Берагу майго зарніцы  Янка Запруднік

Берагу майго зарніцы

Янка Запруднік
Выдавец: Лімарыус
Памер: 264с.
Мінск 2017
53.63 МБ


ЗАРНІЦЫ
МадаавЭйпруднік
Янка Запруднік
БЕРАГУ МАЙГО ЗАРНІЦЫ
Паэзія (1946-2017) Дзёньнік (1949-1954)
Мінск «Лімарыус» 2017
УДК 821.161.3 ББК84(4Бен) 3-30
Рэдагаванне і прадмова Валянціны Трыгубовіч
Аўтарскі правапіс захаваны
Для перадруку часткі або цэласці на паперы ці электронна патрабуецца пісьмовы дазвол ад БІНіМ
У кнізе выкарыстаны здымкі з сямейных архіваў Янкі Запрудніка, Аркадзя Вільчыцкага ды Беларускай фундацыі Крачэўскага
ISBN 978-985-6968-63-4
© Запруднік Янка, 2017
© Трыгубовіч Валянціна, прадмова, 2017
© Рагалевіч-Дутко Ірэна, вокладка, 2017
© Беларускі Інстытут Навукі
й Мастацтва (БІНіМ), Нью Ёрк, 2017
© ТАА «Лімарыус», 2017
Берагу майго зарніцы, водсьвет ваш мне сэрца гоіць, не дае стаць чужаніцай у змаганьні за сьвятое.
ПРАДМОВА
Магія спасьціжэньня
Чытаць чыйсьці дзёньнік — гэта быццам зазіраць у асьветленае вакно, дзе адхінутыя фіранкі. Можаш стаць сьведкам чагосьці неспадзяванага, патаемнага. Аўтар тэксту, магчыма, сам у разгубленасьці: спрабуе асэнсаваць, разабрацца ў самім сабе, у навакольным жыцьці... Піша адкрыта, без дыпляматыі. I ты як бы мімаволі робішся далучаным да гэтай магіі спасьціжэньня, да чужых развагаў, думак, ацэнак. Дык будзеш уражаны, зьдзіўлены, шакаваны. Нездарма мастацкая літаратура ды кінематограф поўняцца сюжэтамі з выпадкова ці наўмысна прачытаных чужых дзёньнікаў, якія перайначваюць жыцьцё герояўдрамы (камедыі, трагедыі).
Вядома, ва ўсе часы былі людзі, якія сьведама рабілі штодзённыя запісы з думкай пра іх будучую публікацыю або прынамсі чытаньне нашчадкамі. Занатоўвалі важныя падзеі сямейнага ды грамадзкага жыцьця, уласныя меркаваньні, выкладалі сваё бачаньне сьвету. I ставілі часавае абмежаваньне на доступ да гэтых папераў (відаць, каб не было непатрэбных разборак, калі кагосьці незнарок пакрыўдзілі). Вось Марк Твэн, амэрыканскі пісьменьнік, кажуць, дазволіў друкаваць свае запісы толькі праз сто гадоў пасьля сьмерці. А Міхал Ромэр (1880—1945), грамадзкі й палітычны дзеяч з «тутэйшых», — праз дваццаць пяць. I гісторыкі не маглі дачакацца, калі дзёньнік Міхала Ромэра (ён рабіў штодзённыя запісы больш за 30 гадоў!) можна будзе цытаваць у сваіх дасьледаваньнях, бо гэта проста невычэрпная скарбніца дакладнай інфармацыі: даты, падзеі, імёны...
Інтэрнэт зьмяніў правілы гульні. Сёньня дзёньнік (ці навіны ды меркаваньні ў форме дзёньніка?) робяцца звычайным спосабам камунікацый, дзясяткі (тысячы!) карыстальнікаў сацыяльных сетак чытаюць іх адразу пасьля напісаньня. А я памятаю, як была непрыемна ўражаная менская публіка, калі на пачатку 1990-х пісьменьнік Сакрат Яновіч пачаў друкаваць у «Ніве» свае дзёньнікавыя нататкі. Апэратыўныя, так бы мовіць. Вось ён пагаварыў з чалавекам сам-насам пра кагосьці, а заўтра гэта зьяўляецца ў газэце — з усімі «непаліткарэктнымі» выразамі, зьедлівасьцю, з прыватнымі меркаваньнямі, далёкімі ад сяброўскіх.
«То навошта людзі пішуць дзёньнікі?» — спытаў мяне днямі малады суразмоўца. Ды з розных прычынаў! Выкладзеныя на паперы (цяпер — на маніторы) думкі набываюць яснасьць, выглядаюць больш пераканаўча, даюць магчымасьць цьвяроза паглядзець на сытуацыю ды прыняць слушнае рашэньне. Хтосьці імкнецца занатаваць падзеі, што падаюцца яму вельмі важнымі. Хтосьці ня мае надзейнага суразмоўцы, таму «размаўляе» зь дзёньнікам-сябрам, каб паплакацца. Аднак я пэўная, што па-ранейшаму вельмі шмат дзёньнікаў пішацца для самапазнаньня, для самааналізу, як рабіў гэта больш як паўвеку таму студэнт Лювэнскага ўнівэрсытэту Янка Запруднік, натхнёны на гэтую працу сваім прафэсарам. «Так, часам і самому з сабой цяжка шчырым быць. А мо’ гэта проста тое, “ня ведаеш, чаго хочаш ”? I няўжо ня ведаеш? А на добры лад трэба было б ведаць, чаго хочаш. Трэба вучыцца ныраць у сваё нутро. Як нядаўна мой праф. Lousse казаў: “Прабуйце зразумець сябе самога, а тады прабуйце зразумець іншага”. Што — папрабуем?..» Гэтыя радкі былі напісаныя ў студзені 1954 году, і мала хто чытаў іх да таго часу, калі аўтар наважыўся вынесьці свой дзёньнік на грамадзкі спажытак. Згаданых у тэксьце асобаў (за адзінкавым выключэньнем) ужо няма на гэтым сьвеце, дык запісы можна трактаваць
Валянціна Трыгубовіч. Магія спасьціжэньня 7 проста як дакумэнт эпохі, як занатаваную на паперы гісторыю фармаваньня чалавечай асобы, як зборны партрэт беларускага паваеннага пакаленьня, што сталела ў чужынскім краі, аднак думкамі ды дзеямі імкнулася прынесьці карысьць сваёй Бацькаўшчыне.
Кніга «Берагу майго зарніцы», якую вы трымаеце ў руках, сталася натуральнай часткай аповеду Янкі Запрудніка пра сваё пакаленьне, сваё асяродзьдзе, сябе самога. Першай прыйшла да чытача «Дванаццатка» — дакумэнтальная аповесьць пра дванаццацёх беларускіх хлапцоў... (2002). Затым убачылі сьвет лісты 1952—1959 гадоў — «Па гарачых сьлядах мінуўшчыны» (2015). Цяпер аўтар як бы паглыбляе тэму, дае магчымасьць зразумець псыхалёгію маладых выгнанцаў, іх душэўны стан, выяўляе шлях узрастаньня Асобы. Ён як бы зьнітоўвае раней напісанае ў цэласную дакумэнтальную трылёгію. Таму й пачынаецца кніга вершамі. Храналягічна гэта правільна: творчыя здольнасьці Янка Запруднік выявіў ужо падчас навучаньня ў Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне, калі былі напісаныя першыя вершы — рамантычна ўзьнёслыя, змагарна пафасныя. Пасьля заканчэньня гімназіі была праца на вугальных шахтах у Вялікабрытаніі, студэнцтва ў Лювэнскім унівэрсытэце (Бэльгія), праца на Радыё «Вызваленьне» (Мюнхэн, Нямеччына), эміграцыя ў ЗША, абарона дактарату... I праз усе гэтыя гады чырвонай ніткай праходзіць «беларуская справа» — ахвярная праца дзеля пашырэньня ведаў пра Беларусь сярод іншаземцаў, гуртаваньне саміх беларусаў, паглыбленьне ведаў па гісторыі краю. Чаго толькі ні давялося рабіць?! Сьпяваць у хоры ды танчыць на сцэне, быць акампаніятарам пры запісе беларускіх песьняў на тэлебачаньні, весьці дзіцячыя калядныя імпрэзы, пісаць тэксты выступаў з самых розных нагодаў — ад моладзевых фэстываляў да навуковых канфэрэнцыяў або прыняцьцяў на ўрадавым узроўні. Журналістыка
на доўгія гады сталася прафэсіяй. Хоць больш цягнула Янку Запрудніка ў бок гістарычнай навукі, а пазьней прыйшло ўсьведамленьне, што лепей было б атрымаць філязофскую адукацыю. Абставіны не дазволілі раскрыцца напоўніцу й некаторым талентам маладога чалавека. Так, паэзія адышла на другі плян... Шкада. Пачыналася так прыгожа!
Дзёньнік, натуральна, утрымлівае даволі шмат эмацыйных занатовак, якія былі важныя для аўтара ў той час, а сёньня, пры перачытваньні, выклікаюць толькі ўсьмешку або пытаньне да сябе самога «А што б гэта значыла?». Відаць, у момант пісаньня значыла... Малады чалавек часьцей запісвае, як хадзілі зь сябрамі на піва, як вучылі бэльгійскіх дзяўчат на пікніку танчыць «Лявоніху», як аглядалі мастацкія славутасьці ды цешыліся прыродай, дыскутавалі на сваіх сходах або зараблялі ўлетку «капейчыну» на фэрме. Менш «натхняюць» студэнцкія будні — нудныя лекцыі ды падручнікі. Хіба толькі «зубрылаўка» перад экзаменамі згадваецца ды радасьць ад пасьпяховай здачы чарговага прадмету. Запісы ляканічныя, «канспэктныя», тэмы як бы пазначаныя пункцірам, часам паміж занатоўкамі значны часавы прагал. Аднак коратка кінутая ў розных месцах інфармацыя выдае мэтанакіраванасьць, пасьлядоўнасыіь Янкі Запрудніка ў здабыцьці ведаў. Ён яшчэ студэнт, а ў ягоным багажы ўжо некалькі моваў — беларуская, польская, расейская, нямецкая, ангельская, француская, —якія ён пастаянна практыкуе й дасканаліць. Вось намячаецца паездка ў Італію, і адразу бярэцца ў рукі падручнік італьянскай мовы. Дапытлівы студэнт усё імкнецца рабіць дасканала. I не адчайваецца, калі тое не выходзіць. Філязофскае «неяк будзе» здымае магчымы стрэс.
Малады чалавек мае добры досьвед грамадзкай працы, «каманднай гульні». «Дванаццатка» — зь яе напісаным статутам, выразна сфармуляванымі прынцыпамі ды маральнымі нормамі — на ўсё жыцьцё
робіцца ўзорам і апірышчам. Гэтыя выгнанцы-аднадумцы, чыю сьвядомасьць узгадаваў Саюз беларускай моладзі ды настаўнікі Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы, былі для тагачаснага старэйшага пакаленьня нацыянальных дзеячаў надзеяй на годную будучыню незалежнай Бацькаўшчыны. Імкненьне выхаваць эліту для паняволенай нацыі падзялялі й пэўныя эўрапейцы, як, напрыклад, айцец Робэрт ван Каўэлярт, манах-бенедыктынец, апякун беларускіх студэнтаў у Лювэне. He забывайма, што ў той час ужо ішла халодная вайна паміж Захадам і Савецкім Саюзам, і ў этнічных, нацыянальных групах з падсавецкіх рэспублік гэта адчувалі найбольш востра. А Злучаныя Штаты ўжо мелі карэйскую вайну...
Студэнцтва Янкі Запрудніка для сёньняшніх маладых людзей, магчыма, не падасца чымсьці ўнікальным. Яны ўжо даволі адкрыта вандруюць па сьвеце. (Хоць такой высокай грамадзкай адказнасьці перад сваім народам, беларускай салідарнасьці сучасныя студэнты ў масе сваёй, на жаль, ня маюць.) Аднак для аднагодкаў Янкі Запрудніка ў Савецкім Саюзе немагчымай казкаю выглядалі б і зьведанае ім падарожжа ў Італію (Венэцыя, Рым, Ватыканская бібліятэка), і адпачынак у горным студэнцкім лягеры, і вандроўка па Францыі.
Маладыя беларусы-выгнанцы набывалі жыцьцёвы досьвед, камунікуючы з рознымі палітычнымі, рэлігійнымі ды грамадзкімі дзеячамі Эўропы. I годна прадстаўлялі сваю Бацькаўшчыну на самых розных імпрэзах. Зазначу, што выбітныя асобы зь беларускага эмігранцкага асяродку таксама былі ў пастаянным кантакце зь лювэнскімі студэнтамі і ўсяляк спрыялі іх узрастаньню. У кнізе ёсьць цудоўны прыклад такіх паводзінаў. Калі малады паэт Янка Запруднік напісаў сваю першую паэму, вядомы беларускі крытык Антон Адамовіч знайшоў час ня проста ўхвальна напісаць аўтару аб прачытаным, а тактоўна даць разумныя
парады ды падказкі. «Майстар-кляса» вартая пашаны. I спадар Запруднік уключыў лісты Антона Адамовіча ў сваю кнігу. А як працяг традыцыі — уласнае «Слова да маладых ад 90-гадовага».
Праз гады якраз былыя «гімназісты» й «лювэнцы» стануць ачольваць беларускі рух на Захадзе, стануць вядомыя ў самой Беларусі, найперш навукоўцам ды грамадзкім актывістам. I так ці інакіп кожны зь іх уключыцца ў вечную дыскусію пра настальгію. Матыў «тугі па Радзіме» быў дамінуючым у савецкіх публікацыях пра эміграцыю. (Ідэалягічныя ярлыкі пакінем збоку.) Аднак шматгадовыя кантакты з амэрыканскімі беларусамі змушаюць мяне зрабіць папраўкі. Так, шкадаваньне аб «страчаным раі» было ўласьціва старэйшым людзям, эміграцыя якіх была змушанай. Іх можна зразумець: яны страцілі свае пасады й жыцьцёвыя пазыцыі, матэрыяльнае становішча, перажылі крах плянаў і парываньняў, а набылі ў Новым Сьвеце толькі гарантыі жыцьця й асабістай свабоды. Ня ведаючы мовы, ня маючы тутэйшай адукацыі, яны апынуліся на пачатковых прыступках сацыяльнай лесьвіцы й падняцца высока не маглі, абцяжараныя будзённымі бытавымі клопатамі. Учарашнія прафэсары сталі чорнарабочымі. А нерастрачаныя інтэлектуальныя сілы маглі выдаткоўваць хіба ў беларускіх грамадзкіх арганізацыях, у нацыянальным «гета». Нязгасную любоў да Беларусі ды клопат пра яе будучыню імкнуліся перадаць дзецям, маладому пакаленьню, якое актыўна засвойвала рэаліі новай краіны й атрымлівала дыплёмы каледжаў, унівэрсытэтаў. Гэтым юнакам і дзяўчатам пачуцьцё «тугі па радзіме» ўжо невядомае. Дзіцячыя ўспаміны, нават самыя прыемныя, не змушаюць вяртацца назад, хоць бы ў думках ці снах. Вось і ўдзёньніку Янкі Запрудніка няма ніякага плачу па бярозках ды басаногіх ранках. Затое ёсьць (у самых нечаканых месцах!) надзвычай шчымлівыя згадкі пра маці, якая да пэўнага часу ня ведала нават,
Валянціна Трыгубовіч. Магія спасьціжэньня 11 ці яе сын жывы. «Хрыстос уваскрос, мама!» — запісвае лювэнскі студэнт па вяртаньні зь велікоднай службы. За тысячы кілямэтраў ад свайго роднага Міра. Калі на гэтым сьвеце ёсьць справядлівасьць, маці павінна была адчуваць сынаву любоў.
Разам з тым наяўнасьць беларускай сьведамасьці ў прадстаўнікоў маладзейшага пакаленьня паваеннай эміграцыі (сёньня яны ўжо самі ветэраны!) увесь час рабіла для іх актуальнымі развагі пра далёкую радзіму, абавязвала да працы дзеля Беларусі па-за Беларусьсю. Ці можна гэты дзейны імпульс зьвязваць з настальгіяй? Асабліва ў сучасным сьвеце, калі абрынулася жалезная заслона й тысячы маладых людзей зь Беларусі па ўласным выбары выехалі ў розныя краіны Вольнага сьвету дзеля самарэалізацыі, дзеля ўладкаваньня свайго асабістага жыцьця?! Вядома, хацелася б, у ідэале, каб шмат хто зь іх вярнуўся на Бацькаўшчыну з набытым пазытыўным досьведам і паспрыяў наладжваньню ў роднай краіне жыцьця па найлепшых сусьветных узорах. Таму, думаю, для ўсіх нас сёньня больш слушным зьяўляецца вобраз, якім карысталася тая, паваенная эміграцыя. Розныя берагі... Згадайма альманах «Ля чужых берагоў» (1955), выбранае Натальлі Арсеньневай «Між берагамі» (1979). Вось і Янка Запруднік распавёў пра свой змагарны шлях, нязгасны духоўны маяк на якім — «Берагу майго зарніцы».
«Жнгейское море...»
Валянціна Трыгубовіч, чэрвень 2017, Мангасэт
АД АУТАРА
Падзякі
Выказваю сардэчную падзяку паважанай сяброўцы-рэдактарцы Валянціне Трыгубовіч за маральную й прафэсійную дапамогу ў апрацоўваньні гэтай кнігі. Дзякую дарагой жонцы Надзі за рознабаковы ўдзел у працы над кнігай, улучна з рэдакцыйнымі парадамі. Дзякую Ігару Казаку за дапамогу з англамоўным тэкстам. Дзякую брату Аркадзю Вільчыцкаму й дваюраднаму ўнуку Дзі ме Віл ьчыцкаму за тэхнічную апрацоўку сямейных здымкаў. Дзякую мастачцы Ірэне РагалевічДутко за гарманійную са зьместам публікацыі вокладку. Дзякую Сержу Трыгубовічу за мой здымак на вокладцы. Дзякую дарагой сяброўцы Лізе Літаровіч за шчодрую дапамогу ў выданьні гэтай кнігі.
Зьмест кнігі
Чым я жыў на чужыне ад часу майго выезду зь Беларусі ў чэрвені 1944-га, калі мне ня споўнілася яшчэ 18 гадоў? Пра што мроіў? Над чым працаваў? Чаго дамагаўся?
Адказы на гэтыя прыватныя пытаньні, можна падумаць, ня гэтак ужо й важныя. Калі б не адна акалічнасьць. На працягу ўсяго далейшага жыцьця, амаль 75 гадоў, я быў у немалой групе аднадумцаў: у Гімназіі імя Янкі Купалы ў паваеннай Нямеччыне1, у беларускім скаўтынгу, у «Дванаццатцы»2, у рэдакцыі Радыё «Вызваленьне/Свабода» (37 гадоў), у рэдкалегіі газэ-
1 Гл. Максімюк, Ян. Беларуская гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне. 1945—1950. Беларускі Інстытут Навукі й Мастацва. Нью Ёрк — Беласток, 1994. С. 196. Ілюстрацыі.
2 Гл. Запруднік, Янка. Дванаццатка. Дакумэнтальная аповесьць пра дванаццацёх беларускіх хлапцоў у Нямеччыне, Вялікабрытаніі й Бэльгіі (1946—1954 гг.). Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва. Нью-Ёрк, 2002. С. 510. Ілюстрацыі.
таў «Бацькаўшчына» (Мюнхэн) і «Беларус» (Нью Ёрк), у Беларускім Інстытуце Навукі й Мастацтва (Мюнхэн, Нью Ёрк), у Радзе БНР, у ЗБС «Бацькаўшчына» ды ў іншых. Так што кніга гэтая — свайго роду ідэйнае люстра часткі беларускага грамадзтва, перш-наперш дыяспарнага, але й айчыннага таксама.
У гэтай кнізе зьмешчаны мае вершы, ад самага раньняга (1946) да самага позьняга (2017). Іх ня многа, бо ня суджана было. Бо разрываўся на ўсе бакі.
Да занятку паэзіяй натхніла мяне Беларуская гімназія, а канкрэтней, хатняе заданьне ад выкладчыка беларускай мовы Аўгена Каханоўскага напісаць нешта літаратурнае — прозаю на некалькі старонак або вершавана на адной. Я выбраў апошняе і пабачыў, што магу й вершам. Адтуль яно й пайшло. Па сканчэньні гімназіі ўвосень 1947 г., калі мы, група адзінаццацёх бязбацькавічаў, наважылася ехаць у Англію на працу, пачалася мая «паэтычная кар’ера». Хочаш ня хочаш, трэба было даваць нешта ў наш бюлетэнь «Наперад!», які мы пачалі выдаваць у дарозе зь Нямеччыны ў Англію і які хутка вырас у месячнік пад тым самым назовам. Яго на працягу наступных двух зь нечым гадоў мы выдавалі ў Англіі, працуючы там у вугальных шахтах, а пасьля — у Бэльгіі, быўшы ўжо студэнтамі Лювэнскага ўнівэрсытэту.
Заняўшыся паэзіяй у «Наперадзе», нельга было адмовіць просьбам іншых рэдактароў-выдаўцоў прыслаць ім «што-небудзь» зь вершаў. Вось гэтак праз гады й набралася тое паэтычнае, што ў бальшыні й зьмешчана ў гэтай кнізе.
Вершы адлюстроўваюць перш-наперш ідэйную паставу аўтара ў дачыненьні да Беларусі, ейнай гісторыі, паняволенага стану, абароны права на незалежнасьць і веры ў будучыню. У іх гучаць заклікі да навукі, да самаахвярнасьці ў працы й змаганьні, думкі пра паняволены край. Ёсьць і чыстая лірыка: замалёўкі прыроды, асабістыя перажываньні, пачуцьці каханьня,
абурэньня, спагады й г. д. Інакш кажучы, гэта дакумэнт эпохі, сьлед пакаленьня беларусаў у дыяспары.
Вершы зьмешчаны тут збольшага ў храналягічным парадку. Пераважная бальшыня іх была апублікавана' пад псэўдонімамі Сяргей Ясень або А. Будзіч. Невялікая колькасьць друкуецца ўпершыню.
Пры падрыхтоўцы да друку таго, што было напісана болып за паўстагодзьдзя таму — вершы й дзёньнік, — паўставала далікатнае пытаньне «арыгіналу». Што рабіць, калі бачыш няясна выказаную думку (асабліва ў дзёньніку), а ў вершы — нязграбны ці нелягічны вобраз. Паправіць?.. А чаму б не? Гэта ж маё! Такія пытаньні, праўда, узьнікалі ў невялікай меры. Так што «арыгінал» у асноўным застаўся самым сабой.
Хачу з удзячнасьцю адзначыць вялікую ролю майго настаўніка ў школе й па-за школай Антона Адамовіча ў апрацоўцы паэмы «Недажаты загон». Першы зь ягоных апублікаваных тут двух лістоў — бліскучая лекцыя кожнаму маладому пачынальніку на літаратурнай ніве.
Нагадваю тут, што ў вершах — там, дзе вымагае рытм, — правапісныя правілы падпарадкаваныя рытміцы, а не граматыцы (гукіу і й).
Захаваная таксама ў нейкай меры ў дзёньніку мая тагачасная лексыка, як сьлед мовы «хатняй» і «гімназіяльнай»: сыбота (а не субота), сяньня (а ня сёньня), кажны (а ня кожны), запраўдны (а не сапраўдны) ды некаторыя іншыя.
Што да дзёньнікавых запісаў наагул, дык трэба мець на ўвазе сьпешку й стыль пісаньня іх, а таксама кволасьць чалавечае памяці. Перапісваючы яго — там, дзе напрошвалася тлумачальная спасылка, — ня ўсё змог удакладніць, вытлумачыць. Карацейшыя тлумачэньні дадзены адразу ж пасьля слова ў тэксьце, у дужках курсывам.
1 У часопісах «У выраі» (Міхэльсдорф) і «Наперад!» (гл. дзёньнік), у маёй кнізе «Дванаццатка» (гл. ніжэй), у часопісах «Баявая Ускалось» (Таронта), «Змаганьне» (Мюнхэн), у газэце «Бацькаўшчына» (Мюнхэн») ды іншых.
ПАЭЗІЯ (1946-2017)
Мая Беларусь
Беларусь мая, Маці родная, Ты забраная, Ты галодная, Ты прыгожая, Ты чароўная і няма нідзе Табе роўнае!
Быў калісьці час, як Твой вольны люд уставаў сьцяной бараніць свой кут, ладзіў сам жыцьцё у сваім краю і сусед-зьмяя бачыў моц Тваю. А цяпер той шлях палыном зарос, Твой народ праліў мора горкіх сьлёз, на Тваю зямлю чужакі прыйшлі, засьвістаў бізун, петлі ў ход пайшлі.
Сыны ж сокалы, каб здабыць свой лёс, падняліся ўвысь у блакіт нябёс
і пад хмаркамі над палеткамі паплылі яны ў вырай птушкамі. Ты стаптаная ў курганох ляжыш, на Тваіх плячох долі цяжкай крыж, а ў развалінах голад гнёзды ўе, чорны дух вайны над Табой снуе.
Але Ты мая, Маці родная, хоць і змучана, і галодная, ўсё жТы мілая і чароўная, і нідзе няма Табе роўнае!
27.12.1946, Беларуская гімназія
Ты
Ў маім жыцьці, надзеі поўным, ты сьветлай зоркай мне была, цяплом сагрэла ты чароўным і ў сэрца радасьць уліла.
Ў маім жыцьці, надзеі поўным, палярным зьзяньнем зьзяла ты. Яно патухла так раптоўна, і зьнік зь ім час мой залаты.
Ў маім жыцьці, цярпеньня поўным, ты для мяне — агонь надзеі.
Я ў сэрцы вобраз твой цудоўны нясу праз буры ды завеі.
28.12.1946, Міхэльсдорф, Зах. Нямеччына
Каханай дзяўчынцы (Вольны пераклад нямецкага рамансу)
Ў адзін вечар зімой я навек разьвітаўся з табою: карабедь адпдываў, мора гдуха шумеда прада мной. Ты сказада «Прыедзь!», і пабегда сьляза за сьлязою, ў гэты вечар зімой назаўсёды я страціў супакой.
I сэрца здушана заплакала ад болю: Я зразумеў, што не пабачу больш Цябе, Каханая дзяўчынка!
I адплыў я удаль, ў сьвет няведамы з роднай краіны, пахаваўшы усё, для чаго толькі варта было жыць. Прада мной ў моры хваль воблік любай каханай дзяўчыны не зьнікаў, мне казаў, што я шчасьце навекі пахаваў.
А сэрца горка маё плакала ад страты, я добра знаў, што не пабачу больш Цябе, каханая дзяўчынка, каханая мая.
29.09.1947, Беларускі лягер ДП Віндзішбэргердорф
Разьвітаньне1
Вечар ціха калядны плыў зь неба, на душы неспакой і трывога...
Перад намі наперад дарога!
Гэта што — ўжо разьвітвацца трэба?!
I ў заплаканых вочах жанчынаў кожны з нас бачыў поўныя гора ды якія пабачыць мо’ скора — вочы маці, што дома пакінуў.
12.01.1948, Мюнстэр, па дарозе ў Англію
Як соладка жыць!
Як соладка жыць і тварыць нешта новае, тварыць для таго, каго так пакахаў!
Мы знаем, што нам не прыйсьці на гатовае, мы бачым, што многа нязробленых спраў.
I ўсё-такі соладка крочыць наперадзе, у мускулах чуць нестрыманую моц!
Наперад!!! Ў прастор, калі ў лепшае верыцца! Праб’ем мы дарогуда Праўды праз ноч!
Як соладка жыць і змагацца зь нядоляю, як добра адчуць перамогу ў баі!
Дый якжа?! Мы ж моладзь — што схочам, то здолеем, няма перашкодаў для нас на зямлі!
16.01.1948, у дарозе на працу ў Англію
1 3 нагоды разьвітаньня з жыхарамі лягеру ДП Міхэльсдорф, адкуль мы, адзінаццатка бязбацькавічаў, выехалі 8 студзеня 1948 г. на працу ў Англію.
Іх трох было...
Іх трох было... здаровых, маладых, з блакітам у вачох, з усьмешкаю на вуснах, заціснуўшы аружжа у руках стальных, бясстрашна йшлі яны праз войнаў вусьціш.
Навокал іх мяцеліла вайна, гуляла дзіка сьмерць, зразаючы галовы, «Браты, — сказаў адзін, — дарога нам адна — праз буру дзён — на шлях ясьнейшы, новы!»
I раніцай адной малодшы зь іх упаў...
Паў на сырую землю, зрэзаны у сэрца.
«Далей... наперад... ў бой, — ўміраючы шаптаў, — народу лёс здабыць або памерці!..»
Іх трох было, а засталося двух, нязрэзаных няшчасьцем — сьмерцяй брата...
У моцнага ў змаганьні не слабее дух, а іх жа йшчэ чакае бацькаўская хата!
Пайшлі далей... насустрач новым дням, нясучы ў сэрцы запавет Краіны...
А сьвет усё гарэў, пылаючы агнём, снаваў народ, пакорна гнучы сьпіны...
Жыцьцё ж пайшло далей, зьмяніўшы ход — ня выпала спыніцца ім пад родным дахам — сярэдні йсьці прымушаны на Ўсход, старэйшы брат пайшоў на Захад...
Аднак дарма! Сустрэнуцца браты!
Сустрэнуць новы дзень на беларускіх гонях і шчасьце прынясуць у родныя куты, бо зброя ў іх — магутны меч Пагоні.
Яны сустрэнуцца!
20.01.1948, у дарозе на працу ў Англію
Ноччу праз Галяндыю
Ноч як вугаль. Ў цішы усьміхаюцца ласкава зоры, вецер штосьці з палямі гаворыць, навакол нідушы.
Раптам сьвіст, грукат, гром...
Зьмей зялезны, прыжмурыўшы вочы, скалыхнуў супакой чорнай ночы і прапаў, палыхнуўшы агнём.
I далей — ноч, як вугаль...
Купэ вагона, нас кружок, ўва ўсіх задуманыя твары — прыемна аб мінулым марыць, адкінуўшы усё набок.
Ня ўсьпееш воч прыкрыць рукою, як ты ўжо ў краі на прадвесьні.... Сябры, зацягнем, можа, песьню? Няхай дыхне яна вясною!
I паплыла «Ад родных ніў»... Паволі так, як Нёмна хвалі.
I засьмяяліся ў аддалі малюнкі, іх што перажыў.
А за вакном рука-няўгледка старанна тчэ свае вузоры: уверсе — неба, хмаркі, зоры, а нанізё — канаваў сетка.
Ляжаць, забыўшыся у сьне, палі залітыя вадою,
а там вунь дрэвы чарадою засумавалі па вясьне.
Навокал ноч лягла нямая... Глядзі, які цудоўны горад!!!
Цябе ня знала войнаў гора і шмат чаго ты, брат, ня знаеш!
He, ён ня чуе. Горад сьпіць, а мора ліхтароў пільнуе яго спакой і ціш начную... Салодкі сон, відаць, ён сьніць.
Зь зямлі паволі цемень злазіць, цягнік зацішвае свой ход...
Ну, падымайцеся ў паход! — Ўжо станцыя! Пара вылазіць!
О, не! Дзіўны! Шчэ колькі іх у век вызвольнага змаганьня мінаць прыйдзецца, покуль станем, даехаўшы да мэт сваіх.
Студзень 1948, у дарозе ў Англію
Раманс
Жнівеньскай зьнічкаю ты праляцела й зьнікла, каб больш не вярнуцца.
Нашага шчасьця зара дагарэла, сьлёзы ж і боль застаюцца.
О, беларусачка ты сінявокая, колькі ты ўмела даць шчасьця!
Любая кветачка, зьнічка далёкая, дзе нам сустрэцца удасца?
Пуста і глуха... Адзін я застаўся...
Зьнічка каханая! Дзе ты?
Вобраз твой толькі ў душы захаваўся, мілы і сьветлы, як лета.
Жнівеньскай зьнічкаю ты праляцела й зьнікла як сон-летуценьне...
Зьнічка, мне цяжка, душа апусьцела, ў сэрцы ж туга і цярпеньне.
Студзень 1948
Наперад!
На вуснах з усьмешкай вясёлай ідзём праз жыцьцё напралом і, помнячы родныя сёлы, за іх у змаганьне завём.
Наперад! Наперад!
Хай бура бушуе, грыміць хай, хай б’юць перуны — ў апошнім змаганьні запалім сьвітаньне:
мы — Вольнай Краіны сыны! Прасторы нам маршы іграюць, За Волю ў змаганьне завуць, нам вольныя ветры сьпяваюць... Дык хай жа калёны ідуць!
Наперад! Наперад!
Як віхар нясіся!
Адкінь за жыцьцё сваё страх!
Ня бойся памерці: ня ўдасца ўжо сьмерці спыніць малады наш размах! I колькі змагацца ні будзем, ў змаганьні — ні кроку назад!
I дзе б ні былі — не забудзем пакрытых саломаю хат.
Наперад! Наперад!
Хай бура бушуе, грыміць хай, хай б’юць перуны — ў апошнім змаганьні запалім сьвітаньне:
мы — Вольнай Краіны сыны!
Люты 1948, Фолкірк, Шатляндыя, месца шахтарскай практыкі
Ночка цёмная
He журыся ты, ночка цёмная, і ня плач над нядоляй маей: як ні ёсьць яно — усяроўна мне, дый ад сьлёзаў ня стане лягчэй.
Разгані ты лепш хмары шэрыя і зазьзяй прагажосьцяй нябёс, Запалі агні... бо ня веру я, што ня можна здабыць сабе лёс!
Усьміхніся ж ты, ночка цёмная, і у сэрцы мне боль затушы.
Хоць і цяжка мне, хоць бяздомны я, хоць крывавіцца рана ў душы, —
хопіць плакаці над нядоляю: гора наша сьлязой не заліць. Мы з усьмешкаю тое здолеем, не ўдалося што іншым зрабіць!
Занясі жа ты, ночка цёмная, кліч змаганьня ў далёкі мой Край,
Янка Запруднік. Берагу майго зарніцы дзе жыцьцё-палын гора поўнае, дзе даўно закаціўся ўжо май.
У апошні бой блаславі народ, хто заснуў — разбудзі, падымі, падрыхтуй паход, запалі усход, а тады — загрымі, загрымі!..
He журыся ж ты, ночка цёмная, I ня плач над нядоляй маей: Як ні ёсьць яно — усяроўна мне, дый ад сьлёзаў ня стане лягчэй.
Люты 1948
Каханая, ня плач па шчасьці...1
Каханая, ня плач па шчасьці: мне сьлёз тваіх шкада да сьлёз.
Хоць ледзяніць душу мароз, каханая, ня плач па шчасьці!
Бог дасьць — ня будзе злым наш лёс, сустрэцца нам яшчэ пашчасьціць.
Каханая, ня плач па шчасьці: мне сьлёз тваіх шкада да сьлёз.
01.03.1948
Трыялет
У бой за волю Беларусі ляці, як гром, Пагоні конь, праз жах вайны, цераз агонь — у бой за волю Беларусі!
1 Алесь Карповіч паклаў верш на музыку. Песьня запісаная ў выкананьні Ўладзімера Цьвіркі й Юркі Сенькоўскага на кружэлны студэнцкага хору Равенскага ў Бэльгіі.
Ляці за шчасьцем наўздагон, — ніхто спыніцца нас ня змусіць!
У бой за волю Беларусі, ляці, як гром, Пагоні конь!
Сакавік 1948
Кастусь!
Кастусь! I мы — таго ж народу дзеці, няўтомнага ў змаганьні за сваё.
Сакавіковая нам зорка сьвеціць, і ў сэрцах маладых — імя Тваё.
Кастусь! Мы доўга будзем помніць чарнейшыя за ноч жыцьця гады, час зьдзеку лютага і сьлёзаў поўны, піяўкі прагнае крывавыя сьляды.
Кастусь! Ўжо не стрымаць бандытам паднятае ўгару рукі зь мячом, ужо агнём зары усход заліты, ўжо глуха грукаціць у хмарах гром.
Кастусь! Хвала Табе, герою!
Ты прыклад даў, як век пражыць.
Рука халодную сьціскае зброю — да Незалежнасьці мы зможам шлях прабіць!
Сакавік 1948
Зорка шчасьця
Кожны з нас у жыцьці мае зорку сваю — зоркай шчасьця яе называюць;
ў непагодныя дні яна ў сэрцы агні паліць тым, што блукаць пачынаюць.
I хто верыць ў яе, хто бароніць яе, хто ёй будзе заўсёды адданы, — кветкай шчасьця сваё упрыгожыць жыцьцё і залечыць душы сваёй раны.
Трыццаць год як гарыць чарадзейным агнём, асьвятляе дарогу Радзіме, не дае ў небыцьцё кінуць люду жыцьцё, НЕЗАЛЕЖНАСЫДЬ ейнае імя.
Дык гары жты, гары, расьсявай цемнату, што стараецца дзень наш ахутаць, у змагарныя дні распалі ты агні, каб народу расплавіць путы!
Сакавік 1948
Над магілай герояў
Вы сэрцы гарачыя несьлі ў ахвяру Радзіме каханай, яны палымнелі, як сонцы, агнём непагасным, сьвятым.
Ў паходзе вы ранілі іх, каб Народу гаілася рана, арліным узьлётам быў марш ваш — змагарным, стальным, маладым.
Ў змаганьні за волю ня зналі ваш гарт і адвага граніцаў, аб сьмерці ня думалі вы: для вас не было больш яе. Жаданьне быць вольным, як колісь, бурліла жывою крыніцай: Забранаму Роднаму Краю вы жыцьці панесьлі свае.
Ў крывавым народным змаганьні вы гінулі сьмерцяй герояў, сьцягі ж вашы несьлі праз буру далей сакалы-змагары
зь нястрымным парывам наперад, народу да зьдзейсьненьня мрояў, ішлі зь непахіснаю верай за волю у бой на зары.
А сяньня над вашай магілай прысягу складаем
прад Богам:
загінем і мы у змаганьні ці навалач выганім прэч!
У бой пераможны мы пойдзем па вашых, героі,
дарогах, за вашую сьмерць мы адпомсьцім, бязьлітасным
будзе наш меч!
Сакавік 1948
Арол
Бязьмежны акіян разьліўся у высі, і на яго блакітным аксаміце ледзь значны ён у промністым зэніце — прыроды вольны сын — арол. Вісіць... Ў сваёй стыхіі сьмела ўдаль глядзіць крылаты валадар у сонечным блакіце. Як думка, вольны ён. Яму салодка жыці, шугаць ў прастор і водыр волі піць.
За ўсякую цану навуку, дружа мілы, здабудзь, і станеш ты змагар-асілак. Табе тугія крылы дасьць яна, напоўніць дух твой сілай, гартам. Тады ж — да Волі ўзьлёт! I пі да дна ляксір жыцьця — адчуй, што жыць нам варта!
Сакавік 1948
Дзяўбі!
Думкі-вобразы 300мэтраў пад зямлёй
Зьмяшаўшыся з вуглём, ляглі глыбы цемені густыя, ліпкія. Каменьне моўчкі сьлязой усхліпвае — мо жаліцца на штось зямлі?
I ціха-ціха, як...
He! Ўжо рушыла!
Ускалыхнулася, кімсьці ўзварушана, ўздрыгнула у трывожным сьне цемень. Глядзі!
Вунь ідуць!
Гэй, хто там?
Чуеце?!
Чаго, двуногія, вы тут вандруеце? Куды нячысьцікі вас нясуць?!
А там — на невідомых хвалях ўзьнімаюцца то ўверх, то ўніз, плывуць гуськом адзін, другі, і прыбліжаюцца з аддалі агеньчыкі.
He крычы: не спалохаеш — у вачох іх зацятасьць сьвеціцца. Жывой пілою у сьцены ўрэжуцца, і задрыжыць зямля, завохкае.
I бязьлітасна нутро старое зямлі крышыць упарта, безь перадышкі дабіваецца ў ядро сталь.
А ў рогаце дзьвюх стыхіяў чуваць:
«Дзяўбі! Дзяўбі! —
адчыніцца,
бо цяпер хто спыніцца, тому будуць вякі ліхія!»
Познай сутычкі скончыўся гром, на невідомых хвалях —
то ўверх, то ўніз, — замілыалі і паплылі
адзін, другі
гуськом агеньчыкі.
Зьмяшаўшыся з вуглём, ляглі глыбы цемені густыя, ліпкія.
Каменьне моўчкі сьлязой усхліпвае — мо жаліцца на штось зямлі?
Красавік 1948, Тамўартс
Спатканьне
Памятаеш спатканьне апошняе — мы сустрэцца згадзіліся зноў — пацалунак і цяжкую, позьнюю нашу ростань бязь сьлёз і бяз слоў?
Я чакаў, хваляваўся, і ночкамі спатыкаўся з табою у сьне, ты ж з усьмешкай цьвіла васілёчкамі, і цярпеньне гаіў мне твой сьмех.
Ты прыйшла, як заўсёды, вясёлая, дый інакшай ты быць не магла...
Твая белая ручанька кволая на плячо мне пяшчотна лягла.
У прыгожанькі твар углядаўся я, што сказаць пры сустрэчы — ня знаў... ты нарэшце прыйшла, ненаглядная, маладая красуня-вясна.
Красавік 1948, Тамўартс
Сарві ружу
Лапуху, крапівы у заросьлях густых, пасярод пустазельля глухога, распусьціліся пышныя ружаў кусты, засьмяяліся сонцу і Богу.
Хочаш ружу сарваць? Хочаш радасьці ты? ну, чаго-ж — не чакай, брат, панукі: папячы свае ногі агнём крапівы, пакалі ты калючкамі рукі,
I сарві цьвет вясны — пышных ружаў букет, занясі ў свой пануры пакоік, хай напоўніць сьвятлом твой зацёмнены сьвет, хай душу прыгажосьцяй спатоліць.
Красавік 1948
Хрыстос Уваскрос!
Хрыстос Уваскрос! — раздаецца над сьветам. Пачуйце, народы, Хрыстос Уваскрос!
Цудоўная песьня сплывае зь нябёс, я дзень гэты новым вітаю санэтам.
Ня жаліўся Ён, а зь лета на лета цяжар праз жыцьцё на плячах Сваіх нёс, Яго ўкрыжавалі, і Ён уваскрос, і сяньня народы сьпяваюць пра гэта.
Магутнага Бога ўжо воля такая, і гэтае волі ніхто не стрымае.
Пасьля страшнай сьмерці Хрыстос Уваскрос. Па лютай зіме — зноў вясна у прыродзе, пасьля цяжкіх мукаў, што Ты перанёс, устанеш жывым, Беларускі Народзе!
Красавік 1948
Санэт
Максіму Багдановічу
3 залаціста-блакітнае нівы васільковае зерне вядзьмарка-віхура падхапіла сквапліва, праймчаўшыся бурай.
I панёс яго вецер зласьлівы, каб аддаць для чужое спажывы ў край далёкі, сьцюдзёна пануры, каб украсьці гаючае зьзяньне пурпуры й сьветла-сініх вачэй пералівы.
Ад радзімае нівы здалёк шчодрай ласкай зацьвіў васілёк — да сваіх засьмяяўся людзей.
Ў адыходзе зімовае ночы мора сонечных збаўных надзей улілі сьветла-сінія вочы.
Травень 1948
Дзяўчынка-вясна Песьня-раманс
Дзяўчынка мілая, ты мне вясной была — няма вясны мае, хоць май разьмёў мятлой зялёнаю вясьнянку звонную, ты — толькі сны мае шчасьлівых днёў.
Калі ж закончыцца расстаньне цяжкае і мне вясну аддасьць сустрэчны час?
За што нядобры лёс па сьвеце нас разьнёс і нашу маладосьць забраў ад нас?
Можа, за сьветлыя, за вочы сінія, за тое, што цябе так пакахаў, што ты ў жыцьці маім была мне ўсім-усім, што сэрца я сваё табе аддаў?..
Я помню вечар той, апошні вальс з табой, рукі гарачы сьціск і вуснаў мёд, на твары зоркаю сьлязінку горкую, а на душы маёй сьцюдзёны лёд.
I пакаціліся каменьмі цяжкімі, нямымі вёснамі гады тугі — на моры шумным я пачаў шукаць маяк, стаў мераць вёсламі свой шлях даўгі.
Калі ж загляну я у сінь тваіх вачэй і ўбачу ўкрадкаю маю вясну?
Цяпер цябе няма і на душы зіма, я толькі згадкаю жыцьцё вясьню.
11.06.1948
Цябе кахаю
«Цябе кахаю над усё на сьвеце», — сказала мне і вочы апусьціла.
А сэрца у грудзёх ужо адказам біла: «Цябе кахаю над усё на сьвеце!» I шчасьце подыхам салодкім ап’яніла толькі таму, што ў гэных слоў букеце «Цябе кахаю над усё на сьвеце», — сказала мне і вочы апусьціла.
25.06.1948
I трэба ж было здарыцца тады...'
Сяньня Купала, а заўтра Ян, ды будзе ж, хлопчыкі, ўсёліха вам.
Народная песьня
I трэба ж было здарыцца тады! — пры вогнішчы яшчэ адзін агонь сустрэць — шчэ больш гарачы, палкі, малады...
I так згарэць!..
I каб адкуль! — з блакітных воч, такіх, як часам неба ўлетку...
I нанясло ж у тую ноч зьнянацку так папасьці ў клетку.
I трэба ж было здарыцца тады! — адчуць пры вогнішчы агонь яшчэ адзін, шчэ больш бурлівы, пахкі, малады — агонь-язьмін...
I каб адкуль! — з салодкіх губ, такіх, як зь ліпаў мёд бывае — агонь, што дакране, і зруб п’янога шчасьця вырастае...
Як папараці кветкай запаліць зарой вясьнянаю жыцьця гады... I ўсё згубіць...
Эх, трэба ж было здарыцца тады!..
Чэрвень 1948
1 Алесь Карповіч паклаў тэкст на музыку. Песьня запісана ў выкананьні Ўладзімера Цьвіркі на кружэлцы студэнцкага хору Равенскага ў Бэльгіі.
Наша хата — у самым цэнтры вёскІ
«Наперад!» — у адказ спадару М. В.
Mae сябры, супольнікі у працы, штурмуйце будучыні аванпосты! Мы звыклі перашкодаў не баяцца — яны спрыяюць нашаму узросту.
Ул. Дубоўка
He падбіраем мы нядоедкаў гадоў, і песьня нашая на студзеньскім марозе расьцьвівам пеніцца сярод сьнягоў, ільдоў і плавіць іх на ўхабістай дарозе.
Мы й не маўчым — хай мёртвае маўчыць! —
і з б о к у не стаім, як гэта іншы ўмее...
Усё выходзіць нейк — ці сонца зіхаціць, ці ў твар сячэ зласьлівая завея, —
да Сонца нашага мы крочым напрасьцяк, і на загуменьне ніхто з нас не выходзе, хоць там мо й зацішней, мо й не даймае так, стыхія ж наша — ў гэткім вось паходзе!
Каб дух захватвала шуганьне ў далячынь!
Каб супраць ветраў — ветрамі нясьціся! Па сонца яснае мы, зьнічам летучы, яго дастанем з найвышэйшых высяў!
Нам на раду было напісана: ня тлець на панадворку трэсьсем сыраватым, а ў высях зорыстых гарэць...
не! — палымнець! — у цэнтры вёскі збудаваўшы хату.
I зь вёскаю усёй ня можам мы ня жыць: урэшце — жыць на гэты сьвет прыйшлі мы! А хто ж дастане скарб, што пад замком ляжыць? Каго, калі ня нас, хвалюе лёс Радзімы!
Палёту ж не стрымаць ні вам, ні нам самым, бо моладзь будзе моладзяй заўсёды!
Цяпер наш часгарэць — іўпесьняхмы гарым, каб не спускаць пасьля вачэй перад Народам!
Шугайце ж, ветры, у даль хутчэй, хутчэй!..
Зьвінеце сталяй, песьняў адгалоскі! — Таму, што маладосьць іскрыцца ў нас з вачэй, што хата наша — ў самым цэнтры вёскі!
Ліпень 1948
3 кнігі жыцьця (Эцюд)
— Мамачка, калі ў нас будзе ёлка ў хаце?
— Дзетка, дык яшчэ ж зімы няма.
(Лета. Ціхі вечар. Над калыскай маці.)
— Мама, як памалу йдзе да нас зіма...
У вакно ігруша лыпіцца, сьмяецца.
«Гэй, на двор!» — ківаюць з краскамі галіны.
Лекцыям ня будзе і канца, здаецца! — Як павольна дыбаюць гадзіны...
— Ня можа быць! Няўжо яшчэ зарана?
— Што сталася?! Чаму няма дзяўчыны?
(Гарачы, малады, усхваляваны.)
— Аж страх! Як памаленьку цягнуцца хвіліны!..
— Кавалак часу — й будзе ўсё ў парадку — Жыцьцё маё! — Ну, а тады, тады...
— Пастой! — Хіба ў гадох загадка?..
— Ах, як марудна сунуцца гады...
— Няўжо паміраць?!
He! He!
Я йшчэ ня хочу!!!
— Да лекара!..
Ой, як ные ўсё цела...
(А сьмерць з касою ля ложка ўжо соча.) — О, Божа!
Як борзда жыцьцё праляцела!
Жнівень 1948
Зяленіць вясна
Братам з-пад Монтэ-Касіна Зноў зяленіць вясна, серабрыцца птушыная песьня. Зноў сьмяюцца сады і цалуюцца зь ветрам усьцяж.
Ды нашто гэта тым, што жыцьцё на дарогах прадвесьня, адарваўшы ад роднае хаты, занясьлі на крывавую пляж?
I мо лёсу віна, што закінуў хлапцоў у змаганьне пад чужыя сьцягі і ў чужацкую лямку запрог; можа, ён вінават, што балючая горыч расстаньня і пагарда «бялейшае косьці» павыпекалі раны ў грудзёх.
Спачываюць арлы. Іх уклала вайны калыханка — валавяная песьня, што сталь прапяяла вясной, скамянеўшы ў акордзе крыжоў і магілаў вязанкай. А над ёй — шмарагдовыя вёсны і халодны магільны спакой.
I ці раз ‘шчэ сады расьсьмяюцца сьняжынкамі цьвету, пракалосяцца сумныя нівы і сьцюдзёна адплачуць сьнягі.
Ды нашто гэта ім, што панесьлі шырокаму сьвету ў сэрцах палкіх імя Беларусі ды Забранага Краю сьцягі?
Верасень 1948
Гімн змаганьню
Што аб стрэхах пяяць саламяных і аплакваць іх песьнямі нуднымі, — калі сяньня зямлянкамі бруднымі яны ў землю жыўцом закапаны!
Што пяяць, што шырокія гоні мы пакінулі дзесь недажатымі, — калі сяньня над імі аратыя ланцугамі іржавымі звоняць!
Што пяяць аб прасторах Радзімы, аб гасьцінцах шырокіх, бярэзінах, — калі лісьце зь бярозак падрэзаных расьсяваюць сібірныя зімы!
He! Ня час на такія нам песьні, век суровы цяпер, сэрцы — дзікія. Выбар толькі адзін: волю выкаваць ці ў чужыне ганучаю сплесьнець.
Гімн змаганьню! — вось песьня на сяньня! — з нашых путаў яна нарадзілася, зьнічам вогненным з турмаў прабілася й мусіць зьнішчыць няволю дазваньня!
He адны мы — нас тысячы вояў: маладых, не знаёмых з пакораю, не ўстрыманых змаганьнем, ня змораных і з гарачай, адданай душою.
Мы й ня першыя — кажнае сэрца, што радзілася птушкаю вольнаю, у змаганьні з мацнейшымі здольнае хоць прадчасна, ды вольным памерці.
Калі ночы ёсьць — мусіць быць Раньне!
Мусім крыўды зьлічыць векапомныя!
Дык жа чуйце вы, сэрцы нязломныя: гімн змаганьню! — вось песьня на сяньня!
Верасень 1948
МроІ
Дакуль мроі?!
Калі ў іхныя хмары ўсе перуны ўдараць?.. Перуны! Як па хвоі... Дакуль мары?!
Сны, летуценьні, ружовыя сьцені...
I сэрцы ў пажары?!
Дзе цьвёрды крок, зялезная далонь, жывы агонь іясны зрок?!
Дзе сталі звон?!
Навагі чын?!
Канцу пачын?!
Дзе, Кон?!
Без супакою, асілкі, воі, гартуйце зброю!..
Аўсё — мроі...
Верасень — кастрычнік 1948
Цябе
Цябе,
Цябе адну,
Цябе адну кахаю,
Цябе адну кахаю, як жыцьцё!..
А колькі раз расьцьвівам пахкім ліпа ўсьцілала тую лаўку... I ці раз лісьцём знаёмы клён журыўся і усхліпваў...
Ці раз і сам хацеў на ўсё забыцца, парваць душу й былое на шмацьцё... ды быў ня ў сілах з сэрцам прымірыцца — Цябе адну кахаю, як жыцьцё!
Цябе адну кахаю,
Цябе адну, Цябе.
07.09.1948
Сіла ўспаміну
...Iмалярства, імузыка асабліўна — тым на нас дзеюць, што змушаюць мінуўшчыну ўспомніць.
М. Багдановіч
Быў час калісь...
даўно-даўно, здаецца — час першай музыкі —
салодкае, шчасьлівай.
Прадвесьне крыгамі вызвоньвала на рэчцы, вясна іграла краскавым разьлівам, пяяла лета збожжам сакавітым, і восень лістападам цешыла шумлівым.
Узімку вецер, сьнегам апавіты, сьмяяўся разам радасна са мною, і сьвет увесь быў музыкай заліты, нат восень мне была тады вясною... Мне музыка й цяпер той час прыносе. Яна «мінуўшчыну змушае ўспомніць» — прадвесьне, краскі, перазвон калосься, і лістапад, і вецер, песьняў поўны.
Ці «Golden Earrings», ці «Noctumo» будзе — адновіць у душы мінулае ўсяроўна, ня шчасьце ўжо, а толькі сум разбудзе...
I думкі паплывуць, як крыгі ў рэчцы, А зь ёю зноў, нібы прывід, прыблудзе той час, што быў...
даўно, даўно, здаецца.
03.10.1948
Оля!
Хай будзе хоць гэта ўспамінам аб тым, што ня вернецца зноў і ляжа ў альбом Твой галінкай язьміну з букету нязьдзейсьненых сноў.
Бо трудна!
Пачуцьці самыя прыходзяць і робяць што хочуць з душой — адное патушаць, другое адродзяць з зажылае раны былой1.
3.10.1948
1 Пра мой пяцігадовы раман з Оляй Харытончык, маёй будучай жонкай, гл. у «Дзёньніку».
За іхным прыкладам
У мокры лістапад, у вечары віхурныя, калі вятры зь лісьця дажджамі зрэжуць медзь, нам хочацца тады насупраць ночы хмурнае за іхным прыкладам бясстрашна зноў ляцець.
Урэшце каб прымусіць дрэвы анямелыя цьвісьці жыцьцём у вёсны, радасьцяй ірдзець; уліць змарагды зноў у лісьце зайржавелае, каб мог наш гай пяяць і зелянець.
13.12.1948
Насустрач Новаму
У далёкіх лясох прамаўчаў заінелымі ўсьмешкамі, грознай сьцюжаю дзьмухнуў у куцыя хаты, расчасаў бараду, зь дзетварой перакінуўся сьнежкамі і у хмельныя ночы шпурнуў серабрыстае ваты...
Тут праплакаў дажджом, пракульгаў падмарожанай раніцай, прабаваўусьміхнуцца ў дымы і туманы...
Там і тут адышоў — аб жыцьці, можа, нашым параіцца? — і вясёлы, і сумны, цьвярозны і п’яны...
Мо хто лічыць гады?.. Мо хто борздага бегу лякаецца?.. Можа, некаму страшна ад новай сустрэчы?..
Зрэшты, што нам да іх ? — Мы ня будзем за прошлае каяцца: нам вятры і жыцьцё дзьмулі ў грудзі і ў твар,
а ня ў плечы.
Дык уздымем каўшы з брагай працы, змаганьня й бадзёрасьці!
Хай баёвы нам марш будзе песьняй застольнай.
3 новых шэранькіх дзён мы пашыема кліч свой вузорысты —
Новы Год — новы крок да Рэспублікі Вольнай!
У далёкіх лясох хай усьмешкі вісяць аб’інелыя...
Тут хай раніцы ціха кульгаюць у далі.
Мы і ў гэтыя дні пойдзем дружна — нястрымныя,
сьмелыя, будзем брагу асушваць і душы выкоўваць са сталі.
Сьнежань 1948
Як сьняжынка
Зь сівых лугоў мяккім, пушыстым роем бясшумна падалі ў бярэзьнікі шкляныя, санлівы лес і рэкі ледзяныя — усё хавалася пад кволых зорак слоем.
Я зачарованы і з радасным настроем лаўлю ў паветры іх — халодныя, нямыя — хачу угледзецца ў вузорныя стыхіі
і бачу... кроплі сьлёз — сьляды калішніх мрояў.
I думаецца мне, што й ты была сьняжынкай — такой, як гэтыя, каханая дзяўчынка.
Цябе сустрэў, пазнаў, вузорамі каханьня хацеў упіцца-ўсьцешыцца бязь меры;
спавіў цяплом душы і... як сьняжынка сяньня, растала ўсё... і дзень застаўся шэры.
Люты 1949
Аютаўская
Сьвішча перасьвістваецца сьцюжа, сее люты сьнег у новым годзе, із істужак белых сетку стружа, новы гімн у коміне выводзе.
Прыляцеўшы з пушчаў ды з аселіц, ён усеўся ў коміне на хаце, процьмы зь ім сьнягоў, вятроў, мяцеліц прынясьлі паклон старэнькай маці.
Сын прыслаў...
I паплыла сьлязінка...
— Сынку мой, каханы любы сыне, хай табе маленькая сьняжынка блаславеньне маці перакіне.
Вытрывалым, мужным будзь, саколе, за цябе я Богу памалюся...
А вакол ляглі лясы і поле, ашалелы люты злосьцю трусе.
Галубком маленькая сьняжынка узьнялася ўгору й зьнікла ў белі...
Партызану ў лесе, як пярынка, апусьцілася на рукаво шынэлі...
Люты 1949
Кліч далёкага Менску
Мо не адзін у твані дзён з душой угразьне і загіне і будзе ў цяжкі час Краіне пустым, чужым...
Хоць кдіча Ён — далёкі Менск
і працы плён, прастораў водар хмельны, сіні... Трымайся, брат! Няхай ня стыне агонь душы і Краю звон!
Дзень будзе йзноў Сакавіковы, калі зламаныя аковы — жыцьця ўвесь сэнс — Радзіме ў ногі складзем з сыноўскаю пакорай.
I ўсьцяж наперад: нам дарогі ня будуць больш цяжкою зморай.
Сакавік 1949
Пэрлы
Шмат іх вынесьлі штормы і буры з мора пушчаў, палёў і вазёраў. Сьвятлінёй яны білі у бераг пануры, і зьнікала пакора...
Ды злачынныя кіпці хацелі ўспышкі пэрлаў зіхцістых зацерці — не зазьзяўшы на сонцы, нямелі яны ў сховішчах сьмерці.
Мора ж — вечны парыў, мора б’е ў берагі. хваляў безьлічы ў ім не скуюць варагі.
У зялёных глыбінях чакаюць вятроў дарагія, зіхцістыя пэрлы.
Сакавік 1949
На ростань
Грамадзкая бязьдзейнасьць некаторых суйчыньнікаў-эмігрантаў спарадзіла праклён ім у імя Бацькаўшчыны.
I ці варта...
Ня выправіш горбу — паніхідай ня ўздымеш да росту... Але ўсё ж з падарожнае торбы, хоць апошняе, кіну на ростань:
пахадзіць бы па родных узьмежках, глянуць моўчкі ў нямыя магілы, перайсьці ўсе дарогі ды сьцежкі і сабраць цудадзейнае сілы;
панасушваць бы зельля-травіцы пад закляцьці над вашай душою; падысьці б да крыштальнай крыніцы, што бруіцца жывою вадою;
і з вадою заклятае зельле, — каб ня даць вам дарэшты загінуць, — на хаўтурных на вашых вясельлях вам жа ў сэрца счарсьцьвелае лінуць.
Каб яно загарэлася смагай аж да сьмерці ірвацца да чыну, каб пякучая помста й адвага больш ні кроплі ня зналі спачыну; сьпячкі гэтае вялае, мляўкай, каб пазбыліся ўрэшце навекі; каб смактала сумленьне вас п’яўкай, покуль воч не зачыняць павекі; каб калолі вас гойстрыя дзіды — сьмерці тых, што йшчэ з крыжа ня зьняты; каб вас мучылі вечна прывіды Краю роднага й спаленай хаты.
Мо й ня варта...
Ня выправіш горбу, паніхідай ня ўздымеш да росту... Але ўсё ж з падарожнае торбы вам апошняе кінуў на ростань.
Чэрвень — ліпень 1949
Музыка
Хваля ўспамінаў... Што? — Перажытае?.. Ня скажаш... Што з табой?
Чаму раны, рубцом закрытыя, бруяцца дзіўнай журбой?..
Недзе блукаеш... Дзе?
Па ўсіх мясьцінах...
Мэлёдыя ціха віецца...
Маці,
сябры, дзяўчына — Нязнаная часам...
Лагодна ўсьміхнецца. Жывеш у мінулым, хвалюешся, мроіш і ціхай пяшчотаю сэрца напоіш.
Нешта плача ў табе —
мо душа?
Сам ня ў змозе.
Няхай... пашто сьцішаць?
У салодкай трывозе — бязьмежны сум, натхненьне, радасьць і думак рой...
Што зтабой?..
Чэрвень —ліпень 1949
Добрывечар
Добрывечар...
У мёртвых мурох цені моўчкі загусьлі.
Як напеўныя гусьлі, казку шэпча мурог. Пацягнуўшыся лена, залёг вечар зноў у панурых мурох...
Прыціхае крыклівы прастор у сінявым сутоньні.
На бязьмежным прадоньні — ні хмурынак, ні зор.
Спрацаваны, на Божым улоньні, засынае крыклівы прастор.
Добрывечар спакойнай начы... Сонна рэчка бруіцца, і ты хочаш маліцца — ад турбот уцячы
і пра дзень на часінку забыцца...
Добрывечар спакойнай начы.
Ліпень 1949
Некаторым
Ты замёрз, адубеў без надзеі, ня рады ні ночы, ні дню: яны у цябе, як зладзеі, расьцягваюць рэшткі агню.
1 мокрадзь чужыны у грудзі залазіць з балотам сваім...
Тыж гэткі, як іншыя людзі, і сьмерць табе... страх, як і ім.
Сьцюдзёна. Снуецца прывідам твая дамавіна, як сьцень.
Ты безвач, з нахмураным відам кідаешся з ночы у дзень.
Адзесьці, дзе крыжам зышліся галечы галодныя дні, у полымя веры зьліліся із сэрцаў жывучых агні.
У шчырасьці цёплай малітвы, у холадзе пушчаў глухіх і ў жары зацятае бітвы ніколі ня вынішчаць іх.
У сівернай лютасьці ветраў пад сьмерці нямы перазвон з народных крынічыцца нетраў жывы, вялізманы агонь.
Ліпень 1949
На грывах дзён
Дні лятуць, як спуджаныя коні (ды хіба ня толькі для мяне...).
I няўжо за імі у пагоні
і гады, і ўсё жыцьцё міне?..
Аж да болю сьціснутыя губы, пальцы ўеліся у грывы дзён, насьцярожана! — рукой падаць да згубы — паабапал — пропасьці адхон.
Часам вецер сіверна засьвішча, каршуном цікуючы здалёк, дні ж лятуць — туды, дзе пажарышча йшчэ ня стлеў апошні аганёк.
Цяжка знаць — мо хто й не даімчыцца: згубіць троп ці сіл ня стане мо’, можа, й дужаму галоднаю ваўчыцай зьніме сьмерць апошняе ярмо...
I схісьнецца зрэзанае цела...
А з крыві, крыжоў, з магільных пліт на узвышшах бел-чырвона-белых заіскрыцца сонечны блакіт.
He, ды гэта не пагонь за днямі, гэта — лёт насустрач новым днём.
Хай жа ў сэрцах сьмеласьць будзе з намі прывітаць іх гартам і агнём.
Жнівень 1949
Яшчэ адно
Колькі на этапах іх перажылося!..
Гэткіх цяжкіх... проста да зьнямогі...
Зь вераю, што зыдуцца дарогі, мы разьвітваліся...
Гэтак бо прыйшлося...
Маці не змагла удоваль наглядзецца... Сын цяпер яшчэ ў душы цалуе рукі. Разьвітальных сьлёз і словаў гукі ўсё яшчэ ня сьціхлі, нам здаецца.
А пад іх дзіўныя пералівы зь верай гэткай жа ў супольную дарогу, памаліўшыся, ля нашага парогу нарастаюць новыя:
«Трымайся! Будзь шчасьлівы!»
Лістапад — сьнежань 1949
Адказ1
Кажаш, у нас няма «блакітнае» крыві... Выбач, а што гэта за штука — «блакіт»? Адкажы мне шчыра, душой не крыві — хацеў бы пачуць я й пра гэты міт.
Бо шмат я мітаў на шляху чуў, шмат: аб бядоце чуў, аб лапцёх, аб зрэб’і...
Імі ў нас пярылі, як з гармат, а мы ўсё гэта на сьметнік згрэблі. Нам не блакіт — кроў важна.
1 Адказ сябру-студэнту на заўвагу, што ў нашым адраджэнскім руху было мала дваранства.
Дай Божа іншым — у нас ёсьць яна, яе калісьці звалі сярмяжнай, а мы яе чэрпалі з крыштальнага дна. Шэр мусье, наш блакіт — не з тваіх: ад балота не бляднее шафір.
На жарсьцьве дарог і ў туманох густых Яго шквал ушляхотніў, а не зэфір.
1951
А мы?
Сябрам-студэнтам
Добра песьні складаць, адсылаць на той сьвет спачуваньні, паклоны да долу, падзякі...
Добра цешыць сябе, што сьвяты запавет з нас да ёты выконвае ўсякі.
Добра цела ўмасьціць у выгодны пакой ды пра Слуцак разводзіць тырады...
I расказваць усякаму зь мінай такой, што у сяньняшні дзень мы ня рады...
А ці ўцяміў з нас кажны, што гэта — Слуцк?.. Чым спароджаны оды, малітвы збаўленьня?.. Хто ўявіць сабе змог маладую зару, што надроце калючым павісла цярпеньнем?
А над ёю галосяць нямыя гады, уядаюцца ветры ў скалелыя ночы, скасьцянелы ад сьцюж, як тады, як тады... молах новыя жыцьці ахвяраў прарочыць.
Ну а мы? Калі сяньня нам прыйдзецца йсьці, ці мы хныкаць ня будзем па гэтай плянэце? Ці мо тваняй засядзем у ссохлым трысьці?.. Пойдзем сьмерці насустрач? Як Слуцак?..
Скажэце!
Праездам праз Two Gates'
Пранясьліся й сюдой два гады.
Гостэль скончанай казкай застыў...
Пазнаю нашых буцаў сьляды і рапсодыі чорнай матыў.
Нейк бяздушна...
Ліхтарні ўсе сьняць па дарогах нязбыўныя сны.
У сьвятле іх, як пэрлы, зіхцяць кроплі поту ды дзьве вясны.
Сьнежань 1951
Ізноў у Аёндане
Той самы Лёндан... Дымнаю вуаляй прасякнуты да саменькага бруку, насустрач лынуў мне маторнай хваляй, свайму знаёмаму працягваючы руку...
Той самы Гайд-Парк, тое ж Пікадылі ткуць бакханаліі з туманных плямаў... ды толькі чэрствасьці халоднае ня змылі агні распырсканыя трафікаў, рэклямаў...
Пульсуй сабе, артэрыя абтоку, ірві сьвятлом імглуды поцемкі густыя, мяне ня ўсмокчаш ты. Застаючыся збоку, я буду ўсьцяж шукаць сваю стыхію.
Лёндан, 21.12.1951
1 Тугейтс — квартал гарадка Тамўартс, дзе мы жылі, калі працавалі ў шахтах.
Бомба-звон
— Бачыў сёньня ля царквы звон, зроблены з бомбы.
Дзіма сказаў:
— Добрая тэма на верш.
Зь дзёньніка (1951)1
Зь нябеснае высі пякельным выцьцём ты кроў маразіла, спыняла дыханьне і дзіка зьнішчала людзкое жыцьцё, руйнуючы ўсё навакол дазваньня.
Цяпер тваю д’яблаву сілу ўзьнялі ў мільёны разоў на людзкую загубу. Ад краю да краю па ўсенькай зямлі пытаньне «Ці быць нам?» пастаўлена рубам.
Настаў табе час у нябесную сінь малітвай вяртацца ў сьвятым пакаяньні — каб выкупіць грэх свой, — у Бога прасі для грэшных усіх нас дар існаваньня.
Ода
а. Рабэру ван Каўэляртў Прамінуць у нябыт катакомбы й пакуты, Беларусь ажыве, разьняволіўшы путы.
Будзе сонца свабоды спрыяць ураджаю хрысьціянскай любові для вольнага краю,
1 Верш напісаны ў сакавіку 2017 г.
2 Гл.: Ул. Немановіч (псэўд. Уладзімера Цьвіркі). «Чалавек вялікага сэрца (19.5.1956—50 год жыцьця а. Робэрта ван Каўэляртадэ Ўільс)» у: Запруднік, Янка. Дванаццатка. Дакумэнтальная аповесьцьпра дванаццацёх беларускіх хлапноў у Нямеччыне. Вялікабрытаніі й Бэльгіі (1946-1954 гг.). Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва. Нью-Ёрк, 2002. С. 190-192.
будуць сэрцы удзячнасьцю біцца ў грудзёх, што на цяжкім шляху Вас паслаў нам сам Бог.
Канец студзеня 1952 Адноўлена з чарнавіка ў лютым 2017
На пераломе
Рыфмамі, рытмамі музы жорсткасьці дзён ня згладзіш: пашча чырвонай мэдузы бачна пад чорнай гладзяй.
Жыць-жывацець па норах — што за пустыя ўявы!
Гора, трусы, вам гора: вас і трусьлівасьць ня збавіць.
Нашыя дні — у вымогах, што не злагодзіш музай, — іх на крыжовых дарогах дужыя змогуць адужаць.
Рыфмы набок! — На чорта?! Жорсткасьці хай ня гладзяць.
Рытмам зубчатых кагортаў лепшыя дні наладзім.
1952
На парыскай вуліцы
«Etoile des neiges, mon coer amoureux...»1 кідае ў натоўп жабрачка сьляпая.
Мо песьняй на хлеба кавалак зьбярэ?.. Зьлітуйся, хто вочы і сэрца мае...
1 Сьняжынка, маё закаханае сэрца...
«Etoile des neiges...» I голас дрыжыць: падперлася кульбай пад цяжкім крыжам. Сьпякота. I холадам песьня імжыць у шуме вясёлым п’янога Парыжу.
1952
Ідэя беларуская
Зроджана ў жорсткіх намогах сьмерцяй узбуджаных сіл, ты шугані па разлогах сьвежых, як сьлёзы, магіл.
Зроджана ў нашым улоньні ў імя ахвяраў сьвятых, ты, як той коньнік Пагоні, бі, каб ня стала сьляпых!
Зроджана ў порасе, дыме — стыкам жалеза й крыві, ты, у апошнім уздыме, ноч на кавалкі парві!
Гэткай цябе захаваем сэрцам да бурных дзяньніц. Ты залунаеш над Краем дотыкам сьвежых крыніц.
Будзем пад неба ўздымацца й верыць, што ўчуе нас Бог. Станем змаганьнем і працай часткай тваіх перамог.
Студзень 1953, Лювэн
Вечаровая
Лёгкі зэфір вечаровы песьню ў гальлі распыліў.
3 пышных букетаў ліповых мроі і смутак сплылі.
Ліпы, цудоўныя ліпы казкай духмянай стаяць...
Толькі душы мае ўсхліпаў водырам ім ня суняць.
Сьвежасьцяй летняю змыю дзённых турботаў накіп, сэрца балюча заные ў паху расквечаных ліп.
Ліпы, чаму так маркотна ў шоласе ціхім лістоў? — Мо’ што мае адзіноты больш не стрывожыць ніхто...
1953, Лювэн
Сустрэча
Прысьвячаецца Галіне Р. Сьмехам радасным, бадзёрым вочы весела зазьзялі.
Дзецюкі навокал сталі — запяялі дружным хорам:
Во дзяўчынка!
Во Галінка!
Во малінка!
Во я!
Зьніклі ўмомант дні расстаньня ад разбуджаных клявішаў.
Маладосьць юнацтвам дыша — захапленьне — хто ні гляне!
Во дзяўчынка!
Во Галінка!
Во малінка!
Во я!
Як часінка, дні мінулі — зноў рыхтуйся да ўспамінаў... Праваджаючы дзяўчыну, дзецюкі сабе ўздыхнулі:
Эх, дзяўчынка...
Эх, Галінка...
Эх, малінка...
Эх, я...
26.07.1953, Лювэн
Некаторым
Вы ўсе разумныя. На тысячу хваробаў дзьве тысячы парадаў у вашай галаве. Вы языкамі родзіце мярцьвячыны мікробы і ў дамавіну гоніце усё, што йшчэ жыве.
Вы ўсе ахвярныя. Для бацькаўшчыны й справы ў вас сьліны шматды словаў... безьліч слоў...
Калі ж свой топіцца, вы — там, каб зьлева й справа яго ахвярна ахрысьціць вяслом.
Вы ўсе чульлівыя. Вам пахвала й абраза ўзбуджае радасьці й нянавісьці раку. Ды толькі сэрца вам ня дрыгнула ні разу, калі да вас хто з просьбай працягнуў руку...
Вы ўсе сьвятыя. Топчацеся ў сьвеце, ад зайздрасьці сьляпой бялее вока вам, з надутых масак вашых чысьцінёю сьвеціць крыклівы хвалып і чэрствых душаў хлам.
«Хто злосьцяй цяжарыць, той здраду спараджае» — ад злосьці ж страціў воблік ваш чалавечы род, навокал пырнікам і сьпелым ураджаем асоціцца зьядлівы ваш прыплод.
Вы ўсе нявінныя. Разводзіце рукамі, у рукавы піхаючы нявінную ману...
I цяжар гэтых слоў вы пусьціце, як камень, зь нянавісьцю ў суседа, каб скроні не мінуў.
Сьнежань 1953, Лювэн
Тут і недзе...
За калядным сталом
Распасьцёрся настольнік наш выбарам міс, дыша стол разнастраўнай сунегай...
Недзе ж змучана пушча схілілася ўніз пад абрусам бялюсенькім сьнегу.
Нас пяшчотна прылашчыў утульны пакой, нам так добра на чыстых паркетах...
Недзе ж сьцены дубоў сьцерагуць супакой і зямлянак, змаганьнем сагрэтых.
У руках нашых штодня кілішкаў крышталь, а радзіма ў ружовенькіх крозах...
Недзе ж права на быт наш вырэзвае сталь у сьпякотах ды ў дзікіх марозах.
Недзе жорсткасьць, надзея, упорыстасьць, кроў, веліч веры і зморанасьць целаў...
Мы ж чытаем, зацішна ад сьцюж і вятроў, пра чыны партызанскіх дддзелаў.
1953, Лювэн
Восеньская'
Падае лісьце, падае з клёнаў музыкай жоўтай, сумам чырвоным. Сьцелецца лісьце, сьцелецца долам шчасьцем мінулым, подыхам кволым.
Золата ўнізе, уверсе просінь — родзіцца песьня, родзіцца ўвосень. Ціхай малітвай, шэптам квяцістым сьцелецца песьня, сьцелецца зь лістам.
1953, Лювэн, Бэльгія
Заміж вянка
На магілу дарагога Міколы Равенскага
He хіліся да зямлі, бярозка сумная, не шумі ў паднеб’е жалабна, магутны дуб, не каціся у душу, сьлязінка буйная, ой, ня плач жа над лірнікам, песьня родная. Паляці ты, песьня, удаль хуткай ластаўкай, заляці ты, песьня, у Край верным сокалам, праляці над староначкай жывым подыхам, засьвяці над загонамі збаўным сонейкам, закувай ты зязюлькаю з бору гойнага, расьсьцяліся над межамі лекам-зёлкамі, сьвятлінёю вясёлкавай у жытох прысядзь, закрасуй васілёчкамі зь нівай шчодраю...
Будуць жнейкі йсьці змучана з пожні позьняе, прапяюць яны ад душы — стане лёгка ім; будзе ў далечы брысьці суродзіч стомлены, — і пад песьню ён згадае край далёкі свой; ткацьмуць пояс ткачыхі слуцкія, — выткуць пояс той з васілёчкамі.
Жнівень 1953
1 Алесь Карповіч напісаў музыку. Песьня запісана на кружэлцы студэнцкага хору М. Равенскага.
Лянок1
Надзі на дзень нашага шлюбу Лянок блакітнавокі, так блізкі, хоць далёкі, улюбленая кветка бацькоўскага палетка.
Прыпеў:
Лянок, лянок, ляночак, маёй душы вяночак, сьвяціся, цьвіці ў нашым жыцьці.
3 блакіту паднябесься сплыла на поле песьня, разьнеслася па краю, лянок яе сьпявае.
Прыпеў.
Пялёсткі расплыліся у паднябеснай высі спакоем і лагодай, шчасьліваю нагодай.
Прыпеў.
Травень 1995
Надзі
У дзень народзін Надзя, Надзёк, Надзея, поля палескага кветка, ласкаю сэрца мне грэеш, поіш усьмешкай ветлай.
Сьмех Твой сардэчны і звонкі шчодра гучыць дабрынёю, шчасьця дасьпелыя гронкі мы падзяляем з Табою.
1 Музыку (вальс) на гэтыя словы напісаў Зьміцер Яўтуховіч.
Восень зжылася зь вясною, цёплай утульнасьцю вее. Мне так надзейна з Табою, Надзя, Надзёк, Надзея.
25.10.1998, Жыткавічы
Свабода й хлеб
3 аднаго боку — хлеб, з другога — неба.
Між імі — стомленае цела, што прагне сытасьці й супакою. А голад за вакном цікуе воўкам, і від клыкоў параліжуе волю... Абцяжаная бяздум’ем галава просіць падушкі, каб сьніць аб штодзённым хлебе.
I толькі душа імпульсам трывожнага сэрца імкне ў неба, дзе прастор і сьвятліня.
Там далягляд надае імпэту, разьняволенасьць спараджае адвагу, а нябесная сінь запладняе думку, каб душа ўсмактала ісьціну: бязь неба ня будзе хлеба.
20.01.2001, Тампа,
Флярыда
Невадам начной бяссоньніцы вылоўліваю луску думак і вобразаў у чорным акіяне скупое ўявы.
26.01.2001, Тампа,
Флярыда
У сонечнай Флярыдзе
У зачарованым крузе Лізе Літаровіч
У далечы ад будняй крутаверці пад сінім небам, што пальмы абмятаюць, як добра пыл дарожны сьцерці і стому зьняць да самага да краю.
На поўначы мароз і сьнежныя завеі, а тут ласкавы брыз, сьвяжуткі ранак; сяброўства Лізы, цеплыня Надзеі кладуцца на душу, як лек на раны.
Праходзяць міма згадкі дзён пражытых, п’е цела водар сонца гойны, і чуешся, што трапіў ты нібыта ў лагодны сьвет утульнасьці спакойнай.
Цяплюткі вечар, сонечнае раньне далёка ад сьлядоў пражытых бураў...
I аднаўляецца таёмнае жаданьне зноў акунуцца ў буднія віхуры.
Тампа, 2001
Птушка шчасьця
На матыў песьні «Шэрбургскія парасончыкі»
Надзі на ўгодкі Нам з табою быць заўсёды разам, вузел шчасьця цесна мы завяжам, сэрцам сэрцу закахана скажам: будзем разам долю дзяліць.
Прыпеў:
Птушка шчасьця прылятае толькі раз, птушак шчасьця не бывае на заказ, птушку шчасьця трэба берагчы ўдзень і ўначы.
Доля нам пашчасьціла сустрэцца, каб каханьнем весяліцца-грэцца, хай яно нам напаўняе сэрца, птушка шчасьця хай з намі жыве.
Прыпеў.
Ліпень 2011,
Самэрсэт
Думкі, якімі жыўлюся, калі спаць кладуся
Каханай Надзеі на 20-я ўгодкі сужэнства
Ў маёй руцэ твая рука, як ключ да райскае крыніцы, ў маёй рацэ твая рака, як плынь, што соладам бруіцца, змывае прэч цяжар гадоў, і маладым я быць гатоў.
27.05.2015, Самэрсэт
Надзіна малітва1
Памажы мне, Божа, Беларусь уславіць, цяжкі лёд няведы пра наш край расплавіць, паказаць прыгожасьць роднага мастацтва, шматкалёрнай вышыўкі, прадзеньня і ткацтва
з ільняною ніткай вытканымі ўзорамі, васількамі сінімі, рамонкамі, зорамі;
паказаць наведнікам край заакіянскі, мой народ са сьпеўнаю моваю славянскай,
распавесьці людзям пра долю-нядолю, пра нашу мінуўшчыну й змаганьне за волю.
Дай мне, мілы Божа, ўменьня і цярпеньня расьсяваць пра Беларусь плоднае насеньне.
Люты 2017,
Самэрсэт
1 Ацнойчы Надзя сказала мне: «Калі я ў Амэрыцы рыхтавалася да чарговай выстаўкі нашага народнага мастацтва, я кожны раз зьвярталася да Бога з просьбай: “Памажы мне, Божа, ўславіць Беларусь”».
Больш на тэму ўдзелу амэрыканскіх беларусаў у шматэтнічных мастацкіх выстаўках і Надзін актыўны ўдзел у іх гл. (на ангельскай і беларускай мовах): Запруднік, Янка. Беларускія фэстывалі й выстаўкі ў Нью Джэрзі. Палітычная інфармацыя моваю мастацтва (1948—2011 гт.). Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва. Нью Ёрк, 2013. С. 198. Ілюстрацыі ў калёрах.
Вітаўт Кіпель. 3 ангельска-беларускім слоўнікам
Вітаўту Кіпелю, дырэктару Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва, на 85-я ўгодкі плённага жыцьця
Напоўнены дынамічнай энэргіяй, пераможны над веснавой алергіяй, калі факты гісторыі праходзяць міма, Ты ставіш на іх пячатку БІНіМа, бо прыйшоў на гэты сьвет, каб трывалы пакінуць сьлед.
30.05.2012
Ода кнігам беларускім
Вітаўту Кіпелю, дарагому сябру, энтузіясту й мэцэнату кніжнае справы
Вы — кніжныя гусі-лебедзі ў прарыўным палёце да затуманенай Бацькаўшчыны;
крылатыя пасланцы гарачых сэрцаў, працятых болем па Айчыне;
галасы прыглушанай праўды;
рэха расстрэльнай зброі
і малітвы за пакутнікаў; ўваскрашальнікі роднага слова; эстафэта й лучво пакаленьняў; абаронцы годнасьці прашчураў.
2013
Аявону Юрэвічу
На 50-годзьдзе
30 чэрвеня 2015
Спасярод сьвяточных дат сёньня славім ПЯЦЬДЗЯСЯТ, дружна стукаем у звон: нарадзіўся наш Лявон!
Мы ўсе ўдзячныя Лявону за тамы кніжнога плёну, і за ўсё багацьце гэта — «Многая, многая, многая лета!!!».
Зорны штандар
Пераклад гімна ЗША (для сьпеву) О, ці бачыш ты зноў пераможны наш сьцяг, што так горда лунаў у зацятым змаганьні, і як зоркі на ім асьвятлялі прасьцяг доўгай ноччу баёў, што грымелі да раньня? Бітвы вогненнай жар і змагарны разгар пацьвярджалі ўсю ноч, што там быў наш штандар. О, ты мне скажы, ці красуе той сьцяг над краінай свабод, дзе адважны народ?
ЭПІТАФІІ
Мікола Абрамчык
Палітык, Старшыня Рады БНР
Аднавіў ён дзяржаўную Раду бараніць БНР ад нападу, накіроўваў на Крэмль здалёку вастрыё Парыскага Блёку'.
Антон Адамовіч
Літаратар, гісторык літаратуры
Край Забраны каб не загінуў, каб народ у ярме не хадзіў, ён нам кліч палымяны пакінуў: Супраціў — да канца супраціў!2.
Натальля Арсеньнева
Аўтарка малітвы за Беларусь («Магутны Божа»)
Каб воді дабіцца і спорна разжыцца, Тваёю малітваю будзем маліцца.
Васіль Быкаў
Народны пісьменьнік
Ты ў вечнасьць адышоў пад бел-чырвона-белым сьцягам — цярністы шлях з чужыны дома завяршыўся.
1 Парыскі Блёк — антыкамуністычная кааліцыя нерасейскіх экзыльных урадаў (1950— 1960-я гг.), старшынём якой быў пэўны час М. Абрамчык.
2 Адна зь ягоных кнігаў загалоўлена «Супраціў саветызацыі ў беларускай літаратуры». Аднойчы ён сказаў: «Змагацца, не перамагчы, але й не паддацца».
Твая магіла сталася жыцьця працягам — натхняць народ, каб пошасьці пазбыўся.
Браніслаў Даніловіч
Пашыральнік беларускага друку ў ЗША
3 квяцістых палёў свойскай нівы, каб трымалася руху аснова, рассылаў ён для ўсіх на спажыву мёд духмяны роднага слова.
Зора Кіпель
Дасьледніца літаратуры
Адарваная лёсам ад роднага краю, па вандроўных шляхох чужынецкай зямлі, Ты рупліва зьбірала зярняты ўраджаю — кніжным плёнам багатым яны прарасьлі.
Удадыка Мікадай
Мітрапаліт Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы
Да Бога ён маўляў па-беларуску. За вернасьць мове міласьцівы Бог Евангельле, малітваў пераклады на роднай мове выдаць дапамог.
Мікода Равенскі
Кампазытар, аўтар гімна «Магутны Божа»
Песьню-малітву, дагодную Богу, даў нам з сабою ён у дарогу, каб мы маглі, не згінаючы сьпіны, дайсьці нарэшце да Вольнай Краіны.
Барыс Рагуля
Афіцэр, грамадзкі дзеяч, доктар мэдыцыны
Эскадрон ён вёў за сабой у вайну, па вайне ж, на чужыне — студэнтаў у ВНУ.
Станіслаў Станкевіч
Літаратуравед, рэдактар
Ён страляў па дыктатуры з пазыцыяў літаратуры, біў бяз промаху па ворагу, аж пакуль ня стала пораху.
Янка Станкевіч
Мовавед, гісторык
Ён гатоў быў ісьці на нажы Бараніць крывіцкія рубяжы.
Крайнасьці патрэбныя — так заведзена, Каб здаровай была сярэдзіна.
Вітаўт Тумаш
Доктар мэдыцыны, дасьледнік жыцьця Францыска Скарыны
Ён хадзіў па сьлядах Скарыны, зерне думак зьбіраючы скрозь, накіроўваў Скарыну з далёкай чужыны да краіны свае, каб народ уваскрос.
НЕДАЖАТЫ ЗАГОН
(Паэма)
...Только не сжата полоска одна, Грустную думу наводйт она.
Н. Некрасов
П РАЛ Ё Г
Срэбранымі бомамі ўвысь віецца песьня. Ну, пайшлі ўжо гоманы п’янага прадвесьня!
Змарагдовай шумаю пырскнулі прасторы — на зямлі шматструннае ўсьпенілася мора:
зашамрэла ветрамі, збажыною сьвежай, баравымі нетрамі, чабарком на межах;
разьлілося трэлямі перыстага люду, променямі-стрэламі сонейка ды гудам, што гуў пералескамі, хвалямі вазёраў...
дзе ні глянь — расплескана музыка, вузоры.
1 Тэмай-штуршком да напісаньня гэтага твору стаўся ў чэрвені 1941 г. незрэалізаваны вываз у Сібір (перашкодзіла вайна) зьяднанай сям’і братоў Мікалая Сьцяпанавіча й Ягора Сьцяпанавіча Вільчыцкіх. Сям’я жыла ў Міры ў дзьвюх хатах. 3 аднае хаты 20 чэрвеня вывезьлі ў Гародзей на чыгуначную станцыю сямейнікаў Ягоравых, але там агледзеліся, што не стае яшчэ чатырох асобаў Мікалаевых, яго самога ды жонкі й двух сыноў. Ягоравых вярнулі назад у Мір (апрача самога Ягора), каб разабрацца, дзе рэшта. Але праз адзін дзень пачалася нямецка-савецкая вайна.
А на загоне, што шэраю сарочкай між дзьвюх разораў-рукавоў залёг, адчуўшы радасьць зялёную ў грудзёх, расою шоўкавай прамыла жытца вочкі і, выцершыся сонца хвартушком, у жаўранкаў падхмарным карагодзе пяяла гімн-хвалу вясьне й прыродзе. На ўзьмежку ветрыкі шапталіся цішком ды, згаварыўшыся, паціхеньку з-пад грушы падкраліся і з-за мяжы — на жытца, і пачалі скакаць, дурэць, дражніцца ды цалаваць яго у нос, у вушы.
А жытца залілося дробнай хваляй сьмеху, згінаючы ў гульні дзіцячы стан свой кволы... I, слухаючы гэты сьмех вясёлы, пяяла ў сэрцы радасьць звонкім рэхам.
* * *
Залатымі бомамі ў небе песьня звоніць, над жытоў загонамі яе вецер гоніць.
Аяна, паркальная, льлецца на каменчыкі: галасоў крышталямі ў сонечных праменьчыках, васількамі, клёнамі, маладой пшаніцаю, ад цямна да цёмнага сінее крыніцаю.
Дзяружкаю зрэбнаю, хусткай шматкалёрнаю зігаціць над грэбляю і над вёскай чорнаю.
Ад ранейка раньняга там мігціць і гэттака... Эх ты, незраўнальная, сымфонія летава!
А на загоне зялёным стройным гаем між дзьвюх такіх жа пышных сьценаў стаў і, радасьць хмельную адчуўшы, запяяў калосься перавал узьлётам дружнай стаі. Ад радасьці буйнелі каласы, і ад ціхіх расістых золкаў раньня ужо дзіцячай кволасьці — ні званьня, а сьмех жыцьця і маладой красы. Закрасавала. Прыціхнуў навет вецер, каб не трывожыць подыхам загону, ды толькі жаўранак несугамонны ліў песьню шызую ў бярозавае вецьце. Як лета ноч, залёг спакой на межах — красуе жыта! — цішэй! — не замінайце! Красу калосьсю выпіць толькі дайце, і будзе згаладнелым акраец чорны, сьвежы.
Частка першая
1
3 разгону сонца пуцнула на небасхіл, якраз улучыўшы ў гарачы прысак, і ў цішыні растрэсла ўвесь пурпурны пыл, павесіўшы яго вясёлкаю на высях. Пачырванеўшы з сораму яшчэ мацней, за лес схавалася надзьмутым тварам, ды толькі далягляд, успыхнуўшы ярчэй, купаўся доўга ў сонечным пажары.
I доўга кучы хмар у прысаку нябёс кідалі золата на хустак канты.
Ужо даўно ў далінах ціха спаў авёс,
высьвіствалі начныя музыканты, бадзягі-ветрыкі з далёкіх хутароў цішком цягнулі сплеценыя зь песьняў трыгубіцы ды невады на новы лоў брыльлянтаў зорыстых із паднябесься.
3 гайкоў бярозавых на пальчыках, як кот, выходзіў краскавы раскошны вечар — паплыў па нівах, па дарогах, цераз брод дабраўся ў вёску з грамадой авечак.
Віно вячорнае крынічыла з палёў, на седала прыйшлі з-пад рэчкі гусі... Эх, вечар жнівеньскі! Ня знойдзеш навет слоў: такі ты толькі ў нас — на Беларусі!
2
Міколa
Ды канчай ты ўжо — годзе на сяньня!
У Бога дзён больш, як кілбас у багатага.
I так нарабілася з самага раньня.
A то зноў будуць рукі балець. Вінаватага на гэта ня знойдзеш.
В е р a
Хай будзе і гэтак:
паедзем. Вядзеце да возу Падласку.
Тата, вы ўрэшце даёнку зрабеце на лета. Дакуль жа мне будзе суседзкая ласка?..
Мікола
Ты, галубка, з даёнкай пасьпееш — тут вось трэба пра хату думаць, бо ў зямлянцы зімой спруцянееш, як нябожчык-Макар, і бяз трунаў пацягнуць за рэчку... і справы скончацца... Ну, кляча, чаго губу адкапыліла?
I табе ж, пэўна, хаты-хлява свайго хочацца: ці мала здароўя й табе зіма выела.
Заскрыпелі галодна калёсы сваю песьню худую па полі. Паплялася яна паўз калосьсе шалясьцець зь лебядою аб долі.
Расьцягнуўшыся пыльнай ганучай між прыціхлых загонаў, дарога адпраўляла людзей перамучыць ноч у норах да раньня другога.
Лыжка поліўкі смаглыя вусны перад сном гэтым людзям памоча.
Лягуць спаць... і прысьніцца ім чорная луста. Раз яшчэ дасьць ім сон сілу сьвежую ночай.
М і к о л a
Сяньня жыта глядзеў — удалае жыта, праўда, зараз яшчэ не зусім цьвярдое: падаецца ў пальцах...
В е р a
А гляньце, Мікіта на горцы ці цеперся жне, ды затое ня есьць лебяды гэтай збрыдлай, праклятай... Па мне — яшчэ сяк-так — пяройдзе, ды ваш жа жывот з больлю гэтаю цятай...
М ікол a
Ну, добра, маладзіца — заўтра зь серпам пойдзеш. Цяпер дамоў — хай вып’юць сон павекі, а там — жніво ад голаду дасьць лекі...
Задумалася. Зноў пайшлі ўспаміны — адно, што цешыла ды жыць-чакаць змушала, — Андрэйка ейны міленькі, адзіны...
Андрэйка страчаны... I зноў прад ёю ўстала: пажар вайны... жніво.... і васількі ў калосьсі...
А вечарам адным — Андрэй,
і ўжо пажар у сэрцы — так соладка!.. Пасьля — вясельле... «налёт» на вёску... і ліст апошні з дарогі «Мілай Верцы»...
Атам — ізноў пажар... каханай роднай вёскі... уцёкі ў лес... зварот... і толькі попел сівы...
Аў думках ён... нязбыты шчасьця росквіт...
Яго няма... ідзе другое жніва...
I вочы сумныя, сумныя дзесьці блукаюцца ў прошлым. Хустку на плечы ссунула.
Ветрык загледзеўся ў профіль.
У грудзі лашчыўся пышныя, абдымаў загарэлую шыю;
і вусны, што йрдзеліся вішнямі, ледзь-ледзь кранаў маладыя.
У валасы дзіцячымі ручкамі уплёўся й пяшчотна гладзіў. А думкі сэрца калючкамі ірвалі — і не было рады.
Казалі згінуў.
Янка ўцёк ад немцаў — зь ім ехаў разам у адным вагоне — разьвітваліся йшчэ...
Ах, сэрца, што так енчыш?
«Ён мусіць жыць!» — няўтомна думка звоне.
Ён мусіць жыць!
Ён вернецца, каханы! — такі ж, як быў — вясёлы і шчасьлівы, ён радасьць прынясе, залечыць сэрца раны. Прыйдзі, Андрэйка!
Зьнішчы ўсе сумлівы!..
Вось і вёска. У землю зарылася кротам з мазалямі да косьці, з крапіўнаю поліўкай.
Лютай сьцюжай зімой, летам — рэчкамі поту прапаіла зямлю ды запоўніла могільнік.
Павыцягвалі ліпы згарэлыя рукі на нямым пажарышчы, над скураным комінам.
I ня сьціхлі, здавалася, страшныя гукі...
Яны тут! Толькі новым, падмененым гоманам тую ж самую дзікую песьню выводзяць — змарожваюць кроў, беляць жудасьцяй голавы. Ў гэтым сьмерці нястрымным, няўмольным паходзе навет ластаўка-песьня ападвае волавам.
Заехалі ў двор.
М і колa
Ну, Вера, адвязвай карову.
Нічога ня зробіш — даёнку пазыч яшчэ раз, а я распрагу ды пару паленаў дроваў баржджэй расьсяку, дый будзе на сёньня з нас. Падласку да грушы прывяжаш...
В е р a
Парасё наша рые, як крот.
Паглядзеце яго, покульляжам, — зацягнуць яму-б, можа, хоць дрот?
М ікол a
Зробім заўтра — хай сяньня парые...
Папацёмку ў зямлянцы намацаў сякеру, ушчаміў у касьцістыя пальцы худыя — трэба ж дроў, каб зварыць сабе штось на вячэру.
3
С ы м о н
Добры вечар! Бог на помач! Што, усё яшчэ гаруеш?
Кінь, Мікола, — скора поўнач, возьмеш так дый заначуеш з гэтай працай.
М і кол a
Добры вечар! Ну, што новага, Сымоне?
С ы м о н
Апанасу воўк авечку ўпільнаваў пад вечар сёньня. Братка, што было там крыку, плачу, ляманту ды сьлёзаў! Наста пёрлася з матыкай за ваўком да самых лозаў. Ды куды там ёй угнацца — схамянуліся запозна...
М ікол a
Ну?
С ы м о н
Прапала ўсё багацьце. Вунь цяпер галосіць сьлёзна.
М і к о л a
Як з калхозам?
С ы м о н Насядаюць.
Кажуць, у раён прыехаў агітатар з цэлай зграяй нашых спрабаваць гарэхаў.
Сёньня ж зноў хадзілі Ломаў з прадсядацелям па хатах.
Акурат ня быў я ўдома: езьдзіў у лясок па латы на хляўчук.
Сказалі бабе, каб прыйшоў назаўтра ўвечар на «сабраньне».
Зноў за скабы будуць браць, як воўк авечку Апанасаву...
М і к о л a
Нічога — паскавычуць ды паедуць.
С ы м о н
He накрумкалі б благога на жніво нам аглаеды.
М і к о л a
Слухай, Сымон, я думаю жаць пачынаць — жыта бадай ужо сьпелае — можна...
Ды вось я ня ведаю, скласьці дзе збожжа.
Ў мяне то й ня шмат яго — будзе коп зь пяць. Мо ты адпусьціў бы мне току кавалак, пакуль на свае забудовы ўзаб’юся?
Як будзем жывымі, дык нек адплачуся...
Табе ж ад пажару й гумно захавала...
Эх, гэткага сына забрала вайна!
Самога таксама хвароба канчае.
Як будзе далей, узімку — ня знаю: ўжо лета асушвае сілы да дна...
С ы м о н
Ня лепей і мне, брат, — змарылі гады, а тут яшчэ Сьцёпка ў салдатах.
Я думаў таксама: вось сын малады — плячук будзе сьвежы ддя хаты...
Ды вунь як выходзе — ня сьніў сабе нат — сынка дачакаўся, завецца...
М і кол a
Як лісьце вятры, так вайна з нашых хат разьнесла ўсю моладзь па сьвеце...
С ы м о н
3 гумном жа на збожжа памірымся нек. Вось дзірак у ім толькі дужа — таксама й яно дажывае свой век, ды восень яшчэ мо адслужыць.
Я ж жыта на горцы спрабую касіць: пяскі там — няважнае жытца, дык хай пад нагостраным джалам касы на зіму ў пракосы лажыцца.
Сухая пагода ўтрымаецца хіба.
Ты бачыў, як сонца йшло нанач?
Дык заўтра з зарою на жытнія скібы!.. Дабранач, Мікола!
М і кол a
Дабранач!
4
М і кол a
Ты плачаш?..
Ды што ты сьлязьмі дапаможаш? Ня чуе...
Прысеў у задуме на дошкі.
Праз шчыліны сумна ўглядаліся ў ложак сьлязіначкі-зоры і неба палоскі.
5
Чакаў чарнабрывенькі вечар на водар квяцістай сустрэчы ды з ночкай — месяца, ціхага бору, сіняга неба ды зораў, ой,дочкай.
Варожыць узрушаны вечар: ці прыйдзе ж хаця на сустрэчу ды ночка?
Доўга выглядваў ён зь весьніц зьвітага з красак і песьняў вяночка.
I думаў засмучаны вечар: ня будзе яе на сустрэчы ды ночкі.
Успыхнуўшы зоркай, другою плакалі ціхай тугою, ой, вочкі.
Чакаў чарнабрывенькі вечар на водар квяцістай сустрэчы ды з ночкай — месяца, ціхага бору, сіняга неба ды зораў, ой,дочкай.
Яна прыйшла — красуня-жнейка жнівеня.
На вуснах вогненных зь віном загонаў сонных, з даўгімі косамі, што русым лівенем на гнуткі стан сплывалі ў песьнях салаўя, з усьмешкай зьнічак у вачох, з залочаным сярпом на маладых плячох і неба цёмна-сіняга прадоньнем яна прыйшла.
Як хваля, гімн каціўся па загонах калосься сьпелага і зельля на узьмежках.
Мяккой хадой у цішы неўгамоннай ішла князёўна-ноч зь няўхопнаю усьмешкай. Як жарам, подыхам абвеяла гарачым, агонь прынесла ў кроў і думак карагоды, душу напоўніла і радасьцяй дзіцячай, і нейкім сумам, і шчасьця асалодай.
I прагную смагу чаканьня заліў мёд сустрэчы ў гаі. Урэшце прыйшла! Да сьвітаньня цяпер хай пяюць салаўі! Няхай ад п’яных пацалункаў дыяманты-зьнічкі лятуць — хай краскаў дажджом на карунках вазёраў і неба цьвітуць.
Над рэчкаю гнуткія лозы купалі салодкія мары...
I доўга ў зямлянцы гарачыя сьлёзы, як зьнічкі, цяклі
ў маладзіцы па твары.
ЧАСТКА ДРУГАЯ
1 Басаножкай па дарожках, сонцам па палетках ды гарачай цяжкай працай
крочыць Лёля-лета. На загоне стальлю звоне
жнейка маладая —
ранам раньнім на сьвітаньні
жыта зажынае.
Скача спрытна ў хвалі жытняй ейны серп гарбаты, рвецца песьня ў паднябесьсе каласоў пакатам.
Белы тварык ад загары хустачкай закрыла, каб каханы быў адданы, каб ня здрадзіў, мілы.
Васілёчкі
ў ейных вочках з васількамі нівы размаўляюць — байку баюць
пра жыцьцё й пра жніва.
А над жнейкаю жалейка
з посьцілкі блакіту на калосьсе песьню росіць — сінявой на жыта.
На загоне сэрцам звоніць, сумам песьні ўторыць маладая жнейка тая
васільку гаворыць: будзе сьвежы
з чорных межаў хлеб галодным людзям —
і малому, і старому — ўсім удосыць будзе.
Ой, дзяўчаці цяжка жаці гэткаю сьпякотай — белы тварык паліць жарам, аблівае потам.
Сноп да снопу кладзе ў копы: уадну, другую...
Толькі йржышча пажарышчам сьцелецца, сумуе.
На палосах адгалосак жніўнай песьні тае — маладая жнейка тая
жыта дажынае. Басаножкай па дарожках, сонцам па палетках ды гарачай цяжкай працай
пройдзе Лёля-лета.
2
«Ой, сокал, мой сокал, як сонейка ясны, прыйдзі да мяне ты...» На постаці песьняю плакала лета над доляй дзяўчатаў няшчаснай і ў соснах высока, высока...
А жніва йшло. Шчэ тлела ночка ў небе, а ўжо зару і жніўных зерняў рой зжыналі рукі працавітыя для хлеба. За імі ў рад снапоў выростаў строй. Сухой саломаю — гарэла лета днямі. Сушыла сонца мокры твар жняі... Ды што там! — хай гарыць! — ужо не за гарамі збаўленьне — хлеб для дзетак, для сям’і! I ў вёсцы вунь паціху, крадучыся, сьціскалі жорны накаваны зуб.
Няма дражджэй?..
Дык, прасначок, пячыся, зьнімі, галубча, сьмерць з запёклых губ! О, чорны хлеб...
Усемагутны Божа!.. — Маліўся твар схуднелы у куце, і з радасьці на вейках ціха зьзялі сьлёзы. Зямелька родная...
О, Збаўца наш, Хрысьце!
I сэрцы вогнішча вялікай веры ад працы дзён цяжкіх, гарачых зноў ускалыхнула.
Лынулі ў зямлянак дзьверы старыя рэкі незабытых даўных сноў.
* * *
У лесе з-пад моху ды з нораў лісіных лез вечар зь мяхамі сузор’яў. Пачухаўшы сьпіну, папоўз між асінаў па сочных атавах да ўзгор’яў.
Садзілася сонца выседжваць дзень новы гаротнае, шчырае працы, а ветрык шаўковы на мяккіх падковах стары дзень павёз у палацы.
Дзяўчаты, канчайце ўжо працу на сяньня.
Лепш песьню яшчэ запяеце!
А заўтра ад раньня ізноў да зьмярканьня зь сярпамі.
Гэй, жнейкі, спачнеце! Выпроствалі стройныя станы дзяўчаты, вальней уздымаліся грудзі.
Цяпер жа дахаты баржджэй па заплату — па сон, што ўсю сьпёку астудзіць.
Абмыўшыся сьвежай крынічнай вадою, із краскамі ў хусткавай белі зарослай мяжою адна за адною пайшлі.
Вечар песьняй сустрэлі.
Ірвалася сэрцам дзявочым сагрэта з-пад сэрца агнём непагасным.
А думкі — далёка, далёка...
«Ой, сокал, мой сокал, як сонейка ясны, прыйдзі да мяне ты...» I вечар расплыўся ўвесь песенным звонам, «...а вусны гарэлі дый макам чырвоным».
* * *
Стала.
Руку да вачэй прыхіліўшы, ўглядалася ў захад ружовы, а грудзі, напіўшыся песьні, узрушана дыхал і...
Памалу
сутанак пад лесам імгліўся, і песьні далёкае словы зьліваліся з шумам калосься...
3
М і кол a
Пайшлі... А песьню прыгожа пяюць, ды толькі нявесела штосьці...
Канчай ужо, Вера, і нам час заснуць — крыху распрастаць свае косьці.
Дакончыш узаўтра — няхай і яно засьне яшчэ ночкай апошняй, ды сон хай прысьніць, покуль трапе ў гумно, няхай разьвітаецца з пожняй.
Вунь, бачыш — дзяўчаты пайшлі ўжо дамоў. Канчай жа...
В е р a
А я, можа, й скончу.
Ды гляньце — тут мала ўжо — зь дзесяць снапоў, а жнецца на захадзе сонца так добра; і рукі мне нек не баляць, і серп мой гастрэйшым зрабіўся...
Ну, гляньце, тут, праўда — ня шмат ужо жаць...
М і кол a
Ды годзе...
Ая і забыўся, што сяньня «сабраньне»...
В е р a
Абыдуцца там мо нек і бяз нас дэпутаты. А іхныя байкі вядомыя нам.
М і кол a
Паедзем, паедзем дахаты.
В е р a
Ну што з вамі зробіш — ня ўдасца дажаць, ды ранічкай заўтра ўжо кончу.
Ня хочацца штосьці мне так ад’яжджаць, ўсяго не дажаўшы загону.
Тата, а вы мо наноч пап’яцё крыху хаця сырадою. Цэлы дзень нашча!
Як вы жывяцё? Скора вам так і ля возу ня ўстояць.
Частка трэцяя
1
3 апошняй ночкай зорка дагарае, а ў дагараньні — сьвежы, новы дзень.
I ў сіні бор паплёўся сумна цень: з апошняй зоркай ночка дагарае.
А сну напіўшыся, адсьвежаны прамень ізноў хвалу Усемагутнаму зайграе.
3 апошняй зоркай ночка дагарае, а ўдагараньні — сьвежы, новы дзень'.
Межы ў полі яшчэ спалі, бо на раньні ж самы сон. Жыта прыпыніла хвалі — ціха каласы драмалі, і ня білі птушкі ў звон — сонцу песьняў не пяялі.
Расплятала ночка косы з блеску зор у сіняве. На густыя сенакосы яна высеяла проса —
1 Менская кампазытарка Марына Марозава паклала гэтыя словы на музыку («3 апошняй зоркай...», 8 радкоў).
палі зьнічкі на траве — эх, ня зьнічкі — толькі росы.
* * *
Вёскадрэмле. Гаротная вёска... Сьпі ж, працоўная, — сіл набяры.
Золак чырвані йшчэ не расплёскаў — не запальваў ліхтарняў зары.
Сьпіцца соладка — знаю — ці ж дзіва!..
Ды затое — збаўленьне табе: хлеб, жыцьцё і надзея. Із жнівам час яшчэ да жывое дабег.
Сьпіш...
Няшчасьце ж ізноў на парогі чорны сьцень на сьвітаньні нясе! Гэй! Глядзі!!!
Там вунь нечыя ногі сьлед праклалі па зьнічках-расе.
2
Далёка за поўнач праседзеў Мікола на дошках, угнуўшыся ўкрук ад болю нямога.
Мучыў голад...
і сяньня ня еў нічога: з болем вырве хвароба назад.
А вёска сьніла жытнія сны і смагі ніяк не ўталіла. Дзесь брахалі сабакі і ў неба вылі. Распласталіся рукі ў бясьсільлі, заснулі-забыліся вочы.
Вёска спала магілай.
Роем дзікіх чмялёў голаў сівую ранілі думкі: «Дзе ты, сынку, цяпер? —
Ты ж нам крыкнуў апошняе слова: “Я прыйду!” — а другога ўжо году палова...»
«...згарэла ўсё: і хлявы, і хата, і клумкі...» «пракляты калхоз!..
няўжо прымусяць?..»
«...эх, хату б да маразоў зімовых...»
«...а Сымон гумна не адмовіў...» «...хвароба,
як калхоз,
у жываце душыць...»
I ад думак, здавалася, трэскалі сьцены, біла ў скроні крывёй незагойная рана... Так, угнуўшыся, голаў схіліўшы ў калені, задрамаў на часіну пад раньне.
3
Нехта пальнуў у дзьверы абцасам, бруднай лаянкі ўзьняўшы віхуру.
Рыкнуў хрыплым, прапоеным басам: — Кто жывёт зьдзесь у этай канурэ?
Ля зямлянкі тапталіся людзі, а на вуліцы — грукат хурманак. — He баяцца! — рэвізія будзет!
I палез па куткох з наганам.
— Аружыя не імееш? Дарагія вешчы?
На астальное полчаса даёцца.
Захваціць з сабой на дарогу есьці.
Падвода на дварэ, возьле калодца.
Нешта сьціснула болем Міколу нутро, нешта палыннае ўсьпеніла хваляй праз край, сэрца ў гарачую плюхнула кроў, зьнямелыя губы шапталі:
Сынку, бывай!..
A Вера?
Божа! Што зь ёю?
Вера!..
Устрымайся! Будзь...
Дзе там! — Хто ж пацешыць яе? — Ды чым?! У што ж цяпер засталося верыць?.. I плач разьдзіраў кіпцюрамі грудзі...
Андрэй!.. Андрэй!..
Чыясь сьцюдзёная рука зьдзірала вёсцы сон з вачэй. Па пажарышчах заблукаў, ахвяраў спрагнена іпукаў зьдзічэлы жах.
I плач дзяцей, і брэх сабак павіс, як птах, на ўсіх галінах чорных дрэў. Засеў глыбока у грудзях праклён чужынцу.
Зьнікнуў страх, нязгаснай помстай загарэў.
* * *
Твары худыя на вуліцы сталі, сьлёзы лілі у прыполы кабеты.
Марта старая праз плач крычала: — Дачакаліся зноў на загубу саветаў! — Сьціхні ты, баба, — не мазоль грудзі тым, што на той сьвет паедуць жывымі, твой крык не патрэбен і сьлёзы...
— Людзі! —
ніяк не ўнімалася Марта. — Мы ж зь імі ўвесь век гаравалі на хлеба кавалак. Ніхто ім благога ня скажа ніколі.
Чаму ж гэта так?
Яму ж і здароўе забрала ад цёмна да цёмнага праца на полі...
Хваля сьлёзаў была ёй на гэта адказам. (Божа мой! — колькі сьлёз людзі гэтыя маюць!) — I Сымона ж вывозяць зь Міколам разам! Вунь хлявы ўжо пад новы калхоз забіраюць! Праз зубы цадзіў нехта шэптам ззаду: — Пачакайце ж, праклятыя гады!..
Узыходзячы, сонца абсушвала мокрыя грады.
* * *
У чырвані купаўся ўсход. I ўся ў крыві лягла краіна. У чырвані дзясяткі год скрыпела вісельня-асіна. Капаў людзям магілы крот, засыпвала ім вочы гліна, а сэрцы рваў калючы дрот, і там, кішэў дзе рой зьмяіны, у чырвані купаўся ўсход. За дамавінай дамавіна плылі у жудасны паход — хаваў сын бацьку, маці — сына, ў палёх снаваў чырвоны зброд, і ўся ў крыві лягла краіна. На пажарышчах жываплот парос і дзікая маліна.
У кайданох стагнаў народ, гарэла Беларусь-Шыпшына у чырвані дзясяткі год.
Смалою плакала яліна, на межах цьвіў палын, асот, калела ў сіверы рабіна...
Ды песьні сьмерці з году ў год скрыпела вісельня-асіна.
* * *
Па выбоістай пыльнай дарозе ў дзіўным танцы скакалі калёсы. Бліскам сьлёз і крыві зіхаціліся росы на ўзыходзячым сонца нарозе.
Вось ён, хутар, падбег да дарогі і упёрся вачыма у просінь.
Недажатым учора, шумлівым калосьсем пакланіўся у самыя ногі.
I усхліпнуў, схіліўшыся горка, — кропля з кажнага коласу ўпала і маркотна у променях сонца зазьзяла, як зігцістая зьнічка, як зорка.
Словы ўспомніў: «Няхай і яно засьне яшчэ ночкай апошняй ды сон хай прысьніць, покуль трапе ў гумно, няхай разьвітаецца з ночкай».
А цяпер... зь недажатым загонам сам разьвітваўся... мо й назаўсёды... Што за ліха імчаць яму новыя годы?.. Ўсё былое пайшло ветрагонам.
А загон яшчэ доўга калосьсем у той бок пахіліўся і плакаў, дзе на сонцы, за горкаю раненым птахам недажатае шчасьце вілося;
дзе ўглядаліся жнейчыны вочы у загон недажаты, у жыта...
дзе збалелае сэрца ад дзён перажытых аблівалася... жалем дзявочым;
дзе кружляла дажджамі змытая незагойна балючаю ранай крыўда жнейкі недакаханай, мроі шчасныя...
нязбытыя.
Э П I Л Ё г
He ваўкі выюць дзесь на аселіцы, што галоднаю зьбегліся ночкай;
і ня страх гэта голак мяцеліцай перарэжа марозам сарочку;
не, ня маці галосіць над стратаю сына з дочкай, пагнаных штыхамі;
і ня песьня гароты аратага, што нацерлася рук мазалямі; то ня лямант дзіцяці галоднага, што бандыты матулю забілі; не падбітага зьвера свабоднага крык жыцьця зь перарэзаных жылаў, — а над доляю, горкай, ланцужнаю, у зямлянцы захованай цеснай, зацягнулі вятры валацужныя гора-песьню.
He блакітныя вочы дзяўчыніны, што каханых вачэй больш ня бачаць (злой вайной дзесь у сьвет зачужынены), днём і ноччу ўсё плачуць ды плачуць;
і ня сэрца сьлязьмі абліваецца, што хоць моладасьць пеніцца сілай, а калючкамі ўсё ж разьдзіраецца вобраз той, што гадамі насіла;
не гарачая кроў, не запёкшыся, — на дарогах, у турмах, на полі, бо народ, ад свайго не адрокшыся, дамагаецца ўсьцяж права, волі, —
гэта зь неба, ў рызманьне адзетая, плача восень над доляй лядачай — над старонкай, людзьмі не сагрэтымі, мокне-плача...
А на загоне здратаваным гаем паміж счарнелага іржышча лёг і у вятрох, што гойсалі над краем, у восені, зблудзіла што ў палёх ды у дажджох, нязжатым ураджаем журыўся колас, зьбіты ветрам з ног. У каўтуне калосься ўселася старая, з жабрачай торбай, ведзьма-доля злая.
* * *
Лагодны сьнежань выйшаў з хаты ў сарочцы срэбнай, белай, новай, пайшоў разорай, барадаты, ў паход разьбелены, зімовы; пакрыў пяшчотна ціхай казкай палі заснулыя, дубровы, вянкі павесіў сьнежных краскаў на шыю маладому гаю, мільёны зор растрос, распляскаў. Нязьмернае багацьце краю й жабрачая галеча люду — усё лягло замерлай стаяй у мёрзлую нямую груду.
Лагодны сьнежань выйшаў з хаты, Прыкрыць каб ад вятроў-прыблудаў Загон сялянскі...
недажаты1.
30.06.1948—10.12.1948, Тамўартс
1 Гл. два лісты Антона Адамовіча з дэтальным аналізам першага варыянту паэмы ды пазьнейшай канчальнай ацэнкай твору.
Ліст Антона Адамовіча з аналізам першага варыянту паэмы «Недажаты загон»
Ліст не датаваны, напісаны недзе перад канцом 1948 году.
Правапіс захаваны.
Дарагі сябру!
Паэма Вашая — на шчасьце ці на няшчасьце ёй — прыйшла якраз у часе, калі вымушана ня было нічога на варштаце, дык можна было аддаць ёй усю магчымую ўвагу. Вынікі гэтага й пасылаю Вам у шчырым жаданьні памагчы ў Вашых першых кроках на паэтычнай ніве.
Ужо першае ўражаньне ад Вашае паэмы, як ад твору пачынаючага паэты, зусім неблагое. А з кажным наступным чытаньнем (чытаў жа я яе ня менш, як 5 pasoy, каб як мага ня ўпусьціць нічога, на што Вам трэба ўзяць увагу) — уражаньне гэтае ўсё паляпшаецца й паляпшаецца. Гэта ўжо да майго асабістага ўражаньня. А вось учора прачытаў я яе групцы тутэйшых жыхароў, у бальшыні знаёмых Вам, якія штовечару зьбіраюцца ў рэдакцыі «пазюкаць», а фактычна перашкаджаць мне працаваць (калі праца ёсьць, цяпер жа, на жаль, з гэтым горш). Дык некаторыя былі проста захопленыя, а пазытыўна прынялі ўсе. Др. Ст. Станкевіч у захапленьні ставіў Вас вышэй за ўсіх сучасных маладых паэтаў, асабліва за Сяднёва. Стары Віньніцкі мала сьлязы ня пусьціў. Кендыш, здаецца, гатоў быў ехаць хоць на край сьвету з чародным найвайстрэйшым мэмарыялам, калі б толькі гэтага паэма патрабавала. Адным словам, усе цешыліся, што маладыя сілы растуць, ніякага слова крытыкі ці недаверу ў нікога ня выпала.
Дык бачыце, ужо ўтакім выглядзе Вашая паэма мела б прызнаньне пэўнай аўдыторыі. Але мне — як, пэўна ж, і Вам — хочацца, каб усё было як найлепш. I таму,
не спыняючыся на ўражаньнях, і сваіх, і іншых, я хачу добранька ўзяць тут у работу Вашую паэму, паказаць Вам на ўсе ейныя слабасьці й недацягненьні ў вагульным і канкрэтным, падаць некаторыя прапановы й парады што да ліквідацыі іх, каб, папрацаваўшы яшчэ (бяз працы нідзе ані кроку!), Вы маглі б даць твор, які й Вас увёў бы трывалей у нашую паэзію, і быў бы асновай для Вашага далейшага росту, і паэзіі гэтай на дабро пайшоў бы.
Дык вось, найперш заўвагі агульнага характару. Наймацнейшае ў Вашай паэме — гэта вобразнасьць, сьвежая, арганічная, апанаваная вобразнасьць. Гэта найбольшае сьветчаньне аб Вас, як аб паэце, бо й наагул хадзячае ўяўленьне аб паэзіі (хай сабе й крыху аднабокае) ставіць у ёй вобразнасьць на першае месца. Дык з гэтага боку — Вы ўжо паэта, аб гэтым няхібна сьветчыць Вашая паэма, з гэтым Вас можна толькі павіншаваць.
Аднак заўсёды трэба браць большую ўвагу на слабейшае, а не мацнейшае, бо моцнае само сябе апраўдвае й не патрабуе ніякага ўгрунтаваньня. А найслабейшыя ў Вашай паэме дзьве рэчы, на якія мусіце ськіраваць усю сваю ўвагу: 1) кампазыцыя і 2) лексыка (слоўнік).
Паэма нармальна твор эпічны, г. зн. апавядальны. Праўда, яна дапушчае элемэнты й лірычныя, г. зн. пачуцьцёва-апісальныя й асабістыя. Фармальнае разуменьне «паэмы» дапушчае называць гэтым словам навет усякі даўгі лірычны верш ці нізку вершаў. Але нармальна паэма можа быць хоць сабе й ліра-эпічнай, аднак эпічны элемэнт мець мусіць. I вось кампазыцыйная ўвязка гэтага эпічнага элемэнту зь лірычным — галоўная кампазыцыйная задача паэты. У разьвязаньні яе й ёсьць тое найслабейшае месца Вашае паэмы.
Нармальна, як я сказаў, паэма у васнове сваёй твор эпічны. Лірыка там можа займаць толькі месца
«адступленьняў», або «адыходаў» ад гэтае асновы. Гэта і ёсьць, скажам, у Коласавых «Новай зямлі» ці «Сымоне Музыку». У ліра-эпічных паэмах лірыка болып выступае на пярэдні плян, але ніколі не павінна гвалціць, задушваць апавяданьне — эпас.
Паэты пачынаючыя звычайна пачынаюць ад лірыкі, лірычных вершаў, і зусім зразумела, што першыя іхныя паэмы звычайна бываюць ліра-эпічнымі. Гэта і ў Вас выйшла. Вашая паэма моцна лірычная. Лірыка ў ёй выйшла з нармальнага месца «адступленьняў»-«адыходаў», а запанавала ўжо хоць бы й колькасна (із 28 вершаваных кавалкаў, на якія распадаецца паэма, толькі 10 — эпічныя, рэшта — лірыка). Гэта ўжо не «адыходы», а цэлыя «ходы» ці «паходы», пры якіх эпас — апавяданьне — толькі ліпяць. Перагрузка лірыкі яўная.
Але ў гэтым яшчэ была б невялікая бяда, каб уся гэтая лірыка была моцна, арганічна ўвязаная з эпасам. Вось гэтага якраз і няма, і гэта найгорш. Лірыка сабе, эпас сабе. Яны навет калідуюць. Лірыка настроем маладая, эпас — стары, як ягоныя Мікола й Вера. Між імі няма навет увязкі кантрасту, процістаўленьня, яны не скампанаваныя міжсобку ніяк.
Лірыка сама па сабе ў паэме вельмі моцная. Эпас — далёка не. Увесь ён канцэнтруецца на аднэй асобе Міколы. Вера пад канец зусім зьнікае (навет калі вывозяць Міколу, дык разьвітваецца зь недажатым загонам ён адзін, аб Веры ні слова, як бы яе ня вывозілі разам — так і няведама, ці яе вывозяць, ці не? А гэта ж якраз яна жала й не дажала той загон). Вера-жняя, але ўся жніўная лірыка не чапляецца за яе, яна — старая жанчына — вонках усіх гэтых жніўных песьняў і пэйзажаў. У разьдзеле 6-м частка 1-я гэтая лірыка ня хоча ўвязацца зь ейнымі сьлёзамі, паўстае ўражаньне, як бы гэта ейныя ўспаміны маладосьці, але добра ўчытаўшыся — не знаходзім у паэме пацьверджаньня гэтага. Поўны кампазыцыйны расхэйдал.
Як выйсьці з гэтага? Вельмі проста. Трэба асобу Веры ня толькі крышку больш разгарнуць, але галоўна — абмаладзіць. Трэба зрабіць яе ня жонкай, а дачкой, а найлепш — нявесткай Міколы (жонкай таго страчанага сына, па якім ён сумуе). Тады адразу ж уся маладая лірыка ўвязалася б з асобаю маладзіцы Веры. Паўстала б і яшчэ адна магчымасьць паглыбленьня — то ж і гэтая Вера, маладзіца дасьпелая, як тое жыта, засталася «недажатаю», як той загон — недажатаю, недакаханаю забраным на чужыну маладым мужам. Паўстае эфэкгны паралелізм фізычнага (недажаты загон жыта) і псыхічнага (недакаханая маладзіца) — тэма «недажатага загону» паглыбляецца й паглыбляе ўсю ідэю паэмы.
Я вельмі раіў бы Вам пайсьці гэтым шляхам. Пэўна, ён патрабуе працы, але затое «зьлеплевае», кампануе паэму ў вадну цэласьць і паглыбляе яе. Некаторыя паасобныя парады, як гэта зрабіць канкрэтна, падам Вам ніжэй пры падрабязным, канкрэтным, можна сказаць парадковым разглядзе паэмы.
Другое слабое месца, што, зрэшты, усьведамляеце Вы самі ў сваім лісьце, — пэўная лексычная, слоўнікавая беднасьць. Яна ня гэтулькі ў карыстаньні барбарызмамі (маскалізмамі пераважна), колькі наагул у тым, што Вам не стае часам словаў, адны й тыя ж рэчы перадаяце аднымі й тымі ж словамі, адны й тыя словы (або аднакарэнныя словы) паўтараеце зачаста, заблізка адно ад аднаго. Але гэта бяда ўжо куды меншая — зь ёю куды лягчэй даць рады, і канкрэтныя парады я падам Вам на кажны такі выпадак.
Як бачыце, на мой пагляд паэма будзе патрабаваць яшчэ ад Вас працы. Але лепш папрацаваць яшчэ, не сьпяшаючыся вельмі з публікаваньнем і даць больш дасьпелы твор, чымся выпусціць «паўфабрыкат» і пасьля шкадаваць гэтага, перарабляць і г. д.
Я спадзяюся, што Вы згодзіцеся тутака зы мною й станеце на гэты шлях працы. Пры найменшых
няяснасьцях — заўсёды пастараюся памагчы Вам як мага. У канчальна апрацаваным выглядзе хацеў бы бачыць паэму і ў «Сакавіку», незалежна ад друкаваньня ў «Наперадзе».
Пакуль што абмежваючы на гэтым агульныя заўвагі, пераходжу да канкрэтных зацемак, парадаў і прапановаў, што паўстаюць паступова пры чытаньні паэмы.
Аіст Антона Адамовіча пра дапрацаваны варыянт паэмы «Недажаты загон»
Дарагі сябру!
Атрымаў Ваш ліст із «Загонам» і пажаданьнямі, крыху раней атрымаў сьвяточныя віншаваньні ад усяе Вашае «12»-кі. Шчыра дзякую за памяць аба мне — крыху падрабязьней аб гэтым хачу сказаць у вадказе ўсім Вам, які прыкладаю пры гэтым лісьце й прашу перадаць усёй «12».
Я вельмі рады, што Вам удалося ў васноўным добра адшліфаваць Ваш «Загон» і што ён Вам падабаецца. Бо галоўнае, каб падабалася самому аўтару. Але й мне таксама падабаецца. Памойму, гэта адзін з найлепшых твораў у нашай эмігранцкай паэзіі апошніх год. Варта было б выпусьціць яго асобна. Мне таксама вельмі прыемна, што я здолеў хоць чым памагчы Вам і што Вы маю дапамогу прынялі ды здаволілі ўсе тыя пажаданьні, што я выказаў. Дапісаныя мясьцінкі таксама мяне задавальняюць. Калі чаго яшчэ ў гэтым сэньсе не стае ў паэме, дык гэта хіба пары радкоў для завяршэньня паралелізму «недажаты загон — недакаханая дзяўчына». Месца гэтым радкам было б дзесь перад самым эпілёгам, там, дзе «жалем дзявочым» — трэ было б яшчэ сканкрэтызаваць гэты «жаль», мо
ўспомніць Андрэйку, які таксама пару год перад тым пакідаў свой «недажаты загон» — сваю маладую жонку. А ў эпілёгу можна было б яшчэ ў пары радкоў дадаць і ўсё завяршэньне вобразу: «недажаты загон» — пакіданы выгнанцамі край, бацькаўшчына нашая, можна было б яшчэ й намякнуць аб пэрспэктыве ці веры зьвярнуцца некалі й дажаць гэны загон роднага краю, што чакае на нас, сваіх жняёў. Калі будзеце калінебудзь выдаваць асобна — паспрабуйце ўзяць гэта на ўвагу. Мне здаецца, што ў такім выглядзе паэма была б ужо канчальна завершаным творам.
Яно пэўна, перарабляць, шліфаваць напісанае — ня вельмі прыемная праца. Нат звычайны рамесьніккравец, скажам, ахватней шые новае, як перарабляе ці папраўляе старое. Але гэты «спорт», як Вы пішаце — канечна патрэбны кажнаму, хто хоча й мусіць стаць пісьменьнікам. Я добра бачу, што Вы мусіце ім стацца. бо можаце, а значыць павінны й хацець. Часовае безахвоцьце да пісаньня, аб якім Вы пішаце, — гэта паўзы, якія бываюць бадай ці ня ў кажнага, хто піша, і мо нат няўхільныя з гледзішча рытму працы. Я спадзяюся, што й Вы такую паўзу пяройдзеце й дасьцё яшчэ нашай паэзіі тое, што можаце даць. Гэта было б Вам маё пажаданьне, хоць ня зусім мо выгоднае, але прымеце яго за такое.
Што да перакладаў і яшчэ большых твораў, дык гэта рэч яшчэ цяжэйшая, як свая творчасьць. I тэкст арыгіналу вяжа, і мова яго зьбівае (асабліва, калі гэта блізкая — славянская мова), і цяжкавата хоць прыблізна дараўнавацца паэту арыгіналу, калі ён, асабліва, сусьветная вялічыня. Але школу, ці той «спорт» гэта дае надзвычайна. Дык паспрабуйце. Мо адразу не з «Grazyny», а з чаго меншага, а мо й зь яе навет.
Словы прысылайце — заўсёды гатовы памагчы Вам у гэтым. Па атрыманьні Вашага №15, дзе будуць
скончаныя ўсе «працягі» — вазьмуся за канчальнае афармленьне крытычнага агляду «Напераду» (здаецца, пад загалоўкам «Пятнаццатка дванаццаткі»), які й пашлю хіба Вам, бо больш няма куды. Пра Вашую сувязь з Паньковам ведаю, рэч добрая.
На гэтым хачу скончыць гаворку з Вамі адным, а пагаварыць крыху з усімі 12-ма.
Дык тымчасам бывайце здаровенькі, пішэце!
Заўсёды Ваш АА
15.01.1949
СЛОВА ДА МАЛАДЫХ АД 90-ГАДОВАГА
Калі я быў падлеткам у маім Міры, гуляў на вуліцы «ў гузікі» або ў стракалку, я глядзеў на старэйшых людзей як на асобную катэгорыю, і мне ў галаву не прыходзіла, што некалі буду сам да яе належаць. А пазьней праз усе дзесяцігодзьдзі мяне інтрыгавала пытаньне: як старыя людзі глядзяць на сьвет і пра што яны думаюць. Mae спробы навесьці гутарку на гэтую тэму са «старымі» запамінальных вынікаў не далі. У гэтай няўдачы ляжыць дадатковая прычына маіх цяперашніх развагаў, бо мяркую, што сяго-таго з маладых сучасьнікаў можа цікавіць тое самае пытаньне.
Дык пра што я думаю?
Перш-наперш я думаю, што, калі чалавек пражыў дзевяць дзясяткаў і ўвесь час быў грамадзка актыўным, дык ягоны абавязак падзяліцца з маладымі сваім досьведам. Бо ў роспытах маладымі старэйшых сяды-тады задаецца пытаньне: «А што вы лічыце памылкамі ў сваім жыцьці? Што можна было зрабіць лепш?».
Дык што я мог зрабіць лепш? Якія былі мае памылкі?
Перад тым як адказаць на гэтыя пытаньні, хачу зрабіць заўвагу пра ЧАС. Так, пра час. Маладым гэта важна пачуць. Рэч у тым, што жыцьцё вымяраецца інакш, чымся пра гэта думаецца, — ня днямі, месяцамі ці гадамі, а часам. Час — асноўная мерка жыцьця. Час — галоўны жыцьцёвы рэсурс, і гэтым рэсурсам валодаеш ты. Практычныя амэрыканцы пранікліва выказаліся пра час як пра грошы: Time is money.
Вось жа запамятай: час — твой час — увесь падпарадкаваны табе. Ты — ягоны валадар. Гэта — твая
крыніца творчай энэргіі, ты яго выдаткоўваеш на тую ці іншую мэту. На больш карысную або менш карысную. Або на пустую.
Ёсьць вялікая розьніца ў тым, як на час глядзіцца ў маладосьці і ў старасьці. У маладосьці бачыш перад сабой час пасечаным: хвіліны — гадзіны — дні — тыдні—месяцы — гады. Г этая часавая трасянка спараджае ілюзію, што твайму часу няма канца. Час пры ягонай «пасечанасьці» выглядае значна даўжэйшым, чымся ён выяўляецца на самой рэчы. У гэтай зманлівасьці часу хаваецца небясьпека маладой асобе марнатравіць яго. Змарнаваныя адрэзкі часу, большыя й меншыя, найлепш відны з жыцьцёвага канца. У старасьці час выглядае цэласным, глядзіш на яго як на суцэльную глыбу, або лепш: як на адзіную скарбніцу нагодаў — выкарыстаных і нявыкарыстаных.
А цяпер пра мае памылкі, пра нявыкарыстаныя шанцы «зрабіць лепш».
Хоць мой дзед па бацьку, Сьцяпан Марцінавіч Вільчыцкі, прывучаў мяне малога да чытаньня, цяпер мне ясна, што з кнігамі я праводзіў замала часу, асабліва ў школьнай і сталай маладосьці, калі памяць у чалавека найвастрэйшая. А наагул, чытаньне праз цэлае жыцьцё вымагае дысцыпліны, асабліва вымагае карыстацца слоўнікамі. Слоўнікі ўзбагачаюць запас лексыкі, і гэтак узмацняеш сваё аналітычнае мысьленьне. Шкадую, што звычка такога чытаньня была ў мяне зь дзіркамі.
Шкадую, што калі ў 1950 г. у Бэлыіі ў Лювэнскім унівэрсытэце апынуўся перад выбарам кірунку наўчаньня, не пайшоў на філязофію заміж гісторыі. Шкадую, што не здабыўся на безупыннае вядзеньне калі ня дзёньніка, дык хоць дробных нататак. Такія нататкі, як бачу цяпер, нават самыя кароткія, даюць незвычайны эфэкт у аднаўляньні памяці. Варта ўвесь час трымаць у галаве кітайскую пагаворку: найслабейшы
алавік мацнейшы за наймацнейшую памяць. Памяць заўсёды патрэбная: у дадатак да ўсіх сваіх карысных функцыяў у маладосьці, у старасьці яна — найлепшы антыдот альцгаймэрскай хваробе.
Я веру ў жыцьцёвыя ідэалы. Паняцьці гэтыя акрэсьліваюць мэты, якія чалавек ставіць перад сабой. Ідэал — гэта арыентыр, праваднік, а таксама крытэрый пры выбары ня толькі галоўнага жыцьцёвага кірунку, але й драбнейшых выбараў-пастановаў. Хачу падкрэсьліць, што чым больш маеш свабоды выбару, тым важнейшая роля ідэалу, якім кіруешся.
Калі ў 1950 годзе мы, былыя выпускнікі Беларускай гімназіі, прыехалі з Англіі ў Бэльгію вучыцца ва ўнівэрсытэце, бальшыня з нас выбрала гуманітарныя факультэты. Чаму? А таму, што гуманітарныя веды ў моц нашага супольнага ідэалу былі найбольш адпаведнымі патрэбам вызвольнага руху й нацыянальнага адраджэньня.
Mae асабістыя ідэалы значна дапамаглі мне захаваць здаровы фізычны стан, інтэлектуальны багаж, добры настрой, аптымізм, аберагалі мяне ад лішняе чаркі ды ад уласьцівае чалавеку гультаяватасьці. Наяўнасьць ідэалу ўзмацняе жыцьцёвую дысцыпліну, мацуе працаздольнасьць. Мала таго, як паказваюць цяпер досьледы псыхалёгіі й нэўралёгіі, папулярнасьць асобы (а папулярнасьць — гэта вынік працы над сабой) забясьпечвае чалавеку мацнейшае здароўе й даўжэйшае жыцьцё. Вось чаму вельмі важна мець сабе праз усё жыцьцё «вялікую мэту». У катэгорыю «вялікіх мэтаў» я залічаю розныя дабрадзейныя акцыі, рэлігійныя й сьвецкія, у тым ліку патрыятычныя ўчынкі. Для мяне «вялікай мэтай» сталася беларуская нацыянальная справа, якую мы, маладыя, перанялі ад нашых школьных настаўнікаў і грамадзкіх дзеячаў. Нацыянальная справа ў маім разуменьні выглядае рамантыкай сувязі зь мінулымі пакаленьнямі народу. Мы павінны
адчувацца абавязанымі перад продкамі, бо карыстаемся каштоўнасьцямі, якія яны стварылі: перш-наперш мовай, а таксама мастацкімі багацьцямі (як цяпер вышыванкамі). У маім разуменьні асоба, каб быць паўнавартаснай, павінна быць цэласнай, павінна адчуваць глыбінную сувязь з папярэднікамі (сямейнымі й нацыянальнымі). Шчасьлівы той, хто адчувае такую сувязь, хто зьвязаны з Бацькаўшчынай ня толькі інтэлектам, але й інстынктам — як тыя скарынаўскія птушкі, рыбы й пчолы, што ведаюць свае гнёзды, віры й вульлі. I бароняць іх.
Адчуваньне сувязі з Бацькаўшчынай, зь ейнай традыцыйнай культурай, незалежна ад таго, дзе жывеш, — адно з найглыбейшых і найсаладзейшых пачуцьцяў. Пачуцьцё гэтае праз усё жыцьцё стабілізуе самаадчуваньне й уплывае на выдаткі часу, на прыярытэты ў дзеяньнях. А пад канец зямнога быту, калі асэнсоўваеш пражыты час, у цябе спакойна на душы, бо праз удзел у справах свайго народу чалавек становіцца неадлучнай частачкай ягонага адвечнага існаваньня.
Верасень 2016 Янка Запруднік
ДЗЁНЬНІК (1949-1954)
Сяброўскія мянушкі ўдзёньніку:
Алесь — Марговіч Аляксандар.
Вадзім, Дзіма, Малы, Сівы, Цьвір — Цьвірка Ўладзімер.
Вась, Вася Шчэць — Шчэцька Васіль.
Жук — Жучка Янка.
Паўло — Дзімітрук Павал.
Паўлюк, Паш, Паша, Пашка — Урбан Павал.
Франц — Запруднік Янка (Вітаўт Кіпель пра мяне).
Франц — Кіпель Вітаўт (я пра Вітаўта Кіпеля).
09.08.1949
Тамуартс (Tamworth, Staffs, England)
Дваццаць тры. Ці варта пытацца, колькі іх яшчэ асталося — дзясяткі ці мо’... Дый пашто гэта? — усяроўна «суджанага канём не аб’едзеш». А дваццаць тры ўсё-ткі мінула. Дзень, як і кожны зь іх, такі звычайны. Нязвыклы мо’, як на ангельскую пагоду — сьвеціць сонца й зусім цёпла. I дадумалася ж сьвяціць — якраз зь першага дня пасьля сканчэньня holiday (адпачынку).
Тася з Тамарай' прыслалі віншавальную паштоўку — не забыліся. Хлапцы ўсе сваімі справамі занятыя. Дзіма2 мо й дагадаецца. Ды чамусьці здаецца, што прамоўчваньне гэткіх «падзеяў» выглядае больш шчыра, па-сяброўску, чым пацісканьне рукды абабітыя словы
1 Дочкі Рудзікаў, сям’і з майго Міра, якая апынулася па вайне ў Англіі й жыла недалёка ад нашага шахцёрскага пасёлку.
2 Вадзім Сурко (пасьля 1946 г. Уладзімер Цьвірка), мой найбліжэйшы сябра яшчэ са школьнае лаўкі ў Міры.
пажаданьня шчасьця... А ў сыботу з гэтае нагоды трэба будзе зафундзіць па пару куфляў піва. Трэба будзе схадзіць таксама паглядзець на гэнага «сусьветнае славы» каўбоя, што мае ў сыботу вырабляць штукі на speed-way у Feyzely (арэна).
Часапіс1, відаць, яшчэ ня хутка закончыцца. I мне ж трэба будзе нешта напісаць. Бяда яго ведае — ніяк мусіць ад гэтага не адчэпішся. Вечна адцягваю з гэтым на апошні дзень. Ну, неяк будзе.
Можа гэтае «неяк будзе» й псуе шмат чаго, але пераіначыць цяпер пакуль што немагчыма. Трэба яшчэ шмат працаваць над сабой, каб «не адкладаць на заўтра тое, што можна зрабіць сяньня». I Калбасе ж2 трэба нейкую прамову напісаць!.. А ўсё ж такі неяк будзе...
Трэба зараз ісьці брацца за ангельскую й францускую. Лісты пачакаюць таксама.
Курыць ізноў пачынаю. I ведаю, што йзноў хутка кіну, а вось неяк зусім не чапаць не магу. Слабасьць волі?.. Патрэба арганізму? Цікава!
Так, дваццаць тры, як лёду, на сьпіне... Мама, напэўна, плача больш, чым у іншыя дні... Ужо шосты раз гадавіну маіх народзінаў сьвяткуе безь мяне. Бедная, колькі ёй гэта ўсё каштуе болю й сьлёз! I няўжо не пабачымся?! Адчуваю, як сьціскаецца сэрца ад гэтае думкі. Веру, аднак, у Ўсявышняга.
1 Г этае слова сустракаецца часта ў дзёньніку — не часопіс, а часапіс. Вымаўленьне перанята ад нашых гімназіяльных настаўнікаў.
4 Янка Калбаса — грамадзкі дзеяч у Брадфардзе, якому мы памагалі літаратурай і выдавецкай падтрымкай.
Чытачу, зацікаўленаму ў дадатковай інфармацыі пра ўспамінаных асобаў у Вялікабрытаніі, раю запасьціся кнігай Наталлі Гардзіенкі: Беларусы ў Вялікабрытаніі. Мінск: Медысонт, 2010. 617 с., ілюстрацыі. Атаксама: Запруднік, Янка. Дванаццатка. Дакумэнтальная аповесьць пра дванаййацёх беларускіх хлапцоў у Нямеччыне, Вялікабрытаніі й Бэльгіі (1946—1954 гг.). Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва. Нью-Ёрк, 2002. 510 с., ілюстрацыі.
Тамуартс, 10.08.1949
Паабедаў. Зараз на працу. Тыдзень пераломіцца напалавіну1.
Сяньня Івась узяў snack, dripping (перакуска зь мясной смажаніны — анг.). Ну і што? — Чарвякі знайшоў!.. Бррр... Занесьлі назад на кухню. Мэнаджэра не было. Хлопцы зрабілі авантуру. Dripping павыменьвалі на сыр і мармаляду. А гэта, аказваецца, ужо ня першы раз, знаходзілі раней у супе й капусьце. От, зладзеі!..
Івасю адно, беднаму, ледзь вантробы ня вырвала.
Пагода файная. Ня ведаю, што рабіць з вачыма — ісьці да лекара ці не?
Стараюся чытаць і пісаць як найменш, але ж зусім бяз гэтага не абыдзешся. Трэба будзе ўсё ж схадзіць да лекара.
(Пазьней увечар)
Толькі што прыехаў з працы. Зь першага кейджа (ліфтў) і адразу ж на бус (аўтобус) — усьпеў толькі глынуць meat-pie (мясную запяканку) ды кубак кавы.
Хлапцоў яшчэ няма. На дварэ вецер. Толькі што перастаў ісьці дождж, яшчэ капае із страхі. У пакоі чыста, сьветла. У гэткую пагоду, увечар, ён з завешанымі шырмамі, здаеццаўтульным, прыемным. Пасьля душу сяджу ў белай пасьцелі незгаладалы, неспрацаваны, малады, здаровы...
А колькі людзей ня мае тога, што маю я! Колькі іх тут, на эміграцыі, старых, адзінокіх, чакаючых усё ў лягерох на сваю новую «бацькаўшчыну»... Колькі іх там, на Бацькаўшчыне, бяз волі, без кавалка хлеба, чакаючых на нас і на лепшыя часы... Так, у гэткія хвіліны толькі дзякуеш Кону, што ён зрабіў так, а не інакш са мной.
Добра, што хоць нарэшце сабраўся весьці дзёньнік. Падагнаў мяне Алесь (Марговіч), «Dracula», якую цяпер чытаю, ды дзень народзінаў — круглы пачатак.
Зараз так соладка засьнецца!..
1 Серада ў шахце была пэўны час днём тыднёвай зарплаты.
Тамўартс, сыбота, 13.08.1949
«Замочвалі» мае 23. Выпілася крыху пайнтаў (мерка піва).
Перад гэтым былі на фільме «Scott of Antarctic» — файны фільм. Такія фільмы, аснованыя на фактах, пакідаюць чамусьці моцнае ўражаньне. Файны мамэнт там, дзе Scott і ягоныя чатыры сябры зьнікаюць на Паўдзённым полюсе. Музычнае афармленьне ў некаторых мясьцінах, асабліва на пачатку, кранае за душу. Ня дзіва, што на апошнім фільмовым конкурсе ў Чэхіі гэты фільм узяў першае месца.
На «замочцы» падпілі крыху — былі нашых сямёх з Дванаццаткі ды Антось і Міхась Камінскія (сябрыўкраінцы).
Апошнія два свае «сьвяты» неяк зыходзілі, а сяньня ўрэшце сабраўся. Ну, што можна было, тое зрабілася.
У галаве крышку кружыцца. Узаўтра зборка Дванаццаткі. Ізноў — неяк будзе, хоць на гэты раз «трыё»1 падрыхтаванае больш, чым на апошняй.
Так, дабранач!..
Тамўартс, 14.08.1949
Учора важыўся — 13 стоўнаў 4 фунты2. Пару месяцаў назад быў усяго 12 і 2. А калісьці ж у Шкоцыі аж да 14 даходзіла.
Раніца файная. Зараз едзем у Nuneaton на зборку. Хлопцы некаторыя хочуць рабіць радзей чым раз у тры тыдні. Думаю аднак, што ня варта.
Галава крышку пабольвае, але ня страшна. Добра, што пасьля зборкі на начную шыхту ня трэба йсьці. Наступны тыдзень ранішняя. Жук затое наракае, што яму выпадае на ноч.
Палавіна дзясятае — трэба зьбірацца...
1 Трыё — трох сяброў «Дванаццаткі», часова адказныя за вядзеньне справаў нашай групы. Такімі былі Ўладзімер Цьвірка, Алесь Марговіч і я.
2 Брытанская мера вагі: адзін стоўн — 14 фунтаўабо 6,35 кіляграма.
Заўтра раненька йзноў на працу. Зборка адбылася. Сабраліся ўсе — у Nuneaton якраз добрае месца. Добра, што Бута апароў гэныя баракі — са скаўтамі заўсёды дагаварыцца можна.
Зборка прайшла добра. Дагаварыліся, як кажуць, па ўсіх пунктах. Рэфэрат наступны падрыхтуе Бута — возьме час ад Напалеона да 1905 году. Карасёў рэфэрат можна адлажыць — без матар’ялу нічога ж не падрыхтуеш. Тым больш «Значэньне палітычных арганізацыяў»... 3 Бутам прыйдзецца пад’ехаць некаму ў справе БННХР' — мо’ й мне на’т. Наступная зборка аж за чатыры тыдні. За тры тыдні мо’ зьезьдзіцца на гэны лёнданскі «баль» — пабачым.
Вечар сяньня запраўды летні. Хадзілі ў кіно, пасьля — на пару шклянак піва. Пару гадзінаў прахадзіў зь Дзімам па Тамўартсы, а пасьля пехатой прыйшлі ў гостэль. Гутаркі кружацца ўсе вакол Бэлыіі. Як будзе, калі паедзем? Што станецца, калі не? Хутчэй бы разладаваць гэты акумулятар чаканьня! Ня ведаю, я дык не магу ўявіць сябе на ўнівэрсытэце. Мо’ гэта таму, што столькі значэньня прыдаеш усяму гэтаму.
Трэба неяк зрабіць, каб займацца францускай сыстэматычна. Хто яго ведае — столькі гэтых штодзённых справаў. Заўтра напішу Каханоўскаму2 — хай прышле гісторыю партыяў.
Тамуартс, 15.08.1949
Толькі што «зрэзаўся» з Жукам і Паўлом пра прываткі3. Значыць, па-іхнаму, з Бэльгіі нічога ня выйдзе,
1 БННХР — Беларускі Незалежніцкі Народна-Хрысьціянскі Рух. Запачаткаваны ён быў у Лёндане ў канцы 1947 г., а аформіўся арганізацыйна ў сакавіку 1948 г. на першым агульным зьезьдзе.
2 Аўген Каханоўскі, наш выкладчык беларускай мовы ў Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы, які завэрбаваў нас у сваю Нацыяналдэмакратычную партыю перад ад’ездам у Англію.
3 Пераход на прыватную кватэру, што значыла адыход ад групавога пасяленьня, а ў выніку — паслабленьне дысцыпліны й супольнай дзейнасьці.
трэба будзе браць карэспандэнцыйны курс. У гостэлі вучыцца нельга будзе — перашкаджацьмуць, да злосьці даводзіць; у Reading Room’e зімой поўна народу, не аддыхнеш душой... Да гэтага — недасыпаньне ды недаяданьне... Трэба йсьці на прыватку. Знайсьці файную такую... I браць карэспандэнцыйны курс...
Ачасапіс?.. Аўся праца?.. Што з гэтым?..
Дык гэта рана ці позна прыйдзецца кінуць. Ня будзеш жа да сьмерці сядзець у гостэлі й рабіць. Трэба аб сабе таксама падумаць. Ужо яму 25 гадоў... А сваю частку, якую ён цяпер робіць, дык ён і на прыватцы жывучы ад яе не адкажацца.
Я ўжо ўяўляю сабе, як будзе выглядаць часапіс, калі параспаўзаюцца ўсе па сваіх прыватках.
Сказаў проста яму, што хоча «хвост утуліць», дык зазлаваўся нечага... А «Вератні»1 ж ёсьць. Дык па Паўлушынаму, можна будзе на гэта выхад знайсьці.
Трэба будзе некалі на зборцы пагаварыць аб гэтым.
Усё дзеля таго, што з Бэльгіі нічога не чуваць. Пачынаецца ўжо «пераладоўваньне».
Так, калі стыпэндыяў на восень не дачакаемся, прыйдзецца гаварыць з гэтымі сур’ёзна, мо й востра на’т. Цікава, колькі яшчэ гэткіх «прыватчыкаў»
1 Калектыўная пісаная дамоўленасьць «Дванаццаткі», у якой былі сфармуляваныя наступныя мэты: «пашырэньне й паглыбленьне незалежніцкае ідэялёгіі між суродзічаў на эміграцыі, эвэнтуальна на Бацькаўшчыне, а асабліва — між моладзі; скіроўваньне сілаў моладзі на творчы шлях, карысны ддя нацыянальнае справы; выяўленьне арганізацыйных здольнасьцяў і ініцыятывы паасобных адзінак да працы ў арганізацыях; недапушчаньне паасобных сяброў ці арганізацыяў моладзі да крокаў, якія пасярэдня ці беспасярэдня могуць шкодзіць нацыянальнай справе ці загрожваць чысьціні незалежніцкае ідэялёгіі; падрыхтоўка моладзі да гатовасьці збройнага змаганьня за Незалежнасьць у сваіх нацыянальных фармацыях, як і да працы ў вольнай Бацькаўшчыне; бесьперапынная праца над сабой». — гл.: Запруднік, Янка. Дванаццатка. Дакумэнтальная аповесьць пра дванаццацёх беларускіх хлапцоў у Нямеччыне, Вялікабрытаніі й Бэльгіі (1946—1954 гг.). Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва. Нью-Ёрк, 2002. С. 464—468.
знойдзецца. Думаю, што буду, калі буду, апошнім. Ну і Дзіма, зразумела. Васіль думае цьвяроза. Алесь у гэткі мамэнт, спадзяюся, будзе трымацца таксама.
А мо’ за згодай усіх пойдзем «прыватнымі» сьцежкамі? I тады... наш сяньняшні пастронак — парвецца на дробненькія пастроначкі й канцы ў кажнага так добра зыдуцца, і будзе адзін з другім «аддыхаць душой» у камфорце, адкормлівацца дасыта й... спаць...
He, тут і каб хацеў разачаравацца, панаракаць, што «не вязе», дык ня зможаш — Жук з Урбаном трымаюць цябе на духу... Ой-ой, дык гэта ж у чаканьні на студыі.
Як будзе выглядаць «дванаццаць» за год-другі!..
Дзень — ні часіны вольнае. Напісаў Дзядзьку Міхасю' й сп. Каханоўскаму2. Лістоў тры яшчэ ёсьць напісаць. Узяў лекцыю францускае. Зараз лягу пачытаю.
3 вачыма ня ведаю, ці йсьці далекара, ці не. Здаецца, крыху лепш.
Цікава, што Гава (ці не дачка Васіля Варгана, якая жыла ў Полыйчы) доўга ўжо ня піша. Недзе, мусіць, дрэнна зь ёю. Ермаловіч (суродзіч-беларус) таксама маўчыць, хоць па ім адразу было відаць, што жыве ў страху.
Што робіць мама цяпер? Дзе Аркадзь3? Вучыцца недзе... на каго?.. Добрай ночы ім!
Тамўартс, нядзеля, 21.08.1949
Сяньня былі ў Ковэнтры4. Паехалі ўчора вечарам — я, Дзіма й Жук. Васі й Карася, зразумела, дома не засталі. Улезьлі цераз вакно. Па гадзіне 12-й прыцягнуліся й яны.
Сяньня а 11-й гадзіне пайшлі на першую беларускую багаслужбу ў нашай акрузе. Сьвятар сустрэў нас
1 Міхась Міцкевіч, малодшы брат Якуба Коласа.
2 Аўген Каханоўскі.
3 Аркадзь — родны брат у Беларусі, на тры гады малодшы.
4 У Ковэнтры жылі «дванаццаткаўцы» Васіль Шчэцька й Леанід Карась.
з працягнутай рукой — думаў ужо, што нікога й не дачакаецца. На службе было чалавек зь дзесяць. Пяяць не было каму, дык пяялі самі... выйшла на’т нязгорш. На канец запяялі «Магутны Божа»1. Атрымалася зусім добра. Царква там вялікая, і малітва гучэла запраўды цудоўна. Айцец быў уражаны.
Пасьля пайшлі да сп. Сакалоўскага на кватэру й абгаварылі справу залажэньня свайго собскага прыходу. Павінна хіба ўсё пайсьці добра. Праўда, падчас службы быў успомнены архіяпіскап Сава2, але таксама й япіскап Сергій, узначальваючы пакуль што Беларускую Аўтакефальную Праваслаўную Царкву. Запрапанавалі айцу ў часе службы ўспамінаць у малітве таксама й Беларускі Народ, і Сьвятую Аўфрасіньню Полацкую.
Сьвятар наагул падыходзіць да справы вельмі іпчыра, і трэба думаць, што пры нашай актыўнай падтрымцы прыход будзе заложаны й будзе праводзіцца вельмі карысная нацыянальная справа.
У сваёй пропаведзі айцец зазначыў, што мусім вярнуцца на Бацькаўшчыну з усім набытым дасьведчаньнем і будаваць Вольную Беларусь.
Пасьля ў гутарцы зазначыў на’т, што недзе пад Каляды варта было б выдаць свой праваслаўны часапіс. Пабачым — зрабіць можна будзе.
Вярнуўся «дамоў» каля гадзіны 4-й. Цэлы дзень нічога ня еў. У 4:45 — вячэра й пасьля — кіно.
Паўлюк «замачыў» свой касьцюм. Выпіў пару пайнтаў. Хутка трэ’ пераадзявацца й ехаць на працу.
Касьцюм жа й я ўчора прывёз — шэры. Файны касьцюм, толькі паясьніца крыху цеснаватая. «Замачыць» таксама можна будзе.
Трэба пісаць вершы. Ну, дабранач!..
1 «Магутны Божа» — рэлігійны гімн, словы Натальлі Арсеньневай, музыка Міколы Равенскага.
2 Архіяпіскап Сава — першаіярарх Польскай Праваслаўнай Царквы.
Тамўартс, панядзелак, 22.08.1949
Ну і ночка ж была! Але затое спаць дык ніяк не хацелася...
Першы раз на фэйсе (у забоі). Ды яшчэ безь ніякага трэнінгу, безь нічога — і на stripping1.
Порткі, сарочку й трусікі павесіў сушыць — мокрае ўсё навылет.
Раніцай узяў сабе пару новых накаленьнікаў. Гэтыя старыя, што Д’ік2 даў, трэба выкінуць.
3 працай, як на першы раз, справіўся добра. Сем ярдаў амаль выкінуў. Джак пад канец дапамог крыху.
Чуюся напрацаваўшымся, але не зусім змучаным. Але ж і папацеў!.. Валасы адпарваюцца пад каскай — аж страх. Ня ведаю ўжо, як усьцерагчыся ад гэтага. На хлопцаў наагул як глянеш, дык куды галовы ня тыя. Лысее народ...
Зараз пераадзенуся. Цікава, што сяньня за праца будзе.
Тамўартс, 24.08.1949
Рагуля (Барыс) падкінуў ізноў надзеі на Бэльгію. У пачатку наступнага месяца павінен быць канкрэтны адказ. Айцец Гарошка выстараўся нібы 6 стыпэндыяў у Гішпаніі, але туды Рагуля ехаць ня раіць: узровень ніжэйшы ды, акрамя гэтага, трэба тварыць моцны цэнтар у Лювэне.
Напісаў сяньня да IRO (International Relief Organi­zation) у справе матар’яльнай дапамогі — можа штонебудзь і выйдзе. 3 гостэлю пішуць шмат. Заявы гэтыя будуць паказнай статыстыкай ангельцам што да намераў чужынцаў асяляцца настала ў гэтай country (краінё).
У забой больш не пасылалі. Учора быў на haulage’bi (вываз грузу); пазаўчора, разам із старым — на biting‘y (пракладка трэкаў). Мо’ й лепш так — праца ўсё ж
1 У забоі на канвэеры.
2 Dick Smith — мой напарнік-кіраўнік.
зусім ня тая. Гэты тыдзень раблю шэсьць шыхтаў; уся праблема цяпер — гэта як найбольш зарабіць да выезду на навуку.
Тамўартс, 29.08.1949
Пачынаюць хлопцы карты ў ход пускаць. Апошнюю ноч прасядзелі навылет. Паўло 26 бобаў (шылінгаў) прасадзіў і квіт. Трэба будзе нешта рабіць з гэтым.
У наступную сыботу, магчыма (мусіць напэўна!), зьезьдзіць у Лёндан на вечарыну й на зьезд «Жыцьця». Пагляджу, мо’ пару кніжак купіцца.
Цераз тры тыдні ў ВІаскрооГе ілюмінацыю ладзяць — варта было б зьезьдзіць.
Гава нарэшце ліст прыслала. Значыць, нічога зь ёю ня сталася — была проста ў санаторыі.
Рагуля яшчэ аднаго ліста прыслаў. 3 Гішпаніяй у нас нічога ня можа быць, бо там прыймаюць на стыпэндыі толькі каталікоў.
У «Баявую Ўскалось»1 трэба было б што-небудзь напісаць — маю ўсяго тыдзень часу. Прыйдзецца некаторага дня садзіцца за вершы. А так неахвота: ангельскую вучыць, францускую зубрыць, у свой часапіс сёе-тое трэба й г. д., і г. д.
Калі застанемся тут на зіму (ня дай Божа!), дык думаю пашукаць настаўніка ангельскай мовы і, можа, танцаў. Зрэшты, будзе відаць.
Тамўартс, 11.09.1949
У пазапрошлую сыботу мы зь Дзімам паехалі ў Лёндан. У сыботу вечарам мела быць першая беларуская вечарына, ладжаная лёнданскім аддзелам ЗБВБ, а назаўтра — 2-гі агульны звычайны гадавы зьезд БХАА «Жыцьцё»2. Нехта з нас мусіў ехаць абавязкава (прасілі
1 «Баявая Ўскалось» — літаратурны часопіс, які выдаваў Сяргей Хмара ў Таронта ў Канадзе.
2 БХАА «Жыцьцё» — Беларускае хрысьціянскае акадэміцкае аб’еднаньне «Жыцьцё». «Яно мела на мэце гуртаваньне беларускіх
Дзёньнгк (1949-1954)115 абавязкава ўсіх, але дзе там!). 3 грашыма ў хлапцоў наагул слабавата, дык, акрамя нас двух, і ехаць ніхто не захацеў. У Дзімы з грашыма найгорш, дык мо возьме сабе на дарогу з касы’. Вечарына была файная. Мы крыху спазьніліся: езьдзілі да Лашука2 на падвячорак, але патанцаваць яшчэ ўсьпеў, ну і, зразумелая рэч, напацецца. Адзеў свой новы касьцюм, а ён даволі т’кі масыўны, дык было страшэнна потна (ды яшчэ гэты няшчасны гальштук!). Узяў быў таксама з сабой нацыянальную сарочку, але, сьпяшаючыся, забыўся адзець. Добра, што й не адзеў, бо сам адзін чуўся б крышку няёмка.
Нашыя прабавалі пяяць крыху, але, не падрыхтаваўшыся, выходзіла ў іх слаба. Я, зрэшты, выйшаў навонкі, каб ня слухаць.
Аркестра была ўкраінская. Гралі танцы кантынэнтальныя — і нічога сабе на’т.
Нейкі скаўт-паляк прабаваў гаварыць з намі наконт стварэньня ці, лепш, наладжаньня супрацоўніцтва між скаўтамі з-за «зялезнай заслоны» (памяняліся на’т адрасамі), але ня ведаю, ці ў нас што-небудзь з гэтага выйдзе.
На вечарыне было даволі людна — чалавек каля двухсот. У буфэце піў толькі ліманаду, бо наеўшыся быў удоваль.
Палавіна дванаццатай. 3 апошнім цягніком мэтро, зь мяхом «кейксаў», зь песьнямі й выклікамі «Лёндан наш!» (некаторыя былі крыху падвыпіўшы), вярталіся ў Беларускі Дом.
студэнтаў, кандыдатаў на студэнтаў і асобаў зь сярэдняй і вышэйшай асьветай. <...> У склад Аб’еднаньня ўваходзіла значная частка ‘Дванаццаткі’» — гл.: Гардзіенка, Наталля. Беларусы ў Вялікабрытаніі (Бібліятэка Бацькаўшчыны, кн. 18). Мінск: Медысонт, 2010. С. 392, 393.)
1 Каса «Дванаццаткі», у якую мы плацілі складкі на фінансаваньне нашага часопісу й іншых выдаткаў.
2 Аляксандар Лашук — грамадзкі дзеяч, жыў у Лёндане.
Назаўтра быў зьезд «Жыцьця» ў доме а. Сіповіча. Прайшоў звычайна, калі не лічыць інцыдэнту з с. (сябрам) Аморам і ягоным бязбожніцтвам, ці як сказаць. Справу гэтую падняў Надсон у выглядзе агульна-прынцыповым. Амор прыняў гэта адразу на сябе, а старшыня Грышкевіч ня змог утрымаць дыскусіі ў агульных рамках. Выйшла тое, што Амор «вялікадушна» заявіў, што ён можа выступіць, каб пазбавіць арганізацыю непрыемнасьцяў.
Дзіма, як дэлегат, мае ехаць у Бэльгію на зьезд ЦБСА (Цэнтраля Беларускіх Студэнцкіх Арганізацыяў). Дарогу мае аплаціць «Жыцьцё», але я ня ведаю, як яму гэта ўдасца.
У айца адкапаў два беларуска-маскоўскія слоўнічкі. Хоць пад расьпіску, але ўсё ж вымаліў іх на два тыдні.
Уначы на панядзелак, стоячы ўсю дарогу ў калідоры, дабраліся цягніком «дамоў».
У аўторак выслаў Лашуку (Аляксандру) «Раніцу».
У сераду прыйшло сала й каўбаса, што Алесь выпісаў зь Лёндану. Надзвычайная ідэя! За 7 шылінгаў два фунты сала заўсёды сабе можна пазволіць.
Выслаў таксама заказ на 500 штук гільзаў1, але нешта не адказваюць і не прысылаюць.
Учора напісаў лісты Тасі, Баранчыку й Сіўку. Хадзіў на «Blue Lagoon» (фільм), а пасьля зайшоўся ў бар. Няважна чуўся з жыватом, дык па пары пайнтаў пайшоў спаць.
Сяньня ранічкай меліся ехаць цягніком у Coventry на багаслужбу, але ўчора падалі мне няправільны час цягніка, дык прыйшлі запозна. Паедзем бусам, хоць на багаслужбу можам спазьніцца.
Пагода стаіць цяпер надзвычайная. Пахне крышку восеняй. Як заўсёды, на гэткіх пераломах пораў году перажываеш больш, чым калі.
1 Гільза — пустая цыгарэціна для запоўненьня яе табаком.
А наагул заўважаецца, што пакрыху пачынаеш уладкоўвацца ў агульных абставінах. Што будзе за пару гадоў, калі так?!.
Тамўартс, 14.09.1949
У нядзелю ўсе бачыліся з Рагулем, гутарылі. Вынікі гутаркі: кажны станоўча рыхтуецца да выезду ў Бэльгію. Найцяжэйшае пытаньне цяпер — грошы. Як падумаеш, дык і тое трэба, і тое трэба...
Багаслужба ў нядзелю была традыцыйная. Сьпяваць не было каму, а да гэтага яшчэ тон быў такі страшны, што ніяк хапіць нельга было. Добра, што прыехалі пазнавата, дык служба была скарочаная — неяк адмармыталі. Слоў ня ведае ніхто таксама. Шчэцька падказвае «Табе Госпадзі», а сьвятар «Памілуй Госпадзі», а ў нас наагул толькі «Госпадзі» чуваць. 3 Савай гэтым нешта рабіць трэба. Як пачуеш, дык толькі грэх у сьвятым месцы наганяе.
Кватэры айцу яшчэ не знайшлі. Справа парафіі выглядае наагул бледнавата.
Тры нядзелі ўжо як на afternoon (на папаўдзённай шыхце). Трэба ціснуць грошы. Выпісаў быў 500 штук гільзаў, аднак трэба кінуць гэтую забаўку. Тым больш што харката страшэнная.
Сяньня прыйшло сала. Наагул перакуска гэткая — ідэя зусім нядрэнная: лепш зьесьці тыя шылінгі, чым на піве прапіць.
Які факультэт выбраць — эканоміку? Мусіць так і прыйдзецца зрабіць, бо гэта найбольш патрэбная рэч на выпадак здабыцьця незалежнасьці. Трэба будзе Кіпелю напісаць. Што яму мэдыцына ўздумалася?!
У «Баявую Ўскалось» хоць зарэжся, а пішы. Заўтра трэба слоўнікі а. Сіповічу адаслаць.
Пагода сапсэцілася. Заўчора ўжо зусім восеньскі дзень быў. Лета й так адстаяла ня блага.
Тамўартс, 22.09.1949
Напісаў Белямуку (Міхасюў Магчыма, што падумае што-небудзь дрэннае аб нас, але што мы можам зрабіць цяпер, перад самым ад’ездам. Як падумеш, што столькі табе яшчэ рэчаў бракуе, дык здаецца, што голаму прыйдзецца ехаць, хоць ня ведаю, ці гэта ўсё, што маю, за раз забраць можна.
Трэба будзе мусіць Олі напісаць калі-небудзь. Цікава, як яна там маецца. Галя піша (Алесю), што зь нейкім украінцам прабуе рамансаваць. Ну, што ж — няхай сабе; шкада толькі, што не са сваім.
Чацьверты тыдзень ужо хаджу на afternoon (на папаўднёвую шыхтуў Том казаў, што быццам бы мне маюць працу зьмяніць (з Д’ікам Паўло мае йсьці). У забой? Ну, што ж — падзарабілася б крыху.
Балазе адваліў пару вершаў у «Баявую Ўскалось». На пару тыдняў будзе супакой.
Тамўартс, 26.09.1949
На дварэ туман. Цёпла. Толькі што кончыў зьбіваць часапіс (№21). Па абедзе завязуць абрэзваць.
У сыботу езьдзіў у Nuneaton. Думаў купіць сабе паліто ці шкуранку (студэнцкую!), аднак замест усяго купіў спартовую блюзу. Хлапцом спадабалася; думаюць купляць таксама. Алесь пальто нажыў сабе.
Перад абедам прыяжджаў прадстаўнік NCB у справе падвышкі платы за гостэль да 35/(шылінгаў). Ад нашых быў я. Гаварылі, жаліліся, расказвалі... На гэтым хіба й кончыцца. Кажуць, што, быццам бы, да лютага месяца наступнага году паступова маюць падвысіць плату да 50/-.
Увечар, як заўсёды, — кіно й пара пайнтаў. Швайчук зь Піліпам прывезьлі часапіс. 3 «ачком» скандал. Уселіся ўжо былі на цэлую ноч. Угаворы не памагаюць. Павыкручваў лямпачкі, дык недзе з умывалкі прынесьлі. Паабяцалі граць да трэйцяе. У тры скончылі.
На наступнай зборцы трэба будзе «аштурцаваць» гэтую «двойку».
У Nuneaton бачыў Буту. Зборку прапанаваў зрабіць у яго ў Arley. Хай будзе так.
У Дзімітрука на кватэры страшнавата. На мяккай мэблі пылу, хоць бульбу садзі. Стары, седзячы за абедам, брудны (кагадзе з шахты), згідзіць сама нябрэзглівасьць.
Нядзеля. Дзень, хоць пахне восеняй, — цудоўны. Злажыўся часапіс. Пасьля — амаль дзьве гадзіны нуднага паседжаньня на Residents Committee (пасёлкавая рада). Прыяжджаў Васіль. Палец на назе ў яго ў гіпсе — прыдушыў крышку (бяз safety boots). Карась таксама ў карты грае. Увечар кіно. На пайнты (мерка піва) шкада грошай. Цьвірка, зразумелая рэч, заглянуў у бар, хоць перад абедам гадаў, ці ў кіно варта йсьці (грошай няма). Гаварыць яму — невялікая карысьць.
Сала ёсьць хоць расьперажыся. Есца, колькі можа ўлезьці.
Панядзелак. Цёпла. Туман. Зьбіў часапіс. Пачытаю крыху Дастаеўскага й пайду на працу.
Дзёньнік страшна цяжка весьці. Ведаю, што пішу ня так, як хочацца, але на гэта трэба больш часу, а яго няма.
Пачаў чытаць «Преступленйе й наказанйе». Усё-ткі Дастаеўскі, а яшчэ не чытаў — сарамнавата... Кавалачкі ёсьць файныя, вось хоць бы гэты:
— Мйлостйвый государь, — начал он почта с торжественностню, — бедность не порок, это йстана. Знаю я, что й пьянство не добродетель, й это тем паче. Но ншцета, мллостйвый государь, нйіцета — порок-с. В бедностм вы еіцё сохраняете своё благородство врождённых чувств, в нйіцете же нйкогда й нйкто. За нйшету даже й не палкой выгоняют, а метлой выметают йз компанйй человеческой. Чтобы тем оскорбйтельнее было; й справедлйво, йбо в нпшете я первый
сам готов оскорблять себя. Н отсюда пнтейное!..» (Мнловндов).
Тамўартс, 27.09.1949
Устаў раненька (7 гадз.). Напісаў Францу (Вітаўту Кіпелю) ліст (задурыў сабе галаву гэтай мэдыцынай) — мо’ й адгавару.
Чытаю далей Дастаеўскага.
Тамўартс, 30.09.1949
На дварэ запраўдная восень. Заўтра мо’ таксама на працу сходзіцца. Цьвірка рыхтуецца ў Бэльгію на зьезд ЦБСА. У сыботу мае ехаць.
«Преступленне н наказанне» канчаю. Наконт абідчывасьці сказана даволі трапна:
«...у женіцнн случан такне есть, когда очень н очень прнятно быть оскорблённою, несмотря на всё ввднмое негодованне.. Онн у всех есть, этм случан-то; человек вообше любнт быть оскорблённым...» (Свмдрнгайлов).
Тамўартс, 05.10.1949
У сыботу купіў сабе валізу. Нарэшце! 3 Алесем куплялі. Валізкі такія сабе, але калі прыйдзецца ехаць, дык усё ж будзе выгадней.
У нядзелю зборка. У Буты. Хатка ягоная самая звычайная. Зь цесьцямі памірыўся ўжо. На зборцы карцёжнікаў асадзілі. Заракліся. Залатыя кольцы маем сабе справіць. На наступнай зборцы — конкурс праектаў. 3 рэфэратамі туга йдзе й вяла. Наагул, заядае нас гэтая канкрэтная прапагандавая акцыя. Адзін Вострыкаў хіба толькі больш баявы ў гэтым.
У панядзелак купіў сабе жалейку. Навучуся не навучуся граць, а няхай будзе — забаўка. Нейкая ахвота навалілася йзноў ноты вучыць на акардыёне. Зьбяруся на гэты раз зь сіламі, каб вытрываць гэтае зубрэньне.
Чытаю далей зноў «Прест. м наказан.»:
«...ннзкне потолкн н тесные комнаты душу н ум теснят!» (Раск.).
Тамўартс, 06.10.1949
«Нет ннчего в мнре труднее прямодуіпня н нет ннчего легче лестн». (Свндрнгайлов).
Тамўартс, 07.10.1949
Кончыў чытаць «Преступленне н наказанне».
Тамўартс, нядзеля, 09.10.1949
Цэлую ноч цыбурыўдождж. Дзеньхмарны. Настрой нейкі асаблівы сяньня. Можа, гэта ад сну. I цікава! Як кашмар усяроўна. Разоў чатыры прачынаўся й за кажным разам тэма сну прадоўжвалася. Чаму зноў яна прысьнілася? Сустрэўся зь ёю пасьля пяці гадоў нібы (сам гэта знаю!). Яна ў Нямеччыне была ці што. Заместа каханьня — нейкае асабліва блізкае сяброўства. Расказваў пра ўсё. Вусны ўжо ня тыя. Недзе ў падсьведамасьці, што яна быццам бы к.... I адчуваеш, што падсьведамасьць гэтая прыдушыла сабой жывое яшчэ каханьне...
За ноты ўзяўся заядла. Спадзяюся ўсё ж на гэты раз выцягнуць да канца. Ад крыку ў бараку аж праціўна робіцца. Добра, што хоць на пару гадзінаў пазбыўся (крыкуноў) — у кіно паперліся.
Швайчук, брыда, у карты далей рэжа. Няўжо яго ўжо нельга адцягнуць ад гэтага? Трэба кончыць кніжку Дастаеўскага; чытаю «Кроткую»;
«Дешёвое велнкодушне всегда легко, н даже отдать жнзнь — н это дёшево, потому что тут кровь кнпнт н снл нзбыток, красоты страшно хочется! Нет, возмнте-ка подвнг велнкодушня трудный, тнхнй, неслышный, без блеску, с клеветой, где много жертвы н нн каплн славы, — где вы, смяюшнй человек, перед
всемн выставлены подлецом, тогда, как вы яснее всех людей на земле, — нут-ка попробуйте-ка этот подвпг, нет-с, откажетесь!»
Тамўартс, 11.10.1949
Раніца цёплая надзвычай. Камары. Пахне восеняй, як ніколі. За сьцяной музыка. Адчуваеш нешта й сумнае, і радаснае ў сабе. Сум — ад цёплай, пахкай раніцы й ад музыкі; радасьць — ад лёгкага суму й ад паўнейшага ўспрыманьня жыцьця ў гэткія хвіліны. Зрэшты, такое адчуваньне суправаджае заўсёды рэзкія пераломы пораў году. Учора зрадзілася маленькая ідэйка на верш «Падае ліст», папрабую напісаць. Цэлы тыдзень за акардыён брацца нельга, бо двух чалавек на начной шыхце. Мадзяр прабаваў учора скандал рабіць. Адчуваю, што ноты даюцца ня цяжка. Часу толькі.
Буцы думаў дацягнуць да выезду ў Бэлыію, аднак прышлося ўчора новыя ўзяць. Старога на працы не было ўчора. Я быў на «юніце». Работы няма абсалютна. Цэлую шыхту выбіваў крапкаваныя ноты. Пара было б ужо afternoon зьмяніць.
Як толькі высьветліцца справа з Бэльгіяй адмоўна, віхрам пачнуцца плянаваньні калядныя.
Тамуартс, 11.10.1949
На перадапошняй зборцы 12-кі:
Шчэцька: «Вось калі Карась хоча выказаць нейкую думку, дык ён скажа ў дзесяць разоў больш слоў, чым патрэбна».
Карась (спакойна): «Гэта таму, што ў мяне слоўнік багаты...»
А сяньня: нягледзячы на тое, што традыцыі «Галоднай браціі»1 пакрыліся пылам сытасьці, час ад часу старое прыпамінаецца. Алесь, чытаючы газэту, раптам згледзеў, што палавіна першае; схапіў кубкі, вілкі,
1 Жыхары вучнёўскай бурсы ў Міхэльсдорфе.
нажы й з протадзіяканскім басам «Бра-а-а-ці-я-я-я...» павольна высунуўся з хаты. Ён у нас «паважаны», хоць па аўсянку некалі (у Міхэльсдорфе) галёпам лётаў, хоць і ў «калгасе» (вучнёўскай бурсе) ня быў.
Тамўартс, 15.10.1949
Увечары Цьвірка паехаў у Лёндан, каб адтуль падацца ў Бэльгію на зьезд ЦБСА1. Зборку адлажылі на тыдзень пазьней.
За гостэль сяньня трэба ўжо плаціць 35/(шылінгаў). Плаціць ня хочам, хоць шмат іншых гостэляў ужо, кажуць, заплаціла. Тры разы ладзілі сход, але ўсё йдзе вяла, і ніякае ініцыятывы няма. Заўтра яшчэ адзін сход мае адбыцца. Папратэстуем крыху, але плаціць прыйдзецца.
У кіно не хадзіў. Налягаю на ноты й кніжкі наагул. Прачытаў «Воля й посьпех» О. Мардэна. Кніжка надзвычай карысная, як маладому, так і старому. Змушае задумоўвацца шмат-шмат над чым. Хоць бы гэткае: «Чалавек, пазбаўлены весялосьці, падобны да возу без рысораў; хто ў ім едзе — наражаны на непрыемнае трасеньне праз цэлае жыцьцё».
Гэная кніжка — гэта жыцьцёвы лемантар, падручнік і энцыкляпэдыя. Надзвычайная!
Тамўартс, 17.10.1949
Учора на bus-stop ля нашага гостэлю раптам чую «Do you hear?» Гляджу — Д’ік! Зазваў у дом сястры ягонае
1 Зьезд Цэнтралі Беларускіх Студэнцкіх Арганізацыяў адбыўся ў Лювэне 16—22 кастрычніка 1949 году. На ім прамаўляў наш будучы апякун і мэнтар а. Робэрт ван Каўэлярт, старшыня бэльгійскага Камітэту дапамогі беларускім студэнтам. У сваёй прамове ён «асаблівую ўвагу зьвярнуў на ролю й абавязкі студэнта наагул, а ў асаблівасьці на тып студэнта-беларуса — змагара за вольную й незалежную Беларусь». На зьезьдзе быў зьменены назоў ЦБСА на ЦБАА — Цэнтраля Беларускіх Акадэміцкіх Арганізацыяў. Старшынём ЦБАА застаўся Барыс Рагуля. Цьвірка быў абраны за аднаго з трох рэфэрэнтаў. («Беларус на Чужыне», № 16, 25 лістапада 1949).
жонкі. Выпіў cup of tea. Дагаварыўся сустрэцца вечарам у «Bull’s Head» пасьля кіно. Выпілі здорава. Былі Алесь, Піліп і Швайчук. Стары таксама падпіў крыху. Сяньня штрайкуем — за гостэль ня плацім.
Скарэктаваў матрыцы. Узяў лекцыю на акардыёне. Пагода шыкарная. Учора крышку падажджыла. Абед зраблю сабе з кавалка хлеба й сала.
Тамўартс, 22.10.1949
«Штрайк» наш сяньня скончыўся. Зь «юньён» атрымалі ліст: 35/плаціць пад пратэстам і чакаць у хуткай будучыні разьвязаньня цэлае справы (яна нібы разглядаецца цяпер у Government).
Пагода пачынаецца кіслая. Царапаў сяньня загалоўкі на матрыцах. Заўтра абавязкова трэба кончыць часапіс. У кіно не пайшоў. Граў на акардыёне. Кончыў «Бедные людн» Дастаеўскага. Цікава, калі Дзіма прыедзе.
Тамўартс, нядзеля, 23.10.1949
Цэлы дзень «дома». Кончылі з Алесем часапіс. Засталося толькі лацініцай пару слоў набіць ды верш пасьля Васевых «Абтокаў».
У кіно йзноў не пайшоў (быў, праўда, у гостэлі фільм). Дождж з малымі перапынкамі льле цэлы дзень і вечар.
Трэба брацца за верш...
Заўтра раненька на працу.
Тамуартс, 27.10.1949
Сьцюдзёна. Толькі што пакінуў іграць ці, лепш сказаць, вучыцца йграць на акардыёне. Будучы на ранішняй шыхце, можна штодня займацца 2—3 гадзіны (што й раблю). Чытаю вечарам у Quiet Room’e (чытальні) ці ў ложку да 11:30. He мяшала б, каб застацца на гэтай шыхце даўжэйшы час. Ноты памаленьку йдуць. Думка, што ёсьць столькі прыгожых музычных кавалкаў і што
бяз нотаў іх не зайграеш, застаўляе сядзець і «рыпаць» гадзінамі, адказацца часам ад кіно ці нечага іншага. Зьяўляецца й цярпеньне, і ахвота, асабліва калі бачыш, што йдзеш наперад.
Нешта Цьвіркі доўга з Бэльгіі няма...
Тамўартс, 28.10.1949
У бараку, як на полюсе. Гадзін тры пайграў, дык акалеў проста. Ранічкай мароз пачынае шчыпаць зямлю. Зіма ў гэтым годзе будзе, мусіць, вастрэйшая за такрочную. Заўтра не працую — ня шкодзіць, пачытаецца крыху. Трэба Дастаеўскага скончыць.
Багдана (сябра-ўкраінец) сяньня прывялі дамоў на аднэй назе — папаў пад камень, бядота.
А Цьвіркі яшчэ ўсё няма...
Чытаю «Село Степанчнково н его обнтателн»: «...змея лнтературного самолюбня жалнт нногда глубоко н нензлечнмо, особенно людей ннчтожных м глуповатых». (Аўтар).
«Ннзкая душа, выйдя нз-под гнёта, сама гнетёт». (Аўтар).
Тамўартс, 30.10.49
Учора прыехаў Цьвірка. Стопрацэнтовага ізноў нічога, аднак трэба лічыцца з магчымасьцямі, што за месяц-два можам быць там.
За дзьве нядзелі павінен быць канкрэтны адказ адносна стыпэндыяў. Пабачым...
Тамўартс, 01.11.49
Гадзін тры прасядзеў з акардыёнам. Зьмёрз. У бараку холадна. Цяпер, як звычайна, сяджу ў чытальні. Гэты тыдзень папрабую спаць 5—5,5 гадзінаў. Цікава, як гэта выглядацьме. Усё ж за сем гадзінаў на дняўной шыхце можна больш зрабіць, чым за чатыры на паабедзеннай.
Трэба, мусіць, брацца за францускую...
Тамўартс, 03.11.49
3 нотамі пасоўваюся наперад. Пазычыў нямецкую кніжку «Леанарда да Вінчы» Дзімітрыя Меражкоўскага. Бачынак 20—40 трэба чытаць штодня, бо нямецкая пачынае забывацца. Француская йдзе туга, бо няма яшчэ канкрэтнага з Бэльгіі. За пару дзён павінна высьветліцца.
Тамўартс, 06.11.49
Езьдзіў у Ковэнтры на паседжаньне акруговай управы (ЗБВБ). За два тыдні мае адбыцца гадавы зьезд акругі. На днях павінен быць адказ адносна нашых стыпэндыяў. Калі мы выедзем, дык тут усё заглохне, хоць і дасюль ледзь-ледзь ліпела. Цэлае ЗБВБ наагул зьехала на нішто. Людзі заціхаюць, заседжваюцца, жэняцца — чужое жыцьцё, як балота, зацягвае ў свае нетры аднаго за другім. Хутчэй бы выбрацца адсюль, каб не глядзець на ўсё гэта. Калі застанемся тут, дык акрамя часапісу ды аднаго рэфэрату ў месяц больш нічога ня зробім.
У кіно сяньня не пайшоў. Пастанавіў хадзіць на фільмы гістарычныя, зь якіх можна нешта вынесьці. Рэшта ж іх — гэта прыемнасьць на дзьве гадзіны і ўсё. Час гэты можна выкарыстаць на нешта іншае, карысьнейшае. Ноты, як выглядае, пойдуць тугавата, аднак вучыць не спыняюся. Калі застанемся тут, дык мо на’т пайду працаваць на днёўку, каб пальцы былі сьвяжэйшымі. Мо пайду вучыцца на піяніна. 3 танцамі будзе відаць.
Піва трэба будзе пакінуць зусім, хоць і так ужо апошні месяц ня браў у рот. Курыць затое памаленьку пачынаю. 3 гэтым таксама яшчэ пабачым.
Хлопцы й цяпер, калі грошы трэба да выезду рыхтаваць, штосыботы й нядзелі заглядаюць у бар; галоўна Цьвірка, які й пэнса за душой ня мае. Ну, але што казаць — народ у розуме, казаў той.
Наступны тыдзень day shift ізноў.
Тамўартс, 13.11.1949
На гэтым тыдні тэлеграма: у Бэльгіі атрымана 42 стыпэндыі. Уф! Нарэшце! Колькі чаканьня, перадумоўваньня й нецярплівасьці. Шахта, good-bye! Аж ня верыцца. Гарачкава пачынаем рыхтавацца. Хоць айцец Сіповіч пісаў, што пэўнасьці на стыпэндыі — 99%, аднак хіба што соты працэнт не падвядзе нас. Учора купіў сабе пальто. Купіцца яшчэ сёе-тое з барахелца, дый добра будзе. Дзіме трэба памагчы крыху. У яго надта слаба з матэрыяльным бокам. Гэта, аднак, не перашкаджае заходзіць яму штосуботы й нядзелі на пару пайнтаў піва. Хто яго ведае, мо й я на ягоным месцы рабіў бы тое самае. Казаць яму нічога ня хочу.
3 выбарам факультэту — задача. Пайду, мусіць, на практычную эканомію.
Тамўартс, нядзеля, 20.11.1949
Учора прыехалі спсп. Лашук і Будзька. Я, як звычайна, працаваў (без накаленьнікаў на packing’y). Будзька, быццам бы, мае ехаць у Нямеччыну, каб адгэнуль з бацькамі пераехаць у ЗША.
Сяньня ў Ковэнтры адбыўся малебен, а пасьля — гадавы зьезд акруговага аддзелу (ЗБВБ). Сытуацыя пасьля нашага ад’езду зьменіцца. Будкевіч і далей старшынёй. Мне прыйшлося старшыняваць на зьезьдзе. Было колькі новых зь Бірмінгаму. Карніловічу (Сяргеюў здаецца, знайшлі дваюраднага брата. Будзька начуе ў нас. Хлопцы ў кіно. Я чытаю.
Хутчэй бы ў Бэльгію!
Тамўартс, 23.11,1949
«Insensibly he formed the most delightful habit in the world, the habit of reading: he did not know that thus he was providing himself with the refuge from all the distresses of life; he did not know either that he was creating for
himself an unreal world which would make the real world of everyday a source of bitter disappointment».
Somerset Maugham, «Of Human Bondage»1.
Тамўартс, 25.11.49
Ад a. Сіповіча атрымалі сяньня ліст, у якім ён непакоіцца, што з Бэльгіі яшчэ няма нічога канкрэтнага адносна нашых стыпэндыяў. У хлопцаў надзея йзноў пачынае зьнікаць. Чаканьне гэтае страшэнна мучыць! Няўжо ўсё праваліцца?! Прынамсі на гэтую зіму. Праз увесь гэты час чаканьня я стараюся трымацца на дзьвюх палавінах. Пляны падрыхтоўваю на абедзьве эвэнтуальнасьці.
Паўлюк сяньня сваёй «філязофіяй» навёў на думку падрыхтаваць пару рэфэратаў на наступныя зборкі Дванаццаткі. Трэба будзе папрабаваць. Першы быў бы нешта: «Штодзённая філязофія» ці падобнае, а другі — «Аб характары».
Францускае мовы ў абодвух выпадках пастараюся ня кідаць.
Тамўартс, 05.12.49
Пару дзён таму дасталі ліст з Бэльгіі: стыпэндыі атрыманыя; сьпісы паданыя на зацьверджаньне дазволу на ўезд; калі будзе вынік — невядома; магчыма, працягнецца й зь месяц. Трэба купляць пасьцельнае хусьцё ад падушкі да коўдры. У капальні прыйдзецца мусіць даць бестэрміновы «нотыс» (паведамленьне аб адмове).
У сыботу прыяжджаў а. Татарыновіч. Учора ў чытальні адслужыў для нас абедню. Акрамя нас (жыхароў го-
1 «Неадчувальна ён набыў надзвычайнейшую ў сьвеце звычку чытаць: ён ня ведаў, што такім чынам забясьпечыў сабе прытулак ад усіх жыцыіёвых клопатаў; ня ведаў таксама, што стварыў сабе сьвет нерэальны, у параўнаньні зь якім сапраўдны сьвет штодзёншчыны станавіўся крыніцай горкага расчараваньня» — Самарсэт Моам, «Чалавечая няволя».
стэлю), былі Вострыкаў і адзін украінец, хоць іх не прасілі, бо баяліся, што можа выйсьці няпрыемна з Савай (з успамінаньнем архіяпіскапа Савыўчасе багаслужбы). Айцец, аднак, Савы не ўспамінаў. На наступны раз можна будзе й украінцаў запрасіць.
Учора была зборка Дванаццаткі. Буты не было — жонка перад родамі. У Галіфакс на маніфэстацыю АБН (Антыбалыйавіцкі Блёк Народаў) прыйдзецца ехаць мне. Вось прамову трэ’ неяк на ангельскую пералажыць. Напісаў Тасі, каб таксама прыехала туды — там ёй зусім недалёка.
Із Швайчуком і Піліпам цэлая «гісторыя». Апошнімі часамі йзноў пачынаюць дні й ночы праседжваць за картамі. Справу паставілі войстра — можа дайсьці да выключэньня з Дванаццаткі. Пастановаў ніякіх не было (усё рабілася насьпех зь недахопу часу). 3 Швайчуком гаварыць страшэнна цяжка, аднак учарашняя зборка змусіць іх абодвух задумацца сур’ёзна. Пабачым, што будзе далей.
Тамўартс, 13.12.49
Пазаўчора быў у Галіфаксе на маніфэстацыі. Прайшло ўсё надзвычайна. Беларускі сьцяг, транспарэнт і калёна, чалавек 70 (беларусаў) бяз розьніцы на групы, ішлі наперадзе двухтысячнай масы: беларусы, літоўцы, украінцы. Прамова мая атрымалася зусім добра, хоць падрыхтаваны быў не занадта. Наступнае заданьне — гэта адсьвяткаваць Каляды — разам таксама, бяз розьніцы на групы. Магчыма, што балячка «зарубежжа» памаленьку загоіцца.
Тамўартс, 20.12.1949
Трэба напісаць пару вершаў у № 23. Пастараемся, хоць шчуплейшы, выдаць яшчэ тут.
3 Галіфаксу адказу яшчэ няма. Мо й зусім не адкажуць. Цікава, ці спраставаньне зьмесьцяць. Балазе
прозьвішча перавярнулі так, што дагадацца цяжка. Калбасу (Янку) беднага, напэўна гэтак спанталыку зьбіла: Zaprome (Russian)!.. А бяда б вас пабрала! Ну, нічога — пабачым...
Тамўартс, 28.12.1949
3 «Halifax Courrier» нешта не адказваюць. У «Каталіцкім Гэралдзе», кажуць, апісана тая маніфэстацыя, і быццам бы зусім дакладна й правільна. Трэба будзе дастаць дзе-небудзь.
Christmas (Каляды) ужо прыйшоў і прайшоў, трэба сказаць, нязгорш. Пачалося ўсё ў сыботу, зразумела, з бару; пасьля на танцы ў Parish Hall; пасьля да старое на Supper (вячэру) хадзіў толькі з Алесем. Назаўтра, у нядзелю, пайшоў яшчэ Лёнька з Паўлом. Прагулялі ўсю ноч і... нацалаваліся пад mistletoe1, зразумела.
У панядзелак была зборка. He было Буты. Увечар кіно, бар, танцы. 3 танцаў я адразу змыўся. Хлопцы з Ковэнтры й Нунітану начавалі ў нас.
У аўторак увечар кіно й «парты» (гулянка) у гостэлі. Я выпіў з паўшклянкі піва, станцаваў пару танцаў і... пайшоўна працу (так не хацелася!..). Паслалі на стрыпінг (расчыстку). Атрымаў здорава па сьпіне й патыліцы — зваліўся кавалак muck’y.
Грошы ўсе пайшлі бязь сьледу... He, праўда, купіў жа ў Піліпа касьцюм за 6,5 — нагода.
Наступны ўікэнд Новы Год, а там у Брадфорд на Каляды. Грошы, грошы, грошы...
Тамўартс, 17.01.1950
Амаль тры тыдні як ня браўся за дзёньнік, дый дзе там. I Новы Год прайшоў, і Брадфорд. I далей не відаць, што можна будзе пазволіць сабе на рэгуляр-
1 Mistletoe (місэльтоў ) = амяла. Расьліна, лапкамі якой у Англіі на Каляды ўпрыгожваюць інтэр’ер памешканьня. Пад лапкамі амялы хлопец можа пацалаваць дзяўчыну.
нае вядзеньне запісак. Да ўсяго дайшло цяпер яшчэ піяніна. Учора ўрэшце пачаў тое, аб чым ужо даволі даўно пачаў думаць. Знайшоў у Тамўортсы настаўніка — 4 шылінгі за лекцыю. У бары за мостам атрымаў дазвол на гадзіну практыкі штодня. Самая навука, хоць цяжка сказаць, аднак спадзяюся, пойдзе добра. Эх, хоць бы на адным чым ды па-людзку граць навучыцца! А калі буду магчы ноты пісаць, дык можа й Дзімава сёе-тое запішацца, пакуль ён навучыцца граць. Пальцы вось пілнаваць трэба: кірку замоцна не сьціскаць, масажы рабіць і г. д. (таксама глядзець, каб у шахце не адарвала дзе-небудзь зусім!).
Тамўартс, 18.01.1950
Нарэшце, пару дзён назад, пачаліся сякія-такія марозікі. Дасюль дык больш на вясну выглядала, чым на зіму. Хлапцом нешта нездаровіцца: кашлі, насмаркі й падобнае. Дзіма ўчора адлежаў у ложку. У мяне таксама нешта ўначы нос залажыла — ля вакна засьвежа.
Тамўартс, 21.01.1950
Цьвірка ляжыць у sick-bay (клініцыў Піліпу таксама нешта нездаровіцца. Я, ня ўрокам кажучы... Піяніна пакуль што йдзе добра; практыка 7 дзён на тыдзень (зь лекцыямі кашуе ўсё 11 ш. (шылінгаў).
Паслаў сяньня па каталёг гузічкавых акардыёнаў. Думаю прадаць свой, а купіць баянчык сабе. Страшэнна мучыць, каб на чым-небудзь ды граць так, як належыць.
Тамўартс, 25.01.1950
Левая рука ў пераломе, як пабітая ўсяроўна: падымаючыся зь зямлі, нельга абаперціся. Думаю, што гэта ад піяніна й хутка пройдзе. Пазаўчора быў другі раз на лекцыі. Настаўнік страшэнна задаволены. Я таксама адчуваю, што пакуль што даецца лёгка. Каб гэтак далей...
Вершы ні з болем, ні бяз болю пісацца ня хочуць. Мо таму, што галава музыкай забітая...
У Бэльгію паслалі на тым тыдні ліст зьместу прыблізна такога: «Адказвайце без пацяшаньняў — так або не. На гэты сымэстар ехаць ужо запозна. Чакаць далей немагчыма, бо ўсё амаль ужо спараліжована». На гэтым тыдні мо’ будзе ўжо адказ. Баржджэй бы хоць што-небудзь ды больш канчатковае!
Тамўартс, 26.01.1950
Сяньня атрымаў каталёг на акардыёны. Але, казаў той, вышэй пупа ня скочыш. Па-першае, трэба высьвятліць справу Бэльгіі; па-другое, навучыцца перш на піяніне, а тады ўжо будзе гэнае «па-трэйцяе»...
Мароз сяньня... мусіць найбольшы з дасюлешніх (калі ўжо наагул можна назваць марозам).
А рука, мусіць-ткі, ад граньня балела, бо ўжо, здаецца, перастае.
Яшчэ колькі месяцаў назад мяне была апанавала думка пра штомесячныя лісты да маці (вершам, зразумела). Аднак пачаць не адважыўся, бо зашмат было працы й так, ды акрамя гэтага мо’ баяўся, каб не разачаравацца напісаным, бо часта бывае, што ў думках носіш адно, а на паперу выходзіць іншае, як і наадварот, зразумела (хоць радзей). Цяпер гэная думка паявілася йзноў. Панашу яшчэ, калі буду рабіць нешта, дык хіба ў міжчасе для самога сябе, адшліфоўваючы найдакладней.
Тамўартс, 27.01.1950
Усё дагары нагамі: і лекцыі на піяніна, і калішні баян (які я хацеў набыць), і мірыяды іншых маленькіх плянікаў. Заміж іх зарысоўваецца адзін вялікі, гэткі вялікі, што калі падумаеш, дык адчуваеш галавакружэньне — Бэльгія, унівэрсытэт, навука! Учора Рагуля
прыслаў тэлеграму, што атрымана 9 візаў (а насжа II!1). Лістударозе.
Так, цяпер трэба рыхтавацца да новых абставінаў, да новага цяжкога, але захапляльнага этапу (што за слова!).
Стараюся менш мроіць, бо са страшэннае вышыні гэтых мрояў, калі глянеш уніз і падумаеш, што яшчэ так лёгка паляцець галавой далоў, дык робіцца жудасна. Усе гэныя пляны й плянікі, якія ўчора былі, здаецца, гэткімі яснымі й канкрэтнымі, сяньня выдаюцца бледнымі, далёкімі, нерэальнымі. За апошнія два гады ўжо колькі разоў прыходзілася пераменьваць сваю пазыцыю адносна вось гэтых дзіўных гадунцоў летуценьняў — плянаў і плянікаў будучыні.
Тамўартс, 28.01.1950
У ранішняй пошце ліста з Бэльгіі не было. Мо’ прыйдзе па абедзе. Хлопцам учора далі тэлеграмы, каб заўтра прыехалі з Travel Documents (дакумэнтамі на падарожжа). Трэба ўжо мусіць кончыць хаджэньне ў бар. Грошы прыдадуцца на нешта іншае. Лекцыі музыкі буду браць да канца. Цікава ўсё ж, як там з гэтымі дзевяцьма візамі. Каму прыйдзецца застацца?
Сяньня ня йду хіба што нікуды. Трэба напісаць пару лістоў... ды, зрэшты, знойдзецца што рабіць.
А вершы й далей ня пішуцца...
Тамўартс, 12.02.1950
Так, і яшчэ ўсё не напісаліся. У гэтую пятніцу мусіць fortnight notice (двутыднёвае папярэджаньне аб спыненьні працы) яшчэ не даецца. Калі даецца, дык з умовай, што пасьля гэтага можна будзе яшчэ працаваць тры тыдні. Анкеты на візы ўчора адаслаў а. Сіповічу. Напісаў у Бірмінгам па income-tax (падатковае
1 «Дванаццаткавец» Алесь Бута ў рахунак не ўваходзіў, бо быў жанаты.
пасьведчаньнеу, цікава, што адкажуць'. Музыку буду вучыць да канца. Пастараюся й там знайсьці сабе піяніна.
На дварэ дождж, вецер, сьлякаць. Напісаў толькі што лістТасі.
Алесь зь Дзімам сядзяць на Алесевым ложку над ягоным сьпеўнікам і даволі дзікаватымі галасамі выводзяць беларускія, расейскія й польскія лірычныя матывы. Рэшта хлапцоў пайшлі ў кіно.
Я апошнія пару тыдняў нікуды не хаджу, нічога не купляю: трэба капіць капейку.
Апошнімі днямі пайшлі ў моду шахматы, і то гэтак, што й не адрываюцца ад іх. Трэба зараз зрабіць партыйку зь Дзімам.
Тамуартс, 18.02.1950
Візы зроблены. За тры тыдні выяжджаем. Дзякаваць Богу!
Два гады чаканьня...
Сяньня езьдзіў у Бірмінгам у справе інкам-таксу (падаткаў). Прыйдзецца ехаць усім у наступную сыботу, каб выпаўніць анкеты й адаслаць справу ў Галоўную Кватэру. Выйдзе ня выйдзе, а прабаваць трэба.
Заадно схадзіў у Art Gallery. Цудоўная рэч, асабліва прыгожы Natural History Department. Праўда, каб там добра агледзецца, дык трэба пару дзён палазіць.
Думаў купіць сабе плашч, але адлажыў на пасьля.
Тры тыдні яшчэ...
Трэба кончыць «Леанарда да Вінчы».
Тамўартс, 03.03.1950
У бараку хаос: замазваюць шчыліны. Да лекцыі засталося 40 хвілін — трэба выкарыстаць. На гадзіньнік і далей часу няма. Паправіцца мо’ пазьней.
1 Пэнсію, невялікую, за адпрацаваныя два з палавінаю гады я атрымоўваю, гадамі ўжо, аж да гэтага часу.
Дзянькі ў шахце дабіваюцца — яшчэ тыдзень, і good-bye!
Сяньня яшчэ схаджу на апошнюю лекцыю практыкі на піяніна; далей прыйдзецца перарваць. За гэтыя няпоўныя 7 тыдняў сёе-тое навучылася. Калі далей ня прыйдзецца на піяніна, буду практыкаваць на акардыёне. Амбіцыя заядае, што, маўляў, няўжо ж не перамагу цяжкасьцяў. Цяжкавата мне мо’ таму, што хачу за раз зашмат ахапіць, хоць настаўнік увесь час цьвердзіў, што апаноўваю падзвычай хутка. Будзем бачыць, зрэшты.
Апошні тыдзень пройдзе ў спакоўваньні ды пісаньні сяму-таму лістоў.
Заўтра, быццам, а. Сіповіч мае прыехаць. Цікава, што ліста ад яго няма.
«Леанарда да Вінчы» яшчэ ўсё ня кончыў, але ўсё ж дацісну да канца — кніжка надзвычайная!
ЛёндсіН' 01.03.1950
Яктой казаў, свершнлось!
Цягнік поўным ходам чэша на Лёндан. Толькі што разьвіталіся зь Лёнькам (Швайчуком), Піліпам (Дзехцярам), Майкам і Сяргеем (двое ўкраінскіх сяброў). 3 рэштай паразьвітваліся ў капальні, у гостэлі, па дарозе. Няпэўнасьці больш няма. Віза ў кішэні.
У нядзелю прыяжджаў а. Часлаў. Адслужыў у гостэлі абедню, прачытаў рэфэрат, пагаварылі, пайгралі ў шахматы.
Цэлы тыдзень хадзіў, як хвараваты. Ня тое што фізычна, але неяк... можа, гэта яшчэ ўсё тая няпэўнасьць была.
Учора разьвітваліся ў шахце. Жылося, як жылося, але разьвітваліся... ну, што казаць — за два гады зжыліся. Старому свайму напісаць трэба будзе. Заступнік мэнаджэра казаў, што калі прыйдзецца крута, дык Drop a word to the Unit (напішэце слоўца ў адміністрацыю),
ну й дадуць у шахце месца йзноў. Ня дай Бог, але й гэткая магчымасьць не зашкодзіць — хто ведае...
У вагоне дрэнна пісаць, дапішу ў Лёндане.
Вось і Лёндан. Я з Паўлюком начуем у дзядзькі Базыля', чатырох — у а. Часлава, рэшта — у Беларускім Доме. Карась з Васем прыехалі недзе пазьней, пабачымся заўтра.
Цэлы вечар пралазіў з Алесем Н. (Надсонам) па Лёндане. Пачалі ад агляду ўнівэрсытэцкай дзяльніцы. Бачыў найпрыгажэйшы будынак Лёндану — пачаты перад вайной і яшчэ не зусім закончаны 20-павярховы ўнівэрсытэцкі будынак. Адтуль падаліся на Трафальгарскі пляц. Алесь аглядаў калёну Нэльсана. Між іншага, ён з Аморам плянуюць аднае начы залезьці наверх — ідэя вар’яцкая й неасягальная (відаць, інтэрнацыянальны скандал зрабіць захацелі). Адтуль пайшлі аглядаць рэклямы на Piccadily Circus. Надзвычайная рэч гэтыя рэклямы — проста цэлыя сьветлавыя сэансы. Наступны быў Leicester Square і нарэшце — Marble Arch — знаная лёнданская «Вольная трыбуна» ля самага Hyde Park. Гэта запраўды цікавая характэрная зьява, сказаў бы — сэрца ангельскае свабоды.
Кучкі народу, пазьбіраўшыся з усяго Лёндану, а мо й зь іншых месцаў, вядуць гутаркі й спрэчкі на ўсе тэмы. Каталікі, атэісты, Salvation Army (Армія ратаваньня), камуністы, баптысты, сацыялісты, кансэрватысты й усякія іншыя «ысты» й «істы» вядуць гутаркі на самыя розныя тэмы. Любата проста хадзіць ад кучкі да кучкі й прыслухоўвацца, аб чым людзі так горача, з запалам, абзываючы адзін аднаго ілгунамі й рознымі іншымі мянушкамі, выказваюць свае пагляды на рэчы. Свабода!
Па дзявятай гадзіне былі ўжо вярнуўшыся ў БД. Перад тым як ісьці да дзядзькі Базыля, зайшлі ў бар на
1 Васіль Варган — жыхар Міра, дзе займаўся сьлясаркай і па гэтай лініі трымаў сувязь з нашай сям’ёй. Па вайне апынуўся ў Лёндане.
пару бакалаў. Хлопцы недзе ўсе ў а. Сіповіча. Заўтра ў Marian House (Дом марыянаў), напэўна, будзе служба. Я з Паўлюком будзем, мусіць, вылежвацца.
Сустрэў тут Андрэя Бербаша. Я памятаў яго, здаецца, маладым мужчынам. За гэтыя дзесяць гадоў ён зрабіўся амаль старычком. Так, дзесяць гадоў!..
Змучаны чуюся страшэнна. Бадзёрыць толькі думка, што заўтра нядзеля, а ў панядзелак таксама ў шахту йсьці ня трэба. Якраз 12-я гадзіна ночы — дабранач.
Цягнік Лёндан — Доўвэр, 13.03.1950
Два вечары ў Лёндане праскочылі, як мігнуць. Учора йзноў бадзяліся ўвесь вечар, але ўжо цэлай кучай, акрамя Дзімітрука. Ну і, зразумела, Надсон з намі. Яшчэ раз кінулі вокам на Пікадылі, на рэклямы, суцэльную масу лімузынаў, густы натоўп, перасыпаны постацямі намалёваных і напудраных жаночых фігураў, што выйшлі зарабляць свой начны хлеб.
Перад гэтым былі ў Нацыянальнай галерэі партрэтаў, а пасьля ў Мастацкай галерэі. Зь недахопу часу (зачыняюць у 18:00) агледзелі вельмі павярхоўна. Нарэшце-ткі пабачыў Рэмбрандта, Рубэнса, Ван Дайка, Рафаэля й іншых. Ня ўсьпеў пабачыць Леанарда да Вінчы, бо хадзіў сам бясплянава. А глядзець ёсьць што. Гадзінамі й гадзінамі будзеш хадзіць, як зачарованы, углядаючыся ў пяцісотгадовыя абразы.
3 галерэяў езьдзілі ў катэдру Сьв. Паўла. Якраз была вячэрня. Народу жменька. Усярэдзіне выглядае зусім просьценька, прыгожая затое звонку. Далей былі на Fleet Street — пульс брытанскае прэсы, дзе разьмешчана бальшыня газэтных друкарняў, рэдакцыяў. Будынак «Дэйлі Экспрэс» зроблены з чорнае бліскучае кафлі — так і дыхае на цябе эпохай атамнай бомбы. Далей пайшлі: найвышэйшы ангельскі суд — Appeal Court, дзялянка ўрадавых будынкаў, кансулятаў і інш.
Закончылі ўсё Marble АгсЬ’ам. Гэты раз народу было шмат больш. На канец трапілі ў бар.
Ну, пад’яжджаем да Доўвэру, трэба канчаць...
Параплаў «Прынц Філіп», 13.03.50
Мінула 12-я гадзіна. Мытная праверка заключалася ў стаўляньні значкоў на валізках і больш нічагуткі. Пагода надзвычайная. Дзень страшэнна падобны пад гэны, калі мы ўяжджалі сюды ў 48-м годзе, хоць было тады ў студзені. Напісаць хацелася б столькі, што ня ведаеш, ад чаго пачаць. Мо’ лепш нічога не пісаць. Трэба будзе зараз разгледзецца на караблі, выдаць рэшту ангельскага серабра, каб не змарнавалася.
Два гады шахты ўжо аддзяляе ад нас вада Ля-Маншу... Адна лекцыя — лекцыя працы — скончаная. Пачнецца хутка іншая — можа назваць яе лягчэйшай — цікавейшая, бо больш самастойная. 3 клубка пачуцьцяў можна было б верш склеціць, але яшчэ адчуваюся зарастрэсеным, каб канцэнтравацца над рыфмай.
Мора гладкае, зялёнае, песьціцца ў сонечных праменьнях. Карабель ідзе гладка, лёгка. Цікава, ці гэтак гладка пойдзе ў нас па гадох навукі на ўнівэрсытэце.
Айцец Часлаў, мусіць-ткі, ўгаварыў мяне йсьці на літаратуру. Мучыць толькі думка (ды ня так ужо назойліва), што, калі пайду, дык ці пападу туды, куды цаляю, хоць адчуваю крыху веры ў свае сілы. Пайду, мусіць, разгледжуся на параплаве...
(Крыху пазьней)
Едзем ужо больш за тры гадзіны. Хутка будзем у Астэндэ. У імгле ўжо відаць берагі новае, часовае, як і ўсе яны, бацькаўшчыны. На дварэ пахаладнела. Хлопцаў паразьбіраў сон. Усе выглядаюць змучана. Ну, нічога — а 9-й, калі будзем трапляць на час на ўсе цягнікі, будзем ужо на месцы.
Напісаў Піліпу й Лёньку ліст, хлопцы дапісалі, але выслаць прыйдзецца з кантынэнту, бо тут няма бэльгійскіх марак.
Дробязь выдаў на шакаляду ды піва. Цікава, як там будзе з цлом (мытам) на бэльгійскіх станцыях. Трэба спадзявацца, што ўсё будзе окей. Трэба йсьці, мусіць, падрыхтоўвацца да высадкі.
Міжнародны цягнік Астэндэ — Вена, 13.03.1950
Ізноў праверкі не было ніякае. Папрасіў мяне адчыніць партфэль, а Жука — валізку. I гэта ўсё. За цягнік мусілі даплачваць па 10 франкаў. Мусіў вымяніць фунты на франкі. Заразы, зьдзіраюць: па 110 за фунт, калі можна ў іншым месцы прадаць па 140.
Так, на кантынэнце йзноў. У Брусэлі перасадка на Лювэн. У Брусэлі хіба што Рагуля спаткае нас.
На дварэ шарэе. Прыедзем недзе позна вечарам.
Гэта ж Оля (Харытончык) таксама, мусіць, у Лювэне! Цікавая сустрэча будзе... Ну, нічога, пастараюся ўладзіць коратка й далікатна.
Хлопцы спрачаюцца, што лепш любіць — Ангельшчыну ці Бэльгію. Па-мойму, дык для нас тое самае. Бэльгіі, фактычна, мы яшчэ амаль нічога ня ведаем.
Гадзіньнікі трэба перагнаць на гадзіну ўперад.
ЛювэН' 14.03.1950
Вось і мэта! Уладзіліся тут нязгорш. Пакоі сьветлыя, чыстыя. Мэблі крыху не стае, але ўсё будзе добра з часам. У нашым пакоі чатырох: я, Карась, Вострыкаў і Дзімітрук; за сьцяной — Алесь, Цьвірка й Шчэць; Паўлюк з Жучкам на трэцім паверсе ўдвох.
Прыехалі ўчора ўвечар у Брусэль. На станцыі сустрэў нас Франц (мянушка Вітаўта Кіпеля). Ну і разьеўся ж — не пазнаць. Прыехала таксама й Оля
сустрэць сяброў. У яе тут, быццам бы, раманс з адным із студэнтаў, і то сур’ёзна, кажуць, Бог зь імі!
Учора зрабілі нам афіцыяльнае прыняцьце. Быў таксама й а. Рабэр — вельмі прыемны чалавек ужо пажылых гадоў.
Сяньня цэлы дзень уладжваліся. Хутка пачнецца праца.
Прыходзіць вось выбар факультэту. Радзяць усяляк. Я пайду ўсё ж, мусіць, на... літаратуру. He адчуваю, каб цікавіла мяне што-небудзь іншае.
Сяньня пачалі рыхтавацца да 25 Сакавіка. Была таксама сьпеўка царкоўнага хору, да якога й нам прыходзіцца належаць. Хлопцам некаторым, ведаю, крыху не па душы, але звыкнуцца.
Пачаў чытаць «Десятую снмфонню» Алданава.
Заўтра пачну брацца за францускую.
Лювэн, 16.03.1950
Ужо па 11 -й вечара. Вярнуліся толькі што зь лекцыі нейкага прафэсара аб Рыме. Чытаў па-флямандзку, і дзеля гэтага ніхто з нас ні чорта не разумеў (лектарам быў праф. Дэніс, старшыня Камітэту дапамогі беларускім студэнтам, пра якога мы яшчэ нічога ня ведалі). У пакоі было цёпла й спаць хацелася да зарэзу. Каб не а. Рабэр, што сядзеў ля нас і час ад часу перакладаў на ангельскую мову, дык напэўна пазасыналі б. Ну, балазе адбылі. Перад пачаткам а. Рабэр зафундзіў усім па бакале піва, якое куды лепшае й смачнейшае за ангельскае.
3 самай раніцы вадзіў нас сяньня па горадзе й да абеду аблазілі ўсе мясьціны. Завёў нас у фізкультурны інстытут, дырэктар і засноўца якога — ягоны добры сябра, і выпісаў нам усім пасьведчаньні на вольны ўступ у інстытут для практыкаваньняў у любой галіне спорту. Ідучы дамоў, купіў нам вялікі кавалак шакаладу.
А шостай гадзіне я зь Міхасём хадзілі плаваць у гэны інстытут. Назначылі нам лекцыі тройчы ў тыдзень. Трэба будзе купіць пружыны для практыкаваньня.
ЛювэН' 19.03.50
Памаленьку пачынаем абжывацца. Француская пакрысе вучыцца, хоць гутарыць аб чым бы там ні было яшчэ зусім немагчыма.
Вось толькі вярнуўся з забавы. Хадзіў з Лаб. (Лабоўкам), ён стары жыхар, дык крыху ведае тут. Перад гэтым крыху выпілася, першы раз у хаце з хлопцамі, другі — у нейкай там студэнцкай сталоўцы, дзе працуе Мікалай. На забаве крыху патанцаваў. Спэцыяльнае ахвоты чамусьці няма.
У абед хадзілі на шпацыр. Прайшліся па вуліцах, наглядзеліся рэклямаў розных тавараў, што рэклямуюцца на суседняй галоўнай вуліцы Лювэну; даліся абдурыцца нейкай бэльгійцы, што ўперла нам чатыром нейкія бутончыкі й загарадзіла па 10 франкаў, а садрала па 15 (першы раз — навука!).
3 акардыёнам ідзе крыху ўперад, хоць сяджу зь ім цэлымі гадзінамі (інакш хіба нельга!). Хутка заграю мо’ La Cumparssita. Насупраць ёсьць магчымасьць вучыцца на піяніна, але баюся, што ня стане часу.
Кажную нядзелю тут ходзіцца ў царкву. Сяньня й мы раненька, хоць крыху із спазьненьнем, але хадзілі.
Лювэн, 21.03.1950
Сяньня дзяжурыў (на сптудэнцкай кухніў Натаптаўся за цэлы дзень так, што змучыўся ўшчэнт — падобна, як учарашняй першай лекцыяй плаваньня.
Учора таксама атрымаў бэльгійскі дакумэнт.
Лісты, лісты!.. Сяньня напісаў Піліпу, яшчэ ж іх штук колькі.
Заўзята рыхтуемся да 25 Сакавіка. Песьні, танцы ў поўным ходзе. Хутчэй бы адбыць.
Наступным заданьнем будзе паставіць спорт сярод хлапцоў, бо пачынаюць жаліцца, што мляўкасьць апаноўвае.
Брусэль. 26.03.1950
Акадэмія, прысьвечаная 25 Сакавіка, пачалася. Прысутных далёка ня шмат. Акрамя нашае групы прыехала чалавек 10 работнікаў з правінцыі ды прыйшлі таксама два прадстаўнікі ад украінцаў. Калі харысты выйдуць сьпяваць, дык на крэслах амаль нікога й не застанецца.
Адчыніў калега Жытка (Янка). Нуднаваты й слаба падрыхтаваны ўступ з завялікімі перапынкамі ў мове. Рэфэрат чытае мусье Рамук (Вітаўтў Манатоньне сьмяротнае. Чытае безь ніякае абсалютна інтанацыі, як тэстамэнт які. (Між іншым, сам рэфэрат напісаны даволі прыгожа.) Паперы перад ім цэлая куча — зацягнецца, мусіць... Дый пачаўжа ад стварэньня сьвету.
Дачакацца б хутчэй мастацкае часткі.
(Перад гэтым) На магіле няведамага жаўнера злажылі вянок і зрабілі пару здымкаў.
Спадзяваліся на сяньня больш людзей з правінцыі, каб зрабіць паход са сьцягам і калёнай па вуліцах Брусэлю, аднак нічога ня выйшла й на магілу езьдзілі трамваем.
Дзень сяньня распагодзіўся. На дварэ сонца, цёпла.
Абед быў страшнаваты. Каб не аблупліваць каўбасы пальцамі ў рэстаране, дык я адразу змыўся.
Лювэн, 26.03.1950
Змучыўся страшэнна. Нахадзіўся, натанцаваўся. Танцы нашыя не зусім гладка йдуць. Ну, але гэта, лічы, была генэральная рэпэтыцыя перад Лювэнам.
У пятніцу меў гарачку — прастудзіўся, мусіць. Выпіў рому з кавай і асьпірынай і выпацеў так, як належыць. У сыботу ўжо пад вечар пайшоў на пробу. Аказалася
таксама левая нага, што калісьці выцяў у шахце (якіх тры тыдні назад). Учора Рагуля даў нейкае мазі. Сяньня, здаецца, крыху лепш. Мо’ сходзіцца на прасьвятленьне.
Усе паразыходзіліся па кінах. Зараз лажуся ў ложак ды падзубру крыху францускае.
Лювэн, 29.03.1950
Першая гадзіна раніцы. Толькі што вярнуліся зь вечару, ладжанага ў чэсьць 25 Сакавіка ў La Maison des Etudiants (Студэнцкі Дом). Вечар гэты быў новай бомбай, напоўненай нашай ідэяй. Сяньня ці, праўда ж, учора разарвалася яна надзвычайна!
Вечар прайшоў цудоўна! Былі тры прадстаўнікікарэспандэнты з трох галоўных бэльгійскіх газэтаў. Было трох біскупаў — між імі Слосканс; каля васьмі прафэсароў; зь міністэрства замежных справаў і інш., і інш. Ну і зразумела, рэшту дапоўніла студэнцкая брація.
Нейкі старык-прафэсар прыйшоў змарыўшыся й папрасіў выбачэньня, што ня можа прысутнічаць на вечары, бо да яго прыехалі нейкія там дзеці. Даў 500 франкаў на беларускіх студэнтаў і паабяцаў, што больш дасьць.
Рэктар Лювэнскага ўнівэрсытэту прыйшоў на пару хвілінаў, аднак застаўся на ўвесь вечар і па сканчэньні мастацкае часткі прамаўляў. Гаварыў па-француску, і я нічога не зразумеў.
Мастацкай часткай былі ўсе захопленыя, хоць магла яна быць падрыхтаваная й выкананая куды лепш.
Пасьля было прыняцьце. Віно, чай, пячэньне й цыгарэты падавалі кітайкі, францужанкі, расейкі — адным словам, інтэрнацыянал. Айцец Рабэр запаліўся ідэяй, каб ладзіць гэткія вечары штотры месяцы.
Заўтра маю дзяжур, трэба лажыцца.
Лювэн, 03.04.1950
Вечар. Змучаны да паўсьмерці. Учора натанцаваўся ў Лідо (танцавальная заля, куды студэнты часта хадзілі). Спаць лёг позна. Устаў сяньня рана. Хадзіў у інстытут плаваць. Цяпер яшчэ гэты сход БСЗ (Беларускае Студэнцкае Згуртаваньне) ці як яно там мае звацца. Выбралі ва ўрад; мусіў згадзіцца на адказнага за ладжаньне сыботнікаў; увайшоў у сяброўскі суд па справе Кіпеля'. Бяда яго ведае — справаў набіраецца!.. Калі зробяць заступнікам старшыні БСЗ, дык ад нечага трэба будзе адмаўляцца — спорту, ці музыкі, ці яшчэ чаго.
Статуту нашага прыняць не захацелі. Тых самых асобаў перавыбралі ў статутовую камісію.
Найбольш трывожыць гэта справа Кіпеля. Трэба будзе шукаць нейкага выхаду.
Заўтра еду з Лабоўкам у Брусэль.
Лювэн, 07.04.1950
Так, зараз і Вялікдзень. Із споведзі нічога ня выйшла. Прыяжджаў non з Брусэлю — Рыгаровіч нейкі — у капліцу а. Рабэра йсьці не захацеў. Завяліся пасьля на дыскусіі (аўтакефалія й г. д.). Ну і абыдзецца.
Сяньня быў на вынасе Плашчаніцы.
Лювэн, 21.05.1950
Учора хваляваліся ўсе, што пагоды ня будзе, і раніцой, калі йшлі ў царкву, яно й выглядала так — парнавата, хмурнавата, аднак пасьля 9-ае распагодзілася. I зразумела, бо сяньня ж экскурсія ў Тэрвюрэн (пад лёзунгам «On parle frangais», гутарым па-француску). Я, між іншага, быў там ужо два разы перад гэтым: пер-
1 Канфлікт паміж Барысам Рагулем і Вітаўтам Кіпелем вакол пытаньня кандыдатуры на студэнта Юркі Сенькоўскага. Рагуля быў супраць, Кіпель — за. Скончылася тым, што Юрка прыехаў у Лювэн і скончыў сацыялягічны факультэт.
шы раз зьведаў музэй Конга, калі езьдзіў з Лабоўкам у Брусэль, а другі раз былі разам з Уладыкам (Васілём, япіскапам БАПЦ) (недзе нат здымкі ёсьць). Мясцовасьць шыкарная! Музэй стаіць на ўскраіне вялізарнага каралеўскага парку-гаю (гэта нешта каля сотні гэктараў). Уваход вольны і ў музэй, і ў парк. Чаму не карыстаць?
I трэба сказаць, што дзень правялі надзвычайна. Нашая настаўніца францускае мовы (дачка барона Натомба, Люсіяна) прывяла яшчэ трох сябровак, так што было шасьцёра дзяўчат, ну і нас нешта каля 15. Папяялі, пагулялі, патанцавалі з бэльгійкамі «Лявоніху». Правялі ўвесь дзень аж да 6-е гадзіны. Здаецца, што ўсе набраліся ахвоты на такія экскурсіі. Каб крышку больш дзяўчатаў. А Люсі зусім сымпатычная бабка. Сяньня крышку пазабаўляўся зь ёй. Хлопцы ўжо дзяўкаць пачынаюць.
Да наступных выбегаў трэба будзе толькі крыху больш падрыхтоўвацца, каб заняць добра час.
За дзень набегаўся, што цяпер проста чуюся добра змучаным. За дзёньнік ўжо даўно зьбіраўся ўзяцца, але так усё неяк часу не знайду. Мо’ калі саб’юся й на менш-больш рэгулярнае вядзеньне. Мо’ вось, калі хутка ў францускія Альпы паедзем. Маю адну ідэю на канікулы: на працягу канікулаў не загаварыць ні разу па-беларуску — гэта хіба паможа нам у вывучэньні францускае ды ў памятаньні нямецкае й ангельскае.
Лювэн, 23.05.1950
Малы (Цьвірка) з Алесем і Оляй пайшлі сяньня цераз «зялёную» граніцу ў Нямеччыну. Хаця б не папаліся дзе-небудзь'.
1 Вёў іх праз бэльгійска-нямецкую мяжу каля Аахэну (горад на нямецкім боку) Вітаўт Кіпель, які быў добра азнаёмлены зь месцам пераходу — рабіў гэта ўжо чацьверты раз. Пераход павінен быў удацца, бо Цьвірка нёс з сабой матарыял на рызу для нававысьвечанага
Адпрацаваў сяньня зь Міхасём 6 гадзінаў ва Ўнівэрсытэцкім Цэнтры. Складалі паперкі ў канвэрты. Пятнаццаць франкаў на гадзіну. Заўтра пойдзем таксама.
Ёсьць крыху лістоў да пісаньня; трэба як-небудзь сабрацца зь сіламі ды адпісаць на гэтым тыдні.
Мо’ варта было б за які-небудзь верш узяцца...
Лювэн, 27.05.1950
На дварэ цярушыць дожджык. Сяньня меўся ехаць з Шустам' у Вінтэршляг да беларусаў, аднак, мусіць, нічога з гэтага ня выйдзе. Заўтра едзе наш «генэрал» (мянушка Федзі Цімафейчыка) камбатанцкую зборку рабіць недзе ў тых бакох.
Маю дзяжурста на кухні. Трэба будзе зараз схадзіць у «Прыбу» купіць сшытак на слоўнік і інш. дробязі.
Пасьля таго як хлопцы паехалі ў Нямеччыну, у хаце значна пацішэла.
Апошнія вечары хаджу з Паўлам на спацыры. Вечарам так км з 8 абяжыш, дык сьвяжэй адчуваешся. Учора былі ў Леапольдаўскім парку, мо’ калі скупацца сходзім туды.
Пачынаю пакрысе чытаць францускія кніжкі. Першая зь іх — гэта «Pieces Noires», Люсіяна прынесла. Ідзе даволі добра. Вось нешта з вачыма не ў парадку. Абы крышку цямней у пакоі, дык нельга чытаць — вочы баляць і ня бачу літараў. Аб акулярах неахвота неяк думаць. Зрэшты, можа, калі й пайду да лекара.
япіскапа БАПЦ Васіля (Тамашчыка). Усе трое мелі пры сабе таксама шмат падарункаў для сяброў і сваякоў у Нямеччыне.
Пра пераход бэльгійска-нямецкай мяжы глядзі ў кнізе-мэмуары Вітаўта Кіпеля «Жыць і дзеіць» (Мінск: выдавец 3. Колас, 2015. С. 201-202).
1 Мікола Шуст, родам з Палесься, працаваў кухарам у нашым студэнцкім доме й быў з усімі студэнтамі ў сяброўскіх дачыненьнях.
Лювэн, 03.06.1950
Прышлі зь Нямеччыны хлопцы. Нагаварылі столькі, што, выходзіць, трэба шкадаваць, што не паехаў разам зь імі. Ну, але таквеле таго: як той казаў, і хацелася, і калолася...
Юлі ўсё-ткі трэба будзе напісаць ліста. Оля назаўтра нейкі Vorschlag (прапанову) мае. I «ціпачка» ж яна, як ад хлапцоў дазнаюся. Ну, пабачым...
Прыйшоў Франц, трэба пагутарыць...
Лювэн, 11.06.1950
Мінула адзінаццатая. Цэлы вечар прахадзіў з Паўлом — абышлі якраз навокал Лювэну. Ваколіцы тут надта прыгожыя — глянеш удаль, дык даволі гаіста.
Учора ў «Форуме» бачыў беларускі фільм «Родные напевы» — музычная праграма на якое паўгадзінкі. Быў таксама пэр Рабэр — ён і білеты ўсім нам зафундаваў. Трэба будзе Люсіі сказаць, каб схадзіла.
Сяньня амаль цэлы дзень граў на акардыёне. Наагул, адседжваю зь ім па 2-3 гадзіны штодня. За ўсякую цану мушу дабіцца свайго!..
Калі справа добра пойдзе, дык за які тыдзень едзем учатырох у Францыю... на адпачынак.
Лювэн, 18.06.1950
Пазаўчора езьдзіў з Васем у Брусэль спатыкаць Равенскага (Вась у кансулят па дакумэнты хадзіў). Зь цягніка, аднак, што прыехаў зь Мюнхэну а гадз. 11:50, сп. Равенскі ня высеў. Мы завярнуліся, пачакалі, праўда, пакуль адышоў цягнік, і паехалі ў Лёмбэк да пэр Робэртавага брата па трускаўкі.
Пабылі на вёсцы. Што за прыгажосьць і ўтульнасьць!.. Ціха, пышна, зелена, і толькі шчэбет пташак ды далёкае кукаваньне зязюлі. Эх, пажыць бы так зь месяц, аддыхнуць... Назьбіралі трускавак і вечарам прыехалі дамоў.
Раптам аказваецца, што сп. Равенскі прыехаў тым самым цягніком, які мы адправілі із станцыі. Якім чынам?! Ён, напэўна, вылез ці пасьля Брусэля ці перад Брусэлем. Празь ІРО неяк яго адаслалі сюды да нас. А пастарэў жа ён! Ну, але тут яму будзе зусім добра. Учора хадзіў зь ім па месьце, купіў сёе-тое.
За два тыдні едзем у Францыю (пастараемся праз Парыж праехаць).
Лювэн, 19.06.1950
Сяньня йзноў езьдзілі зь Міхасём (Вострыкавым) па трускаўкі. Гэта, здаецца, ужо апошні раз, бо ўжо канчаецца сэзон. Туды, да Брусэлю, ехалі з пэрам Рабэрам, які ў Брусэлі звадзіў нас у вялізарны магазын Au bon marche, што займае будыніну ў чатыры паверхі й дзе першаклясны выбар усіх магчымых тавараў. Зафундзіў нам, зразумела, лёдаў (марозіва).
Дзень сяньня быў шыкарны. На днях трэба будзе схадзіць пазагараць у «Leopold» (парк).
Лювэн, 25.06.1950
Дзень прасядзеў у хаце. Чытаў «Piece Noires». Увечар прайшоўся крыху па алеі, а пасьля схадзіў на «Prin­ce of Foxes» — файны фільм. Пазаўчора бачыў «Resur­rection» Талстога.
Заўтра трэба будзе схадзіць да дэнтыста — мо’ да ад’езду ў Францыю пераплямбуе зубы.
Лювэн, 30.06.1950
Вась мае сяньня прывезьці з Брусэлю візы ў Францыю. Заўтра, здаецца, паедзем. У Парыжы, зразумела, пару дзён трэба будзе затрымацца.
Пэра Рабэравы экзамены прайшлі. Ён зь іх надта задаволены, аднак кажа, што працы спыняць ніяк ня
можна.
Паўлюка перагаварыў ісьці з Ecole speciale на літаратуру, а пэр нас абодвых перагаварыў на філязофію, літаратуру й гісторыю. Лаціну ўсяроўна трэба зубрыць. Здаецца, што й ад грэкі не ўцячом. Нам двум будзе, зразумела, весялей.
Падзеі ў Карэі кідаюць крыху сумніву на далейшую навуку, аднак праймацца няма чаго, бо гэтым нічога не паможам.
3 шапкамі нашымі (студэнцкімі) пакуль што нічога ня выйшла. Прыйдзецца, мусіць, рабіць пасьля канікулаў.
Цікава, колькі нам прыйдзецца ў Францыі пабыць.
Сяньня яшчэ схаджу на «Jean d’Arc».
Парыж (прадмесыіе), 01.07.1950
У бараку цёмна. Гарыць сьвечка. Вась садзіцца лічыць францускія тысячы. Заўтра йдзем аглядаць Парыж. Добра, што нас Наўмовіч (Міхась) сустрэў. Прыехаў Каранеўскі. Трэба выйсьці на двор.
Парыж, 03.07.1950
Той самы барак. Учора цэлы дзень прахадзілі з Наўмовічам па Парыжы, памаліўшыся перад гэтым у падвале, дзе служыць а. Леў (Гарошксі). Акрамя нас чатырох была адна дзяўчына й Глыбачанін зь Міхасём.
Няма часу — хлопцы паядуць бутэрброды...
Абедалі ўчора ў а. Льва; пасьля зь Міхасём пайшлі ў Лювэр, адкуль — пад Арку Трыюмфу і нарэшце пад Эйфэлеву вежу. Нахадзіліся так, што аж шкарпэткі папацелі. Сяньня, мусіць, яшчэ не паедзем — ёсьць сёе-тое із справаў. Выбіраемся зараз на Gar de Lyon.
(Недзе папаўдні)
Аж галава кружыцца. Толькі што вярнуўся з Малым з Парыжу. Выбадзяліся да паўсьмерці. Былі
ў а. Льва — забралі альбом1, у якім ён упісаўся. Езьдзілі да сп. Рыдлеўскага, аднак гэнага не засталі ўдома. Па Парыжы, знаючы адрас, можна ўжо разьбірацца самому.
Купілі білеты ў Саляншэз (Sallanches). Сяньня перад дзясятай вечара ад’яжджаем.
Камблю (Combloux), 04.07. 1950
Цэлую ноч ехалі. Добра хоць, што сядзячыя месцы захапілі, a то крута было б. Пад расьсьвет ужо ўяжджалі ў горы й да 9-е перліся ўсё ўгару. У Саляншэз узялі бус, які яшчэ 7 км вёз нас падгору.
Ну, але зараз і від тут! Перад намі, як на далоні, стаіць пакрыты сьнегам Мон-Блян: вакол горы, а пад нагамі пышная даліна з домікамі вёсак.
У шале месцы ўсе запоўнены, дык нас да часу памясьцілі ў вёсцы ў гатэлі. Пакоі на двух — шыкарныя. Я з Васем, нядаўна прыйшлі зь ім з абеду. Алесь з Малым не хадзілі, бо леглі спаць. Мы затое адбылі ўжо сваю інтрадукцыю, якая складаецца з наступнага цырымону: ставіцца на крэсла новапрыбылага, які мусіць адказваць на пытаньні: імя, нацыянальнасьць, факультэт, імя дзяўчыны. Вызваных наўдагад дзяўчат мусіць пацалаваць (зразумела, у шчочкі). На «Ніну» да мяне падыш-
1 «У маім архіве ёсьць унікальны рукапісны зборнік-альбом з упісанымі ў яго запаветамі для моладзі ад беларускіх дзеячоў на эміграцыі, а таксама ад старэйшых сяброў. Запачаткаваны як скаўцкі, альбом пасьля быў альбомам Двананйаткі, а тады стаўся альбомам моладзі наагул. Упісыўягодатаваныя 1947—1956-м гадамі. <...>
Яны адрасаваны маладому пакаленьню, як такому, незалежна ад гістарычнага пэрыяду ці месца знаходжаньня. Маральны абавязак сёньняшніх маладых беларусаў азнаёміцца з гэтымі запаветамі, удумацца ў іх ды знайсьці ім месца ў сваім арсэнале прынцыпаў і пастулятаў, у сваім сьветаглядзе» — гл.: Запруднік, Янка. Дванаццатка. Дакумэнтальная аповесьць пра дванаццацёх беларускіх хлапцоў у Нямеччыне, Вялікабрытаніі й Бэлыіі (1946— 1954 гг.). Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва. Нью-Ёрк, 2002. С. 443-464.
ло аж траіх. Пасьля самому яшчэ трэба было хадзіць як Янку цалавацца з новапрыбылымі дзяўчатамі. Кампанія ў шале заліхвацкая. Свабоды ўдовадь. Адзяюцца як хто хоча. Яда добрая з чырвоным віном. Усе гутараць на «ты» — дзіўнавата крыху спачатку.
Ну, пабачым, як гэныя двох будуць адбываць свой цырыманіял.
Вечарам можа зайграем у валейбола. Цяпер пасьля абеду маем дзьве гадзіны супакою.
Камблю, 05.07.1950
Учора напісаў ліст пэру Рабэру, які сяньня выслаў разам з паштоўкай. 3 асяродзьдзем тут ужо асвоіліся. Шкада, што слаба ў нас з францускай мовай. Ад падвячорку да вячэры праводзілі за валейболам. Гракоў тут добрых няма, так што й нас за добрых лічаць. Да абеду граў у пінг-понга. Гарачыні сяньня такой як учора не было. Уначы прайшоў дождж. Як толькі стане пагода, іду загараць. На лаціну, мусіць, прыйдзецца махнуць рукой. Папрабую, праўда, вечарамі падвучвацца; ня ведаю, што з гэтага выйдзе. Налягаць трэба на францускую.
Маю яшчэ ж перагледзець свае «любоўныя» лісты, якія пісаў калісьці Олі. Трэба будзе іх зьнішчыць, хоць абяцаў ёй вярнуць назад. Ейныя зьнішчыў, выяжджаючы з Ангельшчыны, дык чаго маюць у яе быць?..
Што за цудоўны вечар быў учора! Можа, таму цудоўны, што першы. Але не... Цудоўны таму, што ён такі быў. Да дзясятае гадзіны прастоялі на тэрасе ў шале, слухаючы па радыё Шубэрта. Агеньчыкі, што залілі даліну й узбоччы гораў, церазь цёплае паветра мігцяць, як брыльлянты, і толькі спакойны МонБлян, як боства, сьвеціцца сьнягамі тут жа перад вачыма. Адчуваешся шчасьлівым, і гэта адразу ж наганяе думкі аб доме. Ці можа ён мроіць нат у сваёй фантазіі аб гэткіх рэчах? Напэўна, не.
У шале нас тут ужо ўсе ведаюць, хоць некаторыя маюць зусім малое паняцьце аб Беларусі. Трэба будзе напісаць у Парыж, каб прыслалі «Bielorussie»1.
Сяньня вечарам адзін студэнт з Парыжу чытае даклад аб Пляне Маршала. Цяпер недзе дыскутуюць там. Я пасядзеў крыху ды пайшоў, бо мала толку сядзець там, да таго ён чытае надта хутка.
Заўтра трэ’ будзе напісаць ліст Тасі й Люсіяне. А цяпер папрабую ўзяцца за лаціну.
Камблю, 06.07.1950
I да абеду й па абедзе граў у валейбола. Ад загары плечы чуваць добра. Быў на мэдкамісіі: вага 75 кг, рост 1,72 м.
Пакрышку завязваюцца знаёмствы. Сяньня хадзіў з Франсуазай на прамэнад. Яна парыжанка, на другім годзе права. Даволі гаваркая. Спосаб вучыцца францускую нядрэнны.
Сяньня быў даклад, на які не хадзіў — «Журналізм і журналісты».
Напісаў Тасі абшырны ліст. Люсі прыйдзецца адлажыць. Цяпер — за лаціну.
Камблю, 08.07.1950
Сяньня вечарам у шале а-ля-гішпанскі баль. Невядома, што там будуць за касьцюмы, але беларускую сарочку можна будзе адзець, рэпрэзэнтуючы беларускага журналіста ў Мадрыдзе.
Трэба кончыць пераглядаць лісты — жудасьць! Зьнішчу іх яшчэ, мусіць, тут, у Камблю. У мяча сяньня ня граў. Спаліў плечы, дык трэба пару дзён перачакаць.
Пачаўшы пісаць свае лісты з Амбэрга (9.1.48), дацягнуў толькі да 27.4.48, а рэшта — гэта замыльваньне ва-
1 Bi61orussie. Apergu sommaire de 1’Histoire de la Nation bidlorussienne et du Mouvement de Liberation Nationale. Par ing. Dip. L. Rydlevsky. Avec 5 cartes de Ing. V. Symaniec. Paris, 1948. 40 p.
чэй — пераглядаючы цяпер, гэта ўсё ясна. Зразумела, што яна мела рацыю, папракаючы ў няшчырасьці.
Камблю, 09.07.1950
Ужо па першай гадзіне раніцы. Вярнуліся кагадзе з «гішпанскае» забавы ў шале. Шмат было ў касьцюмах. Я дык адзеў нацыянальную сарочку й некаторым зышоў за сапраўднага гішпанца.
Выпілася пару чарак белага віна, патанцавалася, ну і чаго больш трэба?..
Камблю, вечар 09.07.1950
Нядзеля прайшла. Пасьля абеду хадзілі на спацыр. Зайшлі на нейкую фэрму, дзе папрабавалі сьмятаны з мармалядай, а пасьля пазабаўляліся крыху.
Увечар Сэрж і іншая брація апаролі недзе 4 італьянкі, зь якімі думалі правесьці вечар. I мяне з Васілём панеслатуды. Вылажылі па парусоцен франкаў, выпілі па ліманадзе й скончылі на гэтым. Італьянкі недзе змыліся, а мы — па кватэрах.
Плечы пячы перасталі. Заўтра рэжам ізноў у мяча.
Камблю, 12.07.1950
Учора прыяжджалі нейкія камэдыянты канцэрт даваць. Даволі беднаваты — трох чалавек. Верш, праўда, на астатак прадэклямаваў файна — «Галодны». Па канцэрце хадзіў з Рутай на першы спацыр. Зайшлі недзе на поўдарогі ў Салянш, вярнуўся ўжо па адзінаццатай. <.„>
Сяньня гадавіна дырэктарства Аўгустына. Вячэра была зь віном і кавай, пасьля — уезд машынай у сталоўку й раздача кніжак — камэдыя!
Нас папрасілі запяяць. Алеся не было, дык мы ўтрох: «Ой у лузе каліна», «Цыганачка» й «Ой арол ты арол», выйшлі добра. Sleaping Beauty («Сьпячая Прыгажуня» — намі дадзеная мянушка дзяўчыны) аж па два пацалункі дала кожнаму.
Камблю, 13.07.1950
Ад пэра Рабэра й ад Франца (Вітаўта Кіпеля) атрымаў лісты. Франц праваліў. Сядзіць цяпер у манастыры, куе. А Арэшка, нябось, гэты раз здаў-ткі. Пэр просіць, каб пісалі ім усе чатырох.
На плячукох ад учарашняга сонца вулдыры пасхопліваліся. Цяпер ужо асьцярожна трэба.
Кніжкі аб Беларусі пакрысе раздаюцца — сваё, зразумела, робяць. Сяньня ад імя нашае групы напісаў падзяку ў амэрыканскі ўнівэрсытэт за харчовыя пачкі.
Вечарам быў канцэрт «La music sacree» (рэлігійная музыка) італьянскіх і францускіх кампазытараў. Прасядзеў на тэрасе. Вечар цёплы, зорны. Каля санаторыяў шпурляюць ракеты. Заўтра дзень рэвалюцыі — сьвята. Бачыў сяньня файную дзяўчыну, назірала, як мы ў мячыка гралі. Шкада, што не з шале.
Два дні, што правёў з Рутай, выбілі крышку з каляіны, растрэсьлі. За пару дзён пройдзе.
Камблю, 14.07.1950
Пасьля сьнеданьня ў шале знайшоў між іншых кніжак «Preface to philosophy». Цікавая! Мушу прачытаць яе. Параблю хіба й выпіскі.
Every science begins as philosophy and ends as art; it arises in hypothesis and flows into achievement.
The logical man is always self-righteous and therefore inhuman and therefore wrong, while the reasonable man suspects that perhaps he is wrong and is therefore always right1.
1 «Кожная навука пачынаецца як філязофія, а канчаецца як мастацтва; яна ўзьнікае з гіпатэзы й плыве ў дасягненьне.
Лягічны чалавек заўсёды самаўпэўнены й таму нечалавечны,
і таму памыляецца, тымчасам як разважлівы чалавек дапушчае, што ён можа памыляцца, і таму заўсёды мае рацыю».
Пасьля абеду. Сяньня вечарам, кажуць, танцуецца на вуліцы. Да адзінаццатае гулялі ў шале. Пасьля — на вуліцы ля нашага гатэлю. Было толькі некалькі чалавек, бо рэшта мусілі йсьці спаць. Пасьля пайшлі да Анці ў кафэйку, адкуль дыпляматычна змыліся, бо пахла выдаткамі, на якія ні я, ні Вась ня можам пазволіць. А тут, як на злосьць, гэтая чума францужанак зь бюро ў шале ўчапіліся як п’яўкі: то ёй есьці хочацца, то піць — спасеньня няма. Ледзь адчапіліся. Па пару танцах на вуліцы разьвіталіся й пайшлі дамоў. Па дарозе зайшлі яшчэ да сваіх гаспадароў на паўбакала. Народ у кафэйцы п’яны танцуе, балаганіць. Пратанцаваў яшчэ зь нейкай пару танцаў, Вась таксама, і вось ужо па першай.
Алесь з Малым перабраліся ўжо ў шале.
Камблю, 15.07.1950
У шале сяньня былі танцы. Шмат не танцаваў, бо нешта настрою не было. Чарнявую сяньня йзноў бачыў — грала з намі ў мячыка — халера зь нейкімі чумакамі лазіць, шкада!
Ідучы дамоў, зайшлі на «дэмі».
Камблю, нядзеля, 16.07.1950
Да абеду загараў (чытаў, значыць, кніжку), пасьля абеду загараў — чытаў ізноў. Пад вечар гралі ў мячыка. Жаклін — як выявілася, завецца мая сымпатыя, — грала сяньня з намі. Заўтра фармуем каманду й граем матч з пацанамі з суседняга лягеру.
Вечарам паказалі маленькі кавалак фільму й нудзілі нас дыскусіяй над «дзіцячай праблемай» Францыі.
Каб даўжэй застацца ў шале, трэба пасьведчаньне ад лекара. Будзем прабаваць.
Камблю, 17.07.1950
Ледзьве дабраўся да ложка. Валейбол страшэнна замучыў. Выйгралі: першую на нуль, а другую на шэсьць ці чатыры — забыўся. Пасьля гралі так да сёмае. Каманда ў іх слабенькая. Было трох старэйшых, адзін зь іх манах, і трох пацаноў. Мо’ калі яшчэ зайграем.
Па вячэры прайшоўся крыху. Добра так аднаму забрацца дзе наўзбоч і паназіраць за далінамі. Агні ўнізе загараюцца падобна да зорак, і, калі ўжо сьцямнее, усё падножжа мігаціць брыльлянтамі.
Думаю вось, што шмат сюжэтаў на вершы можна было б знайсьці ў прыгастве гораў і прыроды, ды страх бярэ перад апрацоўкай. Ня хочацца неяк ні аб чым думаць.
Здымкі з нашае папярэдняе экскурсіі засьветленыя. Трэба будзе прайсьціся куды-небудзь гэты тыдзень.
Мо’ як-небудзь удасца ў Жэнэву папасьці.
Трэба напісаць колькі слоў пэру.
Камблю,18.07.1950
Дзень прайшоў. Атрымаў сяньня ад Тасі й ад ЛюсіАнны лісты. Апошняя прыслала зь нейкага манастыра іконкі сьвятых: Яна, Базыля й Уладзімера. Аляксандра, на жаль, не знайшла.
Заўтра едуць недзе ў Энсі на экскурсію. Думаў ехаць, аднак шкада 250 франкаў.
Граў у пінг-понга, валейбола, у шахматы з мадзярачкай. Гаварыў крыху з Жаклін. Яна за тыдзень ад’яжджае ўжо — шкада.
Пэр Рабэру пішу цяпер штодня пакрысе, у форме дзёньніка; думаю, што яму гэта будзе прыемна.
Камблю, 19.07.1950
Увечары ў шале быў канцэрт. Мадзяр граў на піяніна Баха. Прывёў на канцэрт Васеву сымпатыю. Яна,
аказваецца, ужо заручана. 3 Тунісу сама, францужанка. За тыдзень ад’яжджае.
Жакі трэба будзе ў сыботу на танцы запрасіць.
Трэба неяк пэр Рабэру ліст выслаць.
Памыў шампунем валасы; лезуць, спасу няма.
На заўтра назначыў з новай знаёмай рандэву ў пінгпонг.
Камблю, 21.07.1950
Убей его гром! Трэба вось перакладаць з францускае на ангельскую «Bielorussie». Рэфэрат у панядзелак. Клопат вось. Ну, але неяк адваліцца.
Больш як месяц пабыць тут ня ўдасца. Недзе 4-га жнівеня — айда. Цэлыя дні гуляецца то ў валейбола, то ў пінг-понга.
Прабаваў перакладаць, але нешта змучана чуюся. Трэба, мусіць, спаць. I пэру не пісаў сяньня. Люсі трэба б адпісаць.
Тасі хіба што зь Лювэну ўжо адпішу. Трэба будзе ёй кніжку францускую паслаць. Сяньня пананосіў лацінскіх кніжак — толькі вучыся.
Камблю, 23.07.1950
Назаўтра зьбіраецца «бура». Над шале павісла цёмная хмара (для некаторых) — «Le discours sur la Bielorussie» (інфармацыя npa Беларусь). Некалькі французаў-камуністаў, праўдападобна, аж зь нейкіх газэтаў выразкі зьбіраюць, каб давесьці... ды зрэшты, што яны там даводзіць будуць. Ружа мае абвінаваціць беларусаў у супрацоўніцтве зь немцамі ды ў вынішчваньні палякаў.
Нашы сымпатыкі рыхтуюць адпор. Папрасілі брашуры, каб азнаёміцца з матар’ялам. Здаецца, што там будуць гаварыць іншыя, чымся мы самыя.
Пэру гэтыя два дні не пісаў, бо за валейболам сьвету не відаць; да гэтага яшчэ рэфэрат гэты. Ну, пабачым!..
(Вечарам)
Цэлы дзень ішоў дождж. Граў крыху ў пінг-понга. Пачынае ўрэшце хоць крыху выходзіць. Праграў Алексу партыю шахматаў. Вечарам нейкі прафэсар філязофіі чытаў рэфэрат. Кажуць, было цікава. Я ня быў.
Ну, да заўтрашняга рэфэрату, здаецца, менш-болып падрыхтаваны грунт.
Трэба крыху пэру напісаць.
Камблю, 24.07.1950
Напісаў Люсі ліст. Пэру хіба заўтра.
Рэфэрат аб Беларусі прайшоў надзвычай ціха. Чытаў Жан з барадой. Дасталі таксама апарат для праекцыі геаграфічных картаў, хоць відаць было надта марна. Старшынём канфэрансу быў Аўгустын-дырэктар. Пытаньні ставіліся ў зусім нармальным тоне. Ружу з залі абрэзалі пару разоў. Цьвірка адказваў на пытаньні па-ангельску цераз Аўгустына. Хваляваўся крыху й дзеля гэтага ягоная ангельская выходзіла ня гладка. Мадзяры бегаюць ужо з думкай зрабіць гэткі ж вечар пра Мадзяршчыну.
На сяньняшнім дакладзе быў амаль увесь шале, бо нядрэннымі паводзінамі й асабліва добрымі песьнямі здабылося шмат сымпатыі.
3 Франсуа, Жанам і Жакам трэба будзе гэтую справу «замачыць».
Камблю, 26.07.1950
Хадзіў з Франсуаз на спацыр. Прайшлі км з 6. Вечар сяньня цудоўны. 3 паўдня цёплы сьвежы вецер. Месячна. Відаць горы й Мон-Блян, як праз вуаль. Белыя хмары зьліваюцца з горамі, і здаецца, што й хмары — горы, і горы — хмары. Сьвятло санаторыі гарыць і дрыжыць, як дарагая брошка.
У шале сяньня фільм. Два нейкія кавалкі й гэныя марыянэткі, што іх ужо бачыў. Пасядзеў крыху на тэрасе, палюбаваўся й пайшоў спаць.
Пэру сяньня выслаў лісты. Трэба ўжо і ў Парыж пісаць. Заўтра трэба зь Лювэнам аб грашах дагаварыцца, a то на дарогу ня стане...
Дзяўчаты недзе па-суседзку пяюць песьні...
Камблю, 27.07.1950
Сяньня была экскурсія ў Жэнэву. Нам, як чужынцам, зьезьдзіць не ўдалося. Шкада! Экскурсьнікам затое сустрэчу добрую падрыхтавалі — павыцягвалі ўсенькае іхнае барахло, ад начных туфляў да польтаў, і завесілі ўвесь ніз і сходы аж да другога паверху — зрабілі нешта падобнае пад унівэрсальны магазын.
Вечарам было кіно: фільм пра нейкага лекара, што першы прымяніў драўляную трубку для абслухоўваньня хворых.
Рэнэ, пабі яе гром, спакою не дае: то пра спацыр дагаворваецца, то чаму да яе ня зойдзеш. Праціўнае стварэньне.
Пад вечар гралі ў валейбола.
Амаль цэлы дзень прасядзеў за лацінай.
Вечар сяньня, захад сонца асабліва, надзвычайны. Як прыгожа мяняюцца фарбы неба й гораў пры захадзе сонца! Ад сьветла-ружовага да цёмна-сіняга і ўсё на працягу паўгадзіны.
Камблю, 29.07.1950
Выслаў пэру ліст з просьбай аб грашах. Хрэнова крыху з паваротам назад, выпшыкаліся. Ну, неяк будзе.
Вечарам хадзілі з Васем да Рэнэ на белае віно, убей яго гром. А там віна й на дно шклянкі няма. Гэткай каросты сьвет ня бачыў.
Камблю, нядзеля 30.07.1950
La sieste (паабедзенны адпачынак) сяньня не абавязковы, аднак раблю, бо да абеду бадзяўся, каб не абіраць фасолі, змыўся сабе на прамэнаду. Хадзіў на захад. Па дарозе сустрэў ці, лепш, дагнаў хлапчука з рукзаком хлеба й памог яму данесьці аж на фэрму, км за чатыры. Там папіў малака з чорным, чарнейшым, як у нас дома, хлебам, узяў пару кусочкаў з сабой паказаць хлопцам (навіна!!!) і пайшоў назад. Пагода — цацка. Ад гораў, Мон-Бляну асабліва, проста вачэй адарваць нельга: што за прыгажосьць! Апошнія чатыры дні трэба будзе пабадзяцца больш, бо за цэлы месяц тут адзін раз адно парадкам прайшліся.
Пасьля абеду сьпявалі йзноў на просьбу іншых. «Цыганачку» прыходзіцца паўтараць штораз.
Пачытаю крыху францускага, а пасьля валейбол зарганізуецца.
Камблю,01.08.1950
Ну, нарэшце на сваім ложку. Як файна!
Дванаццаць гадзін маршу па горах — гэта ня сьмешкі. Але што за экскурсія! Хоць пад астатак ды зрабілі. Цэлую ноч спаў трывожна — хаця ж каб не праспаць. Пярыў дождж зь перунамі. У пяць гадзін прачнуўся — дождж. У шэсьць прыйшоў Дзіма будзіць. Мадзяр спаў у нас. Пайшоў з намі. Раніца хмурная, аднак выглядала, што будзе пагода. Усходу сонца за хмарамі ня ўгледзелі. Але што за прыгажосьць раніцай! Ішлі бяз мэты, бо ня ведалі мясцовасьці. Абы ўгору. А МонБлян чым вышэй, тым больш грандыёзны. Каля гадзіны 8-е пасьнедалі ўжо высока над Камблю. I далей на захад. А ягадаў у лесе: чорных, чырвоных. Ахапак нарваў ды йдзі, пашчыпваючы.
На фэрме папілі малака. Ага, вунь урэшце мэта экскурсіі — вялізарная гара перад намі. Француз кажа, што больш за 2000 мэтраў.
Толькі 10-я гадзіна. Хочучы скараціць шлях, убіліся ў такія кусты, што ні ўзад, ні ўперад. Неяк выбраліся на дарогу. Ай, які кавалак яшчэ! Угары нейкі шале відаць. Туды — мо купіцца што. Кіляграм сыру й два літры малака — 300 франкаў. Абедаем на самай гары. Здалёк недзе, як хор, брыдзе сьцяжынкай стада авечак са званкамі. Пастуху нябось задураць за дзень голаў.
Ногі баляць, але ад пары хвілін перадышкі йзноў сьвежыя. Нарэшце — мэта. Абед. Вецер — трэба нацягваць сарочкі. Дакончыць трэба фільм. А МонБлян — што за веліч! Паўдзённы шпіц і цэлая пілка шпіцаў — нешта надзвычайнае. На ўсходзе сьвецяцца горы Швайцарыі, на паўдні — Італія. Уга, сьнежных гораў колькі! На захадзе далёка зьліваюцца з туманам і хмарамі вяршыны, вяршыны... Паабапал — дзьве даліны. На паўночным-захадзе, пад самым носам на нашым узроўні, востры хрыбет дзікай скалы са сьнежнымі лапінамі.
Па абедзе — sieste (перадышка). Ліст пэру Рабэру. Чатыры кветачкі з гары. Недзе пад другую пачынаем зыходзіць другім бокам гары. Строма. У шкураных туфлёх сьлізка. На шчасьце, у мяне белыя гумовікі. Вась дык у начных тэпцях — пацеха. Лезем рэчышчам высахлага ручая. Ня страшна, аднак трэба асьцярожна. Камень, ліха, па назе даў. Сыдзе. Да Камблю, відаць, кавалак дарогі. Няўжо на Саляншэз трэба будзе йсьці? Зьбіліся нарэшце, не туды пайшлі. Пытацца, пытацца трэба!..
Хаця ж каб дажджу не было! Нарэшце выбіліся на дарогу. Гадзіна добрае хады яшчэ. Малы з Алесем паперліся наперад.
(Камблю)
На пляцы колькі чалавек у сетку рэжуць. Зьбіраецца на добры дождж. Пасьля душу крыху асьвяжыўся. Жаклін папрасіла на шклянку кавы з сухаром.
Дванаццаць гадзін хады чуваць у целе. Дождж пайшоў на добрае. Што нам цяпер? Па вячэры некалькі партыяў у пінг-понга і — да сябе ў гатэль.
Думаў пісаць пэру, аднак лепш адлажыць назаўтра. Да гэтага сьвятло патухла. А загарэлася ўчора парадкам т’кі.
Камблю,02.08.1950
Пагода нікудышная. Дождж. I, відаць, на цэлы дзень. Чуюся крыху змучаны. Сяньня перадапошні дзень. Трэба пэру ліст выслаць па абедзе. 3 грашыма слабавата. Павінны хіба прыслаць у Парыж крыху.
Камблю, 03.08.1950
Вось і разьвітаньне, ды якое! Адрасоў назьбіралі цэлыя кучы. Ад трох дзён ужо ў нас дапытваліся, калі сьпяваць будзем. Па абедзе пяялі крыху — падабаюць. Дамовіліся йзноў на палавіну пятае. Здаецца, што хочуць накруціць пару песьняў. Тым лепш. Даў упісацца ў альбом Аўгустыну.1
Да абеду граў у пінг-понг. Пасьля сьесты — разьвітаньне, песьні, фармальнасьці — час зоймуць. У амэрыканкі адрас трэба будзе абавязкава ўзяць. Файнае разьвітаньне!..
(Паўтары гадзіны пазьней)
Накруцілі чатыры песьні на пліткі: «Разьвівайся, сыры дубе», «Беларусь» (Дзіма й Вась), «Цыганачка» й «Арол». Разьвіталіся з Ромам (француз расейскага паходжаньня) хвілінаю цішы паводле славянскага абычаю.
1 Аўгустын напісаўу альбоме (у перакладзе з францускае): «Я веру, што гэтая сустрэча ў Камблю нас, студэнтаў з розных краінаў, прынесла вам гэтулькі ж радасьці, надзеі й даверу, колькі й нам самым. Мы не размаўляем тымі самымі мовамі, але гэта — супольнасьць сэрцаў, больш беспасярэдняя, больш трывалая, якая зьяўляецца меркаю пазнаньня й шчырага сяброўства».
Парыж, нядзеля, 06.08.1950
Неяк уладзіліся. За два дні нацягаліся да сьмерці. Прыпыніліся ў сп-тва Шыманцоў. Цяснота1.
Парыж, 07.08.1950
Учора хадзілі аглядаць Парыж у вечаровым строі. Цацка! Бадзяліся па асьветленых бульварах. Народу аж кішыць, хоць Парыж цяпер лічыцца пустым, бо ўсе амаль парыжане павыяжджалі на адпачынак. Затое ад чужынцаў прайсьці нельга. Дзе ні глянь, дык усё з плянамі Парыжу шукаюць патрэбных месцаў. Мы хоць ужо разьбіраемся крыху, аднак Вась карты з рук не выпускае. Учора ўдзень хадзілі ў «Інваліды» паглядзець на гроб Напалеона ды ў вайсковы музэй. Сфатаграфаваліся на Аляксандраўскім мосьце. Пазаўчора хадзілі ў Лацінскі квартал, дзе слаўная Сарбона, Пантэон і, нарэшце, Нотрэ-Дам. Аглядалі Парыж з самага верху Нотрэ-Дам. Дзень перад гэтым былі з Васем таксама на Арцы Трыюмфу. Што за любата!
Агульны малюнак Парыжу менш-болып цяпер маем. Усё т’кі ні да Лёндану, ні да Брусэлю яго не параўнаеш. Тут табе кажны бульвар, кажны пляц, амаль кажны будынак дае асалоду, калі любуешся на яго. Проста прыкоўвае зрок, ачароўвае.
Яшчэ пару дзён, і трэба будзе брацца «дамоў».
Vert Galant (Вэр Галян пад Парыжам), 07.08.1950
Начуем у бараку сп-ні Ніны (Абрамчык). Прыехалі папаўдні. Зрабіла нам абед зь вішнёўкай, халадніком, памідорамі й г. д. Хадзілі на парагадзінны прамэнад. Вечарам пакапалі крыху агароду. Мясцовасьць тут дачная. Прыгажосьць!
Рыхтуем цяпер разам вячэру. Заўтра мо’ ў Вэрсаль. Сяньня атрымаў дзесяць тысяч ад пэра. Трэба будзе
1 Гасьціннае спадарства Шыманноў будавала тады сабе невялікі дом, які яшчэ далёка ня быў скончаны.
зматвацца хутчэй. Спадарыня Ніна радзіць зьезьдзіць яшчэ ў Фантанблё, а таксама ў тэатр парыскі.
Парыж, 08.08.50
Бурная дыскусія ў Кавалеўскага (Аўгенаў. Начуем у яго.
Парыж, 09.08.1950
Дваццаць чатыры. Яшчэ адзін мінуў. Гэты раз сьвяткуецца выпадкова ў Парыжы. Дзе будзе наступны раз, калі будзе? Час неспакойны (карэйская вайна). Спадзяюцца чагосьці на зіму. I ўсяроўна «суджанага канём не аб’едзеш».
(Увечар)
Пасьля абеду хадзілі ў музэй васковых фігураў: у магічную залю, пакой крывых люстраў і г. д. Пабачылі шмат прыгожых рэчаў. Купілі на пятніцу білеты на ад’езд. За тыдзень гэты выпарыліся тут, як у лазьні. Пэр напэўна чакае недзе зь нецярпеньнем.
Вечарам купіў пару бутэлек чырвонага віна — на «замочыны». Інакш і не дагадаўся б ніхто. Але чаму ня выпіць, калі здараецца нагода?
Эх, гады, колькі іх яшчэ прыйдзецца «абмочваць» тут віном і сумам? 3 Андоры вечарам была добрая музыка. Сумнавата, як заўсёды ў гэткія хвіліны. Заўтра выбіраемся ў Вэрсаль.
Трэба даць Івонцы (Шыманец) упісацца ў альбом2.
1 Аўген Кавалеўскі — беларускі драматург і актор, наш знаёмы зь перасяленчага лягеру ў Нямеччыне, у Рэгензбургу й Міхэльсдорфе. Іміграваў у Франйыю, дзе ажаніўся й дзе пахаваны.
2 Івонка ўклеіла ў альбом прыгожы малюнак ружы й напісала: «Хай заўсёды ў Вашых лятуценьнях будзе кветкай Беларусь»'— гл. ілюстрацыі ў гэтай кнізе.
Мой дзед Сьцяпан Марцінавіч Вільчыцкі (на здымку сядзіць чацьверты справа) меў сямёра дзяцей: тры сыны й чатыры дочкі. Зьлева ад яго сядзіць жонка Алена ды ейныя бацькі (Юрый Гурын, імя маці забьілася). Старэйшы сын Мікалай, мой бацька (нар. 1897 г.), стаіць зьлева ад дзеда Сьцяпана. 1914 г. (Іншых асобаў на здымку ідэнтыфікаваць не ўдалося.)
Дзед Сьцяпан Марйінавіч Вільчыцкі (1868—1937 гг.)
Я на руках у бацькоў. Маці Вера з роду Гурынаў (1903-1981 гг.)
Разам з брацікамі-блізьнятамі, Аркадзем і Сенькам (апошні пажыў яшчэ толькі два гады). 1936 г.
3 братам Аркадзем, вучні польскай школы ў Міры. Сярэдзіна 1930-х
Мама Вера. 1930-я
Мама Вера перад сваёй хатай уМіры. 1960-я
3 братам Аркадзем у Баранавічах ля мамінай магілы. 1993 г.
Янка Запруднік, выпускнік Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы ў Міхэльсдорфе, Зах. Нямеччына. 1947 г.
Вітаўт Кіпель (зьлева) і Янка Запруднік — сябры на жыцьцё. Міхэльсдорф, 1947 г.
Янка Запруднік і Вітаўт Кіпель — 90-гадовыя. Нью Брансўік, 2017 г.
Гімназісты-выпускнікі з настаўнікам беларускай мовы Аўгенам Каханоўскім. Косьцік Вайцяхоўскі, Юзэфа Брэчка, Янка Запруднік, Аўген Каханоўскі, Васіль Шчэцька, Туся Куліковіч, Янка Жучка, Уладзімер Цьвірка. Міхэльсдорф, 1947 г.
і) &ырш
/ . 0 .
61ая
делгруоь кеч, Мзпі родная, Ты забрааея, Ты абдэвртяя Іьі прьігожая Ты чэроўчая I чямч нідзе Тябв рсўнвеі
5ьіў калюьці чао, Як Твой воль..ы люд Уставаў оьцяаой Барвніць авой кут« Ладзіў оям жыцьцв У оваім краю I сусед зьмяя Бачьіў моц ¥ваю, X цяпеп той влях цалыном парос, Ізой чарод праліў Мора горкіх сьлВа, Ца твав эямлю Чужакі прый.Ші, Звсьвютяў бізун Петлі ў ход пайвлі.
Вокладка гімназіяльнага
часопісу «У выраі» (выйшаў толькі адзін нумар). 1947 г.
Сыны-s сокялы , Каб здабыць овой лМо, Паднялюя ў зьюь, У баакіт яяб4с
I пад хмзрамі, Нчд далеткаьп Пвцльілі ячьі У вырай з птушкемі.
Ты-х, отаптаяая, У кургвяох ляжыш Яа тватх плячох Долі цяжкчй крыж, A • развзліяах Голад гнвздві ўе Чорньі дух вайчьі Мад Табой аауе.
Ала Іьі мач, Мяці родаая, Хоеь і змучана I гмодная, Уов-ж Тьі Уілая I чароўчвя, Узв-ж нідзв.нЖма Табе роўнааі
Адзін зь вершаў Сяргея Ясеня (Янкі Запрудніка) у гімназіяльным часопісе. 1947 г.
Пасьля працы ў капальні: Паўлюк Урбан, Янка Запруднік, Алесь Марговіч. 1948 г.
«Дванаццатка» ў Лёндане: Л. Карась, М. Вострыкаў, В. Шчэцька, А. Марговіч, А. Бута, Ул. Цьвірка, П. Дзехцяр, Я. Жучка, П. Урбан, Я. Запруднік, Л. Швайчук, П. Дзімітрук. 1948 г.
На зьезьдзе Беларускага Хрысьціянскага Акадэміцкага Аб’еднаньня «Жыцьцё». У першым радзе сядзяць (зьлева, пачынаючы ад чацьвертага): Аляксандар Надсон, а. Часлаў Сіповіч, незнаёмая, Вінцэнт Жук-Грышкевіч. Лёндан, 1948 г.
Паквітаваньне аб самаападкаваньні «Дванаццаткі» як аддзелу Згуртаваньня Беларусаў у Вялікабрытаніі
Рэдакцыя й выдаўцы часопісу «Наперад!» у Англіі. Піліп Дзехцяр, Алесь Марговіч, Паўлюк Урбан, Уладзімер Цьвірка (наперадзе), Янка Запруднік, Янка Жучка. Тамўартс, 1948 г.
Зьезд Цэнтралі Беларускіх Акадэміцкіх Арганізацыяў. Аляксей Арэшка, Янка Жытка, Уладзімер Цьвірка, Аўген Смаршчок, незнаёмы, Лявон Вініцкі, Барыс Рагуля, Пётра Манькоўскі, а. Часлаў Сіповіч, Уладзімер Набагез, Янка Філістовіч, Часлаў Кукель, Мікола Лабоўка.
Лювэн, 1949 г.
Сьцяг Згуртаваньня Беларускіх Студэнтаў у Лювэне
Беларуская група ў Брусэлі ў паходзе да магілы няведамага жаўнера.
26 сакавіка 1950 г.
Студэнцкі хор Міколы Равенскага, Лювэн 1952 г.
Лювэнскія валачобнікі на Вялікдзень 1951 г. Барыс Рагуля, Уладзімер Цьвірка, Мікола Арцюх, Мікола Равенскі, Лявон Вініцкі, Юрка Сенькоўскі
На студэнцкай пагулянцы вучым бэльгійскіх дзяўчат танцаваць «Лявоніху». Травень 1950 г.
На студэнцкай пагулянцы ў ваколіцах Лювэну зьЛюсіянай Натомб.
Травень 1950 г.
Зьведваньне Рыму з Фэліксам Рутэнам.
Верасень 1951 г.
Адзначаем жартамі дзень народзінаў «генэрала» Федзі (Тодара) Цімафейчыка (профіль яго часткава бачны зьлева). Стаяць: Міхась Вострыкаў, Юрка Сенькоўскі, Алесь Лазанаў, Уладзімер Цьвірка, Лявон Вініцкі, Леанід Карась, Паўлюк Урбан (самы верхні), Янка Запруднік (з паперкай у руках)), Васіль Шчэцька, Алесь Марговіч, Янка Жучка. 1951 г.
Пад парыскай Аркай Трыюмфу па дарозе ў Камблю ў міжнародны студэнцкі цэнтар (пра побыттам гл. дзёньнік)
g iff. f.
Памятка ў скаўцкім альбомеад 14-гадовай Івонкі Шыманец
На вясельлі ў праф. Дэніса, старшыні Камітэту Дапамогі Беларўскім Студэнтам. Паўлюк Урбан, Янка Запруднік, Уладзімер Набагез, Мікола Равенскі, Леанід Карась, Алесь Марговіч. Чэрвень 1951 г.
У заработках на фэрме з Паўлом Дзімітруком. Лета 1950 г.
Кардынала Тысэрана хлебам і сольлю вітае прадстаўнік беларускіх студэнтаў Уладзімер Бутрымовіч. Сакавік 1952 г.
Кардынал Тысэран прамаўляе да беларускіх студэнтаў у іхным доме ўЛювэне. Зьлева сядзіць Мікола Равенскі, кіраўнік студэнцкага хору. Сакавік 1952 г.
Харысты М. Равенскага з парыскімі беларусамі пасьля праваслаўнай багаслужбы 7 сьнежня 1952 г.
Сядзяць: Аляксандар Яцэвіч (Алесь Змагар), Мікола Равенскі, Старшыня Рады БНР Мікола Абарамчык, а. Уладзімер Фінкоўскі, а. Аўген Смаршчок, харыст Уладзімер Цьвірка
Беларускія студэнты зь Лювэну пасьля канцэрту ў Парыжы зь мясповымі беларусамі. 28 красавіка 1952 г.
Ля ўваходу ў студэнцкі дом: Галіна Ганчарэнка, Вольга Харытончык, Станіслаў Мак, Янка Запруднік, Васіль Шчэцька. Лювэн, 1953 г.
Зьезд Згуртаваньня Беларускіх Камбатантаў.
У першым радзе: Часлаў Кукель, Аляксандар Лашук, а. Аўген Смаршчок, незнаёмы, Барыс Рагуля, а. Рабэр ван Каўэлярт, Уладзімер Набагез, Вітаўт Рамук. Лювэн, 1952 г.
Ноты песьні А. Карповіча на словы Я. Запрудніка «Падае лісьце»
Наперадзе вучні Беларускай школы ў Лювэне. Сьцяжная варта: Анатоль Занковіч, Тодар Цімафейчык (трымае сьцяг) і Мікола Ягоўдзік. 1952 г.
Кампазытар Алесь Карповіч. 1954 г.
Даём канцэртуЛювэне перад ад’ездам з канцэртам уЛёндан. 1954 г.
Пётра Конюх на сцэне ў Лювэне (левы) і Уладзімер Цьвірка. Ля піяніна Алесь Карповіч.
1954 г.
Кветкі артыстам ад імя лёнданскіх беларусаў раздаюць Вера Касыдюкевіч (Бартуль, зьлева) і Кацярына Яцэвіч (Вініцкая). Сакавік 1954 г.
Я з Оляй Харытончык.
1955 г.
Дыплёмная праца пра Крэўскую вунію Вялікага Княства Літоўскага з Польшчай (1385—1386 гг.). 64 6. 1954 г.
Дыплём аб сканчэньні Лювэнскага ўнівэрсытэту. 1954 г.
Ноты песьні «Лянок» (мэлёдыя Зьміцера Яўтуховіча). Песьня была падарункам Надзеі Кудасавай у дзень шлюбу ад мужа — Янкі Запрудніка. Травень 1995 г.
Мы з Надзяй пасьля шлюбу 27.05.1995 г.
Парыж, 10.08.1950
Дзень дажджлівы, хмурны. Толькі што перастаў цыбурыць дождж. Цярушыць яшчэ крыху, магчыма, што й на цэлы дзень, бо даўно ўжо яго не было.
У Вэрсаль хіба што прыйдзецца ехаць міма ўсяго. Магчыма на’т, што й распагодзіцца крыху.
Ну, заўтра нарэшце паедзем далей. За гэты тыдзень сьпёкі напацеліся так, што ўвесь адчуваешся, як аблеплены клеем. Параскашуюся ўжо душам у Лювэне.
(Пад вечар)
Вярнуліся з Вэрсалю. Змоклі, як куры. Дождж якраз разышоўся, калі выйшлі з палацу ў парк. Зрабілі, на ўсякі выпадак, пару здымкаў. Поўнага вобразу прыгажосьці парку мець не маглі з прычыны пагоды, аднак сам палац — пазалочаныя мармаравыя пакоі з дыванамі й малюнкамі, галярэя малярства — усё гэта ачароўвае, як у казцы.
Трэба будзе папрачытваць гісторыі, зьвязаныя з гэнымі часамі й людзьмі, каб замацаваць сабе поўны малюнак палацаў, музэяў, Парыжу й Францыі наагул.
Былі ў а. Льва. Паелі ў яго. Разьвіталіся.
Із спсп. Ш. (Шыманцамі) вып’ецца зараз пару бутэлек віна, спакуемся й заўтра раніцай — на Паўночны вакзал. Хопіць, выгуляліся. Пэру Рабэру трэба было б маленькі падаруначак купіць, але адумаліся запозна.
Брусэль, 11.08.1950
Палову трэцяе вылезьлі зь цягніка на Паўдзённым вакзале. Тут ужо пахне «хатай» — адчуваемся крыху больш па-свойску. Дзень гарачы, аднак здаецца, што ў Парыжы пякло болып, чым тут.
Па дарозе, на граніцы, праверкі ніякай не рабілі, хоць у нашага суседа па купэ бэльгійскія жандармы апаролі бутэльку віна, за якую зрабілі яму авантуру.
Забіраючы валізкі на Паўночным вакзале ў Парыжы, замест спадзяваных 600 заплацілі толькі (па шчасьлівай памылцы) 64 фр. За рэшту (605 фр.) купілі пэру чарнільны набор з Эйфэлевай вежай, Аркай трыюмфу й царквой Сьв. Сэрца. Усё выйшла як найлепш!
На станцыі разьвіталіся яшчэ із сп. Р-скім (Рыдлеўскім).
Цяпер у цягніку на Лювэн чакаем ад’езду. Крышку душнавата.
Брусэль пасьля Парыжу выглядае мініятурненькім. Асабліва адчуваецца цесната на вуліцах пасьля шырокіх, пышных парыскіх бульвараў ды авэню.
За пару гадзін пасьля раскошнага халоднага душу, будзем расказваць пэру й тым, каго застанем у Лювэне, пра сваё даўгое падарожжа.
(Вечарам у Лювэне)
Ужо недзе за поўнач. Прагаварылі з пэрам. Ай, як жа ён рад за нас. Просіць расказваць усё з усімі падрабязнасьцямі. Добра ўсё т’кі, што прыбор гэны купілі яму!
У доме амаль нікога няма — усе паразьяжджаліся. У нядзелю, здаецца, паеду падменьваць Кукеля (Часлава).
Заўтра лісты панапісваць трэба. Рута прыслала ліст і здымку, што рабілі разам на бальконе. Нарэшце пружыны можна цягаць. Дачакаліся такі.
Зараз іду пад душ. Якая роскаш! Урэшце ўвесь парыскі пот змыецца ды адзенуцца чыстыя шкарпэткі.
Оля прыслала «такія ж шчырыя, як і калісьці, павіншаваньні на дзень народзінаў».
Лювэн, 12.08.1950
У хаце ні душы. Кончыў мыць судзьдзё. Ня ведаю, за што цяпер узяцца. Карэспандэнцыю трэба было б уладзіць. Магчыма, што заўтра паеду да баўэра (да фэрмэра на працуў Прыслалі з Ангельшчыны
5/19 фунтаў інкамтаксу (падаткаў). Грошы забяру пасьля працы, бо сяньня было зачынена.
Плянуем на восень ізноў пачаць «Наперад!». Трэба будзе хутка брацца за вершы ды за пераклады ўсіх папулярных песьняў — гэта неабходная рэч для выцісканьня ў моладзі расейшчыны й пальшчызны.
Памаленьку цягаю пружыны. Хоць часу ўвосень і ўзімку шмат ня будзе, але не памяшала б, каб дзе недалёка быў пінг-понг.
Трэба зараз упарадкаваць адрасы, што прывёз з шале, a то йшчэ пазабываюся пасьля што да чаго.
Alex Peretz (адрас) — гэта гэны румын, двойчы доктар, быццам, што дамаўляўся з намі аб сустрэчы.
Ameli Nagy (адрас) — маленькая сымпатычная унгарачка. Студыюе права, здаецца.
Danbielle Laporte (адрас) — сяброўка па стале. Студыюе філялёгію.
Romain Jacoub (адрас) — расейскі француз. Гэта той, што разьвіталіся зь ім хвілінай маўчаньня.
Jaques Bauer (адрас) — Трэба будзе даць яму адрас сп-ні Ніны (Абрамчык) на сарочку вышываную для ягонае маці, што ён так прасіў.
Cherry Merritt (адрас) — амэрыканка, зь якой пазнаёміўся напярэдадні ад’езду. Студыюе Расею. Даў ёй «Bielorussie», аб якой яна ня мела зялёнага паняцьця. Вывучае расейскую мову. Трэба будзе напісаць ёй абавязкова.
Ruth Нопу (адрас) — суседка з «Joly Site».
Лювэн, 13.08.1950
Прыходзіў пэр Рабэр. Маем абгаварыць зь ім вечарам справу майго ад’езду да баўэра. Ува ўсякім выпадку трэба чакаць да заўтрашняга паўдня. Магчыма, што мы чатырох пойдзем яшчэ на курс, які мае чытацца ў гэтым месяцы ў Брусэлі на тэму «Эканамічныя праблемы й іх разьвязваньне». He памяшала б!
Прабалакалі нядаўна пару гадзінаў на тэму дня: нашае становішча на выпадак вайны. Калі што якое, дык тут нат і магчымасьці партызанкі ёсьць. Зразумела, што выбару нам вялікага ня будзе — прыйдзецца йсьці. Цікава, што ў гэткіх супольных гутарках палажэньне выглядае далёка не такое страшнае, як яго намалюеш часам сам сабе.
(Увечар)
У хаце ні душы. Прыбягаў пэр. Гутарылі. Кажа, рэшта мусіць сьпіць ужо. Ну, так. Што ты будзеш казаць яму.
Хадзіў з Рагулямі ў кіно. «Avec la sourire» (3 усьмешкаю). Сама ідэя добрая — усьмешка ў жыцьці шмат памагае й аблягчае. Шкада, што не заўсёды зможаш узяць яе.
Лювэн, 15.08.1950
Сёньня прыехалі Паўлюк і Рамук з манастыра. Хата памаленьку напаўняецца. Хутка прыедзе Часлаў. Мо йшчэ т’кі пайду на ягонае месца. Курсы пэравы мне нешта не падабаюцца. Духата, мляўката й рабіць нічога няма ахвоты. Граў нядаўна з Жылікам, а пасьля з чорным, што ў Жадэна (у суседнім доме), у пінгпонга. Трэба будзе часьцей гэтым займацца — добры спорт.
Лювэн, 16.08.1950
Пераглядаў лісты, шмат зь іх панішчыў, каб не займаць месца. Трэба запісаць колькі адрасоў:
Janka Sadouski (Рым, адрас). Чарга пісаць мая.
Corporal Nicolas Siwko (Мадагаскар, адрас). Адпісаць трэба было б яму.
Janka Krusyna (Англія, адрас).
Rabcewicz Halina (Польшча, адрас). Яшчэ не адказваў ёй на велікодныя пажаданьні.
Odeur pr. Li^ge
(Той самы дзень)
Нарэшце ў «баўэра», у «пэйзана». Замясьціў ня Кукеля, але «генэрала». Ён на гэны курс пойдзе.
Пэр правёў мяне аж на станцыю, купіў на’т сам білет мне. Жыву ў адным пакоі з Паўлом (Дзімітруком). Пакой ня надта чысты («генэрал» запусьціў), аднак пасьцель белая, мяккая.
Зараз лажымся спаць. Заўтра а шостай пад’ём. Рукі далікатныя цяпер, аднак думаю, што не папухнуць. Пабачым.
Заўтра трэба будзе выслаць напісаныя... цьфу, згінь прападзі, я ж іх у Лювэне пакінуў. А ўжо зьбіраўся маркі купляць.
Гаспадар выглядае на зусім добрага дзядзьку. Вёска як вёска — цішыня, спакой. Пад бокам, у лужыне, крумкаюць жабы.
Зь дзяўчатамі, як Паўло бае, тут ня крута... Мгмм...
Адэр, 18.08.1950
Шэсьць гадзін раніцы. Чуюся ня так ужо страшна, хоць учора да восьмае працавалі. Скідаць снапы ня так ужо й лёгка. Мазалёў, аднак, пакуль што няма. Трэба йсьці сьнедаць.
(Увечар)
Чуюся зусім добра. Сяньня дзень прайшоў лягчэй, чым учора.
Вечарам Паўло вадзіў Жардэн паказваць. Прыма баба! Маладзенькая, ліпкая. У нядзелю тут у суседняй вёсцы фэст робяць. Калі зь Льежу пасьпеем на час, трэба будзе схадзіць. Калі ж гэта будзе пэру напісаць?
Сяньня нешта кроў з носу йзноў цякла. Працу кончылі а шостай. Трэба сёе-тое напісаць ды спаць.
Маю дзьве гадзіны на вершы — можа, калі-небудзь папрабую склеціць што.
Адэр, сыбота, 19.08.1950
Дзень на сырадэлі. Рабацёнка па блату. Пасьля вячэры граў з Урбаном і з Монік у шашкі. Паказаў ім таксама трык з ваўкамі й авечкамі. Заўтра папрабую ў Льеж зьезьдзіць — мо знойдзем каго-небудзь. Аб «адозьве карэйскай» пагаварыць трэба будзе.
Адэр, нядзеля, 20.08.1950
Ужо па адзінаццатай. Кагадзе вярнуліся зь Льежу. Вёска сьпіць. У Камэнсе яшчэ гуляюць, але йсьці туды было ўжо запозна. Ды заўтра а шостай уставаць.
Ой-ей, а пэру ліст!..
Адэр, 21.08.1950
Да абеду касіў касілкай. Работа добрая. Па абедзе накідаў лён. Заўтра, мусіць, будзе тое самае. Сустрэў сяньня паляка. Казаў, што каля Льежу шмат беларусаў. У нядзелю паедзем.
Адэр, 22.08.1950
Цэлы дзень грузіў лён. Яшчэ мусіць на два дні будзе. Восем вазоў, убей яго гром. Пад абед дык аж за сярэдзіну ўзяло.
Паўло разгружаў на станцыі. Вярнуўся аж а восьмай. Заўтра прасілі ўстаць раней — палавіна шостае. Ну, нічога, усё пройдзе.
Адэр, 23.08.1950
Лён ізноў. На заўтра яшчэ хопіць таксама. Учора вечарам у суседняй кафэйцы трыкаў вучыліся. Адзін файны: натацу (паднос) налівае крыху вады, дае колькі асобам па кавалачку паперкі, ложыць іх на тацу й кажа дзьмухаць — будучыню скажа. Пасьля б’е рукой па вадзе...
А ў кафэйцы дзяўчо нічога сабе ёсьць. Паўло йдзе знаёмства завязваць.
Адэр, 24.08.1950
Пазнаёміліся з Дэніс. Яна, аказваецца, францужанка зь Лілю. Наступны тыдзень ад’яжджае — шкада. Сяньня толькі даведаўся, што па-валёнску — гэта не па-француску яшчэ — у гутарцы.
У Паўла выграў дзьве бутэлькі віна. Першую за конскія хвасты (ён кажа, што коні родзяцца з кароткімі), а другую, што гэта была Дэніс, якая выйшла з трамваю. Некалі вып’ем.
Адэр, 25.08.1950
Атрымаў ад Алеся ліст. У нядзелю мае быць зроблена зборка ў Льежы — старшыня паведамлены. Як заўсёды, усё робіцца з бухту-барахту, амаль што без папярэджаньня. Ну, нічога, паедзем. Мо на’т на джыпе, калі стары дасьць.
Вечарам балагурылі з Жаржэт.
Пэру йзноў другі дзень не пішу.
Да абеду растрэсалі салому па полі, а пасьля — варочаў сырадэлю.
Адэр, 26.08.1950
Сьвяткавалі сяньня гадавіну спадарства Ванлянгендонк — 34 гады, як жанатыя. Павіншавалі яго пры вячэры, пасьля папілі віна, шампанскага, патанцаваў крыху з рыжай. Прасілі джыпа назаўтра, але нічога ня выйшла — матор хворы.
А вечар змарнаваны: ні курносае, ні Жаржэт ня бачылі. Вечарам зайшлі яшчэ ў кафэйку на «дэмі». Заўтра ў Льеж. Трэба будзе вярнуцца як магчыма раней.
Трэба будзе пачытаць крыху «Le Soir» для арыентацыі дзеля заўтрашняй зборкі.
Адэр, нядзеля, 27.08.1950
Былі ў Льежы. Із зборкі нічога ня выйшла — адлажылі на 10-га наступнага. Вечар прагаварылі з курносай.
У Льежы схадзілі ў кіно, ерундовае. Заўтра мусіць гной вазіць будуць. I гэта ўсё...
Адэр, 29.08.1950
Змучаны, як цюлень. Па абедзе выбіралі бульбу. Учора позна спаць леглі, бо загаварыліся з курносай. Сяньня пісаў пэру ліст. Паўло недзе да прафэсаршы павалокся. Палавіна дзясятае — спаць пара.
Адэр, 31.08.1950
Учора выбіраў цэлы дзень бульбу. Сяньня пачалі накідаць гной на цэлы тыдзень. На руках мазалі. Ня ведаю, як пойдзе далей, трэба асьцярожна неяк. Старая пыталася, ці можам застацца да канца верасьня. Трэба будзе напісацьу Лювэн, папытацца.
Адэр, 01.09,1950
Гной ізноў. Сяньня, аднак, ішло крыху лепш. Вечарам ня йдзем нікуды. Трэба будзе наагул прытрымоўваць крыху грошы, калі сэкундамеры купляць думаем.
Трэба пару слоў пэру напісаць, не адказвае нешта нічога. Тасі даўно ўжо пісаў.
Адэр, 04.09.1950
Учора езьдзілі ў Фані тое. Аднаго ўсё т’кі знайшлі, спад Нясьвіжа. Пасьля йшчэ да іншага завёў нас. Можа, папрыяжджаюць на зборку ў наступную нядзелю. Зборку б гэтую адваліць яшчэ ды спыніць гэтыя нядзельныя разьезды, бо з грашыма інакш будзе слаба. У хаце й так паглядаюць, што мы штонядзелі ў Льеж промся.
Адэр, 06.09.1950
Першая гадзіна зараз. 3 Урбаном аб’яжджалі кафэйкі. Фундзіў — пілі. Танцавалася крыху. Прасіў толькі, каб не праспалі. Файны хлапец!
Адэр, 07.09.1950
Ну, балазе разьлічыліся з гноем. Разьбіваць яшчэ будзе на пару дзён. Вечарамі трэба будзе ўжо больш у хаце прыпыняцца, падвучыцца крыху францускае.
Адэр, 08.09.1950
Раніцай тэлефанаваў пэр. Пытаўся, ці хочам зьезьдзіць над мора да канца канікулаў. Іншыя едуць у наступную нядзелю. Паехалі б, каб не апарат і не сэкундамер, што задумалі купіць. Зрэшты, Паўло мо’ яшчэ й зьезьдзіць на пару тыдняў.
На вёсцы паніка. Гутараць аб вайне, аб падвышцы цэнаў, аб расхватваньні тавараў на рынку. Русаў баяцца горш, чым альманаў (немцаў). Так, а мы студыі зьбіраемся пачынаць. Цікава, што з гэтага выйдзе.
Адэр, нядзеля, 10.09.1950
Езьдзілі ў Льеж. Із зборкі ні халеры ня выйшла. Дагаварыліся зрабіць зборку 24-га. Па сэкундамер і апарат трэ’ будзе зьезьдзіць сярод тыдня, бо ў нядзелю ўсё зачынена.
Адэр, 11.09.1950
Да абеду кончылі разьбіваць гной. А што за шыкарная раніца была! Пагода, як відаць, бярэцца на лепшае. Пасьля пары гадзін працы сьнеданьне на сьвежым паветры пад стогам саломы гэткае шыкарнае. На дварэ ўжо пахне восеняй.
Дзьве перадапошнія ночы Нону чамусьці йзноў прысьніў. Цяпер, аднак, ужо зусім інакш — нахмураная, нэрвовая. Гутаркі, ні на’т паадзіночных слоў, ужо ад даўжэйшага часу між намі не было. Які ўсё т’кі кавалак часу яна трымаецца ў галаве, ды ці толькі ў галаве...
Адэр, 14.09.1950
Ну, нарэшце купіў сабе сэкундамер. Паўло — апарат. Грашэй — ні кап’я. За два наступныя тыдні заробіцца крыху на дробныя расходы й паедзецца. Пэр прыслаў з Парыжу паштоўку.
Адэр, 16.09.1950
Сьцюжа, восень... Раніцай, адклейваючы афішы, зьмёрз, што завецца. 3 Heist «курортнікі» прыслалі паштоўку. Пэр фактычна прыслаў, а тыя, адно як міністры, парасьпісваліся — у госьці, бач, просяць. А тут ні граша за душой. Лепш пасядзець, мусіць, тут, дык каля тысячы яшчэ заробіцца.
Сяньня на нашым двары дзеўка замуж выходзіла. Звычай цікавы тут: як у нас калісьці старая жыдоўка зь вядром сядзела — зьбірала зь вясельнікаў грошы, дык тут малыя па дарозе ад хаты маладых да царквы снапы саломы паляць або перагароджваюць дарогу вяроўкай, за што маладыя кідаюць ім франкі.
Што за трасца з валасамі. Гэта ж яшчэ з Ангельшчыны як пачалі выпадаць, дык аж дасюль усё цягнецца. Ужо й надзею страціў, што гэта супыніцца калі. Лысець у 24 гады?! Некаторыя кажуць, што век такі.
Адэр, 17.09.1950
Першая нядзеля, што правёў у Адэры. Да гаспадара прыяжджалі госьці. Абед быў урачысты. Крыху патанцавалася, фатаграфаваліся, Паўло з-за плоту Жулью два разы «цапнуў». Алесь прыслаў з Гэйсту паштоўку і ўрэшце пераканаў нас зьезьдзіць над мора. Яшчэ тыдзень папрацуем, заробіцца на дарогу, ды зьезьдзім паглядзім, што там за мора. Піша, што прыгожа там — месца на натхненьне. Вечар прасядзелі ў патрона. Гаварылі аб жыцьці на Беларусі. Пад уплывам расказваньня й сам расстроіўся. Па дарозе зайшлі на «коку». У кафэйцы канцэрт нейкі ставяць — рагочуць,
аж сьцены трашчаць. Каб грошы былі, зайшлі б мо’ паглядзелі, а так мусіць спаць прыйдзецца.
Так, тыдзень яшчэ. У наступную нядзелю зборка ў Льежы (калі зьбяруцца) і — раўс (прэч — ням.) адсюль, надаела.
Адэр, 22.09.1950
Яшчэ дзень і хана — едзем на мора.
Якраз выходзіць так, як калісьці ў Францыі жартам казалася: пасьля гораў, каб яшчэ на мора, дык зусім па-людзку было б.
Гэты тыдзень хлявы правілі. Работа блатная, але мляўкая. Сяньня, праўда, цымэнту намяшаліся здорава. Яшчэ заўтра...
Дні гэтыя больш, як заўсёды, думкі круцяцца ля дому, ля маці. Цэлы дзень пры працы, асабліва пры манатоннай, праходзіць у ўспамінах — іхны прыемны солад ніколі мусіць ня сьціхне, шмат памагаючы праводзіць час. Дні, здарэньні, эпізоды, малюнкі мінулага з такой прыемнасьцяй паўтараюцца перад вачыма нязьлічоны лік разоў. Аў цэнтры — мама...
Адэр, нядзеля, 24.09.1950
Раніца. Усё ўжо спакована. Яшчэ схадзіць пасьнедаць — і ў дарогу. Зборку б яшчэ адваліць неяк.
Учора сфатаграфаваліся з курносай. Прасіла, каб фота прыслалі. Дала адрас.
(Вечарам у Лювэне)
Былі ў Льежы. На зборку прыехала ўсяго 6 чалавек. Пагутарылі за півам крыху ды на гэтым і кончылі.
Увечар віталіся ўжо з усёй братвой, якая, на жаль, вярнулася ўжо з-над мора. Так, адзін маленькі этапік жыцьця кончыўся — папрацавалася, ну й добра. За тыдзень пачынаецца новае. Папрабуем.
Лювэн, 26-29.09.1950
Сяньня пераняў грашовыя справы' ад Барыса (Рагулі). Клопатаў хіба што будзе крыху, але будзем уцягвацца.
Гэтыя дні хадзілі пакрысе ў кіно. Два разы пэр фундзіў. Сяньня самі хадзілі на «Three came home» («Трох вярнулася дамоў», амэрыканскі фільм).
Была нагода зьезьдзіць у наступны панядзелак з пэрам на прыняцьце ў індыйскую амбасаду, аднак нельга выкарыстаць з-за ўрачыстага адчыненьня ўнівэрсытэцкага году, якое адбудзецца ў панядзелак.
Лювэн, 30.09.1950
Дабіваем апошнія дні вакацыяў. Па нядзелі — за лямку.
Сяньня атрымалі «аржан дэ пош»2. Ужо 12-я ночы, а ў хаце яшчэ ні душы: хто ў бары на піве, хто ў «Ратмане» на танцах, а хто яшчэ дзе. Думаю паглядзець крыху на лаціну. Б’е дванаццатая, пара ў ложак.
Лювэн, 01.10.1950
Чытаю «French Masterpieces» (францускія клясыкі), а менавіта «Maximes et pensees» (выслоўі й думкі) дэ Ля Рашэфуко. Спадабалася адна думка: «Калі мы не даём ходу сваім парывам, дык гэта баржджэй таму, што яны слабыя, а не таму, што мы моцныя».
Лювэн, панядзелак, 02.10.1950
Ну, вось і пачаўся навучальны ўнівэрсытэцкі год — тое, аб чым столькі гадоў мроілася, чаго так нецярпліва чакалася...
Адкрыцьцё акадэмічнага году пачалося паходам ад галоўнага будынку ўнівэрсытэту ці, лепш сказаць,
1 Каса, зь якое пакрываліся штадзённыя выдаткі студэнцкае гра~ мады.
2 Кішэнныя грошы студэнтам на асабістыя выдаткі, кожнаму месячна па 150 бэльгійскіх франкаў.
ад канцылярыі. Наперадзе йшлі сьцягі, сярод якіх на гэты раз быў і беларускі сьцяг, за якімі рухаліся прафэсары, дацэнты й іншая брація. Пасьля малебну гэткім жа парадкам, як і дасюль, зайшлі ў канцэртную залю, дзе рэктар урачыста, пасьля даўгое прамовы, абвесьціў год пачатым. Сяньня ён асабіста прывітаў нас, калі мы прыйшлі са сьцягам ва ўнівэрсытэт.
Братва ўся, ня толькі нашая, п’е. Кафэйкі ўсе пазапаўняныя студэнтамі. Нашыя таксама ходзяць крыху пад газам. У папяровых магазынах раскупліваюцца папера, алавікі, папкі й інш., і інш.
Учора гаварыў доўга з пэрам аб розных справах. Між іншага, парыўшыся ў «Programme de Cours» (расклад курсаў), пэр апароў, што ў мяне з Паўлюком лаціна не абавязковая. Якое шчасьце!..
Лювэн, 08.10.1950
Адбыўся камбатанцкі (вэтэранскі) зьезд. Выбралі кіраўніцтва, абгаварылі справы, пасьпявалі, папілі й на гэтым скончылі. 3 правінцыі ўсяго пяцёх прыехала.
Заўтра йзноў пачынаюцца клопаты, зьвязаныя з навукай ды ўладжваньнем дому. Тыдзень гэты, можа, таму, што яшчэ без прывычкі, але чуўся змучаным. У хаце цяжка ўзяцца за што-небудзь. У бібліятэку пойдзеш — спаць хочацца, што ледзь выцярпіш. Трэба будзе ўрэшце зьмяніць пакой, калі хацець, каб працаваць можна было.
Лювэн, 09.10.1950
Хадзіў да лекара выпісваць акуляры. Пакуль яшчэ не запозна, трэба будзе накладаць, чытаючы вечарам.
Езьдзілі ў Брусэль на вечар сярэднявечных ангельскіх і францускіх песьняў. Сьпявала M-lle Dewis, сястра Гэры Дэвіса, што дабіваўся сусьветнага грамадзянства. Пэр Рабэр ня мог сам паехаць, дык папрасіў нас.
Лювэн, пятніна, 20.10.1950
Фактычна ўжо сыбота — па дванаццатай. Сьвяткавалі дзень народзінаў Набагеза й Шуста. Выпілася, падыскутавалася. А аб чым выпіўшы ні гаворыцца — аб самым найвышэйшым. Ну і ладна... Заўтра мо’ будзе інакш разважацца, але ўсё т’кі чалавек «пад газам» да пэўнай ступені мае рацыю... Пакінем гэта...
Сяньня нарэшце маю тое, аб чым так доўга думалася, асабліва тады, калі пачалася навука. Нарэшце сам!.. Заняў пакой Жыліка, які перабраўся адсюль на Гувэра, 41. Цяпер сам адзін. Сам сабе гаспадар... Цішыня, спакой. Тут хіба можна будзе працаваць!.. Тры тыдні выкладаў (лекцыяў) на ўнівэрсытэце, а яшчэ сур’ёзна ня ўзяўся за навуку. Цяпер, урэшце, мусіць ісьці. Заўтра ўладжуся канчаткова, і тады — у бой.
Былі ў сп. Равенскага, выпівалі. Перад тым рабілі пробу. Абгаворвалі «Мяцеліцу». Усё хіба пойдзе добра. Толькі праца, праца, праца...
Лювэн, 27.10.1950
Ідзе гадавы студэнцкі сход. Цімафейчык крытыкуе. Гародзіць гэрэзію. Трэба будзе зараз адказваць, бо й мяне датычыць таксама. Крыху, аднак, мае рацыю. Зараз пачнуцца адказы на закіды.
А не, яшчэ Жытка закідае нечытаньне (абвінавачвае ў нечытаньні) пратаколаў. Ага, яшчэ адно: гэта напэўна (б’е) па нашай францускай вандроўцы, а таксама (кранаё) справу Кіпеля2.
Жылік крые: вандроўку, куплю кніжак і іншае рабіў камітэт, а ня ўрад, які зусім дарэмна залічвае заслугі на сваё конта.
Кукель: Ці ўрад выказаў зацікаўленьне ў справе зьезду «Pax Romana»?
1 Наш студэнцкі дом быў спачатку на пляцы Гувэра, 8, а пасьля — на Гувэра, 19.
2 Гл. спасылку на с. 144.
Жытка: Чаму ўправа не зрабіла ніводнага сходу? Чаму рабілі ўсё закрыта й не цікавіліся жыцьцём сяброў?
Рамук: Якім чынам згуртаваньне зьвязалася з камітэтам (дапамогі студэнтам)? Гэта напэўна на маё ўступленьне ў камітэт.
Гэта ўсё закіды ўраду, бо справа стаіць перад прызнаньнем падзякі з абсалюторыюм (зухвалаю).
Наагул усё йдзе добра. Пасьля гэткай крытыкі можа новы ўрад... Але сумняюся — наступны сход будзе гэткім самым: крытыка — неабходная рэч, а ўрад, які б ён ні быў, выдатным быць ня можа.
Рагуля адказаў «генэралу».
Тут не адказ у гэткім тоне, а наганяй добры даць за такія дзікія закіды (некаторыя прынамсі).
Сход пачаўся а сёмай, зараз ужо дзясятая, а да сярэдзіны яшчэ далёкенька...
Танцы нашыя маюць быць прыгатаваныя на 20-га наступнага месяца — справа выключаная падрыхтаваць гэта чатырмя парамі. Ня ведаю, ці выйдзе нат трымя парамі. Будзем гаварыць...
Урад даў камітэцкія грошы на выезд сяброў у Францыю ці над мора — гэта ніякая заслуга ўраду, няма чым хваліцца...
Урад ня змог дастаць грошай на харчаваньне двух сяброў (Кукеля й Рамука), едучых на «Pax Romana», — камітэту наганяй, ганьба... Так выходзіць...
Дваццаць па дзясятай. Падыходзіцца да прызнаньня ці непрызнаньня падзякі. Алесь (Марговіч) падсумоўвае на «Вы». Гаворыць талкова, крые Цімафейчыка, які агрызаецца. Прапануе абсалюторыюм з падзякай: «за» 18, рэшта ўстрымалася (прысутных 22). Рагуля «шчыра, шчыра» дзякуе.
Прыступаюць да разгляду праекту (статуту).
Першы клін — «прыбытковыя мэты»: прыбытковыя ці зысковыя — вось і разьбярыся тут? Прайшла
прапанова з праекту. Наагул разгляд ідзе даволі гладка. Кал. (калега) Рамукдабавіў пунктаб культываваньні беларускіх традыцыяў — прыняты.
Кал. Жытка кажа складак не плаціць. Прапанова не праходзіць.
Новы пункт — прыймо на аснове пісьмовай заявы (прапанова Васі, каб мець даныя).
Галасуюць справу «сэньёраў»...1. Прайшоў пункт з праекту.
Адзінаццатая гадзіна.
Ці агульны сход — кіраўнічы орган ці не? Паводле галасаваньня — так.
«Урад» пераважыў Цімафееву «ўправу».
Поўнач. Толькі што кончылі разглядаць статут. Пяць хвілін перапынку.
Галасуюць: прадаўжаць сход ці адлажыць? Адлажылі. Цяпер: на калі? На аўторак. Улада перадаецца былому ўраду. Дваццаць па дванаццатай.
Лювэн, сыбота, 28.10.1950
Сяджу ў бібліятэцы. Начытаўся аж да болі вачэй. Узяўся прарабляць «Lehrbuch der historische Methode» (Падручнік гістарычнага мэтаду). Трэба ўрэшце брацца за сыстэматычную працу. Пачытваю крыху ў акулярах — быццам бы лепш крыху.
Зараз вячэра, а там хор, проба танца... Працы, працы!.. Добра, што хоць ахвоты ды энэргіі стае ўдоваль.
Пазаўчора пачаў браць па лекцыі на дзень італьянскае (15—20 хвілін).
Цяпер вось чытаю пакрысе нямецкія й ангельскія кніжкі, падмацуюцца гэтыя дзьве мовы.
Лювэн, 31.10.1950
Працягваем сход. Сяньня пачынаем ад разгляду праекту пляну працы. Да сходу менш-больш падрых-
1 Згуртаваньне беларускіх выпускнікоў унівэрсытэту.
таваліся. Спадзяёмся, што ўсё пойдзе так, як прадугледжвалася. Балючым пунктам будуць адносіны з камітэтам, але неяк уладзіцца. Нарэшце можа ўдасца зьвярнуць зь сябе клопат адміністратара дому.
(Пасьля кароткага перапынку)
Палавіна дзясятае. Разглядаецца якраз справу камітэту. Цікава, хто тут што «гарадзіць» будзе. Пакуль што гаворыць Барыс....
Жылік з Рамуком нешта прабуюць сказаць, асьцярожненька ўсё... Ходзіць пра маю кандыдатуру як пасярэдніка між камітэтам а згуртаваньнем. Зьбіраюцца акцэптаваць ці адкінуць. Б’е адзінаццатая. Валкуюць яшчэ ўсё... Ну, нарэшце прагаласавалі, прынялі. Паўгадзіны цэлае пералівалі толькі з пустога ў парожнае.
Жыліка выбралі аднагалосна.
Шуст зьбірае галасы на склад ураду.
Вынікі галасаваньня: Запруднік 22, Кукель 18, Шчэцька 25, Цьвірка 23, Рамук 10, Лыслаў 10.
Уф! Адвалілі. Другая гадзіна раніцы. Балазе! Цяпер рукавы закасвай і бярыся за гуж. Пастановаў панапрыймалі, што аж кішыць.
Пры выбарах, аднак, нашую арганізаваную руку адчулі. I добра — хай знаюць...
Лювэн, 05.11.1950
Пазаўчора прыехаў сп. Прэзыдэнт (Мікола Абрамчык\ Прывёз з сабой шмат цікавых пацяшаючых вестак. Сяньня ў Жадэнавай залі' адбыўся маленькі зьезд работнікаў, на якім сп. Прэзыдэнт расказаў свае ўражаньні з падарожжа ў Амэрыку. Канцэрцік прайшоў добра. Вечарам танцавалі крыху. Гасьцей было каля 20.
1 Жадэн — манах-прафэсар, дом якога стаяў па-суседзку з домам беларускіх студэнтаў на пляцы Гувэра, 19.
Здаўшы цяпер свае абавязкі адносна дому Кукелю, чуюся надзвычайна ўтульна й камфартабельна. Урэшце т’кі можна ўзяцца за спакойную шэрую працу — навуку.
3 пэрам трэба будзе пагаварыць адносна зьмены даты народжаньня'. Трыццацігадовым хадзіць неяк не ахвота яшчэ, дый у будучыні можа аказацца гэта не зусім спрыяючым. Зрэштай, хто яго ведае, як яно будзе ў будучыні, а цяпер пагаварыць трэба.
Із сп. Равенскім трэба будзе пад’ехаць да Кузьменкаў па народныя песьні. Мо’ сёе-тое новае знойдзецца.
Лювэн, 06. II. 1950
3 Малым быў у сп. Прэзыдэнта. На прапанову ягоную згадзіліся2. Заўтра трэба будзе зрабіць зборку Дванаццаткі.
Думаю ўрэшце пагаварыць з пэрам наконта зьмены даты народжаньня.
Лістоў сабралася цэлая куча да пісаньня, ды бяда — часу няма.
Лювэн, 13.11.1950
Учора рабілі экскурсію ў Гент. Езьдзілі тыя, што яшчэ не былі там, чалавек дванаццаць. Хадзілі цэлы дзень, бо мелі добрага сымпатычнага правадніка — студэнт-флямандзец зь Лювэну, які жыве ў Генце.
Наглядзеліся шмат цікавых рэчаў.
Вечарам дыскутавалі ў сябе. Заснуў па другой гадзіне ночы. Сяньня чуюся змучаным. Між іншага, на
1 Запруднік Іван, на месца якога мяне, Сяргея Вільчыцкага, запісалі як Янку Запрудніка ў беларускім лягеры ў Рэгензбургу ў чэрвені 1946 г., меў дату народжаньня 25 красавіка 1920 году. Такім чынам я (з праўдзіваю датаю народжаньня 9 жнівеня 1926 г.) «пастарэў» быў на цэлыя шэсьць гадоў з гакам, і прабыў такім аж да 1963 г., калі, атрымоўваючы амэрыканскае грамадзянства, вярнуў сабе сапраўдную дату народжаньня.
2 Згода на актыўнае супрацоўніцтва з Радай БНР.
днях думаю пагаварыць з Барысом аб завядзеньні нейкай дысцыпліны адносна навукі. Думку падсунуў Кіпель, зь якім учора доўга загаварыўся. Папрабую, калі ўдасца зрабіць — не пашкодзіць, а шмат каму дапаможа. Ці гэта хто зразумее, ня важна, падцягваць мусім усіх і самі падцягвацца.
Лювэн, 21.11.1950
Палавіна сёмае раніцы. Яшчэ цёмна. За вакном ці ня ведзьма павесілася — вые, гудзе. У хаце хоць цягне крыху церазь няшчыльнае вакно ў страсе, аднак цёпла й... утульна. Трэба пасядзець пару гадзін за гісторыяй.
Вась сяньня, ці, лепш, Васю падлажылі «шутку» — гадзіньнік пераставілі на гадзіну раней (Алесь, быццам), ну ён і разбудзіў мяне а пятай. А шостай я ўжо ўсім у дзьверы стукаў; добра, што публіка такая, што да ўставаньня ня надта... Скарыстаю затое лішнюю гадзіну.
У прошлую сераду езьдзіў з Паўлюком у Намюр. Рабілі з гістарычным кружком экскурсію. Прайшло надта прыемна, а галоўна безь ніякіх коштаў. Кончылася прыняцьцем у адной другакурсьніцы, якая запрасіла цэлую кампанію да сябе. А Жэніко (прафэсар гістарычнага курсу) вясёлы хлопец!..
У нядзелю а. Аўген служыў у нас у доме першую самастойную літургію. Служыць зусім прыгожа й гарманічна. Высьвяцілі таксама й дом.
Учора позным вечарам прыехаў нарэшце Юрка. Ну, цяпер, здаецца, акрамя Мікалая, усе ў зборы.
А лістоў, лістоў пісаць!.. I ўсё часу няма.
Лювэн, 23.11.1950
Гэты тыдзень дзяжурым з Васем. Сяньня вечарам быў на «Wiener Sangerknaben» (канцэрт Венскіх пеюноў-хлопчыкаў).
Лювэн, 26.11.1950
Палавіна чацьвертае. Адзначаем Дзень Героя — гадавіну Слуцкага паўстаньня.
«Генэрал» чытае рэфэрат. Мелі прыйсьці госьці (запросіны высланы былі: украінцам, чэхам, палякам, здаецца, і інш.). Ніхто не прыйшоў і... добра. Рэфэрат — не рэфэрат, а сьлемазэра нейкая. Федзя, бач, танацыю распрацаваў. Гаворыць — «грыміць», гаворыць — шэпча, паніжае, павышае, чупырыць гэты (на’т нядрэнна напісаны, хоць зусім не для нас) рэфэрацік. Ззаду хіхічуць... не на месцы...
Федзя Другі (Мазура) чытае кавалак прозы аб Случчыне й случчакох. Перад гэтым была адчытана ліста загінулых герояў і адсьпяваны жалобны марш «Сьпі пад курганам герояў».
Мазура, відаць, ня надта гладка падрыхтаваў. Прыкідваюцца крыху русыцызмы.
Малы чытае Арсеньневай «На ўсход» ці «На Захад» — пра случчакоў. Верш, добра дэклямаваны, робіць сваё ўражаньне. «Падняты родны...» (марш) і канец.
(Увечар)
Арганізацыі фундзілі сяньня. Фармальнае ідыёцтва! Выпілі крыху віна — і панясло на дыскусіі.
Паперасварваліся, накрычаліся, налаяліся. I ўсё вакол грошай. Таму зашмат, таму замала. А патрыёты якія! Аж страх. Цэлы вечар усё ходырам хадзіла.
«Патрыятызм» у выпіўшых ужо працівіць пачынае. Ну, пабачым, што з гэтага выйдзе. А ў «генэрала» ўсёт’кі медны лоб.
Лювэн, 19.12.1950
Ужо па першай раніцы. Заседзеліся крыху ў Рагулі. Адсьвяткавалі адбыцьцё першага канцэрту сп. Равенскага ў Лювэне, а таксама ягоны дзень народзінаў і, сяньня ўжо, Міколу (хоць запраўдны Мікола, думаю,
будзе яшчэ сяньня вечарам сьвяткавацца). Канцэрт хоцьдэфіцытны, але выйшаў надзвычайна. Настудзень ужо маем запросіны недзе пад люксэмбургскую граніцу. Удасца мо’ зарганізаваць наагул турнэ па Бэльгіі. Адным словам — усё на добрай дарозе.
Учора атрымаў ад пэра ў падарак з Рыму прыгожанькую партманэтку.
Лювэн, 25.12.1950
Канікулы пачаліся. Учора езьдзілі ў Ойпэн (ОйпэнМальмэды — нямецкамоўны раён паўночна-ўсходняй БэльгіІ) у санаторыю са сваёй часткай канцэрту. Цэлую ноч правялі ў дарозе. А другой гадзіне ночы слухалі ў Ойпэне літургію (там народ па-нямецку моліцца й гутарыць), а трэцяй у нейкім рэстаране пілі за сяброўства з флямандцамі.
Папаўдні прыяжджаў Урбан, Монік і «Глаз» (бэльгійцы, зьякімі працавалі на фэрме). Прывезьлі калядны падарак Федзі, Паўлу й мне.
Увечар сяньня будзе раздаваньне падаркаў. Пасьля трэба будзе да Барыса на чарку зайсьці. Заўтра пачынаю з Паўлюком другую частку канікулаў — зубрэньне.
Лювэн, нядзеля, 31.12.1950
Так, зьбіраемся сустракаць яшчэ адзін Новы... Выглядае прынамся, што ён будзе для нас запраўдным «новым»... Ну, што ж, хай будзе! Шмат чаго ёсьць здабыць, траціць — нічога... хіба жыцьцё...
Вечар, дзякуючы пэру, падрыхтаваны зусім добра.
Лювэн, 01.01.1951
Вось і пасьля сустрэчы. Усё прайшло вельмі добра. У Рагуляў дачка. Угадалі я, Мікола й пэр.
Зараз ужо чацьвертая раніцы. Некаторыя яшчэ на танцы пайшлі, і то балыпыня. Алесь зь Вітаўтам дыскутуюць нанізе. Я лажуся спаць. Заўтра — дзень
народзінаў Малога. Трэба будзе зрабіць мо’ нешта. Распусьціўся ён апошнія часы. Пакуль што нічога не кажу яму — пабачым.
Гэты тыдзень, між іншага, папрацаваць трэба будзе крыху.
Лювэн, 03.01.1950
Цалюткі дзень правялі ў Брусэлі. Езьдзілі пэр, ягоныя вучні, праф. Дэніс, ну й нас цэлая гурба. Прыйшлося яшчэ раз пабыць у «Бэрлінскім музэі». Дэніс усё т’кі ўмее захапіць слухачоў! Абедалі ў «Au bon marche», вячэралі ў нейкай кафэйцы з слаўным флямандзкім півам. Вечарам трапілі ў тэатр на апэрэту. У музэі сустрэў Івонну, знаёмую францужанку з Камблю. Вечар правялі разам, успамінаючы добрыя старыя часы.
Першая гадзіна раніцы...
Лювэн, 06.01.1951
Адсьвяткавалі куцьцю. Было надта прыемна. Прыйшо колькі чалавек гасьцей. Была Люсіяна. Вечар, калі ўсе разышліся, пасьпявалі крыху.
Ужо за поўнач. Прайшоўся крыху з пэрам па месьце, абгаворваючы безграшовае палажэньня. Усё, Бог дасьць, будзе добра...
Плачу мамы толькі, калі яна жывая яшчэ, не суцешыць нічым...
Лювэн, 15.01.1951
Быў з пэрам у Брусэлі. Паказаў мне будынак і салёны свайго дзядзькі — прэзыдэнта Палаты Рэпрэзэнтантаў. Вячэралі ў італьянскім рэстаране. I ўрэшце пабылі на (рпэры) «Фаўст».
Пэр вернецца заўтра.
Лювэн, 19.01.1951
Крашчэньне. У доме а. Аўген адслужыў абедню. Па абедзе адсьвяткавалі хрэсьбіны Рагнеды-Ганны (дачушка Барыса й Люды Рагуляў).
Лювэн, 20.01.1951
Езьдзілі ў Брусэль з рэлігійнымі песьнямі.
Лювэн, 21.01.1951
Сьпявалі ў Брусэлі ізноў, у царкве Дамініканцаў. Пасьля канцэрту япіскап Слосканс пагутарыў з намі крыху, паднімаючы тост «за вольную незалежную Беларусь»...
Здаў урэшце дзяжурства наступнай пары.
Лювэн, 12.02.1951
Сыботу й нядзелю правёў у Huizingen. Сяньня рыліся ў Каралеўскай Бібліятэцы ў Брусэлі. Ну, нарэшце знойдзецца сёе-тое аб Вільні.
Лювэн, нядзеля, 25.02.1951
ДаваліўЛьежы канцэрт. Прайшло зусім добра. Публікі было крыху малавата.
Заўтра еду з Паўлюком у Брусэль у бібліятэку. Вечарам трэ’ будзе да Люсіяны заглянуць.
Лювэн, 26.02.1951
Езьдзілі з Паўлюком у Брусэль. Дзень правялі ў бібліятэцы, вечар — у тэатры. Люсіяна дастала для нас два білеты ў сэнатарскую лёжу. Пазнаёміла нас таксама з бацькамі. Здаецца, што прыемнасьць гэтую — хаджэньне ў тэатр — можна будзе сабе часьцей пазволіць, калі з часам будзе магчыма.
Лювэн, 16.04.1951
Учора пачалася вясна. Запахла, пацяплела, заварушылася нешта, што сядзець-зубрыць мяшае. Федзя казаў учора, што як разьбіты чуецца. Blocks (зубрэньне) у поўным разгары. Пачынаецца гарачка.
Езьдзіў з Паўлюком у Брусэль на канцэрт Бэтховэна. Люсіяна запрасіла. Гэта ўжо другі раз. Чаму не скарыстаць? Хлапцы пачынаюць пагаворваць нешта. Хай сабе...
Лювэн, 28.04.1951
Заўтра Вялікдзень, другі тут, у Лювэне. Гэты год гуляць шмат ня прыйдзецца, бо зашмат працы. Недзе ў панядзелак ці аўторак трэба працу аб Вільні здаць — ну, нарэшце адваліцца кавалак экзамену. Пэр рыхтуе памаленьку рэчы для Паўлюковага й майго ад’езду ў Італію.
Мо’ прыйдзецца ехаць зь Людай у Ліль на тэлевізійны выступ — трэба акампанемэнт рыхтаваць.
Гэты год лістоў амаль што нікому й не высылаў, акрамя дзядзькі Базыля ды Рудзічанкі. Лісты Руты й Чэры ляжаць неадпісаныя — мо’ па экзаменах.
Так, заўтра сьвята. I гэты раз, як і заўсёды, думкі чамусьці блукаюць недзе каля хаты. Мо таму, што Вялікдзень там быў такі далёкі ад тутэйшага. Глядзіш цяпер усяроўна, як у іншы сьвет, і дзівішся: якое вялікае гэта было шчасьце перажыць гэткія хвіліны! Як там заўтра будуць сьвяткаваць? Зь пірагамі, з бульбай, са сьлязьмі?
Пагода апошнія пару дзён задажджылася. На наш Вялікдзень яна была заўсёды такой прыгожай!
Можа, йшчэ паправіцца?..
Б’е дванаццаць... Хрыстос Уваскрос, мама!
Ая мо’ вярнуся йшчэ калі-небудзь...
Лювэн, нядзеля, 29.04.1951
Да трэцяй гадзіны была прыгожая пагода, асабліва раніцай. Божая служба была сяньня надзвычайная — запраўды адчувалася, што Хрыстос Уваскрос.
Разгаўляліся ўсе разам. Быў пэр Рабэр. Сяньня, між іншага, ягоныя ймяніны. Пасьля абеду, калі мы пайшлі валачобнічаць, пабыўшы ў Рагулі, зайшлі й да пэра. Ён, паклікаўшы сваіх вучняў (манахаў), выслухаў нашую валачобную, выпілі па чарцы, а пасьля запяялі яму яшчэ «Слуцкія ткачыхі». Быў надта задаволены. Думалі зайсьці да прафэсара Дэніса, але нікога
не было ўдома. Валачобніцтва закончылі ў а. Аўгена, а пасьля — у сп. Равенскага. Хутка ўжо пятая гадзіна. Зараз мусіць абедаць будуць, хоць дамаўляліся на чацьвертую. Запрасілі Рыту яшчэ раз на абед. Казала, прыйдзе.
Лювэн, 20.05.1951
А 3-й гадзіне раніцы вярнуліся зь Лілю. Тэлевізія не была б ужо й такой страшнай, каб не гарачыня, якая там утвараецца ад штук трыццаці пражэктараў.
I сьпевы, і мой акампанемэнт пайшлі добра. Нарваліся на нейкую журналістку, якая прыехала разам з намі. Распытвалася. Паінфармавалі. Зьмесьціць артыкул у тыднёвіку з Монсу. Казала, прышле гэны нумар.
Пэр прыехаў з Рыму. Пачынае падрыхтоўваць наш выезд. Прывёз таксама з сабой партрэт кардынала Тысэрана з прысьвячэньнем «кіраўнікам Ноте’у» (студэнцкага дому).
Пятага чэрвеня сходзіцца на экзамен з мэтафізыкі... А тым будзем бачыць...
ЛювэН' 30.05.1951
Закончыўся навучальны год. Няма прыямнейшых і прыгажэйшых лекцыяў, яклекцыі апошнія. Пачуцьцё, што нешта зроблена, так прыемна казыча сьведамасьць як студэнта, так і прафэсара, я думаю.
I асабліва, гэта апошнія падсумавальныя словы прафэсара! Сяньня з апошняй лекцыі археалёгіі й гісторыі мастацтва, якая зьяўляецца апошняй лекцыяй усяго курсу наагул, выйшаў крышку падхмелены шыкарным заканчэньнем курсу.
Столькі думак, ідэяў, праектаў! Зразумела, не зьбіраюся нічога вялікага рэалізаваць у мастацтве. Але над жыцьцём наагул задумацца варта. I ці ж не вялікая гэта праўда, прыпомненая сяньня прафэсарам? «Усё йдзе ў забыцьцё й небыцьцё — што не шэдэўр,
то не мастацтва. Што ня зьнішчаць людзі, тое час зьнішчыць. Перажыве толькі мастацтва, прыгаство, веліч, шэдэўр...»
I ці ня варта было б на гэтым месцы задумацца, што кажны з нас таксама, як і цэлая група разам — гэта мастакі вялікага беларускага твору, які мае так шмат аспэктаў, і што веліч гэтага твору залежыць ад нас самых.
Ну а з праектамі трэба будзе пачакаць да канца экзаменаў.
(Той самы дзень, 15:30 )
Voila, здаў першы экзамен. Пайшло добра. Крыху хваляваўся й дзеля гэтага француская мая была не зусім на ўзроўні, але прафэсар сказаў, што вельмі добра.
Лювэн, 01.06.1951
Так, цікава ўсё ж т’кі... Думкі пачынаюць пакрысе йзноў спыняцца на Олі. Чаму? I здаецца, што гэта ад гэнай гутаркі зь Людай падчас падарожжа ў Ліль. Стараюся разабрацца, у чым справа, чаго мне хочацца... Што прымушае варочацца, калі не да старога, дык да новага? Няўжо гэта дзейнічае новая сытуацыя, што адкрываецца перада мной: пляны, якія стружам з пэрам Рабэрам. Ай, ай. Цемень, туманнасьць ды неразьбярыха. Пакуль што экзамены, а там пабачым...
Лювэн, 02.06.1951
Гулялі ў прафэсара Дэніса на вясельлі. Езьдзілі недзе за Брусэль да бацькоў ягонае жонкі. Чуліся не зусім добра, прынамсі перад пачаткам, калі пэр сказаў, што трэба будзе рабіць «service d’ordre» {абслугоўваць?). Фактычна, мы не зусім ясна ўяўлялі, што гэта за гісторыя. Аказалася, ня страшна. Вянчаў сам рэктар. Пасьля пайшлі на «гульбішча»: выпілі па пару чарак
апэрытыву й «закусілі» цыгарэтамі. Пафатаграфаваліся, папяялі ды вярнуліся галодныя, як ваўкі, дамоў.
На завяршэньне ўсяго я сказаў Міколу (Шусту), каб абеду не варыў, а падрыхтаваў, як звычайна ў чатыры гадзіны, перакуску. Падыскутавалі крыху ды разышліся. Па вячэры трэба будзе брацца за мэтафізыку.
Фэйс (прафэсар), кажуць, не такі ўжо страшны...
Лювэн, 05.06.1951
Так, ня страшны цяпер ужо зусім, калі здаў. Хадзілі ўтрох: Паўлюк, Вініцкі й я. Пайшло ўва ўсіх трох. Рэшта здае заўтра й пазаўтра.
Ну, яшчэ адзін камень з плячэй. Ой, як жа палягчэла на душы. Уражаньне чамусьці, што рэшта ўжо ня важная. Тым ня менш трэ’ каваць...
Лювэн, 07.06.1951
Атрымаў ліст ад Наты (дваюраднай сятры з Польшчы). Што за шчасьце! Ну, нарэшце дазнаюся, можа, што-небудзь аб доме. Аркадзік ^брат) вучыцца, быццам. Прышле, напісала, сваю здымку. Цікава, якая яна цяпер. Пакінуў двухгадоваю.
Лювэн, 22.06.1951
Здаў яшчэ тры прадметы. Сем засталося. Ну, гэтыя тры фактычна самыя найменшыя. Усё пакуль што наперадзе — наступная пятніца й сыбота пакажуць...
Сяньня 10-я гадавіна пачатку вайны...
Дзесяць гадоў!..
Лювэн, 30.06.1951
Такая прыемная змука!.. Нешта падобнае адчувалася некалі пасьля добрае ранішняе шыхты ў капальні ў пятніцу пасьля адпрацаванага тыдня, калі варочаўся ў гостэль з шасьцю ці сямю фунтамі ў кішэні...
Толькі цяпер не пасьля тыднёвае працы, а пасьля гадавое, і ня з фунтамі ў кішэні, а са сьведамасьцяй аб посьпеху ў экзаменах. Як добра, як прыемна адчуць, што нешта зрабілася, што нечага дасягнулася (хоць з такім высілкам і хваляваньнем!).
Цяпер можна гаварыць канкрэтна аб падарожжы ў Італію. Пэр заўтра прыедзе, дык ён закідае нас сваймі плянамі й праектамі. Пэр... сяньня зьдзівіўся, калі я, тэлефануючы яму ў Антвэрпэн, сказаў: «Мегсі, mon Рёге!..»
Дзякаваць Богу!
Мюнхэн, 13.07.51
Пачаліся канікулы. Ну, ледзь выбраўся з гэнае атмасфэры; хай пэр аддуваецца за рэшту...
Ізноў старая Нямеччына. Так і панясло «рамантычнай» мінуўшчынай. Усё перад вачыма: ад узарванае ў Чаромсе міны (у Польшчы, калі ехаў зь Беларусі ўліпені 44-га) аж да агнёў Ратэрдаму...
Цэлую ноч у дарозе. I вока не прымкнуў. Цягнік набіты ангельцамі — у Аўстрыю на «голідэй» пруцца — to have a nice time (правесьці прыемна час). Пагаманілі крыху. Як хутка ўсё прыпамінаецца. Дзьве афрыканкі былі, зь нейкай «рэлідж’ен», нейкая, быццам, ангельская калёнія. Эспэранта вучыць. Што пераконваць іх у безнадзейнасьці на лепшую будучыню эспэранта?..
Да лягеру ледзь дабраўся. Малы таксама недзе папалазіць, пакуль знойдзе яго. Балазе што заехаць ёсьць да каго — дзядзька Юрка (Харытончык) усё на выезд (у Амэрыку) чакае... Нарэшце выспацца можна будзе. Заўтра а дзясятай пачынаецца гэтая цэлая каніцель з кангрэсам'. Хоць бы аднаму не прыйшлося тырчаць на ім!.. Зрэшты, пабачым. Трэба яшчэ пару пратаколаў перагледзець.
1 Маецца на ўвазе кангрэс міжнароднай студэнцкай арганізацыі, на якім мы зь Цьвіркам былі прадстаўнікамі беларускага студэннтва.
ДП-лягер Шляйсгайм, 18.07.1951
Чатыры дні й ноч, і кангрэс кончаны. Урэшце можна будзе выспацца, хоць таксама зашмат часу няма. Першапачатковыя пляны ўкраінцаў ня выйшлі: зь ICESO ні нас не ўдалося выцягнуць, ні самым ухіліцца. А даходзіла ўжо да развалу. Дзякуючы Laue сытуацыя разьвязалася зусім памысна. I ў выніку ўсяго наградзілі мяне віцэ-прэзыдэнцтвам... Ясна, бальшыня ўва ўсім гэтым — фікцыя, але такі выхад хіба будзе найлепшы.
Змучаны да паўсьмерці. Крыху трэба выспацца й далей, да працы...
Мюнхэн, 19.07.1951
Бачыліся із Станкевічам. Прасіў артыкул у «Бацькаўшчыну» аб беларускай эміграцыі ў Бэльгіі й аб студэнцтве. Узамен і ён нам сёе-тое дапаможа. Справа з кандыдатамі ў гімназію1. He захапляльная, але ўсё т’кі нешта зробіцца. Напісаў сяньня пару паштовак. Трэба будзе скарыстаць таксама пару дзён для зьведаньня Мюнхэну. Калісьці ў 47-м бадзяўся крыху па месьце, але цяпер старыя рэчы бачацца зусім новымі вачыма. Ёсьць шмат чаго й новага. Паезьдзіць па Нямеччыне хіба ня прыйдзецца, бо справа з дармовымі білетамі ня пойдзе. У панядзелак, зрэшты, пабачымся яшчэ з Бортнікам.
Шляйсгайм, 20.07.1951
Езьдзіў ізноў у Мюнхэн. Справа паездкі ў Бэрлін пойдзе хіба што добра. Шкада, што няма пад рукой патрэбнага матар’ялу, які можна было б тут вельмі добра выкарыстаць. Да другое сыботы прыйдзецца закончыць тут справу з гімназіяй ды інтэрнатам і адпраўляцца. Адтуль цераз Франкфурт падамося ў Брусэль.
1 Заплянаваная ў Лювэне беларуская гімназія, дзе рыхтаваліся
б будучыя студэнты Лювэнскага ўнівэрсытэту.
Шляйсгайм, 27.07.1951
Учора ўрэшце ўдалося адпусьціць паўдня на зьведаньне Мюнхэну. Пачалі ад «Нямецкага музэю». Што за багацьце! Ад найдасканалейшых апаратаў аж да рэканструкцыяў вугальных ды сольных капальняў. У Das Haus der Kunst прабеглі па мадэрным мастацтве, а пасьля па клясыках. Багатая калекцыя Рубэнса, Рэмбранта ды іншых вымагае, зразумела, не адну гадзіну, а цэлы дзень, каб магчы нацешыцца гэтымі шыкарнымі творамі.
Сяньня, выцягнуўшы з кішані пінджака запісны каляндарык, угледзеў на ўчарашняй рубрыцы напісаныя Оляй словы: «Сяньняшні дзень ёсьць апошнім у маіх дурных думках і паступках. Сумна!». Учора вечарам мы прайшліся крыху. Плакала. Быў крыху выпіўшы. Ну, чым я яе пацешу, калі сам ня ведаю нічога — як і чаго будуць вымагаць ад мяне жыцьцёвыя абставіны. Думаю над гэтым увесь час ад гутаркі зь Людай пры паездцы ў Ліль. Стараюся злавіць сябе на нечым канкрэтным, і ўсё дарэмна... Ведаю й спачуваю ёй моцна ў такім няпэўным чаканьні. Усё ж як ніяк файная дзяўчына. Баюся, аднак, каб не паўтарылася без патрэбы памылка прошлага. Самому хочацца стаць перад нечым канкрэтным, але што зробіш — жыцьцё такое...
Праглядаў дзёньнік. Божа, як цікава гэта ўсё! Запраўды акунаешся поўнасьцяй у мінуўшчыну, перажываеш усё нанова з той толькі розьніцай, што на ўсё гэта глядзіш з дасьведчаньнем і развагай — пачуцьцё, якое напэўна будзеш адчуваць некалі ў адносінах вось да сяньняшніх слоў.
Добра ўсё т’кі, што пачаў гэты дзёньнік, хоць шмат, шмат запозна. Перачытваныя радкі хоць і пісаліся ўроскід і без асаблівае мастацкае апрацоўкі, выглядаюць цяпер стройна й прыгожа. Кажнае сло-
ва дыхае жывой мінуўшчынай і напамінае мамэнты й абставіны, аб якіх у іншым выпадку напэўна забыўся б.
(Той жа дзень, увечар)
Забавы ў 18-м бараку няма. Вечарам прайшліся крыху па лягеры, наглядаючы, як гуляе «дэпі». Паглядзець ёсьць на што. Прыпамінаецца час лягерных бадзяньняў: зьлепак розных тыпаў, мордаў, характараў, культураў. Усё падвыпіўшае, крыху разбэшчанае й усё стараецца за чаркай ці ў гулянцы забыцца пра абрыдлае лягернае жыцьцё. У адным месцы топчуцца на пляцоўцы пад хрып амэрыканскіх «вугі-бугі». У другім — у віхры расейскіх частушак «русакі» ў ладошкі жараць. 1 баба ёхкае аж да хрыпу: «дэпі» гуляе, «ганц эгаль» («згінь-прападзі»).
Бачыў сяньня ля царквы зроблены з бомбы звон. Дзіма сказаў: «Добрая тэма на верш». Трэба будзе спрабаваць... Даўно ўжо не рабіў гэтага.
Шляйсгайм, нядзеля, 29.07.1951
Нуда. Добрая пагода, вецярок крыху. Заўтра ад’яжджаем адсюль. I так прасядзелі больш за два тыдні. Заносіцца на генэральную выпіўку. Няма больш чым заняцца, як чаканьнем. Цьвірка недзе ў шахматы грае. Заграю мо’ з Оляй у карты, пакуль суд да дзела. У лягеры йдзе добры фільм: «Der goldene Sala­mander».
Наступныя два дні правядзем у Мюнхэне. У сераду — у дарогу.
Шляйсгайм, 30.07.1951
Учора быў выпіўшы. Нагаварыў Олі мо’ зашмат крыху, ну, але неяк будзе. Спосаб вельмі дрэнны ехаць на гэтым «неяк будзе», але пакуль што іншае магчымасьці няма.
Гарачыня. А першай выяжджаем у Мюнхэн. Трэба было б нейкім чынам артыкул пра кангрэс склеціць. Зраблю гэта мо’ ў гатэлі.
(Папаўдні, Мюнхэн, гатэль)
Пачынаецца падарожжа далей'. На пару дзён уладзіліся ў гатэлі. Маем пакой на двух на чацьвертым паверсе
1 Неспадзяванае падарожжа ў Бэрлін (Выпіска з мае кнігі «Дванаццатка. Дакумэнтальная аповесьць пра дванаццацёх беларускіх хлапцоў у Нямеччыне, Вялікабрытаніі й Бэльгіі (1946—1954 гг.). Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва. Нью-Ёрк, 2002. С. 151 — 152):
«Улетку 1951 г. нам зь Цьвіркам неспадзявана надарылася нагода пабыць у Бэрліне — узяць удзел у арганізаванай амэрыканцамі й заходнімі немцамі акцыі ў адказ на фэстываль моладзі камуністычных краінаў ва Ўсходнім Бэрліне. Мэта контракцыі была — прыцягнуць у Заходні Бэрлін з усходняга як мага больш моладзі, каб пераканаць іх у перавагах дэмакратычнага ладу жыцьця. Мы спадзяваліся, што на фэстывалі будзе хто-небудзь з падсавецкае Беларусі.
У міжнародным пляне час быў напружаны, канфрантацыя паміж Усходам і Захадам наростала. У красавіку 1950 г. Саветы зьбілі над Латвіяй разьведвальны самалёт амэрыканскага флёту (загінула 10 асобаў). У травені 500 тысячаў асобаў у Заходнім Бэрліне дэманстравалі супраць камунізму, а ўва ўсходняй частцы гораду гэтулькі ж дэманстрантаў прайшло пад чырвонымі сьцягамі. У чэрвені альянты прызналі Заходняй Нямеччыне права на сваю замежную палітыку й адкінулі савецкую прапанову (разьлічаную на нэўтралізацыю Нямеччыны) аб’яднаць краіну ў адно цэлае. Бонскі парлямант прагаласаваў за далучэньне Заходняй Нямеччыны да дзяржаваў Эўрапейскае Рады. Бон і Токіё наладжвалі прымірэньне з учарашнімі ворагамі, заходнімі альянтамі. Дзякуючы свайму катэгарычнаму антыкамунізму, паступова выходзіла зь міжнароднае ізаляцыі франкаўская Гішпанія. У 1950 г. Вашынгтон аднавіў нармальныя дачыненьні з Мадрыдам і прызнаў яму крэдыты па праграме Пляну Маршала.
Хмары на ўсходзе й на захадзе пачалі згушчацца. Камуністычны Клтай рухаўся да саюзу з Масквой. Пагрозьлівасьць міжнароднае сытуацыі завастрылася ў чэрвені 1950 г., калі паўночнакарэйскія войскі перакрочылі 38-ю паралель, запачаткаваўшы карэйскую вайну. За падбухтораньне да гэтага кроку паўночных карэйцаў Вашынгтон абвінаваціў Маскву. У адказ на карэйскую агрэсію Рада Бясьпекі ААН прыняла рэзалюцыю. якая ўпаўнаважвала ЗША й іншыя краіны на ваенную дапамогу Паўдзённай Карэі. <...>
Карэйская вайна толькі ўзмоцніла адчуваньне няўхільнасьці пашырэньня збройнага канфлікту паміж дэмакратычным Захадам і камуністычным Усходам. У ліпені 1950 г. былы прэм’ер Вялікабрытаніі Чэрчыль падаў свой аўтарытэтны голас перасьцярогі
за восем марак — магчыма йшчэ. Рахункі хіба нам павінны будуць заплаціць, прынамся гаварылася так. Куды едзем, нікому не гаварылі. Ну, будуць ведаць — гэта ясна. Прыйдзецца мо напісаць ім адтуль. Вячэраць прыйдзецца ў месьце, бо гатэльская кухня ў направе.
01.08.1951
А восьмай гадзіне раніцы вылецелі зь Мюнхэну лініяй Air France на чатырохматорным у Бэрлін. Народу — чалавек 60. Нашая група з дваццаць. Рэшта — немцы.
Ну, нарэшце ў паветры. Засталося яшчэ, як той казаў, на падводнай лодцы паплаваць. Крыло сваёй задняй часткай закрывае крыху від, але відаць нядрэнна. Пагода шыкарная зь лёгкай дымкай. Ляцім ня надта высака: добра выдзяляюцца ўнізе палоскі-дарожкі, кропкі-дрэвы ды каробачкі-домікі. Усеўся ля вакна, каб добра можна было атрымаць першае ўражаньне. Збоку сядзіць Дзіма. Цераз паўтары гадзіны будзем ужо ў Бэрліне, калі... Ну, хіба ўсё будзе, як дасюль...
(Berlin-Dahlem, той жа дзень)
Бэрлін. Прыехалі сюды з аэрапорту недзе па адзінаццатай. Домік прыемны, але крыху цеснавата, бо шмат народу. Цэлага паўдня займаліся пісанінай — падрыхтоўкай да акцыі: адозвы, пераклады, лісты. Змучаны, як сабака...
Бэрлін, 02.08.1951
Ужо за поўнач. Ніяк не падходзімся яшчэ зь перакладамі тэкстаў (часта даволі дурнаватых) да выстаўкі перад магчымасьцяй выбуху трэцяй сусьветнай вайны. Амэрыканскі Кангрэс прызначыў 1,2 міліярду даляраў на падтрымку змаганьня з камунізмам у розных краінах сьвету. У гэткай атмасфэры заходняўсходняй канфрантацыі рыхтавалася ў Заходнім Бэрліне прапагандавая акцыя радыёстанцыі «Вольная Эўропа», накіраваная на моладзь, якая зьяжджалася ва Ўсходні Бэрлін на вялікі міжнародны фэстываль. Мы з Валодзем Цьвіркам (якога я па старой звычцы зваў Вадзімам) узялі ў ёй удзел, які я задакумэнтаваў у сваім дзёньніку.
«Радыё Свабодная Эўропа». Пад вечар прыходзілі госьці — дзесяць нямецкіх студэнтаў, зь якімі гутарылі на самыя розныя тэмы. Распытваліся яны ў нас, распытваліся мы ў іх. Знаёмства гэтае трэба будзе скарыстаць, каб дастаць, калі магчыма, ува ўсходнім сэктары крыху беларускіх кніжак. На места яшчэ нікуды не выяжджаў.
Заўтра паеду мо’ памагаць рабіць плякаты й надпісы для выстаўкі. Вечарам дырэктар перадачаў «Радыё Вольная Эўропа» містэр Барбэр запрашае нашую 14-нацыянальную грамаду (чалавек 42) на прыняцьце.
Бэрлін, 03.08.1951
Да абеду езьдзіў рабіць карэкту плякатаў; заўтра паеду мо’ сам рабіць іх. Да нядзелі трэба, каб было ўсё гатова.
Вечарам адбылося прыняцьце ў гатэлі Am Steinplatz. Усё было пышна падрыхтавана: добра паелі й папілі. Быў Барбэр. Тыльліх, кіраўнік «Баёвае групы супраць бесчалавечнасьці», сказаў пару прывітальных словаў. Пасьля зноў пілі, елі й дыскутавалі.
Што за інтэрнацыянал! Справа ў мяне сядзеў эстонец, зьлева — баўгар (Зарэв), латышка, чэх і г. д., насупраць — альбанец, украінец, амэрыканец і г. д. Гутарыцца на ўсіх мовах: з адным — па-нямецку, з другім — па-француску, з трэцім — па-ангельску. Як добра ведаць мовы й магчы сказаць сёе-тое!.. Назад вярнуліся таксоўкай, бо падземнай чыгункай было ўжо запозна.
Нэрвова чалавек крыху напружаны, але ў гэткай атмасфэры ўсё гэта расьсейваецца. Пабачым, што будзе тварыцца ў нядзелю. Няўжо й зь беларусаў прынясе каго-небудзь на выстаўку?..
Бэрлін, 04.08.1951
Крыху нуднавата. Арганізацыя гэтай цэлай гісторыі з выстаўкай, з радыёперадачамі нешта надта нячыстая. Ніхто нічога ня знае, а калі знае, дык маўчыць. Нешта
ўсё мямляць, віляюць хвастом ды загаворваюць зубы. Славакі, туркестанцы, украінцы й беларусы, відаць, тут не на месцы. Па радыё гаварыць ня можам, нацыянальнага сьцягу вывесіць ня можам. Хаця ж каб не паказытаць замоцна. «Не гаварэце завостра, ня лайце зашмат, без палітыкі, без палітыкі!..» Хочуць палітычную барацьбу весьці, гаворачы пра Плятона, Сэнэку ды Пампадур... Трэба будзе ў «Бацькаўшчыну» артыкул напісаць'.
Пасьля вячэры хадзіў з Зарэвам (баўгарац, журналіст з Парыжу) на праходку. Між іншага, запытаўся ў мяне: «Ці ня думаеце вы, што ўкраінцы рыхтуюцца пасьля вайны, якое яшчэ няма, стацца намесьнікамі Савецкага Саюзу?» Так, часам выглядае на гэта...
У нашым доме сяньня сацыялістычная моладзь ладзіць патанцулькі. Пазычыў у баўгарца кніжку аб Ялце. Калі вочы дазволяць, пачытаю крыху.
Бэрлін, 05.08.1951
Дзень мінуў бяз клопатаў. Чытаў крыху. Зайграў у шахматы. Вечарам хадзілі на прыняцьце да нямецкіх студэнтаў. Была там група амэрыканскіх студэнтак. Было нядрэнна, толькі крыху заафіцыяльна: увесь час за сталамі. Зароджваецца думка зрабіць тут у нас вечар з танцамі, бутэрбродамі, песьнямі...
Выглядае тут так, што нашае супрацоўніцтва з радыё «Вольная Эўропа» на гэных пару перакладах і закончыцца. Тым лепш... Сяньня, быццам бы, мелі адкрыць выстаўку. На ўсходнім сэктары ўжо пачалося. Пра перабежчыкаў пакуль што не чуваць.
Бэрлін, 06.08.1951
Выстаўка ўжо лічыцца адкрытай, хоць яшчэ ня ўсё скончана. Сяньня ўжо была маса FDJ-цаў з усходняга сэктару. Мы пыталіся пра беларусаў — нічога ня
1 Артыкул, ці, лепш сказаць, рэпартаж, я напісаў — гл. I. С. «Аб Бэрлінскай трагікамэдыі». «Бацькаўшчына». № 70, 19.9.1951.
знаюць. Сяньня атрымалі ўжо другі раз па дваццаць марак. 3 цыгарэтамі трэба будзе пакінуць забаўляцца, бо задорага каштуюць.
Ад Валодзі (Бакуновіча) атрымалі тры пачкі літаратуры.
Бэрлін, 07.08.1951
Да абеду чытаў «Ялту», граў у шахматы ды ў пінгпонга. Пад вечар езьдзілі да др. Гільдэрбрандта — туркестанец, украінец і я — на гутарку аб «нямецкарасейскім сяброўстве». Др. Гільдэрбрандт, як і ягоныя супрацоўнікі, відаць, мае добрую волю стварыць эўрапейскае супрацоўніцтва. Існасьці гэтага, што яны разам з расейцамі робяць, яны сабе не ўяўляюць. Усход Эўропы для іх — гэта суцэльны туман з гледзішча палітычнага, сацыяльнага й культурнага. Слухалі нашую гутарку з шырока расчыненымі вачыма, бо для іх — гэта ўсё новыя рэчы.
Бэрлін, 08.08.1951
Да абеду мелі Versammlung (сход). Нейкі мадзярскі журналіст зрабіў нам даклад аб «мікрафоне», г. зн. аб працы пры радыё.
Пасьля абеду меў службу пры выстаўцы. Рабіць там няма чаго. Чытаў пакрысе. Пасьля вячэры зайшлі на піва ды на пару партыяў пінг-понгу, якія зайграў з румынцам.
Бэрлін, 09.08.1951
Раніцай быў містэр Барбэр. Гаварыў пра магчымасьці перадаваньня па радыё дыялёгаў у тых мовах, якія маюць свае сталыя радыёстанцыі. Варта было б і нам напісаць што-небудзь.
Па абедзе езьдзілі ўтрох — туркестанец, украінец і я — гаварыць з Kampfgruppe наконт сяньняшняга выступу па радыё перад публікай у Titania Palast. Ну, зра-
зумела, нічога ня выйшла, і тым лепш, бо ў «велнкорусскую лавочку» лезьці, дык сам замажашся й іншых умажаш. На вечар усё ж хадзілі. Народу было шмат. Гаварылі ў агульным нядрэнна, а паляк, і нат обэрбургермайстар Ройтэр, прызналі Ўкраіне й Беларусі права на свабоду. Нашыя дыскусіі, што вядуцца тут ад нашага прыезду, відаць, не пайшлі надарэмна. Але ўсё ж расейшчына моцна сядзіць тут.
Дваццаціпяцігодзьдзе сваё прапусьціў ціха. Хай сабе коціцца далей. Нагода выпіць мо й нядрэнная, але не на месцы й няма з кім. Наганю мо’ іншым разам. Прыпадкова купіў сабе ў сяньняшні дзень ручку, Пэлікана, за 25 ДМ — падарак, быццам бы (што за эгаіст!).
Хочацца чамусьці, каб хутчэй гэта ўсё кончылася. Адпачыць запраўды безь ніякіх клопатаў у Італіі, яе гэта калісь у Камблю было...
Бэрлін, 10.08.1951
Перад абедам быў др. Тыльліх. Гаварыў аб вольнай Эўропе. Па ягоных словах, Kampfgruppe ня мае нічога супраць незалежнасьці народаў Савецкага Саюзу. Прасіў інфармаваць іх аб праўдзе пра справы Ўсходу. Перад ім прыяжджаў таксама з Rias (амэрыканская радыёстанцыя ў Бэрліне) для інтэрв’ю. Цьвірка сказаў там пару слоў. Заўтра а 6-й раніцы перадаваць быццам бы будуць. Пачуць мусіць ня прыйдзецца.
Пасьля абеду меў крыху службы пры выстаўцы. Дзьвюм дзяўчаткам купіў па арэхавым марцыпану. Увечар дастаў за адну марку Festjugendspiel’aycKyM шапку. Даў аднаму хлапчуку марку, купіў двум іншым па пару піражкоў ды па шклянцы малака. Шкада іх, бедных.
Вечарам Трайбэрг дзень народзінаў спраўляў. Наладзілі вечар «Вольнае Эўропы» — пяялі ўсялякія песьні бяз розніцы... Расьпілі дзьве скрынкі віна. Роўна дванаццатая. Унізе яшчэ ўсё «сьвяткуюць». Трэба спаць...
Бэрлін, 11.08.1951
Дзень прабадзяўся па месьце. Хадзіў з пацанкай з Усходняга Бэрліну ў кіно. Ну й наваліла іх у заходні сэктар — усе вуліцы заладованы. Па адзеньні пазнаеш, хто з «Вэсту», а хто з «Осту». Каб іх усіх паставіў у калёны, дык зрабіў бы большы парад, чымся там на ўсходнім сэктары.
Бэрлін, панядзелак, 13.08.1951
За дзесяць другая. Танцы скончыліся ўжо за выняткам пары пар, якія, як заўсёды, будуць бадзяцца да самага раньня (між імі хіба ня будзе й Малога бракаваць, як часта). Танцавалася нядрэнна, мо таму, што крыху віна было. Эва (студыюе мовы: ангельскую й францускую) не зусім ужо недаступная, але надта казытлівая (мо ўдае — не даступіцца...). Паехала, і адрасу на’т ня ўзяў. Мо й сустрэнемся яшчэ дзе-небудзь.
Да абеду граў крыху ў пінг-понга, на акардыёне. Ад другое да палавіны восьмае прасядзеў на выстаўцы. Пасьля пачалася гулянка...
Сяньня перайшлі два чэхі з усходняга сэктару. Мы сваіх хіба не дачакаемся...
(Увечар)
Правандзыгаў цэлы дзень. Купіў сарочку, алавікПэлікан. Пасьля ўчарашняга вечару чалавек чуецца неяк крыху не на месцы: шукаеш ці чакаеш нечага (мо некага), сам ня ведаючы чаго.
Атрымалі ад пэра два лісты. Ну, як заўсёды цешыцца з нас і чамусьці ўгаворвае, каб хаця меркаваліся разам добра — дзівак. Баіцца таксама, каб хаця мяне не апутала «пэўная асоба», у эгаізьме якое ён што раз больш пераконваецца. Адпісаў яму, што ён дарэмна баіцца — гэтага, маўляў, ня здарыцца. Так, гэтага здарыцца не павінна...
Бэртн, 14.08.1951
У пакоі дыскутуецца справа начных лякаляў. Эстонец і румынец, што ведаюць усе лякалі навылет, падаюць усе даныя й кошты. Трэба будзе хоць з раз схадзіць у адзін ці другі. Тут ёсьць пару славутых лякаляў, якія неадлучна належаць да надта характэрных рысаў Бэрліну.
Сяньня быў у расейскай зоне — зусім прыпадкова, праз дурноту шофэра. Добра, што быў з намі мадзяр, які ведаў, што гэта расейская зона й нарабіў крыку. Яшчэ не было запозна завярнуць назад. Сталася гэта на Potsdamerplatz, зь якога цераз руіны відаць масы сьцягоў, плякатаў, чырвані... Пасьля езьдзілі на славуты Branderburger Tor — літовец, латыш, мадзяр, эстонка, дзьве дзяўчыны з FDJ і я. Зьведалі манумэнт, пастаўлены на славу савецкім героям, што «загінулі за свабоду Савецкага Саюзу». Чатыры чырвонаармейцы з аўтаматамі стаяць на старожы. 3 адным прабаваў гутарыць па-француску (у гэты час мадзяр фатаграфаваў) — не разумее. Кажа: «Ты энгліш?» «Не, — кажу, — я франсэ»... На гэтым і скончылі. Страшнавата крыху, калі глянеш на аўтаматы ды ўявіш сабе блізіню небясьпекі.
Побач стаіць спалены Райхстаг, зарослы травой зьвярынец зь некалькімі ўцалелымі статуямі. Перад «Торам» з аднаго боку вуліцы стаіць дошка з надпісам «You are leaving British Sector» (Вы пакідаеце брытанскі сэктар), а з другога боку вуліцы — «Der Anfang des demokratischen Sektors» (Пачатак дэмакратычнага сэкmapy). Над «Торам» хлешча чырвоны сьцяг. Па другі бок — сьцягі, надпісы, плякаты й групкі моладзі паглядаюць у недасяжнасьць «другога сьвету».
Пасьля былі на стадыёне, дзе ў 1936 г. адбывалася Шостая сусьветная алімпіяда, — надзвычайная будыніна на сто тысячаў людзей зь некалькімі скульптурнымі
прыкрасамі побач у траўніках. На каменных табліцах павыбіваныя прозьвішчы алімпійскіх пераможцаў.
На вячэру вярнуліся назад. Галоўнае ў Бэрліне пабачыў ужо й буду мець пару здымкаў.
Бэрлін, 16.08.1951
Ноч у Бэрліне... да раніцы. Пачалі ад славутага начнога лякалю Resi — formidable! (надзвычайна). Найлепшае — гэта Wasserspiel — ігра фантану пад гукі аркестры. Адзіная характэрнасьць у Бэрліне: на сцэне фантан — самыя розныя формы й камбінацыі формаў, самыя розныя колеры. На сьценах паабапал таксама паўладжваныя фантанчыкі ў залатым сьвятле. Пры кажным стале тэлефонны апарат і нумар, што відаць здалёк. Хочаш затэлефанаваць да дзяўчыны за нейкім там сталом — папрасіць да танцу — калі ласка...
Тут пад рукой Rohrpost: хочаш напісаць ліст — напісаў, спусьціў у кругленькай баначцы ў дзірку ў поручні, і паветрам панесла ў цэнтралю, а адтуль — на паданы нумар.
На сярэдзіне залі вісіць куля зь люстэрачкаў. Тушыцца сьвятло, з двух бакоў пражэктары мяняюць сваё сьвятло, і куля круціцца-круціцца. Глядзіш на яе — і, здаецца, уся заля вакол ходзіць. Народу поўна. Пад канец пасвабаднела крыху. А трэйцяй раніцы паехалі далей.
Maskenbar... Два акардыёны, чырвонае сьвятло, дэкальтэ, кароценькія спаднічкі... Таўсьцюха, што прадае піва, і тая ў кароценькай — страхоцьце...
Адтуль паехалі яшчэ ў адно месца. Амэрыканцу, што ехаў за намі, ня можна было туды, дык пайшлі ў бар насупраць. Бабы п’яныя — толькі падыходзь. Ну, зразумела, фіці-міці трэба. Тут яшчэ выпілі па бакалу і — дамоў. Па дарозе запыніла паліцыя, але абышлося ціха. Захутка ехалі быццам бы.
За дваццаць шостая. Трэба прыкархнуць крыху...
(Увечар)
Крыху чытаў, крыху пісаў (напісаў пэру, між іншага), фатаграфаваў, гуляў у шахматы.
Вечарам прыходзілі нямецкія студэнты на дыскусію. Акрамя др. Бэрдзімурата (туркмэн з радыё «Вызваленьне») і мяне, з нашых больш нікога не было. Іх было чалавек сем. Найбольш забаўляў іх Бэрдзімурат. Я зь нейкім на праблему будучае Эўропы зьехаў (праблема, якая асабліва тут, у Бэрліне, апошнім часам дыскутуецца безупынна). Як пасьля аказалася, ён сам паўрасеец, прынамся ягоная маці — расейка. Ня дзіва, што яму й хочацца расейскую палітыку ад Мікалая II пачынаць ды галоўна, каб гэта ўсё як-небудзь без вайны ўладзіць.
Да аўторка (дзень ад’езду) будзе поўна розных вечароў, сустрэчаў, бэшпрэхунгаў (абмяркоўваньняў).
Бэрлін, 18.08.1951
Першая гадзіна. Што за фатальны вечар быў учора. Tatjana!.. Каштавала крыху, але добра, што разам яшчэ адзін латыш быў — кошты ўдвух пакрылі (па 18 марак). Але што гэта ўсё значыць?! Здалося нам чамусьці, што дзяўчына гэтая ня чыстай справай займаецца. Можа й шпіёніць яна крыху. Зрэшты, у страха вочы вялікія. Вячэралі разам. Пасьля ў Maskenbar трапілі. Выпілі віна, патанцаваў крыху (шыкарна танцуе). Васемнаццаць ёй, мэдыцыну ў Роштаку студыюе. Інтэлігентная бабка...
На адзінаццатую з чвэрцяй сьпяшаліся на U-Bahn (мэтро) і (чорт пабяры!) нарваліся на ейнага Freund’a, а на U-Bahn спазьніліся. Прыехалі таксі.
Можа, заўтра йзноў на выстаўцы будзе. Што ж, халера, з грашыма слаба. Ну, пабачым.
Заўтра мушу падарожжа на Брусэль абгаварыць і пэраў падарунак забраць...
Бэрлін, 19.08.1951
3 Тацьцянай справа выясьнілася крыху. Учора прыходзіла зноў із сваім «знаёмым». Пры праверцы дакумантаў адным паліцаем аказалася, што яна мае два пашпарты: адзін з Роштаку, а другі, новенькі, выстаўлены тут, у Бэрліне. А галоўнае — замужняя (18 гадоў)! Здаецца, што «фройнд» ейны — ці ня ейны мужык. Сяньня ўжо не прыходзіла. А ўсё ж як дзяўчына — дыямант!..
Учора a 10-й было адкрыцьцё Адзінаццатага агульнага зьезду прадстаўнікоў нямецкага студэнцтва. Прамаўляў Якуб Кайзэр, міністар Бундэсрэгірунгу (фэдэральнага ўраду) у прысутнасьці шматлікіх «эфдэётлераў» (FDJ — арганізацыя ўсходненямецкай моладзіў Па абедзе пачалося паседжаньне. Прачытаў на ім і пакінуў прэзыдыюму зьезду прывітальны ліст ад ЦБАА (Цэнтралі Беларускіх Акадэміцкіх Арганізацыяў), які мы тут напісалі.
А чацьвертай гадзіне Бэрдзімурат, Лабунька {Міраслаў, украінец, студэнт зь Лювэну) і я езьдзілі да др. Гільдэрбрандта, дзе якраз быў і маёр Клнмов. Шукалі кампрамісу для супрацоўніцтва між немцамі ды народамі Савецкага Саюзу. Ну, ведама, да нічога не дайшлі. Скарысталі нагоду, каб узяць у Клімава аўтографы да ягонае кніжкі «Berliner Kreml».
Ноч і раніцу прагулялі па горадзе: Дзіма, турак Калія ды я. Ад дзясятай да дзясятай. Аббегалі палавіну места — спачатку было ўсюды зацесна, а пасьля запуста. Пад раніцу напароліся на турэцкі лякаль «Рома». Ну, тут далі дыхту. Але й па кішэні стукнула: шклянка піва — дзьве маркі!
Дзяўчат дамоў адвезьці не ўдалося, хоць праседзелі да дзясятае раніцы.
Сяньня ладзілі Abschiedsabend (разьвітальны вечарў Крыху патанцаваў. Змучыўся, як ліха, бо заснуў усяго пару гадзінаў перад абедам.
Заўтра ў дарогу...
Ульм, 20.08.1951
Пашчасьлівіла неяк захапіць сяньняшні цягнік на Брусэль. Прыляцелі ў Мюнхэн перад восьмай. Зь нейкай аўстрыячкай узяў таксі й якраз упору прыперліся на станцыю. Цэлую ноч прыйдзецца стаяць. Павячэраў у цягніку. Спальнае купэ каштуе сорак марак — не, лепш прагуляць, як праспаць, хоць ехаць яшчэ чатырнаццаць гадзін. Малы застаўся ў Мюнхэне, на’т і разьвітацца ня ўспелі. Каб у Нюрэнбэргу не прызямляліся, то мо йшчэ месца заняў бы.
Направа відаць прыгожы асьветлены шпіц гатыцкае катэдры.
Штутгарт
Зараз дванаццатая. Толькі што прайшоў дождж. Высядаюць надта мала. Стаяць прыйдзецца цэлую ноч. Пачаў «Berliner Kreml». Пакуль што чытаецца. Пры вячэры выпіў фільтар — можа, паможа крыху ноч перакаратаць...
Гайдэльбэрг
Народу прыбывае. Куча ангелек увярнула. Сьпяваюць «good-bye». Пацягнуў крыху зь літры, што вязу з сабой. На ўсякі выпадак трэба надпіць, каб не прычапіліся ў Аахэне (памежны кантроль).
Брусэль
Шаснаццаць гадзінаў на нагах — filio mio! (Мой ты сыне! — іт.) Дванаццатая. Праехаў празь Лювэн, а цяпер паеду на Лювэн. На граніцы зьбіўся спанталыку й зусім забыўся, што больш як сорак марак ня можна ўвозіць у Бэльгію. Лішнія сорак выслаў на Харытончыка для Малога.
Ну, за гадзіну будзе гарачая сустрэча з пэрам. На’т не было як і паведаміць яго, што прыяжджаю. На граніцы не глядзелі ў мяне, значыць, літру
бэрлінскае раздушым за шчасьлівы канец нашага прадпрыемства.
Цяпер і сон прапаў увесь...
Лювэн, 23.08.1951
У наступную сераду едзем далей: пэр, Паша й я. У гэты час трэба напісаць пару рэпартажоў з праежджанага. Алесь вярнуўся з Ангельшчыны. Прывёз мне адрас і здымкі Колі Печанка (сябра зь Міра). Напісаў яму ліст, цікава будзе сустрэцца.
Лювэн, 26.08.1951
Цікава, як мяняецца ў чалавека пагляд, ці сьветагляд, і цесна зьвязаныя з гэтым паводзіны. Канкрэтна: месяц падарожжа, рэстаранаў, выпівак і жанчын, і ўжо цягне далей. Да чаго?.. Хто яго ведае — бадзяцца хочацца, танцаваць нашчыльна й г. д... Можа й грэшна, але на кажную спатыканую спадніцу глядзіш цяпер вачыма вось гэткага бадзякі. Чалавек робіцца болып нахабным, больш цынічным, хоць гэта ня прыймае зусім страшных разьмераў. Межы ёсьць межы... Аднак, як той прафэсар Дэніс казаў пазаўчора, калі мы з Паўлюком складалі яму візыт: «Le voyage forme la jeunesse» (Падарожнічаньне фармуе моладзь). Цяпер ясна, бо адчуў на сабе, як могуць, пад уплывам сацыяльных ці маральных абставінаў, тварыцца распусьнікі.
Усё ж глыбока памыляецца той, хто цьвердзіць, што ў 25 гадоў чалавек канчаткова сфармаваны з гледзішча характару й сьветагляду.
Зьбіраюся цяпер у Італію таксама зь цьвёрдым намерам пагуляць крыху й паспрабаваць рымлянак'.
1 Гучыць гэта заліхвацка й нават двузначна, але ў рэальнасьці паводзіны мае былі вытрыманыя ў духу традыцыйнай на тыя часы маралі.
Брусэль, 27.08.1951
Пэр тэлефанаваў пад вечар, каб прыехаў у Шарбэк. Прыехаў. Вячэралі ў італьянскім рэстаране. Строілі пляны нашага падарожжа ў Італію. Выпілі крыху. Нааб’ясьняліся адзін другому ўва ўзаемным сяброўстве.
Заўтра — дзень падрыхтоўкі, а за дзень — у падарожжа.
Брусэль, 30.08.1951
Нарэшце пасьля шасьці ці васьмі месяцаў дачакаліся таго, аб чым столькі марылася й столькі гаварылася!.. Выяжджаем на дзень пазьней — пэр мусіў прысутнічаць учора на памінках свае дваюраднае сястры.
Ноч спалася надта дрэнна, як заўсёды перад большым падарожжам. Да гэтага грымела ды цыбурыла цэлую ноч.
Пагода цудоўная. Выяжджалі зь Лювэну — узыходзіла сонца й над сенакосамі віўся туманок. Сьвет увесь інакш сяньня выглядае. I пагода да гэтага сьвяточная. Сьвежанька, цёпленька, радасьненька!..
Сяньня ўвечар, праехаўшы Францыю, правядзем вачыма заходзячае ў Швайцарыі сонца.
Паміж дзясятай і адзінаццатай праехалі бэльгійскалюксэмбургскую мяжу. Направа ляжыць шэры Люксэмбург: ашчыкатураныя шэрым цымэнтам дамы з графітавымі стрэхамі. Места супакою й ціхае ідыліі...
Страсбург.
Духата... Абедалі ў Францыі. Папрабавалі апэрытыву: Dubonnet, Bordeau, белага віна й лікёру. Цяпер піва хочацца.
Праглядаю крыху італьянскі Assimil (падручнік італьянскае мовы).
Эх, у ваду халодную цяпер акунуцца б!
Швайцарыя.
А пятай гадзіне былі ўжо ў Балі. Прыйдзецца яшчэ пабачыць добры кавалак Швайцарыі. Духата. У Балі купіў бутэльку піва — выпілі ўтрох.
Пачынаюцца горы. Нарэшце пазбавіліся ад пылу. Тут, як выглядае, усе паравозы электрычныя.
Гледзячы на горы, прыпамінаюцца добрыя часы ў Камблю.
Італія, 31.08.1951
Ну, ясна — усё не магло йсьці так гладка, як да канца Швайцарыі. У Міляне мусілі мяняць цягнік на Вэнэцыю. Ад К’ясо ўжо сталі на ногі. У Міляне яшчэ мудрэй — ледзь у цягнік убіліся. У Вэнэцыю прыяжджаем недзе а шостай раніцы. Цяпер першая. На сядзячае месца слабая надзея. Калі не дастанем, будзе зусім «прыемнае» падарожжа, нешта падобнае на маё апошняе зь Мюнхэну... Але ўсё гэта — глупства, перажывецца...
Вобраз Швайцарыі яшчэ ня зьнік з вачэй, асабліва «ілюмінованае» возера й горы. Гэта была запраўдная казка!.. Яе ў словы ня ўложыш, каб перадаць тое, што перажылося. Асабліва з агеньчыкамі на горах — не разьбярэш, дзе агні, а дзе зоркі.
Духата далей — Італія. Прыехалі ў нейкае Трэвільё Цэнтрале, здаецца...
(Вэнэцыя, той жа дзень)
За дзень наладавалася столькі ўражаньняў, столькі малюнкаў і здарэньняў, што дзень гэты выдаецца цэлай эпохай.
Раніцай, каля сёмай гадзіны, былі ўжо ў Вэнэцыі, брудныя, змучаныя. 3 гатэлем справа не пайшла так лёгка, як уяўлялі сабе, — прышлося палазіць крыху, пакуль знайшлі пансіён Bucintoro. 3 усіх чатырох вокнаў від на мора, абтокі, гандолі й кавалак места.
Ясна, было не да спаньня пасьля таго, калі крыху абмыліся ды пасьнедалі.
Яшчэ ніводзін горад не зрабіў на мяне такога моцнага ўражаньня. Гэта запраўднае места палацаў, зялёна-блакітнае вады, сонца, гандоляў і, як выглядае, нядрэнных дзяўчатаў.
Рэшту дапішу заўтра. Толькі што выпіў кілішак каньяку з гарачым чаем. Трэба глядзець, бо насмарк можа ў нешта сур’ёзнае перайсьці. Усё т’кі да клімату трэба быць прывыкшым....
ФлярэнцыЯ' 01.09.1951
Дапішу раней учарашні дзень. Насмарк, ня ўрокам кажучы, прайшоў збольшага. Ці сам па сабе, ці цёплая ванна з гарачым чаем прагналі яго.
Вэнэцыю пачалі аглядаць з катэдры й пляцу Сьв. Марка. Катэдра надзвычайная, у бізантыйскім стылі. А пляц! Што за маналітнасьць і гармонія — асабліва ўвечар, калі ўвага зьвяртаецца вылучна на асьвечаныя пражэктарамі тры фасады вялізарных палацаў. Удзень на гэтым пляцы галубоў кармілі й фатаграфаваліся. Нешта падобнае пад лёнданскі Трафальгар. Лазілі на туру, што стаіць тут жа на пляцы. Адтуль уся Вэнэцыя як на далоні. Колькі цэркваў!
Пасьля вячэры пайшлі бадзяцца. Перад палацам доджа селі за бутэльку віна ля самае аркестры. Слухаючы музыку, вось што накідаў сабе ў запісной кніжачцы:
«Задумаўся яшчэ раз, мо’ тысячны, чаму музыка сум ды нешта незразумелае наганяе, што ні то цешыць, ні то мучыць. Што? Чаму? Мо’ таму, што ў гэткія часіны духовага камфорту пры добрай музыцы табе адкрываецца новы іншы сьвет — сьвет ідэалаў, нечага чыста крыштальнага, сьвет творчасьці, натхненьня? Сьвет, у якім чуешся замалы, заслабы, каб гэтае часткава незразумелае натхненьне й імкненьне зьдзейсьніць, аформіць у штосьці канкрэтнае.
Пошукі гэтае прычыны мучылі ад даўжэйшага часу. Мо’ знайшоў яе?
Колькі тэмаў і натхненьня на вершы!
Якая нехаць брацца за іх, ведаючы, што гэта даецца так цяжка ў апрацоўваньні іх...».
Раніцай выехалі на Флярэнцыю. 3 Равэны зрэзыгнавалі. Пераяжджалі Алэніны. Краявіды ўсю дарогу бедныя, бледныя, сухія. Што кідаецца ў вочы — кукуруза ды высахлыя руслы рэчак. Горы амаль што голыя, прыкрытыя збольшага траўкай ці наагул нечым зялёным.
Тут ужо ўсьпелі агледзець сёе-тое. Забадзяліся да паўсьмерці. Бачылі статуі Мікелянджэля ды іншых мастакоў перад палацам і ў палацы Мэдычы. Аглядаць ёсьць столькі, што даводзіцца толькі абмяжоўвацца да стварэньня агульнае ідэі агляданых рэчаў.
Начуем у манастыры, які стаіць на краю места на гары й зь якога відаць Флярэнцыя, што разьлілася ў агнёх і агеньчыках пад нізам.
За гэтых пару дзён падарожжа выдалі добрых пару дзясяткаў тысяч ліраў. Спадзяемся, што пэрава кішэня выцягне.
Флярэнцыя, 02.09.1951
Спалася добра, нягледзячы на тое, што ўвечар прыпомніў сабе чытаную ў Ангельшчыне кніжку пра ваўкалакаў і ўсякія падобныя рэчы.
Раніцай, хоць із спазьненьнем, адслухалі пэраву багаслужбу. Учора прапанаваў нам адслужыць па-славянску з нашым прыпеўваньнем. Ясна, мы не згадзіліся (знаходзячы абаснованыя апраўданьні).
Да абеду зьведалі музэй Gli Offici — адзін з двух найвялікшых у Флярэнцыі, дзе знаходзяцца творы найвыдатнейшых італьянскіх скульптараў, маляроў ды рэпрадукцыі грэцкае скульптуры.
Паўлюк чуўся спачатку дрэннавата, я таксама няважна, але пакрысе правімся. Добра паабедаўшы, рабілі sieste.
(Увечар)
Пасьля адпачынку хадзілі йзноў у места. Купілі білеты ў Рым. Зьведалі Santa Maria Nova, дзе адбываўся сабор уніі ў 1439 г. і дзе пахаваны бізантыйскі патрыярх Язэп (Ізыдар?), які памёр тут жа пасьля падпісаньня акту уніі. Надпіс на ягоным манумэнце (з лаціны перакладаў нам пэр), што знаходзіцца ў гэтай жа царкве, ясна зыдэалізаваны, але пакінем гэта...
Вячэралі ў манастыры. Вечар правялі ўтрох на лавачцы, разглядаючы асьветленую Флярэнцыю й дыскутуючы над пытаньнем зараджэньня, сучаснасьці й прышласьці сяброўства пэра Рабэра зь беларускімі студэнтамі. Паводля яго, усё прыйшло праз Божую волю. Дзякуючы ёй, Рагулі й нашым добрым якасьцям ён стаўся тым, кім ён ёсьць цяпер. Ніякіх падзякаў для яго асабіста ня хоча чуць. Дзякаваў за тактоўнасьць да Паўлюка з майго боку, калі, прагульваючыся, я яму (пэру) шапнуў, каб ён заняўся крыху Паўлюком, які чуўся сяньня й па абедзе слабавата.
Заўгра трэба будзе ўстаць раней, каб магчы быць на літургіі, якую служыць пэр...
Рым, 04.09.1951
Учора да абеду й пасьля дааглядалі Флярэнцыю. Але ўсё гэта глупства ў параўнаньні з ночай ў нашым San Miniato. Што за кашмар, і што за камары! Мо каб вокнаў не адчынялі, дык ня так было б. Заснуў толькі недзе каля чацьвертай, а палавіне сёмай ізноў бзынкалі над вухам, каб яны падохлі.
Да абеду хадзілі глядзець Pitti — другі вялізарны музэй. Такое скопішча мастацкіх твораў, што, увайшоўшы, чуешся прыдушаны ўсім гэтым і, зразумела, за гадзіну часу нельга разгледзець усё дэтальна. Пасьля абеду наведалі San Marco — манастыр з творамі, некаторыя надзвычайнай сілы, Фра Анджэліка.
У Рым прыехалі ўчора ўвечар. Усьпелі, аднак, яшчэ сёе-тое ўгледзець, хоць змоклі, як цюцькі. «Бібліятэка» (рэстаран) была зачынена, на наш вялікі жаль. Пайшлі спаць недзе пад трэцюю раніцы. Сяньня хадзілі глядзець на базыліку Сьв. Пятра — не стае слоў, каб выказаць прыгаство гэтага бясцэннага твору!.. Пасьля абеду йзноў бадзяліся ад манумэнту да манумэнту. Пэр з гордасьцяй паказвае нам горад Сьв. Пятра.
Рым, 05.09.1951
Пачалі працу. Да абеду ў Bibliotheque de 1’Institut Oriental. Пэр так добра завіхаўся, што зараз жа перад намі ляжала куча твораў Пірлінга аб суадносінах між Рымам і Расеяй. Ня думаю, каб мы знайшлі там шмат. Можна будзе збольшага перагледзець іх. Затое ёсьць шмат іншых рэчаў, зь якіх мы напэўна скарыстаем.
Атрымалі па сорактысячаў італьянскіх ліраў. Гэтага павінна стаць нам да канца. За дзень, за памешканьне й яду плоціцца тысяча, а рэшта на іншае: трамы, білеты, лёды, кіно й г. д.
Пэр начаваў дзьве ночы тут, цяпер перабраўся ў San Francesca Romana. У пятніцу ад’яжджае. Здаецца, што з нашай кішэняй тут ня надта разгуляешся. Папрабуем...
Пасьля абеду хадзілі йзноў у бібліятэку. Вечар мелі правесьці разам, але ня выйшла. Хадзілі ўдвох у Віегkeller да Breher’a (піўная).
Рым, 06.09.1951
Хадзілі з пэрам у Ватыканскую бібліятэку. Да шаснаццатага гэтага месяца зачынена. Прадставіў нас нейкай пэрсоне-шануану — і на гэтым пакуль што ўсё.
3 Ватыкану выслаў Францу прошаныя паштовыя маркі.
Хадзілі на «Форум Мусаліні» — стадыён, дзе меліся адбывацца ў 1940 г. Алімпійскія гульні, аб’ект, які
нельга раўняць са стадыёнам Гітлера ў Бэрліне. Там — масыўнасьць, блёк, маналіт, нешта накшталт Калізэю рымскага; а тут — мастацтва, грацыя, багацьце й ня меншая магутнасьць... Плывацкі басэйн, праўда, меншы, але з пакрыцьцём, з шыкарнай тэрасай і непараўнальна прыгажэйшы. Заўтра, калі дазволіць пагода, пойдзем плаваць.
Пачынае пакрысе дажджыць. Кажуць, восень, хоць удзень — гарачыня, як вытрымаць.
Рым, 07.09.1951
Раніцай хадзілі з пэрам у «Прапаганду» — аддзел каталіцкае акцыі, што займаецца місіянэрствам. Там быццам бы мае нешта быць аб Беларусі, якая ў свой час (а можа неафіцыяльна й цяпер) разглядалася, як краіна для місіянераў (!). Па дарозе завязалася гутарка з пэрам аб нашай дысэртацыі. Па ягонаму выходзіць, што трэба пісаць аб суадносінах Ватыкану зь Беларусяй і што немагчыма гаварыць аб палітычным характары, г. зн. даводзіць беларускасьць Вялікага Княства Літоўскага й падобнае, бо, бач, гэта не на тэму й могуць абрэзаць падобныя рэчы. Сказаў яму, што ў гэткім выпадку гэта будзе работа дэструкцыйная з сучаснага гледзішча й што гэтага мы рабіць ня будзем. Памякчэў крыху. Трэба час ад часу прывучаць яго да гэтае думкі. Пісаць выключна гісторыю вуніі на Беларусі — няма абсалютна ніякае карысьці; наадварот!
Сустрэліся сяньня з сп. Фэліксам Рутэнам {Feliks Ruthen). Журналіст (кажа, адстаўны цяпер), галяндзец, вясёлы тып...
Слухалі беларускія перадачы з радыё Ватыкану. Гаварыў сп. Конюх (Пётра). Ясна, тэма й тэкст — усё гэта ён атрымоўвае гатовае. Ну, але ўсё ж беларускія перадачы. Меўся сяньня запяяць, але, відаць, ня меў часу.
Рым, 08.09.1951
Дзень правялі ў бібліятэцы. Столькі кніжак! Ляжаць, відаць, яны тут ужо па сорак гадоў і ніхто яшчэ не заглядаў у іх... Масы кніжак аб Беларусі, адно чытай...
Вячэралі сяньня ў Sacristie — Felix Ruthen і нас трох. Добра «пашамалі». Дамоў вярнуліся недзе пад дванаццатую. Ну, што ты будзеш рабіць, ня ведаючы ні мовы, ні места? Можа, наступны год пры гэткай нагодзе знойдзем што-небудзь лепшае?
А цяпер buona nocte!
РыМ' 09.09.1951
Да абеду пабачылі два музэі Капітолю. А трэцяй гадзіне адправілі пэра ў Монт Алівэта. Па абедзе правялі з Фэліксам Рутэнам — старычок надта сымпатычны й выдатна знае Рым.
Дамовіліся сустрэцца йзноў у сераду.
Рым, 10.09.1951
Дзень у бібліятэцы. Чытаю Доўнар-Запольскага аб беларусах на розныя тэмы: сацыялёгія, абычаі, пісьменства й г. д.
Пазнаёміліся сяньня з адным славакам-езуітам. Ён, аказваецца, знае гэных славакаў з Бэрліну. Казаў пакажа нам царкву Сьв. Клімэнта — гэнага, што Сьв. Кірыла з Херсону, быццам бы, астанкі ў Рым прынёс.
Вечарам хадзіў у кіно. Заўтра трэ’ будзе перапісваць справаздачу з кангрэсу ІЦЭСО Шіжнародная цэнтраля студэнцкіх арганізацыяў) у Бэрліне ды спрабаваць напісаць артыкул «Прадстаўленьне расейцамі савецкай праблемы амэрыканцам». Пэр казаў, можна будзе зьмясьціць, калі напішацца, безадкладна.
Італьянская хоць марудна, ды йдзе. Лаціна мучыць крыху. Трэ’ будзе брацца незадоўга.
Рым, 12.09.1951
Учарашні дзень пакінулі ў бібліятэцы. Увечар хадзілі на Чарлі Чапліна.
Сяньня ад чацьвертай ізноў хадзілі з Фэліксам, ці з Фэлічэ, як ён нас просіць яго называць. Зьведалі яшчэ адзін цудоўны парк з фантанамі, статуямі, калянадамі, пальмамі, кедрамі й гармоніяй, якая пераплятае ўсе гэтыя элемэнты ў адзін ціхі сугучны акорд камфорту, чару. Зьведалі пляц Гарыбальды й Аніты, ягонае жонкі; капліцу, дзе пахаваны італьянскі паэт Tisso, трагічнае жыцьцё якога апяваў Гётэ.
Сп. Рутэну, відаць, мы спадабаліся: наступнае спатканьне запрапанаваў на сыботу вечар.
Напісаў пэру ліст.
Паўлюка, відаць, гарачыня ці духата дабівае — дрэнчыцца ўсё нешта.
Рым, 15.09.1951
3 дасюлешніх вечароў у Рыме сяньняшні хіба быў найпрыгажэйшым і найрамантычнейшым. А ўсё Фэлікс. Узяў з сабой рукзак, упакаваў у яго сваю вячэру. Туды ж і мы дакупілі хлеба й каўбасы, і так шыкарна павячэралі на пляцы разам з усімі італьянцамі, што тут жа побач таксама, як і мы, елі свае «шпагеты».
Аглядалі стары Рым: Капітоль, Палятын, руіны мінулае славы. Якое незаціральнае ўражаньне! Што за сумесь абломкаў старых калёнаў, муроў у сьвятле электрычных і нэонавых лямпаў дваццатага веку! Сяньня яшчэ раз любаваліся манумэнтам ВіктараМануіла. Пішучы пэру ліст, напішу яму ўжо колькі разоў сказанае: «Et quand meme c’est magnifique!» (I ўсё ж гэта цудоўна!).
Рым, 16.09.1951
Да абеду йзноў хадзілі з Фэліксам. Нацыянальны музэй — яшчэ адна прыгожая байка Рыму. Уладжана
ўсё на месцы старых рымскіх «тэрмаў» (лазьняў), сяньня абдзёртых, з мармару, што ўяўляюць сабой вялізарныя руіны з захаванымі яшчэ сям-там зводамі магутных сьценаў. Калі абыходзіш гэты абшырны музэй, у вочы кідаецца надзвычайная зьмена дэкарацыі: раз знаходзішся ў музэі, раз — у глухіх руінах, далей — на вуліцы, пасьля — у нейкім парку, далей — у манастыры... I ўсё стэлі, мазаіка (гэтую мазаіку імітаваў Мусаліні на сваім «Форуме»), статуі — сумныя бясконца... La vie est passagere, як кажа Фэлікс, et de la — la tristesse... (Жыцьцё — пераходнае, i адсюль — смутак).
I сапраўды наганяюць сум на чалавека сваім бясконцым прыгаством. Там, перад гэтай Афрадытай (копія Афрадыты Фід’яса) можна праводзіць гадзіны, не кранаючыся зь месца. Там можна філязафаваць і маліцца.
(Увечар)
Яшчэ дзьве гадзіны з Фэліксам. Сіест сяньня быў няўдалы — таксама духата. Мроілася Афрадыта й фрагмэнты, перажытыя ў музэі ўраньні. А пятай сустрэліся ля Калізэю. Фэлікс вялікі мастак-праваднік! Як ён умее падабраць мамэнт, пэрспэктыву паказванае рэчы. Сяньня завёў нас у Quattro Coronati — манастыр недалёка ад нас. Цераз царкву мы ўвайшлі ў cortile — тыпічны шматлікім палацам і манастыром двор, акружаны калянадай, часам з фантанам, кветкамі й статуямі. Нешта падобнае было тут: манастыр, цішыня абсалютная, падвойны рад калёнак, пышная зелень й пасярэдзіне шчабятлівы фантанчык. Але што за музыка, што за сьпеў — паэзія, сымфонія, казка.
Сюды я з ахвотай вярнуся яшчэ раз, каб прасядзець хоць цэлы дзень.
(Пасьля поўначы)
Былі нарэшце ў славутай «Бібліятэцы». Ад учора і яна пачала працаваць. Народу ня шмат. Пад адзінаццатую пачалі пакрысе зьбірацца, але што — калі ня
парамі, дык на адну спадніцу пару пар портак прыпадае... Музыкадобрая — можнапатанцаваць, каліёсьць з кім. Бутэлька Lacrima Christi (віно «Хрыстова сьляза») каштавала каля 900 ліраў. Сходзім, можа, туды яшчэ ў наступную сыботу...
Рым, 17.09.1951
Езьдзілі ў Ватыкан. Думалі схадзіць у бібліятэку — ды дзе там. Ну й ясна: які чорт пусьціць нас туды безь ніякага пропуску, ці рэкамэндацыі, ці накіраваньня. Затое зьведалі музэй. Гэткага багацьця я йшчэ ня бачыў! Цяжка апісаць. Ня тое што апісаць — нам патрэбна было цэлых чатыры гадзіны, каб адно аббегчы гэта ўсё, павярхоўна аглядаючы больш важныя рэчы.
Абедалі недзе каля трэцяй. Да палавіны шостай спалі. Заўтра пойдзем працаваць на старое месца — хопіць для нас і там працы. Сяньня атрымаў ліст ад Жучкі. Карась зь Дзімітруком правалілі яшчэ раз экзамены. Бедны Карась — яму дык запраўды не вязе. Цікава, як пойдзе рэшце. Атрымаў ліст ад Наты. Трэба будзе яшчэ адсюль адпісаць ёй.
А духата страшэнная! Як падумаеш, што мо’ наступны год у жнівені прыйдзецца тут быць, дык аж страх бярэ! I хочацца, і колецца...
Трэба памыцца ды на італьянскую паглядзець крыху.
Рым, 19.09.1951
Учора йзноў хадзілі з Фэліксам. Аглядалі «Новы мост». Вячэралі ў Мільвіё (раён гораду). Гэты раз ён прынёс усё з сабой: талеркі, відэльцы, бульбу, памідоры, соль, хлеб і настольнік. Дакупіўшы яшчэ крыху шынкі, паелі на славу.
Сяньня па абедзе мелі ехаць купацца на Форум Мусаліні, але я пачаў пісаць абяцаны пэру артыкул. Паша хадзіў у бібліятэку сам. Заўтра трэба будзе кончыць і выслаць.
Рым, 20.09.1951
Выслаў урэшце артыкул «Расейцы й інтэрпрэтаваньне нацыянальных праблемаў Савецкага Саюзу». Можа й надрукуецца. Вось бяда: вочы йзноў падпалі крыху. Перамучваюцца страх як хутка.
Хадзілі сяньня йзноў з Фэліксам, хоць было крыху менш рамантычна, чым прошлыя разы. Бачылі, праўда, багатую езуіцкую царкву, ад якой быццам бы пачаўся царкоўны рэнэсанс.
Вячэралі йзноў на адным з пляцоў. Ад сыботы далікатна адмовіліся. У нядзелю паедзем на цэлы дзень за места.
Рым, 22.09.1951
Казка прадаўжаецца далей...Сяньня хадзілі ў Vilia Borghesa — славуты музэй. На «Паўліну» Кановы немагчыма наглядзецца!.. А Бэрніні! Проста ня верыцца, што гэта мармар... На ўспамін купілі калекцыю паштовак.
Гадзін са дзьве пахадзілі пасьля па заалягічным агародзе. Уладжаны прыгожа, запраўдны парк. Цудоўны акварыюм.
Дома, куды вярнуліся ў палавіну трэцяе, чакаў ужо ліст ад Цьвіркі. Правалілі экзамены яшчэ двох: Сенькоўскі й быццам бы Арцюх. У «палітыкаў» сяньня дэлібэрацыя (вусныя экзамены).
Цьвірка ў разьездах — цяпер хіба ў Ангельшчыне.
(Увечар)
Праходжваліся па Корса. Вяртаючыся назад, кінулі ў фантан Трэві па манэце, каб вярнуцца, быццам бы, яшчэ раз у Рым.
Рым, 23.09.1951
Вярнуліся з экскурсіі ў Фрэскаты (Frescati) — краіна віна й горад, якія завуцца адным назовам, за
кілямэтраў 35 ад Рыму. Выехалі а 9-й раніцы ўтрох: Фэлічэ, Паўлюк і я. Пагода цудоўная — сонца, хмаркі, вецярок. 3 Фрэскаты ўзялі аўтобус у Манта Парцыё, а адтуль пайшлі пехатою ў Монта Кампатры, дзе запасьліся правізіяй: двума літрамі віна, памідорамі, паўкілем хлеба (Фэлікс меў для сябе), каўбасой, і адсюль пачалі свой прамэнад.
Мамэнты былі надзвычайныя. Асабліва абед. Абедалі ў амфітэатры старых этрускаў, збудаваным на грэцкі манер на схіле гары. Тэатр гэты — амаль усё, што засталося ад колішняга этрускаўскага места Тускулюм. Паўлюк пасьля знайшоў яшчэ старую сьвятыню, ад якой засталася толькі яма, парослая кустамі, так што зьверху не зусім і заўважаецца. Але ўвайшоўшы ў сярэдзіну!.. Адчуваеш дрыжыкі на целе... Старыя філяры, на якіх сяньня павыросталі кусты — нешта накшталт дзікага бэзу. Калёны-букеты... Ці гэта калёны, ці зачарованыя дрэвы?.. I толькі вецер шуршыць на вяршынях. Запраўдная сьвятыня прыроды! Тут маліцца перад абліччам тысячагодзьдзяў; тут пісаць паэзію, сымфоніі, тут натхняцца на несьмяротныя рэчы.
Увесь дзень быў вытрыманы «ў духу»: прырода, руіны, сонца, вецер і... цудоўнае віно!
Пад вечар зыйшлі ўніз, ізноў у Фрэскаты паслухаць італьянскага фальклёру — песьняў пад гітару.
Рым, 24.09.1951
Прабаваў яшчэ раз дастацца ў Ватыканскую бібліятэку. На жаль, Ван Ляндсхад, якога я дамагаўся пабачыць, выехаў да чацьвярга. Што ж, пайду яшчэ раз у чацьвер.
А чацьвертай паехалі да а. Татарыновіча, зь якім пазнаёміліся і ў якога правялі цэлы вечар, дыскутуючы на самыя розныя тэмы. Уражаньне ён робіць прыемнае. Гэта запраўдная «кроў і косьць» беларуская.
Дыскутавалі крыху пра Астроўскага й Другі Кангрэс. Пагляд ягоны на грамадзкую працу — прымірэнчага характару, хоць Астроўскага ён зусім не апраўдвае. Аб Кангрэсе ён надта трапна выказаўся: «Гэта адзін з прыгожых мамэнтаў нашага нацыянальнага ўздыму, скампрамітаваны ў засьляпленьні міжлягернае дыпіўскае палемікі. Быў куды лепш арганізаваны за Першы Кангрэс, на якім я сам таксама браў удзел».
Атрымалі ад яго ягоную працу аб Кірылу Тураўскім з прысьвячэньнем, а таксама два апошнія нумары «Бацькаўшчыны».
Рым, 25.09.1951
Атрымалі ад Войсьцера (Вострыкава) ліст. Чорт пабяры, аж рукі трасьліся адкрываючы!.. Вась і Вініцкі здалі... уф! Адлягло на душы... Жылік, Жорж і Валодзя (Міхась Жылік, Жорж Лыслаў, Уладзімер Набагез) таксама атрымалі ўжо дыплёмы (дактароў-мэдыкаў). Правалілі: Кукель, Цімафейчык і Арцюх — усе лёнданскія. Першыя двух, як і трэба было спадзявацца; з Арцюхом крыху ненармальна, але што зробіш. Рэшту рэзультатаў даведаемся хіба ўжо ў Лювэне.
Рым, 26.09.1951
Паўлюку сёньня 25...
Да абеду хадзілі ў бібліятэку.
А чацьвертай сустрэліся з Фэліксам. Хадзілі вакол лазьняў Каракальлі. Выпілі шыкарнага чырвонага віна ў Вінья № 7.
Вячэралі ў нейкім агародчыку пры вія Ап’я. Ідучы зь бібліятэкі, зайшлі ў царкву Pietro in Vincoli паглядзець на Мікелянджэлявага Майсея...
Рым, 27.09.1951
Ну, у Ватыканскую бібліятяэку так хіба што й ня сходзім. Сяньня езьдзілі яшчэ раз, але аказваецца, што
Van Landschot (рэкамэндаваны a. Рабэрам кантакт) прыедзе толькі ў панядзелак.
Затое пахадзілі йшчэ па базыліцы Сьв. Пятра: кінулі падсумавальны позірк на Рым зь вяршыні купалу, агледзелі багатую скарбніцу базылікі, а я зьезьдзіў яшчэ да Фэлікса па манускрыпт для Mademoiselle Sassen (ягоная знаёмаяў Лювэне).
(Увечар)
Ужо ад даўжэйшага часу мучыць думка-праект, падмацаваная аднаго разу йшчэ Фэліксам, калі ён, выслухаўшы ў кароткіх словах наш жыцьцяпіс, запытаўся: «Чаму не апішаце гэтага? Гэта надта цікава».
Чаму не апісаць?.. I адразу паўстае маса пытальнікаў: форма? зьмест? мова? кампазыцыя? Яно мо’ ня так ужо й страшна, бо матар’ял згруба аброблены ўжо самым жыцьцём. Ясна — гэта ўсё трэба ўлажыць у форму, у сказы, упарадкаваць, падхварбаваць мясьцінамі. Думка аб гэтым вяртаецца ўсё часьцей ды часьцей, штораз з большай настойлівасьцяй. I хіба што трэба будзе ўзяцца...
Рым, 28.09.1951
Увечар расьпілі із сп. Конюхам рэшту віна, якое купілі сяньня ж, вяртаючыся з абедзеннае прагулкі па руінах Forum Romanum.
Расказваў пра цяжкасьці, якія яму прыйшлося перанесьці перад тым, як дабіцца музычнае асьветы. Прасіў, каб не забываліся пра Маці-Беларусь, ня будучы надта вялікімі нацыяналістамі. Расказаў колькі эпізодаў із свайго асабістага жыцьця. Відаць, мае надзвычайную сілу волі дабіцца да мэты (ён шмат ужо дасягнуў!), і галоўнае, што не заламаўся й не заломіцца, як выглядае, на сьцежцы беларускай...
Сяньня адбылі апошні дзень у бібліятэцы. Шмат знайшлі, яшчэ сёе-тое даведаліся. Але тут заўсёды
можна працаваць, Варта было б вярнуцца сюды наступным годам, хоць чырвень і жнівень павінны быць страшэннымі тут!..
Рым, 29.09.1951
Усё спакована. За гадзіну зьямо вячэру, і бывай, Рым! Заўтра скажам яшчэ раз: бывай, Італія!
Сяньня зьезьдзілі яшчэ ў катакомбы Сьв. Каліста. Завёз нас а. Татарыновіч. Зьведалі надта хутка, бо правадніку ніяк не залежала, каб дакладна паказваць усё. Страшэнна патрасальнае ўражаньне! Цэлае места. Бясконцы лябірынт. Без правадніка не дазваляюць хадзіць, бо надта лёгка заблудзіцца. Места ў чатыры, а мо’ й больш паверхаў. Праходы-вуліцы вузенькія. А паабапал, як нары, грабы. Шмат зь іх цяпер уяўляюць сабой звычайныя дзіркі-полкі самых розных разьмераў (залежна ад нябожчыка).
Фрэскі, барэльеф у некаторых мясьцінах добра яшчэ захаваўшыся.
Недзе каля дванаццатай разьвіталіся з айцом ля Калізэю. Спадабаўся ён мне надта. He наракае, ня жаліцца, робіць ён тут шмат. Трэба будзе й яму, і сп. Конюху час ад часу пару слоў падкідаць.
Італія, 30.09.1951
(Пад’яжджаючы пад Мілян)
Восень. Манатоньне. Пэйзаж нябрыдкі, але манатонны. Ноч прасядзелася-праспалася нядрэнна. Пасьля Міляну, памыўшыся, трэ’ будзе пасьнедаць. Шыкарнае падарожжа — безь перасадкі, са сваёй собскай сталовай.
Бале (шваййарскаеК нядзеля, 30.09.1951
Палавіна пятае. Ужо пачынае шарэць, пахмурнавата. Пакрысе дрэмлем, перарываныя час ад часу кантралёрам білетаў. Пасьнедалі добра. Недзе пад шостую
падвячоркуем. Купэ поўнае італьянцаў, што едуць у Францыю ды Бэльгію.
Лювэн, 07.10.1951
У Лювэне, як зьявішся, дык і за пяро няма калі ўзяцца. Дзень і так перапоўнены, што вечарам — толькі да ложка.
Хадзіў увечар з Харытончышкай. Яна яшчэ ўсё надзеі ня траціць. Пастараюся, каб на гэтым закончыць, бо дакуль цягнуць можна...
Лекцыяў у гэтым годзе ня шмат, але працы будзе ўдоваль.
Лювэн, 17.10.1951
Пасьля вячэры абгаварылі справу агульнага сходу. Дагаварыліся на наступную лісту: Запруднік, Цьвірка, Вась, Мак, Карась. Павінны прайсьці пры дакладным «урабленьні».
Абедалі сяньня ў Брусэлі: пэр, ягоныя два браты, рэдактар «Het Volk» і бургермэстар Брусэлю, Рагуля й я. Рэдактар згадзіўся на зьмяшчэньне ў «Het Volk» і «Сйё» сэрыі артыкулаў аб Беларусі й ейных праблемах.
ЛювэнЛ8.10.1951
Гэткае ідыёцтва! Арцюх намовіў схадзіць на студэнцкую патанцульку. Схадзіў... Таўкучка, што на нагах устаяць цяжка. Да дванаццатай дабыў неяк. Добра аднак, што пайшоў, бо вылечыўся ад забаваў хіба што на цэлы год.
Лювэн, 20.10.1951
Вярнуўся з Ангельшчыны Цьвірка. Гаварылі аб усім, асабліва аб панядзелку, аб агульным сходзе.
Робім камбінацыю, магчыма. Хай праходзіць партыя «старых». Асабіста на «кааліцыю» не згаджаюся. Пашто маюць быць ва ўрадзе паразіты?
Арцюх прыходзіў сяньня кааліцыю прапанаваць. Ня ведаю, ці зь яе што выйдзе. Зрэшты, заўтра маем яшчэ дзень да выясьненьня. Магчыма, падрыхтуем трык, што ўсе пройдуць зь іхнага боку — хай працуюць на здароўе. А мы працу знойдзем заўсёды. Нас чакае «Наперад!».
Лювэн, 21.10.1951
Цэлы дзень дыскутуюць. Соваецца народзец з пакою ў пакой, па сходках, у клюбе. Усе дзьверы паадчыняныя — дыскусіі, перамовы, довады, дэмагогія. Два блёкі. Грошы. Цень Рагулі, што камандуе жыцьцём згуртаваньня (ясна, праз сваіх стаўленьнікаў), і падобныя рэчы.
Нашыя пазыцыі ня надта моцныя, але, можа, якнебудзь выцягнем. Дзімітруку даў сяньня ў Льеж тэлеграму, каб прыяжджаў — усё ж адзін голас лішні. Федзя Цімафейчык пора такую самую чуш, як і ў мінулым годзе. Заўтра выясьніцца ўсё.
Лювэн, 30.10.1951
Набіраюся, так сказаць, літарацкае сьмеласьці. Дзіўна... Нарывае, быццам той падбой на пяце. Бо, трэба сказаць, і па душы жыцьцё стукае. I ня дзіва, што нарывае. Толькі ж некалі й прарвацца мусіць. А гэта й мучыць: калі прарвецца, ускладненьня ня будзе? Гэта хіба таму, што ня ўпэўнены ў свае сілы ці здольнасьці. Пісаць... Ды папрабуй! Астолькі сюжэтаў і столькі мамэнтаў! I некалі ж прарвецца гэта...
Нядаўна чытаў Кузьму Чорнага — «Выбраныя» — такая ж прасьціня. Здаецца, усё гэта — глупства: сеў і гатова. А сесьці цяжка, страх перад пяром і паперай. Мо падчытацца крыху трэба? He дарма я цяпер за кніжкі ўхапіўся. Трэба чытаць, уважліва чытаць, гэта дадае сьмеласьці й упэўненасьці.
Учора праходзіў па парку. I зноў ударыла па гэтым самым падбоі, так соладка-балюча. Ударыла лісьце-
вым дажджом, восеняй; як Алесь кажа, восеньскай журбой. Лісьце, жоўтае... колькі ўспамінаў крыштальнае праўды навявае яно!.. Хочацца й вершаў, і прозы. Зрэшты, ня важна гэта, важна, каб нарыў прарваў...
Лювэн, 04.11.1951
I чым жа пісаць — вершам ці прозай? Валкую й перавалкоўваю. To на адно, то на другое заглядаюся й кажнае мае свае «за» і «супраць». Прачытаў нядаўна адзін разьдзел аб паэзіі, і усё дагары нагамі перавярнулася — верш!!! А мо яшчэ раз прыйдзецца зьмяніць пагляд?
Учора прыяжджаў Сыч (Пётра). Паінфармаваў крыху. Магчыма, прыйдзецца ў Нямеччыну яшчэ падскочыць...
Адведаў сяньня сп. Равенскага. Заўтра выйдзе ўжо са шпіталя. Хоць чуецца слаба. Да ўсяго яшчэ прастудзіўся.
Лювэн, 28.11.1951
А дом усё правяць. I здаецца, што афэра гэтая аж да вясны дацягнецца. У пакоях цесна й мокра. Вада цурком чурчыць. А Шуст з Барысэвічам ужыцца ніяк ня могуць...
Пачаў запісваць словы сп. Равенскага аб ягоных знаёмствах зь беларускімі дзеячамі. Трэба будзе ягоную біяграфію таксама сьпісаць.
Пачаў сьпісваць слоўнік незнаёмых і знаёмых, але слаба зафіксаваных слоў.
Лювэн, 04.12.1951
Учора зрабіў у нашым доме рэфэрат пра Італію. Ну, здаецца, крануў зь месца. Саўка запісаўся ўжо даць наступны. Рэфэрат прайшоў добра. Дзякуючы пазычанаму пражэктару змог паказаць нашае падарожжа ў малюнках.
Бачыў сёньня пэра. Эх, пэр! Такі сантымэнтальны! Учора яму Алесь, зь якім ён угледзеўся першы раз пасьля Алесевае тыднёвае адлучкі ў Мюнхэн, сказаў:
— Часамі мне было нялёгка. Дык тады я думаў пра Вас, і гэта мяне падбадзёрвала.
— Так, ойча, — кажу, — гэта сказана красамоўна й праўдзіва. He, праўдзіва й красамоўна.
— Гэта мне так спадабалася, так кранула, — усхвалявана прамовіў ён, і дзьве вялікія бобіны ўпалі яму з вачэй...
Лювэн, 6.12.51
Учора сьвяткавалі Сьв. Мікалая. Картэж быў не надзвычайны. Спадабаліся мне толькі вымаляваная на чырвона статуя амбасадара на пляцы Mgr. Ladeuse і гэныя дзьве бедненькія курчакі, што студэнты цягнулі за сабой, прывязанымі да трактара.
Сьв. Мікалая адсьвяткавалі і ў сябе. У пэравых манахаў пазычылі вопраткі й самаход з паперы.
Прайшло слабавата дзеля шмат нясмачных «падарункаў» (мо’ хто-небудзь залічыць між імі й мой верш Алёшы А. (Арэшку).1 Ад Олі атрымаў шакалядны ключ з запіскай: «Мо’ гэта Табе ўжо прыдасца часам? Чакаючая». Гучыць гэта нешта крышку заўпэўнена.
Цікава, што за ўсе глупствы падазрэньне пала на мяне.
У Арцюха затое выграў 36 «стэляў» (шклянак піва).
Цьвірка, відаць, надта шкадуе, што гэта ня я паслаў яму партрэт ягонай знаёмай. Падазраваў адразу мяне, кажучы: «Найгоршы вораг ня мог мне зрабіць гэтага». Аб гэтым я яму прыпомню некалі. «Человеку прнятно быть оскорблённым», як казаў той жа Дастаеўскі.
Пасьля адзначалі ў Равенскага Міколу й ягоныя 65 гадоў.
1 Гл. мой верш «Адказ».
Лювэн,17.12.1951
Сяньня пэр рабіў даклад на тэму «Асновы дыскусіі». 3 мэтай мець нагоду самому выказаць свой пагляд, ну і зразумела, выслухаць іншых. Пасьля свайго дакладу падаў як тэму справу Мазуры й павешаньня партрэту папы ў сьвятліцы (справа зьняцьця партрэту некім1 выплыла ўжо пазьней з дыскусіі). Ну і выказваліся... Хто як мог. Я чуўся часам крыху нялоўка за выказваньні Лазоўскага й інш. Ды ўсяроўна. Хіба й пэру не было соладка, але затое змылілі патыліцу Мазуры. Рана ці позна гэтая справа мусіла абгаварыцца.
Із Смалонскім не мяшала б пагутарыць калі-небудзь асабіста.
Old Arley, Англія, 25.12.1951
Дабраўся неяк да Мікалая (Печанка). У Лёндане пераначаваў дзьве ночы, першую ў Беларускім Доме без асаблівых прыгодаў, калі не лічыць нашае «тайнае вячэры» ў Гайд-Парку. На другую ноч перацягнулі мяне ў гатэль. Там крыху «пасьвірэпствавалі». Шчыт вечару, аднак, гэта была «дзелавая паходка» Цьвіркі й Марговіча вакол зачыненага Гайд-Парку.
Old Arley, 26.02.1951
Думаў сяньня ехаць далей, але адсюль ня так лёгка вырвацца. Ды да гэтага ня так ужо й рупіць.
Малая Мікалаева крыху хварэе. Настрой у хаце не зусім у парадку, і таму прабаваў далікатна звольніцца. Але дзе там! Заставайся, заставайся. Ну, окей — паеду заўтра.
(Увечар)
Езьдзіў у Тамўартс. Усё па-старому. Вычуваецца толькі пусьціня ды глуш. Па-старому стаяць чэргі на
1 Як мне нядаўна расказаў Вітаўт Кіпель, міжвольны сьведка інцыдэнту, партрэт папы зьняў Уладзімер Цьвірка, ведаючы, што партрэт павесіў самавольна Федзя Мазура.
аўтабусы, снуе народ па барах, клюбах. Двух гадоў як бы й не было. Зайшоў да старога (колішняга напарніка ў шахце). Знайшоў яго у ягоным клюбе. Схадзіў да яго на tea-time; пабалталі крыху, успомнілі старыну, зьеў кавалак каляднага пірага й паехаў зь Мікалаем назад.
Брадфард, 01.01.1952
Сяджу тут ад чацьвярга. Першую ноч праспаў у Беларускім Доме, пасьля перайшоў да Макавых «цётак». Жывецца «на большой»: гуляем да другой — да чацьвертай раніцы, сьпім да другой папаўдні, ямо шыкарныя абеды й чуемся больш, чым дома...
Гэткіх людзей, як «цётка Бэты», ня знойдзеш са сьвечкай. Колькі радасьці й колькі болю спрычыняюць ёй «браткі-беларусы». Хоць бы сабе гэтая гісторыя зь Беларускім Домам...
У сыботу езьдзіў зь Дзімам да Рудзікаў. 3 прыгодамі, але неяк дабраліся да іх. Прабылі там пару гадзінаў, выпілі крыху шэры й змыліся. Міхаіл Паўлавіч безь ніякіх зьменаў. Шкада, што не было часу прыперці яго да сьцяны ў гутарках на грамадзкія й палітычныя тэмы. Маці залівает на обшчэпонятном. Тася здалася больш сымпатычнай, чым калі.
У нядзелю а. Аляксандар (Крыт) адслужыўлітургію. Нам прыйшося адмучваць царкоўны сьпеў. Добра, што Марыя адбівалася крыху за нас з гэтай страшнай сытуацыі. Народу было нямала. Пасьля, аднак, мусілі йшчэ адгырчаць на рэфэраце айца аб праваслаўных брацтвах.
Учора сустракалі Новы Год. Кампанія чалавек дванаццаць. Гулялі больш, чым пілі. Мне ўдалося атрымаць з чатыры нагароды, што хоць крышку, але папоўніла маю пустую кішэнь. Заўтра трэба зьбірацца ў дарогу. Крышку няўдала выйшла ўчора з ангельскай традыцыяй, парушанай Стасем і Цьвіркам, якія ў Новым Годзе пераступілі парог хаты, ня маючы на гэта права.
Лювэн, 06.01.1952
Лювэн ізноў. Пакой цячэ, і надзеі няма, што калінебудзь наагул парадак у доме будзе.
Рыхтуюцца сьвяты. Рагулісе напісаў для прачытаньня заўтра на куцьці тры звароткі.
Чакаю канца сьвятаў, каб урэшце ўзяцца сур’ёзна за зубрэньне. Атрымаў сяньня з тры тэлеграмы й напісаў ліста. Камітэцкія справы трэба будзе перадаць мусіць Міколу (Арцюху). Грошы «Бацькаўшчыны» — Васю ці каму іншаму.
Атрымаў сяньня ад Харытончышкі па патыліцы. He пускалі ў кухню (выпівалі там), дык я папрабаваў прапхнуцца, ну й трэснула. Чаго лепшага ад яе можна спадзявацца?
Лювэн, 07.01.1952
Учора справілі куцьцю. Народу поўная хата. Усё было добра падрыхтавана. Гэтым разам рабілася ўсё безь віна. Пасьля кажны пайшоў сам наганяць страчанае.
Прапяялі пару калядак і прадэклямавалі пару вершаў. Сяньня хіба будзе весялей.
Устаў а сёмай — талеркі трэба адны аднесьці, другія прынесьці. Кухня завалам ляжыць. Да абеду, можа, і разгрузяць. Мо ўдасца схадзіць на лекцыі.
Лювэн, 10.01.1952
Рамук, Франц і я былі ў бэльгійскіх немцаў на прыняцьці. Палавіна першае. Было надта прыемна. Усё ж такі немцы немцамі. Парадак першаклясны. Ну, ясна, традыцыю за сабой маюць. Рад, што прыйшлося пабыць на запраўдным студэнцкім вечары.
Лювэн, 13.01.1952
Такі шыкарны вечар быў сяньня. Чатыры латышы, дзьве нашых — і так натанцаваліся! Tout le monde
est contant (Усе задаволеныя). Пэр Рабэр кажа: «Калі гэта было добра, дык зрабеце яшчэ раз». Пабачым... I галоўна бяз выпіўкі, без п’янства — ріссо bello... (цудоўна).
У Паўлюка сустракалі «стары» Новы Год. Крышку «пацягнулі»... Наступны тыдзень маю зь Юркам дзяжурства. Ой, будзе работы!..
Лювэн, 20.01.1952
Пяялі ў Брусэлі — два разы: літургію й вячэрню. Посьпех цудоўны. Пасьля вячэрні Лідзія Рыгораўна Янушкевіч-Нядзьвіга выйшла з царквы ў сьлёзах. He маглі нахваліць твораў сп. Равенскага. Пасьля гэтага неяк і на сіле мацней чуемся. Абедалі ў JOC. Па абедзе хадзілі зь Люсіянай глядзець Эразмаў дом.
Цяпер выпіўка ў сп. Равенскага — замочваюць сукцэс. Я змыўся a 1’anglaise (па-ангельскуў
Дзяжурства кончыў. Мо’ можна будзе ўрэшце сур’ёзна ўзяцца за працу.
Лювэн, 13.03.1952
Сяньня два гады, як у Бэльгіі. Два гады студэнцкага жыцьця пасьля двухгадовае капальні — як прыгожа складаецца!..
Мальцы зьбіраюцца, здаецца, ушанаваць гадавіну гэтага «вялікага здарэньня» пару шклянкамі піва.
Пэра яшчэ няма — выехаў на пару дзён у Брусэль. Трэба будзе яшчэ зь ім перадыскутаваць ягоную думку — прапанаваць студэнтам прасіць кардынала даць свой патранаж беларускаму студэнцкаму дому ў Лювэне. Трэба было б сказаць яму ў нейкай далікатнай форме, што афэра гэтая ўжо сама сабой асуджана на правал: у імя грамадзкае працы трэба адхіліць ейнае правядзеньне ў жыцьцё.
Учора перабраўся на «навасельле» — чысьценькі, новенькі, крэмавенькі пакойчык. Камфорт абсалют-
ны! Трэба будзе йшчэ шафу прыдбаць. У доме цяпер аж кішыць ад работнікаў. Магчыма, што галоўную работу закончаць перад 25-м.
Лювэн, 22.04.1952
Паадсьвяткоўвалі Вялікадні. Прайшлоўсё добра. Пачмокаліся крыху з пэравымі манахамі... Есьці й піць было хоць расьпярэзвайся. Моцна п’яных не было. На каталіцкія сьвяты прашумелі, праўда, да самае раніцы. Рагуля вадзіў вакол сталоў сваю роту і, калі хата ўся траслася ад баявога маршу вясёлых мальцаў з кубкамі ў руках, сьцьвердзіў, што йшчэ «баявы дух» не зусім занік.
На нашыя сьвяты прыехаў Прэзыдэнт (Мікола Абрамчык). Расказаў шмат чаго цікавага. Для некаторых гэта быў добры дэзынфэкцыйны ўкол.
А галава трашчыць ад клопатаў. Усё валіцца на адну кучу: Цімафеева афэра з пакоем, Жоржава з выжываньнем яго з дому; Карповічава з прыездам; дыскі; канцэрт у Парыжы; ад’езд пэра й цэлая сэрыя дробненькіх, штодзённых, надаедлівых...
I над усім гэтым пачынае зарысоўвацца грозны цень экзаменаў зь лёгікай, сярэднявечнай лацінай, маральнай філязофіяй ды іншымі падобнымі хітрасьцямі. На даканчэньне ўсяго гэтыя два няшчасныя Дэ Мэйеравы сэмінары. Пацяшаю сябе тым, што «неяк будзе» — самы найлепшы сродак.
Пэру на ад’езд напісаў шасьцірадковую оду. Мо справімся як-небудзь навучыцца да ягонага ад’езду.
Лювэн, 23.04.1952
Ну, балазе кончылі гісторыю з насьпеўваньнем патэфонных плітак. Засталася яшчэ прадукцыя, і тады пускаць у расход.
Аблілі гэта дзьвюма стэлямі (півам). Вучыцца сяньня хіба ня прыйдзецца, бо яшчэ прадбачыцца сэанс
у сп. Равенскага — трэба будзе канчаткова аформіць гэтую падзею, а таксама абгаварыць некаторыя драбніцы.
Лювэн, 24.04.1952
Кончыў адзін сэмінар. Яшчэ адзін застаўся. Карповіч прыслаўтэлеграму, што кагадзе атрымоўвае візу — мо й прыедзе да сыботы?
Парыж. 22,04.1952
Дзякуй Табе, Божа, — канцэрт збылі. Столькі перахваляваліся. Спаць лёг учора перамучаным, і дзеля таго мо’ так дрэнна было спаць (да гэтага на трохпавярховым ложку — калышацца, як каўчэг Ноеў). Спадара Равенскага трэ’ будзе сяньня ў гатэль умясьціць.
Піяніста на ўчора ўдалося неяк знайсьці — нейкі паляк з Варшавы. Сыграў як на трохгадзінную падрыхтоўку нядрэнна. Сам вучыцца ў кансэрваторыі. Жыве бедна з маткаю, дык быў надта задаволены, што тры тысячы франкаў зарабіў за вечар. «Крыжачок» дык зусім добра пайшоў. «Лявоніха» й «Мяцеліца» няблага.
Людзей было крыху...
Лювэн, 05.05.1952
Учора адправілі ў Аўстрыю пэра Рабэра. Па абедзе адсьпявалі яму оду, выпілі крыху віна, папяялі.
Вечар цэлы змарнаваў, як гэта ў нас часта здараецца — пілі, дыскутавалі, пералівалі з пустога ў парожнае. Да першай гадзіны начы правазіўся зь Юркам у спрэчках аб Ватэнштэцкім лягеры.
Лювэн, 25.05.1952
«Блёкус» (зубрэньне) у поўным разгары. За тыдзень, магчыма, пайду здаваць лёгіку. Самы цяжкі прадмет, і трэба неяк адвярнуць яго першым, каб можна было свабадней за наступныя ўзяцца. Усіх — шэсьць штук.
Здаецца, што ня шмат, але ўсяроўна, як падумаеш, дык... праваліць няма ніякай ахвоты. Спадзяюся, што неяк выраблюся й на гэты раз. Крышку турбуе лаціна, але мо’ неяк удасца туману пусьціць.
Пэра няма, грошай таксама. Стыпэндыі да канца году разабраныя ўжо. Каля першага наступнага месяца мае прыехаць — будзем браць за бораду.
Карась кажа, што лёгка можна пазнаць, калі Запруднік п’яны — калі з Оляй ходзіць. Mae крыху рацыі... Наагул, абрыдзела ўсё, хутчэй бы экзамены здаць ды змыцца куды-небудзь. Калі ўдасца на гадок зьмяніць «атмасфэру», будзе ідэальная рэч. Хутка можа справа выясьніцца. Вось экзамены толькі... А не, дык у Італію трэба будзе старацца. Колькі прыгожых запыленых тамоў ляжыць на полках Усходняга Інстытуту ў Рыме!..
Лювэн, 07.06.1952
Учора здалі з Пашам лёгіку — дзякаваць Табе, Божа! Узяліся цяпер за лаціну. Да вячэры зрабілі крыху.
Лювэн, 09.06.1952
Другі дзень Сёмухі. Раніцай адпяялі малебен.
Працаваў крыху над лацінай. Надаедлівая... Пасьля вячэры сабраўся прачытаць маленькую Леклеркаву Eloge de la paresse (пахвала ляноце) — хлёсткая рэч.
Лювэн, 11.06.1952
Юрка паехаў у Ангелыпчыну. У Манчэстэры ладзяць антыкамуністычную маніфэстацыю з канцэртнай часткай — пяяць будзе.
Андрэя (праф.) Мунд зь фізыкі зрэзаў — першы труп. Хлапец кінуўся ў паніку — хоча мяняць унівэрсытэт. Яму радзяць цягнуць да канца ды яшчэ раз увосень прабаваць.
Грызем з Пашам лаціну; удвох працуецца куды прадуктыўней. У сыботу папрабуем: чуемся нядрэнна.
Ад думак-плянаў, якія насоўваюць некаторыя магчымасьці, адбою няма. Яны праніклі ўжо ў падсьведамасьць, і імі жывецца цяпер. Цяга ў няведамае?.. Ува ўсякім выпадку гэта пакуль што дадае шмат энэргіі, а далей — Бог-бацька!
Лювэн, 13.06.1952
Змучаны дарэшты. Учора думаў легчы крыху раней, бо вочы не дазваляюць займацца пасьля цэладзённага сяджэньня, але, як на тое, папаў на пэра... Ну, зразумела, заседзеўся ў мяне да поўначы, а пасьля пайшоў іншых адведваць.
Сяньня ўстаў перад восьмай. Дзень будзе, відаць, крыху душнаваты. У абед мушу адаспаць недаспанае. Зараз прыйдзе Паш — будзем дабіваць да канца гэтыя няшчасныя Жанікотавыя «шарты».
(Вечар)
Ад сяньня мушу пакінуць забаўляцца з цыгарэтамі — нейкая трасца ад іх у горле садзіцца.
Лювэн, 14.06.1952
Адваліў яшчэ адзін — сярэдневяковую лаціну. Пайшло першаклясна. Кончыўшы пытаць, прафэсар пацікавіўся, ці не было ў мяне distinction (выдатна) мінулы год. Хацеў яму выясьніць, чаму не было, але неяк запнуўся. Ды, праўду кажучы, і сказаць было б цяжка, чаму яе не было: ня можна ж на лаціну ўсю бяду складаць.
Прыемна йсьці на экзамен, калі адчуваеш, што з матар’ялам менш-болып у парадку.
Лювэн, 21.06.1952
Учора адважыўся схадзіць у кіно: Сільвана Мангана грае ў італьянскай трагедыі. Да першай гадзіны пасьля кіно прасядзелі Сівы, Мак і я ў сацыяліста (піўная), дыскутуючы філязофію, этналёгію й іншыя абстракцыі. Сяньня зьбіраўся ехаць у Вэстэнд адведаць Люду
(Рагулю^ але пагода не палепшылася. Наагул, такога дзікага лета я яшчэ нідзе ня бачыў, хоць на зубрэньне ўмовы першарадныя.
Лювэн, 23.06.1952
Пачатак сэсіі. Столькі сэрцаў ёкае сяньня ад думкі аб экзаменах... У St. Pierre а сёмай мае адслужыцца Божая служба.
Устаў сяньня па шостай. Трэба йшчэ коратка перагледзець матэрыялы ды адваліць яшчэ трацяк экзаменаў. Сяньня, здаецца, генэральны бой у нас: ідзе чалавек зь дзесяць, а між імі й Карась на зарэз пасунецца, на хімію. Пойдзем і мы з Пашам на дзявятую гадзіну да сваіх старэнькіх...
Лювэн, 10.07.1952
Дабіваем апошнія дні. Ладная частка мальцаў ужо аформілася — хто ў манастыр, а хто на заработкі. Арцюх, Сава (Саўка) й Федзя (Цімафейчык) выехалі сяньня ў Кнок на кельнэрскія пасады. Лазанаў здаў учора, думае, чудак, у манастыр забірацца падрыхтоўваць наступны год — да чаго зьняверра даводзіць!
Мы з Пашам пасьлязаўтра таксама разьлічымся. Засталіся яшчэ Жак, Поліб і Жэнька (мянушкі прафэсароў), павінна пайсьці.
Удалося пэру ўрэшце вырвацца назад у Аўстрыю пасьля месячнага беганьня па Лювэне й Брусэлі ў пошуках франкаў для абяднелага камітэту. Прасіў, маліў, каб пабачыўся зь ім перад эвэнтуальным ад’ездам на даўжэйшы час.
Лювэн, 24.07.1952
Канікулы. Экзамены зданыя. Учора прыехаў з Парыжу, заўтра еду ў Мюнхэн, а там хутка, магчыма, у Льён падскочыцца, а адтуль жа й да Камблю недалёка. Цікава было б кінуць на старое месца паглядам, мо’ каго й знаёмага знайшоў бы.
3 32 чалавек 12-м здаць — гэта далёка не бліскуча, але што зробіш. Хто ня можа сам працаваць, дык трэба прымусіць, хоць некаторым і гэта не дапамога. На наступны год трэба лічыць групу на чалавек 20—25.
Апошнія дні ня столькі працы, колькі клопатаў: пашпарты, візы, падарожжы... 3 касамі сваімі (студэнцкімі) ледзь да толку дайшоў. Божа, хутчэй бы разьлічыцца зь імі, о то абрыдзелі!
Лювэн, 08.08.1952
Лювэн — Мюнхэн — Парыж — Цурых — Мюнхэн — Лювэн — вось маршрут апошніх двух тыдняў. Цягніком, самалётам, пешкам — абы дабрацца да мэты.
У Мюнхэне склецілі Жытку для БАФ' першы нумар «Змаганьня» (часопіс). Пабыў у Парыжы на РэамюрСэбастаполі. Што за распуста! Што за начны рух! Парыж жыве ўначы — гэта мне давялося ўпершыню ўгледзець. У міжчасе заладзіліся справы. Шуста ўсё т’кі не дачакаўся. Летучы назад, пабыў у Цурыху, пабадзяўся па вуліцах, паплаваў на матаровай лодцы па цудоўным возеры, выслаў дзе-куды пару паштовак, а ўвечар танцаваў ужо ў «Гардэнкафэ» ў баварскай сталіцы на сьвежым паветры, з «Бок»-ам (півам) у жываце і ў галаве ды пад танга «Бэза мі муча».
Пазнаёміўся з Moulin rouge і з «цыцатай Марыяй», як цьвердзіць Пятрусь (Сыч).
Зьеў два chicken’bi (2 порцыі кураціны) у афіцэрскім Yachting Club над возерам Тагерн, і чаго яшчэ ні рабілася й ні выраблялася. Адным словам, пакуль што 1а vie est belle (жытуха-саладуха), і, калі пойдзе далей, як намячаецца, дык будзе і далей belle. Заўтра сьвяткую (каб не хацеў, дык заставяць!) дзень народзінаў — 26.
Пару чалавек ёсьць у хаце, дык прыйдзецца напаіць, каго ўдасца. Выціснуць Жытку йшчэ пару вершаў, ад
1 Беларускі Антыбальшавіцкі Фронт. Янка Жытка, выпускнік Лювэнскага ўнівэрсытэту, узяў на сябе старшынства навастворанага БАФ.
Паўлюка адно апавяданьне, а ў панядзелак ці аўторак паеду HaTourde France1 «калупацьзасядзелых браткоўбеларусаў»...
Лювэн, 08.10.1952
Учора пачаліся заняткі. Лекцыяў, як летась, ня шмат, але нашыя заданьні, як сяньня аказалася, не зусім выясьненыя: сёлета, здаецца, яшчэ прыйдзецца даробліваць, што прапусьцілі летась.
У доме пакуль што балаганчык. Сяньня ўвечар выясьнілася справа стыпэндыяў: маем 28. Магчыма, выратуецца йшчэ сёе-тое. 3 гэтым ужо можна пачынаць.
Рыхтуемся да агульнага сходу. Атмасфэра крыху больш спакойная, чымся летась (няма Жыліка, Жыткі), але прадбачваюцца некаторыя сутычкі.
Лювэн, 24.10.1952
Учора пачаўся агульны гадавы сход БСЗ. Сёлета перадвыбарчы й выбарчы настрой далёка розьніцца ад леташняга. Напружаньне хіба ня меншае, але яно не выладоўваецца ў столькі шуму й сваркі, як летась. Мо таму, што Жыткі з Кукелем няма. Наш бок добра дадумаўся зьмяніць тактыку, не адкрываючы яе перад апазыцыяй, што ўводзіць апошнюю ў зьбянтэжаньне.
Лёзунгам сёлета зьяўляецца: «Дать власть жаждушпм властн». Даць магчымасьць папрацаваць тым, што дасюль яшчэ нічога не рабілі.
Урэшце трэба адпачыць крыху ад вечных клопатаў, паседжаньняў ды дарэмнага марнаваньня часу. Трэба заняцца крыху сабой.
1 Падарожжа па Францыі было зьвязана галоўна з пошукамі гімназістаў для заплянаванае беларускае гімназіі ў Лювэне. Набралася ў гімназію некалькі хлапцоў і дзяўчат. Задума, аднак, выявілася ня надта рэалістычнай. Вучэльня прайснавала толькі пару гадоў.
Трохтыднёвае падарожжа па Францыі дало мне добрае ўяўленьне пра краіну й рэдка расьселеных у ёй беларускіх уцекачоў ды сталася выдатнай навучкай самастойнага падарожнічаньня.
Лювэн, 01.11.1952
Чакаем з Паўлюком пэравага прыезду, каб парадзіцца наконт мэмуару (дыплёмнай працы) ды брацца ўжо за працу. Падрыхтоўваю сябе на эвэнтуальнасьць (магчымасьць), што трэба будзе пісаць.
Нарэшце дабіўся таго, што магу дазволіць сабе на чытаньне кніжак, не зьвязаных беспасярэдня із студыямі, як Шэксьпір, Гамэр, Цэзар (лаціну трэба неяк падганяць), ды слухаць час ад часу музыку па радыё, якім мяне наградзіў Барыс.
Нядаўна езьдзілі ў Брусэль на «Le barbier de Seville». Я ўзяўся цяпер сачыць дакладней за тэатральнай праграмай, бо найвышэйшая пара пазнаёміцца крыху з клясыкамі тэатральнага ды музычнага сьвету.
Ніяк не зьбяруся паслаць у Полыпчу пачку й напісаць лісты. А пара ўжо!
Лювэн, 23.12.1952
Ужо каторы раз адчуваю, што тут, у Лювэне, абсалютна цяжка ўзяцца за дзёньнік. Часу няма? Тэмаў не стае? Ці проста забываюся аб гэтым? I тое й другое. Толькі не недахоп тэмаў. Колькі здарэньняў адбылося за апошні месяц! А зь імі ўражаньні й перажываньні. Адсьвяткавалі на пачатку гэтага месяца Сьв. Мікалая ў Жадэна, пасьля — у сябе. Зьезьдзілі з паніхідай, літургіяй ды мастацкім музычным мантажом у Францыю. Укралі мне валізку з сарочкай ды поясам, што Оля калісь зрабіла. У Парыжы (і Roubaix) мелі надзвычайны посьпех і масу гарэлкі ў крузе старых і новых знаёмых беларускіх работнікаў. Там жа ахрып, асіп, а пасьля ў дабавак, начуючы ў сьцюдзёным бараку Прэзыдэнта (Старшыні Рады БН Міколы Абрамчыка), прастудзіўся крыху на горла. Адпрацаваў з Пашам пару дзён у парыскіх бібліятэках, дзе знайшлі масу бібліяграфіі да нашае працы.
Пасьля захварэў сп. Равенскі. Пасьля быў канцэрт у Grande Rotondo з прысутнасьцяй рэктара, япіскапа Слосканса, Жадэна (манах-прафэсар), колькіх прафэсароў і соцен дьвюх гледачоў. Посытех-сымпатыя надзвычайная. Спадар Равенскі падмацаваўся на духу. Атрымалі ў падарунак пінг-понгавы стол, на якім клёкае цяпер цэлымі днямі мячык.
Хадзілі пяяць пры сустрэчы страсбурскіх студэнтаў зь лювэнскімі — хаўтура нечуваная.
Плянуюцца йшчэ тры-чатыры выступы ў розных мясцовасьцях ды ў розныя часы.
Два канцэрты ў Хрысьціянскім Сындыкаце таксама. 3 прапагандовага гледзішча прынясьлі сёе-тое, дый фінансава, здаецца, былі першымі канцэртамі без дэфіцыту.
Уздумалі (у добрую часіну) далей выдаваць «Наперад!». Найвышэйшы час! Пішу пакрысе. Вершы. За «Лювэнскія этуды» ўзяўся ды пераклады з чужых моваў. Часапіс пойдзе друкам з новаю перапрацаванай вокладкай. Песьцім і матарыял, і цэлы нумар, як гэта некалі рабілі з № 7.
Апошні месяц на заняткі амаль зусім не хадзіў. Нешта ўсё падкачвалася, што не дазваляла.
На завяршэньне ўсяго выясьніліся ўрэшце (дзякаваць Богу!) нашы суадносіны з Оляй. Крызіс перажыты. Колькі каштавала ёй перанесьці яго! Распаўзаюцца хмары, і на душы становіцца неяклягчэй. Ня маю ўжо страху, што больш ня здольны закахацца. Пачуўся цяпер крыху больш бадзёра. I дзіўна, што так раптоўна. Ад мінулае серады. Раптоўная ўспышка, падобная да тае, калі першы раз у 15 гадоў пацалаваў Нону.
У душы дзякую за тое Олі, што здолела ператрываць пяць гадоў, ня маючы на гэта ніякага запэўненьня з майго боку. У мінулую нядзелю выгаварыліся зь ёй запраўды «падушах».
Акружэньню, і некаторым асабліва, выдаецца гэта мо’ дзіўным, а каму мо’ й непрыемным. Але й тут — што стадася, тое сталася. Цяпер жыцьцё набірае яшчэ адзін новы зьмест... I так добра!..
Лювэн, 27.12.1952
Пасля другое гадзіны раніцы. Толькі што вярнуўся ад Олі. Ужо трэцюю ноч заседжваюся ў яе. На добры лад, няможна гэтага рабіць у дзявочым доме, але ніхто, апрача нас, аб гэтым ня ведае.
Нашы суадносіны ясныя ўжо ўсім. Цьвірка пагражаў сяньня парваньнем сяброўства са мною, калі я яму сказаў, што маю зусім сур’ёзныя намеры. Зразумела, нідзе ён ня дзенецца із сваім сяброўствам.
Я цяпер толькі пачынаю сабе ўцямліваць, што я мог страціць ў асобе Олі.
Маркізы ладзілі сяньня для згуртаваньня банкет. Зафундзілі ў клюб радыё й пік-ап.
Лювэн, 28.12.1952
Зараз пятая раніцы. Учора ўвечар хадзілі з Оляй да Жазіяны Ліндэбрынгс у госьці. Занесьлі ёй букет кветак. Прасядзелі ў яе дзьве гадзіны, папілі кальвадосу, пабалагурылі прыемна й з маленькімі падаркамі пайшлі да Олі «на каву»... Вярнуўся дамоў вось кагадзе.
Учора пасьля абеду др. Ст. Станкевіч рабіў даклад. Падрыхтаваны быў вельмі слаба. Кінуў толькі пару праблемаў да дыскусіі.
Найлепшым выступленьнем былі словы сэнатара Васіля Рагулі. Гаварыўён прыгожа, зьмястоўна, удуху якраз для моладзі, а ягоная дрыжачая рука поўнасьцяй дапаўняла эфэкт слоў. «Хлопцы, — кажа, — нам трэба быць хітрымі, як зьмеі, бо бяз гэтага мы справы ня выйграем. Кідай костку там, дзе толькі можна, — няхай суседзі грызуцца; нам яны дабра не жадаюць». Гэтыя словы якраз найбольш узрушылі ўсіх.
Нью Ёрк, 13.02.1953
Новы сьвет, сьвежыя ўражаньні, старыя сябры й знаёмыя, прыемныя сустрэчы й маса справаў.
Каб калі хто падумаў: Мюнхэн, Лёндан, Брусэль, Бэрлін, Парыж, Рым і, на канец, Новы Ёрк. Цудоўны калейдаскоп прыгожых местаў!
Вылецеў у аўторак увечар з Мэльсбруку (Брусэль), у сераду ў абед (па амэрыканскім часе) сядзеў ужо ў эскорце прыгожых амэрыканак на лётнішчы. Пільнавалі, каб ня ўцёк куды, покуль высьветлілі справу з пашпартам: баяліся, што не вярнуся назад у Бэльгію. Што за дурні! Было б таксама дрэнна, каб Тулейка ня меў 500 даляраў.
Цяпер усё ў парадку. Сяджу ў Паланевіча'. Разглядаюся, складаю візыты. Заўтра баль, дзе сыдзецца старая міхэльсдорфская братва. Пяць гадоў часу! Столькі гутарак і ўспамінаў цяпер! Падарожжа сваё й уражаньні мушу ўпарадкаваць неяк у сыстэматычныя запіскі.
Вашынгтон, 23.02.1953
Паўтара тыдня адгуляў у Нью Ёрку. 3 адным пазнаёміўся ўпершыню, з другім аднавілася старое знаёмства; папрацаваў крыху ў Публічнай Бібліятэцы; пабыў на канцэрце-балі, ладжаным ЗБМ (Згуртаваньне Беларускай МоладзОу, паслухаў Адамовічаў рэфэрат «Аб прыродаапісаньні ў беларускім творстве»; пабыў часткава на краёвай канфэрэнцыі БН-ДП2; надыскутаваўся, наезьдзіўся, а галоўнае — пазнаёміўся з часткай Новага Сьвету й іншай сыстэмай жыцьця. Усяго не запішаш і ня выразіш, дый ня трэба — з часам яно само будзе пакрысе выяўляцца.
1 Гіпаліт Паланевіч, мой былы настаўнік з Беларускай гімназіі імя Я. Купалы ў Міхэльсдорфе ў Заходняй Нямеччыне ў 1946—1947 гг.
2 Беларуская Нацыянальна-Дэмакратычная Партыя Аўгена Каханоўскага.
Учора атрымаў ліст ад Олі. Яна для мяне дзёньнік піша цэлы. Мне гэтага рабіць немагчыма, бо проста не стае часу. Што не напішу, дык раскажу ёй некалі, пасьля павароту назад.
Прыемнае адчуваньне, што жывеш для нечага й для некага. Думкі снуюцца ля сучаснасьці — працы й абавязкаў — ды раз-пораз сягаюць у будучыню — шчасьлівую сустрэчу зь мілай дзяўчынай ды салодкі час прабываньня разам. Хвалі нейкай бадзёрай радасьці набягаюць адна за адной, і так неяк утульна ад сьведамасьці, што ўрэшце знайшоў і яе, і сам сябе.
Божа, будзь Твая воля!..
НьюЁрк, 11.03.1953
Цікава ўсё ж т’кі. Здаецца, што й стараюся падбадзёрваць Олю лістамі, і выходзіла б, што й лісты мае павінны былі б быць бадзёрымі, і я сам... А яна мне якраз адваротнае цьвердзіць: «Змучаны Ты, Сяргеютка, заклапочаны, заняты. Я гэта бачу з Тваіх лістоў, з Твайго кажнага слова»... і г. д. I дзяўчына мае рацыю; акрамя рацыі мае вычуцьцё й умее, відаць, чытаць сярод радкоў. 1 ўсё ж цяжка маскавацца, калі запраўды чуешся стомленым і заклапочаным... I стомлены не ад нястачы энэргіі — барані Божа — стомлены таму, што кажны дзень перажываецца ў інтэнсыўным напружаным выконваньні звычайных штодзённых абавязкаў. А мо’ пераймаеш на сябе частку людзкіх клопатаў ды людзкое стомленасьці? Прынамся, гэтага тут не дабаўляць... Гутаркі, гутаркі бясконцыя!
1 кажнаму ж парадзіць хочацца. Тупік!.. Дзе выйсьце?.. I ня толькі для людзей. А й для сябе. А Оля й вычувае гэта... У гэтым ейным вычуваньні мае стомленасьці я й знаходжу найбольш бадзёрасьці. Ну, безумоўна, пачуцьцё абавязку — сваёй дарогай... Але
гэта ня тое. Які вялізарны фактар — шчырае прызнаньне!.. Адсюль і Дастаеўскі ўзяў сваё «...Нет, возмнте-ка подвнг велнкодушня трудный, тнхнй, неслышный... нет, откажетесь!».
Аб павароце ў Лювэн, аб Олі, аб студыях думаю ўсё часьцей і часьцей. Якім ціхім выдаецца цяпер гэнае зраўнаважанае места, беленькі дом на пляцы Гувэра, і алея!.. Сустрэча з Оляй і даўгія ўтульныя вечары разам — якая шыкарная ўзнагарода за высілак чаканьня! А гэткага падарожжа ніякі ўнівэрсытэт не заменіць — як не заменіць ні войска, ні палону, ні шахты. Яшчэ адна ўсходка ўверх; пэўна ж, да сталасьці...
Кліўленд, 19.03.1953
Слухаю, слухаю й слухаю. Учора прагаманілі да першае ночы. Колькі цікавых і разумных рэчаў гаворыць Каханоўскі! Да якіх падрабязнасьцяў ведае ён хаду беларускае справы! — яшчэ адзін ейны мучанік... I цяпер робіць, як вол. Пры 9— 10-гадзінным працоўным дні 5 гадзін сну — гэта як вытрымаць. Міжвольна набярэшся шацунку (павагі) да гэткага.
Рыхтуе цяпер 25 Сакавіка на гэтую нядзелю. Трэба будзе й мне пару слоў сказаць ад лювэнскіх студэнтаў.
Сяньня разглядаў крыху ягоныя прыватныя архівы: перад вачыма амаль увесь пэрыяд эміграцыі — дакумэнты, лісты, даносы яшчэ зь нямецкіх часоў; мае цудоўных 13 манэтаў Вялікага Княства з 16—17 стст. Трэба будзе заўтра хоць адбіткі парабіць. У яго тут шмат, шмат чаго можна даведацца — гэта незвычайная нагода, каб увайсьці крыху ў курс справы.
Атрымоўваю пакрысе лісты. Ад Олі хіба атрымаю ў сыботу за ўвесь тыдзень. Цікава, што апошнім часам думка аб ёй аўтаматычна насоўвае думку аб хуткай вайне.
Нью Ёрк, 13.04.1953
Аб’ехаў палавіну сьвету й — назад на старое месца. Ізноў нудная песьня пачынаецца спачатку. Два месяцы падарожжа за плячыма, на трэці мушу быць ужо дома. Кніжка выглядае цяпер ціхім сховішчам ад падарожнае стомы, блёкус (зубрэньне) выдаецца раскошнай прыемнасьцяй. А ў Лювэне ж — ня толькі гэта... Оля ўжо будзе, магчыма, па экзаменах. На мора так бы на добры тыдзень падскочыць!.. Любата! А мальцы, а пінг-понг, а сьвяты супакой і зялёная вячорная алея! 3 гэткімі думкамі й «настальгія» лягчэй пераносіцца. Калі ўдасца яшчэ гэтае лета завяршыць Італіяй, дык будзе йзноў, як вельмі часта бывае, ріссо bello (цудоўна).
Адваліць бы яшчэ справу з Канадай або паехаць туды (заехаўшы, безумоўна, на Ніягару), або ведаць, што нічога з гэтага ня будзе, замовіць месца адсюль, каб ведаць ужо дзень ад’езду.
Аб Олі думаю ўсьцяж, хоць сьніў толькі пару разоў. Прыслухоўваюся да пачуцьцяў, прабую аналізаваць і бачу, што яны іншыя ад гэных колішніх, а цяплыню й сілу надае ім нейкая новая істота й новая рыса чалавечае душы.
Цягнік у Вашынгтон, 28.04,1953
Апошнія чатыры дні безь перадышкі: Саўт Рывэр, Ньюўарк, Пасэйк, з канца ў канец па Нью Ёрку, Вашынгтон. Сяньня ж назад трэба будзе вярнуцца, каб выясьняць ня трэба было Паланевічу, дзе быў.
У нядзелю разьвітаўся з моладзяй. Прамовы, тосты, пахвала. Ці варта? Але ўсё т’кі лёгка працаваць, калі ёсьць прызнаньне. Прапануюць пераяжджаць сюды (і Тулейка, і стары Кіпель). Пашто сьпяшацца?
Яшчэ два тыдні — і ў Лювэне.
Ніягара па дарозе. Амстэрдам. Наперадзе Італія, Рым, і праца, праца... I Оля чакае недзе. Неўзабаве
ліпы зацьвітуць на Гувэры. Трэба будзе абавязкова зьезьдзіць на мора — удваіх, нікому ні слова.
Адбыць яшчэ апошнюю вашынгтонскую візыту, і неяк палягчэе крыху. Паваротнае падарожжа прыемнейшае.
Цікава, як мы з Пашам з дысэртацыі вырабімся. Прэзыдэнт казаў учора, што нам, як і яму, чыста навуковай працай займацца ня прыйдзецца.
Лювэн, 14.10.1953
Першы агульны сход БСЗ. На гэты раз толькі для выбару кандыдатаў на кангрэс ЦБАА, што мае адбыцца ў наступную сыботу — нядзелю — панядзелак.
Агульны выбар адбудзецца хіба на наступным тыдні.
Сёлета будзе таксама праблема выбару старшыні й ураду, але, здаецца, паставіцца ў іншай, адваротнай, плашчыні. Летась, асабліва пазалетась, змаганьне было за «партфэлі», сёлета ж будуць хіба адбівацца ад «партфэляў».
Выбралі Занковіча, Цімафейчыка (галоўны пракурор!) і Васіля Іванавіча (Шчэцьку).
Абыдзецца сяньня хіба без сутычак. Хмара перасунецца на 26-га б. м-ца, на галоўны агульны сход.
Лювэн, 20.01.1954
Б’е дванаццаць. Прабіла ўжо. Фактычна чацьвер ужо пачаўся. Яшчэ адзін. Прыйшлі ад «сацыяліста» (піўная) па трох стэлях (шклянак піваў. Паш, Вась, Алесь і сам. Прастарэкалі пра сёе-тое: пра дыплёмныя працы, пра гістарычныя раманы, пра вунію й правал, на які яна асуджаная.
Казаў Алесь (Марговіч), што ягоны праф. Vieujean на лекцыі «Аб зараджэньні ідэяў» радзіў весьці дзёньнік і запісваць усё, што прыходзіць у голаў, хоць гэта часам і недарэчным здаецца. Чаму не папрабаваць? А гэта ж хіба самае цікавае. Папрабаваць?..
Так, часам і самому з сабой цяжка шчырым быць. А мо’ гэта проста тое «ня ведаеш, чаго хочаш»? I няўжо ня ведаеш? А на добры лад трэба было б ведаць, чаго хочаш. Трэба вучыцца ныраць у сваё нутро. Як нядаўна мой праф. Lousse казаў: «Прабуйце зразумець сябе самога, а тады прабуйце зразумець іншага». Што — папрабуем?..
Лювэн, 28.01.1954
Прасядзеў з гадзіну ў пэра (пасьля дзьвюх «стэляў» з Пашкам). За кніжкай ды пісаньнем цяжка прасядзець увесь дзень — трэба падыскутаваць крыху. Найчасьцей зьяжджаю цяпер зь ім на тэмы гісторыі, дыплёмнай працы, Люблінскае вуніі ды прафэсійнага сумленьня. Часам проста чуеш няўхільную патрэбу падыскутаваць на гэтыя тэмы — ні то дзеля таго, каб разладавацца, ні то каб наладавацца. 3 пэрам заўсёды цікава гутарыць, і гэта да ўсяго яму робіць прыемнасьць. Чытаю цяпер Юргеля «The History of Lithuanian Nation». Нядаўна чытаў Дэ Борша й інш. Лес супярэчнасьцяў, сьведамае маны й выкрыўленьня за кошт Беларусі. I пасьля гэтае лектуры чалавек чуецца крышку змучаны й адначасна рады, што ўрэшце бярэцца за канкрэтную работу.
Баюся толькі, што гэта можа ўплысьці на пагляд адносна аб’ектыўнасьці ў гісторыі й наагул магчымасьці ейнага існаваньня. Палітыка на кажным кроку! I ці можа быць інакш? Кракоўскі кажа, што «няма гісторыі, якая ня служыць нейкай справе», дадаючы далей, што трэба гэта рабіць сумленна. Адносна першае часткі формулы мае поўную рацыю. Скажу гэта {праф.) Люсу і давяду яму гэта. Пачынае мяне наагул цікавіць праблема ўзаемадачыненьняў гісторыі з палітыкай (ці ж ажыўляючы ў памяці людзей падзеі мінулых гадоў, не прабуецца ім паказаць, кудой яны далей ісьці павінны?), філязофіі гісторыі й гэтага
ўсяго зачарованага кола, якім кіруе ненамацаны закон і... макіевэлізм.
Б’е дванаццаць. Пачытаю крышку Гогаля й засну.
Лювэн, 25.02.1954
Бярэцца ўжо пад другую раніцы. Толькі што вярнуліся зь Сівым зь нямецкае кнайпы. Па дарозе ўлезьлі заднім ходам у кухню, перакусілі, і цяпер можна спакойна заснуць. У немцаў пайшло ўсё добра. Сказаў ім колькі слоў прывітаньня. Выпілася пару брудэршафтаў, набылося пару знаёмых, дазналася крышку больш пра нямецкае «Discipline muss sein!» (дысцыпліна быць павінна). Пазаўчора «сэньёры» нашыя спраўлялі сваё «entree dans le monde» (выхад y людзі). Быў Слосканс (біскуп), віцэ-рэктар, колькі прадстаўнікоў ад студэнцкіх групаў, ну, і крыху свае брахі. Вечар прайшоў надзвычайна. Вышумеўся дашчэнту.
Заўтра маю (прафД Люсу экспазэ (справаздачў) рабіць. А яшчэ бадай нічога не напісана. 3 часам што раз, то горш робіцца. Чым далей, тым менш яго. Застаецца на ратунак старая спрактыкаваная формула: «Неяк будзе...».
Лювэн, 17.03.1954
Поўнач. Спаць хочацца, як балаголаваму каню. Але ўзяўся за гуж... дык пішы. Цэлы дзень бадай правазіўся із зборнікам Равенскага. Ніколі не спадзяваўся, што столькі працы будзе. Тэлефанаваў Олі ў Атыньі — ёй па ангельскую візу трэба будзе самой у Брусэль ехаць. Напісаў дзядзьку Антосю (Адамовічу). Гэны баіцца ўсё, што мы супраць «крывічоў» нешта маем, а ўзяў з таго, што ў зьмесьце зборніка Равенскага не знайшоў «Не сумуйце дзецюкі» Геніюш, на якія Равенскі напісаў музыку.
Конюх заваліў нотамі — пераклады давай яму. Нядаўна пералажыў яму «Элегію», музыка Маснэ,
і «Песьню вязьня» Пушкіна. Трэба будзе Адамовічу паказаць гэтыя мэтамарфозы. Толькі што перагледзелі «Арыю Сусаніна». Яму страх хочацца сьпяваць свае рэчы па-беларуску. На шчасьце!..
Сяньня прыехаў Кіслы (на падмену памерлага Равенскага). Пачнуцца ўжо рэгулярныя сьпеўкі з усімі муштрамі й «вігорамі». Кіслы, як відаць, моцна хвалюецца, і хлопцы баяцца, каб ён ня здрэфіў на сцэне. Добра, што перад Лёнданам прыйдзецца тут канцэртаў са тры даць.
Лювэн, 18.03.1954
Айцу Сіповічу напісаў сяньня ліст, каб як-небудзь дастаў ад др. Руткоўскае (пляменьніца Равенскага, якая жыла ў Лёнданё) беларускі сьпеўнік, што быў калісьці ў Равенскага, — мо’ там знойдуцца тэксты, якіх Адамовіч ня мае.
Думаў ехаць у Брусэль. Пасьля перадумаў, бо па абедзе «Гісторыю Бізантыі» маю. 3-за ўсяго на гісторыю Garitte’a забыўся схадзіць.
У абед гуляў з Жучкам у пінг-понга. Ён ужо мяне біць, быццам, пачынае. Наагул, цяпер са сьпеўкамі да пінг-понгу не даступіцца. Із спорту засталася толькі ранішняя гімнастыка, якою стараюся займацца рэгулярна.
Пасьля вячэры занёс Лысенкам (расейцы) чатыры запросіны на наш панядзельны канцэрт. Пасядзеў крыху, папрастарэкаў. Па-расейску гутарыць ня цяжка, але вымова ў гутарцы горшая, чымся пры чытаньні ўголас.
Пачаў пераклад «Благословляю вас, леса» А. Талстога. Конюху гэтая рэч надта падабаецца. Трэба было б пачаць пераклад «Ночн безумные» Апухціна, ды ня ведаю, што зь «безумнымн» рабіць. Прыйдзецца, відаць, да Адамовіча зьвяртацца.
Лювэн, 19.03.1954
Паслаў Адамовічу наўздагон яшчэ пару пытаньняў што да сьпеўніка.
Здаў у друкарню (праз Карася) 22 песьні. Трэба яшчэ тэксты падрыхтаваць.
Кончыў «Vom Lehnstaat zum Staendestaat» Spangenberg‘a. Адносна Люблінскае вуніі прыйшла мне раптам адна думка (і якая палёгка зь ёю — прыемнае пачуцьцё, што заўсёды суправаджае сьвежыя ідэі): параўняць станавую (саслоўную) палітыку Польшчы й Літвы з гэткім жа зьявішчам на Захадзе. 3 гэтага павінна было б атрымацца, што абаронныя інтарэсы шляхты супраць паноў і магнатаў былі асноўным маторам вуніі. Што ж, пагаварыць няма з кім на гэтую тэму!
Сяньня замочвалі ўчарашні Васькаў і Ірын дзень народзінаў. Выпілі ў «сацыяліста» па пару «стэляў». Кампазытар з дырыгентам (Алесь Карповіч і Кастусь Кісльі), салісты, запявала, дзірэхтар і двох радавых з красавіцай на чале пабрылі на ўсяночную. Заўтра йзноў да дванаццатай пакатам усё ляжаць будзе.
Лювэн, 20.03.1954
Барыс казаў, што Сівога й мяне ў беларускі аддзел радыё («Вызваленьне») прынялі. Цяпер засталася толькі праблема экзаменаў.
Рабілі генэральную рэпэтыцыю. У Юркі ў дуэце раптам голас сарваўся (колькі ж можна вытрымаць!). Кісла-Салодкая таксама ў «Калыханцы» наваліла. Здаецца, сьпяваць ня будзе, і тым лепш.
У Люды малыя пахварэлі. Сяньня й пяяла, і плакала — асабліва, калі пачула «Сьпі, сыночак міленькі».
Лювэн, 05.04.1954
Сяньня ад 6-й на нагах. Раніцай правялі із Стасем Карповіча на станцыю. У абед адвялі гуртам Конюха.
Пасьля бэльгійскіх і лёнданскіх канцэртаў у хаце пачынае заціхаць. Пачынаецца зубрэньне. Купіў сабе сяньня ўсё прыладзьдзе для рабленьня кавы пасьля абеду. Два месяцы да экзаменаў — трэба частку сну замяніць кафэінам, каб пасьля першае сэсіі магчы ў Мюнхэн змыцца.
Выслаў сяньня рэпартаж Ст. Ст-чу (Станіславу Станкевічу). «Бацькаўшчыны» ўжо бадай цэлы месяц няма — Станкевіч бунтуецца недзе за зарплату.
3 мэмуарам (дыплёмнай працай) справа храновая. Прыйдзецца праф. Люсу зубы загаворваць ды як-небудзь на восень, а то й яшчэ на пазьней адкласьці.
Сяньня атрымаў ад нейкае дамы з Антвэрпэну запросіны на semaine sainte (сьвяты тыдзень) — нічога, ясна, з гэтага ня выйдзе.
Лювэн, 08.04.1954
Ну, пакуль што ўсё йдзе добра. Устаю ў сем, займаюся часін 15 гімнастыкай, мыюся й націраюся сьцюдзёнай вадой і цэлы дзень чуюся добра. Два месяцы па 12—15 гадзін у дзень, дык мо’ й з экзаменаў што выйдзе.
Валодзя Набагез чытаў сяньня рэфэрат аб дзеяньні алькаголю на арганізм. Былі на ім бадай усе, уключна зь Сівым.
Заўтра трэба будзе дапісаць як-небудзь другую частку рэпартажу аб лёнданскіх канцэртах.
Парыж, 28.06.1954
Два з палавінаю месяцы як ня браўся за дзёньнік. Два з палавінаю месяцы напружанае працы, і апошні ўнівэрсытэцкі экзамен апынуўся за плячыма. Страшны высілак, і, калі цяпер аглядаешся назад, дык здаецца, што другі раз ужо ня змог бы паўтарыць яго. Цяпер застаўся яшчэ адзін — гэта мэмуар (дыплёмная праца), што мушу кончыць да 1 верасьня. А там яшчэ будзе
напэўна цэлы шэраг высілкаў, але яны выглядаюць ружова: таму, што далёкія, і таму, што новыя.
* * *
Дапаўненьнем і працягам дзёньнікавых запісаў са студэнцкіх гадоў сталася кніга маіх лістоў з 1952— 1959 гг. «Па гарачых слядах мінуўшчыны», выдадзеная ў 2015 г. у менскім выдавецтве «Лімарыус». Рэч у тым, што пасьля прыбыцьця з Англіі ў Бэлыію ў сакавіку 1950 г. час, які йшоў на дзёньнікавыя запісы, паступова выдаткоўваўся на ліставаньне, на дзелавую карэспандэнцыю, зьвязаную з грамадзкімі, выдавецкімі ды прафэсійнымі справамі.
КАНЕЦ
ПАКАЗЬНІК ПРОЗЬВІШЧАЎ
Абрамчык, Мікола 66, 181, 233, 240
Абрамчык, Ніна 163,167
Адамовіч, Антон 9, 10, 14, 66, 93, 94, 98, 249—251
Аляксандар (Крыт), айцец 230
Амор 116, 136
Арсеньнева, Натальля 11, 66, 112, 184
Арцюх, Мікола 220, 222, 225, 226, 228, 231, 237
Арэшка, Аляксей 154, 228
Астроўскі, Радаслаў 222
Аўген, айцец 183, 186, 189
Бакуновіч, Уладзімер 200
Баранчык 116
Барбэр 198, 200
Барысэвіч, Васіль 227
Белямук, Міхась 118
Бербаш, Андрэй 137
Бортнік, Уладзімер 193
Будзіч, А. гл. Запруднік, Янка
Будзька 127
Будкевіч 127
Бута, Аляксандар 109, 119, 120, 129, 130, 133
Быкаў, Васіль 66
Бэрдзімурат, др. 205, 206
Ванлянгендонк, сям’я 171
Варган, Васіль 111, 136
Васіль (Тамашчык), япіскап 145, 146
Вільчыцкі, Аркадзь 12
Вільчыцкі, Дзіма 12
Вільчыцкі, Мікалай Сьцяпанавіч 69
Вільчыцкі, Сьцяпан Марцінавіч 102
Вільчыцкі, Сяргей 182
Вільчыцкі, Ягор Сьцяпанавіч 69
Вініцкі, Алесь 94
Вініцкі, Лявон 191, 222
Вострыкаў, Цімох/Міхась 120, 129, 139, 148, 222
Гардзіенка, Натальля 106, 115
Гарошка, Леў, айцец 113, 149,
150, 165
Геніюш, Ларыса 249
Гільдэрбрандт, др. 200, 206
Глыбачанін 149
Грышкевіч, Вінцэнт 116
Даніловіч, Браніслаў 67
Дзехцяр, Піліп 135
Дзімітрук, Павал 105, 119, 137,
139, 169, 219, 226
Дэвіс, Гэры 177
Дэніс, прафэсар 140, 186, 188, 190, 208
Ермаловіч 111
^Кадэн, манах-прафэсар 168, 181, 240, 241
Жучка, Янка 105, 108, 109, 111, 139, 219, 250
Жылік, Міхась 168, 178, 181, 222, 239
Жытка, Янка 142, 178—180, 238, 239
Жэніко, прафэсар 183
Занковіч 247
Запруднік, Іван 182
Запруднік, Янка 6—12, 14, 52, 63, 104—106, 110, 150, 181, 182, 225, 234
Кавалеўскі, Аўген 164
Казак, Ігар 12
Кайзэр, Якуб 206
Калбаса, Янка 106, 130
Камінскія, Антось і Міхась 108
Каранеўскі 149
Карась, Леанід 111, 119, 122, 136, 139, 219, 225, 235, 237, 251
Карніловіч, Сяргей 127 Карповіч, Алесь 24, 33, 58, 234, 251
Каўэлярт, Робэрт ван 9, 52, 123, 140, 143, 144, 147, 148, 151, 154, 156, 157, 161, 165, 167, 177, 188, 190, 213, 223, 232, 234
Каханоўскі, Аўген 13, 109, 111, 243, 245
Кендыш, Васіль 94
Кіпель, Вітаўт 64, 105, 117, 120, 139, 144—147, 154, 178, 183, 229
Кіпель, Зора 67
Кіпель, Яўхім 246
Кіслы, Кастусь 250, 251
Клнмов, маёр 206
Конюх, Пётра 215, 223, 224, 249-251
Кузьменкі 182
Кукель, Часлаў 166, 169, 178,
179, 181, 182, 222, 239
Лабоўка 141, 144, 145
Лабунька, Міраслаў 206
Лазанаў, Алесь 237
Лазоўскі, Янка 229
Лашук, Аляксандар 115, 116, 127
Леў, айцецгл. Гарошка, Леў
Ліндэбрынгс, Жазіяна 242
Літаровіч, Ліза 12, 61
Лысенкі, расейцы 250
Лыслаў, Жорж 181, 222
Люс, прафэсар гл. Lousse
Ляндсхад, Ван 221
Мазура, Федзя 184, 229
Мак, Станіслаў 225, 236
Максімюк, Ян 12
Мангана, Сільвана 236
Марговіч, Аляксандар/Алесь
105, 107, 108, 179, 229, 247
Марозава, Марына 86
Міцкевіч, Міхась 111
Мунд, прафэсар 235
Набагез, Уладзімер 178, 222, 252
Надсон, Аляксандар 116, 136, 137
Натомб, барон 145
Наўмовіч, Міхась 149
Паланевіч, Гіпаліт 243, 246
Панькоў, Мікола 100
Печанок, Коля 208, 229
Рабэр, айцец гл. Каўэлярт, Робэрт ван
Равенскі, Мікола 24, 33, 58, 67, 112, 147, 148, 178, 182, 184, 189, 190, 227, 228, 232, 234, 241, 249, 250
Рагалевіч-Дутко, Ірэна 12 Рагулі, сям’я 168, 185, 186 Рагуля, Барыс 68, 113, 114, 117, 123, 132, 139, 143, 144, 176, 179, 184, 188, 213, 225, 226, 233
Рагуля, Васіль 242
Рагуля, Людміла (Рагуліха) 231, 237
Рамук, Вітаўт 142, 168, 179—181, 231
Ройтэр 201
Ромэр, Міхал 5
Рудзікі 105, 230
Рудзічанка 188
Руткоўская, др 250
Рутэн, Фэлікс (Felix Ruthen) 215—217
Рыгаровіч, сьвятар 144
Рыдлеўскі 150, 166
Сава, архіяпіскап 112, 117, 129
Сакалоўскі 112
Саўка, Міхась 227, 237
Сенькоўскі, Юрка 24, 144, 220
Сергій, япіскап 112
Сіповіч, Часлаў, айцец 116, 117, 127, 128, 135—138, 250
Сівы, Сіўка гл. Цьвірка, Уладзімер
Слосканс, біскуп 143, 187, 249
Смалонскі, Міхась 229
Станкевіч, Станіслаў 68, 94, 193, 242, 252
Станкевіч, Янка 68
Сурко, Вадзім гл. Цьвірка, Уладзімер
Сыч, Пётра 227, 238
Сяднёў, Масей 94
Татарыновіч, Пётра, айцец 128, 221, 224
Твэн, Марк 5
Трайбэрг 201
Трыгубовіч, Валянціна 11, 12
Трыгубовіч, Серж 12
Тулейка, Міхась 243, 246
Тумаш, Вітаўт 68
Тыльліх 198, 201
Тысэран, кардынал 189
Уладыка Мікалай 67
Урбан, Павал 105, 111, 170, 172, 185
Фэйс, прафэсар 191
Харытончык, Оля (Харытончышка) 40, 139, 225, 231
Харытончык, Юрка 192, 207
Хмара, Сяргей 114
Цімафейчык, Федзя 146, 178, 179, 222, 226, 237, 247
Цьвірка, Уладзімер 24, 33, 52, 105, 108, 116, 119, 120, 123, 125, 126, 139, 145, 181, 192, 195—197, 201, 220, 225, 228230, 236, 242, 249, 251, 252
Часлаў, айцец гл. Сіповіч, Часлаў
Чэрчыль 196
Швайчук 118, 121, 124, 129, 135
Шуст, Мікола 146, 178, 181, 191, 227, 238
Шчэцька, Васіль 105, 111, 117, 122, 139, 181, 247
Шыманец, Івонка 164
Шыманцы, сям’я 163, 165
Юрэвіч, Лявон 65
Яновіч, Сакрат 6
Янушкевіч-Нядзьвіга, Лідзія
Рыгораўна 232
Ясень, Сяргей гл. Запруднік, Янка
Яўтуховіч, Зьміцер 59
Bauer, Jaques 167
Dewis, m-lle 177
Hony, Ruth 167
Jacoub, Romain 167
Laporte, Danbielle 167
Landschot, Van 223
Laue 193
Liege, pr. 169
Lousse 6, 248, 249, 252
IVIerritt, Cherry 167
Nagy, Ameli 167
Peretz, Alex 167
Rabcewicz, Halina 168
Rydlevsky, L 152
Sadouski, Janka 168
Siwko, Nicolas 168
Smith, Dick 113
Symaniec, V 152
Vieujean, prof. 247
Krusyna, Janka 168
SUMMARY
By Jan Zaprudnik
This book, O MY NATIVE SHORE’S LIGHTNING. Poetry (1946-2017) and Diary (1949-1954), describes and reflects the part of my life during which I had been a politi­cal refugee in Germany, a coal miner in England, a univer­sity student in Belgium, and a journalist and a historian in America. It also contains sentiments toward the country of my birth, Belarus, which I left without my parents at the age of seventeen and for almost fifty years I could not visit my homeland.
The period covered in my diary stretches from 1949, when I was a coal miner in England, and ends with the graduation from the Catholic University of Louvain, Bel­gium, in 1954. Then followed 37 years of work as a re­porter and editor at Radio Liberation/Liberty in Munich, Germany, for two-and-a-half years, and afterwards in New York City. Those were the tumultuous times of Cold War memorable by the East-West ideological confronta­tion and dramatized by the blood-curdling threat of nu­clear conflict. The dramatic nature of that period is clearly exemplified by some of my poems, though others deal also with romantic and lyrical subjects.
Among the Belarusian diaspora the Cold War peri­od had been filled with activities devoted to the restora­tion of an independent Belarusian Democratic Republic. Naturally, some of my poems and diary notes convey pa­triotic thoughts and images ushered to arouse sacrificial devotion toward that goal. Their leitmotif is conveyed by the epigraph found below the title of this book:
O my native shore’s lightning,
Your reflection heals my heart
And prevents abandoning
The struggle for the Holy.
The book ends with my “Word from a Ninety-year-old to the Young”. In it I sought to convince the youthful reader to handle his/her lifetime as the most precious resource which, if dedicated to “high causes,” may improve signifi­cantly the creative potential of years to come.
This collection of nearly 50 photographs includes my im­mediate relatives, friends and coworkers, as well as some personal documents.
ЗЬМЕСТ
Валянціна Трыгубовіч. Прадмова: Магія спасьціжэньня .... 5
Ад аўтара 12
ПАЭЗІЯ (1946-2017)
Мая Беларусь 15
Ты 16
Каханай дзяўчынцы 17
Разьвітаньне 18
Як соладка жыць! 18
Іхтрохбыло 19
Ноччу праз Галяндыю 20
«Купэ вагона, нас кружок...» 20
«Зь зямлі паволі цемень злазіць...» 21
Раманс 21
Наперад! 22
Ночкацёмная 23
Каханая, ня плач па шчасьці 24
Трыялет 24
Кастусь! 25
Зорка шчасьця 25
Над магілай герояў 26
Арол 27
Дзяўбі! 28
Спатканьне 29
Сарві ружу 30
Хрыстос Уваскрос! 30
Санэт 31
Дзяўчынка-вясна 31
Цябе кахаю 32
I трэба ж было здарыцца тады 33
Наша хата — у самым цэнтры вёскі 34
3 кнігі жыцьця 35
Зяленіць вясна 36
Гімн змаганьню 37
Мроі 38
Цябе 39
Сіла ўспаміну 39
«Оля!..» 40
За іхным прыкладам 41
Насустрач Новаму 41
Як сьняжынка 42
Лютаўская 42
Кліч далёкага Менску 43
Пэрлы 44
На ростань 44
Музыка 46
Добрывечар 46
Некаторым 47
Нагрывахдзён 48
Яшчэ адно 49
Адказ 49
А мы? 50
Праездам праз Two Gates 51
Ізноў у Лёндане 51
Бомба-звон 52
Ода 52
На пераломе 53
На парыскай вуліцы 53
Ідэя беларуская 54
Вечаровая 55
Сустрэча 55
Некаторым 56
Тут і недзе 57
Восеньская 58
Заміж вянка 58
Лянок 59
Надзі 59
Свабода й хлеб 60
«Невадам начной бяссоньніцы...» 60
У сонечнай Флярыдзе 61
Птушка шчасьця 61
Думкі, якімі жыўлюся, калі спаць кладуся 62
Надзіна малітва 63
Вітаўту Кіпелю, дырэктару Беларускага Інстытуту
Навукі й Мастацтва, на 85-я ўгодкі плённага жыцьця .... 64
Ода кнігам беларускім 64
Лявону Юрэвічу 65
Зорны штандар 65
ЭПІТАФІІ
Мікола Абрамчык 66
Антон Адамовіч 66
Натальля Арсеньнева 66
Васіль Быкаў 66
Браніслаў Даніловіч 67
Зора Кіпель 67
Уладыка Мікалай 67
Мікола Равенскі 67
Барыс Рагуля 68
Станіслаў Станкевіч 68
Янка Станкевіч 68
Вітаўт Тумаш 68
НЕДАЖАТЫ ЗАГОН (Паэма) 69
Ліст Антона Адамовіча з аналізам першага варыянту паэмы «Недажаты загон» 94
Ліст Антона Адамовіча пра дапрацаваны варыянт паэмы «Недажаты заагон» 98
СЛОВАДАМАЛАДЫХАД 90-ГАДОВАГА 101
ДЗЁНЬНІК (1949-1954) 105
Паказьнік прозьвішчаў 254
Summary 258
Літаратурна-мастацкае выданне
Запруднік Янка
БЕРАГУ МАЙГО ЗАРНІЦЫ
Паэзія (1946—2017)
Дзёньнік (1949—1954)
Адказны за выпуск М. Шыбко
Рэдактар В. Трыгубовіч
Вокладка /. Рагалевіч-Дутко FM-апрацоўка ілюстрацый А. Жынкін Камп’ютарны дызайн, вёрстка В. Нога Карэктар М. Шавыркіна
Падпісана ў друк 22.08.2017. Фармат 84х 108 1/32. Папера афсетная. Афсетны друк. Ум. друк. арк. 14.91. Ул.-выд. арк. 11,35.
Наклад 300 асоб. Заказ 2684.
Вьшавецтва ТАА «Лімарыус».
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы і распаўсюджвальніка друкаваных выданняў 20.03.2014 за № 1/226.
Вул. Геалагічная, 59, к. 4, п. 29, 220138, г. Мінск.
Таварыства з дадатковай адказнасцю «Новапрынт». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы і распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 2/54 ад 25.02.2014.
Вул. Геалагічная, 59, к. 4, п. 10, 220138, г. Мінск.
Запруднік, Янка
3-30 Берагу майго зарніцы : Паэзія (1946—2017), Дзёньнік (1949-1954)/ Янка Запруднік. — Мінск: Лімарыус, 2017. — 264 с. : іл.
ISBN 978-985-6968-63-4.
У новай кнізе Янка Запруднік знаёміць чытача з вершамі, пісаць якія пачаў у Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне, і дзённікам часу свайго навучання ў Лювэнскім універсітэце. Кніга цікавая дакументальнымі падрабязнасцямі, у ёй выразна выяўлена, як адданасць беларускай ідэі гартавала характар маладога чалавека, як служэнне Беларусі рабілася справай усяго жыцця.
УДК 821.161.3
ББК 84(4Бен)
Берагу майго зарніцы, водсьвет ваш мне сэрца гоіць, не дае стаць чужаніцай у змаганьні за сьвятое.
SBN 978-985-6968-63-4
7898 5 6
968634

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.