсць, Бурэня. To ты да яе падыдзі, у адно вушка дзьмухні, а ў другое працягні. Кудзеля спрадзецца, палатно сатчэцца, выбеліцца і ў трубачку скоціцца.

Падзякавала Анютка маме і пайшла ў хлеў да кароўкі Бурэні. У адно вушка ёй дзьмухнула, у друтое працягнула. Кудзеля спралася, палатно саткалася, выбелілася і ў трубачку скацілася.

Узяла Анютка тую трубачку і дамоў пайшла.

Мачыха паглядзела на тое палатно і злосцю зайшлася. Тады падумала і на другі дзень зноў дае Анютцы кудзелю і пасылае з ёю сваю дачку, быццам бы вучыцца.

Заплакала Анютка ды на могілкі пайшла.

Плача яна, плача, і тут чуе матчын голас:

— Чаго ты, дачушка, плачаш?

— Як жа мне не плакаць! Мачыха мне зноў сказала: «Вось табе кудзеля, спрадзі, сатчы палатно, выбелі яго і ў трубачку скаці!» Ды яшчэ дачку сваю са мною пакінула, быццам бы вучыцца.

Ь 0                                                                     © 4

Мамін голас адгукаецца:

— He плач, дачушка, ты скажы: «Давай, сястрыца, я цябе расчашу!» Яна пакладзе табе галоўку на калені, а ты чашы і кажы: «Спі, вочка, спі, другое!» Яна засне, а ты да кароўкі Бурэні ідзі. Да яе падыдзі, у адно вушка дзьмухні, а ў другое працягні. Кудзеля спрадзецца, палатно сатчэцца, выбеліцца і ў трубачку скоціцца.

Падзякавала Анютка маме І пайшла дамоў ды кажа сястры:

— Перш чым за вучобу брацца, давай я табе валасы расчашу.

Паклала сястра галоўку ёй на калені, а яна і кажа:

— Спі, вочка, спі, другое!

Сястра і заснула. Анютка ж узяла кудзелю і ў хлеў да кароўкі Бурэні пабегла.

У адно вушка ёй дзьмухнула, у другое працягнула. Кудзеля спралася, палатно саткалася, выбелілася і ў трубачку скацілася.

Узяла Анютка тую трубачку і дамоў пайшла.

Разбудзіла сястру ды кажа:

— Уставай, у мяне ўжо ўсё гатовае!

Пайшлі яны разам да мачыхі. А тая, як дазналася, што дачка яе нічога не ўтледзела, яшчэ болып раззлавалася.

На наступны дзень ізноў яна дае падчарцы сваёй кудзелю і пасылае сваю другую дачку вучыцца.

Заплакала Анютка ды на могілкі пайшла. Плача яна, плача, і тут чуе матчын голас: — Чаго ты, дачушка, плачаш?

— Як жа мне не плакаць! Мачыха мне зноў сказала: «Вось табе кудзеля, спрадзі, сатчы палатно, выбелі яго і ў трубачку скаці!» Ды другую дачку сваю са мною пакінула, быццам бы вучыцца.

Мамін голас адгукаецца:

— He плач, дачушка, ты скажы: «Давай, сястрыца, я цябе расчашу!» Яна пакладзе табе галоўку на калені, а ты чашы і кажы: «Спі, вочка, спі другое!» Яна засне, а ты да кароўкі Бурэні ідзі. Да яе падыдзі, у адно вушка дзьмухні, а ў другое працягні. Кудзеля спрадзецца, палатно сатчэцца, выбеліцца і ў трубачку скоціцца.

Падзякавала Анютка маме і пайшла дамоў ды кажа сястры:

— Перш чым за вучобу брацца, давай я табе валасы расчашу.

Паклала сястра галоўку ёй на калені, а яна і кажа:

— Спі, вочка, спі, другое!

Сястра і заснула. Анютка ж узяла кудзелю і ў хлеў да кароўкі Бурэні пабегла.

У адно вушка ёй дзьмухнула, у другое працягнула. Кудзеля спралася, палатно саткалася, выбелілася і ў трубачку скацілася.

Узяла Анютка тую трубачку і дамоў пайшла.

Дома разбудзіла сястру ды кажа:

— Уставай, у мяне ўжо ўсё гатовае!

Пайшлі яны разам да мачыхі. А тая, як дазналася, што дачка яе нічога не ўгледзела, зусім раззлавалася.

На наступны дзень ізноў яна дае падчарцы кудзелю і пасылае сваю трэцюю дачку вучыцца. А каб тая лепш падгледзець магла, уставіла ёй у лоб трэцяе вока.

Анютка таго не заўважыла.

Кажа сястры:

— Перш чым за вучобу брацца, давай я табе валасы расчашу.

Паклала сястра галоўку ёй на калені, а яна і кажа:

— Спі, вочка, спі, другое!

Два вочкі заснулі, а трэцяе глядзіць.

Анютка ж узяла кудзелю і ў хлеў да кароўкі Бурэні пабегла. А дачка мачыхі за ёю следам. Два вочкі ў яе спяць, а трэцяе за ўсім падглядае.

Анютка да кароўкі Бурэні падышла, у адно вушка ёй дзьмухнула, у друтое працягнула. Кудзеля спралася, палатно саткалася, выбелілася і ў трубачку скацілася.

А трэцяя мачыхіна дачка крычыць:

— Усё бачыла! Усё чула! Усё бачыла, усё чула! Адно маё вочка не паснула! Усё бачыла! Усё чула!

Пабегла яна да мачыхі, усё ёй расказала.

Мачыха прыкінулася хворай ды кажа дзеду:

— Забі тую кароўку Бурэньку! Іначай памру!

Дзед спужаўся. Хоча хутчэй тую кароўку зарэзаць, а Анютка просіць яго:

— Пачакай, татачка! Я да мамачкі схажу. Заплакала Анютка ды на могілкі пайшла. Плача яна, плача, і тут чуе матчын голас: — Чаго ты, дачушка, плачаш?

— Хоча татка кароўку нашую Бурэню зарэзаць!

А мамін голас адказвае:

— Няхай рэжа. Толькі ты сама кішкі перабяры. Там зярнятка знойдзеш, пасадзі яго пад вакном. Вырасце з яго яблынька. Адзін лісцік залаты, другі — сярэбраны. Адзін яблычак залаты, другі — сярэбраны.

Як ні шкада Анютцы кароўкі Бурэні было, зарэзаў яе бацька. Стала яна кішкі перабіраць ды знайшла зярнятка, пасадзіла яго пад вакном. Вырасла з яго яблынька. Адзін лісцік залаты, другі — сярэбраны. Адзін яблычак залаты, другі — сярэбраны. Дзіва, дый толькі.

Захацела мачыха тых яблыкаў паспытаць, паслала сваю старэйшую дачку яблычак збіць. Тая палку кінула, а палка ёй па галаве стукнула, яблык не збіўшы. Раззлавалася дачка і дамоў пайшла. Тады сярэднюю сваю дачку мачыха паслала яблычак збіць. I яна палку кінула, але палка ёй па галаве стукнула, а яблычак не збіла. Трэцюю сваю дачку мачыха адпраўляе — і тая не змагла прынесці яблычак.

Раззлавалася мачыха, але так без яблычка і засталася.

Назаўтра святы дзень быў. Мачыха з дочкамі ў царкву пайшла. А перад тым у мак попелу насыпала і загадала падчарцы мак чысціць.

Заплакала Анютка ды на могілкі пайшла.

Плача яна, плача, і тут чуе матчын голас:

— Чаго ты, дачушка, плачаш?

— Як жа мне не плакаць! Мачыха з дочкамі ў царкву пайшла, а мне мак з попелам кінула, чысціць загадала!

А матчын голас ёй кажа:

— У цябе ж коні ёсць, як на небе зоркі, як на небе месяц. Занясі ім мак з попелам, яны тупнуць і ўсё перачысцяць. А тады, дачушка, апрані тую сукенку, што як на небе sopid, як на небе месяц, ды тыя чаравікі, што як на небе зоркі, як на небе месяц, і едзь у царкву Сёння ж вялікае свята.

Падзякавала Анютка маме, вярнулася дамоў, узяла мак з попелам, пайшла да сваіх коней, што як на небе зоркі, як на небе месяц. Яны тупнулі і ўсё перачысцілі.

Занесла Анютка мак у хату, а пасля апранула тую сукенку, што як на небе зоркі, як на небе месяц, і тыя чаравікі, што як на небе зоркі, як на небе месяц, села ў вазок ды паехала ў царкву.

У царкве столькі людзей было, што мачыха з дочкамі яе і не заўважылі. А малады царэвіч загледзеўся на Анютку і так баяўся яе не знайсці, што растапіў смалу і памазаў ёю парожак.

Анютка з царквы выходзіла, на смалу стала, і адзін яе чаравічак так там і застаўся.

Вярнулася яна дамоў, коней паставіла, сукенку, што як на небе зоркі, як на небе месяц, скінула ды разам з чаравічкам, які застаўся, схавала.

Сама ж старую сваю сукенку апранула і пайшла гаспадаркаю займацца.

Вярнулася мачыха са сваімі дочкамі з царквы і пытае:

— Ну што, мак ад попелу адчысціла?

Анютка мак ёй прынесла. А сама пайшла хату прыбіраць.

А царскі сын той чаравік, што ў смале на парозе застаўся, узяў і паехаў усім дзяўчатам яго мераць.

Дачулася мачыха, што чаравічак той надта маленькі, паглядзела на ногі сваіх дочак і загадала ім пальцы паадсякаць.

Заехаў царэвіч да іх у двор, мачыха падчарку сваю Анютку пад начоўкі схавала, каб вочы не мазоліла.

Прымералі яе дочкі той чаравік — ніводнай не падышоў. А Анютка пад начоўкамі ўзяла ды кашлянула.

— Хто гэта ў вас там хаваецца? — пытаецца царэвіч.

— Ды так, убогая! — кажа мачыха.

А царэвіч просіць:

— Няхай і яна чаравік гэты прымерае.

Дасталі Анютку з-пад начовак, прымерала яна чаравік, што як на небе зоркі, як на небе месяц, ён ёй якраз прыйшоўся.

Тады яна і другі чаравік такі самы дастала.

Царскі сын высватаў яе і ў палац да сябе павёз.

I яблынька, тая, у якой адзін лісцік залаты, другі — сярэбраны, адзін яблычак залаты, другі — сярэбраны, за ёю следам пайшла.

Пажылі царэвіч з Анюткаю колысі часу. I нарадзілася ў іх дзіця.

А мачыха з дочкамі прыехала на хрэсьбіны ды лазню загадала вытапіць. Пайшла туды з адною сваёю дачкою і падчарку кліча.

Сталі яны мыцца, яна падчарку лісіцаю зрабіла. А сваю дачку замест яе павяла і да дзіцяці паклала.

Адна бабка-павітуха, што дзіця прымала, пра тое ведала. I як прыйдзе час дзіця карміць, яна на вуліцу выйдзе і кліча:

— Ліска, ліска! Ідзі дзіцятка карміць!

Анютка прыбяжыць, лісіную шкуру скіне, дзіця пакорміць, прыгалубіць і зноў лі-

сіную шкуру нацягвае. Такое на яе закляц-

це мачыха наклала.

Дазнаўся пра гэта царэвіч. Думае: як жа ёй дапамагчы?

Тады бабка-павітуха яму параіла:

— Ты падгадай, калі твая жонка лісіную шкуру скіне, схапі яе і спалі.

Царэвіч так і зрабіў. Падгадаў, калі ліска дзіця прыбегла карміць, шкурку зняла. Ён шкурку яе схапіў ды ў агонь кінуў.

А мачыху з яе дочкамі за тое, што нарабілі, прывязалі да конскіх хвастоў і па полі расцягалі.

ІВАНЬКА-БАРАНЬКА

Жылі дзед з бабаю, і былі ў іх дачушка Ганулька і сынок Іванька. Але баба захварэла і памерла. Ажаніўся тады дзед з другою кабетай. А ў той была свая дачка. Пажылі яны разам. А пад вясну голадна стала. I мачыха сказала дзедавым дзецям:

— Вы ўжо вялікія. Ідзіце ў свет і самі сабе зарабляйце. Усім разам нам не пракарміцца.

Ідуць Ганулька і Іванька ад вёскі да вёскі. Дзе на працу наймаюцца, дзе жабруюць, цяжка ім, бедным.

Сонца прыпякае, горача стала, піць хочацца. А як на тое ні калодзежу нідзе паблізу, ні крыніцы. Іванька глянуў на дарогу, бачыць: парсючок прабег, след пакінуў. Кажа:

— Сястрычка мая любая, так мне піць хочацца! Давай я хоць з гэтага следу нап’юся.

А Ганулька спужалася:

— He пі, братка мой Іванька, a то парсючком абернешся.

Ідуць яны далей. Лес, поле, і нідзе ні крынічкі, ні калодзежу. Сонца прыпякае яшчэ болей. Зусім горача стала. Смага іх проста замучыла. Іванька глянуў на дарогу, бачыць: конь праскакаў след пакінуў. Ён просіць сястрычку:

— Ганулька, сястрычка мая любая, як жа мне піць хочацца! Давай я хоць з гэтага следу нап’юся!

А Ганулька спужалася:

— He пі, братка мой Іванька, a то конікам абернешся.

Ідуць яны далей — лес, поле, і нідзе ні крынічкі, ні калодзежу. Сонца прыпякае, горача, смага мучыць. Іванька глянуў на дарогу, бачыць: баранчык прайшоў, след пакінуў Ён просіць сястрычку:

t 9 «нооец» е 4

— Ганулька, сястрычка мая любая, мяне смага замучыла! Давай я хоць з гэтага следу нап’юся!

Ганулька спужалася:

— He пі, братка мой Іванька, баранькам станеш.

Але не паспела яна брата ад таго следу адцягнуць. Стаў ён наўколенцы, пачаў піць з баранчыкавага следу, павярнуўся да сястры і ўжо слова сказаць не можа, толькі бэкае.

На Ганульчыных вачах у бараньку абярнуўся.

Заплакала Ганулька, кажа:

— Брацік мой, Іванька, што ж ты мяне не паслухаўся! Казала ж я табе: «Не пі з таго следу! Баранчыкам станеш!»

А Іванька-баранька глядзіць на яе сумнымі вачыма і толькі бэкае.

Ідзе Ганулька ды плача. Мамка памерла, мачыха ў свет выгнала, а тут яшчэ і брацік Іванька баранькам стаў Бяжыць ззаду ды бэкае.

Ішлі яны, ішлі, зусім прытаміліся. Сонца садзіцца стала. Ноч наперадзе. Ажно бачаць: стаіць на ўзлеску хатка. Зайшлі яны туды, а там нікога няма, толькі кросны стаяць.

Запаліла Ганулька святло, села за кросны ды стала ткаць, ткаць ды песні спяваць. А голас у яе прыгожы, далёка рэхам разлятаецца:

Хто прытуліць Ганулю?

Калі маці-матуля

Нарадзіла Іваньку ў зялёнай дуброве, Ды не дала Іваньку ні шчасця, ні долі, Толькі дала Іваньку тварык, чорны бровы. Толькі дала Іваньку тварык, чорны бровы. Толькі дала Іваньку тварык, чорны бровы...

Якраз у той час ехаў тым узлескам кароль. Думае: што за дзіва, хатка заўсёды пустая была. А тут свяло гарыць, і хтосьці спявае.

Зайшоў кароль у хатку, бачыць: дзяўчынка за кроснамі сядзіць, тчэ і песні спявае. А каля яе ног баранька туліцца.

Кароль кажа:

— Вечар добры вам! Чаго ж ты адна так позна ў лесе робіш? Як жа твае бацькі цябе адпусцілі?

— Вечар добры! — адказвае Ганулька. — Маці нашая памерла. А мачыха, якую бацька ўзяў, з дому выгнала. А я тут не адна, я з Іванькам-баранькам, брацікам маім.

— Калі так, — кажа кароль, — то я вас да сябе забяру.

Сталі яны жыць у каралеўскім палацы. Вырасла Ганулька. Прыгажэй за яе ва ўсім каралеўстве няма. Пакахаў яе кароль ды ажаніўся з ёю.

А тады прыйшоў час ехаць каралю на вайну. Развітаўся ён з Ганулькай і паехаў ваяваць. А ў Ганулькі нарадзіўся хлопчык, каралеўскі сын.

Дачулася пра гэта мачыха і разам са сваёю дачкою паехала ў каралеўскі палац, нібыта ў адведкі. Прыехала, прыгледзелася дый кажа:

— Ганулька, трэба табе ў лазню схадзіць, папарыцца, памыцца, а тады ў возеры пакупацца.

Папарылася Ганулька, памылася і пайшла да возера купацца.

А мачыха чаруе:

— Рыбай-шчукай абярніся. Пад нагамі не круціся. Пад нагамі не круціся. Рыбайшчукай абярніся.

Чаравала яна, чаравала, і, ў рэшце рэшт, Ганулька і праўда стала рыбай-шчукай і паплыла ў возера.

А мачыха хутчэй пабегла ў каралеўскі палац, апранула Ганульчыны ўборы на сваю дачку, і стала тая здавацца каралевай.

А малы каралевіч без мамы плача, плача. Тады Іванька-баранька ўзяў яго і да возера панёс. Падышоў да берага і кліча:

— Сястрычка, Ганулька, плача сынулька, ніяк не суняць, трэба есці даць!

А Ганулька з возера адгукаецца:

— Іду, бягу па пясочку да майго сыночка! Іду, бягу па пясочку да майго сыночка!

Выплыла яна на бераг, скуру рыбіну скінул а, сыночка пакарміла і зноў рыбай-шчукай абярнулася, у ваду скочыла. А Іванька-баранька каралеўскага сына ўзяў і назад у палац занёс.

Так ён яго штодня па два-тры разы да возера насіў, а Ганулька выплыве, рыбіну скуру скіне, пакорміць малога і зноў рыбай-шчукай абернецца, у возера скочыць.

Прыехаў кароль з вайны. Ды такі рады ён быў, што ў яго сын нарадзіўся, што і не заўважыў, што ў Ганульчыных уборах іншая жанчына, мачыхіна дачка ходзіць.

А Іванька-баранька, як малы заплача, да возера яго нясе, каб Ганулька пакарміла.

А дачка мачыхіна думае, што ўсё, яна над каралём уладу займела. I баіцца, што кароль можа ўгледзець, як баранька малога да возера носіць, каб Ганулька пакарміла. Вось і кажа яна каралю:

— Надакучыла мне гэтага барана даглядаць! Давай мы яго зарэжам!

— Што ты такое кажаш?! — уразіўся кароль. — ІЬта ж брат твой’

— He, хачу, каб яго зарэзалі! — кажа мачыхі дачка.

А Іванька-баранька дачуўся, што яго рэзаць сабраліся, пабег да возера і жаліцца:

— Ганулька-сястрыца, што мне рабіць, хочуць мяне зарэзаць, забіць! Начоўкі ўжо памылі, ножыкі завастрылі, мяне чакаюць!

Ганулька выплыла з возера ды кажа:

— Ідзі да караля і прасі яго, каб загадаў невад шаўковы зрабіць і рыбу-шчуку ў возеры злавіць!

А да возера ў гэты час якраз служка падышоў. Ён усё пачуў і каралю расказаў

Кароль сабраўся і зараз жа на бераг возера пайшоў. Стаіўся ў кустах і чуе, як Іванька-баранька кажа:

— Ганулька-сястрыца, што мне рабіць, хочуць мяне зарэзаць, забіць! Начоўкі ўжо памылі, ножыкі завастрылі, мяне чакаюць!

А Ганулька яму з возера адказвае:

— Ідзі да караля і прасі яго, каб загадаў невад шаўковы зрабіць і рыбу-шчуку ў возеры злавіць!

Вярнуўся кароль у палац, загадаў шаўковы невад пашыць. Тады закінулі той невад у возера і злавілі шчуку-рыбіну. Глянуў на яе кароль — а гэта ягоная Ганулька!

Ён яе на руках у палац панёс. А мачыху з яе дачкою загадаў выгнаць і ніколі на парог не пускаць.

Так і жывуць яны разам у палацы, і Іванька-баранька пры іх.

Прайшло колысі часу, і завітаўу тое каралеўства заморскі чараўнік. Пытаецца:

— Што гэты баранчык пры двары ў вас робіць?

А кароль адказвае:

— To не баранчык, то Іванька-баранька, брат маёй жонкі.

Зняў тады чараўнік з яго чары, і зноў Іванька стаў чалавекам.

Тады наладзілі ў палацы пір, і я там быў, мёд-піва піў

СВІНЫ КАЖУШОК

Ажаніўся дзед-удавец з бабаю-ўдавіцаю. Сталі разам жыць, дабра нажываць. А ў кожнага з іх было па дачцэ. Дзед і сваю, і бабіну дочак пароўну даглядаў. А баба неўзлю-

біла падчарку, ды так, што гатовая была яе калі не з’есці, то са свету звесці. Сваю дачку яна ў лепшыя ўборы ўбірала ды па розных фэстах вазіла. А для падчаркі заказала пашыць кажушок са свіное скуры, такі, што ў ім і на вуліцу халодна ды брыдка выйсці. Так што дзедава дачка з двара і выходзіць саромелася.

Раз на Каляды баба з дзедам ды дачушкай сваёю паехала да касцёлу. А падчарцы пакінула мак з попелам, каб тая яго перабрала.

Сірацінка бедная плакала, плакала, а потым думае: «Дай я на магілку да матулі сваёй схажу!»

Апранула свой свіны кажушок ды пайшла. Прыходзіць на магілку да маці і плача. Раптам чуе мамін голас:

— Ці завея шуміць, ці званочак звініць, ці маё дзіцятка плача?

Дачушка ўздыхнула ды адказвае:

— He завея шуміць, не званочак звініць, дзіцятка тваё плача...

— Дык чаго ж ты, дачушка мая, плачаш, чаго слёзкі ліеш? — пытаецца мама.

— Мачыха з бацькам і са сваёю дачкою да касцёлу пайшла, а мяне дома кінула ды

 

яшчэ работу дала — мак з попелам перабраць.

Шкада маці сваёй дачушкі стала, выйшла яна з магілы, глянула, якая дачушка яе худзенькая, як бедна апранутая, і яшчэ болып уразілася.

Вярнулася яна на той свет і прынесла адтуль сукенак розных, чаравікаў, футраў ды яшчэ і зайчыка прывяла.

— Дачушка мая родная, — кажа яна сваёй дачцэ, — ідзі ў лес. Там дуб ёсць стары. У ім дупло вялікае. Схавай усе свае ўборы, што я прынесла, у тое дупло, а сама ў найлепшы прыбярыся, сядай на зайчыка і едзь у касцёл. На імшу, пэўна ж, яшчэ паспееш.

— А як жа мак? Хто яго ад попелу перабярэ? — пытаецца дачка.

— Мак твой даўно перабраны! — сказала маці і знікла.

Дачка ў лес пайшла, дуб той стары дуплісты знайшла, усе ўборы свае ў дупло паскладала, сама ў найлепшую сукенку апранулася, на зайчыка села і да касцёлу паехала.

Прыязджае, заходзіць у касцёл, а яе сукенка так засвяцілася, што ніхто яе і не пазнаў.

Якраз у гэты час у касцёл каралевіч малады зайшоў Убачыў ён дзяўчыну ў незвычайнай сукенцы і вачэй ад яе адвесці не змог, закахаўся.

А сірацінка ў касцёле пабыла, выйшла, на зайчыка села і да дуба таго старога, дуплістага паехала.

Сукенку прыгожую ды чаравікі зняла, у дупло схавала, потым зайчыка туды ўсадзіла, свіны кажушок апранула і дамоў пайшла.

Прыходзіць, а там усё ў парадку. Хата прыбраная, мак перабраны. А тут і бацька з мачыхай і зводнаю сястрою дамоў вярнуліся.

Мачыха пабачыла, што ўсё ў парадку, і давай расказваць:

— Што там сёння было, што было! Сам каралевіч прыязджаў А яшчэ нейкая паненка багатая. I такая ў яе сукенка, што ну проста ўся свеціцца! Дзіва дый толькі!

Паслухала тое сірацінка, нічога не сказала, пайпіла сваімі справамі займацца.

Прайшло колькі дзён, ізноў мачыха з дзедам ды сваёю дачкою ў касцёл збіраюцца. А сірацінка бедная кажушок свіны апранула ды просіць:

Ь 0                                                                 © 4

— Вазьміце й мяне ў касцёл! Хачу на тое дзіва, пра якое вы расказвалі, паглядзець!

Бацька быў голас падаў, кажа:

— Можа і праўда, давай яе возьмем? A то яна дома тут адна сядзіць ды сядзіць.

— Ты што, стары ёлупень! — кажа мачыха. — Там такія людзі будуць! Сам каралевіч! Куды ж яна з намі ў сваім свіным кажушку?! Сораму не абярэшся! Вунь там яшчэ мерка маку з попелам ёсць. Няхай перабярэ! У яе гэта спрытна атрымліваецца!

Уздыхнуў цяжка бацька ды толькі рукамі развёў.

А дачушка ягоная дачакалася, як яны ў касцёл паехалі, ды ў лес падалася.

Падышла да таго дуба старога, дуплістага, дастала яшчэ прыгажэйшую сукенку ды чаравічкі, футра, села на зайчыка і паехала да касцёлу.

Зайшла ў касцёл, дык усе ад таго бляску, якім яе сукенка свяцілася, ажно вочы пазаплюшчвалі. А каралевіч малады думаць стаў, хто ж гэта такі мог быць. Усіх багатых нявест у акрузе ён ведаў. А бедным дзе грошы ўзяць, каб гэткія ўборы сваёй дачцэ справіць? Думае: як выйдуць з касцёлу, адразу падыдзе да яе і пазнаёміцца.

 

А сірацінка з касцёла выйшла, на зайчыка свайго села ды ў лес паехала. Там усе свае ўборы ў дупло паскладала, зайчыка туды схавала. Свіны кажушок свой апранула ды дамоў пайшла. А там усё ўжо прыбрана і мак перабраны.

Вярнулася мачыха з бацькам і зводнаю сястрою з касцёлу, а сірацінка сядзіць сабе, мак перасыпае. Пытаецца:

— Ці ж была там тая дзяўчына ў бліскучай сукенцы?

— А табе што да таго?! — гыркнула мачыха, не ведаючы, як да падчаркі прычапіцца.

Прайшло колькі часу, ізноў мачыха з дзедам ды сваёю дачкою ў касцёл збіраюцца. А сірацінка бедная кажушок свіны апранула ды просіць:

— Вазьміце й мяне ў касцёл! Хачу на тое дзіва, пра якое вы расказвалі, паглядзець!

Бацька зноў голас падаў кажа:

— Можа і праўда, хоць раз яе возьмем?

— Ты што, стары ёлупень! — раззлавалася мачыха, — Там такія людзі будуць! Сам каралевіч! Куды ж яна з намі ў сваім свіным кажушку?! Сораму не абярэшся! Вунь там яшчэ мерка маку з попелам ёсць.

Няхай перабярэ! У яе гэта спрытна атрымліваецца!

Уздыхнуў цяжка бацька ды толькі рукамі развёў.

А дачушка ягоная дачакалася, як яны ў касцёл паехалі, ды ў лес падалася.

Падышла да таго дуба старога, дуплістага, дастала яшчэ прыгажэйшую сукенку ды чаравічкі залатыя, футра, села на зайчыка і паехала да касцёлу.

А каралевіч так тою дзяўчынаю ў незвычайных дзівосных уборах зацікавіўся, што вырашыў хоць як яе затрымаць. Дый загадаў пры ўваходзе ў браму касцельную паставіць некалькі карытаў са смалою.

Зайчык праз тыя карыты пераскочыў, дзяўчына ў касцёл зайшла, усе ізноў дзівіцца сталі. Каралевіч думае: «Ну, цяпер ты, красуня, нікуды не ўцячэш». А сірацінка памалілася дый выйшла. Зайчык яе за брамаю чакаў Аяна праз адно карыта са смалою пераскочыла, праз другое пераскочыла, а ў трэцім адзін яе залаты чаравічак уграз.

Бачыць дзяўчына: каралевіч ужо з касцёлу выйшаў, да яе ідзе. Яна той чаравічак у смале кінула і хутчэй на зайчыка села ды ўлес паехала.

Там усе свае ўборы ў дупло паскладала, зайчыка туды схавала. Свіны кажушок свой апранула ды дамоў пайшла. А там усё ўжо прыбрана і мак перабраны.

Вярнулася мачыха з бацькам і зводнаю сястрою з касцёлу, а сірацінка сядзіць сабе, мак перасыпае. Пытаецца:

— Ці ж была там тая дзяўчына ў бліскучай сукенцы?

— А табе што да таго?! — гыркнула мачыха.

А яе дачка не стрымалася. Давай расказваць:

— Была, была тая незнаёмка. I сукенка яе яшчэ прыгажэйшая была. Каралевічу яна так спадабалася, што вачэй з яе не зводзіў. А калі яна ўцякаць стала, то адзін свой залаты чаравічак у смале пакінула’

Праз нейкі час абвясцілі па ўсім каралеўстве, што ездзіць каралевіч па ўсіх гарадах і вёсках ды залаты чаравічак прымярае. I каму той чаравічак падыдзе, тая і стане ягонаю жонкай.

Прымяраў, прымяраў ён той чаравічак і даехаў да той вёскі, дзе сірацінка з мачыхай жылі. Мачыха, як пачула, што каралевіч да іх ідзе, хутчэй падчарку сваю за

печ схавала. А дачку сваю прыбрала і ў вялікім пакоі пасадзіла.

Прымяраў прымяраў каралевіч ёй чаравічак, але, як дзяўчына пальцы ні падціскала, ён ёй так і не ўзлез.

— I што, болей дзяўчат у вашай вёсцы няма? — пытаецца каралевіч.

— He, — кажа мачыха.

Хацеў каралевіч ужо ісці, а тут суседка прыйшла і кажа:

— А дзе ваш Свіны кажушок? Хачу ў яе парады папрасіць...

Каралевіч пытаецца:

— А хто гэта — Свіны кажушок?

Суседка кажа:

— Ды гэта падчарка ейная!

— Паклічце яе! — загадвае каралевіч.

Выйшла сірацінка з-за печы. Каралевіч, хоць была яна ў свіным кажушку, пазнаў яе і загадаў залаты чаравічак той памераць.

Памерала сірацінка чаравічак. А ён ёй якраз.

Забраў тады каралевіч яе з сабою.

Едуць яны праз лес, а дзяўчына кажа:

— Спынімся ля таго дуба.

Падышла яна да дуба, зайчыка ў лес выпусіла, апранула самую лепшую сукенку,

Ь 0                                                                 © 4

забрала астатнія ўборы і другі залаты туфлік, што з пары застаўся, таксама забрала, і паехалі яны ў каралеўскі палац.

Згулялі вяселле і сталі жыць-пажываць ды дабра нажываць.

А мачыха з дачкою ад зайздрасці лопнулі.

СЯСТРА-БЯЗРУЧКА

Жылі мужык з жонкаю. I былі ў іх сын Сцяпан і дачка Марыся. Жонка памерла, а хутка і мужыку прыйшоў час паміраць. Пазваў ён дзяцей сваіх, Сцяпана і Марысю, ды кажа:

— Калі хочаце шчаслівымі быць, жывіце дружна. Але ж усё адно трэба, каб хтосьці з вас за галоўнага быў. To ты, Сцяпан, загадвай Марысі, а ты, Марыся, яго слухайся.

Памёр бацька, а яны, як ён ім наказаў, так і жыць сталі. Сцяпан з Марысяй раіцца, ёй загадвае, а Марыся яго слухаецца. Ды захацеў Сцяпан ажаніцца. Узяў ён жонку сабе, гаспадыню, але ўсё роўна з Марысяю найперш раіцца, ёй самыя адказныя справы даручае, загадвае, а яна ўсё акуратна выконвае.

ь э                                                                    е 4

Жонка пажыла так, пажыла, ды крыўдна ёй стала, што яе муж найперш не з ёю, а з сястрою сваёю раіцца.

Паехаў неяк Сцяпан у лес, а жонка пайшла ў стайню ды найлепшага іх жарэбчыка зарэзала.

Вярнуўся Сцяпан, а яна яму жаліцца:

— Вунь, ты ўсё са сваёю сястрою раішся, кажаш ёй, што рабіць. А яна ўзяла ды лепшага жарэбчыка зарэзала!

Брат уздыхнуў ды кажа:

— Ну што ж паробіш, мой жарэбчык, мая сястра. Разбярэмся!

Другім разам паехаў Сцяпан на кірмаш. А жонка думае, што б такога зрабіць, каб ён на сястру сваю раззлаваўся, перастаў з ёю раіцца. Узяла ды высекла ўсе яблыні ў садзе.

Вяртаецца брат, а яна кажа:

— Што на тваю сястру найшло! Узяла ды высекла ўсе яблыні!

Брату хоць і шкада тых яблынь, але ён уздыхнуў ды кажа:

— Ну што ж паробіш, мае яблыні, мая сястра. Разбярэмся!

Прайшло колькі часу, нарадзіўся ў іх сынок. Сцяпан не нацешыцца, не нарадуецца.

6 0                                                                     © 4

А жонка, калі Сцяпана дома не было, узяла ды забіла хлопчыка.

Вярнуўся Сцяпан, а яна яму кажа:

— Сястра твая ўзяла ды сына нашага забіла.

Заплакаў Сцяпан і кажа:

— Усё я ёй дараваў гэтага не дарую!

Завёз ён яе ў лес, адсек рукі і пакінуў. Ішла яна, ішла, дайшла да царскага саду. I так ёй яблычка захацелася! А дастаць яго, бедная, не можа. Стаіць ды плача. Убачыў яе царскі сын, і так яму яе шкада стала! А Марыся прыгожаю была. Вачэй не адвесці. Закахаўся ў яе царэвіч, прывёў да сваіх бацькоў і кажа:

— Будзем мы з Марысяю жаніцца. А што рукуяе няма, то не бяда!

Сталі яны разам жыць. Праз нейкі час царэвічу трэба было ехаць у далёкую дарогу. Развітаўся ён са сваёю Марысяй і паехаў. А Марыся тым часам нарадзіла сына. Цар з царыцаю ўзрадаваліся, напісалі свайму царэвічу ліст, паведамілі, што ў яго сын нарадзіўся, і паслалі ганца. А ганец, так сталася, заначаваўу хаце Марысінага брата. Жонка братава, як дазналася, што ён царскі ганец, стол накрыла, чарку яму наліла і пытаецца:

— А што за вестку такую ты царэвічу вязеш?

— Цар з царыцаю пішуць яму пра тое, што ў яго сын нарадзіўся. Жонка ж у царэвіча нашага з простых, Марыся-бязручка. Але надта любіць ён яе. I яна, бачыш, сына яму нарадзіла... — разгаварыўся ганец.

Напіўся ён, наеўся ды заснуў. А братава жонка ціхенька той ліст узяла ды перапісала. Напісала, што нарадзілася ў царэвіча жаба.

Прынёс ганец той ліст царэвічу. А сам нічога не кажа, думае: няхай царэвіч сам прачытае. Царэвіч прачытаў ды сумны зрабіўся. Ганец сабе думае: можа, не сына, дачку царэвіч хацеў. I зноў нічога яму казаць не стаў.

А царэвіч падумаў і адказ напісаў: «Хто б ні нарадзіўся, пакуль я не вярнуся, нічога з ім не рабіце».

Ганец узяў той ліст і цару з царыцаю павёз. Ды зноў у Марысінага брата заначаваў А жонка братава зноў ганца напаіла, накарміла, спаць паклала, а сама ліст, што ён цару з царэвічам вязе, узяла ды прачытала. Падумала, падумала ды новы напісала: «Пакуль я прыеду, каб гэтае бязручкі з дзіцём не было!»

t @                                                                  © 4

Цар з царыцаю прачыталі — разгубіліся. Царыца кажа:

— Як жа яна, няшчасная, без рук ды з дзіцем?..

Але як жа царэвіча аслухацца? Ягоная жонка, ягонае дзіця. Прывязалі яны тады дзіцёнка да Марысі і адправілі ў свет.

Ідзе Марыся, плача. Сама не ведае, куды падацца. Раптам бачыць — крынічка. Марыська нахінулася, каб вады папіць, ды і ўпусціла свайго сыночка. Спужалася. Кульці свае ў ваду апусціла, а як дзіця імі ўтрымаеш?! Але тут цуд здарыўся. Рукі ў яе зноў адраслі. Злавіла яна сыночка, прытуліла і, шчаслівая, далей пайшла.

Ішла, ішла і ў той двор зайшла, дзе цяпер брат з жонкаю жылі. Там і засталася.

А царэвіч вярнуўся дамоў, бачыць: ні жонкі, ні дзіцяці. Ён да бацькоў, а цар з царыцаю кажуць:

— Ты ж сам напісаў: «Пакуль я прыеду, каб гэтае бязручкі з дзіцём не было!» Мы дзіцёнка да яе прывязалі, і яна пайшла.

— Ды куды ж яна, без рук ды з малым?! — раззлаваўся царэвіч і паехаў іх шукаць.

Ездзіў год, ездзіў два, ездзіў тры. Нарэшце прыехаў да брата Марысінага, про-

сіць на ноч застацца. Брат з жонкаю яго не пазналі, кажуць: калі заплоціць, няхай застаецца.

А ўжо і змяркацца стала. Бачыць царэвіч, а па двары хлопчык бегае. Царэвіч і кажа:

— Вось бы хто мне казачку на ноч расказаў!

А хлопчык да яго падбег і кажа:

— Давай я табе казачку раскажу!

— Ну, раскажы! — кажа яму царэвіч.

— Толькі такая дамова, — дадае хлопчык, — калі хто мяне перапыніць — сто рублёўдае.

— Добра, — згадзіўся царэвіч, — расказвай.

I пачаў хлопчык расказваць:

— Жылі дзед з бабаю. I былі ў іх сын Сцяпан і дачка Марыся. Баба памерла, а хутка і дзеду прыйшоў час паміраць. Пазваў ён дзяцей сваіх, Сцяпана і Марысю, ды кажа: «Калі хочаце шчаслівымі быць, жывіце дружна. Але ж усё адно трэба, каб хтосьці з вас галоўным быў To ты, Сцяпан, загадвай Марысі, а ты, Марыся, яго слухайся». Памёр дзед, а яны, як ён ім наказаў так і жыць сталі. Сцяпан з Марысяй раіцца, ёй загадвае, а Марыся яго слухаецца. Ды захацеў Сцяпан ажаніцца. Узяў ён жонку сабе, гаспады-

ню, але ўсё роўна з Марысяю найперш раіцца. Жонцы крыўдна стала, што яе муж найперш не з ёю, а з сястрою сваёю раіцца. Паехаў неяк Сцяпан у лес, а жонка пайшла ў стайню ды найлепшага іх жарэбчыка зарэзала. Вярнуўся Сцяпан, а яна яму жаліцца: «Вунь, ты ўсё са сваёю сястрою раішся, кажаш, яна цябе слухаецца. А яна ўзяла ды лепшага жарэбчыка зарэзала!» А той уздыхнуў ды кажа: «Ну што ж паробіш, мой жарэбчык, мая сястра. Разбярэмся!»

Царэвіч заслухаўся хлопчыка і не заўважыў, як жонка гаспадара падышла. А яна пачула, што малы расказвае, ды кажа:

— Што ты выдумляеш! He можа такога быць’

А хлопчык на тое:

— Усё, перапынілі мяне! Болей не буду расказваць! Сто рублёў Давайце!

Царэвіч гаспадыні кажа:

— Давай яму грошы. Хачу даслухаць казку!

Што паробіш, дала братава жонка хлопчыку грошы, і ён далей расказвае:

— Другім разам паехаў Сцяпан на KipMam. А жонка ўзяла ды высекла ўсе яблыні ў садзе. Вяртаецца брат, а яна кажа: «Што на тваю сястру найшло! Узяла ды высекла ўсе

яблыні!» Брату хоць і шкада тых яблынь, але ён уздыхнуў ды кажа: «Ну што ж паробіш, мае яблыні, мая сястра. Разбярэмся!»

Ізноў гаспадыня ўлезла:

— Што ты выдумляеш! He можа такога быць!

А хлопчык на тое:

— Усё, перапынілі мяне! Болей не буду расказваць! Сто рублёў давайце!

Царэвіч гаспадыні кажа:

— Давай яму грошы. Хачу даслухаць казку!

Што зробіш, зноў дала братава жонка хлопчыку грошы, і ён працягвае:

— Прайшло колькі часу, нарадзіўся ў іх сынок. Сцяпан не нацешыцца, не нарадуецца. А жонка, калі Сцяпана дома не было, узяла ды забіла хлопчыка. Вярнуўся Сцяпан, а яна яму кажа: «Сястра твая ўзяла ды сына нашага забіла!» Завёз ён тады сястру ў лес, адсек рукі і пакінуў. Ішла яна, ішла, дайшла да царскага саду. I так ёй яблычка захацелася! А дастаць яго, бедная, не можа. Стаіць ды плача. Убачыў яе царскі сын, і так яму яе шкада стала! А Марыся прыгожаю была. Вачэй не адвесці. Закахаўся ў яе царэвіч, прывёў да сваіх бацькоў і кажа: «Будзем мы з Марысяю жа-

Ь 0

ніцца. А што рук у яе няма, то не бяда!» Сталі яны разам жыць. Праз нейкі час царэвічу трэба было ехаць у далёкую дарогу. Развітаўся ён са сваёю Марысяй і паехаў. А Марыся тым часам нарадзіла сына. Цар з царыцаю ўзрадаваліся, напісалі свайму царэвічу ліст, напісалі, што ў яго сын нарадзіўся, і паслалі ганца. А ганец, так сталася, заначаваў у хаце Марысінага брата. Жонка братава, як дазналася, што ён царскі ганец, стол накрыла, чарку яму наліла і пытаецца: «А што за вестку такую ты царэвічу вязеш?» Дазналася яна пра тое, што ў лісце напісана, і, калі ганец заснуў, ціхенька той ліст узяла ды перапісала. Напісала, што нарадзілася ў царэвіча жаба.

Ізноў гаспадыня ўлезла:

— Што ты выдумляеш! He можа такога быць!

А хлопчык на тое:

— Усё, перапынілі мяне! Болей не буду расказваць! Сто рублёў давайце!

Царэвіч гаспадыні кажа:

— Давай яму грошы. Хачу даслухаць казку!

Яшчэ раз дала братава жонка хлопчыку грошы, і ён далей расказвае:

0                                                                 © 4

— Прынёс ганец той ліст царэвічу. А сам нічога не кажа, думае: няхай царэвіч сам прачытае. Царэвіч прачытаў ды сумны зрабіўся.

Падумаў і адказ напісаў: «Хто б ні нарадзіўся, пакуль я не вярнуся, нічога з ім не рабіце».

Ганец узяў той ліст і цару з царыцаю na­ßes. Ды зноў у Марысінага брата заначаваў. А жонка братава зноў ганца напаіла, накарміла, спаць паклала, а сама ліст, што ён цару з царыцаю вязе, узяла ды прачытала. Падумала, падумала ды новы напісала: «Пакуль я прыеду, каб гэтае бязручкі з дзіцём не было!» I пайшла Марыська з дзіцём у свет. Убачыла яна крынічку, нахінулася, каб вады папіць, ды і ўпусціла свайго сыночка. Спужалася. Кульці свае ў ваду апусціла, а як дзіця імі ўтрымаеш?! Але тут цуд здарыўся. Рукі ўяе зноў адраслі. Злавіла яна сыночка, прытуліла і, шчаслівая, далей пайшла. Вось такая мая казка!

Царэвіч маўчыць, нічога не кажа, на хлопчыка глядзіць...

А той кажа:

— Дык вось, ты мой татка. А зараз я мамку маю пазаву.

Пабег ён ды прывёў Марысю.

Узрадаваўся царэвіч, што нарэшце знайшоў сваіх сына і жонку, забраў з сабою. Вярнуліся яны ў палац і болей ужо ніколі не разлучаліся.

ІВАН-ЦАРЭВІЧI МАР’Я-ЦАРЭЎНА

У трыдзясятым царстве жылі цар і царыца, і было ў іх двое дзяцей — Іван-царэвіч і Мар’я-царэўна. Ды памерлі цар з царыцаю, а дзеці іх сіротамі засталіся. Жылі, жылі яны ў палацы, а потым сабраліся і пайіплі паглядзець, што ў свеце робіцца.

Ішлі яны па полі, ішлі яны па лузе, адну вёску прайшлі, другую, далей лес пачаўся. I ўбачылі яны хатку на курынай ножцы.

Кажа Іван-царэвіч:

— Хатка, хатка, павярніся да лесу задам, да мяне перадам.

Павярнулася хатка, яны ў дзверы пастукалі і ўвайшлі.

Кажуць:

— Вечар добры ў хату! Ці можна тут заначаваць?

А ў той хатцы жыла Баба Юга Жалезная нага са сваім катом.

Яна злезла з печы, дзе косці грэла, і кажа: — Начуйце! Толькі заўтра мне адпрацуеце.

—Добра! — згадзіліся Іван-царэвіч з Мар’яйцарэўнаю, на ложках уладкаваліся і заснулі.

Назаўтра іх Баба Юга разбудзіла ні свет ні зара і сказала, каб Мар’я-царэўна кросны ткала, а Іван-царэвіч дровы сек. А каб яны не ўцяклі, ката свайго за імі прыглядаць пакінула.

Але перад тым, як пайсці па сваіх справах, вырашыла праверыць, ці працуюць яе госці. Падышла пад вакно і пытаецца:

— Мар’я-царэўна, чуеш мяне? Тчэш ты ці не?

— Чую, бабулька! Я тку, тку, не стамляюся і на хвілю не спыняюся!

— Ну тчы, тчы... — сказала Баба Юга і пайшла па сваіх справах, а кот вартаваць застаўся.

Іван-царэвіч дровы сячэ, а Мар’я-царэўна палатно тчэ. А потым яны далі кату мяса і просяць:

— Выггусці нас, ісці нам трэба!

Кот з’еў мяса, якога за Бабай Югою ніколі не бачыў, пашкадаваў іх, даў ім клубочак, хусцінку і выпусціў

t о                                                                  е d

Яны з хаты выйшлі, клубочак пусцілі, ён і пакаціўся. I яны за ім пайшлі.

Баба Юга вярнулася, пад вакно падышла і пытаецца:

— Мар’я-царэўна, чуеш мяне? Тчэш ты ці не?

А кот адказвае:

— Чую, бабулька! Я тку, тку, не стамляюся і на хвілю не спыняюся! Мяууу!

Баба Юга пачула, што гэта кот, забегла ў хату і крычыць:

— Як жа ты іх выпусціў?!

А кот кажа:

— А ты мне калі мяса апошні раз давала? Усё мышы ды мышы... А яны мяне пачаставалі ды так ласкава папрасілі...

Баба Юга яшэ больш раззлавалася, у ступу села, качаргой паганяе, памялом замятае.

А Мар’я-царэўна з Іванам-царэвічам ідуць і ідуць за клубочкам. Дайшлі да вогненнага мора, махнулі хусцінкай — адразу праз мора мост перакінуўся. Яны па ім перайшлі на той бераг. Азірнуліся — а за імі Баба Юга ў ступе ляціць, качаргой паганяе, памялом замятае. Да вогненнага мора падляцела. Яны павярнуліся, хусцінкай махнулі, і мост знік.

Баба Юга пастаяла, пастаяла на беразе, але на ступе на той бераг ляцець не рашылася.

Іван-царэвіч і Мар’я-царэўна далей пайшлі. Ішлі полем, потым лесам. Бачаць: на ўзлеску стаіць хата. Пастукалі. Зашлі. Бачаць — нікога там няма. Агледзеліся: печ ёсць, стол ёсць, лаўкі ёсць, лыжкі ёсць, і засталіся яны ў той хатцы жыць.

Назаўтра Іван-царэвіч пайшоў на паляванне, а Мар’я-царэўна засталася ў хаце.

Раптам дзверы расчыніліся, і зайшоў у хату Кашчэй Неўміручы.

Зайшоў, убачыў Мар’ю-царэўну і кажа:

— Пойдзеш за мяне замуж?

Мар’я-царэўна так спужалася, што і слова сказаць не можа.

Тады Кашчэй Неўміручы прыгразіў:

— Калі не пойдзеш за мяне замуж, то я цябе заб’ю!

— Добра, — кажа Мар’я-царэўна, — пайду.

Кашчэй Неўміручы ўзрадаваўся. А тады кажа:

— Брат вернецца — заб’еш яго!

Яшчэ страшней стала Мар’і-царэўне, і яна кажа:

Ь □                                                                 С 3

— А як жа мне яго, такога дужага, забіць? Ён сам мяне забіць можа.

— А мы яго абдурым! — прапанаваў Кашчэй Неўміручы, думаючы, што Мар’я-царэўна згадзілася.

— Як гэта? — пытаецца Мар’я-царэўна, думаючы не як брата забіць, а як зрабіць так, каб ён уратаваўся.

— Ён вернецца дамоў, а ты зрабі выгляд, што захварэла, і папрасі, каб прынёс ён табе заечага малака, — сказаў Кашчэй Неўміручы.

Вярнуўся Іван-царэвіч, а Мар’я-царэўна ляжыць і стогне.

— Што з табой, сястрыца? — спужаўся Іван-царэвіч.

— Захварэла я...

— I што ж рабіць? Можа, прынесці табе чаго?

Уздыхнула Мар’я-царэўна і кажа:

— Хіба што заечага малака...

Узяў Іван-царэвіч стрэльбу, пайшоў у лес, знайшоў зайчыху з зайчанятамі.

Схапіў яе і кажа:

— Ці дасі ты мне малака?

— Дам, дам табе малака і яшчэ зайчанё.

Забраў ён малако і пайшоў да сястры, а зайчанё за ім пабегла. Прыйшоў ён дадо-

му. А сястра ўзяла ў яго малако і за плечы выліла. А потым кажа:

— Прынясі мне лісінага малака!

Узяў Іван-царэвіч стрэльбу і пайшоў у лес. Убачыў лісіцу з лісянятамі. Зняў стрэльбу і кажа:

— Ці дасі мне малака?

— I малака дам, і лісянятка.

Забраў Іван-царэвіч малако і пайшоў, а лісянятка за ім пабегла.

Прыйшоў ён дадому. А сястра ўзяла ў яго малако і за плечы выліла. А потым кажа:

— Прынясі мне воўчага малака!

Узяў Іван-царэвіч стрэльбу і пайшоў у лес. Убачыў ваўчыцу з ваўчанятамі. Зняў стрэльбу і кажа:

— Ці дасі мне малака?

— I малака дам, і ваўчанятка.

Забраў Іван-царэвіч малако і пайшоў, а ваўчанятка за ім пабегла.

Прыйшоў ён дадому. А сястра ўзяла ў яго малако і за плечы выліла. А потым кажа:

— Прынясі мне мядзвежага малака!

Узяў Іван-царэвіч стрэльбу і пайшоў у лес. Убачыў мядзведзіцу з мядзведзянятамі. Зняў стрэльбу і кажа:

— Ці дасі мне малака?

— I малака дам, і мядзведзянятка.

Забраў Іван-царэвіч малако і пайшоў, а мядзведзянятка за ім пабегла.

Прыйшоў ён дадому. А сястра ўзяла ў яго малако і за плечы выліла. А потым кажа:

— Прынясі мне ласінага малака’

Узяў Іван-царэвіч стрэльбу і пайшоў у лес. Убачыў ласіху з ласянятамі. Зняў стрэльбу і кажа:

— Ці дасі мне малака?

— I малака дам, і ласянятка.

Забраў Іван-царэвіч малако і пайшоў, а ласянятка за ім пабегла.

Прыйшоў ён дадому. А сястра ўзяла ў яго малако і за плечы выліла. А потым кажа:

— Прынясі мнс ільвінага малака!

Узяў Іван-царэвіч стрэльбу і пайшоў у лес. Убачыў ільвіцу з ільвянятамі. Зняў стрэльбу і кажа:

— Ці дасі мне малака?

— I малака дам, і ільвёнка.

Забраў Іван-царэвіч малако і пайшоў, а ільвёнак за ім пабег.

Прыйшоў ён дадому. А сястра ўзяла ў яго малако і за плечы выліла. А потым кажа:

— Прынясі мне малака аляніхі!

Узяў Іван-царэвіч стрэльбу і пайшоў у лес. Убачыў аляніху з дзеткамі. Зняў стрэльбу і кажа:

— Ці дасі мне малака?

— I малака дам, і алянё.

Забраў Іван-царэвіч малако і пайшоў, а алянё за ім пабегла.

Сястра ўзяла тое малако, бачыць, што за братам усе сем зверанят бягуць і яго слухаюцца, кажа Кашчэю Неўміручаму:

— Нічога з маім братам звяры не зробяць! Няхай ён жыве!

— He, — кажа Кашчэй Неўміручы, — пашлі яго туды, дзе чэрці жывуць, няхай за каменем самым вялікім, што дванаццатым стаіць, набярэ глею.

Сястра пазвала брата і просіць:

— Ідзі туды, дзе чэрці жывуць, набяры за каменем самым вялікім, што дванаццатым стаіць, глею.

Што паробіш, пайшоў Іван-царэвіч туды, дзе чэрці жызуць. А ўсе звераняты за ім.

Ідуць яны і ідуць, ідуць і ідуць... А звераняты прагаладаліся так, што ажно падаюць ад знямогі.

Прыйшлі да сажалкі, дзе ў чарцей млын, дванаццаць камянёў і дванаццаць дзвярэй.

Прайшлі дванаццаць дзвярэй, нагроб Іванцарэвіч за дванаццатым каменем глею і пайшоў. А зверанаты на тым месцы, за каменем засталіся. Ліжуць той глей і ліжуць, ліжуць і ліжуць. He заўважылі, як Іван-царэвіч пайшоў і дванаццаць дзвярэй за ім зачыніліся.

Шкада Івану-царэвічу тых зверанят, але што зробіш, панёс ён глей сястры.

Прыйшоў, а Кашчэй Неўміручы сядзіць з сястрою за сталом.

Убачыў Івана-царэвіча і кажа:

— Што ж, трэба мне цябе з’есці’ Іван-царэвіч усміхнуўся:

— Як жа ты мяне такога бруднага есці будзеш? Ці ж табе не брыдка? Давай я спачатку ўлазні папаруся, памыюся.

— Добра, ідзі, памыйся, — кажа Кашчэй Неўміручы.

Іван-царэвіч пайшоў лазню паліць. Раптам чуе: проста над галавою воран крача:

— Кра, кра, кра! Палі лазню, ды не спяшайся! Палі ды тушы. Палі ды тушы. Твае звераняты, хорткі твае, ужо чацвёра дзвярэй праламілі!

Іван-царэвіч распаліў лазню, а потым патушыў.

Кашчэй Неўміручы гукае:

— Якты там, Іван-царэвіч? Распаліўлазню?

— Толькі вады нанасіў! — адказвае Іван-царэвіч.

— Давай хутчэй! — крычыць Кашчэй Неўміручы.

А Іван-царэвіч чуе: у яго над галавою ўжо другі воран крача:

— Кра, кра, кра! Палі лазню, ды не спяшайся! Палі ды тушы. Палі ды тушы. Твае звераняты, хорткі твае, ужо дзевяць дзвярэй праламілі!

Іван-царэвіч распаліў лазню, а потым патушыў.

Кашчэй Неўміручы гукае:

— Як ты там, Іван-царэвіч? Распаліў лазню?

— Толькі каменне заклаў! — адказвае Іван-царэвіч.

— Давай хутчэй! — крычыць Кашчэй Неўміручы.

А Іван-царэвіч чуе: у яго над галавою ўжо трэці воран крача:

— Кра, кра, кра! Палі лазню. Твае звераняты, хорткі твае, ужо апошнія дзверы праламілі! Сюды бягуць!

Іван-царэвіч распаліўлазню.

А Кашчэй Неўміручы не стаў болей гукаць, сам прыйшоў:

— Як ты тут, Іван-царэвіч?! Распаліў лазню? Пайшлі ўжо мыцца.

Толькі яны зайшлі ў лазню, як звераняты прыбеглі.

Іван-царэвіч і кажа ім:

— Хапайце яго — ды ў печ!

Ваўчаня з зайчанём і лісянём Кашчэя Неўміручага скруцілі. Мядзведзяня дубінай агрэла. А ільвянё з ласянём ды алянём у печку злыдня запхнулі.

Іван-царэвіч падзякаваў зверанятам і да сястры пайшоў

А Кашчэй Неўміручы, пакуль з Мар’яйцарэўнай жыў, зусім яе адурманіў, яна рабіць стала ўсё, што ні папросіць. I калі ў лазню да Івана-царэвіча ішоў, яе папярэдзіў:

— Калі раптам Іван-царэвіч забіць мяне здолее, пашукай мой клык ды пакладзі яму пад галаву. Ён тады ўжо ніколі не ўстане.

Вярнуўся Іван-царэвіч, а Мар’я-царэўна ўбачыла яго і замест таго, каб на шыю кінуцца, пабегла ў лазню клык Кашчэя Неўміручага іпукаць.

Знайшла, вярнулася дамоў, брата пакарміла, пасцелю яму паслала, а пад падушку клык Кашчэя Неўміручага паклала.

Паеў Іван-царэвіч, а сястра яму кажа:

— Кладзіся цяпер спаць.

Лёг Іван-царэвіч у ложак, а клык, які пад падушкаю ў яго ляжаў, распаліўся і ў галаву Івану-царэвічу ўлез. Той зараз жа і памёр.

Лісяня першым гэта заўважыла і кажа:

— Піядзіце тут Івана-царэвіча, а я пабягу вады гаючай і жывучай прынясу.

Пабегла лісяня да чароўных крынічак, набрала вады гаючай і жывучай — і хутчэй назад.

А тым часам звераняты і самі ратаваць Івана-царэвіча ўзяліся. Зайчаня на падушку ўскочыла і давай лізаць клык, які Івануцарэвічу ў галаву ўлез. Лізала, лізала — клык нагрэўся ды як стрэліць зайчаняці ў лоб. Іван-царэвіч адразу аджыўся, а зайчаня памерла.

Тады ваўчаня пачало той клык лізаць. Лізала, лізала, клык адскочыў, ваўчаняці ў лоб стрэліў. Зайчаня аджылося, а ваўчаня памерла. Тады мядзведзяня лізаць той клык стала. Лізала, лізала — клык адскочыў і мядзведзяняці ў лоб. Ваўчаня аджылося, мядзве-

Ь 0                                                                     © 4

дзяня памерла. Тады ласяня лізаць той клык стала. Лізала, лізала — клык адскочыў і ласяняці ў лоб. Мядзведзяня аджылося, а ласяня загінула. Ільвёнак кінуўся той клык лізаць. Клык нагрэўся, адскочыў — і ільвёнку ў лоб. Ласяня аджылося, а ільвёнак загінуў

Алянё зараз жа кінулася лізаць той клык. Лізала, лізала, клык нагрэўся, адскочыў — і аляняці ў лоб. Ільвяня аджылося, а аляня памерла.

Тым часам лісяня вярнулася. Бачыць — Іван-царэвіч жывы, а аляня памерла. Пырснула лісяня гаючаю вадою аляняці ў лоб, клык выпаў, а рана загаілася. Тады лісяня пырснула на аляня жывучаю вадою, і аляня аджылося.

Тады занеслі яны той клык і ля лазні глыбока ў зямлю закапалі.

I ў тое ж імгненне з Мар’і-царэны быццам чары спалі. Прачнулася яна і на двор выйшла. Бачыцы брат яе стаіць, Іван-царэвіч, а вакол яго звераняты гуляюць.

Вырашылі яны зверанят у лес завесці. Ідуць ўсе разам, ідуць, бачаць: сядзіць пад ялінкай дзяўчына і плача.

— Дзень добры, — кажа ёй Іван-царэвіч. — Хто ты такая? I чаго плачаш тут?

— Я царэўна Соф’я, — кажа дзяўчына. — У нашым царстве пасяліўся страшны змей трохгаловы. Ён цягае да сябе маладых дзяўчат і хлопцаў, каго з’ядае, каго працаваць на яго вымуіпае. А цяпер яму царскай крыві захацелася. Першым майго брата, царэвіча Аляксея, да сябе знёс. Цяпер мая чарга прыйшла. Прывезлі мяне сюды слугі і кінулі. Уцякайце хутчэй, зараз па мяне змей прыляціць.

— He, — кажа Іван-царэвіч, — мы цябе тут не кінем!

— I мы цябе тут не кінем! — кажуць звераняты. I яны таксама засталіся чакаць.

Прайшло колькі часу, хмары на неба насунуліся, хвоі зашумелі, змей трохгаловы прыляцеў. Убачыў Соф’ю-царэўну і прасіпеў:

— Малайчына, цар, не пашкадаваў для мяне сваіх дзяцей. Паважае! Можа, цябе я і не з’ем! За жонку вазьму!

Толькі ён хацеў схапіць Соф’ю-царэўну, Іван-царэвіч з-за яліны выйшаў ды кажа:

— He аддам я табе Соф’ю-царэўну!

Засмяяўся змей.

А лісяня тым часам збегала ды вады мёртвай прынесла. Толькі змей наважыўся

Івану-царэвічу галаву адкусіць, лісяня вадою мёртваю на змея лінула, і галава яго адвалілася. Тады змей другою галавой да Івана-царэвіча пацягнуўся, ды ізноў лісяня вадою мёртваю лінула, галава і адвалілася. Змей раззлаваўся і трэцяю галавой да Івана-царэвіча пацягнуўся, а вада ў лісяняці ўжо амаль скончылася, толькі некалькі кропель засталося. Упалі тыя кроплі на галаву змею, галава ягоная аслабела, але не адвалілася.

Тады мядзведзяня выламала дубіну ды стукнула па той галаве. А ваўчаня падскочыла ды яе адкусіла.

Закінулі яны цела ў роў глыбокі, засыпалі галлём і пайшлі далей.

Ішлі, ішлі і дайшлі да замка, у якім змей трохгаловы жыў, а цяпер у адным з сутарэнняў царэвіч Аляксей чакаў сваёй смерці.

Прыйшлі яны туды, мядзведзяня з ласянём наваліліся, дзверы выламалі, царэвіча Аляксея вызвалілі.

I сталі яны ўсе разам жыць. Іван-царэвіч ажаніўся з Соф’яй-царэўнай, а царэвіч Аляксей — з Мар’яй-царэўнай. А звераняты да бацькоў сваіх пабеглі.

КАЗКА ПРА ПАДЧАРКУ

Памерлі ў дзяўчыны і маці, і бацька. Засталася яна жыць з мачыхай і яе дачкой. I такая яна была ціхая і працавітая! Што б мачыха ёй ні загадвала, усё выконвала. А дачка мачыхіна толькі адпачывала ды перад люстрэкам круцілася.

Вось аднойчы насыпала мачыха маку ў бочку, дзе попел быў, і кажа:

— Перабяры!

Села падчарка пры вакне і пачала перабіраць. Перабірае і плача. Канца-краю той працы няма.

Раптам прыляцеў белы галубок, сеў на падваконне і пытаецца:

— Чаго плачаш, дзеўчына?

— Ды вось, дала мне мачыха бочку маку з попелам і сказала перабраць. Але ж мне перабіраць яго не перабраць! — кажа падчарка.

— He бядуй’ — кажа галубок. — Я тваю бяду крыльцамі развяду!

Махнуў галубок крыльцамі — і за адну хвіліну мак чыстым стаў.

Прыйшла мачыха ды пытаецца ў падчаркі:

11 Зак. 2330

— Ну што, перабрала?

— Перабрала, — кажа падчарка.

Мачыха паглядзела — і праўда, мак чысты.

Назаўтра яна бочку канаплянага семені з попелам намяшала і кажа падчарцы:

— Перабірай!

Села падчарка, як учора, пры вакне і пачала перабіраць. Перабірае і плача. Канцакраю той працы няма.

Раптам прыляцеў белы галубок, сеў на падваконне і пытаеца:

— Чаго плачаш, дзеўчына?

— Ды вось, дала мне мачыха бочку канопляў з попелам і сказала перабраць. Але ж мне перабіраць іх не перабраць! — кажа падчарка.

— He бядуй! — кажа галубок. — Я тваю бяду крыльцамі развяду!

Махнуў галубок крыльцамі — і за адну хвіліну каноплі чыстымі сталі.

Прыйшла мачыха ды пытаецца ў падчаркі:

— Ну што, перабрала?

— Перабрала, — кажа падчарка.

Мачыха паглядзела — і праўда, каноплі чыстыя.

Раззлавалася яна ды кажа:

— Вось табе кудзеля, прасніца, сядай на калодзеж і прадзі. А калі верацяно ў калодзеж саслізне, то скачы за ім у калодзеж. Без верацяна не вяртайся!

Узяла падчарка кудзелю, прасніцу, села на калодзеж і пачала прасці. А як верацяно ў калодзеж саслізнула, яна за ім скочыла. На дно ўпала, расплюшчыла вочы, а там сцежачка бяжыць. Яна па ёй пайшла. Ідзе, ідзе і сама сабе думае: «Куды ні прыйду, усё не дадому, да мачыхі вяртацца...» Раптам бачыць: хатка стаіць і туды-сюды паварочваецца.

Зайшла падчарка ў хатку, а там бабулька сядзіць.

— Дзень добры ў хату! — кажа падчарка.

— Дзень добры’ — адказвае бабулька. — Што табе, дзеўчына, тут трэба?

Падчарка расказвае:

— Дала мне мачыха кудзелю, прасніцу і кажа: «Сядай на калодзеж і прадзі. А калі верацяно ў калодзеж саслізне, то скачы за ім у калодзеж. Без верацяна не вяртайся!» Узяла я кудзелю, прасніцу, села на калодзеж і пачала прасці. А як верацяно ў калодзеж саслізнула, я за ім скочыла. На дно ўпала,

расплюшчыла вочы, а там сцяжынка бяжыць, я па ёй і пайшла.

Бабулька пашкадавала яе і прапанавала:

— Шкада мне цябе, дзеўчына! Калі хочаш, заставайся ў мяне за дачку. Старая я ўжо стала. Памочніца мне трэба.

— А чым ты тут займаешся? — пытаецца падчарка.

— Вясною, улетку, увосень двор мяту, каб дождж ішоў. А ўзімку падушкі падбіваю, каб снег ішоў.

— А ці змагу я тое за цябе рабіць? — пытаецца падчарка.

— Я цябе навучу, — кажа бабулька.

Навучыла яна падчарку, і пачала тая замест бабулькі двор месці і падушкі падбіваць. Сама не заўважыла, колькі тое рабіла, а тады развіталася з бабулькай і пайшла далей па той самай сцяжынцы.

Ішла, ішла, бачыць: печка стаіць, а ў печцы хлеб пячэцца.

Падышла яна бліжэй, а печка кажа:

— Вымай хлеб хутчэй, дзеўчына! Ён ужо гатовы.

Вынула падчарка хлеб, а печка кажа:

— Дзякуй табе, дзеўчына! Буханачку сабе вазьмі.

Узяла падчарка сабе буханачку хлеба і далей пайшла.

Ідзе, ідзе яна па той сцяжынцы, бачыць — кароўка стаіць.

Падышла падчарка да кароўкі, а тая прОСІЦЬ:

— Падаі мяне, дзеўчына!

Падчарка падаіла яе, малако працадзіла. А кароўка кажа:

— Дзякуй табе, дзеўчына! Цяпер і сама напіся!

Напілася падчарка і далей пайшла. Ідзе, ідзе яна па той сцяжынцы, бачыць — яблынька стаіць. А на яблыньцы той яблычкі наліўныя. I так іх шмат, што галінкі ажно выгінаюцца.

Падышла падчарка бліжэй, а яблынька просіць:

— Акалаці ды пазбірай мае яблычкі, дзеўчына!

Акалаціла падчарка яблыкі, сабрала і ў кошык склала.

Яблынька кажа:

— Дзякуй табе, дзеўчына! I сабе яблычак вазьмі!

Узяла яна яблычак і далей пайшла. Ідзе, ідзе яна па той сцяжынцы, бачыць —

рэчка цячэ залатая. А берагі ў яе з кісялю аўсянага.

Падышла падчарка да той рэчкі, а рэчка кажа:

— Пакаштуй майго кісяля, дзеўчына! I я табе калі дапамагу.

Падчарка кісялю таго аўсянага пакаштавала, падзякавала, а рэчка кажа:

— Гэта табе дзякуй, дзеўчына!

А падчарка далей пайшла. Ідзе, ідзе яна, бачыць — луг рассцілаецца, а на ім кветкі красуюць.

Падышла бліжэй, а луг просіць:

— Парві кветкі, дзеўчына, ды паскладай акуратна.

Падчарка кветкі парвала, паскладала.

— Дзякуй табе, дзеўчына! — кажа луг.

А падчарка далей пайшла. Ідзе, ідзе яна і бачыць — яшчэ адна хатка стаіць.

Зайшла яна ў хатку, а там дзядулька сядзіць.

— Дзень добры, дзядуля! — кажа падчарка.

— Дзень добры, дзеўчына! — адказвае той. — Як ты тут апынулася? I куды ты ідзеш?

Падчарка кажа:

L Э                                                                  © 4

— Дала мне мачыха кудзелю, прасніцу і кажа: «Сядай на калодзеж і прадзі. А калі верацяно ў калодзеж саслізне, то скачы за ім у калодзеж. Без верацяна не вяртайся!» Узяла я кудзелю, прасніцу, села на калодзеж і пачала прасці. А як верацяно ў калодзеж саслізнула, я за ім скочыла. На дно ўпала, расплюшчыла вочы, а там сцяжынка бяжыць, я па ёй і пайшла.

— Добра, — кажа дзядуля. — Пажыві пакуль у мяне. Будзеш мне за дачку, дапамагаць будзеш.

— А што ты робіш?

— Сад даглядаю. Дрэвы і кветкі паліваю, — кажа дзядуля. — I ты навучышся.

Навучылася падчарка сад даглядаць, дрэвы і кветкі паліваць. Пажыла ў дзядулі ды кажа:

— Пайду я, пэўна, дадому.

— Добра, — кажа дзядуля. — Ідзі, дзеўчына. Я цябе апрану прыгожа, дарогу пакажу і зярнятка яблыневае дам. Пасадзіш яго ў зямлю, гэта і будзе ўсё тваё багацце.

Даў ён падчарцы яблыневае зярнятка, паказаў дарогу, яна і пайшла.

Ішла, ішла па дарозе і выйшла да сваёй вёскі.

Ь 0                                                                 © 4

Зайпіла ў двор, а мачыха з дачкою ледзь пазналі яе ў багатых уборах. А падчарка перш-наперш зярнятка пад вакном пасадзіла. Назаўтра глядзіць: яблынька расце, ды так хутка, проста на вачах. Можа, за дзень які вырасла, заквітнела, кветкі асыпаліся і яблычкі на ёй наліліся, саспелі. I такія яблычкі прыгожыя, проста самі ў рот просяцца.

Ехаў паўз той двор каралевіч, убачыў яблыню і просіць:

— Пачастуйце мяне яблычкам!

Мачыхі дачка з хаты выбегла, за яблыкам пацягнулася, а яблыня раз — і ўскінула свае галіны так высока, што не дастаць.

Тады каралевіч пытаецца:

— А хто гаспадар над гэтай яблыняй?

Давялося дачцэ мачыхінай падчарку пазваць. Тая выйшла, прывіталася, да яблынькі падыйшла, а яна адразу нахілілася і яблыкі проста ў рукі ёй дала. Пачаставала падчарка каралевіча яблыкамі, ён падзякаваў і паехаў. А праз колькі дзён прыехаў сватацца і забраў яе да сябе ў палац.

А мачысе крыўдна стала, што падчарка за каралевіча замуж выйшла, у кара-

tO

леўскім палацы жыве, а на яе дачку ніхто нават вокам не вядзе. Падумала яна, падумала, узяла кудзелю, прасніцу і кажа сваёй дачцэ:

— Вось табе кудзеля, прасніца, сядай на калодзеж і прадзі. А калі верацяно ў калодзеж саслізне, то скачы за ім у калодзеж.

Села дачка мачыхі на калодзеж, трохі папрала, тады палец верацяном укалола і спецыяльна тое верацяно ў калодзеж кінула. Кінула і сама за ім туды скочыла.

На дно ўпала, вочы расплюшчыла. Там сцяжынка. Яна па ёй і пайшла. Ішла, ішла, бачыць: хатка стаіць і туды-сюды паварочваецца.

Зайшла дачка мачыхі ў хатку, а там бабулька сядзіць.

— Дзень добры! — кажа бабулька. — Што табе, дзеўчына, тут трэба?

А дачка мачыхі кажа:

— Ды маці мая паслала мяне, каб я тут адзежу сабе прыгожую выбрала, каб хутчэй замуж выйсці.

— Калі хочаш, заставайся ў мяне за дачку, — кажа бабуля. — Старая я ўжо стала. Памочніца мне трэба.

А дачка мачыхі адказвае:

Ь Э                                                                 © 4

— Няма мне часу з табой тут бавіцца! Мяне жаніхі чакаюць!

Ішла, ішла, бачыць: печка стаіць, а ў печцы хлеб пячэцца.

Падышла яна бліжэй, а печка кажа:

— Вымай хлеб хутчэй, дзеўчына! Ён ужо гатовы. I сабе буханачку возьмеш.

А дачка мачыхі кажа:

— У маёй мамы хлеба хапае! Ды ўсё белы, пшанічны! Няма мне часу тут з табой бавіцца! Мяне жаніхі чакаюць’

Ідзе, ідзе яна па той сцяжынцы, бачыць — кароўка стаіць.

Падышла дачка мачыхіна да кароўкі, а тая просіць:

— Падаі мяне, дзеўчына! I сама малачка пап’еш!

А дачка мачыхі адказвае:

— Во здзівіла! У маёй мамы дзве каровы’ Я таго малака абпілася! Няма мне часу з табой тут бавіцца! Мяне жаніхі чакаюць!

Ідзе, ідзе яна па той сцяжынцы, бачыць — яблынька стаіць. А на яблыньцы той яблычкі наліўныя. I так іх шмат, што галінкі ажно выгінаюцца.

Падышла мачыхіна дачка бліжэй, а яблынька просіць:

 

— Акалаці ды пазбірай мае яблычкі, дзеўчына! I сабе яблычак возьмеш!

А дачка мачыхі скрывілася ды кажа:

— У маёй мамкі сад цэлы. У мяне ад тых яблыкаў ужо аскоміна! Няма мне часу з табой тут бавіцца! Мяне жаніхі чакаюць!

Ідзе, ідзе яна па той сцяжынцы, бачыць — рэчка цячэ залатая. А берагі ў яе з кісялю аўсянага.

Падышла мачыхіна дачка да той рэчкі, а рэчка кажа:

— Пакаштуй майго кісяля, дзеўчына! I я табе калі дапамагу.

Зноў скрывілася дачка мачыхі і кажа:

— Мяне ад кісялю аўсянага век выварочвае! Няма мне часу з табой тут бавіцца! Мяне жаніхі чакаюць!

А тады залатой вады зачарпнула, на кісельны бераг лінула і засмяялася.

Ідзе, ідзе яна, бачыць — луг рассцілаецца, а на ім кветкі красуюць.

Падышла бліжэй, а луг просіць:

— Парві кветкі, дзеўчына, ды паскладай акуратна.

А дачка мачыхі кажа:

— Няма мне часу з табой тут бавіцца! Мяне жаніхі чакаюць!

Ідзе, ідзе яна І бачыць: яшчэ адна хатка стаіць.

Зайшла яна ў хатку, а там дзядулька сядзіць. Кажа:

— Дзень добры, дзеўчына! Як ты тут апынулася?

— Мамка мяне паслала, каб я сукенак сабе тут прыгожых набрала. Каб хутчэй замуж выйсці!

— Дык, можа, пажывеш у мяне за дачку? — пытаецца дзядуля. — Дапаможаш мне сад даглядаць.

Адачка мачыхіна кажа:

— Няма мне часу з табой тут бавіцца! Мяне жаніхі чакаюць!

— Ну, калі так, то ідзі! — кажа дзядуля.

Ідзе, ідзе дачка мачыхіна — зусім прытамілася. А нідзе ніякіх сукенак ці ўбораў і не відаць! Вырашыла яна назад вяртацца. Бачыць — гусі ляцяць. Яна ім крычыць:

— Гусі, гусі, забярыце мяне, вынесіце мяне на белы свет!

А гусі кажуць:

— А што ты тут рабіла? Нікому не дапамагла. Толькі з усімі сварылася’ He возьмем мы цябе!

Тады яшчэ гусі ляцяць. Дачка мачыхі крычыць:

— Гўсі, гусі, забярыце мяне, вынесіце мяне на белы свет!

А гусі кажуць:

— А што ты тут рабіла? Нікому не дапамагла. Толькі з усімі сварылася! He возьмем мы цябе!

Дачакалася дачка мачыхі трэцюю стаю гусіную і зноў просіць:

— Гусі, гусі, забярыце мяне, вынесіце на белы свет!

Рэтыя гусі згадзіліся. Вынеслі яе наверх, на белы свет, і кінулі ў смалу.

Ідзе яна дадому, уся ў смале, ледзь ногі перастаўляе і плача.

А мачыха замест таго, каб пашкадаваць яе, крычаць пачала:

— Што ж ты ніякіх убораў з сабою не прынесла! Ды яшчэ ў смалу выпэцкалася! Хто цябе такую замуж возьме?!

Вось так і засталіся яны ўдвох жыць.

ПРА МАЛГОСЬКУIАЎДОСЬКУ

Застаўся адзін дзед удаўцом. А баба — удавою. I ў кожнага было па дачцэ. У дзеда —

Аўдоська. А ў бабы — Малгоська. Вырашылі тыя дзед з бабаю жыць разам. Але дзед бабіну дачку на дух не пераносіць. А баба дзедаву і зусім гатовая са свету звесці. To па ваду яе пашле, то па дровы. Сукенку ёй пашыла зрэбную, таўстую, з патрап’я, з кудзелі, падперазацца матузом дала. I ўсё адно яна мачысе вочы мазоліць. Пасварыліся дзед з бабаю, баба і кажа:

— Вязі сваю Аўдоську ў лес! He тое выганю цябе і не буду з табою жыць!

Дзед кажа:

— Лепш ты сваю Малгоську вязі!

Спрачаліся яны, спрачаліся, ды баба крыкам узяла. Уздыхнуў дзед, пасадзіў Аўдоську на свае паламаныя санкі ды na­ßes яе ў лес. А на вуліцы зіма марозная, снег ідзе.

Ехаў дзед, ехаў па лесе, тады разаслаў на каменьчыку пасцілачку, пасадзіў Аўдоську ды сам паехаў.

Што рабіць? Плача Аўдоська, думае: зараз прыйдуць ваўкі ды з’ядуць.

Тут чуе: нешта трэсь, трэсь, трэсь! I голас суровы аднекуль з вышыні:

Я Мароз-Чырванос!

Япалесеіду.

Ь 0                                                                     © 4

Усіх замарожу, Усіхзамяту!

Аўдоська спужалася ды просіць:

— Мароз-Чырванос, мяне пашкадуй, мяне не марозь! У мяне мамкі няма, мяне мачыха б’е, з таткам жыць не дае. Татка ў лес вось завёз, горка мне і балюча, не хапае ўжо слёз.

Шкада стала Марозу-Чырваносу Аўдоську. Кінуў ён ёй кажушок вышываны, валёначкі, рукавічкі, ежы рознай і свечкі вакол запаліў, каб ёй і відней і цяплей было.

Але папярэдзіў:

— Глядзі, з гэтага ўсяго нічога нікому не давай.

— Дзякуй табе, Мароз-Чырванос! — кажа Аўдоська.

I тут чуе ізноў: трэсь, трэсь, трэсь! I голас суровы аднекуль з вышыні:

Я Мароз-Сінінос!

Япалесеіду.

Усіх замарожу, Усіхзамяту!

Аўдоська спужалася ды просіць:

— Мароз-Сінінос, мяне пашкадуй, мяне не марозь’ У мяне мамкі няма, мяне мачыха б’е, з таткам жыць не дае. Татка ў лес

вось завёз, горка мне і балюча, не хапае ўжо слёз.

Пашкадаваў Мароз-Сінінос Аўдоську і скінуў ёй яшчэ куфар адзежы цёплай ды чаравікоў, тройку коней з вазком, засланым дыванамі. Але папярэдзіў:

— Глядзі, з гэтага ўсяго нічога нікому не давай.

Аўдоська кажа яму:

— Дзякуй табе, Мароз-Сінінос!

А дома мачыха пасылае мужа ў лес і кажа:

— Едзь, забірай сваю Аўдоську! Яна, пэўна ж, там ужо змерзла. Я для яе труну замовіла, людзей магілу капаць папрасіла, пахаваем, стол жалобны накрыем.

Едзе Аўдосьчын бацька па лесе, плача, шкада яму дачушкі сваёй адзінай. Пад’язджае да таго месца, дзе ён яе кінуў, а там свечкі гараць ды воз стаіць. У яго коні ўпрэжаны, а на ім скрыня.

Падыходзіць ён да Аўдоські і пытаецца:

— Як жа ты тут?

— Ды, як бачыш, жывая, — кажа Аўдоська. — Два Маразы да мяне прыходзілі — Мароз-Чырванос і Мароз-Сінінос. Замарозіць мяне хацелі, а пасля пашкадавалі. Паехалі разам дахаты!

Падзівіўся бацька, дапамог Аўдосьцы на воз залезці, і паехалі яны дамоў.

А дома мачыха ўжо і труну падрыхтавала, і людзей пазвала магілу капаць, і жанчын, каб стол жалобны накрываць.

А тут сабачка з будкі выскачыў і забрахаў:

Гаў-гаў-гаў,

Едзе Аўдоська,

Гаў-гаў-гаў,

Ды на вазочку,

Гаў-гаў-гаў

У цёплым кажушочку,

Гаў-гаў-гаў

Пасаг добрымае,

Гаў-гаў-гаў

Песенькі спявае...

Гаў-гаў-гаў.

Мачыха пачула, раззлавалася, выцяла таго сабачку пугаю ды кажа:

— Што ты абы-што брэшаш! Аўдоську будзем хаваць, а маёй дачцэ пасаг даваць!

Сабачка кажа:

— Ты б мяне не біла, лепш пакарміла!

Пакарміла яго мачыха. А сабачка зноў у двор выбег і давай брахаць:

Гаў-гаў-гаў,

Едзе Аўдоська,

Гаў-гаў-гаў

Ды на вазочку,

Гаў-гаў-гаў,

У цёплым кажушочку,

Гаў-гаў-гаў

Пасаг добрымае,

Гаў-гаў-гаў

Песенькі спявае...

Гаў-гаў-гаў.

Вароты адчыняй.

Гаў-гаў-гаў.

Гасцей сустракай!

Раззлавалася мачыха яшчэ болей. Але бачыць — і праўда, пад’язджае да варотаў вазок, у яго тройка коней упрэжана, а на ім куфар стаіць і Аўдоська сядзіць. Бацька ёй вароты адчыняе.

— He пушчу ў хату! — крычыць мачыха і да варотаў бяжыць, а проста перад ёю на двары новы дом вырастае, ды такі прыгожы, з ганкам высокім, вокнамі вялікімі, залатымі ўзорамі аздоблены.

Дзедава дачка здагадалася, што гэта Маразы ёй гэты дом збудавалі, злезла з вазка, падышла да таго дома і кажа:

— Вось тут я і буду жыць!

Зайшла ў той дом, а куфар саскочыў з вазка і за ёю следам паскакаў, яна толькі дзверы адчыніла, ён туды і праскочыў.

Стаяць мачыха са сваёю дачкою ў двары і слова вымавіць не могуць.

Увечары мачыха кажа мужу:

— Што ж гэта ты сваю дачку завёз туды, дзе пасаг даюць, а маю не!

Бацька Аўдоські кажа:

— А ты схадзі ды папрасі ў Аўдоські, яна, можа, сваім дабром з Малгоськаю падзеліцца!

Назаўтра пастукала мачыха ў дзверы. Зайшла да Аўдоські ў госці і просіць:

— Дай жа і маёй дачцэ хоць што-небудзь!

А Аўдоська ўспомніла, што ёй Маразы наказвалі, і кажа:

— Вы мяне то па ваду, то па дровы ганялі, у зрэб’е апраналі, як жа я цяпер вам што дам?

Пакрыўдзілася мачыха і да дзеда пайшла, кажа:

— Завязі і маю дачку туды, куды сваю завозіў. Няхай ёй таксама што-небудзь перападзе!

— He, — кажа дзед. — Твая дачка, ты і вязі!

— Адкуль жа я ведаю, куды яе везці! — кажа мачыха.

— А што там ведаць! — паціснуў плячыма дзед. — Па дарозе проста, убачыш гару, на ёй камень, пасадзі яе на яго, няхай сядзіць.

Узяла баба самыя лепшыя сані, коўдру цёплую, падушку, апранула сваю дачку Малгоську цёпленька, кажушок, ды валёнкі, ды рукавіцы, хусткаю пуховаю абкруціла. На камень падушку паклала, дачку пасадзіла, наверх коўдраю ўкруціла.

— Пасядзі адна трохі, — кажа мачыха, — а я каня дамоў заганю ды па цябе прыйду. Назад ужо разам, на вазку з пасагам тваім паедзем.

Засталася Малгося ў лесе.

Тут чуе: нешта трэсь, трэсь, трэсь! I голас суровы аднекуль з вышыні:

Я Мароз-Чырванос!

Япалесеіду.

Усіх замарожу, Усіхзамяту!

А яна яму кажа:

— He баюся я цябе, у мяне коўдра ёсць. Мамка мяне абкруціла! He возьме мяне твая сіла!

Мароз-Чырванос не любіў, як яго не баяліся ды перад ім выхваляліся, яшчэ мацней марозіць стаў, завею падняў, а тады брата свайго пазваў.

Змерзла Малгося, але падымацца з каменю не хоча, сядзіць, чуе: нешта зноў трэсь, трэсь, трэсь! I голас суровы аднекуль з вышыні:

Я Мароз-Сінінос!

Япалесеіду.

Усіх замарожу, Усіхзамяту!

А яна яму кажа:

— He баюся я цябе, у мяне коўдра ёсць. Мамка мяне абкруціла! He возьме мяне твая сіла!

Мароз-Сінінос раззлаваўся, марозіць стаў, завею, а пасля і буру падняў. Усё замяло.

Тым часам мачыха каня дома кінула, у лес збіраецца. А сабачка па двары бегае і гаўкае:

Гаў, гаў, гаў,

Малгосю марозам заняло,

Гаў, гаў, гаў,

Малгосю снегам замяло,

Гаў, гаў гаў,

Трэба ёй труну рыхтаваць,

Гаў, гаў гаў,

Стол жалобны накрываць.

Выбралася мачыха ў лес, а там, дзе яна дачку сваю пакінула, гурба снегу. Яна яе рукамі разгрэбла, дачку сваю ў коўдру ўкруціла і за сабой па снезе пацягнула.

Падыходзіць да варот, а сабачка брэша:

Гаў гаў гаў,

Малгосю марозам заняло,

Гаў гаў гаў,

Малгосю снегам замяло,

Гаў, гаў гаў,

Трэба ёй тпруну рыхтаваць,

Гаў, гаў гаў,

Стол жалобны накрываць!

Гаў гаў гаў

Адчыняй вароты,

Гаў гаў гаў,

Малгосюматка вязе...

Адчыніў дзед вароты, бачыць — і праўда ідзе баба і цягне коўдру са сваёю Малгосяй.

Пахавалі Малгосю, стол жалобны накрылі. Баба пагаравала, пагаравала ды таксама памерла.

А да Аўдоські сваты пачалі ездзіць. Прайшло колькі часу, і выйшла яна замуж за добрага працавітага хлопца. I сталі яны жыць-пажываць ды дабра нажываць.

ДУБДАРАХВЕЙ

У адной вёсцы жылі дзед ды баба, нарадзілі і ўзгадавалі яны трох дачок. А тады баба памерла. А дзед жаніўся на маладзіцы. Тая на дзедавых дочак і глядзець не можа. Яны маладзіцы прыгажэйшымі за яе здаюцца, зайздрасць яе з’ядае. Яна ім і сукенкі са зрэб’я шые даўгія, і работу самую брудную дае, а яны ўсё прыгажэюць і прыгажэюць. I бацька іх любіць, песціць, словы пяшчотныя кажа. Мучылася, мучылася мачыха ды кажа дзеду:

— Калі зараз жа сам не звядзеш іх з двара, я іх са свету зжыву!

Спужаўся дзед, даў дочкам па кошыку, сам сякеру ўзяў, і пайшлі яны ў лес па журавіны. Дайшлі да балота, дзед і кажа:

— Вы, дачушкі, ягадкі-журавінкі тут збірайце, а я пайду лучынак насяку і да вас вярнуся.

Сам адышоўся ўбок, узяў дошчачку і прывязаў яе да бярозы так, каб яна ляскала. Як бы ён лучынку сячэ.

Збіралі, збіралі дзяўчаты ягадкі, ды змяркацца ўжо стала, а бацька не йдзе і не йдзе. Тады старэйшая сястра кажа:

— Нешта татка на нас забыўся. Пайшлі самі яго пашукаем.

Прыйшлі яны туды, дзе ён быць павінен, а там нікога няма. Толькі дошчачка да бярозы прывязана. Яна і дасюль ляскае.

Гўкалі яны, гукалі тату, а ім толькі рэха адказвала. Заплакалі сястрычкі, зразумелі, што гэта татка іх мачыху паслухаўся, у лес, у балота іх завёў ды кінуў.

Тады сярэдняя сястра і кажа:

— Чым плакаць, пайшлі пад тую хвойку, пасядзім, хлебца з ягадкамі паядзім, адпачнем, а тады далей пойдзем, куды-небудзь ды выйдзем.

Селі яны, пад’елі, і зноў крьгўда падступілася. Плачуць яны, плачуць. А слёзы ліюцца і ліюцца. Спачатку ў ручаінкі зліліся, а тыя ручаінкі ў рэкі. I пацяклі тыя рэкі ва ўсе бакі.

Адна рака дацякла да царскага палацу. Цар зранку ўстаў, памыўся, памаліўся, на

Ь 9                                                                     © 4

балкон выйшаў, бачыць: унізе рака цячэ, якой яшчэ ўчора не было. Здзівіўся ён, пазваў сваіх слуг і загадаў ім:

— Ідзіце ўздоўж берага і паглядзіце, адкуль гэтая рака выцякае. Калі там чалавека якога ўбачыце, да мяне вядзіце.

Пайшлі слугі царскія ўздоўж берага, ішлі дзень, ішлі два. А на трэці дайшлі да той хвойкі, пад якою тры сястры сядзелі ды плакалі.

Слугі царскія ім кажуць:

— Пойдзем з намі, цар загадаў нам вас у ягоны палац прывесці.

Пайшлі тры сястрыцы да цара. Як убачылі яго, пакланіліся.

Цар пытаецца:

— Адкуль вы і хто такія будзеце?

Сёстры адказваюць:

— Мы простага роду-племені. Жылі ў мамкі з таткам, як у Бога за пазухай. Ды памерла мамка, а татка ўзяў сабе маладзіцу, нам мачыху. Мачыха так нас неўзлюбіла, што сказала татку, каб ён нас з дому звёў. Іначай гразілася нас зусім са свету звесці. Вось татка завёў нас у балота дый кінуў. А мы, як дазналіся, што ён так зрабіў, селі пад хвойку і заплакалі. Ды так слёз у нас

было многа, што пацяклі з іх ручаінкі, а потым рэкі цэлыя ва ўсе бакі свету. Адна да вашага палацу дацякла.

Глянуў на іх цар, а яны такія прыгожыя, адна за адну лепшая. Падумаў, падумаў цар ды кажа:

— Хачу паглядзець, каторая з вас лепшая гаспадыня, яе і замуж вазьму.

Старэйшая сястра кажа:

— Калі дасі мне пшанічнае зярнятка, я ім усё царства накармлю!

А сярэдняя сястра кажа:

— Калі дасі мне шаўковую нітку, я ўсё царства апрану.

А малодшая сястра маўчыць, нічога не кажа. Цар у яе пытаецца:

— Чаго ты маўчыш? Ці ты замуж за мяне не хочаш?

Малодшая сястра зачырванелася і кажа:

— Калі возьмеш мяне замуж, дык я табе нараджу дванаццаць сыноў, голас у голас, волас у волас, паходка ў паходку, гаворка ў гаворку, тварам як адзін, па калена ў золаце, па пояс у срэбры, у ілбе ясны месяц, у патыліцы зорачкі, а на скронях — сонейка!

Падумаў, падумаў цар, з мудрацамі па-

раіўся і ўзяў за жонку меншую сястру. А старэйшай і сярэдняй даў і багацце, і зямлю.

Але ж сёстры ўсё адно зайздросцілі меншай.

Вось прайшло тры гады, меншая сястра вось-вось павінна была нарадзіць, а цару на вайну ісці трэба. Пайшоў ён у паход, а слутам сваім загадаў даглядаць царыцу, парушынкі з яе здзімаць.

Нарадзіла малодшая сястра дванаццаць сыноў, голас у голас, волас у волас, паходка ў паходку, гаворка ў гаворку, тварам як адзін, па калена ў золаце, па пояс у срэбры, у ілбе ясны месяц, у патыліцы зорачкі, а на скронях — сонейка!

Дазналіся пра гэта сёстры, зайздрасць іх асляпіла. Падаслалі яны да малодшай сястры бабку, каб яна тых сыноў разам з малодшай сястрою са свету зжыла. Але слугі пільна сачылі за царыцай, не пусцілі тую бабку ў пакоі. А самі напісалі цару ліст. Маўляў нарадзіла царыца дванацаць сыноў, голас у голас, волас у волас, паходка ў паходку, гаворка ў гаворку, тварам як адзін, па калена ў золаце, па пояс у срэбры, у ілбе ясны месяц, у патыліцы зорачкі, а на скронях — сонейка! Узяўся ганец гэты ліст цару адвезці.

Сеў ён на каня і паскакаў. Ехаў, ехаў, пачало змяркацца. Пастукаў ён у дзверы аднаго з дамоў і папрасіўся заначаваць.

А ў тым доме якраз старэйшая сястра жыла. Цікава ёй стала, што за вестку ганец цару нясе, паслала яна яго ў лазню мыцца, а сама прачытала той ліст, што слугі напісалі, і яшчэ больш зайздрасць яе заела. Падумала яна, падумала ды прыдумала.

Напісала сястры сярэдняй ліст і са сваім ганцом адаслала:

«Мілая сястрыца! У мяне ганец заначаваў, які вестку цару вязе, што нашая малодшая сястрыца, як казала, дванаццаць сыноў нарадзіла. А мы давай напішам, што нарадзілася ў яе невядома што. Ці то жаба, ці то жук, ці то страшненькі павук! Цар пачытае, яе з палаца выганіць і на кім-небудзь з нас жэніцца!»

Потым у ганца ліст з канверту дастала, у печку кінула, а сама напісала:

«Цар наш бацюхна! Нарадзіла табе жонка і не ведаем каго. Ці то жаба, ці то жук, ці то страшненькі павук!»

У канверт ліст той уклала. Як так і было.

Ганец з лазні выйшаў, павячэраў ды спаць лёг. А зранку далей паехаў. Вечарэць

L 0                                                                     © 4

стала, ён у сярэдняй сястры заначаваць вырашыў. А тая ўжо ведае, якую вестку ён цару вязе, лазню яму прапаліла, ён пайшоў парыцца, а яна канверт адкрыла. Ды ліст, які туды сястра старэйшая ўклала, прачытала. Падумала ды дапісала: «Не поўзае, не ходзіць, толькі зенкамі водзіць!» I зноў той ліст у канверт уклала.

Ганец з лазні выйшаў, павячэраў ды спаць лёг. А зранку далей паехаў. Прыехаў ён да цара, цар як прачытаў — з твару змяніўся. Але напісаў адказ: «Хто б ні нарадзіўся, да майго прыезду не чапаць!»

Вяртаецца ганец дамоў, ды зноў яго ноч у дарозе заспела. Спыніўся ён у сярэдняй сястры. Тая зноў яму лазню выпаліла, а сама хутчэй канверт раскрыла ды чытае, што цар адказаў. Пачытала, ліст той у печку кінула, а сама напісала: «Адзінаццаць сыноў зашыйце ў скураны мех. А царыцу з малым — у бочку смаляную і па моры пусціце!» Ліст той склала і ў канверт уклала.

Ганец з лазні выйшаў, павячэраў ды спаць лёг. А зранку далей паехаў. А як вечарэць стала, ён у старэйшай сястры заначаваў. Тая лазню прапаліла, яго мыцца адпра-

Ь Э                                                                    © 4

віла, а сама канверт раскрыла, ліст прачытала і дапісала: «I каб мне пра іх ні слова ніхто болей не казаў!» Потым ліст акуратна склала ды ў канверт паклала.

Ганец з лазні выйшаў, павячэраў ды спаць лёг. А зранку далей паехаў.

Прыязджае ў царскі палац і аддае той ліст царскім слугам.

Тыя прачыталі ліст і жахнуліся. Але што паробіш, царскую волю тэба выконваць. Плача царыца, а яны адзінаццаць сыноў у скураны мех зашылі, а яе самую з малым у бочку смаляную пасадзілі. I пусцілі ўсіх у сіняе мора. Ды пашкадаваў Бог няшчасных.

Як мех скураны на бераг хвалі выкінулі, браты яго разарваць хацелі. Плячыма павялі. Ды нічога не атрымалася. Тады старэйшы з іх кажа:

— Маці нас нарадзіла, на шчасце блаславіла. Давайце і мы адно аднаго блаславім.

Блаславілі яны адно аднаго тры разы, зноў напружыліся і скуру разарвалі. Разляцеўся той мех на дробныя кавалкі.

Выйшлі яны з меху, бачаць: дуб расце, а ў ім вялізнае дупло. Вырашылі яны туды залезці.

А тым часам бочка з царыцаю ды малым сынам плавала, плавала ды да вострава прыстала. Толькі як жа з бочкі той выбрацца? Тады сынок і кажа:

— Ты ж мяне, мамка, нарадзіла, на шчасце блаславіла. Блаславі і зараз.

Маці тры разы сказала:

— Бог блаславіць, і я бласлаўляю!

Тады малы па бочцы стукнуў, яна і разляцелася.

Выйшлі яны на востраў Будай і збудавалі горад Кітай.

Жывуць яны там ды гора не знаюць. Ды толькі кажа меншы сын мамцы:

— А як бы нам яшчэ братоў маіх адшукаць!

Маці ўздыхае:

— Дзе ж ты іх адшукаеш? Пэўна, яны ў моры патанулі.

— He, мамка, у трыдзясятым царстве расце дуб Дарахвей. А ў ім дупло вялізнае. Вось у тым дупле мае браты і сядзяць. А выйсці не могуць, бо жыве побач птушка такая, што людзей есць.

— Як жа нам іх адтуль выбавіць? — пытаецца маці.

А сынок меншы кажа:

Ь 0                                                                     © 4

— Ты, мамка, спячы мне дванаццаць просвір са свайго малака ды блаславі мяне ўдарогу.

Спякла маці дванаццаць просвір са свайго малака, блаславіла сына, ён і пайшоў.

Дабраўся да трыдзясятага царства, да дуба Дарахвея. Тут да яго падлятае страшная птушка, што людзей есць, і кажа:

— Што гэта ты такі смелы? Мяне зусім не баішся. Зараз цябе з’ем!

— He, — кажа меншы сын, — спачатку з табою падужаемся.

Вылаўчыўся ды схапіў птушку за ногі. А тады аб дуб галавою — раз! Дванаццаць сукоў з дуба ўпала, тады ён яе аб зямлю галавою — два, яна дух і выпусціла.

Падышоўтады ён да дупла і гукае:

— Хто там ёсць, выходзь! Калі стары, будзеш мне за бацьку. Калі малады, за брата!

I выйшлі з дуба адзінаццаць малайцоў — голас у голас, волас у волас, паходка ў паходку, гаворка ў гаворку, тварам як адзін, па калена ў золаце, па пояс у срэбры, у ілбе ясны месяц, у патыліцы зорачкі, а на скронях — сонейка. Паглядзелі на хлопца і кажуць:

— Ці няма ў цябе хоць чаго пад’есці?

Дастаў тады меншы брат просвіры з маміным малаком, адну сабе ўзяў, астатнія братам раздаў. Яны пакаштавалі і здагадаліся, што просвіры з мамінага малака спечаны. I брата свайго меншага прызналі. Ды ўсе разам вярнуліся яны да маці, на востраў Будай, у горад Кітай.

Аднойчы прыстаў да берага карабель, а на ім купцы. I плылі яны якраз у царства іхняга бацькі. Меншы брат падумаў ды перакінуўся ў муху, да карабяля прыляпіўся і паплыў.

Прыплылі купцы ў царства іхняга бацькі, а той пытаецца:

— Ну, дзе вы, купцы, плавалі, што дзіўнага бачылі?

А купцы кажуць:

— Ёсць востраў Будай, на ім горад Кітай. Ён увесь свеціцца. А жывуць там дванаццаць малайцоў — голас у голас, волас у волас, паходка ў паходку, гаворка ў гаворку, тварам як адзін, па калена ў золаце, па пояс у срэбры, у ілбе ясны месяц, у патыліцы зорачкі, а на скронях — сонейка!

Цар паслухаўды кажа:

 

— Пэўна ж, гэта мае дзеці!

А старэйшая сястра, якая цяпер пры двары жыла, паслухала гэта і кажа:

— Ды не твае гэта дзеці! I што тое за дзіва... Востраў Будай, горад Кітай... Тыя будуць твае дзеці, хто дастане для цябе ката, які жыве на дубе Дарахвеі. Той кот як уверх ідзе — байкі баіць, уніз — казкі кажа.

Паслаў цар купцоў шукаць таго ката, а малодшы сын зноў мухаю да карабля іхняга прыляпіўся і даплыў да вострава Будая, абярнуўся зноў чалавекам, пайшоў да братоў і кажа:

— Бацька, наш цар, можа б, і паверыў, што мы ягоныя дзеці. Але цётка сказала, што каб так было, то мы б маглі ката знайсці, які на дубе Дарахвеі жыве, уверх ідзе — байкі баіць, уніз — казкі кажа.

Падумалі браты і вырашылі знайсці таго ката. Папрасілі ў маці блаславення, яна іх блаславіла, і пайшлі. Знайшлі яны і той дуб Дарахвей, і ката, што ўверх ідзе — байкі баіць, а ўніз — казкі кажа. Ды так прыдумалі, што той дуб разам з катом у горад Кітай прывезлі.

Плывуць купцы назад, зноў спыніліся ля вострава Будая, горада Кітая, і бачаць: дуб

там з’явіўся, і кот на ім, уверх ідзе — байкі баіць, а ўніз — казкі кажа. Падзівіліся купцы і да цара сабраліся. А малодшы сын зноў мухаю перакінуўся, да карабля прыляпіўся і папльгў.

Прыплылі купцы ў царства іхняга бацькі, а той пытаецца:

— Ну, дзе вы, купцы, плавалі, што дзіўнага бачылі?

А купцы кажуць:

— Ёсць востраў Будай, на ім горад Кітай. Ён увесь свеціцца. А жывуць там дванаццаць малайцоў — голас у голас, волас у волас, паходка ў паходку, гаворка ў гаворку, тварам як адзін, па калена ў золаце, па пояс у срэбры, у ілбе ясны месяц, у патыліцы зорачкі, а на скронях — сонейка! А цяпер там яшчэ і дуб з’явіўся Дарахвей. А на тым дубе кот, уверх ідзе — байкі баіць, а ўніз — казкі кажа.

Цар заўсміхаўся шчасліва ды кажа:

— Ну то, пэўна, мае дзеці таго ката дасталі.

А старэйшая сястра зараз жа яму пярэчыць стала:

— He, цар, гэта не твае дзеці’ I кот той што за цуд! Вось, чула я, яблынька ёсць,

дык у яе галінка залатая, галінка сярэбраная, яблычак залаты, яблычак сярэбраны. Вось калі хто і здабудзе гэты цуд, то толькі твае дзеці.

Пачуў гэта ўсё малодшы брат, зноў мушкаю да карабля прыляпіўся і з купцамі да вострава Будая даплыў.

Там чалавекам зноў стаў і братам кажа:

— Бацька наш цар амаль ужо паверыў, што мы ягоныя дзеці. Але цётка пра новы цуд расказала. Яблынька ёсць, у яе галінка залатая, галінка сярэбраная, яблычак залаты, яблычак сярэбраны. Трэба нам тую яблыньку знайсці.

Папрасілі ў маці блаславення. Яна, хоць і не хацелася ёй дзяцей адпускаць, іх блаславіла, і яны пайшлі. Знайшлі тую яблыньку. У яе галінка залатая, галінка сярэбраная, яблычак залаты, яблычак сярэбраны. Перавезлі ў свой горад Кітай. А як купцы назад плылі, ім тую яблыньку паказалі.

Ізноў малодшы сын у муху перакінуўся, да карабля прыляпіўся і паплыў.

Прыплылі купцы ў царства іхняга бацькі, а той пытаецца:

— Ну, дзе вы, купцы, плавалі, што дзіўнага бачылі?

t Э                                                                     С J

А купцы кажуць:

— Ёсць востраў Будай, на ім горад Кітай. Ён увесь свеціцца. А жывуць там дванаццаць малайцоў — голас у голас, волас у волас, паходка ў паходку, гаворка ў гаворку, тварам як адзін, па калена ў золаце, па пояс у срэбры, у ілбе ясны месяц, у патыліцы зорачкі, а на скронях — сонейка! Дуб там ёсць Дарахвей. А на тым дубе кот, уверх ідзе — байкі баіць, а ўніз — казкі кажа. А цяпер там яшчэ і яблынька ёсць, у яе галінка залатая, галінка сярэбраная, яблычак залаты, яблычак сярэбраны.

— Цяпер дакладна ведаю, гэта мае дзецП — кажа цар.

А старэйшая сястра зноў за сваё:

— Дзеці твае ў моры сінім патанулі. I што за цуд — кот, яблынька... Вось мост, ведаю, ёсць — маснічка залатая, маснічка сярэбраная, па ім, куды хочаш дойдзеш. Ён перад табою рассцілаецца. А як пройдзеш, ён ззаду знікае. Каб такі мост у тым Кітайгорадзе быў, то я, можа б, і паверыла, што гэта твае дзеці.

Зноў малодшы брат, мушкаю да карабля прыляпіўшыся, з купцамі дамоў прыплыў ды, зноў чалавекам стаўшы, братам кажа:

— Зусім бацька наш паверыў быў, што мы ягоныя дзеці. Ды цётка новы цуд згадала. Кажа, дзесьці мост ёсць, маснічка залатая, маснічка сярэбраная, па ім, куды хочаш, дойдзеш. Ён перад табою рассцілаецца, а як пройдзеш, ён ззаду знікае. Трэба нам яго знайсці.

Папрасілі ў маці блаславення, яна іх блаславіла, і яны пайшлі. Адшукалі той мост, у Кітай-горад прывезлі, купцам паказалі.

Хацеў малодшы брат зноў мушкаю да карабля прыляпіцца ды да бацькі плысці. А потым перадумаў. Вырашыў бацьку на востраве чакаць.

Прыплылі купцы ў царства іхняга бацькі, а той пытаецца:

— Ну, дзе вы, купцы, плавалі, што дзіўнага бачылі?

А купцы кажуць:

— Ёсць востраў Будай, на ім горад Кітай. Ён увесь свеціцца. А жывуць там дванаццаць малайцоў — голас у голас, волас у волас, паходка ў паходку, гаворка ў гаворку, тварам як адзін, па калена ў золаце, па пояс у срэбры, у ілбе ясны месяц, у патыліцы зорачкі, а на скронях — сонейка! Дуб там ёсць

Дарахвей. А на тым дубе кот, уверх ідзе — байкі баіць, а ўніз — казкі кажа. Яшчэ яблынька ёсць, у яе галінка залатая, галінка сярэбраная, яблычак залаты, яблычак сярэбраны. А цяпер там яшчэ і мост цудадзейны з’явіўся, маснічка залатая, маснічка сярэбраная, па ім, куды хочаш дойдзеш. Ён перад табою рассцілаецца, а як пройдзеш, ён ззаду знікае.

Хацела старэйшая сястра нешта цару сказаць, ды той і слухаць яе не стаў. Сеў з купцамі на карабель і паплыў да вострава Будая.

Прыпльгў туды, ідзе ў горад Кітай. А там царыца. Пазнаў цар яе адразу, заплакаў ад радасці. А яна яго да сыноў вядзе — голас у голас, волас у волас, паходка ў паходку, гаворка ў гаворку, тварам як адзін, па калена ў золаце, па пояс у срэбры, у ілбе ясны месяц, у патыліцы зорачкі, а на скронях — сонейка. Дванаццаць сыноў, дванаццаць асілкаў. Пасля яны ўсе разам і дуб Дарахвей пабачылі. А на тым дубе кот, уверх ідзе — байкі баіць, а ўніз — казкі кажа. Да яблынькі падышлі: у яе галінка залатая, галінка сярэбраная, яблычак залаты, яблычак сярэбраны. Па мосце цудадзейным

прайшліся — маснічка залатая, маснічка сярэбраная, па ім, куды хочаш дойдзеш. Ён перад табою рассцілаецца, а як пройдзеш, ззаду знікае. Разабраўся цар ва ўсім, хацеў пакараць старэйшых сясцёр лютаю смерцю, ды царыца, малодшая іх сястрыца, папрасіла:

— He карай іх, цар-бацюхна, хай жывуць сабе. А ты з намі тут заставайся.

Наладзілі яны пір, і я там быў, мёд-піва піў.

Каток — Залаты лабок...

КАТОК ЗАЛАТЫ ЛАБОК

Жылі-былі дзед ды баба. I было ў іх з грашыма зусім слаба. Жменькі мукі не купіш. А засекі, шкрабі не шкрабі, зусім пустыя. I хлеба не спячэш. Што рабіць?

Баба думала-думала ды надумала:

— Пакуль ёсць у цябе сілы, з’ездзі ты, дзедку, у лясок, ссячы дубок, прадай яго і купі мне хоць кіло мукі.

Уздыхнуў дзед, ды што паробіш — раз баба сказала, трэба ехаць.

Прыехаў дзед у лясок, адшукаў прыгажэйшы дубок, узяў сякеру, стук дубку ў бачок. I зараз жа выскачыў каток — залаты лабок, вушка сярэбранае, вушка залатое, шарсцінка сярэбраная, шарсцінка залатая, лапка сярэбраная, лапка залатая... Цуд дый толькі!

— Што табе, дзеду, трэба? — пытаецца

чалавечым голасам.

Уздыхнуў дзед ды кажа:

— Каточак ты, мой галубочак, паслала мая баба мяне ў лес. Загадала дубочак ссекчы, прадаць яго і купіць кіло мукі.

 

— Чаго ж ты ўздыхаеш? Вяртайся дамоў. Будзе табе мука.

Вярнуўся дзед дамоў, а мукі поўныя засекі. Баба ля печы завіхаецца, а на стале на ручніку хлеб свежы дыхае. Адрэзаў дзед сабе лусту, з’еў. А баба зноў да яго:

— Што за смак без солі! З’ездзі, дзедку, у лясок, ссячы дубок, прадай ды купі хоць мяшэчак солі.

Уздыхнуў дзед, ды што паробіш — раз баба сказала, трэба ехаць.

Прыехаў дзед у лясок, адшукаў той самы дубок, узяў сякеру ды стук яму ў бачок. I зноў выскачыў каток — залаты лабок, вушка сярэбранае, вушка залатое, шарсцінка сярэбраная, шарсцінка залатая, лапка сярэбраная, лапка залатая.

— Што ж табе, дзеду, трэба? — пытаецца ён чалавечым голасам.

— Каточак, ты ж мой галубочак, і мука, і хлеб у нас цяпер ёсьцека, а солі няма. Вось і паслала мая баба мяне ў лес. Загадала дубочак ссекчы, прадаць яго і купіць мяшэчак солі.

— Вяртайся дамоў! Будзе табе соль.

Вярнуўся дзед дамоў, а і солі поўна ў засеках. Баба ля печы завіхаецца. А на

6 0                                                                     © 4

стале паўбохана хлеба на ручніку ляжыць.

Дзед сабе лусту адрэзаў, пасаліў ды і з’еў са смакам. А баба зноў да яго падсела ды кажа:

— З’ездзі, дзедку, у лясок, стукні ў дубок, а выскачыць каток — залаты лабок, папрасі ўяго капусты.

Уздыхнуў дзед, ды што паробіш? Раз баба сказала, трэба ехаць.

Прыехаў дзед у лясок, адшукаў той самы дубок, узяў сякеру ды стук яму ў бачок. I зноў выскачыў каток — залаты лабок, вушка залатое, вушка сярэбранае, шарсцінка залатая, шарсцінка сярэбраная, лапка залатая, лапка сярэбраная.

— Каточак, ты ж мой галубочак, і мука, і хлеб у нас цяпер ёсьцека, і соль. А капусты нямашака. Вось і кажа мне мая баба: «З’ездзі, дзедку, у лясок, стукні ў дубок, а выскачыць каток — залаты лабок, папрасі ў яго

капусты».

Кажа каток — залаты лабок:

— Вяртайся дамоў! Будзе табе капуста.

Вярнуўся дзед дамоў, а капусты поўны склеп. Баба ля печы завіхаецца, чыгунок з капустаю з печы дастае. На стале на ручніку свежы бохан хлеба дыхае, соль у саль-

Ь 3                                                                     © 4

ніцы. Чаму не пад’есці? З’еў дзед са смакам міску капусты, хлеба дзве лусты, а бабе ўсё няймецца:

— Вось бы шчэ й сальца! Дзедку, мой галубок, з’ездзі шчэ разок у лясок, стукні ў бачок той дубок, хай выскачыць каток — залаты лабок, папрасі ў яго сальца.

Уздыхнуў дзед, ды што паробіш: раз баба сказала, трэба ехаць.

Прыехаў дзед у лясок, адшукаў той самы дубок, узяў сякеру ды стук яму ў бачок. I зноў выскачыў каток — залаты лабок, вушка залатое, вушка сярэбранае, шарсцінка залатая, шарсцінка сярэбраная, лапка залатая, лапка сярэбраная.

— Што табе, дзеду трэба? — пытаецца.

Уздыхнуў дзед ды кажа:

— Каточак, ты ж мой галубочак, захацелася маёй бабе сальца.

— Чаго ты ўздыхаеш! Вяртайся дамоў, будзе табе сальца!

Вярнуўся дзед дамоў, а сала поўная клець. Баба ля печы завіхаецца, зноў чыгунок з капустаю з печы дастае. Наліла дзеду капусты, дала хлеба дзве лусты, з соллю ды салам. Дзед у смак пад’еў, і баба прысуседзілася. Пад’ела і кажа:

Ь Э                                                                    © 4

— Вось бы шчэ мяса! Мой ты дзядок, шызы галубок, з’ездзі шчэ разокулясок, стукні ў бачок той дубок, хай выскачыць каток — залаты лабок. Папрасі ў яго мяса.

Уздыхнуў дзед, ды што паробіш — раз баба сказала, трэба ехаць.

Прыехаў дзед у лясок, адпіукаў той самы дубок, узяў сякеру ды стук яму ў бачок. I зноў выскачыў каток — залаты лабок, вушка сярэбранае, вушка залатое, шарсцінка сярэбраная, шарсцінка залатая, лапка сярэбраная, лапка залатая.

— Што табе, дзеду, трэба? — пытаецца.

— Мой ты каточак, галубочак! Бабе маёй мяса захацелася.

— Вяртайся дамоў Будзе табе мяса.

Вярнуўся дзед дамоў, а там мяса на шастах столькі вісіць, што тыя ледзь не ўломяцца.

Усё цяпер у іх было — і хлеб, і да хлеба. Жыві — не хачу. Год яны так жывуць, два. I раптам баба зноў завялася:

— Вось жа каб ты, дзед, быў панам, а я паняю... Падвастры ты сваю сякеру-тапарок, з’ездзі ў лясок, адшукай той самы дубок ды стук яму ў бок, каб выскачыў каток — залаты лабок. Хай мы з табою панамі будзем!

Уздыхнуў дзед, ды што паробіш? Раз баба сказала, трэба ехаць.

Падвастрыў дзядок сваю сякеру-тапарок, паехаў у лясок, адшукаў той самы дубок, узяў сякеру ды стук яму ў бачок. I зноў выскачыў каток — залаты лабок, вушка залатое, вушка сярэбранае, шарсцінка залатая, шарсцінка сярэбраная, лапка залатая, лапка сярэбраная.

— Што табе, дзеду, трэба? — пытаецца.

— Мой ты каточак, мой галубочак! Бабе маёй хочацца, каб быў я панам, а яна паняю.

— Вяртайся дамоў! Будзеш ты панам, а яна паняю’ — кажа каток — залаты лабок.

Вярнуўся дзед дамоў, а баба ягоная ўжо пані, а ён, значыць, пан.

Жывуць яны панамі, можа год, можа два.

Ды зноў баба да дзеда падступаецца:

— Хочацца мне, дзед, быць царыцаю. А ты каб царом быў. Падвастры ты сваю сякеру-тапарок, з’ездзі ў лясок, адшукай той самы дубок ды стук яму ў бок, каб выскачыў каток — залаты лабок. Хай мы з табою цараваць станем.

Уздыхнуў дзед, ды што паробіш — раз баба сказала, трэба ехаць.

Падвастрыў дзядок сваю сякеру-тапарок, паехаў у лясок, адшукаў той самы дубок ды стук яму ў бачок. I зноў выскачыў каток — залаты лабок, вушка сярэбранае, вушка залатое, шарсцінка сярэбраная, шарсцінка залатая, лапка сярэбраная, лапка залатая.

— Што табе, дзеду, трэба? — пытаецца.

— Мой ты каточак, мой галубочак, бабе маёй хочацца, каб яна была царыцаю, а я царом, — кажа дзед.

— Вяртайся дамоў! Будзеш ты царом, а яна царыцаю, — кажа каток — залаты лабок.

Вярнуўся дзед дамоў, а баба ягоная і праўда царыца. А ён, значыць, цар. Царавалі яны год, царавалі другі, а на трэці кажа баба:

— Падвастры ты сваю сякеру-тапарок, з’ездзі ў лясок, адшукай той самы дубок ды стук яму ў бок, каб выскачыў каток — залаты лабок. Хачу, каб ты быў богам, я бажыхаю, а дзеці нашыя бажанятамі.

Уздыхнуў дзед, ды што паробіш — раз баба сказала, трэба ехаць!

Падвастрыў дзядок сваю сякеру-тапарок, паехаў у лясок, адшукаў той самы ду-

6 0                                                                     © 4

бок ды стук яму ў бачок. I зноў выскачыў каток — залаты лабок, вушка залатое, вушка сярэбранае, шарсцінка залатая, шарсцінка сярэбраная, лапка залатая, лапка сярэбраная.

— Што табе, дзеду, трэба? — пытаецца.

— Мой ты каточак, мой галубочак, бабе маёй хочацца, каб я быў богам, яна бажыхаю, а дзеці нашыя бажанятамі, — кажа дзед.

— Ну што ж, вяртайся дамоў! — кажа каток — залаты лабок.

Вярнуўся дзед дамоў, а бабы няма, ляжыць толькі сабачка-мамка, а ля яе шчанючкі малыя. Падышоў дзед да іх і сам стаў сабакам. Панюхаліся яны — ды й пайшлі па свеце бадзяцца.

ЯК KOT МАКСІМ ГАСПАДАРА СВАТАЎ

У адных дзеда з бабаю былі сынок Марцін па мянушцы Глінскі-Папялінскі ды каток Максім. Прыйшоў час старым паміраць. Пазвалі яны сына ды кажуць:

— Глядзі ўжо тут, сынку, гаспадарка ў нас невялікая. Калі што, кот дапаможа.

Сказалі так і памерлі.

6 0                                                                 © 4

Марцін лёг на печ, попел перасыпае ды бядуе. Самотна аднамужыць. Нічога рабіць не хочацца. Кот яго корміць, поіць, забаўляе, пакацінаму выслаўляцца вучыць. Ды і сам ля гаспадара па-чалавечы загаварыў Але ж гаспадарку за Марціна кот Максім не дагледзіць.

Жылі яны так год, жылі другі. Хата згніла. Адна печ засталася. Марцін на ёй ляжыць, як кот, вуркоча, попел перасыпае, думае. Думаў, думаў ды надумаў:

— А што, калі мне ажаніцца? Ідзі ты, коця, да царэўны ў сваты.

Кот толькі галавой пакруціў, мышэй, каніны, сала Марціну, каб з голаду не памёр, нанасіў ды пайшоў у сваты.

Полем ідзе, лугам ідзе, лесам ідзе. Выскоквае яму насустрач заяц.

— Куды ты, кот, шыбуеш? — пытаецца.

— Да цара на суд. Няхай разбярэцца. A то кошка каўбасу ці сала пацягае, напаскудзіць, а гаспадар на каго думае? На ката. Ці ж можна цярпець такое?!

Заяц задумаўся ды кажа:

— I я з табою да цара на суд пайду. A то зайчыха ў садзе яблынькі ці грушкі пагрызе, а ўсе на зайца кажуць. Ці ж можна цярпець такое?

Кот Максім зірнуў на зайца ды пытаецца:

— Ты што, адзін ісці збіраешся?

— Дык ты ж адзін, — кажа заяц.

— Дзе ж я адзін! У мяне там родзічаў процьма — браты, сёстры, дзядзькі. Кожны слова скажа. Мне й павераць. А табе хаця б палову лесу зайцоў у сведкі ўзяць варта. Іначай ніяк.

Заяц пабег ды гукаць пачаў набегла зайцоў спачатку сотня, і яны гукаць пачалі, набегла тысяча, і яны гукаць пачалі, не заўважылі, як мільён, а там і некалькі мільёнаў сабралася.

Лесам ішлі — карэнне павыбівалі, лугам ішлі зямлю да вады ўтапталі. Каб ім піць не хацелася, усе б патапіліся.

Але да цара дайшлі. Убачыў кот хлеў і кажа зайцам:

— Пачакайце мяне тут. Я сваю справу вырашу, тады вашую скаргу перадам і па вас прыйду.

Ускочылі зайцы ў хлеў, а кот іх зараз жа на замок. I пайшоў да цара.

— Дзень добры, — кажа, — Ваша вялікасць! Паслаў мяне да вас мой гаспадар, пан Піінскі-Папялінскі. I гасцінчык вам даслаў

Пайшоў цар да хлява, зазірнуў туды ды кажа:

— Калі гэта гасцінчык, то колькі ж у твайго гаспадара насамрэч усяго ёсць!

Прыняў цар ката Максіма як дарагога госця, накарміў, напаіў ды яшчэ ў дарогу мех цэлы наклаў

Вяртаецца кот дамоў, а Марцін ГлінскіПапялінскі як ляжаў на печы, так і ляжыць, попел перасыпае, думае.

— Дык ці ж пойдзе за мяне царэўна? — пытаецца.

— У цябе ж ужо сілы няма з печы злезці, — кажа кот. — Спачатку адкарміць цябе трэба.

Пайшоў на балота, налавіў жаб, адкарміў, адпаіў гаспадара, нанасіў яму зноў мышэй, сала ўдвая болей, чым першы раз. А сам ізноў да цара.

Полем ідзе, лугам ідзе, лесам ідзе. Выскоквае яму насустрач воўк.

— Куды ты, кот, шыбуеш? — пытаецца.

— На суд да цара.

— На суд? Дык і я пайду! — кажа воўк.

— Адзін? А сведкі? Як жа на суд без сведкаў? У мяне ж там і дзядзькі, і браты, і сёстры, — кажа кот. — А ты адзін сабраўся. Збя-

ры хоць палову з гэтага лесу, тады цар вам, можа, і паверыць.

Завыў воўк, сабраліся ягоныя суродзічы, паўлесу якраз, і пайшлі разам з катом да pa­pa. Па дарозе абмеркавалі, за што судзіцца збіраюцца.

Дайіплі яны да цара. Кот яшчэ адзін хлеў нагледзеў ды кажа ваўкам:

— Вы мяне тут пачакайце, я сваю справу вырашу, а тады вашаю зоймемся.

Зайшлі ваўкі ў хлеў, а кот іх на замок — і да цара.

— Дзень добры, — кажа, — Ваша вялікасць! Мой гаспадар, пан Глінскі-Папялінскі, даслаў вам шчэ адзін гасцінчык.

Зазірнуў цар у хлеў, убачыў ваўкоў і кажа:

— Калі гэта гасцінчык, то колькі ж у твайго гаспадара насамрэч усяго ёсць! Няхай твой Втінскі-Папялінскі едзе да маёй дачкі сватацца.

Напаіў ён ката, накарміў ды шчэ і мех у дарогу даў. А зайцоў ды ваўкоў забіць загадаў

Вярнуўся кот Максім дамоў, а Марцін Глінскі-Папялінскі як ляжаў на печы, так і ляжыць, попел перасыпае, думае.

— Ты давай уставай! — кажа яму кот. — Паедзем да царскай дачкі ў сваты.

А Марцін як ляжаў, так і ляжыць.

— На чым жа я паеду? — уздыхае Марцін.

— Неяк заедзеш, — кажа кот. — Ты, галоўнае, з печы злезь і не паваліся.

Злез Марцін Гчінскі-Папялінскі з печы і ў чым быў пайшоў з катом да цара.

Ідуць яны полем, ідуць яны лутам, ідуць яны лесам. Цёмна стала. Людзі спаць паклаліся. А ля царовага палаца цэлае войска стаяла. Салдаты паснулі. А кот іхнія шапкі ў мех пазбіраў. У кожнага салдата па дзве шапкі.

Потым да рэчкі пайшлі. Кот рака злавіў ды і кажа:

— Выпушчу цябе толькі, калі саслужыш мне службу адну.

— Што хочаш зраблю. Толькі ў ваду мяне выпусці.

— Выпусціць я цябе выпушчу, толькі да маста дротам прывяжу, а ты мне той мост скапай, каб паплыў.

Потым кот да Марціна вярнуўся і загадаў:

— Стой на мосце, і як толькі мост паплыве, ты шапкі з мяшка даставай і раскідай!

А сам кот пабег да цара і з парога давай крычаць:

— Ой, бяда! Якая бяда! Ехаў мой гаспадар, пан Марцін Глінскі-Папялінскі, да вашай дачкі сватацца, а як на мост уз’ехаў, мост уламіўся. Усё ягонае войска патапілася — і конніца, і пяхота, адзін мой гаспадар яшчэ на мосце стаіць. Хоць бы ён жыў застаўся!

Пабеглі ўсе да ракі. А па рацэ толысі шапкі плывуць. Адзін Марцін на мосце стаіць.

Кінуліся да яго салдаты, каб уратаваць. А тут якраз і царская дачка на чоўне са сваімі служкамі падплыла. Так яны з Марцінам і пазнаёміліся. Ды і ўпадабалі адно аднаго, пажаніліся і сталі жыць-пажываць ды дабра нажываць. А кот Максім пры іх застаўся, мышэй у іхнім палацы ловіць.

КОТІДУРАНЬ

Было ў аднаго селяніна тры сыны. Мікола ды Ігнат разумныя, а трэцяга, Сымонку, усе за дурня лічылі. Перад смерцю пазваў селянін сваіх сыноў і кажа:

— Гаспадарку сваю я між вамі, старэйшыя мае сыны, Мікола ды Ігнат, напалам

падзяліць вырашыў. А табе, меншы мой, Сымонка, пакідаю ката і печ, дзе дзёгаць гналі.

Той не пакрыўдзіўся, бацьку падзякаваў

А як бацька памёр, то старэйшыя браты зараз жа меншага з хаты выгналі і ката следам выкінулі.

Пайшоў Сымонка да печы, дзе дзёгаць гналі, лёг у попеле, ката ля галавы паклаў ды заснуў

Зранку прачнуўся, захацеў есці, схапіў ката ды кажа:

— Я цябе зараз з’ем.

А кот раптам адказвае яму чалавечым голасам:

— He еш мяне, я табе зараз сам прынясу паесці.

Палазіў ён трохі і прынёс Сымонку кілбасаў ды хлеба. Падмацаваўся той і кажа:

— Хачу жаніцца!

I так штодня, то кажа «Хачу есці!», то «Хачу жаніцца!»

Надакучыла гэта кату, і вырашыў ён сасватаць Сымонку, ды не за каго-небудзь, а за панскую дачку. Толькі як сватаць, калі ні адзежы, ні абутку людскіх у чалавека няма?

Пайшоў кот да краўцоў, назбіраў кавалачкаў тканіны дый пашыў Сымонку новую адзежу. Потым пайшоў да шаўцоў, назбіраў кавалачкаў скуры ды пашыў яму новыя чобаты. Памыў, прыбраў, прычасаў кот Сымонку, і такі той прыгожы стаў, што хоць да панскае дачкі вядзі яго сватацца.

— Ты вось што, — кажа яму кот, — галаву трымай прама, сядзі, быццам ты сам пан. Хай сабе пан Папялінскі. Сядзі і маўчы.

Прыйшлі яны да пана. Пан і ягоная дачка, паненка, як убачылі ката, што гаварыць умее, — глядзяць на яго, не надзівяцца. А кот давай расказваць, колькі ў яго пана, пана Папялінскага, маёнткаў ды багацця рознага. Так што як сказаў, што яго пан гатовы з панскаю дачкою жаніцца, то тыя толькі ўзрадаваліся.

Але прытым пан з паняй захацелі ўсё на свае вочы ўбачыць. Селі яны ў карэту, Сымонку з сабою пасадзілі і паехалі. А кот паперадзе пабег.

Бачыць кот: пастухі кароў пасвяць. Пытае ў іх:

— Чые вы будзеце?

Тыя адказваюць:

— Змея Гарынавіча.

А кот ім:

— He кажыце так! За мною Гром ды Пярун ляцяць, забіць вас могуць. Скажыце, што вы пана Папялінскага.

Спужаліся пастухі і згадзіліся.

Пад’яздзжаюць пан з пані ў карэце. Пытаюцца ў пастушкоў:

— Чые вы будзеце?

А яны ў адказ:

— Пана Папялінскага, пана Папялінскага!

А кот ужо і канюшкоў, што коней пасвілі, папярэдзіў, Громам ды Перуном напужаў.

Пад’язджаюць да іх пан з пані, пытаюцца:

— Чые вы будзеце?

А яны ў адказ:

— Пана Папялінскага, пана Папялінскага!

Бацька паненкі-нявесты ад гонару ледзь не лопаецца. Што й казаць, такога багатага жаніха падчапілі.

А кот ужо да Змея Гарынавіча дабег, у двор да яго ўскочыў і крычыць:

— Пане Змею! Пане Змею! Хавайся хутчэй! За мною Гром з Перуном ляцяць, заб’юць цябе!

Змей не на жарт спужаўся.

А кот угледзеў старую ліпу і кажа Змею:

— Лезь у дупло!

Той так спужаўся, што хутчэй у дупло залез, а кот дупло зараз жа паленам забіў І глінай замазаў

А ў Змея Гарынавіча замак вялікі, слутаў столькі, што і не злічыць. Кот іх усіх паклікаў і кажа:

— За мною Гром з Перуном ляцяць. Калі скажаце, што вы Змея Гарынавіча, заб’е вас. Калі спытаюцца, чые вы будзеце, кажыце, што ўсе вы пана Папялінскага.

Тыя толькі галовамі заківалі.

Пад’ехалі пан з паняю, пытаюцца ў слуг:

— Чые вы будзеце?

Тыя кажуць:

— Пана Папялінскага! Пана IІапялінскага’

Пан з паняю дзівяцца, які замак вялікі, колькі слуг ды багацця... Думаюць: вось пашанцавала дачцэ!

Пазвалі гасцей. Тут і вяселле згулялі.

КОТ ВАРПНIМАЛАДЫЯ ПАНІ

Даўно тое было ці нядаўна, ніхто цяпер і не скажа. Памерла ў аднаго старога пана жонка. Бедаваў ён, бедаваў ды вырашыў на

маладой жаніцца. Сасватаў пані Зосю. Бацькі ў яе хоць і са шляхты былі, але небагатыя, ды яшчэ дзве сястры падрасталі. Справілі вяселле, пераехала пані Зося да мужа жыць. Ды толькі сумна ёй са старым, нудзіцца, па бацьках, сястрыцах сумуе.

Думаў, думаў пан, як яму маладой жонцы дагадзіць, паехаў у горад і купіў ката. Вялікага, як вугаль чорнага, поўсць у яго блішчыць, вочы гараць. Прывёз ката дадому, пасадзіў на падлогу, а той кот ходзіць па хаце, як гаспадар, да ўсіх лашчыцца. А як пані Зося да яго падышла ды пагладзіла, ён і зусім разамлеў. Вочы прымружыў, спіну выгнуўды вуркоча.

Пані Зося яго на рукі ўзяла і да сябе ў пакой панесла.

Усім кот спадабаўся, толькі старая пакаёўка, што ў пана шмат гадоў служыла, галавою паківала ды кажа:

— He ката ты, паночак, купіў А кашэчага караля, Варгіна...

— Што ж, і ў катоў свой кароль ёсць? — дзівіцца пан.

А пакаёўка кажа:

— А як жа! У пеўняў ёсць кароль Будзімір, у мышэй — Паднор, а ў катоў —

Варгін. Кажуць, хто з гэтым Варгінам лашчыцца, то ў яго ў галаве восы завесціся могуць.

Так і сталі таго ката зваць Варгінам.

Пані Зося клапаціцца пра яго стала. Загадала, каб яму ложак адмысловы зрабілі і ў яе пакоі паставілі, сама пасцельку яму мяккую паслала, малаком самым лепшым паіла, расчэсвала яго, мыла, даглядала, нібы дзіця роднае.

Бачыць пан: як быццам павесялела крыху пані Зося, то і на яго самога болып прыветна паглядаць стала.

Жыве кот у панскім доме месяц, жыве другі, і тут усе пачалі заўважаць, што пані Зося, якая болып за ўсіх з тым катом лашчылася, нейкаю нервоваю стала. To на пакаёўку накрычыць, то на лёкая ні за што кінецца. А мужа свайго, пана, зусім бы заўважаць перастала. Ён ёй нешта кажа — яна не чуе, папросіць што зрабіць — яна зараз жа забудзецца.

Бацькі прыехалі, сёстры. I яны пані Зосю не пазнаюць. Усё жыццё яна добраю, мяккаю была. А тут кідаецца на ўсіх, крычыць, ажно слінаю пырскае. A то схопіцца за галаву і на ложак падае, плача. Ці

тое праўда ў яе галава баліць, ці тое прыкідваецца.

Крычыць на ўвесь дом:

— Варгін! Варгін! Хадзі сюды!

Кот падыдзе, да яе на ложак скочыць, вуркоча нешта, яна тады як бы крыху суцішыцца, гладзіцьяго, гладзіць...

Нервовыя прыпадкі ў пані Зосі рабіліся ўсё часцейшымі, і як дапамагчы ёй, ніхто не ведаў. Пан грошай не шкадаваў, дактароў самых найлепшых, нават заморскіх, запрашаў. Яны пані Зосю глядзелі, лекі ёй дарагія выпісвалі. А пані Зося паслухае тых дактароў і зноў крычыць:

— Варгін! Варгін! Хадзі сюды!

Адзін докгар пагаварыў з ёю і сказаў, што ў яе розум памуціўся і што яе трэба ў спецыяльную бальніцу для душэўнахворых везці. А пану шкада маладую жонку. Адну пахаваў, а цяпер гэтую ў бальніцу адпраўляй. Сядзіць ён, бядуе. А старая пакаёўка яму і кажа:

— He бядуй, пане. У нашай вёсцы ёсць адзін чалавек, Казікам усе клічуць. Ён словам лечыць, ваду загаворвае. Давай яго да пані Зосі запросім.

А ў таго Казіка дзед быў чараўніком, ды ён сам, як казалі, нарадзіўся адразу

з зубамі, і калі вырас, то дзед перадаў яму ўсе сакрэты. Казік той нячыстую сілу мог пазнаць, якое б аблічча яна не прыняла. Тады ён ведаў, якія словы казаць і што рабіць, каб тая нячыстая сіла чалавека пакінула.

Прыйшоў той Казік у панскі дом, правялі яго да пакоя, дзе пані Зося ляжала ды з катом Варгінам ледзь не на кацінай мове вуркатала, перад сваёю сяброўкаю, жонкаю паручніка, у якой не было такога ката, выхвалялася.

Толькі Казік парог пераступіў, кот Варгін адразу на падлогу саскочыў і пад ложак схаваўся.

Зайшоў Казік, прывітаўся, пакланіўся і пачаў толькі яму вядомыя словы таемныя казаць. Пані Зося раззлавалася, з ложку ўсхапілася, хацела нешта Казіку крыўднае крыкнуць, рот раскрыла, а адтуль цэлы рой восаў вылецеў.

Восы тыя па ўсім панскім доме разляцеліся і давай ва ўсіх у валасах блытацца, усіх джаліць.

А чорны кот, якога ўсе звалі Варгінам, з-пад ложку выскачыў і давай з пакою ў пакой кідацца, сцены дзёрці, мяўкаць, кры-

чаць па-кацінаму. Тады за грубку схаваўся і не чуваць яго.

А Казік свае словы таемныя ўсё шэпча ды шэпча...

Пан да пані Зосі ў пакой зайшоў, а яна ляжыць на ложку, зноў ціхая-ціхая, і ў столь глядзіць.

Пан пытаецца ў Казіка:

— Што з ёй?

Той кажа:

— Няхай яна цяпер крыху адпачне.

— Дык што ж з ёй было? — дапытваецца пан.

А Казік кажа:

— Як я паспеў заўважыць, пані Зося надта любіла, лашчыла вашага чорнага ката. I ад ягонага нячыстага вуркатання ў яе галаве завяліся тыя восы, што цяпер і вылецелі.

— Як гэта?! — не паверыў пан. — Я ж сам гэтага ката Варгіна ёй купіў. Ён жа добры такі, лагодны, да ўсіх лашчыўся. I пані Зося спачатку як бы памякчэла, падабрэла...

Казіктолькі галавой паківаўды кажа:

— Усім ведама: каты, а чорныя асабліва, маюць у сабе атруту. Будзьце надалей з ім асцярожныя.

Сказаў так Казік і пайшоў сабе.

А пан давай крычаць:

— Лавіце ката! Лавіце яго! Яго павесіць трэба!

А сяброўка пані Зосі, жонка паручніка, якая за ўсім збоку назірала, кажа:

— Ды вы што, пане! Нейкаму вясковаму Казіку паверылі! Як могуць ад ката восы ў галаве завесціся! Калі вам гэты кот не трэба, я яго забяру’

Кінуліся ката Варгіна шукаць і нідзе яго так і не знайшлі.

Пані Зося з таго часу пачала папраўляцца. Зноў мяккаю, лагоднаю стала. A пра KaTa таго і не ўспамінае.

Затое жонка паручніка, хоць у яе трое дзяцей было, як госці якія, толькі ката Варгіна і ўспамінае:

— Шкада, што пані Зося яго не абараніла! I такі ж ён прыгожы! Сам чорны як вугаль, поўсць блішчыць, вочы гараць... Якжа такога павесіць!

Гаварыла яна так, гаварыла, тут прыбягае яе дачушка меншая і крычыць:

— Мама, мама, там у нас кот!

Выйшла паручнікава жонка ў вялікі пакой, а там і праўда кот сядзіць, вялікі,

чорны як вугаль, поўсць блішчыць, вочы

гараць.

Яна яго кліча:

— Варгін!

Ён адразу да яе і лашчыцца, лашчыцца.

I паручнікава жонка загадала яму ложак зрабіць, мяккую пасцелю паслала, малаком самым лепшым корміць і ўсё лашчыць яго, лашчыць...

Але хутка справы па гаспадарцы занялі яе, і з Варгінам пачалі гуляцца дзеці. А было ў паручніка два сыны, Вінцэсь і Фэля, і старэйшая дачка Каміла. I маці з бацькам на іх нахваліцца не маглі. I вучыліся яны добра, і дапамагалі ўсім.

А тут увесь дзень з катом займаюцца. To яны ката на вуліцу выцягнуць, у мяч з ім гуляюцца, па дрэвах лазяць, то на калені возьмуць і вуркочуць з ім па-кацінаму

А Каміла дык тая забрала каціны ложак да сябе ў пакой і хутка зусім ката ад сябе не адпускала.

Паручнік на службе. Жонка гаспадаркаю займаецца. А дзеці ўсё з катом ды з катом. Толькі і чуваць па хаце:

— Варгін, хадзі да мяне!

— Варгін! Да яго не хадзі! Да мяне бяжы!

13 3ак. 2330

Прайшло колькі часу, і ўсе сталі заўважаць, што з паручнікавымі дзецьмі сталася нешта нядобрае. Такія ветлівыя, спакойныя былі. А тут хлопцы кідаюцца на ўсіх, лаяцца пачынаюць. Дома як гульню якую прыдумаюць, то абавязкова ўсё перавернуць. А потым сядуць, вочы прымружаць — і бы вуркочуць нешта па-кацінаму...

А Каміла раптам святла пачала баяцца, нудзіцца, усё яе раздражняе.

Паручнікава жонка дзяцей сваіх не пазнае. Усе кажуць, што лячыць іх трэба! А яна ўжо здагадваецца, што за хвароба на іх напала.

Хоць ёй і не хацелася, але давялося да Казіка звяртацца. Прыйшоў ён і папрасіў, каб дзеці ў вялікім пакоі сабраліся. Тады пачаў казаць свае чароўныя словы. I з роту ў хлопцаў на падлогу пачалі выскокваць дробненькія, дужа брыдкія істоты, не тое жабы, не тое мышы. Яны распаўзаліся па ўсім доме, нгукаючы шчылін, каб схавацца. Але ад Казікавых слоў яны надзімаліся і лопаліся.

А ў Камілы з галавы матылі паляцелі. Вялікія, малыя, шэрыя, як моль, і рознакаляровыя. Яны лёталі, мітусіліся, пакуль

Ь Э                                                                    © 4

Казік не адчыніў ім вакно, куды яны і адляцелі.

Тады Казік кажа:

— Ну вось, яшчэ адну маладую пані ад чараў кашэчага караля Варгіна вызвалілі.

Сказаў ён так і пайшоў. А кот Варгін да новых гаспадароў перабраўся.

АДКУЛЬ ПАЙІПЛІКАТЫ

Даўно гэта было. Тады свет толькі ствараўся. I задумаў Бог засяліць зямлю толькі добрымі людзьмі, жывёламі ды птушкамі. А ўсіх гадаў паўзучых, вужоў, змей, жаб, камароў, мух, казюрак шкадлівых сабраў у вялізны мех і завязаў на вяровачку. Паставіў ён той мех ля дуба магутнага. Засталося знайсці якіх моцных хлопцаў, каб яны той мех у прадонне, з föTara Свету на Той Свет скінулі.

I вось вяртаюцца Саўка і Грышка з пожні, а насустрач ім сівабароды стары ідзе ў белым адзенні.

— Дзень добры, Саўка і Грышка! — кажа ён.

— Дзень добры! — адказваюць хлопцы, а самі дзівяцца, адкуль гэты незнаёмы стары іх па імёнах ведае.

— Ці не маглі б вы мне службу адну саслужыць? — кажа стары і пільна ў іх углядаецца.

— Стаміліся мы за дзень, — кажуць хлопцы. — Можа, заўтра табе паслужым.

— Ды не, — кажа стары, — справу гэтую сёння да захаду сонца трэба зрабіць. Ды вы ў накладзе не застанецеся! Калі дакладна выканаеце тое, пра што я вас папрашу, будзе вам абодвум шчасце. Ды не толькі вам, усім людзям на гэтым свеце будзе шчасце.

— Ну, калі так, то кажы, што трэба рабіць, — згадзіліся хлопцы.

Дзядок яшчэ раз на іх пільна зірнуў і кажа:

— Пойдзеце па вось гэтай сцежцы, дойдзеце да магутнага дуба. Каля яго мех стаіць. Вы той мех бярыце і да Чортавай гары нясіце. Там пры ёй камень ёсць. Вы яго адсуньце. Убачыце нару глыбокую. To вы ў тую нару, у прадонне мех і кідайце. Толькі адна ўмова — мех той не развязвайце і ўяго не заглядайце. Іначай бяда. Ды паспяшайце. Усё гэта зрабіць трэба, пакуль сонца не закацілася. Бо як толькі звечарэе, нечысць усялякая павылазіць можа.

Ь 0                                                                 © 4

Пераміргнуліся Саўка і Грышка, дуб той недалёка. А Чортава гара ад дуба яшчэ бліжэй. Мех, які б цяжкі ён ні быў, удвох жа ўжо данясуць.

— Толькі ж глядзіце, мех не развязвайце! — яшчэ раз папярэдзіў дзядок і знік. Толькі воблачка ў неба паднялося.

Падзівіліся хлопцы дый пайшлі да таго дуба старога.

Ідуць і між сабою гавораць.

— А што, калі ў тым мяху золата ці скарбы якія? — кажа Саўка. — Можа, дзядок іх за жыццё назбіраў і хацеў, каб мы схавалі.

— Дык чаго ж ён тады пра шчасце гаварыў? — успомніў Грышка. — Можа, думаў, мы ўсё роўна ў той мех зазірнем, золата ўбачым. Сабе возьмем. Вось і будзем шчаслівыя.

— Ён казаў, што не толькі мы, а і ўсе людзі шчаслівыя будуць... — кажа Саўка.

— Дык, можа, там таго золата і скарбаў так шмат, што на ўсіх хопіць... — кажа Грышка.

— На ўсіх ці не на ўсіх, а мы з табою між сабою падзялілі б, — уздыхнуў Саўка. — Я б хату новую збудаваў, коней сабе купіў, ка-

роўку, да дзяўчыны самай лепшай пасватаўся.

— А я б трохі адклаў, у гаршчок схаваў і закапаў, — кажа Грышка. — Тады, калі цяжка жыць стане, выкапаю ды тое золата прадам. Ці дзецям сваім скарб пакіну.

— Скарбы, яны розныя бываюць, — пачаў разважаць Саўка. — Ёсць і заклятыя....

— А я чуў, што на некаторыя скарбы глядзець нельга. Зірнеш — а яны ў попел ці ў мух, казюрак якіх ператворацца і разляцяцца, — кажа Грышка.

— Можа, таму стары і сказаў нам у той мех не зазіраць... — дадаў Саўка.

— Дык мы і не збіраліся ж... — кажа Грышка.

— А калі ў тым мяху смецце? — кажа Саўка. — Што, і яго дзяліць будзем?

— He, — пакруціў галавою Грышка, — калі смецце, то выкінем...

Дайшлі яны да дуба старога, бачаць: і праўда, там мех стаіць, вяровачкай завязаны.

Саўка паспрабаваў яго падняць — ад зямлі не адарваў.

Тады Грышка паспрабаваў яго падняць — ад зямлі не адарваў.

19 е a

Тады яны разам за той мех узяліся і лёгка яго з зямлі падхапілі.

Паднялі яны той мех і назад паставілі.

— Натаміліся мы за дзень, — кажа Саўка. — Давай трохі пад дубам пасядзім, адпачнем.

Селі яны ў цяньку, на мех паглядаюць, і цікаўнасць іх усё болей разбірае, што ж там можа быць.

Саўка глянуў на мех, і яму падалося, што ён нібы варушыцца.

— А што, калі там баранчык? — кажа Саўка. — Старому яго нехта даў, а ён ведае, што не зможа ўжо сам тое мяса пражаваць, вось і вырашыў нам яго пакінуць. Я табе кажу, ён упэўнены быў, што мы той мех развяжам.

— Стары чалавек і гуся пражаваць не можа, — кажа Грышка.

— Тут такі мех вялікі, — кажа Саўка, — што ўяго цэлая чарада гусіная ўлезе...

Гаварылі яны так, гаварылі, тады бачаць, што сонца ўжо садзіцца пачынае. Узялі яны той мех і панеслі да Чортавай гары.

Ішлі, ішлі, бачаць — крынічка. А ім так за дзень піць захацелася, смага замучыла. Паставілі яны мех ля той крынічкі, а самі

 

напіліся. А мех раптам варухнуўся і ў крыніцу коўзь — і ўпаў. Ледзь яны яго, не развязваючы, выцягнулі.

Нясуць мокры мех, а ён усё больш і больш варушыцца.

Данеслі да Чортавай гары, ля каменя паставілі. I зноў іх цікаўнасць разбіраць стала.

— А што, калі там чалавек які? — кажа Саўка.

— Ці дзяўчына... — кажа Грышка. — Можа, дзяўчына за старога замуж ісці не захацела, ён ёй рот заклеіў і ў мяшок завязаў?

— Калі ж там дзяўчына, як мы яе дзяліць будзем? — кажа Саўка.

— Дык жэрабя можна кінуць, — кажа Грышка.

— Жэрабя дыкжэрабя, — кажа Саўка.

Бачаць яны: сонца вось-вось схаваецца. Адсунулі камень, а за ім нара глыбокая. Узялі мех, хацелі ўжо ўкінуць у прадонне. Прыгледзеліся, прыслухаліся, а мех не толькі тузаецца, але і быццам шыпіць, пазвоньвае, павісквае...

— Давай развяжам мех, зазірнем у яго і адразу ўніз кінем, — прапанаваў Саўка.

Ь Э                                                                  0 J

А Грышка ўжо і вяровачку аслабіў.

Толькі ён гэта зрабіў, сонца за далягляд схавалася, а з меху камары, мухі паляцелі, вужы са змеямі папаўзлі, жабы павыскоквалі, мышы палезлі... Грышка давай вужоў ды жаб хапаць, назад у мех запіхваць, а Саўка кінуў усё і за мышамі пагнаўся.

Разляцеліся, распаўзліся гады ва ўсе бакі.

А Грышка з чалавека ў бусла ператварыўся. Так і ходзіць па балоце, жаб ды змей з вужамі ловіць.

А Саўка катом стаў. 3 тае пары за мышамі і ганяецца.

Вось так паплаціліся хлопцы за сваю цікаўнасць.

КОТ-ПРЫВІД

Жыў у адной вёсцы, што стаяла на беразе возера, рыбак. Аднойчы падвечар сеў ён у лодку і пачаў рыбу лавіць. Лавіў, лавіў, ды нічога не налавіў. Паплыў ён падалей ад берага. Грабе, грабе, раптам адчувае: на яго хтосьці глядзіць, ды так пільна, што ажно мурашы па скуры. Азірнуўся ён — нікога няма.

Ь 0                                                                 © 4

Зноў ён грабе, грабе, амаль на сярэдзіну возера выплыў і зноў адчувае, што хтосьці на яго глядзіць, ды так пільна, што проста мурашы па скуры. I зноў азірнуўся — нікога няма.

А ўжо сонца садзіцца, вечарэе. Дамоў без рыбы не вернешся, суседу трэба доўг аддаваць, сыну — цёплую адзежу на зіму купляць, а жонка яшчэ адно дзіця чакае.

I тут на самы захад сонца, як толькі яно з зямлёю на развітанне граць пачало, ізноў рыбак адчуў на сабе чыйсьці пільны погляд. Азірнуўся ён рэзка, а ў лодцы чорны кот сядзіць. Ды такі ён тоўсты, рахманы, глядзіць сваімі зялёнымі вочкамі і пасміхаецца. Ды яшчэ неяк здзекліва, з’едліва.

Рыбак зачарпнуў вады і плёснуў яму ў вочы. Кот зараз жа знік. I ў тое ж імгненне рыбак вялізнага шчупака выцягнуў. Узрадаваўся рыбак, думае: прадам пану, ён надта рыбу любіць, асабліва шчупакоў, тады і доўг суседу можна аддаць, і сыну адзежу на зіму купіць... Толькі ён так падумаў, ізноў адчуў на сабе каціны погляд. Азірнуўся —а кот схапіў шчупака і чалавечым голасам кажа:

— Мая рыбка! He аддам рыбку!

I давай яе грызці.

Рыбак ужо ведаў, што рабіць. Вады зачарпнуў і плёснуў кату ў вочы.

Кот зараз жа знік. Але ж з тою рыбаю немаведама было што рабіць.

Прыйшоў ён дадому, а жонка пытаецца:

— Ну што, злавіў?

Рыбак хацеў дастаць з вядра тую рыбіну, што кот пагрыз, выцягвае, а там толькі галава ды хвост засталіся.

Жонка ўбачыла, адразу ў слёзы, кажа:

— Тут жа і юшкі не зварыш!

А сын пачуў ды кажа:

— Можна, я кату занясу?

Рыбак толькі рукою махнуў.

А хлопчык тыя рыбіны косці забраў ды кудысьці пабег.

Другі вечар рыбак зноў паплыў рыбу лавіць. Грабе, грабе — адчувае, на яго хтосьці глядзіць, ды так пільна, ажно мурашы па скуры. Азірнуўся ён — нікога няма.

Зноў ён грабе, грабе, амаль на сярэдзіну возера выплыў і зноў адчувае, што хтосьці на яго глядзіць, ды так пільна, што проста мурашы па скуры. I зноў азірнуўся — нікога няма.

ь 9                                                                   е 4

I тут на самы захад сонца, як толькі яно з зямлёю на развітанне граць пачало, ізноў рыбак адчуў на сабе чыйсьці пільны погляд. Азірнуўся ён рэзка, а ў лодцы чорны кот сядзіць, той самы, тоўсты, рахманы, глядзіць сваімі зялёнымі вочкамі і пасміхаецца.

Рыбак зачарпнуў вады і плёснуў яму ў вочы. Кот зараз жа знік. А рыбак вялізнага шчупака выцягнуў Тады яшчэ аднаго.

Вядро з рыбінамі перад сабою паставіў.

Думае: ну вось, цяпер ніхто ягоную рыбу не забярэ. Адну пану аддасць, каб доўг суседу выплаціць, а другую няхай жонка згатуе ў печы. I сыну, і ёй з будучым дзіцем, і яму наедак.

Думае ён так і грабе да берага. I тут чуе хтосьці за спіною:

— Мяў!

Ён азірнуўся, а вядро боўць у ваду. I за ім следам кот, той самы, чорны.

Тады зноў ззаду:

— Мяў!

Павярнуўся рыбак, а той кот сядзіць і адразу дзвюма лапамі двух шчупакоў трымае і абгрызвае, а сам чалавечым голасам прыгаворвае:

— Мая рыбка! He аддам рыбку!

Рыбак вады зачэрпнуў, яму ў вочы плёснуў. Кот знік, а вядро з абгрызенаю рыбаю засталося.

Прыйшоў ён дадому, жонка пытаецца:

— Ну што, злавіў?

Рыбак глянуўу вядро, думаў, ну хоць адзін шчупак не да канца аб’едзены. Ды дзе там! Ад дзвюх рыбін толькі галава ды хвост засталіся.

Жонка адразу ў слёзы, кажа:

— Тут жа і юшкі не зварыш!

А сын ужо тут як тут, просіць:

— Можна, я кату занясу?

Рыбак толькі рукою махнуў.

А хлопчык тыя рыбіны косці забраў ды кудысьці пабег.

Трэці вечар рыбак на возера збіраецца. Ізноў ля берагу ніякага ўлову. Паплыў да сярэдзіны.

Грабе, грабе, адчувае — на яго хтосьці глядзіць, ды так пільна, ажно мурашы па скуры. Азірнуўся ён — нікога няма.

Зноў ён грабе, грабе, амаль на сярэдзіну возера выплыў і зноў адчувае, што хтосьці на яго глядзіць, ды так пільна, што проста мурашы па скуры. I зноў азірнуўся — нікога няма.

I тут на самы захад сонца, як толькі яно з зямлёю на развітанне граць пачало, ізноў рыбак адчуў на сабе чыйсьці пільны погляд. Азірнуўся ён рэзка, а ў лодцы чорны кот сядзіць, той самы, тоўсты, рахманы, глядзіць сваімі зялёнымі вочкамі і пасміхаецца.

Рыбак зачарпнуў вады і плёснуў яму ў вочы. Кот зараз жа знік. А рыбак вялізнага шчупака выцягнуў. Тады яшчэ аднаго. Успомніў рыбак, што з ім учора было, думае: «Ну сёння ўжо буду лавіць, колькі злаўлю».

Змяркацца стала, а ён усё цягае рыбу і цягае. Поўнае вядро рыбы нацягаў. Там і шчупакі, і плоткі, і карасі. Вядро проста перад сабою паставіў і да берага паплыў.

I тут чуе хтосьці за спіною:

— Мяў!

Ён не азіраецца, грабе сабе і грабе і на вядро паглядае. Думае: ну ўсё, цяпер рыбы ўжо досыць. Кот калі што сабе і ўхопіць, то ўсё не з’есць.

Тады зноў:

— Мяў!

Ды як скочыць нехта ззаду на адзін бок, ледзь лодка не перакулілася. А вядро коўз-

нулася ды ўпала. I рыба з яго ўся ў возера паскакала.

Пакуль рыбак вядро ўхапіў, у ім толькі маленькі карасік плавае.

Паплыў ён да берага, прыйшоў дамоў, жонка ўжо спіць, а сын з печы саскочыў, у вядро зазірнуў і кажа:

— Я гэта кату занясу!

А рыбак, як пра ката пачуў, ледзь стрымаўся, каб не крыкнуць.

А сын ужо вядро схапіў і пабег некуды.

Ноч на дварэ, месяц свеціць, зоркі вылузнуліся. Тады рыбаку цікава стала, што за кот, якому сын усё рыбу носіць. Пайшоў ён за ім, а сын ідзе гародамі, да дуба дайшоў, на якім арэлі вісяць і ўсе дзеці гушкаюцца, і кліча:

— Кіс-кіс-кіс, кот Маркіз, хадзі, я табе рыбкі прынёс. Татка плаваў, плаваў, ды вось ні мамцы, ні мне, хіба што табе на паедак.

I тут з дупла і праўда кот выскачьгў, вялікі, чорны, вочы ў цемры як вугельчыкі свецяцца. I так той кот да ката, што рыбаку ў лодку скакаў, падобны, што рыбак ажно злякнуўся.

А сын кату рыбку дае, сам яму за вушкам чэша, пагладжвае. З’еў кот рыбку, завурка-

©4

таў задаволена і на арэлі ўскочыў ускочыў і гушкаецца. Сын паглядзеў і таксама no634 з ім на арэлях прыладзіўся. Гўшкаюцца яны разам, гушкаюцца, кот вуркоча, а сын быццам таксама вуркатаць па-кацінаму пачынае.

Рыбак хацеў гукнуць сына, ды ў яго бы мову адняло. Пагушкаўся сын з катом, а тады кот у дупло — і сын за ім. Рыбак таксама да дуба таго падышоў, хацеў у дупло залезці, ды не пралез. Сеў ля дуба і сына чакае. Як развіднела, сын вылазіць і вядро рыбы з сабою выцягвае і пры гэтым нешта сам сабе вуркоча.

Бацька давай на яго адразу сварыцца:

— Ах, дык ты з нячыстаю сілаю знаешся!

Сын пакруціў галавою і кажа:

— Якая ж то нячыстая сіла, гэта кот MapKis. Я яму рыбку даў, а ён мне цэлае вядро. Тут і шчупакі, і карасі, хопіць табе і з суседам расплаціцца, і нам на паедак.

— Дык якую ж цану ты таму кату заплаціў? — пытаецца бацька.

— Ды якая цана! Прасіў кот Маркіз, каб ты ў ягоным возеры рыбу не лавіў. Ён сам мне будзе рыбу даваць. Колькі трэба, столькі і дасць. Ну і яшчэ сказаў, каб падарылі

Ь Э                                                                    © 4

яму тое, чаго мы ў сваёй хаце яшчэ не бачылі, — кажа сын.

Рыбак уздыхнуў з палёгкаю, думае: чаго мы там маглі не бачыць? Хіба што муха якая заляцела.

Вяртаюцца яны з сынам дамоў з вядром рыбы, а на ганку іх суседка сустракае, кажа:

— Ну, віншую цябе, сусед, дачушка ў цябе нарадзілася!

Зірнуў сын на бацьку і замест таго, каб радавацца, заплакаў. I бацька следам за ім. Равуць, суняцца не могуць. Атрымалася, што за рыбу сястрычку сын кату аддаў.

Але ж, думае рыбак, калі рыбы той не браць, то, можа, і дачушку не давядзецца аддаваць.

Занёс ён пану рыбу, аддаў суседу доўг, сыну на зіму цёплыя рэчы купіў, ідуць, думаюць, што б маленькай сястрычцы купіць. I тут да іх бабулька падыходзіць, сухенькая, старэнькая, і працягвае вузельчык.

Кажа хлопчыку:

— Бяры, гэта для сястрычкі тваёй. Ёй спадабаецца. Хай гуляецца.

Толькі яна гэта сказала, а сын, не паспеўшы падзівіцца, адкуль бабулька пра сястрычку ведае, той вузельчык узяў, як бабулька спіну выгнула, вачыма бліснула і ў котку ператварылася.

Вярнуліся дамоў яны цёмначы, бачаць: сястрычка маленькая ў люльцы ляжыць, не спіць, з месячным промнем гуляецца і вуркоча нешта ледзь не па-кацінаму. Яны вузельчык развязалі, а адтуль кацяня малое скочыла проста на дзяўчынку, а яна не каб спужацца — заўсміхалася, завуркатала.

I з таго часу пачала дзяўчынка расці не па днях, а па гадзінах. Ды такая пяшчотная! I да бацькі, да маці, і да браціка лашчыцца і лашчыцца. Але больш за ўсё яна з коцікам сваім забаўлялася. Назвалі яго Васькам. Так Васькам пры іх і жьгў Мышэй лавіў, але дачка ды сын яму раз-пораз і тое, што самі елі, давалі. Асабліва коцік рыбку любіў, што свежанькую, што смажаную, што вараную.

А рыбаку з таго часу шанцаваць як нікому стала. На рэчку пойдзе — без рыбы ніколі не вяртаецца. I хату новую збудавалі, і на стале ў іх заўжды ёсць што паесці,

і апранацца сталі па-багатаму. Адно на возера тое рыбак болей не хадзіў. Сын падрос, таксама рыбаком стаў. Хадзіў ён яшчэ да таго дуба ці не хадзіў, сустракаўся з тым катом Маркізам ці не, бацька і не пытаўся.

Дачка падрастала ўсім на радасць. Прыгажуня, разумніца. Суседскія хлопцы заглядацца сталі. Ехаў неяк праз іх вёску малады паніч, загледзеўся на дзяўчыну і праз колькі дзён сватоў прыслаў. Ці было калі яшчэ такое? Каб да простага чалавека, хай сабе і багатага, паны сватоў дасылалі? I дзяўчыне той паніч спадабаўся. Адным словам, дамовіліся пра вяселле.

Пайшоў рыбак на рэчку, думае: налаўлю рыбы. 3 яе адмысловы пачастунак можна зрабіць. I пан, і паніч рыбу любяць. Толькі ён адплыў ад берагу, адчувае, зноў бы хто на яго ззаду глядзіць, спіну поглядам свідруе. А тады знаёмае:

— Мяў!

I той самы чорны кот сядзіць, пасміхаецца. Кажа:

— Што ж ты дачку сасватаную яшчэ раз сасватаў? Ці не бачыш, яна з маім сынам даўно пабраўшыся?

— 3 якім яшчэ тваім сынам? — не зразумеў рыбак.

— Як з якім? А тое кацяня, з якім разам яна гадуецца, гэта ж і ёсць мой сын Васька.

Рыбак раззлаваўся, вады зачарпнуў, у ката таго плёснуў, ён і знік.

Нічога рыбак пра тую сустрэчу з катом нікому не казаў. Згулялі вяселле, дачка ў панскі дом жыць перабралася, паняй стала. I коцік, Васька, з ёю жыве.

Толькі праз які месяц паніч да рыбака прыехаў, усхваляваны, устрывожаны. Ды кажа:

— Дачка твая знікла. Ці не ведаеш, дзе яна?

Рыбак паціснуў плячыма:

— He, не ведаю.

А паніч жаліцца:

— Яна ж пасля вяселля ні разу мяне і не прылашчыла. Усё са сваім коцікам забаўлялася. Я нікому не казаў, думаў, пройдзе ў яе. А яна зусім збегла і коціка з сабою забрала.

Здагадаўся рыбак, у чым тут справа. Пайшоў на возера, сеў у лодку і да сярэдзіны грабе.

Тут раз — і кот той самы, Маркіз у лодцы з’явіўся, кажа:

— Мяў! Ну раз ужо родзічы мы цяпер з табою, то можаш лавіць тут рыбу. А за дачку дзякуй! Цудоўная жонка майму сыну Ваську дасталася.

Вярнуўся рыбак дамоў сам не свой, хоць поўнае вядро рыбы — і шчупакі, і плоткі, і карасікі. Сын пытаецца:

— Што з табою, тата? Чаго такі смурны?

А рыбак кажа:

— Шкада дачушку. Дзе яна цяпер? Зачаравалі яе, ці што? Як яе ад тых катоў выбавіць?

Уздыхнуў сын і кажа:

— Я яе тады кату, сам таго не ведаючы, сасватаў я яе і вярну.

Схадзіў ён у царкву, узяў святой вады і да дуба пайшоў дуплістага. Залез у дупло, а там, ён ужо ведаў, ход быў. Ён па тым ходзе і пайшоў, усё далей, далей. I дайшоў ён да кацінага дома.

Падышоў, гукае сваю сястру, гукае, а з дома таго толькі каты і коткі выходзяць. Зайшоў тады хлопец у дом і пачаў на ўсіх, каго сустрэне, вадою святою пырскаць. Пырсне — кот ці котка заскавыча і растане. Толькі адна котка, як ён пырснуў вадою, у дзяўчыну ператварылася. Толькі гэта бы-

Ь 3                                                                     © 4

ла не ягоная сястра. Дзяўчына ўзрадавалася, кажа:

— Дзякуй табе, хлопча, што з палону кацінага мяне выбавіў.

— А ці не чула ты, дзе тут кот Маркіз жыве са сваім сынам, яны сястру маю сасваталі.

— Як жа не чуць, — кажа дзяўчына, — я зараз табе пакажу, дзе іх пакоі.

Павяла яна рыбакова сына да пакояў ката Маркіза. Адчыніў хлопец дзверы, бачыць: чатыры каты па пакоі ходзяць. Ён ваду святую на іх усю і выліў. Тры каты зніклі, а чацвёртая котка сястрою ягонаю абярнулася.

Узяў рыбакоў сын дзяўчат за рукі і павёў назад, дзе выхад з дупла быў Вылезлі яны на волю, прыйшлі дамоў, а там паніч сядзіць, жонку сваю маладую, рыбакову дачку, чакае. Дзяўчына як убачыла паніча, так яму на шыю і кінулася. Селі яны ў брычку ды паехалі ў панскі палац.

А рыбакоў сын з дзяўчынаю, якую з кацінага палону выбавіў пажаніліся. I сталі яны ўсе жыць і дабра нажываць.

ПЯРЭСТЫ КАТОК

Усе людзі ведаюць, што Пярун з чортам не сябруюць. I ў навальніцу, каб ад Перуновых стрэлаў уцячы, чорт можа ў ката ператварыцца. Таму і асцерагаюцца ў навальніцу незнаёмых катоў і котак у хату пускаць. Ды заўсёды ж ёсць людзі, што пашкадуюць няшчасную жывёліну.

У адной вёсцы жыў дзед са сваёю ўнучкай Васілінкай. Бацькі ў Васілінкі памерлі, то яна свайго дзеда берагла, даглядала, як хто і дзетак не даглядае. I вось аднойчы здарылася моцная навальніца, дождж лье, што з хаты не выйдзеш, маланка раз-пораз бліскае. Дзед кажа ўнучцы:

— ßTa Пярун чорта хоча ўпячы. Глядзі, цяпер дзверы нікому не адчыняй і нікога ў хату не пускай.

Дзед задрамаў, а Васілінка ля печы завіхаецца. Раптам чуе: ля дзвярэй мяўкае нехта. Памятала Васілінка, што нельга нікому адчыняць, але ж вызірнула ў шчылінку а там і не кот — кацянё зусім, чорненькае, худзенькае. I такжаласна мяўкае, што душа разрываецца.

Васілінка крыху дзверы прыадчыніла, кацяня ў хату пусціла.

У тую ж хвіліну навальніца і спынілася.

А кацяня кажа чалавечым голасам:

— Дзякуй табе, дзяўчынка! Я табе буду цяпер век служыць. Прасі, што хочаш.

Дзяўчына глядзіць — а кацяня з чорнага пярэстым стала. Выцерла яна тое кацяня, малака дала. Кацяня пад’ела і кажа:

— He бойся мяне, Пярун думаў, што я не кацяня, а чорт, дык маланкі кідаць пачаў. А я чорным ад сажы быў

Так і стаў той пярэсты каток у Васілінкі з дзедам жыць. Васілінка яго даглядала, смачна карміла і нікому, нават дзеду не казала, што коцік гаварыць умее. Падрасла Васілінка і такою прыгажуняю стала! Вочы — як азёры блакітныя, каса да пояса.

Тады дзед памёр, і засталася Васілінка на свеце адна. Сядзіць і бядуе.

А каток да яе прылашчыўся ды пытаецца:

— Чаго ты, Васілінка, бядуеш?

— А як жа мне не бедаваць? — кажа Васілінка. — Дзед памёр, а болей у мяне на свеце нікога няма. Як жыць? Хіба што торбачку пашыць ды жабраваць ісці.

— He бядуй, — кажа пярэсты каток, — ты мяне калісьці выручыла, у хату пусціла, ад

Перуна ўратавала, я табе таксама дапамагу. Няма чаго сядзець ды бедаваць, шый торбачку, пойдзем жабраваць.

Пашыла Васілінка торбачку, і пайшлі яны разам жабраваць.

Прыйшлі яны ў горад, стала Васілінка пры дарозе ды песню жаласную заспявала:

Мамачкамая родненькая, міленькая, Чаго ж ты ад мяне пайшла, Нашто ж вы аднумяне кінулі?...

А каток пярэсты побач ля яе ног лашчыцца.

Але людзі чамусьці бокам яе абыходзілі і азіраліся, бы чаго баяліся. I тут каралеўскія стражнікі падышлі і кажуць:

— Хто дазволіў табе тут песні такія жаласныя спяваць?

— Я такія песні спяваю, якія з душы ідуць, — кажа Васілінка.

— А ці ведаеце вы, што ў нашым горадзе забаронена жаласныя песні спяваць?

— Чаму? — здзівілася Васілінка.

— Таму што каралевіч малады захварэў на самоту, — кажа адзін са стражнікаў. — Дзень пры дні сядзіць, у адну кропку глядзіць, і нічога яго развесяліць не

можа. Дактары сказалі, што захварэў на

самоту.

Тут кот голас падаў:

— А вы нас да каралевіча вашага прывядзіце, можа, мы яго развесялім.

СтражнікІ як пачулі, што кот гаворыць, ледзь мову не страцілі.

Кажуць:

— Пайшлі. Такога каралевіч наш дакладна не бачыў.

— Толькі, — кажа кот, — купіце мне гуселькі!

— А як ты тады з намі расплоцішся? — пытаюцца стражнікі.

— А як мы каралеўскага сына развесялім, нам грошы дадуць, то я вам і заплачу.

Купілі стражнікі кату гуселькі, прывялі разам з Васілінкаю ў вітальню каралеўскую. А там і блазны, і жанглёры, і фокуснікі, і заморскі госць з папугаем.

I тут з пакояў выходзіць старэнькая бабулька, прайшла між усіх, на Васілінку з пярэстым катком глянула і пальцам на іх паказала. Паказала і пайшла.

Тут з пакояў сам кароль выходзіць і пытаецца:

— Ці няма сярод вас пярэстага ката?

Кот вусы падкруціў на заднія лапы стаў і пайшоў. I Васілінка з ім.

Усе зашумелі: чаму нейкі кот без чаргі сунецца.

А кароль кажа:

— Знахарка сказала, што каралевіча вылечыць ад самоты зможа толькі пярэсты каток.

Пярэсты каток кажа каралю:

— Я каралевіча развесялю, толькі са мною дзяўчынка Васілінка, то загадайце, каб яе як паненку апранулі, а як я тры разы мяўкну, у пакоі да каралевіча завялі.

— Добра, — пагадзіўся кароль, паклікаў прыдворных і загадаў, каб яны Васілінку апранулі ў найлепшыя ўборы.

Васілінка з імі пайшла.

Зайшоў пярэсты каток у пакоі. Там каралевіч сядзіць і праўда, бледны, ціхі, у адну кропку глядзіць. I такі ён самотны, што яго пашкадаваць хочацца.

Кот кажа:

— Дзень добры! Мяў!

Каралевіч да таго і не заўважаў іх, а як кот загаварыў, ён бы схамянуўся, падняў вочы і глядзіць, дзівіцца. Кот па пакоі на задніх лапах расходжвае і напявае:

Чом, чам, селязень, Смуцён, невясёл?

А тады змяніў голас і ўжо іншым голасам заспяваў:

Якмне, селязню,

Вясёламу быць?

Учора з вечара На возеры быў. На возеры быў, 3 качачкай плаваў...

Каралевіч заслухаўся, а тады кажа:

— Адкуль ты ведаеш, што па дзяўчыне я сумую?

— А як жа мне не ведаць, калі ў цябе ўсё на твары напісана, — кажа каток. — Раскажы мне пра яе.

— ПрыснІў я сон, — кажа каралевіч, — што пайшоў я на возера. А да мяне на лодцы паненка плыве. I такая яна прыгожая, вачэй не адарваць. Каса ў яе ніжэй пояса. Вочы — як азёры ясныя. Сам не ведаю, дзе яе цяпер шукаць.

А кот тады кажа:

— А яе і шукаць не трэба. Яна сама для цябе прыйшла.

Здзівіўся каралевіч, а кот як мяўкне:

— Мяў! Мяў! Мяў!

Дзверы расчыніліся, і завялі ў пакоі Васілінку. Сукенка на ёй золатам шытая, чаравічкі крыштальныя, каса ніжэй пояса і вочы, як азёры блакітныя.

Зайшла і кажа:

— Добры дзень!

Каралевіч як яе ўбачыў, шчокі ў яго заружавеліся. Устаў ён і ўсміхнуўся:

— Дзень добры, панна!

Кароль з каралеваю, як убачылі, што каралевіч усміхаецца, ад радасці не ведалі, што й казаць.

А каток пярэсты гуселькі ўзяў ды спявае: Сённяў нас заручыны, Бог нам day, Заручылі дзеўку проці панядзелку. Бог нам даў, Падарункі з тонкай кітайкі Бог нам даў!

Так і сасватаў пярэсты каток Васілінку за каралевіча. Кароль яму, як абяцаў, грошай даў Ён з тымі стражнікамі, што гуслі яму купілі, расплаціўся, а сам стаў пры каралеўскім двары жыць.

ПРА КАТА, ЛІСІЦУ, ВАЎКАIМЯДЗВЕДЗЯ

Жылі-былі дзед ды баба, і быў у іх шкадлівы кот. Раз паставіла баба малако ў гладышыку. А кот той узяў яго ды перавярнуў,

ды ўсю смятанку злізаў. Раззлавалася баба на ката і загадала дзеду, каб ён яго ў лес завёз, на пянёк пасадзіў ды кінуў. Што рабіць, павёз дзед ката ў лес, на пянёк пасадзіў, а сам дамоў вярнуўся.

Кот сядзіць на пяньку ды плача. Бяжыць паўз яго лісіца.

— Чаго ты плачаш, звер невядомы?

— Чаго гэта я невядомы? — кажа кот.

— Ды я колькі гадоў на свеце жыву, ні разу такіх катоў не бачыла, — гаварыць лісіца.

— Давай знаёміцца, — кажа кот. — Я Катафей Іванавіч, ляснічы ўсіх сібірскіх лясоў

Ліса кажа:

— Я лісічка-сястрычка. I куды ты ідзеш, Катафей Іванавіч?

— Ды куды вочы глядзяць. Абярнуў я малако, смятанку злізаў, вось гаспадар мяне і выгнаў.

— Такога паважанага звера — і выгнаць? — здзіўляецца лісіца. — Прыходзь да мяне на вячэру.

— Чаму ж не пайсці, — кажа кот.

Пайшлі яны да лісы дадому. Яна ката смачна пакарміла, з ім пагаварыла і спаць паклала.

Ь 0                                                                     © 4

Зранку яны прачнуліся і пайшлі па лесе разам гуляць.

Ідзе ім насустрач воўк, вітаецца:

— Дзень добры вам, маладая пара!

— Дзень добры! — адказваюць кот і лісіца.

— Што ж гэта за звер з табою, лісіцасястрыца? Я такога ні разу не бачыў! — кажа воўк.

— Гэта Катафей Іванавіч, ляснічы ўсіх сібірскіх лясоў — адказвае лісіца. — Ён цяпер стане начальнікам усяго нашага лесу.

— Ой, лісічка-сястрычка, а ці можна мне з ім хоць словам перамовіцца? — просіць воўк.

— Можна, — кажа лісіца, — толькі спачатку падарунак яму прынясі.

— А які ж падарунак мне прынесці, каб гэтаму Катафею Іванавічу дагадзіць? — пытаецца воўк

— Барана, — адказвае лісіца.

Катафей Іванавіч толькі вус падкруціў ды галавою кіўнуў. Еэта ж які смак, баранінкіз’есці...

Пайшлі яны з лісіцаю далей. Ідуць, а насустрач ім мядзведзь.

— Дзень добры вам, маладая пара!

— Дзень добры! — адказваюць кот і лісіца.

— Што ж гэта за звер з табою, лісіцасястрыца? Я такога ні разу не бачыў! — кажа воўк.

— Гэта Катафей Іванавіч, ляснічы ўсіх сібірскіх лясоў, — кажа ліса. — Ён цяпер стане начальнікам усяго нашага лесу.

— Ой, лісічка-сястрычка, а ці можна мне з ім хоць словам перамовіцца? — просіць мядзведзь.

— Можна, — кажа лісіца, — толькі спачатку падарунак яму прынясі.

— А які ж падарунак мне прынесці, каб гэтаму Катафею Іванавічу дагадзіць? — пытаецца мядзведзь.

— Бычка, — адказвае лісіца.

Катафей Іванавіч толькі вус падкруціў ды галавою кіўнуў. Гэта ж які смак, ялавічынкі з’есці...

Вярнуліся яны з лісіцаю дадому, селі ля вакна і чакаюць. Воўк прыйшоў, барана прыцягнуў і пад елку паклаў. Сам жа за куст схаваўся, каб паглядзець, як той звер невядомы будзе барана есці.

Прайшло колькі часу, мядзведзь бычка цягне. Прыцягнуў, пад другую елку па-

 

клаў, а сам у кустах схаваўся, каб паглядзець, як той звер невядомы будзе бычка есці.

Лісіца дзверы адчыніла, а кот як на таго барана ўскочыць! Ды давай яго драць ды грызці. А тады на быка скочыў. Есць ды вурчыць.

Мядзведзь з воўкам глядзяць ды думаюць, што гэты звер і на іх накінуцца можа ды загрызці. Сядзяць, дрыжаць. Тады воўк выпадкова куст крануў, а кот падумаў, што там мышка, ды як кінецца туды! Воўк спужаўся і ўцякаць, а за ім следам і мядзведзь.

А лісіца з катом мяса таго насалілі, дык цэлы год ад’ядаліся.

KOTKA, OX IЗАЛАТАЯ ТАБАКЕРКА

Жыў на свеце леснікоў сын. Бацькі ягоныя даўно памерлі, і засталася ў яго адна котка. Куды ён ні пойдзе, котка следам. Калі не дапаможа, дык хаця прылашчыцца.

Аднойчы пайшоў леснікоў сын у лес, каб хаця трохі дроваў сабе прынесці. I котка за ім.

L Э                                                                    © 4

Ішоў, ішоў ды сеў на пянёк адпачыць. Сеў, котку сваю за вушкам казыча ды ўздыхае цяжка:

— Ох! Ох-ох-ох!

Зараз жа з-пад пня барадаты дзядок выскачыў і пытаецца:

— Мілы чалавек, чаго трэба?

Злякнуўся леснікоў сын — слова вымавіць не можа. А дзядок той сурова так працягвае:

— Ты мяне па імені назваў, мяне Охам клічуць. А калі зараз жа не скажаш, чаго хочаш, то я на цябе раззлуюся.

— He, не, — паспяшаўся супакоіць яго леснікоў сын, — толькі не злуйся. Я хачу...

Тут ён зірнуў на котку, а яна падышла ды давай яму нагу лізаць і вуркатаць. Яна так заўжды рабіла, калі ёй есці хацелася. Успомніў леснікоў сын, што ў яго самога з голаду жывот зводзіць, і кажа:

— Я хачу есці.

Ох зараз жа дастаў яму з-пад пня міску капусты ды лусту хлеба.

Леснікоў сын і сам пад’еў і котцы даў.

Вярнуўся дамоў, пажыў дні тры і зноў улес пайшоў.

Сеў на пянёк, котку сваю за вушкам казыча ды ўздыхае цяжка:

— Ox! Ox-ox-ox!

Зараз жа з-пад пня барадаты дзядок выскачыў і пытаецца:

— Мілы чалавек, чаго трэба?

— Зноў я есці хачу! — кажа леснікоў сын.

I зноў дзядок барадаты яму і капусты, і хлеба даў. Леснікоў сын сам пад’еў і котцы даў.

Так ён з месяц на той пянёк хадзіў. Тады Ох кажа:

— Чаго табе хадзіць, вось табе залатая табакерка. Калі чаго захочаш, адчыні яе і скажы: «Охаў падданы, стань перада мною, як ліст перад травою!» Мой падданы адразу перад табою з’явіцца, а ты ўжо прасі ў яго, што хочаш.

Падзякаваў леснікоў сын Оху, узяў залатуіо табакерку і дамоў пайшоў.

Цяпер, што ні захоча, у яго ёсць. Жыве ён — не бядуе, і котка пры ім. А потым вырашыў леснікоў сын разам з коткаю ў свет пайсці. 3 усяго скарбу свайго залатую табакерку ўзяў і разам з коткаю пайшоў

Ідзе праз лясы, вёскі мінае. Дайшоў да мора, бачыць — рыбку на бераг хваляю выкінула. Ляжыць, бедная, задыхаецца. Котка першаю да той рыбкі падышла. А леснікову

L 0                                                                     © 4

сыну шкада стала тую рыбку. Узяў ён яе і ў мора кінуў.

Рыбка аджылася, хвастом плёснула, высунулася з вады ды кажа:

— Дзякуй табе, мілы чалавек! Можа, калі я табе дапамагу!

А леснікоў сын адказвае:

— Ды якая ўжо з цябе дапамога! У мяне залатая табакерка ёсць!

Ідуць яны з коткаю далей. Бачаць — мышка з норкі выскачыла. Котка першаю падбегла, лапкаю яе схапіла. А леснікову сыну шкада мышкі стала, ён яе ў коткі забраў, сабе ў торбачку паклаў ды яшчэ і скарынку хлеба ёй кінуў.

Мышка пішчыць з торбачкі:

— Дзякуй табе, мілы чалавек! Можа, калі я табе дапамагу!

А леснікоў сын адказвае:

— Ды якая ўжо з цябе дапамога! У мяне залатая табакерка ёсць!

Ідуць яны далей і бачаць: на беразе мора вялікі палац стаіць, а збоку — хатка маленькая. Папрасіўся леснікоў сын у тую хатку пераначаваць. Гаспадары пусцілі яго і расказалі, што ў каралеўскім палацы цяпер бяда. Адзіную каралеўскую дачку нехта знёс

у мора, на заклятую купіну. Колькі людзей спрабавала туды дабрацца, ніхто не вярнуўся. А кароль абвясціў што калі хто дачку ягоную верне, таму аддасць яе ў жонкі ды яшчэ і палову каралеўства адпіша.

Тады леснікоў сын кажа:

— Перадайце каралю, што я ягоную дачку вярну!

Здзівіліся гаспадары, але каралю пра ўсё расказалі.

Кароль зараз жа загадаў хлопца да сябе прывесці. Зірнуў на леснікова сына ды толькі недаверліва галавою пакруціў:

— Іэта ты такі смелы, што можаш дачку маю з бяды выбавіць?

— Я, — адказвае леснікоў сын.

— To ведай, — папярэдзіў кароль, — калі не выбавіш маю дачку, то я загадаю пакараць цябе смерцю!

Леснікоў сын змоўчаў, пайшоў дамоў, дастаў сваю залатую табакерку і кажа:

— Охаў падданы, стань перада мною, як ліст перад травою!

А як з’явіўся перад ім Охаў падданы, ён загадаў:

— Зрабі, каб да той купіны заклятай мост залаты перакінуўся, і ля яго чакала

мяне тройка коней, упрэжаных у залатую карэту.

Толькі ён тое сказаў як усё так і сталася. I мост залаты да заклятае купіны перакінуўся, і тройка коней, упрэжаных у залатую карэту, з’явілася.

Сеў леснікоў сын у карэту, паехаў па залатым мосце на заклятую купіну. Бачыць — замак там стаіць магутны, а ў ім каралеўна сядзіць ля вакна і бядуе. Убачыла карэту ды леснікова сына, ад радасці заплакала. Кажа:

— Я ўжо забылася, калі людзей бачыла!

Пасадзіў леснікоў сын каралеўскую дачку ў карэту ды павёз назад да караля.

Пераехалі яны залаты мост, з карэты выйшлі, каралеўна адразу да бацькі ў палац пабегла. А леснікоў сын зноў залатую табакерку дастаў і кажа:

— Охаў падданы, стань перада мною, як ліст перад травою!

А як Охаў падданы з’явіўся, загадаў:

— Прыбяры гэты мост і гэтую карэту!

Так яно і сталася.

Кароль сваё слова стрымаў Дачку замуж за леснікова сына аддаў, вяселле згуляў і палову каралеўства ім адпісаў

l э                                                                   е j

Але каралеўскай дачцэ ўсё нешта не падабаецца. I вось яна нарэшце кажа леснікову сыну:

— Давай мы лепш перабярэмся ў той замак на заклятую купіну!

Леснікоў сын плячыма паціснуў, кажа:

— Хочаш там пажыць, давай там пажывем!

Выйшаў у другі пакой, сказаў:

— Охаў падданы, стань перада мною, як ліст перад травою!

А як Охаў падданы з’явіўся, просіць яго:

— Зрабі, каб да той купіны заклятай мост залаты перакінуўся, і ля яго чакала мяне тройка коней, упрэжаных у залатую карэту.

Ізноў усё так і сталася. I мост залаты да купіны заклятай перакінуўся, і тройка коней у залатую карэту ўпрэжаных з’явілася.

Селі яны з каралеўнай у карэту і паехалі ў той замак на заклятай купіне. Сталі там жыць. Але да караля ў госці часта прыязджалі. А леснікоў сын з каралём на паляванне разам ездзіў.

А каралеўна, хоць яны і ў замак перабраліся, усё адно весялей не стала. Нялюбы ёй быў леснікоў сын. I вось аднойчы прыйшла яна да яго і кажа:

Ь 0 Ж© 4

— Хачу я ведаць, хто гэта табе мост такі збудаваў!

Леснікоў сын не хацеў ёй таго расказваць, але каралеўна плакаць пачала, кажа:

— Ты мой муж, а расказаць мне не хочаш! Пэўна, не любіш ты мяне!

Леснікоў сын і расказаў ёй пра залатую табакерку і Охава падданага.

Назаўтра леснікоў сын з каралём на паляванне сабраліся. Ён торбачку з мышкай узяў і котка з ім пайшла, а на табакерку забыўся.

Толькі яны на той бераг па мосце перабраліся, як мост знік. Як усё адно яго і не было. Зразумеў леснікоў сын, што гэта ягоная жонка табакерку залатую ўзяла ды той цуд утварыла. Заплакаў ён горка.

А котка кажа мышцы:

— Давай гаспадара ратаваць!

Села мышка котцы на спіну, і паплылі яны на заклятую купіну.

Падышлі да зймка, а ён на ўсе замкі зачынены. Тады мышка норку пракапала, у замак залезла, табакерку залатую знайшла і выцягнула з замка. Тады яе ў зубкі ўзяла, на котку зноў села, і яны паплылі.

Плывуць, плывуць, ужо амаль да берага падплылі, а котка пытаецца ў мышкі:

ь э                                                                   е d

— Ці трымаеш ты табакерку залатую?

— Трымаю, трымаю! — адказвае мышка, а табакерка тым часам выслізнула і ў мора ўпала.

Леснікоў сын на беразе стаяў і ўсё гэта бачыў. Горка яму стала. А котка на бераг выйшла, мышку схапіла і зноўяе разарваць хацела. Але леснікоў сын зноў яе абараніў. Сеў ён на беразе і бядуе.

Тут з мора рыбка з’явілася, тая, якую ён уратаваў і пытаецца:

— Чаго бядуеш, мілы чалавек? Можа, я чым дапамагу?

Леснікоў сын уздыхнуў цяжка ды кажа:

— Упала мая залатая табакерка ў мора.

— Што за бяда! — сказала рыбка і адну за адной пачала даставаць з дна марскога ўсе табакеркі, што там ляжалі. Залатыя, сярэбраныя, з адмысловаю аздобаю.

А леснікоў сын разам з коткаю і мышкаю шукалі сваю, тую самую, залатую, чароўную, якую ім Ох падарыў.

Нарэшце леснікоў сын знайшоў яе. Падзякаваў ён рыбцы, адпусціў мышку. А котка з ім засталася. Ізноў яны разам у свет пайшлі. А каралеўская дачка так і засталася адна жыць на заклятай купіне.

Ішлі яны, ішлі, бачаць — хатка стаіць, а на ганку бабулька старэнькая сядзіць і на іх пільна паглядае.

— Дзень добры, бабулька, — прывітаўся леснікоў сын. — Ці пусціш нас заначаваць?

— Заходзьце, — кажа бабулька.

Зайшлі яны, а ў хаце пуста, шаром пакаці.

Бабулька кажа:

— Толькі вось пачаставаць мне вас HaMa чым.

— Дык я сам пачастунак маю! — кажа леснікоў сын.

Дастаў ён залатую табакерку ды кажа:

— Охаў падданы, стань перада мною, як ліст перад травою’

А як Охаў падданы з’явіўся, просіць яго:

— Дай, калі ласка, нам пад’есці!

Зараз жа на стале з’явіліся і бульба, і капуста, і хлеба тры лусты. Леснікоў сын пад’еў, бабулю пачаставаў і котку пакарміў

Тады бабулька пытаецца:

— Такі ты хлопец відны, а нежанаты. Чаму?

— Ды я ўжо раз жаніўся, — адказвае леснікоў сын, — і не абы на кім, на каралеўскай дачцэ. Але яна мяне не кахала. To я ад яе пайшоў.

Бабулька галавою паківала і кажа:

— А навошта табе тая каралеўская дачка? Ты сваю котку любіш?

— He ведаю, як і жыць без яе... — уздыхнуў леснікоў сын.

— Дык чаго ж ты не папросіш, каб яна табе жонкаю стала? — сказала бабулька і знікла.

Падумаў, падумаў леснікоў сын, дастаў залатую табакерку і кажа:

— Охаў падданы, стань перада мною, як ліст перад травою!

А як Охаў падданы з’явіўся, просіць яго:

— Зрабі так, каб котка ў дзяўчыну ператварылася і мне за жонку стаць згадзілася.

He паспеў сказаць, як перад ім замест коткі дзяўчына прыгожая з’явілася.

— Дзень добры, — кажа. — Калі і праўда гатовы мяне ў жонкі ўзяць, буду цябе кахаць-любіць, верай і праўдай служыць.

Здзівіўся леснікоў сын. Дзяўчына такая прыгожая, што ён ад такога хараства слова вымавіць не можа.

А дзяўчына ўздыхнула і кажа:

— Я калісьці была дзяўчынай, ды толькі зачараваў мяне злы чараўнік. Сказаў, што

буду хадзіць коткаю, пакуль не знойдзецца той, хто замуж мяне ўзяць захоча.

Тады леснікоў сын ізноў узяў залатую табакерку і сказаў:

— Охаў падданы, стань перада мною, як ліст перад травою!

А як Охаў падданы з’явіўся, просіць яго:

— Збудуй нам палац. Каб быў не горшы за каралеўскі.

Зараз жа перад імі палац з’явіўся, і праўда, не горшы за каралеўскі.

Згулялі яны вяселле і сталі ў тым палацы жыць-пажываць ды дабра нажываць.

Цуды вакал нас

ДЗІВА

Жылі ў адной вёсцы дзед ды баба. I так бедна яны жылі, што ўжо зусім не стала ў іх чаго есці. Тады дзед кінуў бабу дома, а сам пайшоў у свет. Ішоў ён полем, Ішоў лугам, ішоў лесам. Бачыць: на ўзлеску стаіць хатка. Зайшоў ён у яе. А там стары за сталом сядзіць і пра нешта думае.

— Дзень добры ў хату, — кажа дзед, — ці можна ў вас пераначаваць?

— Мне што, — паціснуў гаспадар плячыма, — начуй!

Прыйшоў час вячэраць. Аглядаецца дзед, а ў хаце ні кавалачка хлеба.

— Што, есці хочаш? — пытаецца ў яго

стары.

— Хачу, — кіўнуў дзед і зараз жа дадаў: — Але ў цябе самога, бачу, нягуста.

— Густа, нягуста, будзе табе і капуста, і хлеба луста! — кажа стары.

Тады пляснуў у ладкі і кажа:

— Дзіва! Хадзі ў хату жыва! Сячыся, рубайся, у гаршчок накладайся, да агню прыкладайся і на стол падавайся!

Тут дзверы адчыніліся, і ў хату зайшоў індык, ні мал, ні вялік, стары яго кліча, ён нешта кулдыча. Сам сябе зарэзаў, абскуб, у гаршчок склаў, да агню прыставіў зварыў і на стол падаў.

З’елі яны тое мяса, а косці на стол паклалі.

Тады гаспадар зноў у далоні пляснуў і кажа:

— Дзіва, збірайся ды за парог выбірайся!

Зараз жа з касцей індык наноў утварыўся, ні мал, ні вялік, стары яго кліча, ён нешта кулдыча. Са стала саскочыў і на вуліцу пайшоў.

Успомніў дзед пра тое, што дома баба ягоная галодная сядзіць, і просіць:

— Мілы чалавек, прадай ты мне гэтае дзіва!

А стары адказвае:

— Дзіва гэтае я не прадаю. А добрым людзям так даю.

— Як гэта? — здзівіўся дзед.

— А во, забірай дзіва і карыстайся! — кажа стары. — Ты чалавек добры. Заслужыў.

Узяў дзед тое дзіва і заспяшаўся дамоў.

Зайшоў у хату, дзіва ў сенцах кінуў, а сам у пакой заходзіць. Жонка сядзіць за сталом і плача.

— He плач, — кажа дзед, — я табе дзіва прынёс!

Сеў ён побач з жонкаю за стол, пляснуў у ладкі і кажа:

— Дзіва! Хадзі ў хату жыва! Сячыся, рубайся, у гаршчок накладайся, да агню прыкладайся і на стол падавайся!

Тут дзверы адчыніліся, і ў хату зайшоў індык, ні мал, ні вялік, дзед яго кліча, ён нешта кулдыча. Сам сябе зарэзаў, абскуб, у гаршчок склаў, да агню прыставіў, зварыў і на стол падаў.

З’елі яны тое мяса, а косці на стол паклалі.

Тады дзед зноў у далоні пляснуў і кажа:

— Дзіва, збірайся ды за парог выбірайся!

Зараз жа з касцей індык наноў утварыўся, ні мал, ні вялік, дзед яго кліча, ён нешта кулдыча. Са стала саскочыў і на вуліцу пайшоў.

Пажылі яны так колькі дзён, а тады дровы скончыліся, і дзед паехаў у лес, а баба дома засталася. У хаце прыбірае, песні спявае. Ведае, што ў іх з дзедам цяпер заўжды будзе, што пад’есці. Бо ёсць у іх дзіва — індык, ні мал, ні вялік, дзед яго кліча, ён нешта кулдыча.

Ь 3                                                             © 4

Прайшло колькі часу, прыходзіць да яе non і просіць прыйсці памыць бялізну. А баба не вытрымала, захацела пахваліцца. Кажа:

— Што ў нас за дзіва ёсць!

— Што за дзіва? — пытаецца non.

— А вось сядайце за стол і ўбачыце! — кажа баба, пляснула ў ладкі і кажа:

— Дзіва, хадзі ў хату жыва’

А індык той, дзіва, не прыходзіць. ВызІрнула баба на вуліцу, а ён як хадзіў важна па двары, так і ходзіць.

Баба зноўу ладкі пляскае і крычыць:

— Дзіва, хадзі ў хату жыва!

А індык як усё адно не чуе.

Баба шчэ раз у ладкі пляскае і крычыць:

— Дзіва, хадзі ў хату жыва!

Пляскала яна, пляскала, крычала, крычала, а тады не вытрымала, схапіла качаргу і як дасць па тым індыку! А качарга да дзіва дакранулася і прырасла, і баба разам з ёю.

Баба спужалася, папа на дапамогу кліча:

— Бацюхна! Дапамажы мне ад качаргі адарвацца!

Поп выбег на вуліцу, за бабу ўхапіўся і сам прырос.

Прайшло колькі часу, прыходзіць дзяк і кажа папу:

— Бацюшка, час абедню служыць!

Поп уздыхнуў ды кажа:

— Ты ж бачыш, што я прырос, адарвацца не магу!

Дзяк паспрабаваў папа адарваць, ды і сам прырос.

Прыйшоў стараста, пытаецца:

— Што вы ўсе за індыком ходзіце?

Баба кажа:

— Ты не пытайся, лепш памажы нам ад яго адарвацца!

Стараста схапіўся за дзяка і таксама прырос.

Прыбегла пападдзя, убачыла, што дзеецца, хацела дапамагчы адарвацца ад таго дзіва, a non крычыць ёй:

— He чапай нікога! Ідзі лепш шаптуху пазаві, няхай яна прыдумае, як нас разарваць.

Пайшла пападдзя да шаптухі, расказала, што адбылося, шаптуха прыйшла, пачала шаптаць. Але як толькі за качаргу ўзялася, сама прырасла.

А дзіва з двара выскачыла і пабегла свайго гаспадара, дзеда, шукаць. Дзіва бя-

жыць, і ўсе за ім бягуць — і баба, што за качаргу трымаецца, і non, і дзяк, і стараста, і шаптуха.

Бягуць яны цераз мост, а з-пад моста чорт выскачыў і кажа папу:

— Калі пусціш мяне за царскую браму, я цябе адарву!

Поп паабяцаў, што пусціць, чорт схапіўся за качаргу і сам прырос.

А дзіва ні на што не зважае, далей бяжыць. Дабег той індык, ні мал, ні вялік, хто яго кліча, ён нешта кулдыча, туды, дзе дзед дровы сек. Дзед паглядзеў, галавою паківаў і высек шэсць дубін.

Першаю ў рукі ўзяў самую тоўстую і пачаў ёю біць чорта. Біў, біў, пакуль чорт ад качаргі не адчапіўся і пад свой мост не збег.

А дзед давай усіх па чарзе дубінамі частаваць. А калі ўсе адчапіліся, ён качаргу адарваў, дзіва пад паху ўзяў, сеў на воз з дровамі і дамоў разам з бабаю паехаў.

Дзіва пры іх засталося. Больш дзед з бабаю ніколі ніякае нястачы не зналі, бо ў іх быў індык, ні мал, ні вялік, дзед яго кліча, ён нешта кулдыча і ніколі ні ў чым

не адмаўляе. Але і ў крыўду сябе не дае. Болып баба ўжо ніколі за ім з качаргою не бегала.

ШЭСЦЬ РЫБІН

На беразе возера стаяла маленькая, зарослая мохам хатка. Старэнькая, гарбаценькая. I жылі ў ёй дзед ды баба, старэнькія, сівенькія, гарбаценькія. Дзед рыбу лавіў. Баба яго дома ля вакна чакала.

I вось аднойчы пайшоў дзед да возера, закінуў вуду і адразу пачуў, што нешта цяжкое за яе ўчапілася. Ледзь-ледзь стала ў яго сілы выцягнуць тую вуду. Выцягнуў ён яе, глядзіць — а за кручок ажно шэсць рыбін учапіліся. Узрадаваўся дзед, толькі хацеў іх з кручка зняць, а тыя рыбкі ўраз у дзяўчат ператварыліся. Валасы ў іх шаўковыя, кароны залатыя, такія яны прыгожыя, што вачэй не адарваць. Вочы ясныя, вусны мядовыя, сукеначкі лёгкія, новыя. Дзед анямеў ад такога цуду. А дзяўчаты яму нізка пакланіліся. I адна з іх кажа:

— Татачка наш родны! Дзякуй табе за тое, што вызваліў нас з палону, у які нас

L1                                                                    © 4

вадзяны цар забраў. Цяпер можаш адну з нас у дочкі сабе ўзяць.

Дзед уздыхнуў ды кажа:

— Як жа я яе прывяду ў нашую мохам зарослую хацінку, старэнькую, гарбаценькую?

— А ты не бядуй! — кажа дзяўчына. — Як падыдзеш да сваёй хаткі, убачыш кіёчак. Вазьмі яго. Калі махнеш ім управа — стане перад табою царскі палац. А махнеш улева — адчыніцца залатая брама.

Ты нічога не бойся. Ты там за гаспадара будзеш!

Дзед паціснуў плячыма і пайшоў дамоў Бачыць — і праўда ляжыць на зямлі кіёчак. Падняў ён яго, махнуў ім управа — стаў перад ім царскі палац, махнуў улева — адчынілася залатая брама.

Увайшоў дзед у браму, потым у палац, а там бабка ягоная сядзіць, уся ў золата прыбраная. Сядзіць і дзівіцца. Убачыла дзеда ды пытаецца:

— А ці злавіў ты сёння хоць адну рыбіну, каб нам на вячэру было што з’есці?

Дзед адказвае:

— Ды не адну я злавіў, цэлых шэсць.

— Дык дзе ж яны? — пытаецца баба.

— Зараз убачыш! — кажа дзед.

Вярнуўся ён на бераг возера, а дзяўчаты як стаялі там, так і стаяць, яго чакаюць. I адна з іх пытаецца:

— Дык ці выбраў ты, хто з нас вам за дачку будзе?

Адзед кажа:

— Палац у нас цяпер вялікі, то на ўсіх месца хопіць. Няхай усе вы шасцёра і будзеце нам за дочак. Сваіх дзяцей у нас з бабаю не было, дык вы нам за родных будзеце.

Узрадаваліся дзяўчаты і пайшлі разам з дзедам у той царскі палац.

Заходзяць яны, а баба пытаецца ў дзеда:

— Дык а дзе ж твае шэсць рыбін?

— Вось, — кажа дзед, — яны і ёсць. Іх марскі цар у палон узяў, у рыбін ператварыў. А я іх вызваліў. Цяпер нам з табою за дочак будуць.

— А чым жа мы карміць іх будзем? — кажа баба.

А дзяўчына, старэйшая, кіёчак дзеду падае. Дзед махнуў ім, і адразу стол перад імі паўстаў. А на стале якіх толькі прысмакаў няма! Рыба смажаная, рыба пражаная, бульба, квас...

Так і сталі яны жыць. I пад’есці ў іх ёсць, і папіць. Год жылі, два жылі. А на трэці ехалі паўз іх палац шэсць братоў-царэвічаў, папрасіліся пераначаваць, убачылі дзяўчат і закахаліся. Што рабіць, трэба шэсць вяселляў гуляць. Сталі яны рыхтавацца да вяселляў.

А вадзяны цар пачуў пра гэта і вырашыў адпомсціць дзяўчатам за тое, што збеглі і на вяселле зваць яго не збіраюцца. Вось пайшла старэйшая з дзяўчат са сваім жаніхом на возера купацца, і толькі яна трохі ад берага адплыла, вадзяны цар яе за ногі ўхапіў і зноў рыбкаю зрабіў. Колькі царэвіч яе ні гукаў, колькі нырца ні даваў, так і не знайшоў. Прыйшоў дамоў, плача, а што рабіць — ніхто не ведае. Знікла ягоная каханая.

Назаўтра другая дзяўчына са сваім жаніхом-царэвічам на возера пайшла. I яе марскі цар за ногі ўхапіў і ў рыбку зноў ператварыў. Дзед здагадаўся, што здарылася, кажа дзяўчатам, каб не хадзілі купацца. Але іх як магнітам да таго возера цягнула.

Так за шэсць дзён усе дзяўчаты тыя рыбкамі сталі. А жаніхі-царэвічы ведаць не ведаюць, што рабіць, толькі гаруюць.

438

Дзед думаў, думаў, ды надумаў. Зрабіў ён шэсць вудаў, даў кожнаму з царэвічаў і павёў іх на бераг возера. Закінулі яны свае вуды ў возера, а дзед махнуў над імі кіёчкам. I кожны выцягнуў сваю рыбіну. Здагадаліся царэвічы, што гэта і ёсць іхнія нявесты. Пацалаваў кожны сваю рыбінку, і сталі яны зноў дзяўчатамі.

Тады згулялі вяселлі і сталі жыць-пажываць ды дабра нажываць.

РАК-ЦУДАДЗЕЙ

Паехаў неяк адзін селянін у лес па дровы. Бачыць — сядзіць у хворасце рак. Спужаўся селянін. Схапіў галіну і адкінуў рака. А той просіцца:

— Мілы чалавек, вазьмі мяне з сабою дахаты.

Селянін раззлаваўся, кажа:

— Навошта ты мне там здаўся?

Але рак не адступаўся. Просіцца ды просіцца. Махнуў селянін рукою, забраў яго да сябе.

Рак адразу на печ запоўз, адагрэўся ды кажа:

— Я чуў, тут паблізу кароль жыве, і ў яго вельмі прыгожая дачка ёсць. To ты схадзі да караля і скажы, што ў цябе ёсць сынрак і ён надта хоча ягоную дачку ў жонкі ўзяць.

Селянін зноў у крык:

— Ці ж я звар’яцеў, з такімі размовамі да караля сунуцца?!

А рак зноў просіць і просіць, ніяк ад яго не адчэпішся.

Што рабіць, пайшоў селянін да караля. Пусцілі яго ў палац, ён заходзіць і кажа:

— Дзень добры вам! He ведаю, як і сказаць, але ёсць у мяне сын-рак, дык ён хоча вашую дачку ў жонкі ўзяць.

Кароль якраз быў у гуморы, то ён кажа:

— Калі твой сын такі разумны, то няхай ён ад сваёй хаты да майго палаца за адну ноч дыяментавы мост зробіць.

Паківаў селянін галавою і дамоў пайшоў.

Прыходзіць, а рак ізноў на печ запоўз і грэецца.

Селянін яму кажа:

— Ну вось, кароль сказаў, каб ты за адну ноч ад маёй хаты да ягонага палацу дыяментавы мост збудаваў.

Селянін думаў, што рак, пачуўшы тое, ад яго нарэшце адчэпіцца. А рак як быццам нават узрадаваўся, просіць:

— Ты мяне на двор вынесі і на паленца пасадзі.

Паціснуў селянін плячыма, але што рабіць, узяў ён рака, на двор вынёс ды на паленца пасадзіў

Зрабіў так. А сам у хату вярнуўся і спаць лёг.

Прачынаецца, а ад ягонае хаты да каралеўскага палацу дыяментавы мост паўстаў А рак як сядзеў на тым паленцы, куды ён яго пасадзіў так і сядзіць.

Здзівіўся селянін, занёс рака ў хату, а сам да караля пайшоў

Кароль таксама ў здзіўленні, кажа:

— Пэўна, твой сын і праўда розум мае, калі здолеў за адну ноч такі мост збудаваць. Толькі цяпер няхай зробіць так, каб ад вашае хаты да майго палацу за ноч макі расквітнелі.

Паківаў селянін галавою і дамоў пайшоў.

Прыходзіць дамоў, а рак на печы ляжыць, грэецца.

— Ці спадабаўся каралю мост? — пытаецца. — Ці аддасць ён за мяне сваю дачку?

— Мост спадабаўся, — уздыхнуў селянін, — але каб дачку ягоную ў жонкі ўзяць, табе яшчэ трэба зрабіць так, каб ад нашае хады да каралеўскага палацу за ноч мак расквітнеў.

— Добра, — кажа рак, — ты мяне толькі на двор вынесі і жменю маку мне дай.

Пакруціў селянін галавою, але рака на двор вынес, жменю маку яму насыпаў. А сам спаць пайшоў.

Зранку прачнуўся, а ад ягонае хаты да каралеўскага палацу мак квітнее. Цуд дый толькі!

Выйшаў селянін на двор, занёс рака назад у хату, паклаў на печ, каб пагрэўся, а сам у каралеўскі палац пайшоў.

Кароль на макі з вакна глядзіць, налюбавацца не можа.

Зайшоў да яго селянін, прывітаўся, а кароль яму кажа:

— Пэўна, твой сын і праўда розум мае, калі здолеў за адну ноч зрабіць так, каб ад вашае хаты да майго палацу макі заквітнелі. Толькі цяпер я хачу, каб ён для той маёй дачкі, якую выбера, сукенку за адну ноч пашыў не мераючы.

— Ці ж такое магчыма? — уздыхнуў селя-

нін, але болей нічога не сказаў, развітаўся і дамоў пайшоў.

Зайшоў у хату, а рак з печы пытаецца:

— Ну як, ці спадабаліся каралю кветкі? Ці аддасць ён за мяне сваю дачку?

— Кветкі спадабаліся, — адказвае селянін, — але дачку ягоную замуж ты наўрад ці возьмеш. Загадаў табе кароль за адну ноч без меркі пашыць сукенку для той дачкі, якую ты ўжонкі ўзяць хочаш.

— Сукенку дык сукенку, — кажа рак і просіць: — Толькі ссадзі мяне з печы на стол.

Ссадзіў селянін рака з печы на стол. А сам спаць лёг.

Прачынаецца ўранні, а на стале ляжыць сукенка, уся золатам шытая, дыяментамі аздобленая.

Узяў селянін тую сукенку, рака і пайшоў у каралеўскі палац.

Кароль убачыў сукенку, падзівіўся, якая яна прыгожая. А тады пазваў усіх сваіх дочак. Сталі яны перад селянінам у шэраг. А рак падпоўз да адной і кажа:

— Няхай яна маю сукенку прымерае.

Дзяўчына сукенку апранула, а яна ёй якраз. Ды так пасуе, што хоць зараз у ёй да шлюбу ідзі.

Каралю няма чаго болей казаць. Слова каралеўскае трымаць трэба. А дачка ягоная ў слёзы, плача. Як жа ёй за рака замуж выходзіць? Так у слязах і выходзіла замуж.

Пажаніліся маладыя, вяселле справілі, пайшлі ў свае пакоі спаць. I як толькі дзверы за імі зачыніліся, рак сваю шкарлупіну скінуў і пад падушку паклаў, а сам дзіўнай прыгажосці каралевічам стаў. Прызнаўся ён сваёй маладой жонцы, што ён каралеўскі сын, але адна вядзьмарка наклала на яго страшны праклён. I цяпер ён змушаны насіць на сабе ракавае шкарлупінне.

Зранку каралеўна прачнулася, ціхенька шкарлупінне з-пад падушкі дастала і ў агонь кінула.

Каралевіч вочы расплюшчыў, стаў шкарлупінне шукаць, а яго пад падушкаю няма.

— Жонка мая любая, — кажа ён, — ці не бачыла ты дзе маё шкарлупінне?

— А я яго спаліла! — кажа каралеўская дачка. — Ты такі прыгожы! Няма чаго табе ў ім хавацца!

— Што ж ты нарабіла’ — кажа каралевіч. — Мне ўсяго месяц заставалася ў гэтым шкарлупінні пахадзіць. А цяпер і не ведаю, што са мной станецца.

& @                                                               © 4

Тады дастаў ён жалезныя чаравікі, падаў іх каралеўскай дачцэ і кажа:

— Вось калі гэтыя жалезныя чаравікі зносіш, то, можа, я і выпакутуюся.

Сказаў ён так, стаў голубам ды паляцеў.

А каралеўская дачка горка-горка заплакала, бо ўжо закахалася яна ў таго каралевіча так, што ні дня без яго жыць не можа. Надзела яна жалезныя чаравікі і пачала хадзіць і па лесе, і па полі, а болей па каменнях, каб хутчэй іх стаптаць. На нагах ужо крывавыя мазалі з’явіліся, а яна не зважае, толькі пра тое думае, каб чаравікі хутчэй стапталіся.

Хадзіла, хадзіла, а тады пайшла сама каралевіча шукаць.

Ішла яна дзень, ішла другі, а на трэці бачыць: хатка стаіць. А там якраз і жыла тая вядзьмарка, што на каралевіча закляцце наклала.

Здагадалася пра тое каралеўская дачка і пачала да яе на службу прасіцца.

— Вазьміце, — кажа, — я любую работу рабіць буду.

А вядзьмарка галавой пакруціла і кажа:

— У мяне такіх, як ты, ажно замнога. Ты, калі хочаш працаваць, ідзі да маёй ся-

t 0                                                                      © 4

стры, можа, яна цябе возьме галубкоў пасвіць.

Падзякавала каралеўская дачка і за тое і пайшла да другой вядзьмаркі на працу ўладкоўвацца.

Другая вядзьмарка паказала сваіх галубкоў, а ўсе яны былі заклятыя каралевічы, і кажа:

— Калі будзеш добра пасвіць, калі ўсе галубкі будуць цэлыя, заплачу табе, а калі не, то голаў здыму.

Пагнала каралеўская дачка галубкоў пасвіць. I адразу свайго пазнала. I ён яе пазнаў ды стаў дапамагаць.

Выганіць каралеўская дачка галубкоў, а калі каторы адаб’ецца ад астатніх, то каралевіч яго зараз жа верне. Так яны і жылі.

Цэлы год працавала каралеўская дачка. Прыйшоў час ісці да вядзьмаркі па грошы, а яе галубок адляцеў убок, сеў на дуб і кажа ёй:

— Ты ў вядзьмаркі нічога не бяры, ніякае платы, скажы ёй, што галубка хочаш. А я табе галоўкай ціхенька кіўну, і ты мяне выбераш.

Прыходзіць каралеўская дачка да вядзьмаркі, а тая кажа:

— За службу тваю прасі ў мяне, што хочаш. Але, можа, яшчэ на адзін год у мяне застанешся?

— He, — кажа каралеўская дачка, — на другі год я не застануся. А за гэты хачу мець галубка.

Тут каралевіч галоўкай ціхенька ёй кіўнуў, яна і паказвае:

— Вось гэтага.

Вядзьмарцы нічога не заставалася, як аддаць ёй галубка.

Узяла яго каралеўская дачка ў рукі і пайшла назад у каралеўскі палац. Дайшла, бачыць — а жалезныя чаравікі стапталіся. У тое ж самае імгненне каралевіч з голуба зноў у чалавека перакінуўся. Цяпер ужо назаўжды.

3 гэтае нагоды кароль наладзіў вялікі nip, а селянін, які рака калісьці з лесу прынёс, быў там за ганаровага госця. I я там быў мёд-піва піў.

ЗРОГУЎСЯГОМНОГА

Жылі ў адной вёсцы дзед ды баба. Зусім бедна жылі. Адно, што ў іх засталося, — лубачка жыта. Пытаецца дзед у бабы:

 

— Што мы з тым жытам рабіць будзем?

Баба адказвае:

— А ты схадзі на млын, папрасі, каб яго змалолі. Я з той мукі хлебца нам спяку.

Прыйшоў дзед да млынара і просіць:

— Змялі мне лубачку жыта. Баба мая хоць хлебца спячэ.

Змалоў млынар лубачку жыта, дзед муку ўзяў і дадому пайшоў. Ды па дарозе ў карчму зазірнуў, а муку на вуліцы пакінуў. Ды як на тое наляцеў вецер і ўсю муку развеяў.

Выйшаў дзед з карчмы, а лубачка пустая.

Прыходзіць дзед дамоў, а баба пытаецца:

— А дзе ж мука з таго жыта, што ты ўзяў?

Дзед уздыхнуў цяжка ды кажа:

— Паставіў я лубачку з мукою ля ўвахода ў карчму, а вецер усю яе развеяў.

Баба раззлавалася і кажа:

— Ідзі, дзед, шукай цяпер той вецер! Пакарай яго за тое, што ён без хлеба нас пакінуў.

Што рабіць, сабраўся дзед ды пайшоў шукаць ветру. У лесе шукае, у лузе шукае, у полі шукае. Бачыць: хатка стаіць, тая самая, дзе вецер жыве. Дзед ухапіўся за вугал

Ь 0                                                                     © 4

і давай яе пераварочваць. Вецер спужаўся і просіць дзеда:

— Дзед, дзед, не чапай маёй хаткі! Я табе замест хлеба дам чароўны акрайчык. Чым больш ты яго есці будзеш, тым ён болып прырастаць будзе.

Узяў дзед той акрайчык, адкусіў, а ён і праўда ўдвая пабольшаў.

Пайшоў дзед дадому, ды ноч яго ў дарозе заспела. Заначаваў ён у кума. Кума стол накрыла, а дзед свой акрайчык дастаў і з яго адкусвае. Адкусіць, а акрайчык удвая большым робіцца. Кум на такое дзіва паглядзеў ды пазайздросціў. Дзед спаць лёг, а ён той акрайчык падмяніў.

Прыйшоўдзед дамоў, а баба пытаецца:

— Ну што, дзед, ці знайшоў ты вецер? Ці пакараўяго?

— Знайшоў, знайшоў, але ён нам з табой чароўны акрайчык даў Колькі ад яго не адкусіш, ён усё большае.

Сталі яны з бабаю той акрайчык есці, увесь з’елі. I зноў няма ў іх хлеба.

Баба раззлавалася і зноў кажа:

— Ідзі, дзед, шукай цяпер той вецер! Пакарай яго за тое, што ён без хлеба нас пакінуў.

Дзед уздыхнуў і зноў пайшоў ветру шукаць.

У лесе шукае, у лузе шукае, у полі шукае. Бачыць: хатка стаіць, тая самая, дзе вецер жыве. Дзед ухапіўся за вугал і давай яе пераварочваць. Вецер спужаўся і просіць дзеда:

— Дзед, дзед, не чапай маёй хаткі! Я табе бараньку дам чароўнага. Ты яго на посцілку паставіш, скажаш: «Баранька багаты, дай мне срэбра-злата!» Ён патрасецца і насыпле табе іх, колькі хочаш.

Узяў дзед таго бараньку і дамоў пайшоў. I зноў яму заначаваць у кума давялося. Вырашыў ён праверыць, ці не абдурыў яго вецер. Папрасіў ён куму прынесці посцілку, паставіў на яе бараньку і просіць:

— Баранька багаты, дай мне срэбразлата!

Баранька патрос поўсцю, і з яго золата і срэбра пасыпалася.

Кум з кумою ад здзіўлення знямелі. А дзед кажа ім:

— Няхай тое золата і срэбра, што ён натрос, вам застаюцца. Нам з бабаю баранька яшчэ дасць.

А кум забраў посцілку з золатам ды срэбрам, а ўночы, калі дзед заснуў, ціхенька бараньку падмяніў.

Дзед таго не заўважыў.

Дамоў вярнуўся, баба пытаецца:

— Дык ці пакараў ты вецер за тое, што ён нас без хлеба пакінуў?

А дзед узяў посцілку, паставіў на яе бараньку і кажа:

— Глядзі, якога бараньку нам вецер падарыў!

Баба толькі плячыма паціснула.

А дзед кажа бараньку:

— Баранька багаты, дай мне срэбразлата!

Раз дзед сказаў, другі, трэці, а баранька як стаяў, так і стаіць, і ніякае злата-срэбра з яго не сыплецца.

Баба толькі галавой паківала ды кажа:

— Ну што, ізноў абдурыў цябе твой вецер? Ідзі, дзед, пакарай яго!

Што рабіць, ізноў дзед пайшоў шукаць вецер.

У лесе шукае, у лузе шукае, у полі шукае. Бачыць: хатка стаіць, тая самая, дзе вецер жыве. Дзед ухапіўся за вутал і давай яе пераварочваць. Вецер спужаўся і просіць дзеда:

— Дзед, дзед, не чапай маёй хаткі! Я табе чароўны ражок дам. Скажаш: «3 рогу ўсяго многа!» Тады ўбачыш, што будзе.

Узяў дзед той ражок і пайшоў. Ізноў давялося заначаваць яму ў кума. А кума стол накрыла, частуе яго і ўсё выпытвае, што на гэты раз вецер яму даў.

Дзед кажа:

— Даў гэтым разам мне вецер чароўны рог. Скажаш яму: «3 рогу ўсяго многа!» — тады цуд і станецца.

Кум ледзь дачакаўся, як дзед спаць ляжа. Схапіў ён ражок, пабег на двор і кажа:

— 3 рогу ўсяго многа!

Тут з рогу выскачылі добры малойцы з дубінамі і давай кума лупіць.

Кум закрычаў, у хату кінуўся, а малойцы з дубінамі за ім следам.

Кум крычыць:

— Ратуй, дзед! Я табе ўсё аддам! I акрайчык твой, і бараньку чароўнага.

Дзед прачнуўся, бачыць, што дзеецца, пашкадаваў кума і загадаў:

— Ох, усе ў рог!

Малайцы з дубінамі зараз жа ў рог схаваліся.

Узяў дзед ражок, акрайчык ды бараньку і дамоў пайшоў

Баба яго сустракае і пытаецца:

— Ну, ці знайшоў ты вецер? Ці пакараў яго?

— Пакараць пакараў, ды не вецер і не я, — кажа дзед. — Пакараў і падарункі ветравы вярнуў

I пачаў ён бабе цуды паказваць. I акрайчык, які колькі ні кусай, ён толькі большае, і бараньку, які злата-срэбра сыпле. Дзівіцца баба, а потым рог у рукі ўзяла і пытаецца:

— А гэта што?

— Гэта, баба, такі цудадзейны рог, з якім нам ніякі злодзей не страшны.

Сталі дзед з бабаю багата жыць і з панамі дружбу вадзіць.

Вось аднойчы наладзіў дзед для паноў пірушку. Стол накрыў ды хваліцца, акрайчык чароўны, бараньку паказвае. Напіліся ўсе і паснулі. А адзін пан не піў а ўночы ціхенька акрайчык і бараньку ў дзеда ўкраў

Дазнаўся дзед, хто ў яго акрайчык і бараньку скраў узяў ражок і да яго пайшоў.

Прыйшоў, пан яго ў госці запрашае, за стол садзіць, а тады пытаецца:

— Дзед, а што гэта ў цябе ў руках за ражок?

Дзед плячыма паціснуў:

— Ражок як ражок. Скажаш яму: «3 рогу ўсяго многа!» — тады тое і будзе.

— А ці можаш ты мне яго прадаць? — пытаецца пан.

— Mary, — кажа дзед.

Пан яму грошы прынёс, ражок схапіў І КрыЧЫЦЬ:

— 3 рогу ўсяго многа!

Тут малойцы з дубінамі выскачылі і давай пана біць. Пан крычыць:

— Дзед, дзед, ратуй мяне! Я табе і акрайчык твой, і бараньку аддам. Толькі спыні сваіх малойцаў.

Дзед тады загадаў:

— Ох, усе ў рог!

Малойцы адразу і зніклі.

А дзед забраў свой акрайчык, баранысу, рог і дамоў пайшоў.

Ізноў яны з бабаю добра жыць пачалі. Толькі ўжо з панамі болей не сябравалі. 3 беднымі сваім багаццем дзяліліся.

КІЁЧАК

Было ў караля два сыны — Янак і Франак. Кароль памёр, а сыны вырашылі свет паглядзець ды сябе паказаць і пайшлі ван-

драваць. Ішлі яны, ішлі, аж пакуль не дайшлі да пустыні. Далей і ісці няма куды. Селі яны пад адзінае дрэўца адпачыць, тады старэйшы брат Янак кажа малодшаму Франаку:

— Давай праверым, каму з нас яшчэ жыць, а каму памерці.

— Як жа мы гэта праверым? — пытаецца малодшы брат Франак.

— А мы ўвечары, перад тым, як спаць легчы, утыркнем свае нажы ў дрэва. А зраніцы паглядзім. Чый нож чысты застанецца, таму жыць ды жыць, а чый заіржавее, да смерці рыхтавацца.

Так яны і зрабілі, утыркнулі свае нажы ў дрэва і леглі спаць. Але не побач, а паасобку.

Старэйшы брат Янак першым прачнуўся і адразу на нажы глядзіць. I абодва нажы чыстыя. Хацеў ён брата меншага абрадаваць, а таго нідзе няма. Гукнуў ён яго, той і прыйшоў Кажа:

— Што нам разам вандраваць! Давай у розныя дарогі пойдзем. Так цікавей.

— Добра, — згадзіўся старэйшы брат Янак. — Толькі нажы няхай тут у дрэве застануцца.

I пайшлі яны па розных дарогах вандраваць, шчасця-долі шукаць.

Прайшло тры гады. Падыйшоў старэйшы брат Янак да дрэва, бачыць — на ім старая чарапаха сядзіць. Ён наставіў стрэльбу і пытаецца:

— Што ты на дрэве робіш?

/ А чарапаха кажа:

— He забівай мяне! Лепш вазьмі вунь той кіёчак і стукні ім па гурбе камянёў. Сам убачыш, што будзе.

Узяў старэйшы брат кіёчак, па той гурбе камянёў стукнуў і бачыць: а там людзі скамянелыя, цэлае вяселле.

Старэйшы брат Янак зноў стрэльбу на чарапаху наставіў і кажа:

— Калі не скажаш, як гэтае вяселле ажывіць, я цябе заб’ю!

Чарапаха просіцца:

— He забівай мяне! Дай мне той кіёчак, я іх усіх ажыўлю.

Даў старэйшы брат Янак ёй кіёчак. Чарапаха нейкія словы сказала, кіёчкам махнула, усе і аджыліся.

Ходзяць, гамоняць, потым танчыць пачалі. I тут чуе старэйшы брат голас знаёмы, брат з ім меншы вітаецца:

— Здароў, браце, якжывеш?

— Ды вось хацеў старую чарапаху забіць, а яна вяселле аджывіла.

— I я ж на тым вяселлі быў ды скамянеў. ßTa ж яна, гэтая чарапаха, нас камянямі і зрабіла, — кажа меншы брат. — Ды і не адных нас, я думаю.

Тады старэйшы брат Янак стрэльбу наставіў і забіў старую чарапаху.

Потым пытаецца ў меншага брата Франака:

— Ну, як далей вандраваць будзем, разам ці паасобку?

— 3 мяне хопіць! — кажа меншы брат Франак. — Я дамоў пайду.

Старэйшы Янак кажа:

— Ну, як знаеш, а я яшчэ павандрую.

Ідзе ён, ідзе, сустракае падарожнага. Той падарожны расказвае:

— У нашага караля ёсць дачка, дык яна якраз цяпер жаніха сабе выбірае.

Янак вырашыў не паказваць, што ён з каралеўскага роду, апрануў падраную адзежу і пайшоў у каралеўскі палац.

Стаіць Янак сярод жаніхоў знатных, прыбраных. А каралеўская дачка глянула на яго і зачырванелася. Тады пайшла да караля-бацькі і просіць яго:

— Загадай, каб таго хлопца, што ў падраным адзенні, апранулі як мае быць. Я за яго замуж хачу!

Кароль пачаў яе адгаворваць, кажа:

— Навошта табе абадранец! Тут столькі знатных ды багатых!

— Ты ж сам казаў, што я выбраць магу. Вось я і выбрала, — кажа каралеўская дачка.

Што рабіць, прынеслі Янаку адзенне, пераапрануўся ён, выйшаў да каралеўскай дачкі і пытаецца:

— Ці ж падабаюся я табе?

— Вельмі падабаешся! — кажа каралеўская дачка.

Тады Янак выйшаў у іншы пакой, узяў кіёчак, што дала яму старая чарапаха, махнуў ім, і птушкі яму зараз жа ягонае каралеўскае адзенне і зброю прынеслі. Апрануўся ён і зноў перад каралеўскаю дачкою з’явіўся.

Яна так уразілася, што і слова вымавіць не можа.

А Янак кажа:

— Я каралеўскі сын з іншага каралеўства. Мы з братам пайшлі вандраваць. Брат дамоў вярнуўся. А я вось да вас завітаў.

Тады каралеўская дачка абвясціла, што выбрала ўжо сабе жаніха. Князі, што да яе сваталіся, раззлаваліся і ўсе разам пайшлі вайною на тое каралеўства.

Кароль у роспачы, думае, як бараніцца. А Янак кажа:

— He турбуйцеся! Ідзіце спаць! Я сам усё вырашу.

Сеў ён на каня, узяў кіёчак, які яму чарапаха старая дала, і паехаў каралеўства тое бараніць. Пад’ехаў да ворагаў, кіёчкам махнуў і парабіў усіх каменнем.

Кароль думаў, што Янака і ў жывых даўно няма, а ён пераможцам вярнуўся.

Справілі вяселле гучнае. Жыць бы ды жыць! А Янак кажа:

— Трэба мне ў сваё каралеўства з’ездзіць, брата праведаць.

Каралеўна маладая зараз жа ў слёзы. Кажа:

— I я з табой паеду.

Як ні адгаворваў каралевіч сваю маладую жонку, тая не згадзіліся. Загадалі яны запрэгчы коней і паехалі.

Ехалі, ехалі і да дрэва, у якое браты нажы ўваткнулі, прыехалі. Паглядзеў старэйшы брат Янак на нажы, а братаў нож заіржавеў. Значыць, загінуў Франак.

Прыехалі яны ў каралеўскі палац. А там намеснік жыве. Расказалі Янаку, што Франак у дарозе загінуў, а намеснік у каралеўстве сябе за караля пачувае.

Пайшоў Янак у свае пакоі, гаруе і, што рабіць, не ведае. Тут на падваконне голуб сеў і вуркоча:

— He бяры ў намесніка нічога есці, хоча ён цябе са свету звесці. Ці атруціць, ці заб’е!

Пайшоў каралевіч да намесніка і пытаецца:

— Што, можа, хочаш назаўжды тут за караля застацца?

— Хачу, — кажа намеснік, — каб ты, каралевіч, ізноў вандраваць пайшоў!

— Вандраваць? — перапытаў Янак. — To зараз разам пойдзем!

3 гэтымі словамі ўзяў кіёчак, махнуў ім і ператварыў намесніка ў кучу гною.

Тады жонка бачыць, што каралевіч сілу нейкую мае, і пытаецца:

— Што ў цябе за сіла? Ты усіх вораў перабіў, цяпер і намесніка ў кучу гною ператварыў... Раскажы! Я ж табе пра ўсё расказваю.

— Ладна, — кажа Янак, — раскажу табе. Толькі ты нікому пра тое не кажы.

— Ні-ні! — паабяцала каралеўна.

— Ішоў я і ўбачыў на дрэве старую чарапаху. Яна мне кіёчак дала. А як махнуў я тым кіёчкам, убачыў, што брата майго тая чарапаха ў камень ператварыла. Потым яна ўжо яго зноў чалавекам зрабіла. А я яе забіў. А цяпер вось і брат мой загінуў А што з ім, я і не ведаю.

Паслухала каралеўна, а як лёг каралевіч спаць, вырашыла той кіёк выпрабаваць. Надта хацелася ёй праверыць, ці можа яна з тым кіёчкам быць гэткай жа моцнай, як муж. Думае: спачатку зачарую я каралевіча, потым назад расчарую.

Узяла яна кіёчак і махнула над каралевічам, які спаў. Ён у тое ж імгненне ператварыўся ў мох. Махнула яна яшчэ раз, а каралевіч як быў мохам, так і застаўся.

Плача каралеўна, моліцца, усё аддаць гатовая, каб каралевіч ізноў чалавекам стаў. Тады сасніла яна сон. Муж яе, каралевіч, у тым сне з’явіўся і кажа:

— Ты ў адзін бок махала, а цяпер у другі махні.

Стала яна ў другі бок махаць тым кіёчкам. I зноў не так. Толькі з трэцяга разу ў яе атрымалася мужа ізноў чалавекам зрабіць.

Каралеўна абняла яго ды кажа:

— Усё, больш ніколі чараваць тым кіёчкам не буду.

— I я не буду, — кажа каралевіч.

Жылі яны, жылі, а тады каралеўна кажа:

— Сумую я па свайму бацысу. Давай да яго ў госці паедзем.

Сабраліся ды паехалі. А каралевіч, нічога жонцы не кажучы, кіёчак з сабою ўзяў.

Едуць яны, едуць, рэчка перад імі. Каралевіч кажа:

— Пераедзем яе па мосце.

I ўраз мост цераз рэчку перакінуўся. Каралеўна здзівілася. Тады балота перад імі. А каралевіч кажа:

— Нічога, мы па сухому пераедзем.

I зараз жа суха стала.

Тады яшчэ шырэйшая рэчка перад імі. Ізноў каралевіч кажа:

— Пераедзем мы яе па мосце.

Ізноў мост праз раку перакінуўся.

Здагадалася каралеўна, што каралевіч кіёк той з сабою ўзяў і махае ім ціхенька. I кажа яна каралевічу:

— Муж мой любы, выкінь ты ў раку тую палку. A то мы ўсе загінем!

L 0                                                                  @ 4

— He хвалюйся, — кажа каралевіч, — ніхто са мною нічога не зробіць, пакуль гэты кіёчак у чужыя рукі не трапіць. У бацькі твайго пагасцюем і назад вернемся.

Едуць яны праз лес, а да іх бандыты прычапіліся. Каралеўна спужалася, а каралевіч кажа:

— Што вам трэба ад нас?

— Нам вы патрэбныя! — кажуць бандыты.

Тады каралевіч палкаю махнуў, тыя бандыты ўсе ў слупы прыдарожныя ператварыліся.

А каралеўне раптам шкада тых бандытаў стала, просіць яна мужа:

— Адрабі, шкада іх.

— Яны ж бандыты! — кажа каралевіч. — Столькі людзей нявінных загубілі, чаго іх шкадаваць!

Ад’ехалі яны яшчэ далей, а жонка зноў просіць:

— Мы ўжо далёка. Яны нас не дагоняць. Адрабі’ Што ім слупамі стаяць?

Прасіла, прасіла яна, у рэшце рэшт муж здаўся, адрабіў тых бандытаў.

Ноч прыйшла. Хацелі яны прыпыніцца, заначаваць. Ды чуюць тупат. А гэта бандыты іх даганяюць.

— Што вам трэба? — пытаецца каралевіч.

— Смерці тваёй!

Тады каралевіч не вытрымаў і зрабіў іх пылам.

Прыехалі яны да караля. А ён дачку сваю шкадуе, кажа:

— Нешта ты нявыспаная ды засмучаная. Пэўна, жывецца табе нясоладка.

— Соладка, нясоладка, — кажа дачка, — а адна рэч мяне надта турбуе.

Кароль з каралеваю давай яе дапытваць. У рэшце рэшт здалася каралеўна, прызналася, пра чароўны кіёчак расказала.

Падзівіліся кароль з каралевай гэткаму цуду. А потым каралева кажа:

— Слаба мне ў тое верыцца.

Лёг каралевіч спаць, а каралева ўзяла той кіёчак і разглядае.

— He рабі толькі нічога, — просіць каралеўна, — а то потым не адробіш.

Але каралева не паслухалася. Як усе спаць леглі, кіёчак той зноў узяла, махнула ім, і ўсе каменнем сталі. Адна яна жывая. Як ні махала тым кіёчкам, нічога змяніць не змагла.

L 0                                                                     0 4

ПАСТУХОВА ДУДАЧКА

Жылі-былі дзед і баба, і быў у іх Піліпкасынок. Аднойчы прыйшоў да іх у хату падарожны, заначаваў і пакінуў малому Піліпку дудачку. I як Піліпка гэтую дудачку ў рукі ўзяў, то ўжо з ёю і не развітваўся. Як сумнае што зайграе, ва ўсіх слёзы коцяцца. Як вясёлую мелодыю завядзе, усе ў скокі кідаюцца.

Рос Піліпка, рос, а як вырас, прыйшоў да маці з бацькам і кажа:

— Што мне дома сядзець, хачу свет паглядзець. Усё, што зараблю, вам прынясу.

Прыйшоў Піліпка ў адну вёску і наняўся да багатага гаспадара пасвіць авечкі. А гаспадар папярэдзіў:

— Калі хаця адну авечку згубіш, то я табе нічога не заплачу.

Служыць Піліпка І месяц, і два, і штодня ўсе авечкі дамоў прыводзіць. А гаспадару шкада хлопцу грошы плаціць, то ён вырашыў праверыць, як гэта хлопец так добра авечкі пасвіць.

Вось ён узяў кажух, вывернуў яго і на сябе нацягнуў, авечкаю прыкінуўся. Думаў, што Піліпка яго не пазнае.

А Піліпка, як зраніцы авечак пасвіць выганяў, гаспадара і прыкмеціў. Пасвіць ён авечак, а як гаспадар у сваім кажуху куды ўбок адыдзецца, то Піліпка пугаю яго і агрэе.

Вечарэе, трэба дамоў збірацца. Тады Піліпка сеў і на дудачцы зайграў Авечкі пачулі тую музыку і давай скакаць. I гаспадар на месцы ніяк устояць не мог. Скакаў, скакаў аж пакуль зусім не абяссілеў. Тады ён просіць:

— Піліпка, перастань іграць, а то я ўжо з ног валюся!

А Піліпка зрабіў выгляд, што надта здзівіўся, гаспадара сярод авечак убачыўшы.

Прыйшлі яны дамоў, Піліпка і кажа:

— Ну што ж, усе авечкі твае на месцы, час са мною расплаціцца.

А жонка гаспадара яшчэ больш сквапная была і вось што надумала.

Назаўтра клічуць яны Піліпку і кажуць:

— Калі мы ўтрымаемся і пад тваю дудку не станем скакаць, то ты без усялякае платы на нас яшчэ год адпрацуеш. Ну, а калі не ўтрымаемся, затанчым, то атрымаеш ты поўны разлік.

А тады дзед у куфар залез, і баба яго там зачыніла. А сама да лаўкі сябе прывязала.

Прыйшоў Піліпка, узяў сваю дудачку і зайграў. I толькі ён зайграў, дзед у куфры скакаць пачаў. А баба разам з лаўкаю ў скокі пайшла.

Давялося ім усе грошы Піліпку заплаціць. Забраў Піліпка грошы і дамоў пайшоў.

Ідзе ён праз лес, а там разбойнікі. Абступілі і кажуць:

— Калі грошы ёсць, адкупішся. Калі не, зарэжам!

— Што ж, ведаю я вас, — кажа Піліпка, — дам я вам грошы ці не, усё адно зарэжаце. Дайце мне напаследак на дудачцы пайграць.

Пасмяяліся з яго разбойнікі і кажуць:

— Іграй. Мы паслухаем...

Пачаў Піліпка іграць, а разбойнікі ў скокі. I ніяк спыніцца не могуць. На зямлю ад стомы валяцца, а нагамі дрыгаюць. Моляць яны Піліпку:

— Спыніся, не іграй болей! Мы цябе чапаць не будзем.

Піліпка дачакаўся, пакуль яны зусім знясілелі, тады перастаў іграць і далей пайшоў.

Ідзе, а яму насустрач воўк галодны бяжыць, зубамі клацае, відаць, што зусім галодны. Убачыў Піліпку і кажа:

— Як жа мне пашанцавала! Такі наедак да мяне сам ідзе!

Піліпка дудачку сваю дастаў і ну іграць. Воўк замест таго, каб на яго напасці, у скокі кінуўся. Дачакаўся Піліпка, пакуль воўк знясілее, тады толькі далей пайшоў. А воўк пад куст паваліўся і ўстаць не можа.

Прыйшоў Піліпка дадому. Грошы ўсе дзеду з бабай аддаў. Збудавалі яны сабе новую хату і сталі ўсе разам жыць-пажываць ды дабра нажываць.

ЗАЛАТОЕ ПЯРО

Жылі на свеце два браты. Паехалі яны раз на кірмаш і знайшлі па дарозе дзіця і жарабя. Старэйшы брат Мікола кажа:

— Няхай мне будзе дзіця.

А малодшы Сцяпан кажа:

— He, я хачу ўзяць тое дзіця.

Сварыліся яны, сварыліся, тады вырашылі да пана пайсці, каб той іх рассудзіў. Прыходзяць да пана, просяць:

— Навучы нас,як нам падзяліць дзіця іжарабя.

А пан паглядзеў на дзіця і жарабя, ды так яны яму спадабаліся, што ён кажа:

— А пакіньце вы мне і дзіця тое, і жарабя! А я вам грошы добрыя заплачу. Вы грошы пароўну падзеліце.

Браты падумалі, падумалі і вырашылі, што і праўда, грошы лягчэй падзяліць, чым дзіця і жарабя. Забралі яны ў пана грошы, падзялілі Іх пароўну і шчаслівыя дамоў пайшлі.

А пан даў адзін пакой дзіцяці, а другі — жарабяці і стаў іх гадаваць. Дзіця ён Іванам назваў жарабя — Буланым.

Вырас Іван, сеў на Буланага і ў суседнюю вёску паехаў. Едзе, а на дарозе пяро залатое ляжыць. Толькі ён нагнуўся, каб пяро тое ўзяць, а конь кажа:

— He чапай пяра, a то бяды не абярэшся!

Іван не стаў каня слухаць, думае: якая ад таго пяра бяда можа быць? Узяў ён пяро і прывёз дамоў. Пан убачыў і просіць:

— Аддай мне пяро!

Іван кажа:

— Бяры, калі хочаш!

Пан пайшоў з тым пяром у свае пакоі і дзіву даецца. Пяро тое свеціць так, што і ўночы відна робіцца, як удзень.

Рады пан. Івана да сябе яшчэ больш наблізіў самым блізкім сябрам сваім зрабіў.

А парабкаў зайздрасць узяла. Вось яны пайшлі да пана і нагаворваюць:

— Мы чулі, Іван хваліўся, што можа тую птушку дастаць, якая пяро скінула.

Пан адразу Івана да сябе паклікаў і кажа:

— Мне сказалі, што ты ведаеш, дзе тую птушку знайсці, якая пяро гэтае скінула. А калі ты не захочаш мне яе прывезці, то загадаю пакараць цябе смерцю.

Выслухаў тое Іван і да каня пайшоў. Кажа:

— Конік ты мой верны, што рабіць мне, і не ведаю! Загадаў пан знайсці мне птушку, якая залатое пяро скінула. А калі я яе яму не прывязу, то ён загадае пакараць мяне смерцю.

Конь выслухаўяго і кажа:

— А я папярэджваў цябе: «Не чапай пяра, a то бяды не абярэшся!» Але тое шчэ не бяда!

— Дык што ж рабіць мне? — пытаецца Іван.

— Перш-наперш папрасі пана, каб даў табе бочку смалы і скрутак палатна.

Пайшоў Іван да пана і просіць:

— Дай мне, пане, бочку смалы ды скрутак палатна.

Даў пан Івану ўсё, што той прасіў. Іван узяў і да каня пайшоў.

Конь кажа:

— Цяпер бяры ўсё і на мяне садзіся.

Ехалі яны, ехалі, прыехалі да хвойнічку.

Конь Івану кажа:

— Ты тут палатно пасцялі і смалою яго намаж.

Іван так і зрабіў. Палатно разаслаў і смалою яго намазаў

Праз колькі часу прыляцела чароўная птушка. Села на палатно ды і прыклеілася.

Конь тады камандуе:

— Давай, хутчэй хапай яе, закручвай ды паехалі.

Іван птушку злавіў, у палатно закруціў, на каня сеў і дамоў паскакаў.

Пану птушку аддаў, і пан, шчаслівы, яе дамоў панёс.

А парабкі ад зайздрасці не ведаюць, што і прыдумаць, каб пана з Іванам пасварыць. Бачаць яны, што ўсё сена ў пана пагніло і пан ніяк не зразумее, з чаго тое сталася, прыйшлі да пана і кажуць:

— А Іван тут быў выхваляўся, што можа да бога схадзіць і дазнацца, чаму сена пагніло.

Кліча пан Івана і кажа яму:

— З’ездзі да бога і дазнайся, чаму ў мяне сена пагніло. А калі не дазнаешся, загадаю пакараць цябе смерцю.

Выслухаўтое Іван і да каня пайшоў. Кажа:

— Конік ты мой верны, што рабіць мне, і не ведаю! Загадаў пан паехаць да бога і дазнацца, чаму ў яго ўсё сена пагніло. А калі я не дазнаюся, то ён загадае пакараць мяне смерцю.

Конь выслухаўяго і кажа:

— А я папярэджваў цябе: «Не чапай пяра, a то бяды не абярэшся!» Але тое шчэ не бяда!

— Дык што ж рабіць мне? — пытаецца Іван.

— Садзіся на мяне, паехалі! — кажа конь.

Едуць, едуць яны, бачаць — хатка стаіць. Спыніўся Іван, з каня злез, у хатку увайшоў. А там дзед на печы качаецца і плача-плача.

— Дзень добры, дзед! — кажа Іван.

— Дзень добры, унучак! — кажа дзед і пытаецца: — Куды ты едзеш?

— Еду да бога, хачу спытацца, чаму ў пана сена пагніло, — адказвае Іван.

— Тады папытай у бога, чаму я з печы не магу злезці і ногі мае адмерзлі, — просіць дзед.

— Спытаюся, — паабяцаў Іван.

Едзе ён далей, бачыць: на дарозе кабета ляжыць і ўстаць не можа.

— Дзень добры, — кажа ёй Іван.

— Дзень добры, — яна адказвае і пытаецца: — Куды ты, Іван, едзеш?

— Еду да бога, хачу дазнацца, чаму сена ў пана пагніло, — адказвае Іван.

Кабета просіць:

— Спытайся тады ў бога, чаму я тут на дарозе ляжу, устаць не магу. Усе мяне топчуць, усе па мне едуць.

— Спытаюся, — паабяцаў Іван.

Едзе Іван далей. Бачыць: стаяць два чалавекі і з аднаго калодзежа ў другі ваду пераліваюць, а пераліць не могуць.

— Дзень добры вам, — кажа Іван.

— Дзень добры, — адказваюць тыя двое. — Куды едзеш?

— Еду да бога, хачу дазнацца, чаму сена ў пана пагніло, — адказвае Іван.

— Скажы богу пра тое, што мы ваду з аднаго калодзежа ў другі пераліваем-пераліваем, ды ніяк не перальем, — просяць тыя двое.

— Добра, — паабяцаў Іван.

Едзе Іван далей, едзе, і даехаў да самага мора. А ў тым моры рыбіна ляжыць і ніяк перавярнуцца не можа.

— Дзень добры табе, рыба! — кажа Іван.

— Дзень добры, — адказвае рыба і пытаецца: — Куды едзеш?

— Еду да бога, хачу дазнацца, чаму сена ў пана пагніло, — адказвае Іван.

— Скажы богу, што я тут ляжу, ніяк перавярнуцца не магу, — просіць рыба.

— Добра, — кажа Іван.

Пераехаў Іван цераз мора, бачыць: стаіць хатка. Пад’ехаў ён бліжэй, а з хаткі старэнькі дзядок выходзіць.

— Дзень добры, — кажа яму Іван.

— Дзень добры, — адказвае дзядок і пытаецца: — Куды едзеш?

— Еду да бога, хачу дазнацца, чаму сена ў пана пагніло, — адказвае Іван.

А дзядок і кажа:

— Ад таго ў пана сена пагніло, што Дзеўка-Паланянка дванаццаць дзён у моры купалася ды з сонцам гулялася. Сонца не было, дык дождж ліў. Вось сена і пагніло.

Здагадаўся Іван, што дзядок гэты старэнькі і ёсць сам бог, і кажа:

b э                                                                   е 4

— Дзякуй табе, божа! Але, калі я сюды ехаў, чалавека бачыў, які па печцы качаецца, гвалтам крычыць, злезці не можа, бо ногі ў яго адмерзлі... Ён папрасіў, каб я ў цябе папытаўся, чаму гэта з ім сталася.

Бог галавою паківаў і кажа:

— Той чалавек быў сам мароз, шмат дабра ён у людзей памарозіў, галоднымі іх пакінуў ды сіратамі... Калі ж ён складзе рукі крыжам і прысягне, што нікога ні марозіць, ні крыўдзіць не будзе, то, можа, і будзе зноў хадзіць.

— Дзякуй, божа! — кажа Іван і працягвае: — А яшчэ бачыў я кабету, што ляжыць на дарозе, усе яе топчуць, усе па ёй едуць...

Бог зноў паківаў і кажа:

— Тая кабета — старая вядзьмарка, змяя. Яна ў кароў малако адбірала. За тое і ляжыць на дарозе. Калі ж яна складзе наўхрыст пальцы, прысягне, што перастане малако ў кароў адбіраць, то, можа, устане.

— Дзякуй, божа, — кажа Іван і працягвае: — Яшчэ бачыў я, як два чалавекі ваду з аднаго калодзежа ў другі пераліваюць і ніяк пераліць не могуць.

— Тыя людзі, — кажа бог, — багатыры. Яны мужыкоў, і малых, і старых да сябе на прыгон ганялі. Калі складуць рукі крыжам і прысягнуць, што болей не будуць людзей крыўдзіць, то і вада адразу перальецца.

— Дзякуй, божа, — кажа Іван і працягвае: — А яшчэ рыбіну бачыў, якая ніяк на другі бок перавярнуцца не можа...

— Дык няхай полк салдатаў выпусціць, якіх праглынула, — кажа бог.

Падзякаваў Іван богу і дамоў паехаў.

Прыехаў да мора, а рыбіна пытаецца:

— Ці дазнаўся ты ў бога, што мне зрабіць, каб на другі бок перавярнуцца?

Іван кажа:

— Зараз на той бераг па табе перабяруся, тады і скажу.

Перабраўся ён на другі бераг, а тады кажа:

— Ты полк салдатаў выпусці, якіх праглынула, тады і перавернешся і паплывеш.

Рыбіна рот разявіла, полк салдатаў выпусціла і адразу паплыла.

Людзям, што ваду з калодзежа ў калодзеж пералівалі, Іван кажа:

— А вы рукі крыж-накрыж складзіце і прысягніце, што людзей болей крыўдзіць не будзеце!

Зрабілі так тыя людзі, і адразу вада з калодзежа ў калодзеж і пералілася.

Даехаў Іван да той кабеты, што на дарозе ляжала, кажа ёй:

— А ты наўкрыж пальцы злажы і прысягні, што болей малако адбіраць не будзеш.

Зрабіла так тая кабета, устала адразу з дарогі і пайшла.

Даехаў Іван да той хаткі, дзе дзядок з печы злезці не мог.

Дзядок пытаецца:

— Ці дазнаўся ты, што рабіць мне, каб з печы злезці?

Іван кажа:

— Быў час, ты шмат дабра людскога памарозіў. To цяпер складзі рукі крыж-накрыж і прысягні, што болей таго рабіць не будзеш.

Дзядок так зрабіў і адразу з печы злез, па хаце прайшоўся.

Прыехаў Іван да пана, той пытаецца:

— Дык ці дазнаўся ты ў бога, чаму ў мяне ўсё сена пагніло?

— Дазнаўся, — кажа Іван. — Дзеўка-Паланянка дванаццаць дзён у моры купалася ды з сонцам гулялася. Сонца не было, дык дождж ліў. Вось сена і пагніло.

Пан супакоіўся і яшчэ больш Івана шанаваць стаў.

А парабкі ізноў да пана пайшлі, цяпер кажуць яму:

— Іван хваліўся, што можа тую ДзеўкуПаланянку прывезці.

Пан хутчэй Івана паклікаў і кажа:

— Прывязі мне тую Дзеўку-Паланянку, а не прывязеш, загадаю пакараць цябе смерцю.

Выслухаўтое Іван і да каня пайшоў. Кажа:

— Конік ты мой верны, што рабіць мне, і не ведаю! Загадаў пан прывязці ДзеўкуПаланянку. А калі я не дазнаюся, то ён загадае пакараць мяне смерцю.

Конь выслухаў яго і кажа:

— А я папярэджваў цябе: «Не чапай пяра, a то бяды не абярэшся!» Але тое шчэ не бяда!

— Дык што ж рабіць мне? — пытаецца Іван.

— Садзіся на мяне, паехалі! — кажа конь.

Едуць яны, едуць, а ім насустрач дзядок той ідзе, што на печы качаўся.

— Дзень добры, — кажа дзядок і пытаецца: — Куды едзеш?

— Еду Дзеўку-Паланянку шукаць, — адказвае Іван.

Дзядок кажа:

— Дык і я з табою пайду. Ты мне дапамог. I я табе дапамагу.

Ідуць яны, а ім насустрач тая кабета, што на дарозе ляжала.

— Дзень добры, — кажа. — Куды едзеце, куды ідзеце?

— Дзеўку-Паланянку шукаць, — адказвае Іван.

Кабета кажа:

— Дык і я з табою пайду. Ты мне дапамог. I я табе дапамагу.

Дабраліся яны да мора. А Дзеўка-Паланянка ў моры плавае, на бераг не выходзіць.

Тады кабета стала на беразе і ператварылася ў краму, дзе чаго толькі ні прадавалася’ А Іван з канём ды дзядок той схаваліся.

Дзеўка-Паланянка з вады вызірнула раз, другі, агледзелася, думае: нікога няма, толькі тавар раскладзены. Рашылася яна, з вады вылезла, на бераг выйшла і да крамкі пай-

шла, каб тавары лепш разгледзець. Тут дзядок-мароз узяў і ўсё вакол замарозіў.

Дзеўка-Паланянка да мора кінулася, а яно ўсё лёдам зацягнулася.

Конь крычыць Івану:

— Лаві яе хутчэй!

Іван злавіў яе, на каня сеў, і паехалі яны да пана.

He паспеў перадыхнуць, а пан зноў яго кліча. Кажа:

— Дзеўка-Паланянка просіць, каб ёй скрыню яе прывезлі. А калі не прывязеш, то загадаю цябе смерцю пакараць.

Выслухаў тое Іван і да каня пайшоў. Кажа:

— Конік ты мой верны, што рабіць мне, і не ведаю! Загадаў пан скрыню для ДзеўкіПаланянкі прывезці. А калі не прывязу, ён загадае пакараць мяне смерцю.

Конь выслухаў яго і кажа:

— А я папярэджваў цябе: «Не чапай пяра, a то бяды не абярэшся!» Але тое яшчэ не бяда!

— Дык што ж рабіць мне? — пытаецца Іван.

— Садзіся на мяне, паехалі! — кажа конь.

Паехалі яны на бераг мора. Толькі пад’ехалі да берага, як выплывае рыбіна,

l э ллшМі е з

што была полк салдатаў праглынула, і пытаецца:

— Можа табе, Іван, дапамога мая трэба?

— Можа і трэба, — кажа Іван. — Дапамажы мне скрынку Дзеўкі-Паланянкі дастаць.

Рыбіна паплыла ды ўсіх рыб азадачыла. Шукалі, шукалі яны тую скрынку, нарэшце знайшлі і Івану аддалі.

Іван тую скрынку ўзяў і пану павёз.

А Дзеўка-Паланянка новую задачу прыдумала.

Кліча пан Івана і кажа:

— Прывязі вады мне гаючае і жывучае! А не прывязеш, загадаю смерцю цябе пакараць.

Выслухаў тое Іван і да каня пайшоў. Кажа:

— Конік ты мой верны, што рабіць мне, і не ведаю! Загадаў пан прывезці вады гаючай і жывучай. А калі я не дастану той вады, то ён загадае пакараць мяне смерцю.

Конь выслухаў яго і кажа:

— А я папярэджваў цябе: «Не чапай пяра, a то бяды не абярэшся!» Але тое яшчэ не бяда!

— Дык што ж рабіць мне? — пытаецца Іван.

— Садзіся на мяне, паехалі! — кажа конь.

Прыехалі яны ў чыстае поле. Тады конь кажа:

— Рэж мне пуза і хавайся туды. Прыляціць воран з малым варанём. Малы будзе мяса прасіць, а ты яго хапай і за ногі трымай. Воран, каб варанёнка ўратаваць, што хочаш для цябе зробіць.

Паслухаўся Іван каня, залез яму ў пуза. Тут ляціць воран з варанём. Малы росіць:

— Мяса хачу!

Тады сеў на каня, хацеў клюнуць. А Іван яго схапіў і кажа ворану:

— Ты прынясі мне вады гаючае і жывучае, тады тваё вараня аддам.

Узяў воран дзве пляшачкі і паляцеў туды, дзе вада гаючая і жывучая была. А яе бабы з качоргамі пільнавалі. To воран кінуў ім стужак прыгожых. Кінуліся бабы іх падбіраць. А воран тым часам вады набраў і назад паляцеў.

Іван паглядзеў на тыя пляшачкі і кажа:

— Мне ўсё праверыць трэба. Давай вараня пасячэм, гаючаю вадою, а потым жывучаю пырснем ды паглядзім, што з ім станецца.

Пасек ён вараня, пырснуў вады гаючае ды жывучае, пташуня і аджылося.

Тады і каня падлячылі, сеў Іван і да пана паехаў.

Прывозіць тую ваду, а Дзеўка-Паланянка кажа:

— Мне праверыць трэба, ці тую ваду Іван прывёз.

Узяла яна меч ды Івана пасекла. Потым гаючаю вадою на кавалкі пырснула. Яны і зрасліся. Тады жывучаю вадою яго акрапіла, ён і аджыўся. I стаў яшчэ прыгажэйшы, чым быў.

Пан тое ўбачыў і просіць Дзеўку-Паланянку:

— Давай і мяне пасячы!

Яна пасекла пана, але пырскаць вадою не стала.

Пажаніліся яны з Іванам і сталі жыць-пажываць ды дабра нажываць.

ЯК СЦЁПКАВА ШЧАСЦЕ КУРЫ СКЛЯВАЛІ

Жыў у адной вёсцы мужык. He бедны, не багаты — так, серадняк. Hi жонкі ў яго яшчэ не было, ні дзяцей. Бацькі памерлі, і засталіся ў мужыка конь Ветрык, кароўка Машка, сабачка Жучка ды куры.

19                                                                      0 4

Прайшла вясна, лета прыйшло, восень не за гарамі, а мужык сабе жонкі так і не выбраў. Людзі кажуць:

— Шчасце само не прыходзіць. Яго пашукаць трэба. Купалле на дварэ. Ідзі да panid, дзе моладзь вогнішча паліць. Калі не нявесту сабе, дык, можа, хоць папараць-кветку па дарозе ў лесе знойдзеш.

Усе ж ведаюць, што папараць-кветка толькі адзін раз у год квітнее, у Купальскую ноч. I калі хто яе знойдзе, навучыцца клады знаходзіць, мову звяроў і птушак разумець, шчасце сваё спаткае.

He хацелася Сцяпану на рэчку, а тым болып у лес ісці. Але ж і аднаму жыць надакучыла. Пакарміў Сцяпан каня свайго Ветра, падаіў кароўку Машку, абуў лапці, свіснуў сабачку Жучку і пайшоў.

А да рэчкі трэба было праз лес ісці. Сцяпан у гэтым лесе вырас, усе сцежкідарожкі ведаў. А тут раптам блудзіць пачаў. Праўду, пэўна, людзі кажуць, што ў Купальскую ноч нячыстая сіла баль правіць.

Блудзіў, блудзіў Сцяпан, і ніяк на сцежку, што да ракі вядзе, не выберацца. Сабачка Жучка бегае, брэша, як быццам

куды яго кліча, а Сцяпану нікуды ўжо ісці і не хочацца. Сеў ён пад елку і на месяц глядзіць.

I тут яму падалося, як быццам у зарасніку папаратніка нешта міргнула. Кінуўся ён туды, а там, апроч лістоў папараці, нічога няма. Патаптаўся, патаптаўся Сцяпан па тых зарасніках і зноў пад елку сеў і на месяц глядзіць.

Раптам чуе:

— Што ты сядзіш! Пайшлі, я цябе выведу да рэчкі!

Сцяпан азірнуўся вакол — нікога, толькі сабачка Жучка ля яго бегае. Устаў Сцяпан ды пайшоў за сабачкам. I праз колькі часу ўгледзеў ён вогнішча. Моладзь і праз агонь скакала, І карагоды вадзіла, а Сцяпан збоку стаяў ды на ўсё гэта здаля паглядаў. Падысці не рашаўся.

Тады зноў чуе ён голас:

— Што ж ты стаіш? Падыдзі бліжэй, Марыську за руку вазьмі, у карагод стань. Вунь якяна на цябе паглядае!

Зірнуў Сцяпан — і праўда, Марыська на яго ласкава паглядяе і ўсміхаецца.

Рашыўся ён, падыйшоў да Марыські, за руку ўзяў, у карагод з ёю стаў і ўжо ў кара-

Ь 0                                                                     © 4

годзе падумаў пра тое, што трэба яе за жонку і браць.

Патанчыў ён. Тады Марыська да дзяўчат пабегла, а Сцяпан той самы голас чуе:

— Каб на Марысьцы жаніцца, трэба багатым быць. Так што хадзем спачатку клад які адкапаем.

Колькі ні ўглядаўся Сцяпан, так і не зразумеў, хто ж гэта яму парады дае. А потым яго быццам магнітам кудысьці ў лес пацягнула.

Сам ідзе, але здаецца: хтосьці ногі яму перастаўляе. На месяц хмарка наплыла, дык вакол зусім цёмна стала. Сцяпан ішоў, ішоў і не заўважыў, як на трухлявы пень наляцеў. Ён на яго наляцеў, а пень і рассыпаўся. А пад ім гаршчок з золатам хтось схаваў. Сцяпан упаў — і проста на той гаршчок з золатам паваліўся.

I зноў нечы голас:

— Бяры золата, дамоў ідзі.

I нікога вакол, толькі сабачка Жучка побач круціцца.

Узяў Сцяпан гаршчок, пазбіраў манеты, што высыпаліся, і дамоў пайшоў.

Дома гаршчок з золатам на стол паставіў і ручніком прыкрыў.

Выйшаў на двор, а там ужо світаць пачало. Сцяпан пайшоў каня карміць, аўса ў мяшок яму насыпаў. I раптам чуе голас:

— Спачатку піць даў бы.

Здзівіўся Сцяпан, нікога ж, апроч каня, побач няма. Але каня напаіў. Потым ужо пакарміў.

Пайшоў да каровы, а яму зноў голас, толькі ўжо жаночы:

— Падаіў бы ты кароўку сваю. A то ўжо застоялася.

Падаіў Сцяпан карову, выгнаў да статка, які пастух на луг гнаў.

I   зноў яму галасы жаночыя чуюцца:

— Машка, Машка, хутчэй, не адставай!

Падзівіўся Сцяпан, пайшоў, кур на двор выпусціў, а сам сеў на ганак, лапці зняў ды пераабувацца стаў. Пакуль па лесе хадзіў, столькі травы начаплялася!

Пераабуўся Сцяпан, а да яго Жучка бяжыць і брэша, брэша, у вочы заглядае і зноў брэша. Як усё адно сказаць нешта важнае хоча.

Толькі тут Сцяпан раптам зразумеў, што гэта сабака ягоны з ім размаўляў чалавсчым голасам. Ці ён сам разумеў мову сабачую і ўсіх жывёл і птушак мог зразумець.

I клад невыпадкова знайшоў. Пэўна ж папараць-кветка яму ў лапаць трапілася. А стаў пераабувацца і вытрусіўяе. Кінуўся Сцяпан тую папараць-кветку шукаць, а яе куры склявалі. Бо кветка тая малая была зусім, незаўважная, як макрыца.

Кінуўся Сцяпан у хату, а гаршчок з золатам на стале як стаяў, так і стаіць. Схаваў ён яго падалей, потым хату новую сабе паставіў і з Марысяю ажаніўся. Сам будаваць сваё шчасце пачаў

А конь Ветрык, кароўка Машка і сабачка Жучка пры ім жыць засталіся. I разумець ён іх без слоў навучыўся.

ДОКТАР

Было гэта ў тыя гады, калі салдат мусіў служыць дваццаць пяць гадоў. Вось адзін салдат адслужыў гэтую доўгую службу і дамоў сабраўся. А грошай у яго было ўсяго чатыры грошыкі. За адзін грошык купіў ён для сваіх таварышаў гарэлкі, каб разам выпіць на развітанне.

I засталося ў яго тры грошыкі. Узяў ён сваю балалайку, на якой іграць выўчыўся, сухароў на дні тры — і пайшоў дамоў

Ішоў, ішоў і прыйшоў ён у пустыню. Hi дрэўца там, ні вады. Ледзь-ледзь лужыну знайшоў. Сеў ля яе, прыладзіўся, сухарык памачае, пасмокча і радуецца.

I тут падыходзяць да яго два старыя жабракі. На кійкі абапіраюцца, міласціну просяць.

Салдат ім кажа:

— Нічога ў мяне няма. Вось хіба што бярыце сухарыкі ды, як я, іх у лужыну мачайце ды смакчыце.

Падзякавалі тыя жабракі за пачастунак, голад замарылі, а тады ізноў прасіць міласціну пачалі.

— Ды якая ў мяне, салдата, міласціна? — пытаецца салдат. — Усё, што засталося, тры грошыкі.

— Дык навошта яны табе? — пытаюцца жабракі.

— На адзін грошык я хачу хату сабе паставіць, — адказвае салдат, — на другі — жанюся. А на трэці каня куплю. Вось і буду жыць не тужыць.

Тады зірнуў салдат на двух няшчасных жабракоў, і так яму іх шкада стала, што ён кажа:

— Ладна, бярыце адзін грошык. Абыдуся як-небудзь без кабылы.

Жабракі падзякавалі і пайшлі сабе. I салдат пайшоў. Ішоў дзень, ішоў два, ішоў тры. I зноў сустракае двух сівых жабракоў.

На кійкі абапіраюцца, міласціну просяць.

Салдат ім кажа:

— Нічога ў мяне няма. Вось хіба што бярыце сухарыкі ды, як я, іх у лужыну мачайце ды смакчыце.

Падзякавалі тыя жабракі за пачастунак, голад замарылі, а тады ізноў прасіць міласціну пачалі.

— Ды якая ў мяне, салдата, міласціна? — пытаецца салдат. — Усё, што засталося, — два грошыкі.

— Дык навошта яны табе? — пытаюцца жабракі.

— На адзін грошык я хачу хату сабе паставіць, — адказвае салдат, — на другі — жанюся.

Тады зірнуў салдат на двух няшчасных жабракоў, і так яму іх шкада стала, што ён кажа:

— Ладна, бярыце адзін грошык. Абыдуся як-небудзь без жонкі.

Жабракі падзякавалі і пайшлі сабе. I салдат пайшоў. Ішоў дзень, ішоў два, ішоў тры. I зноў сустракае двух сівых жабракоў

На кійкі абапіраюцца, міласціну просяць.

Салдат ім кажа:

— Нічога ў мяне няма. Вось хіба што бярыце сухарыкі ды, як я, іх у лужыну мачайце ды смакчыце.

Падзякавалі тыя жабракі за пачастунак, голад замарылі, а тады ізноў прасіць міласціну пачалі.

— Ды якая ў мяне, салдата, міласціна? — пытаецца салдат. — Усё, што засталося, — адзін грошык.

— Дык навошта ён табе? — пытаюцца жабракі.

— На адзін грошык я хачу хату сабе паставіць, — адказвае салдат.

Потым зірнуў на старых жабракоў, і так яму іх шкада стала, што ён аддаў ім апошні грошык.

Тыя падзякавалі салдату і пайшлі. А салдат ідзе сабе і думае, як жа дамоў зусім без нічога вярнуцца.

I тут чуе: ззаду хтосьці едзе. Азірнуўся, а там два паны ў тарантасе едуць.

Параўняліся з ім і вітаюцца:

— Дзень добры, служывы.

— Дзень добры, — адказвае салдат.

— Скажы, служывы, ці не мог бы ты нам падказаць, дзе ўтым горадзе, куды мы едзем, можна заначаваць. Каб і коней аўсом накармілі, і нам баранчыка засмажылі.

— He, — кажа салдат, — не ведаю. Давайце я вашых коней тут папасу, а вы самі схадзіце ды ўсё, што вам трэба, пашукайце. Ці слугу найміце.

— He, — кажуць паны, — слугу нанімаць задорага. Давай мы табе грошы дадзім, а ты паедзеш у горад і ўсё зробіш. Карчму знойдзеш, барана купіш.

Хацеў салдат адмовіцца, а потым падумаў і вырашыў тым панам дапамагчы.

Узяў грошы, карчму знайшоў, гарэлкі купіў, барана купіў засмажыў.

А тады так яму захацелася ўсяго пакаштаваць! He ўтрымаўся, з гарэлкі асцярожна пячатку зняў, у шклянку наліў. Выпіў, а ў бутэльку вады даліў і зноў пячатку прымацаваў. Тады з барана пячонку вышкраб, потым мяса з лапаткі адрэзаў так, каб не відно было, закусіў і барана паклаў так, быццам ён цэлы, нечапаны.

Тады вярнуўся да паноў і кажа:

— Я ўсё зрабіў. I карчму вам знайшоў, дзе і каням вашым аўса дадуць, і гарэлкі купіў, і барана засмажыў.

Паехалі падарожнікі разам з салдатам у карчму, коней пакармілі і самі за стол селі. Гарэлку адчынілі, разлілі па шклянках. Глынулі і ну плявацца:

— Ты што гэта нам такое даў?! Тут ад гарэлкі той адзін пах, вада ды і толькі!

Налілі салдату, а той пакаштаваў ды пахвальвае:

— Смачная гарэлка, і пячатка ж была на месцы. Гэта ў вас саміх штосьці са смакам стала.

Паціснулі паны падарожныя плячыма і за баранчыка ўзяліся.

Пачалі яго разбіраць і кажуць:

— А хто гэта пячонку ўсю ў баранчыка пашчыпаў і з лапаткі мяса паабразаў?!

А салдат сядзіць і толькі плячыма паціскае.

Пачаставалі паны падарожныя яго баранінай. Пераначавалі, а назаўтра кажуць:

— Служывы, табе ж усё адно з намі ў адну дарогу. Паслужы ў нас за фурмана!

А салдату што, ён згадзіўся.

— Добра, — кажа, — паслужу.

Ехалі яны, ехалі, а падвечар дабраліся да горада. Папрасіліся на ноч да беднае ўдавы.

Пакарміў салдат коней, сеў за стол, дзе ўжо паны падарожныя сядзелі. Удава вячэру прынесла — бульбы са шкваркамі, гурочкаў салёных.

Села з імі і кажа:

— Ці не ведаеце вы дактароў якіх, што маглі б царскую дачку вылечыць? Цар абяцаў таго, хто ягоную дачку вылечыць, азалаціць.

— Дык мы ж і ёсць дактары, — кажуць паны падарожныя. — Царскую дачку зможам вылечыць.

Тады ўдава адразу ўсхапілася і кажа:

— Я да цара пайду, няхай скажуць яму, што прыехалі дактары, што могуць дачку яго вылечыць.

Прыйшла яна да цара, а цар загадвае:

— Зараз жа няхай да мяне ідуць.

Паны падарожныя сабраліся і кажуць:

— Мы пойдзем, толькі і салдата з сабою возьмем.

Паехалі яны разам з салдатам да цара. Прыходзяць, а цар у іх пытаецца:

— Ці праўда, што вы надта добрыя дактары?

— Праўда, — кажуць паны падарожныя.

— I маю дачку вылечыць зможаце? — пытаецца цар.

— А чаго ж не зможам, — кажа адзін пан падарожны.

— Толысі нам трэба пакой асобны, — дадае другі.

Цар кажа:

— Хоць два пакоі вам дам. Абы дачку маю вылечылі!

— He. Нам два не трэба, — кажа першы пан падарожны, — нам адзін трэба, і каб у ім дзве ванны стаялі. Адна з халоднаю вадою, другая — з гарачаю. Потым хворую туды трэба занесці. I каб ў дзве шарэнгі салдаты стаялі з голымі штыхамі. Каб ніхто туды не ўвайшоў і нічога не падгледзеў.

Зайшлі яны разам з салдатам у пакой, а потым кажуць дзяжурнаму:

— Прынясі нам чаго пад’есці.

Толысі яны сказалі, ім столькі ўсяго есці і піць прынеслі, і так яно ўсё смачна пахне, так яго з’есці хочацца!

Салдат зірнуў на ўсё гэта і кажа:

— Калі нам столькі прысмакаў розных нанеслі, чаму б нам не пад’есці?!

— Садзіся, пад’еш, выпі, — кажуць паны падарожныя, — а мы лячыць будзем.

Салдат папіў, паеў ды сказаў, што спаць кладзецца. Лёг, шынялём накрыўся, вочы

t9                                                                       © 4

прымружыў і выгляд зрабіў, што спіць, а сам падглядае.

Царэўну прынеслі і ў цёплую ванну паклалі. Адзін з паноў падарожных, што дактарамі назваліся, нож натачыў і давай царэўну на часткі рэзаць. Галаву асобна, ногі, рукі асобна. Тады пераклаў усе часткі ў ванну з халоднаю вадою, памыў, выцер, склаў адна да адной, дзьмухнуў — царэўна і ажыла. Тады ён другі раз дзьмухнуў — царэўна на ногі стала. А трэці раз дзьмухнуў — царэўна пайшла. Кажа:

— Быццам хто з мяне аковы жалезныя зняў!

Салдат таксама з ложку ўскочьгў ды кажа:

— Вось цяпер я бачу, што вы і праўда добрыя дактары!

Павялі царэўну да цара, цар убачыў, што з ёю ўсё добра, што яна не толысі здаровая стала, але і папрыгажэла, пытаецца ў паноў дактароў:

— Што даць вам? Хоць паўцарства, хоць грошай, хоць золата.

А яны кажуць:

— Нічога нам не трэба.

Тады цар загадаў адчыніць склеп, дзе грошы і золата ляжалі. Зашлі туды паны

дактары, па адным грошы ўзялі і выйшлі. А салдат і ў ранец грошай насыпаў, і ў рукавы, і ў чобаты. Хацеў устаць — сіл не стала. Давялося крыху адсыпаць.

Цар пытаецца:

— Што ж вы грошай не бярэце?

— Нам не трэба! — сказалі дактары і тыя грашы, што ўзялі, пакінулі.

Пачалі ў дарогу збірацца.

Салдат у іх пытаецца:

— Вам куды?

Яны паказваюць:

— Сюды.

А ён тады ў адваротны бок паказвае. Пабаяўся, што яны ў яго грошы, якія ён у цара набраў, забяруць.

А сам пайшоў у карчму, набраў сабе пітва, ежы, усю ноч гуляў, пакуль усё не прагуляў. Выспаўся і далей пайшоў

Ішоў ён, ішоў, прыйшоў у другое царства. Там спыніўся ў адной старэнькай бабулькі. Яна яго пакарміла і пытаецца:

— Хто ты такі, падарожны?

— Я доктар, — адказвае салдат, — падарожнічаў я са сваімі вучнямі. I ў адным царстве царэўна захварэла. Дык я яе вылечыў.

Бабулька паслухала яго, а пасля кажа:

— У нашага ж цара таксама бяда. У яго жонка захварэла. I ніхто вылечыць не можа. Дык, можа, ты, мілы чалавек, дапаможаш?

Салдат падумаў і адказвае:

— Чаго ж не дапамагчы, дапамагу!

Пайшла тая бабулька да цара і кажа:

— Доктар у мяне спыніўся. Ён у суседнім царстве дачку царскую вылечыў. Дык, можа, і жонцы вашай дапаможа?

Цар загадаў зараз жа паклікаць да яго Ta­ro доктара.

Салдат прыйшоў да цара і загадвае:

— Мне трэба пакой асобны.

— Хоць два, — кажа цар.

— He, мне адзін пакой трэба, потым дзве ванны — адна з халоднаю, а другая з гарачаю вадою, — працягвае салдат. — Потым прынясіце ежы, пітва найсмачнейшых, і каб ля пакоя надзейная варта стаяла, каб ніхто да мяне не заходзіў.

Цар загадаў, каб усё так і зрабілі.

Салдат зайшоўу пакой і загадвае:

— Цяпер няхай царыцу прынясуць і ў ванну з халоднаю вадою пакладуць.

Паклалі царыцу ў ванну, тады салдат усіх

з пакою выгнаў і загадаў, каб варта нікога да яго не ггускала.

Сеў салдат за стол, паеў, выпіў у насалоду.

Потым узяў ён нож і давай царыцы руку рэзаць. Яна адразу застагнала. Салдат рэжа, а яна ўсё мацней стогне. Салдат падумаў і спачатку галаву царыцы адрэзаў. А потым ужо за рукі і ногі ўзяўся. Усе часткі ў ванну з цёплаю вадою перакінуў, памыў, выцер, склаў на стале і дзьмухнуў. Дзьмухнуў раз, дзьмухнуў другі, трэці раз, а царыца не аджываецца. Спужаўся салдат. Хацеў уцячы. Ды не паспеў. Цар у пакой зайшоў, бачыць, што царыца мёртвая ды яшчэ на часткі парэзаная. Ён заплакаў горка, варту пазваў і загадаў гора-доктара павесіць.

Салдат уздыхнуў ды просіць:

— Дазвольце мне з маімі вучнямі развітацца!

— Добра, — згадзіўся цар. — Развітвайся!

Паслалі тады конікаў наўздагон за панамі падарожнымі. Прыехалі яны да цара, заходзяць да салдата, які ўжо да смерці рыхтуецца.

А салдат просіць:

— Дапамажыце мне вылечыць царыцу! A то павесяць мяне.

Паны падарожныя кажуць:

— Чаму б не дапамагчы?

Загадалі яны, каб у ванны новай вады налілі. I ежу ды пітво новыя на стол паставілі.

Салдат піць-есці не стаў, сядзіць ды паглядае.

А паны падарожныя, каторыя дактарамі былі, да кускоў, што на стале ляжалі, дакрануліся — тыя зрасліся. Тады адзін з дактароў нож узяў, ізноў царыцу на кавалкі парэзаў, у ванну цёплую паклаў, перамыў, выцер, тады ў халодную паклаў, выцер. Пасля на стале кавалкі склаў, дзьмухнуў, царыца і аджылася. Ды яшчэ прыгажэйшаю стала.

А цар тым часам у шчыліну ўсё падглядаў. Як убачыў, што царыца жывая, адразу ў пакой забег, царыцу абняў, а лекарам кажа:

— Што хочаце вам дам. Хоць паўцарства, хоць грошай, хоць золата.

А лекары, якіх салдат вучнямі сваімі назваў, кажуць:

— Нічога нам не трэба!

Салдат зараз жа іх перабіў:

— Як жа не трэба!

Цар адчыніў ім склеп. Лекары нічога сабе не ўзялі. А салдат насыпаў поўны ранец і яшчэ і ў рукавы, і ў чобаты. Ды так, што ўстаць не можа. Адсыпаў крыху, і пайшлі яны ўтрох.

Праз рэчку перайсці трэба, дык лекары паверху пераходзяць, а салдат з тымі грашыма ледзь не топіцца.

Перайшлі рэчку, разаслаў салдат шынель і грошы на яго высыпаў, каб высахла.

А лекары кажуць:

— Давай грошы падзелім!

А салдат злуецца, кажа:

— Што ж вы сабе не ўзялі?

А лекары зноў:

— Давай падзелім!

Што рабіць, сталі дзяліць. Лекары грошы на чатыры кучкі падзялілі. Салдат пытаецца:

— А чаго ж вы на чатыры кучкі падзялілі? Нас жа трое! Каму ж чацвёртая кучка?

— А чацвёртая кучка, — кажа лекар, — таму, хто ў першы вечар пячонку з’еў і гарэлку выпіў.

Давялося салдату прызнацца, што ён тады іх ашукаць хацеў.

Тады лекары яму ўсе грошы аддалі і самі далей пайшлі. А салдат з тымі грашыма ў сваю родную вёску вярнуўся.

А дома і бацька жывы, і тры браты. У іх ва ўсіх дзеці.

Салдата ўсе з радасцю сустрэлі, а ён грошай трохі ўзяў і ў карчму пайшоў. Папіў, паеў, дамоў прыйшоў — спіць. Потым яшчэ грошай узяў і зноў у карчму пайшоў.

Так ён тры гады пражыў. Hi ён нікога не крыўдзіў, ні яго ніхто. I за гэта паслаў бог яму лёгкую смерць. Смерць зранку да яго прыйшла, душу з яго вынула, за руку ўзяла і павяла яе ў садзе гуляць. Тады дамоў яе, нябачную, прывяла і кажа:

— Ідзі, са сваім целам развітайся, ды да бога пойдзем!

А дома ўсе плачуць, салдата добрымі словамі згадваюць. Развітаўся салдат са сваім целам і пайшоў за смерцю да бога.

Бог салдата ў рай паслаў. Прыйшоў салдат у рай, сеў ды сядзіць. Яму ніхто ні есці, ні піць не дае.

Салдат кажа:

— Што ж гэта за рай такі? Ніхто ні піць, ні есці не нясе!

Тады бог загадаў анёлам яго ў пакой асобны завесці, куды смерць заходзіць, каб дазнацца, каго ёй мяртвіць. I есці салдату прынеслі, і піць.

Сядзіць сабе салдат, есць, п’е. Заходзіць смерць і пытаецца:

— Karo мне мяртвіць?

Пайшоў ён да бога:

— Смерць пытаецца, каго ёй мяртвіць?

Бог падумаў і кажа:

— Няхай тры гады мяртвіць старых!

Салдат успомніў, што ў яго дома бацька стары, і кажа смерці:

— Сказаў бог, каб ты тры гады мяртвіла старыя дрэвы!

Смерць пайшла і тры гады мяртвіла старыя дрэвы.

Праз тры гады ізноў прыходзіць і просіць салдата:

— Ідзі, папытайся ў бога, каго мне цяпер марыць?

Салдат пайшоў да бога і пытаецца:

— Каго смерці цяпер марыць?

Бог кажа:

— Няхай тры гады сярэдніх морыць!

ь 9                                                                е a

Салдат падумаў пра тое, што ў яго тры браты засталіся, і кажа:

— Бог сказаў, каб ты лес марыла сярэдні, той, што ў самай сіле.

Пайшла смерць і тры гады лес марыла, што ў самай сіле.

Вяртаецца праз тры гады і зноў пасылае салдата да бога, каб дазнаўся, каго ёй цяпер забіраць.

Пайшоў салдат да бога і пытаецца:

— Karo цяпер смерці забіраць?

Бог адказвае:

— Няхай яна тры гады малых забірае.

Успомніў салдат, што ў братоў дзеткі малыя ёсць. I перадае смерці:

— Бог сказаў, каб ты адростачкі малыя тры гады забірала.

Пайшла смерць і пачала адростачкі забіраць.

Праз нейкі час. Бог кліча да сябе смерць і салдата і кажа:

— Што ты, смерць, гэтыя ўсе гады рабіла? Ніводнае душы ў мяне няма.

А смерць адказвае:

— А што салдат мне ад цябе перадаў, тое і рабіла. Першы раз старыя дрэвы мяртвіла, другі — сярэднія, у самай сіле марыла, трэці — адростачкі забірала.

Салдат кажа:

— Даруй мне, божа, у мяне бацька стары, тры браты ў самай сіле, а ў іх дзеткі!

— За тое, што ашукаў мяне, — кажа бог, — вазіць табе, салдат, тры гады на сваёй спіне смерць. Будзеце хворых марыць.

Што рабіць, узяў салдат смерць на спіну, і паляцелі яны. Тады ідуць па дарозе, бачаць: мужыкі на канях зямлю аруць.

Салдат кажа:

— Бачыш — усе здаровыя. Але ж у цябе такі выгляд страшны, што яны цябе ўбачаць, папужаюцца. I здаровыя хворымі стануць.

— Што ж рабіць? — смерць пытаецца.

— А ты ў ражок залезь, — кажа салдат, — а я, як хворага ўбачу, то цябе выпушчу.

Смерць у ражок залезла, а салдат ражок закляпіў кляпам, у кішэню паклаў і пайшоў у карчму. Тры гады піў, гуляў, тады бог да яго анёлаў прыслаў Тыя пытаюцца:

— Дзе ты смерць падзеў?

— Ізноўя вінаваты. Смерць у ражок схаваў.

Дасталі анёлы смерць з ражка і разам з салдатам да бога пацягнулі.

I адправілі салдата ў пекла. Падышоў салдат да дзвярэй, што ў пекла вядуць.

Чарцяня да яго падбягае і просіць:

— Дай мне закурыць!

Салдат узяў пісталет ды кажа:

— Разяўляй рот, я табе агню дам.

Чарцяна рот разінула. А салдат туды пісталет уставіў і стрэліў.

А потым кажа:

— Так вам усім будзе.

Чэрці спужаліся, у пекла схаваліся і дзверы туды зачынілі. Так салдат і ходзіць між тым светам і гэтым.

ЗАКЛЯТАЕ ЗОЛАТА

Жыў у адной вёсцы мужык. Сям’я ў яго была вялікая, а багацця ніякага. Ледзь з хлеба на ваду перабіваліся.

I вось аднойчы сасніў ён сон, што пайшоў ён у лес, бачыць стары, дуплісты дуб, залез у дупло, а там гаршчочак з золатам. Толькі хацеў яго ўзяць, а яму голас:

— He бяры тое золата, a то бяда будзе!

Здзівіўся мужык. А назаўтра пайшоў у лес і бачыць дуб, стары, дуплісты, дакладна такі, як у сне. Залез ён у дупло, а там і праўда гаршчок з золатам. Успомніў мужык свой сон, але не ўірымаўся, узяў той гаршчок і дадому панёс.

Прынёс, прыхаваўу хляве, думае: возьме потым крыху золата, есці дзецям купіць. Заходзіць у хату, а жонка ў слязах. Сын меншы захварэў, пазвалі бабку-шаптуху, а яна нічым дапамагчы не змагла.

Плача жонка і кажа:

— Памрэ наш малы...

Мужык успомніў свой сон, але золата назад не панёс. Спаць лёг. А яму зноў сніцца, як ён гаршчок з золатам з дупла дастае і голас яго папярэджвае:

— He бяры тое золата, a то бяда будзе!

А тады дадае:

— Калі золата назад занясеш, сын твой паправіцца.

Уздыхнуў мужык, тры залацінкі дастаў, у кішэню сабе паклаў, а гаршчок назад у дупло занёс.

Вярнуўся дамоў Сыну крыху лягчэй стала, але дачушка задыхаецца. Жонка пры хворых дзецях сядзіць, плача, слязьмі заліваецца.

Мужык спаць лёг і зноў бачыць, як ён гаршчок з золатам з дупла дастае і голас яго папярэджвае:

— He бяры тое золата, a то бяда будзе!

А тады дадае:

— He ўсё ты золата занёс, глядзі. Бяды не абярэшся’

Прачнуўся мужык, пайшоў да таго дуба, дастаў гаршчок, даклаў туды тры залацінкі і назад у дупло той гаршчок паставіў.

Адышоў трохі ад дуба — чуе, быццам ляціць туды хтосьці. Ён у кусты схаваўся і пазірае.

Падляцела да дуба вялікая птушка, а ў дзюбе ў яе залацінка блішчыць. Яна аб зямлю стукнулася і дзяўчынаю стала. Тады яна гаршчок з дубу дастала, туды залацінку паклала, гаршчок у дупло схавала, тупнула, зноў птушкаю стала і паляцела.

Прыйшоў мужык дамоў — дзеці здаровыя і жонка ўжо не плача.

Падзівіўся мужык. Назаўтра зноў да таго дуба пайшоў.

Ізноў падляцела да дуба тая самая вялікая птушка, а ў дзюбе ў яе зноў залацінка блішчыць. Яна аб зямлю стукнулася і дзяўчынаю стала. Тады яна гаршчок з дубу дастала, туды залацінку паклала, гаршчок у дупло схавала, тупнула, зноў птушкаю стала і паляцела.

Мужыку так хацелася тое золата ўзяць, але ён стрымаўся. Вырашыў паглядзець, што далей будзе.

Назаўтра зноў да таго дуба падыйшоў.

Ізноў падляцела да дуба тая самая вялікая птушка, а ў дзюбе ўяе залацінка. Яна аб зямлю стукнулася і дзяўчынаю стала. Тады яна гаршчок з дубу дастала, туды залацінку паклала, а потым посцілку з дупла выцягнула, усе залацінкі з гаршка высыпала і пералічваць іх стала. Пералічыла, ізноў у гаршчок паклала, а гаршчок у дупло паставіла. Тады ўздыхнула ды так дзяўчынаю і пайшла.

Мужык не вытрымаў, у дупло залез, гаршчок дастаў, а там замест золата — сухое лісце.

Шкада мужыку золата стала, ён дамоў пайшоў, а там стол накрыты, за сталом уся радзіна сядзіць, і дзяўчына тая побач з жонкаю.

Увайшоў ён у хату, прывітаўся, а жонка кажа:

— Глядзі, якое шчасце! Сястра мая знайшлася, тая, што ў лес пайшла ды заблудзіла.

А дзяўчына ўсміхнулася і расказала:

— Калі я ў лесе заблудзіла, мяне лесавік да сябе забраў. To я ў яго шмат гадоў служыла. А тады дамоў папрасілася, вас праведаць. Ён мне золата даў паўгаршчочка. I сказаў што я да радзіны сваёй дайсці змагу, калі гаршчочак поўны будзе. А датуль быць мне птушкаю. Вось я і лётала, збірала тое золата.

3 таго часу сталі яны ўсе разам жыць-пажываць ды дабра нажываць.

УДАЧА 3-ПАД КАРЧА

Жыў у адной вёсцы, што стаяла на беразе вялікай ракі, рыбак. Штодзень ён садзіўся ў лодку і пльгў вудзіць рыбу. Толькі надта рэдка ўсміхалася яму ўдача. Ніяк ён не мог выбіцца з беднасці.

I вось аднойчы злавіў ён рыбку, ды не простую, а залатую. Трымае яе ў руках, а сам думае, што з ёй рабіць, каму прадаць, каб грошай больш атрымаць. I тут рыбка гаворыць яму чалавечым голасам:

— Выпусці мяне ў ваду, а я табе за тое скажу, дзе табе ўдачу сваю шукаць.

— Ага, — кажа рыбак, — я цябе выпушчу, а ты ў ваду нырк — і з канцамі.

— He, — кажа рыбка, — я цябе не падвяду.

Падумаў, падумаў рыбак ды і выпусціў яе ў рэчку. А рыбка тая залатая зараз жа з вады вынырнула і кажа:

— Бачыш вунь той корч, пакрыты цінай ды водарасцямі, што ля берага ляжыць?

— Бачу, — кіўнуў рыбак.

— Дык ты яго ў ваду скінь, вось і будзе табе ўдача.

Сказала так рыбка — і памінай яе як звалі. Толькі кругі на вадзе разышліся.

Рыбак сам на сябе раззлаваўся, што рыбкі ён паслухаўся. Да берага прыстаў, паглядзеў на той корч ды і са злосцю скінуў яго ў ваду.

I ў тым месцы зараз жа вір утварыўся. А з таго віра спачатку рука паказалася, ды нейкая дзіўныя, зялёная, з перапонкамі, потым галава. I на ёй не тое валасы, не тое водарасці.

— Хто ты? — пытаецца рыбак.

— Вадзянік, — адказвае тое стварэнне і дадае: — Мяне на бераг выкінула, я высах і ў корч ператварыўся. Ты мяне ажывіў, то я цяпер табе служыць мушу.

— А што ты можаш? — пытаецца рыбак.

— А што табе зараз трэба? — пытаецца Вадзянік.

— Ды вось, — кажа рыбак, — зусім рыбы я сёння не налавіў...

— Дык гэта мы зараз паправім... Садзіся ў лодку ды закідай сетку, — сказаў Вадзянік і ў вадзе знік.

Сеў рыбак у лодку, закінуў сетку і праз якую хвіліну ледзь яе выцягнуў. Закінуў другі раз — і другі раз рыбы поўна.

Здагадаўся ён, што гэта яму Вадзянік дапамагае.

Прыстаўда берага, рыбу дамоў ледзь данёс. Было і паесці, і на продаж, і пасушыць.

3 таго дня рыбак як ні пойдзе рыбу лавіць, заўжды поўныя сеці выцягвае. Грошы ў яго з’явіліся, хату новую збудаваў.

А быў у рыбака сусед. Ён заўсёды заможна жыў. Але бачыць, што рыбак ужо багацейшым за яго стаў, і вырашыў ён дазнацца, як гэта ў яго выходзіць. Прыходзіць і пытаецца:

— Адкуль у цябе багацця столькі?

А рыбак праўдзіва адказвае:

— Ды з-пад карча.

— Як гэта? — не зразумеў сусед.

— Ды вось, злавіў я рыбку залатую. А яна мне кажа, што ўдача мая — гэта корч прыбярэжны. Скінуў я яго ў ваду, а ён у Вадзя-

ніка ператварыўся. Вось той Вадзянік мне і служыць.

Сусед выслухаў усё, пайшоў на бераг, знайшоў корч і кульнуў яго ў ваду. Ды толькі ад таго карча толькі вада замуцілася. Пачакаў ён, пачакаў, ніхто не з’явіўся. Тады ён другі корч перавярнуў, у ваду кульнуў і зноў чакае.

Ніхто не выплывае. Так ён уздоўж берага ішоў ды ішоў і ўсё карчы ў ваду куляў.

Надакучыла гэта Вадзяніку, ён з вады вылазіць і кажа:

— Што ты творыш?! Навошта карчы ў раку кідаеш?

— Як гэта навошта? — кажа сусед. — Я Вадзяніка шукаю.

— Ну дык я адзін тут быў Вадзянік, які ў корч ссохся, — кажа Вадзянік. — А болей такіх нямашака.

— To, можа, ты мне дапаможаш? — кажа сусед.

— А што ты хочаш? — пытаецца Вадзянік.

— Хачу рыбы, ды паболей, — адказвае сусед.

— Добра, дам я табе рыбы. Толькі карчы болей у раку не кідай, — кажа Вадзянік.

17 3ак. 2330

— Добра, — паабяцаў сусед.

Узяў ён сетку, сеў у лодку і паплыў на сярэдзіну ракі.

Закінуў сетку і праз хвіліну поўную рыбы выцягнуў. Тады ён другі раз сетку закінуў — і другі раз выцягнуў. Яму б і спыніцца. Але ён і трэці раз закінуў — і трэці выцягнуў, і чацвёрты. Нацягаў столькі, што і не заўважыў, як лодка асядаць стала. Асядала, асядала і патанула...

Ледзь сусед сам да берага даплыў.

А Вадзянік з вады галаву высунуў і кажа яму:

— Калі ўдачу злавіў, умей у час спыніцца.

Сказаў так і пад ваду схаваўся. А сусед, мокры і злосны, дамоў пайшоў.

Прыйшоў і ўсё думае, як бы гэта рыбаку нашкодзіць. I вось прыдумаў. Пайшоў і ў ягонай лодцы прабоіну зрабіў. Ды так, што адразу і не заўважыш.

А рыбак, як заўсёды, на сярэдзіну ракі выплыў, сетку закінуў раз, поўную рыбы выцягнуў. Тады другі раз сетку закінуў і другі раз выцягнуў. Толькі ён тую рыбу ў лодку высыпаў, як лодка асядаць стала. Убачыў рыбак выбоіну, ды ўжо позна было. Перакулілася лодка, і ён у вадзе апынуўся.

А сусед за тым з кустоў назіраў. Думае: ну ўсё, канец рыбаку.

I пайшоў сабе дамоў.

А Вадзянік між тым рыбака ўхапіў і на бераг вынес. Прыйшоў рыбак у сябе, бачыць: лодка ля берага стаіць. Вадзянік і яе дастаў. А ў лодцы рыбы поўна.

Забраў рыбак рыбу, падзякаваў Вадзяніку і дамоў пайшоў. А зайздрослівы сусед як убачыў, што рыбак жывы ды яшчэ і з рыбаю вяртаецца, ледзь не лопнуў ад злосці. А рыбак лодку адрамантаваў і зноў пачаў рыбу лавіць.

РОП

Было ў аднаго чалавека тры сыны. Выгадаваў ён іх, і прыйшоў яму час паміраць. Пазваў ён сыноў і просіць:

— Вазьміце вы мяне на рукі і занясіце да сіняга мора. А тады перанясіце цераз мора на востраў. На тым востраве сярод сіняга мора расце зялёны дуб. Вось пад тым дубам і надзялю я вас.

Узялі яго сыны на рукі і панеслі. To па чарзе неслі, то ўсе разам. Дзень неслі, два неслі, тры неслі. А можа, і болей. Да мора сі-

няга данеслі, цераз мора на востраў перанеслі. Толькі пад дубам зялёным спыніліся. А пад дубам тым скрынка стаяла. Бацька адчыніў яе і дастае адтуль торбачку. Дае ён яе старэйшаму сыну і пытаецца:

— Ці задаволены ты маёй узнагародай?

Той зазірнуў у торбачку — яна пустая, але бацьку крыўдзіць не стаў, адказаў:

— Што ж тут скажаш, задаволены...

Тады бацька дастае з тае скрыні ражок, у які трубяць, працягвае яго сярэдняму сыну і пытаецца:

— Ці задаволены ты маёй узнагародай?

Той не захацеў бацьку крыўдзіць, адказаў:

— Што ж тут скажаш, задаволены...

Старэйшыя сыны ўжо жанатыя былі, а меншы халасты.

Яму бацька са скрыні ручнічок дастаў і зноў пытае:

— Ці задаволены ты маёй узнагародай?

I меншы не захацеў бацьку крыўдзіць, адказаў:

— Што ж тут скажаш, задаволены...

Тады бацька кажа:

— Ты, старэйшы мой сын, пры гаспадарцы жывеш, у цябе шмат расходаў розных.

Дык ты, калі што трэба будзе табе набыць, торбачку сваю скалані — яна стане поўнаю. Ты вазьмі роўна столькі, колькі табе трэба, і назад на цвік павесь. А як зноў што спатрэбіцца, то зноў яе скалані. На ўсё жыццё табе той торбачкі хопіць.

— Дзякуй! — кажа старэйшы брат, павесялеўшы.

А бацька працягвае:

— А ты, мой сярэдні сын, па лесе часта ходзіш. Рознае здараецца. Дык калі злы чалавек табе сустрэнецца ці разбойнікі, ражок дастань і дзьмухні ў адзін канец. Будзе табе падмога. А як ворагі твае збягуць, то ты ў другі канец дзьмухні — і яны ў ражок схаваюцца.

Павесялеў і сярэдні сын, пакланіўся бацьку.

— Дзякуй! — кажа.

Бацька ж да трэцяга сына звяртаецца:

— Ты, меншы мой сын, пакуль халасты. Табе ці трэба што, апроч таго, каб з дзеўкамі пагуляць. Дык гэты ручнічок, калі ты яго раскоціш ды скажаш: «Ручнічок, раскаціся, добры маладзец, садзіся! Нясі мяне, куды хачу!» — зараз жа апынешся там, дзе хочацца.

I меншы сын бацьку пакланіўся і падзякаваў.

Тады бацька кажа:

— Ну, калі ўсе задаволеныя, нясіце мяне дадому!

Ізноў узялі яны бацьку свайго на рукі І панеслі. Да мора тры дні неслі, а назад удвая хутчэй паспелі.

Бацька, праўда, пасля таго нядоўга пажыў. А пасля ягонае смерці браты дружна адно з адным жыць сталі.

I вось даляцела да іх вестка, што у трыдзясятым царстве ў цара вельмі прыгожая дачка вырасла. I дужа яна ў карты іграць любіць. Колькі кавалераў да яе ні сваталася, усіх абыграла.

Меншы брат зараз жа вырашыў наведацца ў тое трыдзясятае царства. Але як жа без грошай! Вось ён пайшоў да старэйшага брата і просіць:

— Дай мне той торбачкі, якую бацька табе перадаў

Старэйшы брат не хацеў таго рабіць, кажа:

— А што, калі ты ўсе грошы перавядзеш, і нічога не застанецца?

Але ў рэшце рэшт саступіў малодшаму.

Малодшы брат торбачку ўзяў, ручнічок разгарнуўды кажа:

— Ручнічок, раскаціся, добры маладзец, садзіся! Нясі мяне ў трыдзясятае царства да той царэўны, што ў карты гуляць любіць!

Праз якое імгненне апынуўся малодшы брат у трыдзясятым царстве, пайшоў на базар, купіў сабе адзенне багатае і ў людзей пытаецца:

— Як мне да вашай царэўны падступіцца?

Яму кажуць:

— Ідзі ў царскі палац і скажы, што хочаш царэўну ў карты абыграць. Толькі да цябе ніхто яе яшчэ не абыграў. I ты не абыграеш.

Малодшы сын кажа:

— ßTa мы яшчэ пабачым!

Падышоў да царскага палаца і кажа стражнікам:

— Пусціце мяне да вашай царэўны. Хачу яе ў карты абыграць.

Тыя толькі галовамі паківалі, але яго прапусцілі.

Заходзіць хлопец у пакой, а там стол накрыты. Павітаўся ён, за стол сеў. Паеў, папіў Тады царэўна кажа:

— Што ж, час пачынаць у карты гуляць.

I вось гуляюць яны дзень, ноч, ізноў дзень, ізноў ноч. Яна ўсё выйграе і грошы ў яго адбірае. А хлопец грошы з торбачкі братавай усё калоціць і калоціць. Яна адбірае. А ён ізноў дастае.

Царэўна здзівілася:

— Адкуль ты толькі тыя грошы дастаеш?! Усіх я абыгрывала, усе грошы ў іх забірала. А цябе не абыграеш. Пэўна, тваёю мне быць давядзецца.

Тады кажа:

— Ладна, хопіць у карты гуляць. Давай лепш зноў піраваць.

Ізноў ім стол накрылі. Царэўна хлопца напаіла і давай у яго выпытваць:

— Адкуль жа ты столькі грошай бярэш?!

Маўчаў, маўчаў хлопец, а тады прагаварыўся.

— Ёсць, — кажа, — у мяне торбачка, якую бацька старэйшаму майму брату даў. Яе колькі ні калаці, усё поўная будзе.

Царэўна загарэлася, захацелася ёй тую торбачку мець. Вось яна яшчэ болей хлопца таго напаіла і торбачку ў яго забрала. Тады стражнікаў пазвала, яны яго пабілі і на вуліцу выкінулі.

Прыйшоў хлопец у сябе, а ні грошай, ні торбачкі ўяго няма. Толькі ручнічок. Уздыхнуў ён цяжка і кажа:

— Ручнічок, раскаціся, добры маладзец, садзіся! Нясі мяне дадому.

Толькі сказаў як дома апынуўся. Пайшоў меншы брат да сярэдняга і просіць:

— Дай мне той ражок, што табе ад бацькі дастаўся.

Сярэдні брат адказвае:

— Ты старэйшага брата дабро перавёў, і маё перавядзеш!

А меншы кажа:

— He, я і тваё прывязу, і братава вярну!

Што рабіць, даў сярэдні брат меншаму той ражок.

Меншы брат зараз жа ручнічок узяў ды кажа:

— Ручнічок, раскаціся, добры маладзец, садзіся! Нясі мяне ў трыдзясятае царства!

I зараз жа ля таго горада, дзе царскі палац стаіць, апынуўся. Толькі ў горад ён не пайшоў. Пачаў у ражок іграць. Іграў, іграў, аж пакуль цэлае войска вакол таго горада не сабраў. Столькі воінаў пушак, што вокам не акінеш.

Тады меншы брат пайшоў да стражнікаў і кажа:

ь э                                                                  е 4

— Перадайце цару, што не цар ён са сваёю царэўнаю, а злодзеі. Яны мяне абакралі, а я ўвесь горад, царства ўсё разару!

Перадалі стражнікі тое цару, а ён ужо і сам у трубу падзорную паглядзеў і спужаўся. У яго ад такога войска бараніцца няма сілы.

Пазваў ён царэўну і давай на яе сварыцца:

— Ідзі, аддай тую торбачку!

Царэўна падумала, падумала. Тады апранулася прыгожа і пайшла да меншага брата ў шацёр. А часавыя яе не пускаюць, кажуць, што гаспадар загадаў яго не трывожыць.

Вярнулася царэўна дамоў ні з чым. Бацька-цар у яе пытаецца:

— Ну як, аддала ты яму ягоную торбачку?

— He, — кажа царэўна, — трэба яшчэ раз ісці.

Тады яна яшчэ прыгажэйшую сукенку апранула і другі раз да шатра меншага сына прыйшла. Ізноў яе часавыя не пусцілі, кажуць, што абедае гаспадар.

Ізноў вярнулася царэўна дамоў ні з чым. Бацька-цар у яе пытаецца:

t Э                                                                   © 4

— Ну як, аддала ты яму ягоную торбачку?

— He, — кажа царэўна, — трэба яшчэ раз ісці.

Тады яна самую прыгожую сукенку апранула і трэці раз да шатра меншага сына прыйшла.

Ізноў часавыя яе не пускаюць. Але сам меншы сын вызірнуў, убачыў царэўну такую прыгожую ды і кажа:

— Ладна ўжо, няхай заходзіць!

Царэўна ў шацёр зайшла і просіць:

— Даруй ты ўжо мне, адступіся. Я ўсё адно твая, а ты мой!

Меншы брат глянуў на яе і вырашыў дараваць. Загадаў, каб стол накрылі. Папілі яны, папіравалі. Тады царэўна кажа:

— А цяпер запрашаю цябе з усёю тваёю дружынай да нас!

Загадала царэўна сталы на ўсіх накрыць, а як дружына ўся за стол села, яна побач з меншым братам прыладзілася і давай яму віна падліваць. Падлівала, падлівала, ажно пакуль ён зусім не сп’янеў.

Тады яна зноў у яго выпытваць пачала, адкуль ён столькі войска набраў. Хлопец узяў ды ўсё ёй і выклаў. I пра ражок, і пра ручнічок.

А як ён заснуў царэўна той ражок узяла і ў другі бок падзьмула. Зараз жа ўсё войска і знікла.

Тады царэўна загадала стражнікам выкінуць хлопца за горадам на ўзбочыну дарогі.

Апрытомнеў ён, успомніў што ўсе братавы дары прапалі, вырашыў знайсці дзе рэчку ці возера ды ўтапіцца.

Ішоў ён, ішоў, чуе — яблыкамі пахне. А яго і смага, і голад проста душаць. I праўда, стаіць пры дарозе яблынька, кашлатая, рагатая, і яблычкі на ёй наліўныя, проста самі ў рот так і просяцца.

Сарваў ён адзін яблычак. Адкусіў а тут на ім рогі выраслі. Бяда, дый толькі.

Ідзе ён далей, ізноў чуе — яблыкамі пахне. I яблынька пры дарозе стаіць. Хлопец зірнуў на яе ды думае: калі так яму кепска, то няхай ужо яшчэ горай стане!

Сарваў ён яблычак і зноў адкусіў. I зараз жа тыя рогі адпалі. I ён сам яшчэ прыгажэйшым зрабіўся.

Падумаў, падумаў хлопец і назад вярнуўся. Дастаў з кішэні хусцінку і нарваў у яе яблыкаў з рагатай яблынькі. Тады далей прайшоў і ў кішэні паклаў яблыкі

з другой яблынькі, якая яго прыгожым зрабіла.

Адпачыў трохі і ў горад падаўся. А цар якраз садоўніка шукаў. Наняўся хлопец да цара садоўнікам. Стаў сад садзіць. I так у яго гэта хораша атрымалася, што дрэўцы з зярнятак зараз жа прараслі, заквітнелі і яблычкі на Іх саспелі.

Цар на ягоную працу залюбаваўся. Загадаў, каб яму дамок збудавалі, дзяўчыну прыставілі Параску, якая б яму есці гатавала ды яго даглядала. А Параска была не вельмі прыгожая.

Хлопец Параску да сябе паклікаў і кажа:

— На вось, гэты яблычак з’еш.

I даў ёй яблычак з той яблыні, якая прыгожымі ўсіх робіць. З’ела Параска і зараз жа такой прыгожай стала, што вачэй ад яе не адвесці. Прыйшла да царэўны ў пакоі, а царэўна яе ледзь пазнала. Пытаецца:

— Як гэта так сталася, што ты раптам папрыгажэла?

Параска адказвае:

— Гэта мяне садоўнік яблычкам пачаставаў.

Царэўна кажа:

— Вядзі мяне да таго садоўніка!

Прывяла Параска царэўну да садоўніка. А меншы брат такім прыгожым стаў, што царэўна яго і не пазнала. Просіць:

— Прадай мне яблычак, які Параска ела!

— Добра, — кажа хлопец і вялікія грошы за яблык той папрасіў.

Царэўна зараз жа грошы прынесла.

Хлопец ёй яблык дае і кажа:

— Толькі з’ясі яго заўтра зраніцы.

Царэўна, шчаслівая, у палац пайшла. А хлопец, што садоўнікам назваўся, рэчы свае склаў і з горада ўцёк.

Зраніцы царэўна ўстала, яблычак з’ела, і ў яе зараз жа рогі расці пачалі, бо хлопец той ёй яблык з рагатай яблыні прадаў

Хацела царэўна тыя рогі адламіць, дык балюча. А яны выраслі такія вялікія, што з пакоя выйсці няможна.

Загадаў цар, каб аб’ехалі ўсе краіны, знахара знайшлі, які б бядзе ягонай дапамагчы мог.

Меншы брат тым часам пераапрануўся ў ксяндза, узяў яблык чароўны ды ў палац пайшоў. Заходзіць да царэўны ў пакой і, голас змяніўшы, пытаецца:

— Дзеўчынка мая, можа, ты каго пакрьгўдзіла?

— Было такое, — прызналася царэўна, — я ў аднаго кавалера свайго торбачку ўкрала.

— Ну дык аддай тую торбачку ў касцёл! — кажа меншы брат, пераапрануты ксяндзом.

Тады ён малітву пачаў чытаць і зноў звяртаецца да царэўны:

— Пэўна, не пра ўсё ты мне расказала!

Тады царэўна і пра ражок, і пра ручнічок прызналася. I іх у касцёл аддала.

Тады загадаў малодшы брат, каб лазню вытапілі і музыкі ля яе гучна гралі. Павёў ён царэўну ў лазню, парыць пачаў, а тады ўзяў ды збег, ручнічок узяў і кажа:

— Ручнічок, раскаціся, добры маладзец, садзіся! Нясі мяне дамоў!

А царэўна, бедная, з лазні выйшла, рогі ў яе як былі, так і засталіся.

Зразумеў цар, што гэта той самы хлопец быў, у якога царэўна торбачку, ражок ды ручнічок украла, і кажа:

— Ідзі цяпер, шукай яго па свеце, у ногі кланяйся, прасі, каб адчараваў

А малодшы брат вярнуўся дамоў, старэйшаму брату торбачку аддаў, сярэдняму — ражок, сабе ручнічок пакінуў ды яблыкі.

Прайшло колькі часу, браты яму кажуць:

— Жаніцца табе, браце, трэба, давай мы табе дзяўчыну добрую сасватаем.

— Ды не, — кажа меншы брат, — мая нявеста сама мяне знойдзе.

I вось аднойчы бачаць браты: ідзе па дарозе дзяўчына ў дарагой сукенцы, і на галаве ў яе рогі, ды такія вялікія, што яна іх ледзь нясе.

Убачыла яна меншага брата і перад ім на калені ўпала. Упала і давай яму ногі цалаваць і прасіць:

— Памажы мне, я табе век вераю і праўдаю служыць буду!

А меншы брат дапамог ёй падняцца і яблычкам пачаставаў. Як яна з’ела той яблычак, рогі зараз жа адпалі. А яна такою прыгажуняю стала, што вачэй не адвесці.

Тады меншы брат і кажа старэйшым:

— Вось гэта і ёсць мая нявеста.

Цару вестку паслалі, што царэўна паздаравела. Ён усё зразумеў, узрадаваўся, пасаг ёй добры даў.

Згулялі вяселле. I стаў меншы брат з царскаю дачкою жыць ды дабра нажываць. Калі грошай не хапае, да старэйшага брата ідзе, той торбачку калоціць. Калі

t Э                                                                     © 4

хто пакрыўдзіць, у сярэдняга брата ражок ёсць.

А з тым ручнічком меншы брат з царэўнаю ўвесь свет абляцелі ды столькі дзівосаў паглядзелі! Вам і не снілася.

ЧАРОЎНЫЯ ЖОРНЫ

Жылі на свеце два браты. Адзін багаты, другі — бедны. He любіў бедны да багатага хадзіць пабірацца. Але што паробіш, калі ў хаце ні граша, а дзеці — сямёра па лаўках, а яшчэ адзін вось-вось на свет з’явіцца? А брат усё ж такі брат, можа, да-

паможа.

А багаты якраз пад’еў добра, сеў ля вакна і на вуліцу паглядае. Бачыць: брат бедны да яго ідзе. Галаву панурыў, задумлівы, маркотны. Багаты брат адразу зразумеў, што дапамогі ў яго прасіць будзе. А ён, хоць жыў багацей за ўсіх у вёсцы, не любіў нікому нічога даваць, бо лічыў, што грошай няма толькі ў тых, хто мала працуе. Убачыў багаты беднага брата і, не чакаючы, пакуль той прасіць дапамогі ў яго будзе, яму ў вакно, як сабаку, свіную лапатку, што ўжо плесняй пакрылася, кінуў і кажа:

— Ты гэтую лапатку, калі і сам есці не будзеш, нясі ў пекла, прадай. Кажуць, чэрці надта ласыя да такіх свіных лапатак. А на тыя грошы, што чэрці табе дадуць, купіш сабе, што захочаш.

Падняў бедны брат тую лапатку, уздыхнуў цяжка, але болей нічога прасіць не стаў, падзякаваў і пайшоў.

А што з тою лапаткаю рабіць, сам не ведае. Hi дзецям не дасі, ні сам не з’ясі, і з людзей ніхто не купіць. I праўда, хіба што чэрці. Але ён жа і блізка не ведае, як да пекла дабрацца. I папытаць няма ў каго. Так ён і ідзе, лапатку тую запляснелую нясе.

Ідзе і плача. А насустрач яму падарожны. Старэнькі, барада сівая, на кіёк абапіраецца. Пытаецца:

— Чаго ты, мілы чалавек, плачаш? Ці гора ў цябе якое, ці крыўда?

— Ды вось, дажыліся, што ў хаце ні граша, а дзеці сямёра па лаўках, а яшчэ адзін вось-вось на свет з’явіцца. Пайшоўу брата дапамогі прасіць. А ён мне запляснелую свіную лапатку кінуў, кажа, каб у пекла ішоў прадаваць. А я і ў які бок ісці, не ведаю.

Падарожны паківаў галавою і кажа:

— Калі Бог дзяцей дае, то і на дзяцей дасць. Можа, і праўда, нясі тую свіную лапатку ды прадай!

— Дык я ж не ведаю, як мне да таго пекла дабрацца! — кажа бедны брат.

А падарожнік кажа:

— Бачыш — сцяжынка бяжыць? Вось па ёй і ідзі. Да пекла дойдзеш. Толькі калі чэрці табе за свіную лапатку грошы прапануюць, ты не бяры.

— А што ж я яшчэ, апроч грошай, у пекле ўзяць магу? — паціснуў плячыма бедны брат.

А падарожнік падказвае:

— Папрасі ў іх жорны, што злева ад брамы ў куце ляжаць.

— Дзякуй табе за параду! Толькі навошта мне тыя жорны, — уздыхнуў бедны брат, — калі ў хаце ні жмені зерня.

— Я табе кепскага не параю, — сказаў падарожны і знік, растаў у паветры.

А бедны брат па той сцяжынцы пайшоў. Ішоў дзень, ішоў два, паўз балота, праз лес. Лес усё гусцей і гусцей рабіўся, а потым голае поле пачалося. Hi дрэўца, ні кусточка, ні травінкі. Нарэшце дайшоў да брамы, за

Ь Э Ж© 4

якою пекла пачыналася. Пастукаў бедны брат, пачакаў, а з брамы выходзіць зарослы поўсцю хвастаты чудзік з трыма галовамі і пытаецца:

— Чаго ты стукаеш, дзівак-чалавек? Ці ж хто па сваёй волі ў пекла просіцца?

— Ды я вось лапатку свіную прынёс. Прадаць хачу. Можа, купіце? Мне сказалі, што чэрці да такіх прысмакаў ласыя.

— Я не чорт, — кажа чудзік, — а чортаў слуга. Але лапатку свіную таксама люблю.

Прынюхаўся чортаў слуга, глянуў на свіную лапатку — і ажно слінкі ў яго пацяклі.

— А колькі ты за яе грошай хочаш? — пытаецца.

— Мне грошай не трэба, — адказвае бедны брат, — мне трэба тыя жорны, што злева ад брамы ў куце ляжаць.

— He, — адразу страпянуўся чортаў слуга, — грошай прасі, колькі хочаш. А жорны тыя не дам. Яны нам самім трэба. Чэрці мне не даруюць, калі іхнія жорны табе аддам.

— Дык не проста так аддасі. На лапатку памяняеш, — кажа бедны брат.

Хацеў ужо чортаў слуга ў пекла вяртацца, але на лапатку свіную глянуў,

прынюхаўся, і зноўу яго слінкі пацяклі. Заўважыў гэта бедны брат і зноў прапануе:

— Давай мне тыя жорны, а я табе лапатку свіную аддам.

Чортаў слуга махнуў рукою, прынёс тыя жорны, схапіў лапатку і ў пекла вярнуўся. А бедны брат з тымі жаронцамі па сцяжынцы назад пакрочыў. Спачатку праз поле, дзе ні дрэўца, ні кусціка, ні травінкі, потым праз лес, паўз балота. Ідзе ды думае, што яму на тых жорнах малоць. У хаце ж і жменысі зерня няма.

Выйшаў на дарогу і зноў таго падарожнага сустракае — ідзе, на кавеньку абапіраецца. Убачьгў, што бедны брат жорны нясе, вітаецца:

— Дзень добры!

— Дзень добры’ — адказвае бедны брат і ўздыхае.

— Бачу, што ты жорны тыя здабыў, — кажа падарожны. — Толькі чаго ты ўздыхаеш?

— А нашто мне тыя жорны, калі дома і жменькі зерня няма? Што я на іх малоць буду? — адказвае бедны брат.

А падарожны ўсміхнуўся і кажа:

— Гэта ж жорны не простыя — чароўныя. Прыйдзеш дамоў, папросіш у іх усяго, чаго табе хочацца, хоць ежы смачнай, хоць грошай, хоць золата, яны табе ўсяго намелюць.

— Калі так, то добра, — крыху супакоіўся бедны брат.

— Вось глядзі, — кажа падарожны, жорны на зямлю ставіць і да іх звяртаецца: — Жорны, жорны, калі ласка, намяліце нам хлеба, сала ды квасу.

I зараз жа жорны закруціліся і немаведама адкуль з’явіўся настольнік, а на ім і хлеб, і сала, і збанок з квасам.

— Толькі, — кажа падарожны, — трэба ведаць не толькі што зрабіць, каб яны пачалі малоць, але і як спыніць іх. Я табе зараз слоўца чароўнае шапну. Ты яго запомні і нікому не перадавай. А як жорны табе намелюць таго, што табе трэба, то ты ціхенька ім гэтае слоўца шапні, яны і спыняцца.

Запомніў бедны брат тое слова, пад’елі яны разам з падарожным, потым ён падзякаваў падарожнаму і дамоў заспяшаўся.

Прыходзіць у хату, а жонка не ведае, чым дзетак карміць.

— Ну як, прынёс грошы? — пытаецца.

— He, — кажа бедны брат. — Я жорны прынёс.

— Ці ты здурэў зусім?! — накінулася на яго жонка. — У хаце шаром пакаці, а ён, як на здзек, жорны прынёс! Што ты на іх малоць збіраешся?!

— Пачакай. He крычы, — спыніў яе бедны брат. — Г^та жорны не простыя — чароўныя.

Тады ён просіць:

— Жорны, жорны, калі ласка, намяліце нам хлеба, бульбы, мяса, кашы, малака ды кваса.

Намалолі жорны ежы. Усе за стол селі, а бедны брат слоўца ім чароўнае шапнуў, яны супыніліся. Пад’елі ўсе. Бедны брат у жорнаў грошай папрасіў потым золата, ды столькі, што яны дом сабе збудаваць змаглі такі вялікі, што не дом, а палац цэлы.

Багаты брат глядзіць, што бедны пасля таго, як ён яго ў пекла паслаў, не йдзе і не йдзе да яго па дапамогу. Думае: значыць, прадаў-такі тую свіную лапатку, грошы мае. А тут яшчэ бедны брат дом такі збудаваў, што ні ў кога, нават у пана, такога няма.

Пайшоў багаты брат да беднага дазнацца, колысі ж яму чэрці за тую свіную лапатку, што ён яму кінуў, заплацілі.

А бедны брат ніколі ні ад кога нічога не хаваў. Брата прыняў. Як ёсць, так і сказаў. I жорны чароўныя паказаў.

— Вось, — кажа, — калі чаго хочацца, папросіш іх ласкава, дык яны намелюць табе ўсяго, чаго хочаш. Вось чаго ты зараз хочаш?

Багаты брат падумаў ды кажа:

— Ну хай будзе кашы.

Бедны брат паставіўжорны на стол і кажа:

— Жорны, жорны, калі ласка, намяліце нам кашы.

Яны міскі падставілі, і каша гарачая, духмяная, як толькі што з печы, проста ў міскі ім і палілася.

Багаты брат загледзеўся на дзіва такое, а бедны, як міскі поўныя сталі, зараз жа ціхенька шапнуў жорнам чароўнае слова, яны і спыніліся. Багаты брат таго і не заўважыў.

Пад’елі яны, і багаты брат загарэўся, просіць:

— Прадай мне жорны! Колькі хочаш, табе заплачу!

— He, — кажа бедны брат, — не магу.

А багаты не адстае, просіць і просіць...

Тады бедны не вытрымаў і кажа:

— Ладна, бяры. Я сабе ўжо намалоў і золата, і грошай. На мой век хопіць.

Схапіў багаты брат тыя жорны ды дамоў пабег. Прыбягае, а жонка крупы ўзяла, кашу варыць сабралася. Багаты братяе спыняе, кажа:

— He пераводзь крупы! Будзе табе зараз і каша, і да кашы!

Здзівілася жонка. А багаты брат жорны паставіў і кажа:

— Жорны, жорны, калі ласка, намяліце нам кашы.

Жорны і пачалі малоць. Жонка спачатку міскі падстаўляла, потым гаршчкі, вёдры, а каша ўсё цячэ і цячэ. Усю хату заліла, на двор палезла.

Багаты брат крычыць:

— Ды спыніцеся вы! Перастаньце малоць! Спыніцеся, я вам кажу!

А жорны ўсё мелюць і мелюць кашу.

Спужаўся багаты брат, схапіў жорны, на вуліцу пабег. Бяжыць па вёсцы, а за ім каша сцелецца. Людзі глядзяць, дзівяцца.

Прыбягае багаты брат да беднага і крыЧЫЦЬ:

— Ратуй, браце! Яны не спыняюцца!

Бедны брат нахінуўся да жорнаў, чароўнае слова шапнуў, яны і спыніліся.

Багаты таго слова не пачуў, думаў — брат жорны рукою спыніў, кажа:

— Ну во, яны, пэўна, толькі цябе слухаюцца. Няхай у цябе і застаюцца!

Бедны брат паціснуў плячыма, жорны назад забраў. Але цяпер калі-нікалі і брат ягоны, і ўсе суседзі да яго ў пазыку хадзілі. Ён нікому не адмаўляў, і дзяцей гадаваў і людзям дапамагаў Усе ў вёсцы заможнымі сталі.

Кажуць, што потым ішлі праз вёску падарожнікі. Спыніліся ў беднага брата пераначаваць, падгледзелі, як ён з жорнамі стол накрывае, і ўкралі тыя жорны.

А ім далей на караблі плысці трэба было. Селі яны на карабель, захацелі перакусіць, а соль забыліся. Узялі яны тады чароўныя жорны і папрасілі іх намалоць солі. А жорнам што, мелюць яны соль і мелюць, не спыняюцца. Столькі намалолі, што той карабель патануў, а вада з той пары ў моры салёнаю стала. Можа, тыя жорны дзе на дне соль да гэтай пары мелюць.

А бедны брат і без жорнаў жыве-пажывае ды дабра нажывае.

ЖОРАВАЎ КАШАЛЁК

Жылі-былі дзед ды баба. Бедна жылі. Hi дзяцей, ні ўнукаў не мелі, каб ім, старым, дапамаглі. Зімою дык зусім ім цяжка было. I халодна, і галодна, хоць кладзіся і памірай. Ледзь дачакаліся, пакуль пацяплее.

Вось прыйшла вясна, сонейка прыгрэла, усе людзі ў поле пайшлі араць ды сеяць. Баба і кажа дзеду:

— Дзед, дзед, у мяне там крыху проса засталося. Пасеяў бы ты яго, дык мы б калі хоць кашу з табою зварылі ды крупнічак.

Пайшоў дзед у поле ды пасеяў палоску проса. Праз дзень прыйшоў праверыць, а яно ўжо і прарасло. А яшчэ праз два тыдні па пояс вырасла. Бог заўжды бедным спагадае. Дзівяцца дзед з бабаю, думаюць: і праўда, цуд ды й толысі. У людзей тое, што пасеялі, толькі ўсходзіць, а ў іх ужо ўраджай збіраць можна.

Але раз прыйшоў дзед у поле, бачыць — там як усё адно хто патаптаўся.

Стаў дзед тое проса пільнаваць. Прыходзіць аднойчы, а ў просе журавель стаіць.

Ь Э                                                                    © 'S

Раззлаваўся дзед, узяў палку і кінуў у жорава. А жораву таму што? Ён крыламі махнуў, узняўся і паляцеў.

Дзед стаў проса аглядаць, а яно ўсё патаптанае ды паламанае.

Вярнуўся ён дамоў і бабцы жаліцца:

— Такое проса ў нас з табою сёлета ўрадзіла’ Ды, як на тое, панадзіўся журавель. Патаптаў, паламаў! He ведаю, што й рабіць.

Баба зараз жа кажа:

— А ты вазьмі стрэльбу, падпільнуй і застрэль яго. Ты ж раней паляўнічы хоць куды быў! Застрэліш, дык будзе ў нас яшчэ й мяса.

Дзед узяў стрэльбу, пайшоў у поле. Бачыць — ізноў журавель прыляцеў і па просу ходзіць. Толькі дзед пачаў прыцэльвацца, а той журавель раптам маладым панічом стаў.

Убачыў ён, што дзед стрэльбу навёў кажа:

— Пачакай, дзед’ Што ты за сваё проса хочаш?

— Што мне хацець! — уздыхнуў дзед. — У нас з бабаю няма ні дзяцей, ні ўнукаў. Карміць нас няма каму... Вось пасеялі трохі проса, а ты яго патаптаў, паламаў... Зноў мы

галодныя будзем. Баба сказала, каб я цябе засгрэліў. Дык хоць мяса б пад’елі. Але ж ты цяпер чалавекам стаў, то я ўжо і не ведаю, што мне рабіць.

— Ну, калі так, — кажа журавель, — то ідзі за мною зялёнаю сцяжынкай, давядзе яна цябе да майго дома. Ля ганку стражнік будзе стаяць, спытаецца : «Куды ідзеш?» — то ты адказвай: «Да жураўлёвага!»

3 гэтымі словамі той паніч рукамі махнуў, яны крыламі сталі, і ён сам у жураўля перакінуўся, узняўся ў неба і паляцеў А дзед па зялёнай сцяжынцы следам пайшоў

Ішоў, ішоў ён па той сцяжынцы, бачыць — дом стаіць, ды не дом, а палац цэлы. Ганак залаты, дзверы сярэбраныя, самацветамі аздоблены. Стражнік яго спыняе і пытаецца:

— Куды ідзеш, дзед?

Дзед адказвае:

— Да жураўлёвага!

Пусціў стражнік яго ў той дом, а там дзеда жораў сустракае і кажа:

— Ты паглядзі, што тут ёсць. I сабе усё, што хочаш, выберы.

Зайшоў дзед у першы пакой, а там золата і срэбра столькі, што вочы слеп-

нуць. Зайшоў у другі — там камяні каштоўныя, з усяго свету сабраныя. Зайшоў у трэці — там рэчы розныя дзівосныя: і самабранка, і дыван-самалёт, і чобатыскараходы, і гуслі-самагуды, і яшчэ процьма ўсяго нязнанага. Што ні вазьмі, ніколі бяды не спазнаеш. Праўда, проса не было.

Выйшаў дзед з таго пакоя, сеў у крэсла, а перад ім зараз жа стол накрыўся. Папіў, паеў дзед, задрамаць яму захацелася. А тут журавель выходзіць і пытаецца:

— Дык што ты за сваё проса выбраў?

— Столькі ў цябе дзівосаў розных, што вочы разбягаюцца. Выберы ўжо сам, што хочаш, — кажа дзед.

Журавель вярнуўся ў трэці пакой, прыносіць дзеду кашалёк і кажа:

— Калі ў дарозе стомішся, скажаш: «Кашалёк, кашалёк, дай ты мне папіць-паесці ды дзе б яшчэ сесці!» Адчыні кашалёк, і ў цябе адразу і стол накрыты будзе, і крэсла пры ім, на якім адпачыць зможаш. Пад’ясі, адпачнеш, тады кажы: «Што засталося, у кашалёк хавайся!» Яно ўсё назад у кашалёк схаваеца. Тады кашалёк бяры і ідзі сабе далей.

6 0                                                                     © d

Падзівіўся дзед, падзякаваў жураўлю, адпачыў трохі і дадому пайшоў.

Ідзе ён, ідзе, ды прытаміўся. Дастаў ён тады кашалёк і кажа:

— Кашалёк, кашалёк, дай ты мне папіцьпаесці ды дзе б яшчэ сесці!

Зараз жа перад ім стол з прысмакамі рознымі з’явіўся. Ля яго крэсла мяккае стаіць. Дзед сеў, паеў, папіў, крыху адпачыў, тады кажа:

— Што засталося, у кашалёк хавайся!

Спадабаўся дзеду жораваў падарунак. Прыйшоў дамоў, а бабка на яго накінулася, кажа:

— Дзе ты столькі бадзяўся! Я тут галодная сяджу, у вакно гляджу. Думала ўжо не дачакаюся!

— Зараз мы з табою пад’ядзім, — кажа дзед.

Баба злавацца пачала:

— Што ж мы есці будзем?! У хаце ж ні скарыначкі хлеба няма. I проса твой журавель усё вытаптаў!

— He бяды! — кажа дзед. — Зараз сама ўсё пабачыш!

Тады дастае ён кашалёк і кажа:

— Кашалёк, кашалёк, дай ты нам папіцьпаесці ды дзе б яшчэ сесці!

I зараз жа перад імі стол накрыўся. I якіх толькі страваў на ім няма’ А пры тым стале крэслы мяккія стаяць. Баба ў крэсла села, добра пад’ела і пытаецца:

— А дзе цяпер усё, што засталося, падзець? Выкідаць шкада. А з’есці мы адны за год не з’ядзім.

Дзед зноў кашалёк дастае і кажа:

— Што засталося, у кашалёк хавайся!

Усё і прыбралася.

Баба дзівіцца:

— Дзе ты, дзед, такі цудоўны кашалёк узяў?

— Ды гэта мне той жораў даў, які ў нас проса павытоптваў. Я хацеў яго застрэліць, а ён панічом зрабіўся і да сябе ў палац запрасіў. А там у яго якіх толькі дзівосаў няма! Але самае лепшае з таго, што там ёсць, — кашалёк гэты.

— I праўда, — кажа баба. — Ну проста дзіва дзіўнае! Ды што нам з табою толькі ўдвох за такі стол сядаць. Можа, давай запросім войта ды старасту? Можа, яны дабрэйшыя да нас будуць?

А што дзеду! Няхай і начальства ўяго пасталуецца. A то ходзяць па вёсцы адзін з пугаю, другі з бізуном, на паншчыну гоняць, ніколі не пагамоняць.

t э                                                                    • 4

Баба адразу пабегла войта са старастам запрашаць, кажа:

— Чакаем вас, шаноўныя паны, мы з дзедам да нас у госці.

Войт са старастам смяюцца:

— Ты, пэўна, старая, зусім з глузду з’ехала! У вас жа хата вось-вось разваліцца, есці няма чаго, а ты нас у госці клічаш!

— А вы не смейцеся, вы спачатку да нас зайдзіце, на дзіва-дзіўнае паглядзіце, што дзед прынёс.

Пераміргнуліся войт са старастам, адзін путу, другі бізун узялі і за бабаю следам пайшлі.

Заходзяць у хату, а дзед прывітаўся, кашалёк дастаў і кажа:

— Кашалёк, кашалёк, дай ты нам папіцьпаесці ды дзе б яшчэ сесці!

I зараз жа стол накрыўся і крэслы мяккія з’явіліся. Войт са старастам глядзяць на тыя прысмакі, і вочы ў іх разбягаюцца. Селі яны ў тыя крэслы, папілі, паелі, колькі хацелі, і кажуць:

— Такіх прысмакаў і ў пана няма! Як гэта вам, старым, так пашанцавала?

Дзед толькі хітра ўсміхаецца. Баба ўжо рот раскрыла, хацела ім пра ўсё раска-

заць, але дзед яе за руку тузануў — Maynay, маўчы.

Толькі яны за парог, дзед кажа:

— Што засталося, у кашалёк хавайся!

А баба:

— Дзед, а дзед, давай яшчэ пана ў госці паклічам!

— Што ты такое кажаш! Хіба ж пойдзе ён да нас, старых?!

Але баба не ўнімаецца:

— Пойдзе не пойдзе, а паклікаць трэба’

Прыходзіць баба да пана і кажа:

— Паночак, хочам мы з дзедам вас у госці да сябе паклікаць!

Пан абразіўся, ажно з сябе выйшаў:

— Ты зусім, старая, звар’яцела! Як я, пан, да вас, старых, у вашую халупу ў госці пайду?!

А баба ў адказ:

— А ты, панок, не злуйся, не крычы! Лепш у сваіх людзей, у войта са старастам папытайся, ці можна да нас у госці ісці.

Баба дамоў пайшла, а пан пазваў войта са старастам і пытаецца:

— Чаго гэта старыя мяне ў госці паклікалі? Кажуць, што вы ў іх таксама былі. Ці праўда тое?

Войт са старастам адказваюць:

— Чыстая праўда! I ты, панок, схадзі. На тое дзіва паглядзі! Дзед аднекуль кашалёк дастаў, дык яму скажаш: «Кашалёк, кашалёк, дай ты нам папіць-паесці ды дзе б яшчэ сесці!», і стол такі накрываецца, што і ў пана мы такіх прысмакаў не каштавалі.

Загадаўтады пан коней закласці, і паехалі яны з паняю да старых у госці.

Падыходзяць да хаткі, пані скрывілася, а баба бегае вакол, кланяецца і прабачэння просіць:

— Даруйце, хатка нашая звонку бедная, але зайдзіце ўжо, не грэбуйце, паночкі!

Зайшлі пан з паняю ў хатку, дзед кашалёк дастаў і кажа:

— Кашалёк, кашалёк, дай ты нам папіцьпаесці ды дзе б яшчэ сесці!

Зараз жа і стол сам накрыўся, і крэслы мяккія паўсталі. Здзівіліся пан з паняю, што старыя так могуць іх прымаць, селі ў тыя крэслы, пакаштавалі прысмакаў розных, вінаў, якіх яшчэ і не бачылі. Тады пан кажа:

— Дзед, аддай мне гэты кашалёк’ Ну, сам падумай: у цябе такая хатка бедная,

а ты тут стол накрыў лепшы, чым я магу ў сваім панскім доме накрыць. Ты мне кашалёк, а я табе за тое колькі хочаш крупаў, мукі дам, і слугу, і карову, і свінню. А як памрэце вы з бабаю, то пахаваю вас і памінкі спраўлю.

Параіліся дзед з бабаю: што паробіш, раз пан просіць, яму не адмовіш. Аддалі яны яму кашалёк. Прыйшлі да яго правізію

атрымаць.

Пан даў ім трохі мукі, трохі гароху, трохі масла ды солі і слугу. Дзед з бабаю за тры дні ўсё тое з’елі і пасылаюць слугу да пана, каб яшчэ Ім правізіі даў. А пан і правізіі не даў і слугу свайго забраў.

Дзед з бабаю чакалі, чакалі слугу, самі да пана пайшлі. А слуга выходзіць і кажа:

— Пан сказаў, што ў яго такіх, як вы, многа, усім не надаешся. I я вам болей не слуга!

Дзед хацеў да пана прайсці, дык стражнікі выйшлі і ў каршэнь яго выпхнулі.

Вярнуліся дзед з бабаю ў сваю бедную хатку, плачуць, І ў каго рады іпукаць, не ведаюць. Тады дзед кажа:

— Пайду я, баба, зноў да таго жорава. Папрашу, каб ён нам яшчэ адзін кашалёк даў.

— Ідзі! — кажа баба, — Бо іначай нам з табою галодная смерць будзе.

Пайшоў дзед па зялёнай сцяжынцы, дайшоў да таго дома багатага, дзе паніч-журавель жыў.

Стражнік зноў яго спыняе і пытаецца:

— Куды ідзеш, дзед?

Дзед адказвае:

— Да жураўлёвага!

Пусціў стражнік яго ў той дом, а там дзеда жораў сустракае і пытаецца:

— Што ты, дзед, такі невясёлы? Можа, пакрьгўдзіў хто?

— Пакрыўдзіў яшчэ як пакрыўдзіў! — кажа дзед і плача-плача. — Пан пакрыўдзіў. Жылі мы з бабаю з таго кашалька, што ты даў I піць, і есці нам хапала. Ды толькі захацелася бабе войта са старастам у госці пазваць, смачна пачаставаць. Тыя пачаставаліся і кажуць, што і ў пана такіх прысмакаў не елі. Тады баба пана ў госці пазвала. А той папрасіў, каб мы яму той кашалёк аддалі. А сам паабяцаў нам ежу даваць, колькі нам трэба, кароўку, свінню ды яшчэ слугу. А як памрэм, пахаваць і памінкі справіць. Адзін раз правізіі нам даў. Ды яе не нашмат хапіла. А потым і правізіі не даў, і слугу забраў,

і мяне ў каршэнь выпхнуў. Засталіся мы з бабаю ні з чым.

Паспачуваў Журавель і пытаецца:

— Дык чым жа мне вам дапамагчы?

Дзед адказвае:

— Можа, у цябе яшчэ адзін кашалёк такі ёсць? To дай нам яго. Нікому ўжо яго не пакажам і да канца веку ўдзячныя будзем.

Журавель падумаў ды кажа:

— He кашалёк я вам дам, а бочачку. Няхай баба ўсіх пазаве. I войта, і старасту, і пана. А тады бочачку гэтую дастань ды скажы: «Дванаццаць малайцоў, выходзьце з бочкі! Дайце ўсім, хто чаго заслужыў!» А як здаволяцца яны, то ты скажы: «Дванаццаць малайцоў, хавайцеся ў бочку!»

Падзякаваў дзед жураўлю і дадому пайшоў.

Заходзіць у хату, а баба пытаецца:

— Ці прынёс ты кашалёк?

— Кашалька не прынёс, прынёс бочачку, — кажа дзед.

— Дык давай ужо хутчэй, кажы, што трэба, a то надта есці хочацца, — прыспешвае яго баба.

А дзед ёй кажа:

— He, баба, ідзі да пана, заві і яго, і войта

са старастам, журавель сказаў, каб мы ўсе разам тую бочачку апробвалі.

Пабегла баба да пана, а той загадаў слугам на парог яе не пускаць. Баба тады да войта пабегла і кажа:

— Прывёз мой дзед ужо не кашалёк, а чароўную бочачку. Але апробваць яе хоча, калі ўсе збяруцца, і вы, пан войт, і стараста, і пан з пані. To запрашайце ўсіх і міласці просім да нас у госці.

Войт старасту пазваў, пану пра чароўную бочачку расказаў.

Пан пытаецца:

— А ты сам тую бочачку бачыў?

— He, — кажа войт, — дзед хоча нам усім разам яе паказаць.

Пан загадаў коней закладаць. I праз колькі часу ўсе разам з’явіліся яны да дзеда з бабай. Зайшлі і чакаюць, што за пачастунак будзе. Пан наважыўся і бочачку ў дзеда забраць. Ён на вечар гасцей назваў, паноў з усяго наваколля. Думае: гасцей збярэ, спачатку з кашалька пачастуе, а потым яшчэ і з бочачкі.

Заходзяць войт, стараста і пан з паняю ў хату, дзед пакланіўся і бочачку ўзяў. Тады кажа:

— Дванаццаць малайцоў, выходзьце з бочкі! Дайце ўсім, хто чаго заслужыў!

Тут з бочачкі дванаццаць малойцаў з бізунамі выйшлі і давай войта, старасту ды пана з паняй лупцаваць. Тады пан просіць дзеда:

— Спыні іх, дзед! A то заб’юць нас зусім!

Бачыць дзед: і праўда, стараста, войт і пан з пані на карачках ужо поўзаюць, ад болю стогнуць.

— А ты кашалёк наш аддай! — кажа дзед.

Пан кашалёк зараз жа дастаў, ён яго паўсюль з сабою насіў, і дзеду аддаў. Тады дзед загадвае:

— Дванаццаць малайцоў, хавайцеся ў бочку!

Хлопцы тыя адразу дружна ў бочачку схаваліся. А пан з паняю і войт са старастам паспяшаліся хутчэй з дзедавай хаты ўцячы.

3 тае пары дзед з бабаю жыць сталі, як у бога за пазухай. I есці ў іх ёсць што, і выпіць. А калі хто крыўдзіць іх надумае, то і абараніць іх ёсць каму. I войт са старастам цяпер бізун у рукі браць баяцца. А што калі людзі дзеду пажаляцца, а ён сваіх малайцоў з бочачкі выпусціць?

БАЦЬКАВА СЯКЕРА

Жылі на свеце два браты. Адзін, болыпы, быў такі багаты, што не ведаў, як сваё багацце ад людзей прыхаваць. Бо сквапнасць яго душыла, не любіў ён людзям дапамагаць. Прыйдуць да яго грошы пазычыць, а ён кажа: «Ды вось, няма, растраціўся!» А другі брат, меншы, быў зусім бедны. Усё, што ў яго было, дык гэта сякера, якая яму ад бацькі засталася. Працаваў меншы брат дзень і ноч: і цяслярыў, і бандарыў, і лазу на кашы сек. Працаваў з раніцы да ночы, а багацця ўяго не прыбаўлялася.

Вось ішоў ён аднойчы ля ракі. Паслізнуўся і ўпусціў сваю сякеру ў ваду. Што рабіць?! Ён жа з той сякеры толькі і жыў. Сеў хлопец на беразе і заплакаў Хто дапаможа? Бацькі даўно памерлі, а ў брата ўсе ягоныя скарбы на чатыры замкі пазачыняныя, сам ад сябе іх хавае, каб не патраціць. I заробку без сякеры цяпер ніякага. Хоць дамоў не вяртайся. Сядзіць ён на беразе, слёзы выцірае і думае, як бы ўтапіцца.

I раптам з вады выплывае старэнькі сівенькі дзядок, глядзіць на яго па-добраму, шчыра і пытаецца:

— Чаго, хлопча, плачаш? Можа, я табе дапамагчы чым змагу?

— Чым жа ты мне дапаможаш? — уздыхае хлопец. — Была ў мяне сякера, якая мне ад бацькі засталася, адзіная мая карміцелька. Ды вось ішоў я па беразе, паслізнуўся, сякера ў ваду і ўпала. Цяпер не ведаю, што мне і рабіць. Хіба што ўтапіцца.

Дзядок выслухаў хлопца і кажа:

— He бядуй, я тваю бяду рукамі развяду!

I зараз жа ў ваду нырца даў.

Праз колькі часу вынырнуў і падае хлопцу сякеру, ды не простую, а залатую. I так тая сякера свеціцца, што ажно вочы слепіць.

Хлопец на сякеру тую паглядзеў і кажа:

— He, гэта не мая сякера. Еэтая сякера залатая, а ў мяне простая была, бацькава.

Зноў дзядок у ваду нырца даў, праз нейкі час вынырвае і яшчэ адну сякеру хлопцу падае, ды не простую, а сярэбраную.

Паглядзеў хлопец на яе і зноў галавой пакруціў:

— He мая гэта сякера. У мяне простая была, бацькава.

Ізноў дзядок нырца даў, да самага дна дастаў.

3 вады руку працягвае, дае хлопцу звычайную сякеру, жалезную, тую саму, што яму бацька ў спадчыну пакінуў.

Хлопец узяў тую сякеру, пазнаў, заўсміхаўся:

— Дзякуй табе, дзядуля! Вось гэта тая самая сякера, што я ў ваду ўпусціў. Яе і забяру.

— Ну ўжо тады і дзве другія сякеры забірай! — кажа той дзядок.

Сказаў ён так і пад вадою знік.

Падзівіўся хлопец, але, як кажуць, даюць — бяры, б’юць — бяжы. Забраў ён і сваю сякеру, і залатую, і сярэбраную.

Прыйшоў дамоў, паклаў тыя сякеры пад лаўку разам з жалезнаю, і ляжаць яны, свайго часу чакаюць.

Тады да меншага брата болыпы, той, што багаты, у госці зайшоў Убачыў тыя сякеры і пытаецца:

— А дзе ты ўзяў такія? Адна ж з іх залатая. А другая сярэбраная. Гэта ж цэлы скарб! А ты іх проста так пад лаўкаю трымаеш.

— А што з іх карысці? — кажа меншы брат. — Бацькава сякера, дык ёю працаваць можна. А гэтыя так, толькі што на сонцы блішчаць.

А старэйшы брат не адстае:

— Дык дзе ты іх узяў?

Пачырванеў меншы брат і расказвае:

— Сорамна казаць, ішоў па беразе ракі ды паслізнуўся і бацькаву сякеру з рук выпусціў Сяджу на беразе, не ведаю, што рабіць. Яна ж адзіная мая карміцелька. Ужо тапіцца хацеў. А тут з вады сівабароды дзядок вылазіць і пытаецца, чаго я плачу. Я расказаў яму пра бяду маю, ён раз нырца ў ваду даў — залатую сякеру мне падае, другі раз нырца даў — сярэбраную працягвае. I толькі трэцім разам, нарэшце, маю дастаў. Я яе ўзяў, а тыя дзве назад яму аддаць хацеў. Але ён мне іх на памяць пакінуў

Выслухаў старэйшы брат, вярнуўся дамоў, узяў сваю сякеру і таксама на бераг рэчкі пайшоў. Там зрабіў выгляд, што паслізнуўся і незнарок сякеру ў ваду ўпусціў сеў на бераг і енчыць пачаў:

— Як жа я цяпер без сякеры пражыву?!

Праз нейкі час вынырвае з вады сівабароды дзядок і пытаецца:

— Чаго ты, чалавеча, на беразе сядзіш, бядуеш? Можа, чым дапамагчы?

— Ды вось упусціў я сваю сякеру — карміцельку... — кажа старэйшы брат.

Дзядок нічога не сказаў, нырца даў ды падае хлопцу тую жалезную сякеру, якую ён у ваду кінуў.

Старэйшы брат спачатку разгубіўся, а тады скрывіўся і кажа:

— Ды не, гэтая сякера не мая. Ці ж я стаў бы па такой старой сякеры бедаваць?

Паківаў дзядок галавою і зноў нырца даў. Вылез з вады і яшчэ адну, сярэбраную сякеру хлопцу працягвае. А той ізноў галавой круціць:

— He, і гэтая не мая. У мяне сякера залатая была. 3 чыстага золата! Дастань мне яе, стары!

Дзядок яшчэ болып пасур’ёзнеў, нырца даў, яшчэ адну сякеру, цяпер залатую, дастаў.

Старэйшы брат, як убачыў яе, зараз жа закрычаў:

— Вось, вось, гэтая мая! Давай мне яе хутчэй!

Пацягнуўся ён, схапіў тую сякеру і за ёю ў ваду скочыў.

Меншы брат бачыць — няма і няма брата. Здагадаўся ён, што той на бераг пайшоў, узяў ён бацькаву сякеру і туды ж накіраваўся.

Прыходзіць да ракі, а на беразе ляжыць братава сякера жалезная і яшчэ сярэбраная, а самога брата няма.

Пачаў тады меншы брат старэйшага гукаць:

— Адзавіся, браце!

Гукаў ён, гукаў — тут дзядок з вады паказаўся, пытаецца:

— А ты чаго, хлопча, прыйшоў, каго шукаеш, каго гукаеш?

— Я брата свайго старэйшага гукаю, — адказвае меншы брат. — Ці не бачыў ты яго? A то сякера ягоная ляжыць, а яго самога няма.

— Чаму ж не бачыў, бачыў, — адказвае дзядок. — Ён сам свой лёс выбраў. Ты ж і ад сярэбранай сякеры адмовіўся, і ад залатой. Толькі сваю забраў, тую, што бацька табе ў спадчыну пакінуў. А брат твой сваю сякеру не ўзяў і сярэбраную не ўзяў. Падмануць хацеў, сказаў, што ў яго залатая сякера была. За чужою, залатою сякераю пацягнуўся і патануў. Цяпер ён мне служыць будзе, пакуль усю службу не выслужыць, пакуль усе дровы тою сякераю залатою не пасячэ.

— Пачакай, — кажа меншы брат. — А што, калі я яму падмагу?

Сказаў так брат і разам з бацькавай сякерай у ваду скочыў. Нырца даў і адразу ў іншы свет трапіў. А там дрэваў столькі, што іх вечнасць цэлую сячы трэба. Чуе ён: сякера недзе стукае. Пайшоў ён на стук, а там брат ягоны працуе. Залатою сякераю дрэвы секчы спрабуе. А яна дрэвы не сячэ, толькі адскоквае.

Падышоў малодшы брат да старэйшага, кажа:

— Адыдзіся!

Адышоў старэйшы брат убок, а меншы бацькавай сякерай дрэвы, колькі дзядок той сказаў, усе паваліў.

Тады галіны паадсякаў, пайшоў да дзядка пілы прасіць. Дзядок пілу даў. Яны з братам дрэвы папілавалі, на дровы пасеклі. Акуратна склалі. Дзядок паглядзеў, як браты дружна працавалі, і кажа:

— Пакінуў бы я вас тут назаўжды, ды яшчэ не час вам на той свет перабірацца.

Старэйшы брат залатую сякеру з рук не выпускае і пытаецца:

— А як жа нам наверх выбрацца?

Дзядок хітранька так на іх глянуў і кажа:

— Рабіце, як я, і памятайце: на дно толькі чужое дабро цягне.

Ь 0                                                                 0 4

Тады адштурхнуўся ад дна і ўверх выплыў. Меншы брат бацькаву сякеру да грудзей прыціснуў, нагамі ад дна таксама адштурхнуўся і ўверх паплыў. А старэйшы брат, колькі не штурхаўся нагамі, нават падскочыць не можа.

Меншы брат за ім вярнуўся і кажа:

— Кінь залатую сякеру, яна не твая. Ды і ты ж бачыў сам, што з яе карысці! Hi дрэва паваліць, ні галлё абсекчы.

А старэйшы кажа:

— Дык яна ж залатая.

— Калі табе так ужо залатую хочацца, я табе аддам тую, што ў мяне пад лаўкаю ляжыць, — кажа меншы.

Старэйшы ўздыхнуў кажа:

— Так бы дзве было...

Але меншага паслухаўся, сякеру залатую кінуў.

Тады падскочыў разам з меншым братам і наверх выплыў.

Выйшлі браты на бераг, а там дзве сякеры як ляжалі, так і ляжаць — адна простая, жалезная, а другая — сярэбраная.

Старэйшы брат зараз жа сярэбраную ў рукі ўзяў, хацеў крок зрабіць, а ногі да зямлі быццам прыраслі.

Меншы брат азірнуўся і толькі галавой паківаў:

— Хіба ж сярэбраная сякера твая?

— Але ж яна сярэбраная! — кажа старэйшы брат.

— Ды ёй жа, як залатой, ні дрэва паваліць, ні галлё абсекчы! — кажа меншы брат.

— He, — заўпарціўся старэйшы, — пазаві каго, няхай яе ў мяне купіць.

— Ды ў мяне такая дома пад лаўкаю ляжыць, — кажа меншы. — Калі ты так хочаш, я табе і залатую, і сярэбраную дам. Рабі з імі тады, што хочаш. А гэтую кінь, ды пайшлі. A то зараз ужо ноч будзе.

Бачыць меншы брат, што старэйшы нізавошта не хоча сярэбраную сякеру з рук выпускаць, вырваў яе ў яго з рук ды ў ваду кінуў.

Уздыхнуў старэйшы, але што паробіш, забраў сваю жалезную і пайшоў разам з меншым. Зайшлі да яго ў хату, ён, як абяцаў, залатую і сярэбраную сякеры з-пад лаўкі дастаў, брату аддаў, каб той іх са сваімі скарбамі трымаў ці прадаў, калі хоча, а сам пайшоў з бацькавай сякерай далей працаваць, дабра нажываць.

ХТО Ў ВОЗЕРЫ ЖЫВЕ

Жыў у адной вёсцы хлопец Мікітка. He бедны, не багаты, лічылі ўсе, што крыху праставаты, але дасціпны і на ўсялякія жарты майстар, якіх пашукаць. Сур’ёзнай работы яму не даручалі. Але ён ні ад якой, самай бруднай, не адмаўляўся. Так што галодны не быў.

Пайшоў аднойчы Мікітка свіней пасвіць. Сеў ля возера і вяроўку віць пачаў. Вяроўку ўе ды песні спявае:

У нашага Іванькі

Вінаград на дварэ.

Пасадзіў ён ды сваю бабульку

Да й на самым куце.

Ой, частуе, ганаруе He людзей — сам для сябе. Запражыце, запражыце Да дванаццаць валоў, Завязіце, завязіце Да й бабулю дамоу.

Наша бабулька-галубулька

Дайне пышная была,

Узяла падарак

Да й дадому павяла.

У нашага Іванькі

 

Вінаград на дварэ,

Пасадзіў ён свайго кума

Дай на самым куце.

Ой, частуе, ганаруе

He людзей — сам для сябе...

Ды так ён гучна спяваў, што чорта растрывожыў.

Вылазіць чорт з возера, бачыць: хлопец на беразе сядзіць і вяроўку ўе. Глядзеў ён, глядзеў, а тады пытаецца з насцярогай:

— Што ты такое робіш, хлопец?

Мікітка адказвае:

— Ды вось вырашыў вяроўку звіць, пятлю зрабіць і на возера накінуць.

— Навошта? — не зразумеў чорт.

— Як навошта? — працягвае Мікітка. — Я пятлю на возера накіну, а тады вазьму ды ўсё возера ў адзін вузел сцягну.

— He, не, не рабі гэтага! — спужаўся чорт. — Мне ж тады з жонкаю і маімі чарцянятамі не будзе дзе жыць.

А хлопец бачыць, што чорт спужаўся, вырашыў яго яшчэ падражніць, працягвае сур’ёзна:

— Як жа я цяпер ад сваёй мэты адступлюся, я ж столькі сіл і часу на гэтую вяроўку патраціў!

— Давай я ў цябе возера адкуплю! — прапанаваў чорт.

— Ну, толькі што калі поўную бочку грошай насыплеш, тады можа падумаю... — кажа Мікітка.

— To чакай мяне тут. Праз тры дні я грошы табе прынясу.

Хлопец тым часам ямку выкапаў, а ў бочцы замест дна кола ад воза прыладзіў. Колькі не сып у бочку, усё праз спіцы ў коле ў яму трапіць. Праз тры дні чорт мех грошай прынёс і ў бочку высыпаў. А яны ўсе праз кола ў яму высыпаліся. Пабег чорт кудысьці і яшчэ мех грошай прынёс. Высыпаў у бочку, а бочка як была пустая, так і ёсць.

Чорт хвалюецца, не ведае, што рабіць. Кажа:

— Няма ў мяне болей грошай. Але я табе не дам маё возера чапаць! Я ж за цябе дужэйшы!

— Ну, гэта яшчэ праверыць трэба! — кажа Мікітка.

— Давай праверым! — загарэўся чорт. — Я вось зараз крыкну, дык неба задрыжыць!

Крыкнуў чорт, і праўда, неба задрыжэла. Чорт пераможцам на Мікітку гля-

дзіць, а той ходзіць па беразе і каменьчыкі збірае.

— Навошта табе гэтыя каменьчыкі? — пытаецца чорт.

— Як гэта навошта? — паціскае плячыма Мікітка. — Каб нам з табою вушы пазатыкаць. А то я зараз крыкну, дык мы аглухнуцьможам...

— Так ужо І аглухнем? — спужаўся чорт.

— А што я з табою — жартачкі тут жартую? — строга кажа Мікітка.

Спужаўся чорт, прапануе:

— Давай ужо не крычы. Лепш паглядзім, хто далей камень кіне. Я дужа далёка кідаю. Да самага месяца магудакінуць.

Падняў чорт камень, у неба кінуў. Праз гадзіны тры камень той вярнуўся, упаў і ў зямлю ўлез.

Тады Мікітка чорта просіць:

— Дай-ка ты мне тваю булаву.

Чорт даў яму сваю булаву, а Мікітка паважыў яе ў руках і кажа:

— Вось я яе замест каменя і кіну. Яна не менш важыць.

Чорт захваляваўся і пытаецца:

— А калі яна назад вернецца?

— Ну, не ведаю, — паціснуў плячыма Мікітка, — праз якіх гады тры можа і вернецца. А калі да месяца даляціць, то там і застанецца.

Чорт булаву ў Мікіткі забраў і кажа:

— He, так не пойдзе. Мне гэтая булава ад прадзеда дасталася.

— Ну, як хочаш, — кажа Мікітка.

А чорт прапануе:

— Давай з табою навыперадкі бегаць!

— Можна, — кажа Мікітка.

— Але май на ўвазе, — папярэджвае чорт, — мяне і вецер дагнаць не можа.

I зараз жа сарваўся з месца і як паімчыць! Туды і назад за якую хвіліну справіўся.

А Мікітка паківаў галавою і кажа:

— Ну ты і бяжыш... 3 табою мне бегаць — толькі сябе ганьбіць. Давай ты спачатку паспрабуй браціка майго меншага абгані.

Што чорту рабіць, згадзіўся. Думае: меншага лягчэй абагнаць, чым болыпага.

А Мікітка падвёў чорта да куста, за якім зайчык сядзеў, і кажа таму:

— Давай, шэры, скачы!

Заяц вушы за спіну закінуў і паскакаў.

Чорт, як ні намагаўся, абагнаць яго так і не змог.

Ь 0                                                                     © 4

А МікІтка кажа:

— Гэта ён яшчэ ногі за плечы закінуў...

Чорт і падумаў, што зайцавы вушы — гэта ногі.

— Ну, калі твой меншы брат такі спрытны, то хто ж тады ваш бацька? — кажа чорт.

— Mary пазнаёміць, — кажа Мікітка. I павёў чортаўвёску.

Ідуць праз поле. А там барана стаіць.

Чорт пытаецца:

— А што гэта такое?

Мікітка адказвае:

— А, гэта бацькаў грэбень, ён ім валасы расчэсвае.

Чорту ажно не па сабе стала. Уявіў ён сабе, якім жа па росце бацька мусіць быць, калі валасы такім грэбнем расчэсваць трэба.

Ідуць далей, бачаць: каток стаіць, якім зямлю пасля баранавання прыкатваюць. Чорт пытаецца:

— Што гэта?

— ІЬтаю штукаю бацька сваю люльку чысціць.

Чорт ажно злякнуўся. Калі бацька Мікіткаў такую люльку вялікую курыць, дык ён чысты велікан. Ужо і сустракацца з ім чорт баіцца.

Ідуць далей праз поле. А там селянін зямлю араў ды саху кінуў.

Чорт саху ўбачьгў і зноў пытаецца:

— А гэта што?

— Гэтым бацька нос чысціць, — адказвае Мікітка.

Чорт толькі ўявіў, які ў бацькі Мікітавага hoc, то яму назад у возера захацелася. Але ж ужо пайшоў то пайшоў.

Падыходзяць да Мікіткавага двара, а там вуллі стаяць. Чорт дзівіцца:

— А гэта што?

— Г^та ў бацькі акуляры такія. Ён у тыя дзірачкі глядзіць і тады блох ловіць, — адказвае Мікітка.

— I што, у тыя акуляры іх праўда добра відаць? — пытаецца чорт.

— А ты падыдзі, сам паглядзі, — кажа Мікітка.

Чорт падумаў на пчол, што гэта і ёсць блохі. Давай да вулляў прымервацца. А пчолы як накінуліся на яго, як пачалі джаліць, што ён ледзь уцёк. 3 тае пары з возера не вылазіць.

А Мікітка грошы з яміны пад дзіраваю бочкаю забраў, новую хату паставіў каня, кароўку прыдбаў і жыве сабе прыпяваючы.

КАВАЛЬ-ЦУДАДЗЕЙ

Жыў на свеце каваль. Усё жыццё ён працаваў-шчыраваў, не заўважыў, як састарыўся. Людзі бачаць, што каваль слабы стаў, радзей у кузню заходзіць сталі. He паспеў каваль азірнуцца, а ім з жонкаю ўжо і есці няма чаго. Сядзяць, бядуюць. Дзяцей і ўнукаў у іх няма, у людзей пабірацца сорамна. Адно ім застаецца — ісці жабраваць.

Жонка ўжо і торбачкі ім пашыла.

Раптам стукае хтосьці ў дзверы.

Заходзіць малады дужы хлопец і кажа:

— Дзень добры, людзі добрыя! Бачыў я кузню, а ты, пэўна, каваль. To ці не трэба табе маладыя памочнікі?

— Навошта мне памочнікі, — уздыхае каваль, — калі і самому працы няма?

— He хвалюйся, будзе табе праца, — кажа хлопец, — абы ты мяне ў памочнікі да сябе ўзяў.

Каваль паціснуў плячыма:

— Калі табе так хочацца, ідзі да мяне ў памочнікі.

Хлопец той зараз жа пайшоў у кузню, валасы завязаў, рукавы закасаў, фартух на-

L ©                                                                    © 4

дзеў, агонь у горне развёў, вызірнуў на вуліцу, а там ідзе старая жабрачка. Ён яе схапіў і каваля кліча:

— Хадзі, бацька, памажы!

Заходзіць стары каваль у кузню, а хлопец жабрачку ў горан кінуў і яму кажа:

— Раздзімай мяхі!

Здзівіўся каваль, але што паробіш, стаў мяхі раздзімаць. А самога жах бярэ, як бачыць, што ягоны новы памочнік вырабляе.

Хлопец старую з боку на бок абцугамі пераварочвае і куе. А стары каваль мяхі раздзімае. Каваў, каваў, а потым на гліняную падлогу кінуў, каб астыла.

Глядзіць стары каваль, а тая жабрачка нябогая ў дзяўчыну ператварылася. Цуд дый толькі!

Устала дзяўчына, падзякавала кавалю і ягонаму памочніку і пайшла. А людзі вясковыя ўсё бачылі, зараз жа вестка па ўсім наваколлі разляцелася пра тое, што ў каваля старога новы памочнік з’явіўся, цудадзей з цудадзеяў можа любому старому ды хвораму маладосць і здароўе вярнуць. Пайшлі да іх людзі — гарбатыя, кульгавыя, сляпыя... Усім кавалі дапамагаюць, усіх

здаровымі з кузні выпускаюць. I платы ніякае не бяруць: хто што прынясе, за тое і дзякуюць. А людзі ж ад шчырага сэрца дары прыносяць.

Зараз жа і паны дачуліся пра цуды, панаехалі з усёй акругі.

Але малады каваль-цудадзей толькі бедных ды гаротных прымаў Сказаў што багатым і сгарасць, і хвароба не бяда. Так што паны пастаялі, пастаялі каля кузні ды і дамоў паехалі.

Папрацавалі яны так, можа, год, можа, два, тады малады памочнік, каваль-цудадзей, кажа старому:

— Усіх бедных мы з табою па наваколлі вылечылі, крыху падзарабілі. Хоць платы не прасілі, ніхто з людзей з пустымі рукамі не прыходзіў. Табе таго, што маеш, да канца жыцця хопіць. Болей не працуй. Адпачывай. А я далей пайду.

Шкада было старому кавалю з такім памочнікам развітвацца, але ж што паробіш, справа маладая.

Пайшоў малады каваль-цудадзей, а стары каваль застаўся. I тут да яго зноў багатыя паны паз’язджаліся. Кожны наперад лезе, сварацца, ледзь не б’юцца, просяць,

каб ён ім здароўе і маладосць вярнуў. Любыя грошы абяцаюць.

Стары каваль кажа:

— Я толькі коней падкаваць магу. Ці цвік выкаваць. А маладосць і здароўе вярнуць — гэта не да мяне. Рэта мой памочнік малады цудадзеем быў. А я нічога такога ніколі не ўмеў і не ўмею.

А багатыя ўсё адно да яго едуць і едуць.

Толькі адным патлумачыць стары каваль, што ні за якія грошы не ўмее таго зрабіць, што ягоны памочнік малады рабіў — другія на парозе.

Нарэшце, здавалася б, усіх адправіў. I тут зноў хтосьці да яго ў дзверы стукаецца. Адчыняе, а на парозе старая стаіць, гарбаценькая, зморшчаная, але як паненка багата ўбраная.

— Кавалёк, саколік! — кажа яна рыпучым голасам. — Зрабі мяне маладою ды здароваю! Я цябе азалачу, усю кузню золатам засыплю. Толькі цяпер зразумела, што абы-як жыццё пражыла. Хачу наноў усё перажыць. Але для гэтага мне зноў маладою стаць трэба.

I так яна прасіцца стала, што каваль слухаў, слухаўяе ды кажа:

— Ладна, ідзі ў кузню.

Прыйшоў туды, развёў агонь, узяў абцугі, старую схапіў і ў агонь кінуў. А што далей рабіць не ведае! Крычыць:

— Памочнік мой родны! Выручай дурня старога!

Малады памочнік ягоны, каваль-цудадзей, зараз жа і з’явіўся. Кажа:

— Што ж ты робіш, стары! Я ж табе сказаў, каб не браўся ты больш за работу! I каб з багатымі не звязваўся, таксама наказваў!

Сварыўся ён, сварыўся, ды што паробіш, трэба старога выручаць. Варочаў ён тую старую абцугамі, варочаў, каваў каваў, і ўсё, што ў яго атрымалася, гэта чорную кошку з яе выкаваць.

Кошка тая мяўкнула і ў лес сіганула.

— Бачыш, — кажа малады каваль-цудадзей, — што бывае, калі таго, хто ведае нешта, не слухаюцца. Я, колькі жыву, ні разу яшчэ з багатага, нават калі ён бедным прыкінецца, чалавека не выкаваў.

Хацеў ужо той малады памочнік, кавальцудадзей, зноў пайсці туды, адкуль прыйшоў. Ды тут да кузні пад’ехала карэта, і з яе вынеслі жанчыну старую і нямоглую. А за ёю з карэты сам цар вылез.

— Чуў я, — кажа цар, — што вы тут можаце хворага чалавека здаровым зрабіць. To вы маёй бядзе дапаможаце.

— А што за бяда? — пытаецца малады каваль-цудадзей.

— Зачаравала злая чараўніца маю адзіную дачку, — кажа цар. — Так, што састарылася яна ў мяне на вачах. I вось цяпер памірае. А яна ж і не пажыла зусім. I толькі ж дабро людзям рабіла.

Тут заплакаў цар. I так шкада маладому кавалю-цудадзею яго стала, а яшчэ болей дачкі ягонай, што і праўда на вачах канала.

— Ладна, — кажа каваль-цудадзей, — паспрабую. Толькі ты, цар-бацюхна, паабяцай, што ахвяруеш грошы бедным і ніколі іх крьгўдзіць не будзеш.

Цар толькі галавою кіўнуў.

Стары каваль раздзьмуў мяхі, а малады кінуў дзяўчыну ў агонь, потым абцугамі дастаў і пачаў каваць. Каваў, каваў, тады на гліняную падлогу кінуў астываць.

I паднялася з падлогі царэўна, такая прыгожая, што вачэй не адвесці. Падаў ёй малады каваль руку, а яна ўсміхнулася і кажа:

ь •                                                                  е 4

— Як жа доўга я спала!

Цар у кузню забег, ад радасці ледзь не скача.

А царэўна рукі сваёй з кавалёвай не выпускае і кажа:

— Ці можна, бацюхна, мы гэтага каваля з сабою забярэм?

— Чаму ж не, — кажа цар. — Толькі калі ён сам згодзіцца.

— Паеду да вас толькі, калі царэўна дасць згоду маёю жонкаю стаць, — кажа малады каваль-цудадзей.

Царэўна пачырванела і адказвае:

— Я пра тое толькі марыць магла...

Згулялі яны вяселле. I я там быў мёд-піва піў

ЗАЧАРАВАНЫ МОСТ

На адным возеры ёсць мост, які дасюль людзі лічаць зачараваным. У даўнія часы па два бакі возера жылі два народы. Адных называлі свевамі, а другіх — лівамі. I кожны народ меў свайго цара. У свеўскага цара была вельмі прыгожая жонка Ягода. I нарадзіла яна яму дачушку. Але сама пры родах памерла. Цар застаўся ўдаўцом. Дачушку назвалі Ружай, і так ён яе любіў што не перадаць.

А царэўна расла, харашэла ўсім на радасць. I прыгожая, і разумная, і добрая, і прыветная. Бацьку свайго любіла, народ шанавала, заўсёды магла мудрую параду даць.

Вырасла Ружа, і пачалі да яе сватацца сыны царскія ды княскія, адзін за аднаго прыгажэйшыя. Толькі ліўскі цар, што жыў на другім беразе возера, да яе не сватаўся, бо ніколі яе не бачыў. He сябравалі свевы з лівамі. Hi адны, ні другія не браліся мост будаваць, бо баяліся, што нападуць на іх суседзі.

I вось аднойчы захацела царэўна Ружа па возеры паплаваць. Села з дзяўчатамі ў лодку, і паплылі яны ад вострава да вострава. Плывуць, песні спяваюць, смяюцца, цешацца. I раптам хмара насунулася, вецер, хвалі ўзняліся і панеслі лодку ў бок ліваў. Тут і дождж пайшоў, навальніца пачалася. Маланкі неба рэжуць, гром грукоча так, што вушы закладае. I лодку на хвалях то ўскіне, то ўніз абрыне. Дзяўчаты ў крык, у слёзы, адна царэўна сядзіць спакойная, як быццам нічога і не адбываецца.

А калі навальніца скончылася, прыбіла лодку да ліўскага берага. Цар ліўскі якраз

рыбу лавіў. Убачыў ён лодку з дзяўчатамі, хацеў стражнікаў паклікаць, каб у палон дзяўчат узяць. Але зірнуў на царэўну Ружу і мову страціў. Ледзь не абамлеў.

А царэўна зірнула на яго ласкава і пытаецца:

— Хто ты, чалавеча?

А цар з думкамі ніяк сабрацца не можа. Нарэшце кажа:

— Я цар ліўскі Ліграй. Хацеў вас у палон забраць...

Кажа ён так і царэўнс рыбу працягвае. Царэўна ўзяла тую рыбу і кажа:

— А чаму ж ты ў мяне не пытаешся, хто я такая? Ці табе не цікава?

— Я і так здагадаўся, — кажа цар. — Ты, пэўна ж, дачка свеўскага цара, Ружа. Я пра цябе шмат чуў. Але наяве ты яшчэ прыгажэйшая. Заставайся ў мяне. Будзеш мне жонкаю.

Зачырванелася Ружа і адказвае:

— I ты мне па сэрцы прыйшоўся. Але адразу я ў цябе застацца не змагу. Трэба спачатку ў таткі дазволу спытацца.

Хмара тым часам праплыла, вецер сціх, і царэўна разам з дзяўчатамі спакойна даплыла да роднага берага.

19 3ак. 2330

Пайшла Ружа да бацькі прасіць дазволу выйсці замуж за цара ліўскага Ліграя.

Глянуў на дачку сваю царэўну цар і ўздыхнуў горка.

— Каб гэта раней ты сказала, то і размовы не было. Але ў той час, як ты па возеры плавала, прыехаў сюды нямецкі рыцар Ліхдзей. I войска з сабою прывёз. I сказаў, што калі па добрай волі ты за яго замуж не пойдзеш, ён і мяне, і цябе, і ўвесь наш на-

род у палон возьме.

Што рабіць, пайшла царэўна з рыцарам Ліхдзеем знаёміцца.

Зайшла яна ў пакой, убачыла яго і ледзь не заплакала. Ён доўгі, худы, бледны, яшчэ і рудая рэдкая бародка, вусікі тоненькія, і апрануты смешна. Гаворыць, гаворыць нешта, а нічога не зразумець. Потым давай ёй нейкія падарункі даваць, рукі цалаваць.

Царэўна цярпела, цярпела, тады развярнулася і да сябе ў пакой пайшла. Цар прабачэння ў рыцара таго Ліхдзея папрасіў і за дачкою пайшоў.

А царэўна надумала ўжо, як ратавацца можна ад гэтага Ліхдзея. Просіць яна цара:

— Татачка, мілы, не аддавай мяне за гэтага Ліхдзея! Бо ён і мяне загубіць, і цябе,

і ўвесь народ наш. Ты скажы яму што даўно хочаш з царом ліўскім паквітацца. I дзеля таго, каб гэта зрабіць, няхай ён за адну ноч мост на той бераг каменны перакіне. I паабяцай, што калі ён тое зробіць, аддасі за яго сваю дачку. А калі не, то няхай едзе, адкуль прыехаў.

— А навошта той мост, дачушка? — пытаецца цар.

— Я думаю, што тым часам ліўскі цар нам дапаможа, — адказвае Ружа.

Пайшоў цар да рыцара Ліхдзея і кажа яму, як дачка навучыла:

— Ведаеш, да таго, як вяселле згуляць, хацеў бы я з ліўскім царом паквітацца. А для гэтага трэба мне, каб за адну ноч ты мост каменны перакінуў. Калі гэта зробіш, то так ужо хай і будзе, аддам я за цябе сваю дачку. А калі не, то паедзеш, адкуль прыехаў.

Паслухаў рыцар Л іхдзей, задумаўся, а тады кажа, а перакладчык за ім перакяадае:

— Задача няпростая. Але я спадзяюся, іпто спраўлюся.

Прыйшла ноч. Усе спаць леглі. I раптам вада ў возеры паднялася і камні заварушыліся, самі па сабе ў мост пачалі складацца. Ліўскі цар выбег, убачыў, што такое на возе-

Ь 0                                                                 © 4

ры робіцца, і вырашыў, што гэта свеўскі цар разам з Ліхдзеем вырашылі на іх напасці. Сабраў ён свой народ і павёў падалей ад заклятага месца.

I свеўскі цар, як пачуў шум страшны, выйшаў да возера. Бачыць: возера шуміць і камні самі па сабе ў мост складаюцца. Яшчэ зусім трохі заставалася, каб два берагі злучыць, але тут камень вялікі проста з неба ўпаў. I будаўніцтва перапынілася. Цар пайшоў праверыць, як там царэўна. А яна спіць сабе, як дзіця.

Зранку пайшлі ўсе гладзець на мост. А ён так і застаўся стаяць недабудаваным. А на беразе камень той самы ляжыць, што будоўлю перапыніў. Толькі за ноч ён так вырас: не камень — гара цэлая.

Рыцар Ліхдзей выйшаў, думаў пахваліцца, што мост збудаваў. Ажно бачыць: не даходзіць мост да берага. Цар яму і кажа:

— Усё. Едзь сабе. He змог ты мост збудаваць, значыць, і дачку маю ў жонкі не атрымаеш.

Раззлаваўся рыцар Ліхдзей і крычыць:

— Я яшчэ вярнуся! Я яшчэ вас усіх паб’ю!

Але пакуль што развярнуўся і са сваім войскам паехаў

А царэўна, як дачулася, што цар ліўскі кудысьці знік, заплакала горка і сказала бацьку, што ні за кога замуж болей не пойдзе.

Гаравала яна так, можа, год, можа, два. Але аднойчы прачынаецца, а мост проста на іхні бераг перакінуўся. Пайшла яна па тым мосце і прыйшла да таго самага месца, куды яны з дзяўчатамі на лодцы калісьці прыплылі.

А там цар Ліграй стаіць і зноў рыбу ловіць.

Кінуліся яны адно да аднаго, абняліся і праз колькі дзён справілі вяселле.

А мост праз тое возера да гэтага часу стаіць.

ПРАГНЫ СУСЕД

Жылі па суседстве багач і бядняк. За багача ўсё парабкі рабілі. А бядняк жыў з таго, што рыбу на возеры лавіў. Што прадасць, што высушыць. Пакупнікі на рыбу заўсёды былі. Але плацілі няшмат.

Вось аднойчы багач спраўляў вяселле, аддаваў замуж сваю адзіную дачку. Бядняк пачуў пра тое і вырашыў схадзіць да яго пасуседску ў госці. Пазычыў каравай хлеба і пайшоў

А людзей на вяселлі шмат, ды ўсе багатыя, прыбраныя. Бядняк пры парозе стаў з хлебам і стаіць.

Багач выйшаў ды кажа:

— Чаго ты тут стаіш?! Бачыш, якія ў мяне госці! Цябе тут толькі не хапала!

Як жа крыўдна стала бедняку! Аддаў ён каравай тым, у каго пазычаў, а сам узяў вуду, рыбулавіць пайшоў.

Сеў у свой човен і паплыў на сярэдзіну возера. Вуду закінуў і чакае. Ды толькі рыбка нейкая ўсё дробная траплялася. Сонца ўжо садзіцца стала, а ўлоў зусім ніякі. Сядзіць рыбак ды бядуе. I з вяселля яго выставілі, і рыбы, лічы, не налавіў. Вырашыў ён апошні раз вуду закінуць, на шчасце. Закінуў — і зараз жа кляваць пачало. Ледзь ён выцягнуў тую рыбіну. Яна вялікая, срэбрам пераліваецца. Узрадаваўся бядняк, зняў яе з кручка і давай у торбу запіхваць.

А рыба раптам кажа чалавечым голасам: — Пашкадуй мяне і дзетак маіх, адпусці!

Бядняк ажно злякнуўся. Сваіх дзетак успомніў, што дома галодныя сядзяць.

— He магу я цябе адпусціць, — кажа бядняк. — Маім дзецям сёння зусім есці няма чаго.

t 0                                                                      © 4

А рыба ўздыхнула і просіць:

— Адпусці мяне! А калі ты такі ўжо зусім бедны, то засунь мне ў рот руку і дастань адтуль залаты пярсцёнак.

Бядняк недаверліва галавой паківаў і кажа:

— А што калі ты мне руку адкусіш?!

— He адкушу! — супакоіла яго рыба.

Рашыўся бядняк. Засунуў рыбіне руку ў рот — і праўда, намацаў там і дастаў залаты пярсцёнак.

Паціснуў бядняк плячыма і кажа:

— Дык і што мне з гэтым пярсцёнкам рабіць? Прадаваць — не прадасі, скажуць: украў. Абмяняць — на што яго абмяняеш...

— А ты выкінь з чоўна ўсю дробную рыбку, што налавіў і кінь туды пярсцёнак, — вучыць яго рыбіна.

Бядняк выкінуў рыбу дробную і кінуў у човен пярсцёнак. I зараз жа на тым месцы цэлая куча грошай з’явілася.

Выпусціў рыбак рыбку, сабраў грошы ў тую торбу, у якую рыбіну хацеў уціснуць, і дамоў пайшоў.

Грошай і праўда было шмат. Так, што не толькі паесці хапала, але і хату новую змог бядняк сабе паставіць. Паставіў ён хату і наладзіў свята. Але суседа-багача на тое

свята не запрасіў, бо не мог дараваць бядняк, што багач яго на вяселле не пусціў.

А багачу цікава, што там у суседа робіцца. Паслаў ён жонку. Тая вяртаецца і кажа:

— Цяпер сусед жыве лепш за цябе. I дом у яго лепшы, і скаціны шмат, і іншага дабра. А ўжо як жонка ды дзеці ягоныя ўбраныя, то мне такія ўборы і не сніліся!

Расхваляваўся багач і назаўтра сам да суседа пайшоў.

Прыходзіць і пытаецца:

— Як гэта ты, суседзе, столькі багацця надбаў?

А сусед, які нядаўна бедняком быў шчыра адказвае:

— У той вечар, як ты мяне з вяселля сваёй дачкі прагнаў, я пайшоў рыбу лавіць. Сеў у човен, выплыў на сярэдзіну paid, закінуў вуду і выцягнуў вялікую рыбіну. Яна срэбрам адлівае і чалавечым голасам гаворыць. Яна папрасіла, каб я яе адпусціў, а за гэта сказала, каб я ў яе з роту пярсцёнак залаты дастаў. Вось з гэтага пярсцёнка і ўсё маё багацце.

Паслухаў прагны сусед таго, хто яшчэ нядаўна бедняком быў, і на возера пайшоў. Сеў у свой новы човен, выплыў на сярэдзіну возера і вуду закінуў.

Доўга лавіў ён, нарэшце выцягнуў тую чароўную рыбіну.

Яна яму чалавечым голасам мовіць:

— Адпусці мяне! У мяне там дзеткі засталіся.

— Ну ўжо не! — кажа багач. — Спачатку пярсцёнак мне залаты дай, такі, як суседу майму бедняку дала.

— Дык у яго ж і на хлеб дзецям не было, — кажа рыбіна, — а ў цябе ж усё ёсць. Навошта табе яшчэ?

— А мне не хочацца, каб мой сусед, бядняк, за мяне багацейшым быў.

— Што ж, — кажа рыбіна, — я рот разяўлю, а ты шукай свой пярсцёнак, калі такі зайздрослівы.

Разявіла рыбіна рот, а прагны сусед туды сваю руку ўсунуў Шукае, пгукае пярсцёнак, а рыбіра раз — і адкусіла яму руку. Адкусіла і ў ваду з ягонага чоўна скочыла.

Так і застаўся прагны сусед і без рукі, і без грошай.

А той, што нядаўна бедняком быў, жывепажывае і дабра нажывае. I калі да яго па дапамогу звяртаюцца, ніколі не адмаўляе, заўсёды ўсім дапамагае.

ЯК ХАТНІК СЯМ’Ю РАТАВАЎ

Жылі-былі гаспадар з гаспадыняю, і было ў іх два сыны і дзве дачкі. Жылі яны не бедна, не багата, але затое дружна. Усе на іх надзівіцца не маглі. Працавітыя, прыветныя, усмешлівыя. I ўсё ў іх ладзілася.

А потым па суседстве з імі яшчэ адна сям’я пасялілася. Гаспадар, гаспадыня ды іх сын з дачкою, Кузьма і Дар’я. Яшчэ і ў хату не зайшлі, а ўжо пачалі сварыцца. Сын на бацьку кажа:

— Здымай клункі з воза ды мне падавай, я насіць буду.

А бацька яму:

— Чаго я, стары, клункі здымаць буду? Сам не ўломак!

Сын да воза падышоў, клунак самы вялікі сцягнуў, а за ім яшчэ адзін саскочыў ды бразь аб зямлю. Маці крычыць:

— Вы ж посуд увесь пабілі!

А дачка ў слёзы:

— Што мне тады ў пасаг застанецца!

А бацька:

— Пачакай з пасагам! Хто цябе такую замуж возьме?

А брат стаіць ды рагоча.

Добра, што суседзі не бачылі. У полі працавалі.

Звечарэла, і Дар’я з Кузьмою пайшлі на вячоркі. А там ужо суседскія сыны з дочкамі былі.

Дар’я то аднаму суседскаму хлопцу ўсміхнецца, то другому, то з адным патанцуе, то з другім. I Кузьма тое ж з суседскімі дочкамі. А праводзіць да дому толькі адну павёў.

Назаўтра сыны з дочкамі прачнуліся і ваўкамі адно на аднаго глядзяць, не гавораць, пагыркваюць.

Гаспадар на двор выйшаў, бачыць: новы сусед плот паваліў — ці то рамантаваць хоча, ці то новы ставіць збіраецца. А суседка якраз свіней на двор выпусціла. To тыя свінні да іх на гарод і кінуліся.

Гаспадыня выбегла, крычыць:

— Што ж ты стаіш, свіней праганяй!

Гаспадар на тое:

— А ты сама што, не можаш?!

Адным словам, усе сварацца, ужо і на тое, што ў поле ісці час, забыліся. Бяда, ды і толькі.

Людзі іх не пазнаюць, злосныя ходзяць, не ўсміхаюцца. Адно з адным не гавораць.

Ь 0                                                                     © 4

Гаспадыня болей за ўсё з-за гэтых сварак перажывала. Вось устала яна зранку, у печы прапаліла, блінцоў напякла, чакае, пакуль чыгуны закладаць час. I тут бачыць: з-пад печы дзядок вылазіць. Сам маленькі, а барада па падлозе валачэцца. Прыгледзелася гаспадыня, а з твару ён выліты гаспадар. Толькі стары, і барада ў яго сівая. Здагадалася гаспадыня, што гэта Хатнік, кажа:

— Добрага ранку табе, Хатнічак.

А той бурчыцы

— Які ж ён добры?! Зараз усе прачнуцца і зноў сварыцца пачнуць. Сыду я ад вас, калі не перастанеце сварыцца!

— Ды мы самі не радыя, а што рабіць? Як пачалі сварыцца, так ніяк спыніцца не

можам.

— Ёсць адзін сродак, — кажа Хатнік.

— Дык скажы мне, — просіць гаспадыня, — што хочаш для цябе зраблю, падкажы толькі, як мір ды лад у сям’ю вярнуць.

— Ды нічога мне не трэба, — кажа Хатнік. — Хіба што блінца аднаго гарачанькага ды масленага.

Гаспадыня зараз жа блін узяла, намасліла і Хатніку падае.

Той блінец з’еў падзякаваў і кажа:

— Вось што, калі хто пачне сварыцца, ты маўчы. Ён крычыць, а ты маўчы. Што б ні рабілася, маўчы, і ўсё. He адказвай і сама нічога не кажы. Няхай думаюць, што ты знямела.

Сказаў так Хатнік і пабег хутчэй пеўня будзіць. Ён шторанак штурхаў пеўня, той пужаўся і крычаць пачынаў. Тады людзі прачыналіся, снедалі і за працу браліся.

Прачнуліся гаспадар, сыны з дочкамі і давай сварыцца.

Адзін сын крычыць:

— Мама, ён маім поясам падпярэзваецца!

Другі:

— Мама, ён мае новы чобаты абуў!

Дачка крычыць:

— Мама, яна гэткую ж, як я, стужку ў касу ўпляла.

А другая ў адказ:

— Гэта яна гэткую ж, як я, упляла!

Тады гаспадар голас падае:

— Хто ў мае лапці пяску насыпаў?!

Раней гаспадыня ўжо б з усімі хоць словам перакінулася. А тут сядзіць і маўчыць, быццам не чуе. Крычалі, крычалі ўсе. Тады да стала падыіплі, есці селі.

— А чаго гэта маці ні слова не кажа? — дзівіцца старэйшы сын.

— I праўда, як вады ў рот набрала... — паціснуў плячыма другі.

— Мама, мама’ — пачала тузаць маму старэйшая дачка.

А тая сядзіць і маўчыць.

— Можа, яна знямела? — кажа малодшая дачка.

— Ці аглухла... — кажа старэйшы сын.

Гаспадар сядзіць і толькі галавою круціць, не ведае, што і казаць

— Трэба доктара зваць! — кажа старэйшая дачка.

— А можа, яе самую да доктара завезці? — прапанаваў гаспадар.

— I праўда! — кажа старэйшы сын і просіць меншага: — Ідзі, запрагай!

Той ні слова не сказаў, пайшоў запрагаць. Тады маці на воз пасадзілі і самі ўсе селі, разам у суседнюю вёску да доктара паехалі.

Едуць праз лес, а ім насустрач дзядок выходзіць, сам невялік, а барада па дарозе цягнецца.

Прывітаўся і пытаецца:

— Куды гэта вы едзеце?

— Ды вось, вязем маці да доктара! — адказвае гаспадар.

— А што з ёю такое? — пытаецца дзядок.

— Ды вось, ці то знямела, ці то аглухла, ні слова не кажа, — уздыхнуў гаспадар.

— Навошта вам той доктар! — кажа дзядок. — Вы мяне на воз падсадзіце ды крыху падвязіце, я яе і вылечу.

Падсадзілі таго дзядка на воз, сеў ён побач з гаспадыняй. А яна адразу яго пазнала. Бо гэта быў той самы іх Хатнік.

Вось ён да гаспадыні падсеў і шэпча ёй на вуха:

— Як толькі мы з леса выедзем, я з возу саскочу, то ты пачынай спяваць тую песню. што з мужам любіла спяваць, калі былі маладыя.

Гаспадыня тое запомніла, а Хатнік да дочак яе падсеў і пытаецца:

— Ці дарыў вам суседскі сын Кузьма што-небудзь?

Адна кажа:

— Мне стужку падарыў, вось гэтую, чырвоную.

А другая:

— А мне грабеньчык вось гэты, з зорачкамі.

I адна на адну як глянулі — проста спапяліць адна адну, здаецца, гатовыя.

— Калі хочаце, каб вашая маці паправілася, аддайце мне тыя рэчы, — просіць Хатнічак.

t э                                                                      с4

Дзяўчаты яго паслухаліся і рэчы тыя Хатніку аддалі.

Тады Хатнік да сыноў падсеў і пытаецца:

— А ці дарыла катораму з вас што-небудзь Дар’я?

Старэйшы кажа:

— Яна мне насовачку падарыла.

А меншы кажа:

— А мне грабеньчык.

I, як сёстры, адно на аднаго праўдзівымі ваўкамі зіркнулі.

Хатнік кажа:

— Дайце мне тыя рэчы.

Тады пашаптаў, пашаптаў над імі нешта, і ў кусты прыдарожныя кінуў. Сёстры з братамі і войкнуць не паспелі.

Гаспадар сядзіць, знай сабе каня паганяе.

Тады Хатнік да яго падсеў і кажа:

— Як з лесу выедзем, ты песню заспявай, тую, што з жонкаю, калі былі маладыя, спяваць любілі.

Вось яны з лесу выехалі, а гаспадар з гаспадыняю, не згаворваючыся, зацягнулі:

Чаму жмне не пець,

Чаму ж не гудзець, Каліўмаёй хатачцы Парадак ідзець?

Чаму жмне не пець,

Чаму ж не гудзець:

Муха на акенцы

У цымбалкі б’ець.

Дзеці ўбачылі, што мама спявае, і таксама спяваць сталі:

Чаму жмне не пець,

Чаму ж не гудзець:

Павучок на сценцы

Кросенцы снуець.

Чаму жмне не пець,

Чаму ж не гудзець:

Парсючок пад лаўкай

Бульбачку грызець.

Чаму жмне не пець,

Чаму ж не гудзець:

Дзіцяткаў калысцы, Як бычок, равець. Дык чаму жмне не пець, Чаму ж не гудзець, Калі ў маёй хатачцы Парадак ідзець?

Гаспадар тым часам каня развярнуу, і яны з песнямі ў вёску вярнуліся.

Сталі з тае пары зноў дружна жыць ды дабра нажываць.

КАМЕНЬ-КРАВЕЦIКАМЕНЬ-ШАВЕЦ

Жыў у адной вёсцы бабыль Цімох, і ніяк не мог ён ажаніцца. Усе ведалі пра ягоную сквапнасць, і ніхто сваіх дочак за яго замуж аддаваць не хацеў А жаніцца ж трэба. I тады Цімох паехаў у суседнюю вёску І сасватаў сабе маладую дзяўчыну Але ж на вяселле ды на вянчанне трэба добры касцюм ды чобаты новыя справіць. Думаў, думаў бабыль, усё вылічваў, як бы гэта танней зрабіць.

Тады адна жанчына яму і параіла:

— А ты купі тканіны ды скуры, ідзі да pa­id, там два каменя ляжаць. Адзін — каменькравец, другі — камень-шавец. To ты падыдзі да іх роўна ў поўнач, у акенцы пастукайся і папрасі, каб яны табе касцюм і чобаты пашылі.

Купіў Цімох самай таннай тканіны ды самай таннай скуры, дачакаўся ночы і пайшоў да ракі, туды, куды жанчына сказала. Бачыць — і праўда, ляжаць там два каменя, і на кожным акенца выбіта.

Роўна ў поўнач пастукаўся Цімох у адно акенца, яно адчынілася, і мужчынскі голас глухі пытаецца:

— Хто там?

— Гэта я, Цімох.

— I што табе трэба?

— Хачу, каб ты пашыў мне касцюм на вяселле.

— Добра, — кажа голас. — Давай тканіну.

Цімох тканіну ў акенца падаў, і нечая рука тую тканіну забрала. А потым голас кажа:

— Заўтра ў поўнач прыходзь па касцюм.

Назаўтра ў поўнач Цімох да таго каменю падышоў, у акенца пастукаў, акенца расчынілася і рука яму касцюм падала. Ён грошы ў руку паклаў, падзякаваў. А голас яму кажа:

— Толькі ў храм касцюм гэты не надзявай.

Паціснуў Цімох плячыма: калі ж жаніцца, то і вянчацца трэба. А значыць, у храм ісці. Але папытаць нічога не паспеў Акенца зачынілася.

Тады ён падышоў да каменя-шаўца.

Пастукаўся ў акенца, яно адчынілася, і мужчынскі голас глухі пытаецца:

— Хто там?

— ІЬта я, Цімох.

— I што табе трэба?

— Хачу, каб ты пашыў мне чобаты на вяселле.

6 0                                                                 © 4

— Добра, — кажа голас. — Давай скуру.

Цімох скуру ў акенца падаў, і нечая рука тую скуру забрала. А потым голас кажа:

— Заўтра ў поўнач прыходзь па чобаты.

Назаўтра ў поўнач Цімох да таго каменю падышоў, у акенца пастукаў, акенца расчынілася і рука яму чобаты падала. Ён грошы ў руку паклаў, падзякаваў А голас яму кажа:

— Толькі ў храм чобаты гэтыя не надзявай.

I гэтым разам не паспеў Цімох папытацца, чаму нельга чобаты ў храм надзяваць.

Прыйшоў дзень вяселля. Апрануў Цімох касцюм, нацягнуў чобаты і паехаў па нявесту.

А нявеста як царэўна прыбраная. Маладая, прыгожая. Але ж і ён у новым касцюме ды ў новых чобатах.

Коні ў стужках, са званочкамі.

Прыехалі яны да царквы. Зайшлі, сталі да алтара, вянчанне пачалося, а Цімох бачыць: рукавы на пінжаку быццам раставаць сталі. Зірнуў на чобаты а іх і няма, як і штаноў Стаіць ён пры алтары босы і ў адным ісподнім.

Людзі глядзяць на яго і хрысцяцца.

А нявеста як убачыла тое — у слёзы і з-пад алтара збегла.

3 тае пары Цімох так і застаўся бабылём жыць. А людзі калі і прасілі ў каменя-краўца і каменя-шаўца адзежу і абутак па танным кошце сабе справіць, то іх толькі на танцы ды вячоркі надзявалі.

ПРАЗМЯІНАГАЦАРА IАЛМАЗНУЮ КАРОНУ

Па восені змеі спаўзаюцца ў вырай. У іх, як і ў птушак, ёсць свой вырай, дзе яны халады перачакаць мусяць. I якраз у гэты дзень пасвіў Кузьма на лузе кароў Захацелася яму грыбоў пашукаць, зайшоў ён у лес і бачыць, што спаўзаюцца змеі ў адно месца, каб разам далей паўзці. А наперадзе самы вялікі змей, і на галаве ў яго алмазная карона. Ды такая яна прыгожая, што так і хочацца яе ўхапіць. Але ж як ухопіш, калі столькі змей вакол?

Падумаў Кузьма, падумаў, пайшоў да кароў. Знайшоў вядро, што нехта ля рэчкі кінуў, надаіў туды трохі малака і зноў у лес пайшоў. I з-за кустоў назірае за тым, як змеі ў адно месца спаўзаюцца. А змей галоўны,

змяіны цар, годна так галаву сваю ўзняў, а на ёй карона алмазная ўсімі колерамі вясёлкі пераліваецца.

Нарэшце, калі ўсе змеі спаўзліся, змяіны цар папоўз наперад, і ўсе змеі за ім.

Кузьма за дрэвамі наперад пабег і з-за куста проста на сцежку, па якой змяіны цар мусіў паўзці, вядро, на дне якога малако было, нахінуўшы на бок, выставіў.

Змяіны цар першым да вядра дапоўз, малако лізаць стаў і ў вядро запоўз, а пастух за вядро і бегчы. Тады злаўчыўся, карону з галавы цара схапіў, а вядро падалей шпурнуў.

Вярнуўся да кароў і на алмазную карону любуецца. Сам не ведае, што з ёю рабіць: ці то прадаць, ці то абмяняць у каго. Глядзеў, глядзеў, а потым на галаву надзеў і ў тую ж хвіліну змеем стаў. Поўзае па траве, звіваецца, а як карону скінуць, не ведае.

Поўзаў, поўзаў, а тады да кустоў дапоўз, хацеў за галіну зачапіць, каб карону зняць, а да яго змеі з усіх бакоў як рынуцца. Яны думаюць, што гэта і ёсць іх цар, і за ім паўзуць.

Падумаў, падумаў Кузьма ды і папоўз да вялікага дуба, што на ўскрайку поля

стаяў. Усе казалі, што пад ім нара ёсць глыбокая і што там і ёсць уваход у змяіны вырай.

Дапоўз ён да той нары і не ведае, што яму рабіць: ці то пад зямлю паўзці, ці то чакаць, пакуль хто карону з галавы ягонай здыме. А за тым полем, дзе дуб рос, манастыр стаяў. I манахі з гораду якраз вярталіся, пад дубам селі перадыхнуць. А тут бачаць: столькі змей напаўзло, што, здаецца, зямля шаволіцца.

Яны ўсталі і хутчэй да манастыра пайшлі. А Кузьму тут як асяніла. Ён следам за манахамі папоўз і, як толькі ім вароты прыадчынілі, на двор манастырскі і запоўз. I зараз жа карона з ягонай галавы звалілася, а ён чалавекам стаў Падняў ён тую карону і за агароджу выкінуў. А сам у храм пайшоў, каб свечку паставіць.

Потым да кароў сваіх вярнуўся.

ІПЧАСЦЕ

Жылі на свеце два браты. Адзін працаваў, асабліва не ўлягаючы, а быў багаты, другі дзень і ноч спіну гнуў, а быў бедны, ні ў чым яму не шанцавала.

Устане раней за ўсіх, глядзіць — а ў брата ўжо ўся работа пароблена. А ён робіць, робіць, і ўсё адно ніяк сваю работу не пераробіць.

Прыйшоў час ім жыта сеяць. Прыехаў брат, што бяднейшы, яшчэ зацемна. Чуе — а братава жыта ўжо сеецца. Чуваць, як зярняты падаюць. А хто тое жыта сее, не відаць, цёмна.

Потым прыйшоў час жаць. У багатага брата ўраджай усім на зайздрасць, а ў беднага — значна горшы. Хоць палоскі іхнія адна пры адной. Паскладалі яны сваё жыта ў копы. I пайшоў бедны брат сваё жыта ноччу сцерагчы.

Прыйшоў, схаваўся за капу і бачыць: па братавай палосцы карова бурая ходзіць. Ходзіць і з ягонай капы жыта шчыпае.

Ён выскачыў і за яе:

— Што ж ты, карова, па адной палосцы ходзіш, а з другой бярэш?!

А карова кажа:

Я не карова, я брата твайго Шчасце.

— Дык я цябе зараз паб’ю! — кажа бедны брат.

— He бі мяне, — кажа карова, — я табе і тваё шчасце пакажу!

— Дык і дзе ж яно, маё шчасце? — пытаецца брат.

— А ты ідзі да ліпы дуплістае, што на ўскрайку поля расце. Там, у той ліпе, тваё шчасце ў карты гуляе.

Пайшоў бедны брат да той дуплістай ліпы, зазірнуў у дупло. Бачыць — і праўда, сядзяць двое і ў карты гуляюць.

Бедны брат схапіў за лоб тую істоту, якую карова Шчасцем ягоным назвала, і кажа:

— Што ж ты ў карты гуляеш, а на мяне забываеш!

— Ды я б табе дапамагала, каб ты сваёю справай займаўся. Табе не араць, не сеяць, табе гандляваць трэба.

— Дзе ж я грошы вазьму? — кажа бедны брат.

Ну той дзівачок, што Шчасцем ягоным назваўся, кажа:

— Вось табе грошы, ідзі купі што-небудзь ды перапрадай.

Узяў бедны брат грошы, пайшоў на базар. Бачыць: чалавек шчупака нясе. Прадаць хоча.

Бедны брат да яго:

— Прадай мне рыбу.

— А колькі дасі?

— Дык у мяне ўсяго два грашы, — кажа бедны брат.

He хацеў чалавек рыбу так танна прадаваць, але даражэй яму ніхто і не прапанаваў Вярнуўся ён да беднага брата, кажа:

— Ладна, бяры тую рыбу за два грашы, хоць дзяцей пакорміш.

Прынёс ён рыбу дамоў, жонка яе пачысціла, нутры ў карыта выкінула.

Прыйшоў вечар, стукаюцца ў дзверы два купцы.

— Ці пусціш нас пераначаваць? — пытаюцца.

— Чаго ж не пусціць, пушчу, — кажа бедны брат. — Толькі што хата ў мяне бедная.

— Нічога, — кажуць купцы. — Абы гасцінная.

А жонка якраз рыбу прыгатавала. Паелі яны ўсе і спаць ляглі.

Глядзяць — а з карыта, куды жонка нутры ад рыбы выкінула, святло зыходзіць.

Бедны брат кажа:

— Вы даруйце, госці, што светла так. Гэта жонка нутры ад рыбы паленавалася на двор несці. У карыта кінула. Можа, вам смярдзіць?

L Э                                                                  © 4

— He, — кажуць купцы і прапануюць: — А ты прадай нам гэтыя нутры.

А што бедняку — прадаў, вядома. А ў тых нутрах камяні каштоўныя былі, вось яны і свяціліся.

Купцы грошай яму шмат далі. Гаспадарку справіў, у брата хлеба купіў, коней набыў, зноў араць ды сеяць пачаў. Ды ізноў яму не шанцуе.

Пайшоў бедны брат да ліпы зноў Шчасце сваё шукаць.

А Шчасце кажа:

Я ж папярэджвала: не твая гэта справа араць ды сеяць. Дам я табе валасяную торбу. Як захочаш есці, кажы: «Стол з торбы!»

Прыйшоў бедны брат дамоў і гаворыць:

— Стол з торбы!

I зараз жа стол багаты накрыты. I хлеб, і соль, і капуста, і бульба. I сала, і мяса.

Нашто працаваць, калі такая торба ёсць? Жывуць яны з тае торбы, але беднаму брату няймейцца. Ніхто ж ягонага багацця не бачыць. Пайшоў ён да свайго багатага брата і памяняў тую торбу на коней, кароў і іншае гаспадарства. Жыў ён так гады тры, а потым зноў збяднеў. I зноў да той ліпы дуплістае пайшоў.

Шчасце паглядзела на яго ды толькі галавой паківала. Потым дае яму яшчэ адну торбу, залатую, і кажа:

— Як есці захочаш, кажы: «Два з торбы!» А як наясіся: «Два ў торбу!»

Прыйшоў бедны брат дамоў. Кажа:

— Два з торбы!

Зараз жа два хлопцы выскачылі. Стол накрылі. Сеў бедны брат з усёю сваёю сям’ёй і наеўся. Тады кажа:

— Дваўторбу!

Хлопцы тыя стол прыбралі і самі ў торбу схаваліся.

Пажыў так бедны брат і пайшоў да багатага. Кажа:

— Давай мяняцца. Я табе дам сваю залатую, а ты мне вернеш валасяную.

А багатаму што? Памяняўся.

У беднага торбачка валасяная. Але скажа ёй: «Стол з торбы!»—і ён, і ўся радзіна ягоная сытыя.

А ў багатага торбачка залатая. Скажа: «Два з торбы!» — і стол так і накрываецца, што і самому, і радні, і гасцям хопіць.

Так і сталі яны жыць. Адзін кажа: «Стол з торбы!» Другі: «Два з торбы!» I абодва сытыя, самавітыя, шчаслівыя. Пэўна, заслужылі ў бога сваё шчасце’

ЧАСТК А ДРУГ АЯ КАЗКІПРАЖЫВЁЛ

Казкі пра катоў

КОЦІКІПЕЎНІК

Жылі на свеце двое сяброў — коцік і пеўнік, жылі яны ў адной хатцы на ўскрайку леса. Неяк коцік кажа пеўніку:

— Пайду я сёння далёка ў горы і лясы. Сабе мышэй налаўлю, табе зярнятак знайду. Глядзі: дзверы зачыні і не пускай у дом нікога.

Пайшоў коцік. Неўзабаве пад вокны хаткі прыбегла ліса і заспявала:

— Пеўнік, пеўнік, пазыч мне мяцёлку! Прыехалі госці з замосці, няма чым падмесці печ, піражок спячы.

He паверыў лісе пеўнік:

— Эх, зводзіш ты мяне, ліса, эх, падмануць хочаш!

— Ну што-о ты, Пятрочак, — соладка працягнула ліса, — адчыні акенца, дай мне мяцёлачку: і не думаю я цябе падманваць!

Адчыніў пеўнік акенца і мяцёлку лісе працягнуў. Ажно ж ліса як хапне яго самога — і бягом у лес!

Пачаў крычаць пеўнік:

— Коце-браце, выратуй мяне!

А коцік яшчэ не паспеў далёка адысці і пачуў яго крык. Прыбег ён, набіў ды прыстрашыў лісу, забраў у яе пеўніка.

Прынёс яго дадому і кажа:

— Ну, браце пеўнік, цяпер ты разумееш, якая ліса небяспечная? He ўпускай цяпер яе, не адчыняй вокны і дзверы, што б ліса табе ні казала. А зараз я пайду яшчэ далей у горы і лясы, цябе ўжо адтуль не пачую!

I коцік пайшоў ізноў. Толькі ён схаваўся за хвояй, як ліса ўжо пад страхой:

— Пеця-пеўнік, пазыч мне, суседцы, лапатку! A то прыехалі госці з замосці, не знайду, чым пірог у печ паставіць.

— Нізавошта! — адказвае пеўнік. — На гэты раз не адкрыю табе, ашуканка!

Усміхаецца ліса:

— Ну што ты, пажартавала я мінулы раз! А цяпер праўду кажу. Дай лапатку, a то госці чакаюць пірага.

Пеўнік пашкадаваў лісу і яе гасцей, адчыніў дзверы і працягнуў лісе лапатку.

А ліса як схопіць — не лапатку, а яго самога! I кінулася бегчы ў лес.

Спалохаўся пеўнік і пачаў зноў крычаць на ўсё наваколле, коціка-браціка клікаць. Пашанцавала яму: коцік у іншы бок цяпер пайшоў, але ізноў не адышоў занадта далёка. Прыбегшы назад, ён пабіў лісу як след, падрапаў яе кіпцюрамі, а потым адабраў пеўніка і вярнуўся з ім дадому.

I кажа коцік:

— Браце пеўнік, нельга так верыць лісе! Зараз я пайду ў горы і лясы вельмі далёка, нашмат далей! Калі здарыцца нешта, я не пачую цябе. Будзь асцярожны, не адкрывай лісе дом, не слухай, што яна кажа.

Толькі кот у лясы сышоў — зноў ліса вяртаецца, зноў лазіць па двары.

— Пеўнік-пеўнік, сябры мае прыехалі, ячмень рассыпалі, сабраць яго няма каму. Схадзі ты, паклюй ды збяры!

— He пайду, — адказвае пеўнік, — ты хлусіш і вечна махлюешь!

— Сумленнае-найпачэснейшае слова, сусед пеўнік: не махлюю, і ў думках не было! Вельмі добры рассыпалі ячмень! I не губляй часу, бо знікне.

Адчыніў пеўнік дзверы, толькі зірнуць асцярожна хацеў — лісіца яго цап! I з двара бегчы, куды ногі нясуць!

Вось нясуць лісу ногі ў лясы, а пеўнік лямантуе ва ўсю іванаўскую:

— Коце-браце! Ліса мяне скрала! Ратуй! Ратуй мяне!

Крычаў пеўнік, крычаў — ніхто не прыбег на дапамогу. Кот і сапраўды зайшоў так далёка ў лес, так высока ў горы, што не пачуў голас свайго сябра.

Аднесла лісіца пеўніка ў сваю лісіную нару. Там яна яго аскубла, засмажыла ў печы і запрасіла ўсё сямейства абедаць.

Тым часам коцік вярнуўся дадому, глядзіць — няма пеўніка, прапаў небарака. Дапетрыў коцік, хто мог гэта зрабіць, і што ёсць сілы паляцеў у лес і далей, па слядах лісы.

Па дарозе ён сустрэў зайчыка і спытаў:

— Скажы, зайчык-паскакунчык, ці не бачьгў ты, як ліса несла пеўніка?

— Бачыў, — адказвае зайчык, — яшчэ як бачыў! Ліса бяжыць, пеўнік лямантуе!.. Вунь туды ў норку яна пабегла!

Падзякаваў яму кот і зажурыўся. Але не стаў доўга сядзець і гараваць, а зрабіў сабе

з бервяна скрыпачку, бліжэй да норкі пасунуўся і зайграў песеньку:

Дылі, дылі, скрыпачка, аў нарылісачка; уліскі новы двор, тры паненкі на выбор!

Старэйшая дачка лісы і кажа:

— ßTa хто там грае і спявае? А пайду пагляджу!

Выскачыла яна з нары, а кот як дасць ёй смыкам у лоб — упала старэйшая лісіная дачка як нежывая.

— Пакладу небараку, хай будзе на табаку, — сказаў кот і зноў зайграў на скрыпачцы:

Дылі, дылі, скрыпачка, аўнарылісачка;

уліскі новы двор, тры паненкі на выбор!

Пабегла сярэдняя ліса з сямейства паглядзець на невядомага спевака, а кот зноў як размахнецца ды як улупіць смыкам па ілбе — і няма другой лісіцы.

Тое ж самае паўтарылася і з трэцяй лісой. Пасля таго, як тры лісіцы не вярнуліся ў нару, ліса-маці, якая пеўніка скрала, схапіла качаргу і сказала:

20 3ак. 2330

— А ліха на вас, тут петушаціна пастыла, а яны ўсё па кавалерах скачуць! Ужо я вам зараз задам качаргою!

Вылезла яна з нары, а каток чакаць не стаў — адразу смычком у лоб старой лісіцы! Упала і яна. Тым часам скончылася цярпенне ліса-бацькі.

— Куды ўсё падзеліся, калі ежу даўно разаграваць пара? — загырчаў ліс і выбег злосны на двор. Тут і яго галаву коцікаў смык дастаў. Так і не стала ад таго дня на свеце сямейства лісы. А коцік зразумеў, што нічога больш не зробіш, і вярнуўся дадому.

КОТ-ХАПУНIЗВЯРЫ-ДЭЛЕГАТЫ

Быў у селяніна кот, лавіў мышэй у хляве, а потым стары стаў і перастаў лавіць. Замест палявання на мышэй стаў кот красці ў гаспадара са стала. To сала кавалак сцягне, то малако аберне на падлогу... Ніякай карысці, шкодніцтва ад ката адно!

Узяў селянін ката ў мяшок ды і занёс у цёмны лес. Выпусціў яго там пад куст і кажа:

— Жыві з гэтага часу, кацярка, у лесе!

I пайшоў назад у вёску.

Застаўся кот блукаць пад кустамі і елкамі. Ходзіць туды-сюды, прынюхваецца. Аж раптам бачыць: крадзецца да яго лісіца.

— Ты хто такі? — пытаецца ліса.

— Я — кот. Раней хапаў у хляве мыш за мышшу, а цяпер не ведаю, чым заняцца. Пераехаўя.

Падумала лісіца паўхвіліны і кажа:

— Кот-хапун ты, значыць. У лесе замежнік. Хачу за замежніка замуж! Кот, ты згодны са мною ажаніцца?

— Добра, хай будзе гэтак! — кажа кот.

Павяла ліса ката да сябе ў нару, і пачалі яны жыць там. Ліса на паляванне ходзіць, кот пячурку топіць і хвастом нару мяце. Так і павялося.

Прайшло некалькі дзён. Ідзе раз ліса з палявання, курыцу ў зубах нясе. Насустрач ёй воўк.

— Ага, рыжая! Трапілася! А ну, аддавай курку’

— He аддам! Зараз мужа паклічу, ён котхапун, — кажа ліса. — Як хапне цябе, так і разарве на часткі і з’есць!

Вырашыў воўк не звязвацца з лісіцай і ўцёк у гушчар.

Назаўтра ліса злавіла на паляванні качку. Нясе дадому, а насустрач ёй мядзведзь:

— Аддавай качку, лісічка!

— Ага, разбеглася! Зараз крыкну мужу, ён і прыбяжыць!

— А хто твой муж?

— Кот-хапун. Хап цябе за каўнер — і з’есць да костачкі.

He па сабе стала мядзведзю, не стаў ён з лісой спрачацца і моўчкі пайшоў у кусты маліны.

Яшчэ трохі часу прайшло, зноў ідзе ліска са здабычаю. На гэты раз нясе гусака. Раптам сустракаецца ёй па дарозе леў.

— Лісіца, я забіраю ў цябе гэтую гуску! — рыкае ён.

— Дарагі лёва, я разумею твой апетыт, але аддаць гуску не магу. Калі мой муж пра гэта даведаецца (а мой муж ведае ўсё!), табе канец.

— He зразумеў! — кажа леў. — Я — цар звяроў, а хто такі твой муж?

— Мой муж — іншаземец, — сціпла кажа ліса. — Ён кот-хапун з нянашых краёў. Ён шмат есць, любіць хапаць любога звера, акрамя мяне, і рваць на кавалкі. Табе тое ж самае будзе.

Павярнуўся леў і сышоў на паляну думаць, што гэта за насланнё.

Склікаў ён звяроў на паляну і пытаецца, што за новы звер з’явіўся, які галоўнейшы за самога льва. Савет звяроў пастанавіў, што ліса павінна паказаць ім гэтага звера.

Паклікалі лісу, абвясцілі гэта ёй. Ліса адказвае:

— 3 радасцю пакажу вам мужа, дарагія суседзейкі! Толькі як мне гэта зрабіць? Котхапун хапае ўсіх, каго бачыць, таму што на свежым паветры ў яго апетыт прарэзваецца, а ён, разумееце, у мяне вельмі паляўнічы звер. На ўсіх палюе. Я баюся, як бы ён нікога не з’еў.

— Што ж рабіць? Як быць? — пачуліся галасы.

— Давайце зробім так, каб кот-хапун нікога з вас не бачыў, а вы яго бачылі, — кажа лісіца. — Няхай кожны, хто хоча ката ўбачыць, прынясе да нашай нары мяса. Кот кінецца есці мяса, а вас не заўважыць.

Глядзець ката сабралася дэлегацыя з некалькіх самых смелых звяроў: льва, ваўка і мядзведзя. Леў узяўся прынесці да нары лісы і страшнага ката тушу каня, воўк аба-

вязаўся даставіць карову, а мядзведзь — злавіць на паляванні вепрука. Вырашылі, што самім смельчакам будзе лепш схавацца і назіраць за катом збоку.

Так і зрабілі. Нара лісы знаходзілася на ўзгорку адразу за лугам. Леў знайшоў на гэтым лузе стог сена і схаваўся пад ім. Мядзведзь узлез на высокую елку. Воўк схаваўся ў яры перад сенажаццю.

Выглядаюць звяры са сваіх сховішчаў і чакаюць ката, а ў саміх душа ў пятках са страху.

Паклікала ліса мужанька з нары. Выйшаў кот на траўку, паглядзеў на тушы каня, каровы і вепрука — і давай гучна мяўкаць: «Мяў! Мяў! Мяў!..» А звярам чуецца: «Мала! Мала! Мала!..» Яшчэ страшней ім стала: ну, думаюць, ніяк не нажарэцца кот...

Тут ільву раптам падалося, што яго хвост са стога тырчыць. He можа леў сядзець спакойна, толькі пра свой хвост і дбае! Нарэшце падцягнуў ён хвост бліжэй да тулава. Ад гэтага сена ў стозе зашамацела, і кот пачуў той шоргат. «Мыш!» — вырашыў кот-хапун і маланкай кінуўся ў стог. Як увап’юцца вострыя кіпцюры ката ў хвост ільву! Свету белага той не бачыць!

Так і кінуўся наўпрост у яр. А там як упадзе на ваўка!

Спужаўся воўк, завыў са страху. Ён падумаў, што на яго скокнуў зверху сам кот-хапун! Бягом наўцёкі кінуўся воўк. А кот тым часам таксама перапужаўся крыху і вырашыў за лепшае ўскочыць на яліну — дома ён заўсёды хаваўся ад сабак на розных дрэвах, што трапляліся, калі сабакі за ім гналіся. А вось цяпер коціку трапілася менавіта тая елка, на якой сядзеў мядзведзь.

А мядзведзь бачыць усё па-свойму: што страшны невядомы звер скокнуў да яго. Няма куды дзецца, толькі падаць застаецца мішцы. 3 грукатам і трэскам, ламаючы кусты, зваліўся ён на зямлю, ускочыў на лапы — ды бягом адсюль! Бяжыць і заўважае, што і яго таварышы таксама нясуцца кудысьці побач.

Ці доўга, ці коратка бегла дэлегацыя звяроў, толькі сустрэліся яны ўсе на адной палянцы.

— Які ўсё ж страшны гэты звер! — кажа леў. — Як у мой хвост учапіўся жалезнымі кіпцюрамі, дык я ледзь вырваўся!

— А на мяне як насеў, дык ледзь не прыдушыў! — дадаў воўк.

— Што вы, а я нават не ведаю, як жывы застаўся, калі ён скокнуў на мяне і я на зямлю зваліўся! — азірнуўся па баках мядзведзь.

Звяры вырашылі, што кот-хаігун страшнейшы за ўсіх драпежных звяроў, якія жывуць у гэтым лесе.

А ліса і рада. Жыве сабе да сённяшняга дня з катом у сваёй нары на пагорку ды жыццю радуецца.

ЯК КОТ ЛІСУ АД ВАЎКА ЎРАТАВАЎ

Сабралася неяк ліса рыбкі пад’есці. Нясе страву сабе ў нару, а насустрач ёй ідзе воўк.

— Дзе гэта ты рыбы налавіла? — пытаецца ён.

— Я ўсадзіла хвост у прасечку і сказала: «Лавіся, рыбка, малая і вялікая!»

Воўк кажа:

— Адвядзі туды мяне і пакажы тую прасечку. Я таксама рыбкі жадаю.

Завяла ліса ваўка на рэчку, да прасечкі ў лёдзе. I кажа:

— Апусці хвост і кажы: «Лавіся, рыбка, вялікая і малая!»

А воўк не хоча малой рыбкі, ён інакш кажа: «Лавіся, рыбка, вялікая!»

Тут хвост яго і прымерз так, што адарваць ніяк не магчыма. Убачыла гэта лісіца, пабегла пад акно ў вёску і кліча:

— Людзі, людзі! Бяжыце ваўка біць, у яго хвост прымёрз!

Убачыў воўк, што бягуць да рэчкі людзі. Як ірванецца! Гэтак хвост прымерзлы ў лёдзе і застаўся. Выючы, уцёк воўк у лес.

Знайшоў воўк у лесе дзіка і мядзведзя ды і кажа ім:

— Хадзем заб’ем лісу або які штраф на яе накладзем!

Пайшлі яны ўтрох лісу вышукваць. А ліса ведала, што воўк можа пачаць шукаць яе. Яна паклікала сабе ў падмогу KaTa, індыка і пеўня. I вось пайшлі яны біцца з ваўком.

Ідзе певень — спявае. Ідзе індык — балбоча. Пачулі гэта воўк і яго сябры.

— Што б ні здарылася, не будзем уцякаць!

Дзікі кабан закапаўся ў траву так, што толькі вушы над травой тырчаць. Мядзведзь на яліну ўзлез. Воўк схаваўся за дрэва. Сядзяць, чакаюць.

Першым да таварышаў ваўка наблізіўся кот. Тут якраз дзік варухнуўся ў траве, а кот думае, што гэта варушыцца мыш. Кінуўся ён мыш лавіць у траву і кабану проста ў вуха кіпцюрамі ўчапіўся. Спалохаўся дзік, пабег прэч. Убачыўшы, што гэта не маленькая мышка, а велізарны кабан, кот моцна спудзіўся сам і скокнуў на елку. А там мядзведзь! Як убачыў мішка, што кабан уцякае, а кот ідзе яшчэ і за ім, не па сабе яму стала, аж душа ў пяткі пайшла. Саскочыў мядзведзь з елкі аб зямлю так, што аж зямля здрыганулася.

Застаўся воўк адзін за дрэвам, бачыць: вялікія звяры ўцяклі ад аднаго ката. Як убачыў гэтае дзіва, вырашыў сыходзіць прэч і сам. Так усе і паўцякалі ад ката ды іншых сяброў лісы.

Казкі пра сабак

САБАКАIЛЯСНЫЯ ЗВЯРЫ

У адной вёсцы стаяў багаты дом. У гаспадара таго дома быў сабака. Гаспадар любіў свайго сабаку. Але аднойчы ён перастаў сабаку карміць, таму што той стаў старым і перастаў прыносіць карысць у гаспадарцы.

Аднойчы жонка гаспадара пайшла разам з іншымі жанчынамі жыта жаць. Узяла з сабой і малое дзіцятка ў калысцы. Павесілі жанчыны калысачку на дрэва ў цяньку, а самі жаць пайшлі.

За жанчынамі на поле прыцягнуўся і стары сабака. Але яго прагналі, каб не з’еў сціплы абед, які жнейкі ўзялі з сабою ў поле.

Пайшоў сабака з гора блукаць па полі, а недалёка быў лес, вось і прылёг небарака на ўскрайку лесу пад хмызнякі. Ляжыць, горкую думу сабе думае. Ажно раптам з лесу выбягае воўк.

— Сабака, чаго тут ляжыш?

— I не пытайся, — адмахваецца сабака. — Сам, нябось, ужо наеўся зранку. А я вось яшчэ, хатні звяруга, не еў ані крошкі.

Воўк здзівіўся:

— Ды ну? Ну і дурань жа ты, дружа’ Я цябе навучу, што рабіць трэба! Я пайду ды схаплю гаспадарскае дзіця, а ты давай даганяй мяне ды брашы гучней! Пабачыш, што далей будзе.

Так і зрабілі. Бяжыць сабака за ваўком і за лыткі яго зубамі хапае, гаўкаючы з усіх сіл. А жанчыны як пачулі сабачы брэх, то пакідалі свае сярпы і наўздагон за сабакам і ваўком. А тым часам спыніўся воўк, выпусціў дзіця, якое плакала, на зямлю паклаў і збег. А сабака бегае вакол немаўляці, брэша і жанчын кліча. Гаспадыня была так удзячная за выратаванне малога, што аддала сабаку свой абед. 3 таго часу стаў і гаспадар карміць свайго старога сабаку ўволю.

А тым часам хлопчык, сын гаспадарскі, стаў расці не па днях, а па гадзінах. Вокам міргнуць не паспееш, як ён ужо да васямнаццаці гадоў дарос. Ужо і сватоў бацька заслаў, і вяселле намецілася.

Незадоўга да вяселля прыйшоў у гумно гэтай сядзібы той самы воўк. Сабака, як звычайна, давай на чужынца брахаць. Воўк пазнаў яго па голасе і кажа:

— Эх, дружа! Я бачу, усё ў цябе зараз добра. А гэта ж я зладзіў! А ты на мяне цяпер лаешся...

— А, воўк, дык гэта ты? Ну, пачакай, дружа, дапамагу і я табе.

— I што мне для таго зрабіць?

— Прыходзь, — кажа сабака, — да нас праз тыдзень. У нас будзе вяселле гаспадарскага сына. Пачастую цябе чым-небудзь смачненькім.

Узрадаваўся воўк аж немаладу як, прыйшоў праз тыдзень, за гумном сабаку чакае. А сабака піў еў, гуляў забыўшыся пра ваўка. Але неўзабаве пачуў яго дух і пайшоў за гумно.

I кажа ён ваўку:

— Вось што, братка воўкпайшлі ўжо мы з табой у хату!

Воўк засумняваўся:

— Нас жа зловяць!

— А мы цішком, не бойся, — адказвае сабака.

Зайшлі яны з ваўком ў сенцы, і сабака кажа:

— Ты пачакай пакуль тут, толькі ціха, а я пайду выведаю, што дзеецца.

Пакінуў ён ваўка ў сенцах, а сам у дом — і да лучыны. Хвастом махнуў і лучына згасла. Пакуль людзі заўважылі і запалілі агонь

ізноў, сабака паспеў выйсці назад у сенцы і правесці ў дом ваўка.

— Ляжы пад сталом і маўчы, я табе зараз пачастунак дам!

Скінуў ён ваўку куркі, скінуў пірага салодкага, скінуў кабана ладны кавалак. Наеліся абодва да адвалу. Нават самагонкі ім дасталося. Ляжаць сабака з ваўком пад сталом — на вуліцу выйсці нават і забыліся.

Тут жанчыны-каравайніцы сталі спяваць:

Яку нашага гаспадара

Кучаравая галава.

Ён кучарамі патрасе

I нам гарэлкі паднясе...

Слухаюць воўк з сабакам, і воўк раптам кажа:

— У мяне таксама ёсць голас, я таксама спяваць жадаю!

— Маўчы, — сабака ў адказ, — а то нам абодвум кепска прыйдзецца!

Ляжаць яны далей, і зноў заспявалі жанчыны:

У нашага свата

Пабелена хата.

Печ яго кафляная, Чэсць яго каханая...

Воўк зноў кажа сабаку:

— He магу, дружа мой, зараз заспяваю па-нашаму!

He паспеў сабака слова вымавіць у адказ, як пачулася з-пад вясельнага стала выццё ваўчынае.

Пачулі гэтае выццё госці, паўскоквалі з месцаў, перапалохаліся. Сціхлі ўсе песні, змоўк шум-гам святочны. Схапіліся людзі хто за качаргу, хто за чапялу, хто за вілкі, і давай біць ваўка з сабакам. Выгналі абодвух з двара ажно ў поле. Беглі звяры да самага лесу, а потым спыніліся на палянцы.

— Ну, — кажа воўк, — выдатна ж ты пачаставаў мяне! Я табе гэтага не дарую!

— Сам вінаваты! — адказвае сабака.—Я хіба не казаўтабе маўчаць? Чаму ты не паслухаўся? Зараз праз цябе мяне выгналі з дому!

Раззлаваўся воўк.

— Раз так, то будзем біцца! Я вазьму сабе траіх у падмогу, і ты вазьмі сабе траіх. Сустрэнемся вунь пад той елкай праз гадзіну.

Разышліся яны ў розныя бакі і сталі набіраць сабе каманду для бойкі. Воўк узяў сабе ў дапамогу мядзведзя, дзіка і льва. А сабака лясных звяроў не змог даклікацца і збегаў у вёску. 3 ім пагадзіліся ісці кот, певень і качка.

 

Воўк са сваёй камандай з’явіўся да елкі раней. Прайшла гадзіна, мінула другая — а сабакі ўсё няма. Воўк і кажа мядзведзю:

— Залезь-ка, сябрук мой, на елку ды глянь, ці не ідуць ужо сабака са сваімі!

Мядзведзь палез на елку і доўта ўзіраўся ў далеч.

— Так, — кажа, — бачу іх! Ідуць!

— Добра, а зараз злазь, — камандуе воўк.

— He злезу, — адказвае мядзведзь.

— föTa чаму?

— Дык страшна мне злазіць! Лепш тут пасяджу!

Здзівіліся воўк і яго таварышы.

— Што ж там за страх такі? А ну адказвай, хто там ідзе?

— Адзін з пікаю ў руках, — пачаў распавядаць мядзведзь, — другі цягне дзве шаблі. А трэці ўвесь час паўтарае: таму будзе так і таму будзе так' Што ён мае на ўвазе?

Воўк задумаўся, што б гэта ўсё значыла, а дзікі кабан тым часам проста закапаўся з галавою ў мох.

Сабака са сваёй групай падтрымкі прыбыў да елкі хутка. Завязалася бітва. Кот убачыў хвост дзіка, які тырчыць з моху, зайшоў ззаду і цопнуў хвост лапай. Як выска-

чыць дзік з моху! Гэта напалохала пеўня, які ад страху ўзляцеў уверх і раскудахтаўся на ўсё наваколле.

— Кудах! Кудах!

Певень праляцеў паўз мядзведзя і зваліўся ўніз, стаўшы на ногі ў траву. А мядзведзю здалося, што гэта гучыць каманда: «Падай!». Ён не паспеў нічога падумаць, як мімаволі выканаў каманду — зваліўся з верхніх галінак на зямлю. Падаючы, ён крыху зачапіў льва, спалохаўся і ўцёк.

Бачыць леў, што дзікі кабан і мядзведзь паўцякалі, а яго б’е нешта цяжкае. Развярнуўся ён і таксама пабег у лес. Застаўся воўк адзін. Тады сабака падзякаваў сваім сябрам і адпусціў іх дадому, у вёску.

Засталіся яны з ваўком адны.

— Ну што, дружа воўк? — пытаецца сабака.

— Нічога, сябрук сабака. Твая, здаецца, узяла.

— Будзем яшчэ біцца?

— Ды ну яго! — махае лапаю воўк. — Давай ужо жыць дружна?

— Давай, — кажа сабака.

I пачалі яны з тых часоў жыць дружна.

Казкі пра курэй

ПЕЎНІК, КУРАЧКАIБАБОВАЕ ЗЕРНЕ

У адной вёсцы жылі ў куратніку курачка і пеўнік. Пеўнік зярняткі збіраў, курачку частаваў, а курачка сядзела дома ды яйкі несла. Час ад часу яна бегла на кліч пеўніка, які, выграбаючы чарговае зерне, крычаў ёй:

— Ко-ко-ко, Чубатка, знайшоў я зярнятка!

Аднойчы пеўнік раскапаў не маленькае зерне, а вялікае бабовае. Падумаў ён, што такое вялікае зернейка курачка дакладна не праглыне, і, каб дабро дарма не прападала, вырашыў з’есці боб сам.

Заглынуў пеўнік бабовае зерне цалкам — і падавіўся. Ды так, што паваліўся ён на зямлю, ногі задраў і дыхаць не можа.

А тут і курачка да яго бяжыць.

— Пеця, Пеця, што з табою? — крычыць.

— Бобінкаю падавіўся, — хрыпіць пеўнік.

— Як жа мне цябе ратаваць?

А пеўнік ледзь шэпча:

— Знайдзі масла, памаж ім маё горла...

А курачка ўсё зразумець не можа, куды бегчы, што рабіць.

— Дзе мне дастаць масла?

— У... каровы... — задыхаючыся, сіпіць пеўнік.

I тады курачка пабегла хутчэй да каровы.

— Карова, карова! Дай мне масла!

— Навошта табе масла, курачка?

— Пеўніку горла прамазаць: ён ляжыць і не дыхае, бобінкаю падавіўся.

— Добра, дам я табе масла, толькі схадзі да касцоў ды папрасі для мяне абярэмак сена!

Курачка тут жа пабегла да касцоў:

— Касцы, касцы, прапіу вас, дайце абярэмак сена!

— Навошта табе сена, курачка? — здзіўляюцца яны.

— Сена для каровы. Карова дасць масла. Маслам я памажу горла пеўніка, які падавіўся бобінкаю і дыхаць не можа.

— Схадзі, курачка, да пекара, папрасі ў яго для нас пірагоў, — кажуць касцы. — Мы накосім табе сена, толькі спачатку пірагамі трохі перакусім.

Паляцела з усіх ног курачка да пекара.

— Пекар, пекар! Дай, калі ласка, пірагоў!

— Навошта табе пірагі? — дзівіцца пекар.

— Пірагі не для мяне — для касцоў. Яны накосяць сена для каровы. Карова дасць масла для пеўніка. Я памажу пеўнічку горла, a то ён падавіўся бобінкай і ляжыць, амаль не дыхае.

Пекар адказвае:

— Пірагоў я дам. Толькі зганяй хутчэй у лес ды дроўцаў мне паднясі, каб не скончыліся падчас выпякання пірагоў.

Рванула курачка да лесу. Прыцягнула яна пекару дроў. Пекар напёк ёй пірагоў. Аднесла курка пірагі касцам. Касцы пад’елі і накасілі курачцы абярэмак сена. Схапіла яна сена і карове даставіла. Карова наелася і дала тлустага малака, а зверху ў ім масла. Аднесла курачка масла пеўніку і капнула яму ў горла. Так яна паўтарыла некалькі разоў, пакуль пеўнік не пракаўтнуў бабовае зерне. Прачысцілі горлейка пеўнікава, ускочыў ён на ногі і заспяваў на ўвесь двор сваю ранейшую песню:

— Ку-ка-рэ-ку! Чубатка — малайчына!

На гэтым, сябры, і казцы канец.

ПЕЎНІКIЖОРНАЎКІ

Жылі-былі ў адной вёсачцы дзед і баба. Былі яны такія бедныя, што амаль нічога не мелі ў сваёй гаспадарцы. Былі толькі адзін пеўнік ды невялікія жорнаўкі.

Але жорны тыя добра працавалі. Баба з дзедам на іх не нацешацца. Кінеш зярнятка — табе мяшок мукі праз хвіліну гатовы. Так і жылі яны з пеўнікам, робячы з малюсенькага зярнятка часам цэлую вячэру.

Дзед і баба жылі ў каханні і згодзе, і пеўніку ў іх жылося добра.

Усё б нічога, і ўсё бы ішло добра далей, ды толькі пайшла пра іхнія жорнаўкі пагалоска па вёсках і неўзабаве дайшла аж да вяльможнага пана.

Ліхі чалавек быў той пан. Вырашыў ён скрасці жорнаўкі ў бедных людзей. Прыехаў у тую вёсачку бліжэй да ночы і стаў прасіцца ў дзеда з бабай пераначаваць.

— Пусціце, людцы добрыя, — быў я на паляванні, запазніўся, а ехаць дадому дужа далёка!

— Добра, — кажа дзед, — начуй сабе, пане.

Ноччу ўсё паснулі, а пан устаў і знёс жорны прэч.

Прачнуліся раніцай баба і дзед — няма жорнаў. Засмуціліся яны моцна, засмуткавалі. He змелеш цяпер з аднаго зярнятка шмат мукі. Галодныя хутка будуць і баба, і дзед, і пеўнік.

Заплакалі яны, а пеўнік ім кажа:

— He плачце! Я ведаю, як вярнуць жорнаўкі!

He паверылі дзед з бабай.

— Ды дзе ж табе, маленькі пеўнік, пана адолець! Ён цябе заб’е ды з’есць, чаго добрага.

А пеўнік не здаецца:

— А я рызыкну, а я паспрабую! Нават калі з’есць, то падавіцца! Вярну я дадому жорнаўкі, і не думайце нават, што па-іншаму будзе!

Праводзілі яго гаспадары, а самі ўсё яшчэ сумняваюцца ў перамозе справядлівасці.

Пеўнік выйшаў за вёску, потым разагнаўся і ўзляцеў у паветра на сваіх крылах. А насустрач яму ляціць коршак.

— Куды сабраўся, певень? — пытаецца ён.

— Лячу да панскага двара.

— Ого! — здзівіўся коршак. — Навошта?

— Жорнаўкі ў дом вярнуць. Пан іх скраў. Цяпер мы з дзедам і бабай будзем галодныя.

Коршак кажа:

— Я таксама хачу з табой!

А пеўнік яму:

— Бачыш у мяне за спінай мех? Лезь у яго.

Коршак залез у мех. Ляціць пеўнік далей, крыху ніжэй спусціўшыся да дарогі. А па дарозе ліса ідзе, хвастом дарогу мяце. Падняла яна галаву, убачыла пеўніка, здзівілася і пытаецца:

— Куды, Пятруша, ляціш? Куды спяшаешся?

— Лячу я, лісічка, на панскі двор.

— Што там добрага ёсць?

— Бабы з дзедам жорнаўкі, мне трэба вярнуць іх дадому, a то пан скраў.

— Давай вяртаць разам!

— Добрая ідэя. Лезь у мех у мяне за плячыма!

Залезла лісічка ў мех, і рушылі яны далей.

Тут па дарозе ідзе барсук.

— Куды ляціш, пеўнік?

— Да панскага двара, хачу вярнуць жорнаўкі.

— А што за жорнаўкі?

— А якія ў нас уначы пан скраў.

— А як пан у вас апынуўся?

— А ён ехаў з палявання ды начаваў у нас.

— А можна з табой паехаць?

— Лезь у мех, барсук, і нас чакаюць вялікія справы!

Паляцеў пеўнік далей, а мех за ім па ветры матляецца. Раптам насустрач з лесу воўк бяжыць.

— Куды гэта ты, певень, сабраўся?

— Да пана ў госці, воўк.

— Начорта табе той пан? Давай лепш я з’ем яго!

— Як хочаш, воўк, але мне спачатку трэба жорнаўкі бабе з дзедам вярнуць. A то пан у нас сёння начаваў ды іх скраў.

— Дык пайшлі разам! — прапанаваў воўк

— Добра, толькі табе прыйдзецца ў мой бяздонны рэчмяшок залезці.

Воўк паслухаўся, залез у мяшок, расштурхаў лапамі лісу з барсуком і коршакам.

Так яны і прыляцелі ўсёй кампаніяй у двор вяльможнага пана.

Вокны ў палацы панскім гараць, свецяцца, насцеж адчыненыя — чуваць, як музыка ў пакоях і залах грае. Госці п’юць і закусваюць, слухаюць песні ды танчыць збіраюцца. Баль не баль, але вечарынка ў пана на славу.

Тут наш пеўнік не даў маху. Узляцеў ён на падваконне, крыламі запляскаў ды як запяе:

— Ку-ка-рэ-ку! Каб пан не дажыў да веку! Ён у дзеда з бабай начаваў ды жорны ў іх скраў! Я шукаць яго прыляцеў. Вярні, пан, жорнаўкі, a то кепска будзе!

Пану стала сорамна перад гасцямі, не хочацца злодзеем праславіцца. Загадаў ён слугам сваім злавіць крыкуна і ў куратнік аднесці.

— Mae куры яго хутка задзяўбуць, розуму навучаць!

Схапілі пеўніка слуті ды ў куратнік панскі закінулі. А ён і кажа:

— Вылазь, коршак, з меха, душы панскіх курэй!

Выскачыў коршак і ўсіх курэй перадушыў пану. А потым паляцеў у лес.

А пеўнік ізноў на акенца узляцеў:

— Ку-ка-рэ-ку! Каб пан не дажыў да веку! Ён у дзеда з бабай начаваў, жорнаўкі ў іх скраў!

Ускочыў з-за стала пан:

— Ён зноў тут? Куды вы глядзелі, што яго куры не задзяўблі? Злавіць і аднесці ў хляўчук да гусей! Гусі яго няхай пашчыплюць!

Злавілі пеўніка. Толькі ў хлеўчуку-гусятніку за слугамі дзверы зачыніліся, як ён і кажа:

— Ліса, выходзь з мяшка, душы гусей і гусака’

А ліса толькі таго і чакае. Выскачыла рудая, гусей ушчэнт у пана перадуіпыла і сышла ў цёмныя лясы.

Узляцеў пеўнік на акенца ізноў, а там у зале ўжо і танцы пачынаюцца.

— Ку-ка-рэ-ку! — закрычаў пеўнік, музыку перакрыкваючы. — Каб пан не дажыўда веку!..

Ашалеў пан, выскачыў на сярэдзіну залы, нема крычыць — баіцца, што пеўнік яго зноў злодзеем назаве перад гасцямі.

— Злавіць пеўня, аднесці яго ў свінарнік!

Пан думаў, што цяпер ужо няпрошанага госця дакладна загрызуць парсюкі. Але дарма. Застаўшыся са свіннямі сам-насам, пеўнік скамандаваў:

— Барсук, барсучок, вылазь з меха, кусай свіныя бакі!

Пакусаў барсук свіней панскіх, адчыніў дзверы ды ходу ў лес.

А пеўнік узмахнуў крыламі і зноў назірае за заламі і пакоямі панскага дома.

— Ку-ка-рэ-ку!!!

— Што?! — раве пан. — Гэты нахабнік зноў тут?! I свіней ён не баіцца?

I пан загадаў злавіць пеўня і закінуць яго ў стайню, думаючы, што цяпер ужо напэўна яго затопчуць коні.

Злавілі пеўніка слугі, аднеслі ў стайню. А пеўнік кажа:

— Воўк, твая чарга. Выходзь з майго меха, парэж панскіх коней.

Воўк выскачыў, парэзаў коней і ўцёк у лес.

Прыляцеў пеўнік зноў на тое ж падваконне:

— Ку-ка-рэ-ку! Каб пан...

— А-а-а-а! — закрычаў пан. — Г^тага не можа быць! Ён яшчэ жывы!

I дае ён загад слугам злавіць пеўніка і аднесці на кухню.

— Няхай, — кажа, — наш кухар яго засмажыць цалкам і мне прынясе!

Засмажыў цалкам пеўніка галоўны панскі кухар і пану на блюдзе прынёс. Пан быў такі злосны, што схапіў пеўніка і заглынуў яго, не жуючы, цалкам.

I тут здарыўся цуд. Пеўнік так хацеў вярнуць жорнаўкі, што ён ажыў у панскім жываце!

Высунуў пеўнік дзюбу праз правае панскае вуха і стаў спяваць:

— Ку-ка-рэ-ку! Каб пан не дажыў да веку!

Спалохаўся пан, крычыць слугам:

— Сячэце яго сякерай!

Секанулі слугі і адсеклі пану правае вуха. А пеўнік адскочыў і пералез у левае вуха.

— Ку-ка-рэ-ку! — спявае ён з левага вуха.

А пан крычыць:

— Слуті, куды вы глядзіце? Ліха мяне адольвае! Сячэце яго!

Паслухаліся слугі, секанулі зноў сякерай — застаўся пан яшчэ і без левага вуха.

А пеўнік не змаўкае, выглядае з панскага рота і спявае усё тое ж.

He можа пан словы сказаць з раскрытым ротам, паказвае слугам знакамі, каб пеўніку галаву адсякалі. Секанулі слугі, але пеўнік адхінуўся, і яны адсеклі пану язык.

А пеўнік вылецеў, сеў на акенца і стаў спяваць сваю песню зноў.

Няма чаго рабіць пану. Застаўся ён без языка і без вушэй, а таксама без курэй, гусей, свіней і коней — увогуле, бедны калека. Пайшоў пан у кладоўку і прынёс пеўніку яго жорнаўкі. A то, чаго добрага, яшчэ са свету зжыве зусім.

Схапіў певень жорнаўкі і паляцеў дадому. Вось ужо былі рады дзед з бабай!

Намалолі яны мукі, напяклі пірагоў, самі наеліся і пеўніка пачаставалі. Так і сталі жыць-пажываць далей, і ўсё ў іх у жыцці наладзілася.

ЯК КУРАЧКА РАБА ДА ПАЖАРУ ДАВЯЛА

Жылі дзед з бабай, была ў іх курка Раба. Нанесла яна яек у куточку, высцеленым жытняй саломкай. Завялася за саломкай мышка, разбіла ўсе яечкі. Расплакаліся дзядок з бабулечкай. А тут ляцела сарока. Села

на вароты — вароты ўпалі, хвост сарокін адсеклі.

Спалохалася сарока, пераляцела на дуб, а дуб у яе пытаецца:

— Што здарылася з тваім хвастом?

— Ды вось што: жылі дзед з бабай, была ў іх курка Раба, нанесла яна яек у куточку на жытняй саломцы. А там мышка яечкі пабіла. Расплакаліся дзядок з бабкай. А тут і я села на вароты. Паваліліся вароты і мне хвост адсеклі.

— Ой, бяда якая! — захістаўся дуб. — Я сабе за гэта галінкі паабломваю!

Паламаў сабе дуб галінкі, а тут лось прыходзіць. Паглядзеў на дуб і кажа:

— Што з тваімі галінкамі, дуб, здарылася?

— А вось што: жылі дзед з бабай, была ў іх курка Раба, нанесла яна яек у куточку на жытняй саломцы. А там мышка яечкі пабіла. Расплакаліся дзядок з бабкай. У гэты час сарока села на вароты. Вароты ўпалі і ёй хвост адсеклі. Ну а я сабе галінкі абламаў.

Лось надзьмуўся:

— Так, цяжка вам усім давялося! А я выкіну вон свае рогі!

Узяў свае рогі ды і выкінуў у яр, а сам да ракі спусціўся спаласнуцца. А рака ўбачыла лася і пытаецца:

— Лось, што здарылася з тваімі рагамі?

— Ды нічога асаблівага. Жылі дзед з бабай, была ў іх курка Раба, нанесла яна яек у куточку на жытняй саломцы. А там мышка яечкі пабіла. Расплакаліся дзядок з бабкай. Тут сарока якраз на вароты села, а вароты паваліліся ды ёй хвост адсеклі. Тады дуб сабе галінкі паабломваў, а я рогі зняў ды выкінуў у яр.

— Падумаць толькі, якусё жудасна! — заплюхала хвалямі рэчка, выказваючы спачуванне чужой бядзе. — Што ж рабіць мне? Мабыць, я вазьму ды высахну!

I рэчка прама на вачах лася стала губляць свае воды, пакуль не высахла зусім.

Неўзабаве на бераг высмаглай рэчкі прыйшла жанчына за вадой. ІЬта была дачка мясцовага бацюшкі.

— Ой! Што з нашай рэчкай? — усклікнула яна.

— А вось што, — адказвае ёй чалавечым голасам рэчка. — Жылі дзед з бабуляю, і курачка Раба ім яечкаў у закутку ў саломцы нанесла. Мышка выбегла з кута

і разбіла яйкі. Расплакаліся-разраўліся дзед з бабкай, а тут сарока села на вароты. Вароты пакасіліся і ўпалі, адсеклі сарочын хвост, а потым дуб сабе паабломваў галінкі, лось рогі зняў і выкінуў, а я высахла.

— Ай-ай-ай, якая ж бяда’ — хітае галавой жанчына. — ІЬта ж трэба! Раз так — я зараз свае вёдры паразбіваю!

Размахнулася яна ды як стукне вёдрамі аб зямлю, дык яны і парассыпаліся. Засталося толькі карамысла, але яно ўжо было не трэба, і дачка бацюшкі выкінула яго ў рэчышча высахлай ракі.

Прыходзіць дзяўчына тая дадому. Пытаецца ў яе маці, месячы цеста:

— А дзе ж вада? А вёдры? Чаму цябе не было доўга, а прыйшла ты без нічога?

— А вось чаму’ — адказвае дачка. — Жылі дзед з бабулькай, і курачка Раба ім яечкаў у закутку ў саломцы нанесла. Мышка выбегла з кута і разбіла ўсе яйкі. Равуць дзед з бабкай, плачуць, а тут сарока села ім на вароты. Вароты пакасіліся і ўпалі, адсеклі сарочын хвост, а потым дуб сабе паабломваў галінкі, лось рогі зняў і выкінуў, рака ўся высахла. Ну а я выкінула карамысла і разбіла вёдры.

 

— Які жах! Я таксама не застануся ў баку! — усклікнула жонка бацюшкі. — Дзе мая кадка з цестам? Выкіну я цеста вон!

Яна ўзяла дзяжу і ўсё цеста, якое толькі што замясіла, выліла ў кусты.

У гэты час у двор зайшоў бацюшка-поп. Убачыў, што жонка робіць, і закрычаў:

— Жонка, што з табой? Ці ў сваім ты розуме?! Замясіла нам хлеб і, замест таго каб пячы, выліваеш цеста ў зямлю! Што здарылася?

— Зараз раскажу’ — і пападдзя паўтарыла слова ў слова гісторыю, якая пачыналася з дзеда, бабкі і іх курыцы. — Так што рэчка высахла, наша дачка вёдры ператаўкла і карамысла выкінула, а я вось вырашыла ў знак салідарнасці цеста выліць і без хлеба нас пакінуць! — урачыста скончыла жанчына.

— Ах, вось як? А я тады царкоўныя кнігі сякераю пасяку! — сказаў бацюшка. I на самай справе ўзяў ды пасек царкоўныя кнігі.

Неўзабаве на падворак з’явіўся дзяк. Убачыў ён, што адбылося з кнігамі, і здзіўлена сказаў:

— Бацюхна, што ты нарабіў? ІЬта ж кнігі! Навошта ты знішчыў іх? Чаму?

— А вось чаму! Слухай уважліва! — сказаў non і пачаў усю гісторыю з пачатку, паўтарыўшы ўсе падзеі ад курачкі да рэчкі і карамысла дачкі. — Таму я і пасек кнігі.

— Нішто сабе! — кажа дзяк. — 3 глузду з’ехаць можна! Трэба ж і мне нешта рабіць! A то проста канец свету нейкі!

Узяў дзяк вугаль з печы і падпаліў царкву. I згарэла царква, а за ёй і дом, і ўсё, что было на тым падворку.

Вось як бывае жудасна ў свеце, калі пацярпелі яйкі.

КАЛАСОК ПШАНІЦЫ

У вёсцы, на адным гаспадарскім двары, жылі курачка Сакатушка, гусак Шыпун ды індык Балбатун.

Усе яны былі занятыя справамі. Курачка сваіх куранятак гадавала, у зямельцы граблася ды зярняткі шукала. А гусак Шыпун ды індык Балбатун шпацыравалі па двары ўзад-уперад з важным выглядам. Звычайна яны вялі паміж сабой дыскусіі пра тое, хто самы разумны. Кожны з суразмоўцаў меў на ўвазе, што правільны адказ — ён сам.

— Мая галава большая за тваю, і розуму ў ёй змяшчаецца больш, — даводзіў гусак.

— Так, галава ў цябе вялікая, гэта праўда, — пагаджаўся індык і тут жа дадаваў: — Але затое яна дурная, як бот!

Шыпун адказваў:

— Ну, няхай галава дурная. Затое нос прыгожы! А ў цябе што за hoc? He hoc, а нейкая ануча’

Так яны спрачаліся і галадалі, бо піукаць сабе чарвячка, матылька ці іншай ежы ім было лянотна. Жудасныя гультаі былі гусак Шыпун і індык Балбатун! Адна радасць: да вечара іх магла пакарміць гаспадыня, а то б з такім ладам жыцця птушкі даўно паздыхалі.

Аднойчы курачка Сакатушка знайшла пад плотам каласок пшаніцы. Узрадавалася яна і на ўвесь двор усклікнула:

— Які каласок! Ко-ко-ко! Выдатны каласок!

Пачулі гэта гусак Шыпун ды індык Балбатун.

— Пакажы нам!

Курачка паказала каласок. Індык абнюхаў яго сваім абвіслым носам і кажа:

— Выдатны каласок’ Малайчына, курачка! Трэба яго цяпер змалоць.

— Так-так! — падтрымаў яго гусак Шыпун. — Намалаціць трэба з яго збожжа. Будзе шмат смачных зярнят.

— Добра. А хто будзе малаціць? — спыталася курачка Сакатушка.

— Толькі не я! імгненна закрычаў гусак. — Вы ж бачыце: куды мне, тоўстаму? Непаваротлівы я.

— I не я! — падхапіў індык. — Я яшчэ сыцей, яшчэ таўсцей, і пёраў у мяне болып — раптам цэп за мой пышны хвост учэпіцца?

Курачка супакоіла іх абодвух:

— He будзем спрачацца, я сама змалачу каласок.

Узяла курачка Сакатушка каласок, панесла яго на ток, знайшла там цэп і намалаціла ім збожжа. Купку зярнятак яна прынесла на падворак. Глядзіць, любуецца:

— Прыгажосць якая: зярняткі! Сама знайшла, сама намалаціла!

Убачылі яе гусак з індыком і наперабой загаварылі:

— Так, выдатныя зярняткі!

— Калі іх змалоць у муку, можна напячы печыва, булачак або пірожных!

— А можа быць, нават зрабіць торт!

— Усё гэта вельмі смачнае, смачней, чым проста зярняткі.

Курачка толькі галавой круціла, слухаючы разумныя думкі аднаго і другога.

— Добра, — сказала Сакатушка, калі індык і гусак змоўклі. — Хто пойдзе малоць зерне ў муку ?

— He я! — сказаў Шыпун. — Бо я не ўмею, а вучыцца доўга і цяжка.

— I не я! — паспешліва дадаў індык Балбатун. — Я занадта разумны, каб мяне на такой працы выкарыстоўвалі!

— Ну, як хочаце, — адказала курачка, — я не ганарлівая, думаю, як-небудзь спраўлюся.

Ссыпала яна зярняткі ў торбачку і панесла на млын. Там курачка сустрэла млынара, ён навучыў яе малоць, і хутка ў яе быў ужо маленькі мяшочак са жменькаю мукі.

Ідзе Сакатушка ды радуецца:

— Якая прыгожая, беленькая атрымалася мука! Ура!

Падышоў да яе індык, прынюхаўся да мукі.

— А смачныя з такой мукі атрымаюцца бліны! — пахваліў ён.

— Выдатныя бліны атрымаюцца! Пацвярджаю! — заківаўгалавой і гусак.

Курачка засмяялася.

— Ну што, суседачкі мае, хто пойдзе пячы бліны?

— А-ёй, не я! — закрычаў гусак. — Я ніколі іх не пёк! Я ўсё сапсую!

— I не я! — адразу ж дадаў індык. — Хіба індзюшыная гэта справа — каля патэльняў стаяць?

Што заставалася курачцы?

— Шпацыруйце сабе, хлопцы, далей, я сама спяку. Калі не бліны, то аладкі, — сказала Сакатушка і пашыбавала шукаць патэльню.

Каб напячы бліноў ёй прыйшлося выканаць шмат рознай працы. Індык і гусак да таго часу зніклі з двара невядома куды, і паклікаць іх сабе ў помач курачка не магла. Яна рашчыніла ў дзежцы цеста, накалола дроваў распаліла печку-грубку, разагрэла на патэльні алей і стала пячы бліны. Ці мала часу прайшло, ці многа, але бліны неўзабаве былі гатовыя.

Вось ляжаць яны на вялікай талерцы, стосікам складзеныя, і пахнуць на ўвесь двор. Гусак з індыком глытаюць слінкі. Бо

не пакарміла сёння іх гаспадыня, а самі яны знайсці ежу лянуюцца.

Прыйшлі гультаяватыя птушкі ў дом. Бачаць: курачка стос бліноў на стол ставіць. Кінуліся гультаі да стала, ледзь не аблізваючыся, цягнуць дзюбы, крыламі ад радасці махаюць. А курачка ўзяла мяцёлку ды па тых крылах як дасць! Ды па дзюбах як метане!

Спыніліся гусак з індыком, нічога не разумеюць.

— Ты чаго? За што ты нас, курачка-суседка?

— Мы ж у час паспелі!

— Стоп! — адказвае ім курачка Сакатушка. — Нікому не чапаць! Тры крокі назад — і адказвайце на мае пытанні’

I яна стала пералічваць здзіўленым гультаям:

— Хто каласок знайшоў? Вы ці я?

— Ты! — адказалі хорам Шыпун і Балбатун.

— Правільна. Хто яго памалаціў?

Ты’ Ты!

— Адразу відаць, у вас добрая памяць. Успамінаем далей! Хто змалоў з зярняткаў муку?

— Ты, курачка! Ты змалола.

— Хто цеста рашчыніў?

— Дакладна не мы! Ты, суседзе!

— I то праўда, — пацвердзіла Сакатушка. — А хто дровы сек? Печку паліў? Бліны хто пёк? Га?

Тут да гультаёў стала даходзіць. Апусціў галаву індык, адвярнуўся ў кут гусак.

— Ты... Усё ты, курачка... — вымавілі яны амаль адначасова. — Ты малайчына!

— Выдатна! — грозна сказала Сакатушка. — А цяпер прэч адсюль абодва! Хто малайчына, той і з’есць блінец! I наогул: у мяне дзеці.

I яна гучна паклікала:

— Дзеці-дзетачкі, мае куранятачкі! Усе сюды! Есці блінцы!

Прыбеглі радасныя кураняты, расселіся вакол стала з блінамі. А гусаку Шыпуну і індыку Балбатуну не засталося нават месца на кухні — да таго ім стала сорамна. I сышлі яны гуляць вакол агарода і весці дыскусію, хто з іх самы разумны ў свеце.

Казкі пра буслоў

ЯКЗ’ЯВІЛІСЯБУСЛЫ

He было калісьці на свеце ні жаб, ні гадзюк, ні змей. Ніхто не ведае, дзе яны былі тады, то аднаму богу вядома. Аднойчы бог паклікаў да сябе чалавека, даў яму нейкі завязаны збаночак і кажа:

— Занясі гэты збаночак да мора сіняга і кінь у хвалі. Толькі глядзі, не развязвай яго!

Пайшоў чалавек дадому і пачаў збірацца ў дарогу. Апрануў ён чыстую белую кашулю, абуў новыя лапці, чорную світу на плечы накінуў. А жонка пабачыла гэтыя зборы і пытаецца:

— Куды гэта ты збіраешся?

— Ды вось, — адказвае муж, — бог мяне пасылае аднесці гэты невялікі збанок ды закінуць у сіняе мора.

— А што ў гэтым збанку?

— He ведаю.

— Дык давай зірнем!

— Нельга, — кажа чалавек, — бог не дазволіў адчыняць.

Пайшла жанчына ў іншы пакой, а самой хочацца ўбачыць, што ў збанку. Прыходзіць яна, сыходзіць, туды-сюды курсіруе, аж са скуры вон лезе. Цікава ёй, і ўсё. А муж упарціцца і не дае гаршчок. Нічога ў жонкі не выходзіць, але настаяць на сваім усё больш хочацца.

— Куды ты пойдзеш на ноч гледзячы? — кажа яна мужу. — Пераначуй ужо дома, а потым куды хочаш ідзі.

— Нічога страшнага, — адказвае той, — уначы ісці яшчэ лепш: не горача, не перашкаджае ніхто.

Жонка ў слёзы ды давай папракаць мужа, што той яе не любіць, раз не хоча дома пераначаваць ночку.

Галосіць баба, аж шыбы ў хаце дрыжаць, гэтак вые бялугаю. Паддаўся муж на крыкі і вырашыў, што ўсё роўна, калі менавіта кінуць у мора той збаночак. Можна ж гэта зрабіць і заўтра зранку.

Застаўся ён дома. Дастала жонка гарэлкі, яечні з салам насмажыла ды давай гаспадара частаваць, нібы госць да яе завітаў. Напіўся мужык і заснуў. Храпе ён сабе на ўсю хату, а жонка ўжо да збанка падбіраецца. Развязала, адчыніла —

а адтуль як выскачаць гадзюкі, яшчаркі, жабы і гады ўсялякія! Як папаўзуць па пакоі!

Давай жанчына крычаць на ўсю хату, на дапамогу клікаць, а гады паўзуць па ўсім доме і ў вокны лезуць.

Ускочыў чалавек у адной кашулі, нічога не разумее. Нарэшце зразумеў, што жонка нарабіла, схапіў гаршчок і паспрабаваў сабраць змей ды яшчарак з жабамі. Ды вось ліха: не атрымліваецца. Поўзаюць яны разам з жонкай па пакоях, а гады паўзуць ад іх яшчэ хутчэй.

Тут прыходзіць да чалавека і яго жонкі сам бог і кажа:

— Самі вы выпусцілі гадаў — што ж, самі цяперака і збірайце іх!

I ператварыў сямейную пару ў буслоў

3 тых часоў ходзяць буслы па балоце босыя, з чырвонымі нагамі, і ў мяшэчкі ўсялякую нечысць халодную збіраюць. Але заўсёды імкнуцца быць бліжэй да людзей, сваіх братоў, бо ведаюць: браты іх не пакрыўдзяць.

Г^так вось і пайшлі на зямлі нашай буслы.

МАМА-БУСЛІХА

Жыў на балоце бусел. Вось надышлі замаразкі, а ён усё не ляціць на поўдзень. He ўзялі яго з сабой іншыя буслы, не зразумела чаму. Жыве птушка ў холадзе, ужо і снег першы выпаў а бусел усё тут.

Аднойчы ў вёсцы ў адной сядзібе выйшаў з хаты парабак напаіць у хляве жывёлу ды бусла ўбачыў. Бачыць ён, што бусел па чарзе ногі падымае, каб пагрэць іх. Пашкадаваў хлопец птушку і кажа:

— Буслік, а буслік! Хадзем у хату!

Бусел сумеўся і ісці пабойваецца, а парабак яго акуратна за крылы ўзяў і павёў у дом. А там гаспадыня за кроснамі сядзіць. Убачыла бусла і кажа:

— Вой, небарака буслік! Ты ж змёрз! Вось і пагрэйся ў маёй хаце’

Прыгледзелася жанчына да бусла і сказала, што яго пазногці падобныя да чалавечых. Толькі яна падышла бліжэй на ногі бусліка паглядзець, як птушка раптам дзяўбнула яе ў нос. Ды так моцна, што палова носа ў жанчыны адвалілася.

— Што ты нарабіў? Як я цяпер буду такой пачварай жыць? Бусел, бусел! Я табе па-

грэцца ў сваім доме дала, а ты мяне калекаю зрабіў!

А бусел адказвае:

— Я магу цябе вылечыць, рану загаіць. Ляцім са мною!

Жанчына здзівілася.

— Як жа я палячу, калі крылаў у мяне няма? Што ты такое кажаш?

— Няма крылаў — будуць крылы! — кажа ёй бусел. — Пойдзем са мной у двор, я табе крылы надзену, і паляцім!

Жанчына не паверыла, але ў двор выйшла. Бусел махнуў крылом над ёй, і раптам у жанчыны таксама з’явіліся крылы. Узмахнула яна імі, узмануў і сваімі крыламі бусел, і яны апынуліся побач у небе.

Выбегла з хаты ўся сям’я, выбеглі на вуліцу суседзі. Уся вёска стаіць і глядзіць у неба, цуду нябачанаму дзівіцца. Дзеці той жанчыны плачуць, бачачы, як іх маці ўсё аддаляецца.

— ßTa ўсё ты’ Навошта бусла ў наш дом прывёў? — крычаць дзеці на парабка.

— Дык калі ён змёрз увесь, на адной назе стаяў? — апраўдваецца той.

He вярнуліся жанчына і бусел, паляцелі з вёскі прама на цёплае мора, а потым і праз

мора. На моры бусел вылечыў жанчыне рану на носе, і стала жанчына зноў прыгажуняй. Узяў яе бусел у жонкі. Так і пражылі яны амаль што тры гады, і вывелася ў іх бусляня, а потым і другое.

Аднойчы жонка бусла і кажа:

— Давай злётаем у маю краіну, мне дзяцей сваіх старэйшых хочацца наведаць!

I паляцелі яны ў яе ранейшы дом, і дзеці-бусляняты з імі разам. Прыляцелі і селі на яе агародзе. Сядзяць і клякочуць па-буслінаму. Пачулі яе старэйшыя дзеці, бачаць, што шмат буслоў прыляцела, выйшлі і глядзяць на птушак са слязьмі на вачах.

— Што гэта буслы ўсё клякочуць ды клякочуць? — кажуць старэйшыя дзеці паміж сабой. — А можа, сярод іх наша мама?

— Як бы нам злавіць яе ды дома пакінуць? — пытаюцца дзеці адзін у аднаго.

— Вось што: трэба раскінуць сетку, можа, яна ў яе заляціць, — прапаноўвае адзін з іх.

Сабраліся ўсе дзеці, раскінулі вялікую сетку над гародам і сталі буслоў у яе заганяць. Але бусліха і так ведае, што гэта яе

дзеці, яна і не думае ляцець ад іх прэч. Сядзіць яна, не зварухнецца, а як пагналі ў сетку, дык і паляцела ў яе. Забралі яе дзеці асцярожна і аднеслі ў хату. Сумна ім, што мама ў бусліху ператварылася.

А пад акном расла ігруша. Пакуль дзеці і мама-бусліха глядзелі адзін на аднаго ў хаце, пад вакном пакоя на ігрушу селі малодшыя дзеці-бусляняты. I таксама на матку сваю глядзяць.

He ведае бусліха што рабіць. Шкадуе старэйшых дзяцей, якія стаяць вакол яе ў хаце. Шкадуе і малодшых, якія сядзяць на дрэве за вакном. А тут яшчэ муж-бусел чакаў-чакаў убаку, не дачакаўся і прыляцеў на ігрушу. Сядзіць ён побач з малодшымі дзеткамі, клякоча, скрозь шыбу на бусліху пазірае.

Падскочыла яна да вакна ды дзяўбнула ў шкло, яно і разбілася. Дзірка ў шкле ўтварылася, а ў яе пачалі ў дом бусел з буслянятамі ўлятаць.

— Што ж рабіць? — пытаюцца старэйшыя дзеці. — Глядзіце, колькі да нас буслоў цяпер паналяцела!

Неўзабаве прыйшла пара буслам вячэрнюю песню спяваць. Узляцелі яны на стол,

селі ў кола і як сталі ўсе разам клекатаць! Зразумелі тады старэйшыя дзеці, што перарабіць маці назад у чалавека нікому не пад сілу, прыйдзецца ім без маці жыць. Заплакалі дзеці, але што рабіць? Нарэшце яны адважыліся спытаць:

— Ці праўда, што ты — наша мама?

А бусліха адказвае чалавечым голасам:

— Так, гэта праўда. Я і ёсць ваша мама. Нас разлучылі. Але цяпер мне будзе вельмі цяжка тут жыць. Мне хочацца назад, за мора.

— Тады ляці за мора, мама! — сказалі дзеці. — Ты ж прыляціш да нас яшчэ?

Расчынілі дзеці акно, і ўсе буслы з клёкатам вылецелі прэч. Пакружылі яны над сядзібай, потым над вёскай, ды і паляцелі за мора.

Казкі пра іншых птушак

ДРОЗД, BAPOHA IЛІСА

Даведалася ліса, што на вялікім дубе звіў гняздо дрозд. Прыгледзелася — а ў гняздзе птушаняты вывеліся! Ну, думае лісіца, пара б імі пажывіцца. Вырашыла яна дразда напалохаць.

— Драздок, суседзе, ты тут? — уецца ліса вакол дуба, хвастом павільвае.

— Тут я, а што такое?

— Дуб хачу ссекчы, — кажа лісіца. — Ляці адсюль давай.

Спалохаўся дрозд.

— Што ты, лісачка, у мяне ж дзеці малыя! He сячы дрэва! — просіць ён лісу.

— Добра, не буду, — згаджаецца тая, — але за гэта скінь мне ўніз адно птушаня! Інакш усё, дрэву канец!

Зажурыўся бедны дрозд. Шкада свайго дзіцяці! Але калі ліса ссячэ ўсё дрэва, загінуць усе,.. Прыйшлося аддаць замест усіх аднаго.

Схапіла ліса птушаня, забрала ў кусты, з’ела-ўсмакавалася.

Праз некалькі дзён з’явілася лісіца да дразда ізноў ды запатрабавала скінуць яшчэ

адно дзіця-птушаня. Ізноў яна з’ела сваю здабычу. Так яна запалохвала дразда да таго часу, пакуль у яго гняздзе не засталося адноадзінае птушаня.

А была ў дразда кума — варона. Паляцеў дрозд з ёю параіцца, як далей быць.

— Дапамажы, мілая кумка, — апошняе маё птушаня загіне!

Выслухала яго варона і кажа:

— Г^та ж не лесаруб, гэта ўсяго толькі лісіца! He дрэва ёй трэба, а птушак з’есці! Калі яна зноў прыгрозіць ссекчы дуб, скажы: «Разганіся, ліса, ды па дубе галавой!

Узрадаваўся дрозд. Прыйшла ўвечары ліса, а ён і кажа:

— Што, ліса, прыйішіа? Дуб ссекчы хочаш?

— Я ж папярэджвала, — адказвае ліса, — або птушаня сюды падавай, або ўсім на дрэве канец!

— Добра, сячы! — раптам згаджаецца дрозд. — Я нават скажу, што рабіць: разганіся ды галавой па дубе!

Ліса здзівілася, а потым раззлавалася як чорт.

— Ты бачыш, які разумны стаў, дрозд! Уга! Хто цябе навучыў так размаўляць са мною?

— Мая кума.

— А хто твая кума?

— Варона.

Пабегла ліса да вароны, каб ёй адпомсціць. Лётае варона то над полем, то над лесам. Ліса ўляглася на краёчку поля і мёртвай прыкінулася. Убачыла варона мёртвую лісу і прыляцела дзяўбці яе. Дзяўбнула ў хвост — ліса не варушыцца, дзяўбнула ў нос — не зварухнулася, а толькі прымервалася ў вока дзяўбнуць — ускочыла ліса і варону за лапы хваць!

— Ну што, трапілася, салодкая мая? Будзеш яшчэ падвучваць дразда?

— Добра, угаварыла, — ціха кажа варона. — Толькі не карай мяне, як калісьці мая матуля. Складзе яна два рэшаты адно з другім і мяне ў іх пасадзіць. А пасля як пачне з гары катаць, так усё маё пер’е разляціцца.

Засмяялася лісіца, знайшла ў суседскіх звяроў два рэшаты, пасадзіла ў іх варону і запусціла з горкі. Пакаціліся абодва рэшаты ў бакі. А варона ўзляцела высока ў неба і адтуль крычыць на лісу:

— Каррр! Каррр! Бывай, дурная ліса!

Болып ліса ні да дразда, ні да вароны ніколі не хадзіла.

ЖУРАВЕЛЫ ЧАПЛЯ

Жылі на розных ускраінах вялікага балота журавель і чапля. Стала птушкам балотным сумна жыць. Задумаўся журавель, як жыць далей, ды і надумаўся да чаплі ісці ў сваты. Ціпяху-ліпяху, сем вёрст па маху, праз бор ды ў чаплін двор.

— Здарова, чапля!

— Здароў журавель!

— Ці не пойдзеш ты, чапля, за мяне замуж?

— Ай, журавель! Hori твае доўгія, пёры кароткія, дужа ты непрыгож і ні да чорта не гож. Ішоў бы ты назад, адкуль з’явіўся!

Надзьмуўся журавель. Перабраўся ён зноў праз усенькае балота ў свой двор і засеў там, як сыч. А чапля тым часам раздумалася: не, дарма-такі не пайшла за жураўля! Трэ было трохі падумаць! Сабралася чапля і рушыла ў шлях.

Ціпяху-ліпяху, сем вёрст па маху, праз бор ды ў жураўлёў двор.

— Здароў, журавель!

— Здарова была, чапля!

— Я перадумала. Гатовая пайсці за цябе замуж.

— Твая шыя і сіняя, і крывая, а сама ты гарбатая. He, такая мне не патрэбна!

Крыўдна чаплі, сорамна і наогул не па сабе, але нічога не зробіш — сама нарвалася. Развярнулася чапля і пачапала-паляпала па балоце назад да свайго дому.

А тым часам журавель думаў-думаў — шкада яму стала бедную чаплю, небараку ўбогую, што ён яе замуж не ўзяў. Вырашыў журавель выправіць становішча. Выправіўся ён у знаёмую дарогу. Ціпяхуліпяху, сем вёрст па маху, праз бор ды ў чаплін двор.

— Здарова, чапля!

— Здароў журавель!

— Можа, цяпер пойдзеш ужо за мяне замуж?

— Ды не, журавель: твае ногі доўгія, пер’е кароткае, сам непрыгож і ні на што не гож. Ідзі, дзе быў, і не дуры мне галавы!

Сышоў журавель дадому, сядзіць зноў у сваім канцы балота. А чапля падумала, што неяк няправільна яна зноў адшыла няшчаснага жураўля. «Трэба, — думае, — пайсці да яго перапрасіцца».

Так сто гадоў і ходзяць чапля з жураўлём адзін да аднаго ў сваты. Ходзяць-ходзяць,

але жыве кожны ў сваім канцы балота ў сваёй уласнай хаце. Калі вы паедзеце на балота і ўбачыце, як праз дрыгву пляцецца даўганогая птушка з вялікай дзюбай — гэтак і ведайце: чапля і журавель зноў адпраўляюцца адзін да аднаго, бо яны зноў перадумалі.

ВЕРАБЕЙIБЫЛІНКА

(Распавядалася малым дзецям пры закалыхванні.)

Адзін верабей прыляцеў і сеў на былінку: — Былінка, былінка, пагушкай мяне, малайца!

— He хачу, — адказвае былінка.

— Ах, так? Ну пачакай жа, былінка! — абураецца верабей. — Знайду я на цябе ўправу!

I кліча ён коз:

— Гэй, козы, ідзіце сюды! Грызіце былінку, бо яна мяне не калыша.

А козы адказваюць:

— He хочам.

— Ну, пачакайце ж, козы! I на вас знайду ваўка! Воўк, воўк, ідзі коз душыць! He ідуць козы былінку грызці, а былінка мяне не калыша.

— He хачу.

— Ax ты, воўк! Пачакай жа, і на цябе знойдуцца людзі! Людзі, людзі, ідзіце BayKa біць, бо воўк не ідзе козы душыць, козы не ідуць былінку грызці, былінка мяне не калыша.

А людзі кажуць:

— He хочам!

— Пастойце ж, людзі, і на вас управу знайду! Агонь, агонь, хадзі людзей паліць! He хочуць людзі ваўка біць, а воўк не хоча козы душыць, а козы не жадаюць былінку грызці, а былінка мяне не калыша!

— He хачу, — кажа агонь.

— Пачакай жа і ты, агонь, і на цябе знойдзецца вада! Вада, вада, ідзі тушыць агонь, бо не жадае агонь людзей паліць, а людзі не хочуць ваўка біць, а воўк не ідзе коз душыць. Козы не хочуць былінку грызці, былінка мяне не калыша.

А вада адказвае:

—Дыне хачуя.

— Ах, вада, знайду я на цябе вала! Вол-вол, ідзі-тка ваду піць! A то вада не ідзе агонь тушыць, агонь — людзей паліць, людзі — ваўка біць, воўк — коз душыць, козы — былінку грызці, а былінка мяне не калыша.

— He хачу.

— Hy, чакай жа, вол. Знайду я на цябе доўбню! Г^й, доўбня, ідзі вала біць! Вол не ідзе ваду піць, вада не ідзе агонь тушыць, агонь — людзей паліць, людзі — ваўка біць, воўк — коз душыць, козы — былінку грызці, а былінка мяне не калыша.

— He хачу я, — кажа доўбня.

— Ну, чакай жа, доўбня, знойдуцца на цябе чарвякі! І^й, чарвякі, хадзіце доўбню тачыць, a то доўбня не ідзе вала біць, вол не хоча ваду піць, вада не ідзе агонь тушыць, агонь — людзей паліць, людзі — ваўка біць, воўк — коз душыць, козы — былінку грызці, а былінка мяне не калыша.

— Мы таксама не хочам, — адказваюць чарвякі.

— Ну, пачакайце вы ў мяне, куры на вас знойдуцца! Куры-куры, хутчэй сюды чарвякоў дзяўбці! A то чарвякі не жадаюць доўбню тачыць, доўбня не ідзе вала біць, вол не хоча ваду піць, вада не ідзе агонь тушыць, агонь не жадае людзей паліць, людзі адмовіліся ваўка біць, воўк не прыйшоў коз душыць, козы не жадалі былінку грызці, а былінка — мяне калыхаць.

Куры кажуць:

— He хочам!

— Добра ж, куры, захочаце, калі знайду я на вас коршака! Коршак-коршак, ляці сюды курэй лавіць! Куры не ідуць чарвякоў дзяўбці, чарвякі не жадаюць доўбню тачыць, доўбня не ідзе вала біць, вол не хоча ваду піць, вада не ідзе агонь тушыць, агонь не жадае людзей паліць, людзі адмовіліся ваўка біць, воўк не прыйшоў коз душыць, козы не жадалі былінку грызці, а былінка мяне не калыша.

Пачуў гэта коршак і каменем упаў на курэй. Коршак за курэй, куры за чарвякоў, чарвякі за доўбню, доўбня за вала, вол за ваду, вада за агонь, агонь за людзей, людзі за ваўка, воўк за коз, козы за былінку, а былінка варабейку калыша: гута-та! Гу-та-та!

Вось і казачцы канец.

ГАНАРЫСТАЯ ВАРОНА

Аднойчы ўвосень варона, седзячы на сметніку побач з сяброўкамі, раптам раскаркалася:

— Як хочаце, а я не такая дурная варона! He буду ўсю зіму мерзнуць, як вы!

Здзівіліся сяброўкі.

— А што ж ты рабіць будзеш, разумніца ты наша?

Варона кажа:

— Як што? За мора палячу. Там, кажуць, зімы не бывае.

— Ну то добрага табе шляху, даражэнькая! — закаркалі астатнія вароны, смеючыся. — А мы і тут як-небудзь перазімуем.

Сказана — выканана. Ганарыстая варона доўга не разважала, а сабралася і паляцела за мора.

Доўга ляцела ці не, сама не заўважыла, але раптам бачыць яна, што ўжо не мора пад ёю, а зямля зялёная. Свеціць цёплае сонейка. Прыляцела варона кудысьці на поўдзень.

Вырашыла яна тут і спыніцца. Села на дрэва і стала здабычу сабе выглядаць, a то пасля падарожжа есці хочацца.

Тут вакол вароны пачаўся нейкі рух. Заўважылі яе заморскія птушкі і сталі паволі злятацца вакол. Нарэшце адважыліся да вароны звярнуцца:

— Прабачце, а вы хто? Ніколі мы такіх птушак тут не бачылі. Можа, вы і ёсць паў-

ночны салавей? Мы чулі, што ён спявае, нібы званочак звініць.

Узрадавалася варона.

— Як вам пашанцавала, паважаныя заморскія птушкі! — сказала яна. — Так, я і ёсць паўночны салавей.

А сама сабе думае: «Чым я горшая за таго салаўя?»

Радуюцца заморскія птушкі, як дзеці. Знакамітасць да іх у госці завітала, як яны, даверлівыя, думаюць.

Просяць яны варону:

— Праспявай нам, дарагі госць, паўночны салавей! Вельмі цябе просім! Hi разу твайго голасу не чулі.

А варона і рада. Памаўчаць бы ўжо ёй, раз схлусіла, дык не — прага славы мацнейшая за варону. «Я ж таксама выдатна спяваю», — думае яна.

Задраўшы галаву ўгару, варона раскрыла сваю дзюбу і выдала з яе гучныя рыпучыя гукі:

— Кар-кар-р! Кра! Кар-кар-р-р! Кра-кра! Kapp! Kapp!

Птушкі заморскія ад такога рыпу вушы сабе лапкамі пазатыкалі. Нарэшце адна маленькая птушачка сказала:

— Хопіць! Ты спяваеш, як нашыя жабы!

I наступіла цішыня. Але толькі на імгненне. Таму што варона пакрыўдзілася.

— Я дрэнна спяваю?! Ды вы проста не шануеце сапраўдную музыку, недарэкі невучоныя! Слухайце болып уважліва, невукі! — I яна закаркала з новай сілай.

Праз пару хвілін слухачы вароны канцэрту не вытрымалі і наляцелі на яе. Ледзь усё пер’е ёй не выскублі.

— Змоўкні! — крычалі і шчабяталі яны. — Вон адсюль з такімі песнямі’ He жадаем! He жадаем!

Варона вырвалася з лап гэткіх дзіўных прыхілыіікаў і паляцела назад, дадому. Пакуль яна ляцела, на яе радзіме ўжо і вясна прыйшла. Глядзіць варона, а на рэках ужо і лёду няма.

He хацелася вароне зноў на сметнік ляцець, і яна паляцела да ракі. Сеўшы там на дрэва, стала яна назіраць за тым, як у рацэ рыбы плаваюць. Бачыць варона: паўзе рак. Схапіла яна рака, каб з’есці яго.

Але рак апынуўся хітры. Толькі варона яго есці сабралася, як чуе:

— Якое шчасце’ Якое шчасце!

— Чаго? Што яшчэ за шчасце? — бурчыць яна. — Кажы хутчэй, я галодная.

— Якое шчасце трапіць у дзюбу не нейкаму граку, а самой пані вароне! Ты ж першая прыгажуня гэтай краіны! Твае шэрыя ды чорныя пёркі на сонцы гэтак ззяюць, што немагчыма словамі апісаць! — рассыпаецца ў хвалах рак. — А галасок які! Ну проста салавей наш айчынны! Як заспяваеш, дык на ўвесь свет слава ідзе. Седзячы ў сваёй цёмнай нары, я не раз тваімі песнямі заслухоўваўся. I цяпер так хочацца мне, пані варона, яшчэ раз тваю песню пачуць! Ужо не адмоў мне, убогаму.

— I то праўда! — узрадавалася варона. — Вось што значыць родная зямля: тут мяне шануюць. йта дурныя заморскія птушкі не ацанілі майго таленту.

Варона зноў задрала ўверх галаву, раскрыла сваю дзюбу і як завядзе:

— Кар-кар-р-р-р! Кар-р-р! Кра-кра!!! Я — паўночны салавей!

Спявала яна гэтак вельмі доўга, а як скончыла спяваць — глядзіць: няма ўжо даўно каля яе ніякага рака.

Надзьмулася варона, але рабіць няма чаго. Варона, можа, і ганарыстая, але вельмі ўжо галодная. Прыйшлося ёй вяртацца на

сметнік, да сваіх старых сябровак. I зажыла варона ранейшым жыццём, забыўшыся пра цёплыя краіны і славу паўночнага салаўя.

ЦЕЦЯРУКIЛІСІЦА

Цецярук сядзеў на вялізнай асіне. Ён спяваў песні на ўвесь лес, і ўсе жыхары лесу чулі іх. Ліса таксама пачула песні цецерука. «Вось ён, мой будучы абед!» — падумала ліска і пабегла на гук.

Прыходзіць яна да вялікай асіны і кажа цецеруку:

— Прывітанне, цецеручок! Ты не чуў якія ў лесе навіны? Я вось ведаю, выйшаў новы закон аб жыцці звяроў і птушак. Паводле гэтага закону мы павінны жыць мірна і не чапаць адзін аднаго.

— Добры закон, — адказвае цецярук. — Толькі нешта не ўсе яго выконваюць. Чуеш, як на ўскрайку леса сабакі брэшуць? Напэўна, яны бягуць сюды, да нас!

Спалохалася ліса, падалася назад ад асіны ў глыбіню лесу. Зусім ужо ўцякаць сабралася. А цецярук ёй на развітанне:

— Ды не бойся ты, ліса! Сама ж кажаш, закон выйшаў, па якім усе звяры павінны

жыць у міры. Нагадаеш сабакам пра гэты закон — яны цябе і не крануць.

— Ну ўжо не, — адказвае лісіца, — а раптам сабакі яшчэ той новы закон не чыталі? А калі яны мне не павераць? Што тады?

3 гэтымі словамі яна павярнулася і пабегла прэч так хутка, як толькі яе неслі лапы.

СІВАЯ ЗЯЗЮЛЯ, ЛАСТАЎКА ІСАЛАВЕЙ

Аднойчы пайшлі дзяўчаты купацца ў лясную рачулку. Выкупаліся, выйшлі на бераг і пачалі апранацца. А адна дзяўчына падбягае да сваёй вопраткі і бачыць: на ёй ляжыць велізарны вуж.

Дзяўчына схапіла дубец і давай вужа праганяць прэч. А ён падняў галаву, паглядзеў на дзяўчыну і кажа чалавечым голасам:

— He аддам тваю вопратку, пакуль не пагодзішся выйсці за мяне замуж.

Дзяўчына засмяялася і прыняла ўсё гэта за жарт.

— Добра, пайду замуж, — засмяялася яна.

Вуж папоўз з яе адзення ў рэчку.

Дзяўчаты апрануліся, косы свае доўтія расчасалі, песню заспявалі і падаліся ў вёску. He спяваецца толькі гэтай дзяўчыне, што з вужакай пайсці пад вянец абяцала, не падумаўшы. Закралася ў яе сэрца нейкая дзіўная трывога.

Прыйшла дзяўчына дадому, села на лаву ля стала і надоўга задумалася. Заўважыла гэта яе маці і пытаецца:

— Што здарылася, дачушка?

Дзяўчына распавяла маці, што адбылося сёння на рэчцы.

Маці таксама засмяялася і кажа:

— Кінь ты гараваць, такога яшчэ ніхто на свеце ніколі не чуў — каб вуж ажаніўся з дзяўчынай!

Павесялела дзяўчына, але ўсё роўна асадак ад размовы з вужакай застаўся. He ідзе ў яе з галавы гэтая размова, і ўсё.

Прайшоў нейкі час. Пра выпадак на рэчцы ўсе і забыліся. Ажно раптам аднойчы глядзяць людзі: паўзе з лесу да хаты дзяўчыны велізарная чарада вужоў. Заплакала дзяўчына, да маці прыціснулася:

— Вой, матуля, гэта ж мой нарачоны са сваімі сябрукамі вясельнымі за мной прыйшоў!

Кінуліся яны абедзве дзвярэй, замкнулі іх мацней на засаўкі.

Вужы абпаўзлі ўсю хату вакол, але нідзе ні дзірачкі, ні шчылінкі прыдатнай не знайшлі. Сабраліся яны ўсе на агародзе і нешта шыпяць, раяцца. Раптам адзін вужака скруціўся ў тугую спружыну і, выпрастаўшыся, падскочыў угору проста на шыбу ваконную. Трэснула шкло і выпала па асколачку на дол. Вужы тут жа ўпаўзлі праз выбітае вакно ў хату і забралі дзяўчыну з сабой.

Мінулі дні і месяцы, прайшлі гады, а пра дзяўчыну нічога не чутна. Сумавалі па ёй сваякі, плакала маці, гараваў бацька. Але аднойчы пайшла маці дзяўчыны за вадой да самай чыстай, самай жыватворнай крыніцы, як раптам бачыць: ідзе яе дачушка па лясной сцяжынцы. Ідзе, а побач з ёй дзеткі — хлопчык і дзяўчынка.

Узрадаваліся яны, плакаць і смяяцца ад радасці пачалі, абдымаюцца, вачам сваім не вераць. Пайшлі яны ў бацькоўскую хату, а маці па шляху і пытаецца:

— А дзе ж твой муж, дачушка, дзе ж вы жывяце?

— А муж, матуля, дома застаўся, — адказвае дзяўчына. — А жывем мы ў вадзяным царстве.

— А добры ў цябе муж?

— Добры, мама, і харошы, і пяшчотны, і дзяцей вельмі любіць.

— А як жа ты вернешся да яго?

— Вельмі проста. Выйду на бераг рэчкі ды крыкну: «Восіп, выйдзі ды вазьмі мяне!» Ён выплыве і забярэ нас дадому.

— Пагасцюй у нас, — кажа маці, — бо так даўно не бачыліся! А заўтра я вас сама праводжу.

Пагадзілася дачка.

Прыйшлі яны ў вёску, маці накарміланапаіла дачку і ўнукаў а пасля і спаць іх паклала. А сама паціху на бераг ракі пайшла, прыхапіўшы ў дрывотні сякеру. Прыйшла жанчына на рэчку і крычыць:

— Восіп, выйдзі і вазьмі мяне.

Вада рачная ўскалыхнулася, і з ракі вынырнула вужыная галава. Тады маці замахнулася на яе сякерай, раз! — і адсекла. Завіравала рака, забушавала! Захвалявалася ўсё царства вадзяное. А жанчына бягом дадому і так, ні слова не сказаўшы нікому, спаць лягла хутчэй.

Надышла раніца, усе прачнуліся, сонейка выглянула. Сталі дачка ды ўнукі з маці і бабуляй развітвацца, дадому збірацца. I слухаць не хочуць, каб застацца ў вёсцы.

Прыйшла дачка на рачны беражок, а там галава вужа валяецца, а ў крывавых хвалях ўсе яго цела плавае. Загаласіла дзяўчына, рукі заламала, і дзеці яе гучна заплакалі.

— Жыць мне цяпер удавою беднай, няўцешнай, — залямантавала дзяўчына, — а вам, дзетачкі, — сіротамі бязроднымі!

I яна нахілілася да ракі, узяла ў далонь вады, чырвонай ад крыві яе мужа, і пырснула той вадой на сябе і на дзяцей. I ператварыліся ўсе ў птушак: сама яна ў сівую зязюлю, сын — у салаўя, а дачка — у ластаўку. 3 тых часоў ластаўка і салавей заўсёды гнёзды сабе ўюць ды дзетак выводзяць, а зязюля гнязда сабе не ўе, вечнаю ўдавой па пушчы кружыць. I чуюць людзі ў спевах ластаўкі і салаўя прыгажосць і сум — гэта дзеці сумуюць па свайму бацьку.

Казкі прамядзведзя

МЯДЗВЕДЗЫ ДУРАНЬ

Быў у аднаго мужыка адзіны сын, ды і той дурнем урадзіўся.

Пайшоў аднойчы сын у лес ды на мядзведзя там напароўся. Кінуўся ён здуру да мядзведзя біцца. Завязалася паміж імі бойка не абы-якая. I так, і гэтак вожкаюцца-валтузяцца — не можа яго мядзведзь адолець. Калі не розуму, дык сілы бог хлопцу даў!

— Адпусці мяне ў лес, — просіць мядзведзь. — Я табе за гэта вулей з мёдам прынясу.

Пагадзіўся хлопец, адпусціў мядзведзя і вярнуўся ў вёску. Чакае-чакае, ужо страціў надзею мядзведзя ўбачыць, як раптам глядзіць: ідзе па вёсцы мядзведзь і вулей на спіне цягне. Вулей разам з мёдам і пчоламі нясе.

Прыйшоў мядзведзь на двор і кінуў вулей аб зямлю проста пад сцяну хаты. Як даў той з размаху, сцяна і развалілася.

Дурань з хаты выходзіць і кажа:

— Што ты нарабіў? Ты ж хату мне разваліў! Зараз біць цябе буду, пачвара касматая!

А мядзведзь y адказ:

Я не хацеў гэтага. He бі мяне, я табе хату адрамантую!

— Ну добра, рабі, раз бярэшся!

Пайшоў зноў мішка ў лес, вярнуўся з будматэрыяламі. Нацягаў ён да хаты дурня бярвення — не тое што негабляванага, але і з зялёнымі галінкамі.

— Іэта табе, сябра’

— Дзякуй, — кажа дурань. — Толькі што я буду рабіць з гэтымі дрэвамі? Вось што, сябрук: сам хату разваліў — сам яе і будуй цяпер.

Тады мядзведзь пайшоў у лес і да вечара вярнуўся з трыма іншымі мядзведзямі — на гэты раз ён прывёў працоўную сілу.

Сталі мядзведзі хату рамантаваць. Вырашылі наогул пабудаваць новую, большую ды мацнейшую, а тую, старую, бервяном падперлі. Захацелі лясныя працаўнікі есці, а няма чаго. Сышлі яны на ноч у лес. Назаўтра нясуць усе па вуллю з мёдам. Селі ў двары, мёду панаядаліся і працуюць далей.

Вось і хата новая гатова, трэба цяпер гліну капаць для печы. Сабралася палова вёскі, глядзяць на будоўлю стагоддзя, дзівяцца:

як так, каб працавалі ў чалавека на будоўлі мядзведзі? А мядзведзь ужо гліну цягне. Як плюхнуў той глінай на аднаго разяваку, дык той і страціў прытомнасць. Накінуліся тады людзі на дурня:

— Ты чаго навёў на вёску мядзведзяў? Вунь людзей ужо б’юць!

I вырашылі людзі ўсёй вёскай мядзведзяў пабіць. А дурань просіць:

— Браткі, не біце мядзведзяў — няхай яны маю хату скончаць, а то я ж без печы застануся!

Пакінулі ў спакоі мядзведзяў. Скончылі яны будаваць у новай хаце печ і печкугрубку. Дурань агледзеў ды кажа:

— А што ж не выбеліце печы?

— To ж вапны няма, гаспадар.

— Ідзіце пашукайце ды прынясіце.

Пайшлі мядзведзі па наваколлі вапну шукаць. А быў недалёка горад з дамамі белакаменнымі. Сталі глядзець мядзведзі, адкуль возяць белы камень, і знайшлі радовішча вапны.

Прынеслі мядзведзі па мяху вапны, а самі захацелі есці, аж жудасць. Вырашылі яны пайсці пашукаць цяпер якуюнебудзь жывёлу для пракорму. Убачылі

карову, забілі і за ноч з’елі. А раніцай людзі шкуру каровіну знайшлі і пачалі раіцца, як мядзведзяў пакараць ды ад вёскі адвадзіць.

— Трэба кожнага з іх узяць на ланцуг, — кажуць дурню.

— Можна ўзяць, — пагаджаецца ён, — але як тады яны даробяць працу?

Скончылі мядзведзі працу. Так выбелілі печкі, а потым хату, што проста любата! Уся вёска пазірае — дурню зайздросціць. Сабраліся мужыкі, каб дапамагчы дурню пабраць мядзведзяў на ланцугі. Зразумелі звяры, што справа нячыста, век ім волі не відаць, ды як паімчалі да лесу! Бягуць за імі мужыкі — дагнаць не могуць. Атачылі яны мядзведзяў каля самага лесу і сабраліся іх біць. Тады пакланіліся ім мядзведзі і кажуць:

— Ды перастаньце вы нас біць і лавіць! Мы вам за гэта дарогу насыплем.

— Добра, сыпце, — пагадзіліся людзі.

А ў той мясцовасці была нейкая дарога, ды дрэнная. Сталі мядзведзі яе папраўляць. Нацягалі пяску, сыплюць і сыплюць. Мужыкі селі пад хвоямі ўбаку ды сочаць, усё думаюць, да чаго б прычапіцца і мядзве-

дзяў усё ж пабіць. А мядзведзі папрацуюць — і кланяюцца. Сама ветлівасць, а не мядзведзі.

Вырашылі мужыкі купіць у краме лепшай гарэлкі ды мядзведзяў напаіць. Так і зрабілі. Сядзяць мядзведзі п’яныя і гайдаюцца. А мужыкам гэтага ўжо і мала:

— Вядзіце музыкаў сюды, каб мядзведзям гралі! — крычаць яны.

Прывялі аднаго музыку-скрыпача. Весела стала. Кінуліся ўсе людзі танцаваць. Мядзведзі таксама пару разоў лапамі пераступілі ды памахалі, каб ведалі ўсё: яны таксама ўдзельнічаюць у танцах. А самі ўсё бачком-бачком ды да кучы збіваюцца.

— Г^та што ж, людзі над намі ўсё кпілі, усё смяяліся, а мы так усё гэта сцерпім? — кажуць яны між сабой. — А давайце з’ямо музыку і забярэм скрыпку!

Падышоў адзін мядзведзь да скрыпача ды і прыдушыў яго.

Збегліся мужыкі, усё сяло тут як тут:

— Чалавека забіў мядзведзь!

— Бі мядзведзяў!

А мядзведзі адбіваюцца і крычаць:

— Чакайце, людзі! He біце нас! Мы вам пакажам такую штуку! Мы зробім вам такое, што вы нават не бачылі!

Спыніліся людзі і кажуць:

— Што за штука?

— А пайшлі, самі ўбачыце.

Павялі мядзведзі людзей уздоўж ракі. А там млын вадзяны стаяў. Узялі мядзведзі млын за куты ды і прыцяглі гэтак у вёску. Гаспадар млына з вакна выглядае, крычыць, рукі заломвае:

— Дапамажыце! Рабуюць, забіваюць!

— Ды хто ж цябе забівае, хто рабуе?

— Людзі добрыя, што я вам дрэннага зрабіў? Перавязіце млын назад, на старое месца! — просіць млынар.

А людзі адказваюць:

— Мілы чалавек, а мы што табе зрабілі дрэннага? To ж не мы млын перанеслі, а мядзведзі!

Мядзведзі слухаюць — незадаволеныя. А раптам людзі загадаюць ім назад млын цягнуць? Галоўны мядзведзь схапіў кол ды да млынара кінуўся. А той замкнуўся ў сваім млыне і крычыць:

— Ратуйце, людзі! Дапамажыце!

Людзі параіліся і кажуць млынару:

— Калі ты з мядзведзем станцуеш, загадаем твой млын назад аднесці. А не, то і не.

Прывялі другога музыку, грае ён на скрыпцы. Скачуць млынар з мядзведзем, а млынар і прыгаворвае:

— А матухна, а татухна мае! Колькі на свеце жыву, такога страхоцця не бачыў яшчэ! А матухна...

Скончыўся танец. Кажуць мужыку:

— Добра, ідзі ўжо дадому! Млын мядзведзі прыцягнуць назад.

Вярнуўся млынар дадому — хваліцца прыгодамі.

— Я бачыў у той вёсцы такога незвычайнага мядзведзя, што ліха вашай матары! Як стаў той мядзведзь са мной танцаваць, то такую груду і павярнуць немагчыма.

Людзі пытаюцца:

— Дзядзька, то ты што — яшчэ і з мядзведзем танчыў?

— Так, — кажа, — яшчэ як танчыў! Так скакаць прыйшлося, што падтыкаў свой лапсердак. А мядзведзь са мной скакаць стаміўся, давялося спыніцца, а то ў яго ўжо сіл не было.

Дзівяцца людзі:

— Няўжо ты, дзядзюхна, не баяўся?

— Чаму ж не баяўся! Было трохі.

Тым часам мядзведзі занеслі назад яго млын і паставілі на ранейшае месца. Стаў мужыкжыць, як раней, ды муку малоць.

А неўзабаве прыходзіць да яго дурань:

— Млынар, ты мне грошай павінен. Заплаці.

— ІМа за што?

— А за тое, што мае мядзведзі твой млын прынеслі.

— Твае мядзведзі? І^та з якой нагоды?

Дурань кажа:

— Ну добра, як хочаш. Пайду скажу ім, каб неслі зноў назад.

— Стой, — кажа млынар. — Чаго ты хочаш?

— Дай мне мех мукі!

— Зашмат будзе, чалавеча.

Тут дурань раздумаўся: мала ён патрабуе! Мядзведзі ж таксама есці хочуць. Трэба было б кожнаму мядзведзю па меху!

Просіць млынар:

— He вынішчай, чалавеча! Мы з жонкай і дзецьмі ногі працягнем.

— Іэта ты не вынішчай, — адказвае дурань. — Мяне мядзведзі заб’юць. А калі да-

ведаюцца, што ты адмовіў, то і цябе заб’юць таксама.

Пагадзіўся воляй-няволяй млынар, даў яму чатыры мяхі мукі. Паклікаў дурань мядзведзяў. Узваліў кожны з іх на плечы па мяшку мукі і прынёс да яго ў сенцы.

Стаў думаць дурань, як далей з мядзведзямі яму быць. Дапамаглі яму хату пабудаваць новую. Печкі зрабілі ў ёй. Выбелілі ўсё. Мукі нанеслі поўныя сенцы.

— Мядзведзі, мядзведзі, адкажыце: ці будзеце вы жыць у мяне, ці ў лес свой ужо пойдзеце?

— Пакуль не ведаем, — адказваюць мядзведзі. — Калі будзе ў цябе якая добрая думка, то мы паслухаем.

Дурань прыкінуў, што б ім такое закамандаваць карыснае. Ды і кажа:

— Схадзіце да нашага пана, у яго кабаноў шмат. Выберыце аднаго, забіце ды мне прынясіце.

Пайшлі мядзведзі да пана — там усе пахаваліся і дзверы за сабой замкнулі, а самога пана дома не было. Адкрылі звяры хляўчук, кабана тлусцейшага адабралі, забілі, абсмалілі і дурню цалкам прынеслі.

— Вось табе, а нам сала не есці, нам бы пчол пашукаць. Пойдзем ды пашукаем. Здаецца, у пана бачылі.

Вярнуліся яны да пана і да вулляў кінуліся. А сабакі ў пана на двары такія, што страх проста! Дзяруць мядзведзі мёд з вулляў, а сабакі з ланцугоў зрываюцца ды ад брэху разрываюцца.

Пан ужо вярнуўся, але трохі падпіўшы. Ён кажа жонцы:

— Нешта сабакі яшчэ больш брэшуць, чым сёння ў нас на паляванні! Няўжо злодзеі прыйшлі?

Узяў пан стрэльбу ды выйшаў няпрошаных гасцей паганяць. Пабачыў яго мядзведзь, пачакаў трохі ды ў хату кінуўся. Там ён схаваўся, а астатнія мядзведзі ўцяклі.

А ўжо на той час сцямнела на двары. Супакоіліся сабакі мала-памалу, і гаспадары таксама супакоіліся ды спаць паляглі. А раніцай прачнуліся, бачаць — забралі з вулляў соты.

Але не падумаў пан на мядзведзяў, не падумаў і на дурня, а вырашыў, што мёд скраў іншы чалавек. Пайшоў ён яго страшыць. Даведаўся пра гэта дурань, шкада

яму стала чалавека невінаватага. Пайшоў ён да пана.

— He нішчы, пан, дарма чалавека. He вінаваты ён. Г^та мае мядзведзі вуллі твае выдралі.

— Дурань ты! — пан яму ў адказ. — Дурань, навёў мядзведзяў на маю гаспадарку!

— Ну добра, пане, — адказвае дурань. — Хай сабе я і не вельмі разумны, але з пана пасмяяўся будзь здароў. Хіба не? Кабана ж твайго таксама я з’еў.

— Як жа ты яго з’еў?

— Проста: мне яго мае мядзведзі прынеслі. Толькі і спраў!

Раз’юшыўся пан.

— Я цябе заб’ю! — крычыць. — Я цябе прастаўлю!

— Куды вы мяне пераставіце? — дзівіцца дурань.

Пан не сціхае:

— Я цябе ў турму як усаджу, дык не высаджу!

— Ды добра, пане, — спакойна адказвае яму дурань. — Давай як на духу. Плаці сто рублёў і мы мірна разыходзімся.

— Якія яшчэ сто рублёў? 3 глуздоў крануўся?

— Калі сто рублёў не заплоціш, скажу мядзведзям, і яны заб’юць цябе.

— Дурань ты, ды я іх пастраляю!

— А ты паспрабуй, — кажа, не палохаючыся, дурань. — Вунь яны ўжо ідуць, я іх голас чую’

Думае пан: хто іх там ведае, і праўда, могуць мядзведзі падпільнаваць ды прыбіць да смерці.

— На табе, чалавеча, сто рублёў, і скажы мядзведзям, каб не ішлі!

Узяў дурань сто рублёў і сышоў ад пана.

Зажыў ён прыпяваючы, а мядзведзі пайшлі ў лес і прыходзілі часам да яго ў госці.

МЯДЗВЕДЗЬ, ВОЎК, ЛОСЬIЧАЛАВЕК

У адным сяле жыў чалавек. Пайшоў ён неяк у лес, дзе ў яго былі вуллі пастаўлены. А з зарасніку на яго глядзяць воўк, лось і мядзведзь.

— Хадзем заб’ем чалавека, — прапануе мядзведзь.

— He хадзіце, — адгаворвае воўк. — Ён занадта разумны. Сваім розумам чалавек вас перахітрыць.

He згаджаюцца з ім звяры.

— Няхай чалавек спачатку пакажа нам свой розум.

Прыйшлі яны да чалавека і кажуць яму:

— Чалавеча, чалавеча, пакажы нам свой розум! А інакш мы цябе з’ямо.

— Добра, — адказвае ім чалавек. — Толькі не магу паказаць проста зараз: мой розум дома застаўся. Хто з вас пойдзе са мной яго прынесці?

Сталі звяры раіцца, каму па розум ісці.

— Ідзі ты, мядзведзь.

— He, я занадта вялікі, мяне ўсе сабакі здалёк заўважаць. Няхай лепш лось ідзе.

— Дык і я таксама не маленькі, — адказвае лось. — Будзе ўся вёска на мяне глядзець. Ваўку ісці трэба.

— А чаму я? — сумняваецца воўк.

— Ты ўмееш акольнымі шляхамі прыйсці так, што і не заўважыць ніхто.

Пайшоў воўк з чалавекам у вёску. Узяў чалавек млынавыя жорны і на шыю ваўку адзеў.

— Вось, — кажа, — мой розум, нясі!

Пайшлі яны назад у лес. Ідуць і бачаць на шляху рэчку і кладку праз яе. Ступіў воўк на кладку, павялі яго жорны ўбок, і зваліўся ён у раку.

Вярнуўся чалавек у лес, а там мядзведзь сядзіць адзін, бо лось заснуў пад кустамі.

— Дзе воўк? — пытаецца мядзведзь.

— Ды ён мой розум нясе, цяжка яму. Таму і ідзе павольна.

Сталі яны чакаць ваўка. Дастаў чалавек свае запасы — хлеб ды каўбасу, сядзіць і есць. Пачуў мядзведзь пах ежы і кажа:

— Дай і мне, чалавеча!

— He, — адказвае чалавек, — як паспрабуеш, дык адразу яшчэ і мяне з’есці захочаш.

— He буду цябе есці, не турбуйся. Дай каўбасы з хлебам.

Так і быць, пачаставаў чалавек мядзведзя сваім абедам. Спадабаліся мядзведзю каўбаса і хлеб. Стаў ён яшчэ прасіць, а чалавек кажа:

— He ведаеш, дзе каўбасу браць? Вось тут лось спіць. Забі яго і разбяры на каўбасу. У цябе яе будзе больш, чым з’есці можаш, яшчэ і мяне пачастуеш!

Паслухаўся мядзведзь і падраў лася на часткі.

— Дапамажы, чалавек, рабіць каўбасы!

— Добра, але толькі я спачатку цябе прывяжу.

— ßTa як жа?

— Вось стань каля елкі ды абхапі яе лапамі, — кажа чалавек.

Стаў мядзведзь, абняў дрэва, а чалавек прывязаўяго і пытаецца:

— Можаш павярнуцца, мядзведзь?

Паварушыўся мядзведзь — ні туды, ні

сюды.

— Добра, — кажа чалавек. — А цяпер мне патрэбна твая шкура.

Тут мядзведзь усё зразумеў.

— Меў-такі рацыю воўк! — сказаў ён. — Сапраўды, чалавек усіх нас заткнуў за пояс сваім розумам. Усіх ён падмануў, а сябе забіць не даў. I воўк, значыць, таксама недзе згінуў.

Чалавек узяў палку і забіў мядзведзя. Яго шкуру ён прадаў на базары, а мяса лася аднёс дадому і з’еў

АДКУЛЬ УЗЯЛІСЯ МЯДЗВЕДЗІ

Ці ведаеце вы, адкуль на зямлі ўзяўся мядзведзь?

У народзе кажуць, што раней мядзведзь быў такім жа чалавекам, як і ўсе людзі. У тыя часы на свеце жыло мала людзей, не

было гарадоў, і людзі жылі ў лясах. Там яны збіралі грыбы, лавілі рыбу і палявалі на птушак ды звяроў Улетку людзі рабілі ўсялякія запасы на зіму: ягады, грыбы, арэхі, мёд. Тады было вельмі шмат пчол, і яны вадзіліся ў лясах, у земляных норах і дуплах дрэваў

Калі чалавек знаходзіў у дупле дрэва пчол, ён абвязваў ствол дрэва вяроўкай. Паводле звычаяў таго часу, ніхто ўжо не меў права браць адсюль мёд і трывожыць гэтых пчол.

Але жыў тады ў лясах адзін гультай несусветны. Г^ты чалавек ленаваўся шукаць сабе і ежу на кожны дзень, і запасы на зіму. Ён хадзіў і адбіраў у іншых. I пчаліны мёд ён таксама забіраў з чужых дуплаў

Добра жылося гультаю несусветнаму. На чужым мёдзе ён так патаўсцеў, што пачаў хадзіць, перавальваючыся. Усе таўсцеў таўстун, і ўсё б нічога, ды вось няўдача: лазіць на дрэвы па мёд яму станавілася ўсё цяжэй. Гультай несусветны ніяк не мог прыдумаць, як палегчыць сваё жыццё яшчэ больш, але нічога талковага ў галаву яму не прыходзіла.

Аднойчы дайшла да таўстуна пагалоска, што за сямю балотамі, за сямю лясамі жыве чарадзей, ды такі магутны, што можа ўсё. Вырашыў гультай ісці да таго чараўніка, каб той зрабіў яго лёгенькім.

Ідзе ён да чарадзея лясамі, ідзе балотамі. Сустракаецца яму на шляху ліпа з дуплом. Бачыць: абвязаны ствол каля ліпы. Падыходзіць гультай, а дупло з пчоламі зусім нізка, і мёду там поўна. Павыдзіраў ён мядовыя соты з дупла і рушыў далей.

Ці доўга ішоў, ці не — зноў яму сустракаецца абвязаная ліпа. I зноў дупло нізка, так, што і лезці не трэба. Забраў ён соты мядовыя і з гэтага дупла.

Ці шмат дзён, ці мала прайшло, але дабраўся ў рэшце рэшт таўстун да лясной палянкі, на якой зямлянка стаяла, а ў зямлянцы той жыў чарадзей. Пастукаўся ён у зямлянку, але ніхто не адчыніў і нават не зварухнуўся, таму што гаспадара не аказалася дома. Сеў гультай на траву на палянцы і сядзіць, чакае. Аж раптам бачыць: зусім побач, амаль перад носам у яго, яшчэ адна мядовая ліпа з дуплом! Вось удача!

Таўстун настолькі прывык выдзіраць мёд у чужых пчол, што ў яго не ўзнікла нават думкі, што рабіць гэтага не трэба.

Стаў гультай жэрці-ўплятаць чужы мёд, а тут і гаспадар пчол падаспеў Паглядзеў ён на шчасце несусветнага гультая і кажа яму:

— Ну, чалавеча, за такія справы ёсць у мяне для цябе ўзнагарода. Будзеш ты з гэтага часу ўсё жыццё толькі і рабіць, што пчаліны мёд пгукаць ды пчол драць.

Махнуў ён рукой — і гультай ператварыўся ў мядзведзя. Толькі цяпер да тугадума дайшло, што гаспадар гэтага дупла і ёсць чарадзей, які жыве ў зямлянцы.

А што красці чужы мёд нядобра, то да яго і па гэты дзень не даходзіць!

He верыце? Ідзіце ў лес, злавіце там мядзведзя і самі ў яго пра ўсё спытайце. Ён вам ужо раскажа, адкуль мядзведзі на зямлі ўзяліся.

ПСТОРЫЯ АДНАГО МЯДЗВЕДЗЯ

Кажуць, жыў у адным сяле беларускім адзін чалавек, які не любіў піць гарэлку кожны дзень, а піў яе толькі тады, калі душа прасіла і з цела вылазіла.

Паданне кажа, што мужык той некалькі разоў ледзь не памёр і нават хацеў чорту душу прадаць, каб той яму самагонкі ўзамен даў. Але, відаць, душа мужыка была такая, што нават чорт на яе не паквапіўся.

Вырашыў чалавек той залегчы спаць, каб хоць які радасны сон яму прысніўся, таму што грошай купіць гарэлку ў яго не было, а душы ў целе дрэнна сядзелася. I праспаў ён ледзь не ўсю зіму, калі наогул не палову жыцця.

Прыходзяць да яго людзі:

— Чаго валяешся, абібок? Смех і грэх табе ад людзей і ад Бога!

He згаджаецца мужык:

— Чаго смех, чаго грэх? Няма чаго на Ma­ne звягаць. Няхай на таго будзе грэх, хто мне самагонкі не даў А то я без яе ні на што не гожы.

— Вядома, — кажуць хлопцы, — хто ж табе такому чарку налье? Няма чаго хадзіць аблезлы, як мокрая курыца.

— Значыць, лёс мой такі — хадзіць як чорт ведае што, — і з гэтымі словамі чалавек сунуўся назад у сваю хату і сабраўся праспаць усю вясну.

Тут мужыкі паміж сабой сталіраіцца.

— Вось што я вам скажу, — кажа адзін. — Гпедзячы на яго, сам піць перахочаш.

— I то праўда, — кажа другі.

— Трэба яму самагонкі даць і працаваць прымусіць, а не спаць усю вясну, — прапанаваўтрэці.

Так і вырашылі зрабіць.

Скінуліся яны талерамі, купілі бутэльку ды напаілі ўволю суседа, а самі толькі трохі душу падражнілі. А чалавек той напіўся ды давай вытвараць розныя фокусы. Узяў ён кажух, вывернуў, апрануў поўсцю наверх і пайшоў на дарогу палохаць людзей.

А па дарозе ішлі старцы. Кінуўся п’яніца палохаць убогіх і нямоглых, а гэта не простыя старцы аказаліся, а анёлы, пасланцы нябесныя, разам з самім богам. Паглядзеў бог на чалавека ў кажуху і ператварыў яго ў мядзведзя. I старцы адправіліся далей.

А чалавек вярнуўся ў вёску, паспрабаваў зняць кажух, а ён не здымаецца. Прырос да яго кажух навечна. Як зразумеў гэта п’яніца, зароў ён па-мядзведжаму ды пабег у лес. Спачатку ён хацеў папрасіць дапамогі ў суседзяў і сунуўся да людзей, але людзі

так папужаліся, так спалашыліся, што пачаўся крык, а сёй-той з мужчын пабег па ружжо. Вось і пабег мядзведзь у лес. Цягаецца цяпер ён улетку ды палохае вяскоўцаў, а ўзімку спіць у бярлозе і смокча лапу. Ніхто болып яму не дае гарэлкі.

Вось чаму ў мядзведзя чалавечыя ногі і вялікі густ да самагонкі з салодзенькім мядком.

МЯДЗВЕДЖАЕ ВЯСЕЛЛЕ

Жыла ў адным сяле бедная сялянка з дзвюма дочкамі. Падраслі дочкі. Аднойчы маці кажа:

— А хадзем, дочачкі, у белы свет — можа, Бог шчасця дасць!

I пайшлі яны ўтрох у белы свет. Ішлі, ішлі — да цёмнага густога лесу падышлі. Тут і ноч наступіла. Цёмна, страшна вандроўніцам становіцца. Сталі думаць, што рабіць — вырашылі ісці далей.

Рухаюцца маці з дочкамі па лясной дарозе, як раптам бачаць: свеціцца на шляху агеньчык.

— Раз агонь свеціцца, дык, можа, сяло недалёка? Хадзем туды!

Вялікі лес, здаецца, канца-краю яму няма. Але прыйшлі ўсё ж да агеньчыка. Але не сяло гэта, а ўсяго адна хатка ў лесе стаіць.

Маці і кажа дочкам:

— Што ж, няхай адна хата, а і тут нас могуць пусціць пераначаваць. Пастукаем удзверы!

Пастукаліся яны ў дзверы ціха, пастукаліся гучней — не адказаў ім ніхто. Зайшлі ў хату і пабачылі, што яна пустая. Толькі агонь у печы гарыць і ўсё асвятляе.

— Вось што, — вырашылі маці з дочкамі, — будзе, як будзе. Давайце ўзлезем на печ ды пакладзёмся спаць. А там ці нас паб’е нешта, ці жывыя будзем і ўсё наладзіцца.

Hi ежы, ні пітва ў той хаце не было, усюды гола ды боса. Залезлі вандроўніцы на печ і паляглі спаць. Праляжалі яны ў цішыні да паўночы, а потым пачуліся грукат і музыка. Хтосьці ехаў да хаткі, спяваючы песні ды гуляючы, быццам нячысцік (не пры нас будзь сказана) з вяселлем едзе.

Маці і дочкі прачнуліся ды з печы глядзяць, аж бачаць: ужо гаспадары з гасцямі

на падворак заехалі. I тое ж імгненне на стале ў пакоі аднекуль узяліся пачастунак, і віно, і стравы ўсялякія — стол застаўлены бутлямі, міскамі, самаварам і ўсім, чым у такіх выпадках належыць.

Заходзяць вясельнікі ў хату, танчаць. Глядзяць маці з дочкамі, дзіву даюцца. Вунь хтосьці крывы на адну нагу пад музыку перавальваецца. А ззаду ўваходзіць хтосьці з мехам вугалю. Тут музыка рванула весялей, і апошні госць кінуўся ў танец — ды як стукне мяшком вугалю аб зямлю! Імгненна вуголле рассыпаліся па пакоі, ператварыўшыся ў залатыя і срэбныя манеты. Скача вакол грошай вяселле, а дочкі з маці за комінам самі не свае сядзяць: за ўсё жыццё столькі грошай адразу яны ня бачылі.

— Эх, мамо! — кажа, нарэшце, шэптам адна дачка. — Вось бы нам хоць крыху тых грошыкаў сабраць! Яны ж, мусіць, нават не заўважаць...

Неўзабаве госці і маладыя нагуляліся, самагонкі з віном панапіваліся. Заснулі ўсе ў розных кутах, хто дзе. Дачка, якая казала пра грошы, слухала, слухала, а потым ціхенька злезла з печы і сабе ў фартух мане-

ты зграбае. Раптам нехта яе за плячо цоп! Здрыганулася дзяўчына і бачыць перад сабой крывога на адну нагу чалавека.

— Душачка мая! Адкуль ты тут узялася?

Спалохалася дзяўчына, выпусціла манеты.

— Мы падарожнікі, у вас спыніліся. Чакалі-чакалі, а вас не было.

— Што за падарожнікі такія? Колькі ж вас тут?

Ачухалася паціху яна і працягвае:

— Мы з мамай і сястрыцай жывем бедна, вось і пайшлі ў белы свет шчасця шукаць. — I распавяла крывому чалавеку іх гісторыю.

Тады той і кажа:

— Прапаную вам працу і прытулак. Найміцеся да нас, і будзе вам шчасце.

— Г^та было б нядрэнна, — згаджаецца дзяўчына.

— Колькі хочаце у год?

— He ведаю, колькі не шкада, — разгубілася яна.

Сталі маці з дочкамі у хатцы лясной служыць. За гэта ў іх заўсёды ежа была і дах над галавой. Праходзіць паўтода, сумна стала дзяўчатам. Вырашылі яны з маці далей па свеце ісці.

— Хочам далей ісці. Заплаціце нам, і мы пойдзем.

— Пачакайце крыху, у нас у хаце восьвось будзе вяселле. Дапаможаце яго справіць — і тады ідзіце.

Пагадзіліся маці з дочкамі.

Вось едуць ужо ў хату лясную з вяселлем. У двор заехалі і ну гуляць, танцаваць, скакаць ды спяваць! Ідуць ды скачуць адзін крывы, другі сляпы, а трэці з валовай шкурай на плячах. Як махнуў гэты трэці гэтай валовай шкурай, дык яе хвастом музыканту вока выбіў Пачаўся перапалох. Зірнулі маці з дочкамі ў двор, а там мядзведзь пасярод вяселля разгульвае.

Вырашылі госці на вяселлі напаіць мядзведзя. Пайшлі, ды за таго мядзведзя, ды з ім у дом. Убачыў мядзведзь шмат пачастунку на стале, завуркатаў, задаволены. А як гарэлку пабачыў — дык наогул розум страціў выпіць ірвецца.

— Дайце, браткі, і мне!

НалІлі мядзведзю гарэлкі, і напіўся ён да дуры ў галаве. Хочацца мядзведзю спяваць ды танцаваць. Пайшоў ён у скокі па ўсім доме, ды лапы дрэнна водзяць мішку — стаў ён падаць у розныя бакі ды

мноства посуду перабіў. Кубкі ў чарапкі, талеркі на кавалачкі, самавары па кутах пападалі. Бяда, адным словам. Просяць мядзведзя:

— Ідзі, мядзведзь, адсюль, не чыні болей шкоды!

А мядзведзь і адказвае:

— Я пайду, але аддайце мне спачатку вашую наймічку. Хачу яе ў жонкі ўзяць. А не аддасцё — паб’ю ў доме ўсё дарэшты!

Спалохаліся гаспадары, пайшлі да дзяўчыны, усё ёй распавялі.

— Хоча мядзведзь узяць цябе за жонку.

Інакш усё ў нас тут пераб’е, сказаў

Дзяўчына ў слёзы. Плача яна, галосіць, што рабіць, не ведае. А гаспадары ўгаворваюць:

— He бойся, дзяўчынка, нічога табе дрэннага мядзведзь не зробіць.

Сталі рыхтавацца гуляць вяселле з мядзведзем. Узрадаваўся касматы.

— Ты, нявеста мая, дзяўчына, не засмучайся і не плач, — кажа мядзведзь. — У маёй хаце табе спадабаецца, і табе там заўсёды будуць і ежа, і пітво, і ўсялякае дабро.

Глядзіць дзяўчына з сумненнем: ці мала што можа сказаць мядзведзь. He ведае

яна, ці быць ёй жывой пасля вяселля. Але вырашыла яна дзеля маці з сястрой ды спакою гаспадароў, у якіх яны ўсё яшчэ служылі, змірыцца з лёсам. Вось ужо і вянчанне пачалося. Азірнулася нявеста на жаніха і раптам бачыць, што гэта зусім не мядзведзь, а малады паніч у прыгожым уборы.

— Як жа гэта магло здарыцца? — здзіўляецца дзяўчына.

А паніч ёй і кажа:

— Быў на мне праклён ведзьмы, і трымаўся ён да таго часу, пакуль якая-небудзь дзяўчына не пагодзіцца пайсці за мяне замуж. Вось цяпер я ўжо і не буду мядзведзем страшным, а заўсёды буду панічам, як раней.

I сталі яны жыць у міры і згодзе ў панскім маёнтку. А маці і сястра часта наведвалі іх, пакуль не даў ім Бог шчасця ў іншым месцы.

МЯДЗВЕДЗЬ, МЫШ IДЗЯУЧАТЫ

У адной жанчыны было дзве дачкі. Аднойчы сёстры выправіліся ў лес у ягады. Ягад назбіраць назбіралі, ды заблукалі і стра-

цілі адна адну. Пайшла кожная з сёстраў у свой бок.

Вось ходзіць першая сястра па лесе, не можа дарогі знайсці. Страшна, відаць, дзяўчыне адной стала. Стала яна клікаць:

— Хто ў лесе, хто ў бары, хадзі да мяне на ноч!

Пачуў гэта мядзведзь і адказвае:

— Я ў лесе, я ў бары, іду да цябе на ноч!

Прыйшоў да яе мядзведзь і кажа:

— Ну, дзеўчына, хадзі са мной на ноч!

I павёў дзяўчыну мядзведзь у невядомы лясны гушчар. Вёў, вёў — прыйшлі яны да мядзведжай хаты, і пакінуў ён дзяўчыну там.

— Вары, — кажа, — дзеўка, вячэру!

Пайшоў мядзведзь. Варыць дзяўчына вячэру, а сама плача. Тут з кутка кухні выбягае мышка і кажа:

— Дзеўка-дзеўчына, кінь мне крупіцу — я табе буду за гэтым у вялікай патрэбе.

Кінула дзяўчына мышцы крупы, а тая і кажа:

— Глядзі ж, дзеўчына, падрыхтуй вячэру, а потом кладзіся пад карыта і карытам накрыйся.

Так дзяўчына і зрабіла.

Ляжыць яна гэтак і чуе: прыйшоў мядзведзь.

— Дзеўчына-дзеўчына, дзе мая вячэра?

Глядзіць мядзведзь: няма дзяўчыны. Толькі мышка часам пад печкай скрабецца. Кіне мядзведзь на гук каменьчыкам — сціхне мыш. I так паўтаралася некалькі разоў, пакуль ранішнія пеўні не заспявалі. Даў Бог зноў дзень, і пайшоў мядзведзь зноў у лес.

А мышка ў хату ўбегла і кажа:

— Дзеўка-дзеўчына, бяжым адсюль, як толькі можам! Я буду наперадзе бегчы, а ты глядзі, дзе трава варушыцца, туды за мной ідзі!

Беглі яны так, беглі, доўга ці нядоўга. Аж раптам чуюць: мядзведзь за імі!

— Лезь на сасну, — кажа дзяўчыне мышка, — а я ў траве схаваюся.

Залезла на сасну дзяўчына, а мышка ў траву зашылася з галавою. Прыйшоў мядзведзь і давай абнюхваць лес. Нюхаўнюхаўтраву — нічога не знайшоў. Вярнуўся ён дадому ні з чым.

Злезла дзяўчына з дрэва, і пабеглі яны з мышкай далей, пакуль не апынуліся ў вёсцы. Ледзьве аддыхаліся, бедныя. Прыйшлі

да маці дзяўчат, а тая бядуе, што дочкі зніклі, не ведае, што і рабіць.

— Пайшлі мае дзяўчаты ў лес, — кажа, — няма іх і няма!

Узяла дзяўчына трохі круп ды пакарміла мышку. Наелася мыш і кажа:

— Вось што, пабягу-ка я назад у лес. Хутка твая сястра прыйдзе, і будзе ёй бяда. А я і ёй спатрэблюся.

Вярнулася мыш у мядзведжую хатку, а там ужо другая сястра пад замком сядзіць. I бачыць: ідзе мядзведзь і другой сястры мёду нясе.

— На, дзяўчына, еш, — кажа. I не ўздумай уцячы ад мяне, як першая дзеўка ўцякла!

Неўзабаве мядзведзь пайшоў у лес. Тут мышка вылезла з-за камоды і кажа другой сястрыцы:

— Дзеўка-дзеўчына, дай і мне мёду крупінку — я табе яшчэ спатрэблюся.

А дзяўчына ў адказ:

— Хворая ты, ці што? 3 чаго гэта мне мёду табе даваць?

He сцішаецца мыш:

— Дзеўка-дзеўчына, дай мёду трошкі! Я табе вельмі-вельмі спатрэблюся!

23 Зак. 2330

— Яшчэ чаго прыдумала! — зноў кажа дзяўчына. — Мне што? Мне абы ежа для мяне была.

Надышла ноч. Мядзведзь дамоў вярнуўся. Павячэралі яны з другой сястрой і начаваць размясціліся. Тут мышка як прабяжыць па стале! Бразь-бразь! I міскі з кружкамі пабіла.

Выскачыў на кухню мядзведзь і як зараве: — Хто тут пабіў мае міскі? Злаўлю і заб’ю! А мышка і не хаваецца, выйшла ды і кажа: — А што, я казала дзеўцы: дай мне мёду, і я табе спатрэблюся. Вось і атрымай! А ты, зладзюга, страшыдла лясная, забіць мяне захацеў? Ды я і не такіх бачыла! Дурны ты, мядзведзь, хоць і вялікі. А я маленькая, але разумнейшая за цябе буду!

Казкіпралісу

ХІТРАЯ ЛІСАIВОЎК-ДАРМАЕД

Ліса жыла ў вялікім лесе каля вялікай ракі, а непадалёк стаяла вёска. Аднойчы зімой ліса была галодная, як чорт ведае хто, і пабегла ў вёску курачкай пажывіцца. Ажно раптам чуе лісічка чалавечыя галасы на дарозе. Зірнула праз хмызняк: ага, едуць рыбакі з добрым уловам!

«Ну, — думае ліса, — поспех мне сама ў лапы прыйшоў!»

Забегла хітрунка наперад за паўкіламетра і легла-расцягнулася ўпоперак дарогі. Ляжыць — не дыхае, быццам нежывая.

Між тым рыпенне палазоў па снезе набліжалася.

— Глядзіце! — весела закрычаў чалавек, які паганяў каня, запрэжанага ў вазок. — Здабыча сама да нас у рукі прыйшла!

Рыбакі ўзрадаваліся, што ім па шляху трапілася зусім дармавая лісіная шкура. Гаспадар санак падабраў лісу з дарогі і закінуў у сані — жонцы на каўнер. Як толькі сані крануліся, пра лісу забыліся,

а ёй толькі таго і трэба! Прагрызла яна дзірку ў мяшку з уловам і па адной рыбінцы выкінула здабычу на дарогу. Потым вылезла сама, падабрала, колькі панесці магла, і ў елкі — хутчэй пад’есці.

I тут адкуль ні вазьміся прыходзіць воўк.

— Ліса-кума, што ясі? Рыбкай свежанькай не пачастуеш?

— Яшчэ чаго, кумок, — адказвае ліса. — Сама здабывала, сама і з’ем!

— А як жа ты здабыла, раскажы’ — просіць воўк. — Навучы, раптам і ў мяне атрымаецца?

— Добра, паспрабуй, — адказвае лісіца. — Бачыш за елкамі дарогу? Яна вядзе да ракі. Апускаеш у ваду хвост і ловіш, вось і ўся справа!

— Эх, — аблізваецца воўк, — заблукаю я, сястрыца, не дайду, пакажы...

Зразумела ліса, куды ён хіліць. Хутка даела рэшткі рыбы, частку з сабой забрала, а пару худых рыбак ваўку аддала.

Прывяла яна ваўка да ракі, прабіла ў лёдзе палонку і кажа:

— Вось, браце ваўчок, апускай сюды свой хвост і чакай.

— Доўга? — пытаецца воўк.

— Цярпенне трэба мець’ — кажа ліса. А сама сабе пад нос мармыча: — Мерзні, мерзні, кумаў хвост!

— Чаго-чаго? — не зразумеў воўк.

— Я кажу: бярыся, шмат рыбы, за хвосцік куманька! — знайшлася з адказам лісіца.

Узрадаваўся воўк. Пайшла ліса, а ён застаўся сядзець. Ці доўга ён так прасядзеў, нікому таго не вядома, толькі замерзла ўся палонка ў рацэ разам з хвастом ваўчыным.

Тузануўся воўк наперад, назад і ў бакі — не адпускае яго палонка. А ліса тым часам у вёску прыбегла і давай у кожны двор пакрыкваць:

— Воўк! Воўк з ракі да вас ідзе!

Спалохаліся сяляне, пахапалі палкі-калы, кінуліся да ракі і давай ваўка, чым у руку трапілася, малаціць. Ледзь лапы свае шэры ўнёс, толькі тузануўся — то і хвост адарваў з дзікім выццём.

А ліса-кума часу не марнавала. Пакуль сяляне разбіраліся з ваўком, яна ўскочыла ў бліжэйшую хату і ўбачыла кадку з расчыненым цестам. Акунула ліса галаву і лапы ў дзяжу з цестам ды бягом адтуль прэч. Сядзіць на ўскрайку лесу, цеста з лап аблізвае.

— Вой, кума-ліса! He дачакаўся я рыбы і хваста пазбавіўся — усё па тваёй міласці!

— Проста рыба за хвостучапілася занадта вялікая, — кажа лісіца, аблізваючыся ад цесту.

— А што гэта ты зноў ясі, кумка?

— На, паспрабуй!

Лізнуў воўк цеста з лісінай лапы і стаў прасіць яшчэ.

— He дам, — адказвае лісіца, — мазгоў сваіх мне шкада. Дзеля таго, каб іх паспрабаваць, я сабе галаву прабіла. Ідзі сваю галаву растаўчы, і будуць табе свае мазгі!

Разагнаўся воўк і як дасца галавой аб дрэва — тут не толькі мазгі, а і дух з яго вон.

— Эх, воўк-воўк! — толькі і сказала лісіца, пакруціла галавой з недалізаным цестам на макушцы ды пабегла далей да сваёй нары.

ЛІСАIЖУРАВЕЛЬ

Ішла ліса па лесе і сустрэла жураўля.

— Як жывеш, кумок? Прыходзь у госці!

Журавель у той жа дзень вечарам і зазірнуў да лісы. Наліла ліса пачастунак для госця — вельмі наварыстую мачанку з гры-

бочкамі — у неглыбокія талеркі. Нядаўна лісе падарылі на дзень нараджэння набор талерак, і яна вырашыла, што госцю будзе прыемна паесці мачанку з такога прыгожага посуду.

Але журавель і не думаў хваліць ліскін посуд. Тыкаў ён доўгай дзюбаю ў дробныя талеркі, тыкаў — так і не пад’еў. Сказаў журавель гаспадыні-лісе «дзякуй» і выправіўся да сябе дахаты, паклікаўшы яе нанесці яму візіт у адказ.

— Прыйду, кумок, заўтра ж і прыйду, — паабяцала ліса.

Назаўтра прыходзіць лісіца ў хату жураўля, а ён рыхтуе ў катле пачастунак. Лісіца ўзрадавалася і падумала, што гэта, мабыць, тушаніна з падліўкай. Неўзабаве гаспадар дома прынёс і паставіў на стол дзве бутэлькі з доўгім горлам, у якія наліў ежу.

— Частуйся, кумка, цяпер ты маім супам!

Ліса стала хадзіць вакол сваёй бутэлькі коламі, спрабуючы дастаць ежу. Але, акрамя носа, у рыльца бутэлькі ў яе нічога не праходзіла. Абнюхаўшы ежу і не пакаштаваўшы ні кавалачка, ні кропелькі, ліса страшна ўгневалася на жураўля. Яна стала

крычаць і лаяцца, а потым павярнулася і пайшла дадому.

Болып яны ніколі адзін аднаго не наведвалі і не сябравалі.

ЛІСА, ВОЎКIЗВАНОК

Адна ліса служыла памочніцай у станавога прыстава. Аднойчы прыстаў выклікаў яе да сябе і кажа:

— Ты добра служыш, ліса. Прасі ў мяне ўсё, што хочаш, я ўсё для цябе дастану.

Лісіца падумала ды і кажа:

— Дайце мне, пан прыстаў, ваш званок! Каб, як пайду я недзе, усе мяне паважалі, як пана станавога.

Станавы прыстаў быў не супраць. Ён даў лісіцы свой званок, сказаўшы:

— Глядзі, не згубі яго. Страціш альбо каму-небудзь аддасі мой падарунак — я цябе пушчу на шкуру і футра з яе пашыю!

Ліса паклялася-пабажылася, што званок будзе заўсёды пры ёй.

I пайшла лісіца па свеце гуляць. Адпусціў яе пан станавы на ўсе чатыры бакі. Воля настала для лісы: ідзі, куды хочаш! Ходзіць, звоніць яна ў званок. Хто званок ні пачуе,

кожны лісу за начальства лічыць і просьбы яе выконвае.

Дайшлі да ваўка звесткі пра ўсемагутнасць лісы. Зразумеў ён, што ўсяму прычынай званок, які ёй падарыў станавы прыстаў, што з-за званка атрымлівае ліса ўсё, што толькі ні папросіць. Захацелася і ваўку такі званок мець.

Прыйшоў воўк да лісіцы і гаворыць:

— Лісіца-сястрыца, пазыч мне званок хоць на гадзінку!

— Hi за што! — кажа ліса.

He сыходзіць воўк, просіць і просіць званок. Засумнявалася ліса, пашкадавала ваўка.

— Так і быць, вазьмі. Але калі згубіш, то нам абодвум дрэнна прыйдзецца. Станавы прыстаў злупіць з нас абодвух шкуры і футра сабе пашые.

Як толькі воўк атрымаў званок, хай сабе і ненадоўга, адразу ж пабег шукаць дармавой здабычы. Бачыць ён у полі пастухоў. Падбягае да іх і кажа:

— Пастухі, мяне да вас адправіў станавы прыстаў за найлепшым бараном. He ўздумайце адмовіць, а то ў вязніцы апынецеся!

Пастухі выслухалі ваўка і толькі раззлаваліся. Давай яго палкамі лупцаваць ды па полі ганяць, а там і сабакі падбеглі і пагналі ваўка прэч. Выпусціў воўк званок, уцякаючы, а пастухі гэта заўважылі і падабралі каштоўную рэч. Спадабаўся ім званок, сабе вырашылі пакінуць.

Воўк тым часам вяртаецца да лісіцы ў слязах і горы. Расказаў ёй, што і як здарылася, — плача і лісіца. Нічога не зробіш, не вярнуць цяпер званка, абодвум давялося з таго краю ўносіць ногі як мага далей.

3 тых часоў баіцца воўк званка. Як толькі чуе яго звон, так адразу прэч нясецца. Таму што кожны раз здаецца ваўку, што гэта станавы прыстаў яго шукае, каб на футра яго шкуру пусціць. Так і бегае ўсё жыццё.

ЛІСІЦАIБАБОВЫ ПІРОГ

Жылі дзед з бабай, і была ў іх толькі адна курачка — Чубаткаю клікалі.

Бедна жылі баба і дзед, і вось аднойчы яны зусім збяднелі. Глядзяць з раніцы — няма чаго варыць на сняданак, няма чаго і на абед.

Дзед і кажа бабе:

— Баба, баба, а ці не зварыць табе нашу Чубатку?

Стала бабе шкада курачку.

— Што ты, дзед! Лепш галадаць буду, але не дам Чубатку забіваць!

Курачка пад акном гуляла, размову тую пачула. Знайшла яна ў двары бабовае зярнятка і бабе з дзедам прынесла.

Кажа дзед:

— Звары, баба, хоць бы гэтую бобінку, ці што?

— Што ад бобінкі за наедак? — адказвае баба. — Нават чыгуна такога маленькага у нас няма. Карысней будзе, дзед, гэтае зярнятка пасадзіць. Вырасце, дасць плады — і будзе табе цэлы чыгунок бабовай кашы!

— He хачу кашы, — бурчыць дзед, — хачу бабовага пірага!

— Будзе табе і пірог! — смяецца баба. — Ну, дык што? Саджаем зярнятка?

Стаў дзед аглядацца ды і кажа:

— А дзе пасадзім бобінку?

— У полі, — адказвае баба.

— У полі яе вароны выдзяўбуць.

— Тады ў двары.

— У двары яе курачка выграбе.

— Раз так, — кажа баба, — тады пасадзім яе ў хаце пад палацямі.

Пасадзілі бобінку ў гаршчок у хаце пад палацямі. Палілі вадой. Узышла бобінка, расце і расце, ужо ў палаці вярхушка ўпіраецца.

Дзед пачухаў патыліцу і кажа:

— Глядзі ты, як хутка расце наша гадаванка! Што ж рабіць? Няма куды ёй далей расці.

— To давай палаці разбяром! — адказвае баба.

Разабраў дзед палаці. Ці доўга, ці коратка час ішоў але вырасла бобінка аж пад самую столь. Зноў у здзіўленні дзед з бабай.

— Ну, баба, што цяпер рабіць будзем?

— Дзед, а давай зараз столь разбяром?

Згадзіўся дзед і разабраў частку столі. Расце бобінка далей, як заведзеная. У падстрэшша ўжо вылезла, а там і да страхі дарасла.

— Ну што, баба, — паглядзеў пад дах дзед, — і страху я разбіраю?

— Ды ўжо рабіць няма чаго, дзед!

Разабраў дзед страху. Стала бобінцы яшчэ болып святла і прастору. Пайшла яна

ў рост яшчэ весялей і дарасла так аж да самага неба.

А неўзабаве і струкі бабовыя паспелі. Дзед узяў торбачку, залез па сцябле да самага неба і, спускаючыся, сабраў ураджай струкоў. Узрадавалася баба: будзе ім цяпер з дзедам наедку! Вылузала баба струкі, высушыла зярняткі бабовыя на печы, потым змалола на муку і рашчыніла цеста на пірог, якога дзед так прасіў Вырасла цеста, палезла прэч з дзежкі, зляпіла баба з яго пірог, узорамі рознымі з цеста ўпрыгожыла, на лапату пасадзіла і ў печ паставіла. Спёкся пірог. Глядзіць баба: вырас ён у шырыню і вышыню, ды яшчэ і працягвае расці! Цесна стала ўжо пірагу ў печы!

Прыбрала баба ад печы засланку, а пірог на прыпечак лезе і рухаецца ў кухню. Адсунулася баба ад печы, а пірог на падлогу скок! Потым на акенца ды за фіранку далей як скокне! Так і паскакаў пірог прэч ад бабы з дзедам.

Кінуліся яны з хаты пірог даганяць. Беглі-беглі — так і не дагналі. А пірог тым часам ужо прыкаціўся ў лес за вёскаю. Прыкаціўся, спыніўся і аглядаецца.

А насустрач яму з кустоў лісіца выходзіць.

He доўга думаючы, схапіла лісіца пірог, прагрызла ў ім дзірку і выела ўсю сярэдзінку-мякіш. Потым узяла шышак яловых і напхала ўнутр замест мякішу. I пабегла на луг, дзе пастушкі кароў пасвілі.

— Пастушкі, пастушкі, хочаце пірага?

— Хочам, лісіца, калі не падманваеш.

— Я дам вам вось гэты пірог, — кажа лісіца, — а вы мне за гэта дасце бычка-тра-

цячка.

Пагадзіліся пастутпкі, і памяняліся яны з лісіцай. А яна і кажа:

— Пастушкі, пакуль я не зайду вунь за тую горку — глядзіце ж, не ешце пірага’

I яна з’ехала верхам на бычку за горку. А пастушкі кажуць адзін аднаму:

— Сядзем на пясочку, з’ядзім па кусочку!

Разламалі пірог на роўныя часткі, а з пірага шышкі як пасыплюцца’ Вось жа ашуканка лісіца! Падманула, заблытала...

Едзе-едзе ліса на бычку, раптам бачыць каля дарогі пусты воз. Азірнулася: непадалёк мужык канём арэ. Падкралася ліса і скрала ў мужыка воз. Запрэгла ў яго быч-

ка, села ды едзе далей як панна. Бо любы воз у вёсцы саломай высцілаюць.

Сустракае лісіца ваўка. Ідзе-брыдзе воўк галодны, ледзь лапы валачэ.

— Куды едзеш, ліса?

— Еду я за трыдзявяць зямель, у трыдзясятае царства.

— А што там?

— А там, кажуць, і курэй каршуны не б’юць.

— Я болып бараніну люблю, — кажа воўк — Ёсць у тым царстве тваім баранчыкі?

— Ды колькі хочаш! — адказвае ліса.

Зароў тут воўк на ўвесь лес і бліжэйшыя палеткі:

— А мая ж ты лісічка, а сястрычка, а вазьмі ж мяне з сабою!

— Сядай, паехалі, — адказвае лісіца.

Едуць яны з ваўком далей, сустракаюць мядзведзя.

— Куды, кумы, сабраліся? — пьпае мядзведзь.

— За трыдзявяць зямель, у трыдзясятае царства.

— I што там добрага?

— А там і курэй каршуны не б’юць, — кажа ліса.

— А яшчэ там баранчыкаў колькі хочаш, — дадае воўк.

— Гэта добра, — махнуў мядзведзь лапай, — а мёд там хоць маецца?

— Ды там, мішка, мядовыя рэкі цякуць!

Узрадаваўся мядзведзь, таксама з імі ехаць просіцца.

— А кумкі ж вы мае залатыя, а вазьміце ж мяне’

Узялі мядзведзя і едуць далей. Ехалі гэтак утрох, ды вось бяда: зламалася ў возе аглобля.

ЛісІца просіць мядзведзя:

— Кумок, схадзі за новай аглобляю.

Пайшоў мішка ў гушчар лесу, выгледзеў там вывернутую ураганам елку ды і прывалок яе лісіцы. Ліса ў крык:

— Дурнішча ты, мядзведзішча, гэтая дубіна большая за аглоблю ў сто разоў! Пайшлі дурнога, за Ім другога, як у народзе кажуць!

Пасылае лісіца за новай аглобляй ваўка. Воўк таксама пайшоў у гушчар лесу і прынёс яловы сук. Глянула лісіца — такі крывы сук, што крывей няма куды!

— Воўк-воўк, я думала, хоць з цябе будзе толк! — плюнула ліса і пайшла за аглобляю сама асабіста.

Пакуль яна шукала тонкае бервяно,

якое падышло б замест аглоблі, воўк з мядзведзем захацелі есці. Яны не знайшлі нічога лепшага, як зжэрці бычка. Зжэрлі ды спалохаліся лісы. Узялі яны шкуру бычка-трацячка, напхалі саломай, што на возе ляжала, на ногі паставілі, а самі ходу з таго месца.

Прыходзіць ліса — няма нікога, адно што бычок стаіць, не варушыцца. Прычапіла лісіца аглоблю да воза, села ў яго і пугай на бычка махнула:

— Но-о, бычок, паехалі’

А бычок як паваліцца на бок!

Агледзела ліса бычка і зразумела, што воўк з мядзведзем падманулі яе. Раззлавалася яна не на жарт:

— Чакайце ж, я вам гэтага не дарую!

Прайіпло лета, надышла восень. Сустракае ліса таго самага ваўка.

— Прывітанне, воўк! Як маешся?

— Вось ужо сапраўды — маюся ды мучуся, — кажа воўк. — Бачыш, зябка мне, аж калатун узяў. Дрыжу ўвесь.

— Трэба табе новы кажух пашыць, каб цяплей было, — кажа лісіца.

— А што для гэтага рабіць?

— Авечую шкуру прынесці.

Пабег воўк на выган, схапіў авечку і прынёс лісе.

— Адной авечкі табе на кажух не хопіць, — кажа лісіца. — Яшчэ нясі!

Гэтак воўк прынёс ёй другую, а потым і трэцюю авечку.

— Выдатна, — ухваліла лісіца. — А шыць ты ўмееш?

— He, — кажа воўк.

— Я таксама не. Што ж, ваўчок, шэры бачок, хадзем шукаць добрага краўца.

— А дзе яго шукаць? — дзівіцца воўк.

— Я чула, ёсць адзін на лузе.

Прыводзіць ліса ваўка на луг, а там толькі на прывязі жарабец пасвіцца.

— ІЬта ж не кравец, а жарабец! — смяецца з лісіцы воўк. — Ты што, кумка ліса, аднаго ад другога адрозніць не можаш?

— Добра, кумок-ваўчок, давай потым падвядзем вынікі, хто з нас што можа, — адказвае лісіца.

— Досыць, ліса, — не змаўкае воўк, — проста табе не падабаецца, што я апынуўся разумнейшы!

— Хто разумнейшы — гэта мы потым паглядзім, — стаіць на сваім ліса. — Вось ты зараз пабачыш, як з цябе скуру здзяруць.

— ІЬта хто ж такое асмеліцца? — раве воўк

— Хто-хто... Гэтага каня гаспадар!

— Ліса, хопіць глупства гаварыць.

— Добра, ваўчок, маўчу, — зрабіла пакорлівы выгляд лісіца. — А вось ты мне скажы, на што конь навязаны?

— На вяроўку, вядома, — адказвае воўк.

— А вось і не: на калок! Дурненькі ты, воўк, як я пагляджу.

— Чым дакажаш, ліса, што на калок?

— Пайшлі, дакажу!

Пайшлі яны да каня. Пакуль воўк вачыма лыпаў ліса прывязала яго да калочка, да якога быў прывязаны канец вяроўкі. Потым яна адвязала вяроўку, зрабіла пятлю і накінула ваўку на шыю. А сама шмыг пад морду каня ды мах-мах сваім хвастом! Спалохаўся конь, кінуўся дадому наўскач ды і ваўка ў пятлі за сабой прывалок. Узрадаваўся гаспадар каня, забіў ваўка і зняў з яго шкуру.

Адпомсціўшы ваўку, лісіца вярнулася ў свой лес. Авечак яна закапала ў мох для запасу. Пакінула на абед толысі авечыя Mas­ri. Сядзіць, абедае пад елкаю. А тут раптам паўз яе ідзе мядзведзь — той самы, які бычка з’еў

— Прывітанне, мядзведзь!

— Прывітанне, ліса-кума! Што ясі?

— Мазгі, мядзведзь, ем.

— Адкуль узяла?

— 3 галавы, дзе ж яшчэ мазгам быць?

— Навучы мяне, як іх даставаць, — просіць мядзведзь. — Мне таксама такога абеду хочацца.

— Добра, навучу, — кажа яму ліса. — Разганіся як след ды дайся галавой аб дуб. Мазгі самі выскачаць.

Падзякаваў ёй мядзведзь за параду і пайшоў шукаць дуб. Знайшоў цэлы гай, абраў самае моцнае дрэва, разбегся ды як урэжацца ў яго лбом! Тут мядзведзю і канец прыйшоў. Лісіца перамагла ўсіх сваіх ворагаў.

ЧАМУ ЛІСІЦА ДЫ БАРСУК УНОРАХЖЫВУЦЬ

Кажуць, у старыя часы звяры жылі без хвастоў. Толькі адзін леў, цар звяроў, з хвастом хадзіў.

Яшчэ кажуць, што дрэнна жылося звярам без хвастоў. Узімку яшчэ сяк-так, а як лета надыходзіць, так паратунку няма ад

мошак ды камароў Нават да смерці, бывала, авадні і слепні жывёл заядалі. Ну няма чым было іх адганяць, і ўсё.

Пайшлі звяры да цара і папрасілі ў яго выратавання. Цар пашкадаваў звяроў і выдаў указ, каб усе звяры ішлі да яго ў палац хвасты сабе падбіраць.

Ва ўсе канцы краіны царскія ганцы паехалі звяроў склікаць. Трубяць ганцы ў трубы, б’юць у барабаны, нікому спаць не даюць. Сустрэлі лася — указ царскі яму перадалі, сустрэлі ваўка — распавялі яму пра волю цара. Лісіцу, куніцу, зайца, быка — хто толькі не трапляўся па шляху ганцам! Толькі мядзведзя нідзе не відаць. Доўта ганцы сляды яго шукалі і перамяшчэнні даследавалі, нарэшце, адшукалі мішку соннага ў бярлозе.

— Спаць хачу, нікуды не пайду! — раве на іх мядзведзь.

Але не могуць ганцы не паслухацца царскага ўказу. Пабудзілі, расштурхалі, патлумачылі, што нельга праспаць раздачу хвастоў і загадана з’явіцца.

Але не прывык мішка спяшацца, як ні тармашы яго ўказамі. Пакуль астатнія звяры бягом бягуць, мядзведзь сунецца сабе

паціху, мёд вынюхвае, у бакі пысай тыкаецца. Бачыць ён на велізарнай ліпе дупло з дзікімі пчоламі.

— Доўгая дарога ў царскі палац, трэба мне падсілкавацца!

Палез мядзведзь на ліпу, зазірнуў у дупло і бачыць: там поўна мёду духмянага! Мармычучы нешта радаснае, мішка пачаў дупло ламаць, мёд выграбаць ды за абедзве шчаку яго ўплятаць. Да адвалу наеўся.

Злез ён з дрэва і сабраўся быў ужо далей ісці, але ўбачыў, што ўсё яго футра выпэцканае мёдам ды драўнянай пацярухай. Нязручна мядзведзю стала: як жа ў такім выглядзе цару на вочы паказацца?

Пайшоў мядзведзь на рэчку, пачысціў сваю скуру і прылёг на беразе, каб на сонейку яе прасушыць. Прыпякае сонейка. He заўважыў мядзведзь, як задрамаў.

А тым часам у цара збіраліся звяры. Першай прыбегла лісіца. Бачыць яна: у двары перад царскім палацам ляжыць куча хвастоў. Самыя розныя ў кучы хвасты: кароткія, доўгія, пухнатыя, лысыя, белыя, шэрыя, рудыя... Усякія, карацей кажучы.

Тут ліса давай цару ў пояс кланяцца:

— Яснавяльможны цар, я прыйшла самая першая. Дазволь мне за гэта выбраць сабе любы хвост.

— Выбірай, — кажа цар.

Пакаплася ліса ў хвастах — самы прыгожы сабе знайшла. Доўгі, пушысты, руды, з белым футрам на канцы. Цуд, а не хвост! Начапіла яна хвост і хутчэй назад, каб цар не перадумаў.

Другая прыйшла вавёрка і таксама выбрала сабе прыгожы пушысты хвост, хоць і меншы, чым у лісы. Трэцяй з’явілася з лесу куніца. I ёй таксама пашанцавала з выбарам хваста.

Потым сталі звяры амаль адначасова падыходзіць. Ласю доўгі хвост спадабаўся, з густой мяцёлкай на канцы, каб сляпнёў адганяць зручна было. Конь узяў сабе хвост з аднаго воласа. Паспрабаваў па баку хвастануць — добра ад мух абараняцца будзе. Барсук схапіў сабе хвост тоўсты і шырокі. Так да вечара звяры хвасты выбіралі.

Пад вечар прыскакаў зайчык.

— Эх, зайчык, зайчык! Дзе ж ты цэлы дзень бавіўся? — пытаецца цар.

I ён паказаў на апошні, самы маленькі хвосцік, які ў яго застаўся.

— Мне і гэты падабаецца, — узрадаваўся заяц. — Чым хвост даўжэй, тым ён цяжэй. А мне трэба быць лёгенькім, каб ад ваўка ды лісы мог скакаць!

Прычапіў ён сабе кароткі хвосцік і весела заскакаў па двары. А потым гэтак жа радасна паскакаў дадому.

Цар звяроў раздаў усе хвасты і пайшоў спаць, таму што сонца ўжо садзілася за лес. А ў гэты час на беразе рэчкі каля лесу прачнуўся аматар мёду мядзведзь.

Успомніў мішка, што ён павінен да цара па хвост ісці. Як убачыў што сонца на захадзе ўжо, так галопам і кінуўся. Аж узмакрэў, небарака. Прыбягае да палаца царскага, а там ні хвастоў ужо няма, ні звяроў нават цара і то не відаць.

— Цяпер, выходзіць, усе будуць з хвастамі, а я адзін без хваста? — кажа сам сабе мішка. — Што ж мне рабіць?

Пайшоў ён у лес. Ідзе-брыдзе, злуецца, рыкае. I раптам бачыць: сядзіць на пні барсгук, хвастом сваім любуецца.

— Барсук, аддай свой хвост мне! — просіць мядзведзь. — Ну навошта табе хвост? Мне ён болып патрэбны!

— Дзядзька мядзведзь, гэта ты дарма так кажаш. Нельга такі прыгожы хвост аддаваць! I ты б на маім месцы не аддаў яго.

— Па-добраму не аддасі — сам адбяру, — сказаў мядзведзь і паклаў на шыю барсука сваю цяжкую лапу.

— He аддам!!! — нема закрычаў раптам барсук ды як ірванецца прэч ад мядзведзя.

А мядзведзь зірк на сваю лапу: засталіся на ёй палосы барсуковай шкуры і KaHep хваста. Прычапіў ён сабе канец гэтага хваста, палосы шкуры выкінуў пад куст і пайшоў даядаць мёд да знаёмага дупла ў ліпе.

А барсук думае, што мядзведзь гоніцца за ім. Бяжыць ён па лесе і ад страху не можа спыніцца. Здаецца барсуку, што мядзведзь абавязкова дагоніць яго і адбярэ астатнюю частку хваста. Выкапаў барсук у зямлі нару і схаваўся туды, стаў лячыць драпіны на спінцы, якія засталіся ад лапы мядзведзя. Зажылі драпіны, але палоскі на шкуры ў барсука засталіся назаўжды.

Аднойчы каля барсуковае нары бегла лісіца. Яна думала, што нара пустая, і зазірнула ў яе. Бачыць: спіць нехта ў нары, як

 

пшаніцу прадаўшы. Пазнала ліса барсука і здзівілася.

— А што гэта ты, барсучок, наверсе не спіш? Цесна табе там, ці што?

— Ага, ліска, цесна, асабліва калі мядзведзь прыходзіць, — адказвае барсук. — Сядзеў бы я ў гэтай норцы ўвесь час, ды трэба часам па ежу выходзіць.

I расказаў ён лісе гісторыю з мядзведзем.

Тут ліса раздумалася і кажа:

— Калі мядзведзь у цябе хвост ледзь не адабраў то што ж тады будзе з маім? Ён яму дакладна спадабаецца! Бо мой хвост самы лепшы ў свеце!

— Так, ліска, дрэнна прыйшлося б табе, — згаджаецца барсук.

Стала ліса разважаць, што ёй рабіць, і на выпадак вайны з мядзведзем сховішча сабе шукаць. Прачасала ўвесь лес — нічога талковага не знайшла. Тады яна выкапала сабе такую ж глыбокую нару, як у барсука, залезла ў яе, захінулася ў свой мяккі хвост і заснула.

3 таго часу жывуць ліса і барсук у норах. Можа, яны пабудуюць сабе хаты на зямлі, а не пад ёй, але не раней, калі ў мядзведзя свой доўгі хвост з’явіцца.

Казкі пра ваўка

ВАЎКАЛАК

Жыў на свеце дзядок, і было ў яго два сыны. Хадзілі сыны на працу кожны дзень, а бацьку пакідалі дома. А бацька быў хітры ды спрытны: як няма нікога, так у ваўка і павернецца. Спачатку ў хаце чалавек чалавекам, а потым выйдзе за вароты і ходу ў лес, а там раз — і ўжо воўк ваўком!

Аднойчы ператварыўся бацька ў ваўка, ідзе сабе па лесе, сустракае зграю іншых ваўкоў. Бачаць ваўкі: пасвіцца ў полі табун коней.

— Давайце з’ямо вунь таго каня, — кажа воўк-пярэварацень, — ужо вельмі ж ён добры ды гладкі.

Паслухаліся ваўкі, завалілі каня і зжэрлі. Ідуць яны далей. Прыходзяць на выган, а там пасвіцца статак свіней. I зноў воўкпярэварацень кажа:

— Вунь кабан майго майго суседа, такі гладкі ды ўкормлены. Давайце сабе яго забярэм!

А ваўкі яму адказваюць:

— Ты лепш за нас ведаеш. Заходзь з іншага боку і гані кабана сюды, а мы тут яго зловім.

Зайшоў воўк-пярэварацень з другога боку, рыкае ды хвастом усё круціць: мах! мах! А кабан усё адыходзіць ад яго ды адыходзіцы рух! рух! Гйаў ён так яго, гнаў, пакуль блізка да астатніх ваўкоў не падагнаў. Схапілі яны таго кабана ды і разарвалі яго на шматочкі.

А людзі з вёскі ўбачылі, што свіней на выгане ваўкі ловяць, і кінуліся туды, каб ваўкоў прагнаць. Глядзяць ваўкі: бягуць да іх людзі з каламі. Кінуліся ў лес праз поле за вёскай. А воўк-пярэварацень на склеп наскочыў няўзнак ды і праваліўся ў сховішча для бульбы.

Сабраліся мужчыны вясковыя, вырашылі ваўка ў склепе і забіць. А была ў той вёсцы адна жанчына-чараўніца. Паглядзела яна на ваўка ў склепе і кажа:

— Чакайце, людзі, не біце яго! ßTa не сапраўдны воўк, а чалавек.

Паслухаліся мужчыны, не сталі ваўкапярэваратня біць. А чараўніца просіць аднаго:

— Ссячы мне арабіну!

Прынеслі жанчыне рабіну. Узяла яна ды давай ёю лупцаваць ваўка ў склепе і лаяць яго:

— Куды гэта ты хадзіў? Трэба табе гэта? Смачна табе тое мяса?

I як яго рабінавай палкай сцебане! Войкнуў воўк і адразу ператварыўся ў чалавека.

Дапамаглі яму вылезці са склепу, павялі дадому ў вёску. А сынам ужо расказалі пра ўсё — убачылі яны бацьку і лаюць яго:

— Бацька, бацька! Навошта табе гэта? Хіба табе гэта мяса смачнае? Ці хлеба табе не хапае? А можа, солі?

Сабраліся людзі і сталі думаць, як яго пакараць. Але тут чалавек і кажа:

— Прысягаю вам, дарагія суседзі, што ніколі больш не буду пярэваратнем!

Людзі падумалі-падумалі, а потым вырашылі вяскоўца адпусціць.

ВОЎКІХЛОПЧЫК

У адных дзеда з бабай не было дзяцей. Дзед узяў ды адсек сабе палец і паклаў яго ў пячурку. Пальчык ляжаў там, пакуль не ператварыўся ў хлопчыка.

Неяк раз сабраўся дзед поле араць. Хлопчык ужо падрос. Кажа ён:

— Дзедку-галубочку, пайду і я з табой.

— Ці зможаш ты? Ці дойдзеш? Далёка гэта, — сумняваецца дзед.

— Змагу, дзед, і пайду.

Пайшлі яны ў поле разам. Пачалі араць. Аруць, аруць — не ўгнацца за дзедам хлопчыку, і ён адстаў.

Прыйшоў тым часам да хлопчыка воўк ды праглынуў яго.

Сядзіць хлопчык у ваўка ў жываце і скрабецца там, і стукаецца, і тыцкае пальцамі ўнутры. Ваўку непрыемна, ужо сам не рады, што з’еў яго. I рады б выкінуць яго назад, але хлопчык кажа:

— А ну нясі мяне да дзеда на поле’

Прынёс яго воўк на дзедава поле:

— Лезь з мяне вон!

— He палезу! Нясі цяпер на дзедаў двор!

Панёс воўк хлопчыка на дзедаў двор. Прыходзіць і кажа:

— Ну, а цяпер ужо лезь, пакуль мяне тут не ўбачылі!

— He, не палезу. Нясі ў дзедаву хату!

Зайшоў воўк у дзедаву хату, а дзед ужо з поля вярнуўся і бядуе, што хлопчыка няма. Як убачыў ён ваўка, то дзверы зачыніў і давай ваўка біць. Упаў воўк як не-

жывы. Вылез хлопчык з воўчага жывата, і жылі яны з дзедам і бабай шмат гадоў у радасці.

СТРАШНАЯ КАЗКА ПРА ВАЎКА

Жылі дзед і баба. Жылі — не бедавалі. Мелі скварку і да скваркі. Вось аднойчы на Куццю напякла баба розных прысмакаў, і селі яны з дзедам за святочны стол. Толькі сабраліся павячэраць, як у аконную шыбу нехта стукаецца.

— Калядоўшчыкі, напэўна, — кажа баба.

— Хто там? — пытаецца дзед.

— Гэта я, воўк! Аддай, дзед, Каляду, a то бабу павяду!

Напакаваў дзед для ваўка цэлы мех усялякіх гасцінцаў. Забраў воўк мяшок і пабегу лес.

Селі зноў дзед з бабай за стол — зноў нехта пад вокнамі лазіць.

— Аддай, дзед, Каляду, не то бабу забяру!

Сабраў дзед усё, што толькі было ў хаце, і аддаў ваўку. Ледзь-ледзь воўк пацягнуў дзедавы падарункі ў сваю нару.

Залезлі дзед з бабай на печ, сядзяць там, грэюцца і маўчаць. Доўга маўчалі, а потым баба і кажа:

— Воўк у нас усё забраў, але самае галоўнае — мы з табой засталіся жывыяздаровыя.

I тут зноў голас ваўка:

— Аддай, дзед, Каляду, a то бабу забяру!

— Што ты да нас прычапіўся, воўк? Ідзі калядуй у іншую хату’ Няма ў мяне болып нічога! Пайшоў адсюль прэч! — узбунтаваўся дзед.

Ускочыў воўк у дзверы, схапіў бабу, закінуў яе на спіну — і наўцёкі ў цёмны лес.

Застаўся дзед у пустой хаце адзін-адзінюткі. Няма ў яго больш нічога: ні скваркі, ні да скваркі, і бабы няма таксама.

— Хай бы і мяне ўжо, ці што, воўк забраў! — услых падумаў дзед.

I толькі дзед так падумаў, як зноў з’явіўся воўк, схапіў дзеда і ў лес павалок.

Вось і ўся казка.

I нікому іх пустая хата не дасталася, таму што не было ў тых дзеда з бабай унука. Калі б у іх рос-гадаваўся ўнучак, то не даў бы ён ваўку хату рабаваць. I хата перайшла б да яго.

ВОУК, ЗМІТРОК, БАРАН ДЫКАБЫЛА

Каля Міра сустрэліся воўк і Змітрок. Змітрок быў краўцом і ішоў з палкай, якой у тыя часы тканіну мералі.

— Змітрок, Змітрок, — кажа воўк, — я цябе з’ем.

— З’ясі дык з’ясі, — адказвае Змітрок, — але ў мяне ёсць апошняе жаданне перад смерцю: зняць меркі табе на камізэльку.

— Добра, — пагадзіўся воўк.

Тут як пачаў Змітрок яму палкай па баках мераць з размаху, так і пабіў ваўка.

— Усё? — пытаецца воўк.

— Амаль, — кажа Змітрок. — Ляж яшчэ, калі ласка, дагары нагамі, я пазначу, дзе гузікі прышываць!

Неахвотна, але перавярнуўся воўк на спіну і лёг на прыдарожную траву. Змітрок пакалоў яго вострым канцом сваёй палкі, там, дзе і праўда ў камізэльках бываюць гузікі. Ад гэтых уколаў ваўку і абедаць Змітраком перахацелася. Так рамяство Змітрака выратавала яму жыццё. Пайшоў ён далей сваёй дарогай па свеце.

 

А воўк ляжыць сабе на абочыне і разважае. «Ну добра ўжо, не з’еў Змітрака — дык не з’еў. Але я не разумею, навошта мне камізэлька спатрэбілася. Ды яшчэ з гузікамі ў два рады. Быццам я пан які ці шляхціч».

Узняўся воўк на лапы і павалокся паціху па дарозе далей.

I сустракае ён пры дарозе кабылу. Пасвіцца яна на лужку, на ваўка нуль увагі.

— Кабыла, кабыла! — гаворыць воўк. — Я цябе з’ем!

— З’ясі дык з’ясі, — адказвае кабыла, — але падумай сам, навошта табе гэта? Легпп у мяне пад капытом вазьмі газету ды пачытай!

Зазірнуў воўк пад капыта, а кабыла як дасць яму ў морду іншым капытом, аж зоркі ў ваўка з вачэй пасыпаліся. Адляцеў воўк убок, а кабыла ўцякла прэч.

Ляжыць воўк і зноў у задуменні: «Не з’еў дык не з’еў, але я не разумею аднаго: навошта мне газету чытаць раптам спатрэбілася? Нібы я грамацей які ці вучоны ». Паваляўся ён, адпачыў і пайшоў далей.

Нарэшце сустрэўся яму баран.

— Баран, баран! Я цябе зараз з’ем! — кажа воўк.

— А навошта табе, стомленаму, мучыцца? Заплюшчы вочы, адкрый рот, я сам да цябе ў рот заскочу’ — прапануе баран.

— Добра, — пагадзіўся воўк. Сеў ён, вочы закрыў і адкрыў пашчу. Баран разагнаўся і як дасць яму ў лоб — аж самлеў воўк. Баран уцёк, а воўк апрытомнеў і бачыць: нікога побач няма, а ён сам нічога не памятае.

— Цікава, я яго праглынуў ці не? — пачухаў воўк за вухам. — Нешта не адчуваю асаблівага наедку. Нейкі няправільны быў баран!

ВАЎКІIБЫК

Жыў у горадзе бык, прадаваў ён косы ўсім, хто касіць хоча. Як раз лета было, трава расла як на дражджах. Раскупілі ўсе косы у быка, і ён вырашыў зрабіць новыя.

— Навошта табе косы? Ужо ўсе іх купілі, — гаворыць яму сусед.

— А мне самому? — кажа бык. — Мне таксама трэба, я сам таксама касіць умею!

Скляпаў ён сабе новую касу і стаў касіць свой лужок. Добра ідзе праца ў быка. Убачыў гэта воўк з узлеску і бяжыць да сядзібы.

— Ты бык-быска?

— Я бык-быска.

— Сена косіш?

— Кашу.

— Рагамі круціш?

— Кручу.

— Хвастом мяцеш?

— А як жа.

— А мяне, ваўка, баішся?

— Яшчэ чаго! — кажа бык. — Буду я баяцца ваўка! Прэч адсюль!

Пабег воўк. Думае, як быка дастаць. Знайшоў ён яшчэ аднаго ваўка і прапануе яму пайсці да быка ўдваіх. Той пагадзіўся.

Прыходзяць два ваўкі да быка.

— Ты бык-быска?

— Я.

— Сена косіш?

— Кашу.

— Рагамі круціш?

— Кручу.

— Хвастом мяцеш?

— Мяту.

— А нас, двух ваўкоў, баішся?

— Hi на кроплю вас не баюся!

Развярнуліся ваўкі і сышлі адтуль. Вырашылі іпукаць трэцяга ваўка і наведаць быка калектыўна.

Шукалі-шукалі — знайшлі трэцяга ваўка ў найбліжэйшым лясочку.

— Там, — кажуць, — косіць траву бык вельмі ўжо моцны. He баіцца ні аднаго ваўка, ні нас двух. Пайшлі з намі, дапаможаш напалохаць быка, з нас будзе!

Пайшлі ваўкі да быка на лужок утрох. Падышлі і кажуць:

— Ты бык-быска?

— Я бык-быска.

— Сена косіш?

— Кашу.

— Рагамі круціш?

— Кручу.

— Хвастом мяцеш?

— Ну, мяту.

— А нас, трох ваўкоў баішся?

— Ды вас хай хоць сто прыйдзе — не баюся!

Сышлі ваўкі ў маркоце. Па лесе цягаюцца, чацвёртага ваўка шукаюць. Хочацца ім быка напалохаць. Нарэшце знайшлі яшчэ аднаго таварыша і з імі ісці ўгаварылі.

Падыходзяць і пытаюцца:

— Ты бык-быска?

— Ну, я.

— Сена косіш?

— Кашу.

— Рагамі круціш?

— Кручу.

— Хвастом мяцеш?

— Мяту.

— А нас, чатырох ваўкоў, баішся?

— He, — кажа бык. — Ніяк не баюся. Надакучылі вы мне, ваўкі. Ідзіце.

Сышлі ваўкі. Уііартыя і злыя, пайшлі яны шукаць пятага чальца сваёй каманды. He жадаюць ад быка адступацца. Знаходзяць яны неўзабаве яшчэ аднаго ваўка і вяртаюцца на лгужок.

— Ты быска?

-Я.

— Сена косіш?

— Вядома.

— Рагамі круціш?

— Умею і гэта.

— Хвастом мяцеш?

— А як жа.

— А ці баішся пяцёх ваўкоў? Мы страшныя!

— Толькі не для мяне, — адказвае ім бык.

— Ну, чакай жа, быска, мы не здамося! — прыстрашылі ваўкі. Яны ўцяклі, але не здаліся, а пайшлі іпукаць шостага ваўка.

А бык думае, што шэсць ваўкоў — ужо неяк зашмат, ужо нават і небяспечна будзе. Перастаў ён касіць і пайшоў да сябе на двор. Адкляпаў бык касу. Кажа сваім хатнім жывёлам:

— Вось што, дарагія мае, сюды хутка шэсць ваўкоў прыйдуць. Калі не хочаце, каб яны нас усіх паелі, рабіце, што я вам скажу. Ты, конь, вучыся брыкацца.

— Я ўмею, — гаворыць конь.

— А ты, казёл, навучыся пхацца.

— Хіба гэта вялікая цяжкасць? — адклікаецца казёл.

— Баран, ты мусіш бароцца!

— Вядома, гаспадар, каго хочаш убару!

— Ну і добра, — кажа бык.

— А мне што рабіць? — пачуўся галасок пеўня.

— А ты будзеш драць кіпцюрамі і пляскаць крыламі.

Пакуль ішла размова, ваўкі знайшлі шостага сябра для свайго ваўчынага калектыву і рванулі на разборкі да быка. Бачаць: няма яго на лужку. I кажуць ваўкі адзін аднаму, накіроўваючыся да двара:

— Нарэшце бык спалохаўся!

Пачуў гэта бык і адказвае з падворку:

 

— He, я не спалохаўся вас, ваўкі, — проста абедаць пара, вось я і пайшоў.

Ваўкі ні слова не сказалі і кінуліся ў двор, а там — і на быка.

А бык як дасць ім касою, а конь яго як брыкне капытамі, а казёл як штурхне, а баран як убора рагамі! Падаюць ваўкі на зямлю, а тут яшчэ і певень іх дзярэ, дзяўбе і крыламі па мордах пляскае.

Увогуле цяжка ваўкам прыйшлося — ледзь уцяклі ў свой лес.

Казкі пра зайца

ЗАЯЦIВОЖЫК

Сустрэў заяц у лесе вожыка. Глядзіць на яго і смяецца:

— Куды ідзеш, вожык, крывыя твае лапы?

Раззлаваўся вожык.

— У каго гэта крывыя лапы? Давай з табой навыперадкі пабяжым!

Здзівіўся заяц, але пагадзіўся. «Дзе ўжо вожыку мяне абагнаць?» — думае ён.

— Добра, вожык. Давай.

— Пачакай, пачакай, — кажа вожык. — Я яшчэ не павячэраў. Паем, тады і пачнем.

Сеў заяц вожыка чакаць. А той пайшоў да жонкі і кажа:

— Жонка-важыха, стой вось на гэтым самым месцы. А як будзе паўз цябе заяц прабягаць, выходзь і гучна крычы: «Я даўно тут!»

Вярнуўся вожык да зайца, а яго жонка засталася стаяць на тым месцы, што ён ёй паказаў.

Пачаліся спаборніцтвы, далі звяры старт і паімчаліся. Падбягае заяц да канца сцяжынкі, а важыха ўжо яго там сустракае:

— А я ўжо даўно тут!

Спыніўся заяц, здзіўляецца.

— Дзіўна, вожык! Ты выйграў!

— Так, брат заяц.

— А ці не прабегчы нам яшчэ разок?

— Давай, братка.

Раз, два, тры! Вырваўся заяц ізноў наперад. А як да канца падбягае, бачыць зноў вожыка:

— А я даўно тут!

He мог заяц ніяк узяць у толк, як вожык у яго забег выйграе. Бегаў ён, насіўся ўвесь дзень, а потым упаў, кроў з носу закапала, ды і здох.

НАВАСЕЛЛЕ ЗАЙЦАIЛІСЫ

Ліса і заяц сустрэліся ў лесе, калі лета скончылася. Наступалі восеньскія халады. Па ўсіх законах прыроды ліса мусіла паляваць за зайцам, а той — уцякаць ад лісы. Але ў гэты дзень звяроў хвалявала іншае пытанне.

— Я не ведаю, куды схавацца, і не ад цябе, а ад холаду, — сказаў раптам заяц лісе.

— А мая нара стала непрыдатнай для жыцця і аварыйнай, яе ліўнямі заліло, — ад-

казала ліса. — Прапаную пакуль спыніць працэс паглынання цябе мной і...

— Ага! — апасліва азірнуўся заяц. — Ты злаві спачатку... А давай на зіму пабудуем сабе новыя хаткі!

— Выдатная ідэя! — узрадавалася ліса. — Ты, заяц, усё ж такі недурны звер, як я пагляджу. Можа, я цябе і есці не буду зусім...

Пабудавала ліса сабе хатку з трускусняжку, а заяц — з труску-пяску. Пасяліліся яны непадалёк, амаль суседзямі сталі. Ліса заключыла з зайцам пакт аб ненападзе. Так яны і пражылі да самай вясны. Але тут прыгрэла сонейка, стаў раставаць снег. I хатка лісы таксама растала.

Прыйшла лісіца да зайца і бачыць: яго хатка стаіць, як стаяла, раставаць і не думае!

Раззлавалася рыжуха, выгнала зайчыка з яго хаткі і стала там жыць сама. Зайчык жа сеў каля дарогі і горка заплакаў

Раптам адкуль ні вазьміся на дарозе воўк

— Заяц-заяц! Чаго плачаш-равеш? — завыў ваўчына.

— Ды вось, — адказвае зайка, — пабудавалі мы з лісою сабе на зіму хаткі: я —

з труску-пяску, а яна — з труску-сняжку. Увесну хатка лісы растала на сонцы, а мая стаіць, як стаяла. Ліса выгнала мяне з мае хаткі і стала жыць у ёй сама-а-а...

— Хопіць табе нэндзаць! — строга сказаў воўк. — Пайду я ды праганю лісу!

I воўк пайшоў у зайчыкаву хатку. Уваходзіць і крычыць:

— Выходзь, ліса-рыжуха! A то скіну з печы, паб’ю плечы!

А ліса і не думае выходзіць:

— Як зараз дам сваім шэрсткім хвастом — павалішся!

Стала ваўку страшнавата, выйшаў ён прэч. Лапамі разводзіць: выбачай, маўляў, заяц.

Сядзіць зайка і плача яшчэ горш. Раптам глядзіць: ідзе па лясной дарозе мядзведзь. Зайца ўбачыў — зароў:

— Заяц-паскакун! Чаго слёзы праліваеш?!

— Як не праліваць, братка мядзведзь! Жылі мы з лісою ў адным лесе, вырашылі на зіму дамкі сабе пабудаваць, каб цяплей было. Я пабудаваў з труску-пяску, а лісіца — з труску-сняжку. Увесну ліскіна хатка растала, а мая стаіць, як стаяла. Вось прыйшла ліса, мяне выгнала і жыве

зараз сама ў маім доме... А-а-а! — ізноў заплакаў зайчык.

Пачухаў мядзведзь за вухам.

— Добра, не плач, выганю я лісу!

Устаў мішка на парозе і сабраўся на лісу лямантаваць, як ліса пытаецца:

— Гэта хто там з’явіўся? Як дам зараз сваім шэрсткім хвастом, так павалішся і галава з плеч!

Спалохаўся мядзведзь і ўцёк прэч, забыўшыся пра зайца. Нічога не зробіш, сеў зайчык зноў ля дарогі ў траву і заплакаў яшчэ гучней. Неўзабаве на дарозе паказаўся певень. Падышоў ён да зайца і пытаецца:

— Што здарылася, зайчык, з-за чаго слёзы льеш?

— Бяда, — заяц у адказ кажа, — пабудавалі мы з лісою кожны сабе па хатцы на зіму. Я пабудаваў з труску-пяску, а яна — з труску-сняжку. А як зіма прайшла, так ліскіна хатка на сонейку і растала. Вось ліса мяне з дому і выгнала. Цяпер сама ў ім жыве, а я вось тут сяджу...

— He бядуй, зайчо, выганю я тваю лісу!

— Аёй-аёй, не справішся ты, браце пеўнік! — адказвае заяц. — Ужо і воўк, і мядз-

ведзь хадзілі лісу ганяць — нічога не дапамагло, усё без сэнсу.

— Пабачым! — не здаецца певень.

Зазірнуў ён у хатку:

— Я певень-чабятух! Сыходзь, ліса, прэч, зайчыка дадому пусці!

— Ага, чакай! — адказвае яму ліса.

Раззлаваўся певень.

— Я певень-чабятух, на кароткіх нагах, на высокіх пятах! Нясу касу на плячы, хачу ліску засячы!

— Як дам шорсткім хвастом — дык павалішся! — крычыць яму лісіца.

А певень падыходзіць усё бліжэй. Так і крычаць яны адзін аднаму па чарзе кожны сваё. Пад такую лаянку певень на прыпечак як скокне! Ліса ад нечаканасці з печкі ўзяла і звалілася — ды з хаткі прэч!

Пасяліўся зайчык зноў у сваім дамку з труску-пяску, ды і пеўня да сябе запрасіў. I гасцяваў у яго пеўнік ў доме доўга — хто ведае, можа, гасцюе і да гэтага дня.

Казкі пра рыбу

ЗАЛАТАЯ РЫБКА

Жылі дзед з бабай у зямлянцы, а стаяла тая зямлянка каля сіняга мора. Было ў дзеда з бабай карыта старое, непрыдатнае, а болып нічога не было, аж баба на дзеда сварылася.

— Ідзі хоць, дзед, рыбы ўжо налаві! — кажа яна аднаго дня.

Пайшоў дзед на бераг, сець сваю закінуў. I злавіў ён залатую рыбку.

— Адпусці мяне назад у сіняе мора, — просіцца рыбка. — Я табе тады буду ў вялікай дагодзе. Усё, што хочаш, прасі.

Добра, пусціў яе дзед. Пайшоў дамоў ды бабе ўсё расказаў. А баба ў крык:

— Што ж ты яе не прынёс?

— Так шкада стала, — кажа дзед, — вельмі ўжо прасілася.

Баба давай на яго крычаць:

— Ідзі ж назад ды папрасі ў рыбы хоць бы карыта новае!

Пайшоў дзед зноў на бераг мора. Выскачыла з вады рыбка і пытаецца:

— Чаго ты, дзеду, хочаш?

— Мая бабуля просіць новае карыта.

— Ідзі дадому, будзе карыта!

Вяртаецца дзед да зямлянкі — бачыць радасную жонку. Стаіць баба над новым карытам і рукамі ад радасці ўсплёсквае.

Неўзабаве раздумалася баба ды і кажа:

— Вось што, дзед. Карыта — гэта добра. Але схадзі і папрасі, каб яшчэ і добрая хата была замест зямлянкі.

Нічога не адказаў дзед, моўчкі на бераг адправіўся. А рыбка, яго ўбачыўшы, ужо тут яктут.

— Чаго ты хочаш, дзеду?

— He я, рыбка, а старая мая. Просіць хату добрую замест зямлянкі нашай.

Адказвае рыбка:

— He хвалюйся, дзеду, ідзі дамоў — усё будзе.

Прыходзіць ён дадому і бачыць: і праўда, стаіць новая хата! На славу хата з бярвення высечана, і баба ўжо, вохкаючы, ходзіць па пакоях.

Сталі яны жыць-пажываць у той хаце. Прайшоў некаторы час. Радуецца баба, не супраць новага жыцця і дзед. Але раз баба вазьмі ды і скажы:

— Дзед, не хачу быць мужычкаю! Хачу

быць дваранкай, і каб былі ў мяне коні, палац ды прыслуга.

He хапіла ў дзеда духу з жонкай спрачацца. Прыходзіць ён на бераг марскі. Тут і рыбка з вады вынырвае, яго ўбачыўшы.

— Чаго, дзеду, хочаш?

— Ды вось зноў мая старая хоча...

— Чаго ж, скажы, дзеду’

— Хоча быць не мужычкай, а дваранкаю, і каб былі ў яе і палац, і прыслуга, і коні — усё, што належыць дваранцы.

— Добра, ідзі дадому. Будзе.

I рыбка знікла ў воднай бездані.

А дзед дадому вярнуўся — палац стаіць на месцы хаты. Зайшоў ён унутр палаца, а там яго баба, прыбраная ў строі ды ўпрыгожанні, задаволеная ходзіць. Усё па-новаму выглядае, ззяе, як няроднае. Толькі галавой пакруціў дзед: яшчэ б прывыкнуць да гэтай раскошы!

Пажылі яны з бабай гэтак у палацы. Дзед прывыкаць пачаў, а баба шчасцем упілася ўжо.

— Вось што, дзед, — кажа яна. — Цудоўнае жыццё надышло ў нас, але яно можа быць яшчэ цудоўнейшае. He жадаю я больш звычайнай пані быць. Схадзі да

сваёй рыбкі і скажы, што я жадаю быць царыцай.

Уздыхнуў дзед, але пайшоў. Ідзе — хвалюецца. Бачыць — а мора таксама хвалюецца. 3 грукатам падаюць на пясок хвалі.

А рыбка тут як тут:

— Дзеду, зноў чагосьці хочаш? Гавары ж!

— Ды не я хачу, а баба мая ізноў! Ужо і яснавяльможнай пані ёй быць надакучыла — у царыцы просіцца...

— Зразумела. Ну што ж — значыць, так таму і быць. Выканаю.

I рыбка нырнула ў высокую хвалю.

Вярнуўся дзядуля дахаты, а там палац стаў яшчэ болып прыгожым, сапфірамі зайграў I ходзіць па залах ды пакоях яго старая, уся золатам абвешаная. Ледзь не танчыць яна ад радасці, што жыццё атрымалася. Ну, думае дзядок, атрымалася дык атрымалася, цяпер адпачыць можна. I пражылі яны яшчэ нейкі час — можа, месяц, а можа, і год — спакойна ў тых царскіх апартаментах.

Але аднойчы настаў дзень, калі стараяцарыца зноў узбунтавалася. Яна паклікала да сябе дзеда і сказала:

— Дзед, ідзі папрасі рыбу зноў.

— Пра што? — здзівіўся дзед. — Ты ж атрымала ўсё, што хацела. Ты стала царыцаю. Што можна хацець яшчэ?

— Нічога ты не разумееш. Я хачу быць марской рыбаю. Скажы рыбцы, што я хачу быць, як яна.

Круціць дзед галавою — не разумее нічога. Добра, папярэднія бабіны просьбы хоць бы разумеў. Навошта бабе рыбаю быць? Нават калі залатою.

Думае дзед, а ногі ўжо яго на пясок прыбярэжны самі вынеслі.

I рыбка тут жа з прыбоя выскоквае:

— Дзеду, дзеду, ізноў нешта табе трэба! Што?

— Ой, рыбка, і не пытайся! 3 глузду старая з’ехала! He хоча болып царыцаю быць, а хоча стаць рыбай. Кажа: хоча быць, як ты.

Усё стала зразумела рыбцы. He сказала яна дзеду болып ані слова і проста ў мора вярнулася, хвосцікам залатым па вадзе моцна пляснуўшы.

Прыходзіць дзед дадому — вачам не верыць.

Сядзіць яго старая ў старой вопратцы, а побач з ёю не палацы з карэтамі і лакеямі,

а зямлянка i старое нягоднае карыта. Усё, як і было спачатку.

I давялося няўдзячнай старой і добраму, але дурному дзеду рэшту жыцця правесці ў сваёй зямлянцы. Вось так.

Праўда, кажуць, старая доўта распавядала суседзям байкі, як яна страціла шанцы ў жыцці з-за нейкай нахабнай рыбіны. Але ніхто ў яе бязглуздзіцу не верыў і наогул яе не разумеў.

ЯК ВАСІЛЁК РЫБУ ЛАВІЎ

У адной жанчыны быў сынок, Васільком клікалі. Любіў Васілёк лавіць рыбу. Прывядзе яго маці на возера, у човен пасадзіць і скажа:

— Сынку Васільку, плыві і рыбу лаві, толькі да берагоў не падплывай, a то вядзьмарка схопіць, забярэ і з’есць. Толькі калі я паклічу цябе, да берага плыві.

3 тых часоў яны так і рабілі. Маці прыходзіла на бераг і клікала:

— Сынку Васільку, плыві пад беражок, дам табе піражок.

Васілёк у чоўне падплываў да беражка. Маці частавала сыночка смачненькім ды вяла дадому.

Дачулася адна ведзьма, што хлопчык Васілёк рыбу на возеры ловіць. Прыйшла яна на бераг возера, схавалася за вярбу і кліча:

— Сынку Васільку, плыві пад беражок, дам табе піражок!

Але Васілёк адказаў:

— He, не паплыве мая лодачка на беражок, таму што ў маёй мамы галасок тоненькі, а ў цябе, вядзьмарка, ён тоўсты.

Тады вядзьмарка пайшла да каваля і стала прасіць яго раскаваць ёй язык, як жанчыны раскатваюць цеста, — а раптам голас танчэй стане. Спалохаўся каваль ведзьмы. Раскаваў ён ёй язык. I праўда, стаў яе голас танчэйшы.

Прысунулася вядзьмарка зноў на возера, схавалася за дрэва і тоненькім галаском стала клікаць:

— Сынку Васільку, плыві пад беражок, дам табе піражок!

Прыплыў Васількоў човен на бераг возера. Узрадавалася ведзьма, схапіла хлопчыка, закінула на плечы і панесла ў лес. Вырашыла яна яго ў лесе засмажыць і з’есці. Несла, несла, стамілася і ў прыбіральню пайшла. Пасадзіла вядзьмарка Васільку на

пянёк, а сама побач у кустах засела. А Васілёк стаў прасіць пень:

— Расці, расці, пень! А ты, ведзьма, каб у сваю прыбіральню не схадзіла!

Пачула ведзьма з кустоў і пытаецца:

— Што там за балбатня?

— Ды вось, — кажа Васілёк, — прашу Бога, каб табе дапамагаў у тваёй справе.

— Ну, добра, прасі, гэта можна.

Прасіў Васілёк пень доўга, і вырас пянёк аж пад самае неба. Тут вядзьмарка свае справы зрабіла і вярнулася, аж бачыць: сядзіць хлопчык на пні, а пень падобны да высокага дрэва. Скача ведзьма ўнізе, дастаць Васілька спрабуе. He змагла яна да хлопчыка даскочыць. Тады вырашыла перагрызці тое дрэва. Грызла-грызла — зубы пакрышыла, а дрэва не перагрызла. Пабегла яна да каваля і прынесла з яго кузні сякеру.

— Сячы, сякера, па палене!

А Васілёк яе папраўляе:

— He па палене, а па калене!

Секанула вядзьмарка сабе па калене, раззлавалася і пакульгала зноў да каваля. На гэты раз яна вырашыла ўзяць у яго пілу.

Вось прыносіць яна пілу і пілаваць ствол пачынае. А Васілёк глядзіць на неба і думае, як бы яму ў неба папрасіць паратунку.

А ў гэты час ляцелі па небе качкі. Кажа ім Васілёк:

— Качачкі, качачкі, скіньце мне па пяры, каб я мог зрабіць крылы і паляцець да сваёй мілай мамы!

Пачулі качкі, кінулі хлопчыку па пяры. Васілёк змайстраваў сабе хуценька крылы, як мог, махнуў імі ды і паляцеў у бок хаты.

А ведзьма не заўважыла яго адсутнасці і працягвала пілаваць. Прайшло шмат часу, перш чым ёй гэта ўдалося. Перапілавала яна пень. ПавалІлася дрэва прама на вядзьмарку ды і забіла яе.

ЛІСКІНАРЫБАЛКА

Жылі дзед і баба. Аднойчы скончылася ў іх у хаце ўся-ўсенькая ежа. Выправіла баба дзеда рыбу лавіць ды наказала нікога да сябе на воз не падсаджваць. Запрог дзед каня і паехаў на рэчку. Налавіў ён рыбы цэлы вялікі мех. Час дзеду вяртацца дадому.

Але толькі воз крануўся, і пяці хвілін не прайшло, — даганяе яго лісічка і кажа:

— Дзед-дзед, падвязі мяне да лесу!

Адказвае дзед:

— He прасі, не падвязу. Мне баба наказ дала: нікога на воз не саджаць.

— Ты, дзед, нікога на воз і не пасадзіш. Проста падвязі адну маю лапку. Я ўсяго адну лапку на воз пакладу, a то яна ў мяне змерзла.

— Ну, добра, кладзі сваю лапку.

Паклала лісічка лапку на воз, прабегла крыху за возам і зноў просіцца.

— Дзед, ты такі добры ды паслухмяны. А можна, я і друтую лапку на воз пакладу? Янажлёгкая.

— Добра, рыжуха, пакладзі ўжо і другую.

Ну дзе дзве лапкі лісічкіны ляглі, там і ўсе чатыры апынуліся. Толькі хвосг дзед пакласці на воз не дазволіў I дарма, таму што лісічка хвастом замятала ў снег рыбу, якую яна паціху-памалу выкідала з прарванага цішком мяха.

Вытрыбушыўшы дзедаў мяшок, лісічка горача падзякавала дзеду, саскочыла з возу і кінулася ў лес. Пад покрывам дрэў і кустоў яна вярнулася назад на дарогу і паела смачнай рыбкі.

А дзед тым часам пад хату сваю прыехаў. А баба ўжо на падворку чакае.

— Ну што, налавіў?

— Ого, колькі налавіў! Мех цэлы!

Зірнуў дзед на воз і асекся. Ляжыць там толькі пусты дзіравы мех!

Убачыла гэта бабка і пытаецца:

— Ты каго, дзед, падвозіў?

— Нікога. Адну лапку лісічкі, вельмі ўжо прасілася небарака.

— Ну і сядзі цяпер галодны, раз бабу сваю не паслухаў. Хай тваю рыбу цяпер лісічкі ядуць.

Вось чаму народная мудрасць кажа, што бабу трэба заўсёды слухаць.

Казкі пра коз і авечак

КАЗЁЛІБАРАН

Дзед і баба жылі багата, а сталі раптам бяднець і бяднець. СамІ не ведаюць, адкуль беднасць у іх доме ўзялася. Вось аднойчы нічога ў іх у гаспадарцы не засталося, толькі казёл і баран.

Аднаго разу ўвечары ляглі баба з дзедам спаць і сталі паміж сабой гаварыць пра тое-сёе. А казёл і баран непадалёк у сенцах ляжалі, але баран спаў, а казёл яшчэ так вылежваўся.

Дзед і баба сталі весці гутарку.

— Вось мы з табой, баба, дажыліся, — кажа дзед. — Няма чым ужо суп заскварыть, капусту заправіць.

— Ага, — згаджаецца баба. — Нягожа гэта, дзед.

— Трэба, напэўна, казла нам зарэзаць.

— Мабыць, так і зробім, дзед.

Тут яны паснулі, а казёл давай будзіць барана.

— Уставай, барановая твая галава! Ты чуў? Нас ужо рэзаць збіраюцца гаспадары!

Адчынілі яны ціха акенца ды праз яго

і вылезлі. Пайшлі далёка ад дома. Прыходзяць жывёлы ў лес. Агледзеліся і кажуць:

— Ну што, пераначуем тут?

I засталіся ў лесе начаваць.

Казёл барана папрасіў дроўцаў насячы і агеньчыку здабыць, а сам галлё на ўсю моц збірае. Хочуць яны раскласці вогнішча.

А баран не ведае, як яму агню здабыць. У паніцы ўвесь.

— Якжа я гэта зраблю, казёл?

— Які ты неспрактыкаваны турыст! — кажа казёл. — Разганіся ды рагамі ў сухі пень дай.

Як толькі казёл адышоў, бачыць — насустрач яму ідзе воўк. Тады казёл як закрычыць барану:

— Дружа баран, глядзі, вось ён, воўк! Лаві яго, хапай яго, трымай яго!

Воўк адразу наўцёкі, а звяры зноў сабраліся ў кучу.

— Ну што, шаноўны баран? Вернецца ж воўк!

— А то ж бо! Вядома, дружа казёл! Няма як і вогнішча распальваць, праўда?

— A то, братка баран! Уцякаць адсюль трэба!

Сышлі яны з таго месца. Ішлі-ішлі лесам, пакуль не апынуліся каля вялікай, густой, разгалістай яліны.

— А ці не залезці нам на гэтую елку, дарагі баран?

— Мой сябра казёл, а я ж не ўзлезу!

Дапамог казёл барану ўзлезці на першыя сучкі елкі, а сам вышэй палез. Hori барановыя з ніжніх сукоў звісаюць. А галава казліная на самай вяршыні з галін тырчыць.

А тым часам воўк бег, бег і сустрэў у лесе лісіцу.

— Уяўляеш, ліска-кума: мяне сёння два нейкія немясцовыя волаты адлупцаваць хацелі!

— Уга! — кажа лісіца. — Дык гэта што ж выходзіць? Нашых б’юць нейкія чужыя асілкі?

— He ведаю, хто яны, — кажа воўк — Але страшнаватыя.

— Пайшлі, брат ваўчок, іх пашукаем. Вядзі на тое месца, дзе сустрэў гэтых гасцей, а там па слядах пойдзем ды лес наш прачэшам.

Знайшоў воўк месца сустрэчы хутка, ды толькі казла з баранам там ужо нямашака.

Але ўзяла ліса след, і пайшлі яны па следзе. Воўк за лісіцай бяжыць, прынюхваецца таксама. ІЬтак дайшлі яны да елкі вялікай, на якой баран з казлом заселі.

— Я не чую больш следу, кума.

— I я таксама іх згубіла, браце.

— Што рабіць будзем?

— Ды чорт яго ведае! Пасядзі, а я на KapTax паваражу, — гаворыць лісіца.

Раскінула ліса карцейкі і давай гадаць — захапілася гаданнем, аж гай шуміць.

— Чуеш, брат ваўчок? Карты кажуць: твае немясцовыя асілкі дзесьці блізка!

А барану на суках сядзець нязручна. Паварушыўся ён ды як зваліцца ўніз — і проста на ліскіны карты.

— Вось ён! — узвыў воўк.

Тут казёл сам зверху скача ды крычыць: — Баран, трымай варажбітку! Лаві яе!

Спалохалася ліса такіх словаў ды ірванула ў гушчар. А воўк — следам за ёю. Засталіся баран і казёл каля яліны адны.

— Ну, дружа казёл, цяпер нам можна ісці, куды хочам! Воўк з лісой усім у лесе раскажуць, як мы страшныя.

I я там быў, мёд, віно піў, і ў роце не было, і па барадзе не цякло.

АВЕЧКА МАЛАННЯIЛІСІЦА МАР’ЯНА

У адным статку жыла-была авечка Малання. Аднойчы, калі пастух павёў авечак пасвіцца далёка ў лугі, гэтая авечка адбілася ад статка. Усе вярнуліся назад у сяло, а Малання засталася ў даліне начаваць, а потым, калі час прайшоў, і зімаваць.

Прыйшла да авечкі на зімоўку лісіца:

— Прывітанне, Малання! Я — сястрыца Мар’яна. Ты чаму ад статка адбілася?

Малання кажа лісе:

— Я не памятаю, як выглядае мой гаспадар. He знайду, а можа, і не пазнаю гаспадара.

— Што ж, я дапамагу табе, — адказвае Мар’яна. — Як перазімуем, я сама цябе ў вёску завяду і гаспадара пакажу.

I сталі яны трымацца разам. Малання знайшла стог сена І есць яго, а Мар’яна побач мышэй у снезе адкопвае.

Бег міма воўк Мірон. Убачыў лісу і авечку побач — вельмі здзівіўся:

— Сястра Мар’яна! Ты чаго гэта сястру Маланню за сабой водзіш?

— Брат Мірон, у мяне свае планы. Укармлю я сястру Маланню, перазімуем, ды да гаспадара адвяду. А што?

Кажа воўк:

— Які добры план! Я таксама хачу з вамі зімаваць!

— Э-э, не! У цябе падазроныя думкі, братка Мірон! — спрачаецца лісіца.

— He, не, сястрыца Мар’яна! Што ты! Табе толькі здаецца! — адказвае воўк.

Пачалі тады яны хадзіць паўсюль утрох: Малання сена жуе, Мар’яна мышэй капае, ну а Мірон ходзіць за імі шэрым ценем і маўчыць.

Кажа воўк увечары:

— Пара спаць!

Паклаліся звяры спаць пад стогам сена. Лісіца Мар’яна лягла пасярэдзіне, паміж ваўком і авечкай. Ужо задрамалі яны, як раптам ліса чуе: воўк Мірон падымаецца.

— Куды гэта ты, брат Мірон, устаеш сярод ночы? — пытаецца яна.

Воўк адказвае:

— Холадна мне, сястрыца Мар’яна! Паўшубак патрэбны!

— I куды ідзеш?

— Ды да сястры Маланні, у яе футра добрае!

Тады Мар’яна кажа:

 

— Ну не, брат Мірон! Няхай спіць Малання, а ты лепш хадзем са мной!

Усталі ліса і воўк, і яна павяла Мірона па лесе.

— Куды мы ідзем? — пытаецца воўк.

— Да споведзі, — кажа лісіца. — Бо здаецца мне, воўк, шмат у цябе розных грахоў. Зараз паспавядаешся, і грахі табе будуць адпушчаныя.

— I я буду рабіць, што хачу! А ты ведаеш, дзе гэта магчыма?

— Яшчэ б! Ведаю!

Прывяла Мар’яна Мірона да пасткі, схаванай у траве, і сказала:

— Адбіваць паклоны трэба вось тут!

А сама адышла ўбок. Воўк стаў кланяцца. Пакланіўся разы тры і трапіў у пастку.

— Што гэта? — завыў воўк. — Падманула ты мяне, ліса!

— Хутка прыйдуць сюды бацюшка і дзяк, служба будзе, — кажа ліса.

I праўда, удалечыні за дрэвамі мільганула святло паходняў і постаці людзей. ІЬта былі паляўнічыя.

— Ты жывеш не па сумленні, брат Мірон, — сказала ліса Мар’яна і пакінула ваўка чакаць паляўнічых са стрэльбамі.

Вярнулася Мар’яна да спячай авечкі Маланні. Пераначавалі яны, потым дзень за днём, ноч за ноччу — і зіма ўся мінула. А як прыйшла вясна, растаў снег, падсохлі дарогі, павяла Мар’яна сястру Маланню да вёскі, знайшла там пастуха і вярнула авечкуўстатак.

КОЗЛІКIБЕЛЫ ВОЎК

Жылі дзед з бабай, і была ў іх дачка. Бедна жыла іх сям’я. Дзед хадзіў у лес дровы секчы ды на сабе іх дадому насіць. Аднаго разу выправіўся дзед па дровы, сячэ — аж трэскі ляцяць, і раптам бачыць: акружае яго цэлая зграя ваўкоў. I выходзіць наперад самы галоўны воўк-правадыр, а шкура ў яго белая.

— Стары, стары, — кажа белы воўк, — мы цябе з’ямо!

— He ешце мяне, — просіцца стары і кланяецца ў пояс беламу ваўку.

— ßTa мы яшчэ паглядзім, — адказвае белы воўк. — Аддасі за мяне сваю дачку замуж — жыць застанешся. Яшчэ і дровы нарыхтоўваць табе дапаможам, і дадому іх адвязем на возе.

25 Зак. 2330

Стала страшна дзеду, і пагадзіўся ён на ўмовы белага ваўка. Вярнуўся ён дадому і ўсё распавёў жонцы з дачкой. Сталі яны плакаць, бедаваць. 3 дня на дзень белы воўк павінен быў з’явіцца са сваімі сябрамі і вяселле справіць. I вырашылі дзед і баба пакінуць дачку сам-насам з ваўком сустракаць свой лёс, а самім уцячы.

— Калі мы, старыя, ваўкам трапімся, нас яны дакладна зжаруць, — сказала баба. — Бо мы ж нямоглыя, нас дагнаць ваўкам будзе лёгка.

Прыбралі яны дачку нявестай, дабраславілі, развіталіся з ёй і ўцяклі ў бок мора, спадзеючыся перабрацца на той бераг.

Дачка не хоча заставацца, але бацькоў шкадуе. Заліваецца слязьмі дзяўчына і чакае ваўкоў. А ў хаце быў маленькі козлік. Вось круціцца ён вакол дзяўчыны і тыкаецца пысай ёй у руку. Пагладзіла яна козліка па спіне, а той раптам кажа чалавечым голасам:

— Чаго плачаш, гаспадынька? Чаго плачаш, паненачка?

— Ды вось, — кажа яна, — бацька абяцаў выдаць мяне замуж за белага ваўка. Сёння

ці заўтра ён са зграяй ваўкоў ужо будзе тут. Гора мне!

Козлік ў адказ:

— He плач, гаспадыня! He плач, паненачка! Дай лепш мне куль саломы, а сама пераапраніся ў іншы строй!

Узяў козлік куль саломы, начапіў на яго вясельную сукенку і вэлюм ды і паставіў за сталом у кутку пад абразамі. Потым набраў у хляве кораб сена, схаваў у самую сярэдзіну дзяўчыну, прывязаў паклажу сабе на плечы і пабег у бок мора. Шлях няблізкі, у некалькі дзён. Козлік вельмі спяшаўся.

Па дарозе ён сустрэў тых самых ваўкоў, што ў іх дом на вяселле спяшаліся.

— Куды гэта ты бяжыш, казёл? — пытаюцца ваўкі. — Чаму сена цягнеш?

— Сена ўзяў паесці сабе на дарогу, бо гаспадар адправіў мяне за добрым віном. Хутка ў яго хаце вяселле: дачку выдае замуж за белага ваўка. Шыкоўнае будзе вяселле!

Пайшлі яны кожны сваім шляхам. Ваўкі дабраліся да хаты, дзе нявеста павінна была іх чакаць, і вырашылі праспяваць вясельны марш пад варотамі. Але іхнія спевы

атрымаліся няскладнымі, болып падобнымі да рознагалосага выцця ў розных актавах. Пакуль вылі, ніхто жаніха і сватоў не сустрэў, і белы воўк сам адчыніў вароты, потым — дзверы і ўвайшоў у хату. Прайшоў па пакоях — нікога не знайшоў, толькі ў дальнім куце гасцёўні адзінока маладая стаіць у вясельным уборы. Прайшоў белы воўк да нявесты і давай з ёй размаўляць павоўчы. He адказвае яна. Твар прыкрыты вэлюмам, а сама маўчыць, не зварухнецца нават. I так, і гэтак воўк разгаварыць нявесту спрабуе, ды ўсё няўдала.

Раззлаваўся воўк і як штурхне нявесту! Шамаціць нешта... Глянуў — а там куль саломы зваліўся пад стол!

Пачаўся перапалох. Ваўкі рыкаюць і выюць, куль саломы па саломінцы разбіраюць, нібы спадзяюцца ўнутры куля нявесту знайсці. Разарвалі вясельную сукенку і вэлюм на шматкі, на анучкі, па хаце і двары раскідалі.

— У пагоню! — крычыць белы воўк. Зразумеў ён, што за козлік ім учора па шляху сустрэўся.

А тым часам козлік ужо пераплыў з кулём на другі бераг мора. Цяпер ваўкам за-

ставалася толькі на беразе стаяць ды злосна скуголіць яму ўслед. Сталі ваўкі і праўда — стаяць і глядзяць. Пад’ялдыкваюць адзін аднаго:

— Скачы ты першы! Я паплыву ўслед!

Так яны па чарзе ўсе і скочылі ў мора. А хто не скочыў, тыя адзін аднаго сапхнулі. Плылі-плылі ваўкі, а потым патанулі ў марской бездані. А козлік бачыць на тым беразе, што ваўкоў болып няма, і дзяўчыну-гаспадыньку кчіча. А тая ўжо адіпукала за морам бацьку з маці, і вярнуліся яны ўсе разам у сваю хату. Сталі там жыць-пажываць, дабра нажылі, разбагацелі. Купілі дзеду з бабай каня і воз, а дачка іх стала шмат тканіны ткаць ды кашулі шыць-вышываць. Пайшла слава пра гэтую сям’ю па ўсім краі. А маленькі козлік з імі жыў, па гаспадарцы дапамагаў, за парадкам назіраў.

КАЗЁЛ-БАРАДА

Жылі дзед з бабай, у кожнага з іх было па дачцэ: у бабы свая дачушка і ў дзеда таксама. Трымалі яны ў гаспадарцы коз. Калі надышла вясна, прыйшла пара гнаць коз пасвіцца ў палі і лугі.

— Хто коз у поле пагоніць? — пытаецца дзед. I кажа бабцы: — Гані, можа, ты?

— He, — адказвае баба, — будзем пасвіць іх па чарзе. Толькі не з мяне пачнем, а з тваёй дачкі. Няхай сёння гоніць коз яна.

Пагадзіўся дзед.

Назаўтра ўстала раненька дзедава дачка ды пагнала коз за вёску. Пасвіла яна іх у палях, пасвіла ў лясах, пасвіла на рэчках. Напаіла коз дачка дзеда, накарміла ўволю. Прыгнала дадому, запусціла на двор. А там ужо дзед сядзіць чакае. Вось і пытаецца дзед:

— Козы мае, козы, ці напіліся вы, ці наеліся?

— Мы напіліся і наеліся, — кажуць козы.

— А ты, казёл барадаты, напіўся, наеўся?

— А я бег праз масточак — схапіў кляновы лісточак. Бег праз грабельку — ухапіў вады крапельку. He, не напіўся я і не пад’еў

Узлаваўся дзед. Загнаў ён сваю дачку ў хату, набіў-налупіў яе.

Прыходзіць наступны дзень. Цяпер чарга бабчынай дачушкі коз гнаць. Пасвіла яна іх за вёскай у палях, у лугах, каля крыніц крыштальных, на лясных палянках. Увечары прыганяе дахаты, а там ужо дзед пры браме сеў і чакае іх.

— Козы мае, козы, ці напіліся вы, ці наеліся?

— Мы напіліся і наеліся, — кажуць козы.

— А ты, казёл барадаты, ці напіўся, ці наеўся?

— А я бег праз масточак — схапіў кляновы лісточак. Бег праз грабельку — ухапіў вады крапельку. He, не напіўся я, не пад’еў

Як угнявіўся дзед, дык выгнаў бабчыну дачку з дому Раззлаваўся ён яшчэ болып — выгнаў яшчэ і сваю дачку ў дадатак.

— Бабка, заўтра ты пагоніш коз пасвіць!

Раніцай баба пагнала коз. Доўга яна іх пасвіла, месцы самыя зялёныя выбіраючы. Сакавітыя лугі і паўнаводныя рэчкі сустракаліся на іх шляху. Ядуць козы з барадатым казлом уволю, п’юць ключавой вады, колькі ўлезе. Прыганяе бабка коз увечары дахаты. А дзед ужо чакае:

— Козы мае, козы, ці напіліся вы, ці наеліся?

— Так, — адказваюць козы, — мы напіліся і наеліся ўдосталь.

— А ты, барадаты казёл, напіўся, наеўся?

— А я — не. Я бег праз масточак — ухапіў кляновы лісточак. Бег праз грабельку —

ухапіў вады крапельку. He напіўся я, не пад’еў я.

Раззлаваўся дзед, раз’юшыўся, прагнаў і бабку з двара. Вырашыў, што ўжо заўтра пагоніць коз ён сам і ўжо тады сапраўды казёл насыціцца.

Усхапіўся дзед ні свет ні зара, у печы прапаліў ды пагнаў пасвіцца коз. Пасвіў ён іх па добрай траве цэлы дзень, нават пасля заходу сонца пасвіў цэлы вечар. Ужо бліжэй да ночы павярнула, калі дзед з козамі дадому вярнуўся.

— Козы мае, козы, — пытаецца дзед, — напіліся вы, наеліся, ці што?

— Так, — адказваюць козы, — мы — напіліся і наеліся.

— А ты, барадаты казёл, ці напіўся, ці наеўся?

— А я — не, — адказвае казёл. — Бег я праз масточак — ухапіў кляновы лісточак. Бег праз грабельку — ухапіў вады крапельку. He напіўся я, не пад’еўя, дзед!

Тут дзеда аж закалаціла ад злосці. Прывязаў ён казла барадатага да злупіў яго на горкі яблык. Біў вяроўкай — парваў вяроўку. Біў ггугай — адарвалася пуга, адна палка з яе засталася. Стаў дзед біць казла палкай.

Але тут казёл адарваўся ад слупа і з абрыўкам вяроўкі ўцёк у лес.

Бяжыць ён па лесе, куды вочы глядзяць. Бяжыць гадзіну, бяжыць другую, ажно раптам бачыць: стаіць хатка ў лазе на курынай назе. А ў хаце той жыла лісічка, хоць дома яе якраз не было. Зазірнуў казёл у хатку — няма нікога. Залез ён на печ і грэецца, як ні ў чым не бывала.

Прыйшла ўвечары лісічка і бачыць: дзверы зачыненыя. Пастукала яна да сябе ж дадому, пытаецца:

— Хто ў доме ёсць? Адгукніся!

А казёл адказвае:

— Я — казёл-барада, за тры грошы куплены, паўбока аблуплена. Тупу-тупу нагамі, закалю цябе рагамі, ножкамі затапчу, хвосцікам замяту.

Спалохалася лісічка, уцякла на двор. He ведае, як прагнаць няпрошанага госця. Сядзіць і плача. А тут ідзе заяц. Пабачыў лісу і пытаецца:

— Ліска-сястрычка, чаго ты плачаш?

—А мой жа ты зайчык, якжа мне не пчакаць! Нехта ў маім доме ёсць і сыходзіць не жадае.

— Хадзем, — кажа зайчык, — я табе яго праганю.

— Прагоніш — я твая даўжніца.

Прыходзяць ліска з зайчыкам да лісінае хаткі. Зайчык пастукаў лёгенька па вакенцы лапкай:

— Хто ў гэтай хатцы ёсцека? Адказвайце!

А казёл і рады старацца:

— Я — казёл-барада’ Паўбока аблуплены, за тры грошы куплены! Тупу-тупу нагамі, закалю цябе рагамі, ножкамі затапчу, хвосцікам замяту!

Страшна стала зайчыку, уцёк ён у лес. Засталася лісічка зноў адна. Сядзіць яна і слёзы пралівае, як няпрошанага госця прагнаць, не ведае.

Ідзе міма воўк.

— Кумка-галубка, з-за чаго плачаш?

— А маё ж ты ваўчо, як жа мне не плакаць? Нейкая трасца ў маім доме ёсць і мяне туды не пускае!

Падхрабрыўся шэры:

— Хадзем, лісіца, я табе яго выганю!

— Давай, воўча, паспрабуем! — адказвае лісіца.

Падыходзяць да хаткі, воўк давай біць лапаю:

— Г^й, хто ўсярэдзіне ёсць? Адказвай! Выходзь!

А казёл адказвае:

— Я — казёл-барада! Паўбока аблуплена, за тры грошы куплены! Тупу-тупу нагамі, закалю цябе рагамі, ножкамі затапчу, хвосцікам замяту!

Воўк спудзіўся, ад хаты лісінай убок падаўся ды і ўцёк у лес. Ізноў ліса адна сядзіць. Плача яна, чым ropy свайму рады даць, не ведае.

Ідзе побач мядзведзь.

— Э, кумка ліса, так не пойдзе! — рыкае мішка. — Расказвай, чаму плачаш?

— А мой жа ты мішка, як тут не плакаць, калі ў маёй хатцы нехта засеў і не пускае мяне?

Здзівіўся мядзведзь.

— Усяго і справы? Дык хадзем яго вытурым да д’ябла вон!

— Хадзем, сябручок, а раптам атрымаецца...

Прыходзяць яны на ганак. Мядзведзь малоціць лапай у дзверы:

— Гэй! Хто ў доме лісы сядзіць? Выходзь!

— Я — казёл-барада, на паўбока луплены, за тры грошы куплены! Тупу-тупу нагамі, закалю цябе рагамі, ножкамі затапчу, хвосцікам замяту!

— Прабач, кумка-ліса, — сказаў мядзведзь і ў роспачы пакульгаў прэч.

Сядзіць зноў ліса і плача. Ну, думае, усё. Няма ў лесе звера страшнейшага за мядзведзя. Раз пачвара тая ў хатцы яго не спужалася, а яго самога напалохала, то выратаваць яе можа толькі цуд. I тут якраз праходзіў міма певень...

— Ліска-сястрычка, чаго ты плачаш?

— А як мне, мой ты пеўнічак, не плакаць? У маёй хатцы хтосьці ёсць і мяне не пускае.

— Дык пайшлі, я табе дапамагу яго выгнаць!

— Што ты, пеўнік-галубок! — з горыччу кажа лісічка. — Гэта не дапаможа. Ужо і зайчык выганяў, і воўк, і мядзведзь. Усе толькі напалохаліся ды ў лес паўцякалі. I ты, бадай што, не здолееш.

— Ды годзе, сястрыца, байкі мне распавядаць, — адказвае певень. — Хадзем, я табе кажу!

Прыходзяць яны да ліскінай хаткі. Певень як закрычыць:

— Адчыняй дзверы!

Казёл дзверы адчыніў і ўжо казаць сваю прамову падрыхтаваўся, а певень як заспявае:

— Ку-ка-рэ-ку! Нясу сваю касу, казлу галаву знясу! Злазь, казёл, з печы, a то здыму па самыя плечы!

Спалохаўся казёл, саскочыў з печы на падлогу. Скочыў ён на лаўку, на стол, на вакно — разбілася акно, абадраў казёл сабе бок, выскачыў на вуліцу. Г^так вось ён і ўцёк прэч з аблупленым другім бокам. А лісічка ў хатку сваю вярнулася і гарбатай пеўніка пачаставала.

Казкі пра кароў

ПРА ДЗЕДАВУ ДАЧКУIБЫЧКА ТРАЦЯЧКА

Былі ў дзеда і бабы ў кожнага па дачцэ. Купіў дзед бычка Трацячка. Адправіла баба дачку дзедаву таго бычка пасвіць. I дала ёй пук верацён ды пук кудзеляў, каб у полі дзедава дачка ніткі прала, палатно выткала, выбеліла і гатовае дамоў прынесла.

Выйшла дзедава дачка ў поле, навязала бычка Трацячка, а сама села побач і слёзы лье. Як бабіна заданне выканаць, не ведае.

— Чаго ты плачаш? — раптам пытаецца ў дзедавае дачкі бычок.

— Ды вось дала мне мачыха пук верацён ды пук кудзеляў і загадала прынесці з поля гатовае беленае палатно.

— He плач, — адказвае бычок. — Я ўсё зраблю.

З’еў бычок Трацячок пук верацён ды пук кудзеляў, і выйшла з яго замест экскрэментаў нешта белае. Аж глядзіць дачка дзедава, а там скрутак белага палатна!

Назаўтра баба зноў дзедаву дачку пасылае бычка Трацячка пасвіць. I дае яна дзяўчыне дзесяць пукоў верацён і дзесяць пукоў кудзеляў. А сваёй дачцэ кажа:

— Ідзі за імі следам, схавайся і сачы!

Так і зрабіла бабіна дачка. I высачыла яна, што не дзедава дачка палатно прадзе і беліць, а з бычка яно само выходзіць.

На трэці дзень баба ўжо сваю дачку з бычком Трацячком у поле пасылае. I дае яна дачцэ сто пукоў верацён і сто пукоў кудзелі.

Зайшлі ў поле. Бабіна дачка кажа бычку Трацячку:

— Загадваю табе, бычок, з’есці сто пукоў верацён і сто пукоў кудзелі!

Паслухаўся бычок, з’еў, як яна сказала, сто пукоў верацён і сто пукоў кудзелі. З’еў і стаіць сабе далей сярод поля. Маўчыць.

Зазірнула бабіна дачка бычку Трацячку пад хвост, думала, што выйдуць з-пад яго адзін за адным шмат скруткаў палатна.

А бычок Трацячок абгадзіў бабіну дачку ўсю з ног да галавы. Так і прапалі ўяго ўлонні сто пукоў кудзелі і сто пукоў верацён.

Прыйшлі дахаты, бабіна дачка на бычка наскардзілася. Раззлавалася баба, загадала

дзеду зарэзаць бычка Трацячка. Дзед пайшоў нож тачыць. А дзедава дачка пабегла да Трацячка, абняла яго за шыю і плача.

— He плач, дзедава дачка, а лепш мяне паслухай. Калі зарэжуць мяне і скажуць табе занесці мае вантробы на рэчку і памыць іх, ты ідзі, мый, і знойдзеш у іх залатое зярнятка. Пасадзі яго каля хаты. 3 зярнятка вырасце залатая яблыня з залатымі яблыкамі. Яны дапамогуць табе. А цяпер ідзі і не гаруй па мне.

Зарэзаў дзед бычка. Панесла дзедава дачка на рэчку вантробы, памыла іх як след і на самай справе знайшла ўнутры залатое зярнятка. Пасадзіла яна тое зярнятка каля самай хаты. I праўда, вырасла з таго зярнятка залатая яблыня, а на ёй паспелі залатыя яблыкі.

А ў хуткім часе ехаў паўз іхнюю хату царэвіч на белым кані, убачыў незвычайнае дрэва і захацеў паспрабаваць залатых яблычкаў Яблыня адразу падняла свае галінкі так высока, што дацягнуцца да іх стала немагчыма. He змог царэвіч дастаць ніводнага яблычка.

Убачыла гэта з акенца дзедава дачка, выйшла і папрасіла яблыню, каб тая нахіліла адну галінку. Сарвала яна залаты яблык

і падала царэвічу. Паспрабаваў царэвіч гэты яблык і закахаўся ў дзедаву дачку. Пасадзіў ён дзяўчыну на каня і павёз у свой палац. I сталі яны там жыць.

Прайшоў час, нарадзіўся ў царэвіча і дзедавай дачкі сын Салівон. Запрасіў царэвіч на хрэсьбіны Салівона ўсіх сваякоў. Баба з дзедам таксама прыйшлі і бабіну дачку з сабою прывялі.

Задумалі баба са сваёй дачкой нядобрае. Пакуль госці гулялі, баба і бабіна дачка схапілі дзедаву дачку, прывязалі ёй на шыю камень і ў рэчку кінулі. А хутка прачнуўся Салівон ды плача, бо есці хоча. Кінуліся госці мамку немаўляці шукаць. Клічуць яе, гукаюць — усё дарма.

— Салівон плача, малака просіць!

Пачула дзедава дачка, як плача яе сынок, і адгукаецца.

— Бягу-бягу, падбягаю, камень грудзі мае прыціскае, раса вочы мае выядае...

Тут царэвіч спахапіўся і пытаецца:

— Як гэта — раса вочы выядае?

— А гэта не тая раса, што з раніцы на траве, а тая трава, што на дне рэчкі расце і, як змеі зялёныя, па пяску сцелецца... — далятае да яго голас жонкі.

Пабеглі царэвіч і слугі на голас дзедавай дачкі. Выцягнулі яе з рэчкі. Накарміла яна малаком сына Салівона. А злую бабу і бабіну дачку царэвіч падраў на баранах. 3 таго часу сталі царэвіч і дзедава дачка жыць спакойна і годна.

КАРОЎКА

У аднаго мужыка памерла жонка. Засталася пасля яе дачка. Узяў мужык замуж іншую — дзяўчынцы мачыху.

Была ў мачыхі свая дачка, а падчарку яна ніяк не прызнавала, не любіла, не шкадавала. Пры зручным выпадку сваю дачку адпраўляла адпачываць, а мужавую нагружала працай,

Дала аднойчы мачыха падчарцы кудзелю і загадвае: за адну ноч усю спрасці, выткаць і пабяліць. А была ў іх кароўка, якую дзяўчынка тая любіла і карміла, таму што кароўка была яшчэ матчына.

Вось выйшла дзяўчына ад мачыхі і плача. Падыходзіць да яе кароўка і пытаецца:

— А чаго гэта ты плачаш?

— Ды як жа тут не плакаць? Дала мне мачыха кудзелю, наказала за адну ноч

спрасці, выткаць, потым выбеліць. А як гэта магчыма?

— Ідзі кладзіся спаць, а раніцай прыходзь — усё будзе гатова, — кажа ёй кароўка.

Лягла дзяўчына спаць, а назаўтра бачыць — усё і праўда гатова, а не падкапаешся.

Аднесла яна тканіну мачысе, а тая здзівілася ды затаіла злосць. Кажа мачыха сваёй дачцэ:

— Бачыш, як яна зрабіла гэта? Зрабі і ты.

Дала ёй кудзелю, і дачка мачыхі спаць уляглася, але раніцай аказалася, што кудзеля так і ляжыць, як паклалі, — ні нітак, ні тканіны.

Раззлавалася мачыха.

— Трэба, — кажа, — гэтую карову зарэзаць. Муж, тачы нож!

Пайшла падчарка да сваёй любімай кароўкі і плача:

— Зноў ты плачаш, — кажа ёй жывёлінка.

— Мілая кароўка! Як жа мне не плакаць? Ты мяне выратавала, а цяпер мачыха цябе хоча зарэзаць.

Кажа ёй кароўка:

— He плач, дзяўчына, але запомні. Калі ўсе будуць есць маё мяса, ты яго не еш, а ўсе

мае костачкі збяры. Вынесі іх за хату ды закапай пад сваім акном.

Паслухалася дзяўчына сваю кароўку. Калі зарэзалі скацінку, есці мяса не стала, а сабрала косгачкі і закапала пад сваім акенцам.

I вырасла на гэтым месцы яблыня з залатымі яблычкамі. Паспелі яблыкі, але так яны высока вісяць, што ніхто з людзей не можа іх нават скубануць. Ніхто, акрамя падчаркі.

Аднойчы міма ехаў прыгожы малады пан. Заехаў ён на падворак, разгаварыўся з гаспадаром, аж бачыць: яблыня з залатымі яблыкамі!

— Вось жа цуд! — здзівіўся пан. — А дайце адно такое мне!

Мачыха сваю дачку наперад штурхае:

— Сарві пану яблычак!

Але як ні спрабавала яе дачка, не змагла яна нават да галінак дацягнуцца, дзе плады залатыя вісяць. Вось ужо пачынае злавацца мачыха ды ідзе да дрэва сама. Але як ні скакала, ні цягнулася — і яна да галінак з яблыкамі не змагла дастаць.

— Ды што ж такое? Дзіўная справа! А што, больш нікога няма дома?

Мачыха неахвотна адказвае:

— Ды ёсць тут адна калючка паганая, вочы б мае не бачылі!

— Дык пакліч, няхай сюды Ідзе. Кліч неадкладна.

Прыйшла падчарка, да яблынькі падышла — і галінкі самі да яе нахіліліся, а яблыкі проста ў рукі ляглі. Узяў пан яблык, на дзяўчыну паглядзеў — добрая дзяўчына. I пасватаўся да яе пан, а потым яны шлюбам пабраліся.

Як адсвяткавалі вяселле, адвёз ён маладую жонку ў свой панскі дом. Шкада было дзяўчыне пакідаць сваю яблыньку. Але раптам яблыня вырвалася з зямлі і пайшла за ёй сама. I стала яна расці ў панскім садзе побач са сваёй гаспадыняй — маладою паннай.

Вось спатрэбілася пану аднаго разу з’ехаць, а панна была ў гэты час цяжарная. Паехаў муж, а жонка неўзабаве нарадзіла дзіця. Сталі дзіцяці шукаць нянек. Даведалася пра тое мачыха і ў дом панскі з’явілася:

— Хачу быць нянькай.

Добра, узялі яе ў нянькі. Спачатку ўсё было спакойна, але праз некалькі дзён мачыха падчас прагулянкі ўздоўж рэчкі

па панскім садзе ўзяла і ўтапіла сваю падчарку.

Але панна не загінула. Яна ператварылася ў рыбку і паплыла.

Вярнуўся пан дадому, а мачыха-нянька яму распавядае: нарадзіла і памерла, маўляў, жонка твая, а дзіця засталося.

I сталі яны жыць далей. А пан прыгледзеўся, што адбываецца. Ён бачыць, што адзін старанны і добры работнік у доме ёсць, і калі дзіця плача, ён яго бярэ і некуды носіць. Пайшоў за імі пан. А работнік да ракі з немаўлём прыйшоў, паклікаў кагосьці — выплыла рыбіна. Іэта была маці дзіцяці, панна, што злой мачыхай была ўтопленая і рыбай жыла. Калі яна бачыла сваё дзіця, то ізноў станавілася жанчынай. Дасць дзіцяці грудзі, а потым рыбай перакінецца ды назад у раку паплыве.

Схаваўся на гэты раз пан у зарасніках ля рэчкі і ўсё пабачыў. He стаў ён з зараснікаў выскокваць з гучнымі воклічамі, а стаў думаць, як жонку ў дом вярнуць.

Назаўтра гісторыя з дзіцем паўтарылася. Але калі работнік даў панне-рыбе пакарміць дзіця і тая перакінулася жанчынай, пан толькі і чакаў, калі жонка карміць скон-

чыць. Як толькі яна адняла дзіця ад грудзей, пан выскачыў з кустоў і бачыць: перад Ім русалка! He доўга думаючы, хоп ён яе за руку ды цягне да сябе. I тады ў небе бліснула маланка, і русалка імгненна змянілася — стала звычайнай кабетай.

Прывёў пан жонку дадому, а яна яму расказала гісторыю, як мачыха яе ўтапіла. Раззлаваўся пан, знайшоў мачыху і загадаў адсекчы ёй галаву.

А самі яны працягвалі жыць у радасці і згодзе доўгія гады. Можа, і да гэтага часу жывуць шчасліва — хто ж іх там правяраў?

Казкі пра коней

ТРЫ КАНІДЫІВАНКА-ДУРАНЬ

Жыў на свеце добры чалавек, і было ўяго тры сыны. Двое старэйшых разумныя, а малодшы — дурань дурнем, прастак-прастаком, Іванкам клікалі.

Старэйшыя сыны ажаніліся, а Іван усё бабылём ходзіць. Ляжыць ён на печы, грае на жалейцы.

Вось прыходзіць час бацьку паміраць. Паклікаў ён сыноў і кажа ім:

— Сынкі мае мілыя, родныя! He пакідаю я вам вялікага багацця, але адну маю просьбу ўшанаваць прашу. Як мяне пахаваеце, прыходзьце на маю магілу тры ночы начаваць. У першую ноч няхай старэйшы сын прыйдзе, у другую — сярэдні, а ўтрэцюю — малодшы. Калі прыйдзеце да маёй магілы, скажыце: «Жоўты пясок, расступайся, сасновая труна, адчыняйся, бацька, з магілы падымайся!»Вось і ўся мая просьба.

Сказаў гэта бацька, рукі склаў і спакойна памёр.

Пахавалі сыны бацьку з гонарам, пахрысціянску. Узгадалі яго словы. Вось ужо

 

і час старэйшаму брату на магілу на ноч адпраўляцца. А старэйшы брат баіцца. Яго жонка баіцца яшчэ болып ды мужа не пускае.

— Куды ты сабраўся? — кажа яна. — А калі загінеш, што я адна рабіць буду з дзецьмі малымі?

— Але якжа, — адказвае старэйшы брат, — не магу ж я бацькавага наказу не паслухацца! Нядобра гэта.

— А ты папрасі Івана, ён чалавек недалёкі ды самотны, — раіць яму жонка. — Што б ні здарылася, хто пра яго моцна плакаць стане?

Пайшоў старэйшы брат да малодшага і стаў прасіць:

— Іванка, схадзі за мяне на бацькаву магілу, га? Будзь сябрам!

— Прыйдзе мая чарга — тады і пайду, — адказвае Іван, на печы лежачы.

Брат ледзь не плача:

— Іванка, братка, мяне ж жонка і тая не пускае! Як жа мне быць? Дапамажы!

Нарэшце Іван здаўся.

— Добра, схаджу. Толькі няхай жонка твая дасць мне вялікую торбу і пакладзе ў яе два боханы хлеба. Я там хоць наемся

ўволю, a то дома з вашымі жонкамі ногі працягнеш.

Пашыла жонка старэйшага брата вялікую торбу і паклала ў яе два боханы свежага хлеба. Узяў Іван торбу, пайшоў на могілкі, стаў каля бацькавай магілы і кажа, як бацька вучыў:

— Жоўты пясок, рассыпайся, сасновая труна, адчыняйся, бацька, з магілы падымайся!

Так усё і адбылося. Бацька падняўся з магілы, як жывы. Зірнуў на Івана і пытаецца:

— А дзе ж мой старэйшы сын?

— А ён баіцца, — адказвае Іван. — I жонка яго не пускае. Папрасіў мяне прыйсці.

Кажа Іван, а сам акраец духмянага хлеба ўплятае.

— Што ж, раз так — значыць, яго доля табе дастанецца! — кажа бацька. — Слухай мяне, сынку. У зялёных лугах, на шаўковых мурагах пасвіцца конь сівой масці з залатою грываю. Дзень пасвіцца, ноч гуляе, а як пакліча добры маладзец, адразу да яго бяжыць. Калі табе гэты конь спатрэбіцца, свісні-крыкні ва ўвесь голас, і конь стане перад табою, як ліст

перад травою. А як нацешышся, адпусці каня ізноў у зялёныя лугі, на шаўковыя мурагі.

Сказаў гэтак бацька і ў труну зноў лёг. Апусцілася труна ў зямлю, і зачынілася за ім магіла.

А Іван адышоў ад магілы, а потым свіснуў-крыкнуў на ўвесь голас, і з’явіўся перад ім конь сівой масці з залатою грываю. Стукнуў ён капытом па зямлі і кажа:

— Што загадаеш, Іван, мой гаспадар?

— Хачу на табе пакатацца, — кажа Іван.

— Калі ласка, катайся!

Сеў на каня Іван і паляцеў наперад. Тры разы яны з канём увесь свет абляцелі і нават да зямлі не дакрануліся. Прымчаў конь на тое ж самае месца, злез Іван на зямлю.

— Нішто сабе катанне! Вось гэта катанне! — гаворыць Іван каню. — Але ж хопіць на сёння! Бяжы ў зялёныя лугі, на шаўковыя мурагі. Дзень пасвіся, ноч гуляй, але як крыкну да мяне прыбягай!

А сам торбу за плячо і дадому пайшоў. Залез Іван на печ, ляжыць ды на жалейцы зноў грае. Старэйшыя браты глядзяць: нічога з малодшым і не здарылася!

Набліжаецца другая ноч, цяпер чарга сярэдняга брата на магілу да бацькі ісці. Ён таксама пабойваецца. Упрошвае сярэдні брат Івана:

— Схадзі за мяне, брат, бо ты ж смелы!

— Чаму я? Я вам што — парабак які? Чаму за кожнага яго абавязкі выконваць мушу?

— Ну Іванка, ну калі ласка!

— Табе трэба — ты і ідзі!

Тут і жонка сярэдняга брата да Івана прычапілася:

— Іванка, будзь гэткі ласкавы, не адмоў нам з тваім братам: схадзі замест яго да бацькі на магілу калі ласка!

Нарэшце Іван вырашыў здацца:

— Добра, дапамагу. Але давайце і вы мне два боханы хлеба.

Жонка сярэдняга брата таксама склала торбу з хлебам, і Іван пайшоў на могілкі. Паўтарыў ён тыя ж самыя чароўныя словы, якім бацька іх з братамі вучыў. З’явіўся бацька перад ім, агледзеўся і пытаецца:

— Іван, зноўку я бачу цябе, а сярэдні мой сындзе?

— А яму страшна стала, мяне папрасіў замест сябе пайсці, — тлумачыць Іван.

Уздыхнуў бацька.

— Ну што ж, значыць, так таму і быць! Значыць, яго доля тваёй стане. Слухай мяне, сынок, уважліва. У тых зялёных лугах, на шаўковых мурагах ёсць яшчэ конь гнядой масці, маладзейшы за першага каня. Гэты конь таксама будзе табе служыць — толькі клікні.

Сказаў так бацька, развітаўся і вярнуўся назад. А Іван паклікаў на ўвесь голас гнядога каня. Прымчаўся конь:

— Чаго загадаеш, гаспадар мой Іванка?

— Пакатацца на табе можна?

— Вядома, калі ласка!

I Іван на кані гнядым двойчы абляцеў увесь свет, а потым адпусціў каня пасвіцца ў зялёныя лугі ды пайшоў дадому.

А браты старэйшыя з жонкамі глядзяць на яго і бачаць: зноў з Іванам нічога не здарылася, жывы-здаровы вярнуўся.

Вось набліжаецца ўжо і малодшага брата чарга на бацькаву магілу ісці. Дачакаўся Іван ночы, прыйшоў на тое ж месца, сказаў тыя ж словы. Падняўся бацька і кажа яму:

— Шкада мне цябе, сынок: ты адзін толькі да мяне і прыходзіш. Хай жа і самы мала-

ды конь, трэці, табе служыць! Ён пасецца там жа — на зялёных лугах, у шаўковых мурагах. Масць яго буланая. Клікаць яго трэба гэтак жа, як першых двух коней. Вось і ўсё, што я хацеў сказаць. Болып па начах сюды хадзіць не трэба.

Сказаў ён так і знік разам з труной у магіле. Пастаяў Іван на месцы, абдумваючы словы бацькі. Значыць, не лёс ім пабачыцца болып на зямлі... Ну, але што ж тут — нічога не зробіш! Адышоў ён убок, паклікаў буланага каня і абляцеў на ім адзін раз вакол свету. А потым адпусціў каня ў зялёныя лугі і вярнуўся ў родную хату.

Лёг Іван на печку, ціха на жалейцы грае. А разумныя старэйшыя браты ўсё здзіўляюцца: гэта ж трэба, тройчы ноччу на магіле бацькі пабываў і нічога з ім не зрабілася.

— От бо, наш дурань нідзе не прападзе! — кажуць старэйшыя браты адзін аднаму.

Вырашылі яны, што болып хлеба малодшаму брату не дадуць: раз на печы валяецца, то і заціркі яму дастаткова.

А тым часам у сталіцы іхняга царства мучыцца дурасцю ад няма чаго рабіць малодшая царская дачка. Узлезла яна на высокі паверх палацавай вежы і ў акенца на ўсю

краіну абвясціла: выйдзе замуж за таго, хто да яе ў гэтым вакне даскочыць на кані. Усе кавалеры, якія ў царстве гэтым пражываюць і ажаніцца на царэўне жадаюць, кінуліся ў сталіцу і сталі сабе коней падбіраць. На ўсіх кірмашах краіны падаражэлі коні аж неймаверна як!

Разумныя старэйшыя браты кажуць:

— ІЬта ж якое відовішча будзе каля царскага палаца! Паехалі паглядзім?

— Давай з’ездзім!

Збіраюцца яны ў дарогу, а Іван з імі просіцца:

— Вазьміце мяне з сабой!

— Яшчэ чаго! — засмяяўся старэйшы брат.

— Куды табе, прасцяк ты наш, у сталіцу ездзіць? — развесяліўся і сярэдні. — Там дурняў і так хапае.

Вырашылі яны даць малодшаму брату працу, каб не было яму сумна на печы ляжаць ды на дудцы сваёй граць. Узялі старэйшыя браты бочачку маку і бочку пяску, высыпалі ў гумне, перамяшалі і кажуць:

— Да нашага прыезду перабяры гэтую купку. Мак — асобна, пясок — асобна. Усё зразумела?

З’ехалі браты. Іван ссыпаў сумесь маку і пяску ў торбу ды паклаў на чарэн печы: хай падсохне, каб перабіраць потым лягчэй было. Праходзіць тыдні два. Злез Іван з печы, перасыпаў мак з пяском у лубяны кораб, торбай прыкрыў яго і пайшоў са сваім дабром у чыстае поле ды ў цёмны лес. Там ён свіснуў-крыкнуў коней, і ўсе тры жарабцы да яго з’явіліся.

— Што загадаеш нам, Іванка-гаспадар?

— Коні мае добрыя, коні мае мілыя! Вось пайшлі ў нас тут чуткі, што дзіва ў сталіцы робіцца. Надумалася малодшая дачкі цара засесці ў вежы палаца і абвясціць, што пойдзе замуж за таго, хто да яе на кані дастане. He маглі б вы мяне туды адвезці на гэта дзіва паглядзець?

— Вядома, можам, — адказвае старэйшы конь — сівы. — Толысі паедзеш сёння на самым малодшым з нас — на буланым.

А буланы конь наперад выйшаў і кажа, грывай падтрэсваючы:

— Іване, Іване, залезь у маё правае вуха, а праз левае вылезь!

Іван чамусьці не здзівіўся нічому і зрабіў у дакладнасці так, як казаў буланы конь. Як толькі вылез ён з левага вуха ка-

ня, ператварыўся ў такога малайца-прыгажуна, што царэвічу з ім не цягацца. Сеў Іван на каня, конь капытом стукнуў — толькі іх і бачылі!

Прымчаліся яны ў сталіцу. Стаіць натоўп народу перад палацам цара. I браты старэйшыя Іванавы тут, раты разявілі і варон ловяць. Тут буланы конь з разгону як скокнуў, дык на локаць да царэўны толькі і не дастаў. Апусціўся ён на зямлю, пераскочыўшы палац, і паляцеў далей. Натоўп аж ахнуў. «Лавіце яго, лавіце!» — пачуліся крыкі ўслед Івану.

Прывёз яго конь на старое месца. Пралез Іван у яго левае вуха, вылез праз правае і стаў такім жа, як быў.

— Дзякуй табе, дарагі мой конік! — кажа ён. — Дзякуючы табе паглядзеў я на царэўну. Дзякуй. А цяпер мне трэба яшчэ працу зрабіць: перабраць кучу маку з пяском. Дапамажы мне!

А конь кажа:

— А разарві сваю торбу вялікую на дзве часткі, будуць дзве посцілкі. Высып побач свой мак з пяском і не турбуйся.

Іван паслухаў каня і высыпаў мак. Як дзьмухнуў конь на мак і пясок, то паднялі-

26 Зак. 2330

ся яны ў паветра і самі расклаліся па посцілках: мак на адну, пясок на іншую. Іван скруціў посцілкі, завязаў, каню падзякаваў а ў лубяны кош па шляху дадому грыбоў назбіраў.

Жонкі братоў яго ўжо чакаюць:

—Дзе сноўдаеш, дурань? Мак ты перабраў? Вось зададуць табе браты, калі вернуцца!

— А каб вас качкі патапталі! Вось раскрычаліся! — бяскрыўдна кляне іх Іван. — Усё я перабраў, а вось яшчэ і грыбы вам — зварыце суп грыбны да абеду.

Прыехалі неўзабаве браты старэйшыя, вясёлыя, задаволеныя. Распавядаюць жанчынам:

— Што там рабілася! Ніхто не мог і блізка да таго акенца даскочыць. Толькі нейкі царэвіч на кані буланым амаль змог. He хапіла ўсяго локця! Нават шкада, прыгожы быў царэвіч, ды паскакаў Нават сама царэўна крычала, каб яго дагналі, але ж не дагналі яго!

А Іван з печы слухаў-слухаў ды і пытаецца:

— ßTa выпадкова не я там быў?

— Маўчы ўжо, дзе табе! — зарагаталі браты з жонкамі разам. Доўга весяліліся.

Прайшло трохі часу — зноў царэўна конкурс на яе руку і сэрца абвяшчае. Узлезла яна яшчэ вышэй у вежы і пагражае не выйсці адтуль, хіба толькі калі выйсці замуж. I жаніхом стане той, хто да яе акна на кані скокне. I зноў усё паехалі ў сталіцу — хто глядзець, а хто шчасця шукаць.

Браты Івана таксама зазбіраліся, і ён просіцца.

— Сядзі дома, разумнічак наш’ — адказваюць яны. — Ды каб не сумаваў тут, вось табе яшчэ праца.

Узялі яны па дзве бочачкі маку і пяску, змяшалі і высыпалі пад падстрэшкам.

— Перабяры да нашага вяртання, a то табе не паздаровіцца, гультай!

Іван пачакаў, пакуль браты зніклі з вачэй далоў, перасыпаў мак з пяском у кораб, дзвюма посцілкамі прыкрыў яго і сышоў у лясы ды поле. Пайшоў ён у бок зялёных лугоў Крыкнуў на ўвесь голас — прымчаліся да яго яго коні.

— Чаго клікаў нас, гаспадар?

— Ды вось ізноў тое самае дзіва, — распавёў Іван ім, як ёсць, і зноў у горад просіцца.

— Добра, паедзеш у сталіцу, — кажа сівы конь. — На гэты раз павязе цябе гняды конь.

Ізноў ператварыў конь Івана ў малайца, прыгожага, як царэвіча, і паляцелі яны ва ўвесь дух. За гадзіну даімчаліся, хоць усе астатнія туды ехалі хто тыдзень, хто два, а хто і месяц. Прыскакалі да палаца царскага і перад натоўпам людзей скочылі яны ўверх, прама да царэўны. Але не хапіла ім зноў зусім няшмат, прыкладна паўлокця, каб да акенца таго на вежы дастаць. Пераскочылі палац царскі ды ходу з горада. А далей гісторыя паўтарылася — ад перабірання маку з пяском да расповедаў старэйшых братоў

Тут ужо царэўну ўзяла цікаўнасць: што за прынц невядомы другі раз запар усіх абганяе ў такім цяжкім спаборніцтве? I зноў яму крыху не хапае, каб дастаць яе’ Думала царэўна, як ёй даведацца пра незнаёмца, але не прыдумала нічога лепшага, як у трэці раз спаборніцтва вершнікаўскакуноў аб’явіць. Але, каб жыццё не здавалася прынцам і іншым жаніхам занадта лёгкім, узлезла царэўна на самы апошні паверх. Глядзіць яна цяпер на палацавую

плошчу з маленькага акна пад самым чарапічным дахам.

Усе цары і царэвічы, каралі і каралевічы з’язджаюцца ў сталіцу краіны. Збіраюцца і Іванавы браты.

— Вазьміце мяне хоць раз з сабой! — просіцца Іван.

Але браты толькі пасмяяліся ды пакінулі яму яшчэ больш перабіраць маку з пяском.

Вылежаўся малодшы брат зноў на печы, узяў мак з пяском ды выйшаў на палі і лугі. Паклікаў ён у трэці раз сваіх коней і кажа:

— Коні мае любімыя, ці нельга нам з вамі яшчэ разочак з’ездзіць у нашу сталіцу?

— Можна, — адказвае сівы конь, — але паедзеш зараз на мне. Май на ўвазе: калі я не даскачу да царэўны, мы не будзем болып і спрабаваць. Няма чаго рабіць тады ў сталіцы.

Пералез Іван зноў праз вушы каня і ператварыўся ў прыгожага малайца. Сеў ён на сівага каня. Заржаў конь і рвануў з месца. Прыімчаў ён у сталіцу за паўгадзіны і скокнуў прама да палаца. На вачах здзіўленага натоўтгу сівы конь узвіўся ўгору

і дастаў саму царэўну ў вакне вежы пад чарапічным дахам. А царэўна таксама не промах: тук-тук! — і ў Івана на ілбе і на патыліцы з’явіліся яе асабістыя пячаткі. Праз секунду конь ужо на ўсю моц ляцеў прэч ад гэтага месца. А ўслед яму раздаваліся крыкі: «Лаві яго, лаві!»

Прывёз конь Івана на ранейшае месца, дапамог яму перабраць мак, адпусціў яго Іван у зялёныя мурагі... Насунуў ён шапку на самы лоб, каб схаваць пячаткі царэўны. Назбіраў па дарозе грыбоў. А тут і браты з’явіліся, не запыліліся, жонкам байкі расказваюць:

— Што было, што рабілася! I галоўнае, адзін каралевіч даскочыў да царэўны, а сам прэч паскакаў! I цяпер царэўна і ўсё царства гадае: хто б гэта мог быць?

— Я! — сказаў з печы Іван.

На яго адразу ж зашыкалі:

— Маўчы, дурань, вечна пагаварыць не дасі! Куды табе, дурню гэткаму! Мак-то ты хоць перабраў?

Паказаў Іван ім мак, здзівіліся браты: як можна гэта зрабіць так хутка, не разумеюць.

А царэўна тым часам абвясціла на ўсю краіну, што да яе павінен з’явіцца жаніх.

Сталі царскія слугі шукаць яго спачатку сярод царэвічаў і каралевічаў. Але сярод іх таго самага малайца не знайшлі. Тады паклікалі ў палац паноў і купцоў Але не аказалася жаніха і сярод іх. Засмуціўся цар. Але царэўна не здаецца. Загадвае яна сабраць у палацы ўсіх мужыкоў і парабкаў краіны.

Даведаўся пра гэта Іван — кажа братам:

— Ну вось, цяпер і без вас мне ісці прыйдзецца! Такі загад царэўны’

Узяў ён торбачку на плечы, паклаў у яе сваю жалейку і пайшоў. Паклікаў ён на ўвесь голас коней, і ўсе трое перад ім з’явіліся.

— Коні мае добрыя, загадала царэўна ўсім з’явіцца да яе. Ці не маглі б вы мяне падкінуць у сталіцу?

— Лёгка! — кажа яму сівы конь. — Паедзеш зноў на буланым. I вось што: едзь такім, як ты ёсць.

I наказвае ён буланаму каню:

— Браток, ты яго адвязі да лазні, што каля царскага палаца, ды там і пакінь.

Так і паступіў буланы конь. Іван пайшоў у лазню, залез там на паліцу і грае на жалейцы, нібы дома на печы. А царэўна са служан-

камі ўсіх мужыкоў і парабкаў перагледзела — няма сярод іх таго, каго трэба, хоць трэсні! Раптам чуюць яны з лазні гук жалейкі. Кінуліся на гук. Бачаць: ляжыць хлопец падрапаны, абшарпаны, шапка лоб закрывае. Падышла царэўна і скінула з яго шапку, а там яе асабістыя друкаванкі! Павярнула яна яму галаву — на патыліцы таксама!

Бярэ яго царэўна за руку і хоча весці да бацькі, а Іван упіраецца.

— Пачакай, пачакай, царэўна! Там усе з мяне смяяцца будуць.

Прывяла яго царэўна. Глядзіць цар — хмурыцца.

— Дачка, ты каго сабе за мужа знайшла?

— Але на ім мае пячаткі, — кажа царэўна. — Значыць, лёс такі.

Згулялі вяселле, і стаў Іван зяцем цара.

Але ў цара былі яшчэ зяці — мужы яго старэйшых дачок. Сабраў ён неяк усіх іх разам і кажа:

— Стары ўжо я стаў, думаю, і памерці хутка прыйдзецца. He магу вырашыць, Ka­ro ж пасля сябе каралём пакінуць.

Сталі зяці спрачацца. Кожны просіць пакінуць царства яму. Бачыць цар: бойка наспявае.

— Вось што, дарагія зяці. Ёсць у адной краіне свінка — залатая шчацінка. Лычом арэ, нагамі бароніць, а следам за ёй пірагі царскія самі растуць. Гэта вельмі смачныя пірагі. Хто тую свінку мне дастане, таму і быць царом!

He доўга думаючы, старэйшыя зяці ўзялі па роце салдат з царскай гвардыі і з песнямі паехалі ў свет свінку шукаць. А Іван не едзе. Кажа яму царэўна-жонка:

— Швагры мае свінку — залатую шчацінку шукаюць, а ты што ж? He хочаш быць царом? He хочаш мяне зрабіць царыцай?

— Выдумалі нейкую свінку! He паеду нікуды!

Плача царэўна, а ён на жалейцы сабе грае. Так месяц мінуў. Просіць Іван жонку да цара схадзіць:

— Вазьмі ў яго для мяне якую-небудзь кабылку старую. Паеду свінку шукаць.

— Швагры, напэўна, ужо знайшлі і вязуць яе сюды, — засмучаецца царэўна. Але да бацькі пайшла. Пасмяяўся цар з задумы Івана, але кабылку даў. А Іван выехаў за горад, пусціў кабылку ў поле і выклікаў сваіх коней.

— Што загадаеш, гаспадар? — пытаюцца яны.

Распавёў ён коням сваім пра свінку — залатую шчацінку і загад цара.

— Ці не можам хмы тую свінку дастаць?

— Можам! — кажа сівы конь. — Вось табе шаўковы шнурок і раменная пуга. Паедзеш на буланым кані. Лупі свінку гэтай пугай, пакуль яна не здасца.

Улез Іван буланаму каню ў правае вуха, вылез у левае і стаў добрым малайцом. Паляцелі яны і неўзабаве апынуліся ў той краіне, дзе жыла свінка. Падкраўся Іван-царэвіч да свінкі і хвошча яе пугай.

— Здавайся! A то заб’ю і з’ем!

Але не скараецца свінка. Тады накінуў ёй на шыю Іван шаўковы шнурок ды пацягнуў за сабой. Едуць яны дадому паціху, а аднекуль маршы і песні ўсё гучней чуюцца. «Швагры мае!» — здагадаўся Іван. Пералез ён зноў каню ў левае вуха і вылез праз правае, стаўранейшым. Каня адпусціў а свінку прывязаў на шнурку да дуба. А сам расклаў вогнішча ды грэецца. Убачылі швагры дымок, слуг адправілі, а тыя ім і распавядаюць:

— ІЬта наш прасцячок. I свінка тая таксама пры ім.

Здзівіліся царскія зяці. Вырашылі праверыць.

— Калі гэта праўда, выпрасім свінку сабе. А не аддасць — сілай адбярэм, — сказалі яны.

Падышлі і бачаць: сапраўды! Іван са свінкай!

Сталі яны свінку — залатую шчацінку ў Івана выпрошваць. Але той не аддае, на сваім стаіць. I тое яму абяцаюць, і гэта — усё, што жадае, толькі свінку хай аддасць. Нарэшце кажа Іван:

— Ліха вас бяры! Калі адрэжаце па мезенцу з правай нагі, забірайце свінку!

Швагры так хочуць кіраваць краінай, што гэта для іх даражэй пальцаў. Адрэзалі яны мезенцы. Памянялі іх на свінку і адправіліся дадому. А Іван паклікаў буланага каня і, пакуль яны месяц ехалі, за пару гадзін да палаца даімчаўся.

Убачыла яго жонка ды ў слёзы: кабылку страціў, свінку не прывёз... А потым яшчэ і швагры прыехалі і свінку прывезлі. Лычом яна арэ, нагамі бароніць, а за ёй гатовыя пірагі растуць царскага смаку. Паклікаў цар гасцей яснавяльможных, каб цудам такім пахваліцца. А швагры раніцай пайшлі да цара, каб ён ім царства на дваіх адпісаў

А цар i кажа:

— Я перадумаў. Адной свінкі мне мала. Вось у адной краіне ёсць цуд-кабыліца. 3 ноздраў яе полымя шугае, з вушэй дым клубамі валіць. Пасвіцца яна ў зялёных лугах, на шаўковых мурагах. Ахоўваюць яе дванаццаць коней з залатымі грывамі. Я адпішу царства таму, хто прывядзе ўсіх коней і саму кабыліцу!

Узялі швагры з сабою яшчэ болып салдатаў і рушылі на пошукі жарабіцы. А Іван усё дома. Жонка яго ўпрошвае ехаць, вельмі ж ёй хочацца царыцай стаць.

— Ды што ты, пражывем як-небудзь і не на троне, без кароны і царства! — суцяшае яе Іван. Потым раздумаўся і кажа:

— Жоначка, схадзі да бацькі ды папрасі для мяне яшчэ адну кабылку. Можа, дасць?

— Ужо швагры, мабыць, усё знайшлі і вяртаюцца!

— Ну, калі так, то і я з імі вярнуся, вялікая бяда!

— Перад бацькам няёмка мне... А калі ты і гэтую кабылу страціш?

— Дарагая жонка, твой бацька ад гэтага не збяднее.

Даў цар Івану яшчэ адну паўдохлую кабылку. Паехаў ён за горад, адпусціў кабылку ў поле і выклікаў сваіх цуда-коней. Распавёў ім пра кабыліцу, якую пажадаў мець у палацы цар, а яны як выгукнуць:

— Іванка-братка, то гэта ж наша маці! I не дванаццаць коней яе цяпер вартуе, а толькі дзевяць. Таму што трое — гэта мы, а мы ж табе служым! Цяжкая задача, але мы паспрабуем табе дапамагчы. Схадзі-тка ты пакуль да свайго цесця-цара ды папрасі ў яго дзедаўскі кій.

Вярнуўся Іван з кіем, а той дванаццаць пудоў важыць. Але Івану здаецца ён лёгкім, так што нават яго цесць дзіву даўся.

— Я сам паеду з табой, — кажа сівы конь. — Як сядзеш на тую кабыліцу, бі яе кіем між вушэй, пакуль яна не здасца табе. Я яе яшчэ і настрашу крыху. Скажу, што мой гаспадар вельмі злы.

Так усё і сталася, як сівы конь казаў. Сеў Іван на кабыліцу, а тая яго падымае пад самае неба. Спрабуе скінуць, але не скідаецца Іван і кіем яе паміж вушэй лупіць.

Стамілася кабыла і кажа:

— Трыццаць тры гады на свеце жыву, а ты першы змог паездзіць на мне. Хто ты такі?

— Г^та, матуля, наш гаспадар, — замест Івана адказвае сівы конь. — Ён суровы і злы. Здавайся, a то яшчэ прыб’е цябе.

— Што ж, давядзецца пабыць цяперака ў няволі, — уздыхае кабыліца. — He бі мяне кіем, Іван Іванавіч! Здаюся!

Паехалі яны ў сваё царства, а за імі яшчэ дзевяць коней бягуць.

I тут ізноў сустракаюцца ім па шляху швагры з войскам. Маршыруе войска, музыка грыміць. Адпусціў Іванка сівага каня ў зялёныя лугі, развёў вогнішча ды сядзіць, грэецца. Грае на жалейцы. I зноў слуг на дымок швагры паслалі, а тыя ім распавялі, што там Іван сядзіць, і кабыліца пры ім ужо.

Прыйшлі швагры, самі ўсё ўбачылі, здзіўляюцца:

— А чаму коней усяго дзевяць?

— А там іх шмат пасецца. Я сабе ўзяў толькі адну і дзевяць коней дадатак. ІЬта не тая кабыліца, што цар гаварыў, — тую я не знайшоў.

А швагры не вераць.

— Няхай не тая, але просім цябе саступіць нам гэтую.

Доўга яны яго ўпрошвалі. Нарэшце Іван здаўся:

— Добра. Аддам кабылу з коньмі. Адрэжце мне за гэта па мезенцу з правай рукі. I памяняемся.

Адрэзалі швагры па мезенцу з правых рук і абмянялі на коней ды кабылу. А Іван дадому прыйшоў пешшу.

— Дзе зноў бацькава кабылка? — насела жонка.

— Здохла! — кажа Іван. — А што ты хацела? Мяне везла ды яшчэ кій цяжэнны.

А швагры даставілі ў палац кабылу. Радуюцца, скачуць: быць ім цяпер царамі! Але цар радавацца чамусьці не спяшаецца.

— Вось што, — кажа ён зяцям. — Я зноў перадумаў. He ўсе заданні я вам яшчэ даў. Ёсць у адной краіне за сінім акіянам, за высокаю гарою леў. Сядзіць ён каля студні, прыкаваны дванаццаццю ланцугамі. I яму дзень і ноч дванаццаць чалавек ваду са студні цягаюць. Леў усю ваду як выпівае, так усё хваробы з народа і жывёлы ў сябе ўбірае. Хачу гэтага льва да сябе.

Хто яго прывядзе, той і стане маім пераемнікам.

Тут швагры параіліся і вырашылі: можа, няхай дурань наш і гэтага льва дастане? А мы ўжо ў яго потым як-небудзь выпрасім. Бо дужа небяспечная задума з тым ільвом. Сабраліся яны, як раней, і з’ехалі. А царэўна на Івана-царэвіча лаецца:

— Што мы рабіць станем, калі ўсё царства бацька шваграм адпіша? Жабракамі станем?

— Ну жывуць жа людзі і жабракамі на свеце, мілая мая жоначка’ — не падае духам Іван.

Праходзіць месяц ці два — не вяртаецца ніхто з ільвом. Просіць зноў Іван жонку ўзяць у цара для яго кабылку. Але жонка HaBar слухаць не хоча: ідзі, кажа, пешшу. I выйшаў Іван з горада пешшу.

Паклікаў ён коней і расказаў ім сваю бяду.

Кажа сівы конь:

— Усё рэальна, Іван. Зараз паедзеш ты на гнядым кані. Але калі пад’едзеце вы да таго горада, дзе леў сядзіць, выпусці каня ў поле і ідзі пешшу. Ідзі прама да калодзежа і кажы, што ты адзін бярэшся льва паіць. Цар цябе нойме, ну а там ужо ты не лаві ва-

рон сам. I вось табе малаток: ён любы ланцуг разбівае. Поспеху, Іванка!

Паляцелі Іван і конь. Праз пару гадзін апынуўся ён каля калодзежа з ільвом.

— Добры дзень, вадачэрпнікі!

— Добры дзень, чужаніца!

— Цяжка вам працуецца?

— Ды ўжо, не лёгка!

— А я хачу вас адпусціць і адзін тут працаваць. Згодны?

Смяюцца работнікі:

— А як ты справішся? Нас вунь колькі, і ледзь паспяваем!

— Нічога, спраўлюся. Далажыце пра мяне цару вашаму.

Далажылі цару. Гяянуў ён на Івана і радуецца: менш плаціць прыйдзецца. Загадаў цар узяць яго на тры дні і паглядзець, што атрымаецца.

Дае рады Іван гэтак, што аж гай шуміць — леў не паспявае нават усю ваду выпіць. Так прайшоў першы дзень. А ноччу, як усе сышлі спаць, Іван кажа ільву:

— Давай уцячэм. У маёй краіне табе будзе лепш.

Расхваліў ён сваё царства. Згаджаецца леў на ўцёкі.

— Але, — кажа леў, — як раскаваць мае ланцугі? Я імі да калодзежа прыкаваны.

— Нічога, гэта мы раскуем, — адказвае Іван.

Узяў ён малаток, ляпнуў ім па адным ланцугу, па другім — рассыпаюцца ланцуга на кавалачкі дробныя. Так усе дванаццаць ланцугоў і рассыпаліся. Тады сеў Іван-царэвіч на льва верхам, і паімчалі яны ўяго царства.

Сустракаюць, як водзіцца, яны па шляху швагроў. Як убачылі яны, што Іван едзе на льве, дык мову ледзь не страцілі. А потым сталі яго прасіць-маліць:

— Аддай нам гэтага льва! Што хочаш зробім!

— Ого, усё вам пааддавай! — спрачаецца Іванка. — А ці магу я сам хоць нешта прывесці цесцю на радасць? Мяне ўжо і жонка лае па вашай літасці.

— Мы табе ўсё, што папросіш, дамо — толькі аддай нам льва!

У рэшце рэшт Іван пайшоў на саступкі:

— Добра, панове. Аддам вам льва. Але, дарагія мае, з адной умовай. Выражце мне ў сябе палоскі скуры са спіны.

А швагры думаюць, што дактароў у іх хапае, і лекаў, і грошай, — вылечылі пальцы,

вылечаць і спіны. Адрэзалі кавалкі скуры і абмен здзейснілі. Паехалі яны, а Іван скруціў скуру, паклаў яе да пальцаў у свой кашалёк, паклікаў каня гнядога ды дадому панёсся.

Вярнуўся ён у палац, а там з яго ўжо нават слугі смяюцца.

— Тры дні ён па ільва пешшу хадзіў! Адразу відаць, што дурань!

А жонка Іванава плача ад такіх размоваў.

— Іван-царэвіч, табе не сорамна? Над HaMi людзі пацяшаюцца.

— Але не ўсім жа плакаць, дарагая мая жонка.

— Бацька вось-вось царства шваграм і сёстрам адпіша — вось тады заплачам мы, яшчэ ўспомніш маё слова!

— Ат, ды добра! Перападзе і нам нейкі кавалак зямлі!

Вярнуліся швагры з музыкай і песнямі, льва прывялі. Цар ад радасці баль зладзіў. Тры дні і тры ночы грымеў у палацы баль. Госці глядзелі на заморскага льва. А пасля балю цар паклікаў зяцёў. Прыйшлі яны разам з жонкамі, а Іван не прыйшоў, толькі яго жонка з’ явілася.

— Ідзі пакліч свайго мужа, — сказаў ёй бацька.

— Ідзі папрасі ў бацькі хоць кавалак зямлі, — паклікала Івана жонка.

Пайшоў ён, стаў каля дзвярэй у кутку іслухае.

— Дарагія, любыя зяці! За гэта дарую вам царства, па палове царства на кожнага!

— А мне што? — пытаецца Іван.

— Нічога, бо ты не заслужыў узнагароды.

— А яны што такога зрабілі вялікага?

— А яны, — кажа цар, — найцудоўнейшых звяроў мне прывялі.

— Праўда? Г&тых звяроў, — адказвае яму Іван, — твае дарагія зяці нават знайсці не змаглі. Яны іх у мяне выкленчылі. Вось правер, ці ёсць у іх мезенцы на правай назе!

Цар здзівіўся і кажа:

— Здымайце боты!

I бачыць: дакладна, як Іван сказаў, і ёсць. Няма ў старэйшых зяцёў мезенцаў. А Іван дастае з кашалька мезенцы:

— Вось яны. А вось гэтыя, з рук правых, я ў іх за жарабіцу ўзяў. А яны яшчэ і падманулі цябе — усяго дзевяць коней прывялі. Ты ж трох не далічыўся, праўда? А ці ведаеш, цар, чаму?

— Чаму?

— Таму што яшчэ тры кані мне служаць! — і Іван паклікаў сваіх цудоўных коней, якія неадкладна перад ім з’явіліся.

Збялелі як палатно зяці. А цар ажно вочы на Івана вылупіў.

— А за льва я ўзяў з іх палоскі скуры на спіне, — працягвае Іван. — Правер, цар-бацюхна, іхнія спіны. Сам пераканаешся.

Як пабачыў цар, што Іван кажа праўду, дык прагнаў сваіх старэйшых зяцёў-ашуканцаў прэч з двара. А на Івана перапісаў адразу ж палову царства. I стаў Іван царом, а яго жонка, як і марыла, царыцай.

СЛОЎНІК

Абярэмак — колькасць чаго-небудзь, якую можна ўзяць, панесці, абхапіўшы рукамі.

Агмень — месца, дзе распальваюць і падтрымліваюць агонь.

Асілак — багатыр.

Бабыль — мужчына, які доўга жыве нежанатым.

Булава — дубінка з патаўшчэннем на канцы ў выглядзе шара, якая даўней служыла зброяй.

Волат — магутны баратыр.

Вэлюм — кавалак тонкай празрыстай тканіны, прымацаваны да вянка або жаночага капелюша.

Вянец — у пабудове: рад бярвенняў зруба.

Вярста — мера даўжыні, роўная 1,06 км.

Гладышык, гладыш — збан без ручкі.

Горан — кавальская печ для награвання металу.

Грош — медная манета ў паўкапейкі.

Гумно — вялікая халодная будыніна для складвання і абмалоту зжатага збожжа, пляцоўка перад буцынкам.

Дзесяціна — старая руская мера зямельнай плошчы (1,09 га).

Дзёгаць — цёмны смалісты вадкі прадукт, які атрымліваецца шляхам сухога перагону дрэва, торфу, каменнага вугалю.

Жорны (жаронцы, жорнаўкі) — ручны млын, які складаецца з двух гладка абчасаных круглых камянёў, пры дапамозе якіх зерне пераціраецца на муку.

Засекі — агароджанае месца ў свіране для ссыпання зерня, мукі.

Кайстра — дарожная торба, заплечны мяшок

Клець — кладоўка.

Кросны, кросенкі — ткацкі станок

Кувадла (кавадла) — жалезная падстаўка асобай формы для ручной коўкі металу.

Кудзеля — лён, пража.

Кулька жалезная — зброя, падобная да тонкай булавы.

Куфар — вялікая скрынка з векам (накрыўкай) і замком для захоўвання тканіны, адзежы, каштоўнасцей.

Лапсардак — мужчынскі двухбортны пінжак з доўгімі поламі, які цесна аблягае цела.

Лубка — ручны кораб з лубу.

Лытка — частка нагі ад калена да ступні.

Ляда — дзялянка высечанага лесу, расчышчанае месца пад пасеў

Ляска — зброя, падобная да плоскай булавы, паліца.

Маёнтак — уладанне памешчыка.

Маснічына (масніца) — дошка падлогі.

Меч-кладзянец — старадаўняя халодная зброя, вострая з двух бакоў

Начоўкі — прадаўгаватая драўляная або металічная пасудзіна для мыцця бялізны і іншых патрэб.

Палаці — насціл з дошак паміж печчу і процілеглай сцяной (на даволі высокім узроўні ад падлогі).

Пілавінне — апілкі.

Пожня — зжатае хлебнае поле; сенажаць.

Прадонне — бездань, прорва.

Прасечка (прасека) — ачышчаная ад дрэў паласа ў лесе.

Прасніца — прыстасаванне, на якое падвешваецца кудзеля для прадзення.

Просвіра — белая круглая булачка з крутога прэснага цеста, якая выкары-

стоўваецца ў абрадах праваслаўнага набажэнства.

Прыстаў станавы — начальнік паліцэйскага ўчастка ў сельскай мясцовасці.

Пуд — старажытнаруская мера вагі (16,38 кг).

Радовішча — прыроднае скопішча карысных выкапняў

Рапа — вада салёных азёраў

Свіран — халодны будынак для збожжа, мукі.

Склеп — паглыбленне ў зямлі, закрытае памяшканне для захоўвання прадуктаў

Смаляк — пацук.

Стаднік — пастух.

Ступа — драўляная або металічная пасудзіна, у якой што-небудзь таўкуць.

Таўкач — прылада ў выглядзе качалкі з патоўшчаным круглым канцом, якой таўкуць што-небудзь.

Талака — калектыўная дапамога пры выкананні сельскагаспадарчых работ.

Тарантас — спецыяльная дарожная павозка на чатырох колах, звычайна крытая.

Ток — будынак для складвання і абмалоту зжатага збожжа, пляцоўка перад будын-

кам, гумно; тут: земляная падлога (звычайна гліняная).

Хатнік — дух хаты.

Хлеў — памяшканне для жывёлы, свойскай птушкі.

Хорт, хорткі — звераняты.

Цяпельца — невялікі касцёр, вогнішча.

Ялавічына — мяса каровы як ежа.

ЗМЕСТ

ЧАСТКА ПЕРШАЯ ЧАРАДЗЕЙНЫЯ КАЗКІ ...... 3

Асілкі ды волаты................................................ 3

асілак................................................................. 3

ПАКАЦІГАРОШАК.............................................. 8

ІВАН — САБАЧЫ СЫН ЗАЛАТЫЯ ГУЗІКІ.......... 31

ІВАШКА МЯДЗВЕЖАЕ ВУШКА......................... 62

ВАСЬКА-ПАПЯЛЬІШКА.................................... 85

БЯЗНОП БАГАТЫР........................................ 103

ВЯЧОРКА, ПАЎНОЧНІКI ЗАРАВЫ.................. 114

ШЫВАР-МАЛАДЗЕЦ...................................... 131

КІРЫЛА КАЖАМЯКА...................................... 148

ЯКІЛЛЯ МУРАМЕЦ ПЕРАМОГ САЛАЎЯРАЗБОЙНІКА, АБЖОРУIАЛЬКАДЗІМА......................... 155

МАЛЫ-МАЛЫШОК.......................................... 168

БРАТЫ-АСІЛКІ............................................... 204

КАБЫЛІН СЫН.............................................   219

АСІЛАК-РАБОТНІК......................................... 239

Сірацінкі — Божыя слязінкі ............................. 249

ХАТКА НА КУРЫНАЙ НОЖЦЫ....................... 249

ЯК СЯСТРЫЧКІ ПА СУНІЧКІХАДЗІЛІ............ 258

ЧАРОЎНЫЯ ГУСЕЛЬКІ.................................. 261

БУРЭНЯ......................................................... 267

ІВАНЬКА-БАРАНЬКА...................................... 280

СВІНЫ КАЖУШОК.......................................... 287

СЯСТРА-БЯЗРУЧКА ...........................................   296

ІВАН-ЦАРЭВІЧI МАР’Я-ЦАРЭЎНА.................. 306

КАЗКА ПРА ПАДЧАРКУ................................. 321

ПРА МАЛГОСЬКУIАЎДОСЬКУ....................... 333

ДУБДАРАХВЕЙ............................................   343

Каток — Залатылабок..................................... 361

КАТОК — ЗАЛАТЫ ЛАБОК.............................. 361

ЯК KOT МАКСІМ ГАСПАДАРА СВАТАЎ......... 368

КОТІДУРАНЬ................................................. 374

КОТ ВАРПНIМАЛАДЫЯ ПАНІ........................ 378

АДКУЛЬ ПАЙШЛІ КАТЫ................................. 387

КОТ-ПРЫВІД...............................................    393

ПЯРЭСТЫ КАТОК.......................................... 407

ПРА КАТА, ЛІСІЦў ВАЎКАI МЯДЗВВДЗЯ....... 413

KOTKA, OX IЗАЛАТАЯ ТАБАКЕРКА............... 417

Цуды вакол нас.............................................. 429

ДЗІВА............................................................. 429

ШЭСЦЬ РЫБІН............................................... 435

РАК-ЦУДАДЗЕЙ............................................ 439

3 РОГУ ЎСЯГО МНОГА.................................. 447

КІЁЧАК.......................................................    .454

ПАСТУХОВА ДУДАЧКА...............................   465

ЗАЛАТОЕ ПЯРО _______________________  468

ЯК СЦЁПКАВА ШЧАСЦЕ КУРЫ СКЛЯВАЛІ... 483

ДОКТАР........................................................ 488

ЗАКЛЯТАЕ ЗОЛАТА....................................... 506

УДАЧА 3-ПАД КАРЧА.................................... 510

РОП.......................................................... „....515

ЧАРОЎНЫЯ ЖОРНЫ...................................... 529

ЖОРАВАЎ КАШАЛЁК..................................... 539

БАЦЬКАВА СЯКЕРА...................................... 553

ХТО Ў ВОЗЕРЫ ЖЫВЕ................................... 562

КАВАЛЬ-ЦУДАДЗЕЙ...................................... 569

ЗАЧАРАВАНЫ МОСТ..................................... 575

ПРАГНЫ СУСЕД........................................... 581

ЯК ХАТНІК СЯМ’Ю РАТАВАЎ...................... „.586

КАМЕНЬ-КРАВЕЦIКАМЕНЬ-ШАВЕЦ.............. 594

ПРА ЗМЯІНАГА ЦАРАIАЛМАЗНУЮ КАРОНУ. 597

ШЧАСЦЕ........................................................ 599

ЧАСТКАДРУГАЯ

КАЗКІПРА ЖЫВЁЛ ................................. 605

Казкі пра катоу........................................... ....605

коцік і пеўнік.................................................. 605

КОТ-ХАПУН IЗВЯРЫ-ДЭЛЕГАТЫ.................. 610

ЯК КОТ ЛІСУ АД ВАЎКА ЎРАТАВАЎ.............. 616

Казкі пра сабак.............................................. 619

САБАКАIЛЯСНЫЯ ЗВЯРЫ............................. 619

Казкі пра курэй............................................... 626

ПЕЎНІК, КУРАЧКАI БАБОВАЕ ЗЕРНЕ............ 626

ПЕЎНІКIЖОРНАЎКІ........................................ 629

ЯК КУРАЧКА РАБА ДА ПАЖАРУ ДАВЯЛА.... 637

КАЛАСОК ПШАНІЦЫ...................................... 642

Казкі пра буслоу............................................. 649

ЯК З’ЯВІЛІСЯ БУСЛЫ................................... 649

МАМА-БУСЛІХА............................................. 652

Казкі пра іншых птушак................................. 657

ДРОЗД, BAPOHA IЛІСА................................. 657

ЖУРАВЕЛЬIЧАПЛЯ....................................... 660

ВЕРАБЕЙ I БЫЛІНКА..................................... 662

ГАНАРЫСТАЯ ВАРОНА..............................    665

ЦЕЦЯРУКIЛІСІЦА.......................................... 670

СІВАЯ ЗЯЗЮЛЯ, ЛАСТАЎКАI САЛАВЕЙ....... 671

Казкі пра мядзведзя...................................... 67 6

МЯДЗВВДЗЬIДУРАНЬ................................... 676

МЯДЗВВДЗЬ, ВОЎК, ЛОСЬIЧАЛАВЕК........... 687

АДКУЛЬ УЗЯЛІСЯ МЯДЗВЕДЗІ..................... 690

ГІСТОРЫЯ АДНАГО МЯДЗВЕДЗЯ................ 693

МЯДЗВЕДЖАЕ ВЯСЕЛЛЕ............................. 696

МЯДЗВВДЗЬ, МЫШ IДЗЯЎЧАТЫ................... 702

Казкі пра лісу................................................. 707

ХІТРАЯ ЛІСАIВОЎК-ДАРМАВД...................... 707

ЛІСАIЖУРАВЕЛЬ........................................... 710

ЛІСА, ВОЎКIЗВАНОК..................................... 712

ЛІСІЦАIБАБОВЫ ПІРОГ............................. „...714

ЧАМУ ЛІСІЦА ДЫ БАРСУК У НОРАХ ЖЫВУЦЬ 724

Казкі пра ваўка.............................................. 731

ВАЎКАЛАК..................................................... 731

ВОЎКIХЛОПЧЫК........................................... 733

СТРАШНАЯ КАЗКА ПРА ВАЎКА.................... 735

ВОЎК, ЗМІТРОК, БАРАН ДЫ КАБЫЛА......... ....737

ВАЎКІIБЫК................................................... ...739

Казкі пра зайца............................................ 745

ЗАЯЦIВОЖЫК.............................................. 745

НАВАСЕЛЛЕ ЗАЙЦАIЛІСЫ........................... 746

Казкіпрарыбу................................................ 757

ЗАЛАТАЯРЫБКА.......................................... 751

ЯК ВАСІЛ ЁК РЫБУ ЛАВІЎ........................... 7 56

ЛІСКІНА РЫБАЛКА....................................... 759

Казкі пра коз і авечак................................... 762

КАЗЁЛ IБАРАН.......................... .................... 762

АВЕЧКА МАЛАННЯ IЛІСІЦА МАР’ЯНА........... 766

КОЗЛІКIБЕЛЫ ВОЎК.................................... 7 69

КАЗЁЛ-БАРАДА............................................. 773

Казкі пра кароў .............................................. 782

ПРА ДЗЕДАВУ ДАЧКУI БЫЧКА ТРАЦЯЧКА.. 782

КАРОЎКА....................................................... 786

Казкі пра коней.............................................. 792

ТРЫ КАНІДЫ ІВАНКА-ДУРАНЬ...................... 792

СЛОЎНІК............................................... 822

EHE

Літаратурна-мастацкае выданне

БЕЛАРУСКІЯ КАЗКІ. КОТ-ПРЫВІД...

Для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту

Аўтар-укладальнік М. В. АДАМЧЫК Вёрстка I. В. МАХНАЧ Карэктар Л. В. НАЛІЎКА

Адказная за выпуск Ä Н. Волкава

Падпісана да друку 27.09.2016.

Фармат 84x108 */32. Папера афсетная. Друк афсетны. Ул.-выд. арк. 43,68. Тыраж 2000 асоб. Заказ 2330.

ТАА «Харвест».

Пасведчанне аб ДРВВРДВ № 1/17 ад 16.08.2013.

Вул. Кульман, д. 1, корп. 3, пав. 4, к. 42, 220013, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь. E-mail рэдакцыі: harvest@anitex.by

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Выдавецтва «Беларускі Дом друку». Пасведчанне аб ДРВВРДВ № 2/102 ад 01.04.2014. Пр. Незалежнасці, 79, 220013, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь.

  • Асілак і волаты»Сірацінкі — Божыя слязінкі
  • Каток — залаты лабок • Цуды вакол нас • Казкі пра катоў і іншыя
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.