Беларусы ў ЗША  Вітаўт Кіпель

Беларусы ў ЗША

Вітаўт Кіпель
Выдавец: Беларусь
Памер: 352с.
Мінск 1993
125.57 МБ

ВІТАУТ КІПЕЛЬ
БЕЛаРУСЫ
БЕЛАРУСКІ ІНСТЫТУТ НАВУКІ Й МАСТАЦТВА (НЬЮ-ЁРК) НАЦЫЯНАЛЬНЫ НАВУКОВА-АСЬВЕТНЫ ЦЭНТАР ІМЯ ФРАНЦІШКА СКАРЫНЫ (МЕНСК)
ВІТАЎТ
КІПЕДЬ
БЕЛаРУСЫ ЎЗША ★★★★★★
Менск «Беларусь» 1993
ББК 63.3(2Б)
К42
УДК 325.2(73)(-82бХ091)
У тэксьце кнігі выкарыстаны правапісны варыянт беларускае мовы, які ўжываецца ў друкаваных выданьнях беларусаў паваеннае хвалі эміграцыі.
^0503020903—005 10 эз М 301(03)—93
ISBN 5-338-00884-Х
© В.Кіпель, 1993
© Пераклад С.Шупа, 1993
© Афармленьне В Латышаў. 1993
© Фатаграфіі. А.Кляшчук, 1993
Благаслаўлёна тая зямля — 1 быць Ёй свабоднаю вечна! — што брацьцям маім прытулак дала ў сям’і сваёй чалавечнай
Ларыса Геніюш
УСТУП
«Беларусы ў ЗША» — ня проста назоў новае кнігі. Гэта новае паняцьце. Нягледзячы на этнічную разнастайнасьць краіны шмат для каго беларусы — новая рэалія на этнічнай мапе Злучаных Штатаў. Тым ня менш этнічная прысутнасьць беларусаў у Злучаных Штатах Амэрыкі мае болып за стогадовую гісторыю.
3 прычыны неспрыяльнага зьбегу гістарычных акалічнасьцяў, тэрміналягічнае невыразнасьці ды імпэрскіх памкненьняў суседзяў раньнія беларускія імігранты — беларусы-ліцьвіны — з-за нязначнае свае колькасьці заставаліся незаўважныя. Бальшыня ж масавае беларускае іміграцыі была залучаная ў бюракратычную катэгорыю «расейцаў» у шырокім сэньсе гэтага паняцьця. Гэтая бірка мацавалася да іх, як толькі яны ўпершыню пераступалі парогі адміністрацыйных установаў Расейскае імпэрыі. Ніхто не пытаўся ў іх думкі што да іхнага самавызначэньня, а самі яны былі ня ў стане запярэчыць. Нават калі ў іх пыталіся, яны не маглі выразна адказаць з прычыны палітычнага й гістарычнага няведаньня або й проста абыякавасьці да свае мінуўшчыны, да свае этнічнае тоеснасьці. Толькі адно мелі яны на думцы — патрапіць у «абяцаную зямлю». Для рэгістратараў і статыстыкаў сяляне-імігранты зь Беларусі сталіся «расейцамі».
Па іхным прыбыцыді на амэрыканскую зямлю іх сустракалі ды зноў жа рэгістравалі як «расейцаў» Дзесяткі тысячаў прыяжджалі, каб стацца яшчэ адной часткаю «імігранцкіх масаў». Дзякуючы бюракратычнай інэрцыі й непадрыхтаванасьці службоўцаў ураду ЗША беларусы не былі прызнаваныя ў якасьці апрычонае нацыянальнае групы на працягу цэлых дзесяцігодзьдзяў пасьля іхнага прыбыцьця на берагі Новага Сьвету. Імігранты, што паходзілі зь беларускіх паветаў Віленскае й Смаленскае губэрняў, а таксама з Гарадзеншчыны, Віцебшчыны, Меншчыны, Магілеўшчыны, Піншчыны, Берасьцейшчыны й Гомелыпчыны, заганяліся ў адну
з «афіцыйных» этнічных катэгорыяў амэрыканскімі іміграцыйнымі ўладамі, дэмографамі, сацыёлягамі, палітыкамі, а таксама, на жаль, шматлікімі навукоўцамі. Гэткімі катэгорыямі былі: «літоўцы» («Lithuanians» , недакладны пераклад зь «ліцьвіноў», даўняга назову беларусаў, ужыванага да пачатку гэтага стагодзьдзя); «палякі» для беларусаў-каталікоў; «расейцы» для праваслаўных беларусаў. Да таго ж шмат хто зь беларусаў патрапляў у «іншыя славяне» або проста ў «іншыя» .
I тут трэба добра ўсьведаміць, што гэтая «расейская маса» была творам службоўцаў-бюракратаў Расейскае імпэрыі ды іхных калегаў у Злучаных Штатах. Дзеля зручнасьці бюракратыі й адміністрацыйнае летаргіі людзі, што паходзілі зь беларускае зямлі, гаварылі па-беларуску й прывезьлі разам з сваім небагатым нажыткам беларускія звычаі й традыцыі, рабіліся «расейцамі». Гэткі паварот падзеяў быў ня проста несправядлівасьцю — сапраўднаю трагедыяй дваццатага стагодзьдзя сталася тое, што бюракратыя займела ўладу маніпуляваць нацыянальнаю тоеснасьцю людзей і замяняць яе вялікаю маною.
Бірка «расеец» прыліпла да многіх. Яны прымалі яе, бо што яны ведалі? Што яны маглі зрабіць? На кожным рагу прадстаўнікі ўлады запэўнівалі іх, што яны й напраўду «расейцы».
Аднак сёньня сацыёлягі й этнолягі маглі б нешта зрабіць, каб выправіць гэтую гістарычную памылку. Хімэрычны тэрмін «расеец», сустраканы ў амэрыканскай статыстычна-даведачнай літаратуры, мусіць быць старанна дасьледаваны навукоўцамі, каб выявіць шматлікія нацыянальнасьці, што хаваюцца пад маскаю гэтае катэгорыі. Можна сказаць, абнавіўшы ведамае, стасаванае ў іншых абставінах выслоўе: «Паскрабі амэрыканскага расейца, дык знойдзеш беларуса (або ўкраінца, грузіна й г.д.)».
Мэта гэтае працы — падаць удакумэнтаваную інфармацыю пра гэтых памылкова азначаных амэрыканскіх беларусаў ад XIX стагодзьдзя, празь першыя дзесяцігодзьдзі гэтага стагодзьдзя аж да пасьляваеннае іміграцыі.
Шмат увагі ў кнізе надаецца раскрыцьцю непаразуменьняў, спрычыненых памылковым этнічным вызначэньнем, і аналізу памылак, зробленых у мінулым рознымі дасьледнікамі й арганізацыямі.
Жаданьнем аўтара было таксама стымуляваць далейшыя дасьледаваньні пра беларусаў у Злучаных Штатах, бо гэтая праца ўяўляе сабою толькі ўводзіны ў новую вялікую тэму. Глыбейшае вывучэньне такое этнічнае зьявы-праблемы застаецца задачаю будучых навукоўцаў.
Трэба спадзявацца, што гэтая кніга й будучыя дасьледаваньні дазволяць знайсьці для амэрыканскіх беларусаў адпаведнае месца ў гістарычнай прасторы, вызначыць іхную этнічную
тоеснасьць і належна ацаніць іхны ўклад у разбудову й поступ Злучаных Штатаў Амэрыкі.
Падаючы працу на суд беларускаму чытачу, хацелася б таксама, каб дасьледаваньне беларускае эміграцыі наагул і ў ЗША ў прыватнасьці пачалося й на бацькаўшчыне. На думку аўтара, даўно настала пара ня толькі вярнуць Беларусі двухмільённую масу яе сыноў і дачок, але й запісаць у актыў беларускае культуры здабыткі і ўклад беларускіх эмігрантаў у жыцьцё цэлага сьвету.
БЕЛАРУСКАЯ ІМІГРАЦЫЯ Ў ДАСЬЛЕДАВАНЬНЯХ, ПУБЛІКАЦЫЯХ I СТАТЫСТЫЧНЫХ КРЫНІЦАХ
Прыступаючы да разгляду беларускае эміграцыі/іміграцыі, неабходна адказаць на такія пытаньні: 1) ці зьбіраліся ў гэтай галіне адпаведныя матэрыялы? 2) ці былі сыстэматычныя спробы вывучэньня працэсу эміграцыі беларусаў у Злучаныя Штаты й жыцьця амэрыканскіх беларусаў? На жаль, адказ на гэтыя пытаньні будзе адмоўны і дасьледнік эміграцыі зь Беларусі непазьбежна сутыкнецца з шматлікімі праблемамі.
Асноўная цяжкасьць палягае ў тым, што беларусы не атрымвалі дакладнага этнічнага акрэсьленьня ні пры выезьдзе з бацькаўшчыны, ні па сваім прыбыцьці ў Злучаныя Штаты. Іх не запісвалі беларусамі. Галоўнаю прычынаю гэтага была пазыцыя расейскіх уладаў у нацыянальным пытаньні. Трэба мець на ўвазе, што царскія ўлады пазбавілі беларусаў афіцыйнага назову й не дазволілі стварыць адміністрацыйную адзінку, якая ўлучала б усю беларускую этнаграфічную тэрыторыю. Расейская адміністрацыя называла беларусаў расейцамі нягледзячы на тое, што ў перапісе 1897 году ўжо была рубрыка «беларусы», «беларуская мова» і гэтыя тэрміны ўжываліся ў навуковых колах. Што да пагляду на эміграцыю з Расейскае дзяржавы, дык, з аднаго боку, расейская адміністрацыя ўважала, што «нстннно русскне» людзі не выяжджаюць, а, з другога боку, беларусы пад сваім сапраўдным імем у статыстыцы не фігуруюць ні ў рубрыцы «іншародцы», ні ў рубрыцы «племянны склад». Другая цяжкасьць заключалася ў тым, што канфэсія атаясамлівалася з нацыянальнасьцю: беларусаў рыма-каталіцкага веравызнаньня залічалі ў палякі, праваслаўных — у расейцы.
Магчымасьць дакладнага этнічнага акрэсьленьня беларусаў пры іміграцыі ў ЗША і рэгістрацыі іх як беларусаў была амаль выключаная. Па-першае, нацыянальная прыналежнасьць у тых умовах атаясамлівалася з грамадзянствам паводле пашпарту, дзе этнічная прыналежнасьць не вызначалася. Па-другое, бюракраты амэрыканскіх іміграцыйных уладаў
дзеілі ў поўнай згодзе з сваімі расейскімі «братамі»: у апэратыўным даведніку «Слоўнік расаў або народаў» (Вашынгтон, 1911)1, які браўся за падставовы дакумэнт пры рэгістрацыі імігрантаў, беларусы не прызнаваліся асобнаю этнічнаю групаю. Нягледзячы на тое, што аснову гэтых дзьвюх урадавых бюракратыяў складалі дзьве розныя й нават супрацьлеглыя філязофскія канцэпцыі — нацыянальны прыгнёт і дыктатура ў Расеі ды павага да правоў чалавека ў Злучаных Штатах, — яны згаджаліся ў канчатковым выніку: шмат якім этнічным групам не знаходзілася месца ў статыстыцы па абодва бакі акіяну. Гэткім парадкам, дасьледаваньні, што грунтаваліся б на статыстычных дадзеных, сталіся амаль немагчымыя. Стварылася парадаксальная сытуацыя: з аднаго боку, ведамы факт, што беларусы прыяжджалі ў Амэрыку ў вялікай колькасьці, а з другога боку, аб іх няма ніякае афіцыйнае статыстыкі. Гэта й было адной з галоўных прычынаў таго, што сотні працаў аб амэрыканскіх славянах зусім ня згадваюць пра беларусаў. У сапраўднасьці ж становішча яшчэ горшае: на тысячах і тысячах старонак дасьледаваньняў і аналізаў беларусы Злучаных Штатаў атрымваюць памылковае этнічнае акрэсьленьне й выступаюць пад чужым імем. Такім чынам, вывучэньне беларусаў у Злучаных Штатах — справа няпростая.
Ніжэй разглядаецца дасьледная літаратура аб славянскай іміграцыі, робіцца спроба высьветліць і запоўніць прабелы ў дачыненьні да беларусаў у гісторыі амэрыканскае іміграцыі ды паказаць, што прысутнасьць беларусаў тым ня менш была заўважаная, хоць гэта й не заўсёды было ясна выказана ў друку.
Аб некаторых праблемах вывучэньня беларусаў у Амэрыцы было сказана ў нашай ранейшай публікацыі2. Цяперашні аналіз значна пашырае рамкі дасьледаваньня ды ўлучае як англамоўныя, іншамоўныя, гэтак і беларускамоўныя крыніцы й матэрыялы.
Англамоўныя публікацыі
За выключэньнем невялікіх заўвагаў у агульных працах аб славянах у Амэрыцы і ў кароткіх газэтных артыкулах ды нязначных згадак у даведачнай літаратуры, пра беларусаў Амэрыкі напісана няшмат. Нягледзячы на шырокі й разнастайны спэктар славянаведных дасьледаваньняў у Амэрыцы, бела-
і Dictionary of Races or Peoples. (Reports of the Immigration Commission. Senate, Doc. No. 662). Washington, 1911.
2 Kipel V. The early Byelorussian presence in Атегіса//3апісы. Кн.17. 1983. C 113—131
руская тэматыка ўсё яшчэ застаецца па-за ўвагаю дасьледнікаў.
Дэзінфармацыя й няўвага да Беларусі пачынаецца ўжо ў амэрыканскай школе й працягваецца праз далейшыя стадыі навучаньня, у якіх на Ўсходнюю Эўропу наагул, а на Беларусь у прыватнасьці, зварачаецца вельмі малая ўвага. У выніку недастатковасьці інфармацыі ў навучальным працэсе не ўзьнікае зацікаўленасьці вучняў і студэнтаў у далейшых студыях. I хоць апошнім часам назіраецца пэўны прагрэс, усё XX стагодзьдзе як Беларусь, гэтак і іншыя краіны Ўсходняе Эўропы былі занядбаныя ў адукацыйным працэсе. Але тым ня менш славянаведныя студыі ў Амэрыцы не застаюцца без увагі.
Паважныя працы аб славянскай іміграцыі пачалі зьяўляцца ў Амэрыцы на пачатку нашага стагодзьдзя. Інфармацыя пра Беларусь, калі яна ёсьць, звычайна абмяжоўваецца да кароценькае нататкі пра мову ды геаграфічнае становішча.
Адзін зь першых амэрыканскіх дасьледнікаў, хто згадаў пра Беларусь у гістарычным кантэксьце, быў Алэн МакЛохлін. Ён пісаў: «У XIV стагодзьдзі літоўскія князі гаспадарылі на землях, дзе сёньня жывуць палякі, літоўцы й беларусы». На жаль, гэты дасьледнік не адзначае прысутнасьці беларусаў у Амэрыцы3.
He адзначаныя беларусы і ў сэрыі працаў пра ўсходнеэўрапейцаў і славянаў, якія друкаваліся на пачатку стагодзьдзя ў часапісе «Charities»4. Тым ня менш паасобныя аўтары засяродзілі сваю ўвагу на праблеме значэньня тэрміну «расеец», які яны часта бралі ў двукосьсе. Гэтак, Мэры Б’юэл Сэйлз пісала:
Найперш трэба коратка перагледзець этнічную й рэлігійную характарыстыку двух народаў, якія мы згадваем як «палякаў» I «расейцаў». Што да палякаў, дык справа досыць ясная Некаторыя зь іх акрэсьліваюць сябе як «нямецкія», а некаторыя як «расейскія» палякі, аднак балыпыня зь іх звычайна гэткага адрозьненьня ня бачыць 3 гэтак званымі расейцамі справа больш складаная
Далей аўтар адзначае, што «расейцы» — гэта найчасьцей «маларосы», улучаючы ўсе іншыя тыпы «расейцаў» ва ўсеабдымную рубрыку «розныя»5.
Іншы аўтар, Кэйт Холэдэй Клэгхорн, слушна вызначае на мапе паходжаньне расейскіх імігрантаў: «з заходніх ускраінаў» (імпэрыі) і піша:
з McLaughlin A. The Slavic immigrant//Popular Science Monthly. 1903. May to October .P.69.
4 Charities. 1904. No. 10. P. 189—266.
5 Ibid. P.257, 259.
Балыпыня гэтых «новых» Імігрантаў, як з Аўстра-Вугоршчыны, гэтак I з Расеі, можа быць разгляданая пад агульным назовам славянаў. Гэта значыць, што ўсе гэтак азначаныя народы гавораць мовамі, агульна ведамымі як славянскія Гэткае азначэньне паказвае збольшага й на этнічную прыналежнасьць, і, беручы пад увагу важнасьць, якая надаецца сёньня ў грамадзкім жыцьці «этнічнаму» фактару, было б добра разгледзець этнічныя дачыненьні, якія часткова выяўляюцца, а часткова прыхоўваюцца ў дачыненьнях моўных[...]
Народы, азначаныя ў нашым пераліку як славяне паводле мовы й збольшага паводле этнічнае прыналежнасьці, можна падзяліць на паўночных славянаў, якія ўлучаюць г.зв. «расейцаў», палякаў, чэхаў, мараваў, славакаў 1 русінаў, паўдзённых славянаўі...]
Славяне Расеі складаюць каля паловы насельніцтва краіныі...] Зь іх каля сарака мільёнаў — вялікаросы[ .] Гэта тыповыя расейцы ціто сапраўдныя маскоўцы. Як відаць з мапы дый з статыстычных дадзеных, яны амаль не эмігруюць
У гэтым месцы Клэгхорн заўважае, што «расейцы, згаданыя ў нашай статыстыцы, напэўна, не належаць да названае катэгорыі, але, магчыма, складаюць групу асобаў нявызначанае этнічнае прыналежнасьці»6.
На праблему тэрміну «расеец» зварачаюць увагу таксама Джон Команз і Эміл Балч7. Яны падкрэсьлілі, што этнічная група, называная расейцамі, у сапраўднасьці не аднастайная, а ўяўляе сабою мяшанку розных народаў. Гэтак, Дж.Команз піша пра расейцаў наступнае: «Што да гэтых імігрантаў, дык важна зазначыць факт, што расейцаў зь іх 2%, a 98% — нерасейцы».
Гэтыя раньнія працы аб славянах у Амэрыцы былі досыць грунтоўныя й аўтарытэтныя ды падавалі значны інфармацыйны матэрыял, і тым больш прыкра, што ў іх беларусы не былі вылучаныя як асобная этнічная група. Наступныя пакаленьні дасьледнікаў славянскае іміграцыі прынялі тэрмін «расейцы» безь ніякіх засыдярогаў, гэтым самым укараняючы пачатковую памылку.
Непакоілі дасьледнікаў і статыстычныя дадзеныя аб імігрантах увогуле і ў прыватнасьці аб тых, хто паходзіў з Расейскае імпэрыі. Так, прафэсар Карл Бак, аналізуючы дадзеныя амэрыканскага перапісу пачатку стагодзьдзя ў горадзе Чыкага, адназначна зазначаў:
Літоўцы, якія паводле мовы й псыхікі складаюць асобны народ I прадстаўленыя тысячамі імігрантаў, нідзе не згадваюцца (у перапісе — В.К.). У Чыкага падчас перапісу перапісчыкі казалі ім, што
6 Charities. 1904. No. 10. P.205, 202.
7 Commons J. Races and Immigrants in America. New York, NY, 1907. P.87; Balch E. Our Slavic Fellow Citizens. New York, NY, 1910. P.66, 277—278.
для літоўцаў няма графы ў перапісной анкеце, I таму яны мусяць запісацца або палякамі, або расейцамі8.
У сваім артыкуле пра насельніцтва Дэтройту Філіс Мэцлер пісала:
Адна ўсходняя група была прадстаўленая вялікаю колькасьцю, але гэтая колькасьць зманлівая Перапіс 1890 году зарэгістраваў 669 расейцаў, але балыпыня зь іх, напэўна, ня думала пра сябе як пра расейцаў Некаторыя зь іх бясспрэчна гаварылі па-польску й мусілі быць разгляданыя як частка польскае грамады Шмат сярод іх было й яўрэяў, пагромамі выгнаных з Расеі[ ..] Але факт, што ў горадзе да 1910 году не было адчынена ніводнае праваслаўнае царквы, сьведчыць пра тое, што да 1889 году тут не было значнае групы сьведамых расейцаў9.
Урад Злучаных Штатаў за першае дзесяцігодзьдзе нашага стагодзьдзя прысьвяціў шмат увагі дасьледаваньню іміграцыйных працэсаў, выдаўшы ў якасьці афіцыйных урадавых дакумэнтаў сэрыю працаў пад загалоўкам «Даклады аб іміграцыі». Гэта грунтоўны аналіз іміграцыйных працэсаў, іх прычынаў і магчымых наступстваў для амэрыканскае эканомікі. Асобным томам быў выдадзены вялікі даведнік «Слоўнік расаў або народаў» (1911). У ім падаецца аўтарытэтная інфармацыя пра беларусаў, азначаных ужываным тады тэрмінам «White Russians». Колькі цытатаў дадуць уяўленьне пра гэтую працу:
Беларусы — адна з трох асобных галінаў расейскае моўнае й этнічнае еднасьці, прытым менш значная колькасна й палітычна за дзьве астатнія. Гэта такі самы народ, як 1 вялікаросы («рускія») або маларосы (русіны), хоць у Амэрыцы іх успрымаюць звычайна проста як расейцаў. У адрозьненьне ад Чорнае РусІ, Белую Русь усе яшчэ можна знайсьці на этнаграфічнай мапе Гэта малы, але кампактны рэгіён, які геаграфічна прыблізна супадае з тым, што цяпер завецца «Заходняю Расеяю», аднак сягае бліжэй да Масквы на ўсходзеі...] Беларусы складаюць болып за тры чвэрці насельніцтва Магілеўскае й Менскае губэрняў і амаль палову Віцебскае, Віленскае й Гарадзенскае У Ковенскай губэрні 1 ў Курляндыі яны набліжаюцца да балтаў
Беларусы доўгі час былі ў палітычным паняволеньні, спачатку пад уладаю Літвы, пасьля Полыпчы й нарэшце Вялікаросіі, хоць Іхны лёс здаецца цяпер лепшым за лёс усіх Іншых заняволеных народаў Заходняе Расеі. 3 гэтае прычыны, між іншым, мы мала чуем пра Іх як пра асобную нацыюі. .] Іх звычайна лічаць чысьцейшаю галіною расейскага племя ў параўнаньні зь вялікаросамі й маларосамі. Абодва апошнія народы ўвабралі ў сябе значна болей мангольскага, фінскага й татарскага элемэнтуі ]
8 Buck С. A sketch of the linguistic conditions of Chicago (The University of Chicago Press. The Decennial Publications. First Series. V.VI). Chicago, 1904. P.6—7.
э Metzler Ph. The People of Detroit, 1889//Detroit Historical Society. 1964.
January. P.12.
Яны належаць [ . ] да найчысьцейшага тыпу гэтак званае «ўсходняе» або «кельта-славянскае» расы.
Беларусы налічваюць меніп за 6 мільёнаў чалавек або крыху больш за адну дзясятую ад колькасьці вялікаросаў. Беларусы-імігранты не вылучаюцца ў васобную групу10.
У тым самым дакумэньце гаворыцца, што вялікаросы эмігруюць галоўным чынам у Сыбір, а аб'ём іхнае эміграцыі ў Амэрыку меншы ў параўнаньні зь іншымі славянскімі народамі.
3 гэтага дакумэнту выразна відаць, што амэрыканскія іміграцыйныя ўлады мелі дакладнае ўяўленьне пра этнічнае паходжаньне імігрантаў з Расейскае імпэрыі. Застаецца загадкаю, чаму тыя самыя ўлады не карысталіся гэтымі дадзенымі й разуменьнем гэтых этнічных адрозьненьняў пры складаньні статыстычных матэрыялаў. Стэфані Бэрнардо, адна з сучасных дасьледнікаў этнічных групаў у Злучаных Штатах, дае вельмі шчырае й дакладна выказанае тлумачэньне такога стаўленьня ўладаў: зручнасьць. Бэрнардо піша:
Болып за 200 000 расейцаў прыехала ў нашу краіну паміж 1881 і 1890 гадамі, 1 яшчэ болып за 1,5 мільёна перабралася ў Амэрыку паміж 1901 1 1910 гадамі. Ня ўсе яны, аднак, былі «расейцамі» ў дакладным сэньсе слова — былі сярод іх яўрэі, палякі, украінцы, беларусы й карпатаросы, — але дзеля зручнасьці Іміграцыйныя службы рэгістравалі іх з увагі на краіну нараджэньня або на іхны пашпарт, не зважаючы на іх індывідуальную этнічную спадчыну11.
У сучаснай тэрміналёгіі такое стаўленьне ўладаў магло б быць разгляданае як парушэньне правоў чалавека. Гэтая пазыцыя іміграцыйных уладаў мела дзьве галоўныя відавочныя прычыны. Першая зь іх была палітычная: бальшыня імігрантаў-славянаў прыбывала з імпэрскіх дзяржаваў — Расеі й Аўстра-Вугоршчыны. Паняцьце нацыянальнасьці — якое набыло выразьнейшае акрэсьленьне ўжо ў дваццатым стагодзьдзі — тады толькі пачынала фармавацца ў гэтых шматнацыянальных імпэрыях, і цэнтральныя ўлады глядзелі на гэтую зьяву безь вялікае прыхільнасьці — невядома, што яна магла з сабою прынесьці, I таму няма нічога дзіўнага ў тым, што Злучаныя Штаты, заняўшы пазыцыю, глыбока абумоўленую іх брытанскаю гісторыяю й каранямі, маўкліва пагадзіліся з пануючымі поглядамі дзяржаваў—«пастаўнікоў» імігрантаў. Другою прычынаю неўжываньня нацыянальна-этнічных крытэрыяў было тое, што Злучаныя Штаты пад згубным уплывам тэорыі «плавільнага катла» былі неадчувальныя да праблемаў нацыянальнасьці,
ю Dictionary of Races or Peoples. P.l 13—114.
11 BernardoS. The Ethnic Almanac. Garden City, NY, 1981. P.53.
нацыянальнае тоеснасьці ці нацыяналізму ды не імкнуліся падкрэсьліць або захаваць этнічныя адрозьненьні. На жаль, гэты пункт погляду пануе ў вялікай меры сярод вашынгтонскае бюракратыі й да сёньняшняга дня.
Падсумоўваючы сказанае, трэба зазначыць, што ў раньняй літаратуры пра іміграцыю ў ЗША нельга знайсьці афіцыйных зьвестак пра беларусаў, за выключэньнем «Слоўніка расаў або народаў» зь ягоным няўдалым цьверджаньнем, што беларусы не складаюць асобнае групы імігрантаў.
Прафэсар Рычард Бок грунтоўна дасьледаваў і прааналізаваў пазыцыю амэрыканскіх іміграцыйных уладаў і дадзеныя Бюро перапісаў Злучаных Штатаў.
Бок спасылаецца на відавочныя тэрміналягічныя зьмены ў статыстычных зьвестках аб эміграцыі, якія нібыта ўвялі іміграцыйныя ўлады ў 1890-х гадох. Аднак тым ня менш, зазначае прафэсар Бок, «тры часткі Расейскае імпэрыі не выступаюць пад асобнымі загалоўкамі». Каб атрымаць больш рэалістычныя дадзеныя аб «племянным складзе» імігрантаў, ён прапануе параўнаць амэрыканскую статыстыку са зьвесткамі мясцовых перапісаў, асабліва перапісу Расейскае імпэрыі 1897 году, у якім важную ролю ў вызначэньні этнічнага паходжаньня адыгрывала родная мова12.
На няшчасьце беларусаў, іміграцыйныя ўлады Злучаных Штатаў не зьвярнулі ніякае ўвагі на імпэрскі перапіс 1897 году, паводле якога беларусаў налічвалася 6 380 000 чалавек (у сучасных межах рэспублікі)13, і беларусы так і не былі ўлучаныя ў васобную рубрыку.
Фрэнк Ўорн у сваім дасьледаваньні славянскае іміграцыі ў антрацытавым вугальным басэйне ў штаце Пэнсылвэйнія не вылучае асобна беларусаў; ён зноў ужывае тэрмін «расейцы» з удакладненьнем «дзіўны тып расейцаў»14. Аднак з гутарак з трэцім і чацьвертым пакаленьнем амэрыканцаў—нашчадкаў першых вуглякопаў канца 1890-х гадоў вынікае, што ўсе яны паходзілі з Гарадзенскае, Віленскае або Валынскае губэрняў. Шмат праваслаўных цэркваў у гэтым вугальным басэйне былі пабудаваныя і м і грантамі -бел ару сам і15.
Э.Рос у сваім артыкуле «Славяне ў Амэрыцы» піша, што «расейскія» імігранты ў Злучаных Штатах, якіх ён налічвае
12 Boeckh R. The determination of racial stock among American immi­grants//American Statistical Association. New Series. V.76. Dec. 1906. P.201— 221.
із БелСЭ. T.12. Мн., 1975. C.55.
14 Warne F. The Slav Invasion and the Mine Workers. Philadelphia, PA, 1904. P.102.
is Гутаркі аўтара з Мэры Краўс, Скрэнтан, штат Пэнсылвэйнія, кастр. 1987; з Галінай Кучура, Кінгстан-Далас, штат Пэнсылвэйнія, кастр. 1987, кастр. 1989.
56 000, не «сапраўдныя расейцы». Прадбачаючы магчымыя праблемы, зьвязаныя з «расейскаю» групаю, Э Рос піша:
Аднак гэтыя меншыя плыні могуць згубіцца ў магутным патоку, які можа хлынуць на нас, як толькі адчыніцца клапан, які стрымвае вялікую цэнтральную славянскую масу 80 мільёнаў «сапраўдных расейцаў»16.
Пішучы пра славянаў, што працавалі на фармах амэрыканскага Поўдню, ЛеРой Ходжыз адзначаў:
МІж іншым, у паняцьце «расейцы», зазвычай ужыванае ў Злучаных Штатах, улучаецца некалькі славянскіх народаў. Гэта літоўцы (Lithuanians), што належаць да болыпае народнасьці летаў (Letts), уласна расейцы, якія ўлучаюць вялікаросаў, беларусаў і русінаў або маларосаў17.
Джэром Дэйвіс у сваіх дасьледаваньнях ужывае паняцьце «расейцы» гэтак: «Пад расейцамі ў гэтай працы разумеюцца вялікаросы, што насяляюць Цэнтральную Расею, беларусы, што жывуць паміж Польшчаю й Расеяю, і маларосы з колішняе Паўдзённае Расеі». Дж.Дэйвіс між іншым адзначае:
Мы дакладна ня ведаем, колькі расейцаў I русінаў ёсьць у Амэрыцы. Разыходжаньні ў меркаваньнях складаюць сотні тысячаў. Прычына гэтага відавочная, калі мець на ўвазе складанасыдь прысутнае тут этнічнае праблемы Да 1898 году Бюро перапісаў Злучаных Штатаў залічала ўсіх, хто прыбываў з тэрыторыі, кантраляванае царскім урадам, да расейцаў. Пачынаючы ад 1898 году яўрэі, гэтаксама як I русіны, адзначаліся асобна. У 1910 годзе ўсе тыя, хто называў сваёю роднаю моваю расейскую, разглядаліся як расейцы Калі мы зьвернемся да апошняга расейскага перапісу, дык убачым, што 2Х усяго насельніцтва Эўрапейскае Pace! былі яўрэямі, якія назвалі сваёю роднаю моваю расейскую 3 увагі на тое, што пераважная балыпыня эмігрантаў з Pace! ў Амэрыку былі яўрэі, не выклікае сумневу, што болып за 2% зь іх былі зарэгістраваныя перапісам як расейцы18.
У сваёй іншай працы Джэром Дэйвіс піша:
Перапісам 1920 году ў Злучаных Штатах зафіксавана 392 049 расейцаў, народжаных за межамі краіны, і разам з народжанымі ў Амэрыцы людзьмі расейскага паходжаньня яны складаюць агульную колькасьць 731 949 чалавек Тыя, хто знаёмы з мэтадамі падліку пры перапісе, ведаюць, што гэтая лічба можа заключаць у сабе вялікую недакладнасьць Падлікі розных уладаў могуць вельмі Істотна розьніцца між сабою (...) Хоць гэтыя меркаваньні маюць няпэўную вартасьць,
16 Ross Е. The Slavs in America//The Century Magazine. 1914. No.4. P.597—598.
17 Hodges L. Slavs on Southern Farms: An account. (U.S. Senate. Doc. No.595). Washington, DC, 1914. P.21.
18 Davis J. The Russians and Ruthenians in America. New York, NY, 1922. P.IX, 20.
афіцыйныя вынікі перапісу, як здаецца, апраўдваюць вызначаную колькасьць каля 700 000, хоць гэта й азначае рост на 700% у параўнаньні з 1910 годам19.
У працы, прысьвечанай дасьледаваньню славянскае іміграцыі да Першае сусьветнае вайны, Ф'ерыл Хэс піша:
Гэтых расейскіх імігрантаў, не ўлучаючы сюды карпатаросаў I расейскіх яўрэяў, ёсьць каля 200 000. Мяркуецца, што 25% зь іх складаюць вялікаросы (што паходзяць з Цэнтральнае РасеІ), 40% — беларусы (з Усходняе [sic]] Pace!) і 35% — маларосы (украінцы з Pace!)20.
Кенэт Мілер каротка згадвае беларусаў у сваёй кнізе, што выйшла ў 1925 годзе, і робіць пры гэтым важную заўвагу аб тым, што зусім выпала з поля зроку іншых дасьледнікаў. «Сярод беларусаў ёсьць шмат рыма-каталікоў», — піша ён і працягвае, што беларуская нацыянальнасьць не прызнавалася расейскімі ўладамі і што цяпер беларусы маюць сваю рэспубліку21.
Цікавую заўвагу пра беларусаў і іншых славянаў, што паходзяць з Расейскае імпэрыі, зрабіў ведамы амэрыканскі вучоны Морыс Дэйві. Гэты аўтар, знаёмы з нацыянальнымі праблемамі, цьвердзіць:
Важны факт што да расейскае Іміграцы: палягае ў тым, што яна была пераважна нерасейскаяі...] Амэрыканскія статыстыкі ня бачаць адрозьненьняў паміж вялікаросамі, беларусамі й маларосамі, але ёсьць падставы меркаваць, што вялікаросы пераважалі ў расейскай эміграцыі да 1905 году, тым часам як пасьля гэтага пачалі ў большай колькасьці эміграваць украінцы й беларусы.
Прычынаю гэткага становішча, паводле Дэйві, было тое, што да 1905 году пераважала расейская рэлігійная іміграцыя, як, прыкладам, духаборы й іншыя рэлігійныя групьі; пасьля 1905 году пачала пераважаць нерасейская іміграцыя22
Амэрыканскія аўтары Фрэнсыс Браўн і Джозэф Роўчэк падзяляюць думку Дэйві23. Расейскія дасьледнікі В.БончБруевіч і В.Абаленскі таксама выказвалі меркаваньне, што расейскія сэктанты складалі найбольшую групу эмігрантаў з Расейскае імпэрыі перад 1905 годам24. Абаленскі, аднак, ацэньвае колькасьць беларускіх эмігрантаў, нават да 1905
19 Davis J. The Russian Immigrant. New York, NY, 1922. P.9—10.
20 Hess F. High Adventure. New York, NY, 1925. P.119.
21 Miller K. Peasant Pioneers. New York, NY, 1925. P.13. (Рэпрынт: 1969).
22 Davie M. World Immigration. New York, NY, 1936. P.135, 136.
23 Brown F., Roucek J. Our Racial and National Minorities. New York, NY, 1937. Р.2ОЗ.
24 Obolenskii V. Emigration from and immigration into Russia// International Migrations. Vol.2. New York, NY, 1931. P.521—580.
году, на тым самым узроўні, што й расейскіх сэктантаў. 3 Абаленскім можна, бадай, пагадзіцца, бо некаторыя крыніцы, як, прыкладам, «Памятная кніжка Гарадзенскае губэрні за 1905 год», паказваюць на значную колькасьць беларусаў, якія эмігравалі ў Злучаныя Штаты25. Больш таго, у допісе зь Віленскае губэрні за 1903 год паведамляецца, што эканамічнае становішча ў губэрні вымушае сялянаў эміграваць, галоўным чынам у Амэрыку26. Гэтыя высновы сугучныя зьвесткам, якія падае ўпаўнаважаны ўраду ЗША да справаў іміграцыі ў 1902 годзе, як зазначае Абаленскі27.
Разам з тым ВПанюціч у сваім аналізе міграцыйных працэсаў на Беларусі паказвае, што службоўцы ў розных мясьцінах паведамлялі пра павелічэньне эміграцыі ў Амэрыку пасьля 1906 году28.
У пазьнейшых працах амэрыканскіх аўтараў аб славянах надалей ставілася пад сумненьне вартасьць статыстычнага матэрыялу аб «расейцах», і шмат хто з дасьледнікаў адкрыта зазначаў, што гэтыя зьвесткі ненадзейныя й ня могуць брацца пад увагу. Так, Карл Вітке цьвердзіць, што статыстыка, якая датычыць імігрантаў з былое Расейскае імпэрыі, ня мае значаньня, бо ў ёй ня робіцца розьніцы паміж тымі, каго ён называе «сапраўднымі расейцамі», ды іншымі нацыянальнасьцямі. Зь недаверам ставіцца гэты аўтар і да зьвестак пра палякаў:
У 1920 г. у Злучаных Штатах налічвалася 3 000 000 асобаў польскага паходжаньня, аднак і тут ня трэба забывацца, што ў статыстыцы палякаў не заўсёды выразна адрозьнівалі ад русінаў I падобных групаў29.
Луіс Адамік ужывае няясны й зламысны тэрмін «славянаросы» («Slavic-Russian») зь відавочным намерам ахапіць усе славянскія нацыянальнасыді імігрантаў з Расейскае імпэрыі, хоць і адзначае, што ў Амэрыку прыяжджалі й беларусы. Адамік піша, што «колькасьць славянароскіх імігрантаў складае каля чатырохсот тысячаў»30.
Праблемы, зьвязаныя з шырокім і непераборлівым ужываньнем тэрміну «расейцы», разглядаліся ў розных працах. У сваёй публікацыі пра імігранцкія паселішчы ў штаце Канэтыкат Сэмюэл Коніг піша:
25 Памятная кннга Гродненской губерннн на 1905 год. Гродно, 1905. С.83
26 Дакументы I матэрыялы па гісторыі БеларусІ. Т.2. Мн., 1940. C613.
27 Оболенскнй В Международные н межконтннентальные мяграцнн в довоенной Росспм н СССР М., 1928 С.59
28 Панютнч В К вопросу о росте отходннчестеа нз Белорусснн в эпоху капнталнзма 1861 —1914//Матерналы конференцнн молодых ученых: Вып. Нсторня Мн , 1963. С 47—54.
29 Wittke С. We who built America... New York, NY, 1939. P.420, 427.
зо Adamic L. A Nation of Nations. New York, NY, 1945. P. 152, 154.
3 прычыны таго, што перапісы ў Злучаных Штатах залучалі без разбору пад шыльду «расейцаў» розныя этнічныя групы, нарадзілася папулярнае ўяўленьне, што ў Амэрыцы вельмі шмат расейцаў. У сапраўднасьці ж сапраўдныя расейцы, а пад ІмІ мы разумеем вялікаросаў, ніколі не прыбывалі сюды ў вялікай колькасьці I, як з гэтага вынікае, складаюць значна меншую групу Імігрантаў, чым гэта звычайна ўважаецца. Калі родная мова можа быць паказчыкам колькаснае вагі пэўнае этнічнае групы, тады, згодна з Бюро перапісаў Злучаных Штатаў, у Канэтыкаце ёсьць 9810 расейцаў. Гэтая лічба непазьбежна выключае народжаных у Амэрыцы, затое бясспрэчна ўлучае шмат украінцаў 1 ўсіх беларусаў31.
Тым часам як некаторыя дасьледнікі ясна й дакладна выказвалі свае сумненьні што да слушнасьці называньня кожнага імігранта з Расейскае імпэрыі «расейцам», іншыя аўтары фармулявалі свае засьцярогі ня гэтак выразна, але тым ня менш аспрэчвалі ўжываньне тэрміну «расейцы» ў дачыненьні да шырокага спэктру народаў. Шэраг амэрыканскіх дасьледнікаў, што вывучалі мову славянскіх імігрантаў у Амэрыцы, падкрасьлялі той факт, што бальшыня гэтых імігрантаў гавораць не па-расейску — у працах часта ўжываецца выраз «правільная расейская мова» (proper Russian), — а некалькімі рознымі славянскімі мовамі. I гэта нягледзячы на тое, што гэтыя імігранты, калі ў іх пыталіся, цьвердзілі, што гавораць «па-расейску». Гэтую зьяву можна было назіраць, прыкладам, на судовых паседжаньнях.
ХадайнікІ — расейцы, якія жадаюць уехаць у Злучаныя Штаты[ ..] Гэта, як выглядае, непісьменныя рабочыя, толькі адзін зь якіх, здаецца, Гегіеў, гаворыць нармальнаю расейскаю моваю[ .] Іх цёмнасьць спрыяла таму, што яны ўтварылі сваю асобную кліку на шкоду грамадзе32.
Х.Ўэлз, ведамы амэрыканскі пісьменьнік, дасьледаваў пашырэньне расейскае мовы ў Злучаных Штатах і пісаў наступнае:
Звычайна ўважаецца, што ў нашай краіне жыве вялікая колькасьць расейцаў, і сапраўды, паміж 1890 і 1910 гадамі ў Злучаныя Штаты з Расейскае імпэрыі прыбыло некалькі мільёнаў імігрантаў. Балыпыня зь іх, аднак, былі яўрэі, якія гаварылі на ідыш, хоць родная мова некаторых зь іх была расейская; рэшта была пераважна палякамі, якія, ведама ж, не дазволяць паблытаць сябе зь ніякімі расейцамі Толькі невялікая частка
зі Koenig S. Immigrant Settlements in Connecticut, their Growth and Characteristics. Hartford, CT, 1938. P.43—44.
32 Abbott E. Immigration select documents and case records. Chicago, IL, 1924. P.254.
была сапраўднымі расейцамі, украінцамі або русінамі. I нават сярод іх украінцы й русіны да вайны складалі балыпыню33.
Нехта Пятро Сьцепаноўскі, пішучы з Каліфорніі, адказаў на гэты артыкул Х.Ўэлза ў лісьце да ведамага культуроляга Х.Мэнкена такімі заўвагамі.
Мне прыйшло на думку, што вы можаце выкарыстаць артыкул Х.Ўэлза пра расейскую мову (Mercury, красавік 1932) у будучым выданьні «Амэрыканскае мовы». Як ваіп заўсёдны чытач — I, калі дазволіце, гарачы прыхільнік — я лічу сваім сьвятым абавязкам папярэдзіць вас ад такога ўвекавечаньня Ўэлзавае энтузыястычнае лухты Дастаткова будзе падаць колькі прыкладаў, каб пераканаць вас, што я гавару не з пустое галавы[...] Ну дык вось С 448, слупок 1, адступ 1. «Толькі невялікая частка была сапраўднымі расейцамі, украінцамі або русінамі...» Найбольшаю групаю даваенных імігрантаў былі беларусы (з занядбанага балотнага краю Заходняе Pace!)34.
Яскравы прыклад тэрміналягічнае блытаніны й неразуменьня нацыянальнага пытаньня ў былой Расейскай імпэрыі ўяўляе сабою праца Хэнры Фэрчайлда «Паходжаньне імігрантаў» (1927), дзе ён апісвае «сапраўдных» расейскіх сялянаў, маючы на ўвазе вялікаросаў, і тлумачыць, чаму яны ня схільныя да эміграцыі, а пасьля, гаворачы пра беларусаў, зазначае, што гэта «палякі, або, прынамсі, тая частка іх, якая ў выніку вайны й рэвалюцыі засталася ў Pace!»35.
Прафэсар Альбэрт Пэры ў сваім артыкуле «Майстры разьбіраньня дамоў» вылучае беларусаў, апісвае іхныя працоўныя звычаі і ўпершыню ў амэрыканскай пэрыёдыцы ўжывае тэрмін «Беларусь» (Belorussia). Пэры піша.
Як і балыпыню расейцаў у гэтай краіне, іх (беларусаў.— BK.) называюць тут палякамі (Pollacks). (РасейцамІ тут называюць расейскіх яўрэяў) Яны прыехалі ў Злучаныя Штаты ў дзесяцігодзьдзе перад сусьветнаю вайною з балотных вёсак Беларусі, заходняе й найбольш адсталае часткі былое Імпэрыі36.
Некаторыя аўтары падавалі правільную інфармацыю побач зь недарэчнаю бязглузьдзіцаю. Прыкладам, Яраслаў Чыж і Джозэф Роўчэк у сваім артыкуле «Расейцы ў Злучаных Штатах» слушна ідэнтыфікуюць беларусаў і зазначаюць, што ў Злучаных Штатах ёсьць арганізаванае беларускае жыцьцё. Далей яны пішуць: «Разгляд пытаньня ў артыкуле аб-
зз Wells Н. The Russian language in the United States/ZMercury. 1932. April. P.448—450.
34 Stepanovsky P. Correspondence, May 7, 1932. Baltimore, Pratt Library, H.L.Mencken Room, File Box, #AL-29.
35 Fairchild H. Immigrant Backgrounds. New York, NY, 1927. P.213—214.
36 Parry A. Artists of Wrecking//The Esquire. 1936. April.
мяжоўваецца да імігрантаў вялікаросаў і беларусаў ды іх нашчадкаў», дадаючы дакладную заўвагу: «Беларусы ў трох заходніх губэрнях былое Расейскае імпэрыі складаюць асобную групу ўсходнеславянскае сям'і». На жаль, пасьля гэтак добрага пачатку яны падаюць адмысловы камэнтар, што
звычайна ня робіцца ніякае розьніцы паміж вялікаросамі (уласна расейцамі) I беларусамі. Беларусы ў Амэрыцы, як выглядае, цалкам здамінаваныя расейцамі. Беларускія арганізацыі ў Злучаных Штатах вельмі нешматлікія й раскіданыя Адзіная газэта ў беларускай мове, «Беларуская трыбуна», якую выдаваў раз на тыдзень у Чыкага Я.Варонка, перастала выходзіць колькі гадоў таму37.
Вось і ўвесь «навуковы» аналіз беларускае іміграцыі!
Другая сусьветная вайна адкрыла новы разьдзел у гісторыі расьсяленьня беларусаў у Злучаных Штатах. Слова «Беларусь» пачало зьяўляцца на першых старонках амэрыканскіх газэтаў. Беларуская зямля сталася важным пляцдармам у змаганьні з нацыстоўскаю Нямеччынаю. Беларуская ССР трапіла ў цэнтар увагі друку пасьля вайны, калі яна сталася адною з краінаў—заснавальніцаў Арганізацыі Аб'еднаных Нацыяў. Аднак, хоць у насьвятленьні Другое сусьветнае вайны й пасьляваенных падзеяў БССР займала важнае месца і назоў гэты стаўся знаёмы амэрыканцам, усё ж у сваёй бальшыні яны ніяк ня зьвязвалі ймя гэтае далёкае краіны з сваімі славянскімі суседзямі, якія да таго ж часта былі пазначаныя біркаю «расейцаў».
Больш таго, зьяўляліся працы зманныя й шкодныя. Прыкладам іх можа служыць «Славянская энцыкляпэдыя», рэдагаваная Джозэфам Роўчэкам. Гэтая зламысная кніга цьвердзіла наступнае: «Белых расейцаў (White Russians), або беларусаў (Byelorussians), як іх цяпер называюць у Савецкім Саюзе, трэба разглядаць як расейцаў...» Роўчэк піша далей: «Беларусы ня маюць нічога агульнага (нават у мове) зь белымі расейцамі, якія некалі былі таксістамі ў Парыжы, гавораць нейкаю абласною расейскаю моваю й пішуць на ёй гэтак, як вымаўляюць»38. Такім даведнікам, як «Славянская энцыкляпэдыя», месца ў музэях на паліцы «Дзівосы», а не ў бібліятэцы, дзе яны былі б крыніцамі дэзінфармацыі.
Беларускія матэрыялы пачалі зьяўляцца часьцей, калі ў Злучаныя Штаты прыбыла хваля паваеннае беларускае
37 Chyz Y., Roucek J. The Russians in the United States//The Slavonic and East European Review. No.51. 1939. P.638,645.
38 Slavonic Encyclopedia/J.Roucek, editor. New York. NY, 1949. P. 1096— 1097. 1169—1170.
іміграцыі. Грунтоўны аналіз быў зроблены Грамадзкаю Радаю за Амэрыканскую Еднасьць. У гэтай публікацыі падаецца даволі дакладная справаздача аб беларусах у Злучаных Штатах і структура беларускіх грамадаў у краіне.
3 увагі на тое, пгго балыпыня (паміж 60Х I 70Х) імігрантаў з даваеннае Расеі прыбыла, як лічыцца, зь яе паўночна-заходняе, беларускае часткі, можна меркаваць, што з гэтых 400 000 асобаў ад 225 000 да 275 000 імігрантаў — беларускага паходжаньня. Тым часам няма нават самых агульных ацэнак аб колькасьці беларусаў сярод 2 905 859 асобаў палякаў з нараджэньня або паходжаньня. Магчыма, аднак, што ня менш чым 75 000—125 000 зь Іх — з паходжаньня беларусы. Гэта дазваляе ацаніць агульную колькасьць асобаў беларускага нараджэньня й паходжаньня ў Злучаных Штатах у 300 000 — 400 000 чалавек Калі дастасаваць падобныя разьлікі да статыстыкі нацыянальнасьці паводле роднае мовы, дык можна прыпуіпчаць, што ў 1940 годзе асобаў, што мелі, паводле афіцыйнае дэфініцыі, «галоўнаю моваю, што ўжывалася дома I ў раньнім дзяцінстве» беларускую, было ад 150 000 да 200 000.
Грамада амэрыканскіх беларусаў, абуджаная прыбыцьцём з Эўропы беларусаў-Інтэлехтуалаў зь ліку «перамешчаных асобаў», перабывае цяпер у стадыі арганізаваньня Дзьве суперныя між сабою беларускія арганізацыі, кожная зь якіх прэтэндуе на лідарства, сфармаваліся толькі ў лютым сёлета (1951.— В.К) 1 пакуль ня мелі часу выявіць сваю сілу. Тэарэтычна абедзьве яны падтрымваюць ідэю незалежнае дэмакратычнае Беларускае РэспублікІ. Розьніца паміж імі, як 1 паміж адпаведнымі цэнтрамі ў Зўропе, як выглядае, заключаецца, па-першае, у колішняй арыентацыі (група Абрамчыка прыхільная да палякаў; Астроўскі супрацоўнічаў зь немцамі), а па-другое, у агульным сваім складзе, прыхільнікі групы Астроўскага паходзяць збольшага з Усходняе Беларусі, ёсьць сярод Іх і ўцекачы з Савецкага Саюзу Да таго ж амаль усе яны праваслаўныя 3 другога боку, значная колькасьць прыхільнікаў групы Абрамчыка — каталікі, I шмат хто зь іх — калі не бальшыня — паходзяць з заходняе часткі Беларусі, якая ў міжваенным часе належала Полыпчы У абедзьвюх групах, аднак, даволі выразна выяўляецца жаданьне стварыць агульны фронт39.
Даклад гэты, хоць і кароткі, — першы паважнейшы аналіз беларускае іміграцыі ў Злучаных Штатах як палітычнае групы.
Пачынаючы з 1950-х гадоў «Кангрэсавыя Запісы» зьмяшчалі значную колькасьць матэрыялаў аб беларусах, іх асяродках, сьвятах, арганізацыйнай дзейнасьці й змаганьні за незалежную Беларускую дзяржаву40.
У працах 1960—1980-х гадоў пра славянскую іміграцыю ў Амэрыцы таксама неаднаразова закраналіся пытаньні недасканаласьці звычайна ўжыванае тэрміналёгіі.
На жаль, улучэньне беларусаў і іншых народаў у групу «расейцаў» шырака практыкуецца й да сёньняшняга дня.
39 Report on Byelorussian-Americans. Common Council for American Unity. New York, March 1951. P.3—4,7.
40 Communist Takeover and Occupation of Byelorussia: Special Report No.9, H.Res. 346 and H.Res. 438. December 31, 1954. Washington, 1955.
Майкл Трып, які дасьледаваў «расейцаў» у Сан-Францыска, разважае ў сваёй працы аб «расейскасьці» «расейцаў», але тут жа зазначае, што сярод іх былі імігранты «беларусы з Гарадзенскае, Менскае й Магілеўскае губэрняў», і далей ужывае паняцьце «расейскасьці» ў гэткім сэньсе:
«Расейскасьць» выяўляецца ў тым, да якое краіны асобны чалавек або група людзей адчуваюць вернасьць I адданасьць, I адлюстроўвае палітычную геаграфію свайго часу41.
Адзін з пазьнейшых амэрыканскіх дасьледнікаў «расейскае» іміграцыі й яе адаптацыі ў амэрыканскім грамадзтве згадвае й беларусаў — праўда, у даволі няясным кантэксьце — як асобную этнічную групу, але як частку «расейскіх» масаў. Аўтар нават падае некаторыя статыстычныя зьвесткі, ідучы за прыпушчэньнямі Дэйвіса, што паміж 1888 і 1910 гадамі з Расейскае імпэрыі прыбыло больш за 1,9 мільёна імігрантаў. Сярод іх 4,4% былі беларусы (аўтар ужывае тэрмін White Russians), што ў колькасным вылічэньні складае каля 84 000 асобаў. Але гэтае дасьледаваньне малапрыдатнае й не дае выразнага ўяўленьня ні аб амэрыканскіх беларусах наагул, ні пра колькасьць беларускіх імігрантаў, бо пік інтэнсыўнасьці перадваеннага іміграцыйнага патоку зь Беларусі прыпадае на час пасьля 1910 году42.
Ныо-Джэрзійскі адзьдзел Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня выдаў брашуру «Беларусы ў Нью-Джэрзі», дзе даецца шырокі агляд беларускае дзейнасьці ў штаце43.
Дасьледаваньні на гэтую тэму праводзілі таксама й студэнты розных коледжаў і ўнівэрсытэтаў. Адно зь іх —праца Эдыт Калтовіч (Ратгерскі Штатны Ўнівэрсытэт, штат Нью-Джэрзі) «Этналёгія гораду Роўблінгу на прыкладзе дзвюх меншасьцяў: беларусаў і русінаў». Апісваючы гэтыя дзьве этнічныя групы, якія маюць шэраг агульных рысаў, Калтовіч зазначае.
Беларусы й русіны — дзьве малыя групы Імігрантаў, якія сяліліся ў прамысловых раёнах усходніх штатаў, асабліва ў Пэнсылвэйніі й НьюДжэрзі. Тыя зь іх, што пасяліліся ў мястэчку Роўблінг, штат НьюДжэрзі, мелі побач з тыповымі для імігрантаў праблемамі яшчэ й іншыя, што вынікалі зь іх адносна малое колькасьці, невядомасьці краіны Іхнага паходжаньня, няясна вызначанае нацыянальнасьці й прыналежнасьці да «гібрыднае> царквы Калі ў 1905 годзе засноўваўся Роўблінг, беларусы й карпатаросы дапамагалі будаваць млын[ . 1 Будучы расейскаправаслаўнымі, беларусы наведвалі царкву Сьвятога Ўладзімера (1916)[...]
41 Tripp М. Russians in San Francisco/ZCalifomia Historical Quarterly. 1941. Spring. P.50, 68; Idem. Russian routs: Origins and development of an ethnic com­munity in San Francisco. San Francisco, CA, 1980. P.77.
42 Johnston B. Russian-American Social Mobility. Saratoga, CA, 1981. P.4.
43 Byelorussians in New Jersey. New Brunswick, 1964—1965.
Некаторыя беларусы наведвалі каталіцкі касьцёл Сьвятога Ўсьпеньня ў РоўблІнгуІ. .] Дзеля свае малое колькасьці беларусы заставаліся Ізаляваныя й не збудавалі свае царквы, не набылі могілакі...] Пасяленцы зь БеларусІ звычайна будавалі свае дамы вакол гарадзкое зоны РоўблІнгуІ...] Новая зямля была гасьцінная, а новыя гаспадары працавітыя I ўпартыя Тым часам як першае пакаленьне імігрантаў засталося галоўна рабочымі й рамесьнікамі, Іх нашчадкі далі грамадзтву выдатных спэцыялістаў 1 прафэсіяналаў ва ўсіх галінах дзейнасьці. Усе яны ўліліся ў галоўнае рэчышча амэрыканскага жыцьця й багата спрычыніліся да разьвіцьця краіны ПершымІ беларускімі пасяленцамі былі: Сьцяпан Жытнік, Ядзьвіга Сьпірыда, Юльян Аўдзік, Гары Варвара, бацька Аляксандры Казак Ян Захаркоў ды Іншыя44.
«Беларусы ў Амэрыцы» — гэтак называлася сэмінарская праца, прадстаўленая Віктарам Чартарыскім і Раманам Мардарэвічам у Сіты-коледжы Нью-Ёркскага Гарадзкога Ўнівэрсытэту пад кіраўніцтвам прафэсара Пітэра Гоя ў 1975 годзе45.
Марыя-Паўля Сурвіла напісала пры ўнівэрсытэце Эн-Арбар, штат Мічыган, грунтоўнае дасьледаваньне пра беларускія музычныя традыцыі ў Паўночнай Амэрыцы — <Музыка й самавызначэньне: Музычная творчасьць беларусаў у Паўночнай Амэрыцы»46.
3 нагоды двухсотае гадавіны Злучаных Штатаў ды ў наступнае дзесяцігодзьдзе зьявілася значная колькасьць публікацый пра амэрыканскіх беларусаў; гэтая тэма разглядалася ў колькіх адмысловых дасьледаваньнях47.
«Харвардзкая энцыкляпэдыя амэрыканскіх этнічных групаў» значна пашырыла аб’ём інфармацыі пра беларусаў у
44 Kaltovich Е. Roebling’s Ethnology of Two Minority Groups. New Brunswick, NJ, Rutgers University. Thesis. July 1977. P.4,10—11. Гл. таксама: Ethnic Heritage and Cultural Studies. 1977. July 20. P.251—256.
45 Czartorysky V., Mardarevich R. Byelorussians in America. New York, City College, CUNY, 1975.
46 Survilla M. Music and Identity: Byelorussians Making Music in North America. Ann Arbor, University of Michigan. Fall, 1990.
47 Pap M. Ethnic Communities of Cleveland. Cleveland, 1973. P.67—73; Historic City: The Settlement of Chicago. Chicago, 1976. P.77; Lopez R. 25 Ethnic groups unite for a book//The New York Times. 1976. Nov. 28. P.28—29; Kipel V. Byelorussians in New Jersey//New Jersey Ethnic Experience. Union City, NJ, 1977. P.88—107; Idem. Byelorussian Americans and their Communities of Cleveland. Cleveland, OH, 1982; Idem. Byelorussian Past and Present in America//Byelorussian Time (New York). 1978. Nos.16—17.; Kipel V., Kipel Z. Byelorussian Theatre in U.S.Z/Ethnic Theatre in the United States. Westport, CT, 1983. P.67—100; Guide to the study of Soviet Nationalities. Littleton, CO, 1982. P.49—64; Guide to Ethnic Museums. Kent, OH, 1978. P.113—116; New Jersey Ethnic Life Series. No. 10. Trenton, NJ, 1985. P.34—40, 68; Zaprudnik J. Byelorussian Independence Day in America’s Bicentennial Year. New York, NY, 1977; Directory of Maryland Ethnic Organizations and Resources. Crownsville, MD, 1992. P.62.
Злучаных Штатах, падаўшы й іхную прыблізную колькасьць — ад 175 000 да 200 000 чалавек'*8.
Важна адзначыць, што ў 1980 годзе беларусы ўпершыню як асобная група пад сваім сапраўдным імем зьявіліся ў афіцыйных дакумэнтах перапісу насельніцтва Злучаных Штатаў, дзе іх было налічана 7381 чалавек49. I хоць колькасьць зарэгістраваных перапісам 1980 году беларусаў неверагодна малая, істотны сам прынцып дакладнасьці этнічнага вызначэньня. Нарэшце амэрыканская бюракратыя зрабіла крок да выпраўленьня сваіх памылак, і можна спадзявацца, што ў дачыненьні да беларусаў будзе адноўленая гістарычная справядлівасьць, зьневажаная доўгімі гадамі50.
Цікавае назіраньне зрабіў Томас Арчдыкан у сваёй кнізе «Становячыся амэрыканцам». Ён згадвае беларусаў у некалькіх мясьцінах і, разглядаючы славянскую іміграцыю ў ЗША, піша:
Усходнія славяне, сканцэнтраваныя ў сёньняшнім Савецкім Саюзе, складалі асноўную масу славянаў часоў вялікае міграцыі. У іхных шэрагах былі расейцы, беларусы, русіны I ўкраінцы — народы, што ўжываюць кірыліцу й належаць да Усходняе Праваслаўнае Царквы або Каталіцкае Царквы ўсходняга абраду.
У іншым месцы гэты аўтар зазначае:
Балыпыня славянаў, якія пакінулі Эўропу, перабралася ў Злучаныя Штаты Амэрыканская рэспубліка паглынула каля 83Х усяе эміграцыі паміж 1876 I 1910 гадамі; Канада, другая краіна, куды часцей кіраваліся эмігранты, прыняла толькі 8Х Дакладна вызначыць этнічную прыналежнасьць прыбылых немагчыма дзеля дэмаграфічнае й этнічнае складанасьці рэгіёну51.
На жаль, хоць беларусы й згадваюцца ў тэксьце, як толькі падаецца статыстыка, катэгорыя «беларусы» зьнікае.
Найноўшы аналіз дадзеных ранейшых перапісаў ды новы падыход у праблеме вызначэньня малых нацыяў у іміграцыйнай мазаіцы, як гэта зрабіў, прыкладам, прафэсар Пол Магочы ў 1987 годзе, дазваляюць спадзявацца, што
48 Harvard Encyclopedia of American Ethnic Groups. Cambridge, MA, 1980. P.181—184.
49 U.S. Bureau of the Census, 1980. Гл. таксама: U.S. Dept, of Commerce, Washington, DC. Release. June 1,1983.
50 Allen J., Pand J., Turner E. We the People: An atlas of Ethnic diversity. New York, NY, 1988. P.105—106; Kerner R. Slavonic Studies in America//The Slavonic Review (London). No.8. Dec. 1924. P.244—258; Ornstein J. Slavic and East European Studies. Washington, DC. Dept, of State. External research paper. 1957. P.36—37.
51 Archdeacon Th. Becoming American: An Ethnic History. New York, NY, 1983. P.125, 127.
амэрыканскія афіцыйныя колы будуць надалей больш акуратныя й адчувальныя пры зьбіраньні дадзеных аб малых нацыях52.
Пры такім стане рэчаў варта адзначыць адзін відавочны станоўчы факт: пра беларусаў пачынаюць згадваць у публікацыях, разьлічаных на шырокія колы чытачоў53. Аднак у той самы час трэба прызнаць, што, разам з ростам колькасьці й якасьці інфармацыі пра амэрыканскіх беларусаў, дэзінфармацыя яшчэ не спынілася дарэшты. Прыкладам такое нізкапробнае інфармацыі можа служыць кніга Стэнфарда Гербэра «Russkoya Сеіо», якая выйшла ў выдавецтве АМС Press у 1985 годзе54.
Гэты «трактат» — красамоўны прыклад таго, як сацыялягічны жаргон у руках чалавека зь мінімумам ведаў можа стацца шкодным і сьмеху вартым.
Аўтар тлумачыць ва ўступе, што «як антраполягі, гэтак і сацыёлягі былі зусім няўважныя, разглядаючы расейскаамэрыканскія асяродкі». Ён цьвердзіць, што зьбіраў матэрыялы для свайго дасьледаваньня каля году — «ад 15 верасьня 1965 да 1 жніўня 1966 году» і «з матэрыяльнаю дапамогаю «непасрэднага кантакту» — жыхара асяродку» набыў досьвед «удзельніка-назіральніка».
Гербэр нідзе не падае назову асяродку. Ён тлумачыць, што асяродак «разьмешчаны на самай ускраіне вялікае гарадзкое зоны з насельніцтвам каля 1 200 000 жыхароў», недзе на Сярэднім Захадзе, дзе побач ёсьць «вялікая чыгунка, збожжавы элеватар і новазбудаваныя жылыя кварталы, субсыдыяваныя ўрадам, для людзей зь нізкімі прыбыткамі».
Ад пятае старонкі й да канца кнігі ён упарта ігнаруе этнічную прыналежнасыдь народу, зь якім мае справу. Ці, дакладней, адмаўляе яе. Ягонаю задачаю, як выглядае, было дасьледаваць «расейскае этнічнае жыцьцё ў Амэрыцы», і, натрапіўшы на славянамоўны асяродак, ён вырашыў, што яны сойдуць за расейцаў. Ён дапушчае, што «выхадцы з Быларусі (Bylorussia) складаюць ядро насельніцтва Russkoya Сеіо». Паводле яго, толькі «невялікая частка[...] выехала зь іншых губэрняў», сярод іх адзін чалавек з Украіны ды адна жанчына з Сыбіры Жыхары асяродка, «якія пацьвярджаюць сваё быларускае (Bylorussian) паходжаньне, звычайна называюць сваёю радзімаю Гродна» Можна падумаць, што гэтых зьвестак было
52 Magocsi Р. Are the Armenians really Russians?//Government Publication Review. Vol.14. 1987. P.133—168.
53 Allen L. Liberty, the Statue and the American Dream. New York, NY, 1985. P.210, 217, 258; Dictionary of American Immigration History. Metuchen, NJ, 1990. P.96—99; The Ethnic Almanac. New York, NY, 1981.
54 Gerber S. Russkoya Celo: The Ethnography of a Russian-American Community. New York, NY, 1985.
б дастаткова, каб аўтар гэтае дысэртацыі зьвярнуўся да даведнікаў, якія б далі яму дадатковую інфармацыю пра Беларусь, беларусаў і беларускую мову. Замест гэтага ён паведамляе нам, што ягоных «ведаў расейскае мовы[...] было недастаткова, каб весьцЦ...] даўжэйшыя размовы» і што ён валодаў «хутчэй «клясычнаю» расейскаю моваю, чым размоўнаю». Можна заключыць, што, якога б майстэрства ў расейскай мове ні дасягнуў сп. Гербэр, ягоныя інфарманты, паводле іх самавызначэньня, паходжаньня й роднае мовы, былі не расейцамі, а беларусамі.
Гэтыя імігранты з Гарадзенскае губэрні апісваюць, як яны прыехалі ў Амэрыку, тлумачаць прычыны свае эміграцыі і, што важна падкрэсьліць, даволі пасьлядоўна ўжываюць беларускую лексыку.
Ідучы за ўмела вырабленаю практыкаю амэрыканскага друку ў справе разгляду этнічных або рэлігійных меншасьцяў, Гербэр пастанавіў знайсьці й выкрыць нешта дзівоснае, фантастычнае й сьмешнае. I ён знайшоў. Нам прапануецца «інфармацыя» ад «інфармантаў» пра чорную магію, знахарства, народную мэдыцыну, соньнікі, варажбу й шаптунства. Ягонаю мэтаю было знайсьці дзікую, прымітыўную культуру —да таго ж з азнакамі выміраньня, — калі гэта яшчэ не найгоршае, што ён зрабіў.
Чытачу падаецца пустая бязглузьдзіца, памылковая інфармацыя, сьведамая дэзінфармацыя й стэрэатыпы Гэтая кніга — непатрэбная, зманная мешаніна, небясьпечна скляпаныя ў вадно «дадзеныя», якія нікому ня будуць карысныя. Гэтая публікацыя — сорам для навуковага грамадзтва й скандал для сацыёлягаў. Адзіная яе карысьць — сьведчаньне таго, што й да сёньняшняга дня захаваліся анклавы, асяродкі й цэлыя царкоўныя прыходы, раскіданыя па ўсіх Злучаных Штатах, якія складаюцца з этнічных беларусаў.
Гэтыя нешматлікія англамоўныя публікацыі выразна паказваюць, як мала было напісана пра беларусаў у Злучаных Штатах і як мала сярод напісанага было паважных, грунтоўных дасьледаваньняў. Глыбейшае вывучэньне пэрыядычнае літаратуры трэба працягваць, і сям-там можна будзе знайсьці новыя зьвесткі пра беларусаў. Гэта, аднак, не мяняе высновьі: беларусы як амэрыканская этнічная група дагэтуль яшчэ ня сталіся прадметам дасьледаваньня.
Амэрыканскія ды іншыя неангламоўныя публікацыі
Няма нічога дзіўнага ў тым, што афіцыйныя расейскамоўныя публікацыі да Першае сусьветнае вайны не прызнавалі беларускае нацыянальнасьці пры разглядзе эміграцыйнага працэсу. Беларускіх эмігрантаў запісвалі як расейцаў. Часьцей, чым у англамоўных публікацыях, падавалася геагра-
фічнае ўдакладненьне паходжаньня, прыкладам, «расейцы з заходніх або паўночна-заходніх губэрняў».
Адзін зь першых расейскіх службоўцаў, які ўзяўся прааналізаваць эміграцыю з Расеі, К.Воблы, зрабіў колькі важных заўвагаў пра эмігрантаў, іх паходжаньне і падаў адпаведную статыстыку. Ён пісаў у 1904 годзе:
Кожны дасьледнік расейскае эміграцыі сутыкаецца зь цяжкою праблемаю. Каб аналізаваць эміграцыю з Расеі, трэба зьвяртацца да замежных крыніцаў. Адсутнасьць дакладнае й пасьлядоўнае рэгістрацыі эмігрантаў робіць нсмагчымым паважны навуковы аналіз гэтага працэсу55.
У сваім уступе Воблы падкрасьляе, што ён шырака карыстаўся замежнымі статыстычнымі крыніцамі. Ён піша таксама, што раёнамі імпэрыі, якія зазналі масавую эміграцыю паміж 1900 і 1904 гадамі, былі Каралеўства Польскае, Курляндзкая, Віцебская, Менская й Бэсарабская губэрні.
Падобнае карыстаньне амэрыканскімі статыстычнымі дадзенымі аб эміграцыі можна заўважыць у справаздачы расейскага консульскага дарадніка ў Вашынгтоне. У гэтай справаздачы аналізуецца амэрыканская статыстыка аб эмігрантах з Расейскае імпэрыі, улучна з аналізам «племяннога складу». У гэтым аглядзе беларусы ня згадваюцца, будучы ўлучаныя ў катэгорыю «расейцаў»56.
Тым часам як урадавыя публікацыі,як амэрыканскія, гэтак і расейскія, не выдзялялі беларусаў у эміграцыйным пэрыядзе, іншыя неангламоўныя крыніцы — расейскія, украінскія й польскія — рэгулярна адзначалі беларускую прысутнасьць у Амэрыцы.
Украінскі друк прызнаў існаваньне беларускае іміграцыі ў Злучаных Штатах ужо ў 1897 годзе. Першы ўкраінскі каляндар у ЗША, датаваны 1897 годам, паведамляў:
Беларусы пачалі прыбываць у Злучаныя Штаты з заходніх губэрняў Расеі пазьней за славакаў I русінаў!...] Беларусы ў сваёй бальшыні былі праваслаўнае веры57.
Шырака распаўсюджанае расейскамоўнае выданьне «Русско-Амернканскнй Вестннк» ставіла пад сумненьне нават дэфініцыю тэрміну «расеец»58
У рэдакцыйным артыкуле выдаванага ў Нью-Ёрку расейскамоўнага бюлетэня «Русскнй Вестннк» пісалася ў 1914 годзе:
55 Воблый К Заатлантнческая эмнграцня. Варшава, 1904 C4G—51
56 Консульскне донесення//Язвестая Мнннстерства Нностранных Дел. Kh.VI. 1914 С. 117—135.
57 Перші Русско-Амеріканскій Календар. Mt.Carmel, PA, 1897. С.49.
58 Русско-Амеряканскнй Вестннк (Нью-Йорк). 1911. №3. С.20.
Расейская эміграцыя ў Амэрыку — зьява позьняя, але яна рухаецца шырокаю хваляю За апошнія дванаццаць-трынаццаць гадоў амэрыканскія берагі прынялі больш за 200 000 этнічных расейцаў, г зн вялікаросаў, маларосаў I беларусаў. 59
У «Расейска-Амэрыканскім Даведніку» ў 1913 годзе выказвалася меркаваньне, што «расейская» іміграцыя ў ЗША, г.зн. «вяліка-бела-маларосы», складала каля 200 000 чалавек60.
Я.Амельчанка ў сваім аналізе «расейскае» іміграцыі ў Злучаныя Штаты разглядае вялікаросаў і беларусаў разам і прыходзіць да агульнае колькасьці 139 000 чалавек на 1 ліпеня 1917 году, што «значна ніжэй за часта паўтараную лічбу 300 000, паходжаньне якой невядомае»61.
Д-р Марк Вільчур, аўтарытэтны й дасьведчаны гісторык і дасьледнік «расейскае» іміграцыі ў Злучаных Штатах, будучы сам сучасьнікам гэтага працэсу, пісаў у сваёй кнізе: «У бальшыні яны паходзілі з заходніх губэрняў імпэрыі[...] гарадзенцы, мянчане, валынцы»62. Вільчур таксама адзначаў праблему статыстыкі аб эмігрантах з Расейскае імпэрыі: «Дарма шукаць адказу на пытаньне «Колькі расейцаў у Амэрыцы?» у афіцыйных статыстычных даведніках. Дадзеныя апошняга перапісу ў ЗША не адлюстроўваюць рэальнага становішча». Далей Вільчур пераходзіць да аналізу прычынаў такога стану рэчаў, а пасьля, чаргуючы розныя мэтады й карыстаючыся перапіскаю з рознымі штатамі, ён спрабуе вызначыць больш-менш праўдападобную лічбу. Паводле Вільчура, у 1918 годзе ў Злучаных Штатах было ад 600 000 да 700 ООО «расейцаў». Ён адразу камэнтуе гэтую лічбу, кажучы, што яна ўключае таксама яўрэяў, каўказцаў, палякаў ды іншыя нацыянальнасьці, якія паходзяць з Расейскае імпэрыі, гавораць па-расейску 1, будучы асыміляванымі, з зразумелых прычынаў лічаць сябе расейцамі. Вільчур камэнтуе таксама ўрадавую статыстыку:
Установы, што маюць справу з расейскімі эмігрантамі ў Амэрыцы, патройваюць гэтую лічбу (100 000) — 300 000, а шмат хто лічыць, што цяпер у Амэрыцы жыве больш за 400 000 расейцаў, карыстаючыся пры гэтым старою афіцыйнаю тэрміналёгіяю й называючы расейцамі выключна асобаў вялікарускага, беларускага й маларускага плямёнаў63.
59 Русскнй Вестннк (Ныо-Йорк). 1914 №6. С.1.
во Русско-Амернканскнй Справочннк Нью-Йорк, 1913. С 127
бі Омельченко Е. Фннансово-экономнческое положенне Соеднненных
Штатов в 1917 году. Нью-Йорк, 1918. С 87, 98
62 Внльчур М В амернканском горнлле Нью-Йорк, 1914 С. 11; Он же: Русскне в Амернке Нью-Йорк, 1918 С 121
63 Внльчур М. Сколько русскнх в Амернке//Вестннк Амернкн 1918 №2(6). C.14
М.Вільчур узначальваў Таварыства Дасьледаваньня Расейскае Іміграцыі, першаю задачаю якога было «навязаць кантакты з этнічнымі арганізацыямі ўкраінцаў, беларусаў і карпатаросаў ды іншымі, а таксама атрымаць доступ да іхных архіваў, дакумэнтацыі і г.д.»64. Такія намеры Таварыства можна было б толькі вітаць. На жаль, лёс гэтага праекту невядомы
Цікавая сэрыя артыкулаў аб гісторыі расейскіх пасяленьняў у Амэрыцы, падпісаная Н.В. (крыптонім не расшыфраваны), была надрукаваная ў газэце «Новый Мнр» (Нью-Ёрк) і зьмяшчала нямала важных падрабязнасьцяў з жыцьця раньняе беларускае іміграцыі ў горадзе Нью-Ёрку. Вось адзін прыклад:
Самы першы селянін зь Менскае губэрні Паўночна-Заходняга краю прыбыў у Амэрыку, у Нью-Ёрк, на пачатку 1890-х гадоў. Ён высадзіўся на амэрыканскіх берагох, спадзеючыся ўбачыць «золата, якое валяецца на вуліцах», як ён чуў у апавяданьнях пра Амэрыку ад землякоўяўрэяў на сваёй радзіме. Празь яўрэйскіх сяброў ён знайшоў сабе першую працу ў швацкай прамысловасьці. Гэты селянін зь Менскае губэрні адчыніў сваё прадпрыемства й наймаў на працу сваіх землякоў да канца дзесяцігодзьдзя65.
Э.Гарын апублікаваў артыкул аб гісторыі расейскае іміграцыі, прысьвечаны галоўным чынам аналізу перапісу насельніцтва ЗША 1920 году. Паводле перапісу 1920 году, у Злучаных Штатах налічвалася 781 949 расейцаў і 2 718 842 народжаных у Амэрыцы ад бацькоў-расейцаў. Паводле Гарына, расейская іміграцыя дасягнула піку паміж 1910 і 1914 гадамі66.
Іншы аўтар, В.Казакевіч, зрабіўшы аналіз розных статыстычных крыніцаў, выказаў меркаваньне, што расейска-беларуская калёнія ў Злучаных Штатах складае ад 200 000 да 300 000 чалавек ці, як ён кажа, «гэтулькі амэрыканцаў маюць свае карані ў Беларусі і Вялікарасеі»67.
Істотная заўвага пра «расейскую» калёнію ў Дэтройце зроблена ў рэдакцыйным артыкуле расейскамоўнага часапісу «Русское Обозренме»:
Нашыя землякі маюць свае рэстараны, дзе яны ядуць. Называюцца гэтыя рэстараны «Кіеў», «Адэса» й «Менск». 3 назоваў гэтых рэстаранаў няцяжка здагадацца, адкуль паходзяць гэтыя людзі — з Украіны й
64 Внльчур М Язученне русской нммнграцмл//Наука н Жнзнь (НьюЙорк). 1924. №15 С 31
65 н в Нсторня русской колоннн в Амернке/ХНовый Мнр (Нью-Йорк) 1926 11 дек
66 Garin Е. America's Russians//Русскнй Голос (Нью-Йорк). English Section. 1927 6 нояб
67 Казакевнч В Чнсленность русской колоннн в Амернке//Новый Мнр (Ныо-Йорк). 1936. 6 апр.
Беларусі. У Дэтройце амаль няма вялікаросаў I нават тыя колькі тузінаў вялікаросаў, што жывуць у Дэтройце, прыехалі нядаўна й завуцца «белаэмігрантамі»68.
У тым самым артыкуле зазначаецца, што ў Дэтройце налічваецца ад 40 000 да 50 000 імігрантаў з былое Расейскае імпэрыі.
Даніла Казушчык, беларус з паходжаньня й шматгадовы ўплывовы лідар арганізацыі АРОВ, пісаў з нагоды 30-годзьдзя арганізацыі:
Асноўная маса расейскіх імігрантаў, каля 300 000, прыехала ў Злучаныя Штаты паміж 1905 і 1914 гадамі Гэта была эканамічная эміграцыя, якая складалася ў васноўным зь зьбяднелых безьзямельных беларускіх 1 ўкраінскіх сялянаў з заходніх і паўдзенна-заходніх губэрняў царскае Pace!69.
Сьпіс такіх цытатаў пра беларусаў з амэрыканскіх неангламоўных публікацыяў можна было б доўжыць, але трэба сьцьвердзіць: глыбейшых дасьледаваньняў беларускае іміграцыі ў Амэрыцы не праводзілася.
Савецкія й польскія публікацыі
У Савецкім Саюзе пытаньні эміграцыі ў Злучаныя Штаты Амэрыкі дасьледаваліся мала. Час ад часу зьяўляліся працы, прысьвечаныя літоўскім, расейскім, украінскім эмігрантам, але фактычна нічога істотнага не было напісана пра беларускую эміграцыю. Праўда, на пачатку 30-х гадоў у друку БССР зьявілася статыстыка беларускае эміграцыі, але безь ніякіх дасьледных камэнтароў. Беларускі савецкі акадэмік ВШчарбакоў падаў дзьве лічбы што да беларускае эміграцыі: 1) беларуская эміграцыя ў Сыбір паміж 1896 і 1916 гадамі склала 642 000 чалавек і 2) Беларусь перад Першаю сусьветнаю вайною дала каля 800 000 эмігрантаў у ЗША7°.
Савецкія дасьледнікі ня толькі не публікавалі працаў аб беларускай эміграцыі, але й надалей ужывалі неадпаведную імпэрскую тэрміналёгію, г.зн. карысталіся тэрмінам «расейская эміграцыя», навязваючы тым самым уяўленьне, што гэта эміграцыя вялікаруская, а не беларуская ці ўкраінская.
Тыповым прыкладам можна лічыць працу А.Баграмава, у якой аўтар апісвае калёнію ў Су-Сіты, штат Аёва, эмігрантаў з
68 Русское Обозренне (Чнкаго) 1928 Авг С 1—2
69 Казуіднх Д. Трвдцать лет АРОВ 1920—1950//Юбнлейный Сборннк Нью-Йорк, 1950. C.10
70 Шчарбакоў В Кастрычніцкая рэволюцыя на БеларусІ I белапольская окупацыя Мн., 1930 С.9.
Капыльшчыны. Ён называе іх расейцамі, хоць яны стопрацэнтовыя беларусы71.
Пазьнейшы савецкі аўтар, Ш.Богіна, згадвае беларусаў у кантэксьце расейскае групы; яна адзначае, што беларускага эмігранта апісаў у сваім рамане Караленка, але не заўважае, што беларусам быў і М.Судзілоўскі-Расэл72.
Іншыя савецкія працы аб эміграцыі ў Злучаныя Штаты не надаюць Беларусі ніякае ўвагі, працягваюць тэрміналягічную блытаніну з тэрмінам «расейцы» й засяроджваюцца галоўна на сацыяльна-эканамічных аспэктах жыцьця імігрантаў ды іхным укладзе ў клясавае змаганьне ў Амэрыцы. Гэта, прыкладам, кнігі В.Чыркіна, А.Шлепакова, Л.Зубка ды іншых73.
Сярод навейшых працаў аб эканамічнай і палітычнай эміграцыі з Расейскае імпэрыі, дзе згадваюцца й беларусы, можна назваць кнігі А.Чарненкі і А.Эйдзінтаса.
У манаграфіі А.Чарненкі разглядаецца роля і ўплыў расейскіх рэвалюцыянэраў у амэрыканскім рабочым руху. Ён згадвае колькіх актывістаў, народжаных на Беларусі, — І.Гурвіча, М.Судзілоўскага-Расэла, — але не дасьледуе беларускага ракурсу праблемы74.
Альфонсас Эйдзінтас дасьледуе літоўскую эміграцыю ў Злучаных Штатах у часе паміж 1868 і 1940 гадамі; на жаль, ён не задумляецца над тэрмінам «расеец» і ўжывае яго без удакладненьня ў самым шырокім сэньсе. Між іншым, у працы зазначаецца, што «перад Першаю сусьветнаю вайною 41% расейскіх эмігрантаў пакінула краіну нелегальна без замежных пашпартоў»75.
«Вялікая савецкая энцыкляпэдыя» разглядае беларускую эміграцыю ў самых агульных словах. Яна піша: «Некалькі сот тысячаў беларусаў жыве ў Аргентыне, Уругваі ды іншых паўдзённаамэрыканскіх краінах. Пра беларусаў у Злучаных Штатах статыстычных зьвестак няма»76.
7і Баграмов А Нммнгранты в США М., 1957. С 101
72 Богнна Ш. Нммнгрантское населенне США. 1865—1900 М., 1976
73 Чнркнн В Днскрнмкнацня нацнональных меньшннств в США М.,1958; Шлепаков А. Украінська трудова еміграція. Кнів, I960; Шлепаков А Нммнграцня н амернканскнй рабочнй класс в эпоху нмперналнзма М., 1966; Зубок Л. Очеркн нсторнн рабочего двнження в США 1865—1918 М., 1962; Нацнональные процессы в США/Под ред С.Гоннонского, А.Ефнмова, Ш.Богнной. М., 1973. С.278—291. У вапошняй кнізе ў разьдзеле «Славянскія групы ў ЗША» беларусы ня згадваюцца зусімі
74 Черненко А Росснйская революцнонная эмнграцня в Амернке: Конец XIX в —1917 Кнев, 1989 С. 16, 42-45, 171-199
75 Эйдннтас А Лнтовская эмнграцня в страны Северной н Южной Амернкн в 1868—1940 гт. Внльнюс, 1989 С 47
76 БСЭ Нзд 1-е Т 5 М„ 1925 С.353; БСЭ Нзд 2-е. T.51. М„ 1945 С.353.
Пэўную інфармацыю пра эміграцыю зь Беларусі ў Злучаныя Штаты можна знайсьці ў дасьледаваньнях А.Пешкавай і В.Селяменева, хоць гэтая тэма займае ў іхных працах другараднае месца. Пешкава лічыць, што балыныня беларускіх эмігрантаў, якія выехалі ў Амэрыку, паходзіла з Гарадзенскае губэрні. Яна робіць выснову, што за пяцьдзесят гадоў перад расейскай рэвалюцыяй 1917 году каля 1 500 000 беларусаў паехала на ўсход і што за 19 гадоў перад Першаю сусьветнаю вайною з усходніх губэрняў Беларусі каля 20 000 эмігрантаў выехала за акіян. Такім чынам, страта часткі насельніцтва Беларусі на карысьць эміграцыі спрычыніла зьніжэньне дэмаграфічнага росту77.
В.Селяменеў аналізуе прычыны лішку сельскага насельніцтва на Беларусі й цьвердзіць, што «перад Першаю сусьветнаю вайною каля 800 000 беларусаў эмігравала ў Амэрыку, зь якіх 600 000 чалавек маглі быць сэзоннымі работнікамі»78.
Аднак дзьве працы савецкіх аўтараў аб эміграцыі мусяць быць адзначаныя асобна як важныя дасьледаваньні, у якіх разглядаецца праблема беларускае эміграцыі ў ЗША. Адна зь іх, мімаходзь згаданая раней, — грунтоўны аналіз эміграцыі з Расейскае імпэрыі В.Абаленскага, выдадзеная ў 1928 годзе79; другая — манаграфія аб эміграцыі Н.Тудар'яну80.
Праца Абаленскага, хоць і была надрукаваная больш за 60 гадоў таму, зьмяшчае актуальную яшчэ й сёньня інфармацыю пра расейскую (улучна зь беларускаю) эміграцыю ў ЗША.
Перадусім аўтар выказвае думку, што з розных прычынаў, мабыць, было б немагчыма вызначыць дакладную колькасьць беларускіх (ды іншых) эмігрантаў з Расейскае імпэрыі перад Першаю сусьветнаю вайною. Паколькі замежныя пашпарты выдаваліся губэрнскімі службамі паасобных губэрняў, яны могуць служыць галоўнаю крыніцаю статыстыкі аб эміграцыі81. На жаль, статыстычныя зьвесткі аб эміграцыі за мяжу зьбіраліся нерэгулярна; век, сямейны стан, занятак і краіна
77 Пешкова А. Роль мнграцнн...//Вестннк Московского уннверснтета Cep.V. Географня 1968. №3. С. 149—151
78 Селяменеў В Да пытання аб гісторыі 1 прычынах існаваньня аграрнага перанасяленьня ў Беларусі//ВеснІк БДУ. Сер грам.навук. 1978 №2 С 13—15, 17
79 Оболенскнй В Международные н межконтннентальные мнграцнм С.5—6, 8, 21—27, 52, 59, 62—63, 132—133
so Тудоряну Н Очеркн росснйской трудовой эмнграцлн пернода нмперналнзма. Кшлннев, 1986.
81 Нядаўныя дасьледаваньні В.Панюціча паказваюць, што, хоць пашпартная статыстыка была недакладная й няпоўная, яна складае важную крыніцу й зьмяшчае значную колькасыдь карысных зьвестак Гл.. Панютнч В Матерналы отчетов податных ннспекторов губернскнх обзоров//Матерналы конференцнн молодых ученых Вып Ясторня. Мн , 1963. С.88—93
выезду зусім не рэгістраваліся. Адсутнічалі, зразумела, зьвесткі аб нелегальнай эміграцыі, якая была даволі шматлікая. Абаленскі піша таксама, што расейскія дасьледнікі часта бралі зьвесткі аб расейскай эміграцыі з замежных крыніцаў, аднак, на жаль, замежныя іміграцыйныя службы ня дбалі пра дакладнае вызначэньне нацыянальнасьці эмігрантаў з Расейскае імпэрыі. Тым ня менш праца Абаленскага зьмяшчае некаторую статыстыку й шмат дакумэнтаў, што датычаць нацыянальнага пытаньня. Так, прыкладам, Абаленскі цытуе справаздачу віленскага губэрнатара, дзе сьцьвярджаецца, што ў 1910 годзе эміграцыя зь ягонае губэрні дасягнула значных памераў і што эмігравалі пераважна літоўцы й беларусы рыма-каталіцкае веры У той самай справаздачы гаворыцца, што каля 18 000 асобаў пакінула Віленскую губэрню паміж 1908 і 1910 гадамі і што губэрнатар лічыць «гэтую эміграцыю адным з нарожных камянёў жыцьця губэрні». Апроч гэтага ў дакумэньце паведамляецца, што «эпідэмія эміграцыі, якая, відаць, яшчэ да 1905 году пашырылася й на Менскую губэрню, набыла шырокі размах і да 1913 году спрычыніла нястачу працоўнае сілы ў губэрні».
У выніку гэтага за зіму 1914 году было арыштавана шмат агентаў, якія спэцыялізаваліся на нелегальнай эміграцыі. Аднак працэс эміграцыі шырыўся надалей і да 1914 году дасягнуў Магілеўскае губэрні. Абаленскі робіць выснову, што «расейская» эміграцыя паміж 1907 і 1913 гадамі складалася пераважна зь беларусаў і ўкраінцаў і налічае агульную колькасьць «расейскіх» эмігрантаў ад 1860-х гадоў да 1915 году каля 3 000 000 асобаў. Найбольш сярод эмігрантаў было яўрэяў, далей ішлі палякі, украінцы, беларусы, расейцы, літоўцы, фіны й немцы. Абаленскі падае працэнт кожнае нацыянальнасьці ў гэтай агульнай лічбе, адкуль вынікае, што беларуская эміграцыя ў ЗША за гэты пэрыяд часу ў колькасным вылічэньні складала ад 180 000 да 270 000 чалавек.
Кніга Н.Тудар'яну ўяўляе сабою шырокі аналіз эканамічнае эміграцыі з Расейскае імпэрыі й зьмяшчае новыя дадзеныя з архіўных крыніцаў. Тудар’яну карыстаецца як расейскімі, гэтак і замежнымі крыніцамі ды абагульняе новыя знаходкі. Важна адзначыць, што ў некаторых з гэтых дакумэнтаў эмігранты з імпэрыі названыя беларусамі, а не расейцамі або палякамі. Так, прыкладам, сувалскі губэрнатар паведамляў у 1910 годзе:
Эміграцыя ў Амэрыку пачыналася паступова 1 ўзрасла перад I падчас расейска-японскае вайны 1904—1905 гадоў. Штогод выяжджала ад 4000 да 6000 асобаў, хоць дакладнае статыстыкі не вялося Найбольш
эмігравала літоўцаў і палякаў, за імі йшлі беларусы, стараверы й, нарэшце, яўрэі ды немцы82.
У справаздачы гарадзенскага губэрнатара паведамлялася:
У пошуках працы выяжджаюць пераважна беларускія сяляле, амаль выключна мужчыны ў веку паміж 18 I 40 гадамі83.
Цікавую заўвагу аб эмігрантах з Расейскае імпэрыі зрабіў расейскі консул у Сіэтле й Ноўме (штаты Вашынгтон і дляска). Консул падаў у 1914 годзе расейскаму паслу ў Вашь'нгтоге справаздачу, дзе кажацца:
За пяць месяцаў побыту тут мне давялося бачыць прадстаўніко * балыпыні губэрняў Эўрапейскае й Азіяцкае Расеі. Апошнім часах асабліва шмат беларусаў, маларосаў I зь вялікаросаў — ураджэнца$ Курскае, РазанскаеІ...] ды іншых губэрняў[ .] Калі паглядзіш і пагаворыш з гэтымі эмігрантамі, дык дзіву даешся, як гэткая «глухая, шэрая вёска» магла трапіць у Амэрыку. КалІ яўрэі й немцы, якія далі пачатак эміграцыйнаму руху ў Расеі, у асноўным пакідалі яе назаўсёды, дык ахопленыя пасьля гэтым рухам беларусы, расейцы, украінцы, палякі, літоўцы, латышы, эстонцы, фіны, армяне, грузіны, асеціны разглядалі эміграцыю як часовую84.
Тудар’яну засяроджвае ўвагу на эканамічных асп?ктах эміграцыі з Расейскае імпэрыі і, на жаль, не спыняецца на пытаньні нацыянальнасьці эмігрантаў. Ён, як выглядае, прымае тэрмін «расейцы» для вызначэньня геаграфічнага паходжаньня й ня робіць ніякіх спробаў удакладніць этнічную прыналежнасыдь эмігрантаў. Шмат у чым ягоны аналіз нацылнальнага складу эмігрантаў паўтарае высновы Абаленскага, асабліва калі ён сьцьвярджае, што беларусы і ўкраінцы ўлучаліся ў групу «расейцаў» і што дакладна вызначыць колькасьць гэтых эмігрантаў надзвычай цяжка, а можа, й немагчыма...
Тудар’яну не падае ніякае падрабязьнейшае статыстыкі аб нацыянальным складзе эмігрантаў з Расейскае імпэрыі, і ле мяркуе, што ад 1820 да 1916 г. з Расеі выехала каля 3 300 000 асобаў і што з гэтае лічбы 2 651 000 чалавек выехала ў Амэрыку паміж 1899 і 1916 гадамі. Ён вызначае гэты адцінак часу як «пэрыяд імпэрыялізму, калі значна ўзрасьлі патрэбы Злучаных Штатаў у таннай працоўнай сіле». Аднак адразу ла гэтым цьверджаньні аўтар кажа:
Нацыянальны, сацыяльны й полава-ўзроставы склад расейск х эмігрантаў сьведчыць аб тым, што ў пошуках лепшае долі ў 3U A
82 Тудоряну Н. Цнг. соч. С. 174—175
83 Тамсама. С. 175.
84 Тамсама. C.177—178.
эмігравалі прыгнечаныя нядоляю простыя працаўнікі — рамесьнікі, сельскагаспадарскія работнікі, сяляне85.
Рэвэрансы ў бок перавагаў савецкае сацыялістычнае палітыка-эканамічнае сыстэмы, на жаль, зьніжаюць навуковы ўзровень працы.
Некаторыя сьведчаньні аб беларускай эміграцыі ў Злучаныя Штаты Амэрыкі можна сустрэць і ў польскамоўных публікацыях апошняга часу. Флёрыян Стасік зазначае, што сярод «польскіх імігрантаў у ЗША былі таксама яўрэі, немцы, украінцы, беларусы й літоўцы»86
Шырокі агляд сучаснае літаратуры аб сацыяльнадэмаграфічных умовах на Беларусі ад другое паловы XIX стагодзьдзя да 1939 году быў надрукаваны Алегам Латышонкам у зборніку «Studia Historyczne»87.
Можна спадзявацца, што далейшыя дасьледаваньні польскае эміграцыі, асабліва з рэгіёнаў Беластоку, Сувалак, Бельску й Гайнаўкі, закрануць і беларускі элемэнт.
Беларускія крыніцы
Працэс і праблемы беларускае іміграцыі ў Злучаных Штатах разглядаліся і ў беларускіх публікацыях таго часу, а таксама на працягу наступных дзесяцігодзьдзяў. I хоць гэтыя матэрыялы мелі ў васноўным апісальны характар, у іх рабіліся спробы вызначыць колькасьць эмігрантаў, прааналізаваць сацыяльна-эканамічнае становішча ў краіне, a таксама выказваліся агульныя пагляды на эміграцыю.
Піянэрам у распрацоўцы гэтае тэмы сталася газэта «Наша Ніва», сучасьніца эміграцыйнага працэсу. Рэдактар-выдавец «Нашае Нівы», эканаміст па адукацыі й прафэсіі, Аляксандар Уласаў напісаў шмат артыкулаў, дзе закраналася тэма эміграцыі зь Беларусі, 1 распрацаваў сваю мэтадалёгію, з дапамогаю якое спрабаваў вылічыць прыблізную колькасьць эмігрантаў зь Беларусі. Аднак найбольшы ягоны клопат палягаў у тым, каб вызначыць памеры фінансавае дапамогі — у форме паступленьняў на банкаўскія ўклады, — якую маглі б даць беларускія эмігранты ў ЗША. Ягоны падыход быў чыста тэарэтычны, але, карыстаючыся ягоным мэтадам, можна
85 Тудоряну Н. Цнт. соч. С. 185
86 Stasik F. Polska emigracja zarobkowa w Stanach Zjednoczonych Ameryki. 1865—1914. Warszawa, 1985. S.47.
87 Latyszonek O. Problematyka Spoleczno-Demograficzna Ziem Bialoruskich //Studia Historyczne. R.XXXI. Z.4(123). Warszawa, 1988. S.613—624.
прыйсьці да лічбы 700 000—750 000 — колькасьці беларусаў, што выехалі ў Злучаныя Штаты88.
Значную ўвагу эміграцыі зь Беларусі й беларускім эмігрантам у дыяспары надавала й газэта «Гоман», аднак яна падкрасьляла галоўным чынам палітычнае значаньне эміграцыі89.
Праблемы беларускае іміграцыі ў Злучаных Штатах закраналіся таксама ў беларуска-амэрыканскіх публікацыях. Першая беларуская газэта ў Амэрыцы «Беларуская Трыбуна» была піянэрам у пастаноўцы пытаньня аб тэрміналёгіі. У 1929 годзе ў ёй пісалася:
Як нас называюць па-ангельску? Англамоўны сьвет згадвае нас як «White Ruthenia» або «White Russia». Першае падыходзіць болей, бо другі назоў можа быць зразуметы не толькі ў дачыненьні да нашае краіны, але можа ўспрымацца як «Расея» з дадаткам эпітэту «Белая» (Белая Расея ў супрацьстаўленьні Чырвонай, Савецкай Расеі). Назоў «White Ruthenia» значыць «Белая Русь», ці «Беларусь», аднак дакладней і слушней было б называць нашу краіну «Belorus», а народ — «Belorussian»90.
Гэтая газэта прысьвяціла шмат артыкулаў беларусам у Злучаных Штатах і імкнулася абмеркаваць і растлумачыць прысутнасьць беларусаў у гэтай краіне. Так, «Беларуская Трыбуна» пісала ў 1928 годзе:
Расейская калёнія складаецца на 99Х зь беларусаў. Фактычна ўсе «расейскія» арганізацыі ў Чыкага дый у іншых амэрыканскіх гарадох складаюцца зь беларусаў. Ці гэтыя людзі, г.зн. сябры гэтых арганізацыяў, сьведамыя беларусы — гэта ўжо іншае пытаньне Але безумоўна людзі гэтыя беларускага паходжаньня. Гэта неаспрэчны факт91.
Важны артыкул, праўдападобна аўтарства Я.Варонкі, зьявіўся ў часапісе-праграме Беларускага дня «Амэрыканскі Беларус» у Чыкага ў 1930 годзе. Варта падаць колькі ўрыўкаў з артыкула:
Заўзятыя статысты мяркуюць, што ў Амэрыцы (у ЗША, Канадзе, Мэксыцы) жыве да 1 000 000 беларусаў Думаем, што гэтая лічба пераболыпаная. У кожным разе цалкам верагодна, што колькасьць беларусаў у Новым Сьвеце перавышае паўмільёна.
Трэба браць пад увагу, што апрача гэтак званых «расейскіх» беларусаў, г.зн. праваслаўных, тут ёсьць нямала й «польскіх» беларусаў, г зн беларусаў-каталікоў, што выехалі пераважна з былых Віленскае й Гарадзенскае губэрняў
88 Уласаў А Эміграцыя ў Амэрыку//Наша Ніва 1911 №3; 1913. №42.
вэ Homan, 1916—1918.
90 How are we called in English?//Бeлopyccкaя Трнбуна (Чнкаго). 1931. №8, 9; 1932. №10, 12.
91 Белорусская Трнбуна. (Чнкаго) 1928. №2.
Што ж сабой уяўляе гэтая болып як паўмільённая маса?
Праваслаўныя — зрусыфікаваныя і ў пераважнай бальшыні прызнаюць сябе расейцамі. «Расейскасьць» іхная, зрэшты, гэтым прызнаньнем і абмяжоўваецца, бо з расейскаю культураю яны маюць мала агульнага. Усё гэта збольшага беларускія сяляне, што пакінулі радзіму «за царскім часам». У сваім хатнім побыце яны гавораць па-беларуску, сьпяваюць беларускія песьні, а калі й расейскія — дык на беларускі лад На людзях, «у вобшчастве» беларусы стараюцца гаварыць, як могуць, парасейску. У гэтым асяродзьдзі нярэдкія выпадкі нават варожага стаўленьня да беларускага адраджэньня, хоць бы чыста культурнага, ня кажучы ўжо пра палітычнае Аднак апошнім часам ідэі беларускага адраджэньня пачалі знаходзіць глебу ў асяродзьдзі гэтае зрусыфікаванае беларускае масы.
Каталікі-беларусы — поўнасьцю ў вабдымках пальшчызны Толькі дзе-нідзе ў Іхным асяродзьдзі заўважаецца свайго роду сэпаратызм, але вялікага разьвіцьця ён ня мае Прынамсі, у сучасным польскім друку ў Амэрыцы «беларускага пытаньня» не існуе (на вялікае незадавальненьне расейскіх рэдактараў, «беларускае пытаньне* час ад часу ўсплывае на старонках расейскіх газэтаў у Амэрыцы)
БеларускІ рух у Амэрыцы яшчэ надта малады, але ён існуе Быў малады — яшчэ нядаўна — і ўкраінскі, літоўскі, флямандзкі, ірляндзкіі...] Малады — узьнімецца, не памрэ, бо ўзьнімаецца й расьце ён на радзімеі...] скрозь краты турэмных адзіночак, нягледзячы на прыгнёт і тэрор. А тут усё ж краіна крыху свабаднейшая 92
Варонкаў артыкул канчаецца на ўзьнёслай ноце, ён глыбокі ў разуменьні праблемы й справядлівы ў галоўным: рух быў малады й пачынаў узьнімацца.
У 20—30-я гады артыкулы пра беларусаў у Злучаных Штатах пачалі зьяўляцца й на бацькаўшчыне, асабліва ў Заходняй Беларусі93, а таксама ў Латвіі94, Літве95 й нават у Нямеччыне96. Яны не прэтэндуюць на дасьледаваньні, а маюць хутчэй дакумэнтальнае значаньне. Прыкладам, у выдадзеным у Вільні школьным падручніку пададзена зь першых рук інфармацыя пра амэрыканскіх беларусаў97. Шматлікія публікацыі зьмяшчалі адмысловыя й важныя дэталі з жыцьця амэрыканскіх беларусаў, і часта ў іх падкрасьлялася пільная неабходнасьць бліжэйшага супрацоўніцтва паміж бацькаўшчынаю й дыяспарай. Шмат якія з гэтых зацемак — цікавыя й арыгінальныя крыніцы для дасьледаваньняў.
92 Белорусы в Амернке//Амернканскнй Белорус (Чнкаго). 1930 16 февр.
эз Tarasewid J. Na Backaüäöynu. Wilnia, 1936. S.119; Найдзюк Я Беларусь учора і сяньня Мн , 1943 С 246—247; Ks. Ad. St. Bielarusy ü Amerycy/ZChryscijanskaja Dumka. 1930. 25 stud. S.3—4; Змагар A. Беларусы ў Амэрыцы//Новае Жыцьцё (ВІльня) 1923. 1 тр
94 Беларуская Школа ў ЛатвІІ. 1933. №3(20).
95 Беларусы ў Амэрыцы//Крывіч 1923. №1 С.60—61; №2. С.62; №4. С.56—57.
96 Зінук М. Беларусы ў Амэрыцы//Раніца (Бэрлін). 1940. №12/13—23.
97 Родны Край Вільня, 1921 С 197—198.
Цікава разьвіваліся падзеі ў Савецкай Беларусі. У 20-я гады ў БССР пачалі зьяўляцца новыя зьвесткі й інфармацыя пра амэрыканскіх беларусаў98 і можна было спадзявацца, што дачыненьні паміж абодвума бакамі наладзяцца ў нармальным рэчышчы, г.зн. што Савецкая Беларусь будзе сачыць за жыцьцём тысячаў суродзічаў за акіянам і трымаць зь імі сталыя кантакты. Але, на жаль, пачынаючы ад 30-х гадоў савецкія матэрыялы пра беларусаў у Амэрыцы зрабіліся прапагандысцкімі агіткамі й айчынны друк стаўся антыамэрыканскім рупарам безь ніякіх прэтэньзіяў на сурезныя дасьледаваньні беларусаў у Амэрыцы й дыяспары наагул99.
Па Другой сусьветнай вайне стаўленьне да эміграцыі на бацькаўшчыне зьмянілася: яна стала разглядацца як двухбаковае зьявішча — «прагрэсіўная» старая эміграцыя й «фашыстоўская», «нацыяналістычная», «белбурнацкая» паваенная.
«Прагрэсіўная» эміграцыя талеравалася, ёй сьпяваліся дытырамбы, яе галубілі, запрашалі, усяляк «цацкаліся», ды, што найбольш ненармальнае — гэтай хвалі эміграцыі саветы дапамагалі трымаць бірку «расейскасыді».
На эміграцыю ж 40—50-х гадоў сыпаліся праклёны, яна вінавацілася ў розных грахох, усяляк застрашвалася.
I хоць на бацькаўшчыне не адбывалася навуковага вывучэньня й дасьледаваньня эміграцыі, тым ня менш пачынаючы ад 50-х гадоў было выдрукавана колькі дзесяткоў кніжачакуспамінаў з жыцьця працоўнае эміграцыі, якія маюць нямала важных зьвестак аб жыцьці нашых землякоў у Амэрыцы. На жаль, да гэтых публікацыяў заўсёды дадавалася вялікая лыжка дзёгцю, адрасаваная навейшай эміграцыі, што непамерна зьніжае іх вартасьць. Але становішча пачало мяняцца на лепшае пачынаючы ад канца 80-х гадоў. калі пачалі зьяўляцца ў друку й паважнейшыя дасьледаваньні эміграцыі100.
98 Гл., напр : Хроніка//Полымя. 1927. №1. С 214; №3 С.246.
99 Гутарка аўтара з Сымонам Кандыбовічам-Кабышам I Юркам Віцьбічам-Стукалічам; Летапіс друку БССР 1932—1939; Крыга А Страх перад эміграцыяй//Беларус. 1970 №155; Дзівасіл Страх перад эміграцыяй//Беларус. 1971. №169
100 Дубінка В Паплач ля роднае крынічкі Мн., 1981; Грыцкевіч В Нашы славутыя землякі. Мн , 1984; Сардэчныя сустрэчы Незабыўныя ўражанні Мн , 1961; Пад мірным небам Мн , 1962; На зямлі бацькоў Мн., 1983; Казуіцнк Д Первые шагн Мн , 1970; Пнсьма нздалека Мн., 1971; Мацюнін С Сёмая хваля//7 дней 1990 №13; Крапнвнн С Белорусьі: расселенне, демографня, этнографня//Сов Белоруссня 1990 25 марта; Мацюнін С 10 000 000 беларусаў// Беларуская мова і літаратура ў школе. 1990 №1. С. 17; Галубовіч В Беларусы ў Амерыцы//Л1М 1991 20 вер ; Сачанка Б Беларуская эміграцыя Мн , 1991; Ціхаміраў А Цярністы шлях да лепшай долі//Навіны Беларускай акадэміі. 1991. №40, 41; Шалястовіч К Зыход, альбо чацвёртая хваля эміграцыі з Беларусі//Голас Радзімы 1991.11 ліп
Заўважальны ўклад у дасьледаваньне беларускае дыяспары зрабіла сама эміграцыя па Другой сусьветнай вайне. Перадусім новая хваля беларускае эміграцыі пачала дакумэнтаваць дзейнасьць беларусаў у Амэрыцы, а таксама дасьледаваць беларускую спадчыну ў гэтай краіне. Было надрукавана нямала артыкулаў аб беларускай прысутнасьці ў Злучаных Штатах, дзе адзначаліся гістарычныя памылкі ў дачыненьні да нашае іміграцыі й рабіліся заклікі да беларускіх асяродкаў у Амэрыцы прыкласьці ўсе намаганьні, каб выправіць тыя памылкі і зацьвердзіць правы на беларускаамэрыканскую спадчыну. Бальшыня гэтых артыкулаў не выходзіць за межы журналізму, тым ня менш яны важныя для дасьледзінаў беларускае іміграцыі ў ЗША. Бясспрэчна, гэтыя багатыя залежы адносна новае інфармацыі чакаюць сваіх дасьледнікаў. Сярод тых, хто закранаў тэму дасьледаваньня мінуўшчыны беларусаў у Злучаных Штатах, — М.Міцкевіч, П.Манькоўскі, А.Калубовіч ды іншыя101.
Колькі заўвагаў аб статыстыцы
Афіцыйнымі зьвесткамі іміграцыйных службаў Злучаных Штатаў Амэрыкі і Бюро перапісаў для вывучэньня беларусаў ЗША карыстацца немагчыма, таму што яны не вылучаюць беларусаў з агульных рубрыкаў «расейцаў», «палякаў», «славянаў» і г. д.
Толькі ў 1980 годзе амэрыканскі перапіс пачаў рэгістраваць беларусаў асобна (7381 чалавек), і перапісныя службы паведамілі аўтару, што яны маюць інфармацыю пра беларусаў з папярэдніх перапісаў, дзе яны фігуравалі пад рознымі ймёнамі — White Russians, Belorussians, Byelorussians102. Ha жаль, дзеля бюракратычных правілаў, гэтыя зьвесткі пра беларусаў ніколі не зьявіліся ў друку. Відавочна, вынікі перапісу не высьвятляюць рэальнага становішча што да колькасьці беларусаў у Злучаных Штатах, і імі нельга карыстацца ў дасьледаваньнях беларускае іміграцыі.
Адсутнасьць афіцыйных дадзеных не перашкодзіла некаторым дасьледнікам ацэньваць памеры беларускае эмігра-
іоі м М-ч Ранейшая й цяперашняя беларуская эміграцыя//Беларус. 1955. №53; М.М-ч Сьветчаньні камянёў//Беларус 1956 №55; Скарыніч Б Беларуская эміграцыя ў ЗГА//Бацькаўшчына 1952. №25—26, 27, 28; Скарыніч Б. Скончма дыскусію пра «распакоўваньне»!//Бацькаўшчына. 1955. №19; Крыга А Нашая эміграцыя//Бацькаўіпчына. 1957 №67; Негнявіцкі А Аб старой беларускай эм1грацыі//Бацькаўшчына 1957. №44; Калубовіч А. Нашы папярэдн!кі//Беларуская Думка (Саўт-Рывэр) 1974—1975 №18-19. С.7—16
юг Перапіска аўтара зь Бюро перапісаў ЗША, 1984.
цыі/іміграцыі і з дапамогаю розных разважаньняў і мэтадаў прыйсьці да прымальных, на іхны пагляд, вынікаў. Статыстычныя ацэнкі беларускае іміграцыі, якія дагэтуль зьявіліся ў друку, недакладныя й найчасьцей рознамаштабныя, аднак яны дазваляюць уявіць памеры міграцыйных працэсаў.
Найперш розьніца ў лічбах выкліканая розьніцаю ў вызначэньні тэрыторыі Беларусі, калі нацыянальнасьць абгрунтоўваецца паходжаньнем імігранта.
Ідучы за мэтодыкаю Аляксандра Ўласава, які спрабаваў вылічыць аб'ём магчымае фінансавае дапамогі з боку эмігрантаў, можна прыйсьці да лічбы 700 000—750 000 — агульная колькасьць беларусаў, што выехалі ў Амэрыку паміж 1900 і 1912—1913 гадамі103.
Беручы разважаньні Абаленскага й пераводзячы іх у рэальныя лічбы, атрымваем колькасьць беларускіх імігрантаў у ЗША — ад 180 000 да 270 000 чалавек104. Малая колькасьць можа быць тут вытлумачана тым, што Абаленскі за аснову ня браў беларускую этнаграфічную тэрыторыю
Рада Беларускае Народнае Рэспублікі мяркуе, што каля 500 000 беларускіх імігрантаў пасялілася ў Злучаных Штатах да Другое сусьветнае вайны і ад 50 000 да 100 000 беларусаў прыехала ў краіну пасьля вайны105
Грамадзкая Рада за Амэрыканскую Еднасьць ацэньвае колькасьць беларускіх імігрантаў у ЗША ў 300 000—400 000 чалавек106.
«Харвардзкая энцыкляпэдыя амэрыканскіх этнічных групаў» цьвердзіць, што беларусаў у Злучаных Штатах налічваецца ад 175 000 да 200 000 чалавек107.
Пазьнейшыя беларускія савецкія дасьледнікі В.Селяменеў і іншыя пагаджаюцца з акадэмікам Шчарбаковым, які вызначыў агульную колькасьць беларускіх імігрантаў у ЗША да Другое сусьветнае вайны ў 800 000 чалавек108.
Беларускі савецкі дэмограф А.Ракаў мяркуе, што ў 20-я гады беларуская іміграцыя ў Злучаных Штатах налічвала «колькі сотняў тысячаў» чалавек109.
Колькасьць беларускіх імігрантаў у Амэрыцы можна вывесьці з савецкіх крыніцаў іншым спосабам, які палягае ў наступным. Даведнік аб эканамічным разьвіцьці Савецкае Беларусі цьвердзіць, што «Беларусь страціла з эміграцыяй 1,8
іоз Уласаў А. Аб эм1грацыі//Наша Ніва 1911 №3
104 Оболенскяй В Цнт соч С.59—63, 132—133
105 Архіў Рады БНР, Стэмфард, штат Канэтыкат
іов Гл спасылку №9 у гэтым разьдзеле
107 Гл спасылку №48 у гэтым разьдзеле
los Гл спасылкі №70 I 78 у гэтым разьдзеле
109 Раков А Населенне БССР Мн., 1969. С 83
млн. насельніцтва за пяць дзесяцігодзьдзяў перад кастрычніцкай рэвалюцыяй»110.
Падручнік па геаграфіі Беларускае ССР піша, што «да рэвалюцыі 1,4 млн. беларусаў выехала ў Сыбір, іншыя часткі Расеі й за мяжу»111.
Агляд эканомікі Беларусі, апублікаваны ў 1957 годзе, падае гэткія дадзеныя: «Агульная колькасьць эмігрантаў зь Беларусі за 50 гадоў перад рэвалюцыяй — 1 387 000»1іг. Гэтая лічба — 1 387 000 — паўтараецца і ў іншых публікацыях, улучна з афіцыйнымі партыйнымі тэкстамі113.
Як выглядае, хоць лічбы й вагаюцца, яны больш-менш аднаго парадку. Такім чынам, акругліўшы, можна прыняць за сярэднюю прыблізную колькасьць 1 500 000 — гэтулькі беларусаў пакінула бацькаўшчыну паміж 1860 годам і пачаткам Першае сусьветнае вайны.
Іншая важная й даволі дакладная лічба, якая фігуруе ў розных публікацыях, — колькасьць беларусаў, што выехалі ў Сыбір ад 1880-х да 1914 году. БелСЭ цьвердзіць, што ад 1896 да 1912 году ў Сыбір эмігравала зь Беларусі 716 600 чалавек114.
П.Верашчагін у сваіх аўтарытэтных працах аб беларускай сялянскай эміграцыі ў Сыбір адзначае, што, паводле «няпоўных дадзеных зь пяцёх заходніх губэрняў, каля 550 000 беларусаў выехала ў Сыбір паміж 1885 і 1915 гадамі»115.
Вывеўшы сярэднюю лічбу, атрымаем прыблізную колькасьць эмігрантаў у Сыбір — каля 633 000 чалавек.
Апэруючы гэтымі лічбамі — пры адсутнасьці арыгінальнае статыстыкі такі падыход здаецца аўтару апраўданым, — з дапамогаю простае арытмэтыкі можна атрымаць колькасьць беларусаў, што выехала ў Амэрыку, — ад 850 000 да 900 000 чалавек. Колькасьць рээмігрантаў — тых, хто вярнуўся ў Беларусь у 1910—1920-я гады, — складае прыблізна ад аднае чвэрці да аднае трэці эмігрантаў, або ад 215 000 да 300 000 чалавек, што пацьвярджаецца статыстыкаю Расейскага імігранцкага дому ў Нью-Ёрку. Паводле тае статыстыкі, якая ахапляе пэрыяд ад 1908 да 1913 году ўлучна, з 127 345 «расейскіх» імігрантаў вярнулася на бацькаўшчыну 34 304 асобы. Каля траціны эмігрантаў у пэрыядзе 1908—1910 гадоў
no Экономкка Советской Белорусснн: 1917—1967 Мн , 1967 C.21.
ui Белорусская ССР. М , 1957. С.73.
нг Народное хозяйство Белорусской ССР за 40 лет Мн, 1957 С.20
ііз Ерыгнн С., Рыженко Ф. Ленннская программа по нацнюнальному вопросу М., 1959 С. 105
ін БелСЭ Т.7. Мн, 1973. C.170.
ns Вереіцагнн П Крестьянскне переоелення С.4; Вереіцагнн П Нз нсторнн аграрных мшрацнй//Н.з нсторнм крестьянства Белорусснн Мн , 1978 C.71—82
варачаліся на бацькаўшчыну й паводле расейскага статыстычнага гадавіка116. Такім чынам, колькасьць беларусаў, якія да Першае сусьветнае вайны на стала пасяліліся ў Злучаных Штатах, складае ад 550 000 да 650 000 чалавек.
Беларусаў, што эмігравалі паміж войнамі, было мала — усяго колькі тысячаў, а колькасьць паваенных беларускіх эмігрантаў была ацэненая Беларускім Нацыянальным Камітэтам у 50 000—55 000 чалавек117.
Падсумоўваючы, можна ацаніць агульную колькасьць беларусаў, якія засталіся жыць у Злучаных Штатах, у рамках паміж 600 000 і 650 000 чалавек. Неабходна падкрэсьліць, і гэта мусіць быць зразумела, што гэта толькі прыблізныя лічбы, якія грунтуюцца на няпоўнай і не заўсёды дакладнай друкаванай статыстыцы. Прапануючы гэтыя лічбы, аўтар мае за мэту даць будучым дасьледнікам беларускае іміграцыі ў ЗША ўяўленьне аб маштабах гэтае зьявы. Больш дакладныя й навукова абгрунтаваныя вынікі могуць быць атрыманыя ў будучыні, калі можна будзе ўжываць новую мэтодыку й тэхналёгію і калі стануцца даступныя іншыя архіўныя дакумэнты.
Шмат каго з чытачоў і дасьледнікаў лічба 600 000—650 000 можа зьдзівіць. Аднак яе парадак адпавядае парадку вылічэньняў Уласава, Шчарбакова й Рады БНР. Тым ня менш яна відавочна разыходзіцца з вынікамі амэрыканскіх перапісаў 1980 і 1990 гадоў. Ня трэба, аднак, забывацца, што бюракраты амэрыканскіх іміграцыйных і статыстычных службаў доўгія гады кіраваліся тым, што «беларусы не ўважаюцца за асобную іміграцыйную групу».
Да гэтае праблемы трэба падыходзіць, як гаворыцца, пафілязофску. Лічбы, зьвесткі, афіцыйная статыстыка — рэчы, бясспрэчна, важныя. Аднак яшчэ больш важна тое, што на працягу дзесяцігодзьдзяў з волі бяздумных бюракратаў цэлую эўрапейскую нацыю ігнаравалі, навешвалі ёй чужую бірку й адсоўвалі ў нябыт; а цяпер гэтая нацыя, жыцьцяздольная й неадлучная частка амэрыканскае этнічнае мазаікі, робіць спробу вярнуць сабе найважнейшую частку свае спадчыны — сваю сапраўдную этнічную тоеснасьць.
lie The Orthodox Church in America, Dept, of History and Archives, Soyosset, NY. Immigrant Home, Essays on Immigration, 1915. Code XI, 1—4; Статастнческнй ежегодннк Росснн СПб , 1914 С 46
in Архіў Беларускага Нацыянальнага Камітэту, Нью-Ёрк. Архіў раней знаходзіўся ў Рэгенсбургу, пазьней у Остэргофэне, а частка яго была перавезеная ў ЗША; Гутаркі з Аляксандрам Русаком I Міколам Кунцэвічам, 1956
ХВАЛІ Н ПРЫЧЫНЫ
ЭМІГРАЦЫІ ЗЬ БЕЛАРУСІ
Тым часам як паасобныя падарожнікі зь Беларусі маглі дабірацца й, відаць, сапраўды дабіраліся да Амэрыкі яшчэ за часы Вялікага Княства Літоўскага, галоўным штуршком для эміграцыі зь беларускіх земляў сталася разьвіцьцё гістарычных падзеяў XVIII стагодзьдзя.
Заняпад Вялікага Княства Літоўскага й наступная акупацыя Беларусі расейцамі склалі галоўныя чыньнікі, якія стварылі сацыяльныя, эканамічныя й палітычныя ўмовы, што спрыялі эміграцыі. У выніку расейскае палітыкі Беларусь была гвалтоўна ператвораная з палітычна разьвітае дзяржавы з багатаю культурай 1 поўным спэктрам нацыянальнага жыцьця ў каляніяльную тэрыторыю, населеную этнічнай масай, сыстэматычна й сьведама пазбаўлянай афіцыйнае гісторыі, перад якою стаяла змрочная пэрспэктыва стацца адсталым асыміляваным і зрусыфікаваным натоўпам. Такім чынам Беларусь на доўгія гады сталася асноўным рэзэрвуарам эміграцыі зь імпэрыі. Больш за паўтара мільёна беларусаў пакінулі сваю бацькаўшчыну й пасяліліся ў вялікіх гарадох Расейскае імпэрыі (Пецярбург, Адэса й г. д.), Сыбіры, Паўночнай і Паўдзённай Амэрыцы і ў Заходняй Эўропе. Працэс эміграцыі зь Беларусі ў апошнія два стагодзьдзі быў няспыннаю зьяваю, але ж, ведама, былі ў ім свае прылівы й адлівы, абумоўленыя падзеямі ўнутры й вонках краіны. Якія ж можна вызначыць храналягічныя пэрыяды беларускае іміграцыі ў ЗША?
ПААСОБНЫЯ МАЛЫЯ ГРУПЫ ІМІГРАНТАЎ: XVII — XIX СТАГОДЗЬДЗІ
Раньнія імігранты
Гэты пэрыяд улучае час ад заснаваньня брытанскіх калёніяў у Амэрыцы да апошняе чвэрці XIX стагодзьдзя. Тым часам як XIX стагодзьдзе пакінула па сабе значны
дакумэнтальны матэрыял пра іміграцыю ў Амэрыку, дачыненьні паміж Каляніяльнаю Амэрыкаю й Вялікім Княствам Літоўскім (г.зн., у XVI — XVIII стагодзьдзях) дагэтуль застаюцца недасьледаваныя, улучна з пытаньнем аб іміграцыі ў Амэрыку ў гэтым часе. Пэўныя зьвесткі дазваляюць меркаваць, што падарожжы й перасяленьні беларусаў у Амэрыку былі цалкам магчымыя. Падамо некаторыя цікавыя фактьі: капітан Джон Сміт стаўся першым губэрнатарам калёніі Вірджынія ў 1608 годзе. Пяць гадоў перад тым, у 1603 годзе, капітан Сміт наведаў Беларусь. У сваіх «Праўдзівых падарожжах»1 капітан Сміт згадвае, як ён прыехаў у «Рэчыцу на рацэ Ніпэр, у літоўскіх межах» (Капітан Сміт паўсюль у сваёй кнізе ўжывае тэрмін «Літва» для азначэньня сёньняшняе Беларусі). Пасьля ён апавядае пра сваё падарожжа праз паўдзённую Беларусь і Падольле ў Польшчу2. Такім чынам, не было б нічога незвычайнага, калі б капітан Сміт прывёз з сабою ў Вірджынію беларусаў (або таксама й украінцаў), майстроў-дзегцяроў і цесьляроў, разам з палякамі-гутнікамі. Гэтае меркаваньне падтрымваецца й наступным цьверджаньнем: «Што да канопляў і лёну, паташу й залы, смалы й дзёгцю, цяпер рыхтуецца дамова аб запрашэньні людзей, умелых у гэтых рамёствах, з Усходніх краёў (Eastern parts): побач з палякамі, што дагэтуль застаюцца ў Вірджыніі»3. Такім чынам, калі існуюць дакуманты, што людзі, ведамыя як палякі, жылі ў калёніі Вірджынія, ёсьць падставы меркаваць, маючы на ўвазе Смітавы падарожжы, што побач іх маглі быць і беларусы. Знаёмства капітана Сміта з Усходняю Эўропай наводзіць на думку, што ён ужываў тэрмін «усходні», каб ахапіць вялікі геаграфічны абшар, а менавіта землі Беларусі і Ўкраіны. Таму, мабыць, ня будзе малаверагоднаю гіпотэза, што славянскія прозьвішчы ў калёніі Вірджынія гэткія ж беларускія і ўкраінскія, як і польскія.
Ёсьць таксама цьверджаньне ў старых хроніках і пазьнейшых запісах, што «6 чэрвеня 1610 году імігрант з гораду Беластоку, доктар Лаўрын Багун прыбыў у Калёніі»4.
Іншы грамадзянін Вялікага Княства Літоўскага, які рана прыбыў у Амэрыку й таксама мог быць беларус паходжаньнем, — доктар Аляксандар Куртыус (Курчэўскі), вучоны й настаўнік у Нью-Амстэрдаме. Да свайго прыезду ў Калёніі ў 1659 годзе ён настаўнічаў у Полацку й Вільні. У Нью-Амстэрдаме Куртыус выкладаў «рускую мову» («Russian»),
і Smith J. The True Travels... Richmond, 1819 (first edition: London, 1629).
гкіпель 3. Капітан Джон Сміт на Беларусі//3апісы Кн.16. Ню-Ёрк, 1978. С 119—128
з Smith J. Op.cit. Р.42. Гл. таксама: Haiman М. Polish pioneers of Virginia and Kentucky. Chicago, IL, 1937. P.36.
4 Waldo A.L. First Poles in America: 1608—1958. Pittsburgh, 1957. P.14, 22.
а таксама быў першым выкладчыкам лаціны ў першай лацінскай школе, найвышэйшай навучальнай установе ў НьюАмстэрдаме. Зь вялікаю доляю верагоднасьці можна зрабіць прыпушчэньне, што Куртыусава «руская» мова, як і «руская» мова шмат каго з гандляроў у Нью-Амстэрдаме, была моваю Вялікага Княства Літоўскага, г.зн. беларускаю, хоць і не зазначаная як гэткая5.
Найбольш славутым і выдатным імігрантам зь Беларусі напрыканцы XVIII стагодзьдзя быў, бясспрэчна, Тадэвуш Касьцюшка6. Народжаны на Беларусі, ён ня страціў лучнасьці з радзімаю і разам з тым прынёс значны ўклад у справу незалежнасьці і ў ваенную гісторыю Злучаных Штатаў. Хаця зьвестак і працаў пра гэтага вялікага чалавека ў розных мовах назьбіраецца вельмі багата, а навукоўцы, як правіла, лічаць Касьцюшку палякам, адданым справе амэрыканскае свабоды, ягоныя повязі з роднаю зямлёю й беларускім народам дагэтуль амаль не дасьледаваліся. Аднак можна з пэўнасьцю сьцьвярджаць, што беларускасьць Касьцюшкавых біялягічных каранёў не выклікае ніякага сумневу, і ўжо адзін гэты факт дае дастаткова падставаў залічыць дзеі гэтага выдатнага чалавека да заслугаў таксама й беларускага народу ды беларускае спадчыны ў Амэрыцы.
Беларуская правінцыя Таварыства Ісуса ў Амэрыцы
Падзеі 1772, 1793 і 1795 гадоў, агульна ведамыя як падзелы Польшчы, у сапраўднасьці былі падзеламі Рэчы Паспалітае: Літвы й Польшчы. У выніку гэтых падзелаў беларускія землі падпалі поўнаму расейскаму кантролю. Ад таго часу пачаўся доўгі працэс русыфікацыі й вынішчэньня Беларусі, які працягваецца й да сёньняшняга дня. Натуральна, пад уплывам гэтых гістарычных зрухаў памеры эміграцыі зь Беларусі ўзрасьлі. Цяпер вялікая частка імігрантаў складалася з інтэлектуалаў, якія не маглі зьмірыцца з чужацкаю акупацыяю. На працягу першае чвэрці XIX стагодзьдзя значная колькасьць рымакаталіцкіх сьвятароў выехала зь Беларусі ў Злучаныя Штаты. Шмат хто зь іх меў беларускае паходжаньне й быў зьвязаны з Полацкай езуіцкай акадэміяй. Гэтыя сьвятары прыбылі ў ЗША на запрашэньне Джона Кэрала, першага рыма-каталіцкага
5 Cosmopolitain New Amsterdam/ZThe New Netherland Register (New York). V.l(8). Special issue. 1911. P.130—132; Kessler H.H., Rachils E. Peter Stuyvesant and His New York. New York, 1959. P.208—209; Wytrwal J. Poles in American history and tradition. Detroit, MI, 1969. P.19—20; Curtius A.C. Inaugural Medical Dissertation. Chicago, Lithuanian Medical Association, 1967. P.9—10.
6 БелСЭ. T 5 Mh., 1972 C 505—506; Клейн Б Найдено в архнве Мн ,
1968 С 13—19
біскупа ў Злучаных Штатах7. Гэта былі важныя інтэлектуальныя кадры, якім царкоўныя ўлады ў Амэрыцы знайшлі добры ўжытак. Група сьвятароў зь беларускіх земляў, асабліва выкладчыкі Полацкае акадэміі, у значнай ступені спрычынілася разьвіцьцю рыма-каталіцкае адукацыі ў Амэрыцы. Найбольш выдатныя сярод іх былі айцы Баніфацы Крукоўскі, Норбэрт Корсак і Кольман. Але Беларусь не толькі адыграла ролю ў пастачаньні краіне сьвятароў-эмігрантаў, яна таксама дала ймя рэлігійнай супольнасьці езуітаў у Амэрыцы.
Часта застаецца незаўважаны гістарычны факт, што Таварыства Ісуса захавалася ў ЗША толькі дзякуючы таму, што пасьля забароны папам рымскім ордэну езуітаў у 1773 годзе ён працягваў існаваць на тэрыторыі Расейскае імпэрыі, на Беларусі. Амэрыканскія езуіты вырашылі далучыцца адміністрацыйна да езуітаў беларускіх, абышоўшы тым самым папскую забарону, і іхная юрысдыкцыя ў Злучаных Штатах сталася ведамая як Беларуская правінцыя (White Russian Province). Гэтая лучнасьць амэрыканскіх езуітаў зь Беларусьсю трывала ад 1805 да 1814 году, калі была зьнятая папская забарона на дзейнасьць езуітаў і ім зноў было дазволена фармаваць свае ўласныя адміністрацыйныя адзінкі8.
У гісторыі рыма-каталіцкае царквы ў Амэрыцы важнае месца займае дзеяч беларускага паходжаньня, сьвятарімігрант айцец Франьцішак Дзеружынскі. Айцец Дзеружынскі нарадзіўся ў Воршы 3 студзеня 1779 году. Там ён вучыўся ў Езуіцкім калегіюме, а ў 1794 годзе, маючы пятнаццаць гадоў, ён уступіў у Таварыства Ісуса, «прынёсшы з сабою рэдкае сілы інтэлект»9. Ён быў высьвячаны ў 1808/09 акадэмічным годзе й прызначаны выкладчыкам тэалёгіі ў Полацкай акадэміі. Ён выкладаў таксама ў некалькіх іншых школах на Беларусі, трымаючы лучнасьць зь сябрамі й калегамі на правінцыі. Трэба адзначыць, што, хоць польскі культурны ўціск пашыраўся на значную частку Беларусі, мясьціны, дзе нарадзіўся й вырас Ф.Дзеружынскі, не зазналі істотных польскіх уплываў. Выкладаючы ў Полацкай акадэміі, Ф.Дзеружынскі, можна прыпушчаць, быў знаёмы з творамі маладога студэнта Акадэміі Яна Баршчэўскага (1797—1851), аднаго зь піянэраў новае беларускае літаратуры10. Лёс род-
7HaimanM. Polish past in America: 1608—1865. Chicago, 1939. P.65—67.
»КіпельВ Беларуская спадчына ў ЗІПА: Мэрыленд//Беларус. 1975. №215
9 Rutkowska М.Н. A Polish pioneer Jesuit in America//Polish American Studies. V.3(3—4), July—December 1946. P.98—103.
io I.G. Materyaly dziejöw Akademii Polockiej i szköl od niej zaleznych. Krakow, 1905. S. 115—120. 192, 243—244; ЭЛіМБел. T.l. Mh , 1984 C.301—302.
нае краіны, якая перажывала тады найцямнейшы пэрыяд свае гісторыі, вельмі непакоіў Франьцішка Дзеружынскага. Разам з тым, будучы адукаваным чалавекам, ён быў сьведамы таго, што у тую пару, бадай, нельга было спыніць Расейскую імпэрыю ў яе наступе на захад. Ф.Дзеружынскі — тыповы прыклад адукаваных беларусаў першае паловы XIX стагодзьдзя, якія не прынялі акупацыі, не зьмірыліся зь ёю. Даволі змрочна ацэньваючы палітычную й культурную пэрспэктыву свае роднае краіны й не падтрымваючы палітыку польскасьці й палянізацыі, шырокі пласт інтэлігенцыі — пераважна каталікі — вырашыў эміграваць. Шмат хто з гэтых людзей выправіўся ў Заходнюю Эўропу, Паўдзённую Амэрыку й Злучаныя Штаты. Айцец Дзеружынскі выбраў Паўночную Амэрыку. Ён прыбыў у Філадэлфію 7 лістапада 1821 году й памёр у Мэрылэньдзе 22 верасьня 1850 году11.
Ад часу свайго прыбыцьця й да самае сьмерці ён прысьвячаў свой магутны інтэлект і энэргію новай краіне: ён займаў шэраг царкоўна-адміністрацыйных пасадаў, у тым ліку й галавы Амэрыканскае езуіцкае супольнасьці. Аднак галоўным зацікаўленьнем і клопатам айца Дзеружынскага была арганізацыя рыма-каталіцкае адукацыі ў краіне. Ягоны ўклад у разьвіцьцё амэрыканскае рыма-каталіцкае школьнае сыстэмы надзвычай вялікі, а літаратура на гэтую тэму складае не адзін том12. Асаблівае ўвагі, аднак, заслугоўвае тое, што ўклад гэты быў зроблены беларусам, хоць польскія навукоўцы лічаць яго палякам. Такое меркаваньне нічым не абгрунтаванае. Бясспрэчна, Ф.Дзеружынскі быў шчырым рыма-католікам і адданым сябрам Таварыства Ісуса, але што да ягонае польскасьці, дык яна ні ў чым не выяўлялася. Наадварот, некаторыя факты дазваляюць меркаваць, што ягоныя пагляды былі, як найменей, нетыповыя для паляка й сьведчылі аб моцнай прывязанасьці да роднае беларускае зямлі. Дакумэнтальна пацьверджаным ёсьць факт, што патрыятычная польская інтэлігенцыя, улучна з польскім рыма-каталіцкім духавенствам, нецярпліва чакала прыходу Напалеона падчас ягонае ваеннае кампаніі супраць Расеі ў 1812 годзе. Былі спадзяваньні, што Напалеон адродзіць колішнюю Рэч Паспалітую. Польская інтэлігенцыя марыла аднавіць свае ўплывы й пашырыць палянізацыю на беларускія землі. Цяпер цяжка сказаць, што было на думцы ў айца Дзеружынскага, але гэткі факт гаворыць сам за сябе Замест таго, каб чакаць, пакуль Напалеон прыйдзе ў род-
іі Gadon L. Emigracya polska. Krakow, 1901—1902. S.323; Osuch J.S. Patriarch of the American Jesuits/ZPolish American Studies. V.17(3—4). July— December 1960. P.92—100; Wolanin A.S. Polonica Americana: Annotated Catalogue. Chicago, 1950.
12 Domanski F. Patriarcha amerykanskich jezuitöw //Sacrum Poloniae Millenium. V.7. Rzym, 1960. S.462, 471.
ныя Дзеружынскаму мясьціны, г.зн. у Полаччыну, Віцебшчыну й Аршаншчыну, як бы таго можна было спадзявацца ад польскага патрыёта, ён здабывае коней і падводы і ўцякае на поўнач, у Вялікія Лукі. У Полацак ён вярнуўся толькі пасьля Напалеонавага адыходу. Польскі навуковец айцецФ.Даманьскі, які вывучаў дзёньнік а. Дзеружынскага, піша ў сваёй працы, прысьвечанай жыцьцяпісу сьвятара: «Відавочна, а. Дзеружынскі не цікавіўся палітыкаю. Нягледзячы на важнасьць і трывожнасьць гэтых часоў, у сваім дзёньніку Ф.Дзеружынскі ні словам не закранае польскае тэмы». Вельмі цяжка гэтаму польскаму дасьледчыку зразумець і той факт, што сястра а.Дзеружынскага, вярнуўшыся на радзіму, выйшла замуж за праваслаўнага, «схізматыка»13. Нацыянальна сьведамым палякам такія пагляды і ўчынкі расцэньваліся б як непрымальныя. Аднак, калі мець на ўвазе, што Ф.Дзеружынскі быў беларусам, гэтыя рэчы выглядаюць болып зразумелымі, а ў тым нацыянальна-рэлігійным кантэксьце цалкам нармальнымі. Ф.Дзеружынскі, як відаць, ня быў прыхільнікам аднаўленьня польскіх уплываў на беларускіх землях, бо добра разумеў, што беларускім народным масам польскасьць была чужая. Можна прыпушчаць, што а. Дзеружынскі здаваў сабе справу, што пашырэньне рыма-каталіцызму на ўсход ня будзе йсыді рука ў руку з польскасьцю, але хутчэй выкліча прарасейскія сэнтымэнты. Ягонае ж стаўленьне да праваслаўя цалкам зразумелае. Ён быў народжаны й выхаваны ў паўночна-ўсходняй частцы Беларусі, дзе гэтая галіна хрысьціянства пераважала. Мяшаныя сужэнствы былі штодзённай зьяваю, і нягледзячы на тое, што Ф.Дзеружынскі быў перакананы каталік, ён выяўляў характэрную беларускую талерантнасьць і да праваслаўя. Ягоная любоў да свае краіны й ягонае зацікаўленьне яе штодзённым жыцьцём, дзе быў відавочны ціск расейскае адміністрацыі, асабліва ясна выступаюць у багатай карэспандэнцыі «з нашымі жывымі беларускімі езуітамі»14.
Эміграцыя й расьсяленьне ў Амэрыцы каталіцкіх ксяндзоў з Полацкае акадэміі — гэта калярытны й важны эпізод у гісторыі каталіцкае царквы, Таварыства Ісуса й іміграцыі зь Беларусі ў Амэрыку
Былыя паўстанцы-імігранты
Сьледам за каталіцкімі ксяндзамі, якія прыехалі ў Амэрыку ў першай чвэрці XIX стагодзьдзя, прыбыла новая хваля
із Domariski F. Op.cit. S.462.
14 Діст а Рамуальда Сушынскага, датаваны 23 ліпеня 1835 году, аб становішчы на Беларусі, нядаўна акупаванае маскоўскімі войскамі. Гл. таксама перапіску Ф.Дзеружынскага зь іншымі сьвятарамі й сьвецкімі людзьмі ў архіве: Jesuite Archives, Baltimore, MD.
імігрантаў — былых удзельнікаў паўстаньня 1831 году. Як ведама, найболып ахопленыя паўстаньнем былі заходнія часткі Беларусі, аднак і цэнтральная Беларусь брала ўдзел у паўстаньні15.
Прыехала ў Амэрыку й нямала паўстанцаў з 1863—1864 гадоў. Дзесяткі гэтых паўстанцаў напачатку затрымваліся ў Нью-Ёрку, а пасьля расьсяляліся па цэлай краіне16. Бальшыня гэтых змагароў за свабоду былі, бясспрэчна, палякі, як неаднаразова зазначаецца ў літаратуры, але шмат хто зь іх называў сябе «ліцьвінамі» або «літоўскага паходжаньня», a часта й «літоўскаю шляхтаю». Некаторыя называлі сябе «выгнанцамі з расейскае Полынчы». Часта яны, каб удакладніць сваё няпольскае паходжаньне, падавалі назовы мясьцінаў народжаньня. Віцебск, Менск, Магілеў і г.д„ дадаючы нярэдка тэрмін «Літва». Жаданьне падкрэсьліць сваю няпольскасыдь і было галоўным матывам стварэньня ў Парыжы «Літоўскага таварыства», а ў Нью-Ёрку — «Польска-славянскага літаратурнага аб'еднаньня», мэтаю якога было «спрыяць пашырэньню ведаў з гісторыі, навукі й літаратуры народаў славянскае расы»17. Амаль усе гэтыя былыя паўстанцы былі каталікі, іхныя прозьвішчы з канчаткамі «-скі» шырокая публіка ўспрымала як польскія. Неадназначна на гэтую тэму выказаўся нават ведамы польска-амэрыканскі гісторык М.Хайман: «Паводле таго, як яно выглядае[...] можна з пэўнасьцю прыпушчаць», што яны былі палякі18. Відавочна, што гэта непераканаўчыя аргуманты й недастатковыя крытэрыі, каб некага назваць паляком Тым ня менш амэрыканская грамадзкая думка была, зразумела, на польскім баку, і, на няшчасьце, ні вялікая прэса, ні польская грамада не зрабілі ніякіх высілкаў, каб вытлумачыць, што ня толькі палякі змагаліся з расейцамі й ня толькі палякі прыбывалі ў Амэрыку, але разам з польскімі паўстанцамі-імігрантамі прыяжджалі й іншыя. Праўда, былі выказваньні аб гэтым, a сярод іх і голас Адама Міцкевіча. Аднак галасы гэтыя былі марным лямантам у пустэльні.
Сярод беларусаў, якія сталіся вядомыя ў Амэрыцы ў XIX стагодзьдзі, можна назваць Фэлікса Міклашэвіча, што пахо-
15 Смнрнов А Ф Революцяонные связя народов Россня н Полыпн: 30—60-е гг. XIX в. М., 1962.
16 Rawlings I.D. Polish exiles in Illinois//Illinois State Historical Society. Transactions for the year 1927. Danville, IL, 1927. P.83—104; Kowalczyk E.L. A Polish family in the South//Polish American Studies. V.3(3—4). July— December 1946. P.104—107; Polacy w USA w 1833 r.//Kultura (Paryz). 1949. №1/18. S.70—81; Lerski J.J. A Polish chapter in Jacksonian America. Madison, WI, 1958.
17 Gadon L. Wielka emigracya. Paryz, 1960. P.456—466.
is Haiman M. Op.cit. P.65—67.
дзіў са старое віцебска-полацкае шляхты, які вызначыўся ў гісторыі амэрыканскага ваеннага флёту19; Аляксандра Бяляскага зь Меншчыны20 ды Гэнрыка Дмахоўскага —амэрыканскага скульптара й мастака, знанага пад прозьвішчам Хэнры Сандэрз21. Цікава адзначыць, што Гэнрык Дмахоўскі-Сандэрз пасьля здушэньня паўстаньня 1831 году, у якім ён браў удзел, уцёк у Заходнюю Эўропу, а ў 1851 годзе прыехаў у Амэрыку. У Амэрыцы Дмахоўскі шмат стварыў у галіне скульптуры й вярнуўся на Беларусь у 1861 годзе, а ў 1863 годзе стаўся адным з арганізатараў і лідараў паўстаньня Каліноўскага. Быў забіты каля Дзісны. Вярнуўся ў Зўропу й Аляксандар Галінскі, былы паўстанец, народжаны ў Віцебску, які ў 1850-х гадох жыў у Каліфорніі22.
Прыпушчальна, адным зь імігрантаў-паўстанцаў (г.зв. «палякоў») быў нехта Каржанкоўскі, памерлы ў Філадэлфіі каля 1865—1870 году. Ён у сваім тэстамэньце нейкаму шляхцічу зь Меншчыны выканаўцам гэтага тэстамэнту прызначыў Вінцука Дуніна-Марцінкевіча, аднак Марцінкевіч ня змог поўнасьцю выканаць тэстамэнтовых жаданьняў дзеля канфлікту з царскаю адміністрацыяй23.
Безумоўна, хваля беларускае эміграцыі XIX стагодзьдзя ў Амэрыку ў выніку здушэньня паўстаньняў 1831 і 1863—1864 гадоў патрабуе далейшых дасьледаваньняў і пошукаў. Дарэчы, і трэба гэта адзначыць, аўтар меў магчымасьць гутарыць з нашчадкамі тых былых паўстанцаў-імігрантаў. Шмат хто зь іх ведаў, што іхныя прадзеды не былі палякамі, прыкладам, Арнольд Зямкевіч з гораду Пэрт-Амбой (штат НыоДжэрзі), сям'я Гапановічаў з гораду Бафало (штат Нью-Ёрю, сям’я Кавальчукоў з гораду Геры (штат Індыяна) ды іншыя. Аўтар спатыкаўся з гэтымі людзьмі ў Нью-Ёркскай публічнай бібліятэцы, калі яны займаліся пошукамі свайго радаводу. Гэтыя людзі часта ведалі назовы вёсак, адкуль паходзілі іхныя прадзеды. Усе яны былі каталікі й належалі да польскіх касьцёлаў, і тым больш уражвае тое, што яны захавалі сьведамасьць свае няпольскасьці й беларускага паходжаньня.
19 Haiman М. Poland and the American Revolutionary War. Chicago, 1932. P.69, 70.
20 Polski Slownik Biograficzny. T.2. Krakow, 1936. S.35; Wytrwal J.A. Lincoln's friend — Captain A.BielaskiZ/Polish American Studies. V.14(3—4). July—December 1957. P.65—67; Problemy Polonii Zagranicznej: Rocznik. Warszawa, 1960. S.235—238.
21 Rutledge A.W. The Pennsylvania Academy of the Fine Arts 1807—1870. Philadelphia, PA, 1955. P.194, 195; БелСЭ. T 4 Mh , 1971. C243—244; КІсялёў Г Героі I музы Мн , 1982 C 62—70.
22Haiman M. Polish pioneers of California. Chicago, IL, 1940. P.57.
23 Дунін-Марцінкевіч B Творы. Мн., 1984 C 483—484
Гэткім чынам, шмат імігрантаў што паходзілі зь беларускіх земляў і прыехалі ў Злучаныя Штаты ў XIX стагодзьдзі пасьля антырасейскіх паўстаньняў, могуць і павінны з усёй аб’ектыўнасьцю быць разгляданыя як беларускія імігранты.
Сельскагаспадарскія калёніі
Сельскагаспадарскія калёніі, заснаваныя ў сярэдзіне XIX стагодзьдзя «рускімі» прагрэсыстамі, выступаюць цікавым эпізодам у гісторыі славянска-яўрэйскае эміграцыі ў Амэрыку з заўважным беларускім адценьнем. Колькі слоў пра гэтыя калёніі. Засноўваліся яны ідэалістамі, якія ўважалі, што змогуць стварыць жыцьцяздольныя суполкі ды сваім прыкладам давесьці грамадзтву аб магчымасьці шырэйшых маштабаў разьвіцьця калёніяў. Асноўным прынцыпам у калёніях былі супольная маемасьць ды сталая сельскагаспадарская праца. Былі сярод калёніяў і чыста рэлігійныя ўгрупаваньні, як мэнаніты й духаборы, аднак бальшыня зь іх засноўвалася з палітычных меркаваньняў. Паводле Ўільяма Фрэя, балтыцкага яўрэя, заснавальніка й ідэалягічнага бацькі сельскагаспадарскіх калёніяў, пад канец XIX стагодзьдзя ў Амэрыцы існавала 67 гэткіх «прагрэсыўных славянарускіх» калёніяў24. Адна з такіх калёніяў, званая «Вільня», відавочна мае дачыненьне да Беларусі, хоць арганізатары яе ніколі не выяжджалі з гораду Нью-Ёрку25. Аб гэтых сельскагаспадарскіх калёніях згадваецца і ў працы Іоські пра Судзілоўскага, дзе зазначаецца, што ў мясцовасьці Гараны каля Полацку шмат хто з тых народнікаў праходзіў свой «стаж»26. У архівах Ўільяма Фрэя ёсьць цімалая перапіска з Фрэдам Вулі, які вучыўся ў Горы-Горках ды жыў на Беларусі, а таксама й перапіска з Судзілоўскім27.
Беларускі народнік — амэрыканскі сэнатар 1 Іншыя імігранты
Цікавая старонка ў гісторыі беларусаў у Злучаных Штатах — дзейнасьць доктара Мікалая Судзілоўскага-Расэла28. Народжаны ў Судзілавічах каля Магілева, гэты беларускі народнік пасьля бурлівых студэнцкіх гадоў на бацькаўшчыне і ў Эўропе трапіў у жніўні 1887 году ў Амэрыку. Затрымаўшыся
24 Yarmolinsky A. A Russian’s American! Dream. Lawrence, KS, 1965. P.102.
25 The Women’s Garment Workers. New York, NY, 1924. P.27—28.
26 Носько M. Ннколай Судзнловскнй-Руссель Мн., 1976. C.50—54
27 The New Public Library Archives, Frey Archives, Box 2, Folders 4,10.
гаБелСЭ. T. 10. Мн., 1974. C. 108—109; Кіпель B. Беларуская спадчына на Гаваях//Беларус (Нью-Ёрю. 1974. №210, 211.
на даўжэйшы час у Каліфорніі, дзе ён зрабіў зыдатную кар'еру як лекар і актыўны грамадзка-палітычны дзеяч, Судзілоўскі, пасьля канфлікту з расейскай праваслаўнай гіерархіяй, пераехаў у 1897 годзе на Гаваі. Там ён хутка заваяваў папулярнасьць як лекар, навуковец і палітык, які дасягнуў становішча прэзыдэнта гавайскага сэнату. Пакінуў па сабе Судзілоўскі й багатую друкаваную спадчыну: каля дзесятка навуковадасьледчых, пераважна прыродаведных, працаў, сотні артыкулаў і некалькі кніжак палітычна-філязофскага зьместу. Неабходна падкрэсьліць, што палітычна-філязофская думка Судзілоўскага была накіраваная на зьнішчэньне расейскацарскае імпэрыі, і парадаксальна, што пасьля кастрычніцкае рэвалюцыі Судзілоўскі ніколі не ўспрыняў бальшавіцкага пагляду на клясава-дыктатурнае кіраваньне дзяржаваю. Нягледзячы на неаднаразовыя запросіны кіраўнікоў тагачаснае БССР Судзілоўскі вырашыў заставацца на эміграцыі. Мікалай Судзілоўскі-Расэл памёр у Кітаі ў 1930 годзе. Адным зь цікавых момантаў амэрыканскага жыцьця Судзілоўскага ёсьць тое, што ён хадайнічаў перад Дзяржаўным дэпартамантам аб прызначэньні консулам у Японіі29.
У англамоўнай і іншамоўнай амэрыканскай і неамэрыканскай літаратуры ёсьць цімала згадак і пра іншых імігрантаў-беларусаў у Амэрыцы. Прыкладам, дасьціпная рэкляма над крамаю ў штаце Канэтыкат: «Уласьнік дае зьніжку сваім земляком з Магілеўскае губэрні на Беларусі»30.
Расейскі журналіст Е.Матросаў, адзін зь першых, хто апісаў Амэрыку ў расейскай публіцыстыцы, пісаў пра Ныо-Ёрк гэтак: «Русь расейская ўяўляе тут літаральна кроплю ў моры, бо складае маленечкую жменьку, каля 150 чалавек, у трохмільённым горадзе. Усё гэта пераважна праваслаўныя беларусы зь Менскае й сумежных губэрняў: краўцы, кавалі ды шаўцы, сярод якіх краўцы, аднак, складаюць пераважную бальшыню». Далей, пасьля наведаньня рэстарану ў дзелавой частцы Нью-Ёрку, зазначыў, што ўласьнік гэтага рэстарану — «спалянізаваны беларус зь Менскае губэрні»31.
Іншы аўтар, І.Сысоеў, пра эмігрантаў з Расеі сказаў гэтак: «Расейцаў вялікаросаў зь Ніжагародзкае й Яраслаўскае губэрняў вельмі мала. Расейцы там пераважна з Заходняга краю Магілеўскае, Менскае губэрняў...»32. Пра беларускага
29 National Archives, Honolulu, Hawaii; Russell-Sudzilovski’s File.
30 Kruszka W.X. Historya Polska w Ameryce. T.3. Milwakee, WI, 1905. S.91.
31 Граф Лелнва (Матросов E.). Заокеанская Русь//Нсторнческнй Вестннк. T.LXVII. СПб., 1897. С 134, 154—157, 159.
згСысоевН. Путешествне в Амернку. М., 1910. С.74—75.
эмігранта згадваў таксама Караленка ў сваім «Без языка», a таксама іншыя аўтары33.
Апошняе дзесяцігодзьдзе XIX стагодзьдзя замыкае хвалю паасобных і невялічкіх групаў эміграцыі зь Беларусі. Надыходзіць хваля масавае эміграцыі. У сувязі з гэтым варта зрабіць колькі абагульненьняў.
Беларускія эмігранты да гэтага часу былі пераважна каталіцкага веравызнаньня. Шмат хто зь іх быў адукаваны й да пэўнае ступені быў пад уплывам польскае культуры. Яны пакінулі бацькаўшчыну ў бурлівы й складаны час. Упоруч з рэлігійнаю й культурнаю палянізацыю пачыналася інтэнсыўная русыфікацыя. У гэтым часе пачынаў таксама зацірацца гістарычны вобраз Беларусі-Літвы й падмяняцца афіцыйнаю вэрсыяй аб «трыадзінасьці».
Эмігранты XIX стагодзьдзя былі на інтэлектуальным раздарожжьі: у душы яны былі ліцьвіны з багатаю гісторыяй і не маглі прыняць новае ўлады й новых гістарычных канцэпцыяў, што прыйшлі з усходу. Яны сталіся актыўнымі змагарамі супраць Расеі, цара й былі пераможаныя. Дзесяткі й сотні зь іх эмігравалі. Расьсяляліся яны ў Заходняй Эўропе, Паўдзённай Амэрыцы й Злучаных Штатах. Бясспрэчна, яны былі палітычнымі эмігрантамі. На жаль, яны не пакінулі нам інтэлектуальнае спадчыны зь ідэямі аднаўленьня літоўскабеларускае мінуўшчыны. Яны не заснавалі трывалых палітычных арганізацыяў, якія былі б ідэалягічнымі лучнікамі паміж ліцьвінствам і новаю беларускасьцю. За выключэньнем Судзілоўскага-Расэла, тыя эмігранты амаль не пакінулі ніякае друкаванае палітычнае спадчыны. I тым ня менш яны сваёй працай, сваім інтэлектам шмат спрычыніліся для разьвіцьця й станаўленьня новае для іх нацыі — амэрыканскае, і іхны ўклад у амэрыканскае жыцьцё ёсьць, безумоўна, спадчына беларуская.
МАСАВАЯ ЭМІГРАЦЫЯ
Масавая эміграцыя зь Беларусі пачалася памалу ў вапошняе дзесяцігодзьдзе XIX стагодзьдзя, паступова ўзмацняючыся аж да Першае сусьветнае вайны. Напачатку эміграцыя кіравалася не за акіян, а ў большыя гарады Польшчы, у Рыгу, Пецярбург, Адэсу, на шахты Ўкраіны ды ў
зз Короленко В. Собр. соч. Т.4 М., 1954. С.490; Карманный РусскоПравославный Календарь на 1931 год. Wilks-Barre, РА, Свет, 1930. С.42
значна большых масах у Сыбір34. Беларусь у тым часе была адным з асноўных пастаўшчыкоў працоўнае сілы ў імпэрыі. Як зазначыў адзін з заходніх дасьледнікаў, «Беларусь шмат зь якіх меркаваньняў можна назваць Ірляндыяй Расейскае імпэрыі»35.
Пасьля таго як хваля эміграцыі ў Сыбір зьменшылася, а ў некаторых мясцовасьцях прыпынілася зусім, эміграцыя ў Злучаныя Штаты пачала ўзростаць, дасягнуўшы максымуму ў 1910—1913 гадох.
Тэма эміграцыі з Расеі знайшла адлюстраваньне ў расейскай літаратуры. Увага найбольш была засяроджаная на законнасьці й памерах працэсу эміграцыі, тым часам як нацыянальныя праблемы цалкам ігнараваліся. Аб некалькіх заўвагах адносна законнасьці працэсу эміграцыі варта згадаць.
Некаторыя аўтары выказвалі пагляд, што масавая эканамічная эміграцыя з Расейскае імпэрыі была зьяваю нелегальнаю. Сутнасьць справы палягала ў тым, што расейскае заканадаўства й расейскі адміністрацыйны апарат не былі падрыхтаваныя даць рады гэтаму вялікаму раптоўнаму працэсу36.
Расейскі дасьледнік С.Я.Яноўскі, вывучаючы эміграцыю, сьцьвярджаў, што паколькі Збор законаў ня меў адмысловых артыкулаў аб эміграцыі, дык эміграцыя ўважаецца незаконнаю. Ён пісаў, што «артыкулы 325 і 326 імпэрскага крымінальнага кодэксу адназначна сьцьвярджаюць, што расейскае заканадаўства прызнае законным толькі часовы побыт у замежных краінах, робячы гэткім парадкам сталае пражыцьцё па-за межамі свае краіны незаконным». Той самы
здГарэцкі Г. Насельніцтва БССР//Полымя. 1926. №7. С.97—105; Пнчета В Крестьянское н рабочее двнженне в Белорусснн в 1905 г. //Працы БДУ. 1926. №11. С.105-122; №12 С 95-117; Белорусская Советская Соцналнстнческая Республнка. Мн., 1927. C.121; Дудкоў Д. Сталыпінская рэформа ў Віцебскай губэрні Мн , 1931. С. 106—107; Дакументы 1 матэрыялы па гісторыі БеларусІ. Т.2. Мн., 1940. С.67, 811—819; Саковіч А Беларусы ўв Адэсе//Веда 1952. №5 C.153—158; Шабуня К Аграрный вопрос н крестьянское двнженне в Белорусслн. Мн , 1962. C.139—140; Саладков Т Борьба трудяіцнхся Белоруссмн Мн., 1967. С 20—21, 72—73; Панютнч В Нз нсторнн формнровання пролетарната Белорусскн 1861 — 1914 гт Мн , 1969 С.39, 82—84, 87, 88—91; Вереіцагнн П. Крестьянскне переселення нз Белорусснн (вторая половнна XIX в.). Мн., 1978; Болбас М 06 уровне экономнческого развнтня дореволюцнонной Белорусснн//Веснік БДУ Сер.ІП. Эканоміка 1980 №3. С.72—74; Herlihy Р. Odessa: a history, 1794—1914. Cambridge, MA, 1986. P.242—243.
35 Stewart H. Provincial Russia. London, 1913. P.111.
36 Эфрен H Русское эмнграцнонное двнженне н его нужды//Северные Запнскн 1914 Май. С. 129—136.
Яноўскі заўважыў, што не было заканадаўчых нормаў, якія б рэглямантавалі выдачу замежных пашпартоў. Парадак выдачы пашпартоў у розных губэрнях быў розны, пры гэтым нярэдка парушаліся артыкулы 325—327 расейскага Збору законаў. Першае дакладнае заканадаўства ў дачыненьні да эміграцыі прынятае ў 1892 годзе, але яно тычылася толькі яўрэяў. «Тым ня менш, — пісаў Яноўскі, — калі бюракратычныя цяжкасьці былі непамерныя й амаль неадольныя, нелегальная эміграцыя была альтэрнатываю, прычым шырока распаўсю д жанай »37.
Іншы, пазьнейшы расейскі дасьледнік, аўтарытэт у справах эміграцыі В.В.Абаленскі-Асінскі ў шматлікіх працах выказваў падобныя пагляды, дадаўшы такую дэталь, што дакладна распрацаванае заканадаўства аб эміграцыі было напісанае ў 1906 годзе, але не было зацьверджанае аж да пачатку 1917 году і што «эміграцыя заставалася калі не нелегальнаю, дык паўлегальнаю грамадзкаю зьяваю, маўкліва прызнаванаю, але афіцыйна не ўрэгуляванаю. Пры такіх абставінах цалкам зразумела, што й статыстыка эміграцыі ў дакладным значэньні слова ў Расеі амаль зусім адсутнічала»38.
У тым самым часе ў афіцыйным друку рабілася розьніца паміж легальнымі й поўлегальнымі эмігрантамі, бо ў некаторых табліцах гэтая розьніца ясна вызначаная. У «Памятнай кнізе Гарадзенскае губэрні» ў разьдзеле «Статыстыка насельніцтва» даюцца афіцыйна такія катэгорыі: 1. Рух насельніцтва з дазволу адміністрацыі і 2. Рух насельніцтва па індывідуальным жаданьні (маецца на ўвазе, што гэты апошні адбываецца без дазволу). У другой катэгорыі ёсьць і рубрыкі з назовам «Рух у Сыбір і іншыя месцы ў імпэрыі» ды «Рух у Амэрыку й іншыя краіны»39.
Безумоўна, недакладнае заканадаўства аб эміграцыі ўплывала й на статыстыку вызначэньня нацыянальнасьці ды іншыя аспэкты. Для беларусаў гэта асабліва неспрыяльна, бо ў статыстычных дадзеных аб эміграцыі беларусы амаль нідзе ня згадваюцца.
Як бы там ні было, беларускія землі на пачатку стагодзьдзя былі гатовыя даць на рынкі працы ўсяго сьвету вельмі шмат рабочых рук.
37 Яновскнй С Русское законодательство н эмнграцня//Журнал Ммнмстерства Юстйцйй Т.4. 1909 C91 —114
38 Оболенскнй (Осннскнй) В. Международные н межконтмнентальные мнграцнм в довоенной Росснн н СССР. М, 1928 С.6.
39 Памятная кннжка Гродненской губерннн на 1905 год Гродна, 1905 С 83
Эканоміка — галоўная прычына эміграцыі
Рэакцыйная расейская палітыка на Беларусі была галоўным фактарам эканамічна-палітычнага заняпаду краю, што спрычынілася да масавае эміграцыі ў XIX—XX стагодзьдзях зь Беларусі ў Амэрыку. Пры гэтым асноўную масу эмігрантаў складалі сяляне. Эканамічнае становішча Беларусі асабліва пагоршылася пасьля 1861 году, калі значная частка сялянства не атрымала зямлі і беспрацоўная сельскагаспадарская працоўная маса пачала ўзростаць40. У некаторых крыніцах кажацца, што на Беларусі напрыканцы XIX стагодзьдзя на працоўным рынку было каля 9% безьзямельных сялянаў41. У тым самым часе, калі на Беларусі быў надвышак працоўнае сілы, царская палітыка наўмысна стрымвала разьвіцьцё прамысловасьці ў краі. Беларускі рэгіён (Паўночна-Заходні край) быў найболып адсталы ў імпэрыі з гледзішча прамысловага разьвіцьця42. Беларусь давала 0,88% агульнага абему індустрыяльнае прадукцыі, тым часам як жыхарства краіны складала 3,6% агульнага жыхарства імпэрыі43. Паводле шмат якіх беларускіх дасьледнікаў, а сярод іх Гаўрылы Гарэцкага й Зьмітра Прышчэпава, Беларусь характарызавалася вельмі малым прыбыткам на душу насельніцтва, што відаць з наступных табліцаў (паказальнікі ў рублёх);
(Гарэцкі: 1900)
(Прышчэпаў 1900, 1913)
Аўстралія
374
Ангелыпчына
273
463
Злуч Штаты
346
Нямеччына
184
292
Эўрапейская
Расея
67
Эўрапэйская Расея
67
101
Беларусь
54
Беларусь
46
7344
Дадатковыя фактары, як голад, эпідэміі, палітычныя рэпрэсіі, спрыялі далейшаму зьбядненьню краю ды павелічалі й прысьпешвалі эміграцыю. У навуковай літаратуры ёсьць вельмі шмат працаў, прысьвечаных аналізу эканамічнага становішча Беларусі ў той час. Ня мэта гэтае публікацыі спыняцца дэталёва на эканамічным аспэкце, але неабходна падкрэсьліць, што аб эканамічным і палітычным становішчы на
40 Панютнч В Цнт. соч С 29— 30, 84—90, 114
41 Стронтельство коммуннзма н соцнальные нзменення в крестьянстве Белорусснн. Мн , 1966 С 8
42 Дакументы I матэрыялы... C.612.
43 Halubnicy U. The location of industries in the Belorussian SSR//Belorussian Review (Munich). No.4. 1957. P.124.
44 Гарэцкі Г. Народны прыбытак Беларусі. Віцебск, 1926 С.95;
Пршцепов Д. Сельское хозяйство БССР н меропрнятня по его восстановленню. Мн , 1925 С.7
Беларусі ў той час шмат пісалася ў «Нашай Ніве» — тагачасным сьведку эміграцыі. Аднак гэтая крыніца амаль не выкарыстоўвалася дасьледнікамі. Дык колькі цытатаў з «Нашае Нівы» будуць дарэчы:
Куды ж дурным было дзецца? Зямлі кідаць — страх, бо назад ня вернешся; на фабрыку ня пойдзеш, бо няма блізка; на казённую службу — пайшоў бы, ды не бяруць тутэйшага Вось гэтая няможнасьць працаваць на зямлі таму, хто да яе найболып рвецца, — тутэйшым людзям з грашамі й навукаю, з году ў год гоніць найлепшыя сілы ў суседнюю Польшчу ці Вялікарасею — за Нёман, за Дняпро, за Дзьвіну. Гэтакіх людзей выяжджаець многа, I праз тое яшчэ больш цямнее, яшчэ болып дзічае нашая старонка.
Пачынаючы ад Мураўёва, пасьля паўстаньня 1863 году, абрусіцельная палітыка затрымала ўсякае разьвіцьцё Беларусі. У Беларусі не было свабоды пісаць 1 друкаваць па-свойму, ня можна было ўжываць роднай мовы ў школе, хаця бы столькі, сколькі было дазволена іншым народам — прымерам, палякам...
Дума прыступіла ўжо да зямельнай справы Справа гэтая вельмі важная: яна датыча найбольшай часьці народу ўсяе Pace!, а таксама й нашай БеларусІ й Літвы. ІПтогод мужык наш усё болей ды болей галее. Грамады вясковых людзей мусяць кідаць свой родны край ды йсьці шукаць хлеба па сьвеце: за пяць гадоў, ад 1896 да 1900 г., з шасьці нашых губэрній выехала 101 481 перасяленцаў — найбольш людзей бойкіх, сьмелых, разумных 3 розных старон нашага краю ідуць весьці, што ня толькі ў Расеі, a I ў нас народ вясковы галадае
3 Троцкага павету Віленскае губэрні мужыкі паслалі ў Думу пэтыцыюі...] У пэтыцыі мужыкі прыводзяць шчот, колькі чаго набралі насланыя да іх казакі I стражнікі, I просяць вярнуць ім кошт іх дабра
28 мая ў рэдакцыі беларускай газэты «Наша Ніва» зрабіла паліцыя вобыск. Паліцыі нашло чалавек 15 — цэлае войска! Але нічога «падазрыцельнага» не знайшлі, забралі толькі больш тысячы штук кніжкі беларускай «Што такое свабода», хоць яе 1 пусьціла цэнзура, 1 3 штукі <3ямельнай справы ў Новай ЗэляндыІ»45.
Гэтыя цытаты — толькі невялічкая частка багатага дакумэнтальнага матэрыялу, які быў выдрукаваны ў газэце «Наша Ніва», і абавязак цяперашніх дасьледнікаў эканамічнапалітычнага становішча ў Беларусі на пачатку стагодзьдзя — выкарыстаць матэрыялы й гэтае газэты.
Эканамічнае становішча ў Беларусі ў пару масавае эміграцыі адлюстравана ў літаратуры і ў Злучаных Штатах. 3 мэтаю азнаямленьня з эканомікай краю Беларусь у 1913 годзе наведала амэрыканская дэлегацыя й шырака адлюстравала ў
45 Гл.: Наша Ніва 1906. №6, 7; 1907. №12, 13, 20. Гл. таксама: 1907. №10, 11, 17, 18, 19, 21, 22, 29, 31, 32; 1908. 1, 5, 9, 10, 11, 12, 17, 19, 21, 33.
амэрыканскім друку эканамічнае становішча Беларусі ў пару масавае эміграцыі46.
Цікавы, хоць і спрошчаны аналіз эканамічнага становішча сялянаў у Расейскай імпэрыі быў надрукаваны ў «Кангрэсавых Запісах» за 1923 год:
Стагодзьдзямі яны былі парабкамі й перад пачаткам Першае сусьветнае вайны мала розьніліся ад рабоў. Ад часу скасаваньня прыгону й правядзеньня зямельнае рэформы становішча сялянаў амаль не палепшылася Хоць яны маглі й стацца ўласьнікамі зямлі, аднак, ня маючы грошай, яны не маглі яе набыць, I дзякуючы прыросту насельніцтва колькасьць сялянаў-земляўласьнікаў меншала Іхныя дзённыя заробкі былі вельмі малыя Жыцьцёвы ўзровень сялянаў у Pace! напярэдадні Першае сусьветнае вайны быў ніжэйшы, чым у французкіх сялянаў XVII стагодзьдзя[...] Гадавое спажываньне збожжа на душу насельніцтва ў 1909—1914 гадох складала ў Амэрыцы 10 цэнтнэраў, у Нямеччыне — 4,5, а ў Pace! — 3,5 цэнтнэрыі...]
Паўгалодныя, хворыя, яны працавалі даўгія гадзіны ў безнадзейным беспрасьвецьці, пазбаўленыя адукацыі ды асноўных патрэбаў штодзённасьці, жывучы літаральна й вобразна ў цемры, бо не было грошай на газу, каб асьвятліць хату даўгімі зімовымі начаміі...]47
Пад расейскім панаваньнем Беларусь ператварылася ў тыповую калёнію, даіндустрыяльнае грамадзтва, дзе было немагчыма знайсьці працы, а здабыцьцё ежы сталася асноўным клопатам. Эміграцыя шмат для каго была лягічным выйсыдем, і ў хуткім часе эміграцыйны паток ператварыўся ў лавіну. Як было зазначана адным дасьледнікам, «адбываліся павальныя ўцёкі на заробкі ў Амэрыку»48. Аб памерах эміграцыі ёсьць інфармацыя ў шматлікіх крыніцах, у тым ліку і ў «Нашай Ніве»:
За 1912 год празь Лібаву выехала 58 507 душ у Амэрыку. 3 гэтага чысла зь БеларусІ выехала:
зь Менскае губ.
8380
з Гарадзенскае губ.
7018
зь Віленскае губ.
2721
з Магілеўскае губ
2350
зь ВІцебскае губ.
1322
Усяго
21 791«
<6 Hourwich I. Immigration and Labor: The economic aspects of European Immigration to the United States. New York, NY, 1912; Полеіцук Нашн в Амернке Сэрыя артыкулаў у «Новом Русском Слове», 1969—1972 гг.; Smith R., Christian D. Bread and salt. Cambridge, MA, 1984. P.266, 337; Новый Мкр (Нью-Йорк). 1913. 19 сент.; Reports of the Immigration Commission. Washington, DC, 1911. Causes of emigration from Russia. P.265—296.
47 U.S. Congressional Record, 1923. P.261.
48 Панютач B. Цнг. соч C.89
49 Наша Ніва. 1913. №43.
Некаторая статыстыка аб беларускіх перасяленцах ёсьць і ў амэрыканскіх крыніцах. Вось колькі лікаў з архіву Амэрыканскае праваслаўнае царквы. Праз Расейскі Імігранцкі Дом у Нью-Ёрку ад 1 студзеня 1913 году да 1 студзеня 1914 году імігрантаў зь Беларусі прайшло:
зь ВІленскае губ зь ВІцебскае губ. з Гарадзенскае губ зь Менскае губ.
з Магілеўскае губ.
4412
1166
7130
11 251
2640
Усяго
26 59950
Аднак як дадзеныя ў газэце «Наша Ніва», гэтак і лікі з амэрыканскіх крыніцаў ды лікавыя дадзеныя аб беларускай эміграцыі пазьнейшых савецкіх аўтараў — паказчыкі часткавыя, выводныя й спарадычныя, пра што была гаворка ў разьдзеле, прысьвечаным разгляду літаратуры аб эміграцыі.
Палітычная эміграцыя
Насуперак прынятаму пагляду, што эміграцыя зь Беларусі была толькі эканамічная, трэба сказаць, што была эміграцыя й палітычная, і бясспрэчна, што палітычная эміграцыя будзе «схаваная» ў вялікай масе нелегальных эмігрантаў, значную колькасьць якіх адзначалі дасьледнікі51.
Найболып ведамым беларускім палітычным эмігрантам быў Аляксандар Сянкевіч. Вось што пісала пра яго газэта «Наша Ніва»: «Нашага вучыцеля А.Сянкевіча паліцыя хацела арыштаваць за тое, што ён стараўся адкрыць нам вочы на ўсе парадкі. Яму ўдалося ўцячы ў Амэрыку...»52. Была ў «Нашай Ніве» вестка, што пасьля арыштаў у справе «вучыцельскага саюзу» ў Амэрыку ўцякло дзьве асобы53.
Некалькі беларускіх палітычных эмігрантаў прыехалі ў Злучаныя Штаты праз Сыбір, дзе яны адбывалі катаргу. Пра гэта мы даведаліся ад аднаго палітычнага эмігранта, асеціна з нацыянальнасьці, які адбываў пакараньне ў Сыбіры разам з Алесем Гаруном і праз Сыбір уцёк у ЗША54.
50 The Orthodox Church in America, Dept, of History and Archives, New York, Immigrant Home, Essays on Immigration (File), Soyosset, NY.
51 Панютач B Цкт соч C.88—89
52 Наша Ніва. 1907. №3.
53 Наша НІва. 1908. №12.
54 Эссон. Mae ўспаміны аб А.Прушынскім//Конадні. 1963 №7. С 123—125.
Цікава да азначэньня палітычнае эміграцыі падышоў дасьледнік П.Д.Верашчагін55. Верашчагін, а падобныя думкі выказваліся й раней, аналізуючы эміграцыю зь Беларусі ў Сыбір, зазначае, што гэтую эміграцыю нельга разглядаць як толькі эканамічную, але й як антыўрадавую, а гэта значыць у нейкай ступені палітычную. Гэты пагляд можна стасаваць і да беларускае эміграцыі ў Амэрыку. Важна падкрэсьліць, што на эміграцыю ў вялікай колькасьці выяжджала праваслаўная маса, а царская палітыка прадугледжвала русыфікацыю гэтае масы на Беларусі. I факт, што беларускае сялянства падсьведама ігнаравала царскія 'намеры й пляны, можна разглядаць як палітычную акцыю.
Да палітычнае эміграцыі, відаць, трэба залічаць і эмігрантаў, якія ўхіляліся ад вайсковае службы. Гэтае зьявішча было значна болей пашыранае, чым уважалася раней, што вынікае з дакумэнтаў, прысланых нам сп. А.Ціхаміравым і сп-няй Г.Сяргеевай зь менскіх і віленскіх архіваў56.
Міжваенныя эмігранты
Беларусы, якія прыехалі ў Злучаныя Штаты Амэрыкі пасьля Першае сусьветнае вайны, былі палітычныя эмігранты. Было іх няшмат, але сярод іх былі ведамыя лідары й палітычныя дзеячы беларускага нацыянальнага руху: Антон і Іван Чарапукі, Язэп Варонка ды некалькі ўдзельнікаў Слуцкага паўстаньня57.
Прыехалі ў Злучаныя Штаты ў 20-х гадох і некалькі беларускіх ксяндзоў (а. Віктар Шутовіч, а. Язэп Рэшаць, а. Андрэй Цікота) ды былых грамадоўцаў з Заходняе Беларусі58.
Гэтаксама ў міжваенным пэрыядзе перабралася ў Амэрыку некалькі мяшаных беларуска-яўрэйскіх сем’яў, якія перад тым жылі ў Нямеччыне, а пасьля прыходу да ўлады Гітлера эмігравалі за акіян59.
55 Верецагнн П. Крестьянское переселенне...
5бПерапіска ВКіпеля з ГСяргеевай I А.Ціхаміравым, 1992
57 Інтэрвію зь Я.Варонкам//Chicago Public Library, WPA Project, 1930s; II B 2 d(l); Беларус(Ныо-Ёрк). 1966 №114; Беларускія Навіны (Парыж) 1946 №1
58 Інтэрвію зь біскупам У.Тарасэвічам, Чыкага, 1984; Chryscijanskaja Dumka (Wilnia). 1938. №10(158).
59 Гутарка аўтара з Г Арансонам, расейскім меншавіцкім лідарам, 1959.
Эміграцыя падчас і пасьля Другое сусьветнае вайны
Невялікую групу беларусаў, якія прыехалі ў ЗША ў 1942—1945 гадох, нельга па сутнасьці назваць эмігрантамі, бо гэта былі вайскоўцы савецкае й польскае арміяў, якія трапілі ў нямецкі палон, а пасьля былі інтэрнаваныя амэрыканцамі60.
Некалькі дзесяткоў беларусаў, якія прыехалі ў Злучаныя Штаты ці то напрыканцы Другое сусьветнае вайны, ці то хутка пасьля яе, былі народжаныя ў Злучаных Штатах Амэрыкі, але пражывалі на Беларусі або ў Заходняй Эўропе61.
Зноў масава, але ў меншых памерах, чым перад Першай сусьветнай вайною, пачалі прыяжджаць беларусы-эмігранты ў 1948 годзе. Гэтая хваля працягвалася да сярэдзіны 50-х гадоў. Былі гэта выключна палітычныя эмігранты — гэтак званая хваля перамешчаных асобаў (Ды-Пі — ад DP, displaced persons). Хоць гэтая хваля была шырокага сацыяльнага профілю — сялянства, працоўная інтэлігенцыя, работнікі, усіх іх характарызавала моцная беларуская нацыянальная сьведамасьць, незалежніцкая ідэалёгія й абсалютная бескампрамісовасьць да камуністычнае сыстэмы. Гэтая хваля эмігрантаў прыяжджала ў Амэрыку з розных краінаў — Заходняе Нямеччыны, Аўстрыі, Ангельшчыны, Францыі, Італіі, Даніі, Бэльгіі й нават Паўночнае Афрыкі. Тыя краіны былі першымі прыпынкамі на шляху эміграцыі з бацькаўшчыны. У гэтай катэгорыі эмігрантаў былі тыя, хто ўцякаў ад савецкае ўлады, былыя ваеннапалонныя ды остарбайтэры62.
У 60—80-х гадох у Амэрыку прыехала няшмат беларусаў, але й гэтыя былі палітычнымі ўцекачамі ад савецкае сыстэмы63.
Колькасьць эмігрантаў зь Беларусі пачала ўзростаць ад 80-х гадоў. Як было павядомлена аўтару сп-няй Алай Пешкавай, да канца 80-х гадоў зь Беларусі выехала некалькі дзесяткоў тысячаў. Шмат зь іх выехала ў Ізраіль, але некалькі сот прыехала і ў Амэрыку.
Як відаць з разгледжанага матэрыялу, зь Беларусі было некалькі большых і меншых хваляў эміграцыі. Аднак для ўсіх
60 Гутарка аўтара з д-рам В.Глазковым, казацкім лідарам, 1975, КазацкІ музэй у горадзе Б’юна, штат Ныо-Джэрзі
61 Гутарка аўтара з Янкам Ніхаёнкам, кіраўніком Амэрыканска Беларускае Моладзі, 1964
62 Гутарка аўтара зь Міколам Кунцэвічам 1 дакумэнтацыя Беларускага Нацыянальнага Камітэту ў Заходняй Нямеччыне
63 Kipel V. Byelorussian Americans and their communities of Cleveland. Cleveland, 1982. P.93—95; Krasnov V. Soviet defectors. Stanford, CA, 1986. P.48, 69, 92—93, 110—118.
хваляў беларускіх эмігрантаў характэрна, што яны выяжджалі з бацькаўшчыны як бы часова — прынамсі, ім так здавалася. I ўсе эмігранты-беларусы марылі, што «хутка» змогуць вярнуцца на бацькаўшчыну. На жаль, жыцьцё наканавала ім іншую долю.
Падсумоўваючы, трэба сказаць, што прыток беларускіх эмігрантаў у Амэрыку мае даўгую гісторыю. Працэс гэты пачаўся ад індывідуальных імігрантаў у пэрыяд Каляніяльнае Амэрыкі, працягваўся праз XVIII—XIX стагодзьдзі, зазнаў вялікі ўздым у XX стагодзьдзі ды застаецца актуальны й цяпер, хоць на дзьвярах у эміграцыю нярэдка вісіць замок то з аднаго, то з другога боку.
РАСЬСЯЛЕНЬНЕ
I ЎЛАДЖАНЬНЕ НА ПРАЦУ
Скласьці мапу расьсяленьня масавае хвалі беларускіх імігрантаў у Злучаных Штатах — задача невыканальная. Гэтая праца не была зробленая, калі імігранты прыбывалі ў гэтую краіну, і цяпер вельмі цяжка было б рэканструяваць дакладную геаграфію пасяленьняў беларусаў. Можна, аднак, у агульных абрысах вызначыць схему распаўсюджаньня беларускіх імігрантаў у першыя гады іхнага прыбыцьця на берагі Новага Сьвету.
Беларусы сяліліся па ўсёй тэрыторыі Злучаных Штатаў ад Аляскі да Флорыды, аднак асноўная іх маса як частка ўсходнеэўрапейскае й славянскае іміграцыі расьсялілася на прасторы паміж штатамі Іліной і Нью-Ёрк1.
Крытэрыі выбару месца пасяленьня былі простыя: наяўнасьць некваліфікаваных працоўных месцаў, блізкасьць землякоў і рашэньне агента, у каторы порт Злучаных Штатаў паслаць таго ці таго эмігранта.
Балтымор, Бостан, Нью-Ёрк і Філадэлфія былі портамі прыбыцьця беларускіх імігрантаў; толькі малая жменька беларусаў прыбыла ў ЗША праз порты Заходняга ўзьбярэжжа пасьля Другое сусьветнае вайны. Галоўнаю брамаю краіны быў для іх Нью-Ёрк, хоць у штат Нью-Джэрзі значная колькасьць беларусаў прыбыла праз Эліс-Айлэнд.
Першым прыпынкам для тых, каму не было куды падацца, быў Расейскі Імігранцкі Дом, 347 іст 14 стрыт, установа, утрымваная расейскімі царкоўнымі ўладамі. Дом вёў актыўную дзейнасьць у справе расьсяленьня новапрыбылых; статыстыка й дакумэнты паказваюць, што бальшыня кліентаў Дому былі імігранты зь беларускіх земляў. I сапраўды, у справаздачы дырэктара Дому а. Якава Карчынскага архіяпіскапу Платону адзначаецца, што «ад дня адкрыцьця 5
1 Archdeacon Th. Op. cit. P.141.
сьнежня 1908 году да 8 студзеня 1909 году ўсе імігранты былі з заходніх губэрняў Расеі»2.
Статыстычныя зьвесткі за час ад 1 студзеня 1912 году да кастрычніка 1912 году ўлучна паказваюць, што «імігрантаў, што прыбылі з Эліс-Айлэнду ў Расейскі Імігранцкі Дом, было зь Менскае губэрні — 253, з Гарадзенскае — 191, з Валынскае — 189, зь Віленскае — 52, з Кіеўскае — 40, з Падольскае — 33, з Бэсарабіі — 12, з Ковенскае губэрні — 9, зь Люблінскае — 8, з Харкаўскае — 7, з Магілеўскае — 5, зь Віцебскае — 3, з Саратаўскае — 1, з Тамбоўскае — 1 і г.д ». Відавочна, эмігранты зь Беларусі пераважалі сярод наведнікаў Дому3.
Джэрзі-Сіты, Элізабэт, Баён, Пэрт-Эмбой, Саўт-Эмбой, Пасэік і асабліва Ньюарк былі галоўнымі месцамі прыпынку беларусаў з боку Нью-Джэрзі. 3 прычыны таго, што яны амаль зусім ня ведалі ангельскае мовы, дабрацца да мясьцінаў, дзе жылі іхныя землякі, было справаю нялёгкай. Цікавы эпізод расказаў аўтару адзін з тых старых беларусаў, сп. Алекс Калотка, які прыехаў у Злучаныя Штаты ў 1908 годзе. Калі пасьля Эліс-Айлэнду ён прыбыў у Ньюарк і спытаўся ў паліцэйскага: «Як мне дабрацца датуль, дзе жывуць мае землякі?», паліцэйскі, ужываючы колькі найпрасьцейшых ангельскіх словаў, адказаў прыблізна гэтак: «Прайдзі па вуліцы каля дзесяці кварталаў і прыслухайся. Як пачуеш, што сьпяваюць, дык, значыць, там жывуць твае землякі». Сп. Калотка, паслухаўшы параду паліцэйскага, знайшоў патрэбны дом і быў з таго часу вельмі шчасьлівы і ўдзячны Амэрыцы4.
Дапамагалі ў пошуках працы таксама шматлікія рэлігійныя, грамадзкія й дзелавыя арганізацыі, але найбольш дапамагалі землякі5.
Было цалкам натуральным, што балыпыня беларусаў, а таксама іншых імігрантаў з Усходняе й Паўдзённае Эўропы, пасялілася ва ўсходняй 1 паўночна-цэнтральнай частцы Злучаных Штатаў ды ў большых прамысловых гарадох. Дзякуючы урбаністычнаму й касмапалітычнаму характару Ўсходняга ўзьбярэжжа й вялікіх гарадоў, эканамічныя й сацыяльныя ўмовы ў гэтых мясьцінах былі больш спрыяльныя для ўсходнеэўрапейскіх імігрантаў, улучна зь беларусамі, і
2 The Orthodox Church of America, Dept, of History and Archives, Syosset, NY, Immigrant House. Section X, Correspondence.
3 The Orthodox Church in America; Dept, of History and Archives Syosset, NY, Immigrant Home, Section: XI—Correspondence etc.
4 Гутарка аўтара з A Калоткам, ЭГ-Харбар-СІты, Нью-Джэрзі, 1972.
5 Russian-American Messenger (New York). 1911. No.3. P.20—26; ГутаркІ аўтара з нашчадкамі эмігрантаў: Мэры Краўс, Скрэнтан, штат ПэнсылвэйніЯ; Джон Бурак, Нью-Ёрк; Васіль Костка, Саўт-Рывэр, штат Ныо-Джэрзі.
тут яны маглі лягчэй прыстасавацца да амэрыканскага ладу жыцьця.
Частка беларусаў, аднак, паехала й на. фармы. Штаты НьюЁрк і Нью-Джэрзі былі асабліва прывабныя дзеля добрых ураджаяў гародніны й бульбы ды дзеля таго, што там ужо працавала шмат польскіх і яўрэйскіх фармараў, зь якімі ў беларусаў былі добрыя дачыненьні. У Нью-Джэрзі, прыкладам, беларускіх фармараў можна было сустрэць ужо на пачатку гэтага стагодзьдзя. Эўрапейская калянізацыйная кампанія, што базавалася ў асйоўным у рэгіёне Філадэлфія—Паўдзённы Джэрзі, наймала найбольш італьянскіх і яўрэйскіх фармараў, але прымаліся таксама й усходнія эўрапейцы, улучна зь беларусамі6. Вось што сказана пра аднаго зь першых фармараў-беларусаў: «Першым расейскім пасяленцам, які прыехаў у сельскагаспадарскія раёны ў Вайнлэньдзе, НьюДжэрзі, у 1912 годзе быў Сяргей Дземяненка зь Менскае губэрні. Ён заняўся гадаваньнем курэй. Цяпер вакол яго жыве каля 200 расейцаў (каля 50 сем’яў)»7.
Мы ведаем пра існаваньне беларускіх фармараў таксама ў Канэтыкаце, Дэлаўэры, Мэйне, а некаторыя паехалі й на Поўдзень8.
Усходнія штаты, у прыватнасьці Нью-Ёрк і Нью-Джэрзі, служылі месцамі рэкрутаваньня працоўнае сілы для штатаў Поўначы й Захаду, і шмат беларускіх імігрантаў паехала туды9. Вялікая колькасьць беларусаў знайшла працу ў шахтах штату Пэнсылвэйнія ды ў прамысловых цэнтрах Сярэдняга Захаду — у Кліўлэньдзе, Чыкага, Дэтройце, Геры і іншых10.
Добрае ўяўленьне аб расьсяленьні беларускіх эмігрантаў даюць славянскія ды мясцовыя газэты, у якіх пры розных нататках, нэкралёгах і абвестках пра эмігрантаў падаецца месца іх паходжаньня. Вось колькі прыкладаў:
6 Гутарка аўтара з Д.Осборнам, Эг-Харбар-СІты, штат Нью-Джэрзі, 1961.
7 Окунцов Н Русская эмлграцня в Северной л Южной Амерлке Буэнос-Айрес, 1967. C.241; Новый Млр (Ныо-Йорк). 1914. 10 сент; Schmidt Н. Rural Hunterdon. New Brunswick, NJ, 1945. P.45—46.
8 Hodges L. Slavs on Southern Farins//U.S. Senate, Doc., No.595, 1914. P.21; Гутаркі аўтара з П.Куляшом 1 А.Шастаком, 1972—1973.
9 65th Anniversary, Holy Ascension of Christ Orthodox Church, Albion, MI, 1981, Commemorative Book, Introductory Part.
io Roberts P. The Slavs in the antracite coal communities/ZCharities. 1904. No. 10. P.215—222; Warne F. The Slav Invasion and the Mine Workers. Philadelphia, PA, 1904. P.47, 102; Wytrwal J. Poles in American History. Detroit, MI, 1969. P.239; Гутарка аўтара з Мэры Краўс, Скрэнтан, Пэнсылвэйнія, 1988; Commonwealth of Pennsylvania, Harrisburg, PA: Dept, of Mines of Pennsylvania. Reports: Part I: Anthracite, 1914. P.55—56; 1915. P.35,
231; 1917. P.58; Перапіска аўтара з Чэстарам Кулесам, захавальнікам Музэю антрацыту (Скрэнтан, штат Пэнсылвэйнія), 1988
Аляска Ільля Сямёнавіч Каланевіч згінуў праз выпадак у шахце. Сюды ён прыехаў зь вёскі Варонічы Мажэвіцкае воласьці Слонімскага павету Гарадзенскае губэрні11.
Нью-Хэйвэн, штат Канэтыкат. Расейская калёнія ў горадзе налічае каля трох тысячаў асобаў. Гэта ўсё людзі з заходніх губэрняў.
Янтык, штат Канэтыкат. У нашым горадзе шмат расейцаў: усе зь Менскае губэрні.
У Монтвіле, штат Канэтыкат, амаль усе расейцы — зь Віленскае й Менскае губэрняў
Стэнфард, штат Канэтыкат Нашыя землякі ў горадзе паходзяць пераважна зь Віленскае губэрні. КалІ мы Ім хацелі прадаць газэту «Новый Мнр», яны нас выставілі за дзьверы12.
Ўайтынг, штат Індыяна. У горадзе жыве па-над дзьвесьце расейцаў: усе яны з Гарадзенскае, Віленскае й Менскае губэрняў13.
Гарднэр, штат Масачусэтс. У горадзе вельмі шмат эмігрантаў з Расеі. Балыпыня зь іх паходзіць зь Віленскае губэрні14.
Геры, штат Індыяна. Разьвіцьцё так званае <расейскае» калёніі ў горадзе зьвязанае з разьвіцьцём самога гораду. Эмігранты з Pace! зьявіліся тут у 1906 годзе, калі нараджаўся сам горад БылІ гэта людзі пераважна з Чарнігаўскае, Менскае, Віленскае, Гарадзенскае й Валынскае губэрняў. Жылі яны ў бараках I толькі пазьней пачалі будаваць дамы, даючы гэтым пачатак гораду15.
Фрэнклін, штат Ныо-ДжэрзІ. У горадзе каля трохсот эмігрантаў з Pace! Усе яны працуюць у шахтах I амаль усе паходзяць зь Менскае губэрні16.
Бэрлінггон, штат Нью-Джэрзі. У горадзе шмат беларусаў17.
Ўортан, штат Нью-Джэрзі. Балыпыня работнікаў у горадзе паходзяць зь Менскае, Валынскае й Віленскае губэрняў У мінулым усе яны былі сяляне, а цяпер працуюць на амуніцыйных заводах I шахтах18.
п Новый Мнр (Нью-Йорк) 1915 28 окт
іг Новый Мнр (Ныо-Йорк). 1912. 25 авг , 3 нояб ; 1914 6 окт , 3 нояб.; 1915. 26 марта; 1916. 31 янв.
із Новый Мнр (Ныо-Йорк). 1916. 15 янв.; 1917. 10 апр
14 Новый Мнр (Ныо-Йорк) 1915. 13дек; 1916. 3 янв.; 1917. 10 апр
15 Russian Herald (New York). 1947. Jan.—Feb. P.108—109.
ie Новый Мнр (Ныо-Йорк) 1916. 5 февр
17 Русскнй Голос (Нью-Йорк). 1928. 20 сент.
is Жнзнь русскнх рабочйх в г Вартон//Русскнй Голос (Нью-Йорк). 1931. 28 февр
Эдысан, штат Нью-ДжэрзІ. У веку 88 гадоў памёр Чарлз Лойшыц. Прыехаў у Амэрыку ў 1902 годзе з Гарадзенскае губэрні. Меў невялічкую кампанію па разборцы дамоў19.
Ліндхэрст, штат Нью-ДжэрзІ. Памёр Якаў Шурок. Паходзіў ён зь Беларусі I ўсё жыцьцё пражыў у горадзе Карні, Ныо-Джэрзі20.
Цікавыя разважаньні аб расьсяленьні беларусаў у НьюДжэрзі й сумежных штатах выказаў аўтару М. ДэБэк, амэрыканец-беларус першага пакаленьня, які даўгі час працаваў журналістам у штаце:
Цяпер мне 67 гадоў, я на пэньсІІ, працаваў журналістам. Mae родзічы пасяліліся ў штаце Нью-Джэрзі. Мы беларусы й чыстыя славяне Псторыя расейскіх амэрыканцаў — гэта сага пра беларусаў, карпатаросаў, галічанаў, русінаў, вялікаросаў (маскоўцаў), лэмкаў I нават некаторых украінцаўі .1 I тут, калі нам давядзецца пісаць пра беларусаў, гэта хутка можа стацца нязручнаю праблемаю. У кажным выпадку прыток беларусаў зь сем’ямі на амэрыканскія берагі пачаўся каля 1880 году ды працягваўся амаль цэлае пакаленьне да 1920 году. У гэтым бурлівым саракагадовым пэрыядзе паток быў магутны. Тысячы й тысячы праходзілі праз «Каза Гарду» (Касл-Гардэн) у Бэтэры-парку ў Нью-Ёрку (іміграцыйны цэнтар, які дзеіў перад тым, як быў збудаваны цэнтар на Эліс-АйлэндВ.К'). Гэтыя людзі не патрабавалі нічога, як толькі мець шанц на працу. Mae бацькі былі сярод гэтых новапрыбылых Іх называлі <зялёнарогія», г зн жаўтаротыя, навічкі-няўмекі, у сапраўднасьці ж яны былі «зялёнарукія», г.зн. сьвежая працоўная сіла Яны гарбелі на вугальных іпахтах штату Пэнсылвэйнія, нафтаачышчальных заводах, цагельнях, ліцейнях, чыгунках, шаўковых 1 тэкстыльных фабрыках гарадоў Джэрсі-Сіты, Патэрсон I Пасэік штату Ныо-Джэрзі. Працавалі яны таксама ў кампаніі Мак Мотарз, на асбэставых заводах, на заводах ЗІнгера ды ў порце гораду Элізабэт, усё ў штаце Нью-Джэрзі
У часе вялікага страйку на прадпрыёмствах <Стэндард Ойл» у горадзе Баён, штат Ныо-Джэрзі, у 1915 годзе «рускія славяне» апынуліся ў цэнтры падзеяў Каля 60% работнікаў з 6 тысяч занятых у «Стэндард Ойл» былі славяне, а сярод іх вельмі шмат беларусаў. Але не яны былі адказныя за страйкі..] Мой бацька быў на гэтым прадпрыёмстве ад 1900 году Працаваў ён як мантажнік, зваршчык I кацелыпчык. У той раньні пэрыяд работнік працаваў дзесяць гадзін у дзень 1 восем гадзін у суботу, разам 58 гадзін. Тыднёвая плата была 14 даляраў. Шмат нашых сяброў выехала ў штат Пэнсылвэйнія Каб распазнаць, хто сярод гэтае «руска-славянскае» масы был! беларусы, трэба разгледзець Іхныя прозьвішчы. Прыпамінаю за апошніх гадоў семдзесят гэткія: Каліна, Дубінскі, Павяльчук, Іванічы, Казаровіч, Кабыляш, Сяманчык, Лукаш, Александровіч — з тых, хто працаваў на нафтаачышчальных заводах у горадзе Баён. Калі падзьмулі вятры пераменаў, новае пакаленьне «расейцаў» (беларусаў-амэрыканцаў) апынулася ў іншых мястэчках штату: Ліндэн, Крэнфорд, Розэл, Уэстфілд, Кларк, Плэйнфілд I Іншых. Цяпер амаль немагчыма вылучыць беларусаў-амэрыканцаў Аднак мы
19 The Home News (New Brunswick, NJ). 1976. Nov. 20.
20 The News Leader (Rutherford, NJ). 1977. June 9.
мусім прызнаць вялікі ўклад нашых суродзічаў беларусаў I іншых славянаў. Мы паважаем нашых папярэднікаў21.
Вось яшчэ, дзеля паўнейшага ўяўленьня, пару нататак з газэтаў аб расьсяленьні нашых землякоў:
Нью-Ёрк. Ад 1910 да пачатку 20-х гадоў беларуская мова была моваю «расейскіх» масаў ад 14-й вуліцы да Бэтэры-парку22.
Ныо-Ёрк Увага, мянчане! Minsk Young Men's Commercial Assn ладзіць 6 красавіка 1912 г. баль у Нью-Казіно. Уваход з 107-й вул. I Лексынгтан эвэню23.
Сырак’юз, штат Нью-Ёрк. У горадзе каля 20 — 30 сялянаў з Гарадзенскае губэрні. Толькі два ці тры зь Іх могуць чытаць24.
Ліндэна каля Кліўлэнду, штат Агаё. Рыгор Момлік, сябра нашага Брацтва, згінуў у выпадку на шахце. Ён паходзіў зь мястэчка Дзівіна Кобрынскага павету Гарадзенскае губэрні25.
Ўілкс-Бэры, штаг Пэнсылвэйнія. У горадзе поўна расейцаў. Галоўным чынам гэта эмігранты зь Менскае, Валынскае й Гарадзенскае губэрняў.
Батлер, штат Пэнсылвэйнія. Амаль уся калёнія «расейскіх» масаў у горадзе паходзіць зь Менскае, Кіеўскае й Валынскае губэрняў.
Пітсбург, штат Пэнсылвэйнія. На заводзе «Карбон Стыл» забаставалі каля 250 чалавек, зь іх каля 30 палякаў, а ўсе астатнія расейцы з Магілеўскае губэрні26.
Штат Тэксас. Шмат хто пісаў пра становішча «расейскіх» работнікаў на фармах Пірса ў Тэксасе Усе тутэйшыя «расейцы» прыехалі з Гарадзенскае, Менскае й Валынскае губэрняў Іх месячная зарплата — 20 даляраў, але на рукі ім выплачваецца ўсяго дзесяць даляраў27.
Камбэрлэнд, штат Ўаёмінг. Адам Макавецкі з гораду Пружаны Гарадзенскае губэрні загінуў на шахце28.
21 Ліст М.ДэБэка да аўтара, 22 сьнежня 1976. Гл. таксама: Ethnic American News (Pittsburg). 1976. Oct.; The Russian Orthodox Journal (Latham, NY). 1982. Feb. P.8—9; Новый Мнр (Ныо-Йорк). 1915. 23 нюля.
гг ГутаркІ аўтара з Аляксандрам Аляшкевічам I Фёдарам Крыўко, Нью-Ёрк, 1960.
23 Новый Мнр (Нью-Йорк). 1912. 29 марта.
24 Новый Мнр (Нью-Йорк). 1912. 23 авг.
гзСвет 1912. 27 нюня
26 Русскнй Голос. 1916. 5 апр.; 1928. 7 мая; 1929. 8 февр. Гл. таксама: Новый Мнр (Ныо-Йорк). 1914. 10 нояб; Новое Русское Слово (Нью-Йорк). 1928 9 мая
27 Hodges L. Op.cit. P.21.
28 Новый Мнр (Ныо-Йорк). 1915 27 окт.
Кэспэр, штат Ўаёмінг. Жыву я ўвесь час у прэрыі. Пасу авечак I зімой I летам. Плоцяць мне 50 даляраў на месяц 1 даюць утрыманьне. Зімою я сплю ў палатцы, а летам пад чыстым небам. Жыву я тут ужо трэці год. Зімой я ня бачу шмат людзей, найчасьцей я адзін са статкам — 2500 авечкамі — I сабакам Сабака паслухмяны й дапамагае мне з авечкамі. Раней я жыў у Дэтройце сем гадоў I ведаю горад, як сваю хату. Беспрацоўе зрабіла мяне пастухом у штаце Ўаёмінг. Летам тут нядрэнна, але зімой цяжкавата. Тэмпэратура даходзіць да — 24 . Цяпер ідзе дождж, але трава ўжо зелянее Сёньня я бачыў арла, які паклаў ужо два яйкі ў гнязьдзе. Так што, сябры, прывітаньні ўсім вам 1 посьпехаў у працы. Кэспэр, Ўаёмінг, Пётра Гурыновіч29.
Як выявілі мае пошукі, гэтым «расейскім каўбоем» быў эмігрант зь Менскае губэрні, які прыехаў у Амэрыку каля 1912 году.
Беларуская прысутнасьць у штаце Кэнзэс відавочна пацьвярджаецца ў такім выказваньні: «Лінгвістычна Эўропа прадстаўлена ў Кэнзэсе ў расейска-беларуска-ўкраінскім квартале ў Кэнзэс-Сіты»30.
А вось яшчэ адзін прыклад шляху, якім ішлі эмігранты зь Беларусі.
Журналіст, беларус з паходжаньня, Гардзей Бусько шмат гадоў пражыў у горадзе Су-Сіты ў штаце Аёва. Ён гэтак апісвае горад:
Наўрад ці ў Злучаных Штатах ёсьць яшчэ такая <расейская калёнія», як у Су-Сіты. Найперш гэтая калёнія вылучаецца тым, што пераважная балыпыня яе паходзіць з былое Менскае губэрні, Слуцкага павету, Капыльскае воласьці I з самога мястэчка Капыля Першыя эмігранты з гэтае мясцовасьці прыехалі ў Су-Сіты гадоў пяцьдзесят таму. Як яны трапілі сюды, у такую далёкую ад усіх расейскіх асяродкаў мясцовасьць, — ніхто ня можа растлумачыць Прыехаўшы ў гэтае занядбанае мястэчка, яны пайшлі працаваць у бойні, бо гэта была адзіная на той час галіна прамысловасьці ў горадзе, за выключэньнем чыгункі, дзе цяжка было атрымаць працу расейскаму Імігранту бяз мовы I гэтак цягнулі адзін аднаго на працу ў бойні. Тое самае было й з ростам калёніі ў гэтым горадзе. Першыя, хто прыехаў з Капыля, пачалі пісаць да сваіх сваякоў ды сяброў у родны Капыль I ў навакольныя вёскі, і ў хуткім часе ў гэтым амэрыканскім мястэчку вырасла даволі вялікая наша калёнія.. Гэтак калёнія ў Су-Сіты сталася найбольшаю на Сярэднім Захадзе. Пазьней прыехала некалькі эмігрантаў з Гарадзенскае й Валынскае губэрняў, але бальшыня калёніі, ціто каля 80Ж, у Су-СІты паходзіць з Капыльшчыны й Случчыны
Далей Бусько піша, што эмігранты пабудавалі й царкву ды заклалі некалькі прагрэсыўных (г.зн. пракамуністычных) арганізацыяў, у якіх дзеці навучаліся расейскай мове. Ён працягвае:
29 Амернканскне Нзвестня (Детройт) 1938. 1 апр
зо Carman J. Foreign-language units in Kansas. Lawrence (KS), 1962. P.66.
Аднак ёсьць істотная розьніца паміж «расейскай» калёніяй у Су-Сіты й іншых гарадох. Другое й трэцяе пакаленьне беларусаў з Капылыпчыны атрымалі ўнівэрсытэцкую адукацыю, і горад ганарыцца сёньня гэткімі імёнамі, як доктар Н.Нарэйка, доктар А.Бушмар, адвакаты ВШумінскі, Н Амяльянік і 3 Цьвірка Шмат нашчадкаў эмігрантаў з Капыля займаюць цяпер гарадзкія й штатныя ўрадавыя пасады, бяруць удзел у палітычным жыцьці I г.д. Грамадзкасьць гораду вельмі ганарыцца Імі. Гэткім чынам, я адчуваю, што нашыя беларускія імігранты зрабілі вельмі добрую работу, заслугоўваюць прызнаньня, I мы таксама вельмі Імі ганарымся31.
Г.Бусько пісаў шмат артыкулаў і рэпартажоў пра беларусаў у гарадох Дэнвэр і Пуэбла ў штаце Каларада ды падкрасьляў, што «бальшыня расейскіх імігрантаў у Дэнвэры паходзіць зь Менскае, Гарадзенскае й Самарскае губэрняў»32.
Беларусы расьсяляліся таксама ў штатах Паўночная й Паўдзённая Дакота, Дэлаўэр, Іліной, Індыяна, МічыГан, Мэрылэнд, Нью-Хэмпшыр, Вэрмонт33.
Сьпіс штатаў можна доўжыць і ахапіць літаральна ўсе штаты Амэрыкі, аднак варта падкрэсьліць, што сваіх карэспандэнтаў у Злучаных Штатах мелі газэта «Наша Ніва» (штаты Каліфорнія, Нэбраска, Пэнсылвэйнія й Нью-Ёрк) ды часапіс «Крывіч»34.
Вобразна расьсяленьне «расейскіх» эмігрантаў, што прыехалі на пачатку стагодзьдзя, апісала газэта «Новый Мнр» у артыкуле «Люстэрка нашага жыцьця ў Амэрыцы»:
Шмат хто з вас прыехаў у Амэрыку юнаком. Вы правялі сваю маладосьць у цяжкой працы й клопатах:
на заводах, якія з невялічкіх прадпрыёмстваў ператварыліся ў магутныя й камандныя індустрыі АмэрыкІ;
у шахтах, дзе пры вас прабіваўся першы калодзеж, узводзілася першая вышка пабудоваў;
на чыгунках, якія на вашых, так сказаўшы, вачох I вашаю працаю ператварыліся з аднакалеек у шматкалейныя лініі, што цягнуцца ад НьюЁрку да Сан-Францыска, ад Чыкага да Нью-Арлеана;
зі Бусько Г Жнзнь руссккх выходцев в Су-Снтн//Руссккй Голос 1956 27 авг ; Он же Жнзнь русскнх в Су-Снтн//Еженедельный Новый Мнр (Нью-Йорк). 1926. 11 сент Гл. таксама. Кондуктор. Sioux City, ІА//Справочный Лнсток (Ныо-Йорк). 15 янв 1893 С.8
32 Бусько Г Жнзнь русскнх в Колорадо//Русскнй Голос 1929 23 авг ; 1930. 13 сент , 8, 13, 30 окт
зз Гутаркі аўтара зь беларусамі ў розных штатах. Гл. таксама Русско-Амернканскнй справочннк / Сост. Окунцов Н. Нью-Йорк, 1913. С 127—133; Прнідепа й Жнзнь русскнх в штатах йллннойс н йнднана//Русскнй Голос 1931. 27, 28 марта
зч Крывіч. 1923 №1, 2, 3, 4. Пра амэрыканскіх карэспандэнтаў «Нашае Нівы» гл : Кіпель В Эміграцыя зь Беларусі й газэта «Наша Ніва»//3апісы Кн 19 1989 С.66—94
на палёх і прэрыях Паўночнага Захаду, дзе вы секлі лес, карчавалі пні, уздымалі цалік, пракладалі дарогі — стваралі жытніцу Амэрыкі;
у тэкстыльных цахох штатаў Новае АнглІІ й Ныо-Джэрзі;
у шаўкапраднях Пэнсылвэйніі;
на тытунёвых фармах Канэтыкату, Вірджыніі й Кентакі;
на будоўлі мастоў, каналаў, хмарадзёраў, турмаў, музэяў, прытулкаў і прытонаў;
у аўтамабільных гігантах Дэтройту.
Вы, каляністы-старажылы, упрэжаныя разам з поўным «інтэрнацыяналам> Іншых эмігрантаў у калясьніцу амэрыканскага капіталу, стварылі ўсё тое, што рабіла Амэрыку тэхнічна перадавою краінаю35.
Гэтае апавяданьне, ведама ж, стварае ўзьнёслы вобраз, але яно ў нейкай меры адлюстроўвае штодзённую рэальнасьць. Па ўсёй Амэрыцы наўрад ці знойдзецца такая галіна прамысловасьці, мясцовасьць або грамада, дзе б не пакінулі свайго сьледу беларускія сяляне-імігранты.
Зьвесткі пра расьсяленьне славянскіх імігрантаў, улучна з «расейскаю групаю», г.зн. беларусамі і ўкраінцамі, можна сустрэць у працах шматлікіх раньніх дасьледнікаў славянскае іміграцыі. Некаторыя нават спрабавалі вызначыць прыблізную колькасьць «расейцаў» у розных гарадох і штатах.
Эдвард Рос пісаў пра расьсяленьне славянскіх імігрантаў наступнае:
Калі каля пятнаццаці гадоў таму пачаўся вялікі наплыў славянаў, амэрыканскія ўскраіны былі далёкія, занядбаныя й непрывабныя Новапрыбылыя шукалі ня гэтак таннае зямлі й ўласнае незалежнасьці, як добра аплочванае працы, зь якое яны маглі б назапасіць «вялікія грошы> I заможнымі вярнуцца дадому. Таму іх прыцягвалі вугальныя, мэталаапрацоўчыя й пагрузачныя прамысловыя цэнтры, дзе патрабавалася неабмежаваная колькасьць чорнае працы, прычым заўсёды таннае Так гэтыя дужыя сялянскія хлопцы станавіліся НібэлунгамІ, <сынамІ цемры», што засялілі нашыя шахты, домны, коксавыя печы, плавільні, ліцейні, сталяварні й мэталаачышчальні, робячы цяжкую, грубую працу пад наглядам кваліфікаваных людзей, якія, як сказаў мне адзін майстар, «хочуць, каб тыя ня думалі, a падпарадкоўваліся загадам»[...] Гэтым адважным славянам ніякая праца не здавалася цяжкою або небясьпечнаю. Фаталізм, зь якім яны йшлі на рызыку, шмат у чым спрычыніўся да празьмернага «праліцьця крыві» ў некаторых галінах нашае прамысловасьці Сярод Іх няма спэкулянтаў, камбінатараў, тарбахватаў, сквапных да ўсялякяе драбязы, якіх нямала бывае сярод нас. Яны ня маюць нахілу да малых паразытычных прафэсіяў, а зь дзівугоднай адвагаю бяруцца за цяжкую й важную працу. Дужыя, мускулістыя, нязвыклыя ўхіляцца ад працы, славяне складаюць некваліфікаваную працоўную сілу ў вядучых галінах прамысловасьці36.
35 Новый Мяр (Ныо-Йорк). 1936 17 янв
36 Ross Е. The Slavs in America//The Century Magazine. V.88(4). Aug. 1914. P.591.
Ф.Хес, аналізуючы прафэсіі, у якіх былі занятыя «расейцы», піша:
Звычайна расейскія імігранты, што прыбывалі ў Злучаныя Штаты перад Першай сусьветнай вайною, былі, як славакі або югаславы, сялянамі, найчасьцей з адсталых мясцовасьцяў Умовы жыцьця гэтых людзей у Амэрыцы былі й застаюцца ці ня самымі ўбогімі ў параўнаньні з усімі іншымі імігрантамі. 3 прычыны няспыннага ўціску на радзіме, яны безаглядна прынялі найгоршае, што толькі магла запрапанаваць 1м Амэрыка, I выконвалі цяжэйшыя з цяжэйшых працаў у нашай гіганцкай людажэрнай прамысловасьці37.
Карл Вітке зазначаў:
Расейцы, што прыбылі на працягу апошняга пакаленьня, знайшлі працу ў цяжкой індустрыі, вугальнай і сталёвай прамысловасьці, лесанарыхтоўцы й рыбалоўстве на Дальнім Захадзе або ў садаводчых плянтацыях штатаў Каліфорніі й Флорыды38.
Цікавыя заўвагі аб расьсяленьні беларусаў у Злучаных Штатах зрабіў беларус-імігрант Сьцяпан Бубешка, шырока знаны лідар сярод беларусаў ды іншых славянскіх імігрантаў у горадзе Нью-Ёрку ў першыя дзесяцігодзьдзі нашага стагодзьдзя. Бубешка піша:
Таму што жыды жывуць найчасьцей у вялікіх мястох, як Ныо-Ёрк I Чыкага, дык і нашыя беларусы туляцца паміж жыдоў. (Нялішнім будзе зазначыць, што вельмі шмат хто навучыўся жыдоўскае мовы I зжываюцца даволі дружна.) Апрача Ныо-Ёрку, у якім жыве болей як 15 тысячаў, цгто працуюць найчасьцей у кравецкай індустрыі, шмат жыве ў Чыкага, працуючы ў ведамых чыкагскіх рэзьнях, значная лічба працуе на сталелітных заводах Пітсбургу, у Дэтройце на самаходных фабрыках 1 іншых заводах; вельмі шмат пасялілася ў новаангельскіх штатах Канэтыкат I Масачусэтс, дзе займаюцца ў паперна-ткацкай прамысловасьці, на цэмэнтных I цагельных заводах, у лясістых мясцовасьцях Канады, на чыгунках, у рудніках, капаюць канавы, пракладаюць падземныя чыгункі, будуюць дамы, дастаюць руду, займаюцца сельскаю гаспадаркаю, у кожнай галіне ёсьць добрыя спэцыялісты, якія прынясуць шмат карысьці нашай Беларусі39.
Расьсяленьне беларускіх імігрантаў рэгулявалася найперш наяўнасьцю працоўных месцаў. Ня маючы ніякае тэхнічнае кваліфікацыі, ня ведаючы мовы, знаходзячыся ў чужым культурным асяродзьдзі, яны ўсё ж не баяліся ніякае працы й ніякае мясьціны. Сотням тысячаў зь іх быў уласьцівы дух
37 Hess F. High Adventure. New York, 1925. P.118.
38 Wittke C. Op. cit. P.428.
39 Бубешка C. Жыцьцё беларусаў y Амэрыцы//Родны Край Трэцяя I чацьвертая пасьля лемантара кніжка да чытаньня Вільня, 1921 С 197-198
першапраходніцтва, і гэта станоўча характарызуе нашага земляка. Беларускія работнікі былі й ёсьць вытрывалымі, кемлівымі, надзейнымі, а гэтыя асаблівасьці высока ацэньваюцца амэрыканскімі працоўнымі стандартамі. Яшчэ адной важнаю рысаю беларускіх імігрантаў было тое, што, як толькі яны авалодвалі асноўнымі навыкамі, знаходзілі сяброў, бліжэй знаёміліся з моваю й краінаю — яны ўладкоўваліся на лепшую працу зь вышэйшым заробкам і пачыналі шлях угору па сацыяльнай лесьвіцы амэрыканскага грамадзтва.
Расьсяленьне беларускіх імігрантаў у часе паміж войнамі й пасьля Другое сусьветнае вайны падобнае да старое хвалі іміграцыі: сяліліся пераважна ў прамысловых штатах і гарадох, хоць інтэлектуальны ўзровень пазьнейшых імігрантаў быў значна вышэйшы, чым у масавай хвалі, таму ім было значна лягчэй уладкоўвацца на лепшую працу. Варта таксама зазначыць, што паваенныя імігранты ўжо зь першых крокаў імкнуліся згуртавацца й стварыць новыя беларускія арганізацыі.
ПЕРШЫЯ КАНТАКТЫ 3 АРГАНІЗАЦЫЯМІ Й ПАЧАТКІ НАЦЫЯНАЛЬНАЕ СЬВЕДАМАСЬЦІ
Цяжка выявіць, калі беларусы пачалі далучацца да арганізацыяў, такіх як брацтвы, клюбы або таварыствы. Паасобныя імігранты, асабліва тыя, хто меў нейкую адукацыю, станавіліся сябрамі розных угрупаваньняў ужо ў XIX стагодзьдзі.
Зусім іншая была справа з тымі, хто прыбыў у масавай хвалі эміграцыі зь Беларусі на пачатку XX стагодзьдзя. Гэта былі неадукаваныя, часта й зусім непісьменныя сяляне, якія ня мелі ніякага ўяўленьня пра арганізацыйнае жыцьцё, грамадзкую ці палітычную дзейнасьць1. Калі такі імігрант пачынаў жыцьцё ў новай краіне, ужо перажыўшы тыповы непрыемны досьвед — першае сутыкненьне з адміністрацыйнаю бюракратыяю на радзіме і ў порце прыбыцьця, — ён трапляў у зусім нязвыклае для яго асяродзьдзе, культура якога вельмі розьнілася ад той, што засталася на радзіме. Ён сутыкнуўся з новымі, незнаёмымі яму паняцьцямі, як, прыкладам, арганізацыямі дый шматлікімі іншымі структурамі амэрыканскага грамадзтва. Становішча ўскладнялася моўнымі бар’ерамі, што паглыбляла пачуцьцё адзіноты й няпэўнасьці ды ўзмацняла жаданьне быць са сваім народам. I так, пасьля непазьбежных першых кантактаў з афіцыйнымі ўладамі, дабравольная лучнасыдь імігранта з англамоўнаю грамадою заставалася вельмі абмежаваная. Імігранты жылі сярод сваіх землякоў. Яны зазвычай куплялі тавары й прадукты ў крамках, што належалі яўрэям зь Беларусі, Украіны або Польшчы, якія прыехалі ў Амэрыку за колькі гадоў перад імі; яны наведвалі салуны, дзе бармэн, як правіла, ведаў пару славянскіх словаў, каб дагадзіць сваім
і Хаўард Пэрсі Кенард у сваёй кнізе «РасейскІ селянін» піша: «Mae падлікі ў Заходняй Расеі паказваюць, што два працэнты жыхарства могуць трохі чытаць 1 пісаць, тым часам як у Цэнтральнай Pace! гэтая лічба дасягае чатырох працэнтаў». Гл : Kennard Н. The Russian Peasant. Philadelphia, PA, 1908. P.43.
славянскім наведнікам. Шмат якія рэстараны й салуны бралі сабе нават славянскія й беларускія назовьі: тавэрна «Гродна» ў Чыкага, рэстаран «Мінск» у Дэтройце, рэстараны «Кобрын» і «Беларусь» у Нью-Ёрку й г.д.2
Падобнае становішча было й на працы — і там кола кантактаў ахапляла землякоў або імігрантаў блізкага паходжаньня. Зносіны з начальствам абмяжоўваліся звычайна некалькімі словамі. Гэтыя імігранты, беларусы ды іншыя ўсходнія эўрапейцы, жылі ў добраахвотных фізычных і псыхалягічных Гета і, як выглядае, былі задаволеныя такім станам рэчаў. Сутыкненьне імігранта са зьнешнім сьветам, якое б абмежаванае яно ні было, адбывалася праз парафію, царкоўныя арганізацыі й прафсаюзы. Іншыя арганізацыі зьявіліся на ягоным даляглядзе пазьней.
Канфэсійная прыналежнасьць
Рэлігійныя супольнасьці складаюць найстарэйшую групу арганізацыяў, да якіх далучалася значная колькасьць імігрантаў. Для бальшыні беларускіх імігрантаў далучэньне да царквы было амаль аўтаматычным крокам. Аднак значная частка імігрантаў рабіла гэта не абавязкова дзеля рэлігійных пачуцьцяў, а з увагі на традыцыю і з патрэбы належаньня да грамады.
Беларусы, як правіла, народ рэлігійны, але нельга сказаць, каб яны рэгулярна наведвалі царкву, асабліва мужчыны. Звычайна яны крытычна ставяцца да духавенства. Гэтая рыса беларусаў заўважалася нават сярод імігрантаў у Амэрыцы. Прыкладам такога стаўленьня можа быць паведамленьне з Чыкага: «Тут на Норт-Сайд шмат расейцаў, галоўным чынам зь Менскае губэрні. Яны абзываюць сьвятароў, а да сацыялістаў ставяцца з пагардаю ды насьмешкаю»3. Такое стаўленьне да духавенства мае свае гістарычныя прычыньі: стагодзьдзямі сьвятары на Беларусі былі ў бальшыні сваёй этнічнымі палякамі й расейцамі.
Выбар рэлігійнае юрысдыкцыі, да якое мог бы далучыцца беларускі імігрант, быў у Злучаных Штатах вельмі абмежаваны. 3 аднаго боку, перад імігрантам стаяла шырокая й добра арганізаваная сетка польскіх рыма-каталіцкіх касьцёлаў,
г Grodno Tavern, 1942 West Division Street, Chicago: Lermontov Concert and Ball, Oct. 29, 1939. (Program); Русское Обозренне (Чнкаго). 1928. Авг.; Русскнй Вестннк (Нью-Йорк) 1938. 1 февр C.11; Новое Русское Слово (Ныо-Йорк). 1928 8 февр.; Русскнй Голос (Ныо-Йорк). 1928. 1 февр ; Онуфрейчнк А Воспомннання старого бронзвнльца //Юбнлейный Сборняк 1918—1928 Нью-Йорк, 1928. С 54— 56.
з Новый Мнр (Нью-Йорк). 1912 30 авг.
з другога — усходне-праваслаўныя юрысдыкцыі, што былі пад уплывам і кантролем расейцаў. Такім парадкам, беларускія імігранты рыма-каталіцкае веры далучаліся да польскіх і, зрэдку, літоўскіх парафіяў; тым часам як праваслаўныя запісваліся ў расейскія парафіі, а ў некаторых мясьцінах далучаліся да карпатароскіх і ўкраінскіх кангрэгацыяў.
Польскі рыма-каталіцкі Касьцёл заўзята змагаўся з усялякімі праявамі няпольскасьці ў касьцельнай дзейнасьці. Такім чынам, беларусы, што далучыліся да рыма-каталіцкіх парафіяў, непазьбежна трацілі свае этнічныя карані ды асыміляваліся ў грамадзе амэрыканскіх палякаў. Польскі рыма-каталіцкі клер праводзіў актыўную, сьведамую й дзейную палітыку палянізацыі. Польскія ксяндзы лічылі ўсіх рыма-каталікоў зь беларускіх земляў палякамі, а каталіцызм на Ўсходзе разглядаўся як польская справа. Адзін выдатны амэрыканскі паляк пісаў: «Каталіцкая вера была галоўнаю неадменнаю рысаю палякаў у Амэрыцы»4. Польскі клер проста ігнараваў прысутнасьць беларусаў сярод свае паствы й сыстэматычна адмаўляўся ўжываць словы «Беларусь» і «беларусы». Адзін мансіньёр, сьвятар рыма-каталіцкае парафіі, сярод заснавальнікаў якое было нямала беларусаў і ў якой цяпер налічваецца шмат сьведамых беларусаўкаталікоў, заявіў беларускаму дзеячу: «Шмат сем’яў прыехала з Малое Польшчы — зь Вільні»5. Юбілейныя выданьні, прысьвечаныя 50-годзьдзю й 75-годзьдзю парафіі, ніводным радком не згадаўшы беларусаў — яе заснавальнікаў, ганарыста выхваляюцца: «Польскія імігранты пад пільнаю апекай польскамоўных сьвятароў у хуткім часе пачалі чуцца як у сябе дома»6. Аднак, як выявілася ў шматлікіх гутарках аўтара з парафіянамі, у некаторых польскіх парафіях пэрыядычна рабіліся спробы згуртаваць беларусаў і сабраць гурткі землякоў з Гарадзеншчыны, Віленшчыны ды іншых беларускіх гарадоў і рэгіёнаў7. Варта адзначыць, што нават сярод польскага рыма-каталіцкага клеру знаходзіліся сьвятары, якія выяўлялі сваю няпольскую этнічную сьведамасьць. Знамянальна, што а. В.Крушка, ведамы дасьледнік амэрыканскае Палёніі, палічыў неабходным удакладніць этнічнае паходжаньне некаторых рыма-каталіцкіх
4 Wachtl К. Polonja w Ameryce. Filadelfja, 1944. S.75; The Poles in America, 1608—1972. Dobbs Ferry, NY, 1973. P.67.
5 Byelorussian American Association, New York, Archives. Letter from Rev. M.Ksieniak, South River, NJ, to A.Shukeloyts, Nov. 1986.
e In Commemoration of the Golden Jubilee of St.Mary’s Parish. 1903—1953. South River, NJ, 1953. P.[46]; St.Mary’s Church. South River, NJ, 1978. P.[59].
7 Гутарка аўтара зь Я.Гапановічам, Бафало, штат Нью-Ёрк, 1976; Pami^tnik Klubu Grodno. Chicago, 1951; Towarzystwo «Wilno». Program. Chicago, 1955.
сьвятароў у структуры Польскага рыма-каталіцкага Касьцёлу. Так, а Крушка зазначае: а.Фэлікс Матулеўскі, ліцьвін, быў адным з заснавальнікаў парафіі Сьв.Антонія, Таліда, штат Агаё; а. Ступінскі, ліцьвін, заснаваў парафію Сьв.Казімера ў Шэнандоа, штат ПэнсылвэйніЯ; а. Антон Сікорскі, родам з Наваградку, браў удзел у паўстаньні 1863 году, быў высланы ў Сыбір, жыў у Смаленску, шмат дапамагаў уніяцкай царкве на радзіме, у эміграцыі — пробашч у Хоўліёўку, штат Масачусэтс. Айцец Крушка ўдакладняе таксама, што шмат рыма-каталіцкіх пробашчаў, як, прыкладам, у Монт-Кармэлі, штат Пэнсылвэйнія; Эвэрсане, штат ПэнсылвэйніЯ; Мілуокі, штат Ўісконсын; Вустэры, штат Масачусэтс; Вільне, штат Мінэсота, ды ў некаторых іншых мясьцінах, паходзілі з Сувальшчыны, Гарадзеншчыны, Віленшчыны, Меншчыны й г. д.8 Няма ніякага сумненьня: тысячы парафіянаў і шмат сьвятароў у гэтак званых польскіх касьцёлах мелі беларускія карані.
Расейская Праваслаўная Царква змагалася зь беларускасьцю ня менш за Польскі рыма-каталіцкі Касьцёл. Аднак праваслаўныя беларусы мелі ў Амэрыцы пэўныя перавагі ў параўнаньні зь іхнымі братамі-каталікамі.
Перш за ўсё, праваслаўных беларусаў было значна болей за беларусаў-каталікоў, і зрусыфікаваць такую вялікую колькасьць было цяжэй. Па-другое, толькі ў некалькіх вялікіх гарадох праваслаўныя парафіі налічвалі болын-менш істотную колькасыдь этнічных расейцаў; такім чынам, не існавала вялікіх грамадаў расейцаў, куды беларусы маглі б уліцца й асымілявацца. Што да палякаў, дык іх у Амэрыцы налічваліся мільёны. Па-трэцяе, праваслаўныя сьвятары, зь якіх шмат было не расейцамі, а ўкраінцамі, карпатаросамі, грузінамі (было нават колькі беларусаў — пратаіярэй Рыгор Хомка з Скідаля й пратаіярэй Піліп Пячынскі з Сувальшчыны), былі не такія хітрадумныя ў этнічных пытаньнях, як польскія ксяндзы; ня мелі яны й такога неадступнага кантролю над дзейнасьцю парафіянаў па-за парафіяю. Нягледзячы на сьведамую палітыку русыфікацыі, якую праводзіла духавенства Расейскае Грэка-Праваслаўнае Кафалічнае Царквы ў Амэрыцы (сёньняшні назоў — Амэрыканская Праваслаўная Царква), сьвятары часта прызнавалі, што іхныя парафіяне — беларусы, карпатаросы або ўкраінцы, і гэтыя этнічныя характарыстыкі ў шматлікіх выпадках падаюцца ў ларафіяльных юбілейных выданьнях. Цікава адзначыць значныя зьмены ў тэрміналёгіі што да паходжаньня парафіянаў. У 1906 годзе орган Расейскае Праваслаўнае Царквы ў Амэрыцы «Амернканскнй Православный Вестннк» паведамляе, што
8 Kruszka W. Historya Polska w Ameryce. Milwakee, WI, 1908. Dz.2. Cz.2. S.43, 66—67, 72, 150—151; T.IX. S.144; T.XI. S.14; Т.ХПІ. S.123—126; Гутарка аўтара з д-рам М.Папам, Кліўлэнд, штат Агаё, 1985.
парафія ў Саўт-Рывэры, штат Нью-Джэрзі, складаецца «амаль выключна з расейцаў, што паходзяць з нашых паўночна-заходніх губэрняў»9. д ў 1980 годзе ў выданьні, прысьвечаным 75годзьдзю парафіі, ясна кажацца, што «тая частка Расеі, на якой мы засяроджваем увагу, — Віленская губэрня на Беларусі, адкуль паходзіла бальшыня заснавальнікаў царквы»10.
Так, паступова, Расейская Праваслаўная Царква, якая на працягу стагодзьдзяў была магутнаю прыладаю русыфікацыі беларусаў, украінцаў і карпатаросаў, пачала памалу адыходзіць ад ідэалягічнае адданасьці расейшчыне ў меру таго, як у Злучаных Штатах запанавала амэрыканізацыя Царквы. Царкоўнае кіраўніцтва ня здолела выкараніць беларускую этнічную сьведамасьць цалкам, хоць і прынесла велізарную шкоду беларусам праз непрыманьне, адмаўленьне, недацэньваньне й варожасьць у дачыненьні да іхнае нацыянальнае адметнасьці. Шмат хто з гэтых праваслаўных беларусаў стаўся «этнічнаю масаю» пад сьцягам Расейскае Праваслаўнае Царквы. Тут дарэчы будзе падаць адзін вымоўны прыклад: на этнічным кірмашы ў Балтыморы быў стэнд, названы «Расейская Праваслаўная Царква», безь ніякіх этнічных удакладненьняў. Калі нехта з наведнікаў захацеў даведацца пра нацыянальную прыналежнасьць гэтага стэнду, адзін адукаваны беларус растлумачыў, што гэты загаловак улучае беларускіх імігрантаў, якія ня ведаюць, хто яны такія11. Тым самым часам, аднак, шмат для каго зь беларускіх імігрантаў Расейская Праваслаўная Царква была першым знаёмствам з арганізацыйным жыцьцём ка амэрыканскай зямлі, і шмат хто зь іх, застаўшыся ў юрысдыкцыі гэтае царквы, стаўся вельмі актыўным, істотна прычыніўшыся да пашырэньня праваслаўя ў Амэрыцы. Шмат дзе беларускія імігранты былі заснавальнікамі парафіяў і будаўнікамі цэркваў. Вось колькі прыкладаў:
Дэнвэр, штат Каларада Сярод заснавальнікаў праваслаўнае царквы й рэлігійных актывістаў было шмат беларускіх Імігрантаў зь Менскае й Віленскае губэрняў12.
Царква Сьвятое Тройцы ў Нью-Брытэне, штат Канэтыкат, запачаткаваная карпатаросамЦ .] прыцягнула шматлікіх беларусаў спасярод вялізнае польскае грамады ў горадзе.
э Амернканскнй Православный Вестннк. 1906. №1. С 10.
io SS.Peter and Paul Russian Orthodox Church. 75th Anniversary. September 28,1980. South River, NJ, 1980. P.12.
11 Mostwin D. Trzecia wartosc: Formowanie si? nowej tozsamosci. Lublin, 1985. S.65—66.
ігперапіска аўтара з Ф.Шыбутам, 1972—1973; Бусько Г. Жнзнь русскнх в гор. Денвере//Русскнй Голос 1930. 8 окт
Су-СІты, штат Аёва. Царква Ўваскрасеньня Хрыстовага была заснаваная галоўным чынам імігрантамі зь Менскае губэрні ў 1916 годзе
Балтымор, штат Мэрыленд Царква Ўваскрасеньня (былы будынак эвангеліцкае царквы) была набытая за S7300 выключна імігрантамі з Гарадзенскае губэрні ў красавіку 1907 году Балыпыня расейцаў у Балтыморы паходзіць з Гарадзенскае, Менскае й Валынскае губэрняўі .] Яны былі парафіянамі новазбудаванае расейскае грэка-праваслаўнае кафалічнае царквы Сьвятога Андрэя
Бостан, штат Масачусэтс Парафіяне царквы Сьвятое Тройцы у Бостане паходзяць галоўным чынам зь Віленскае, Гарадзенскае, Менскае, Кіеўскае й Валынскае губэрняў
На пачатку 20-х гадоў праваслаўныя імігранты пераважна зь БеларусІ I Ўкраіны сабраліся разам, каб заснаваць парафію ў горадзе Чэлсі, штат Масачусэтс Першы афіцыйны сход адбыўся 28 красавіка 1924 году ў доме 88 на Хотарн стрыт
Эльбіен, штат Мічыган Праваслаўная царква была заснаваная беларусамі, маларосамі ды іншымі.
Бэртан, штат Мічыган. Славянскія імігранты з Расеі, Украіны, Букавіны, Беларусі й Карпатарусі пачалі прыбываць у Флінт на пачатку 1900-х гадоў, бо там былі рабочыя месцы, асабліва на заводах[ ..] У хуткім часе яны адчулі патрэбу ў месцы, дзе б маглі быць спатоленыя іхныя духовыя патрэбы ў праваслаўнай хрысьціянскай веры іхных продкаў! ] У 1916—1917 гадох, пакуль не было царквы, Божыя службы адбываліся ў прыватных дамох Праваслаўная парафія Сьвятога Мікалая была заснаваная ў 1917 годзе
Парафіі ў Алфе й МэнвІлІ, штат Ныо-Джэрзі, былі заснаваныя беларускімі імігрантамі зь ВІленскае й Менскае губэрняў.
На пачатку гэтага стагодзьдзя на Ўсходнім узьбярэжжы Паўночнае Амэрыкі пачалі зьяўляцца групы расейцаў, якія эмігравалі зь БеларусІ — Меншчыны, Віленшчыны й Гарадзеншчыны У Браўнсвіле ўзмоцнілася пачуцьцё патрэбы ўласнае царквы[ ] Быў заснаваны арганізацыйны камітэт[.1 Першая служба адбылася ў Вербную нядзелю, 3 красавіка 1908 году[ .] Расейская праваслаўная царква Сьвятое Тройцы на рагу Пэнсылвэйнія й Глэнмор эвеню.
Сырак'юз, штат Ныо-Ёрк. Пачаткі нашае царквы Сьвятых Пятра й Паўла сягаюць 1915 году, калі ў Злучаныя Штаты прыехаў Пятро Курок з Аўстра-Вугоршчыны[ .] 1 Хведар Каранчук зь Беларусі
Бозўэл, штат Пэнсылвэйнія Сярод першых парафіянаў праваслаўнае царквы Сьвятых Пятра й Паўла каля 150—200 былі зь Менскае, Віленскае й Гарадзенскае губэрняў
Царква Сьвятое Тройцы ў Потстаўне, штат Пэнсылвэйнія, была заснаваная ў 1928 годзе пераважна беларусамі I ўкраінцамі, якія задоўга перад тым пасяліліся ў Потстаўне.
Тыя, хто прыехаў у Саўт-Бэтлеем, штат Пэнсылвэйнія, ад 1910 да 1914 году, паходзілі пераважна зь Меншчыны, Гарадзеншчыны й ВалынІ
Штаты Вэрмонт I Ныо-Хэмпшыр На пераломе стагодзьдзя група імігрантаў зь Менску пасялілася ў Спрынгфілдзе, штат Вэрмонті .] Болып за 1000 каталікоў і праваслаўных прыехала паміж 1896 I 1904 гадамі Было заснаванае Праваслаўнае брацтва, якое арганізавала I ўтрымвала парафію Першая Літургія адбылася 5 кастрычніка 1905 году Парафіі ў Нью-Хэмпшыры былі арганізаваныя ў 1914—1915 гадох Расейскія імігранты, пераважна маладыя сяляне зь Менскае, ВІленскае й
Гарадзенскае губэрняў даваеннае Расеі, пасяліліся ў Клэрмоньце, штат Нью-Хэмпшыр, у 1906—1908 гадох, а пазьней у Брытэне13.
Гэты сьпіс можна доўжыць. «Расейскія» праваслаўныя цэрквы ў Чыкага; Дэтройце; Бафало й Рочэстэры, штат НьюЁрк; Кліўлэньдзе й Экране, штат Агаё; Пасэіку, Гарфілдзе, Ньюарку й Трэнтане, штат Нью-Джэрзі, былі збудаваныя беларускімі імігрантамі. I сапраўды, у балыпыні амэрыканскіх індустрыяльных гарадоў, ды,' напэўна, у кожным штаце, дзе дзеіць «Усходнеэўрапейская» Праваслаўная Царква, сярод заснавальнікаў парафіяў і будаўнікоў цэркваў былі беларускія імігранты14.
Ведама таксама, што беларускія імігранты далучаліся да іншых хрысьціянскіх канфэсіяў.
Вось адзін цікавы выпадак. Айцец Аляксандар Громцаў, падаючы гадавую справаздачу япіскапу Алеуцкаму й Паўночнаамэрыканскаму Еўдакіму, датаваную 26 сакавіка 1916 году, камэнтуе сытуацыю ва ўсходняй праваслаўнай царкве Сьвятое Тройцы ў Кэнзэс-Сіты, штат Кэнзэс, гэтак: «Расейскія імігранты не далучаюцца да сэрбскае праваслаўнае парафіі ў гэтым горадзе. Замест гэтага яны ідуць у рымакаталіцкую парафію, а шмат якія сем’і перайшлі ў рымакаталіцызм»15. Падаюцца таксама зьвесткі аб пераходзе ў рыма-каталіцызм у Нью-Брытэне, штат Канэтыкат:
У верасьні 1895 году а Люцыян БуйноўскІ з Гарадзенскае губэрні (Польшча пад расейскім панаваньнем) быў прызначаны рэктарам парафШ...] ЛюдзІ ў Нью-Брытэне паходзяць у балыпыні сваёй з расейскае Полыпчы, толькі некаторыя з Галіцыі ды невялікая частка з паднямецкіх абшараўі...] Ад 1896 да 1902 году ксёндз БуйноўскІ навярнуў у рымакаталіцкую веру 1 яўрэя, 1 яўрэйку, 4 пратэстантаў, 2 старавераў 1 22
із The Orthodox Church of America, Syosset, NY, Archives, Alphabetical listing by states; Development of the Orthodox Church in America. Syosset, NY, 1975. P.122, 125, 133, 154, 164, 212; Dedication of newly-erected St.Andrew Russian Orthodox Greek Catholic Church. Baltimore, MD, 1943. P.25; St.Nicholas Orthodox Church Anniversary Program. Burton, MI, Oct. 14, 1979. P.8; Holy Resurrection Russian Orthodox Church Dedication Program. Claremont, NH, 1941. P.10; Русскне в Бостоне//Новое Русское Слово 1980 17 авг ; Чепелев Н 50-летне Бронзвнльского прнхода//Новое Русское Слово 1960. 1 апр
14 Kipel V. Byelorussian Americans and their communities of Cleveland. Cleveland, OH, 1982. P.39—40; Historic City, the settlement of Chicago. Chicago, IL, 1976. P.77; Sunday Press (Atlantic City, NJ). 1979. Jan.7; Гутарка аўтара з Макарам Шабуням, Гарфілд, іятат Нью-ДжэрзІ, 1971.
is The Orthodox Church of America, Syosset, NY, Archives, XV-i-A: IndianaMaryland File.
праваслаўных расейцаў, але, нягледзячы на ўсе ягоныя казаньні й намаганьні, ён ня здолеў навярнуць ніводнага збочанага паляка 16
Відавочна, у абодвух выпадках гаворка йдзе пра беларускіх імігрантаў: ніводзін расеец не падумаў бы перайсьці ў рымакаталіцызм. Выпадак у Нью-Брытэне паказвае, што народжаны на Беларусі рыма-каталіцкі сьвятар знайшоў агульную мову зь землякамі й здолеў намовіць іх далучыцца да ягонае парафіі17.
Факты далучэньня да рыма-каталіцызму ўсходнеэўрапэйскіх праваслаўных імігрантаў, найпраўдападобней беларусаў, адзначаюцца і ў іншых крыніцах. Часапіс «Eastern Churches Quarterly» пісаў у 1942 годзе:
Праўда, шмат хто з гэтых эўрапейскіх імігрантаў, жывучы ў Новым Сьвеце, страціў сваю веру, або ўжо болей не практыкаваў яе, або перайіпоў у рыма-каталіцызм18.
Ведамыя й факты пераходу ў пратэстантызм. Зьява гэтая сустракалася й раней на бацькаўшчыне, не была яна дзівам і ў Злучаных Штатах. Вось колькі прыкладаў:
Скрэнтан, штат Пэнсылвэйнія. Балыпыня людзей тут паходзіць з Чарнігаўшчыны, ёсьць, аднак, I з Валынскае, Менскае й Магілеўскае губэрняў. Амаль усе яны — непісьменныя сяляне й вельмі простыя людзі. Шмат хто з расейскіх Імігрантаў далучыўся да баптыстаў 1 стаўся пратэстантам Іхныя паводзіны паляпшаюцца19.
Апісваючы жыцьцё палякаў у Су-Сіты, штат Аёва, ксёндз Л.Секанец зазначае:
Хоць гэта й не было пазначана ў прыходзкіх кнігах, у горадзе было шмат расейцаў, пераважна праваслаўных; фактычна расейцаў было болей за палякоў Аднак ніхто гэтымі расейцамі духова не апекаваўся, I пратэстанцкія сьвятары пачалі да іх хадзіць, хрысьціць іхных дзяцей20.
Цікавую інфармацыю аб канфэсійных дачыненьнях падаў аўтару амэрыканец беларускага паходжаньня Майкл ДэБэк, які быў праваслаўным, а пасьля далучыўся да пратэстанцкае кангрэгацыі. Ён піша:
16 Thomas W., Znaniecki F. The Polish peasants in Europe and America. Vol.V. Boston, 1920. P.89—91.
17 Айцец Люцыян Буйноўскі нар. у 1867 г. у Дуброўскай парафіі Сакольскага пав. Гарадзенскае губ. Гл.: Kruszka W. Historya Polska w Ameryce. Rozd. VII. Milwakee,WI, 1907. S.140.
is Eastern Churches Quarterly. 1942. No.l—2. P.21.
19 Велнкнй праздннк в Скрентон//Новый Мнр 1913 23 мая.
20 The Polish Colony of Sioux City, Iowa//Polish American Studies. Nos. 1-—2. Ian.—June 1952. P.24—27.
I сапраўды, мы належалі да першае расейскае царквы ў Баёне, штат Нью-ДжэрзІ, а менавіта Сьв Ёана, было гэта каля 1894 году Спачатку яна звалася Апостальская расейская царква Сьв Ёана Тады мяняліся сьвятары, быў прыняты Візантыйскі абрад Гэтак мой бацька адышоў разам з групаю іншых, I яны заснавалі ў Баёне праваслаўную царкву Сьв МІкалаяІ.. ] Расейцы-беларусы, цяпер ужо зболыпага амэрыканцы ў трэцім I чацьвертым пакаленьні, належаць таксама да карпатароскае царквы Сьв Пятра й Паўла I да грэка-каталіцкае царквы Сьв МарыІ21.
Пра іншы выпадак пераходу ў пратэстантызм, гэтым разам ужо з рыма-каталіцызму, паведаміў аўтару доктар Р.Пухоўскі, старэйшы геоляг-дасьледнік кампаніі Shell Petroleum Co. у Маляйзіі, чые генэалягічныя росшукі прывялі яго да кантактаў зь Беларускім Інстытутам Навукі й Мастацтва. Ён піша:
Я зьвязаны зь Беларусьсю праз майго бацьку, Аляксандра Пухоўскага-малодшага (лекар, нарадзіўся 31 жніўня 1916 году ў Скрэнтане, штат Пэнсылвэйнія). Ягоным бацькам быў Аляксандар Пухоўскі (шахцёр, нарадзіўся 25 ліпеня 1876 або 27 ліпеня 1879 году ў вёсцы Куплін Гарадзенскае губэрні на БеларусІ) А ягоным бацькам быў Андрэй Пухоўскі, селянін, народжаны каля 1847 году.
Надзіва мала канкрэтнае Інфармацыі ўдалося выявіць пра бацькаву маці Паўліну Геўраву Яе дачка Паўліна мяркуе, што яна можа паходзіць зь Віленшчыны, але гэта няпэўна. Ведама, што яе й Алекса (старэйшага) заручыў Джон Калесьнікаў у Скрэнтане ў 1906 годзе. Той самы пастар навярнуў майго дзеда з каталіцызму ў баптысцкую веру ў 1904 годзе22.
Колькі беларускіх імігрантаў перайшло з праваслаўя ў іншыя хрысьціянскія канфэсіі? Цяжка даць адказ на гэтае пытаньне, яно патрабуе адмысловых дасьледаваньняў Аднак аўтар падазрае, што ўцёкі беларусаў-імігрантаў з праваслаўнае царквы й іхная інтэграцыя ў шырэйшым амэрыканскім грамадзтве ды поўны адрыў ад праваслаўя й этнічных каранёў сталіся пашыранаю зьяваю, пра што сёньня сьведчаць матэрыялы шматлікіх гутарак з парафіянамі малых пратэстанцкіх кангрэгацыяў у шмат якіх мясцовасьцях штатаў Ныо-Джэрзі, Нью-Ёрк і Агаё.
Прыналежнасьць да парафіі не толькі была першым знаёмствам з арганізацыйнымі структурамі для першых усходнеэўрапейскіх імігрантаў, у тым ліку беларусаў. Парафіяльная заля была, як правіла, асяродкам грамадзкага жыцьця імігрантаў. там адбываліся вясельлі, хрэсьбіны, юбілеі й г.д., а таксама й іншая арганізацыйная дзейнасьць.
21 Архівы БІНІМу: Папка ДэБэка
22 Архівы БІНІМу: Папка Пухоўскага; KruszkaW. Op. cit. Т.ХІ. S.101.
Пры цэрквах дзеялі брацтвы, сястрыцтвы, зямляцкія гурткі ды малыя таварыствы ўзаемнае дапамогі, якія ўзьніклі ў шмат якіх праваслаўных і каталіцкіх парафіях23. Такія прыцаркоўныя арганізацыі адыгрывалі важную ролю ў жыцьці беларускіх імігрантаў, як часта зазначалася ў друку:
У Пасэіку, штат Ныо-Джэрзі, ёсьць шмат палякоў I расейцаў з заходніх губэрняў. Гэтыя людзі жывуць, як бы яны былі ў сямнаццатым стагодзьдзі, а не ў дваццатым Іх нічога не цікавіць . Яны жывуць уяўленьнямі сваіх дзядоў 1 прадзедаў. Яны не прызнаюць іншых арганізацыяў, апрача рэлігійных брацтваў24.
У Бостане знайіплі прытулак каля 15 000 расейцаў... якія паходзяць пераважна з заходніх губэрняў Да рэвалюцыі ўсё жыцьцё ў калёніі засяроджвалася вакол царквы Іншых арганізацыяў не было25.
Расейскае насельніцтва гораду Сэнт-Пол, штат Мінэсота, адносна невялікае, каля 120—200 сем'яў; у бальшыні гэта Імігранты зь Менскае й Гарадзенскае губэрняў Усе яны гуртуюцца вакол царквы; Іншых расейскіх арганізацыяў няма26.
Паступова гэтыя малыя прыцаркоўныя брацтвы й хаўрусы ўзаемнае дапамогі злучаліся ў межах аднае рэлігійнае юрысдыкцыі, пасьля пашыралі сваю дзейнасьць, каб ахапіць ня толькі парафіянаў, але ўсіх сваіх землякоў. Такім чынам былі запачаткаваныя гэткія вялікія арганізацыі, як Расейскае Праваслаўнае Кафалічнае Таварыства Ўзаемнае Дапамогі ў Амэрыцы, заснаванае ў 1890 годзе; Таварыства Сьвятой Божай Маці, заснаванае ў 1893 годзе; Таварыства Расейскіх Брацтваў, заснаванае ў 1900 годзе; Расейскае Праваслаўнае Таварыства, заснаванае ў 1912 годзе, ды шмат падобных арганізацыяў у розных частках краіны27.
Абсалютная бальшыня сяброў гэтых арганізацыяў былі карпатаросамі, беларусамі і ўкраінцамі. Аднак зь цягам часу ўкраінцам удалося прышчапіць сваім землякам украінскую сьведамасьць, у выніку чаго былі заснаваныя незалежныя ўкраінскія нацыянальныя арганізацыі. У некаторых выпадках украінцы здолелі нават пазбавіцца тэрміну «расейцы» ды ўвесьці адпаведную тэрміналёгію.
23 Гутаркі аўтара з шматлікімі парафіянамі ў розных штатах; Беларус. 1966. №114; Архівы БІНІМу.
24 Т.А. Темные, бедные людн//Новый Мнр (Нью-Йорк). 1918. 20 марта
as Загннайло Г Русскне в Амернке//Наука н Жнзнь (Нью-Йорк). 1923 Сент
26 Беденков А Русскне в Мнннесоте//Новое Русское Слово. 1941 19 нюня.
27 Окунцов Н. Цнт. соч С 254—310; Русскнй Вестннк 1943 Сент — окт. C.21—24; Русскнй Вестннк 1947. №153—154.
Гэта было значным дасягненьнем украінцаў у Амэрыцы. Дзеля нястачы кадраў беларусам зрабіць гэтага не ўдалося.
Шмат з тых першапачаткова прыцаркоўных арганізацыяў у той або іншай форме дажылі й да сёньняшняга дня. Іхнае сяброўства складаецца з тысячаў амэрыканцаў другога й трэцяга пакаленьняў, продкі якіх паходзяць зь Беларусі.
Прафэсійныя саюзы
Кантакты новых імігрантаў з прафсаюзамі адбываліся на працы. Аднак у адрозьненьне ад яўрэйскіх імігрантаў зь Беларусі, якія сталіся актыўнымі будаўнікамі амэрыканскага юніянізму й сацыялізму28, беларусы не былі вялікімі прыхільнікамі рабочага руху. Яны не былі яшчэ гатовыя да яго далучыцца. Амэрыканскі рабочы рух быў, аднак, для беларускіх масаў «іхнай» арганізацыяй, і яны лепш чуліся ў асяродзьдзі расейскамоўных работнікаў, якія ў большасьці былі сацыялістамі й анархістамі ды найчасьцей стаялі асобна. Беларускі імігрант Сьцяпан Бубешка, сучасьнік іміграцыйнага працэсу, выказаўся гэтак пра беларусаў і пра іхнае стаўленьне да прафсаюзаў:
Беларусы працуюць у шмат якіх індустрыях; працуюць яны вельмі цяжка й зарабляюць вельмі мала Прычына гэтага ў тым, што нашы людзі не цікавяцца рабочым рухам, яны не ўступілі ў прафсаюзы й застаюцца неарганізаваныя; 1 таму Іхная зарплата вельмі малая Гэта робіць нешчасьлівым Іхнае жыцьцё ў Злучаных Штатах. Яны не гавораць па-ангельску, хоць I пражылі шмат гадоў у Злучаных Штатах Яны гэтаксама далёкія ад амэрыканскае культуры, як I іхныя суродзічы, што жывуць у Менскай або Гарадзенскай губэрні29.
Амэрыканскі дасьледнік рабочага руху Л.Левін гэтак ахарактарызаваў усходнеэўрапейскіх работнікаў-імігрантаў:
Гэтыя Імігранты нейкі час пасьля свайго прыезду ў Злучаныя Штаты захоўвалі крытычныя пагляды на прафэсійныя саюзы Параўнальна з рэвалюцыйным рухам у Эўропе, Амэрыканская Фэдэрацыя Працы здавалася нясьмелаю й пасыўнаюі...] Шмат каму з гэтых Імігрантаў, асабліва тым, хто прыехаў з РасеІ, нават Амэрыканская Сацыялістычная Партыя й анархісцкія групы здаваліся пазбаўленымі сапраўднага рэвалюцыйнага духу Таму балыпыня гэтых імігрантаў трымалася наводдаль ад «амэрыканскага руху». Іх галоўным чынам цікавілі расейскія справы. 1 яны далучаліся да розных арганізацыяў, якія так ці йначай імкнуліся памагчы расейскай рэвалюцыі30.
28 Гурвнч Н. Первые еврейскне кружкн//Былое 1907. №6/18. С.65—77.
гэБубешкаС Цыт. пр. С 197—198
зо Levine L. The Women’s Garment Workers. New York, NY, 1924. P.142— 143.
Хоць і ня надта прыхільныя юніянізму, беларускія імігранты даволі рана пачалі ўступаць у розныя прафсаюзы. Першымі былі шахцёры ў Пэнсылвэйніі. Гэтыя беларусы, якія працавалі лобач зь літоўцамі, палякамі ды іншымі ўсходнімі эўрапейцамі, зь якіх шмат хто падтрымваў рабочы рух, уступілі ў мясцовыя адзьдзелы прафсаюзаў31.
Аднак найбольш значныя масы беларускіх імігрантаў уступалі ў прафсаюзы ў вялікіх прамысловых гарадох: Экране, Балтыморы, Бостане Чыкага, Кліўлэньдзе, Ньюарку, Нью-Ёрку, Філадэлфіі й г.д.
У некаторых галінах прамысловасьці мясцовыя адзьдзелы былі нават арганізаваныя беларусамі, як, прыкладам, прафсаюзы разборнікаў дамоў, мясцовыя адзьдзелы прафсаюзу шзацкае прамысловасьці ў Брукліне (раён Браўнсвіл), дзе актывістамі былі М.Валадарскі, А.Стакліцкі й П.Рубацкі32. Расейска-польскі 103-і адзьдзел Аб’яднаных Адзежных Работнікаў Амэрыкі ў Ныо-Ёрку быў арганізаваны беларусамі А.Адамовічам, К.Літвіновічам, К.Карнеем, І.Сушкам, І.Рапацэвічам і ФБукам у 1913 годзе33. Беларускія імігранты былі актыўныя ў Міжнародным Саюзе Вытворцаў Жаночага Адзеньня, у Саюзе Вытворцаў Ботаў і Чаравікаў, у кравецкіх саюзах і ў саюзах аўтамабільнае індустрыі34.
Адзін беларус, актыўны прафсаюзны арганізатар і функцыянэр Валодзя Татарчык быў забіты за сваю рабочую дзейнасьць у Нью-Ёрку. He выключаліся й расавыя матывы забойства — артадаксальныя яўрэі супраць усходнеэўрапейцаў. Паховіны Татарчыка сталіся дэманстрацыяй у падтрымку прафсаюзаў і сацыялістычнага руху. Вось як апісвала гзтую падзею расейскамоўная газэта:
На паховіны прыйілло ня менш за 10 000 чалавек: яўрэі, расейцы й Іншыя работнікі На чале шэсьця быў чырвоны сьцяг I йшла даўгая чарада прафсаюзных функцыянэраў Ва ўсіх прамовах падкрасьлялася бескампрамісная адданасьць ВалодзІ Татарчыка рабочай справе Прафсаюз выступіў за збор сродкаў на пабудову помніка35.
зі Гутарка аўтара з Васілём Коськам, Скрэнтан, штат Пэнсылвэйнія, 1968
зг Новый Мнр (Нью-Йорк). 1936. 23 апр.; Новое Русское Слово (НьюЙорк). 1939. 14 нюля
зз Русскнй Голос (Ныо-Йорк) 1930. 3, 17, 24, 31 авг., 7 сент
34 Гутаркі аўгара з прафсаюзнымі функцыянэрамі Аронам Боганам 1 Аляксандрам Шантырам, Нью-Ерк, 1962; Салковскнй С. йсторня союза русскнх портных//Русскнй Голос 1930 3, 17, 24, 31 авг , 7 сент
35 Новый Мнр (Нью-Йорк). 1915. 22,23, 26 апр.
Валодзя Татарчык паходзіў з Капыля. Адным з прамоўцаў на паховінах быў Сьцяпан Бубешка, які зьвярнуўся з прамоваю да сваіх землякоў-беларусаў36.
Яшчэ болыц беларусаў-імігрантаў далучаліся да прафсаюзаў у 30-х і 40-х гадох, хоць дух юніянізму ніколі ня быў цалкам прыняты беларускімі імігрантамі. 3 кнігі Джоэла Зэйдмана «Вышывальныя прафсаюзы», дзе даецца агляд сяброўства саюзу ў Нью-Ёркскай акрузе, відаць, што з 5720 сяброў толькі 93 былі «расейцамі»37.
У адрозьненьне ад сваіх «старэйшых» суродзічаў, новыя беларускія імігранты — тыя, што прыехалі па Другой сусьветнай вайне, — зразумелі значаньне юніянізму й адразу ўступалі ў прафсаюзы, хоць ім былі й чужыя левыя настроі ў некаторых саюзах.
Арганізацыі страхаваньня і ўзаемнае дапамогі
Перш чым гаварыць пра страхавыя арганізацыі ў гістарычным аспэкце, варта напачатку даць колькі агульных заўвагаў. Сярод усяго новага, чаму Амэрыка навучыла імігрантаў, вельмі важнае месца займае страхаваньне жыцьця. Досьвед этнічнага жыцьця ў Амэрыцы паказвае, што заснаваньне сваёй страхавой арганізацыі азначае для этнічнае групы вялікі крок да ўлучэньня ў амэрыканскі лад жыцьця. Пры ўмелым кіраваньні існаваньне такіх арганізацыяў гарантуецца сталым павелічэньнем сяброўства, бо, як правіла, бацькі купляюць страхоўку на дзяцей — аўтаматычна прывязваючы іх разам з тым да этнічных каранёў. Гэтыя арганізацыі падлягаюць штатнаму й фэдэральнаму кантролю й падсправаздачныя перад сябрамі. Налічваецца нямала «расейскіх» страхавых арганізацыяў з значным беларускім удзелам.
Першымі арганізацыямі ўзаемадапамогі, да якіх належалі беларусы, былі Расейскае Кола Ўзаемнае Дапамогі, заснаванае ў Нью-Ёрку ў 1872 годзе, і Добраахвотнае Таварыства Ўзаемнае Дапамогі «Ашмянскія Браты», заснаванае ў 1882 годзе ў Нью-Ёрку яўрэйскімі імігрантамі з Ашмяны. Нашчадкі «ашмэнэраў» паведамлялі аўтару, што гэтая арганізацыя дапамагала й беларускім імігрантам з Ашмяны на пераломе стагодзьдзя38. Менскае Таварыства Ўзаемнае Дапамогі, Маладзёжная Камэрцыйная Асацыяцыя й Асьветнае Таварыства Расейскіх Работнікаў (называнае Таварыствам
36 Гутарка аўтара зь некалькімі сьведкамі, 1959—1960.
37 Seidman J. The Needle Trades. New York, NY, 1942. P.45.
38 Гутаркі аўтара з Мадлен Коган I Давідам Ашмянскім, Ныо-Ёрк, 1972
Менскіх Работнікаў), заснаваныя яўрэйскімі імігрантамі зь Менску, таксама прымалі сябрамі беларусаў і дапамагалі ім39. Гэтыя арганізацыі рэклямавалі сваю дзейнасьць у расейскамоўных газэтах з шырокім колам чытачоў, да іх належала й колькі беларускіх прадпрымальнікаў адзежнае індустрыі.
Былі й іншыя арганізацыі ўзаемнае дапамогі, названыя паводле беларускіх гарадоў і мястэчак, але сябрамі ў іх былі пераважна яўрэі, хоць часам з гэтага правіла былі й выключэньні40.
Шматлікія мясцовыя адзьдзелы ўзаемнае дапамогі закладаліся праваслаўнаю царквою, некаторыя зь іх хутка зьнікалі, іншыя жылі даўжэй. Значная колькасьць беларускіх імігрантаў уступіла ва ўкраінскія страхавыя кампаніі ды карпатароскія брацтвы.
Першая супольная беларуска-ўкраінская страхавая арганізацыя была заснаваная ў Мічыгане ў 1913 годзе, яе статут быў надрукаваны ў 1914 годзе41. Гэтая арганізацыя была закладзеная беларусамі і ўкраінцамі й прымала ў сябры прадстаўнікоў гэтых двух народаў.
Расейска-Славянскае Таварыства Самадапамогі было заснаванае ў Нью-Ёрку (Браўнсвіл, Бруклін) у 1915—1916 гадох групаю беларускіх імігрантаў. Лідар гэтае групы Сьцяпан Бубешка, нацыянальна сьведамы беларус, адыгрываў вядучую ролю ў гэтым таварыстве й пашыраў беларускую сьведамасьць сярод яго сяброў42.
У бальшыні выпадкаў этнічна арыентаваныя страхавыя арганізацыі — асабліва тыя, што былі заснаваныя ў першай чвэрці гэтага стагодзьдзя, — былі недаўгавечныя; толькі малая жменька іх захавалася да сёньня. Відавочнаю прычынаю тут была нястача прафэсіяналаў. Аднак гэтыя таварыствы далі немалы досьвед для будучых арганізацыяў, якія ствараліся маладзейшымі пакаленьнямі, у бальшыні — народжанымі ў Амэрыцы.
Беларускія імігранты не стварылі сваіх асобных страхавых арганізацыяў, у балыныні выпадкаў яны належалі да розных структураў, якія мелі ў назове слова «расейскі» або «ўкраінскі».
39 Черненко А Цнт соч. С 16—17; Новый Мнр (Нью-Йорк) 1912 29 марта; Гутаркі аўтара з Самуілам Лагойскім, Ныо-Ёрк, 1976.
40 Внтебское Вспомогательное Обіцество Справочный лнсток НьюЙорк, 15 янв 1893 С 2
4і Устав Товарніцества Велоруссов н Малоруссов Grand Rapids, MI, 1914.
42Свободное Слово (Нью-Йорк). 1916 Май. С.506—507; Гутаркі аўтара зь некалькімі сьведкамі.
Культурна-палітычныя арганізацыі
Хоць на пачатку стагодзьдзя беларускія імігранты былі псыхалягічна й інтэлектуальна далёкія ад думкі аб прыналежнасьці да палітычнае арганізацыі, амэрыканскае навакольле й кантакты зь іншымі этнічнымі групамі рабілі на іх вялікі адукацыйны ўплыў. Паступова ў іх разьвілася патрэба належаць да нейкае грамадзянскае групы, стацца часткаю шырэйшага грамадзтва. На няшчасьце беларусаў, не ставала нацыянальнага кіраўніцтва, якое сфармулявала б мэты для беларускае арганізацыі. I так найбольш даступнымі для імігрантаў былі групы, якія гаварылі блізкаю да разуменьня моваю ды прапагандавалі лёгка зразумелыя ідэі, напрыклад, эканамічныя праблемы роднае вёскі, царскі прыгнёт у параўнаньні з амэрыканскаю палітычнаю сыстэмаю й г. д. У гэтых абставінах было цалкам натуральна, што беларусы пачалі далучацца да расейскамоўных, а часам польскамоўных арганізацыяў. А такіх культурных і палітычных утварэньняў было нямала. Нью-Ёркскае Славянскае Таварыства, заснаванае ў 1830-х гадох, было, відаць, першаю арганізацыяю з пэўнай палітычнаю арыентацыяй, да якое належалі паасобныя беларускія імігранты43. Паасобныя беларусы належалі таксама да Расейскага Ўсеславянскага Таварыства ў Сан-Францыска, заснаванага ў 1867 годзе; а пазьней — да Грэка-Расейска-Славянскага Таварыства, віцэ-прэзыдэнтам якога быў абраны М.Судзілоўскі-Расэл44.
Колькасьць расейска-славянскіх палітычных арганізацыяў павялічылася пад канец XIX стагодзьдзя, а ў першых дзесяцігодзьдзях XX стагодзьдзя яны пачалі расьці, як грыбы. Спачатку толькі паасобныя беларусы далучаліся да гэтых арганізацыяў, але паступова сябры беларускага паходжаньня сталі ў іх пераважаць.
Найбольш вабілі беларусаў арганізацыі сацыялістычнага нахілу, але значнаю колькасьцю беларусаў маглі пахваліцца й анархісцкія згуртаваньні. Арганізацыямі зь вялікаю колькасьцю беларусаў былі Расейскае Сацьіял-Дэмакратычнае Таварыства, заснаванае ў Нью-Ёрку ў 1891 годзе, з адзьдзеламі ў Балтыморы, Філадэлфіі, Пітсбургу, Бостане ды іншых вялікіх гарадох; Саюз Расейскіх Сацыял-Дэмакратычных Арганізацыяў, заснаваны ў Нью-Ёрку ў 1907 годзе, зь мясцовымі адзьдзеламі, якія мелі беларускія назовы: Менскае, Пінскае, Барысаўскае, Дзьвінскае Сацыял-Дэмакратычнае Таварыства, Гурток Бабруйскіх Работнікаў або Менскае
43 Внльчур М. Русскне органнзацнн в Амернке//Вестннк Амернкн (Нью-Йорк). 1918. 12 мая. С.2—5
44 Мосько М. Ннколай Судзнловскнй-Руссель С. 141 —142.
Работніцкае Таварыства45. За першыя два дзесяцігодзьдзі гэтага стагодзьдзя былі заснаваныя дзесяткі такіх згуртаваньняў, улучаючы палітычныя фэдэрацыі, такія, як Латышская, Украінская й г. д. сацыялістычныя партыі46. Кіраўнікі гэтых угрупаваньняў прыкладалі шмат сілы, каб прыцягнуць у свае шэрагі масы. Асабліва гэта датычыць часу па 1905 годзе, калі імігранты з Расейскае імпэрыі пачалі прыбываць у вялікай колькасьці. Геаграфічныя назовы, ужываныя ў тытулах гэтых арганізацыяў, безумоўна, прыцягвалі новапрыбылых імігрантаў. Адною з найбольш актыўных і змагарных арганізацыяў у гэтым часе быў Саюз Расейскіх Работнікаў47. Гэтая арганізацыя была запачаткаваная ў індустрыяльным рэгіёне Нью-Ёрк—Ньюарк у 1907—1909 гадох і ўсяго за некалькі гадоў здолела сфармаваць каля 200 дзейных адзьдзелаў па ўсёй краіне.
Гэтыя згуртаваньні й іхныя сябры сталіся базаю для заснаваньня Расейскае Сацыял-Дэмакратычнае Рэвалюцыйнае Партыі. Тым часам як адкрытаю мэтаю гэтых групаў была дапамога новым імігрантам, неафішаваным імкненьнем кіраўніцтва было стварэньне фінансавае базы для падтрымкі расейскіх рэвалюцыянэраў на радзіме. Аднак гэтыя імігранты, сябры розных сацыялістычна-анархісцкіх груповак, у інтэлектуальным сэньсе былі ня тым матэрыялам, на які спадзяваліся расейскія сацыялістычныя лідары. Гэта былі сяляне, а ня здатныя да змаганьня пралетары, гатовыя несьці сьцяг «клясавае барацьбы». Іх трэба было навучыць, адукаваць і індактрынаваць, каб яны маглі хоць неяк быць карыснымі ў рэвалюцыйнай дзейнасьці. Кіраўніцтва, аднак, не пабаялася ўзяцца за складаную задачу перарабіць гэтых вясковых хлапцоў на змагароў-рэвалюцыянэраў. Расейскі сацыялістычны лідар Рабчанка піша ва ўспамінах пра зацятую барацьбу паміж расейскімі афіцыйнымі коламі, якія былі ў Злучаных Штатах прадстаўленыя Расейскаю Праваслаўнаю Царквою, і расейскімі сацыялістамі за ўплывы й кантроль над сялянскімі масамі, што прыбывалі ў краіну. «Гэта была
45 Черненко А. Россмйская революцнонная эмнграцня в Амермке (конец XIX-1917). Кнев, 1989. C.16, 81.
«е Краткнй очерк нсторнм русскмх соцнал-демократнческнх органнзацнй в Амернке//Русско-Амернканскнй Рабочнй (Ньюарк—Ныо-Йорк). 1908. №1; Еженедельный Новый Мнр (Нью-Йорк). 1927 8 янв ; Русскнй Голос (Нью-Йорк). 1927. 21 апр; Новый Мнр (Ныо-Йорк) 1912 29 марта: Каторга н Ссылка (Москва). 1927 №30 С 169—179; Каторга н Ссылка 1930. №62. С. 141 — 160; Внльчур М. Цнт. соч.; Гутарка аўтара з Грэгары Арансонам, I960; Зубок Л. Очеркн нсторнн рабочего двнження в США М„ 1962. С545-546
4 7 Русско-Амернканскнй Рабочнй (Ньюарк—Нью-Йорк). 1908 №4 C.15—16; Дело Труда—Пробужденне. 1949. №31; 1950. №32; 1951. №35; 1955 №48 C.21—22; Волна 1921. №12—13 С 18—19
няпростая справа, — прыгадвае Рабчанка, — бо ў сваёй бальшыні гэта былі сяляне зь нерасейскіх абшараў і яўрэі зь «мяжы аседласьці». Яўрэі траплялі пад уплыў яўрэйскіх сацыялістаў і слухаліся іхных інструкцыяў. Сялянамімігрантам было напляваць на рэвалюцыйныя ідэі, іх больш хвалявала праца, тое, як зарабіць грошай, вярнуцца на радзіму й купіць зямлі»48. Іншы сацыялістычны актывіст, Лімар, зрабіў гэткі аналіз сяброўства Саюзу Расейскіх Работнікаў: «Можна вылучыць тры плыні: 1) пралетарская; 2) галодна-пралетарская, г.зн. тыя, хто найперш зважае на працу й задаваленьне фізыялягічных патрэбаў; і 3) тыя, чыя мэта — набыць зямлю і ўласнасыдь»49. Рысы апошняе групы былі характэрныя для імігрантаў-беларусаў, хоць у некаторых месцах беларусы былі арганізатарамі адзьдзелаў Амэрыканскае Сацыялістычнае Партыі. Прыкладам, у СаўтРывэры адзьдзел партыі быў арганізаваны Нярубайлам, Сямёнам Міхеем і Міхалам Міхайлоўскім (паводле чутак — брат Сымона Рак-Міхайлоўскага)50.
Вобразнае назіраньне над нядаўна прыбылымі імігрантамі, хоць і не пахвальнае для беларусаў, было надрукаванае ў газэце «Русскнй Голос» у артыкуле, загалоўленым «Гуртуймася, амэрыканскія расейцы»:
Расейская калёнія налічвае каля 300 000 асобаў. Бальшыня зь іх — сяляне з Паўночна-Заходняга Краю Яны прыбыл! з самых цёмных, забітых I бескультурных мясьцінаў. Тут, у Амэрыцы, яны бадзяліся па шахтах, лясох, закінутых майстэрнях, фармах I плянтацыях Зь вялікаю цяжкасьцю яны навучыліся пісаць, чытаць I думаць Сацыялісты імі не цікавіліся. Усе іх кінулі. У выніку шмат хто зь Іх трапіў ва ўчэпістыя рукі праваслаўных папоў51.
Цяжка сказаць, колькі гэтых беларускіх імігрантаў заставалася ў падцаркоўных арганізацыях. Ня трэба, аднак, недацэньваць колькасьці тых, хто быў уцягнуты ў палітычную дзейнасьць. Сацыялісты й анархісты прываблівалі тысячы й тысячы беларусаў: яны адчынялі сотні школаў і агульнаадукацыйных курсаў, давалі матэрыялы для чытаньня й адукацыі ды прышчаплялі гэтым нясьмелым і неадукаваным людзям пачуцьцё чалавечае годнасьці й пашаны да сябе. Даволі тыповы прыклад працоўных звычак, інтэлектуальнага ўзроўню й прычынаў уступленьня ў арганізацыю адзначае амэрыканскі дасьледнік Робэрт Парк:
« Рябченко. Нз жнзнн полнтнческой эмнграцнн в Амернке//Каторга н Ссылка Кн.1(62). М., 1930 С 141 —160
49 Лнмарь Союз Русскнх Рабочнх в Амернке//Русско-Амернканскнй Рабочнй 1908 №6 С. 14—15
50 Новый Мнр (Нью-Йорк). 1916. 2 марта.
51 Русскнй Голос (Нью-Йорк). 1917. 26 мая. С 4
Навум Сьцепанюк зь Берасьця: ён быў батраком у Расеі. Рэдка чытаў газэты I зусім не чытаў навукова-тэхнічных кніжак Эміграваўшы ў Злучаныя Штаты, ён паехаў у Нью-Касл, штат Пэнсылвэйнія, на запросіны чалавека, зь якім быў знаёмы Тры гады ён працаваў на шахтах у Шэнандоа, штат Пэнсылвэйнія, адтуль паехаў у Родэрфілд, штат Заходняя Вірджынія, а адтуль — на фармы ў Кэнзэс. Ен працаваў таксама на фабрыцы ў Агаё ды на руднікох I шахтах у Пуэбла, штат Каларада У Экране, штат Агаё, ён меў працу ў кампаніі Goodrich Rubber. Ягоная сярэдняя зарплата была дваццаць чатыры даляры за тыдзень Сьцепанюк — сябар Фэдэрацыі Саюзаў Расейскіх Работнікаў. £н казаў, што ўступіў у арганізацыю дзеля далейшае адукацыі, а таксама каб вучыць людзей расейскай мове, гэтак як I ангельскай, бо шмат хто зь сяброў арганізацыі кя ўмеў чытаць па-расейску КалІ ў яго спыталіся, нашто Ім ведаць расейскую мову, ён адказаў — каб работнікі маглі зразумець сваё жыцьцё.
Іншы беларускі Імігрант, Мікалай Валасюк, з Гарадзенскае губэрні, таксама сябар Фэдэрацыі Саюзаў Расейскіх Работнікаў, казаў, што ў вольны ад працы час ён наведваў школку самаадукацыі, дзе ён навучыўся асноваў батанікі, лесаводзтва, даведаўся, адкуль бярэцца вугаль, з чаго ён складаецца52.
Бясспрэчна, за пэрыяд ад 1905 да 1917—1918 гадоў сацыялісты й анархісты адукавалі тысячы й тысячы гэтых некалі забітых 1 неадукаваных душаў і здолелі ператварыць шмат каго зь іх у агрэсіўных пралетароў-рэвалюцыянэраў, якія сеялі значны неспакой сярод работнікаў-імігрантаў з Усходняе Эўропы, асабліва славянаў, у шмат якіх індустрыяльных рэгіёнах краіны. Расейская Праваслаўная Царква не прайграла канчаткова змаганьне за ўплывы сярод усходнеславянскіх праваслаўных масаў, аднак бясспрэчна страціла шмат тысячаў сваіх колішніх падданых.
Гэты пэрыяд адзначаны зьяўленьнем дзесяткоў таварыстваў, праграмы й мэты якіх засяроджваліся на культурнай і адукацыйнай дзейнасьці53. У Бостане было закладзенае таварыства «Знанне», у Нью-Ёрку — «Наука» і ймя Чэхава, у Філадэлфіі — Кола Землякоў, у Дэнвэры, штат Каларада, — Расейскае Адукацыйнае Таварыства. Падобныя арганізацыі заснаваліся ў Чыкага, Дэтройце, Гэры, Ньюарку ды іншых індустрыяльных гарадох і мястэчках54. Сябрамі гэтых арганізацыяў былі пераважна беларусы, украінцы й карпатаросы, але вялікаросы й расейскія яўрэі, цалкам культурна зрусыфікаваныя, адыгрывалі там важную ролю й займалі кіраўнічыя пасады. Палітыка-ідэалягічная скіраванасыдь гэтых арганізацыяў была неаднастайная,
52 Park R. The immigrant press and its control. Westport, CT, 1970. P.77—79. (Reprint of 1922 edition.)
53 Окунцов H Цнг соч C 262—269
54 Русскнй Вестннк (Нью-Йорк). 1944. №135 C.38—41; Русскнй Голос. 1930. 13 сент.
бальшыня падзяляла сацыялістычна-анархісцкія пагляды, але было таксама шмат згуртаваньняў правага, пра-царскага кірунку. Аднак усе гэтыя новыя арганізацыі мелі адну агульную рысу: усе яны былі прарасейскія, і адною з галоўных іхных мэтаў была русыфікацыя імігранцкіх масаў. Барысаў, адзін зь лідараў ныо-ёркскага згуртаваньня «Наука», падае цікавую інфармацыю пра ўзьнікненьне й паходжаньне сяброў гэтае арганізацыі:
Цяжкія сацыяльнаэканамічныя абставіны нашых людзей прымусілі нас шукаць новых шляхоў паляпшэньня нашага становішча. Хоць у НьюЁрку ўжо былі расейскія арганізацыі — катэдральны сабор на Іст 97 стрыт 1 палітычны клюб на Іст БродвэІ, імі кіравалі адвакаты й дактары Іхная мова была незразумелая расейскім імігранцкім масам, і Імігрантам былі чужыя накірунак 1 сацыяльнае асяродзьдзе гэтых арганізацыяў.
I гэтак было заснаванае таварыства «Наука». Барысаў працягвае:
Мы мусім прызнаць, што абсалютную балыпыню нашых прыхільнікаў I супрацоўнікаў у першыя гады Існаваньня складалі сяляне-імігранты з Гарадзенскае, Віленскае й Валынскае губэрняў55.
Цяжка з пэўнасыдю сказаць, колькі адукацыйных курсаў, школаў, бібліятэк (і нават народны ўнівэрсытэт у Чыкага) было заснавана, але, бясспрэчна, іх налічвалася вельмі шмат. Выключныя намаганьні былі прыкладзеныя дзеля таго, каб залучыць у гэтыя школы маладое пакаленьне. Але гэтыя адукацыйныя ўстановы й надалей выконвалі тую самую працу, што й расейская царская адміністрацыя на радзіме: русыфікавалі масы. Досьвед русыфікацыі, набыты на радзіме, быў скарыстаны ў Злучаных Штатах, і абодва крылы расейскага грамадзтва — левае й правае — стараліся зрусыфікаваць беларускіх імігрантаў і іхных дзяцей56.
Каб праілюстраваць посьпехі русыфікацыі, зацытуем урывак з успамінаў аднаго расейскага лідара й актывіста ў Злучаных Штатах. Аўтар — былы афіцэр царскае арміі, этнічны расеец, які прыбыў у Амэрыку з Канстантынопалю каля 1920 году. Перад Першаю сусьветнаю вайною ён жыў у Пецярбургу й валодаў маёнткам каля Менску. Аўтар успамінаў згадвае, як ён улетку наведваў свой маёнтак, і прыпамінае колькі беларускіх выразаў. Пасьля ён прыехаў у Злучаныя Штаты і ўступіў у таварыства «Наука». Ён піша:
55 Борнсов М Очеркн нсторнн о-ва «Наука»//Наука н Жнзнь (НьюЙорк). 1923 Март—1924 Янв С.2; Юбнлейный Сборннк Нью-Йорк, 1935. С2—8.
56 Новый Мнр (Ныо-Йорк). 1917. 8 янв; Учнтельннца Снмнон Нз школьной жнзнн//Наука н Жязнь (Ныо-Йорк). 1923 Март С.5—6
Зноў я пачуў беларускую мову й сустрэў тых самых беларускіх сялянаў. Сталася так, што даўным-даўно я вучыў беларускага хлопца Алёшку чытаць I пісаць, а цяпер гэтыя беларускія сяляне вучаць маіх дзяцей расейскай мове ў школцы, якую заклалі гэтыя самыя беларускія сяляне57.
Прыпамінаючы й апісваючы нейкую непрыемную сытуацыю, зь якое беларус выйшаў пераможцам, ён паблажліва зазначав: «Гэтыя случакі людзі кемлівыя».
Па Першай сусьветнай вайне гэтыя культурныя арганізацыі ахапілі шырэйшыя масы новапрыбылых этнічных расейцаў і ў той або іншай форме дажылі да сёньняшняга дня. Шмат іхных сяброў, што нарадзіліся ўжо ў Амэрыцы, маюць беларускія карані.
Агульны агляд і некаторыя заўвагі аб значаньні розных «расейскіх» арганізацыяў у Злучаных Штатах у першым і другім дзесяцігодзьдзі гэтага стагодзьдзя зрабіў Я. Амельчанка, службовец расейскага ўраду, сябра Надзвычайнае Расейскае Midi ў Злучаных Штатах у 1917 годзе. Сярод іншага Амельчанка зазначае:
Пераважная балыпыня расейскіх Імігрантаў належыць да арганізацыі, якая завецца «Саюз Расейскіх Работнікаў», або да яе падобных. Гэтыя арганізацыі йснуюць у балыпыні індустрыяльных гарадоў па ўсіх Злучаных ІПтатах Арганізацыі гэтыя ня надта вялікія што да колькасьці іхных сяброў, некаторыя зь іх налічваюць ня больш за шэсьцьдзесят чалавек, 1 яны ня маюць ніякага ўплыву на амэрыканскую грамадзкую думку Расейскія сэкцыі Амэрыканскае Сацыялістычнае ПартыІ — другая група арганізацыяў, да якіх належаць расейскія імігранты Расейскія Сацыялістычныя СэкцыІ, аднак, ня так папулярныя сярод расейскіх Імігрантаў, як Саюз Расейскіх Работнікаў Да Расейскіх Сацыялістычных Сэкцыяў прылучаюцца таксама розныя групы, якія падтрымваюць рэвалюцыйны рух у Расеі. Расейскія Сацыялістычныя Групы пастаўляюць у Расею палітычных лідараў58.
Далей Амельчанка пераходзіць да кароткага аналізу розных страхавых арганізацыяў, культурных таварыстваў і прафэсійных саюзаў.
Другое дзесяцігодзьдзе гэтага стагодзьдзя, калі ў Злучаных Штатах узьніклі дзесяткі «расейска-славянскіх прагрэсыўных» арганізацыяў, уяўляе цікавасьць зь беларуска-амэрыканскага гледзішча, бо ў гэтым часе беларуская тэма шырака абмяркоўвалася ў друку ды
57 Нльнн В. Нсторня обшества «Наука»//Юбнлейный Сборннк НыоЙорк, 1935. С.40—42.
58 Омельченко Е. К вопросу об органмзацнн росснйской колоння. Нью-Йорк, 1917.
зьявіліся актыўныя лідары адмысловага беларускага накірунку. Адным зь іх быў д-р Аляксандар Сянкевіч.
У Аляксандра Сянкевіча цікавы жыцьцяпіс. Нарадзіўся ён у Коласавай Мікалаеўшчыне, быў паэтавым сваяком. Скончыўшы ў 1902 годзе Нясьвіжскую кастаўніцкую сэмінарыю, ён, разам зь Якубам Коласам, быў актыўным удзельнікам беларускага нацыянальнага руху й адным з арганізатараў Беларускага Настаўніцкага Саюзу. Ён быў сакратаром першага нелегальнага сходу беларускіх настаўнікаў у 1906 годзе. Царская ахранка перасьледавала Сянкевіча за ягоную беларускую дзейнасьць, і ён уцёк у Злучаныя Штаты. У Амэрыцы Сянкевіч скончыў Мэрылэндзкі ўнівэрсытэт у Балтыморы (1913) і стаўся лекарам. У тым самым часе ён актыўна ўлучыўся ў палітычны, сацыялістычна-анархісцкі рух. Ён разам з жонкаю Ганнай заснаваў колькі гурткоў сваіх землякоў, дзе выкладаў ім асновы палітычнае ідэалёгіі, рэвалюцыйнае дзейнасьці, не абмінаючы працы над іхнаю ангельскаю моваю й даючы ім базавыя зьвесткі пра Беларусь. Калі ў 1917 годзе адбылася рэвалюцыя, д-р Сянкевіч вярнуўся ў Расею праз Далёкі Ўсход. Там ён уліўся ў шэрагі чырвоных ваенных адзьдзелаў, а на пачатку 20-х гадоў вярнуўся на Беларусь, дзе ён перажыў хуткі палітычны ўзьлёт, які быў абарваны чысткамі 30-х гадоў59.
Яшчэ адзін лідар, чыя дзейнасьць прыпала на гэты пэрыяд, — Сьцяпан Бубешка. Хоць жыцьцяпіс ягоны не такі маляўнічы, як у д-ра Сянкевіча, ён таксама ўнёс значны ўклад у абуджэньне беларускае нацыянальнае сьведамасьці ў ЗША60
Аналізуючы дзейнасьць д-ра Сянкевіча, нельга не прыгадаць таксама палітычную кар’еру д-ра СудзілоўскагаРасэла двума дзесяцігодзьдзямі раней Варта адзначыць асобна гэтых двух беларускіх актывістаў-інтэлектуалаў, зьвязаных з палітычным жыцьцём Злучаных Штатаў Амэрыкі.
Абодва яны былі адукаванымі людзьмі, добра знаёмымі з станам беларускае нацыі. Абодва змагаліся за сацыяльную справядлівасьць. I ўсё ж вельмі мала зрабілі яны для беларускае іміграцыі. Безь ніякага сумненьня, калі б доктар Мікалай Судзілоўскі-Расэл на пераломе стагодзьдзя й доктар Аляксандар Сянкевіч у другім яго дзесяцігодзьдзі замест таго, каб ахвяраваць свае інтэлектуальныя здольнасьці на
59 Наша Ніва 1907. №3; БелСЭ. T.10. Мн , 1974 С. 176—177; Ннсаров Н Александр Антоновнч Сенкевнч — врач, вкдный обшественный н полнтмческнй деятель//3дравоохраненне Белорусснн 1972 №12. С.47—51; Кісялёў У. I прататып у класічных творах//Помнікі гісторыі і культуры Беларусі 1987 №4 С 12-13
бо зінук М. Беларусы ў Амэрыцы//Ран!ца 1940 12 мая
справу сусьветнае рэвалюцыі, прычыніліся б да асьветніцтва свае роднае краіны — Беларусі — і беларускіх імігрантаў у Злучаных Штатах, беларуска-амэрыканскае грамадзтва зайшло б у сваім поступу значна далей. Але, на жаль, гэтага не адбылося Празь іронію лёсу абодва гэтыя рэвалюцыянэры памерлі далёка ад радзімы, нічым не паўплываўшы на хаду сусьветных падзеяў.
Арганізацыйнае жыцьцё імігрантаў з Расейскае імпэрыі, тысячы й тысячы зь якіх былі беларусамі, было вельмі бурлівае й разнастайнае .ў першай чвэрці XX стагодзьдзя. Утварыліся сотні арганізацыяў. Прадстаўнікі шмат якіх нацыянальнасьцяў засноўвалі свае таварыствы, клюбы й г.д. і здолелі павярнуць сваё жыцьцё ў новай краіне ў сьведамае нацыянальна-этнічнае рэчышча. Латыскія, літоўскія, ірляндзкія ды іншыя арганізацыі мелі значны ўплыў на падзеі ў іхных краінах і адыгралі важную ролю ў дасягненьні імі незалежнасьці61.
На жаль, беларусы ў Злучаных Штатах не дасягнулі гэткіх посьпехаў. Яны не сфармавалі сваіх асобных арганізацыяў дзеля аднае асноўнае й важнае прычыны: нястачы лідараў. Тым ня менш можна з поўнаю рацыяю спытацца: чаму беларускія імігранты далучаліся да расейскіх або польскіх цэркваў, клюбаў, арганізацыяў, калі яны адчувалі сваю апрычонасьць? Адказаць на гэтае пытаньне ня так проста. Патрэба да нечага належаць — зразумелая частка імігранцкага пачуцьця ўласнае бясьпекі — можа быць частковым адказам. Што ж да пытаньня аб шыльдзе той або іншай арганізацыі, дык і тут адказ ня можа быць просты. Прычыны гэтага хаваюцца ў гістарычнай мінуўшчыне. Этнічны беларус-імігрант на пераломе стагодзьдзя адчуваў сябе цалкам пазбаўленым сваіх каранёў: ён ня меў мінулага, ня меў будучыні, ня мог гаварыць на людзях сваёю моваю. Беларускі селянін-імігрант быў зрусыфікаваны, спалянізаваны й пазбаўлены — сьвядома й сыстэматычна — усялякае нацыянальнае сьведамасьці. Як бы трагічна або іранічна гэта ні выглядала, беларускія імігранты часта прызвычайваліся й зжываліся з гэтымі чужымі культурамі й іхнымі арганізацыямі. Такім чынам, сама шыльда арганізацыі мала што значыла. У выніку ж удзел у небеларускіх арганізацыях у Амэрыцы толькі прычыніўся да далейшага выкараненьня ўсяго роднага, да русыфікацыі й палянізацыі ня толькі саміх імігрантаў, але й іхных нашчадкаў — наступных пакаленьняў амэрыканцаў.
Нягледзячы на такое неспрыяльнае для беларусаў становішча, ідэі нацыянальнае апрычонасьці й сэпаратызму
61 Seller М. To seek America: A history of ethnic life in the United States. S.I., 1977. P.166—169.
пачалі прарастаць у беларускіх імігранцкіх масах. Гэта прывяло ў сваім часе да ўзьнікненьня беларускіх арганізацыяў па ўсёй краіне.
Абуджэньне беларускае сьведамасьці
Пэрыяд ад сярэдзіны XIX стагодзьдзя да 1918 году стаўся важнаю эпохай у гісторыі беларускае нацыі. Яна перажывала палітычнае й культурнае адраджэньне, нанова фармавалася беларуская нацыянальная тоеснасьць, нараджалася новая дзяржаўнасьць. Пакуль адбываліся гэтыя працэсы, тысячы й тысячы беларусаў эмігравалі з «Паўночна-Заходняга Краю». Нацыянальнае абуджэньне закранула толькі невялікую частку імігрантаў, дый тое ўскосна62. Бальшыня пакідала родную глебу некранутая беларускім адраджэньнем. Імігранты называлі сябе «тутэйшымі». Расейскія й амэрыканскія службоўцы называлі іх «расейцамі» або «палякамі». Гэтыя чужыя ім біркі, на жаль, прысталі да многіх. Тым ня менш шмат у кім зь іх пачала разьвівацца нацыянальная сьведамасьць.
Усьведамленьне сябе беларусамі прыйшло да гэтых імігрантаў рознымі шляхамі. Шмат хто зь іх захоўваў блізкія кантакты з радзімаю й заўважаў зьмены, якія там адбываліся. Шмат да каго беларускае нацыянальнае самаўсьведамленьне прыйшло праз друкаванае слова. Неацэнную ролю ў абуджэньні нацыянальнае сьведамасьці сярод беларусаў адыграла «Наша Ніва». Роля газэты ў палітычным адраджэньні беларускае нацыі шырока прызнаная. Аднак менш ведама, што гэтая газэта мела ўплыў і на беларусаў, што жылі за межамі бацькаўшчыны. Па-за ўвагаю застаўся факт, што ад самых сваіх пачаткаў газэта была разьлічаная й на эмігрантаў. У рэдакцыйным артыкуле другога нумару газэты кажацца: «Зразумее [нас] і фабрычны работнік, што пакінуў родную вёску, каб у чужой старонцы шукаць заработкаў і хлеба»63. Газэта друкавала шмат матэрыялаў, якія маглі быць цікавыя эмігрантам, а таксама мела карэспандэнтаў за мяжою, у тым ліку некалькіх у Злучаных Штатах Газэта першая зьвярнулася да беларускіх імігрантаў у Злучаных Штатах з заклікам ствараць свае нацыянальныя арганізацыі. Рэдакцыя газэты прычынілася да выданьня дапаможніка для эмігрантаў — «Рады для эмігрантаў, каторыя едуць у Амэрыку» (Вільня, 1912). Кніжка гэтая, выдадзеная Таварыствам Апекі над Эмігрантамі, зьмяшчае шырокі інфармацыйны матэрыял пра
вг Станкевіч Я Нашаніўства I старая эміграцыя//Бацькаўшчына 1957. №11-12.
бзНаша Ніва. 1906. №2.
Злучаныя Штаты, а таксама беларуска-ангельскі размоўнік64. Газэта мела падпісчыкаў у Злучаных Штатах, і яшчэ ў 50-я гады шмат хто з «старых» беларускіх імігрантаў хваліў газэту®5. Бясспрэчна, «Наша Ніва» мела ўплыў на пэўныя пласты беларускае іміграцыі й сеяла зярняты беларускасьці ў гэтай краіне.
Зьяўленьне «Нашае Нівы» й асабліва прапагандаваная ёю ідэалёгія злосна атакаваліся русафільскім друкам на радзіме. Амаль у кожным нумары газэта адбівала гэтыя атакі. Такую канфрантацыю ў Расеі можна было чакаць. Цікава, што ідэі беларускага сэпаратызму й беларускае нацыянальнае апрычонасьці выклікалі нападкі і ў Злучаных Штатах Амэрыкі. Прыкладам можа быць выдаваная ў Ўілкс-Бэры, штат Пэнсылвэйнія, газэта «Свёть». Гэтае расейскамоўнае ультрарусафільскае праваслаўнае выданьне ў сваім нумары за 23 ліпеня 1908 году пісала наступнае (у цытаце захаваная мова арыгіналу):
Колька тыждней тому назад вь Празі отбувся «Сь^здь прогресснвного славянского студенчества». Собралось не одннь десятокь «прогресснвной» молодежн, которая н наговорнла немало чепухн. Розумйесь, вь першу голову повннень бувь вылізтн якій небудь украйномань (се б'бснуюідійся за несутествуюшую самостойную Укракну малороссь). Такь оно н было. Якійсь недопеченый студенть Струкь говорнвь вь нменм 30 мнлліонного, но — розумЁесь — безь его ведома, «вікраінского народа».
Потомь студенть Петербурского Горного інстнгута г. Обуховскнй вь першій разь давь зната всему міру, шо сушествуе еіце одннь народь самостоятельный — б^лорусскій, сь особенной нсторіей н лнтературой. Toro народа есть ажь 8 мнлліоновь н той народь HMte наветь самостоятельную білорусскую газету, яздаюцуюся латннскнмн лнтерамн н называюпгуюся «Nasza Niwa». (А газета тая правда іцо дуже твердое доказательіство] самостойноста білорусского народа?)) Оггь бы — той народь гше болыпе показаль свою самостоятельность, но біда, вдо его дуже прнгЬсняють русскін н полякн.
Вь oTBtn» на тую промову прогресснвнын студіозы голосно рукоплескалн, значнть, прнзналн status quo глупого сепаратмзма, a потомь якійсь недоукь плель о всечелов^чествК о солвдарноста всбхь племень н проч [. ..]Глупый стЛздь кончнвся глупымн резолюціямн, которын нккого нн кь чому не обовязують н нмкому непотребны66.
Аднак такія адмоўныя рэакцыі не маглі спыніць руху. Набіраючы размах. беларускае адраджэньне на радзіме мела станоўчы ўгілыў на беларусаў у Злучаных Штатах.
«4 Рады для эмігрантаў, каторые едуць у Амэрыку. Вільня, 1912.
65 Наша Ніва 1908 №21, 22; Гутаркі аўтара з Аўгенам КаханоўскімКалубовічам 1 Лявонам Савёнкам, якія былі знаёмыя зь некалькімі падпісчыкамі <Нашае Нівы» ў раёне Маспэт (частка Ныо-Ёрку).
66 Новая самостойная (?) народность/./Св'Ёть 1908. 23 нюля. С.5
Беларускія лідары на радзіме разумелі важнасьць абуджэньня беларускіх масаў у дыяспары. Газэта «Гоман», ідэалягічная наступніца «Нашае Нівы», зрабіла агляд жыцьця беларусаў у ЗША сваёй сталаю рубрыкай. У адным з артыкулаў у «Гомане» пісалася:
Незадоўга перад вайною сярод нашых суродзічаў у Злучаных Штатах заўважаўся пэўны рух. Яны заказвалі беларускія кнігі й падпісваліся на газэты, пісалі лісты на радзіму па-беларуску. Мы спадзяемся, што беларусы ў Амэрыцы ў хуткім часе згуртуюцца67.
У іншым артыкуле ў «Гомане», надрукаваным пасьля Эўрапейскае канфэрэнцыі нацыянальнасьцяў у Лёзане ў 1916 годзе, ёсьць заклік да беларускіх імігрантаў у Злучаных Штатах:
Нашыя браты за акіянам, калі ласка, арганізуйцеся й дайце нам палітычную падтрымку, якая нам тут так патрэбная. Інакш вашая бацькаўшчына не прабачыць вам таго, пгто вы толькі назіралі за тым, што адбываецца дома, й не дапамаглі нам6*.
«Гоман» выдау нават адмысловую сэрыю паштовак зь беларускімі подпісамі, рупячыся аб іх пашырэньні ў Злучаных Штатах69.
Аднак ня толькі беларускамоўныя публікацыі пачалі прысьвячаць увагу беларусам у кантэксьце абуджэньня нацыянальна-палітычнае сьведамасьці. Ідэі беларускае нацыі й дзяржаўнасьці пачалі насьвятляцца і ў небеларускіх выданьнях. Такія газэты, як «Новый Мнр» і «Русскнй Голос», што выдаваліся ў Нью-Ёрку й былі добра ведамыя беларускім імігрантам, амаль сыстэматычна пісалі на гэтую тэму. Добрым прыкладам можа быць вялікі артыкул, надрукаваны ў «Новом Мнре» 2 сакавіка 1918 году пад загалоўкам «Беларускае пытаньне». Аўтар артыкулу, як выглядае, быў знаёмы з палітычным абуджэньнем беларускае нацыі. Ён дадатна ацэньваў дзейнасьць беларускіх сацыялістаў, асабліва ў гарадох, як Менск і Вільня, але зазначаў, што сацыялістычная прапаганда ня мае ніякага ўплыву на вёсцы. Аўтар ведаў таксама, што «Наша Доля» й «Наша Ніва» былі неафіцыйнымі органамі Беларускае Сацыялістычнае Грамады й істотна прычыніліся да беларускага палітычнага адраджэньня. Аднак далей аўтар выказваў спэкуляцыі наконт таго, што Нямеччына спрыяе стварэньню незалежнае беларускае дзяржавы, «як
67 3 Амэрыкі//Гоман. 1916. 17 крас., 16 кастр.; 1918. 9 жн.
бв Da bratoü za moremZ/Homan. 1916. 27 Cerv.
69 Atkrytki 0 Ameryku/ZHoman. 1916. 9 öerv.; 1917. 16 lut.; Lusia. Maje DumkiZ/Homan. 1918. 9 hi.
Вітаўт Кіпель
Ныо-Еркская Публічная Бібліятэка
Зора Кіпель, шматгадовая супрацоўніца Славянскага й Балтыйскага Аддзелу бібліятэкі
Беларускі курган-помнік у Саўт-Рывэры. Аўтар праекту Алег Махнюк
Палітык, гісторык, журналіст, паэт — Янка Запруднік
Паэт Міхась Кавыль
Старшыня Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня й найлепшы гід па Нью-Ерку — Антон Шукелойць
Спадарыня Стагановіч — з старэйшага паваеннага пакаленьня амэрыканскіх беларусаў
Аляксандар Банкет нарадзіўся ў XIX стагодзьдзі
Алег Дубяга — вэтэран Карэйскае вайны
Інжынэр мостабудаўнік Юрка Азарка, шматгадовы кіраўнік Беларуска Амэрыканскае Моладзі
На сцэне — «Васілёк»
Пэдагог і пісьменьніца Іна Каханоўская ведала Купалу й Коласа, Ластоўскага й Лёсіка...
Пётра Кажура з-пад Радашкавічаў — грамадзкі й царкоўны дзеяч
Адзін з гаспадароў Кліўлэндзкага «Полацку» Сяргей Карніловіч
Ніна й Алекс Сільвановічы каля свайго дома ў Саўт-Рывэры
Гарадок НьюБрансўік — адзін з самых беларускіх у штаце НьюДжэрзі
Янка Ханенка.
Жонка Ліда — мастачка
J. \r
Міхась Белямук
Ветла і ўтульна ў «беларускай хатцы» Надзі Кудасавай
сталася раней з Украінаю й Літвою», і што газэта «Гоман» мае пранямецкую арыентацыю.
«Новый Мнр» надрукаваў таксама важную інфармацыйную справаздачу з працы Ўсебеларускага Кангрэсу ў Менску ў сьнежні 1917 году. У ёй гаварылася:
8 сьнежня ў Менску адкрыўся Усебеларускі Зьезд. У <Мннской Газете* знаходзім гэткія падрабязнасьці:
«Сабралася каля 600 чалавек Два першыя дні былі занятыя прывітаньнямі, якія перапыняліся выклікамі <Няхай жыве Вольная БеларусЫ». Аркестр граў Беларускую Марсэльезу «Ад веку мы спалі» й беларускія гімны «А хто там Ідзе» й «Кроў нашу льюць даўно ўжо каты». Здарыўся на зьезьдзе й невялікі скандал: выступіў латыш I, абвесьціўшы, што ён балыпавік, крыкнуў: <Кіньце ваш сьцягі» Падняліся крыкі абурэньня, шум. «Гасьця» ледзь выправадзілі з залі.
Гэты інцыдэнт выклікаў вялікі выбух нацыянальнага захапленьня на зьезьдзе Усе пакляліся трымацца сьцягу, а генэрал АляксееўскІ, стары беларускі дзеяч, пад агульную авацыю цалуе сьцяг. Пасьля генэрала Аляксееўскага на трыбуну выйшаў селянін у сярмязе, якога пасьля дэпутаты доўга падкідалі на руках. На зьезд прыйшла дэпутацыя чыгуначнікаў Лібава-Роменскае чыгункі, якая заявіла, што будзе падпарадкоўвацца толькі беларускай уладзе70.
Далей газэта аналізуе склад удзельнікаў Кангрэсу й знаёміць зь беларускімі лідарамі. У заключэньні, пісала газэта, «Кангрэс прыняў рэзалюцыю аб тым, што былы будынак Дваранскага Сходу ў Менску абвяшчаецца ўласнасьцю беларускага народу».
Паведамляючы пра аднаўленьне беларускае дзяржаўнасьці, «Новый Мнр» пісаў:
Беларусь са згоды Нямеччыны абвясьціла сябе самастойнаю рэспублікай. Утварыўся кааліцыйны ўрад. Вядуцца перамовы ў справе аб'яднаньня БеларусІ й Літвы, якія разам складуць адну самастойную дзяржаву — пад нямецкім ваенным пратэктаратам71.
Інтэрпрэтацыя ў тым духу, што абвяшчэньне незалежнасьці Беларусі было інспіраванае немцамі, была тыповаю для расейскае прапаганды. Паводле расейцаў, усё тое новае, што ўзьнікала на руінах Расейскае імпэрыі, было вынікам нейкае антырасейскае інтрыгі, прыпісванае найперш яўрэям, а ў другую чаргу немцам.
Тым ня менш палітычны працэс на бацькаўшчыне разьвіваўся далей, і амэрыканскі этнічны друк уважліва за ім сачыў. «Новый Мнр» падаў вестку аб прызнаньні Украінаю Беларускае Народнае Рэспублікі72; у газэце была зьмешчаная
70 Всебелорусскнй сьезд//Новый Мнр. 1918. 5 апр.
7і Белорусская Республмка//Новый Мнр (Ныо-Йорк). 1918. 27 мая
7 2 Укранна прнзнала Белорусскую Республнку//Новый Мнр (НьюЙорк) 1918. 6 нюня
таксама гутарка з А.Мясьніковым, тагачасным ваенным і палітычным кіраўніком Савецкае Беларусі, пра абвяшчэньне Літоўска-Беларускае Савецкае Рэспублікі73.
Газэта «Русскнй Голос» таксама адгукалася на падзеі на Беларусі. Яна паведамляла аб Усебеларускай Палітычнай Нарадзе 1 ўтварэньні Беларускага Нацыянальнага Камітэту ў сакавіку 1917 году74.
Цімала інфармацыі пра жыцьцё імігрантаў-беларусаў друкавалася 1 ў газэце «Новое Русское Слово»75.
Камэнтуючы падзеі на Беларусі, нават русафільская газэта «Світ» прызнавала, што нацыяНальныя рухі ў Расейскай імпэрыі не падабак^цца расейскім палітычным лідарам, якія абсталяваліся ў Злучаных Штатах.
Інфармацыі й аналітычныя матэрыялы аб беларускім палітычным руху падаваліся ва ўкраінскіх газэтах.
Украінскі друк наагул вельмі пасьлядоўна й стала спрыяў пашырэньню інфармацыі пра беларускі рух, што, бясспрэчна, шмат уплывала на нацыянальнае ўсьведамленьне беларускіх імігрантаў. У газэце «Свобода» часта зьмяшчаліся матэрыялы з гісторыі, літаратуры, этнаграфіі Беларусі, беларускага грамадзка-палітычнага жыцьця ў Вільні. 15 красавіка 1909 году «Свобода» перадрукавала з «Нашай Нівы» па-беларуску верш Янкі Купалы, прысьвечаны Тарасу Шаўчэнку.
«Свобода» друкавала рэкамэндацыйныя сьпісы літаратуры пра Беларусь, рэклямавала газэту «Наша Ніва», сачыла за беларускім друкам ды друкавала рэцэньзіі на беларускія кнігі. Цалкам натуральна, што газэта шчыра падтрымала абвешчаньне незалежнасьці Беларускае Народнае Рэспублікі76.
Гэтак, галоўным чынам праз друкаванае слова ідэі беларускае нацыянальнае сьведамасьці, апрычонасьці й дзяржаўнасьці перадаваліся беларускім імігрантам у Злучаных Штатах, натхняючы іх на стварэньне нацыянальных арганізацыяў.
73 Лнтва н Белоруссня//Новый Мнр (Ныо-Йорк). 1919 23 нюня, 12 нюля
74 Русскмй Голос (Нью-Йорк). 1917. 4 нюня, 2 нюля
75 Архівы БІНІМу: Папка «Новое Русское Слово»
76 Свобода 1913. 23 січ.; 1914. 1 вер1915. 25 бер., 24 серп.; 1916.13 кв1т„ 13 тр.: 1918 1 січ., 22 січ., 6 кв!т.; 1919. 20 тр , 13 лнст; 1920 11 ллст
УЗЬНІКНЕНЬНЕ
Й РАЗЬВІЦЬЦЁ БЕЛАРУСКІХ АРГАНІЗАЦЫЯЎ
Пачаткі
Праўдападобна, што ўпершыню пытаньне аб стварэньні беларускае арганізацыі было пастаўленае Аляксандрам Сянкевічам і ягонымі сябрамі ў Балтыморы ў 1910—1912 гадох. I сапраўды, як прыгадвае адзін са сьведкаў, у Балтыморы сабралася невялічкае кола беларусаў, аднак яны былі згуртаваныя больш на сацыяльна-этнічных падставах, чым на палітычных. I хоць А.Сянкевіч вельмі добра ўяўляў сабе неабходнасьць беларускае арганізацыі, у ягонай дзейнасьці ўзялі перавагу Ідэі шырэйшых маштабаў, ён поўнасьцю ўцягнуўся ў анархісцкі pyx 1 быў страчаны для беларускае справы ў Злучаных Штатах1.
Захавалася публікацыя, якая сьведчыць, што ў Ўісконсыне ў 1912—1914 гадох існавала беларуска-ўкраінская страхавая арганізацыя2.
Азнакі беларускае асобнасьці і патрэбаў арганізаваньня выявіліся ў парафіі Сьв.Тройцы Расейскае Праваслаўнае Царквы на Левіт стрыт у Чыкага ў 1912 годзе. Там значная група парафіянаў пасварылася са сьвятаром, які абвінаваціў іх у прысваеньні велікодных збораў. У выніку канфрантацыі сьвятар сваёю ўладаю выгнаў іх з парафіі. Балыпыня з выгнаных былі з Гарадзенскае, Віленскае й Менскае губэрняў. Некаторыя зь іх былі пісьменнымі й сьведамымі беларусамі, колькі чалавек былі падпісчыкамі «Нашае Нівы»3. Макар Аблажэй, які асабіста быў знаёмы зь некаторымі выгнанымі, паведаміў аўтару, што нехта зь іх хацеў заснаваць тады Беларускае
і Гутарка аўтара з АСакадынскім 1 іншымі беларускімі імігрантамі ў Балтыморы ў 1957 годзе
2 Устав Товаршцества Белоруссов н Малороссов. Grand Rapids, MI, 1914; Белорусская Трнбуна (Чмкаго). 1928. №2.
з Chicago Public Library, Microfilm Archives, Reels 61, 62; memoirs of Konstantin Ermolik, sections IID 1; III c, 1 c.
Брацтва, але не было зусім інтэлектуальных лідараў, якія б выступілі з сэпаратысцкаю ініцыятываю ў этнічным рэчышчы4.
У выніку бальшыня выгнаных вырашыла арганізаваць новую расейскую праваслаўную парафію. Гэтая ідэя перамагла, і ў 1912—1913 гадох была заснаваная парафія Сьв. Юр’я на Вуд стрыт». Болып таго, гэтая група беларусаў, адчуваючы маральнае задавальненьне з таго, што яны вярнуліся ў прызнаную праваслаўную юрысдыкцыю, узмоцнілі свае намаганьні ды сфармавалі ядро арганізацыі ўзаемадапамогі, Праваслаўнае Таварыства, якое пазьней дало пачатак Расейскаму Незалежнаму Таварыству Ўзаемадапамогі6. I хоць гэтая спроба стварыць беларускую арганізацыю скончылася няўдачаю, a энэргія гэтых беларускіх імігрантаў скіравалася ў «расейскае» рэчышча, беларуская этнічная сьведамасьць выявілася ў спрэчках аб выбары шляху. Азнакі асобнае беларускае сьведамасьці выяўляліся і ў іншых парафіях: беларускія пачуцьці выказваліся ў праваслаўнай царкве Сьв.Міхаіла, дзе сьвятар, архімандрыт Цімон, паходзіў зь Беларусі; а таксама ў некаторых эвангеліцкіх кангрэгацыях7. Выглядае, што атмасфэра ў Чыкага спрыяла ўзьнікненьню беларускіх арганізацыяў, што й сталася праз колькі гадоў, на пачатку 20-х8.
Пляны заснаваньня прагрэсыўнага беларускага клюбу сацыялістычнае арыентацыі абмяркоўваліся групаю беларусаў, якія зьбіраліся ў рэстаране «Свабода» ў Брукліне, уладальнікам якога быў сьведамы адукаваны беларус Сьцяпан Бубешка. Гэтая задума, на жаль, не была зрэалізаваная, аднак у 1918—1919 гадох быў заснаваны прагрэсыўны «славянскі» клюб, у кіраўніцтве якога было нямала беларусаў9.
У друку паведамлялася, што імігранты зь Віленскае, Менскае й Гарадзенскае губэрняў заснавалі Незалежнае Брацтва ў Ліндэне, прадмесьці Кліўлэнду, у 1918 годзе10.
4 Гутарка аўтара з Макарам Аблажэем у Чыкага, 1961.
5 The Orthodox Church of America, Archives, Syosset, NY. Chicago churches: file.
6 Chicago Public Library, Microfilm Archives; Project III B 4, Krasnov Scrapbooks, vol.l; Russian National Almanac, 1929—reels 61,62.
7 Archimandrite Timon: Under the Shield of Faith. 25th Anniversary of St.Michael’s Russian Orthodox Church of Chicago, 1909—1934; Гутаркі аўтара з былымі парафіянамі царквы Сьв.Міхаіла, 1961, 1967
8 Chicago Public Library, Microfilms Archives, Reels 61, 62.
9 Гутарка аўтара з Адамам Ясноўскім, беларускім імігрантам у НыоЁрку з 1909 году, які добра ведаў С.Бубешку; Новый Мнр (Ныо-Йорк) 1915. 24 мая; Юбнлейный Сборннк Славянского Обіцества 1918—1928 Нью-Йорк, 1928 С.5—15, 54-56
іо Сечко Н Нз жнзня русской колоннн//Русскнй Голос (Нью-Йорк) 1929 11 алр
Стварэньне беларускіх нацыянальных арганізацыяў
Кастрычніцкая рэвалюцыя ў Расеі, абвешчаньне БНР у 1918 годзе, стварэньне БССР, абвешчаньне незалежнасьці Польшчаю й Балтыйскімі дзяржавамі ды рост увагі да «беларускага пытаньня» ў амэрыканскім друку — усе гэтыя падзеі мелі значны ўплыў на беларускіх імігрантаў у Злучаных Штатах: яны давалі стымул да абуджэньня нацыянальнае сьведамасьці й актывізавалі беларусаў як самастойную групу. Прыкладам беларускага ўдзелу ў палітычнай дзейнасьці таго пэрыяду можа служыць рэзалюцыя, прынятая на сходзе ў Сэнт-Луісе, штат Мізуры. У ёй сказана:
Мы, былыя грамадзяне БеларусІ, Украіны й ЛІтвы, на сходзе, які сабраўся ў New Club Hall на рагу 13-й стрыт I Шуто эвэню ў нядзелю 16 траўня 1920 году, пасьля стараннага й падрабязнага абмеркаваньня цяперашняе сытуацыі ў вышэй названых краінах, прынялі гэткія рэзалюцыі: 3 увагі на тое, што пасьля належнага разгляду дзеяньняў МІрнае Канфэрэнцыі Аліянтаў у Вэрсалі, Францыя, у 1919 годзе, якая аддала лёс народаў Украіны, БеларусІ й Літвы у рукі Іх спрадвечнага ворага, Полыпчы, мы лічым гэтыя дзеяньні Мірнае КанфэрэнцыІ несправядлівымі, асабліва беручы пад увагу тое, што Полыпча доўгія гады прыгнятала народы названых краінаў, эксплёатавала Іхныя прыродныя багацьці й спрычыняла ім надзвычайнае прыніжэньне пад сваім барбарынскім ярмом
Цяпер, калі тысячы лепшых сыноў кожнае з трох краінаў ахвяравалі сваё здароўе, шчасьце й нават жыцьцё ў Сусьветнай Вайне дзеля бясьпекі ў сьвеце, справядлівасьці й дэмакратыі, названая вышэй Мірная Канфэрэнцыя Аліянтаў паспрыяла паўтарэньню гістарычнае несправядлівасьці, аддаўшы Полыпчы мандат на кіраваньне народамі згаданых краінаў на тэрмін дваццаць пяць гадоў
I з увагі на тое, што кожнае падобнае дзеяньне з боку Мірнае Канфэрэнцыі выклікае абурэньне кожнага свабадалюбнага народу, мы просім Урад Злучаных Штатаў I Саюзных дзяржаваў адклікаць дадзены Полыпчы мандат на падставе таго, што ён пярэчыць прызнаным прынцыпам права кожнага народу на самавызначэньне;
Мы патрабуем, каб Полыпча спыніла ваенныя дзеяньні на няпольскіх абшарах;
Мы патрабуем, каб Урад Злучаных Штатаў спыніў пастачаньне Полыпчы ўзбраеньня й ваеннае тэхнікі;
Мы патрабуем, каб наш Урад не падтрымваў Полыпчу вайскоўцамі;
Мы патрабуем, каб у гэтым выпадку быў прыменены прынцып самавызначэньня I каб гэтым народам было дадзенае неад'емнае права свабодных людзей вырашаць I выбіраць, са згодаю ўраду, сваю ўласную форму ўраду I, нарэшце, мы злучаем нашыя галасы ў пратэсьце супраць ганебных дзеяньняў імпэрыялістычнае Полыпчы з галасамі нашых няшчасных землякоў I братоў ва Ўкраіне, Беларусі й Літве11
іі Свобода (Jersey City). 1920. 27 тр.
Тэкст рэзалюцыі быў высланы прэзыдэнту В.Ўілсану, віцэпрэзыдэнту, дзяржсакратару ды некалькім іншым амэрыканскім палітыкам.
Беларусы ўдзельнічалі ў палітычных мітынгах у Балтыморы, Чыкага, Пітсбургу й Дэтройце і зьбіраліся браць удзел ва ўкраінска-літоўскім мітынгу ў Нью-Ёрку^.
Такім чынам, натуральна, што ідэя заснаваньня сваіх арганізацыяў высьпявала сярод беларусаў, і паступова яны сфармаваліся.
Беларускія лідары прадпрынялі захады з мэтаю заснаваць беларускую арганізацыю на тэрыторыі Нью-Ёрку й аколіцаў увосень 1920 году13. Аднак першая зборка актыву адбылася толькі ўвесну 1921 году — 2 сакавіка, на ёй быў абраны арганізацыйны камітэт. Былі складзеныя пляны скліканьня шырэйшае сустрэчы з удзелам беларусаў з Манхэтэну, Кўінзу, Брукліну ды некаторых узьбярэжных гарадоў Нью-Джэрзі. Была ўхваленая публікацыя бюлетэню. Першы масавы сход беларусаў зь Ныо-Ёрку й ваколіцаў адбыўся ў Нью-Ёрку 6 траўня 1921 году. На той час арганізацыя была ўжо фармальна заснаваная й насіла назоў «Беларускі Нацыянальны Камітэт» ды мела адрас: 63 Парк Роў, Нью-Ёрк. Той самы адрас мела й другая арганізацыя — Беларускае Прэсавае Бюро, якая ўзьнікла, відаць, у тым самым часе14. Прэсавае Бюро пачало выдаваць «Бюлетэнь» («Bulletin of the White Russian Press Bureau in USA, 63 Park Row, New York»). У рэдакцыйным артыкуле першага нумару «Бюлетэня» падаваліся наступныя мэты беларускае арганізацыі:
1 Інфармаваць амэрыканскае, беларускае й расейскае грамадзтва з тымі падзеямі, што адбываюцца ў Беларусі, якая вядзе змаганьне за сваю незалежнасьць
2. Дапамагаць Беларусі маральна 1 матар’яльна
3. Пашыраць сярод выхадцаў з БеларусІ газэты I кнігі ў беларускай мове, а таксама Іншыя выданьні.
4. Ладзіць лекцыі, даклады і рэфэраты па беларускіх пытаньнях
5. Бараніць незалежнасьць I непадзельнасьць БеларусІ 1 пераход зямлі і ўлады ў рукі народу15.
Прэсавае Бюро сталася дзейным асяродкам беларускага слова, тут можна было пазычаць кнігі й набываць беларускамоўныя газэты. Бюро таксама кансультавала Ныо-
12 Свобода 1919 20 тр ; Гутаркі аўтара з Іванам Петуковічам, Балтымор, травень 1958, I Іванам Пашуком у Чыкага, чэрвень 1968
із Гутарка аўтара з Антонам Цярэшчанкам, беларускім імігрантам, жыхаром Ныо-Ёрку ад 1920 году
14 Зінук М. Беларусы ў Амэрыцы//Раніца (Бэрлін). 1940. №14/15; Гутарка з Антонам Цярэшчанкам
is Цытуецца паводле: Раніца. 1940. №14/15.
Ёркскую Публічную Бібліятэку ў справе падпіскі на беларускія выданьні16.
Асобная беларуская арганізацыя ўзьнікла таксама ў Браўнсвіле (Бруклін), у яе кіраўніцтва ўваходзілі Гайдук, Гомза, Крывулька, Зварыка й Бубешка17.
Беларускія арганізацыі ў Нью-Ёрку дзеялі некалькі гадоў, але калі С.Бубешка быў пераведзены кампаніяй на іншую працу за межамі Злучаных Штатаў, ягоны наступнік А.Гайдук ня выявіў гэткае ж заўзятасьці ў беларускай дзейнасьці, і праца арганізацыі прыпынілася.
За прыкладам Нью-Ёрку беларускія арганізацыі пачалі стварацца ў штатах Нью-Джэрзі й Іліной.
Беларусы пачалі арганізоўвацца ў Саўт-Эмбоі, штат НьюДжэрзі, у 1921 годзе. Вось паведамленьне, пададзенае ў беларускім друку:
Беларусы, якія тут ужо даўно жывуць, уперад належалі звычайна да расійскіх ці польскіх арганізацый, цяпер пераканаліся ў патрэбнасьці стварэньня сваёй нацыянальнай арганізацыі, якая аб’яднала бы ўсіх беларусаў 1 дапамагла бы беларускім установам на Бацькаўшчыне ў барацьбе за лепшую долю нашага Селянскаго Народу. Нашыя рабочыя сьвядома, з пункту гледжаньня сваей клясы, падходзяць да нацыянальнага пытаньня Мы перасталі бадзяцца па задворках чужых нацый I цьверда парашылі будаваць сваю культуру сваімі рукамі. Гурток наш пакуль што невялічкі, але ўжо маемо 30 сяброў, якія гатовы жыцьцё аддаць за Вызваленьне БеларусІ Шлем нашае братэрскае прывітаньне ўсім тым, хто ідзе нашым шляхам там на БеларусІ18.
Арганізацыя ў Нью-Брансўіку, штат Нью-Джэрзі, налічвала каля 125 сяброў і пасылала свайго прадстаўніка на беларускі зьезд у Чыкага19.
Падобныя арганізацыі былі створаныя ў Пасэіку й Гарфілдзе, штат Ныо-Джэрзі.
Група ў Пасэіку нейкі час была актыўная, свае сходы яна праводзіла ў Доме Расейскіх Народаў каля Маркет стрыт, на 3-й вуліцы20.
Невялічкая група беларусаў стварыла арганізацыю ў Ньюарку, штат Нью-Джэрзі, сябры гэтае арганізацыі
іб Гутаркі аўтара з працаўнікамі Славянскага аддзелу бібліятэкі — АЯрмалІнскім, Л.Каварскай I Р Яхніной, Русскнй Голос 1928 29 янв
17 БеларускІ Каляндар на 1922 год. Вільня, 1921 С.77; Сялянская Доля 1921. №4. C.16—17
ів Крывіч. 1923. №2 С.63; Наш Сьцяг 1923 №18 С 4
19 Наш Шлях. 1923. №20 С 4
20 Гутаркі аўтара з Васілём Коськам у Пасэіку, 1958
ўдзельнічалі ў палітычных сходах, прысьвечаных падзеям у Заходняй Беларусі21.
Беларускія арганізацыі былі таксама заснаваныя ў Пітсбургу, штат Пэнсылвэйнія, Грэнд-Рэпідзе й Дэтройце, штат Мічыган22.
Такім чынам, на пачатку 20-х гадоў у розных штатах і гарадох існавала каля тузіну малых беларускіх арганізацыяў. На жаль, пражылі яны нядоўга дзеля нястачы лідараў, малое колькасьці нацыянальна сьведамых сяброў, а найбольш дзеля шырокае дзейнасьці пракамуністычных і прарасейскіх груповак беларусаў, якія шкодзілі беларускім арганізацыям у Злучаных Штатах у часе іх фармаваньня.
Некалькі фактараў спрыялі беларусам у Чыкага. Па-першае, беларускія дзеячы, якія імкнуліся стварыць беларускія арганізацыі, ведалі з досьведу, што для жыцьцёвасьці такіх арганізацыяў было патрэбнае моцнае беларускае кіраўніцтва; па-другое, актыўная прапагандная кампанія за стварэньне беларускіх арганізацыяў не павінна была абмяжоўвацца толькі горадам Чыкага й ваколіцамі, трэба было шырыць намаганьні ў суседніх штатах і індустрыяльных гарадох. Вялізнае станоўчае значаньне мела тое, што беларускія лідары ў Эўропе зьмянілі сваё стаўленьне да амэрыканскіх беларусаў. Узьнікла разуменьне таго, што супрацоўніцтва паміж беларусамі з абодвух бакоў акіяну будзе мець плён для беларускае справы. Адным зь першых беларускіх лідараў прыехаў у Злучаныя Штаты Антон Чарапук. Ён, а разам зь ім В.Трафімовіч і П.Чопка склікалі першыя арганізацыйныя сходы беларусаў у Чыкага ў 1920 годзе23. Была заснаваная новая беларуская арганізацыя пад назовам Беларускі Нацыянальны Камітэт. Быў сфармаваны арганізацыйны камітэт, які ўзяўся сфармуляваць мэты арганізацыі й выступіць перад грамадзкасьцю, каб ператварыць Камітэт у масавую арганізацыю. Камітэт выдаў колькі прэсавых паведамленьняў і мэмарандумаў, скантактаваўся з патэнцыяльнымі лідарамі ды правёў важную працу ў прапаганьдзе новае беларускае арганізацыі. 3 увагі на тое, што праца Камітэту мела разнастайны характар і была палітычна арыентаваная, кіраўніцтва пастанавіла ператварыць аргкамітэт у новую арганізацыю пад назовам Камітэт Абароны Беларусі, тым часам як Беларускі
21 The New York Public Library, NY. *QGA-73-3975. P.9, 1927, no.2; Архівннй Фонд Мнкнтн Шаповала; Гутаркі аўтара зь МІронам Леськівым, Ньюарк, 1972—1980
22 Новае Жыцьцё 1923 1 тр.; Сын Беларуса 1924 29 жн; Беларускі Сгудэнт (Прага). 1923 №2—3 С.23.
23 Skaryna Byelorussian Library and Archives (London). Tarasevich’s File; Chicago Public Library, Microfilm Archives, WPA Project, Krasnov’s Scrapbooks; Новае Жыцьцё 1923 1 тр; Наша Ніва 1920 №8
Нацыянальны Камітэт дзеіў згодна з сваёю праграмаю, маючы на мэце гуртаваць беларусаў Чыкага24. Беларускі Нацыянальны Камітэт навязаў цесную лучнасьць зь беларускім палітычным кіраўніцтвам у розных асяродках Заходняе Эўропы і выказаў думку аб пераезьдзе колькіх беларускіх дзеячоў у Злучаныя Штаты. Гэта была слушная ідэя, спрыяльны быў і час. Беларускія палітычныя лідары, маючы статус эмігрантаў, шмат маглі б зрабіць для беларускае справы, пераехаўшы ў Злучаныя Штаты й прыклаўшы свае таленты там.
Найбольш радыкальна зьмяніў свае пагляды на беларусаў у Амэрыцы Вацлаў Ластоўскі, які напачатку варожа ставіўся да ідэі эміграцыі, як відаць зь яго шматлікіх публікацыяў зь перадваеннага й ваеннага часу, у 1922 годзе пісаў ужо ў болыл прыязным тоне. Ён разумеў важнасьць навязаньня дзейных кантактаў з беларускімі імігрантамі ў Амэрыцы, як можна меркаваць з артыкулу ў «Беларускім Сьцягу», што выходзіў у Коўне. У ім ён прапануе паставіць на парадак дня пытаньне аб пасланьні беларускае дэлегацыі ў Злучаныя Штаты Амэрыкі. Ён піша, што справа гэтая набалелая й цягнецца бяз выніку ўжо даўно. Падкрасьляючы важнасыдь навязаньня кантактаў з амэрыканскімі беларусамі, як зрабілі літоўцы або ўкраінцы, ён зазначае, што гэтыя кантакты маглі б адыграць важную ролю ў адраджэньні Беларусі, асабліва ў эканамічнай галіне. Падсумоўваючы, ён кажа, што, калі б эўрапейскія беларусы здолелі ўсталяваць дзейныя кантакты з амэрыканскімі беларусамі й калі б тыя прысылалі на палітычныя нарады сваіх прадстаўнікоў, гэта было б значным дасягненьнем і зарукаю разьвіцьця добрых дачыненьняў на будычыню25.
Блізкае палітычнае супрацоўніцтва беларусаў у дыяспары набыло выразныя абрысы, калі ў 1920 годзе ў Злучаныя Штаты ў якасьці прадстаўніка Міністэрства замежных спраў Рады БНР прыехаў Янка Чарапук, Антонаў сын26.
Янка Чарапук кароткі час прабыў у Нью-Ёрку, пасьля паехаў у штат Ўісконсын і, нарэшце, пасяліўся ў Чыкага. Прыбыўшы ў Чыкага ў 1922 годзе, ён цалкам аддаўся беларускай дзейнасьці. Ягоная ўвага засяроджвалася на пашырэньні сяброўства Беларускага Нацыянальнага Камітэту, ён падзяляў ідэю скліканьня масавага зьезду беларусаў у Чыкага й актыўна ўлучыўся ў працу падрыхтоўкі зьезду.
24 Chicago Public Library, Microfilm Archives, Project III, B-4; III B-2; Сялянская Доля. 1921 №4. C. 17—18; Беларус (Нью-Ёрк). 1966. №114
as Яцьвяг I. Заданьня чароднай нарады//Беларускі Сьцяг (Коўна) 1922 №4. С.6—10.
2 6 Бацькаўшчына. 1957. №51—52; Архівы БІН1Му: Папка Івана Чарапука.
Выглядае, што на просьбу Чарапука ўрад Беларускае Народнае Рэспублікі пастанавіў паслаць у Злучаныя Штаты яшчэ аднаго палітычнага лідара. Я.Чарапуку было таксама выдадзенае паўнамоцтва прадстаўляць іншую беларускую палітычную арганізацыю — Беларускую Нацыянальную Сувязь. Іншы дакумэнт, падпісаны Пятром Крачэўскім, паказвае, наколькі беларускія лідары ў Эўропе былі зацікаўленыя беларускаю дзейнасьцю ў Злучаных Штатах:
Згодна Вашым лістам, гатуемся да высылкі дэлегата на кангрэс у Чыкаго, якім пэўна будзе Я Варонко.
Даклады Міністар Загранічных спраў А Цьвікевіч —аб палітычным становішчу ўнутры і заграніцай — хутка Вам перашле, а таксама і мэморандум у Вашынгтон
Праграма чыкагскага зьезду мелася закранаць такія пытаньні:
1 . Арганізацыя на мяйсцох (аблічэньне беларусаў ва ўсёй Амэрыцы і КанадзІ і ўтварэньне ўсюды беларускіх Камітэтаў);
2 Барацьба з эксплёатацыяй беларускіх эмігрантаў I ўтварэньне беларускага Бюро Працы ў мейсцу высадкі эмігрантаў I транзітнага ў Гамбургу ці ў Брэмэну;
3 Самааблажэньне і помач бацькаўшчыні — як афярамі, так і Дзяржаўнай пазыкай (плян прыкладаю);
4 Адносіны да Беларускай Народнай Рэспублікі і да Савецкай Беларусі;
5 . Адносіны да акупацыі Усходняй Беларусі Масквою I Заходняй — Полыпчаю;
6 Вызначэньне Усходніх граніц Полыпчы 14 сакавіка 1923 г. I гвалт польскіх Уладаў над Беларусамі;
7 . Аб’еднаньне I падпарадкаваньне усіх арганізацыяў Цэнтру — Ураду БНР , які зьяўляецца адказным за палітыку — як на мяйсцох, так I заграніцай;
8 Выбары Цэнтральнага Камітэту для Амэрыкі 1 Канады
Далей прэзыдэнт Крачэўскі выказвае свае пагляды на беларускі палітычны рух і яго жыцьцяздольнасьць ды прапануе зьмясьціць у амэрыканскім друку адозвы Рады БНР. Подпіс: Прага, 25 ліпеня 1923 году. Старшыня Рады БНР і Дзяржаўнай Калегіі П.Крачэўскі27.
Дата скліканьня зьезду была прымеркаваная да прыбыцьця Язэпа Варонкі. Ягоны прыезд у Чыкага шырака рэклямаваўся Былі выдадзеныя адмысловыя паведамленьні па-беларуску,
27 Архівы Рады БНР, Стэмфард, штат Канэтыкат: копіі дакумантаў, выдадзеных Я Чарапуку Дакумант Рады БНР ад 2 чэрвеня 1920 году, падпісаны Я Ладновым, I паўнамоцтва Беларускае Нацыянальнае Сувязі ад 8 красавіка 1922 году, падпісанае А Галавінскім.
па-расейску й па-ангельску. Абвесткі аб зьезьдзе падаваліся таксама па-беларуску ва ўкраінскай газэце «Свобода»28.
Шырокая інфармацыя аб зьезьдзе й зьяўленьне на сцэне новае асобы забясьпечылі ягоны посьпех. Паводле шматлікіх сьведкаў, гэтае масавае мерапрыёмства сабрала беларусаў ня толькі з розных раёнаў і парафіяў Чыкага й ваколіцаў, былі на ім і дэлегацыі з Кеношы, штат Ўісконсын, Кліўлэнду, штат Агаё, Гэры, штат Індыяна, Грэнд-Рэпідзу й Дэтройту, штат Мічыган, а таксама з штатаў Ныо-Джэрзі й Нью-Ёрк29. У выніку працаў зьезду была створаная новая арганізацыя — Беларуска-Амэрыканская Нацыянальная Асацыяцыя з кіраўніцтвам у складзе: Язэп Варонка, старшыня; Макар Аблажэй, скарбнік; Янка Чарапук, старшыня рэвізійнае камісіі; Павал Чопка й В.Трафімовіч — сябры камісіі. Зьезд таксама вызначыў і ўхваліў наступныя мэты новае арганізацыі:
1. Пашыраць нацыянальную сьведамасьць сярод беларускіх імігрантаў у Новым Сьвеце
2 Падтрымваць адраджэньне беларускага народу й Беларускую Нацыянальную Дзяржаву.
3. Абараняць правы беларускага народу на вышэй названых прынцыпах.
4. Распачаць, разьвіваць і весьці культурна-асьветную працу сярод беларускіх імігрантаў рознымі сродкамі, улучна з адчыненьнем школак, бібліятэкаў 1 чытаньнем лекцыяў
5. Аказваць палітычную, культурную й эканамічную дапамогу бацькаўшчыне30.
Арганізацыйныя здольнасьці Чарапука і ўдзел у зьезьдзе Варонкі зрабілі на ўдзельнікаў вельмі канструктыўны ўплыў і заахвоцілі іх да далейшае дзейнасьці. Абранае зьездам кіраўніцтва й шматлікія актывісты былі гатовыя распачаць шырокую беларускую дзейнасьць у Злучаных Штатах. Разам з тым яны добра разумелі, што іхная задача будзе няпростая. Перад імі стаялі велізарныя праблемы, як, прыкладам, недастатковае прызнаньне беларускае этнічнае групы ў амэрыканскім грамадзтве, нізкая нацыянальная сьведамасьць масаў ды агульная нястача кіраўнічых кадраў. Каб знайсьці падыход да вырашэньня гэтых праблем, Варонка й ягоныя паплечнікі распрацавалі плян дзеяньняў. Іхным першым крокам было адкрыцьцё офісу арганізацыі на 2129 Грынўіч стрыт у Чыкага.
Наступна яны навязалі блізкія кантакты зь іншымі прыязнымі этнічнымі арганізацыямі, прыкладам, зь немцамі, літоўцамі,
гв Свобода 1923 2 серп
29 Гутаркі аўтара з Макарам Аблажэем I Іванам Рудніцкім, Чыкага, 1965.
зо Chicago Public Library, Microfilm Archives, White Russians I-F-4; Russkii Vestnik, Chicago, March 16, 1924.
славакамі і ўкраінцамі, а таксама з рознымі таварыствамі, сярод іншых — з «Рыцарамі Калюмба», Смітсанаўскім інстытутам, украінскім гетманічам, групамі Мікіты Шапавала, расейскімі сацыялістамі-рэвалюцыянэрамі31.
Пасьля гэтага беларуская арганізацыя выступіла з шырокаю праграмаю вечарынаў і канцэртаў з разнастайным музычным і тэатральным рэпэртуарам Як правіла, падчас такіх імпрэзаў раздаваліся адмысловыя праграмкі з багатаю інфармацыяю пра Беларусь і беларусаў у Злучаных Штатах32.
Беларускія арганізацыі ў Чыкага далі пачатак масавым сьвяткаваньням Дня Незалежнасьці Беларусі 25 сакавіка 1924 году, хоць у меншых маштабах гэтае сьвята адзначалася ў Злучаных Штатах і раней.
Я.Чарапук, Я.Варонка, а. Я.Тарасэвіч і час-часом а. АДікота (які нейкі час быў у Амэрыцы) распачалі сэрыю лекцыяў у школах Чыкага, пасьля пашырыўшы абсяг дзейнасьці на суседнія гарады й штаты, дзе жылі болыпыя грамады беларускіх імігрантаў. Яны дапамагалі засноўваць беларускія арганізацыі ў гарадох Кеноша, штат Ўісконсын, дзе было створанае Беларускае Народнае Таварыства, Гэры, штат Індыяна, і Грэнд-Рэпідз, штат МічыГан33.
Тым часам як арганізацыйная й асьветная дзейнасьць беларускага актыву ў Чыкага набірала размах, адным з важных дасягненьняў чыкагскае беларускае грамады сталася выдаваньне першае беларускае газэты ў Злучаных Штатах — «Беларускае Трыбуны». Як стаяла ў загалоўку, яна выдавалася Беларускім Нацыянальным Саюзам у Чыкага, штат Іліной, і служыла інтарэсам беларусаў у Злучаных Штатах і Канадзе. Рэдактарам газэты быў Язэп Варонка. Мэты выданьня рэдактар сфармуляваў наступным чынам:
Нашая палітычная мэта — адраджэньне беларускае нацыі. Наш кіраўнічы прынцып — незалежная Беларуская Дэмакратычная Дзяржава.
зі Белорусская Трнбуна (Чнкаго). 1928. №2; 1929. №3; 1931. №8, 9; 1932. №10, 12; За Украіну. Подорож Вельможного Пана Гетманнча Даннла Скоропадського до ЗДА й Канадн Едмонтон, 1938 С.63;
Пропам’ятна кннга. Вндана з нагодн сороколітнього ювілею Украінського Народного Союзу Джерзі Снті, Ню Джерзі, 1936. С 122; Крывіч 1923 №3 С 64
32 Белорусскнй вечер (Іірограмма). Чнкаго, 7 марта 1926; Амернканскнй Белорус 1930. 16 февр.; Беларускі Студэнт (Прага). 1923. №2—3; Гутаркі аўтара з шматлікімі ўдзельнікамі тых вечароў
зз Белорусская Трнбуна (Чнкаго) 1930—1931. №7—8; Наш Шлях. 1923 №15; Беларускі Студэнт (Прага). 1923. №2—3; Гутарка аўтара зь Іванам Гаруцэвічам, Гэры, штат Індыяна
БеларускІ Народ павінен стацца гаспадаром на сваёй зямлі. Воля Беларускага Народу закон для нас34.
Газэта, хоць і выдавалася нерэгулярна, сталася тым ня менш важным рупарам беларускіх ідэяў, прынцыпаў, разам з тым насьвятляючы жыцьцё й дзейнасьць беларусаў у Злучаных Штатах. Выдаўцы газэты добра разумелі таксама, што, каб дасягнуць шырэйшых чытацкіх колаў, яны мусяць зьвяртацца да масаў у мове, якую тыя найбольш прызвычаіліся ў той час чуць у грамадзкім жыцьці, г.зн. расейскай. Друкаваліся, аднак, артыкулы й па-беларуску, а таксама матэрыялы й паведамленьні па-ангельску. Відаць, ня ўсе пагаджаліся з такім вырашэньнем у газэце моўнага пытаньня, і Я.Варонка мусіў даваць тлумачэньні, як, прыкладам, гэткае ў лісьце да а. Яна Тарасэвіча:
Чаму «БІеларуская] Тірыбуна]» не выдаецца па-беларуску?.. Магчыма, «Б.Т.» ніколі ня будзе выдавацца па-беларуску: так доўга яшчэ будзе трываць нашая барадзьба з абмаскаленьнем беларусаў у Амэрыцы Але ўжо хутка прыдзецца стварыць асобную маленькую часопісь пабеларуску[...] зусім Іншага (творчага, а не руйнуючага, як «Б.Т.») характэру А яшчэ хутчэй трэба пачаць выдаваньне беларускай часопісі па-польску(П). Можа на восень я такую часопісь й пачнуіІ.,.) У нас тут йдзе барадзьба з анархістымі (з «Рассвет'у»), якіх падтрымоўваюць расейскія чарнасоценцы Я бью Іх з двох «фортаў» — з «Вестннку»(які я рэдагую), й з «Б Т.»35.
3 гледзішча сяго-таго з «пурыстаў», Варонкаў падыход (ужываньне расейскае мовы для пашырэньня беларускае нацыянальнае сьведамасьці) можна было б скрытыкаваць як патураньне імігранцкаму псыхозу ў падтрымцы перавагі расейскае мовы над беларускай. Трэба, аднак, не забывацца, што Варонка быў прагматыкам і галоўнаю ягонаю зброяю былі кантакты зь людзьмі і ўзьдзеяньне пераконваньнем Ужываньне ў гэткіх мэтах беларускае мовы магло б у шмат якіх выпадках даць адваротны вынік.
Нягледзячы на тое, што «Беларуская Трыбуна» выходзіла па-расейску, яна давала чытачом зьмястоўную інфармацыю аб жыцьці беларусаў ва ўсім сьвеце. Тут шырока насьвятляліся падзеі ў Савецкай Беларусі, часта перадрукоўваліся артыкулы зь беларускіх выданьняў. Газэта падавала агляды беларускага жыцьця ў Латвіі, Літве, Польшчы й Заходняй Эўропе, зьмяшчала багатую інфармацыю пра беларускую эканоміку, культуру, літаратуру. Ідэя незалежнасьці Беларусі была асноваю палітычнае філязофіі ў газэце, шмат артыкулаў
34 Архівы ЫНіМу: Перапіска Я.Варонкі з а Я.Тарасэвічам; Папка Часлава Будзькі
35 Архівы БІНІМу: Перапіска Я ВаронкІ з а Я Тарасэвічам. 1929
прысьвячалася аналізу гісторыі беларускае нацыі. Але перш за ўсё, ведама, «Беларуская Трыбуна» падрабязна насьвятляла жыцьцё беларусаў у Чыкага. Ад першага свайго нумару газэта заклікала чытачоў далучацца да беларускіх арганізацыяў. Вось, прыкладам, зацемкі, што даваліся парасейску й па-беларуску:
Беларусы, выхадцы з былых Гарадзенскае, Віленскае, Менскае, Віцебскае, Магілеўскае й Смаленскае губэрняў, уступайце ў БЕЛАРУСКІ НАЦЫЯНАЛЬНЫ САЮЗ! Мэты арганізацыі: а) пашыраць сярод беларусаў Новага Сьвету Ідэі нацыянальнага й дзяржаўнага адраджэньня беларускага народу; б) абараняць I прадстаўляць за мяжою інтарэсы беларускага народу: в) працаваць на культурна-асьветнай ніве, арганізоўваць школы, ладзіць лекцыі, выставы, бібліятэкі й г.д.: г) дапамагаць Бацькаўшчыне ва ўсіх галінах палітычнага, грамадзкага й эканамічнага жыцьця
Далей арганізацыі давалася такая рэкляма:
Пры БНС ёсьць бібліятэка, асьветная камісія, бюро друку. Заявы аб жаданьні ўступіць у Беларускі Нацыянальны Саюз дасылайце на адрас: White—Russian National Association, Post Office Box 1241, Chicago, Illinois36.
Газэта шырыла беларускую прысутнасьць і праз удзел у Сусьветнай Выстаўцы ў Чыкага, міжнародных выстаўках у Японіі, Савецкай Грузіі, Нямеччыне й розных іншых краінах.
Значны матэрыял прысьвяціла газэта беларускаму ўдзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах 1928 году. Вось колькі ўрыўкаў:
Гадоў восем таму польскі міністар Л.СкульскІ заявіў, што праз 25 гадоў ад беларускага руху не застанецца й сьледу Шаноўны пан памыліўся: тое, што будзе праз 17 гадоў (8 гадоў з таго часу ўжо мінула) — мы ўжо прадчуваем; да таго часу, хутчэй за ўсё, не застанецца й сьледу ад самога пана Скульскага
Шэсьць месяцаў таму ў свой чарод нейкі чыкагскі беларус-рэнэгат «пісаў», што праз шэсьць гадоў пра беларускае пытаньне ў Чыкага забудуць
Чыкагскі Скульскі таксама памыліўся Беларускім нытаньнем ужо зацікавіліся амэрыканскія палітычныя колы. а зь Імі, натуральна, 1 амэрыканскае грамадзтва
У сувязі з прэзыдэнцкай кампаніяй у Чыкага арганізаваўся Беларуска-Амэрыканскі Нацыянальны Клюб, які абудзіў да сябе вялікае зацікаўленьне сярод амэрыканскіх палітыкаўі. ]
Дэмакраты добра ведаюць, што зьмяшчае ў сабе наш каляніяльны тэрмін — «расеец»; ведаюць, што 99% усіх «расейскіх» арганізацыяў у Чыкага, дый у шматлікіх іншых гарадсх Злучаных Штатаў, належаць беларусам — нацыянальна сьведамым або не — гэта ўжо Іншае пытаньне, але беларусам. Гэтага ніхто ня будзе адмаўляць
зб Белорусская Трнбуна. 1928. №2; Chicago Public Library, Microfilm Archives: Белорусская Трнбуна, II B 2a; III B 2.
Вось чаму амэрыканскія дэмакраты палічылі справядлівым прызнаць арганізаваны ў Чыкага Беларуска-Амэрыканскі Нацыянальны Клюб, які служыць інтарэсам партыі й краіныі..]
Афіцыйны ўдзел беларусаў у прэзыдэнцкай кампаніі 1928 году, гэтая новая фаза ўзаемадачыненьняў беларусаў з амэрыканскімі палітыкамі, уздыме беларускае пытаньне над нашай брыдкаслоўнай каляніяльнай штодзёншчынай37.
Адна зь беларускіх арганізацыяў — Беларуска-Амэрыканскі Нацыянальны Клюб — цалкам прыняла палітычную плятформу Дэмакратычнае Партыі й зьмяніла свой назоў на «Беларуская Арганізацыя ў Падтрымку Алфрэда Сміта за Прэзыдэнта». Яна брала чынны ўдзел у прэзыдэнцкай кампаніі 1928 году. Былі арганізаваныя групы падтрымкі ў розных раёнах гораду, былі адчыненыя свае выбарчыя штабы. Кіраўнікамі арганізацыі былі: Янка Чарапук-Змагар, старшыня; сярод іншых — Іван Пятніца, Мікалай Якубеня й Макар Аблажэй. Язэп Варонка ўзяўся за рэкляму й падрыхтоўку выступаў. Сам кандыдат, губэрнатар Алфрэд Сміт, меў кантакт зь беларусамі й прыняў беларускую дэлегацыю такою прамоваю;
Удзел беларусаў у гэтай палітычнай кампаніі — першы крок у галоўнае цячэньне амэрыканскага жыцьця Гэтая падзея сталася магчымаю толькі таму, што Дэмакратычная Партыя разумее патрэбы беларусаў. 3 рэспубліканцамі зрабіць гэта было б немагчыма38.
Такая прамова палітычнага дзеяча дзяржаўнага маштабу не была б нават заўважаная ў семідзесятыя, васьмідзесятыя або дзевяностыя гады. Але тады, у 20-х, гэта была ўнікальная падзея. Цяжка нават было б знайсьці прыклад для параўнаньня — каб амэрыканскі кандыдат у прэзыдэнты намагаўся прааналізаваць і зразумець малую этнічную групу, у нашым выпадку беларускую, і зьвярнуўся да яе з такою нештодзённаю фразэалёгіяю.
Амэрыканскія палітычныя працэсы ахапляюць шырокі сацыяльны спэктар: беларускія актывісты, аднак недастаткова нацыянальна сьведамыя, арганізавалі й Расейскі Рэспубліканскі Клюб, які на 50—60% складаўся зь беларусаў і якім кіравалі два беларусьі: архімандрыт Цімон (Муляр) і Ўладзімер Сабінскі39.
Узьнікненьне аднае, дзьвюх або трох беларускіх арганізацыяў, як часта бывае, выклікала да жыцьця шматлікія пабочныя групы Некаторыя зь іх існавалі толькі на паперы,
37 Chicago Public Library, Microfilm Archives: Белорусская Трнбуна. 1928. №2; 1932. №10; Архівы Б1Н1Му: Перапіска Я.Варонкі.
зв Белорусская Трнбуна 1928 №2; Гутарка аўтара з Макарам Аблажэем, Чыкага, 1965.
39 Гутарка аўтара з Чаславам Будзькам, Чыкага, 1972, і Міронам Курапасам, 1976.
іншыя мелі адмысловыя палітычныя мэты. Такім было, прыкладам, Беларускае Народнае Таварыства Гораду Чыкага, палітычнае ўгрупаваньне, якое мела за мэту актыўна прапагандаваць аддзяленьне Заходняе Беларусі ад Польшчы й далучэньне яе да Савецкае Беларусі; аб'яднаць усіх беларускіх работнікаў у Злучаных Штатах і Канадзе на базе змаганьня з польскім прыгнётам над беларусамі й іншымі народамі. У гэтым змаганьні беларусы мусяць салідарызавацца з польскімі работнікамі, фінансава дапамагаць беларускім палітвязьням у Польшчы40.
Падобнымі арганізацыямі былі Беларускі Дапамаговы Камітэт, які ставіў сабе за мэту дапамагаць беларусам Заходняе Беларусі, Беларуска-Амэрыканскі Клюб і розныя пракамуністычныя групы41.
Нягледзячы на тое, што дэмакраты прайгралі прэзыдэнцкую кампанію 1928 году, шмат арганізацыяў, якія ўзьніклі ў той час, працягвалі сваю дзейнасьць. Так, Беларуска-Амэрыканскі Грамадзянскі Клюб, фактычна — Беларускі Дэмакратычны Клюб, заставаўся дзейны і ў 30-я гады42.
Беларусы ўдзельнічалі таксама ў выбарах мэра Чыкага ды іншых палітычных кампаніях 30-х гадоў У Дэмакратычнай Партыі ў рамках прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі Ф.Рузвэльта дзеіў беларус Восіп Водчыц зь Меншчыны43. Зноў ствараліся адпаведныя арганізацыі, якія праводзілі шырокую агітацыйную кампанію за кандыдата на пасаду мэра гораду Чыкага Ўільяма Хэйла Томпсана ды іншых палітыкаў.
Сярод іншых чыкагскіх арганізацыяў можна сустрэць «Беларускі кансулят» з адрасам: 7, Саўт Дэрборн стрыт, а таксама Беларускае Культурна-Адукацыйнае Таварыства44.
Яшчэ адна беларуская арганізацыя была зарэгістраваная ў павеце Кук штату Іліной 2 лістапада 1935 году, называлася яна Беларуска-Амэрыканскае Грамадзянскае Задзіночаньне. Кіраўнікамі новае арганізацыі былі Макар Аблажэй, Янка Чарапук-Змагар і Ігнат Лабач Задзіночаньне ставіла перад сабою мэты: разьвіваць культурна-асьветную дзейнасьць сярод беларусаў у Злучаных Штатах, дапамагаць імігрантам зь Беларусі ў набыцьці імі амэрыканскага грамадзянства,
40 Chicago Public Library, Microfilm Archives, White Russian Organizations. Constitution and By-laws of the White Russian People’s Society of the City of Chicago, ПІ B-4-IH-H/IE/IV; Russkii Vestnik. 1924. March 16; Sichovy Visty. 1924. Aug. 1
4i Chicago Public Library, Microfilm Archives, File l-F-4.
42 Белорусская Трнбуна. 1932. №12; Chryscijanskaja Dumka. 1933. №1.
43 Новое Русское Слово 1953 20 апр
44 Русскнй в Амернке: Справочннк Ныо-Йорк, 1931 С 96; Рэха (Парыж) 1938 №12.
зьбіраць грошы на згаданыя вышэй мэты, аказваць фінансавую падтрымку беларускім школам у Эўропе45.
Значную падтрымку й дапамогу беларускай дзейнасьці ў Чыкага аказалі беларускія рыма-каталіцкія сьвятары, якія ўцяклі з Польшчы ў 20-я й 30-я гады падчас пагромнае хвалі польскіх уладаў, скіраванае супраць беларусаў.
Так, у Чыкага знайшлі прытулак аа Ян і Ўладзімер Тарасэвічы, а. Віктар Шутовіч, а. Міхась Урбановіч, а. А.ЦІкота (на кароткі час), а пазьней а. Язэп Рэшаць. Гэтыя сьвятары шмат прычыніліся да пашырэньня базы дзейнасьці беларускіх арганізацыяў і да запачаткаваньня розных культурных праграмаў. А. Ян Тарасэвіч, які прыбыў у Злучаныя Штаты ў маладыя гады, стаўся асабліва ведамы як беларускі актывіст у Чыкага ды ў штатах Нью-Ёрк, Канэтыкат і Уісконсын. He перапыняючы сваіх багаслоўскіх студыяў і ўдзелу ў беларускім арганізацыйным жыцьці, а.Тарасэвіч пачаў выдаваць бюлетэнь «Праўда», а таксама быў адным з заснавальнікаў рэлігійнага часапісу ўніяцкага кірунку «Церковный Голос», у якім друкавалася нямала артыкулаў на беларускія тэмы46. Айцец Ян Тарасэвіч быў таксама арганізатарам беларускае каталіцкае грамады ў Чыкага, якая дзеіць і дагэтуль.
Важнаю зьяваю ў беларускім жыцьці сталася радыёпраграма «Беларуская Гадзіна», заснаваная ў 1929 годзе Язэпам Варонкам, якая, хоць і ў зьмененай форме, праіснавала да 50-х гадоў. У друку можна сустрэць, прыкладам, такія камэнтары аб гэтай праграме:
Радыё Кабарэ-баль, які даў у суботу сп Я Варонка, наш расейскі радыёрэдактар, стаўся незвычайнаю забаваю, якая шмат каго зацікавіла Балыпыню гасьцей складала, аднак, моладзь ВельмІ добры аркестар, выдатная музычная частка праграмы ды шматлікія афіцыянткі ў народных строях прыцягнулі галоўную ўвагу гасьцей і пакінулі добрае ўражаньне Госьці выбралі спадарычну Э.Кічкайла «Радыёкаралеваю», на другім месцы была спадарычна Вольга Паўлікевіч47.
Як прыгадаў сп. М.Аблажэй у гутарцы з аўтарам у 1961 годзе, беларускія строі на гэтай вечарыне, якая адбылася 1 лютага 1936 году, былі найпрыгажэйшыя. Група моладзі сьпявала беларускія песьні48.
Уздым беларускае дзейнасьці ў Чыкага быў радасна ўспрыняты лідарамі Беларускае Народнае Рэспублікі. Д-р Аляксандар Цьвікевіч, на той час старшыня Ураду БНР,
<5 Копія рэгістрацыйнага пасьведчаньня ў архівах БІНіМу.
46 Архівы БІНІМу; Станкевіч А Беларускі хрысьціянскі рух Вільня, 1939 С.225.
47 Рассвет (Чнкаго). 1936. 18 февр.; Chicago Public Librariy, Microfilm Archives, II-B-2d(l); ІІ-В-2-е/І-С; B-B-2f; I-A-la; IV.
48 Гутарка аўтара з Макарам Аблажэем, Чыкага, 1961
выказаў прызнаньне дасягненьням беларусаў у лісьце да Янкі Чарапука. Ён падзякаваў яму й прызначыў яго павераным у справах БНР у Злучаных Штатах Амэрыкі49.
Сп. Васіль Захарка, які ў 1928 годзе стаўся прэзыдэнтам Рады БНР пасьля Пятра Крэчэўскага, папрасіў Ігната Лабача з Чыкага паінфармаваць Раду БНР аб беларускай дзейнасьці ды адказаць на такія пытаньні, як: колькі беларускіх імігрантаў ахапляюць бальшавіцкія ўплывы? ці шмат беларусаў пад польскімі, расейскімі ўплывамі? і г д. Васіль Захарка пісаў, што Рада БНР была б радая атрымаць усю інфармацыю аб амэрыканскіх беларусах, незалежна ад таго, будзе яна добрая ці дрэнная50. Задавальненьне пашырэньнем беларускае дзейнасьці выказвалася і ў друку. Вось што пісалася ў вадным беларускім выданьні:
Як можна бачыць зь лістоў, атрыманых з Чыкага, беларусы пачалі абуджацца там Падыход, які пераважаў дагэтуль, г зн спробы знайсьці грунт для супрацоўніцтва з зрусыфікаванымі або спалянізаванымі беларусамі, ня даў ніякіх станоўчых вынікаў I амаль не загубіў беларускія ініцыятывы ў Злучаных Штатах Змарнаваўшы на гэта больш за тры гады, беларускі актыў выйшаў нарэшце на слушную дарогу Ня трэба йсьці за масамі, трэба выяўляць асобаў, адданых беларускай справе. Масы самі пачнуць прыходзіць гуртамі, калі ўбачаць дасягненьні гэтае вузейіпае групы. Іх не прыцягнеш у свае шэрагі толькі прыгожымі словамі, яны павінны ўбачыць адданую працу дзеля дабра ўсяго народу51.
Трэба падкрэсьліць адзін важны аспэкт беларускае дзейнасьці ў Чыкага: усталяваньне блізкіх рабочых кантактаў з бацькаўшчынай. Беларускія выданьні ў Вільні, Латвіі й Літве зьмяшчалі шмат паведамленьняў пра беларусаў у Злучаных Штатах, асабістыя й грамадзкія кантакты былі тады звычайнаю справаю. Беларуска-Амэрыканскае Нацыянальнае Аб’еднаньне, 669 Райтвуд эвэню, Чыкага, выступала як падпісное агенцтва беларускіх выданьняў з Заходняе Беларусі й Латвіі. «Беларуская Трыбуна» шырака асьвятляла беларускія выданьні, памятныя даты, кантакты з бацькаўшчынай ды зь беларускімі арганізацыямі ў Заходняй Эўропе52.
Важна было тое — і гэта была новая падзея ў беларускім нацыянальным руху, — што беларускія арганізацыі ў Чыкага распачалі праграму фінансавае дапамогі беларускім школам на бацькаўшчыне. Беларускія гімназіі ў Вільні, Радашкавічах і Клецку атрымвалі дапамогу ад розных арганізацыяў з
49 Архівы БІНіМу: Копія ліста А .Цьвікевіча I Чарапуку, 27 жн 1923
50 Архівы БІНіМу: Ліст В Захаркі да І.Лабача, 20 тр. 1933.
51 Chicago Public Library, Microfilm Archives, II-B-2e; Архівнлй Фонд
Мнкнтн Шаповала
52ЕзавітаўК. Беларусы ў Літве. Рыга, 1932; Рзха (Парыж). 1938 №12; Архівы БІНІМу: Папка Я.Станкевіча.
Чыкага53. Друйская гімназія айцоў марыянаў атрымвала дапамогу ад беларусаў і літоўцаў: «Літоўска-амэрыканскія марыяне дапамагалі падтрымваць Друйскі асяродак, і дзякуючы гэтай падтрымцы гімназія была здольная набыць будынак, купіць друкарскі варштат і распачаць публікацыю сваіх выданьняў. Аднак польскія ўлады не далі на гэта свайго дазволу»54. А. Ян Тарасэвіч дапамагаў беларускай моладзі выяжджаць у Злучаныя Штаты на вучэньне55. Паводле студэнцкага часапісу, нават Янка Купала хадайнічаў за беларускіх студэнтаў — ён напісаў ліст Янку Чарапуку, дзе прасіў дапамагчы беларускім студэнтам у Празе й Вільні“. Амэрыканскія баптысты, дзякуючы кантактам зь беларускімі арганізацыямі, давалі фінансавую дапамогу беларускаму прытулку ў Вільні57.
Амэрыканская дапамога слалася і ў Савецкую Беларусь, пра што ў гэтай кнізе будзе гаварыцца асобна.
Росквіт беларускіх арганізацыяў і разьвіцьцё іхнае дзейнасьці непакоілі й засмучалі расейцаў, ці, дакладней кажучы, этнічных расейцаў і духова-прарасейскія групы. Бальшыня расейскіх арганізацыяў, цэркваў, газэтаў, асабліва тыя, што ўзначальваліся этнічнымі расейцамі (вялікаросамі), вельмі адмоўна рэагавалі на абуджэньне беларусаў. Яны зацята супраціўляліся любой праяве нацыянальнае сьведамасьці, нават найменшай згадцы пра асобнасьць беларусаў. Прадстаўнікі гэткіх паглядаў мелі шмат прыхільнікаў сярод зрусыфікаваных беларусаў, яны ўжывалі любыя сродкі, каб ачарніць беларускую дзейнасыдь і беларускі нацыянальны рух. Сярод антыбеларускіх «актывістаў» у Чыкага быў Мараўскі-Далінін, выдавец расейскамоўнае чыкагскае газэты «Рассвет», лідары Расейскага Незалежнага Таварыства Ўзаемадапамогі (РНОВ), некаторыя праваслаўныя дзеячы ды шэраг прыватных асобаў58.
Шэраг некамуністычных прарасейскіх групаў распачалі шырокамаштабную кампанію супраць беларускіх актывістаў у Чыкага, вінавацячы іх у шматлікіх грахох: у тым, што яны мелі пранямецкую арыентацыю, што іхнае кіраўніцтва складалася пераважна з рыма-каталікоў і было прыязнае да Польшчы, што беларускія лідары былі патаемнымі камуністычнымі агентамі й г.д. Лямант пра сымпатыі да
5 3 Крывіч 1923 №4. С 56—57; Архівы ВІНІМу: Копія ліста a Я.Тарасэвічу ад вучняў ВІленскае Беларускае ГІмназІІ, 1926; Віці. 1957 №1/10C.13—14; Архівы БІНіМу: Успаміны д-ра Вітаўта Тумаша.
54YlaS. Jurgis Matulaitis. New York, NY, 1987. Psl.221.
55 3орка (Вільня). 1938 №11.
56 Беларускі Студэнт (Прага). 1923. №2—3 С.23.
57 Беларускі Звон (ВІльня). 1922. 2 крас. Перапіска аўтара з Чаславам Будзькам
58 Рассвет (Чнкаго). 1933. 18 февр ; Новое Русское Слово 1937. 22 мая: Амернканскме Нзвестая (Детройт) 1938. 25 марта
Нямеччыны й Полыпчы нікога не хваляваў і ня меў ніякага абгрунтаваньня. Абвінавачаньні ў камунізьме грунтаваліся на тым, што погляды беларускага актыву супадалі з пазыцыяю пракамуністычных арганізацыяў у дачыненьні да беларускага руху ў Полыпчы й што чыкагскія беларускія арганізацыі маральна й фінансава падтрымвалі беларусаў і грамадаўскі рух у Польшчы. У выніку гэтага абвінавачаньні беларусаў у камунізьме гучалі з абодвух бакоў: расейскага й польскага.
Каб чытач адчуў атмасфэру палемікі, падамо тут колькі цытатаў з расейскамоўных газэтаў пра беларускіх актывістаў у Чыкага. Так, «Русскнй Вестнкк» пісаў:
Трэба зазначыць, што прапаганда невялічкае групы беларусаў, якія выступалі за аддзяленьне часткі Беларусі ад Полыпчы з мэтаю далучыць яе да Савецкае Беларусі, ня мела посьпеху. Нягледзячы на тое, што лідары гэтае групы сп. Змагар I сп. Варонка ўжылі ўсе сродкі, што ў іх былі, каб дасягнуць гэтае мэты, яны ня здолелі здабыць прыхільнасьці амэрыканскіх беларусаў ці нават зацікавіць Іх сваімі ідэямі. На працягу 1923 I 1924 гадоў яны нарабілі шмат крыку на старонках «Free Russia» і «Russian Herald», ведучы палеміку з сваімі апанэнтамі, спрабуючы ўсяляк давесьці, што яны, сп. Змагар I сп. Варонка, маюць рацыю, але галасы іхныя заставаліся «марным лямантам у пустэльні»59.
Іншы аўтар пісаў:
Перад амэрыканскімі беларусамі паўстала гэткая дылема: тэарэтычна падзяляючы думку, што гістарычна Беларусь ёсьць неадлучнаю часткаю Расеі, на практыцы яны мусілі пагадзіцца з тым, што анэксаваныя Польшчаю беларускія землі павінны заставацца пад польскаю ўладаю. Амэрыканскія беларусы выдатна зразумелі, пгто, калі яны згодзяцца з паглядамі сп. ВаронкІ й сп. Змагара й калі пры Іх падтрымцы мелася б адбыцца аддзяленьне беларускіх земляў ад Польшчы й далучэньне іх да Савецкае Расеі, яны б тым самым практычна дапамаглі б бальшавіком вынішчаць сваіх беларускіх братоў I таму амэрыканскія беларусы ўспрынялі гэтую новасьпечаную беларускую прапаганду не як нешта сур'ёзнае, а як чужыя Ім пагляды, завезеныя з Эўропы ў Амэрыку Варонкам I Змагаром, якія Імкнуліся штучна прышчапіць амэрыканскім беларусам Ідэі сэпаратызму Амэрыканскія беларусы ўспрымалі гэтую прапаганду зь вялікім недаверам, загадзя ўяўляючы сабе, да якіх страшных вынікаў яна можа прывесьці. Трэба зазначыць, што нягледзячы на два гады вуснае й друкаванае прапаганды сп. Варонку й сп. Змагару не ўдалося стварыць ні ў водным горадзе, апрача Чыкага, хоць бы малое групы, якая падзяляла б гэтыя сэпаратыстычныя пагляды. Амэрыканскія беларусы разглядаюць тых, хто прапагандуе гэткія сэпаратыстычныя ІдэІ, як агентаў польскага або савецкага ўрадаў, засланых у Злучаныя Штаты з мэтаю разбурыць расейскія арганізацыі й расейскае грамадзкае жыцьцё ў Амэрыцы Тут, у Чыкага, гэтая прапаганда беларускіх сэпаратыстаў была вельмі энэргічна падтрыманая толькі балыпавікамі й іхнымі сымпатыкамі. Наколькі мне ведама, сп. Язэп Варонка быў засланы ў Амэрыку бальшавікамі з дакладнаю мэтаю: весьці прапаганду сярод амэрыканскіх беларусаў
59 Русскмй Вестннк (Чнкаго). 1924. 16 марта.
супраць Польшчы й на карысьць Савецкае РасеІ. Трэба, аднак, зазначыць, што пазьней сп Я Варонка адмовіўся ад гэтае шкоднае прапаганды беларускага сэпаратызму ў Чыкага; але сталася гэта толькі пасьля таго, як ён пераканаўся ў марнасьц! высілкаў, якія ён разам з сп Змагаром прыкладаў на працягу пяцёх гадоў(...]
Тут будзе дарэчы зазначыць, што, калі б прапаганда сп. Варонкі й сп. Змагара мела посьпех, гэта сталася б магутным разбуральным фактарам для ўсіх антыбальшавіцкіх расейскіх арганізацыяў у Амэрыцы Фактычна ўсе гэтыя арганізацыі складаюцца пераважна зь беларусаў I ўкраінцаў старое іміграцыі. А таму беларускі сэпаратызм мог бы выклікаць працэс распаду гэтых арганізацыяў, увёўшы элемэнт нацыянальнае варожасьці паміж расейцамі й беларусамі; а гэта пайшло б толькі на карысьць балыпавіком. На шчасьце, гэтага не адбылося, I расейскай калёніі ў Амэрыцы ўдалося захаваць сваю цэласьць 1 ўнутраную салідарнасьць у агульнарасейскай справе60.
Або вось цытата з «Русского Голоса»:
Неабходна выкрыць дзейнасьць паноў І.Я Варонка і Ант.Змагар, каб ня даць пралезьці гэтым асобам у іншыя арганізацыі, як беларускія, гзтак 1 іншыя
[...]Мы, Беларускае Народнае Таварыства г.Чыкага, пратэстуем супраць гэтых самазваных абаронцаў беларусаў, якія ёсьць прадстаўнікамі правакацыйнага Саюзу беларусаў у Полыпчы Дзякуючы гэтаму саюзу «Беларуская грамада» ў Полыпчы была прызнаная нелегальнаю, I тысячы беларусаў пакутуюць за кратамі.
Мы пратэстуем супраць гэтак званага «Саюзу беларусаў у Чыкага», які складаецца факгычна зь дзьвюх асобаў — Антон Змагар, або Янка Чарапук, I І.Я Варонка, або В Палескі
Яны ня маюць ніякага маральнага й юрыдычнага права прадстаўляць Беларусь61.
Іншаю значнаю групаю ворагаў беларускага руху былі камуністы й левыя, якіх было даволі шмат у Чыкага ў 20-я гады. Аднак нападкі камуністаў на беларускія арганізацыі й іхных лідараў мелі іншы характар. Камуністы, відаць, напачатку не зразумелі, што падтрымка беларускага руху ў Польшчы зусім ня значыць прызнаньня камуністычнае ідэалёгіі. I хоць яны ведалі, што Я.Варонка, Я.Змагар ды іншыя беларускія актывісты маюць свае палітычныя мэты, спачатку яны крытыкавалі беларусаў даволі мякка й лякальна. Аднак, калі камуністы пераканаліся, што беларускія палітычныя лідары кіруюцца сваімі прынцыпамі й сваёю палітычнаю ідэалёгіяю, праводзяць сапраўды незалежную беларускую палітычную лінію, яны пачалі на поўную сілу нападаць на беларусаў у камуністычных газэтах, на мітынгах і праз радыё. Вось прыклады загалоўкаў ды ўрыўкі з артыкулаў:
ео Chicago Public Library, Microfilm Archives, WPA Ш, Project 30275/Ш-В-4, Nicholas Korecki.
61 Русскнй Голос (Нью-Йорк). 1927 10 нюня
«БРАХНЯ Й MAHA БЕЛАРУСКІХ МІНІСТРАЎ* «ВЫ НАС HE АБДУРЫЦЕ». У жніўні 1922 году ў Чыкага стварыўся Беларускі Камітэт дапамогі беларусам, якія змагаюцца супраць польскага імпэрыялізму. У сакавіку 1923 году на гарызоньце зьявіўся «новы» чалавек — Ян Змагар Радыкал з радыкалаў, адданы барацьбіт з імпэрыялістычнаю Польшчаю, які толькі што прыехаў у Злучаныя Штаты зь Беларусі, Змагар абвясьціў сябе «рашучым> абаронцам Савецкае Беларусі. Ён адразу ж далучыўся да Беларускага Камітэту Гэты «герой>, гэты <Ян Хрысьціцель» сказаў: «Хто я? Я хрышчу вас толькі вадою, той, хто йдзе за мною, будзе хрысьціць вас жыцьцёвым агнём Прышлеце грошы й выклічце яго зь БеларусІ». Яны выслалі грошы I прыбыў Язэп Варонка
Абодва беларусы зьявіліся ў расейскай калёніі Яны зрабіліся школьнымі настаўнікамі I ў хуткім часе скінулі свае маскі Змагар, ведамы таксама пад імем Іван Чарапук, які да таго ж, як выявілася, быў ксяндзом, пачаў змаганьне за «расейскі дух» у школе; Варонка, беларускі шавініст, пачаў арганізоўваць антысавецкія групы ў дзейных тады беларускіх таварыствах I школах Гэта быў пачатак барацьбы ўнутры Фэдэрацыі. Пад гэты час у калёніі зьявіўся яшчэ адзін дурань, які зваўся Мікалай Калужын — цяпер д-р ДПерцаў, або Пэрсі[ ] манархістфашыст[...] Калужын-Перцаў распачаў лютую барацьбу за выдаленьне «інтэрнацыяналізму» з расейскіх работніцкіх школак I хоць беларускія шавіністы стаялі вельмі далёка ад Калужына, ягоная атрута супраць Фэдэрацыі вельмі ім прыдалася62.
Аднак, нягледзячы на ўсе напады ў друку, фізычныя расправы, такія, як перастрэлка на беларускай вечарыне, абвінавачаньні й інсынуацыі, скіраваныя на тое, каб скампрамэтаваць беларускі рух, ягоныя кіраўнікі й надалей рабілі тое, што лічылі неабходным. Пра гэта красамоўна сьведчыць дакумэнт, які датычыць дзейнасьці беларусаў:
У нядзелю 6 сакавіка 1927 году на заклік Беларускага Нацыянальнага Саюзу штату Іліной адбыўся вялікі мітынг беларусаў у знак пратэсту супраць гвалту над беларусамі ў Заходняй Беларусі. На мітынгу выступілі з прамовамі аб падзеях На радзіме гэткія людзі: сп I М Рамановіч, сябра камітэту Беларускага Нацыянальнага Саюзу, сп. [Ян] Змагар, вядучы мітынгу, сп Я Варонка, а таксама прадстаўнік ад украінцаў д-р Смук Прысутныя слухалі прамоўцаў зь вялікаю ўвагаю й выказвалі сваю згоду Напрыканцы мітынгу была аднадушна прынятая наступная рэзалюцыя Беларускага Нацыянальнага Саюзу: «Беларусы — жыхары Чыкага й ваколіцаў, сабраўіпыся на мітынг, скліканы Беларускім Нацыянальным Саюзам штату Іліной, 1 пачуўіпы пра апошнія падзеі ў Заходняй Беларусі — арышты дэпутатаў Сойму Рак-Міхайлоўскага, Тарашкевіча, Валошына, Мятлы й Галавача, разгром беларускіх асьветных I гаспадарчых арганізацыяў, гвалт I зьдзекі над беларускім насельніцтвам, якія сыстэматычна ўчыняе польскі ўрад, — пастанавілі рашуча запратэставаць:
1 . Супраць грубага парушэньня польскім урадам трактатаў у дачыненьні да правоў нацыянальных меншасьцяў у Полыдчы, падпісаных у Вэрсалі ў 1919 годзе
2 Супраць няспыннага перасьледу беларусаў у Полыпчы
вг Новый Мнр (Ныо-Йорк). 1936 1 апр.; Цытата з англамоўнага тэксту ў Chicago Public Library, Microfilm Archives П B 2f/I E/I A la, p.1-5.
3 . Супраць незаслужаных арыштаў беларускіх дэпутатаў польскага Сойму
4 Супраць арыіптаў сотняў беларускіх работнікаў.
Беларусы гораду Чыкага й ваколіцаў выступаюць з заклікам да дэмакратычнага амэрыканскага народу, які першы ўзьняў голас за аднаўленьне Польскае РэспублікІ. Мы маем на ўвазе добра ведамую дэклярацыю прэзыдэнта В УІлсана Мы заклікаем народ Злучаных Штатаў ужыць свой уплыў I дапамагчы вызваліць беларускі народ з польскага ярма.
Камітэт Беларускага Нацыянальнага Саюзу: Я Варонка, А Змагар, І.Рудзёнак, I Рамановіч, Л.Антон, В.ТрафІмовіч63.
Беларускія нацыянальныя арганізацыі знайшлі падтрымку з боку некаторых «расейскіх» групаў — якія фактычна складаліся пераважна зь беларусаў, — яны выказалі салідарнасьць зь беларусамі, што церпяць пад польскім ярмом. Так, Расейскае Нацыянальнае Праваслаўнае Таварыства, вялікая і ўплывовая арганізацыя, на сваім 17-м зьезьдзе, які адбыўся 21—22 красавіка 1928 году ў Чыкага, прыняла такі дакумэнт:
Зьезд выслухаў заклік далучыцца да пратэсту супраць «віленскага» судовага працэсу над беларускімі дэпутатамі польскага Сойму ды ІншымІ актывістамі Грамады Зьезд Расейскага Нацыянальнага Праваслаўнага Таварыства, якое складаецца з эмігрантаў з Гарадзенскае, Віленскае й Менскае губэрняў, якія цяпер уваходзяць у склад Польшчы, пагадзіўся з заклікам і пратэстуе супраць судовага працэсу над беларусамі64.
Гэта было ў раньнім пэрыядзе беларускае дзейнасьці. Напады на беларускіх актывістаў і арганізацыі працягваліся ў 30—40-х гадох і пазьней. Па сутнасьці левыя ніколі не спынялі паклёпніцкае антыбеларускае прапаганды. На самым пачатку беларускае дзейнасьці такія напады маглі мець шкодныя вынікі. Аднак ні расейцам-манархістам, ні камуністам не ўдалося спыніць беларускі рух у Чыкага. Наадварот, паклёп і мана паспрыялі крышталізацыі й папулярызаваньню беларускіх ідэяў і прынцыпаў ды мацней згуртавалі грамаду. У часе, калі этнічная сьведамасьць беларускіх масаў была на нізкім узроўні, калі беларусам даводзілася супрацьстаяць савецка-расейскаму нацыяналізму й імпэрыялізму, беларускія лідары ў Чыкага былі нягледзячы ні на што здольныя адбіваць удары ворагаў 1 бараніць ідэю незалежнае дэмакратычнае беларускае дзяржавы. Больш таго, яны былі здольныя пашырыць уплывы на значную колькасьць імігрантаў і прыцягнуць іх у ідэалягічны рух, угрунтаваны на прынцыпе беларускае незалежнасьці. У тых цяжкіх абставінах гэта было немалым дасягненьнем.
63 Сялянская Ніва (Вільня). 1926 №14
64 Chicago Public Library, Microfilm Archives, Reel 61.
Як мы пабачылі, у 20—30-х гадох амэрыканскія беларусы даволі пасьпяхова пачалі сваё нацыянальнае арганізацыйнае жыцьцё. Малыя й вялікія беларускія арганізацыі ўзьніклі ў штатах Нью-Ёрк, Нью-Джэрзі, Іліной, Індыяна, МічыГан, Пэнсылвэйнія й Ўісконсын. На жаль, выжылі зь іх толькі арганізацыі ў штаце Іліной. Гэты досьвед паказвае, што нястача адукаваных, нацыянальна сьведамых кіраўнічых кадраў у грамадзе амэрыканскіх беларусаў стрымала далейшы рост арганізацыяў і адмоўна адбілася на беларускай дзейнасьці. Шмат у якіх выпадках у беларускія арганізацыі праніклі левыя, прасавецкія элемэнты, якія, ужываючы як прыкрыцьцё магутны прапагандны сымболь БССР, шмат дзе павярнулі дзейнасьць арганізацыяў на свой шлях. У выніку ўсяго гэтага некалькі малых беларускіх арганізацыяў загінула, тым часам як прасавецкія групы мацнелі. Варта зьвярнуць увагу на такую зьяву: як толькі прасавецкія элемэнты пераймалі кіраваньне арганізацыяй, яна спыняла йснаваньне як амэрыканская нацыянальная група й рабілася прыдаткам шырокага прасавецкага руху. Існаваньне нацыянальных этнічных арганізацыяў, у Злучаных Штатах або, прыкладам, у Аргентыне, несумяшчальнае з савецкаю ідэалёгіяю. Гісторыя паказвае, што асноваю тактыкі прасавецкіх актывістаў было разбурэньне гэтых этнічна арыентаваных арганізацыяў.
Тым больш знамянальна, што беларускія арганізацыі ў Чыкага здолелі выжыць, ператрываўшы няспынны жорсткі ўціск і ўдары з розных бакоў. Іхныя кіраўнікі былі дастаткова сьпелыя й кампэтэнтныя, каб трымаць непахісны палітычны курс пад сьцягам беларускае нацыянальнае ідэалёгіі. Чыкагскі пэрыяд застанецца важнаю гістарычнаю вяхою ў жыцьці беларускае калёніі ў Амэрыцы.
Было б лягічна скончыць гэты разьдзел аглядам жыцьцёвага шляху й палітычных поглядаў тых асобаў, якія ўзялі на сябе цяжар заснаваньня беларускага руху ў Злучаных Штатах.
Станаўленьне руху, вядома ж, адбылося не адразу. Пачыналася зь некалькіх простых сялянаў-імігрантаў, якія ўсьведамілі, што яны паходзяць зь беларускіх земляў, і заснавалі зямляцкія гурткі. Больш выразна выявілі этнічную сьведамасьць тыя, хто пашыраў беларускія ідэі ў рамках славянскіх і «расейскіх» таварыстваў«5. Сярод апошніх найбольш выдатнаю асобаю быў Сьцяпан Бубешка. У прысьвечаным яму нэкралёгу было сказана наступнае:
Сьцяпан Іванавіч Бубешка, адзін з найстарэйшых расейскіх Імігрантаў у Амэрыцы, памёр ад крупознага запаленыня лёгкіх у Джамайкаўскім
65 Белоруссы — подлннные лндеры нашей старой колоннн в Амернке//Белорусская Трнбуна 1931 №8
шпіталі 23 студзеня 1928 году. Было яму крыху болей за 54 гады, 1 ён хварэў два месяцы Пахаваны ў Флашынгу 26 студзеня 1928 году Болып за сотню людзей прыйшло аддаць яму апошнюю пашану, I на магілу было пакладзена шмат вянкоў ад арганізацыяў, такіх як Жаночы Гурток у Флашынгу, Польскае Брацтва ды іншых. Сп Бубешка пакінуў ўдаву Ніну, сына Антона, 15 гадоў, 1 дачку Алесю, 31 год.
Сьцяпан Іванавіч нарадзіўся ў мястэчку Лунна Гарадзенскага павету Гарадзенскае губэрні Ён прыехаў у Злучаныя Штаты 38 гадоў таму. Працаваў у розных месцах і галінах прамысловасьці, найбольш у вырабе мэблі. Пасьля дваццацёх гадоў пралетарскага жыцьця ён набыў маленькую фарму ў мясцовасьці Флашынг на Лонг-Айлэньдзе Неўзабаве, аднак, ён зразумеў, што займацца сельскаю гаспадаркаю ў ваколіцах Нью-Ёрку ня мае сэнсу. Ён кінуў фармарства й пайіпоў у бізнэс, дзе дасягнуў пэўнага посьпеху.
Бубешка ня браў актыўнага ўдзелу ў амэрыканскім палітычным жыцьці, але быў вельмі блізкі да аднае палітычнае арганізацыі ў Флашынгу
Ён меў добры характар I быў вельмі мяккім чалавекам I хоць ён дасягнуў пэўнага матэрыяльнага ўзроўню, ён ніколі не забываўся пра сваіх менш удачлівых сяброў I землякоў I заўсёды ім дапамагаў®6.
Першыя знакі Бубешкавай дзейнасьці сярод славянскіх імігрантаў можна заўважыць у перадваенных і ваенных гадох, калі ён дзейнічаў сярод землякоў. Тады газэта «Новый Мяр» паведамляла, што Бубешка быў адным з прамоўцаў на паховінах прафсаюзнага арганізатара беларуса Валодзі Татарчыка, забітага ў вулічнай сутычцы. Бубешкава ймя згадвалася пазьней зь дзесятак разоў у сувязі зь дзейнасьцю РасейскаСлавянскага Таварыства ў бруклінскім раёне Браўнсвіл. 3 палітычнага гледзішча ён быў пераконаным антыкамуністам і меў здаровы падыход у арганізаваньні славянскіх імігрантаў, выразна выдзяляючы сваіх суродзічаў-беларусаў Бубешка быў першым беларуска-амэрыканскім аўтарам, які апублікаваў цытаваны папярэдне кароткі нарыс жыцьця беларусаў у Злучаных Штатах. Мяркуецца, што Бубешка браў удзел у выданьні колькіх нумароў «Бюлетэня» і ў заснаваньні Беларускага Прэсавага Бюро ў Нью-Ёрку. Ён таксама прычыніўся да арганізаваньня беларусаў у нью-ёркскай мэтраполіі.
Хоць Сьцяпан Бубешка й ня быў актыўным прапагандыстам беларускае дзяржаўнасьці, ён пакінуў значны сьлед у арганізацыйна-грамадзкім жыцьці амэрыканскіх беларусаў.
Антон і Янка Чарапукі, бацька і сын, бясспрэчна, былі пачынальнікамі беларускага палітычнага руху ў Злучаных Штатах. Янка Чарапук на працягу дзесяцігодзьдзяў істотна ўплываў на арганізаванае беларускае жыцьцё ў гэтай краіне. Нарадзіўся ён 12 жніўня 1896 году ў Гарадзенскім павеце, a памёр 16 лістапада 1957 году ў Чыкага. Скончыўшы правінцыйную гімназію каля Горадні, Янка Чарапук паступіў на юрыдычны й эканамічны факультэт Пецярбурскага
бе Русскнй Голос 1928. 29 янв.
ўнівэрсытэту. 3 маладых гадоў ён удзельнічаў у беларускім руху, а пасьля абвешчаньня Беларускае Народнае Рэспублікі ў сакавіку 1918 году стаўся прафэсійным беларускім палітыкам: займаў пасаду паўнамоцнага прадстаўніка Ўраду БНР у Нямеччыне, балтыйскіх краінах і Чэхаславаччыне. Пазьней Чарапук быў пасланы Радаю БНР у Злучаныя Штаты й пачаў арганізацыйную працу сярод беларусаў гэтае краіны. 3 гэтым заданьнем ён выдатна справіўся, сьведчаньнем чаго — яго больш як трыццацігадовая праца сярод беларускае грамады ў Амэрыцы.
Язэп Варонка быў яшчэ адным выдатным пачынальнікам і кіраўніком беларускага руху ў Злучаных Штатах. Ён прыехаў у гэтую краіну зь ініцыятывы Янкі Чарапука як прадстаўнік Рады БНР. Я.Варонка да свайго прыезду ў Злучаныя Штаты меў ужо значны досьвед палітычнага кіраўніцтва, займаючы пэўны час сярод іншага пасаду прэм’ер-міністра Беларускае Народнае Рэспублікі. Ён быў высокаадукаваным чалавекам. Ён адыграў значную ролю ў грамадзкім і палітычным жыцьці амэрыканскіх беларусаў, а ягонае непахіснае жаданьне заснаваць магутную беларускую арганізацыю заслугоўвае ўсялякае павагі. Аднак, будучы прагматыкам, Варонка хадзіў сваімі адмысловымі палітычнымі сьцежкамі67.
Варта зацытаваць архіўныя матэрыялы аб палітычных паглядах і дзейнасьці Я.Варонкі («Гутарка з сп. Я.Варонкам, 2009 Кортэз стрыт, дырэктарам расейскіх радыёпраграмаў, станцыі WEDC і WSBC»):
Сп. Варонка, беларус, нарадзіўся ў Гарадзенскай губэрні, гадаваўся й атрымаў асьвету ў Санкт-Пецярбургу (цяперашні Ленінград). Прыбыў у Злучаныя Штаты ўвосень 1923 году I ад таго часу жыве зь сям'ёю ў Чыкага Сп.Варонка прыехаў у ЗША з адзінаю мэтаю — адукоўваць беларусаў. У тую пару нацыяналізм пачаў адыгрываць важную ролю сярод беларусаў, асабліва сярод тых, хто перабраўся ў Амэрыку, I з гэтае прычыны сп. Варонка, толькі прыехаўіпы, пачаў выступаць перад беларусамі ў Чыкага, а таксама ў штатах Ўісконсын I Мічыган. Будучы палымяным беларусам, ён спрабаваў абудзіць у іх нацыянальны гонар 1 самапавагу, вызваліць Іх ад чараў сну, у якім ён іх знайшоў. Сп. Варонка прызнаецца, што меў у гэтым мала посьпеху дзеля геаграфічнага й этнаграфічнага невуцтва сваіх землякоў. Знайшоўшы сярод іх прыхільнікаў бальшавізму, ён меў вялікія цяжкасьці ў сваёй дзейнасьці. Паводле сп. ВаронкІ, гэта былі не балыпавікі, a балыпавікаманы.
На думку сп. Варонкі, у Чыкага няма чыста расейскае калёніі. Згодна зь ягонымі паглядамі, толькі пяць працэнтаў складаюць сапраўдныя расейцы (вялікаросы); астатніх лучыць з Расеяю хутчэй любоў да расейскае культуры, чым нешта Іншае Расейская калёнія ў Чыкага складаецца пераважна зь беларусаў з Гарадзенскае, Менскае, ВІленскае, Віцебскае й Магілеўскае губэрняў; далей Ідуць украінцы з Валынскае,
67 Kipel V., Kipel Z. Byelorussian Statehood. New York, 1988. P.357—358.
Падольскае, Кіеўскае, паўдзённае часткі Гарадзенскае й заходняе часткі Чарнігаўскае губэрняў.
Між іншым, сп. Варонка лічыць, што беларусы сваёю эміграцыяю заўдзячаныя яўрэям, якія найбольш прычыніліся да іхнага выезду ў Злучаныя Штаты. Ён падае такі прыклад Яўрэй уцякае ад перасьледаў расейскага ўраду ў Амэрыку. Праз год ён пачынае дасылаць сваёй сям'і грошы. Ягоны сусед-беларус разумее гэта па-свойму й робіць выснову, што тая Залатая Краіна — найлепшае месца для селяніна, ды пачынае думаць аб эміграцыі Так пачалася «расейская эміграцыя». Варонкава дзейнасьць сустрэлася з апазыцыяю шматлікіх расейскіх царкоўнікаў, якія варожа ўспрымалі ягонае асьветніцтва Захаваўшы рэлігійны дух царскіх часоў, яны і ў Амэрыцы засталіся патрыётамі старога ладу, I таму супраціўляліся ягонай дзейнасьці Сутыкнуўшыся з гэткімі цяжкасьцямі, Варонка зьмяніў сваю тактыку. Ён пачаў адчыняць школкі для дзяцей расейскіх работнікаў, якія ведалі расейскую мову. У паўночнай частцы Чыкага I ў Бэнтан-Харбары, штат Мічыган, ён заснаваў сем школак і цяпер яшчэ сам выкладае ў школе ў Пулмане
У студзені 1924 году ён пачаў супрацоўнічаць з «Русскнм Вестннком», штодзённаю расейскаю газэтаю Калі гэтую газэту купілі цяперашнія выдаўцы «Рассвета», ён зьвязаўся з «Рассветом» Супрацоўнічаў таксама ў «Беларускай Трыбуне», «Russian Review», «Russian Almanac» 1 «Ўкраіне»
У 1929 годзе сп. Варонка вырашыў пашырыць поле дзейнасьці сярод беларусаў — ахапіць большую частку расейскае калёніі. Дзеля гэтае мэты было выкарыстанае радыё. На пачатку праграмы выходзілі пабеларуску толькі раз на тыдзень Ад самага пачатку сп. Варонка сустрэў зацяты супраціў з боку ультрарасейскіх патрыётаў з расейскае калёніі. Абодва крылы — левае й правае — ставіліся да яго варожа, I таму жыцьцё «Беларускае Радыёгадзіны* было нядоўгаеі...]68.
Айцец Ян Тарасэвіч, бясспрэчна, належыць да малое групкі першапраходцаў і лідараў беларускага руху ў Злучаных Штатах. Айцец Тарасэвіч нарадзіўся ў вёсцы Клешнякі ў Заходняй Беларусі 30 кастрычніка 1892 году. Эміграваў у Злучаныя Штаты, калі яму было 19 гадоў. Працуючы на баваўняных і абутковых фабрыках у розных штатах, ён вечарамі працягваў вучыцца й паступіў у Місіянэрскі Колэдж Ла Салэт у штаце Канэтыкат. У 1917 годзе ён стаўся манахам і быў пасланы ў Фрыбурскі ўнівэрсытэт у Швэйцарыю, дзе атрымаў ступень доктара багаслоўя й філязофіі. Вярнуўшыся ў Амэрыку, ён быў высьвячаны на сьвятара ў 1923 годзе й прысьвяціў сябе навучаньню, душпастырскай працы ў шпіталёх і беларускаму руху. Аднак найбліжэй да сэрца яму была справа зьяднаньня ўсходняе й заходняе галінаў хрысьціянства, і ён аддаў ёй большую частку сваёй жыцьцёвай энэргіі.
Айцец Тарасэвіч быў выдаўцом двухмоўнага расейска-ангельскага часапісу «Церковный Голос», у якім ён разам з шэрагам іншых сьвятароў (сярод якіх былі й беларусы) абмяркоўваў розныя аспэкты хрысьціянскае дагматыкі, увесь час
68 Chicago Public Library, Microfilm Archives, II-B-2e/IV/III-A; II-B-2e/I-C; Белорусская Трнбуна. 1931 №8
прапаведваючы зьбліжэньне з усходнімі братамі. Часапіс, як было папярэдне адзначана, зьмясьціў таксама колькі артыкулаў на беларускія тэмы. Працуючы зь беларускімі імігрантамі ў Нью-Ёрку, Канэтыкаце й Чыкага, айцец Тарасэвіч браў удзел у заснаваньні некалькіх беларускіх арганізацыяў, улучаючы Беларуска-Амэрыканскую Нацыянальную Раду ў 1941 годзе, дзе ён быў першым старшынёю. Ён напісаў таксама шэраг зваротаў да Дзяржаўнага Дэпартаманту й прэзыдэнта Злучаных Штатаў, патрабуючы нязьменнасьці беларускіх межаў па Другой сусьветнай вайне. У 1955 годзе айцец Тарасэвіч быў адным з заснавальнікаў беларускае каталіцкае парафіі Хрыста Збаўцы ў Чыкага й быў прызначаны яе духовым кіраўніком69.
Гэтыя тры беларускія палітычныя дзеячы — Я.Варонка, Я.Чарапук і а. Я.Тарасэвіч — бясспрэчна заслужылі права называцца пачынальнікамі беларускага палітычнага руху ў ЗША.
Сярод іншых выдатных актывістаў беларускага нацыянальнага арганізацыйнага руху ў Злучаных Штатах Амэрыкі трэба згадаць Макара Аблажэя, Ігната Лабача, Паўла Чопку, А Гайдука, Язэпа Курдзёнка, В.Трафімовіча, М.Міхайлоўскага, У.Цібаноўскага. Асобна павінны быць згаданыя беларускія ксяндзы — а. Андрэй Цікота, які прабыў у Амэрыцы кароткі час, але быў вельмі дзейны; а. Віктар Шутовіч, які прабыў у Злучаных Штатах больш за тры гады, спрабуючы арганізаваць беларусаў-каталікоў; а. Язэп Рэшаць; а таксама а. Міхал Урбановіч, адданы беларускі патрыёт і інтэлектуал, які пашыраў веды пра Беларусь, выкладаючы ў розных школах і коледжах, ды напісаў шмат артыкулаў у амэрыканскі англамоўны й неангламоўны друк70.
69 Беларуская Царква (Чыкага) 1962. №23: Паррн А. Ватнкан н славяне//Новое Русское Слово (Нью-Йорк). 1978 7 нояб.; йеромонах йоанн Бедствне Хрнстнанства//Церковный Голос (Lille, IL). 1945. №2 С.2—3; Serge Bolshakoff. St. Euphrosyne of PolotskZ/Церковный Голос. 1943. №5. C.ll; Rev. Chrysostom Tarasevich. A Catholic's duty toward the OrthodoxZ/Церковный Голос 1939 №4—5. C 4—5
70 Беларуская Крыніца (ВІльня). 1932. 20, 25 жй.: Chryscijanskaja Dumka. 1938. 1 kras., 10 tr.; Перапіска аўтара з Ю.Туронкам. Гл. таксама: Беларус (Нью-Ёрк). 1964. №87; 1973. №197.
БЕЛАРУСКІЯ МАСЫ Ў МІЖВАЕННЫМ ПЭРЫЯДЗЕ
Беларускі нацыянальны рух пачынаў прабівацца ў палітычнае жыцьцё Злучаных Штатаў у 1910-х гадох і стаўся больш актыўны пасьля Першае сусьветнае вайны. Былі заснаваныя беларускія арганізацыі й былі сфармуляваныя й выказаныя беларускія палітычныя ідэі й мэты.
Беларускія арганізацыі прыцягнулі, аднак, толькі невялікую частку беларускіх імігранцкіх масаў у Злучаных Штатах. Тысячы беларускіх імігрантаў заставаліся па-за беларускім палітычным рухам і абсягам ягонае дзейнасьці. Галоўнаю прычынаю такога ненармальнага становішча была нізкая беларуская сьведамасьць (або й зусім яе адсутнасьць), што было выклікана рознымі фактарамі. Аб узроўні нацыянальнае сьведамасьці добра выказаўся Антон ЧарапукЗмагар у сваім допісе ў газэту «Новае Жыцьцё» (Вільня):
Беларусаў у Чыкаго налічваецца праваслаўных болып як 35 тысяч, столькі ж і каталікоў Нацыянальная сьвядомасьць сярод першых болыпая, як сярод другіх.
Беларусы праваслаўныя зарганізаваліся каля такіх устаноў: 1) «Георгневскаго Братства», 2) «Народнаго Православнаго Товарніцества» і 3) «Владммнрскаго Братства» Каталікі галоўным чынам згрупаваліся пры «Zwiqzku Narodowym Polskim» I пры «Zwi^zku Socjalistöw Polskich». Вялікае адраджэньне на Бацькаўшчыне шырокай хваляй даляцела I сюды1.
Вялікім адмоўным фактарам была варожая прапаганда з усіх бакоў, якая змагалася з найменшымі праявамі беларускае асобнасьці. Адыграў сваю ролю й традыцыйны беларускі кансэрватызм: шматлікія беларускія імігранты ямчэй пачуваліся ў арганізацыях і цэрквах, якія яны самі заснавалі або дапамаглі заснаваць колькі дзесяцігодзьдзяў перад тым. Ім і сапраўды не было розьніцы, як завецца іхная арганізацыя.
1 Новае Жыцьцё (Вільня) 1923 1 тр.
He дзеля таго, каб апраўдаць імігранцкія масы, а дзеля аб'ектыўнасьці трэба нагадаць пра складанасьць палітычнага становішча ва Усходняй Эўропе пасьля забурэньняў 1917 году. Неспрактыкаванаму ў палітыцы чалавеку цяжка было разабрацца ў новай сытуацыі. Для неадукаванага, а часта й непісьменнага імігранта было непасільнаю задачаю самому вызначыць, што за сілы супрацьстаяць адна адной і каго яны прадстаўляюць, а тым болей выснаваць сваю нацыянальную ідэалёгію.
Шырокія народныя масы хутка зразумелі, што цара няма й што стары лад разваліўся. Шмат для каго з гэтых імігрантаў былы рэжым значыў парадак і стабільнасьць, і таму яны не сьпяшаліся парушыць вернасьць гэтаму рэжыму. Адзін амэрыканец першага пакаленьня пісаў аўтару пра свайго бацьку, беларускага селяніна-імігранта: «Мой бацька захоўваў вялікую пашану да цара, высьмейваў каталіцкіх ксяндзоў й скардзіўся на слабасьць Праваслаўнае Царквы й сьвятароў»2. Гэта была тыповая пазыцыя тысячаў і тысячаў беларускіх імігрантаў.
3 другога боку, былі іншыя, якія хавалі злую крыўду на цара й стары рэжым і з радасьцю віталі перамены. Гэтая група, натхнёная, заахвочаная й асьлепленая рэвалюцыйнымі падзеямі на радзіме, была гатовая ўчыніць рэвалюцыю 1 ў Злучаных Штатах. Сацыялістычная, балылавіцкая й анархісцкая прапаганда, што была скіраваная на іх перадрэвалюцыйнымі гадамі, распаліла іхны змагарны дух. Галоўным аргумантам была клясавая барацьба, і працоўныя масы лёгка браліся на гэты кручок. Даўгалетнія намаганьні розных прапагандыстаў былі шчодра адплочаныя. «Расейскія» імігранцкія масы — ці, прынамсі, значная іх частка — былі настроеныя да актыўных дзеяньняў.
Тыповы прыклад таго, як розныя прычыны спрыялі пашырэньню бальшавізму, даецца ў кнізе Робэрта Парка «Імігранцкі друк і кантроль над ім». Калі ў аднаго імігранта з Гарадзенскае губэрні запыталіся, ці верыць ён у балыпавізм, ён адказаў: «Я веру толькі ў адно: калі я вярнуся ў Расею, я буду мець зямлю»3.
Хоць яны ў пераважнай бальшыні ўспрымалі розныя палітычныя ідэі вельмі павярхоўна, гэтыя масы малаадукаваных сялянаў былі гатовыя змагацца за тыя ідэі й надзейна падтрымвалі прафэсійных палітыкаў, якія складалі кіраўніцтва рэвалюцыйных рухаў Значная частка беларускіх імігранцкіх масаў была захопленая праграмамі розных рэвалюцыйных, антыкапіталістычных арганізацыяў. Іхны сялянскі досьвед спараджаў недавер да капіталістычнага
г Перапіска аўтара з Станам Воленсам, 7 кастр 1985
з Park R. The Immigrant Press and Its Control. P.79.
дабрабыту. Ім здавалася, што Амэрыка — галоўны астой сусьветнага капіталізму, які трэба нечым замяніць (або разбурыць).
Такія радыкальныя пагляды рабілі з гэтых імігрантаў зручную мішэнь для нападаў ваяўнічых амэрыканскіх антырэвалюцыянэраў. Мільёны амэрыканцаў пільна сьцерагліся перад «чырвонаю пагрозаю». Імігранцкія масы, якія ўспрымаліся як расейцы, былі ўвасабленьнем гэтае пагрозы. Такім чынам, канфлікт быў непазьбежны. Сытуацыя пагоршылася пасьля Першае сусьветнае вайны, калі заквітнелі ўсе гатункі палітычнага экстрэмізму й дыскрымінацыі Гэты пэрыяд адкрыў непрыемную старонку ў гісторыі стаўленьня Амэрыкі да «славянаў» і «расейцаў». Міністар Юстыцыі ЗША А.Мітчэл Палмэр, натхнёны патрыятычнымі пачуцьцямі, вызнаючы пагляды кансэрватыўных амэрыканцаў сярэдняе клясы, якія палягалі ў тым, каб «не дапусьціць рэвалюцыі», пачаў кіраваць жалезным кулаком.
Пачалася эпоха пошуку «падрыўных элемэнтаў», «чырвоных», «камунякаў» і «рэвалюцыянэраў», кульмінацыяю якое сталіся г.зв. Палмэравы пагромы. Тады, у 1919—1920 гады, «расейскім» амэрыканцам давялося перажыць нямала цяжкіх удараў, якія глыбока паранілі іхны дух Яны былі сярод першых ахвяраў Палмэравых пагромаў; яны найбольш асацыяваліся ў штсдзённай сьведамасыді амэрыканцаў з «чырвонымі радыкаламі» й таму шмат пацярпелі. Сотні іх былі дэпартаваныя на радзіму, а тыя тысячы, што засталіся, на ўсё жыцьцё захавалі горкую крыўду, і шмат хто перадаў гэтае пачуцьцё сваім дзецям. Вынікам гэтае чалавечае трагедыі сталася тое, што вельмі шмат каштоўных запісаў, архіваў, публікацыяў і дакумэнтаў аб іміграцыі было зьнішчана4.
Сьмешным і крыўдным аспэктам гэтага пэрыяду было тое, што ўся філязофія пазбаўленьня ад «чырвонае пагрозы» ня мела пад сабою моцных падставаў: тым часам як шмат якія амэрыканскія кангрэсмэны, вядучыя палітыкі, інтэлектуалы й нямала бізнэсмэнаў публічна выяўлялі сваю прыхільнасьць да расейскае рэвалюцыі й новага рэжыму, большая частка амэрыканскага грамадзтва ставілася да бальшавізму з засьцярогаю, а даволі вялікая колькасьць людзей была варожая новаму крамлёўскаму кіраўніцтву.
На няшчасьце, будучы злучаная ў амэрыканскай сьведамасьці з новым рэжымам дзеля свайго геаграфічнага
4 Лнпоткнн Л. Преследовання русскнх раднкалов//Дело Труда—Пробужденне 1959 Дек С.5—7; Колокольцев Пальмеровскне погромы //Дело Труда—Пробужденне. 1954. Авг —дек. С. 11—16; Green A. Deportation Laws Hit Slavic Americans//The Slavic American (New York). 1947. No.2. P.13.
паходжаньня, гэтак званая расейская калёнія (якая фактычна складалася галоўным чынам зь беларускіх сялянаў) дорага заплаціла за свае антыкапіталістычныя сымпатыі.
Палмэравы пагромы дасягнулі нечаканае мэтьі: яны кансалідавалі прыхільнікаў шматлікіх радыкальных групаў і далі рэдкі шанц камуністам пашырыць уплывы на імігранцкія масы. Можна з поўным правам запытацца, ці параноя «расейскіх» левых у трыццатыя гады й пазьней не была наступствам Палмэравых часоў.
Выступіў і яшчэ адзін дадатковы фактар, які дадаў цёмных фарбаў у змрочную палітычную карціну «расейскіх» іміграцыйных масаў. Новая хваля імігрантаў з Расеі пачала прыбываць неўзабаве пасьля кастрычніцкае рэвалюцыі. (Гэтым разам тэрмін «расейскі» не патрабуе двукосься, бо гэтыя эмігранты былі амаль выключна расейцьі: былая адміністрацыя, вайскоўцы, інтэлектуалы й г. д.) Гэтыя імігранты, страціўшы радзіму ў выніку рэвалюцыі й будучы заўзятымі антыбальшавікамі, далучыліся да шматлікіх «расейскіх» арганізацыяў, што йснавалі на той час, сталіся лідарамі ў сваіх асяродках і распачалі дзейсную антырэвалюцыйную прапаганду, захоўваючы разам з тым моцную непрыхільнасьць да нярускіх нацыянальнасьцяў.
Гэтыя людзі былі ў стане ўплываць на шматлікіх беларускіх імігрантаў, што яны з посьпехам і рабілі. Разам з тым яны здолелі абудзіць новыя настроі ў межах «расейскае» калёніі. Сфармаваліся дзьве вялікія фракцыі «расейскіх» іміграцыйных масаў: з аднаго боку, левая, рэвалюцыйная, з савецкімі сымпатыямі, якая хоць і была структурна неаднародная, але мела выразна ідэалягічных лідараў, кіраваных з Масквьі; з другога боку, антырэвалюцыйная, кансэрватыўная ідэалягічная група з прарасейскімі сымпатыямі і зь яшчэ большым нутраным расколам.
У гэтых умовах засваеньне новых палітычных канцэпцыяў, такіх як беларускі нацыяналізм, беларуская дзяржава ці беларуская незалежніцкая арганізацыя, непазьбежна сутыкалася зь велізарнымі перашкодамі. Пераважная бальшыня беларускіх імігрантаў была проста ня ў стане дакладна зразумець розныя канцэпцыі й тым болей «прымерыць» іх да сябе.
Як былі арганізаваныя гэтыя «расейскія» масы? Сярод іхных арганізацыяў можна вылучыць некалькі групаў: «расейскія» рэлігійныя кангрэгацыі, кіраваныя прарасейскімі кансэрватыўнымі сьвятарамі й япіскапамі; анархістьі; сацыялістычна-камуністычныя арганізацыі, натхняныя й кіраваныя камуністамі пры безумоўнай арыентацыі на Маскву; прарасейскія нацыяналістычныя ўгрупаваньні.
Рэлігійныя арганізацыі
Многія тысячы беларускіх імігрантаў захавалі сувязь з Расейскаю Праваслаўнаю Царквою й падлеглымі ёй брацтвамі пасьля рэвалюцыі 1917 году.
Як ужо зазначалася, беларускія імігранты былі будаўнікамі цэркваў і заснавальнікамі шматлікіх парафіяў гэтае юрысдыкцыі, да якіх пасьля належалі ўсё сваё жыцьцё. Падзеі 1917—1918 гадоў істотна не зьмянілі палітычных паглядаў тых, хто быў зьвязаны з рэлігійнымі структурамі, і нават іхныя дзеці і ўнукі, як правіла, засталіся рэгулярнымі наведнікамі царквы. Расейская Праваслаўная Царква, звычайна называная Мітраполія, пасьпяхова русыфікавала гэтых імігрантаў, перарабляючы іх на «амэрыканскіх расейцаў». Як шмат засталося іх ва ўлоньні царквы, сказаць цяжка. Айцец Віталь Сагайдакіўскі мяркуе, што каля 15% вернікаў гэтае юрысдыкцыі былі беларускага паходжаньня, a каля 80% — украінскага5. На нашую думку, працэнт беларусаў у рамках былое Расейскае Праваслаўнае Царквы ў Амэрыцы значна вышэйшы — каля 40—45%.
Неабходна адзначыць, што праз колькі дзесяцігодзьдзяў, у красавіку 1970 году, гэтак званая «Расейская» Мітраполія зьмяніла свой назоў на Амэрыканскую Праваслаўную Царкву, гэткім чынам часткова прыпыніўшы працэс русыфікацыі й даючы прастору новаму, больш натуральнаму кірунку падзеяў — амэрыканізацыі, у выніку чаго аўтары розных публікацыяў і сьвятары гэтае канфэсіі пачалі прызнаваць, што сярод сёньняшніх парафіянаў ёсьць шмат нашчадкаў беларускіх імігрантаў. I хоць гэтая юрысдыкцыя ня можа быць заменаю Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царкве, сёньня яна ўяўляе сабою даволі дэмакратычную арганізацыю, якая пачала прызнаваць беларусаў як частку свае паствы, і значна прычыняецца да разьвіцьця праваслаўя ў Злучаных Штатах.
Анархісцкія групы
Анархісцкія тэорыі вабілі да сябе пэўную частку беларускіх масаў: ідэі анархістаў былі простыя, лёгка зразумелыя й здаваліся дасягальнымі. Беларускі ўдзел у гэтых арганізацыях быў вельмі шырокі й аблічаўся тысячамі. Аднак выразна беларускіх анархісцкіх групаў ніколі не йснавала;
5 Сагайдаківськнй В. Правдн не втопнтк. Торонто, 1977. С.299 Падлікі былі зробленыя ў 12 парафіях Амэрыканскае Праваслаўнае Царквы ў штаце Нью-Джэрзі. Гл.: Архівы БІНІМу: Папка «Амэрыканская Праваслаўная Царква».
наадварот, анархісты выказвалі скрайнія антыбеларускія пагляды6.
«Расейскія» анархісцкія арганізацыі йснавалі шмат у якіх амэрыканскіх гарадох, дзе жылі імігранты з Расейскае імпэрыі, але найбольш актыўныя групы дзеілі ў Бостане, Дэтройце, Нью-Ёрку, Балтыморы, Чыкага, Сан-Францыска й Філадэлфіі. Анархісты зрабіліся асабліва актыўнымі пасьля кастрычніцкае рэвалюцыі 1917 году, і на сваіх усекалянійных зьездах (г.зн. зьездах усяе «расейскае» калёніі) 1—4 лютага 1918 і 6—9 студзеня 1919 году (абодва адбыліся ў Нью-Ёрку) яны заснавалі сваю цэнтральную арганізацыю7. Аднак зь цягам часу ўплыў анархістаў на імігрантаў зьмяншаўся, і шмат хто з былых іхных сяброў далучаўся да іншых палітычных арганізацыяў, такіх як Фэдэрацыя Расейскіх Сацыялістычных Арганізацыяў у Амэрыцы, якая, між іншым, была заснаваная на адным з вышэй згаданых зьездаў.
У рамках анархісцкіх арганізацыяў некалькі беларусаў займалі кіраўнічыя пазыцыі. Сярод іх можна назваць д-ра Аляксандра Сянкевіча й яго жонку Ганну, якія заснавалі анархісцкую арганізацыю ў Балтыморы. Іх уплывы істотна пашырыліся, аднак асабліва значныя былі яны на Ўсходнім узьбярэжжы8.
Іншымі беларусамі ў анархісцкім кіраўніцтве былі: Максім Стоцкі, журналіст 1 пісьменьнік, аўтар кнігі «Квадратура Кругу», пазьней далучыўся да групы РООВА; Аляксей Валяныдейчык, псэўданім Дзянісаў; Сямён Хільчук, псэўданім Цярпігора; Нікіфар Гушчык; Васіль Саўчук,Дзям’ян СлавуціЧ; Арцём Яцук; Павал Жук; Ксэнафонт Каранеўскі ды іншыя9.
Левыя групы ўлучна з «прагрэсыўнымі беларускімі арганізацыямі»
Левыя, і ў тым ліку камуністычныя, групы пачалі засноўвацца ў вялікай колькасьці й разьвіваць сваю дзейнасьць неўзабаве пасьля кастрычніка 1917 году. Колькасьць гэтых групаў і іхных сяброў няспынна расла. He бракавала й палітычных лідараў, хоць у далейшым часе шмат хто з камуністычных лідараў вярнуўся ў Расею або быў дэпартаваны. Клімат для разьвіцьця камуністычнае дзейнасьці быў надзвы-
6 Белорусская Трнбуна (Чнкаго). 1329. №3; Волна (Ныо-Йорк). 1923. №39-41 C.15.
7 Дело Труда—Пробужденне. 1955. Авг — дек. C.14—15.
8 Русская Рабочая Органнзацня г. Балтнморы //Дело Труда—Пробужденне 1958 Нюнь. C.21—22.
9 Дело Труда—Пробужденне. 1953. №42. C.21; №43. С.27; 1956. №50.
с.12; 1958 №55. С.32—33
чай спрыяльны. Значная частка «расейскае» імігранцкае масы была гадамі індактрынаваная ідэалягічна-прафэсійнымі агітатарамі лёзунгамі клясавае барацьбы. Разумеючы, што яны належаць да «ніжэйшых» пластоў грамадзтва, да грамадзянаў другога гатунку ў амэрыканскім кантэксьце, гэтыя людзі былі настроеныя даволі ваяўніча. Яны думалі, што сусьветная рэвалюцыя ўжо не за гарамі й што іхны абавязак — уступаць у левыя арганізацыі, каб прысьпешыць гэтую рэвалюцыю. Трэба таксама падкрэсьліць, што кіраўнікі ўсяго амэрыканскага левага руху на пачатку стагодзьдзя былі народжаныя за межамі краіны Моўныя сэкцыі камуністычнага крыла, асабліва славянскія й расейскія групы, мелі татальную прамаскоўскую арыентацыю й дзеілі вельмі незалежна10. Практычна кожны вялікі ці малы прамысловы горад у Злучаных Штатах меў «Расейскія Прагрэсыўныя Клюбы», «Таварыствы Расейскіх Работнікаў» і падобнае. Паводле «Расейска-Амэрыканскага Даведніка», у 1918 годзе Расейскае Прэсавае Бюро мела кантакты з 75 расейскімі арганізацыямі; a ўжо ў 1919 годзе толькі арганізацыяў расейскіх сацыялістаў налічвалася ў Злучаных Штатах каля 150'*. Харві Клер у сваім разглядзе камуністычнага кіраўніцтва ў Злучаных Штатах пісаў: «Паміж сьнежнем 1918 і красавіком 1919 году колькасьць сяброў расейскіх12, украінскіх, паўдзённаславянскіх, літоўскіх і латышскіх фэдэрацыяў павялічылася ад 12 086 да 22 430 чалавек»13.
Палітычная сьведамасьць і рост ваяўнічых настрояў сярод «расейска-славянскіх» масаў у выніку падзеяў 1917—1918 гадоў шырака ўдакумэнтаваныя ў друку14.
Колькі прыкладаў дазволяць адчуць атмасфэру тых часоў:
Балыпыня насельнікаў расейскае калёніі ў Сан-Францыска сталіся сябрамі анарха-сындыкалісцкае арганізацыі Саюз Расейскіх Работнікаў15.
3 усіх гарадоў Новае Англіі найболып расейцаў прытуліў Бостан Паводле апошніх падлікаў (1923 — В.К.), тут жыве каля 15 тысячаў расейцаў, якія паходзяць пераважна з заходніх губэрняў I прыбылі ў Злучаныя ІПтаты перад Сусьветнаю вайною. Сярод велізарнае расейскае калёнІІ ў Бостане амаль няма адукаваных людзей, I ўвесь гэты час гэтыя
ю Klehr Н. Communist Cadre. Stanford, 1978; Proceedings of the 10th Convention of the Communist Party. New York, NY, 1938.
u Russian-American Register. New York, NY, 1920. P.230—232.
12 у перапісцы з аўтарам Х.Клер з жалем зазначыў, што не рабіў розьніцы паміж беларусамі й расейцамі ў сваіх дасьледаваньнях
із Klehr Н. Op. cit. P.21.
14 Волна(Ныо-Йорк). 1921. №12—13. C.18—20; Голос Труженнка (Чнкаго). 1917—1927; Голос Труда (Чнкаго). 1911 — 1919; Свободная Россня (Чнкаго). 1917—1923; Хлеб н Воля (Нью-Йорк). 1919
15 Каторга я Ссылка. 1927. №30. C.169—179
імігранты жылі як сіраты Да рэвалюцыі ўсё жыцьцё гэтае калёніі засяроджвалася вакол царквы Іншых арганізацыяў не было, I туг ніхто ніколі ня чуў слова «лекцыя», яно было тут проста незнаёмае Калі выбухнула рэвалюцыя, калёнія перамянілася: з богабаязнае яна ператварылася ў рэвалюцыйную. Аднак надзеі вярнуцца на радзіму сталіся Ілюзіяю, бостанская калёнія разьбілася на шматлікія фракцыі й цяпер перабывае ў незайздросным стане На сёньняшні дзень расейская калёнія ў Бостане групуецца вакол дзьвюх арганізацыяў: камуністычнае й анархісцкае, зь якіх ніводная не захавала свае колішняе энэргіі ёсьць тут таксама праваслаўная парафія, вакол якое згуртавана колькі людзей Адзінаю непалітычнаю арганізацыяю застаецца таварыства «Знанне», якое ўжо амаль памерла16.
У іншай амэрыканскай публікацыі падаецца такі допіс з Бостану:
У 1924 годзе мы зразумелі, іпто камуністычная прапаганда адчужае ад нас расейскія масы Бостану й ваколіцаў, настаўляючы іх супраць нашых установаў, не даючы Ім такім чынам стацца карыснымі грамадзянамі Адукаваныя расейцы й лідары асяродкаў ня так даўно прасілі ў нас дапамогі, апісваючы зьбянтэжанасьць I разгубленасьць расейцаў зь Іхнага навакольля Мы выраіпылі, што пераканаць у нечым гэтых людзей можна толькі тады, калі зь імі будзе гаварыць па-расейску (г. зн у Іх мове — BK.) адзін зь іхных землякоў 17
Відаць, бостанскую «расейскую» калёнію ўдалося нэўтралізаваць і вывесьці з рэвалюцыйнага анархасацыялістычна-камуністычнага шляху тым лягічным ходам, што «айцамі гораду» быў знойдзены чалавек, які змог загаварыць да людзей зразумелаю ім моваю. У пэўным сэньсе бостанскі досьвед быў унікальны ў тым, што «расейская» грамада была ўцягнутая ў шырэйшае жыцьцё й разьвязаньне сваіх праблемаў, чым была пазьбегнутая магчымая канфрантацыя. Аднак «расейскія» калёніі ўсюды былі ў стане «шумаваньня», і іх нялёгка было супакоіць у бальшыні прамысловых цэнтраў па ўсіх Злучаных Штатах. Падзеі 1918—1920 гадоў жыва захаваў у памяці бостанскі беларус Даніла Казушчык, пазьней шматгадовы актыўны лідар розных прасавецкіх груповак у Злучаных Штатах. Ён апісвае, як уплывала на імігрантаў агітацыя газэты «Новый Мнр» і як імігранты з «расейскае» калёніі ў Бостане і ў іншых гарадох рабіліся радыкаламі й нават камуністамі. Ён прыгадвае, што рэвалюцыйны дух масаў у канцы 10-х гадоў дасягнуў вяршыні й падняўся вышэй за нацыянальныя межы: беларусы, палякі, латышы, украінцы й іншыя былі аб’яднаныя агульнаю ідэяю — ідэяю барацьбы з капіталізмам18.
16 Наука н Жязнь (Ныо-Йорк). 1923 Сент С 19
17 Our Boston (Boston). 1926. No. 1(6). P.27.
ie Казуіцнк Д. Свет нз Росснн//Славяне(Москва). 1957 №1. С.24—27;
Казуіцнк Д. Первые шагл. Мн , 1970; Голас Радзімы 1967. №2. (Даніла
Такім чынам, вельмі значная частка «расейскае» калёніі ў Злучаных Штатах была ў першыя пасьлярэвалюцыйныя гады ў стане рэвалюцыйнага хваляваньня, і цяжка было прадказаць, у які бок гэтыя масы могуць накіраваць сваю дзейнасьць і энэргію.
Што да беларускае сьведамасьці, дык тут адбываўся цікавы працэс. Як толькі нацыянальна сьведамыя беларусы пачалі заснрўваць беларускія нацыянальныя арганізацыі ў гарадох Нью-Ёрку, Чыкага ды ў штатах Ўісжонсын, Нью-Джэрзі й г.д., левыя зацікавіліся беларускім пытаньнем. Такая сытуацыя незадоўга перад тым мела паралель: неўзабаве пасьля абвешчаньня Беларускае Народнае Рэспублікі 25 сакавіка 1918 году камуністы ў адказ на гэта стварылі Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку 1 студзеня 1919 году. Гэтаксама ўсьлед за прагрэсам нацыянальнага руху камуністы ў Злучаных Штатах распачалі працэс стварэньня шматлікіх беларускіх арганізацыяў левае, ці, як яны называлі, «прагрэсыўнае», ідэалягічнае арыентацыі, бессаромна імітуючы папярэднія захады беларускіх нацыянальных актывістаў прабеларускае дэмакратычнае ідэалёгіі.
Чаму камуністы нечакана выявілі зацікаўленьне нацыянальным рухам? Адказ на гэтае пытаньне, на думку аўтара, даволі просты. камуністы ўважалі, што ў той час беларусы былі ўрадліваю глебаю для палітычнае агітацыі. Будучы часткаю амэрыканскага работніцтва, яны маглі б стацца добрым пасярэднікам для пранікненьня ў рабочы рух і сеяньня там неспакою. Апэлюючы да беларусаў, камуністы ўжывалі два галоўныя аргумантьі: абвешчаная ў 1919 годзе Беларуская Савецкая Рэспубліка перажывала эканамічны й культурны прагрэс, там ажыцьцяўляліся нацыянальныя памкненьні беларускага народу — «людзьмі звацца». 3 другога боку, беларусы. якія жылі ў Польшчы, «у заходнім, капіталістычным грамадзтве», паводле камуністычнага разуменьня, мусілі працягваць барацьбу. Палякі не прызнавалі нацыянальных правоў беларусаў, не супрацоўнічалі зь імі, а, наадварот, імкнуліся задушыць беларускі рух і зьнішчыць беларусаў як асобную нацыю. Камуністы ўмела эксплёатавалі гэтыя мамэнты ў сваіх заляцаньнях да беларусаў у Злучаных Штатах. Яны разумелі таксама, што беларускі нацыянальны рух на бацькаўшчы'не заваёўваў усё большую падтрымку й меў на сваім рахунку значныя дасягненьні. Камуністы баяліся, каб нешта падобнае ня сталася ў Злучаных Штатах, г. зн каб беларусы ня ўзмоцніліся, не арганізаваліся й ня вырасьлі ў сілу, зь якою трэба лічыцца. Таму яны адчулі не-
Казушчык, спраўны й адданы кіраўнік шмат якіх прасавецкіх арганізацыяў у Амэрыцы, быў беларускага паходжаньня й пасьля выхаду на пэньсію пераехаў жыць у Менск, дзе й памёр 31 сьнежня 1966 году.)
абходнасьць прэвэнтыўных захадаў, якія палягалі ў стварэньні лева-камуністычных арганізацыяў у беларускіх іміграцыйных масах. Бясспрэчна, камуністы ведалі таксама, што, пакуль Савецкая Беларусь была занятая сваімі праблемамі, беларускія актывісты ў Заходняй Беларусі змагаліся з палякамі, а беларускі актыў у Злучаных Штатах быў малалікі й параўнаўча слабы. Неабходна было стаць у авангардзе беларускае грамады так, каб, калі спатрэбіцца, беларускія камуністычныя лідары былі гатовыя заняць ключавыя пазыцыі. Усе гэтыя развагі змушалі камуністаў браць ініцыятыву арганізацыі й часткавага ўсьведамленьня беларускіх работнікаў у Амэрыцы. I гэта яны рабілі на працягу дваццатых гадоў.
Перш за ўсё была распачатая прапаганда дасягненьняў Савецкае Беларусі й насьвятленьне барацьбы беларускага народу пад Польшчай у газэтах «Русскнй Голос» і «Новый Мнр» ды ў некаторых іншых выданьнях. Пачалася шырокая кампанія сярод беларускіх работнікаў з мэтаю стварэньня арганізацыяў дапамогі беларусам пад Польшчаю і ўсталяваньня цясьнейшых кантактаў з Савецкаю Беларусьсю.
Моцна ўзьняліся антыпольскія пачуцьці сярод амэрыканскіх беларусаў і дзеля канфрантацыяў на рэлігійнай глебе. Зь ні на чым не абгрунтаваных прычынаў польскія палітычныя й рэлігійныя ўлады патрабавалі ўсіх рыма-каталікоў у Польшчы лічыць палякамі. Аднак беларусы-каталікі не хацелі быць палякамі, бо яны лічылі сябе й былі беларусамі. Да таго ж у Заходняй Беларусі дзеіла вялікая актыўная група беларускіх ксяндзоў. 3 дабраслаўленьня ўраду польская каталіцкая гіерархія выступіла супраць іх з жорсткімі рэпрэсіямі, выслаўшы некаторых у Заходнюю Эўропу, іншых на Далёкі Ўсход, a а. Вінцэнта Гадлеўскага пасадзіўшы за краты.
Цярпелі ад польскіх уладаў і праваслаўныя, і таму Расейская Праваслаўная Царква ў Амэрыцы арганізавала адмысловыя групы дапамогі беларусам у Польшчы, такія як Народнае Брацтва Заходніх Расейцаў у Паўночнай Амэрыцы, заснаванае ў 1921 — 1922 гадох, або Камітэт Абароны Праваслаўя й Расейскае Меншасьці ў Полыпчы, заснаваны ў канцы 30-х гадоў. Гэтыя групы заклікалі беларусаў і ўкраінцаў у Полыпчы супрацьстаяць польскім нападам і захоўваць праваслаўную веру19.
Такая палітыка польскіх уладаў мела велізарныя нэгатыўныя вынікі: яна сеяла неспакой сярод беларускіх імігрантаў у Злучаных Штатах і стварала прыдатную глебу для камуністычнае прапаганды.
19 The Orthodox Church of America, Dept, of History and Archives, Syosset, NY, Folder Western Russians in Poland; ibid. Борьба за Русь (Нью-Йорк). 1922. №1
Камуністычныя групы як найлепей выкарыстоўвалі гэтую сытуацыю. Ведаючы, што шмат беларускіх імігрантаў у Злучаных Штатах паходзяць з Заходняе Беларусі, левыя актывісты пачалі ствараць Беларускія Народныя Таварыствы, якія былі зьвязаныя з арганізацыямі накшталт МОПРу. Зьвяртаючыся да беларускіх імігрантаў, яны пісалі:
Вас (беларусаў. — В.К.) так шмат ва ўсіх прамысловых гарадох Злучаных Штатаўі ...1 Вы мусілі б пайсьці за прыкладам вашых італьянскіх таварышаў, якія арганізавалі ў Злучаных Штатах вельмі эфэктыўныя антыфашыстоўскія групы20.
Беларускія Народныя Таварыствы былі заснаваныя скрозь у большых і меншых гарадох: Бостане й Лорэньсе (штат Масачусэтс), Чыкага (штат Іліной), Дэтройце й Грэнд-Рэпідзе (штат МічыГан), Гэры (штат Індыяна), Ныо-Ёрку й Бафала (штат Нью-Ёрк), Пасэіку й Ньюарку (Нью-Джэрзі), Філадэлфіі й ЎілксБэры (штат Пэнсылвэйнія)21. Актыўна агітавалі аб дапамозе беларускім палітвязьням у Польшчы такія групы, як Камітэт Дапамогі Палітвязьням у Польшчы, Бабруйскі Работніцкі Гурток, Расейскі Прагрэсыўны Клюб у Омаха (Нэбраска), Таварыства Расейска-Амэрыканскіх Грамадзянаў у Заходняй Філадэлфіі, Саюз Расейскіх Пралетарыяў і Сялянаў у Амэрыцы, «Селянін» (Нью-Ёрк) ды іншыя «расейскія прагрэсыўныя» арганізацыі22. Быў заснаваны нават Агульнаамэрыканскі Камітэт Дапамогі Народам Заходняе Беларусі23. Сталіся звычайнымі, прыкладам, такія паведамленьні:
Масавы мітынг беларусаў у Грынпойньце (Бруклін). У нядзелю 6 лютага 1927 году a 2 гадзіне папаўдні ў Расейскім Народным Доме, 106 Клэй стрыт, у Брукліне (Грынпойнт) адбудзеода масавы мітынг беларусаў для арганізацыі маральнае й матэрыяльнае дапамогі беларускім работнікам 1 сялянам, якія пакутуюць пад невыносным ярмом польскіх паноў Ніводзін беларус, які жыве тут, не павінен заставацца абыякавы да тае гераічнае й шматпакутнае барацьбы, якую вядуць там, на бацькаўшчыне, нашы браты, якія імкнуцца вызваліцца ад панскага ярма
На мітынгу выступіць тав Асташэўскі, будзе таксама дадзеная магчымасьць выказацца ўсім ахвотным Будуць чытацца лісты, атрыманыя зь Беларусі.
Прыходзьце ўсе, каб дапамагчы арганізаваць пасільную дапамогу нашым братом, якія пакутуюць на бацькаўшчыне24.
20 Еженедельный Новый Мнр (Ныо-Йорк). 1927. 19 марта .
21 Русскнй Голос (Нью-Йорк). 1927. 24 марта, 6, 13 нюня; 1928. 7, 18, 20, 21 мая, 18, 27 нюля.
22 Русскнй Голос (Ныо-Йорк). 1926 26 янв, 3 февр.; 1927. 17 февр , 21,
23 апр : 1929 26 окт., 4 нояб ; 1930. 17, 23 окт, 13 дек.; 1931 13 янв
23 Новый Мнр (Ныо-Йорк). 1928. 21 апр
24 Новый Мнр (Нью-Йорк). 1927. 5, 12 февр
Газэта «Русскнй Голос» падала зацемку пра той самы сход, але ў трохі іншым тоне:
Першы мітынг беларусаў, які адбыўся ў Грынпойньце 28 студзеня, сабраў шмат публікі. Быў зачытаны цэлы іпэраг лістоў зь Беларусі, якая цяпер знаходзіцца пад польскаю ўладаю
Карэспандэнты апісваюць прыгнёт, пад якім жыве беларускі народ у Полыпчы. На сходзе было аднагалосна пастаноўлена арганізаваць Саюз Беларусаў у Грынпойньце, дзе балыпыня выхадцаў з Расеі належыць да беларусаў.
Сёньня a 2 гадзіне папаўдні адбудзецца другі мітынг беларусаў у Расейскім Народным Доме, 106 Клэй стрыт. Запрашаюцца ўсе, хто падтрымвае Ідэю аб’яднаньня беларусаў25.
У выніку ў Брукліне было заснавана некалькі Беларускіх Народных Таварыстваў, якія былі цэнтралізаваныя пад шыльдаю Саюзу Беларусаў Гораду Брукліну26.
Падобныя арганізацыі былі закладзеныя ў Чыкага (склад кіраўніцтва: Ф.Літола, рэгістрацыйны сакратар; А.Румак, фінансавы сакратар; І.Зырко, скарбнік; І.Сямашка, прадстаўнік цэнтральнае арганізацыі, г. зн. Міжнароднае Рабочае Дапамогі; А.Жыронас, прэсавы рэфэрэнт), Нью-Ёрку й штаце Нью-Джэрзі. Усюды арганізоўваліся мітынгі пратэсту супроць дзеяньняў польскіх уладаў у Заходняй Беларусі27.
Калі пачыналася гэтая інсьпіраваная камуністамі кампанія стварэньня беларускіх арганізацыяў, яна сутыкнулася з шэрагам лякальных праблемаў. Напрыклад, у Нью-Ёрку беларусы хацелі сфармаваць незалежную беларускую арганізацыю, якая мелася б стацца працягам Беларускага Таварыства, якое йснавала ў Ныо-Ёрку ў 1921 — 1922 гадох. Пра гэта паведаміў аўтару ў 1965 годзе Сьцяпан Жукоўскі, беларускі імігрант, старажыл Нью-Ёрку28. Такая арганізацыя ніколі не была заснаваная з прычыны непаразуменьняў паміж беларускімі актывістамі й камуністамі. Пра гэта дазваляе меркаваць і адна з надрукаваных справаздачаў. Вось што сп. Сымон Салкоўскі, адзін з ініцыятараў новае беларускае арганізацыі, выказаў у лісьце ў «Русскнй Голос»;
У адказ на шматлікія запыты расейскіх Імігрантаў, зьвернутыя да мяне як да былога часовага сакратара ініцыятыўнае групы Саюзу
25 Русклй Голос (Нью-Йорк). 1927. 6 февр.
26 Гутарка аўтара з Васілём Смыгам, беларускім імігрантам, жыхаром Нью-Ёрку ад 1911 году, 1968; Русскнй Голос (Нью-Йорю. 1927. 8 НЮНЯ; Новый Мнр (Ныо-Йорк). 1928. 21 апр
27 Гутарка аўтара з Раманам Сакальчуком, 1973; Палуян У Беларуская Сялянска-Работніцкая Грамада Мн„ 1967. C.201; Новый Ммр (Нью-Йорк). 1927. 5 марта; 1928 14 апр.; Русскнй Голос (Нью-Йорк). 1928. 17 янв., 28 февр.
28 Гутарка аўтара зь Сьцяпанам Жукоўскім, 1965
Беларусаў для ДапамогІ Заходняй Беларусі, я лічу сваім абавязкам выступіць з гэткаю заяваю: на супольным сходзе ініцыятыўнае групы й камісіі, адказнае за складаньне праекту статуту будучага Саюзу Беларусаў, узьніклі спрэчкі ў пытаньнях тактыкі аказаньня дапамогі Заходняй БеларусІ, а таксама вакол структуры будучае арганізацыі Некаторыя ўдзельнікі сходу выказвалі думку, што кіраўніцтва ў арганізацыях такога тыпу мусіць належаць Камітэту Расейскіх Арганізацыяў Дапамогі Заходняй БеларусІ29.
У гэтым выпадку сталася так, што левае кіраўніцтва страціла давер да людзей накшталт Салкоўскага, якія лічылі, што ў справах, якія датычаць Беларусі, кіраўнічая роля мусіць належаць этнічным беларусам, а не Камітэту Расейскіх Арганізацыяў. Камуністы падазравалі, што беларускія лідары — Я.Варонка, Я.Чарапук ды іншыя — маглі мець уплыў на такіх людзей, як С.Салкоўскі. 3 гэтае прычыны левы друк узмоцніў і пашырыў кампанію нападаў на беларускае кіраўніцтва. Галоўнымі аргумантамі нападаў было тое, што Варонка й ягоныя беларускія сябры былі ворагамі рабочае клясы, што яны хацелі скінуць савецкі ўрад, агітавалі імігрантаў галасаваць за капіталістычныя партыі й г.д. Гэтыя атакі на паасобных беларускіх лідараў працягваліся дзесяцігодзьдзямі30.
Камуністы заахвочвалі беларускіх імігрантаў наведваць бацькаўшчыну, трымалі кантакты з рэпатрыянтамі й выступалі з заклікамі да беларускіх сяброў іншых «расейскіх» арганізацыяў:
Заклікаем сяброў гэтых арганізацыяў падтрымаць ведамага беларускага палітычнага лідара Браніслава Тарашкевіча й выказаць асуджэньне польскаму фашыстоўскаму ўраду, вязьнем якога ёсьць Тарашкевіч. Вышэй згаданыя арганізацыі амаль цалкам складаюцца з асобаў, якія паходзяць з Заходняе Беларусі, якая цяпер стогне пад польскім ярмом31.
Камуністычная прапаганда гэтых левых групаў была даволі эфэктыўная; яны ўсталявалі пісьмовыя кантакты з бацькаўшчынаю й замежжам. Вось тыповыя прыклады такіх «кантактаў», як яны рэклямаваліся ў шматлікіх публікацыях. Ліст у газэту «Русскнй Голос» (Ныо-Ёрк) ад Таварыства Палітычных Эмігрантаў з Заходняе Беларусі зь сядзібаю ў Маскве:
Дарагія таварышыі
гэ Русскнй Голос (Нью-Йорк). 1928. 1 дек.
зо новый Мнр (Нью-Йорк) 1932 11 нюня; Белорусская Трнбуна (Чнкаго) 1932. №11; Архівы БІНіМу: Папка ЯВаронкі.
зі Новый Мнр (Нью-Йорк) 1932 3 дек
Таварыства Палітычных Эмігрантаў з Заходняе БеларусІ даведалася з друку, што ў Чыкага ёсьць беларуская арганізацыя, падобная да нашай Завецца яна <Камітэт Дапамогі Палітвязьням у Полыпчы». Мэты гэтае арганізацыі Ідэнтычныя нашым
Мы ведаем, што група імігрантаў у Злучаных Штатах, якая называецца «расейскімі імігрантамі», на тры чвэрці складаецца зь беларусаў, бальшыня зь іх паходзіць з Заходняе Беларусі, гэта значыць з Гарадзенскае, Віленскае ды часткова зь Менскае й Сувальскае губэрняў
Далей у лісьце разглядаецца праграма арганізацыі ды яе захады ў справе дапамогі й пашырэньня інфармацыі пра Заходнюю Беларусь, а таксама сьцьвярджаецца, што зьверствы палякаў над беларусамі перавышаюць зьверствы «Мікалая Крывавага». Таварыства заклікае беларусаў-амэрыканцаў і амэрыканскі народ дапамагчы беларускім палітвязьням, просячы, каб іхны ліст быў надрукаваны ў прыхільных выданьнях. Ліст падпісаньі: старшыня Чудзёнак, сакратар Ромаш32.
Камуністычная прапаганда ў сваіх імкненьнях пасеяць неспакой у грамадзе часам губляла пачуцьцё рэальнасьці. Добрым прыкладам можа быць гэткі ліст:
Гэры, штат Індыяна У Амэрыцы шмат беларусаў Няма ў сьвеце гэткае краіны, куды б праклятыя польскія ўлады ня змусілі б эміграваць беларусаў33.
Гэтае цьверджаньне выяўляе глыбокую наіўнасьць. Як выглядае, карэспандэнт ня ведаў, што бальшыня беларусаў эмігравала задоўга да таго, як у 1918—1920 гадох адрадзілася Польская дзяржава.
Левыя беларускія арганізацыі друкавалі свае заклікі ў падтрымку Заходняе Беларусі ў самых розных пэрыядычных выданьнях, падмацоўваючы іх аўтарытэтнымі подпісамі:
Далоў польскіх фашыстаў — катаў прыгнечаных народаў! Хай жывуць рэвалюцыйныя рабочыя масы Полыпчы, Заходняе Ўкраіны й Заходняе БеларусІ, магілыпчыкі польскага фашызму! Хай жыве Ўзьяднаная Савецкая Ўкраіна I Ўзьяднаная Савецкая БеларусЫ
Пад заклікам падпісалася шмат пісьменьнікаў, сярод іх Анры Барбюс, Луі Арагон, Аптан Сінклер, Майкл Гоўлд і Джон Дос Пасас34.
Гульня на нацыянальных пачуцьцях была добра прадуманая камуністамі. Калі яны ўважалі гэта дарэчным і
32 Русскнй Голос (Ныо-Йорк). 1927 17 февр. Гл. таксама: Сялянская Ніва (Вільня). 1926 25 жн.: Савецкая Беларусь 1926. №156
зз Новый Мнр (Нью-Йорк) 1937 27 нояб
34 Soviet Literature in 1931: Literature of the World Revolution. 1931. No.l. P.126—127.
карысным, яны ўжывалі нават беларускую мову. Гэтак было з рэзалюцыяю, прынятаю на Зьезьдзе Беларускіх Баявых Рэвалюцыйных Арганізацыяў 25 красавіка 1932 году ў Савецкай Беларусі й надрукаванаю ў газэце «Новый Мнр»35. Тэма гэтага зьезду й зьмест рэзалюцыі датычаць Алабамскага лінчаваньня (справа Скотсбара), Беларускія Баявыя Рэвалюцыйныя Арганізацыі выказваюць салідарнасьць з амэрыканскімі камуністамі. Каб падкрэсьліць нацыянальны аспэкт, рэзалюцыя, напісаная на беларускай мове, была зьмешчаная ў расейскамоўнай газэце, што адразу кідалася ў вочы чытачу.
Каб ажывіць кантакты беларускіх імігрантаў у Амэрыцы з бацькаўшчынай ды ўславіць камуністычную эканамічную палітыку й савецкі лад жыцьця, савецкія ідэолягі выбралі адмысловы прапагандны мэтад: інтэнсыўную кампанію ліставаньня. Пачынаючы зь сярэдзіны 20-х гадоў гэты праект, задуманы ў Маскве, быў «спушчаны» да ўзроўню саюзных рэспублік.
Шмат якія ўсесаюзныя й рэспубліканскія выданьні мелі адмысловыя аддзелы міжнароднае пошты, як, прыкладам, на Беларусі газэты «Зьвязда», «Віцебскі пралетары», «Палеская праўда» ды іншыя. Міжнародная перапіска вялася таксама на ўзроўні паасобных прадпрыемстваў. У 1926 годзе ў Менску было заснаванае Бюро Міжнароднае Рабочае Сувязі. Паводле зьвестак гэтае арганізацыі, Савецкая Беларусь атрымала й даслала 4035 лістоў, а ў 1926—1927 гадох — 4209 лістоў36.
У кампаніі ліставаньня ў Злучаных Штатах ужываліся галоўным чынам расейскамоўныя газэты, такія як «Новый Мнр» і «Русскнй Голос». Лісты часта былі напісаныя па-беларуску. Былі яны вельмі наіўныя, поўныя таннае прапаганды, неадпаведныя рэальным умовам, хоць яны пісаліся прафэсійнымі рэдактарамі, якія ведалі Злучаныя Штаты больш тэарэтычна, чым практычна. Колькі прыкладаў гэткіх лістоў дадуць уяўленьне пра агульны іх тон і зьмест.
Ліст з Савецкага Саюзу. «Добры дзень, наш дарагі сябар МІхаіл Кукрэш! Вы пыталіся ў мяне пра дактароў I аптэкі. Сьпярша пра дактароў Дактары ў нас увесь час на дзяржаўнай зарплаце. Калі гараджанін або селянін прыходзіць да доктара, доктар аглядае яго, дае рэцэпт і за гэта атрымвае ад пацыента падзяку. Дактарам не дазваляецца браць плату з пацыентаў Усе аптэкі належаць дзяржаве; прыватных аптэк няма. За лекі раней не плацілі. Але, здаецца, два месяцы таму назад пачалі плаціць, але вельмі малы працэнт. У нас няма прыватнае ўласнасьці, усё дзяржаўнае. Мы ведаем толькі адно, што лясы, палі, моры, фабрыкі, жывёла й г. д. належаць рабочым 1 сялянам Гаспадар усяго гэтага — пралетарская дзяржава У нас цяпер няма майго-твайго, а усё наша. Гэта цудоўна для рабочых і
35 Новый Мнр (Нью-Йорк). 1932. 28 мая.
36 Вопросы нсторнн. Мн., 1980. С.32—42.
сялянаў, але вельмі балюча для кулакоў і буржуазіі. Цікава зазначыць, што марка для звычайнага замежнага ліста каштуе 15 капеек Я вам пісаў раней, што хуткасьць савецкіх самалётаў — 300 км на гадзіну, але гэта няпраўда — ня 300, a 600 1 болей. Так што вораг Савецкага Саюзу мусіць берагчы сваё варожае вуха, бо сталёвая птушка з чырвонаю зоркай можа адарваць ня толькі вуха, але й галаву. Зараз, у канцы кастрычніка, савецкія чырвоныя байцы атрымалі новую форму. Старыя карычневыя шынялі замянілі новымі — сталёвага колеру. Вельмі прыгожыя чырвоныя байцы, яны апранутыя на славу сусьветнага пралетарыяту й на страх буржуям I кулаком
Дарагі Майк! У нас цяпер быць I глядзець на ўсё — добра, жыцьцё ў нас цэняць, I жыцьцё нашае вельмі цікавае Вось, для прыкладу, чырвоны каманьдзір і чырвоны баец — радавы салдат ходзяць разам па вуліцах, адзін аднаго цыгаркамі частуюць, ставяцца адзін да аднаго, як родныя браты, разам гуляюць, сьмяюцца, часамі разам выпіваюць па шклянцы піва або віна Калі на ўсё гэта глядзіш сваімі вачыма, дык душа радуецца. Бо ж я сам былы артылерыст царскай арміі I калі сустракаўся з царскім афіцэрам, дык выцягваўся, як барабанная скура[...] Нашага байца не зьвядуць з дарогі папы, ксяндзы й рабіны Зь ім трэба ўмець весьці размову.
Дараг! Майк! Хай Нестар прыяжджае ў Савецкі Саюз, тут ён будзе працаваць 1 жыць ня горш, чым у Амэрыцы[ .]
30 кастрычніка 1935 г
Б.С.С.Р.
Горад Бабруйск, Акцябрская вул., 124 ІПардыка Васіль Дарафеевіч»37.
Лісты адрасаваліся фармарам, работнікам, у школы, паасобным імігрантам.
Вось, прыкладам, ліст фармару:
Прывітаньні ад беларускага калгасу «Барацьбіт» газэце «Новый Мнр»! Наш калгас змагаецца за справу Рабочых I Сялянаў, I мы зьвяртаемся да бедных амэрыканскіх фармараў38.
Або гэткае:
Мы, беларускія калгасьнікі, вельмі шчасьлівыя, што намі кіруе наш любімы Сталін, 1 мы ганарымся тым, што будуем сацыялізм39.
У іншым лісьце, адрасаваным амэрыканскаму сябру, прасілася аб фінансавай дапамозе на пабудову школы. Спачатку гэты даўгі ліст тлумачыць, як маладое пакаленьне пачало разумець важнасьць уменьня чытаць і пісаць,
і ўсё гэта дзякуючы нашаму новаму ладу Каб дасягнуць адукацыйных мэтаў, нашая камсамольская арганізацыя пастанавіла пабудаваць школу, Аднак, з прычыны вайны й бандыцкіх разбурэньняў, краіна ня можа сабе
37 Новый Ммр (Ныо-Йорк). 1934. 5 мая; 1935. 29 нояб
38 Новый Мнр (Ныо-Йорк). 1936. 6 апр.
зэНовый Мнр (Ныо-Йорк). 1935. 13, 16, 30 дек. ; 1936 16 янв
дазволіць цалкам аплаціць будоўлю школы. I таму мы вырашылі напісаць у Амэрыку
Далей у лісьце абяцаюць цёпла прыняць амэрыканскіх дзяцей беларускага паходжаньня й дапамагчы ім у вучэньні, калі яны прыедуць на Беларусь Канчаецца ліст так: «Спадзяемся, што наша просьба будзе пачутая й вы дапаможаце нам»40.
У канцы 20-х і на пачатку 30-х гадоў пачалася шырокая й інтэнсыўная кампанія збору сродкаў для набыцьця трактароў і грузавікоў. Мітынгі й сходы адбываліся ў дзесяткох гарадоў і мястэчак. Практычна ўсе прасацыялістычныя — «расейскія» й нерасейскія — арганізацыі адгукнуліся на гэты псыхоз купляньня амэрыканскіх трактароў і высыланьня іх у СССР. Праграма пашырылася ня толькі на гарады, а таксама на парафіі й індывідуальных асобаў41.
Шматлікія арганізацыі заснавалі Фонд Трактароў і Грузавікоў. Беларуская левая арганізацыя Камітэт Дапамогі Заходняй Беларусі была адным з актыўных заснавальнікаў гэтага фонду. Кампанія мела посьпех сярод амэрыканскіх беларусаў. Аўтар гутарыў зь дзесятком беларускіх імігрантаў-старажылаў, якія ня раз выкладалі сотні даляраў на гэтую афэру42.
Беларускія імігранты былі найлепшай глебаю для такіх мерапрыемстваў з некалькіх прычынаў. Найперш, таму, што ім былі знаёмыя патрэбы сельскагаспадарскае працы. Па-другое, яны добра ведалі рэальнае становішча сельскае гаспадаркі на бацькаўшчыне. Па-трэцяе, яны верылі, што гэта быў найлепшы шлях памагчы сваім блізкім на Беларусі. Таму цалкам натуральна, што яны адгукнуліся на гэты заклік: сотні тысячаў амэрыканскіх даляраў былі сабраныя, і на іх былі купленыя машыны.
Аднак разам з трактарамі саветам былі патрэбныя й кадрьі: трактарысты, мэханікі й г.д. Яны зьвярнуліся па дапамогу і атрымалі яе праз розныя арганізацыі. Тэхнічныя вучэльні для трактарных мэханікаў былі адчыненыя на Манхэтэне і ў Брукліне, выпускнікоў якіх заахвочалі ехаць у СССР даглядаць за амэрыканскімі трактарамі й вучыць гэтай справе савецкіх спэцыялістаў. Дзейнасьць гэтых вучэльняў шырака рэклямавалася ў друку, і з гутарак ведама, што іх наведвалі сотні беларусаў43.
40 Русскнй Голос (Нью-Йорк). 1927. 25 авг.
41 Русскнй Голос (Ныо-Йорк). 1929. 18 нояб.
4 2 Гутаркі аўтара з старымі імігрантамі ў Саўт-Рывэры, НыоБрансўіку й Пасэіку, штат Ныо-Джэрзі.
43 Русскнй Голос (Нью-Йорк). 1930. 18 дек. ; 1931. 13, 14 янв., 11, 19, 20 февр.; Новый Мнр (Нью-Йорк). 1932. 25 нюня.
Даволі шмат беларусаў выехала ў Савецкі Саюз з амэрыканскімі трактарамі Ніхто зь іх ня трапіў на Беларусь. У лісьце ад аднаго былога студэнта гаворыцца, што гэтыя мэханікі, якія паехалі ў СССР, сутыкнуліся з праблемамі, як толькі прыбылі ў Маскву: ім не казалі, дзе яны будуць працаваць. Шмат хто зь іх хацеў паехаць на Каўказ. Адзін сьведка паведаміў аўтару гэтае кнігі, што каля дзесятка хацела паехаць на Беларусь44. Замест гэтага савецкія ўлады паслалі мэханікаў туды, дзе, паводле іх, яны былі найбольш патрэбныя
Каб падтрымваць актыўнасьць імігранцкіх масаў, камуністы заахвочвалі іх сьвяточна адзначаць Дзень МОПРу, Першае траўня, Жаночы дзень і г.д.45
Такая прапагандная дзейнасьць камуністаў сярод імігранцкіх масаў працягвалася ў 20, 30 і 40-х, а ў пэўнай ступені й да 70-х гадоў. За гэты час шмат пракамуністычных арганізацыяў, асабліва тыя, што былі створаныя з канкрэтных палітычных прычынаў, прыкладам, для падтрымкі Грамады, спынілі сваё існаваньне. Аднак арганізацыі, створаныя імігрантамі з свае ўласнае ініцыятывы, жылі далей, частка зь іх захавалася й да сёньняшняга дня. Гэта, прыкладам, Дэтройцкае Міжнароднае Каапэрацыйнае Таварыства, Расейска-Амэрыканскае Жаночае Таварыства ды іншыя.
Адна з гэткіх «прагрэсыўных» левых арганізацыяў і цяпер адыгрывае значную ролю. Гэта Расейскае Народнае Таварыства Ўзаемадапамогі ў Амэрыцы. Сярод яе сяброў шмат беларусаў: галоўным чынам другое й трэцяе пакаленьне амэрыканцаў беларускага паходжаньня Арганізацыя мае свае карані ў Расейскім Праваслаўным Каталіцкім Таварыстве Ўзаемадапамогі ў Амэрыцы, якое было створанае ў 1895 годзе, а потым у брацтве, званым Народнае Таварыства Ўзаемадапамогі імя Аляксандра Неўскага, якое было зарэгістраванае ў Пэнсылвэйніі ў 1920 годзе як страхавая арганізацыя. Паступова павялічваючы сяброўства, яно сталася ведамае ў 1924 годзе як Расейскае Народнае Таварыства Ўзаемадапамогі ў Амэрыцы (РНОВ)46. Ад 20-х гадоў гэтая арганізацыяназывала сябе прагрэсыўнай і трымалася сацыялістычна-камуністычнае ідэалёгіі. У 1936 годзе яна злучылася зь Міжнародным Камуністычным Таварыствам і зь Міжнародным Камуністычным Ордэнам, стаўшыся расейскім аддзелам гэтае міжнароднае арганізацыі, г. зн. РасейскаАмэрыканскаю Сэкцыяй Міжнароднае Рабочае Арганізацыі.
4* Гутарка аўтара з Антонам Дзем'янчуком, сьведкам тых падзеяў, 1968; Новый Ммр (Нью-Йорк). 1932. 21 мая.
45 Веснік БДУ. Сер 3 1984. №3 С.6.
46 Трндцать лет АРОВ. 1920—1950: Юбнлейный Сборннк. Ныо-Йорк, 1950. C.11—12.
Даніла Казушчык, генэральны сакратар сэкцыі, паведамляў, што найхутчэй колькасыдь сяброў павелічалася паміж 1931 і 1935 гадамі, калі яна дасягнула 8639 чалавек47. У 1944 годзе арганізацыя пачала называцца Амэрыканска-Расейскім Таварыствам Узаемадапамогі (АРОВ), і пад гэтым назовам яна ведамая й сёньня. Адзін з кіраўнікоў гэтае арганізацыі, Якаў Эбэрхард, сказаў пра нацыянальны склад «расейскае» калёніі: «Расейская калёнія, як у нас прынята называць, складаецца пераважна — можа быць, на 90% ці болей — з выхадцаў з былых заходніх губэрняў Гарадзенскае, Менскае й Валынскае, г. зн. галоўным чынам зь Беларусі»48. У працэсе свайго фармаваньня АРОВ паглынула шматлікія меншыя «расейскія» арганізацыі, як, прыкладам, таварыства «Сялянін» (Нью-Ёрк), Расейскі Драматычны Клюб (Бостан), Расейскую Рабочую Арганізацыю (Балтымор) і г.д., даўшы ім нумарную шыльду: «Аддзел №...». Шмат мясцовых клюбаў гэтае арганізацыі насілі ймёны выдатных рэвалюцыйных ідэолягаў, так, прыкладам, аддзел №65 у Нью-Ёрку стаўся Таварыствам імя Чарнышэўскага (257 Іст 10 стрыт), аддзел №62 стаўся Таварыствам імя Горкага й г.д.49 Сёньня гэтая арганізацыя мае каля сотні аддзелаў і далучаных групаў па ўсёй краіне й выконвае шырокія сацыяльныя й культурныя праграмы (галоўны асяродак дзейнасьці — АРОВ-Парк у штаце Нью-Ёрк), а да нядаўнага часу падтрымвала блізкія кантакты з рознымі савецкімі й беларускімі арганізацыямі.
Як цікавы факт трэба адзначыць тое, што зь беларускім левым рухам былі зьвязаныя ня толькі этнічна беларускія імігранцкія масы, але нават і такія арганізацыі, як магутная левалібэральная група Саюз Грамадзянскіх Свабодаў, базаваная ў Нью-Ёрку, або Ліга Абароны Правоў Чалавека й Грамадзяніна. Гэтыя арганізацыі зьбіралі сродкі й перадавалі дапамогу падчас судовага працэсу над беларускім камуністам Сяргеем Прытыцкім, якога судзілі ў Польшчы ў 1937 годзе за палітычнае забойства50. Карацей кажучы, зацікаўленасьць у разьвіцьці нацыянальнага руху або ў ягонай падтрымцы ўзьнікала толькі тады, калі адчувалася неабходнасьць у выкарыстаньні беларусаў як інструмэнту ў дасягненьні асноўнае мэты камуністаў — сусьветнае рэвалюцыі.
47 Трндцать лет АРОВ. С. 16.
48 Тамсама. С.42
49 Тамсама С.46—47; Русскнй Голос (Нью-Йорк). 1929 26 окт, 4, 17 нояб.: 1930 26 сент, 10 окт.: Дело Труда—Пробужденне. 1958. №56. C.21.
50 Wilenchik W. Die Partisanen Bewegung in Weissrusland, 1941—1944. Berlin, 1984. S.145—146.
Падсумоўваючы разгляд арганізацыйнае дзейнасьці й структуры левых і пракамуністычных арганізацыяў з значным беларускім сяброўствам, важна адзначыць, што, хоць у 20—40-х гадох Савецкі Саюз быў і слабы ды меў перад сабою шэраг унутраных і зьнешніх праблем, ён тым ня менш вёў актыўную прапагандную кампанію, кіраваную за межы краіны. Гульня з нацыянальнымі пачуцьцямі імігранцкіх масаў была адным з добра правераных і надзейных мэтадаў працы камуністычнага кіраўніцтва.
Арганізацыі прарасейскае арыентацыі
Шмат хто зь беларускіх імігрантаў не прымаў левае ідэалёгіі й лёзунгаў. Такія людзі далучаліся да іншых арганізацыяў, некаторыя зь якіх часта ставіліся з адкрытаю варожасьцю да рэвалюцыйнае агітацыі, прычым ня ўсе яны арыентаваліся на царкву. Сюды ўваходзяць адукацыйныя таварыствы, страхавыя арганізацыі, а таксама лякальныя клюбы сацыяльнага характару. Некалькі найбольшых зь іх заслугоўваюць на ўвагу.
Адна зь іх — Расейскае Незалежнае Таварыства Ўзаемадапамогі ў Чыкага. Гэтая арганізацыя мае свае пачаткі ў царкоўным брацтве пры праваслаўнай парафіі Сьвятое Тройцы на Левіт стрыт у Чыкага. Як ужо зазначалася раней, у гэтай парафіі былі ўнутраныя непаразуменьні й значная група парафіянаў, пераважна беларускага паходжаньня, аддзялілася ад гэтае царквы. Сярод тых, хто аддзяліўся, вяліся спрэчкі наконт заснаваньня беларускае арганізацыі, але ідэя гэтая не была ажыцьцёўленая. Вернікі, што выйшлі з парафіі Сьвятое Тройцы, пачалі заўзята працаваць над заснаваньнем новае парафіі, і неўзабаве была заснаваная парафія Сьвятога Юрыя на Вуд стрыт. Было створанае таксама Сьвятаюраўскае Брацтва Ўзаемадапамогі. Гэтая група й сталася ядром вялікае арганізацыі ўзаемадапамогі — РНЗОВ — з шматлікімі аддзеламі ў Іліноі, МічыГане, Індыяне ды іншых штатах і вялікіх гарадох Сярэдняга Захаду. У склад арганізацыі ўваходзілі пераважна беларусы, шмат хто зь іх займаў важныя кіраўнічыя пасады, а адзін з пачынальнікаў і актыўных арганізатараў гэтае групы, заўзяты антыбальшавік Уладзімер Ляўковіч быў беларусам зь Бярозы-Картузскай. Пазьней ён быў забіты левымі51. «Белорусская Трнбуна» падавала такія зьвесткі аб складзе 1-га (Чыкагскага) аддзелу арганізацыі:
5і Рассвет (Чнкаго) 1933 18 февр
3 Гарадзенскае губ. 247 асобаў
зь Менскае губ. 125
зь ВІленскае губ. 11
з Магілеўскае губ. 3
зь беларускае часткі
Чарнігаўскае губ 2
Усяго 388 асобаў52
Выхадцы зь беларускіх губэрняў складалі 72% ад усіх сяброў 1-га аддзелу. Беларусы з гэтае арганізацыі прыхільна ставіліся да беларускіх этнічных арганізацыяў у Чыкага, аднак цікава заўважыць, што гэтая група не падзяляла ідэяў беларускае незалежнасьці. Яна, аднак, ахвотна падтрымвала заклікі ў падтрымку беларускае справы ў Полыпчы.
Яшчэ адна арганізацыя, што выступала пад «расейскаю» шыльдаю й складалася пераважна зь беларусаў, — Расейскае Аб'яднанае Таварыства Узаемадапамогі (РООВА). Пасьля доўгага манэўраваньня й шматлікіх арганізацыйных праблемаў яно было заснаванае ў Філадэлфіі ў 1926 годзе ў выніку зьліцьця пяцёх меншых арганізацыяў. У часе заснаваньня таварыства налічвала каля 2500 сяброў, мужчынаў і жанчын, агульны капітал складаў 56 000 даляраў. У 1938 годзе яно мела ўжо каля 4500 сяброў і валодала капіталам у 300 000 даляраў53.
Арганізацыя ахапляе сваёю дзейнасьцю ўсю краіну, але найболып яе сяброў жыве на Ўсходзе ды ў буйных гарадох.
Ад самага пачатку таварыства стаяла на бескампраміснай антыкамуністычнай плятформе. У склад арганізацыі ўваходзіла шмат беларусаў і ўкраінцаў, а некаторыя аддзелы цалкам складаюцца зь беларусаў54. Беларусы займалі й займаюць шмат кіраўнічых пасадаў.
Таварыства шырака ведамае дзякуючы сваёй гаспадарцы, якая завецца «Фарма РООВА» й разьмяшчаецца ў мясцовасьці Джэксан, штат Нью-Джэрзі. Гэтая маемасьць была набытая ў 1934 годзе, і ад таго часу вакол яе вырасла значнае славянскае паселішча, дзе жыве цімала й беларусаў, асабліва пэнсыянэраў55. Сп. Герман Шульц, выканаўчы дырэктар фармы РООВА, з нагоды яе 30-годзьдзя ў 1964 годзе пісаў у артыкуле, «прысьвечаным бацькам-заснавальнікам фармы»:
52 Белорусская Трнбуна (Чякаго). 1932. №13.
53 Русскяй Вестннк (Нью-Йорк). 1938 1 авг С.25.
54 Мсторня отделов РООВА: 1926—1936. Нью-Йорк, 1936. С.45, 63, 88
5 5 The New York Times. Apr. 26, 1987; 20th Anniversary of ROOVAZ/Russian Herald. 1947. Nos. 153—154; Гутаркі аўтара з Грышам Корзунам, кіраўніком моладзі пры пабудове фармы РООВА, 1958—1959; Гутаркі аўтара з Аляксандрам Асіпчыкам, жыхаром паселішча ў 1988—1991 гадох; Rova Farm. Princeton, 1981.
Вядучая група заснавальнікаў фармы складалася пераважна зь беларускіх сяляняў, якія прыехалі ў Злучаныя Штаты перад Першаю сусьветнаю вайною56.
Арганізацыя дапускае памяркоўнае фармальнае выяўленьне этнічнае й культурнае беларускасьці, а менавіта запрашае для выступленьняў беларускія сьпеўныя й танцавальныя калектывы й г.д., але пры гэтым застаецца выразна прарасейскаю арганізацыяй і блізка супрацоўнічае з Зарубежнаю Расейскаю Праваслаўнаю Царквою, якая ведамая сваім агрэсіўным расейскім нацыяналізмам.
На папярэдніх старонках быў дадзены павярхоўны агляд большых, рэгіянальных і ўсеамэрыканскіх «расейскіх» арганізацыяў з значным беларускім элемэнтам. Было й ёсьць колькі іншых, меншых групаў зь беларускім удзелам, аднак у іх нічым не выяўляецца сьведамая беларускасьць, апроч таго, што гэтыя людзі маюць блізкія асабістыя сувязі зь Беларусьсю. Гэта арганізацыі тыпу зямляцтваў — Менскага, Гарадзенскага, Бабруйскага, Пінскага й г.д.57 Заснавальнікі, дзяды сёньняшніх сяброў гэтых «расейскіх» арганізацыяў, даўно адышлі. Шмат хто зь іхных нашчадкаў жыве сёньня з пачуцьцём няёмкасьці ад таго, што амэрыканцы ўспрымаюць іх як расейцаў, тым часам як яны яшчэ захоўваюць неадчэпную памяць пра сваіх беларускіх продкаў. I гэта самы нешчасьлівы бок праблемы, бо гістарычна фалыпывы, і абавязак сёньняшніх сьведамых амэрыканскіх беларусаў — выправіць гэты фальш.
Цяпер варта спыніцца на заўвагах пра заснавальнікаў і кіраўнікоў гэтых «расейскіх» арганізацыяў, якія складаліся пераважна зь беларусаў.
Беларускія заснавальнікі й кіраўнікі анархісцкіх і левых арганізацыяў уваходзілі ў іх з сваіх палітычных перакананьняў, шмат было сярод іх і сьведамых беларусаў. Аднак значна болей было тых, хто толькі называўся беларусам і йшоў за ідэолягамі, якія дзеля кан’юнктуры часам надавалі сваім лёзунгам беларускія адценьні. Дзеля іхнага апраўданьня трэба зазначыць, што яны шчыра верылі ў тое, за чым ішлі. Сярод найбольш выдатных дзеячоў такога тыпу былі Даніла Казушчык, Надзя Сілівончык, Даніла Шыцько,
5в Русскяй Вестннк (Нью-Йорк). 1964. №321. С.З—4.
57 Новое Русское Слово 1928 24 марта; Архівы БІНіМу.
Вера Карлюк, Фрэд Клімовіч, Уладзімер Мінкевіч і дзесяткі іншых.
Падобная ідзалягічная характарыстыка пасуе й беларусам—актывістам амэрыканскага праваслаўя. Значная частка беларускіх імігрантаў можа лічыцца пачынальнікамі праваслаўя ў Злучаных Штатах. Гэтыя людзі, якія мелі вельмі нізкі ўзровень нацыянальнае сьведамасьці, хацелі застацца верныя царкве, якая забясьпечвала духовае кіраваньне й захаваньне маральных кашгоўнасьцяў. I такіх беларускіх душаў былі тысячы й тысячы5«.
Аднак з зусім іншымі меркамі трэба падыходзіць, каб зразумець тых беларусаў, якія засноўвалі або далучаліся да грамадзкіх арганізацыяў з «расейскаю» шыльдаю.
Тут было б дарэчы спыніцца на гэтай зьяве й адказаць на некалькі пытаньняў. Чаму гэтыя актыўныя людзі былі не ў беларускім лягеры? Ці ўсьведамлялі гэтыя людзі сваю беларускую спадчыну? Ці бачылі яны ясную розьніцу паміж беларускім і расейскім? Гэтыя людзі не былі невукамі, гэта былі досыць адукаваныя палітычныя й грамадзкія актывісты. Адказ на некаторыя з гэтых пытаньняў простьі: шмат хто зь іх ведаў, што яны этнічныя беларусы. Некаторыя зь іх гаварылі пра гэта адкрыта й з гонарам. Прыкладам, у нэкралёгу Якава Ўінслоў (Васільева) — старшыні таварыства РООВА ад 1932 да 1937 году, калі закладалася й разьвівалася славутая фарма, — мы чытаем: «Якаў Арцем’евіч заўсёды падкрасьляў сваё беларускае паходжаньне, хоць ніколі не адмаўляў сваёй расейскасьці»59. Што яны беларусы — ведалі й іншыя лідары гэтых «расейскіх» арганізацыяў. Сярод іх былі Пётр Асіповіч зь Віленскае губэрні, першы прэзыдэнт Чэхаўскага Таварыства ў Ныо-Ёрку; Васіль Кулеш, таксама зь Віленскае губэрні, бізнэсмэн і шматгадовы прэзыдэнт Чэхаўскага Таварыства; Мацьвей Драздовіч зь Віленскае губэрні, заснавальнік таварыства «Наука», старшыня Расейскага Народнага Дому ў Браўнсвіле (Нью-Ёрк), у 20-х гадох прэзыдэнт Расейскага Народнага Таварыства (Ныо-Ёрк); Восіп Кажура з Гарадзенскае губэрні, сябра Рады Дырэктароў Расейскага Таварыства Ўзаемадапамогі (Нью-Ёрк), Ігнат Зянько зь Віленскае губэрні, адзін з заснавальнікаў Чэхаўскага Таварыства; Ігнат Пальчэўскі, арганізатар РООВА; Аляксандар Клебановіч, прэзыдэнт РООВА ў 1926 годзе; К.Каральчук, прэзыдэнт РООВА ў 1929 годзе; І.Матусэвіч, прэзыдэнт РООВА ў 1930 годзе; В.Куль, вельмі дзейны кіраўнік РООВА; А.Крывулька й П.Грамовіч, шматгадовыя кіраўнікі розных арганізацыяў у
58 The Orthodox Church in America , Dept, of History and Archives, Syosset, NY, Biographical Files; 150th Anniversary of Russian Orthodox Church of America. Vol.2. New York, NY, 1945. P.261,275.
59 Русскнй Вестннк (Нью-Йорк). 1962. №309. C.2.
Брукліне; Д.Вашкевіч, адзін з галоўных ініцыятараў арганізаваньня Пушкінскага Дому для старых людзей пры фарме РООВА; Сьцяпан Трус з Гарадзенскае губэрні, адзін з заснавальнікаў і сакратароў Расейскага Народнага Дому ў Элізабэце, штат Нью-Джэрзі; М.Лазарэвіч, шматгадовы актывіст РООВА і яго прэзыдэнт у 1937—1945 і 1952—1954 гадох; Цімафей Гуз, шматгадовы кіраўнік РООВА, ды сотні іншых60.
Корань праблемы палягае ў тым, што гэтыя людзі мелі вельмі нізкі ўзровень беларускае нацыянальнае сьведамасьці; яны ня бачылі розьніцы ў палітычным сэньсе паміж беларускім і расейскім. Тыя, хто бачыў гэтую розьніцу — як Бубешка ці Сянкевіч, — былі выключэньнямі. Бальшыня кіраўнікоў былі прадуктамі шматгадовае палітыкі агрэсіўнае русыфікацыі. Расейская культура, расейская царква й расейская дзяржава былі першымі й апошнімі крытэрыямі ў іхных паглядах. Русыфікацыя так глыбака пусьціла ў іх свае карані, што яны не маглі сабе ўявіць ніякае альтэрнатывы. Любое адхіленьне ад «расейскасьці» яны лічылі нямецкаю, польскаю або сыянісцкаю інтрыгаю, а найбольш — здрадаю ідэі «трыадзінасьці вялікага рускага народу». Шмат хто зь іх праз усё жыцьцё імкнуўся стацца «нстннно русскнм». Адгэтуль паходзіць «беларускае паходжаньне» й «расейскасьць» ды іншая падобная тэрміналёгія ў вуснах шмат каго з гэтых кіраўнікоў. Вось як адзін з актывістаў «расейскае» калёніі ў Чыкага, сп. О.Новік, з гонарам і настальгіяй апісваў сваіх землякоў з Кобрыншчыньі:
Кобрынцы — вялікія прыхільнікі расейскае культуры. У іх мала свайго, беларускага, усё расейскае: песьні, танцы, гумар, аповесьці й г д. Памятаю, як супраць волі бацькоў уся моладзь кідала старыя звычаі I ўспрымала ўсё расейскае61.
Новік імкнуўся давесьці, шю гэтыя беларусы з Кобрыншчыны ўжо не былі беларусамі; некалі яны былі беларусамі, а цяпер яны ўжо расейцы. Будучы зрусыфікаваным беларусам, Новік вельмі бядуе над фактам, што, як ён піша далей, шмат хто з кобрынцаў ажаніўся з полькамі й гаворыць дома па-польску. Гэтае выказваньне надта ж характэрнае для зрусыфікаванага беларуса. У сапраўднасьці ж, магчыма, гэтыя кобрынцы жаніліся зь беларускімі дзяўчатамі рымакаталіцкае веры й надалей гаварылі дома па-беларуску, або
60 Русскнй Голос (Нью-Йорк). 1926. 16 янв.; 1976. 9 сент.; Нсторня отделов РООВА: 1926—1936. Нью-Йорк, 1936 С 28—29; Новое Русское Слово 1948. 29 мая; 1950. 14 янв., 23 апр., 18 авг., 5, 8, сент; 1951. 30 янв.; 1953. 27 нояб.; 1954 12 янв.; Архівы БІНІМу: Папка А.Асіпчыка.
бі Новый Мнр (Нью-Йорк). 1936. 18 февр.
калі й жаніліся з полькамі, што здаралася часта, дык ня так хутка русыфікаваліся, як бы таго хацелася Новіку.
Падсумоўваючы агляд дзейнасьці ў міжваенны пэрыяд (1919—1941) арганізацыяў, у якіх вялікую частку складалі беларусы, можна выявіць зусім нязначны сьведама беларускі элемэнт, асабліва ў арганізацыях прасавецкага накірунку. Аднак арганізацыі гэтыя, будучы прадуктам савецкіх патрэбаў, амаль yes адышлі ў нябыт, як толькі зьмяніўся кірунак гэтых патрэбаў. Арганізацыі, што мелі іншыя, несавецкія мэты, не адпавядалі як сьлед беларускім інтарэсам. Найбольш смутным для амэрыканскіх беларусаў было тое, што кіраўнікі гэтых шматлікіх прасавецкіх і прарасейскіх арганізацыяў, будучы з паходжаньня, г. зн. біялягічна, беларусамі, у інтэлектуальным пляне былі прадуктам царскае русыфікацыйнае палітыкі, і беларускасьць зь іх у палітычным сэньсе была вытручаная. Працэс «прамываньня мазгоў», распачаты ў цэрквах, школах і ўстановах Расейскае імпэрыі, працягваўся і ўдасканальваўся ў Новым Сьвеце праз разнастайную сетку прарасейскіх і русафільскіх арганізацыяў, установаў, цэркваў і друкаваных выданьняў.
ДЗЕЙНАСЬЦЬ БЕЛАРУСАЎ У ЧАСЕ ДРУГОЕ СУСЬВЕТНАЕ ВАЙНЫ
Другая сусьветная вайна пачалася ў Эўропе 1 верасьня 1939 году. Менш чым за тры тыдні беларуская зямля сталася зонаю ваенных дзеяньняў, калі 17 верасьня саветы «працягнулі руку братняе дапамогі» беларусам у Заходняй Беларусі. Вынікам савецкае агрэсіі супраць Полшчы ў згодзе з нацыстоўскаю Нямеччынаю сталася тое, што амаль уся беларуская этнічная тэрыторыя, улучна зь Вільняю, была аб’яднаная ў адзіную Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку. Але эпізод гэты быў кароткі. 10 кастрычніка 1939 году савецкі ўрад перадаў Вільню Літве.
Праз два гады Савецкая Беларусь адною зь першых рэспублік Савецкага Саюзу зазнала жахі вайны, калі нацыстоўская Нямеччына напала на СССР 22 чэрвеня 1941 году. У выніку хутказьменных падзеяў у 1943—1944 гадох Беларусь зноў была акупаваная саветамі. Такім чынам, у часе Другое сусьветнае вайны Беларусь была «вызваленая» тры разьі: спачатку ад «польскіх паноў», тады ад савецкіх камуністаў, пасьля ад нацыстоўскіх захопнікаў.
Напярэдадні Другое сусьветнае вайны ў Злучаных Штатах Амэрыкі дзеілі каля сотні большых і меншых славянскіх арганізацыяў. Трэба мець на ўвазе, што краіна ў тым часе выходзіла з эканамічнага крызысу, дык асаблівай актыўнасьцю арганізацыі не вызначаліся. He было й дамінуючага палітычнага кірунку, хоць балыпыня сярод амэрыканскіх славянаў схілялася да дэмакратаў і актыўна падтрымвала палітыку прэзыдэнта Рузвэльта.
Другая сусьветная вайна адразу актывізавала жыцьцё амэрыканскіх славянаў. Гэта няцяжка зразумець, калі мець на ўвазе дзьве акалічнасьці, якія мелі велізарны ўплыў на славянскія грамады ў Злучаных Штатах Амэрыкі, а менавіта тое, што 1) фактычна ўсе славянскія абшары ў Эўропе былі акупаваныя збройнымі сіламі нацыстаў і 2) нацыстоўская
расавая тэорыя лічыла славянаў Untermensch’aMi, людзьмі ніжэйшага гатунку. Фашыстоўская пагроза славянскаму сьвету зьяднала амэрыканскіх славянаў ня толькі як сукупнасьць асобных людзей, а як супольнасьць грамадаў з агульным паходжаньнем і гісторыяй. Апрача аднаўленьня дзейнасьці сваіх нацыянальных арганізацыяў, амэрыканскія славяне пачалі дзеіць і супольна — была заснаваная агульнаславянская арганізацыя Амэрыканскі Славянскі Кангрэс. Гэта была канфэдэрацыя адкрытага тыпу, якая пакідала значную свабоду дзеяньняў кожнай нацыянальнай групе. Яна давала магчымасьць выказваць ідэі перад шырокім амэрыканскім грамадзтвам і ўздымаць патрыятызм амэрыканскіх славянаў. Кіраўніцтва новае арганізацыі трымалася выразна левае арыентацыі, і падзеі Другое сусьветнае вайны давалі прасавецкім элемэнтам магчымасьць болып адкрыта прапагандаваць свае ідэалягічныя пагляды. Гэтыя прасавецкія настроі не абмяжоўваліся славянскаю масаю, уся краіна прыхільна глядзела на Савецкі Саюз і сымпатызавала «добраму старому дзядзьку Джо» (Сталіну).
Амэрыканскі Славянскі Кангрэс вёў дзейнасьць у колькіх напрамках: фінансава дапамагаў Савецкаму Саюзу, прапагандаваў камуністычныя ідэі, фармаваў амэрыканскую грамадзкую думку ў духу прыхільнасьці да Савецкага Саюзу.
Трэба падкрэсьліць, што як Амэрыканскі Славянскі Кангрэс, гэтак і арганізацыі паасобных славянскіх народаў шмат дапамагалі як эканамічна, гэтак і палітычна краінам паходжаньня.
Вельмі ўзмоцніўся й патрыятызм славянаў да Амэрыкі. Служыць краіне пайшлі тысячы й тысячы добраахвотнікаў, ды наагул працэнт славянаў у амэрыканскім войску быў вельмі значны, як значнымі былі й ахвяры за новую радзіму.
Арганізацыйная дзейнасьць сярод беларусаў у Злучаных Штатах перад Другою сусьветнаю вайною амаль замерла, хоць друк паведамляў пра ўдзел беларусаў у Амэрыканскім Славянскім Фэстывалі ў Чыкага 25 сакавіка 1941 году. У Каламбасе, штат Агаё, украінцы й беларусы ўшанавалі памяць Хрыстафора Калюмба, дзе з прамоваю выступіў беларус Ян Змагар, рыцар Чацьвертае ступені Рады Калюмбавае «Пінты», ды час-часом было чутно аб беларусах у Нью-Ёрку й Нью-Джэрзі1.
Ваенныя падзеі, зьмены дзяржаўных межаў, якія непасрэдна закранулі Беларусь, палітычныя дэмаршы літоўцаў і палякаў у Злучаных Штатах, а разам з тым разуменьне таго, што Амэрыка амаль нічога ня ведае пра Беларусь, — усё гэта прымусіла беларускіх актывістаў у Чыкага прыняць канкрэтныя захады ў ажыўленьні арганізацыйнага жыцьця.
і Новое Русское Слово (Нью-Йорю 1941 25, 29 марта; Архівы БІНіМу (Ныо-Ёрк).
Янка Чарапук-Змагар і некалькі ягоных аднадумцаў склікалі 7 верасьня 1941 году ў кватэры пад адрасам: 2623 Ўэст Агаста бульвар, Чыкага, — сход з мэтаю заснаваць новую беларускую арганізацыю2. Старшынём сходу быў Янка Чарапук-Змагар, а прысутнічалі сярод іншых а. праф. Ян Тарасэвіч, Масей Гайдук-Рубяжанін і Макар Аблажэй.
На сходзе было пастаноўлена й задакумэнтавана ў рэзалюцыі, што новая арганізацыя мелася звацца БеларускаАмэрыканскае Таварыства Помачы Жэртвам Вайны на Беларусі. Заява аб рэгістрацыі была пададзеная 25 верасьня 1941 году, падпісалі яе Змагар, Лабач, Гайдук, Аблажэй і айцец Тарасэвіч.
Але улады штату Іліной не зарэгістравалі арганізацыі, патрабуючы зьмяніць яе назоў, з чым арганізатары пагадзіліся. Было запрапанавана назваць арганізацыю БеларускаАмэрыканская Нацыянальная Рада (БАНР), якая была зарэгістраваная штатнымі ўладамі 27 кастрычніка 1941 году. Было абранае гэткае кіраўніцтва: а. Ян Тарасэвіч, старшыня; Янка Чарапук, віцэ-старшыня; Паўлюк Чопка, скарбнік; Макар Аблажэй, фінансавы сакратар; Язэп Варонка, сакратаркарэспандэнт; а. Язэп Рэшаць, рэлігійныя справьі; Ігнат Лабач, сакратар-пратакаліст. Пра заснаваньне БеларускаАмэрыканскае Нацыянальнае Рады паведамілі літоўска-, польска-, расейскай ангельскамоўныя газэты’.
Дзейнасьць новае беларускае арганізацыі канцэнтравалася на дзьвюх дзялянках: праца сярод суродзічаў і актыўнасьць навонкі. Праграма працы на ўнутраным адрэзку вызначалася ў статуце арганізацыі гэтак:
а) дапамагаць беларусам (як у гэтай краіне., гэтак і ў інпіых, асабліва ў самой Беларусі) матэрыяльна — грашмі, вопраткай I г.д.;
б) арганізоўваць лекцыі, адукацыйныя й сацыяльныя клюбы, забавы, канцэрты й г Д.;
в) выдаваць газэты, кнігі й брашурьі;
г) закладаць і падтрымваць беларускія школы, чытальні, бібліятэкі, кнігарні й г.д.
Да пералічаных пунктаў дзейнасьці трэба дадаць і тое, аб чым часта згадваецца ў пратаколах паседжаньняў, — дапамога суродзічам у справе эміграцыі ў Амэрыку (асабліва важным гэты аспэкт працы стаўся ў апошні год вайны і ў паваенны пэрыяд). Шмат мерапрыемстваў БАНР, якія разглядаліся як унутраная праца, служылі прапаганьдзе Беларусі ў шырокім амэрыканскім грамадзтве. Гэтак, прыкладам, арганізацыя запачаткавала рэгулярнае адзначэньне Дня Незалежнасьці Беларусі, угодкаў трагічнае
2 Пратаколы БАНР у Архівах БІНІМу (Ныо-Ёрк)
з Архівы БІНіМу (Нью-Ёрк); Выразкі з газэтаў.
сьмерці Янкі Купалы (упершыню вечар, прысьвечаны Купалу, адбыўся 13 сьнежня 1942 году, а паніхіда па ім была адпраўленая 11 кастрычніка 1942 году) ды іншых беларускіх нацыянальных памятных датаў. Язэп Варонка адзначаў беларускія ўрачыстасьці спэцыяльнымі радыёперадачамі. Аб беларускай дзейнасьці паведамляў шырокі друк. Пры фінансавай дапамозе 5АНР былі выдадзеныя беларускія нацыянальныя сьцяжкі-сувэніры4.
Разнастайнаю была дзейнасьць БАНР і на вонкавай дзялянцы. Было наладжанае супрацоўніцтва з Амэрыканскім Славянскім Кангрэсам, на зьездах якога заўсёды бралі ўдзел прадстаўнікі БАНР. Усяго адбылося чатыры зьездьі: першы — у Дэтройце 25—26 красавіка 1942 году, другі — у Пітсбургу 23—24 верасьня 1944 году, трэці — у Нью-Ёрку 20—22 верасьня 1946 году, чацьверты — у Чыкага 24—26 верасьня 1948 году. Найчасьцей прадстаўляў беларусаў на гэтых зьездах айцец Ян Тарасэвіч, але бывалі й іншыя дэлегаты. У сувязі з гэтымі зьездамі варта адзначыць цікавы факт: на трэцім кангрэсе чыкагскую Беларускую Раду прадстаўляў айцец Тарасэвіч. Галоўным прамоўцам на кангрэсе быў Гарбуноў Цімафей з БССР, які прадстаўляў ня толькі сваю рэспубліку, але і ўвесь СССР. Гэта, мабыць, быў першы засьведчаны гісторыяй выпадак, калі прадстаўнікі Савецкае Беларусі й беларусы дыяспары, варожыя савецкаму рэжыму, выступалі з аднае трыбуны5. У зьездах бралі ўдзел таксама беларусы зь левых арганізацыяў, прыкладам, Даніла Казушчык.
БАНР вяла таксама шырокую палітычную карэспандэнцыю. Айцец Ян Тарасэвіч, Язэп Варонка, Ян Чарапук-Змагар ліставаньнем і друкаваньнем матэрыялаў у газэтах інфармавалі шырокае амэрыканскае грамадзтва аб палітычных патрэбах беларускага народу. Асабліва варта адзначыць палітычную карэспандэнцыю а. Яна Тарасэвіча. Галоўнаю ягонаю мэтаю было інфармаваньне амэрыканскіх і заходнеэўрапэйскіх палітычных дзеячоў аб імкненьні Беларусі да незалежнасьці й захаваньня непадзельнасьці сваёй этнаграфічнай тэрыторыі. Айцец Тарасэвіч выслаў нямала мэмарандумаў аб тэрытарыяльных правох Беларусі й яе палітычнай будучыні Дзяржаўнаму Дэпартаманту ЗША; прэзыдэнтам Рузвэльту й Труману; амэрыканскім кангрэсмэнам і сэнатарам; Сэру Энтані Ідэну, брытанскаму міністру замежных справаў; д-ру Эдварду Бэнэшу, прэзыдэнту Чэхаславацкае Рэспублікі; народнаму камісару замежных
4 Чествованне памята Янкн Купалы Программа 13 декабря 1942; Архівы БІНіМу; Dziennik Zwi^zkowy (Chicago). 1942. 24 marca .
5 Русское Обозренне (Чмкаго). 1944. 11 нояб; Новое Русское Слово (Нью-Йорк). 1943. 27 февр; Славяне (Москва). 1942 Нюль. C.21 — 23; Slavic American (New York). 1947. Fall. P.12—33.
справаў БССР Кузьму Кісялёву; савецкім рэлігійным уладам, у тым ліку архіяпіскапу Яраслаўскаму й Растоўскаму Алексію.
Трэба падкрэсьліць, што сваю перапіску з наркомам замежных справаў БССР айцец Тарасэвіч вёў па-беларуску.
Рада прапагандавала свае палітычныя ідэі праз друкаванае слова, радыёперадачы, удзел у розных сходах і мітынгах. Шмат артыкулаў і інфармацыі пра дзейнасьць беларусаў у Злучаных Штатах зьмяшчалі на сваіх старонках літоўскія, польскія, расейскія і ўкраінскія выданьні.
Арганізацыя мела дачыненьне да ўкладаньня інфармацыі пра Беларусь у Encyclopedia Britannica, падтрымвала кантакты зь бібліятэкамі, прафэсарамі ды палітыкамі, зацікаўленымі Беларусьсю. БАНР зьвярнула ўвагу на праблему перадаваньня назову «Беларусь» у ангельскую мову ды была адною зь першых, хто ўжываў тэрмін «Byelorussia»6. Рада ўсталявала таксама кантакты з прадстаўнікамі БССР у Амэрыцы.
Беларуска-Амэрыканская Нацыянальная Рада была не адзінаю беларускаю арганізацыяй, што дзеіла ў часе вайны, аднак яна была найбольшаю й мела выразную беларускую накіраванасьць. Другая група — Славянскае Брацтва, — якая брала ўдзел у славянскай дзейнасьці, мела сваю сядзібу ў Браўнсвіле (Нью-Ёрк). Трэцяя арганізацыя, таксама зь НыоЁрку, была заснаваная ў 1944 годзе й звалася Менскім Зямляцтвам. Мэтаю гэтага зямляцтва было згуртаваць выхадцаў зь Меншчыны й арганізаваць дапамогу Савецкай Беларусі. Беларускія інтарэсы прадстаўлялі таксама некаторыя левыя арганізацыі, такія, як Камітэт Дапамогі Насельніцтву Менска й падобныя, якія аказалі БССР значную матэрыяльную дапамогу7.
6 Архівы БІНІМу: Папка а. Яна Тарасэвіча; Русское Обозренне (Чнкаго). 1941 1, 22 нояб ; 1942 12 мая; 1943 31 янв., 26 нюня; 1945. 27 окт.; Новое Русское Слово (Нью-Йорк). 1941. 27 нояб ; 1942. 30 янв., 27 марта; 1943. 27 февр ; Новая Заря (Чнкаго). 1943. 4 нюля; Правда (Детройт). 1943. 20 шоля; Всенародный Освободнтельный Конгресс Амернканцев Русского Пронсхождення. Фнладельфня. 8—9 окт. 1944 Стенографнческнй отчет Фнладельфня, 1945; The Michigan Slav (Detroit). 1942. No. 1; The Slavonic Monthly (New York). 1942; Slav Unity — Hitlerism’s Doom. Detroit, 1942; The Chicago Sun. 1941. Dec. 8; Naujienos (Chicago). 1941. Dec. 20; Dziennik Chicagoski. 1941. 2 grud.; 1942. 12, 23 maja; AmerykaEcho (Chicago). 1945. 26 sierpnia; Special Libraries Conference on Russian materials, Nov. 17, 1945. New York, NY, 1945; Архівы БІНіМу.
7 Новое Русское Слово (Нью-Йорк). 1942. 12 нюля, 16 авг., 10 дек.; 1943. 10 апр.; 1944. 5 янв , 5, 16 марта , 27 нюня, 17 окт, 15 дек.; 1946. 3 дек.; Woodbridge G. UNRRA: The History. Vol.l—3. New York, NY, 1950. P.ll, 143, 255—262, 438—441; Голас Радзімы. 1987. 5 лют.; Трвдцать лет АРОВ 1920—1950. Нью-Йорк, 1950.
Падчас Другое сусьветнае вайны нямала беларусаў, пераважна амэрыканцаў у першым пакаленьні, служылі ў амэрыканскім войску ды змагаліся на ўсіх франтох вайны. Удзел беларусаў у Другой сусьветнай вайне на баку заходніх аліянтаў наагул, а амэрыканскіх беларусаў у прыватнасьці, застаецца яшчэ зусім недасьледаваным эпізодам у гісторыі беларускае дыяспары. Сярод амэрыканскіх беларусаў было шмат выдатных герояў, пра якіх пісалі амэрыканскія газэты. Гэтак, Іван Радзюковіч (бацькі паходзілі зь Меншчыны) быў адным зь першых, хто высадзіўся на берагох Нармандыі 6 чэрвеня 1944 году. Героем вайны быў Дж.Асіпук, бацькі якога паходзілі зь Беларусі. Бацькі іншага вайскоўца Майкла Кліменкі паходзілі з Гомельшчыны. Уладзімер Каваленка быў узнагароджаны Найвышэйшым Крыжам Ваенна-Паветранага Флёту; Мікалай Арэшка атрымаў Кангрэсавы мэдаль; геройскаю сьмерцю загінуў у Францыі Вікеньці Прост, які нарадзіўся ў Маладэчне; геройскаю сьмерцю загінулі таксама Д.Уладыка, Б.Старадуб, А.Русецкі, А.Саўчук і г.д. Такіх беларусаў-амэрыканцаў, якія вызначыліся на франтох вайны, налічваюцца сотні й сотні8.
Дачыненьне да Амэрыкі маюць некалькі вайскоўцаў, якія змагаліся з нацыстамі на савецкім баку. Так, увесь сьвет абышоў здымак славутае сустрэчы на Эльбе, дзе амэрыканскі вайсковец абдымае савецкага — беларуса Аляксандра Сільвашку, які пасьля вайны працаваў дырэктарам школы пад Клецкам9. Іншым славутым беларусам быў Ільля Мазурук, савецкі лётчык, які адзін зь першых пераляцеў з Камчаткі ў Аляску ў часе вайны10. Цікава таксама адзначыць, што беларус Васіль Марцехаў, Герой Савецкага Саюзу, нарадзіўся ў штаце Агаё, у сям’і беларускіх імігрантаў, якія пазьней вярнуліся на Беларусь11.
Характарызуючы ролю амэрыканскіх беларускіх арганізацыяў пэрыяду Другое сусьветнае вайны, можна падкрэсьліць наступнае: гэтыя арганізацыі сталіся каталізатарамі шырокае матэрыяльнае дапамогі бацькаўшчыне і паслужылі ёй важнаю палітычнаю падтрымкаю, выступаючы перад шырокім сьветам зь ідэямі незалежнасьці й тэрытарыяльнае непадзельнасьці Беларусі.
8 The Slavonic Monthly (New York). 1942. No.3. P.20; Русскнй Вестннк (Нью-Йорк). 1944. №136; 1945 №137; Новое Русское Слово. 1942 2
окт ; 1945 6 марта, 27 нюня; 1946 15 февр
э Коммуннст Белорусснн 1988. №9. С.65—66.
ю БелСЭ. Т.6. Мн , 1972. С.536.
іі БелСЭ Т.7. Мн„ 1973. С 43
ПАВАЕННАЯ ХВАЛЯ БЕЛАРУСКАЕ ІМІГРАЦЫІ
Першыя паваенныя кантакты
3 паступовым вызваленьнем краінаў Заходняе Эўропы ад нацыстоўскае акупацыі чыкагскія беларусы пачалі ўсталёўваць кантакты зь беларускімі эмігрантамі ў Заходняй Эўропе.
3 пратаколаў чыкагскае Беларуска-Амэрыканскае Нацыянальнае Рады мы даведваемся аб перапісцы а. Яна Тарасэвіча зь Міколам Абрамчыкам, які жыў у Парыжьі; Язэп Рэшаць карэспандаваў зь беларусамі ў Заходняй Нямеччыне й Швэцыі1.
Важную ролю ў разьвіцьці й падтрыманьні гэтых кантактаў адыграла газэта «Беларускія Навіны», якая пачала выходзіць у 1945 годзе ў Парыжы. Яна сталася крыніцаю палітычнае інфармацыі для беларускае дыяспары ў Заходняй Эўропе ды зьмяшчала абвесткі аб пошуках родных і сваякоў у Злучаных Штатах. Разам з тым газэта асьвятляла беларускае жыцьцё ў Амэрыцы, адзначаючы важнасьць радыёперадачаў Язэпа Варонкі й выказваючы шкадаваньне, што іх нельга пачуць у Заходняй Эўропе. У газэце былі надрукаваныя вершы беларуска-амэрыканскага паэта Івана Шульгіна, а таксама іншыя матэрыялы беларускае тэматыкі. «Беларускія Навіны» былі задуманыя як супольная трыбуна для ўсіх беларусаў, якія апынуліся на Захадзе.
Сярод найважнейшых кантактаў, якія здолелі ўсталяваць паасобныя беларускія эмігранты, былі кантакты з цэрквамі, агенцтвамі й арганізацыямі ў справах пошуку родных і хадайнічаньня аб дапамозе ў эміграцыі.
Такім чынам, празь беларускія арганізацыйныя й прыватныя кантакты, адзіную беларускамоўную газэту на Захадзе ды празь некаторыя гуманітарныя арганізацыі, такія, як Чырвоны Крыж, Сусьветная Царкоўная Служба або ІМКА/ІЎКА (YMCA/YWCA — Хрысьціянская Асацыяцыя Моладзі), белару-
*Архівы БІНіМу: Пратаколы БАНР; Карэспандэнцыя: Рэшаць, Туронак
сы Заходняе Эўропы ўсталявалі кантакты з сваімі суродзічамі ў Злучаных Штатах, што адкрыла ім шляхі да эміграцыі.
Гэтая хваля паваенных беларускіх імігрантаў распачала новы пэрыяд у гісторыі беларускае іміграцыі ў Злучаных Штатах Амэрыкі2.
Статус беларускіх эмігрантаў у Заходняй Эўропе
Калі аліянты сьвяткавалі перамогу над нацыстоўскаю Нямеччынаю ў траўні 1945 году, болып за два мільёны ўсходнеэўрапейцаў і былых грамадзянаў Савецкага Саюзу, улучна зь дзесяткамі тысячаў беларусаў, знайшлі прытулак у розных краінах Заходняе Эўропы, абсалютна не ўяўляючы сабе свой далейшы лёс3.
Зусім нядаўна перад тым бальшыня гэтых беларусаў была остарбайтэрамі, «работнікамі з Усходу». Пад «Усходам» звычайна разумеліся тэрыторыі СССР, якія былі пад нямецкаю акупацыяю, у тым ліку й Беларуская ССР.
Апроч остарбайтэраў у Заходняй Нямеччыне знаходзілася значная колькасыдь моладзі, былых сяброў СБМ (Саюзу Беларускае Моладзі), прывезеных у Нямеччыну ў якасьці вучняў і дапаможных работнікаў на розных заводах і ваенных аб’ектах4.
Наступнаю вялікаю групаю беларусаў, якія жылі ў паваеннай Заходняй Эўропе, былі былыя ваеннапалонныя, вайскоўцы, якія служылі ў польскай або савецкай арміі. А.Вініцкі ацэньвае колькасьць беларускіх ваеннапалонных з польскае арміі ў 70 000 чалавек; паводле Жака Вэрнана, іх было каля 80 0 005.
Чацьвертая важная група беларускіх уцекачоў у Заходняй Нямеччыне складалася з тых, хто пакінуў бацькаўшчыну ў 1944—1945 гадох, ратуючыся ад наступу савецкіх войскаў. Гэтая група была вельмі разнастайная — сяляне, работнікі, інтэлігенцыя.
Заняўшы заходнюю частку Нямеччыны, аліянты сутыкнуліся з праблемаю: што рабіць з былымі жыхарамі й грамадзянамі Савецкага Саюзу — балтыйцамі, беларусамі, расейцамі, украінцамі ды прадстаўнікамі іншых нацыянальнасьцяў, якія не хацелі вяртацца на сваю бацькаўшчыну. Савецкія ўлады, у адпаведнасьці зь Ялцінскімі пагадненьнямі, патрабавалі рэпатрыяцыі гэтых людзей. Ялцінская канфэрэнцыя (люты
2Беларускія Навіны. 1945. №1; 1947. №6, 8; Беларуская Бібліятэка Імя Ф Скарыны (Лёндан): Архіў Льва Гарошкі.
3ProudfootM. European Refugees: 1939—52. London, 1957.
4ВінІцкі A. Матар'ялы да гісторыі беларускай эміграцыі ў Нямеччыне ў 1939—1951 гадох 4.1. Лос-Анджэлас, 1968 С.7, 32; Бацькаўшчына 1955. №255, 256, 258, 259, 260, 261, 264
sVemant J. The Refugee in the post-War World. New Haven, 1953. P.85.
1945 году) вызначала лёс сотняў тысячаў усходнеэўрапейцаў. На жаль, пастановы канфэрэнцыі, пераважна дыктаваныя савецкім бокам і безь пярэчаньняў прынятыя заходнімі аліянтамі, прадугледжвалі, што ўсе былыя грамадзяне Савецкага Саюзу мусяць быць рэпатрыяваныя. Аднак тэрмін «савецкія грамадзяне» разумеўся аліянтамі неадназначна.
Заходнія аліянты не лічылі савецкімі грамадзянамі тых, хто да 1 верасьня 1939 году быў грамадзянінам Польшчы, a таксама тых, хто жыў у Эстоніі, Латвіі й Літве да акупацыі гэтых краінаў саветамі ў 1940 годзе6. Як зазначаў брытанскі дасьледнік Мэлкам Праўдфут, «у заходніх зонах Нямеччыны і ў Аўстрыі было больш за 250 000 такіх асобаў». I хоць Савецкі Саюз разглядаў гэтых людзей як «сваіх» ды патрабаваў іхнага звароту на бацькаўшчыну «ў разе патрэбы з ужыцьцём сілы», палітыка заходніх аліянтаў палягала ў тым, што
ўрады Вялікабрытаніі й Злучаных Штатаў не прызяалі ніякіх тэрытарыяльных зьменаў, спрычыненых [Другою сусьветнаю] вайною, I што ўсе асобы, якія паходзяць з гэткіх тэрыторыяў, ня будуць вернутыя на бацькаўшчыну й ня будуць разглядацца як савецкія грамадзяне, калі толькі яны самі ня выступяць з хадайніцтвам аб савецкім грамадзянстве7.
Такім чынам, сама сабою склалася сытуацыя, калі шматлікія беларусы атрымалі магчымасьць застацца на Захадзе. На жаль, у некаторых выпадках заходнія ваенныя ўлады, выконваючы загады, прымусова рэпатрыявалі тысячы ўцекачоў. Гэта складае адну з найбольш трагічных старонак гісторыі Другое сусьветнае вайны«.
Магчыма, ніколі ня будзе дакладна вызначана, колькі беларусаў было прымусова рэпатрыявана, але 1 верасьня 1945 году «Правда» паведамляла, што ў Савецкі Саюз вярнулася 4 115 709 чалавек, ведама ж, улучна зь беларусамі. Аднак брытанскі дасьледнік падае крыху іншую статыстыку:
Толькі ў трох рэспубліках — РСФСР, Украіне й Беларусі — 546 000 рэпатрыяваных асобаў ужо занята ў індустрыі й 1 100 000 у сельскай гаспадарцы «ьвесткі за 1945 год — В.к.)9.
На канец 1945 году ў Заходняй Нямеччыне й Аўстрыі заставалася некалькі соцень тысячаў эмігрантаў, якія не хацелі вяртацца на сваю бацькаўшчыну. Паводле зьвестак
6 Бацькаўіпчына. 1948. №10, 11, 15; 1955. №244, 245, 246
7ProudfootM. Op. cit. P.215.
®Tolstoy N. The secret betrayal: 1944—1947. New York, 1977; Беларус (Нью-Ёрк). 1971. №167; 1975. №216.
9ProudfootM. Op. cit. P.219.
Беларускага Нацыянальнага Камітэту ў Заходняй Нямеччыне, ад 75 000 да 100 000 беларусаў пастанавіла не вяртацца на Беларусь, на той час зноў акупаваную саветамі, і прыблізна дзьве траціны зь іх паходзіла з Заходняе Беларусі10.
Пасьля спыненьня ваенных дзеяньняў уцекачы ў Заходняй Эўропе, або, ужываючы тагачасны тэрмін, «перамешчаныя асобы» (displaced persons), падпадалі пад адміністраваньне Галоўнага Камандаваньня Саюзных Экспэдыцыйных Сілаў (SHAEF), пасьля перайшлі пад апеку Камітэту Аб'еднаных Нацыяў у Справах Дапамогі й Аднаўленьня (UNRRA), a пазьней — Міжнароднае Арганізацыі Ўцекачоў (IRO)11. Калі перамешчаныя асобы праходзілі праз арганізаванае ваеннымі ўладамі «прасейваньне» або траплялі ў адміністрацыйныя лябірынты бюракратычнага апарату УНРРА, шмат хто з былых грамадзянаў Савецкага Саюзу разумеў, што можа быць рэпатрыяваны ў СССР згодна з умовамі Ялцінскага пагадненьня Каб пазьбегнуць рэпатрыяцыі, гэтыя людзі мусілі зьмяніць свае дакумэнты й давесьці, што яны не савецкія грамадзяне. Для беларусаў найбольш лягічным было давесьці, што яны былі грамадзянамі даваеннае Польшчы. Зрабіць гэта, г. зн. зьмяніць у дакумэнтах месца нараджэньня, было параўнаўча лёгка, бо беларусы, што паходзілі з Заходняе Беларусі, сьведчылі за сваіх суродзічаў пры атрыманьні новых дакумэнтаў.
Лягеры Ды-ПІ
Бальшыня перамешчаных асобаў была сабраная ў лягеры, званыя лягерамі Ды-Пі (ад DP — displaced persons). Вобразнае азначэньне паняцьцю Ды-Пі даў беларускі журналіст Тодар Беларускі ў газэце «Бацькаўшчына»;
Мы — людз! бяз бацькаўшчыны (displaced persons), як завемся мы мовай афіцыйнай, або displeased persons — пакрыўджаныя — як лепш назвалі б мы самі сябе ў дуіпы, застаўшыся запраўды пакрыўджанымі ад урадаў, што ў вас (на Агульным Зьезьдзе Аб’еднаных Нацыяў — BK.) фігуруюць I выступаюць ад Імя народаў, ад якіх яны ня маюць паўнамоцтваў12.
Колькасьць тых, хто заставаўся «на прыватных кватэрах», г.зн. па-за лягерамі Ды-Пі, была нязначная. Лягеры Ды-Пі арганізоўваліся пераважна паводле нацыянальнага прынцыпу,
10 Гутарка аўтара з Аляксандрам Русаком, старшынёю Беларускага Нацыянальнага Камітэту ў Рэгензбургу (1945), 1956.
11 Woodbridge G. Op. cit.
12 Бацькаўшчына. 1948. №15
кожная нацыянальная група, як, прыкладам, літоўцы, беларусы, палякі, украінцы, мела свой лягер. У вялікіх прамысловых асяродках існавалі таксама «міжнародныя лягеры», якія часам мелі нацыянальныя аддзелы. Некаторыя аўтары згадваюць чатырнаццаць беларускіх лягероў Ды-Пі, але беларускія статыстычныя крыніцы паказваюць, што каля дваццаці беларускіх лягероў існавала ў Заходняй Нямеччыне й колькі меншых беларускіх групаў у Аўстрыі13. Хоць бальшыня беларусаў выбрала беларускія лягеры, былі, аднак, і тыя, хто пайшоў у польскія лягеры, мяркуючы, што гэтак можна надзейней забясьпечыцца ад прымусовае рэпатрыяцыі ў СССР.
Лягеры Ды-Пі функцыянавалі як «дзяржавы ў дзяржаве». На іх не пашыралася юрысдыкцыя нямецкіх уладаў, а акупацыйныя сілы аліянтаў і адміністрацыя УНРРА ажыцьцяўлялі толькі фармальны нагляд над імі. Гэтыя лягеры звычайна мелі самакіраваньне з сваёю ўласнаю адміністрацыяю, цэрквамі, школамі, паліцыяю, рознымі клюбамі й таварыствамі. СХАЭФ, УНРРА й пазьней ІРО забясьпечвалі насельнікаў лягероў ежаю, адзеньнем, юрыдычнаю й адміністрацыйнаю дапамогаю.
Беларускае палітычнае прадстаўніцтва
Калі мінала памяць аб вайне й перамешчаныя асобы пачалі разумець, што гэтыя паселішчы Ды-Пі былі не часовымі прыстанкамі па дарозе на бацькаўшчыну, а хутчэй масткамі ў трывалую, але няясную будучыню, нацыянальныя лідары пачалі разглядаць шляхі й сродкі заснаваньня сталага палітычнага прадстаўніцтва, якое б прапагандавала й пашырала ідэю беларускае дзяржаўнасьці й імкненьне нацыі да незалежнасьці.
Было ведама, што недзе ў Заходняй Нямеччыне знаходзіцца група асобаў, якія належалі да найвышэйшага беларускага палітычнага кіраўніцтва падчас нямецкае акупацыі Беларусі ў 1941 — 1944 гадох. Галоўны орган гэтае групы называўся Беларуская Цэнтральная Рада (БЦР), на чале якое стаяў прафэсар Радаслаў Астроўскі.
Звычайныя Ды-Пі-беларусы адчувалі, што кіраўнічая роля групы БЦР як палітычнае інстытуцыі скончылася ў траўні 1945 году. Бальшыня беларускіх палітычных лідараў падзяляла гэтае меркаваньне й думала, што настаў час заснаваць новы беларускі прадстаўнічы орган, які б не выклікаў асацыяцыяў з падзеямі вайны й з нацыстоўскаю Нямеччынаю. Гэткі сымбаль яны бачылі ў Беларускай Народнай Рэспубліцы (БНР). Трэба мець на ўвазе, што ад 1920 году Рада БНР стала перабывала ў
13 Россня (Нью-Йорк). 1948. 22 сент.; ВініцкІ А. Цыт. пр. Табліца.
Заходняй Эўропе. Рада ніякім чынам не была зьвязаная з нацыстоўскаю Нямеччынаю, фактычна не прыняўшы прапановаў аб супрацоўніцтве. Такім чынам робіцца зразумелым, чаму шмат хто зь беларускіх палітычных лідараў зьвярнуўся да Рады БНР і прыняў яе як дзейнае й законнае палітычнае прадстаўніцтва. У выніку штораз большае падтрымкі Рада БНР была адноўленая, рэарганізаваная, павялічылася колькасьць яе сяброў, і ў вельмі хуткім часе яна была прызнаная значнаю часткаю беларусаў у Заходняй Эўропе як законнае беларускае палітычнае прадстаўніцтва за межамі бацькаўшчыны. Узначаліў адноўленую Раду Мікола Абрамчык14.
Шматлікія беларусы й некаторыя палітычныя лідары, аднак, лічылі, што ні супрацоўнікі БЦР, ні беларускія актывісты часоў нямецкае акупацыі не павінны адчуваць віны або сораму за сваю дзейнасьць у 1941 — 1945 гадох. Яны ўважалі, што БЦР дзеіла ў інтарэсах беларускага народу, дзеля беларускае справы й што фактычна яны могуць ганарыцца некаторымі важнымі дасягненьнямі тых часоў. Гэтая частка беларускага грамадзтва меркавала, што Беларуская Цэнтральная Рада й надалей павінна выконваць ролю палітычнага прадстаўніцтва беларускага народу. Так паўстаў палітычны дуалізм. У 1947—1948 гадох на груньце пытаньня аб беларускім палітычным прадстаўніцтве ўзьнік раскол сярод беларускіх эмігрантаў у лягерох Ды-Пі й па ўсёй Заходняй Эўропе. Канфлікт рабіўся штораз вастрэйшы, і абодва палітычныя лягеры пачалі змагацца за ўплывы ў беларускіх масах, адначасова спрабуючы пераканаць амэрыканскія, брытанскія й французскія ваенныя ўлады ў Заходняй Нямеччыне, а таксама адміністрацыю УНРРА й ІРО, што кожны зь іх мае выключнае права прадстаўляць беларусаў15. Гэткая палітычная палярызацыя нанесла шкоду беларускай справе; яна не давала людзям засяродзіцца на іншых, часам больш важных праблемах, такіх, як зьбіраньне беларусаў у беларускія лягеры Ды-Пі або прапаганда беларускіх палітычных ідэяў сярод іншых народаў.
Раскол унутры беларускае грамады ў Заходняй Эўропе ў канцы 40-х гадоў быў, на жаль, перанесены й на Амэрыканскі кантынэнт, дзе ён зрабіў уплыў на амэрыканскіх беларусаў, што відаць з справаздачы Грамадзкае Рады за Амэрыканскае Адзінства аб беларускай грамадзе за 1950—1951 гады. Аднак найбольшага напружаньня канфлікт дасягаў на Эўрапейскім
1 4 Byelorussian Statehood. New York, 1988. P.256, 363—367;
Бацькаўіпчына 1953. №138—139, 151
15 Архівы БІНіМу: Папка У.Тамашчыка; Бацькаўіпчына. 1948 №18, 26,
33, 42, 43; 1949 45, 52, 53
7-180 161
кантынэньце, у Злучаных Штатах Амэрыкі ён паступова заціхаў16.
Зь цягам часу на беларускую эміграцыйную палітычную арэну выйшла маладзейшае пакаленьне, спрэчкі паступова суняліся, і ў штодзённым жыцьці раскол ня меў ніякага ўплыву, застаўшыся чыста тэарэтычнаю праблемаю й прадметам зацікаўленьня дасьледнікаў палітычнае гісторыі. Беларуска-амэрыканская грамада прыняла ў якасьці палітычнага ідэалу беларускае нацыі незалежную дзяржаву — Беларускую Народную Рэспубліку.
Сацыяльны склад паваеннае іміграцыі
Імігранты, што прыбылі ў Злучаныя Штаты пасьля Другое сусьветнае вайны, прадстаўлялі ўвесь сацыяльны спэктар беларускага грамадзтва, хоць узроставы склад меў свае асаблівасьці. Пераважалі дзьве групьі: моладзь у веку да 20 гадоў і людзі старэйшыя за 35 гадоў, зь невялікаю перавагаю жанчын17. Прафэсійная й адукацыйная структура была наступная. Найбольшая група складалася зь сялянаў і жыхароў мястэчак. Далей ішлі прадстаўнікі рабочае клясы — работнікі самых розных галінаў прамысловасьці. Сярэдні ўзровень адукацыі ў гэтых групах складаў ад чатырох да сямі клясаў, людзі гэтыя былі ў дастатковай меры абазнаныя ў палітычных пытаньнях. Трэцюю групу складалі прадстаўнікі інтэлігенцыі — настаўнікі, службоўцы, тэхнічныя работнікі — група, што ў любой дзяржаве складае адміністрацыйна-адукацыйна-тэхнічны апарат.
Бальшыня гэтых імігрантаў паходзіла з Заходняе Беларусі; каля 80% былі праваслаўныя.
Паміж імі не было вялікае маёмаснае розьніцы, яны стаялі прыблізна на аднолькавым — вельмі сьціплым — матэрыяльным узроўні, калі меркаваць паводле заходніх стандартаў. Асобна, аднак, трэба вылучыць адну характэрную рысу, уласьцівую гэтай хвалі іміграцыі. Усе яны без выключэньня былі перакананыя антыкамуністы. Камунізм зрабіў іх роўнымі ў жабрацтве й пазбавіў іх нацыянальнае духовае спадчыны, пагроза камуністычнага прыгнёту й рэпрэсіяў змусіла іх пакінуць сваю краіну18
16 The Common Council for American Unity. A report. New York, March 1951; Беларус (Нью-Ёрк) 1952 №23; 1953 №42; 1954 №50; 1956 №57; 1963 №80; 1965. №99; Беларуская Трыбуна (Саўт-Рывэр) 1951 №4—6; 1952. №11, 12; Беларускае Слова (Людвігсбург) 1949. №4—7; Беларускае Слова (Нью-Ёрк). 1957. №33, 36.
17 У адрозьненьне ад першае масавае эміграцыі з Усходняе Эўропы, дзе значна пераважалі мужчыны Гл.: Archdeacon Th. Op. eit. P.136
18 Бацькаўшчына. 1947. №3; Архівы БІНІМу: Папка «Паваенная іміграцыя».
Новыя ініцыятывы паваеннае эры
Паваенныя беларускія імігранты пачалі прыбываць у Амэрыку ў апошнія месяцы вайны й першыя месяцы па сканчэньні ваенных дзеяньняў. Гэтая іміграцыйная група была невялікая; тыя, хто прыехаў у гэты час, належаць да колькіх канкрэтных катэгорыяў: гэта былі або асобы, народжаныя ў Злучаных Штатах, чые бацькі перад вайною вярнуліся на Беларусь, або тыя, хто меў блізкіх родзічаў і сваякоў у Амэрыцы. Хоць агульная колькасьць гэтых новых беларускіх імігрантаў была значна меншая за тыя масы, што прыбылі ў Злучаныя Штаты на пару гадоў пазьней, яны адыгралі важную ролю ў наладжаньні мэханізму, які дазволіў перабрацца за акіян іхным суродзічам, якія перабывалі ў Аўстрыі, Даніі, Францыі, Заходняй Нямеччыне пераважна ў лягерох Ды-Пі.
Адзін з тых, хто выбраўся раней, Янка Ніхаёнак, беларус, народжаны ў Амэрыцы, прыехаўшы сюды зноў з Францыі, здолеў сабраць і арганізаваць шмат амэрыканцаў беларускага паходжаньня, якія пачалі заладжваць фармальнасьці дзеля таго, каб больш беларусаў маглі выехаць сюды з Эўропы.
Другі «раньні» беларускі актывіст, які здолеў перабрацца ў Злучаныя Штаты дзякуючы сваім даваенным кантактам з амэрыканцамі ў Празе, д-р Івай Ермачэнка зьвярнуўся да ўкраінска-амэрыканскае грамады й праз розныя славянамоўныя газэты выступаў з заклікамі да «старых» амэрыканцаў беларускага паходжаньня аб дапамозе беларускім эмігрантам у Заходняй Эўропе. Іншыя беларусы, якія прыбылі ў Злучаныя Штаты неўзабаве пасьля вайны, як, прыкладам, д-р Барыс Кіт, ня толькі арганізавалі дзейнае кола людзей, якія маглі падрыхтаваць неабходныя паперы імігрантам, але й запачаткавалі першыя паваенныя арганізацыі ў беларускіх асяродках. Дзейнасьць гэтых пачынальнікаў распачала ланцуговую рэакцыю. Тыя, што прыбылі крыху пазьней, знаходзілі новых спонсараў і арганізацыі, якія аблягчалі пераезд у Амэрыку новым беларускім імігрантам. Працэс гэты набраў размах у канцы 1948 — пачатку 1949 году19.
Масавы прыезд беларускіх Ды-Пі ў Амэрыку
Іміграцыйная квота для перамешчаных асобаў была зацьверджаная Кангрэсам Злучаных Штатаў у часы
19 Гутаркі аўтара з Янкам НІхаёнкам і Іванам Ермачэнкам, 1960—1964; Янка Ніхаёнак (Нэкралёг)//Беларус. 1986. №329
прэзыдэнцтва Хары Трумана20. Відавочна, пэўную ролю ў гэтым адыгралі амэрыканскія этнічныя групы, як можна меркаваць зь ліста беларускае арганізацыі ў Чыкага кангрэсмэну Томасу Л. Оўэнзу21. Каб запусьціць у ход гэты мэханізм, была створаная Камісія да Справаў Перамешчаных Асобаў з рэгіянальнымі аддзеламі. Улады Злучаных Штатаў прадугледжвалі, што ў краіну прыедуць сотні тысячаў новых імігрантаў, пераважна ўсходнеэўрапейскага паходжаньня: беларусы, літоўцы, украінцы ды інш.22
Бальшыня беларусаў—Ды-Пі пакідала Эўропу праз нямецкія парты, як, прыкладам, Брэмэрхафэн і іншыя, шмат хто выехаў таксама з Ангелыпчыны, Францыі ды Італіі.
Гэты працэс нечым нагадвае масавую славянскую эміграцыю пачатку дваццатага стагодзьдзя. Тое самае жаданьне трапіць у «шчасьлівую залатую краіну», нават зьнешне тыя эмігранты шмат у чым былі падобныя: апранутыя ва ўсё новае, з саліднымі старамоднымі драўлянымі скрынямі ў руках і з трывогаю ў вачох. Але былі й адрозьненьні. Найбольшым былі самі прычыны эміграцыі — гэтыя былі ўжо палітычнымі эмігрантамі, якія мусілі пакінуць сваю краіну, ратуючыся ад савецкае акупацыі. Другое, чым розьніліся гэтыя дзьве хвалі, — іх інтэлектуальны ўзровень: калі на пачатку стагодзьдзя гэта былі амаль зусім неадукаваныя сяляне, дык цяпер — адукаваныя й палітычна сьведамыя людзі. У беларусаў гэтая розьніца была яшчэ больш выразная: у саракавыя гады дваццатага стагодзьдзя яны ўжо эмігравалі як асобная, дакладна вызначаная этнічная група з сваім нацыянальным назовам. У перасыльных лягерох пашыраўся беларускі пэрыядычны друк, паведамленьні й абвесткі на інфармацыйных стэндах падаваліся таксама па-беларуску, а месцам адпраўкі ў дакумэнтах шматлікіх беларусаў, якія выяжджалі праз Брэмэрхафэн і іншыя парты, значыліся беларускія лягеры Ды-Пі.
Прысутнасыдь беларусаў заўважалася таксама і ў дарозе праз Атлянтык. На некаторых караблёх мэдычную дапамогу давалі беларускія дактары23. На гэтых караблёх эмігранты друкавалі свае памятныя часапісы й бюлетэні. Часта гэтыя публікацыі друкаваліся ў некалькіх мовах, улучна зь белару-
20 Бацькаўшчына. 1948 №35; 1949 №51, 54; The U.S. Displaced Persons Act, June 25, 1948. IRO, U.S. Zone, Regensburg, Dept. Letter no. 36, February 9, 1949.
21 Архівы БІНіМу: ЛІст Ігната Лабача, 17 траўня 1947.
22 Displaced Persons Commission: DPC-275-6.26.1950, accredited agencies, listing as of June 27, 1950; Беларускае Слова (Бакнанг). 1949. №8/9.
23 ГутаркІ аўтара з доктарам Віктарам Войтанкам, які пераплыў Атлянтык некалькі разоў у 1948—1950 гадох, Пасэік, штат Нью-ДжэрзІ, 1963—1964. Дапамагаў на караблёх таксама доктар Аляксандар Багдановіч
скаю, як, прыкладам, на караблёх маршруту Брэмэрхафэн—Нью-Ёрк у 1949—1950 гадох24. Самі па сабе гэтыя факты для некаторых нацыянальнасьцяў ня маюць вялікага значаньня, але для беларусаў яны вельмі важныя, бо сьведчаць аб росьце нацыянальнае сьведамасьці ды імкненьні выразна вылучыцца сярод іншых этнічных групаў. У гэтым палягаюць найважнейшыя адрозьненьні паміж беларускімі імігрантамі пачатку й сярэдзіны стагодзьдзя.
Працэдура сьцягненьня новых імігрантаў з катэгорыі перамешчаных асобаў была адносна простая25. Бок, зацікаўлены ў запрашэньні імігранта, распачынаў працэс і выдаваў афідэйвіт (заруку) асобе або сям’і ў адпаведнасьці зь дзейнымі законамі й стандартамі. Гэты дакумэнт падаваўся ў Камісію да Справаў Перамешчаных Асобаў у Вашынгтон. На пэўнай стадыі патрабаваўся дадатковы подпіс ад рэлігійнае арганізацыі, бо перавозка імігрантаў у бальшыні выпадкаў была арганізаваная рэлігійнымі ўстановамі, такімі як Caritas Catholica, Сусьветная Рада Цэркваў і г. д.
На гэтым этапе беларусы сутыкнуліся з праблемамі, бо Расейская Праваслаўная Грэцкая Кафалічная Мітраполія (колішні назоў Амэрыканскае Праваслаўнае Царквы), займаючы прарасейскія пазыцыі, не імкнулася падтрымваць беларусаў26. 3 гэтае прычыны беларусы часта знаходзілі падтрымку з боку розных пратэстанцкіх цэркваў і рыма-каталіцкае царквы, a таксама Ўкраінскае Каталіцкае й Украінскае Праваслаўнае Цэркваў ды ад Талстоўскага Фонду. Шукалі спонсараў звычайна беларусы, якія прыехалі ў краіну раней, як, прыкладам, д-р Янка Станкевіч, а. Мікалай Краўчанка, а. Мікалай Лапіцкі, а. Леанід Стаднікаў, Міхась Белямук, а. Ян Тарасэвіч, праф. М.Сьцяпанаў. Бальшыня спонсараў жыла ў індустрыяльных штатах і гарадох Усходу й Сярэдняга Захаду Злучаных Штатаў. Аднак некаторыя спонсары, знойдзеныя праз рэлігійныя, пераважна пратэстанцкія арганізацыі, жылі ў сельскіх раёнах у такіх штатах, як Арызона, Кэнзэс або Аклахома. Такім чынам, пачатковае расьсяленьне гэтых новых імігрантаў, як і ў выпадку зь іхнымі папярэднікамі з пачатку стагодзьдзя, дыктавалася наяўнасьцю працоўных месцаў.
Досьвед некаторых імігрантаў—Ды-Пі выказаны ў колькіх лістох (захаваны правапіс арыгіналу):
24 Souvenir Journal: Gen. Taylor, USN, Bremerhaven—New York, April 7— 19, 1950; Souvenir Edition: Gen. A.W.Greenly, USAT, Bremerhaven—New York, February 18—March 3, 1950; U.S.N.A. Gen. A.W.Greenly, Bulletin, March 15— 27, 1950.
25 Беларус (Нью-Ёрк). 1953. №41.
26 Kipel V. Byelorussian-Americans... P.37—38.
Мы прыехалі параходам на квоту «Church World Service». Мы яшчэ былі ў Германіі, а яны мелі нам фармера. У N.Y. нас сустрэлі, праверылі, далі нам па 5 далараў на асобу, завезлі на цягнік, і мы паехалі у Кензас У Чыкаго мелі перасядку, дзе нас сустрэла жанчына, завяла нас у кафэтэрыю, дзе ўжо мы елі за свае грошы Чакалі доўга A 5-ай гадзіне раніцы прыехалі за 70 міль ад нашага фармера Нас сустрэлі: наш фармер I тога прыхода міністэр з сем’ямі А 7-ай гадзіне мы былі ў нашай хатцы, дзе было 4 пакоі, выходка I ванны не было, але быў гэс 1 элект Іван даіў кароў і працаваў на полі 1 ўсюды дзе было патрэбна Я глядзела курэй, якіх было каля 200. Дзеці хадзілі ў школу.
Чэраз год у мяне радзілася бебі Алісіа, Анна, якой у нас ужо няма Як мы прыехалі, нам спадабалася Мы сталі прасіць нашага фармера, каб ён знайшоў да нашых фармера Ён знайшоў у другім прыходзе Таму яны да нас прыехалі Яны адрабілі год I сталі раз'язжацца Мы пражылі там 1 V2 год.
Нам было вельмі сумна, нікога не было там з нашых Як мы прыехалі ў Балціморэ, нам было вельмі цяжка пражыць на адной пэйдзе. Я пайшла ў швейную фабрыку, дзе я прарабіла 30 гадоў ,г7
У ЗША прыехаў я 27 сакавіка 1950 г. у New York, караблём Імя ген. Грэй Афідавіт выдала арганізацыя World Church Service (арганізацыя ўсіх пратэстанскіх цэркваў). Перш аўтабусам завязьлі некалькі нас у сваю цэнтля (была гэта школа мэтадыстаў) у ваколіцах Балтымора каля Вашынгтону. Там некаторых хутка забралі сабе спонсёры, а такіх адзінокіх без сям’І не бралі (бо была гаворка, што такія хутка ўцякаюць ад фармароў, таму іх не бралі на гаспадарку). Да такіх 1 я належаў. Ня ведаю як там далей было-б са мною, я мусяў чакаць Меў якраз пры сабе адрас сп Віцьбіча — узяў ды напісаў да яго ліст У хуткім часе атрымаў вестку ад яго, каб прыежджаў у Соўт Рывэр, бо ўжо некалькі дзесяткаў Беларусаў прыехалі туды ды ўжо знайшлі сабе работу ў фабрыках, дык 1 я магу так абсталявацца 3 такім пісьмом зараз-жа я пайшоў у канцылярыю 1 пры помачы перакладчыцы атрымаў згоду выехаць адтуль На другі дзень самаходам адвязьлі мяне на чыгуначную станцыю ў г. Балтымор, купілі білет на цягнік, далі пасьветчаньне I рахунак за Іх клопаты аба мне, I я прыехаў у New Brunswick, N.J. На вуліцы пачаў дапытвацца, як заехаць у С. Рывэр Неякі чалавек з беларускай вымовай слоў падвёў мяне (даі «Bus стоп», нават даў 10 сэнты ды сказаў драйвару, каб высадзіў мяне пры вуліцы Вайт-гэт, а там ужо я сам знайду нумар дому Гэтак 1 атрымалася Меў я пры сабе толькі 5 даляраў, якія купіў яшчэ ў Нямеччыне за н. маркі для цікавасці пабачыць як яны выглядаюць Вось яны памаглі наняць адзін пакой на начлег на цэлы месяц у гатэлі неякага «Baru», a за гэты час я знайшоў сабе работу ў New Brunswick у фабрыцы, у якой прапрацаваў аж 5 гадоў [зарабляючы] ў тыдзень па 50 даляры У гэтым часе ўжо добра асвойтаўся з палажэньнем свайго эмігранцкага лёсу, навет прайіпоў вячорныя курсы ангельскае мовы, а ў 1958 г. здаў экзамін на амэрыканскае грамадзянства, ды паехаў у Канаду, места Торонта, дзе меў сваіх знаёмых з лягеру ДП. У Канадзе прабыў 5 гадоў 1 пераехаў у Чыкага — зноў да сваіх знаёмых з Нямеччыны 3 Чыкага ў Кліўлэнд, а цяпер зноў жыву ў N. JersKiM Ст Бясспрэчна ў каждым
27 Перапіска аўтара з Вольгай Канарчук, 1987
месцы свае эміграцыі меў зарабковую працу I з заробленых грошаў меў сабе на патрэбы свайго пражыцьця28.
Прыехаў да ЗША у верасьні 1950 г да Syracuse, Ind. Падарожжа каштавала 883 дол. з Нью-Ёрка да Сырац. 5 тыдняў працаваў у «Pyle Orchard», атрымаў 825.00, за што пасварыўся з гаспадаром I кінуў яго Знайшоў работу на жалезнай дарозе 81, 26'/г0 на гадзіну, быў вельмі давольны 1 прарабіў 2 гады
За гэты час выпісаў 8 сямей з Германіі, якія прыехалі да 3 Ш A 29 верасьня 1952 год. пераехаў да Чыкаго. Далучыўся да бел калоніЦ...] У чэрвені 1982 г. пераехаў назад да Syracuse, Ind. — пенсіянер29.
Як было зазначана раней, здабыць афідэйвіт для патэнцыяльнага імігранта было параўнаўча няцяжка. I як працоўнае месца, пазначанае ў афідэйвіце, заставалася вольнае, калі імігрант прыбываў у Злучаныя Штаты, усё было добра. Даволі часта, аднак, месца было ўжо занятае, a нярэдка бывала, што пазначанае ў афідэйвіце працоўнае месца было фікцыйнае. У гэткім выпадку новапрыбылы імігрант апынаўся ў складаным становішчы — ён мусіў сам даваць сабе рады. Вось прыклад:
У той час, як мы прыехалі ў Амерыку (у 1951 годзе), людзі, з якімі я зустракаўся, прыязджалі з дапамогай дзеякіх рэлігійных арганізацыяў. Але я чуў, што былі выпадкі, калі вось такія арганізацыі выпаўнялі паперы тых «спанзораў», якія ўжо жылі ў Амерыцы 1 давалі гаранціі, што ёсьць праца I жыльлё.
Вось так 1 мне з бацькамі ўдалося прыехаць. Мы былі знаёмыя з адной украінскай сямёй у Аўстрыі (дзе мы жылі ад лета 1944 г ). Гэта сям'я прыехала ў Амерыку на паўтара года раней 1 зрабілі ўсе патрэбныя паперы, што маецца гарантавана праца I мейсца дзе жыць (на спраўдзе гэта было толькі на паперы) I гэта была нам дужа прыемная дапамога, хаця за гэта і патрэбны быў ад нас падарунак.
Першыя месяцы было нялёгка, пакуль пачалі зарабляць Першых пару месяцаў спаў на падлозе, пакуль сабраліся з першымі неабходнымі рэчамі, а ў Амерыцы «бліны на варотах не вісяць», хоць можа 1 спадзяваліся, што так Потым, як падкрэплі, пачалі мяняць кватэры (аж 3) на больш выгадныя, пакуль не купілі сваю хату. I так вось сядзем і дажываем30.
Такіх лістоў можна было б працытаваць сотні. Агульным для ўсіх гэтых імігрантаў было тое, што яны здабылі багаты досьвед, і хоць жыцьцё іхнае нельга назваць лёгкім, яны дасягнулі посьпеху. Ім падабаецца жыць на сваёй другой радзіме, і яны ўдзячныя Амэрыцы за адкрытыя ім магчымасьці.
28 Перапіска аўтара з А.Асіпчыкам, 1988.
29 Перапіска аўтара з В.Пунтусам, 1988
30 Перапіска аўтара з В.Балтрушэвічам, 1988
Бальшыня новых беларускіх імігрантаў прыбыла ў Злучаныя Штаты праз Нью-Ёркскі порт, некаторыя — праз Бостан і Балтымор. Аднак цэнтрам новага беларускага жыцьця й палітычнае дзейнасьці стаўся Нью-Ёрк.
Арганізацыйны пэрыяд
«Землякі-старажылы», г. зн. беларускія імігранты, якія прыехалі ў Злучаныя Штаты да Першае сусьветнае вайны, зацікавіліся арганізацыйным жыцьцём толькі праз шмат гадоў пасьля свайго прыезду. У адрозьненьне ад іх, новапрыбылыя паваенныя імігранты адчулі патрэбу ў заснаваньні беларускіх арганізацыяў, як толькі ступілі на амэрыканскую зямлю. Перш за ўсё новыя імігранты адчувалі, што беларуская арганізацыя будзе прадстаўляць іх і іхныя ідэалы; па-другое, калі будзе трэба, яна дасьць ім маральную падтрымку; і патрэцяе, такая арганізацыя дапамагла б прыехаць з Эўропы большай колькасьці беларусаў.
Непазьбежна паўстала пытаньне аб супрацоўніцтве з тымі «старажыламі» ды Іхнымі арганізацыямі. Часам выказвалася прапанова аб масавым уступе ў арганізацыі старых імігрантаў з мэтаю пераняцьця ў іх кіраўніцтва дэмакратычным выбарным шляхам, каб гэткім чынам зьмяніць іх арыентацыю. Але гэткія пагляды былі адкінутыя як нерэальныя. Галоўнаю перашкодаю была адсутнасьць нацыянальнае сьведамасьці ў значнае часткі старых імігрантаў, а таксама іхная задаволенасьць актуальным станам рэчаў. Яны ўжо належалі да розных арганізацыяў (якія часта мелі «расейскую» бірку) і, у дадатак да іхнае звычайнае левае арыентацыі, не падтрымвалі ніякіх праяваў нацыянальнае апрычонасьці, а тым болып беларускасьці. Шмат хто зь іх не хаваў сваіх прасавецкіх паглядаў; іншыя ж схіляліся ўправа, да праімпэрскіх расейскіх нацыяналістычных тэндэнцыяў.
Пазыцыі пракамуністычных групаў выяўлялі розныя газэты й часапісы:
Нет, не «Беларусу у Амэрыцы», предателям Белорусснн решать, как должен жнть многомнллнонный белорусскнй народ[ . ] Былн уже здесь проповеднякн отделення Белорусснн, да так н осталнсь в едннственном чнсле31.
Палітычная арыентацыя беларусаў-«расейцаў» адбівалася і ў рэлігійнай сфэры. Левыя «расейскія» арганізацыі, хоць і не былі зьвязаныя ні зь якаю царкоўнаю юрысдыкцыяю, часта
31 Лесной М Новоявленные «учнтеля» амернканскнх белорусов//Русскнй Голос 1948 28 окт
падтрымвалі парафіі Расейскага Праваслаўнага Экзархату Маскоўскага Патрыярхату, тым часам як правыя расейскія групы схіляліся да падтрымкі Расейскага Зарубежнага Сыноду, які сымпатызаваў імпэрскай Расеі й царскаму рэжыму.
Палітычныя пагляды новапрыбылых беларускіх імігрантаў былі абсалютна несумяшчальныя з паглядамі «старажылаў»; яны хацелі заснаваць беларускія арганізацыі, ідэалам якіх была б незалежная беларуская дзяржава; яны таксама хацелі мець незалежную Беларускую Праваслаўную Царкву. Карацей кажучы, гэтыя групы амаль ня мелі агульнае ідэалягічнае глебы. Таму новыя імігранты пастанавілі заснаваць свае асобныя сьвецкія арганізацыі й рэлігійныя грамады32.
Існаваў да таго ж і псыхалягічны бар’ер, уласьцівы шмат якім імігранцкім групам, а менавіта: старыя імігранты лічылі сваіх новых суродзічаў <зялёнымі» амэрыканцамі, якіх трэба вучыць жыцьцю ў новых умовах ды знаёміць з амэрыканскімі палітычнымі рэаліямі. Старой групе цяжка было пагадзіцца з фактам, што інтэлектуальны ўзровень і ступень нацыянальнае сьведамасьці новае групы значна розьніліся ад іхных у той час, калі яны прыехалі ў Амэрыку.
Хоць беларускія актывісты й спрабавалі разьвіць шырэйшае супрацоўніцтва паміж рознымі пакаленьнямі імігрантаў, былі нават выдрукаваныя адмысловыя апытальнікі для зьбіраньня статыстычных матэрыялаў аб старой іміграцыі, але вялікага посьпеху гэтыя спробы ня мелі33. Нельга, аднак, сказаць, што «старыя» суродзічы не дапамагалі новапрыбылым. Часта яны дапамагалі ім у пошуках працы, здавалі кватэры за памяркоўную плату або давалі парады ў розных складаных сытуацыях. Карацей кажучы, супрацоўніцтва з ранейшымі беларускімі імігрантамі адбывалася амаль выключна на ўзроўні прыватных кантактаў.
Варта адзначыць адзін аспэкт дачыненьняў паміж старымі й новымі імігрантамі. Існавала шчырае й плённае супрацоўніцтва ў справе рэгістрацыі новых беларускіх арганізацыяў. Рэч у тым, што як найменей адзін з тых, хто падпісваў хадайніцтва аб рэгістрацыі, мусіў быць амэрыканскім грамадзянінам.
Так, прыкладам, Павел Бунчук, стары беларускі імігрант, дапамог пры рэгістрацыі Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня ў Олбані, штат Нью-Ёрк; Бунчук нават стаўся адным з функцыянэраў гэтае арганізацыі. Антон Сацэвіч, агент у продажы нерухомасьці, супрацоўнічаў з новапрыбылымі суродзічамі ў закладаньні іхных арганізацыяў
32 Bilorus. Ne «Vychodcy», а «Vyrodki»//Brotherhood (Cleveland). 1952. №7.
P.9—10; Архівы БАЗА; Архівы БККА
33 Веда (Ню-Ёрк) 1952 №4. С 126
у штатах Нью-Джэрзі й Нью-Ёрк, а таксама дапамагаў новым беларускім імігрантам знайсьці працу й набыць дом і ўласнасьць34.
У канцы 40-х — пачатку 50-х гадоў тэма супрацоўніцтва з старымі імігрантамі неаднаразова абмяркоўвалася на розных сустрэчах і нарадах новых беларускіх імігрантаў, гэтая тэма шырака насьвятлялася ў беларускім друку35. Тым часам вельмі мала старых імігрантаў далучылася да наваствораных беларускіх арганізацыяў і цэркваў.
Беларуска-Амэрыканская Нацыянальная Рада ў Чыкага й новыя імігранты
Хоць ідэя супрацоўніцтва з старою іміграцыяю была амаль цалкам адкінутая паваеннымі беларускімі імігрантамі, выключэньнем сталася Беларуска-Амэрыканская Нацыянальная Рада. Гэта была адзіная ў Злучаных Штатах беларуская нацыянальная арганізацыя, заснаваная прадстаўнікамі ранейшае хвалі беларускае іміграцыі, зь якою новыя імігранты знайшлі агульную мову. Яны стаялі на адным ідэалягічным груньце. Гэтая ідэалёгія, у дадатак да амэрыканскіх дэмакратычных ідэалаў, прадугледжвала аднаўленьне незалежнае дэМакратычнае беларускае дзяржавы. БАНР шмат прычынілася да выданьня афідэйвітаў новым імігрантам, і дзякуючы гэтаму шмат хто зь іх пасьпяхова перабраўся ў Чыкага ў часе паміж 1948 годам і пачаткам 50-х гадоў. У кіраўніцтва Рады ў гэтым часе ўваходзілі а. Ян Тарасэвіч, а. Язэп Рэшаць, Янка Чарапук, Ігнат Лабач, Макар Аблажэй, Павал Чопка й Язэп Варонка 3 пачаткам прыезду ў Чыкага новых імігрантаў колькасьць сяброў Рады павялічылася. Мікола Дзямідаў, новы імігрант і шырака ведамы беларускі актывіст, быў абраны ў Кіраўнічы Камітэт у 1950 годзе, і паступова бальшыню месцаў у Камітэце занялі новыя імігранты. Фактычна, на той час у ім засталіся толькі два «старажылы» — прэзыдэнт Рады Ігнат Лабач і сябра Камітэту Янка Чарапук. Іншыя былі паваеннымі імігрантамі: віцэ-прэзыдэнт М.Шасткоўскі, сакратар В.Пануцэвіч, скарбнік М.Волах, сябры М.Дзямідаў і Я.Ліманоўскі. Рада распачала разнастайную палітычную дзейнасьць, прапагандавала нацыянальныя й антыкамуністычныя ідэі, а таксама пачала выдаваць бюлетэнь Усё гэта выклікала злосныя нападкі на Раду з боку саветаў36.
34 Гутаркі аўтара зь Міколам Гарошкам і Лявонам Савёнкам у НьюЁрку ды Ігарам Шчорсам у Саўт-Рывэры, 1961 — 1962, якія прыцягнулі да супрацоўніцтва П Бунчука, А.Сацэвіча й Джыну Скуба
35 Беларус (Нью-Ёрк). 1950—1956; Бацькаўшчына 1952—1957.
36 Звязда. 1952. 7 лют.; Беларус (Нью-Ёрк). 1952. №7.
Новыя кіраўнікі Рады й беларускае грамады ў Чыкага былі болын палітычна спрактыкаваныя й дынамічныя за сваіх папярэднікаў, якія заснавалі Раду. А. Ян Тарасэвіч і а. Язэп Рэшаць ды некаторыя іншыя адышлі ад актыўнага кіраўніцтва Радаю, каб цалкам прысьвяціць сябе сваёй галоўнай справе — рэлігійнай дзейнасьці. Заўчасная сьмерць у 1952 годзе Язэпа Варонкі спрычыніла значныя зьмены ў праграме й прыярытэтах Рады й зазначыла абнаўленьне кіраўніцтва. Палітычны раскол, «завезены» новапрыбылымі, не абмінуў і гэтую найстарэйшую ў Амэрыцы беларускую нацыянальную арганізацыю37. Спачатку Рада была пад значным уплывам БНРаўскага лягеру, аднак пазьней сярод «старажылаў» узьнікла пачуцьцё крыўды, калі Язэп Варонка стаўся аб’ектам палітычнае ізаляцыі з боку БНР-аўскіх лідараў38.
Пазьней, у сярэдзіне 50-х гадоў, сябры розных беларускіх арганізацыяў і палітычных групаў пачалі дзеіць праз Раду, і гэта зноў зьмяніла яе арыентацыю. У выніку БАНР, хоць і паважаная ў якасьці першае сталае беларускае нацыянальнае арганізацыі ў Амэрыцы, у значнай меры перастала мець уплыў на новую хвалю іміграцыі. У хуткім часе яна сталася адной з шматлікіх беларускіх арганізацыяў у Чыкага й цяпер зьвязаная пераважна зь дзейнасьцю беларускае праваслаўнае царквы Сьв. Юр’я39. у цяперашняе кіраўніцтва Рады ўваходзяць старшыня Міхась Каленік, віцэ-старшыня Мікола Латушкін, скарбнік Пятро Нягода й сакратар Анатоль Новік.
Новыя арганізацыі
Новапрыбылыя беларускія імігранты пачалі засноўваць свае арганізацыі ўжо ў канцы 40-х гадоў. Гэты працэс няспынны й працягваецца да сёньняшняга дня. Некаторыя арганізацыі ўзьнікаюць, адыгрываюць сваю ролю й адыходзяць. Некаторыя жывуць доўга, мяняючыся зь цягам часу. Новыя арганізацыі, установы й агенцтвы нараджаюцца са зьменаю абставінаў, з прыездам новых людзей, з узьнікненьнем новых патрэбаў і з вызначэньнем новых мэтаў.
Было б вельмі цяжка, можа нават і немагчыма, пералічыць і апісаць усе беларуска-амэрыканскія арганізацыі, што йснавалі за апошнія паўстагодзьдзя. Ніжэй падаецца агляд найбольш
37 Бацькаўіпчына. 1948. №11; Беларус (Ныо-Ёрк). 1953. №40; Гутаркі аўтара з Чаславам Будзькам, Чыкага, 1976.
38 Бацькаўіпчына 1952 №89; Архівы БІНІМу: Мэмарандум Рады БНР, датаваны 19 жніўня 1950, дзе выказаныя пагляды, чаму Язэп Варонка ня можа быць прыняты ў Раду БНР
39 Беларуская Трыбуна (Саўт-Рывэр). 1950. №2; Жыве Беларусь (Манчэстэр, Вялікабрытанія). 1960. №12; Перапіска аўтара з Чаславя“ Будзькам, 1980.
значных зь іх, якія адыгралі істотную ролю ў жыцьці беларусаў у Амэрыцы, а таксама меншых арганізацыяў, якія даюць уяўленьне аб багатым калейдаскопе ідэалягічных і сацыяльных паглядаў, выказваных у розныя часы ў розных месцах. Шмат якія зь іх фігуруюць у розных амэрыканскіх даведніках40.
Злучаны Беларуска-Амэрыканскі Дапамаговы Камітэт. Адным зь першых важных крокаў да арганізацыйнае дзейнасьці сярод паваенных беларускіх імігрантаў у Амэрыцы быў зварот д-ра Івана Ермачэнкі да беларусаў, якія прыбылі ў гэтую краіну да Першае сусьветнае вайны і ў міжваенны пэрыяд. Зьвяртаючыся да гэтае групы ў 1948 годзе праз украінскай расейскамоўныя газэты, часапісы й радыёперадачы, д-р Ермачэнка заклікаў іх дапамагчы беларусам, якія знаходзіліся ў лягерох Ды-Пі ў Заходняй Эўропе41.
Д-ру Ермачэнку не ўдалося знайсьці шырокага водгуку «старажылаў» на гэты заклік. Аднак ягоны зварот і асабліва вызначэньне палітычных мэтаў паваеннае беларускае іміграцыі ясна зазначылі новую зьяву — аднаўленьне беларускае палітычнае дзейнасьці ў Злучаных Штатах. Тым часам ягоны падыход да гэтае справы выклікаў пахвалу й крытыку ў беларускім друку Заходняе Эўропы42.
У кожным выпадку неабходнасьць беларускае арганізацыі была відавочная, дый час прысьпяшаў: беларускія ўцекачы ў Заходняй Эўропе чакалі дапамогі з-за акіяну. Група беларускіх актывістаў пастанавіла заснаваць арганізацыю. Арганізацыя была зарэгістраваная ў Олбані, штат Нью-Ёрк, пад назовам «Злучаны Беларуска-Амэрыканскі Дапамаговы Камітэт» 8 лістапада 1948 году43. Першым старшынёю Камітэту стаўся д-р Іван Ермачэнка. Мэтаю арганізацыі было дапамагаць беларусам у працэсе эміграцыі 1 ўсталяваньня ў
40 Directory of American Organizations of Exiles from the U.S.S.R. New York, NY, 1952; All Nationalities Directory. Cleveland, OH, 1955; Art is All Hours: A Bicentennial Arts Resource Directory for New Jersey. Trenton,'NJ, 1975; Ethnic Directory of New Jersey. Union City, NJ, 1978; Guide to Ethnic Museums, Libraries and Archives in the United States. Kent, OH, 1978; Ethnic Information Sources of the United States. Vol.l. Detroit, MI, 1985; Ethnic Periodicals in Contemporary America. Westport, CT, 1990; Dictionary of American Immigration History. Metuchen, NJ, 1990; Encyclopedia of Associations. Detroit, MI, 1991; American Publisher's Directory. New York, NY, 1978; Guide to the American Ethnic Press. Slavic and East European Newspapers and Periodicals. Kent, OH, 1986.
41 Ameryka (Philadelphia). 1948. September 17, 24; Росскя (Ныо-Йорк). 1948. 22 сент.
42 Дело Труда—Пробужденне 1949 Янв —февр ; Беларускае Слова (Міхельсдорф). 1949. №2, 3; Бацькаўіпчына. 1949. №13(57).
43 United Byelorussian-American Relief Committee, New York Chapter, Bulletin. Nos.1,2. Aug., Nov. 1953.
Злучаных Штатах. Камітэт шукаў спонсараў для імігрантаў і вёў актыўную кампанію ў справе гуртаваньня новапрыбылых суродзічаў. Паступова арганізацыя пачала сацыяльную, культурную й палітычную дзейнасьць — ладзіла літаратурныя вечарыны, лекцыі ангельскае мовы, дапамагала шукаць працу, а таксама заснавала пэрыядычны друк: часапісы «Беларус у Амэрыцы», «Беларускае Слова ў Амэрыцы» і газэту «Беларуская Трыбуна». Гэта былі першыя паваенныя беларускамоўныя пэрыёдыкі ў Злучаных Штатах Амэрыкі44.
Камітэт заснаваў аддзелы ў Пасэіку і Саўт-Рывэры, штат Нью-Джэрзі; Норт-Холівудзе, штат КаліфорніЯ; Нью-Ёрку45.
Старшынямі камітэту былі д-р Іван Ермачэнка (1948—1949); д-р Барыс Кіт (1949—1950); д-р Мікола Шчорс (1950—1951); а. Мікалай Лапіцкі (1951 — 1976); а. Сьвятаслаў Коўш (1976—1988); а. Мечыслаў Брынкевіч (ад 1988 году).
Злучаны Беларуска-Амэрыканскі Дапамаговы Камітэт працягвае сваю дзейнасьць і сёньня. Ён набыў друкарскае абсталяваньне й ад 1960 году дапамагае ў друку гадавога пэрыядычнага выданьня «Беларуская Думка». Камітэт вядзе шырокую сацыяльную, культурную й адукацыйную дзейнасьць, а таксама ў неабходных выпадках выказвае беларускія палітычныя пагляды й патрэбы46.
Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне (БАЗА). Калі Злучаны Беларуска-Амэрыканскі Дапамаговы Камітэт пачаў закладаць сетку сваіх прадстаўнікоў у рэгіёне Нью-Ёрк—НьюДжэрзі і ў іншых штатах, нарадзіліся таксама беларускія арганізацыі з шырэйшымі палітычнымі й саныяльнымі мэтамі й з болыпым патэнцыялам удзелу. Адною з найболыь уплывовых новых арганізацыяў сталася БеларускаАмэрыканскае Задзіночаньне.
Першыя крокі ў заснаваньні Задзіночаньня былі зрсЗленыя на сходзе беларускіх палітычных актывістаў у Брукліне ў чэрвені 1949 году47. Тады арганізацыйная група склікала шырэйшы сход актыву ў Манхэтэне (Нью-Ёрк) 31 ліпеня 1949 году48. Беларускія актывісты — д-р Янка Станкевіч, Мікола Гарошка, Пётра Кажура, Янка Ніхаёнак, Мікола Дарашэвіч і іншыя — сабраліся, каб стварыць цэнтральную арганізацыю, якая
44 Беларус у Амэрыцы (Саўт-Рывэр—Ныо-Брансўік). 1948 №1—4; Беларускае Слова ў Амэрыцы (Нью-Брансўік). 1950. №1,2; Беларуская Трыбуна (Нью-ДжэрзІ— Нью-Ёрк). 1950. №1 — 1953. №17.
45 Беларуская Трыбуна (Саўт-Рывэр). 1950 №1, 3; 1951. №6, 7; 1952. №9—10; Беларус (Нью-Ёрк). 1976 №229; Гутарка аўтара з Сымонам Жамойдам, Пасэік, 1972.
46 Злучаны Беларуска-АмэрыканскІ Дапамаговы Камітэт (Саўт-Рывэр). Архівы; Гутаркі аўтара з а Мікалаем Лапіцкім, 1975; Архіў Міхася Сенькі, Саўт-Рывэр, штат Нью-Джэрзі.
47 Беларус (Ныо-Ёрк). 1969. №146.
48 БАЗА Бюлетэнь Галоўнай Управы (Ныо-Ёрк). 1958. №17
заснавала б свае аддзелы ва ўсіх асмродках, дзе жылі беларусы. Так узьнікла Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне ў Амэрыцы (раней часам называнае Беларускае Аб’еднаньне ў Амэрыцы49).
БАЗА была зарэгістраваная 26 ліпеня 1950 году ў Олбані, сталіцы штату Нью-Ёрк. У карпарацыйным пасьведчаньні пералічаюцца гэткія мэты арганізацыі:
а) прапагандаваць I пашыраць ідэалы КанстытуцыІ Злучаных Штатаў АмэрыкІ, спрыяць пашырэньню прынцыпаў справядлівасьці, свабоды й дэмакратыі;
б) спрыяць зацікаўленьню й заахвочваць дасьледаваньне розных культураў, улучна зь беларускаю культураю;
в) у выпадку патрэбы аказваць добраахвотную дапамогу сябром Арганізацыі ды Іхным сем'ям у іх дома:
г) набываць нерухомую й асабістую ўласнасьць праз дар, спадкаваньне або Іншым спосабам для карпарацыйных патрэбаў шляхам рэалізацыі карпарацыйных правоў
д) выяўляць 1 абараняць талерантнасьць; спрыяць прыязным дачыненьням між людзьмі незалежна ад іх расы, рэлігіі або сацыяльнага становішча50.
У «Энцыкляпэдыі асацыяцыяў» задачы арганізацыі акрэсьленыя наступным чынам:
Каардынаваць і пашыраць удзел амэрыканскіх беларусаў у мірных ініцыятывах ЗША, умацоўваць і прапагандаваць амэрыканскі лад жыцьця; падтрымваць беларускі народ у барацьбе за свабоду і незалежнасьць; дапамагаць беларусам на бацькаўіпчыне дамагацца справядлівага 1 роўнага стаўленьня да сябе як да вольных удзельнікаў сусьветнае сям’і народаў51.
Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне было першаю масаваю арганізацыяю, якая ўжо ў першым годзе свайго існаваньня налічвала сотні сяброў; за некалькі гадоў колькасьць сяброў ужо лічылася тысячамі. (Колькасьць сяброў уплывае на фінансавы стан арганізацыі: чым болей сяброў, тым спарнейшая каса.) Ідэалягічныя пазыцыі арганізацыі базаваліся на адноўленай рэпрэзэнтацыі Беларускае Народнае Рэспублікі.
Аддзелы БАЗА былі заснаваныя ў штатах Мічыган, Масачусэтс, Агаё, Іліной (пазьней выдзяліўся ў асобную арганізацыю), Нью-Джэрзі, Канэтыкат, Нью-Ёрк, Каліфорнія, Мэйн, у горадзе Вашынгтоне. Пазьней некаторыя зь іх спынілі існаваньне52.
49 Бацькаўшчына. 1949. №60.
50 Архівы БАЗА, Нью-Ёрк.
51 Encyclopedia of Associations. Vol.l. Detroit, 1968. P.718.
5гАрхівы БАЗА, Ныо-Ёрк, Кліўлэнд, ДэтройТ; Архіў Міколы Кунцэвіча, Нью-Ёрк; Архіў А.Протаса, Канэтыкат; Беларус (Ныо-Ёрк). 1950. №2; 1952. №20; 1955. №52; 1956. №55, 58; 1966. №108—109; GOP nationalities News (Washington, DC). 1979. No.4. P.6.
Пачынаючы ад 1949 году раз на два гады склікаюцца Кангрэсы БАЗА. Яны ўяўляюць сабою публічныя форумы, на якіх разглядаецца бягучая арганізацыйная дзейнасьць і абмяркоўваюцца агульныя праблемы ўсяе амэрыканскае беларускае грамады. На Кангрэсах дэлегатамі абіраецца кіраўніцтва Задзіночаньня. Пасаду старшыні БАЗА займалі: Мікола Гарошка (1949—1952), ген. Франьцішак Кушаль (1952—1954), Міхась Тулейка (1954—1957), Мікола Кунцэвіч (1957—1959), Кастусь Мярляк (1959—1963), д-р Станіслаў Станкевіч (1963—1965), Мікола Гарошка (1965—1967), Уладзімер Курыла (1967—1969), Вячаслаў Станкевіч (1969—1971), д-р Расьціслаў Гарошка (1971 — 1975), Антон Шукелойць (ад 1975 году)53.
Трэба зазначыць, што й Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне не абмінулі непаразуменьні й расколы паміж ягонымі сябрамі, што спрычыніла немалую шкоду арганізацыі54. Прычыны былі ня толькі ўнутранага парадку. Вельмі часта гэтая арганізацыя й паасобныя яе сябры былі аб’ектамі злосных нападак БССР-аўскага й маскоўскага друку, часам унікальных у сваёй беспадстаўнасьці й амаральнасьці55.
Нягледзячы на цяжкасьці Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне перажыло шматлікія выпрабаваньні й надалей плённа дзеіць, падтрымваючы блізкія кантакты з амэрыканскімі палітыкамі й прадстаўнікамі ўлады на ўсіх узроўнях: мясцовым, штатным і фэдэральным, а таксама правяшчаючы беларускія палітычныя ідэалы ў шырэйшым грамадзтве.
Цяпер, калі БАЗА ўжо адзначыла сваё саракагодзьдзе, засталося толькі некалькі дзесяткоў старых сяброў арганізацыі, якія былі ў ёй ад самага пачатку. Кіраўніцтва БАЗА паступова пераймае маладзейшае, народжанае ўжо ў Амэрыцы пакаленьне. I хоць цяпер колькасьць сяброў не такая вялікая, як у 50-х і 60-х гадох, Задзіночаньне й надалей прыцягвае імігрантаў і маладых амэрыканцаў беларускага паходжаньня, якія падзяляюць прынцыпы й мэты, выкладзеныя заснавальнікамі больш за чатыры дзесяцігодзьдзі таму.
Беларускі Кангрэсавы Камітэт Амэрыкі. Беларускія арганізацыі, якія пачалі ўзьнікаць на пачатку 50-х гадоў, ідэалягічна й структурна прылучаліся або да БеларускаАмэрыканскага Задзіночаньня, або да новае арганізацыі — Беларускага Кангрэсавага Камітэту Амэрыкі. Тым часам як
53 Архівы БАЗА; Бюлетэнь Галоўнай Управы БАЗА. №17, 21, 25, 48, 53, 54.
54 Беларус (Нью-Ёрк). 1964. №88; 1965. №94, 103; 1965. №105; 1975. №218; 1977 №246; Царкоўны Сьветач (Саўт-Рывэр). 1967. №16.
55 Качан Н. Мнф н реальность. Мн., 1970. С 144—146; Беларус (НыоЁрк). 1957. №60; 1964 №88; 1967. №121; 1970. №155; 1974. №211; 1975. №213; 1978. №250, 252.
бальшыня арганізацыяў падзяляла палітычную плятформу Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня, г. зн. выступала за аднаўленьне незалежнае дэмакратычнае беларускае дзяржавы, БеЛарускае Народнае Рэспублікі (і яе замежнага прадстаўніцтва), палітычнаю базаю Беларускага Кангрэсавага Камітэту была таксама беларуская дзяржава ў форме Беларускае Народнае Рэспублікі, аднак у якасьці пункту адліку й аб’екту ідэалягічнае вернасьці бралася Беларуская Цэнтральная Рада. Гэтае разьмежаваньне было перасаджанае на новую глебу зь беларускіх палітычных структураў Заходняе Эўропы.
Адразу пасьля заснаваньня Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня ягоныя апанэнты разам з Злучаным БеларускаАмэрыканскім Дапамаговым Камітэтам склікалі шырокі форум, які прадстаўляў усіх тых, хто падзяляе іхныя палітычныя пагляды. Кіраўнікі Дапамаговага Камітэту надрукавалі «Заклік да беларусаў у Злучаных Штатах», у выніку чаго 1 лютага 1951 году ў Саўт-Рывэры, штат Нью-Джэрзі, адбыўся першы Кангрэс Беларусоў Амэрыкі. На ім былі вызначаныя палітычныя мэты арганізацыі: «Падтрымваць імкненьне беларускага народу да вызваленьня ад савецка-расейскае акупацыЦ...] Быць пільнымі й выкрываць камуністычную прапаганду, што пранікае ў краіну»5« На Кангрэсе была прынятая рэзалюцыя, дзе казалася, што ён «падтрымвае палітычныя прынцыпы, сфармуляваныя Першым і Другім Усебеларускімі Кангрэсамі ў Менску»57. Выканаўчым органам Кангрэсу стаўся Беларускі Кангрэсавы Камітэт Амэрыкі (БККА). У структуры БККА быў заснаваны адмысловы Нацыянальны Фонд з мэтаю зьбіраньня сродкаў на арганізацыйную дзейнасьць.
Раз у колькі гадоў склікаюцца Кангрэсы Беларусоў Амэрыкі, адзінаццаты Кангрэс адбыўся ў Саўт-Рывэры 2 чэрвеня 1990 году. Пасаду старшыні Камітэту займалі д-р Мікола Шчорс (1951 — 1957), інж. Іван Касяк (1957—1989), Расьціслаў Завістовіч (ад 1990 году).
Пад эгідаю БККА дзеіць каля поўдзесятка меншых групаў. Жыцьцёвасьць арганізацыі падтрымваецца пэрыядычнымі сустрэчамі, а таксама напісаньнем і пашырэньнем разнастайных інфармацыйных матэрыялаў на бягучыя надзённыя беларускія тэмы. Важным дасягненьнем гэтае арганізацыі, асабліва дзякуючы стараньням Ксэнафонта Вайцяхоўскага, сталася выдаваньне часапісу «Беларуская Думка», які ўяўляе сабою важны ўклад у жыцьцё беларусаў у Амэрыцы58.
56 Беларуская Трыбуна 1950. №1; 1951. №4—6; Encyclopedia of Associations. P.718; Архівы БККА, Саўт-Рывэр (ва ўласнасьці М Сенькі).
57 Беларуская Трыбуна. 1951. №5
58 Беларуская Думка (Саўт-Рывэр). 1979 №23 С.2—3
Арганізацыі, што дзеяць у лучнасьці або супрацоўніцтве зь Беларуска-Амэрыканскім Задзіночаньнем або Беларускім Кангрэсавым Камітэтам
Амэрыкі
Заснаваньне Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня з аддзеламі па ўсёй краіне й стварэньне Беларускага Кангрэсавага Камітэту спрыяла ажыўленьню арганізацыйнае дзейнасьці беларускіх асяродкаў у Злучаных Штатах. Пачалі ўзьнікаць групы з пэўнаю беларускаю палітыка-ідэалягічнаю арыентацыяй, г. зн. паводле прыхільнасьці да БНР або БЦР, геаграфічнага разьмяшчэньня, прафэсійных інтарэсаў, рэлігійнае прыналежнасьці й г. д. Хоць шмат якія наваствораныя арганізацыі абвяшчалі сваю нэўтральнасьць у беларускай палітыцы, усе яны нейкім чынам салідарызаваліся ў дзейнасьці з БАЗА або БККА.
Згуртаваньне Беларусаў Штату Іліной. Гэтая арганізацыя была закладзеная 28 чэрвеня 1953 году ў выніку разыходжаньняў у паглядах зь Беларуска-Амэрыканскаю Нацыянальнаю Радаю ў Чыкага й зь Беларуска-Амэрыканскім Задзіночаньнем. Згуртаваньне было асабліва актыўнае на ніве культурнага й палітычнага прадстаўніцтва Беларусі: яно запачаткавала штодвухгадовыя беларускія навуковыя канфэрэнцыі, наладжвала шматлікія канцэрты й публічныя лекцыі, а таксама распрацоўвала доўгатэрміновую адукацыйную праграму для маладзейшага пакаленьня. Згуртаваньне прыкладала немалыя намаганьні, інфармуючы мясцовыя й фэдэральныя ўлады, кангрэсмэнаў і сэнатараў аб палітычным становішчы Беларусі, аб мэтах беларусаў у Злучаных Штатах ды аб іхных надзеях на лепшую будучыню для краіны сваіх продкаў59.
Беларускі Каардынацыйны Камітэт у Чыкага. Беларуская калёнія ў Чыкага пачала спробы ў каардынацыі дзейнасьці розных арганізацыяў, заснаваўшы ў 1955 годзе Аб'еднаны камітэт Беларускіх Арганізацыяў у Чыкага^. Хоць гэты Камітэт меў абмежаваныя функцыі, сама ідэя жыла далей, і ў 1973 годзе быў створаны Беларускі Каардынацыйны Камітэт у Чыкага61. Мэтаю новае арганізацыі было каардынаваць палітычную й культурную дзейнасьць беларускіх арганізацыяў у Чыкага — Беларускае Праваслаўнае Царквы Сьв. Юр'я, Беларускае Каталіцкае Царквы Хрыста Збаўцы, Згуртаваньня Беларусаў Штату Іліной ды іншых. Камітэт, узначальваны Верай Рамук, д-рам Вітаўтам Рамуком,
59 Бацькаўіпчына. 1956. №283—284; Беларус (Нью-Ёрк). 1966. №114; 1968. №129; Bulletin of the Whiteruthenian Association of the State of Illinois (Chicago). 1954. No. 1(4). March 25.
60 Бацькаўшчына. 1956. №283—284.
61 Інфармацыя Веры Рамук, 1992
нябожчыкам Васілём Пунтусам ды іншымі, мае на сваім рахунку шэраг важных дасягненьняў. Беларуская грамада рэгулярна ўдзельнічае ў Калядных сьвяткаваньнях, якія наладжвае Чыкагскі Музэй Навукі й Прамысловасьці, a таксама ў іншых культурных мерапрыемствах гораду.
Варта зазначыць, што з усіх беларуска-амэрыканскіх арганізацыяў Чыкагскі Каардынацыйны Камітэт найактыўней выступаў за зьмену ангельскае перадачы назову «Беларусь» — «Byelorussia», прапануючы пісаць па-ангельску «Bielarus». Гэтая праблема, аднак, натуральна, канчаткова мусіць вырашацца ў Менску62.
Злучаны Беларускі Камітэт у Кліўлэньдзе. Мэтаю гэтае арганізацыі, заснаванае 24 лютага 1952 году, было прадстаўляць беларускую грамаду на розных гарадзкіх мерапрыемствах, праграмах і канфэрэнцыях, а таксама каардынаваць дзеяньні беларускіх арганізацыяў. Узначальваны Аўгенам Каханоўскім, які таксама быў выдаўцом «Бюлетэня», Камітэт праіснаваў нядоўга63.
Беларускі Клюб быў закладзены ў Пасэіку, штат НьюДжэрзі, у 1954 годзе і служыў месцам сустрэчы беларусаў з навакольных гарадоў — Гарфілду, Лодай, Кліфтану, Ўолінгтану, Іст-Радэрфорду, Радэрфорду й Карлстадту. Вёў абмежаваную культурную дзейнасьць. У кіраўніцтва ўваходзілі Эмануіл Ясюк, Іван Беньдзераў, Яўхім Кіпель, Сымон Жамойда. У 70-х гадох Клюб спыніў сваё існаваньне64.
Беларуска-Амэрыканскі Зьвяз. Заснаваны ў Нью-Ёрку 14 сьнежня 1958 году з мэтаю аб’яднаньня беларускаамэрыканскіх арганізацыяў у кааліцыю, якая б прадстаўляла іх і прапагандавала ідэю незалежнасьці Беларусі. Кіраўнікамі Зьвязу былі: старшыня д-р Мікола Шчорс, віцэ-старшыня д-р Янка Станкевіч, сакратар Лявон Галяк, скарбнік Міхась Бахар, сябра прэзыдыюму Лянгіна Брылеўская. Пасьля колькіх гадоў актыўнасьці ў 70-х гадох Зьвяз быў разьвязаны65.
Беларуска-Амэрыканскае Аб'еднаньне ў Нью-Ёрку (БАА). Узьнікла 4 чэрвеня 1965 году ў выніку расколу ўнутры Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня. Група ягоных сяброў, ня могучы болей весьці самастойную палітыку й страціўшы надзеі дасягнуць сваіх мэтаў праз сходы, рэзалюцыі, выбары й г.д., пастанавіла засназаць асобную арганізацыю. Дзейнасьць БАА засяроджваецца пераважна на НьюЁрку й ваколіцах, друкуецца «Бюлетэнь» і інфармацыйныя
62 Беларус (Ныо-Ёрю. 1986. №331, 332; 1987. №338, 344, 347; 1988. №353;
1989 №357, 358, 361; 1990. №368, 372; Архівы ЫНІМу.
63 Kipel V. Op. cit. Р.58.
64 Гутаркі аўтара з Эмануілам Ясюком, 1972—1973; Беларускае Слова (Людвіксбург). 1954. №16.
65 Беларускі Голас (Таронта). 1959. №53; Гутарка аўтара з д-рам
Янам Станкевічам, 1963.
лісткі. Прэзыдэнт БАА — Кастусь Мярляк, сябры кіраўніцтва Васіль Шчэцька, Уладзімер Пеляса ды інш.66
Арганізацыі моладзі
Характэрнаю рысаю паваеннае беларускае іміграцыі была высокая ўдзельная вага моладзі. Адною з прычынаў гэтага ёсьць тое, што шмат маладых было прывезена ў Нямеччыну ў часе вайны ў якасьці працоўнае сілы. Большасьць зь іх па вайне пастанавілі не вяртацца на бацькаўшчыну. Да таго ж сем’і, што ўцякалі ад набліжэньня савецкіх войскаў, часта былі шматдзетныя.
Пераважная бальшыня гэтых маладых людзей працягвала навуку пасьля вайны, шмат хто зь іх наведваў беларускія гімназіі ў лягерох Ды-Пі. Там яны ў значнай меры атрымалі беларускае патрыятычяае выхаваньне. Яны сталіся адукаванымі ідэйнымі беларусамі, якія ў сваіх палітычных паглядах прынялі заходнія дэмакратычныя ідэалы. Ужо ў Заходняй Эўропе яны мелі свае арганізацыі — скаўцкія, групы ІМКА/ІЎКА ды спартовыя клюбы67. Калі настала пара эміграваць, маладыя беларусы мелі шмат агульных інтарэсаў і былі больш збліжаныя між сабою, чым якія іншыя ўзроставыя або прафэсійныя групы.
Летам і восеньню 1950 году маладыя новапрыбылыя беларусы-імігранты Нью-Ёрку й ваколіцаў зьбіраліся ў «Беларускай Хатцы», якая мясьцілася ў Брукліне, а пазьней на Манхэтэне. Крыху пазьней, увосень таго году, як плён гэтых сустрэчаў утварылася група «Маладняк», якая вяла культурную й спартовую дзейнасьць, падтрымвала розныя сацыяльныя ініцыятывы беларускае грамады. У шэрагах «Маладняку» зьявілася думка аб стварэньні агульнаамэрыканскае арганізацыі беларускае моладзі. Падобныя ідэі ўжо зыказваліся кіраўнікамі Арганізацыі Беларускае Моладзі ў Кліўлэньдзе, заснаванай 24 сьнежня 1950 году. Кліўлэндцы выступілі зь Ініцыятываю скліканьня агульнага сходу. Сход гэты, на якім удзельнічалі й іншыя групы моладзі, адбыўся 30 сьнежня 1951 году ў Кліўлэньдзе, на ім было заснаванае Згуртаваньне Беларускае Моладзі ў Амэрыцы (ЗБМА^ Мэтаю новае арганізацыі было аб’еднаньне беларускае моладзі ў Амэрыцы, спрыяньне захаваньню бела-
66 Гутаркі аўтара з Кастусём Мерляком, 1980—1982; Архівы БІНіМу: Папкі Пятра Мельяновіча. Васіля Захаркевіча й Васіля Юрцэвіча.
67 Бацькаўшчына. 1947. №3; 1948 №14, 39; Беларус (Нью-Ёрк). 1970. №163, 164; 1971. №165; 1983 №311—313.
68 20 Years of Byelorussian-American Youth Organization: 1950—1970. Cleveland, 1970; Гутарка аўтара зь Міколам Заморскім 1 Васілём Мельяновічам, 1987.
рускае культурнае й гістарычнае спадчыны, дапамога сябром у амэрыканскім жыцьці, а таксама «выхаваньне добрых грамадзянаў, якія ведаюць сваю нацыянальную спадчыну, і інфармаваньне пра імкненьне беларускага народу да сйабоды й незалежнасьці»69.
Апроч пачатковых аддзелаў ЗБМА ў штатах Агаё й Нью-Ёрк, у 50-х гадох былі заснаваныя аддзелы ў Мічыгане, Нью-Джэрзі й Каліфорніі. За колькі гадоў колькасьць сяброў вырасла амаль да тысячы, найбольш актыўнымі ў рэкрутаваньні новых сяброў былі надалей аддзелы ў мэтрапалітальным рэгіёне Нью-Ёрк—Нью-Джэрзі ды ў Кліўлэньдзе, штат Агаё.
У 1952 годзе ЗБМА разам зь Беларуска-Амэрыканскім Студэнцкім Аб’еднаньнем пачала выдаваць часапіс «Віці» (1952—1957), на зьмену якому прыйшоў двухмоўны беларускаангельскі часапіс «Беларуская Моладзь» (1959—1980), выдаваны пэўны час супольна ЗБМА й Саюзам БеларускаАмэрыканскае Моладзі70. Шырокую вядомасьць і папулярнасьць здабыла танцавальная група «Васілёк», заснаваная ў 1956 годзе ў Нью-Ёрку.
У 1967 годзе Згуртаваньне Беларускае Моладзі ў Амэрыцы зьмяніла свой назоў на Арганізацыя Бел&руска-Амэрыканскае Моладзі (АБАМ), што было ў пэўнай ступені зьвязана са зьменаю пакаленьняў, працягваючы дзейнасьць у кірунках, азначаных заснавальнікамі.
Зьезды ЗБМА (а пазьней АБАМ) склікаюцца што два гады, 1 верасьня 1990 году адбыўся 23-ці зьезд арганізацыі. Пасаду старшыні займалі: Міхась Тулейка (1951 — 1954), Міхась Белямук (1954—1955), Юрка Станкевіч (1955—1957), Вячка Станкевіч (1957—1958, 1959 — 1960, 1961 — 1963), Міхась Казьлякоўскі (1958—1959, 1963—1965), Уладзімер Дунец (1960—1961, 1967—1969), Аўген Лысюк (1965—1967), Уладзімер Страпко (1969—1971), Раіса Сіанкевіч (1971 — 1975), Юрка Азарка (1975—1990), д-р Юрка Кіпель (ад 1990 году)71.
Зь цягам часу заснавальнікі арганізацыі сталіся бацькамі й дзядамі, і іх заступілі ў іхнай дзейнасьці дзеці і ўнукі.
АБАМ надалей вядзе культурную й выдавецкую дзейнасьць, а таксама падтрымвае сувязі з амэрыканскімі арганізацыямі моладзі, скаўцкімі, студэнцкімі, спартовымі. Найболып выдатнаю й важнаю рысаю сяброў АБАМ ёсьць іх заўсёднае зацікаўленьне Беларусьсю й імкненьне больш даведацца пра зямлю сваіх бацькоў Пакаленьне, народжанае ў Амэрыцы, годна прадстаўляе беларускую справу й пераймае кіраўніцтва арганізацыйным жыцьцём у беларускіх асяродках. Разам з
69 Encyclopedia of Associations. P.718.
70 ВІці (Нью-Ёрк). 1952—1957; Гутаркі аўгара з Уладзімерам Дунцом, 1976—1977; Архівы АБАМ, Нью-Ёрк
71 Архівы АБАМ, Нью-Брансўік
тым усе яны верныя патрыёты Амэрыкі й шмат у чым прыслужыліся сваёй краіне, у тым ліку й на палёх бітваў у Карэі, Віетнаме й Кувэйце. Маладое пакаленьне выхоўвалася ў пашане да свае беларускае й амэрыканскае спадчыны і ў усьведамленьні свайго абавязку захаваньня беларускасьці ў Амэрыцы разам з прапагандаваньнем ідэалаў свабоды й дэмакратыі на Беларусі72.
Саюз Беларуска-Амэрыканскае Моладзі (СБАМ). Узьнікшы як лякальная група у супрацоўніцтве з Злучаным БеларускаАмэрыканскім Дапамаговым Камітэтам 9 ліпеня 1950 году, Саюз Беларуска-Амэрыканскае Моладзі пашырыў сваю дзейнасьць і заснаваў аддзелы ў Пасэіку й Нью-Брансўіку, штат Нью-Джэрзі, а таксама ў горадзе Нью-Ёрку. Хоць галоўнымі дзялянкамі дзейнасьці Саюзу быў спорт і тэатральныя прадстаўленьні, ён часта выступаў з прапагандаю беларускіх ідэяў і прадстаўляў беларускую моладзь на міжнародных форумах. Саюз выдаў колькі бюлетэняў і меў сваю старонку ў газэце «Беларуская Трыбуна». У 60-х гадох СБАМ быў сувыдаўцом часапісу «Беларуская Моладзь». Старшынямі арганізацыі былі Міхась Сенька (1951 — 1954), Рыгор Арцішэнка (1954—1958), сябрамі хіраўніцтва — Лявон Шурак, Валя Дульская, Сяргей Казакоў ды інш.73
Арганізацыя Беларуска-Амэрыканскае Моладзі ў Стэйце Іліной (АБАМСІ) Гэтая арганізацыя была заснаваная ў 1958 годзе, зарэгістраваная ў штаце Іліной 5 траўня 1959 году74. Яна вядзе актыўную інфармацыйна-культурную дзейнасьць на лякальным узроўні, удзельнічаючы ў розных этнічных мерапрыемствах Чыкага. Арганізацыя запачаткавала й падтрымвае да сёньня рэгулярную лякальную радыёпраграму «Нёман», якую вядзе Нікодым Жызьнеўскі. Пачынальнікамі й кіраўнікамі арганізацыі былі Лявон Сідарэвіч, Анатоль Кучура, Нікодым Жызьнеўскі, Вера Рамук ды інш.75
Скаўцкія арганізацыі. Шмат беларускае моладзі мела нагоду азнаёміцца з скаўцкім рухам у паваенныя гады ў Заходняй Эўропе. Таму было зусім лягічна, што, перабраўшыся ў Злучаныя Штаты, моладзь пачала засноўваць беларускія скаўцкія арганізацыі. У Чыкага ў 1951 годзе была заснаваная спачатку дружына «Пагоня», а потым дружына «Арлы» пад кіраўніцтвам Вацлава Пануцэвіча. БеларускаАмэрыканскае Задзіночаньне было апекуном беларускае скаўцкае арганізацыі ў Брукліне ў 1951 — 1954 гадох, a
72 Беларуская Моладзь (Ныо-Ёрк) 1966 №24; 1974 №34; 1978 №48—49; Архіў БАЗА, Нью-Ёрк; ГутаркІ аўтара зь Юркам Азаркам, Віктарам Васілеўскім, Алесяй Кіпель, НІкам Бахарам 1 ІншымІ сябрамі АБАМ.
73 ГутаркІ аўтара зь МІхасём Сенькам, 1988; Беларуская Трыбуна 1950 № 2, 3; 1951 №7; 1953 №15—16; Бюлетэнь СБАМ 1954 №1
74 Бацькаўшчына 1959. №465; 1960. №511.
75 Каляндар «Радыё Нёман» на 1979 год.
кіраўнікамі скаўтаў былі Міхась Тулейка, Язэп Арцюх і Павал Алексы. Беларускія скаўцкія арганізацыі дзеілі таксама ў гарадох Пасэіку, Саўт-Рывэры й Нью-Ёрку пад кіраўніцтвам Уладзімера Пелясы й Анатоля Плескачэўскага. У 1972 годзе беларуская скаўцкая арганізацыя была заснаваная пры царкве Сьвятое Еўфрасіньні Полацкае ў Саўт-Рывэры Кіравалі гэтаю арганізацыяю Вітаўт Кіпель, Юрка й Сьцяпан Навумчыкі, Сяргей Касьцюк 1 Нік Манцывода76.
Сп-ня Марыя Станкевіч заснавала дзявочую скаўцкую арганізацыю ў Брукліне, якая дзеіла на пачатку 50-х гадоў77. Шмат амэрыканскіх беларусаў асягнулі вышэйшых ступеняў у амэрыканскім скаўтынгу, сярод іх — Леанард Каляда, Альгерд Кажура, Вітаўт Нэстар, Юрка Кіпель, Нік Трусэвіч ды колькі іншых. Беларуская мова была ўнесеная ў Банк Моваў Амэрыканскага Скаўтынгу78.
« « •
Завяршаючы агляд арганізацыйнага жыцьця моладзі, трэба падкрэсьліць, што найбольш дзейнаю й жывучаю засталася Арганізацыя Беларуска-Амэрыканскае Моладзі. Сёньняшнія сябры гэтае арганізацыі — другое й трэцяе пакаленьне амэрыканскіх беларусаў. Перанялі яны ад сваіх папярэднікаў ня толькі арганізацыйныя справы, але й любоў да Беларусі ды жаданьне дапамагаць краіне іхных бацькоў і дзядоў. Характэрная ўласьцівасьць гэтых маладых людзей у тым, што яны ня хочуць зьнікнуць у надэтнічнай аднастайнасьці, але імкнуцца перахаваць у сваім амэрыканскім жыцьці выразныя беларускія адзнакі.
Студэнцкія й адукацыйныя арганізацыі
У паваеннай хвалі беларускае іміграцыі было цімала й студэнтаў, якія перарвалі студыі дзеля вайны або пачалі студыі ў Нямеччыне. Гэтыя студэнты былі арганізаваныя ў Беларускія Студэнцкія Згуртаваньні, якія сягалі каранямі ў Арганізацыю Беларускіх Студэнтаў Заходняе Эўропы міжваеннага пэрыяду. Зь пераездам у Амэрыку дзейнасьць беларускага студэнцтва ў Заходняй Нямеччыне спынялася, a
76 Беларуская Трыбуна. 1951. №5, 7; Царкоўны Сьветач. 1954. №5; Directory of American Organizations of Exiles from USSR. New York, 1952. P-153—157; Беларус (Нью-Ёрк). 1973. №195; Беларуская Моладзь. 1973. №31; 1975. №39; Рада Кругу (Чыкага). 1951 №1; Архівы БІНіМу: BSA Charters; Архівы БІНІМу
77 Беларус (Нью-Ёрк). 1953. №37; 1983. №311.
78 Бацькаўшчына 1964 №627; Беларуская Моладзь. 1973. №29, 30, 31; 1974-1975. №36; 1975. №39; 1975-1976 №40; Беларус (Нью-Ёрк). 1952 №9; 1953. №37, 40, 43; 1973. №195; Беларуская Трыбуна 1951. №7.
пачыналася арганізацыйная праца ў Амэрыцы. Уладкоўвацца ў амэрыканскія коледжы й унівэрсытэты было ня так проста: трэба было ведаць ангельскую мову й мець грошы для аплаты навукі. Балыпыня студэнтаў пачала працаваць. Некаторыя ж пайшлі ў войска, каб, адбыўшы тэрмін, мець магчымасьць вучыцца далей. Рэч у тым, што ў Амэрыцы ад канца 40-х гадоў дзейны закон, званы «Джы-Ай Біл», які дае магчымасьць былым жаўнерам вучыцца ва ўнівэрсытэтах пры тым, што навуку аплочвае армія. 3 гэтага скарыстала й шмат беларусаў. Было, аднак, цімала й такіх, што патрапілі зарабіць грошай на свае студыі.
Беларускае Студэнцкае Таварыства ў Амэрыцы было заснаванае 27 жніўня 1950 году ў Нью-Ёрку; у 1957 годзе Таварыства было перайменаванае ў Беларуска-Амэрыканскае Акадэміцкае Таварыства (БААТ). Яно аб’ядноўвала каля 200 студэнтаў з блізу 50 коледжаў і ўнівэрсытэтаў, аднак бальшыню сяброў арганізацыі складалі студэнты з унівэрсытэтаў Нью-Ёрку (Гарадзкі, Бруклінскі, Лонг-Айлэндзкі й Калюмбійскі), штатнага Ратгерскага ўнівэрсытэту ў НьюДжэрзі, унівэрсытэтаў гораду Чыкага ды штатных унівэрсытэтаў у штаце Агаё. Былі беларускія студэнты і ў Прынстанскім, Харвардзкім і Ейлскім унівэрсытэтах ды ў Ўэстпойнцкай Ваеннай Акадэміі.
Праца беларускае студэнцкае арганізацыі канцэнтравалася ў дзьвюх сфэрах: патрэбы студэнцкага жыцьця (даставаньне стыпэндыяў, праблемы з залікамі й г.д.) ды прапаганда беларускае ідэі навонкі. Студэнцкая арганізацыя ладзіла канфэрэнцыі ў розных унівэрсытэтах, дзе абмяркоўваліся беларускія праблемы, прыкладам, пераклад назову «Беларусь» на ангельскую мову, абмен студэнтамі зь Беларусьсю ды іншыя. Такіх канфэрэнцыяў студэнты наладзілі каля дзесятка. Кіраўнікамі беларускага студэнцкага руху ў ЗША быпі Васіль Русак, Барыс Данілюк, Пётра Манькоўскі, Кастусь Калоша, Юрка Станкевіч, Анатоль Шурак, Аня Бойчук, Галіна й Коля Бахары, Люда й Ната Русак, Алеся й Юрка Кіпелі, Галіна Кананчук і інш.
Беларуска-Амэрыканскае Акадэміцкае Таварыства дзейнае й цяпер, аднак яно дэцэнтралізаванае. Пры ўнівэрсытэтах, дзе ёсьць ладна беларускіх студэнтаў, — РатГерскім, Агайскім, Нью-Ёркскім — дзеяць клюбы беларускіх студэнтаў, якія належаць да БААТ79.
79 Беларускае Студэнцкае Таварыства ў ЗГА Інфармацыйны бюлетэнь (Нью-Ёрк). 1951. №1; Архівы БААТ, Самэрсэт, штат Нью-Джэрзі; Беларус (Нью-Ёрк). 1951. №6; 1952. №12; 1953 №43; 1954 №50; 1956. №58; 1957. №61; 1962. №73; Бацькаўшчына 1955. №269; 1959. №473.
Зь іншых беларускіх студэнцкіх арганізацыяў трэба ўспомніць Беларуска-Амэрыканскае Студэнцкае Аб’еднаньне, якое дзеіла ў Саўт-Рывэры ў 50-х гадох80.
Гаворачы пра арганізацыі студэнтаў, трэба таксама адзначыць і дзейнасьць беларусаў—выпускнікоў розных унівэрсытэтаў, згуртаваных у клюбы •алюмнаў», ды працу дапамаговых арганізацыяў — Беларускага Школьнага Фонду й Студэнцкага Стыпэндыяльнага Фонду, якія дзейныя ў Амэрыцы ад 1956 і 1957 году адпаведна81.
Фонд імя Любачкі. Заснаваны ў 1977 годзе, калі прафэсар Іван Любачка, выкладчык Індыянскага Штатнага Ўнівэрсытэту, пакінуў тэстамантам суму грошай, зазначыўшы, што яны мусяць выдавацца студэнтам на беларускія дасьледаваньні, і прызначыўшы распараднікамі Фонду дзеячоў Арганізацыі Беларуска-Амэрыканскае Моладзі. 3 таго часу Фонд ажыцьцяўляе праграму дапамогі беларускім студэнтам, зацікаўленым беларусаведнымі дасьледаваньнямі. Распараджаюцца Фондам былыя дзеячы АБАМ Раіса Станкевіч, Юрка Азарка, Вітаўт Тумаш-малодшы ды іншыя82.
Беларускі Культурна-Асьветны Камітэт. Камітэт заснаваны ў Хайлэнд-Парку, штат Нью-Джэрзі, 15 красавіка 1967 году й дзеіць у лучнасьці з парафіяю Жыровіцкае Божае Маці (Хайлэнд-Парк), Беларуска-Амэрыканскім Задзіночаньнем і Арганізацыяю Беларуска-Амэрыканскае Моладзі. Ягоная галоўная мэта — падтрымваць беларускія дапамаговыя школкі ў Ныо-Джэрзі й дапамагаць арганізацыі моладзі ў культурнай дзейнасьці. Старшынёю Камітэту быў Васіль Стома, а ў сувязі зь ягонай хваробай апеку над Камітэтам пераняў а. Васіль Андраюк”.
Ж&ночыя арганізацыі
Беларускія жанчыны, прыехаўшы ў Злучаныя Штаты ў канцы 40-х — пачатку 50-х гадоў, адразу пачалі арганізацыйную дзейнасьць. Прадстаўніца ад беларусаў выступіла на Кангрэсе Ўкраінскіх Жанчын у Філадэлфіі, які адбыўся 12—14 лістапада 1948 году, дзе яна прадставіла
80 Гутарка аўтара зь Лявонам Шураком, СаўтРывэр, 1982.
81 Беларуская Моладзь. 1978. №48—49. C.21; БААТ. Праграма. 12 кастр 1990; Беларус (Нью-Ёрк). 1956. №57; 1957. №62; 1986. №329; Бацькаўшчына. 1959. №479—480; Архівы БІНіМу: Папка д-ра Вярбіцкага.
82 Анаграфы 1978—1979. №2—3. C.14—15; Беларус (Ньп-Ёрк). 1977. №245; 1987. №341, 345; 1990. №376; Перапіска aVrapa з Раісай Сганкевіч, 1989
83 Беларус (Ныо-Ёрк). 1967. №122; Гутарка з Васілём Стомам, 1987.
палітычныя мэты беларускіх імігрантаў84. Да стварэньня асобных жаночых згуртаваньняў пры болыпых арганізацыях існавалі жаночыя аддзелы й сэкцыі.
Беларускае Жаночае Згуртаваньне ў Амэрыцы было заснаванае ў Саўт-Рывэры, штат Нью-Джэрзі, у 1948 годзе. Яго ўзначаліла Лянгіна Брылеўская. Гэтая група стварыла аддзелы ў Каліфорніі й Нью-Ёрку й была сузаснавальнікам Беларускага Кангрэсавага Камітэту ў 1951 годзе85.
У структуры Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня ў 1950 годзе быў заснаваны жаночы аддзел з сэкцыямі ў штатах Нью-Джэрзі (1951), МічыГан (1951), Каліфорнія (1952), Канэтыкат (1952) і ў Чыкага (1953)®®.
У сакавіку 1952 году было заснаванае Беларускае Жаночае Згуртаваньне ў Кліўлзньдзе*7. Жаночая сэкцыя пры Згуртаваньні Беларусаў Штату Іліной была створаная ў 1954 годзе”
Жаночыя арганізацыі адыгралі важную ролю ва ўмацаваньні інфраструктуры шмат якіх беларускіх грамадаў. Яны ажыцьцяўлялі сотні праграмаў сацыяльнае дапамогі, падтрымвалі дапамаговыя школкі й арганізацыі моладзі й рабілі значны ўплыў на беларускае грамадзкае й арганізацыйнае жыцьцё. Беларускія жаночыя арганізацыі маюць сталую лучнасьць і з амэрыканскімі жаночымі групамі.
Актывісткамі й кіраўніцамі беларускага жаночага руху ў Злучаных Штатах былі сярод іншых: Лянгіна Брылеўская, Натальля Арсеньнева, Яніна Каханоўская, Натальля Орса, Ніна Орса, Ганна Акановіч, Марыя Станкевіч, Іна РытарКаханоўская, Барбара Вержбаловіч, Галіна Орса, Клаўдзія Каляда-Чэрнік, Нюра Русак, Ксеня Тумаш, Апалёнія Савёнак, Ніна Кіт, Валя Шудзейка, Зіна Станкевіч, Еўдакія Жызьнеўская, Вера Рамук, Ванда Махнач, Людвіка Бяленіс, Ірэна Пануцэвіч, Вольга Стрэчань, Соня Арцішэнка, Лідзія Даніловіч, Люда Махнюк, Рэня Касьцюк, Жэня Цярпіцкая, Ліза Літаровіч, Вольга Запруднік, Надзя Кудасава, Ніна Сільвановіч, Тацяна Кананчук, Марыя Кажура, Валя Яцэвіч, Каця Вініцкая, Юзя Найдзюк, Каця Яцэвіч, Марыйка Войтанка, Зіна Гарошка, Ірэна Каляда-Смірноф ды іншыя.
Ня так даўно беларускія жанчыны ў Злучаных Штатах, a сярод іх прадстаўніцы другога й трэцяга іміграцыйнага пакаленьня, заснавалі камітэт матэрыяльнае дапамогі беларусам Беласточчыны. Гэтая група актывістак пад кіраўніцтвам Веры Бартуль, д-ра Алы Рамана, Юлі
84 Перапіска аўтара зь Лянгінай Брылеўскай, 1986; Беларус у Амэрыцы (Нью-Брансўік) 1948. №2
» Беларуская Трыбуна. 1950. №3; 1951. №7; 1952. №9—10.
86 Архівы БАЗА, Нью-Ёрк; Беларус (Ныо-Ёрк). 1953 №39.
87 Kipel V. Op. cit. Р.53.
88 Бюлетэнь Згуртаваньня Беларусаў у Штаце Іліной. 1954. №1(4).
Андрусышынай, Марыі Верабей, Веры Заморскай, Эвы Яраховіч, Ірэны Каляды-Смірноф, Каці Вініцкай, Юзэфы Найдзюк ды іншых запачаткавалі шырокую праграму дапамогі беларусам у патрэбе ва ўсім сьвеце89.
Вэтэранскія арганізацыі
Гэтыя дапамаговыя арганізацыі пачалі ўзьнікаць у Злучаных Штатах на пачатку 50-х гадоў. Яны пераважна складаліся зь беларусаў, якія да Другое сусьветнае вайны служылі ў польскім і савецкім войску, а падчас вайны — у Корпусе Андэрса й беларускіх вайсковых фармаваньнях. Пазьней да вэтэранскіх арганізацыяў далучыліся амэрыканскія беларусы, што служылі ў амэрыканскім войску. Генэрал Франьцішак Кушаль заснаваў у 1947 годзе ў Заходняй Нямеччыне Аб'еднаньне Беларускіх Вэтэранаў 1 шмат гадоў сам яго ўзначальваў90.
14 верасьня 1964 году ў Пасэіку, штат Нью-Джэрзі, было заснаванае Беларускае Вайсковае Аб'еднаньне, якое ў ліпені 1965 году зьмяніла назоў на Саюз Амэрыканска-Беларускіх Вэтэранаў91. Сярод кіраўнікоў Саюзу — Андрэй Мінчук, Мікалай Партлезьнік (выпускнік Аб’яднанае Беларускае Вайсковае Школы ў Менску ў 20-х гадох), Сымон Жамойда. 27 верасьня 1966 году вэтэранская арганізацыя была закладзеная ў Саўт-Рывэры, штат Нью-Джэрзі. Іншая вэтэранская арганізацыя, зарэгістраваная 19 верасьня 1973 году ў штаце НьюДжэрзі, — Згуртаваньне Беларуска-Амэрыканскіх Вэтэранаў у Амэрыцы, у ягонае кіраўніцтва ўваходзяць Сяргей Гутырчык, Пятро Кажура, Віктар Дубяга, Лявон Шурак ды іншыя92. Групы вэтэранаў дзеяць таксама ў Кліўлэньдзе, Дэтройце, Чыкага й Лос-Анджэласе. Уплыў вэтэранскіх згуртаваньняў на беларускае грамадзкае жыцьцё не такі вялікі, як іншых арганізацыяў. Пераважна яны бяруць удзел у мерапрыемствах, праводжаных амэрыканскімі вэтэранскімі арганізацыямі, але часамі ўдзельнічаюць у адмысловых беларускіх праграмах93.
89 Беларус (Ныо-Ёрк). 1976. №229; 1978 №254; 1982. №300; 1983 №308—309, 310; 1987. №339; НІва (Беласток). 1990 14 кастр
90 Бацькаўшчына. 1948. №12; Directory of American Organizations... P.156; Беларус. 1987. №342.
91 Гутарка аўтара з Андрэем Мінчуком, заснавальнікам арганізацыі, Пасэік, 1981.
92 Архівы БІНіМу: Папка вэтэранаў.
93 Беларус (Нью-Ёрк). 1966. №114; 1968. №129; 1977. №246, 248; 1978. №254; 1987. №342; 1988. №354; 1989. №365; Heritage Review (New Brunswick). 1973. Jan. P.32.
Арганізацыі сацыяльнае й фінансавае дапамогі
Амаль усе беларускія арганізацыі да пэўнае ступені ўдзельнічаюць у праграмах падтрымкі суродзічаў у патрэбе. Першаю зарэгістраванаю дапамаговаю арганізацыяю быў Злучаны Беларуска-Амэрыканскі Дапамаговы Камітэт, галоўнаю мэтаю якога была дапамога суродзічам. Зь цягам часу было заснавана шмат іншых арганізацыяў падобнага кірунку.
Беларуска-Амэрыканская Дапамога. Гэтая ўстанова была заснаваная 29 верасьня 1957 году ў Нью-Ёрку зь ініцыятывы Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня. Яе мэта — дапамога беларускім імігрантам на Захадзе. Адмысловае фармаваньне — Фонд Самадапамогі — існавала ў структуры БАЗА яшчэ ад 1949 году, аднак пазьней было пастаноўлена стварыць асобную арганізацыю.
У кіраўніцтва арганізацыі ўваходзілі Антон Шукелойць, Уладзімер Курыла, Філіп Жук, Аляксандар Міцкевіч, Часлаў Ханяўка, Ніна Сьпічонак ды іншыя. Арганізацыя дзеіць і сёньня94.
Амэрыканска-Беларускае Таварыства Дапамогі. Гэтая арганізацый дзеіла ў Кліўлэньдзе ў 60-х і 70-х гадох, кіраваў ёю Аркадзь Сацэвіч. Яна аказвала значную дапамогу беларускім эмігрантам у Заходняй Нямеччыне95.
Апошнімі часамі ўзьніклі групы сацыяльнае дапамогі, дзей насьць якіх скіраваная на канкрэтныя мэты, такія, як дапамога ахвярам чарнобыльскае катастрофы (Фонд пры БАПЦ), беларусам Беласточчыны або новым імігрантам пасьлягарбачоўскае эры%.
Фундацыя імя Крэчэўскага Філянтрапічная арганізацыя, заснаваная ў 1958 годзе ў Нью-Ёрку з мэтаю разьвіцьця й фінансавае падтрымкі беларусаведных дасьледаваньняў. Фундацыя падтрымвае дзейнасьць Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва, беларускіх навуковых групаў і культурных установаў. У галоўнай кватэры Фундацыі месьціцца бібліятэка й архіў. Кіравалі Фундацыяю Мікола Гарошка, Вітаўт Тумаш, цяперашні старшыня — Франьцішак Бартуль97.
Амэрыканска-Беларускае Культурна-Дапамаговае Аб'една ньне, кароткатрывалая арганізацыя, мэтаю якое была дапамога беларускім інтэлектуалам98
94 Беларус (Нью-Ёрк). 1957 №60, 61; Архівы БАЗА, Нью-Ёрк
95 Encyclopedia of Associations. P.718; Гутаркі аўтара з Аркадзем Сацэвічам, Кліўлэнд, 1987.
96 Гутарка аўтара з Васілём Русаком, 1990; Беларус (Ныо-Ёрк) 1990 №366
97 Беларус (Ныо-Ёрк). 1990 №92-93; 1965 №96-97; 1968 №140; 1975 №213; Архівы БІНІМу
98 Беларуская Думка (Саўт-Рывэр) 1963 №5 С.29
Вялікалітоўская (Беларуская) Фундацыя імя Льва Сапегі. Заснаваная ў 1974 годзе д-рам Янкам і Марыяй Станкевічамі, якія перадалі Фундацыі ўсе свае ашчаднасьці. Яе мэта — падтрымваць беларусаведныя дасьледаваньні й публікаваць працы Янкі Станкевіча. У 1990 годзе на сродкі Фундацыі быў выдадзены Вялікалітоўска(беларуска)-расейскі слоўнік Я.Станкевіча99.
Беларускі Харытатыўна-Адукацыйны Фонд Заснаваны Янам і Аліцыяй Пятроўскімі 9 сьнежня 1976 году ў Гэйнсьвілі, штат Флорыда. Мэта Фонду — дапамога беларусаведным дасьледаваньням і публікацыя матэрыялаў на беларускія тэмы. Фонд выдаў, сярод іншага, сем тамоў Выбраных твораў Плятона й Грэцка-беларускі слоўнік100.
Фонд Адраджэньня Беларусі. Гэтая наймаладзейшая беларуска-амэрыканская арганізацыя была заснаваная ў 1989—1990 гадох. Мэта арганізацыі — дапамога ўсім творчым сілам, якія прычыняюцца да культурнага й палітычнага адраджэньня Беларусі, улучна з стыпэндыямі беларускім дасьледнікам на Беларусі й на Беласточчыне. У кіраўніцтва Фонду ўваходзяць д-р Юрка Кіпель, Алекс Сільвановіч і Віктар Typ101.
Прафэсійныя, літаратурныя й навуковыя арганізацыі
Аб'еднаньне Беларускіх Лекараў на Чужыне. Гэтае прафэсійнае таварыства было заснаванае ў 1947 годзе ў Заходняй Нямеччыне з мэтаю падтрыманьня кантактаў паміж беларускімі лекарамі на Захадзе й абмену досьведам у бюлетэні, прафэсійным часапісе ды на пэрыядычных сходах У час свайго росквіту арганізацыя налічвала каля 50 сяброў. Каля дваццаці беларускіх лекараў, улучна з заснавальнікам і прэзыдэнтам Аб’еднаньня Вітаўтам Тумашам, эмігравалі ў Злучаныя Штаты, дзе арганізацыя праіснавала да 1952 году102.
Беларускае Літаратурнае Згуртаваньне «Шыпшына» было заснаванае яшчэ ў Нямеччыне 5 студзеня 1945 году. Пасьля таго як бальшыня яго сяброў разам з заснавальнікам і старшынёю Юрыем Стукалічам (літаратурны псэўданім — Юрка Віцьбіч) выехала за акіян, Згуртаваньне аднавіла сваю дзей насьць у Злучаных Штатах 9 красавіка 1950 году, дзе працягвала выдаваць часапіс «Шыпшына». Спыніла існаваньне са сьмерцю Ю.Стукаліча ў 1975 годзе103.
99 Беларус (Нью-Ёрк). 1975 №213; Гутарка аўтара зь Юркам Станкевічам, 1992.
100 АнаГрафы 1977. №1; Архівы БІНІМу: Папка Яна Пятроўскага
101 Беларус (Нью-Ёрк). 1990 №366
102 Абежнік Аб'еднаньня Беларускіх Лекараў на Чужыне (Ватэнштэт) 1947 №1 Травень . Апошні выпуск — Патэрсан, шгат Ныо-ДжэрзІ, 1952 №52 Сакавік ; Бацькаўнгчына. 1948 №19
103 Беларус (Ныо-Ёрк) 1975. №214; Бацькаўшчына 1956 №303
Крывіцкае (Беларускае) Навуковае Таварыства Праньціша Скарыны было заснаванае ў Рэгенсбургу, Заходняя Нямеччына, у чэрвені 1946 году. Апроч заснавальніка д-ра Янкі Станкевіча ў яго ўваходзілі былыя сябры Беларускага Навуковага Таварыства ў Вільні, а таксама навукоўцы, што паходзілі з Савецкае Беларусі. Бальшыня сяброў Таварыства выехала ў Злучаныя Штаты. У 1951 годзе Таварыства пачало выдаваць навуковы часапіс «Веда», дзе друкаваліся белару скія гістарычныя й лінгвістычныя дасьледаваньні й матэрыялы. Апроч гэтага Таварыства выдала шэраг кніг і наладзіла некалькі навуковых канфэрэнцыяў. У 1952 годзе пры Таварыстве быў заснаваны Інстытут Найноўшае Гісторыі Беларусі з мэтаю вывучэньня «гісторыі жывых цяпер пакаленьняў беларускага народу». Дзейнасьць Таварыства прыпынілася са сьмерцю д-ра Янкі Станкевіча ў 1976 годзе104.
Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва (БІНіМ). Ідэя заснаваньня беларускае навуковае арганізацыі, вольнае беларускае акадэміі, абмяркоўвалася беларускімі інтэлектуаламі ў НьюЁрку ў канцы 40-х гадоў. Ажыцьцёўленая яна была з заснава ньнем 16 сьнежня 1951 году ў Нью-Ёрку Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. Мэтаю новае арганізацыі было аб’яднаць навукоўцаў-беларусаведаў, пісьменьнікаў, мастакоў ды іншых актыўных працаўнікоў на ніве беларускае культуры. Эўрапейскі аддзел БІНіМу быў адчынены ў Мюнхене ў 1955 годзе, а Канадыйскі — у Атаве ў 1967 годзе.
Дзейнасьць Інстытуту палягае ў скліканьні навуковых паседжаньняў (іх адбылося больш за 300) ды наладжваньні канфэрэнцыяў, прысьвечаных памятным датам беларускае гісторыі й культуры.
Важнае месца займае выдавецкая дзейнасьць БІНіМу. У 1953—1969 гадох Інстытут выдаваў бюлетэнь «Абежнік», у 1954—1963 — літаратурны часапіс «Конадні», а ад 1952 году — навуковы гадавік «Запісы». Апрача «Запісаў» Інстытут працягвае выдаваць кнігі ў сэрыях «Беларускія паэты й пісьменьнікі» й «Бібліяграфічная сэрыя», а таксама асобныя манаграфіі.
Інстытут мае багатую беларускую інфармацыйна-даведачную бібліятэку й зьбірае архівы беларускіх палітычных дзеячоў і пісьменьнікаў.
Інстытут наладзіў блізкія рабочыя дачыненьні зь НыоЁркскаю Публічнаю Бібліятэкаю, і дзякуючы гэтаму Бібліятэка мела магчымасьць арганізоўваць кніжныя выставы беларускае тэматыкі. Вынікам гэтага супрацоўніцтва сталіся найбагацейшыя ў сьвеце кніжныя зборы Скарыніяны й беларусікі ў заходніх мовах.
104 Belorussian Review. 1956. No.3. P.158—160; Беларус (Нью-Ёрк). 1978 №251; Веда 1952. Май C.158—160.
БІНІМ таксама супрацоўнічае з колькімі дзесяткамі амэрыканскіх коледжаў і ўнівэрсытэтаў: арганізуе канфэрэнцыі, дапамагае камплектаваць беларускія кнігазборы й беларусаведныя праграмныя матэрыялы.
Кіраўнікамі Інстытуту былі: япіскап Васіль (Тамашчык) (1951 — 1952), Янка Ліманоўскі (1952—1955), д-р Вітаўт Тумаш (1955—1982), д-р Вітаўт Кіпель (ад 1982 году)105.Сябры ўправы — д-р В.Тумаш, А.Адамовіч, А.Шукелойць, З.Кіпель, д-р Я.Запруднік, Ю. Станкевіч, праф.Т.Бэрд.
Усебеларускі Архіў. Архіў быў заснаваны ў канцы 40-х гадоў у Заходняй Нямеччыне, а на пачатку 50-х гадоў зь пераездам заснавальніка й дырэктара Міколы Панькова перанёс сваю дзейнасьць у Злучаныя Штаты. Мэта архіву — збор рэдкіх беларускіх матэрыялаў і рукапісаў106.
Пры Архіве ў лучнасьці зь БІНіМам і Навуковым Таварыствам імя Скарыны ў канцы 40-х — пачатку 50-х гадоў дзеіла Беларуская Бібліяграфічная Служба, заснаваная Міколам Паньковым. Плёнам яе дзейнасьці быў каштоўны даведнік «Бібліяграфія беларускіх выданьняў на чужыне 1945—1950», які выйшаў у Ныо-Ёрку ў 1952 годзе.
У 1953 годзе Мікола Панькоў выступіў зь ініцыятываю стварэньня Фонду Вацлава Ластоўскага, аднак далей справа, відаць, не пайшла107.
Саюз Беларускіх Журналістаў быў заснаваны ў паваеннай Заходняй Нямеччыне, пазьней галоўная кватэра яго была перанесеная ў Таронта. У верасьні 1952 году быў створаны ад дзел Саюзу ў Злучаных Штатах, які ўзначаліў Мікола Панькоў. Арганізацыя выдае розныя мэмарандумы, палітычныя ўлёткі. У Канадзе выдаецца друкаваны орган Саюзу — газэта «Беларускі Голас»108.
Беларускае Акадэміцкае Каталіцкае Таварыства *Рунь», асацыяваны сябар «Рах Romana» (Міжнароднага Каталіцкага Руху Інтэлектуалаў і Дзеячоў Культуры з галоўнаю кватэраю ў Фрыбургу, Швэйцарыя), было заснаванае ў Лювэне, Бэльгія, у 1949 годзе. Першым прэзыдэнтам Таварыства быў Аляксандар Надсан. У сярэдзіне 50-х гадоў «Рунь» была актыўная ў Злучаных Штатах, дзе яна разам зь Беларускаю каталіцкаю парафіяю ў Чыкага арганізоўвала Тыдні Беларускіх Студыяў. Кіраўнік арганізацыі ў Злучаных Штатах — Франьцішак Бартуль109.
105 Беларускі Зборнік. 1956 №4 С 194—196; Запісы Кн 3. 1953 С 60—61; Кн 17. 1983. С 9—12; Архівы БІНіМу
106 Веда 1953 №1—2. C.31; Беларус (Нью-Ёрк) 1953. №27, 28; Запісы Кн 1 1952. С 60—61; Бацькаўшчына 1948 №18; 1953 №159; 1963 №610.
107 Беларус (Нью-Ёрк) 1953 №40
108 Бацькаўшчына. 1952 №124—125; Беларус (Ныо-Ёрк). 1951 №5; 1952 №22
109 Znic (Rym). 1956. №38; Беларус (Нью-Ёрк) 1952. №21; 1953 №42
Беларуска-Амэрыканскі Навукова-Літаратурны Клюб. Гэтая арганізацыя, закладзеная ў 60-х гадох у горадзе Троі, штат Нью-Ёрк, прафэсарам Уладзімерам Сядурам-Глыбінным, больш ведамая сваімі кніжнымі выданьнямі, чым дзейнасьцю. Клюб выдаў колькі важных манаграфіяў д-ра У.Сядуры й бібліяграфічныя матэрыялы110.
Згуртаваньне Беларускіх Мастакоў і Ўмельцаў заснаванае ў 1978 годзе, яго дзейнасьць мае лякальны характар і абмяжоўваецца пераважна цэнтральнаю часткаю штату НыоДжэрзі. Згуртаваньне каардынуе розныя культурныя праграмы ў Саўт-Рывэры, штат Яью-Джэрзі, а таксама супрацоўнічае з шэрагам коледжаў і ўнівэрсытэтаў у Нью-Джэрзі й Пэнсылвэйніі, арганізоўвае рэгулярныя выставы твораў мастацтва і ўмельства. У кіраўніцтва Згуртаваньня ўваходзяць Надзя Кудасава, Ірэна Рагалевіч-Дутко, Тамара Ст. Колба, Ліза Літаровіч, Галіна Русак, Валя Рагалевіч і Люда Махнюк111.
Беларуска-Амэрыканская Інфармацыйная Служба зь сядзібаю ў Хановэры, штат Пэнсылвэйнія, была закладзеная ў 1984 годзе. Падае англамоўнаму друку й сродкам масавае інфармацыі матэрыялы пра Беларусь, а таксама дасьледуе некаторыя беларускія праблемы. У галоўнай кватэры — бібліятэка беларускіх інфармацыйных матэрыялаў. Служба сабрала й выдала друкам шырокі агляд патрабаваньняў аб адчыненьні беларускіх перадачаў «Голасу Амэрыкі», а таксама выпусьціла адзін нумар бюлетэня «Bielarus News». У кіраўніцтва ўваходзяць Васіль і Далорэс Мельяновічы112.
Беларускія бібліятэкі. Некаторыя большыя беларускаамэрыканскія арганізацыі заснавалі свае кнігазборы. Сярод значнейшых можна пералічыць бібліятэкі БеларускаАмэрыканскага Задзіночаньня ў Брукліне, Беларускага Грамадзкага Цэнтру «Полацак» у Стронгсвілі, штат Агаё, Беларуска-Амэрыканскага Цэнтру ў Саўт-Рывэры, штат НьюДжэрзі, пры царкве Жыровіцкае Божае Маці ў Хайлэнд-Парку, штат Нью-Джэрзі. Апрача гэтага зборы дасьледных матэрыялаў ёсьць у Беларускім Інстытуце Навукі й Мастацтва і ў Беларускім Харытатыўна-Адукацыйным Фоньдзе113.
Палітычныя партыі й арганізацыі
На пачатку і ў сярздзіне 50-х гадоў беларускія імігранты вялі й палітычна-партыйную дзейнасьць, засноўваючы групы з
110 Гутарка аўтара з Уладзімерам Сядурам, 1972.
111 Архівы БІНіМу.
112 Belarus News (Upperco, MD). 1984. No.l.
113 Архівы БІНІМу; Папка «Бібліятэкі».
рознымі палітычнымі плятформамі й арганізаваным сяброўствам. Гэта была спадчына іхнае эўрапейскае палітычнае традыцыі, якая, як паказаў час, ня мела ніякага практычнага значаньня ў Амэрыцы.
Існавалі Беларуская Незалежніцкая Партыя, Беларуская На родная Партыя, Усекрывіцкая Дэмакратычная Незалежніцкая Злучнасьць і Беларуская Сялянска-Работніцкая Грамада Вызваленьня Беларусі, кожная зь якіх налічвала пэўную колькасыдь актывістаў у Злучаных Штатах, але яны ня мелі ніякага рэальнага ўплыву на беларуска-амэрыканскую грамаду114.
Адзіная палітычная партыя, якая была да пэўнай ступені дзейная, — Аб'яднаньне Беларускіх Нацыянал-Дэмакратаў. Гэтая партыя, заснаваная ў Заходняй Нямеччыне пасьля Другое сусьветнае вайны, абвесьціла сябе прадаўжальніцаю палітычных традыцый беларускае нацыянальнае інтэлігенцыі 20—30-х гадоў, г. зв. нацыянал-дэмакратаў. Адбылося некалькі партыйных сходаў, на якіх абмяркоўваліся беларускія палітычныя пытаньні. Было выдадзена некалькі нумароў бюлетэня «Абежнік Цэнтральнага Камітэту Аб'яднаньня Беларускіх Нацыянал-Дэмакратаў». У кіраўніцтва партыі ўваходзілі Аўген Каханоўскі, Лявон Савёнак, Іван Канарчук ды іншыя115.
Аднак усе беларускія палітычныя партыі перасталі йснаваць у канцы 50-х гадоў, калі было ўсьвядомлена, што гэтая форма палітычнае дзейнасьці ня мае ў Амэрыцы практычнага значаньня. 3 другога боку, пачалі фармавацца й актыўна дзеіць шматлікія арганізацыі, якія базаваліся на палітычнай плятформе галоўных амэрыканскіх палітычных партыяў — Дэмакратычнае або Рэспубліканскае.
Рада Беларускае Народнае Рэспублікі, дакладна кажучы, ня ёсьць ні палітычнай арганізацыяй, ні партыяй, ні ўрадам на выгнаньні, хоць у 1919—1920 гадох яна закладалася менавіта як экзыльны ўрад. Гэта ідэалягічная асамблея, сымбалічны працяг Рады Беларускае Народнае Рэспублікі, абвешчанае ў Менску 25 сакавіка 1918 году. Да 1970 году галоўная кватэра яе мясьцілася ў Парыжы, пасьля ў Канадзе, а з 1983 году ў Злучаных Штатах. Рада складаецца прыблізна з 200 чалавек з усяго сьвету, бальшыня зь якіх жыве ў Злучаных Штатах. Новыя сябры Рады прызначаюцца прэзыдэнтам з наступным зацьверджаньнем сябрамі Рады. Рада дзеіць як установа, якая правяшчае ідэалы Беларускае Народнае Рэспублікі й падтрымвае палітыку, выпрацаваную заснавальнікамі беларускае дзяржавы. Дзейнасьць Рады складаецца пераважна з інфармаваньня амэрыканскіх і сусьветных палітыкаў (сэнатараў, кангрэсмэнаў,
114 Архівы БІНіМу.
115 Абежнік ЦК АБНД (Кліўлэнд). 1953. №1; Гутаркі аўтара зь Лявонам Савёнкам і Іванам Канарчуком, 1972
супрацоўнікаў ААН) аб палітычнай сытуацыі на Беларусі, a таксама з выказваньня паглядаў беларускае дэмакратычнае грамадзкасьці на такія праблемы, як чарнобыльская трагедыя, палітыка русыфікацыі на Беларусі й г. д. Рада абмяркоўвае сваю дзейнасьць на рэгулярных сэсіях і выдае свой бюлетэнь. Старшынямі Рады былі Мікола Абрамчык (1947—1970), д-р Вінцэнт Жук-Грышкевіч (1970—1983), а цяпер д-р Язэп Сажыч (ад 1983 году)116.
Фонд 25 Сакавіка — дапамаговая арганізацыя пры Радзе БНР. Мэта Фонду — зьбіраць фінансавую падтрымку для арганізацыяў, дзейнасьць якіх базуецца на ідэалягічных прынцыпах Беларускае Народнае Рэспублікі. Прадстаўнікі Фонду ёсьць практычна ва ўсіх беларускіх асяродках. Кіруе Фондам скарбнік Рады БНР сп. Віталь Кажан117.
Беларуская Цэнтральная Рада (БЦР) лічыць сябе прадаўжальніцаю Беларускага Ўраду (1943—1944) пад нямецкаю акупацыяю Беларусі. Узначальваў яе Радаслаў Астроўскі, пасьля яго Нікандар Мядзейка (абодва жылі ў ЗША) і Міхась Зуй (жыве ў Аўстраліі). Дзейнасьць гэтае арганізацыі вельмі абмежаваная й палягае перадусім у выдаваньні мэмарандумаў і высыланьні віншаваньняў з розных сьвяточных нагодаў118.
Блізкія да БЦР пазыцыі займала Беларускае Цэнтральнае Прадстаўніцтва, узначальванае Аляксандрам Русаком, — кароткатрывалая арганізацыя сярэдзіны 50-х гадоў119.
Амэрыканскія Сябры Беларускае Цэнтральнае Рады. Аргані зацыя была заснавана ў 1958 годзе з мэтаю падтрымкі дзейнасьці БЦР. Мела вузкае кола прыхільнікаў, спыніла дзейнасьць са сьмерцю заснавальніка Эмануіла Ясюка ў 1977 годзе120.
Беларускі Нацыянальны Фонд. Гэтая ўстанова была запачаткаваная 2 верасьня 1952 году з мэтаю зьбіраньня фінансавае дапамогі на дзейнасьць арганізацыяў, зьвязаных з БЦР. Ад 70-х гадоў актыўнае дзейнасьці не заўважаецца121.
Камітэт Незалежнае Беларусі быў закладзены ў Нью-Ёрку 29 кастрычніка 1955 году й меўся прадстаўляць беларускія пагляды на розныя палітычныя праблемы. Камітэт выдаў шэраг мэмарандумаў на ангельскай мове, якія датычылі нацыянальных праблемаў у СССР і БССР, стану рэлігіі ў Савецкай Беларусі (у сувязі зь візытам у ЗША ў 1956 годзе царкоўнае дэлегацыі з СССР), адсутнасьці беларускамоўных праграмаў на
116 Byelorussian Statehood. P.363—367.
117 Гутаркі аўтара зь Віталем Кажаном
118 Архівы БЦР, Саўт-Рывэр, штат Нью-Джэрзі
119 Архівы БІНіМу.
120 Беларус (Ныо-Ёрк). 1978. №250; ГутаркІ аўтара з Эмануілам Яскжом, 1976.
121 Беларуская Трыбуна 1953 №15—16; Беларускае Слова (Людвігсбург). 1955. №24.
«Голасе Амэрыкі», праблемы палітычных уцекачоў і г.д. У кіраўніцтва Камітэту ўваходзілі Юры Сабалеўскі, Лявон Галяк, Мікола Панькоў, Анатоль Плескачэўскі й Лявон Савёнак. Арганізацыя спыніла йснаваньне ў 60-х гадох122.
Аб'еднаньне Беларускіх Вязьняў Савецкіх Канцлягероў было заснаванае ў Нью-Ёрку ў сьнежні 1951 году. У яго ўваходзілі былыя вязьні з болып як дваццаці лягероў Савецкага Саюзу, усяго каля 50 чалавек. Імі было надрукавана ў пэрыёдыцы некалькі артыкулаў-успамінаў. Кіравалі арганізацыяю старшыня Яўхім Кіпель і сакратар Юры Барташэвіч. Спыніла йснаваньне ў 60-х гадох123.
Беларускі Вызвольны Фронт быў заснаваны ў Заходняй Эўропе на пачатку 50-х гадоў, але меў актыўнае прадстаўніцтва і ў ЗША. Правяшчаў ідэалы незалежнае беларускае дзяржавы — Беларускае Народнае Рэспублікі, прызнаючы пры гэтым гістарычнае й сымбалічнае значаньне як Першага гэтак і Другога Ўсебеларускіх Кангрэсаў. Mae аддзелы ў штатах Нью-Джэрзі й Агаё124.
Беларуска-Амэрыканскі Камітэт Палітычных Дзеяньняў быў заснаваны ў Нью-Ёрку ў 1976 годзе з мэтаю заахвочваньня амэрыканскіх беларусаў у іх акцыях 1 дэмаршах за адкрыцьцё беларускамоўных перадачаў на «Голасе Амэрыкі». Пазьней, аднак, камітэт пашырыў дзейнасьць, улучыўшы ў свае акцыі беларусаў зь іншых краінаў, і стаў называцца Беларускі Камітэт Палітычных Дзеяньняў. У арганізацыйную групу ўваходзілі Вітаўт Кіпель, Ян Запруднік, Кастусь Мярляк, Міхась Бахар, Васіль Мельяновіч і Янка Раковіч125.
Канфэрэнцыя Вольных Беларусаў — палітычная арганізацыя зь сядзібаю ў Таронта, Канада, была заснаваная ў 1977 годзе. Аддзел у Злучаных Штатах узначальвалі Вітаўт Кіпель і Кастусь Мярляк. Галоўнаю яе мэтаю было зьвярнуць увагу Аб’еднаных Нацыяў на тое, што місія БССР у ААН не прадстаўляе волю беларускага народу й што Савецкая Беларусь — калёнія савецка-расейскае імпэрыі. Канфэрэнцыя выдала друкам некалькі справаздачаў аб палітычнай сытуацыі ў БССР, падаўшы грунтоўную дакумэнтацыю125.
Беларускія Сябры Антыбалыпавіцкага Блёку Народаў. Невялікая група беларускіх актывістаў, якія складаюць беларускую сэкцыю гэтае міжнароднае арганізацыі, якая ўзьнікла як падпольная шматнацыянальная антыкамуністычная арга-
122 Беларускае Слова. 1957. №33; Byelorussian Statehood. P.349.
123 Царкоўны Сьветач. 1970. №19; Гутаркі аўтара зь Юркам Барташэвічам, 1956.
124 Беларус (Нью-Ёрк). 1975. №217; Незалежная Беларусь (Лянгенфэльд). 1954. №16—17.
125 Архівы БІНІМу.
126 Архівы БІНіМу; A resolution with appended documents concerning the de­colonization of the USSR. Toronto—New York, 1971, 1978, 1980.
нізацыя падчас Другое сусьветнае вайны на тэрыторыі Ўкраіны і ў якой ад самага пачатку бралі ўдзел беларусы. У кіраўніцтва групы ўваходзілі д-р Анатоль Плескачэўскі, Уладзімер Пеляса й Міхась Сенька. Дзейнасьць арганізацыі спарадычная, але яна й надалей існуе ў Нью-Ёрку127.
Яшчэ адна група, будучы запачаткаваная ў Злучаных Штатах, пашырыла сваю дзейнасьць на ўсе краіны, дзе жывуць беларусы, — Беларуска-Амэрыканская Кааліцыя Супроцьдзеянь ня Паклёпам. Яна была закладзеная ў рэгіёне Нью-Ёрку—НьюДжэрзі ў 1982 годзе дзеля супрацьстаяньня палітычным нападам на амэрыканскіх беларусаў і беларускі нацыянальны рух у сувязі з выхадам у сьвет кнігі Дж.Лофтуса. Кааліцыя надалей існуе128.
Іншыя беларускія палітычныя арганізацыі ствараліся зь нейкае пэўнае нагоды для нейкіх адмысловых мэтаў, як, прыкладам, для падрыхтоўкі й правядзеньня Дня Паняволеных Народаў, розных сьвятаў і фэстываляў.
Беларускія дапаможныя арганізацыі пры амэрыканскіх партыях
Беларускія Дэмакратычныя Клюбы дзеяць у дапаможных структурах амэрыканскае Дэмакратычнае Партыі. Найбольшую актыўнасьць яны выяўляюць падчас выбарчых кампаніяў розных узроўняў: лякальнага, кангрэсавага й прэзыдэнцкага. Беларускія Дэмакратычныя Клюбы пачалі стварацца падчас прэзыдэнцкае кампаніі 1928 году, калі беларусы падтрымвалі кандыдата Алфрэда Сміта. У 1960 годзе беларускія дэмакраты бралі ўдзел у прэзыдэнцкай кампаніі Джона Кенэдзі. Клюбы былі арганізаваныя ў штатах Мічыган, Нью-Ёрк і Нью-Джэрзі. Асабліва актыўны быў клюб у Саўт-Рывэры, узначальваны ягоным заснавальнікам і шматгадовым прэзыдэнтам Янкам Цупрыкам. Беларускія Дэмакратычныя Клюбы атрымалі прызнаньне ў шматлікіх кампаніях, іх дзейнасьць багата ўдакумэнтаваная ў штатах Нью-Ёрк, НьюДжэрзі, Іліной і Мічыган. На чале арганізацыі стаяць Лявон Шурак, Васіль Русак і Лана Цупрык129.
Фэдэрацыя Беларускіх Рэспубліканскіх Клюбаў. Удзел амэрыканскіх беларусаў у дзейнасьці Рэспубліканскае Партыі пачаў выяўляцца ў канцы 50~х гадоў. Першы Беларускі Рэспубліканскі Клюб быў заснаваны ў Дэтройце ў 1958
127 ГутаркІ аўтара з Уладзімерам Пелясой, 1980
128 Беларус (Нью-Ёрк). 1982. №301—302.
129 Архівы БІНіМу.
годзе130. У 1968 годзе была створаная Нацыянальная Рэспубліканская Фэдэрацыя Этнічных Групаў, куды ўвайшлі й беларусы. Падчас прэзыдэнцкае кампаніі 1972 году ўзьнікла кааліцыя пад назовам «Амэрыканскія Беларусы за Перавыбраньне Прэзыдэнта», куды ўвайшлі беларускія прадстаўнікі з штатаў Агаё, ДэЛаўэр, Іліной, Каліфорнія, Канэтыкат, Масачусэтс, Мічыган, Мэйн, Мэрылэнд, НьюДжэрзі, Ныо-Ёрк, Пэнсылвэйнія, Ўісконсын і Флорыда. Пасьля выбараў, 29 лістапада 1972 году была заснаваная Фэдэрацыя Беларускіх Рэспубліканскіх Клюбаў, якую ўзначаліў Вітаўт Кіпель. Ад 1982 году пасаду старшыні Фэдэрацыі займае Васіль Мельяновіч, ягоныя рэгіянальныя заступнікі — Янка Раковіч, Язэп Арцюх, Кастусь Мярляк і Міхась Бахар131.
Арганізацыя сталася актыўнаю дапаможнаю групаю ў Рэспубліканскай Партыі, а таксама важным прадстаўніком беларускіх паглядаў у Вашынгтоне. Былі наладжаныя добрыя дачыненьні з шматлікімі рэспубліканскімі сэнатарамі й кангрэсмэнамі, беларусы неаднаразова мелі магчымасьць выказаць свае палітычныя пагляды службоўцам зь Дзяржаўнага Дэпартаманту, былі запрашаныя ў Белы Дом, былі ініцыятарамі наведаньня Менску прэзыдэнтам Рычардам Ніксанам.
Фінансава-страхавыя арганізацыі
На сёньня ў Злучаных Штатах не йснуе ніводнае беларускае страхавое арганізацыі, хоць былі спробы стварыць іх у 50-х гадох. На пачатку 50-х гадоў Украінскі Рабочы Саюз запрасіў беларусаў далучыцца да іхнае арганізацыі і, калі набярэцца дастатковая крлькасьць беларусаў, стварыць сваю асобную страхавую арганізацыю. Гэткім чынам 13 лютага 1954 году ў Нью-Ёрку быў заснаваны Беларускі Страхавы Аддзел імя Кастуся Каліноўскага ў структуры Ўкраінскага Рабочага Саюзу. Кіраваў ім Уладзімер Пеляса. Аддзел меў філіі ў Чыкага, штат Іліной, Стэмфардзе, штат Канэтыкат, Саўт-Рывэры й Пасэіку, штат Нью-Джэрзі. Арганізацыя спыніла йснаваньне ў 70-х гадох132.
Беларуска-Амэрыканская Фэдэральная Каапэратыва. Крэдытная арганізацыя, заснаваная ў Нью-Ёрку 10 сьнежня
130 Гутарка аўтара з Васілём Плескачом, заснавальнікам першага Беларускага Рэспубліканскага Клюбу ў Дэтройце, 1975.
131 National Republican Heritage Groups Federation Archives, Washington, DC; Архівы БІНІМу; Архівы Васіля Мельяновіча; Беларус (Нью-Ёрк). 1974 №202
132 Беларуская Трыбуна 1953. №17; Гутарка аўтара з Уладзімерам Пелясой, арганізатарам аддзелаў, 1987.
1957 году, выпусьціла свае акцыі. Старшынёю быў Мікола Гарошка. Каапэратыва пражыла нядоўга133.
Нягледзячы на тое, што дагэтуль беларусы не заснавалі свае асобнае страхавое арганізацыі, ідэя аб гэтым жыве надалей, асабліва сярод маладзейшага пакаленьня. Ня выключана, што некалі гэтая ідэя ажыцьцявіцца.
Арганізацыі зь бізнэсоваю арыентацыяю
Хоць гэта й можа разглядацца як азнака слабасьці, аднак трэба прызнацца, што беларусаў нельга ахарактарызаваць як актыўных бізнэсмэнаў. У аснове гэтага, пэўна, ляжаць гістарычныя ўмовы эканамічнага разьвіцьця Беларусі, у выніку якіх сярод этнічных беларусаў не склалася клясы бізнэсмэнаў-прадпрымальнікаў.
Разам з тым трэба зазначыць, што з прыездам у Амэрыку пагляды й псыхалягічныя комплексы беларускіх сялянаўімігрантаў зьмяніліся і яны выявілі сваю ініцыятыву й здольнасьць да прадпрымальніцтва. Так, сярод імігрантаў, што прыехалі ў Амэрыку да Першае сусьветнае вайны, колькі дзесяткоў заняліся бізнэсам і, як выглядае, мелі посьпех. На жаль, гэтыя бізнэсмэны былі маласьведамыя нацыянальна. Час-часом у друку можна было сустрэць гэткія паведамленьні:
Чыкага, Іліной Чацьвёра людзей з ГораднІ заснавалі «Выраб Надзейных Батарэяў I Пласьцінаў». Гэта ПІлІп Казловіч, Язэп Юшчыц, Іван Амелька й Ігнат Кудач134.
П А Казак быў уласьнікам вялікай тэкстыльнай фабрыкі ў горадзе Саўт-Рывэры135.
С Бубешка распачаў свой бізнэс і меў посьпех136.
М.І.ЛазарэвІч зь Менскае губэрні заняўся бізнэсам у вырабе мэблі й меў значны фінансавы посьпех137.
I Н Каўнурка зь Лепля Віцебскае губэрні, папрацаваўшы нейкі час у розных індустрыях, адкрыў сваю цырульню138.
133 Беларус (Нью-Ёрк). 1958. №63.
134 Chicago Public Library, Microfilm Archives: Русскнй Вестннк. 1925. 3 сент
135 Новое Русское Слово. 1967. 22 сент.
136 Русскнй ГоЛос (Нью-Йорк) 1928 29 янв
137 Beresney Т. The Russian peasant and the hydrogen bomb. New York, NY, 1958. P.179.
138 Русскнй Вестннк (Нью-Йорк). 1944. №135.
Беларуская Музычная Крама (адзіная ў сваім родзеі — В.К.) адчынілася ў Ныо-Ёрку на адрасе: 134 Іст 7 стрыт139.
Вялікага посьпеху дасягнуў Фёдар Зварыка, які меў адзёжнае прадпрыемства ў Браўнсвіле, Нью-Ёрк140.
Мелі свой бізнэс беларусы ў Саўт-Рывэры, штат НыоДжэрзі, у Чыкага, штат Іліной, у Нью-Ёрку ды іншых гарадох141. Шмат хто зь беларускіх імігрантаў паваеннае хвалі таксама заснаваў свой малы бізнэс і меў посьпех. Сярод іх — Мікола Заморскі й Мікола Гарошка ў Нью-Ёрку; Язэп Пазьняк, Віцька Паланевіч і Лявон Волах у Флорыдзе; браты Лук'янчыкі, Семянчук, Страпко й Міраеўскі ў Агаё; Сяргей Грамыка ў Канэтыкаце; колькі малых крамак і майстэрняў у штаце Нью-Джэрзі — Алюміневая абшыўка Дземшы й Вішнеўскага, аўтарэмонтная майстэрня «Тры Іваны» ў Лодай, крама Навіцкага ў Саўт-Рывэры.
Найболып папулярныя сярод беларусаў віды бізнэсу — будаўнічыя работы, бэнзынавыя станцыі, выраб мэблі, рамонт дамоў, рэстаранны бізнэс, сьлясарныя майстэрні, розьнічны продаж.
Пэўная колькасьць беларусаў занятая і ў мэдычным бізнэсе: партнэры-ўласьнікі клінікаў і мэдычных кабінэтаў. Бальшыня беларускіх дактароў жыве ў мэтрапалітальных рэгіёнах вялікіх гарадоў — Нью-Ёрку, Чыкага, Філадэлфіі, Лос-Анджэласу, але шмат хто практыкуе ў прадмесьцях і малых мястэчках
Беларусаў-адвакатаў у параўнаньні зь лекарамі йстотна меней, але некаторыя зь іх апошнім часам дасягнулі значных прафэсійных посьпехаў142
Пэўных посьпехаў дасягнулі беларусы на ніве друкарскае й выдавецкае справы — у галіне асаблівага зацікаўленьня беларусаў. Адным зь першых беларускіх друкарскіх прадпрыемстваў была Друкарска-Выдавецкая Суполка імя Франьцішка Скарыны, заснаваная ў штаце Нью-Ёрк улетку 1952 году143. Пазьней суполка пашырыла сваю дзейнасьць і ў 1954 годзе ператварылася ў Друкарска-Выдавецкую Суполку «Пагоня» (У 60—70-х гадох у Канадзе была дзейная літаратурна-выдавецкая арганізацыя пад назовам «Пагоня», якая ня зьвязаная зь нью-ёркскаю суполкаю.) Галоўнаю
139 Новое Русское Слово 1928 22 апр
140 Новое Русское Слово 1939 12 юоня; 1959 29 нюля
141 Гутаркі аўтара зь Іванам Гучыным у Ныо-Ёрку й Макарам Аблажэем у Чыкага, 60-я гады
142 Гутаркі аўтара з супрацоўнікамі Агенцтва Малога БІзнэсу, 1972; Архівы БІНІМу.
143 Беларус (Нью-Ёрк). 1952 №14
мэтаю нью-ёркскае суполкі была дапамога ў выданьні дапаможных матэрыялаў і падручнікаў для беларускіх нядзельных школак. Сярод яе заснавальнікаў і кіраўнікоў былі Юрка Станкевіч, д-р Віктар Васілеўскі, Уладзімер Дунец, Кастусь Калоша й Вячка Станкевіч. Суполка выдала вялікую колькасьць падручнікаў, чытанак, картаў ды іншых дапаможных матэрыялаў. Паступова суполка пачала выкарыстоўваць у сваёй дзейнасьці сучасную друкарскую тэхналёгію й цяпер уяўляе сабою камп’ютарызаваную выдавецкую групу, якая прафэсійна задавальняе патрэбы беларускае грамады ў выдаваньні друкаваных матэрыялаў Старшыня суполкі — Юрка Станкевіч, віцэ-старшыня — Кастусь Калоша144.
Беларускі Выдавецкі Фонд — група падтрымкі беларускае выдавецкае дзейнасьці, заснаваная ў Нью-Ёрку 20 лістапада 1949 году з мэтаю стварэньня фінансавае базы для выдаваньня друкаваных матэрыялаў і кніг, дзеіць пад апекаю Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня й зьвязаных зь ім арганізацыяў. У часе ўтварэньня ў кіраўніцтва Фонду ўваходзілі Міхась Тулейка, Міхась Міцкевіч, д-р Лявон Трусэвіч і Натальля Арсеньнева. Фонд цяпер цалкам зьліўся з фондам газэты «Беларус» (Нью-Ёрк)145.
Беларускае Выдавецкае Таварыства было заснаванае ў Саўт-Рывэры, штат Нью-Джэрзі, на пачатку 60-х гадоў і цесна зьвязана ў сваёй дзейнасьці са Злучаным БеларускаАмэрыканскім Дапамаговым Камітэтам. Таварыства выдае часапіс «Беларуская Думка» й колькі іншых публікацыяў. У распараджэньні Таварыства — невялікая друкарня ў СаўтРывэры, якою кіруе Юрка Навумчык146.
Беларускае Выдавецтва Міколы Прускага дзеіць у ГрэндРэпідзе, штат Мічыган. Выдавецтва ўзьнікла на пачатку 50-х гадоў і спачатку выдавала розныя матэрыялы для арганізацыяў моладзі й часапіс для маладых беларусаў «Сьвет». Паступова прадпрыемства вырасла з рамак аматарскае друкарні, «Сьвет» ператварыўся ў «Беларускі Сьвет», саліднае пэрыядычнае выданьне, якое публікуе жыцьцяпісы выдатных беларускіх дзеячоў, мастацкія творы, успаміны ды іншыя матэрыялы. Дзякуючы энэргіі, адданасьці й адміністрацыйным здольнасьцям Міколы Прускага, выдавецтва сталася сучасным прадпрыемствам, зь якога выходзяць у сьвет шматлікія беларускія публікацыі, у тым ліку выданьні Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва147.
144 Беларус (Нью-Ёрк). 1967. №118; Беларуская Моладзь. 1965. №23; ГутаркІ з Кастусём Калошам 1 Юркам Станкевічам
145 Беларус (Нью-Ёрк). 1951. №4; Архіў газэты «Беларус».
146 Гутаркі аўтара зь Юркам Навумчыкам, 1982
147 Беларус (Нью-Ёрк). 1989. №359; Архівы БІН1Му: Папка «Беларускі Сьвет»
Беларуская Выдавецкая Сябрына — арганізацыя, заснаваная на пачатку 60-х гадоў у Чыкага. Выдала шэраг публікацыяў, у тым ліку часапіс «Беларуская Царква». Заснавальнік і кіраўнік — Вацлаў Пануцэвіч. Спыніла йснаваньне ў канцы 70-х гадоў148.
Беларускае Выдавецтва *Час», заснаванае ў 1975 годзе, выдавала газэту «Byelorussian Times». Дзеіла да сярэдзіны 80-х гадоў. Кіраўнік — д-р Расьціслаў Гарошка149.
Выдавецтва «Заранка», заснаванае Язэпам Гладкім у НьюЁрку на пачатку 60-х гадоў, выдавала школьныя падручнікі й адукацыйна-дасьледны матэрыял. Спыніла дзейнасьць са сьмерцю заснавальніка ў 1972 годзе150.
Выдавецтва «Родны Край», заснаванае ў канцы 60-х гадоў, спэцыялізавалася ў перавыдаваньні кароткіх літаратурных твораў, легендаў і рэлігійнае літаратуры. Дзеіла ў Трэнтане, штат Нью-Джэрзі, кіраваў выдавецтвам Кастусь Якуб151.
Выдавецтва W.&D. заснаванае ў 1989 годзе ў Хановэры, штат Пэнсылвэйнія, Васілём і Далорэс Мельяновічамі. Выдае англамоўную інфармацыйную літаратуру пра Беларусь152.
Камэрцыйныя прадпрыемствы
Катэгорыя арганізацыяў, якая заслугоўвае на асаблівую ўвагу, — непрыватныя прадпрыемствы, якія займаліся фінансавай дзейнасьцю, разьлічанаю на атрыманьне прыбытку. Да іх належаць нацыянальныя грамадзкія цэнтры й адпачынковыя селішчы, якія адыгрываюць важную ролю ў жыцьці беларускіх асяродкаў.
Нацыянальныя цэнтры або дамы
Новыя беларускія імігранты пачалі засноўваць нацыянальныя дамы ў 50—60-х гадох, як гэта зрабілі іншыя этнічныя групы (украінцы, палякі, славакі й г.д.) некалькі дзесяцігодзьдзяў раней. Для імігрантаў нацыянальныя дамы мелі асаблівае значаньне: яны былі галоўнымі пасьля цэркваў месцамі сустрэчы, асяродкамі абмену інфармацыяй і досьведам ды сапраўдным ядром дзейнасьці й крыніцаю маральнае падтрымкі імігрантаў.
148 Архівы БІНіМу: Папка Часлава Будзькі.
149 American Publishers Directory. New York, NY, 1978. P.57.
150 Архівы БІНіМу: Папка Язэпа Гладкага.
151 Беларус (Нью-Ёрк). 1970. №159; Архівы БІНІМу: Папка Кастуся Якуба
152 Byelorussian-American Information Service, Archives, Hanover, PA.
Першымі арганізавалі такія цэнтры беларускія грамады Нью-Ёрку й Кліўлэнду. Дзеля гэтага былі заснаваныя адмысловыя камітэты, якія заняліся зборам грошай і давялі справу да памыснага заканчэньня153.
Паступова былі закладзеныя й існуюць дагэтуль Беларускія Цэнтры або Дамы ў Хайлэнд-Парку й Саўт-Рывэры, штат НьюДжэрзі; Чыкага, штат Іліной; Дэтройце, штат Мічыган; Кліўлэньдзе й Стронгсвілі, штат Агаё, ды ў горадзе Нью-Ёрку. Пераважна яны прылучаныя да ўласнасьці беларускіх парафіяў (праўда, у Нью-Ёрку Цэнтрам апякуецца Фундацыя Крэчэўскага), але дзеяць незалежна ад іх. Камэрцыйная дзейнасьць цэнтраў — рэстараны, абслуга ўрачыстасьцяў, здача ў наём памешканьняў — прыносіць прыбытак, значная частка якога йдзе на падтрымку культурных патрэбаў грамады. Часта фінансы ўкладаюцца ў само прадпрыемства154.
Адпачынковыя селішчы
Беларускія грамады ў вялікіх гарадох адчувалі патрэбу ў адпачынковых селішчах, куды б яны маглі ўцячы ад гарадзкое летняе сьпёкі. Сама ідэя магла быць падказаная прыкладам іншых этнічных групаў, якія ўжо шмат гадоў мелі свае летнія селішчы. На пачатку і ў сярэдзіне 50-х гадоў беларусы зь Нью-Ёркскага мэтрапалітальнага рэгіёну манапалізавалі селішча «Бобрык» і фармы «Керы» на поўначы штату Нью-Ёрк. Беларусы Дэтройту езьдзілі ў «Засьценак», а з штату НьюДжэрзі — у селішча «Мір». Беларускія імігранты левае арыентацыі мелі адпачынковае селішча ў Манроў — АРОВПарк, тым часам як «расейцы» рэгіёну Нью-Ёрк—Ныо-Джэрзі адпачывалі ўлетку на фарме РООВА ў Джэксане, штат НьюДжэрзі155.
Белэр-*Менск». Ніводзін з названых вышэй дамоў адпачынку не належаў беларускай грамадзе, тым часам як беларускія асяродкі й арганізацыі мелі патрэбу ў сваёй установе, дзе можна было б адпачываць і праводзіць розныя культурныя й спартовыя мерапрыемствы. I такім чынам, калі імігранты зрабіліся больш заможныя, г. зн. калі былі сплочаныя банкаўскія пазыкі за жытло й пачалі расьці ўласныя ашчаднасьці, група актывістаў зь Нью-Ёрку й ваколіцаў выступіла зь ідэяю набыць летняе адпачынковае селішча для беларускае грамады. Было пастаноўлена набыць уласнасьць супольнымі намаганьнямі праз акцыянэрны ўдзел. Ініцыятарамі гэтага
153 Беларус (Нью-Ёрк). 1955. №51, 52; Архівы БАЗА.
154 Беларус (Нью-Ёрк). 1968. №135, 136; 1972. №177.
155 Беларус (Нью-Ерк). 1958 №66-67; 1967 №125, 126; 1972. №185; Архіў БАЗА
праекту былі: Васіль Юрцэвіч, Юрка Станкевіч, Уладзімер Пеляса, Зора й Вітаўт Кіпелі, Васіль Захаркевіч, Пятро Мельяновіч, Кастусь Мярляк, Даніла Клінцэвіч.
Пасьля доўгіх пошукаў была знойдзеная прыдатная мясьціна ў павеце Салівэн, штат Нью-Ёрк. Яна была ўрачыста адчыненая 4 ліпеня 1963 году. Да першапачатковага назову Bel-Air было дададзенае ймя беларускае сталіцы.
Селішча Белэр-«Менск» сталася вельмі папулярнае сярод беларусаў ў сэзоне ад раньняе вясны да позьняе восені. Там адбываліся шматлікія культурныя мерапрыемствы й сустрэчы розных арганізацыяў, прыяжджала шмат гасьцей, у тым ліку й зь Беларусі.
У выніку фінансавых цяжкасьцяў селішча давялося прадаць адной групе беларускіх праваслаўных парафіяў, што вызваліла яго ад часткі падаткаў і тым самым падтрымала матэрыяльнае становішча Белэр-«Менск» надалей застаецца папулярным месцам летняга адпачынку156.
Сёньня кіраўніцтва селішча складаецца з колькіх дзесяткоў асобаў, сярод іх — Мікалай Сіцько, Міхась Сенька, Валя й Сяргей Рагалевічы, сям’я Гайшуноў, Язэп Крывенька, Ігар Шчорс, Валодзя Валадкевіч, Пётра Кажура, Кастусь Мярляк, Уладзімер Пеляса, сем'і Арцішэнкаў, Літаровічаў і іншыя.
Адпачынковае селішча «Полацак». Беларускі цэнтар у Стронгсвілі пачаўся як невялічкае летняе селішча беларускае грамады ў Кліўлэньдзе. 3 часам хіраўніцтва грамады пастанавіла набыць маёмасьць за горадам, на прыродзе, куды было б няцяжха даехаць з гораду. Знайшлося двое ахвярных людзей — Сяргей Карніловіч і Кастусь Калоша, — якія ўклалі свае грошы ў набыцьцё ўласнасьці ў Стронгсвілі. Яны зарэгістравалі селішча ях некамэрцыйную арганізацыю й пачалі разбудоўваць яго з улікам доўгае пэрспэхтывы. «Полацах» паступова станавіўся месцам адпачынку й грамадзхае актыўнасьці. У 1990 годзе тут быў збудаваны вялікі грамадзкі цэнтар157.
Будаўнічыя й маёмасныя суполкі
Новыя беларускія імігранты рабілі спробы заснаваць беларускую будаўнічую хампанію, і такая кампанія — «Нёман» — была заснаваная ў Нью-Ёрку на пачатку 50-х гадоў, але праіснавала нядоўга. Маёмасныя суполкі «Менск», «Пінск» і «Слуцак» існавалі ў Брукліне й належалі розным беларускім
156 Бацькаўшчына. 1961. №566; Беларус (Нью-Ёрк). 1963. №80; 1964 №82; 1965. №94; 1966. №115; 1967. №125; 1970 №161; 1971. №173; 1972. №185; 1981 №294—295; 1983 №311; Беларуская Моладзь. 1972—1973 №28
157 Архівы «Полацку»
актывістам. Аднак пераезд у 60-х гадох значнае часткі беларусаў у прадмесьці прывёў да ліквідацыі гэтых суполак Малыя будаўнічыя й маёмасныя суполкі,. што належалі беларускім імігрантам, дзеілі таксама ў Пасэіку й Саўт-Рывэры, штат Нью-Джэрзі; Кліўлэньдзе, штат Агаё; Агасьце, штат Мэйн; Дэтройце, штат Мічыган; Стэйтн-Айлэньдзе, штат Нью-Ёрк^а.
Варта зазначыць, што і гэтая тэма — удзел беларусаў у амэрыканскім прадпрымальніцтве — мусіць быць дасьледаваная глыбей.
Мастацкія калектывы
Арганізацыі гэтае катэгорыі пачыналі фармавацца амаль адразу пасьля таго, як новыя імігранты сыходзілі на амэрыканскі бераг. Імі кіравала жаданьне праз мастацкую дзейнасьць прадстаўляць беларускую культуру й гэткім чынам папулярызаваць Беларусь. Мастацкія калектывы ўзьнікалі паўсюль, дзе толькі жылі беларусы. Яны ніколі не былі арганізацыямі ў сьціслым сэньсе слова, г. зн. з статутам, замацаваным сяброўствам і г.д. Гэта былі нефармальныя групы, якія сталіся тым ня меней важным фактарам кансалідацыі й рэпрэзэнтацыі паваеннае хвалі беларускае іміграцыі.
Танцавальныя групы
Найраней пачалі ўзьнікаць танцавальныя групы. Гэткія групы арганізаваліся ў штатах Нью-Джэрзі, Нью-Ёрк, Каліфорнія, Іліной, Агаё, Мічыган. Танцавальныя групы ў Кліўлэньдзе, Чыкага й Дэтройце неаднаразова выступалі ў тэлевізіі ў праграме «Гадзіна полькі». Група ў Нью-Ёрку ўвайшла ў арганізацыю народных танцаў мэтраполіі. Звычайна танцавальныя групы носяць тыповыя беларускія назовы — «Лянок», «Матылёк», «Лявоніха», «Мяцеліца»159.
Часта беларускія студэнты й вучні закладалі танцавальныя суполкі ў коледжах, унівэрсытэтах і сярэдніх школах, дзе вучылі сваіх сяброў беларускім танцам, папулярызуючы гэткім чынам беларускую культуру далёка ад беларускіх асяродкаў160.
Танцавальныя групы йснуюць і сёньня на больш ці менш сталай аснове або ствараюцца дзеля пэўнае нагоды ў Нью-
158 Бацькаўшчына 1961. №577—578; Архівы БІНіМу: Папка Міколы Гарошкі.
159 Архівы БІНіМу: Папка «Танцавальныя групы».
160 Беларуская Моладзь 1974—1975 №36; Беларус (Нью-Ёрк). 1984 №317; Архівы БІНіМу.
Ёрку, Чыкага, Кліўлэньдзе, Саўт-Рывэры, Дэтройце й ЛосАнджэласе.
Сярод дзесятка беларускіх танцавальных групаў адна заслугоўвае на асобную згадку як найдаўнейшая й найбольш прафэсійная — танцавальны ансамбль «Васілёк». «Васілёк» узьнік як самадзейны гурток у Арганізацыі Беларуска-Амэрыканскае Моладзі ў Нью-Ёрку ў 1956 годзе. Ягонаю заснавальніцаю была энтузіястка народнага танцу, у той час студэнтка хіміі Бруклінскага Політэхнічнага Інстытуту Ала Орса. Д-р Ала Орса-Рамана, прафэсар хіміі ў Лонг-Айлэндзкім Унівэрсытэце й Гарадзкім Коледжы, кіруе гэтаю групаю й сёньня, аднак паступова ініцыятыву й кіраваньне гуртом пераймаюць маладзейшыя. «Васілёк» сотні разоў выступаў на розных сцэнах, у тым ліку на Сусьсветным Кірмашы ў 1964 годзе ў НыоЁрку, на Беларускіх Фэстывалях у Нью-Джэрзі, на сьвяткаваньні стагодзьдзя Статуі Свабоды й г.д. Часта выступаў ён у Цэнтры Лінкольна ў Нью-Ёрку, а таксама ў Балтыморы, Вашынгтоне ды іншых гарадох. У 1989 годзе ансамбль выступаў на Беласточчыне, а ў 1990 годзе — у Беларускай Рэспубліцы, дзе ён наведаў Менск, Полацак, Горадню, Вільню ды іншыя гарады.
Ансамбль унёс значны ўклад у разьвіцьцё беларускаамэрыканскіх культурных дачыненьняў. Праз навуку д-ра Алы Орсы-Рамана прайшлі пакаленьні маладых танцораў. Гэтыя маладыя людзі, у пераважнай большасьці народжаныя ў Амэрыцы, атрымалі пры гэтым шырокія веды аб беларускай гісторыі й культуры. Кіраўніцы ансамблю ў яе цяжкай і адданай грамадзкай працы нямала дапамагае яе муж д-р Фрэнк Рамана, прафэсар Бруклінскага Політэхнічнага Інстытуту. Сыны Алы й Фрэнка Павал і Коля, Вера Бартуль і яе дачка Аня, Вера й Ніна Запруднік, Ліда Данілюк — мастацкае й адміністрацыйнае ядро ансамблю, Юрка й Нона Азаркі, Алеся, Юрка й Лёрэйн Кіпелі, Віктар Typ, Паўлінка Сурвіла, Галіна й Коля Бахары, Дарота й Пятро Рыжыя, Нэнсі Захаркевіч, сёстры Шульжыцкія, Грэйс Трылер, сёстры Сільвановіч, Люда й Ната Русак, Алеся Махнюк, Аня Бойчук, Антон Бартуль ды шмат іншых багата прычыніліся да падтрыманьня высокіх мастацкіх стандартаў ансамблю, што прынесла яму заслужаную рэпутацыю. Група «Васілёк» — «дзіця» й заслужаны гонар усяе беларуска-амэрыканскае грамады161.
Хоры
Як і танцавальныя групы, хоры пачалі ўзьнікаць, як толькі новыя імігранты знаходзілі дзе прытуліць галаву. У адрозьненьне ад танцавальных групаў, якія фармаваліся моладзьдзю, заснавальнікамі хораў былі пераважна людзі
161 Беларусы ў Амэрыцы. Праграма Нью-Ёрк, 1990.
сярэдняга пакаленьня. Хоры былі паважна арганізаваныя: удзел у іх зацьвярджаўся кіраўніком і мэнэджэрам, яны мелі штотыднёвыя рэпэтыцыі, былі ў хораў свае фінансы, уніформа. Бальшыня беларускіх хораў прылучаліся да розных арганізацыяў, але дзеілі незалежна паводле свае праграмы. За доўгія гады зьмянілася няшмат. Беларускія хоры дзеяць амаль гэтаксама, як у 40—50-х гадох, з тым толькі выняткам, што яны сталіся цалкам незалежнымі арганізацыямі.
Беларускі Хор у Нью-Ёрку быў заснаваны ў 1950 годзе. Апекаваліся ім Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне й Арганізацыя Беларускае Моладзі, зьбіраўся хор у памешканьні ІМКА/ІЎКА ў Брукліне. Заснавальнікам хору быў ведамы кампазытар Мікола Куліковіч-Шчаглоў. Пасьля ягонага ад’езду зь Нью-Ёрку хорам у розныя часы кіравалі Галіна Ганчарэнка, Аляксандар Валюшка, Галіна Орса, Андрэй Каптуровіч, Міхась Тулейка, Барыс Данілюк162.
Ансамбль *Гоман» Адгалінаваньнем нью-ёркскага хору быў жаночы ансамбль «Гоман» (заснаваны ў 60-х гадох), якім кіравала д-р Ала Орса-Рамана. Нью-ёркскі беларускі хор спыніў існаваньне на пачатку 80-х гадоў, тым часам як ансамбль «Гоман» існуе й да сёньня163.
Беларускі Нацыянальны Хор узьнік у Саўт-Рывэры, штат Нью-Джэрзі, у канцы 1949 году пад апекаю Злучанага Беларуска-Амэрыканскага Дапамаговага Камітэту. Ядро хору складалі некалькі сьпевакоў-аматараў, удзельнікаў Беларускага Нацыянальнага Хору ў Баварыі (1947—1949). Кіравалі хорам у розныя часы Ксавэры Барысавец, Вячаслаў Сэлях-Качанскі, Аркадзь Евец, Юльян Рымко й Дзьмітры Верасаў. Асаблівых посьпехаў хор дасягнуў у 50—60-х гадох дзякуючы стараньням мэнэджэра Барыса Шчорса. Пад ягоным умелым кіраўніцтвам хор запісаў некалькі кружэлак. Хор выдатна прадстаўляў беларускую песьню на Беларускіх Фэстывалях у штаце Нью-Джэрзі ў 70-х гадох ды актыўна выступае й цяпер164.
Вэтэранскі Хор быў заснаваны ў Саўт-Рывэры ў сярэдзіне 60-х гадоў. Ягоным заснавальнікам і кіраўніком быў малады беларускі кампазытар Юльян Рымко. Хор распаўся, калі Рымко выехаў у Флорыду, дзе памёр у маладым веку165.
Беларуская Фальклёрная Група (Ансамбль Мяленьцевых) была заснаваная ў Каліфорніі ў 1949—1950 гадох. Кіравалі ёю Алімп, Марыя й Нона Мяленьцевы, прафэсійныя артысты зь
162 Гутаркі аўтара з Галінай Руднік, 1982.
163 Беларус (Нью-Ёрк). 1977. №243—244.
164 The Spokesman (South River). 1950. March 17; Архівы БІНІМу: Папка Ксавэрыя Барысаўца; Беларус (Нью-Ёрк). 1975. №219-, Беларуская Трыбуна. 1950 №1: Беларуская Думка 1976 №20; Беларускае Слова (Саўт-Рывэр). 1958 №39
165 Архівы БІНіМу: Папка Юльяна Рымко.
Менску. Ансамбль дзеіў у лучнасьці са Злучаным БеларускаАмэрыканскім Дапамаговым Камітэтам і БеларускаАмэрыканскім Аб’еднаньнем166.
Беларускія Хоры ў Кліўлэньдзе. Першы беларускі хор — Кліўлэндзкі Хор Моладзі — быў заснаваны ў 1951 годзе. Кіраўніком хору быў Юрка Мазура, таленавіты малады беларускі музыкант і кампазытар з Дэтройту, які даяжджаў у Кліўлэнд на рэпэтыцыі й выступы. Пазьней хорам кіравалі Мікола Куліковіч, Кастусь Кіслы (у 50-х гадох пры ягоным кіраўніцтве Хор Моладзі ператварыўся ў жаночы ансамбль «Васількі»), Уладзімер Літвінка, Кастусь Калоша, Ірэна Каляда-Смірноф, Вольга Лукашэвіч167.
Жаночы хор «Каліна» быў заснаваны ў Саўт-Рывэры ў 1963 годзе як незалежная арганізацыя. Заснавальнікам і кіраўніком быў Ксавэры Барысавец. Хор актыўна дзеіць і сёньня. Болып за іншыя беларускія хоры й ансамблі «Каліна» спрычынілася да папулярызацыі беларускае песьні на Ўсходнім узьбярэжжы краіны — ад Бостану да Вашынгтону168.
Беларускі Ансамбль у Чыкага. Лірычна-народны ансамбль быў заснаваны ў Чыкага ў 1956 годзе. Ягоным першым кіраўніком быў прафэсар Мікола Куліковіч Пасьля ягонае сьмерці ў 1969 годзе кіраўніцтва пераняла Вера Рамук. Ансамбль надалей існуе169.
Меншыя беларускія хоры йснавалі ў Дэтройце, Рокфардзе (штат Іліной) і Лос-Анджэлесе. Аднак яны не былі сталымі арганізацыямі й выступалі толькі прынагодна. Усе яны распаліся ў 70—80-х гадох.
Беларускія сьпеўныя ансамблі часам узьнікаюць і сёньня там, дзе ёсьць патрэба прадставіць беларускую музыку й сьпевы на розных сьвятах і фэстывалях.
Аркестры
Аркестры былі заснаваныя й дзеяць надалей у некалькіх беларускіх асяродках. Напачатку яны мелі вузкаэтнічны характар і выступалі выключна на этнічных урачыстасьцях, аднак апошнімі часамі некаторымі зь іх кіруюць выпускнікі Джуліярдаўскае Музычнае Школы (Джымі Бычкоўскі), і яны ўяўляюць сабою ня толькі прафэсійныя калектывы музыкантаў, але й добра зладжаныя арганізацыі. Этнічны характар аркестраў выяўляецца і ў іхных назовах —
166 Архівы БІНіМуПапка Мяленьцевых
167 Архівы БІНІМу; Папка «Кліўлэнд».
168 Беларус (Ныо-Ёрк). 1973 №195, 200; Перапіска аўтара з Ксавэрыем Барысаўцом
169 Беларус (Нью-ЁрЮ 1966 №114; 1969 №145; Архівы БІНІМў: Папка Міколы Куліковіча
«Палесьсе» (Кліўлэнд), «Бярозка» (Саўт-Рывэр), аркестры Жыдовіча, Рудзінскага й Жыдаловіча (рэгіён Нью-Ёрк—НыоДжэрзі). Некаторыя аркестры маюць, аднак, больш «фантазійныя» назовы — «Нова» (заснаваны Алексам Мартыновічам у сярэдзіне 70-х), «Віхор» (заснаваны Валерам Новакам у 1979 годзе)170.
Музычныя студыі
Рэгулярныя камэрцыйныя навучальныя музычныя студыі, кіраваныя беларускімі музычнымі дзеячамі, дзеілі ў розных гарадох: студыі прафэсара Міколы Куліковіча й Эльзы Зубковіч, інструмэнтальная студыя кампазытара Алекса Каптуровіча, вакальная студыя Пётры Конюха — у Нью-Ёрку; студыя гуказапісу Алекса Мартыновіча ў Іст-Брансўіку, штат Нью-Джэрзі; музычна-вакальныя клясы прафэсара Міколы Куліковіча й Надзеі Градэ ў Чыкага; інструмэнтальна-музычная студыя Кастуся Кіслага ў Кліўлэньдзе; музычнавакальная студыя ў Кліўлэньдзе, кіраваная прафэсарам Міколам Куліковічам, ды іншыя171.
Тэатральныя групы
Беларуская Тэатральная Студыя была заснаваная Вячаславам Сэляхам-Качанскім пасьля ягонага прыезду ў Саўт-Рывэр з Заходняе Нямеччыны на пачатку 50-х гадоў. Яна ўяўляла сабою вялікую групу маладых людзей, якія хацелі навучыцца асновам тэатральнага й выканаўчага мастацтва. Найбольшая актыўнасьць Студыі прыпадае на 50-я гады. Пазьней кіраўніцтва Студыяю пераняла Ірэна Цупрык.
Поўпрафэсійныя тэатральныя групы дзеілі таксама ў Чыкага, Кліўлэньдзе й Нью-Ёрку. Звычайна яны ўваходзілі ў склад арганізацыяў моладзі, але мелі пэўную самастойнасьць. Асобна варта згадаць пра тэатральную групу ў Дэтройце, кіраваную Міколам Прускім. Яе выступы прыцягнулі ўвагу англамоўнага друку, і група была запрошаная выступіць у розных гарадох Злучаных Штатаў і Канады.
Іншыя, меншыя тэатральныя групы, кіраваныя Пётрам Нядзьведзкім, Ірэнай Цупрык-Жылінскай, Вілай Ляўчук і
170 Архівы БІНіМу: Папка *Аркестры>.
171 Беларус (Нью-Ёрк). 1964. №88; 1967. №122; Новое Русское Слово. 1960. 22 нюля; 1964.11 нюня; 1976. 1, 12 февр
Гіпалітам Паланевічам, дзеілі ў 60—70-х гадох у рэгіёне НыоЁрку—Нью-ДжэрзіІ72.
Спартовыя арганізацыі
Само сабой зразумела, спорт адыгрываў важную ролю ў гуртаваньні маладых беларускіх імігрантаў і прадстаўленьні беларускіх талентаў у спартовым жыцьці Амэрыкі. У дадатак да розных спартовых камандаў беларускія імігранты заснавалі некалькі арганізацыяў дзеля падтрымкі спартовае дзейнасьці.
Беларускае Спартовае Аб'еднаньне ў Саўт-Рывэры было заснаванае 30 сакавіка 1952 году з мэтаю падтрымкі спартовае дзейнасьці беларускае моладзі. Аб’еднаньне дзеіць і сёньня, кіруе ім Рыгор Арцішэнка173.
Беларускі Спартовы Клюб у Нью-Ёрку быў арганізаваны Іванам Мухам на пачатку 50-х гадоў. Апрача гэтага Іван Муха заснаваў у 1972 годзе ў Глен-Спэі, штат Нью-Ёрк, арганізацыю «Прыхільнікі Беларускіх Спартоўцаў»174
Небеларускія арганізацыі з значным удзелам этнічных беларусаў
Як згадвалася раней, тысячы й тысячы беларускіх імігрантаў далучыліся да небеларускіх арганізацыяў — левых, правых, рэлігійных, «славянскіх», або проста «расейскіх». Гэтая ненармальная зьява мела розныя прычыны, галоўнаю зь якіх была адсутнасьць нацыянальнае сьведамасьці, неадчуваньне сябе беларусамі, асобнаю нацыяй. Такія характарыстыкі былі найперш уласьцівыя старым імігрантам, але зрусыфікаваных дарэшты беларусаў можна сустрэць і сярод тых, хто прыехаў у Амэрыку па Другой сусьветнай вайне. Хоць беларускасьць такіх арганізацыяў зусім не відавочная, а часта іхная дзейнасьць бывае скіраваная супраць беларускіх ідэалаў, тым ня меней шмат якія зь іх у другой палове нашага стагодзьдзя былі вымушаныя ў нейкай ступені выявіць беларускі характар.
Сюды можна залічыць такія арганізацыі, як РООВА, Таварыства Чарнышэўскага ды іншыя групы, сабраныя вакол АРОВ-Парку ў Ныо-Ёрку, шматлікія левыя й правыя «расейскія» й «прагрэсыўныя» арганізацыі ў Чыкага, Дэтройце, Гэры (штат Індыяна), Пітсбургу, Філадэлфіі (штат
172 Беларуская Трыбуна. 1952. №11, 12; Гутаркі аўтара з Ірэнай Цупрык і Пятром Нядзьведзкім, 1977.
173 Архіў Міхася Сенькі, Саўт-Рывэр, штат Нью-Джэрзі
174 Гутарка аўтара зь Іванам Мухам, 1978.
Пэнсылвэйнія), Балтыморы (штат Мэрылэнд), Бостане (штат Масачусэтс) ды ў шмат якіх гарадкох штатаў Ныо-Джэрзі, Канэтыкат, Дэлаўэр ды інш., а таксама праваслаўныя брацтвы пры цэрквах Расейскага Зарубежнага Сыноду й Амэрыканскае Праваслаўнае Царквы.
Перад наступнымі пакаленьнямі дасьледнікаў усходнеславянскае іміграцыі стаіць задача выявіць сапраўдную нацыянальнасьць сяброў гэтых арганізацыяў, не падманваючыся зманнымі назовамі «расейскі» або «славянскі».
Беларускія Фэдэралісты. Такія палітычныя групы — зьява ня новая ў беларускім палітычным руху. Арганізацыі фэдэралісцкіх перакананьняў былі вельмі шматлікія й актыўныя ў 1917—1920 гадох. Да фэдэралізму выразна схіляліся некаторыя групы беларускіх студэнтаў у Празе ў 20-х гадох. Шмат беларускіх фэдэралісцкіх арганізацыяў было заснавана ў Заходняй Нямеччыне ў лягерох Ды-Пі пасьля Другое сусьветнае вайны. Зьявіліся такія групы й на Амэрыканскім кантынэньце. Цяпер яны ўжо не йснуюць, але былі вельмі актыўныя гадоў сорак таму.
Групы фэдэралістаў пачалі фармавацца ў Амэрыцы на пачатку 50-х гадоў. Адна такая група была закладзеная ў Нью-Ёрку 26 верасьня 1953 году. Называлася яна Обьеднненне Белоруссов-Федералнстов, на чале яе стаяў Іван Баранцэвіч. У Нью-Ёрку й Нью-Джэрзі йснаваў таксама Белорусскнй Демократнческнй Комнтет, дзейнасыдь якога была выключна скіраваная супраць беларускіх нацыянальных арганізацыяў. Сфармаваўся Камітэт яшчэ ў Нямеччыне ў 1947 годзе, адкуль быў перавезены ў ЗША, каб змагацца супраць беларусаў175.
Была ў Нью-Ёрку сфармаваная й іншая арганізацыя — Беларускі Нацыянальна-Вызвольны Камітэт. Гэта была невялічкая групка, якая складалася з пары дзесяткоў сяброў, чыёю мэтаю было падтрымваць палітычную ідэю непадзельнае Расейскае дзяржавы, з пэўнаю культурнаю аўтаноміяю для беларусаў. Галоўная ідэя, аднак, палягалгі ня ў тым, каб разьвіваць беларускую нацыянальную сьведамасьць, a спрыяць зьнікненьню беларусаў як асобнага этнасу й асыміляцыі іх у агульным расейскім «катле». У кіраўніцтва гэтае групы ўваходзілі Антон Барысаглебскі, І.Макараў, І.Сірацінскі і колькі іншых. Кім былі тыя, што далучаліся да гэтага Камітэту, не зусім ясна. Гэтыя людзі, якіх беларусы называлі «тожэ белоруссы», вялі сваё грамадзкае й культурнае жыцьцё сярод расейцаў і зрусыфікаваных украінцаў. Гаварылі яны звычайна па-расейску, старанна хаваючы свой беларускі акцэнт. Аднак, як выглядае, часам яны прыгадвалі сваё паходжаньне, бо пару разоў на год
175 Новое Русское Слово. 1963. 12, 30 марта.
зьяўляліся, каб запратэставаць супраць нейкіх беларускіх акцыяў або каб выступіць на «Балі народаў Расеі» ў беларускіх народных строях. Часам, але вельмі нячаста, яны маглі на такім балі станьчыць які беларускі танец Але як толькі ў канцы балю куртына апускалася, яны зноў пераапраналіся ў расейцаў і не падтрымвалі ніякіх сталых кантактаў зь беларускімі арганізацыямі, цэрквамі або паасобнымі людзьмі. Яны не вялі ніякае самастойнае палітычнае дзейнасьці, за выключэньнем пратэстаў супраць любое выявы беларускае палітычнае думкі, адрознае ад расейскай. Людзі гэтыя — дзівосная, трагічная й цяпер ужо амаль вымерлая зьява, і, трэба спадзявацца, загорнутая старонка ў беларуска-амэрыканскай этнічнай гісторыі176.
Удзел беларусаў у шматнацыянальных 1 міжнародных арганізацыях
Беларускія імігранты паваеннае хвалі ад самага пачатку зразумелі, што ўдзел у міжнародных арганізацыях гэтаксама важны для беларускае справы, як і заснаваньне сваіх нацыянальных арганізацыяў. Таму, дзе б ні ўзьнікалі шматнацыянальныя групы лякальнага або агульнаамэрыканскага абсягу, беларусы да іх далучаліся. Адною зь першых такіх арганізацыяў была Нацыянальная Канфэдэрацыя Амэрыканскіх Этнічных Групаў зь сядзібаю ў Вашынгтоне, якая падтрымвала разьвіцьцё этнічнае сьведамасьці, а таксама заахвочвала «этнікаў» актыўна ўдзельнічаць у амэрыканскім палітычным жыцьці. У розны час афіцыйныя пасады, улучна з пастом віцэ-прэзыдэнта, у Канфэдэрацыі займалі Вітаўт Кіпель, Кастусь Мярляк і Васіль Мельяновіч177.
Другою ўсеамэрыканскаю арганізацыяю, у якой ад самага пачатку бралі чынны ўдзел беларусы, былі «Паняволеныя Народы», арганізацыя, якая штогод ладзіла адзначэньне Тыдня Паняволеных Народаў. Беларусы прысутныя ва ўсіх аддзелах гэтае арганізацыі178.
Падобная палітычная арганізацыя сусьветнага абсягу, у якой удзельнічаюць беларусы, — Антыбалыцавіцкі Блёк Народаў (АБН). Беларусы маюць аддзел АБН у Нью-Ёрку179.
Як ужо было зазначана раней, беларусы ўваходзяць у склад шматэтнічных кааліцыяў накшталт Нацыянальнае Рады
176 Новое Русское Слово. 1952. 4 апр.; 1953. 2, 15, 21, 26 нюля, 10 окт., 21 нояб.; 1954. 12 дек.; 1955. 25 янв , 30 марта, Бацькаўіпчына. 1953. №162-163.
177 NCAEG News (Washington, DC). 1959. No.3. June 6; Архівы БІНІМу: Папка «Нацыянальная Канфэдэрацыя Амэрыканскіх Этнічных Групаў».
178 Архівы БККА: Папка Уладзімера Пелясы.
179 Архівы БККА: Папка «Антыбальшавіцкі Блёк Народаў».
Рэспубліканскіх Этнічных Групаў або аналягічнае арганізацыі ў структуры Дэмакратычнае Партыі180.
Навуковаю міжэтнічнаю арганізацыяю з удзелам беларусаў была Асацыяцыя Вывучэньня Нацыянальнасьцяў СССР і Ўсходняе Эўропы, сядзіба якое знаходзілася спачатку ў штаце Іліной, пасьля ў Нью-Ёрку. Асацыяцыя выдавала бюлетэнь «Nationalities Papers», дзе друкаваліся матэрыялы й на беларускія тэмы181.
Беларуская рыма-каталіцкая арганізацыя «Рунь» уваходзіць у сусьветную асацыяцыю •Pax Romana».
Праваслаўныя парафіі й цэрквы навязалі кантакты з іерархамі іншых нацыянальных цэркваў, Сусьветным Патрыярхатам, удзельнічаюць у лякальных сьвяткаваньнях Праваслаўнае Еднасьці, а таксама ў экумэнічных хрысьціянскіх урачыстасьцях182.
Шмат якія штаты й большыя гарады маюць свае Этнічныя Рады, дзе актыўна працуюць беларусы, часам займаючы ў іх адказныя пасады. Так, Этнічную Дарадчую Раду пры губэрнатары штату Нью-Джэрзі ў 1978—1982 гадох узначальваў Вітаўт Кіпель, пасьля ад беларусаў у Радзе была Ірэна Дутко, а цяпер беларусаў штату прадстаўляе Лявон Шурак.
Этнічную Дарадчую Раду ў штаце Мэрылэнд узначальваў Васіль Мельяновіч, беларусы займаюць пасады дараднікаў у штатах Нью-Ёрк, Каліфорнія, Агаё183.
У Кліўлэньдзе быў запачаткаваны Рух Нацыянальнасьцяў — шматэтнічная палітыка-культурная арганізацыя, якая ахапляе дзейнасьцю ўвесь штат Агаё. Беларусы ад самага пачатку актыўна ўдзельнічаюць у працы Руху. Колькі адказных пасадаў у арганізацыі займаў Янка Раковіч184.
У Нью-Ёрку дзеіць Славянская Рада, шматнацыянальная арганізацыя, заснаваная ў 1980 годзе. Рада папулярызуе славянскія культуры праз канцэрты, лекцыі, фэстывалі. Раз на год Рада ладзіць у Нью-Ёрку Славянскі Тыдзень зь вялікім канцэртам, які звычайна адбываецца ў Цэнтры Лінкольна. У выканаўчы камітэт Рады ўваходзяць Раіса Станкевіч, Антон Шукелойць, Вітаўт Тумаш-малодшы й Віктар Typ185.
Беларусы ўдзельнічаюць у шматнацыянальных культурных арганізацыях таксама ў штатах Пэнсылвэйнія, Каліфорнія, Мічыган і Іліной186.
180 Архівы Васіля Мельяновіча
181 Архівы БІНІМу: Папка Сьцяпана Горака
182 Беларус. 1979. №261, 265; 1984. №320; 1989. №362; 1990 №372
188 Беларус. 1979. №261, 265; 1981 №290—291; 1982 №297; 1985. №327; 1989. №364
184 Архівы БАЗА, Кліўлэнд
185 Архівы БАЗА, Нью-Ёрк
186 Архівы БІНіМу: Папка «Міжнацыянальныя арганізацыі».
Як было паказана ў гэтым разьдзеле, беларускаамэрыканскія арганізацыі ўзьнікаюць і распадаюцца, перажываюць свае першапачатковыя мэты, перагрупоўваюцца й перафармоўваюцца, квітнеюць і занепадаюць. Адныя зь іх жывуць каротка, іншыя даўжэй, некаторыя большыя — дзесяцігодзьдзямі. Часта яны церпяць разлад і расколы, што стрымвае іх актыўнасьць, але ў большасьці выпадкаў яны выяўляюць трываласьць і адданасьць справе.
Відавочна, актыўнасьць паваеннае беларускае іміграцыі была б значна больш плённая, і з гэтым пагадзіліся б усе беларускія актывісты, калі б дзейнасьць гэтых арганізацыяў каардынавалася нейкім усеахопным цэнтральным органам. У 50—60-х гадох неаднаразова рабіліся спробы дасягнуць такое цэнтралізацыі.
У 1953—1954 гадох група вядучых беларускіх дзеячоў у складзе Лявона Савёнка, Аўгена Каханоўскага, Юрыя Сабалеўскага, Аляксандра Русака й некаторых іншых выступіла з прапановаю стварыць Беларускі Нацыянальны Камітэт Паўночнае Амэрыкі, які б каардынаваў дзейнасьць беларускіх арганізацыяў. Група сустрэлася з кіраўнікамі шмат якіх беларускіх арганізацыяў, быў нават падрыхтаваны Статут і вызначаныя далейшыя крокі. Аднак ідэя гэтая так і не ажыцьцявілася, бо распалася сама ініцыятыўная група.
Наступная спроба была прадпрынятая падчас 6-га Кангрэсу БАЗА 28—29 траўня 1955 году, на якім была прынятая наступная рэзалюцыя:
6-ты Кангрэс Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня даручае новаабранай Галоўнай Управе БАЗА безадкладна паклікаць адмысловую камісію для справы арганізацыі цэнтральнай рэпрэзэнтацыі беларускай эміграцыі ў ЗША, выступіць з Ініцыятывай стварэньня гэткай арганізацыі перад іншымі беларускімі арганізацыямі I ўстановамі ў ЗША ды, у меру магчымасьці, давесьці да стварэньня гэткай арганізацыі да часу наступнага 7-га Кангрэсу Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня
Такая камісія была створаная ў складзе Міхася Тулейкі, Кастуся Мерляка й д-ра Вітаўта Тумаша ад БеларускаАмэрыканскага Задзіночаньня й д-ра Міколы Шчорса й Віктара Чабатарэвіча ад Беларускага Кангрэсавага Камітэту. Гэтая камісія склала праект статуту гэткае цэнтральнае арганізацыі, якая мелася называцца Беларуская Кангрэсавая Рада Амэрыкі. Але спроба зноў скончылася няўдачай. Кіраўніцтва БАЗА й БККА, як выглядае, не пагадзіліся ў нейкіх дробных тэхнічных пытаньнях праекту.
У 60—70-х гадох спробы яднаньня працягваліся на практычным узроўні, як, прыкладам, супольнае сьвяткаваньне Дня
Незалежнасьці Беларусі. Аднак пасьля першага пасьпяховага сьвяткаваньня ў 1963 годзе супрацоўніцтва разладзілася.
Надзеі на стварэнызе цэнтральнае каардынацыйнае арганізацыі зноў узьнікалі, калі супольнымі намаганьнямі быў набыты дом адпачынку Белэр-«Менск», або падчас сьвяткаваньня 200-годзьдзя ЗША, але пасьля колькіх удала праведзеных супольных мерапрыемстваў кантакт зноў абрываўся187.
Аднак сама ідэя яднаньня не памерла, і будучыня пакажа, ці дасягнуць беларусы посьпеху ў гэтым высакародным памкненьні.
Якія б розныя ні былі паваенныя беларускія арганізацыі, мэты й рацыя йснаваньня бальшыні зь іх палягалі ў тым, каб жыць і працаваць дзеля беларускае справы, прапагандаваць ідэі беларускае незалежнае дэмакратычнае дзяржаўнасьці, падтрымваць і заахвочваць усё большае зацікаўленьне амэрыканцаў Беларусьсю, яе народам, гісторыяю, культураю й цяперашнім палітычным становішчам, а таксама падкрасьляць уклад беларусаў у амэрыканскую гісторыю.
Бясспрэчна, гэта вельмі высакародная й адказная місія, выканаць якую нялёгка, якая дае свой плён не адразу, а патрабуе шмат намаганьняў, прынцыповасьці й адданасьці. I паваенная хваля іміграцыі можа з поўным правам ганарыцца сваімі дасягненьнямі.
187 Архівы БІНіМу; Архівы БАЗА; Архівы БККА.
РЭЛІГІЙНАЕ ЖЫЦЬЦЁ Й РЭЛІГІЙНЫЯ АРГАНІЗАЦЫІ
Як і старыя беларускія імігранты, імігранты паваеннае хвалі ў пераважнай болыпасьці былі праваслаўныя. Беларусы-каталікі ў абодвух хвалях складалі каля адной пятай ад агульнае колькасьці. Да канца 40-х гадоў у Злучаных Штатах ніводная канфэсія ня мела беларускіх цэркваў.
Звычайна новапрыбылыя наведвалі найбліжэйшую праваслаўную — украінскую ці расейскую — царкву або рыма-каталіцкі касьцёл, аддаючы перавагу польскаму перад чужэйшымі італьянскім або ірляндзкім.
Як паказала гісторыя, шмат хто зь беларусаў жадаў бы мець сваю беларускую царкву або касыдёл, шмат дзе было пастаноўлена ажыцьцявіць гэтую ідэю. На жаль, выканаць гэта было ня гэтак проста. Каб уявіць сабе тое мноства цяжкасьцяў, зь якімі сутыкалася беларуская грамада ў гэтай справе, варта заглянуць у не такую даўную гісторыю й разгледзець праблемы вернікаў-беларусаў.
Спадчына мінулага. Праваслаўныя беларусы
Беларусы, клірыкі й міране, пачалі працаваць у справе аднаўленьня Беларускае Аўтакефаліі ў часе расейскіх рэвалюцыяў 1917 году, завяршыўшы гэты працэс у 20-х гадох. На жаль, у тым самым часе Савецкая дзяржава цалкам зьнішчыла адміністрацыйную структуру Беларускае Царквы й пазбавіла волі бальшыню яе кіраўнікоў і актывістаў.
Беларускае Праваслаўе ў Заходняй Беларусі да пэўнае ступені выяўляла сваю беларускасьць у 20-х гадох, аднак пасьля трапіла пад поўны кантроль Польскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы, што спрыяла яе хуткай палянізацыі.
Такім чынам да 1939 году, г. зн. да пачатку Другое сусьветнае вайны, Беларускае Праваслаўнае Царквы практычна не йснавала.
Сур’ёзныя спробы адбудаваць Беларускую Аўтакефальную Праваслаўную Царкву былі зробленыя ў часе вайны й нямецкае акупацыі Беларусі.
У жніўні 1942 году ў Менску быў скліканы Ўсебеларускі Праваслаўны Сабор. Кіраваны нацыянальна сьведамым беларускім духавенствам на чале з архіяпіскапам Магілеўскім і Мсьціслаўскім Філафеем (Нарко), гэты Сабор як найвышэйшы выразьнік волі праваслаўнага духавенства й вернікаў прыняў пастанову аб кананічным абвешчаньні аўтакефаліі Беларускае Праваслаўнае Царквы. Праект статуту быў напісаны, прыняты й падпісаны прысутнымі япіскапамі. Быў складзены ліст да Сусьветнага Патрыярхату, дзе паведамлялася пра гэтую пастанову й выказвалася просьба да Маці-Царквы абвесьціць пра гэта ўсім памесным Праваслаўным Цэрквам. Застаецца няясным, які быў адказ Патрыярхату1.
Зрабіўшы трагічны й здрадніцкі паварот, япіскапы Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы на чале з мітрапалітам Паньцялейманам (Ражноўскім) фактычна анулявалі пастановы Сабору 1942 году і, выехаўшы па вайне ў Нямеччыну, далучыліся да Расейскае Зарубежнае Праваслаўнае Царквы, арганізацыі, ведамай зь яе манархічных тэндэнцыяў і імпэрска-расейскіх шавіністычных паглядаў. Гэткі крок пастыраў Беларускае Праваслаўнае Царквы большасьцю праваслаўных беларусаў быў успрыняты як здрада й выклікаў у іх разгубленасьць і роспач.
Пераважная бальшыня беларускіх эмігрантаў у Заходняй Эўропе хацела аднавіць родную Аўтакефальную Царкву й пацьвердзіць тым самым пастановы Царкоўных Сабораў 1922, 1927 і 1942 году. Гэтая вялікая група эмігрантаў называла сябе «аўтакефалістамі». Лідары гэтае групы навязалі лучнасьць зь япіскапамі Ўкраінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы (УАПЦ), шукаючы іхнае дапамогі.
Пры ўдзеле й супрацоўніцтве міранаў, духавенства ды іерархіі УАПЦ 5 жніўня 1948 году ў Канстанцы, Заходняя Нямеччына, быў скліканы адмысловы Сабор. На гэтым Саборы была заснаваная Часовая . Кансысторыя Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы (БАПЦ). Была прызнаная патрэба ў япіскапскім кіраўніцтве, і дзеля гэтага архіяпіскап Сергій, адзін зь іерархаў УАПЦ, перайшоў у Беларускую Аўтакефальную Праваслаўную Царкву. Васіль Тамашчык, адукаваны міранін, адзін з прызнаных і добра ведамых беларускіх лідараў, які быў скончыў Украінскую Багаслоўскую Акадэмію ў Мюнхене з ступеньню доктара багаслоўя, згадзіўся быць высьвячаным і прыняць манаства. Ён быў узвышаны ў сан архімандрыта, a 18—19 сьнежня 1949
1 Царкоўны Сьветач. 1955 №6; 1967. №16; Запісы. Кн.17. 1983.
году быў высьвячаны на япіскапа БАПЦ у Розэнхайме, Заходняя Нямеччына2.
Такім чынам, з архіяпіскапам Сергіем у якасыді Першаіерарха й япіскапам Васілём у якасьці сакратара Кансысторыі іерархія БАПЦ была адноўленая, і гэтак споўнілася жаданьне большасьці беларускіх эмігрантаў.
Другая частка беларускіх эмігрантаў хацела й надалей падтрымваць кантакты з духавенствам, якое перайшло ў Расейскую Зарубежную Праваслаўную Царкву, спадзеючыся пераканаць іх у памылковасьці іхнага кроку й вярнуць іх у Беларускую Царкву. Але гэтага ніколі не адбылося.
Беларусы-каталікі. Заходні абрад
Паводле звычайнага польскага перакананьня, усе рыма-каталікі, што жывуць на ўсход ад Бугу, — палякі Гэтае цалкам неабгрунтаванае меркаваньне абвяргаецца ўсімі дасьледаваньнямі й фактамі. Паводле д-ра Ю.Туронка, на Беларусі жыве ня больш за поўмільёна палякоў, астатнія рыма-каталікі на ўсход ад Бугу — этнічныя беларусы3. Шмат рыма-каталікоў было сярод тых, хто быў у авангардзе беларускага палітычнага адраджэньня ў канцы мінулага й на пачатку гэтага стагодзьдзя, сярод іх было нямала й рыма-каталіцкіх сьвятароў. Зь іхнае ініцыятывы ў 1918 годзе ў Менску адчынілася Каталіцкая Сэмінарыя, яны заснавалі шмат пэрыядычных публікацыяў, навуковых і культурных установаў4.
Пасьля кастрычніцкага перавароту 1917 году ў Расеі й Рыжскага міру 1921 году сытуацыя пачала мяняцца. Ва Ўсходняй Беларусі, кантраляванай Саветамі, у 1926 годзе Біскуп Магілеўскі магістар Баляслаў Слосканс быў арыштаваны. У выніку гэтага арышту арганізаваная беларуская каталіцкая дзейнасьць на тэрыторыі БССР была спыненая, а кіраўніцтва й актыў зьняволеныя.
У Заходняй Беларусі беларусы-каталікі працягвалі сваю дзейнасьць з пэўным посьпехам да канца 20-х гадоў. На жаль, у 30-х гадох гэтая дзейнасьць была амаль цалкам спыненая ў выніку таго, што польскія касьцельныя ўлады ў цесным супрацоўніцтве з урадам выслалі амаль усіх беларускіх ксяндзоў далёка за межы Беларусі — у Францыю, Нямеччыну, Італію, на Далёкі Ўсход і ў Злучаныя Штаты Амэрыкі. Жменька сьвятароў, якім было дазволена застацца
2 Бацькаўшчына 1948 №24; 1949. №60-, 1950. №61; Беларускі Праваслаўны Каляндар на 1970 год Кліўлэнд, 1969; Голас Царквы 1970. №32; Беларуская Думка. 1960. №1.
3 Туронак Ю. Каталіцызм у Беларусі — маштаб праблемы//Скарыніч. Вып.1. Мн., 1991. С.230—237.
4 Stankieviö А. Bielaruski Chryscijanski ruch. Vilnia, 1939. S.272.
на Беларусі, прыкладам, а. Адам Станкевіч, а. Вінцук Гадлеўскі ды некаторыя іншыя, мусілі цярпець няспынныя перасьледы й адольваць безьліч перашкодаў, што ставіліся перад імі, не даючы ім выконзаць звычайныя душпастырскія абавязкі5.
Падчас Другое сусьветнае вайны беларускія парафіі былі арганізаваныя ў шматлікіх гарадох і мястэчках, улучна з сталіцаю — Менскам. Але гэта ня значыць, што цяжкасьцяў і перашкодаў сталася меней. Наадварот, сьвятаром і сьвецкім актывістам штодня даводзілася супрацьстаяць ідэалягічнай апазыцыі й падкопам польскае каталіцкае іерархіі, антырэлігійных савецкіх цывільных уладаў і акупацыйнае нямецкае адміністрацыі. Нямецкія ўлады непрыхільна ставіліся да рэлігійных лідараў, і, прыкладам, у выпадку з а. ВГадлеўскім, падозраньня ў сувязях зь беларускім нацыянальным падпольлем і падтрыманьні кантактаў з Ватыканам было дастаткова, каб арыштаваць яго й зьнішчыць у сьнежні 1942 году6.
Беларусы-каталікі здолелі скарыстаць зь мінімуму арганізацыйнае свабоды ў паваеннай Заходняй Эўропе. Аднак ім не ўдалося заснаваць ніводнае асобнае трывалае парафіі. Усе намаганьні былі скіраваныя на тое, каб забясьпечыць беларускіх вернікаў рэлігійнай, інфармацыйнай і інтэлектуальнай літаратурай, а таксама адукаваць вышэйшыя каталіцкія ўлады ў існаваньні беларускае нацыі, адрознае ад палякаў і расейцаў7.
Беларусы-каталікі. Усходні абрад
Хоць у міжваеннай Заходняй Беларусі сям-там існавалі ўніяцкія парафіі, Беларускі Грэка-Каталіцкі Экзархат быў заснаваны толькі ў канцы 30-х гадоў. А. Антон Неманцэвіч быў прызначаны экзархам у 1940 годзе. У 1942 годзе а. А.Неманцэвіч загінуў у нацыстоўскіх катоўнях8.
Папа Ян XXIII аднавіў беларускую каталіцкую іерархію ўсходняга абраду, высьвяціўшы на біскупа а. Часлава Сіповіча 4 жніўня 1960 году. Беларусы-ўніяты здолелі заснаваць у паваенным часе шэраг сваіх місіяў і парафіяў — у Госьляры, Лёндане, Мюнхене, Парыжы, Рыме й Чыкага9.
5 Candle in the Wind: Religion in the Soviet Union. Washington, DC, 1989. P.43—48; Гэрмановіч Я. Кітай—СІбір—Масква Мюнхен, 1962; Божым Шляхам. 1967. №101; 1972. №133-134; 1973. №136; 1980. №151.
6 Бацькаўшчына. 1952. №130—131; Byelorussian Statehood. P.320—321.
7 Архівы БІНіМу: Папка П.Татарыновіча; Архіў беларускага лягеру flu­ni ў Ватэнштэце.
8 Божым Шляхам. 1949. №26—27.
9 Бацькаўшчына. 1960 №492, 513, 515—516, 520—521; Беларускія Навіны. 1946. №2; Picarda G. The Byelorussian Church. Chicago, 1977; Christ the Redeemer Church. Tenth Anniversary, 1955—1965. Chicago, 1965; Roberson R. The Eastern Christian Churches: A brief survey. Roma, 1988. P.24,37.
Беларусы-пратэстанты
У XX стагодзьдзі Беларусь зазнала надзвычайны ўздым місійнае дзейнасьці — асабліва з боку баптыстаў. Пратэстанты першыя выдалі па-беларуску Новы Запавет і Псальмы, а таксама цэлы шэраг іншых важных публікацыяў. Апошнімі часамі назіраецца шырэйшая місійная дзейнасьць пратэстантаў ў беларускай мове, хоць да нядаўнае пары амаль уся баптысцкая праца сярод беларусаў вялася па-расейску.
Стараверы
Пасьлядоўнікі царкоўнага расколу, якія, эміграваўшы з Расеі, стагодзьдзямі жылі ў Беларусі, зь цягам часу засвоілі беларускую культуру, мову, й шмат хто зь іх быў актыўны ў беларускім жыцьці. Цімала іх прыехала ў Злучаныя Штаты, дзе яны заснавалі свае грамады ў штатах Пэнсыльвэйнія й Нью-Джэрзі. Яны ня бралі актыўнага ўдзелу ў беларускім арганізацыйным жыцьці, хоць некаторыя зь іх належалі да беларускіх арганізацыяў
Беларускія іўдзеі й мусульмане
Абедзьве рэлігійныя групы стагодзьдзямі жылі ў Беларусі. Найчасьцей яны замыкаліся ў сваіх вузкіх рэлігійных і сацыяльных межах, але тысячы зь іх былі двухмоўныя і добра суіснавалі з навакольным беларускім насельніцтвам. Некаторыя зь іх пакінулі значны сьлед у беларускай культуры, але ў масе сваёй гэтыя рэлігійна-нацыянальныя меншасьці не інтэграваліся ў беларускую культуру. Ніхто з прадстаўнікоў гэтых групаў на эміграцыі не далучыўся да беларускае грамады.
Такім чынам, калі ў канцы 40-х гадоў пачалася масавая хваля паваеннае беларускае іміграцыі ў Злучаныя Штаты, беларусы былі падзеленыя ня толькі палітычна, але й рэлігійна. Гэтая шматпластовасьць беларускага грамадзтва была перанесеная ў Амэрыку, дзе яна заставалася адным з сталых чыньнікаў грамадзкага разладу.
Пачаткі беларускага рэлігійнага жыцьця ў Злучаных Штатах
Беларусы-праваслаўныя
Пачаткі беларускае праваслаўнае дзейнасьці датуюцца 1949—1950 гадамі. Грамады, дзе ўзьніклі беларускія брацтвы
й рэлігійныя арганізацыі, сутыкнуліся з трыма рознымі пазыцыямі што да рэлігійнае дзейнасьці.
Найбольш шматлікая й дынамічная група імігрантаўправаслаўных пачала фармаваць парафіі аўтакефалічнае арыентацыі, зварачаючыся па дапамогу й падтрымку да прыхільных украінскіх і карпатарускіх праваслаўных цэркваў.
Другая група, што трымалася традыцыйнае кананічнае арыентацыі, шукала законных, у іхным разуменьні, царкоўных уладаў, зь якімі яны маглі б увайсьці ў малітоўную згоду, ня ставячы пры гэтым пад пагрозу сваю беларускасьць. Гэтая група, на чале якое стаяў а. Мікалай Лапіцкі, пастанавіла зьвярнуцца да прадстаўніка Сусьветнага Патрыярхату ў Паўночнай Амэрыцы — архіяпіскапа Міхаіла з Грэцкае Праваслаўнае Архіепіскапіі.
У адрозьненьне ад сытуацыі ў Эўропе, сярод імігрантаў у Злучаных Штатах не было імкненьня далучыцца да беларускіх япіскапаў, якія пакінулі беларускі народ, пайшоўшы ў Расейскую Зарубежную Царкву. Была, аднак, група людзей, якія ня мелі выразнага ўяўленьня аб тым, што трэба рабіць або што можна зрабіць на карысьць беларускага праваслаўя. Будучы фаталістамі, яны занялі старую, як сьвет, пазыцыю «як Бог дасьць» у дачыненьні да ўзьніклае рэлігійнае праблемы. Гэтая вельмі нешматлікая група заснавала пару цэркваў бяз сталае іерархіі. На няшчасьце ўсяе беларускае грамады ў Амэрыцы, гэтыя цэрквы амаль нічым не прычыніліся да беларускага арганізацыйнага жыцьця ў Злучаных Штатах.
Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква
Пасьля аднаўленьня іерархіі БАПЦ у 1948 годзе архіяпіскап Сергій пасяліўся ў Аўстраліі, а япіскап Васіль увесну 1950 году пераехаў у Злучаныя Штаты, дзе пад ягоным кіраўніцтвам пачалася арганізацыйная праца10. Рэзыдэнцыяй япіскапа стаўся Нью-Ёрк.
Парафія ў Нью-Ёрку
Спраўленьне багаслужбаў для праваслаўных беларусаў у Нью-Ёрку пачалося позьняй вясною 1950 году. Беларускі Парафіяльны Камітэт быў заснаваны 26 жніўня 1950 году11. Першыя колькі гадоў службы вяліся ў Карпатарускай Праваслаўнай Царкве на Іст 4 стрыт на Манхэтэне. Аднак на парадку дня стаяла заснаваньне сваёй уласнай царквы. У 1952 годзе
10 Архівы БАЗА; Гутарка аўтара з Уладзімерам Русаком, 1982; Беларус. 1952 №8
11 Бацькаўшчына. 1950. №63; Беларус. 1950. №1.
быў створаны адмысловы камітэт ды пачалося шуканьне адпаведнага памешканьня. У зьбіраньні сродкаў значную ролю адыгрывала Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне12.
Мінула некалькі гадоў, перш чым удалося знайсьці прыдатную пабудову. Нарэшце быў знойдзены салідны царкоўны будынак, які належаў Прэсьвітэрыянскай Царкве ў Брукліне, 401, Атлянтык эвэню, які і быў набыты 15 кастрычніка 1957 году. Будынак патрабаваў грунтоўнае перабудовы й рэмонту, якія былі выкананыя ў кароткі тэрмін дзякуючы адданасьці й ахвярнасьці парафіянаў. Пачынальнікамі й рухавікамі гэтае парафіі былі сем’і Данілюкоў, Тулейкаў, Гарошкаў, Кажаноў, Юрцэвічаў, Захаркевічаў, Мельяновічаў, Зыбайлаў, Запруднікаў, Русакоў, Орсаў, Савёнкаў, Дарашэвічаў, Вадэйкаў, Тумашаў, Мерлякоў, Емельяновічаў, Міцкевічаў, Заморскіх, Вераб'ёў, Клінцэвічаў, Махноўскіх.
Багаслужбы пачаліся ў новай царкве ў кастрычніку 1957 году, а афіцыйная ўрачыстасьць адкрыцьця адбылася 3 лістапада 1957 году13. Патронам царквы быў выбраны Сьвяты Кірыла Тураўскі. Яна была ўзьведзеная да рангу катэдральнае й зацьверджаная ў якасьці сядзібы кіруючага япіскапа. Першым настаяцелем парафіі стаўся а. Фёдар Данілюк, заслужаны беларускі палітычны й рэлігійны дзеяч14. Пад ягоным кіраўніцтвам парафія зазнала росквіт. Царква сталася цэнтрам беларускага грамадзкага жыцьця, тут ладзіліся разнастайныя сустрэчы, сходы, канфэрэнцыі. Пры царкве дзеіла вельмі добрая беларуская нядзельная школка, там часта зьбіралася моладзь, а час-часом царква служыла месцам сустрэчы шырэйшае этнічнае грамады ў Брукліне. На працягу гадоў Катэдра была цэнтрам грамадзкага жыцьця ўсяго мэтрапалітальнага рэгіёну Нью-Ёрк—Нью-Джэрзі ды разглядалася як прыклад, варты перайманьня15. Архіяпіскап Васіль распачаў выданьне саліднага паўгадовага часапісу «Голас Царквы», у якім разглядаліся пытаньні Літургіі, царкоўнае гісторыі, жыцьця парафіі, а таксама сучасныя грамадзка-палітычныя падзеі16. Пасьля сьмерці а. Фёдара Данілюка 29 ліпеня 1960 году ўнутраныя церці ў парафіі ўзмоцніліся, вырасла непаразуменьне, і царква перажыла шэраг расколаў, якія значна зьменшылі яе значаньне і ўплыў у беларускай грамадзе.
Асабліва трагічнымі былі падзеі 80-х гадоў, калі пачаўся судовы працэс супраць вялікае групы парафіянаў. Шмат хто
12 Беларус. 1952. №19; 1953. №28, 29; Архівы БАЗА; Гутаркі аўтара з Данілам Клінцэвічам, Васілём Юрцэвічам 1 Міколам Кунцэвічам, 1964.
13 Беларус. 1957. №62.
14 Byelorussian Statehood. P.316.
15 Архівы БАПЦ, Нью-Ёрк; Беларус. 1958. №63, 70; 1967. №127; 1968. №132.
16 Голас Царквы. 1955. №1.
зь іх пакінуў парафію, і яна перастала мець хоць бы якое заўважальнае значаньне ў беларускім жыцьці17.
Парафія ў Кліўлэньдзе, штат Агаё
А. Яўхім Якіменка пачаў служыць Боскую Літургію для новаўзьніклае беларускае грамады ў Кліўлэньдзе ў 1950 годзе. Аднак парафія БАПЦ была фармальна заснаваная толькі ў кастрычніку 1951 году18. Літургіі пачалі рэгулярна служыцца пачынаючы ад сьнежня 1951 году. Парафія ўзяла назоў Жыровіцкае Божае Маці. Колькасьць парафіянаў хутка расла, і за колькі гадоў парафія мела магчымасьць купіць ладны кавалак зямлі й пабудаваць новую царкву. Нарожны камень быў дабраслоўлены а. М.Макарэвічам 4 ліпеня 1959 году, a 3 верасьня 1960 году архіяпіскап Васіль асьвяціў новазбудаваную царкву. Яна выкананая ў традыцыйным беларускім стылі й прыцягвае ўвагу дасьледнікаў царкоўнае архітэктуры. На працягу колькіх гадоў царква была сядзібаю Першаіерарха БАПЦ мітрапаліта Андрэя (Крыта). Кліўлэндзкая парафія — адна з найлепш арганізаваных і наймацнейшых сярод беларускіх парафіяў у Паўночнай Амэрыцы. Яна мае сваю выдавецкую базу, шмат гадоў пры ёй вялася шырокая адукацыйная дзейнасьць. Былі наладжаныя добрыя дачыненьні зь іншымі праваслаўнымі юрысдыкцыямі Кліўлэнду. За 40 гадоў існаваньня парафіі шмат сьвятароў прычыніліся да яе росквіту, сярод іх варта назваць а. Я.Якіменку, а. А.ЛІчко, а. М.Макарэвіча, а. А.Крыта, а. Дж.Кістнэра, іераманаха Якуба, а перш за ўсё — аднаго з заснавальнікаў парафіі й яе шматгадовага сьвятара а. Міхала Страпко. Нямала стараньняў для росквіту парафіі прыклалі й парафіяне — прафэсар Мікола Куліковіч, Кастусь Кіслы, Ірэна Каляда-Смірноф, Кастусь Калоша, Сяргей Карніловіч, Андрэй і Вольга Стрэчані, Клаўдзія Каляда, Уладзімер Літвінка, Уладзімер Дунец, Астап і Ева Яраховічы, Аўген Кабяка, Янка Раковіч, Кастусь Савіцкі й сем’і Каваленкаў, Каханоўскіх, Сьпічонкаў, Ягаўдзікаў, Кананчукоў, Сацэвічаў, Лук'янчыкаў і Радзюкоў19.
Парафія ў Нью-Брансўіку—Хайлэнд-Парку, штат Нью-Джэрзі
Новыя беларускія імігранты пачалі сяліцца ў гэтых ваколіцах у 1948 годзе і ў 1949—1950 гадох пачалі арганізоўваць
17 Архівы аддзелу БАЗА ў Нью-Ёрку; Гутаркі аўтара з Аляксандрам Міцкевічам; Беларус. 1981. №290—291; 1982. №301—302.
18 Kipel V. Op. cit. Р.63—83.
19 Архівы БАПЦ Жыровіцкае Божае Маці ў Кліўлэньдзе; Голас Царквы. 1975. №44; Handbook of American Orthodoxy. New York, 1972. P.70.
царкоўную парафію. А. Сьцяпан Войтанка адслужыў першую Літургію ў Нью-Брансўіку 12 жніўня 1951 году. Гэтая дата адзначаецца як дзень заснаваньня парафіі Жыровіцкае Божае Маці. Гадоў празь дзесяць пасьля заснаваньня парафія набыла царкоўны будынак у Грэцкае Праваслаўнае парафіі Сьвятое Варвары. У Іст-Брансўіку быў куплены вялікі пляц на могілкі, якія зь цягам часу сталіся Беларускім Нэкропалем Паўночнае Амэрыкі. Будучы цэнтрам разнастайнае беларускае дзейнасьці, парафія сталася асабліва добра ведамая сваім супрацоўніцтвам з Ратгерскім Штатным Унівэрсытэтам, а таксама працаю з маладым пакаленьнем, асабліва ў галіне дапаўняльнае адукацыі. Настаяцелямі парафіі былі аа. С. і В.Войтанкі, а. В.Кендыш, а. А.Яноўскі ды цяперашні энэргічны й адданы а. Васіль Андраюк зь Беласточчыны. Доўгія гады гэтая беларуская парафія адыгрывае цэнтральную ролю ў беларускім грамадзкім жыцьці штату Нью-Джэрзі, госьцячы таксама дзесяткі сходаў, сустрэчаў і канфэрэнцыяў беларусаў Паўночнае Амэрыкі. Праўда, нармальнаму, канструктыўна.му разьвіцьцю парафіі зашкодзілі судовыя працэсы, распачатыя групаю суродзічаўіншадумцаў. Аднак парафія пасьпяхова перажыла цяжкія часы й выйшла з выпрабаваньняў саліднаю й добра зладжанаю арганізацыяю. Сярод тых, хто прычыніўся да разьвіцьця парафіі, — сем’і Родзькаў, Кажураў, Стомаў, Супруноў, Стагановічаў, Войтанкаў, Даніловічаў, Азаркаў, Ханяўкаў, Лысюкоў, Лосікаў, Русакоў, Дубягаў, Сільвановічаў, Кабушкаў ды У.Машанскі20.
Парафія ў Дэтройце, штат МічыГан
Беларуская Праваслаўная Царква Сьвятога Духа была заснаваная 6—7 траўня 1967 году дзякуючы ў немалой ступені прафэсійнаму досьведу й шчырай адданасьці нябожчыка Міколы Артона (Арцюха), безь якога купля царкоўнага будынку была б немагчымая. Хоць дэтройцкая беларуская грамада параўнаўча невялікая, парафія адыгрывае важную ролю ў беларускім жыцьці й прадстаўляе беларускія інтарэсы ў шырэйшым грамадзтве. У парафіі служылі розныя сьвятары, бальшыня зь якіх, аднак, з розных прычынаў заставалася ў ёй нядоўга. Стараньнямі мітрапаліта Мікалая зь недалёкага Таронта гэтая парафія сталася значным беларускім рэлігійным і палітычным асяродкам у Злучаных Штатах. Сярод актывістаў парафіі можна назваць сем’і Сажычаў, Бакуновічаў, Плескачоў, Юрку Мазуру21.
20 Архівы БАПЦ Жыровіцкае Божае Маці ў Хайлэнд-Парку.
21 Архівы БАПЦ Сьвятога Духа ў Дэтройце
Парафія ў Дораты, штат Ныо-Джэрзі
Разьмешчаная ў сельскай мясцовасьці на поўдні штату парафія Сьвятое Тройцы — найменшая ў Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царкве што да колькасьці парафіянаў. Гэта ў пераважнай бальшыні фармары і пэнсіянэры з павету Атлянтык. Заснаваная ў 1973 годзе і асьвячаная ў верасьні таго году, парафія ад самага пачатку і да сёньня застаецца ў апецы а. Карпа Стара. Найважнейшы дзень у жыцьці парафіі — гадавое прастольнае сьвята, калі адсьвяткаваць Тройцу зьяжджаюцца беларусы з штатаў Нью-Ёрк і Нью-Джэрзі22.
• • •
Апошнімі гадамі ў структуры БАПЦ узьнікла парафія ў Памоне, штат Каліфорнія, а таксама місіі ў Барбэтане, штат Агаё, і ў Нэйплз, штат Флорыда23.
Беларускія парафіі Сусьветнага Патрыярхату
Саўт-Рывэр, штат Ныо-Джэрзі
Заснавальнікам гэтае парафіі й духовым лідарам мясцовае грамады быў адзін з найбольш дынамічных і ўплывовых беларускіх рэлігійных дзеячоў сучаснага пэрыяду а. Мікалай Лапіцкі.
Нарадзіўся ён у 1907 годзе на Вялейшчыне, скончыў Віленскую Праваслаўную Сэмінарыю, а пасьля Варшаўскую Багаслоўскую Акадэмію, дзе абараніў дысэртацыю на тэму зь беларускае рэлігійнае гісторыі24. Да Другое сусьветнае вайны служыў сьвятаром у розных беларускіх парафіях і быў ведамы з сваёй моцнай нацыянальнай пазыцыі, супрацьстаяў русыфікацыі й палянізацыі царкоўнага жыцьця на беларускіх землях. Калі савецкае войска акупавала Заходнюю Беларусь, ён цудам уратаваўся ад дэпартацыі. У часы акупацыі служыў сьвятаром у Менску, дзе адбудаваў колькі праваслаўных цэркваў і адыгрываў актыўную ролю на гістарычным Менскім Саборы 1942 году.
Айцец Мікапай Лапіцкі пакінуў Беларусь у 1944 годзе й па вайне пасяліўся ў Заходняй Нямеччыне, дзе стаўся адным зь першых арганізатараў беларускага рэлігійнага жыцыдя ў Заходняй Эўропе. Ён заснаваў парафію й распачаў
22 Heritage Review (New Brunswick). 1973. Oct. P.7; Беларус. 1973. №198, 200; 1975. №221
23 Архівы БАПЦ Жыровіцкае Божае Маці ў Хайлэнд-Парку.
24 Лапіцкі М Праваслаўе ў Вялікім Княстве Літоўскім за часоў панаваньня Ўладыслава Ягайлы. Нью-Ёрк, 1978
будаўніцтва першае ў Заходняй Эўропе Беларускае Праваслаўнае Царквы (Сьвятое Ефрасіньні Полацкае) у РэГенсбургу ў 1945—1946 гадох. Адыход з БАПЦ мітрапаліта Паньцялеймана, архіяпіскапа Філафея, япіскапаў Апанаса, Бенядзікта й Сьцяпана разглядаўся беларускаю грамадою як акт здрады. А. Лапіцкі быў адным з найактыўнейшых арганізатараў пратэсту супраць адступніцтва япіскапаў. У Эўропе ён быў заўзятым абаронцам прынцыпаў аўтакефаліі, і ня дзіўна, што адзін з былых беларускіх япіскапаў асудзіў яго, назваўшы ягоную пазыцыю «палітычным і царкоўным непаслушэнствам». Аднак, пераехаўшы ў Злучаныя ІІІтаты, а. Лапіцкі прыйшоў да высновы, што без іерархіі аўтакефалія немагчымая, але схіліўся да ідэі шуканьня япіскапскае апекі ў Канстантынопальскага Патрыярха25.
15 красавіка 1950 году было заснаванае Аб’еднаньне Праваслаўных Беларусаў у ЗША. Яно склікала сход праваслаўных беларусаў у Саўт-Рывэры 23 лістапада 1950 году. На гэтым сходзе быў сфармаваны Беларускі Грэка-Праваслаўны Царкоўны Камітэт у Амэрыцы. (Пазьней, калі да юрысдыкцыі Сусьветнага Патрыярхату далучыліся парафіі ў Чыкага, Таронта й Нью-Ёрку, Камітэт пачаў называцца «Беларуская Рада Праваслаўных Цэркваў у Паўночнай Амэрыцы» ) У тым самым часе, 20 лістапада 1950 году была фармальна заснаваная парафія Сьвятое Ефрасіньні Полацкае, й парафіяне выказалі жаданьне належаць да юрысдыкцыі Сусьветнага Патрыярхату26. Экзарх Сусьветнага Пасаду архіяпіскап Міхаіл атрымаў просьбу Камітэту й згадзіўся ўзяць новазаснаваную парафію пад сваю апеку. А. М.Лапіцкі стаўся першым сьвятаром парафіі. Ён жыў зь сям'ёю ў Пасэіку й працаваў цэлы тыдзень у майстэрні, а ў выхадныя дні езьдзіў немалую дарогу ў СаўтРывэр, каб абслугоўваць маладую парафію. Гэта была нялёгкая праца. У Саўт-Рывэры ўжо была праваслаўная царква — парафіі Сьвятых Пятра й Паўла, юрысдыкцыі Расейскае Праваслаўнае Грэка-Кафалічнае Мітраполіі, да якое належалі пераважна старыя беларускія імігранты. Кіраўніцтва гэтае царквы, ведама, з радасьцю прыняло б новых парафіянаў, але паваенныя беларускія імігранты хацелі за любую цану мець сваю парафію беларускае арыентацыі27. Заснавальнікамі й пачынальнікамі беларускае парафіі імя Сьвятое Ефрасіньні Полацкае былі сем’і Высоцкіх, Орсаў, Сянькевічаў, Сіцько, Махнюкоў, Дашкевічаў, Кіпеляў, Навумчыкаў, Цярпіцкіх, Палюховічаў, Даніловічаў, Кіркевічаў, Еўцаў, Бры-
25 Гутаркі аўтара з а. М.Лапіцкім, 1972—1973; Царкоўны Сьветач.
1951. №1; Архівы БПЦ Сьвятое Ефрасіньні Полацкае ў Саўт-Рывэры
26 Беларуская Трыбуна. 1950. №3; 1951. №5.
27 Гутарка аўтара з Васілём Коськам, парафіянінам царквы Сьвятых Пятра й Паўла ў Саўт-Рывэры, 1957.
Людміла й Алег Махнюкі
Мастачка Галіна Русак — адна зь першых, чые творы выстаўляліся ў Менску
Сям’я мастакоў — Мікалай і Ірэна Дуткі з дачкой Тамарай
Тамара Стагановіч удала ўпісваецца ў амэрыканскі мастацкі сьвет
Адна з апошніх прац Тамары Стагановіч
Данчык ідзе на працу
Даніла Яраховіч вернецца з Пэрсыдзкай вайны жывы й здаровы
Традыцыя. Сям’я Бартулёў
Кастусь Мярляк, актыўны дзеяч беларускае дыяспары ў Аргентыне й ЗША.
Франьцішак Бартуль
Доктар Барыс Кіт — адзін з патрыярхаў амэрыканскай аэранаўтыкі
Беларуская царква. Нядзельная раніца
Царква Жыровіцкай Божай Маці ў Хайлэнд-Парку
У царкве Сьвятой Еўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры
« !
БЕЛАРУСКАЯ ПРАВАСЛАЎНАЯ ЦАРКВА
СЬВЯТОЙ ЕЎФРАСІНЬНІ ПОЛАЦК АЙ ПАБУДАВАНА Ў 1968 -1972 Г
Паэт Янка Золак
На беларускіх могілках
Калядная куцьця ў Хайлэнд-Парку
Калядоўшчыкі — беларуская моладзь зь Нью-Ерку й ваколіцаў
Ева Яраховіч пакінула Палесьсе пяцігадовай дзяўчынкай
Ірэна Каляда на Вялейшчыне. 1992
Юля Андрусышына зноў пад родным небам. 1989
Зора й Вітаўт Кіпелі. Менск, травень 1991
леўскіх, Карповічаў, Плескачэўскіх, Шчорсаў, Арцішэнкаў, Цупрык, Сенька, Валаткевіч, Ясюк ды дзесяткі іншых.
Вернікі знайшлі сабе прытулак у выпадковым будынку, і рэгулярныя багаслужбы распачаліся ў 1950—1951 гадох28. Праз два гады парафіяне ўжо былі здольныя — з дапамогаю сродкаў, сабраных Беларускім Праваслаўным Камітэтам, — набыць невялікі будынак, былую сынагогу на Ўайтхед эвэню. Пасьля рамонту й рэстаўрацыі ў ім знайшлося месца ня толькі для багаслужбаў, але й для разнастайнае грамадзкае дзейнасьці, улучна з публікацыяю часапісу «Царкоўны Сьветач», першы нумар якога выйшаў у траўні—ліпені 1951 году.
У першым нумары часапісу, які выдаецца й да сёньня, было пададзенае наступнае абгрунтаваньне стварэньня беларускіх парафіяў пад юрысдыкцыяю Грэцкага Праваслаўнага архіяпіскапа Паўночнае й Паўдзённае АмэрыкЬ
Улічыўшы гістарычны шлях беларускага праваслаўя 1 сяньняшнюю сытуацыю нашага грамадзка-рэлігійнага жыцьця, БІеларускі] ПІраваслаўны] Ціаркоўны] К[амітэ]т прышоў да выснаву, што адбудову незалежнае Беларускае Праваслаўнае Царквы неабходна абаперці на аўтарытэт Сусьветнага Патрыярха як чыстую крыніцу праваслаўнае веры нашых продкаў, не засьмечаную варожымі нашым нацыянальным шуканьням імпэрыялістычнымі тэндэнцыямі 1 спробамі дэнацыяналізацыі нас праз царкву29.
За некалькі дзесяцігодзьдзяў парафія значна вырасла й пачала шукаць сабе новы будынак. Дзякуючы дапамозе мясцовых уладаў і асабліва намаганьням М.Бахара, парафія здолела набыць некалькі акраў зямлі ў гарадзкой мяжы за сьціплую суму грошай. У 1972 годзе было закончана будаўніцтва новае царквы, у архітэктуры якой прысутнічаюць характэрныя беларускія элемэнты, а таксама мадэрнага 1 ўтульнага грамадзкага цэнтру. 30 ліпеня 1972 году япіскап Філатэос, прадстаўнік Экзарха Сусьветнага Патрыярхату архіяпіскапа Якаваса, высьвяціў царкву.
Беларуская царква ў Саўт-Рывэры сталася актыўным беларускім асяродкам, у яе памешканьні праходзілі сходы й сустрэчы, яе сьвятар выступаў з малітвамі ў Кангрэсе ЗША, пры царкве было таксама арганізаванае Аб’еднаньне Беларускага Праваслаўнага Юнацтва (старшыня Кастусь Вайцяхоўскі)30.
На працягу гадоў царква ў Саўт-Рывэры мела ўмелых адміністратараў, адданых сьвятароў, выдатную рэпутацыю ў
28 Гутарка аўтара зь МІхасем Сенькам I Надзяй Кудасавай; The Home News (New Brunswick). 1975. Nov. 22; Heritage Review (New Brunswick). 1973. Jan.
29 Царкоўны Сьветач. 1951. №1. C.4-5; 1967. №16. C. 36-37.
30 Памятная кніга. 1950—1975. Саўт-Рывэр, 1975; Гутарка аўтара з Кастусём Вайцяхоўскім.
грамадзе й шырокую падтрымку парафіянаў. У парафіі быў арганізаваны выдатны хор, якім у розныя часы кіравалі розныя беларускія музыкаведы, аднак асабліва прычыніўся да посьпеху хору шматгадовы ягоны рэгент — кампазытар Дзьміцер Верасаў. Быў упарадкаваны пляц і закладзеныя могілкі, дзе пахавана шмат выдатных беларускіх лідараў. Пры царкве дзеіла дапаўняльная школка, выдаваліся розныя публікацыі, ладзіліся культурныя й спартовыя мерапрыемствы. Нечаканая сьмерць а. М.Лапіцкага ў жніўні 1976 году сталася маральным ударам для грамады. Пасьля а. Мікалая сьвятарамі ў царкве былі а. архімандрыт Язэп Строк, а. Сьвятаслаў Коўш і а. Мечыслаў Брынкевіч, выпускнік Варшаўскае Багаслоўскае Акадэміі31.
Бясспрэчна, лякальная важнасьць гэтага асяродку вялікая, аднак уплыў як царквы, гэтак і злучаных зь ёю арганізацыяў у шырэйшым беларускім грамадзтве мае абмежаваны характар.
Парафія ў Чыкага
Беларуская Праваслаўная Парафія Сьвятога Юр’я была заснаваная ў Чыкага 5 лістапада 1958 году32. А. архімандрыт Уладзімер Фінькоўскі быў запрошаны з Францыі стацца першым сьвятаром парафіі33. Аднак, не карыстаючыся добраю рэпутацыяю сярод парафіянаў, ён у хуткім часе мусіў пакінуць парафію й краіну34.
Напачатку парафія стаяла перад выбарам: далучыцца да БАПЦ або да Сусьветнага Патрыярхату. Урэшце было пастаноўлена, што парафія Сьвятога Юр’я пярэйдзе пад апеку архіяпіскапа Якаваса, Экзарха Сусьветнага Патрыярхату. У траўні 1959 году парафія набыла новы царкоўны будынак на 1500 Норт Мэйплвуд эвэню, дзе царква разьмяшчаецца й дагэтуль.
У царкве за гэтыя гады зьмянілася некалькі сьвятароў. Апошнімі гадамі тут служылі сьвятары зь Беласточчыны. Царква бярэ ўдзел у беларускай дзейнасьці, супрацоўнічае зь Беларускім Каардынацыйным Камітэтам у Чыкага. Сярод найбольш актыўных парафіянаў і сьвятароў былі М.Латушкін, К Новік, М.Аблажэй, а. А.Мірановіч, а. Я Строк, сем’і Нягодаў і Пунтусаў35.
31 Цярпіцкі В. Псторыя пабудовы Беларускай Праваслаўнай Царквы Саўт-Рывэр, 1984; Беларуская Думка 1971—1972. №14; 1976 №20.
32 St.George Byelorussian Orthodox Church, 25th Anniversary, 1958—1983. Chicago, IL, 1983.
33 Беларускі Голас. 1958 №45.
34 Перапіска аўтара з Васілём Пунтусам, 1987; Беларус. 1974. №201.
35 Перапіска аўтара зь Міколам Латуіпкіным; Беларус 1977. №246; 1978 №252; 1989 №361
Парафія ў Рычманд-Хіле, Нью-Ёрк
Унутраныя канфлікты ў парафіі БАПЦ Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Брукліне прывялі да расколу, у выніку якога 10 лістапада 1968 году была заснаваная новая парафія з тым самым назовам. Парафіяне пастанавілі далучыцца да юрысдыкцыі Сусьветнага Патрыярхату, хоць бальшыня зь іх была аўтакефалістамі ў сваіх паглядах. Было вырашана збудаваць сваю асобную царкву, будоўля скончылася ў 1983 годзе, 30 кастрычніка царкву высьвяціў япіскап Мікалай (Сьміско)36.
Заснавальнікамі парафіі былі Васіль Юрцэвіч, Міхал Бразоўскі, Васіль Захаркевіч, Ян Казьлякоўскі, Кастусь Мярляк, Сымон Жамойда, Уладзімер Пеляса, Пятро Мельяновіч, Пятро Зыбайла, Васіль Шчэцька ды іншыя. Настаяцелямі былі а. С.Коўш, а. П.Саўчыц, а. Я.Строк, а. У.Шэмеціла, а. Г.О’Кіф. Нязьменны рэгент — сп. Сымон Жамойда.
Гэтая невялікая парафія складаецца зь цеснага кола парафіянаў, якія бяруць удзел у грамадзкім жыцьці. У яе залі праводзіць рэпэтыцыі танцавальны ансамбль «Васілёк». Парафія падтрымвае цесныя сувязі зь іншымі беларускімі праваслаўнымі парафіямі37.
Беларускія праваслаўныя парафіі «на раздарожжы»
Парафія ў Пасэіку, штат Ныо-Джэрзі
Першая беларуская парафія «на раздарожжы» — г. зн. якая не далучылася ні да япіскапаў-адступнікаў, ні да якое іншае юрысдыкцыі — была закладзеная ў Пасэіку ўвесну 1950 году. Яе арганізатарамі й першымі парафіянамі былі Уладзімер Дутка, Сымон Жамойда, Марыя й Яўхім Кіпелі, Аляксандар Русак, Іван Беньдзераў, Міхаіл Ігнатовіч, Эмануіл Ясюк, Аркадзь Барсук. Гэтая парафія налічвала пазьней да сарака сем'яў з Пасэіку й навакольных гарадоў — Кліфтану, Гарфілду, Лодай, Ліндхэрсту, Радэрфорду й Ўолінгтану. Парафіяне запрасілі спраўляць багаслужбы прафэсара Мікалая Сьцяпанава, сьвятара й лекара ў хваробах вуха-горла-носа, які працаваў у мясцовым шпіталі. Вырашэньне пытаньня аб іерархічнай апецы было адкладзена. Кіраўніцтва парафіі не падтрымвала ідэі перамоваў з былымі япіскапамі БАПЦ, лічачы іх звычайнымі здраднікамі. «Амэрыканскую царкву», г. зн. Расейскую Праваслаўную Грэка-Кафалічную Мітраполію, яны разглядалі як «руку Масквы» за яе русыфікатарскую палітыку й левы ўхіл.
36 Program of the consecration of St. Cyril of Turau, American-Byelorussian Greek Orthodox Church. Richmond Hill, NY, October 30, 1983.
37 Царкоўны Сьветач 1970. №19; Архівы Кастуся Мерляка, Нью-Ёрк.
Прыклад беларускіх праваслаўных парафіяў, якія сталі на шлях разьвіцьця царкоўных дачыненьняў з Сусьветным Патрыярхатам, быў тады яшчэ зусім незаўважны. У выніку парафія, якая ўзяла сабе за патронаў Сьвятых Касьму й Дзям’яна, пастанавіла абыйсьціся без іерархіі. Пры царкве вялася культурная дзейнасьць, быў закладзены дзіцячы садок і дапаўняльная школка, і парафія магла стацца асноваю моцнае беларускае грамады ў Пасэіку й ваколіцах. Аднак у 1953 годзе айцец Сьцяпанаў атрымаў прапанову на лепшае месца ў іншым шпіталі й мусіў пакінуць парафію. Знайсьці новага сьвятара было нялёгка. Пасьля доўгіх пошукаў было пастаноўлена запрасіць з Бэльгіі сьвятара-беларуса айца Уладзімера Грыгаровіча. Айцец Грыгаровіч, стаўшы настаяцелем парафіі Сьвятых Касьмы й Дзям’яна, адразу выявіў сваю русафільскую арыентацыю. Ён скарыстаў з таго, што парафіяне імкнуліся прыцягнуць у сваю царкву больш людзей, і далучыў да парафіі дзесяткі людзей, абыякавых або варожых да ўсяго беларускага На першым агульным сходзе пашыранае парафіі бальшынёю галасоў было вырашана далучыЦца да колішняе беларускае іерархіі. Гэта значыла, што парафія мелася перайсьці ў юрысдыкцыю Расейскае Зарубежнае Праваслаўнае Царквы. Усе сьведамыя беларусы—заснавальнікі парафіі выйшлі зь яе. Доўгі час пасьля гэтага царква надалей значылася ў некаторых рэлігійных даведніках як беларуская, а пасаду настаяцеля займалі сьвятары-беларусы, прыкладам, а. Георгі Драздоўскі й а. Пётра Саўчыц, але яна страціла ўсялякае падабенства беларускасьці й сталася па духу й паводле закону часткаю Расейскае Зарубежнае Праваслаўнае Царквы38.
Парафія Хрыста Збаўцы ў Рокфардзе, штат Іліной
Сярод групы праваслаўных хрысьціянаў, якія па вайне пасяліліся ў Рокфардзе, бальшыню складалі беларусы, менш было ўкраінцаў, грэкаў, карпатаросаў ды іншых Новыя імігранты пастанавілі заснаваць парафію й збудаваць царкву. Найважнейшую ролю ў гэтым праекце адыгралі беларусы. Сярод найактыўнейшых парафіянаў-беларусаў былі сем’і Волахаў, Ракуцяў, Нафрановічаў, Сарокаў, Гарбачукоў, a таксама дыякан Янка Валюкевіч. На жаль, парафіяне не былі нагэтулькі нацыянальна сьведамыя, каб далучыцца да якойнебудзь беларускай праваслаўнай юрысдыкцыі — БАПЦ або Рады Беларускіх Праваслаўных Парафіяў Сусьветнага Патрыярхату. Замест гэтага на высьвячэньне парафіі 15 кастрычніка 1961 году быў запрошаны япіскап польскае
38 Гутаркі аўтара з У Пеніончыкам, Сымонам Жамойдам 1 Ўладзімерам Дутко, 1977.
Праваслаўнае царквы Мацьвей. Праз шэсьць гадоў парафія Хрыста Збаўцы перайшла пад юрысдыкцыю Амэрыканскае Карпатароскае Праваслаўнае Грэка-Кафалічнае Царквы. Горкая іронія ўсяго гэтага ў тым, што цяпер парафія знаходзіцца ў тых самых дачыненьнях з грэцкім архіяпіскапам і Сусьветным Патрыярхатам, што й Рада Беларускіх Праваслаўных Парафіяў — толькі без нацыянальнага элемэнту, які б узбагаціў жыцьцё парафіі й напоўніў бы яго беларускім духам. I зноў тут, як 1 ў выпадку з старымі імігрантамі, маленькая беларуская кропелька зьнікла ў моры амэрыканскага праваслаўя39.
Беларускае праваслаўе ў Амэрыцы
Беларусы-праваслаўныя стварылі й разьвілі сваю парафіяльную й іерархічную структуру, што дазволіла ім павялічыць свае шэрагі і ўплывы. Аб’ектыўна кажучы, яны складаюць галоўнае ядро і ў рэлігійнай, і ў сьвецкай сфэры беларускага грамадзкага жыцьця ў Амэрыцы.
Кіруюцца абедзьве юрысдыкцыі рэгулярна скліканымі рэлігійнымі форумамі — Саборамі (БАПЦ) або Царкоўнымі Зьездамі («грэцкія» парафіі).
Парафіі Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы (БАПЦ), афіцыйна зарэгістраванае ў 1961 годзе ўладамі штату Нью-Ёрк, могуць пахваліцца выдатнымі дасягненьнямі ў справе запачаткаваньня беларускіх рэлігійных і культурных традыцыяў і звычаяў у Злучаных Штатах Амэрыкі40.
Гэтыя парафіі азнаёмілі шырэйшае амэрыканскае грамадзтва з сваёю багатаю этнічнаю спадчынаю, усталявалі выдатныя дачыненьні з амэрыканскімі царкоўнымі й палітычнымі ўладамі, а таксама стала падтрымвалі шырокае кола культурных пачынаньняў беларускае грамады.
Пэўную ролю ў жыцьці беларускае грамады адыгралі й прыцаркоўныя брацтвы й сястрыцтвы, найбольшым сярод якіх было Беларускае Праваслаўнае Жыровіцкае Брацтва
Роля Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы ў беларусізацыі царкоўнага жыцьця і выданьні рэлігійнае літаратуры пад кіраўніцтвам яе Першаіерарха мітрапаліта Мікалая сапраўды неацэнная й далёка пераўзыходзіць межы сваёй юрысдыкцыі й Заходняга Сьвету.
39 Christ the Savior Orthodox Church, Silver Anniversary, 1957—1982. Rockford, IL, 1982; Новое Русское Слово. 1956. 6 апр; Беларус. 1988. №348; Архівы БІНіМу: Папкі Ўладзімера Ракуця й Аляксандра Асіпчыка.
49 Голас Царквы. 1960. №12; 1961. №13, 14; 1963. №18; 1968. №27; 1969. №30; 1970. №32; Гутаркі аўтара зь япіскапам Васілём, а. Віктарам Войтанкам, Аляксандрам Асіпчыкам
Найбольш вартымі жалю й шкоднымі для беларускае грамады ў Амэрыцы былі ўнутраныя канфлікты ў асяродзьдзі іерархіі БАПЦ, у якія былі ўцягнутыя й парафіяне. Група сьвятароў і парафіянаў дзеля адміністрацыйных канфліктаў ва ўлоньні БАПЦ уцягнула парафіі БАПЦ у цэлую чараду судовых працэсаў, што парушыла іх нармальнае жыцьцё, спрычыніла велізарныя, як на беларускія меркі, выдаткі й стварыла нездаровую атмасфэру ва ўсёй беларускай грамадзе. Да таго ж, як відаць, доўгае цяганьне па судох не прынесла ніякіх вынікаў: амэрыканскі цывільны суд ня мае кампэтэнцыі вырашаць кананічныя спрэчкі. Трэба, аднак, зазначыць, што пік гэтых закалотаў ужо мінуўся і найбуйнейшыя парафіі гэтае юрысдыкцыі ўжо вярнуліся да нармальнага жыцьця41.
Далучэньне некаторых парафіяў да Сусьветнага Канстантынопальскага Патрыярхату адчыніла новую старонку ў гісторыі беларускага праваслаўя — беларусы ўвайшлі ў непасрэдны кантакт з канстантынопальскімі царкоўнымі ўладамі, што, бясспрэчна, вельмі важна ў гістарычным сэньсе. Улада Сусьветнага Пасаду застаецца пры гэтым чыста сымбалічная. Цікава, аднак, было б праверыць, як гэтыя царкоўныя ўлады зарэагавалі б, калі б у жыцьці гэтых парафіяў выявілася актыўная беларусізацыя. Тым часам беларусы атрымалі важны сыгнал. Некалькі дзесяцігодзьдзяў таму Экзарх выказаў сваё жаданьне высьвяціць беларускага сьвятара на япіскапа для гэтых парафіяў. На жаль, дагэтуль на гэтае месца не знайшлося прыдатнага кандыдата42. Юрысдыкцыя застаецца нібы не зусім беларуская, пакуль вярхоўную царкоўную ўладу ажыцьцяўляюць грэцкія, а не беларускія іерархі.
Важна падкрэсьліць, што абсалютная большасьць праваслаўных беларусаў, як аўтакефалістаў, гэтак і тых, хто далучыўся да Сусьветнага Патрыярхату, апынуўшыся без іерархіі, адкінулі былых беларускіх япіскапаў як здраднікаў, якія пакінулі сваю царкву й перайшлі ў расейскую. Гэты факт бясспрэчна сьведчыць пра высокую нацыянальную й патрыятычную сьведамасьць беларускага праваслаўнага грамадзтва
Беларускае праваслаўе ў Амэрыцы стаіць перад крытычнаю праблемаю — недахопам сьвятарскіх пакліканьняў. Гэтая цяжкасьць ня новая Ад канца 40-х гадоў беларускія парафіі адчувалі вострую патрэбу ў сьвятарох. Ня трэба забывацца, што за япіскапамі-адступнікамі пайшло нямала беларускіх
41 Архівы БАПЦ Жыровіцкае Божае Маці ў Хайлэнд-Парку; Беларус. 1967. №117; 1981. №288, 290-291; 1983 №311, 313; 1988 №345; Беларуская Думка. 1966. №9; Царкоўны Сьветач 1968 №17.
42 Царкоўны Сьветач. 1970. №19; 1972. №21; Беларус. 1981. №288; 1989. №362; 1990 №372.
сьвятароў-русафілаў, як, прыкладам, а. М.Віціч, а. У.Грыгаровіч, а. Л.Стаднікаў. Іншыя пайшлі служыць у Амэрыканскую Праваслаўную Царкву, сярод іх — а. Іван Жарскі, а. Яўген Сурвіла, а. Юльян Троцкі ды іншыя. Такім чынам, кадры этнічна беларускіх сьвятароў асыміляваліся ў прарасейскіх парафіях, і беларусы, пазбаўленыя свайго духавенства, мусілі шукаць кандыдатаў у сьвятары або сярод сваіх сьвецкіх людзей, або сярод амэрыканцаў. У 80-х гадох, аднак, сытуацыя пачала паляпшацца з выездам у Злучаныя Штаты беларускіх сьвятаррў зь Беласточчыны.
Дзейнасьць беларускіх рыма-каталікоў
Ад самых пачаткаў масавае эміграцыі беларусаў каталікі былі ў меншасьці й склада^і прыблізна 20—25% ад усяе масы. Былі, праўда, рэгіёны Беларусі, зь якіх выяжджаў больш значны працэнт каталікоў, прыкладам, Сувальшчына, але гэта не мяняла агульнае карціны. Бальшыня каталікоў, будучы больш дысцыплінаванымі за сваіх праваслаўных братоў, далучаліся ў новай краіне да польскіх парафіяў і цалкам паглыналіся імі. Болып нацыянальна сьведамыя супраціўляліся гэтаму й заставаліся «між двух агнёў»: задавальнялі свае духовыя патрэбы ў польскім касьцёле й бавілі вольны час сярод сваіх суродзічаў-праваслаўных. У параўнаньні з праваслаўнымі, сярод каталікоў было больш людзей з асьветаю й прафэсійнаю падрыхтоўкаю Зразумела, што беларусы-каталікі спадзяваліся заснаваць у Злучаных Штатах беларускую рыма-каталіцкую парафію. Асабліва востра гэтае жаданьне выяўлялася ў тых, хто паходзіў зь мясцовасьцяў на Беларусі, дзе былі беларускія ксяндзы. Першыя спробы заснаваньня беларускае парафіі датуюцца 1920-мі гадамі43. Аднак нават беларускія каталіцкія сьвятары разумелі, што гэта будзе вельмі няпроста, як вынікае зь перапіскі паміж а. Шутовічам і а. Рэшацем44. У паваенным часе становішча не палепшылася.
Бальшыня беларусаў-каталікоў паваеннае хвалі іміграцыі пасялілася ў Чыкага й на Ўсходнім узьбярэжжы, у «трыштаце» (Нью-Ёрк—Нью-Джэрзі—Канэтыкат). Іхны жыцьцёвы імігранцкі досьвед нічым ня розьніўся ад досьведу іхных праваслаўных братоў У хуткім часе, у траўні 1950 году, яны заснавалі Беларуска-Амэрыканскае Каталіцкае Таварыства ў Нью-Ёрку й за кароткі час згуртавалі каля 150 сем'яў з «трыштату»45. Кіраўнікамі Таварыства былі д-р Станіслаў Грынке-
43 Гутарка аўтара з Макарам Аблажэем, 1964
44 Беларуская Бібліятэка Ім. ФСкарыны, Лёндан, Архівы: Перапіска паміж а. ВІктарам Шутовічам 1 а. Язэпам Рэшацем, 1931.
45 Zniö. 1950. №1; Божым Шляхам. 1950. №37—38; Гутарка аўтара з драм Ст.Грынкевічам, i960
віч, старшыня; Вацлаў Пануцэвіч, віцэ-старшыня; Браніслаў Даніловіч, скарбнік, і Андрэй Попка, сакратар. Гэтая група, узмоцненая некалькімі віднымі беларускімі актывістамі, сярод якіх былі Франьцішак Кушаль і д-р Янка Станкевіч, папрасілі й атрымалі аўдыенцыю ў кардынала Спэлмана.
Мэтаю аўдыенцыі было атрымаць у кардынала дазвол на заснаваньне беларускае рыма-каталіцкае парафіі ў Ныо-Ёрку. Беларусы з асаблівым нецярпеньнем чакалі заснаваньня парафіі, бо ўжо мелі вельмі энэргічнага й адданага беларускага каталіцкага сьвятара — а. Віта Пупіна з Латгаліі, які пачаў спраўляць багаслужбы для беларусаў. Беларуская дэпутацыя была прынятая кардыналам увосень 1950 году. На іх вялікі жаль, кардынал ня толькі рашуча выступіў супраць заснаваньня парафіі, але нават загразіў а. Пупіну, што пазбавіць яго сьвятарства, калі той ня спыніць свае дзейнасьці сярод беларусаў. Кардынал загадаў яму неадкладна пакінуць ягоную дыяцэзію. Беларусы былі ашаломленыя, a а. Пупін назаўтра пакінуў Манхэтэн 1 знайшоў месца ў латышскай парафіі ў Брукліне. Так першая спроба заснаваць беларускую рыма-каталіцкую парафію скончылася поўным правалам46.
Гэта, аднак, не спыніла беларускіх каталікоў. У другой палове 50-х гадоў была зробленая другая спроба. У 1956 годзе ў Злучаных Штатах было заснаванае таварыства «Рунь» — беларуская сэкцыя сусьветнае асацыяцыі каталіцкіх інтэлектуалаў «Pax Romana»47. У Злучаных Штатах «Рунь» узначаліў Франьцішак Бартуль, які нядаўна перад тым прыехаў з Ангелыпчыны. Сытуацыя беларусаў-каталікоў выглядала больш памысна яшчэ й таму, што ў Злучакыя Штаты эміграваў беларускі ксёндз а. Франьцішак Чарняўскі, які ў красавіку 1957 году распачаў рэгулярныя багаслужбы для беларусаў у славацкай каталіцкай царкве Сьвятога Яна Непамука на рагу 66 стрыт і 1 эвэню48. Славакі вельмі прыязна паставіліся да беларусаў. Адзін зь іхных рэлігійных лідараў, а мансыньёр Стывэн Красуля, аддаў беларусам у карыстаньне цэлую каплічку ў сваёй царкве Мансыньёр Красуля, узброіўшыся зьвесткамі пра беларусаў-каталікоў Ныо-Ёрку й ваколіцаў (а іх на той час налічвалася каля 180 сем’яў), а таксама маючы на ўвазе прысутнасьць а Чарняўскага, зноў паспрабаваў пагаварыць з кардыналам, але вынікам сталася яшчэ адна параза беларусаў-каталікоў Як мансыньёр Красуля сказаў беларусам пасьля свайго візыту да кардынала, іх справа была
46 Гутаркі аўтара з Антонам Шукелойцем, 1988
47 Гутарка аўтара зь Вітаўтам Тумашам, 1981; Архівы Франьцішка Бартуля: Статут Беларускага Каталіцкага Таварыства «Рунь»
48 Беларус. 1957. №61; ZniC. 1957. №40; Бацькаўшчына 1957. №367; Божым Шляхам. 1980 №151.
загубленая й скончаная назаўсёды49. Зноў беларуская рымакаталіцкая грамада была разгубленая й расчараваная. Аднак і другая параза не забіла цалкам надзеі. На жаль, шмат хто з каталікоў, канчаткова зьняверыўшыся, пакінуў Нью-Ёрк і пасяліўся ў іншым месцы.
А Франьцішак Чарняўскі, які пасяліўся на поўначы штату Нью-Ёрк, рэгулярна наведваў беларусаў і падтрымваў кантакты з грамадою. 31 сакавіка 1958 году ён чытаў малітву перад адкрыцьцём працы Кангрэсу ЗША ў гонар угодкаў беларускае незалежнасьці. А. Чарняўскі пазьней таксама рэгулярна спраўляў багаслужбы для беларусаў-каталікоў у Белэр-«Менску» ў часе летніх адпачынкаў50.
Апекаваўся беларускімі рыма-каталікамі й айцец (пазьней біскуп) Часлаў Сіповіч, які наведваў Злучаныя Штаты, выступаў зь лекцыямі ў розных гарадох, сустракаўся зь лідарамі беларускіх грамадаў ды падтрымваў кантакты з царкоўнымі ўладамі. 18 кастрычніка 1957 году а. Ч.Сіповіч адслужыў Літургію ў катэдры Сьвятога Патрыка ў Нью-Ёрку5*.
Адмысловы камітэт быў створаны дзеля арганізацыі візытаў беларускіх каталіцкіх сьвятароў. Узначаліў яго Франьцішак Бартуль52.
Істотную дапамогу беларусам-каталіком Нью-Ёрку аказаў таксама а. Уладзімер Тарасэвіч з Чыкага53. А. Тарасэвіч заключыў пагадненьне аб багаслужбах для беларусаў у карпатароскай каталіцкай царкве ўсходняга абраду на рагу 15 стрыт і 2 эвэню. А. Тарасэвіч запрасіў таксама а. Пупіна адслужыць разам зь ім Літургію. Карыстаючыся нагодаю й прысутнасьцю двух сьвятароў, беларусы зноў вырашылі выпрабаваць сваю ўдачу. Гэтым разам было пастаноўлена падаць сваю просьбу не на Манхэтэне, а пайсьці да Бруклінскага біскупа Фрэнсыса Мугавэро Тут іх прынялі зусім іначай.
Біскуп Мугавэро прыняў беларусаў вельмі цёпла й паабяцаў сваю падтрымку ў заснаваньні беларускае каталіцкае парафіі ў Брукліне, калі набярэцца дастаткова вернікаў. На няшчасьце, тады, у 60-х гадох, было ўжо немагчыма сабраць неабходныя дзьвесьце беларускіх каталіцкіх сем’яў... На той час ва ўсім мэтрапалітальным рэгіёне засталося толькі якіх 80 сем’яў беларусаў-каталікоў54.
Гэтак, калі заснаваньне беларускае каталіцкае парафіі ў Нью-Ёрку сталася зусім рэальным, проста не хапіла людзей
49 Гутаркі аўтара з Антонам Шукелойцем, 1988.
50 Архівы Белэр-«Менску»; Бацькаўшчына 1958 №402—403; U.S. Congressional Record. Washington, DC. Vol. 104, 1958. P.51—83.
51 Бацькаўшчына 1957. №375, 382.
52 Бацькаўіпчына 1959 №473
53 Пазьней ён быў высьвячаны на біскупа (1983) I прызначаны Апостальскім Візытатарам для беларусаў-каталікоў замежжа
54 Гутаркі аўтара з Антонам Шукелойцем, 1988
У выніку ўсяго гэтага беларусы-каталікі часткова інтэграваліся ў жыцьцё беларускіх праваслаўных грамадаў, час-часом цешачыся зь візыту беларускага каталіцкага сьвятара. Гэткімі наведнымі сьвятарамі былі ўладыка Часлаў, уладыка Ўладзімер, а. Аляксандар Надсон, а. Язэп Гэрмановіч, а. Франьцішак Чарняўскі ды а. Пётра Татарыновіч. Найчасьцей беларускія каталіцкія багаслужбы спраўляліся ў карпатароскай царкве Божае Маці на Манхэтэне або ў рыма-каталіцкім касьцёле Сьвятога Язэпа ў Нью-Брансўіку, штат Нью-Джэрзі55.
Сярод тых, хто імкнуўся закласьці арганізаваны каталіцкабеларускі рух у Амэрыцы, — Франьцішак Кушаль, Антон Шукелойць, Гіпаліт Паланевіч, Яніна Каханоўская, Апалёнія Савёнак, Вітаўт Тумаш, Франьцішак Бартуль, Станіслаў Грынкевіч, Браніслаў Даніловіч, Сяргей Гутырчык, Мікола Кунцэвіч, Андрэй Попка, Язэп Гладкі, Янка Станкевіч, Пётра Мірановіч, сем’і Будзькаў, Пануцэвічаў, Рамукоў, Бяленісаў ды іншыя.
Беларуская рыма-каталіцкая грамада годна перажыла ўсе нягоды й расчараваньні ды прызвычаілася да халоднага стаўленьня пануючых рэлігійных структураў. У бальшыні сваёй беларусы-каталікі захоўваюць каталіцкую веру й бяруць чынны ўдзел у беларускім грамадзкім жыцьці.
Беларуская царква ўсходняга абраду ў Чыкага
Беларуская парафія Хрыста Збаўцы ўсходняга абраду была заснаваная ў Чыкага ў 1955 годзе56. Галоўнае ядро вернікаў у ёй складаюць беларускія паваенныя імігранты з Чыкага й ваколіцаў, хоць сярод актыўных парафіянаў ёсьць прадстаўнікі шмат якіх іншых нацыянальнасьцяў.
Службы Божыя ў царкве вяліся па-беларуску, па-стараславянску й па-ангельску. Духовым лідарам, заснавальнікам і арганізатарам парафіі быў а. Ян Хрызастом Тарасэвіч, манах з кляштару Сьвятога Пракопа ў Лілі, штат Іліной.
Айцец Хрызастом нарадзіўся ў вёсцы Клешнякі на Гарадзеншчыне ў 1892 годзе, эміграваў у Злучаныя Штаты, калі яму было дзевятнаццаць гадоў. Пасяліўся спачатку ў Нэшуа, штат Нью-Хэмпшыр, дзе ўдзень працаваў на баваўнянай фабрыцы і ў абутковай майстэрні, а ўначы займаўся навукаю. Ён вучыўся на сьвятара ў Місійным Коледжы Ла Салет у Хартфардзе, штат Канэтыкат; пасьля працягваў навуку ў Манрэалі, Канада, і Фрыбуры, Швэйцарыя,
55 Архівы БІНІМу: Папкі а.Язэпа Гэрмановіча, ул. Часлава Сіповіча, а. Аляксандра Надсона, а. Пятра Татарыновіча, а. Франьцішка Чарняўскага.
56 Catholic Almanac. 1989. P.484.
дзе быў высьвячаны біскупам Біканам у 1923 годзе. Атрымаўшы ступень доктара філязофіі й доктара багаслоўя, у 1926 годзе ён стаўся выкладчыкам у сэмінарыі Ла Салет каля Олбані, штат Нью-Ёрк.
Падчас свае выкладчыцкае кар’еры й пастырскае дзейнасьці а. Тарасэвіч актыўна працаваў зь беларускімі імігрантамі, удзельнічаў у заснаваньні колькіх беларуска-амэрыканскіх арганізацыяў, а таксама шмат сілаў аддаў справе хрысьціянскае еднасьці. Ён быў адным з рэдактараў расейска-ангельскага часапісу «The Voice of the Church», месячніка, выдаванага айцамі бэнэдыктынамі з кляштару Сьвятога Пракопа, мэтаю якога было дасягнуць лепшага разуменьня паміж каталікамі ўсходняга абраду й праваслаўнымі, з аднаго боку, й рыма-каталікамі — з другога. Асабліва актыўным у беларускім жыцьці а. Тарасэвіч быў у часе Другое сусьветнае вайны, ён быў адным з заснавальнікаў Беларуска-Амэрыканскае Нацыянальнае Рады, якая дзейная й дагэтуль57.
Калі па вайне ў Амэрыку пачалі прыбываць новыя беларускія імігранты, а. Тарасэвіч пачаў гуртаваць іх з мэтаю заснаваньня беларускае парафіі. Вялікая група беларусаў Чыкага ўлетку 1955 году зьвярнулася з просьбаю да абата кляштару Сьвятога Пракопа а. Амброза Ондрака, каб той прызначыў іхным духовым пастарам а. Хрызастома Тарасэвіча. Абат Амброз згадзіўся на прызначэньне й падаў просьбу да кардынала Сэмюэла Стрыча аб заснаваньні парафіі ўсходняга абраду. Кардынал даў на гэта сваю ласкавую згоду. Першыя Службы Божыя адбыліся ўлетку 1955 году ў найманай залі. Служыліся Літургіі і ў школах ды іншых памешканьнях. Аднак надыходзілі цяжкія для парафіі часьі: а. Тарасэвіч захварэў, а ягоны блізкі сябра й памочнік а. Язэп Рэшаць памёр. Пошукі сталага месца й сьвятара працягваліся.
У верасьні 1958 году пляменьнік а. Хрызастома, а. Уладзімер Тарасэвіч, таксама манах кляштару Сьвятога Пракопа, вярнуўся пасьля заканчэньня навукі ў Рыме. Ён быў прызначаны памочнікам а. Хрызастома, што шмат дапамагло парафіі. Нарэшце адпаведны будынак для царквы быў знойдзены й куплены 15 сьнежня 1959 году. Набыць будынак для царквы Хрыста Збаўцы дапамагла Чыкагская архідыяцэзія. Царква была ўрачыста высьвячаная 2 ліпеня 1961 году біскупам Чаславам Сіповічам у прысутнасьці кардынала Мэера. Царква сталася актыўным грамадзкім цэнтрам, пры ёй дзеіла нядзельная дапаўняльная школка, праводзіліся мера-
57 Founder's Day June 17, 1962. Church of Christ the Redeemer. Program. Chicago, 1962; Walker A. My favorite priest: Rev. John Chrysostom Tarasevitch, an American Staretz. Manuscript. 1984; The Voice of the Church. 1936. No. 1; Eastern Churches Quarterly. 1937. No.2. P.88—89.
прыемствы для моладзі і — разам зь іншымі беларускімі арганізацыямі — ладзіліся міжнародныя беларускія навуковыя канфэрэнцыі58. Парафія выдавала шэраг пэрыёдыкаў, гэткіх, як «Лісток да Беларусаў» (1955), «Да Злучэньня», «Newsletter». А. Уладзімер Тарасэвіч актыўна ўлучыўся ў жыцьцё беларускае грамады. Ён разам з кіраўніцтвам царквы наладзіў блізкія дачыненьні зь беларускаю праваслаўнаю парафіяю Сьвятога Юр’я ў Чыкага, неаднаразова прадстаўляў чыкагскіх беларусаў пры розных нагодах, a 25 сакавіка 1959 году адчытаў малітву ў Кангрэсе ЗША59. Парафія й блізкія да яе арганізацыі маюць вялікі ўплыў на жыцьцё беларускае грамады ў Чыкага. Апроч а. Яна й а. Уладзімера Тарасэвічаў шмат зрабілі для парафіі сем’і Будзькаў, Рамукоў, Бяленісаў, Махначоў, Пануцэвічаў, Гайдзеляў, Занковічаў, Жызьнеўскіх, Мікола Дзямідаў.
Зь цягам часу, аднак, а. Ян Тарасэвіч пачаў схіляцца да нэўтральнае або часам і пазытыўнае ацэнкі саветаў і супрацоўніцтва зь імі. Ён наведаў Савецкую Беларусь, апублікаваў колькі артыкулаў і вершаў у газэце «Голас Радзімы» і, як здавалася, прымаў за праўду савецкую пацыфісцкую прапаганду80. Гэта, аднак, не адбілася ні на дзейнасьці царквы Хрыста Збаўцы, ні на грамадзкім жыцьці чыкагскіх беларусаў, ні на дачыненьнях паміж абедзьвюма беларускімі цэрквамі ў Чыкага, бо рэальнае кіраўніцтва парафіяю на той час было ўжо ў руках а. Уладзімера Тарасэвіча.
Пасьля сьмерці а. Яна Тарасэвіча 11 чэрвеня 1978 году а. Уладзімер узяў на сябе ўсю духовую й адміністрацыйную дзейнасьць у парафіі. У 1975 годзе а. Уладзімер Тарасэвіч быў узьведзены біскупам Чаславам у сан архімандрыта. Пад ягоным кіраўніцтвам парафія адсьвяткавала свой 25-гадовы юбілей61. Аднак найслаўнейшаю падзеяю ў жыцьці парафіі стаўся дзень, калі а. Уладзімер быў высьвячаны на біскупа. Ардынацыя адбылася 8 верасьня 1983 году, на гэтай урачыстасьці прысутнічала ўся беларуская калёнія Чыкага, a таксама госьці — прадстаўнікі шмат якіх іншых беларускіх арганізацыяў62. Аднак радасьць парафіі й беларускага
58 Беларус. 1965. №100; 1970. №161; Бацькаўшчына 1959. №473.
59 Бацькаўшчына 1959 №454
60 Новое Русское Слово 1978 7, 8 нояб.; Голас Радзімы. 1967. №982; Беларус. 1971. №165
61 Беларус. 1975. №218; 1978 №254; 1980. №279; The Rev. Vladimir L.Tarasevitch, Our Beloved Jubilarian and Pastor. 25 years of the Priesthood. Chicago, 1964.
62 Episcopal Ordination of the Most Reverend Vladimir L.Tarasevitch, O.S.B., D.D. Titular Bishop of Mariamme. Chicago, IL, September 8, 1983; Testimonial Banquet on the occasion of the Episcopal Ordination. Chicago, September 8, 1983; Беларус 1983 №313
грамадзтва была нядоўгая — біскуп Уладзімер памёр 2 студзеня 1986 году63.
Наступным духовым кіраўніком парафіі стаўся а. Язэп (Джозэф) Сіру. Гэта вельмі актыўны рэлігійны дзеяч, прафэсійны музыколяг, выдатны літургіст, ён карыстаецца шырокаю падтрымкаю грамады. Падчас сьвяткаваньняў 1000годзьдзя Хрысьціянства на Беларусі ў 1990 годзе парафію наведалі некаторыя высокія прадстаўнікі царкоўных уладаў, у тым ліку чыкагскі арцыбіскуп Джозэф Бэрнардын.
1 ліпеня 1990 году парафія адзначыла сваё 35-годзьдзе. 3 гэтае нагоды Літургію служыў біскуп Плясыда Радрыгес, прысутнічала шмат высокіх гасьцей, галоўным прамоўцам на ўрачыстасьці быў прафэсар Томас Бэрд зь Ныо-Ёрку64.
Хоць гэтая парафія параўнаўча невялікая, царква Хрыста Збаўцы адыгрывае важную ролю ў беларускім жыцьці Чыкага. Сваімі выданьнямі, канфэрэнцыямі й выставамі парафія сталася добра ведамая амэрыканскім беларусам.
Беларускія рыма-каталікі нягледзячы на ўсе ходаньні ня здолелі арганізаваць свае нацыянальныя парафіі. Зь цягам часу бальшыня зь іх улучылася ў нацыянальнае жыцьцё пры беларускіх праваслаўных парафіях. Тым ня менш беларусыкаталікі ў Амэрыцы працягваюць намаганьні дзеля заснаваньня парафіі. Беларусы-каталікі ўсходняга абраду арганізавалі сваю парафію, і гэта мае вялікае значаньне як у беларускім нацыянальным жыцьці, гэтак і ў рэпрэзэнтацыі навонкі.
Як і ў жыцьці беларускае праваслаўнае грамады, гэтак і для беларусаў-каталікоў на будучыню будзе мець значаньне наяўнасьць новых сьвятарскіх пакліканьняў.
Важна таксама падкрэсьліць, што беларусы-каталікі абодвух абрадаў у царкоўным жыцьці поўнасьцю перайшлі на беларускую мову, што ёсьць бясспрэчным гістарычным дасягненьнем.
Беларускія пратэстанты
Па Другой сусьветнай вайне ў Злучаныя Штаты прыбыло некалькі тысячаў беларусаў-пратэстантаў. Яны заснавалі невялікія грамадкі ў штатах Іліной, Каліфорнія, Нью-Джэрзі, Нью-Ёрк і Пэнсылвэйнія ды аб’ядналіся ў 1973 годзе ў
63 ВесткІ I Паведамленьні БАЗА 1986 №87
64 Гутарка з прафэсарам Томасам Бэрдам; Беларус. 1988 №350.
Беларускае Эвангельска-Баптысцкае Брацтва ў ЗША й Канадзе, галоўная кватэра якога месьцілася спачатку ў Іры, штат Пэнсылвэйнія, а пазьней у Ўітыэры, штат Каліфорнія.
Сярод пачынальнікаў беларускага пратэстанцкага руху ў Злучаных Штатах былі а. Масей Гітлін, а. Даніла Ясько, а. Якуб Рапэцкі, а. Юры Рапэцкі, а. Ян Пятроўскі, а. Б.Лабоцкі, а. В.Наркевіч і а. Н.Любанскі, Янка Ліхач, Герасім Сахар, Тарас Сайка, Валерыян Маеўскі.
Беларускае Эвангельска-Баптысцкае Брацтва разгарнула актыўную дзейнасьць на ніве выдавецтва, радыёвяшчаньня й адукацыі. Пачынаючы ад 1976 году яно вядзе беларускія радыёперадачы праз радыёстанцыі ў Сан-Францыска й МонтэКарла. Хоць беларускія пратэстанты й не адыгрывалі істотнае ролі ў беларускім грамадзкім жыцьці ў Злучаных Штатах, a дзейнасьць іхная галоўным чынам абмяжоўвалася рамкамі амэрыканскага пратэстанцкага — пераважна баптысцкага — сьвету, яны, аднак, унесьлі немалы ўклад у беларускую культуру. А. Даніла Ясько, а. Якуб Рапэцкі й а. Юрка Рапэцкі ды іхная група выдалі значную колькасьць каштоўнае рэлігійнае літаратуры, у тым ліку некалькі беларускіх хрысьціянскіх сьпеўнікаў. Варта згадаць хоць бы сьпеўнік «Гімны Хрысьціян» (1979), укладзены й перакладзены на беларускую мову а. Данілам Ясько, у які ўвайшло 604 рэлігійныя гімны. А. Ян Пятроўскі й сп-ня Аліцыя Пятроўская пераклалі на беларускую мову й выдалі творы грэцкіх клясыкаў, а таксама шэраг рэлігійных кніг, слоўнікаў ды цікавыя мэмуары. Усё гэта сталася неад’емнаю часткаю беларускае культуры65.
Колькі словаў трэба сказаць і пра беларускіх старавераў, якіх нямала ў Злучаных Штатах. Жывуць яны пераважна ў Мілвілі, штат Нью-Джэрзі, і Іры, штат Пэнсылвэйнія. Хоць і зьвязаныя гістарычна зь Беларусьсю ад XVI стагодзьдзя, арганізацыйна яны не выяўляюць зь ёю ніякае лучнасьці. Разам з тым шмат хто з актывістаў беларускіх грамадаў належыць да старавераў, аднак унутры іх рэлігійных структураў самая большая праява асобнасьці — гурткі землякоў. Сярод найактыўнейшых грамадзкіх дзеячоў і беларускіх патрыётаў зь ліку старавераў можна назваць Лявона Кавалёва, Івана Канарчука з Балтымору, Паўла Алексы зь Ныо-Ёрку.
65 Архівы БІНіМу: Папка Якуба Рапэцкага; Папка Яна Пятроўскага.
Іўдзеяў і мусульманаў, інтэграваных у беларускую культуру Ў Злучаных Штатах, практычна няма, хоць на бацькаўшчыне гэта справа нярэдкая. Аднак паасобныя прадстаўнікі гэтых рэлігійных групаў выяўляюць добрую волю, падтрымку й задавальненьне дзейнасьцю беларусаў у Амэрыцы, асабліва гэта датычыць нядаўнае хвалі імігрантаў. Некаторыя зь іх, як, прыкладам, Аркадзь Рутман або Лявон Зубараў, увайшлі ў беларуска-амэрыканскую грамаду ды занялі важнае месца ў пашырэньні беларускае культуры66.
66 Беларуска-мусульманская калёнія на Брукліне ў Нью-Ерку//Веда. 1954 №1. С.20—22; Ст Я Беларуска-мусульманскія імігранты ў Задзіночаных Гаспадарствах//Веда. 1954. №1. С.23—25; Гутаркі аўтара з Аркадзем Рутманам 1 Лявонам Зубаравым; Архівы БІНІМу: Папка Лявона Зубарава, Папка Аркадзя Рутмана (Насовіча).
ДЗЕЙНАСЬЦЬ БЕЛАРУСКІХ АРГАНІЗАЦЫЯЎ
Хоць ствараліся беларускія арганізацыі з розных прычынаў ды мелі неаднолькавую накіраванасьць, дзейнасьць бальшыні зь іх можа быць агульна клясыфікаваная ў наступных рубрыках: сацыяльна-дапамаговая, палітычная, культурнаадукацыйная, рэлігійная.
Галоўным імкненьнем усіх без выключэньня арганізатараў было як мага болей зрабіць для Беларусі. Уся праца рабілася на грамадзкіх пачатках, часта найбольшыя актывісты самі аплочвалі дзейнасьць арганізацыяў, хоць і рабіліся намаганьні перакласьці фінансавыя выдаткі на плечы сяброў арганізацыі.
Праца ў галіне сацыяльнае дапамогі
Нямала дапамагалі Беларусі старыя імігранты. Яны высылалі пачкі з харчаваньнем, куплялі трактары, зьбіралі грошы й г.д. Іхная матэрыяльная дапамога была значная й вельмі канкрэтная. На жаль, цяжка сказаць, колькі іхнае дапамогі прыпадала Беларусі, а колькі йшло на патрэбы камуністычнае сыстэмы, бо ж уся дапамога перадавалася праз кантраляваныя камуністамі каналы, найчасьцей праз савецкую амбасаду ў Вашынгтоне1.
Новая беларуская іміграцыя пачала дапамагаць суродзічам ня толькі на бацькаўшчыне, але й іншым беларусамэмігрантам, якія ў выніку Другое сусьветнае вайны апынуліся й засталіся настала ў Заходняй Эўропе Рабілі гэта як паасобныя імігранты, гэтак і цэлыя арганізацыі, як, прыкладам, Злучаны Беларуска-Амэрыканскі Дапамаговы Камітэт або створаная зь ініцыятывы БАЗА Беларуска-Амэрыканская Дапамога. Цяпер дапамога йшла выключна праз амэрыканскую пошту ды кіравалася суродзічам у Заходняй
1 Гутаркі аўтара зь сьведкамі ў Чыкага, Дэтройце й Кліўлэньдзе
Нямеччыне, Швэцыі, Даніі, краінах Паўдзённае Амэрыкі ды на бацькаўшчыну2.
Ад 70-х гадоў амэрыканскія беларусы пачалі дапамагаць і Беласточчыне. Актывістамі дапамаговых арганізацыяў былі Часлаў Ханяўка, Антон Шукелойць, а. Мікалай Лапіцкі, Сяргей Карніловіч, Вера Бартуль, Марыя Верабей, Вера Заморская, Юля Андрусышына, д-р Ала Орса-Рамана, Клаўдзія Каляда ды шмат іншых3.
Пачынаючы ад 1986 году ўся энэргія амэрыканскіх беларусаў скіраваная на арганізацыю дапамогі ахвярам Чарнобылю Створана каля дзесятка дапамаговых камітэтаў. Дзе-нідзе беларусы ўваходзяць у кантакты з амэрыканскімі кампаніямі ды просяць іх аб падтрымцы. Гэтак, прыкладам, Мікола Прускі з Грэнд-Рэпідзу, штат Мічыган, стаўся дараднікам кампаніі «Апджон», якая аказвае вялікую дапамогу Беларусі. Сябры арганізацыі моладзі д-р Аня Бартуль, д-р Юрка й Лёрэйн Кіпелі, д-р Ніна Запруднік, Вера Запруднік, д-р Ала Орса-Рамана заручыліся падтрымкаю розных фармацэўтычных кампаніяў у дапамозе шпіталям радыяцыйнае зоны. У акцыі дапамогі ахвярам Чарнобылю бяруць удзел і амэрыканцы — прыяцелі Беларусі: сярэдняя школа ў мястэчку Рамапо, штат Нью-Джэрзі, арганізацыя City Hope International ды іншыя4.
Амэрыканскія беларусы бралі таксама ўдзел у колькіх канфэрэнцыях у Вашынгтоне й Кліўлэньдзе, дзе абмяркоўвалася справа дзяржаўнае даламогі ахвярам Чарнобылю. БАЗА разаслала некалькі тысячаў лістоў прыватным грамадзянам, кампаніям, установам, акрасьляючы праблему й просячы аб дапамозе5.
Неабходна асабліва падкрэсьліць гэткі факт: у дапамозе ахвярам Чарнобылю амэрыканскія беларусы аб’ядналіся як ніколі дагэтуль: дапамагаюць усе — нашчадкі старых імігрантаў, новыя й навейшыя імігранты, усе імкнуцца прыдбаць як мага болей сяброў для дапамогі, і ўсе групы й паасобныя грамадзяне выдатна супрацоўнічаюць з адпавеДцымі коламі на бацькаўшчыне й зь беларускім прадстаўніцтвам пры ААН. Няма сумневу — трагедыя Чарнобылю адгукнулася ў сэрцах ўсяе нацыі, небясьпека пагражае ўсяму беларускаму народу. Абавязак кожнага беларуса — памагчы захаваньню нацыі.
2 Беларуская Трыбуна. 1950. №2; Беларускае Слова 1957. №37, 39.
3 Архівы БАЗА; Архівы БККА
4 Архівы БАЗА; International Aid News (Springlake, МІ). 1991. No.2. Р.З— 4; Архівы БІН1Му: Папка Ramapo Highschool.
5 Гутарка аўтара зь МІколам Прускім, 1989; Беларус. 1990 №367.
Палітычная дзейнасьць
Першыя праявы беларускае палітычнае дзейнасьці ў Амэрыцы, як ужо было зазначана, датуюцца 1919—1920 гадамі, калі беларусы пачалі браць удзел у мітынгах з дамаганьнямі непадзельнасьці беларускае тэрыторыі. У 20-х гадох, калі ў Нью-Ёркучыкага ды іншых мясцовасьцях узьніклі беларускія арганізацыі, палітычная дзейнасьць беларусаў набыла сыстэматычны характар. беларусы ўдзельнічалі ў шмат якіх міжнацыянальных палітычных імпрэзах, высылалі мэмарыялы ў Дзяржаўны Дэпартамэнт, стваралі палітычныя камітэты для ўдзелу ў выбарчых кампаніях, выказваліся аб палітычным становішчы на бацькаўшчыне6.
Палітычная актыўнасыдь беларускіх арганізадыяў да прыезду ў Амэрыку паваеннае хвалі іміграцыі мела спарадычны характар. Гэтая ж новая хваля зрабіла палітычную дзейнасьць нарожным каменем свайго йснаваньня.
Дэвіз палітычнае дзейнасьці беларускае паваеннае іміграцыі вызначаецца гэтак: поўная бескампраміснасьць да камуністычных рэжымаў; ажыцьцяўленьне ідэі незалежнае беларускае дзяржавы — Беларускае Народнае Рэспублікі, створанае актам 25 сакавіка 1918 году; аднаўленьне беларускае спадчыны ў Амэрыцы.
Нельга сказаць, каб амэрыканскім беларусам лёгка было правяшчаць свае пагляды. Калі апазыцыя да камуністычнае сыстэмы ўспрымалася шырокім амэрыкаяскім грамадзтвам без тлумачэньняў з поўным разуменьнем і падтрымкай, дык ідэі незалежнасьці Беларусі й адраджэньня беларускае спадчыны ў Амэрыцы даводзілася мэтадычна й цярпліва тлумачыць навакольнаму грамадзтву дзеля ягонае поўнае неабазнанасьці з гісторыяю й нацыянальнымі праблемамі Ўсходняе Эўропы.
Рабілася гэта самым шырокім фронтам — праз арганізацыйнае жыцьцё беларускае грамады, праз амэрыканскі друк, празь міжнацыянальныя арганізацыі, праз амэрыканскія ўстановы, а асноўнае — стараньнямі шматлікае грамады адданых беларускіх патрыётаў, якія ў сваім штодзённым жыцьці й працы сталіся сапраўднымі амбасадарамі беларускасьці. Гэтыя былыя перамешчаныя асобы знайшлі асяродзьдзе і ўмовы для працы на карысьць бацькаўшчыне. Штодня, штотыдня, штогоду яны гаварылі сваім суседзям, калегам на працы, вучням у школе, пісалі лісты ў газэты пра Беларусь, пра беларускую дзяржаўнасьць, пра беларускі народ. Яны прадстаўлялі ў Амэрыцы Беларусь ды заяўлялі сваё права на беларускую нітку ў амэрыканскім этнічным дыване — на бела-
6 Chicago Public Library, Microfilm Archives, Varenka's File.
рускую спадчыну ў Амэрыцы Рабілася гэта з гонарам і вялікім маральным задавальненьнем7.
Першым крокам у палітычнай дзейнасьці гэтае новае хвалі былі арганізаваныя адзначэньні Дня Незалежнасьці — 25 сакавіка. Гэты дзень прыраўноўваўся ў значаньні да Дня Незалежнасьці Злучаных Штатаў 4 ліпеня. Сьвяткаваньні адбываліся ва ўсіх беларускіх асяродках, на іх запрашаліся прадстаўнікі мясцовых уладаў, аб іх давалася інфармацыя ў друку. Губэрнатары й мэры абвяшчалі дзень 25 сакавіка Беларускім Днём таго або іншага штату, гораду, a кангрэсмэны й сэнатары адзначалі гэты дзень у амэрыканскім Кангрэсе. Звычайна праца Кангрэсу й Сэнату 25 сакавіка пачыналася малітваю беларускага сьвятара:
[...] Усемагутны Божа й Ойча ўсіх народаў! Мы молім Цябе, памажы нам, каб БеларускІ Народ I ўсе іншыя паняволеныя народы здабылі Тваю багаслаўленую свабоду 1 гэтым занялі належны ім пасад сярод вольных народаў сьвету пад Тваім агульным кіравецтвам, пад Тваею апекаю, у Тваей любові й справядлівасьці.
Мы з пакораю схіляем галовы свае перад Табою, Божа й Спасе наш, I зь Вераю молім Цябе: прымі гэтую малітву нашую, багаславі Злучаныя Штаты Амэрыкі і нашую Маці-Беларусь8.
Малітвы ў Кангрэсе ЗША чыталі ўладыка Васіль, а. М.Лапіцкі, а. Ф.Чарняўскі, а. У.Тарасэвіч, а. М.Урбановіч, а. С.Коўш, а. В.Кендыш, а. Р.Войтэнка ды іншыя.
Дзень Незалежнасьці Беларусі адзначаўся ў дзесяткох гарадоў: Нью-Ёрку, Хэмпстэдзе, Олбані, Трэнтане, СаўтРывэры, Ныоарку, Нью-Брансўіку, Пасэіку, Джэрзі-Сіты, Чыкага, Спрынгфілдзе, Пэорыі, Хайлэнд-Парку, Кліўлэньдзе, Калумбусе, Толідо, Дэтройце, Лос-Анджэласе, Філадэлфіі, Ўілмінгтоне, Балтыморы ды ў сталіцы — Вашынгтоне. Губэрнатары й сэнатары штатаў Алабама, Аркансо, Арызона, Дэлаўэр, Ныо-Ёрк, Нью-Джэрзі, Мэйн, Агаё, Канэтыкат, Іліной, Мэрылэнд, МічыГан, Індыяна, Каларада, Флорыда, Каліфорнія, Пэнсылвэйнія, Кэнзэс, Нэбраска, Ўісконсын, Мінэсота абвяшчалі 25 сакавіка Беларускім Днём свайго штату й адзначалі яго як важны дзень і для Амэрыкі.
За дзесяцігодзьдзі ў Кангрэсе й Сэнаце больш за сотню кангрэсмэнаў і сэнатараў выступала з прамовамі ў падтрымку беларускіх палітычных ідэалаў, сярод іх ведамыя на Беларусі Ўільям Фулбрайт, Ўолтэр Мондэйл, Робэрт Доўл, Фрэнк Лаўшэ, Раман Грушка, Ўільям Проксмэер, Рычард Ніксан, Чарлз Пэрсі, Біл Брэдлі, Джэйкаб Джавіц, Джозэф Кларк, Эдуард Дырксан ды дзесяткі іншых амэрыканскіх палітыкаў9.
7 Архівы БІНіМў: Папкі «Пэрсаналіі», «Амэрыканскі друк».
8 Голас Царквы. 1962. №15. С.3-4.
9 Архівы БІНІМў; Архівы БАЗА, Архівы БККА
Прэзыдэнты ЗША таксама вітаюць амэрыканскіх беларусаў з Днём Незалежнасьці Беларусі ды высылаюць беларускай грамадзе свае віншавальныя праклямацыі. Праклямацыі друкуюцца ў перакладзе ў газэце «Беларус»10.
Дзень 25 сакавіка дзякуючы друку ды дзейнасьці амэрыканскіх беларусаў увайшоў у шмат якія амэрыканскія палітычныя календары, у падручнікі, а ў мясьцінах, дзе пражываюць беларусы, пра гэты дзень гаворыцца ў школах11.
Бясспрэчна, 25 сакавіка становіцца й часткаю палітычнае гісторыі амэрыканскае нацыі, пра што найлепей сьведчыць дакумэнтацыя Дня Незалежнасьці Беларусі ў друкаваным органе амэрыканскага Кангрэсу — «Кангрэсавых Запісах».
«Кангрэсавыя Запісы»выходзяць у сёньняшнім фармаце ад 1873 году ды рэгіструюць штодзённую працу амэрыканскага Кангрэсу. Запісы рассылаюцца палітыкам у Вашынгтоне, a таксама па цэлай краіне ў акадэмічныя й дасьледныя бібліятэкі й дзяржаўныя ўстановы, карыстаецца «Кангрэсавымі Запісамі» й амэрыканскі друк. У «Кангрэсавых Запісах» апрача заканадаўчае хронікі друкуюцца выступленьні сэнатараў і кангрэсмэнаў зь іхнымі паглядамі на тую або іншую праблему. Паваенная беларуская іміграцыя праз амэрыканскіх кангрэсмэнаў і сэнатараў увяла на старонкі «Кангрэсавых Запісаў» і праблемы Беларусі як паняволенай Расеяю калёніі. Шмат матэрыялаў у «Кангрэсавых Запісах» было прысьвечана Другой сусьветнай вайне на Беларусі, беларускай дзейнасьці падчас вайны, адзначаўся таксама Другі Ўсебеларускі Кангрэс 1944 году. Сотні прамоваў амэрыканскіх заканадаўцаў былі прысьвечаныя палітычнаму становішчу, гісторыі, эканоміцы, культуры Беларусі, пры гэтым была адзначаная дзейнасьць Ф.Скарыны, С.Буднага, К.Каліноўскага, братоў Луцкевічаў, В.Ластоўскага, Я.Лёсіка, С.Некрашэвіча ды іншых славутых беларусаў. Шмат увагі адводзілася праблемам навязаньня дыпляматычных дачыненьняў зь Беларусьсю, рэпрэзэнтацыі Беларусі ў сьвеце, парушэньня правоў чалавека, перасьледу рэлігіі й г.д.
Асабліва шмат зьмешчана ў «Кангрэсавых Запісах» дакумэнтаў з дамаганьнямі беларускіх арганізацыяў аб уводзе беларускае мовы ў праграмы «Голасу Амэрыкі»12.
Апрача таго, беларускія арганізацыі друкавалі ў «Кангрэсавых Запісах» рэзалюцыі зьездаў, пастановы Сустрэчаў Беларусаў Паўночнае Амэрыкі, лісты БАЗА ды
10 Беларус. 1987. №334,1988. №346; 1989. №358.
11 National Republican Heritage Groups Council (Washington). Calendar. 1979; 1983; 1990; Архівы БІНІМу
12 Byelorussian-American Information Service. Case Study. Upperco, MD, 1982—1984
іншых арганізацыяў з выказваньнем паглядаў на розныя беларускія праблемы.
Выступалі ў Кангрэсе й прадстаўнікі беларускіх арганізацыяў — д-р Вітаўт Тумаш, Кастусь Мярляк, д-р Мікола Шчорс, Яўхім Кіпель, Аляксандар Русак, Антон Шукелойць, а. Мікалай Лапіцкі ды іншыя. Час-часом беларускія арганізацыі выдавалі зборнікі прамоваў у Кангрэсе, прысьвечаных Беларусі13.
Кантакт з Вашынгтонам не абмяжоўваўся толькі адзначэньнем 25 сакавіка. Прэзыдэнты ЗША дасылалі беларусам прывітаньні з нагоды іншых беларускіх урачыстасьцяў — памятных датаў, фэстываляў, сустрэчаў. Звычайна на беларускіх урачыстасьцях прысутнічалі амэрыканскія сэнатары й кангрэсмэны.
Пісалася пра Беларусь ня толькі ў «Кангрэсавых Запісах». Агульны амэрыканскі дзяржаўны друк таксама сачыў за падзеямі на Беларусі, вывучаў яе палітычнае й эканамічнае становішча ды дакумантаваў інфармацыю пра Беларусь. Гэтак ужо 19 лютага 1918 году ў бюлетэні агляду друку Дзяржаўнага Дэпартамэнту зьявілася такая зацемка:
Троцкі лічыць, што Ўсебеларускі Кангрэс у Менску (18—31 сьнежня 1917 году. — BK.} складаўся найболып з прадстаўнікоў сялянскае палітычнае арыентацыі, якія хацелі выступаць ад Імя ўсяе Беларусі. Гэта выклікала супраціў жаўнераў ды прадстаўнікоў розных нацыянальнасьцяў расейцаў, беларусаў, украінцаў14.
Аднак, бадай, найбольш матэрыялаў пра Беларусь было надрукавана Злучаным Дасьледным Прэсавым Агенцтвам, якое дзеіла пры Кангрэсе й займалася перакладамі й публікацыяю тысячаў артыкулаў, аглядаў, зацемак з савецкіх газэтаў і часапісаў для патрэбаў амэрыканскага Кангрэсу ды іншых дасьледных установаў. Сабраны там і вельмі шырокі й разнастайны матэрыял пра Беларусь15.
Адзначэньне ўгодкаў Слуцкага Паўстаньня 1920 году таксама давала нагоду беларускім арганізацыям завастрыць увагу грамадзкасьці на беларускім пытаньні ды падмацаваць пагляд, што беларускі народ не пагадзіўся цалкам з балыпавіцкім пераваротам і змагаўся за ідэалы Беларускае Народнае Рэспублікі. Адзначэньні ўгодкаў Слуцкага Паўстаньня дакумэнтаваліся ў «Кангрэсавых Запісах», у
13 For Freedom and Independence of Byelorussia. New York, NY, 1960; Byelorussia's Independence Day. New York, 1958; The 40th Anniversary of the Proclamation of the Byelorussian Democratic Republic. New York, 1958.
14 U.S. Dept, of State, Periodical Report. No.9, Feb. 19, 1918. P.5.
15 U.S. Library of Congress, JPRS Collections.
некаторых штатах адзін зь лістападаўскіх дзён адзначаўся як Дзень Беларускае Жалобы16.
Шырака адзначаліся амэрыканскімі беларусамі й дзень трагічнае сьмерці Янкі Купалы 28 чэрвеня 1942 году, і паўстаньне Кастуся Каліноўскага, і сталінскія пагромы на Беларусі ў 30-х гадох.
Пашыраліся беларускія ідэі й празь міжнацыянальныя імпрэзы, гэткія, як, прыкладам, Дзень Ляяльнасьці ў НыоЁрку, які адзначаецца ад 40-х гадоў і падчас якога беларусы заўсёды йшлі вялікаю калёнаю з транспарантамі.
Беларускія арганізацыі таксама ладзілі дэманстрацыі супраць прыезду ў ЗША Кірылы Мазурава, Міхаіла Гарбачова й г.д. Апошнімі гадамі беларусы арганізавалі некалькі дэманстрацыяў, каб зьвярнуць увагу грамадзкасьці на праблемы Беларусі — чарнобыльскую катастрофу, парушэньні правоў чалавека й г.д.17
Часам важныя палітычныя дасягненьні былі заслугаю не арганізацый, а паасобных амэрыканскіх беларусаў. Так, прыкладам, Аляксандар Стагановіч, былы вязень Дахаў, а пазьней «перамешчаная асоба», перамог Дзяржаўны Дэпартамэнт у справе зазначэньня нацыянальнасьці ў амэрыканскім замежным пашпарце. Рэч у тым, што ад даўных часоў Дзярждэпартамэнт традыцыйна ўпісваў амэрыканскім беларусам у графе «ранейшае грамадзянства» замежных пашпартоў «СССР» або «Полыпча», ігнаруючы пры гэтым беларускую нацыянальнасьць. Падобная сытуацыя назіралася й пры атрыманьні г. зв. «першых папераў» — дэклярацыяў аб жаданьні прыняць амэрыканскае грамадзянства. Што да «папераў», дык беларусы неўзабаве дамагліся, каб там запісвалася беларуская нацыянальнасьць. 3 пашпартамі, аднак, справа ня рухалася. Тады Аляксандар Стагановіч напісаў у Дзяржаўны Дэпартамэнт ліст-грозьбу, што, калі яму ня ўпішуць у пашпарт былое беларускае грамадзянства, ён, маючы хваробу лёгкіх, у знак пратэсту пойдзе пешкі на Вашынгтон. I гэта ўзьдзеіла. Ад таго часу ў замежным пашпарце на дамаганьні беларусаў пачалі пісаць: «былое грамадзянства — беларускае»18.
Дзейнасьць паасобных беларусаў асабліва дапамагала там, дзе беларусы займалі кіраўнічыя становішчы й маглі сваёю ўладаю спрыяць беларускай справе.
Шмат дапамагала пашырэньню беларускіх незалежніцкіх ідэяў супрацоўніцтва беларусаў у міжнародных арганізацыях,
16 Архівы Беларускіх Вэтэранаў штату Нью-Джэрзі, Хайлэнд-Парк, Нью-Джэрзі.
17 Архівы БАЗА: ПапкІ «Мазураў», «Чарнобыль» I «Гарбачоў».
18 Беларус 1955 №53; 1974. №208; Архівы БАЗА
гэткіх, як суполкі рэспубліканскіх і дэмакратычных клюбаў, «Рух Нацыянальнасьцяў» або «Паняволеныя Народы».
У 1959 годзе ў часе прэзыдэнцтва Дўайта Айзэнхаўэра амэрыканскі Кангрэс прыняў рэзалюцыю аб «Паняволеных Народах», сэнс якое палягаў у тым, што Амэрыка ведае, памятае й не пагаджаецца з тым, што камунізм паняволіў колішнія незалежныя дзяржавы армянскага, беларускага ды іншых народаў. Рэзалюцыя сталася законам, паводле якога прэзыдэнт ЗША мусіць штогоду абвяшчаць трэці тыдзень ліпеня Тыднем Паняволеных Народаў. Адзначаецца гэты Тыдзень і мясцовымі ўладамі, што ўж*о сталася амэрыканскаю традыцыяю, асабліва ў мясцовасьцях, дзе жыло шмат прадстаўнікоў «паняволеных народаў», у тым ліку й беларускага. У гэтыя дні ў цэрквах і касьцёлах чытаюцца адмысловыя малітвы, адбываюцца парады й выставы19.
Да палітычнае дзейнасьці беларускае іміграцыі трэба, бясспрэчна, залічыць штодвухгадовыя Сустрэчы Беларусаў Паўночнае Амэрыкі. Традыцыя сустрэчаў пачалася ад 1952 году, калі беларусы з ЗША й Канады сабраліся 4—6 ліпеня на сяброўскай сустрэчы каля Ніягарскага вадаспаду, каб абмеркаваць свае пляны, пагаварыць пра нядаўнае мінулае, адзначыць Купальле ды дзесяцігодзьдзе трагічнае сьмерці Янкі Купалы. Сустрэча была арганізаваная зь ініцыятывы моладзі пры падтрымцы большых грамадзкіх арганізацыяў ЗША й Канады — Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня й Згуртаваньня Беларусаў Канады.
Ад таго часу сустрэчы сталіся традыцыйнымі й праводзяцца раз на два гады — на ўікэнд перад Днём Працы, першым панядзелкам верасьня. Кожная Сустрэча мае свой палітычны або культурна-гістарычны дэвіз, прыкладам, «50 год Беларускай Народнай Рэспублікі» (1968, Дэтройт), «450годзьдзе друку на беларускай зямлі» (1972, Таронта), «200годзьдзе ЗША й пачаткі беларускае эміграцыі» (1976, ХайлэндПарк), «100-годзьдзе ад дня нараджэньня Я.Купалы й Я.Коласа» (1982, Хайлэнд-Парк), «100-годзьдзе Статуі Свабоды й 80-годзьдзе газэты «Наша Ніва» (1986, Кліўлэнд), «1000годзьдзе хрысьціянства на Беларусі» (1988, Таронта). Дзякуючы палітычным пераменам у сьвеце ў апошніх сустрэчах ужо маглі браць удзел госьці з бацькаўшчыны — беларусы зь Беласточчыны, Віленшчыны й Беларускае Рэспублікі20.
Палітычная дзейнасьць беларускае іміграцыі ў Амэрыцы заўсёды выклікала вельмі варожую рэакцыю з савецкага боку. Часта рэакцыя пачыналася ў Маскве й тады падхопвалася ў БССР, але ставала свае ініцыятывы і ў БССР-аўскіх кіраўнікоў.
19 Архівы БАЗА; Архівы БККА
20 БАЗА. Сустрэчы Беларусаў Паўночнае Амэрыкі Каталёг 1990.
Зразумела, найбольш атакаў вялося супраць беларускіх арганізацыяў ды іхных кіраўнікоў У сувязі з гэтым ганьбавалі ня толькі беларусаў, але й амэрыканцаў небеларускага паходжаньня. Абліваліся гразёю такія ведамыя амэрыканскія дзеячы, як Робэрт Вагнэр і Эдвард Коч — мэры Нью-Ёрку, якія заўсёды падтрымвалі ідэі беларускае дзяржаўнасьці. Гадамі вяліся напады на сэнатараў Дырксана, Доўла ды шматлікіх іншых21. Звычайна амэрыканскія палітыкі не адказвалі на савецкую лаянку, як не рэагавалі й беларускія актывісты на выліваныя на іх памыі. I аднак амэрыканскім беларусам было вельмі непрыемна, калі савецкая, часам проста непрыстойная лаянка ў адрас Амэрыкі й амэрыканскіх беларусаў чулася не ад Прокшы, Бегуна, Стука, Бажка й падобных, а ад беларускіх паэтаў і пісьменьнікаў. А такіх было легіён.
Адукацыйная дзейнасьць
Кожная грамадзка-палітычная або культурная дзейнасьць прадугледжвае дзьве мэтьі: задавальненьне ўнутраных патрэбаў і ўзьдзеяньне на вонкавую грамаду. Найбольш красамоўна гэта выявілася ў адукацыйнай дзейнасьці амэрыканскіх беларусаў. 3 аднаго боку, трэба было выхоўваць маладое беларуска-амэрыканскае пакаленьне, прышчапляць яму беларускасьць, даваць веды пра краіну бацькоў, асновы мовы. 3 другога ж боку, трэба было інфармаваць, або проста вучыць, шырэйшае амэрыканскае грамадзтва аб беларускай спадчыне ў Амэрыцы, аб патрэбах беларускага вызвольнага руху й г.д., ці то фактычна весыді палітычна-адукацыйную працу сярод журналістаў, палітыкаў, а нярэдка й настаўнікаў.
Праца гэтая была нялёгкая. Усё пачыналася з нуля. Іншыя нацыянальнасьці — славакі, украінцы, палякі й г. д. — у працы з моладзьдзю мелі багатае дасьведчаньне, у іх былі добрыя двухмоўныя настаўніцкія кадры, падручнікі й дапаможнікі, а беларусы ня мелі нават памешканьня для зборак Каб інфармаваць шырокае грамадзтва пра сваю краіну, яе гісторыю, культуру, іншыя нацыянальнасьці мелі дзесяткі розных кніжак і даведнікаў у розных мовах, а беларусы ня мелі нават і аднае кніжкі пра Беларусь у ангельскай мове. Праўда, заўсёды спорна было з камуністычнаю прапаганднаю літаратураю.
Пачалі імігранты са школаў22. Сьпярша зварачаліся да амэрыканскіх установаў і арганізацыяў, прыкладам,
21 Архівы БАЗА: Папка «Савецкія напады»; Беларус. 1964 №88; 1970 №155.
22 Архівы БАЗА, Нью-Ёрк
бібліятэкаў або аддзелаў ІМКА/ІЎКА, прасілі ў іх памешканьня й пачыналі першыя клясы. Праз год-два грамада здабывалася на нейкае памешканьне, найчасьцей там, дзе правіліся Божыя Службы, і школка перабіралася туды. Празь нейкі час знаходзілася большае памешканьне, а то й будавалася новая царква, і тады ўжо беларуская школка станавілася неаддзельнаю часткаю гэтае будовы.
3 настаўніцкімі кадрамі на пачатку 50-х гадоў вялікіх праблемаў не было: настаўнікаў хапала, і дзеці былі амаль беларускамоўныя (хоць і закідалі сям-там нямецкае слоўца!). Вялікаю праблемаю зь першых гадоў былі падручнікі -іх не было. Савецкімі падручнікамі карыстацца было проста непрыстойна (дый іх не было), дык настаўнікі мусілі ўсё рыхтаваць самі, пакуль беларускія выдавецтвы хоць бы часткава не запоўнілі гэты яедахоп23
Да сярэдзіны 50-х гадоў беларускія дапаўняльныя школы, званыя таксама суботнімі або нядзельнымі, працавалі ва ўсіх большых і меншых беларускіх асяродках: Нью-Ёрку, НьюБрансўіку, Кліўлэньдзе, Чыкага, Дэтройце, Пасэіку, ЛосАнджэласе. Выкладаньне вялося ў беларускай мове, але з часам ва ўжытак пачала ўваходзіць і ангельская мова, бо ўсё больш прыходзіла дзяцей англамоўных. У навучаньні націск рабіўся на беларусазнаўчыя прадметы й дадатковыя праграмы — тэатральныя паказы, танцы, сьпевы. Дзецям давалася ініцыятыва перакладаў ды асабліва тэатральных пастановак, каб уразнастаіць праграму навучаньня. Дзеці пераказвалі пабеларуску прачытаныя ў англамоўных школах кароткія апавяданьні, рабілі цікавыя біяграфічныя замалёўкі й г. д. Актыўнасьць школак і разнастайнасьць навучальных праграмаў залежалі ад зацікаўленьня бацькоў і ўсяе грамады. 3 часам школкі то занепадалі, то ўзмацняліся, аднак Закон Божы ў прыцаркоўных школках выкладаўся праз увесь час24.
Дапаўняльныя школкі былі не адзіным сродкам выхаваньня беларускасьці ў моладзі, пашырэньня ведаў пра Беларусь Арганізоўваліся таксама курсы беларусаведы, асабліва для старэйшае моладзі. У Кліўлэньдзе ў сярэдзіне 50-х гадоў д-р Станіслаў Грынкевіч арганізаваў «Лекцыі Спадчыны». На іх выкладалася беларуская літаратура, гісторыя, грамадазнаўства25.
У Нью-Ёрку ў 70-х гадох арганізацыя моладзі ладзіла «Беларускія Дыялёгі», на якіх сталымі выкладчыкамі былі Ян Запруднік і Вітаўт Кіпель. Гэтыя курсы мелі форму пыта-
23 Запісы Кн 17. 1983 С 209—213.
24 Гутаркі аўтара з Натальляй Орсай, Марыяй Кіпель, Клаўдзіяй Калядой; Перапіска аўтара з Васілём Стомам, Чаславам Будзькам, Кацяй ВІнІцкай
25 Архівы БАЗА, Кліўлэнд.
ньняў і адказаў, лектары імкнуліся выявіць, што моладзь ведае пра Беларусь, і падаць на кожную праблему беларускі пункт гледжаньня. Нью-ёркскія «Беларускія Дыялёгі» працягваліся некалькі гадоў ды ахапілі каля паўсотні розных беларусаведных тэмаў26.
Напрыканцы 70-х гадоў пры Ныо-Ёркскім Гарадзкім Унівэрсытэце зь ініцыятывы Галіны Тумаш, тады студэнткі ўнівэрсытэту, пры падтрымцы прафэсара Пятра Гоя чытаўся курс «Беларуская Спадчына», лектарамі на якім былі Вітаўт Кіпель і Янка Запруднік. Падобныя лекцыі чыталіся і ў штатным РатГерскім Унівэрсытэце ў Ныо-Брансўіку, штат НьюДжэрзі27.
Зь ініцыятывы прафэсара Томаса Бэрда пры падтрымцы Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Кўінсаўскім Коледжы Нью-Ёркскага Гарадзкога Ўнівэрсытэту ў 1971 — 1973 гадох чыталася сэрыя лекцыяў для моладзі пра беларускую літаратуру й культуру. Лектарамі былі прафэсар Уладзімер Сядура, Масей Сяднёў, Антон Адамовіч, прафэсар Томас Бэрд, д-р Вітаўт Кіпель, д-р Ян Запруднік і д-р Вітаўт Тумаш28.
Пры Кўінсаўскім Коледжы была запачаткаваная сэрыя літаратурных лекцыяў «Вечары зь беларускімі пісьменьнікамі», найперш для студэнтаў коледжу, але таксама й для сяброў Арганізацыі Беларускае Моладзі. На вечарох выступаюць пісьменьнікі зь Беларусі, а таксама дасьледнікі беларусаведы. Сярод гасьцей «Вечароў» былі Анатоль Вярцінскі, Іван Чыгрынаў, Алесь Барскі, Алесь Адамовіч, Вячаслаў Адамчык, Віктар Казько, Генадзь Бураўкін, Віктар Дашук, Рыгор Барадулін, Джэймз Дынглі, а. Аляксандар Надсон, Адам Мальдзіс, Валяньцін Грыцкевіч, Вера Рыч, Майкл Урбан, Масей Сяднёў, Андрэй Клёнаў, Сакрат Яновіч29.
Адукацыйныя курсы для моладзі арганізоўвае й БІНІМ: такія курсы ладзіліся ў Саўт-Рывэры, Ныо-Брансўіку, НьюЁрку й Кліўлэньдзе ў 1975—1985 гадох.
Яшчэ адзін спосаб, празь які грамадзкія арганізацыі імкнуліся прышчапіць маладому пакаленьню беларускасьць і даць яму веды пра Беларусь, — летнія лягеры для моладзі на беларускім адпачынковым селішчы Белэр-«Менск». У 1960— 1970-х гадох у Белэр-«Менску» было арганізавана колькі летніх лягероў для моладзі школьнага веку, дзе да звычайных летніх адпачынковых праграмаў — купаньня, паходаў, вогнішчаў — дадаваліся лекцыі беларускіх сьпеваў,
26 Беларускія Дыялёгі. Каталёг. 1970.
27 Архівы БІНІМу.
28 Queens College. Flushing, New York. Professor T.Bird File. Lecturer's Catalogue.
29 Queens College. Flushing, New York. Professor T.Bird File. Evenings with Byelorussian writers; A small anthology of the poetry of Ryhor Baradulion. New York, Queens College, 1984.
танцаў ды ведаў пра Беларусь. Вельмі цікавым курсам на летніх лягерох было таксама прыкладное беларускае мастацтва — вырабы з саломкі, народная вышыўка30.
Арганізацыя Беларускае Моладзі ладзіла таксама экскурсійныя падарожжы, дзе побач з амэрыканскім краязнаўчым матэрыялам падаваліся зьвесткі пра краязнаўства Беларусі, а некаторыя падарожжы ўлучалі й знаёмства зь беларускаю культураю, прыкладам, экскурсіі ў Нью-Ёркскую Публічную Бібліятэку або Бібліятэку Кангрэсу з агляданьнем беларускіх кнігазбораў. 3 адукацыйнаю мэтаю ладзіліся таксама вечары, прысьвечаныя абмеркаваньню кніг зь беларускім зьместам.
Адным словам, выхаваньне й адукацыя маладога беларускага пакаленьня ў Амэрыцы былі цяглым працэсам зь вялікім укладам настаўніцкай думкі, хоць і ня з гэткім відавочным вынікам.
Што да вонкавага аспэкту адукацыйнае дзейнасьці беларускае іміграцыі ў Амэрыцы, дык і гэта няспынны працэс рыхтаваньня інфармацыйных матэрыялаў, улётак, мэмарыялаў беларускага характару ў газэты, навучальныя ўстановы31.
Культурна-прапагандная дзейнасьць
У гэтай дзялянцы амэрыканскія беларусы заўсёды кіраваліся прынцыпам: ніколі не прамінуць нагоды задэманстраваць сваю прысутнасьць. Дзеля гэтага ад самага моманту, калі яны ступілі на амэрыканскую зямлю, беларусыімігранты пачалі ствараць хоры, танцавальныя гурткі, рухомыя выставы й г. д.
Працэс фармаваньня гэткіх рэпрэзэнтацыйных структураў, пачаўшыся ў канцы 40-х гадоў, працягваўся праз 50-я гады. Хоры, танцавальныя гурткі й тэатральныя калектывы выступалі з рознымі праграмамі як для свае публікі, гэтак і для шырэйшае амэрыканскае грамадзкасьці. Тэатральныя паказы з удзелам вучняў беларускіх дапаўняльных школак ладзіліся пераважна для свайго гледача. Пастаноўкі тэатральнае студыі ў Саўт-Рывэры пад кіраўніцтвам Вячаслава СэляхКачанскага ды асабліва паказы тэатральнае групы ў Дэтройце пад кіраўніцтвам Міколы Прускага разьлічваліся як на беларускіх, гэтак і на небеларускіх гледачоў. У 50-х гадох’ на амэрыканскіх сцэнах былі пастаўленыя «Пінская шляхта», «Шчасьлівы муж», «Мікітаў лапаць» ды дзесяткі іншых твораў беларускага клясычнага рэпэртуару.
30 Архівы карпарацыі Белэр-«Менск», Нью-Ёрк
31 Архівы БАЗА
Што да выступленьняў хораў і танцавальных калектываў, дык яны былі разьлічаныя на самую шырокую аўдыторыю. На пачатку 50-х гадоў амэрыканскія беларусы мелі некалькі хораў і танцавальных групаў у Нью-Ерку—Нью-Джэрзі, Кліўлэньдзе, Дэтройце, Чыкага. Выступалі яны на розных фэстывалях, этнічных мастацкіх паказах, а некаторыя прабіліся й на тэлевізію. Выступы беларускіх калектываў на шырэйшых форумах значна прычыніліся да таго, што беларусы трапілі ў розныя этнічныя даведнікі.
Удзел беларусаў у амэрыканскіх урачыстасьцях — Днёх Калюмба, Дажынках і г. д. — пашыраў этнічны кругагляд мясцовых арганізатараў ды сьведчыў, што ёсьць «новая» нацыянальная група, якая бярэ чынны ўдзел у амэрыканскім жыцьці. Ад часу прыезду ў Амэрыку паваеннае хвалі іміграцыі беларускія мастацкія калектывы выступалі сотні разоў у большых і меншых аўдыторыях у гарадох Вашынгтон, Нью-Ёрк, Чыкага, Кліўлэнд, Дэтройт, Лос-Анджэлас, Філадэлфія ды ў сотні меншых гарадоў. У архівах беларускіх арганізацыяў захоўваюцца сотні выцінак зь мясцовых газэтаў з водгукамі на беларускія выступы Гэта выдатнае дасягненьне беларускае грамады, якое асягалася адданаю працаю дзесяткоў людзей — Вячаслава Сэлях -Качанскага, Натальлі Орсы, Ірэны Цупрык, Пятра Нядзьведзкага, Вілы Ляўчук, сям’і Мяленьцевых, Міхася Тулейкі, Алеся Каптуровіча, Аляксандра Валюшкі, Кастуся Калошы, Ірэны Каляда, Веры Рамук, Веры Бартуль, Алы Орса, Галіны Орса, Дзьмітра Верасава, Ксавэрыя Барысаўца, Аркадзя Еўца, Кастуся Кіслага, Каці Вініцкай, Юркі Мазуры, Лідзіі ЯнушкевічНядзьвіга, Барбары Вержбаловіч, Галіны Руднік, а найбольш — прафэсара Міколы Куліковіча.
Побач з тым, што беларуская грамада ў Амэрыцы называе «рутыннымі» выступамі, як, прыкладам, удзел у штогадовым міжэтнічным фэстывалі у Парку Свабоды ў Джэрзі-Сіты, штат Нью-Джэрзі, які аглядае 10—15 тысячаў чалавек, або ў Фэстывалі Славянскіх Народаў у Балтыморы, дзе бывае да 20 тысячаў гледачоў, у жыцьці амэрыканскіх беларусаў ёсьць падзеі, да якіх грамада рыхтуецца супольна й загадзя і памяць аб якіх застаецца надоўга.
Адною з такіх падзеяў быў Беларускі Дзень на Сусьветнай Выставе ў Нью-Ёрку 21 жніўня 1964 году. Беларускі паказ на выставе — выступы танцавальных, сьпеўных і музычных калектываў — працягваўся колькі гадзінаў ды ўлучаў больш за 120 удзельнікаў. Рыхтаваў гэтую імпрэзу й кіраваў ёю адмысловы камітэт, у які ўваходзілі прадстаўнікі ўсіх большых арганізацыяў: старшыня Міхась Тулейка, сябры Іван
Касяк, Міхась Бахар, Ян Запруднік, Фрэнк Рамана, Ала Рамана, Аўген Нестар і Ніна Каваль32.
Іншымі вялікімі імпрэзамі, дзе беларусы выступілі як аб’яднаная група, былі Беларускія Фэстывалі ў штаце НьюДжэрзі; 12 чэрвеня 1976 году, 21 траўня 1977 году й 19 траўня 1979 году. Для арганізацыі Фэстываляў паклікаліся адмысловыя камітэты, у якія ўваходзіла 50—70 асобаў. Колькасьць удзельнікаў дасягала дзвюх сотняў, а канцэртная праграма займала блізу паўдня. Беларускія Фэстывалі зьбіралі ад трох да пяцёх тысячаў гледачоў. Фэстывалі ў НьюДжэрзі давалі магчымасьць ацаніць патэнцыяльныя магчымасьці беларускае грамады ды, што асабліва важна, прыцягнуць да актыўнага супрацоўніцтва маладое, народжанае ў Амэрыцы, пакаленьне. Беларускія Фэстывалі — а першы зь іх у 1976 годзе пачынаў удзел беларускае групы ў сьвяткаваньні 200-х угодкаў Злучаных Штатаў — былі заўважаныя й шматлікімі амэрыканскімі палітыкамі. Фэстывалі віталі дзесяткі сэнатараў і кангрэсмэнаў, прэзыдэнт Джэралд Форд, а губэрнатар штату Нью-Джэрзі Брэндан Бэрн абвяшчаў дзень фэстываляў Днём Беларускае Спадчыны ўсяго штату.
У арганізацыйныя камітэты Фэстываляў уваходзілі старшыня Вітаўт Кіпель, сябры Надзя Кудасава, Ірэна Дутко, Зора Кіпель, Галіна Русак, Міхась Бахар, Ян Запруднік, Віталь Цярпіцкі, Ала Рамана, Вячка Станкевіч, Васіль Русак, Алекс Сільвановіч, Вера Бартуль, Тамара Кольба ды дзесяткі іншых.
Вялікаю падзеяю для беларускае грамады быў удзел амэрыканскіх беларусаў у сьвяткаваньні 200-годзьдзя Злучаных Штатаў Амэрыкі. Упершыню беларусы бралі гэткі актыўны й шырокі ўдзел у агульнаамэрыканскім сьвяце. Беларусы адзначалі гэты юбілей у штатах Агаё, Вэрмонт, Дэлаўэр, Іліной, Індыяна, Каліфорнія, Канэтыкат, Мэйн, Мічыган, Нью Джэрзі, Нью-Ёрк, Пэнсылвэйнія й Флорыда ды ў гарадох Вашынгтон, Дэтройт, Каламбас, Кліўлэнд, Лос-Анджэлас, НьюЁрк, Пасэік, Прынстан, Трэнтан, Філадэлфія й Чыкага.
Апрача выступаў з мастацкімі праграмамі, беларусы бралі ўдзел таксама ў колькіх канфэрэнцыях, прысьвечаных 200годзьдзю Амэрыкі, выдрукавалі некалькі адмысловых брашураў. У штаце Нью-Джэрзі Зора Кіпель з дапамогаю штатнага сьвяткавальнага камітэту апрацавала першы даведнік нацыянальных арганізацыяў штату. Бясспрэчна, пэрыяд адзначэньня 200-годзьдзя ЗША (а ён трываў каля дзесяці гадоў) стаўся выдатным стымулам ажыўленьня дзейнасьці беларуска-амэрыканскіх арганізацыяў33.
32 Архівы БАЗА: Папка «Сусьветная выстаўка», 1964.
33 Архівы БІНіМу: Папкі <Фэстывалі», «200-годзьдзе»; Ethnic Heritages and Horizons, an expanding awareness. Baltimore, MD, 1980; Беларус. 1964 №91; 1976. №230—231, 233.
Значны ўдзел бралі беларусы і ў адзначзньні 100-годзьдзя Статуі Свабоды ў 1986 годзе, у Сусьветным Эўхарыстычным Кангрэсе ў Філадэлфіі ў 1976 годзе, у адзначэньні 300годзьдзя штату Нью-Джэрзі ў 1964 годзе ды ў шмат якіх іншых лякальных урачыстасьцях.
Сярод іншых культурных падзеяў можна зазначыць юбілей 1000-годзьдзя Хросту Беларусі, адзначэньне 800-х угодкаў Ефрасіньні Полацкае. Папулярнымі былі й «агляды талентаў» моладзі, ладжаныя Арганізацыяю Беларуска-Амэрыканскае Моладзі34.
Выставы
Найбольш пашыраная форма папулярызацыі беларускае культуры ў Амэрыцы — выставы народнага ўмельства, твораў беларускіх мастакоў, беларускага друку.
Беларускія арганізацыі й паасобныя беларусы пачалі браць удзел у амэрыканскіх выставах ад пачатку 50-х гадоў. Напачатку гэта былі выставы паясоў, дываноў, ручнікоў. Паступова асартымэнт выставаў пашыраўся і пачаў улучаць паказ прадзеньня, пляценьня паясоў, выраб кашоў. Беларусы бяруць удзел у выставах, ладжаных амэрыканцамі, а таксама вельмі часта арганізуюць выставы ў сваіх грамадзкіх цэнтрах. Найбольш ведамая штогадовая выстава беларускага мастацтва і ўмельства адбываецца ў грамадзкім цэнтры ў Саўт-Рывэры. Выставы ў Саўт-Рывэры былі запачаткаваныя ў 1974 годзе. У іх бяруць удзел часам да паўсотні беларускіх мастакоў і ўмельцаў. Апошнімі гадамі прысылаюць на выставу свае творы й вырабы мастакі зь Беларусі.
Вельмі папулярны форум для выставаў — этнічныя фэстывалі, але сталаю зьяваю сталіся й выставы ва ўнівэрсытэтах. Беларусы ўвайшлі таксама ў супрацоўніцтва з арганізатарамі Гадавога Фэстывалю ў Чыкагскім Музэі Тэхналёгіі й Навукі, дзе ладзяцца штогадовыя выставы й калядныя фэстывалі, Міжнацыянальным Фэстывальным Камітэтам у Лос-Анджэласе, Міжнацыянальнаю Мастацкаю Радаю ў Кліўлэньдзе35.
Да выставаў друкуюцца каталёгі, часта з рэпрадукцыямі важнейшых экспанатаў. У БІНіМе захоўваецца каля сотні большых і меншых каталёгаў ды сьпіс каля 600 выставаў, у якіх за апошнія дзесяцігодзьдзі бралі ўдзел беларусы.
34 Архівы АБАМ: Папка «Агляд талентаў»; Беларус. 1973. №195, 198; 1974 №210; 1975. №218.
35 Архівы БАЗА ў Кліўлэньдзе, Нью-Ёрку і ў КаліфорніІ; Архівы Беларускага Каардынацыйнага Камітэту ў Чыкага
Неабходна таксама адзначыць, што шмат у якіх гарадох (Ньюарк, Кліўлэнд, Нью-Брансўік) беларускія арганізацыі супрацоўнічаюць зь мясцовымі музэямі, якія таксама ладзяць беларускія выставы, а музэй у Ньюарку (штат Нью-Джэрзі) мае нават беларускую перасоўную выставу для школаў. Для беларускіх выставаў некаторыя музэі пазычалі з музэяў у Бафала й Нью-Ёрку слуцкія паясы36.
Трэба адзначыць, што ў Злучаных Штатах шмат беларускіх сем’яў стварылі свае ўласныя выставачныя фонды й пры першай нагодзе пазычаюць мясцовым выставачным арганізацыям беларускія матэрыялы для выставаў. Гэтыя фонды ўвесь час павялічваюцца, бо беларускія мастакі і ўмельцы (прыкладам, Ніна Згірская або Тамара Кольба) не сядзяць склаўшы рукі.
Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва мае таксама калекцыю беларускіх народных строяў, якія пазычаюцца на запатрабаваньне арганізацыяў для выстаў і фэстываляў.
Удзел у выставах — клопат розных беларускіх арганізацыяў, аднак найбольш робяць у гэтай дзялянцы БІНіМ і Культурна-Мастацкае Таварыства ў Саўт-Рывэры. Тым часам своеасаблівымі экспэртамі беларускіх выставаў у Амэрыцы сталіся Надзя Кудасава, Ірэна Дутко, Тамара Кольба, Зора Кіпель, Галіна Русак, Люда Махнюк, Ніна Сільвановіч, Ліза Літаровіч, Вера Рамук, Вера Бартуль, Ала Рамана, Кастусь Калоша, Сяргей Карніловіч, Каця Вініцкая, Юзя Найдзюк ды шмат хто іншы.
Канфэрэнцыі
Яшчэ адна форма папулярызацыі беларускае навукі й культуры — удзел беларусаў у навуковых канфэрэнцыях, сымпозыюмах, сэмінарах. Найчасьцей гэта гадавыя канфэрэнцыі прафэсійных таварыстваў, гэткіх як Амэрыканскае Таварыства Дасьледнікаў Славянаведы, Таварыства Эпохі Рамантызму, Таварыства Бібліятэкараў, Таварыства Сучасных Моваў. Беларускія ўдзельнікі чытаюць на гэткіх канфэрэнцыях рэфэраты на беларускія тэмы.
Бралі беларусы ўдзел у канфэрэнцыях, якія ладзіліся амэрыканскімі ўстановамі, як, прыкладам, у канфэрэнцыі, прысьвечанай 1000-годзьдзю Хрысьціянства на ўсходнеславянскіх землях, якая была арганізаваная Бібліятэкаю Кангрэсу ў траўні 1988 году. На ёй выступалі з дакладамі на беларускія тэмы а. Аляксандар Надсон і мэтр Гай дэ Пікарда зь Лёндану, а таксама прафэсар Томас Бэрд зь Нью-Ёрку. Яшчэ колькі прыкладаў тэматычных канфэрэнцыяў з удзелам беларусаў: «Мір і свабода нацыям» (Вашынгтон, 1956),
36 Архівы БІНІМу: Папка «Выставы>.
«Раньнія славянскія жыхары Амэрыкі» (Джэрзі-Сіты, 1972), «Забытыя культуры ў СССР» (Нью-Ёрк, 1977), «Талстой у Амэрыцы» (Нью-Ёрк, 1988), «Трыстаніяна ў Амэрыцы» (Флорыда, 1990).
Ладзяць навуковыя канфэрэнцыі й беларускія арганізацыі. Гэтак БІНіМ арганізаваў канфэрэнцыю, прысьвечаную 450годзьдзю Статуту Вялікага Княства Літоўскага (супольна з Кліўлэндзкім Штатным Унівэрсытэтам, 1980), а таксама юбілейную канфэрэнцыю да 25-годзьдзя БІНіМу (супольна зь Сітанхолскім Унівэрсытэтам, штат Ныо-Джэрзі, 1977).
Беларусы бралі ўдзел у сотнях навуковых канфэрэнцыяў і сэмінараў, што рэгулярна дакумэнтуецца ў Беларускім Інстытуце Навукі й Мастацтва.
Спартовая дзейнасьць
Беларускі спорт, як можна было спадзявацца, адыграў выдатную ролю як у арганізацыі беларускае моладзі, гэтак і ў папулярызацыі Беларусі. Моладзь, што прыяжджала ў Амэрыку ў канцы 40-х — пачатку 50-х гадоў, асабліва ў вялікія гарады, адразу гуртавалася паводле спартовых зацікаўленьняў Узьніклі беларускія футбольныя й валейбольныя каманды, клюбы шахматыстаў, пінгпонгавыя групы. У Нью-Ёрку, Кліўлэньдзе й Саўт-Рывэры беларускія каманды ўвайшлі адразу ў амэрыканскія лігі, заказалі ўніформы ды ўліліся ў амэрыканскае спартовае рэчышча. Ініцыятарамі беларускае спартовае дзейнасьці ў Амэрыцы былі Іван Муха, Грыша й Васіль Арцішэнкі, Фёдар Пагуда, Рыгор Мікуліч, браты Александровічы, браты Станкевічы і Ўладзімер Дунец.
Беларускія футбольныя й валейбольныя каманды — «Пагоня», «Нёман» ды іншыя выступалі зь пераменным посьпехам у розных лігах. 3 гадамі мяняліся ўдзельнікі, прыходзілі маладыя, але каманды захоўвалі актыўнасьць. Яшчэ й цяпер валейбольная каманда «Нёман» (Саўт-Рывэр, штат Ныо-Джэрзі) вельмі часта выступае ў міжэтнічных турнірах, прадстаўляючы беларускую грамаду.
Важным дасягненьнем беларускіх спартоўцаў у Амэрыцы трэба лічыць арганізацыю штогадовых беларускіх спартовых сустрэчаў на адпачынковым селішчы Белэр-«Менск». У сярэдзіне лета моладзь і спартоўцы зьяжджаюцца на селішча, дзе ўдзельнічаюць у спаборніцтвах у дзесяцёх-дванаццацёх відах лёгкае атлетыкі, а таксама камандных змаганьнях у валейбол. Гэткія сустрэчы былі запачаткаваныя ў 1959 годзе й працягваюцца да цяперашняга часу. На сустрэчах штогод выбіраецца беларуская «міс спорту»37.
37 Архівы БККА: Папка <БеларускІ спорт»; Архівы Міхася Сенькі, Саўт-Рывэр, штат Нью-Джэрзі.
Геаграфічны абсяг культурніцкае дзейнасьці
Бясспрэчна, найшырэй беларуская культура прадстаўленая амэрыканскімі беларусамі ў мясцовасьцях, дзе іх сканцэнтравана найбольш: у штатах Нью-Джэрзі (гарады Ньюарк, Ныо-Брансўік, Саўт-Рывэр, Хайлэнд-Парк, Трэнтан, Джэрзі-Сіты, Гласбара, Морыстаўн, Пасэік, Радэрфард, Парамус, Эдысан), Нью-Ёрк (Нью-Ёрк, Бафала, Олбані, Бінхэмтан, Сырак’юз), Агаё (Кліўлэнд, Каламбас, Эйкран), Іліной (Чыкага, Спрынгфілд), Мічыган (Дэтройт, Ланзынг, ГрэндРэпідз) ды Каліфорнія (Лос-Анджэлас, Сан-Францыска).
Аднак і там, дзе жыве ня так шмат беларусаў, беларускія арганізацыі імкнуцца папулярызаваць культуру Беларусі праз выставы, паказы, выступы мастацкіх калектываў і г. д. Беларуская дзейнасьць у штатах з малою беларускаю прысутнасьцю выглядае наступна:
Каларада. Адбываліся выставы зь беларускім удзелам у Дэнвэры. Дзейная сям'я Фёдара Шыбута.
Канэтыкат. Беларусы жывуць у гарадох Нью-Лондан, Хартфард, Стэмфард. У канцы 50-х — пачатку 60-х гадоў тут быў дзейны аддзел БАЗА. Ладзіліся выставы. Штогоду губэрнатар абвяшчае 25 сакавіка Беларускім Днём штату. Дзейныя беларусы — сем’і Кажаноў, Протасаў, Грамыкаў, Галякоў.
Дэлаўэр. Горад Ўілмінгтан 25 сакавіка — Беларускі Дзень штату. Ладзяцца выставы, дзейная сям’я Шастакоў.
Флорыда. У штаце пражывае шмат беларусаў-пэнсіянэраў: сем’і Брылеўскіх, Пятроўскіх, Трусэвічаў, Шчорсаў. Дзеіць колькі арганізацыяў — БККА, Беларускі ХарытатыўнаАдукацыйны Фонд. Дзякуючы актыўнасьці Лянгіны Брылеўскай беларусы бяруць удзел у розных палітычных і культурных мерапрыемствах у гарадох Маямі, Холівуд. Д-р Лявон Трусэвіч рэпрэзэнтуе БАЗА на заходнім узьбярэжжы штату.
Кэнзэс. Як згадвалася раней, беларуская прысутнасьць у горадзе Кэнзэс-Сіты заўважаецца ў мове некаторых старых пасяленцаў. У горадзе ладзіліся выставы, у якіх бралі ўдзел і беларусы.
Мэйн. У штаце жыве нямала беларусаў — старых і новых імігрантаў, якія працуюць пераважна на лесапромыслах, у электроннай прамысловасьці, морскай гаспадарцы, а таксама займаюцца гадоўляю курэй (спэцыяльнасьць штату). Сям’я Паўла Куляша, прадстаўніка БАЗА ў штаце Мэйн, адказвае за арганізацыю выставаў, удзел у канфэрэнцыях ды пашырае беларускі друк у штаце. Часам у штатным унівэрсытэце ў горадзе Агаста адбываюцца выставы зь беларускім удзелам.
Мэрылэнд. Горад Балтымор — вялікі партовы й прамысловы асяродак. Беларусы селяцца ад даўна (д-р п-180 257
А.Сянкевіч). У горадзе дзеіць Этнічная Рада, якая ладзіць фэстывалі, выставы. Беларусы заўсёды бяруць удзел у выставах і навуковых канфэрэнцыях. Каардынатары беларускае дзейнасьці ў горадзе й штаце — Васіль і Далорэс Мельяновічы, Лявон Кавалёў.
Масачусэтс У найбольшым горадзе штату — Бостане часта ладзяцца выставы этнічных умельцаў, у якіх бяруць удзел і беларусы. Удзельнічаюць беларусы і ў канфэрэнцыях, ладжаных Харвардзкім унівэрсытэтам.
Нью-Хэмпшыр. Беларусы бяруць удзел у розных імпрэзах праз Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне.
Пэнсылвэйнія. У гэтым штаце вельмі шмат беларусаў, якіх ад Беларускага Кангрэсавага Камітэту прадстаўляе Мікола Грэбень. БАЗА бярэ ўдзел у выставах і фэстывалях штатнага ўнівэрсытэту ў розных гарадох. За мінулыя гады беларусы ўдзельнічалі ў канцэртах і выставах у гарадох Філадэлфія, Скрэнтан, Харысбург, Пітсбург і Колэдж-Сіты.
Тэксас. Беларусы бралі ўдзел у выставах у гарадох Х’юстан і Далас. Дзейная сям’я Каракулькаў.
Джорджыя Горад Атланта. Ладзіліся выставы народнага ўмельства, у якіх бралі ўдзел і беларусы.
Сталіца Вашынгтон. Апрача таго, што беларускія дэлегацыі бяруць удзел у шматлікіх канфэрэнцыях, у Вашынгтоне зарэгістраваны аддзел БАЗА. 3 дапамогаю БАЗА беларусы ўдзельнічаюць у розных выставах, а каардынуюць дзейнасьць Алеся Кіпель, Ніна Кіт і Расыдіслаў Завістовіч. Шмат беларусаў працуе ў Вашынгтоне ў розных урадавых установах38.
38 Архівы БІНІМу: Папка «Па штатах»
БЕЛАРУСКІЯ ЭЛЕМЭНТЫ Ў ДЗЕЙНАСБЦІ ЛЕВЫХ I ПРАВЫХ ПРАРАСЕЙСКІХ ГРУПАЎ
Як зазначалася вышэй, тысячы старых беларускіх імігрантаў былі ўцягненыя ў розныя левыя й сацыялістычныя арганізацыі. У 20-х гадох гэтыя імігранты выкарыстоўваліся ў палітычных мэтах для сеяньня неспакою.
Левыя групы зь вялікім удзелам беларусаў, сярод якіх сям-там праглядалася й беларускасьць, квітнелі яшчэ й пасьля Другой сусьветнай вайны. Беларуская нацыянальная сьведамасьць сярод левых беларусаў узмоцнілася падчас вайны й пасьля яе з заснаваньнем беларускае місіі ў ААН ды з пашырэньнем кантактаў зь іхнаю радзімаю, якая звалася Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Прыток паваеннае хвалі імігрантаў значна паспрыяў росту сьведамасьці свае беларускасьці сярод тых масаў, якія былі зьвязаныя з рознымі «прагрэсыўнымі расейска-славянскімі» арганізацыямі.
Галоўным асяродкам дзейнасьці гэтых групаў стаўся АРОВ-Парк, зямельная ўласнасьць, набытая колькімі групамі ў канцы 40-х гадоў, якая разьмешчаная ў павеце Манроў, штат Нью-Ёрк Сярод заснавальнікаў і арганізатараў АРОВ-Парку зноў жа было нямала беларусаў1. Толькі некаторыя зь іх былі сапраўды сьведамымі беларусамі — ім, хоць і атручаным чадам сацыялістычна-камуністычнае ідэалёгіі, не былі чужыя беларускія карані й жаданьне пашыраць беларускую культуру. Варта згадаць колькі асобаў.
Уладзімер Мінкевіч (1910—1982) нарадзіўся ў Злучаных Штатах ад бацькоў-беларусаў. Ён быў адным зь ініцыятараў АРОВ-Парку, дзе на працягу доўгіх гадоў адказваў за культурную дзейнасьць. Мінкевіч уваходзіў у кіраўніцтва розных левых арганізацыяў і быў прэзыдэнтам карпарацыі «Руссккй Голос». Пры ўсёй ягонай вернасьці савецкаму рэжыму ён шмат зрабіў для папулярызацыі беларускае
1 ГутаркІ аўтара з Алексам Ігнацюком, Майклам Грушам, Янам Пякарскім 1 дзесяткамі іншых, Ныо-Ёрк, 1960-я гады
культуры й спрыяў усталяваньню блізкіх сувязяў паміж амэрыканскімі беларусамі й БССР2.
Фрэд Клімовіч — яшчэ адзін народжаны ў Амэрыцы беларус, які быў вельмі актыўны ў гуртаваньні беларусаў вакол Расейскага Дому на Клэй-стрыт у Грынпойньце, Бруклін, у Клюбе ймя Чарнышэўскага на Манхэтэне ды па ўсёй краіне, арганізоўваў танцавальныя гурткі для моладзі. Ведама ж, ён быў ва ўладзе левае ідэалёгіі, але яна базавалася ў яго больш на індактрынацыі старога пакаленьня імігрантаў, чым на ўласных ведах. Аднак ягоная адданасьць Беларусі была шчырая, і ён імкнуўся, каб кожны танцавальны гурток, што быў пад ягоным уплывам, мог танцаваць беларускія танцы. Памёр ён зусім малады ў 1982 годзе3.
Болын чым за 40 гадоў існаваньня АРОВ-Парку сярод лідараў аб’яднаных у ім арганізацыяў былі дзесяткі беларусаў, як, прыкладам, Даніла Казушчык, Марыя Сімак, Даніла Зялеўскі, Ігнат Трус, якія былі шчырымі беларусамі, аднак левая ідэалёгія замгліла ім дарогу да служэньня Беларусі.
Тым ня менш АРОВ-Парку не чужая беларускасьць. У гэтым селішчы штогоду ладзіцца Расейска-Беларускі Дзень Культуры, звычайна на пачатку жніўня, арганізоўваюцца беларускія сцэнічныя паказы, а найважнейшае — у 1973 годзе быў пастаўлены помнік Янку Купалу побач з помнікамі Ўолту Ўітману, Тарасу Шаўчэнку й Аляксандру Пушкіну. Гэта вялікае дасягненьне, якім могуць ганарыцца ўсе амэрыканскія беларусы4. Нельга адмаўляць, што нейкім чынам і левыя групы прычыняліся да абуджэньня беларускае этнічнае сьведамасьці, хоць і ў кантэксьце савецкае сацыялістычнае ідэалёгіі. Вось, прыкладам, развагі аднаго левага актывіста:
У нядзелю 30 траўня я прыйіпоў зь сябрамі ў АРОВ-Парк[ ] Першнаперш я наведаў помнікі ТШаўчэнку, А.С Пуіпкіну, Ўолту Ўітману I, ведама ж майму земляку Янку Купалу. Гледзячы на Купалу, я думаў: «Вось мы тут у Амэрыцы думаем, што мы расейцы Але ж у сапраўднасьці мы беларусы. КалІ ў дзяцінстве мы хадзілі ў школу ў царскай РасеІ, ніхто не казаў нам, што йснуюць Беларусь, Украіна ды Іхныя народы. Нічога не гаварылі нам I пра Іншыя нацыянальнасьці Дый увогуле, ці шмат мы маглі вывучыць у царскай школе, асабліва калі навучаньне працягвалася толькі дзьве-тры зімы? Мы прыехалі ў Амэрыку непісьменныя й маглі толькі паставіць свой подпіс. Расейская Рэвалюцыя, газэта «Русскнй Голос» I савецкая сыстэма шмат чаму нас навучылі, 1 цяпер мы ведаем, што мы — беларусы...»5.
2 Русскнй Голос (Ныо-Йорк) 1982 18, 25 марта; Гутаркі аўтара з шматлікімі сябрамі У МІнкевіча, 1983.
3 Гутаркі аўтара з Фрэдам Клімовічам, 1976; Русскнй Голос (НьюЙорк). 1982 20 мая
4 Голас Радзімы 1988 23 чэрв ; Помнікі гісторыі I культуры Беларусі 1973 №4; Беларус. 1973. №196; Беларуская Моладзь 1976 №42. С 18—19
5 Русскнй Голос (Нью-Йорк) 1976 17 нюня
Бясспрэчна, што сябры гэтых арганізацыяў, цяпер ужо нашчадкі заснавальнікаў у другім і трэцім пакаленьні, адчуваюць у сабе беларускія карані й прывязаныя да беларускае культуры. На жаль, аднак, іхная беларускасьць ня мае ніякага тэарэтычнага грунту й асацыюецца ў іхным уяўленьні з расейскаю культураю ды камуністычнымі ідэямі. Яны ня маюць ніякага ўяўленьня пра асобнасьць Беларусі, пра гісторыю беларускае дзяржаўнасьці. Як бы там ні было, можна толькі шкадаваць, што прадстаўнікі Савецкае Беларусі, пісьменьнікі, мастакі й навукоўцы, не пашыралі беларускую сьведамасьць сярод гэтых амэрыканскіх беларусаў левае арыентацыі. АРОВ-Парк ад самых сваіх пачаткаў стаўся месцам паломніцтва шматлікіх савецкіх афіцыйных асобаў, улучна з БССР-аўскімі дэлегацыямі. На жаль, гэтыя «прадстаўнікі» прадстаўлялі не Беларусь, а Савецкі Саюз. БССР-аўскія госьці добра ведалі, што бальшыню ў гэтых левых групах складаюць людзі беларускага паходжаньня, ведалі пра іхную мову, звычаі, пра іх цягу да беларускага, аднак, наведваючы АРОВ-Парк, БССР-аўцы падкрасьлялі еднасьць з Расеяю й «агульнарасейскія» традыцыі, толькі мімаходзь ужываючы тэрмін «нашы землякі». Яны нават не гаварылі пра Беларусь, хіба толькі ў савецкім кантэксьце.
На жаль, даводзіцца зрабіць сумную выснову — прадстаўнікі Савецкае Беларусі, наведваючы сваіх суродзічаў, сьведама й пасьлядоўна спрыялі палітыцы русыфікацыі. Трэба спадзявацца, што незалежная Рэспубліка Беларусь выправіць гэтыя прыкрыя й шкодныя для беларускае нацыі памылкі.
Дзейнасьць правых прарасейскіх арганізацыяў 1 беларусы
Ці сярод беларусаў, якія належалі да правых «расейскіх» арганізацыяў, назіралася хоць нейкая беларуская дзейнасьць? Дзейнасьць такая вялася, але спарадычна і ў вельмі малым аб’ёме. Беларусы, якія гуртаваліся вакол фармы РООВА й асацыяваных зь ёю арганізацыяў, час-часом у 50—60-х гадох запрашалі беларускія хоры на канцэрты. Свае ж уласнае ініцыятывы заснаваньня беларускага хору ці танцавальнага гуртка пры сваёй арганізацыі гэтыя беларусы не задэманстравалі.
ВЫДАВЕЦКАЯ СПРАВА. БЕЛАРУСІКА Ў СРОДКАХ
МАСАВАЕ ІНФАРМАЦЫІ
БЕЛАРУСКІЯ ВЫДАНЬЫ Ў ПАВАЕННАЙ ЗАХОДНЯЙ ЭЎРОПЕ
Пэрыёдыка. Газэты
Дзьве беларускія газэты, якія выдаваліся ў Бэрліне, — «Беларускі Работнік» і «Раніца» — спынілі сваё йснаваньне ў 1944 і 1945 гадох адпаведна1.
Улетку 1945 году, у першае паваеннае лета ў Эўропе, выходзіла колькі нязначных, часта рукапісных беларускіх публікацыяў, якія мелі лякальны характар2.
Першаю паваеннаю беларускаю газэтаю ў Заходняй Эўропе сталіся «Беларускія Навіны», якія выходзілі ў Парыжы ад сьнежня 1945 да чэрвеня 1947 году. Аднак, дзеля таго што балылыня беларускіх эмігрантаў на той час была сканцэнтраваная ў Заходняй Нямеччыне, было натуральна, што там мусіў узьнікнуць беларускі пэрыядычны друк. Калі беларускія масы пачалі зьбірацца ў лягерох Ды-Пі, зьявіліся дзесяткі беларускіх пэрыёдыкаў. Беларускія выданьні выходзілі таксама ў Аўстрыі, Вялікабрытаніі й Францыі. Але першая масавая беларуская газэта нарадзілася ў Нямеччыне.
Гэткаю газэтаю сталася «Бацькаўшчына», якая выдавалася ў Остэргофэне, а пасьля ў Мюнхене ад кастрычніка 1947 да сьнежня 1966 году, усяго выйшла 637 нумароў. Гэты тыднёвік стаўся выразьнікам беларускіх палітычных ідэалаў, ён ясна вызначыў мэты беларусаў дыяспары й паслужыў аб’яднаўчым фактарам расьсеянае масы беларускіх эмігрантаў. Газэта дасягнула найвышэйшага ўзьлёту ў часе, калі беларусы выяжджалі з Заходняе Нямеччыны ў Злучаныя Штаты, Канаду, Аўстралію ды іншыя краіны й кантынэнты. Яна была тады галоўнаю крыніцаю інфармацыі пра беларускую эміграцыю, яе грамадзкае й палітычнае жыцьцё. Нават калі эмігранты настала ўладкоўваліся ў розных краінах, «Бацькаўшчына» надалей заставалася інфармацыйным выданьнем для ўсіх беларусаў. Яна падрабязна насьвятляла
1 Раніца (Бэрлін). 1939. №1. 3 сьн—1945 №235. 21 сак.; Беларускі Работнік (Бэрлін) 1943 №1 27 чэрв —1944 №46. 12 ліст
2 Бацькаўшчына. 1947. №2.
жыцьцё беларусаў у Злучаных Штатах да самага канца 50-х гадоў, калі сувязі газэты зь імігрантамі аслаблі, аж пакуль яна ўрэшце не спыніла сваё йснаваньне. «Бацькаўшчына» атрымвала з Злучаных Штатаў заўсёдную падтрымку й дапамогу. Перш за ўсё, у Злучаных Штатах жылі амаль усе заснавальнікі, першыя рэдактары й адміністратары газэты — Антон Адамовіч, Лявон Савёнак, Васіль Кендыш, Уладзімер Тамашчык (архіяпіскап Васіль), Мікола Кунцэвіч, Віталь Кажан, Франьцішак Кушаль, Натальля Арсеньнева ды іншыя. Д-р Станіслаў Станкевіч, Зіна Станкевіч і Ўладзімер Бортнік былі ў блізкай лучнасьці з амэрыканскімі беларусамі. Апрача ўсяго гэтага, газэта стаяла на ідэалягічных пазыцыях, якія падзяляла бальшыня беларускіхэмігрантаў у Амэрыцы.
Другім выданьнем, якое шмат прычынілася да згуртаваньня раскіданых беларускіх масаў і да фармаваньня ідэалягічнае сьведамасьці эміграцыі, была газэта «Беларускае Слова», якая пачала выдавацца ў Міхельсдорфе й Аўгсбургу, Заходняя Нямеччына, у сьнежні 1948 году. Кіравалі выданьнем Юры Сабалеўскі, Яўхім Кіпель, Юрка Віцьбіч, Аляксандар Русак, а. Мікалай Лапіцкі ды інш. Газэта таксама насьвятляла працэс эміграцыі ў Злучаныя Штаты, дзейнасьць беларусаў у новай краіне, але ня мела такога шырокага ўплыву на эмігранцкія масы, як «Бацькаўшчына». У кастрычніку 1956 году рэдакцыя газэты перамясьцілася ў Злучаныя Штаты, дзе яна й спыніла йснаваньне ў 1958 годзе3.
Абедзьве гэтыя газэты перасталі йснаваць з шэрагу прычынаў, галоўнаю зь якіх было тое, што гэта былі тыпова эўрапейскія газэты, якія выказвалі патрэбы беларускае грамады ўсяго сьвету. У Злучаных Штатах, аднак, узьнікла тэндэнцыя да большае інтэграцыі ў жыцьцё новае краіны, што выклікала неабходнасьць заснаваньня спэцыфічнага беларуска-амэрыканскага пэрыядычнага друку. Да канца 50-х гадоў большасьць беларускіх эмігрантаў пакінула Заходнюю Эўропу, і беларускі пэрыядычны друк там амаль што зусім занік. Засталіся толькі паасобныя выданьні, якія выходзілі ў Вялікабрытаніі, Заходняй Нямеччыне, Францыі й Італіі4. Цэнтар беларускае выдавецкае дзейнасьці перамясьціўся за акіян.
3 Беларускае Слова 1948 №1(Міхельсдорф). 17 сьн,—1958 №2(39)(Саўт-Рывэр). Крас,—ліп.
4 Божым Шляхам (Парыж—Лёндан). 1947. №1. Кастр —1980 №151; Znic (Rym). 1950 №1 Vier —1975. №119—120; Моладзь (Парыж). 1948. №1 — 1954 №32; Барацьба (Штутгарт) 1955 №1 Сак—1990 №48; Аб'еднаньне (Лёндан) 1955. №1 23 сак—1966 №108 Чэрв., ды колькі меншых
Кнігавыдавецтва
Беларускае паваеннае кнігавыдавецтва распачалося ў Заходняй Нямеччыне. Выходзілі кнігі таксама ў Францыі й Вялікабрытаніі. Адною зь першых кніжак быў «Лемантар» Апалёніі Радкевіч (Рэгенсбург, 1946), сярод першых кніг пераважалі школьныя падручнікі й публікацыі для моладзі. Выдавалася таксама рэлігійная й палітычная літаратура, літаратурныя зборнікі, творы паасобных паэтаў і празаікаў, пераклады й навуковыя манаграфіі. Выдаўцамі былі розныя беларускія арганізацыі й клюбы.
Аб’ём беларускага кнігавыдавецтва ў Заходняй Эўропе ў канцы 50-х і ў 60-х гадох пачаў зьмяншацца, і найбольшым беларускім кнігавыдаўцом у заходнім сьвеце сталіся Злучаныя Штаты, хоць да пэўнае ступені захавала свае пазыцыі й Вялікабрытанія, некалькі кніжак было выдрукавана таксама ў Аўстраліі й Канадзе.
БЕЛАРУСКАЯ ВЫДАВЕЦКАЯ СПРАВА Ў ЗЛУЧАНЫХ ШТАТАХ
Міжваенны пэрыяд
Акадэмік Я.Карскі паведамляе, што ёсьць публікацыя, выдадзеная па-беларуску лацінкай у Злучаных Штатах у 1892 годзе5. Расшукаць гэтае публікацыі аўтару не ўдалося, але ня выключана, што паасобныя імігранты, а можа, нават і зямляцтвы маглі нешта друкаваць у беларускай мове
Першымі ластаўкамі беларускага пэрыядычнага друку ў Амэрыцы былі: «Бюлетэнь Беларускага Прэсавага Бюро» ў Нью-Ёрку (1921); бюлетэнь «Праўда», некалькі нумароў якога выдаў у 1926 годзе а. Ян Тарасэвіч; «Беларуская Трыбуна», першая беларуская газэта на Амэрыканскім кантынэньце, выдаваная ў Чыкага ад 1926 да 1932 году. Апрача гэтага беларускія арганізацыі ў Чыкага выдалі колькі інфармацыйных улётак 1 праграмак пра Беларусь6.
Заснаваньне рэгулярнага беларускага друку ў Злучаных Штатах, безумоўна, было на думцы ў беларускіх палітычных лідараў як у Амэрыцы, гэтак і ў Заходняй Эўропе7. Згаданыя вышэй публікацыі, ведама ж, сьведчылі аб прысутнасьці беларусаў у ЗША, але жылі яны нядоўга, ня мелі масавага пашырэньня й не зрабілі значнага ўплыву на беларускіх імігрантаў, бо тыя ў масе сваёй не былі дастаткова нацыяна-
5 Карсккй Е Белорусы. Т.ІІІ 4 3. Петроград, 1922 С 167.
6 Архівы БІНіМу: Папка «Беларускія выданьні Чыкага».
7 Гутарка аўтара з Макарам Аблажэем; Беларускі Сьцяг. 1922. №2—3. С.48
льна сьведамыя, каб падтрымаць беларускія выданьні. Такім чынам, беларускі пэрыядычны друк у Злучаных Штатах у міжваенным часе быў спарадычнаю й кароткатрывалаю зьяваю.
Разьвіцьцё беларускага друку ў паваенным пэрыядзе
Галоўнымі фактарамі, якія абумовілі разьвіцьцё паваеннага беларускага друку ў Амэрыцы, былі: 1) патрэба палітычна сьведамае беларускае іміграцыі ў сродку выказваньня іхных паглядаў і выяўленьні беларускае прысутнасьці; 2) пашырэньне кола чытачоў і 3) узьнікненьне фінансавае базы. Існавала таксама патрэба ў падручніках і дапаможных матэрыялах для беларускіх дапаўняльных школак, неабходна было выдаваць навуковыя працы й творы беларускіх паэтаў і пісьменьнікаў. Гэтыя матывы паспрыялі разьвіцьцю беларускага друку ў Злучаных Штатах.
Пэрыядычныя выданьн!
3 пачаткам прыезду ў Амэрыку ў 1948 годзе імігрантаў узьнікла патрэба ў беларускай пэрыёдыцы. Патрэба гэтая дыктавалася неабходнасьцю падтрыманьня кантактаў паміж імігрантамі, насьвятленьня іхнае дзейнасьці й выказваньня беларускіх паглядаў на бягучыя палітычныя падзеі. Зь ініцыятывы Злучанага Беларуска-Амэрыканскага Дапамаговага Камітэту пачалося выданьне рататарнага бюлетэню «Беларус у Амэрыцы» Выходзіў ён у Нью-Брансўіку—Саўт-Рывэры ў 1948—1949 гадох. У рэдакцыйным артыкуле першага нумару гаворыцца:
Мэта гэтага выданьня — прадстаўляць імігрантаў беларускага паходжаньня, якіх у Злучаных Штатах налічваецца больш за паўмільёна. Бюлетэнь будзе падаваць I тлумачыць пагляды гэтых людзей ды выясьняць Іхныя жаданьні. Выданьне будзе таксама насьвятляць розныя аспэкты жыцьця беларускае грамады, а таксама знаёміць амэрыканскіх беларусаў з палітычнымі памкненьнямі беларускага народу8.
Выйшла толькі чатыры нумары бюлетэню, але яны задалі тон насьвятленьню амэрыканскага палітычнага жыцьця. Бюлетэнь зьмясьціў ліст у падтрымку кандыдата ў прэзыдэнты Хары Трумана, разглядаў некаторыя праблемы й патрэбы беларускіх імігрантаў, падаў колькі фактаў зь беларускага арганізацыйнага жыцьця. Частка матэрыялаў друкавалася па-ангельску. Пасьля «Беларуса ў Амэрыцы» зьявілася «Беларускае Слова ў Амэрыцы», падобны бюлетэнь,
8 Our First StepZ/Беларус у Амэрыцы. 1948. №1.
два нумары якога выйшла ў Ныо-Брансўіку, штат Нью-Джэрзі9. Такія былі сьціплыя першыя дасягненьні новапрыбылых імігрантаў.
На зьмену рататарным бюлетэням у хуткім часе прыйшлі рэгулярна выдаваныя друкаваныя газэты й часапісы нармальнага фармату, якія адыгралі важную натхняльную ролю ў жыцьці амэрыканскіх беларусаў.
Першая газэта — «Беларуская Трыбуна» — зьявілася 27 жніўня 1950 году10. Спонсарам яе быў Злучаны БеларускаАмэрыканскі Дапамаговы Камітэт, хоць рэдакцыя ня мела сталага адрасу й месьцілася то ў Нью-Ёрку, то ў СаўтРывэры. Галоўным рэдактарам быў Язэп Лешчанка (ведамы беларускі паэт Міхась Кавыль).
Мэты газэты былі вызначаныя ў рэдакцыйным артыкуле першага нумару. У ім падкрасьляецца думка, што Савецкая Беларусь — не свабодная краіна, а калёнія, і ставіцца рэтарычнае пытаньне: «Што мы зрабілі, каб дапамагчы нашым братом-беларусам на бацькаўшчыне?» На яго даецца гэткі адказ: «Мы ня маем вайсковае й фізычнае сілы, каб дапамагчы Беларусі, але затое мы маем сілу друкаванага слова, якое таксама можа быць моцнае. I мы ўжывем гэтую сілу. Мы будзем гаварыць. Мы будзем выкрываць крамлёўскае кіраўніцтва й паказваць сьвету пакуты беларускага народу. Мы пакажам, што крамлёўскі ўрад зрабіў Беларусі».
Іншыя артыкулы працягваюць тон рэдакцыйнага й заклікаюць усіх беларусаў — старых і новых імігрантаў — злучыцца, стварыць агульную арганізацыю беларусаў у Злучаных Штатах. Фактычна гэта быў адкрыты заклік да «старых» амэрыканскіх беларусаў далучыцца да ініцыятываў, прадпрынятых паваеннымі імігрантамі. Сярод аўтараў газэты былі д-р Мікола Шчорс, прэзыдэнт Злучанага БеларускаАмэрыканскага Дапамаговага Камітэту; Аляксандар Русак, старшыня Беларускага Цэнтральнага Прадстаўніцтва; Лянгіна Брылеўская, прэзыдэнт Беларускага Жаночага Згуртаваньня ў Злучаных Штатах, ды іншыя.
На іншай ноце прагучала выступленьне ў першым нумары «Беларускае Трыбуны» Радаслава Астроўскага, прэзыдэнта Беларускае Цэнтральнае Рады. Астроўскі абвесьціў, што «вайна ў Карэі — гэта ня толькі змаганьне за свабоду карэйскага народу, але й пачатак вайсковага паходу за незалежную Беларусь», і заклікаў беларусаў запісвацца добраахвотнікамі ў карэйскай вайне. Ідэя незалежнае беларускае дзяржавы, антыкамуністычныя пагляды й заклік да старое бе-
9 Беларускае Слова ў Амэрыцы (Нью-Брансўік) 1950 №1. Студ —1950 №2. Люты
10 Беларуская Трыбуна (Нью-Ёрк—Саўт-Рывэр )1950. №1 27 жн —1953 №17. Ліст
ларускае іміграцыі былі прыхільна прынятыя беларусамі незалежна ад іх арганізацыйнае прыналежнасьці. Аднак зварот Астроўскага выклікаў адмоўную рэакцыю значнае часткі новых імігрантаў11.
У наступных нумарох газэта менш выступала з праграмнымі заявамі, а давала больш месца інфармацыі аб розных аспэктах жыцьця амэрыканскіх беларусаў, ахапляючы шырокі спэктар беларускіх арганізацыяў. Газэта пачала зьмяшчаць літаратурную старонку, выдрукавала колькі матэрыялаў аб палітычнай дзейнасьці беларусаў і дапамагала беларускаму чытачу ўвайсьці ў курс амэрыканскае палітыкі й штодзённага жыцьця. Хоць «Беларуская Трыбуна» выходзіла нерэгулярна, яна, аднак, адыграла станоўчую ролю ў фармаваньні палітычных паглядаў беларусаў у Злучаных Штатах. Як надзённа гэта ні было для беларусаў Амэрыкі, «Беларуская Трыбуна», на жаль, ня мела шырокага ходу й фінансавае падтрымкі сярод імігрантаў. Выданьне спынілася ў 1953 годзе.
Амаль у тым самым часе, на якіх пару тыдняў пазьней — 20 верасьня 1950 году, — пачала выходзіць другая беларуская газэта, «Беларус». Зь цягам часу яна сталася газэтаю ўсіх беларусаў заходняга сьвету. Заснавальнікам і выдаўцом газэты было Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне. «Беларус» быў бескампрамісным, але дэмакратычным і гнуткім прыхільнікам лягеру БНР. У рэдакцыйным артыкуле першага нумару вызначаны мэты выданьня.
Перш за ўсё выдаўцы паведамілі, хто яны ёсьць і каго яны прадстаўляюць. Яны былі часткаю тых тысячаў новапрыбылых імігрантаў, якім давялося перажыць пяць таталітарных рэжымаў: царска-расейскі, кайзэраўска-нямецкі, польскі, савецка-бальшавіцкі й гітлераўскі. Такім чынам, абвяшчаецца ў рэдакцыйным артыкуле, абавязкам газэты ёсьць гаварыць пра Беларусь і беларускі народ, заняволены савецкім прыгнётам.
Другая прычына, якая выклікала зьяўленьне беларускае газэты, — той факт, што сярод 973 неангельскіх пэрыядычных выданьняў на саракох мовах у 1948 годзе ў ЗША не было ніводнага беларускага. I аднак, працягвалі выдаўцы, у краіне жыве каля паўгара мільёна беларускіх імігрантаў. На жаль, гэтыя імігранты ў большасьці сваёй і самі не маглі ясна вьізначыць сваю этнічную прыналежнасьць, і таму афіцыйна былі далучаныя да чужых нацыянальнасьцяў. Таму заданьнем газэты мусіць быць дапамога гэтым масам, яна працягвае руку супрацоўніцтва «старым» суродзічам. I сапраўды, «Беларус» прысьвяціў нямала артыкулаў аналізу
11 Архівы БІНІМу: Папка Радаслава Астроўскага.
дачыненьняў паміж старымі й новымі беларускімі імігрантамі ды шчыра спрыяў збліжэньню розных хваляў іміграцыі. Адпаведна абвешчаным мэтам, газэта ад самага першага нумару нястомна выкрывала рэжымы Леніна—Сталіна— Хрушчова—Брэжнева й кампаніі ў іхнай палітыцы генацыду й культурных пагромаў супраць беларускага народу, масавае дэпартацыі карэннага насельніцтва Беларусі й беспрэцэдэнтнае русыфікацыі. Укладальнікі Мартыралёгу Беларусі маглі б шырока скарыстаць з друкаваных у «Беларусе» матэрыялаў. Адлюстроўваючы жыцьцё беларускае грамады ў Амэрыцы, газэта сабрала шырокае кола падпісчыкаў, ахвяравальнікаў, аўтараў і дапісчыкаў, ператварыўшыся паступова ў газэту бальшыні беларускаамэрыканскіх групаў і арганізацыяў. У 50—60-х гадох «Беларус» меў канкурэнта — «Бацькаўшчыну», якая мела ў Амэрыцы шмат верных прыхільнікаў, якія, выбіраючы выданьне для публікацыі сваіх матэрыялаў, аддавалі перавагу ёй. Але гэта не хвалявала «Беларуса». Наадварот, ён падтрымваў меркаваньне «Бацькаўшчыны» наконт таго, што беларусы павінны мець палітычную газэту ў Заходняй Эўропе. Апрача таго «Бацькаўшчына» мела рубрыкі, якіх не было ў «Беларусе», прыкладам, месячны дадатак для дзяцей «Каласкі», багатыя літаратурныя старонкі. Асабліва важным было тое, што газэта мела сваё ўласнае выдавецтва — «Бацькаўшчына», у якім выйшла шмат важных кніжак12. Аднак з паступовым згасаньнем «Бацькаўшчыны», галоўна з прычыны таго, што бальшыня эмігрантаў перабралася за акіян, «Беларус» у сярэдзіне 60-х гадоў стаўся газэтаю беларусаў усяго сьвету: сталымі яго рубрыкамі былі справаздачы аб беларускім жыцьці ў Заходняй Эўропе, Аўстраліі, Паўдзённай Амэрыцы й Канадзе. Ад 1963 да 1968 году газэта нават мела асобную канадыйскую старонку.
Тэматычны спэктар «Беларуса» не абмяжоўваўся толькі жыцьцём беларусаў у дыяспары. Ён стаўся органам беларускага дэмакратычнага руху. Газэта ня толькі выкрывала злачынны характар савецкага рэжыму й апісвала штодзённае жыцьцё беларусаў за межамі БССР, як вызначалася рэдакцыйным артыкулам першага нумару, але была адзінаю крыніцаю поўнае й праўдзівае інфармацыі аб беларускім нацы-
12 Купала Я. Спадчына. Мюнхэн, 1955; Купала Я. Раськіданае гняздо Мюнхэн, 1953; Колас Я Новая зямля Мюнхэн, 1953; Колас Я Сымон-музыка Мюнхэн, 1955; Мрый А Запіскі Самсона Самасуя Мюнхэн, 1953; Калюга Д. Нядоля Заблоцкіх. Мюнхэн, 1954; Власт. Творы Мюнхэн, 1956; Віцьбіч Ю. Плыве з-пад Сьвятой Гары Нёман. Мюнхэн, 1956; Крушына Р Выбраныя творы. Мюнхэн, 1957; Беларускія казкі. Мюнхэн, 1957; Ля чужых берагоў: Альманах. Мюнхэн, 1955; Станкевіч Я Зь гісторыі Беларусі. Мюнхэн, 1958; Багдановіч М. Вянок паэтычнай спадчыны Мюнхэн, 1960, ды іншыя
янальным адраджэньні й незалежніцкім руху на бацькаўшчыне. Няма такое беларускае тэмы або праблемы, якая б не знайшла свайго адлюстраваньня на старонках «Беларуса». Ён ачольваў кампанію супраць парушэньняў правоў чалавека на Беларусі, ён упершыню прадказаў страшныя наступствы чарнобыльскае катастрофы ды паведаміў пра іх, адкрыў праўду пра шматлікія беларускія Курапаты, пра злачынствы савецкага рэжыму часоў «перастройкі», публікаваў і камэнтаваў матэрыялы нелегальнага друку з БССР, шырока насьвятляў палітычныя падзеі на Беласточчыне й г. д. Друкавалася ў «Беларусе» й англамоўная старонка — вельмі неабходны дадатак для маладзейшага пакаленьня беларусаў-амэрыканцаў. У выдавецтве, заснаваным пры газэце, было выдадзена шмат важных манаграфіяў13.
Як і любое выданьне, «Беларус» перажываў у мінулым большыя й меншыя крызысы, пераважна адміністрацыйнага характару. Газэта, аднак, штораз болей узмацнялася. Кіравалі ёю некалькі пакаленьняў рэдактараў і рэдакцыйных радаў. Сярод іх былі Лявон Галяк, Лявон Савёнак, Міхась Міцкевіч, Натальля Арсеньнева-Кушаль, Вітаўт Тумаш, Станіслаў Станкевіч, Ян Запруднік і Зора Кіпель. Кожны дадаў у газэту нечага свайго, кожны меў сваю «ўлюбёную» тэму, але ўсім ім удалося сабраць аднадумцаў, захаваць і нават пашырыць кола аўтараў, адначасна забясьпечыўшы газэце фінансавую падтрымку. Сярод сталых аўтараў і адміністратараў «Беларуса» за гэтыя гады можна згадаць Браніслава Даніловіча, Андрэя Стрэчаня, Кастуся Калошу, Сяргея Карніловіча, Янку Ханенку, Язэпа Арцюха, Раісу Станкевіч, Зіну Станкевіч, Міколу Заморскага, Міхася Рагулю, Антона Шукелойця, Аляксандра Міцкевіча, Франьцішка Бартуля, Яніну Каханоўскую, Данчыка й Юлю Андрусышыных, Вітаўта Кіпеля, Уладзімера Русака, Вітаўта й Веру Рамукоў, Міхася Кавыля, Ванду й Міхася Махначоў, Людвіку й Антона Бяленісаў і дзесяткі іншых.
Цяпер, аглядаючы ролю, якую больш за сорак гадоў адыгрываў «Беларус» у фармаваньні беларускае грамады ў Амэрыцы ды ў разьвіцьці беларускіх палітычных ідэалаў, можна з поўным правам назваць гэтую газэту вартым прадаўжальнікам такіх рухавікоў беларускага адраджэньня, як газэты «Наша Ніва» й «Вольная Беларусь».
Гісторыя беларускага друку ў Злучаных Штатах, якая пачалася ў канцы 40-х — пачатку 50-х гадоў, засьведчыла
13 Гарэцкі М Выбраныя творы Т.З Нью-Ёрк, 1975; Запруднік Я Спадчына бацькоў; «агледзіны». Ныо-Ёрк, 1982; Адамовіч А «Як дух змаганьня Беларусі» Нью-Ёрк, 1983; Станкевіч С Янка Купала НьюЁрк, 1982; Сказ пра Лысую Гару Ныо-Ёрк, 1985, ды іншыя.
зьяўленьне вялікае колькасьці публікацыяў: бюлетэняў, абежнікаў, улётак рознага характару. Некаторыя газэты й часапісы, заснаваныя ў Заходняй Нямеччыне ў паваенным часе, працягвалі выдавацца ў Амэрыцы, прыкладам, літаратурны часапіс •Шыпшына», які выходзіў у Рэгенсбургу й Каме, Заходняя Нямеччына, перанёс свой рэдакцыйны адрас у Саўт-Рывэр, штат Нью-Джэрзі. Газэта «Беларускае Слова» была запачаткаваная ў сьнежні 1948 году ў Нямеччыне, а ўжо ў 1956 годзе выдавалася ў Злучаных Штатах.
Шмат беларуска-амэрыканскіх пэрыёдыкаў маюць абмежаваны абсяг пашырэньня й разьлічаныя на задавальненьне патрэбаў сваіх невялікіх асяродкаў. Аднак некалькі выданьняў разыходзяцца даволі шырака. Сярод гэткіх варта адзначыць два. «Беларускую Думку» й «Беларускі Сьвет».
•Беларуская Думка» — гадавы часапіс выразна палітычнага накірунку. Гэта фактычна неафіцыйны друкаваны орган Беларускага Кангрэсавага Камітэту, у ім друкуюцца найважнейшыя палітычныя дакумэнты гэтае арганізацыі. Гадавік выходзіць па-беларуску, часам некаторыя дакумэнты падаюцца па-ангельску. Шмат месца ў ім прысьвечана розным праблемам беларускага грамадзкага й рэлігійнага жыцьця, друкуюцца літаратурныя творы. У кіраўніцтва й рэдакцыю ўваходзяць Міхась Кавыль, Віталь Цярпіцкі, Міхась Палюховіч, Янка Золак, Міхась Сенька, Ігар Шчорс, Юрка Навумчык.
Часапіс •Беларускі Сьвет» — выдатны прыклад таго, як маленькае рататарнае выданьне (часапіс моладзі) можа ператварыцца ў салідны літаратурна-палітычны часапіс, які прыцягвае штораз шырэйшыя колы чытачоў, публікуючы цікавыя й каштоўныя матэрыялы. Заснавальнік і выдавец — Мікола Прускі14.
•Летапіс беларускае эміграцыі». Часапіс заснаваны ў 1947 годзе ў Нямеччыне, ад 1955 году выходзіць у ЗША. Зьмяшчае прыватнае ліставаньне ранейшага рэдактара Лявона Галяка ды іншых дзеячоў эміграцыі, а таксама адозвы, запросіны, дакумэнты розных эміграцыйных арганізацыяў.
Часапіс •Полацак», які выходзіць ад 1990 году ў Кліўлэньдзе (рэдактар — Сьвятлана Белая), — першая спроба літаратурна-грамадзкага супрацоўніцтва эміграцыі з бацькаўшчынай. Друкуе матэрыялы зь беларускае гісторыі й культуры, а таксама мастацкія творы, успаміны, лякальную хроніку.
Сярод беларускіх пэрыядычных выданьняў, напачатку амаль выключна аднамоўных, у 70-х гадох пачалі зьяўляцца й двухмоўныя, гэткія як •Facts on Byelorussia»(137Z—1974), •The Byelorussian Times»/•Беларускі Час»( 1975—1983) або •The Byelorussian Youth»/ •Беларуская Моладзь»(1959—1980).
14 Беларускі Сьвет (Дэтройт). 1954. №1
Выдатнаю зьяваю ў беларускім пэрыядычным друку Амэрыкі стаўся выдаваны ў Каліфорніі англамоўны квартальнік •Belarusian Review». Гэтае выданьне яшчэ вельмі маладое, але пасьпела ўжо заслужыць сабе рэпутацыю саліднае крыніцы надзейнае палітычнае інфармацыі пра Беларусь. Важнасьць яго яшчэ больш узрасла з абвешчаньнем незалежнае Беларускае Рэспублікі й пашырэньнем цікавасьці сусьветных палітыкаў да Беларусі.
За паваенныя гады беларусы ў Амэрыцы выдавалі колькі дзесяткаў пэрыёдыкаў. Бальшыня іх захоўваецца ў архівах Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва, які рыхтуе да друку адпаведны бібліяграфічны паказальнік.
Д-р Любамір Вінар у сваіх аўтарытэтных аглядах этнічнага друку ЗША ў 1972 годзе зарэгістраваў 14 бягучых беларускіх выданьняў з агульным тыражом 10 000 асобнікаў, а ў 1984 годзе — 15 выданьняў з тыражом 7575 асобнікаў, прычым 50% тыражу прыпадала на двухмоўныя выданьні15. Можна спадзявацца, што двухмоўе ў беларускім друку ЗША захаваецца й надалей.
Цяпер тыраж паасобных беларускіх выданьняў вагаецца ад 2000—3000 асобнікаў для большых выданьняў, накшталт «Беларуса», да 150—200 асобнікаў для лякальных бюлетэняў, гэткіх, як «Весткі й Паведамленьні», выдаваныя ў Нью-Ёрку мясцовым адзьдзелам БАЗА, або англамоўны тыднёвы бюлетэнь, які выдае парафія Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Рычманд-Хіле, Нью-Ёрк.
Амаль усе беларускія пэрыядычныя выданьні ў Злучаных Штатах кіруюцца рэдакцыйнымі радамі. Некаторыя арганізацыі, як, прыкладам, Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква, маюць свае выдавецкія камітэты16. Беларускія выданьні ў болыласьці сваёй з адказнасьцю ставіліся да свае місіі й шмат прычыніліся да разьвіцьця беларускага журналізму й беларускае культуры ўвогуле.
Фінансавая база
Ад самых пачаткаў беларускі друк у Злучаных Штатах існаваў на прынцыпе самазабесыіячэньня. Фінансавыя сродкі на канкрэтную публікацыю звычайна зьбіраліся праз падпіску, збор ахвяраваньняў або з падтрьімкаю спачувальных арганізацыяў, гэткіх, як шматлікія выдавецкія фонды, дзейнасьць якіх разглядалася вышэй.
15 Wynar L. Encyclopedic Dictionary of Ethnic Newspapers and Periodicals in US. Littleton, CO, 1972. P.12; Архівы БІН1Му; Папка Kent University.
16 Голас Царквы 1965 №22 C 13
Зрэдчас некаторыя выданьні атрымвалі датацыі, але гэта былі нязначныя сумы. Адно застаецца пэўным: ніводнае пэрыядычнае выданьне не спыніла йснаваньня Толькі дзеля фінансавых праблемаў. Пэрыёдыкі паміралі з-за рэдакцыйных непаразуменьняў, нястачы супрацоўнікаў ды іншых падобных «чалавечых» фактараў.
Кнігі
Да Другое сусьветнае вайны амэрыканскія беларусы ня выдалі ніводнае кнігі. Ўсё, чым можна было б пахваліцца, — невялічкія праграмкі розных вечарынаў, як, прыкладам, «Беларускі вечар» (Чыкага, 1926), або падборка інфармацыйных нарысаў «Амернканскнй Белорус» (Чыкага, 1930). У тым часе зьявілася, што праўда, колькі кніжак, якія мелі дачыненьне да амэрыканскіх беларусаў або адлюстроўвалі іхныя пагляды, але яны выйшлі або не ў ЗША, або ў чужых выдавецтвах. Сярод гэткіх можна назваць, прыкладам, «Что я вндел в Советской Росснн» Мінскага Мужыка17.
Беларускае кнігадрукаваньне ў Амэрыцы пачалося пасьля Другое сусьветнае вайны. Разьвівалася яно, аднак, іншым шляхам, чым паваеннае беларускае кнігадрукаваньне ў Заходняй Нямеччыне. У Злучаных Штатах выдаваліся пераважна літаратурныя й навуковыя працы, шматлікія мэмуары, музычная й рэлігійная літаратура, а таксама, у меншай колькасьці, падручнікі й дапаможныя матэрыялы.
Беларускае кнігадрукаваньне ў ЗША было запачаткаванае рознымі арганізацыямі й прыватнымі асобамі, якія заснавалі свае выдавецкія прадпрыемствы. Гэткія былі выданьні Крывіцкага Навуковага Таварыства, Злучанага БеларускаАмэрыканскага Дапамаговага Камітэту, Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва, рэлігійных установаў, a таксама асобных людзей: Гарыгляда, Часлава Будзькі, Уладзімера Пелясы, Вацлава Пануцэвіча, Янкі Шакуна, Яўхіма Кіпеля, Янкі Юхнаўца ды іншых. Літаратурныя творы складалі значную частку выдаванае прадукцыі, выходзілі таксама гістарычныя, этнаграфічныя й музычныя працы, успаміны, падручнікі. Для падручнікаў было характэрна, што яны былі двухмоўныя або мелі ў канцы ангельска-беларускі слоўнічак. У 50, 60 і 70-х гадох закладаліся адмысловыя выдавецкія суполкі — «Пагоня», «Заранка», Беларускі Харытатыўна-
17 Мннскнй Мужнк Что я вндел в Советской Росснн Чнкаго, 1935; Стаховскнй К Моль жнрная н моль тоіцая Внльно, 1939
Адукацыйны Фонд ды іншыя18. Шмат было выдадзена англамоўных кніжак, пераважна інфармацыйнага характару19.
Тыраж выдадзеных у Амэрыцы беларускіх кніг рэдка дасягае болып за 2—3 тысячы асобнікаў. Выключэньне складаюць англамоўныя публікацыі, накшталт «Byelorussian Statehood», якія выклікалі шырокае зацікаўленьне ў амэрыканцаў ды ў англамоўнае часткі грамады. Усе беларускія кнігі распрадаюцца, хоць часам на гэта ідзе колькі гадоў, прыбытак ідзе на пакрыцыдё новых выдавецкіх ініцыятываў.
Апошнім часам, калі абрынулася жалезная заслона й стаўся магчымы свабодны паштовы абмен, на Беларусі выявілася шырокая папулярнасьць выдадзеных у Амэрыцы беларускіх кніг — твораў Натальлі Арсеньневай, Алеся Салаўя, Міхася Кавыля, Аляксандры Саковіч, Вітаўта Тумаша, Янкі Станкевіча, Пятра Рагача ды іншых. 3 другога боку, некаторыя беларускія выдавецтвы Амэрыкі друкуюць часам працы аўтараў зь Беларусі й Полыпчы20.
Хоць выдавецкая справа ў Амэрыцы патрабуе вялікіх выдаткаў, беларускае кнігадрукаваньне з гадамі не занепадае, a трымае займаныя пазыцыі й нават пашырае кола чытачоў. Калі палітычная сытуацыя ў сьвеце й далей будзе паляпшацца, у хуткім часе можа стацца магчымым супрацоўніцтва амэрыканскіх беларусаў з суродзічамі на бацькаўшчыне на выдавецкай ніве, і адным зь першых крокаў, магчыма, станецца гэтая кніга.
18 Сяднёў М. Ля ціхай брамы. Выдавецтва Ул Пелясы. Нью-Ёрк, 1955; Юхнавец Я. Шорах моўкнасьці Выдавецтва Ул.Пелясы. Ныо-Ёрк, 1955; Кавыль М. Пад зорамі белымі. Выдавецтва Ул.Пелясы Ныо-Ёрк, 1955; Будзька Ч. Кніжка аб Івашку Гарнастаю. Чыкага, 1955; Гарыгляд A Воды Беларусі. Ныо-Ёрк, 1953; Гарыгляд А. Сялянства 1 земляробства Ныо-Ёрк, 1953; КІпель Я Асновы маралі. Нью-Ёрк, 1953; Вітан К. Лявон Вітан-Дубейкаўскі. Крывіцкае навуковае Таварыства Праньціша Скарыны Ныо-Ёрк, 1954; Арсеньнева Н. Між берагамі. Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва Нью-Ёрк, 1979; Салавей А Нятускная краса Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва. Нью-Ёрк, 1982; КІпель В, Кіпель 3. Янка Купала й Якуб Колас на Захадзе Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва. Нью-Ёрк, 1985; Пяць стагодзьдзяў Скарыніяны/Укл. В Тумаш. Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва Нью-Ёрк, 1989; Куліковіч М Беларуская музыка БеларускІ Інстытут Навукі й Мастацтва. Ныо-Ёрк, 1953; Кавыль М. Пад зорамі белымі Злучаны Беларуска-Амэрыканскі Дапамаговы Камітэт. Нью-Ёрк, 1954; Юхнавец Я Калюмбы Усебеларускі Архіў. Ныо-Ёрк, 1967; Пануцэвіч В Жамойдзь 1 Літва Чыкага, 1953; Шакун Я. Сьлед пяра. Нью-Ёрк, 1957; Кавыль М. Цяжкія думы. Злучаны Беларуска-Амэрыканскі Дапамаговы Камітэт. Ныо-Ёрк, 1961.
19 Stankievich J. Ethnographical and historical territories... New York, 1953; Zaprudnik J. Byelorussian Independence Day in America's Bicentennial Year. New York, 1977; Byelorussian Statehood. New York, 1988.
20 Быкаў B. Мёртвым не баліць Б.д., б м; Туронак Ю Доктар Баляслаў Туронак. Ныо-Ёрк, 1991
Эфэмэрныя публікацыі
Прадукцыя гэтага роду ўлучае літаральна сотні малых публікацыяў, гэткіх, як юбілейныя буклеты цэркваў ды іншых арганізацыяў, рэклямы збору сродкаў, праграмкі й білеты розных урачыстасьцяў і г.д. На жаль, слаба распрацаваныя бібліяграфічныя прынцыпы ўліку такіх публікацыяў, але звычайна арганізацыі і ўстановы, што іх выдаюць, маюць добрыя зборы гэткіх матэрыялаў21.
Насьвятленьне беларускае тэматыкі ў небеларускім друку
Як было відаць з папярэдняга аналізу, дзейнасьць беларусаў адлюстраваная і ў шматлікіх небеларускіх публікацыях. Сабраць поўную інфармацыю пра беларусіку ў небеларускім друку ў Амэрыцы наўрад ці магчыма, але арганізацыі, як БІНіМ або БАЗА, а таксама прыватныя асобы ў меру магчымасьці рэгіструюць гэты матэрыял.
Яшчэ да чарнобыльскае катастрофы, якая знайшла шырокі водгук у сусьветным друку, паведамленьні аб Беларусі й беларусах рэгулярна зьяўляліся на старонках амэрыканскіх англамоўных і славянскамоўных газэтаў — часьцей у расейскіх і ўкраінскіх, радзей у польскіх ды славацкіх. Бяда ў тым, што вельмі часта інфармацыя падаецца недакладна й памылкова. Добрым прыкладам гэткае «няпоўнае» інфармацыі могуць служыць агляды навінаў у «New York Times», дзе побач з інфармацыяй пра Беларусь падавалася карта, на якой пазначаны межы ўсіх былых «рэспублік», апрача Беларусі. Пасьля колькіх лістоў да рэдактара назоў Беларусі ўсё ж зьявіўся на карце22.
Англамоўныя газэты
Пасьля школьных падручнікаў найбольш прычыніліся да сеяньня дэзінфармацыі пра Беларусь і беларусаў у Амэрыцы амэрыканскія газэты. Поўнае ігнараваньне важных тэрміналягічных асаблівасьцяў, павярхоўнае насьвятленьне гісторыі й частае няведаньне элемэнтарнае геаграфіі выразна выяўляюцца ў шмат якіх амэрыканскіх англамоўных газэтных матэрыялах пра Беларусь.
21 Архівы БІНіМу: Папка «Volantia».
22 Belarusian Review. 1990. No. 1.
Большыя амэрыканскія газэты й часапісы, як, прыкладам, «New York Times», «Baltimore Sun», «Chicago Tribune», «Sports Illustrated», «Time Magazine» ды іншыя, толькі апошнім часам — у сувязі з падзеямі на бацькаўшчыне — пачалі даваць зьмястоўную й апэратыўную інфармацыю пра Беларусь. У гэтым пацьвердзіўся даўні пагляд эміграцыі — ступень насьвятленьня англамоўным друкам падзеяў на Беларусі будзе залежаць ад палітычнага памеру гэтых падзеяў.
Інфармацыя пра дзейнасьць амэрыканскіх беларусаў у вялікім англамоўным друку зьяўляецца ня гэтак часта, аднак на гэта, бадай, могуць наракаць і іншыя этнічныя групы. Адначасна ж нельга сказаць, што беларусы Амэрыкі ігнаруюцца. Даўней «The New York Times» зьмяшчала нават паведамленьні пра зьезды БАЗА, адзначэньні Дня Незалежнасьці Беларусі. Гэтая газэта, між іншым, — добрая крыніца для вывучэньня дзейнасьці беларускае місіі ў ААН23.
3 другога боку, меншыя газэты, як, прыкладам, «Cleveland Plain Dealer», а тым болей газэты лякальныя, насьвятляюць рэгулярна жыцьцё й дзейнасьць беларускіх грамадаў, хоць і тут нярэдка падаецца памылковая інфармацыя. Наагул жа, на думку амэрыканскіх беларусаў, лякальны друк значна да іх прыязьнейшы за вялікія амэрыканскія газэты й часапісы, і таму беларусы падтрымваюць зь ім добрыя кантакты.
Асобная група англамоўных пэрыёдыкаў — шматэтнічныя выданьні. Звычайна яны выдаюцца міжнацыянальнымі арганізацыямі й насьвятляюць праблемы розных этнічных грамадаў. Часам гэтыя выданьні маюць шырокае кола чытачоў па ўсёй краіне. Да гэткіх часапісаў, прыкладам, належаў •The Voice of the Church» (•Церковный Голос»), які выходзіў у 30—40-х гадох і быў афіцыйным органам Славянскага Апасталяту Злучаных Штатаў і цалкам прысьвячаўся прапаганьдзе злучэньня ўсходняе й заходняе галінаў хрысьціянства.
У часапісе друкаваліся матэрыялы зь беларускае літаратуры, прыкладам, па-беларуску быў зьмешчаны верш Янкі Купалы «Вялікдзень», развагі над беларускаю моваю й культураю, нататкі на гістарычныя тэмы.
У артыкулах сьвятароў а. Яна Тарасэвіча, а. Язэпа Рэшаця й а. Базыля Гапановіча зьмешчана шмат інфармацыі пра Беларусь. У іх разглядаюцца дачыненьні паміж каталікамі й праваслаўнымі на Беларусі, дзейнасьць беларускіх каталіцкіх сьвятароў на Далёкім Усходзе, стан рэлігіі на Беларусі, жыцьцё Сьвятое Ефрасіньні Полацкае й г. д.24
23 The New York Times. 1951. February 18; 1955. March 24; 1957. March 25; 1975. August 6; 1987. August 30; 1988. December 8, 28; Беларуская Трыбуна. 1952. №9—10, 11 — 12; Беларус 1951. №6; 1953. №40; 1975. №220.
24 The Voice of the Church. 1939. Nos.4—-5; 1943. No.5.
Сярод пазьнейшых англамоўных шматэтнічных выданьняў варта згадаць •New American» (Дэтройт, штат Мічыган), •Heritage Review» (Нью-Брансўік, штат Нью-Джэрзі) ды іншыя. «Heritage Review» у 1972—1977 гадох надрукаваў асабліва шмат матэрыялаў пра беларусаў у штаце Ныо-Джэрзі.
Украінскія газэты
Украінская грамада ў Злучаных Штатах і ўкраінскі друк, асабліва газэта •Свобода», шчыра прывіталі палітычнае абуджэньне беларускага народу. «Свобода» на пачатку XX стагодзьдзя пачала друкаваць матэрыялы пра Беларусь палітычнага й культурнага характару Выдаўцы газэты, якія вялі гэткае самае змаганьне за сваю этнічную тоеснасьць у Злучаных Штатах, ведаючы, што ў Амэрыцы ёсьць нямала беларусаў, друкавалі цікавыя для беларускіх імігрантаў навіны пад рубрыкаю «Зь беларускага жыцьця». «Свободзе» належыцца гонар першага азнаямленьня шырокага кола амэрыканскіх чытачоў зь беларускаю моваю й літаратураю. Яна перадрукавала па-беларуску з «Нашае Нівы» верш Янкі Купалы, прысьвечаны памяці Тараса Шаўчэнкі. Бясспрэчна, украінцы і ўкраінская грамада ў Амэрыцы былі першымі, хто прызнаў палітычныя памкненьні беларусаў, азнаёміў з гэтымі памкненьнямі шырокія масы ў Злучаных Штатах, шмат паспрыяўшы тым самым беларускаму палітычнаму й культурнаму адраджэньню.
Было шмат выпадкаў, калі ўкраінцы запрашалі беларусаў узяць удзел у іхных палітычных мітынгах і культурных імпрэзах. Часам беларусы бралі ў іх удзел, аднак бальшыня беларускіх імігрантаў, на жаль, была тады яшчэ не гатовая выйсыді на палітычную арэну й не заўсёды адказвала на гэтыя запрашэньні.
Матэрыялы на беларускія тэмы працягвалі зьяўляцца ва ўкраінскім друку й пазьней. У 40-х гадох украінцы зноў былі першыя, хто зьмясьціў беларускія абвесткі да новапрыбылых імігрантаў25.
Расейскія газэты
Ужо ў 1868 годзе а. Агапі Ганчарэнка ў сваёй газэце «Alaska Herald» выступіў з развагамі аб праблемах Гарадзеншчыны ды аб рэлігійных і моўных пытаньнях «заходніх губэрняў» на падставе справаздачаў дапісчыкаў зь Вільні й Пецярбургу, не згадваючы, аднак, назову «Беларусь»26,
25 Архівы БІНІМу: Папка «Ukrainian Language Clippings*.
26 Alaska Herald (San Francisco). 1868. April 15, July 15.
Да Першае сусьветнае вайны расейскія газэты ў Злучаных Штатах зрэдку зьмяшчалі выпадковыя матэрыялы, датычныя Беларусі (вельмі рэдка ўжываючы тэрмін «Беларусь»), не зварачаючы ніякае ўвагі на Беларусь як палітычнае паняцыде. Калі можна не сумнявацца ў відавочнай падтрымцы беларускага нацыянальнага руху ўкраінскім друкам, дык зь вялікаю стрыманасьцю ў гэтым сэньсе трэба ставіцца да расейскіх газэтаў, якія пасьлядоўна выступалі з засьцярогаю што да беларускіх сэпаратысцкіх памкненьняў, ад якіх бы палітычных колаў яны ні зыходзілі: белых, чырвоных, цэнтрыстаўанархістаў ці іншых. Пасьля 1917 году бальшыню расейскіх газэтаў у Злучаных Штатах захапіла тэма расейскае рэвалюцыі й сусьветнага пралетарыяту27.
Аднак, калі этнічныя матывы прыдаваліся да прапагандных мэтаў, яны ўжываліся без абмежаваньняў. Так, прыкладам, падчас паховінаў у Саўт-Рывэры, штат Нью-Джэрзі, у мясцовай парафіі Сьвятых Пятра й Паўла, якая пераважна складалася зь беларусаў, калі сьвятар зьвярнуўся да парафіянаў : «Mae дарагія землякі зь Віленшчыны», журналіст з «Новага Міру» тут жа дадаў: «А што ж сталася з парафіянамі з Гарадзеншчыны й Меншчыны?» — каб настроіць людзей супраць сьвятара28. Але рэвалюцыйныя падзеі, асабліва абвешчаньне Беларускае Народнае Рэспублікі й Беларускае Савецкае Сацыялістычнае Рэспублікі, прымусілі расейскія газэты падысыді да справы больш рэалістычна й прызнаць Беларусь як палітычнае паняцьце. Варта адзначыць, што газэты рэвалюцыйнае арыентацыі — сацыялістычныя, камуністычныя або анархісцкія — зьвярталіся да беларускіх тэмаў часьцей за кансэрватыўны, манархісцкі або праваслаўны друк29.
Некаторыя газэты й часапісы, хоць і не былі прыхільныя да царскага рэжыму, тым ня менш крытычна ставіліся да пераменаў у былой імпэрыі. Так, прыкладам, К.Солнцаў выказаў у газэце «Наука н Жнзнь» меркаваньне, што «нацыянальны разьдзел» Расейскае дзяржавы — уваскрошваньне «паміраючых меншасыдяў»30.
Аднак болыныя газэты, гэткія, як «Новый Мнр», «Русскнй Голос» або «Новое Русское Слово», пагадзіліся з абвешчаньнем Савецкае Беларусі
«Новый Мнр» даволі шырока насьвятляў падзеі ў Савецкай Беларусі. Ён нават вітаў працэс беларусізацыі, зазначаючы, што «тэма беларусізацыі выклікае вялікае зацікаўленьне ў
27 Park R. Op. cit. Р. 487.
28 Новый Мнр (Нью-Йорк) 1916 10 окт.
29 Новый Мнр (Нью-Йорк). 1914 8 нояб ; 1918 2 марта, 2 апр , 17 мая; 1919. 23 нюня ; 1926 3 нюля, 14 авг , 1927. 9 апр.
30 Наука н Жнзнь (Нью-Йорк) 1923 №13.
нашай калёніі (г.зн. сярод «расейскага» насельніцтва Злучаных Штатаў,— В.Ю хоць бы толькі з тае прычыны, што яна, прынамсі, на 60% складаецца зь беларусаў»31. Газэта шмат паспрыяла ўсталяваньню кантактаў паміж старою хваляю беларускіх імігрантаў і новастворанай Беларускай савецкай рэспублікай.
«Русскнй Голос», выразна прарасейская газэта, падтрымвала пасьлярэвалюцыйныя перамены. Аднак, паведамляючы пра беларусізацыю ў Савецкай Беларусі, яна пісала: «У працэсе беларусізацыі расейская культура не павінна ігнаравацца й адкідацца»32. Газэта таксама зьмяшчала шмат сэнсацыйных крымінальных гісторыяў, дзе былі замешаныя паасобныя беларускія імігранты, прыкладам, як Сьцяпан Кенюх забіў сваю жонку з рэўнасьці або як Максім Вошыц, інакш званы Томас МакКоцкі, перад павешаньнем гаварыў са сьвятаром «у сваёй роднай мове»33.
Пра беларускіх імігрантаў пісаў нехта «Ів.Прышчэпа», які ідэнтыфікуе сябе як беларуса і ў нататках пра паездку ў штат Ўісконсын зазначае, што «пад уплывам загару зь белага беларуса стаўся тыповым мэксыканцам»34. Пісаў гумарэскі пра беларусаў-імігрантаў і згадваны раней дзеяч Сымон Салкоўскі35.
«Русскнй Голос» нярэдка перадрукоўваў артыкулы з газэтаў Савецкае Беларусі, як, прыкладам, артыкул Я.Карскага да 400-годзьдзя беларускага друку або Г.Грыгор’ева, А.Чарвякова й Я Адамовіча пра разьвіцьцё эканомікі й культуры ў Савецкай Беларусі36.
Ідэі русыфікацыі нерасейскіх народаў былі вельмі блізкія выдаўцом «Русского Голоса». Аднак гэтыя колы, сярод якіх было даволі шмат вялікароскага этнічнага элемэнту, добра разумелі, што бальшыня іхных чытачоў, тых, што называлі сябе «расейцамі», не былі вялікаросамі й фактычна гаварылі не па-расейску. Каб разьвязаць гэтую праблему й даць сваім чытачом магчымасьць «палепшыць» сваю мову, «Русскнй Голос» распачаў у сярэдзіне 20-х гадоў адмысловую рубрыку «Как правнльно говорнть по-русскн». Аглядаючы рубрыку, можна пабачыць, як выдаўцы «просвеіцалн» беларускіх чытачоў: «Неправнльно говорнть тудой, сюдой вместо туда, сюда, нельзя говорнть сусед, а нужно сосед» і г. д.37
Гэтыя расейскія газэты сацыялістычна-камуністычнае арыентацыі апэратыўна зрэагавалі ў пачатку 30-х гадоў на
31 Новый Мнр (Нью-Йорк). 1926 14 авг
32 Русскнй Голос. 1929. 8 сент.
33 Русскмй Голос. 1927. 22 мая
34 Русскнй Голос. 1930 10 авг
35 Русскмй Голос. 1930. 23 авг
36 Русскнй Голос. 1925. 24 янв , 28 нюня
37 Русскнй Голос. 1927 4 окт
хвалю арыштаў сярод беларускае інтэлігенцыі, абвінавачанае саветамі ў нацыянал-дэмакратызме. Падзеі знайшлі ў газэтах шырокі водгук, як і працэс над Грамадою ў канцы 20-х гадоў (да якое «Русскнй Голос» паставіўся з сымпатыяю), толькі цяпер стаўленьне газэты да асуджаных было востра крытычнае. Выдаўцы па-халуйску трымаліся савецкае лініі, вінавацячы «нацдэмаў» у супрацоўніцтве з замежнымі разьведкамі й «выкрываючы» іхную дзейнасьць у розных галінах інтэлектуальнага жыцьця рэспублікі. Рэдактары гэтае левае амэрыканскае газэты, выконваючы дырэктывы савецкіх уладаў, амаль цалкам перадрукавалі прыпісваны Янку Купалу ліст, дзе ён асуджаў беларускіх нацыянал-дэмакратаў38.
У наступныя дзесяцігодзьдзі газэта працягвала надаваць увагу падзеям у Савецкай Беларусі й сталася прапагандыстам прасавецкае ідэалёгіі сярод тысячаў амэрыканскіх беларусаў, нашчадкаў «дарэвалюцыйнае» хвалі імігрантаў.
«Русскнй Голос» заняў непахісна варожую пазыцыю ў дачыненьні да паваеннае беларускае іміграцыі39. Агулам кажучы, гэтая газэта больш за іншыя выданьні прысьвячала месца беларускай тэматыцы. Можна было б спадзявацца, што гэта будзе адлюстравана ў выдадзенай у 1990 годзе ў Менску манаграфіі, прысьвечанай выключна «Русскому Голосу», аднак аўтар Галіна Еўдакімава зусім абмінула гэтую тэму, толькі раз мімаходзь згадаўшы, што газэту падтрымвалі амэрыканцы беларускага паходжаньня40.
Беларускія тэмы насьвятляліся і ў анархісцкім друку. Як было зазначана раней, сярод лідараў анархісцкага руху ў Злучаных Штатах было нямала беларускіх імігрантаў. На жаль, нягледзячы на гэта анархісты непрыхільна глядзелі на імкненьні да нацыянальнае апрычонасьці. Русафільская арыентацыя анархістаў шырока задакумантаваная й належна ацэненая ў беларускім друку. Нават у 50-х гадох, калі, як можна было б меркаваць, Беларусь як палітычнае паняцьце ўжо трывала замацавалася, анархісты так і засталіся непераконаныя
У артыкуле «Самавызначэньне народаў» Ю.Калакольцаў бароніць ідэю захаваньня адзінае «Расеі» дзеля «зручнасьці кіраваньня» (!) і палохае ўсіх прывідам маленькіх дыктатараў, якія б прыгняталі свае народы, калі б было дазволена існаваць маленькім незалежным краінам41.
Няўмольны час і законы біялёгіі прыбралі анархістаў ды іхных беларускіх пасьлядоўнікаў з палітычнае сцэны.
38 Русскнй Голос. 1931. 1 февр
39 Русскнй Голос 1948 28 окт.; Беларускае Слова 1948. №1.
40 Евдокнмова Г. Русскнй голос в Амернке Мн , 1990; Беларус. 1990 №372.
41 Дело Труда—Пробужденне. 1953. №42; Белорусская Трнбуна. 1929 №3; 1932. №11.
«Новое Русское Слово», заснаванае ў 1910 годзе ў НьюЁрку, — газэта, якую выпісвае й чытае шмат беларусаў, галоўным чынам дзеля яе выразнае антыкамуністычнае пазыцыі. Адзін з заснавальнікаў газэты Андрэй Сядых пісаў з нагоды яе 70-гадовага юбілею: «Задуманая яна была на пачатку вельмі сьціпла, як газэта «каляніяльная», разьлічаная галоўным чынам на простага чытача — «палешукоў» зь Менскае й Гарадзенскае губэрняў, якія прыяжджалі ў Амэрыку на заробкі»42.
Часам газэта зьмяшчае матэрыялы пра беларусаў Амэрыкі й пра падзеі на Беларусі. Тым часам як «Новый Мнр» і «Русскнй Голос* захапляліся гэтак званымі «дасягненьнямі» ў Савецкай Беларусі, «Новое Русское Слово» няраз паведамляла пра беларускі супраціў саветызацыі43.
«Новое Русское Слово» мела колькі беларускіх аўтараў і дапісчыкаў, гэткіх, як Мінскі Мужык (псэўданім), І.Д Далеўскі, Беларус (псэўданім), Н.Варановіч ды іншыя. Некаторыя аўтары адыгралі пэўную ролю ў беларускай грамадзкай дзейнасьці й літаратуры. Адзін зь іх, Нікалас Вакар, чалавек русафільскае арыентацыі, але беларус з паходжаньня, які ў канцы 30-х гадоў прыехаў у Злучаныя Штаты з Парыжу, друкаваў у газэце артыкулы пра Беларусь, якія пазьней сталіся часткамі ягонае манаграфіі, якая выйшла ў выдавецтве Харвардзкага Ўнівэрсытэту44. Іншым шматгадовым беларускім аўтарам быў беларускі пісьменьнік Юры Стукаліч, ведамы пад псэўданімам Юрка Віцьбіч. Стукаліч быў адным зь першых, хто знаёміў чытачоў «Нового Русского Слова» зь беларускаю нацыянальнаю ідэяю й паняцьцем беларускае дзяржаўнасьці, а таксама выясьняў і бараніў пагляды беларусаў, якія імкнуліся аднавіць незалежнасьць Беларусі. Бібліяграфія артыкулаў Стукаліча ў «Новом Русском Слове» налічвае больш за сотню пазыцыяў і ўяўляе сабою значны ўклад у амэрыканскую беларусіку. Іншымі беларускімі аўтарамі «Нового Русского Слова» былі Вячаслаў Сэлях-Качанскі, Аркадзь Евец, Язэп Ляшчынскі (Міхась Кавыль), Яўхім Кіпель і Расьціслаў Завістовіч, усе яны баранілі беларускія пагляды45. Цяпер у газэце сыстэматычна насьвятляюцца праблемы Беларусі, такія, як чарнобыльская катастрофа, палітычная сытуацыя ў краіне, супраціў русыфікацыі й г. д.
Ад канца 40-х да 60-х гадоў газэта падтрымвала тыя групы й палітычныя арганізацыі, якія ідэалягічна стаялі за йснаваньне фэдэрацыйнае Расейскае дзяржавы. У ёй папулярызава-
42 Новое Русское Слово. 1980 20 апр
43 Новое Русское Слово. 1937. 16, 18 нюня : 1948 14 авг.
44 Новое Русское Слово 1939. 21 окт.: 1948 14 апр ; VakarN. Belorussia. The making of a Nation. Cambridge, MA, 1956.
45 Архівы БІНІМу: Папка «Новое Русское Слово».
ліся пагляды розных фэдэралісцкіх арганізацыяў, у тым ліку невялічкая група беларускіх фэдэралістаў. Група гэтая йснавала нядоўга, што было натуральна, бо пераважную бальшыню палітычна актыўных беларусаў складалі тыя, чыёю мэтаю была незалежная беларуская дзяржаўнасьць Беларускія фэдэралісты былі невялікаю групаю палітыкаў без масавае падтрымкі, спадахвочаныя й арганізаваныя расейскімі актывістамі ўлучна з газэтаю «Новое Русское Слово». У сувязі з гэтым газэта крытыкавалася й аналізавалася ў беларускім друку46.
Польскія газэты
Польска-амэрыканскі друк час ад часу зьмяшчаў матэрыялы пра амэрыканскіх беларусаў ды падзеі на Беларусі, асабліва калі беларусы пачалі праяўляць палітычную актыўнасьць. Аднак насьвятленьне беларускае тэматыкі ў польскім друку ніколі не было гэткае шырокае, як у друкў ўкраінскім або расейскім.
Найбольш баранілі беларускія пазыцыі ў польскім друку беларускія журналісты Уладзімер Брылеўскі й Васіль Стома.
Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва зьбірае матэрыялы на беларускія тэмы, апублікаваныя ў розных славянскіх газэтах і часапісах Злучаных Штатаў47.
Беларускі друк за межамі ЗША
Важную ролю ў жыцьці амэрыканскіх беларусаў адыгрываюць беларускія выданьні, што прыходзяць з-за мяжы Зь вялікім зацікаўленьнем беларусы ў Амэрыцы чытаюць канадыйскі квартальнік •Зважай», выдаваны Камітэтам Сувязі Беларускіх Вэтэранаў, брытанскі навуковы часапіс •The Journal of Byelorussian Studies», ватыканскія •Хрысьціянскія Навіны» або •Інфармацыйны Бюлетэнь Фэдэральнае Рады Беларускіх Арганізацыяў Аўстраліі».
Апрача гэтага шмат хто з амэрыканскіх боларусаў выпісвае выданьні з бацькаўшчыны — беластоцкую •Ніву», менскія •ЛіМ», •Чырвоную Зьмену», •Наша Слова», •Спадчыну», а таксама выданьні новага пакаленьня вольнага друку — менскія •Свабоду», •Навіны Адраджэньня», *Беларускі Калекцыянэр», віленскую *Нашу Ніву». Гэтыя дый некаторыя іншыя выданьні заваявалі прыхільнасыдь амэрыканска-беларускае грамады.
46 Бацькаўшчына. 1952. №5, 10, 15—16; 1955. №18
47 Архівы БІНІМу Папкі «Польскі й славянскі друк>; БрылеўскІ У. Польскі замежны друк пра Беларусь//3апісы. Кн 17. 1983 C.219—225.
Агляд амэрыканска-беларускага друку й чытацтва будзе няпоўны, калі ня выказаць колькі заўвагаў пра адну вельмі спэцыфічную газэту й колы, якія ёю апякуюцца. Гаворка пра менскую газэту ^Галас Радзімы» й аднайменнае выдавецтва. Гэтая газэта, заснаваная ў 1955 годзе, бясплатна рассылаецца па ўсім сьвеце беларускім эмігрантам. Яе першапачатковаю мэтаю было пераканаць эмігрантаў вярнуцца на Беларусь, бо, паводле яе аўтараў, жыцьцё там зрабілася значна лепшае, чымся да вайны, калі вялікая частка старых чытачоў газэты пакінула бацькаўшчыну. Выдаўцы, між іншым, ня робяць дыскрымінацыі й дасылаюць яе як старым імігрантам, гэтак і паваенным. Выдаваная з удзелам ведамых органаў, гэтая газэта заўсёды цьвёрда трымалася партыйнае лініі й да нядаўнага часу была надзвычай нуднаю й аднастайнаю публікацыяю вельмі абмежаванае тэматыкі. Ад 70-х гадоў пачалі друкавацца англамоўныя матэрыялы й гішпанская старонка, вялікая частка друкавалася па-расейску. Гэтыя старонкі, як тлумачылася, прызначаліся для старых імігрантаў ды іхных дзяцей. «Голас Радзімы», як выглядае, так і ня здолеў нікога пераканаць вярнуцца ў Савецкую Беларусь або накінуць камусьці свае палітычныя пагляды. Такім чынам, адзінае дасягненьне газэты ў тым, што яна надалей рэгулярна выходзіць. Нягледзячы на зьмены, якія адбываліся ў апошнія гады йснаваньня Савецкага Саюзу, газэта доўгі час захоўвала стары курс, застаючыся партыйнабюракратычным і русыфікатарскім выданьнем. Толькі апошнімі гадамі газэта, сьледам за сваёю апякунчаю арганізацыяю, пачала шукаць свой спосаб існаваньня ў новых умовах. Цікавейшы зрабіўся зьмест матэрыялаў, шырэй насьвятляецца беларуская тэматыка, друкуюцца інтэрвію зь беларусамі ў дыяспары, на якіх яшчэ зусім нядаўна на тых самых старонках вылівалася столькі бруду. Трэба спадзявацца, што «Голас Радзімы» й далей будзе мяняцца ў гэткім кірунку і з часам станецца беларускаю газэтаю й сваім зьместам, і сваім духам.
Сярод кніг зь Бібліятэчкі «Голасу Радзімы», якія таксама бясплатна рассылаюцца беларусам у дыяспары, побач з пустымі прапаганднымі памфлетамі трапляюцца й даволі цікавыя й арыгінальныя працы, асабліва гэта датычыць англамоўных выданьняў.
Беларускія чытачы ў Злучаных Штатах
Некаторыя беларускія імігранты чыталі беларускі друк яшчэ да Першае сусьветнае вайны. Як было зазначана вышэй, у Амэрыцы сваіх падпісчыкаў мела газэта «Наша Ніва».
У міжваенны пэрыяд беларускія выданьні чыталі імігранты як у вялікіх гарадох — Нью-Ёрку, Чыкага, — гэтак і ў
маленькіх мястэчках, прыкладам у Карбандэйле, штат Пэнсылвэйнія. Адзін з чытачоў «Русского Голоса» пісаў у сваёй карэспандэнцыі: «Я атрымваю даволі газэтаў з СССР, і ў бальшыні на беларускай мове, і вось у «Магілёўскім Селяніне» за 5 чэрвеня справаздача аб плянах пяцігодкі»48.
Ведама, амэрыканска-беларускія чытачы вельмі розныя. Сярод іх ёсьць група, якой уласьцівы нізкі ўзровень этнічнае сьведамасьці, гэткія беларусы найчасьцей будуць чытаць парасейску. Аднак тыя, каго можна было б назваць палітычна сьпелымі беларусамі, чытаюць і ўсяляк падтрымваюць беларускі друк. Ніхто зь беларускіх чытачоў не шукае ў беларускіх выданьнях інфармацыю аб штодзённым жыцьці або бягучых палітычных падзеях — яны могуць знайсьці яе ў шматлікіх штодзённых газэтах у ангельскай, польскай, расейскай або ўкраінскай мовах. Хацелася б спадзявацца, што ў будучым становішча зьменіцца, бо атрыманьне штодзённае інфармацыі праз свой друк значна паспрыяла б павышэньню ўзроўню нацыянальнае сьведамасьці. Аднак усю інфармацыю пра беларусаў і іхную дзейнасьць можна знайсьці ў беларускіх выданьнях. Іншымі словамі, беларускі друк служыць задавальненьню нацыянальных духовых і культурных патрэбаў беларускае грамады.
Варта адзначыць яшчэ адзін факт. Колькасьць беларускамоўных чытачоў у Злучаных Штатах з кожным днём памяншаецца, а новыя імігранты зь Беласточчыны й Беларускае Рэспублікі прыбываюць нячаста 3 другога боку, колькасьць амэрыканскіх беларусаў, чыёю роднаю моваю сталася ангельская, павялічваецца, і гэтыя людзі імкнуцца падтрымаць і падтрымваюць беларускі пэрыядычны друк і кнігавыдавецтва. У выніку шмат хто з гэтых англамоўных амэрыканскіх беларусаў вучыцца й практыкуе мову бацькоў праз беларускамоўныя выданьні. Падтрымка беларускага друку як часткі амэрыканскае этнічнае мазаікі складае для іх падставу для этнічнага гонару. Такім чынам, мяркуючы з энтузыястычнага духу маладога пакаленьня ды з факту паступовага павелічэньня эміграцыі зь Беларусі, можна спадзявацца на зьяўленьне і ўмацаваньне дзьвюх новых групаў чытацкае аўдыторыі, што забясьпечыць працяг існаваньня беларускага друку ў Амэрыцы.
Беларускае радыё ў Злучаных Штатах
Як ужо было зазначана, першая беларуская радыёпраграма была заснаваная ў 1928—1929 гадох у Чыкага Язэпам Варонкам. Гэтыя перадачы былі вельмі папулярныя, аднак
48 Русскнй Голос. 1929 9 авг
дзеля фінансавых прычынаў яны мусілі быць пашыраныя за кошт дадатку вяшчаньня ў іншых мовах. Беларускія перадачы Я Варонкі гучалі ў эфіры каля году; пасьля іхнага закрыцьця Я.Варонка рыхтаваў перадачы па-расейску ды ў іншых славянскіх мовах, зрэдчас устаўляючы між іх праграму пабеларуску49.
Беларускія праграмы былі адноўленыя ў Чыкага падчас Другое сусьветнае вайны стараньнямі а Яна Тарасэвіча, яны рэгулярна выходзілі ў эфір на працягу некалькіх гадоў50.
3 прыездам у Злучаныя Штаты ў канцы 40-х гадоў паваеннае хвалі беларускае іміграцыі беларускія праграмы з нагоды беларускіх нацыянальных сьвятаў перадаваліся ў розных гарадох — Дэтройце, Чыкага, Нью-Ёрку, Філадэлфіі, Кліўлэньдзе ды іншых51.
Рэгулярныя беларускамоўныя праграмы ўзьнікалі й пазьней. Гэткія былі перадачы Паўла Куляша ў Дэтройце (1952—1953), Міхася Казьлякоўскага ў Трэнтане (перадачы на рэгіён Нью-Ёрк—Ныо-Джэрзі, 1958—1959), Міколы Дзямідава ў Чыкага (1950), а таксама беларуская радыёпраграма «Нёман», запачаткаваная Нікодымам Жызьнеўскім у Чыкага ў 1960 годзе, якая гучыць у эфіры й даі'этуль52.
Апошнімі гадамі беларусы ў Злучаных Штатах пачалі слухаць беларускія праграмы «Радыё Свабода», а таксама перадачы замежнага вяшчаньня Беларускага Радыё зь Менску, шырака рэклямаваныя «Голасам Радзімы»53.
Беларусы ў амэрыканскай тэлевізіі
Адзін зь першых выступаў беларусаў у амэрыканскай тэлевізіі адбыўся ў 1951 годзе ў Каліфорніі, калі Ніна Кіт паказвала гледачам, як згатаваць беларускі халаднік, і, карыстаючыся гэткаю нагодаю, інфармавала гледачоў пра Беларусь54.
Групы беларускае моладзі выступалі ў тэлевізіі ў Кліўлэньдзе, а таксама ў нью-ёркскай перадачы «Гадзіна полькі» зь беларускімі народнымі танцамі. Бралі беларусы ўдзел і ў калядных тэлепраграмах у Каліфорніі, Іліноі, Агаё, Нью-Джэрзі, Нью-Ёрку ды іншых штатах55.
49 Белорусская Трнбуна (Чнкаго). 1931. №8
50 Гутарка аўтара з а. Уладзімерам Тарасэвічам
51 Архівы БІНіМу: Папка «Беларускія радыёпраграмы»
52 Гутарка аўтара з Паўлам Куляіаом I Міхасём Казьлякоўскім, 1979; Архівы БІНІМу: Папка «Беларускія радыёпраграмы»
53 Гутаркі аўтара зь Віталем Кажаном I Аўгенам Протасам, 1988
54 Гутарка аўтара зь Нінай КІт, 1979; Беларуская Трыбуна 1951 №8
55 Беларус. 1958 №66—67; Thirteen Press Release (Newark). 1980. Dec. 4;
Архівы БІНіМу
Апошнімі часамі беларусы выступалі на экране ў сувязі з падзеямі на Беларусі — чарнобыльскаю катастрофаю, палітычнаю сытуацыяю ў краіне, абвешчаньнем незалежнасьці56.
Кружэлкі, касэты, відэафільмы, сувэніры, маркі й г.д.
Ужо ў лягерох Ды-Пі беларускія народныя мэлёдыі прыцягнулі ўвагу амэрыканскіх уладаў, і яны найгралі колькі беларускіх песьняў на магнітафон дзеля пашырэньня ў Злучаных Штатах57. Пачынальнікам беларускага грамафоннага запісу на Захадзе стаўся Беларускі Студэнцкі Хор у Лювэне, Бэльгія, пад кіраўніцтвам прафэсара Міколы Равенскага. На пачатку 50-х гадоў хор найграў колькі кружэлак з запісамі рэлігійных і народных песьняў. Гэтыя кружэлкі знайшлі шырокую аўдыторыю й прыхільнасьць слухачоў у Злучаных Штатах.
Ініцыятыва выданьня беларускіх кружэлак у Злучаных Штатах належыць адміністратару беларускага хору ў СаўтРывэры, штат Нью-Джэрзі, Барысу Шчорсу. Ён здолеў мабілізаваць рэсурсы й падтрымку Злучанага БеларускаАмэрыканскага Дапамаговага Камітэту, захапіў ідэяю хор і вядучых ягоных кіраўнікоў і ўдзельнікаў — К.Барысаўца, Д Верасава, В.Сэлях-Качанскага, П.Нядзьведзкага, М.Сеньку, М.Палюховіча ды іншых, і гэткім чынам сталася магчымым найграньне сэрыі кружэлак5«.
Займалася выданьнем кружэлак і Арганізацыя БеларускаАмэрыканскае Моладзі зь вядучым удзелам прафэсара Міколы Куліковіча. Выдавалі кружэлкі й паасобныя гурты, як, прыкладам, аркестар *Нова» пад кіраўніцтвам Алекса Мартыновіча.
Аднак найбольшым посьпехам на беларуска-амэрыканскім музычным рынку карыстаюцца запісы сьпевака Багдана Андрусышына — Данчыка. Ён найграў тры кружэлкі, і ўсе яны былі раскупленыя адразу пасьля зьяўленьня. Данчыкавы песьні карыстаюцца шырокаю папулярнасьцю й на Беларусі, асабліва пасьля ягоных там выступаў у 1989 годзе.
Шмат якія зь пералічаных вышэй запісаў выйшлі й на магнітафонных касэтхах
Апошнімі часамі беларусы адзьнялі колькі відэафільмаў, як, прыкладам, з паездак ансамблю «Васілёк» на Беласточчыну й Беларусь, з Сустрэчаў Беларусаў Паўночнае Амэрыкі. На
56 Беларус. 1991 №382; Архівы БІНІМу: Папка «Незалежнасьць».
57 Беларускае Слова (Бакнанг). 1950 №14
51 Беларускае Слова (Саўт-Рывэр). 1956 №31; 1957 №34; 1958 №38, 39; АрхіВЫ АБАМ; АрхіВЫ БІНіМу
Беларусі было зьнята колькі фальклёрных відэафільмаў. Шмат якія з гэтых фільмаў зьняла Паўлінка Сураіла зь МічыГанскага ўнівэрсытэту.
Амэрыканскія беларусы выпусьцілі сотні сувэніраў: сьцяжкоў, памятных талерак, значкоў і г. д., а таксама колькі сэрыяў юбілейных марак, прысьвечаных беларускім гістарычным падзеям — Слуцкаму Паўстаньню, юбілею Скарыны й г.д
Падсумоўваючы агляд выдавецка-інфармацыйнае дзейнасьці амэрыканскіх беларусаў, трэба зазначыць, што тут дасягнутыя значныя посьпехі. Публікацыі адыгрываюць важную ролю ў пашырэньні й захаваньні інфармацыі аб жыцьці беларусаў у Злучаных Штатах, ррычым дзеля гэтага часам ужываюцца амэрыканскія сродкі масавае інфармацыі. Беларускія сувэніры пашыраюцца на этнічных і неэтнічных кірмашох, у музэях, на выставах і сьведчаць аб беларускай прысутнасьці ў гэтай краіне59
БЕЛ АРУ CK A АМЭРЫК AHCKIЯ ДАЧЫНЕНЬНІ
Тэма, азначаная ў загалоўку, ахапляе два аспэкты дачыненьняў і кантактаў: паміж паасобнымі грамадзянамі й паміж краінамі — ЗША й Беларусьсю
На пачатку будзе дарэчы паставіць пытаньне: калі на беларускіх землях даведаліся пра Амэрыку? I наадварот: калі Амэрыка ўпершыню даведалася пра Беларусь?
Амэрыканска-расейска-яўрэйскі гісторык, які дасьледаваў гэтую праблему, д-р Абрагам Ярмалінскі, сьцьвярджае, што першыя весткі пра новаадкрытую Амэрыку прыйшлі на беларускія землі ў другой палове XVI стагодзьдзя. Д-р Ярмалінскі пісаў: «Каля 1572 году літоўскі шляхціц Амброзі Бразоўскі, пра якога больш нічога ня ведама, пераклаў з польскае мовы на беларускую «Кроніку Бельскага». Колькі гадоў пазьней, у 1584 годзе, у Маскве гэты тэкст быў невядомаю рукою перакладзены на расейскую мову»1.
Інфармацыя пра Беларусь (пад назовам «Літва») зьявілася ў Амэрыцы ў друкаваных крыніцах у XVII стагодзьдзі, а ў больш падрабязным насьвятленьні — у XVIII стагодзьдзі2.
Асабістыя кантакты
Было б лягічна прыпусьціць, што асабістыя кантакты паміж грамадзянамі абедзьвюх краінаў маюць даўную гісторыю, ад тых часоў як беларускія імігранты зьявіліся на амэрыканскіх берагох, г. зн. ад XVII—XVIII стагодзьдзяў Гэтыя кантакты пераважна мелі эпісталярны характар. Аналіз архіваў айца Ф.Дзеружынскага паказвае, што ён меў вельмі інтэнсыўную перапіску з бацькаўшчынаю3.
1 NYPL Bulletin. Vol.43. 1939. P.895,897; Vol.47. 1943. P.52,53.
2 Запісы. Кн.16. 1978. C 119—128; Кн 17. 1983. C 117—119
3 Jesuite Archives, Baltimore, MD, Dzieruzhinski's Archives.
Перапіска была вельмі папулярнаю й інфармацыйнаю формаю кантактаў. У першыя дзесяцігодзьдзі XX стагодзьдзя газэта «Наша Ніва» ды іншыя беларускія выданьні былі літаральна засыпаныя лістамі з усіх бакоў, у тым ліку й з-за акіяну4.
У 20-х гадох саветы спрабавалі выкарыстаць прыватную перапіску ў сваёй прапаганьдзе й наладзілі «ўсесаюзную» лістапісальную кампанію5. Але масыўнае ўмяшаньне дзяржавы ў прыватную перапіску грамадзянаў цягнулася нядоўга, хоць дзяржаўная цэнзура на ліставаньне з замежжам існавала да самых нядаўных часоў.
Апроч асабістае перапіскі амэрыканскія беларусы падтрымваюць розныя формы кантактаў зь сем’ямі й сябрамі. Штогоду сотні амэрыканцаў наведваюць сваіх родзічаў і сваякоў на Беларусі. Гэтыя кантакты застаюцца вельмі блізкія аж да трэцяга й чацьвертага пакаленьня.
Іншая форма кантактаў — розныя падарункі й пачкі, што ў вялікай колькасьці пасылаюцца з Амэрыкі на Беларусь.
Падтрымваюцца дачыненьні і ў форме перадачы дароў тэстамантам. Гэтак, прыкладам, ведамы амэрыканскаяўрэйскі дасьледнік і лідар сацыялістычнага руху Ісак Гурвіч, народжаны ў Менску, у 20-х гадох падараваў Беларускаму Дзяржаўнаму Ўнівэрсытэту свой багаты кнігазбор6 У друку таксама паведамлялася, што нехта Розэнфэльд, які паходзіў зь Беларусі й памёр у Каліфорніі, адпісаў тэстамантам значную суму грошай на пабудову шпіталю на Беларусі7.
Спробы навязаць кантакты паміж амэрыканскімі беларусамі й іхнымі сваякамі на Беларусі ў справе атрыманьня спадчыны рабіліся Беларускім Таварыствам Чырвонага Крыжа ў сярэдзіне 20-х гадоў. Таварыства друкавала ў сваім бюлетэні абвесткі, якія мелі непасрэднае дачыненьне да амэрыканскіх беларусаў і іхных сваякоў на бацькаўшчыне.
У гэтых абвестках, прыкладам, гаварылася: «Сваякі памёрлых амэрыканскіх імігрантаў могуць атрымаць страхоўку ў памерах ад 5000 да 10 000 даляраў». Далей ішло гэткае тлумачэньне:
Перад імпэрыялістычнаю вайною шмат беларусаў выехала працаваць у Амэрыку. Шмат хто зь Іх пасьля Кастрычніцкае Рэвалюцыі вярнуўся на Беларусь, але нямала яшчэ застаецца ў Злучаных Штатах Некаторыя з тых беларускіх Імігрантаў былі забітыя на вайне, шмат хто загінуў у няшчасных выпадках на працы Звычайна беларускія імігранты страхуюць сваё жыцьцё, I ў выпадку сьмерці іхныя нашчадкі могуць
4 Наша Ніва 1906—1915.
5 Шестакова Т. Укрепленне ннтернацнональных связей: Международная перепнска рабочнх БССР. 1925— 1937//Вопросы нсторнн Мн, 1980 С 32-43
6 Бнблнотечное дело в БССР Мн , 1978 Док №34 С 52
7 Божым Шляхам 1950. №29—30. С. 15; Новое Русское Слово 1949. 1 нояб
атрымаць страхоўку КалІ ж гэтыя імігранты ня маюць сваякоў у Злучаных Штатах, страхоўку могуць атрымаць іхныя блізкія ў Савецкай БеларусІ Справы, што маюць дачыненьне да атрыманьня спадчыны, узяло на сябе Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа8.
Як таго можна было б чакаць, судовыя паседжаньні ў справе атрыманьня спадчыны сталіся частаю зьяваю ў амэрыканскіх судох у 20-х гадох і адбываюцца да сёньняшняга дня9.
Як выглядае, аб’ём фінансавых апэрацыяў паміж амэрыканцамі й беларусамі быў даволі значны, пра што сьведчыць адкрыцьцё аддзяленьняў Амэрыканскага Аб’еднанага Банку ў Менску й Віцебску10.
Значная была й групавая фінансавая дапамога Беларусі, асабліва пасьля Другое сусьветнае вайны. Група фармараў з Вайнлэнду, штат Нью-Джэрзі, падаравала суму грошай Беларускаму Ўнівэрсытэту. Шматлікія групы амэрыканцаў з штатаў Канэтыкат, Нью-Джэрзі, Нью-Ёрк і Агаё падаравалі Беларусі праз розныя савецкія ўстановы значныя сумы грошай. Гэтая дапамога асабліва ўзрасла пасьля чарнобыльскае катастрофы й вылічаецца ў мільёнах даляраў. Пры гэтым важна адзначыць, што ў дапамозе ахвярам Чарнобыля бяруць удзел ня толькі беларусы, але й сотні амэрыканцаў, шматлікія арганізацыі, фірмы й шпіталі.
Сёньня тысячы гасьцей зь Беларусі наведваюць сваіх родзічаў і сяброў у Амэрыцы, зь якімі яны ня бачыліся больш за сорак гадоў.
Дачыненьні на арганізацыйным і дзяржаўным узроўні
Блізкія сацыяльна-культурныя кантакты паміж беларусамі й амэрыканскімі арганізацыямі пачаліся ў 1917—1918 гадох. У Менску дзеілі шматлікія амэрыканскія місіі, якія раздавалі ежу й адзеньне. Гэтыя місіі дапамагалі таксама весьці культурную працу з моладзьдзю. Дзеіў у горадзе Амэрыканскі Клюб, а потым ягоны будынак, называны «амэрыканскі барак», быў перададзены на патрэбы беларускіх арганізацыяў. У гэтым будынку адбыліся й першыя спэктаклі Беларускага Тэатру11.
8 Бюлетэнь Цэнтральнай Камісіі Беларускага Чырвонага Крыжа. 1927. №7—8.
9 Гутарка аўтара з Майклам Папам, Кліўлэнд, 1984; The Sun (Baltimore, MD). 1976. March 14. P.A18.
10 Архівы БІН1Му: Блянкі канвэртаў.
11 Гісторыя беларускага тэатра Т2 Мн , 1985 С 12; Шнбеко 3., Шнбеко С Млнск. Страннцы нстормн дореволюцнонного города. Мн , 1990 С 326—327.
Першыя спробы наладзіць палітычныя кантакты і ўсталяваць дзяржаўныя дачыненьні, а таксама азнаёміць амэрыканскіх палітыкаў зь беларускімі палітычнымі ідэаламі й патрэбамі былі зробленыя прадстаўнікамі Беларускае Народнае Рэспублікі ў 1918—1919 гадох12.
3 аналізу дзейнасьці Амэрыканскае Дапамаговае Адміністрацыі (АРА) на Беларусі ў 1920—1923 гадох можна меркаваць, што Амэрыка была зацікаўленая ва ўсталяваньні кантактаў з новаўзьніклаю краінаю, але з прычынаў, якія застаюцца нявысьветленымі, гэта не было ажыцьцёўлена. Як зазначае Алеся Кіпель у сваім артыкуле пра дзейнасьць АРА на Беларусі, амэрыканцы, будучы прагматыкамі, адчувалі, што практычна ўся палітыка ў Савецкім Саюзе вызначалася й кантралявалася маскоўскім урадам. Такім чынам, было лягічным падтрымваць кантакты непасрэдна з цэнтральным урадам13.
Амэрыканская дапамога Савецкай Беларусі ў 1922 годзе, як выглядае, была асабліва значная ў галіне сацыяльнага забесьпячэньня й адукацыі. Сыдяпан Некрашэвіч, адзін з кіраўнікоў Савецкае Беларусі ў 20-х гадох, зазначаў, што амэрыканская дапамога складала 12% у агульным бюджэце Народнага Камісарыяту Асьветы ў 1922/23 бюджэтным годзе14.
Дапамагала Амэрыка й беларускім школам у Заходняй Беларусі. Урад ЗША некалькі гадоў выяўляў зацікаўленьне гэтым рэгіёнам і сачыў за разьвіцьцём палітычнае сытуацыі ў Заходняй Беларусі да сярэдзіны 20-х гадоў15.
Паасобныя культурныя кантакты паміж Амэрыкай і Беларусьсю пачаліся ў XIX стагодзьдзі, калі ў Сан-Францыска ў 1887—1888 гадох выстаўляў свае карціны Казімір Альхімовіч, а на пераломе стагодзьдзя дэманстраваліся карціны Рыгора Баброўскага16.
Сталыя культурныя кантакты паміж абедзьвюма краінамі пачаліся ў сярэдзіне 20-х гадоў, калі ў 1926 годзе было заснаванае Беларускае Таварыства Культурных Сувязяў з Замежнымі Краінамі ў рамках Усесаюзнага Таварыства Культурных Сувязяў з Замежнымі Краінамі17.
Культурныя дачыненьні паміж БССР і Злучанымі Штатамі ў 20—30-х гадох былі вельмі актыўныя. Навукоўцы з ГорыГорацкае Сельскагаспадарчае Акадэміі бралі ўдзел у Міжнародным Кангрэсе Глебазнаўцаў у Вашынгтоне ў 1927
12 Архівы БНР, Стэмфард, штат Канэтыкат.
13 Запісы. Кн.16. 1978. C.61—83.
14 Беларусь. Мн., 1924 С.24—25.
15 Архівы БІНіМу: Папка «Амэрыканская дапамога Заходняй Беларусі». Гл. таксама: Беларуская Думка. 1981 — 1982 №25—26. С.53—54.
16 Гісторыя беларускага мастацтва. Т.З. Мн., 1989. С. 197, 235, 244, 345.
17 Вопросы нсторнн. Вып.2. Мн., 1985. C.115—116.
годзе18. Беларускія прадстаўнікі бралі ўдзел на Міжнароднай Выставе Мастакоў у 1928 годзе ў Лос-Анджэласе і ў 1929 годзе ў Нью-Ёрку19. Мастакі з Савецкае Беларусі таксама ўдзельнічалі ў Чацьвертай і Пятай Міжнародных Выставах Экслібрысу ў 1928 і 1929 гадох у Лос-Анджэласе20. Былі арганізаваныя праграмы абмену з Нью-Ёркскаю Публічнаю Бібліятэкаю й Бібліятэкаю Кангрэсу21. Акадэмія Навук БССР разьвівала пляны супрацоўніцтва з амэрыканскімі навуковымі ўстановамі. Менск наведвалі амэрыканскія культурныя й мастацкія калектывы, прыкладам, у 1936 годзе было арганізаванае канцэртнае турнэ па Беларусі музычнае групы Вайнтраўба—Сінлапатраса22.
Савецкая Беларусь разьвівала таксама дзелавыя дачыненьні з амэрыканскімі прамысловымі коламі: у 1927—1928 гадох БССР экспартавала ў Злучаныя Штаты тавараў амаль на мільён рублёў23.
Гады Другое сусьветнае вайны былі пэрыядам супрацоўніцтва паміж Злучанымі Штатамі й СССР. Савецкая Беларусь мела ў гэтых дачыненьнях свой дадатковы голас, важны дзеля йснаваньня беларускае іміграцыі ў ЗША, аднак яна, ведама ж, не магла весьці незалежную ад Масквы палітыку.
Шырэйшыя эканамічныя й культурныя дачыненьні паміж БССР і заходнімі краінамі пачалі разьвівацца пасьля Другое сусьветнае вайны, калі дапамога УНРРА Савецкай Беларусі сталася важным фактарам аднаўленьня разбуранае гаспадаркі БССР24.
Што да эканамічнага супрацоўніцтва, дык пра яго няшмат было чуваць да сярэдзіны 70-х гадоў, калі на амэрыканскім рынку зьявіўся прадукаваны ў БССР трактар «Беларусь». Газэта «New York Times» пісала з гэтае нагодьі:
Калі на поўначы штату Нью-Ёрк пачнуцца вясновыя палявыя працы, некаторыя фармары будуць араць свае палеткі маленькім франтаватым трактарам, які злучае ў сабе ўсе тэхналягічныя перавагі, якія гэтак вабяць амэрыканцаў: ён недарагі, эканомны й мае чатырохколавы прывад Трактар «Беларусь»вырабляецца ў Менску25.
18 Русскнй Голос 1927. 22 нюня
19 Вопросы нсторнн. Вып.З. Мн., 1976. С.85
20 Беларускі кніжны знак. Мн., 1975. C.125.
21 NYPL Archives.
22 Архівы БІНІМу: Папка Вайнтраўба; Вопросы нсторнн Вып 2 С. 116
23 Краўчанка П. Знешнегандлёвыя сувязі БССР у перыяд стварэння эканамічнага фундаменту сацыялізму//Веснік БДУ Сер.З 1975№1. C.18.
24 Woodbridge G. Op. cit.
25 Belarus —» it's a better idea//The New York Times. 1974. Apr. 28. Sec.4. P.2.
Ведамы географ і саветоляг Тэадор Шабад, пішучы пра тэхнічныя характарыстыкі гэтага трактара, зазначыў: «Адна з праблемаў, зь якою сутыкнуліся амэрыканскія дзелавыя колы, — як вымаўляць ягоны назоў»26.
Трактар «Беларус» меў шырокую рэкляму ў амэрыканскай тэхнічнай літаратуры, была нават утвораная фірма «Машынная тэхніка Беларус», якая пашырала тэхнічныя й рэклямныя матэрыялы пра новы трактар. Аднак у 80-х гадох ён ужо ня меў гэткае шырокае рэклямы, бо не ва ўсім адпавядаў патрэбам амэрыканскага рынку.
Што да культурных дачыненьняў паміж абедзьвюма краінамі, дык, пачаўшыся даволі сьціпла ў паваенным пэрыядзе, яны дасягнулі больш інтэнсыўнага ўзроўню ў 70—80-х гадох ды працягваюць пасьпяхова разьвівацца ў 90-х. Беларусь бярэ актыўны ўдзел у шматлікіх праграмах культурнага абмену, выставах, студэнты й асьпіранты зь Беларусі прадаўжаюць навуку ў ЗША; прэзыдэнт АН Беларусі У.Платонаў быў запрошаны выкладаць у Прынстанскім Унівэрсытэце.
У Амэрыцы неаднаразова гастраляваў ведамы беларускі музычны калектыў «Песьняры». Часты госьць у Злучаных Штатах ведамая беларуская гімнастка Вольга Корбут. Беларускія кнігі й карціны часта дэманстраваліся на савецкіх выставах у ЗША. Усё болей амэрыканцаў знаёмяцца зь фільмамі кінастудыі «Беларусьфільм».
Паездкі амэрыканцаў на Беларусь у рамках абмену ахапляюць шырокія прафэсійныя й культурныя колы — музычныя калектывы, тэхнічныя выставы, дэманстрацыі кінафільмаў, групы студэнтаў. Звычайнаю зьяваю сталіся беларускамоўныя гіды на амэрыканскіх выставах на Беларусі. Цікавы прыклад музычных сувязяў: песьня беларускага кампазытара Аўгена Магаліфа на словы амэрыканскага паэта Дж.Лоўэла заняла адно зь першых месцаў у адным з маскоўскіх хітпарадаў27.
У 90-х гадох амэрыканскія беларусы пачалі запрашаць беларускіх артыстаў для выступленьняў на Сустрэчы Беларусаў Паўночнае Амэрыкі.
Разам з тым амэрыканска-беларускія артысты й мастакі пачалі выступаць і на Беларусі. У 1989 годзе адбылося пасьпяховае турнэ па Беларусі (улучна зь Беласточчынаю) Данчыка. У 1990 годзе ў гарадох Беларусі — Менску, Полацку, Горадні, Вільні ды іншых — выступаў танцавальны ансамбль «Васілёк». Гэтыя культурныя падзеі мелі шырокі розгалас. Данчыкава турнэ насьвятлялася ў шматлікіх
26 U.S. News and World Report. 1974.June 17; Беларус. 1974. №209.
27 Перапіска аўтара з Аўгенам Магаліфам, 1991. Гл. таксама: Знамя юностн 1990 12 марта.
газэтах і часапісах, у радыёй тэлеперадачах. Гастролі Данчыка й «Васілька» зрабілі вялікае ўражаньне на беларускую моладзь. Упершыню яны бачылі маладых амэрыканскіх беларусаў і маглі падзівіцца іхнай добрай беларускай мове, веданьню беларускае гісторыі ды адданасьці роднай культуры.
Гаворачы пра Данчыка, трэба адзначыць, што ён запачаткаваў новую форму культурнага супрацоўніцтва паміж амэрыканскімі й «падсавецкімі» беларусамі, запісаўшы разам зь Лявонам Барткевічам кружэлку й касэтку «Мы адной табе належым»28.
У апошнія дзесяцігодзьдзі йснаваньня СССР савецкі прапагандны апарат прысьвяціў шмат часу й энэргіі разьвіцьцю руху «спародненых гарадоў». Улады гэткіх «гарадоўпабрацімаў» заключаюць між сабою розныя пагадненьні ды абменьваюцца афіцыйнымі дэлегацыямі з нагоды розных гарадзкіх урачыстасьцяў. Гэткім парадкам разьвіваўся даволі шырокі культурны абмен, прыкладам, паміж Грэнд-Рэпідзам, штат Мічыган, і Гомелем або паміж Дэтройтам і Менскам29.
Немалы ўклад у амэрыканска-беларускія дачыненьні быў зроблены рэпатрыянтамі. Беларусы вярталіся на бацькаўшчыну яшчэ перад Першай сусьветнай вайной, a асабліва шмат вярнулася па рэвалюцыі. Сярод jx — ведамыя дзеячы, гэткія, як д-р Аляксандар Сянкевіч, архэоляг і прыродазнавец Сяргей Сакалоўскі; з Амэрыкаю зьвязаная значная частка жыцьця генэтыка Антона Жэбрака. Амаль усе рэпатрыянты былі рэпрэсіяваныя савецкаю ўладаю. Іх лёс дасюль застаецца недасьледаваны30.
Культурныя дачыненьні ўсіх узроўняў складаюць важны элемэнт міжнароднага супрацоўніцтва, спрыяюць лепшаму разуменьню й прыязьні між народамі, таму трэба ўсяляк вітаць разьвіцьцё гэткіх дачыненьняў паміж Беларускаю Рэспублікаю й Злучанымі Штатамі Амэрыкі.
28 Архівы БІНІМу.
29 Sister cities/ZDaily World (New York). 1985. March 14; New World Review. 1982. No.6.
80 Наш Край 1927 №8—9. C.94—95
БЕЛАРУСКА-АМЭРЫКАНСКІЯ КУЛЬТУРНЫЯ СУВЯЗІ
Беларуская тэма ў амэрыканскай літаратуры
Яшчэ на пачатку XIX стагодзьдзя у амэрыканскім друку зьявіліся заўвагі й назіраньні над паэтычнымі вартасьцямі беларускага фальклёру1.
Першым ведамым амэрыканскім літаратарам, які зрабіў аднаго з сваіх герояў беларусам — імігрантам у Амэрыцы, — быў Аптан Сынклэр. У сваіх клясычных «Джунглях», дзе сярод іншага апісваецца жыцьцё імігранта-літоўца, аўтар піша:
Адным вечарам яго ў дарозе засьпела бура, 1 ён пайшоў шукаць прытулку ў маленькі дамок, які стаяў адразу за горадам. Гэта была хата рабочага, гаспадар, як 1 ён сам, быў славянін, нядаўны эмігрант зь Беларусі. Ён запрасіў Юргіса ў хату сваёю роднаю моваю I сказаў ісьці на кухню й пасушыцца ля вагню2.
Балыпыня апісаньняў Беларусі й беларусаў у амэрыканскай літаратуры сустракаецца ў творах пісьменьнікаў-яўрэяў, і гэта цалкам зразумела, бо многія тысячы яўрэйскіх імігрантаў прыехалі ў ЗША зь беларускіх земляў «мяжы аселасьці».
Адною зь першых, хто згадаў Беларусь як краіну дзяцінства, была Мэры Энтын3. На вялікі жаль, М.Энтын і шматлікія іншыя пісьменьнікі-яўрэі ўжываюць недакладную тэрміналёгію, называючы Беларусь «Расеяй», а беларусаў «расейцамі», што, бясспрэчна, дадало тэрміналягічнае і канцэптуальнае блытаніны што да назову нашае краіны і народу ў Амэрыцы. Шмат для каго з гэтых пісьменьнікаў засталося незаўважным тое, што беларусы таксама прыгняталіся расейскім рэжымам. Часам, праўда, рабілася розьніца. Мэры Энтын піша:
Калі я была маленькаю дзяўчынкай, сьвет для мяне дзяліўся на дзьве часткі: Полацак, дзе я жыла, I чужая краіна, якая называлася Расея 4
1 Запісы. Кн.17. 1983. С. 124—125.
2 Sinclair. U The Jungle. New York, 1985. P.283.
3 Antin M. From Polotzk to Boston. Boston, MA, 1899.
4 Antin M. The Promised Land. Boston, MA, 1912. P.8.
За М.Энтын зьявіўся цэлы легіён яўрэйскіх празаікаў, паэтаў і драматургаў, якія пісалі на ідышы й па-ангельску й закраналі беларускія тэмы. Шмат хто зь іх паходзіў зь Беларусі, прыкладам, паэт Морыс Вінчэўскі зь Янава, драматург Давід Пінскі з Магілева, тэатральны крытык і апавядальнік Бэрнард Горын зь Ліды, паэт і апавядальнік Аўром Рэйзін з Койданава, паэт Давід Эйгорн з Карэлічаў, паэтклясык Г.Лейвік з Ігумена, паэт і навэліст Хаім Градэ зь Вільні, паэтка Ана Марголін зь Беластоку, пясьняр беларускіх краявідаў Пэрэц Гіршбэйн, літаратурны крытык Шмуэль Нігер (Чарны) з Дукоры, апавядальнік і літаратурна-тэатральны крытык Борух Глазман з-пад Мазыра ды шмат іншых5. Зь Пятровічаў, што на Мсьціслаўшчыне, паходзіць сусьветна ведамы амэрыканскі пісьменьнік-фантаст Айзэк Азімаў6.
Драматург Леон Кобрын, які нарадзіўся ў Віцебску, закранае беларускія тэмы ў сваёй ведамай п’есе «Янкель Бойл, або Вясковы хлопец», а таксама ў апавяданьнях «Літоўская вёска» і «Зь літоўскага мястэчка ў шматкватэрны дом». Кобрын апісвае жыцьцё яўрэяў і іхныя дачыненьні зь мясцовым хрысьціянскім насельніцтвам, якія, хоць і не заўсёды суладныя, даволі часта былі прыязныя, асабліва што датычыць моладзі. Творы Кобрына расквечаны тыпова беларускімі выслоўямі й выяўляюць ягонае знаёмства з жыцьцём сялянаў, сярод якіх ён пасяліў сваіх герояў. Беларускія тэмы таксама знайшлі сваё адлюстраваньне ў кнізе Абрагама Кагана «Узьлёт Давіда Лявінскага» ды ў першым томе ягонае шматтамовае аўтабіяграфіі «Лісьцё майго жыцьця»7.
Так падаваўся чытачу спэцыфічны вобраз Беларусі — часта й не названай сваім імем. Нярэдка яўрэйскія пісьменьнікі, апісваючы беларускую стыхію, выяўлялі прывязанасьць і настальгію да «Старое Краіны».
Мабыць, найлепей гэта было выказана Джуліусам і Фрэнсыс Бутвінамі ў іхнай прадмове да перакладу Шолам-Алейхемавае «Старое Краіны»:
Мы абое прыехалі з Старое Краіны, я пазьней за майго мужа, але ён мае глыбейшае пачуцьцё повязі зь мінулым. Яму быў адзін год, калі яго прывезьлі ў Амэрыку з Ваўкавыску, што ў Літоўскай Расеі. Сорак гадоў — амаль усё сваё жыцьцё — ён пражыў у невялікім гарадку ў Сярэдняй Амэрыцы Тут ён гуляў па вуліцах як свой, ён добра ведаў будынкі й людзей, гісторыю й палітыку. Тэмп жыцьця яму падыходзіў. I ўсё ж ягоныя карані былі ня тут. Ен часта кАзаў, што ведае Ваўкавыск ня горш за Сэнт-Пол Бо ўсе тыя гарады й мястэчкі, рэальныя й фантастычныя,
5 Encyclopedia Judaica. Jerusalem, 1971. Vol.7. P.810; Vol.10. P.1123; Vol. 11. P. 1318—1324; Vol.13. P.550; Vol.16. P.154.
6 Asimov I. In memory yet green: The autobiography. New York, NY, 1979. P.3—4.
7 Kobrin L. A Lithuanian village. New York, NY, 1927; Cahan A. The Rise of David Levinski. New York, NY, 1934.
на Беларусі I Ўкраіне, у Галіцыі й Літве, належаць да тае самае краіны, пра якую гаварылі нашыя дзяды й бабкі, калі казалі ін дэр гэйм, дома8
У сваёй кнізе «Уздым амэрыканскае яўрэйскае літаратуры» Чарлз Энгоф і Мэер Левін пісалі:
Цывілізацыя ніколі не памірае, яна толькі мяняе адрас. У першыя два дзесяцігодзьдзі нашага стагодзьдзя цэнтры яўрэйскае цывілізацыі пераехалі ў Амэрыку Вільня перархала ў Ныо-Ёрк, Горадня у ФІладэлфію, а Менск у Бостан9.
Традыцыя зьвяртаньня да беларускае тэмы амэрыканскіх яўрэйскіх пісьменьнікаў працягваецца й да сёньня. Ведамы сучасны пісьменьнік Морыс Гіндус неаднаразова ў сваіх творах згадвае сваю «родную Беларусь»10. Народжаны ўжо ў Амэрыцы Хэрман Воўк, аўтар бэстсэлера «Вятры вайны», у сваёй аўтабіяграфіі, падаючы ўспаміны бацькоў, настальгічна апісвае стары Менск11.
Літаратура, аднак, застаецца адзінаю крыніцаю інфармацыі пра лучнасьць амэрыканскіх яўрэяў зь Беларусьсю й пра беларуска-яўрэйскія дачыненьні. Наагул жа разьвіцьцё яўрэйскае культуры ў «Старой Краіне» было плёнам шматвяковага прыязнага й мірнага суіснаваньня паміж яўрэямі й беларусамі — факт, пра які, на жаль, часта забываюцца.
Англа-амэрыканская пісьменьніца Эма Сміт канчае свае ўспаміны пра наведаньне Беларусі гэткімі філязафічнымі развагамі:
У сваіх думках я зноў I зноў вярталася да тых мужчынаў і жанчын, хлапцоў I дзяўчатак, зь якімі я пазнаёмілася ў Верцялішках — я памятаю іхныя твары, чую Іхныя галасы, бачу іх за працай. I я разумела, што праз усе тыя песьні й скокі, жарты й казкі, вясёлыя бяседы праходзіла тая самая нітка, непахісная трываласьць, якая йшла ад непарушнага спакою недзе ў глыбіні Іхнае дуіпы Гэта быў не спакой сьмерці, a спакой глыбокіх каранёў I нарэшце, калі я ўжо сядзела ў самалёце, што нёс мяне далёка ад БеларусІ, мне прыйшла ў галаву думка, што беларускі народ спазнаў, што значыць чалавечнасьць, з тых нязьмерных пакутаў, якія прынёс яму найстрашнейшы з усіх жыцьцёвых настаўнікаў — скрайняя бесчалавечнасьць, I замест таго каб дазволіць таму ліхому досьведу, які зьнішчыў чвэрць насельніцтва фізычна, зьнішчыць астатнія тры чвэрці духова, яны неяк — неяк — здолелі ператварыць яго ў глыбокую пашану да самога жыцьця; у глыбокае разуменьне таго, што жыцьцё робіцца добрым або благім праз чалавечыя дачыненьні; у пэўнасьць таго, што навучыць чалавечнасьці Іхных дзяцей мусіць толькі
8 Sholom Aleichem. The Old Country. New York, NY, 1946. P.xi—xii.
9 Angoff Ch., Levin M. The Rise of American Jewish Literature. New York, NY, 1970. P.8—9.
10 Hindus M. Red Bread. Bloomington, IN, 1988; Idem. The Kremlin’s Human Dilemma. New York, NY, 1967. P.188.
11 WoukH. Inside, Outside. New York, 1986.
чалавечнасьць. I гэтую мудрасьць, выснаваную з страшнага досьведу, гераічна засвоеную й актыўна ўжываную, я бачыла ў спакойным сьветлым паглядзе дзесяткоў I дзесяткоў беларусаў, паглядзе пераможцаў катастрофы, а не яе ацалелых ахвяраў Аднак тое, што я павезла ў сабе дзеля далейшых развагаў, было гэтае слова неякіг.
Беларуская тэма ў амэрыканскай літаратуры яшчэ чакае свайго дасьледніка.
Амэрыка ў беларускай літаратуры
Амэрыканская тэма ўвайшла ў беларускую літаратуру напрыканцы мінулага стагодзьдзя зь вершамі Франьцішка Багушэвіча Часьцей пачалі зьяўляцца амэрыканскія абразкі ў «Нашай Ніве», дзе друкаваліся й пераклады з ангельскае мовы. Амэрыканскія матывы сустракаюцца ў рэцэньзіі Янкі Купалы на раман «Амэрыканец».
Згадаў Злучаныя Штаты й Максім Багдановіч. Ён выказаў свой жаль з таго, як амэрыканцы ставяцца да беларускіх эмігрантаў13.
Цікавую заўвагу палітычнага характару пра Злучаныя Штаты зрабіў Алесь Гарун. У 1917 годзе ён пісаў:
Цар скінуты. Што рабіць далей? Найлепей было б усталяваць сыстэму, якая існуе ў Амэрыцы Там народ сам выбірае сабе галаву, замест таго каб мець за галаву дзяржавы цара (Яны называюць такога чалавека «прэзыдэнт» ) Ён займае пасаду тры (sic. — B K.) гады. Калі ён добры, яго перавыбіраюць яшчэ на тры гады. Калі ён дрэнны, яны зь Ім разьвітваюцца Вось чаму амэрыканцы паважаюць законы, бо ўсе грамадзяне — улучна з прэзыдэнтам — кіруюцца законамі...14
3 абвешчаньнем у 1919 годзе Беларускае Савецкае Сацыялістычнае Рэспублікі ды разьвіцьцём беларускае савецкае літаратуры Амэрыка пачала згадвацца ва ўспамінах (прыкладам, Аляксандра Сянкевіча), празаічных творах ды перакладах. Сам Вільгельм Кнорын, уплывовы БССР-аўскі палітык, сказаў наступнае:
Трэба сказаць, што нам патрэбны чалавек новага тапу, нам патрэбныя людзі накшталт амэрыканскіх іпукальнікаў золата, амэрыканскіх першапраходцаў, людзі, якія не баяцца йсьці наперад, рызыкаваць усім дзеля дасягненьня свае мэты Такія людзі патрэбныя нам цяпер...15
12 Smith Е. Village children. Moscow, 1982. P.69—70.
13 Наша Ніва. 1907 4, 11, 18 мая: 1911 №14; 1913 №50.
14 Hramada (Minsk). 1917. №2.
15 Асьвета (Менск). 1928. №2 С. 14
У 20—30-х гадох амэрыканская тэма прысутнічала ў творах А.Сянкевіча.
Пагляд на амэрыканскую літаратуру добра выказаў Янка Купала:
Амэрыканская літаратура сёньня адна з найцікавейшых I найвыдатнейшых літаратураў сьвету. У Савецкім Саюзе амэрыканскіх аўтараў добра ведаюць і з прыемнасьцю чытаюць. По I Ўітмэн, Купэр 1 Брэт Харт з старэйшых аўтараў; Тэадор Драйзэр, Аптан Сынклэр, Эрнст Хэмінгўэй, Эрскін Колдўэл I шмат Іншых выдаюцца й перавыдаюцца ды знаходзяць шматлікіх зацікаўленых чытачоў...16
На жаль, у той час, калі беларусы пачалі знаёміцца з амэрыканскаю літаратураю ў яе розных аспэктах, у жыцьцё пачаў умешвацца палітычны фактар, які з часам стаў пераважаць у афіцыйным стаўленьні да амэрыканскае культуры. Дзесяткі беларускіх паэтаў, пісьменьнікаў і журналістаў, асабліва тыя, хто наведаў Злучаныя Штаты — звычайна ў складзе розных дэлегацыяў, — адчувалі сваім абавязкам напісаць штосьці пра «загніваючы капіталізм» і пра «трагічныя супярэчнасьці буржуазнага грамадзтва», скрытыкаваць амэрыканскі лад жыцьця, знайсьці карані зла на Ўол стрыт, выставіць заводы Форда й «Джэнэрал Мотарз» як сымбалі капіталістычнага прыгнёту.
Шмат такіх твораў пра Злучаныя Штаты аднастайныя, поўныя штампаў, павярхоўныя й слабыя з мастацкага боку. Да таго ж яны выяўляюць поўнае няведаньне й неразуменьне аўтарамі Амэрыкі й амэрыканскае культуры. Трэба думаць, што шматлікім беларускім чытачом было сорамна за такую літаратурную «прадукцыю», але яны не маглі нічога зьмяніць. Мабыць, калісь у будучыні гэтая пісаніна будзе прааналізаваная й ацэненая як прыклад таго, як камуністычная прапаганда можа руйнаваць талент, заахвочваць пасрэднасьць і спрыяць канфрантацыі, напружаньню й дэзінфармацыі. Беларускіх савецкіх пісьменьнікаў, паэтаў, публіцыстаў і крытыкаў, якія спэцыялізаваліся на абражаньні Амэрыкі й амэрыканскіх беларусаў, вельмі шмат, але бясспрэчнымі чэмпіёнамі можна лічыць Петруся Броўку, Пімена Панчанку, Максіма Танка, Уладзімера Карызну, Леаніда Прокшу, Алеся Бажко, Савелія Паўлава, Анатоля Стука, Лявона Яўменава, Міхася Мушынскага.
Антыамэрыканскія публікацыі зьяўляліся ў друку БССР да апошніх гадоў яе існаваньня. Якім неверагодным кантрастам на іх фоне ўспрымаецца пастаўленае ў эпіграф да гэтае кнігі чатырохрадкоўе Ларысы Геніюш, перасланае ёю безь ніякага страху праз усе калючыя драты й заслоны!
Шмат хто зь пісьменьнікаў савецкае Беларусі зьвяртаўся да тэмы беларускае эміграцыі ў Амэрыцы. Эмігрантаў яны заўсёды дзеляць на дзьве групы: добрыя — старыя эмігранты,
16 International Literature (Moscow). World's Fair Issue, 1939. P.47.
звычайна сябры розных «расейскіх прагрэсыўных» арганізацыяў, і дрэнныя — «беларускія буржуазныя нацыяналісты». Старыя любяць Беларусь, езьдзяць на радзіму, яны ляяльныя да савецкае сыстэмы ды зайздросныя, што савецкіх дасягненьняў няма ў Злучаных Штатах. «Дрэнныя», г. зн. эмігранты паваеннае хвалі, — антысаветчыкі, якім падабаецца амэрыканская сыстэма.
Сюжэты сотняў апавяданьняў такога роду, асабліва выдаваных у Бібліятэчцы «Голасу Радзімы», простыя, шаблённыя й наіўныя. Звычайна яны выглядаюць так: бедны сялянскі хлопец з закінутае беларускае вёскі паехаў у краіну «жоўтага д’ябла» зарабіць крыху даляраў, мяркуючы вярнуцца дахаты й купіць зямлі. Жыцьцё ў Амэрыцы нялёгкае, але гэты бедны імігрант чамусьці там застаецца на доўгія гады. I вось ён зноў на бацькаўшчыне. 0! Ён ня можа паверыць сваім вачом!
Жыцьцё цалкам зьмянілася. Усё цяпер так добра, такое таннае, асабліва мэдыцына, адукацыя, культура й забавы. Амэрыка на гэтым фоне выглядае як краіна, дзе ўсё вельмі дарагое, нізкае якасьці й недаступнае простаму работніку. Аднак, нягледзячы на ўсе ліхоты «капіталізму», госьць вырашае вярнуцца ў Амэрыку. Перад ад’ездам ён набірае жменю беларускае зямлі й бярэ з сабою пару боханаў хлеба — «смачнага хлеба, якога ў Амэрыцы ня знойдзеш».
Зразумела, апошнімі гадамі такая «амэрыканская тэма» ды стогны аб рабочай клясе ў «капіталістычным пекле» саступілі месца больш аб’ектыўным матэрыялам. Трэба спадзявацца, што толькі адмоўны вобраз Амэрыкі ў беларускай літаратуры, недавер і суб’ектывізм назаўсёды адыйшлі ў гісторыю.
Пераклады
Сьпіс амэрыканскіх пісьменьнікаў, перакладзеных на беларускую мову, уяўляе сабою багатую галерэю літаратурных постацяў Злучаных Штатаў, якія прадстаўляюць амаль усе літаратурныя жанры й храналягічна ахапляюць усю гісторыю амэрыканскае літаратуры — ад каляніяльнага Масачусэтсу да пасьлявіетнамскага Вашынгтону.
Побач з клясычнымі аўтарамі, такімі, як Харыет Бічэр-Стоў, Эдвард Бэламі, Хэнры Лонгфэлоў, Робэрт Луіс Стывэнсан, О.Генры і Джэк Лондан, можна сустрэць і пераклады «левых» пісьменьнікаў — Хаўарда Фаста, Майкла Гоўлда, Албэрта Молца ды Джона Рыда, Клода МакКэя, Рычарда Ўілбэра або сучаснага пісьменьніка Джона Грыфіна.
Апроч паэткі Эн Сэкстан, гумарыста Арта Бухвальда, драматургаў Эдварда Олбі, Ўільяма Інджа, Артура Мілэра, Юджына О’Ніла й Тэнэсі Ўільямза, беларускі чытач можа знаёміцца па-беларуску з творамі гэткіх выдатных сучасных 299
пісьменьнікаў, як Рэй Брэдбэры, Ўільям Фолкнэр, Сынклэр Луіс, Ўільям Сароян, Джон Стэйнбэк, Джэймз Тэрбэр, Курт ВонэГут, ды іншых.
Такім чынам, хоць у выбары аўтараў і назіраецца пэўны ўхіл у бок насьвятленьня сацыяльных і псыхалягічных праблемаў амэрыканскага грамадзтва, якасьць перакладзенае амэрыканскае літаратуры не выклікае ніякага сумненьня.
На ніве перакладаў мае свае здабыткі й ^еларуская дыяспара У беларускую мову перакладаўся Стывэнсан, а нядаўна ў друку зьявіліся пераклады вершаў Эзры Паўнда.
У справе перакладаў беларускае літаратуры ў Амэрыцы зроблена параўнаўча няшмат. У 30—40-х гадох друкаваліся пераклады паасобных вершаў Купалы й Коласа. Перакладніцкая праца актывізавалася ў 70—80-х гадох, калі выйшла колькі перакладаў твораў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Алеся Адамовіча ды іншых паэтаў і пісьменьнікаў, ды, ведама ж, шэрагу раманаў Васіля Быкава.
Сёньня на ангельскую мову перакладаюцца творы як беларускіх клясыкаў — Максіма Багдановіча, Алеся Гаруна, Зьмітрака Бядулі, гэтак і сучасных аўтараў з Рэспублікі Беларусі.
Нарэшце, у адным зь вядучых амэрыканскіх выдавецтваў выйшаў пераклад на ангельскую мову помніка сярэднявечнае літаратуры — беларускага «Трышчана»17.
Можна спадзявацца, што разьвіцьцё палітычных і культурных дачыненьняў паміж Злучанымі Штатамі Амэрыкі й Рэспублікай Беларусьсю будзе спрыяць пашырэньню літаратурных кантактаў ды актывізацыі перакладніцкае творчасьці.
Амэрыканская беларуская літаратура
Амэрыканскія пісьменьнікі беларускага паходжаньня пачалі выступаць у друку на пачатку гэтага стагодзьдзя У 1909 і 1910 гадох «Наша Ніва» зьмясьціла колькі вершаў беларускага паэта з Амэрыкі І.Дубровіка. У 20—30-х гадох колькі амэрыканскіх беларусаў пісала па-беларуску й па-расейску ня толькі вершы й апавяданьні, але й кнігі, у якіх апісвалася жыцьцё беларусаў у Амэрыцы18. Асаблівую важнасьць мае кніга а. Яна Тарасэвіча, бо ён быў першым сьведамым беларусам, які апісаў і прааналізаваў жыцьцё беларусаў-імігрантаў. У кнізе падаюцца жывыя ўражаньні аўтара ад Амэрыкі, у сьвятле параўнаньня яе з пакінутай бацькаўшчынай, пасьля
17 The Byelorussian Tristan/Translated by Z.Kipel. New York, 1988.
18 Запісы. Кн 19 1989 C.90
доўгіх гадоў жыцьця на чужыне. Беларуская тэма выступае таксама ў творчасьці такіх пісьменьнікаў і паэтаў, як Палачанін, Юры Вегаў (Язэп Варонка) ды Іван Карась, якія супрацоўнічалі ў газэце «Беларуская Трыбуна».
Уздым амэрыканска-беларускае літаратуры зазначыўся з прыездам у краіну ў канцы 40-х — пачатку 50-х гадоў паваеннае хвалі імігрантаў. Шмат ведамых беларускіх пісьменьнікаў і літаратурных крытыкаў у росквіце свайго таленту прыбылі з гэтаю хваляю ў Злучаныя Штаты й пачалі публікаваць свае творы, сярод іх — Юрка Віцьбіч (Юры Стукаліч), Антон Адамовіч, Станіслаў Станкевіч, Ізыдар Плашчынскі, Натальля Арсеньнева, Рыгор Крушына (Казак), Масей Сяднёў, Міхась Кавыль (Язэп Ляшчынскі), Янка Золак (Антон Даніловіч), Уладзімер Клішэвіч (які пазьней вярнуўся на Беларусь), Уладзімер Глыбінны (Сядура), А.Галіна (Міхась Міцкевіч), Алесь Змагар, Лявон Крывічанін (Савёнак), Мікола Цэлеш, Янка Шакун, Г.Няміга (Гіпаліт Паланевіч), Янка Юхнавец, Анатоль Бярозка (Мацьвей Смаршчок).
У творчасьці шмат каго з амэрыканска-беларускіх паэтаў можна сустрэць і амэрыканскія тэмы — гісторыя Амэрыкі, апісаньне краявідаў, гарадзкога жыцьця, аналіз праблемаў, што стаяць перад амэрыканскім грамадзтвам. СЯрод іх — Міхась Кавыль, Масей Сяднёў, Натальля Арсеньнева, Янка Юхнавец, Сяргей Ясень. Празаікі Аляксандра Саковіч (Іна Каханоўская), Гіпаліт Няміга, АГаліна і Ўладзімер Сядура апублікавалі нямала цікавых твораў, дзе адбілася беларускае ўспрыманьне новае рэчаіснасьці, у якой ім давялося тварыць. Некаторыя з гэтых новапрыбылых беларускіх пісьменьнікаў і паэтаў сталіся двухмоўныя, прыкладам, Сяргей Ясень, Янка Юхнавец, Уладзімер Сядура.
Творы амэрыканска-беларускіх пісьменьнікаў і паэтаў друкаваліся ў розных пэрыядычных выданьнях, асобных кнігах, у анталёгіі замежнае беларускае літаратуры «Ля чужых берагоў», а таксама ў запачаткаванай Беларускім Інстытутам Навукі й Мастацтва сэрыі «Беларускія Паэты й Пісьменьнікі».
Трэба падкрэсьліць асобна, што шмат хто з амэрыканскабеларускіх пісьменьнікаў, паэтаў, літаратурных крытыкаў і дасьледнікаў публікаваў артыкулы й агляды беларускае літаратуры ў англамоўных выданьнях, істотна спрыяючы тым самым пашырэньню ведаў пра Беларусь і беларускую культуру19.
19 Rensselaer Review of Graduate Studies (Troy, NY). No.38, 1964. P.4, 17, 22; Архіў БІНІМу; V.K. Byelorussian literature//The Reader's Adviser. New York, 1977. P.474—476; Stankevich St. Belorussian literature/ZDiscordant Voices. Oakville, Ontario, 1975. P.29—46; Shevelov G„ Holling F. A reader in the history of the Eastern Slavic languages: Russian, Belorussian, Ukrainian. New York, 1958.
Амэрыканска-беларуская літаратура перажывае сёньня пераходную стадыю: аўтары, што прыехалі ў Злучаныя Штаты па вайне, ужо або памерлі, або маюць паважны век.
Маладзейшыя беларускія літаратары, якія пачыналі сваю творчасьць у 50—60-х гадох (М.Багун, С.Ясень, А.Папліска і колькі іншых), сёньня пішуць вельмі мала. Маладыя аўтары, якія пісалі ў часапісах «Віці» й «Беларуская Моладзь», таксама літаратурнаю прадукцыйнасьцю не вызначаюцца. Пакуль што беларуска-амэрыканская літаратура чакае лепшых часоў
На жаль, амэрыканска-беларуская літаратура дзесяцігодзьдзямі не заўважалася на бацькаўшчыне, калі ня браць пад увагу «зацікаўленьне» ёю пэўнага кола літаратараў-прапагандыстаў з панадворку ўсім ведамае арганізацыі. Апошнімі часамі пачалі зьяўляцца ў друку пісьменьніцкія нарысы-замалёўкі Барыса Сачанкі аб эміграцыі ды эміграцыйных пісьменьніках, якія часам базуюцца на прыватных выказваньнях літаратараў ды на няпоўным знаёмстве з эміграцыйнаю літаратураю, што стварае невычарпальны вобраз гэтае літаратуры. Аднак пачын гэты бясспрэчна важны.
Палітычныя зьмены на Беларусі разбурылі будаваны дзесяцігодзьдзямі мур паміж літаратурамі бацькаўшчыны й замежжа, што адкрыла магчымасьці для паважнага вывучэньня й аб’ектыўнае ацэнкі творчасьці пісьменьнікаў беларускае дыяспары.
Беларускае выяўленчае мастацтва ў Амэрыцы
Адным зь першых беларускіх мастакоў-імігрантаў быў Мікола Цыцкоўскі, які паходзіў зь Пінску й стаўся папулярны ў Амэрыцы ў 20—30-х гадох. Апрача ўдзелу ў калектыўных паказах у розных галерэях Нью-Ёрку, ён ладзіў шмат пэрсанальных выставаў, што было шырака адлюстравана ў друку20.
Беларуская тэматыка выдатна адлюстраваная ў творах яўрэйскіх мастакоў, што паходзілі зь Беларусі й сталіся вядомыя ў Амэрыцы, сярод іх —' Абрам Маневіч з Мсьціслава, Савелі Сорын з Полацку, Бэр Кафэт з Магілеўшчыны21.
Па Другой сусьветнай вайне ў Злучаныя Штаты прыехала колькі беларускіх мастакоў, а таксама шмат маладых студэнтаў мастацтва, якія сфармаваліся як сьпелыя творцы ўжо ў Амэрыцы.
Патрыярхам паваенных беларускіх мастакоў у Амэрыцы ўважаўся Пётра Мірановіч, які паходзіў зь Дзьвіншчыны й быў
20 Русскнй Голос. 1927. 15 мая; 1928. 1 янв.; 1931. 2, 15 марта, 12 апр.
21 Бурлюк Д. Русскне художннкн в Амернке. Ныо-Йорк, 1928. С. 14,
15, 22, 28, 35
ужо сталым мастаком у сярэдзіне 40-х гадоў. У Злучаных Штатах Амэрыкі Пётра Мірановіч маляваў на беларускія тэмы, а таксама напісаў нямала карцінаў з амэрыканскімі сюжэтамі. Ягоная карціна «Беларускія імігранты» была выкарыстаная ў афармленьні супэрвокладкі кнігі аб імігрантах штату Нью-Джэрзі22.
Сярод маладзейшых мастакоў найбольш ведамая з свае прафэсійнае працы Тамара Кольба (Стагановіч). Яна выдатна адлюстравала беларускую тэматыку ў дзесяткох палотнаў, напісала партрэт Франьцішка Скарыны да 450-годзьдзя беларускага друку, а ў Амэрыцы здабыла папулярнасьць як ілюстратар дзіцячае кнігі й аўтар паштовак. Тамара Кольба ўдзельнічае ў дзесяткох выставаў па ўсёй Амэрыць: ды ўзнагароджаная вельмі прэстыжнымі амэрыканскімі дыплёмамі.
Ірэна Рагалевіч-Дутко — мастачка, якая гадавалася ў Амэрыцы. У яе творчасьці прысутныя й беларускія матывы — уяўленьні пра Беларусь з апавяданьняў бацькоў. Спэцыялізуецца ў графіцы. Творы яе найбольш ведамыя на Ўсходнім узьбярэжжы краіны.
Галіна Русак — мастачка па прызваньню, стылізуе беларускія мастацкія вобразы ў арнамэнтальных кампазыцыях ды шырака папулярызуе Беларусь на выставах у розных галерэях Нью-Ёрку.
Жывыя фарбы беларускага краявіду й прыроды пануюць у творах Надзі Кудасавай, якая выстаўляе свае творы ў штаце Нью-Джэрзі.
Зь іншых амэрыканска-беларускіх мастакоў, якія бралі ўдзел у індывідуальных і групавых выставах, можна пералічыць Язэпа Казьлякоўскага, Алега й Алісу Махнюкоў, Барыса Данілюка, Янку Юхнаўца, Ксеню Тумаш, Міколу Пашкевіча, Галіну Дакальскую й яе дачку Айлін Клеч23.
Беларуская музыка ў Амэрыцы
Па Другой сусьветнай вайне ў Амэрыцы апынулася нямала беларускіх кампазытараў і выканаўцаў. Найбольш ведамы зь іх быў, безумоўна, кампазытар Мікола Куліковіч-Шчаглоў, які ў Амэрыцы працягваў інтэнсыўную творчую дзейнасьць і напісаў шмат твораў у розных жанрах. Пісалі музычныя творы таксама Дзьміцер Верасаў, Ксавэры Барысавец, Эльза Зубковіч, Кастусь Кіслы, Алімп Мяленьцеў, Вячаслаў СэляхКачанскі.
22 New Jersey Ethnic Experience. Union City, NJ, 1977.
23 Архівы БІНіМу: Папка «Беларускія мастакі».
Разьвівалася ў Злучаных Штатах і вакальнае выканаўчае мастацтва. Сярод ведамых беларускіх сьпевакоў — Пётра Конюх, Лідзія Янушкевіч-Нядзьвіга, Барбара Вержбаловіч, Надзея Куліковіч-Градэ, Натальля Чэмярысава, Рэня Касьцюк, Ірэна Каляда, Мікола Стрэчань ды іншыя.
Трэба зазначыць. што традыцыя папулярызацыі беларускае музыкі ў Амэрыцы пачалася яшчэ ў міжваенны пэрыяд, калі ўкраінскі кампазытар Міхайла Гайваронскі пры ўдзеле Рыгора Шырмы выдаў у Нью-Ёрку зборнік беларускіх песьняў. Шмат якія з гэтых песьняў Гайваронскі выконваў з хорамі ў розных гарадох Амэрыкі.
Нямала элемэнтаў беларускае народнае музыкі было і ў творах расейскага кампазытара Аляксандра Грачанінава, які памёр у Нью-Ёрку ў 1956 годзе.
Амэрыканска-беларускія кампазытары зрабілі значны ўклад у вывучэньне й разьвіцьцё беларускае рэлігійнае музыкі. Кампазытары Мікола Куліковіч і Дзьміцер Верасаў, а таксама рэгент Кастусь Кіслы напісалі дзесяткі твораў царкоўнага ўжытку, выкарыстоўваючы ў сваёй творчасьці багатыя традыцыі беларускае царкоўнае музыкі24.
Беларусы ў Іншых галінах інтэлектуальнае творчасьці
Мэдыцына, інжынэрная справа, дакладныя навукі ахапляюцца паняцьцем культуры, узятым у шырэйшым, цывілізацыйным сэньсе. Таму варта згадаць пра дасягненьні беларусаў у гэтых галінах амэрыканскага інтэлектуальнага жыцьця
Пачынаючы ад доктара М.Судзілоўскага-Расэла, які пакінуў свой сьлед як лекар і навуковец-прыродавед, беларускія дактары ў Амэрыцы нярэдка дасягалі паважных пазыцыяў у амэрыканскім мэдычным сьвеце. 3 паваеннае хвалі іміграцыі найбольш вызначыўся як выдатны спэцыяліст д-р Мітрафан Смаршчок, імем якога названы адзін з карпусоў мэдычнага комплексу ў горадзе Мантысэла, штат Мінэсота. Доктар Мікола Шчорс займаў пасаду віцэ-прэзыдэнта Амэрыканскае Асацыяцыі Хірургаў. Іншыя ведамыя ў мэдычных колах дактары-беларусы — Вітаўт Тумаш, Анатоль Занкавіч, Вітаўт Рамук, Уладзімер Набагез, Аляксандар Багдановіч25.
24 Архівы БІНіМу: Папка «Беларуская музыка ў Амэрыцы»; Беларус. 1964. №91; Внтвнцьккй В. Мнхайло Гайворонськнй Жнтгя і творчість. Ню Йорк, 1954. С 191.
25 Архівы БІНІМу,Папка «Лекары»; The Monticello Times (Montisello, MN). 1964 Feb. 20.
Сярод імігрантаў паваеннае хвалі ёсьць нямала інжынэраў, як, прыкладам, Васіль Русак, спэцыяліст у кампрэсарах, мае свае патэнты, удзельнік розных міжнародных канфэрэнцыяў; Кон Ўорт, які даўгі час працаваў у галіне аэрадынамікі ды выступаў з навуковымі дакладамі ў Токіё й Брусэлі, таксама запатэнтаваў нямала вынаходзтваў. Наагул, беларусыінжынэры маюць уласнасьць на сотні патэнтаў у Амэрыканскім патэнтавым бюро26.
Беларусы ва ўсім сьвеце могуць ганарыцца дасягненьнямі прафэсара Барыса Кіта, колішняга выкладчыка матэматыкі Віленскае Беларускае Гімназіі, а пазьней прафэсара колькіх унівэрсытэтаў на Захадзе, аднаго зь вядучых амэрыканскіх дасьледнікаў у ракетных палівах.
У галіне біяхіміі ў Амэрыцы быў ведамы д-р Аўген Вярбіцкі, адзін з сусьветных лідараў у дасьледаваньні іррадыяцыі.
Выдатныя працы й вынаходніцтвы ў галіне мэдычнабіялягічнае аэранаўтычнае інструмэнтацыі мае беларус першага амэрыканскага пакаленьня Леанід Грэбень. 3 другога пакаленьня беларусаў-амэрыканцаў трэба адзначыць д-ра Робэрта Пухоўскага, ведамага палеантоляга, старэйшага геоляга кампаніі Shell у Маляйзіі.
Адзначыліся беларусы і ў іншых галінах. Прыкладам, айцец Джым Шэвэдэн, беларус-амэрыканец другога пакаленьня (дзяды паходзілі з-пад Бярозы-Картузскай), — адзін з кіраўнікоў езуіцкае місіі на Тайвані Амэрыканскаму грамадзтву ведамы таксама навуковец М.Дземяшкевіч, родам з Магілеўшчыны.
Шмат беларусаў выкладаюць ва ўнівэрсытэтах, працуюць у дасьледных кампаніях. БІНіМ вядзе ўлік удзелу беларусаў у амэрыканскім навукова-прамыслова-тэхналягічным жыцьці ды апрацоўвае бібліяграфію працаў беларусаў-навукоўцаў і інжынэраў у амэрыканскіх часапісах.
Дзеці імігрантаў паваеннае хвалі таксама ўваходзяць у жыцьцё, атрымаўшы добрую асьвету, паступова займаюць важныя пасады і ўплывовыя пазыцыі ў розных сфэрах27.
26 Архівы БІНІМу: Папка «Біяграфіі»; Беларус. 1972. №178; 1973. №192; 1976 №233; 1978 №253
27 Архівы БІНіМу: Папка «Выдатныя ў ЗША». Гл. таксама; Libin L. American Musical Instruments in the Metropolitan Museum of Art. New York, NY, 1985. P. 135—136.
РОЛЯ АМЭРЫКАНСКІХ БІБЛІЯТЭК, НАВУКОВЫХ I НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОВАЎ
У ПРАПАГАНЬДЗЕ БЕЛАРУСКАЕ СПАДЧЫНЫ
Амэрыканскія бібліятэкі адыгрываюць вельмі важную ролю ў інфармаваньні амэрыканцаў аб Беларусі й беларусах. Шмат якія амэрыканскія бібліятэкі — публічныя, унівэрсытэцкія й спэцыяльныя — маюць багатыя беларускія інфармацыйныя й навуковыя кнігазборы, і, дзеля таго што адна з функцыяў бібліятэкі — папулярызаваць свае кнігі, яны ладзяць адмысловыя выставы, лекцыі й абмеркаваньні кніг. Варта адзначыць, што найбольшыя амэрыканскія бібліятэкі, як, прыкладам, Бібліятэка Кангрэсу або Нью-Ёркская Публічная Бібліятэка, маюць беларускія кнігазборы, запачаткаваныя яшчэ на пачатку стагодзьдзя1.
Неабходна падаць колькі агульных заўвагаў пра беларусіку ў амэрыканскіх бібліятэках
Хоць беларусіка прысутная ў шмат якіх бібліятэках, надалей існуе праблема з загалоўкам адпаведнага разьдзелу ў каталёгах. Назовы «Byelorussia» й «Byelorussians» — новыя для амэрыканскіх бібліятэкараў. Яны ўвайшлі ў каталёгі толькі ў 70-х гадох. Раней Беларусь азначалася як «White Russia». Аднак і гэты назоў быў уведзены ў Ныо-Ёркскай Публічнай Бібліятэцы паміж 1915 і 1920 гадамі, тым часам як Бібліятэка Кангрэсу пачала ўжываць яго толькі ў канцы 20-х гадоў. Да зьяўленьня тэрміну «White Russia» матэрыялы, што мелі дачыненьне да Беларусі, каталягізаваліся пад тытуламі «West Russia», «Russia» або «Poland». Гэткая тэрміналягічная разьбежнасыдь, разам з палітычнаю сытуацыяю Беларусі, стварала (дый надалей стварае) цяжкасьці ў фармаваньні бе ларускіх кнігазбораў і ў карыстаньні імі.
3 гэтага выцякае, што праца зь беларускімі кнігазборамі ў працэсе беларусаведных дасьледаваньняў пры карыстаньні старою літаратураю патрабуе гістарычнае падрыхтоўкі й тэхнічнага досьведу. Зь цягам часу ды з павелічэньнем бела-
1 The New York Public Library, Reference Collections, Archives.
рускіх калекцыяў настае патрэба ў перакаталягізацыі старых матэрыялаў. Аднак бліжэйшымі гадамі вырашыць гэтую праблему будзе нялёгка.
Беларускія інфармацыйныя выданьні можна сустрэць у любой вялікай публічнай бібліятэцы ды амаль ва ўсіх коледжах і ўнівэрсытэтах, дзе ёсьць славянскія аддзяленьні.
Беларускія навуковыя кнігазборы ёсьць у некаторых унівэрсытэтах, прыкладам, ва Ўнівэрсытэце штату Індыяна ў Блумінгтане, Унівэрсытэце штату Іліной ва Урбане, Унівэрсытэце штату Каліфорнія ў Бэрклі, Унівэрсытэце штату Агаё ў Каламбасе, Унівэрсытэце штату Паўночная Каралайна ў Чэпэл-Хіле ды колькіх іншых.
Найбольшыя й найпаўнейшыя беларускія навуковыя кнігазборы захоўваюцца ў Харвардзкім, Калюмбійскім і Стэнфардзкім унівэрсытэтах, у Бібліятэцы Кангрэсу ды ў НыоЁркскай Публічнай Бібліятэцы. Гэтыя калекцыі найбольшыя што да колькасьці кніг беларускае тэматыкі, а таксама беларускіх пэрыядычных выданьняў2.
Адпрацаваўшы ў Нью-Ёркскай Публічнай Бібліятэцы болыл за чвэрць стагодзьдзя, аўтар лічыць магчымым і патрэбным апісаць падрабязьней беларускі кнігазбор гэтае бібліятэкі.
Асаблівая ўвага да Ныо-Ёркскае Публічнае Бібліятэкі цалкам абгрунтаваная. Задоўга да таго, як Беларусь сталася заўважная на палітычным даляглядзе або на мапе Эўропы, што адбылося толькі ў 1918 годзе, гэтая бібліятэка ўжо зьбірала беларускія матэрыялы нягледзячы на цяжкасьці, зьвязаныя зь іх набыцьцём.
На самым пачатку гэтага стагодзьдзя бібліятэка набыла колькі беларускіх выданьняў лацінкаю; яна знайшла й слушна закаталягізавала ярацы Яўхіма Карскага й некаторых пісьменьнікаў, як, прыкладам, Франьцішка Багушэвіча. Бібліятэка адна зь першых у Амэрыцы ўсталявала кніжны абмен зь бібліятэкамі БССР у 20-х гадох. У дакумэньце з гэтае нагоды, датаваным 1928 годам, гаворыцца:
Дзяржаўная Бібліятэка ў Менску, адна з шматлікіх савецкіх установаў, зь якімі бібліятэка падтрымвае абмен, дасылала ня толькі бягучыя беларускія публікацыі, але таксама старыя кнігі ў расейскай мове, што маюць дачыненьне да рэгіёну, які з часам стаўся поўсувэрэннаю Беларускаю Рэспублікаю3.
Можна безь перабольшаньня сьцьвярджаць, што беларускі кнігазбор Нью-Ёркскае Публічнае Бібліятэкі найбольшы ў Злучаных Штатах. Ён налічвае некалькі тысячаў кніг і пэрыядычных выданьняў у беларускай мове, а таксама тысячы
2 Архівы БІНіМу: Папка «Беларусіка ў амэрыканскіх бібліятэках»
3 The New York Public Library, Report of the Director, 1928.
кніг і публікацыяў у іншых мовах, якія маюць дачыненьне да беларускае тэматыкі4.
Бібліятэка асабліва багатая на бібліяграфічныя працы самае шырокае беларускае тэматыкі, мастацкую, статыстычную, палітычную, моваведную ды мастацтваведную літаратуру. Бібліятэка прыкладае шмат намаганьняў дзеля набыцьця беларускіх кніжных матэрыялаў, пачынаючы ад пражскіх і віленскіх выданьняў Франьцішка Скарыны. Бібліятэка мае найпаўнейшыя зборы беларускіх эміграцыйных выданьняў ад 20—30-х гадоў, калі яна набывала пэрыёдыкі з Прагі й Парыжу. Цікава зазначыць, што Славянскі й Балтыйскі Аддзел бібліятэкі, дзе захоўваецца беларуская кніжная калекцыя, зьбірае таксама аўтографы аўтараў, якія наведваюць бібліятэку.
Сталіся ўжо традыцыяю візыты ў бібліятэку беларускае дэлегацыі на Генэральнай Асамблеі Арганізацыі Аб’еднаных Нацыяў, якія нярэдка прыносяць у бібліятэку каштоўныя падарункі. За апошнія гады дзесяткі беларускіх афіцыйных асобаў і пісьменьнікаў наведалі бібліятэку, сярод іх Пятро Глебка, Анатоль Вярцінскі, Рыгор Барадулін, Барыс Сачанка, Алесь Адамовіч, Іван Чыгрынаў, Уладзімер Шчасны, Віктар Шматаў, Леанід Казыра, Віктар Скарабагатаў, Вячаслаў Адамчык, Алесь Лукашук, Адам Мальдзіс, Генадзь Бураўкін, Уладзімер Платонаў, Марыя Карпенка, Пятро Краўчанка, Валяньцін Грыцкевіч ды іншыя5.
Шмат хто зь іх карыстаўся ў сваёй працы фондамі бібліятэкі, а некаторыя апісалі свой побыт у Злучаных Штатах у сваіх творах і працах. У бібліятэкі ўсталяваліся вельмі добрыя кантакты й супрацоўніцтва зь беларускаю місіяю пры Аб’еднаных Нацыях, асабліва зь яе шматгадовым адміністратарам Алегам Пашкевічам, які дапамог набыць шмат важных матэрыялаў.
Часта госьцяць у бібліятэцы таксама беларускія пісьменьнікі, навукоўцы й госьці з Полыпчы, Ангелыпчыны, Францыі, Швэцыі ды іншых краінаў. Так, за апошняе дзесяцігодзьдзе ў бібліятэцы працавалі або гасьцілі Алесь Барскі, Альбэрт Барташэвіч, Сакрат і Таня Яновічы, Зіна Туронак, Янка Максімюк. Часты госьць і лектар у бібліятэцы а. Аляксандар Надсон.
Кніжныя калекцыі Нью-Ёркскае Публічнае Бібліятэкі адыгралі важную ролю ў разьвіцьці беларусаведных дасьледаваньняў на Захадзе. Рэч у тым, што бібліятэка нярэдка бывае адзінаю ў сьвеце ўстановаю, якая мае тую ці
4 The New York Public Library, Baltic and Slavic Division, Archives; Catalogue.
5 The New York Public Library, Staff News. 1974. No.41; Беларус. 1974. №204, 211; The New York Public Library, Baltic and Slavic Division, Register.
іншую беларускую кнігу або пэрыядычнае выданьне, увесь тыраж якіх быў зьнішчаны савецкім рэжымам. Унікальнасьць бібліятэкі прызнаюць і беларускія дасьледнікі, якія часам даруюць ёй рэдкія кнігі з сваіх кнігазбораў.
Бальшыня апублікаваных у ЗША беларускіх навуковых працаў пісалася ў Нью-Ёркскай бібліятэцы. Тут працавалі Мікола Шчаглоў, Антон Адамовіч, Станіслаў Станкевіч, Нікалас Вакар, Уладзімер Сядура, Іван Любачка, Майкл Урбан, Ян Запруднік, Гіпаліт Няміга, Аўген Калубовіч, Ізыдар Плашчынскі ды дзесяткі іншых.
Асабліва плённае было супрацоўніцтва зь бібліятэкаю д-ра Вітаўта Тумаша. Ён шмат дапамог у фармаваньні Скарынаўскае калекцыі й адмыслова адзначыў бібліятэку ў пераліку падзякаў у сваёй кнізе «Пяць стагодзьдзяў Скарыніяны. XVI—XX».
У сваёй працы д-р В.Тумаш кажа:
Установаў і асобаў, якія прычыніліся да зьяўленьня гэтае кнігі, як кажуць, занадта шмат, каб усе I ўсіх іх пералічыць. Адну ўстанову, аднак, варта вылучыць асобна: Славянскі й Балтыйскі Аддзел Нью-Ёркскае Публічнае БібліятэкІ, дзе заўседы можна было сустрэць надзвычайную гатовасьць да дапамогі й зацікаўленасьць усіх супрацоўнікаў як беларусікаю ўвогуле, гэтак I Скарынам у прыватнасьці6.
Трэба падкрэсьліць і гэткі важны аспэкт бібліятэка вельмі дбае пра захаванасьць рэдкіх матэрыялаў, да якіх адносяцца шмат якія беларускія публікацыі. Гэта адзіная ў Заходнім паўшар’і бібліятэка, дзе дзесяткі гадавікоў беларускіх пэрыядычных выданьняў перазьнятыя на мікрафільмы, а сярод іх «Бацькаўшчына», «Беларус», «Ніва» ды іншыя.
Нью-Ёркская Публічная Бібліятэка заўсёды была таксама выдатным прапагандыстам беларускае (ды іншае) кніжнае спадчыны. За апошнюю чвэрць стагодзьдзя гэтая ўстанова арганізавала каля двух дзесяткоў вялікіх выставаў на беларускія тэмьі: «Вехі беларускае літаратуры», «Юбілей беларускага друку й доктар Франьцішак Скарына», «Песьняры беларускае літаратуры Янка Купала й Якуб Колас», «Беларускія выданьні лацінкаю», «Паўстаньне 1863 году на Беларусі», «Статут Вялікага Княства Літоўскага». Дэманстраваліся беларускія матэрыялы й на іншых выставах — «Гадавіна Капэрніка», «Мовы сьвету», «Гісторыя календара» ды іншых7.
Выставы беларускіх друкаваных ды іншых матэрыялаў праводзіліся таксама ў Кліўлэндзкай Публічнай Бібліятэцы, Чыкагскай Публічнай Бібліятэцы, Бібліятэцы Кангрэсу, Бібліятэцы РатГерскага Штатнага Ўнівэрсытэту (штат НьюДжэрзі), Бібліятэцы Кўінскага Коледжу Гарадзкога
6 Пяць стагодзьдзяў Скарыніяны/Укл ВТумаш. Нью-Ёрк, 1989. С IX.
7 The New York Public Library, Baltic and Slavic Division, Archives.
Ўнівэрсытэту ў Нью-Ёрку, Бібліятэцы Стэнфардзкага Ўнівэрсытэту ды меншых бібліятэках, як, прыкладам, публічных бібліятэках у Пасэіку і Ньюарку (штат Нью-Джэрзі)8.
У нацыянальных мэдычных, сельскагаспадарскіх бібліятэках знаходзяцца вялікія калекцыі матэрыялаў, што паходзяць зь беларускіх установаў адпаведнага профілю.
Некаторыя амэрыканскія ўстановы маюць багатыя архівы беларускіх матэрыялаў. Прыкладам, ва Ўнівэрсытэце штату Масачусэтс у Эмхэрсьце захоўваецца каштоўны й багаты архіў ведамага польскага сацыёляга Юзэфа Абрэбскага, які прысьвяціў значную частку свайго жыцьця вывучэньню жыцьця й звычаяў беларускіх сялянаў Палесься. Этнаграфічныя матэрыялы, сабраныя Ю. Абрэбскім, знаходзяцца ў Эмхэрсьце й амаль нікім яшчэ не вывучаліся. Гэты архіў заслугоўвае сур’ёзнае ўвагі9. Некаторыя матэрыялы, што маюць дачыненьне да Беларусі й беларускае іміграцыі, захоўваюцца ў Нацыянальным Архіве ў Вашынгтоне, у Цэнтры Дасьледаваньняў Гісторыі Іміграцыі ва Ўнівэрсытэце штату Мінэсота ў Сэнт-Поле, у Інстытуце Хувэра ў Стэнфардзе, штат Каліфорнія.
Нягледзячы на шматлікія намаганьні амэрыканскіх бібліятэкаў, унівэрсытэтаў і архіваў сабраць этнічныя архіўныя матэрыялы дзеля захаваньня іх у публічных установах, бальшыня этнічных архіўных збораў (ды ў меншай ступені друкаваных матэрыялаў) знаходзіцца ў этнічных асяродках, парафіях, цэнтрах, нацыянальных дамох і г.д.
He складаюць тут выключэньня й беларусы. У шмат якіх беларускіх асяродках, парафіях ды нават у некаторых сем'ях захоўваюцца значныя зборы беларускіх дакумэнтаў, кніг і пэрыядычных выданьняў. Таму дасьледнікі беларусаведы ў Злучаных Штатах не павінныя ігнараваць этнічныя асяродкі ў працэсе пошукаў дакумэнтальнае й архіўнае інфармацыі.
Амэрыканскія коледжы і ўнівэрсытэты прыкладаюць нямала намаганьняў для захаваньня й папулярызацыі этнічнае спадчыны ў Амэрыцы, ладзячы пэрыядычныя выставы ды арганізуючы фэстывалі этнічнае культуры. Беларусы бяруць актыўны ўдзел у шмат якіх праграмах і трымаюць лучнасьць зь дзесяткамі ўстановаў. У гэтых праграмах важнае тое, што этнічныя групы дзейна супрацоўнічаюць між сабою ды забясьпечваюць высокі акадэмічны ўзровень такіх выставаў і лекцыяў.
8 Архівы БІНіМу: Папка «Унівэрсытэцкія бібліятэкі».
9 Index to Obrebski's archives, Univ, of Mass., Amherst, Mass.; Obrebski J. Dzisiejsi ludzi Polesia. Warszawa, 1936; Obrebski J., Halpern J., Halpern B. The Changing Peasantry of Eastern Europe. Cambridge, MA, 1976; Yesterday's People Peasants of Polesie: An exhibition of photographs. Oct. 3 to Oct. 14, 1973. Univ, of Mass., Amherst, University Art Gallery Herter Hall.
Прыкладаў гэтаму шмат. Мастацкі Цэнтар Робэрсана ў Бінгемтане, штат Нью-Ёрк, арганізуючы беларускі разьдзел выставы народных тканінаў у лютым 1981 году, захацеў узбагаціць яго каштоўнымі гістарычнымі матэрыяламі. Арганізатары пазычылі ў музэях гораду Бафала, штат Ныо-Ёрк, ды Вашынгтону два славутыя слуцкія паясы канца XVIII — пачатку XIX стагодзьдзя. Цэнтар Робэрсана быў першаю амэрыканскаю ўстановаю, якая дэманстравала на выставе слуцкія паясы10. Другая дэманстрацыя слуцкіх паясоў адбылася падчас Беларускага сымпозіюму й выставы ў РатГерскім Унівэрсытэце ў красавіку—траўні 1983 году, калі кіраўніцтва Мастацкага Музэю Джэйн Ворхіс Зымэрлі выставіла для агляду цікавую калекцыю слуцкіх паясоў ды вырабы беларускіх умельцаў у ЗША11.
Фэстывалі й выставы, ладжаныя амэрыканскімі коледжамі і ўнівэрсытэтамі, карыстаюцца вялікаю папулярнасьцю сярод шырокае публікі ды этнічных групаў. Такія імпрэзы звычайна зьбіраюць вялікую аўдыторыю ды йстотна спрыяюць збліжэньню паміж этнічнымі групамі й навуковымі коламі.
За апошнія дзесяць гадоў беларускія групы бралі ўдзел у дзесяткох фэстываляў, кірмашоў, аглядаў і выставаў, арганізаваных шматлікімі коледжамі й вышэйшымі навучальнымі ўстановамі.
Падобнае супрацоўніцтва з этнічнымі групамі й прапаганду этнічнае спадчыны, праўда ў іншых маштабах, праводзяць шмат дзе амэрыканскія сярэднія школы. Яны запрашаюць лектараў, мясцовых рамесьнікаў ці настаўнікаў танцу, арганізоўваюць канцэрты й выставы. Апошнім часам школы ўлучыліся таксама ў праграму дапамогі ахвярам чарнобыльскае катастрофы
Удзельнічаюць беларусы таксама ў этнічных праграмах і выставах, якія арганізоўваюць іншыя амэрыканскія ўстановы й арганізацыі, як, прыкладам, Музэй Бойскаўтаў або Канстытуцыйная Заля Дачок Амэрыканскае Рэвалюцыі ў Вашынгтоне12.
10 Архівы БІНІМу: Папка «БІнгемтан»; Беларус. 1981. №287.
11 Тамсама: Папка «Rutgers University»; Беларус. 1983. №310.
12 Тамсама: Папка «Беларусіка». Гл. таксама; Беларус. 1973. №190; Голас Радзімы. 1990 9 жн
САЦЫЯЛЬНЫ ПАРТРЭТ АМЭРЫКАНСКІХ БЕПАРУСАЎ
Бурлівыя гістарычныя падзеі, якія вымусілі беларусаў эміграваць, стварылі таксама велізарныя цяжкасьці для дасьледаваньня беларускае дыяспары. Архівы бацькаўшчыны былі недаступныя для вывучэньня, памылковая й недакладная тэрміналёгія, асыміляцыя беларусаў суседнімі культурамі, убогасьць і без таго перакручанае афіцыйнае статыстыкі — вось толькі некаторыя перашкоды, зь якімі сутыкаюцца дасьледнікі й навукоўцы.
На першы позірк можа здацца, што беларуская спадчына ў Злучаных Штатах — рэч назаўсёды згубленая, але гэта зусім ня так. Беларусы прыбылі сюды, яны мелі свае адрозныя прыкметы, якія яшчэ й дагэтуль ня зьніклі, тут яны працавалі, пакінулі нашчадкаў і прычыніліся да разьвіцьця краіны. Іхны ўклад ня страчаньі; сьведчаньняў гэтага шмат можна сустрэць навокал. Сапраўдная беларускасьць часта хавалася пад рознымі абгорткамі й памылковымі шыльдамі, і таму яе не пазнавалі. I аднак яна вытрывала. I так здаровы розум даводзіць, што беларуская спадчына зьяўляецца на сьвет, калі яе вызваліць з чужых адзежын і назваць сапраўдным імем.
Становішча беларусаў у Амэрыцы да пэўнае ступені можна параўнаць з становішчам італа-амэрыканцаў, чые продкі прыяжджалі ў Злучаныя Штаты як генуэзцы, вэнэцыянцы, мілянцы або сіцылійцы і ў выніку наступных палітычных падзеяў сталіся «італьянцамі». У часе масавае эміграцыі зь Беларусі імігранты, што прыбывалі ў ЗША, называлі сябе «гарадзенцамі», «менскімі», «віцебскімі», «віленскімі». Пераважная бальшыня зь іх ня мела выразнага ўяўленьня пра сваю нацыянальнасьць, не было дзяржавы, якую б яны маглі назваць сваёю. Як ужо зазначалася, магутны паток імігрантаў з Усходняе Эўропы зваўся проста «імігранцкімі масамі з Расеі». Аднак у выніку далейшых палітычных падзеяў узьнікла новае палітычнае паняцьце — Беларусь. Беларусь як дзяржава ўлучала родныя мясьціны ўсіх гэтых імігрантаў, a
значыць, калі ўжываць сучасную тэрміналёгію, іх трэба было б называць «беларусамі», а іх нашчадкі былі б ужо беларусаамэрыканцамі. Бюракратыя гэтага не рабіла, а самі беларусы ня мелі патрэбнага патэнцыялу, каб гэта ажыцьцявіць. У імя аб’ектыўнасьці й гістарычнае праўды памылкі мінулага мусяць быць выпраўленыя.
Нягледзячы на афіцыёзную нацыянальную клясыфікацыю гэтых імігрантаў, нягледзячы на ўзровень іх асыміляцыі, палянізацыі або русыфікацыі, на іх інтэлектуальны ўзровень і г. д., яны захавалі беларускія этнічныя, псыхалягічныя й сацыяльна-палітычныя асаблівасьці, якія нельга сьцерці або перамяніць; асаблівасьці, якія маюць глыбокія карані ў гісторыі нацыі.
Беларускія прозьвішчы
У Злучаных Штатах этнічнае паходжаньне часта вызначаецца з прозьвішча, і хоць бываюць выключэньні, аднак такія прозьвішчы, як Коган, Страшэўскі, Туфара, Чунг By і г.д., звычайна лёгка дазваляюць этнічна ідэнтыфікаваць чалавека. Сярэдні амэрыканец бязь цяжкасьцяў, не задумоўваючыся, амаль аўтаматычна вызначыць такога чалавека як яўрэя, паляка, італьянца або кітайца.
Аднак калі даходзіць да беларусаў, дык сярэдні амэрыканец у найлепшым выпадку спытаецца, ці ёсьць нейкія тыпова беларускія прозьвішчы; або прозьвішча будзе вымаўляцца на расейскі або польскі манер, дзеля меркаваньня, што гэта нешта блізкае. Ведама ж, існуюць і характэрныя беларускія прозьвішчы, але, як і ў выпадку з назовам краіны, у Амэрыцы гэтага не заўважаюць. Такія прозьвішчы, як Калоша, Бурбель, Крэсла, Сенька, Міцкевіч, Савёнак, Барсук, Каўбаса, Каляда й сотні іншых, — тыпова беларускія, але не прызнаюцца як гэткія з прычыны слабога знаёмства зь Беларусьсю наагул. Трэба мець асаблівае вычуваньне беларускасьці, каб пазнаць этнічную прыналежнасьць гэтых прозьвішчаў. Бясспрэчна, шмат якія беларускія прозьвішчы падобныя або маюць агульныя славянскія карані з польскімі, расейскімі або ўкраінскімі прозьвішчамі. Падобна да таго шмат якія прозьвішчы гэтых народаў блізкія беларускім, асабліва тыя, што паходзяць ад тапонімаў, такія, як Мінскі, Пінскі, Слуцкі або Віцебскі.
Беларусы, што жылі на ўскраінах Беларусі, часта маюць прозьвішчы, якія выяўляюць латышскія, літоўскія, польскія або ўкраінскія ўплывы. Бывае й наадварот: беларускія ўплывы можна заўважыць у прозьвішчах літоўцаў, латышоў або расейцаў.
У значнай ступені беларускія прозьвішчы адлюстроўваюць гісторыю нацыі. Беларускія прозьвішчы часам палянізаваліся або русыфікаваліся, асабліва ў пісьмовым ужытку, несучы ў сабе замест беларускіх польскія або расейскія фанэтычныя й правапісныя асаблівасьці. Найбольш выразна гэта выявілася ў афіцыйным справаводзтве польскае й расейскае адміністрацыі. Так, прыкладам, такія тыпова беларускія прозьвішчы, як Варатніцкі, Барташэвіч або Будзіловіч, часта перадаюцца ў ангельскім тэксьце як «Worotnitskii», «Bartoszewicz» або <Budzilowicz», на расейскі або польскі манер, бо гэтак пісалася ў дакумэнтах, зь якімі імігрант прыбываў у Амэрыку. Гэта робіць пазнаваньне беларускіх прозьвішчаў надзвычай цяжкою задачаю для сярэдняга амэрыканца.
Вельмі рэдка прозьвішча нашага імігранта не амэрыканізавалася. Захаваліся пераважна «простыя» прозьвішчы — Калодка, Каляда й падобныя. Іншыя ж бязьлітасна перакручваліся. Найбольш пашыраны тып перайначаных прозьвішчаў — пераклады й скароты: Кучынскі станавіўся Кучам, Несьцяровіч — Нэстарам, а Каваль мог стацца й Смітам. Часта прозьвішчы набліжалі да англасаксонскага гучаньня: Мікула зваўся МакКула, Іларыён перарабляўся на Хілары. Прозьвішчы мяняліся або пры ўезьдзе ў краіну, калі чыноўнікі лічылі, што прозьвішча імігранта цяжкое для вымаўленьня, і мянялі яго на прасьцейшае: Абручанскі рабіўся Рычарам, або пазьней, калі імігранты бралі амэрыканскае грамадзянства й мелі права рабіць з прозьвішчам што хацелі.
Зьмена беларускіх прозьвішчаў у Амэрыцы — цікавая тэма для навуковага дасьледаваньня, вынікі якога дапамаглі б і ў дакладнейшай ідэнтыфікацыі беларускае этнічнае групы.
Захаваньне традыцыяў
Неадменная рыса кожнае нацыянальнае групы імігрантаў — імкненьне захаваць і перадаць нашчадкам свае этнічныя традыцыі, каб ня даць перапыніцца культурнай памяці нацыі. He складаюць выключэньня тут і беларусы Сьведамае імкненьне да самаідэнтыфікацыі на фоне шматэтнічнага амэрыканскага грамадзтва выяўляецца ў культываваньні этнічнае апрычонасьці, хай сабе часам і толькі сымбалічнага характару, у сьвяточным строі, умельствах і рамёствах, кухні, народных песьнях і танцах, каляндарных традыцыях.
Беларускі нацыянальны строй у Амэрыцы — частая зьява як на беларускіх, гэтак і на розных амэрыканскіх урачыстасьцях. Носяць строй або ўжываюць паасобныя яго элемэнты ня толькі тыя, хто прыехаў у Амэрыку, але й
маладое, народжанае ўжо ў Амэрыцы пакаленьне, падкрасьляючы тым самым сваё паходжаньне.
Сярод найпапулярнейшых беларускіх народных умельстваў у Амэрыцы — вышываньне й пляценьне. У беларускіх грамадах ёсьць нямала ўмельцаў, якія плятуць паясы й робяць цудоўныя вышыўкі. Вельмі папулярныя ў Амэрыцы вышытыя беларускія ручнікі. У меншай ступені пашыранае ганчарства й разьба па дрэве, затое надзвычай пашыраныя вырабы з саломкі. Творы беларускага ўмельства ўпрыгожваюць шматлікія фэстывалі й этнічныя выставы ў Злучаных Штатах.
Найбольш пашыраныя сярод амэрыканскіх беларусаў беларускія стравы — халаднік, галубцы, бліны, ну і, ведама, беларуская каўбаса, якая часам называецца ў Амэрыцы «старакраёваю».
Беларускія народныя песьні й танцы, будучы істотным сродкам этнічнага самавыяўленьня й выхаваньня нацыянальнае эстэтыкі, ці не найлепей надаюцца для папулярызацыі беларускае культуры ў шырэйшым амэрыканскім грамадзтве. Танцавальныя калектывы й хоры ёсьць бадай у кожным беларускім асяродку ў Амэрыцы.
Трывала захоўваюцца амэрыканскімі беларусамі рэлігійныя традыцыі й сьвяты. Захоўваючы засвоеныя яшчэ на бацькаўшчыне звычаі, яны штогод адзначаюць усёю грамадою важнейшыя сьвяты традыцыйнага беларускага царкоўнага й народнага календара — Каляды, Вялікдзень, Дажынкі. Асабліва папулярныя сярод амэрыканскіх беларусаў дні Беларускіх Сьвятых — Ефрасіньні Полацкае, Кірылы Тураўскага, Жыровіцкае Божае Маці.
Беларускія традыцыі й звычаі зь зьменаю пакаленьняў паступова трансфармуюцца й адаптуюцца да амэрыканскага жыцьця, аднак не занікаюць зусім, пакідаючы ў душы маладзейшых пакаленьняў імігрантаў азнаку непаўторнасыді й сьвятасьці далёкае бацькаўшчыны.
Мова
Мова эміграцыі прыцягвала ўвагу дасьледнікаў як у краіне пасяленьня, гэтак і на бацькаўшчыне. Аднак грунтоўным вывучэньнем мовы беларускіх імігрантаў у Амэрыцы ніхто не займаўся, хоць у паваенным беларускім замежным друку выказваліся заўвагі аб мове эміграцыі. Мова беларускіх імігрантаў у ЗША адлюстраваная і ў мастацкай літаратуры1. Беларуская мова разам з шматлікімі іншымі ўнесеная ў «Лінгвістычны банк Злучаных Штатаў»2.
1 Архівы Крывіцкага Навуковага Таварыства Праньціша Скарыны
2 Архівы часапісу «Беларуская Моладзь»; Папка «Моўныя рэсурсы Злучаных Штатаў».
Відавочна, разглядаючы мову амэрыканскіх беларусаў, трэба да кожнае хвалі эміграцыі падыходзіць асобна, бо ступень захаваньня мовы проста прапарцыянальная ўзроўню нацыянальнае сьведамасьці, а якраз гэтым паказчыкам хвалі найбольш і розьняцца між сабою. Асобны падыход мусіць быць і да розных іміграцыйных пакаленьняў.
Аб мове «да-масавае» іміграцыі, г. зн. тых, хто прыехаў у Амэрыку да 1890-х гадоў, ніякіх дакумэнтальных зьвестак не засталося. Іхныя нашчадкі ў гутарках з аўтарам сьведчылі, што бацькі ці дзяды гутарылі «сваёю моваю», якая розьнілася, прыкладам, ад мовы бальшыні парафіянаў нейкае польскае парафіі. Пры гэтым тыя бацькі й дзяды падкрасьлялі, што яны не палякі й паходзяць зь Літвы, хоць дакладней акрэсьліць сваю этнічную прыналежнасьць не маглі.
Сваім нашчадкам тыя раньнія імігранты перадалі толькі пару дзесяткоў штодзённых словаў, гэткіх, як хлеб, вада, ды назовы мясцовасьцяў, скуль яны паходзілі. Дарэчы, гэтыя назовы й ёсьць, бадай, найбольшым магнітам, які прыцягвае нашчадкаў імігрантаў да далейшых пошукаў сваіх каранёў ды прыводзіць іх урэшце да ўсьведамленьня свайго беларускага паходжаньня. Часам старыя імігранты пакідалі нашчадкам розныя малітоўнікі, пераважна польскія, але аўтару ў працэсе дапамогі ў генэалягічных пошуках даводзілася бачыць і беларускія каталіцкія малітоўнікі, выдадзеныя лацінкаю перад Першаю сусьветнаю вайною.
Інакш выглядае справа з моваю ў імігрантаў масавае эканамічнае хвалі. Пераважную большасьць у ёй складалі сяляне. Іхны лексыкон быў досыць абмежаваны ды адносіўся галоўным чынам да сялянскага побыту, прыроды, сельскае гаспадаркі. Запас дзяржаўна-адміністрацыйнае лексыкі быў у іх цалкам расейскі. Па прыезьдзе ў Амэрыку кругагляд гэтых людзей значна пашыраўся, як пашыраўся й іхны лексыкон ...гэтым разам ужо за кошт ангельскае мовы. Гэткім парадкам ад самага пачатку гаворка беларускага імігранта-селяніна ўяўляла сабою мешаніну: пры беларускай фанэтыцы й граматыцы значная колькасьць расейскае й ангельскае лексыкі. Кола ангельскае лексыкі пашыралася па меры таго, як дзеці йшлі ў школу, а імігрант шырэй знаёміўся з амэрыканскім жыцьцём. У выніку дзеці гадаваліся на беларуска-расейскаангельскай трасянцы. А дзеля таго, што яны часам наведвалі яшчэ й дапаўняльныя школы пры праваслаўных прыходах, мова дзяцей набірала шмат расейскіх словаў. Добра дапамагаў русыфікацыі старых беларускіх імігрантаў і амэрыканскі расейскамоўны ды БССР-аўскі друк, выдаўцы якога лічылі, што зь беларусамі трэба гаварыць па-расейску. Незьнішчальным, аднак, заставаўся беларускі акцэнт, якога не маглі перамагчы нават рубрыкі <Как правнльно говорнть по-русскн» ў амэрыканскіх расейскіх газэтах.
У адрозьненьне ад усіх папярэдніх хваляў, паваенная іміграцыя карысталася беларускаю моваю і як сродкам штодзённых зносінаў, і як моваю культуры, палітыкі, літаратуры, г. зн. беларуская мова адыгрывала ролю нацыянальнае літаратурнае мовы ў поўным аб’ёме, хоць паасобныя імігранты захоўвалі ў гутарковай мове рэгіянальныя асаблівасьці.
Мова беларускага друку базуецца пераважна на правапісе й граматыцы Б.Тарашкевіча зь нязначнымі адхіленьнямі. Сярод іх — пазначэньне паляталізацыі прыназоўнікаў (зь лесу), скарачэньне злучніка і пасьля галосных (бацька й маці) ды некаторыя іншыя. Найбольшы ўплыў на фармаваньне правапіснае й стылістычнае нормы мовы беларускага друку ў Амэрыцы зрабілі д-р Янка Станкевіч і Антон Адамовіч.
Гутарковая мова іміграцыі характарызуецца ўжываньнем шматлікіх лексычных амэрыканізмаў, якія настолькі трывала ўвайшлі ў мову, што ўжо не ўспрымаюцца як чужыя словы. Пераважна гэта словы, што азначаюць прадметы й паняцьці штодзённага жыцьця: пэйда (англ. pay day)—зарплата, порча (porch)—ганак, сенцы, шапінг (shopping)—закупы, кара (car)— машына, бас (bus)—аўтобус, газаліна (gasoline)—бэнзын, іншуранс (insurance)—страхоўка, нурска (nurse)—медсястра, вачаваць (to watch)—пільнаваць, даглядаць, такс (tax)—падатак, моргіч (mortgage)—пазыка ды дзесяткі й сотні іншых. Сярод амэрыканізмаў найбольш сустракаецца назоўнікаў, аднак ёсьць нямала й дзеясловаў ды іншых часьцінаў мовы. Замест «так» і «не» амаль выключна ўжываюцца e(yeah) і ноў (no).
Цікава зазначыць, што некаторыя беларускія словы дзеці беларусаў перадаюць сваім сябрам-амэрыканцам. У асяродках, дзе жыве шмат дзяцей беларускага паходжаньня, амэрыканскія дзеці ведаюць гэткія словы, як бабка, царква, капуста, каша.
Паколькі паваенная іміграцыя была нацыянальна сьведамая, захаваньне й перадача мовы наступным пакаленьням сталіся адным з заданьняў грамады. 3 гэтаю мэтай арганізоўваліся школкі, курсы мовы, у сям'і гаварылі толькі па-беларуску, а бабкі й дзяды толькі й марылі аб тым, каб перадаць мову ўнукам.
Нельга сказаць, што гэтая мэта была поўнасьцю дасягнутая, але нейкі працэнт маладых амэрыканскіх беларусаў, бацькі якіх прыехалі ў краіну па Другой сусьветнай вайне, няблага валодаюць беларускай мовай. Мова маладога пакаленьня, што праўда, пазначаная моцным ангельскім уплывам у лексыцы, фанэтыцы й сынтаксысе.
Сацыяльная мабільнасьць
Хоць беларускія імігранты жылі ў сваім вузкім асяродзьдзі, утвараючы штосьці накшталт Гета, яны ад самага пачатку ўлучыліся ў тыпова амэрыканскі працэс «руху ўгару» — шукалі лепшае працы, большае платы і гэткім чынам пасоўваліся вышэй па сацыяльнай лесьвіцы. 3 гадамі яны набывалі прафэсійныя навыкі й рабіліся кваліфікаванымі работнікамі.
Мабільнасьць гэтае групы, агулам называнае ў Амэрыцы «расейскаю», была адзначаная ў працы Бэры Джонстана3.
Рух угару сярод старых імігрантаў відавочна быў павальнейшы, чым сярод тых, хто прыехаў па Другой сусьветнай вайне, аднак абедзьве хвалі цалкам улучыліся ў працэс сацыяльнага ўзыходжаньня.
Вынікі апытаньня аўтарам ста сем’яў беларускіх імігрантаў раньняе хвалі ў рэгіёне Нью-Ёрк—Нью-Джэрзі паказваюць, што ў трыццацёх зь іх мужчыны мелі прафэсійную падрыхтоўку й рухаліся ўгару хутчэй. Аднак ужо ва ўсіх сем’ях дзеці мелі кваліфікацыю, а ў сарака сем’ях вучыліся ў коледжах.
Паводле апытаньня сотні сем’яў паваеннае хвалі ў тым самым рэгіёне, усе мужчыны й жанчыны мелі прафэсійную кваліфікацыю. Амаль палова іх наведвала курсы павышэньня кваліфікацыі ў сваёй галіне, а ў коледжах вучылася 80% іхных дзяцей4.
Імігранты першае хвалі рабіліся дамаўласьнікамі не адразу, тым часам як паваенныя імігранты набывалі дамы на працягу першых 3—5 гадоў пасьля свайго прыезду. Такая самая карціна назіраецца, прыкладам, і ў Дэтройце, дзе да 1956 году ўсе новыя імігранты ўжо мелі свае дамы5.
Прафэсійны прагрэс не абмяжоўваўся нейкімі асобнымі дзялянкамі. У пераважнай болыпасьці імігранты былі занятыя на заводах, у штатных і фэдэральных установах, у будаўніцтве й г. д. Нязначная колькасьць зь іх мела свой малы бізнэс.
Спэктар занятасьці дзяцей імігрантаў вельмі шырокі, але ў ім пераважаюць настаўнікі, урадоўцы, інжынэры й мэнэджэры. Сярод іх параўнаўча шмат, асабліва што датычыць дзяцей паваеннае хвалі, прадстаўнікоў «элітарных» прафэсіяў — лекараў і адвакатаў.
Паводле стандартнае амэрыканскае тэрміналёгіі, беларусы ў большасьці трывала замацаваліся ў ніжне-сярэднім эшалёне сярэдняе клясы амэрыканскага грамадзтва. Невялікі працэнт належыць да вышэйшае клясы (з гадавым прыбыткам больш за
3 Johnston В. Russian American social mobility. Saratoga, CA, 1981.
4 Архівы БІНІМу
5 The Detroit News (Detroit). 1956. March 25.
8100 000) і фактычна ніхто — да ніжэйшае (заробкі ніжэйшыя за $ 14 000 гадавых).
Недасьледаванымі застаюцца яшчэ шмат якія аспэкты жыцьця амэрыканскіх беларусаў, і адзін з найгалаўнейшых сярод іх — сацыяльяыя паводзіны беларускае грамады.
Амэрыканіз&цыя
Амэрыканізацыя — натуральны працэс, непазьбежны для ўсіх груп імігрантаў. Розьніца толькі ў хуткасьці й ступені амэрыканізацыі першага іміграцыйнага пакаленьня. Пра амэрыканізацыю сказана й напісана вельмі шмат, гэтай тэме прысьвечаныя тысячы старонак у амэрыканскім і неамэрыканскім, улучна зь беларускім, друку6. Падыход да гэтае тэмы з часам мяняўся й разьвіваўся: ад безумоўных і аднабокіх тэорыяў плавільнага катла да больш спагадных ідэяў шматколернае мазаікі, у якой даецца права на йснаваньне кожнай этнічнай культуры. Тут няма патрэбы ўваходзіць у шырокую дыскусію аб тэарэтычных аспэктах працэсу амэрыканізацыі, аднак варта зьвярнуць увагу на спэцыфічны характар гэтае праблемы ў дачыненьні да беларусаў.
Беларускія імігранты першае хвалі, тыя, хто прыехаў у ЗША да Першае сусьветнае вайны, хацелі, каб іхныя дзеці як найхутчэй сталіся «амэрыканцамі», каб яны гаварылі па-ангельску і ўліліся ў амэрыканскае грамадзтва. Яны, аднак, заставаліся бескампрамісныя, калі гаворка заходзіла пра рэлігію. Старыя імігранты любою цаною імкнуліся захаваць у дзецях праваслаўную веру.
Колькі лістоў, якія захоўваюцца ў архівах БІНіМу, адлюстроўваюць стаўленьне імігрантаў да амэрыканізацыі. Вось што піша амэрыканец першага пакаленьня:
Мой бацька амаль ніколі не гаварыў сваёю родааю моваю, беларуская культура ніколі не закраналася ў гутарках Ён як мог стараўся мяне амэрыканізавацьі ] Значная частка этнічнае традыцыі занікла, калі я гадаваўся. Мяне «змушалі» быць амэрыканцам, зжыцца з звычаямі й моваю гэтае краіны7.
Варта зазначыць, што зьяўленьне цікавасьці да этнічных каранёў — зьява нярэдкая. Аўтар цытаванага ліста бярэ ўдзел у беларускім жыцьці й сьведамы свайго беларускага паходжаньня.
6 Бацькаўшчына 1952. №102; 1955. №249, 253, 260—261; 1959. №441, 442, 443 — 444, 445; Беларус. 1970. №161; АрхІВЫ БІНІМу: Папка «Амэрыканізацыя»
7 Архівы БІНіМу: Папка Воленса.
Асабліва папулярнымі пошукі сваіх этнічных каранёў сталіся ў часе адзначэньня 200-годзьдзя Злучаных Штатаў. Вось тыповы ліст, атрыманы аўтарам у 1977 годзв:
Мой бацька быў беларус. Нарадзіўся ён у Івянцы, у Менскай губэрні. Я пішу гісторыю сваёй сям’І, штосьці накшталт «Каранёў I галінаў». Я хацеў бы даведацца болей аб бацькавых продках. ЦІ не падкажаце, як мне адшукаць сьляды бацькавых продкаў на Беларусі? Я ўмею чытаць I пісаць па-польску, але не па-расейску[...] Пару тыдняў таму мы глядзелі на 9-м канале «Невядомую вайну>, было якраз пра баі за вызваленьне БеларусІ ад нацыстаў. Я спядзяваўся пабачыць або пачуць пра Івянец, адкуль паходзіць мой бацька...8
Былі, аднак, і ў старой хвалі людзі, якія добра ведалі свае этнічныя карані й разважалі над праблемаю амэрыканізацыі. Прыкладам можа быць гэткі незвычайны ліст:
Я вельмі рады, што мае дзед 1 бабка былі вялікімі нацыяналістамі Яны эмігравалі за царскім часам (у 1912 годзе й раней) 1 ўсё роўна да самае свае сьмерці ў канцы 60-х гадоў гаварылі пра Беларусь так, быццам пакінулі яе ўчора. Яны былі непісьменныя, але знаходзілі людзей, якія пісалі за Іх лісты па-расейску на радзіму, I гэтак яны трымалі кантакт з роднымі ў Салігорскім раёне.
Mae дзед I бабка заўсёды называлі сябе беларусамі. Мне дзіўна, што шмат хто зь беларусаў ня лічыць сябе беларусам. Можа, тут рэч у мясцовасьці, адкуль мае дзяды паходзілі. Ня ведаю. Але, прынамсі, усе мае родзічы й сваякі на бацькаўшчыне называюць сябе беларусамі.
Самому мне вельмі цяжка было растлумачыць амэрыканцам, хто такія беларусы 1 што ёсьць такая краіна — Беларусь КалІ я кажу сябром 1 калегам на працы, што я беларус, я заўважаю, што сам пачынаю тлумачыць, пра што я гавару. Але нават калі я ім кажу, што мы ўваходзім у ААН, яны ўсё роўна ня могуць гэтага сабе ўявіць. Я канчаю размову й адыходжу з думкаю, што ўсе адно яны лічаць мяне не беларусам, а расейцам.
Я хачу сказаць, што нашая этнічная тоеснасьць згубілася або схавалася, можа, I з нашае віны. Мы — другое й трэцяе пакаленьне амэрыканскіх беларусаў — нічога ня ведаем пра нашую спадчыну, бо прынялі амэрыканскі лад жыцьця, які, на маю думку, ёсьць англасаксонскаю асыміляцыяю ўсіх нацыянальнасьцяў 1 культураў. Здаецца, усе мы хочам быць прынятыя гэтаю сыстэмаю дзеля эканамічных ці якіх іншых прычынаў. I таму адмаўляемся ад свайго.
Я спрабую перадаць нашую культуру маёй 15-гадовай дачцэ, згадваючы Беларусь дзе толькі можна. Мы таксама зьезьдзілі два разы на зямлю нашых Каранёў Дачка пераняла шмат нашых звычаяў I словаў, бо кожны раз мы жылі ў вёсцы па тры тыдні. Я працую на заводзе, і мне было нялёгка заашчадзіць грошай на паездкі. А тут, ведама, вывучыць беларускую мову няма дзе. Добра, што тут, у Рочэстэры, ёсьць клясы, дзе выкладаецца расейская мова Калі толькі мы, беларусы, не даможамся, каб у амэрыканскіх школах выкладалі беларускую гісторыю і/або культуру, нам ня будзе як перадаць нашую спадчыну наступным пакаленьням . 9
8 Архівы БІНіМу: Папка Круглянскага
9 Тамсама: Папка «Рочэстэр».
Беларускія імігранты паваеннага пэрыяду сутыкнуліся з тою самаю праблемаю — амэрыканізацыяю дзяцей. Праблема гэтая шырока дыскутавалася ў 50-х і 60-х гадох, хоць нічога йстотнага для яе вырашэньня вынайдзена не было. Аднак, як згадвалася вышэй, новыя імігранты разьвівалі школьна-адукацыйную дзейнасьць, што значна прычынілася да захаваньня этнічнае сьведамасьці маладога пакаленьня. Фактычна паваенныя імігранты здолелі выхаваць сваіх дзяцей «добрымі амэрыканцамі», знайшоўшы спосаб захаваць іхную беларускасьць. Шмат хто сярод маладога пакаленьня гаворыць пабеларуску, захоўвае этнічную сьведамасьць і імкнецца дапамагчы Беларусі. У гэтым найбольшая розьніца паміж дзьвюма буйнейшымі хвалямі беларускае іміграцыі ў Злучаных Штатах: старая іміграцыя імкнулася захаваць рэлігію, новая — свае этнічныя карані, культуру.
Здаецца, што абедзьве групы імігрантау у цэлым дасягнулі сваіх мэтаў незалежна ад ступені амэрыканізацыі: першыя выхавалі дзяцей у вернасьці праваслаўнай царкве — у Амэрыканскай Праваслаўнай Царкве шмат вернікаў беларускага паходжаньня, хоць іх беларускасьць ні ў чым не выяўляецца; другія ж выгадавалі маладое пакаленьне з глыбокаю нацыянальнаю сьведамасьцю й адчуваньнем патрэбы працаваць дзеля беларускае справы, пры гэтым рэлігія адыгрывала другарадную роліо.
Палітычная арыентацыя беларусаў у ЗША
гіа пытаньне «За каго галасуюць амэрыканскія беларусы?» нельга даць адназначнага адказу. Аўтар, базуючыся на ўласным досьведзе жыцьця ў грамадзе, мяркуе, што старыя імігранты й большасьць іхных нашчадкаў галасуюць найчасьцей за дэмакратаў, аддаючы перавагу ўнутраным праблемам краіны, тым часам як імігранты паваеннае хвалі часьцей галасуюць за рэспубліканцаў, прычым вырашальную ролю для іх адыгрывае зьнешнепалітычны фактар.
На выбарчыя паводзіны амэрыканскіх беларусаў за апошнія 40 гадоў уплывалі розныя фактары. Кандыдат мусіў займаць моцную антыкамуністычную пазыцыю, калі хацеў заручыцца падтрымкаю беларусаў. Падтрымвалі беларусы й тых кандыдатаў, праграма якіх базавалася на прынцыпе «Закон і парадак». Беларусы галасавалі за стрымваньне падаткаў, але не пярэчылі захаваньню ваенных бюджэтаў. Часіа вырашальнымі фактарамі пры галасаваньні былі спэцыфічныя пытаньні, як, прыкладам, стаўленьне кандыдата да ўвядзеньня беларускае праграмы ў «Голасе Амэрыкі» або да прызнаньня Дня Незалежнасьці Беларусі. Важным сродкам уплыву на вы-
баршчыкаў быў беларускі друк: вялікімі тыражамі друкаваліся праграмы партыяў, індывідуальных кандыдатаў і г. д.10
Як было згадана раней у разглядзе беларускіх арганізацыяў, першыя сфармаваліся ў 1928 годзе беларускія дэмакратычныя клюбы падчас прэзыдэнцкае кампаніі Алфрэда Сміта. Аднак пачынаючы ад 60-х гадоў беларускаамэрыканскія рэспубліканскія клюбы выяўляюць болын актыўнасьці й маюць на сваім рахунку больш выразныя дасягненьні.
Безумоўна, зь зьменамі ў палітычнай сытуацыі на бацькаўшчыне амэрыканскія беларусы будуць аддаваць свае галасы за таго кандыдата — рэспубліканца або дэмакрата, — які будзе ў меру магчымасьці спрыяць у сваёй заканадаўчай дзейнасьці Рэспубліцы Беларусі.
Пагляд на Беларусь
Безь ніякага ваганьня можна сьцьвярджаць, што 25 жніўня 1991 году ўся Амэрыканская Беларусь — імігранты ўсіх хваляў ды іхныя нашчадкі — адчувалі гонар за сваю бацькаўшчыну: яна была абвешчаная незалежнаю дзяржаваю. He ганарыцца ў той дзень было немагчыма: сотні тэлевізійных станцыяў і газэтаў паведамлялі пра гэтую падзею, старанна вымаўляючы «Belarus». Гэта была кульмінацыя параўнаўча кароткага працэсу палітычнае дасьпеласьці. Фактычна амэрыканскія сродкі масавае інфармацыі шырэй зацікавіліся Беларусьсю толькі тады, калі на Беларусі ўзьнік Народны Фронт, сфармавалася дэмакратычная апазыцыя ў парляманьце. На думку амэрыканскіх беларусаў (а гэта, бясспрэчна, адлюстроўвае пагляд амэрыканскага грамадзтва), дэмакратыя й палітычны прагрэс немагчымыя ў аднапартыйнай таталітарнай дзяржаве, якою да нядаўнага часу была Беларусь. Абсалютная большасьць нацыянальна сьведамых беларускіх імігрантаў у ЗША ды іхных нашчадкаў уважаюць, што будучыня Беларусі, дапамагаць якой гатовая сёньня амэрыканская беларуская калёнія, — у адкрытым дэмакратычным грамадзтве.
10 Архівы БІНІМу: Папка «Выбары»
ЗАКЛЮЧЭНЬНЕ
Можна з пэўнасьцю сьцьвярджаць, што беларуская нацыя цімала прычынілася да разьвіцьця сучаснае Амэрыкі. Бальшыня беларускіх імігрантаў, якія ехалі за акіян з намерам часовага побыту, засталіся там назаўсёды. Іх нашчадкі працуюць сёньня ва ўсіх галінах грамадзка-палітычнага й эканамічнага жыцьця краіны. Бясспрэчна, Амэрыка дала імігрантам лепшае жыцьцё, чым магла б даць ім акупаваная бацькаўшчына. Але ці страчаныя яны для Беларусі? Самыя сьведкі і ўдзельнікі тае іміграцыі бадай не задумляліся над гэткім «узьнёслым» пытаньнем. Нашчадкі ж іхныя ў бальшыні, не атрымаўшы ад бацькоў дакладнага акрэсьленьня бацькаўшчыны, ня ведалі Беларусі, былі на раздарожжы, бо пануючы афіцыёз разглядаў яе як частку нечага іншага.
Хваля ж паваеннае беларускае іміграцыі прыехала ў Амэрыку як палітычная эміграцыя зь ідэяю працаваць для аднаўленьня дэмакратычнае беларускае дзяржаўнасьці (і вяртаньня на бацькаўшчыну). Яна паставіла перад сабою й іншую мэту — адкрыць і зрабіць ведамай беларускую спадчыну ў Амэрыцы ды далучыць гэтую спадчыну, Амэрыканскую Беларусь, да цэласьці беларускае культуры як неад’емную яе частку.
Пададзеныя ў гэтай працы матэрыялы (пачатковыя й няпоўныя) — сьведчаньні таго, як жыла старая беларуская іміграцыя ды што й як рабіла новая іміграцыя для адкрыцьця, аднаўленьня ды замацаваньня беларуска-амэрыканскае спадчыны як спадчыны Беларусі й пашырэньня ў Амэрыцы ідэі незалежнае беларускае дзяржаўнасьці. Паўнейшае вывучэньне беларускае дыяспары як у ЗША, гэтак і ў цэлым сьвеце павінна быць распачатае на бацькаўшчыне, і дзейнасьць ды здабыткі эміграцыі павінны быць улучаныя ў агульны кантэкст разьвіцьця беларускае нацыі й культуры.
ПАКАЗАЛЬНІКІ
Геаграфічны1
Агаё, штат 66, 75, 78, 80, 89, 107, 151, 155, 174, 180, 183, 191, 194, 196, 198, 201, 203, 211, 221, 223, 243, 253, 257, 285, 289, 307
Агаста (ME) 203
Адэса 41, 52
Аёва, штат 28, 67, 77, 79
Азіяцкая Расея 32
Аклахома, штат 165
Алабама, штат 243
Алф (NJ) 77
Аляска, штат 32, 61, 64, 155
Амэрыка, Амернка 7—13, 15, 16, 18, 19, 21, 23—28, 30—32, 34—39, 41-44, 46-51, 53, 54, 56—60, 62, 65, 67—70, 72—76, 81—82, 84 — 88, 90—96, 102, 105, 106, 108, 109, 112, 116, 117, 121 — 124, 127, 129, 133, 134, 138—142, 151, 152, 154-156, 163, 164, 167—169, 172, 174, 176,
1 У паказальніку ўжытыя наступныя скароты штатаў ЗША: АК — Аляска, СА — Каліфорнія, CO — Каларада, СТ — Канэтыкат, DC — дыстрыкт Каламбія, FL — Флорыда, GA— Джорджыя, ІА — Аёва, IL — Іліной, IN — Індыяна, KS — Кэнзэс, LA — Луізыяна, МА — Масачусэтс, MD — Мэрылэнд, ME — Мэйн, МІ — МІчыган, MN — МІнэсота, NC — Паўночная Каралайна, NH — Паўночны Хэмпшыр, NJ — НыоДжэрзі, NY — Ныо-Ёрк, ОН — Агаё, РА — Пэнсылвэйнія, ТХ — Тэксас, VA — Вірджынія, WI — ЎІсконсын, WV — Заходняя Вірджынія, WY — Ўаёмінг.
179—181, 183—185, 191 — 194, 197, 204, 208, 209, 219, 224, 229—231, 235, 236, 238, 242, 243, 247, 248, 251—254, 256, 260, 263—265, 267—276, 280, 282—284, 287—290, 292—294, 296—307, 310, 312—318, 323 Ангельшчына 54, 59, 164, 233, 308
Аргентына 29, 120
Аркансо, штат 243
АРОВ-Парк 143, 201, 208, 259—261
Аршаншчына 46
Арызона, штат 165, 243
Атава 190
Атланта (GA) 258
Атлянтык 164, 165
Атлянтык, павет (NJ) 223
Аўгсбург 263
Аўстра-Вугоршчына 9, 11, 77 Аўстралія 54, 193, 219, 262, 264, 268
Аўстрыя 59, 158, 160, 163, 167, 262
Ашмяна 84
Бабруйск 140
Баварыя 205
Баён (NJ) 62, 65, 80
Бакнанг 164, 285
Балтымор, Балтнмор (MD) 61, 77, 83, 86, 92, 99, 102, 130, 143, 166—168, 204, 209, 239, 243, 252, 258
Барбэтан (ОН) 223
Батлер (РА) 66
Бафало (NY) 48, 74, 78, 135, 255, 257, 311
Беларуская Народная Рэспубліка, БНР 38, 40, 97, 98, 101, 105, 106, 113, 114, 122, 133, 160—162, 171, 174, 176, 177, 192, 194, 242, 245, 247, 267, 277, 290
Беларуская Рэспубліка, Рэспубліка Беларусь, Белорусская Республнка 19, 97, 204,
247, 261, 271, 283, 293, 300, 307, 322
Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, Беларуская Савецкая Рэспубліка, Беларуская ССР, Савецкая Беларусь, Белорусская Советская Соцналнстнческая Республнка, Белорусская ССР, Советская Белоруссня, БССР 18, 28, 36, 38, 39, 50, 52, 55, 98, 101, 106, 109, 112, 115, 116, 118, 120, 133, 134, 138—140, 150, 153, 154, 157, 176, 189, 194, 216, 237, 248, 259—261, 266, 268, 269, 277—280, 282, 288—291, 297—299, 307, 317
Беларусь, Белоруссня 5, 6, 8, 15, 17—21, 24, 27-30, 33, 34, 36, 38, 39, 41—44, 46-52, 54-60 , 62, 65, 67, 68, 70, 72, 73, 76, 77, 79, 80, 82, 92, 93, 97, 98, 100-103, 105, 108, 109, 112, 116—118, 124, 136, 139, 141 — 143, 146, 150—155, 159, 163, 168, 177, 178, 180— 183, 188, 189, 191, 194, 197, 200, 203, 215—218, 224, 232, 237, 239—251, 254, 256, 257, 260, 261, 264, 266—271, 273— 277, 279—282, 284—296, 299, 301—303, 306, 307, 309, 310, 312, 313, 320—323 Беларусь-Літва 51
Беласток 33, 42, 186, 295 Беласточчына 188, 204, 222, 227, 231, 241, 247, 269, 283, 286, 293
Белая Расея 34
Белая Русь 10, 34
Бельск 33
Белэр-«Менск» 201, 202, 215, 233, 251, 256 Берасьце 89 Берасьцейшчына 4 Бінхэмтан (NY) 257, 311 Блумінгтан (IN) 307
Бозўэл (РА) 77
Бостан, Бостон (МА) 61, 77, 78, 81, 83, 86, 89, 130—132, 135, 143, 168, 206, 209, 258, 296
Браўнсвіл (NY) 77, 83, 85, 103, 121, 147, 154, 198
BpyicniH(NY) 83, 85, 100, 102, 103, 135, 136, 142, 148, 173, 179, 181, 182, 191, 203, 220, 221, 227, 233, 234, 239, 260 Брусэль 305
Брытэн 78
Брэмэн 106
Брэмэрхафэн 164, 165
Буг, р. 216
Букавіна 77
Буэнос-Айрес 63
Быларусь 23
Бэльгія 59, 190, 228, 285
Бэнтан-Харбары (МІ) 123
Бэрклі (СА) 307
Бэрлін 35, 102, 262
Бэрлінгтон (NJ) 64
Бэртан (МІ) 77
Бэсарабія 62
Бэсарабская губэрня 25
Б’юна (NJ) 59
Бяроза-Картузская 145, 305
Вайнлэнд (NJ) 63, 289
Валынская губэрня 12, 62, 64, 66, 67, 77, 79, 90, 123, 143 Валынь 77
Варонічы, Мажэвіцкая воласьць 64
Варшава 25
Ватыкан, Ватнкан 124, 217
Ватэнштэт 188, 217
Ваўкавыск 296
Вашынгтон (DC) 7, 25, 32, 106, 165, 166, 174, 196, 204, 206, 210, 240, 241, 243, 246, 252, 253, 256, 258, 291, 299, 310, 311
Вашынгтон, штат 32
Верцялішкі 296
Віетнам 181
Віленская губэрня 3, 10, 12, 15, 31, 34, 55, 57, 62, 64, 74—77, 90, 99, 100, 110, 119, 123, 138, 145, 147, 148 Віленшчына 77, 80, 247, 2.11 Вільня, Вкльно 29, 35, 42, 70, 74, 94—96, 98, 103, 113—115, 118, 124, 125, 138, 150, 189, 204, 272, 277, 293, 295 Вільня (MN) 75
Вірджынія, штат 42, 69 Віцебск 47, 48, 55, 289, 295 Віцебская губэрня 10, 25, 52, 57, 62, 110, 123, 198 Віцебшчына 3, 46 Ворша 44 Вустэр (MS) 75
Вэрмонт, штат 68, 77, 253
Вэрсаль 101, 119 Вялейшчына 224 Вялікабрытанія 158, 171, 262—264
Вялікае Княства Літоўскае 41, 42, 224, 256, 309
Вялікарасея, Вялікаросія 10, 27, 55
Вялікія Лукі 46
Гаваі, штат 50
Гайнаўка 33
Галіцыя 78, 296
Гамбург 106
Гарадзенская губэрня, Гродненская губерння 10, 12, 15, 20, 24, 30, 34, 53, 57, 62, 64, 65, 66, 67, 68, 77, 78, 79, 80, 81, 82, 89, '90, 99, 100, 110, 119, 121, 122, 123, 126, 138, 143, 145, 148, 280 Гарадзенскі павет 121, 122 Гарадзеншчына 3, 74, 75, 77, 235, 277
Гараны каля Полацку 49 Гарднэр (МА) 64
Гарфілд(М) 78, 103, 178, 228
Германія 166, 167
Гласбара (NJ) 257 Глен-Спэй (NY) 208
Гомель 4, 293
Гомельшчына 155
Горадня, Гродна, Гродно 15, 23, 53, 122, 197, 204, 293, 296 Горы-Горкі 49
Госьляр 218
Грузія 110
Грынпойнт(КУ) 135, 136, 260 Грэнд-Рэпідз (МІ) 104, 107, 108, 135, 199, 241, 257, 293 Гэйнсвіл (FL) 188
Гэры (IN) 48, 63, 64, 89, 107, 108, 135, 138, 208
Далас (ТХ) 258
Далёкі Ўсход 92, 134, 217, 276
Дальні Захад (ЗША) 70
Данія 59, 163, 241
Дахаў 246
Джорджыя, штат 258 Джэксан (NJ) 145, 201 Джэрзі-Сіты, Джерзі ChtI(NJ) 62, 65, 108, 243, 252, 256, 257 Дзівін, Кобрынскі павет 66 Дзісна 48
Дзьвіна, р. 55
Дзьвіншчына 303
Дняпро, р. 55
Дораты (NJ) 223
Дуброўская парафія 79
Дукора 295
Дэлаўэр, штат 63, 68, 196, 209, 243, 253, 257
Дэнвэр, Денвер (CO) 68, 76, 89, 257
Дэтройт, Детройт (МІ) 10, 27, 28, 63, 67, 69, 70, 73, 78, 89, 102, 104, 107, 116, 130, 135, 153, 154, 174, 187, 196, 201, 203, 204, 206—208, 223, 240, 243, 247, 249, 251—253, 257, 270, 276, 284, 293, 318 Едмонтон 108
Захад 156, 158, 187, 188, 285, 305, 308
Захад (3IUA) 63
Заходні край 51
Заходняе ўзьбярэжжа 61 Заходняя Беларусь 35, 58, 104, 106, 112, 114, 118, 123, 134—138, 141, 150, 159, 162, 214, 216, 224, 290
Заходняя Вірджынія, штат 89
Заходняя Нямеччына 59, 156—158, 160, 161, 163, 183, 186—188, 190, 191, 207, 209, 215, 216, 224, 240, 262—264, 270, 272
Заходняя Расея 10, 17, 72 Заходняя Ўкраіна 138 Заходняя Эўропа 41, 45, 48, 51, 59, 105, 109, 114, 134, 156, 157, 159, 161 — 163, 172, 176, 179, 181, 183, 194, 215, 217, 224, 240, 262—264, 268 Злучаныя Штаты Амэрыкі, Злучаныя Штаты, Задзіночаныя Гаспадарствы, ЗГА, ЗДА, ЗША, США 3—7, 10-13, 15—19, 21, 22, 24—35, 37, 38, 40, 41, 43—45, 49—52, 54, 56, 58, 59, 61, 62, 67, 68, 70, 73, 76, 77, 79, 82, 87, 89-96, 98, 99, 101, 103—110, 112—116, 118—127, 129, 131 — 135, 138, 139, 146, 147, 150, 151, 153, 154, 156—158, 162—168, 170, 173—174, 176, 177, 181, 183, 185, 186, 188—194, 196, 207, 209, 214, 217—219, 223, 224, 226, 230—239, 243—247, 253, 255, 259, 262—267, 270—272, 275—281, 283—294, 297—304, 307—313, 315, 316, 319—323 Ігумен 295
Івянец 320 Ізраіль 60
Іліной, Нллннойс, штат 61,
68,
103,
108,
112,
118,
120,
135,
144,
152,
174,
177,
181.
185,
195,
196,
198,
201,
203,
206,
211,
229,
235,
238,
243,
253, 257, 285, 307
Індыяна, Ннднана, штат 48, 64, 68, 107, 108, 120, 135, 138, 144, 208, 243, 253, 307 Ірляндыя 52
Іры (РА) 238, 239
Іст-Брансўік (NJ) 207, 222
Іст-Радэрфорд (NJ) 178 Італія 59, 164, 217, 285 Каламбас(ОН) 151, 243, 253, 257, 307
Каларада, Колорадо, штат 68, 76, 89, 243, 257
Калёніі 42
Каліфорнія, штат 17, 48, 50, 68, 70, 173, 174, 180, 185, 196, 203, 206, 211, 223, 238, 243, 253, 254, 257, 271, 285, 288, 307, 310
Каляніяльная Амэрыка 42, 60
Кам 270
Камбэрлэнд (WI) 66
Камчатка 155
Канада 22, 34, 70, 106, 108, 112, 166, 190, 192, 194, 199, 207, 235, 238, 247, 262, 264, 268
Канстантынопаль 90 Канстанц 215
Канэтыкат, штат 15, 16, 38, 50, 63, 64, 69, 70, 76, 78, 106, 113, 123, 124, 174, 185, 196, 198, 209, 232, 235, 243, 253, 257, 289, 290
Капыль 29, 67, 68, 84
Капыльская воласьць 67
Капыльшчына 67, 68
Каралеўства Польскае 25
Карбандэйл (РА) 283
Карлстадт (NJ) 178
Карні (NJ) 65
Карпатарусь 77
Карэлічы 295
Карэя 181, 266
Каўказ 142
Кеноша (WI) 107, 108
Кентакі, штат 69
Кіеўская губэрня 62, 66, 77, 123
Кінгстан-Далас (РА) 12
Кітай 50, 217
Кнів, Кнев 29, 87
Кншннев 30
Кларк (NJ) 65
Клецак 115, 155
Клешнякі 123, 235
Клэрмонт (NH) 78
Кліфтан (NJ) 178, 228 Кліўлэнд (ОН) 63, 66, 75, 78, 83, 100, 107, 166, 174, 178— 180, 186, 187, 192, 201—204, 206, 207, 211, 221, 222, 240—243, 247, 249, 250, 252—257, 270, 284, 285, 289 Кобрынскі павет 66 Кобрыншчына 148, 149 Ковенская губэрня 10, 62
Койданава 295
Колэдж-Сіты (РА) 258
Коўна 105
Крэнфорд (NJ) 65
Кувэйт 181
Кук, павет (IL) 112
Куплін, Гарадзенская губэрня 80
Курляндзкая губэрня 25
Курляндыя 10
Курская губэрня 32
Кўінз (NY) 102
Кэнзэс, штат 67, 78, 89, 165, 243, 257
Кэнзэс-Сіты (KS) 67, 78, 257
Кэспэр (WY) 67
Ланзынг (МІ) 257
Латвія 35, 109, 114, 158
Латгалія 232
Лепель 198
Лёзана 96
Лёндан 157, 218, 256, 263
Лібава 56
Ліда 295
Ліль (IL) 235
Ліндхэрст (NJ) 65, 228
Ліндэн (NJ) 65
Ліндэна (ОН) 66, 100
Літва, Лктва 10, 35, 42, 43, 47, 55, 97, 98, 101, 109, 114, 150, 158, 287, 296, 316
Літоўска-Беларуская Савецкая Рэспубліка 98 Літоўская Расея 296 Лодай (NJ) 178, 198, 228
Лонг-Айлэнд (NY) 121
Лорэнс (MA) 135
Лос-Анджэлас (СА) 157, 186, 198, 204, 206, 243, 249, 252-254, 257, 291
Лунна 121
Люблінская губэрня 62
Лювэн 190, 285
Людвігсбург 162, 178, 193
Лянгенфэльд 194
Магілеў 47, 50, 295
Магілеўская губэрня 10, 20, 31, 50, 51, 57, 62, 66, 79, 110, 123, 145
Магілеўшчына 3, 303, 305
Мазыр 295
Маладэчна 155
Малая Польшча 74
Маляйзія 80, 305
Манроў (NY) 201
Манроў, павет (NY) 259
Манрэаль 235
Мантысэла (MN) 305
Манхэтэн (NY) 102, 141, 173, 179, 220, 233, 234, 260
Манчэстэр 171
Масачусэтс, штат 64, 70, 75, 77. 135, 174, 196, 209, 258, 299, 310
Масква, Москва 10, 15, 29, 39, 47, 51, 53, 87, 106, 128, 133, 138, 139, 142, 153, 217, 228, 248, 287, 291
Маспэт (NY) 95
Маямі (FL) 257
Менск, Мннск 12, 15, 28, 30, 35—38, 39, 43, 45, 47—50, 52, 54, 55, 77, 85, 90, 92, 96, 97, 133, 136, 139, 154, 155, 175,
176, 178, 186, 192, 196, 204, 206, 215—217, 224, 245, 279, 284, 288—293, 296—298, 307 Менская губэрня 10, 20, 25, 27, 31, 50, 51, 56, 57, 62—64, 66—68, 73, 76, 77, 79, 81, 82, 99, 100, 110, 119, 123, 138, 143, 145, 197, 280, 320 Меншчына 3, 48, 75, 77, 112, 154, 155, 277 Мізуры, штат 101 Мікалаеўшчына 92 Мілвіл (NJ) 239 Мілуокі (WI) 75 Мінэсота, Мнннесота, штат 75, 81, 243, 305, 310 Міхельсдорф 172, 263 Мічыган, штат 21, 68, 77, 85, 104, 107, 108, 120, 122, 123, 135, 144, 174, 180, 185, 195, 196, 199, 201, 203, 211, 223, 241, 243, 253, 257, 276, 293 Монтвіл (СТ) 64 Монт-Кармэль (РА) 75 Монтэ-Карла 238 Морыстаўн (NJ) 257 Мсьціслаў 303 Мсьціслаўшчына 295
Мэйн, штат 63, 174, 196, 203, 243, 253, 258 Мэксыка 34
Мэнвіл (NJ) 77
Мэрылэнд, штат 44, 45, 68, 77, 196, 209, 211, 243, 258 Мюнхен, Мюнхэн 190, 216— 218, 262, 268 Наваградак 75 Нармандыя 155 Нёман 55 Ніжагародзкая губэрня 51 Новая Англія 69, 131 Новая Зэляндыя 55 Норт-Холівуд (СА) 173 Ноўм (АК) 32 Нью-Амстэрдам 42 Нью-Арлеан (LA) 68
Ньюарк (NJ) 62, 78, 83, 87, 89, 103, 104, 135, 243, 255, 257, 310
Нью-Брансўік (NJ) 103, 141, 173, 180, 181, 185, 222, 234, 243, 249, 250, 255, 257, 265, 266, 276
Нью-Брытэн (СТ) 76, 78, 79 Нью-Джэрзі, Ню Джерзі, штат 20, 48, 59, 61—65, 69, 76—78, 80, 81, 102, 103, 107, 108, 120, 129, 133, 135, 136, 141, 145, 148, 151, 164, 170, 173, 174, 176, 178, 180, 181, 183—186, 189, 191, 193—196, 198—201, 204—205, 207—209, 211, 218, 221—223, 228, 232, 234, 238, 239, 241, 243, 246, 250—257, 266, 270, 276, 277, 284, 285, 289, 303, 309, 318 Нью-Ёрк, Ню-Ёрк, Ню Йорк, Нью-Йорк (NY) 21, 25—28, 39, 40, 42, 47-51, 56—58, 61-66, 68-70, 73, 81, 83— 91, 95-98, 100, 102, 103, 105, 112, 117, 118, 121, 124, BO­US, 145—148, 151-155, 158, 160, 162, 165, 167, 168, 170, 171 — 175, 177—191, 193—211, 220, 221, 224, 227, 228, 232— 234, 238, 239, 242, 243, 246,
248—257, 259, 260, 264, 266,
269, 271, 273, 277, 278, 280,
283, 284, 291, 296, 302—304,
309, 310, 318
Нью-Ёрк, штат 68, 74, 77, 78, 80, 107, 113, 120, 135, 143, 169, 170, 172-174, 180, 191, 195, 196, 198, 202, 203, 208, 211, 223, 230, 232, 233, 235, 238, 243, 253, 257, 259, 285, 289, 292, 311
Нью-Касл (РА) 89 Нью-Лондан (СТ) 257 Нью-Хэйвэн (СТ) 64 Нью-Хэмпшыр, штат 68, 77, 235, 258
Нэбраска, штат 68, 135, 243
Нэйшіз (FL) 223
Нэшуа (NH) 235
Нямеччына 18, 35, 54, 56, 59, 96, 97, 110, 116, 122, 150, 157, 158, 160, 166, 179, 183, 188, 209, 215, 217, 262, 270 Нясьвіж 92
Олбані (NY) 169, 172, 174, 235, 243, 257
Омаха (NE) 135
Остэргофэн 40, 262
Падольле 42
Падольская губэрня 62, 123
Палесьсе 310
Памона (СА) 223
Парамус (NJ) 257
Парыж 18, 47, 58, 112, 114, 156, 192, 218, 262, 263, 280, 308
Пасэік (NJ) 62, 65, 78, 81, 103, 135, 141, 164, 173, 178, 181, 182, 186, 196, 203, 225, 228, 243, 249, 253, 257, 310 Патэрсан (NJ) 65, 188 Паўдзённая Амэрыка, Южная Амернка 29, 41, 45, 51, 63, 225, 241, 268
Паўдзённая Дакота, штат 68
Паўдзённая Расея 13
Паўдзённая Эўропа 62
Паўдзённы Джэрзі 63 Паўночна-Заходні край 27, 54, 88, 94
Паўночная Амэрыка, Северная Амернка 21, 29, 41, 45, 63, 77, 134, 214, 221, 222, 224, 225, 245, 247, 286, 292 Паўночная Афрыка 59 Паўночная Дакота, штат 68 Паўночная Каралайна, штат 307
Паўночны Захад 69
Пінск 302
Піншчына 4
Піорыя (IL) 243
Пітсбург (РА) 66, 70, 86, 102, 104, 153, 208, 258
Плэйнфілд (NJ) 65
Полацак 42, 43, 49, 46, 191, 202, 204, 293, 295, 303 Полаччына 46
Полыпча, Польская Рэспубліка, Польша 10, 13, 19, 42, 43, 47, 52, 55, 72, 78, 101, 106, 109, 112, 113, 116—119, 133, 134, 135, 136, 138, 143, 145, 150, 158, 159, 246, 273, 308 Потстаўн (РА) 77
Поўдзень (ЗША) 13, 63 Поўнач 63
Прага 95, 104, 106, 108, 115, 163, 209, 308
Пружаны 66
Прынстан (NJ) 253
Пулман (IL) 123
Пуэбла (CO) 68, 89
Пэнсылвэйнія, штат 12, 20, 62, 63, 65, 66, 68, 69, 75, 77, 79, 80, 83, 89, 95, 104, 120, 135, 142, 191, 196, 200, 209, 211, 218, 238, 239, 243, 253, 258, 283
Пэрт-Эмбой (NJ) 48, 62 Пятровічы 295
Радашкавічы 114
Радэрфорд (NJ) 178, 228
Разанская губэрня 32
Рамапо (NJ) 241
Расея, Расейская дзяржава, Расейская імпэрыя, Савецкая Расея, Россмя, Советская Россня, РСФСР 3, 4, 6, 7, 9—20, 25, 26, 28—32, 34, 39—41, 44, 45, 47, 51—53, 55, 56, 62, 64, 76—78, 82, 87, 89, 91—93, 95, 97, 98, 101, 116, 123, 126, 128, 130, 131, 133, 136, 149, 158, 169, 209, 216, 218, 244, 260, 261, 272, 277, 280, 281, 294, 295, 312
Родэрфілд (WV) 89
Розэл (NJ) 65
Розэнхайм 216
Рокфард (IL) 206, 229
Роўблінг (NJ) 20, 21
Рочэстэр (NY) 78, 321
Русь 50, 134
Рыга 52, 114
Рым 218, 236
Рычманд-Хіл (NJ) 227, 271 Рэгенсбург 40, 159, 189, 264, 270
Рэч Паспалітая 43, 46
Рэчыца 42
Савецкі Саюз, СССР 15, 53, 140—142, 144, 150, 151, 153, 155, 157-160, 194, 211, 246, 256, 261, 282, 283, 290, 291, 293, 298
Сакольскі павет 79
Салівэн, павет (NY) 202
Салігорскі раён 320
Самарская губэрня 68
Самэрсэт (NJ) 183
Санкт-Пецярбург, Пецярбург, Ленінград, Санкт-Петербург, Петроград 41, 50, 52, 90, 122, 264, 277
Сан-Францыска (СА) 20, 68, 86, 130, 131, 238, 257, 290 Саратаўская губэрня 62 Саўт-Бэтлеем (РА) 77 Саўт-Рывэр (NJ) 37, 62, 76, 88, 141, 162, 166, 170, 171 — 173, 175, 176, 182, 184—187, 191, 194, 196—199, 201, 203, 205—208, 223—227, 243, 250, 251, 254—257, 263, 265, 266, 270, 277, 285
Саўт-Эмбой (NJ) 62, 103
Сіэтл (WA) 32
Скідаль 75
Скрэнтан, Скрентон (РА) 12, 62, 63, 79, 80, 83, 258
Слонімскі павет 64
Слуцкі павет 67
Случчына 67
Смаленск 75
Смаленская губэрня 3, 110
Спрынгфілд (VT) 77
Спрынгфілд (IL) 243, 257
Стронгсвіл(ОН) 191, 201, 202
Стэйтн-Айлэнд (NY) 203
Стэмфард (СТ) 38, 106, 196, 257, 290
Стэнфард (СА) 64, 310
Сувалкі 33
Сувальская губэрня 138
Сувальшчына 75, 232
Судзілавічы 50
Су-Сіты, Су-Снтн (ІА) 28, 67, 68, 77, 79
Сыбір 11, 23, 28, 39, 41, 52, 53, 58, 75, 217
Сырак’юз (NY) 66, 77, 257
Сэнт-Луіс (МО) 101
Сэнт-Пол (MN) 81, 296, 310
Сярэдні Захад 23, 63, 67, 144, 165
Сярэдняя Амэрыка 296
Тайвань 305
Таліда (ОН) 75, 243
Тамбоўская губэрня 62
Таронта, Торонто 129, 166, 178, 190, 194, 223, 224, 247 Токіё 305
Трой (NY) 191
Троцкі павет 55
Трэнтан (NJ) 78, 200, 243, 253, 257, 284
Тэксас, штат 66, 258
Украіна, Савецкая Ўкраіна, Украіна, Укранна 23, 27, 42, 52, 72, 77, 95, 97, 101, 108, 138, 158, 195, 260, 296
Урбан (IL) 307
Уругвай 29
Усход 157, 165
Усходнія краі 42
Усходняе ўзьбярэжжа 62, 77, 130, 206, 232, 303
Усходняя Беларусь 19, 106, 216
Усходняя Расея 14
Усходняя Эўропа 8, 42, 62, 89, 126, 162, 211, 242, 312
Уаёмінг, штат 66, 67
Ўайтынг (IN) 64
Ўілкс-Бэры (РА) 66, 95, 135
Ўілмінгтан (DE) 243, 257 Ўісконсын, штат 75, 99, 105, 107, 108, 113, 120, 122, 133, 196, 243, 278
Ўітыэры (СА) 238
Ўолінгтан (NJ) 178, 228
Ўортан, Вартон (NJ) 64
Ўэстфілд (NJ) 65
Філадэлфія, Фнладельфня (РА) 45, 48, 61, 63, 83, 86, 89, 130, 135, 145, 154, 184, 198, 208, 243, 252, 253, 254, 258, 284, 296
Флашынг (NY) 121
Флорыда, штат 61, 70, 188, 196, 198, 205, 223, 243, 253, 256, 257
Францыя 59, 101, 155, 163, 164, 217, 227, 262—264, 308 Фрыбур 190
Фрэнклін (NJ) 64
Хайлэнд-Парк (NJ) 184, 191, 201, 222, 230, 243, 246, 247, 257
Хановэр (РА) 191, 200
Харкаўская губэрня 62
Хартфард (СТ) 235, 257
Харысбург (РА) 258
Холівуд (FL) 257
Хоўліёўк (MN) 75
Хэмпстэд 243
Х’юстан (ТХ) 258
Цэнтральная Расея 13, 14, 72 Чарнігаўская губэрня 64, 123, 145
Чарнігаўшчына 79 Чарнобыль 241, 289
Чорная Русь 10
Чыкага, Чнкаго (IL) 9, 18, 28, 34, 35, 58, 63, 68, 70, 73, 78, 83, 89, 90, 99, 100, 102—108, 110—120, 122—125, 130, 131, 133, 135—138, 144, 145, 148,
151 — 154, 164, 166, 167, 170, 171, 177, 181 — 183, 185, 186, 191, 196-204, 206-208, 218, 224, 226, 227, 232, 234—238, 240, 242, 243, 249, 252—254, 264, 272, 273, 283, 284
Чэлсі (МА) 77
Чэпэл-Хіл (NC) 307
Чэхаславаччына, Чэхаславацкая Рэспубліка 122, 153 Швэйцарыя 123, 190, 235
Швэцыя 156, 241, 308
Штутгарт 263
Шэнандоа (РА) 75, 89
Эвэрсан (РА) 75
ЭГ-Харбар-Сіты (NJ) 62, 63
Эдысан (NJ) 65, 257
Экран (ОН) 78, 83, 89, 257
Элбіен (МІ) 77
Элізабэт (NJ) 62, 65, 148
Эліс-Айлэнд (NY) 61, 62, 65
Эльба, р. 155
Эмхэрст (МА) 310
Эн-Арбар (МІ) 21
Эстонія 158
Эўрапейская Расея 13, 32, 54 Эўропа 19, 22, 48, 50, 67, 82, 104, 106, 113, 116, 150, 163, 164, 168, 219, 224, 262, 307 Янава 295
Янтык (СТ) 64
Японія 50, 110
Яраслаўская губэрня 51
Albion (MI) 63
America, Ameryka 9,12,15, 21, 22, 27, 35, 40. 42, 44, 47, 50, 57, 62, 69, 74, 75, 78, 79, 147
Amherst (MA) 310
Ann Arbor (MI) 21
Atlantic City (NJ) 78
Baltimore (MD) 17, 46, 78, 254, 287,289
Berlin 144
Bloomington (IN) 296
Boston (MA) 79, 132, 294, 295
Bremerhaven 165
Burton (MI) 78
Byelorussia, Bielarus, Belorus, Belorussin Weissrusland, White Russia, White Ruthenia, Byelo­russian Democratic Republic, Belorussian SSR 17, 19, 34, 54, 144, 154, 178, 245, 306 California 20
Cambridge (MA) 22, 52, 56, 280,310
Chicago (IL) 10, 16, 21, 42, 43, 44, 45, 48, 58, 73, 74, 78, 99, 100, 104, 105, 107, 110—113, 117, 118, 123, 153, 154, 177, 197, 218, 226, 235, 237, 241
Claremont (NH) 78
Cleveland (OH) 21, 59, 78, 169, 172, 179
Connecticut 16
Crownsville (MD) 21
Danville (IL) 47
Detroit (MI) 10, 43, 63, 172, 174, 154,318
Dobbs Ferry (NY) 74
Eastern Europe 310
Eastern parts, 42
Europe 79
Filadelfja (PA) 74
Flushing (NY) 250
Garden City (NY) 11
Grand Rapids (MI) 85, 99
Grodno 74
Hanover (PA) 200
Harrisburg (PA) 63
Hartford (CT) 16
Hawaii 50
Honolulu (HI) 50
Illinois 47, 110, 177
Indiana 78
Iowa 79
Jersey City (NJ) 101
Jerusalem 295
Kansas 67
Kent (OH) 21, 172
Kentucky 42
Krakow 45, 48
Latham (NY) 66
Lawrence (KS) 49,67
Lille (IL) 124
Littleton (CO) 21, 271
London 22,42, 52, 104, 157
Lublin 76
Madison (WI) 47
Maryland 21, 78
Metuchen (NJ) 23,172
Michigan 21
Milwakee (WI) 50, 75, 79
Monticello (MN) 305
Moscow 297, 298
Mt.Carmel (PA) 25
Munich 54
New Amsterdam 43
New Brunswick (NJ) 20, 21, 63, 65, 166, 186, 223, 225
New Haven (CT) 157
New Jersey 20, 21,172, 303
New York (NY) 9, 13, 14, 15, 17, 18, 19, 21, 22, 23, 43 , 49, 56, 57, 62, 64, 70, 74, 82, 84, 104, 122, 127, 131, 147, 153— 155, 158, 161, 162, 165, 166, 172, 173, 182, 194, 197, 200, 222, 245, 250, 273, 293, 294— 296,300, 302, 305
Newark (NJ) 285
North America 21
Oakville (Ontario) 302
Odessa 52
Ontario 302
Paryz 47
Pennsylvania 48, 63
Philadelphia (PA) 12,48, 63, 72, 172
Pittsburgh (PA) 42, 66
Poland 48 134, 306
Polesie 310
Polotzk 294
Princeton (NJ) 146
Ramapo (NJ) 241
Regensburg 164
Richmond (VA) 42
Richmond Hill (NY) 227
Rockford (IL) 229
Roebling (NJ) 21
Roma, Rym, Rzym 45,218,263
Russia 14, 52, 56, 306
Rutherford (NJ) 65
San Francisco (CA) 20, 277
Saratoga (CA) 20, 318
Sioux City (IA) 68, 79
South 47
South River (NJ) 74, 76, 205
Soviet Union, U.S.S.R. 172, 182 217
Springlake (MI) 241
Stanford (CA) 59, 131
Syosset (NY) 40, 57, 62, 78, 100, 134, 147
Syracuse (NY) 167
Toronto 194
Trenton (NJ) 21, 172
Troy (NY) 302
Union City (NJ) 21, 172, 303
United States, U.S., USA, Stany Zjednoczone Ameryki 17, 18, 21, 22, 33, 47, 56, 63, 93, 164, 172,245, 271
Upperco (MD) 191, 244
Virginia 42
Warszawa 33, 48, 310
Washington (DC) 13, 19, 22,) 56, 174, 196,210,217,233,244 West Russia 306
Westport (CT) 21, 89, 172
Wilks-Barre (PA) 51
Wilno, Wilnia, Vilnia 35, 58, 74, 216
Іменны
Абаленскі-Асінскі B. 14, 15, 30—32, 38, 53
Аблажэй Макар 99, 100, 107, 111 — 113, 152, 170, 198, 227, 232, 264
Абрамчык Мікола 19, 156, 161, 193
Абрэбскі Юзэф 310
Адамік Луіс 15
Адамовіч Алесь 250, 300, 308
Адамовіч Антон 83, 190, 250, 263, 269, 301, 309, 317 Адамовіч Язэп 278 Адамчык Вячаслаў 250, 308 Айзэнхаўэр Дўайт 247 Азарка Нона 204
Азарка Юрка 180, 181, 184,
204
Азаркаў сям’я 222
Азімаў Айзэк 295
Акановіч Ганна 185
Александровіч 65
Александровічы, браты 256
Алексій, архіяпіскап 154
Алексы Павал 182, 239
Альхімовіч Казімір 290
Аляксееўскі, генэрал 97
Аляшкевіч Аляксандар 66
Амелькаіван 197
Амельчанка Я. 26, 91
Амяльянік Н. 68
Андраюк Васіль 184, 222
Андрусышын Багдан (Данчык) 269, 286, 293
Андрусышына Юля 186, 241, 269
Андрэй, мітрапаліт 221
Андэрс Уладыслаў, генэрал 186
Антон Л. 119
Апанас, япіскап 224
Арагон Луі 139
Арансон ГрэГары 58, 87
Арсеньнева Натальля 185, 199, 263, 269, 273
Артон (Арцюх) Мікола 223
Арцішэнка Васіль 256
Арцішэнка Рыгор 181, 208, 256
Арцішэнка Соня 185
Арцішэнкаў сям’я 202, 225
Арцюх Язэп 182, 196, 269
Арчдыкан Томас 22
Арэшка Мікалай 155
Асіповіч Пётр 147
Асіпук Дж. 155
Асіпчык Аляксандар 146, 148, 167, 229, 230
Асташэўскі 136
Астроўскі Радаслаў 19, 160, 193, 266, 267
Аўдзік Юльян 21
Ашмянскі Давід 84
Баброўскі Рыгор 290
Багдановіч Аляксандар 164, 305
Багдановіч Максім 268. 297, 300
Баграмаў А. 28, 29
Багун Лаўрын 42
Багун М. 302
Багушэвіч Франьцішак 297, 307
Бажко Алесь 248, 298
Бак Карл 9
Бакуновічаў сям’я 223
Балтрушэвіч В. 167
Балч Эміл 9
Барадулін Рыгор 250, 308
Баранцэвіч Іван 209
Барбюс Анры 139
Барскі Алесь 250, 308
Барсук Аркадзь 228
Барташэвіч Альбэрт 308
Барташэвіч Юрка 194, 194
Барткевіч Лявон 293
Бартуль Аня 241
Бартуль Вера 185, 241, 252, 253, 255
Бартуль Францішак 187, 191, 204, 233—235, 269
Баршчэўскі Ян 44
Барысавец Ксавэры 205, 206, 252, 285, 304
Барысаглебскі Антон 209
Барысаў М. 90
Бахар Галіна 183, 204
Бахар Коля 181, 183, 204
Бахар Міхась 178, 194, 196, 226, 253
Беденков А. 81
Беларус 280
Беларускі Тодар 159
Белая Сьвятлана 270
Белямук Міхась 165, 180
Беньдзераў Іван 178, 228
Бенядзікт, япіскап 224
Бікан, біскуп 235
Бічэр-Стоў Харыет 299
Богіна Ш. 29
БоГан Арон 83
Бойчук Аня 183, 204
Бок Рычард 12
Болбас М. 52
Бонч-Бруевіч В. 14
Бортнік Уладзімер 263
Бразоўскі Амброзі 287
Бразоўскі Міхал 22.1
Браўн Фрэнсыс 14
Броўка Пятрусь 298
Брылеўская Лянгіна 178, 184, 257, 266
Брылеўскі Ўладзімер 281
Брылеўскіх сям’я 225, 257
Брынкевіч Мечыслаў 173, 226
Брэдбэры Рэй 300
Брэдлі Біл 243
Брэжнеў Леанід 268
Бубешка Сьцяпан 70, 82, 84, 85, 92, 100, 103, 120, 121, 148, 197
Будзька Часлаў 109, 111, 115, 171, 172, 200, 235, 249, 272, 273
Будзькаў сям’я 237
Будны Сымон 244
Буйноўскі Люцыян 78, 79
Бук Ф. 83
Бунчук Павел 169, 170
Бурак Джон 62
Бураўкін Генадзь 250, 308
Бурлюк Д. 303
Бусько Гардзей 67, 68, 76
Бутвін Джуліус 295
Бутвін Фрэнсыс 295
Бухвальд Арт 300
Бушмар А. 68
Быкаў Васіль 273, 300
Бычкоўскі Джымі 206
Бэламі Эдвард 299
Бэнэш Эдвард 153
Бэрд Томас 190, 237, 238, 250, 256
Бэрн Брэндан 253
Бэрнардо 11
Бэрнардын Джозэф, арцыбіскуп 237
Бягун Уладзімер 248
Бядуля Зьмітрок 300
Бяленіс Антон 269
Бяленіс Людвіка 185, 269
Бяленісаў сям'я 235, 237
Бяляскі Аляксандар 48
Бярозка Анатоль 301
Вагнэр Робэрт 248
Вадэйкаў сям’я 220
Вайнтраўб 291
Вайцяхоўскі Кастусь 226
Вайцяхоўскі Ксэнафонт 176
Вакар Нікалас 280, 309
Валадарскі М. 83
Валадкевіч Валодзя 202
Валасюк Мікалай 89
Валаткевіч 225
Валошын Павел 118
Валюкевіч Янка 229
Валюшка Аляксандар 205, 252
Валянцейчык Аляксей 130
Варановіч Н. 280
Варвара 21
Варонка Язэп 18, 34, 58, 106—109, 111, 113, 116—119, 122—124, 137, 152, 153, 156, 170, 171, 284
Васілеўскі Віктар 181, 199
Васіль, архіяпіскап 190, 216, 219, 221, 230, 243
Вашкевіч Д. 148
Вегаў Юры (Язэп Варонка) 301
Верабей Марыя 186, 241
Вераб’ёў 220
Верасаў Дзмітар 205, 226 252, 285, 304
Верашчагін П. 39, 52, 58
Вержбаловіч Барбара 185, 252
Вільчур Марк 26, 27, 86, 87
Вінар Любамір 271
Вініцкая Каця 185, 186, 249, 252, 255
Вініцкі Аляксей 157, 160
Вінчэўскі Морыс 295
Вітан Кветка 273
Вітан-Дубейкаўскі Лявон
273
Вітке Карл 15, 70
Віціч М. 231
Віцьбіч (Стукаліч) Юрка 36, 166, 188, 263, 268, 280, 301 Вішнеўскі 198
Вктвнцькнй В 304
Власт 268
Воблы К. 25
Водчыц Восіп 112
Войтанка Віктар 164, 222, 230
Войтанка Марыйка 185
Войтанка Расьціслаў 243
Войтанка Сьцяпан 222
Войтанкаў сям’я 222
Волах Лявон 198
Волах М. 170
Волахаў сям’я 229
Воленс Стан 126, 319
Вонэгут Курт 300
Воўк Хэрман 296
Вошыц Максім 278
Вулі Фрэд 49
Высоцкіх сям’я 225
Вэрнан Жак 157
Вярбіцкі Аўген 184, 305
Вярцінскі Анатоль 250, 308
Гадлеўскі Вінцэнт 134, 217
Гайваронскі Міхайла 304
Гайдзеляў сям’я 237
Гайдук-Рубяжанін Масей 103, 152
Гайшуноў сям’я 202
Галавач Фэлікс 118
Галавінскі А. 106
Галіна А. (Міцкевіч Міхась) 301
Галінскі Аляксандар 48
Галубовіч В. 36
Галяк Лявон 178, 194, 269, 270
Галякоў сям’я 257
Ганчарэнка Агапі 276
Ганчарэнка Галіна 205
Гапановіч Базыль 275
Гапановіч Я. 74
Гапановічаў сям’я 48
Гарбачоў Міхаіл 246
Гарбачукоў сям’я 229
Гарбуноў Цімафей 153
Гарошка Зіна 185
Гарошка Леў 157
Гарошка Мікола 170, 173, 175, 187, 197, 198, 203
Гарошка Расьціслаў 175, 200
Гарошкаў сям’я 220
Гарун Алесь 58, 297, 300
Гаруцэвіч Іван 108
Гарыгляд А. 272, 273
Гарын Э. 27
Гарэцкі Гаўрыла 52, 54, 55
Гарэцкі Максім 269
ГеГіеў 16
Геніюш Ларыса 3, 299
Гербэр Стэнфард 23, 24
Геўрава Паўліна 80
Гіндус Морыс 296
Гіршбэйн Пэрэц 295
Гітлер Адольф 59
Гітлін Масей 238
Гладкі Язэп 200, 235
Глазкоў В. 59
Глазман Борух 295
Глебка Пятро 308
Глыбінны Уладзімер 301
Гой Пітэр 21, 250
Гомза 103
Гоннонскнй С. 29
Горак Сьцяпан 211
Горын Бэрнард 295
Гоўлд Майкл 139, 299
Градэ Надзея 207
Градэ Хаім 295
Грамовіч П. 148
Грамыка Сяргей 198
Грамыкаў сям'я 257
Граф Лелнва (Матросов Е.) 50
Грачанінаў Аляксандар 304
Громцаў Аляксандар,78
Груша Майкл 259
Грушка Раман 243
Грыгаровіч Уладзімер 228, 231
Грыгор’еў Г. 278
Грынкевіч Станіслаў 232, 235, 249
Грыфін Джон 300
Грыцкевіч Валяньцін 36, 250, 308
Грэбень Мікола 258, 305
Гуз Цімафей 148
Гурвіч Ісак 29, 82, 288
Гурыновіч Пётр 67
Гутырчык Сяргей 186, 235
Гучын Іван 198
Гушчык Нікіфар 130
Гэрмановіч Язэп 217, 234
Дакальская Галіна 303
Далеўскі І.Д. 280
Даманьскі Ф. 46
Даніловіч Браніслаў 232,
235, 269
Даніловіч Лідзія 185
Даніловічаў сям’я 222, 225
Данілюк Барыс 183, 205, 303
Данілюк Ліда 204
Данілюк Фёдар 220, 221
Данілюкоў сям'я 220
Дарашэвіч Мікола 173
Дарашэвічаў сям’я 220
Дашкевічаў сям’я 225
Дашук Віктар 250
Джавіц Джэйкаб 243
Джонстан Бэры 318
Дземяненка Сяргей 63
Дзем’янчук Антон 142
Дземша 198
Дземяшкевіч М. 305
Дзеружынскі Франьцішак
44—46, 287
Дзівасіл 36
Дзямідаў Мікола 170, 237, 284
Дзянісаў (Валянцейчык) 130
Дмахоўскі Гэнрык 48
Дос Пасас Джон 139
Доўл Робэрт 243, 248
Драздовіч Мацвей 147
Драздоўскі Георгі 229
Драйзэр Тэадор 298
Дубінка Вячаслаў 36
Дубінскі 65
Дубровік I. 300
Дубяга Віктар 186
Дубягаў сям’я 222
Дудкоў Д. 52
Дульская Валя 181
Дунец Уладзімер 180, 199, 222, 256
Дунін-Марцінкевіч В. 48
Дутко Ірэна 211, 253, 255
Дутко Уладзімер 228, 229
ДынГлі Джэймз 250
Дырксан Эдуард 244, 248
ДэБэк Майкл 65, 66, 79, 80
Дэйві Морыс 14
Дэйвіс Джэром 13, 20
Евец Аркадзь 205, 252, 281
Езавітаў Кастусь 114
Емельяновічаў сям’я 220
Ермачэнка Іван 163, 172—173
Ерыгнн С. 39
Еўдакім, япіскап 78
Еўдакімава Галіна 279
Еўцаў сям’я 225
Ефнмов А. 29
Жамойда Сымон 173, 178, 186
Жарскі Іван 231
Жук Павал 130
Жук Філіп 187
Жук-Грышкевіч Вінцэнт 193
Жукоўскі Сьцяпан 136
Жыдаловіч 207
Жыдовіч 207
Жызьнеўскі Нікодым 181, 185, 284
Жызьнеўскіх сям'я 237
Жыронас А. 136
Жытнік Сьцяпан 21
Жэбрак Антон 293
Завістовіч Расціслаў 176, 258, 281
Загннайло Г. 81
Заморская Вера 186, 241
Заморскі Мікола 179, 198, 269
Заморскіх сям’я 220
Занкавіч Анатоль 305
Занковічаў сям’я 237
Запруднік Вера 204, 241
Запруднік Вольга 185
Запруднік Ніна 204, 241
Запруднік Ян 190, 194, 250, 253, 269, 309
Запруднікаў сям’я 220
Захарка Васіль 114
Захаркевіч Васіль 179, 202, 220, 227
Захаркевіч Нэнсі 204
Захаркоў Ян 21
Зварыка Фёдар 103, 198
Згірская Ніна 255
Зінук М. 35, 92, 102
Змагар Алесь 301
Змагар Антон (Чарапук) 35, 117
Змагар Ян (Чарапук) 116— 119, 151, 152
Золак Янка (Антон Даніловіч) 270, 301
Зубараў Лявон 239
Зубковіч Эльза 207, 304
Зубок Л. 29, 87
Зуй Міхась 193
Зыбайла Пятро 22.1
Зыбайлаў сям’я 220
Зымэрлі Джэйн Ворхіс 311
Зырко I. 136
Зэйдман Джоэл 84
Зялеўскі Даніла 260
Зямкевіч Арнольд 48
Зянко Ігнат 148
І.В. 27
Іваніч 65
Ігнатовіч Міхаіл 228
Ігнацюк Алекс 259
Ідэн сэр Эятані 153
Індж Ўільям 299
Іоська М. 49
йеромонах Ноанн 124
йльнн В. 91
Ннсаров Н. 92
Носько М. 49, 86
Кабушкаў сям’я 222
Кабыляш 65
Кабяка Аўген 222
Каваленка Ўладзімер 155
Каваленкаў сям’я 222
Кавалёў Лявон 239, 258
Каваль Ніна 253
Кавальчукоў сям’я 48
Каварская Л. 103
Кавыль Міхась 266, 269, 270, 273, 281, 301
Каган Абрагам 295
Кажан Віталь 193, 263, 284
Кажаноў сям'я 220, 257
Кажура Альгерд 182
Кажура Восіп 148
Кажура Марыя 185
Кажура Пётра 173, 186, 202
Кажураў сям’я 222
Казак Аляксандра 21
Казак П.А. 197
Казакевіч В. 27
Казакоў Сяргей 181
Казаровіч 65
Казловіч Піліп 197
Казушчык Даніла 28, 36, 132, 133, 143, 147, 153, 260
Казыра Леанід 308
Казько Віктар 250
Казьлякоўскі Міхась 180,284
Казьлякоўскі Язэп 303
Казьлякоўскі Ян 227
Калакольцаў Ю. 127, 280
Каланевіч Ільля 64
Каленік Міхась 171
Калесьнікаў Джон 80
Каліна 65
Каліноўскі Кастусь 48, 196.
244, 246
Калотка Алекс 62
Калоша Кастусь 183, 199, 202, 206, 222, 252, 255, 269
Калтовіч Эдыт 20
Калубовіч Аўген 37, 309
Калужын Мікалай 118
Калюга Лукаш 268
Калюмб Хрыстафор 151 Каляда Клаўдзія 185, 222, 241, 249
Каляда Леанард 182
Каляда-Смірноф Ірэна 185, 186, 206, 222, 252, 304
Кананчук Галіна 183
Кананчук Тацяна 185
Кананчукоў сям я 222
Канарчук Вольга 166
Канарчук Іван 192, 239
Кандыбовіч-Кабыш Сымон 36
Каптуровіч Алекс 207, 252
Каптуровіч Андрэй 205
Капэрнік Мікалай 309
Каракулькаў сям’я 258
Караленка Ўладзімер 29, 51
Каральчук К. 148
Каранеўскі Ксэнафонт 130
Каранчук Хведар 77
Карась Іван 301
Каржанкоўскі 48
Карлюк Вера 147
Карней К. 83
Карніловіч Сяргей 202, 222, 241, 255, 269
Карпенка Марыя 308
Карповічаў сям’я 225
Карскі Яўхім 264, 307
Карчынскі Якаў 61
Карызна Ўладзімер 298
Касьцюк Рэня 185, 304
Касьцюк Сяргей 182
Касьцюшка Тадэвуш 43
Касяк Іван 176, 253
Каўнурка М.І. 198
Кафэт Бэр 303
Каханоўская Іна 301
Каханоўская Яніна 185, 235, 269
Каханоўскі (Калубовіч) Аўген 95, 179, 192, 212
Каханоўскіх сям’я 222
Кенард Хаўард Пэрсі 72
Кендыш Васіль 222, 243, 263
Кенэдзі Джон 195
Кенюх Сьцяпан 278
Кіпель Алеся 181, 183, 204, 258, 290
Кіпель Вітаўт 44, 50, 58, 68, 182, 190, 194, 196, 202, 210, 211, 250, 253, 269, 273
Кіпель Зора 42, 190, 202, 253, 255, 269, 273
Кіпель Лёрэйн 204, 241
Кіпель Марыя 228, 249
Кіпель Юрка 180, 182, 183, 188, 204, 241
Кіпель Яўхім 179, 194, 228, 245, 263, 272, 273, 281
Кіпеляў сям’я 225
Кіркевічаў сям’я 225
Кіслы Кастусь 206, 207, 222, 252, 304
Кістнэр Дж. 222
Кісялёў Генадзь 48, 92
Кісялёў Кузьма 154
Кіт Барыс 163, 173, 305
КітНіна 185, 258, 285
Кічкайла Э. 113
Кларк Джозэф 243
Клебановіч Аляксандар 148
Клейн Борнс 43
Клер Харві 131
Клеч Айлін 303
Клёнаў Андрэй 250
Кліменка Майкл 155
Клімовіч Фрэд 147, 260
Клінцэвіч Даніла 202, 220
Клінцэвічаў сям’я 220
Клішэвіч Уладзімер 301
Клэгхорн Кэйт Холэдэй 8, 9
Кнорын Вільгельм 297
Кобрын Леон 295
Коган Мадлен 84
Колас Якуб 92, 247, 268, 273, 300, 309
Колдўэл Эрскін 298
Кольба (Стагановіч) Тамара 191, 253, 255, 303
Кольман 44
Команз Джон 9
КоніГ Сэмюэл 15
Конюх Пётра 207, 304
Корбут Вольга 292
Корзун Грыша 146
Корсак Норбэрт 44
Костка Васіль 62
Коська Васіль 83, 103, 225
Коўш Сьвятаслаў 173, 226, 227, 243
Коч Эдвард 248
Крапнвнн С. 36
Красуля мансыньёр 233
Краўс Мэры 12, 62, 63
Краўчанка Мікалай 165
Краўчанка Пятро 291, 308
Круглянскі 320
Крукоўскі Баніфацы 44
Крушка В 74, 75
Крушына (Казак) Рыгор 268, 301
Крывенька 202
Крывічанін (Савёнаю Лявон 301
Крывулька А. 103, 148
Крыга А. 36, 37
Крыт Андрэй 221, 222
Крыўко Фёдар 66
Крэчэўскі Пётра 106, 114, 187, 202
Кудасава Надзя 185, 191, 225, 253, 255, 303
Кудач Ігнат 197
Кукрэш Міхаіл, 139
Кулес Чэстар 63
Кулеш Васіль 147
Кулеш Павел 63, 284
Куліковіч-Градэ Надзея 304
Куліковіч-Шчаглоў Мікола 205—207, 222, 252, 273, 286, 304, 309
КульВ. 148
Куляшоў сям’я 258
Кунцэвіч Мікола 40, 59, 174, 175, 220, 235, 263
Купала Янка 98, 115, 153, 246, 247, 260, 268, 269, 273, 275, 276, 279, 297, 298, 300, 309
Купэр Фэнімор 298
Курапас Мірон 111
Курок Пятро 77
Куртыус Аляксандар 42
Курчэўскі Аляксандар 42
Курыла Ўладзімер 175, 187
Кучура Анатоль 181
Кучура Галіна 12
Кушаль Франьцішак 175, 186, 232, 235, 263
Кэрал Джон 44
Лабач Ігнат 112, 114, 152, 164, 170
Лабоцкі Б. 238
Лагойскі Самуіл 85
Ладноў Яўген 106
Лазарэвіч М. 148
Лазарэвіч М.І. 197
Лапіцкі Мікалай 165, 173, 224—226, 241, 243, 245, 263 Ластоўскі Вацлаў 105, 191, 244
Латушкін Мікола 171, 227
Латышонак Алег 33
Лаўшэ Фрэнк 243
Левін Л. 82
Левін Мэер 296
Лейвік Г. 295
Ленін Уладзімер 268
Леськіў Мірон 104
Лесной Н. 168
Лешчанка Язэп (Кавыль Міхась) 266, 281
Лёсік Язэп 244
Ліманоўскі Янка 170, 190
Лімар 88
Літаровіч Ліза 185, 191, 255
Літаровічаў сям’я 202
Літвінка Ўладзімер 206, 222
Літвіновіч К. 83
Літола Ф. 136
Ліхач Янка 238
Лічко А. 222
Лнпоткнн Л. 127
Лойшыц Чарлз 65
Лонгфэлоў Хэнры 299
Лондан Джэк 299
Лосікаў сям’я 222
Лоўэл Дж. 292
Лофтус Дж. 195
Луіс Сынклэр 300
Лукаш 65
Лукашук Алесь 308
Лукашэвіч Вольга 206
Лук’янчыкаў сям’я 222
Лук’янчыкі браты 198
Луцкевіч Антон 244
Луцкевіч Іван 244
Лысюк Аўген 180
Лысюкоў сям’я 222
Любанскі Н. 238
Любачка Іван 184, 309
Ляўковіч Уладзімер 145
Ляўчук Віла 207, 252
М-ч М. 37
Магаліф Аўген 292
МаГочы Пол 22
Маеўскі Валерыян 238
Мазура Юрка 206, 223, 252
Мазураў Кірыла 246
Мазурук Ільля 155
Макавецкі Адам 66
Макараў I. 209
Макарэвіч М. 221, 222
МакКоцкі Томас 278
МакКэй Клод 300
МакЛохлін Алэн 8
Максімюк Янка 308
Мальдзіс Адам 250, 308
Маневіч Абрам 302
Манцывода Нік 182
Манькоўскі Пётра 37, 183
Мараўскі-Далінін 115
МарГолін Ана 295
Мардарэвіч Раман 21
Мартыновіч Алекс 207, 286
Марцехаў Васіль 155
Матросаў Е. 50
Матулеўскі Фэлікс 75
Матусэвіч 1.148
Махнач Ванда 185, 269
Махнач Міхась 269
Махначоў сям’я 237
Махноўскіх сям’я 220
Махнюк Алег 303
Махнюк Аліса 204, 303
Махнюк Люда 185, 191, 255
Махнюкоў сям’я 225
Мацьвей япіскап 229
МацюніН С. 36
Машанскі Ў. 222
Мельяновіч Васіль 179, 191 194, 196, 200, 210, 211, 258 Мельяновіч Далорэс 191, 200, 258
Мельяновіч Пятро 179, 202, 227
Мельяновічаў сям'я 220 Мерлякоў сям’я 220 Мікалай, япіскап 227 Мікалай Крывавы138 Мікалай, мітрапаліт 223, 230 Міклашэвіч Фэлікс 48 Мікуліч Рыгор 256 Мілэр Артур 300 Мілэр Кенэт 14
Мінкевіч Уладзімер 147, 259, 260
Мінскі Мужык 272, 280 Мінчук Андрэй 186 Міраеўскі 198 Мірановіч А. 22.1 Мірановіч Пётра 235, 303 Міхаіл, архіяпіскап 219, 225 Міхайлоўскі Міхала 88 Міхей Сямён 88
Міцкевіч Адам 48
Міцкевіч Аляксандар 187, 221, 269
Міцкевіч Міхась 37, 199, 269 Міцкевічаў сям'я 220 Молц Албэрт 300 Момлік Рыгор 66
Мондэйл Ўолтэр 243
Мрый Андрэй 268
МуГавэро, біскуп 234 Муляр Цімон 111 Мураўёў Міхаіл 55 Муха Іван 208, 256 Мушынскі Міхась 298 Мэер, кардынал 236 Мэнкен Хэнры Луіс 17 Мэцлер Філіс 10 Мядзейка Нікандар 193 Мяленьцева Марыя 206 Мяленьцева Нона 206 Мяленьцевых сям'я 206, 252
Мяленьцеў Алімп 206, 304
Мярляк Кастусь 175, 179, 194, 196, 202, 210, 212, 227, 245
Мясьнікоў Аляксандар 98
Мятла Пётра 118
Набагез Уладзімер 305
Навіцкі 198
Навумчык Сьцяпан 182
Навумчык Юрка 182, 199, 270
Навумчыкаў сям'я 225
Надсон Аляксандар 190, 234, 250, 256, 308
Найдзюк Юзя 185, 186, 255
Найдзюк Язэп 35
Напалеон 45
Наркевіч В. 238
Нарэйка Н. 68
Нафрановічаў сям’я 229
Негнявіцкі А. 37
Некрашэвіч Сьцяпан 244, 290
Неманцэвіч Антон 217
Нестар Аўген 253
Нестар Вітаўт 182
Нігер Шмуэл 295
Ніксан Рычард 196, 243
Ніхаёнак Янка 59, 163, 173
Новак Валер 207
Новік Анатоль 171
Новік К. 227
Новік 0.148, 149
Нягода Пятро 171
Нягодаў сям’я 227
Нядзьведзкі Пётра 207, 252, 285
Няміга Гіпаліт (Паланевіч) 301, 309
Нярубайла 88
Обуховскнй 95
О.Генры 299
ОКіф Г. 227
Окунцов Н 63, 68, 81, 89
Олбі Эдвард 300
Ондрак Амброз 236
ОБіл Юджын 300
Онуфрейчнк А. 73
Орса Галіна 185, 205, 252
Орса Натальля 185, 249, 252
Орса Ніна 185
Орса-Рамана Ала 185, 204 205, 241, 252, 253, 255
Орсаў сям’я 220, 225
Осборн Д. 63
Оўэнз Томас Л. 164
Павяльчук 65
Пагуда Фёдар 256
Пазьняк Язэп 198
Паланевіч Віцька 198
Паланевіч Гіпаліт 208, 235
Палачанін 301
Палескі В. (Варонка) 117
Палмэр А. Мітчэл 127
Палуян Уладзімер 136
Пальчэўскі Ігнат 148
Палюховіч Міхась 270, 286
Палюховічаў сям’я 225
Пануцэвіч Вацлаў 170, 182, 200, 232, 272, 273
Пануцэвіч Ірэна 185
Пануцэвічаў сям’я 235, 237
Панчанка Пімен 298
Панькоў Мікола 190, 194
Паньцялейман, япіскап 215, 224
Панюціч В. 15, 30, 52, 54—57
Пап Майкл 75, 289
Папліска А. 302
Парк Робэрт 89, 126
Партлезьнік Мікалай 186
Паўлаў Савелі 298
Паўлікевіч Вольга 113
Паўнд Эзра 300
Пашкевіч Алег 308
Пашкевіч Мікола 303
Пашук Іван 102
Пеляса Ўладзімер 179, 182, 195, 196, 202, 210, 227, 272, 273
Пеніончык У. 229
Перцаў Л. 118
Петуковіч Іван 102
Пешкава Ала 30, 60
Пікарда Гай 256
Пінскі Давід 295
Пнчета Владнмнр 52
Платон.архіяпіскап 61
Платонаў Уладзімер 292, 308
Плашчынскі Ізыдар 301, 309
Плескач Васіль 196
Плескачоў сям’я 223
Плескачэўскі Анатоль 182, 194, 195
Плескачэўскіх сям’я 225
Плятон 188
По Эдгар 298
Полеіцук 56
Попка Андрэй 232, 235
Праўдфут Мэлкам 158
Проксмэер Ўільям 243
Прокша Леанід 248, 298
Прост Вікеньці 155
Протас Аўген 174, 284
Протасаў сям'я 257
Прускі Мікола 199, 207, 241, 251, 270
Прушынскі Аляксандар (Алесь Гарун) 57
Прытыцкі Сяргей 143
Прышчэпа Ів. 68, 278
Прышчэпаў Зьміцер 54, 55
Пунтус Васіль 167, 178, 22.1
Пунтусаў сям’я 227
Пупін Віт 232, 233, 234
Пухоўскі Аляксандар 80
Пухоўскі Андрэй 80
Пухоўскі Робэрт 80, 305
Пухоўскі-малодшы
Аляксандар 80
Пушкін Аляксандар 260
Пэрсі Л. 118
Пэрсі Чарлз 243
Пэры Альбэрт 17, 124
Пякарскі Ян 259
Пятніца Іван 111
Пятроўская Аліцыя 188, 239
Пятроўскі Ян 188, 238, 239
Пятроўскіх сям’я 257
Пячынскі Піліп 75
Рабчанка 87, 88
Равенскі Мікола 285
Рагалевіч Валя 191, 202
Рагалевіч Сяргей 202
Рагалевіч-Дутко Ірэна 191, 303
Рагач Пятро 273
Рагуля Міхась 269
Радзюковіч Іван 155
Радзюкоў сям’я 222
Радкевіч Апалёнія 264
Радрыгес, біскуп 238
Рак-Міхайлоўскі Сымон 88, 118
Ракаў А. 38
Раковіч Янка 194, 196, 211, 222
Ракуць Уладзімер 229
Ракуцяў сям'я 229
Рамана Коля 204
Рамана Павал 204
Рамана Фрэнк 204, 253
Рамановіч І.М. 118, 119 Рамук Вера 177, 181, 185, 206, 252, 255, 269
Рамук Вітаўт 177, 269, 305
Рамукоў сям'я 235, 237
Рапацэвіч I. 83
Рапэцкі Юрка 238, 239
Рапэцкі Якуб 238, 239
Родзькаў сям’я 222
Розэнфэльд 288
Ромаш 138
Рос Эдвард 12, 13, 69
Роўчэк Джозэф 14, 17, 18
Рубацкі П. 83
Рудзёнак I. 119
Рудзінскі 207
Руднік Галіна 205, 252
Рудніцкі Іван 107
Рузвэльт Фрэнклін 112, 150, 153
Румак А. 136
Русак Аляксандар 40, 159, 193, 212, 228, 245, 263, 266 Русак Васіль 183, 187, 195, 253, 305
Русак Галіна 191, 253, 255, 303
Русак Люда 183, 204
Русак Ната 183, 204
Русак Нюра 185
Русак Уладзімер 220, 269
Русакоў сям’я 220, 222
Русецкі А. 155
Рутман Аркадзь 239
Рыд Джон 300
Рыженко Ф 39
Рыжы Дарота 204
Рыжы Пятро 204
Рымко Юльян 205
Рытар-Каханоўская Іна 185 Рыч Вера 250 Рэйзін Аўром 295
Рэшаць Язэп 58, 113, 124,152, 156, 170, 171, 232, 236, 275 Сабалеўскі Юры 194, 212, 263 Сабінскі Ўладзімер 111 Савёнак Апалёнія 185, 235 Савёнак Лявон 95, 170 192, 194, 212, 263, 269 Савёнкаў сям'я 220 Савіцкі Кастусь 222 Сагайдакіўскі Віталь 129 Сажыч Язэп 193 Сажычаў сям'я 223 Сайка Тарас 238 Сакадынскі А. 99 Сакалоўскі Сяргей 293 Сакальчук Раман 136 Саковіч Аляксандра 52, 273, 301 Салавей Алесь 273 Саладков Т. 52
Салкоўскі Сымон 83, 137, 278
Сандэрз Хэнры 48
Сапега Леў 188
Сарокаў сям'я 229
Сароян Ўільям 300
Саўчук А. 155
Саўчук Васіль 130
Саўчыц Пётра 227, 229
Сахар Герасім 238
Сацэвіч Антон 169, 170
Сацэвіч Аркадзь 170, 187 Сацэвічаў сям'я 222
Сачанка Барыс 36, 302, 308 Секанец Л. 79
Селяменеў В. 30, 38 Семянчук 198
Сенька Міхась 173, 176, 181, 195, 202, 208, 225, 257, 270, 285
Сергій, архіяпіскап 215, 216, 219
Сечко Н. 100
Сідарэвіч Лявон 181
Сікорскі Антон 75
Сілівончык Надзя 147
Сільвановіч Алекс 188, 253
Сільвановіч Ніна 185, 255
Сільвановіч сёстры 204
Сільвановічаў сям’я 222
Сільвашка Аляксандар 155
Сімак Марыя 260
Сінклер Аптан 139
Сінлапатрас 291
Сіповіч Часлаў, біскуп 218, 234, 236
Сірацінскі I. 209
Сіру Язэп (Джозэф) 237
Сіцько Мікалай 202
Сіцько сям’я 225
Скарабагатаў Віктар 308
Скарына Франьцішак 189, 190, 198, 244, 286, 303, 308, 309, 315
Скарыніч Б. (Станкевіч Янка) 37
Скоропадськнй Даннло 108
Скотсбар 139
Скуба Джына 170
Скульскі Леон 110
Славуціч Дзям’ян 130
Слосканс, біскуп 216
Смаршчок Мітрафан 305
Сміт Алфрэд 111, 195, 322
Сміт Джон 42
Сміт Эма 296
Смнрнов А.Ф. 47
Смук 118
Смыга Васіль 136
Солнцаў К. 2.11
Сорын Савелі 303
Спэлман, кардынал 232
Стагановіч Аляксандар 246
Стагановічаў сям’я 222
Стаднікаў Леанід, 165, 231
Стакліцкі А. 83
Сталін Іосіф 140, 151, 268
Станкевіч Адам 113, 217
Станкевіч Вячка 175, 180, 199, 253, 256
Станкевіч Зіна 185, 263, 269
Станкевіч Марыя 182, 185, 188
Станкевіч Раіса 180, 184, 211, 269
Станкевіч Станіслаў 175, 263, 269, 301, 309
Станкевіч Юрка, 180, 183, 188, 190, 199, 200,202, 256
Станкевіч Янка 94, 114, 165, 173, 178, 188, 189, 232, 235, 239, 268, 273, 317
Стар Карп 223
Старадуб Б. 155
Стасік Флёрыян 33
Стаховскнй К. 272
Стома Васіль 184, 249, 281
Стомаў сям’я 222
Стоцкі Максім 130
Страпко 198
Страпко Міхал 222
Страпко Ўладзімер, 180
Строк Язэп, архімандрыт 226, 227
Стрыч Сэмюэл, кардынал 236
Стрэчань Андрэй 185. 222, 269, 304
Стрэчань Вольга 222
Стук Анатоль 248, 298
Стукаліч Юры 189, 280, 301
Ступінскі 75
Стывэнсан Робэрт Луіс 299, 300
Стэйнбэк Джон 300
Судзілоўскі-Расэл Мікалай 29, 49, 50, 51, 86, 92, 304
Супруноў сям’я 222
Сурвіла Паўлінка 21,204,286
Сурвіла Яўген 231
Сушка I. 83
Сушынскі Рамуальд 46
Сынклэр Аптан 294, 298
Сысоеў I. 51
Сьпірыда Ядзьвіга 21 Сьпічонак Ніна 187 Сьпічонкаў сям’я 222 Сьцепаноўскі 17 Сьцепанюк Навум 89 Сьцяпан, япіскап 224 Сьцяпанаў Мікалай 165, 228 Сэйлз 8 Сэкстан Эн 300
Сэлях-Качанскі Вячаслаў 205, 207, 251, 252, 281, 285, 304
Сяднёў Масей 250, 273, 301 Сядура (Глыбінны) Уладзімер 191, 250, 309
Сядых Андрэй 280
Сяманчык 65
Сямашка 1.136
Сянкевіч Аляксандар 57, 92, 99, 130, 148, 258, 293, 297, 298
Сянкевіч Ганна 92, 130
Сянькевічаў сям'я 225
Сяргеева Галіна 58
Т.А. 81
Талстой Леў 256
Тамашчык Уладзімер 161, 190, 215, 263, 284, 301
Танк Максім 298
Тарасэвіч Уладзімер 58, 113, 234, 236, 237, 284
Тарасэвіч Ян Хрызастом 108, 109, 1 13, 1 15, 123, 124, 152-154, 156, 165, 170, 171, 235-237, 243, 264, 275 Тарашкевіч Браніслаў 118, 137, 317
Татарчык Валодзя 83, 121 Татарыновіч Пётра 217, 234 Томпсан Ўільям Хэйл 112 Трафімовіч В. 104, 107, 119 Троцкі Юльян 231
Труман Хары 153, 164, 265
Трус Ігнат 260
Трус Сьцяпан 148
Трусэвіч Лявон 199, 257
Трусэвіч Нік 182
Трусэвічаў сям’я 257
Трылер Грэйс 204
Трып Майкл 20
Тудар’яну Н. 30, 31, 32
Тулейка Міхась 175, 180, 182, 199, 205, 212, 252, 253
Тулейкаў сям’я 220
Тумаш Вітаўт 115, 187, 188, 190, 212, 233, 235, 245, 250, 269, 273, 305, 309
Тумаш Галіна 250
Тумаш Ксеня 185, 303
Тумаш-малодшы Вітаўт 184, 211
Тумашаў сям’я 220
Typ Віктар 188, 204, 211
Туронак Зіна 308
Туронак Юрка 124, 156, 216, 273
Тэрбэр Джэймз 300
Уладыка Д. 155
Уласаў Аляксандар 33, 34, 38, 40
Урбан Майкл 250, 309
Урбановіч Міхал 113, 124, 243
Учнтельннца Снмнон 90
Ўілбэр Рычард 300
Ўілсан Вудро 102, 119
Ўільямз Тэнэсі 299
Ўінслоў (Васільеў) 147
Ўітман Ўолт 260, 298
Ўорн Фрэнк 12
Ўорт Кон 305
Ўэлз Хэрбэрт 16, 17
Фаст Хаўард 299
Філатэос, япіскап 226
Філафей, архіяпіскап 215,224
Фінькоўскі Уладзімер 227
Фолкнэр Ўільям 300
Форд Джэралд 253
Фрэй Ўільям 49
Фулбрайт Ўільям 243
Фэрчайлд Хэнры 17
Хайман М. 47
Ханенка Янка 269
Ханяўка Часлаў 187, 241
Ханяўкаў сям’я 222
Харт Брэт 298
Хільчук Сямён 130
Ходжыз ЛеРой 13
Хомка Грыгор 75
Хрушчоў Мікіта 268
ХэмінГўэй Эрнст 298
Хэс Ф’ерыл 14, 70
Цібаноўскі У. 124
Цікота Андрэй 58, 108, 113, 124
Цімон, архімандрыт 100, 111
Ціхаміраў А. 36, 58
Цупрык Ірэна 207, 225, 252
Цупрык Лана 195
Цупрык Янка 195
Цыцкоўскі Мікола 302
Цьвікевіч Аляксандар 106, 114
Цьвірка 3. 68
Цэлеш Мікола 301
Цярпігора (Хільчук) 130
Цярпіцкая Жэня 185
Цярпіцкі Віталь 226, 253, 270
Цярпіцкіх сям'я 225
Цярэшчанка Антон 102
Чабатарэвіч Віктар 212 Чарапук-Змагар Антон 58. 104, 121, 125
Чарапук-Змагар Янка 58, 105—108, 111, 112, 114, 115, 117, 118, 121, 122, 124, 152, 153, 170
Чарвякоў Аляксандар 278
Чарненка А. 29, 85, 87
Чарняўскі Франьцішак 233, 234, 243
Чартарыскі Віктар 21
Часлаў, біскуп 234, 237
Чепелев й. 78
Чопка Павал 104, 107, 152, 170
Чудзёнак 138
Чыгрынаў Іван 250, 308
Чыж Яраслаў 17
Чыркін В. 29
Чэмярысава Натальля 304
Шабад Тэадор 292
Шабуня К. 52
Шабуня Макар 78
Шакун Янка 272, 273, 301
Шалястовіч Кастусь 36
Шантыр Аляксандар 83
Шапавал Мікіта 104, 108, 114
Шардыка Васіль 140
Шастак А. 63
Шастакоў сям’я 257
Шасткоўскі М. 170
Шаўчэнка Тарас 98, 260, 276
Шестакова Т. 288
Шнбеко Захар 290
Шнбеко Софья 290
Шлепакоў А. 29
Шматаў Віктар 308
Шолам-Алейхем 295
Шудзейка Валя 185
Шукелойць Антон 175, 187, 190, 211, 232—235, 241, 245, 269
Шульгін Іван 156
Шульжыцкія сёстры 204
Шульц Герман 146
Шумінскі В. 68
Шурак Анатоль 183
Шурак Лявон 181, 184, 186, 195, 211
Шурок Якаў 65
Шутовіч Віктар 58, 113, 124, 232
Шчарбакоў В. 28, 38, 40
Шчасны Ўладзімер 308
Шчорс Барыс 205, 285
Шчорс Ігар 170, 202, 270
Шчорс Мікола 173, 176, 178, 212, 245, 266, 305
Шчорсаў сям’я 225, 257
Шчэцька Васіль 179, 227
Шыбут Фёдар 76, 257
Шырма Рыгор 304
Шыцько Даніла 147
Шэмеціла Усевалад 227
Шэвэдэн Джым 305
Юрцэвіч Васіль 179, 202, 220, 227
Юрцэвічаў сям’я 220
Юхнавец Янка 272, 273, 301, 303
Юшчыц Язэп 197
Эбэрхард Якаў 143
Эйгорн Давід 295
Эйдзінтас А. 29
Энгоф Чарлз 296
Энтын Мэры 294, 295
Эссон 57
Эфрен Н 52
Ягайла 224
Ягаўдзікаў сям’я 222
Якавас, архіяпіскап 226, 227
Якіменка Яўхім 221
Якуб, іераманах 222
Якуб Кастусь 200
Ян XXIII, Папа 218
Яновіч Сакрат 250, 308
Яновіч Таня 308
Яноўскі Аляксандар 222
Яноўскі С. 52, 53
Янушкевіч-Нядзьвіга Лідзія 252, 304
Яраховіч Астап 222
Яраховіч Ева 186, 222
Ярмалінскі Абрагам 103, 287
Ясень Сяргей 301, 302
Ясноўскі Адам 100
Ясько Даніла 238, 239
Ясюк Эмануіл 178, 193, 225, 228
Яўменаў Лявон 298
Яхніна Р. 103
Яцук Арцём 130
Яцьвяг I. 105
Яцэвіч Каця 185
Яцэвіч Валя 185
Abbott Е. 16
Adamic Louis 15
Allen J. 22, 23
Angoff Charles 296
Antin Mary 294, 295
Archdeacon Thomas 22, 61, 162
Asimov Isaac 295
Balch Emil 9
Baradulin Ryhor 250
Beresney T. 198
Bernardo Stephanie 11
Bielaski A. 48
Bilorus 169
Bird T. 250
Boeckh Richard 12
Bolshakoff Serge 124
Brown Francis 14
Buck Carl 10
Cahan Abraham 295
Carman J. 67
Christian D. 56
Chyz Yaroslav 18
Commons John 9
Curtius A.C. 43
Czartoryski Victor 21
Davie Maurice 14
Davis Jerome 13,14
Domanski F. 45,46
Dzieruzhinski 287
Ermolik Konstantin 99
Fairchild Henry 17
Gadon L. 45,47
Garin E. 27
Gerber Stanford 23
Green A. 127
Haiman M. 42, 44, 47, 48
Halpern B. 310
Halpern J. 310
Halubniöy U. 54
Herlihy P. 52
Hess F. 14, 70
Hindus Maurice 296
Hodges LeRoy 13, 63, 66
Holling F. 302
Hourwich I. 56
I .G. 45
Johnston B. 20, 318
Kaltovich Edith 21
Kennard Howard 72
Kerner R. 22
Kessler H.H. 43
Kipel Vitaut 21, 59, 78, 122, 165,178, 185, 221
Kipel Zora 21,122,300
KlehrH. 131
Kobrin Leon 295
Koenig Samuel 16
Korecki Nicholas 117
Kowalczyk E.L. 47
Krasnov V. 59, 100, 104
Kruszka ks. W. 50, 75, 79, 80
Ksieniak Rev. M. 74
Lerski J.J. 47
Levin Meer 296
Levine L. 82
Libin L. 305
Lincoln Abraham 48
Lopez R. 21
Latyszonek Oleg 33
Magocsi Paul 23
Mardarevich Roman 21
Matulaitis Jurgis 115
McLaughlin Alain 8
Mencken H.L. 17
Metzler Phylis 10
Miller Kenneth 14
Mostwin D. 76
Obolenskii V. 14
Obrebski J. 310
Ornstein J. 22
Osuch J.S. 45
Pand J. 22
Pap M.21
Park Robert 89, 126, 277
Parry Albert 17
Picarda G. 218
Proudfoot M. 157,158,159
Rachils E. 43
Rawlings LD. 47
Roberson R. 218
Roberts P. 63
Ross Edward 13, 69
Roucek Joseph 14, 18
Russel-Sudzilovski N. 50
Rutkowska M.H. 44
Rutledge A.W. 48
Schmidt H. 63
Seidman J. 84
Seller M. 93
Shevelov G. 302
Sholom Aleichem 296
Shukeloyts Anthony 74
Sinclair Upton 294
Smith Emma 297
Smith John 42
Smith R. 56
Stankevich St. 302
Stankievich J. 273
Stankieviö ks. Adam 35, 216
Stasik Florian 33
Stepanovsky Peter 17
Stewart H. 52
Stuyvesant Peter 43
Survilla Maria Paula 21
Tarasevich Rev. John Chryso­stom 35, 104, 124, 235, 237
Tarasevich VI. 237
Thomas W. 79
Timon Archimandrite 100
Tolstoy N. 158
Tripp Michael 20
Turner E. 22
V.K. 302
Vakar N. 280
Varonka 241
Vemant Jacques 157
Wachtl K. 74
Waldo A.L. 42
Walker A. 235
Warne Frank 12, 63
Wells Herbert 17
Wilenchik W. 144
Wittke Carl 15, 70
Wolanin A.S. 45
Woodbridge G. 154,159, 291
Wouk Herman 296
Wynar L. 271
Wytrwal J. 43,48, 63
Yarmolinski A. 49
YlaS. 115
Zaprudnik Jan 21, 273
Znaniecki F. 79
ЗЬМЕСТ
Уступ 3
Беларуская іміграцыя ў дасьледаваньнях, публікацыях 1 статыстычных крыніцах 6
ХвалІ й поычыны эміграцыі зь БелаоусІ 41
Расьсяленьне і ўладжаньне на працу 61
Першыя кантакты з арганізацыямі й пачаткі нацыянальнае сьведамасьці 72
Узьнікненьне й разьвіцьцё беларускіх арганізацыяў 99
Беларускія масы ў міжваенным пэрыядзе 125
Дзейнасьць беларусаў у часе Другое сусьветнае вайны.150
Паваенная хваля беларускае іміграцыі 156
Рэлігійнае жыцьцё й рэлігійныя арганізацыі 214
Дзейнасьць беларускіх арганізацыяў 240
Беларускія элемэнты ў дзейнасьці левых 1 правых прарасейскіх групаў 259
Выдавецкая справа. Беларусіка ў сродках масавае інфармацыі 262
Бел аруска -амэрыканск 1 я дачыненьн 1 287
Беларуска-амэрыканскія культурныя сувязі 294
Роля амэрыканскіх бібліятэк, навуковых і навучальных установаў у прапаганьдзе беларускае спадчыны 306
Сацыяльны партрэт амэрыканскіх беларусаў 312
Заключэньне 323
Паказальнікі 324
Кіпель 3.
К42 Беларусы ў ЗША / Пераклад С. Шупы Мн.: Беларусь, 1993 —352 с., [ 16]л. укл.
ISBN 5-338-00884-Х.
Ккпель В. Белорусы в США.
У кніэе беларускага эміграцыйнага дасьледніха В.Кіпеля (нар. 1927 г.) усебакова разглядаецца гісторыя й сёньняшні дзень беларускае дыяспары ў Злучаных Штатах Амэрыкі, паказваецца яе роля ў амэршанскім жыцьці й неадлучанасьць ад беларускае нацыі й культуры.
Гэтая праца, плён шматгадовых пошукаў аўтара ў бібліятэках і архівах ЗША, зацікавіць як спэцыялістаўгісторыкаў, так і шырокія холы чытачоў, неабыякавых да праблем гісторыі Беларусі.
к0503020903—00510.._93 ббк 63 3(2Б)
М 301(03)—93
Массово-полттеское нздаюю
Кшіель Внтаут БЕЛОРУСЫ В США
Мннск, нздательство «Беларусь»
На белорусском языке
Масава-палітьгчнае выданне
КІпель Вітаўт БЕЛАРУСЫ Ў ЗША
Рэдактар выдавецтва Г. С. Пармон
Мастак В. К. Латышаў Мастацкі рэдактар I. Р. Славянін Слайд на вокладцы A. В. Шчукіна Карэктар Р. П. Іваненка
Рэдагаванне і камп’ютэрны набор С. А. Шупа
Падпісана да друку з арыпнала-макета 09.02.93. Фармат 60x90 1/іб. Папера афсетная. Гарнітура CyrillicNuTransliterated.
Афсетны друк. Ум. друк. арк. 22,0+2,0 укл.
Ум. фарб.-адб. 27 0. Ул.-выд. арк. 21,5+1,96 укл.
Тырая 5000 экз. Зак. 180.
Набрана на настольна-выдавецкай сістэме Apple Macintosh.
Выдавецтва «Беларусь» Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Ліцэнзія ЛВ № 2. 220600, Мінск, пр. Машэрава, 11.
Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінат МВПА імя Я. Коласа.
220005, Мінск, Чырвоная, 23.
БЕЛЗРУСЫ
Ў 3UJA
ВІТАЎТ КІПЕЛЬ
Нарадзіўся ў Менску ў 1927 г. Ад 1944 г. на эміграцыі. Скончыў унівэрсытэт у Лювэне (Бельгія) з спэцыяльнасьцю геоляга.
3 1956 г. — у ЗША. Да выхаду на пэнсію ў 1985 г. працаваў у Нью-Ёркскай Публічнай БІбліятэцы. 3 1982 г— дырэктар Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва.

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.