Час памежны  Антон Дончаў

Час памежны

Антон Дончаў
Выдавец: Харвест
Памер: 320с.
Мінск 2006
119.05 МБ

 

Антон Дончаў

ЧАС ПАМЕЖНЫ Гістарычны раман

мшск «Харвест» 2006

УДК 821.162-31

ББК 84(4Бол)-44

Д67

Пераклад з балгарскай мовы У. I. Анісковіча

Выданне здзяйсняецца пры садзейнічанні Пасольства Рэспублікі Балгарыя ў Рэспубліцы Беларусь і асабістым удзеле Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Балгарыя ў Рэспубліцы Беларусь Праф., д-ра Петка Ганчава

Выданне здзяйсняецца пры садзейнічанні Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь

Дончаў, А.

Д67 Час памежны. Гістарычны раман / А. Дончаў; пер. з балг. мовы У. I. Анісковіча. — Мінск: Харвест, 2006. — 320 с.

ISBN 985-13-8585-9.

У гэтай кнізе сабраны і ўпарадкаваны нататкі дзвюх асобаў — святагорскага манаха, званага папом Алігоркам, і французскага двараніна, які быў узяты ў палон пад Кандзіяй і прыняў іслам, званага Венецыянцам. Абодва сучаснікі апісваюць адну і тую ж падзею — разарэнне і прымусовы перавод у мусульманства жыхароў даліны Эліндзені ўлетку 1668 года. Поп Алігорка глядзеў на гэта з боку радопскіх балгараў, Венецыянец — з боку туркаў. Паступова абодва апісваюць адзін і той жа выпадак, і ясна відаць, як розныя пункты погляду і рознае асвятленне змяняюць рысы падзеяў.

УДК 821.162-31

ББК 84(4Бол)-44

Абараняецца законам аб аўтарскім праве. Узнаўленнеўсёй кнігі альбо любой яе часткі забаронена без пісьмовага дазволу выдаўца. Любыя спробы парушэння закона будуць карацца ў судовым парадку.

ISBN 985-13-8585-9

© Дончаў Антон

© Падоыхтоўка, афар.мленне

на беларускай мове ТАА «Харвест», 2006

ПРАДМОВА

У гэтай кнізе сабраны і ўпарадкаваны нататкі дзвюх асоб — святагорскага манаха, званага папом Алігоркам, і французскага двараніна, які быў узяты ў палон пад Кандзіяй і прыняў іслам, званага Венецыянцам. Абодва сучаснікі апісваюць адну і тую ж падзею — разарэнне і прымусовы перавод у мусульманства жыхароў даліны Эліндзені ўлетку 1668 года. Поп Алігорка глядзеў на гэта з боку радопскіх балгараў. Венецыянец — з боку туркаў. Шматкроць абодва апісваюць адзін і той жа выпадак, і ясна відно, як розныя пункты погляду і рознае асвятленне змяняюць рысы падзей. Гэтыя паўторныя, хоць і розныя апісанні амаль заўсёды пазбягаюцца, каб знайсці месца толькі найбольш поўным і аб’ектыўным з іх.

Абодва рукапісы перакладзены і перапрацаваны. Нататкі папа Алігоркі выкананы на дзіўнаватай сумесі царкоўнаславянскай кніжнай мовы і радопскай гаворкі. Венецыянец пісаў па-французску. Больш скарачэнняў зроблена ў нататках Венецыянца, таму што, хоць ён недзе стараўся адсунуць на задні план уласныя перажыванні, але ўсё-такі даволі часта гаворыць пра самога сябе. Скарочаныя і ягоныя разважанні пра насілле, пра змену перакананняў і веры, крэўнае сваяцтва і духоўнае братэрства паміж людзьмі і іншыя падобныя праблемы. Поп Алігорка, наадварот, усялякімі спосабамі стараецца пазбягаць слова «я» і ў некаторых месцах сваіх нататкаў гаворыць пра сябе ў трэцяй асобе.

Перапрацоўка патрэбна была, каб два складальнікі кнігі зблізіліся па духу і мове, каб так рэзка не адчувалася двайное аўтарства.

А мэта кнігі лепш за ўсё выказана летапісамі — не даць сцерціся з памяці нашчадкаў справам і подзвігам тых моцных людзей, што жылі трыста гадоў да нас у вялікіх Радопах.

Перад кожным урыўкам з летапісу папа Алігоркі пададзены некалькі радкоў з народнай песні, таксама знойдзеных у яго натат-

ках.

Частка першая

ЗАХОД СОНЦА ПАДОБНЫ ДАЎЗЫХОДУ

Урывак першы

Караібрагім выехаў на перавал і спыніў каня. У яго пад нагамі распасціралася даліна.

Справа ад нас абрывалася прорва з чарнаватымі, быццам іржавымі скаламі, а на дне яе раслі елкі. І самыя высокія дрэвы не дасягалі нават траціны каменнай сцяны. Нахіліўшыся з каня, ён убачыў у паветры двух арлоў.

Насупроць, на адлегласці некалькіх кіламетраў, узвышаўся другі схіл гор, сіне-чорных ад хваёвых лясоў. Там толькі палоска снегу аддзяляла чорныя лясы ад шэрага неба, а іх падножжа растваралася ў тумане.

За Караібрагімам і мною спыніліся мулы двух хаджаў— шэйха Шабана Шабіла — аднарукага — і Сулфікара Софты — тоўстага.

— Ці тут гэта? — шэптам запытаўся тоўсты.

Караібрагім і не павярнуўся, каб адказаць яму. Тады я адарваў погляд ад гор перада мной і ўбачыў ягоны твар. Прыбылі, значыць.

Далёка ўнізе, на дне даліны, цякла рака, што паволі ўздымалася да грэбеня гары па меры таго, як аддалялася ад нас, a два крутыя схілы гары набліжаліся адзін да аднаго. Ускрай ракі віднеліся пабудовы трох сёл, кожнае з якіх месцілася ўсё вышэй і далей. Яны былі падобныя на згрувашчанне скалаў, бо дамы былі збудаваныя з каменя і накрытыя каменнымі плітамі. Зямля на невялікіх апрацаваных палетках светлая, з плямамі цёмных мясцін, якія расплываліся ценямі аблокаў.

Усё наўкола было зялёнае і чорнае ад лясоў. Яны ўздымаліся да самых вяршынь і зазубрывалі дробнымі вострымі зубцамі абрысы гор...

Лясы спалі. Блізкія дрэвы былі такія нерухомыя, што выглядалі акамянелымі, калі чалавек не адчувае, што яны не мёртвыя, а толькі задрамалі. Вяршыні агромністых піхтаў тонка акрэсліваліся на шэрым небе, пяшчотныя, як кветкі наледзі на шкле ад марозу. Яны былі такія пяшчотныя і такія вытанчаныя, што нават дыханне дзіцяці іх парушыла б, але яго не было. Была толькі празрыстая аблачынка, што вісела нерухома над далінай. Вузкая палоска туману выгіналася перад намі, нібы начэпленая на вяршыні дрэў, але і яна не варушылася.

Ззаду, ад доўгай вераніцы коннікаў, даносіліся галасы, але яны не парушалі навакольнага спакою, як не разварушыла б глыбіні вялікага возера кінугая ў яго жменя каменьчыкаў.

Караібрагім усё глядзеў у даліну.

Сонца на момант паказалася на самым аснежаным грэбені гары насупроць і асвятліла Караібрагімаў твар. Тады я адчуў, што горы жывуць, і іх трапятанне пранізала мяне як нечаканы мароз.

За Караібрагімам узвышалася скала. Па ёй сцякала вада. Тонкі празрысты струмень ахутваў скалу шкляной вуаллю. А калі засвяціла сонца, скала пачала дрыжаць безліччу дробных блікаў, нібы задрыжалі ўсе горы... Караібрагімаў твар быў нерухомы і засяроджаны пасярод ззяння ўзварушаных гор.

Сонца пагасла. На захадзе раптам усё роўна як абрынулася сцяна, і мы ўбачылі дзесяць, дваццаць паверхаў гор, прасякнутых нябачнымі промнямі, празрыстымі, лёгкімі, пераплеценымі між сабой, счэпленымі адзін з адным, то цямнейшымі, то святлейшымі, пакуль унізе ўжо нельга было разабраць, дзе канчаюцца горы і дзе пачынаецца неба.

Мы былі ў цэнтры Радопаў. Два дні мы дабіраліся сюды і сама меней яшчэ два давядзецца быць у дарозе, каб дасягнуць вяршынь тых празрыстых гор, што паўставалі перад намі.

Усе вершнікі з атрада — Караібрагім, я, два хаджы, дваццаць спахіяў і сто конных збраяносцаў — сышлі з коней і ўкленчылі на чырвоных раскіданых плітах старажытнага рымскага шляху, каб узнесці хвалу Алаху вячэрняй малітвай. І як толькі аднарукі хаджа падаў голас, над гарамі разнеслася рэха ўдараў звона. Недзе ў лесе быў манастыр...

Звон разносіўся над гарамі, чысты і празрысты, як далёкія вяршыні, складваўся слаямі падобна да іх, то цямнеючы, то святлеючы. Звон сустракаўся са сваім рэхам, і рэха вярталася да новага гуку звона, а піхты цягнуліся ўгору, нібы шпілі царкоўнага сабора, і кроны іх акрэсліваліся на небе як чорныя, тонкія крыжы.

Плач нарастаў у маіх грудзях, і я ніжэй схіліў галаву, пакуль мае вусны паўтаралі магаметанскую малітву. Hi насмешкі, ні адчай, ні пакора не маглі выкараніць маю старую веру...

Гукі звона і прыпяванне хаджы аддаліліся і абарваліся амаль адначасова.

Караібрагім выпрастаўся і ціха падсвіснуў свайго каня. Арабскі жарабок прыкленчыў, Караібрагім пераступіў цераз сядло, і конь без намагання ўстаў, адкінуўшы назад сваю высакародную галаву...

Атрад пачаў спускацца ў даліну. Сонца зайшло, але дзень у гарах не адступаў.

— Трэба ў каго-небудзь распытацца, — зноў азваўся тоўсты хаджа.

Наш праваднік збег яшчэ ўчора.

Злева, ад стромага схілу, пачуліся гукі званочка. Дзве дробныя рыжыя кароўкі пасвіліся на жоўтай паляне над скаламі, а каля іх, укленчыўшы, сядзеў малы пастушок і глядзеў зверху на нас.

— Загадай яму спусціцца, — звярнуўся да мяне па-турэцку Караібрагім.

— Злазь! — крыкнуў я.

Пастушок дастаў аднекуль доўгую жалейку і зайграў.

— Злазь! — гукнуў я зноў.

Хаджа вылаяўся, Караібрагім сунуў руку ў адну з перакідных торбаў справа ад сядла і выхапіў пістоль.

Пастушок устаў, свіснуў кароўкам і сігануў угору па жоўтай паляне. Рыжанькія кароўкі беглі за ім з падскокам, нібы козы, іх званочкі дзынкалі часцютка, пастушок смяяўся.

Караібрагім сагнуў левую руку ў локці, узняў яе перад грудзьмі і апусціў на яе правую далонь з пістоляй.

Доўга ўцякаў пастушок пад прыцэлам, пакуль не знік за высокімі піхтамі. Караібрагім апусціў сваю пістолю. 3 лесу далятаў смех пастушка, званчэйшы за званочкі кароў.

— Чаму не страляў, ага? — запытаўся тоўсты хаджа.

Караібрагім не адказаў, загледзеўшыся на камяні пад капытамі каня...

Тоўсты хаджа міргануў аднарукаму. Той вярнуў яму падміргванне, а паколькі быў аднавокі, ягоны твар умомант стаў сляпым і страшным.

Прорвы справа не стала відно, дарога ўцягнулася ў лес, потым выйшла на адкрытую прастору. Справа і злева распасціраліся нахіленыя паляны. Справа на паляне былі ўкапаныя ў зямлю велізарныя каменныя крыжы, некаторыя вышэй за чалавечы рост. Яны былі

абабітыя, размытыя, у большасці паваленыя на зямлю. Яны страцілі колер каменю, а выглядалі, як афарбаваныя ў розныя фарбы, паколькі ўсе былі пакрытыя лішаямі — аранжавымі, фіялетавымі, светла-зялёнымі, як кветкамі на паляне. Лішаі раслі адзін на адным шырокімі каляровымі плямамі, раслі і паміралі, а зверху ссохлых раслі новыя. Адзін крыж, непадалёк ад дарогі, быў нядаўна разбіты, дык на зломе было відаць, што гэта камень — белы пясчанік, светлы, нечапаны, без адзінай плямы. Пад лішаямі камяні заставаліся маладымі, цнатлівымі і чыстымі.

Ніжэй ад старажытных каменных крыжоў бялелі драўляныя крыжы і зруйнаваныя помнікі. Там стаялі дзве выпрастаныя постаці. Калі мы наблізіліся, то ўбачылі, што адзін з гэтых мужчын трымаў у руках чалавечы чэрап.

Так я ўпершыню сустрэўся з Манолам.

Гэтыя двое стаялі вышэй за нас, і трава закрывала ад нашых вачэй магілу, якая, напэўна, была перад імі.

Адзін быў мажны і такі шыракаплечы, што не заўважаўся ягоны высокі рост. Чорныя валасы спадалі на плечы, перахопленыя на лбе раменьчыкамі, кароткая чорная барада абрамляла ягоны твар. На ім была цёмна-чырвоная да каленяў, перавязаная на грудзях адзежа. 3-пад апранахі віднеліся манжэты яго белай кашулі, з чырвонай вышыўкай на рукавах. Падперазаны быў шырокім сялянскім рэменем — сяляхам, за які быў заткнуты нож, а пад дзягай у яго быў яшчэ адзін, чырвоны пояс. Белыя анучы былі завязаныя пад каленямі чорнымі раменьчыкамі, сціскаючы ягоныя штаны колеру кавы, абцягнутыя чорным галуном.

Другі быў святар ці манах са светлымі доўгімі валасамі, у доўгай pace — валасы выбеленыя, проста белыя, a päca сшэрхла, а на плячах ад сонца і дажджоў проста пазелянела.

Абодва былі без шапак на галовах.

У канцы паляны, наддарогай, выскачылі чатыры ці пяць велізарных аўчарскіх сабак, калматых як мядзведзі. Калі мы параўняліся з аўчаром і папом, Караібрагім спыніў свайго каня. Абодва пазіралі на нас моўчкі, зверху, паколькі стаялі вышэй за нас, а чорнабароды ўсё трымаў у руках белую мярцвяцкую галаву перад грудзьмі.

Сабакі глуха, пагражальна загырчалі. Чорнабароды ўзняў руку — і яны палеглі на дарозе, паклаўшы галовы на траву наперад, а іх вочы як быццам былі скіраваныя ў неба.

Караібрагім кіўнуў мне. Я нічога не сказаў, а рукой падаў знак нашым людзям сысці на дарогу.

Чорнабароды крыху нахіліўся, ягоныя рукі схаваліся ў траве. Калі выпрастаўся, трымаў футравую шапку ў руках. Ён рушыў праз могілкі, паступова аддаляючыся ад нас, a non крочыў за ім. Потым яны сышлі на дарогу — чорнабароды нечакана лёгка скочыў з паляны, a non абапёрся на руку. Ступіўшы на дарогу, чорнабароды надзеў на галаву шапку і рушыў да нас. Ён быў у царвулях, a non ішоў босы.

Яны спыніліся перад коньмі.

Караібрагім і Манол угледзеліся адзін у аднаго. Цяпер Караібрагім глядзеў зверху, а Манол — знізу. Ведаў, што Караібрагім злосны, хоць па ім з твару нічога відаць не было. Аўчар не павінен быў стаяць перад турэцкім панам у шапцы, бо шапка на галаве ёсць знак свабоды і годнасці, а раю належыць стаяць пакорліва з непакрытай галавой.

— Спытай, ці гаворыць ён па-турэцку, — мовіў Караібрагім.

Чалавек адмоўна пакруціў галавой — ён зразумеў Караібрагімавы словы — але ці сапраўды не ведаў, ці не хацеў гаварыць па-турэцку.

— Спытайся ў яго, як называюцца гэтыя сёлы, — зноў загаварыў Караібрагім.

Чалавек маўчаў, і я паўтарыў пытанне на балгарскай мове.

— Прасойна.

— А другое?

— Заград.

— А трэцяе?

— Подвіс.

Караібрагім і Манол глядзелі адзін аднаму ў вочы. Раз зірнуўшы на мяне, Манол больш у мой бок не глядзеў. Узялі мяне злосць і крыўда, бо я зразумеў, што ён мяне ацаніў і больш не хоча займацца мною, як быццам мяне і няма. І пасля таго, калі сустрэліся, ён не зважаў на мяне — усё роўна як мяне там не было.

— А вунь той белы дом?

— Канак Сулеймана-агі, — адказаў Манол.

— Як называецца праход, па якім мы перавалілі гару?

— Мілы Гасподзь.

Я паглядаў то на аднаго, то на другога. У Караібрагіма былі прымружаныя, праніклівыя вочы, ён як быццам увесь час прыцэльваўся, Манолаў погляд быў нібыта рука, што абмацвае цябе, быццам хоча знайсці нешта. Ён заўсёды нешта шукаў у тварах людзей. І рукой нібыта мог палашчыць альбо ўдарыць па балючым месцы...

Я адчуваў, што гнеў Караібрагіма нарастае. Яму сустрэўся моцны, цяжкі чалавек — было ўражанне, што аўчар як вялікае дрэва і глыбокая вада — патрэбна бура, каб яго расхістаць, павінна зрынуцца скала, каб узняць хвалю. Але ў ягоным поглядзе было нешта такое, што прымушала мяне думаць — варта толькі патрапіць, і ад самага лёгкага павеву ветру затрапеча лісце і ўскалыхнецца воднае люстэрка.

3 таго часу, як я трапіў у палон, жахлівыя гадзіны, праведзеныя на караблі, прымусілі мяне быць ад усяго ўбаку і толькі назіраць. Я не даваў нічому пранікнуць у маё сэрца. Але цяпер адчуў нейкае хваляванне, зразумеўшы, што гэтыя двое мужоў сутыкнуцца.

Караібрагім глядзеў на Манола. Нарэшце сунуў руку сабе за пояс, дастаў грошы — я не бачыў, а толькі адчуў — і кінуў іх пад ногі Манолу. Серабро стоена дзынкнула. Караібрагім крыўдзіў яго.

Аўчар не нагнуўся падняць грошы.

Караібрагім пусціў каня наперад. Аўчар не сышоў з дарогі. Конь надвесіў над ім галаву. Чуваць было, як гыркаюць сабакі.

— Хадзем.

Азваўся non, які да гэтага маўчаў.

Аўчар адышоўся ўбок, і Караібрагім праехаў.

Толькі тады я глянуў на папа. Ягоныя блакітныя вочы ззялі ў яго на твары. Выглядаў ён яшчэ маладым, поўным радасці да свету.

Я праехаў на кані паўз яго, і ён заплюшчыў вочы, магчыма ад палёгкі. Святло ў яго на твары згасла, і падобна на тое, як сонца хаваецца за гарамі і лепш бачацца на схілах гор лясы, датуль замглёныя прамяністым покрывам, гэтак і я разгледзеў ягоны твар. Запалыя вачніцы, каля вачэй маршчыны, патрэсканая, нібы абгарэлая скура, бледныя вусны пакутніка. Поп быў ужо немалады і стомлены чалавек.

Ці то двое гэтыя чакалі на шляху, каб праехаў паўз іх цэлы гуж ездакоў, кожны з якіх можа выхапіць ятаган і пасекчы іх, ці нечага падняліся на могілкі, я зразумеў гэта толькі тады, калі сцежка вільнула далёка наперадзе, і азірнуўся. Сто дваццаць вершнікаў, адзін за адным, на адлегласці пяці крокаў ад кожнага каня, які сам даўжынёю не меней за тры крокі — гэта нямала, гэта тысячы крокаў, чвэрць гадзіны шляху ў гарах, бясконца вялікі час.

Яны стаялі на дарозе.

Павярнуўшыся назад, я пачуў, што Караібрагім ціха кажа нешта аднарукаму хаджу. Мне пачуліся словы: «Потым зламайце крыжы...».

Тады я зразумеў, навошта Караібрагім са сваім атрадам рушыў праз дзікія горы — ён пайшоў, каб павярнуць жыхароў гэтай даліны ў рэчышча нашай прававернасці.

Урывакдругі

Звечара прайшлі тут, аўчарка, Тры вярыгі з рабамі.

Першы ланцуг, аўчарка, Быў з маладых дзяўчатак.

Другі ж ланцуг, аўчарка, Быў з маладых нявест.

Трэці ланцуг, аўчарка, Быў з маладых юнакаў.

У год 1668-ы ад нараджэння Хрыста Бога нашага, праз два гады пасля таго, як вялікі візір Ахмед Кюпрулі аблажыў Кандзію, у месяц май, які ёсць пятым ад пачатку года, адбылося вялікае паланенне свяшчэнных крыжовых лясоў, названых Радопамі. А ў папярэднія гады людзі бачылі розныя знакі, якія па сваёй слепаце не маглі разгадаць.

Чорны цень зацямніў месяц, і ўсе падумалі, што надыходзіць заход паўмесяца.

Ударыў град ды такі, што кожная градзіна была велічынёй з кулак дарослага мужчыны, гінулі нябесныя птушкі на ляту, дзікія звяры, што хаваліся ў лесе.

Дрыготкі ўстрэслі зямлю і зруйнавалі гарады і сёлы, разбурылі і Масул, а агромністыя хвалі патапілі караблі на прыстанях.

Калі загарэўся мадзьярскі горад Офен, дык расплавіліся нават гарматы на сценах і загінулі рабы ў сваіх келлях, знайшлі згарэлых шаснаццаць пар рабоў-хрысціян, скаваных па двое, прытуленыя, яны сустрэлі смерць у агні.

А мінулы год здарыўся неўрадлівы, дык аўчары елі адно мяса, астатнія людзі — травы і карэньчыкі. Вялікі візір пусціў у зварот абясцэненыя грошы, і людзі перасталі верыць у серабро, гандаль і рамёствы заняпалі. Туркі збіралі падаткі на дзесяць гадоў наперад, таму што ў краіну венецыянцаў умяшаліся франкі, германцы і іспанцы, і канца Крыцкай вайне не было відаць. Венецыянцы прыйшлі на балгарскую зямлю, за адзін дзень пераходу да сталіцы султана, a венецыянскія караблі стралялі з гармат па самому турэцкаму султану, калі той выходзіў на паляванне ў падножжы Радопаў. Я сам бачыў аўчароў, якія абдымалі венецыянскіх маракоў, у жалезных шлемах на галовах і з крыжамі на грудзях. Албанцы, што гналі чароды з Македоніі да Цараграда ўскрай Белага мора, казалі, што і ў іхніх гарах хутка ўздымуць сцягі паўстання.

Той ранняй вясной я выйшаў са Святагорскага манастыра з торбай перапісаных свяшчэнных кніг, каб разам з аўчарамі, якія вярталіся пасля зімоўкі на пашах Белага мора, ісці ў Радопы. Ягняты ўжо падужэлі і гулялі каля сваіх матак, авечкі былі астрыжаныя і воўна прададзеная. І рушылі авечыя чароды на поўнач да родных гор разам з птушкамі, якія вярталіся да гнёздаў.

У сяле Подвіс жыў чалавек па імені Манол. Пасля імя кожнага называюць імя яго бацькі, бо імя ягонага бацькі звязвае яго з іншымі людзьмі, тады вядома, чыя ў яго кроў і які ў яго корань. Аднак Манол не ведаў імя ні бацькі, на маці сваёй. Ён быў першым у сваім родзе. Першым з вялікага роду, хоць і без вялікіх каранёў, і калі ўнук ягоны казаў, што ён Манол, Мамчылаў сын сына Манола, то гэта было вялікае імя.

Цягнуліся тры вярыгі няшчасных рабоў. У першай вярызе — маладыя дзяўчаткі, у другой — бязвусыя хлопцы, у трэцяй — пад вянец нявесты. Манолава маці — ніхто не ведае імя яе — насіла на руках Манола, а як яго называла — і гэтага ніхто не ведае.

І як скончылася ў яе малако, дый сілай знемаглася, развязала стракаты фартух і падвесіла калыску між дзвюх хваінак. І паклала ў калыску сваё немаўля — калі ветрык павее, дык залюляе яго, дожджык пойдзе, то абмые яго, калі сарна прабяжыць, яна яго накорміць.

Сарна не прабегла, але падышоў Караманол, гайдук. Ужо дзевяць гадоў мінула, як забралі туркі яго жонку і забілі сыноў. Караманол перакрыў два праходы — Рожан і Ешак Кулак — і не даваў нават мышы праскочыць. Ніхто не ведаў, дзе ён начуе і дзе зімуе, таму што хадзіў заўсёды адзін, з адной стрэльбай і дзвюма пістолямі. На дзевяты год ягоная злосць перайшла межы, і ён пачаў забіваць кожнага, хто сустрэнецца... Пераследавалі яго тры беі і два султаны. Тады ўзняліся на яго і вандроўныя пастухі. І ён зразумеў, што надыходзіць яму канец. Калі Дауд-ага, бацька Сулеймана, крычаў яму з высокай гары праз глыбокую раку, чаму ён здзекуецца нават з трупаў, Караманол адказаў, што яму засталося мала жыць, і ён робіць усё насуперак усяму, кідаючы выклік і Богу, і д’яблу.

Караманол узяў немаўля з калыскі і пайшоў з ім праз лясы, а ўслед за ім ішлі тры атрады карнікаў, якія пакляліся, што іх бароды не ўбачаць ляза брытвы, пакуль не схопяць яго. Караманол заходзіў у сёлы, шукаў жанчыну з немаўляткам, даваў ёй, каб яна накарміла сіротку, і зноў падаваўся ў горы. Беі рэзалі грудзі жанчынам, якія давалі малако Караманолаву прыёмышу, білі іх дзяцей, пры кожнай карміцелькі-маці сядзеў паліцэйскі са стрэльбай — але страх жанчын ад

................................  ПП—■                                               —

Караманола быў большы, а магчыма, іх жаночая міласць была яшчэ большая. Гэтак Караманол заходзіў у сто сёл і сто мацярок кармілі ягонага прыёмыша. Калі малы Манолчык пачаў уставаць на ножкі, Дауд-ага стрэліў у Караманола, але не паспеў стрэліць другі раз, бо Караманол стрэліў яму ў самае сэрца. Паранены гайдук дацягнуўся да вадзянога млына дзеда Галушкі і аддаў яму дзіця. Тры дні смяротна паранены Караманол рэзаў і дзёўбаў рулю сваёй стрэльбы і змайстраваў з яе жалейку. А калі ўзяў яе ў вусны і жалейка зайграла, пацягнуўся назад у лес, каб памерці дзе-небудзь у гушчары, як дзікі звер, каб не маглі ворагі здзекавацца з ягонай галавы. А прыёмышу свайму пакінуў толькі жалезную жалейку.

Дзед Галушка назваў дзіця Манолам па імені прыёмнага бацькі, a калі падрос, пачалі яго зваць Манол Сто братоў. Хоць было б лепей, каб звалі яго Манол Тысяча братоў, таму што сто мацярок яго выкормлівалі і па ўсёй Радопе падрасталі ў яго малочныя браты.

Якое сонца свеціць над Беламорскім полем, якая трава зелянее пад капыткамі белых ягнятак, як здалёк смужыцца Радопа, калі па Юр'еву дню чароды збіраюцца як шэрыя і чорныя аблокі ды рушаць да гор! Усё жывое ў гарах тады зварушыцца — працаваць, радавацца, пладзіцца, пакуль над імі сінее неба і пакуль яны ходзяць па гэтай цудоўнай Божай зямлі, а не ляжаць у ёй. Якія моцныя аўчарскія ногі тапталі ўбітыя дарогі, якія мускулы абцягвалі штаны з галунамі, як развяваліся нячэсаныя чубы і як раздзімаліся чырвоныя шчокі, калі гралі на жалейках і дудках! Дзе яны цяпер? Добра, што чалавек не ведае, што яго чакае. Торбы былі напакаваныя разынкамі, інжырам, апельсінамі і іншымі дарамі для каханак, сясцёр і мацярок, якія цяпер глядзяць на снягі на хрыбтах у Радопе і чакаюць.

Пятнаццаць тысяч авечак было ў трох сёлах — Прасойна, Заград і Подвіс, каля ракі Эліндзені, пад манастыром «Святы Ілля». Палова авечак належала Сулейману-агу, астатнія — сялянам. А колькі іх было ў вандроўных аўчароў, што гналі сваіх авечак услед за імі — чароды чорныя, белыя, стракатыя, — ніхто не ведаў.

Разам з нагружанымі муламі і коньмі ішоў вольны асядланы конь. Ягонага гаспадара забілі яшчэ позняй восенню, калі албанцы і нашы счапіліся на адным мосце, дык цяпер вярталі ягонага каня, каб суцешыць яго жонку. А былі яны ў шлюбе толькі ад вясны. Аднак людзі пагаворвалі, што маладзіца, пачуўшы страшную вестку, не абвязала галаву чорным рушніком, а павязала белую хусцінку, адкінуўшы

валасы назад, каб яны раздзімаліся на ветры, і перастала запіраць звечара вароты.

Авечак забітага прадалі, разам з імі і ягоных сабак, а пяць сабак, паколькі статку не было, вярнуліся дамоў разам з астатнімі воінамі, што былі ў тры разы большыя за аўчароў. Затое тыя пяць сабак хадзілі за Манолам Сто братоў, на якога і шалёныя сабакі не брахалі. І самы злосны сабака сцішваўся перад ягоным поглядам, лягаючы ў яго перад нагамі, дык аўчары думалі: «Добра, Маноле, што ты не нарадзіўся крадлівым».

А калі пачало ажываць і на нас дыхнула свежым павевам гор, аўчары сабраліся ўпарадкаваць чароды авечак, каб прагнаць іх праз першыя горныя сёлы. 3 кожнай чарады аўчары выбралі самых вялікіх бараноў, у якіх на шыях былі начэплены бомы, і сагналі іх на паляне. Трэба было выбраць з іх важака, які будзе ісці наперадзе... Былі важакі наўздзіў большыя за аслоў, але два з іх узвышаліся адзін над адным на пядзю. Адзін важак быў Манолаў, а другі — старшага аўчара Уражы. І пакуль аўчары думалі, якога выбраць, нехта прапанаваў сесці на іх і паглядзець, каторы з іх праедзе далей. А непадалёк быў схіл, даўжынёй недзе каля тысячы крокаў. Уража захацеў усесціся на свайго барана, што было несправядліва, таму што ён быў чалавек нікчэмны і важыў у два разы меней за мажнога Манола. Аднак Манол не запярэчыў, і яны ўселіся кожны на свайго барана, паехалі на іх пагоркам угору. І ўжо непадалёк ад вяршыні Манолаў баран упаў, а Уражавы дабег да вяршыні. І яму дазволілі весці чараду.

А Манол нават не выцяў свайго барана, толькі махнуў рукой сыну Мамчылу — каб зарэзаў яго.

— Але, татка, — пачаў Мамчыл.

Манол паглядзеў на яго так, што Мамчыл дастаў нож. У Манола быў позірк — чорнага мураша на чорным камені мог разгледзець.

Назаўтра пагналі чароды праз Радопу. Паперадзе ішоў важак з бразготкай на шыі. Пасля яго крочылі і пяцьдзесят два бараны, у кожнага на шыі сярэбраны званок... У гарах пераліваліся гукі бомаў, яны зліваліся ў цудоўную песню, больш мілагучную за пералівы званоў, калі звоняць у манастырах... Сто жалеек грала за важакамібаранамі. Кожны аўчар надзімаў ці то жалейку, ці то піскалку з беламорскага чароту... Брахалі сабакі, бухалі пістолі, бляялі ягняты.

Я ішоў у плыні жывых істот, з людзей і жывёлак, а сэрца маё было як люстэрка. На мяне падала радасць і Боская ласка, як прамень на люстэрка, і я адбіваў той прамень, куды толькі не звяртаў погляд, і бласлаўляў людзей і скацінку, і верабейкаў ускрай дарогі,

і травы, і аблокі. He павінен чалавек скіроўваць Божую ласку, куды яму захочацца. Бог лепш ведае, каго ўсцешыць. А маё люстэрка атрымалася і замглёным, і патрэсканым.

Увечары да мяне падышоў Манол і сказаў мне паспяшацца наперад, таму што я павінен быў дапамагчы яму ў нейкай справе.

А я меркаваў, што злуецца за няшчаснага барана і хоча быць далей ад людзей і весяльбы.

Назаўтра перад усходам сонца прыйшоў Манол, прывёўшы двух асядланых коней. А з ім прыбеглі і пяцёра сабак памерлага аўчара, бо Манол не рашаўся пакідаць іх пры чародах.

Потым гукі бомаў ад чародаў засталіся ззаду і ледзьве чуліся з-за пагоркаў. Аднак ужо не распазнаваліся асобныя галасы, зліваліся ў адну мелодыю нейкай песні без слоў. Тады Манол сказаў мне:

— Тры гады таму, калі я дабраўся да каменя Плачу, даведаўся, што напярэдадні памерла мая жонка.

У тых мясцінах быў звычай, што калі паміраў чалавек, яго закопвалі, дзе хацелі, некаторыя закопвалі нават у дварах сваіх, а калі міналі тры гады, выкопвалі косці, прамывалі іх і, паклаўшы ў драўляную скрынку, пакідалі ў косніцы пры царкве. Бачыў я, што ў Манола ў перакідных торбах ляжаць не дарункі, а скрынка для касцей і мех з малаком, таму што да таго, як аддзяляюць ягнят ад мацярок, вялікі грэх піць авечае малако.

Ішлі ўвесь дзень сцежкамі наўпрост, і сабакі беглі з намі, а перад заходам сонца дабраліся да перавалу Мілы Гасподзь, дзе былі старадаўнія могілкі. Там была пахаваная Манолава жонка.

Мы злезлі з коней і рушылі паміж каменных крыжоў. Невядомыя людзі, хрысціяне хацелі пакінуць пра сябе памяць, але час не пашкадаваў і сцёр словы і імёны. Засталіся толькі крыжы. Тут на ўзвышшы яшчэ нядаўна ляжаў снег, і паляна была сырая, калі ішлі, рыхлая зямля рассоўвалася, а сляды нашы залівала вадой. Трава выпроствалася, і праз момант слядоў ужо не было відаць.

Могілкі былі напоўнены шэлестам, шастаннем, шэптам, быццам пад зямлёй рабілася нешта таемнае і схаванае ад людзей.

Манол укленчыў перад магілай сваёй жонкі, якая за зіму асела, і пачаў раскопваць яе сваім шырокім нажом. Пясок ён гроб рукамі і ссыпаў каля сябе. І розныя дробныя жывёлінкі варушыліся ў прыгаршчах пяску, а зямля ўсё нешта шапацела. Скрыжаваўшы рукі, я шаптаў малітву.

Нарэшце адкрыўся шкілет, але перш за ўсё агаліліся косці ад крыжа да каленяў і цёмна-жоўтая талерка жаночага ўлоння, рас-

крытага, быццам разварочанага цяжарам пяску... У касцях гэтага ўлоння выспелі Манолавы сыны, гэтыя косці раскрываліся, каб мог з іх выйсці плод і змясціцца зародак новага плода.

Паціху, пагладжваючы косці, Манол падаставаў іх адну за адной і нарэшце выняў жоўгую мёртвую галаву. І як стаяў на каленях на ўскрайку магілы, так і застаўся, трымаючы ў дзвюх руках чэрап сваёй жонкі, гледзячы на яго з нахіленай галавой. Гэтак жа сядзеў некалі, трымаючы ў сваіх далонях галаву сваёй жонкі, цёплыя шчокі і яе важкія косы. І не мог распазнаць, ці то чэрап старога ці маладога чалавека, мужчыны ці жанчыны, прыгожага ці брыдкага. Цяпер гэта была толькі мёртвая галава.

Пра многія галовы распавядаецца ў летапісах, перад тым як напісаць «амін», і сядзелі яны на плячах людзей, усміхаліся і глядзелі.

Нарэшце Манол ціха прамовіў:

—   Нічога не напісана ў яе на лбе. А яна казала, што ў кожнага на лбе пішуць, што з ім здарылася.

Выняўшы белую хусцінку, ён пачаў прамываць малаком костку за косткай і выціраць іх, складваючы адну за адной у скрынку. А ў гэты час пачуліся гукі званоў са схаванага ў лесе манастыра «Святы Ілля».

Ледзьве званы адзвінелі, як сабакі, што ляжалі ўскрай каменных крыжоў, ускочылі і загыркалі. І пачуўся стук конскіх капытоў.

На павароце дарогі з'явіўся Караібрагім, які зруйнаваў даліну Эліндзені. Услед за ім ехалі і ягоныя крывапіўцы.

І паўсталі адзін супраць аднаго Караібрагім і Манол, першы на кані, а другі стоячы на зямді.

Караібрагім быў прыгажун, як анёл, што зляцеў на зямлю, апрануты, як сарацын. Чырвоная шаўковая апранаха, абшытая ўся золатам і серабром, спадала да самых каленяў. У левай руцэ ён трымаў жоўты шчыт, пад левым каленам — зялёнае кап’ё. На ягоным поясе вісеў ятаган, а з кабур з двух бакоў сядла вытыркаліся сярэбраныя дзяржанні пістолей... У яго з-за плячэй вытыркалася стрэльба ў чырвоным футарале. На галаве была чалма з белай бавоўны, верх з чырвона-пурпурнай мішурой, а на турбане вытыркаліся чорныя пёры. Груды каштоўных камянёў былі начэплены на ім самім і на ягоным кані...

Толькі нейкімі двума-трыма словамі абмяняліся Караібрагім і Манол, а гнеў Караібрагіма нарастаў. І калі ён падагнаў каня да Манола, здавалася, што адзін з іх павінен памерці, калі б я не сказаў Манолу адхінуцца. І ці не памыліўся, стаўшы на шляху лёсу, таму што Манол, напэўна, забіў бы ганарыстага Караібрагіма, і тады становішча Эліндзені магло быць іншым. Але ў такім разе не маглі

б адбыцца тыя незвычайныя справы, пра якія людзі будуць распавядаць, пакуль на Радопе будзе гучаць балгарская мова.

Адзін за адным праходзілі паўз нас туркі, і кожнаму з іх Манол зазіраў у вочы. Ніводзін турак не ўзняў руку, а яшчэ больш дзіўна, што сабакі нават не загыркалі.

Калі праехаў і апошні вершнік, я запытаўся ў Манола, чаму ён гэтак утароплена глядзеў на кожнага чалавека. А ён мне адказаў:

—   Хацеў убачыць аблічча, падобнае на маіх сыноў, а ў сынах сваіх шукаю аблічча бацькі свайго і маці. Таму што кожны чалавек, каго сустракаю, магчыма, ёсць мой брат.

Трыццаць гадоў таму над Радопай прайшла чорная бура, крывавая даніна, і тысячы радапчан сышліся біцца пад свяшчэнным сцягам прарока.

—   Гэта спахіі, — сказаў я яму, — а захопленыя маладыя з часам робяцца янычарамі. Янычары ходзяць толькі пешкі, гэныя ж ехалі на конях.

—  Ведаю, — адказаў ён.

І больш ні слова не сказаў пра туркаў, а не мог не ўстрывожыцца, бо ведаў, што яны кіраваліся да ягоных сёл.

Калі вярнуліся да магілы, Манол загадаў мне напісаць на лбе ягонай жонкі гады яе жыцця. А напісаў я вугалем толькі год яе смерці, бо, калі падумаць, толькі год смерці і смерць маюць значэнне і толькі праз смерць людзі паказваюць, чаго яны вартыя.

Манол паклаў чэрап на іншыя косці, нарваў букецік свежых кветак, паклаў яго на косці, узяў скрынку, і мы рушылі да вадзянога млына дзеда Галушкі Белага.

Урывак трэці

У Недзіных вачах сонца свеціць, Ды не ясна было сонца, Ярчэй была сама Неда — 3 чорнымі вачамі аленя, 3 доўгімі вейкамі базіліку, 3 белымі бісернымі зубамі, 3 тонкім станам русалчыным.

і калі мы прыбылі на вадзяны млын дзеда Галушкі, які стаяў ля вытокаў ракі над сялом Подвіс, Манол саскочыў з каня і павёў яго за аброць. Выйшаўшы на паляну перад млынам, мы ўбачылі Еліцу,

якая, стаўшы на мармуровы камень справа ад дзвярэй, расчэсвала касцяным грэбенем свае валасы. Паколькі, калі Еліцыны валасы распусцяцца, яны цягнуцца па зямлі, дык расчэсваць іх трэба было, стаўшы вышэй. А калі запляце, яе косы дасягалі да сэрэдзіны яе галёнак, і косы былі таўшчынёй з яе руку. Колер жа яе валасоў быў як у каштану, які толькі што вылузаўся са свайго зялёнага яйка.

Тады Манол спыніўся і ўгледзеўся на Еліцу. Убачыў на яе твары выраз, які не мог разгадаць. Зубы ў яе былі сціснутыя, вусны крыху раскрытыя. Яе вачэй ён не бачыў.

Еліца саскочыла з каменя і пабегла яму насустрач, а яе валасы цягнуліся па траве. Манол выгадаваўся пры дзядулі Галушку, які тады быў не дзедам, а дваццаціпяцігадовым дзецюком. Калі Манолаў сын Мамчыл быў трохгадовым, нарадзілася Еліца, дык Еліца і Мамчыл гадаваліся разам, і Еліца была ў Манола як дачка.

Еліца зірнула ў Манолаў твар і спынілася.

Ад восені, як не бачыў яе, яна пасталела на год, а цяпер, калі Манол паглядзеў на яе, згадаў яшчэ адзін год. Яна звяла павекі, дык не бачыў ейных вачэй, а толькі падпухлыя яе вусны і грудзі, што ўздымалі яе белую сукенку.

Я паглядзеў на Еліцу, потым перавёў погляд на Манола. Убачыў яго іншымі вачамі — ён быў яшчэ малады чалавек, на сорак з нечым гадоў, барада ў яго чарнела без сівых валасоў, спіна была выпрастана і плечы адкінутыя назад.

Яны доўга маўчалі, адно ад другога на крок, і замест таго, каб нешта прамовіла Еліца, першым загаварыў Манол:

—  Добры дзень, Еліца.

Ужо быў падвячорак, хоць было святлей, чым уверсе на перавале, бо пацягнуў вецер і неба ачысцілася, і арэхавае дрэва зашалясцела лістотай.

— Са шчаслівым прыходам, Маноле, — адказала Еліца.

Упершыню яна не сказала «братка Маноле». Яна стаяла перад ім і не ведала, што рабіць. Іншым разам яна абдымала яго перад парогам, заглядвала ў яго торбу, каб паглядзець, якія дарункі ён ёй прынёс.

Я не раз бачыў, як жанчыны, стаўшы перад Манолам, губляюцца, не ведаючы, што рабіць, заломваюць рукі і кусаюць вусны — гэтак спалоханыя сарны дрыжаць і кідаюцца перад кратамі, за якімі зачынены мядзведзь, хоць ведаюць, што ён ім нічога не можа зрабіць.

А Манол усё стаяў нерухома і пазіраў на дзяўчыну, пакуль Еліца павярнулася, паклаўшы касу на локаць, і пабегла ў вадзяны млын.

Манол пачухаў свой лоб і паволі ступіў услед за ёй. 3 цёмнага млына паказалася Сеўда, маладая ўдава забітага аўчара, сабакі якога беглі за Манолам. Убачыўшы яе, сабакі кінуліся, ткнуліся пысамі ў яе фартух. А яна не апусціла рукі над імі, а стаяла ў дзвярах, прыкрыўшы далонямі свой белы каўнерык.

Праўду казалі, што ў яе на галаве няма чорнага ручніка, яе русявыя валасы залаціліся адкрыта. І была яна харашуха, як Магдаліна альбо Даліла, што ўзяла сілу Самсона.

Убачыўшы яе ў дзвярах, Манол прыцішыў хаду, потым крутануўся і павярнуўся да яе спінай ды загледзеўся ў вадаём. Гэта не быў уласна вадаём, а азярцо шырынёй крокаў дваццаць. І ў сярэдзіне яго біў з зямлі водны струмень вышынёй з чалавечы рост. Струмень вады, які вырываўся з зямлі, падаў уніз як вадаспад, як Еліцына каса, толькі быў ён сярэбраны. І спадаючы ў азярцо, шумеў і клекатаў дзень і ноч.

— Я прывёў табе сабак, — сказаў Манол, стоячы да яе ўсё яшчэ спінай.

— Маноле, шаноўны, — ціха мовіла жанчына, а пад шум вадаспада яе голас чуўся і цадзіўся мякка, нібы нітачка павуціны. — Маноле, шаноўны, чаму ты не возьмеш мяне? І ты ўдавец, і я ўдавіца, мы вельмі падыдзем адно аднаму.

А ён нічога не адказаў і нават не паглядзеў на яе.

— Ці ты баішся? — запыталася яна.

На гэты раз Манол зірнуў на яе цераз плячо, але зноў нічога не сказаў. І, заглыблены ў свае думкі, як быццам забыўся на яе словы.

— He хачу ні вянчання, ні папа, — ціха і стоена загаварыла Сеўда, і адчувалася, што ў голасе яе няма ні нахабства, ні насмешкі. — Забяры мяне ў сваю хату, каб магла я прытуліць сваю галаву да мужчынскага пляча. Мне ўжо абрыдла класці сваю галаву на халоднае ўзгалоўе, ды яшчэ цвёрдае, як камень.

— Хто чакае на парозе пасля заходу сонца? Хто спявае ўначы, калі ўзыдзе месяц? — сказаў ёй Манол.

— Хлопцы, Маноле, хлапчукі, хто ж яшчэ, яны не могуць сядзець ціха. Мне патрэбна мужчынскае плячо...

— А ты не саромеешся папа? — запытаўся Манол.

— Ён не мужчына і мяне не разумее. А ты ходзіш удаўцом, як я, ужо тры гады.

Манол адказаў:

— Я не хаджу як ты.

— Хіба я не бачыла тваіх вачэй, калі ты глядзеў на нарачоную свайго сына?

— Маўчы, — ціха сказаў ён, але яна ўся задрыжала, пабялела і патанула ў цемры вадзянога млына.

— Ойча Алігорка, — прамовіў мне неўзабаве Манол, — пакліч дзеда Галушку.

Нібыта яму было боязна зайсці ў млын, дзе схаваліся дзве жанчыны.

Еліцу і Сеўду ў млыне я не бачыў. Дзед Галушка аббіваў млынавыя жорны. Я дакрануўся да яго пляча, таму што ён недачуваў, і больш зза таго, што шумела вада і грукатаў млын, а не ад старасці, бо быў яшчэ не надта стары, хоць і пасівеў. Звалі яго Белым яшчэ да таго, як пасівеў, з-за пылу мукі і душэўнай чысціні. Ён аббіваў жорны і цягнуў нейкую песню, а пад нагамі ў нас шумела вада.

Ён павярнуўся і ўсміхнуўся мне, а такая ўсмешка была толькі ў яго — вясёлая, маркотная, мудрая і ціхая.

— Ласкава запрашаю, none, — мовіў ён. — Няма зерня, няма. Чакае нас голад.

А ўсмешка і ягоныя словы адпусцілі маё сэрца, якое сціснулася ў мяне ад сустрэчы з Караібрагімам.

— Унізе ў Прасойну прыйшлі туркі, — сказаў я.

І дадаў, убачыўшы, што задыхаецца і вочы ў яго заблішчалі, бо трыццаць гадоў таму забралі ў яго аднаго сына. Сказаў яму, як Манолу:

— Гэта не янычары, а спахіі. Вядзе іх адзін арнаўцін. Шмат іх.

— Сыны ў мяне ўжо вялікія, не ўмеюць згінацца, і туркам яны не паддадуцца. А ўнукаўу мяне няма, — прызнаўся дзядуля, але ўсмешка ў яго выйшла крывая.

Я нагадаў яму:

— Манол цябе чакае.

— О, Манол?! — здзівіўся ён. — Я не чуў, каб нехта рушыў з сяла сустракаць авечак да каменя Плачу.

Спытаўся ў яго:

— А Мірчы няма тут?

— Пасвіць каровы, — адказаў ён.

Ён адказаў мне ўжо ў дзвярах, таму што любіў Манола, як свайго сына, больш за год гадаваў яго.

А на двары зноў стаялі адно перад адным Еліца і Манол. Яна ўжо запляла касу і павязала белую хустку на галаву.

— Чаму ты прычэсваешся на паляне, хочаш палохаць людзей? — запытаўся ў яе Манол.

— Бо тут ляжыць камень, колькі я помню, — адказала Еліца.

Тады Манол нагнуўся, абхапіў мармуровы камень, які дасягаў яму бадай да пояса, напяўся, падняў і, ступіўшы з цяжарам некалькі крокаў, апусціў на зямлю ў схову, пад арэхавае дрэва. Дрэва скаланулася, і з яго пасыпаліся пажаўцелыя каташкі.

А калі павярнуўся, убачыў каля мяне Сеўду, якая бясшумна выйшла пасля Еліцы з другіх дзвярэй. Дыхала яна перарывіста і глядзела, як спалоханая.

Урывак чацвёрты

Дарога крута спускалася ўніз, і конскія капыты цокалі па акруглых камянях бруку. Паабапал дарогі ўздымаўся магутны стары лес, але кожны раз, выязджаючы на адкрытае месца, можна было ўбачыць наперадзе і справа дахі першага на шляху сяла. А вялікі белы дом, канак мясцовага агі, усё больш збіраў апошняе святло дня і свяціўся перад намі на супрацьлеглым схіле гары.

Мы не заўважылі, як ад канака ад’ехалі вершнікі. Убачылі толькі, як яны пераязджалі гарбаты каменны мост на рацэ — каля 30— 40душ, спяшаліся нас перахапіць. 3 высокага месца было відаць, як вершнікі прышпорваюць сваіх коней.

Сустрэліся за сялом, там, дзе дарога праходзіць цераз шырокую паляну. Выехаўшы з лесу, важак людзей з сяла спыніў свайго каня. Ягоныя вершнікі раздзяліліся, аб’ехалі яго справа і злева і выстраіліся выцягнутым лукам, выгнутым у наш бок. А мы рушылі насустрач строем прамым, як страла.

Мы набліжаліся да іх пехатой, і да таго, як спыніцца, паспелі разгледзець іх. На чале ўзвышаўся чалавек ва ўзросце на агромністым кані з тых, што на Захадзе гадуюць ужо стагоддзі. Раней яны былі баявымі коньмі цяжкіх рыцараў, цяпер цягалі агромністыя вазы і аралі двайнымі плугамі. Было дзіўна, што такі конь трапіў у асяродак Радопаў. Людзі былі ўзброеныя, але падобна было, што ўскочылі на сваіх коней спехам — некаторыя ехалі без сёдлаў, іншыя былі без шапак, і з валасоў у іх тырчала салома, рукі былі запэцканыя. Іх засталі за працай, гэтых служак-ваяроў, але яны трымалі зброю звыклымі, спрактыкаванымі рукамі і глядзелі на нас спадылба, без страху. Каля агі трымалася пяць-шэсць душ, абвешаных пістолямі і ятаганамі, на выдрэсіраваных конях, — напэўна, былі целаахоўнікамі.

Караібрагім спыніў каня перад агой і, пагаварыўшы хвіліну ці крыху больш, пачаў разглядаць людзей перад сабой.

3 тае прычыны, што я любым спосабам стараўся пазбегнуць уся-

лякіх непрыемнасцей і ўскладненняў, адразу адчуў, што і тут наспявае сутыкненне. Мы рухаліся зверху, спускаліся ўніз, да варот дабрабыту, як называлі Цараград, і глядзелі з вышыні ўніз, а гэтыя людзі былі пры сваім доме і быццам бы ні выгляд наш, ні колькасць наша не маглі іх спалохаць і прымусіць паглядзець у наш бок знізу ўгору.

— Хто ты? — запытаўся Караібрагім.

— А ты хго? — запытаў у адказ чалавек на аграмадным гнядым кані.

Голас ягоны быў зусім спакойны, спакойны быў і гладкі твар з белай барадой, падстрыжанай на палец даўжыні. Усё ў яго было ўпарадкавана — чалма, барада, рысы ягонага твару, яго ліловае адзенне і белыя пальцы. На кані ён сядзеў крыху прыгорблены, без ніякай ганарыстасці, расслаблены, глядзеў адкрыта — моцны, упэўнены ў сабе чалавек. Ён не правакаваў, але і не адступаў.

— Я спахія Караібрагім, пасланнік візіра Мехмеда-пашы, Алах няхай блаславіць імя яго. А гэта мае людзі.

Караібрагім увесь час азіраўся наўкола, як быццам рыхтаваўся да скачка. Калі чалавек насупроць быў падобны да сытага звера кацінага роду, Караібрагім быў сокал. Калі чалавек насупроць быў выгладжаны, як рачны камень, Караібрагім быў востры, як крэмень.

— Я Сулейман-ага.

— Я прынёс табе прывітанне і даручэнні ад візіра.

Караібрагім толькі павярнуў галаву, і каля яго з’явіўся пісец ды падаў яму некалькі скруткаў.

— Вось табе ліст ад Мехмеда-пашы.

Сулейман-ага кіўнуў, і адзін з яго людзей падагнаў свайго каня наперад. Пісец пацалаваў пячатку і падаў скрутак Сулейманаву чалавеку.

— Вось ліст ад бейлербея Румелі каймакаму Прасойны, — сказаў пісец.

— Гэта я, — мовіў Сулейман-ага.

— А вось ліст ад суддзі тутэйшаму судцзі.

— І гэта я, — мовіў Сулейман-ага.

— І ліст ад шэйха Вані да хаджы Прасойны.

— Можа ты і хаджа? — азваўся Караібрагім.

— He, — адказаў Сулейман-ага, — ёсць у нас хаджа.

Упершыню ў яго вачах белай іскрай бліснула ўсмешка.

— Чаму вы сустракаеце нас як разбойнікаў? — запытаўся Караібрагім. — Твае людзі ўсё яшчэ не спускаюць рук з пістолей.

Тут я ўбачыў, што Сулейман-ага не мае пры сабе ніякай зброі. Аднак з правага боку ад яго на белым кані сядзеў верхавод ягоных

людзей, чалавек без барады і вусоў, к’ёсе, і абедзве рукі ён трымаў на дзяржаннях сваіх пістолей. К’ёсе галаву трымаў прыўзнятай і глядзеў шырока раскрытымі вачамі. Погляд у яго быў асаблівы — адкрыты, цікаўны, бессаромны. Праз яго вочы бачылася сэрца. Унутры не было нічога. Было пуста. Адно вока глядзела на Караібрагіма, другое — на мяне.

—   Чаму не паслаў чалавека, каб папярэдзіць мяне, дык я сустрэў бы цябе, як належыць? — запытаўся Сулейман-ага.

—   Як прачытаеш лісты, дык зразумееш, — адказаў Караібрагім. — А цяпер вядзі нас, бо ўжо цямнее.

Сулейман-ага глядзеў на яго задумліва. Мне здавалася, што лёгка магу прачытаць ягоныя думкі. Ён быў гаспадаром гэтай даліны і, напэўна, зусім не здагадваўся, што над ім ёсць і іншыя людзі. Ніхто не ўмешваўся ў яго справы, ніхто ім не камандаваў. і вось з’яўляецца нейкі нахабны спахія, вядзе сто душ вершнікаў і напрошваецца ў госці.

—   3 добрым прыбыццём, — прамовіў Сулейман-ага. — У нашых сёлах не памятаюць, каб некага вярнулі назад.

Ён усё-такі быў гаспадар, а мы — госці.

Ён тузануў свайго каня, падкова з коннікаў згрудзілася перад намі, і Караібрагім рушыў наперад. Я павагаўся, ці далучыцца да яго, ці не, таму што тут не было патрэбы ў перакладчыку, размаўлялі патурэцку, але заўважыў, што ён кліча мяне да сябе. Калі амаль што параўняўся з агой, той павярнуў свайго каня і паехаў наперадзе весці нас. За мной паехаў к’ёсе — целаахоўнік з гладкім тварам і пустым поглядам.

Калі выехалі на другую шырокую паляну, Караібрагім праехаў наперад і спыніўся каля агі. Агромністы жарабок агі, адчуўшы, што другі жарабок хоча яго абскакаць, пачаў гырчаць, як мядзведзь. і ўвесь ён падобны быў на мядзведзя, каратканогі і з агромністай галавой, з калматай грывай і хвастом. Ён не мог заіржаць, толькі гырчаў. А Караібрагімаў жарабок заіржаў звонка і пранізліва.

— Ага, — не сцярпеў я і заехаў з другога боку, — адкуль у цябе гэты конь?

Ён паволі павярнуў галаву да мяне:

— Ты не турак.

— Я француз, — адказаў я.

Ён паказаў некуды да хрыбта гор, на вяршыні, якія ўздымаліся перад намі:

— Там ёсць разваліны, называюць іх Турла. Дзвесце ці трыста гадоў таму там была французская крэпасць. Французы гадавалі

такіх коней. Mae дзяды ўзялі іх сабе, адбіраючы жарабятак і кабыл, якія ім падабаліся. Такія коні не для гор, але ж гадавалі.

Трыста гадоў продкі гэтага чалавека гадавалі коней, якія былі не для гор. He проста так ага быў такі прыбраны і вышліфаваны — за трыста гадоў рака адшліфоўвае камень. He хачу хваліцца, але магу сказаць, што ведаю свой род яшчэ ад часоў Карла Вялікага.

Калі ага зноў рушыў першым, Караібрагім ціха мне сказаў:

—   Мяне сустрэлі трыццаць дзевяць душ. Тры і дзевяць — дванаццаць. Гэта на дабро.

Я зразумеў яго адразу. Ён шукаў у лічбе тых, хто сустракаў яго, прадвесце. І я быў ваяром, гульцом, дуэлянтам — не можа чалавек засцерагчыся ад прадказанняў і кепскіх альбо добрых прыкмет, ад заклінанняў, карт і талісманаў. Аднак у Караібрагіма гэта было як хвароба. To ён лічыць, што ўсё прадвызначана, то ўвесь час шукае знакі, якія лёс — на яго думку — бесперастанку яму падносіць. Пералічвае кулі ў сваёй торбачцы, дрэвы ўздоўж дарогі, сваіх воінаў, сустрэчных. Глядзіць, на якую нагу становіцца і з якой нагі пачынае ісці ягоны конь. Але адчуваў, што яно, тое пачуццё вялікага прадвызначэння, больш моцнае за тыя дробныя запытанні да лёсу.

—  Трыццаць дзевяць дзеліцца на трынаццаць, — сказаў я.

Я заўважыў, што ён увесь пачарнеў, і я здзівіўся, што ён так глыбока прыняў мае словы. Мы ўжо заязджалі ў сяло.

Яшчэ не змяркалася. Сонца ўжо схавалася за вяршыні, а неба ўсё яшчэ свяцілася!

Затое я мог разгледзець цуд прасойненскага моста.

На агароджы моста жанчыны і дзяўчаткі развесілі памытыя посцілкі — рыхтаваліся сустрэць аўчароў. Якія посцілкі гэта былі, якія колеры — якое багацце, — не магу гэтага забыць. Посцілка да посцілкі віселі на агароджы з двух бакоў моста. Гарэў заход сонца, маляўнічая паляна рассцілалася паміж сіне-зялёнымі плынямі, снежныя сумёты акрэслівалі фіялетавыя вячэрнія лясы.

Каменнае сяло было шэра-карычневае, колеру сарны зімой, шэрыя былі камяні, пліты на дахах, кроквы на хлявах. А над гарбатым мостам пералівалася вясёлка.

Нават Караібрагім спыніў свайго каня.

Тады з другога боку моста набеглі жанчыны і дзеці, пачалі разбіраць свае посцілкі. Ускідвалі іх сабе на плечы, а іх ногі перапляталіся пад мокрым палатном, і ў сляды ім капала вада. Пагаслі лясы, паляны, сумёты, сцямнелі ўсходы, заходы і пажары. Застаўся белы, мёртвы камень, выгнуты ў дзве дугі, як дзве сцяны крэпасці. Пройдзе гадзіна, і вільгаць з посцілак высахне.

Горы хаваюць ад нас свае багацці, толькі паказваюць нам свае халодныя каменныя грудзі. Тыя посцілкі не былі як след памытыя, каб сустрэць нас, няпрошаных гасцей.

Караібрагім глядзеў, прымружыўшы вочы. Людзі як быццам уцякалі ад ягонага погляду.

А спахіі за намі зашумелі, узбудзіліся, чуліся воклічы. Яны радаваліся моцным жаночым крыжам, аголеным лыткам, вачам і жыватам. Як ваўчыная зграя пасля доўгага бегу спыняецца і аблізваецца нарэшце перад знойдзенымі аўчарнямі, гэтак і спахіі каўталі слінку перад багатым сялом. Тут былі смачныя баніцы, куры і стракатыя посцілкі, на якія можна заваліць гаспадыню. А мужчыны іх недзе ў Беламор’і бляялі разам з авечкамі. і справа можа абярнуцца так, што гэтыя жанчыны і дзеўкі апынуцца на рабскім базары ў Одрыне.

Сулейман-ага паказаў на свой канак:

— Месца там хопіць усім.

Караібрагім толькі кіўнуў і падагнаў свайго каня.

Пералічыў трыццаць шэсць вокнаў канака толькі на сцяне з нашага боку. Яна выгіналася як крапасная сцяна, і праз кожныя шэсць вокнаў выступаў шырокі пакой з трыма вокнамі. Вокны былі на другім паверсе, першы паверх быў збудаваны з камення, з вузкімі байніцамі. Верхні паверх бялеў павапнаваны, дах быў выкладзены лістамі, трое высокіх дзвярэй адчыняліся пад вокнамі, а на правым вуглу ўзвышалася каменная вежа. За вежаю ў нізіне віднелася царква — царква з крыжам, крыжы стаялі наўкола на магілах. Перад царквой была мураваная агароджа. На агароджы стаяў выпрастаны чалавек і глядзеў у наш бок. Да яго было крокаў пяцьдзесят, і бачна было, што валасы ў яго жаўтлявыя.

Караібрагім, едучы побач з Сулейманам, запытаўся:

— Што гэта там за чалавек на агароджы?

— Рускі, конюх.

— Хто ён — прававерны ці няверны?

— Няверны. Купіў яго ў аднаго капітана галеры.

— Значыць, ён раб?

— Раб.

— Ага, прадай яго мне.

Сулейман-ага як быццам і не здзівіўся нечаканай просьбе:

— Я выклаў за яго шэсць тысяч акчаў, — абыякава прамовіў ён. — Калі хочаш, ён твой.

Караібрагім выцягнуў з правай кабуры сядла пістолю і, не спыняючы каня, выстраліў у чалавека на агароджы. Конюх узняў рукі на галаву, пахіснуўся і ўпаў назад. Знік з мураванай сцяны.

Сулейман-ага нават не павярнуў галавы.

— Зваліўся назад, — сказаў мне Караібрагім.

Існуе павер’е, што трэба прымаць да ўвагі, як упадзе першы забіты ў баі, каб зразумець, хто бой выйграе. Калі ў тваім войску першая ахвяра ўпадзе назад — табе давядзецца адступіць, калі ж упадзе галавой наперад— ты пераможаш. Гэта трэба разумець так, што калі назад упадзе першы забіты з ворагаў, перамога будзе твая.

— Сулейман-ага, гэта мае сэнс толькі адносна вайны.

— Дык пачынаецца ж вайна, — сказаў ён, і голас ягоны прагучаў у стукаце капытоў, бо мы якраз уязджалі ў цёмны тунэль двара. Шлях наш ляжаў пад будынкамі, ён вёў нас ва ўнутраныя двары.

Што запомнілася мне з таго першага вечара? Быў стомлены, глядзеў і слухаў, як праз туман.

Помню, як чакаў, калі выйдзем са змроку тунэля пры ўваходзе, і як апынуліся ў іншым змроку, зялёным, як пад вадой. Увесь унутраны двор быў укрыты галінамі вялізарнага дрэва, платана, альбо, як тут кажуць, чынары. Бацька Сулейман-агі пашкадаваў дрэва і ўзвёў каля яго будынкі. Былі яшчэ два ўнутраныя двары. Потым я перамераў сцены двара, кожная была больш за дваццаць пяць крокаў у кожны бок. Крона дрэва пакрывала палову дэкара зямлі. У дрэва было шэсць адгалінаванняў, кара яго была зусім гладкая, жоўтазялёная, дык усё дрэва выглядала акораным. Ягоны ствол абысці можна было крокаў за дзесяць.

Гэтага дрэва ўжо нямашака. і шэсць ягоных галін зламаліся, калі ваяводы павесілі на іх больш за сто чалавек туркаў адным заходам. А пень згарэў, калі мы падпалілі канак.

Нашы людзі з атрада Караібрагіма рассыпаліся па пакоях сярэдняга ўнутранага двара. Калі сам Сулейман-ага разводзіў людзей па пакоях, Караібрагім слова не сказаў. Толькі для сябе папрасіў пакой, у якога вокны не выходзілі б на царкву няверных.

Але, калі ўбачыў, дзе размяшчаюць нашых коней, захацеў, каб ягонага каня аддзялілі.

Ён меў рацыю. Ударыць ды скалечыць такога каня — гэта было б злачынствам.

Туркі ўмеюць гадаваць такіх коней, пра якіх мы, французы, не можам нават і марыць, хоць і любім хваліцца сваімі коньмі. Калі мы захопліваем турэцкіх коней, мы заганяем іх за шэсць месяцаў. Калі туркі захопліваюць нашых коней, яны за шэсць месяцаў іх аздараўляюць. Добры турэцкі конь не ведае, што такое бізун і дубец. Кожнага дня яму не даюць адзін і той жа корм, а харчуецца ён у адпа-

веднасці з тым, што рабіў на працягу дня. І харчуецца ў пэўны час, усё роўна, як прававерны спраўляе сваю малітву... І коней сваіх яны трымаюць худаватымі, не так, як мы сваіх. Укормлены, гладкі, прыгожы на выгляд конь не цэніцца. А конь, як Караібрагімаў, і дваццацігадовым будзе бегаць так, як бегаў у пяць гадоў. Добры турэцкі конь каштуе ад васьмідзесяці да ста дваццаці дукатаў. Караібрагімаў конь каштаваў, прынамсі, дзвесце. Акрамя таго, Караібрагім выплаціў сто дукатаў за тое, што яму зрабілі свяшчэнныя талісманы, якія ён уплёў у ягоную грыву — каб не сурочылі.

Калі спахіі ўбачылі, што ўсіх размясцілі ў канаку, яны пачалі наракаць— спадзяваліся, што паедуць з сяла. А калі даведаліся, што трэба будзе плаціць за харч людзям і корм ддя коней, за ўсё ўзятае ў сялян, пачалі проста вар’явацца.

Кожныя чатыры двары павінны клапаціцца пра аднаго каня. На кожных дзесяць коней выдзялялася па адным хлапчуку-даглядчыку.

За кіло аўса трэба было плаціць па 12аспраў, за цэнтнер саломы — 8 аспраў, за фунт хлеба — адну аспру, за фунт мяса — тры аспры, за воз дроў— баспраў.

А адзін спахія атрымліваў у свой час 12 аспраў на дзень.

Замест таго, каб разбагацець, яны мусілі развязаць свае каліты. А калі давядзецца плаціць і за сваіх слуг? Апрача спахіяў і іх слуг, у бальшыні туркаў былі валахі і малдаване, Татары, курды, чаркезы і арабы — усяго сто дваццаць чалавек. Толькі за хлеб трэба аддаваць сто дваццаць аспраў.

Узлаваныя спахіі пайшлі да Караібрагіма. Ён глядзеў на іх адным прымружаным вокам і нешта прыкідваў. Магчыма, радаваўся, што Сулейман-ага раззлаваў ягоных людзей.

Потым прыйшоў к’ёсе, які глядзеў насмешлівым, бессаромным поглядам, і паведаміў, што Сулейман-ага аплочвае ўсё, таму што спахіі ёсць госці.

Спахіі падзякавалі сціпла — усё-такі былі панамі, — а Караібрагім яшчэ больш нахмурыў вочы.

Нарэшце прыбылі. Упершыню, як мяне ўзялі ў палон пры Кандзіі, мы недзе спыніліся. Да гэтае даліны мы імкнуліся і ішлі да гэтае пары.

Я выйшаў з канака і спыніўся за некалькі крокаў ад варот. Агледзеўся.

Нада мной было зорнае неба, непадалёк — горы. Горы ўзвышаліся як агароджа — нельга было разгледзець, якая вяршыня знаходзіцца бліжэй, якая далей, нібыта ў цемры далейшыя вяршыні наблізіліся і зраўняліся з пярэднімі, дык усе яны сталі адной чорнай

сцяной. Над ёю ў небе свяціла нейкае дзіўнае ззянне — на захадзе, на поўначы — быццам за гарамі гарэлі пажары. На фоне светлай паласы быццам акрэслівалася лінія вяршынь, зазубраная піхтавымі і сасновымі лясамі, як быццам на версе агароджы былі паўтырканыя пікі, каб ніхто не мог туды пранікнуць.

Над галавой у мяне неба было цямнейшае, з яркімі, спакойнымі зоркамі. Па ім плыло воблака, але такое празрыстае, што не закрывала зорак, а толькі рассейвала іхні бляск. Чулася, як недзе пад канакам цячэ рака.

Горы дыхалі пагрозай, а неба і рака абяцалі пакой. і я быў спакойны, глыбока дыхаў і глядзеў на зоркі.

Я быў жывы. Я быў палонны Абдулах. І палонны Абдулах працягваў жыць.

Мне здавалася дзіўным і немагчымым, што калісьці я быў французскім арыстакратам з гучнымі тытуламі. Дзіўным мне здавалася, што недзе там, на поўдні, за гэтымі гарамі знаходзіцца Крыт і за ім Кандзія. Прыгадаў пустыя вуліцы, закіданыя кавалкамі тынкоўкі, ружамі, паленнямі, пабітымі сценамі і насыпамі, слізкімі ад чырвонай гразі. Ды такога не можа быць. Ёсць толькі горы наўкола, шматок кеба над імі і ў цэнтры — раб Абдулах.

Успомніў пра Джуліяна з Кападыстрыі, які даў туркам магчымасць увайсці ў ягоную крэпасць, а потым узняў у паветра іх і самога сябе. Помню, як я захапляўся ягонай храбрасцю. Так, але той нежывы, тым часам як я, раб Абдулах, жывы.

Абдулах не меў ні мінулага, ні будычыні. У Абдулаха не было ў жыцці мэты. У яго была адна мэта — ацалець. Жыць. Ён не меў шляху, але адкрыў для сябе, што чалавечыя шляхі не вядуць нікуды. Важна было ісці. У яго была хада.

Пазбаўлены сваякоў, сяброў, багацця, Абдулах адкрыў для сябе самае галоўнае — ён быў жывы. Шаўкі, тытулы, латы, каханкі, урачыстасць, паляванне засланялі французскаму арыстакрату яго папярэдніка, гэтае самае важнае. Абдулах застаўся голы і адчуў, што жыве.

Чаго вартае было ўсё астатняе? Я быў Абдулах і меў момант, учарашні дзень, дзень заўтрашні і стагоддзі пасля яго — усё гэта было чужое. Чаго вартыя былі зоркі, горы, паветра, калі б Абдулах не меў моманту? Увесь свет патанаў у цемры. Абдулах асвятляў яго, трымаючы свой момант у руцэ — як свечку. За гэты момант ён мог аддаць усё.

Жыццё дзьмухала мне ў твар, як вецер, ляцела нада мной, як воблака, цякло ў маіх нагах ракою. Ці можаш ты ўхапіць у прыгаршчы

вецер, воблака, раку? Ці можаш затрымаць іх? Каб яны не выслізнулі? Жыць — значыць мець і не мець. І не хацець нічога.

Абдулах ужо зразумеў— калі не можаш затрымаць, не трэба і спрабаваць. І Абдулах не спрабаваў: ён радаваўся адзінаму, што меў — моманту, і стараўся яму радавацца, не спрабуючы яго затрымаць. Таму што пасля яго прыходзіў другі момант.

Заставаўся мне толькі адзін крок да шчасця — адагнаць думку, што моманты павінны мець канец, што нейкі момант будзе апошні і пасля таго я — Абдулах — адыду. А вецер будзе дзьмуць, воблакі плыць па небе, рака будзе цячы. І мяне ўжо не будзе.

На працягу дня я перамагаў гэту думку, а ўначы яна мяне перамагала. Цяпер быў вечар, і я не мог вызначыць: ці то ў мяне радасць, што маю момант, альбо страх, што чалавек не можа мець нічога.

Таму я не захацеў вяртацца ў канак, стаяў перад варотамі і глядзеў на зоркі.

Казаў сабе: «Радуйся! Ты жывеш!»

Я ведаў, што гэты спакой вакол мяне знікне, што гэтая ціхая даліна будзе працінацца енкамі і стогнамі, будзе азарона пажарамі. Гэта быў наступны момант. Збіраў сілы, каб змагчы тады захаваць спакой, стаяць у баку, не ўмешвацца. Усё-такі я не верыў да канца Абдулаху — надта мала я яго ведаў.

Ці мог я каму-небудзь дапамагчы? Ніхто нікому дапамагчы не можа. Момант не пазычаецца.

Злякнуў мяне Караібрагім. Ён заўсёды рухаўся бясшумна. Сказаў мне, аглядаючы горы, не ўздымаючы вочы да неба:

— Далі табе асобны пакой, побач з пакоем білюкбашы Дэльё Сулеймана-агі. Добра слухай, што ён будзе гаварыць.

Значыць, я павінен падслухоўваць. Абдулаха я вывучыў уважліва — і не перажываў надта за яго. За момант можна аддаць усё.

Мой пакой быў вялікі, з трыма вокнамі, увесь абшыты дрэвам. У дзвюх сценах былі спрэс убудаваныя шафы. Адчыняў іх адну за адной — былі пустыя. Дошкі яшчэ пахлі смалой, а можа, водар ішоў з акна, пад якім пачынаўся лес.

Ужо ў першы вечар мне было што сказаць Караібрагіму. Перад суседнімі варотамі спыніліся крокі, пачуўся незнаёмы голас — грубы і адкрыты, прасякнуты насмешлівымі тонамі. Падумаў, што гэта Дэльё, і потым аказалася. што я не памыліўся.

— Што б ты ні зрабіў, усё роўна памылішся. Калі дагодзіш царову, на аўчаровым правалішся. Калі дагодзіш аўчарову, царова раззлу-

еш. Таму рабі, як табе ўздумаецца, аднак запомні — тваёй уладзе прыйшоў канец.

— Маўчы, сабака, — пачуўся голас Сулеймана-агі. — Я цябе кармлю, а ты яшчэ будзеш на мяне брахаць.

Я лёг, але не мог заснуць. Я быў жывы, але і ўсё наўкола мяне было жывое.

Дом жыў. Жылі сцены яго, дзверы, акно, падлога. Нешта рыпела, патрэсквала, шамацела нябачнымі крокамі і не давала спаць. Жыло не толькі тое, што бачыў я, але і асяродак дрэва і каменю.

А праз акно ўваходзіла іншае, вялікае жыццё. І яно ажыўляла дом з кветкамі на акне ў гаршках, на падаконніку, якія пакалыхваліся ад павеву ветру, з павевамі паветра ў пакоі, з парыпваннем старых дзвярэй.

Звонку жыў вецер, жыў лес, жыла рака. і кожнае з іх спявала сваю песню.

Пасля гэтай першай ночы сотні начэй я чуў песні ветру, песні лесу і песні вады. Ціхія, ледзьве чутныя, песні на ўвесь голдс, песні буры і спакою. Ад песні, калі чалавек радуецца, што ён пад дахам, а звонку спяваюць горы, да песні, калі ён разумее, што ягоны дах ёсць толькі прывід і што горы могуць зрабіць і з дахам ягоным, і з ім самім усё, што захочуць.

Урывак пяты

Упершыню Караібрагім і Сулейман-ага размаўлялі на верандзе з боку ўнутранага двара з чашмой. Акрамя іх дваіх там былі я і трое хаджаў — шэйх Шабан Шабіл, мула Сулфікар Софта і імам Хасан, сын Велкі.

Я меркаваў, што ўсё прадвызначана, і хацеў толькі пабачыць, як Сулейман-ага захавае сваю годнасць. Як да нядаўняга часу гаспадар даліны падпарадкуецца Караібрагіму, не прынізіўшыся. Што ён можа зрабіць іначай? Я не думаў пра людзей, чый лёс будзе вырашацца. Па сутнасці, ён ужо быў вырашаны. Але я быў жывы.

Караібрагім зняў сваю чалму і застаўся з голай галавой. Ён быў пляшывы і астатнія валасы галіў на галаве, дык ягоны чэрап блішчаў. І больш на целе нідзе валаска не было — акрамя вусоў і рога з валасоў па цэнтры лба. Бачыў я і іншых пляшывых, у якіх на лбе заставаліся снапкі рэдкіх валасоў, але чуб у Караібрагіма сапраўды быў падобны на рог. Валасы ў яго ў свой час, напэўна, тырчалі ўгору, бо ў пасме яны былі вельмі пругкія і прамыя, а можа, і Караібрагім іх звязваў нечым, каб яны былі прамыя.

Караібрагім быў сухі, і скура ў яго гладкая і бліскучая, як рэмень, на якім цырульнік вострыць свае брытвы. Гэтакі ён быў сухі, што можна было сказаць, што ў яго целе не засталося вільгаці — ні поту, ні сліны, не кажучы ўжо пра слёзы. Гледзячы на яго, я ўспомніў, што спартанцы лічылі за ганьбу спацець альбо сплюнуць, таму што несупыннае напружанне цела павінна было выпарыць і высушыць усю гэтую непатрэбную вадкасць. Калі праз нейкі час убачыў у Караібрагіма кроў, я здзівіўся.

Сулейман-ага пляснуў рукамі і загадаў прынесці каву для ўсіх, a Караібрагім адмовіўся і рэзка сказаў:

— Стары Махамед Кюпрулі забараніў каву.

Было падобна, што хоча задзірацца, што прыйшоў абвінавачваць і нападаць.

Сулейман-ага спакойна адказаў:

— Стары Махамед Кюпрулі, хай будзе светлая памяць яму, забараніў каву, аднак ягоны сын, цяперашні вялікі візір Ахмед Кюпрулі, хай узвялічыцца імя яго, зноў дазволіў прававерным піць яе.

Караібрагім гэтак жа рэзка запярэчыў:

— Вялікі візір цяпер каля Кандзіі, ён узяў за карак няверных. і кожны прававерны, дзе б ён ні быў, павінен думаць, як яму дапамагчы.

І ён утароплена глядзеў на Сулеймана-агу, той жа, са свайго боку, спакойна яго разглядаў, пакуль сёрбаў сваю каву.

Я не ведаў, дакуль можа дайсці Сулейман-ага, каб зрынуць Караібрагіма. Цяпер Караібрагім бачыўся мне вычасаным з паліраванага каменю. Ніводная жылка не ўздрыгвала на яго твары, ні на ягоным чэрапе. Ці можна зваліць гэты бліскучы камень? Толькі калі глядзеў на пасму ў яго на лбе, думаў, што ў яго павінна быць нейкая схаваная слабасць, з-за якой чалавек мог бы папасціся.

— Я кожны дзень думаю пра Ахмеда Кюпрулі, — загаварыў Сулейман-ага. — Потым я пакажу табе шаблю, якую ён падараваў мне пад Белградам, калі янычары падрэзалі вяроўкі ў яго палатцы, бо не хацелі болей біцца. Я пасек таго, хто быў бліжэй за ўсіх ад мяне.

І глядзеў пры тым на Караібрагіма.

Караібрагім спытаўся:

— І ты застаўся жывым? Дзе былі таварышы забітага?

Сулейман-ага перавярнуў пусты кубачак на талерку. Пагайдаў яе і сказаў:

— Каля яго.

Абодва глядзелі адзін аднаму ў вочы. Я цмяна нешта прадчуваў. Сулейман-ага быццам ведаў, што Караібрагім — янычар, і яму хацелася яго падражніць.

Караібрагім зноў вярнуўся да Кандзіі:

— Калі вялікі візір сабраў нас каля сябе перад тым, як адправіць сюды, ён сказаў нам: «Помніце, што Радопы — гэта бераг Міжземнага мора, а ніхто не можа валодаць морам, калі бераг не ягоны. А калі павернеце назад пры вяртанні, дык убачыце толькі мінарэты і ніводнага крыжа». А начальніку янычараў, самаму доблеснаму мячу падзішаха, мовіў: «Зараз у бітве пры Кандзіі ўсё вырашаецца на берагах мора. Ты мне патрэбен тут, але там патрэбен у тысячу разоў больш. Ідзі ў Цараград і распні Радопы на крыжы. Мехмед-паша хай рушыць з поўначы на поўдзень, а Абдзі ж няхай ударыць з усходу на захад. Дзе сустрэнецеся, узвядзіце вялікую мячэць».

Калі ўжо візір загадаў, калі сам ага янычараў, замест таго, каб сядзець пры Кандзіі, прыйшоў атурэчыць балгарскія землі, дык чаго яшчэ было чакаць Сулейману-агу, як не адбіваць нізкія паклоны патурэцку і не ўсклікаць «хвала»?

— Калі падзішах, заўсёдны пераможца, хай памножацца гады ягоныя, быў у Дэспаце на паляванні, а гэта не надта далёка адсюль, — загаварыў Сулейман-ага, — з ім быў і начальнік янычараў. Мы зналіся з ім яшчэ з часоў персідскага паходу. Ён мне падараваў пару сярэбраных пістолей.

Ад невялікай даліны ў шырокі свет цягнуліся ніткі, як павуціна, да Кюпрулі, да начальніка янычараў і вось — нават да самога султана. Сулейман-ага дадаў:

— А падзішах, заўсёдны пераможца, падараваў мне залаты лук, таму што я за сто крокаў улучыў мядзведзя і аленя з шыкоўнымі рагамі.

Караібрагім маўчаў.

Сулейман-ага ўзяў перакулены кубачак і ўгледзеўся ў мудрагелістыя ўзоры кафейнай гушчы.

Увесь ён быў у шаўках, у фіялетавым пасярэбраным адзенні, з пярсцёнкамі на руках. Але мне здавалася, што пачынаю бачыць пад яго адзеннем цела барца, намазанага алеем. Надумаеш яго схапіць — ён выслізгвае.

Рабілася цікава. А ў гэты час аўчары ішлі з чародамі і ігралі на жалейках і валынках. Жонкі ж іхнія дрыжалі за замкнёнымі дзвярамі.

Тады груба ўскрыкнуў шэйх Шабан Шабіл. Ягоная чалма пажаўцела ўжо, у яго былі жоўтыя вочы, жоўтая барада, жоўтыя зубы. Напэўна, пакутаваў ад нейкай жоўтай хваробы. І гэта была, напэўна, жаўтуха. Уся скура ягоная была жоўтая, як стары пергамент. Гледзячы на яго, аднавокага і аднарукага, я думаў, што ён, пэўна, не чуе і на адно вуха. А вока ягонае было мутнае, як бруд-

ная вада, як памыі, і чалавек не ведае, якія страшыдлы водзяцца ўнізе, у цемры вады. Некалькі разоў, не жадаючы таго, дакранаўся да адзінае яго рукі і ўздрыгваў. Усё роўна, як кранаўся змяі: такая жылаватая, цвёрдая, напружаная была ягоная рука. У ёй сабралася сіла абедзвюх рук, дык мускулы на ёй выпіналіся, выпіралі і ўздрыгвалі. А сіла яго погляду была сабраная ў адзіным ягоным воку.

Гэты чалавек наводзіў на мяне здранцвенне, я адчуваў, што, усміхаючыся мне, ён мяне падымае. Тады я зноў апынаўся ў гайданым труме галеры, у цемры і смуродзе сваіх спаражненняў. І кожны, хто міне, можа зрабіць са мной, што захоча.

Шэйх крычаў:

— Падзішах, хай свяціцца імя яго, як толькі ўнаследаваў месца бацькі свайго, узяўся ўсімі сіламі паставіць няверных на іх месца. Прыгадваю, быў год 1035 ад Эгіра, калі намеснік прарока на зямлі бачыў са свайго палаца, што пасланцы князёў Валахіі і Малдавіі носяць чырвоныя панчохі і жоўтыя пантофлі. І загадаў адлупцаваць, потым адпусціў іх хадзіць босымі. А^потым сам падзішах пераапрануты хадзіў у Цараград, каб Алах даў нам там правесці свае дні. І вёў з сабой двух пераапранутых катаў. І дзе б ні ўбачыў нявернага ў каляровым адзенні, штурхаў таго да катаў, і яны тут жа, на месцы, адразалі яму галаву. Неяк сустрэлі армянскае вяселле, перамаганосны адразу ўбачыў, што на нагах у жаніха жоўтыя панчохі. На вачах маладой адрэзалі яму галаву. І замест таго, каб спаць у яе абдымках, той заснуў на могілках. Толькі за жоўтыя панчохі! Сам падзішах загадаў адразаць галовы! А што ўбачылі мае здзіўленыя вочы ў вашай даліне? Першае, што я ўбачыў, быў аўчар у чырвоным плашчы. Жанчыны ходзяць, як прыбраныя на вяселле, у чырвоных фартухах, у белых хустках, з залатымі каралямі на шыях. Сказана ж — няверніца можа насіць у крайнім выпадку жалезныя каралі, верхняе адзенне павінна быць чорнае, у крайнім выпадку сіняе. Паясы павінны быць з конскага воласа. Чаму бачыў жанчын на конях? 3 тае пары, як янычары прынялі зарок хадзіць пешкі, нявернікі не могуць садзіцца на каня. Хто хворы — можа ехаць на асле, але сядло каб не было падобнае на турэцкае, а звычайнае ўючнае сядло.

— Хаджа, — звярнуўся да яго Сулейман-ага. Той уважліва разглядаў плямы на дне кубачка ад кавы — падобна, што хваляваўся ад таемных знакаў: — Хаджа, за сто крокаў перад канакам і за сто крокаў за канакам маім ніякі няверны ніколі не сядзе на свайго каня.

Ён мусіць злезці і скінуць шапку. Іначай, застанецца без галавы. Нядаўна адрэзаў адну такую галаву за нешта падобнае. І цяпер плачу ўдаве, паколькі нябожчык пакінуў шэсць малых дзяцей, якіх трэба карміць, каб не памерлі з голаду.                                        .

— Значыць, прызнаеш, што ездзяць?

— Тут няма ні калёсаў, ні лодак, усё рухаецца на конскіх і аслінах спінах. Людзі не могуць заўсёды хадзіць пехам.

— Прызнаеш, значыць, добра! І хай бы не прызнаваў, усё роўна. Я бачыў цябе, як ты трымаеш у руках сваіх людзей, і зразумеў, што яны нявернікі. А сказана ж, што прававерны не павінен падаваць руку нявернаму.

— Хаджа, — перапыніў яго Сулейман-ага, — ці еў ты сёння раніцай хлеб?

— Ну, еў, — раздражнёна, але і здзіўлена адказаў хаджа.

— А малако піў?

— Піў.

— Укусіў і мяска, пэўна?

— Так...

— Збажыну вырошчвалі нявернікі, малако даіла няверніца, ягня зарэзаў нявернік. І мой дом ахоўваюць нявернікі. Як можа паганіць мяне рука, што корміць мяне? Калі тое, што ўваходзіць у маё цела і праходзіць праз маё сэрца, дадзена нявернікам, ці можна зганьбіць мяне дотыкам ягонай рукі?

Аднавокі хаджа збянтэжана змоўк. Ён пыхцеў, чухаў сваю патыліцу і ягонае вока злавесна зыркала, аднак ён збіраў сілы зноў схапіцца з агой.

Караібрагім маўчаў.

Азваўся мула Сулфікар Софта. Ён быў тоўсты, быццам напханы мячамі. Быццам нехта гуляў у напіханне шароў і зрабіў чалавека. Адзін шар — галава. Два невялікія чорныя шарыкі — вочы, адзін чырвоны шарык — нос. Насупроць галавы без шыі — вялікі шар — чэрава, якое праглынула грудзі і плечы. Па два шары адзін за адным — гэта рукі, адзін шар да локця, другі — ад локця ўніз, да канца. Пальцы, як лічылка з шарыкаў, — па адным на кожны сустаў. Падхалім, крывадушнік, крывапівец.

— Давай пакінем няверных і ўспомнім пра прававерных. Ці бачыў ты ў канаку жанчыну з закрытым тварам? Я не бачыў і не здолеў адрозніць прававернай ад нявернай. Усе з адкрытымі тварамі... І кажуць жа, што ў гарах поўна туркаў-пастухоў прававерных, а іх жонкі ходзяць з непакрытымі тварамі. Куды ты толькі глядзіш, Хасан-хаджа, пытаюся я ў цябе? А чаму на дзвярах дамоў не пазначана, дзе жывуць няверныя? He кажучы, што ёсць

2 Зак. 2140

дамы ў два паверхі. А калі прыйдзе папрасімец мусульманін і папросіць дому нявернага блаславенне Алаха? Гэта вялікі грэх, хаджа.

— Тут няма папрасімцаў. Тут не жабруюць. Ды і ў кожным з трох сёл ёсць пакой яснаты.

Хто сказаў гэта, не магу ўспомніць. Ды ўсё роўна хто — Хасанхаджа ці Сулейман-ага.

Хасан-хаджа стаяў скрыжаваўшы ногі, уталопіўшыся ў вочы двум іншым хаджам. Ён быў падобны да брата Сулеймана-агі, — прыбраны, з роўна падстрыжанай барадой.

Пакоямі яснаты называліся памяшканні для пастаяльцаў, дзе кожны падарожнік можа адсядзецца, мець дах над галавой, пасцель і харч. .

— Што гэта за пакой яснаты? — прагаўкаў тоўсты хаджа. — У пакоі яснаты павінна быць асаблівае акно, з кратамі і з форткай, якая круціцца. Харч кладзецца за кратамі, і жанчына, крутнуўшы, перапраўляе яго да пастаяльца. А жанчына стаіць за кратамі.

— Тут і ў маім гарэме няма кратаў, — мовіў Сулейман-ага.

І зноў усе замоўклі. Маўчаў і Караібрагім. Аднавокі, памыліўшы губамі, сіпла прамовіў:

— Я нешта чуў, ага, але не паверыў. Ты яшчэ скажаш. Ці праўда, што даніну ў вас збіралі балгары між сабой і прыносілі табе?

Я не здагадаўся, што гэта пастка, але Сулейман-ага, напэўна, адразу зразумеў, куды б’е хаджа. Насуперак таму ён спакойна адказаў:

— Гэта праўда.

Хаджа, трыумфуючы, раскрычаўся:

— А ці ведаеш ты, што гэтая даніна ёсць водкуп, узнагарода, якую няверны дае, што яго не забілі, што яго пакінулі жыць, каб патанаў у змане і грахах. Ці ведаеш ты, што гэтая даніна ёсць пакаранне за нявер’е нявернага? Затое, як ён прыме іслам, даніна адмяняецца. І ён пачынае збіраць даніну з іншых людзей. Даніну плаціць кожны балгарын, кожны за сябе. І ён будзе стаяць на нагах перад табой калі, ты сядзіш. Ты можаш яго ўдарыць па карку нескаронаму, крычучы: «Плаці даніну, вораг адзінага Бога».

Хаджа ўстаў, замахаў рукамі. 3 рота ў яго ляцела сліна, а як я глядзеў на яго супраць святла, здавалася, што ён вырыгвае іскры і расплаўленае жалеза. Сулейман-ага павольна выцер далонню свой лоб — напэўна, хаджа апляваў яго.

— Сам бачыў, як збіраюць даніну. Потым ага, які яе збіраў, прыйшоў да мяне скардзіцца: «Сёння мяне чакае лупцоўка дубцамі, бо ў

мяне не хапае дзвюх поўных каліт». Калі ж мы плацілі даніну, паднеслі чыноўніку дзве каліты хабару. Дык хто больш карысны дзяржаве і падзішаху?                          .

Зноў маўчанне. І што я шукаю тут між гэтых людзей? Чаго мяне прывёў сюды Караібрагім? Сулейман-ага ўгледзеўся ў мяне. Маўчанне рабілася невыносным. Я кашлянуў. Са страхам адчуў, што зараз загавару, а пра што — сам не ведаў, абы толькі не маўчаць. Калені ў мяне задрыжалі, а сэрца закалацілася, кроў зазвінела ў мяне ў вушах.

— Даніну ў гэтай даліне больш збіраць не будуць. Даніну не плацяць прававерныя. А калі я пакіну гэтую даліну, у ёй ужо не будзе няверных. Ага, ці прачытаў ты лісты?

Гаварыў Караібрагім, я перадыхнуў.

Сулейман-ага толькі хітнуў галавой.

— Тыя лісты загадваюць каймакаму, суддзі і агу Сулейману, сыну Дауда, усімі сіламі дапамагчы мне, Караібрагіму, развеяць заблуду няверных. Што было, таго ўжо не будзе. He варта гаварыць пра гэта. Скажы, ага, што думаеш ты, як нам найлепш выратаваць няверных? Таму што, замест таго, каб радавацца, яны, напэўна, днямі ці месяцамі будуць упірацца ў сваім змане. Такое здаралася ў розных мясцінах, а ты ж ведаеш сваіх людзей.

Ужо, аднак, надышоў час пачуць тлумачэнне. Усе чакалі адказу.

— Ага, — загаварыў Сулейман-ага, — у трох сёлах жывуць пятнаццаць душ прававерных. 3 іх толькі дзесяць туркаў, астатнія падчас свайго жыцця спазналі ісціну, а іх бацькі былі, альбо ўсё яшчэ застаюцца, нявернымі. І мой хаджа завецца Хасан, сын Велкі, і бацька ягоны яшчэ жывы. Мой камендант і казначэй — балгары, яны няверныя, а пісар і збіральнік даніны — туркі. Mae стражнікі балгары, батракі таксама балгары. Дык скажы: чым мы можам табе дапамагчы?

Зноў цяжар перакінуўся на Караібрагімавы плечы. Ён хутка скінуў яго:

— Дай параду, ага. Успомні лісты, падумай, адкажы мне.

— Цяпер у сёлах засталіся амаль што адны жанчыны, — павольна загаварыў Сулейман-ага. — Мужчыны ўсе аўчары, некаторыя рамеснікі і рыбакі. Усе цяпер вяртаюцца ад берагоў Белага мора. Гоняць і чароды. Сярод іх ёсць пяцёра туркаў. Ці думаеш ты, што цяпер нам час займацца толькі жанчынамі?

Аднавокі хаджа аблізнуў засмяглыя вусны і зноў разявіў рот. Ягонае вока блішчэла ліхаманкава і няўпэўнена, вока міргала.

Сулейман-ага ўзняў руку, каб спыніць яго:

— Адно скажу табе, хаджа, што з авечкамі з трох сёл ідуць трыста чалавек, усе ўзброеныя. У іх напэўна ёсць трыста пістолей, сто стрэльбаў, дзвесце-трыста лукаў. Тут кожны страляе з лука.

— Хто ім даў зброю? — завішчаў тоўсты хаджа Сулфікар Софта. — Гэта ты вінаваты! Забаронена няверным хадзіць са зброяй, нават з нажом, не кажучы пра пістолі!

— Зброя на мядзведзяў і ваўкоў, хаджа, — сур’ёзна яму запярэчыў Сулейман-ага. — Як могуць аўчары хадзіць няўзброеныя па лясах гэтых. Мінулым летам мядзведзі задралі толькі сорак мулаў, авечак дык мы і не лічылі.

— Калі вяртаюцца мужчыны? — пацікавіўся аднавокі хаджа.

— Заўтра будуць ля каменя Плачу, — сказаў Сулейман-ага, гледзячы на Караібрагіма.

— Мы спазніліся, — сказаў хаджа.

— Мы прыйшлі своечасова, — зазначыў Караібрагім. — Я ведаў, калі вернуцца мужчыны. Ага правільна сказаў — мы іх пачакаем. Мы ім скажам пра ласку, якую падзішах вырашыў ім паднесці, — зрабіць іх роўнымі са сваімі янычарамі. Хай яны падумаюць тыдзень ці два. Таму што вялікі візір знаходзіцца пры Кандзіі і чакае радасных навін.

Караібрагім выпрастаўся, даючы зразумець, што размова закончылася. Устаў і Сулейман-ага.

Што атрымалася? Усё адкладваецца. Аднак жа, што выйграў Сулейман-ага? Спачатку я думаў, што ў яго ёсць толькі адно выйсце — падпарадкавацца. Ці ёсць у яго нейкі выбар?

Унізе, на двары, начальнік янычараў Кеманчыджоглі, сапраўдны разбойнік, перастрэў Караібрагіма і шапнуў яму:

— Ага, тут пахне нядобрым.

Караібрагім зірнуў на яго.

— Ой, Алах, нядобрым пахне мне. He рады я гэтаму канаку. Шкада, што шлях такі прайсці давялося, — войкаў начальнік янычараў. — Рушылі з торбамі, а ў іх, можа, паўкідаюць нашыя галовы. Ці прыходзіла табе ў галаву, што якой-небудзь ноччу нас могуць усіх перарэзаць?

— У нас ёсць ахова, — сказаў Караібрагім.

— А чаму мы ўсе ў канаку сядзім?

— Калі б сядзелі па хатах, было б горш. He войкай, а раскрывай вочы...

Затым Караібрагім паглядзеў мне ў вочы пільна і дапытліва:

— Ты верыш усяму гэтаму?

Я паціснуў плячыма. Па сутнасці, хіба гэта не было выбарам Сулеймана-агі? Ці мала мясцовыя ўладары ўздымаліся супраць улады падзішаха? Хіба ўладаранне яму не было мілей, чым мірная галава?

У гэтую ноч я паклаў пад падушку пістолю. А з пістоляй пад галавой не сняцца прыгожыя сны — калі будуць сніцца, дык наогул ці заснеш.

Урывак шосты

Я спытаю, а ты скажы мне: ці ёсць у сяле тваім хлапчукі, дзеці, якіх можна забраць, у маладыя янычары аддаць?

Прайшла пагалоска пра янычарства. Дзіма, дзе ж цябе мама схавае, Ці то ўлесе схаваць, ці ў вадзе?

У тую самую ноч, пасля таго як Манол сустрэў Караібрагіма і ўбачыў Еліцу, мы рушылі пешкі ад вадзяніцы да сяла Подвіс. Але забавіліся, бо Манол хацеў дачакацца свайго сына Мірчу. А калі хлопчык прыйшоў, дык паведаміў бацьку:

— Тата, мяне перастрэлі туркі і адзін з іх наставіў на мяне пістолю, але пістоля не стрэліла.

і як ні баяўся ён бацькі, усё-такі стаяў пакорліва перад ім, але паказаў яму, як пажартаваў з туркаў. Манол нічога яму не сказаў.

Надышоў самы глыбокі час, калі святло, што пагасла, і святло, якое яшчэ прыйдзе, аднолькава роўна-далёкія для чалавека. Аднак мы пайшлі, хоць аўчары і вельмі прымхлівыя, і Манол, напэўна, не баяўся, бо ішоў са святаром. Я ж пабойваўся, і добра, што ўзышла поўня, дык не згубіліся па дарозе. А Мірча то бег перад намі, то заставаўся за намі, як казляня ці сабачка, і нават у прыцемку знаходзіў грыбы-смарчкі, складваючы іх у сваю торбачку. І шчабятаў, і смяяўся, не могучы стрымаць сваёй радасці, што бачыў свайго бацьку. Манол жа маўчаў і нічога не казаў яму.

Дабраліся да сяла Подвіс, трэцяга, самага верхняга сяла ў даліне Эліндзені. Сяло спала, толькі рака шумела паміж будовамі. Гэта сяло знаходзілася ў камяністым рове, паколькі людзі пашкадавалі займаць ворную зямлю пад будовы, дык і ўзвялі сяло на голым ка-

менні. І вока радуецца, бачачы дамы і пуні, навіслыя над ракой, аднак двары сядзіб малыя і камяністыя. Рака да гэтага часу ні разу не падымалася, бо піхтавы лес над сялом выпівае ваду з гор і затрымлівае снег. Лес тут запаветны, у ім ніколі не павінен чуцца голас сякеры. Толькі аўчары, калі ў навальніцу спускаюцца па лесе, могуць выразаць на камлях дрэў крыжы, каб не біў па іх нябесны гром. Распавядаюць, што некалі адзін падвісчанін пачаў секчы піхту ў лесе, дык яна заплакала чалавечым голасам, а з яе раны пацякла кроў. І рукі ў таго чалавека паадсыхалі. He ведаю, ці праўда гэта, але няма сумневу, што без гэтага лесу Подвіс сплыў бы ўніз па рацэ. Праз гэты лес мы прайшлі патаемнай сцежкай і нечакана выйшлі акурат перад Манолавым домам.

А хаты і гаспадарчыя пабудовы былі ўзведзены ўшчыльную адна да адной, нібы спіна да спіны, калі глядзець зводдаль, дык усё гэта падобна на суцэльную агароджу. Гэта зроблена, каб не маглі ўвайсці ў сяло дрэнныя людзі і звяры. Манолава сядзіба была ў канцы, і Мірча, пераскочыўшы плот, тузануў палку знутры, і мы зайшлі ў двор. Хоць ужо настала ноч, пры месяцовым святле было бачна, што бур’ян парос між камянямі, а дзікая герань ад муравых сценак палезла па прыступках.

Тады Манол упершыню за гэтую ноч паскардзіўся:

—   Дом руйнуецца, няма каму за ім глядзець. Дом без жанчыны — гэта не дом.

І ў гэты час зноў здалёк пачуліся гукі звона манастырскай званіцы «Святога Іллі». Ігумен біў у звон, бо тут баяцца самага позняга часу, дык царкоўны звон павінен асвячаць ноч. Іначай горцы могуць не дачакацца, як прапяюць першыя пеўні.

А Манол спыніўся на двары і ўгледзеўся на месяц. Я заўважыў, што ён усміхаецца.

—   Гэтыя гукі звона, нібы голас чалавека, — прамовіў ён. — І нават калі будзеш ляжаць у сваёй пасцелі, пачуўшы яго, будзеш ведаць, колькі часу і якая пара года. Узімку заснежаны язык ударае коратка і глуха і не гучыць працягла — быццам трэснуты. Вясною, калі дзьме цёплы вецер, гучыць адрывісты і трывожны звон. Калі дзьме паўночны вецер, гукі звону чуюцца здалёк і таксама з нотамі трывогі, але вясновая трывога — яна іншая. Зазімкам звон далятае чыстым і свежым, як крынічная вада. І ўдзень, і ўначы голас звона разносіцца над гарамі. Найпрыгажэй гучыць ён апоўначы — удзень ягоныя гукі глушацца іншымі галасамі. Калі ж ударыць апошні раз, чуецца слабенькае, дрыготкае пастукванне — нібыта звон хоча яшчэ пазваніць.

І калі ён сціх, а ў святле месяца яшчэ дрыжаў гул звона, пачулася злавеснае і страхатлівае выццё сабакі, якое заглушала сярэбраныя гукі. Выццё падхапіў другі сабака, і так яны вылі, такога смяротнага суму наганяла сабачае выццё, што ў людзей валасы падымаліся дыбам і холадам працягвала спіну. І трэці сабака азваўся, яшчэ больш пранізліва і жахліва, дык месяц спахмурнеў і пачаў свяціць халодным святлом, як мёртвы.

Манол скрыгатнуў зубамі і прыгарнуў за плячук Мірчу, які скурчыўся пад яго чырвонай накідкай.

— Чорная дзірка, — прамовіў Манол.

Так называлі чорную і глыбокую яму— ці то быў калодзеж, ці пячора — уверсе над сялом, без промня святла і без дна. Туды скідалі шалёных альбо злых сабак, ці проста сабак, а клятыя жывёліны, разумеючы, што іх кінулі на загубу, вылі і бударажылі ўсе тры сялы.

— Ці чуеш, — ціха гаварыў Манол, — ці чуеш: гэта вые Белча, a гэта Ваўчан, а вось Меча? Вось зноў азваўся Ваўчан!

Так звалі трох сабак Сеўдзінага мужыка, якія сёння яшчэ гойсалі каля нас. Таму я не паверыў і сказаў пра гэта Манолу, а той адказаў:

— Калі ж яна паспела гэта зрабіць? Ці ёй хто дапамог?.. Ды і сама яна магла гэта зрабіць. He жанчына яна, а проста д’ябал.

І перахрысціўся. Узышлі па прыступках і хутка зайшлі ў дом, нібы гнала нас безнадзейнае выццё. А ў сярэдзіне на нас дыхнула магільным холадам, бо ўсю зіму дом не абаграваўся. Манол, не марудзячы, распаліў агонь, і калі дровы разгарэліся, сэрцы нашы супакоіліся, таму што агонь не толькі асвятляе дом, але і асвячае ўсё, агнём праганяючы нячыстую сілу, калі забярэцца ў дом.

— Тата, — запытаў Мірча, — чаму ты не спусцішся ў Цёмную дзірку, каб вызваліць сабачкаў?

— Сынок, — адказаў яму Манол, — ёсць пячоры, куды не можа спусціцца нават і твой бацька. А кажуць, што Цёмная дзірка вядзе да ніжняй зямлі, і сабакі выюць таму, што бачаць там жахлівыя рэчы.

— Ведаю, што калі б ты захацеў, дык спусціўся б, — адказаў хлопчык.

— Схадзі ў пуню ды прынясі сена зрабіць пасцелі, — загадаў яму бацька.

Манолаў дом быў вялікі, на два паверхі, з акном і ачагом з комінам. Бальшыня дамоў былі аднапавярховымі, з адным пакоем для жывёлы і людзей, агонь разводзіўся ў цэнтры пакоя, а дым выходзіў праз адтуліну ў столі.

Манол паднёс да агню лучыну і падпаліў яе. Вецер дзьмуў з усіх бакоў, дык ён круціў лучынай як ражном, каб ухіліцца ад полымя ды не апячыся. 3 лучыны капала запаленая смала і гарэла дробнымі зярнятамі ў попеле, як ладан. Калі лучына супакоілася, Манол падаў яе Мірчы, сказаўшы:

—   Уважліва зачыняй дзверы, каб не прышчаміў каго-небудзь з тых, хто бадзяецца сярод начы.

Бо надта не верыў, што гукі звона выгналі ўсё нячыстае з гор.

Мірча выйшаў, а Манол другі раз паскардзіўся гэтай ноччу:

—   Даруй мне, ойча, што не магу прыняць цябе, як належыць, бо мой дом стаіць без жанчыны. Аўчарова ж хата без жанчыны — гэта як звон без языка.

І павярнуў галаву набок. А там, у промнях агню, прабліснулі сярэбраныя Манолавы бомы.

Прайшлі чуткі, што Манол знайшоў у глыбокай пячоры сярэбраны скарб. А там на кожнай манеце была выгравіравана выява Арфея, таго спевака, што ўціхамірваў ігрой на дудцы львоў і тыранаў, а потым спускаўся да ніжняй зямлі па Цёмнай дзірцы. Іншыя распавядалі, што на манетах былі выявы людзей, якія кахаліся. Казалі таксама, што Манолаў пасаджоны бацька, гайдук Караманол, пакінуў свайму выхаванцу дзве торбы сярэбраных акчаў. Як бы там не было, Манол аддаў серабро на тое, каб яму ў Неўракопе выплавілі бомы. І серабра было больш, як медзі. Важылі пяцьдзесят бомаў дзвесце фунтаў, а сто фунтаў серабра было ў сплаве.

Манолавы бомы людзі ніколі не чаплялі на вароты загонаў для козаў і авечак. Казалі, што Манол збіраўся выгадаваць статак з пяццюдзесяццю рагатымі казламі на чале і тады ўжо дастане свае бомы. А такія статкі былі толькі ў юрукаў, чые авечкі былі агульныя, і ў Сулеймана-агі. Атрымлівалася, што навакольныя лясы ніколі не пачуюць Манолавых бомаў.

Манол устаў ды падышоў да сваіх бомаў. Яны стаялі каля сцяны, выстраеныя ў чатыры рады. У кожным радзе па ІЗбомаў, упарадкаваныя ад першага голасу да апошняга. Дзве акораныя піхтавыя вершалінкі з сукамі былі пастаўлены воддаль адна ад адной, чатыры пруты ляжалі на сучках, а на прутах віселі бомы. І водбліскі агню бегалі па іх, але яны заставаліся нямымі.

Манол пачаў пазногцем пастукваць па бомах. Яны праз усю зіму маўчалі, дык азваліся стоена і радасна, як аўчарова маладзіца, што сустракае чалавека свайго. Галасы іх былі сапраўды сярэбраныя.

Прыслухаўшыся, я зразумеў, што Манол настройвае бомы так, каб яны гралі мелодыю песні: «Я белая, белая, юнача, увесь свет

асвяціла...». Потым Манол узяў дзвюма рукамі піхтавыя вершалінкі, на якіх былі начэплены бомы, і пачаў іх трэсці. І ўсё мацней і мацней трос, пакуль увесь дом не ператварыўся ў званіцу.

Сярэбранымі вадаспадамі залілі мяне галасы бомаў, я не мог перавесці дух, і сярэбраныя воды пераліваліся праз мяне, і занеслі туды, дзе ўсё чорнае і дрэннае. І я застаўся перад бомамі голы і чысты, як немаўля. І гэтай ноччу я дайшоў да сэнсу казкі пра звон, які рабіў свайго гаспадара з кожны ударам языка на год маладзейшым.

He памятаю, калі Манол перастаў званіць. Ён стаяў да мяне спінаю, апусціўшы рукі, я ўжо стаяў на нагах тварам да яго.

І ў пакоях наверсе насіліся гукі адзвінелых галасоў.

Манол сказаў:

— Гэтыя бомы вы павінны размясціць у сваіх цэрквах.

Мірча зайшоў з ахапкам сена, не зачыніўшы за сабой дзверы — напэўна, забыўся пра нячыстую сілу. І бачыў я на ягоным твары слёзы, дык выцер і свае вочы. Павярнуўся Манол, і я ўбачыў, што ягоны твар нагадвае выраз твару ў той час, калі ён глядзеў на Еліцу.

—   Адзін званок надтрэснуў, — сказаў Манол, — другі не настроены на свой голас, і ўся песня працячэ ў зямлю.

Я зразумеў, што гаворка ідзе не толькі пра бомы.

Нарэшце мы паселі да нізкага круглага століка — сафры, — накрытага тым, што Манол дастаў са свае торбы. Манол у трэці раз паскардзіўся за гэтую ноч:

—   Круглая і малая мая сафра, мала людзей збірае. І мала маіх сядае ўскрай яе. Я душу сваю аддаў бы за вялікую і шырокую трапезу, для многіх сыноў і дачок.

Нарэшце, перахрысціўшы столік, Манол сабраў крошкі з хусціны дый кінуў іх у агонь. І сказаў свайму сыну:

—   Сынок, ідзі і прынясі мне з торбы той куфэрак, што пахне свежай хвояй.

Хлопчык прынёс куфэрак, Манол паклаў яго на столік, сказаўшы:

— Сынок, укленчы насупроць мяне. У гэтай шкатулцы ляжаць косці тваёй маці.

Хлопчык і не збянтэжыўся, таму што з таго часу, як пачуў выццё сабак і галасы бомаў, паводзіў сябе ціха і мірна, як птушаня перад бурай.

А Манол яму кажа:

— А ці ведаеш, чаму мы туркаў называем паганцамі?

— He, не ведаю, — адказаў Мірча.

— Ёсць такія страшныя, касматыя людзі, з адным вокам пасярод ілба. Вось яны і ёсць паганцы. Добра, што Гасподзь пускае іх на зямлю толькі два тыдні — тыдзень перад Калядамі і тыдзень пасля Калядаў. Яны ядуць чалавечыну. Karo напаткаюць, таго і ядуць. Але бывае яшчэ страшней. Іншым разам схопяць каго-небудзь і прымушаюць есці разам з імі чалавечыну. І той робіцца, як і яны, паганцам. Можна глядзець на яго з усіх бакоў, а не распазнаеш, ён выглядае, як усе людзі. У яго і жонка ёсць, і дзеці, і хата, і поле, ён сее і збірае ўраджай. Толькі авечак не можа гадаваць. Глядзець авечак можа толькі чысты чалавек. Святы цар Давід быў аўчаром, ён ахоўваў нас ад паганцаў. Анёлы перш за ўсё аўчарам сказалі, што нарадзіўся Хрыстос. Ды і самі мы баронімся зёлкамі ды нажамі. А такі чалавек, калі надыдзе прызначаны тыдзень, уначы ператвараецца ў паганца і есць людзей. Ён можа з’есці і бацьку свайго, і дзяцей.

— Тата, — запытаўся Мірча, — але ж туркі, калі яны паганцы, чаму ядуць людзей круглы год? Чаму не канчаецца іхні тыдзень?

— Скончыцца. Можа, ягоны канец ужо блізка. Хто даў ім уладу, той можа яе і забраць. Слухай далей. Туркі, як яны паганцы, іншым разам, схапіўшы чалавека, прымушаюць яго рабіцца такім, як яны — каб і той еў хрысціян. І найбольш любяць ператвараць у паганцаў тых, якіх самі з’есці не могуць.

Мірча хацеў яму нешта сказаць, але Манол узняў руку і казаў далей:

— Трыццаць гадоў таму, калі я быў хлапчуком, як ты, у нашы сёлы прыйшлі туркі-паганцы. Пачалі збіраць дзяцей, каб навучыць есці людзей, завезці іх на сваю зямлю, зрабіць іх янычарамі — так завуцца тыя паганцы. Плакалі малыя і вялікія. Адна маці кінула сваё дзіця ў калодзеж. Я быў сірата, у мяне нікога не было, хто мог бы кінуць мяне ў калодзеж альбо распавесці мне пра паганцаў, як я табе зараз распавядаю... Мяне гадаваў дзядуля Галушка. У яго было тады двое дзяцей — Дабрын і Страхін. І я быў у яго за сына, але тыя былі народжаныя ад яго. І маці іх была жывая, ты не памятаеш яе. Дзед Галушка аддаў паганцам свайго другога сына Страхіна. А мяне схаваў, бо пра мяне больш не было каму клапаціцца. Калі б мяне аддаў, цяпер я мог бы вярнуцца ў даліну, каб шукаць новых дзяцей для паганцаў. Як яны гэта робяць, не ведаю, але той, хто пакаштуе з імі чалавечага мяса, ужо не адвыкне — напэўна, кожны чалавек ёсць звер.

— А можа, і не па дзяцей яны ідуць, — сказаў Мірча.

— Дай Божа, — цяжка прамовіў Манол. — Аднак, напэўна, таму ідуць, што вядуць вялікую вайну і паганцы ў іх канчаюцца. Забралі ў нас усё. Засталося забраць нашых дзяцей. Цяпер слухай і больш нічога не гавары. У мяне двое сыноў— ты і твой старэйшы брат Мамчыл. Па закону, калі будуць браць у янычары, я павінен аддаць

аднаго з вас. Мамчыл гадамі ўжо вялікі, застаецца аддаць цябе. Але я цябе не аддам.

— Я і сам не дамся, — азваўся хлопчык. — Нават, калі мяне схопяць, я не стану паганцам.

— Маўчы, — строга перапыніў яго Манол. — Ты яшчэ зусім малы і не ведаеш нораваў паганцаў. І ніхто з нас не ведае смаку чалавечага мяса. Можа, яно і надта смачнае. Галоўнае, яго не трэба каштаваць. Тры рэчы хачу, каб ты выканаў, не чатыры, але цяжкія для тваіх дзіцячых плечыкаў. Але ці бачыў ты ў лесе, як пры агромністай піхце, што і ў два абхваты не абдымеш, іншы раз расце маладое дрэўца таўшчынёй з тваю ручку? А як узнімеш галаву ўгору, бачыш, што вершаліны іхнія ў небе роўныя. Такім дрэўцам павінен быць ты і ўзняцца высока-высока, хоць і невялікія твае гады.

— Паганцам я ніколі не стану, — ціха і ўпарта паўтарыў хлопчык.

— Тры бацькоўскія даручэнні маю да цябе і хачу, каб ты пакляўся, што выканаеш іх. Калі цябе туркі не схопяць, ты пра іх забудзешся. Аднак ніхто не ведае шляхоў Божых. Дык слухай жа! Калі цябе схопяцьтуркі, калі цябе павядуць, выходзячы з даліны, вы мусіце прайсці па Сулейманавым мосце. Першы мой табе наказ — калі пойдзеце па мосце, звязаны-нязвязаны, ты павінен скочыць у паток. Вада цябе панясе. Можа, ты ўтопішся, можа, вада цябе выкіне на бераг жывым, аднак ніхто цябе не знойдзе ні жывым, ні мёртвым, таму што берагам ракі няма дарогі. Запомніў?

— Запомніў, татка, — сказаў Мірча.

Манол памаўчаў перад тым, як выказаць свой другі наказ:

— Другі мой наказ у тым, што калі не зможаш кінуцца з моста, калі дойдзеш да Мілага Госпада, спыніся і павярніся назад. Як быццам, хочаш пабачыць у астатні раз Эліндзені. Павярніся так, каб твае грудзі былі насупроць каменных крыжоў. Я буду схаваны сярод магіл і ўцэлю табе проста ў сэрца. Каб стаяў і не варушыўся.

— Але ж ці зможаш ты ўцячы? — запытаўся Мірча.

— Са мною побач лес. Калі мяне і дагоняць, дык іх будзе двоетрое. Я іх у ахвяру табе прынясу.

— А які трэці наказ? — запытаўся хлопчык.

— Трэці мой наказ такі: калі не скочыш з моста і калі цябе не заб'юць наверсе Мілага Госпада, як толькі звузіцца дарога пад Дзявіцай, скоч у прадонне. Там людзі могуць хадзіць толькі адзін за адным. Калі зможаш, тузані каго-небудзь за сабой. Вада можа цябе пацягнуць і выцягнуць жывым. Мая рука можа ўздрыгнуць, і я не траплю табе ў сэрца. Але з прорвы жывым ты не выберашся. Там калісьці скінулася адна дзяўчынка, таму скалу тую называюць Дзя-

віца. Калі ўжо змагла скінуцца жанчынка, дык што застаецца табе? Вось такія тры мае бацькоўскія наказы. Ты чуў, сынок?

— Чуў, тата, — адказаў хлопчык.

— А цяпер пакляніся, — сказаў Манол. — Пакляніся над касцямі сваёй маці і перад гэтым нажом.

І Манол дастаў шырокі нож, якім раскапаў магілу, выцер яго аб сваю накідку і паклаў на куфэрак. А калі хлопчык адкрыў рот, перапыніў яго, сказаўшы:

— Пачакай!

І звярнуўся да мяне:

— Ойча, ты ж, пэўна, нясеш у сваёй торбе свяшчэнныя кнігі? Дастань адну, каб клятва была мацнейшай.

Я адказаў яму:

— Так, нясу, але толькі са Старога Запавету. І Саламонаў Эклезіяст нясу.

— Нічога, — кажа Манол, — ён жа, пэўна, быў хрысціянінам.

— Цар Саламон жыў яшчэ да нараджэння Хрыстова.

— Усё роўна. Галоўнае, што ён не быў туркам.

І я паклаў кнігу мудрага цара на куфэрак з касцямі, каля нажа, і Мірча пакляўся над касцямі, перад нажом і Эклезіястам, паўтараючы слова ў слова тое, што перад тым казаў ягоны бацька. Я стаяў каля іх бездапаможны, і мне ўсё яшчэ здавалася, што сам я немаўля. Мірча здаваўся мне старэйшым за мяне.

Нарэшце ягоны бацька ўзняў руку ды пагладзіў яго па схіленай галаве ўпершыню, як мы сустрэліся.

Мы доўга маўчалі пасля таго, як хлопчык скончыў сваю клятву, і зноў чулі выццё сабак. Манол павярнуўся назад і глуха прамовіў:

— Маўчыце, праклятыя душы. Як прыйдуць чароды, я кіну вам адну ялавую авечку.

А калі адчулі, што не можам заснуць, Манол сказаў мне:

— Ойча, пачытай што-небудзь.

І я пачаў капацца ў торбе.

— He, пачытай з гэтае кнігі, — кажа Манол, паказаўшы на Эклезіяста. — Хай ведае Мірча, над чым кляўся.

І ў святле агню я пачаў чытаць Саламонаў Эклезіяст:

«Мітусня мітуснёвая, усё ёсць мітусня... Якая карысць чалавеку ад усіх ягоных намаганняў, які працуе пад сонцам? Адно пакаленне адыходзіць, другое прыходзіць. А зямля стаіць вечна...

Вока не задавальняецца бачаннем, як і вуха не задавальняецца слуханнем. Тое, што ўжо адбылося, гэта яшчэ збудзецца. І няма нічога новага пад сонцам...».

Гэтак чытаў я Эклезіяста, радок за радком, і з напружаннем чуў, як праз сон, выццё сабак, пакуль нарэшце мне пачулася, як звон манастыра адзвоньвае ранішнюю малітву. І змоўк. Нічога не сказаў і Манол.

А калі паглядзеў у акно, ноч за ім мне бачылася чорнай, але як устаў і прыгледзеўся, убачыў — вось нараджаецца святло і надыходзіць новы дзень.

Урывак сёмы

Я прачнуўся і, паглядзеўшы ў акно, убачыў толькі вершаліны дрэў. Пазіраў на іх не толькі таму, што быў на другім паверсе канака, але і таму, што быў на схіле, які спускаўся ўніз. Зямлі не было відаць — толькі вершаліны дрэў. Адна-адзіная светлая паляна зелянела высока ўгары. Насупроць узвышаліся горы, і яны да самага верху былі залесеныя.

Вярнуўся і зноў лёг у сваю пасцель. Вершалінь.' бліжэйшых дрэў цяпер размываліся ў падножжы гор. Аднак адна піхта вылучалася вышынёй і акрэслівалася на небе. А неба святлелася.

Я быў жывы. Пачынаўся новы дзень.

Мне стала смешна з маіх начных страхаў. Я ўспомніў, як прыслухоўваўся, каб пачуць нешта з суседняга пакоя, — не таму, што Караібрагім распарадзіўся, каб я падслухоўваў, а таму, што дрыжаў за сваю шкуру.

Я глядзеў на горы, пакуль яны не пачырванелі ад усходу сонца, — але не светлай чырванню, што асяняе светлыя вяршыні Альпаў. Гэтыя горы паступова сталі чырвонымі, як перагрэтая чарапіца, крыху зеленаватымі, таму што знізу прабіваўся цёмна-зялёны колер лясоў.

Я ўстаў і спусціўся на двор. Выйшаў з канака. Жанчына плюхала з вядра сярэбраную ваду і рыхтавалася падмесці брукаванку. Пахла смалой, вільгаццю і холадам.

Перада мной квітнела маладое чарэшневае дрэўца. Унізе на раўніне ўжо чырванелі чарэшні, а тут раскрыліся белыя кветкі. Ці то дождж прайшоў, ці то была раса, не ведаю, але ўсё дрэва было ў кроплях. Ціхі вецер пагойдваў яго. І кроплі блішчалі. To адна паблісквала, то другая, з рознымі яркімі адценнямі, з усімі колерамі вясёлкі — нібыты чарэшня была ахінутая накідкай, абшытай маністамі. Кропляў было сотні, і сотні іскраў успыхвалі і гаслі на дрэве.

Я прыгледзеўся да адной кроплі. Яна дрыжала, пералівалася, трапятала, быццам баялася, што не адарвецца і не ўпадзе ўніз.

Я быў як зачараваны, як рыбак, які ў вадзе бачыць, што свеціцца жэмчуг. Міжвольна падышоў да дрэва. Зіхаценне знікла. Дрэва зрабілася шэрым. Я глядзеў на яго супраць сонца, і як толькі змяніў сваё месца, яно схавала ад мяне сваю цноту...

«Дурань! — горка пасмяяуўся я сам з сябе. — Ці не разумееш, што не трэба набліжацца? І нельга чапаць! Назірай з боку, дурань!»

Падышоў да дрэўца, узяўся за тонкі ягоны стволік і патрос. Пасыпаліся буйныя кроплі проста мне за каўнер. Заплюшчыў вочы і ўзняў рукі. Халодныя кроплі сцякалі па маіх вейках. Было добра.

Я адхіліўся і паглядзеў на дрэва. 3 яго яшчэ падалі кроплі і белыя пялёсткі кветак. Прыляцелі пчолы — яны іх абсыпалі ўніз.

Раптам пацягнула пахам нейкіх дзіўных зёлак. Я азірнуўся. Жанчына падмятала брукаванку мятлой, толькі што звязанай з зялёнага пруткага бур’яну. Свежая трава пакідала на плітах сляды, узнімала лёгкі пыл і ап’яняльны, цудоўны водар.

Тады я ўбачыў белыя ногі жанчыны, якая нагіналася спінаю да мяне. Яе твару не было відаць. І ў мяне ўзнялося такое жаданне, я так адчуў цеплыню яе скуры, яе валасоў, яе подыху, змешанага з водарам травы, гэтак зажадаў яе, што ледзь не заплакаў. Гэта быў другі чалавек, жанчына, што была за два крокі ад мяне.

Я адчуў, што ў маім горле клякоча хрыпценне, а ў грудзях нешта гыркае. Павярнуўся і пабег.

Калі ўвайшоў ва ўнутраны двор, адна прыслужніца наблізілася да мяне і сказала:

— Хадзем, гаспадыня цябе кліча.

Ледзьве падступіўшыся да лесвіцы ўслед за ёй, я пачуў глухія стогны, нібы чалавека катуюць. Ад перапуду ажно спацеў. А як уздымаліся ўгору, стогны пачуліся выразней, і я зразумеў, што стогне жанчына.

На верандзе сядзела на нізкім крэсліцы мажная жанчына і нешта пляла вялікімі кручкамі і ніткамі з чырвонай і жоўтай пражы.

І вяршыні гор, што бачыліся праз крону платана, былі жоўта-чырвоныя. Жанчына была апранута сапраўды як гаспадыня.

Але як ёй пасавала шаўковае адзенне! Ах, якая ж мажная была Гюльфія! Шоўк абцягваў яе сцёгны, усё адно як на іх былі накінутыя выкручастыя кумпякі фламандскага каня яе мужа. Спераду яна выпіналася так, быццам трымала за пазухай дзве торбы мукі. У яе быў круглы твар, непакрыты, без броваў, як у многіх поўных жанчын, узрост немагчыма было вызначыць, бо тлушч нацягваў і льсніў яе скуру. Яе вочы блішчалі, вусны смяяліся, шчокі чырванеліся. Мне здавалася, што, калі выхапіць у яе адзін з круч-

коў ды ўкалоць у шчаку, па ёй пацячэ чырвоны струменьчык, як з прабітага мяха з віном. Нешта ў ёй напірала і надзімала, дзе толькі можна. Напэўна, была не надта старая. Вось такая была Гюльфія.

Яна зірнула на мяне імгненне-другое сваімі невялікімі чорнымі вачамі, а вусны яе ўсё смяяліся, быццам думала пра нешта вясёлае і рыхтавалася мне гэта сказаць. У гэты час зноў пачуліся цяжкія стогны. Я павярнуўся — Гюльфія стаяла на балконе — і ў адчыненыя дзверы перад ёю ўбачыў, што там на пасцелі ляжыць жанчына з адкінутай набок галавой. Блішчэлі мокрыя яе валасы. Чырвонае пакрывала ў яе на жываце варушылася і ўгіналася, быццам пад яго запіхалі катоў, якім хацелася выбрацца на святло.

— He бойся, раджай, — пачуўся голас Гюльфіі.

Мабыць, я не выглядаў надта добра, таму што яна пачала смяяцца. У яе быў чысты жаночы голас і звонкі смех.

— Вы, мужчыны, лёгка робіце дзяцей, але вам страшна глядзець, як яны нараджаюцца.

І, паглядзеўшы на маладзіцу, якая прывяла мяне на балкон, гукнула да яе:

— Гэй, чаго падслухоўваеш? І цябе гэта чакае. Ці я не бачу? Бяжы на кухню і прынясі самае лепшае, што знойдзеш.

Гэтак выказвалі пашану да слуг — падаваць ім ежу, — бо заўсёды былі галодныя. Гюльфія прымала мяне за слугу. І адкрыта сказала:

— Я хачу нешта запытацца ў цябе пра твайго пана.

Па сутнасці я і быў слуга, чаго яна мяне злуе?

— Пра якога пана пытаеш? — кажу ёй. — У мяне няма пана.

Яна глядзела на мяне ўжо без усмешкі, строга і, можа, нават з дакорам.

— Як цябе завуць? — спытала яна ў мяне. — Я Гюльфія, жонка Сулеймана-агі.

— Я Абдулах.

— Чый ты?

— Калі я скажу імя свайго бацькі, значыць, скажу пра многія рэчы, пра якія мне не хочацца ўспамінаць.

— Чаму?

— Калі я знік у бітве пад Кандзіяй, мае сябры прапаноўвалі за мяне гэтулькі золата, колькі важыць маё цела разам з бранёй і зброяй. Ці ёсць столькі золата ва ўсіх вашых гарах? Яны думалі, што я загінуў.

— А чаму не дадуць за тваё жывое цела хаця б палову? І сам султан не адкінуў бы дваццаць тысяч чырвонцаў.

— Няма мне шляху назад. Мая кроў цячэ ў жылах французскага караля. Як я магу вярнуцца ў чалме?

Чаму я гаварыў ёй гэтыя рэчы? Хіба шукаў у яе павагі? У гэтай тоўстай, блішчастай ад поту турчанкі?

Гюльфія глядзела на мяне задумліва.

— Табе нічога не каштуе хлусіць, — сказала яна. — Але нічагусенькі. Ты можаш сказаць, што ты сам кароль франкаў. Што табе значыць? Аднак я думаю, што ты гаворыш праўду. Хадзі, сядзь перада мной на гэтае вось крэсліца.

і ўсё гэтак глядзела на мяне, калі я падсеў да яе.

— Усё роўна, ці давалі за цябе дваццаць вялікіх каліт з золатам. Але ж ты не маеш ніводнай?

У гэты час служанка прынесла місу з кіслым малаком, талерку плову, мядовае варэнне і жбан чырвонага шчарбету.

— Еш і пі, — прапанавала мне Гюльфія. — Гэта ядуць у нас і слугі і гаспадары.

Сама працягнула руку і пачала есці адну за адной дробныя ягады з варэння, беручы сваімі ружовымі губкамі.

Я не адчуваў ніякай перашкоды паміж намі. Быццам нас звязвала нейкая таямніца. Мне здавалася, што мы выраслі разам.

— Чаму ты столькі ясі? — спытаў я ў яе.

— Толькі гэтая ўцеха засталася мне, — сказала яна і захіхікала. Потым нахілілася да мяне і ціха дадала: — Вось ён, пра яго і хацела ў цябе запытацца.

І на шчоках у яе выступілі чырвоныя плямы.

Я павярнуўся. Да нас ішлі Караібрагім і мясцовы хаджа Хасан. Завярнулі на балкон і паселі каля агароджы, якая месцілася пад прамым вуглом ад мяне. А калі ўбачыў замглёны погляд, якім таўстуха сачыла за Караібрагімам, мне стала смешна. Уявіў сабе яе голай побач з сухім і як выціснутым Караібрагімам.

— Албанец ён, — сказаў я. — Я не бачыў, каб ён паглядаў на жанчыну, але, як убачыць тоўстую кабылку, круціць галавой.

Яна ўжо ачомалася і ківала галавой:

— Нядобра смяяцца з мяне.

Яна не выглядала надта пакрыўджанай. І ў мяне смех прайшоў, калі я падумаў, што Караібрагім прыйшоў падслухаць, пра што я гавару з жонкай Сулеймана-агі. Калі я здольны быць здраднікам у яго карысць, дык ці не магу здрадзіць і яму самому?

Бачыў я, што хаджа трымае ў руках нейкія лісткі, і пачуў, што ён гаворыць.

— У Прасойне ёсць 156корчмаў, з іх толькі тры прававерныя і 15 удоў. У Заградзе 123 карчмы, з іх тры прававерныя і 21 удава. У Подвісе ЮЭкорчмаў, ніводная не належыць прававерным, і 7удоў. У трох сёлах шэсцьсот мужчын ад васемнаццаці да шасцідзесяці гадоў, якія могуць начапіць на пояс нож.

Хаджа распавядаў Караібрагіму пра даліну Эліндзені.

Гюльфія прамовіла:

— Янычар прыйшоў паглядзець суд агі.

Яна гаварыла так пра свайго чалавека — агу.

— Ён не янычар, — сказаў я. — Спахія ён, албанец.

Яна пакруціла галавой:

— Ага даведаўся, што янычар. He прызнаецца ён. А можа, ён і албанец.

Напраўду, Караібрагім абапёрся на парэнчы балкона і ці то слухаў, што казаў хаджа, ці глядзеў уніз. А хаджа распавядаў:

— Людзі тут сеяць жыта, авёс, ячмень і крыху сачавіцы. Косяць лугі на сена для жывёлы. Жанчыны прадуць крыху льну і канопляў. Ёсць і многа пчолаў, на мёд. Але без авечак не маглі б пражыць. Сулейман-ага, сын Дауда, мае 7300 галоўавечак, сяляне каля 7500...

Я пераставіў крэсліца і таксама паглядзеў з балкона на двор. Мяне не бянтэжыла, што не надта ветліва сядзець спінаю да Гюльфіі.

На двары, каля агромністага платана сядзеў на стракатым дыване Сулейман-ага. Каля яго сядзеў ягоны пісар з алавянай чарнільніцай, трымаючы пяро і паперу на каленях. Перад агой стаялі спінамі да мяне чатыры чалавекі. Даляцеў прыглушаны голас аднаго са звязанамі рукамі:

— Я сын Уражу, прыстава...

— Усе мы сыны Алаха, — абыякава прамовіў Сулейман-ага.

— Кажаш так, бо ў цябе няма сыноў, — гэтак жа прыглушана адказаў чалавек.

— Можа, і таму, не ведаю. Аднак лепш быць без сына, чым мець такіх сыноў, як ты.

Гюльфія заварушылася. І яна з пыхценнем перасунулася з крэсліцам і нахілілася з балкона.

— Я бяздзетная, — ціха мовіла яна.

— За што яго судзіць? — запытаўся я.

— Зачапіў дзяўчыну на возеры. Сказаў ёй брыдкае слова, хацеў забраць у яе з-за пазухі букецік. Вунь там яна, пад паветкай, плача на плячы ў свайго бацькі.

Я ўзняў галаву і ўбачыў групу людзей па той бок платана. Убачыў і Караібрагіма, і хаджу над імі. Хаджа гаварыў:

— Людзі тут не багатыя, але не наракаюць на лёс. і не зайздросцяць іншым за іх багацце. He скардзяцца, не праклінаюць Бога. Сухмень, голад, смерць — калі будзеш наракаць на гэта, табе адкажуць: Божая справа. Калі ім усміхнецца шчасце, першым чынам яны павінны зрабіць добрую справу — збудаваць чашму, мост, капліцу...

Караібрагім бясстрасна слухаў хаджу і глядзеў у двор. Я сказаў Гюльфіі, кіўнуўшы на Караібрагіма:

— Кроў святога Бекташа вылечвае бяздзетнасць.

Святы Бекташ быў святым янычараў.

Яна дакорліва пахітала галавой, не зірнуўшы на мяне. Глядзела зверху ў двор.

Паглядзеў туды і я. Двое стражнікаў валаклі па зямлі хлопца. Спачатку ён біўся галавой моўчкі, але як апынуўся пад цёмным сугарэннем варот, пачаў крычаць.

— На што яго асудзілі?

— Яго засунуць у мех і кінуць у вадаспад, які знаходзіцца за канакам.

— Яго заб’юць? За тое, што памацаў дзеўку за пазухай?

Гюльфія спакойна пазірала на мяне знізу. Як яна ўзняла галаву, шыя яе не віднелася і бародка была падобная на сэрца.

— Тут гэтак. Ёсць толькі чатыры пакаранні. За паганае слова і замах скідаюць з абрыву. За крадзеж — вешаюць вунь на тым платане. За разбой — расстрэльваюць на паляне насупроць. Калі жывёла залезе ў шкоду — забіваюць жывёліну, а яе гаспадару даюць дваццаць палак па пятах...

І сам я ў свой час быў дваранінам, і я судзіў. Але гэты суд мяне ўскалыхнуў. Глядзець на ўсё гэта ўжо не было сілы. Адсунуў крэсліца і пачаў слухаць галасы, якія даляталі з двара, голас хаджы перад Караібрагімам.

— Каб былі хлеб ды соль, а іншае знойдзецца, як гавораць тутэйшыя сяляне, — гаварыў хаджа. — І яшчэ — як бы ты не напхаў бруха, яно яшчэ патрабуе. Аўчары вельмі любяць прыгожае. Толькі не лезуць са скуры, каб набыць багацце. He прадаюць душу сваю за грошы і ніколі не хлусяць. Крадуць толькі авечак у суседа, але, як кожны крадзе ў іншага, урэшце маюць па столькі ж авечак, як і было. A больш спадзяюцца на Бога і на свае рукі.

Прыемны жаночы голас прымусіў мяне абярнуцца:

— Гаспадынька, гаспадынька!..

Ззаду ў мяне бясшумна з’явілася маладая жанчына ў сялянскім адзенні, босая і з русявымі валасамі. Гэта была Сеўда.

У Сеўды быў зусім малады тварык, тварык дзяўчыны, але ўжо з прыкметамі саспявання. Калі б мне сказалі, я не паверыў бы. A насуперак яе маладосці, у ёй было нешта такое, што падбівала кожнага мужчыну думаць, што ён можа атрымаць ад яе ўсё, чаго толькі душа пажадае, ды яшчэ і застанецца.

Гюльфія абярнулася:

— Чаго табе, даражэнькая?

— Я чула, што да цябе прыйшло шмат гасцей, дык падумала, што ты чакаеш, каб хто дапамог нешта прыгатаваць. Я адна, дык калі хочаш, я прыйду ў канак.

— Ведаю, ведаю, што ты шукаеш. Ідзі да Стокі, вунь яна там, раджае, будзь каля яе, потым убачымся.

Па прыступках на тэрасу ўзбег Дэльё, целаахоўнік Сулейманаагі. Хадзіў хістаючыся, дык дошкі пад яго нагамі рыпелі. Шытая серабром безрукаўка была расхрыстаная. Ягоны чырвоны пояс расшпіліўся і цягнуўся за ім па падлозе, валакліся і развязаныя раменьчыкі ягоных ануч. Расхрыстаны, неахайны, ён падышоў да Сеўды, укленчыў і пачаў разглядаць яе знізу ўверх бессаромнымі вачамі. Яна кінула на яго погляд, затрэслася, як сарна, убачыўшы воўка, крутанулася і ўбегла ў пакой да парадзіхі...

Я таксама назіраў за жанчынай, сеўшы каля пасцелі. І раптам змяніўся яе твар. Па ім пайшлі плямы ценяў... Яны праступалі ад самай белай плоці, узнікалі па краях вуснаў, каля носа, пад вачамі, дзе праз нейкі час з’явяцца ўпадзіны і цені і зробяць малады твар агідным і драпежным. Раптоўнае асвятленне раскрывала таямніцу будучыні.

Як быццам адчуўшы мой позірк, маладзіца павярнулася да мяне. На твары яе зніклі цёмныя плямы, цені і страшнае прароцтва. Да мяне быў павернуты чысты тварык дзяўчыны.

— Прыгожая яна, — мовіў я.

— Распусная сучка, — азвалася Гюльфія.

— Прыгожая, прыгожая... Калі ты яе ненавідзіш, дык чаму пускаеш у свой дом?

— Алах, чаму? Каб падзівіцца. Паназіраць, як мужчыны ўвіваюцца каля яе, як падлізваюцца і робяцца падобнымі на тупых аслоў. Урэшце я аддам яе замуж за самага тупога і брыдкага, каб праклінала свае маладыя гады.

Устаўшы з кукішак, Дэльё падышоў да нас.

— Як ажаніла і мяне. Гэтак жа, Гюльфія? — прамовіў ён расцягнута.

— Замаўчы, Дэльё. Мяне ты не спалохаеш.

— Чуй, Венецыянец, хіба так яны кажуць? Прыйшоў сюды малады-зялёны, а яна дала мне старую бабу. І я нічога не мог зрабіць.

--7                             .................................................

Усіх людзей агі перажаніла, ніводнага халасцяка не засталося. Стаіць каля харо дзяўчат з хлопцамі ды выглядае. Дзецюку-юнаку яна прапануе нягегліцу, жміндзе пасватае мажную і моцную дзеўку, якая будзе ўначы ганяць яго па хаце. А яна хіхікае. Чартоўка ты, Гюльфія, ты не жанчына.

Гюльфія смяялася:

— Дала табе дах над галавой, няўдзячны, пасаг тваёй жонцы. Калі не падабаецца, забі яе, Дэльё. Столькі людзей ты звёў са свету.

Ён стаяў насупраць, глядзеў на яе з цікаўнасцю і хістаўся наперад-назад з пят на пальцы. Усміхаўся, гаварыў нядбайна, не зразумець было — ці ён злосны, ці ён жартуе.

— Я табе яе вярну, Гюльфія, дальбог вярну.

— Ты завеш мяне «гаспадыня». Чаго ты прыйшоў?

— Ага сказаў, каб ты яму азвалася.

Гюльфія, не ўстаючы, пасунула сваё крэсліца і, не перастаючы вязаць — яна ні на момант не пакідала сваіх кручкоў, — гукнула з тэрасы.

— Ага, ну кажы! Што там?

Паглядзеў і я. І адразу пашкадаваў. Двое мужыкоў перакідвалі праз тоўстую галіну вяроўку з пятлёй на канцы, яшчэ двое павалілі на брукаванку няшчаснага асуджанага і прыціскалі яго каленямі.

Ага ўзняў галаву ўгору.

— Агавіха, Калінкехайваў сын пакінуў сваю нарачоную. Ці ёсць у цябе дзеўка для яго?

Гюльфія махнула сваімі пухлымі рукамі:

— Давай сюды, наверх! Ёсць, ёсць!

Сеўда кінулася ёй у ногі:

-Ты жяк маці мне, агавіха, не аддавай мяне за Шыгуна!

— Якая маці я табе, сучка! Ці ты мяне такой старой лічыш? He бойся, час твой яшчэ не надышоў.

Знізу, з-пад навеса з людзьмі, закрычала нейкая жанчына — не мог адрозніць, ці гэта быў голас дзяўчыны з парваным падолам, ці закрычала пакінутая нявеста.

Гюльфія села, на прыступках чуліся крокі.

Хаджа ўвесь час гаварыў з Караібрагімам. І цяпер, у хвіліну цішыні, я зноў пачуў ягоны голас:

— Такая даліна Эліндзені і такое яе насельніцтва. Што меў сказаць, я табе сказаў. Вось паперы са спісамі даніны, пра пашы... Калі хочаш, пытай яшчэ.

— Якімі падданымі будуць яны ў падзішаха! — усклікнуў з захапленнем Караібрагім...

Караібрагім выпрастаўся. Выпрастаўся і хаджа.

— Чаму цябе завуць сынам Велкі? — запытаўся Караібрагім.

— Дык я і ёсць сын Велкі. Усяго сорак шэсць гадоў таму мяне ўзялі хаджой. Такі быў загад, светлай памяці султана Мурада Чацвёртага, хай свяціцца імя яго. Каб можна было забіць дзяцей з Радопаў, каб потым пасеяць семя прававернай веры.

Караібрагім набліжаўся да нас. За ім ішоў хаджа.

— Ты гаворыш як ваяр. Сцісла, як я ўважаю, — сказаў Караібрагім.

— Быў у персідскім паходзе, у першай аблозе Кандзіі, і ў Венгрыі, з Сулейманам-агой.

— Кепскія ў цябе справы, хаджа.

— Сулейман-ага не дазваляе людзям змяняць сваю веру.

У Караібрагіма ўзняліся бровы.

— Так, гэтага не дазваляю, — сказаў Сулейман-ага.

Ён пераступіў апошнюю прыступку і падышоў да Гюльфіі і мяне. Я ўстаў, ён рукой паказаў, каб я зноў сеў. За ім тоўпіліся людзі.

— He дазваляю змяняць веру, таму што памакі, так клічуць балгараў-магаметан, а яны самі называюць сябе ахранамі, — таму што ахраны застаюцца ўбаку і ад балгараў, і ад туркаў. І замест таго, каб дапамагаць у распаўсюджанні прававернай веры, яны закрываюцца ў сваіх паселішчах.

— Калі ўсе горцы прымуць праўдзівую веру, не будзе каму некага тузаць.

— Калі ўсе горцы прымуць праўдзівую веру, — паўтарыў Сулейман-ага, — так і будзе.

І звярнуўся да сваёй жонкі:

— Агавіха, мы прывялі табе жаніха. Дзе нявеста?

Яго ахоўнікі выштурхнулі наперад збялелага дзецюка з вар’яцкім поглядам. Ягоныя рукі ўсё яшчэ былі звязаныя за спінай.

Гюльфія ззяла:

— Ды тут яна, у пакоі. Ну, адыдзіце. Няхай чалавек пабачыць сваю жонку.

Людзі расступіліся, і дзяцюк убачыў парадзіху, якая пачала ўжо крычаць.

— Чаго гэта яна? — збянтэжана запытаўся ён.

— Раджае, — патлумачыла Гюльфія. — Аднак жа дзеўка. Развяжыце яму рукі. Даю вам хату і пасаг. Ну, цалуй жа руку.

А няшчасны, адчуўшы, што рукі ў яго развязаныя, закрыў твар свой далонямі, каб нічога не бачыць.

Гюльфія смяялася.

— Дурань, — сказала яна яму. — А як бы табе трапілася жонкаялаўка? Ці табе хочацца кінуцца ў прорву ўслед за сынам Уражы?

У гэты час галіна, скіраваная на нас, пачала калаціцца. Тузаўся павешаны.

Хлопец упаў на калені і, прыціснуўшы твар да рукі Гюльфіі, заплакаў.

Сулейман-ага павярнуўся.

— Ці ёсць яшчэ каго судзіць?

— Мы, ага, за луг спрачаемся.

Наперад выйшлі два старыя, пасівелыя, але моцныя.

— Памятаю. Ну, дык чый луг?

— Мой, ага, — сказаў адзін.

— Мой, ага, — сказаў другі.

Сулейман-ага звярнуўся да абодвух:

— Думаў я, думаў, і не мог дадумацца, чый жа луг? Цёмная ваша справа. Толькі Алах можа ведаць, хто з вас мае рацыю. Няхай Алах вас і судзіць.

Ён звярнуўся да Дэльё:

— Дэльё, дай мне твае пістолі.

Узяўшы іх у Дэльё, сказаў:

— Вось дзве пістолі. Абедзве зараджаныя, але адна не стрэліць. Завяжам вам вочы, кожны з вас возьме пістолю, прыставіць рулю да жывата другога. Калі скамандую «страляй» — націсніце спуск. Хто застанецца жывы, ягоны будзе луг, значыць, забіты хлусіў.

Старыя стаялі ні жывыя, ні мёртвыя.

— Дэльё, завяжы ім вочы, — загадаў Сулейман-ага.

— Я адмаўляюся, — азваўся збялелы адзін са старых.

— І я адмаўляюся, — паўгарыў другі.

Сулейман-ага глядзеў на іх, трымаючы дзве пістолі.

— Сабакі, — сказаў ён, — значыць, не верыце, што Бог вызначыць вінаватага? He верыце ў боскую праўду? Ці вы абодва хлусіце? Значыць, луг не ваш. У такім разе, ён мой.

Яны не зразумелі, ці ён жартуе, ці гаворыць сур'ёзна.

Яны стаялі, апусціўшы галовы, але нарэшце ўздыхнулі з палёгкай.

— Ідзіце прэч! — сказаў ага.

Людзі адзін за адным пайшлі па лесвіцы ўніз. Жаніх астаўся каля сваёй нявесты, чакаць сваё дзіця. Караібрагім і хаджа сышлі па тэрасе. Сулейман-ага глядзеў ім услед. Хруст галіны платана заціх.

Калі Сулейман-ага сабраўся ісці, Гюльфія схапіла яго за палу фіялетавай апранахі.

— Ага, — мовіла Гюльфія, — ці ведаеш, што гэты чалавек — сваяк французскага караля?

Я быццам гарэў ад сораму. Усё было правільна, але я адчуваў сябе чалавекам, які хлусіць і пахваляецца.

Ага глядзеў на мяне больш пільна і дапытліва. Я стаяў з паніклай галавой і адчуваў, что вушы ў мяне гараць. He глянуўшы на агу, я адчуў, што ён мне паверыў.

— У маіх жылах не цячэ каралеўская кроў, — пачаў ён. — Але мае дзяды і прадзеды валодалі гэтымі гарамі і тры разы паўставалі супраць сваіх цароў. І тры разы цары аддавалі сваіх дачок замуж за іх, і тры разы пасылалі тавары з золатам і забойцаў, каб дзяды мае далі ім ключы ад гор. Мне засталася гэта даліна. імем майго прадзеда Славы называлі ўсе Радопы Славіевымі гарамі, а Дэспат назвалі ягоным тытулам. А я ўсяго толькі ага.

Слухаючы яго, я дзівіўся, што ён не хавае засмучэння ў сваім голасе. Гэта не пасавала яму.

А Гюльфія сказала:

— Ага, сёння ты ўстаў з левай нагі.

— Выгляні з тэрасы і ты ўбачыш павешанага. За крадзеж. Падыдзі да таго акна і пачуеш перадсмяротныя стогны скінутага ў прорву. За распуства. Я іх асудзіў. Каб у даліне быў мір. Я скідваю ў прорву за брыдкія словы, а хугка па гэтых сёлах будзе больш згвалтаваных жанчын, чым у лесе разбітых громам дрэў... Я страляю ў разбойніка, а хутка разбойнікаў будзе больш за сумленных людзей. Б’ю палкай за сарваны колас у полі, а хутка вытаптаныя нівы зарастуць бур’янам. Вось перад табой двое забітых. Навошта асуджаю, калі заўтра за такія справы будуць хваліць? Я — судцзя? Ці забойца?

Што я мог яму адказаць?

Ён павярнуўся і пайшоў.

Гюльфія хітала галавой.

— Цяжка яму за брата, — сказала яна. — Сулейман-ага забіў свайго роднага брата, каб у гарах быў мір. Дзеля парадку ахвяраваў братам. І цяпер, бачачы, што робіцца, яму здаецца, што ўсё было марна. Таму яму баліць. Таму гаворыць, а можа і адчувае тое, што ён — забойца.

Урывак восьмы

Ой, Мілачка, як спіш, прачынайся.

Туркі зямлю нашу заняволілі, хто стары быў, Мілка, загубілі ўсіх, маладзенькіх жа ўсіх патурэчылі.

Помні, Госпадзі, дзеля пакут сына ўвесь наш смутак і вярні нашым ворагам усё тое зло, што зрабілі нам, і яшчэ дадай ім, бо яны

смяяліся, калі мы плакалі, ды крычалі: «Дзе ваш Бог, чаму ён вас не выратуе?». А Мехмеду-пашу, Божа, зрабі так, каб у яго на вачах забілі яго сыноў, а потым хай выкалюць яму вочы, каб не бачыў больш нічога, а толькі ў думках стаяла ў яго ўсё тое праз увесь час, што правядзе ў цемры.

Бежанцы прыйшлі якраз на Перадой, на вялікае свята, калі пазначаюць на бірках — чые авечкі колькі далі малака і кожны спадзяецца за літр малака ў гэты дзень атрымаць па вядры пад восень. Атрымалі ж людзі па вядры слёз.

Упершыню за шмат гадоў пасля чорнай чумы жанчыны і дзеці не выйшлі да Плакучай скалы сустрэць сваіх мужоў, якія вярталіся з чародамі авечак з зімовых пашаў. А было ж — сустрэчы ператвараліся ў вялікую радасць, пелі валынкі, гралі жалейкі, рукі цягнуліся да торбаў з гасцінцамі. На гэты раз каля Плакучай скалы стаяў адзін Манол, выпрастаны і змрочны. Аўчары ад яго даведаліся, што іх сёлы займаюць туркі, а маці, жонкі і дзеці сядзяць па хатах у замкненых дварах, сціхлі валынкі, змоўклі жалейкі і піскулькі. Толькі званы працягвалі бомкаць, бо языкі ў іх не было каму адняць. І авечкі ішлі наперад як на пагібель.

Потым людзі, даведаўшыся, што туркі сядзяць у канаку і не варушацца, супакоіліся. Колькі надзеі неабходна чалавеку, каб сагрэць ягонае сэрца? Аднак тут жа адправілі пасланцоў, аднаго да Чэпіна і Якаруды, іншых да Смолена і Райкава, разведаць, што сталася з левай і правай рукой Крыжагор’я, калі гадзюка пасмела звіць гняздо ў ягоным сэрцы.

І вось надышоў Перадой, а на лугі не выйшлі жанчыны і дзеці, не чуваць было крыкаў і песень. Мужчыны парадкавалі загоны для авечак, хоць палова з іх заставалася ў сяле, аднак і душа другой паловы, што заставаліся з авечкамі, была там. Самыя лепшыя аўчары пасвілі авечак на самых лепшых пашах і сачылі, каб якая-небудзь трэснутая галінка не злякнула іх і не паменела ў іх малака, а не ведалі, хто будзе піць тое малако...

Тады прыбег Мірча, запыхаўшыся так, што не мог адкрыць і рота. A Манол цярпліва чакаў, калі ён загаворыць. Нарэшце хлопчык сказаў:

— Бежанцы... Ідуць з Чэпіна.

Бацька тры разы прымусіў яго паўтарыць гэта. І Манол нарэшце зразумеў, што азначаюць словы сына і што хочуць зрабіць туркі ў сяле. Ён прытуліў хлопчыка да сябе і сказаў:

— He дзяцей нашых яны хочуць зрабіць янычарамі, а ўсіх нас хочуць зрабіць янычарамі. Ну, пабачым, сынок, ці хопіць у твайго бацькі сіл зрабіць тое,.чаго хацеў ад сына.

Наўздзіў на вялікі Перадой засталіся нядоенымі авечкі. Вёдры былі пустыя, у аўчароў закасаныя рукавы, а іх вусны сталі бялейшыя ад малака, што капала з іх пальцаў.

Час надышоў. Упаў меч, які дзень і ноч вісеў над галовамі балгараў-хрысціян. Настала другое разарэнне Радопаў, таму што спачатку занявольнік абрабаваў наша царства, хоць пакінуў нам нашу веру і мову. Цяпер прыходзіць забраць і гэта, пакінуць балгарыну толькі імя, якое з часам забудзецца назусім. Збыліся чорныя прароцтвы пра палон і смерць, пра часы, калі жывыя будуць зайздросціць мёртвым.

На Млечнай паляне мы сустрэлі іх — бежанцаў з турэцкага палону. Мы стаялі на грэбені гары і не мелі сілы спусціцца да іх, а яны паціху падымаліся ўгору, патанаючы па калені у жоўтых кветках... Іх вочы і нашы быццам бачылі сон. І ім, і нам хацелася прачнуцца. Нам хацелася верыць, што ўсё гэта сон, зараз праспявае певень, і ўсё скончыцца. Але певень не крычаў, і ўсе мы працягвалі быць як у сне — палон, пажары, насілле, кроў, чуліся стогны і енкі. He могуць такія рэчы адбывацца наяве, усё гэта было сон, і ён павінен скончыцца.

І мы бачылі ўсё гэта быццам у сне, аднак сон быў прарочы. A бачылі мы перад сабой не нейкіх там незнаёмых людзей, а нашых жонак, дзяцей і бацькоў. Вунь ідзе старая — гэта маці твая, маладзіца — твая нявестка, немаўля — тваё дзіця. Няхай ты і ведаеш, што яны сядзяць у хаце. а ты знаходзішся на вольнай паляне, а якая завала запёрла вароты твае? А хіба пакуль сядзіш тут і глядзіш, твой сон не спраўджваецца там, у сяле?

А якая была вясна! Божа, якое лета надыходзіла! Бэз квітнеў. Цвілі дрэвы і кветкі. 3 ракі даносіўся жабіны хор, з палянаў— стракатанне конікаў, у паветры — дзумканне пчол і шэлест матыльковых крыльцаў. Пад аблокамі імкліва лёталі ластаўкі, у вадзе насілася стронга.

А бежанцы набліжаліся, і мы ўжо бачылі ў іх вачах тое, што ім снілася.

Вяла іх за сабой стогадовая бабуля, а яе вяло за руку пяцігадовае дзіця. Бабуля была такая згорбленая і сагнутая ў крыжы, што яе галава знаходзілася на ўзроўні галоўкі дзіцяці.

Два твары былі побач — твар старасці і твар маладосці — і абое нізка над зямлёй, на ўзроўні травы.

Бежанцы прыйшлі, знямоглыя паселі перад нашымі нагамі. Толькі старая засталася стаяць — два твары на адным узроўні. Абое глядзелі ўгору, на нас. А мы маўчалі. Тады хлопчык выпусціў зайчыка, якога нёс, і зайчык пачаў скубці траву.

— Гэта ты прывёў нас сюды, ты, з чорнай барадой.

— Я, маці, — ціха адказаў Манол. — Як цябе завуць?

— Срэбра я, — адказала старая. — Баба Срэбра.

Манолаў голас акрэп, калі ён сказаў ёй:

— Залатая ў цябе рука, маці, якая прывяла сюды гэтых людзей. Адкуль ідзяце? — А як павярнуўся да анямелых аўчароў, гукнуў ім: — Бяжыце да мандраў і забярыце вёдры з малаком.

Гэтак з'явілася ў нас баба Срэбра, заснавальніца Мамчылава, на чале сотні замучаных людзей. Толькі б семя іхняе апладніла Радопы.

І пакуль чакалі малако, хлопчык распаліў агонь і нагрэў вялікі камень. Старая ўзяла яго і прыклала сабе да жывата...

Хлопчык сеў, паклаў галаву да яе грудзей і задрамаў. А рука яго ляжала на зайчыку, які супакоіўся і заціх. Так і былі яны разам — старая з маршчыністым тварам у падранай і абсмаленай адзежыне, робе, усё у яе скручана, нібы галіна старога дуба, а каля яе цёпленькі і чысценькі плод, гладзенькі і вёрткі хлопчык.

— Што, баліць? — звярнуўся Манол да старой.

Бабуля, прыклаўшы сваю вялікую пачарнелую руку да сэрца, прызналася:

— Тут сама больш баліць.

І распавяла нам пра паланенне і зруйнаванне Чэпіна, як пра тое пішацца ў кнігах і летапісах:

«Калі турэцкі эмір цар Мехмед, названы Лавец, пачаў вайну ў Моры, дык паслаў 105ладдзей войска па моры і 150 000 па сушы, тады выйшлі ў Плоўдзіў горад шэсць пашоў, прайшлі пячору. І Мехмедпаша з многімі янычарамі прыйшоў у Чэпіна на Канстандава і сабраў усіх папоў і старастаў, закаваў іх у кайданы і сказаў:

— Гэй, вы, асталопы! Вас Алі Асман падзішах любіць, а вы аддаеце царова. Толькі калі трэба, дапамагаеце войску пашы. І мы вас любім, як нашых янычараў, а вы падымаеце галовы супраць вашага цара.

Тады бан Велья і протаіерэй Канстанцін адказалі:

— Шаноўны візір, вашы хлопцы былі нядаўна разам з вашымі войскамі і ў Туносе, і ў Трабуласе, і ў Місіры. Дык што благое вы бачылі ад нас?

— Вы хлусіце, — сказаў паша. — Мне паведаміў манах — чорнагаловы, уладыка ў Філібэ — кляты плоўдзіўскі мітрапаліт Гаўрыіл.

А тыя казалі:

— Ён нам не распарадчык, паколькі мы не даем яму даніны, дык ён паклёпнічае на нас.

Паша гнуў сваё:

— Вы жмінды, ці што, чаму не даяце? Бунтаўшчыкі — вось хто вы.

І загадаў янычарам закалоць іх усіх. Тады нейкі караімам Хасанхаджа вымаліў у пашы дараваць ім, калі атурэчацца. І на Юр'еў дзень атурэчыліся бан Велья, протаіерэй Канстанцін, non Георгі і non Дзімітар і ўсе старасты, і ўсе пашы з іншых сёл. І як быў вялікі голад, паша пакінуў яшчэ чатыры хаджы атурэчваць нас, тым, хто атурэчыцца, дадуць на яду жыта. А хто не прыняў ісламу, адных забілі, іншыя разбегліся па лясах, а дамы іхнія спалілі».

Усё гэта расказала старая Срэбра, а хіба больш нічога не напісана ў радопскіх летапісах? Так, Хасан-хаджа паслаў у горад Пазарджык шмат коней, на якіх даставілі з Бегліка збожжа і раздалі атурэчаным па дзве меры жыта і па дзве меры проса. Усе ў Радопах ведаюць, як той жа Хасан-хаджа выставіў на смех атурэчаных, загадаўшы разбурыць усе манастыры і цэрквы ад Касцянца да Станімака — трыццаць тры манастыры і дзвесце васемнаццаць цэркваў? Так з Божае ласкі былі раскіданыя балгары ў Чэпіне. А пра ўвесь край караімам Хасан-хаджа вырашыць, калі надыдзе час.

Пакуль баба Срэбра распавядала пра разарэнне Чэпіна, прынеслі вёдры з сырадоем, і я схапіў адно вядро ды рушыў з ім паміж людзей. І калі акунуўся ў іх пакуты, мяне пакінула мужнасць, і я заплакаў, як жанчына. Вочы мае затуманіліся, я не бачыў жаху на іх тварах, аднак чуў іхнія галасы.

— Перад парогам нашым забілі мужа майго, — кажа нейкая жанчына.

— Згвалцілі дачку маю, — скардзіцца другая.

— Гарыць у чэраве маім, — кажа трэцяя. — Ойча, калі нараджу турка, утаплюся разам з дзіцем.

А нейкі чалавек адмовіўся піць і сказаў мне:

— Мой брат ператварыўся ў турка.

Адна маладзіца тыркала цыцку ў роцік свайго немаўляці, але тое круціла галоўкай і плакала, бо ў яе перасохлі грудзі.

І я ўспомніў плач Ераміі. Нават ваўчыцы даюць саскі сваім ваўчанятам, каб накарміць іх, а нашы мацеры не маюць малака для сваіх дзяцей.

Манол адарваў саломіну, апусціў яе ў малако, смактануў і, укленчыўшы, уставіў яе ў дзіцячы роцік. І дзіця ўсміхнулася яму. А Манол скрыгатнуў зубамі, перакусіў саломінку і ў ягоных вачах заблішчэлі слёзы.

У гэты час мяне паклікала старая, і я ў яе запытаў:

— Дзе ваш non?

— Поп адрокся першы, — адказала яна. — Пакліч таго, — паказала яна на Манола.

Манолу яна загадала:

— Бог табе аддасць за малако і клопаты. Аднак няхай трое з тваіх людзей возьмуць па вядру ды пройдуць праз лес. Там засталіся многія. Вунь той, што ляжыць і не хоча піць малака, ён іх павядзе, таму што гнеў яго яшчэ мацуе... І яшчэ: ты нас накарміў, аднак не можаш карміць нас, пакуль дзеці вырастуць ды змогуць плаціць за бацькоў сваіх. Скажы нам пра месца, дзе мы можам збудаваць новае сяло.

Манол пакруціў галавой і кажа:

— Нідзе паблізу няма месца для сяла, нават мы пабудавалі сабе хаты ў яры, каб не скрадаць годную зямлю. А ўсе тыя паляны, што вы бачылі, належаць аўчарам. І як ты пабудуеш сяло? Мала ў цябе мужчын.

І ён паглядзеў на знясіленых людзей, палеглых на паляне. Сапраўды, мужчын было мала, душ дзесяць, а бежанцаў павінна была быць добрая сотня. Астатнія былі старыя, жанчыны і дзеці. А чым будуць жыць, калі збудуюць сяло?..

— Будзем жыць пад адным дахам. Вунь нясе тая дзяжу для цеста на хлеб. Гэты чалавек трымае ланцуг для дамашняга ачага, вунь у той жанчыны — чорны кацёл. Мужчыны разыдуцца на работу, і мы будзем мець муку для дзяжы, дровы на агонь і поліўку ў катле, — казала баба Срэбра.

А Манол усё хітаў галавой, нарэшце, зноў загаварыў:

— Калі мужчыны пойдуць працаваць, хто пабудуе сяло? Хто будзе секчы дровы і зносіць іх? Хто будзе карчаваць пні — ачышчаць поле пад пасевы? Надта мала ў вас мужчын.

Узлаваўшыся, старая закрычала яму:

— Мужчыны, мужчыны!.. Калі б яны былі мужчыны, дык абаранялі б свае сёлы, ім не давялося б будаваць новыя. А калі хочаш ведаць, аднаго мужыка хапае на многіх жанчын. Жанчыны патрэбны, каб раджаць дзяцей і засяліць горы. Калі нават туркі будуць знішчаць нас. Вось, паглядзі, — яна паказала на зайчыка, — у нас толькі адна жывёлінка, а гэта зайчыха, якая раджае кожны месяц, а праз тры месяцы будуць раджаць яе дочкі.

— He смею запрасіць цябе ў наша сяло, бо невядома, што там можа адбыцца, — ціха прамовіў да яе Манол.

— Каб ты і прасіў мяне, я не прыйшла б, — адказала яму старая. — Мы не станем папрасімцамі. Мне не хочацца зноў уцякаць. А ты, Маноле, не злуйся на мае словы, а думай пра сваю жонку і сваіх дзяцей.

— У мяне няма жонкі, удавец я, — сказаў Манол.

— Ты ўдавец? А колькі ў цябе дзяцей?

— Двое сыноў, — сказаў Манол.

Баба Срэбра сумелася ды кажа яму:

— Ты пра сябе? Грэх вялікі, каб такі мужчына, як ты, меў толькі двух сыноў. Ды ты ж паглядзі, які ты! Надумаеш ажаніцца, дык ашчаслівіш любую дзеўку. Ды нараджае яна табе дзяцей, яны народзяць унукаў. Прыгожых, як ты. Бачыш гэных? — запытала яна і паказала бежанцаў, якія ляжалі на траве. — У нас дзесяць маладых удоў, ты не глядзі, што зараз яны такія. Вазьмі ўдаву, ды тую, што раджала, каб ведаў, што тваё семя не ўпадзе на каменне. Бяры любую, якую хочаш.

Але што за таямніца, жаночая душа — нявеста, якая праз саломінку карміла дзіця, раптам прыкрыла свае сухія грудзі, заціснулася, пачырванела і апусціла долу вочы.

— Я выбраў, выбраў, Срэбра, — сказаў Манол.

Бачна было, што сам ён спалохаўся таго, што сказаў. Ён павярнуўся і гукнуў людзям, каб пайшлі і прынеслі ягнят.

— Сёння вялікі дзень, — сказаў ён. — Курбаноў заколваюць. Разам есці будзем.

— Слухай, Маноле, — адказала баба Срэбра, — ты толькі не злуйся на мяне. Так, сёння вялікі дзень. Да сённяшняга дня ягнятак аддзяляюць ад матак, а бараноў ад авечак. Турак адбірае дзіця ад мацеры, каб зрабіць з яго янычара, і бацьку ад яго дзіцяці — каб самога яго закалоць. He хочам мы курбаноў. Лепш пакажы нам зямлю для сяла. Калі ты не ведаеш, дзе ёсць вольная зямля, дык хто ведае? He скажаш — рушым наперад, пакуль не знойдзем.

У гэты час здалёку даляцеў крык:

— Баця Маноле-е-е!

Крычаў Гаран. А крычаў з вяршыні Чарнакан і чуўся ў нас, на Млечнай паляне.

Манол узышоў на грэбень, склаў далоні рупарам перад ротам і гукнуў:

— Кажы-ы-ы!

Бежанцы злякнуліся і як акамянелі — такі быў ягоны голас.

— Дык што там, кажы!..

Манол чакаў, чакаў, не ведаючы, што яшчэ крыкнуць, нарэшце закрычаў:

— Бежанцы-ы-ы!..

Гаран памарудзіў, напэўна, з некім гаварыў, а потым крыкнуў:

ІДУ-у!.-

Трэба прыгадаць, што так перамаўляліся ў той дзень Манол і Гаран на Перадоі — калі з’явіліся бежанцы. Ад Млечнае паляны да вяршыні Чарнакан шляху недзе каля дзвюх гадзін. Калі ўзняць рукі, іх крык далятае пасля таго, як чуцен гром пасля бліскавіцы-маланкі. Гэта я напісаў, як было, ёсць яшчэ жывыя, што памятаюць гэта.

Гаран прыбег, як толькі разгарэліся кастры, а з ім Шэрка і Мамчыл. Мамчыл нёс на плячы сокала, падарунак сакалароў, якія гадавалі сакалоў для султана. Убачыўшы Шаро, бежанцы аслупянелі са страху, бо такога сабакі ва ўсёй Радопе больш няма. Усе трое маладзёнаў стаялі перад бежанцамі слупамі, пакуль Гаран здагадаўся — упаў на калені і пацалаваў бабе Срэбры руку.

— Уставай, сынок, будзеш мяне насіць, — кажа баба Срэбра.

— Як ты хочаш, каб я цябе насіў, бабуля? На плячах, на спіне ці на руках? І куды цябе несці? — праз слёзы спытаў Гаран.

— Да юрукоў, сынок. А хачу, каб насіў мяне на руках, пад сэрцам сваім, як цябе насіла маці твая — дзевяць месяцаў пад сэрцам, да трох гадоў на руках, — адказала яму старая.

— Да ста гадоў буду цябе насіць, бабуля, — сказаў Гаран і заплакаў мацней. — Будзь мне за маці, мая памерла.

— Мала ж ты збіраешся мяне насіць сынок, бо да ста гадоў мне застаўся ўсяго адзін, — мовіла і засмяялася баба Срэбра бяззубым ротам.

Калі Гаран узяў старую на рукі, трое маладзёнаў разам з Манолам і бабіным унукам рушылі да юруцкіх мандраў. Пайшоў з імі і я.

Урывак дзевяты

Усю ноч, якая настала пасля суда Сулеймана-агі, я зусім не мог заснуць. Паўтараў сам сабе: «Я жывы! Я жывы!» — але ўзрадавацца не мог.

Вецер павярнуў і цяпер дзьмуў у вокны майго пакоя. Сярод ночы пачуліся страшныя енкі, крыкі і хрыпенне. Нехта корчыўся ў смяротных пакутах, другі заціскаў яму рот. Нарэшце здагадаўся, што гэта скінуты ў роў хлопец, а голас хрыпаты таму, што мех яго заглушае да хрыпу. Тыя, каго скідваюць у глыбокую прорву, не падаюць у ваду, а на каменні ламаюць сабе косці, і кожны памірае паводле ўдачы — хто адразу, хто крычыць і стогне тры дні. Я маліў Бога, каб няшчасны памёр. Ён крычаў яшчэ мацней.

Пад раніцу я пачуў неапісальнае, працяглае выццё сабак. Падумаў, што гэта д’яблы ідуць па душу грэшніка. Перад тым я апусціў аканіцы на вакне — яны не зачыняліся, як дзверы, а слізгалі па жолабах, — цяпер накінуў на іх прасцірадла. Хадзіў уверх-уніз па пакоі, а клятыя маснічыны рыпелі ў мяне пад нагамі. Хацелася, каб з’явілася хоць якая жывая душа, хоць бы кот, ці што. Сцягнуў прасцірадла, падняў аканіцы, звонку ўжо свяціла сонца. Я ледзь трымаўся на нагах, кружылася галава. Сонца мяне ачмурыла, усё роўна, як выпіў кубак моцнага віна.

Тады прыйшла Гюльфія і спытала ў мяне:

—   Ці ён памёр? Ва ўнутраным двары не чутно. Калі памёр, тут прыйшлі аўчары, дык хай пойдзе бацька ды выцягне яго з тае нары.

І зноў данеслася забойнае, пякельнае выццё, якое даводзіла мяне да вар’яцтва.

Гюльфія пабялела і ўзняла руку— мне здалося, што хоча перахрысціцца, — потым зашаптала па-турэцку нейкую малітву супраць злых духаў...

—  Што гэта? — запытаў я.

—   3 ямы... Скідваюць туды шалёных сабак, каб яны жэрлі адзін аднаго.

Выццё ўзмацнілася, прабілася наверх і раптам абарвалася сэрцараздзіральным енкам, быццам сабаку разарвалі на часткі.

— Ану, выбірайся з гэтага пакоя, — ціха прамовіла Гюльфія.

Яна і ў змроку бачыла, што я нешта шапчу. А я чытаў малітву пафранцузску, і звернута была яна да майго былога Бога.

— He, не хачу, — адказаў я.

— Пакой патрэбен мне. Яшчэ скажу табе, што нядобра жыць дзверы ў дзверы з Дэльё. Ён жа звер.

Дэльё быў аратым у адным палявым сяле. У гэтым самым сяле жыў турак па імені Нусух, у яго была маладая гожая жонка, а ён гэтак яе раўнаваў, што заўсёды вадзіў за сабой. Дэльё сустрэў аднойчы ў полі Нусуха з ягонай турчанкай. І не вытрымаў, абярнуўся, каб убачыць яе зноў — вельмі ж прыгожа выгіналася цела жанчыны, калі ступала па вострых камянях. А за позірк на ханымку — смерць. Нусух кінуўся на яго з нажом. Дэльё выхапіў у яго нож і праткнуў таго, затым паваліў турчанку каля трупа ейнага мужа. Уцёк у другое сяло. Аднаго разу араў поле валамі, стаміўшыся, прылёг адпачыць, а двое туркаў пагналі яго валоў. Ён дагнаў іх, схапіў і запрог замест валоў у рала. Да вечара араў імі, торкаючы ў спіны адабранымі ў іх шаблямі — адзін з іх памёр, а другі анямеў. Пасля гэтага Дэльё прыйшоў да Сулеймана-агі і стаў у яго стражнікам, а потым начальнікам аддзела янычараў.

— Кажуць, — распавядала дзябёлая Гюльфія, — што не спіць, як іншыя мужчыны з жанчынамі, а толькі мучае іх. Такія мужчыны вельмі дрэнныя — злосці ў іх на цэлы свет.

Мы сядзелі ўсё яшчэ ў змроку... Гюльфія нешта шаптала, здавалася, што яна хоча расказаць страшныя, крывавыя гісторыі. І каб я не пытаў пра пустое крыло канака, а яшчэ сказаць мне пра братазабойства Сулеймана-агі — таямніца яе мучыла.

— Добра, — сказаў я, — дай мне другі пакой, каб не чуліся гэтыя крыкі і выццё сабак.

Цяжка было мне ад гэтых жахаў. Як я трапіў у гэту даліну? A радаваўся, што апынуўся далёка ад Кандзіі.

— Мы знойдзем табе месца ў сярэднім двары, з платанам.

— О не! Ці няма вольнага пакоя каля трэцяга двара, на другім канцы?

— Там ніхто не жыве. Там пакоі пустыя, патанулыя ў пыле. Туды ніхто не заходзіў ужо гадоў дзесяць.

І яна мне расказала, як Сулейман-ага забіў свайго брата Хайрадзіна-агу.

Іх было чацвёра братоў. Два пайшлі ў войска. Сулейман і Хайрадзін засталіся ў Эліндзені. Сулейман быў старэйшы. Абодва пабраліся з сёстрамі.

— Сястра мая нарадзіла двух хлопчыкаў, цяпер у Одрыне чакаюць навіну, калі ага памрэ, і тады яны змогуць загрэбці яго багацце. Пакуль правіў іх бацька, стары Дауд-бей, — распавядала далей Гюльфія, — браты жылі добра. Потым Дауд памёр і пачаў кіраваць Сулейман-ага. Былі смутныя часы, па гарах сноўдаліся ўсялякія людзі, кожнага дня адбываліся забойствы, крадзяжы. А як было многа прышлых мужчын, якія шукалі жанчын, якім плацілі, і па сёлах развяліся сучкі. He было законаў, суда... Сулейман-ага разышоўся. Было адно пакаранне — смерць. Аўчары і пастухі яму дапамагалі. Горы супакоіліся.

Хайрадзін зайздросціў сіле і славе свайго брата. і ён жа мог рабіць тое самае. Тады іх маці, жонка Дауда, прымусіла Сулеймана-агу даць яму яшчэ тры сялы ў суседняй даліне. Хайрадзін узвёў канак, знайшоў вялікі вадаспад, на яго беразе тоўстае дрэва і пачаў скідваць у ваду людзей у мяхах і вешаць на дрэве, як і ягоны брат.

Сулейман-ага быў разумны і строгі, Хайрадзін быў смелы. Сулейман быў справяддівы, Хайрадзін любіў пашану. Сулейман быў літасцівы і шчодры, Хайрадзін жорсткі.

Эліндзені квітнела, другая даліна занепадала. Сулейман будаваў масты і чэшмы. Хайрадзін любіў конныя скачкі і хадзіў на паляванне. Нарэшце вырашыў нажывацца рабаўніцтвам. Збіраў шайкі буй-

ных галоў і спускаўся ў паселішчы рабаваць. Аднаго разу з шайкамі ў пяцьсот абармотаў пайшоў на поўдзень, аднак паход яго не ўдаўся, і ён вярнуўся цішком з ганьбай.

Сулейман-ага дзівіўся і думаў, што рабіць. Ну, разгоніць ён нядбайнікаў, а што рабіць з братам? Раілі яму розныя яго людзі, ягоная маці, плакала Гюльфія за сястру сваю. Сулейман-ага маўчаў. 3 гэтага боку Эліндзені вешалі чалавека за тое, што ўкраў кураня, па той бок — Хайрадзін вешаў чалавека, каб забраць у яго кураня.

Другі раз Хайрадзін сабраў шайку ў пяцьсот галаварэзаў і рушыў на поўнач. Раптоўна напалі на Станімак. Вярнуліся са здабычай. І не цішком, як з поўдня, а з музыкай, стралянінай, гульбой.

Сулейман-ага сабраў аўчароў і юрукаў ды ўдарыў па канаку свайго брата. Цэлы дзень грымелі стрэльбы і пішчалі, а ўначы Хайрадзін перабраўся праз раку і уцёк. І бачачы з Прагледзеца, як гарыць ягоны канак, сказаў адзінаму стражніку, які пайшоў з ім: «Усё скончана... Што пасееш, тое і збярэш».

Хайрадзін-ага, як звер, тры месяцы бадзяўся па лясах, і ніхто не даваў яму прытулку. Нарэшце спусціўся ў Прасойна — адзічэлы, абарваны, з абскубленай барадой з калючкамі дзяржыдрэва — і здаўся свайму брату, сказаўшы: «Рабі са мной, што хочаш».

Сулейман-ага аддаў яму правае крыло свайго канака. Даў яму людзей, адзенне, грошы. Сваіх людзей і сваё адзенне даў яму. Хайрадзін прыадзеўся, падцягнуўся, падстрыг бараду і, паколькі насіў вопратку свайго брата, з твару і ростам быў на яго падобны, стаў другім Сулейманам. Ён стаў важнічаць, умешвацца ў справы людзей, запалохваць іх. І Гюльфіі нашэптваў, што возьме яе за жонку... Пакуль аднойчы не выхапіў з-за пояса свайго брата пістолю, наставіў яе ў грудзі брата і шчоўкнуў. Пістоля дала асечку...

Сулейман запёр Хайрадзіна ў яго пакоі, сабраў сваіх ахоўнікаў і сказаў, што дасць сто залатых таму, хто заб’е яго брата. Ад раніцы да вечара ўпрошваў ён сваіх непахісных людзей — які вар’ят мог згадзіцца забіць брата свайго пана? А ягоная маці і дзве сястры — Гюльфія і Хайрадзінава жонка, — кідаліся яму ў ногі і ўмольвалі злітавацца. Увечары Сулейман устаў і выйшаў.

— He разумею, як ён яго забіў, — шаптала Гюльфія. — Ці застрэліў, ці закалоў, ці задушыў. Сам яго памыў, сам апрануў і вынес з канака. Вунь там насупраць пахаваны Хайрадзін-ага... Вось так было. Маці іх здранцвела і сканала. Сулейман раздаў сто залатнікоў дзецям. 3 таго часу ні разу не прыходзіў да мяне.

Гаворачы ўсё гэта, Гюльфія непрыкметна набліжалася да мяне, спапяляючы сваім дыханнем. He заўважыў, як адступаю, і нарэшце

3 Зак 2140

ўпёрся спінаю ў сцяну. Пот на маёй спіне пачаў замярзаць. Як Гюльфія перастала распавядаць — а распавядала яна ўзрушана, з падрабязнасцямі, шэптам і заміраннем, — я адчуў, што яе агромністыя грудзі прыціскаюцца да майго жывата. Адчыніў аканіцы на акне, уварвалася святло сонца.

He мог больш заставацца самотным. Знайшоў Караібрагіма і расказаў яму, як Сулейман-ага забіў свайго брата. He чакаў, што ён так расхвалюецца. Ніколі не бачыў яго такім. Хадзіў па пакоі і шаптаў ашаломлена: «Брава, брава...».

He жахаўся, як я, — здзівіўся. Мне нават здалося, што ён зайздросціць. Адчуўшы, што я гляджу на яго, сказаў:

— Ці ведаеш ты, што сам падзішах, уладар паловы Сусвету, дваццаць гадоў і болыл збіраўся забіць свайго брата, а не пасмеў? Гэта вялікая справа. Хвала Сулейману. Я не ацаніў яго як след.

І ён адразу пайшоў шукаць Сулеймана-агу, і я з ім. Я здранцвеў, падумаўшы, што пачну гаварыць пра забойства, і атрымліваецца, што разношу чугкі, як жанчына. Засталі Сулеймана-агу з трыма хаджамі. Яны сядзелі на балконе, пілі каву і гаварылі пра Каран. Сулейман-ага гладзіў вялікага шэрага ката. Здзівіўся, убачыўшы, што шэйх Шабан Шабіл — з імем сваім шыпячым, з бліскучым вокам, са сваёй фанабэрыяй, маўчыць. Аднавокі і аднарукі хаджа, які страціў палову сваёй істоты ў бітвах за правую веру, па сутнасці падмазваўся да Сулеймана-агі. Вытарашчыўшы вочы, цадзіўшы словы праз зубы, раптам спалохаўся. Цяпер ужо хаджы не нападалі — спрабавалі ўгаворваць агу.

Караібрагім загаварыў да Сулеймана-агі і звяртаўся толькі да яго, быццам іншых людзей у кавярні не было. І, напэўна, зусім забыўся на нас, іначай не гаварыў бы так адкрыта.

— Ага, — звярнуўся ён да яго, — у бітве ў даліне Сіяфіна, пад Кандзіяй, мы панеслі такія ахвяры, што цар Ахмед Кюпрулі загадаў адразу закапаць усіх. іначай астатняе войска прававерных, даведаўшыся, колькі людзей загінула, упала б у адчай. І мы пачалі скідваць у ямы і мёртвых, і параненых. Мы былі ўсе янычары, адданыя візіру, сто разоў глядзелі ў твар смерці. Тады я нахіліўся і ўбачыў параненага свайго пабраціма. Ён быў маім прыяцелем, а павінен сказаць, што я не лёгка іду на сяброўства. Паранены быў у грудзі і, можа, з дапамогай Алаха паправіўся б. Я хацеў адцягнуць яго ўбок. Ага мяне бачыў. Мой таварыш прасіў дабіць яго. Я не змог. Нехта праткнуў яго нажом, і яго кінулі на груду цел. Ён глядзеў на мяне, праклінаючы. Калі пачалі засыпаць целы, пясок сыпаўся на яго расплюшчаныя вочы. Так і засыпалі іх — мёртвых і жывых. А зямля пад імі варушылася. Ці бачыў хто, як зямля варушыцца на магіле?

—   Я бачыў, — азваўся я, нечакана для самога сябе. — У нас у звычаі ёсць такое пакаранне: закопваюць жывымі жанчын і дзяўчат, і калі зямля варушыцца, кат падскоквае зверху на магіле.

Караібрагім павярнуўся да мяне, вочы ў яго былі адкрытыя, але я зразумеў, што ён мяне не бачыць.

—   І там падскоквалі на магілах. He хочацца пра гэта гаварыць. Рабілі гэта па міласэрнасці, каб параненыя памерлі хутка. Я рукамі капаў зямлю, якая варушылася, а яны скакалі на маіх руках...

І ён узняў перад сабой кісці рук далонямі ўніз і ўгледзеўся ў іх. Яны не дрыжалі — моцныя рукі, з доўгімі вузлаватымі пальцамі... Жорсткія рукі.

—   Тады, ага, пакляўся я перад магілай сябра свайго, што Кандзію возьмем. І калі вялікі візір усклікнуў, што Турцыя будзе ваяваць, a Кандзію захопіць, я праслязіўся.

Караібрагім прымоўк. Маўчалі ўсе — мы, трое Караібрагімавых людзей, здзіўленыя яго ўзбуджэннем, бо ніколі такім не бачылі. Сулейман-ага і ягоны хаджа глядзелі на яго ўважліва і пільна

—   Таму, калі сказалі мне, што трэба ісці ў Радопы, я не захацеў падпарадкавацца. Я жадаў застацца пад Кандзіяй. Тады вялікі візір сабраў нас і гаварыў з намі ад душы — так, як я з табой гавару, ага. Кепска нам. Пад Кандзіяй кепска. Перад фортам Панігра стаяць янычары і войскі з Еўропы на чале з вялікім візірам. Перад Віфліемам егіпецкія войскі з Ахмедам-пашой. Перад Мартынянам стаяць азіяты з Кара Мустафой. Мы ўзялі Панігру. І калі вялікі візір загадаў пералічыць ваяроў, атрымалася, што мы страцілі 18 000 душ, а хрысціяне — 3200 ваяроў і 400 капітанаў. Ужо ў першыя месяцы былі перабітыя, можна сказаць, усе нашы военачальнікі — самыя храбрыя пашы, самыя смелыя ваяры. За дзень мы выстрэльвалі 10 000 фунтаў пораху, а кожная ж драбінка яго дастаўляецца з Цараграда морам, але ж мора грыміць венецыянскімі караблямі і ад піратаў. За адзін дзень выбухнулі 153нашыя і 183 венецыянскія міны. Калі мы ўзабраліся на сцяну, у нейкі момант выбухнулі тры міны, кожная па 50 бочак пораху, ускінуўшы ўсё ў неба — людзей, каменне, зямлю. Зямля разрынулася перад Кандзіяй, і мёртвыя нават не маглі спачыць у магілах... І тады вазьмі ды з’явіся 16 000 французскіх свіней са сваімі графамі ды баронамі... Людзі безразважныя, неасцярожныя, гордыя, ды ў кожнага меч альбо стрэльба... 3 першага дня яны пачалі наскокваць на нас, як пеўні.

— Так, як пеўні кідаліся на нас, і мы збівалі ім галовы, як пеўням, — выгукнуў аднавокі хаджа. Ён, небарака, не разумеў, што адбываецца, і распальваўся ад Караібрагімавых слоў. — Пабачылі і абчысцілі

іх трупы. бООрыцараў і 100 збраяносцаў. Узялі сярэбраныя сёдлы, запатыя аброці, гузікі з ізумрудаў і пярсцёнкі з рубінамі. Здабыча была такая вялікая, што ўвесь наш лагер нагадваў ювелірную краму!

Аднавокі цмокнуў, Караібрагім глядзеў на яго, быццам не разумеючы, што яго перапынілі. Потым да яго дайшло, ён узмахнуў рукой і рэзка сказаў:

— Ёлупень! — і працягваў гаварыць: — Прыйшоў ліст ад султана, напісаны яго ўласнай рукой. На самым версе — манаграма — Махамед, сын Ібрагіма, заўсёдны пераможца. Казаў нам, што не можа больш прысылаць дапамогу. Вялікі візір закрыўся ў сваёй палатцы і тры дні нічога не ўзяў у рот. Яго маці — бо ўдава вялікага Махамеда Кюпрулі была пад Кандзіяй разам з сынам, — маці яго ўкладвала яму ў рот кавалачкі ежы, а ён выплёўваў усё і напіваўся ад пакуты польскай гарэлкай. І ён напісаў ліст да падзішаха. Пісаў, што мы на адлегласці дзесяці локцяў ад унутранага вала, што пасля таго, як пераадолелі сотні локцяў акопаў, агароджаў, парахавыя склады і міны, Алах не можа не дазволіць нам адолець тыя дзесяць локцяў.

— Няўжо ўсяго дзесяць локцяў?

— Дзесяць разоў па дзесяць, ага, і яшчэ столькі. У войсках бунтуюць, пашы лупяць спахіяў палкамі. Султан тайком параіў Кюпрулі пакінуць Кандзію. І звыш таго, раптам з'явіўся нейкі non, завуць яго айцец Атамана, атаманскі non. Кажуць, што ён брат султана, дзіцем трапіў у палон, калі ўцякаў з карабля ў Цараградзе. Ён пракляў усё турэцкае войска. Кепска нам. Гэта казаў нам вялікі візір, тое ж кажу і я табе. І ведаю, што так яно і ёсць. І растлумачыў, што вайна будзе вырашацца не толькі пад сценамі крэпасці. Чутно, што рыхтуюцца паўстанні ў Албаніі і Радопах. Калі такое здарыцца — страшна і падумаць, ад Одрына да Радопаў шляху тры гадзіны. У Одрыне знаходзіцца султан. Таму сам ага янычараў, Ібрагім-паша, другая асоба пасля вялікага візіра, сядзіць у Цараградзе. Таму я знаходжуся тут. І прашу цябе — дапамажы, Сулейман-ага. Гаворка не пра тры сялы. Тут сэрца гор. Наўкола раскінуты яшчэ сто сёл. Мехмед-паша на поўначы. Абдзі — на поўдні. Сюды не павінна прыходзіць вялікая армія. Яшчэ раз прашу— дапамажы!

He ведаю, на што спадзяваўся Караібрагім. Меркаваць, што ён кране Сулеймана няшчасцямі вялікага візіра, было б неразумна. Можа, разлічваў прымусіць яго адказаць на шчырасць шчырасцю. Яму здавалася, што знайшоў ключ да яго сэрца, зразумеў, што ён, ага, за чалавек. Аднак яшчэ пакуль гаварыў, асабліва ў канцы, зразумеў, што выпусціў з рук той ключ, згубіў яго і намацвае, каб знайсці.

Сулейман-ага не быў толькі забойцам свайго брата. Ягоныя аповеды пра слабасць туркаў пад Кандзіяй могуць даць зусім іншы плод, адрозны ад насення, якое ён сее.

Сулейман-ага лашчыў ката. Раптам жывёліна мяўкнула, драпанула ягоную руку і кінулася па пакоі. Можа, ага, міжволі пачаў гладзіць мацней і прыціснуў ката?

Сулейман-ага ўзняў руку і прыклаў яе да адрапанага месца — вышэй кісці. Гэта дало яму магчымасць памаўчаць яшчэ крыху.

— Ага, — прамовіў нарэшце ён, — не ведаю, што ты думаў, калі ішоў сюды... Вось тут мы сабраліся ўсяго шэсць душ, усе ўжо немаладыя, дык няхай кожны дасць табе сваю параду.

Караібрагім, які ўвесь час стаяў выпрастаны, цяпер, схіліўшы галаву, разглядаў свае боты. Я адчуваў, што ён ахалоджваецца, быццам галавешка пад дажджом. Унутры яе жар гарыць, але зверху ўжо тлее і пакрываецца попелам.

Аднавокі хаджа лічыў за лепшае змоўкнуць. Азваўся таўсматы:

— Існуе адна вельмі павучальная гісторыя. Гаворка аб прапаведніку Вані, які штодня нашэптваў на вуха падзішаху. Габрэі хваляваліся. Тады раптам з’явіўся іхні новы Месія, новы Ісус — нехта Сабатхай Сяві. Ён пасылаў пасланні, як у свой час прарок няверных Павел. Сяві даказваў, што надышло другое прышэсце. Да яго пайшлі габрэі з зямель германцаў, з Амстэрдама, з Ліворна, з Венецыі. Ахмед Кюпрулі запёр яго ў адной крэпасці ў Дарданэлах. Габрэі чакалі, калі ажыццявіцца прадказанне — абраннік Бога з’явіцца верхам на ільвіцы ў аброці з сямігаловай змяі. Сам султан выклікаў Месію. У яго былі ўпраўнік павета паша, муфтый і шэйх Вані. Султан пажадаў, каб адбыўся цуд— тады ён паверыць. Распранулі Сабатхая Сяві дагала, накрэслілі ў яго на грудзях круг, і насупроць яго пасталі самыя лепшыя стралкі з лука. Султан хацеў убачыць, як стрэлы адскочуць ад яго. Тады габрэй прызнаўся, што ён звычайны чалавек. За блюзнерства яго трэба было ўзбіць на кол. Ён прыняў праўдзівую веру. І паколькі прызнаў, што не мае ўлады над усім светам, далі яму торбачку золата і прызначылі на кожны месяц па 50 піястраў. А тысячы габрэяў пасля яго прынялі праўдзівую веру. Чаму нам не стварыць у нас святога? У цяжкія хвіліны людзі будуць тоўпіцца каля яго і глядзець яму ў рот. А потым паўторым мудрую гісторыю шэйха Вані.

— Гэта патрабуе шмат часу, — задумліва прамовіў Сулейман-ага.

— Разня! — усклікнуў аднавокі. — Разня і галавешкі!

— Нас сотня прававерных, а толькі ў даліне трыста душ мужчын. І ў іх ёсць зброя, — сказаў хаджа Хасан, сын Велкі.

Зноў усе змоўклі.

Першым загаварыў Караібрагім, гаспадар кожнага свайго мускула і кожнай сваёй думкі, сухі і падцягнуты.

— Ага, — сказаў ён. — Ці можаш ты сабраць усіх старэйшын сёл? Каб паглядзець на іх.

Сулейман-ага доўга думаў перад тым, як адказаць.

— У нас няма старэйшын, — сказаў ён нарэшце. — Мы не рабы.

— He можа быць, ага. Самыя важныя людзі. Па маёмасці, па імені, самыя шаноўныя. Яны мне патрэбны.

— Багацеяў няма. Праўда, ёсць людзі і першай рукі, галоўныя аўчары. У каго больш авечак, альбо маюць больш розуму. Але яны самыя ўпартыя, непахісныя людзі, ага.

Караібрагім крыва ўсміхнуўся:

— Mary табе сказаць, ага, што чым больш мае чалавек, тым больш хоча і захаваць тое. Аднак не пра гэта я думаю. Калі нас сто і супраць нас стаіць пяцьсот мужчын, мы знойдзем тых пяцьдзесят, якія іх узначаляць. У такім разе нас сто супраць пяцідзесяці. А астатнія — што значыць цела без галавы?

Аднавокі хаджа сказаў:

— Калі дваццаць чалавек з вас будуць цвёрдыя, яны возьмуць верх над двумастамі, а калі вас сто душ, дык возьмеце верх над тысячай няверных. Алах — ён магутны і мудры. Алах самы добры і літасцівы. Так у Каране напісана. А нас сто душ прававерных.

Яшчэ даўжэй думаў Сулейман-ага перад тым, як сказаць:

— Я магу іх сабраць. Але калі збяруцца ў канаку, яны мае госці. Значыць, волас не павінен упасці з іх галоў. А якая карысць будзе табе?

— Проста хачу іх пабачыць.

— Калі настойваеш, трэба падумаць, як гэта зрабіць.

— Падумай, ага, і тады скажы мне. Гэтымі днямі. І помні пра Кандзію.

Я добра завесіў коўдрай акно перад тым, як легчы. Быў такі стомлены, што адразу заснуў. Прачнуўся ад холаду — у гарах ноччу робіцца надта сцюдзёна. Зябнуў — калаціўся і ад холаду, і ад страху, што зараз пачую жудаснае выццё ці стогны паміраючага чалавека.

Ці сапраўды я гэта чуў, ці мне ўяўлялася, аднак жа ўсё-такі чуў. І ці то наяве, ці то ў паўсне пачаў бачыць перад сабой толькі вусны.

Шмат аповедаў я сёння чуў. Вусны паўтаралі перада мной гісторыі пра запрэжаных злодзеяў, пра мёртвага Хайрадзіна, пра закапаных жывымі, пра Сабаткая Сяві. Словы, словы, словы...

Вусны, вусны, вусны. Вусны Гюльфіі, Караібрагіма, хаджы. Як многа вуснаў маецца цяпер ва ўсім свеце!

Я бачыў іх. І зубы. Яны свецяцца сярод вуснаў. Вусны — як хобаты ў сланоў, як лычы ў свіней, як пысы ў сабак. Ядуць, смокчуць, зліпаюцца... Кожны хоча есці. Чуў, як выюць сабакі ў яме. Голас свету з-за акна, свету, у якім кожны павінен з’есці іншага, каб пражыць на момант болей. Я быў жывы, жывы!

Урывак дзесяты

Галаву магу аддаць я на пляцы, А самага дарагога не дам...

Так мы накіраваліся да вандроўных аўчароў у горы, каб выпрасіць месца для сяла. І маўчалі, як гэта належыць вялікай справе. Бо ў адным паселішчы людзі хацелі мець жытло, знайсці вечны супакой, у другім — гадаваць дзяцей і ўнукаў, даглядаць жывёлу і нівы. Ці не будуць даглядаць. Усё залежыць ад таго, дадуць вандроўныя аўчары — юрукі — зямлю ці не.

Дабраліся да Косценых камянёў. і вось бачым — важак аўчароў Ізмаіл-бей трымае ў руках толькі што зарэзанае ягнятка, кроў з якога сцякала на вялікі белы камень з выбітымі на ім постацямі людзей і гронкамі вінаграду. Нібы мех з віном, трымаў ён ягня, сціскаючы яго ў руках, а кроў пырскала, як віно, і сцякала па камені, нібыта белыя мармуровыя гронкі нараджалі чырвонае віно.

А ўбаку, справа ад белага каменя, стаяла аўчарская мячэць — просты навес, нацягнуты ад вершаліны па галінах чатырох сосен, дзе кожную пятніцу аўчары з усёй сям’ёй збіраюцца на малітву.

Калі Ізмаіл-бей сцадзіў усю кроў з ягняці, ён паклаў мёртвую жывёлінку ўбок і махнуў рукой, каб мы наблізіліся. І мы пакланіліся яму. Ізмаіл-бей ступіў насустрач, абняў Манола, сказаўшы:

—   Калі ласка, Манол, у мае шатры. І сёння, і заўтра, і калі захочаш. Таму што, пакуль ты пасвіў маіх авечак, ніводная не згубілася і малако цякло ракой, а ваўкі і мядзведзі былі рахманыя, як ягняты.

Мы ведалі, што Манол быў у ізмаіл-бея сем гадоў аўчаром і яшчэ сем старэйшым пастухом.

Потым Ізмаіл пляснуў рукамі і прыйшлі тры маладыя аўчары, ягоныя сыны, укленчылі перад ім і кажуць:

—  Калі ласка, бей, мы слухаем.

і ён загадаў вынесці для бабулі крэсла, прынесці разынкі і апельсін малому і даць кавалак аляніны сабаку Шаро, каб адвыкаў есці турэцкае мяса.

А чаму мы прыйшлі да горных аўчароў шукаць месца для сяла? Таму што султан аддаў свае землі радопскім военачальнікам, а тыя, не могучы займець іх у спадчыну, перадалі іх турэцкім мячэцям альбо зрабілі іх уласнасцю мусульманскіх абшчын. А ўласнікі за авечак, воўну і малако перадалі горы, пашы і воды горным аўчарам — юрукам. Горныя аўчары прыйшлі з Анатоліі, рассяліліся ўскрай Белага мора і кожнае лета пераганялі свае чароды пасвіць у Крыжагор’е... Аўчары, хоць і туркі, мелі па адной жонцы, і яны хадзілі з адкрытымі тварамі. На галовах жанчыны, як і балгаркі, насілі белыя хусткі, якія спускаліся да крыжа. У іх была вялікая ўлада, мужчыны іх шанавалі; адпраўляючыся ў дарогу, жанчыны сядалі на коней, а іх маладыя мужы беглі пехам вакол, прыслужваючы.

Ізмаіл-бей працягваў:

— Ці добра ты ўселася, маці? Ці смачна паеў, Шаро? — а ў хлопчыка не спытаў, бо ведаў, што дзецям усё смачна: — Ну, а цяпер расказвайце, чаго прыйшлі, бо хутка авечкі вернуцца на Перадой. Сёння вялікі дзень. Кроў ахвяры зліецца ажно на зямлю, і зямля яе ўсмокча. У добры час вы прыйшлі. Толькі б змог я выканаць вашу просьбу, бо бачу я, што прыйшлі вы прасіць нешта.

— Ізмаіл-бей, — адказаў Манол, — мы прыйшлі прасіць, каб ты прадаў нам месца пад сяло.

Ізмаіл-бей не паказаў, што дзівіцца, толькі нічога не прамовіў, дык Манол мусіў патлумачыць:

— Гэтая старая маці, якую мы прывялі, прыйшла з сотняй душ бежанцаў. He буду ўтойваць ад цябе — прагнаў іх Мехмед-паша, візір, таму што не захацелі змяніць веру сваю.

— Мехмед-паша кіруе ў раўніне, — сказаў Ізмаіл. — Тут, у гарах, кіраўнік я. А чаму яму, Мехмеду, спатрэбілася змяняць веру людзей, не ведаю. Няспелая дыня, калі і адкруціць ёй хвосцік, салодкай не стане. Чалавек сам павінен выспець для Алаха. А што да зямлі пад сяло, павінен табе сказаць, што збяру савет роду, тады і вырашым.

Манол яму на гэта сказаў:

— Татка, Ізмаіле-бей, тваё слова — як скала ці як вялікае дрэва, што нават сто душ, калі збярэцца вакол яго, не зможа ні пахіснуць, ні выкарчаваць. He адпраўляй нас так, бо душа гэтых людзей ледзь трымаецца.

А баба Срэбра дадала:

— Бей, як ты мудры чалавек, хоць і малады, — а бей быў ужо

ўвесь ссівелы, — скажы, каб мы хоць ведалі, дзе нашы косці закапаюць.

Бей пачаў далонямі гладзіць сваю бараду і не ведаў, што сказаць.

— Шаноўны Маноле, — нарэшце загаварыў ён, — я прыйшоў да думкі прадаць вам для сяла месца ў гарах, там і вада ёсць. Аднак мы зноходзімся там толькі летам, а гэтыя людзі мусяць жыць там і зімой. Я не ведаю, дзе бывае лёгкая зіма, а дзе з сумётамі. А месца патрэбна, куды можна дакінуць кап’ё. Выбіраем жа месца для сяла з дапамогаю валоў — пускаем двух валоў, і дзе яны напаткаюць...

—   Бей, — кажа бабуля, — мы не хочам зямлю, якую шукаюць валы. Ты пусці коз, і куды яны пойдуць, дай нам зямлю. Таму што мы выгнаннікі і хочам збудаваць такое сяло, каб ворагі нашы чулі галасы пеўняў, брэх сабак, ды не маглі нас знайсці.

—   Пане мой, — азваўся Юсуф, першародны сын Ізмаіла, які неўпрыкмет падышоў і датуль стаяў моўчкі за ім, — пане мой, дай ім Пяцігласец.

А твар у Манола адразу засвяціўся, таму што адразу ўспомніў пра Пяцігласец.

— Іншы раз ісціна выбірае вусны маладых, — задумліва мовіў Ізмаіл. — Гэта праўда, што Пяцігласец падыходзіць для размяшчэння сяла. Аднак перш як гаварыць далей, скажу табе, баба, што гэта і дрэннае, і добрае месца... 3 яго выцякае рака Струіліца, і толькі яна дасягае гэтага краю. Уздоўж яе берагоў праходзіць сцежка на Пяцігласец, і калі прыбудзе ў рацэ вада, яна залівае яе. Аднойчы пад зіму рака адрэзала ў даліне шмат чародаў авечак, потым паваліў снег, а калі растаў, дык авечкі не маглі выбрацца, і палова з іх загінула. І яшчэ — чаму тое месца ў гарах завецца Пяцігласец. Там стаіць старая піхта, і тое месца як зачараванае, бо калі крыкнеш што-небудзь, дык рэха адгукнецца пяць разоў.

— Няхай хоць дзесяць разоў вяртаецца, дзякую табе, бей, за добрае слова. Як ты кажаш, хоць я і не бачыла той даліны, мне здаецца, што яна для нас. Толькі не ведаю, што ты хочаш за ўсю даліну, нават тады, як не пасвіш там сваіх авечак. Ты разумны чалавек, бей, і не думаю я, што пасля гэтай зімы ты прыгоніш туды авечак.

Гэта яму казала баба Срэбра, а Ізмаіл засмяяўся і адказаў:

— Гэта праўда, што пад зіму не заганяем авечак туды, але даліна сапраўды вялікая і прыгожая. Шаноўны Маноле, хто купляе даліну— людзі гэтай бабулі ці ты?

— Пяцігласец купляем я і мае сяляне. А купчыя дасі на імя гэтых людзей. He хачу, каб у іх гаварылі, што мы забралі апошні кавалак у сірот.

— Шаноўны Маноле, — ціха і скрушна прамовіў ізмаіл-бей, — не хачу заклікаць злых духаў. Але, прашу, вазьмі палову долі на сваё імя, таму што ніхто не ведае, як будзе.

Манол узняў галаву і запытаўся:

— А ці ведаеш ты нешта, бей?

— Што ведаю, тое ведаю, — адказаў Ізмаіл. — І ведаючы цябе, мяркую, што ты зноў прыйдзеш прасіць у мяне зямлю пад забудову. Пяцігласца хопіць і на пяць сёл.

А Манол пакруціў галавой:

— He, не прыйду, татка. Дзе дрэва пасадзілі, там яно дае плады, там гніюць яго карэнне. Ці можаш ты перамясціць піхту ў гарах?

— Людзі не дрэвы, Маноле. Вось і мы прыйшлі з Анатоліі. І памятай: дзе дрэвы растуць, там іх і ссякаюць, — сказаў бей.

— Так яно, там іх і ссякаюць, — паўтарыў Манол. — Скажы, татка, што ты хочаш за Пяцігласец, каб мы ведалі, ці хопіць у нас сродкаў.

Ізмаіл-бей звёў павекі, тады погляд ягоны стаў, як востры нож, і ціха сказаў:

— Хачу твае сярэбраныя бомы.

Пасля гэтага Манол таксама звёў павекі і ягоны погляд стаў востры, як нож, і ён запытаўся ў бея:

— Дзе ты чуў пра мае бомы?

— Неяк я спыніўся на гары над тваім сялом. І пачуў гукі бомаў з тваёй хаты. Нібы ў ёй сабралася чарада птушак нябесных. 3 таго часу сню тыя галасы. Маю горы, маю рэкі, маю статкі, авечак, сабак, маю сыноў і ўнукаў, маю шмат срэбра. А такіх званочкаў у мяне няма. І калі рушаць мае чароды праз горы да мора на пашу з тваімі бомамі на шыях, усе здалёк пачуюць і будуць гукаць: «Ізмаілбей ідзе!» Тады ўжо можна будзе і памерці.

А Манол маўчаў.

Бей гаварыў далей:

— За гэтыя бомы я аддаю табе Пяцігласец і пяць гор у дадатак — Святы Яні, Карачын, Модыр, Свяцілек і Пасестру. Аддаю раку Струіліцу да Плаўта... 3 рыбай і русалкамі.

А Манол усё маўчаў.

Маўчалі і мы. Што мы маглі сказаць?

Тады бей выйшаў наперад і ціха загаварыў:

— Слухай, шаноўны Маноле. Я пажадаў ад цябе самае дарагое. Таму што вялікае сяло патрабуе вялікай ахвяры... He хачу за Пяцігласец ні срэбра, ні авечак. Узяў бы каня ці зброю, але і конь урэшце робіцца сабачай ежай, а зброя — халоднае жалеза. А вось бомы, яны як жывыя і ніколі не паміраюць.

Бей распавядаў далей, што трыста гадоў таму жыў Гардзё — ваявода, які бараніў Радопы ад туркаў. І нарэшце яго аблажылі ў крэпасці Бедзень, якая стаіць над Вычай, аўчары былі разам са сваімі сабакамі. і калі Гардзё зразумеў, што крэпасць не ўстаіць, аднаго разу расчыніў яе вароты і пусціў наперад аўчарскіх сабак. І тут султанскія янычары, якія не пахіснуліся ні пад Чэрнай, ні пад Косавым полем, тут не вытрымалі і кінуліся ўцякаць ад аўчарскіх сабак, аўчары ж услед за імі прабеглі ўскрай іх кастроў і зніклі ў гарах. Толькі адна сучка той ноччу засталася — сучка ваяводы Гардзё. 3 таго часу кожная сучка нараджала па аднаму шчанюку і памірала, таму што шчанюкі былі вялікія, як цяляты. Яны падрасталі, і хутка пра іх ужо ведалі ўсе горы наўкол. і хоць сын дзеда Галушкі зваўся Трашанам, усе яго клікалі Шэрка, таму што апошняга сабаку з гэтага роду звалі Шаро.

А Манол усё маўчаў.

Тады да нас падышла нявестка Ізмаіл-бея, жонка ягонага сына Юсуфа. Яна трымала на руках немаўля сваё. І Манол, паглядзеўшы на яе, скрыгатнуў зубамі. Па ягоных вачах я зразумеў, што ён успомніў дзіця, якое карміў праз саломінку.

—   Бей, я аддам табе свае бомы, — прамовіў Манол.

І жанчына адчула, што ён зрабіў гэта, паглядзеўшы на яе дзіця, дык узрадавалася і засмяялася. Паказаўшы рукой уніз па гарах, сказала:

—   Дарую табе, шаноўны Манол, паляну для хворых і кульгавых авечак. Калі будзеш узводзіць летнія буданы, табе не трэба будзе пытацца ў майго бацькі.

А бей, не могучы схаваць свае радасці, паціраў рукі і сказаў:

—   Бяру на працу ўсіх мужчын і жанчын, якія хочуць прыйсці да мяне, за поўную плату... А пакуль сяло стане на ногі, буду плаціць ім, як зажадаюць— авечкамі, воўнай ці брынзай, ці серабром.

Манол на гэта прапанаваў:

—   Раздзялі ўладанне Пяцігласца і горы на пяцьдзесят дзве часткі, па бому за кожную частку. Дай кожнай сям’і, якая ідзе ў даліну, па аднаму паю, а астатнія ж будуць за бабай Срэбрай.

—   Маноле, — мовіла яму бабуля, — сынок, ведаю, што табе баліць. Але будзь пэўны, Пяцігласец стане садам, з якога насенне разляціцца па ўсіх Радопах. Сам Бог наканаваў, што кожнае балгарскае слова, прамоўленае там, будзе вяртацца з пяцікратнай сілай. Радуйся, бо за пяцьдзесят два бомы ты купіў адзін, аднак ён гаворыць па-балгарску.

Тады Манол звярнуўся да бея:

—   ізмаіл-бей, я аддам табе бомы сёлета зазімкам, калі твае чароды рушаць на поўдзень. Хоць яшчэ раз паслухаем іх музыку. і

яшчэ скажу табе, чаму мне так цяжка купляць у цябе Пяцігласец за гэтыя бомы. Ану, тупні нагой па паляне, дзе стаіш.

Бей тупнуў моцнай нагой, і пачулася, як зямля глуха азвалася.

—   Пад тваімі нагамі знаходзіцца падзямелле крэпасці. Ты прыгледзься да мурашнікаў і ўбачыш, што з-пад зямлі чорныя мурашы выносяць чорнае проса. Гэту крэпасць будавалі мае бацькі, гэтае проса збіралі сваімі рукамі... Бабка Срэбра, паляну, дзе я цябе сустрэў, мы называем Млечнай палянай.

—   Няхай з сённяшняга дня яна завецца Збавенне, — сказала бабуля. (Так яе завуць і цяпер.)

—   Ад гэтай паляны да крэпасці пракладзены алавяныя трубы. Мы яшчэ адкопваем іх і адліваем з іх кулі. Па гэтых трубах падавалі ў крэпасці ваду. А калі ўвечары збіраліся чароды, аўчары перакрывалі ваду і злівалі ў трубу малако. І з усіх чэшмаў у крэпасці цякло малако, як пяецца ў песнях і распавядаецца ў казках. Гэтыя горы бацькі нашы здабылі сваімі мячамі, я не купляю іх за бомы.

Так сказаў Манол, і пасля яго ніхто не прамовіў ні слова.

Урывак адзінаццаты

Агонь пажару паліў нас, А як гарэлі, галасілі...

І калі мы ўзабраліся на паляну, што пахіла ўздымалася ўгору і адкрылася нам пасля піхтавага лесу, выйшлі на вяршыню Першынец ужо надвячоркам. І вецер ударыў нам у твары. Ад яго залапаталі чырвоныя накідкі на аўчарах і на мне шэрая раса, развяваліся доўгія валасы і бароды. А ўзышлі на вяршыню Манол, дзед Кральё, Стан Стан, Нікола Саргун, Мануш Сякул, Уражу, званы яшчэ Чылінгір, Рад Драгаслаў, Дабрыл Груднік, Стойка Працвет і Велка Радул. Былі там і Мамчыл, а таксама Шэрка і Гаран. Быў там і я. 3 намі ішоў і адзін з бежанцаў, праўда, я забыўся, як яго зваць.

А вецер дзьмуў моцна і быццам штурхаў нас у грудзі, каб мы павярнулі назад. Але мы ішлі наперад і, як узабраліся на самую высокую з дзвюх вяршынь, перад намі расхінуліся, як сягнуць воку, Радопы.

І на поўдні, і на захадзе, і на поўначы, дакуль сягаў погляд, чырвонае зарава пажараў закрывала далягляд ад нашых вачэй. Пажары палалі далёка, і бачна было толькі ззянне іх і чырвонае адлюстраванне ў воблаках, але яны рабілі ўражанне нечага неабсяжнага і

мутнага, як горы і неба, не верылася, што гэта справа чалавечых рук.

Вецер дзьмуў з поўдня, і мы павярнуліся да яго тварамі. І ў ясныя дні на поўдні віднеецца гара Іпсарыён на востраве Тасас, венецыянская крэпасць на Кавале і вяршыня Атон на Святой гары. Калінікалі можна разгледзець і бляск Белага мора. А бліжэй — Драмаскі Купен і горы Кушніца, Чэнгенехісар і Кушляр. Цяпер жа пажары аддзялялі Радопскія горы ад Беламорскай раўніны і мора.

Потым вецер павярнуў з захаду, і мы зноў павярнуліся да яго тварамі. А на захадзе далягляд сягаў да грэбеня Пірынскіх гор, а правей — да Рыльскіх гор з іх вяршынямі і галоўнай — Мусалой. ,

А бліжэй — Вялікая Сютка, вяршыня Сярэбраная і Батацкі Снежнік, якія паўсталі на Батацкім узвышшы, што аддзяляе Бегліку. І перад Пірынам уздымаецца над далінай Дэспацкая Сура і па той бок — Відзеніца. Цяпер сцяна пажараў аддзяляла Радопскія горы ад іх сясцёр — Пірынскіх і Рыльскіх.

Вецер мяняў напрамак і нарэшце падзьмуў з поўначы. А там віднеліся Балканы з вяршынямі ад Вежана да Святога Ніколы, а найвышэй уздымалася гара Юмрукчал. Перад імі ўзвышаюцца Срэдна гара з Багданам і Сырненым лесам, а ў іх падножжы — роўная Фракія. Цяпер зарава пажараў аддзяляла Радопскія горы ад старых Балканскіх і ад залацістай Фракіі.

А вецер з усходу не павеяў, таму што там узвышалася вяршыня горнага масіву Посестра, якая і ахоўвала нашы спіны ад ветру.

Калі бежанец з Чэпінскага краю ўбачыў пажары на поўначы, то ўкленчыў на скале і накрыў галаву нізам крыса свайго плашча. І ўжо не адкрыў твару, каб агледзець полымя, якое спапяляла ягоныя родныя сёлы.

А мы глядзелі. Разоў дзесяць яшчэ мяняўся напрамак ветру і больш ні разу не прымусіў нас павярнуцца да яго задам, мы глядзелі то на поўдзень, то на захад, то на поўнач. І куды б ні глянулі, бачылі вогненны абруч, які ахопліваў сэрца Радопаў. Над намі плылі аблокі, і між аблокамі і заравам пажараў была паласа чырвонага неба. Там гайдаўся, разліваючы чырвонае святло, месяц, які набліжаўся да поўні. Языкі полымя імкнуліся яго дастаць, пакуль ён не ўзышоў высока і не схаваўся ў аблоках. А зорак не відно было.

— Ці то ўсход, ці захад, — загаварыў Манол. — Наўкола заравы над Радопай. Ці гэта надыходзіць дзень, ці ноч?

— Усё ў руках Бога, — зазначыў я.

— He, усё ў нашых руках, — адказаў Манол.

А мы не маглі бачыць Беламорскую Фракію, Пірын, Рылу і Балканы, толькі глядзелі на сэрца Радопы ў абручы пажараў. А было на

што глядзець, бо Радопа — вялікія горы, таму ў яе вялікае сэрца. Вяршыня за вяршыняй і грэбень за грэбенем чаргаваліся ад нас на поўдзень, на захад і на поўнач. І ў сіняватасці вячэрняга прыцемку горы выглядалі заледзянелым морам, і бледна-зялёныя пашы былі падобныя на плямы пены, а цёмна-зялёныя лясы — на марскія бездані. І мы бачылі толькі грэбені хваль, а далін і рэк, якія пралягалі між імі, відаць не было. І высокія грэбені гор засланялі сабой вяршыні.

He знойдзецца чалавека, які змог бы акінуць поглядам Радопу. Няма вяршыні, узышоўшы на якую, можаш спазнаць яе адразу. Яе трэба абысці ўсю і выпакутаваць, ды потым сабраць у сваім сэрцы і паглядзець — аднак у цябе павінна быць сэрца арла. Ты не можаш бачыць Радопу вачамі, трэба бачыць яе сваім сэрцам. 3 заплюшчанымі вачамі, у самім сабе.

І аўчары глядзелі на Радопу, я ж глядзеў на іх твары, як высечаныя ветрам. І бачыў, што погляды іх скіраваныя ўнутр сябе.

Яны не бачылі цёмныя цені пашаў і цёмныя цені лясоў, не бачылі хваль і безданей, а ногі іхнія ступалі па сцежках, як ступалі тысячы разоў дагэтуль, узыходзілі на вяршыню за вяршыняй і спускаліся ў прорвы, праходзілі па палянах, на якіх ведалі кожны камень, і лясах, у якіх ведалі кожны пень. І ступні іх адчувалі шорсткую траву, a галовамі яны расхіналі галіны піхтаў. іх вусны халадзелі ад радопскіх патокаў, а грудзі распірала ад песень. У лясах было поўна дрэў, з якіх выраблялі калыскі для дзяцей сваіх, а ў зямлі спачывалі косці іхніх бацькоў.

Вецер усё ўзмацняўся, стракатанне конікаў рабілася ўсё больш трывожным, і яны хаваліся ў трэшчынах скал, каб іх не знёс вецер. Аўчары ж стаялі тварамі супраць яго, і ніхто не міргнуў, ніхто не прамовіў ні слова. Час ад часу недзе пад нашымі нагамі чуўся кароткі гук коніка, і строкат гэты бліскаў на фоне разлітай агульнай жальбы іншых далёкіх конікаў, быццам цяжкая кропля раўнамерна падала на паверхню разлітай ракі.

І Радопа гарэла. Гарэлі яе ногі, гарэлі яе валасы. Аўчары называлі гэты горны край Радопай і злаваліся, калі нехта казаў Радопы. Бо край быў для іх як жанчына, маці... Балкан — гэта бацька, высокі і моцны, як і павінна быць усё мужчынскае. Радопа — маці, якая зачынае і нараджае, лежачы дагары, з поглядам у неба. Сын шкадуе бацьку, але так, як шкадуюць мужчыну. Сын шкадуе маці сваю, як шкадуе жанчына. І матчыны пакуты глыбей пранікаюць у сэрца.

Але ж ці былі сынамі Радопы гэтыя прыгожыя мужчыны? Ці не былі яны самі горнымі вяршынямі, і ці не смаліў агонь іх ногі, ці не выцінаў з іх вачэй слёзы чадны дым?

He зайздросціце вы, іншыя горы, іх любові да Радопы. Яна, Радопа, велікамучаніца. He зайздросціце ёй, горы. Яна шмат пакутавала і цяпер на яе насоўваюцца новыя беды.

Настала ноч. Воблакі разышліся, і паказаўся месяц. Супрацьлеглыя схілы гор акругліліся і памякчэлі, размытыя святлом, як цела жанчыны пад тонкай тканінай. Тры самотныя, скрыўленыя сасны нібы выступілі наперад і пачарнелі, а месяц з імі пасвятлеў. Белы, лёгкі туман апусціўся на даліны, потым папоўз угору па схілах. І людзі адкідалі цені, чорныя, як дзёгаць. Стала сцюдзёна.

Тады дзед Кральё загадаў:

—   Распаліце агонь.

І маладзейшыя развялі ва ўпадзіне скалы агонь, усе паселі вакол яго, толькі я застаўся стаяць убаку.

Касцёр іх сабраў, асвятляючы толькі іхнія твары. А спіны ў іх заставаліся ў цені. І мне прыйшло ў галаву, што сонца і месяц адцаюць святло, якое свеціць зверху і аднолькава, а агонь— гэта святло і цяпло толькі для чалавека і абагравае толькі ягоны твар. І нельга, каб агонь разгарэўся ў пажар... І мне захацелася пагрэць рукі на іх агні. Але Манол узняў галаву і ўбачыў пажары. А зарава пажараў стала больш чырвонае, гарэла вышай, як раздзьмутае цемраю. Манол загадаў:

—   Раскідайце касцёр.

А дзед Кральё ціха прамовіў:

— Эх, не можам мы раскідаць гэныя пажары.

Але і ён узяў адну галавешку і ўдарыў яе аб скалу. І затаптаў іскры ад яе.

Туг Гаран прамармытаў:

— Глядзіце.

Усе здзівіліся, таму што перад старэйшымі належыць маўчаць. Павярнулі галовы і пачалі ўглядацца.

А на ніжэйшай скале, другой вяршыні Першынца, акрэсліваліся тры постаці, і вецер развяваў адну белую, адну чорную і адну чырвоную накідкі, і пры месячным святле мы пазналі, што гэта былі Сулейманага, Хасан-хаджа і Дэльё. І ён таксама глядзеў на зарава пажараў. А бацька Хасана-хаджы Велка Радул стаяў поруч з Манолам.

Тады Манол загаварыў. Гаварыў ён гучна і павольна, каб перасіліць вецер і каб яго чуў Сулейман-ага. Ніхто не глядзеў на Манола, і ён ні на кога не пазіраў, усе былі тварамі павернуты да пажараў. Але пажары не кідалі сваё зарава на нас, а таму твары ў людзей былі не чырвоныя, а белыя, як мармуровыя. І Сулейман-ага не глядзеў у наш бок. А Манол гаварыў далей:

— Вытрымаць бы толькі да зімы, калі снягі заваляць праходы. Калі захаваем гэта яшчэ цёмнае сэрца Радопы, дык каб яго асвятлялі толькі сонца і месяц. К таму часу Мехмед-паша спусціцца да Саланікаў і адправіцца да Кандзіі. Тады знойдзецца пяць тысяч мужчын, пяць тысяч нажоў і пяць тысяч стрэльбаў, якія перакрыюць шляхі пажарам.

І замоўк. А загаварыў дзед Кральё, усё гэтак жа з тварам да пажараў, усё гэтак жа, не гледзячы ні на кога, а тым болей на Сулеймана-агу. А як свяціў месяц, дык здавалася — гаварыў праз сон. Ён казаў:

— Калі будзем жывы-здаровы і дачакаемся снегу, мала хто зможа пайсці з авечкамі на поўдзень. Але яны возьмуць з сабой дастаткова мулаў, а там нагрузяць іх венецыянскай зброяй. Волавам і порахам. Безліч разоў падымалася Радопа, баронячыся ад цароў з аднымі лукамі ў руках. Хіба Мамчыл не трымаў у руках лук? Хіба мы са стрэльбамі слабейшыя за ix? А як скончацца кулі і порах, хіба ў кожнага з нас няма лука і нажа?

Стан Стан тут усклікнуў:

— Добра хадзіць па Радопе, калі яна раскрывае табе свае абдымкі. Цяжка праходзіць яе сцежкамі, калі іх ахоўваюць радопскія мужчыны.

А Мамчыл ціха, каб не пачулі там, на скале, сказаў:

— А чаму трэба чакаць зімы?. Ці да зімы павырастаем мы, што станем мужчынамі?

— Замаўчы. Гавораць старыя, — спыніў яго Манол.

Дзед Кральё працягваў:

— Мехмед-паша мае ў Цэпіне стотысячнае войска. А Цэпіна знаходзіцца на адлегласці двух дзён пераходу і аднаго дня прамымі сцежкамі.

На абедзвюх скалах вяршыні настала цішыня. Толькі вецер шумеў, стракаталі конікі і злавесна пракрычала начная птушка.

Тады загаварыў Уражу Чылінгір:

— А як жа авечкі? Хто можа пракарміць зіму ў яслях нашых дзесяць тысяч авечак? Таму што зімовыя пашы ўскрай мора будуць закрытыя для нашых чарод...

Ён не закончыў, бо Стойка Працвет закрычаў, але зноў ні на кога не зірнуўшы:

— Няхай на мяса пойдуць нашы авечкі! Няхай арлы іх парвуць. Хачу глядзець на адкрытыя твары сваёй жонкі і сваіх дочак. He хачу насіць чалму, хачу папаху. Калі памру, хачу, каб на маёй магіле стаяў крыж...

Маўчалі доўга. Нарэшце са скалы насупраць даляцеў голас Сулеймана-агі:

— Добрай сустрэчы, шаноўны Манол! Добрай сустрэчы, аўчары!

Аднак і ён не глядзеў у наш бок, а стаяў тварам да пажараў. І тады Манол гукнуў яму:

— Сулейман-ага, над гэтымі цёмнымі гарамі калісьці ўладарыў твой дзед. Выкінь чалму, надзень каўпак, і мы прывядзем табе пяць тысяч мужчын, кожны з сэрцам і нажом. Выкруціся да зімы, прыкрый нас, прыдумай што-небудзь. Пакуль дагараць гэтыя пажары. І зазімкам станеш царом. Мы забудзем мяхі ў прорве, павешаных на чынары, пабітых на лугу. Забудзем і пра тваю чалму.

Упершыню Сулейман-ага паглядзеў у наш бок. І паколькі іх скала была ніжэйшай, мушаны быў глядзець угору. Слабы і перарывісты ад ветру даляцеў голас яго, хоць між дзвюма скаламі была прорва шырынёй усяго з дзесятак крокаў. Ён крычаў:

— Шаноўны Маноле, чаму ты прыгадаў прорву, чынару і луг? A чаму не ўспомніў пра белыя брукаванкі на вуліцах, пра каменныя масты, пра чашмы з трыма струменямі?

Манол упершыню павярнуўся да яго ды адказаў:

— Сулейман-ага, а ці памятаеш ты, калі будавалі вялікі каменны мост? Тры сялы сышліся будаваць, наватжанчыны разам з дзецьмі... На дзевяць хат кіпеў адзін гаршчок у печы, на дзевяць калысак па адной бабцы пакінуў люляць іх. Сулеман-ага, дык гэта ты пабудаваў каменны мост Сулеймана-агі?

і ага нічога не адказаў. Пастаяўшы яшчэ крыху, ён павярнуўся спінаю да ветру, тады яго белая накідка запаласкалася і накрыла ягоны твар. Ён яе сцягнуў уніз і пачаў спускацца па сцежцы. А сцежка вілася пад нашай скалой, дык калі праходзіў пад нашымі нагамі, Манол нагнуўся, схапіў дзвюма рукамі камень і гукнуў:

— Памятай, Сулейман-ага! Чалма альбо каўпак.

І Рад Драгаслаў гукнуў:

— Чалма альбо карона!

Але мы не ведалі, ці чуў гэта ага. і ён прайшоў па сцежцы, a ягоная белая накідка калыхалася па паляне, пакуль лес не паглынуў яе. У месячным святле відаць было, што дрэвы зялёныя, а цемра як быццам выдзёўбвала ў іх ствалах чорныя дуплы. Сярод іх згубіўся Сулейман-ага, і з лесу даляцеў крык разбуджанай нейкай драпежнай птушкі.

Уражу засумневаўся:

— Чаго мы раскрылі раты перад ім? Ну, а калі ён прадасць нас туркам? Нават калі ён не прагаворыцца, дык ці не зробяць гэта хаджа ці Дэльё?

— Вецер нас ап’яніў? — ціха сказаў дзед Кральё.

— Пажары нас асляпілі, — выказаўся Рад Драгаслаў.

Толькі Манол не згадзіўся:

— Што ён прадасць? Што мы балгары? Хіба Караібрагім гэтага не ведае? Хіба ён прыйшоў дзеля гэтага?

Усю ноч мы стаялі маўклівай вартай на высокай вяршыні Першынца. І вецер працінаў нас. А зарава пажараў усё гарэла.

І калі месяц пабляднеў, а неба пасвятлела, адбыўся цуд, які сто разоў бачыў я і ніяк не магу зразумець. Горы засвяціліся знутры. Сонца не было, каб іх асвятліць, ніякага промня нават, а вяршыні пачалі свяціцца, быццам у іх нетрах нараджалася белае святло.

Потым нас асвяціла сонца, якое ўзыходзіла над вяршыняй Посестры, дзе пажару не было, яго праменне ўвайшло ў мора, якое таксама зрабілася чырвоным і вогненным.

— Усход сонца, Маноле, — мовіў дзед Кральё. — Усход, а не захад. Ты ж пытаўся звечара? Вось, сонца ўзышло і пераскочыць агонь.

— Дай жа Бог, — сказаў Манол.

І ўсе паўтарылі за ім:

— Дай, Бог.

І мы сышлі з вяршыні.

Частка другая

ГАЛАВУ СВАЮ АДДАМ ВЕРЫНЕАДДАМ

Урывак першы

Мне здаецца, што канак нагадвае павука ў сярэдзіне велічэзнага павуціння. Мы вяжам павуціну і думаем: як прывабіць балгараў да яе, а яны разлятаюцца, як мухі, па ўсіх гарах. Бесперастанку гавораць пра аўчароў, пра пістолі, пра супраціўленне, аднак нічога не адбываецца і падобна, што ўсё рыхтуецца супраць несапраўднага, прывіднага ворага. Адзіным аўчаром, якога я бачыў, быў Манол — высока на перавале, з чэрапам у руках. Я зразумеў, што чароды вярнуліся — па гуках бомаў, якія аднойчы раніцай даляцелі да лесу. Быццам горы дагэтуль былі нібы кветка, у якой свяціліся толькі фарбы, і раптам яна пачала выдаваць пахі. Гукі бомаў даляталі як водар і прымушалі мяне дыхаць на ўсе грудзі. Яны знікалі, потым зноў даляталі як слодыч, пакутліва ціха, і чалавек усёй душой стараўся іх ухапіць, як быццам на сасмяглыя вусны падалі рэдкія кроплі дажджу, потым гукі бомаў пачыналі пець з усёй сілы. Я быў ужо ў другім пакоі, і выццё сабак адчувалася зусім слаба... Затое ж тры разы на дзень чуў гукі званоў нябачнага манастыра. Я быў падрыхтаваны, чакаў іх, супраціўляўся іх галасам. Але не пакутаваў.

Вечарам выходзіў з канака і глядзеў на зазубраную сцяну гор. Яны жылі. Ноч была поўная руху і нябачнага жыцця. Бачыў кастры, якія гараць, іх агні, чырвоныя пад яснымі зоркамі.

Як мы можам дабрацца туды? Ці Караібрагім спадзяецца, што мухі самі заляцяць у павуцінне?

Удзень у сяле амаль не заўважалася людзей. Усё пахавалася. Марна я чакаў, калі каменная агароджа гарбатага моста расквітнее дзівоснымі колерамі посцілак. Камень ляжаў белы і голы.

Цэркаўка пры канаку, з іржавым крыжам на даху з пліт, стаяла глухая і зачыненая. Hi разу не бачыў, каб заходзіў туды чалавек. Потым зразумеў, што гэта капліца, старая, у якой у свой час маліліся прадзеды Сулеймана-агі, балгарскія баяры. Сам Сулейманага казаў мне, што там на сценах ёсць старажытныя роспісы.

Я круціўся вакол цэркаўкі, як прагнаны сабака круціцца каля дома свайго былога гаспадара. Ці мог я зайсці ў яе? Адкідваў гэтую думку, як дурань, але маё сэрца два-тры разы пачынала біцца моцна і мае ногі скіроўвалі мяне да драўляных дзвярэй, абкаваных вялікімі цвікамі. Я прымушаў сябе супакоіцца, я азіраўся, і мне здавалася, што ўсе ў канаку бачылі, як мяне апаноўвала шаленства. 3 хваляваннем чакаў вечара. Караібрагім нібыта між іншым запытае: «Чаго гэта ты хадзіў да царквы?» Аднойчы ўбачыў, што дзверы адчынены і рушыў наперад, у змрок, які мяне чакаў у царкве. Прымусіў сябе звярнуць убок. Бачыў толькі полымя свечкі, недзе ў глыбіні. Чалавека ж не бачыў.

Што азначала тое, што мяне так цягнула да таго мураванага дамка? Я баяўся самога сябе.

Хацелася неяк выбрацца з павуціны, каб паглядзець, што робіцца наўкола. Але калі Караібрагім сказаў мне, што мы ўдвух павінны праехаць па сёлах, я не змог схаваць свайго страху.

— Пакуль мы нічога ім не зробім, тутэйшыя людзі ніякага замаху на нас не зробяць, — супакоіў мяне Караібрагім. — Мы пераедзем з табой толькі ўдвух. Ты баішся?

— Баюся, — адказаў я. — Але паеду.

Праехалі першае сяло, паехалі далей. Ехалі далінаю ўскрай ракі. Пачалося другое сяло. Заград. Можа, ад таго, што я быў увесь напружаны, нічога не бачыў вакол сябе. Нічога, што мог бы адзначыць і запомніць. Мы праязджалі праз такія радопскія сёлы — камень, пліты, дрэва, дажджамі і сонцам ператвораныя ў камень. Людзей не сустракалі. Адчуваў жа, што на нас глядзяць і сочаць за намі.

Караібрагім маўчаў і ўвесь час азіраўся наўкола. У ягонай позе ў сядле, у адрозненне ад звычайнай, было нешта нязвыклае, але мяркую, што гэта не ад страху.

Праехалі і праз другое сяло — доўгае, амаль толькі адзін рад дамоў паўз дарогу, месцамі яшчэ адзін рад, на другім беразе ракі.

...Пахілы спуск побач з багатымі лясамі наўкола выглядаў бедным і брудным. А знізу, убаку ад нас, быў бачны нарэзаны мармур — белы і чысты. Промні сонца, якія падалі на яго, высякалі іскры. Уздрыгнуў, падумаўшы, што ўсе гэтыя горы пад шэрым пяском, пад травой, пад лясамі мелі такое празрыстае, чыстае, цвёрдае сэрца. He можа гэтага быць, ведаў, што не так гэта.

Уехалі ў трэцяе сяло, праехалі. Шлях падымаўся ўгору, рака цякла ўніз насустрач нам. Караібрагім спыніў каня і сказаў мне:

—   Чакай мяне тут.

і прышпорыў каня, я нават не паспеў адказаць яму.

Я застаўся адзін. Горы выглядалі бязлюднымі. Адчуў, што змог неяк расслабіцца, адчуў па тым, што паспакайнела на сэрцы.

Заглыбіўся ў лес, саскочыў з каня і сеў на пень. Наўкола было вельмі прыгожа. Была вясна. Але я быў чужы ў лесе, бо згубіў усялякі шлях да яго. Насенне яго хараства падала на маё акамянелае сэрца і памірала. Я стаяў пасярод лесу як у брані ад страху і напружанасці.

Трэба было яшчэ расслабіцца. Ды растварыцца ў лесе. І застацца ў ім, як дрэва, як трава, як дзікі звер. He, я ж чалавек, таму павінен быць поўны думкамі, раскрытай душой, каб ускапаць барозны і насенне магло прарастаць.

Прыслухоўваўся з пістоляй у руцэ. І тады пачуў нейкі дзіўны шум. Нешта лёгка пастукала па галінах дрэў, усё роўна, як сыпаўся пясок ці ішоў рэдкі, буйны дождж.

Шапаценне было таямнічае і прыглушанае. Рабілася нешта прыхаванае, пра што ніхто не павінен ведаць — нешта патаемнае і нябачнае, але вельмі моцнае. Шамаценне бесперастаннае, але чулася яно то адсюль, то адтуль. І ўсё як быццам у мяне за спінай. А на зямлю нічога не сыпалася. Такое шапаценне абавязкова павінна было быць звязана з каханнем, з апладненнем і жыццём.

І па сённяшні дзень не ведаю, што гэта быў за шум. Мяркую, што хваёвыя шышкі выкідвалі сваё насенне. Але дакладна не ведаю...

Данесліся дзіцячыя галасы. Недзе ў лесе былі дзеці. Яны, напэўна, збіралі грыбы. Але нават дзіцячыя галасы былі хрыплаватыя і грубыя ў параўнанні з цеплынёй, шаўковасцю сонечнай цішыні лесу...

Я быў жывы, і свет вакол мяне быў поўны жыцця.

Спачатку я чакаў Караібрагіма як збавіцеля. А як пачуў стук капытоў ягонага каня, у мяне ўзнікла жаданне праклясці яго. Ён не заўважыў майго хвалявання. Пад’ехаў моўчкі, ды мне і не хацелася гаварыць. Мы былі ўжо ў Прасойне, калі ён загаварыў.

—   Знайшоў адзін вадзяны млын — вадзяніцу. Там працуе стары млынар.

А я слухаў, як сонца сцякае промнямі.

—   Ці ведаеш, — счакаўшы, прамовіў Караібрагім, — ён даў мне мёду, быццам я і не быў туркам.

Я зноў нічога не сказаў.

—   Там ёсць і адна дзяўчынка, — сказаў ён.

Як ні заглыблены я быў у самога сябе, не мог не заўважыць, што ён выглядае ўсхваляваным. Гэта ўжо ў другі раз, як апынуўся ў даліне.

— Яна прыгожая? — рассеяна спытаў я.

Ён паглядзеў на мяне, быццам спытаў я пра нешта бязмежна бязглуздае.

— Вельмі прыгожая.

Я пайшоў адразу да Сулеймана-агі. He ведаў, што яму скажу, але мне здавалася, што як убачу яго, дык словы самі сабой прыйдуць на язык.

Гэтак рабіў Абдулах. Такі, якім я быў раней, ніколі б не пайшоў проста так да чалавека, каб выказаць усё, што думае. He будзем гаварыць пра слуг, што мусяць хадзіць уверх-уніз, каб дамовіцца пра сустрэчу.

Сулейман-ага сядзеў на балконе. Чародка вераб’ёў чырыкала на платане... Кот на каленях агі ляніва паглядваў на мяне. Ён быў разумны і, усведамляючы, што не можа дастаць вераб’ёў, не дазваляў сабе залішніх эмоцый.

Ага ўстаў мне насустрач. Я ўбачыў на дзвярах, якія вялі ў яго пакоі, надпіс па-арабску. Я не мог яго прачытаць і перш-наперш папрасіў яго сказаць, што там напісана.

— «Хвала тым, хто ўтаймоўвае гнеў свой і даруе людзям». Венецыянец, гэта прыдумаў не я. Гэтыя словы ёсць на адных дзвярах у палацы падзішаха — на дзвярах з гарэма ў месца для прыёмаў. Прапанаваў іх гісторык Абдзі, ды пэўна ён гэта недзе прачытаў. Каб султан гэта памятаў.

Вось яно, гэтае слова, якое мне патрэбна было. Ключ. Султан.

— Ага, — звярнуўся я да яго, — ці не мог бы султан дапамагчы Эліндзені? Каб яе абмінула горкая чаша? Ён з войскам недалёка, у Одрыне, а можа, ужо рушыць сюды. Казалі, што ён пойдзе на Ларысу і пройдзе ці праз Радопы, ці паўднёвей ад іх. Пасланнік можа пайсці і вярнуцца за некалькі дзён.

Ага ўсміхаўся. Ягоная ўсмешка была добрая і крыху засмучаная. He пытаўся ў мяне, чаму я завёў гэтую гаворку. Твар у яго быў адкрыты, я чытаў ягоныя думкі. Ён не стараўся ні выкручвацца, ні хлусіць мне.

І гэта была перамога Абдулаха. 3 таго часу, як стаў Абдулахам, нашмат болыл мне падабаюцца людзі. Усё больш падабаліся, а ў некаторых людзей я проста закахаўся, калі гэтае слова не здасца некаму занадта моцным. Адчуваў, што яны вельмі вабяць мяне, мне хацелася нават палашчыць іх. Мне падабаліся іх вочы, іх рукі, гаворка. Адчуваў цяпло іх цел, гладкасць іх скуры, дрыготку іх мускулаў. І ў маім сэрцы нараджалася цеплыня. Найбольш я любіў іх за тое, што яны жывыя.

Такую любасць адчуваў я і да агі. Ён адчуваў гэта, і між намі нараджалася няўлоўная сувязь, якую абодва мы не хацелі прызнаць і выказаць, ды і наўрад ці маглі б назваць.

— Венецыянец, — прамовіў да мяне ага. — Я парадаваўся б, калі б ты ведаў сваё сапраўднае імя, хаця ўрэшце рэшт кожнае імя добрае. Ці ведаеш ты падзішаха?

Я не ведаў яго. Чуў, што пра яго гавораць, ды ніколі не бачыў.

Сулейман-ага запрасіў мяне сесці, пляснуў рукамі, каб прынеслі апельсіны і шарбет і не сказаў ні слова, пакуль іх не прынеслі.

— Я ведаю султана, — сказаў ён. — Калі пара халодная, у султанскай палатцы спяць 500 спахіяў — каб аддаць у паветра цяпло сваіх цел. Я сам спаў у палатцы слутана. У Махамеда Чацвёртага, сына Ібрагіма, быў толькі адзін занятак — хадзіць на паляванне. Ен паляваў і туг, у Радопах. Казалі, што гэтыя горы запалі ў яго сэрца і ён надумаў узвесці туг сабе палац. І сапраўды, ужо будуюць— там, у Дэспаце, дзе стаялі палацы маіх прадзедаў. Хадзілі на паляванне з сялянамі, іх збіралася да 30 000 душ. Запісвалі кожнага здабытага зайца і кожную курапатку, не кажучы пра аленяў, дзікоў і мядзведзяў. Махамед пасылаў шэйху Вані дзічыну, здабытую ягонай стралой. Ён хвацка страляў з лука. Аднойчы ўлучыў са ста крокаў у мішэнь на сцяне сваёй палаткі. Ганаравалі яго так, як Сулеймана Заканадаўцу, калі той заваёўваў новы прастол. Пра яго трапны стрэл запісалі ў кнігі па гісторыі Атаманскай дзяржавы. Махамед паляваў, Кюпрулі кіраваў. Так было пры старым Кюпрулі Махамедзе, так працягваецца і пры яго сыне Ахмедзе. Падзішах — гэта цень Алаха на зямлі, султан жа — падзішаха на троне. Што Ахмед скажа, султан не запярэчыць. Ён вельмі жаласлівы. Бачыў, як ён плакаў, калі памёр адзін індыйскі пагоншчык слана. Хадзілі пад Одрынам на паляванне на слане і забілі пагоншчыка. Махамед не хацеў рэзаць авечак, рабіць ахвяру на маленькі байрам. Адварочваў галаву, калі бачыў адрэзаныя галовы жывёл каля сваёй палаткі. Аднак Эліндзені не пашкадаваў.

—   Ці праўда’— запытаў я і запнуўся, — ці праўда, што яму было страшна забіць свайго брата?

Чорт мяне пацягнуў за язык. Зразумела, я і пытаў дзеля братазабойства Сулеймана-агі, а не султана.

Сулейман-ага не заўважыў ні маёй непрыгожай цікаўнасці, ні ўтаропленага погляду ў ягоны твар. Альбо, калі і заўважыў, зрабіў выгляд, што не бачыць.

—  He лёгка гэта — забіць свайго брата, — сказаў ён.

Гэта былі словы Караібрагіма, калі той выказаў сваё захапленне мужнасцю Сулеймана-агі.

— Па закону Махамеда Другога, заваёўніка, султан павінен быў забіць свайго брата, каб не было пагрозы ягонаму прастолу. 3 часу, як заняў прастол, Махамед Чацвёрты ўсё націнаў цеціву братазабойства, але не пускаў стралу. І гэтая думка не давала яму спакою ні ўдзень, ні ўначы. Убачыўшы твар і вочы яго, адразу зразумееш, што яго праследуюць кашмары. У яго круглы рускі твар добрага чалавека і цёмныя пагрозлівыя вочы чалавека, які нечага баіцца і палохае іншых. А двух яго братоў ахоўвала іх маці — старая султаніха Тархан. Ці то руская, ці палячка, але славянка. Яна і спала перад пакоямі сваіх сыноў. Аднаго разу султан увайшоў ціха з кінжалам у руцэ. Прабіраўся да сваіх братоў. Маці спала. Дзве рабыні расштурхалі яе, бо не смелі голасу падаваць. Султаніха прачнулася. Султан вярнуўся і павешаў рабынь. Гэта ён мог зрабіць. Забіць жа сваіх братоў — не пасмеў.

— Сулейман-ага, — прамовіў я. — Я запытаўся ў цябе, бо ведаю, што ты забіў свайго брата. Даруй.

— Пабач султана, і ты зразумееш, як лёгка можа замучыць цябе думка пра братазабойства. Кажуць, што яго пракляў бацька, султан Ібрагім, калі каты душылі яго ў цямніцы, а ягоны сын глядзеў на гэта праз акно. Пракляў, каб ён бадзяўся па гарах і лясах і не знаходзіў спакою. Можа, гэта і праўда. Ці ведаеш, як ён ходзіць на паляванне? Гэта для яго не задавальненне, а пакута. Ездзіць вярхом з раніцы да вечара, мучае коней, яго сцягваюць паўжывога з сядла... Ён даў мне залаты лук і не таму, што забіў мядзведзя, a таму што даведаўся, што я забіў брата.

Сулейман устаў і пайшоў у свае пакоі. Я падумаў, што пакінуў мяне, расхваляваўшыся і не жадаючы паказваць гэта. Але ён вярнуўся, трымаючы ў адной руцэ залаты лук, а ў другой стары, паточаны чарвякамі і ржой арбалет.

— Вось султанскі дар. А гэта прынёс, таму што ты з франкаў. Магчыма, нехта з іх быў тваім прадзедам, з тых, што мелі крэпасці ў паўднёвых Радопах. І яны нішчылі людзей у гарах. І што? Іх няма, а горы жывуць.

Арбалет ён трымаў, скіраваны на мяне. У ім не было стралы, але я адчуў, быццам нешта працінае маё сэрца. Сулейман-ага трымаў у руках прысуд Эліндзені. У гэты час я зразумеў, што даліна асуджана. Іржа і чарвякі. Сулейман-ага адмаўляўся. Магчыма, сам яшчэ не вырашыў канчаткова, але ў гэты момант я яго зразумеў. Ён мяне суцяшаў:

— Ці бачыў ты гэтыя горы навокал? Як падымемся калі на якуюнебудзь вяршыню, я пакажу табе межы маіх уладанняў. Учора вечарам быў на адной вяршыні. Калі туркі захапілі Радопы, мой пра-

дзед, балгарскі баярын, прыняў іслам. Ібрагім-паша, зяць султана, сказаў, што пакіне яму столькі зямель, колькі можа аб’ехаць ад узыходу сонца да поўдня. Як хоча — на кані ці пешкі. Дзед асядлаў каня, гнаў яго, як апантаны. За дзве гадзіны да поўдня конь ягоны паў. Трэба было вярнуцца туды, адкуль пачаў, іначай страчваў усё. Ён кінуўся бегчы праз горы... Кажу табе — за цэлы дзень ты не адолееш столькі, колькі ён прабягаў за дзве гадзіны.

—   і памёр?

—   He, жыў яшчэ дваццаць гадоў. І, як кажуць, памёр. Ці не ўсё роўна? Ужо няма ў жывых. Якія людзі жылі і адышлі. Дык чаго плакаць нам, дробным?

Успомніў бязмоўныя сёлы, мармур пад шэрым пяском, сонечнае вяселле ў лесе. He хацелася мірыцца. Запытаўся ў агі:

—   А Ахмед Кюпрулі не можа што-небудзь зрабіць?

Сулейман-ага запытаў у мяне, як дагэтуль пра султана:

—   Ці ведаеш ты вялікага візіра Ахмеда Кюпрулі?

— He ведаю, бачыў яго здалёк.

— Я ж ведаю яго. Бачыў яго, калі мне было дваццаць чатыры гады. Яшчэ тады ён быў падобны да старца... Два дзецюкі падтрымлівалі яго пад пахі, каб не траціў сілы трымацца на нагах. Дробны, барадаты і ад носа вышэй падобны быў на Махамеда Другога, заваёўніка. Толькі ад носа і вышэй. Ягоны бацька, стары Махамед Кюпрулі, у свае 75 гадоў выглядаў маладзейшым за яго. Стары быў як жалезны. He ўмеў ні чытаць, ні пісаць. Ты чуў, што казаў Караібрагім? Ахмед не толькі напіваецца гарэлкі, але каштуе ўсе атруты на свеце. Гашышы, опіумы, розныя зёлкі. Mae восемдзесят жонак, а не можа спаць як належыць з ніводнай з іх. Шукае новыя асалоды, а ўсё яму гарчыць. Кажу табе, ён у такім адчаі, што павінен сысці некуды пустэльнікам. А ён кіруе самай вялікай дзяржавай у свеце. Чалавек у адчаі пры ўладзе горшы за звера. За што яго ўхопіш? Што яму скажаш, нават калі пойдзеш да яго пад Кандзію? Ён спрабуе ўмацаваць расхістаны трон падзішаха, аднак гэта таксама адчайная справа, больш адчайная за самога Ахмеда.

Сулейман-ага сеў, скрыжаваўшы ногі, склаў рукі на грудзях. Прыўзняў галаву і ўсміхнуўся мне. Я стаяў выпрастаны, трымаючы ў руцэ арбалет.

Ягоныя вочы казалі: «Калі б я цябе не любіў, я сказаў бы табе, што ты прасек. Ты ж, напэўна, шукаеш мудрасць? Ідзі і забудзься пра слабасць».

— Мутны паток, які разліваецца па землях падзішаха, — гаварыў далей Сулейман-ага, — узняўся гэтак высока, што залівае і горы. Паглядзі, што робіцца. Добра, паглядзі толькі на янычараў, што заў-

сёды былі асновай султанскай улады. Яны падобныя на манахаў вашых, якія не жэняцца, не прагнуць даброт і б'юцца толькі за панскую і султанскую славу. Якія ж сёння янычары? Янычары жэняцца. Прызначаюцца начальнікамі ў акругі іх сыны, яшчэ з калысак атрымліваюць плату... Янычары гандлююць і рабуюць мірных людзей. Паколькі турак не можа быць янычарам, туркі спачатку аддаюць сваіх дзяцей хрысціянам, потым забіраюць і робяцьянычарамі... Колькі раней было янычараў? Жменька людзей, жалезны кулак. Трыццаць гадоў таму ў персідскі паход пайшло трыццаць тысяч, а дайшло тры тысячы. І дзеці смяяліся з ix. А што спахіі? Султан даваў ім землі пажыццёва, каб рушылі пад сцягі, калі ён пакліча, а яны думалі, як застацца на сваіх фермах і перадаць у спадчыну зямлю сваім сынам. 3 верху да нізу ўсё жыло подкупамі. Нават Ахмеда Кюпрулі можна было падкупіць. Хадзілі фальшывыя грошы. Казна была пустая. I вялікі візір ведае толькі адзін паратунак: вайна любой цаной. Гэты запавет пакінуў яму стары Махамед Кюпрулі. Біся за межамі, каб не было вайны ўнутры. Дзе застаецца Эліндзені?

— Так, Эліндзені— гэта кавалак земляў падзішаха...

Сулейман-ага паглядзеў на мяне раптам змененым, вострым поглядам, болыл нічога не сказаў, устаў і прайшоў праз дзверы з надпісам.

Я пачакаў. Ён не выходзіў. Адчуў, што сэрца маё сціскаецца як ад крыўды, але прымусіў сябе засмяяцца. Хто можа мяне пакрыўдзіць?

Трымаўся, як дзіця перад бацькам. Чаго хацеў. Але ж і дурнота. Абдулах упершыню мяне падвёў. Я дараваў яму.

Урывакдругі

Засяляйцеся, дзевяць сёлаў!..

На другі дзень пасля Перадою ізмаіл павёў нас да даліны Пяцігласец. Толькі сямёра з Манолавых людзей неслі для бежанцаў цэлае багацце. Шэрка нёс бабу Срэбру, а Гаран нёс на плячах крутарогага барана. І Манол, і я былі з імі.

Нейкім часам мы рушылі ўгору супраць рэчышча ракі Струіліца. Дайшлі да таго месца, дзе рака, нібы сярэбраны нож, пачала разразаць грудзі гор.

Перш за ўсё мы ўбачылі размытую ўрадлівую зямлю, у якой адкрыліся карані дрэў. Яны былі страшныя, скручаныя і моцныя, калі праплывалі перад нашымі тварамі. І я зразумеў, чаму дрэвы дастаюць да неба, а чалавек ледзь узнімаецца над зямлёй. Потым разварушаная

зямля засталася пад нашымі галовамі і адкрыліся скалы, якія мацуюць свет. Яны былі пранізаны чырвонымі жыламі, быццам па іх сцякалі кроў або сок чырвонага вінаграду. І ўпачатку то тут, то там па тых жылах укараняліся маладыя піхтачкі, крохкія і тоненькія, як валаскі на пляшывай галаве, а потым і яны зніклі. Застаўся толькі камень. А скалы ўздымаліся над намі ўсё больш і больш і падступаліся ўсё бліжэй да нас з двух бакоў. І сонца схавалася, і вада сцякала з шумам па каменні, дык стала цёмна і сцюдзёна, і страшна, і голас вады стаў глыбокі і глухі. А зямля, на якой расла сагрэтая сонцам зялёная трава, з якой вытыркаліся вялікія карані, адышла высока-высока над намі і стала тонкай-тонкай, як зялёны колер на скурцы кавуна, якую можаш абрэзаць нажом: высока быў той зялёны колер, а мы былі ў чырвоным асяродку кавуна, у якім няма нават і семкаў.

І чуўся мне голас гор:

«Паўзіце, дробныя людцы. Дакраніцеся да нетраў маіх і набярыцеся маёй сілы. Бо вашы сохі драпаюць мяне на дзве пядзі, а карані піхтаў дасягаюць дзесяці крокаў... Так, і жывыя, і мёртвыя, вы драпаеце маю кару, і магілы вашы мелкія, і косці вашыя адкрываюць вецер і дождж. І асновы сёл і гарадоў вашых мелкія, і іх змываюць воды, а пясок іх засыпае. Сыдзіце ўніз, уніз. Тут цячэ вада, мацнейшая за тую, што цячэ ўверсе. Тут сплятаюцца жылы з жалеза, серабра і золата. Няхай кожны з вас нагрузіцца як след — дык і мне яшчэ застанецца. Людзі, дакраніцеся да нетраў маіх і вазьміце сабе ад маёй сілы».

Мы такі рабіліся ўсё драбнейшымі і драбнейшымі, не думаючы пра веліч і сілу гор, а толькі прасілі Бога, каб хутчэй выйсці на сонца. Слабыя чалавечыя плечы для каменнага грузу скал. І нават Гаран з шапкай сваёй, у бурцы і з касільнам стаў драбнейшым ад мураша, а баран на ягоных плячах — як зярнятка проса.

Нам усё здавалася, што ідзём па цячэнні ракі і што яна цячэ ўніз і ўніз — а яна цякла насустрач і вытокі яе былі там, куды мы ішлі. Мы скіроўвалі погляды ўгору, каб пачарпнуць смеласці ад светлай паласы на блакітным небе над намі і асветленых краях прорвы. А зялёныя і светлыя краі былі як берагі глыбокай ракі. І я зразумеў, што чалавек жыве на берагах і яму не дадзена апусціцца на дно ракі.

Сцяжынка ад страху ўсё больш і больш прыціскалася да левай скалы, і на нашы твары пачала капаць вада з мокрага каменю. А паток Струіліцы прыціскаўся да правай скалы і рабіўся ўсё гусцейшым і гусцейшым. У адным месцы правая скала растрэскалася і зеўрала глыбокая ўпадзіна — пячора. Там паток быццам знікае і адкрываецца страшны, цёмна-зялёны вадаём. І над вадой уздымаюцца зялёныя пухіры. Мне здалося, што вада круціць пухіры налева. Упершыню сабака Шаро загырчаў.

А Ізмаіл-бей усклікнуў, хоць голас ягоны даляцеў слабы і ціхі:

—   Там дыхае гаспадар гэтае вады. У яго рогі барана, вусы сома, клюшні рака і хвост стронгі. Каб вы ведалі, як будзе праходзіць, трэба яму нешта кінуць, ды хоць бы камень. Але нешта цяжкае, каб патанула.

І ён выхапіў з-за пояса і кінуў у ваду каваны нож. І вада яго паглынула.

Тады баба Срэбра, седзячы на руках у Шэркі, кажа:

—   Адтуль так многа людзей прыходзіць, дык каменнем хутка запоўняць увесь левы ставок.

—  Амін, — сказаў і я.

Гэта былі першыя словы, якія прагучалі з часу, як мы заглыбіліся ў грудзі Радопы.

Пайшлі далей, і ад таго, што бесперастанку глядзелі на ваду, што цякла да нас, і ад булькатання, а можа, і ад страху галовы ў нас закружыліся і калені пачалі падгінаццаТады раптоўна абедзве сцяны пралому злучыліся, перакрыўшы нам дарогу. І рака Струіліца пацякла з-пад асноў зрушаных дзвюх скал. А Ізмаіл-бей пайшоў налева і знік у пячоры. і паколькі яе паверхня пад нагамі была занесеная пяском, а сцены гладкія, ён зразумеў, што шмат часу таму адсюль выцякала вада.

і пячора скончылася, і перад намі раскінулася даліна Пяцігласца. Усе спыніліся перад выхадам з пячоры.

Нас асляпіла сонца, і ў вушах зазвінела ад песні конікаў, і запахла водарам свежага пчалінага мёду. Дык мне здалося, што перада мной узнікла сцяна са святла, злева сцяна з песень і справа — сцяна духмянасці.

—  Паглядзіце налева, — прамовіў Ізмаіл-бей.

Мы паглядзелі.

—   Вунь тыя дзве вяршыні — гэта Святы Яні і Карачан. Каля вялікага шэрага каменя на Карачане на кожны Петкаў дзень заколваўся курбан... А цяпер паглядзіце направа.

Мы павярнулі галовы.

—   Вунь тыя дзве вяршыні — гэта Модар і Свяцілек. Там таксама на кожны Пятроў дзень заколваўся курбан.

І яшчэ сказаў:

—  ГІадыміце вочы і паглядзіце перад сабой.

І мы ўбачылі ўдалечыні адну-адзіную вяршыню, усю аброслую лесам да макаўкі.

—   Гэта Посестра, — прамовіў Ізмаіл-бей. — Там знаходзіцца маці Струіліцы. Адтуль бачыцца бляск Белага мора. Самога мора не відаць, толькі ягонае ззянне.

Сто пар вачэй бежанцаў глядзелі на вяршыню, з якой бачыцца ззянне мора. Таму што яны былі з паўночных Радопаў і не ведалі, якое яно, мора.

—   А ўсё тое, што раскінулася паміж Святым Яні, Карачанам, Посестрай, Модарам і Свяцілекам і гэтай скалой за намі, — гэта даліна Пяцігласца. 3 пашамі, лясамі і рэкамі, — сказаў Ізмаіл-бей.

Тады я зразумеў, што бляск, які бачу ў вачах бежанцаў, не адлюстраванне ад ззяння Белага мора. Гэта была іх новая зямля. Тут будуць нараджацца іх дзеці. Тут, як прыйдзе час, закапаюць іх косці. Я пабуду тут і пайду, а яны застануцца тут навек. Яны і семя іхняе.

Ізмаіл-бей павярнуўся да Манола і, пакланіўшыся, сказаў яму:

—  Шаноўны Манол, зайдзі ў даліну, яна твая.

А Манол загадаў Шэрку, які нёс бабу Срэбру, першым прайсці ў даліну. Аднак баба Срэбра сказала яму апусціць яе на зямлю. Ступіла і схавалася ў высокай траве. Ніхто іншы не ступіў у даліну першым, а яна. Сцежкі не было, бо гэтай вясной у даліну не прыганялі статкаў. Ідучы праз паляны, мы бачылі, як з-пад нашых ног ва ўсе бакі скачуць конікі, дык было адчуванне, што мы пераходзім раку і ўзнімаем нагамі пырскі вады. А ішлі мы павольна і ўрачыста, таму што бабулька ледзьве рухалася.

Неўзабаве мы пачулі нейкі гул і, калі ўгледзеліся ўправа, з крутога берага ўбачылі, як уся рака Струіліца падае ў цёмную дзірку і прападае там. Водаварот шумеў, над ім уздымаліся пена і вадзяны пыл, а ў тумане выгіналася вясёлка. Але мы доўга не глядзелі на гэты цуд і звярнулі погляды на даліну, таму што яна была прыгажэйшая за вясёлку.

Пахілыя паляны спускаліся да Струіліцы, жоўтыя ад жоўтага крываўніку і маргарытак. Абгароджвалі іх цёмна-зялёныя хвойныя лясы, а сям-там на палянах сядзелі букеты цёмных піхтаў, якія рабілі іх яшчэ святлейшымі і яшчэ больш сонечнымі. Лясы дасягалі вяршынь, прыкрываючы іх нібы калматымі кажухамі. і толькі сям-там поўсць іхняя была прарваная, дык бачыліся іншыя светлыя паляны. А як даўмеліся абярнуцца назад, убачылі стромкую каменную сцяну, a па яе версе піхты, дробныя і нізкія ад вышыні.

А ў цэнтры самай блізкай паляны ўзвышалася старая, вельмі старая піхта, і да яе накіраваўся Манол.

Піхта ўздымала сваё агромністае цела, растапырыўшы тоўстыя лапкі, як моцныя рукі... Вееў ціхі вецер, а цела піхгы не ўздрыгвала, не варушылася нават яе верхавіна...

Калі ўсе сабраліся каля незвычайнага дрэва, Ізмаіл-бей склаў далоні каля рота і закрычаў:

— Гаспадары-ы!..

І рэха адказала: «Гаспадары! Гаспадары! Гаспадары!»

Але галасы даляталі хвалямі, яны даганялі адна адну, перакрывалі, і чулася то «гаспа», то «ры», а часцей «а-а-а» і «ы-ы-ы». A бежанцы вытарашчыліся ад здзіўлення.

— Мы прыйшлі! — зноў крыкнуў Ізмаіл-бей.

«Прыйшлі! Ыйшлі! Шлі! Лі-і!» — адказала горнае рэха.

Гаран скінуў барана з плеч і перахрысціўся, хоць і раней чуў гэтыя галасы. Цуд быў не толькі ў розгаласе рэха, самі галасы гучалі і звінелі неяк асабліва, што чалавек адчуваў сябе не ў сваёй талерцы.

— Пад гэтай піхтай, — сказаў Ізмаіл-бей, — кожны Аліндзень будуць калоць курбан.

Вымавіў ён слова Аліндзень з націскам на «а», думаючы, што гэта дзень Алі. Аднак нашы, кажучы Аліндзень, робяць націск на «і», разумеючы, як гэта і ёсць, — дзень святога Іллі.

Баба Срэбра села пад ствалом піхты паміж двума вялікімі выпукла-выгнутымі каранямі, зрабіўшыся яшчэ драбнейшай і скручанай. Потым яна сказала:

— Як толькі паглядзела, я падумала, што вось тут будзе сяло, бо што можа быць лепш за гэта — піхта ўзвышаецца сярод яго, як званіца?.. Аднак жа немагчыма, каб у сяле кожнае слова чулася па пяць разоў.

Тады Манол моўчкі ўзяў матыку, якую трымаў адзін з ягоных аўчароў, і сказаў:

— Няхай тут будуць могілкі.

І ўдарыў матыкай перад сабой. А ў зямлі, якая ў нас пад нагамі адчувалася мяккай, былі камяні, і водгалас рэха вярнуў удары матыкі.

— Пакуль выкапаеш магілу, — казаў пры гэтым Манол, — водгаласы будуць звінець замест звона.

Мне стала страшна, таму што першая копка ў гэтай даліне была для магілы, а не для галоўнага, дзеля чаго мы прыйшлі.

— Я аддаў вам ключ ад гэтай зямлі і зарок за яе, — сказаў Ізмаіл-бей. — Рабіце так, як мы рабілі, таму што гэта перанялі нашы бацькі ад людзей, якія калісьці жылі тут. Дай Бог, каб корань, які вы пакінеце тут, дасягнуў сэрца зямлі.

Ён пакланіўся і пайшоў, а ягоны сын Юсуф рушыў за ім.

Мы цэлы дзень бадзяліся па даліне, абышлі ўсе паляны і берагі Струіліцы. Нарэшце выбралі зацішнае месца, не сказаць, каб роўнае і не крутое, лес затуляў яго са спіны, а ў нагах у яго была крыніца. і акрапіў ён паляну букетам з траў, якія сарваў на гэтай паляне, і блаславіў яе.

Тады застукалі сякеры, і стук іх зноў вяртаўся рэхам. На паляне развялі кастры, каб яны асвяцілі дзікую і пустую зямлю. На адным з кастроў смажыўся баран. А баба Срэбра ўзяла дзве жмені зямлі, перакінула сабе праз галаву назад і сказала:

— Хто возьме жменю зямлі ў свайго суседа, няхай упадзе яна яму на галаву! Таму што гэта зямля нам падараваная.

Затым узялі кацёл, пачарнелы ад тысячы кастроў, што гарэлі пад ім, ды пайшлі меціць крайнія дрэвы лесу, які ахоўваў з гэтага боку сяло... І стаў лес запаведнікам. Таму што без яго снягі і воды знішчаць сяло.

А ў гэты час сонца схавалася і цень упаў на Пяцігласец. Тады прыціхла пранізлівае стракатанне шэрых конікаў і пачулася ўсыпляльнае, лагоднае стракатанне чорных конікаў, якія жывуць зімой каля кастрышчаў, дык іх стракатанне нагадвае пра дамашні ачаг... І людзі сабраліся каля кастроў, полымя кастроў разгарэлася, а цемра навокал згусцілася.

І калі парвалі на кавалкі смажанага барана і паклалі на свежыя піхтавыя лапкі, Манол абвясціў:

— Даю новаму сялу адну елію авечак.

Я ж дастаў з торбы перапісаныя свяшчэнныя кнігі, якія павінен быў аддаць у манастыр, ды ўсё не меў часу пайсці, і прапанаваў:

— Даю вам першыя свяшчэнныя кнігі, хоць яны са Старога Запавету.

І тут успомніў, што Мірча кляўся на Эклезіясце.

— Охо-хо! — уздыхнула баба Срэбра. — У нас ёсць Святое Пісанне.

І яна дастала з торбы свайго ўнука тоўстую кнігу — Евангелле ў сярэбраным абкладзе.

— Дзіця выкрала яго з царквы. Няхай даруе яму Бог, — мовіла бабулька.

І пачала вымаць з торбы адну за адной палатняныя торбачкі, прыпяваючы над імі, нібы наводзячы магію:

— Вось жменька жыта, гэта жменька ячменю. Гатовы хлеб для людзей. Вось сачавіца і фасолька для насалоды абжораў. Вось авёс для коней. Вось насенне лёну і насенне канопляў, каб апранацца як цары. Дык хай расце насенне, хай прарастае і пакрые даліны, вынішчыць бур’ян і ўздымецца да неба, каб па раслінах мы маглі ўзабрацца да месяца.

А падняўшы яшчэ адну торбачку, баба пагайдала яе і засмуцілася:

— А гэта костачкі чарэшні для ўнукаў. Чаму Божа не зрабіў так, каб дрэвы раслі гэтак жа хутка, як трава, каб і старыя людзі маглі дачакацца пладоў з гэтых костачак?

і людзі вакол яе таксама пачалі марыць з расшыранымі ад полымя зрэнкамі, таму што цемень схавала іх галечу і няшчасце. Светлым

-..............................   |. 95 f--------------------------- —

часам яны не маглі гаварыць нічога, таму што бачылі навокал толькі пустыя паляны, дзікія дрэвы і буйныя воды. А цяпер разгаварыліся.

— Вунь там мая хата з садам перад ёй, — казала жанчына, якая карміла дзіця праз саломінку.

— А на крыніцы на дабро людзям я збудую белую чашму, — сказаў чалавек, брат якога стаў туркам.

— А цераз раку тут збудуюць каменны мост, — азваўся з цемры голас.                                                                       .

— І вунь там мы збудуем царкву, — сказаў і я.

— Ойча, — папрасіла мяне баба Срэбра, — прачытай што-небудзь са святых кніг.

Я здагадаўся і знайшоў гасподняе благаслаўленне Аўраама. І пачаў чытаць, а наўкола мяне маўчалі і слухалі.

— Падымі вочы ды паглядзі на поўнач і на поўдзень, усход і захад, таму што ўсю зямлю, якую бачыш, дам табе і нашчадкам тваім давеку. І патомства тваё зраблю шматлікім, як пылу на зямлі...

Раптам сабака Шаро працягла і злавесна пачаў выць, потым пайшоў да свайго гаспадара. А Шэрка прытуліў яго галаву і ласкава спытаў у яго:

— Што бачаць твае зоркія вочы? Што чуюць твае чуйныя вушы?

Сабака толькі скавытаў.

Шэрка ўзняў галаву, пачаў нюхаць паветра і прыслухоўвацца. Потым сказаў:

— Хай будзе праклятая тая рука, што кідала няшчасных сабак у чорную яму. Шэрка чуе іх. Галодныя і баяцца. Ніякія яны не шалёныя...

І тады ўспомнілі ўсе, што за нябачнымі скаламі распасціраецца Радопа. І на яе прасторах шалее турак, і пажары спапяляюць яе цела, а меч забівае людзей. Пакуль мы сядзелі ў зацішку, іншых працінаў вецер.

Манол загадаў:

— Гаране, Шэрка, насячыце сасны на лучыну і падрыхтуйцеся. Увечары вяртаемся.

і яны пакінулі даліну ды вярнуліся ў вялікую Радопу. Я з імі.

Так засялілася новае сяло, названае пазней Мамчылавым, у даліне Пяцігласец, купленае за сярэбраныя бомы Манола.

Урывактрэці

Калі я адчыніў дзверы свайго пакоя, убачыў на пабеленай сцяне акрэслены чатырохкутнік і ў сярэдзіне яго — мой цень. Яшчэ было светла, і я здзівіўся, што ў двары нехта развёў агонь. Я павярнуўся

і ўбачыў на небе месяц. Вялікая поўня павольна ўзыходзіла над гарамі.                                                                                 .

Пачалі выць сабакі. Дзве кошкі, як шалёныя, кінуліся да платана, пачалі караскацца па дрэве ўгору, а калі дабраліся да верхавіны, адчайна замяўкалі, бо злазіць уніз ім было страшна.

Як толькі я запаліў свяцільню, у пакоі пачуўся рытмічны лёгкі стук, падобны на град — толькі мяккі, быццам падаў зялёны гарошак. Гэта былі матылькі, начныя матылькі, цэлы рой. Патушыў свяцільню, але яны ўсё ўдараліся і ляпалі па блясе, аб конскае сядло, зброю, і кабуры. Нейкая пустая пасудзіна была адкрытая, дык і ў ёй лапаталі — больш глуха, але часцей...

«Дзіўная рэч, — думаў я, — калі гэтыя стварэнні ўдзень хаваюцца, а вылазяць у цёмны час, чаму яны тады апантана шукаюць святло? Калі ім патрэбна яно, чаму не жывуць удзень?»

Выйшаў з пакоя і прысеў на прыступкі. Недзе ў канаку непрыстойна рагатала жанчына.

Сёння раніцай прыйшла вестка, што Мехмед-паша ўжо цэлы тыдзень, як пачаў амусульманьваць Чэпінскае, а потым мае намер спусціцца ўніз, на поўдзень, па цячэнні нейкай ракі.

Месяц свяціў, а там, на поўначы, ці крыху заходней — быў не ўпэўнены ў напрамку, цяпер гарэлі сёлы і галасілі людзі. Згвалтаваныя жанчыны ляжалі з задранымі на твары спадніцамі, дзеці валяліся на трупах сваіх маці, мужчыны стагналі, насаджаныя на калы. Ведаў жа, што так здарыцца. І вось здарылася.

Як падумаў пра калы, мяне пацягнула на ваніты, і я пачаў праганяць ад сябе гэтыя думкі.

«Галоўнае, я жывы, — думаў я. — Жывы. Mary пайсці і напіцца сцюдзёнай вады. Mary пайсці і легчы спаць. Жывы».

Што я мог зрабіць? А ці трэба нешта рабіць? Ёсць туркі, ёсць і балгары. Адны мацнейшыя і рэжуць другіх. І зноў сабе сказаў, што важна падрыхтавацца да таго, калі крывавая бура даляціць да гэтай ціхай даліны, і захаваць свой спакой.

І паціху-патроху, як глядзеў на месяц, прыйшоў да пераканання, што няма ніякай разні і енкаў і ніякага Мехмеда-пашы і чэпінцаў. Раб Абдулах сядзеў на прыступках і глядзеў на бляклыя зоркі.

Тады прыйшоў адзін з людзей Сулеймана-агі і сказаў, што мяне кліча ага. Гэта не ўзлавала мяне, бо мне не спалася, мяне не смажыла, і я не быў галодны.

Сулейман-ага сустрэў мяне на балконе. Ён сядзеў па-турэцку на тоўстых падушках і піў каву.

4 3ак-2140

— Што жадаеш? — запытаў ён у мяне. — Кавы ці шарбету? Ці чаго салодкага?

— Ты паклікаў мяне, ага, — адказаў я.

Ён засмяяўся, як стары дзед смяецца са свайго ўнука.

— He трэба так, Венецыянец, трэба чакаць, сёрбаючы, жуючы, пакуль вось так, між іншым, пачуеш і важнае, для чаго сабраліся людзі.

— А якая карысць?

— Ну так, якая карысць? А ты сядай на край балкона, ногі твае будуць вісець уніз. Павінен сказаць табе, што, каб спасцігнуць сапраўдную мудрасць, чалавек павінен навучыцца сядзець са скрыжаванымі нагамі. Такую позу прыдумалі мудрацы.

— Ад мудрасці я далёкі, ага.

— Далёкі, гэта праўда, але ты яе шукаеш. Ты малады. Як пастарэеш, можа, нешта і спазнаеш. Але ты ідзеш правільным шляхам.

— А ты мудры, як можаш казаць, што мой шлях правільны?

— Я не мудры, аднак да мяне былі і іншыя мудрыя людзі.

— Ага, калі надта хочаш мяне пачаставаць, загадай, каб мне заварылі ліпавага цвету. Але без мёду. І каб не працэджвалі яго.

— Вось гэта мудра. Кава наточвае розум і не дае чалавеку спаць. А навошта табе востры розум?

Так мы балбаталі з агой, ленавата і не надта думаючы, і адчувалі, што абодва радуемся прысутнасці адзін аднаго. Размова была часам бессэнсоўная, часам, можа, і мела сэнс, але словы былі моўленыя вось так, між іншым. Рэй вёў Сулейман-ага, увесь час падкрэслена сур’ёзны і паўусмешлівы.

Дзіўна сапраўды, як мая новая абалонка раба Абдулаха дапамагала мне сыходзіцца з людзьмі. Раней якім я быў, нават чакаў, каб мне падставілі крэсла сесці, а чалавек дзесяць круцілася наўкола. Праз нейкі час Сулейман-ага загаварыў:

— Заўтра я папрашу цябе схадзіць наверх і сказаць ад мяне два словы аднаму аўчару. Вельмі шаноўнаму. Шаноўнаму Манолу. Ты скажаш яму: «Сулейман-ага не можа стаяць на шляху Алаха».

— Чаму ты выбіраеш мяне, ага?

— Бо толькі ты з навапрышлых гаворыш па-балгарску. А свайго чалавека не хачу пасылаць — надышоў час памежны, і цяпер кожны будзе ці на адным, ці на другім баку.

— Я ж буду пасярод, ці не так?

— Ты яшчэ нідзе.

— Паслухай цяпер — я скажу, чаму ты мяне пасылаеш. Каб сказаў гэта Караібрагіму. Каб ён зразумеў, што ты адыходзіш убок.

— Навошта прамаўляеш тое, што мы думаем абодва?

— Каб было ясна.

— Што ясна? Нават і сын вашага Бога, Ісус Хрыстос, гаварыў прытчамі. Вось якія вы, людзі з Захаду. Каб усё было ясна. Жыццё ці яснае? Ці смерць?

І ага зноў пачаў гаварыць. Я піў духмяны ліпавы чай, цадзіў яго праз вусны і язык, як самае дарагое віно, стараючыся затрымаць лісточкі ў роце. Нарэшце выплеснуў рэшткі праз акно. Кроплі вады падалі першымі, пасля іх, плаўна круцячыся, ляцеў адзін лісток — і кроплі, і лісток выглядалі пры месяцы чорнымі, а на сонцы былі б светла-зялёнымі.

— Можа, я забудуся сказаць Караібрагіму.

— He забудзешся, скажаш.

Так, хацеў яму сказаць. Ці мог я хадзіць па лясах так, каб ён не ведаў? Па сутнасці, я быў палонны, і толькі ягоная ўвага і розум чалавека насупроць мяне прымушалі забыцца на гэта.

— Вядома. Але чаму ты сам не пойдзеш і не сказаш? Навошта патрэбны мудрацу ўсе гэтыя выкрутасы і абходныя шляхі?

— Чаму? Свеціць месяц, і мне добра. Таму я скажу табе. Караібрагім не такі, як мы з табой. Ён думае, што можа перабудаваць свет. Ён і іншыя, як ён. Як той конь у шорах, бачыць азбуку да трэцяй літары. He бачыць, куды ідуць справы. He ведае, што тут Радопы, а не Анатолія.

— Слухай, ага. Давай яшчэ паразмаўляем пры месяцы. Ты асуджаеш Караібрагіма, што хоча пераўладкаваць свет. А ты не паклаў усё жыццё, каб пераўладкаваць адну даліну? Чаму не пакінеш распуснікаў, каб распуснічалі, разбойнікаў, каб рабавалі, каб рэкі змывалі масты? Ці гэта толькі справа Алаха?

Ага выпрастаўся, выйшаў з кутка і пачаў хадзіць угору-ўніз па закрытых балконах, засланых стракатымі дыванамі. Крокаў ягоных чутно не было, толькі злёгку парыпвалі дошкі.

— Загасі свяцільню, — нарэшце сказаў ён. — На святло ляціць усялякае паскудства... Слухай і ты. Трэба пераўладкоўваць тое, што можна пераўладкаваць. Аўчар пасвіць чараду сваю, араты арэ сваё поле, ага глядзіць сваё бейства. Мне была дадзена гэтая даліна, я яе пераўладкаваў. Наколькі мог. І павінен табе сказаць — пераўладкаваў яе.

— Гэтая даліна знаходзіцца ў гарах, а горы належаць імперыі. І вось надышоў час, імперыя ўспомніла пра даліну. Так, як гаворыш, ты думаеш, як цар.

— А чаму я не цар, хоць бы і адной даліны?

— Таму што ты пасланец імперыі. Калі б ты быў царом гэтых людзей, абраны імі, ты сустрэў бы Караібрагіма там, на перавале, са

п                     .. .     ...... |~99~| ■■■      .........................

стрэльбай у руках і вярнуў бы яго назад. Вось так, Сулейман-ага, даруй мне за горкія словы.

— Гэта мне сказаў адзін просты чалавек, калі прыйшоў Караібрагім. Іначай казаў, але сэнс быў такі ж самы.

He рашыўся прызнацца, што чуў словы Дэльё.

— Ты сказаў мне, што я нідзе. Цяпер і ты нідзе. Якую вестку пасылаеш балгарам — што пакідаеш іх. Вось так. Так не сталася б, калі б ты быў іхні чалавек. Тут быў парадак, ага, але гэта быў твой парадак.

— Людзі слухалі і падпарадкоўваліся, былі задаволеныя.

Я прамаўчаў, ведаў, якія яны былі задаволеныя. Раб Абдулах мог ведаць тое, што Сулейману-агу не дадзена было ведаць.

— І цяпер абодва мы з табой стаім убаку, Сулейман-ага, і будзем глядзець, як заколваюць і вешаюць.

— He за павешаных і заколатых мяне злосць бярэ, — глуха сказаў Сулейман-ага. — Людзі паміраюць. Якія людзі, колькі людзей памерла! Хіба тыя вунь не памруць? І я памру. Мне цяжка за парадак. Што павінна стацца, хай будзе па законе.

— Усё робіцца па законе, Сулейман-ага, аднак жа не па тваім і не па маім. Ты сам казаў, што робіцца ў імперыі султана.

— Ведаю, — рэзка прамовіў Сулейман-ага і спыніўся тварам да мяне пасярод балкона. Дошкі ў яго пад нагамі перасталі рыпаць. За ім віднелася выгінастая арка нішы, у якой паблісквала зброя.

Ён гаварыў як цар, а я, дурань, як блазен, якому дазволена ўсё. Усё роўна, што піў ракію, а не чай з ліпавага цвету.

— Ведаю! — паўтарыў Сулейман-ага, той, што вешаў і скідаў людзей у прорву. — Аднак ведаю і тое, што Караібрагім не дапаможа. Праўду кажаш, што я нідзе. І самае кепскае, калі акажацца, што я заўсёды быў нідзе. Стары я ўжо, змораны. Я пайду. Быў бы маладзейшы — не ведаю, што зрабіў бы. Але слухай мяне ты, Венецыянец з чалмой на галаве. Ты шмат нагаварыў мне тут, я ж адно табе скажу. Надышоў час памежны — адзін злева, другі справа. Няма таго, хто застаўся б пасярод або нідзе. I памятай — мы з табой абодва пяройдзем на адзін бок. На левы або на правы. Або да Алаха.

І абярнуўшыся, цяжка сышоў па прыступках. І знізу лесвіцы паўтарыў:

— Справа або злева. Або да Алаха.

Кожнае раніцы мы з Караібрагімам фехтавалі. Вучыў яго валодаць зброяй, якой трэба калоць.

Сам я не памятаю, калі ўпершыню ўзяў у рукі шпагу. Калісыді, гады таму, аддаваў ёй увесь вольны час. Шпага надавала мне ўпэўненасці. Я

часта бываў на прыёмах і ўрачыстасцях, ездзіў на каралеўскія паляванні і адкрыта сустракаў погляды нахабных каралеўскіх прыдворных. «Можаш перада мной задавацца, колькі хочаш, але калі ты смелы, прыходзь на лужок за абацтвам Сен-Жэрмен, або на Прэ-э-клерк, або каля Люксембургскага палаца». Некаторыя прыходзілі. Закалоў семярых. І тады перасталі прыходзіць. А гэта было не проста, бо час быў шпажны. За самую дробную зачэпку людзі сыходзіліся на паядынкі, хоць дуэлі былі забаронены. А можа, і насуперак гэтаму. Забіваў людзей, як падумаю цяпер, нізавошта. Ад сумятні. Калі засвоіў нешта добра, дык гэта валоданне шпагай. Бальшыня з тых дваран, якія напалі на янычараў пад Кандзіяй, умела валодалі шпагай, і гэта надавала ім упэўненасць і гонар. Схватку з туркамі яны ўспрымалі як дузль. Мір праху іхняму!

Караібрагім жа ўсё жыццё вучыўся біцца шабляй. Трэба прызнацца, што навучаныя янычары маглі секчы шабляй наўздзіў добра. Караібрагім распавядаў, што кожны вучань у янычараў павінен быў адным ударам рассекчы дзесяць столак даматканага сукна, накручанага на тоўсты дрот, і дрот разам з накруткай. Хто не ведае, што гэта значыць, няхай паспрабуе сам. Бачыў я чалавека, якога рассеклі адным ударам да крыжа. Супраць шаблі шпага не надта годная. Але і супраць добрай шпагі ятаган не можа ўстаяць.

Караібрагім асвойваў шпагу няблага. Ён быў вёрткі, сухашчавы і лёгкі, з жалезнымі нагамі. Аднак часта ягоная рука міжвольна сама замахвалася секчы. Але ў хуткім часе я ўжо радаваўся нашым практыкаванням — каб перамагчы яго, трэба было прыкласці намаганні. Я быў упэўнены, што ў смяротнай бойцы на шпагах ён будзе яшчэ больш небяспечным супраціўнікам, бо ў яго былі воля, упартасць, пагарда да смерці.

Калі сёння раніцай мы накладвалі на вастрыі засцерагальнікі — у яго была цудоўная шпага з кляймом «Андрэа Ферара», я памятаў папярэдняга яе ўласніка, — я сказаў пра даручэнне Сулеймана-агі.

Караібрагім стаў у пазіцыю.

— Стары сказаў «хвала», — сказаў ён і зрабіў выпад. — Я ведаў... Мяне злавалі яго ўпэўненасць і лёгкасць, з якой ён гаварыў, і я хуткім выпадам дакрануўся вастрыём да ягонага горла.

Нерваваўся і ён — я стараўся не злаваць яго. Ягоныя вочы зводзіліся яшчэ больш, адно вока заплюшчылася.

— Заўтра вярніся раней, пакажаш мне той удар.

— Што будзеш рабіць зараз? — быццам між іншым запытаўся я, адбіваючы яго ўдары.

— Вялікі візір стаіць перад Кандзіяй і чакае, — суха сказаў Караібрагім, а потым чуўся толькі ляскат шпагі аб шпагу.

Да мандры Манола мы рушылі пасля поўдня. Вёў мяне адзін з людзей Сулеймана-агі, які ехаў на асле. Ён грэбліва паглядзеў на майго каня і шукаў такія сцежкі, на якіх я вымушаны быў сыходзіць з сядла, ён жа ўсё матляў нагамі на асле.

Хутка мне пачало здавацца, што нягоднік знарок круціць і водзіць мяне па розных кірунках, каб я не зразумеў, куды ён мяне вядзе. Хацеў сказаць яму, што не трэба гэтак зморвацца, таму што я ўжо заблытаўся ва ўсіх гэтых аднолькавых пагорках і далінах, аброслых піхтавымі лясамі, але змоўчаў — спачатку спрабаваў спытаць у яго пра нешта, а ён нават рота не адкрыў.

Амаль увесь час мы рухаліся па піхтавых лясах. У глыбіні лесу піхтавыя лапкі на ствалах пачыналіся высока ад зямлі — на два, тры, а то і на пяць чалавечых ростаў, падобна таму, як хадзіць у царкве паміж калонамі пад зялёным скляпеннем. А на паўночных ускраінах лесу, ад палян, лапкі спускаліся да ўзроўню травы, перапляталіся з кветкамі, дык дрэвы стаялі як цёмна-зялёная сцяна, і ні чалавек, ні звер не маглі прабіцца праз яе.

Сцяжына амаль не віднелася. Яна калі і была дзе ў лесе, дык на палянах сонца яе высушыла, вада размыла, дык калі не ведаеш, дзе яе знайсці, доўга будзеш шукаць месца, дзе яна пралягае пад кронамі дрэў.

Сонца ў лес не прабівалася. He праглядвалася ні неба, ні прастора наўкола. Непадалёк павінны быць шырокія паляны, бо даляталі гукі бомаў ад статкаў, хоць ніводнага статка не бачыў. І гэтак прыемна гучалі бомы, што чалавек як быццам дыхаў нейкім чароўным водарам. Зблізку можна было адрозніць асобныя гукі, і проста дзіўна, як такая простая рэч — званок — можа спяваць так па-роднаму, як віёла, як жалейка, як клавесін. А бразготкі гучалі глуха, нібы ротныя бубны. Званкі аддаленых статкаў зліваліся ў ціхую пакутліва прыгожую песню, якая сціхала і ўзнікала зноў. Зрэдку яе заглушаў шум вады з ручая.

Нарэшце выбраліся з лесу, і перад намі раскінуліся прасторы горных пашаў. Трава была высокая і змочвала не толькі конскія капыты, але і мае ступні ў страмёнах. А мой праваднік на асле ад вільгаці пачарнеў ажно да каленяў.

Сонца заходзіла. І зноў, як у той дзень, калі мы спыніліся на перавале і бачылі даліну ў сябе пад нагамі, усё ў гарах было спакойна і нерухома. І зусім па-іншаму.

Я быў унутры гор. Блізкія вяршыні, абмытыя дажджамі. Цёмныя лясы, поўныя годнасці і таямнічасці, ускрай кветкавых лугоў. Галасы птушак, якія ўжо засынаюць. Вымытае блакітнае неба. Застылае воблака, якое не мяняе абрысаў, асветленае нізкім сонцам.

........... -................... |102|-------------------- --------------

Мы ішлі роснымі ад дажджу лугамі, пахла вільготнай, толькі што скошанай травой. Калі конь наступаў на нейкую незнаёмую зёлку, разносіўся іншы — дзікі і свежы водар.

Пакатыя лугі здалёк выглядалі светла-зялёнымі, але пры набліжэнні мы бачылі, што яны цалкам жоўтыя ад жоўтага крываўніку з фіялетавымі астраўкамі сярод ix. А калі ўступіліся, фіялетавыя астраўкі аказаліся аслінымі калючкамі, якія вытыркаліся над крываўнікам, акружаныя воблакамі пчол. He дзіва, што вослік майго правадніка час ад часу квапіўся на іх...

Убаку шляху расла такая высокая і густая трава — быццам урадлівая ніва, — што я не стрымаўся, саскочыў з каня і ўвайшоў у яе. Яна даставала мне да грудзей... Прайшоў наперад, вярнуўся — за мною не заставалася следу. Можна было зайсці ў гэтую траву з жанчынай, падкінуць якую-небудзь адзежыну і легчы. Адны, адгароджаныя ад усяго свету.

Ускочыў у сядло і крануў каня. Праваднік глядзеў на мяне, як глядзяць на вар’ята.

— Ты нешта згубіў?— не стрымаўся нарэшце ён.

На гэты раз я не адказаў яму.

Сонца зайшло. На лугі ўпаў цень. Паветра стала сцюдзёным і рэзкім. Сям-там з лесу, які ўвесь час быў ад нас з правага боку, выпаўзалі клубы туману... Лес выглядаў намаляваным на палотнах, нацягнутых адно за другім.

Праваднік пачаў неміласэрна штурхаць і біць асла. Мяне ахапіў неспакой. Я нечага чакаў.

Калі пачуў голас, я зразумеў, чаго я чакаў. Чакаў пачуць гукі звона манастыра. Замест гэтага далятаў нябачны голас. He зразумець было, адкуль ён далятае, але гучаў ён як быццам над усімі гарамі. Нехта чытаў малітву:

«Ойча наш, які ёсць на небе!..»

Раптам адчуў, што я ў роспачы. І паколькі надыход вечара мяне ўсхваляваў, я не здолеў супакоіцца. Двойчы раз за разам горы вярталі мяне да мінулага — звонам і цяпер малітвай. Я адчуваў, нібы мяне пераследуюць, абыходзяць, застрашваюць.

Мой праваднік спыніў свайго асла і слухаў, як голас — урачыста, працяжна, нават адчайна — звяртаўся да Бога. Чалавек крычаў, каб яго пачулі недзе далёка, распавядаў яму, быццам ён у бядзе. І пасля кожнай фразы прыпыняўся, каб перавесці дух.

Калі «амін» раздаўся над лугамі і вяршынямі, паўтораны рэхам, мой праваднік павярнуў свайго асла. Твар у яго быў насуплены. Мне здалося, што ён лаецца пад нос.

— У той бок? — запытаў я, падумаўшы, што голас падказаў яму правільны кірунак.

— Вяртаемся, — змрочна адказаў ён.

І, заўважыўшы маю збянтэжанасць, коратка адказаў:

— Час закона мінуў.

Напэўна, выглядаў я здранцвелым, бо відаць было, што ён зазлаваў і, нарэшце, разгаварыўся:

— А як думаеш ты зайсці ў мандру да Манола? Там жа паўсотні сабак. Удзень, калі набліжаешся да чарады або мандры, узыходзіш на бліжэйшую вяршыню і гукаеш аўчарам. Яны трымаюць сабак, таму што такі закон. Удзень горы адкрытыя для кожнага. А калі прагучыць малітва, сабак пускаюць на волю, і гора таму, каго сустрэнуць і не пазнаюць. Бо хто можа хадзіць поначы ў гарах, акрамя разбойніка і ліхога чалавека?

Я зразумеў, што ўвесь час мы працягаліся марна. Калі б разумнейшы быў, зразумеў бы з паводзін свайго спадарожніка, што небяспека сапраўды ёсць.

— А хіба мы не можам хутка ўзыйсці на вяршыню, з якой чуецца голас? — запытаў я.

— Туды добрая гадзіна шляху, — адказаў праваднік.

Ён усё падганяў восліка, тлумачачы мне:

— Я памыліўся, калі сёння прачыталі малітву раней, як заўсёды. Зноў будуць смажыць мяса. Жыве адзін стары. Кральё яго завуць, які ў маладыя гады навучыўся чытаць і, хто ведае адкуль, прынёс тоўстую кнігу, Святое Пісанне. Кожны вечар, калі заканчваецца закон, чытае па адным-два радкі. Ужо восемдзесят гадоў мае, а прачытаў ледзьве палову. І ўсё кажа, што Бог не забярэ яго, пакуль не прачытае ўсю кнігу да канца.

Ён нечакана змоўк, спыніў восліка і пачаў хрысціцца. Ад лесу да нас даляцеў брэх сабак. А злева ад нас, дзе цяпер быў лес, узышоў вялікі чырвоны месяц.

— Чаго стаў? — запытаў я, ужо раздражнёны гэтымі малітвамі, бадзяннямі і страхамі.

— Яны перад намі, — ціха прамовіў чалавек, — гоняць аленя.

Бываў я ў сотнях аблаў на паляваннях з сабакамі, сам меў выдатных ганчакоў, і хоць тутэйшыя сабакі — звычайныя аўчарскія, па іхняму брэху адчуваў, што сапраўды праследуюць дзічыну.

— Лепш бы прайсці, — сказаў я.

Чалавек стомлена ўзняў руку і паказаў наперад:

— Ты чуеш? Там бяжыць другая гайня. Яна перастрэне аленя. Акрывавяць свае зубы, і нам будзе канец.

Мы былі на лузе і слухалі сабачы брэх. Вакол нас, на адкрытым месцы, было светла, а лес чарнеў у непрагляднай цемры. Там, у цені брэшуць дзве гайні сабак, якія злучыліся і ўтварылі вір з рову, гырканння і цяўкання. Алень адбіваўся. Потым усё сціхла.

— Скончылася, — прашаптаў мой праваднік.

Колькі мы яшчэ былі там, не ведаю. За намі пачулася працяжнае, гнятлівае выццё. Там, на голым узвышшы, прысеўшы на заднія лапы, сабака выў на месяц.

— Заўважыў нас! — усклікнуў дрыжачым голасам чалавек і саскочыў з асла. — Вые на людзей. Звар’яцелі ад месяца.

Ад лесу пачуўся брэх. Цяпер сапраўды брахаў другі, ці мне так здалося, але дрыжыкі прайшлі па маім целе. Мой праваднік, саскочыўшы з асла, скруціўся на траве каля ног у яго і з галавой накрыўся буркай. Я сядзеў на кані, а конь увесь дрыжаў. Хто каму перадаваў жах — жывёліна мне ці я ёй, — не ведаю, але абое дрыжалі ад жаху. Я дастаў з кабуры дзве свае пістолі і быў рады, што яны крэмніевыя, а не кнотавыя, бо не змог бы выбіць іскру.

Брэх і выццё заціхлі. Чакаў, што будзе далей.

Тады на грэбені вышыні, на фоне яшчэ светлага вячэрняга неба пачалі ўзнікаць цені сабак. Яны не брахалі, відны былі толькі цені. Яны акрэсліваліся на момант і прападалі ў цёмным схіле, нахіленым на мяне. Потым заўважыў, што яны саслізгваюць уніз. У прыцемку мне ўдалося разгледзець, што вядзе іх нейкая вялікая жывёліна, як асёл або цяля.

Нацягнуў аброць у каня, каб спалохаць яго стрэлам, і выстраліў угору. Замест рэха даляцеў чалавечы крык:

— Уні-із! Уні-із!..

Мой праваднік ускочыў на ногі і, размахваючы рукамі, як вар’ят, раскрычаўся пранізліва і плаксіва:

— Людзі! Людцы! Загрызуць жа нас, вой!..

— Уні-із! Уні-із!

Ці бачылі яны, што я на кані? Ці крычалі, каб я спускаўся? Адкуль яны крычаць — з неба?

Сабакі набліжаліся, ужо чуваць было іх дыханне. Вялізны сабака, які прывёў астатніх, пляснуўся на грудзі за некалькі крокаў ад мяне. І іншыя сабакі за ім, прыбегшы на тую ж адлегласць, кінуліся на зямлю, быццам перад імі была прорва. А калі адзін сабака пераступіў рысу, кароткі гырк важака адкінуў яго назад.

На ўзвышшы ў месячным святле, там, дзе з’явіліся сабакі, паўсталі тры чалавечыя цені. Людзі! Хай будуць яны блаславёныя! Каб убачыў свайго роднага брата, гэтак не ўзрадаваўся б...

Людзі спусціліся як з неба, растварыліся на цёмным схіле, потым наблізіліся, расштурхоўваючы нагамі сабак. А сабакі не ўставалі,

толькі распаўзаліся ў бакі. Калі параўняліся з вялізным сабакам, той устаў і спыніўся калі траіх мужчын.

— Хто вы? і куды ідзяце? — запытаў адзін з іх.

Месяц свяціў ім у спіны, дык твараў не было відаць. Двое былі высокія і шыракаплечыя, у цяжкіх бурках, на галовах — высокія папахі. Трэці, які стаяў паміж імі, быў ніжэйшы, у чырвонай накідцы і з голай галавой. Гэта ён гаварыў з намі.

— Шукаем шаноўнага Манола, — адказаў я.

Мне спадабаліся ўсе трое, мне хацелася сказаць ім што-небудзь цёплае і ўдзячнае. Заўсёды, калі пазней сустракаў каго-небудзь з іх або чуў пра іх гаворку, адчуваў тую ж цеплыню ў сабе. А былі гэтыя трое сыны дзеда Галушкі, браты Гаран і Шэрка, і Манолаў сын Мамчыл.

— Што вы хочаце? Адкуль прыйшлі? — зноў запытаў Мамчыл.

Толькі цяпер мой праваднік выпрастаўся і адказаў:

— Паслаў нас Сулейман-ага. Я з ягоных людзей.

— Гэта праўда, я ведаю яго, — прамармытаў Шэрка, каля якога стаяў сабака.

— Як толькі вернецеся, запаліце па свечцы Святой Мацеры, — прамовіў Гаран. А пра ягоны голас горцы казалі, што, як увойдзе ў будан і скажа «добры вечар», гаснуць лучыны.

— Маўчы, — ціха мовіў яму брат. — Адзін з іх носіць чалму.

А я забыўся пра сваю чалму.

— Ты сапраўды ад Сулейманавых людзей і я ведаю цябе, — загаварыў з недаверам Мамчыл. — А другі хто?

Я не злаваўся на ягоны недавер. Туркі занялі іхнія сёлы.

— Сулейман-ага паслаў мяне сказаць нешта шаноўнаму Манолу. Ці ведаеце вы яго?

— Я сын ягоны. Што ты маеш сказаць? Важнае нешта?

— Ці важнае, ці не — не ведаю, а што — скажу толькі шаноўнаму Манолу.

— Праўду кажа чалавек. Трэба завесці яго на мандру. Баця Манол казаў, што вернецца заўтра, — сказаў нехта, Шэрка ці Гаран.

— Лепш было б завесці яго сёння, — сказаў Мамчыл.

— Мамчыле, бацька загадаў нам быць наверсе, над мандрай.

— А ці ведаў ён, што будзе вестка? He, не ведаў.

І ён, убачыўшы, што два ягоныя браты вагаюцца, ціха дадаў:

— Гаране, Шэрка, я ж не бачыў яшчэ Еліцу.

— Ну добра, хадзем.

— Пройдзем каля мандры, я вазьму тое, што прынёс ён. Каб не ісці з пустымі рукамі, — папрасіў Мамчыл.

Пайшлі лугамі, потым ускрай мандры, дзе я пакінуў і свайго правадніка, і свайго каня. Рушылі пешкі, і я не мог стрымаць хваляван-

ня, калі велізарны стракаты сабака — чорнай масці з белым — падбягаў да мяне.

Наколькі мог, я разгледзеў сваіх спадарожнікаў. У Мамчыла перш за ўсё кідалася ў вочы белая адкрытая патыліца, шырокая і моцная, як і ягоны твар, з дзвюма прамымі, выразнымі жыламі з бакоў. Такім, бачыў я, малююць Аляксандра Македонскага. А голас ягоны, калі мы пайшлі да вадзяніцы, чуўся слаба, а быў ён ціхі і мяккі.

Мала якія галасы гучалі б мужна поруч з галасамі братоў Гарана і Шэркі. Гэтай ноччу ў іх бачыў я два клубкі разбэрсаных валасоў і барод і вялікія зіхатлівыя вочы.

У лесе адразу стала цёмна. Лясное лісце і зямля былі чорныя і расплываліся ў начы, а голыя ствалы піхтаў, хто ведае адкуль, улаўлівалі святло і выглядалі светлымі. І паколькі не відно на іх ні сукоў, ні моху, ні сухіх галінак, яны ўздымаліся ў змроку як васковыя свечкі.

Ішлі ў цемры і маўчалі. Я разумеў, што і маім спадарожнікам ісці праз начны лес не надта весела. Шэрка адшчапіў ад тоўстага кораня сваім нажом лучыну, мы яе распалілі і тады разгаварыліся.

Я не баяўся лесу, быў не адзін, радаваўся, што са мной спадарожнікі. Мяне грэла яшчэ цяпло ад сустрэчы. Сцежка не была крутая, была мяккая, укрытая піхтавай ігліцай, можна было ісці наўпрост праз лес між вялікімі стваламі. He было ні травы, ні галля, крокі ледзьве было чуваць, галасы ў нас былі ціхія і спакойныя.

Спыталі ў мяне, хто я такі і адкуль прыйшоў. Сказаў ім пра Парыж. Яны пачалі распытваць мяне — якія там людзі, як апранаюцца, што ядуць. Потым Гаран сарамліва запытаў у мяне пра жанчын. Вядома, я хваліў іх — так, як я іх памятаў тады.

—   І нашы дзяўчаты прыгожыя, — сказаў Мамчыл.

Два браты засмяяліся.

Потым гаварылі пра войскі, пра Кандзію, пра мора і піратаў. Я гаварыў сціпла, не помню, каб часта гаварыў «я», і сам не разумеў — ці быў я ў гэтай далёкай краіне ваяром, ці князем. А гэтыя аўчары, можа, думалі, што французскія аўчары былі падобныя на мяне.

Нарэшце Мамчыл здагадаўся і спытаў у мяне. Напэўна, забыўся пра гэта, іначай не развязаў бы свой язык.

—   Ты вось хваліш франкаў і зямлю ix. А чаму носіш чалму на сваёй галаве?

Я адказаў, але не помню як і што. Больш мы не гаварылі.

Mae спадарожнікі паскорылі хаду, дык я ледзь паспяваў за імі, і калі выходзілі на асветленыя месяцам паляны, зрывалі галінкі папараці і затыркалі іх сабе за паясы. На адной з палян слаўся туман, дык Шэрка спыніўся, перахрысціўся і некалькімі ўдарамі нажа высек на адным дрэве крыж. Напэўна, яму здалося, што паблізу не-

дзе гуляе русалка. І на іншых ствалах дрэў віднеліся выразаныя крыжы. Сабака шастаў па лесе бясшумна, як прывід— ганяўся невядома за чым.

To тут, то там плаваў туман, і месяц прабіваў у ім белыя пячоры. 3 палёгкай пачуў далёкія чалавечыя галасы.

На ўскрайку лесу Мамчыл спыніў мяне:

—   Пачакай тут.

Зноў застаўся адзін, а ўнізе гаварылі людзі, шумела вада, бачыўся агонь кастра.

Мамчыл вярнуўся хутка.

—   Старыя сабраліся ісці наверх. А мой бацька толькі што быў тут. Хадзем!

Пайшлі палянай з нізкай травой, сям-там стаялі таполі і бярозы, былі раскіданы кавалкі мармуровых скал. Белыя ствалы дрэў і белыя камяні. Булькатала і шумела нябачная вада, як вадаспад.

Мамчыл спяшаўся, разводзіў рукамі кусты, каб можна было ісці напрасткі, але ні разу не азваўся словам. Я зразумеў, што хоча хутчэй завесці мяне, пакінуць і ісці да тае Еліцы, пра якую прыгадвалі там, на плато.

Раптам ён спыніўся і ўхапіў мяне за руку. Мы пачулі ціхі голас.

Перад намі на невялікай паляне, асветленай да серабрыстасці месяцам, стаяў мужчына, прыхілены да белай скалы. І гаварыў. Потым разгледзеў, што ў стракатым цені бярозы перад ім, каля белага тонкага ствала стаіць выпрастаная жанчына і слухае яго.

Месяц асвятляў камень і твар мужчыны, робячы яго белым, як сярэбраным... А на твар жанчыны святло падала праз сетку лістоты, дык ён ледзьве праступаў— як затуманены і мяккі, падобны на ствол бярозы за ім.

Мужчына гаварыў ціха і невыразна, бо недзе ў лесе шумела вада. Ціхі вецер разварушыў лістоту бярозы, і твар жанчыны застракацеў. Мужчына стаяў усё гэтак жа нерухома. Жанчына выйшла з ценю, які прыхоўваў яе, дык месяц асвятліў яе, белую і тонкую, як русалка. Яна прайшла і паклала галаву на плячо мужчыны. Ён узняў руку і паклаў далонь ёй на валасы.

Мяне ўстрапянуў глыбокі, што вырваўся праз зубы, стогн. Мамчыл каля мяне закрываў далонямі твар, а рукі яго былі белымі-белымі. Тады я пазнаў мужчыну каля каменя. Гэта быў аўчар з чэрапам у руцэ. Мамчылаў бацька — Манол, кехай — шаноўны. І зразумеў, што дзяўчынка-бярозка была Еліца.

Потым Манол прыйшоў да вадзяніцы, і я перадаў яму словы Сулеймана-агі: «Не магу стаяць на шляху Алаха».

Нават калі я гаварыў, ён стаяў адвярнуўшыся. І адразу пайшоў, нічога не сказаўшы мне. He запытаў нават, як я дабраўся, як буду вяртацца, дзе буду начаваць. Я застаўся каля вадзяніцы, адчуваючы пагарду да самога сябе. Прыгадаў, што міжволі стараўся гаварыць з ім ласкава і ледзь не падмазваўся, спадзяваўся ўбачыць у яго на твары ўхвалу. А ён быццам не заўважаў мяне.

«Цяжкі, суровы чалавек, можа нават жорсткі», — падумаў я. І рысы яго твару былі нерухомыя і нібы неасветленыя ранішнім святлом, і рухі яго мне здаваліся павольнымі і лянотнымі. Ды не здавалася, так яно і было. Злосць мяне не засляпляла. Яна вярэдзіла мяне, не давала спакою, узрушвала маю пакору — гэтая злосць з часам перарасла ў іншыя нядобрыя пачуцці. Мне хацелася неяк разварушыць яго, прымусіць яго паспяшацца.

«І гэты чалавек вяртаецца з любоўнай сустрэчы, — думаў я. — Яна ж павінна была хоць разагрэць ягоную кроў».

І думаў, як яго дастаць.

Урывак чацвёрты

Ці аддасі, горац іова, ці аддасі Прыгажуню Яну ў турэцкую веру? Эх ты, ваявода, пакладу галаву сваю, Яну ж не аддам у турэцкую веру.

Тым самым вечарам, калі старэйшыны сёл сабраліся каля вадзяніцы дзеда Галушкі, вярнуўся чалавек, пасланы паглядзець, што робіцца ў Смолене. Ён прывёў аднаго смаленчаніна — святара. Калі піў і еў, святар распавёў наступнае:

«Агнём і мячом туркі змаглі атурэчыць насельніцтва сёл Выева, Смолен, Упорава, Белая рака, Подвіс, Вітлава і малую частку сёл Езерава і Белавідава.

А сёлы Райкава, Устава, Ніжняе і Верхняе Руенава, Кутлава, Петкава, Ачынава, Левачава, Пяшчэра, Восікава далі вялікі адпор гвалтаўнікам і захавалі веру сваю.

Калі адбылося страшнае і гвалтоўнае атурэчванне балгар вакол Смолена, туркі нарабілі шмат паскудства. 3 сялян адны атурэчыліся, іншых пазабівалі, а трэція паўцякалі ў лясы. Туркі спалілі царкву «Святыя апосталы Пётр і Павел», мітраполію і багаслоўскую школку. Усе кнігі знішчылі, а каштоўнасці разрабавалі.

Туркі хацелі злавіць епіскапа Вісарыёна, аднак ён з многімі балгарамі змог уцячы і асеў у Райкаве. Там знайшлі прытулак і шмат балгар з навакольных сёл.

Людзі, убачыўшы, што сярод іх знаходзіцца духоўны пастыр Вісарыён Смоленскі, падбадзёрыліся, натхніліся на новую барацьбу з туркамі і ўпарта баранілі сваю веру. Так ён абараніў ад атурэчвання сёлы вакол Райкава і само Райкава.

А ў самім Смолене і яго наваколлі туркі забілі многа мужчын, жанчын і дзяцей, якія ўхіліліся прыняць магаметанскую веру. Многія ўдовы з сіроткамі, якія не маглі ўцячы ў Райкава, былі вымушаны начаваць у лесе, знямоглыя ад голаду, без сну. Іх заспелі турэцкія орды і здзекаваліся з іх настолькі агідна, як гэта можа здзейсніць толькі турак. Гэтыя агідныя справы нельга апісаць — мне проста зводзіць пашчэнкі.

Туркі аднак выбіралі зручны час, каб загубіць епіскапа Вісарыёна, каб не было каму падтрымаць веру балгараў, таму што многія ўпалі духам перад злом, што абрынулася на іх. Дапамогі ім чакаць не даводзілася ніадкуль, і толькі епіскап Вісарыён умацоўваў іх у веры і надзеі, што гэтае зло мінецца і зноў настануць добрыя дні.

І аднойчы досвіткам Вісарыён Смоленскі рушыў у суправаджэнні дзесяці целаахоўнікаў, усе на конях і ўзброеныя, з Ніжняга Езерава ў Верхняе Езерава. Але неспадзявана паміж хатай Рэчава і вадзяніцай Суроты, у даліне, на іх напаў вялікі ўзброены атрад туркаў і атурэчаных. Пасля вялікай крывавай бойкі схапілі жывых епіскапа і яго целаахоўнікаў — Мамчыла Глуха, Гегу Сухара, Найдзена Грывінскага, Дзечу Ругана, Белку Мечкара, Страхіла Бойчу, Грудзё Грынчу, Вылчу Гроздана, Стойку Мірчу і Райчу Райю. Туркі адабралі ў іх зброю, завязалі ім рукі назад і хутка адвялі іх да Смолена, каб іх не перахапіў хрысціянскі атрад — вызваліць сваіх і люта адпомсціць.

У Смолене па загаду Абдзі-бея перш за ўсё паспрабавалі па-добраму пераканаць епіскапа Вісарыёна адкупіцца жыццём, прыняўшы магаметанскую веру, паколькі думалі, што, калі ён згодзіцца, услед за ім хутка і астатнія балгары-хрысціяне пакорліва зробяць, як ён. Аднак епіскап адмовіўся прыняць іслам.

Тады туркі раздзелі яго, пакінуўшы зусім голага, і спецыяльна зробленымі абцугамі пачалі катаваць яго, адрываючы кавалкі жывога мяса ад ягонага цела. Епіскап Вісарыён выцерпеў гэтыя пякельныя пакуты, не здаўся і не папрасіў літасці. Кроў лілася з цела гэтага пакутніка. Пасля гэтага яго неміласэрна працягвалі біць жалезнымі прутамі, пакуль епіскап не страціў прытомнасць. А калі апрытомнеў, туркі калолі яго нажамі, адразалі з яго цела кавалкі мяса, затым насадзілі яму на галаву нагрэты трыножнік і ўсяляк здзекаваліся з яго. Але ім і гэтага было мала. Ганьбілі яго, як толькі маглі, перад усімі,

вадзілі па сяле голым, каб людзі бачылі. Епіскап і гэты здзек перанёс пакорліва. Нарэшце нейкі азвярэлы турак выскачыў з натоўпу і вострым нажом праткнуў грудзі епіскапа Вісарыёна. Ён упаў на зямлю і пачаў маліцца. Разлютаваныя туркі падумалі, што ён гаворыць нешта крыўднае пра іх, таму шалёна накінуліся на яго з каменнем, — знявечылі да непазцавальнасці. І тады загадалі целаахоўнікам епіскапа выкапаць магілу ў садзе непадалёк ад плошчы Смолена і там закапалі цела епіскапа Вісарыёна Смоленскага...»

Калі святар скончыў свой аповед, ён выпіў віна і заплакаў...

Тады Манол расштурхаў светара і запытаў у яго:

— Якія сёлы засталіся балгарскімі?

Святар праз слёзы пералічыў іх.

— Дзесяць сёл, — падрахаваў Манол. — Дзесяць і ў нас тры — трынаццаць. He многа, але і не мала.

Потым гаварыў далей:

— Радопа распятая. Яе правая рука прыкаваная Мехмедам-пашой, левая яе рука прыкаваная Абдзі-беем. У яе нагах, у Беламор’і, султанскія слугі куюць масты, каб магла праехаць султанская світа. Валасы яе ў Філібе засмоленыя для лесвіцы грэчаскаму клятаму епіскапу Гаўрыілу. Дапамогі нам чакаць няма адкуль. Давядзецца нам выцерпець, як выцерпелі іншыя, альбо памерці.

Альбо збегчы ў Пяцігласец, — кажу я.

— Усе не можам, не павінны збягаць, — сказаў на гэта ён, — тут будзем абараняцца. Як алень паварочваецца і рагамі сустракае сабак і паляўнічых, каб маглі ўцячы сарны з сарняткамі, так і мы наставім ілбы супраць Караібрагіма. Хадземце.

і мы пайшлі да старэйшын.

Тады самыя аўтарытэтныя людзі з трох сёл — Прасойна, Заград і Подвіс — сабраліся на паляне над вадзяніцай дзеда Галушкі. Усе акружылі белыя палотны, якія былі пасланыя на паляне. Паселі на акораныя піхтавыя ствалы — трыццаць душ з аднаго боку, трыццаць душ з другога. 3 аднаго краю сядзеў дзед Галушка з гуслямі на каленях, на другім — баба Срэбра. 3 правага боку дзеда Галушкі сядзеў Манол, з левага — дзед Кральё. Каля Манола сядзеў ігумен манастыра «Святы Ілля», пры ім — прасойненскі святар. І далей па парадку Смілец Міха, Дойча Радул, Радаслаў Стыпа, Русьё Рожан, Радул Бега, Стаян Дайчын, Рад Драгаслаў, Стойка Процвет, Нікола Саргун, Мануш Секул, Люта Брэст, Стан Стан, Рале Дабрывой, Блажка Прышылец, Тадорча Добра, Нягол Дзеян, Новак Улад, Янкул Гулія, Уражац Чарнагор, Георгі Лыка, Хран Ясен, Косцін Сміл, Дабрыл Груднік, Велка Булчын, Іглавін Урал, Дольё Гробан, Уражу Чылінгір, Страхіл Саваша і іншыя. А пра астатніх не кажу, хто дзе сядзеў, не памятаю.

Божа, даруй мне, што забыўся імёны святых тваіх пакутнікаў. Але ж ты іх памятаеш. Помняць іх і ўнукі, хго пакінуў унукаў. Помняць іх і горы. Таму што і надмагільных камянёў не пакінулі, каб нехта прачытаў іх імя.

На белых палотнах ляжалі мяхі з віном і малаком, кавалкі брынзы і хлеба. Ад лесу цягнула водарам смажанага ягняці і духам варанай авечкі. Надвор’е быццам абяцала вецер, але цяпер шумеў толькі вадаспад у патоку і нястомна пырскаў угору.

Над палянай свяціў месяц. Лес быў чорны, чорная была і паляна, таму што кветкі пахаваліся. Толькі белы крываўнік свяціўся, быццам на кожную кветку селі светлякі і мігцелі.

Свяціліся і травы, і далоні людзей падчас трапезы. He палаў агонь, не гарэлі лучыны, а кожны сам свяціўся, нібы піхтавы корч на кастры. А піхтавы чурбак не дыміць, як лучына, не расплываецца, як свечка, а можа ўсю ноч свяціць цёплым, яркім святлом — нібы зорка, якая ўпала з неба.

Прыгожыя людзі былі яны. Якія густыя, разлапістыя бароды былі ў іх, якія жылістыя рукі, якія моцныя плечы і шырокія грудзі. і ніхто з іх не краў і не забіваў, акрамя авечак у суседа, але гэта жарт, бо кожны, хто што мае, набыў сваімі рукамі, сваёй працай і працай сваіх сыноў. Вельмі прыгожыя былі мае браты ў святле месяца, са строгімі тварамі і сціснутымі вуснамі. І ніхто не размаўляў, не кранаўся пачастункаў. Бо ўсе чакалі спеваў дзеда Галушкі.

Ціха зазвінелі струны, і дзед Галушка пад іх акампанемент праспяваў:

Ці аддасі, горац Іова, ці аддасі Прыгажуню Яну ў турэцкую веру?

І перапыніўся. Гэтак часта спяваюць у Радопах— спявак перапыніцца, іншы раз возьме што ў рот, a то перакінецца словам ці глыне віна. А спеў дзеда Галушкі быў падобны на плач, рыданне і на працяжную царкоўную песню.

Дзядуля Галушка паўтарыў:

Ці аддасі, горац Іова, ці адцасі Прыгажуню Яну ў турэцкую веру?

Запытаў ён сабраных старэйшын і змоўк. А ягонае запытанне лунала над трапезай. На небе плылі воблакі, і месяц то хаваўся ў іх, то зноў свяціў. І твары людзей то асвятляліся, то зноў яны траплялі ў цень. Сабраліся шэсцьдзесят чалавек, аднак кожны быў сам па сабе, ніхго ні на каго нават не пазіраў. Над палянай панавала цішыня. Лес зашумеў, павеяла ветрам. Паток булькатаў, запахла смалой і смажаным мясам. І кожны ведаў адказ. Таму што іншага адказу і быць не магло:

.. ................  .....................  —

Эх, ваявода, пакладу галаву сваю, Яну ж не аддам у турэцкую веру.

Месяц схаваўся за хмары. Лес шумеў, каля ствалоў стоена дыхалі мападыя людзі. Запахла сенам і снегам. І тады здалёк даляцеў звон манастыра «Святы Ілля». Надышла поўнач.

Загаварыў дзядуля Кральё:

— Божа, Божа, чым мы саграшылі, што ты адкідаеш нас ад твару свайго? Чаго нам хочацца ад цябе? Багацця, улады, зла сваім суседзям? He, хочам толькі міру, каб есці хлеб рук сваіх.

А дзядуля Галушка заспяваў:

Адсеклі яму абедзве рукі

І зноўку пытаюць яго, распытваюць: «Ці аддасі, горац іова, ці аддасі Прыгажуню Яну ў турэцкую веру?»

Ужо стала цёмна. Вецер узняўся нібы агонь, які шугануў па коміне ўгору ці накінуўся на кучу сухога галля. Але быў ён яшчэ мяккі, і калі ціха азваўся святар з Прасойны, усе яго пачулі:

— Адкупіцца трэба. Прадамо свае чароды, званы прадамо, дамы свае. Збяром маністы залатыя і торбы серабра ды разам пакладзем перад агой. Хоць бы паглядзеў на ўсё гэта і не адвярнуў вачэй ад нас. Лепей голымі ляжам у магілу, але каб быў над намі крыж.

Дзядуля Галушка зноў заспяваў:

Эх, ваявода, пакладу галаву сваю, Яну ж не аддам у турэцкую веру.

Нябачныя дзецюкі распалілі кастры, запахла смалой і ладанам. Зрабілася святлей, але святло было не пастаянным, мігатлівым.

Слова сказаў Стан Стан:

— Мы сабраліся не пра маёмасць гаварыць, а пра душы нашы. A са Святога Пісання вядома, што ў душы няма цаны. І водкуп за душу такі вялікі, што кожны адмовіцца адкупіць нават душу свайго брата. Як мы можам адкупіць тры сялы?

А дзядуля Галушка заспяваў:

Адсеклі яму і абедзве нагі

I зноўку пытаюць яго, распытваюць:

«Ці аддасі, горац Іова, ці адцасі Прыгажуню Яну ў турэцкую веру?»

Раптам забліскалі сінія, але бездапаможныя маланкі, бо грому не было чуваць. Вецер узняўся нібы ліўневыя воды, забушаваў у лесе... Над гарамі трывожна ляцела чарада разбуджаных птушак.

І бабуля Срэбра закрычала:

— Уцякайма! Нават воўк, калі трапляе ў пастку, перагрызае сваю лапу. Пакінем свае хаты і нівы, зашыемся далёка ў лесе. Будзем есці траву і карэнне, пакуль мінецца бура. Лівень праходзіць, пясок застаецца. Новыя хаты пабудуем і новыя статкі завядзем, а вера назад не вяртаецца.

А дзядуля Галушка заспяваў з усяе сілы, каб перакрычаць шум ветру:

Эх, ваявода, пакладу галаву сваю, Яну ж не аддам у турэцкую веру.

Вецер раскідваў кастры, а маланкі гасілі іх. Твары людзей рабіліся то чырвонымі.то сінімі. Запахла той кветкай, што цвіце толькі ў дождж і буру. і здалёк пачулася жаласлівае, працяглае выццё кінутых у чорную лрорву сабак, якія, відаць, успаміналі, як беглі насустрач ветру. Тут азваўся Нікола Саргун, і словы ягоныя ледзьве чуліся:

—   Калі мы з трох сёл збяжым, у лясах з’явяцца новыя тры сялы. і як турак дабраўся сюды, так дабярэцца і туды. Калі адны ўцякаюць, а другія застаюцца, дык хто застанецца даць...

А няўмольны плач дзядулі Галушкі перапыніў ягоны голас:

Яму выкалалі ягоныя вочы,

І зноўку пытаюць яго, распытваюць, Ды пасадзілі дзяўчыну Яну, Прыгажуню Яну на каня хутканогага. Цішком гаворыць прыгожая Яна.

Песня канчалася, і не было ні адказу, ні дапамогі ніадкуль. А бура толькі пачыналася. і загрымеў першы гром, і неба загаварыла. Але пасля грому вецер заціх і зноў пачуўся голас вечнай вады — вадаспада. І гукнуў у цішы Мануш Секул:

—   Будзем стаяць за веру сваю! Будзем стаяць як лес, дрэва да дрэва. А старэйшыя няхай стаяць як крайнія дрэвы, якія апускаюць галіны да зямлі. Каб ніводнага не ссеклі, каб не сагнулася ніводнае, бо калі наляціць бура і ўварвецца між дрэў, выкарчуе ўвесь лес...

А дзядуля Галушка ледзь-ледзь прамовіў, і ўсе яго пачулі, бо ўсё яшчэ было ціха:

3 Богам, бывай, братка Іване!

І пачуўся скрыгат зубоў. І Уражу Чылінгір сказаў:

— Будзем стаяць як лес... Ніякая бура нас не зрушыць. Аднак лес і агонь можа спаліць, і патокі вады ад ліўняў яго змываюць, і навальніца яго спапяляе. Калі захаваем яго ад буры, хто хавае нас ад агню, ад ліўневых патокаў і ад навальніцы?

Тады неба раскрылася, лінуў дождж і зажыхалі маланкі з грымотамі. А лес так шумеў, быццам прымаў у сябе кожны раскат грому з неба і раскідваў яго па гарах. Пры кожнай успышцы маланкі было відаць, як зрынаецца вадаспад, нібы прывід у плоці з вады, які імкнецца ў неба ўзляцець, але зноў цяжкі падае на зямлю.

Кастры пагаслі. І праз цемру, навальніцу, шум лесу даляцеў плач дзядулі Галушкі, а звон намочаных гусляў не чуўся:

3 богам, бывай, гожая Яна!

Рук няма ў мяне цябе прытуліць, Ног няма ў мяне цябе правесці, Вачэй няма ў мяне цябе пабачыць!

Песня скончылася, пачалася бура. Дождж ліў нібы патоп, бура гнула дрэвы ў бок паляны, яны матляліся і выпростваліся зноў. Але ніхто са старэйшын не ўстаў. У цемры маладыя дзецюкі, якія ахоўвалі паляну, накрылі бацькоў і дзядоў сваіх тоўстымі аўчарскімі буркамі. Пры мігатлівым святле маланак убачыў я, што Гаран прынёс старую бабу Срэбру да вадзяніцы.

Тады Мамчыл нахіліўся да Манола і крыкнуў яму:

— Баран зварыўся!

Прынеслі гатовую тушу барана, а дзед Кральё адняў яго лапатку, зняў з яе мяса і агледзеў костку. Так варажылі на барановай лапатцы ў гэтым краі.

— На лапатцы відаць крыж! — пачуўся голас дзядулі Кральё.

Пусцілі яшчэ цёплую лапатку па руках застолля, і кожны далонню выціраў вільгаць з твару і чакаў маланкі, каб убачыць крыж. Шэсцьдзесят разоў жыгнула маланка, пакуль лапатка вярнулася ў рукі дзеда Кральё. і ўсе ўбачылі, што на барановай лапатцы выступіла выява крыжа. Бачыў яго і я, хоць да гэтага не верыў:

— He ўставайце!

Ды ніхто і не ўставаў, а ён казаў:

— Мы чулі песню і лапатку ўбачылі. Але мы не павінны разыходзіцца, пакуль не вырашым, што будзем рабіць. Парэжам мяса на кавалкі і будзем думаць.

А колькі спяваў дзед Галушка і які быў час, ніхто не ведае. Усё роўна, як мінуў год.

Тады выпрастаўся Манол ды гукнуў:

—   Ідзіце за мной, завяду вас у зацішнае месца. Старыя могуць схавацца ў вадзяніцы.

Нікго не здзівіўся гэтаму, хоць не ведалі паблізу, каб была паветка або пячора, але ж каб было светла, маглі б хоць пераглянуцца, ды ўсе верылі, што Манол ад свайго пасаджонага ведае ўсе схованкі і патаемныя месцы ў гарах. Таму і пайшлі за ім у навальніцу, і маланкі высвечвалі выразаныя на ствалах піхтаў крыжы, дык страх у нас памалу праходзіў. Паколькі лучыны не маглі гарэць, ад навальніцы ж маглі загарэцца і лясы, кожны развязаў свой пояс, а хто ішоў за ім, трымаўся за ягоны край. Ішлі мы ўпоцемку гадзіну ці болей. І ўсё падымаліся ўгору.

Калі ж дабраліся да скал, якія ўсе ведалі, і стоўпіліся на сухім пяску, Манол загадаў:

— Запаліце паходню.

3    паходняй у руцэ рассунулі хмызняк, і нам адкрыўся ўваход у пячору. І ён зноў загадаў:

— Уваходзьце і не бойцеся.

І першыя, якія з паходняй увайшлі туды, з крыкам выбеглі назад, як і заходзілі, задам, толькі хутчэй, чым ішлі б тварам наперад. Зайшоў туды і я.

Пячора была поўная мерцвякоў. Але мерцвякі былі не звычайныя — не трупы і не шкілеты. І галовы ў іх былі не чарапы, і не твары на іх. Былі яны ў пячоры паўсюдна — некаторыя ляжалі. Іншыя сядзелі каля скалы. Адзін ляжаў ніцма перад уваходам.

Калі мы ачунялі, разгледзелі пры святле паходні ўсё. Мерцвякі былі высахлыя, скура іх проста прысохла да касцей, таму не праглядвалася костка. Голымі былі толькі іх белыя зубы, таму што іх вусны былі ўцягнуты ў раты. Вочы іх цалкам высахлі. І галовы былі страшнейшыя за белы чэрап. Адзенне іх вісела лахманамі і, напэўна, ад аднаго дотыку рассыпалася б у пыл. Але хто мог пасмець дакрануцца да іх?

Жоўтыя, страшныя і маўклівыя сухія мерцвякі перад намі. І ўсе былі жаночага полу. Былі там і дзеці, дробныя сухія шкілецікі, якія сядзелі і ляжалі пры сваіх маці. А адно — скорчанае, як кацяня, бо ягоныя костачкі былі мяккія, — было каля аголеных грудзей маці. І ў прыполе адной жанчыны было двое дзетак.

—  Гэтыя мерцвякі знаходзяцца тут трыста гадоў, — сказаў Манол.

Яны не згнілі, таму што пячора была сухая і праветрывалася, a зямля — чысты пясок, ці Бог ведае чаму.

А Манол гаварыў далей:

—   Тут хаваліся яны, калі туркі захапілі Эліндзені. Заўтра, калі развіднее, паглядзіце ўніз і ўбачыце там свае сёлы. Яны хаваліся тут і чакалі, калі вернуцца іх мужы, што біліся з туркамі. Чакалі дзень,

чакаі два, чакалі тыдзень і два. Ніхто не прыйшоў. Адсюль яны бачылі свае сёлы, захопленыя туркамі. За дзве гадзіны шляху маглі быць дома. Ніхто не спускаўся.

Усе змоўклі, а дзядуля Кральё сказаў:

— Маноле, Маноле, ты спецыяльна прывёў нас сюды. Ну, а як мы ўжо прыйшлі, дык сядайма і пагаворым.

А пра што можна было гаварыць, калі побач з табой знаходзяцца і маўчаць мерцвякі і глядзяць на цябе пустымі вачамі, а іх зубы свецяцца пры лучыне, як раскрытая перламутравая мідыя ў плыткай вадзе? Яны былі жанчыны, а мы — мужчыны. А хто да гэтага не быў мужчынай, той гэтай ноччу стаў ім.

і рада старэйшын вырашыла, што пяцьдзесят мужчын будуць абараняць мёртвых жанчын і дзяцей, пакуль змогуць, і веру сваю. У гэтую пячору, пасля пахавання мумій, трэба прынесці харчу, занесці харч у Пяцігласец ды ў іншыя мясціны ў лесе. Хоць харчу надта і не было.

Нічога іншага не вырашалася, бо ніхто не ведаў, што будзе далей. Адпаведна таму, што ўтварылі туркі, павінны былі і мы адказаць тым жа.

Аднак сэрцы ва ўсіх нас былі такія сціснутыя і вецер звонку выў так, што калі мы выйшлі з пячоры, усе пачалі ўздыхаць і вохкаць, быццам жалезныя абручы сціскалі ім грудзі.

А звонку надышоў дзень, і дождж перастаў, і неба сінела. І сонца ўзышло. А туманы ўзнімаліся ўгору, пакуль не рабіліся аблокамі, і з туману сапраўды праглянуліся тры сялы, заблішчэўшы мокрымі плітамі іх дахаў. Тады ў аблоках заззяла вясёлка.

Я падумаў, і цяпер думаю, што гэтыя мерцвякі выйшлі з пячоры і глядзелі на дахі сваіх дамоў. І зноў ім свяціла сонца. І сухія іх вочы цяпер блішчалі ад слёз, і вусны іх былі мяккія і чырвоныя, прыкрывалі зубы, a грудзі іх былі напоўнены малаком, а ў цёплых іх чэравах былі ненароджаныя дзеці. He, яны не выйшлі. А ў Эліндзені зноў было поўна людзей.

І прыгадаліся мне словы Гасподнія з Быцця, калі пасля патопу на свеце з’явілася вясёлка.

«Вось знак запавету, які пакідаю вечным пакаленням паміж мною і вамі, і ўсяму жывому на свеце. Змяшчу вясёлку на воблаках. Калі размяшчу воблакі над зямлёй, вясёлка будзе зіхацець у воблаках».

А над Эліндзені ззяла вясёлка.

Урывак пяты

Раніцай бачыў бабу Срэбру і дзеда Галушку. Выйшаў на двор і, як нікога не было, лёг у канюшыну на сонцы. Каля мяне зумкалі пчолы, было цёпла, пахла сенам. Я задрамаў. Разбудзілі мяне два старэ-

чыя галасы — адзін жаночы, другі мужчынскі. Я ўстаў і ўбачыў бабулю Срэбру і дзеда Галушку.

Дзед Галушка Белы... Ён увесь быў белы, аднак не ад мукі з зерня, якое не стала каласамі, а ад старасці. Гады ў яго былі не такія ўжо вялікія, ён мог бы быць сынам бабулі Срэбры, але быў зусім белы — ад доўгай барады, валасоў ды навіслых броваў. Насіў белую кашулю з канаплянага палатна, перахопленую ў поясе — потым мне казалі, што даўней людзі ў гарах насілі белае адзенне. Нейкая дзіўная рассеяная ўсмешка свяцілася ў яго вачах і на вуснах.

І баба Срэбра...

Толькі як памерла, мы зразумелі, якім чалавекам яна была — па пустаце, якую пакінула пасля сябе. Так усе прывыклі бачыць, як яна пахаджае па Мамчылаве, як дапамагае кожнаму, суцяшае кожнага, што ўсе думалі — так заўсёды было, так і будзе заўсёды. Тады казалі: «Каб мы ведалі, як будзе без яе і якім яна была чалавекам, на руках яе насілі б і кожны дзень на калені падалі б перад ёй». І калі бачылі яе цень, калі яна тупала каля Старой піхты, не палохаліся яе ценю, бо яе цень таксама быў прыгорблены і ціхмяны, а бабка яшчэ пры жыцці ператварылася ў адну душу.

Якой я бачыў той вясновай светлай раніцай, такой і засталася яна да свайго смяротнага часу. І куды ўжо больш ёй было састарэць?

Хадзіла яна заўсёды згорбленай да зямлі, а калі старалася выпрастацца, абапіралася далонямі на свой крыж і выпроствалася пакугліва і павольна, быццам на яе плячах ляжаў цяжар камення... Я і не спрабую расказаць пра тую дабрыню і рахманасць, якія выпраменьваліся з яе, але кожны, хто быў у злосці або лютаваў, вінавата схіляў перад ёй галаву. У яе ўжо не было зубоў і зморшчыны ўжо ўрэзаліся вакол запалых вуснаў і поўных любові вачэй, і хоць кожная маршчынка сведчыла аб старасці, у выразе яе твару заўсёды было нешта дзіцячае.

Уся яна скурчылася і паменшала. Толькі працавітыя яе рукі з вузлаватымі пальцамі заставаліся вялікімі, касцістымі, і калі я дакрануўся далонню да яе рукі, пераканаўся, што яна большая за маю. І адно яе плячо было вышэй за другое — можа, таму што заўсёды абапіралася на кіёк, або, як кажуць, ад таго, што ў маладосці насіла цяжкія кашы.

Ад раніцы да вечара яна не заставалася без работы. Аднак чым яна ні займалася, тры справы не давалі спакою яе душы — ткацтва з вышыўкай, кветкі з зёлкамі і песні з казкамі. Як раскіне яна сваю посцілку на зямлі, дык усё роўна як расцеле каляровую паляну. Сама прала воўну, сама фарбавала пражу — ужывала розныя травы, кару, лісце, карэнне. Яе радасць пачыналася ўжо ад колераў. Іншы раз я бачыў яе сярод ночы — з распушчанай коскай, у белай кашулі, як

прывід, нагнутай над кроснамі. Свяціла лучына. «Што робіш, бабуля?» — «Вось прыйшло ў галаву, наводжу колеры...» Нарэшце, калі сілы яе пакінулі, толькі фарбавала і вышывала, а яшчэ вучыла іншых. У яе былі скруткі палотнаў з вышыўкай на іх... 3 імі хадзілі ад сяла да сяла, каб на іх вучыліся жанчыны, як упрыгожваць сваё адзенне...

Другое захапленне бабы Срэбры — гэта былі зёлкі. Для яе ў кожнай зёлцы была схаваная душа дабра, дык перад тым, як іх заварваць або расціраць, старая заўсёды ўгаворвала гэтую душу ласкавымі, добрымі словамі. Яна і сама збірала зёлкі ў даліне, але ў яе былі і памагатыя, якія шукалі іх у лясах і гарах, а потым разносілі па сёлах. Усіх іх ведала баба Срэбра. Старая жанчына чакала іх і загадзя рыхтавалася іх сустрэць. «Прыходзіць Бранімір з Пірына. Ён любіць зайчаціну...» Аднойчы ж стары Бранімір не прыйшоў з’есці свайго зайца. To адзін, то другі збіральнік зёлак не прыходзіў на свята — спыніўся яго дзень, каб спачываць да веку, абапёршыся на свой кошык з зёлкамі.

Свае зёлкі баба Срэбра трымала падвешанымі на жэрдачках або ў размаляванай скрыні пры сваім ложку. Калі адчыняецца яе века, вырываецца дзіўная духмянасць. Яна закладвала зёлкі і розныя плады таксама паміж адзення, каб прыемна пахла. І ўся яе хатка пахла так прыемна, перацвілай і крыху журботнай духмянасцю, такой, што чалавек пачынаў дыхаць глыбей і вальней.

Вышыванне і зёлкі баба Срэбра любіла, а што да спеваў, дык яны былі часцінай яе самой. Старая спявала зранку, як толькі ўставала, і да таго, як клалася спаць. Калісьці голас яе гучаў над лясамі і гарамі, а ўжо ў старасці спявала без голасу, нібы сама сабе — калі ішла, калі прала, калі заварвала свае зёлкі. Для кожнай работы была свая песня, але больш за ўсё яна любіла спяваць гераічныя песні. Пра людзей, якія жылі даўно і пакінулі сляды сваіх царвуляў у Радопах, выдзеўбаныя, нібы каменныя, пасудзіны, каб у іх збіралася дажджавая вада і пілі з іх нябесныя птушкі. Песні насіліся каля яе, як духмянасць каля скрыні з зёлкамі. Любую песню мы маглі выпрасіць, каб яна спела, і толькі адну песню яна спявала раз у год, на могілках, пад Старой піхтай — яе песню пра Мамчыла.

Як заплюшчу вочы і ўяўлю сабе Мамчылава — бачу бабу Срэбру. Варта было нарадзіцца Манолу, яна забылася пра сваю справядлівасць і клапацілася пра кожнага з аднолькавай любоўю, стаўшы ў яго рабыняй. «Каб не было Манолкі, — казала яна, — я не ведала б, што такое любоў да дзіцяці». А сама ж мела чатырнаццаць сыноў і дачок.

Вось яна якая — Манол прачынаецца сярод ночы і бачыць спячую каля сябе бабу Срэбру. Яна працягвае руку, захутвае яго і ціха раствараецца ў цемры. Калі бачыць яго здалёк, яна адразу тупае хутчэй, кіёк часцей стукае па сцежцы, і падае схаваны пад фарту-

хом яблык, яна ўздрыгвае, уздымае сваю паніклую галаву і з трывогай пытае: «Га! Што здарылася, Манолік?» Калі яму пачынаюць трызніцца русалкі і паганцы, яна ляжыць пры ім і супакойвае — яна верыла ў прывіды, але не баялася іх. Паўсюдна, паўсюдна, пры кожным маім успаміне і кожным успаміне Манола, сына Мамчыла, сына Манола, прысутнічае баба Срэбра, яе любоў, дабрыня і яе песні.

Цяпер бачу яе ўпершыню такой, якой запомніў назаўсёды, калі Манол, сын Мамчыла, не быў яшчэ зачаты.

Дзед Галушка запытаў у мяне:

— Ці ведаеш ты чалавека, які тры дні таму заходзіў у вадзяніцу? Паеў мёду і пайшоў.

Я здагадаўся, што ён гаворыць пра Караібрагіма.

— Ведаю яго. Перадаць яму ад цябе пажаданне добрага здароўя? Дзядуля памаўчаў, потым кажа:

— He трэба.

А ў мяне запытаў:

— А ты адкуль, чужынец? He падобны на турка.

— Я Венецыянец. Пасля таго, як прыняў іслам, завуць мяне Абдулах.

Тады баба Срэбра сказала мне: «Будзь ты пракляты».

Гэта былі першыя словы, якія я пачуў ад бабы Срэбры. І паколькі не чакаў ад яе такога, а прыгажосць раніцы зайшла ў маё сэрца, мне вельмі забалела. Марна я стараўся ўсміхнуцца.

Дзед Галушка ці то не чуў бабіных слоў, ці прыкінуўся, што не чуў. Ён быў глухаваты, бо слых у яго прытупіўся ад вечнага грукату вадзяніцы і ад прыслухоўвання да самога сябе, а не ад навакольнага свету.

— Ці бачыў ты янычараў?

— Бачыў, — адказаў я.

— Ці праўда, што яны лютыя?

— Іх завуць шалёнымі сабакамі султанскай вялікасці. І сапраўды яны, як сабакі, хворыя на шаленства, таму што ніхто больш так не накідваецца на сябе падобных, як янычары, каб разарваць іх.

— У мяне сын янычар, — просценька мовіў дзядуля.

Ён павярнуўся і пайшоў у сваю вадзяніцу.

Я застаўся сам-насам. А яна глядзела на мяне ўтароплена добрым сваім поглядам, дык я не ведаў, куды дзець свае рукі. Пасля таго, як пракляла мяне, не прамовіла больш ні слова. Толькі глядзела на мяне. Такая добрасардэчная была і выглядала такой мудрай,

што, каб выразна не чуў яе праклёну, не паверыў бы, што яна гэта вымавіла.

Дзед Галушка выйшаў з вадзяніцы, несучы ў адной руцэ місачку мёду, а ў другой — драўляную чашу, поўную чырвонага віна.

— Трымай, чужынец, — прапанаваў ён мне. — 3 вечара мяне тут не было, дык не частаваў цябе.

Мне так цяжка было ад слоў бабкі і ад маіх уласных слоў пра янычараў, што не змог прыняць місачку з мёдам. Дзед Галушка, паколькі рукі ў яго былі занятыя, выцягнуў іх і паказаў некуды перад сабой, на горы.

— Вунь там, — сказаў ён, — ёсць зруйнаваны горад, увесь з белых камянёў. Шмат часу таму там жылі людзі з гор. Бачыў я іх багоў, намаляваных на плітах. У іх намаляваныя казіныя ногі.

І ён пачаў ціхенька смяяцца:

— Бачыш тыя дуплы? Ці ведаеш, колькі вады ўцякло. Цячэ і цячэ...

Ён нагнуўся, паставіў місачку і чашу на мармуровы камень.

— Бачыш гэтыя рукі? Ці ведаеш, колькі зерня прайшло праз іх? Добрае, буйное зерне. Якія каласы маглі вырасці з ix? А жорны іх расцерлі на муку. Жыта ядуць людзі, а авёс, калі бывае ўраджайны год, ядуць і аслы. Цячэ, цячэ...

Я быў здзіўлены і крануты. Калі нехта штурхне чалавека і выведзе яго з раўнавагі, потым той лёгка будзе хістацца. Я расчуліўся, гледзячы на задуменную, крыху тужлівую дзядулеву ўсмешку.

А ён, хістаючы галавой, ціха паўтарыў:

— Цячэ... Цячэ...

Так, гледзячы на яго і слухаючы, раптам адчуў, што сапраўды ўсё цячэ і мінае — і аблокі, і вада, і лес, і нават каменне.

Тады азвалася баба Срэбра:

— Кожны камень мае вагу на сваім месцы. Ці бачыў ты, дзеду, каб перасаджанае дрэва адразу давала плады? Там, дзе ўпала семечка дрэва, яно павінна пусціць корань, потым, як вырасце, яно дасць плады. Ці чуў ты, каб нехта калі-небудзь праспяваў песню на мове, на якой не спявала яго маці? Калі жарабок, забыўшы свой род, ускочыць на асліцу, народжаны мул яму не будзе родны. Некалі, як турэцкія султаны былі разумныя, яны не дазвалялі янычарам жаніцца. А калі жаніліся, іх жонкі не зачыналі, а народжаных дзяцей забівалі. Які гэта чалавек, што ты яго суцяшаеш? Выкарчаванае дрэва — перасунуты камень. Што можна чакаць ад яго?

— Добра, — адказаў дзед. — Усё залежыць ад спіны чалавека. Кожны нагружаецца па сіле сваёй. Калі перабраў і сагнуўся, значыць, Бог надзяліў яго мяккай спінай.

—   Ты даруеш кожнаму, дзед. Лепей зламацца, чым сагнуцца.

—   Трэба, каб былі людзі. І дабро, і зло, і Бог — усё ў людзях. Калі не будзе людзей, Богу не будзе дзе жыць. Ён жыве і ў травах, і ў жывёлах, аднак у чалавеку ён набывае свой вобраз.

—   Але ж у чалавеку жыве і д’ябал.

—   І д’ябал сядзіць у Богу. Няўжо ты, бабка, думаеш, што калі Бог захоча, не задушыць нейкага там д’ябла? Для Бога д’ябал — не больш за блыху для сабакі. Яна скача, скача, а сабака раптам шчоўк зубамі — і яе няма.

—   Слухай, дзеду. Як ты даводзіш, дык атрымліваецца, што Бог блаславіў звяроў, якія паляць нашы хаты. Ад тваіх слоў мая галава круціцца, як камень твайго млына. Але не надта дзіўлюся таму, бо мужчыны, яны такія: бачаць зоркі на небе, а не заўважаюць іскры, ад якой загарыцца хата іхняя. Я што ведаю — тое ведаю. Што ёсць дабро і што ёсць зло. А тое, што ты ведаеш, гэта як туман. Ты сам прызнаешся, што дакладна не ведаеш, пра што гаворыш. У цябе ўсё цэдзіцца, як туман, і праз яго бачыцца.

Пакуль гаварылі, дзед Галушка адарваў адну галінку ад вярбы, якая расла побач з ім. І размаўляючы, падаў яе мне і вачамі паказаў на мёд. Паглядзеў на мёд і я. І ўбачыў, што ў ім свеціць сонца, разаграваючы яго. Я ўзяў місачку, апусціў край палачкі ў мёд, потым пакруціў яе ў пальцах, чым разагнаў сонца, і паднёс да вуснаў. Паднёс хутка, каб не паспела капнуць, мёд бліснуў жаўцізной перад вачамі, і я лізнуў яго. Заплюшчыў вочы, а сапраўднае сонца свяціла якраз перада мной, дык пад вейкамі ў мяне жаўцела, быццам вочы мае наліваліся мёдам — густым і салодкім, быццам увесь я быў напоўнены ім.

Расплюшчыў вочы, сонца мяне асляпіла. Узяў драўляную чашу і пачаў піць віно. Віно было не звычайнае, бо было ў яго смаку нешта гнілаватае і разам з тым свежае. Малінавае віно. Заплюшчыў вочы зноў— цяпер пад маімі вейкамі напоўнілася чырвоным, іскрыстым сокам.

— Бабуля, — сказаў я. — Калі б я памёр, цяпер не еў бы сонца і не піў сок.

Баба Срэбра ўсё гэтак жа задуменна глядзела на мяне сваімі чорнымі вачамі. Напэўна, глядзела на мяне і тады, калі я еў мёд і піў віно. Яна пакруціла галавой і мовіла:

—   Рука яго добрая і рысы яе багатыя, а з’явіўся сюды рабіць зло. Калі мы не знішчым іх, яны знішчаць людзей у гарах.

Я паглядзеў на сваю далонь, аднак нічога не зразумеў.

—   Бабуля, — загаварыў дзед Галушка, — людзі ў гэтых гарах — як адзін чалавек. і ён несмяротны. Двое паміраюць, двое вытрымлі-

ваюць, але гэта ўсё роўна, як вялікі чалавек параніў сякерай свой мезенец, ён спачатку гнаіцца, а потым зажывае. Так ужо вядзецца, што ён заўсёды застаецца жывым. Страшна тое, што надыходзіць, але не так і страшна. І не так ужо важна. Горы не паміраюць.

А той раніцай, калі еў сонца і пад вейкамі ў мяне быў мёд, лёс упершыню паказаў мне Еліцу. Бо ўначы бачыў яе здалёк, пры святле месяца, і мне бачылася яна русалкай, а не жанчынай. Цяпер яна стаяла перада мной, на паляне перад вадзяніцай, і я глядзеў на яе.

Заўсёды, як толькі хачу ўявіць сабе Еліцу, прыгадваю выразна, як яна выглядала пры трох-чатырох выпадках. І іншыя дробязі, як прыгадаю, дык узнікае перада мной, хоць ні пра адзін з тых выпадкаў не задумваўся, што гэтак яе запомніў. Толькі ў тую першую раніцу, убачыўшы яе, ужо ведаў, што не забуду.

Перада мной стаяла Радопа, горны масіў.

Белая хусцінка свяцілася на яе каштанавых валасах, як сумёты на горных вяршынях. Ваўняная намітка яе спадала ўніз чорна-сіняй хваляй — як тая прорва ў далёкіх хваёвых лясах, якія бачыў з перавалу. Па яе фартуху перапляталіся чырвоныя і жоўта-зялёныя палоскі — як на лугу, усыпаным кветкамі. Пантофлікі бялеліся на Ha­rax, як расквечаныя пладовыя дрэвы ля падножжа гор. Камізэлька ж яе была вышытая серабром, нібыта з гор сыходзілі патокі і вадаспады.

Яе вочы былі пранізаны святлом, светла-карычневыя — зусім як у сарнаў, у маладых сарначкаў вочы больш цёмныя, нават чорныя. Яе вусны дрыжалі, сыходзіліся і разыходзіліся, нібы крыльцы матылька, калі ён сядзеў.

А як загаварыла, голас яе падаўся мне вельмі глыбокім і вельмі жаноцкім для дзявочага тварыка.

—   Даруй, чужынец, — сказала мне Еліца, — што не сустрэлі цябе, як належыць. Ягнятка яшчэ не было гатова, абяцанага ж хлеба не хапала на шмат гасцей. Даруй.

Я не адказаў. Толькі нізка пакланіўся ёй ужо забытым паклонам, чаго не рабіў з таго часу, як сышоў з двара Людовіка Чатырнаццатага.

—   А ў вас там ёсць такія жанчыны, чужынец? — ціха запытаў Hex­Ta ў мяне.

Нячутнымі крокамі наблізіўся Мамчыл і стаў каля мяне. He жадаючы таго, я залюбаваўся ім і рады быў яго бачыць. Цяпер на сонцы

бачна было, што яго моцная і прыгожая шыя смуглая і загарэлая. Рот шырокі, з вузкімі і моцнымі вуснамі. Hoc кароткі і прамы, прамыя і кароткія былі і бровы ў яго. Шчокі былі ўпалыя, а верхняя частка твару выдавалася шырокімі скуламі і высокім ілбом. Валасы былі да плеч, як і ў бацькі яго, але выглядалі мякчэйшымі і святлейшымі. Хоць твар яго быў загарэлы, бачна было, што ён пабляднеў, а вочы паблісквалі ліхаманкава.

—   Нашы жанчыны інакшыя, — адказаў я і адразу дадаў: — He, такіх у нас няма.

Мамчыл глядзеў перад сабой і не слухаў мяне.

— Еліца, — загаварыў ён. — Я вяртаюся ў горы да авечак. Збяры пучок дзікай герані, дай яго мне. Я замачу яго ў зялёным блюдзе, у сцюдзёнай вадзе і прыкладу сабе да патыліцы. Як буду выходзіць і як буду вяртацца, каб мне пахла дзікай геранню, дзявочай душой.

—  Мой пучок герані, Мамчыле, ужо аддадзены, — адказала Еліца.

Мовіла гэта, усё роўна як нагнулася, узяла з зямлі камень і ўдарыла яму між вачэй. Вусны яе яшчэ ўздрыгвалі, а вочы свяціліся смела і адчайна. Яна думала, што ўдарыла яго неспадзявана, бо не ведала пра ўчарашні вечар, і таму, пастаяўшы так і пачакаўшы, здзіўлена звяла вейкі. Яе вусны самкнуліся так, што нават чырвоная рыска паміж імі знікла.

—  Дай мне тады вады напіцца, і я пайду, — ціха сказаў Мамчыл.

—   Ты сам ведаеш, дзе вада, — хутка сказала дзяўчына, павярнулася і пабегла.

Мамчыл і я глядзелі ёй услед.

—   Пачакай мяне, трэба прыбраць нешта, — сказаў ён і крутнуўся ўбок, я ж падумаў, што хоча застацца адзін, бо ён ужо задыхаўся.

Свежым ранкам паляны і лес ускрай вадзяніцы выглядалі пустымі. Мне здалося, што ўначы, калі я спаў у млыне, навокал было шмат людзей, стаяў шум у цемры, а цяпер усё было ціха і спакойна. Бачыў толькі, як вада з шумам узлятае ў вышыню ў рост чалавека і зноў падае ўніз, і думаў пра нястомную яе сілу. А вада з возера да млына цякла па прабітым тунэлі, пазелянелым ад цвілі... Прыглядзеўшыся, убаку можна было ўбачыць і тонкі драўляны жолаб, зялёны-зялёны, які хаваўся ў зялёным папаратніку і герані. He кідалася ў вочы, што па ім цячэ вада, такой гладкай і светлай была паверхня патоку. Быццам вада была замёрзлая, пакрытая лёдам. Але нехта паклаў у адным месцы ўпоперак струменя плоскі каменьчык, дык вада білася ў яго і сярдзіта ўзлятала ўгору... Таму чалавеку было зручна піць са струменя, які скіраваны ўгору і сам улятае ў

.....                [124]—......... -        "               —

рот. Калі б не было таго каменьчыка, дык чалавек не змог бы заўважыць, наколькі імклівая і моцная вада.

Напіўшыся, я ўзняў галаву, паглядзеў на вялікую трубу, па якой вада лілася ў млын. І ў ёй струмень свяціўся гладкі і быццам нерухомы. Адышоўся, апусціў руку і паспрабаваў патапіць у ім сваю далонь. Вада шуганула ўгору, адкінуўшы маю руку, і ўсяго мяне апырскала.

Мамчыл вярнуўся стрыманы, але пабляднелы.

— Да Сулейманавых канакаў, — сказаў ён, — ёсць два шляхі. Адзін прамы, кароткі і лёгкі. Адсюль спусцішся да нашага сяла Подвіс, адгуль ускрай ракі пройдзеш праз Заград і дасягнеш Прасойны. Канакі знаходзяцца над сялом. Па гэтай дарозе я не магу цябе праводзіць, ды і не раю табе ісці так. Вашы стаяць толькі ў Прасойне, вышэй яны не пасмелі сунуцца.

Я падумаў, што дзяцюк не хоча мільгаць са мной, туркам, у сваіх сёлах.

— Другі, абходны шлях пралягае па грэбені гор. Ты ішоў па ім. Калі пажадаеш, я правяду цябе да перавала з крыжамі, ад якіх відаць Прасойну.

— Навошта табе марнаваць дзень са мною? — наўпрост запытаў я.

— А што я буду рабіць гэтым днём? Да таго ж, ты госць. Госць майго бацькі.

Нічога яму не сказаўшы, я маўкліва рушыў угору сцежкаю, якая вяла ўскрай азярца каля крыніцы. Мамчыл пайшоў услед за мной.

— Пачакай, — сказаў ён мне, калі мы прайшлі з дзесяць крокаў каля вады.

Ён спыніўся, дастаў з-за шырокага пояса маністу сярэбраных манет і ўкленчыў на беразе. Адну за адной зрываў ён манеткі і кідаў іх у ваду. Яны адразу не танулі, таму што і каля берага ад дна віравала вада, і яны круціліся, як асенняе лісце, перад тым, як лягуць на рабро і апусцяцца ўніз. Дно было неглыбокае, вада была чыстая, дык віднелася, што і на дне яны не ляжаць спакойна, струмень іх варушыць туды-сюды, быццам на іх дзьме вецер. І як нарэшце супакойваюцца вонкавым бокам да сонца, кідаюць на Мамчылаў твар сярэбраны бляск.

Мамчыл выпрастаўся, абмахнуў калені і запытаў у мяне:

— Калі памяняў веру сваю, табе балела?

Я кіўнуў галавой.

— І мне баліць. Цяжка чалавеку адарвацца ад старога. У маністах усяго сто манет, а ў сэрцы чалавека — сто пакут. і калі іх нават адарвеш, яны не хочуць тануць, а свецяць табе са дна.

Мы рушылі лесам угору.

Урывак шосты

Не памятаю, якое надвор’е было ў той дзень. Але дождж не ішоў. Напэўна, было добра, як і ў папярэднія дні — сонечна, прахалодна, з невялікім дожджыкам апоўдні.

Сустрэча Караібрагіма з самымі паважанымі людзьмі даліны Эліндзені адбывалася ў вялікім унутраным двары Сулейманавага канака. 3 чатырох бакоў яго абгароджвалі будынкі — з трох бакоў тэрасы, а з чацвёртага цямнеўся праход да вялікіх варот. Праз іх і праходзілі старэйшыны, вароты за імі зачыніліся.

Пасярод двара, спінамі да варот, стаялі натоўпам старэйшыны. Наперадзе ўсіх стаяў дзед Кральё, той, што кожны вечар чытаў перад сваёй кашарай радкі з Евангелля. Ён заткнуў сабе за каўнер белую хусцінку — гэта быў знак Сулеймана-агі, што кліча іх з мірам і з мірам адпусціць. За дзядулем, які спадзяваўся пражыць яшчэ столькі, колькі пражыў, стаялі астатнія старэйшыны. Большая частка з іх была апранута ў аднолькавае аўчарскае адзенне, таму яны выглядалі ваярамі аднаго войска — у карычневых абшытых галунамі камізэльках і шараварах, у белых анучах з чорнымі раменьчыкамі і ў чырвоных накідках. За чорнымі паясамі ў іх не было зброі, затое былі пазатыканыя кветкі і зёлкі. Іншыя з земляробаў, рамеснікаў і некалькі рыбакоў — усе былі апранутыя так, што нешта ўказвала на іх занятак. Усяго ж іх сабралася 50—бОдуш.

3 правай тэрасы спусціліся спахіі, а ўслед— іх слугі. Слугі паклалі на брук падушкі, на іх кінулі стракатыя посцілкі, і спахіі паселі, зручна скрыжаваўшы ногі. Усе яны ззялі парчой, золатам і каштоўнымі камянямі, а на сябе начаплялі зброі — хто якую меў. Вусы ва ўсіх былі падчэрненыя і закручаныя, пад пахі сабе яны паклалі нейкія духмянасці, ажно ўвесь двор запахнуў. 3 агамі стаялі, выпрастаўшыся, іх слугі, таксама ўзброеныя.

3 левай тэрасы адзін за адным праніклі людзі Сулеймана-агі, прайшлі і сталі з левага боку ад старэйшын. Дэльё стаяў наперадзе ўсіх, глядзеў бессаромнымі вачамі, з усмешкай, з распушчаным поясам і развязанымі абмоткамі, расставіўшы ногі. Рукі ён трымаў на крыжы, заткнуўшы пальцы пад пояс, пад які былі засунутыя дзве пістолі і два нажы з маціцовымі тронкамі. І астатнія людзі Сулеймана-агі былі ўзброеныя. І іх, Караібрагімавых людзей, налічвалася па сто чалавек.

Наверсе на правым балконе паказаўся Сулейман-ага з чатырма сваімі чыноўнікамі. Нехта са старэйшын убачыў яго, і ўсе павярнулі да яго галовы.

— Радыя цябе бачыць, ага, — прагучалі дванаццаць галасоў. А дзед Кральё замахаў белай хусцінай.

Ага толькі кіўнуў галавой. Ён сеў, скрыжаваўшы ногі, чатыры слугі стаялі за ім. Слуга прынёс цыбук, але ага яго не ўзяў. Сядзеў, падпёршы бараду рукамі, з локцямі на каленях...

Паміж старэйшынамі і агамі знаходзілася мармуровая чашма. Паміж старэйшынамі і людзьмі Сулеймана-агі быў шырокі круг непарушанага шэрага попелу ад вячэрняга агню. Відаць, не было ветру, бо попел на пыліўся; мабыць, было вельмі ціха, бо чулася выразна булькатанне вады, якая падала ў каменнае карыта.

Тады па сярэдняй лесвіцы пачаў спускацца Караібрагім у фіялетавым адзенні, у чырвоных ботах, у белай чалме з чорнымі пёрамі. Спыніўся на сярэдзіне лесвіцы, агледзеў двор, пакланіўся Сулейману-агу і зноў пайшоў уніз. Рыпелі дошкі, рыпелі і ягоныя боты, a шпоры пазвоньвалі. За Караібрагімам ішоў я, за мной тры хаджы — шэйх Шабан Шабіл, мула Сулфікар Софта і імам Хасан, сын Велкі. Караібрагім сеў на разное крэсла, я застаўся стаяць з левага боку ад яго, а справа пасталі хаджы.

Пасланец султана Караібрагім, спусташальнік Эліндзені, паўстаў перадсваімі ахвярамі, перад людзьмі, якіх збіраўся гвалтаваць, здзекавацца з іх, забіваць.

Шэсцьдзесят пар вачэй — старэйшын — утаропіліся ў Караібрагіма. Вось той чалавек, ад якога залежыць іх лёс. І думалі, які ж ён, і гадалі пра яго характар і пра розум ягоны. Толькі Манол размаўляў з ім і некаторыя бычылі яго на кані ў сёлах, іншыя ж бачылі яго ўпершыню.

І ў той момант, калі погляды ўтаропіліся з чаканнем у Караібрагіма, я ўбачыў сутнасць таго, што адбывалася ў мяне перад вачамі, зразумеў, якія марныя надзеі балгараў і наколькі было ўсё роўна — ці стаяў перад імі Караібрагім, ці быў бы на яго месцы хтосьці іншы.

На перш погляд, сцены аддзялялі тых, хто сабраўся ў двары, ад усяго свету. Аднак гэта было не так, і калі чалавек не мог уявіць сабе, што тыя сцены зрушыліся, ён і не зразумеў бы, што адбываецца на гэтым двары.

За Караібрагімам цягнуўся ледзь прыметны блішчасты след — па шляху ягонага атрада, — як высахлая слізь, што застаецца пасля смаўжа. Гэты след цягнуўся да войска Мехмеда-пашы, там расшыраўся, пралягаў да султана ў Одрын, прабягаў да Кандзіі, куды дасягалі сляды гэтага смаўжа і вярталіся да самых сцен

крэпасці з намерам пранікнуць праз іх, каб пакрыць светлай сліззю — як павук абвалоквае муху павуціннем. І Караібрагім быў смаўжом, які прапоўз раней за іншых і не мог не быць такім жа халодным і слізкім.

За старэйшынамі таксама цягнуўся светлы след— як шаўковая нітка, што цягнецца за шаўковым вусенем. За кожным балгарынам была такая нітка, і зачыненыя вароты за імі спляталі гэтыя ніткі ў шаўковую вяроўку. Вароты стараліся перарэзаць іх сваімі драўлянымі рэбрамі, але толькі сціскалі. А цягнуліся гэтыя ніткі далёка за вароты, апляталі сабой вялікі горны масіў, раўніны паза ім, спускаліся пад зямлю і чапляліся за косці і за руіны. Калі б мог нехта сабраць гэтыя ніткі ў руцэ і калі б была для гэтага Божая воля, ён мог бы падняць імі ўсю балгарскую зямлю, з усімі карэннямі і магіламі...

Што мог рабіць Караібрагім, акрамя таго, як старацца пакрыць сваімі смаўжовымі слядамі горы?.. Што маглі рабіць старэйшыны, акрамя як трымацца за шаўковыя ніткі? І для адных, і для другіх след, што пакідалі яны, быў як пупавіна, па якой цячэ іх кроў ад сэрца маці. Без гэтага следу Караібрагім быў бы разбойнік, а старэйшыны — нікчэмныя людзі.

А што ж спахіі, што размясціліся справа? Яны маліліся, каб старэйшыны знайшлі сабе апору, каб маглі сабраць свае статкі... Тады яны не толькі мусілі б плаціць па адной аспры за фунт хлеба і па тры аспры за фунт мяса, а мусілі харчавацца толькі пячонкамі ягнят...

А што ж слугі Сулеймана-агі злева? Яны былі хрысціяне. Нібыта ахоўвалі старэйшын, а па сугнасці некаторыя з гэтых старэйшын былі іх бацькі і браты. А што яны маглі зрабіць? Куды вялі сляды за імі? І Сулейман-ага ўгары на балконе? Да гэтага дня ён быў у гэтым двары як усеўладны гаспадар і суддзя. На першы погляд, за ім цягнецца след смаўжа, аднак ці не захочацца яму сабраць у руцэ шаўковыя ніткі ды падняць, як рыбу ў сетцы, увесь горны масіў? Ці ёсць у яго сіла на гэта?

А за мной не цягнуцца сляды. След быў перарэзаны. За мною не засталося нічога, як за яшчаркай, што прабегла па каменю, альбо за караблём у моры. Я не быў ні на адным, ні на другім баку. Ніхто мне быў непатрэбны, і я быў непатрэбны нікому. Мог выйсці за вароты, і ніхто не заўважыць, што мяне няма. А гэта, думаў я, значыць, што я свабодны, без тых нітак, якія людзі перада мной цягнулі за сабой — як павукі. І таму не маглі ўпасці, але не маглі і лятаць. Адзінота прыносіл'' мне смутак, але давала і свабоду.

Але пакуль мой розум дзяліў людзей на белых і чорных і размяшчаў іх па белых і чорных прыкметах, і меркаваў, што пераможа той, хто гуляе лепш, сэрца ў мяне сціскалася. Нельга было стаяць у гэтым двары, у гэтым чаканні, у асяродку смеласці, адрачэння, прымірэння, сярод гэтай жорсткасці, прагнасці, няўмольнасці — і каб не сціскалзся сэрца.

Першым загаварыў шэйх Шабан Шабіл, аднавокі. Дастаў з-за пазухі скрутак, дакрануўся ім да свайго сэрца, да лба і вуснаў. He раскрыў яго і павольна пачаў гаварыць па-турэцку, а імам Сулеймана-агі перакладаў на балгарскую мову:

— Вялікая міласць упала на гэтую даліну. Дагэтуль людзі жылі тут у дамах у два паверхі. На другім жылі прававерныя, елі плоў і радаваліся ласцы Алаха, а балгары жылі на ніжнім паверсе, у хлявах, разам са скацінай і асламі. Але падзішах гэтай вялікай дзяржавы, хай Алах блаславіць імя яго, святы абаронца святых гарадоў Мека і Медзіна, бацька падданых сваіх і страхоцце для ворагаў, вырашыў працягнуць вам руку і сказаць: «Ідзіце вы, хто жыве ўнізе, у цемры, ідзіце на верхні паверх, дзе мы купаемся ў святле праўдзівай веры, каб асвятляліся і вы, а пасля смерці каб жылі ў раі».

Шэйх перастаў гаварыць. Маё сэрца сціснулася яшчэ больш. Я адчуў, якая жахлівая і ненатуральная рэч была гэтая сустрэча, якім жахлівым здзекам з людзей былі паводзіны Караібрагіма — каб стаяць перад імі і спакойна, здзекліва прапаноўваць ім стаптаць веру сваю...

— Ага, — дрыжачым голасам загаварыў дзядуля Кральё, камячачы ў руцэ белую хусцінку. — Яшчэ толькі сабраўшыся, мы зразумелі, чаго ты прыйшоў. Словы хаджы непатрэбныя. Мы сабраліся і вырашылі табе сказаць. Галовы свае пакладзем, але веру сваю не аддамо.

І змоўк. Прагучалі і словы імама, які казаў тое самае па-турэцку. Размова закончылася, але ніхто не памкнуўся разыходзіцца.

Тады загаварыў Караібрагім. І паколькі хаджа маўчаў, я павінен быў пераказаць ягоныя словы па-балгарску.

—   Я спадзяваўся, што пачую ад вас іншае. Я мог прыйсці з мячом і паходняй і сёння ў даліне засталіся б толькі прававерныя — і мёртвыя. Аднак калі не сёння, то праз тыдзень або месяц усё-такі будуць усе прававерныя. Я прыйшоў дзеля адной справы, і я яе зраблю. Калі я ўступіў у гэтую даліну, мяне сустрэў агідны царкоўны звон. Калі ж трэба будзе адыходзіць, мяне будзе праводзіць спеў муэдзіна.

—  Калі ўдасца... — пачуўся голас з натоўпу.

5 Зак. 2140

Я здранцвеў. Сярод людзей Сулеймана-агі ўзняўся гам. Дэльё засмяяўся. Спахіі ўзбуджана пыталі адзін у аднаго, што сказаў балгарын. Сулейман-ага на балконе закашляўся. Толькі Караібрагім не варухнуўся, кажучы:

— Я не адкажу баязліўцу, які азваўся з-за спін іншых. Ці добра, я адкажу яму. Калі і не ўдасца мне сысці, прыйдзе іншы. Вы прынялі бежанцаў з Чэпіна. І гэта лепш, таму што самі пераканаліся, што тіадзішах літасцівы да пакорлівых, але злосны на бунтаўшчыкоў. Над Эліндзені будзе пець муэдзін.

Наперад выступіў дзядуля Кральё, белы, як хусціна ў яго пад барадой:

— Калі ты гаворыш, ага, дык і я нешта скажу табе, хоць нам няма пра што гаварыць, і кожнае слова лішняе. Ішоў бы ты адсюль і не крывавіў гор, і мы вечна цябе бласлаўлялі б. Усе мы шчырыя падданыя падзішаха. і не станем больш шчырымі, калі знявечым душы свае. Ці ты думаеш, ага, што нават калі нехта прыме тваю веру, дык будзе насіць яе ў сэрцы сваім? Навошта табе патрэбны здраднікі і рабы? Як ты не абчэсвай бервяно, яно драўнінай і застанецца.

— Аднак жа ты перагінаеш. Вядома, дрэва заўсёды застаецца дрэвам, аднак адрэзаная галава не адрастае. А наколькі вы шчырыя падданыя султана, могуць сказаць твае аўчары, якія далі авечак венецыянскім свінням. Прававерныя паміраюць пад сценамі Кандзіі, а вы іграеце на валынках. Няхай вас звяжа адна вяроўка, няхай ахіне нас адна вера, няхай твае сыны паміраюць пад зялёным сцягам, і тады вы не будзеце чакаць венецыянцаў, каб узняць бунт, а будзеце даваць ім атруту.

І зноў усе маўчалі. Сапраўды не было пра што гаварыць. Старэйшыны стаялі з паніклымі галовамі, але схіліліся яны не ад пакорлівасці, а як бараны альбо быкі.

Караібрагім зноў загаварыў:

— Даю вам часу да трэцяга дня пасля нядзелі, лічачы з сённяшняга дня. Калі не прыйдзеце з дабром прыняць праўдзівую веру, з таго дня мае рукі будуць развязаныя. А калі ўбачу, што ўцякаеце з коньмі і дамашнімі пажыткамі, я вольны зрабіць са злоўленымі што захачу. А цяпер можаце ісці.

—  Сел гечэр, кум калыр, — сказаў дзед Кральё.

Ягоныя словы я не стаў перакладаць, а па-турэцку гэта азначае: «Лівень праходзіць, пясок застаецца».

Тады Караібрагім устаў і падышоў да астылага вогнішча з кругам попелу пасярод. Попел ляжаў на тоўстай падсцілцы, роўным кру-

гам, а наўкола ляжалі рэшткі абгарэлага калючага ламачча. Караібрагім нагнуўся і ўзяў жменю попелу:

— He лівень, а агонь пройдзе па вас. І што застанецца пасля гэтага, будзе мяккім і цёплым, як гэты попел...

3 натоўпу старэйшын выйшаў Манол, нагнуўся і падняў з зямлі прыгаршчы недагарэлых ламачын з калючкамі:

— і зноў па баках застануцца дрэвы, чорныя, але не спаленыя.

Ламачча з калючкамі, да якога агонь не дастаў, ляжала вакол вогнішча — перакручанае, натапыранае, непакорлівае.

Караібрагім і Манол стаялі адзін перад адным. Адзін са жменяй попелу ў руцэ, другі — з калючкамі ў руках. І глядзелі адзін аднаму ў вочы. І Караібрагім, не мяняючы выразу твару, пачаў праз зубы лаяцца па-турэцку.

Па звычцы, не думаючы, я выйшаў наперад і пачаў перакладаць яго словы на балгарскую мову:

— Сабакі! Сыны сучак! Таму вашы жанчыны нараджаюць сабак. І сабакі будуць абгрызаць вашы косці.

Гэта было б смешна, калі б не было страшна. Караібрагім лаяўся па-турэцку, я казаў ягоныя словы па-балгарску. А што за лаянка — перакладзеная лаянка! Я замоўк.

Караібрагім працягваў крычаць. А як толькі я перастаў гаварыць, мая галава пачала зноў працаваць, і я зразумеў, што Караібрагім спрабуе пакрыўдзіць Манола, узлаваць яго, прымусіць страціць уладу над сабой. Спахіі ўскочылі на ногі, пачалі хапацца за зброю. Калі ў перапалцы здарыцца непрадбачанае, абяцанне Сулеймана-агі адпусціць старэйшын жывымі і здаровымі не спраўдзіцца. Хто можа чакаць справядлівасці ад раз’юшанага чалавека?

Манол пабялеў. Ягоная рука гэтак сціскала калючкі, што па ягонай кісці пацякла кроў.

Я паглядзеў на Сулейманавых людзей. Дэльё стаяў яшчэ рукі ў бокі, але цяпер выцягнуўся на дыбачках, і мне здалося, што чую, як ён гыркае. Людзі за ім стаялі са змрочнымі тварамі, а пальцы рук то разнімаліся, то сціскаліся на эфесах зброі.

Я кінуў бездапаможны погляд на балкон. Чаго чакаў Сулейманara? А ён сядзеў, скрыжаваўшы ногі на падушках, і слухаў.

Калі я зноў паглядзеў на Манола, то ўбачыў, што той усміхаецца. Ён усё яшчэ быў бледны. Але вочы ў яго былі прымружаныя і ва ўсмешцы была пагарда.

І тады я зноў заўважыў такое, што мяне вельмі здзівіла, чаму я спярша не паверыў, але гэта было так. На Манолавым твары і на тварах яшчэ некалькіх балгараў была нейкая змрочная радасць. Вось

надыходзіць нешта страшнае, але ж і вялікае, у чым можна будзе памерацца сіламі, каб выстветлілася, што і гэтыя сілы вялікія. Манол пагарджаў Караібрагімам і шкадаваў, што той не паказаў сябе годным супраціўнікам для яго.

У той час, як Караібрагм крычаў, нечакана вецер данёс адчайнае выццё кінугых у прорву сабак. Вылі яны ўсе адначасова, быццам голас даносіўся аднекуль зблізку ад канака, у двары адчулася дыханне смерці.

Караібрагім змоўк. Ён быў задыханы. А можа, для таго крычаў, каб раз'юшыцца і распаліцца, каб адкінуць гэты злавесны спакой пры нечым вырашаным і прадвызначаным, што лунала над канакам, каб адчуць сябе свабодным, кіруючыся сваёй воляй.

Сабакі вылі, і вецер расцягваў іх выццё, робячы яго больш страшным. Манол сказаў Караібрагіму:

— Ці чуеш ты? Ты клікаў сабак, яны азваліся. Ты хочаш ператварыць нашу даліну ў чорную дзірку, дзе будзем грызці адзін аднаго — балгары магаметане і балгары хрысціяне. Ты не такі дурны, каб даць месца ўсім на другім паверсе. Ты хочаш, каб мы, хто імкнецца ўгору, лезлі па галовах тых, хто ніжэй. Гэтага хочаш ты. Хочаш ператварыць нас з ваўкоў у аўчарскіх сабак. І каб мы ганяліся за ваўкамі. Ты хочаш, каб мы прынялі тваю веру? Дык ідзі ж, хадзі па Радопе, па балгарскіх землях, абарочвай усё ў веру сваю. Ідзі і кажы ўсім: «Не засталося ўжо балгараў, вы — астатнія». Тады мы яшчэ падумаем, ці не адступіць нам, таму што няма супраць каго скіраваць руку нашу, і нават калі мы яе падымем, не ўдарым свайго брата. Альбо мы памром, не баронячыся, бо няма дзеля чаго нам жыць. Ідзі, хадзі, абярні ўсіх маіх братоў у туркаў і тады прыходзь да мяне.

— Я не пакіну ніводнага чалавека з твайго роду, — ціха і падкрэслена сказаў Караібрагім, — хто не накрэсліць крыж сваёй крывёй і не плюне на яго.

— У мяне ёсць сто братоў, — сказаў Манол.

І апусціў руку, бо калючкі ўпалі з яго далоні. Я паглядзеў на яго руку і прыгадаў словы бабы Срэбры. Моцная і прыгожая была ў яго рука, з шырокай, цвёрдай далонню і безліччу рысак на ёй. А кроў ад паколаў калючкамі сцякала, напаўняючы іх сабой.

Глянуў я і на руку Караібрагіма. Ён высыпаў попел, і попел пакінуў абрысы ліній ягонай рукі. Баба Срэбра сказала б, што ў яго бедная рука, таму што яго далонь перасякаюць толькі дзве лініі ўпоперак і адна ішла ўніз па кісці.

Манол павярнуўся і ўвайшоў у натоўп старэйшын.

— Ідзіце, — гукнуў Караібрагім, — і адлічвайце дзесяць дзён з сённяшняга дня. Пасля гэтага пачнецца такое, і калі хто толькі пачуе,

што дзеецца, таму запішчыць у вушах. І такая кроў пацячэ, што ў ёй камень не патоне. Якая вера мацнейшая, тая і ўсплыве.

— Ага, — прамовіў зноў дзядуля Кральё, — што ты можаш зрабіць людзям, якія гатовы аддаць свае галовы? Ты, гаспадар, павінен ведаць, што нічога нельга зрабіць з людзьмі, якія вырашылі аддаць жыццё за сваю веру.

— Ёсць такія рэчы, стары, якія куды страшней за смерць. Ты гэта ўбачыш.

— Калі сапраўды ёсць нешта такое, пра што я не чуў нават, дык ты толькі зробіш смерць для нас больш пажаданай.

Я стаяў збоку і слухаў. Гэта былі вялікія аповеды пра кроў і смерць. Людзі перада мной наўрад ці разумеюць, што азначаюць іх словы. Смерць. Я адчуў яе. Пра яе не трэба гаварыць. Мы ўбачым, калі яны паўстануць перад ёй.

Я меў рацыю, калі думаў пра шаўковую нітку, якая цягнулася па іх слядах. Яны не хацелі адрывацца ад сваіх, каб не стаць ім ворагамі. Пабачым, калі прыйдзе час, ці лягчэй стаць ворагам сабе самому. Ці нож, уваткнуты ў рэбры брата, табе баліць болей, як нож у тваіх рэбрах. Тады стане зразумела, якая частка ад іх стойкасці ёсць проста ўпартасць і тупасць. Стане зразумела, што ёсць тугадумнасць, марудлівасць, нежаданне перамен. Стане зразумела, што мацней — калок ці страх перад Богам.

Ці яны былі смелыя, што мелі белую хусціну і словы Сулейманаагі? І выйшлі праз вароты, і пайшлі вольныя па лясах і палянах сваіх?

Думаў я з гаркотай і са злосцю.

Ці зайздросціў я ім?

Урывак сёмы

У зялёным лесе дзеўка заспявала, Дзе і пачуў яе манах малады, / пачаў ён люта праклінаць яе:

— Чаму Гасподзь не пакараў цябе, што не заспявала ты рана-раненька, пакуль не пастрыглі мяне ў манахі?..

Надышоў першы дзень з дзесяці, прызначаных Караібрагімам. Заставалася яшчэ дзевяць дзён.

І прысеў я на пустой паляне ўскрай белых акораных піхтавых ствалоў, каля высахлага галля і вуголля пагаслых кастроў. А галлё не

дагарэла, бо тады кастры заліў дождж. І вадаспад рытмічна булькатаў.

He дзесяць, і не сто дзён мне трэба было хадзіць і хадзіць, каб знайсці дапамогу для Эліндзені. Аднак маёй душы не сядзелася на месцы, і ў той першы дзень я пусціўся ў абход, каб шукаць нейкае выйсце або прыяцельскую падтрымку.

Перш за ўсё мае думкі блукалі па Радопе. І я бачыў нават сасновыя шышкі ўскрай сцежак, таму што тут кожны лапік зямлі быў палашчаны маімі нагамі і кожная калючка працінала мае пяты. і бачыў травы ў квецені, раскіданыя шарсцяныя коўдры і вязаныя кофты, і не былі гэта кінугыя лахманы, а рэчы мерцвякоў. Бачыў карнявішчы, разрытыя не лычамі дзікоў, а дзіцячымі пальцамі. Сёлы былі пустыя, ачагі ачахлыя, на парогах віднелася кроў. Бачыў распоратыя жываты непустых жанчын дзеля таго, каб забіць ненароджаных дзяцей. Бачыў таксама непустых жанчын, якія камянямі білі сабе па жыватах, каб забіць чужых дзяцей. Бачыў пакуты і кроў, пра што і гаварыць немагчыма. І я жахнуўся, і не хацеў больш на гэта глядзець.

Тады я пачуў рытмічнае буханне бубнаў і ўбачыў нешта падобнае на чорны мурашнік, які поўз праз горы. Наблізіўся — гэта было войска Мехмеда-пашы. Угледзеўся ў твары вайскоўцаў— пустыя вочы, пустыя сэрцы, пустыя жываты. He было слоў, якія б іх напоўнілі. Калі я абышоў Радопу крыж-накрыж, дык пабег. Рушыў на поўдзень і ўбачыў мора. Па ім хадзілі караблі, і за імі заставаўся белы след. Палова людзей у тых мясцінах думалі пра Кандзію, другая палова — пра здабычу. Бачыў і Кандзію, нейкі тлум ад цел, зброі, зямлі, чарвякоў і дыму. А над усім гэтым тлумам бачыў белую рысу, гэта былі белыя сцены. Калі ж успомніў, што яны чорныя ад парахавога дыму, яны пачарнелі. На сценах стаялі дробныя чалавечкі і нешта крычалі, напэўна, клікалі на дапамогу, але слоў было не разабраць.

І рушыў я на захад, і ішоў праз пустэчу, бо не ведаў гэтых зямель, пакуль бачыў, як нешта пераліваецца золатам і бляскам. Бачыў цара франкаў, як ён есць і п’е. І паколькі не знаў твараў людзей, ні іх адзення, ні іх жытла, дык бачыў толькі пазалочаныя мантыі, чашы, белыя зубы і белую плоць. І нешто гуло, як вулей, і брынчала, як грошы ў торбе. І хоць я крычаў, ніхто мяне не чуў, ды і сам я аглух.

Тады рушыў на поўнач, стаптаў усю шматлікую балгарскую зямлю. Бачыў сярпы, малатарні, матыкі, вёдры, косы і чорных людзей, якія працавалі гэтымі прыладамі. І некага клікаў, і ён паглядваў на

мяне, а я пазбягаў ягоных вачэй. І яшчэ далей на поўнач, дзе цячэ глыбокая белая рака, а гэта быў Дунай, бачыў стэпы і снягі і недзе далёка — людзей з бародамі, апранутых у шкуры, якія ішлі за санямі. Я крычаў ім, мой крык далятаў да іх праз завіруху, і яны павярнуліся і накіраваліся да мяне. Яны ішлі і ішлі, набліжаліся, рабіліся патроху большымі, пакуль ногі мае не акалелі, і толькі тады я павярнуў назад.

Нарэшце я апынуўся ў лагеры султана, упаў перад ім і прасіў літасці. І бачыў коп’і, гарматы, пістолі, нажы, ятаганы, чырвоныя палаткі, зялёныя сцягі, жоўтых вершнікаў. А палатка султана была абстаўлена ўбітымі ў зямлю каламі, і на іх былі насаджаны людзі і галовы. Калі я ўвайшоў, ён павярнуўся, паглядзеў на мяне, я пранікнуў праз яго цёмныя зрэнкі ў яго нутро і пачуў, што бубніць у яго ў галаве: «Хачу забіць братоў сваіх!»

І я зноў апынуўся на паляне, ускрай мяне стаялі каля складзеных куч сухіх піхтавых галін белыя піхтавыя ствалы. Я быў знясілены і ў адчаі. Тады я ўспомніў твары маіх братоў, якія яны былі прыгожыя і якія моцныя, як гучалі іх галасы праз буру і развяваліся іх бароды. І сказаў сам сабе: «Што можна зрабіць, трэба нам зрабіць самім».

У гэты час нехта дакрануўся да майго пляча, і калі я павярнуўся, убачыў Еліцу. А яна мне кажа:

— Ойча, ты задрамаў.

Я глядзеў на яе. Яна была такая прыгожая, што я адчуў, як маё горла сціскаецца, як мне перахоплівае дыханне, а пашчэнкі скоўваюцца. Прыгадаў твар Манола, калі ён глядзіць на яе, і зразумеў, што ў ягоным сэрцы было не жаданне, а боль. Таму што і маё сэрца забалела.

А яна ціха мне кажа:

— Ойча, у мяне маці няма, а бацька ўспрымае і дабро, і зло як пасланыя Богам. Нешта гняце мяне, але мне няма перад кім выліць сваю душу. Слухай, прашу цябе, будзь мне як бацька і маці.

Я глядзеў на яе, і прыгажосць яе засланіла шляхі-дарогі, па якіх я бадзяўся, а сэрца маё балела, і дайшло да таго, што я гатовы быў праклясці і долю сваю, і pacy. А яна працягвала:

— Выраслі мы разам з Мамчылам, Манолавым сынам. Аднойчы шмат гадоў таму мы разам купаліся ў рацэ і раптам убачылі, што мы з ім розныя. 3 таго часу я пачала саромецца яго, разам з тым мяне пацягнула да яго. Мінулай вясной я даведалася, як з’яўляюцца на свет дзеці. І з таго часу мне захацелася, каб ён быў бацькам маіх дзяцей. Мне прыемна было сустрэць яго ў млыне, хораша было разам з ім узбірацца на высокія горы, бачыць побач з ягонай чарадой

авечак. Калі ведала, што ён прыйдзе, апранала самую лепшую сваю сукню, калі ведала, што ён мяне слухае, спявала самыя любыя свае песні. А сёння прыйшоў Манол. Ён так паглядзеў на мяне, што я анямела. Ён прыйшоў да мяне, як цар прыходзіць да сваёй слугі, наблізіўся да мяне, як воўк да ягняці. Казаў мне, што хата ў яго пустая, што жыццё ў яго праходзіць, што ён жадае мець яшчэ сыноў і дачок. І я прытулілася да яго пляча. І быццам ён стаяў нада мной і я не магла пайсці супраць волі ягонай, а ён жа стаяў ніжэй і глядзеў угору на мяне. Я была як у сне. Ці гэта каханне, ойча, ці магія?

Што я мог ёй сказаць? Што я ведаў пра каханне і чаму яна прыйшла да мяне? І адказаў ёй, як адказаў бы бацька:

— Усё ад Бога. Спытай сваё сэрца.

А яна глядзела адкрытымі, яснымі вачамі, у якіх не было ні сораму, ні раскаяння. Потым павольна сказала:

— Ведаю, што гэта грэх, але калі паслухаць сэрца, я ўзяла б іх абодвух.

Сказала і змоўкла, а я ўбачыў, што знізу падымаюцца Мамчыл з яе братам Гаранам. У Мамчыла на плячы сядзеў яго сокал. Мамчыл быў белы, як крэйда. Спыніўшыся перад намі, ён спытаў у яе глухім голасам:

— Еліца, ці праўда, што на гэтым тыдні ты выходзіш замуж за майго бацьку?

— Чаму ты пытаешся?

і ён зноў спытаў, і мне здалося, што зараз заплача:

— Еліца, скажы мне, ці праўда гэта?

Яны стаялі адно перад адным і глядзелі — усё роўна, быццам нас з Гаранам тут не было. І сокал на плячы Мамчыла глядзеў на Еліцу, а вочы яго былі круглыя, дзікія і халодныя. Потым сокал крутнуў галавой і ўгледзеўся ў вочы Мамчыла, і я страпянуўся, як неаднойчы, таму што мне здавалася, што вось зараз жорсткая птушка дзеўбане і вырве чорныя вочы хлопца.

І тут успыхнуў гнеў у Еліцыных вачах, заірдзеліся яе шчокі і вусны, і яна закрычала на Мамчыла:

— Ці помніш, калі ўвосень мы развітваліся і я заснула на паляне? І халат на мне быў расшпілены, і коўдра на мне адкінугая. А ты мяне паклікаў ды застаўся стаяць. Чаму не нагнуўся?

А ён толькі глядзеў на яе і не верыў, што чуе такія словы. Яна зноў закрычала:

— А помніш, калі я прыйшла да цябе і мы беглі па лесе, ты дагнаў мяне каля адной піхты, і твар у мяне гарэў, і за пазухай у мяне

гарэла, і я ласкава папрасіла пусціць мяне. І ты адпусціў мяне. І навошта адпусціў?

Ён разявіў рот і не мог вымавіць ні слова. Яна ж усё крычала, быццам вось-вось заплача:

— Ці помніш, што я адказала табе ў тую ноч, калі месяца не было, а зоркі свяцілі ўдвая ярчэй, каб ты прыйшоў да крыніцы і набраў вады ў катлы? Я цябе трымала за руку, а ты мне казаў: «Не бойся, не бойся». Табе і ў галаву не прыйшло, што я кожны вечар без цябе хадзіла па ваду. Чаму ты мяне не прытуліў?

І толькі цяпер ён змог прамовіць:

— Еліца, Еліца, Еліца...

На гэта яна тупнула нагой і сказала яму з нянавісцю:

— Заві мяне пакуль Еліцай, таму што праз тыдзень ты будзеш зваць мяне мамай.

Убачыўшы, што ён закрыў твар далонямі, яна ціха прамовіла:

— На тваё плячо села птушка, а потым паляцела. А потым села на другое плячо. Чаго ты дзівішся? Манол, ён адзін такі на ўсе горы.

Паколькі Мамчыл адняў далоні ад твару і глядзеў на яе, быццам не пазнаючы, ды і Гаран глядзеў на яе нібы здранцвелы, яна зноў узлавалася і крыкнула:

— Вунь той камень Манол перацягнуў ад дзвярэй сюды, каб я магла расчэсвацца, стоячы на ім. Калі вы мужчыны, перацягніце яго назад, каб я бачыла.

І Мамчыл нагнуўся над каменем, абхапіў яго, як плюшч абвіваецца вакол ствала дуба, белая патыліца ягоная стала чырвонай. Сокал упіўся кіпцюрамі ў сагнутыя яго плечы, часта пляскаючы крыламі, і страшэнна верашчаў. І не зразумець было, ці то ён хоча дапамагчы яму падняць камень, ці прыціскае да зямлі. І Мамчыл змог толькі перавярнуць камень. і адхіснуўся.

Тады яго абхапіў Гаран і, рвануўшы, паспрабаваў падняць, але выпусціў з рук, што аж зямля здрыганулася. Засопшыся, выпрастаўся і ледзьве прамовіў:

— Пэўна, ён быў не адзін, калі перацягнуў яго. Але ж перацягнуў — камень раней быў каля варот. Бо цяжка і паверыць у тое. Калі ўжо кажа «не адзін», трэба разумець, што яму дапамагала нячыстая сіла...

А Еліца засмяялася:

— Ды не, адзін ён быў, я была з ім. І ён глядзеў на мяне. А ты, Мамчыле, як не можаш падняць камень, невядома, ці будуць у цябе

дзеці прыгожыя, як у твайго бацькі — ты прыгожы хлопец, але невядома, ці будуць прыгожыя твае сыны.

І глядзела на яго з нянавісцю і пагардай, потым павярнулася і пабегла да вадзяніцы. Мамчыл дастаў свой вялікі нож і пачаў абчэсваць кару бяроз наўкола так, што ляцелі галінкі і трэскі. І сокал у яго на плячы зноў плясжаў крыламі і верашчаў. А Еліца абярнулася каля дзвярэй і гукнула Мамчылу:

— Стругаць то ты можаш, але каменя не падняў.

Пасаромлены, ён схаваў свой нож. А з вадзяніцы выйшаў Манол і падышоў да нас. Сказаў мне, не глянуўшы на сына і Гарана:

— Ойча Алігорка, у нядзелю я жанюся, дык, калі ласка, застанься на вяселле.

Ён паціху пачаў скідваць у кучкі зрэзаныя сынам галінкі. І калі сабраў іх у малы зялёны касцёр з белымі трэскамі, сказаў, не падымаючы галавы:

— Ведаю, Мамчыле. Аднак ці не ўсё роўна, ці дзеці яе будуць твае браты ці твае сыны? Кроў жа ўсё-такі твая.

А Мамчыл вымавіў не сваім голасам:

— А табе ўсё роўна, ці гэта будуць твае сыны ці твае ўнукі? Кроў жа ў іх твая.

Мінула нямала часу, пакуль Манол адказаў. А калі загаварыў, сказаў:

— Гэта так. Але ты можаш узараць любую ніву, і дзе б ты ні кінуў насенне, вырастуць каласы. Для мяне ж гэта апошняя ніва, на якую я магу ступіць, іначай я ўжо ніколі не вазьму ў рукі плуг. І гэта апошняя паша, на якую выганю пасвіцца маіх авечак, іначай я ўжо ніколі не ўзыду на высокую гару. Ты маеш горы — у мяне адна паляна. Ты маеш чароды — у мяне адно ягня.

І замоўк. Мамчыл глядзеў на яго ўтароплена, і сокал так жа ўтароплена глядзеў на Манола, але бацька не падняў галавы, каб паглядзець ім у вочы. І толькі, як заціхлі крокі абодвух хлопцаў, Манол падняў галаву, і я ледзь пазнаў зменены выраз ягонага твару... І ён сказаў мне:

— Калі б мы не былі з табой на могілках, дык я і не ведаў бы, што і ў магілы пранікаюць карэнні травы. Я ўжо думаў, што ўвесь высах, аднак жа і на галінцы цвітуць кветкі.

Я падумаў, што ён бачыў і косці, і чэрап, але не сказаў яму пра гэта. А ён працягваў:

— Можа, і мая жонка была такой жа прыгожай, як Еліца. А ці помню я яе? He, не помню. Маладосць глядзіць самую сябе. Маладосць прагная і ненажэрная, яна не глядзіць, што трымае ў сваіх руках. Мала-

досць не разумее прыгажосці. Маладое нічога не разумее. Трэба, каб з’явіліся цені заходу сонца, каб чалавек убачыў, як сонца свеціць з аднаго боку пня, а з другога збіраецца змрок. Трэба, каб цені сталі даўжэйшымі, каб чалавек убачыў і зразумеў прыгажосць.

Мы ўдвух пайшлі няспешна ўніз праз лес, у бок сяла Подвіс. і мне здалося, што Манолавы крокі сталі больш цяжкімі, чым іншым разам. Праз нейкі час ён загаварыў:

— Ойча, ведаеш, ёсць адна песня: «Удавец— як той пякучы іней, на што ўпадзе — апякае, хлопец жа — росная трава, на што ўпадзе, тое жывіць». Мяркуеш, гэта праўда?

Ён ішоў наперадзе мяне. Плечы ў яго былі шырокія, крыж— моцны. Ён быў багаты, дужы, чаму не сказаць яму праўду? Чаго яго шкадаваць, калі Бог даў яму так многа і яшчэ дадае?

— Маноле, — адказаў я, — песня перадаецца з вуснаў у вусны. Калі ў ёй няпраўда, нехта возьме ды прамаўчыць яе.

Ён павярнуўся, паглядзеў на мяне, і ў ягоных вачах свяцілася ўсмешка.

— Ойча, — мовіў ён, — ты знарок ударыў мяне. А дарэмна. Таму што ёсць яшчэ адна песня і ты яе ведаеш.

І Манол ціха заспяваў:

Хто мае мамку, роднага татку, Дык сядзі пры іх, пакуль насядзішся, Хто мае род, і род вялікі, Дык хадзі і хадзі, нахадзіся, Хто мае любую ды каханую, Дык любі яе, налюбіся — Надышоў ужо час памежны.

Я ўжо забыўся, як спявае Манол. Вельмі хораша ён спяваў, усё роўна, як гаварыў і граў на жалейцы, з ягонага горла ліліся два галасы. А ён, скончыўшы песню, зноў паглядзеў на мяне і паўтарыў:

— Надышоў час памежны.

— Я таксама пра гэта думаю, — сказаў я.

Манол гаварыў далей:

— Праз тры дні пасля майго вяселля настае апошні дзень, прызначаны Караібрагімам. Ці памятаеш, як увечары мы гаварылі пра крайнія дрэвы, якія ахоўваюць лес? Я ж адно з іх, як піхта, не маю сілы вырваць свае карані, каб сысці некуды. Калі будзе высечка, тады мяне ссякуць. Няхай мне застаюцца тры дні. He зайздросці мне.

І пайшоў, я ж глядзеў яму ў спіну.

Урывак восьмы

Капі Караібрагім пачуў вестку, што Манол жэніцца на сёмы дзень дадзенага тэрміну, ён сам сказаў:

— Алах адабраў у яго розум і аддасць яго ў нашы рукі.

А так нічога не змянілася ў нашым жыцці. Людзі елі, пілі і ляжалі, а Караібрагім не прымушаў іх што-небудзь рабіць, толькі правяраў зброю. Я не ведаў, што збіраецца рабіць Караібрагім пасля таго, як скончыцца дзесяты дзень, напэўна, і сам Караібрагім яшчэ не вырашыў. Кожнага дня мы з ім фехтавалі на шаблях, і я заўважыў, што ягоныя ўдары робяцца недакладнымі, а яго погляд стаў не такі востры. Ён выглядаў недаспаным і стомленым. Я думаў, што ў гэтым замешана нейкая жанчына, і Гюльфія казала мне, што ён кожную ноч апранаецца ў аўчарскую вопратку і некуды ідзе. Гэта было небяспечна, бо яго маглі забіць, і мы маглі б нават не знайсці трупа.

Надышоў дзень вяселля Манола. Гюльфія казала, што варта запрасіць Сулеймана-агу, і ён дашле багатыя дарункі. Але яго не запрасілі, і дарункаў ён не даслаў.

Надышла ноч, і здалёк пачалі даносіцца гукі валынак. Тады ночы былі цёмныя, хоць і зорныя, месяц узыходзіў позна, сонца заспявала яго бледным і зменшаным. Я лёг спаць, і тут мяне паклікалі.

Людзі Караібрагіма былі выстраены ў адным з унутраных двароў канака. Караібрагім, апрануты ў простае адзенне, без упрыгажэння і пёраў, сказаў нам:

— Гэтым вечарам Алах аддасць нам няверных... Здыміце шпоры з ботаў, а боты, звязаўшы, насіце на шыях. Будзеце хадзіць босыя — потым прымусіце няверных аблізаць вам кроў на нагах, параненых калючкамі. Я павяду вас па адной таемнай сцяжыне... Калі ў лесе, па шляху, хто-небудзь загаворыць, раніцай я праткну яму язык распаленым цвіком, каб нюхаў сваё смажанае мяса. Калі ў дарозе Hex­Ta выстраліць, я адсяку яму пальцы на абедзвюх руках, каб не мог больш узяць у рукі зброю. Ідзіце!

А здалёк усё даносілася музыка валынак — балгары весяліліся ў сяле Подвіс.

Мы вышмыгнулі праз заднія вароты канака і адразу апынуліся ў лесе. Караібрагім нагадаў клятву Сулеймана-агі аб тым што ніхто не выйдзе з канака, і мы пакінулі пры пяці варотах пяць чалавек са зброяй, каб яны стралялі па кожным, хто паспрабаваў бы выйсці.

Шлях лесам быў цяжкі. Акрамя калючых кустоў і камення, па дарозе было шмат крапівы. Але ніхто не абураўся. Узбіраліся ўгору,

злазілі, паўзлі па нейкіх скалах. Спачатку я меў намер адзначаць наш шлях. Тады Вега была нізка. Палярная зорка — справа, Скарпіён — злева. Потым на нейкай паляне ўбачыў Вегу над нашымі галовамі, як на дне калодзежа. Іншых зорак не бачыў.

Пачалі сыходзіць па нейкім пакатым спуску. І калі абышлі агромністую скалу, якая закрывала неба, пад намі засвяціліся агні і нас заліла музыка і песня. Водбліскі агнёў адбіваліся на нашых тварах. Можна было разгледзець і людзей, якія здаваліся чорнымі і дробнымі, яны кружыліся, узяўшыся за рукі, вакол кастроў. Былі бачныя і валыншчыкі — як яны надзімаюць свае валынкі, хоць асобныя чалавечыя галасы і гукі жалеек і валынак не распазнаваліся — усё злівалася ў адзін вясёлы гоман.

Мы стаялі над імі, глядзелі і слухалі. Людзей было тысяча ці пяцьсот, а можа іх было і дзве тысячы. Самае вопытнае вока ваеначальніка не магло б іх пералічыць. Яны думалі, што ім нічога не пагражае, а праз нейкія паўгадзіны яны будуць у нашых руках.

А што было б, калі б я дастаў пістолю і стрэліў угору?

У водблісках далёкіх агнёў бачыў я твар Караібрагіма, які напружыўся. У ягоных вуснах бліснуў зуб. Мяне перасмыкнула ад таго, што ён быццам прачытаў мае думкі і, як тыгр, падпільноўваў, ці не выкіну я нешта такое.

— Стойце тут і чакайце мяне, — ціха сказаў Караібрагім. — Уніз вядзе сцежка. Прашу са мной дваіх.

І ён знік у цемры.

Доўга чакалі мы яго. І чым больш мінала часу, тым больш мне здавалася, што з нашага нападу нічога не атрымаецца. У вайсковай справе я разумеў настолькі, каб уявіць, што азначае нейкі атрад, які ўначы бяжыць праз лес у нізіну на супраціўнікаў, якія ведаюць кожную сцяжынку, кожнае дрэва. І агні мне віднеліся ад нас усё далей. Надзею на поспех магла б даць магчымасць бясшумна абясшкодзіць ахову.

Караібрагім з’явіўся непрыкметна. Мы напружана глядзелі на яго. Ён сказаў:

— Аховы няма. Яны вар’яты.

Азваўся ваявода янычараў Сіўры:

— He можа быць, ага. Недзе павінна быць засада.

— Аховы няма, — паўтарыў Караібрагім.

І памаўчаў, быццам сам сабе не верыў. Потым загаварыў:

— Кеманчыджоглі, ты возьмеш трыццаць душ і пройдзеш справа ад агнёў. Берсенджыараб, ты возьмеш астатнія трыццаць душ, і калі Кеманчыджоглі спыніцца, абмінеш яго і пройдзеш далей, за

агні. He бойцеся — няверныя аслеплены языкамі полымя і віном, a ў лесе цёмна. Кожны павінен стаць за дрэвам. Калі я ўвайду ў сярэдзіну карагода, падтрыхтуйце стрэльбы і выскачыце на святло— ланцугом, поруч адзін з адным. І памятайце — я казаў ужо, што буду адразаць пальцы. Цяпер, калі бачу поспех гэтак блізка, кажу вам — буду адсякаць галовы, калі што. Сіўры білюкбашы, ты возьмеш трыццаць душ з французскімі крамянёвымі стрэльбамі і пойдзеш за мной.

Мне Караібрагім нічога не сказаў, але я ішоў за ім.

3 калатнечай сэрца спускаўся я да агнёў. Мяне ахапіў паляўнічы азарт, усё роўна як падкрадваюся да дзічыны, забыўшыся, што мы ідзём на людзей. А яны, няшчасныя, спявалі і гулялі. Можа, мне толькі так здавалася, але было нешта дзікае і ненатуральнае ў іх весялосці, карагодах пад гукі валынак, пералівы жалеек... Ва ўсім гэтым было нешта празмернае, але ж стагоддзі таму тут голыя вакханкі разарвалі жывога Арфея?

Мы пасталі паўкругам вакол агнёў, абапёршыся на ствалы дрэў. Помню, як тахкала маё сэрца аб чырвона-серабрыстую кару піхты, і дрэва як быццам уздрыгвала ад гэтых удараў. Мая шчака краналася гэтае голай кары, і я адчуваў біццё свайго сэрца ў дрэве, а з мяне на кару сцякаў пот. Я быў увесь мокры ад поту і ад напружання, горла ў мяне перасохла, мае голыя ступні гарэлі. Дзяржанні дзвюх пістолей ледзьве не выслізгвалі з маіх мокрых пальцаў.

А балгары скакалі харо — чорныя, спінамі да нас, іх постаці былі быццам размытыя языкамі полымя кастроў насупроць. На самым краі доўгай трапезы сядзелі Манол і Еліца, яна ўся ў белым, ён у чырвонай накідцы, з валасамі да плеч, твар яго ад водбліскаў агню быў колеру медзі. 3 двух бакоў ад іх стаяла па бочцы, і хто зачэрпваў і піў, гліняную місу кідаў на зямлю. Чуўся нягучны трэск ганчарнага посуду ў шуме гаманы.

Я ўздрыгваў і зябнуў ад холаду, калі нехта дакрануўся да мяне. Караібрагім падаваў мне сваю чалму. Я ўзяў яе.

і ён спакойна пайшоў ускрайкам лесу да агнёў. Ягоны голы чэрап свяціўся.

He ўсведамляючы чаму, з чалмой у руках я паціху пайшоў за ім.

Ніхто не паглядзеў на Караібрагіма.

А ён, як толькі дайшоў да счэпленых рук танцораў, прыпыніўся, разарваў іх адным ударам рабра далоні і адным скачком апынуўся каля валыншчыка, выхапіў у яго вылынку і ўзняў яе ўгору. Упёр пістолю левай рукой у надзьмутую валынку і стрэліў.

Бабахнула. І не адразу, а перарывыста, як вырываецца паветра з прабітай валынкі, музыка і песні сціхлі. Харо здранцвела. Але недзе ў канцы паляны яшчэ смяяліся і крычалі.

— Хопіць! — крыкнуў Караібрагім, кінуўшы на зямлю парожнюю пістолю.

У правай руцэ ён трымаў пістолю, левая была вольная. і я, нібы лунацік, прайшоў праз разарванае харо і стаў каля Караібрагіма. Ён узяў чалму з маіх рук і надзеў сабе на галаву.

У вушах у мяне шумела, а я быў нейкі лёгкі... Людзі глядзелі на нас маўкліва, ніхто не варушыўся. Апошні смяшок заціх. Кастры яшчэ патрэсквалі. Заплакала дзіця. Манол паціху выпрастаўся. У вушах у мяне зазвінела яшчэ мацней.

Караібрагім працягнуў перад сабой сваю левую руку далонню ўніз і шырокім плаўным рухам стаў круціць ёю наўкола. Напэўна, гэтак індыйскія факіры гіпнатызуюць натоўпы.

Раптоўна светлыя кропкі чалавечых вачэй, утаропленых на нас, зніклі. Людзі адвярнуліся без шуму, без голасу.

На ўскрайку лесу, амаль кругам стаялі людзі Караібрагіма. 3 двух бакоў, як свечкі, свяцілі падпаленыя канаты мушкетаў, чорныя дулы былі нацэленыя на нас. На карках туркаў віселі боты, з кожнага боку па аднаму, быццам кожны з іх сядзеў на нябачным д’ябле.

Манол закрычаў. Праўда, я не бачыў яго, але, напэўна, голас быў ягоны. Ашаламленне людзей мінулася. На нас зноўутаропіліся вочы.

І хто ведае, што магло стацца. Але тут да нас з Караібрагімам падышоў дзед Кральё і ўзняў руку.

— Стойце! — гукнуў ён.

Той з балгараў, хто пацягнуўся да зброі за поясам, апусціў руку. Момант быў упушчаны.

Бядак, які спыніў разню на паляне. Такі быў твой лёс, каб я быў тваім катам, я, вылюдак з Парыжа. Навошта ты зрабіў гэта? Калі б гэта здарылася праз месяц, ты першым скочыў бы супраць мушкетаў. Іх жа ў пяць разоў больш за нас. А ты верыш у нейкую справядлівасць, у чалавечыя словы, чорт ведае ў што яшчэ. Звер спадзяецца толькі на зубы і кіпцюры свае.

І момант быў упушчаны. Людзі ўжо думалі. Бачылі нацэленыя на іх дулы. Калі былі п’яныя, ацверазелі. Кожны быў упэўнены, што калі кінецца наперад, першы і памрэ.

Караібрагім выйграў. Ён быў лепшы гулец. А тыя цяпер няхай вучацца.

— Ага, — прамовіў стары.

Ну хоць у яго засталіся годнасць і сіла. А навошта яны яму?

— Ага, чаго ты прыйшоў? Застаецца яшчэ тры дні.

He заўважыўшы таго, я пераказаў гэта па-турэцку.

— Вы перачакаеце іх у канаку. У гасцях, — сказаў Караібрагім з жорсткай усмешкай.

І напружыўся, выскаліўся, рыкнуў і ўпіўся вачамі ў балгараў навокал яго, як чалавек, звыклы распраўляцца з людзьмі, як са звяр’ём. Схапіў рукой дзеда Кральё і штурхануў яго ўбок:

— Прэч! Старэйшын сюды!

Тры-чатыры спахіі ўскочылі ў круг і пачалі ўглядацца ў твары людзей.

Гэта, можа, быў другі момант, калі балгары маглі накінуцца на нас. І зноў дзед Кральё праваліў яго.

— Людзі! — крыкнуў ён. — He варушыцеся, каб не пачалося кровапраліццё.

Кровапраліццё! Божа мой!

І як выбраных гавяд ад статку, спахіі адлучылі старэйшын і падвялі да нас з Караібрагімам. А некаторыя і самі падыходзілі, выціраючы з твараў пот, як нядаўна выціралі яго, танцуючы ў харо.

— Гэты, гэты і гэты! — паказваў Караібрагім. Ён запомніў іх твары ў канаку. Прайшлі каля дзеда Галушкі і бабы Срэбры, але іх прамінулі.

— Цяпер усіх мужчын!

І некалькі спахіяў пачалі хапаць мужчын. Закрычалі жанчыны, заплакалі дзеці, мужчыны ж маўкліва пагладжвалі іх і збіраліся каля кастроў. Людзі з мушкетамі ў шчыльным шэрагу адзялялі жанчын ад мужчын... Я бачыў вочы балгараў.

Тады нарэшце Караібрагім павярнуўся да Манола, які быў на другім канцы трапезы, прыгарнуўшы Еліцу адной рукой праз плячо. Паміж ім і Караібрагімам распасціралася незавершаная трапеза. Полымя кастроў пачало аціхаць, зменшылася, бо ніхто ўжо не падкідваў у кастры сучча, дык Манол выглядаў больш высокім і цямнейшым. Дула Караібрагімавай пістолі было нацэлена ў бок Манола і Еліцы.

— Узяць яго! Жывога! — загадаў Караібрагім.

і шасцёра туркаў, босых, прыгнуўшыся, пачалі падкрадвацца да Манола з апушчанымі спераду рукамі, якія ў іх матляліся.

Манол прыгалубіў Еліцу, потым адхіліў яе ад сябе і стаяў, скрыжаваўшы рукі на грудзях.

Калі ж шэсць пар рук адначасова ўчапіліся ў яго, ён дрыгануўся, як ад агіды, ірвануўся і вызваліўся. І рукі ягоныя ўжо не былі скрыжаваныя. А калі яны другі раз кінуліся на яго, ён узняў руку і ўдарыў.

Тры разы ўдарыў і трое з туркаў ляснуліся на зямлю. Ён біў моўчкі, як молатам, толькі па адным разе. He біўся, каб адбіцца, не кідаўся, не бараніўся. Адно ўздымаў правую руку і біў. Калі б развар’яваўся, здаецца мне, пазабіваў бы ўсіх шасцярых. А можа, гнеў ягоны быў такі, маўклівы, ганаровы, адчайны.

Трое астатніх усё-такі яго адолелі. Адзін ззаду ўскочыў яму на спіну і локцем пераціснуў яму горла, а каленам уеўся ў крыж. Двое другіх выкруцілі яму рукі назад. Убачыўшы, што ён не тузаецца, адступіліся, і ён стаяў між імі выпрастаны, расхрыстаны, а валасы ў яго нават не раскалмаціліся і роўна спадалі яму да плеч.

— Малайчына, Маноле! — азваўся Караібрагім.

Скіраваўся паціху да яго, наўпрост па белых палотнах трапезы, топчучы босымі нагамі мяса і хлеб, лёгка адкідваючы посуд з віном і глякі з вадой. Падышоў да Манола і выхапіў у яго з-за пояса шырокі нож. Тады некалькі туркаў уціснуліся паміж мужчын і пачалі забіраць зброю, якую знаходзілі. У цішыні дзынкалі пістолі і нажы. Бліскаючы ў святле агнёў, скідваліся каля кастра — куча расла, маўклівая, як іх гаспадары. А тыя, хто абшукваў старэйшын, збіралі ў іх каліты, хаваючы сабе за пазухі.

Як дзынкнула апошняя пістоля, Караібрагім паказаў мне, сказаўшы:

— Венецыянец, вельмі добра!

Я скіраваўся да яго як з пабітай галавой, усё яшчэ з пачуццём, што ўсё адбываецца ў нерэальнасці, як у сне. Нешта іншае павінна было адбыцца, зусім не гэта. Я думаў, што кліча мяне, каб сказаць нешта Манолу. І чуў, калі ступаў па траве — а яна, шорсткая, упівалася мне між пальцамі, як збітыя валасы ў зубцы грэбеня, — што Караібрагім гаворыць:

— Слова гэта ёсць слова. Вунь тыя, сабраныя тут, у белых вянках на галовах, гэта ўсё дзяўчаты. Тут дзяўчына— гэта дзяўчына. Выбірай першы. Але не чапай Еліцу.

Я зразумеў, што ён даруе абяцаных спахіям дзевак. На вачах у іх бацькоў, мацярок, жаніхоў.

Я ўзняў вочы і ўбачыў перад сабой дзявочыя твары. Полымя кастроў стала яшчэ слабейшае. Прыгажуні былі. Бог мой, прыгожыя, русалкі, маладыя, спалоханыя, белыя.

Я працягнуў руку і ўзяўся за плячо самай блізкай з іх. Адчуў яе крохкае плячо. Дрыжыкі яе цела. Яна тузалася, але ўсё гэтак жа маўкліва, як быццам гэтай ноччу ўсе анямелі.

Нарэшце балгары зразумелі, што адбываецца, таму што раней не разумелі, што казаў Караібрагім. І над палянай раздаўся енк, скрыгат зубоў, дзяркатае хрыпенне. Замыкалі, зараўлі і забляялі жывёлы, прыведзеныя ў дарунак на вяселле, прывязаныя разам у адным кутку паляны.

І як я стаяў, пачуў ззаду мяне голас бабы Срэбры:

— І гэта мужчыны! Сабакі яны!

Мая рука замерла на плячы дзяўчынкі.

Раптам паўз мяне праляцела на ўзроўні грудзей маіх нешта чорнае і страшнае. Праляцела і ўчапілася ў аднаго са спахіяў, якія трымалі Манола. Праз момант чалавек куляўся і качаўся па зямлі з разарванай гартанню, якая вылезла з каўняра, з яе лілася кроў і лопаліся пухіры. І чалавек крычаў не ротам, а праз гартань.

А страшны сабака — бо гэта быў сабака Шэркі — стаў на заднія лапы і, не падскочыўшы, учапіўся ў плечы другога чалавека, што трымаў Манола. Адно толькі ён паспеў локцямі прыкрыць сваё горла, і сабака рваў зубамі ягоную руку.

Манол знік. Я глядзеў, як чалавек куляецца па паляне і сабака яго кусае, а ў сваёй руцэ я адчуваў здранцвелае цёплае плячо.

Пачуўся голас Караібрагіма:

— Маноле, вярніся! Шэрка, спыні сабаку!

Перагнутая ў крыжы Еліца ляжала на адным калене Караібрагіма, яе распушчаныя валасы спускаліся да зямлі і быццам падпіралі яе галаву. Яе вочы былі заплюшчаныя, а Караібрагім прыціскаў да яе спіны пістолю.

Манол абярнуўся. Ён быў ужо на ўскрайку каля першых дрэў. Спачатку ён паглядзеў цераз плячо, потым павярнуўся ўсім целам. Каля яго стаяў Шэрка. А далей, амаль у лесе, віднеўся трэці чалавек, бледны, у pace — святар з могілак з вялікімі каменнымі крыжамі.

— Шаро, фу! — крыкнуў Шэрка.

Сабака адступіў ад чалавека і, гыркаючы, павольна адышоўся ды лёг каля ног свайго гаспадара. Пакуль яшчэ не раздумаў, рушыў і Манол, размінуўся з сабакам і пайшоў да натоўпу старэйшын. Асобы ж у pace не было.

— Папа! Трымайце папа!

Чалавек жа знік у лесе.

Праз паляну прыбег Мірча і, уткнуўшыся ў грудзі Манола, пачаў плакаць.

Караібрагім загаварыў да мяне:

—   Венецыянец, бачыў я, якую ты хочаш. Жанчын будзем дзяліць, як развіднее. Сіўры білюкбашы, павяжы старэйшын і ўсіх мужчын. Старэйшаму звяжы рукі, астатнім мужчынам — ногі. Толькі старэйшын і маладзіц завядзём у канак. Мужчыны, жанчыны і дзеці застануцца тут.

—   Гаспадар мой, — прапанаваў Сіўры білюкбашы, — трэба пачаставаць іх нажамі.

— Яны належаць да статка падзішаха.

— To трэба ўзяць іх усіх.

— Як толькі старэйшыны здадуцца, яны самі прыдуць да нас. Яны ж авечкі, заўсёды ідуць за баранамі. Гайда! Абувайце боты, — яны яшчэ віселі ў іх на шыях, — палову з іх абувайце, другую палову захоўвайце!

А ў гэты час турак, якога заваліў сабака, прыўзняўся з зямлі. Дастаў нож і пістолю і, хістаючыся і спатыкаючыся, накіраваўся да сабакі і Шэркі.

— Вярніся! — рэзка гукнуў Караібрагім.

Турак яго не чуў.

Тады Караібрагім у два скачкі дагнаў яго, тузануў за плячо, крутануў і адным ударам у твар абрынуў яго на зямлю.

— Гэты чалавек, — сказаў Караібрагім, паказваючы на Шэрку, — будзе гадаваць нам сабак, як гэты пракляты пёс, якіх няма больш нідзе на землях падзішаха.

Потым паказаў на турка, які ляжаў на зямлі:

— А гэты не будзе цягнуць жэрабя на жанчын. Яму будзе тое, што застанецца. Гайда!

Двое пачалі звязваць рукі старэйшынам, а іншыя ў гэты час трымалі мушкеты і пістолі нацэленымі ім у грудзі. Нехта схапіў Мірчу і пацягнуў яго праз паляну, а хлопчык кусаўся і тузаўся. Там быў адзін хаджа, аднавокі шэйх Шабан Шабіл. Таму што абодва былі з намі, праклятыя, і ў лесе акрамя пістолей мелі па нажы ў зубах.

Другі, мула Сулфікар Софта, падышоў да Караібрагіма.

— Ага, — сказаў ён і засмяяўся, — мы святыя людзі, жанчын нам не трэба. Дай нам хлопчыка. Аднаго хлопчыка для нас дваіх. Мы бедныя людзі — хопіць нам і па палове хлопца. І без таго ў шэйха адно вока, адна рука, больш за палову яму і не трэба.

Караібрагім толькі махнуў рукой. Я адчуў, што мяне званітуе — успомніўся на карабель.

І Мірча трапіў у рукі двух нягоднікаў.

Тады Манол узняў галаву і запытаў:

— Адно запытаю ў цябе, Караібрагіме, толькі праўду скажы. Забіты ці не мой сын Мамчыл?

— Што пытае гэты чалавек? — холадна і ганарыста спытаў Караібрагім.

— Пра сына свайго, — пераклаў я Манолавы словы.

— Ён пільнаваў на сцежцы, па якой вы павінны былі прыйсці, — азваўся Манол.

— Скажы яму, — што на сцежцы нікога не было. Сын ягоны пачуў, што мы ідзём, і збег.

І ўсе зразумелі, што Мамчыл пакінуў прызначанае яму месца. Я ўспомніў мужчыну-каменя, дзяўчыну бярозку і Мамчылаў твар у тую месячную ноч. І як наступнай раніцай сярэбраныя манеты круціліся ў вадзе крыніцы, якая не хацела іх прымаць.

Гэтак Манол за адну ноч застаўся без жонкі і без двух сваіх сыноў.

Зайшлі разам з Караібрагімам у Манолаву хату, падрыхтаваную да першай ночы. Узышлі па яе прыступках. Штурханулі дзверы, упрыгожаныя галінкамі і кветкамі, і апынуліся ў святліцы. Свяціла лампада. He, іх было дзве. У змроку выдзялялася толькі белае. Пабеленыя сцены. Белая пасцель, без верхняй коўдры. Белая начная кашуля, павешаная над ёй. Еліцына кашуля. Белыя кветкі на падлозе.

Хто ж тут наводзіў парадак? У Манолавым родзе жанчыны не было. І ў кутку насупроць бела-сярэбраныя водбліскі — Манолавы бомы. Сюды Манол хацеў прывесці ў гэту ноч Еліцу. А цяпер хоча яе адвесці Караібрагім.

Караібрагім стаяў пасярод пакоя. Здавалася, што быў задуменны. Магчыма, з-за святла лампад, можа, па прычыне напружання з-за начной аперацыі. Быў расслаблены. Глядзеў на белую пасцель і маўчаў.

Мяне перасмыкнула, калі падумаў, што ён можа прывесці Еліцу сюды, на пасцель, падрыхтаваную іншым і для другога.

Караібрагім адарваў погляд ад пасцелі і засяродзіў яго на вобліскі ў глыбіні пакоя.

— І тут званы, — сказаў ціха, праз зубы. Так сказаў слова — званы — па-балгарску. І паўтарыў па-турэцку — чаны.

Прайшоў да іх. Нечакана выхапіў ятаган і замахнуўся. Ударыў. Аглушыў.

Званы грымнуліся на падлогу, дзесяткі адначасова, як спелыя плады з адсечанага дрэва. Раскаціліся.

Караібрагім замахнуўся другі раз у гуле бомаў і рэха. Апошні прут з бомамі грымнуўся на падлогу.

І ў цесным пакоі Караібрагім пачаў раскідваць бомы, біць нагамі, секчы ятаганам, шпурляць іх у сцены.

Я аслупянеў. Уціснуўся ў куток і заплюшчыў вочы. He адважыўся выбегчы з пакоя, у кожны момант ашалелы Караібрагім мог мяне пасекчы.

Гэтага я не забуду. Бойка з сярэбранымі бомамі. Я не чуў стогнаў разбітых бомаў. А яны ж грымелі, звінелі, трашчалі. Куляліся, падскоквалі, біліся аж у столь. Іх звон разлятаўся па пакоі, як ад птушак з жалезнымі крыламі, біў мяне ў твар. Быццам бесперастанку жыгалі маланкі і грымеў гром. І гук гэтых бомаў здаваўся мне блішчастым і асляпляльным. Ятаган Караібрагіма быў супраць іх, як пёрка белага голуба.

Можа, Караібрагім змагаўся з бомамі да самай раніцы. Можа, некалькі імгненняў. Па нейкім часе ён упаў — бомы яго адолелі і ён куляўся сярод іх.

І калі ўжо я думаў, што сапраўды вар'яцею, гукі бомаў паціхупатроху заціхлі. Ціха і прыглушана гучаў толькі адзін...

Я расплюшчыў вочы. Чакаў убачыць Караібрагіма расцягнутым на падлозе, мёртвым.

Яго не было. Ён збег.

Урывак дзевяты

Эх ты, кумок Багдане!

Вы і ясце, выпіваеце, А ці баліць жа ў вас сэрца? Дык выгляні ж, куме, у акно. Ці бачыш — там поўна туркаў.

Сонца ўзыходзіла і заходзіла, і надыходзіла ноч, і потым наставаў новы дзень. І дзень за днём міналі дні, адведзеныя Караібрагімам на роздум. І дзень за днём набліжалася Манолава вяселле. Уся Эліндзені рыхтавалася яго святкаваць, таму што Манол хацеў наладзіць не вяселле ўдаўца, а як жаніўся б ён першы раз.

Чаму яны так рабілі? Каб паказаць, што ім начхаць на Караібрагімавы пагрозы? Або заглушыць свае страхі? He ведаю, але ў мяне сэрца сціскалася і я маліўся, каб той дзень раней прыйшоў і ады-

шоў. А на кожны дзень тыдня былі свае звычаі і спявалі адпаведныя дню песні, дык у людзей было на што глядзець і што спяваць. Аднак разам з тым, як вілі вянкі і спявалі, яны размяркоўвалі мужчын пільнаваць сцежкі, чысцілі пістолі і вастрылі свае нажы. І пасвілі свае чароды ў гарах, і даілі сваіх авечак. А Мамчыл запісаўся першым пільнаваць самую далёкую сцяжыну.

Нарэшце сонца ўзышло і ў гэты дзень. І зайшло. Вяселле пачалося.

Пастаяўшы і паглядзеўшы на весяльбу людзей, не сцярпеў ды рушыў у бок Заграда, прайшоў ускрай аўчароў, якія запрудзілі шлях. He магла ўзрадаваць маё сэрца гэта ліхаманкавая весяльба, бо не давялося раней бываць у гэтым краі, і я не разумеў людзей. Адно што радаваўся, калі бачыў, якімі вачамі баба Срэбра лашчыла падораных кароў, авечак і мулаў, бо ўсе хацелі трапіць у Мамчылава. А падаравалі 20 кароў, 200 — 300 авечак і 40 мулаў.

І ў той час, калі мы размаўлялі з Шэркам, сабака раптам пачаў выць, потым учапіўся зубамі ў чырвоную накідку свайго гаспадара і пачаў тузаць. І тады нас усіх скаланула — музыка абарвалася і над гарамі лягла цішыня. І пакуль вартавыя ўглядаліся ў цемры на дарогу, склаўшы далоні над вачамі, мы з Шэркам і сабакам кінуліся бегчы да вяселля.

Я выйшаў з лесу і ў святле кастроў убачыў вясельнікаў, а каля іх туркаў са стрэльбамі. У цэнтры стаяў Караібрагім.

А да Манола кіраваліся шасцёра прыгнутых пехліванаў. Ён падняў руку і ўдарыў аднаго, што ў таго вочы на лоб павылазілі. Аднаго ўдарыў, а на яго кінуліся пяцёра. Ударыў другога так, што ў таго зубы павыляталі, а на яго кінуліся астатнія чатыры. Манол даў трэцяму па карку, разбіўшы яму галаву, але на яго накінуліся астатнія трое і закруцілі яму рукі назад.

Тады сабака сігануў ускрай кастроў і ўчапіўся ў першага з Манолавых нападнікаў. Манол адбіўся ад астатніх двух і вось падышоў да мяне з Шэркам. Пачуўся голас Караібрагіма, а Еліца ляжала ў яго на калене. І Манол паціху вярнуўся. Я ж схаваўся ў лесе.

Падняўшыся ўгору на сцежку, перавёў дух ды закрычаў:

— Мамчыле, Мамчыле, Мамчыле!..

3 лесу выйшаў Гаран і з ім Сеўда. І Гаран запытаў у мяне, як чалавек, прабуджаны ў час прыгожага сну:

— Ойча, чаго ты крычыш?

і я расказаў яму пра туркаў. Ён адразу здагадаўся, што яны прайшлі па гэтай сцежцы, пакуль ён быў у лесе. І ён, абхапіўшы галаву сваю вялізнымі рукамі, пабег уніз па сцежцы. Я крыкнуў яму наўздагон:

— Вярніся!..

Сеўда, учапіўшыся, трымала яго за пояс, і ён цягнуў яе за сабой. Потым павярнуўся, схапіў дзвюма рукамі яе за шыю, паваліў і прыціснуў да зямлі. Потым выпрастаўся, сціскаючы і распускаючы свае страшныя пальцы перад сваім тварам, усё роўна, як працягваў яе душыць. І заплакаў, як дзіця, як быццам смяяўся.

— Дзе Мамчыл? — запытаў у яго я.

Ён не пачуў мяне, дык я паўтарыў, і тады ён сказаў скрозь слёзы:

— Там, — і паказаў на горы.

— Хадзем пашукаем яго, — сказаў я, — бо ён можа вяртацца іншым шляхам і трапіць у рукі туркаў.

Мы рушылі праз начны лес. і я ўсё гукаў Мамчыла, але ніхто мне не адказваў. Толькі на паляне чуў водгукі рэха і плясканне крылаў спуджанай птушкі. Мой крык вяртаўся да мяне рэхам, аслабленым і знясіленым блуканнем па лесе і гарах, клаўся ў мяне каля ног і казаў: «Няма яго» і «Не знайшоў яго». І голас мой ахрып, у вушах зазвінела ад майго крыку і бесперапыннага стракатання конікаў, дык я нарэшце сказаў Гарану:

— Гукні ты, каб ён пачуў.

Ён толькі пакруціў галавой, таму што яшчэ плакаў і слёзы перахоплівалі ягонае горла.

Раптам нечакана перад намі выскачыў Мамчыл і са злосцю крыкнуў:

— Замаўчы!

Ён абедзвюма рукамі заціскаў свае вушы. Ён быў падобны на вар’ята. А калі я наблізіўся да яго і зірнуў на твар, убачыў, што ён з усяе сілы заціскае вейкі сваіх вачэй, быццам хоча зачыніць усе дзверы да сябе і застацца аднаму. Крыкнуў яму:

— Няшчасны! Чаму ты збег са сцежкі?

Ён пачуў, дык на момант адарваў рукі ад твару, апусціў уніз і сказаў:

— Каб не чуць валынак і жалеек. І ляманту вясельнікаў.

Сказаўшы гэта, ён перапыніўся, услухаўся і ўздыхнуў з палёгкай і дадаў:

— Перасталі... Што, світае ўжо?

І сказаў яму, хоць у сэрцы маім гневу ўжо не было, а толькі жальба, але ўсё роўна, ён павінен ведаць:

— Туркі схапілі Еліцу і твайго бацьку.

Я падумаў, што ён не вытрымае, памрэ. Бачыў я, што хлопец як аслупянеў, акамянеў і вось-вось упадзе на паляну каменем. А ён правай рукой дастаў нож і ўваткнуў яго ў далонь сваёй левай. І пра-

цягнуў руку перад сабой далонню ўгору. Кроў напаўняла яго далонь, цадзілася праз пальцы і сцякала на зямлю. Чулася, як зямля паглынае і п’е яе. Кроў у святле зорак была чорная, як дзёгаць.

і калі чорная кроў, перапоўніўшы яго сэрца, сцякла на зямлю і зямля ўсмактала яе, Мамчыл абярнуўся і ўгледзеўся ў Гарана. І доўга яны ўглядаліся адзін у аднаго, і ніводны з іх не загаварыў.

Тады Мамчыл задам-задам адступіў, нарэшце знік у лесе. А потым чулася, як ён пабег у горы і сухія галінкі ламаліся пад яго нагамі. І Гаран сігануў у другі бок... 3 боку Мамчыла ўжо нічога не чулася.

Я застаўся адзін і сеў на паляне, таму што мае плечы ўжо не вытрымлівалі цяжару дзён, якія надыходзяць, а ногі мае падкасіліся пры думцы пра шлях, які мяне чакае. Мяне і людзей Эліндзені.

І хоць маё знямоглае цела знаходзілася на паляне і я адчуваў пад сабой мокрую ад расы траву, душа мая ўжо перажывала будучыя дні, а мае ногі ўжо крочылі па шляхах, якія наперадзе.

Мамчыл мусіў бадзяцца па гарах, гнаны людзьмі і сваімі думкамі, пакуль не прыйдзе час вярнуцца да сваіх або сокал выдзеўбе яго вочы недзе ў пустэльні. Караібрагім хоча заперці старэйшын у канаку і мучыць іх, пакуль не зломіць іх волю або не пераб’е. Людзі Эліндзені мусяць разбегчыся па лясах, адны могуць пасяліцца ў Пяцігласцы, другія — яшчэ недзе, трэція мусяць вярнуцца ў даліну і накруціць на галовы чалмы, а чацвёртыя нікуды не вернуцца і назаўсёды застануцца ў сваіх невядомых магілах у гарах.

Шмат дарог разыходзіцца перад людзьмі з Эліндзені, і кожны чалавек павінен прайсці свой шлях.

І мой шлях прасціраўся перада мной. А цяпер трэба было ўставаць і ісці ў манастыр «Святы Ілля», каб расказаць старцу ігумену пра злашчаснае Манолава вяселле. Каб і ён выйшаў на свой шлях і з ім ягоныя браты з манастыра. Тады яны змогуць схавацца ў пячоры і дачакацца, калі праміне бура альбо жыць да канца дзён сваіх, як дзікія звяры.

Потым трэба спусціцца ўніз, у чорнае падзямелле манастыра, там узяць у торбу абкладзеныя серабром старыя кнігі і праштэмпеляваныя золатам царскія граматы балгарскіх цароў Іваніцы, Асена і Аляксандра, каб потым рушыць праз горы і пажары. Трэба вярнуцца ў Святагорскі манастыр, там пакінуць кнігі і падрыхтавацца з іншымі манахамі сустрэць дзікага Мехмеда-пашу...

Я ішоў цяпер патайнымі сцежкамі. Унізе ўжо бачыў турэцкія станы, хаваўся ў кустоўі і ўскрай мяне чуўся тупат турэцкіх коней. І для ўцехі чытаў у святле пажарышчаў выпісаныя пурпуровымі літарамі словы,

якімі вялікія балгарскія цары даравалі радопскаму манастыру зямлю і людзей: «Я, Асен Другі, сын старога Асена, цар і самадзержац усіх балгар і грэкаў...». Так пісалася там, і трэба было захаваць гэтыя словы ад агню, які заўтра можа ахапіць стары манастыр, закурадыміць яго сцены, зрынуць яго дахі і расплавіць ягоныя званы.

Але я не мог ісці наўпрост на поўдзень, павінен быў ісці на захад. Там, у адным сяле, высока ў гарах стаіць мураваная хатка і ў ёй жыве і чакае белавалосая жанчына. А перад хаткай расце старая яблыня, і я казаў: «Чакай мяне, як яблыкі на гэтым дрэве пачырванеюць». І яна кожнага дня глядзела, як расцвіталі белыя кветкі, як завязаліся зялёныя плады, і чакала, калі яны нальюцца і пачырванеюць. Яна чакала свайго сына. Я прытулю сваю галаву да яе пляча і скажу: «Мама». І на дзень-два я не буду ціхмяным манахам Грыгорыем, а буду чалавекам, як усе. Я стану Ніколам, што дзіцём караскаўся на гэтую яблыню. Буду секчы дровы, капаць зямлю, палезу на дах, каб паправіць старыя пазелянелыя пліты, узрушаныя снягамі. Да таго, як апрану збялелую расу і ўскіну на плячо цяжкую торбу з кнігамі. І старая жанчына праводзіць мяне да парога і дасць мне чырвоны яблык — знак нашае дамовы з ёй.

Я ведаў, што не змагу прайсці гэты шлях. Ведаў, калі яшчэ мае ногі як у сне рушылі па ім. Я прайшоў яго ў сваім сэрцы, ішоў днямі і месяцамі, але ногі мае не прайшлі шлях даўжынёй нават з ячменнае зярнятка.

Я хацеў застацца ў Эліндзені. Я гэта ведаў, і мне хацелая плакаць.

 

Частка трэцяя

МАНОЛ I СТО ЯГОНЫХ БРАТОЎ

Урывак першы

Мяне завуць Славі. Раней імя маё было Абдулах, але называлі мяне Венецыянец. Яшчэ раней я быў граф і насіў імя славутага французскага роду.

Дзякую Манолу, што навучыў мяне разумець, што такое чалавечае жыццё.

Дзякую Еліцы, таму што без яе я ніколі не спазнаў бы каханне.

Дзякую бабе Срэбры, што навучыла мяне любіць песні і дапамагла адрозніваць атрутны бур’ян ад лекавых зёлак і дрэнных людзей ад добрых людзей.

Дзякую Шарлю, што навучыў мяне валодаць шпагай, і Давіду, што навучыў мяне ездзіць на кані вярхом.

Дзякую таму невядомаму весляру, які навучыў мяне балгарскай мове.

Дзякую маці і бацьку. Маці мая, як толькі нарадзіла мяне, закінула мяне карміцельцы. Бацька ж ставіўся да мяне як да сродку для дасягнення сваіх мэт, а не як да асобнага чалавека. Усе-такі я ўдзячны ім, што нарадзілі мяне.

Удзячны лёсу, што я жыў і яшчэ жыву.

Прашу лёс толькі аб адным — каб дапамог мне сустрэць смерць так, як сустрэў яе Манол.

Я меў багацце і страціў яго. Mary вярнуць яго, але не хачу. Я сустракаў вялікіх людзей, але яны памерлі. Я аддаў бы сваё жыццё, колькі яго засталося, каб адкрыліся на момант мае вочы.

Вось я гляджу на сваю руку, якой пішу гэтыя словы, — карычневая скура з чорнымі плямамі і ліловымі жыламі. Гляджу на цень, які рука мая адкідвае на ліст. Калісьці рука мая была маладая, скура — гладкая, пальцы прамыя, пазногці — ружовыя. Калі твая рука разгорне гэтыя лісты,

мая рука будзе засыпана зямлёй, косці мае будуць рудыя, як палкі, як, мабыць, цяпер і косці Манолавай рукі. Калі-небудзь і яны рассыплюцца.

Кожнага вечара распранаюся і аглядаю сваё цела. Доўгая белая барада спадае на схуднелыя грудзі. Ці мае гэта вытыркнутыя рэбры, вузлы на каленях, тонкія вяровачкі мышцаў? He магу пазнаць самога сябе. Кладуся спаць і ведаю, што нейкая ноч будзе апошняй. Хоць не верыцца, што памру. Але як прыгадаю, колькі людзей пры маёй памяці памерла, пачынаю думаць, што і я некалі адыду. Хутчэй за ўсё, памру ў сваёй пасцелі, таму што сто разоў сустракаў смерць на крэпасных сценах, на караблях, у гарах і лясах, і яна заўсёды неяк разміналася са мной.

Дык чаго ж я тамлюся, не спячы начамі пры васковай свечцы, зазываю прывідаў і не грэю ўдзень сваё старэчае цела на сонцы? Чаму не вазьмуся перапісаць Эклізіяста Саламона, каб падпісацца пад ім? Марнасць марнасці, усё ёсць марнасць. Якая карысць чалавеку ад усёй працы, што робіцца пад сонцам? Як па вар’яту, так і па мудраму не застаецца вечная памяць.

Саламон быў адзін. Я ж не адзін. А што да цела майго, дык целы — справа садоўнікаў, якія ўгнойваюць імі свае сады. Важныя не целы, а справы людскія. Яны не паміраюць.

Кожную раніцу, як устаць з пасцелі, і кожны вечар, перад тым як заснуць, ляжу на спіне з заплюшчанымі вачамі, успамінаю імёны дарагіх мне людзей. Перш за ўсё ўспамінаю мёртвых, потым — жывых. Але як прыходзяць гады, у мяне ўсё менш упэўненасці, што некаторыя з жывых не адышлі да мёртвых. He ведаючы, ці ўсе жывыя ўжо нежывыя, успамінаю мёртвых, усё роўна як жывых.

Еліца, баба Срэбра, Манол, Мамчыл, дзед Галушка, Гаран, Маразіні, Д’Бафор...

Потым паўтараю імёны ў зваротным парадку, і апошнія становяцца першымі. Раблю так не таму, каб на мяне не крыўдзіліся — думаю, што кожны заслугоўвае быць першым.

Яны прыходзяць з цёплага мораку пад мае вейкі, і твары іхнія нахіляюцца нада мной. Іншы раз іх вобразы акрэсліваюцца хугка, іншы раз пакутліва марудна. Спачатку выбіраў іх, каб убачыць кожнага ў нейкі значны момант з яго жыцця, і стараўся ўспомніць кожнага менавіта ў той час. ГІотым зразумеў, што цені вяртаюцца ў мае ўспаміны, калі самі пажадаюць, і я нечакана бачыў іх такімі, пра якіх зусім забыўся.

Еліца нясе ваду. Мамчыл есць. Манол усміхаецца. Калі ўсё гэта было? Я рэдка размаўляю з імі. Часцей за ўсё толькі выклікаю іх і ўтрымліваю, пакуль не знікнуць. А мне даволі. Я ніколі не застаюся сам-насам.

Дзякую святару Алігорку, які навучыў мяне гэтаму ў тую ноч на беразе зачараванага возера.

Калі ты чалавек, значыць, павінен жыць з людзьмі. Быць звязаным з імі, каб аддаць ім самае лепшае ад сябе. Самае лепшае ў мяне — гэта мае ўспаміны. У іх ажываюць людзі, якія пры жыцці аддалі сваю кроў, а цяпер дадуць прыклад нам.

Калі я быў малады, меркаваў, што мне прадвызначана стаць вялікім чалавекам, можа, нават каралём Францыі. Таму што род мой даваў каралёў. Што б ні здаралася, я не надаваў значэння, а чакаў, калі з неба ўпадзе адзіны і непаўторны выпадак. Уяўляў сябе на чале незлічонага войска. Калі пайшоў да Кандзіі, думаў, што гэты момант надышоў. А калі быў у канаку, думаў, што дарога мяне вяла туды, каб я забіў Караібрагіма.

Цяпер жа схільны думаць, што мэта майго жыцця ў тым, каб напісаць гэты летапіс пра велічнасць і падзенне даліны Эліндзені. Час цяпер такі, што людзі павінны не толькі дзейнічаць, а і асэнсоўваць, што зрабілі. Час надышоў такі, што нельга паўтараць сто разоў адны і тыя ж памылкі і, гледзячы, што робіцца навокал, прасіць прабачэння і саромецца таго, што яны людзі, а бачыць справы іншых людзей, што жылі да іх, і ганарыцца, што яны людзі.

He ведаю, ці я французскі арыстакрат, які ўспомніў, што быў у Радопах, ці я радапчанін, які ўспомніў, што жыў у Францыі. Сёння я не там і не там.

Да саракавога года я жыў пры двары Людовіка Чатырнаццатага і меркаваў, што ў гзтым сутнасць майго жыцця. He чалавекам быў, a семечкам для чалавека.

Калі споўнілася сорак, рушыў да Кандзіі. Два разы французы хадзілі на Кандзію крыжовымі паходамі, каб уратаваць крэпасць ад няверных. Мусілі біцца з самім вялікім візірам. У Кандзіі сабраўся цвет французскага рыцарства. Першымі прыйшлі палкі пад камандай графа Д’Фенілад з памочнікамі графам Д’Трэсмам. Потым прыбылі граф Сен Поль Лангвіл, шэвалье Д’Бандон, шэвалье Д’Аркур і іншыя прынцы з дамоў Латарынгіі і Буёна. Там былі Дамп’ер, Баван, Калбер, Хастэлан, маршал Д’Ламон Фенелон з двума сваімі сынамі, Севіна і яшчэ Ібтысяч ваяроў. Флот вёў герцаг Д’Бафор, a палкамі камандаваў герцаг Д'Нааій. 3 імі быў і я.

Пустыя вуліцы, усеяныя ядрамі і трупамі, і акрываўленыя разбураныя ўмацаванні астудзілі разгарачанае наша ўяўленне. Але ж мы былі французамі, амбіцыйныя, бліскучыя, храбрыя, прыйшлі біцца, а не сузіраць. Мы свяціліся ад золата, брыльянтаў і парчы, ды і ад

натхнення. Дарэмна Маразіні заклінаў нас не выходзіць за сцены крэпасці. Даказваў нам, што гэта вайна не падобна на іншыя, у якіх мы выхоплівалі свае шпагі.

Вырашылі тайком напасці на ворага. Гэта ўзбуджала ўяўленне. Намерыліся з 300 душамі рыцараў атакаваць 2500 туркаў. Гэта было геройствам.

Зрабілі вылазку на досвітку праз пралом у сцяне. Грэшна было б гаварыць, што нашы людзі не былі смелыя. Больш таго — былі безразважныя. Мы кінуліся на туркаў, але вораг быў папярэджаны. Усё-такі мы іх прыціснулі, выбілі іх з акопаў, пагналі. Палі адно, другое, трэцяе ўмацаванні. Маразіні шалёна страляў з усіх гармат крэпасці, каб падтрымаць нас, насуперак таму, што мы яго не паслухаліся і зрабілі вылазку. Кандзія грымела, як вулкан, навокал сыпаліся ядры. 3 крэпасці выйшлі новыя падраздзяленні. Мы раўлі і біліся. Вёў нас францысканскі манах з Хрыстосавым распяццем у руцэ. Герцаг Д’Ціеры і ўладальнікі Віямора, Фенелона і Лафантэна паказвалі цуды храбрасці. Потым распавядалі, што я быў адзін з найхрабрэйшых. Але нічога не помню.

3 крэпасці бачылі, што туркі збіраюцца ў сваім лагеры, каб ударыць па нам з тылу. 3 вялікімі цяжкасцямі прымушалі мы вяртацца ў крэпасць сваіх ашалелых ваяроў. Нейкі момант капуцынец праклінаў нас, што пакідаем Хрыстова распяцце. Нарэшце пабеглі назад, пакінуўшы на полі бою 500 душ высакародных рыцараў. А мяне ўдарылі нечым па патыліцы і я страціў прытомнасць.

Я апрытомнеў у труме нейкага карабля. Там было шмат іншых палонных і яшчэ больш пацукоў. Да нас ніколі не пранікала святло. Час ад часу праз шчыліны ў борце нас залівала вада, размываючы нашы экскрэменты.

Тры дні, а можа, тры гады карабель бесперапынна гайдала, і мяне бесперастанку ванітавала. За тры дні я ператварыўся з чалавека ў нейкую хныкаўку і плаксу. Заходзілі туркі, здзекаваліся з мяне, рабілі са мной, што хацелі. Потым я прыпомніў ім гэта. А тады гайдаўся, ванітаваў і плакаў пры ванітах.

На чацвёрты дзень нас выгналі на палубу і пачалі насаджваць палонных на калы — быў забіты нейкі адмірал. Мне ўсё гэта было абыякава, пакуль не пачуў першы нечалавечы лямант. Прыгледзеўся — убачыў тое колле. Ніколі раней не бычыў іх. Чуў пра іх і меркаваў, што гэта калы як калы. Гэтыя ж былі як жэрдкі, таўшчынёй як нага чалавека, яны маглі быць мачтамі на караблі. Канцы ў іх былі груба завостраныя.

Уявіў сабе — не, адчуў, як гэты кол уваходзіць у маё цела. Адчуў, як расцягвае і разрывае мае вантробы. Я пачаў енчыць. Нехта навіс над маёй галавой і загадаў паўтарыць нейкія словы. Я паўтарыў. Зрабіў усё, што ад мяне патрабавалі. Гэтак стаў я мусульманінам.

Потым Караібрагім узяў мяне збраяносцам. He ведаю, ці то ён бачыў мяне на караблі, калі я не быў чалавекам. He ведаю, ці спускаўся ён у трум карабля і ці здзекаваўся з мяне. Ставіўся ён да мяне добра, мо таму, што яго цешыла думка, што вядомы французскі граф вострыць і наводзіць бляск на ягоную шаблю.

Аднаго разу Караібрагім выклікаў мяне ў сваю каюту, і там я ўбачыў незнаёмага нябогу, худога, як шкілет, з няўцямным поглядам і напаўраскрытым ротам. Я здагадаўся, што ён вясляр з галеры. Гэта было бачна па знаках ад аковаў на яго руках і нагах.

Караібрагім сказаў:

— Гэты чалавек навучыць цябе сваёй мове.

Упершыню я пачуў балгарскую мову. Турэцкую мову вывучыў яшчэ ў Францыі, ад суму і ганарлівасці, бо збіраўся ў паход на Кандзію. Хацеў потым распытваць палонных пашоў пра жыццё ў гарэмах.

Балгарын быў радапчанінам, змардаваным да паўсмерці. Часта засынаў. Але калі-нікалі пачынаў спяваць згаслым, ломкім голасам — і тады я выходзіў з каюты.

Потым балгарын некуды знік. Толькі ў Радопе я здагадаўся, што Караібрагім ведаў пра насаджэнне там ісламу за шэсць месяцаў да таго, як увайсці ў Эліндзені.

Урывакдругі

Мяне падвялі да трох дзяўчынак. Усе тры светлавалосыя і блакітнавокія, як тры аднолькавыя плады на галінцы з трыма адросткамі. Першая прыгажэйшая за другую, другая прыгажэйшая за трэцюю, трэцяя прыгажэйшая за першую. За ноч забыліся, якую дзяўчыну я выбраў, таму спахіі мне прапанавалі ўзяць адну з трох самых прыгожых палонніц.

Я падумаў, што вырашаю лёс трох дзяўчынак. Потым мільганула ў маёй галаве, што я не лепшы за любога спахію. Засаромлены я паказаў на сярэднюю дзяўчынку. Яе завялі ў мой пакой.

Увесь дзень прайшоў у падрыхтоўцы да ночы, якая надыходзіла. Што б ні рабілася ў сэрцах спахіяў і ваяроў, але ніхто не зачапіў ніводнай дзяўчыны. Захоўвалі ахвяры да ўмоўленага часу. Караібрагім забараніў заходзіць у сяло, «таму што там усё належыць па-

'                    .... 1158 [ ......  . ■                     

дзішаху». Але спахіі знайшлі недзе віно, і я не думаю, што кураняты і ягняты, якія смажыліся на кастрах, належалі Сулейману-агу. А Сулейман-ага праз цэлы дзень не паказваўся.

He паказаўся і Караібрагім. І я праз цэлы дзень не заходзіў у свой пакой.

Надышоў вечар. Месяц павінен узысці позна. Запалалі кастры, забумкалі бубны, і тады ў канаку заенчылі і застагналі жанчыны.

Ніколі не забуду, што рабілася ў тую ноч. Успамінаю, што я рабіў і пра што думаў. Напэўна, я быў п'яны.

Скіраваўся да свайго пакоя. Енкі, плач, вохканні і сярод гэтага грубы смех, здзеклівыя насмешкі, лаянка прымушалі маё сэрца сцінацца да слёз. Я шалеў у гэтай буры эмоцый, мяне падмывала выць і ўсё крушыць. He мог выцерпець такога глумлення з чалавечай волі, хрусту ламаных рук і ног... Кожны пакой быў трумам карабля.

А твар мой абвейвала пяшчота. Мой пакой быў залівам. Мне хацелася лашчыць, павольна, з захапленнем, ледзь-ледзь дакранаючыся далонямі да гладкай скуры, гладзіць калені і шыйку, скроні і яе далонькі. Хацелася прытуліцца да жаночых каленяў. Каб забыцца. Схавацца.

А ад крыжа ўніз штосьці мяне шкрабло і круціла мае мышцы. Да грудзей уздымалася звярынае гэрканне і хрып. Увесь я быў падобны да мора, над дробнымі хвалямі якога вее цёплы вецер, у цёмных нетрах віруе мутная вада, імкнучыся вырвацца наверх. Белыя і чорныя сокі майго цела змагаліся між сабой.

Адчыніў дзверы ў свой пакой. На нейкае імгненне мне здалося, што ён пусты. І сэрца маё апусцела. У адчаі падняў лучыну... У адным кутку было скідана як быццам нечае адзенне і пара вачэй бліснула на мяне, як вочы коткі ў цемры.

Замацаваў канец лучыны ў шчыліну. Ледзь замацаваў, бо рукі мае дрыжалі. Прайшоў пакой — калені ў мяне падгіналіся і раптам нібы падкінулі мяне ўгору.

Яна нібы адзічэла. Была брыдкая. Нічога не засталося ад яе прыгажосці. Усё ў яе твары было выцягнутае, адзервянелае, скрыўленае. Але я не бачыў яе твару вар’яткі. Бачыў сваю мару. Перада мной было нешта цёплае, круглае, мяккае. Быў змрок, валасы, шэпт...

Загаварыў да яе. Спачатку па-балгарску. Блытаў, як звар’яцелы, словы, гаварыў, што яна жывая. Што яна чалавек. Няма большага шчасця, як прыгарнуцца да другога чалавека, накінуць коўдру над галовамі, сагрэць дыханнем цемру. Забыцца пра канак, пра горы, пра Кандзію, пра ўсю зямлю, нават пра зоркі. Гэтая жанчына захоўвала цяпло і змрок ва ўлонні сваім, пад вопраткай, на скуры.

Яна шыпела, як прыціснугая кошка.

Мабыць, я гаварыў ёй па-французску. Напэўна ж, так. Стараўся прыгарнуць яе, пацалаваць. Яна адпаўзла ўскрай сцяны, як быццам ў яе перабіты пазваночнік. He выпрасталася і не пабегла ўцякаць з пакоя. He падняла руку, не замахнулася, каб ударыць мяне. Гэта не была барацьба, а нейкае намацванне сляпцоў і паралітыкаў. Я лавіў яе за голую пятку і стараўся прыціснуць да свайго твару. Яна адпаўзала і штурхала мяне нагой. Было шкада і зневажальна.

Я спыніўся закаханы і змораны. Сэрца ў мяне аглушальна калацілася.

Звонку жанчыны галасілі і стагналі. 3 суседняга пакоя чуліся крыкі, глухое падзенне цел і ўдары.

Вось такое было жыццё. Грубае і першабытнае.

Я схапіў жанчыну, пачаў яе хрэсці, куляць яе. І адчуў свае пальцы ў яе на шыі, а рукі мае білі яе галаву аб падлогу.

Я забіваў яе.

Я ўскочыў і выбег за дзверы. Грымнуўся на прыступках. Ніхто не ахоўваў канак. Калі было б каму павесці балгараў, яны маглі б перабіць нас як авечак.

А ў канаку жанчыны галасілі і стагналі.

Узыходзіў месяц. Ён пайшоў на спад пасля поўні. Цадзілася асаблівае, зморанае і змрочнае святло, быццам я глядзеў на свет праз запыленае шкло. Святло, як пры зацьменні.

Я ішоў лесам, спатыкаўся, размахваў рукамі і пераконваў дзяўчыну. Раптам з-за дрэва выскачыў чалавек. Я аслупянеў, пот на мне стаў халодны, і я адчуў, што ўвесь мокры з галавы да ног.

Чалавек упаў на калені, абхапіў мае ногі і пачаў плакаць:

— Паша! Паша! Мая дачушка!

3 лесу выйшлі яшчэ людзі, палеглі на паляне. У месячным святле бачыў я, што ва ўсіх валасы белыя.

— Унучка мая!

Усе прасілі мяне, замест таго, каб забіць мяне каменем. Яны здаліся мне прышлымі з іншай зямлі, не падобныя былі на гордых аўчароў, якіх бачыў у канаку і каля кастроў на вяселлі. Яны ўсё яшчэ не маглі прачнуцца.

І ўсё было чуваць, як у канаку жанчыны галосяць і стогнуць. Я вырваўся нарэшце, адбіваючыся, адштурхоўваючыся, як мяне штурхалі ў пакоі. Апамятаўся толькі тады, калі пачуў шум вады, поўз да яе берагам і лёг на жывот каля ручая. Піў, пакуль змок.

Паступова мяне апанаваў страх. Чуў далёкія адчайныя крыкі і смех і пры гэтым ціхае абыякавае журчанне ручая. Пайшоў назад.

Лес, асветлены познім месяцам, цяпер мне нагадаў пячору, у якой слупы месяцовых праменняў нагадвалі белыя сталактыты. Дыміліся выпарэнні. Было сцюдзёна.

Выйшаў на шырокую паляну. Месяц схаваўся за воблака. У змроку адусюль даляталі гукі нейкіх жывёлінак — коратка і рэзка, быццам абрывалася нацягнутая стальная струна. Рыпенне і званочкі. Званкі стралялі злева, справа, адусюль, ніколі каб адначасова, і мне здалося, што адна і тая ж стальная мушка кружыць вакол мае галавы і абмотвае мяне сярэбранай павуцінай, рэжа мае мазгі на кароткія блёсткі... І ў перарывістым звоне, і ў перарывістым блісканні было нешта незавершанае, нешта такое, што пыталася і заставалася без адказу...

Дабраўся да сцяны канака і рушыў уздоўж агароджы. 3 вокнаў да мяне даляталі ўжо змораныя аціхлыя крыкі, стогны і вохканне. Месяц уздымаўся, а ягонае святло аслабела. Я быў такі змораны, быццам усю ноч ішоў пешкі. Вагаўся — заходзіць ці не, калі пачуў мяккі жаночы голас:

— Венецыянец, дзе ты быў?

Твару яе не бачыў, але пазнаў голас Гюльфіі. Яна стаяла за драўлянымі кратамі акна. Узрадаваўся ёй. Нарэшце пачуў чалавечы голас, далёкі ад шаленства і брыдоты гэтае ночы.

Моўчкі прайшоў у канак. Па двары дзе-нідзе валяліся целы. Пад платанам было цёмна. Кастры дагаралі, малінава чырванеў толькі жар. He блытаўся, як імгненне назад уяўляў сабе свой прыход у канак. Мне патрэбны быў чалавек, і я ведаў хто. Узняўся на балкон. Рыпнулі дзверы, і Гюльфія запрасіла:

— Уваходзь.

Унугры было цёмна. Яна зноў спытала ў мяне:

— Дзе ты быў?

— Далёка ад канака, — адказаў я.

Жанчыны галасілі і плакалі.

І я ціха прызнаўся:

— Тут справа не пра мяне, Гюльфія.

Яна ўзяла мяне за руку і, наблізіўшыся да мяне ў змроку, ціха сказала:

— Хачу пайсці і паслухаць, а мне страшна. Хадзем са мной.

Яна адчыніла нейкую шафу, і мы ўдваіх пачалі спускацца па прыступках. Было зусім цёмна. Я не дзівіўся, таму што давялося хадзіць па многіх патаемных праходах. Абмацваў прыступкі сваімі ступнямі. Мая правая рука абапіралася на шурпатую сцяну, маю левую руку трымала Гюльфія. Сцяна была сцюдзёная, далонь Гюльфіі — цёплая і мяккая.

Мы ішлі поруч. 3 двух бакоў сцены былі каменныя, над намі дошкі. У нас над галовамі чуліся галасы, тупат, хрып. Я сунуў руку за пояс, каб дастаць крэсіва, агледзецца. Гюльфія схапіла мяне абедзвюма рукамі:

6 Зак. 2140

— He трэба. Гэты праход акружае ўвесь канак. Ускрай знешняй сцяны. У некаторыя пакоі можна з яго зайсці. Калі засвеціш, могуць убачыць праз шчыліны між дошкамі.

Я скеміў і запытаў у яе:

— Гэты праход ці не на ўзроўні падвала і хлявоў? Ці не ў іх трымаюць зняволеных старэйшын?

— Гэта праўда, — адказала Гюльфія. — Таму і не заўважаецца шырыня яго, а ніхто гэтага не адчувае.

— Хадзем і паслухаем, — папрасіў я.

— He! — адказала палахліва Гюльфія. — Даволі пакут. Хадзем.

Пайшлі далей. Па нейкім часе Гюльфія спынілася. Я адчуў, што яна вагаецца. Потым яе голас пачуўся ў змроку:

— Запомні гэтае месца. Тут ёсць патаемны выхад. Ты добры чалавек, зрабі, што можаш. Тыя, хто пракапаў яго, прыйшлі і адышлі. Ведаем яго толькі я і ага. Калі пасвяціць, ты ўбачыш, што ў сцяне замацаваны абгарэлы брус. Ён вымаецца.

Пайшлі далей. Праз нейкі час Гюльфія зноў спынілася. Мне хацелася запытацца, але яна сціснула мне руку, каб маўчаў. Прыслухалася. Было зусім ціха. Потым сама мне прашаптала:

— Тут пакой Караібрагіма.

Недзе над намі, зусім блізка, дыхала Еліца. He хацелася думаць, я не мог нават уявіць сабе гэта. Мне перацяла дыханне.

Чуў, што Гюльфія шэпча:

— І раней я была тут. Спалохалася. Нікому нельга верыць. Нікому ні слова, глядзі ж. Прынамсі, гаварыць на людзях. Вось, і цяпер маўчы...

Я працягнуў руку, каб затуліць ёй рот. Mae пальцы дакрануліся да нечага цёплага і мокрага. Яна мяне ўкусіла.

І мы закруціліся на халоднай зямлі, як два голыя чарвякі ў цемры падзямелля. Маўчалі. І я, і Гюльфія.

І гэтай ноччу я зразумеў, якая гарачая і адчайная гэта жанчына.

У цемры мы не заўважылі, калі ўзышло сонца. Я ледзьве дацягнуўся да свайго пакоя.

Калі адчыніў дзверы, мяне здзівіла, што ў пакоі цёмна. Цела дзяўчыны закрывала акно. Яна павесілася і вісела — доўгая і расцягнутая, — а кончыкі яе пальцаў амаль дакраналіся да падлогі...

Я зняў яе. Яна была вельмі цяжкая і ўжо карчанела.

У пакоі пасвятлела. Бачыў у кутку яе хусціну, узяў і накінуў на яе жахлівы твар. Знізу відаць былі яе разбэрсаныя русявыя валасы, якія сам я ўскалмаціў ноччу.

Стаяў, укленчыўшы перад ёй. Глядзеў на цела, якое вар’явала мяне яшчэ некалькі гадзін таму. Я не ведаў нават яе імя.

Чаму яна адмовілася ад жыцця? Што атрымала ўзамен? Што нао гул яна мела ад жыцця, якога я не ведаў?

Чаго варта цяпер ейнае цела? Мох на яе шчочках, мох пад пахам? Доўгія вейкі над блакітнымі вачамі?

Дзякую табе, усё роўна хто — Саваоф ці Алах, — што жывы.

Зваліўся на сваю пасцель. He меў сілы каму-небудзь абазвацца і адразу заснуў. Прачнуўся раптам, нібы мяне хто ўдарыў. Убачыў на падлозе цела і, спатыкаючыся, скіраваўся на двор. Еліца! Еліца і цішыня ў пакоі Караібрагіма.

Бачыў Еліцу праз лістоту галін платана, з другога боку двара. Янг стаяла, абапёршыся локцямі на агароджу і глядзела ў мой бок. Адразу зненавідзеў яе. Мне здалося, што ў яе паставе не было ніякагг адчаю. Дзве яе касы віселі ад агароджы ўніз, нібы дзве мёртвыя змяі Нават валасы свае ўпарадкавала. Мне хацелася павярнуцца і пайсці ды слуга Караібрагіма прыцягнуўся да мяне. Пазяхаючы, выціраючь вочы тыльным бокам далоні і падцягваючы шаравары, сказаў:

— Гаспадар кліча цябе біцца на шаблях.

Нават гэтай раніцай Караібрагім не хацеў прапусціць фехтаванне

Зайшоў у пакой узяць сваю шпагу і моўчкі паказаў слугу на мёртвае цела.

Фехтавалі пад тэрасай, на вачах у Еліцы. Абодва мы былі кепскія фехтавальшчыкі. Па твары Караібрагіма было відаць, што правёў бяссонную ноч. Быў яшчэ больш худы і нават змарнелы, што было для яго нязвыкла. У нейкі момант узняў погляд і ўбачыў дзве каштанавыя касы. Я азвярэў. Тры разы я выбіваў з рук Караібрагіма шпагу і адкідаў яе на дзесяць крокаў. І кожны раз стаяў выпрастаны, нядбайна ўткнуўшы вастрыё шпагі ў верх свайго правага чаравіка, пакуль той адыходзіў, нахіляўся і паднімаў сваю шпагу.

А Еліца глядзела на нас зверху.

Гэты раз я не звярнуў увагі, ці Караібрагім злуецца. Падобна было, што яму ўсё роўна. Ён меў рацыю. У яго была Еліца.

Я пайшоў. Потым павярнуўся і пачаў па прыступках падымацца да Еліцынага пакоя. Ад хвалявання ледзьве дыхаў.

На паўдарозе мусіў адхіліцца, каб магла прайсці каля мяне адна з дзяўчат, якія спалі са спахіямі. Яна была толькі ў белай кашулі, парванай і акрываўленай, з ускалмачанымі валасамі. У яе былі вочы трупа, што я раніцай зняў з акна. Была як мёртвая, а хадзіла. Пачакаў, пакуль пройдзе, і зноў пайшоў прыступкамі ўгору. Зноў ненавідзеў Еліцу.

Калі падыходзіў да яе, яна павярнулася да мяне. Ейныя косы з шорахам слізганулі па версе агароджы, але не звіслі долу, а засталіся збоку ад яе галавы, злёгку схіляючы яе твар.

Яна была схуднелая. На твары праступіла васковая бледнасць. Вусны былі патрэсканыя, а вочы свяціліся ліхаманкавым бляскам і не былі падобныя на вочы той няшчаснай, што хвіліну назад прайшла каля мяне. А вось пад вачамі ў яе праступілі сінія цені. Так мог выглядаць твар, змучаны бяссоннай і напружанай жарсцю ноччу.

А прыгожая была, прыгажэй за ранейшую. Ажыла. Стоеная. Страсная. На яе хацелася плюнуць. Сінь у яе пад вачамі выглядала слядамі ад мужчынскіх пальцаў. Уявіў сабе, дзе яшчэ на яе целе, пад адзеннем засталіся такія сінія, ганебныя плямы. Успомніў пра Сеўду, цені на яе твары — мяккі, пакамечаны плод з прамоклай гніласцю.

Толькі цяпер я разгледзеў, што адзенне на Еліцы ўпарадкаванае, зашпіленае, дзе трэба завязанае.

Яна разгледзела мяне, павярнулася і, не схіліўшы галавы, павольна пайшла да пакоя Караібрагіма.

Я не хацеў ісці ў свой пакой, каб не бачыць мёртвае цела ў абтрапаным адзенні. І сіні твар, увесь сіні у адрозненне ад сіні пад вачамі Еліцы.

На двары мяне сустрэлі як героя. Усе дзівіліся, што такое я мог зрабіць з жанчынай, што тая павесілася. Іх ахвяры брыкаліся, енчылі, кідаліся на зямлю, млелі, але на раніцу ўсе былі жывыя. Усе цмокалі языкамі і зайздросцілі мне.

А што я зрабіў? Але ж я забіў яе. Я, нягоднік, нават не мог згвалціць жанчыну. Я яе забіў. А яна чакала. І тое, чаго яна чакала і бачыла, было для яе страшней за тое, што я мог з ёй зрабіць. Калі б я прыйшоў зноў да яе, яна засталася б жыць. Як жыве Еліца.

Забыўся пра мёртвую толькі ўначы, калі да мяне прыйшла Гюльфія. У цемры я не бачыў, якая яна тоўстая. А яна была тоўстая, як бочка. Але ж ці важна было тое, тоўстая яна ці не? Яна была разумная, добрая. Калі я хацеў, яна магла лашчыць мяне як маці.

У чым яе пераўзыходзіла тая, мёртвая — строгая і прыгожая?

У чым яе пераўзыходзіла Еліца?

Урывактрэці

Праз тры дні скончыцца тэрмін, які даў Караібрагім старэйшынам. І Караібрагім загадаў вывесці іх з цямніцы ва ўнуграны двор канака. Тры дні ім не давалі ні есці, ні піць. Сулейман-ага, які гэтыя тры дні не выходзіў на балкон, паслаў да Караібрагіма чалавека, сказаць яму, што за тры дні і асёл здохне без вады. Караібрагім запытаў:

— Пэўна ж у цямніцы па сценах цячэ вада?

— Цячэ.

— Няхай ліжуць сцены. А за тры дні ніхто не памёр з голаду.

На трэці дзень з раніцы Дэльё зайшоў у цямніцу, і ахова не спыніла яго. Ён стаў у дзвярах, закрыўшы нос ад смуроду, што тхнуў знутры, і запытаў гугнявым голасам:

— Колькі вас тут?

Паколькі ніхто яму не адказаў, ён мусіў увайсці ў цямніцу і праціснуцца паміж палеглымі палоннымі. Пералічыў іх, атрымалася шэсцьдзесят тры.

— Вас жа было шэсцьдзесят? Хто ж гэта новыя трое?

Адказаў яму Кральё, бо, напэўна, спадзяваўся, што новых людзей, якія да гэтага не з’яўляліся да Караібрагіма, адпусцяць.

— Новых тут восем, а пецярых з ранейшых ужо няма.

І ён пералічыў іх імёны. Запомніў толькі адно, таму што ён быў з тых шасцярых, якіх выбраў Караібрагім. Называю яго туг, каб ведалі яго ўнукі, калі гэты рукапіс дойдзе да іх. Старога звалі Вылча Крылаціца.

Я стаяў каля дзвярэй, калі Дэльё выйшаў і скінуў свае цырвулі, даверху выпацканыя ў нечыстоты. А дзед Кральё не ўтрымаўся і запытаў знутры:

— Чаму пытаешся?

— Ці чуеце вы стук над галовамі?

Сапраўды, ужо тры дні з пакояў Сулеймана-агі бесперастанку чуліся ўдары па камені.

— Ага загадаў выбіць на пліце вашы імёны. Ён робіць надмагільны помнік. Калі ж хто-небудзь адрачэцца і прыме праўдзівую веру і скажа пра гэта, то сатруць ягонае імя.

Дэльё крыва ўсміхнуўся, а знутры пачуліся стогны і праклёны.

К поўдню людзі Караібрагіма выгналі старэйшын на ўнутраны двор. Апошніх дзесяць вынеслі на руках. Усе натоўпам сабраліся каля чашмы. А чашму ахоўвалі чатыры туркі з аголенымі ятаганамі. Адзін аўчар — не разабраць было, ці ён малады, ці стары, — усё кідаўся да вады і крычаў:

— Хачу піць!..

Сеймены адштурхоўвалі яго назад і з агідай выціралі рукі аб сваю вопратку. А ён падаў і зноў кіраваўся да вады — то выпрастаны, то паўзком — і ўсё паўтараў:

— Хачу піць!..

Акрамя старэйшын і чатырох ахоўнікаў чашмы ў двары нікога не было. Адны са старэйшын ляжалі, іншыя стаялі выпрастаныя. Некаторыя прыкрывалі далонямі і накідкамі свае вочы, таму што сон-

ца асляпляла іх, іншыя затыкалі накідкамі вушы, каб не чуць шуму вады. Астатнія, хто быў з адкрытымі вачамі, не маглі адвесці паглядаў ад сярэбранага струменя вады з чашмы.

Калі Караібрагім пачаў спускацца па лесвіцы, некаторыя з ляжачых усталі. І пачуўся голас Манола:

— Горы глядзяць на вас.

А пасля яго зноў пачулася:

— Хачу піць!..

Горы іх не бачылі — двор адусюль быў абгароджаны будынкамі. і гэта было лепш. Што засталося ад гордых сялян, што дзесяць дзён таму стаялі на гэтым жа месцы? Адзенне, абляпанае нечыстотамі і зямлёй, твары, чорныя і зялёныя ад замызганай вільгаці, якую злізвалі са сцен. Бароды, злепленыя і ўскалмачаныя, рукі, сінія ад рамянёў. Бачыў я іх вочы, калі спускаўся да іх. Яны глядзелі змрочна, адчайна і дзіка.

Караібрагім стаў там, дзе стаяў дзесяць дзён таму. Ён сеў у разное крэсла. Апрануты быў, як і тады. Каля яго быў я і два хаджы — аднавокі і тоўсты. Хасана, сына Велкі, не было. Аднак Караібрагім прыкрыў ніжнюю частку твару хусцінкай, каб не чуць смуроду, таму голас яго быў глухі і не звычайны, а над хусцінкай свяціліся яго бязлггасныя вочы.

Я ўспомніў, як было дзесяць дзён таму. Успомніў і тое, што я тады думаў. Няўжо перарвалася нітка паміж гэтымі людзьмі і гарамі, няўжо яны ўжо засталіся адны? Ці ў іх целах цякла матчына кроў, ці кроў іхняя замкнулася ў круг і ў кожным з іх білася толькі ягонае сэрца?

Сіўры білюкбашы каля чашмы запытаў:

— Ага, можа, вывесці і таго, са стракатым сабакам?

— Пакінь яго, які ён старэйшына, — адказаў Караібрагім і замоўк.

Караібрагім маўчаў, маўчалі і старэйшыны. Потым Караібрагім задаў пытанне, і я пераклаў па-балгарску. Мне здавалася, што пытаюся я сам. Дзесяць дзён таму адчуваў сябе самотным, і цяпер я быў адзін, але, не жадаючы таго, ужо хінуўся да групы людзей у чыстым адзенні і чалмах. Таму што тыя насупроць, брудныя і адчайныя, нагадалі мне пра апраметную на караблі. Яны адштурхоўвалі мяне, хацелася збегчы, альбо каб яны зніклі.

— Хто гаварыў перад гэтым?

Наперад выйшаў дзед Кральё, яго белыя валасы і белая барада пачарнелі, ён быў згорблены і худы.

— Стары, — сказаў яму Караібрагім, — дзесяць дзён мінула.

Дзед Кральё маўчаў.

Пачуўся голас звар’яцелага ад смагі:

— Дайце мне піць!

Караібрагім параіў:

— Пі з крыніцы чыстай веры.

І я пераклаў.

Тады дзед Кральё загаварыў і сказаў:

— Будзь ты пракляты.

Караібрагім выпрастаўся, і голас ягоны быў усё такі ж роўны і спакойны:

— Навошта вам былі гэтыя тры дні пакут? Навошта была такая ўпартасць? Але ж я вам дарую. Вось перад вамі касцёр, попел ад якога я паказваў вам мінулы раз. Пасыпце попелам свае галовы, і няхай кожны з вас пакладзе на попел адну вунь з тых фесак і чалмаў.

Ён спачатку паказаў круглую кучку попелу, якую я не заўважыў да гэтага, а потым скіданыя да сцяны фескі і чалмы. і сказаў яшчэ:

— І статкі зноў будуць вашы, і кожны з вас пойдзе дадому. І яму будзе благаславенне Алаха.

Пакуль Караібрагім гаварыў, тыя, што стаялі на нагах, дапамаглі ляжачым устаць. Паколькі ўсе абапіраліся адзін на аднаго, яны стоўпіліся ў цесную кучу, і не толькі іх рукі выглядалі звязанымі, але і ўвесь натоўп быў нібыта абматаны адной вяроўкай. І сасмаглы прыляпіўся да іх. Усе яны былі падобныя на агромністую жывёліну з шасцюдзесяццю галовамі і сто дваццаццю нагамі. Дзед Кральё аблягаўся спінаю да іх.

Дзед Кральё сказаў Караібрагіму:

— Мы што хацелі сказаць табе, сказалі. Рабі з намі што хочаш. Мы ў тваіх руках.

І замоўк. Усе маўчалі, нават звар’яцелы ад смагі. Чуўся рытмічны стук па каменю з балкона і стук па дрэву ад варот.

Зверху нехта азваўся:

— Ага, хочуць увайсці юрукі.

Караібрагім крыкнуў:

— Скажыце клятаму пісцу, каб перастаў пісаць, а юрукі няхай пачакаюць.

Стук на балконе спыніўся, але ў вароты пачалі бразгаць яшчэ мацней. і голас зверху крыкнуў:

— Прыйшоў сам важак юрукаў, Ізмаіл-бей.

Караібрагім крыху падумаў і сказаў:

— Няхай увойдзе.

Адчынілі вароты, і ў двор заехаў на кані юрук Ізмаіл-бей і ўслед за ім сем ягоных сыноў— таксама на конях. Хуткім поглядам юруцкі важак агледзеў звязаных старэйшын і ўбачыў сярод іх Манола. A Манол, сустрэўшы яго позірк, быццам саромеючыся, прывітаў:

— За добрую сустрэчу, татка Ізмаіле.

— І табе дабра, шаноўны Маноле.

— Шчаслівы ты чалавек, татка Ізмаіле, — дадаў Манол, — што маеш сем сыноў.

— І ты шчаслівы, Маноле, што маеш сто братоў. Дзе ўжо мне раўняцца з табой?

Потым агледзеўся і, звярнуўшыся да слугі, які адчыняў вароты, спытаў у яго:

— Дзе Сулейман-ага? Чаму ён не выйшаў сустрэць мяне?

— Я тут, бей. 3 добрым прыбыццём! — пачуўся голас з балкона.

Усе паднялі вочы ўгору і ўпершыню за тры дні ўбачылі Сулеймана-агу. Апрануты ён быў у сваю дарагую вопратку, падстрыжаны і прычэсаны, але бледны і схуднелы.

Тады Уражу кехай крыкнуў яму дрыжачым голасам:

— Мы тут, ага! Бач нашу сілу. Ці ж не скідаў ты людзей у прорву за словы, якія табе не па нораву? Ці ж не ты забіў майго сына? Глядзі цяпер на дачок маіх. Будзь ты пракляты, крывапівец!

Сулейман-ага зрабіў выгляд, што не чуе яго. А Ізмаіл-бей, не саскочыўшы з каня, сказаў Сулейману-агу:

— Ага, гэты чалавек, звязаны як забойца, па імені Манол Сто братоў, сын без бацькі, даў мне, Ізмаілу-бею, свае пяцьдзесят два сярэбраныя бомы, а я за гэта даў яму зямлю для сяла.

Азваўся Караібрагім:

— Дзе ты даў яму зямлю, бей? Дзе?

Ізмаіл-бей, які не звярнуўся да Караібрагіма і не павітаўся з ім — таму што гасціннасць патрабуе, каб Караібагім першым павітаўся з ім, — і цяпер не звярнуўся да яго. А Караібрагім ад злосці і крыўды ажно пабялеў.

— Спытай у яго, — паказаў Сулейман-ага на нас. — Перад табой, Ізмаіл-бей, янычар. І даруй, нездароў я, не магу сысці па лесвіцы. Калі ўзыдзеш сюды, наверх, буду кланяцца табе да магілы.

— Як я ўздымуся наверх, калі ты не можаш спусціцца ўніз? — гучна і з неўразуменнем мовіў Ізмаіл-бей. — Што тут робіцца? Гаспадар ты дома, ці гэтыя незнаёмыя людзі? І хто сярод іх янычар? Нешта я не бачу.

Ніхто яму не адказаў.

— Тады скажы мне ты, з чубам на галаве. Дзе мае бомы?

— А ты хто такі? — запытаў Караібрагім.

— Я Ізмаіл-бей, з семдзесят восьмага аддзела янычараў. Шукаю Манолавы бомы.

— Бомы мы прыбралі. Але адкуль нам ведаць, што яны твае?

Юрук агледзеў двор і тэрасы.

— Ці ёсць тут чалавек, хто скажа, што Ізмаіл-бей гаворыць няпраўду?

— Аддам я твае бомы,— сказаў Караібрагім.

Юрук нацягнуў павады аброці, каб павярнуць каня. Але спыніў яго — так, з павернутай галавой.

— Ага, ці магу я запытаць у цябе пра нешта? — звярнуўся ён да Караібрагіма.

— Што ж, пытайся.

— Тады — пытаюся ў цябе. Чаму звязаныя гэты людзі? Я ведаю іх. Ніводны з іх не краў і не забіваў.

— Яны супрацівяцца волі Алаха.

— Шаноўны Манол казаў мне, што Мехмед-паша атурэчваў людзей у полі. Я ж яму сказаў: «Зялёная дыня, нават калі адкруціш ёй хвосцік, салодкая не будзе». Скажу і табе тое ж самае, ды каб запомніў гэта, ага. Зялёную дыню сілком не выспеліш, салодкая яна не будзе.

Юруцкі важак гаварыў спакойна, але з нейкай нядбайнасцю. Праўда, больш прыдзірлівае вуха пачула б у ягоным голасе і пагарду. Караібрагім не сцярпеў:

— Бей, калі ты заехаў, я здзівіўся, што тваё адзенне такое ж, як у гэтых аўчароў, павязаных у двары. (І сапраўды, юрукі насілі адзенне акурат як балгары, такія ж абмоткі і царвулі, штаны з галунамі, такія ж паясы, безрукаўкі і кашулі. Толькі не было ў іх чырвоных накідак). Цяпер я ўжо не дзіўлюся. Помні, што вароты за табой, а не перад табой. І лёгка запіраюцца. Чаго ты прыйшоў?

— Хлопча, ты можаш заперці вароты, а мае людзі запруць праходы. Ты запрэш вароты драўлянай жэрдкай, а мае людзі запруць праходы жалезнымі прутамі. He палохай мяне, я ўжо стары.

Караібрагім устаў на ногі. Старэйшы сын юрука, Юсуф, падагнаў свайго каня, каб зраўняцца з бацькам. Павязаныя балгары загаманілі і заварушыліся.

Наперад выйшаў аднавокі хаджа, шэйх Шабан Шабіл. Ён дастаў з-за пазухі скрутак, пацалаваў яго і ўзняў яго вышэй да юруцкага бея. Той не стаў супакойваць свайго каня, які разгуляўся, а кіўнуў галавой, даючы знак хаджу, каб падаў скрутак ягонаму сыну. Хаджа зноў пацалаваў паперу і аддаў у рукі хлопцу.

Юсуф прачытаў і кіўнуў галавой бацьку. ізмаіл-бей уціхамірыў свайго каня, а ў гэты час Юсуф дакрануўся вуснамі да скрутка і вярнуў яго хаджу. І Юсуф нешта прашаптаў на вуха Ізмаіл-бею.

Бей схіліў галаву, нібы кланяючыся, потым узняў яе. Узняў і руку: — Бывай, шаноўны Маноле, бывайце і вы, аўчары. Такая воля Алаха.

Ён падняў каня на заднія ногі, павярнуў яго і паехаў да варот. Калі ён праязджаў ускрай кожнага з сваіх сыноў, той пускаў услед яму свайго каня. І толькі яны патанулі ў цёмнай дзірцы ўваходу, крыкнуў ашалелы ад смагі:

— Піць хачу, Ізмаіл-бей! Дай мне нож, я перарэжу свае жылы!

Ізмаіл-бей спыніў каня і паглядзеў назад. Сказаў нешта свайму сыну Юсуфу — што сказаў, я не пачуў. Юсуф саскочыў з каня — упершыню юрук дакрануўся нагой да пліт двара — і зняў з сядла невялікі надзьмуты мех. Вярнуўся да павязаных аўчароў і запытаў:

— Хто тут хоча піць?

3 чэрава станогай жывёліны вылез ашалелы ад смагі і раскрыў рот. Юрук узняў высока мех і сціснуў яго. Тонкі белы струмень Ma­nara цурчэў і клекатаў у роце сасмяглага. Булькатала і чашма. Сасмяглы схіліў галаву, як быццам засаромлены. Струмень на момант паліўся яму на лоб, потым перастаў.

Юсуф апусціў мех і запытаў:

— Хто яшчэ хоча піць?

Але ўсе аўчары, якія шалёнымі вачамі сачылі за белым струменем, апусцілі галовы. І сасмяглы, наталіўшы сваю смагу, пайшоў і зашыўся ў натоўп. Людзі маўкліва давалі яму дарогу і зноў маўкліва сыходзіліся плячо да пляча.

Юсуф вярнуўся да свайго каня, зацягнуў рэменем мех і ўскочыў у сядло.

Ізмаіл-бей крыкнуў ад варот:

— Каб ніхто не сказаў, што Ізмаіл-бей прайшоў міма сасмяглага і не напаіў яго. Калі хто-небудзь з вас або вашых сыноў ці вашых дачок апынецца ў маіх шатрах, для іх заўсёды будзе дах над галавой і пасцель. Прынамсі, Алах не забараняе сустрэць чалавека ў сваім доме.

Адзін за адным юруцкія коні праходзілі тунэль, і стук іх капытоў рабіўся цішэй, а потым і зусім заціх. І вароты зачыніліся за імі са скрыпам.

А Караібрагім пачакаў, быццам марудзіў, каб выветрыўся і дух, што застаўся пасля іх, і загаварыў:

— Слухайце мяне, старэйшыны, падобныя на пудзілы. Вы сказалі сваё слова, і я паўтару сваё. У гэтай даліне не застанецца чалавека, які не накрэсліць крыж сваёй крывёй і не плюне на яго. Я буду мучыць вас і забіваць агнём, вадой, зямлёй і паветрам. Жалезам і каменнем. Вострым і тупым. Адмоўцеся цяпер, бо надалей пакуты, якія вы зведалі, вам пададуцца таўшчынёй з мой мезенец, а тыя, што надыходзяць, будуць такія, як мой стан. Так, я абяцаю вам гэта і стрымаю слова.

А старэйшыны маўчалі.

Тады Караібрагім загадаў загнаць гэтую станогую жывёліну ў цямніцу, а пакінуў толькі дзеда Кральё. Дзядуля бездапаможна глядзеў, як таварышаў ягоных паглынае чорная дзірка.

Удвух адзін перад адным засталіся згорблены дзядуля і мацак Караібрагім. Ён надвіснуў над старым, як арол над абшчыпанай курыцай. Стары ўвесь дрыжаў, як быццам мужнасць ягоная сышла ўслед за астатнімі. Я стаяў каля іх, перакладаў і кожны момант чакаў, што дзед скажа: «Злітуйся, ага».

— Ну, гайда, цяпер нікога няма тут. Памяняй веру сваю.

— He магу, ага.

— Як гэта, не можаш? А калі іншыя зменяць яе?

— Калі іншыя... пабачым, ага. Што да мяне, дык я буду апошні.

— Ці не ўсё роўна, няверны, ці ты будзеш першы, ці апошні? Усё роўна ж зменіш веру. Змяні яе першым.

— А як жа іншыя?

— Як іншыя... Я ж казаў— усё роўна, першы ці апошні.

— He, не ўсё роўна, ага.

Стары сціснуў вусны — нажом іх яму не разамкнеш.

Караібрагім зморшчыў нос і адначасова ў яго расшырыліся ноздры. Там, дзе знешні бок ноздраў наблізіўся да носа, скура ў яго пабялела. І дзве белыя рысы ўзніклі вакол гарбінкі ягонага носа. Караібрагім выпрастаўся. Я падумаў, што ён зараз лопне. Але ён загадаў білюкбашы, які сядзеў каля чашмы:

— Схадзі ў цямніцу і выберы пецярых самых старых аўчароў. Каб з гэтым іх было шэсць. He, не буду іх забіваць. Пагаліце іх, пачысціце, дайце ім ежы, якой пажадаюць... Выконвай. Потым скажаш мне.

Білюкбашы стаяў з разяўленым ротам.

Караібрагім дадаў:

— Выведзіце і Уражу кехая, што крыкнуў Сулейману-агу.

Караібрагім пайшоў, і тым днём я яго больш не бачыў. Толькі чуў ягоны голас.

У гэты ж дзень у канак прыйшла Сеўда, якая не азывалася ад вяселля ўначы. Гюльфія сустрэла яе сярдзітая. Сеўда ўся дрыжала і аглядвалася.

— Чаго ты хочаш? Чаго з’явілася зноў? — крыкнула агавіха.

— Няхай выйдзе гэты чалавек.

— He, ён застанецца тут.

Жанчына адразу расплакалася:

— Кожны вечар я прыходжу, кожны вечар адыходжу, агавіха. Мяне забілі, мяне распнулі. І я ўцякла.

— Хто ж цябе так?

— Прыходзіць страшны, калматы, вочы ў яго гараць. Пачынае мяне душыць. «Ты вінаватая...» «Дзеля цябе... Застаўся без сэрца...» Потым... І адыходзіць толькі раніцай.

— Дык хто гэта, нікчэмніца?

— Гаран, сын дзеда Галушкі. Гэта ж я прывабіла яго вечарам на вяселлі, калі ён празяваў сцяжыну. Глядзі.

Сеўда загаліла рукавы, каб паказаць сінякі на сваіх руках. Адкрыла і жывот. Я глядзеў, але яшчэ з большай цікаўнасцю глядзела Гюльфія.

— Калі не можаш займацца каханнем, — сказала яна глухім голасам, — калі не можаш займацца каханнем, чаго захапляешся?

— Хто, я не магу займацца каханнем, агавіха? Я? Але мне страшна.

Да яе нешта дайшло, яна ўгледзелася ў Гюльфію, падумала і сказала:

— Мне страшна, што я не магу яму нарадзіць дзіця. А калі яно пойдзе ў бацьку? Я ж памру, лопну...

— Дык чаго ты хочаш, сучка?

— Схавай мяне ў канаку. Іначай я яго выдам. He магу больш. Прыйдуць і схопяць яго.

— Калі толькі слова скажаш каму, я данясу агу і цябе ўзаб’юць на кол. Тады разарвецца і вантроба твая, і паганае тваё сэрца. Заставайся ў канаку.

І калі Сеўда, віхляючы сваёй стройнай постаццю, аддалілася, Гюльфія з нянавісцю сказала ёй услед:

— Ялаўка, як і я. І яна гэта ведае. Распавядала мне пра дзіця знарок, каб мяне ўкалоць. Ведаю я яе.

— Гюльфія, адкуль ты ведаеш?

— Ведаю лепш за ўсё па тым, як яна глядзіць на мужчын. Кожнага просіць, каб зрабіў ёй дзіця. Сам не бачыш, якая яна?

Я адказаў ёй ціха, не саромеючыся яе, але такім голасам, які сведчыў, што нехта ўжо сказаў гэта да мяне:

— Ёсць тры рэчы ненасытныя, нават чатыры, якія не кажуць: «Даволі!» і першыя дзве — гэта апраметная і ялавае ўлонне.

— Гэта праўда. Ах, вельмі правільна. А якія яшчэ дзве?

— Зямля, якая не насычаецца вадой, і агонь, які ніколі не скажа: «Даволі!»

— І гэта праўда. Але ёсць і іншае, я скажу што: мужчынскае вока на жанчын і на сыноў.

Яна стаяла перада мной — вялікая, круглая, яе белая скура льснілася як напнутая на бубен, вусенкі яе смяяліся. Ды раптам бачу, што з вачэй яе цякуць слёзы.

— Даруй мне, Гюльфія, — сказаў я крануты.

Я пашкадаваў, што размаўляў з ёй, як мужчына з мужчынам. He хацелася губляць яе.

Яна са злосцю выцерла слёзы:

— А ці ведаеш ты, чаму гэтая нікчэмніца гаварыла мне пра Гарана і паказвала пры гэтым сваё чэрава? Бо ведае, што сама я сохну па ім.

Яна зноў гаварыла са мной, як жанчына з жанчынай:

— Шмат мужчын траплялася мне, тры разы ўздрыгвала цела маё. Прычым — як толькі я пагляджу на іх. Напэўна, гэтак і непустыя жанчыны адчуваюць, як дзіця заварушыцца ў іх. Адзін мужчына ў мяне быў Манол, другі Гаран, а трэці — гэта Караібрагім. Ведаю, што толькі гэтыя мужчыны могуць разбудзіць у мяне дзяцей. Але я не магу іх прывабіць.

Набліжаюцца чорныя і страшныя старонкі. Сумняваюся, ці напішу я іх. Мяне апаноўвае паныласць. Стома авалодвае маёй рукой. Галава мая робіцца цяжкай, усё валіцца з рук. Як мне прайсці праз гэта мора пакут і жахаў? Гляджу перад сабой і бачу кучу аркушаў, якія трэба запоўніць аповедамі пра чалавечыя пакуты. Як успомню, перада мной толькі за некалькі імгненняў праходзяць усе тыя змрочныя дні, калі і сонца як быццам пацямнела. У памяці не хочацца капацца. Сэрца замірае. А калі пачну пра ўсё гэта пісаць, трэба напружвацца, каб дастаць з чорнай вады калодзежа даўно ўтопленыя ўспаміны. Днямі буду прачынацца, ведаючы, што мяне чакае дзень жорсткіх успамінаў.

Уся тая мудрасць, увесь мой спакой, сабраныя за цяжкія гады выпрабаванняў, расхістваюцца, калі прыгадваю тыя дні. Ведаю, ведаю, што чалавек не звер, таму і пішу гэтыя радкі. Але ёсць і людзізвяры. Цяжка ім, што зло абрала іх сваімі ўючнымі жывёламі. І ўсётакі, навошта было патрэбна ўсё гэта?

Аднак трэба ж пачынаць. Уяўляю, што я здабываю бісер. Вылавіў кучу жамчужніц у глыбокай вадзе і пакінуў іх гнісці на беразе. Потым у гэтай смярдзючай гнілі капаюся здранцвелымі пальцамі, каб знайсці схаваныя бісерыны.

3 таго дня, як Караібрагім выпусціў сасмяглых і галодных старэйшын ва ўнутраны двор, я страціў раўнавагу. Устаў адразу. Адчуў, што нешта мяне носіць, і я не магу спыніцца. Насіла мяне, як сарваны ліст у буру. Вецер кідаў мяне то ў адзін бок, то ў другі, то прылепіць да дрэва. Ці то быў кашмар, ці было наяве? Я не мог спыніцца, агледзецца, падумаць. Удар за ударам падалі на мяне, і я тут жа заціскаў далонню ўдаранае месца, а ў гэты час атрымліваў удар па другім месцы.

Я быў жывы, але не радаваўся гэтаму. У галаве была толькі адна думка — каб усё гэта вытрымаць. He раскрычацца, не ашкуматаць сваё адзенне, не трапіць пад кола страшнай арбы, якая дрынчыць і трасецца па Эліндзені. Каб не памыліцца. Ведаў, што гэта збудзецца. Іншым разам не дапускаў такой думкі. Толькі спачатку ўначы мог расслабіцца з Гюльфіёй. Але гэта не было адпачынкам.

Мы былі ў канаку зняволеныя — мы, людзі Караібрагіма, паланёныя жанчыны, загнаныя ў цямніцу балгары. Пракляты быў гэты канак. І я, пракляты, мусіў быць з імі. Я не мог з яго выйсці, прайсці па зялёных гарах, паляжаць на траве. Я быў пракляты. Там чакала мяне смерць. Мог толькі глядзець праз акно, як сонца ўсходзіць і заходзіць. Зялёныя кроны лясоў кідалі на горы покрыў, у якім кіпела і падпільноўвала іншае жыццё, варожае майму.

Увесь пасляабедзенны час галаварэзы Караібрагіма займаліся з шасцю старцамі-аўчарамі. Я прыгадаў, што рымскія ваяры апранулі Ісуса ў фіялетавую мантыю. Іх падстрыглі, памылі, як дзяцей. Далі ім есці. Глядзелі ім у рот. Дзед Кральё адмовіўся. Уражу кехай плакаў, слёзы ягоныя капаліўталерку, але еў. І іншыя чатыры старцы елі ахвотна, не спяшаючыся... Яны былі падобныя на падарожнікаў, якія прыпыніліся, гатовыя ўстаць і рушыць у далёкі шлях. Спыталі ў іх, чаго яны яшчэ хочуць. Адзін з іх пажадаў падаіць авечку. Прывялі яму карову. Ён даіў яе цярплівымі, спрытнымі рухамі, а сто чалавек глядзелі на гэта збоку, як быццам ён рабіў нейкі цуд. Уражу кехаю захацелася крыкнуць. Усе засмяяліся. Ён удыхнуў паветра і крыкнуў так, што вада ў чашме перастала цячы:

— Дачушка, дзе ты?

3 тэрасы, як з глыбокай пячоры, пачуўся заплаканы голас жанчыны:

— Я тут, дзядуля!

Яму заціснулі рот, але не білі.

Трэці захацеў, каб яго вывелі з канака, каб паглядзець на горы. Чацвёрты папрасіў сабраць рэшткі хлеба, што засталіся ад абеду.

Пайшлі да Караібрагіма запытацца, што рабіць, а ён іх злосна аблаяў.

He помню, чаго хацеў пяты.

Дзед Кральё ж нічога не захацеў.

Калі звечарэла, прыйшоў Сіўры білюкбашы і сказаў, што старыя павінны вярнуцца да астатніх палонных. іх звязалі і павялі. Я падумаў, што Караібрагім чакае ад шасцярых абраннікаў, што яны раскажуць астатнім, як добра звонку, на белым свеце. Я памыляўся.

Гутарыў на балконе з Гюльфіёй. Яна была засмучаная — хадзіла да Сулеймана-агі, а ён яе прагнаў. На двары заварушыліся людзі, праблісквала святло: гарэлі лучыны. Караібрагім намерваўся зайсці да старэйшын.

Я кінуўся ў пакой Гюльфіі. Мяне шукалі, каб я перакладаў, але мяне не знайшлі. Прывялі хаджу Хасана. Тады я здагадаўся, праз уваход у шафе і навобмацак спусціўся ў патаемны праход. Лёгка вызначыў, дзе знаходзіцца цямніца. Камяні муру знарок не былі звязаныя, каб было чуваць, што робіцца ўнутры. Цяпер паміж камянямі прабівалая святло.

Чуўся голас Караібрагіма:

— Тыя шасцёра, якіх выбралі сёння, памруць першымі. Кожны дзень будзем забіваць па аднаму, каб расцягнуць на тыдзень. Аднаго пасаджу на кол, другога пасяку на кавалкі, трэцяга жывым закапаю ў мурашнік, чацвёртага разапну на зямлі на спажыву мухам, пятага спалю жывога, з шостага здзяру з жывога скуру. Казаў жа — буду мучыць вас зямлёй, вадой і паветрам. Дрэвам, каменем і жалезам.

Хаджа Хасан, сын Велкі, павольна паўтарыў гэтыя словы.

Старэйшыны маўчалі. Вакол цяжкіх камянёў святлом акрэсліваліся тонкія шчыліны. Я ўсім целам прыціснуўся да вільготнай сцяны, таму акалеў і дрыжаў.

і чуў, што Караібрагім казаў яшчэ:

— Так што тыдзень за тыднем па шэсць. Манол, ты дзе?

Манол не адказаў.

— Што, Манол, спалохаўся? Цябе я заб'ю апошнім. Расказвалі мне, што сто гадоў таму, калі мы ўзялі Кіпр — а як захопім і Кандзію — будзе тое ж, — нашы здзерлі шкуру з жывога венецыянскага капітана і напхалі ягоную скуру пер’ем. І нацягнулі яго адзенне. А ён, абдзёрты, жыў тры дні і глядзеў на самога сябе ва ўласнай вопратцы. Хачу ўявіць, ці ажывеш ты, каб паглядзець на сябе збоку.

Хаджа Хасан паўтарыў гэта па-балгарску.

Старэйшыны маўчалі.

Караібрагім казаў далей:

— Толькі адзін чалавек будзе сачыць, як памірае кожны з вас. Каб потым расказаць вам. Калі ўявіце сабе, як усё было, вам будзе яшчэ страшней.

І загадаў Сіўры білюкбашы:

— Развяжы шасцярых. Пакінь ім адну лучыну. Няхай кінуць жэрабя і ведаюць, хто з іх заўтра памрэ.

Святло прыцьмела. Засталася цьмяная, дрыготкая нітка, якая трапяталася паміж камянямі як павуціна, на якую дзьмухнулі.

Два разы чуў кожнае слова Караібрагіма. Па-турэцку і па-балгарску. He жадаючы таго, я перакладаў у галаве.

Пачуўся металічны гук, пры якім зачыніліся дзверы ў цямніцу. Потым даляцеў голас дзеда Кральё:

— Маноле, злітуйся!

— Чаму ты просіш мяне? — адказаў Манол. — Прасіся ў Караібрагіма.

— Маноле, злітуйся! — зноў узмаліўся дзядуля. І заплакаў.

Раздаўся голас Манола, спакойны і ўпэўнены:

— Калі хочаш, адмоўся!

Дзед Кральё адказаў праз слёзы:

— Будзь ты пракляты! He адмоўлюся я!

— Дык чаму ты мяне праклінаеш?

— He глядзі на мяне так! He глядзі на мяне!

— Горы на цябе глядзяць, — сказаў Манол.

Уражу кехай залямантаваў:

— Будзь ты пракляты! Хай будуць праклятыя горы! Хай будзе маці мая праклятая! He хачу, не хачу!

Павуціна святла парвалася. 3 другога боку дагарала лучына. Я чакаў і дрыжаў ад холаду і цемры. Ніхто больш не падаў голасу.

Я выйшаў з патаемнага праходу. Адштурхнуў Гюльфію і пайшоў у свой пакой.

Адразу ж лёг дагары. Потым пачаў кідацца, як звар’яцелы. Ненавідзеў Манола. Я быў жывы. А ён мне не даваў жыцця.

Мне хацелася яго знішчыць, скруціць, бачыць яго зваленым і вартым жалю. Гэты дурніла Караібрагім ведае толькі рэзаць і секчы.

Ва мне прачыналіся пакаленні французскіх арыстакратаў, якія стагоддзі мучылі, прыніжалі і знішчалі чалавечыя істоты і волі. Я хваляваўся, як ад неадольнай страсці, больш моцнай ад страсці ў тую ноч за павешаную дзяўчыну. Змагаўся ад спакусы, адкідваў яе, а яна ўздымалася са дна. Насоўвалася з цемры. Шаптаў нешта, круціўся, вохкаў.

Мяне вымучваў Манол. Ён быў каля мяне. Вісеў на сваіх пальцах са сваімі ста кілаграмамі на нагах. Ягоныя косці выпіралі з суставаў, жылы ў яго ірваліся, скура лопалася. Яго цела ў маіх вачах рабілася доўгае, што даставала з падлогі да столі. У думках я абуваў яго ў мокры абутак з рамянёў. Садзіў ехаць на вастрыях. Смаліў на малым агні прывязаным ланцугом за сярэдзіну, і ён бегаў вакол

лесвіцы, а вакол яго гарэў агонь. Закапаў яго жывым, а рот у яго быў запоўнены зямлёй. І яшчэ, і яшчэ, і яшчэ...

Які дурніла Караібрагім! Хацелася ўскочыць, падняць яго з пасцелі, дзе спала Еліца з разбэрсанай касой. Крыкнуць яму, як я пакутую, схопім лучыну, кінемся ў падзямелле.

Перада мной курчылася жывое чалавечае цела. І што я зрабіў яму, цяпер нехта іншы хоча зрабіць са мной, і вось я ўжо кідаюся і курчуся, бо вымушаны абараняцца. І не магу адарвацца ад страшных думак, што калацілі мяне як у ліхаманцы. У думках крычаў: «Не! He! He!» А нешта цёмнае і неакрэсленае наступала на мяне.

He заўважыў, калі прыйшла Гюльфія. Толькі дакранулася да мяне, я закрычаў. Яна заціснула мне рот.

Раніцай, перад тым, як знікнуць, яна паглядзела мне ў вочы.

— Гэта не ты, — сказала яна і пахітала галавой.

Ды я гэта быў, я.

Урывак чацвёрты

Хай Бог пакарае шэрую зязюлю, Што рана закувала, яшчэ на прадвесні...

Ужо сто гадоў канак Сулеймана-агі стаіць сярод Эліндзені, дык сцены яго бялеюць, а Эліндзені чарнее. Раней гэта было як прытон варання, з якога выляталі галодныя сеймены, каб злятацца на хрысціянскія душы, як на падлу. Цяпер бялее як змяінае яйцо, з якога вылупліваецца змей нябачны, які хоча пакрыць сваімі перапончатымі крыламі ўсю даліну.

А па навакольных гарах разбегліся, як спуджаныя кураняты, людзі з трох сёл, выгнаныя з гнёздаў сваіх... Сядзелі ў гарах і чакалі нечага.

Чакаў і я. Мы чакалі сваіх вестуноў. Таму што там, унізе, у канаку сядзелі павязаныя смуткам і жалезам шэсцьдзесят душ балгараў, якія былі нашымі вестунамі, што пайшлі ў бярлог звера. І няма ні ад іх, ні пра іх ніякай весткі або хоць слова. He вораг узяў іх у палон ды выкраў, мы іх паслалі, каб паказалі Караібрагіму, што ніколі ён не зламае нашу волю.

Кожны дзень я ўзбіраўся на вяршыню Белая Галава, сядзеў на пабітых мармуровых сценах ды глядзеў на канак. А потым заплюшчваў вочы і пачынаў выклікаць у памяці сваёй твары старэйшын. Яны прыходзілі адзін за адным, нібы асветленыя месячным святлом, як у тую ноч каля вадзяніцы. Я пасылаў ім свае добрыя думкі, а яны ады-

ходзілі, быццам не чулі мяне. І калі адкрываў вочы, бачыў канак, ад белых сцен якога адбіваліся сонечныя промні. І ведаў, што за яго агароджай, дзе холад і цемра, знаходзяцца нашы старэйшыны.

А мы чакалі сваіх вестуноў. Што мы яшчэ маглі зрабіць? Маладыя злаваліся і казалі: «Трэба напасці!» — а старыя толькі ківалі галовамі... Азіраючы канак і дахі трох сёл, успомніў я муміі, што ўбачылі мы ў пячоры. І яны ж, калі былі жывыя, былі тут і глядзелі на гэтыя дахі, і яны чакалі. Таму я надта не любіў заходзіць у пячору, каб не бачыць страшных прывідаў іх твараў і пустых вачэй.

У тую пячору былі сагнаныя дзвесце душ, у большасці жанчыны і дзеці, прычым жанчыны, дзеці і ўнукі няшчасных, зведзеных да Караібрагіма. А як людзі ў гэтым краі думаюць, што ластаўкі на зіму не адлятаюць на поўдзень, а хаваюцца ў пячорах або ператвараюцца ў кажаноў, разважалі, убачыўшы кажана: «Чаму б і нам не стаць ластаўкамі альбо кажанамі, тады прачнёмся, калі ў даліну прыйдзе вясна, а ўспамін пра Караібрагіма растане як снег».

Але прачыналіся кожную раніцу і хацелі есці. І перад тым, як узяць у рот кавалак, беглі наверх па крутой сцежцы, да разбураных сцен язычніцкіх храмаў, каб паглядзець на канак. А канак стаяў там жа, на месцы.

Так мінула пяць дзён, поўных чакання і смутку. Ужо ў першы дзень ад страху расхварэлася адна дзяўчынка і клікала сябровак, забраных у канак. А яе браты прынеслі з сяла куфры з пасагам ды паставілі ў пячоры на пяску, каб разгледзець яго, парадавацца і памарыць пра дні маладыя. І яна прасіла сябровак прымяраць яе новыя ўборы, і якія падыходзілі, дарыла іх. На трэці дзень яна памерла. А ў гэты ж дзень нарадзілася дзіця, дык прынеслі панцыр вялікай чарапахі і зрабілі з яго калыску, у якой людзі люлялі немаўля, калі заплача.

Пасля таго, як я прачытаў ранішнюю малітву нябогам, што, укленчыўшы, маліліся са мной, — а чытаў я ўгары, высока, за руінамі храмаў старых багоў, — рушыў па грэбені гор, ускрай даліны Эліндзені, каб дайсці да перавалу Мілы Гасподзь. Там сеў паміж вялікімі каменнымі крыжамі, чэрпаючы сілы ад спакою гор. У першы дзень, калі прыйшоў на могілкі, там самага вялікага крыжа не было — знік. І колькі не шукаў, не знайшоў. А на другі дзень знік другі крыж. На трэці дзень, калі пайшоў пасля пахавання дзяўчынкі і думаў пра яе сясцёр у канаку, і мой погляд быў абвостраны ад перажыванняў, дык убачыў, што нехта капаў зямлю і потым клапатліва прыкрыў ускапанае свежымі кавалкамі дзёрну, каб не было прыкметна.

Хтосьці закопваў крыжы ў зямлю. Там яны і ляжаць, і толькі яны засталіся, таму што туркі разбілі толькі тыя, што стаялі на могілках.

І калі над Радопай зноў засвеціць сонца — дай Бог, каб сталася гэта хутчэй, — няхай людзі раскапаюць паляну справа ад перавалу Мілы Гасподзь. і знойдуць каменныя крыжы ў зямлі.

У тую ноч я схаваўся ў лесе ўскрай могілак і нацярпеўся многа страху. Сярод ночы між крыжамі ўзнік цень, і я пачуў удары матыкі. Напружыўшы зрок, я пазнаў Мамчыла. Я ўстаў і паклікаў яго, а ён пачаў адступаць задам, як убачыўшы прывід, і растаў у лесе. «Мамчыле!» — крыкнуў я яму ўслед, але ён не азваўся.

Удзень, вяртаючыся, бачыў здалёк на паляне, як сокал учапіўся ў сарну, лопаў крыламі, каб аглушыць, і стараўся выдзеўбці ёй вочы. Сарна трэсла галавой, упала на калені, але драпежная птушка не пакідала яе. Тады з лесу выйшаў чалавек, і птушка ўзляцела. А чалавек схапіў сарну за пярэднія ногі і выпрастаў яе. Яна стаяла на задніх нагах, паклаўшы капыткі пярэдніх яму на плечы, і абое быццам глядзелі адно аднаму ў вочы. Потым сарначка ўпала на бок і пачала крычаць, і я ўспомніў, што гэтак Мамчыл забіў барана, калі Уражу кехай адагнаў Манола. Ён паставіў яго на заднія ногі, глянуў яму ў вочы і ўваткнуў нож у сэрца. Я пабег уніз, а сокал заверашчаў і паляцеў насустрач мне. Я прыкрыў твар рукой, а калі адвёў руку, ужо не было ні Мамчыла, ні сокала, ні сарны.

І Мамчыл чакаў. Самотны, ён бадзяўся па лясах, прагнаны людзьмі, і чакаў, што адбудзецца ў канаку.

Толькі адзін чалавек не дачакаўся, і гэта была жанчына. Сеўда кожны дзень узыходзіла да пячоры, адтуль да вяршыні Белая Галава, і ўсё пыталася ў мяне: «Ойча, ці бачыў што?» І калі на пяты дзень туркі выйшлі з канака ды накіраваліся ў лес, каб закапаць некага жывым у мурашнік, а мы здалёк не маглі разгледзець, каго менавіта, яна заплакала і сказала мне: «Ойча, блаславі, я пайду ў канак». І пайшла ўніз. He, было не так, не так. Пайшла яна толькі на трэці дзень.

А іншыя чакалі.

А што магло здарыцца, калі прыйдзе вестка, што старэйшыны схілілі галовы і наплявалі на крыж? Хіба тыя людзі маглі вярнуцца ў свае сёлы, калі мужчыны мусяць накруціць на галовы чалмы, а жанчыны закрыць твары?

Людзі чакалі. Чакалі па-рознаму, так, як кожны чалавек розніцца ад другога. Над гарамі веяў вецер і разносіў плач і песні, раздзімаў чорныя ручнікі і белыя хусткі. І чым мацней дзьмуў вецер, тым мацнейшымі чуліся плач і песні, і жыццё і смерць кіпелі ў адным катле. Удзень мацяркі плакалі ў пячоры, закрываючы твары фартухамі, уначы іх дачушкі поўнілі лес сваім шэптам. І спраўляліся вяселле за вяселлем без сватаўства і весялосці, і колькі тады прыходзіла да мяне парачак на бласлаўленне, а ў два разы болей іх вянчаліся

самі сабой. Але калі вярталіся раніцай, узяўшыся за рукі, перш за ўсё пыталіся: «Ці дачакаліся ж?»

А дзеці бадзяліся па лесе і пачалі збіраць першыя ягады. Потым прыносілі кашы грыбоў, варылі з іх поліўку, сушылі ў запас. Але і дзеці, выбегшы з лесу з папаратнымі шапкамі на галовах, першым чынам пыталіся: «Можа, дачакаліся ўжо?»

Аднаго разу ўначы, калі я схаваўся ў пячоры, бо дзьмуў халодны вецер, дзіця ў чарапашым панцыры расплакалася, а маці на яго насварылася. Я не рашаўся адкрыць вочы, каб не бачыць твараў мерцвякоў, але пад павекамі адчуў святло, і я паглядзеў. Нехга кінуў сухога карэння ў агонь, і полымя запалала, але дым выходзіў праз уваход і захінаў чалавека, які стаяў наперадзе выпрастаны, таму нельга было яго пазнаць. A ён зрабіў крок наперад, на святло, і ўсе ўбачылі Мамчыла. Валасы ў яго спадалі на твар і плечы, збітыя з начаплянымі ў іх калючкамі, як грыва запушчанага каня. Твар у яго схуднеў, затое карак ягоны выглядаў яшчэ больш гладкім і магутным, падобным тым, што былі высечаны наверсе на мармуровых плітах. А вочы ў яго свяціліся. І ён сказаў мне:

— Я раскапаў магілу бацькі Еніхана, заваёўніка Радопы. Вышэй над яго магілай месціцца турэцкі манастыр, дык я ўспомніў, што гэты турэцкі ваявода перабіў дзядоў нашых і захапіў у палон жанчын. Я расклаў касцёр, асвятліў зямлю і прагнаў дух ягоны, і раскапаў магілу. А касцёр не патушыў, бо хацеў, каб згарэлі яго косці, і потым развеяць попел на ветры, каб дух ягоны не сабраўся ў дзень Страшнага Суда. У магіле няма ўжо ягоных касцей.

І паўтарыў:

— У магіле Еніхана няма касцей.

Людзі прачыналіся адзін за адным, адкідалі коўдры з твараў і глядзелі на яго. А ён раптам раскрычаўся:

— Няма касцей! Няма Еніхана! Радопа не скарылася. Ніхто не перамог даліну. А мы трыста гадоў кланяемся Сулейману-агу і тром туркам. І аднаму пустому манастыру. Нашы горы непераможныя.

Тады адна жанчына першай кінулася да яго. Кінула ў Мамчыла свой фартух, а ён разгарэўся над агнём і паляцеў далей. І іншыя кідалі на яго чым папала, і паколькі пячора была пясчаная, дзе не было камянёў, кідалі царвулямі, кавалкамі хлеба, шапкамі. А нехта кінуў яму ў твар жменю пяску. Усе кідаліся на яго не са злосцю, a быццам хацелі яго засыпаць, каб не бачылі яго іх вочы.

А пясок трапіў у твар Мамчыла, і ён закрыў твар рукамі і задамзадам адступіў да агню. і цемра яго схавала. А людзі, гэтак жа ні слова не кажучы, ляглі спаць і накрыліся з галовамі.

Назаўтра ў лесе дзеці знайшлі труп лісіцы. Як паляўнічыя зімой падстрэляць лісіцу, абдзіраюць шкуру, а труп яе падвешваюць на якую-небудзь галіну дрэва. і вісіць ён там, пакуль высахне і счарнее, таму што і вельмі галодны звер не кранае мёртвае цела лісіцы. Яно можа вісець так і цэлы год... Такі чорны труп знайшлі дзеці, зацягнулі яго ў скалы, і нехта з іх узяў камень і кінуў на труп, сказаўшы:

— Хай Мамчыл будзе пракляты.

К вечару куча камянёў была ўжо вышынёй мне да пояса, бо ўсе, хто праходзіў тут, кідалі камяні, праўда, нічога не кажучы.

Я спыніў нейкага старога, мудрага чалавека, узяў яго за руку і папрасіў:

— He трэба, ён гэта зрабіў ад вялікае любові.

А стары адказаў:

— Любоў — гэта асабістая справа, а варта — людская. Няхай цяпер бадзяецца адкінуты, як зязюля. А ці ведаеш ты, ойча, чаму зязюля праклятая? Таму што аднае вясны закувала раней часу, да таго, як зазелянеў лес, і падманула маладых гайдукоў. Яны пайшлі ў горы, але пайшоў снег, і іх туркі злавілі па слядах. 3 таго часу зязюля не мае свайго гнязда. Бог не дараваў птушцы, тым больш за дзесяць гайдукоў. Дык ці можам мы дараваць Мамчылу, што прадаў Эліндзені?

І кінуў камень на кучу. А той камень быццам ударыў мяне і застаўся цяжарам ляжаць на маім сэрцы. Але гэта быў ужо пяты дзень, і калі я падняўся да руін, то ўбачыў, як туркі закопваюць жывога чалавека ў мурашнік. У маіх грудзях успыхнуў агонь і растапіў камень.

Калі гэта праўда, што стагоддзі таму жрацы ў час сухмені палілі перад гэтымі храмамі агромністыя кастры, каб пазначыць храмам шлях і пайшоў нарэшце моцны дождж, калі гэта праўда, дык толькі агонь у маіх грудзях павінен выклікаць такія аблокі, што патоп залье і кляты канак, і ўсю Эліндзені.

А ўначы закапаны ў мурашнік чалавек уваскрэс і прыйшоў у пячору. І гэта быў кехай Уражу. Мурашы перагрызлі яго пугы, дык ён і ўцёк.

і вестка, што мы нарэшце дачакаліся чалавека з канака, паляцела па гарах, цёмначы людзі з запаленымі лучынамі сышліся ў развалінах і развялі вялікі касцёр. Таму што людзі з трох сёл былі раскіданы па дзесяці, a то і дваццаці розных станах і цяпер упершыню пасля вяселля сабраліся разам. І калі паскідалі ўсе лучыны ў кучу, разгарэлася полымя, якое асвятліла белыя камяні руін і белыя твары людзей. І кехай Уражу пачаў распавядаць. Пачаў ціха, так што людзі ззаду не чулі, ды

яшчэ ўзняўся вецер, дык ён мусіў ледзь не крычаць. А што расказваў, чым далей, тым болей рабілася страшней і сорамна, што чалавек гаворыць пра такія рэчы. А вецер раздзімаў і раскідваў касцёр.

І калі я сабраўся з сіламі падняць галаву і агледзецца, убачыў, што бялеюцца толькі камяні, ды і яны пачарнелі ад дыму, і ніводнай узнятай галавы. і мне захацелася ўдарыць Уражу кехая, каб ён замоўк. Але не пасмеў яго зачапіць, бо ён быў пакутнік.

Тады з цемры выскачыў Мамчыл, які стаяў стоена дагэтуль і слухаў, ён падбег да кастра і закрычаў:

— Чаго плачаце, дурні? Радуйцеся, што горы нарадзілі такіх мужчын.

Але ніхто не падняў каменя, каб ударыць яго, хоць пад нагамі ў іх ляжалі камяні. Мамчыл быў сын Манола.

Назаўтра кехай Уражу сабраў сваю радню — а гэта было шмат людзей — і спусціўся ў Заград. І калі людзі дазналіся, што Караібрагім яшчэ шэсцьдзесят дзён кожны дзень будзе забіваць па чалавеку, многія сказалі: «То давайце разыдемся па дамах, бо да таго часу туркі нас не зачэпяць». Як быццам нікому не прыйшло ў галаву, што старэйшыны могуць не вытрымаць і зламацца, дык кожны пералічыў шэсцьдзесят дзён на кожнага чалавека.

І я ўлічыў гэта. І скурчыўся на зямлі, падумаўшы, што шэсцьдзесят дзён будзем глядзець зверху, як памірае чалавек, а мы не можам яму дапамагчы. Нават калі імя яго не ведаем, каб памаліцца за яго. І хоць не будзем бачыць, павінны памятаць, што кожны дзень памірае адзін з шасцідзесяці. Таму я не стаў узыходзіць вышэй, a спусціўся да вадзяніцы дзеда Галушкі.

А ён стаяў на белым камені, які Манол перацягнуў, каб Еліца магла лаўчэй расчэсваць свае валасы. Стаяў і хістаўся ўперад-назад, як быццам ткаў на нябачных кроснах. І ссівелыя яго валасы матляліся, як маятнік. А вадаспад шумеў, узлятаў угору і падаў у возера. І схаванае пад вадзяніцай кола круцілася, ад чаго сцены яе дрыжалі, але жорны нічога не малолі.

Дзядуля не чуў мяне. А калі крануў яго за плячо і ён паглядзеў на мяне, дык быццам не пазнаў. Я мусіў крычаць яму ў вуха ўсе страшныя словы, чутыя ўчора вечарам ад кехая Уражу, крычаць, каб глухі дзед пачуў... Нарэшце я змоўк ад злосці і душэўных пакут. Сівы дзядуля глядзеў на мяне, быццам ведаючы нешта яшчэ больш страшнае. Кола тарахцела і жорны грукацелі, а ў мяне круцілася галава, таму што мусіў нахіляцца наперад і назад услед за старым.

Нарэшце ён перастаў хістацца, а я ўспомніў, што бачыў злоўленага мядзведзя, які гэтак жа хістаўся — не ведаю, ці то ад безвы-

ходных пакут, ці то думаючы, што некуды ідзе. А дзядуля ўхапіў маю торбу, не сказаўшы нічога, таму што пасля начнога вяселля анямеў. Шчаслівыя людзі, якія могуць плакаць.

Да мяне нарэшце дайшло, і я дастаў псалтыр. Бо дзед Галушка пісаць не ўмеў, але разбіраў вялікія літары. Я адгарнуў старонку азбучнай малітвы, і ён сачыў дрыжачай рукой літару за літарай, пакуль прачытаў: «А што з дзіцем?»

І паглядзеў на мяне такімі вачамі, з такой мальбой у іх, што ў сто разоў было б лепш, каб ён сказаў мне, што да чаго. А я падумаў, што пытае мяне пра Еліцу. І толькі потым зразумеў, што пытаўся ў мяне пра дзіця Еліцы і Караібрагіма.

Урывакпяты

Сулейман-ага сваіх людзей распусціў. На раніцу ў канаку засталіся толькі мы, паланянкі і старэйшыны. Караібрагім прыйшоў да Сулеймана-агі. Спахіі крычалі і пагражалі агу, таму што знайшлі труп аднаго свайго прыяцеля, а маладзіца-паланянка знікла.

Караібрагім выйшаў, з выгляду раззлаваны, але відаць было, што па сутнасці ён радуецца.

— Ага, — крыкнуў яму Кеманчыджоглі, — чаму мы іх не перакалолі? Зараз возьмуць ды ўцякуць у лес, лайдакамі стануць.

Караібрагім паціснуў плячамі:

— Ці іх на пяцьдзесят болей, ці меней — усё роўна.

Бо са ста душ людзей Сулеймана-агі тады засталося наўрад ці пяцьдзесят — астатнія разбегліся яшчэ раней.

— Яны ўзброеныя, — упарта стаяў на сваім Кеманчыджоглі.

— Няхай лепш будуць яны ў лесе, чым ў канаку, — сказаў Караібрагім.

Сулейман-ага застаўся адзін. 3 ім былі толькі двое чыноўнікаў туркаў і трое слуг. І з Гюльфіёй было некалькі жанчын.

У гэты дзень вывелі аднаго з шасцідзесяці старых і ўзбілі яго на кол.

На наступны дзень у канак прыйшоў аўчар ад статкаў Сулеймана-агі і з плачам расказаў, як Дэльё спаліў дзве аўчарні — адну з малочнымі авечкамі, другую — з ягнятамі і баранамі. Гэтыя аўчарні месціліся на дзвюх гарах, адна насупроць другой.

— Калі ягняты бляялі па матках сваіх, чорная зямля трэслася. Калі авечкі бляялі па сваіх ягнятках, сіняе неба расколвалася, — плакаў аўчар.

Быў стары гайдуцкі звычай — смажыць на ражне жывога ягня. Хто вытрымліваў ягоны енк, станавіўся гайдуком. Хто затыкаў сабе вушы

альбо сыходзіў — вяртаўся ў сяло. Дэльё спаліў жывымі тысячу авечак і тысячу ягнятак. Трыццаць душ павязалі вечарам аўчары, раніцай траіх развязалі. Астатнія не вытрымалі.

Я стаяў каля агі, прыйшоў паказаць яму, што мне ўсё роўна — ці ён уладар багатай даліны, ці пакінугы стары. Мне здалося, што вусны ў яго варушацца і ён шэпча: «Ну чаму? Чаму?» А голасна сказаў:

— Звера выкармліваў, гэтага трэба было чакаць, што ўкусіць.

Аўчар расказаў яшчэ, што палову авечак агі перагналі самі аўчары балгары, а двух туркаў кехаяў закалолі.

Ага звярнуўся да мяне:

— Для чаго я жыў? He шкадую, што мяне пакінулі сеймены. А што ж сяляне? Я быў аўчаром, яны былі авечкамі. Я быў добрым аўчаром. Ахоўваў іх ад ваўкоў, ачысціў пашы ад камення, праклаў масты праз рэкі. Даіў ім малако, стрыг іх воўну, смажыў і еў іх. Бо я ж аўчар? А яны авечкі? Што іншае мог я рабіць?

А што я мог сказаць яму на гэта?

Яшчэ не паспеў сціхнуць плач аўчара, які не мог забыцца пра спаленыя аўчарні, як прыехалі двое татараў, на адным кані, якога веў чалавек Сулеймана-агі. Конь абцяжараны двайным грузам, высякаў капытамі іскры, а татары махалі аголенымі шаблямі, палохаючы правадніка. Ага паслаў яго разабрацца, што сталася з Мехмедам-пашой, і вось — гэты першы вяртаецца з татарамі.

Праваднік пайшоў перш за ўсё наесціся і напіцца, але я мяркую, што ён падаўся да Караібрагіма.

Я памкнуўся ўстаць, каб пайсці ўслед, але ага спыніў мяне сваёй усмешкай. А ў суседнім пакоі пісар выбіваў надпісы на камені, быццам прабіваючы мне галаву.

Прыйшоў праваднік— стары вопьггны чалавек з хгтрымі вачамі. І пачаў клясці татараў, якія хацелі правесці і коней сваіх патаемнай дарогай, дык не раз падалі за тры дні, а ўрэшце ўсё-такі адзін конь утапіўся пры пераправе праз раку, і татары ледзьве не забілі правадніка.

Я дзівіўся з агі, як яму стае цярпення слухаць балбатню і цярпліва чакаць, калі ён загаворыць пра галоўнае.

А чалавек, здавалася, чакае, калі ага запытаецца ў яго, але нарэшце ён сам сказаў:

— Нічога не атрымалася, ага.

— Ці прапаноўваў ты, што я табе казаў? Можа, яны хацелі сукно пунсовае, а ты даваў парчу шаўковую? Калі яны хочуць белыя манеты, а прапануеш залатыя?

— Ніхто нічога не хоча, ага. Усе глядзяць звярамі. Яны хочуць крыві. Ды і не было пра што гаварыць. Як толькі ўзыдзеш на Вершнік: і ўсё

відаць. На поўначы ўсё гарыць. У гэтую ноч бачыў пажар і ў гэтым баку, дык баяўся, каб не загарэлася і тут, у вас.

і замоўк. Маўчаў і ага. Тады чалавек сказаў:

— А гэтыя татары прыйшлі з дабром. Добрыя весткі табе прынеслі.

і зноўку замоўк. Пачакаў і загаварыў далей, падаючы цяжкую торбу:

— Вось яно, золата, ага. Усё тут у ёй.

Ага кіўнуў галавой, але не працягнуў руку, і чалавек мусіў пакласці золата на падлогу. Ён збянтэжыўся і пайшоў.

— Пакліч сюды татараў, — сказаў услед яму ага.

А ў суседнім пакоі кляты пісар усё дзяўбаў пахавальны надпіс, стукаў і стукаў, нібы выбіваў падмурак балкона.

Увайшлі два татарыны, крываногія, у кажухах, напоўніўшы балкон потам і прэласцю. Гэта былі крымскія татары, саюзнікі султана, якія прадастаўлялі яму пяцьдзесят тысяч лёгкай конніцы. Яны трымалі пад пагрозай маскавітаў і палякаў, а султан іх быў са сваімі войскамі ў Кафе і Тане, якія ўзначальваў бейлербей.

Татары далі агу скрутак з лістом, трымаючыся з годнасцю, аднак выглядалі ўсмешлівымі і ветлівымі. Сулейман-ага сказаў аднаму з іх:

— Падымі гэта з падлогі.

Татарын падняў каліту і вочы ў яго сталі вузкімі, як прарэзаныя лязом брытвы.

— Адкрый яе! — сказаў ага.

Татарын развязаў каліту, а яго спадарожнік зазірнуў у яе праз яго плячо. Зразумела, татары ніколі б не падумалі, што там золата.

— Гэта ваша, — сказаў ага.

Абое распласталіся на падлозе як па камандзе. Лежачы тварамі ўніз, адзін прамовіў— я не зразумеў каторы, бо яны былі падобныя як блізняты:

— Сцеражыся, ага. Больш нічога не ведаю.

Голас у яго быў ціхі і, паколькі ягоныя вусны былі прыціснутыя да падлогі, глухі і невыразны.

Яны ўсталі і пайшлі, ага ж доўга маўчаў са скруткам у руках. І з суседняга пакоя даносіўся раўнамерны стук долата па надмагільным камені. У думках я пакланіўся перад агой, што не адкрыў адразу скрутка.

Ага ўстаў і прайшоў у адны дзверы. На падлозе крукам стаяў не пісар, а сам хаджа Хасан, які дзяўбаў мармуровую пліту. Бровы і барада ў яго былі пакрытыя белым пылам. Я прыгадаў дзеда Галушку Белага — дзе ён цяпер, няшчасны — і ягоныя словы пра зярняты, якія не сталі каласамі. У пыл ператварыліся імёны старэйшын, а якія каласы могуць вырасці з іх семені.

— Чытай, — сказаў Сулейман-ага і падаў яму скрутак.

Хаджа адлажыў малаток і долата, выцер свае потныя рукі аб валасы — ён быў без чалмы — і ўзяў скрутак. Разгарнуў яго і пачаў разглядваць. І ага не прыспешваў яго.

— Для суддзі, — сказаў ён. — Табе, а напісана, усё роўна як ты суддзя. Ад султана.

На паперы быў султанскі знак Махамеда, сына Ібрагіма, заўсёднага пераможца, але чалавек не пацалаваў яго. І пачаў чытаць:

— «Самаму справядліваму між прававерных суддзяў, першаму між духоўных саноўнікаў, які прапаведвае аднаасобнасць Бога: крыніца дабрабачнасці, мудрасці і справядлівых рашэнняў за ўвесь народ; спадчыннік ведаў прарокаў і боскіх пасланцоў; адзначанаму з вялікай любасцю ўсявышняга, суддзя Эліндзені, наш мула, няхай памножацца веды і дабрачыннасці яго...»

— Далей не чытай, — сказаў Сулейман-ага. — Проста раскажы, што ён піша!

— Піша, што за тваю справядлівасць узнагароджвае цябе суконнай світкай, шаўковым белым поясам і залатым ланцужком... Табе трэба ехаць у Одрын атрымаць усё гэта.

— Што ты скажаш на гэта?

— Султан ведае пра гэта пісьмо, як і ягоны бацька нябожчык.

— Якая мая справядлівасць, такая і яго ўзнагарода. Ну, далей...

Хаджа зноў чытаў:

— «У ніякім выпадку, аднак, не дапускай, каб давялося пасылаць паўторна маю новую свяшчэнную запаведзь па гэтым пытанні. Каб ведаў гэта і давяраў майму свяшчэннаму знаку...» Вось так.

— «...І давяраў майму свяшчэннаму знаку...» — Сулейман-ага прамовіў гэтыя словы адно за адным раздзельна. — А гэта што значыць: «паўторна свяшчэнную запаведзь»? Karo запрашаюць два разы за ўзнагародай?

— Так пішацца.

— Заканчвай з надпісамі і рыхтуйся ў дарогу. Заўтра адпраўляемся. Чалавек не можа пазбегнуць наканавання лёсу. Hi сваёй узнагароды. Ці шмат працы ў цябе засталося?

— Трэба выдзеўбаць яшчэ адно імя і знізу словы: «Страта была вялікая, але такая была воля Бога. На ўспамін і суцяшэнне».

— Можна і без апошніх слоў. Гэта само па сабе зразумела. Усё робіцца па волі Бога. І якое суцяшэнне ў надмагільнай пліце? А імя чыё?

— Майго бацькі, — сказаў хаджа.

Я ледзьве стрымаў вокліч:

— Як, хаджа, твой бацька сярод старэйшын?

— Сёння яго ўзбілі на кол, — адказаў хаджа.

Як толькі звечарэла, я спусціўся ў патаемны ход. Узяў з сабой з пакоя Гюльфіі коўдру і падушку, каб мякчэй было сядзець на камянях. Гюльфія збірала агу ў дарогу і плакала. Паедзе ён, і яна застанецца адна і без усякай падтрымкі. Цяжка было пазнаць гэтую хітрую, бессаромную жанчыну, з яе вачэй цяклі слёзы як з прававернага меха...

Гэтак праз слёзы яна расказала мне, што адна яе служка бачыла, як Караібрагім абдымаў Сеўду. А потым чула, што Сеўда пацвельвае з Еліцы. Казала ёй, што Караібрагім абяцае ёй пакоі — яна будзе сядзець і нанізваць жэмчуг. Яшчэ пацвельвала, што яе белыя рукі не будуць смаліцца на сонцы, як ейныя.

— Ну, дык што?

Цяжка мне было за яе, і я злаваўся сам на сябе, што хачу сысці, бо не магу цярпець гэтыя слёзы.

— Як што? А калі яна прыме праўдзівую веру? Ага ад’язджае, застаецца Караібрагім і з ім Сеўда. Яна будзе кіраваць канаком.

«Ці ў гэтым крыецца твой боль?» — падумаў я сам сабе.

— He бойся, ці захоча Караібрагім замяніць Еліцу на Сеўду?

— Божа мой, які ты дурань! Ты як не мужчына. Еліца — гэта чыстая вада, а Сеўда — пеністае віно. Хто будзе піць ваду, калі ёсць віно? Еліца хоць сто гадоў будзе вучыцца, яна не засвоіць Сеўдзіны выкрутасы. Гэтая нарадзілася ўжо навучаная.

Няўжо Караібрагім сапраўды не пакіне Еліцу? Няхай бы.

Калі я збіраўся пайсці, Гюльфія змяніла жаласць на шалёную злосць. Можа, гэта болей ёй балела.

— Усё сваё жыццё мне падабаліся тры мужчыны, і гэтая сучка цяпер спіць з двума. Ведаеш, што яна сказала Еліцы? Што адбярэ ў яе і ейнага мужа — Манола. Ты чуеш? Калі зробіць гэта і будзе спаць з трыма, я памру.

Муж Еліцы быў Манол. Я ўжо і забыўся пра яго. І які муж быў ён, калі і не дакрануўся да яе?

Я спусціўся да Манола. Я кахаў Еліцу, і мяне цяпер не цікавіла, што Манол яе муж. Нашмат больш важнае цягнула мяне да Манола і старэйшын.

Мне хацелася іх зразумець.

Аўчары валодалі адной вялікай таямніцай — як не баяцца смерці. Я дайшоў да ісціны, што самае галоўнае — гэта быць жывым, але не можа чалавек радавацца ад душы жыццю, калі праз увесь час

мусіць помніць і дрыжаць, што калі-небудзь памрэ. А аўчары не баяліся. Іначай як яны маглі трымацца? Калі адкрыю іх тайну, калі зразумею, у чым іх сіла хаваецца, тады ў сто разоў больш атрымаю багацця за тое, якое страціў.

І вырашыў я штоночы спускацца ў патаемны ход, да агароджы іх цямніцы, і падслухоўваць, пра што яны гавораць. Яны перад смерцю павінны раскрыць свае сэрцы — яны ж не будуць ведаць, што нехта іх слухае. Я не быў настолькі дурны, каб спадзявацца, што такім чынам адкрыю іх тайну. Магчыма, і нічога не зразумею. Трэба аналізаваць, раздумваць, шукаць. А можа, да іх мяне цягне іхняя сіла духу, і я проста хацеў быць сярод іх — вялікіх, прыгожых, непераможных.

І так — лёг пры агароджы і пачаў падслухоўваць.

Гаварылі пра падпаленыя аўчарні і клялі Дэльё. He ўспаміналі пра ранейшыя яго злыбеды. Спаленне ягнятак іх дзівіла, гэта здавалася ім нейкім знакам, ахвярай Богу. Пра такія жахлівыя злачынствы складзены песні, пасля іх здзяйснення злыдні дзевяць гадоў ляжалі хворыя, на іх касцях прарастала трава, а ў іх валасах звівалі гнёзды змеі, іх вочы глядзелі, а рукой паварушыць не маглі. Якая помста чакала Дэльё?

Дзякуй Богу, не гаварылі пра ўзбітага на кол Велку. Потым зразумеў, што ў гэты дзень пра забітага не гавораць. Толькі чалавек, пасланы пабачыць ягоную смерць, сказаў: «Памёр». Або: «Яшчэ пакутуе». І больш гэты чалавек не азваўся.

Час ад часу яны смяяліся. Як гэта? Спакойна, нібыта былі дома. Часцей за ўсё ўспаміналі пра статкі і сваіх блізкіх, разважалі, чым яны займаюцца. Былі і такія, каго душылі слёзы.

Я прысланіў галаву да агароджы і сядзеў, заплюшчыўшы вочы. Усё роўна было, глядзець або не глядзець, таму што ў патаемным праходзе было зусім цёмна. Іх размовы пракручваліся ў маіх думках, я іх не шкадаваў, нават забыўся, што яны асуджаныя на смерць. Ужо не ведаў, ці то я сплю і сню ўсё гэта, ці наяве чую чалавечыя галасы. Можа, я і драмаў і чуў галасы ў дрымоце.

Я ўздрыгнуў ад таго, што галасы сціхлі. Адкрыў вочы і ўбачыў, што ў шчыліне між камянямі высвецілася павуціна. Святло прабівалася знутры. Пачуўся Сеўдзін голас:

— Маноле кехай! Маноле!

і голас Манола:

— Выбірайся!

— Маноле, — паўтарыла ўмольна Сеўда.

— Выбірайся, сказаў! — холадна паўтарыў Манол.

— Маноле, не праганяй яе, — азвалася некалькі галасоў. — Можа, навіны прынесла.

— Хто можа зайсці ў гэту цямніцу? — адказаў Манол. — Толькі чалавек Караібрагіма. Чаго вы чакаеце ад такой, як яна?

— А Еліца лепшая? Гэта твая Еліца? Яна вунь там, наверсе, з туркамі, — сказала задыханая Сеўда.

Пачуўся крык. Потым Манол спакойным голасам прамовіў:

Ідзі, ідзі...

— Маноле, даруй мне. Я цябе выратую, Маноле! Толькі не цяпер. Я заплаціла ахоўнікам. Другім вечарам. Чакай, Маноле...

І яна блытана і страсна гаварыла нешта яшчэ.

Ці ведае пра гэта Караібрагім? Ці не паслаў яе Караібрагім — каб аддзяліць Манола ад астатніх? Ці яна сапраўды падкупляла ахоўнікаў?

Раптам святло пагасла. Я чуў ціхія, прыглушаныя галасы:

— Кладзіся тут. Тут кладзіся.

Потым я пачуў і бразганне ланцуга на цямнічных дзвярах. І зноў стала светла. Нехта іншы ўвайшоў у цямніцу. Гэта быў Сулейманага. Ён звярнуўся да Манола:

— Маноле, заўтра вечарам мяне не будзе ў Эліндзені. Хачу цябе адпусціць. Ты возьмеш Еліцу і вы разам сыдзіце з даліны.

Манол яму адказаў:

— Я прапаноўваў табе цэлае царства, а ты не адмовіўся ад сваёй веры дзеля адной жанчыны.

Сулейман-ага мовіў яму:

— Я не хачу, каб ты адмаўляўся ад сваёй веры. Будзь, якім хочаш. Калі хочаш, прыгоняць табе твае чароды. Калі хочаш, зазімкам, калі авечак пераганяюць да Белага мора, я загадаю аддзяліць тваіх авечак і загнаць туды, куды скажаш. Пакінь Эліндзені.

Чуў, як Манол сказаў:

— А як жа іншыя?

Сулейман-ага адказаў яму:

— He магу адпусціць усіх. Ужо не маю ўлады і сілы. Для цябе магу знайсці.

Тады Манол запытаў у яго:

— Сулейман-ага, а ты пакінуў бы сваіх сяброў?

Ага доўга маўчаў перад тым, як адказаць яму:

— He ведаю. Пасля таго, як забіў свайго брата, не пакінуў бы, Маноле, я ніколі не меў сябра.

— У такім разе ты мяне не зразумееш, — адказаў Манол.

Ага ціха загаварыў:

— Маноле, лучына дагарае. Тут ты нікому не патрэбны. Выйдзі, змагайся. Больш нічога я не магу табе сказаць.

А Манол засмяяўся:

— Я нікому не патрэбны, ага? Нікому? Гэта не так. Пасланцы мае тут і горы нас чакаюць.

— Тады — вярніся ў горы.

— Пачакай і пабачыш, што мы зробім.

Маўчанне. Святло паміж камянёў зменшылася.

— Ну, тады бывай, Маноле кехай. У мяне няма сто братоў. Я памыліўся. Я буду помніць тую ноч на вяршыні.

Голас агі мне здаўся вельмі засмучаным.

— Бывай, да пабачэння, Сулейман-ага. У добры шлях.

Манол выпраўляў яго спакойным урачыстым голасам.

Святло прапала. Ланцугі прабразгалі. і адразу пачуўся нястрымны плач Сеўды. Праз увесь час размовы яна ляжала на падлозе, у нечыстотах, паміж звязанымі целамі. І цяпер плакала, ужо без надзеі, як кожная слабая, бездапаможная жанчына.

— Чула? — спытаў Манол. — Устань і слухай. Знайдзі Мамчыла і скажы яму, што нож, якім ён раскапаў магілу сваёй маці, ляжыць схаваны пад крайняй плітой даху. Зверху з крыжам. Няхай ён гэтым нажом адрэжа галаву Караібрагіму. Тады я яму дарую.

Памаўчаў і ціха дадаў:

— Ад магілы. Ты чула?

— Чула, — дрыготкім голасам адказала Сеўда. — Крайняя пліта, зверху з крыжам.

— Цяпер нагніся, а я павярнуся на бок. Здымі з маёй рукі пярсцёнак. І вярні яго Еліцы. Сам не магу. Здымай, здымай мацней. Цяпер выбірайся!

Цішыня. Потым Манол загаварыў зноў:

— Скажы ёй, што больш я ёй не муж. І не быў ім. Няхай адчуе сябе свабоднай, каб пярсцёнак у мяне не быў ёй цяжарам. Чуеш?

— Я вярну ёй яго, Маноле кехай.

Голас Сеўды быў ужо супакоены, пакорлівы.

— І калі сустрэнеш святара Алігорку, скажы яму, каб знайшоў Ізмаіла-бея. Няхай папросіць даць на адзін дзень сярэбраныя бомы. Калі мяне выведуць на смерць, няхай ударыць іх высока ў гарах. Каб я пачуў іх у астатні раз.

Калі ланцугі на дзвярах бразнулі, я ўстаў і пайшоў навобмацак з працягнутымі перад сабой рукамі як сляпы. He мог больш вытрываць.

Назаўтра Сулейман-ага ад’язджаў. Паехаў на другім кані, не на тым, агромністым, на якім сустракаў нас. Таго ён падараваў мне. Разам з саржавелым арбалетам.

— Дарую табе гэтыя дзве рэчы, якія ддя мяне нічога не вартыя. Аддаю табе на ўспамін — таго, што было. Каб успамінаў, што ёсць

іншае і будзе яшчэ. Каб ведаў: тое, што мінулася, не вернецца. Яйка трэснула і птушаня выляцела. Памятай, што яшчэ казаў я табе раней. Надышоў час памежны, і кожны апынецца, хто злева, а хто справа. Ты дзе будзеш?

— Я пасярэдзіне, — адказаў я.

Ён засмяяўся.

Акрамя таго, загадаў пісару напісаць даравальную людзям Эліндзені. Ён дарыў ім тры гары і хацеў, каб яны падзялілі іх на столькі частак, колькі сем’яў у даліне.

Яго суправаджалі хаджа, пісар і тры слугі туркі. 3 імі адпраўляліся і двое татараў. На сядле перад агой былі перакінуты дзве торбы з грашамі.

Ніхто не выйшаў правесці яго да выхаду з канака. Hi Гюльфія, ні той жа Караібрагім.

Сулейман-ага скіраваў каня аб’ехаць платан, потым прышпорыў яго і пагнаў у напрамку чорнай зяпы выхаду. Капыты зацокалі па пустой плошчы, як у бочцы.

Я ўзбег наверх, да акна, каб глядзець адтуль. Застаў там Караібрагіма. Збянтэжыўся, убачыўшы, што ў пустым сяле ёсць людзі. Праўда, мала іх было, душ сто, і стаялі яны па абодва бакі дарогі. Калі ага ўбачыў іх, спыніў каня, спешыўся і рушыў пехам. Мы глядзелі на яго са спіны.

Ён апынуўся сярод людзей. Ягонага голасу не чулася. Мы ўбачылі, што над галавой у яго бліскаюць нейкія іскры. Ага жменяю кідаў сярэбраныя манеты перад сабой на дарогу. Ніхто не нагнуўся, каб падабраць іх. І па ўсім шляху праз сяло, пакуль не знік за паваротам, ага кідаў манеты на дарогу, быццам сеяў зярняты.

Я ўжо сабраўся ісці, як Караібрагім тузануў мяне за руку:

— Глядзі!

Толькі цяпер я ўбачыў, што там, дзе дарога пралягае па схіле гары — на першай паляне і потым аж да верху перавалу Мілы Гасподзь, да крыжоў — сабралася шмат людзей. Схаваныя ў лесе балгары выйшлі на сустрэчу з агой. Унізе, на паляне, былі жанчыны і дзеці, пазнаваў іх па колеры адзення. Вышэй на перавале толькі чырванелася — гэта былі аўчарскія накідкі, там стаялі аўчары. Маё сэрца сціснулася. Пакутліва доўга чакаў, калі з’явіцца ў полі зроку невялікая група вершнікаў, а потым да яе павольна наблізяцца людзі.

Ага праехаў і схаваўся ў лесе. Яшчэ далей чакаў, калі ён выедзе на перавал на фоне вялікага каменнага крыжа, які акрэсліваўся на небе... Ага праехаў і адтуль. Там спыніўся. Потым чырвань раздзялілася, злучылася і растварылася ў зеляніне лесу.

Дачакаўся, калі ага выйдзе і на другую вяршыню, на грэбень гор. Туды, адкуль мы бачылі Эліндзені. Я меркаваў, што там ён спыніцца і паглядзіць, як мы глядзелі тады. Мы ўпершыню, ён у апошні раз.

Вершнікі не спыніліся. Прамільгнулі і зніклі.

Потым я даведаўся, што Дэльё з двума хаўруснікамі спыніў агу, але Гаран Дэльё закалоў.

Урывак шосты

Выразна ўспамінаю, як прыступка за прыступкай падымаўся ўгору, да таго страшнага рашэння.

Я прыйшоў у даліну Эліндзені, каб парадавацца, што я жывы. He ўдалося. Жывы то я быў, але радасці ад таго не было. Узбунтаваўся супраць людзей, якія перашкаджалі мне апусціцца ў балота, і вырашыў ісці да іх катаў. He атрымалася.

Цяпер шукаў. Я стаў чалавекам, які шукае. І павінен хутка знайсці тое, што шукаю, бо часу было мала. 3-за гэтага не мог нават спаць. Спадзяваўся на аўчароў, таму штоночы падслухоўваў іх размовы, і кожны раз мяне прабіралі дрыжыкі, калі ўсведамляў, што слухаю іх тайны. Калі выходзіў на святло, сэрца ў мяне заставалася пустым. Гэта было не тое. He, не тое...

І так, у першы дзень узбілі чалавека на кол. На другі дзень закапалі Уражу кехая жывым у мурашнік. Вышэй над канакам былі агромністыя мурашнікі — кучы зямлі ўперамешку з сухімі піхтавымі ігліцамі, вышынёй амаль у рост чалавека, — у іх жывуць вялікія чорныя мурашы са сківіцамі нібы клешчы.

На трэці дзень закапалі да каленяў у такі мурашнік трэцяга старога і рэзалі яго цела кавалачкамі — каб кожны кавалачак мураш панёс.

Тым днём Сеўда прыняла праўдзівую веру. Нарэшце ў даліне Эліндзені амусульманілі аднаго чалавека — гожую ўдаву, сучку сяла Подвіс.

Завуалявалі дзвюх служанак Гюльфіі — а то было б смешна, калі б дзве жанчыны з адкрытымі тварамі закрываліся паранджой Сеўды. Пасярод двара ёй адрэзалі русявую касу, надзелі на галаву чырвоную турэцкую феску з сярэбранымі каралямі. Закрылі яе твар.

І назвалі яе Сафідэ.

Караібрагім адвёў пустое крыло канака для гарэма. Але Сафідэ заўсёды знаходзіла прычыну прайсці праз наш унуграны двор з дзвюма служанкамі. У канаку было сто прыгожых жанчын, а мы, мужчыны, глядзелі ўслед адзінай завуаляванай жанчыне. А Сеўда ўмела хадзіць.

Гюльфія закрылася ў сваім пакоі. Мне не хацелася сустракацца з ёй, але ж штоночы праходзіў міма яе пакоя, каб спусціцца ў пата-

емны ход. Твар яе апух ад слёз, і ейныя вочы блішчалі ад злосці, што гэтая «распусная сучка» захапіла яе канак.

Надышоў чацвёрты дзень, калі павінны былі спаліць жывым чацвёртага старога. Але яго проста закалолі.

У гэты дзень я зрабіў новы крок да вялікага рашэння.

Раніцай туркі знайшлі білюкбашы Берсенджыараба забітым перад варотамі канака. Ён выйшаў аблягчыцца, і страла трапіла яму проста ў горла. Ён ляжаў са спушчанымі штанамі тварам у сваіх спаражненнях.

Туркі ашалелі. Кажу туркі, але гэта было звяр’ё з сумесі дзесяці народаў і сотні парод. Знаходжанне ў канаку ім абрыдла, яны наракалі і цішком лаялі Караібрагіма. А перад ім глядзелі ў зямлю.

Цяпер нішто не магло іх стрымаць. Расчынілі вароты канака і рынуліся ў сяло. Там былі наіўныя людзі, якія працягвалі жыць у сваіх дамах, спадзеючыся немаведама на што. К абеду прывалаклі дзесятак расшкуматанах, збітых да паўсмерці мужчын, злоўленых у сяле. Вырашылі ўсіх іх пазабіваць.

Адсякалі ім галовы не на дрывотні, а прымусіўшы іх сесці пасярод двара са скрыжаванымі нагамі. Спаборнічалі між сабой, хто спраўней адсячэ чалавечую галаву адным ударам.

Я глядзеў. Чаму? Каб не магчы потым гэтага забыць.

Нарэшце выйшаў цёмнаскуры арап, які раней быў катам у венгерскім горадзе Офен. Ён прымусіў старога аўчара сесці, скрыжаваўшы ногі, але рукі яго звязаў спераду, так што раскрытыя кісці ляжалі адна ў адной, паміж ягоных каленяў. Ён доўга ўладкоўваў ягоную галаву, нібы збіраючыся яго пагаліць, а стары пакорліва трымаў галаву так, як той хацеў. Потым загадаў яму:

— Лічы цяпер да дзесяці.

І стары павольна пачаў лічыць:

— Адзін, два, тры...

Кат стаяў выпрастаны ззаду яго і абмацваў вастрыё свайго шырокага ятагана.

— Шэсць, сем, восем...

Я думаў, што стары перастане лічыць. Дзеля чаго ён лічыў? Усе наўкола маўчалі. Чулася шуршанне вады.

— Дзевяць...

Кат замахнуўся. Бляск вастрыя жыгнуў, усё роўна як у паветры на момант узнікла круглае люстэрка. Працяло шыю чалавека і выйшла з процілеглага боку— пацямнелае.

Галава ўпала на калені, у раскрытыя кісці рук, шыяй уніз. І ўсе чулі, як вусны няшчаснага вымавілі:

— Дзесяць.

Цела ўсё яшчэ заставалася выпрастаным. Угору хлынулі два фантаны светлай пеністай крыві, вышэй за галаву ката, і апалі ўніз.

Пачуліся крыкі і плясканне рук. Кат стаяў— тупы, абыякавы, са звярыным тварам і крывавымі вачамі — і ганарыста ўсміхаўся.

Труп нахіліўся, упаў набок і знік за натоўпам туркаў, якія абступілі свайго хаўрусніка. А той разглагольстваваў аб нечым з тупой усмешкай, падобна, не разумеючы таго, што рабілася навокал.

«Заб’ю яго, — падумаў я. — Я яго заб'ю».

Мне на душы палягчэла. Я здзівіўся, услухаўся сам у сябе. Так, мне палягчэла. Гэта азначала, што так трэба і зрабіць. Так я прынясу чалавечую ахвяру дэманам, якія мучылі мяне начамі, і загладжу свой грэх, што стаяў, калі іншыя паміралі ў пакутах.

У гэтую ноч са спакойным сэрцам слухаў размовы аўчароў. Потым вярнуўся ў пакой і лёг спаць. Быў упэўнены, што засну. Заўтра, праз тыдзень, месяц, пры нейкім зручным выпадку заб’ю ката. Дэманы верылі майму абяцанню.

Нарэшце я заснуў.

На пяты дзень у зямлю ўбілі накрыж чатыры калы і прывязалі да іх рукі і ногі пятай ахвяры. Аўчар ляжаў дагары, ён быў намазаны мёдам — каб яго замучвалі мухі. Вейкі яму расцягнулі трэскамі, каб не міргаючы глядзеў на сонца.

Упершыню я прачнуўся, выспаўшыся як чалавек. У мяне з'явіліся сілы, каб працягваць змагацца. Праклінаў сябе, што раней не здагадаўся прынесці ахвяру мучыцелям сваім.

Караібрагім зразумеў, што бяздзеянне ў канаку раздражняе і прыводзіць да лютасці ягоных людзей. Скіроўваць іх лютасць супраць балгараў — гэта так, добра. Аднак жа гэта можа скіравацца і супраць яго самога. І ён паслаў іх прачысціць лес пад канакам. Каб сталі ланцугом і ішлі ўгору, пакуль не выйдуць на паляну. На мой погляд, бессэнсоўная справа, але няхай. Караібрагім застаўся ў канаку. Я быў вольны.

Немаведама з якога часу я ўпершыню спакойна выйшаў з канака і пайшоў па палянах. Уверсе на схіле чуліся галасы туркаў, якія перагукаліся адзін з адным, хоць кожны бачыў чалавека і злева, і справа.

Я зняў кашулю, расклаў яе на траве і лёг ніцма. Сонца добра прыпякала... Вецер шумеў уверсе ў кронах дрэў, а па спацелай маёй скуры веяў ледзьве ўлоўны подых ветру. Пахла водарам многіх траў, асабліва моцны быў водар дзікай герані, можа, таму што добра ведаў яе пах. Я ляжаў ніцма, прыплюснуўшы вейкі. Крыкі туркаў заглухлі. Чуў, як гудуць мухі і авадні. Па сто галасоў. Самае нізкае гудзенне выдавалі шэршні — жоўтыя, вялікія, падобныя да восаў, якія джаляць бязлітасна... Надакуч-

ліва і тонка звінелі камары. I сярод гэтых двух галасоў — сотня іншых, якіх я не распазнаваў. Вось ляцяць дзве мухі, а муха не ляціць спакойна, а нешта шукае. Можа, мяне. Маё цела на паляне яе вабіць...

Нечакана пачалі падаваць галасы конікі... Чуў гудзенне пчол... Потым я задрамаў. І адчуў, як зліваюся з зямлёй, як урастаю ў яе, як травы пакрываюць мяне і калышацца нада мной.

Магчыма, у тым была сіла аўчароў? У тым, што яны зліваліся з гарамі? Што сталі часткаю іх — скаламі, дрэвамі, травой?

Нешта ўкалола мяне ў руку. Махнуў рукой і злавіў — муху. Яна была чорная і вялікая. І ўявіўся мне чорны крыж на зямлі. Гэта было цела распятага аўчара. Мухі абляпілі ўсё ягонае цела. Калі б нехта наблізіўся, яны, спуджаныя, узляцелі б чорным шумным воблакам — як чорны дым.

Я ляжаў і слухаў галасы насякомых. І ён іх слухаў. Яны наляталі на яго, каб высмактаць з яго кроў. І я ўявіў, што не ён, а я ляжаў распяты на паляне.

Вусны мае патрэскаліся ад смагі. Калі не глыну вады зараз, я раскрычуся. Паспрабаваў устаць — не змог паварушыцца. Mae рукі і ногі былі як прыкутыя да зямлі.

Я адчуваў такі адчай, што ўпершыню захацеў памерці. He толькі з-за таго, што адбывалася ў гэты момант. 3-за таго, што павінна здарыцца заўтра, паслязаўтра, праз некалькі месяцаў.

Mae думкі вынайшлі спосаб вымучваць мяне. Кожны дзень разам з чарговай ахвярай мяне маглі разапнуць, пасекчы, закапаць жывым, жывым спаліць. І не меў магчымасці нават памерці.

Я ўскочыў на ногі. Як я мог дапусціць гэтую думку? Чаму я не задушыў яе да таго, як ёй нарадзіцца? Цяпер ужо я не магу яе перамагчы. Якую выкупляльную ахвяру яна можа запатрабаваць у мяне?

Спусціўся да ракі. Плюхнуўся на пуза і ўтапіў твар у чыстую ваду. Піў, піў пакуль усё маё цела знугры стала халоднае і чыстае. Я любіў піць ваду. Але гэты раз не наталіў смагу. Стары ляжаў на сонцы і паміраў ад смагі. Клятыя думкі высушылі ў мяне і астатнюю асалоду ад жыцця.

Бачыў на схіле суніцы. Час сцякаў з нашага канака вонкі — і ягады спелі.

Ягады звісалі з-пад трыліснікаў нібы чырвоныя кроплі. Так яны выспелі. Гэтак выспелі, што, як дакранешся да іх, не адчуваеш, калі асыпаюцца ў тваю далонь. І калі яны ўжо ў цябе ў роце, трэба заплюшчыць вочы, каб сонечнае святло не перабіла тонкую асалоду, якая разліваецца, як кропля, на тваім языку. Кропля. Кропля. Кропля.

Распяты паміраў ад смагі.

Увечары туркі развялі касцёр пасярод двара, дзе Караібрагім два разы сустракаў старэйшын. Пасталі кругам і глядзелі на жанчын, якія скакалі. Двое дзьмулі ў жалейкі, двое білі ў бубны, двое спявалі турэцкую мелодыю.

Толькі Шабан Шабіл не пляскаў. Я стаяў з боку ад яго здаровай рукі, дык не бачыў, што ён аднарукі, і страшная яго нерухомасць мяне зледзяняла. Мне здавалася, што жанчыны, якія выгіналіся ў танцы, асветленыя полымем кастра, потныя, заплаканыя, з усіх сіл стараюцца прымусіць толькі яго папляскаць рукамі. Ды не могуць.

Я перайшоў на другі бок. Паглядзеў на яго скронь...

Шэйх выпрастаўся і падняўся ў свой пакой.

Я глядзеў на туркаў. Яны пляскалі рукамі і пілі забароненае прарокам віно. Я адчуваў нейкую змрочную радасць ад таго, што лёс кожнага з іх залежыць ад мяне. Вось зараз выберу каго-небудзь з іх ахвярай. Яны весяліліся і не ведалі, што смерць можа прыйсці і стаць за кожным з іх. Я быў упэўнены, што каго-небудзь выберу і заб'ю.

Звярыны голас абарваў весяльбу. Туркі паўскоквалі і пачалі хапацца за зброю. Мірча бегаў вакол тэрасы, а аднавокі хаджа ганяўся за ім і роў. Яго нарэшце злавілі. Ён укусіў хаджу за руку да косткі. Кінулі хлопчыка ў цямніцу да старэйшын.

Я пайшоў у свой пакой і лёг. Я ўжо ведаў, каго заб’ю. Karo павінен ахвяраваць свайму дэману, каб адпусціў мне спакойную ноч.

Шэйха Шабана Шабіла. Аднавокага, аднарукага.

Я заб’ю цябе, хаджа.

Аднак заснуць я не мог. He мог купіць сабе сон і спакойную ноч. Неабходна была больш вялікая ахвяра, калі хачу жыць.

Тады надышоў пяты дзень забойства некага са старых.

Сёння збіраюцца з жывога чалавека садраць скуру — з дзеда Кральё. 3 учарашняга дня, калі ляжаў на паляне, я ведаў, што перажыву кожны рух ката. Адчуваў боль на кончыках пальцаў, нібыта шкрабаў пазногцямі па шурпатым камені. Бесперастанку сціскаў і распускаў свае пальцы.

Да заўтра. Трэба вытрываць да заўтра. Заўтра пятніца — дзень адпачынку.

Да мяне ў пакой прыйшоў Караібрагім.

— Чаму яшчэ не ўстаў? — запытаў ён у мяне.

Я ўстаў, не спяшаючыся, апрануўся. Ён цярпліва чакаў мяне.

Нарэшце сказаў:

— Ты сёння абдзярэш старца.

Нацягнуў на ногі боты. Выпрастаўся і паглядзеў на яго. Ён глядзеў мне проста ў вочы.

Хлуснёй і глупствам была ўся гульня паміж янычарам і французскім арыстакратам. Хлуснёй былі фехтаванне, язда вярхом стрэмя да стрэмені. Глупствам было верыць, што ён паважае маю былую вялікасць, што трымаецца са мной як роўны з роўным. Што адносіны яго са мной як між роўнымі.

Я быў раб. Ён быў гаспадар.

Ён загадваў, і я павінен быў схіляць галаву. Ягоныя вочы ледзянелі, і мне здавалася, што бачу ў іх злараднасць і насмешку: «Ты думаў, што застанешся ўбаку. Пэўна ж, думаеш так? He! Далучайся да нас, Венецыянец! Акрываў свае рукі да локцяў». Гэта казалі ягоныя вочы.

Але ён не разумеў, што казалі яму мае вочы. А яны казалі: «Я заб’ю цябе».

Ён стаяў і чакаў, што я буду выкручвацца, прасіць яго, прыніжацца. Вырашыў, напэўна, што будзе так, як ён пажадаў, але тым часам не супраць быў бачыць мяне разгубленым і вартым жалю.

— Што ж, хадзем, — сказаў я яму.

І рушыў услед за ім. На лесвіцы ён прапусціў мяне наперад, можа, каб паглядзець, ці я дрыжу, а можа, таму што не любіў адчуваць чалавека ў сябе за спінай.

Спускаліся па прыступках. Адна, дзве, тры... Уніз. Мне чуўся голас Сулеймана-агі: «А ты думаў, што застанешся ўбаку? Надышоў час памежны. Альбо злева, альбо справа!»

He, ага, не злева або справа, а зверху або знізу. Свет не ляжыць на роўным, на блясе, у свеце ёсць верх і ніз. І я зноў адрозніваў гэта.

Бывай, дзядуля, ты, хто кожны вечар чытаў сваё пісанне і спадзяваўся, што лёс дасць магчымасць табе яго дачытаць. He, ужо не дачытаеш. Ужо ніколі не зраўняеш твар з тварам вечных гор, пад бязмежным небам, і не пашлеш да іх свой слабы чалавечы голас.

— Зрабіў, — сказаў я Караібрагіму.

Ён нічога мне не сказаў, але мне здалося, што ўбачыў у ягоных вачах задавальненне. Толькі кіўнуў галавой. А калі я пайшоў, гукнуў мне ўслед:

— Вазьмі сваю шпагу і прыходзь.

Значыць, мы будзем фехтаваць.

Чаму я не забіў яго тады? Ведаў, чаму адкладваю. He, не хацеў развітвацца са светам. He баяўся. Хацеў яшчэ раз пачуць галасы аўчароў. Стаць з другога боку, за агароджай, не як дрыготкі ня-

..............                   ... -..1^4197). -... —             '

годнік, а як роўны з імі, як іх брат, ад якога іх раздзяляе толькі мураваная сцяна між дзвюма келлямі.

Мы змагаліся. І кожны раз, калі закрытае засцерагальнікам вастрыё маёй шпагі датыкалася да цела Караібрагіма, я адчуваў, як яно праціняе яго.

Заўтра.

І ў нейкі момант, калі падняў галаву, убачыў Еліцу.

Зноў я мог радавацца ёй. Зноў да мяне вярнулася радасць ад таго, што свет прыгожы, зноў мог быць у захапленні ад людзей, адчуваць іх блізкімі і перажываць каханне.

Яна паклікала мяне непрыкметным кіўком галавы. Я збег па лесвіцы. He дрыжаў, як мінулы раз, не сустрэў на прыступках ашалелую дзяўчынку. Я падымаўся ўгору.

Я стаў перад ёй і глядзеў на яе. Ейныя вусны свяціліся перламугравым бляскам на фоне збялелай, пакамечанай скуры. Сінія цені рабілі яе вочы яшчэ большымі. Я не думаў пра сінія плямы на яе целе. Яна ціха сказала:

— Забі яго!

Я кіўнуў галавой. Які рух азначаў «так»: ківок ці пакручванне галавой?

— Забі яго! — паўтарыла яна.

Я мог сказаць ёй, што вырашыў ужо. Мог спадзявацца на яе ўдзячнасць, што выратую яе. Толькі абяцанне, надзея, што асветліць мае апошнія гадзіны. Каб і ведаў, што гэта не збудзецца, але ж і хацелася парадавацца.

Нічога не сказаў ёй. Доўга глядзеў на яе і пайшоў.

Вечарам спусціўся ў патаемны выхад і ўкленчыў перад сцяной цямніцы. Хацелася біць кулакамі па камнях і крыкнуць ім: «Браты!» Сказаць ім, што заўтра заб’ю Караібрагіма. Што заўтра Караібрагім будзе мёртвы.

Але не крыкнуў. Пачуў дзіцячы голас і ўстрапянуўся. Забыўся, што Мірчу засадзілі да іх. Ён прасіў Манола:

— Татка, прыкінься, што хочаш зрабіцца туркам. Толькі каб цябе выпусцілі. А потым уцячэш у горы і пераб’еш іх. Татка, ты павінен забіць двух хаджаў.

Манол ціха адказаў яму:

— Сынок, ты бачыў крэпасць. Увесь свет раздзелены агромністай крапасной сцяной. 3 краю да краю. Унутры крэпасці сядзяць людзі, a звонку ў крэпасць лезе зло. Кожны чалавек вартуе два зубцы і ахоўвае адзін крок сцяны. He ведаю, можа ёсць такія вялікія людзі, палкаводцы,

якія вартуюць сто зубцоў сцяны. Можа быць, ёсць такі вялікі палкаводзец, які ведае, што робіцца на ўсёй сцяне. Я ж бачу толькі свае два зубцы на адзін крок адзін ад аднаго. І ведаю, што трэба іх абараняць. Калі я не абараню іх, дык хто гэта зробіць за мяне? І табе трэба біцца. Кожны перад сабой. Ты не ведаеш, што робіцца наўкола, за крок да цябе. Ты проста не бачыш. Глядзіш толькі перад сабой і б’еш па руках і тварах злых людзей, якія хочуць узлезці на сцяну. Можа быць, менавіта на тваёй пазіцыі зло спадзяецца прайсці. Ты павінен біцца і ні на момант не адступіць ад свайго зубца, не суцяшаць сябе тым, што праз момант можаш вярнуцца да яго. Зварухнешся, і зло пройдзе. І калі нават памрэш, тваё цела загародзіць праход паміж двума зубцамі.

Цямніца маўчала. Потым здаля дзіцячы голас запытаў:

— Татка, а што такое зло?

Маўчанне. І потым — Манолаў голас:

— Зло — гэта тое, што раздзяляе людзей.

І крыху счакаўшы:

— Добрых людзей.

Я ўстаў і пайшоў. Манол адказаў мне.

Справа камень, злева камень, пасярэдзіне— ты. Так, у варотах паўстаў кожны з нас, кожны ахоўвае вароты, праз якія можа ўлезці зло. Я пакінуў свае вароты і цяпер вяртаюся да іх.

Я ляжаў дагары і ўпершыню не стараўся заснуць. Гэта была мая апошняя ноч. Я ведаў, што забойствам Караібрагіма я сам сябе асуджаю на смерць. Я, хто зразумеў, што адзіная каштоўнасць у свеце — гэта жыццё, сам адмаўляюся ад яго. Як мудрэц Абдулах, раб, які замяніў сляпога французскага арыстакрата, так цяпер шаленец, трэці чалавек, бунтаўшчык, хоча замяніць Абдулаха.

Усё гэта было бяссэнсава. Проста абсурдна.

Жыццё адмаўляла самое сябе і тым самым адмаўляла ўсё, таму што жыццё— гэта аснова ўсяго і па-за ім няма нічога. Гэта было бяссэнсава, аднак іначай быць не магло. Лепей жывы сабака, чым мёртвы леў. Гэта была праўда, мудра было, але якая карысць, калі леў не можа стаць сабакам? Калі паміраеш, а не ператвараешся ў сабаку? Насуперак таму, што хочаш гэтага. Падыходзіць час памежны, калі львы павінны выміраць, а сабакі — жыць.

Шкада, што я нарадзіўся чалавекам, а не сабакам. Ніяк не мог тут нешта змяніць.

Раніцай устаў, уважліва агледзеў сваю шпагу — цудоўны клінок сталі са знакам Андрэ Ферара, — сагнуў яе, памахаў. Зрабіў выпад супраць сцяны. Шпага падпарадкоўвалася кожнаму памкненню маёй волі, кожнаму руху маёй рукі.

Я быў яшчэ жывы.

Нават вастрыё сталі было выдатнае. А якое цудоўнае жывое чалавечае цела, як дзіўна і страшна вытвараны чалавек. Асцярожна замацаваў засцерагальнік на вастрыі так, каб адваліўся пры моцным удары.

Я стаяў насупроць Караібрагіма. Паблізу не было ніякіх людзей. Караібрагім забараняў каму б там ні было глядзець, як ён б’ецца. A можа, я усё-такі пакідаў для сябе нейкі шанц выслізнуць пасля таго, калі яго праткну?

Пачуў, што над галавой у мяне штосьці прашамацела, але я галавы не падняў. Гэта была Еліца, нядаўна я з ёй развітаўся.

Калі мы абмяняліся некалькімі ўдарамі, Караібрагім апусціў шпагу і сказаў:

— Засцерагальнік з тваёй шпагі ўпаў.

Ужо тады я мог яго забіць. Пераступіў наперад і толькі дакрануўся да ягоных грудзей. Ён зразумеў. Пабялеў, адступіў і хуткім рухам адкінуў засцерагальнік са сваёй шпагі.

І мы пачалі біцца ўздоўж сцяны, пад тэрасай. А на тэрасе стаяла Еліца і глядзела на нас, як пасля першай ночы, праведзенай з Караібрагімам.

Павольна і няўлоўна я прыціскаў Караібрагіма да сцяны. Ён мог паклікаць сабе дапамогу — мне здавалася, што тады я адразу яго заб’ю.

Раптам, на нейкую частку секунды, сярэбраная заслона, сатканая рухам вастрыя Караібрагімавай шпагі, разарвалася, і я ўбачыў неабароненыя яго грудзі. Маланкавы выпад— і Караібрагім мусіў бы ляжаць на зямлі з джалам халоднай сталі ў сэрцы. Хацелася б пабачыць, як іскра жыцця згасае ў зрэнках ягоных, як зрэнкі яго дранцвеюць і вочы ягоныя робяцца шклянымі.

Я не пракалоў яго. He змог. Мая рука не зрабіла той адзіны рух. Я прамарудзіў.

Караібрагім адчуў, што смерць была побач. І збялеў зусім. Але ў яго на твары не з’явілася ні кроплі поту.

І другі раз заслона разарвалася, і другі раз я прамарудзіў, — a праз імгненне заслона закрылася.

Трэці раз я зразумеў, што не магу яго забіць.

Тады пабялеўя. Іўспацеў. Пачаў абараняцца. Караібрагімавы вочы заблішчэлі. Я заўсёды гляджу ў вочы свайму праціўніку, каб адгадаць яго намеры. Ніколі не сустракаў такіх вострых, цвёрдых вачэй.

Я быў у адчаі. Нават прыходзіла ў галаву апусціць шпагу. Гатовы быў заплакаць. Я баяўся не смерці, а бяссілля свайго. Рука ў мяне анямела.

Пачаў адступаць, спатыкнуўся і ўбачыў над сабой зялёнае лісце платана, сінія плямы неба і паміж імі твар Еліцы. Я ляжаў. Праз

імгненне ўсё закрыў Караібрагімаў твар. Ён стаяў нада мной як нагнуты над калодзежам, а я ляжаў на дне калодзежа. Маё цела абмякла. Mae калені былі разведзеныя, камяні прыціскалі мне локці. Але холаду жалеза не адчуваў.

Караібрагім адышоўся. Бачыў, як Еліца паварочваецца і знікае. А ейныя косы слізганулі па агароджы тэрасы, як дзве змяі, якія не пакінулі сваю пані.

— Уставай, — пачуў я голас Караібрагіма.

Ён глядзеў на мяне з цікаўнасцю. Ніхто не адгадаў бы па ягоным твары, што за хвіліну да гэтага ён быў амаль што мёртвы. Ён паклікаў двух туркаў, паказаў на мяне і загадаў:

— Замкніце гэтага чалавека ў пакоі побач з маім. Адзін з вас павінен стаць ля дзвярэй тэрасы, другі — ля дзвярэй майго пакоя. Вартуйце. Я прыйду.

Ён ішоў на вялікую пятнічную малітву.

Я пайшоў услед за маімі ахоўнікамі. Хацелася застацца хоць ненадоўга аднаму, скарыстаўшы магчымасць падумаць.

Дарэмна я абдзёр старога. Несумленна купіў спакойную ноч і той адпачынак на паляне — я не заб’ю ката з ятаганам і аднавокага хаджу. Я не меў права сядзець ноччу ля сцяны цямніцы і думаць, што гэта сцяна між дзвюма келлямі, у якіх зняволеныя браты.

Я нічога не варты. Hi на што не гаджуся. He мог зрабіць рух шпагай і праткнуць Караібрагіма. Чаму?

Трэба думаць.

Урывак сёмы

Кахаліся палка людзі — І маладыя, і ва ўзросце ўжо. Час надыходзіў— жаніліся.

І неба пацямнела, потым пасінела і стала як бухматае. І паліў дождж, і белыя маланкі нас асляплялі.

Мы з Мамчылам схаваліся пад піхтай, на ўскраіне шырокай паляны. Дождж лупіў, і кожная кропля была цяжкая, нібы расплаўленае волава, і ўпівалася ў зямлю, як бы нехта са слязамі і нянавісцю пуляў імі ў зямлю. Потым забарабаніў град.

І хоць я калаціўся ад холаду, і вада цадзілася праз піхтавыя лапкі ды цякла па маіх валасах і барадзе, я радаваўся, што дыхаю паветрам гор. Таму што ні дождж, ні град не маглі дастаць няшчасных зняволеных у канаку.

Мамчыл сказаў мне:

—   Ойча, давай развядзём касцёр, таму што ў гаротных палонных не было ні цяпла, ні агню.

Град перастаў і засвяціла сонца... А з мокрых дрэў усё яшчэ капала. І кроплі падалі з галіны на галіну, з іх на мае валасы, з валасоў на плечы і сцякалі па руках на зямлю. І ўвесь лес быў напоўнены шэптам. Як у час, калі саспяваюць сасновыя шышкі і насенне з іх ссыпаецца на зямлю. Толькі цяпер шаптала зямля, якая ўсмоктвала воднае насенне. І ўспомнілася мне, як шамацела зямля ў той дзень, калі мы з Манолам былі на могілках з каменнымі крыжамі.

—   Мне даравалі, — сказаў Мамчыл. — Але даравалі не мне, Мамчылу, а сыну Манола.

Ён усё уцякаў і хаваўся ад людзей. А тут я яму паказаў:

— Глядзі!

Па блішчастым ад срэбра кропель лузе ішла жанчына, нібыта плыла па возеры, уся цёмная, таму што сонца свяціла з-за яе. І Мамчыл, пабляднеўшы, памкнуўся збегчы і сказаў мне:

— Еліца ідзе.

Я схапіў яго за руку і ўгледзеўся, аднак ад бляску мокрага лугу нічога не мог разгледзець. А жанчына ішла да нас і ўжо набліжалася.

Еліца падышла і паўстала пад дрэвам перад Мамчылам. Я трымаў Мамчыла за руку, а ён ужо не вырываў яе, толькі рука ягоная стала халодная, як у мерцвяка. І вочы ягоныя, якімі ён глядзеў на Еліцу, былі поўныя жаху.

Еліца стаяла перад намі, а ў яе валасах блішчалі буйныя ледзяныя крупы граду, быццам яна ўпляла ў іх бісерынкі.

— Чыстая я, — сказала яна. — Я такая, якой мяне мамка нарадзіла.

А пад вачамі яе сінелі кругі і бялеліся пакусаныя вусны.

— Выбірайся адсюль, — сказаў ёй Мамчыл.

Еліца не пайшла. Яна сказала:

—   Кожную ноч Караібрагім клаўся на другой пасцелі, на другім баку пакоя. Клаўся дагары і глядзеў у столь. І я ляжала ды слухала, як ён дыхае. Ён не засынаў. He спала і я. і калі чакала, што ён раптам устане і прыйдзе да мяне, я гатова была памерці. Але ён не прыходзіў. І гэтак праходзілі ўсе ночы ў канаку.

А ў вачах Мамчыла пачынала свяціцца лютасць і нянавісць. І ён сказаў:

— Замаўчы!

і свіснуў, каб падазваць свайго сокала, які схаваўся недзе ад буры. А Еліца паўтарыла:

— Я такая, якой мяне мамка нарадзіла.

Яна сунула руку сабе за пазуху і дастала скручаную белую хусціну. І калі разгарнула яе, мы ўбачылі, як бліснуў нож.

— Мяне адпусціла Сеўда. Яна хадзіла да Манола, а ён сказаў ёй, дзе схаваў свой нож. Я пайшла і ўзяла яго. Калі гэтым нажом ты заб’еш Караібрагіма, дык Манол табе ўсё даруе.

І яна падала яму нож. Тады мы ўбачылі, што ў белай хусціне засталіся свяціцца два залатыя пярсцёнкі, звязаныя між сабой каштанавай пасмачкай жаночых валасоў. Мамчыл паглядзеў на іх.

— Адзін мой. Другі Манолаў. Вось чаму Манол вярнуў мне пярсцёнак.

Тады Мамчыл закрыў вочы сціснутымі кулакамі, у правым трымаючы нож свайго бацькі. І ціха сказаў:

— Ідзі сабе...

А Еліца яшчэ цішэй запытала ў яго:

— Мамчыле, ты мне верыш?

Ён, усё яшчэ закрываючы кулакамі вочы і лоб, адказаў:

— He, не веру.

І з Еліцыных вачэй паплылі слёзы, свецячыся, як росныя травы лугоў. Расплаўленым срэбрам яны асвятлілі яе схуднелы твар.

Тады яна ўзяла Манола за кісць каля вастрыя нажа і ціха сказала: — Хадзем.

І павяла яго за сабой у лес.

Калі ўжо сонца схілілася на захад, я падаўся да пячоры. На адной пахілай паляне была скала, якую снягі і лёд, што саслізгвалі вясной уніз, зрушылі з месца. Скала надвісла наперад, нібы намервалася перакуліцца, а за ёй ззаду была глыбокая яма, пустое ложа скалы. І там расла цёмна-зялёная, не бачная нідзе ў іншым месцы трава, таму што расла наўпрост з раскрытых нетраў зямлі.

А на зялёнай траве ляжаў раскінуты чырвона-жоўты фартух Еліцы. І на траве быццам гарэў агонь.

Тут запалілі агонь двое маладых, каб сагрэць напоўненыя холадам сэрцы. А скала адсунулася, каб адкрыць улонне зямлі, і сын Мамчыла, унук Манола, быў зачаты ў сэрцы гор.

Пакуль я глядзеў на агонь Еліцынага фартуха, не заўважыў, калі да мяне падышлі Мамчыл і Еліца, пабраўшыся за рукі. І ў Еліцыных вачах слёз ужо не было, а свяціліся яны мацней ранейшага.

І Мамчыл папрасіў мяне:

— Ойча, блаславі нас. Каб мы, двое няшчасных, злучыліся. Яна — назаўсёды чорная ў вачах людзей, таму што ніхто ёй не паверыць, як паверыў я. Я — назаўсёды чорны ў вачах людзей, таму што ад кахання забыўся пра абавязак свой. Блаславі нас.

Я іх блаславіў. і такія яны былі шчаслівыя і прыгожыя, што сэрца ў мяне забалела зноў.

Я пачаў спускацца ўніз. А крутая сцежка па высахлым рэчышчы ракі ператварылася ў паток, і вада лілася і паблісквала паміж камянямі. І паколькі я глядзеў сабе пад ногі, а вада ўсё цякла, перад вачамі ў мяне зіхацелі блікі, дык у мяне закружылася галава, і я не ведаў, ці я іду, ці сцежка бяжыць мне пад ногі, ці мяне цягне паток. Але ў гэты дзень, поўны бляскаў, я не мог забыць бляску Еліцыных вачэй.

А калі сцежка дасягнула ракі і паток разліўся ў ёй, як раздзьмуты хвост белага каня, убачыў, што Гаран ловіць стронгу ў віры. Прыгледзеўся: пена ў віры кружыцца справа налева. Такія віры называюць левымі. Лічаць іх зачараванымі і кідаюць у іх выяўленую магію, дык было дзіўна, што Гаран ловіць стронгу ў левым віры. Думаў прайсці каля яго, не азываючыся, бо ён не мог чуць мае крокі з-за шуму вады, але тут я ўспомніў пра Еліцу. Бо яна ж ягоная сястра...

А як пачаў спускацца да яго, ён якраз выхапіў з вады трапятлівую рыбіну, зняў яе з кручка і стаў мераць яе прутком на даўжыню. і толькі я дакрануўся да яго пляча, калі дзяцюк быў прысеўшы перад кучкай рыбін, сярэбраных з чырвонымі плямкамі, ён ускочыў спалохана на ногі, пабялелы, і пачырванеў. І я яму сказаў:

— Радуйся, Гаране, твая сястра Еліца вярнулася.

Ён аберуч ухапіў мяне за паясніцу, усё роўна, як быў я падлеткам, узняў ад радасці ўгору і закружыў. А як адпусціў мяне, я заўважыў, што вочы ў яго сумныя. І Гаран запытаў у мяне:

— Ойча, чаму ўсе дакараюць Мамчыла, што пакінуў сцежку, a мяне ніхто не папракае? Я ж таксама быў на варце. Ці я не варты таго, як ён? Скажы мне.

І я сказаў яму:

— Ён зрабіў гзта дзеля сябе самога, з-за свайго кахання, а цябе яны падманулі, Гаране. Вось чаму.

А ён круціў галавой і казаў:

— Калі Мамчыл збег, каб не чуць валынак, ён думаў, што мяне пакінуў на сцежцы. Калі я пайшоў услед за Сеўдай, то ўбачыў, што на сцежцы нікога няма.

І стаяў з паніклай галавой, але бачыў я ягоныя вочы — яны былі вельмі журботныя. Я запытаў у яго:

— Чаму ты ловіш рыбу ў левым віры?

А Гаран зноў густа пачырванеў і адказаў:

— Я задумаў злавіць вялікую стронгу, вось такую, як гэты пруток.

І ён паказаў мне пруток даўжынёй з паўметра. І дадаў:

— А такія стронгі трапляюцца ў зачараваных вірах. Каб я мог злавіць гаспадара гэтага віра, ён павінен мне дапамагчы.

І як здагадаўшыся, ён спрытна ўскочыў, раздзьмухаў агонь на кастры і падвесіў над ім некалькі рыбін. А астатніх стронгаў нанізаў на галінку і падаў мне, сказаўшы:

— Прысядзь, паеш, ойча, ты ж галодны. А гэтую рыбіну аддай жанчынам у пячоры.

— Ідзі і сам занясі, — сказаў я яму.

А ён пакруціў галавой і адказаў:

— Няма ўжо калі.

Пасля таго, як мы паелі белага мяса рыбы, толькі што спечанай на кастры, я ўстаў і абцёр палыды аб навіслую галіну піхты. А яе ігліцы былі мокрыя. Пасля мяне ўстаў і Гаран і, нагнуўшы больш высокую лапку, абцёр аб яе далоні, потым выпусціў і раптам заплакаў. Прысеў каля агню, над якім яшчэ ўздымаўся дым, схаваў галаву між каленямі і плакаў.

Я маўчаў. А ён праз слёзы загаварыў да мяне:

— Ойча... У той дзень, калі ад'язджаў Сулейман-ага, я хацеў пабачыцца з ім, але падалей ад людзей. і калі ўзышоў на Дзявіцу, убачыў, як Дэльё з двума іншымі разбойнікамі чакае яго ў засадзе. І я сказаў яму: «Як табе не сорамна, ты ж дзесяць гадоў еў ягоны хлеб». А той мне кажа: «Аўчарык, ідзі сваёй дарогай. Калі б ага не быў ужо блізка, дык у мяне ёсць куля і для цябе». На гэта я яму сказаў: «Лёгка так гаварыць з пістолей у руцэ». А ён кінуў пістолю і дастаў нож. І кажа сваім прыяцелям: «Стойце і глядзіце, як я закалю гэтага барана». І мы схапіліся. Ён скакаў, як ласка ці вавёрка. І нож у яго быў даўжэйшы, адно што ў мяне даўжэйшыя рукі. Прыяцелі ў яго спыталі: «Дэльё, можа пальнуць у яго?» — а ён на іх толькі лаяўся. Але калі я скруціў яму галаву і паваліў на пень, ён крыкнуў: «Да!..» Напэўна, хацеў сказаць сваім: «Давайце!» — але не паспеў, таму што я перарэзаў яму горла. Двое разбойнікаў мне ўслед стрэлілі, але не пацэлілі ды ўцяклі ў лес. Рукі ў мяне былі акрываўленыя, дык я пачаў абціраць іх аб лапку піхты. І калі адчуў на руках прыліплую лістоту, успомніў, як абчышчаў пальцы ад туку смажанага мяса... Цяпер ачышчаў чалавечую кроў... А ў той дзень, калі прылашчыў аднаго сабаку, ягоная поўсць таксама падалася мне піхтавай лапкай, поўсць ягоная была таксама, як піхтавая ігліца, дык быццам я не гладзіў яго, а выціраў кроў аб яго спіну. He магу больш кранаць піхту, ойча. Зненавідзеў піхты, што аб іх абціраюць акрываўленыя пальцы. He магу і дакранацца да ix. А куды горцу без піхты? Таму, калі цяпер дакрануўся да піхтавай галіны, не мог стрываць слёзы...

і ён усё плакаў. А мне трэба было ісці, таму пагладзіў яго па галаве. І ўздрыгнуў, адчуўшы пад пальцамі жорсткія яго валасы, і дрыготкім голасам сказаў:

— Бывай, Гаране. А можа, хадзем у пячору.

Ён мне не адказаў.

Але калі я ўжо быў наверсе, пачуў, што знізу далятае ягоны голас: — Бывай, ойча!

І больш я яго не бачыў.

Урывак восьмы

Ні пра што не думаў. Стаяў каля канака і глядзеў вонкі.

Караібрагіма ў той дзень не было. Прайшоў дождж і перастаў. Засвяціла сонца. Надышоў вечар.

Усю ноч не спаў, другую ноч запар. Караібрагім не прыходзіў.

Развіднела. І зноў узышло сонца.

Лес насупраць быў асветлены сонцам. Бачыў я светла-карычневыя ствалы піхтаў, якія месцамі раздзялялі зялёную сцяну. Мне здавалася, што лес вышыты зялёнымі шарсцянымі ніткамі на грубым палатне, як габелены на сценах маіх замкаў, і габелен працёрся, дык паказаліся тканка і ніткі асновы. Ці не былі ствалы піхгаў асновай лесу?

Габелены. Якое глупства гэтае прадвызначэнне. Гэтым раннем я быў упэўнены, што пакінуў замак і габелены, што спусціўся ў апраметную карабля і прыняў іслам толькі для таго, што мне прадвызначана забіць Караібрагіма. А я не забіў яго.

Неўзабаве ён павінен прыйсці. Я не ведаў, ці запытае ён у мяне што-небудзь. He думаў, што я адкажу яму. Нічога не думаў — глядзеў на асветлены сонцам лес.

Я пачуў галасы. Гаварылі пад маім акном. Голас Гюльфіі і мужчынскі голас.

Я прывык, стаіўшыся ў патаемным ходзе, падслухоўваць не гледзячы. Цяпер я выглянуў у акно. Мужчына быў Гаран, сын дзеда Галушкі — той волат балгарын, які завёў мяне на вадзяніцу.

Гаран прасіў Гюльфію пусціць яго ў канак. Ён трымаў у руцэ некалькі вялікіх стронгаў — такіх я і не бачыў.

Голас Гюльфіі быў салодкі, як шарбет. Яе бачыць я не мог, яна гаварыла з суседняга акна.

Ці не быў Гаран адным з мужчын, якія прымушалі яе ўлонне калаціцца? І ці не быў Гаран каханкам Сеўды, што ціскаў яе кожную ноч? Вось каго шукае дзяцюк.

Я ведаў, што Гюльфія не ўпусціла б выпадку адпомсціць Сеўдзе. Аднак яна мела яшчэ нешта ў галаве. Хугка ж яна хацела суцешыцца, што я знікну з яе жыцця. Ялавая была наша сувязь. Я наліваў вёдры ў дзіравую бочку. Лёс паклапаціўся, каб я не мог звязацца са светам, каб застаўся адзін, не пакінуўшы нічога пасля сябе. Гэта і лепей.

Так, Гюльфія мусіць пусціць яго ў канак. Вядома, яна скажа, што ёй патрэбна рыба. Але ж і яна запатрабуе нешта за гэта.

— Дык што можа жадаць жанчына, старая, як я?

Ён глядзеў на яе. Я не бачыў яе, але ведаў, што бачыў ён — глядзеў на яе, быццам бачыў упершыню. І як зразумеў, як здзівіўся перадусім, як бы я здзівіўся, калі б мне сказалі пры першай сустрэчы з Гюльфіёй, да чаго прывядзе яна ў нашых адносінах.

Гаран схіліў галаву.

— Цяжка мне, — ціха прамовіў ён.

Гюльфія праспявала з акна:

— Усё будзе добра. Толькі пакінь, што маеш з сабой. Пістолю, нож. Іначай цябе спыняць у варотах.

Нягодніца.

Я зноў як здранцвелы загледзеўся на зялёны габелен лесу. Пачулася выццё сабакі. Я ўздрыгнуў, бо падумаў, што азываюцца сабакі з Чорнай дзіркі. Сабака брахаў на двары.

Я адразу здагадаўся, што Гаран быў братам Шэркі, зняволенага разам з яго сабакам Шаро ў цямніцы, на другім унутраным двары. Сабака яго ўчуў.

Гаран быў братам Еліцы. Гаран мог прыйсці з-за Сеўды. Тут былі ягоныя сястра і брат.

Часу на роздум і перажыванні ў мяне было мала. У суседнім пакоі чуўся голас Караібрагіма. Ён гаварыў з туркам, які быў на варце каля дзвярэй майго пакоя.

Пачулася, як ён сеў на трыногае крэсліца перад ачагом — крэсліца зарыпела. Ноччу рабілася сцюдзёна, і ў некаторых пакоях разводзілі агонь. Караібрагім знарок не заходзіў у мой пакой — мяне гэта непакоіла.

Мне стала блага. Я сеў і пачаў выціраць пот з ілба. He думаў, што ў такім стане сустрэну Караібрагіма — з пасінелымі вуснамі, з дрыжыкамі ў целе.

3 другога боку прагрымеў Гаранаў голас:

— Ці гэта ты, Караібрагім?

Гаран гаварыў ад парога дзвярэй на тэрасу.

— Ты хто такі? — суха запытаў Караібрагім.

— Гаран, Галушкаў сын.

Я чуў, што Караібрагім выпрастаўся.

— Выйдзі! — рэзка сказаў ён.

У пакоі прагучалі крокі. Караібрагім адпрэчыў не Гарана, а вартаўніка перад маімі дзвярамі.

Гаран прамармытаў:

— Цябе я і шукаю, Караібрагім.

Праз Караібрагімаў пакой прагрукаталі цяжкія крокі — ад тэрасы да сярэдзіны пакоя. Я бясшумна прабег да дзвярэй майго пакоя — Гаранавы крокі заглушылі б і тупат мядзведзя. Дошкі рыпелі, рыпела і столь. Пачуўся кароткі ўскрык, поўны здзіўлення і болю, які адкінуў мяне ад дзвярэй. За сцяной нешта цяжка ўпала. У наступнае імгненне я кінуўся наперад і штрухануў плячом дзверы. Яны былі не замкёныя, я ўскочыў у Караібрагімавы пакой і ледзь устаяў на нагах. Караібрагім ляжаў дагары, чырвоная рыса прарэзала яго пляшывы чэрап і твар. У вачах ягоных быў жах, рот разяўлены як ад неверагоднага здзіўлення.

Надвіслы над ім Гаран выпрастаўся і агледзеўся наўкола. Выгляд у яго быў, як у вар'ята. Ён быў падобны на лунаціка, якога раптоўна спудзілі. He варушыўся, як быццам мог мяне не бачыць. У руцэ трымаў вялікі нож. Глядзеў на Караібрагіма, на мяне, у акно з лесам над ім, на вялікую рыбіну, што валялася на падлозе, у якой ён схаваў свой нож.

Погляд ягоны спыніўся на жару ў ачагу. Жар быў чырвоны. Ён падскочыў да ачага. Гаран стаяў да мяне спінай, дык бачыў я, як ён абедзвюма рукамі замахнуўся да сваіх грудзей. Пачуўся хрып, і ён упаў тварам у агонь.

Караібрагім вохнуў і павярнуўся набок, да Гарана. Я ўкленчыў перад ім. Ён лёг ніцма. Я патрос яго за плечы.

— Я жывы? — прашаптаў ён, лежачы тварам на дошках.

У пакоі пахла гарэлым мясам.

Я ўскочыў і з цяжкасцю адцягнуў убок волатаўскае цела Гарана. Перавярнуў яго на спіну і закрыў вочы. Нож ад моцнага ўдару ці ад таго, калі падаў, быў загнаны яму ў грудзі да дзяржання. Твар быў моцна абгарэлы.

Я выскачыў на тэрасу і пачаў крычаць, як звар'яцелы.

Тупат крокаў, крыкі, лаянка... Выццё і брэх сабак, грукат у дзверы. Стукалі зняволеныя.

Караібрагім ляжаў з закрытымі вачамі. Увесь твар ягоны быў рассечаны, рассечаны былі і грудзі. Падобна было, што канаў.

Уляцела Сеўда, глянула на Караібрагіма, потым на Гарана, захісталася і грымнулася на дошкі.

Нахіліўшыся над Караібрагімам, галаварэз білюкбашы Сіўры пытаўся:

— Хто тут быў, ага? Твар у яго спалены.

Цяпер я зразумеў, чаму Гаран пакончыў з сабой, спаліўшы твар. Іначай туркі адпомсцілі б яго сястры і брату, якія былі ў іх у руках.

He адкрываючы вачэй, Караібрагім з цяжкасцю прамовіў:

— Н-не ведаю...

Гюльфія прыводзіла ў прытомнасць Сеўду. Пыталася ў яе пра нешта нячутна, ляскала яе па твары, каб яна хутчэй апрытомнела. Потым павярнулася да мяне і бездапаможна сказала:

— Брухатая. Ты чуеш? Гэтая сучка.

І ў злосці заплакала, быццам Сеўда ёй здрадзіла.

♦ ♦ ♦

Нібы патрывожаныя восы ад таго, што нехта кінуў каменем у іх гняздо, туркі вылецелі з канака. Яны былі як шалёныя, забыўшыся ў шаленстве, што гэта можа дорага ім каштаваць. Акружылі Прасойну, на конях паскакалі да Заграда. Дабраліся і да яго. Да Подвіса не змаглі. Здалёк даносілася страляніна.

Захапілі трыста-чатырыста душ. Я быў вельмі здзіўлены, даведаўшыся, колькі безразважных людзей заставалася ў гэтых двух сёлах. А як убачыў кехая Уражу, скалануўся — падумаў, што ён уваскрэс з мёртвых. Ці яго дасталі з мурашніка, ці Караібрагім яго адпусціў. Захопленых сагналі ў адзін з унутраных двароў. Узняўся крык і плач — крычалі новыя палонныя, крычалі абняслаўленыя дзяўчаты, крычалі старэйшыны ў цямніцы. Туркі таксама крычалі і стралялі з пістолей.

Сёння загінулі пяць туркаў. Астатнія ўсю ноч не спалі. Тоўсты хаджа — мула Сулфікар Софта — раз за разам выходзіў на балкон і казаў, што Караібрагім канае. Калі памрэ, дык туркі пазаколваюць усіх.

Раніцай цела Гарана кінулі на плошчы перад канакам і пачалі праводзіць каля яго людзей. Чалавек за чалавекам — старых, жанчын, маладзіц з немаўляткамі на руках і дзяцей, якія ўчапіліся маткам у падалы. Змрочных мужчын. Потым праводзілі старэйшын — брудных, смярдзючых, ператвораных у цені. Потым дзяўчат, пацяшэнне для катаў.

Глядзелі адно на аднаго, ледзьве пазнавалі. Хліпалі, глыталі словы. Ніводны выразны крык нельга было разабраць. Бацька бачыў сваю дачушку, ператвораную туркамі ў шматкі, дзіця бачыла бацьку з завязанымі назад рукамі. Усе маўчалі.

На плошчы, кінуты дагары з разведзенымі магутнымі рукамі, ляжаў Гаран. 3 белымі далонямі і чорным тварам. Нож яшчэ тырчаў у ягоных грудзях.

Адзін за адным балгары праходзілі каля яго. Так развітваюцца жывыя з нябожчыкам у дамавіне, пастаўленай пасярод царквы. Тады кожны цалуе складзеныя на грудзях рукі, цяпер жа кожны толькі поглядам цалаваў раскрытую яго далонь.

— Хто ён?

— He ведаю.

Удар. Падзенне на калені. Новы ўдар. Цела распластваецца...

Хто ён?

— He ведаю.

Я не перакладаў, кожны разумеў іншага. Мяне вадзіла ад бяссоння, галава трашчала. Замест чалмы я абкруціў галаву мокрым ручніком. І гэтыя людзі... Мне здавалася, што гэта праходзіць каля цела Гарана адзін і той жа чалавек, які праходзіць тысячы разоў і кажа адно і тое ж.

Усе яго пазнавалі. Калі хто-небудзь і не ведаў яго імя, дык даведаўся ўначы, калі балгары перамаўляліся, тоўпячыся на двары ў чаканні смерці. Маўчалі. Маўчаў і я.

А яны праходзілі, праходзілі адзін за адным і схіляліся над чорным тварам.

Недзе ў канцы ўзнікла гамана. Забегалі туркі, балгары ў маўклівым шэсці стараліся іх не прапускаць. На плошчу выйшаў дзед Галушка. І калі дагэтуль чулася нейкая прыглушаная гаворка, цяпер усе замоўклі.

Павольна, крок за крокам дзядуля прайшоў плошчу і спыніўся перад целам сына. Прыкленчыў перад ім, доўга глядзеў на ягоны абгарэлы твар і выпрастаўся. Развёў рукі, два-тры разы адкрыў рот, але голасу не падаў — тады я не ведаў, што ён анямеў.

Потым ён усё-такі выціснуў з сябе:

— Гэта мой сын Гаран.

Нейкая жанчына ўсхліпнула, мабыць, ад злосці і болю ў душы. Усе думалі, што дзед здурнеў. Дзівіліся, што анямелы ад гора дзед загаварыў.

Дзед Галушка звярнуўся да ўсіх:

— Паклічце ўсіх, каб горы пачулі імя яго. Чаму вы хаваеце яго імя? Бо калі мы ўсе памром, хто раскажа пра яго? Няхай горы яго помняць.

Павярнуўся да білюкбашы Сіўры і сказаў:

— Завядзі мяне да свайго верхавода.

Падаўся наперад і патлумачыў:

— Караібрагім загадаў мне, каб таго, хто пазнае гэтага чалавека, прывялі да яго.

Караібрагім ляжаў на ложы ў тым самым пакоі, у якім яго параніў Гаран. Накрыты ён быў светлай коўдрай — такія коўдры называюць захад сонца, таму што пасярэдзіне белага палатна ўватканыя чырвоныя плямы, якія ўтвараюць вогненны клубок. Нібы кроў з раны Караібрагіма працякла праз коўдру. У каміне гарэў агонь са смаляных піхтавых каранёў, таму пахла лесам. Праз акно віднеліся светлыя горы. У нагах Караібрагіма сядзела Сеўда, каля каміна сядзелі два хаджы, каля акна стаяў Кеманчыджоглі. Караібрагім ляжаў тварам да сцяны.

Дзед Галушка ціха падышоў, быцам не хочучы яго разбудзіць, нагнуўся над ім і паклікаў:

— Страхіне! Страхіне!..

Караібрагім уздрыгнуў— ледзь прыкметна, як вейка ў чалавека, які прыкідваецца, што спіць. Але не павярнуўся.

Дзядуля зноў паклікаў:

— Страхіне! Сынок.

Сеўда ўстала белая і страшная. Хустка, якую яна трымала перад тварам, закрываючы яго, выпала з рук. Яна адступіла назад, мацаючы рукой, нібы спрабуючы нешта знайсці... Туркі яшчэ нічога не разумелі, бо дзед Галушка гаварыў па-балгарску.

Для мяне гэта не было нечаканасцю. Гэта мне прыйшло ў галаву, калі Караібрагім адмовіўся назваць імя Гарана. Пэўна ж, той сказаў, хго ён? Караібрагім не ведаў, што я чуў Гаранавы словы. Я сабраў адзін за адным разбітыя і раскіданыя кавалкі, успомніў размовы, асобныя словы. Уварванне ў даліну, наведванне вадзяніцы, выратаванне Шэркі. Караібрагім сам быў балгарын. І я ведаў, што ён не дакрануўся да Еліцы.

— Страхіне, — зноў ціха сказаў дзядуля.

Кеманчыджоглі груба адштурхнуў яго назад. Тады Караібрагім павярнуўся. Я ўбачыў ягоны твар. Пасма валасоў на лбе яго была паголена. Вастрыё нажа слізганула па чэрапу і разанула неглыбока, але нейкая зялёная мазь акрэслівала рану праз увесь твар — шырокую і страшную. Я ледзьве яго пазнаў.

Ён падаў знак, што хоча гаварыць. Яму пад спіну паклалі падушкі. Ён, з прыдыханнем і перапыняючыся пасля кожнага слова, пачаў гаварыць:

— Кеманчыджоглі, шэйх Шабан Шабіл, мула Сулфікар Софта. Я янычарын з гэтай даліны — Эліндзені, — з сяла Подвіс. Гэты чалавек — мой бацька. Чалавек з сабакам, замкнёны асобна, мой брат. Чалавек, які схаваў нож у рыбіне і хацеў мяне забіць, таксама мой брат. І дзяўчына, якую я забраў з вяселля, мая сястра.

Ён прымоўк. Заплюшчыў вочы, і зялёны шрам на твары пацямнеў, таму што ён пабялеў зусім. Калі адкрыў вочы, сабраўшы сілы, загаварыў зноў:

— Замкніце дзеда і дзяўчыну з чалавекам з сабакам. Чакайце, пакуль я акрыяю і адпомшчу. Толькі не чапайце іх.

Туркі пераглянуліся. Кеманчыджоглі сказаў:

— Ага, ты гаворыш па-балгарску.

Я і не заўважыў гэтага. За ўвесь час знаходжання ў даліне, калі я перакладаў, Караібрагім разумеў кожнае балгарскае слова... Я ўспомніў, што калі мы зайшлі ў Манолаў дом, ён сказаў «камбаны» [званы пабалгарску], а не «чаны» [званы па-турэцку]. Цяпер, у ліхаманкавым жары, ён загаварыў, таго не жадаючы, на мове сваіх бацькоў.

Караібрагім не змог паўтарыць свае словы па-турэцку і страціў прытомнасць.

Туркі паглядзелі на мяне. Я зноў мусіў быць перакладчыкам Абдулахам. Ці мог я схлусіць? Ці ўсё-такі паспрабаваць выратаваць дзядулю і ягоных дзяцей. Магчыма, Караібрагім сканае да таго, як ачуняе?

Ён адкрыў вочы. Я паўгарыў па-турэцку ягоныя словы. Ён маргнуў вачамі ў знак таго, што так ён сказаў.

Завялі дзеда Галушку да ягонага сына Шэркі. Яго сустрэў радасны брэх агромністага стракатага сабакі.

Шукалі Еліцу, але не знайшлі яе. Я быў апошні чалавек, які бачыў яе на тэрасе. Караібрагім нічога не мог сказаць, ён кідаўся і трызніў.

Караібрагім ляжаў у стайні каля свайго каня. Як толькі ён крыху ачуняў, ён загадаў перанесці яго туды. Казалі, што ў стайні цяплей. І цямней, да таго ж вочы ў яго балелі ад яркага святла. Аднак, я думаю, ён захацеў туды, бо конь застаўся ў яго адзінай блізкай істотай на свеце. Ён любіў падкрэсліваць, што любіць адзіноту, аднак, напэўна, дрыжаў уначы. Калі заставаўся адзін, ён гаварыў з канём інакшым, ласкавым голасам, прасіў яго працягнуць сваю пысу, абяцаў яму залатое сядло і сярэбраныя падковы. А конь палохаўся паху крыві, пырхаў, а калі мянялі ў Караібрагіма павязку, ён іржаў і брыкаўся ў тоўстыя дошкі ясляў. Гэта было дзіўна, таму што баявыя коні звыкаюцца з пахам крыві.

Мне Караібрагім дараваў. Ён сказаў мне:

— Ты не можаш забіць параненага чалавека, калі не можаш забіць жывога.

І спрабаваў усміхнуцца. Зялёны шрам ад нажа — праз лоб, да левага вока, ускрай носа, праз вусны і праз бараду — рабіў яго ўсмешку крывой і страшнай. Пагаліў ён не толькі чуб на лбе, але і свае вусы.

— Я не павінен быў прымушаць цябе абдзіраць старога, — сказаў ён. — Мы, верхаводы, не павінны пэцкаць рукі дробнымі рэчамі.

Ён хацеў прывабіць мяне зноў, прымусіць мяне адчуць сябе роўным з ім. He верыў нікому, ніводнаму турку каля яго. І разлічваў, што буду служыць яму аддана. Але я памятаў ягоныя вочы, калі загадаў мне абдзерці дзеда і калі мы біліся на шпагах. І ведаў, што, як толькі паправіцца, ён мяне заб’е.

Трымаў мяне цэлымі днямі і начамі ў стайні пры сабе. Расказваў мне пра гады ў янычарскіх вучэльнях. Прымушаў мяне клапаціцца пра яго каня. Мне гэта было не цяжка — наадварот, радаваўся, што мог гладзіць шаўковую скуру і мускулістае цела гэтай чыстай, высакароднай жывёліны.

Неяк раз прывялі Еліцу. Трымалі яе двое туркаў.

Караібрагім прыўзняўся на локцях і змог нават сесці. He разабраць было — радуецца ён ці злуецца.

— Дзе яе ўзялі? — запытаў ён.

— Сама прыйшла, ага.

Караібрагім знакам адправіў туркаў. Маўчаў і чакаў.

Еліца ўпала на калені на ўтаптаны пясок стайні:

— Братка, даруй нашаму бацьку.

Караібрагім задраў галаву, выцягнуў шыю і пачаў смяяцца. Яблык на яго гартані хадзіў угору-ўніз, быццам яму было цяжка нешта праглынуць і ён душыўся. Потым закашляўся і хапіўся за грудзі — там, дзе яму балела.

— Чаму мой брат не зразумеў, што я ягоны брат? — сказаў ён. — Чаму ў яго кроў не азвалася? І калі зразумеў, што ён мне брат, няўжо ў яго магла падняцца рука забіць мяне? Ці родная кроў такая слабая, што чалавек не можа пазнаць свайго роднага брата, ці Гаран такі моцны, што перамог яе? Калі першае — чалавек не заслугоўвае яго цаніць, калі ж другое — ці я слабейшы за Гарана?

— Братка! — сказала яму Еліца. — Калі ты не адчуваеш роднай крыві, дык не пакінеш мяне ляжаць пры табе некранутай.

— Я адчуваю. І павінен здарыцца такі ўдар, ад якога парвецца вяроўка паміж мной і родам маім. Усё апісана. І пра тое, што мяне возьмуць з гэтай даліны, і што я стану янычарам, і што зноў вярнуся ў даліну, каб увесці яе ў праўдзівую веру. І гэты ўдар ужо прапісаны і перамераны. Алах сам падняў руку майго брата, каб пакараць мяне за тое, што думаў пра сясцёр і братоў сваіх, а не толькі пра яго. Цяжка пакараў мяне, але не забіў. І гэты ўдар мне паказаў, што моцны чалавек— чалавек адзінокі.

— Манол не адзінокі, — з гонарам сказала Еліца. — Ён слабы?

Караібрагім адказаў адразу, быццам доўга думаў пра гэта і толькі чакаў, каб сказаць:

— Аўчары — гэта авечкі. Яны так доўга жылі з авечкамі, што зрабіліся ім падобнымі. Куды пойдзе адна авечка, услед за ёй пойдуць і іншыя. Пэўна ж, табе даводзілася адбіраць авечку з чарады? Ці лёгка гэта? Цяжка. Што скажуць іншыя — гэта мне ў цяжар. Збяруцца галовамі адзін да аднаго, як авечкі на пашы... Моцны чалавек застаецца сам-насам. Забудзься пра Манола.

— Я не Манолава жонка. Я жонка ягонага сына Мамчыла. І ўжо цяжарная ад яго.

Караібрагім прыўзняўся ад крыжа, аддзяліўся ад падушак, потым зноў апусціўся назад.

— Я абяцаў Манолу, — сказаў ён, — што кожны чалавек з ягонага роду накрэсліць крыж сваёй крывёй і плюне на яго. Мне трэба дастаць Мамчыла.

Гаворачы пра гэта, пра нешта ўспомніў і ўсміхнуўся здаровай паловай вуснаў сваіх:

— Раджай сраё дзіця. Я пакіну яго ў цябе карміць тры гады. Потым забяру, пачакаю, пакуль падрасце, а тады аддам у вучэльню янычараў. Ці ведаеш ты, як становяцца янычарам? Праца на бахчах, голад, лупцоўка розгамі, практыкаванні з шабляй. Адзіная кашуля на год, адзіная хусціна, якую трэба ўзяць у цёмным пакоі, каб не мог выбраць? Твой сын стане добрым янычарам.

— Я задушу яго, — проста сказала Еліца.

— У цябе на гэта не стане сіл.

— Я ж, можа, твая сястра? Давай, адпраў мяне да бацькі і брата маіх. Забі мяне разам з імі. Калі ж ты хочаш звесці ўвесь род Гарана, забі і самога сябе.

— У мяне няма роду. У мяне ёсць прытулка янычараў. Ты не чалавек, а жанчына, і не маеш душы. Твой лёс — нараджаць воінаў. Венецыянец, завядзі яе ў гарэм да Сафідэ.

Калі мы выйшлі, убачыў я, што Еліца плача. Мяне ахапіла жальба, пяшчота, жаданне дакрануцца да яе, прытуліць яе галаву да свайго пляча.

Яна падняла свае цудоўныя вочы, залітыя слязамі, і сказала:

— Ён мне брат, але ты павінен яго забіць.

— Чаго прыйшла? — запытаў я ў яе.

— Як я магла не прыйсці? — адказала яна. — Прашу цябе, не кажы майму бацьку і брату.

Я вярнуўся да Караібрагіма і заспеў, калі ён гаварыў з канём. Я запыніўся каля варот. Ён адчуў, што я прыйшоў, і сказаў, каб заходзіў. Ён здаўся мне вясёлым і лагодным.

— Глядзі, — загаварыў ён. — Якія бэлькі ляжаць пад столлю, якія брусы падпіраюць столь!.. І прыступкі наверх таксама з абробленых брусоў. А якія камяні ў муры. Якія яслі, якая прастора! Слана можна трымаць тут. Калі я быў малы, дзень і ноч марыў пра гэты канак. Глядзеў на яго знізу ўверх, круціўся каля яго. He мог нават прайсці праз яго вароты... Цяпер я тут гаспадар. Нязведаныя шляхі Алаха.

Памаўчаў і зноў загаварыў:

— Я бачыў нож над сваёй галавой, — а не быў падрыхтаваны, ён быў мой брат, — падумаў, што прыйшоў канец. Але нож мяне і ўратаваў. Памятаеш, у мяне быў чубок на лбе? Усе валасы вылезлі, a ён застаўся. Гэтак у мяне і з любоўю да майго роду. He мог ніяк адарвацца ад яе. Сэрца ў мяне напоўнена любоўю да Алаха і нянавісцю да няверных— а бацька і браты мае былі ўбаку. І нож мне зрэзаў чубок. Як памацаю рукой, — і ён пагладзіў далонню свой гладкі чэрап, — нідзе нічога не намацваю. А як пагляджу ў сваё сэрца, бачу толькі веру і нянавісць. Я ўратаваўся.

Захопленыя ў сёлах балгары былі замкнёныя ва ўнутраным двары з платанам, як у кашары. Выхад з тунэля, лесвіцы і ўсе вароты былі заваленыя прутамі і жалеззем, на балконах стаялі стражнікі. У першы дзень, калі ім кінулі хлеба, як сабакам, людзі кінуліся за кавалкам, гатовыя пазабіваць адзін аднаго, а туркі смяяліся. На другі дзень ніхто не нагнуўся за кавалкам хлеба. Прыйшлі людзі, сабралі хлеб і занеслі яго старэйшынам, каб яны яго раздзялілі. Кожны дзень хто-небудзь паміраў, але трупаў не забіралі. Яны выломвалі камяні і спрабавалі іх закопваць. Мы стаялі на балконах, у іх над галовамі, і глядзелі, а яны стаялі ўнізе як у іншым свеце. Караібрагім загадаў, каб і словам не перамовіліся з імі.

Усё радзей я спускаўся ў патаемны ход, каб паслухаць замкнёных у цямніцы старэйшын. Гюльфія не пускала мяне ў свой пакой. Яна не плакала, толькі глядзела перад сабой і паўтарала:

— Гэтая сучка Сеўда ўжо не пустая. Казала ж табе — Караібрагім альбо Гаран. Застаецца Манол.

Яна худзела, і яе скура абвісала складкамі. Яна мне была ўжо непатрэбная.

Цяпер я ўжо не меў патрэбы і ў старэйшынах. Туркі, якія пабойваліся Караібрагіма, не смелі іх забіваць, хоць кожны дзень выцягвалі па дзесяць-дваццаць чалавек і катавалі іх біццём. Давалі ім па дваццаць разоў палкамі і, як казаў шэйх Шабан Шабіл, «дзесяць разоў б’юць, адзін раз лічаць». 3 патаемнага хода я чуў, як бітыя

чаргаваліся, каб сустрэць новых бітых. Чуў, як Мірча плакаў. І чуў, што казаў Манол:

— Горы глядзяць на іх.

Я зразумеў, штоўсё круціцца вакол братэрства. Гэтыя людзі лічылі сябе братамі людзей ў даліне і людзей з усіх балгарскіх земляў. Яны хацелі заставацца іх братамі і не думалі падымаць руку супраць сваіх братоў. І калі задумацца глыбей, чалавек бачыў, што калі маеш брата, значыць, ты — чалавек. І братэрства не азначала родную кроў. Караібрагім лічыў, што быць адзінокім азначала быць моцным. А па-мойму, дакладней было б сказаць— стаць зверам. Чалавек не жыве ў адзіноце. Сам-насам ці ўдвух — у гэтым быў выбар. Адзінока альбо з іншымі, з людзьмі. Караібрагім імкнецца быць адзінокім, каб рваць сувязь з людзьмі. Аўчары ж стараліся быць разам. Караібрагім дайшоў да канца свайго шляху. Няўжо і аўчары могуць дайсці да канца свайго шляху?

Прыйшлі новыя туркі. Аднойчы з боку гор загучалі частыя стрэлы. Мы павыскоквалі вонкі. У гарах пад вяршынямі, там, дзе стаялі каменныя крыжы, узнікалі цёмныя воблачкі дыму. 3 гары спускаўся чорны натоўп людзей. Я пазнаў, што гэта туркі. Яны не абараняліся ад аўчароў, а стралялі ў неба ад радасці, што дабраліся.

Прыйшлі дзвесце чалавек рэгулярнага войска і трыста коннікаў дапаможных, наёмных разбойнікаў, башыбузукаў. Трыста галодных звяроў, кожны з пустой торбай за плячамі і абкручаны вяроўкай. Прыйшлі рабаваць і звязваць. Вёў іх вядомы хаджа Хасан, спусташальнік Чэпіна, прыяцель Мехмеда-пашы.

Караібрагім загадаў пакласці яго на насілкі і занесці да варот канака. Хацеў сам бачыць, як прыйшла дапамога.

Хаджа Хасан быў чалавек ужо не пры сваім розуме. Ён не мог слова сказаць як чалавек, толькі крычаў. Жылы на ягоным карку заўсёды былі напружаныя, твар заўсёды гарэў чырванню, а вочы, здавалася, вось-вось вылезуць на лоб. Усё размахваў рукамі, тупаў нагамі, валяўся на зямлі. Спачатку я думаў, што ён п’яны. Ён вадзіў за сабой аднаго дэрвіша, які гадзінамі круціўся вакол самога сябе, ды так хутка, што падалы яго адзення часцей былі падобныя на шапачку грыба. Расказвалі, што гэтак ён круціцца перад самім султанам.

Жыццё ў канаку пачало круціцца, як падалы апранахі дэрвіша. Канак быў цесны для столькіх людзей. У гэтую ж ноч раскідалі колле і пачалі забіраць у палонных балгараў жанчын і дзяцей. Я пайшоў да Караібрагіма. Ён мне сказаў:

—   Мора глыбокае, таму і прымае ўсе рэкі. І забруджаныя таксама. Палкаводцы моцныя, таму што не адкідваюць ад сябе нікога. І разбой-

нікаў. 3 гэтымі людзьмі я стану гаспадаром гор. Няхай пашалеюць. Вось устану на ногі, я іх пастаўлю ў строй. Пакліч сюды новага хаджу.

He ведаю, пра што яны гаварылі. Хаджа выйшаў прыціхлы. Назаўтра вялікая група адправілася ў горы. Распавядалі потым, што хадзілі яны да ямы з шалёнымі сабакамі. Іх ужо не было чуваць.

—   Яшчэ гыркаюць і брэшуць, ага, — паведаміў Кеманчыджоглі Караібрагіму. — Два ці тры засталіся, і тыя кволыя. Кінулі ім авечку з атрутай для ваўкоў.

Нарэшце выццё павінна змоўкнуць.

Назаўтра канак амаль увесь апусцеў. Рушылі некуды больш за пяцьсот узброеных людзей. Караібрагіма пасярод іх неслі на насілках. Неслі яго на плячах шасцёра насільшчыкаў. Караімам ехаў на спінах балгараў. Выбраў сабе пецярых мацнейшых мужчын, ехаў на іх вярхом, падганяў, б’ючы пятамі па баках, тыкаў нажом пад рэбры. І бедакі караскаліся ўгору з чорным крывапіўцам, які ўчапіўся ў іх спіны.

3    намі былі дзед Галушка, яго сын Шэрка і на павадку стракаты сабака. Рухаліся павольна. Туркі рассыпаліся па лесе, абшуквалі кожны роў і кожны куст. Калі я здагадаўся, дзеля чаго мы пайшлі, нават тоўсты хаджа пабляднеў і падышоў да Караібрагіма.

—   Ага, — сказаў ён яму, — ці ведаеш ты, што ў Каране напісана: «Сын, хоць і прававерны, не павінен забіваць бацьку свайго, калі ён і няверны».

—   Ведаю, — адказаў праз сціснутыя зубы Караібрагім. І ён быў збялелы, можа, ад болю, калі яго трэслі на насілках. — Але можна зрабіць так, што заб’е яго іншы. Нікога не збіраюся забіваць. Выбірайся адсюль.

Я ішоў і, хоць ужо быў упэўнены, куды ідзем, мне не хацелася ў гэта верыць.

Чорная прорва, у якую скідалі хворых сабак, была пад высокімі скаламі. Цёмная дзірка была шырынёй пяць-шэсць крокаў, а каменная сцяна над ёй парасла мокрым карычневым мохам. На вяршыні скал былі руіны.

Калі дайшлі туды, Караібрагім паслаў атрад узабрацца наверх і загадаў хаджу Хасану:

—   Там пакінем сто чалавек. Гэтыя скалы закрываюць шляхі з другога боку даліны. Вада там ёсць.

Я адышоўся ад дзіркі і зазірнуў уніз. Я чакаў, што мяне задушыць смурод. Але ніякага смуроду я не адчуў. Нічога не было бычна. Толькі цемра.

Правал не ішоў уніз, як калодзеж, а пачынаўся крутым схілам, на якім не мог бы затрымацца чалавек. Глыбей скала абрывалася — і

нельга было зразумець, што там знаходзіцца ніжэй. Я крыкнуў. Ніхто не абазваўся. Я зразумеў, што сабакі застаюцца жывыя, а не разбіваюцца адразу. Напэўна, да самага дна быў схіл, большы ці меншы. Туркі разбегліся па навакольных скалах і камяністых палянах і шырокай падковай абгарадзілі правал і невялікую групулюдзей, якія заставаліся каля яго. 3 чацвёртага боку ўздымаліся скалы. А далей, па навакольных вяршынях, бачны былі іншыя групы людзей. Гэта былі балгары, якія глядзелі на нас здаля.

Вееў вецер, неба было як падмеценае, сабака выў. Вакол нас распасціралася голае ўзвышша гор. Пуста і дзіка. Караібрагім загадаў паставіць яго насілкі на зямлю і, падпёршыся на локаць, сказаў сваім бацьку і брату:

—   3 часу, як я вярнуўся ў даліну, мае вушы апухлі ад казак пра братоў, пра балгараў і пра адданасць. Спусціцеся ў Чорную дзірку і застаньцеся там адны з сабакам. Тады пабачым, ці сабака застанецца вам адданым. А калі вы яго з’ясце, дык застанецеся адзін перад адным. Тады і пабачым, ці чалавек чалавеку брат.

і апусціўся назад на падушку. Ягоны голас быў слабы, перарывісты ад ветру.

Дзед Галушка Белы і Шэрка нічога не сказалі. Вецер раздзімаў белую бараду старога і чорныя валасы яго сына. Хаджа Хасан сказаў:

—  Прыміце праўдзівую веру.

Тады Караібрагім падаў знак. Двое мужчын з рагацінамі заціснулі з двух бакоў шыю сабакі і пачалі падштурхоўваць яго да краю Чорнай дзіркі. Сабака спрабаваў павярнуць галаву і ўчапіцца зубамі ў тое, што яго здушыла, гырчэў, выў, скрабучы чатырма лапамі па скале, укладваючы ў супраціў усю сваю моц і разлютаванасць.

Калі галава яго надвісла над прорвай, ён заскуголіў ад жаху. Сабака адчайна скуголіў, потым коратка завыў і знік у прорве. Чулася, як яго цела, падаючы, удараецца аб выступы скал. Енчыў, скуголіў, брахаў, ягоны голас даносіўся ўсё з болылай глыбіні... І нарэшце пачулася адчайнае, пранізлівае, бездапаможнае выццё. 3 самага дна.

Упершыню я пачуў голас Шэркі. Ён выступіў наперад, як быў са звязанымі за спінай рукамі: нагнуўся над праломам і крыкнуў:

— Шаро, я іду!..

Вецер падымаў угору ягоныя валасы, быццам з пячоры выходзіла дыханне волата. Страшэннае скавытанне змянілася выццём. Унізе глыбока сядзеў ужо не агромністы стракаты звер, а мітусіўся маленькі шчанюк.

Шэрка стаяў на краі прадоння і глядзеў уніз. За спінай да яго ціхімі крокамі, крадучыся, набліжаліся два каты. Яго не скінулі. За-

вязалі яму пад пахамі вяроўку і пачалі спускаць уніз. Велізарны скрутак вяроўкі разматваўся і меншаў. А голас Шэркі, які спачатку быў звонку, паступова аслабеў, але яшчэ чулася, як ён падбадзёрвае сабаку. І чалавека спусцілі на дно. Вяроўка была двайная. Адпусцілі адзін яе канец і пачалі за яго цягнуць. Цяпер белая нітка, якая вылазіла з цемры, скіроўвалася наверх, да нас. Бязмежна доўгая, бязмежна доўгі час. He ўздрыгвала, не выгіналася, не хісталася. Быццам унізе на яе канцы нічога не было. Або быў прывязаны труп. Сабака маўчаў.

Каля прадоння заставаўся толькі дзед Галушка. Дробненькі, пасівелы, згорблены, ён паклаў звязаныя ззаду рукі на сярэдзіну, быццам хацеў прыўзняць сябе. Над ім узвышаліся скалы, увянчаныя белымі руінамі. Адтуль выглядвалі туркі.

Ці не гэтыя скалы паказваў ён мне ў той шчаслівы дзень у вадзяніцы, калі я еў мёд з сонцам? І сказаў: «Цячэ, цячэ». І гаварыў пра багоў памерлых людзей, якія ўзвялі потым разбураныя храмы сваіх багоў з казінымі нагамі. У нашых багоў былі лапы.

Канец вяроўкі паказаўся наверсе і лёг на скале.

Караімам выйшаў наперад і зноў сказаў:

—   Прымі праўдзівую веру.

Сказаў гэта без жадання, толькі таму, што так трэба было, але ён быў упэўнены, што адказу не будзе. Нават і не чакаў яго. І паспяшаўся адысціся як мага далей ад раскрытай зяпы гор.

Дзед Галушка не ўздрыгнуў нават. Я прыгадаў, што ён страціў слых ад грукату вадзяніцы і шуму вадаспада. Сказаў Караібрагіму:

—   Ён глухі.

Вецер узмацняўся. Тоўсты хаджа накіраваўся да дзядулі, але, наблізіўшыся да краю, укленчыў і пачаў мацаць далонямі гладкія скалы. Падышоў да дзеда Галушкі. Выпрастаўся — агромністая туша ў параўнанні з танклявым старым — і крыкнуў яму ў вуха:

— Прымі праўдзівую веру!

І тут жа прысеў на кукішкі.

Дзед Галушка глядзеў у прорву з трывожным бездапаможным выразам, які можна бачыць на тварах глухіх, што стараюцца з усіх сіл нешта пачуць... Тоўсты тузануў яго за ногі. Дзядуля паглядзеў уніз і ўбачыў каля сваіх ног таўстуна на кукішках. Зразумеў, і толькі пакруціў галавой. Мула Сулфікар Софта прапоўз назад на локцях і каленях.

Усе маўчалі. Вецер свістаў у скалах.

Караібрагім загадаў:

— Спусціце яго.

Пабачыўшы, што двое ягоных катаў паднялі канец вяроўкі, дадаў: — Развяжыце яму рукі. І дайце яму нож.

Дзядуля ўзяў нож. Глядзеў на яго і не ведаў, што з ім рабіць. Белая адзежына трапяталася на ягоным целе, якую абдзімаў і ўскалмачваў вецер.

— He хачу, каб сабака яго загрыз, — глуха сказаў Караібрагім.

І дзед Галушка Белы, пясняр гор, спусціўся ў нетры зямлі, як стагоддзі таму спусціўся другі пясняр Радопы, званы Арфей, у той час, калі камяні на вяршыні былі змураваныя ў стройныя белыя храмы. І вяроўка вярнулася назад.

Прыслухаліся. Я глядзеў на Чорную дзірку з такім выразам, які быў у старога, што нядаўна знік. Бачыў апошні раз на краі прорвы.

І больш нічога. Вецер свістаў.

Прагучалі стрэлы, слабыя і разарваныя. Пакуль усе глядзелі на дзірку ў прорву, балгары наблізіліся да туркаў ззаду. Яны зрабілі гэта не дзеля нападу, а прыцягнутыя страшэннай справай, якая ў іх на вачах рабілася каля ямы. Нават не стрэлілі ў адказ. Павярнуліся і сіганулі ўгору па схілах. і схаваліся ў лесе.

Так хутка мы аддаляліся ад ямы, што і мы быццам уцякалі. Нам у твары біў вецер, прымушаючы прыгінацца і паварочваць галовы ўбок. He глядзелі адзін аднаму ў вочы. Мы былі падобныя на маўклівы натоўп, які вяртаўся з могілак... Але ў магіле застаецца цела нябожчыка, а ў пячоры засталіся жывыя людзі. Яны жылі ўнізе, у нетрах гор, у чорнай цемры, сярод загнілых трупаў. Колькі ж яны могуць там пражыць?

Я быў жывы, але не радаваўся гэтаму.

І калі прыйшлі нарэшце ў канак, вецер данёс да нас працяглае, адчайнае выццё сабакі.

Туркі на скале не змогуць правесці вясёлую ноч.

Урывак дзевяты

У гэты дзень над гарамі свяціла сонца. Але гэта было не сонца як сонца, а сонечная бура і віхор. Лясныя схілы насупроць сонца і праменне падалі на іх наўпрост, былі скамечаныя, залітыя, падаўленыя гарачынёй. Нідзе не было відаць ні ўпадзіны, ні ценю, і дрэвы стаялі як запэцканая зелянінай сцяна. А тыя схілы, якія былі адвернугыя ад прамых промняў, былі ладобныя на зялёныя сумёты са светла-зялёнымі грэбенямі, абцяжараныя сінімі ценямі вяршалін піхтаў. Гэтак бура наганяе і насыпае сумёты зімою, завальвае горы снегам. Толькі сям-там на

палянах бачыліся ясна-сінія цені лесу — з боку, асветленага сонцам, a з другога боку зліваліся з палянай. І ўсе горы былі ўсыпаныя залатым святлом, і залатое святло залівала лясы, быццам ішоў залаты снег.

У   гэты сонечны дзень перабілі старэйшын даліны Эліндзені. Выгналі іх з цямніцы, і яны стараліся трымаць вочы адкрытымі, каб бачыць сонца, а вейкі ў іх самі закрываліся ад яркага святла. Іх яшчэ раз спыталі, ці прымуць яны праўдзівую веру. Яны маўчалі. Запыталі ў іх, чаго яны пажадаюць перад смерцю. Яны адказалі:

—   Забіце нас перад канакам, а не паміж чатырох сцен. Забіце нас на плошчы перад гарамі.

— Няхай будзе так, — сказаў Караібрагім.

Я ўжо не перакладаў, бо чуў, што ён гаворыць па-балгарску. Я стаяў збоку і назіраў. А Караібрагім вырашыў перакалоць іх на плошчы, каб бачылі і балгары з гор, і нават даў ім пра гэта знаць. Пяцьсот туркаў сядзелі ў крайніх дамах Эліндзені з ружжамі, скіраванымі ў бок лесу, каб сустрэць смельчакоў, якія б паспрабавалі перашкодзіць разні.

Шэсцьдзесят катаў з учарашняга дня вастрылі чорныя нажы на чорным камені. Ссеклі адзінокую піхту, якая стаяла пасярод плошчы, пасеклі яе ствол на дровы. І нават выкапалі канаву, каб сцякала кроў.

Старэйшыны выйшлі са звязанымі назад рукамі, а Караібрагім загадаў рамянямі пазвязваць людзям рукі па дваіх, так яны і ішлі, звязаныя парамі, міжвольна павернутыя спінамі адзін да другога, бо не маглі свабодна павярнуць рукі. Толькі Мірча быў звязаны асобна і ішоў поруч з бацькам, як цяля бяжыць да бойні, прывязанае толькі за рожкі, услед за вялікім быком, абвязаным вяроўкамі і ланцугамі.

А калі праходзілі цёмную пячору выхаду, перад самай плошчай, хаджа Хасан сказаў аўчару, які ішоў поруч з Манолам:

—   ГІамяняй сваю веру і праз паўгадзіны ты будзеш есці плоў, і праз гады твая душа будзе ў раю. А іншыя будуць валяцца без галоў.

—   Калі вось гэта вада перастане цячы, — адказаў аўчар, — тады я перастану звацца балгарынам і стану туркам.

Ён ужо не мог бачыць цурчання чашмы ва ўнутраным двары, але чуў яе песню.

Караібрагім ляжаў на насілках ускрай двайнога шэрагу асуджаных на смерць, дык чуў ягоныя словы. І загадаў Кеманчыджоглі, які стаяў побач, каля насілак:

— Да заходу сонца каб гэтая чашма была замураваная.

А з цемры данёсся звонкі голас аўчара:

—   Чашму ты замуруеш, а вось крыніцы ў гарах табе не ўдасца замураваць.

Іх выстраілі пасярод плошчы ў адну абарваную, зжаўцелую, акрываўленую шарэнгу. Некаторыя ледзь трымаліся, збітыя да знямогі. Hori ў іх былі суцэльныя раны, твары іх былі раны, рукі таксама былі ў іх суцэльнымі ранамі.

Убаку пасталі шэсцьдзесят катаў з чорнымі нажамі ў руках. Яны глядзелі на старэйшын, і быццам кожны выбіраў сабе ахвяру.

Праз вароты з’явіўся Караібрагім на насілках, якія трымалі на плячах шасцёра голых да пояса мацакоў. Насілкі паставілі на спецыяльна збітае рыштаванне, каб ён усё мог бачыць звысоку.

Караібрагім маўчаў, аблакаціўшыся адной рукой на чырвоную падушку. Зялёны шрам ад раны перасякаў ягоны твар ад чалмы да каўняра ягонай світкі.

Падышлі два мужчыны, трымаючы з двух бакоў вялікую мармуровую пліту. Караібрагім сказаў:

— На гэтай пліце Сулейман-ага выдзеўбаў вашыя імёны.

Павярнуўшыся да напаўголага мацака, які стаяў каля рыштавання, загадаў яму:

— Вазьмі молат і разбі пліту.

Мацак папляваў сабе на рукі і падняў цяжкі молат. І тры разы ўдарыў, пакуль трэснуў белы камень. І тры разы рэха адгукнулася на звонкія ўдары. Я падняў вочы паглядзець на горы, якія адказвалі на ўдары, быццам молат біў па іх мармуровых нетрах.

Межы лясоў над лугамі вакол Прасойны стракацелі постацямі людзей. Балгары былі на палянах сяродлесу, постаці балгараўчарнелі ля крыжоў на перавале. Мне здалося, што людзі сядзяць і на дрэвах на грэбені гор. Ніколі б не падумаў, што ў Эліндзені жыве столькі людзей. Напэўна, папрыходзілі і з іншых месцаў... Знізу добра былі бачныя выстраеныя ў шэрагі на ўзвышшах балгары. Зверху і яны бачылі плошчу як на далоні.

Сто разоў ударыў пехліван па надмагільнай пліце, пакуль разбіў яе на кавалкі. і чым больш ён крышыў мармур, тым болей рабілася свежых, чыстых кавалачкаў яго, якія адлюстроўвалі зыркае сонца, тым большая куча абломкаў расла пасярод плошчы.

Тры разы спыняўся пехліван махаць кувалдай. Уся ягоная спіна блішчэла ад поту. І тры разы Караібрагім патрабаваў:

— Яшчэ.

Калі ўдары пачалі ўжо не звінець, а хрусцець, нібыта вялікі звер разгрызае косці сваёй ахвяры, Караібрагім сказаў:

— Даволі!

Пехліван апусціў кувалду і выцер свой лоб.

Караібрагім загадаў яму:

—   Нагніся, набяры ў прыгаршчы абломкаў і пылу ды рассып іх перад нагамі аўчароў.

Пехліван раскідаў перад босымі нагамі асуджаных на смерць абломкі пліты і пыл пліты, на якой былі выбіты іх імёны.

І Мірча ўпаў на калені, схаваны за бацькавай спінай, і прыклаў галаву да звязаных яго рук.

— Манол, выйдзі наперад, — сказаў Караібрагім.

Шарэнга не паварушылася. Караібрагім загаварыў зноў:

—   Маноле, я не абдзяру цябе жывым. Я закалю цябе разам з іншымі, таму што я вельмі ўдзячны табе.

Уладкаваўшыся спраўней на насілках, ён павольна гаварыў далей:

—   Я дзякую табе, Маноле. Я хачу падзякаваць табе за адну вялікую справу. Калі б мой бацька аддаў цябе ў янычары, табе б выпала лепшая доля — слава і зброя. Я ж мусіў бы хадзіць за авечкамі і пахнуў бы воўнай і брынзай.

Тады Манол азваўся і адказаў яму:

—   І я дзякую табе, Страхіне, што ты пайшоў замест мяне ў янычары. Мне выпала добрая доля — хадзіць за авечкамі і пахнуць воўнай і брынзай. Дзякую табе, Страхіне, што ты стаў Караібрагімам, а не я.

Ён замоўк, і тады я сказаў свайму сэрцу:

«Дзякую табе, Маноле, што я сустрэў цябе на сваім шляху. І па тваім росце зразумеў, якім павінен быць высокім чалавек. Калі стараўся стаяць побач з табой, я выпрастаў сваю скрыўленую спіну і скрыўленую сваю душу. Ты паказаў мне, што акрамя простага жыцця ёсць яшчэ і жыццё чалавечае. Дзякую табе, Маноле, што зрабіў мяне зноў чалавекам».

У гэты час Манол прыгнуў галаву да свайго пляча і нешта сказаў укленчанаму за ім Мірчу. І хлопчык, напэўна, падбадзёраны голасам свайго бацькі, устаў і выпрастаўся побач з ім.

Наперад выйшў караімам Хасан-хаджа. Чэпінскі звер, які жарэ людзей, і адкрыў рот. Хацеў яшчэ раз падбіць старэйшын, каб адмовіліся ад веры. Але Караібрагім махнуў яму рукой, і ён павярнуў назад. А Караібрагім паглядзеў на катаў. Яны пачалі абразаць касмылі на сваіх бародах, апрабоўваючы на іх вастрыню нажоў.

—   Страхіне, — азваўся Манол яшчэ раз. — Падыдзі сюды, хачу табе нешта сказаць. Толькі каб ніхто не чуў.

Паміж туркамі, якія стоўпіліся, прабег шэпт. Некаторыя са старэйшын паднялі галовы, а з самага пачатку яны глядзелі сабе пад ногі, на зямлю, якая хутка прыме ix. А шапталіся туркі не з-за таго, што падумалі пра Манола, нібыта ён спалохаўся, а таму што ўсе да

аднаго ведалі гісторыю Манолавага пасаджонага бацькі, разбойніка, і вырашылі, што зараз Манол прапануе нейкі вялікі скарб, каб адкупіцца. І ўсе паглядвалі на Караібрагіма.

Караібрагім адказаў Манолу:

— Я не магу ўстаць, Маноле, а ты не будзеш чакаць, пакуль я выздаравею. Скажы, што ты хочаш, Венецыянцу, а ён скажа гэта мне.

І я ступіў некалькі крокаў, але Манол пакруціў галавой і ціха спытаў нешта ў свайго сына. Хлопчык адказаў яму, і я ўгледзеў, што з вуснаў у яго цячэ кроў. Паколькі я быў блізка ад Манола, чуў Мірчавы словы:

— Аднавокі...

А Манол пакруціў галавой, сказаўшы:

— Ён і аднарукі...

Потым гучна сказаў:

— Няхай падыдзе гэны, тоўсты хаджа.

Каля мяне пракандыбаў таўстун мула Сулфікар Софта, у калатуне ад прагнасці. Спыніўся перад Манолам, нецярпліва топчушыся на адным месцы.

Манол паглядзеў яму проста ў вочы. Потым раптоўна падняў левую руку і паклаў яе на плячо хаджы. Мірча, пакуль стаяў укленчыўшы за бацькам, перагрыз вяроўку на адной яго руцэ.

Сваёй левай рукой Манол нагнуў хаджу да зямлі. Калені ў хаджы падагнуліся, і ён упаў дагары. Манол падняў нагу з акрываўленай пятой і наступіў яму на горла. Але не націснуў адразу — нагнуўся і ціха загаварыў да хаджы. Мне здалося, што называе імёны — адно за адным.

Некалькі імгненняў ніхто не зварухнуўся. Потым узарваўся звярыны роў і паўз мяне паляцелі ўспененыя людзі з нажамі ў руках. A насустрач ім кінуліся павязаныя старэйшыны, быццам дзеля таго, каб уступіць з імі ў бойку. Яны хацелі абараніць Манола ад нажоў. і за пяць крокаў ад мяне туркі пачалі рэзаць безабаронных балгараў.

Я заплюшчыў вочы, заціснуў вейкі. А было ўсё роўна, як вочы мае былі адкрытыя. Усё бачыў. А можа, яны ў мяне і былі адкрытыя?

Бачыў я, як над мноствам людзей замільгалі нажы. Бачыў, як кроў зацямніла бляск нажоў. Бачыў, як над разгайданым лесам ад цел угору да сонца пырснулі струмені крыві, быццам успыхнулі чырвоныя языкі полымя. Балгары паміралі пад яе разгорнутым, раскіданым нібы бураю чырвоным сцягам.

Я сціскаў вейкі. А мне здавалася, што з адкрытымі вачамі ўваходжу пад чырвонае пакрывала, што паўзу паміж нагамі, рукамі, нажамі і трупамі і дабіраюся да твару хаджы з вылезлымі з арбіт вачамі, бачу, як варушацца Манолавы вусны. Акрываўленая пята ягоная прыціскае атлусцелае горла, а з вуснаў вылятаюць словы: «За Мірчу.

За Еліцу. За дзеда Галушку. За Шэрку. За Гарана...» І пята апускалася ўсё ніжэй.

Бачыў я. І слухаў.

Над усімі гарамі разносіўся несціханы, працяглы, страшны крык: — А-а-а-а-а!..

Горы быццам гарэлі ад крыкаў. Крычалі балгары на навакольных схілах, і рэха ад іх аглушала мяне.

Потым загучалі званы сярэбранай лавінай, якая зрываецца з гор. Гэта было страшней, чым у тую ноч, калі Караібрагім бараніўся ад іх. Гучалі Манолавы званы.

Потым частыя стрэлы, нібы маланкі, пранізалі густыя хмары з крыкаў і званоў. Балгары нападалі на Прасойну.

І над усім, паміж усім, сярод крыкаў, звону, рэха і стрэлаў, чувалася злавеснае чахканне нажоў. Ляск жалеза аб жалеза, удар глухі ў цела, хруст на зломе касцей, падобны на гук, калі ламаюць драўніну. І шуршанне крыві.

Усё гэта я перажыў.

Крыкі заціхлі. Званы адзванілі. Стрэлаў ужо не было чуваць. Толькі здалёк даляталі чыстыя, светлыя гукі манастырскага звону. Ён гучаў па памерлых.

На плошчы ляжалі скіданыя ў кучу целы перабітых балгараў. He чутно было, каб нехта вохкаў. Я быў аглушаны, аслеплены, адчуваў сябе як паўсталы пасля цяжкай хваробы, са смяротнага ложа.

Каты пачалі цягаць трупы, каб адразаць ім галовы. Караібрагім хацеў адаслаць іх Мехмеду-пашу. Адцягнулі ўбок тоўстага хаджу з пераламанай шыяй. Тады паміж мёртвых устаў Мірча з завязанымі вачамі і агледзеўся, як вар’ят. Павярнулі труп бацькі, і з-пад яго падняўся хлопчык, таму што Манол лёг на сына, каб абараніць яго ад удараў.

Пачуўся голас Караібрагіма:

— Няхай Алах яму даруе!

Гэта азначала — няхай яму даруецца. Хаджа спыніўся.

— Калі хочаш, вазьмі яго зноў, — сказаў Караібрагім.

Аднавокі абярнуўся і плюнуў. Нехта перарэзаў вяроўку на дзіцячых руках. Выштурхнулі Мірчу з кучы трупаў. Ён стаяў воддаль, глядзеў і не варушыўся.

Караібрагім гукнуў са свайго рыштавання:

— Прывядзіце яго да мяне.

Прывялі. І ён сказаў яму:

— Я абяцаў твайму бацьку, што кожны з ягонага роду накрэсліць сваёй крывёй крыж і плюне на яго. Дык давай!

8 Зак. 2140

Хлопчык выцер свае вусны, акрываўленыя ад перагрызання вяровак, а можа, і бацькавай крывёй, і накрэсліў крыж на пыльнай зямлі.

Ён паспрабаваў пракаўтнуць кроў, але не змог. Горла яго перасохла.

І ён сплюнуў кроў на зямлю.

Урывак дзесяты

Толькі Манол, кляты Манол, Толькі Манол мог такое ўтварыць — Адну руку сваю вызваліў Ды схапіў хаджу Сяліма, Сяліма-хаджу за горла, Паваліў, да зямлі прыціснуў...

Як толькі прыйшла вестка, што Караібрагім будзе рэзаць перад канакам старэйшын, я пайшоў да юрука Ізмаіла і, перадаўшы яму апошнія словы Манола, папрасіў яго даць мне званы. А ён сказаў мне:

— Я сам прыйду...

Ён вырашыў так, не асцерагаючыся за званы, што яны прападуць. Ён хацеў пабачыць смерць Манола. А з ім пайшлі і шмат іншых юрукаў.

Мы спыніліся на ўскрайку лесу і падвесілі паміж дзвюма маладымі піхтамі Манолавы сярэбраныя бомы. Зверху плошча бачылася як круглая сярэбраная бляха, пакладзеная пад нашымі нагамі. Промні сонца адбіваліся ад белага бруку, і ад пабеленага канака, і ад дахаў дамоў, асляпляючы нас.

Бачылі мы, як прывялі няшчасных палонных, як выстрайвалі іх на плошчы і пасталі перад імі іхнія каты. Зверху было відаць, што ў крайніх дамах сядзяць туркі, хаваючыся за каменнымі агароджамі, і рулі іх стрэльбаў свяціліся ад сонца...

Я пазнаў Манола, хоць было і не блізка, і бачыў хлопчыка Мірчу каля яго. А потым ужо не адрозніваў яго, бачыў толькі суцэльны ланцуг людзей, таму што вочы ў мяне наліліся слязамі. І ўвесь свет стаў сярэбраным, быццам перада мной гайдаліся сярэбраныя бомы.

Нарэшце я сказаў сам сабе: «Попе, ты павінен ударыць у званы, калі пачнуць забіваць першага чалавека, дык, можа, удасца выручыць Манола». А ці не ўсё роўна было, хто там унізе, і ці не былі астатнія старэйшыны толькі малой часткай з яго тысяч братоў?

Людзі наўкола раптам зашумелі, дык я праз слёзы запытаў, што там робіцца, і мне адказалі, што ўнізе чалавек падыходзіць да Ма-

нола, аднак я нічога не зразумеў. Тады ўбачыў— лепш бы я аслеп, — як зграя чорнага варання накінулася на старэйшын. І на плошчы разгарнулася чырвоная коўдра людской крыві.

І я ўдарыў у званы. І трос піхты, нібы яны былі прыступкамі да варот паратунку, і біў у сярэбраныя званкі акрываўленым ілбам. A яны бомкалі, бомкалі, і я зноў апынуўся ў дзяцінстве, і праходзіў у цемры матчынага ўлоння. і я ўсё вяртаўся ў даўніну да першага дня, калі зямля была пустая і неўладкаваная і Божы дух насіўся над водамі. І я спазнаў, што гэты дух быў гукам радопскіх званоў.

Нехта ўзяў мяне за плячо і прамовіў:

—   Ойча, спыніся. Іх пазабівалі.

Я апрытомнеў, пачуў у лесе перакаты рэха і гукі стрэлаў. Нічога не бачыў, таму што плакаў. І чуў, што і людзі каля мяне плачуць.

Гэтак усе старэйшыны памерлі як людзі. І калі б у кожнага з іх быў нейкі грэх, і нават калі б грэх быў надта вялікі, бляск гэтай смерці зацямняе ўсе плямы ў іх ранейшым жыцці. І святло іх апошняга дня такое зыркае, што мы не можам разгледзець плям усіх ранейшых іх дзён. Пра іх ужо не помніцца нічога, адно помніцца і гаворыцца: «Ён памёр на камянях Прасойны, па правую руку Манола».

Таму што сапраўды толькі тады можна сказаць, чаго варты чалавек, калі пабачыш, як ён памірае. Кожнага можаш ашукаць, толькі смерць — не.

А пад абрывам, куды былі скінутыя іх абезгалоўленыя целы, там, дзе сцякала іх кроў і згнілі мяккія часткі іх цел, налета ўзбуяла цёмна-зялёная трава. Трава наўкола была светла-зялёная і святлела больш за жоўтыя кветкі, а па цёмна-зялёнай траве над магіламі не вырасла ніводнай кветачкі. Нават калі зазімкам іншая трава панікла, высахла і адыходзіла, трава над магіламі заставалася свежай і сакавітай. І бачылася здалёк як цёмны цень на схілах.

Датуль, як яе ўкрые снег.

Урывак адзінаццаты

Прыйшла новая група туркаў, на гэты раз меншая — каля сотні душ. 3 імі вярнуўся і хаджа Хасан, сын Велкі. Ён трымаўся за сваё параненае плячо і час ад часу глядзеў на сваю далонь і кроў на ёй. І ўсё паўтараў:

—   Гэта Стойка быў, Стойка. І пазнаў мяне. Мяне віжаваў.

Ён не дапускаў, што чалавек з даліны мог страляць у яго, хаджу Сулеймана-агі. Ён не разумеў, што прыйшоў з правага боку, як ка-

заў ага. Капі ехалі ўскрай скалы Дзявіцы, на іх напаў атрад балгараў, і дзесяць душ зрынуліся разам з коньмі ў прорву.

Сулейман-ага сканаў. Але спачатку ён убачыў галаву Манола. Пра смерць агі і пра яго апошнюю сустрэчу з Манолам мне расказаў хаджа:

«Калі мы дабраліся з Сулейманам-агой у Філібэ, нам сказалі, каб мы паехалі ў Одрын. А ў гэты дзень наследнік прастола прынц Мустафа, сын Махамеда, павінен быў атрымаць свой першы ўрок. Сулеймана-агу запрасілі на святкаванне, што было найвялікшым гонарам і нечаканасцю.

Сабраліся ў месцы для Дывана — каймакам, улюбёнец-візір, меткі стралок, кіраўнік фінансамі, шэйх Вані і іншыя свяцілы султанскай улады. Сярод іх быў і Сулейман-ага, а з ім і я. Калі наследнік прастола Мустафа ўвайшоў, султан устаў, прайшоў яму насустрач і, пацалаваўшы яго ў вочы, запрасіў сесці побач з сабой. Прапаведнік Вані прамовіў свяшчэнныя словы: «У імя Бога, уселітасцівага і ўседаравальнага». Прынц Мустафа назваў першыя чатыры літары алфавіта. І на гэтым скончыўся яго першы ўрок. А султан пачаў узнагароджваць сваіх прыдворных, асабліва вучоных, і ўласнай рукой начапіў свайму сыну, прынцу, упрыгажэнне з пёраў і каштоўных камянёў. У гэты дзень Сулейман-ага дарунка не атрымаў. Пасля выхаду ўсе ішлі за прынцам, а шлях быў усыпаны залатымі і сярэбранымі манетамі. Было наладжана вялікае застолле, пасля якога султан гаварыў у садзе з фантанамі з блізкімі прыдворнымі пра Каран і прарокаў. І так расхваляваўся, што скінуў з сябе адзенне і падарыў яго муфтыю. А шэйх Вані гэтак расчуліў яго, што султан забараніў сваім людзям пускаць коней на нівы сялян, як рабілі гэта ўвесь час. Іншыя ж прыдворныя сноўдаліся ўгору-ўніз без справы і прастарэквалі, што калі султанка Рэбія Гюльнуш— вясновы вянок руж, грачанка — паходзіць з Кандзіі, а султан валодае ёю, дык гэта добры знак, і было б у парадку рэчаў, калі султан завалодае і самой Кандзіяй. Мы з Сулейманам-агой гаварылі пра Эліндзені.

Праз дзень султан быў на паляванні па-за Одрынам. На трэці дзень ён прыняў у сваёй палатцы Сулеймана-агу з іншымі спахіямі. 3 намі было і мноства пасланцоў з далёкіх краін. Мы прайшлі паўз сарака двух коней султана пад залатымі сёдламі, і паўз бахчавікоў, ахоўнікаў сада з доўгімі посахамі, на якія тыя абапіраліся, і ў чырвоных шапках, верх якіх адкідаўся назад. Да спіны.

Перад палаткай султана была невялікая плошча, акружаная сцягамі і каламі з узбітымі на іх чалавечымі галовамі.

Султан сядзеў у акружэнні нямкоў і карлікаў. Ягоны прастол быў зроблены так, што на ім можна было ляжаць, паклаўшы ногі на

пурпурную падушку. Сам жа прастол стаяў на ўзвышшы, падобным на сафу, вышынёй да сярэдзіны мужчыны. Султан насіў чырвоназалацістую вопратку, зашпіленую на грудзях брыльянтамі, на яго турбане былі тры ўпрыгажэнні з пёраў і каштоўных камянёў, два зверху, а сярэдняе спушчанае назад... Яму падносілі кнігі і дарункі, і ўсё гэта прымаў сакратар ды перадаваў каймакаму, а той аддаваў любімчыку-візіру. Візір складаў дарункі на сафу, на якой стаяў прастол. Султан не дакранаўся да іх.

Нарэшце дайшла чарга да Сулеймана-агі, і султан меў ласку пазнаць яго. Нават ажывіўся і пачаў распытваць у яго пра Радопу, пра дзічыну і найбольш пра мядзведзяў. І сказаў, што на шляху на Ларысу праедзе праз Радопу. А шэйх Вані асмеліўся і нешта сказаў яму, чаго я не чуў. Потым султан падараваў Сулейману-агу дарагі каптан.

Калі султан выходзіў з палаткі, насустрач яму ступілі чорныя рабы і высыпалі ў яго перад нагамі з мяхоў сорак тры чалавечыя галавы. І адзін пасланец сказаў, што візір Мехмед-паша — хай будзе праклятае семя яго — пасылае ўладару свайму галовы ягоных ворагаў.

Сулейман-ага і я адразу пазналі галаву Манола, таму што яна ляжала якраз перад нагамі султана. Манолавы вочы былі адкрытыя. І галовы іншых пазналі, хоць былі яны знявечаныя і засоленыя.

Тады султан сказаў:

—   Няхай чалавек, які заб’е невінаватага, будзе адказным і на гэтым, і на тым свеце.

І гісторык Абдзі адразу запісаў ягоныя словы. А султан сказаў яшчэ:

—   Я не хачу, каб мае людзі задавальнялі свае жаданні, маючы ў руках уладу, дадзеную мной.

Абдзі запісаў і гэта. Султан прамовіў так, калі стаяў твар у твар з Манолам. І кожны мог прачытаць гэтыя словы ў летапісе Абдзі. Тады Сулейман-ага паглядзеў на яго і сказаў:

—   Гэта ўсе галовы невінаватых людзей. І ніхто з забойцаў не будзе пакараны.

Султан нічога не сказаў. І Абдзі нічога не запісаў. А Сулейман-ага ўкленчыў перад галовамі і, гледзячы на іх, напаўголасу называў імёны мёртвых старэйшын. І калі світа султана адышлася, я сказаў яму:

— Вар’ят!

А ён мне адказаў:

—   Дурань! Няўжо ты думаеш, што мяне паклікалі, каб падараваць каптан! Што напісана, тое і будзе.

І ўначы ў нашу палатку ўлезлі два каты, цыган і габрэй, і, закруціўшы рамянём шыю Сулеймана-агі, сцягвалі з двух бакоў, пакуль не задушылі яго. Ага стаяў на каленях, трымаў дзвюма рукамі рэмень і

глядзеў на мяне. Я быў на сваім ложы побач. А як ага памёр, яго цела выкінулі з лагера, каб яго парвалі сабакі. І на ім быў падараваны султанам каптан.

Праз два дні я хацеў пабачыць султана, але ён закрыўся з Абдзі. Султан наўгад адгортваў старонкі летапісаў атаманскай гісторыі, і Абдзі чытаў яму пра подзвігі яго прадзедаў.

Я вярнуўся ў Філібэ, але доўга не мог трапіць у даліну, таму што, як мне казалі, «балгары пільнуюць праходы».

Скончыўшы, хаджа Хасан папрасіў мяне раскруціць у яго на галаве чалму. Правая рука ў яго была параненая.

Я запытаў у яго:

— Што маеш рабіць, вар’ят ты?

Ён мне не адказаў, стаяў з голай галавой і слухаў. Мы выглянулі з балкона і ўбачылі, што з пакояў Гюльфіі выкідаюць пажыткі. Яна стаяла ўкленчыўшы, білася галавой аб падлогу і плакала:

— Няўжо няма мужчыны, які зрабіў бы мне сыноў? Чаму я не маю сыноў?

Прыйшлі сыны братоў Сулеймана-агі, Хайрадзінавы шчанюкі, і заштурхнулі яе ў цесны пакойчык на ніжнім паверсе.

Хаджа Хасан павярнуўся да мяне і сказаў:

— Я ўжо стары і не магу вярнуцца да Бога бацькоў маіх. Але і не хачу служыць адзінаму Богу, які прымушае людзей грызціся, як сабакі. Я пайду да Караібрагіма і да караімама, каб сказаць ім пра гэта.

Павесілі яго на платане.

Частка чацвёртая

НАДЫШОЎ ЧАС ПАМЕЖНЫ

Урывак нершы

He саджай лазу вялікую,

He будуй хату высокую, He бяры за жонку гожую, He кармі дзяцей ухаджаных — Галава твая будзе мірная, І бяды знаць не будзеш ты.

Жыў-быў у адным сяле пад горным масівам Пірын чапавек і яго звалі Дабрын. Ён быў гандляр і меў трох сыноў. Самы меншы яго сын зваўся Нікола. Гэта быў я.

І калі мне споўнілася дваццаць гадоў, аднойчы вечарам мы чакалі, што павінен вярнуцца наш бацька. І тут пачаў жахліва выць сабака, дык мы выйшлі да варот. Да нас па дарозе ішоў чалавек, распяты і прывязаны ланцугамі да драўлянага крыжа. Канец крыжа не даставаў зямлі, дык чалавек мог толькі варушыць пальцамі сваіх ног. І так, ступаючы з аднаго вялікага пальца на другі, ён перамяшчаўся па дарозе, I кожны яго крок быў шырынёй з вялікі палец нагі. Гэты чалавек быў мой бацька. А за ім, далей па дарозе, гарэлі паходні і смяяўся янычар сяла Хафуз-бей.

Бацька ўбачыў, што мы ідзём, дык страціў апошнія сілы і ўпаў як падкошаны на каменне, а рукі ягоныя былі разведзеныя і прывязаныя ды крыжавіны ланцугамі, якія пры гэтым жахліва задрынкалі. Мяне асляпілі слёзы, і я кінуўся насустрач паходням. Аднак двое маіх братоў не пусцілі мяне, павалілі і, як не было чым звязаць мяне, звязалі ланцугамі, знятымі з нашага бацькі. А яны былі яшчэ гарачыя.

Туркі для сваіх нялюдскіх спраў фарбавалі ў чырвоны колер чорныя ланцугі. Вось такімі і абвязалі майго бацьку. Знакі ад нагрэтых

ланцугоў засталіся ў яго ад плячэй да каленяў, моцна спаяныя звяно да звяна, быццам ланцугі яшчэ віселі на ім. І з таго дня ён ірваў на сабе адзенне, заставаўся галяком ды ўсё спрабаваў пазногцямі садраць жахлівыя знакі. І ўсё крычаў:

— Здыміце ланцугі!.. Здыміце ланцугі!..

І ўсё гэта сталася з ім толькі з-за таго, што працай сваёй і працай сваіх сыноў узвёў дом на два паверхі.

Пасля таго, што здарылася з ім, мы, трое яго сыноў, увесь дзень і ўсю ноч мусілі слухаць крыкі звар’яцелага бацькі і, не могучы ўжо вытрываць гэта ад жальбы і сораму, пакінулі наш дом. 3 бацькам засталася счарнелая маці, якая намагалася з дапамогай анучак і зёлак сцерці ў бацькі страшныя рубцы. Але яны не падцаваліся.

Першы мой брат пусціўся па цячэнні ракі. Ён стаў гандляром і пачаў выдаваць сябе за грэка. Другі мой брат застаўся на беразе. Ен стаў ігуменам у манастыры. Трэці брат, а гэта быў я, пусціўся супраць цячэння ракі. Я адправіўся адпомсціць Хафузу-бею.

А бей даводзіў да слёз жыхароў даліны Места тым, што, заходзячы ў кожнае сяло, адымаў у бацькоў хлопчыкаў, каб зрабіць іх янычарамі. І я хадзіў услед за ім па крывавых яго слядах з сяла ў сяло. Бачыў пакуты і жахі, ад якіх мне ўрэшце стала сорамна гаварыць пра мае пакуты. Таму што ланцугі, што павязалі мяне, былі рубцы на сэрцы, а гэтыя ж ланцугі апякалі целы людзей.

Адзін мужчына сказаў мне:

—   Забралі зерне ў мяне да каліва, і цяпер дзеці мае паміраюць з голаду.

Адна маладзіца распавядала мне:

—   Двое селі мне на рукі, трэці сеў на галаву мне. А чацвёрты разадраў мне калені.

Адна жанчына гаварыла:

—   У мяне было трое сыноў і тры дачкі. Усіх шасцярых прадалі ў рабства. Прымушалі адкрываць раты, каб паглядзець, ці здаровыя ў іх зубы, і тыцкалі пальцамі ў цела маіх дачок, каб ведаць, ці мяккія яны.

Калі пачуў усё гэта, у мяне зазвінела ў галаве, і я адкрыў для сябе сваю першую праўду.

А яна была ў тым, што паўсюль на балгарскіх землях кожны, хто гаворыць па-балгарску, пакутуе і стогне пад пятой туркаў.

І калі ўжо дайшоў да адчаю, пайшоў у манастыр да свайго брата.

У манастыры я знайшоў старыя кнігі і царскія граматы і прачытаў пра мінулыя стагодцзі і бітвы. І бачыў на залатых пячатках галовы грозных цароў, з бародамі і каронамі.

Я пайшоў ад манастыра да манастыра, і ўсюды ў пыле і павуцінні знаходзіў старыя ўспаміны і славу.

Адзін манах мне сказаў:

—   Вось гэтым пергаментам цар Асен падараваў нашаму манастыру тры гары, тры ракі і тры сялы.

А пергамент быў ужо ўвесь абарваны і абскублены.

Другі манах сказаў мне, паглядзеўшы на меч:

—  Вось з гэтым мячом цар Сімеон гнаў грэкаў ажно да Цараграда.

А меч быў увесь саржавелы.

Трэці манах сказаў мне:

—   Вось гэта касцяніца з касцямі воінаў, якія сустрэлі туркаў перад нашымі землямі.

А касцей было вялікае мноства, агромністая куча.

Тады ў галаве маёй зноў зазвінела, і я адкрыў для сябе сваю другую праўду. А яна была ў тым, што сёння мы можам пакутаваць як рабы, аднак жа і балгары калісьці мелі сваё царства і былі вольныя, незалежныя ды моцныя. І як ускіпела мая кроў, я ўспомніў пра бея і выправіўся шукаць яго.

Мы сабралі верную дружыну і аселі ў лесе. Але на нас напаў вялікі атрад карнікаў, і схапілі нашага ваяводу Гарана.

Калі яго павялі ды шыбеніцы, я ўжо быў у сяле, змяшаўшыся з сялянамі. І бачыў каля шыбеніцы майго бея, які сядзеў вярхом на кані ўвесь у золаце. і Гаран у белай кашулі ішоў да шыбеніцы і спяваў:

Як толькі, мая любая матулька, сонейка ўзышло, Адразу ж, любая матулька, войска наша рушыла.

Пра войска спяваў, а крочыў самотны і звязаны. І сяляне наўкола маўчалі.

Я агледзеўся вакол і ўбачыў тысячу балгараў і дзесяць туркаў. І падумаў, што балгарскае войска — вось яно, толькі няма коней і коп’яў. Я крыкнуў з усяе сілы:

— Браты, нас многа, а туркаў мала. Давайце выручым ваяводу!

А народ адхіснуўся ад мяне, як гразь разлятаецца ад кінугага ў яе камення і як уцякаюць ад чумы. І я застаўся адзін з апушчанымі рукамі пасярод плошчы.

І нада мной надвіснуў з каня бей, і ягоная шабля маланкай упала на маю галаву.

Гарана павесілі, я ж выжыў. І з таго дня, апрача нябачных рубцоў на целе ад ланцугоў, нашу і рубец ад шаблі, схаваны ў валасах.

Калі шабля жахнула мяне па галаве, у галаве ў мяне зноў зазвінела, і я адкрыў трэцюю сваю праўду.

А яна была ў тым, што хай мы пакутуем, і мы рабы, і, можа, мы былі вольныя і мелі сваё царства, але ж мы яшчэ не прачнуліся і не саспелі да свабоды.

І мой брат манах сказаў мне:

— Памацай сваю галаву і прызнай, што народ— гэта гразь. І заставайся ў манастыры.

Я запярэчыў яму:

— Чалавек зроблены з гразі. І Гаран раней быў як усе людзі. Няўжо не прыйдзе час, калі ўсе людзі стануць як Гаран?

— Вар’ят! — сказаў ён мне.

— Уцякач! — адказаў я яму на гэта.

І ён прагнаў мяне з манастыра. Так я застаўся без аднаго свайго брата.

Я дабраўся да другога, дом ягоны быў багаты, але ж у ім гаварылі па-грэчаску. Калі брат выйшаў, яго жонка і хлопчык гаварылі са мной па-балгарску. А жонка яго была Цвета, якая ў свой час дала мне, а не брату майму, сваю кветку. Потым хлопчык выйшаў, і Цвета заплакала ды сказала мне:

— Нікола, дзіця маё робіцца грэкам і забываецца мову нашу.

Я пакінуў ёй адну са сваіх свяшчэнных кніг, якую насіў з сабой. Кніга была напісана балгарскаю мовай. І я зразумеў, што застаўся без братоў сваіх.

3 гэтага дня я кожную зіму праводзіў у манастыры, перапісваючы свяшчэнныя кнігі ды розныя іншыя гісторыі нашаю мовай. І калі надыходзіла вясна, выпраўляўся па нашай прыгожай і спакутаванай зямлі балгарскай, пакідаючы святарам і манастырам кнігі на нашай мове. і вяртаўся з торбай, поўнай грошай.

Яшчэ раз бачыў сваіх братоў, і гэта было над смяротным ложам майго бацькі. Дваццаць гадоў мінула з часу, як мы пакінулі бацькоўскую хату, і дваццаць гадоў звар’яцелы крычаў, паўтараючы:

— Здыміце ланцугі!..

І няшчасная мая маці сцірала рубцы на ім, а яны не сціраліся.

Мы пераглянуліся над целам бацькі, знявечаным рубцамі ад ланцугоў, яго сыны, якія сталі ўжо мужчынамі. І мы ўжо не былі братамі. Мы былі адзін аднаму чужынцамі. Даруй мне, Божа, мы былі ворагамі.

А ў канаку чакаў састарэлы бей Хафуз, які памятаў, што адзін з сыноў Дабрына калі-небудзь падыме на яго руку.

Першым зайшоў гандляр, даў жменю залатых і сказаў:

— Гэта не я. Я шаную Бога. Ён мне брат.

Другім зайшоў ігумен, і ён пакінуў жменю залатых і сказаў:

— Гэта не я. Я шаную Бога. Ён мне брат.

Трэцім зайшоў я. Бей сядзеў за столікам і глядзеў на мяне. А свой ятаган знарок пакінуў збоку, так што я мог яго дастаць. Я ж сціскаў у руках сваю торбу.

Бей гаварыў:

— Які мне гонар помсціць манаху, які па сутнасці нават не мужчына? Дай сюды сваю торбу.

і ўзяў з яе жменю манет, а кнігі на балгарскай мове пакінуў. Дурны, ён не ведаў, што яны калі-небудзь падпаляць дах над яго галавой.

Я выйшаў, а на небе свяціла сонца. Пірыны ўздымаліся над сялом, і снег бялеўся на іх вяршынях. А ў нашым двары белым цветам бялела старая яблыня.

Маці мовіла да мяне — так бялелася і яе схіленая галава:

— Сынок, скінь сваю торбу і застанься са мной.

І хоць сэрца маё сціскалася ад плачу, я адказаў ёй:

— Матуля, у гэтай торбе насенне. Мяне чакаюць барозны.

— Сынок, — спытала яна, — ты сявец? Ці жнец?

Што павінен быў я адказаць? Жніво было далёка. Але пакуль напоўняцца засекі свірнаў, трэба папрацаваць на зямлі. І я ведаў, што ёсць такія, хто хацеў бы, каб сеялі з плачам, а другія — хацелі б з радасцю зжынаць. Так, тыя, што выходзілі са слязамі, несучы меру насення, не будуць тымі, якія з радасцю будуць вяртацца, зносячы свае снапы. І падумаў, што я знаходжуся нават сярод сяўцоў.

Я сказаў сваёй маці:

— Мама, я ахоўнік меры насення.

І яна адказала:

— Глядзі яго.

Блаславіла мяне і дала мне Галінку расквітнелай яблыні. І папрасіла:

— Калі паспеюць яблыкі, з’явіся каля сяла.

І маці засталася на ўскраіне сяла на дарозе, а сын пайшоў і растварыўся, як семечка ў чорнай баразне нівы, у гарах, у небе.

Сын працягваў разносіць насенне па прыгожай, журботнай балгарскай зямлі. Таму што ў кнігах жыло балгарскае слова, а пакуль ёсць роднае слова, будзе жыць і народ, і насенне свабоды.

Шмат разоў мне звінела ў вушах і шмат да якіх ісцін я дайшоў. Я засвоіў іх ад простых аратых і землякопаў, ад спакутаваных мацярок і малалетніх дзяцей. І з манаха Грыгорыя я стаў святаром Алігоркам. І іншай узнагароды мне не трэба.

Адны цалавалі мне рукі і казалі:

— Дзякуем табе, што спатоліў нашы душы.

Другія кідалі кнігі мне ў твар і крычалі:

— He хочам кнігі, дай нам хлеба.

Я казаў ім:

— Цярпенне...

Яны адказвалі:

— А хіба ў нас яго няма? Мы не хочам твайго суцяшэння.

Так міналі гады, пакуль лёс не закінуў мяне сваімі вачамі ўбачыць спусташэнне і славу даліны Эліндзені. І тады шлях мой стаў такі круты, што я страціў не толькі сваю душу, але і імя сваё. І цяпер, калі бачу перад сабой магілу і хачу табе памаліцца — табе, хто ідзе ўслед за мной, — не ведаю нават, як да цябе звярнуцца.

Успомні добрым словам пісца гэтых радкоў.

Урывак другі

Стаян перад ёй з’явіўся Арляняткам, шэра-белай птушкай, / крыльцамі сваімі гладзіў.

Маці ж яго не пазнала І крыльцы яму аскубла.

Гэтак скончыўся час чакання і надышоў час рабіць справы. І вялікі гонар, і вялікая журба ахапілі людзей, якія былі каля Эліндзені. Храбрыя радаваліся, даведаўшыся пра адказ старэйшын, а палахлівыя былі панылымі, зразумеўшы, што няма перад імі іншага шляху, акрамя цярпення і пакут. І сапраўды, хто прайшоў бы праз целы старэйшын, каб спусціцца да Караібрагіма і плюнуць на крыж?

Адправілі пасланцоў, чакалі іх — і вось яны нам адказалі. Я не чуў голасу ніводнага з пяцідзесяці, аднак жа доказ іх чуў, усё роўна як бы яго выклікалі з вяршыні Першынца.

Потым прыбег Мірча, абліты крывёй і слязамі, і распавёў нам пра апошнія імгненні жыцця Манола. І ўсе плакалі і дзівіліся, і гэты аповед забраў жыццё ста душ маладых аўчароў. А многа ж людзей слухалі Мірчу, таму што асобныя лагеры бежанцаў атабарыліся ў двух месцах — у пячоры пад свяцілішчам фракійцаў і ў лесе над перавалам з крыжамі. Мірча прыйшоў на перавал.

Туды ж прыйшоў Мамчыл, які бадзяўся вакол канака, а твар ягоны яшчэ больш змарнеў і здзічэў. І людзі адхіснуліся ў бакі, адны, каб

пакінуць братоў адных, іншыя таму, што не маглі дараваць Мамчылу яго здраду.

Браты паўсталі адзін перад адным, а не бачыліся яны з вечара Манолавага вяселля.

І кажа Мамчыл:

— Гэта ты, Мірча?

А Мірча спытаў:

— А гэта ты, братка Мамчыле?

Сказаў «братка», а не «батэ», як звяртаюцца да старэйшага, быццам за гэтыя дні ў канаку зраўняўся з ім. І расказаў яму пра смерць іх бацькі. І як перагрызаў вяроўчыну, і пра тое, як зламаліся ў яго зубы пры гэтым, і як прашаптаў бацьку: «Толькі левай». А Манол адказаў: «Устань! Для гэтых даволі і адной рукі». І як цяжка цела бацькі прыціснула яго, і ён страціў прытомнасць. І скончыўшы, памаўчаў і дадаў:

— Я плюнуў на крыж.

Мамчыл папрасіў яго:

— Раскажы яшчэ раз.

І хлопчык зноў расказаў пра вяроўчыну, пра гордыя Манолавы словы і пра задушэнне хаджы. І зноў у канцы дадаў:

— Я плюнуў на крыж...

Моўчкі яны глядзелі адзін аднаму ў вочы, потым Мамчыл глуха папрасіў:

— Раскажы трэці раз.

Калі Мірча зноў закончыў з пляваннем на крыж, Мамчыл спытаў:

— Можа, ты чуў, што бацька нешта казаў пра мяне?

Мірча заплюшчыў вочы, затросся, нібы зноў сядзеў у чарзе дзяцей смерці, і сказаў як праз сон:

— Калі здушыў горла тоўстага хаджы, ён называў імёны. Назваў і тваё імя. Калі ўпаў на мяне, мне здалося, што ён сказаў толькі адно слова «бомы». А можа, і не сказаў нічога, хоць я сам чуў, што б’юць званы. He памятаю.

— А ці помніш ты, — дамагаўся Мамчыл, — ці сказаў ён маё імя? A імя Еліцы? Ці не было Еліцына імя апошнім у яго вуснах?

Мірча ўсё мацней калаціўся і як мага сціскаў вейкі і праз слёзы, адкрыўшы шырока рот, прамовіў:  •

— Клікаў цябе. Клікаў і цябе, і мяне, і Еліцу. і іншых, хто паміраў побач. А ў канцы ўжо не клікаў Еліцу. Казаў толькі «бомы».

Раптам ён уздрыгнуў, расплюшчыў вочы, агледзеўся як вар’ят і заплакаў, закрыўшы твар рукамі. Аднак ён не прытуліў галаву ні да мяне, ні да свайго брата, плакаў самотны, выпрастаны пасярод

паляны. Я абняў яго за плечы, а яны былі напружаныя і не расслабляліся. Я сказаў Мамчылу: «Пакінь яго».

— Ці чуў ты, ойча? — сказаў Мамчыл. — Калісьці Еліца казала мне, што ва ўсіх нашых гарах няма такога чалавека, як Манол. Гэта праўда. Я ўсё спадзяваўся, што дасягну яго, калі б ён быў жывы. Але ж ён памёр і збег некуды высока, можа, нават на неба. Ягонага жыцця я не змог пераўзысці, а ці магу пераўзысці такую смерць? Ён гэтак высока цяпер, што не магу нават падняць галаву, каб паглядзець на яго.

Ён памаўчаў, потым сказаў мне яшчэ:

— Ён і Еліцу мне аддаў. Калі б ён не вызваліў яе, яна б усё жыццё была ягоная. Хто пакінуў бы Манола дзеля Мамчыла? Еліца не сама прыйшла да мяне, ён мне яе паслаў.

Я ж не надта прыслухоўваўся да ягоных слоў і не разумеў яго перажыванняў, таму што наўкола на палянах і ў лесе плакала, ажно разрывалася пакута, у сто разоў большая за ягоную.

Таму што скончыўся час чакання і надышоў час рабіць справы. Сто душ маладых аўчароў згаварыліся і пакляліся арганізаваць дружыну і адпомсціць за Манола. Многія з жыхароў Эліндзені выправіліся да Пяцігласца, другія пайшлі немаведама куды праз лясы, трэція сноўдаліся туды-сюды і не ведалі, што рабіць. А было ж шмат жанчын без мужоў, шмат дзяцей без бацькоў і шмат дзяўчат без каханых. Куды яны маглі пайсці? І ўсе яны засталіся на паляне чакаць немаведама чаго, яны маглі толькі глядзець з вышыні на дахі сваіх дамоў. А можа быць, вось так, нечакана, туркі возьмуць ды сыдуць перад тым, як пойдзе снег?

А як жа чароды? Белыя і чорныя дойныя авечкі, падрослыя ягняты, крутарогія бараны? Важакі з сярэбранымі бомамі, рудыя каровы з чорнымі плямамі, зграбныя вослікі? Малако ў авечак перасохне, трэба будзе зводзіць чароды авечак і бараноў, каб апладніліся пустыя чэравы. А потым чароды трэба гнаць на поўдзень, паспець да часу, калі вырасце свежая трава ўскрай Белага мора. Хто павядзе чароды? Хто сыдзе з гор і рашыцца пакінуць тут жонку і дзяцей? Ды пойдзе ўніз з чародамі? Унізе ж, на раўніне, палаюць пажары і чакаюць туркі! Калі ж дачакацца першага снегу, палягуць нашы дарагія чароды, белыя чароды, чорныя чароды на гэтым клятым снезе і стануць падлай для ваўкоў, арлоў і варання.

Хто будзе слухаць Мамчыла пра яго перажыванні? Бачыў я, што ўсё больш і больш людзей хаваецца ў лесе і кожны думае толькі пра сябе, таму я стаў у канцы сцежкі і закрычаў:

— Браты, успомніце пра людзей у пячоры!

Таму што з таго часу, як туркі размясціліся на руінах над пячорай, жанчыны і дзеці ўжо не маглі выходзіць, акрамя як уначы, ды і толькі ў лес паблізу, а сцежку ўгору па скалах пільнавалі туркі. Я дабраўся да людзей з перавалу папрасіць харчу і гэтым жа вечарам павінен вярнуцца. Ды не здагадаўся, стомлены турботамі, папрасіць юрука Ізмаіл-бея адкрыць свае запасы, і ён незаўважна мог бы пайсці. Добры год надарыўся сёлета для юрукаў. Цяпер іх чароды могуць павялічыцца ўдвая, нават улічваючы, што іх авечкі не далі прыплоду. Бо шмат было такіх, што аддавалі авечак за жменю зерня ці ішлі ў рабства да бея, з сабакамі і са сваімі стрэльбамі, і мусілі ахоўваць свае статкі, якія ўжо належалі бею, толькі за тое, што будзе каму абараняць яго чэлядзь.

Такім чынам, я ўстаў на ўскраіне лесу, каб прасіць ежу для няшчасных у пячоры. І некаторыя давалі па скарынцы хлеба, кавалак брынзы, а многія нічога не давалі. Але ж і тыя, што схіляліся, каб пакласці што-небудзь перада мной, і тыя, што праходзілі міма, не падымалі вачэй, каб паглядзець на мяне. Ці мог я злавацца на іх, я, у каго не было ні дзіцяці, ні кацяняці, калі гэтыя людзі заўгра будуць працягваць руку, просячы што-небудзь для сваіх дзяцей?

І мне здалося, што святар Прасойны ходзіць паміж людзей і нешта ім нашэптвае. Мне здалося таксама, што ён іх угаворвае мне нічога не даваць. Ці не думаў ён, што я ўцяку з хлебам? Няхай бы гэта было няпраўдай, іначай быў бы вялікі грэх.

Назбіраўшы поўны мех, я сеў сабрацца з сіламі і дачакацца заходу сонца, каб у прыцемках паспрабаваць спусціцца непрыкметна да пячоры. Недзе зусім блізка ад мяне енчыла і плакала немаўля, каля яго енчыла і плакала яго маці. Нарадзілася няшчаснае тут, у гарах, і павінна было памерці да таго, як зразумее, што такое мець дах над галавой...

Я спытаў у яго маці:

— Дзе муж твой?

— Пайшоў з атрадам, — праз слёзы адказала яна.

He маючы сілы ўстаць і перамясціцца, я захацеў маленькага супакоіць, дык гаварыў яму, і спяваў, і гладзіў. Ад яго застаўся адзін адкрыты роцік, ён галасіў з усяе сілы, і хоць у яго на галоўцы яшчэ не было валасоў, з ягоных вочак цяклі слёзы. Чаго-чаго, а слёз тым часам у Радопе было столькі, колькі ручаёў цякло ў ёй. І дзіцятка задыхалася і абмірала, усё чорнае і чырвонае.

3 лесу, не заўважаны мной, выйшаў Мамчыл, падышоў і ўкленчыў перад дзіцем. Потым сказаў:

— Я яму пайграю.

Ён устаў і выняў з-за пояса дудку. Я пазнаў яе, гэта была жалезная дудка ягонага бацькі, выштукаваная з дула стрэльбы разбойніка Караманола. І Мамчыл скрыжаваў ногі дый зайграў.

Мне здалося, што гамана наўкола сціхла, і лес перастаў шумець. І я па-ранейшаму стаяў на каленях, абапёршыся на локці, нахілены над дзіцем, таму што не рашаўся ні сесці, ні ўстаць і выпрастацца. І слухаў дудку.

І дзіця чула яе, яно закрыла роцік і расплюшчыла вочкі. І паглядзела чорнымі, мудрымі вачанятамі старога мудраца і нібыта шукала поглядам, адкуль гэта песня. А кроў адліла ад тварыка, ён абмяк і расправіліся зморшчынкі, а тварык ягоны пасвяжэў і папрыгажэў. І на ружовых вусенках засвяцілася ўсмешка, як лагодныя промні сонца, якія пачыналі дагараць на вяршынях піхтаў. І дзіця заплюшчыла вочы, а па ягоным тварыку разліўся спакой. Яно не спала, слухала музыку.

А Мамчыл граў.

Раптам маці закрычала, як аслупянела, апусціла дзіця на зямлю і адскочыла назад, нібы звер, на карачках, а погляд яе свяціўся, як у вар'яткі. Яна крычала:

— Яно памерла! Памерла!..

Ускочыў і Мамчыл і, спрабуючы зламаць жалезную дудку на калене, толькі скрывіў яе, потым ляснуў аб зямлю і крыкнуў:

— Яна мне не патрэбна, каб умярцвяць дзяцей!

І кінуўся бегчы ў лес.

І я накіраваўся да пячоры з цяжкім мехам на плячы, і ўжо бачыў твары дзяцей, якія хочуць развязаць і сунуць рукі ў яго, быццам я прынёс ім падарункі. Змяркалася, калі на адной паляне нечакана выскачыў Мамчылаў сокал. Я ведаў яго, і ён адразу скіраваўся мне на твар. Успомніўшы пра аслепленую ім сарну, я выпусціў мех і прыкрыў рукамі свае вочы. 3-пад пальцаў далоні я бачыў рассыпаныя па зямлі кавалкі хлеба і белай брынзы. Спачатку мне забалела, а потым я ўзлаваўся. А птушка ўсё кідалася на мяне, адлятала, вярталася са злосным верашчаннем. Час ад часу сядала на якуюнебудзь галіну, аднак хутка зноў усплясквала крыламі і налятала. Мне здавалася, што яна звар'яцела ці была шалёная.

І хоць сокал не дакрануўся да мяне і нават не абдрапаў, д’ябал сокала перасяліўся ў мяне, дык я нагнуўся, падняў абламаны сук і пачаў адбівацца. У мяне былі перасохлыя вусны і потныя рукі, а ў маім сэрцы гарэла прага забойства. Шмат крыві пабачыў я ў сваім жыцці, і ўсё-такі цяпер я хацеў забіць. І калі сокал зноў падляцеў да

мяне, я замахнуўся суком і адчуў, як кавалак дрэва ўдарыў у нешта мяккае, нібы ў саспелы плод. І птушка, жаласна ўскрыкнуўшы, упала на зямлю ды пачала біцца крыламі і круціцца, як недарэзаная курыца. Я ступіў наперад, каб прыціснуць яго нагой, раздушыць і адчуць, як яго цела робіцца плоскім праснаком. І ў прыцемку ўбачыў на ягоным пер’і кроў.

Тады мяне засляпіла чырвоная заслона. Я ўспомніў, як гадоў некалькі таму разбіў галаву гадзюцы і, убачыўшы яе кроў і як яна корчылася, я пабег. А потым на вузкай сцежцы сустрэў чалавека, і мае рукі захацелі паваліць яго на зямлю, скінуць у прорву, каб пабачыць, як галава ягоная разбіваецца аб камяні.

І сокал змог падняцца на лапы і памкнуўся ісці палянай. Я пайшоў за ім, каб дабіць яго, але, праходзячы каля рассыпанага меха, убачыў раскіданыя кавалкі хлеба і мне стала сорамна. Я спыніўся. І сокал стаў. Я вельмі здзівіўся, чаму ён не ўцякае ратавацца, а паварочваецца, глядзіць на мяне і верашчыць. Крануся ісці да яго, і ён адыходзіць. Спынюся я, і ён спыняецца і, калі паварочвае галаву з разяўленай дзюбай, пачарнелай ад крыві, верашчыць, быццам кліча мяне.

Тады я зразумеў, што птушка некуды мяне вядзе, а як выйшлі з лесу ды перад намі адкрылася яшчэ асветленая камяністая паляна, я зразумеў, куды яна мяне клікала. Перада мной узвышаліся скалы і руіны з турэцкай стражай наверсе, а пад гэтымі скаламі была Чорная дзірка.

Я нагнуўся, схапіў параненага сокала і сунуў яго сабе пад расу, тады адчуў, як б’юцца два сэрцы, ягонае і маё, а па грудзях у мяне пацякла сокалава кроў. Птушка адчула, што я зразумеў, куды трэба ісці, высунула галаву з-пад маёй расы і трывожна, нецярпліва і жаласна заверашчала.

Я ўжо бег па камянях, а заўсёдны вецер на гэтых вяршынях развяваў падол маёй расы. Я забыўся пра турэцкія стрэльбы і свой жах ад прорвы. Бег і плакаў.

І калі перада мной адкрыўся страшны калодзеж, куды шалёны Караібрагім зрынуў бацьку і брата свайго, я спыніўся. І ўбачыў вяроўку, якая знікала ў цемры бездані, а яе канец быў замацаваны на выступе скалы. Мамчыл спусціўся ў дзірку шукаць дзеда Галушку і Шэрку.

Чорнае і злавеснае воблака вісела над гэтай прорвай, як быццам у ёй жыў і дыхаў страшны цмок. Назву сваю гэта воблака атрымала таму, што выклікае страх і жудасць. Кажуць, у гэтай прорве жыве Д'ябал. Яшчэ гавораць, што там жыве чума. Мяркуюць, што праз яе Арфей спускаўся ў апраметную, каб там шукаць сваю жонку. 3 часу,

як помніцца даліна Эліндзені, і з тае пары, як у гэтую прорву скідалі шалёных сабак, не было выпадку, каб туды спускаўся хто-небудзь, акрамя прапрадзеда Сулеймана-агі.

А гэты прапрадзед быў бедным аўчаром, і адзіным багаццем яго быў сабака. Але паганы сусед скінуў сабаку ў прорву. Тады аўчар забіў суседа, спаліў яго хату і сваю таксама ды пасяліўся каля вусця прорвы. Зрабіўшы сабе будан, жыў там і з сякерай у руках нікому не даваў набліжацца, каб скідвалі ў прорву сабак. Хадзіў па лесе, паляваў на дзічыну і кідаў уніз свайму сабаку на корм. Дажджы яго залівалі, вецер сушыў, валасы ў яго выраслі да крыжа. Тры разы яго звязвалі і скідалі ў яму звера, каб загрыз сабаку, можа, тады розум да яго вярнуўся б. І першы раз скінулі шалёнага сабаку, а сабака аўчара яго загрыз. Другі раз скінулі ваўка-адзінца, а сабака яго разарваў. І калі на трэці раз скінулі яму мядзведзя, а потым даносілася толькі выццё сабкі, сяляне махнулі рукой і адпусцілі вар'ята. Казалі, што з-за такога сабакі чалавек можа і з глузду з’ехаць.

Як мінулі гады — можа, тры, а можа, пяць ці сем — аднойчы вар’ят узяў вяроўку і спусціўся ў прорву. Апусціўся да дна і ўбачыў свайго сабаку, а ў цемры злева ўбачыў кучу касцей, а ў цемры справа — кучу золата. А ў цемры спераду свяціліся сто вачэй і чулася гырканне. Аўчар кінуў ім костку з торбы сваёй, вочы пагаслі, пачуліся гукі бойкі, выццё і скрыгат зубоў. І аўчар пайшоў, па шляху напоўніўшы сваю торбу золатам. Ён бадзяўся па бязмежных пячорах, у якіх ліліся патокі вады і вандравалі цені, і ўрэшце дабраўся да другога калодзежа, на дне якога сядзелі два бараны, адзін белы, другі чорны. Калі нехта звальваўся на белага барана, той выводзіў яго на свет белы, калі ж трапляў на чорнага барана, тады накіроўваўся ў апраметную. Аўчар жа, каб і трапіў на белага, не мог учапіцца за руно, бо ў адной руцэ трымаў торбу з золатам, у другой — адданага свайго сабаку.

Тады ён штурхануў сабаку ў калодзеж, а той упіўся зубамі ў загрывак чорнага барана. І пакуль чорны баран падаў з сабакам у апраметную, белы баран стаяў на месцы, і аўчар ускочыў на яго руно. І белы баран вывеў яго на белы свет, а сталася гэта ў вытоках Струіліцы, каля крыніцы, з якой выцякае рака. Але ж рака доўга блукае пад зямлёй, пакуль не губляецца ў Д'ябальскай дзірцы Пяцігласца... А як рака праплывае па таемных месцах, вядома, што яна выносіць чарапы і залатыя манеты, дык перад тым, як назвалі яе Струіліцай, была яна вядомая як Мярцвечына.

Гэтак прапрадзед Сулеймана-агі, ахвяраваўшы адной душой, нажыў багацце, потым стаў балгарскім баярынам, а пазней прыняў

іслам. І пасля яго не знайшлося чалавека, які б рашыўся спусціцца ў Чорную дзірку, хоць там унізе яго чакалі кучы золата. Аднак цяпер Мамчыл, прычым не з-за золата, а ад любові да бацькі сваёй жонкі здзейсніў гэта. А можа, і дзеля чаго іншага.

І я ўзяўся за вяроўку, а вяроўка была нацягнугая як струна. Пацягнуў і адчуў, што ўнізе на канцы прывязана нешта цяжкае. Сабраў сілы і смеласць ды ўчапіўся ў скалу, нагнуўся над безданню і зазірнуў уніз. І хоць ужо наўкола апусціўся прыцемак, усё-такі цемра ў бездані была ў два разы чарнейшая. І тут я гукнуў. І мне адказала такое рэха, што я ледзь не паляцеў у бездань. Тады я прыціснуў параненага сокала да грудзей і адчуў, што пры мне трапечацца другое жывое сэрца, і пачаў цягнуць да сябе вяроўку. Што ж там прывязана за яе канец? Торба золата, галава цмока ці чалавечы труп?

І нічога не зразумеў, бо, як ні стараўся, не змог выцягнуць груз. Толькі знізу даляцеў такі енк, што сілы зусім пакінулі мяне. І я кінуўся бегчы да лесу, да іншых людзей. А сокал, здагадаўшыся, што я ўцякаю ад дзіркі, пачаў дзяўбсці мяне крывавай дзюбай, дык я пакінуў яго верашчаць каля прадоння.

Як сабраў я пецярых мужчын, як вярнуліся без паходні ў цемры назад і як узяліся за вяроўку, ведаю толькі я. Сокала не было.

Цягнулі, цягнулі ўпяцёх за вяроўку і выцягнулі нарэшце наверх аднаго Мамчыла, завязанага пад пахі, з паніклай на грудзях галавой. На плячы ў яго пляскаў крыламі паранены сокал, які спусціўся ўніз у цемру да свайго гаспадара. Мы падумалі, што Мамчыл нежывы. Але толькі адна ягоная нага была моцна пабітая і галава таксама.

Пакуль чатыры мужчыны неслі на плячах насілкі, зробленыя з галін, з Мамчылам, ён апрытомнеў і запытаў, дзе сокал. А сокала я прыціскаў да сваіх грудзей.

На паляне гарэлі паходні. І калі Мамчыла паклалі на зямлю, паходні паўтыкалі вакол яго ложа. І тут жа з цемры пачалі ўзнікаць твары людзей, якія падыходзілі, схіляліся над ім і зноў знікалі ў цемры. А ён не разумеў, чаго прыходзіць столькі людзей і ўсе маўчаць. Падышоў белабароды стары, пакланіўся і сказаў:

— У такога бацькі — такі сын.

І Мамчыл зразумеў, што гэта яму кланяюцца. І сказаў, і ў голасе ягоным былі пакута і гаркота:

— Чаго вы глядзіце на мяне? Я нічога такога не зрабіў, нічога не зрабіў. Я пракляты. Калі б жыў быў Манол, дык ведайце, што Манол абавязкова спусціўся б.

А белабароды стары кажа яму:

— Калі ты спусціўся, мы павінны зразумець, што можна спусціцца. Якая смеласць павінна быць, каб нешта зрабіць тое што трэба. А ты паспрабаваў зрабіць тое, што немагчыма выканаць. Таму мы табе і кланяемся.

І са слязамі на вачах я вярнуўся ў лес, каб сабраць раскіданы хлеб.

Урывактрэці

Хоць жывая, ды ў пакутах я — з кайданамі цяжкімі на нагах, з жалезным ланцугом на шыі, з наручнікамі на руках, бо мяне, калеку, атурэчаць.

Аднойчы мы сядзелі ў пячоры каля кастра, і да нас падышоў адзін дзяцюк, сёмы сын Уражу кехая, які прынёс на плячы зарэзанага баранчыка. Але што значыць адзін баранчык на сто пяцьдзесят галодных жыватоў?

Зваліўшыся каля кастра, дзяцюк загаварыў:

— Я праходзіў ускрай Чорнай дзіркі. І з яе выйшла старая жанчына, высахлая, як закінутая авечая шкура, з чырвонымі вачамі і пальцамі, як кіпцюры арла. Я здагадаўся, што гэта чума. А яна мяне спыніла ды пытаецца: «Куды ідзеш?» He адказаў ёй, бо ведаў, што яна пойдзе за мной. А яна засмяялася і сказала мне: «Ідзі наперадзе мяне». Я пайшоў і чуў за сабою яе крокі. Усё роўна, нібы крочыў звер з капытамі. А калі падышлі да ўваходу ў пячору, яна схапіла мяне за плячо, спыніла і зазірнула ўнутр. Глядзела на схуднелых дзяцей, на нявест без грудзей, бабулек — адны косці. Потым, заплакаўшы крывавымі слязамі, павярнулася і знікла ў лесе.

І ўсе каля кастра пачалі плакаць і рваць на сабе валасы. І казалі, войкаючы:

— Божа, чума нас пашкадавала. Калі ж ты пашкадуеш нас, Госпадзі?

і ўсе паглядзелі на мяне, таму што я быў слугой Бога. Яны чакалі, што я скажу ім добрае слова, быццам я мог наўпрост гаварыць са сваім гаспадаром. Я ж глядзеў на іх і бачыў у іх за спінамі ўкленчаншых мерцвякоў з белымі зубамі і высахлымі вачамі.

Запытаў у аўчара:

— Статкі пагналі?

—   Большую частку пагналі, — адказаў ён. — 3 важакоў паздымалі бомы, каб у гарах не было чутно звону. He баяліся, што іх пачуюць туркі, але казалі: «Не трэба, каб цяпер у гарах гучала песня». Там, дзе раней было па пяць аўчароў, цяпер адзін, а з пяці авечак засталася адна, іншыя ў статках Ізмаіла-бея. Але ў гарах яшчэ блукаюць дзесятак статкаў і чакаюць. У іх няма бомаў. Ойча, ці бачыў ты статак авечак без бомаў? Як змярцвела ўсё.

—   Але ж Ізмаіл-бей, пэўна, пачапіў сваім Манолавы бомы? — запытаў я.

І аўчар, пахітаўшы галавой, адказаў мне:

—   Мы прыслухоўваліся, але не чулі. Казалі, што ён іх закапаў у зямлю.

Я паглядзеў на яго — напаўчалавек, напаўказёл, з накручанымі на пальцы валасамі, рухомымі, як у зайца пыска, вуснамі — і, прынюхаўшыся, я адчуў пах воўны і авечага малака. Яму, а не мне з’явілася чума. І я папрасіў у яго, у яго — дзіцяці гор:

— Скажы яшчэ што-небудзь.

А ён зразумеў, што я пытаюся аб тым, што будзем рабіць далей, і сказаў:

— Цярпіце.

і ён, перахрысціўшыся, выйшаўз пячоры. Я ж застаўся з яшчэ ста пяццюдзесяццю жанчынамі, дзецьмі і старымі. І ўсе глядзелі мне ў рот і на рукі, як быццам я нешта мог зрабіць. Я ніколі не вылучаўся паміж людзей, заўсёды трымаўся пасярэдзіне, ніколі не быў завадатарам і нават ніколі першым не пачынаў гаворку. Але бура паваліла крайнія дрэвы, дык вецер упёрся ў сярэдзіну лесу. І калі паглядзеў я перад сабой, не ўбачыў ніводнай чужой постаці, а вецер біў мне ў твар. He было Манола, не было дзеда Галушкі і дзеда Кральё, не было нават Мамчыла і Гарана. Але калі б і былі яны ўсе тут, то наўрад ці, мне здавалася, і яны маглі што-небудзь зрабіць.

Над нашымі галовамі высока на скалах неслі варту туркі, якія перакрылі адзіную сцежку да пашаў. Перад намі ўзвышаўся лес, але і ў ім часта крычалі і стралялі туркі, бо нюхам чулі, што ў лесе хаваюцца людзі. Хоць і не дапускалі думкі, што яны знойдуць пячору, усё-такі людзі страчвалі апошнія сілы ад страху і адчаю.

Аднак страшней за туркаў была зіма, якая надыходзіла. Да яе было яшчэ далёка, а вось неяк раніцай выйшаў я з пячоры і ўбачыў перад сабой на схіле гары чырвоную лістоту ясеня. Як быццам праходзіў там вогненны звер і пакінуў свой след. Надышоў зазімак. І яго дыханне пачало распальваць то тут, то там агні ў цёмных лясах, чырвоныя агні на ясеневых дрэвах, аранжавыя агні на клёнах, жоў-

тыя пажары на папаратнікавых палянах... Улетку не відаць было, дзе сярод сосен і піхтаў хаваюцца ліставыя дрэвы, а цяпер зазімак іх падпаліў, і яны загарэліся як папераджальныя знакі, што нібыта крычалі: «Зіма надыходзіць!»

А куды мы маглі ад яе ўцячы?..

Усё даўжэйшыя і чарнейшыя падалі цені горных вяршынь. І аднойчы ў поўдзень сонца, як яно ні старалася падскочыць, не змагло падняцца над стромым паўночным схілам перад намі. Тады стогадовы стары зазначыў:

— Калі да вясны Чорная дзірка застанецца ў цені, чакайце дажджу.

А галодныя дзеці заскакалі:

— І тады мы пойдзем па грыбы, па грыбы!..

Я ж падумаў, што нас чакае, калі сонца схаваецца за хмарамі. Дагэтуль начамі мерзлі мы ў ледзяной пячоры, затое ўдзень сонца нас ажыўляла... І калі чалавек захоча зірнуць на летняе сонца, дык яно не дае нават падняць вейкі на яго. Але калі на цябе ўпадзе цень нават тонкага дрэўца, гэты цень ахалоджвае тваё цела і нібы дакранаецца да цябе як халодны нож. Але ж калі цень накрые ўсё наўкола?

І ён накрыў. Спусціліся нізкія воблакі, якія закрылі і паглынулі вяршыні гор. Мне здавалася, што горы дасягнулі неба... 3 даліны насустрач воблакам уздымаліся туманы, потым воблакі і туман злучаліся, і горы знікалі. і паліў дождж.

Жанчыны, дзеці і старыя паглядалі на мяне з надзеяй, а я не мог нічога сказаць. Горы маўчалі, прысыпаныя дажджом. Усё здранцвела, задрамала і заснула пасярод белага дня. А мы нават уначы не спалі, каб пачуць аўчароў, якія павінны прынесці нам па кавалку хлеба. Але чулі толькі, як ліе дождж...

Потым загучалі стрэлы, адзін за адным, частыя стрэлы. Яны даляталі здалёк, таму здаваліся чыстымі і лёгкімі, у іх не было пагрозы, а нейкая радасць. І ўсе павыскоквалі вонкі, пачалі прыслухоўвацца да рэха далёкіх стрэлаў, і мне здалося, што зямля ў мяне пад нагамі дрыжыць. Тры дні ў гарах грымела. Потым стрэлаў не стала чуваць... А ноччу, якая надышла пасля трэцяга дня, пачуліся крокі. Шасцёра акрываўленых аўчароў прынеслі траіх параненых і расказалі нам пра бой пры Вісяку.

Трыста гадоў таму, прыблізна ў тую ж пару года, за дзесяць дзён да Дзімітравага дня і да чацвёртага дня пасля яго, на скалах Вісяка апошнія абаронцы Радопы біліся з турэцкімі войскамі султанскага зяця Ібрагіма-пашы. Чатырнаццаць дзён трымаліся балгары, заціс-

нутыя ў жалезны абруч, а з трох бакоў напяталі туркі. У цэнтры абруча былі заціснутыя дзесяць тысяч жанчын і дзяцей. Тады не грымелі стрэлы, бо ў людзей яшчэ не было стрэльбаў, чуўся толькі звон жалеза, свіст стрэл і чалавечыя енкі. На чатырнаццаты дзень упаў забіты сам турэцкі палкаводзец, зяць султана Ібрагім-паша. І гэтым жа днём туркі ўзялі Вісяк. Узятых у палон юнакоў разам з паланёнымі жанчынамі і дзецьмі сагналі на паляну, дзе зліваюцца дзве ракі, якія рассякаюць глыбокімі рэчышчамі камяністыя скалы Вісяка. Там выразалі ўсіх мужчын, а жанчын і дзяцей адпусцілі — жанчын з турэцкім семем ва ўлоннях, а дзяцей з ганьбай на тварыках.

Ібрагімава ўдава, султанская дачка Айшэ Султані, узвяла над магілай турэцкага палкаводца мячэць, і трыста гадоў з таго часу дваццаць турэцкіх воінаў, кожны з якіх павінен быў мець рубцы ад трох ран на сваім целе, дзень і ноч ахоўвалі мячэць і магілу Ібрагіма.

Гэтую мячэць спалілі аўчары, якія пакляліся ў гэтым у дзень Манолавай смерці. Іх было сто душ. Яны пабілі туркаў і ўзнялі сцяг на Вісяку. Абрыдла ім бадзяцца па лясах і гарах. А туркі падступілі да іх з трох бакоў — ад Пасечышча, Клакотніка і Праслупа, — і тры дні караскаліся яны па крутых камяністых схілах, і многія зрываліся ўніз. На трэці дзень порах скончыўся. Потым скончыліся і стрэлы. Затым пачалі біцца нажамі. Са ста душ маладых аўчароў дзевяць збеглі з Вісяка праз Бырца, Дабрыста, Дубакан і Капнік. Шасцёра неслі трох параненых. Прынеслі іх у нашу пячору.

І заглухлі крокі шасцярых аўчароў, якія спяшаліся назад, каб знайсці сваіх жывых і параненых таварышаў, і больш не чулі мы іншых чалавечых крокаў.

Прыйшоў голад, але ён крочыць бясшумна. Па пячоры хадзіла ды прасіла маладая жанчына, пытаючыся:

— Ці можа даць мне хто-небудзь скарыначку хлеба, каб я паклала яе пад галоўку дзіцяці? Хворае яно.

Таму што пад узгалоўе хворага належыць класці скарынку хлеба, каб на яго ўпала блаславенне хлеба. А лепш было б, каб дзіця паклала хлеб сабе ў рот.

Потым пачалі шукаць залатыя манеты, каб класці іх у рот нежывых немаўлят, няхрышчаных дзяцей, і яны маглі, адыходзячы на неба, купіць сабе месца ў раі. І хто меў, даваў залатыя няшчасным маці, таму што ведалі — тут, маючы хоць торбу грошай, не купіш і жменю зерня.

І ноччу не спалі, а цягаліся па лесе, збіралі ягады шыпшыны, ажыны, чырвоныя брусніцы і глог. І кожны радаваўся, калі ў цемры калючкі драпалі працягнутыя наперад кісці рук, таму што ў калючках

раслі ягады ажыны, шыпшыны і глогу. Дзеці намацвалі ў цемры і грыбы. Разы два ці тры знайшлі гнёзды вавёрак, поўныя арэхаў, але арэхі былі зжаўцелыя і пустыя...Саставілі ўпоцемку сілы, але ў іх нічога не траплялася, быццам жыццё ўцякло з лесу. І ўсё ў цемры, усё ноччу. Таму што ўдзень мы маглі выходзіць толькі да ўваходу пячоры, схаванага навіслымі скаламі.

Потым пачалі есці смалу з піхтаў і сосен. 3 кожнага выразанага на кары дрэў крыжа выцякала смала. і мы выламвалі жоўтую, ужо акамянелую смалу, кроў дрэва, альбо вышкрабалі нажамі пеністую белую смалу са свежых ран, альбо пальцамі збіралі новы светлы сок. А некаторыя проста ротам злізвалі кару, быццам цалавалі святы крыж. Ачысціўшы крыжы, пачалі абельваць ствалы, зразаць кару з дрэў, каб збіраць смалу.

А яна ж была горкая, гэтая халодная кроў свяшчэннага лесу. Была такая горкая, што гаркота ўжо не знікала з нашых ратоў, і нават калі елі нешта іншае, яно здавалася на смак горкім. І гаркота пранікла ў маё сэрца, і нават кароткія мае сны сталі горкімі. А сніў я курэй, якія кудахталі над знесеным яйкам. І пчаляроў, якія даставалі з вуллёў соты з мёдам. І масла, што растаплялася на агні. Ці ў сне гэта было? Ці не былі гэтыя яйкі, мёд і масла вунь там унізе, за лесам? Тады малако ў маці вернецца, і дзеці прагоняць смагу, і старыя разагнуць спіны. І сніў, што людзі хочуць пайсці туды, я ж іх не пускаю.

Аднаго дня засвяціла сонца. Неба раскрылася яснае і чыстае, толькі над гарамі плыло белае воблака. І ўсе мы сабраліся перад пячорай пагрэцца на сонцы. А ўнізе, пад нашымі нагамі, за густым лесам, свяціліся мокрыя дахі сяла Подвіс. Людзі глядзелі на іх. І многія маглі пазнаць свае дамы.

Я ўспомніў раніцу, калі ўпершыню выйшлі з пячоры пасля начнога збору старэйшын. І ўспомніў нашу клятву трымацца да канца. Павярнуўся да чорнай зеўры пячоры, і мне здалося, што бачу, як знутры да нас падыходзяць высахлыя мерцвякі і становяцца за намі, жывымі, каб пагрэцца на сонейку. Колькі разоў яны выходзілі да ўваходу ў пячору, каб паглядзець на гэтыя блішчастыя дахі, якія калісьці накрывалі іх дамы?..

Зноў паглядзеў зверху на сяло Подвіс. І прыгадаў тую раніцу, калі падумаў пра воблакі і вясёлку. Тады над Подвісам ззяла вясёлка.

А цяпер вясёлкі не было. Прыплыло воблака, а ў ім вясёлкі не было, хоць Бог і абяцаў, што ў воблаку будзе вясёлка і гэта будзе ягоны запавет, што ён не знішчыць усё жывое. Вясёлкі ж не было.

Бог быў з тымі, хто бадзяўся па пустэльных шляхах, галоднымі і сасмяглымі. і калі прасілі Бога, ён вызваляў іх ад прыгнёту і выводзіў на правільны шлях. Каб услаўляць Госпада за міласэрнасць і цудоўныя справы. Таму што ён насычае прагную душу і галодную душу напаўняе дабром.

Так пяецца ў псалме Давыда. І мы былі галодныя і сасмяглыя.

Іншыя сядзелі ў цемры і ў змрочным цені, таму што ўзбунтаваліся супраць Боскіх слоў, дык нападалі, і не было каму ім дапамагчы. І калі яны ўзмаліліся Госпаду пра бедствы свае, ён вывеў іх з цемры і змрочнага ценю і разарваў іх аковы.

А мы заставаліся ў цемры і ў змрочным цені. Хоць і не бунтавалі супраць Бога і рухаліся паводле слоў ягоных. Чаму ён не выбаўляе нас?

Гасподзь выбаўляе неразумных, ён выратоўвае тых, што выходзяць у мора на караблях. Ён ператварае пустыню ў азёры з вадой і сухія землі з крыніцамі і там засяляе галодных, каб засноўвалі селішчы, каб жыць і засяваць нівы, разводзіць вінаграднікі, збіраць ураджай і нараджаць дзяцей.

Чаму не даеш нам — не нівы і вінаграднікі, а толькі жменьку зерня і гронку вінаграду? І чаму пакідаеш паміраць немаўлят, якіх ужо нарадзілі і выгадавалі?

І калі я апамятаўся, азірнуўся і ўбачыў, што на мяне ўзіраюцца вільготныя ад слёз вочы людзей з пячоры, і зразумеў, што гаварыў у забыцці. А за імі бачыліся мне высахлыя вочы мерцвякоў. І адна баба запытала мяне:

— Ойча, ці Бог не бачыць?

Што я мог ёй адказаць? Чаго хочуць ад мяне гэтыя людзі?

І я спусціўся па строме ўніз і ўкленчыў перад агромністай піхтай, на ствале якой быў выразаны крыж, ды пачаў маліцца аб дараванні, што ў душу маю праніклі грэшныя думкі. Я маліўся дрэву, таму што кожнае дрэва — гэта храм Божы. Падняўшы галаву, убачыў, як з круглага тоўстага ствала ва ўсе бакі расходзяцца тонкія галіны піхты, як спіцы ў коле. і мне здалося, што кола піхты закруцілася, і пачуліся мне мудрыя словы дзеда Галушкі: «Цячэ...цячэ...» І я зразумеў, што свет усё-такі круціцца і ідзе, і адно памірае, a другое нараджаецца, і я зразумеў, што на гэтым доўгім шляху Бог не клапоціцца пра кожную жывую істоту, яна сама павінна клапаціцца пра сябе, Бог жа клапоціцца пра шлях і пра раку вечную, і толькі адзін ён ведае, куды круціцца кола і дзе зліваюцца воды. І магчыма, у сваім забыцці ад голаду я бачыў бы і адкрыццё, калі б не пачуў, што чалавечы голас кліча мяне.

А мяне клікалі, таму што жанчына памірала. Яна памірала, хоць была маладая, таму што кожны кавалачак ежы аддавала свайму дзіцяці, якое цяпер білася на яе грудзях. І чаго яна дамаглася? Дватры дні святла для свайго сына. Праз два-тры дні і ён памрэ.

А яна ляжала перада мной, жывы шкілет, і ад чэрапа яе звісалі і спадалі, нібы вадаспад, блішчастыя, багатыя, чорныя валасы, кожная пасмачка якіх свяцілася на сонцы. Гэтак над магіламі расце самая густая трава.

Стоячы нагнуўшыся над ёй, разглядаючы яе валасы, я адчуў, што радуюся. Яна памірае, а я застаюся жывы. Свяціла зыркае сонца, камяні награваліся, неба было блакітнае, паветра — чыстае. Яна памірала, а сонца ж свяціла і неба сінела. Яна адыходзіла свежай раніцай, я ж заставаўся, з жывой душой у жывым целе, і грэцца на сонцы, і глядзець на неба, і піць паветра. І адчуў такую радасць, што заплюшчыў вочы, каб людзі не бачылі іх бляску.

Калі адкрыў іх, убачыў перад сабой схіл гары. Ніколі ён не бывае такім прыгожым, як у час зазімку, пры паміранні лістоты. І як валасы ў мёртвай жанчыны, кожны ліст тады свяціўся, блішчаў і зліваўся ў гаму колераў. Толькі сосны стаялі цёмнымі і зялёнымі, некранутымі тленнем і зімой. Аднак жа людзі не былі соснамі.

Уначы я ўцёк з пячоры. Уцёк не дзеля таго, каб уратаваць сваё жыццё, а таму што меркаваў, што ніхто не можа дапамагчы людзям з пячоры. і як я сам перад магілай ужо і не хачу нікому хлусіць, ні людзям, ні сабе самому, кажу і пішу, што калі б мог нешта зрабіць для іх, я застаўся б у пячоры. Узганарыўся, напэўна, палічыўшы сябе правадыром тых людзей, і мне здавалася, што я трымаю іх у пячоры і раса мая, а без мяне яны пашукаюць шляхі да паратунку. І каб я быў адзін з тых, што маюць перад сабой іншых, застаўся б.

Аднак уцякаў дзеля сябе самога, ці ўцякаў, каб адарвацца ад сябе, — усё роўна ўцякаў.

А паколькі маё сэрца ў тыя дні не было надта смелым, я не прызнаваўся нават сабе самому, што ўцякаю, і ў думках пакляўся, што іду да ўладыкі ў Ксанці прасіць дапамогі.

Урывак чацвёрты

Веру даў, любка мая, веру мне даў, мовы ж не даў, любка мая, мовы не даў.

Убачыў труп, а каля яго ляжаў вялікі кажух, дык я ўзяў яго, апрануў і схаваў пад ім сваю pacy. А цяжар кажуха, бо ён увесь прамок, ледзь не згорбіў мяне, і ягоны холад працяў мяне да касцей. Але цяпло новага цела сагрэла ўрэшце і яго.

Крок за крокам, прыгнуты цяжарам кажуха, я ўзабраўся на вяршыню Першынец і паглядзеў з яе. Свяціла сонца, у далінах ляжаў туман, і толькі грэбені гор выгіналіся вакол мяне. І мне здалося, што Радопа падобна расквітнелай ружы. А я мусіў, як дробная кузурка, выпаўзці з яе, перабрацца праз кожны пялёстак яе кветкі, спусціцца ў цемру паміж лістамі, пакуль дабяруся да мора, якое абмывае яе сцябло.

Тады я і рушыў праз Радопу. Але не пайшоў шляхамі, якія ведаў, таму што яны вялі праз Вісяк, а мне было страшна ўбачыць трупы пабітых аўчароў і глядзець на іх адкрытыя вочы.

Спачатку пайшоў сцежкамі па той Радопе, якая нагадвае маладую вабную жанчыну. І кожная складка, кожная ўпадзіна выгінаюцца як абрысы жаночага цела — напэўна, па гэтых палянах калісьці бегалі аголеныя дзяўчаты і Арфей іграў ім на сваёй жалейцы. A цяпер шырокія паляны былі пустыя і толькі нейкі сабака сачыў за мной цэлы дзень, ішоў ззаду за дзесяць крокаў, і ні брахаў, ні адставаў. І калі я спыняўся, спыняўся і ён. Цэлы дзень, пакуль ішоў, чуў яго крокі за спінай. А над галавой у мяне лунаў арол.

Потым зайшоў у бязмежныя лясы, якія выраслі на пакручастых і пахілых пагорках. І паміж дрэў расла трава, не такая, як у лясах Эліндзені, дзе ў змроку зямля ўсыпана толькі сухой хваёвай ігліцай. А дрэвы ўзвышаліся агромністыя і старыя, і паміж імі не было дробнага і тонкага маладняку. Яны павольна праходзілі каля мяне, падобныя адно на адно, пакуль не пачало мне здавацца, што яны кружацца і ідуць, я ж стаю на адным месцы. Аднак жа не, я ішоў, а яны заставаліся на сваіх месцах, і ў душы я прасіў, каб яны павырывалі з зямлі свае карані і пайшлі поруч са мной. Таму што, каб захацелі, яны маглі б гэта зрабіць, яны ж, як людзі, стаяць уздоўж дарогі і, быццам іх вочы з напаўапушчанымі вейкамі, спакойныя і цёмныя, усё бачаць. Манол жа казаў мне калісьці, што не можа вырваць свае карані, каб уцякаць?

Нішто жывое ў лесе не падавала знаку аб сабе. Толькі раз заўважыў, як на нейкай паляне лятаюць белыя пёркі, і падумаў, што гэта матылькі, але гэта былі дзьмухаўцы.

Я рваў і еў спелыя ягады шыпшыны, а яны былі чырвоныя, быццам кроў. Знаходзіў чырвоныя брусніцы, і яны былі як кроў. Набіраў жменямі глогу, і ён быў чырвоны, нібы кроў. Толькі раз убачыў дзікую грушу, і на яе галінах свяціліся лісты.

Калі сонца пайшло на захад, з усходу насунуліся цяжкія хмары, як чорныя клубы дыму. І адразу змяркалася, а я толькі зайшоў у заспалы лес і не бачыў яму канца. Валежнік часта загароджваў мне шлях, тоўсты мох паглынаў шум маіх крокаў. І ў душу маю пранік страх, дык мне хацелася, каб за мной бег той маўклівы сабака і мне не было самотна. Нарэшце мае ногі намацалі сцежку. Хай будуць блаславёныя ногі, якія яе пратапталі... І сцежка вывела мяне на паляну, якая была светлая і ўначы. Я з удзячнасцю узняў вочы ўгору. Праз заслону туману бачыліся бледныя зоркі, а на галаву мне пырскаў дождж.

Раптам мне здалося, што ў цемры я заблудзіўся і ўжо вяртаюся назад да няшчасных у пячору. І сэрца маё напоўнілася шалёнай радасцю. І зваліўся на паляне, каб ужо больш нікуды не ісці, ды заплакаў. Але плакаў я не голасна, таму што наўкола стаяла цішыня.

Ніколі я ўжо не ўбачу бледных твараў асуджаных на смерць. І я пачаў выклікаць у думках па чарзе гэтыя твары, гаварыў з кожным, лашчыў, суцяшаў. Прыгадваў іх такімі, як прыгадваюць твары нежывых. і быў упэўнены, што не збіўся з дарогі, а ўвесь час рухаўся на поўдзень, далей і далей ад пячоры.

Да мяне з-пад неба даляцелі маркотныя крыкі дзікіх гусей, як развітальны плач страчаных душ. І птушкі ляцелі на поўдзень.

Раніцай я ўвайшоў у іншую Радопу, падобную на гордага і змрочнага мужчыну, дзе непрыступныя і жахлівыя праломы рассякаюць стромыя і голыя скалы. Дзе ўпартыя сосны вырастаюць на скалах, а там, у нізе праломаў, цякуць вузкія і глыбокія рэкі.

Туман, які згушчаўся ўнізе ў праломах, пачаў падымацца, як цеста ў дзежцы, і ўрэшце заліў горы. Ужо нічога не было відаць, ні ў глыбіні праломаў, ні ў вышыні, толькі сцежка на два крокі.

Тады я пачуў гукі ўдараў сякеры. Паколькі я са страхам крочыў па вузкай сцежцы па краі нябачнай прорвы, я зразумеў, што ўдары сякеры далятаюць аднекуль зверху. Сышоўшы са сцежкі, я пачаў у тумане караскацца ўгору да нябачнага чалавека. Нарэшце ўверсе на паляне я ўбачыў цень чалавека, які ссякаў высокае дрэва. Удары сякеры абарваліся, і я адчуў, што сэрца маё б’ецца, гатовае разарвацца. Ачомаўшыся ад бегу, я сцішыў крокі і паціху наблізіўся да чалавека. А ён, як убачыў мяне, апусціў сякеру на зямлю і абапёрся на яе абедзвюма рукамі. І твар яго паступова выплыў з туману, усё роўна як з забеленай малаком вады.

Я прывітаўся:

— Ну, здароў, рад сустрэчы.

А ён засмяяўся так, што засвяціліся яго зубы, і, кінуўшы сякеру ўбок, рушыў мне насустрач, кажучы:

— О, рад бачыць!

Я дастаў рукі з-пад мокрага кажуха, каб ён бачыў, што я без зброі. Чалавек запытаў у мяне:

— Адкуль ідзеш?

— 3 поўначы і іду ў Ксанці.

Ён агледзеў мяне ўсяго і, убачыўшы, што я не нясу ні торбы, ні зброі, сказаў:

— Ты выправіўся ў далёкі шлях і можаш у тумане заблудзіцца. Зрабі мне гонар і адхіліся ад дарогі, адпачні ў нашым сяле.

Атрымаўшы маю згоду, ён адвязаў свайго асла, сабраў вяроўкі, раскіданыя на паляне. Я спытаў у яго:

— Чаму не скончыў сваю работу?

— Надумаў я зрабіць іншую работу сёння, але перадумаў, — адказаў ён. — Калі ўбачыў цябе, я зразумеў, што памыліўся.

Тут я ўбачыў, што дрэва, якое ён ссякаў, было з Манолавых крайніх дрэў, умацоўнікаў лесу. І не стрываў і сказаў яму:

— Чалавеча, навошта ссякаеш крайнія дрэвы. Гэта ж калі вецер уварвецца, паваліць увесь лес?

А ён засмяяўся і сказаў мне:

— А ты паспрабуй, зайдзі ў лес!

Убачыўшы, што я намерыўся ісці, ён спыніў мяне за руку, сказаўшы:

— Кінь ты! Ты не можаш зайсці ў лес. Наш лес такі густы, што калі нават ссекчы ў ім дрэва, яно не ўпадзе на зямлю. іншыя яго браты-дрэвы будуць падтрымліваць выпрастанымі сваімі плячамі датуль, пакуль не згніе.

Мне ўспомнілася пячора. І я ўсю дарогу маўчаў. А сцежка была вузкая і мокрая.

І тады з туману пачалі выступаць першыя мураваныя дамы сяла. A сяло было раскідана па схілах глыбокай упадзіны, дык сцежка вілася ўгору, адгаліноўваючыся да кожных варот... Чалавек сказаў мне:

— Сяло наша невялікае, няма ў нас пакоя для заезжых. Уганаруй маю хату.

Мы ўзбіраліся ўгору, а пад нагамі ў нас цёк мугны струмень вады. Я запытаў у яго:

— Чаму вы тут збудавалі сяло?

— Мы перасяленцы, — адказаў мне чалавек. — Як засяліліся, вочы ў людзей былі затуманеныя слязамі, дык і не бачылі, дзе закладаюць падмуркі сваіх дамоў.

Мне падумалася, што людзі ўцякалі ад чумы, дык і схаваліся ў гэтых нетрах.

Kani зайшлі ў яго дом, там нікога не было. Але ў ачагу пасярод пакоя было яшчэ гарачае вуголле. Чалавек сказаў мне:

— Жанчыны і дзеці ў полі. Сядай, пасядзі, пакуль распалю агонь.

А як разгарэўся агонь, я скінуў чужы кажух са сваіх плячэй і застаўся ў pace. Чалавек паглядзеў на мяне, але нічога не сказаў. Потым, узяўшы з паліцы пасудзіну з пшанічнай кашай, падаў мне... І сеў насупроць мяне на трохногае крэсліца ды запытаў:

— Ты даруй мне, вандроўнік, што пытаюся, бо ў госця не выпытваюць у нас. Але ж як цябе завуць і з якога сяла ідзеш?

— Маё імя Нікола і прыйшоў я з Эліндзені, — адказаў я.

Калі сказаў сваё свецкае імя, мяне скаланула, бо яно павінна было быць схаванае пад святарскай расай. А чалавек пытаўся яшчэ:

— Як ты ходзіш паўсюдна па гарах, ці не праходзіў ты праз сяло Стража і ці не сустракаў ты чалавека з роду Сокалаў? І ці ёсць у сяле туркі?

Убачыўшы, што я пакруціў галавой, чалавек уздыхнуў і сказаў:

— Гэтай раніцай мне трэба ісці ў Стражу.

У гэты час дзверы адчыніліся і на парозе з'явілася жанчына з белым ручніком у руках і ў чорным адзенні. Убачыўшы мяне, яна ўскрыкнула, узняла край хусткі і закрыла твар да вачэй.

Гаршчок упаў з маіх каленяў і кавалак засеў мне ў горле. Я зразумеў, што трапіў у мусульманскае сяло. І ўстаў на ногі, абтросшы крошкі на падале.

Адкуль мне было ведаць, што сустрэў мусульманіна? Ён быў без шапкі, гаварыў па-балгарску, апрануты быў у балгарскае адзенне. І хата ў яго была балгарская. Калі б у сяле была мячэць, але ж у тумане я не бачыў яе. Я мог есці, піць і пайсці, не зразумеўшы, што быў у доме мусульманіна. А чалавек падняў з падлогі скінуты гаршчочак і, варушачы вуголле ў ачагу, не падымаючы галавы, спытаў:

— Чаго ты ўстаў? Ці мой хлеб табе горкі? І ці я не гавару пабалгарску, як ты?

Я стаяў яшчэ выпрастаны, а чалавек казаў:

— У нашым сяле поўна хрысціян, якія ўцяклі ад туркаў... У нас, акрамя цябе, яшчэ два святары. Сядай і еш.

Я сеў і ўзяў гаршчок з ягоных рук. А ён сеў насупроць і загаварыў, і жанчына зайшла з закрытым тварам і забразгала посудам на паліцы. А чалавек гаварыў далей:

— Мяне завуць Ахмед Сокал. Таму я і пытаюся ў цябе пра род Сокалаў у сяле Стража. Гэта мой род. Калісьці, у час султана Селіма Лютага, уверсе ў нагор'і стаяла вялікае сяло, якое называлася

Патлейна. Калі султан пачаў руйнаваць цэрквы на балгарскіх землях і турэцкія войскі ўвайшлі ў Патлейна, з роду Сокалаў засталіся толькі два браты — Ясен і Спасен. Ясен прыняў праўдзівую веру і пасяліўся ў нашым сяле Пляшак, назваўшыся Хасанам. А Спасен збег у глыб лясоў у новае сяло Стража. Ад Патлейна ж засталіся адны падмуркі, а цяпер курган на тым месцы мы называем Царковішча. Аднак браты захавалі імя роду свайго і назваліся людзьмі з роду Сокалаў, хоць адны былі мусульманамі, а іншыя хрысціянамі. І шанаваліся, і адны да другіх хадзілі ў госці, і на вяселлі, і на хрэсьбіны.

Чалавек паказаў рукой у кут, дзе стаяў поўны мех. І спытаў:

— Бачыш вунь той мех?

— Бачу, — адказаў я, не разумеючы, да чаго ён хіліць.

А чалавек казаў далей:

— Нівы роду Сокалаў засталіся каля нашага сяла Пляшак. Браты іх падзялілі між сабой, і першы Хасан заплаціў цалкам і за частку Спасена. Але на самай сярэдзіне нівы расла маладая яблыня. А як ты хадзіў па Радопе, дык павінен ведаць, што зямлю можна дзяліць, аднак жа дрэва на гэтай зямлі падзяліць нельга. і дрэва застаецца агульным, і ягоны плод агульны. Кожны год мусульмане з роду Сокалаў абіраюць плады яблыні і дзеляць іх пароўну на дваіх. І калі насыпаюць мяхі, палову заносяць у сяло Стража, сваякам з гэтага ж роду Сокалаў.

Я запытаўся ў яго:

— А колькі часу мінула ад дзяльбы сяла?

— Стагоддзе з паловай, — адказаў ён. — Сто пяцьдзесят гадоў.

Усё роўна як сказаў «учора». Сто пяцьдзесят гадоў мусульмане Сокалавы хадзілі па той самай сцяжыне, каб занесці агульныя плады дрэва хрысціянам Сокалавым. Ужо даўно згнілі рукі першага Хасана, якія паквапіліся на гэтыя плады, і нават капытоў ад яго мула не засталося, на спіну якога ён грузіў мяшкі з яблыкамі. А ногі не забыліся пра гэтую сцежку.

Тады я пакруціў галавой і кажу:

— Яблыня хутка паваліцца, бо вельмі старая. І ўжо не будзе агульных пладоў.

Чалавек жа зноў засмяяўся, неяк па-свойму, так што бліснулі ўсе яго зубы. І адказаў ён мне праз сваю ўсмешку:

— Яшчэ дзед мой пасадзіў маладую яблыню. І бацька мой пасадзіў. І я сам пасадзіў. Маладыя дрэвы ўжо даюць плады. Але ж і старая яблыня яшчэ сядзіць. І калі зваліцца — што з таго? У мяхах ужо ёсць плады з чатырох дрэў.

— Але ж тры з іх не агульныя, — кажу яму.

А ён мне адказвае:

— Ці ж я не сын свайго бацькі? А мой бацька — не сын майго дзеда? Усе мы аднае крыві. І дрэвы — усе з аднаго кораня, таму ўсе агульныя.

І выпрастаўшыся, пакланіўся мне і сказаў:

— Ты даруй мне, што пакіну цябе, але ж і Сокал са Стражы можа рушыць у лес без торбы і кавалка хлеба. Тыдзень таму адтуль выйшла турэцкае войска пад кіраўніцтвам бея Пашмаклі. Ён патрабаваў ад нас, каб мы пайшлі з ім па балгарскіх сёлах абарачаць іх у праўдзівую веру. А нашы яму адказвалі: «Як мы можам падняць нож на чалавека, які моліцца на нашай мове?» Нават хаджа не пайшоў з беем. Ніводзін чалавек з Плешака не выйшаў з сяла, каб ісці і пляжыць хрысціянскія сёлы. А многія пайшлі ды прывялі ў свае хаты сваякоў і знаёмых хрысціян, пакуль праміне бура. І я збіраўся ісці, нават не баяўся, таму што Стража знаходзіцца ў глыбіні лясоў. Каб толькі пабачыць іх, больш не магу трываць. Адпраўляюся ў Стражу.

І паклаўшы ў стракатую торбу хлеба, ён правёў мяне да пуні, дзе так соладка спіцца на свежым сене пад песню дажджу па каменных плітах. Перад тым я папрасіў яго даць мне адзін яблык з агульнай яблыні. Узяўшы гладкі духмяны плод, я прыгадаў яблыкі са сваёй яблыні. Яны недзе ўжо выспелі, а маці мая глядзіць і чакае, калі я вярнуся і паздымаю іх з галін.

Усю ноч я ляжаў на сене ў пуні і нават не задрамаў. І хоць я знаходзіўся ў закрытай прасторы, адчуваў сябе як у гарах, пасярод пахаў лясных траў, да мяне далятала і песня гор, таму што дождж усю ноч не пераставаў. Чуўся яшчэ прыглушаны туманам голас муэдзіна, які спяваў: «Алах іль Алах». Ён далятаў да мяне, як калісьці голас дзеда Кральё, а потым зразумеў, што гэты крычу я сам. і чуў яшчэ, як дрыготкі дзявочы голас з таго боку агароджы спяваў: «Я белая, бялюткая, юнача, уся святлом асветлена...» І прыгадаў, што Манол настройваў свае бомы так, каб гучала мелодыя гэтай песні ў тую ноч, калі Мірча кляўся над касцямі сваёй маці. А другі жаночы голас насварыўся на дзяўчо, кажучы: «Маўчы, там спіць Божы чалавек».

Я не спаў. ■

Зямлю можна падзяліць, а плады з дрэва застаюцца агульнымі. І ядуць іх і хрысціяне, і мусульмане. Плады гор не дзеляцца, яны кормяць аднолькава ўсіх.

Сустрэўшы чалавека, я не ведаў, ці ён мусульманін, ці хрысціянін. Адно ведаў, што ён балгарын. Бо гаварыў па-балгарску, апрануты

быў у балгарскае адзенне, распальваў агонь у балгарскай хаце. A калі туркі хацелі павесці яго нішчыць балгарскія сёлы, мой чалавек адмовіўся ісці з імі, таму што баяўся закалоць свайго брата. Бо адчуваў, што перамена веры не змяніла крыві і брат застаўся братам.

Яблыня заставалася агульнай.

Калі я трымаў у руцэ гладкі свежы яблык, мне здавалася, што трымаю адказ на ўсе мае трывогі і клопаты. Таму што з яблыняй была звязана ў мяне дамова з маці, што кожным зазімкам я прыходжу да яе. І гэта яблыня не дзялілася, а звязвала мусульман з хрысціянамі, бо і тыя, і гэтыя заставаліся балгарамі. І Радопы заставаліся балгарскімі гарамі.

Што казаў Манол? Што не жадае станавіцца янычарам, які мусіць закалоць свайго бацьку. Што не хоча падымаць руку на свайго брата. Гэтыя людзі прынялі турэцкую веру і не сталі янычарамі, і не паднялі руку на сваіх братоў. І дзяўчо пела тую самую песню, якую спяваў і Манол.

Божа, Божа, дзе ж тады застаецца імя тваё? Ці табе не ўсё роўна, завуць цябе Алахам альбо Хрыстосам, і жывеш ты не толькі ў сэрцы кожнага чалавека, хоць ён мусульманін ці хрысціянін, а і ў кожным дрэве, кожнай травінцы? І ці ж не ты, Божа, Гасподзь жывых, а не мёртвых? І напэўна ж, мне праўду казала кола піхты, калі гаварыла, што ты паказваеш толькі накірунак шляху, а не яго выкрутасы?..

Чаму тады памерлі Манол ды іншыя? Няўжо ўсе павінны запляваць крыж, хто застаецца балгарамі? І няўжо туркі гэтак клапаціліся пра Алаха, калі думалі толькі як забраць у балгараў аўчарскіх сабак і дзяцей, каб выхаваць з іх янычараў, ваяроў султана?

Горы — гэта не двор, абгароджаны сцяной з усіх бакоў, а балгарская цвярдыня з дзевяццю радамі сцен. Запляваўшы крыж, людзі адышлі ад першай сцяны назад, ды сэрца гор стала на адну сцяну меней, а заставалася яшчэ восем сцен. Аддаўшы жыццё на першай крапасной сцяне, Манол і іншыя затрымалі ворага і паказалі нам, як трэба паміраць, але павінны былі застацца жывыя і іншыя абаронцы, каб абараняць астатнія восем сцен. І калі першую сцяну можна назваць крыжам сумлення, дык другую — агульным дрэвам, трэцюю — агульнай песняй, чацвёртую — агульнай вопраткай, пятую — агульным мінулым, шостую — агульнай мовай. А ці не будзе такіх сцен не дзевяць, а сто? І ў самім нутры, за сотняй аскабалкаў, знаходзіцца ядро, з якога пусцілі парасткі балгарскія Радопы, і колькі б іх не ссякалі, з ядра ўсё вырастае балгарскае дрэва.

І мне прыгадаліся сосны на горным схіле насупроць пячоры, якія зазімкам не маглі расквітнець, заўсёды заставаліся зялёнымі, пакуль іх не спапяліць пажар. Прыгадаліся і дрэвы з шырокай лістотай, якія зазімкам чырванеліся, а вясною зноўку ўкрываліся лістотай і зелянелі. І калі б Манол і іншыя яго браты былі як сосны, дык я хацеў бы стаць букам. Лепей, каб нас пачырваніла зазімкам, таму што пасля зімы настае вясна, чым нас спапяліць пажар, бо пасля пажару прарастае толькі трава.

І доўга-доўга я змагаўся са сваім Богам, якому служыў дагэтуль. Прыкладам мне служыла барацьба Якава, які змагаўся з Богам, але гэта было як барацьба дзяцей у параўнанні з маёй барацьбой, пакуль я перамог Бога ў сваім сэрцы і назваў яго Алахам, а не Ісусам. Гэта я сказаў яму праз плач, які аддаваўся рэхам у гарах, аглушаючы мяне, аднак жа лепей плач і слёзы з жывых вачэй, чым высахлыя вочы мерцвякоў з гары.

І раніцай я рушыў назад да пячоры, сціскаючы ў руцэ яблык з агульнага дрэва, знак пра зарок, што вера не аддзеліць брата ад брата і мусульманіна ад хрысціяніна, а ўсе мы будзем есці плады з адных і тых жа гор і будзем называцца балгарамі.

Туман развееўся і над намі свяціла сонца.

і я за адзін дзень адолеў той шлях, які прайшоў за дзень і ноч, праўда, на маіх плячах не было цяжару мокрага кажуха. А ў лесе пад Чорнай дзіркай сустрэў чараду сарнаў і гайню ваўкоў, якія беглі мне насустрач.

Калі я падняўся на паляну, сустрэў мяне заўсёдны тут вецер. Аднак жа гэты раз я не прыкрыў твар рукой, бо мне здалося, што мой адданы сабака, ад радасці лашчыцца ў нагах, як сустракаючы з дарогі гаспадара, ды тузае палу маёй расы. Я агледзеўся і ўбачыў, што ўгары на Свяцілішчы туркаў няма.

Я спыніўся на скалах над свяшчэнным лесам з крыжамі, дзе не павінна гучаць сякера.

Лесу не было. Па лесе прайшоў пажар, і з гор падымаўся попел з тысяч вялікіх абсмаленых пнёў, якія дагаралі нібы агні тысяч ахвярнікаў. Попел паміж абгарэлых пнёў быў белы, а пні былі чорныя, і над кожным пнём уздымаўся дымок. Языкоў полымя не было відаць, таму што пасля пажару прайшоў дождж, быццам жрацы вымерлых фракійцаў зноў распалілі свае кастры, каб выклікаць аблокі.

Я прайшоў праз папялішча, і ногі мае патаналі ў попеле, а струменьчыкі дыму віліся вакол мяне, нібы галіны прывіднага лесу. і бачыў я між гэтых галін з дыму далячынь, таму што піхты раней перакрывалі далягляд. He было ні дарогі, ні сцежкі, і ўсё выглядала

жахліва. І час ад часу мая нага наступала на гарачы вугаль, але мне не пякло, таму што маё сэрца балела мацней. Пячору знайшоў з цяжкасцю пасля блукання па пажарышчы.

Уваход у пячору быў замураваны, і перад ім ляжала агромністая куча шэрага попелу. Узабраўшыся на гэтую кучу, я да каленяў патануў у попеле і адчуў на нагах гарачыню, бо надвіслая скала перашкодзіла вадзе зліцца на касцёр. Калі попел на пажарышчы быў зацвярдзелы і барозны ўтвараліся ад патокаў дажджу, дык попел перад пячорай быў гарачы і пульхны...

Перад уваходам уздымалася сцяна з каменю, пачырванелая ад агню. Ударыўшы нажом, я адбіў чырвоную корку, камень адваліўся, і адкрыўся знутры мур белы, як вапна... І калі камень бясшумна гопнуўся ў попел пад маімі нагамі, адкрылася чорнай дзірка. Праз дзірку відаць была жоўтая рука з плямамі крыві. Прасунуўшы ў дзірку сваю руку, памацаў.

Рука была халодная.

Урывак пяты

Лета скончылася. У горы прыйшла восень.

Сонца свяціла зыркім і ясным святлом, ад якога мае вочы хутка стамляліся, а потым забалела і галава. Даліна Эліндзені нагадвала тыя ўпрыгожанні, якія вырабляюць з каляровага шкла і заліваюць крышталём. Паветра было такое чыстае, што здавалася, калі працягнуць руку, можна дакрануцца да гор. Там, дзе было два колеры, расквечвалася дзесяць; на сонцы стала ў два разы святлей, у цені — у два разы цямней; на балконах— цяплей, а ў пакоях— прахалодней.

На горы ўпалі доўгія, чорныя, незнаёмыя цені, якія не абрамлялі, як у іншы час, узлессі, а ляжалі цяжарам на лясах. І былі не мяккія і цёплыя, як доўгія цені летняга надвячорка, а рэзка акрэсленыя, чорныя, як цені ў месячную ноч.

Сіне-чорная сталь хваёвых лясоў іржавела месцамі ад крон пачырванелага букоўніку. Але толькі ў нізінах. Уверсе, да вяршынь гор, цёмная сцяна ўздымалася некранутай восенню і тленнем. А як сонца не падымалася дастаткова высока, каб асвятліць стромыя паўночныя схілы, лясы на іх і ў поўдзень не адкідвалі фіялетавачорнай адзежыны, ценю.

Я глядзеў на горы і думаў пра Еліцу.

Глядзеў на горы і жмурыўся, падстаўляючы твар пад промні co-

нейка. Чало і вусны ў мяне смылелі. Мне хацелася забыцца пра няшчасных, замкнёных ва ўнутраным двары канака. Караібрагім усё яшчэ цягнуў, не вызначаючы ім дня пераходу ў праўдзівую веру. Некага чакаў.

Каля мяне спынілася Гюльфія. Захінутая ў хустку да вачэй, яна была непадобная на сябе. Проста дзіўна, як гэта могуць так адчужацца людзі, якія зліваліся сваімі целамі. Я ж пранікаў да сэрца гэтай жанчыны, а цяпер, каб нехта мне сказаў пра гэта, я не паверыў бы.

— Бачыш гэтыя горы? — кажа мне Гюльфія. — Цяпер вунь у гарах сто колераў, а заўтра застанецца адзін. Белы. Як упадзе снег, горы будуць закрытыя.

Мяне скаланула, і я падумаў, што снег можа засыпаць Еліцу.

— Чаму ты не ідзеш? — спытала мяне Гюльфія. — Ведаеш жа, дзе патаемны выхад? Аўчары давядуць цябе да мора, рыбакі перавязуць на якую-небудзь венецыянскую выспу. Тут табе няма месца.

Мне здалося, што яна мяне адпрэчвае. Мы не толькі адчужыліся, больш таго, між намі ўзнікла варожасць. Я паглядзеў ёй у вочы. Яны, як і раней, былі жыццёвыя і светлыя, аднак у іх цяпер праблісквала цвёрдасць. Яе прынізілі, і цяпер яна стараецца выбрацца наверх.

— Чым я табе замінаю? — запытаў я.

Яна пахітала галавой. У куточках ейных вачэй сабраліся зморшчынкі, і я ведаў, што пад хусцінкай на яе поўных шчоках квітнеюць ямачкі.

— Я выпру гэтых сабак з канака — ці ты будзеш тут, ці цябе не будзе.

Яна гаварыла пра сыноў брата Сулеймана-агі Хайрадзіна.

— І нараджу сваіх сыноў, — прамовіла Гюльфія.

Мажліва, яна адкідала мяне як непатрэбную рэч, бо не спраўдзіў яе спадзявання. Я сказаў ёй:

— Манол і Гаран памерлі.

А яна адказала:

— Караібрагім жа Гаранаў брат.

Я прыгадаў, як смяяўся тым днём, калі ўявіў сабе адно з адным голымі Гюльфію і Караібрагіма. Цяпер мне было не да смеху.

— Калі ты спадзяешся завалодаць Караібрагімам, дык чаму я не магу ўзяць Еліцу?

Гюльфія пакруціла галавой:

— Караібрагім ужо не той, а Еліца тая самая.

Яна заставалася разумнаю і назіральнаю, гэтая таўстуха, хоць

раней яе мудрасцю былі вусны, якія смяяліся, а цяпер кусаліся. Мяне ўзяла злосць:

— Мамчыл жывы, ды і Сеўда жывая.

Гюльфія паглядзела на мяне са здзіўленнем і пагардай, быццам не чакала ад мяне такога глупства.

— І Сеўда ўжо не тая. Зноўку стукае абцасамі ды пабразгвае бранзалетамі, ходзячы па канаку, а ўжо не тая. Раней была жанчына, якой скажаш: «Добры вечар», а яна ў адказ: «Заўтра вечар». Цяпер кажа табе: «Добрай ночы», — і глядзіць, дзе легчы ды заснуць.

— Як Караібрагім устане з пасцелі, тады пагаворым.

— Калі Караібрагім устане з пасцелі, Сеўда будзе з пузам, як цельная карова. Гаранаў сын, пэўна, будзе мацаком, як і ягоны бацька.

— Можа, гэта будзе не Гаранаў сын, а Караібрагімаў, — сказаў я.

— Ды не, — запярэчыла яна.

Аднак я адчуў, што ў голасе яе няма ўпэўненасці. І вось гэтае імгненне сумневу зноў зблізіла мяне з ёй, і я запытаў у яе ціха і пачалавечы:

— Гюльфія, а можа Сеўда хворая? .

і яна адказала мне інакшым, змененым голасам:        »

— Ты назаўсёды застанешся сляпым, Венецыянец. І ўсе астатнія сляпыя. Але я цябе не вінавачу. Калі ссякаюць у лесе высокую сасну і яна грымнецца, што ажно зямля задрыжыць, хто гляне на маладзенькую піхтачку, велічынёй з пядзю, якую спляжыла сасна? Манол упаў і спляжыў Сеўду. Яна спадзявалася, што ён адкрые яе ўлонне, а яго не стала.

— Гюльфія, чаму ты гаворыш мне ўсё пра ўлонне і апладненне? Калі маеш на ўвазе дзіця, дык Сеўда ўжо яго носіць. Выходзіць, што Манолу не было патрэбы яе пляжыць.

— Калі я кажу пра ўлонне, — сказала Гюльфія, апусціўшы вейкі, — калі кажу ўлонне, я маю на ўвазе і сэрца.

Яна павярнулася і пайшла ў канак. Я аслупянеў. Яна круцілася каля Караібрагіма не толькі з нейкім разлікам, яна яго кахае. Магчыма, раней ён хваляваў яе, цяпер жа яна кахае ўжо новага Караібрагіма. Там, дзе бачыў я толькі трэшчыну ў мармуровай статуі, жаночае каханне, як семя піхты, бачыла расколіну ў скале і спадзявалася пусціць у яе корань.

У мяне быў адмысловы радопскі збан з дзвюма ручкамі, зялёны, нібы яшчарка. У яго я наліваў віно для Караібрагіма. 3 нейкага часу я пачаў заўважаць чырвоную лужынку вакол донца. Павярнуў яго, паглядзеў злева, потым справа — ён быў цэлы. Віно не працякала. Падумаў, што па ім сцякаюць кроплі... Аднаго разу я цюкнуў па ім

місачкай. І тады пачуў фальшывы водгук: нібыта ён быў трэснуты. Я зноў разгледзеў збан і ўбачыў уверсе пад гарлавінай ледзь прыкметную трэшчыну... Потым я наліваў яго да гэтае трэшчыны, каб не выцякала віно.

Караібрагім быў як гэты збан. Магчыма, ён і сам гэтага не ведаў. Затое ведаў гэта я. Ведала і Гюльфія. Для мяне шрам ад раны на ягоным твары быў трэшчынай на мармуровай статуі. Для Гюльфіі — месца, куды пусціць корань.

Адзінае, што раней змушала мяне адчуваць павагу і нават страхашанаванне да Караібрагіма, было тое, што бачыў перад сабой чалавека, вырабленага нібы з аднаго-адзінага мармуровага кавалка. Ён быў жорсткі, быў сухі, аднак жа быў з мармуру. He было ў ім ні страху, ні разліку, ніякіх іншых дробязных пачуццяў. Адчуваў яго мацнейшым і больш значным за сябе. Цяпер жа мармур даў трэшчыну.

Ці то быў страх перад смерцю? Хіба ён думаў пра смерць з таго імгнення, калі сваім вастрыём зачапіў яго братаў нож?

Калі мінула два-тры дні пасля таго, як у Чорную дзірку спусцілі дзеда Галушку, Шэрку і сабаку і наверсе не чулася знізу ніякіх гукаў, Караібрагім загадаў кінуць у яму дзесяць галодных аўчарскіх сабак. Зноў над гарамі раздалося страшэннае, немае выццё сабак, якія раздзіралі адно аднаго. Каб не чуць гэтага ўночы, я залепліваў сабе вушы воскам. Потым Караібрагім загадаў кінуць сабакам атруту, дык яны нарэшце змоўклі.

Аднойчы мы гаварылі з ім, дык ён адказваў мне рассеяна і блытана. Я падумаў, што гэта звязана з яго хваробай. Нейкім часам ён схапіў мяне за руку і сказаў:

— Ты чуеш?

Я нічога не чуў.

— Сабакі, — сказаў Караібрагім.

Тады я зразумеў, што ён глухі, бо ягоныя вушы былі залеплены воскам, як у мяне ўчора. Ён залепліваў свае вушы, каб не чуць выцця сабак, якія, мажліва, ірвалі ў гэты час труп ягонага бацькі. І страх помсціў яму тым, што прымушаў яго чуць гэтае выццё нават тады, калі яно знікала. Так, мармур даў трэшчыну, і Караібрагім марна стараўся заляпіць трэшчыну воскам.

Цяпер дзесятак узброеных ваяроў дзень і ноч ахоўвалі Караібрагіма. Можна сказаць, нікога не прапускалі да яго ў пакой. Пад падушкай у яго былі зараджаныя пістолі, і ён сто разоў правяраў пры мне — ці ў парадку яны. Калі яго выносілі на двор на насілках, ахоўнікі бегалі вакол яго з аголенымі ятаганамі і аглядалі кожны кусцік. Новы

Караібрагім пачаў зводзіць рахункі. Мажліва, Гюльфія сапраўды кахала яго, і яе жаночае сэрца было поўнае жалю, калі глядзела, як ляжыць паранены моцны мужчына, аднак яна не магла б пранікнуць да яго пасцелі, калі б ён не падводзіў нейкіх рахункаў.

Што выйграў на сённяшні дзень Караібрагім? Ваяводы ягоныя паважалі яго за жалезную руку і жалезнае сэрца, але што ён меў за гэта? Вось саданулі яго і маглі пакінуць яго калекам на ўсё жыццё. Дагэтуль ён каштаваў столькі, колькі каштавала ягоная шабля. Ён ужо не мог узняць яе дзеля славы Алаха, мог толькі прадаць яе, а з ёй і свайго каня, і пазалачонае сяддо, каб атрымаць за гэта жменьку залатых на пражыццё, толькі каб не памерці з голаду.

А калі б ён ажаніўся з Гюльфіёй, атрымаў бы канак, золата, горы і статкі. Мог бы стаць другім Сулейманам-агой. Таму Гюльфія і глядзела яго, перавязвала яго раны і старалася ніжэй нагінацца перад ім, а ён прыкідваўся, што гэтага не заўважае.

Раней я паважаў яго, нават дзівіўся, а цяпер пагарджаю. Дурань я быў, дурань, што вытарашчваўся на моцных, як мне здавалася, мужчын, таму што сам я быў слабы, як жанчына. Страціўшы гладкую паверхню мармуровай статуі, — з фальшывым дрынчэннем трэснутай пасудзіны і бессардэчнасцю — Караібрагім ператвараўся ў звычайнага разбойніка.

He толькі з-за Еліцы сядзеў я ў канаку. Я заставаўся там і дзеля тых людзей, якіх пакляўся забіць. Цяпер і Караібрагімава імя значылася ў гэтым спісе пасля імя аднавокага, шэйха Шабана Шабіла. Імя галаварэза з ятаганам, раней ката ў Венгрыі, ужо было выкрэслена. Забіў яго ў лесе, калі аднаго разу шукалі бежанцаў і недзе пачалі страляць, і мы прыхаваліся паміж дрэў. Прыцэліўся ў блішчастае яго цемя — чалма валялася каля яго— і ўсадзіў яму кулю... Я падпільноўваў аднавокага і чакаў, калі Караібрагім выздаравее. і шукаў сустрэчы з Еліцай. He ведаю, на што я спадзяваўся. Мне хацелася быць побач з ёй і бачыць яе.

Хоць бачыў я яе кожнага дня, калі яна выходзіла на балкон. Як заўсёды, выглядала яна засмучанай і строгай, аднак не была прыбітай смуткам, наадварот, гордай і выпрастанай. Насіла чорную хустку ў знак жалобы па бацьку і брату, і хустка, абрамляючы яе твар, рабіла яго яшчэ бялейшым і прыгажэйшым. Гэтым часам я нярэдка гаварыў з ёй, стараючыся не паказваць свайго хвалявання і шалёнага тупацення свайго сэрца. Ніколі не гаварылі пра Караібрагіма альбо пра забітых. Толькі аднойчы яна прызналася, што чакае дзіця.

Я неяк спытаў у яе, адкуль у яе стае сілы трымацца такой гордай і стройнай. Яна адказала мне:

— Ты чужаземец, таму і не ведаеш. Ёсць такая песня: «Раслі дзве сасны побач у радочак, паміж імі піхтачка тонкая расла. Сосны раслі ўгору высачэзна, захілялі піхтачку-сястрыцу...»

Яна не спявала, але дэкламавала словы напеўна і неяк дзіўна, дык я нібы чуў песню. Галава ў мяне закружылася. А яна была задуменная, ахопленая смуткам і ўспамінамі, дык не заўважала майго погляду.

— Ссеклі хвоі, засталася адна піхта-сястрыца. Адна супраць злых братоў-віхураў і халодных вятроў.

А памаўчаўшы, дадала:

— І пра яго мне трэба думаць.

І паклала руку пад сваё сэрца.

Пра Мамчыла ні разу не прамовіла слова. He спытала: «Можа, ён у пячоры?» — гэта, калі туркі запалілі пад Подвісам лес ды перадушылі няшчасных бежанцаўу Чалавешчніцы. He пацікавілася: «Можа, на Вісяку?» — калі тры дні мы чулі страляніну над гарамі, а потым туркі прынеслі сто галоў, нанізаных на жэрдкі. Ды навошта ёй прыгадваць імя Мамчыла перада мной, чужаземцам? А напэўна ж, дзень і ноч думала пра яго. Яна ж чула размовы, што Мамчыл у агні не гарыць і куля яго не бярэ.

Усе мы верылі, што так яно і ёсць.

He было іншага імя, якое б прыгадвалася гэтак часта, як Мамчылава.

Упершыню загаварылі пра яго пасля аднаго выпадку.

Калі мы мянялі варту сярод руін фракійскага свяцілішча, заўсёды знаходзілася стрэльба, схаваная ў скалах, якая страляла ў нас. Таму варту мяняць мы пачалі ўночы. Умелі прабірацца патаемнымі сцежкамі не горш за аўчароў, таму што прайшлі іх сотню разоў.

І аднае ночы, калі мы прабіраліся лесам, ад чалавека да чалавека прыйшла вестка, што першыя выведнікі знайшлі на паляне ўторкнуты ў зямлю расшчэплены кій з запіскай. Мы з Кеманчыджоглі ішлі ў сярэдзіне атрада, дык паспяшаліся наперад. Кеманчыджоглі быў адзін з білюкбашы, правая рука Караібрагіма, і цярпець мяне не мог. Ненавідзеў і я яго, як ненавіджу ўсіх тупых, жорсткіх і прагных людзей. Дайшлі да паляны і дасталі з расколіны кія паперку.

— Чытай! — загадаў Кеманчыджоглі.

— Запаліце паходню, — сказаў я.

Разгарэўся агонь, і я прачытаў на паперыне: «Тут памрэ Кеманчыджоглі». І подпіс: «Мамчыл».

— Гасіце— крыкнуў я.

Твар Кеманчыджоглі быў перад маім. Я пачуў стрэл, кароткі свіст кулі. Пасярод ілба Кеманчыджоглі крывавіла чорная дзірка. Я нават

не чуў удара кулі — глядзеў у вочы чалавеку. і яны глядзелі на мяне, блакітна-вадзяністыя, пабліскваючы чорцікамі. Потым перасталі глядзець. Яны заставаліся перада мной, на пядзю ад маіх вачэй, адкрытыя, угаропленыя, а ўжо не глядзелі. Яны былі пустыя. Мёртвыя.

Я не мог зварухнуцца. ГІаходня пагасла, вочы зніклі, і я грымнуўся на зямлю. А праз імгненне пасля гэтага на мяне ўпаў труп Кеманчыджоглі.

Пасля той страшнай ночы часта знаходзілі трупы туркаў... Нідзе ўжо не гучала імя Мамчыла, аднак туркі ўпарта паўгаралі:

— Гэта Мамчылава справа.

І калі ўночы над канакам пачынала гучаць мелодыя жалейкі, зноў усе казалі:

— Гэта Мамчыл.

Выцягнулі некалькіх сялян з аўчарні ў канаку, каб паслухалі жалейку і сказалі, хто грае. І яны адказалі Караібрагіму:

— Мы чулі яе ўжо тры ночы. Гэта Манолава жалейка, вырабленая з рулі стрэльбы. Жалезная жалейка, не драўляная. Напэўна, іграе Манолаў сын.

— І што ён іграе?

— Іграе жальбу па загубленай авечцы. Просіць яе вярнуцца. Плача, што ваўкі яе з’елі.

He ведаю, ці Караібрагім зноў заляпіў вушы воскам. Аднак жа ён ненавідзеў мелодыю жалейкі болей, чым раней ненавідзеў выццё сабак. Жалейка вар’явала яго, ён не мог уначы заснуць, засынаў толькі пад раніцу. Ён прапаноўваў прыгаршчы золата смельчаку, які адважыцца ноччу рушыць праз лес і прымусіць жалейку замоўкнуць. Такога не знайшлося, а я сумняваюся, што і Караібрагім, калі б і быў сам здаровы, рашыўся б сам пайсці на гэта.

Нябачная жалейка, мажліва, сама таго не ведаючы, вар’явала туркаў і падцвельвала іх. Калі б Караібрагім быў моцны, як і раней, можа, ён і адолеў бы жалейку. Але ж толькі моцны перажывае паразу з усмешкай і прызнае, што пераможаны. На вуснах жа слабога ўзнікае пена. Караібрагім не хацеў прызнаць сваё бяссілле. Ён прымушаў капаць ямкі і ставіць у лесе пасткі, як быццам ігрок на жалейцы быў воўк. Марна ўсё. І насуперак волі сваёй, насуперак розуму кожную ноч мы чакалі, каб жалейка зайграла.

А стаялі асеннія дні і свежыя ночы, у лесе нават галінка ніводная не варухнецца. Кожны гук разносіўся, як вольная птушка. Мне здавалася, што, калі крыкну, мяне пачуюць аж каля мора. І мелодыя жалейкі ачароўвала ўсе горы.

Аднойчы, калі я слухаў жалейку, данёсся перадсмяротны енк чалавека. Перад варотамі канака знайшлі забітага нажом вартаўніка... А мелодыя жалейкі не перапынялася.

Я заўважыў Караібрагіму:

— Мамчыл альбо забівае, альбо грае на жалейцы. Двух жа Мамчылаў не можа быць. Дык што, хіба ў Манола было сто сыноў, як было ў яго сто братоў?

А Караібрагім паглядзеў на мяне і ціха сказаў:

— А чаму і не?

Пайшлі дажджы, упалі туманы. Ветру ўсё не было. Раніцай туманы ўздымаліся і адрываліся ад лагчын, павісалі шматкамі над гарамі, пад воблакамі, як гронкі вінаграду альбо вымя белых кароў. У начны час нас прабіраў холад. Восень спальвала апошняе лісце шыракалістых дрэў. Заставаліся толькі натапыраныя, суровыя шчоткі сосен, лістоўніц і піхтаў. У канаку загараліся кастры.

На двары канака паланёныя балгары пачалі выміраць. Трупы закопвалі проста на двары, выдзіраючы брук, затым капалі зямлю пальцамі, ламаючы пазногці, бо не было ніводнага нажа.

Я спытаў у Караібрагіма:

— Чаго чакаем? Перамруць жа ўсе.

Ён паказаў мне на горы:

— Усе адразу. Гэта будзе свята, вялікае свята, калі снег упадзе на вяршыні, беглякі самі спусцяцца ў сяло.

Яны не дачакаліся снегу. He памятаю, хто ўскрыкнуў першы, аднак праз імгненне ўсё жывое згрудзілася на плошчы перад канакам.

3 гор, па шляху ад прагаліны з каменнымі крыжамі, спускаўся натоўп людзей. Балгары здаваліся Караібрагіму. Укленчвалі і прымалі праўдзівую веру.

Мноства туркаў паўскоквалі на коней і паскакалі іх сустракаць.

І вось — яны з'явіліся на крутым схіле, доўгі ланцуг абарваных, змардаваных, зжаўцелых людзей. На чале ішлі два святары. Адзін з іх быў той non, якога я сустрэў у свой першы дзень у Эліндзені, што стаяў поруч з Манолам. Поп, які з'явіўся на ўскрайку лесу ў ноч Манолавага вяселля і потым знік...

Ніколі я не меў такой злосці на Караібрагіма. Твар ягоны быў ганарысты, вейкі — прымружаныя. Цяпер ужо ягонае вока не было прыплюснутае, быццам ён прыцэльваўся. Дзічына ляжала падстрэленая каля яго ног.

— Чаго ідзеш, none? — запытаў ён, калі доўгі ланцуг людзей закруціўся і стаў перад яго насілкамі.

Караібрагім ляжаў на адным баку і грыз свае пазногці.

— Ідзем пакланіцца Богу, — адказаў non.

— Якому Богу, сабака? Узважай свае словы.

— Алаху. Галоўнае — верыць у Бога.

— Дзе Мамчыл?

— Застаўся ў гарах.

Іх замкнулі ў аўчарні, у тым самым унутраным двары, дзе сядзелі папярэднія палоннікі. І ўзняўся такі енк і плач, што вартавыя на балконах пачалі страляць, заплёўваючы волавам дошкі столі.

— Замаўчы, неабрэзаны!

Стралялі ў столь, не ў людзей. Усё-такі гэта былі заўграшнія падданыя Алаха.

Я выйшаў з канака. Глядзеў на горы, зацягнутыя туманамі. Хацелася плакаць. Ніколі не выглядалі яны такімі журботнымі і асірацелымі. І раней яны не былі такія, даўно ўжо замоўклі бомы і птушкі, але я ведаў, што ў іх вандруюць жывыя смелыя людзі.

Тады мне кінулася ў вочы царква. Скіраваў наперад, зрабіў адзін, два, дзесяць крокаў. He спыніўся. Калі сёння я не зайду ў яе, ніколі больш ужо не зайду. Заўгра яе зруйнуюць. Збягае апошняе імгненне, якога нельга ўпусціць. Я ведаў, што, калі ўпушчу яго, усё астатняе жыццё буду адчуваць сябе нягоднікам.

Адчыніў дзверы. У царкве не было вокнаў, святло праходзіла ў яе толькі праз дзверы.

Царква патанала ў паўзмроку. І ў глыбіні, над дзвярамі алтара, выплыла як з туману Тайная вячэра. Няяркая, мяккая, зіхатлівая. He, праходзіла і іншае святло. Нябачны прарэз у левай сцяне кідаў перад сценапісам заслону святла.

Хрыстос і апосталы вячэралі. Сапраўды вячэралі. Вузкія вокны, выпісаныя ў іх за спінамі, былі адчыненыя і светлыя — адчыненыя свету. Яны глядзелі некуды вонкі з царквы, і ад іх струменіліся промні... І людзі вакол трапезы былі жывыя, у аўчарскім адзенні і ў чырвоных накідках і перад імі ляжалі хлеб і цыбуля. І на Хрыстосе была чырвоная аўчарская накідка. Я ведаў, што ў чашах было не віно, а малако.

Праз дзень Хрыстос будзе крыжаваны. Апосталы мусяць разляцецца па свеце. Іх чакалі пакуты і смерць. А тут усе вячэралі засяроджана, спакойна, заглыбленыя ў саміх сябе, і з вокнаў за імі струменілася ціхае святло.

Павольна зачыніў за сабою дзверы, быццам баючыся некага разбудзіць. Маё сэрца было перапоўнена лагодай.

Вечарам Караібрагім сказаў мне:

—   Ты быў сёння ў царкве.

—   Заходзіў. Хацеў пабачыць яе перад тым, як зруйнуюць.

Больш мы не размаўлялі. Туркі балявалі і спявалі.

А сярод ночы зайграла жалейка. І калі адзін з п’яных зламаў краты на акне ды закрычаў і замахаў кулакамі ў бок гор, тады куля ўдарыла яго ў горла. І забіты павіснуў на акне.

Жалейка не пераставала плакаць.

Урывак шосгы

Каб мяне ты, мама, пахавала, Жывой ў зямлю закапала, Дык закідай мяне камянямі, Цяжкімі, буйнымі камянямі...

Калі я ўбачыў замураваны ўваход у пячору і зразумеў, што людзі ўнутры ўжо мёртвыя, падаўся зноў праз пажарышча, і галава мая закружылася, як кружацца клубы дыму. І свет круціўся ў мяне перад вачамі, тым болей, калі я глядзеў на яго праз слёзы.

Скіраваўся да людзей з перавалу.

А потым мы даведаліся, як туркі знайшлі пячору, якая цяпер называецца Чалавешчніца. Адна жанчына, звар'яцеўшы ад голаду, пайшла з двухгадовым сынам шукаць грыбы, і туркі яе схапілі, білі, дамагаючыся, каб яна сказала, дзе ўваход у пячору, а яна толькі плакала. Тады раздзелі яе дзіця дагала ды прыставілі да яго два нажы. А яна не краналася з месца, толькі зусім страціла розум і галасіла, просячы дапамогі. І людзі з Чалавешчніцы, пачуўшы яе крык, пазналі яе голас, падумалі, што напаткала звера. І выйшлі на дапамогу. Туркі ўбачылі ўваход у пячору, аблажылі яго і клікалі людзей здавацца. А трое параненых аўчароў мелі яшчэ крыху пораху, дык зарадзілі стрэльбу, стрэлілі знутры і забілі першага турка. І туркі наламалі піхтавых галін, звалілі ў кучу ды запалілі, і дым пацягнула ўнугр, а там пачуліся енкі, але ніхто не выходзіў. Тады замуравалі пячору, і людзі чулі, як стукаюць камяні, і плакалі, а ніхто не выйшаў. Туркі ж развялі велізарны касцёр перад пячорай, і звар’яцелая маці з двухгадовым дзіцем кінулася ў яго, хочучы пранікнуць усярэдзіну да людзей. І ўжо не чуліся енкі, таму што агонь шугаў да неба. Ці туркі ашалелі ад полымя ды перакінулі агонь на лес, каб разам з ім згарэлі выразаныя крыжы на дрэвах, ці агонь ад пячоры перакінуўся ад дрэва на дрэва, невядома, аднак туркі ледзьве         ------ •                           [268]—..........                                  —

вырваліся з палаючага лесу. Так і загінулі сто пяцьдзесят нявінных душ у пячоры Чалавешчніца.

Як людзі з перавалу ўбачылі, што я выходжу з лесу, яны падумалі, што бачаць здань, бо ведалі, што я ў пячоры. І вочы ў іх яшчэ былі чырвоныя ад плачу, нібы асмаленыя агнём. Яны бачылі пажар з перавалу. І краталі мяне, абмацвалі, радаваліся і ўсклікалі:

— Ці ты гэта, ойча? Дзе ты быў?

І я ім сказаў:

— Быў я ў глыбіні лясоў ды ўбачыў знак. І сам Бог мне сказаў: «Ідзіце, здайцеся туркам і прыміце іхнюю веру. Таму што ўсё роўна, ці мяне завуць Алах, ці Іісус. Толькі майце Бога».

І ўзняўся гвалт, і адны хацелі мяне забіць, а іншыя баранілі. І Мамчыл, які ляжаў пад дрэвам, парываўся ўстаць, але зваліўся, паколькі ў яго была зламаная нага, і крычаў з усяе сілы:

— Расступіцеся! Дайце я яго застрэлю!

І калі ўсе расступіліся, я ўбачыў, што ён ляжыць на баку, абапіраючыся на левы локаць, а ў правай руцэ трымаючы пістолю. А прыгожы ж быў Мамчыл, як анёл-адпомснік, з вогненнымі вачамі, схаванымі пад прамымі бровамі, з самкнутым шырокім ротам і худымі шчакамі, з дзвюма прамымі баразёнкамі на твары. Дзве жылы на яго моцнай шыі пульсавалі, а з-пад перавязкі на яго галаве капала кроў.

Я сказаў яму:

— Можаш забіць мяне, але адпусці людзей, няхай ідуць у свае сёлы. Кожны бог— гэта бог жывых, а тыя, што сыходзяць у магілу, не ўслаўляюць ніякага бога.

Мяне пранізвалі яго чорныя вочы і чорнае вока пістолі глядзела мне ў лоб. Потым усе тры вокі закрыліся, бо Мамчыл ударыў пістолю ў зямлю ды заплакаў. І крычаў:

— Навошта мяне дасталі з Чорнай дзіркі? Навошта?

Потым узмаліўся да мяне:

— Ойча! Бацька мой! Ойча! А іншыя?

Адказаў яму:

— Манолу і іншым хвала, аднак жа некаторыя павінны былі застацца жывымі, каб распавядаць пра іх жыццё і справы і ўшаноўваць іх памяць.

і людзі зноў накінуліся на мяне з двух бакоў, адны з адкрытымі далонямі, іншыя з нажамі. Выратаваў мяне святар з Прасойны, закрычаўшы:

— Стойце! Хіба вы рушыце супраць волі Боскай? Гэта святы чалавек!

А бачыў жа я, як ён дрыжыць, жадаючы выратаваць сваё няшчаснае жыццё.

Услед за намі, двума папамі, пайшлі дзвесце душ з лагера над перавалам, а сто чалавек праводзілі нас з плачам і праклёнамі. І брат аддзяляўся ад брата, і сын ад бацькі свайго. Я вёў адступнікаў. Нехта з перавала стрэліў і забіў апошняга з ланцуга. Мяне забіць не маглі, таму што я ішоў першым.

Калываючыся па шляху ўніз, мы разглядалі зямлю перад сабой. Мой погляд паплыў па стромых соснах, і дух мой рушыў услед за поглядам, дык спіна мая выпрасталася, і далей я крочыў выпрастаны, як хвоя. А людзі, што ішлі за мной, убачыўшы такое, узбадзёрыліся, таму што, падумалі, чалавек не можа ісці на ганьбу сагнуўшыся.

Аглядаючы сосны, на ствале аднаго высока дрэва перад палянай над Прасойнай убачыў выразаны крыж, як крыжы ў свяшчэнным лесе Чалавешчніцы. І я звярнуў убок, падышоў і прыляпіўся вуснамі да крыжа, як бы жадаючы пасмактаць смалы з сасны. Людзі мяне зразумелі і кожны прайшоў, развітваючыся з крыжам, і маці ўздымалі над сабой сваіх немаўлят.

3 таго часу я не цалаваў крыж.

Урывак сёмы

Надышоў час памежны. Надышоў час нараджэння, раздзірання на кавалкі і час крыві, енкаў і стогнаў. Час смерці, таму што дзе мае месца нараджэнне, там і смерць знаходзіцца недалёка.

Перараджаліся не толькі тыя пяцьсот душ, замкнёных у канаку. 3 імі нараджаліся і дзесяткі пакаленняў, якія павінны рушыць па шляху, які абралі прабацькі. Альбо паміралі дзесяткі пакаленняў.

Кожны павінен прайсці злева альбо справа. Ніхто не застанецца пасярэдзіне. У сярэдзіне, як скала, стаяў Караібрагім, і ўсе ракой плылі насустрач яму і раздзяляліся на дзве плыні — левая адыходзіла на дрывотнік, правая — да чалмаў і паранджоў.

Праз увесь час, як пісаў летапіс, усё думаў, што павінен распавесці і пра той дзень. Я праганяў яго са свае галавы, не хацеў, каб ён прыходзіў да мяне раней часу. Мажліва, мне трэба было напісаць яго гісторыю адразу, калі ён прыйшоў у мае ўспаміны. і калі пісаў пра жахі ў канаку, павінен быў пакінуць сілы і для яго.

Цяпер бяруся за пяро і бачу, што дзень той узнікае перада мной пабляднелым і стомленым. Маё сэрца адмаўляецца вяртацца на плошчу паміж дзвюх плыней ракі, у гушчыню енкаў нараджэння. Памежны дзень паўстае перада мной як лес у ясны сонечны дзень — гэтак зырка свеціць сонца, што лес нібыта ўкрыты вуаллю туману. І чаго мне набліжацца, каб уваходзіць у цёмны лес?

Памежны дзень быў сонечны і прыгожы. Ён быў з тых сонечных дзён, калі неба такое чыстае, што хочацца, каб на ім была хоць адна аблачынка. І ноч перад ім была ясная, з тонкім сярпом маладзіка. 3 раніцы лес і паляны серабрыліся інеем. А як прыгрэла сонца, са стрэх канака запеў капеж, нібы надышла вясна. Раставаў іней.

Я ўзяў і адарваў адзін зялёны ліст ад кветак, што Гюльфія калісьці паклала мне на падаконнік. Серабрысты іней пакрываў увесь ліст. He, вясна не надыходзіла — надыходзіла зіма, і хутка ўжо пойдзе снег.

Пасярод плошчы ўзвялі рыштаванне з жэрдак і паставілі зверху насілкі з Караібрагімам. Наперадзе пасталі два хаджы, збоку на рыштаванні стаяла шарэнга туркаў з аголенымі ятаганамі ў руках. І ўся плошча была ачэпленая ятаганамі. Фіранкі на вокнах канака пачалі варушыцца — адтуль употай выглядвалі турчанкі. Ад Прасойны гналі жонак і дзяцей башыбузука.

Я паглядзеў на горы. На палянах не віднелася ніводнага чалавека. Схіл у цені іскрыўся тонкім серабром, схіл на сонцы гарэў асеннімі фарбамі.

Тады дзверы канака адчыніліся і з іх пачалі выходзіць балгары — абарваныя, брудныя, бледныя ў іскрыстай чысціні раніцы.

Першымі прайшлі справа два святары. He магу ўспомніць, як іх загналі ў праўдзівую веру. Магчыма, я тады адвярнуўся ўбок.

Потым перад турэцкай скалой паўстаў Уражу кехай. Я назіраў за ім.

Ён быў дробненькі і худы, яшчэ больш схуднеў у канаку. Абодва хаджы, шалёны караімам Хасан-хаджа і змяюка шэйх Шабан Шабіл, стаялі выпрастаныя перад ім і глядзелі яму ў вочы. Уражу кехай пачаў на вачах драбнець. Драбнеў у мяне перад вачамі, быццам быў створаны з інею, дык таго не жадаючы, я паглядзеў на яго ногі, ці, можа, пад ім лужына? Бачыў я і раней, як раставаў чалавек перада мной — гэта быў асуджаны на смерць, калі пачуў сабе вырак.

Караімам Хасан-хаджа сказаў:

— Паўгарай пасля мяне — Алах вялікі і Махамед ягоны прарок.

Уражу кехай паўтарыў:

— Алах вялікі і Махамед ягоны прарок.

Караімам Хасан казаў далей:

— 3 сённяшняга дня імя тваё — Абдулах, альбо раб божы. Праходзь справа.

Уражу кехай паглядзеў налева, дзе стаялі, абапёршыся на ятаганы, каты, голыя да пояса. Перад імі свежа бялела калода, адрэзаная яшчэ для старэйшын. Але як іх пазаразалі на нагах, на калоду яшчэ не клалася галава.

І Уражу кехай прайшоў направа, дзе ўздымаўся чырвоны натоўп фесак, белая маса чалмаў і чорная маса паранджоў — усё, што дастаўлена на мулах караімама Хасана-хаджы.

А ўслед за Уражу кехаем пайшлі яго родзічы — сыны, дочкі, нявесткі, унукі. Рукі ў жанчын былі вольныя, і яны цягнулі сваіх немаўлят і малалетніх дзяцей. Рукі ў мужчын былі звязаныя. І аковы іх звальваліся, як толькі прамаўляліся чарадзейныя словы:

— Алах адзіны...

Потым некалькі ўсмешлівых туркаў хапалі збянтэжаных мужчын і нажніцамі для стрыжкі авечак абстрыгалі ім валасы і бароды. Надзявалі фескі і накручвалі чалмы. Аднак, гледзячы на іх неахайна павыстрыганыя касмылямі бароды і твары, падобныя на спіну карослівага асла па вясне, ніхто не смяяўся. Таму што на іх блазенскіх тварах свяціліся вочы.

А жанчыны пакідалі сваіх дзяцей убаку альбо перадавалі іх адна адной ды надзявалі чорныя паранджы. І дзягцярны цень клаўся на цудоўныя пурпуровыя сарафаны і фартухі, на кветкавыя лугі, зялёныя лясы, асеннія горы.

Я ўзняў вочы і паглядзеў на горы. Падумаў, што і на іх упаў цень. А яны ззялі ў шэрані і асляпляльных водблісках — стаколерна і размаіта. На гарах ценю не было. У чыстым паветры над плошчай ляцела, мільгаючы, узнятае нябачным подыхам белае лускападобнае насенне, і я не ведаў, што з яго вырасце вясной — кветкі ці бур’ян.

А жанчыны браліся за канцы сваіх белых хустак ды завязвалі іх на тварах. Ужо ніколі ім не ўбачыць сонца. і людзі ўжо ніколі не парадуюцца іх прыгажосцю. Іх шматлікія разнастайныя твары пераўтвараліся ў адзін твар. Гледзячы на іх, чалавек забываў, што ёсць блакітныя, чорныя і карыя вочы. Таму што, як і на тварах мужчын, на жаночых тварах бачыліся толькі іх погляды.

Дзеці не разумелі, што робіцца, і стараліся сарваць хусткі з твараў маці сваіх. Няшчасныя, яны не ведалі, што ў гэты час іх бацькі накручваюць чалмы і на галовы хлопчыкаў, а маці абвязваюць тварыкі сваіх дачушак.

Я глядзеў на дзверы канака. Чакаў, калі выйдзе Еліца.

Пачуў, што адзін з паўголых катаў сказаў некаму:

— Накінь світку мне на плечы. Сцюдзёна.

Я пачуў, што аднавокі кпліва сказаў:

— Ён анямеў ад вялікай радасці.

А караімам Хасан-хаджа крыкнуў у гэты час:

— Кажы: «Алах адзіны!»

Перад двума хаджамі стаяў з завязанымі назад рукамі самы меншы сын Уражу кехая. І маўчаў. Вочы ягоныя былі цёмныя і вялікія.

Да яго наблізіўся Уражу кехай, калоцячыся ад страшнага прадчування. і сказаў яму:

— Сынок, скажы: «Алах адзіны». Скажы, сынок.

Ён гаварыў праз слёзы.

Сын паціху павярнуў да яго галаву, угледзеўся. І плюнуў яму ў твар.

Каб плюнуць на некага перад смерцю, патрэбна вялікая мужнасць, бо ва ўсіх перасыхае ў горле. Крычаць могуць многія, а плюнуць можа не кожны.

Убачыўшы гэта, уся плошча вохнула як адным дыхам. А Уражу кехай упаў на брук і пачаў корчыцца, нібы яго ўкусіла гадзюка.

Дзяцюк павярнуў збялелы твар да хаджаў. Ён сутарагава каўтаў, усё роўна, як збіраў сліну запляваць і іх. Хаджы адступілі на крок назад. Ніжняя губа ў хлопца трэснула, і на грудзі яму закапалі буйныя і ясныя кроплі крыві.

Караімам Хасан-хаджа радасна крыкнуў:

— На калоду!

І дзяцюк быў першы, хто рушыў на левы бок, да калоды. Пайшоў сам, хоць двое туркаў падхапілі яго пад пахі.

Уражу кехай паспрабаваў на каленях прайсці паміж хаджамі і дагнаць свайго сына, але не мог праскочыць нябачную рысу, якая раздзяляла плошчу на левую і правую палавіны. Хаджы выцялі яго нагамі, ягоныя сыны адцягнулі яго ўбок. А ён крычаў:

— Я дзеля цябе зрабіў гэта, дзеля цябе!

Пачуўся кароткі выдых ката, як выдыхае дрывасек, замахнуўшыся сякерай. Потым разануў вушы нечалавечы віск, але абарваўся і павіс над плошчай. І больш нічога не чуваць было, бо ўся даліна загрымела ад крыкаў і галашэння. Невядома чаго крычалі і бразгалі зброяй туркі. Я падняў вочы і ўбачыў, што Караібрагім разявіў рот і крычыць, але я не чуў яго крыку.

Я маўчаў.

3 гэтага часу і надалей тое, што рабілася на плошчы, праходзіла ў атмасферы бесперастаннага крыку і галашэння, то прыглушаных, то выбуханых з новай сілай, але несціханых. Нібы кожны звар'яцеў, не толькі я. Чаму такое рабілася? Дзе ўсё гэта адбывалася? Ці рабілася наяве, ці ўсё гэта было ў сне?

На мяне рухаліся твары, рака з твараў. І толькі, здавалася, яны сутыкнуцца са скалой, на якой стаяў я, але яны раздзяліліся на дзве плыні. Адна скіроўвалася налева, другая — направа. Іншы раз, здавалася мне, дзесяць плылі адзін за адным па правай рацэ, іншым

разам трое кіраваліся адзін за адным па левай рацэ. Я іх не пазнаваў. Раней, калі вывелі на разню старэйшын, я ўглядаўся ў іх твары і стараўся распазнаць іх па галасах, якія я чуў у цемры ў патаемным ходзе. Гэтых людзей я не ведаў. Але спрабаваў угадаць па тварах — хто па якой рацэ паплыве.

Ды не змог угадаць. Мажліва, яны самі не ведалі, што плынь пацягне іх налева. А на беразе стаялі іх блізкія і клікалі, прасілі-малілі, пракліналі. Усё марна.

Ты, што чытаеш гэтыя радкі, выйдзі на мнагалюдны шлях, па якім ідзе мноства людзей. Няхай яны вяртаюцца з урачыстасці, з базару, з работы. Але няхай усе ідуць насустрач табе, а ты грудзямі павінен раздзяліць іхнюю плынь. І хто пройдзе з боку твайго сэрца, ведай, што праз момант ён будзе абняслаўлены, а той, хто пройдзе з правага боку, яго праз момант паваляць на зямлю і зарэжуць. Можа, ты і не ведаеш, што такое разня. Падумай.

Углядайся ў іх твары, вейкі, вусны, углядайся ў іскрынкі ў іх зрэнках, у зморшчынкі ў кутках вачэй, у мох на ракавінах вушэй. Углядайся ў жанчын, у іх твары і постаці. Праз момант яе цела схаваецца пад паранджой, а твар — пад белай хусткай. І ўжо ніколі больш не ўбачыш яго. А тыя твары, што праходзяць злева, праз момант аддзеляцца ад цел сваіх і ператворацца ў пясок.

Углядайся ў твары, якія ідуць табе насустрач, і любі іх.

І я ўглядаўся. І любіў тых, хто праходзіў справа, таму што гэта быў мой шлях, а яшчэ больш любіў тых, хто праходзіў злева, бо ў мяне не было сіл ісці гэтым шляхам.

І тады я адчуў, што ва мне пачынае нешта ўзрушвацца — падобна льдзіне, што да гэтага была прыпаяна да берага, а цяпер ледаход яе зрушвае. Я адчуў гэта ўзварушэнне ў сабе, падобнае на тое, што прымушае вясной дамашніх качак усплясжваць крыламі і спрабаваць узляцець, пачуўшы з неба вольны і журботны кліч іх дзікіх родзічаў.

Я прасіў, маліў з усяе сілы. Прасіў свой розум, сэрца прасіў, упрошваў свае ногі: «Спыніцеся! Гэта вар’яцтва! He варушыцеся! Стойце!»

А яны хацелі плыць па левай рацэ.

Я ўжо не ўглядаўся ў твары, якія вялікая рака прыганяла да скалы. Прыгледзеўся ды тых, каго хвалі выкінулі ўправа.

Нейкі святар, якога я не ведаў, укленчыўшы на бруку, маліўся. Напэўна, маліўся свайму старому Богу, але хто на яго паглядзіць у гэтакім тлуме! Я паглядзеў на яго твар і здзівіўся — чаму ён не прыйшоў яшчэ ў першы дзень. Ён быў баязлівец і абжора. Ягоныя людзі

трымаліся за ягоную расу, бо думалі, што яна свяшчэнная, а ён тузаўся, каб збегчы. І думаў, што вядзе іх за сабой.

Другі non, святар з верхніх могілак, важак новапрыбыўшых, быў падобны да раптоўна ўваскрэслага мерцвяка. Ён прывёў гэтых людзей, і калі яны ўжо спусціліся з гор, значыць, былі згодныя адрачыся ад веры сваёй. А цяпер пры падыходзе да калоды, на якой секлі галовы, адмаўляліся, тузаліся і кіраваліся да левай плыні. Ён меркаваў, што яны статак авечак, якія бляюць услед яму, і пойдуць, куды ён павядзе, узяўшы на сябе ix грахі. А яны ішлі сваім шляхам, адцзяліўшыся ад чарады. Яны нараджаліся другі раз, сапраўды, каб памерці ў адначассе, аднак за гэтыя дзесяць крокаў да калоды рабіліся людзьмі, авечкі ператвараліся ў чалавекаў.

І бачыў, як ён рыхтуецца пераступіць наперад, перайсці рысу і скіраваць улева.

Я сказаў сам сабе. Закляўся: «Калі non пойдзе налева, пайду налева і я».

Поп застаўся на правым баку. Яму я абавязаны жыццём сваім.

А рака прывалакала ўсё новыя і новыя галовы і твары. І ўсё-такі знаходзіліся такія, хто праплываў злева.

Караімам Хасан-хаджа крычаў як шалёны:

— Алах адзіны!

Потым павярнуўся да спацелых катаў і віскнуў:

— Лічыце галовы! Лічыце галовы! Гэта ўсё Манолавы браты. Манол жа меў сто братоў. Лічыце да ста, і больш ужо не будзе.

Аднак Манолавы браты не заканчваліся. Адны заставаліся ў рацэ, каб іх несла — спакойныя, засяроджаныя, моцныя. Другія ўжо загадзя былі мёртвыя, і тое, што мусіла адбыцца на дрывотні, надта іх не кранала. Трэція плакалі, тузаліся, стараліся хоць і зубамі ўчапіцца за зямлю. Нават ускоквалі з калоды і енчылі: «Алах адзіны!» — а потым укленчвалі і падстаўлялі шыі пад ятаган. He ведаю, колькі іх было, але апошнія боўталіся паміж трупамі і галовамі, каб дабрацца да дрывотні.

Нарэшце ўстала адна згорбленая баба. Яна разарвала на сабе адзежу ды выняла свае высахлыя грудзі. І праспявала:

— Я адзінаццаць сыноў выкарміла, ты ўсіх іх пазабіваў. У адзінаццаць мёртвых глотак, а мая дванаццатая, праклінаем цябе.

Выставіўшы свае высахлыя жоўтыя грудзі на караімама Хасана-хаджу, яна праклінала яго:

— Каб цябе на кол узбілі, каб ты жадзён вадзіцы быў. Вадзіцу каб смактаў, што па калу цячы будзе.

Адсеклі і ёй галаву. Караімам толькі сказаў:

— He ведаў, што ў Манола былі і сёстры.

Але бачыў я, што ён напалоханы.

Я запомніў бабіны словы.

Вароты канака зеўралі расчыненай чарнатой. Ніхто ўжо не выходзіў прах іх. He выходзіла і Еліца. Праз гэтыя вароты заводзілі назад тых, што прайшлі з правага боку. Мужчын аддзялялі, каб зрабіць ім абразанне. Целы і галовы засталіся на плошчы.

І сонца свяціла ўсё гэтак жа зырка і асляпляльна.

Урывак восьмы

Чатыры кастры развёў ён

Ды сабраў мне — Дзевяці сынам па сасе даў, Дзевяці нявесткам — прасніцы,

А ўнучкам — калысачкі...

Гэтак стаў я замест папа Алігоркі толькі Алі.

А праз дзень, як нам зрабілі абразанне, Караібрагім сабраў нас і сказаў:

—   Вось, цяпер ужо вы як і мы. Дык збярыцеся і сваімі рукамі зруйнуйце храм свайго старога Бога разам з падмуркам.

І караімам Хасан-хаджа падхапіў:

—   На маіх вачах дзвесце семнаццаць цэркваў разбурылі сваімі рукамі новыя мусульмане. А цяпер пабачу, як руйнуюць дзвесце васемнаццатую. А хто не захоча і не скіне сваёй рукой каменя з яе муру, дык значыць, што прыняў Алаха толькі на словах, а ў сваім сэрцы застаўся са сваім старым Богам. За гэта я яго пасяку.

І сабралася нас каля пяцісот новаабернутых мусульман — мужчын і жанчын — вакол вялікай мураванай царквы, што стаяла пад канакам Сулеймана-агі. Пасталі мы кругам каля яе, як зграя шакалаў каля слана, не смеючы накінуцца і разарваць яго. Царква ж была вялікая і мураваная з каменю, падмурак яе захаваўся дагэтуль.

Тады я выйшаў наперад і, сказаўшы сам сабе: «Няхай грэх упадзе на маю галаву, бо нашчадкаў у мяне няма», — уголас прамовіў:

— Дайце мне лесвіцу.

І два мужчыны прынеслі лесвіцу і дрыготкімі рукамі абаперлі яе верх да краю даху і адступілі назад. Я ўзняўся па лесвіцы і ступіў на каменныя пліты, што пакрывалі царкву. Я быў гатовы да таго, што дах праваліцца і зямля паглыне мяне. Але ён не праваліўся.

-т -.......... --... I----        • |276{              .                  .

Я заўважыў, што пад дахам прыляпіліся ластаўчыны гнёзды, хоць былі яны і пустыя, мне прыйшло ў галаву, што вясною ластаўкі не знойдуць сваіх гнёздаў. І мне прыгадаліся словы з псалма: «І ластаўкі знаходзяць прытулак сабе пад страхой твайго дома, Божа ўсемагутны».

Паглядзеўшы зверху, я ўбачыў шырокі круг жоўтых твараў, прыўзнятых да мяне, якія мне здаліся тварамі мерцвякоў, што выйшлі з магіл. І мне падумалася, што яны чакаюць цуда.

На грэбені даху царквы на роўнай адлегласці адзін ад аднаго стаялі тры каменныя крыжыкі, два на канцах і адзін пасярэдзіне. Я прайшоў па плітах, якія гулі пад маімі крокамі, і тры разы нагнуўся, каб падняць тры каменныя крыжыкі. Каб не выпусціць іх з рук, прыціснуў да сваіх грудзей. Падняўшы трэці крыжык, спыніўся на канцы грэбеня даху і скінуў усе тры пад ногі балгараў, якія стаялі каля царквы. Крыжы ўпалі на мяккае месца і не зламаліся. І ніхто не захацеў паламаць, усе глядзелі ўгору на мяне.

Тады мой погляд пераскочыў з карагода жоўтых твараў на карагод туркаў у вянцы ашчаціненых ятаганаў і сякер. І Караібрагім напаўляжаў на насілках, якія туркі трымалі на сваіх плячах, каб вылюдак мог глядзець на маю агідную справу.

І вось, паколькі я стаяў высока, бачу, што недалёка ад мяне знаходзіцца верхавіна кроны яблыні, а на самай верхняй галіне вісіць спелы чырвоны яблык. Усе яблыкі асыпаліся, толькі адзін гэты застаўся. Я бачыў яго яшчэ ўчора знізу, а цяпер ён чырванеўся ад мяне як руку працягнуць. І я працягнуў руку сарваць яго, бо ў жываце ў мяне бурчэла, быццам ужо год не браў у рот ні каліва, і здаваўся мне такім пустым, нібы ўжо нічым немагчыма яго напоўніць. Як толькі працягнуў руку, адразу адчуў у сябе на грудзях пругкасць другога яблыка, таго, што паднёс мне мусульманін балгарын, яблык з агульнага дрэва. Яго я дастаў і ўкусіў. І з поўным ротам нагнуўся і ўчапіўся пальцамі ў край першай пліты. А былі тыя пліты вялікія і цяжкія, пазелянелыя і аброслыя мохам. 3 гадамі яны зляпіліся адна з адной як луска на рыбе. Напружыўшыся, я неяк узадраў пліту. А яна была цяжкая, вельмі цяжкая. Быццам уздымаў я пліту з даху не адной царквы, а са ста цэркваў, з усіх цэркваў Радопы, у якія заходзіў паставіць свечку і памаліцца. Сто цэркваў зруйнаваў я і ва ўсіх маліўся, каб мне даравалі.

Я заўважыў жоўтага павучка, які пабег па вільготнай паверхні краю паднятай пліты, потым спусціўся на павуцінцы ў адкрытую квадратную дзірку. А паколькі свяціла сонца, павучок бліснуў як празрыстая жоўтая кропля. Я паглядзеў услед яму і ўбачыў пад сабой унізе царкоўны алтар.

Прамяні зверху нібы прабівалі паўзмрок, падаючы на выявы святых на Тайнай вячэры. Да гэтага часу прамень не асвятляў іх твары, таму што святло пранікала ў царкву праз дзверы, а акон у сценах не было. Нават невядомы майстар пісаў іх пры свечцы. А цяпер промні высвечвалі іх, заслона была разарваная, і цёмная кроў таямнічасці, запёртая паміж чатырма сценамі і дахам, выцякала праз свежую рану.

Пліту падняць я не мог, толькі перавярнуў яе, і яна паляцела з даху долу. І ўпала на камяні, разбіўшыся на кавалкі. Калі я нагнуўся, каб адарваць другую пліту, а вочы мне рэзала святло і кружылася галава, я ўбачыў пад кроквамі, на якіх мацаваліся пліты, скрутак пажаўцелага пергаменту. He задумаўшыся, я ўзяў яго і схаваў за пазухай, там, дзе перад тым ляжаў яблык з агульнай яблыні.

Пасля другой пліты я ўпаў ад знямогі на калені і падумаў: «Няхай падымуцца сюды і іншыя людзі, бо пліты такія цяжкія». Клікнуў і на дах падняліся яшчэ мужчыны, дык неўзабаве засталіся толькі пачарнелыя кроквы, нібы шкілет з’едзенай рыбы. І мы злезлі з даху. А ў гэты час чатыры мужчыны знялі дубовыя дзверы з царквы, абабітыя цалкам цвікамі, і ледзьве аднеслі іх. Яны былі вельмі цяжкія, тым больш што ў іх сядзела процьма алавяных куль басурманаў, якія днямі стралялі ў іх, стараючыся прабіць. Але ніводная куля не прайшла навылёт. І гэтыя самыя чацвёра пачалі разбіваць кувалдамі каменны дзвярны праём, я ж стаяў збоку і маліўся, не ведаючы каму — паветру, сонцу, гарам, — каб застацца стаяць на нагах і не ўпасці сярод такога мноства людзей, перш за ўсё перад туркамі. І ўгледзеў, што мае рукі потныя і жоўтыя, хоць ніхто гэтага не заўважаў, таму што ўсе былі зжаўцелыя, нібы блёкату наеўшыся.

Раптам чацвёртая сцяна царквы абрынулася, і засталіся два бакавыя крылы і алтар. І толькі людзі намерыліся абрынуць яшчэ дзве сцяны, а сабралася ўжо нашмат больш людзей, бо расчысцілася месца, як пачуўся голас караімама Хасана-хаджы:

— Стойце!

Потым ён сказаў насільшчыкам Караібрагіма:

—   Перанясіце агу вось сюды.

І Караібрагім апынуўся акурат перад царквой. А караімам Хасанхаджа паклікаў мяне і, засмяяўшыся, быццам ашчэраны звер, сказаў:

—   Раб Алаха, ідзі і знішчы вунь тыя абразы, перад якімі ты ўкленчваў.

І паказаў мне сценапісы царквы. А яны пакрывалі і абедзве сцяны, і алтар.

Я паціху прайшоў царкву і агледзеўся наўкола. Адна сцяна была асветленая сонцам, адно што раскрэсленая ценямі ад крокваў, і святыя

глядзелі нібы праз краты цямніцы, а другая сцяна патанала ў цені. Але не мог распазнаць ніводнага твару, хоць гадзінамі сядзеў у гэтай царкве і, праходзячы па ёй са свечкай у руцэ, спыняўся перад кожным абразом. Раней дзівіўся і глыбока ўшаноўваў умельства даўно памерлага іканапісца, а цяпер ягонае ўмельства мяне забівала. He, гэта былі не жывыя людзі. Гэта былі цені мёртвых, і мне здалося, што я пазнаў дзеда Кральё і іншых старэйшын, якія паўстаўлі як у тую ноч каля вадзяніцы.

Цяпер на мяне глядзелі не тысячы пар вачэй, як на даху, толькі дзесятак туркаў загароджвала зваленую сцяну за маёй спінай, a мне здавалася, што цяпер на мяне глядзіць нашмат больш людзей.

І я прайшоў праз усю царкву. І спыніўся перад алтаром.

А там з аднаго боку быў выпісаны Хрыстос. І барада ягоная чарнела, як Манолава, і бровы былі нахмураныя, як у Манола, а валасы спадалі да плячэй, як у аўчара. Чырвоная аўчарская накідка абгортвала яго шырокія плечы, і жылістая правая рука ўзнімалася аголеная да локця. Я не вытрымаў ягонага погляду, але ж добра, што павярнуў галаву налева.

На другім баку алтара сядзеў архангел Міхаіл, таму што царква насіла яго імя.

Як не мог я зрабіць замах на Бога, спыніўся на святым. А ў яго былі прамыя бровы, як у Мамчыла, чырвоныя крылы і чырвоныя боты, вопратка ж была зялёная. Левай рукой я закрыў яму вочы, быццам абапёршыся на сцяну, а правай паспрабаваў разадраць адзежыну на ягоных грудзях. Я быў гатовы да таго, што рука мая адсохне. He адсохла.

Але фарба, хоць колеры выглядалі пабляклымі і старымі, не саступала маім палыдам, толькі пад пазногці набілася зелені, быццам я драпаў дыню.

Тады я зноў паціху прайшоў праз царкву і спыніўся перад туркамі. А яны глядзелі на мяне, як ваўкі глядзяць на ягня, і чакалі ад мяне нейкага руху непадпарадкавання. Бачыў, што яны радаваліся.

—   Дайце мне нож,— папрасіў я.

І караімам Хасан-хаджа падаў мне свой ятаган. Але я адмовіўся, прыгадаўшы сотні нявінных душ, чыю кроў выпіў гэты ятаган. І чорны турэцкі non гатовы быў пасекчы мяне, калі б Караібрагім не звесіўся з насілак, падаючы мне свой нож.

—   Ідзі! — сказаў ён мне.

Нож ягоны быў тонкі і востры, як джала змяі, і меў не два, а тры вастрыі.

Гэтым нажом я пачаў здзіраць сценапісы царквы.

Перш за ўсё я выкалаў вочы ў архангела, потым адклаў нож і пачаў здзіраць пазногцямі. І перасохлая фарба здзіралася, як кара з сасёнкі.

Тады ўбачыў, што з-пад пальцаў утаропліваецца на мяне пара іншых вачэй. Пад абразом архангела ачышчаўся слой больш старога сценапісу. Садраў і яго. Ачысцілася рука, якая трымала меч. Садраў і яе. Паказаўся яшчэ адзін меч, чырвоны і выгнуты, нібы язык полымя. Пад мячом усміхаўся дзіцячы тварык.

Сценапісы былі бессмяротныя. Я схапіў нож, пачаў дзяўбаць ім. Сыпалася з-пад фарбы тынкоўка, уздымаўся пыл. У грудзях у мяне ўсё сціналася, і вочы ў мяне гарэлі ад пякучага пылу, і калені ў мяне падгіналіся. Яшчэ адзін удар, і я гатовы быў кінуцца ўцякаць.

Тады раптам адкалоўся вялікі кавалак ад сценапісу. Да гэтага абсыпаўся луской, цяпер жа абваліўся, як пліта над скарбам.

І прамяні сонца адбіліся ад белага мармуровага каменя, на якім была выбіта постаць голай жанчыны. На чароўным яе твары іскрылася таямнічая ўсмешка, а дзвюма рукамі яна сціскала свае высокія грудзі. І з саскоў яе грудзей пырскала малако, якое збіралася ў струменьчык на мармуровай пліце і злівалася ў шырока раскрыты рот укленчанага голага мужчыны. А ў мужчыны былі казіныя ногі, ваўчыныя зубы і вострыя калматыя вушы.

Гэта была Радопа, якая карміла звяроў і людзей, сабраных у адным целе.

Перавёўшы дух, я ўпаў уперад на пліту, а вастрыё нажа ўдарыла ў грудзі статуі і зламалася. Яно шлёпнулася ёй пад ногі, бліснуўшы, нібы мёртвы жук, ды зарылася ў кучы тынкоўкі.

Я прыткнуўся лбом да халоднага каменя і ўбачыў пад нагамі ў сябе ашмоцце мантый, кавалкі вачэй, веек і пальцаў, асколкі мячоў і чаш, цэлую кучу садранага сценапісу. Гэта я садраў яго. Аднак не змог пранізаць мармуровую пліту.

Тады я выпрастаўся і адчуў, што цвёрдасць вяртаецца ў мае калені. Тысячы такіх пліт раскідана па гарах. Тыя, што закапаныя ў зямлю, калі-небудзь убачаць сонца. Яны несмяротныя. Таму што ніхто не можа выпацкаць вобраз гор. І калі я, чарвяк, змог перагрызці адно дрэва, дык вырастуць жа іншыя дрэвы. І калі твары гэтых людзей шмаццём ляжаць каля маіх ног, дык народзяцца новыя людзі з іх тварамі, і твары іх будуць яшчэ прыгажэйшымі.

Вярнуўшыся да Караібрагіма, я працягнуў яму рэшткі яго нажа, сказаўшы:

—   Ага, твой нож зламаўся.

Ён на гэта прамаўчаў і нічога мне не зрабіў.

І пакуль я глядзеў, як людзі здзіраюць сценапісы і ўпотай выціраюць пот і слёзы, быццам такія ўжо змораныя і нібыта вапна лезе ім у вочы, я стаяў на сонцы і збіраў сілы, таму што да сэрца балгарскай цвярдыні было яшчэ восем сцен і для іх патрэбны былі абаронцы.

Калі людзі пачалі рушыць мураваныя сцены царквы, караімам Хасан-хаджа загадаў, каб кожны камень перадаваўся з рук у рукі і апошні з ланцуга кідаў камень у раку. Дзеля гэтага ўнізе пад канакам на рацэ Эліндзені была выбрана запруда, дзе разводзілі самых буйных стронгаў. А калі падмурак разабралі да зямлі і праз месца, дзе была царква, стаў відаць насупроць лес, караімам Хасан-хаджа прайшоў каля кожнага з нас і паглядзеў на рукі — ці выпацканыя ў вапну. і казаў нам: «Гэтая вапна ёсць як кроў ахвярнага быка, якога вы ахвяруеце Алаху».

На мае далоні ён не паглядзеў. А мне хацелася, каб яны былі чырвоныя ад ягонай крыві.

Гэтак мы зруйнавалі царкву ў Прасойне на вяршыні Святая Нядзеля, і застаўся віднецца толькі верх падмурка. Аднак калі пачалі разбіваць падпорны мур, які мацаваў яе з боку стромага берага ракі, змаглі перакуліць толькі тры камяні, бо яны былі большыя за валоў. І ўсе дзівіліся, як у свой час маглі ўзводзіць муры з такіх камянёў, а Караібрагім літасціва дазволіў нам на тым спыніцца.

і сонца зайшло, і ўсе чакалі, што іх адпусцяць разысціся па хатах, а я чакаў, што здарыцца далей са мной. Але нас усіх зачынілі ва ўнутраным двары канака.

А праз дзень на балкон вынеслі Караібрагіма на насілках. Сабраўшыся з сіламі, ён учапіўся ў драўляную агароджу і прыўзняўся. Потым загаварыў да нас:

—   У сяле Прасойна паселяцца туркі, каб памагаць вам, пакуль вы лепш не засвоіце праўдзівую веру.

І тут узняўся плач да Бога, таму што бальшыня людзей былі з Прасойны.

Караібрагім казаў далей:

—   А людзі з сёл Заград і Подвіс зараз жа пойдуць па сваіх дамах, і кожны сваімі рукамі і рукамі сваіх дзяцей і нявестак разбурыць свой дом. Каб каменя на камені не засталося ад тых ачагоў, каля якіх вы грашылі днямі і начамі супраць Алаха. Потым вы збудуеце новыя хаты, у адным сяле, аднак каб яно бачылася з канака.

Калі ён перастаў гаварыць, галашэнне сціхла, таму што людзі анямелі ад жаху. To галасілі, а цяпер маўчалі. Мяне ён не мог знішчыць гэтым страшным загадам — адно, што ў мяне свайго жытла не было, і другое, мне прыгадаліся словы майго балгарына-мусульманіна пра спусташэнне сяла Патлейны і заснаванне двух новых сёл Стража і Пляшак. І толькі калі ў адзін бок рушыў гуж людзей па шляху да Заграда і Подвіса, тады ўжо няшчасных людзей прарвала і з глотак пачуліся енкі, а з вачэй пацяклі слёзы. А прасойнаўцы, што плакалі раней, цяпер казалі: «Лепш ужо няхай пад маім дахам жыве турак, чым разбураць свой дом».

Разбурэнне адразу пачалі з Подвіса. Я ўспомніў вільготныя дахі, на якія глядзелі людзі ад пячоры Чалавешчніца, і ўзняў вочы на скалы. Яны як быццам наблізіліся да сяла і выглядалі вышэйшымі, таму што не было агромністых піхтаў, якія раней закрывалі іх да паловы. А на пажарышчы сям-там уздымаліся пасмы дыму...

Караібрагім, караімам Хасан-хаджа і яшчэ шмат туркаў прыйшлі з намі. Караібрагіма прынеслі на насілках, а караімама Хасана-хаджу прынёс на плячах няшчасны дзяцюк, якога злавілі ўвечары перад канакам. Убачыўшы самы прыкметны і вялікі дом, туркі спыніліся і Караібрагім запытаў:

— Чый гэта дом?

Адказаў яму Уражу кехай, і ён змяніўся з твару і заплакаў:

— Мой, ага, мой.

Тады Караібрагім паказаў пальцам і загадаў:

— Пачынай.

Убачыўшы, што наперад прайшлі многія, Караібрагім спыніў іх і загадаў:

— Няхай ён сам.

Людзі загаманілі ды растлумачылі:

— Мы яго сыны, дочкі, нявесткі.

І Караібрагім дазволіў ім разбураць дом. А там у двары было тры хаты, і паколькі яны былі збудаваныя на высокім месцы і двор быў абгароджаны нізкім плотам, мы з дарогі бачылі, што там робіцца.

Кехай з цяжкасцю ўзабраўся наверх і сярод двара спатыкнуўся, упаў і застаўся стаяць на каленях. і прагнаў жанчын, а сынам нешта сказаў. Потым яны пачалі выносіць рэчы з трох вялікіх дамоў.

І яны скідалі перад Уражу кехаем тры кучы. У адной скідалі дзевяці сынам па сасе, у другой — дзевяці нявесткам па кроснах, у трэцяй — сарака ўнукам па калысках. І кехай узяў лучыну ды запаліў тры кастры. І калі яны разгарэліся, кінуўся на зямлю тварам і заплакаў.

і так, хату за хатай, разбурылі трыццаць дамоў у сяле Подвіс. А з кожных трох, a то і чатырох дамоў толькі адзін разбуралі, бо тых гаспадароў не было сярод нас — некаторыя з іх збеглі, іншыя былі забітыя. Потым і тыя хаты разбурылі. І кожны забіраў з іх тое, што можна было забраць.

Вечарам зноў вярнуліся ў канак і ўпершыню людзі ўкрыліся коўдрамі, а пажыткаў назбіралася, што аж цесна было ад ix. А туркі, хоць мы ўжо былі аднае веры з імі, бралі, што ім падабалася, ды ўсё цягнулі ў Прасойну. Прасойнаўцы ж, вядома, нічога не вынеслі са сваіх дамоў.

На трэці дзень разбурылі сяло Заград. А калі на чацвёрты дзень караімам Хасан-хаджа павёў людзей разбураць манастыр «Святы Ілля», я сказаў яму:

— Ага, дай мне двух стражнікаў і адпусці мяне пахадзіць па наваколлі пашукаць месца для новага сяла.

А ён засмяяўся і сказаў:

— Моцнае дрэва ўкараняецца і на камені. Вы ж моцныя сваёй верай.

На гэта я адказаў яму:

— У добрым сяле гадуюцца і куры, і авечкі, і каровы, ага. Як прыйдзеш да нас у госці, каб было цябе чым пачаставаць. А ў дрэнным сяле толькі галодныя сабакі выюць.

І ён адпусціў мяне.

Тры дні разбуралі манастыр «Святы Ілля», таму што ён быў вялікі, як цвярдыня, і тры дні я бадзяўся па навакольных гарах. А пры гэтым, куды не кідаў вокам, адусюль віднеўся канак Сулеймана-агі. Шукаў жа я добра і старанна, выціраючы слёзы з вачэй сваіх, бо помніліся мне словы майго чалавека з сяла Пляшак: «Сяло гэта такое, што людзі не маглі глядзець на яго без слёз». Я не мог выбраць лепшага месца, як на старых могілках з каменнымі крыжамі, якія нашы людзі паразбівалі кувалдамі. Месца было зацішнае, сонечнае, і канак адсюль відаць. А пад нагамі ў нас застануцца косці нашых прадзедаў і тыя тры вялізныя крыжы, што закапаў Мамчыл.

І калі вярнуліся з пазбіванымі рукамі людзі і сказалі мне, што ўжо ніколі не пачуюцца бомы манастырскага звона, я павёў іх на паляну да могілак. He давялося мне і каменя пакласці ў сцяну свайго дома, а жыццё маё склалася так, што заснаваў два сялы — адно з іх Пяцігласец, а другое над Эліндзені.

Калі ж я спыніўся на паляне з маўклівым чалавечым мноствам за сабой, рукі ў мяне звесіліся як пераламаныя, і я не мог паварушыць імі, каб блаславіць месца для сяла. Тады мне прыгадалася, як мы закліналі лес для запаведніка, і спытаў:

— Ці ёсць у нас чорны кацёл?

І кацёл знайшоўся. І зноў мы рушылі ўскрай высачэзных дрэў, нібы ўскрай царквы, і чуў я старыя словы:

—   Чорны хай пачарнее, як гэты кацёл і як лес пасля пажару.

Мы былі мусульманамі, а казалі старыя словы. І хацелі заснаваць сяло як бежанцы, адно што замест месца для царквы трэба шукаць месца для мячэці. І жадалі нараджацца і паміраць тут, у нашым сяле, як хрысціяне нараджаліся і паміралі ў Пяцігласцы.

І загарэліся кастры, як у тую памятную ноч, толькі першым ніхто не хацеў гаварыць, таму што ўсе баяліся, што знаходзяцца ўскрай старых могілак. Тады я кажу ім:

—   Ды ўсе ж горы — гэта суцэльныя могілкі, і кожны дзень вы ходзіце па магілах. Тут жыло столькі людзей, і ўсе памерлі. І калі не

наступаеце на костку, дык наступаеце на мерцвяка, хоць ён ужо стаў зямлёй і травой. Ці не ўсё роўна вам — мярцвяк памёр учора альбо тысячу гадоў таму? І ці не ўсё роўна, што ён пакінуў пасля сябе на магіле — крыж, пліту альбо піхту?

І ўсё-такі людзі сталі бліжэй да мяне. Яны былі не надта гаваркія і па той прычыне, што не ведалі, як звяртацца адзін да аднаго. Таму што ва ўсіх былі новыя турэцкія імёны і ніхто не ведаў, як каго завуць, ды і сваё імя не памяталі. Нехта спытаў:

— Відуле, як цябе завуць?

А той адказаў:

— Мехмед.

Другі крычаў трэцяму:

— Метка, прынясі дроў у касцёр!..

Туркі, што вартавалі нас, як толькі чулі балгарская імя, білі нас па галовах.

Я ж стараўся ўлучыць момант, каб адскочыць убок, і ўсё мацаў за пазухай, дзе хаваў скрутак пергаменту, што знайшоў пад дахам царквы. Мінуў тыдзень, а я ўсё не мог застацца сам-насам, каб паглядзець, што я там знайшоў.

Прычакаўшы зручны выпадак, я запаліў паходню і шмыгнуў у лес. Толькі дастаў скрутак, і вось — выскачыў з цемры Уражу і з ім адзін з яго сыноў. У думках я пракляў яго, а ён падышоў да мяне і падаў цяжкую торбу, сказаўшы:

— Ойча, тут сабраньі посуд з манастыра «Святы Ілля» — чашы, кадзільніцы, падносы. Усё толькі з золата і серабра. Ты лепш ведаеш, што з гэтым рабіць.

Ён не дачакаўся, што я скажу, а павярнуўся і знік у цемры. Я схіліў галаву над скруткам і адчуў кагосьці каля сябе. Падняў галаву — зноў бачу Уражу кехая. Ён кажа:

— Ойча, тады не мурашы перагрызлі мне пугы, гэта ж Караібрагім адпусціў мяне. Хацеў вярнуць людзей у сяло. Ойча, ці даруе мне Бог?

Я паглядзеў на яго. Злосці ў мяне на яго не было. Я запытаў:

— Якога Бога просіш ты дараваць? Старога ці новага?

А ён абхапіў абедзвюма рукамі галаву, захістаўся і пайшоў. Аднак я чуў з цемры ягоны голас. Уражу кехай крычаў:

— Сынок, ты пойдзеш да свайго брата Іглавіна і скажаш яму, каб узяў таго казла-важака, з якім ён перамог Манола, хай даруе яму Бог. Вазьмі яшчэ трох бараноў. І як даставіце іх да разбуранага манастыра, прыйдзеш да мяне і раскажаш.

— Навошта табе казёл, татка? — запытаў сын.

Уражу кехай сказаў ціха, што я ледзьве пачуў:

— Зраблю з яго курбан на камянях.

Тады сын заплакаў і пачаў прасіць:

—   Тата, тата, не заколвай яго. Такога важака больш няма ва ўсіх гарах.

А Уражу кехай закрычаў:

—   Замаўчы, сабака, сабачы сын. Я цябе закалоў бы, як Аўраам закалоў свайго сына, але ж казёл мне мілейшы за цябе. Таму я і закалю яго.

І як крычаў, пачаў плакаць і толькі паўтараў:

— Божа... Божа... Божа...

Датуль, пакуль ужо не стала чуваць голасу яго.

А мая паходня дагарала, дык я распаліў касцёр. І пры святле кастра я ўбачыў, якое багацце набыў у царкве.

Бо гэта былі летапісы манастыра «Святы Георгій», пра які вядома, што ён быў над глыбокай прорвай пры Джынеўры, чые званы яшчэ чуюццца навальнічнымі начамі, папярэджваючы людзей пра прорву. А манастыр быў спустошаны паўтара стагоддзя таму, калі ў часы султана Сяліма Лютага туркі агнём і мячом перавялі людзей у сваю веру.

Дваццаць сем душ манахаў, з якіх не ўсе пакінулі свае імёны, трыста гадоў запісвалі тое, што адбывалася ў Радопе — ад часоў Іванкі, забойцы Асена, які ўзводзіў цвярдыні ў гэтых мясцінах, і ад часоў Слава, баярына Калаяна, да разбурэння манастыра. А спісана было ўсяго сто аркушаў, кожным манахам па тры-чатыры аркушы. І сэрца маё плакала, жадаючы ведаць як мага больш пра тое, што адбывалася ў Радопе і якія людзі жылі тут.

І гэтай ноччу, каля кастра, я вырашыў быць дваццаць восьмым манахам, задумаўшы напісаць падрабязную аповесць пра спусташэнне Эліндзені, каб тыя, хто прыйдзе пасля нас, ведалі, якія людзі жылі ў Радопе ў гэтыя дні, і каб не былі забытыя іх справы і смерць іх.

Урывак дзевяты

3 зямелькі ўсё вырастае, Кожная кветка квітнее — І ружы чырвоныя, белыя, і ранні зялёны базілік, — Яжу зямлю адыходжу...

А як не было калі выкарчоўваць камяні і ўзводзіць агароджы, мы кінулі секчы лес і складваць буданы. Жанчыны ж дзяўблі зямлю,

капалі зямлянкі, і часта выкопвалі чалавечыя косці. I некаторыя шкілеты былі без чарапоў.

Ужо ў першую ноч сабакі разбрахаліся, і я зразумеў, што ў наш стан заходзяць людзі, але ніхто мной не пацікавіўся. Потым стала вядома, што прыйшлі Мамчылавы гайдукі і прынеслі асвежаванага барана. На душы стала прыкра, што не спыталі ў мяне, дык не было надзеі адкараскацца ад гэтых пакут і згрызот. А мажліва, гэта і лепш, таму што будзе час у мяне напісаць аповед пра спусташэнне Эліндзені.

Раніцай прыехалі на конях туркі, закруцілі мне рукі назад, а на шыю накінулі вяроўку. І прывязаўшы канец вяроўкі да хваста каня, павялі мяне да Караібрагіма.

Перад тым як зайсці да яго, тры разы абмацвалі маё адзенне сваімі крывавымі рукамі, што я аж дрыжаў ад агіды. Добра, што скрутак пергамента пакінуў на паляне, іначай маглі б яго знайсці, бо яны нават іголку знайшлі б. І калі пераканаліся, што не маю зброі, загадалі:

— Заходзь да агі.

Караібрагім ляжаў на пасцелі, і ў галавах у яго стаяў кляты караімам Хасан-хаджа, а ў нагах шэйх Шабан Шабіл, аданавокі.

Утаропіўшыся на мяне, Караібрагім сказаў:

— Учора вечарам у новае сяло прыходзіў Мамчыл.

— Мамчыл са зламанай нагой ляжыць у гарах, — адказаў я.

На мае словы і Караібрагім, і караімам Хасан-хаджа, і шэйх Шабан Шабіл параскрывалі раты і зарагаталі, смяяліся доўга і страшна. Нарэшце Караібрагім ашчэрыўся на мяне і крыкнуў:

— Замаўчы, non, ці ты не баішся вяроўкі? Я меркаваў зрабіць цябе суддзёй сяла, а ты мне хлусіш. Учора вечарам Мамчыл забіў аднаго з нашых людзей.

— Мамчыл не можа нават і хадзіць, — паўтарыў я.

А ён утаропіўся на мяне змяіным позіркам, а шрам ад удара Гарана крывіў яго вусны ў злую ўсмешку. Нарэшце прашыпеў:

— Учора вечарам Мамчыл быў у вашым сяле. Куды ён пайшоў?

Я зразумеў, што марная справа пераконваць яго, дык сказаў:

— Калі ён і прыходзіў, дык я не заўважыў. Ён мне не азываўся, але можа прыйсці да мяне з нажом у руцэ, таму што я прывёў людзей у канак.

Трое ваўкоў стулілі галовы і пра нешта перамовіліся. Паверылі, значыць. Караібрагім прыўзняўся, спусціў ногі дрлу і сказаў мне:

— Слухай, non. Днямі я ад’язджаю і не ведаю, калі вярнуся. І перад тым, як паехаць, я павяртаю галаву назад і гляджу, што я здзейсніў. 3 гэтага часу і надалей над далінай не будзе чуцца звону, а будзе пець муэдзін. Толькі аднаго я не змог зрабіць, гэта прызнаю — схапіць Мамчыла. Калі блыха варушыцца ў поўсці льва, ён чухаецца. Гэтак нервуе

мяне Мамчыл. А ты павінен ведаць, што і леў уздымае лапу, каб забіць блыху. Я моцны, таму і прызнаюся — хачу прыстукнуць Мамчыла.

Перастаўшы гаварыць, ён кіўнуў галавой аднавокаму, а той падаў яму зялёную чашу. Я здагадаўся, што ў ёй віно. І зразумеў па спрыту і па дрыжыках Караібрагімавых пальцаў, што чаша часта прыкладваецца да яго рота. Караібрагім выпіў і казаў далей:

— Ідзі да Мамчыла і скажы яму, што ад’язджаю. Калі ён сам прыйдзе да мяне, я адпушчу Еліцу і з ёй яго дзіця ў яе ўлонні. Няхай маці выгадуе яго як хоча — з Махамедам альбо з крыжам. Іначай вазьму Еліцу з сабой і зраблю ягонага сына янычарам. Міне дваццаць гадоў нейкіх, я нацкую яго, каб прыйшоў у Радопу і забіў свайго бацьку. Калі ж да таго часу ён памрэ, зганьбіць яго косці. Калі не захоча, скажы перад людзьмі яго дружыны, што таму, хто прынясе мне галаву Мамчыла ў торбе, насыплю поўную торбу золата. І аддам яму Еліцу за жонку.

Я глядзеў яму ў твар і бачыў, што вочы яго па краях чырвоныя ад крывавых жылак. і падумаў, што віно яго альбо загубіць, альбо прывядзе да шаленства. І я сказаў яму:

— А калі я не пайду, ага?

А ён засмяяўся і адказаў мне:

— Гляджу я на цябе і ўсё бачу, як праз воблака. Папаз, у гэтых гарах калісьці жылі людзі, як і ты. і калі ворагі іх перамаглі, запрасілі даць ім пяцьдзесят дзяцей пад заруку, што не парушаць міру. А твае людзі адказалі: «Лепш мы дамо вам сто мужчын». Яны баяліся, каб вораг не папсаваў іх дзяцей. Гляджу на цябе і бачу, што думаеш: «Лепш хай Мамчыл памрэ, чым сын заб’е свайго бацьку». Можа, здарыцца нават і так: ты сам прынясеш Мамчылаву галаву. Ну, давай, ідзі.

і я пайшоў з яго палат, і чуў, як Караібрагім крычыць мне ўслед:

— Скажы яго дружыне, што аддам свайго каня таму, хто заб’е Мамчыла.

А двое хаджаў усклікнулі ад здзіўлення і напругі:

— Аман! Аман!..

(Гэта ўсё словы папа Алігоркі, але ж ён гаворыць пра сябе, як бы гледзячы на сябе збоку.)

Мамчыл ляжаў на траве, знізу падобны на Алігорку. Ён трымаў у руках параненага сокала і нага яго была прывязана да свежа акоранай сасновай палкі. Наўкола стаялі з дзесятак душ гайдукоў, усе ў чорных бурках, у калматых ваўчыных шапках і з насупленымі бровамі. Яны абапіраліся на доўгія стрэльбы і аголеныя шаблі, пазіраючы на мяне. Каля Мамчыла стаяў на каленях ягоны брацік Мірча.

І адбывалася гэта на вяршыні Першынца, дзе вясною гайдукі дзягі апяразваюць, прысягаюцца, дзе лета аўчары на жалейках граюць, русалак кахаюць, дзе зазімкам моцна дзьмуць вятры, выварочваюць дрэвы, дзе зімою снягі бялеюць і зіхацяць, дзе ўначы ваўкі зубамі шчоўкаюць, страшэнна выюць. Яшчэ вясна не надышла, а на вяршыні былі гайдукі. Быў зазімак, але было зацішна. І хутка надыдзе зіма ды збялеюць ды зазіхацяць снягі.

Як толькі святар маўкліва спыніўся перад Мамчылам, той сказаў яму:

— Хлуслівы non, калі ідзеш паміраць, ідзі.

— Мяне паслаў Караібрагім сказаць табе, што праз тры дні ад’язджае.

і Мамчыл адпусціў сокала і абхапіў рукамі галаву. І толькі казаў:

— Ён ад’язджае... Ад’язджае...

А сокал крычаў і стараўся пляснуць крыламі. Мамчыл адняў рукі ад галавы і прамовіў:

— Гавары далей.

І святар гаварыў:

— Калі сам спусцішся да Караібрагіма, ён адпусціць Еліцу, каб выхавала дзіця балгарыкам.

Мамчыл паспрабаваў устаць і нават выпрастаўся, але зваліўся на зямлю. І паваліўся выпрастаны, як ссечаная сасонка, бо не мог сагнуць зламаную нагу. І ўткнуўшыся тварам у траву крычаў:

— У мяне сын! У мяне сын!..

А Мірча ўзяў сокала ў рукі ды прыгарнуў яго да сваіх грудзей.

Святар сказаў яму:

—   Яшчэ няма, але будзеш мець. Слухай далей.

Таварышы паднялі яго, як дзіця, і ўладкавалі сесці. А твар яго ад радасці быў проста вар’яцкі.

Святар гаварыў:

—   Калі не здасіся, Караібрагім зробіць твайго сына янычарам. Нават калі міне дваццаць гадоў, ён нацкуе яго супраць цябе, каб пераследаваў па ўсёй Радопе.

Тады Мамчыл увесь збялеў і закалаціўся, а гайдукі вакол яго заскрыгаталі зубамі. І ў адзін голас закрычалі:

—   Мамчыле, мы ўсе пакладзем галовы, але дабяромся да Караібрагіма. Хоць адной рукой дабяромся да яго і ў той руцэ будзе нож, а потым няхай нас пасякуць жывымі.

Мамчыл маўчаў, і святар гаварыў далей:

—   Лягчэй вярблюд пралезе праз вушка іголкі, чым іголка пройдзе ў канак. He толькі нож, а нават іголку вы не зможаце пранесці да Караібрагіма. Яго ахоўваюць сто душ і тры разы цябе прымусяць распрануцца, пакуль ты ўбачыш Караібрагімаў твар.

Гайдукі маўчалі, а святар распавядаў:

— Караібрагім даручыў мне сказаць яшчэ вам, што хто з вас прынясе яму галаву Мамчыла, ён торбу насыпле поўную золата. І Еліцу аддасць яму за жонку. І звыш таго ён аддасць яму свайго каня.

Гайдукі спрабавалі рассмяяцца, аднак іх смех быў падобны на плач. А Мамчыл пра нешта думаў і нарэшце запытаў у святара, і той адчуў у ягоным голасе недавер і падазрэнне:

— Скажы мне, ойча... Скажы мне, ойча, чаму Караібрагім аддае нават свайго каня за маю галаву?

Поп ведаў, што ён спытае пра гэта, і вырашыў сказаць. І сказаў:

— Таму што пра кожнага турка, якога знаходзяць забітым, кажуць, што яго забіў Мамчыл, і ніхто не верыць, што ты ляжыш тут у гарах, паранены.

Мамчыл павольна агледзеў гайдукоў, што стаялі навокал, і яны адзін за адным перасталі смяяцца і схілілі галовы. Цяпер Мамчыл пачаў смяяцца. І ягоны смех яшчэ больш быў падобны да плачу.

— Я пракляты, — крычаў ён. — Пракляты за тое, што нічога не зрабіў. І ў яму не спускаўся, і ніводнага турка не забіў. Толькі граю на жалейцы. А вы мяне ганьбуеце, разносячы па гарах, што Мамчыл помсціць туркам. Чаму вы мяне ганьбуеце? Навошта насміхаецеся над скалечанымі маімі нагамі?

І самы старэйшы з гайдукоў, чые скроні ўжо пасерабрыла шэрань, схіліў галаву над Мамчылам ды сказаў яму:

— Даруй нам, Мамчыле. Але мы рабілі тое, што кожны мог бы зрабіць. А ты зрабіў тое, чаго ніхто не зрабіў. Таму мы абралі тваё імя. І няхай лепш людзі думаюць, што адзін чалавек помсціць, таму што адно імя добра запамінаецца, а сто імёнаў забываюцца. І калі сто душ сабраць у адну, дык чало яго дастане да воблакаў.

Мамчыл маўчаў, і ўсе маўчалі, ды Мамчыл нарэшце ім сказаў:

— Ідзіце ў лес, і калі цень Вялікай скалы дойдзе да Малой скалы і закрые яе, падніміцеся да мяне.

І яны пайшлі, і non памкнуўся за імі ўслед, але Мамчыл спыніў яго:

— Ойча, ты застанься.

Калі ўсе адышліся, Мамчыл сказаў папу і Мірчу:

— Дазвольце, я пакладу рукі вам на плечы, каб вы занеслі мяне да Вялікай скалы Першынца.

І яны яго перанеслі. І ён лёг ніцма ў траву, загледзеўшыся на горы, якія раскінуліся перад ім.

А знізу, па нахіленай паляне, паціху падымаўся чалавек. Калі ён наблізіўся, мы ўбачылі маладога аўчара. А ён, падышоўшы, папрасіў Мамчыла:

10 Зак. 2140

— Баця Мамчыле, мы адыходзім на поўдзень. Дазволь перагнаць статак ускрай цябе.

Мамчыл усміхнуўся і сказаў:

— Чаму ты пытаешся? Няхай пераганяюць. А ты апошнюю ўжо чараду пераганяеш?

— Апошнюю, — адказаў хлапчук. — Праз тры дні ўпадзе снег.

Ён глядзеў на Мамчыла вялікімі светлымі вачамі, і відаць было: ён не верыць таму, што ў яго параненая нага. І напэўна, думаў, што як толькі надыдзе вечар, Мамчыл ускочыць на ногі, можа, і перавернецца ў шэрага ваўка ды спусціцца ў даліну рваць туркаў.

і пад імі, пад Вялікай скалой, рушыла чарада авечак. Убачыўшы, што Мамчыл заплюшчыў вочы, святар закрыў свае.

Чарада праплывала ў змроку, нібы дажджавая хмара, і тупат дробных капытоў быў падобны да гуку цяжкіх дажджавых кропель, а калыханне густой авечай воўны — як пошум лісця пад дажджом. Час ад часу даносілася бляянне, але бомаў не было чуваць.

Мамчыл сказаў:

— Дождж ідзе зверху, і ўсё цягнецца да яго. Усё вырастае з зямлі, кожная кветка расцвітае, і белая, і чырвоная ружа, і ранні базілік зялёны. Я ж адыходжу ў зямлю.

І святар уздрыгнуў, расплюшчыў вочы ў спадзяванні ўбачыць расквітнелыя лугі. А чарада плыла пад ім, як белая рака, і зямлі не было відаць, а белыя спіны гайдаліся, як белыя хвалі. І ўсё загайдалася ў яго перад вачамі, дык яму здалося, што рака і туман застаюцца на адным месцы, а скала калыхаецца і некуды плыве, як карабель. І святар ухапіўся за вялікі камень, які стаяў на самой скале, падпёрты з двух бакоў меншымі камянямі, ды кажа Мамчылу:

— Мамчыле, ты гаворыш пра вясну, а надыходзіць зіма.

І ён паглядзеў наўкола на цёмныя лясы і жоўтыя паляны з папаратнікамі, і чырвоныя паляны ад букаў, клёнаў ды ясеняў. А Мамчыл, не расплюшчыўшы вачэй, адказаў яму:

— Ці зіма, ці вясна на дварэ — гэта жыццё.

Апошнія авечкі адыходзілі, стук жа капыцікаў чуўся яшчэ выразней і пахла травой і пылам, як пасля дажджу. І авечкі прайшлі. Данёсся голас аўчара:

— Бывай, баця Мамчыле! Да вясны!

Толькі тады забрахаў сабака. Мамчыл расплюшчыў вочы і ціха гукнуў яму ўслед:

— Бывай, аўчарык!

Агледзеўшыся, ён убачыў побач святара і Мірчу, ды сказаў ім:

— Вы яшчэ тут? Спусціцеся ўніз і прыходзьце як развіднее.

А Мірча яшчэ трымаў у руках параненага сокала. Сокал успляснуў крыламі ды ўпаў на Мамчыла. Ён учапіўся сваімі крывымі кіпцюрамі ў правае яго плячо і пачаў аглядаць раскінутыя наўкола горы, над якімі ніколі ўжо не наканавана яму лятаць.

А калі цень Вялікай скалы ўпаў на Малую скалу, святар, Мірча і каля дзесяці гайдукоў рушылі ў горы і падняліся да Мамчыла. І здалёк убачылі, што ён узняўся на руках і пазірае ва ўсе бакі, быццам нешта шукае. Яго добра не відаць было, таму што нізкае сонца свяціла з яго боку і сляпіла вочы. Аднак бачна было, што ён з усяе сілы адштурхоўваецца ад зямлі і ўзнімае галаву, але зямля прыцягвае яго да сябе.

Калі падышлі, ён ляжаў, уткнуўшыся тварам у зямлю. Пачуўшы крокі, прамовіў:

—   Добра пахне зямля.

І гайдукі ўладкавалі яго сесці і прытулілі яго спінаю да каменя.

і яны былі разам — святар з Мірчам і дзесяць гайдукоў, усяго дванаццаць, а Мамчыл пасярод іх — трынаццаты.

Тады Мамчыл загаварыў:

—   Заўтра адзін з вас возьме маю галаву ды занясе яе Караібрагіму. І ў гэтую самую торбу пакладзе мой нож.

А ўсе стаялі як акамянелыя і яшчэ не разумелі яго.

Мамчыл казаў далей:

—   Толькі такім чынам можна пранесці нож у кляты канак. І калі Караібрагім падымецца, каб парадавацца маёй галаве, убіце мой нож яму ў грудзі. І тады не ён, а я застануся пераможцам.

І толькі цяпер праўда бліснула ім ў вочы, што ажно асляпіла. І ўсе яны ўзнялі рукі і прыкрылі свае твары, нібы замест Мамчыла сярод іх выглянула сонца і быццам на месцы Мамчыла грымнуў гром і заззяла святло, што асляпіла іх.

А Мамчыл гаварыў далей:

—   Ідзіце ў лес, і калі пачнецца світанак, кіньце жэрабя. Няхай той каму выпадзе, возьме маю галаву і заб'е Караібрагіма. Я веру ўсім вам.

І зноў усе рушылі, не сказаўшы ні слова, спатыкаючыся на роўным месцы, як сляпыя. Мамчыл жа зноў сказаў святару:

—   Ойча, ты застанься.

І зняўшы пярсцёнак са сваёй рукі (а гэта быў той самы пярсцёнак, што Манол вярнуў Еліцы, а яна дала Мамчылу), працягнуў руку да папа і сказаў:

—   Ойча, вазьмі гэты пярсцёнак і вярні Еліцы. Скажы ёй, што яна цяпер вольная, як птушка нябесная.

Ён прамовіў словы, што калісьці сказаў Манол. Аднак жа сваім голасам. І ўпершыню святару ён убачыўся такім, нібы ростам ён зраўняўся з бацькам. Толькі дадаў яшчэ:

— І каб глядзела маё дзіця.

І святар падумаў: «Няхай Манол мне даруе, але ж ён ніколі не быў такі прыгожы, як Мамчыл у гэты момант».

Яго чорныя валасы раздзімаў вецер, чорныя вочы свяціліся, а дзве прамыя жылы на яго лебядзінай шыі пульсавалі, як два сэрцы. Навошта гэта прыгажосць, Божа, калі ён павінен сысці ў зямлю?

І non сказаў яму:

— Мамчыле, нават калі Караібрагім памрэ, ты гэтага не ўбачыш. І цябе не будзе тут, каб ты мог раздзяліць нашу радасць.

А ён паглядзеў на яго і сказаў:

— Адкуль ты ведаеш, што не ўбачу? І адкуль ты ведаеш, што не буду з вамі?

Тут non адчуў, што за каменем нехта плача, і здагадаўся, што там скруціўся Мірча. Ён захацеў штосьці зрабіць для Мамчыла і прапанаваў яму:

— Мамчыле, давай я перанясу цябе крыху ўбок, каб цябе сагравала сонца.

А ён засмяяўся і сказаў:

— Сонца круціцца, і цень сам сыдзе. Перад тым, як зайсці, яно сагрэе мяне ў апошні раз.

І non раптоўна зразумеў і паверыў. і адчуў, што час ляціць. і сонца круціцца, і час незваротна сцякае — як чарада авечак, як рака, як воблака. Як толькі надыдзе новы дзень — Мамчыла ўжо не будзе.

Усю ноч Мамчыл іграў на жалейцы. І ўсю ноч Мірча плакаў на маім плячы. Але пад раніцу я задрамаў, а калі расплюшчыў вочы ад холаду, убачыў: вось і зара загараецца. І стаяў такі густы туман, што не відно было дрэва насупроць нас.

І як у той памятны дзень, калі я зразумеў вялікую праўду пра агульнае дрэва, пайшоў блукаць у тумане. А мажліва, ісціна нараджаецца ад слепаты і туману, таму і сённяшнім днём трэба, каб упаў туман.

Знайшоў паляну гайдукоў.

Касцёр ужо пагас, і попел укрываў вуголле. А за два крокі ад попелу трава спакваля выпроствалася. Прыклаўшы руку да зямлі, я адчуў, што зямля была яшчэ цёплая ад цела апошняга гайдука, які прабыў усю ноч у цемры, але не вытрываў надыходу дня і першых промняў святла.

І я вярнуўся да Мірчы, і ўдвух мы знайшлі дрэва, пад якім сядзеў Мамчыл. Мы заспелі яго з расплюшчанымі вачамі, з заснулым сокалам на руках. і я сказаў Мамчылу:

— Гэта ж людзі.

А ён пакруціў сваёй прыгожай галавой:

— Я на іх не гневаюся.

І ў тумане ён выглядаў інакшым, быў прыгожы, аднак і страшны, і аблічча ягонае расплывалася ў паўзмроку. Яго вялікія чорныя вочы пранізвалі мяне.

Адступіўшы назад, прамовіў да яго:

—   Я не магу.

Тады наперад выступіў Мірча і цвёрда сказаў:

—   Братка, я сам занясу сваю галаву Караібрагіму і заб’ю яго.

і мы ўгледзеліся на яго, я і Мамчыл, а ён стаяў выпрастаны ў паўзмроку і тумане. Ён быў ужо дзяцюк — даўганогі, я сказаў бы, бусланогі, высокі, аднак жа хударлявы. Убачыўшы, што мы маўчым, Мірча дадаў:

—   Гэтым нажом, які ты дасі мне, наш бацька выкапаў косці нашай маці. І я кляўся над ім.

Мамчыл сказаў яму на гэта:

—   Братка, будзь ты благаславёны.

Потым звярнуўся да мне:

— Ойча, і ты, Мірча, падыміце мяне на Першынца. Усю ноч нада мной навісала гэтае дрэва з шырокім лісцем і гайдалася, дык я не бачыў зорак. Пакладзіце мяне пад піхтай. Так, ойча, пахавайце мяне пад вялікай піхтай у Пяцігласцы, дзе кожнае слова чуецца пяць разоў.

І я за момант перажыў доўгую ноч, на працягу якой над Мамчылам навісала чорная лістота і шапацела, і кідалася, і хвалявалася, нібы апалае чорнае воблака, а ён не мог адсунуцца ўбок і ўцячы ад яго. А цяпер, паглядзеўшы на дрэва, я ўбачыў, што лістота яго не чорная, наадварот, чырвоная, як апаленая гарачым ветрам.

І мы сталі на вяршыні Першынца. Але было ўсё роўна, дзе мы знаходзімся — у глыбокай даліне альбо на самай высокай вяршыні. Бо наўкола стаяў туман і нічога не было відаць.

Мамчыл загаварыў:

— Добра, што нага ў мяне зламаная. Іначай я мог бы пайсці хадзіць па гарах. Ці мог бы я абысці іх за адзін дзень? А так заплюшчу вочы і куды ні павярну галаву — на ўсход, на захад, на поўнач ці на поўдзень, — куды ні павярну галаву, туды і рушыць маё сэрца. І ў сэрца

ёсць ногі, дык яно можа абысці горы ад усходу на захад, з поўначы на поўдзень — накрыж — і дойдзе туды, дзе я бываў, і туды, дзе я хацеў бы пабываць.

Мамчыл гаварыў яшчэ:

— І добра, што згусціўся туман. Іначай, я хацеў бы глядзець, і што я мог убачыць? А так заплюшчу вочы — і бачу горы і вясною, і летам, і зазімкам, і зімою. Mary бачыць і ўночы, і ўдзень, і ў навальніцу, і ясным днём, заснежанымі і ў зеляніне.

І замоўк.

І мы стаялі на скале, адны у свеце, і наўкола гусціўся толькі туман.

Ці то я быў дзіцем, ці старац ужо, альбо я ўжо мёртвы? Які быў час — тысяча гадоў таму, сённяшні ці праз тысячу гадоў у будучым?

Туман пачаў рухацца, сцякаць плынню ўскрай скалы. і быццам не туман плыў хвалямі па рацэ або моры, а скала плыла праз яго, нібы ладдзя, праразаючы яго, і адплывала ўсё далей.

He памятаю, колькі часу прамінула, а ладдзя ўсё мчалася наперад. Нарэшце я рашыўся і пераступіў ды злез з ладдзі, і мяне туман паглынуў, як бездань. А ладдзя адплыла далей у тумане.

Цяпер у свеце засталіся толькі двое.

і павінен надысці час, калі другі з іх спусціцца з ладцзі з чалавечай галавой у руках. І ў ладдзі застанецца толькі адзін чалавек, і яна будзе плыць з ім — наперад, праз туманы і часы, з веку ў век.

І мае рукі самі працягнуліся, каб ухапіцца за борт таго казачнага карабля.

Аднак ён быў ужо далёка.

Тут заканчваюцца словы манаха Грыгорыя, званага папом Алігоркам, а пазней толькі Алі. Я шмат напісаў, яшчэ больш прапусціў. І хай даруюць мне тыя, пра каго не сказаў добрага слова, бо ў тыя дні добрых было тысячы. Калі хоць адзін рушыць па іх слядах, дык справа мая не застанецца марнай.

Урывак дзесяты

У гэты дзень з раніцы быў густы туман, аднак потым ён разышоўся і засвяціла сонца. Зноў над гарамі заззяла зыркае, чыстае святло, як быццам восень ніколі не скончыцца. І зноў у гарыстых складках лясоў з’явіліся чорныя месячныя цені на сіне-чорных, жоўтых і чырвоных схілах.

Я памыляўся, калі меркаваў раней, што радапчанкі, каб вышываць свае зялёна-чырвона-жоўтыя фартухі, бралі за ўзоры расквітне-

лыя лугі. I дарэмна шукаў гэтыя колеры з апельсінава-жоўтай і пурпурова-вогненнай чырванню. Жанчыны бралі ўзоры з асенняга лесу.

Я глядзеў на горы, і яны мне нагадвалі Еліцын твар — завязаны цёмнай хусцінай, з ценямі пад вачамі, схуднелы ад патаемнага смутку. Аднак жа ці можа смутак счарніць валасы колеру ляшчыны і сарнавыя вочы? І строгая, засмучаная Еліца была нават прыгажэйшай за ранейшую вясёлую дзяўчынку, як асенні патанулы ў ценях лес быў прыгажэйшы за летні, увесь зялёны.

Яна была такая, што я не мог доўга трываць яе прыгажосці, a таму вырашыў схавацца ў прахалодны канак. Калі я глядзеў на горы, мне здавалася, што бачу Еліцу, што Еліца — мая, і я заўсёды магу глядзець на яе. А гэтая думка была невыносная мне. Сам не ведаю чаму, я пайшоў да Караібрагіма і застаў там двух хаджаў — караімама Хасана-хаджу і шэйха Шабана Шабіла. і пачуў крыкі, нібыта канак гарэў. Туркі лямантавалі:

— Галава Мамчыла!.. Галава Мамчыла!..

3 твару Караібрагім зрабіўся жахлівым. І ўпершыню з таго часу, як злёг, ён учапіўся рукамі за край ложка і выпрастаўся. І не паспелі хаджы яго падтрымаць, як ён пераляцеў праз пакой, а потым праз балкон і ўпаў на драўляную агароджу.

Звонку на двары туркі згрувасціліся, нібы ваўкі над свежым трупам, якога не было відаць. А Караібрагім залямантаваў так дзіка, што ўсе яны разбегліся.

Пасярод двара пад платанам стаяў Мірча — бледны, худы, самотны — і прыціскаў да грудзей торбу з казінай поўсці.

Караібрагім пракашляўся, уздыхнуў і запытаў:

— Што гэта ў цябе ў торбе, ці не галава?

Мне здалося, што ў голасе яго прагучаў жах.

Мірча толькі кіўнуў і агледзеўся, быццам баючыся, што туркі ў кожны момант накінуцца на яго і забяруць яго страшную ношу. A яны працягвалі да яго рукі, сціскаючы і разнімаючы пальцы.

Караібрагім пераўтварыўся. Выпрастаўся, надзьмуўся і агледзеўся, як вар’ят, які мяркуе, што валодае ўсім светам. 3 бязмежнай ганарыстасцю і пагардай ён крыкнуў сваім людзям:

— Сабакі, выбірайцеся вон!

І кіўнуў Мірчу, каб падымаўся наверх. А калі хаджы хацелі падхапіць яго пад пахі, ён шалёна адмахнуўся і сам пайшоў у пакой. Ягоны твар пры кожным кроку крывіўся ад болю — іншага такога твару, перакошанага д’ябальскай радасцю, я не бачыў і, спадзяюся, не ўбачу.

Караібрагім сеў на ложак. Мы пачулі, што на прыступках лесвіцы грукае мноства ног, узбягаючы наверх.

Караібрагім зноў адкашляўся і сіпла загадаў:

— Шэйх, прагані сабак.

Ён не хацеў дзяліць ні з кім сваю радасць і славу. Ён скоса паглядзеў і на нас, пэўна, думаючы, ці не выставіць і нас, але, відаць, захацелася ўсё-такі мець сведкаў сваёй радасці. Потым раптам успомніў і сказаў мне:

— Ідзі і прывядзі Еліцу.

І я пабег, а хацелася вярнуцца, аднак жа я знайшоў сілы сказаць ёй, калі яна ўзняла на мяне свае сарнавыя вочы са здзіўленнем — чаго яе клічу:

— Прынеслі галаву Мамчыла.

Толькі я не сказаў ёй, што яе прынёс Мірча.

Яна ўстала і пахіснулася, але як толькі я працягнуў да яе рукі падтрымаць, яна катэгарычна махнула рукой і сама цвёрдымі крокамі пайшла да Караібрагімавага пакоя. Сотні турэцкіх вачэй глядзелі на яе знізу, з двара, як яна спяшаецца па тэрасе...

У пакоі было толькі чацвёра — Мірча, Караібрагім і два хаджы. Усе стаялі на нагах. Мірча прыціскаў торбу да грудзей і глядзеў перад сабой з шалёным бляскам у вачах.

І Караібрагім бачыўся мне напаўвар’ятам. Ён кружыў вакол Мірчы — і дзяцюк паварочваўся, каб застацца тварам да яго, — кружыў, сагнуты ад болю, вохкаў праз зубы і то працягваў руку, то адхопліваў. І крычаў:

— Яго брат забіў! Ягоны брат!..

Убачыўшы Еліцу ў дзвярах, ён спыніўся. Яму хацелася самому паказаць ёй галаву, але невядома чаму стрымаўся ды сказаў ёй:

— Дастань яе.

І паказаў барадой на торбу.

А Мірча не падаў торбу нават Еліцы, толькі дазволіў ёй прасунуць руку і памацаць.

Еліца дастала Мамчылаву галаву. і ўкленчыла, а потым села на паддогу, паклаўшы галаву сабе на калені. І шыя ў яе нібы зламалася, твар апусціўся, але галаву не закрыў.

Мамчылава галава ляжала ў яе на каленях, як дзіця, твар глядзеў угору. Глядзеў, бо Мамчылавы вочы былі расплюшчаныя.

Караібрагім укленчыў перад галавой, аднак не дакрануўся да яе. 3 двух бакоў ад яго стаялі на каленях два хаджы спінамі да мяне; Я чуў, што Караібрагім мармыча, як вар’ят:

— Яго брат, яго брат...

Тады я ўбачыў, што Мірча выпростваецца над сагнутымі спінамі і ў ягонай руцэ бліснуў нож. Некалькі імгненняў ён быццам вагаўся

над спінай аднавокага, а потым з усяе сілы ўсадзіў нож у спіну Караібрагіма.

І Караібрагім упаў наперад, нават не ўскрыкнуўшы, працягнуўшы рукі, быццам хацеў схапіць галаву.

Еліца з енкам ускочыла на ногі і прыціснула галаву да грудзей. Нагой яна зачапіла шэра-зялёны гляк з Караібрагімавым віном. Трэснуты гляк разбіўся, віно разлілося і пацякло па падлозе. Цёмны струмень плёснуўся ў вуголле ачага і заліў яго. Вуголле зашыпела, узнялася белая пара.

Мірча кінуўся да дзвярэй тэрасы, услед за ім ірвануліся два хаджы. Калі аднавокі прабягаў каля мяне, я ўчапіўся рукой яму ў плячо і павярнуў яго да сябе тварам. Адзінае вока ягонае нацэлілася ў мяне як дула пістолі, і ён пацягнуўся да нажа за сваім поясам. Я стаяў перад ім з апушчанымі рукамі.

Нехта дакрануўся да мяне. Еліца падавала мне шпагу, якая вісела на сцяне, тая самая шпага, якой я не пасмеў пранізаць Караібрагіма. Аднак цяпер пранізаў аднавокага. І прапароў яго яшчэ раз, калі ён зваліўся дагары, ды з такой злосцю, што вастрыё ўбілася ў дошку і зламалася.

Вырваў зламаную шпагу.

Звонку з тэрасы даносіўся тупат шматлікіх ног, увесь канак калаціўся як ад землятрусу. Ад столі злятаў пыл.

І чуўся крык Мірчы:

— Я забіў яго! Я забіў яго!..

Я кінуў погляд наўкола. Схапіў Еліцу за руку і скочыў на тэрасу. У другой руцэ трымаў зламаную шпагу, а Еліца прыціскала Мамчылаву галаву да сваіх грудзей. Туркі грудзіліся адзін на адным і яшчэ на нечым нябачным. Груда цел навалілася на агароджу, зламала яе, і сплеценыя целы вываліліся на двор.

Еліца тузанулася да гвалту і крыкаў, але я адцягнуў яе ўбок.

Успомніў пра патаемны праход. Цягнучы Еліцу за сабой, пераскочыў пакой Гюльфіі. He паглядзеўшы нават, ці ёсць хто-небудзь там, рэзка ірвануў драўляныя дзверы.

Зляцелі па прыступках, паваліліся на вільготную зямлю. Намацаў Еліцу і пацягнуў яе за сабой.

Над галовамі ў нас чуўся грукат і адгалоскі, быццам за намі гналіся д’яблы і барабанілі, не могучы нас дастаць.

Было цёмна, але дарогу я ведаў. У такой цемры я стойваўся падслухоўваць размовы аўчароў. На гэтай зямлі я быў з Гюльфіёй.

Мая рука трапіла ў бакавы праход. Гэта быў шлях да лесу. Па ім я раней не праходзіў. Я ішоў навобмацак і падаў, і за мной можа сто

разоў падала Еліца, таму што я трымаў яе за адну руку, а другою яна прыціскала Мамчылаву галаву.

Усялякі шум нарэшце сціх... Наперадзе ўзнікла святло. Выйшлі ў прахалодны цень лесу. Я зірнуў на Еліцын твар, абліты слязамі, запэцканы, у адчаі.

Бачыў я і запэцканую, страшную галаву Мамчыла ў яе руках.

Ягоныя вочы былі расплюшчаныя і глядзелі на мяне.

Пахавалі Мамчыла пад Старой піхтай у даліне Пяцігласец. Мужчыны выкапалі яму магілу нажамі, каб не выклікаць рэха.

Еліца паклала Мамчылаву галаву на яго цела. Потым прайшлі ўсе бежанцы з Пяцігласца і кожны кінуў жменю пяску. Доўга праходзілі, бо ў Пяцігласцы была ўжо тысяча душ бежанцаў. Апошняй прайшла баба Срэбра і, кінуўшы жменю пяску, першая прамовіла слова, бо мы прыйшлі на пахаванне. І яна сказала:

—   Няхай гэта сяло насупроць з сённяшняга дня і надалей называецца Мамчылава.

Тады падышоў юрук Ізмаіл-бей, з ім сямёра ягоных сыноў. Яны прынеслі сярэбраныя Манолавы бомы. Языкі ў іх былі прывязаныя. Ізмаіл-бей спыніўся перад магілай і сказаў:

—   Мне хацелася мець самыя прыгожыя бомы ва ўсёй Радопе. Але ж іх узначальвае бом, які, калі запяе, будзе чуцен ад мора да мора. Няхай бомы бацькі пяюць над магілай ягонага сына.

Мамчылавы гайдукі ўзабраліся на піхту і развесілі бомы на яе галінах. Самы вялікі бом, які нагадваў царкоўны звон, прычапілі на самай вершаліне. Толькі тады адвязалі сярэбраныя языкі.

He чуваць было ні голасу, ні звону. Сонца заходзіла, над далінай панаваў спакой.

Потым наляцеў вецер. І бомы азваліся. Спачатку адзін, потым другі і трэці. Спачатку ціхутка, потым званчэй і званчэй. Рэха паўтарала іх адгалоскамі.

Вецер узмацніўся, і ўсе пяцьдзесят бомаў заспявалі. На нас зрынуліся сярэбраныя вадаспады і адцягнулі нашу ўвагу. Я пачуў у шуме ліўня гукаў дрыготкі голас бабы Срэбры. Яна спявала:

Дзе гэта чуць было, Дзе было бачна...

Так нарадзілася песня пра Мамчыла.

І па сённяшні дзень, калі бура загайдае Старую піхту, песня бомаў лунае ад яе вяршыні да вяршыні Радопскіх гор.

ПАСЛЯСЛОЎЕ

Мінуу год

Еліца памерла.

Яна была маёй жонкай, хоць я ні разу не заходзіў да яе ўначы.

Пасля таго, як мы пахавалі Мамчыла, Еліца засталася адна. Жыць яна пайшла да бабы Срэбры, якая жыла пры сваяку. І якім бы чалавек ні быў добрым, адрываць кавалак ад сваіх дзяцей, каб карміць яшчэ дзвюх жанчын, гэта не проста. А баба Срэбра была ўжо вельмі старая, і Еліца не пустая. і надыходзіла зіма.

Тадьі я паставіў будан з дапамогай людзей і напаткаў Еліцу і бабу Срэбру ў лесе, калі яны збіралі дровы. І я сказаў Еліцы, што хачу яе за жонку.

Еліца ж мне адказала:

— Было тры чарады авечак, адна крыніца і адзін лужок. Чарада, Венецыянец, што ішла першай, піла чыстую ваду і скубла зялёную траву. Другая чарада, Венецыянец, якая ішла за ёй, піла ўжо мутную ваду і забруджаную траву скубла. Трэцяй жа чарадзе, якая ішла самай апошняй, ужо нічога не заставалася. Hi вады, Венецыянец, ні травы.

Я прапанаваў ёй:

— Ідзі да мяне ў хату.

Узяўшы бярэмя дроў з яе плячэй, перакінуў яго на свае плечы. Увечары абедзве жанчыны спалі пад маім дахам.

Пакуль дзьмуў вецер і ішлі дажджы, у будане было холадна. Уначы праз шчыліны прыходзіў холад і з ім далятала песня бомаў. І якім бы ні быў храбрым чалавек, ён, не жадаючы таго, уздрыгне, калі ўявіць сабе адзінокае дрэва, якое ў даліне звоніць само па сабе. Дзеля чаго? Як быццам цік-такае гадзіннік у пакінутай хаце. Наўкола было пуста. І толькі рэха азывалася на бомы.

Я не спаў і чуў, што Еліца плача праз усе ночы.

Потым нападала снегу і загрувасціла ўвесь будан. Ужо і вецер перастаў, у будане пацяплела і бомаў не чулася. Холад іх уледзяніў. І Еліца перастала плакаць.

Я ніколі не даглядаў хату. Аднак жа да чаго ні дакрануся, усё ў мяне атрымлівалася спорна. Я добра страляў, быў смелы, не баяўся ні завей, ні ваўкоў. Пераследаваў звера там, дзе іншыя паляўнічыя пакідалі сляды. Мне здавалася, што лёс не можа цяпер абарваць мой шлях, калі ў хаце мяне чакаюць дзве жанчыны, і яшчэ адзін чалавек збіраецца прыйсці на белы свет. Хутка людзі будуць шарахацца ўбакі, убачыўшы, што я іду па цаліку. Здабыча з палявання майго ішла не толькі ў маю хату, але трапляла і суседзям. Яе разносіла баба Срэбра. Бачыў, што вярталася яна заўсёды не з пустымі рукамі, а нешта хавала пад фартухом. Я не злаваўся на яе, хоць аддаваў мяса задарма. Няхай Еліцы будзе лепш.

Я жыў бедна, келска, мае вусны калелі ад холаду, іншы раз спаў, урыўшыся ў снег, як мядзведзь. Але быў шчаслівы. Як азірнуся назад ды ўспомню ўсё, усведамляю, што гэта былі самыя шчаслівыя дні ў маім жыцці, я гатовы быў вытрываць усё, толькі каб пабачыць, як Еліца стане на ногі, каб сустрэць мяне, пачуўшы, як я абіваю перад дзвярыма снег са сваіх царвуляў. І як паглядзіць на мяне.

Я адчуваў, нібыта яна ідзе да мяне, як палахлівая сарна. І аднаго разу, калі я злёг ад ліхаманкі, уначы яна ўстала і пагладзіла мяне па галаве. Яна думала, што я сплю.

Потым прыйшла вясна. Зазвінеў капеж. Задзьмуў вецер і заспявалі бомы. А Еліца ўжо не плакала.

Я часта заспяваў яе, калі яна стаяла, склаўшы рукі на жываце, і светлымі вачамі глядзела некуды перад сабой. Яе твар ззяў чысцінёй, ад чаго яна была яшчэ прыгажэйшай. Нечага яна чакала.

Я пытаўся ў яе:

— Чаго ты чакаеш?

Яна ўздрыгвала і адказвала з сарамлівай усмешкай:

— Чакаю, калі ва мне затрапечацца дзіця.

Іншы раз яна казала:

— Калі мы ўцякалі, я прыціскала Мамчылаву галаву да свайго сэрца. Хоць бы дзіця было падобнае на Мамчыла.

Я не казаў ёй, але думаў, што яно будзе падобнае на свайго дзеда — на Манола.

Потым пайшлі дажджы, і Еліцу пачалі трывожыць перадродавыя пакуты. Яна пакутавала тры дні і тры ночы. Я баяўся, што звар’яцею. Многія дочкі насілі сваё бярэмя годна, але яна пераўзышла ўсіх. Яна знаходзіла сілы нават усміхацца нам пакусанымі вуснамі.

.............  |зоо^~------- -.......

А я плакаў як дзіця і не саромеўся сваіх слёз.

Еліца нарадзіла Манолчыка і памерла. Я чуў, як немаўля заплакала, і заплюшчыў вочы. Толькі валасы яе засталіся свяціцца ў святле полымя лучыны.

Я сядзеў пры яе нежывым целе. Навошта былі яе пакуты? Навошта лёс прывёў мяне сюды? Ці не было б лепш, каб мяне забілі ў канаку? Навошта яна давала мне такія абяцанні ў светлыя зімовыя дні, а не выканала іх?

Ліў дождж, кроплі барабанілі па плітах. Я прачнуўся. Баба Срэбра падала мне нешта, загорнутае ў стракаты радопскі фартух, і сказала мне:

— Вось табе твой сын.

Я ўзяў дзіця. Яно варушылася ў маіх руках. Толькі гэта і засталося ад Еліцы. І мажліва, у ім быў сэнс усяго, што адбывалася дагэтуль.

У Еліцы было тры мужчыны, і толькі адзін з іх дакрануўся аднойчы да яе. І яна нарадзіла гэтага сыночка. Лёс не пажадаў захаваць тую, у кім выспеў гэты жывы плод, — Манол, сын Мамчыла, Манолаў унук. І зламалася форма, каб не нарадзіўся яшчэ адзін, як ён. A можа, лёс хацеў, каб яго кармілі сто мацярок, каб і ён меў сто братоў, як і ягоны вялікі дзед.

Тады я пра гэта не думаў. Я ведаў толькі адно: Еліцы ўжо няма.

Я ўзяў драўляныя лыжкі, якімі елі ўсе ў хаце, сцёртыя драўляныя лыжкі, цалаваныя тысяччу чалавечых вуснаў. Цяпер лыжак было ўсяго сем, і на кожнай з іх я напісаў па адным імені. Імёны Манола, Мамчыла, Гарана, Шэркі, дзеда Галушкі і дзеда Кральё. Напісаў і сваё імя.

Ліў дождж.

Я прайшоў да прорвы, у якую злівалася рака Струіліца, каб потым вырвацца з Пяцігласца. Рака плыла супраць мяне і прарывалася паміж скаламі, узбухлая пасля дажджоў. Потым яна знікала ў Д’ябальскім вадаспадзе.

Я лёг ніцма і звесіўся над жахлівым калодзежам. Дна не відаць было. Цемра. І ў цемру падала вада. Туман, як зледзянелы дух, клубіўся, падымаючыся аднекуль з глыбіні, з цемры.

Вільготныя скалы загрувашчвалі ўваход у пячору. Па іх цяклі струменьчыкі вады, абтрэсаныя вадаспадам. Скалы і пасярод— нічога. Бездань і цемра цягнулі мяне ўніз. Я быў аглушаны і адурманены.

Еліцы не было ўжо.

Вада падала, хуткая і магутная, і знікала.

Я мог толькі слаба апусціць руку.

Там, недзе ўнізе, была Чорная дзірка з сабакамі і трупамі дзеда Галушкі і Шэркі. Там недзе была пячора Чалавешчніца з зажыва замураванымі і задушанымі. Дык я не буду самотны ў ніжняй зямлі.

Мая далонь слізганула па вільготнай скале. Перада мной зеўраў чорны калодзеж. Цемра. І ў цемры гул вод, якія падалі ў яе.

Mae грудзі датыкаліся да халоднага каменю. Аднак адчуў я, што да маіх грудзей дакранаецца і варушыцца нешта цёплае. І жывое.

Еліцы ўжо не было, але яна пакінула мне сваё дзіця.

Я з цяжкасцю выпрастаўся, асцерагаючыся, каб не паслізнуцца, і павярнуўся спінаю да Д’ябальскага вадаспада. А скала пад маімі нагамі дрыжала, і ў галаве маёй гуло ад рову бяздоння.

Запыніўся на заімшэлай скале, навіслай над імклівымі струменямі, якія свяціліся ў вузкім рэчышчы. 1 ўбачыў я, што да мяне выплываюць драўляныя лыжкі. Калі першая падплыла, я нагнуўся і выхапіў яе з вады. Астатнія ж лыжкі з імёнамі праз момант зніклі ў чорнай бездані, з якой нішто не вяртаецца.

На той лыжцы, што я ўхапіў, было надрапана: «Манол».

Баба Срэбра нагрэла вады ў вялікім чорным катле і паклала ў яе ранні базілік, і капнула туды алею з кадзільніцы. Потым тры разы акунула дзіця ў кацёл, кажучы:

— Божа і святая Багародзіца. Гэтае дзіця нарадзілася язычнікам, а стане хрысціянінам. Камочкам нарадзілася, гарой стане. Камень возьме, серабром зробіць. У маладосці танчыць будзе, у старасці цярпець будзе.

І акунаючы дзіця трэці раз, заплакала і ўсклікнула праз слёзы:

—   Хрышчу я цябе Манолам.

Выцерла яго белым ручніком, перахрысціла яму лобік, грудкі, ручкі і ножкі, нарэшце закруціла ў пялёнку. І падала немаўля мне:

—   Язычнікам ты мне яго даў, хрысціянінам я табе яго вяртаю.

А наўкола сабраліся самыя старыя людзі з Мамчылава — мужчыны з паскіданымі шапкамі, жанчыны са слязамі на вачах. І ўсе казалі ў адзін голас:

— Амін!..

І дзіця заплакала.

Баба Срэбра працягнула сваю вялікую маршчыністую руку і дакранулася да лобіка дзіцяці. І ціха дадала, хоць такіх слоў не было ў казаннях бабулек-хрысцільніц:

— Балгарынам нарадзіўся, балгарынам і памрэш.

У Мамчылава прыйшоў Манолаў non, які выратаваў мне жыццё ў памежны дзень. Каб тады я звярнуў налева — і гэты летапіс не быў бы напісаны.

Нейкае дзіця ад лесу паклікала мяне і сказала, што мяне шукае незнаёмы чалавек. А чалавек той не прыйшоў у Пяцігласец, а стаяў перад пячорай. Была вясна, пацяплела, а пот у мяне замярзаў, пакуль я прабіўся праз пячору ды выйшаў у страшную цясніну Струіліцы.

Там чакаў мяне non. І як мяне працяў і скаваў нечаканы холад прорвы, павеяла холадам ад яго твару. Усё роўна як бы я сустрэў смерць. Калі б не свяціліся вочы на ягоным твары, я не пазнаў бы яго. Калі б не вочы, якія глядзелі на мяне, твар ягоны выглядаў бы проста чэрапам.

— Ты што, хварэеш? — запытаў я.

І ўбачыў, што каля яго ног ляжаць чорны кацёл і стракатая торба.

Ён махнуў рукой і глухім голасам прамовіў:

— Гэта ж ты, Венецыянец, Еліцын муж?

Я толькі кіўнуў галавой, таму што яго мярцвячы твар і Еліцына імя мяне засмуцілі. Я дрыжаў ад холаду.

— Ты павінен мне дапамагчы, — глуха прамовіў non.

Ён быў ужо не папом, а ў аўчарскім адзенні і з чалмой на галаве.

— Зайдзі ў Пяцігласец, — прапанаваў я і нахіліўся, каб узяць і дапамагчы перанесці ягоны груз.

Ён паставіў нагу на кацёл, потым спалохана адставіў яе і ўкленчыў перад ім.

— У Пяцігласец я не пайду, — паклаўшы рукі на чорны кацёл, сказаў ён.

— Тады чаго ты клікаў мяне? — запытаў я.

— Я выправіўся ў дарогу, але сілы не хапіла мне данесці гэты цяжар.

І пакуль ён глядзеў на мяне сваімі зіхатлівымі вачамі, мне стала яшчэ халадней, і ён мне сказаў:

— У гэтым катле знаходзіцца залаты і сярэбраны посуд з манастыра «Святы Ілля». А ў гэтай торбе ляжаць старыя летапісы.

Я паглядзеў на яго і запытаў:

— Чаго ты прыйшоў да мяне? Чаму ты выбраў мяне?

— Еліца выбрала цябе, — адказаў ён.

Аднак адчуваў я, што ён не ўсё сказаў. І зноў запытаў у яго:

— Дык чаму мяне?

Ён на гэта адказаў:

— Таму што і ты, як і я, прадаў свайго Бога.

Я схадзіў у Пяцігласец, узяў свае апранахі і хлеба і вярнуўся да папа. Ён усё яшчэ стаяў, укленчыўшы перад катлом, паклаўшы рукі на яго. І я зноў падумаў, што гэты чалавек хутка памрэ. Падаў яму адзенне і запытаў:

— Ойча, табе не холадна?

Ен паглядзеў на мяне, заўсміхаўся ды раптам неяк памаладзеў. І сказаў:

—   Дзякую табе, што сказаў мне «ойча». У магіле будзе халадней.

Я ўзяў на плячо кацёл, ён — торбу, і мы пайшлі. А кацёл быў цяжкі, так што хутка мне самлела плячо. Я дзівіўся, як non данёс яго да Пяцігласца.

Шлях добра запамінаўся. Пайшлі ўгору па рэчышчы нейкай ракі, якая ўпадала ў Струіліцу. Ішлі па ім, пакуль перад намі не адкрыліся цудоўныя лугі, якіх дагэтуль нідзе ў Радопе я не сустракаў. Такія шырокія і прыгожыя былі яны, што чалавек не мог бы абысці іх нагамі, бо для гэтага трэба мець крылы. Іх акружаў чорна-зялёны вянец лясістых вяршынь. Лясы пачыналіся не ад лугоў, а ўздымаліся за глыбокімі прорвамі, якіх не было відаць і па якіх цяклі рэкі. Гэтыя нябачныя прорвы, аднак, адчуваліся, гэтае адмежаванне навакольных гор ад палян выдавала паляны яшчэ шырэйшымі. Нідзе больш у Радопах не бачыў, каб гэтак высока ў гарах былі азёры. A тут свяціліся сінія азёры, аброслыя трыснягом, і яны рабілі паляны яшчэ шырэйшымі.

Пайшлі лугамі — ішлі і ішлі, а ім не было канца і краю. Пачало змяркацца. Нарэшце падышлі да лесу ў канцы бязмежнай пашы. Стала сцюдзёна. Сонца пачырваніла апошнія плямы снегу на схілах навакольных гор. Чародаў яшчэ не было, наўкола было пуста, прасторна і сцюдзёна.

—   Давай зойдзем у лес, — прапанаваў non.

Я паглядзеў на лес і пакруціў галавой:

—   Яшчэ не нарадзіўся чалавек, які зможа прайсці гэты лес.

Поп запярэчыў:

—   Чалавек праходзіць усюды. Дзе лягчэй, дзе з цяжкасцю. Аднак праходзіць.

He ведаю, ці ёсць яшчэ дзе-небудзь такі лес. Называюць яго Шайтаніца, іначай Д’ябальскі лес. Зямля ў гэтым лесе як гразь альбо цеста і прагінаецца, аднак не можа скінуць з сябе векавых сосен. Дрэвы нахіляюцца, кідаюцца адно на адно, ламаюць галіны і ствалы свае. Змагаюцца адно з адным за месца, аднак жа абдымаюцца. Там, дзе зямля ацвярдзела, нахіленыя дрэвы пачынаюць расці ўгору, выкручваюцца да неба як агромністыя змеі... Іх абвіваюць іншыя, тонкія змеі, пругкія і доўгія сцёблы незнаёмых раслін...

Поп нешта шукаў. Ён укленчыў і папоўз пад сплеценымі дрэвамі. Пацягнуўся і я за ім, штурхаючы перад сабой кацёл. Чаго я не даў бы, каб спыніць бразганне золата ў ім — мне было проста страшна парушаць цішыню і спакой гэтага незвычайнага лесу.

Валакліся праз багну, якая плюхала пад нагамі і чаўкала, усё роўна як агромністы звер з мяккай пашчай. І хоць настала ноч, я адчуваў, што ідзем па нейкай сцежцы. Хто яе пратаптаў — звяры ці людзі?

Поп спыніўся і сказаў мне:

— Тут будзем спаць.

Ён павінен быў сказаць — тут спынімся. Hi ён, ні я не спалі. Кастра не разводзілі, бо не было сухога галля, ды і асцерагаліся. Усю ноч прагаварылі, і я шкадаваў, што чалавек з такім розумам і з такім сэрцам хутка павінен памерці.

У тую ноч пасярод Шайтаніцы non Алігорка навучыў мяне клікаць кожны дзень да сябе людзей, якіх я любіў і люблю, маліцца Богу за іх і раіцца з імі. І жывымі, і памерлымі. 3 таго часу я ніколі не бываю ўжо самотны.

Раніцай паўставалі і рушылі наўпрост. Ішлі неабсяжным лесам, між дрэў з камлямі як званіцы і з вяршынямі да неба, адно ад аднаго воддаль, так што відаць былі сіла і прыгажосць кожнага. Слабыя дрэвы, скінутыя на дол, вымерлі, а некаторыя ўжо і згнілі. Астатнія, самыя моцныя, нават спынілі свой рух па зямлі, пусціўшы ў зямлю свае карані. Мы хадзілі паміж імі, як дзеці з нейкай старой казкі.

Нечакана перад намі адкрылася возера.

Поп Алігорка шэптам прамовіў:

— Русалчына вока.

Я паглядзеў угору, агледзеў агромністыя дрэвы, якія расступіліся і ўтварылі круг, а возера ляжала між імі, як дно студні.

Дзіўным і страшным здалося яно мне. Наўкола ўсё жыло, памірала і гніло. Велізарныя ствалы дрэў, што паваліліся, зялёныя ад плесені, пасмы моху і траў спускаюцца ў ледзяную ваду і раствараюцца там. Тоўсты і вільготны слой моху ўкрывае скалы наўкола, так што не відаць голага каменю і крокаў не пачуеш. Барадатыя, вільготныя лішайнікі свісаюць з галін дрэў. Трыснёг і незнаёмыя травы растуць у асяродку халоднай і нерухомай вады.

Я заўважыў нейкі цёмны цень, які павольна рухаецца над нябачным дном. Я ўхапіў папа за руку, паказаў.

— Гэта стронга, — сказаў ён.

— Калі гэта стронга, — кажу я, — дык гэта, напэўна, царыца стронгаў.

— Гэта так, — кажа non, — тут кожнае стварэнне цар або царыца.

3-пад ног у мяне выбегла саламандра — чорная, з жоўтымі плямамі на галаве, і бясшумна слізганула між камянямі.

Дрэвы апускаліся ў ваду, мох кусціўся нават на камянях на дне. Вада капала са скал на бераг, вада прасочвалася праз навіслы

мох. Дрэвы, травы, камяні — усё было насычана вільгаццю. Горы і вада змешваліся і пранікалі адно ў адно.

Раптам я здагадаўся, чаму ўсё наўкола прымушае мяне зацінаць дыханне, маўчаць і дрыжаць. Возера выглядала так, нібы яно прыйшло з нейкай казкі. Нібы наўкола не было дрэў, камення, рыб і змей, а зачараваныя жывыя істоты, ператвораныя ў дрэвы, камяні і рыб. Яны жылі, дыхалі, яны напаўнялі паветра стоеным сваім дыханнем, толькі не маглі гаварыць. А мажліва, увечары стронга пераўтвараецца ў русалку, змяя — у Змея Гарыныча, дрэвы — у волатаў, а камяні — у звяроў?

— Ойча, — сказаў я, — гайда, хадзем.

— Перахрысціся, — адказаў ён, — і вазьмі кацёл.

Я не зразумеў — ён прымушае мяне перахрысціцца дзеля возера ці дзеля святога посуду ў катле.

А ён адвёў мяне на сотню крокаў убок і паказаў мне яшчэ адно возера — не, гэта было не возера, а калодзеж пасярод скал. Зялёная абалонка пакрывала ваду, зялёная не як трава альбо раска, зеляніна была іншай — фосфарнай. Уначы возера ўсё свяцілася. Тут дрэвы стаялі так блізка да берагоў, што да дна гэтага возеракалодзежа не даходзілі промні сонца, там валадарылі вечная цемра, холад і вільгаць.

Поп нагнуўся, узяў адламаную галіну і кінуў яе ў возера. Абалонка раскрылася, чорная вада булькнула імгненна, потым праглынула галіну і закрылася...

— Выражы на гэтых дзвюх піхтах крыжы, — сказаў non. — Трэба пакінуць знак.

Выразаў. і як быў з нажом у руцэ, я павярнуўся. Убачыў у сябе за спінай папа, які бясшумна па моху падышоў да стромага берага. Ён глядзеў у ваду і вочы яго свяціліся.

Калі б ён мяне штурхануў, зялёная плеўка сцягнулася б нада мной. І ніхто ніколі не знайшоў бы майго цела. І тут мяне ахапіў гарачы сорам. Я зразумеў, што non сам хацеў скочыць у возера. Я схапіў яго за руку, і ён скалануўся.

— Ойча, — кажу я яму, — давай вяртацца. Адзін я ніколі б не знайшоў дарогі назад.

І ён зноў стаў пастырам, які мае каго весці, хоць і адзіную душу.

Павольна апусцілі кацёл у зялёнае возера. Фасфарыстая плеўка схавала яго. А летапісы мы схавалі ў пячоры, якую знайшлі ў скалах над возерам, высока над лесам. Калі знайшлі пячору, non сказаў:

— Зайдзі ты і пакладзі. Я не захаджу ў пячоры.

Калі мы выйшлі з Д’ябальскага лесу і ступілі на паляну, я не стрымаўся і павярнуўся да зачараванага царства.

Ці ўдасца каму-небудзь калі дастаць з возера золата і летапісы з пячоры? і калі дастане іх, што ён знойдзе ў катле і торбе? Тут жа няма дрэў, скал, стронгаў і змей, а ёсць волаты, звяры, русалкі і Змеі Гарынычы.

Царкоўныя чашы і кадзільніцы з катла павінны стаць залатымі каронамі, мячамі і шчытамі.

А летапісы з пячоры ператворацца ў легенду.

♦ ♦ ♦

Ішлі бесперастанныя дажджы. А зямля пад Старой піхтай, пад якой мы пахавалі Еліцу, была яшчэ сухая.

Баба Срэбра глядзела на неба і казала:

— Сто гадоў таму, калі я з’явілася на свет, таксама ішлі такія дажджы.

У гэты год ёй споўнілася сто гадоў.

Шум падымаўся ўсё вышэй, пакуль не стаў падобны на выццё буры. Горы заліваліся вадой, лясы ўсмоктвалі ваду, але не ў стане былі паглынуць. І рэкі ўздымаліся ў сваіх рэчышчах. У Пяцігласец ужо нельга было ні зайсці, ні выйсці з яго — Струіліца перапоўніла сваё глыбокае рэчышча, і дарогу заліло вадой. Пячора была яшчэ сухая, але прайсці праз яе было страшна, можна апынуцца ў цясніне. Вада білася між стромых, высокіх да неба скал, выла як шалёная і цягнула па дне велізарныя камяні.

Людзі з Эліндзені не вытрывалі і паслалі траіх смелых мужчын, каб яны прайшлі лясамі і паглядзелі, што робіцца з іх далінай.

На пяты дзень пасланцы вярнуліся, і чалавек з Подвіса ўпаў ніцма перад людзьмі, што сабраліся, і закрычаў:

— Вада змыла Подвіс!

He было такога запаветнага лесу, які мог бы спыніць плынь вады. Агромністая мутная хваля хлынула са скал над Чалавешчніцай, пераляцела праз пажарышча і хлынула на Подвіс.

Ад Манолавага дома, куды ён меркаваў прывясці Еліцу і выгадаваць сваіх дзяцей, не засталося і ўспаміну.

Подвіскаўцы плакалі, хоць і раней іх сядзібы былі пазначаныя толькі голымі агароджамі. Я зразумеў, што да гэтага часу яны спадзяваліся ўсё-такі некалі вярнуцца ў Подвіс. Цяпер вада змыла і апошнія іх карэнні.

Калі вада сышла, я пайшоў паглядзець, што стала з Русалчыным возерам і пячорай у скалах.

У самоце прайшоў Шайтаніцу, так і дайшоў да возера. І гэтым ганаруся больш, чым усімі сваімі баявымі подзвігамі.

Возера заставалася такім, як быццам і не ішлі неймаверныя дажджы. Я акунуў руку ў ледзяную ваду зялёнага вока і, дрыжачы ад каранёў валасоў, намацаў кацёл. He стаў яго даставаць.

Знайшоў я і пячору з летапісамі. Аднак тут я не стрымаўся і сунуў руку ў стракатую торбу. Сеў перад пячорай і зачытаўся. Дзіўная і страшная гісторыя Радопы раскрылася перада мной. У канцы прачытаў і летапіс папа Алігоркі. Спыніўся, калі ўжо не мог разгледзець пісьмёнаў. Настаў ужо вечар. He мог ужо я прайсці праз Д’ябальскі лес, таму правёў ноч у пячоры. Шмат чаго чуў і бачыў я ў гэтую ноч, а яшчэ больш думаў.

І я павінен быў апісаць спусташэнне Эліндзені. Святар бачыў усё гэта толькі з аднаго боку — з боку балгараў, — я ж ведаў гэта і з другога боку— з боку туркаў. Толькі гэтак гісторыя будзе поўнай. He хацелася мне вяртацца ў страшныя дні падзей у канаку, але ж трэба было.

Доўгія гады я насіў у сабе свой намер, перад тым як сесці пісаць. Цяпер ужо няма куды адкладваць. Гэтак нарадзіліся гэтыя запісы, што зараз перад табой, і гэта другая палова шкарлупіны ад арэха. Хоць бы пасля таго, як яго расколеш, нешта засталося ад ядра, якое мы з папом Алігоркам пастараліся зберагчы ад чарвякоў і тлення.

Кандзія пала.

Я перажыў гэта як цяжкі ўдар. Потым зразумеў, што ўвесь Захад здрыгануўся ад страшнай весткі.

Скончылася другая вялікая аблога крэпасці ў гісторыі людской пасля аблогі Троі. І Кандзія, як і Троя, месцілася ўскрай мора. І пры аблозе Кандзіі, як і пры аблозе Троі, і абложаным, і абложнікам прыходзіла дапамога з усяго свету. Нават мусульманскія пірацкія дзяржавы паўночнай Афрыкі давалі Кюпрулі караблі і людзей, нават піраты хрысціяне забываліся, што пайшлі рабаваць, і паміралі толькі за славу ў абарону крыжа. Першае адрозненне паміж Трояй і Кандзіяй у тым, што, мажліва, аблогі Троі ніколі і не было; наконт жа абаронцаў Кандзіі магу сказаць, што ёсць тысячы людзей, яшчэ жывых, якія носяць у целах кулі, атрыманыя ў той вайне. Другое адрозненне ў тым, што Троя мела шчасце: яе апеў Гамер, Кандзію ж не апеў ніхто. Я сам ведаў людзей, абаронцаў Кандзіі, якія маглі б стаць поруч з Ахілам і Гектарам і не выглядалі б на галаву ніжэйшымі за іх.

І вось, Кандзія пала. Вялікі крыж, укапаны ў акрываўлены насып, крыж, на які хрысціяне перад смерцю кідалі апошні погляд, а туркі, паглядзеўшы на яго, прыходзілі ў шаленства, гэты крыж быў павалены. Кюпрулі страціў 108 000 душ і самых храбрых сваіх пашоў. Венецыя страціла мільёны дукатаў, самыя лепшыя свае караблі, самых доблесных сваіх ваяроў. Гэта была апошняя перамога туркаў і апошняя параза Венецыі, бо пасля гэтага яна не магла ўжо акрыяць.

Я вось думаю і кажу, што Кандзія магла б і не пацярпець паразу. Праз дваццаць пяць гадоў пры Вене свет даведаецца, што Турцыя ўжо не тая. Праклінаю дурняў і здраднікаў, што ператварылі кроў 25 000 душ перабітых хрысціян у марную ахвяру.

Нашы храбрыя французскія рыцары, якія прыйшлі дзеля славы, a не дзеля справы, уцяклі аднымі з першых. Пасля знікнення герцага Д’Бафора і смерці бООрыцараў і 1000 збраяносцаў герцаг Д’Нааій павёў нашых да караблёў. Жахлівыя войканні і енкі чуліся ім услед да самага берага. Якая карысць з таго, што Людовік Чатырнаццаты пакараў герцага?

У Кандзіі засталося 300 французаў і 3000 італьянцаў. У Кюпрулі ж было, напэўна, 40 000душ.

Маразіні сабараў военачальнікаў і сказаў: «Кандзія — гэта куча камянёў, і мы абараняем толькі насып з зямлі, перамешанай з крывёй і трупамі». Са слязамі на вачах военачальнікі вырашалі абараняць Кандзію.

Адразу пасля сходу папскі капітан Распільёзі са сваімі людзьмі адступіў.

Маразіні не заставалася нічога іншага, як здаць Кандзію. Праз увесь час перамоў Кюпрулі кожнага дня дасылаў Маразіні садавіну і прахаладжальныя напоі. А пасланцу, які перадаў яму восемдзесят тры ключы ад крэпасці, Кюпрулі падараваў кашалёк золата.

Маразіні адышоў з апошнімі абаронцамі крэпасці праз лагер туркаў, і ён быў праведзены з глыбокай пашанай і захапленнем. Кюпрулі зайшоў у Кандзію, дзе быў сустрэты адным грэкам, адным жыдом і адным цыганом. У крэпасці больш не было ніводнай жывой душы.

Маці Кюпрулі, якая перацярпела з ім аблогу, вітала сына перад усім войскам. Калі Кюпрулі вярнуўся ў Турцыю, султан Махамед Чацвёрты падараваў яму ўласную шаблю і сказаў:

— Бласлаўляю хлеб і соль, якія ён і ягоны бацька з’елі за кошт падзішаха. Яны абодва — гэта ўпрыгажэнне ісламу і слупы закону.

Пасля таго, як вестка пра падзенне Кандзіі дайшла да турэцкага сяла, якое людзі працягвалі называць Прасойна, туркі зрабіліся няс-

церпнымі. Магчыма, вестка толькі супадала з тым, што яны разбушаваліся, а яны ж ці так, ці гэтак збіраліся ісці рабаваць, хоць людзі і падумалі, што падзенне Кандзіі іх падбухторыць. Прыведзены сюды Хасанам-хаджай башыбузук, які з’явіўся тут пазней, не стаў узворваць балгарскія нівы і гадаваць балгарскіх авечак, а кінуўся ў рабаўніцтва. І сапраўды, лягчэй закалоць чалавека і забраць яго маёмасць, чым па каліву, складваючы камень да каменя, назапашваць сваю маёмасць. І лягчэй за ўсё паваліць на зямлю чужую жанчыну і зрабіць ёй дзіця, чым з дня ў дзень карміць і гадаваць гэтае дзіця, пакуль яно стане чалавекам.

Горы наўкола Эліндзені азваліся енкамі з турэцкага сяла. Нівы і луг наўкола апусцелі, затое ж новыя сцежкі праляглі праз пусткі і новыя магілы вырасталі ўзбоч ад шляхоў. Сяло Прасойна стала логавам разбойнікаў.

А што маглі зрабіць балгары? Па гарах бадзяліся гайдуцкія дружыны, аднак сонца не магло паўсюдна ўсё асвятліць. А падпаліць асінае гняздо ніхто не мог, бо ў цэнтры сяла ўзвышаўся кляты канак-крэпасць.

Я быў убаку ад людскіх спраў, адасоблены ад свайго смутку, пакуль аднойчы не ачомаўся і да мяне дайшло, як можна выгнаць туркаў.

І атрад гайдукоў узняў чырвоны сцяг на вяршыні Першынца. Увесь тыдзень адзін за адным прыходзілі ваяводы са сваімі раздзеламі ці прысылалі людзей дазнацца пра сцяг на вяршыні. Пачуўшы, дзеля чаго мы іх збіраем, заставаліся пад Першынцам. Прыбылі ваявода Мірча і ваявода Дайчын з-пад Райкава, ваявода Дайчын з-пад Езерава, ваявода Дзіма з-пад Устава, ваявода Стаян з-пад Ачынава, ваявода Вылкан з-пад Пешчара, ваявода Велка з-пад Левачава, ваявода Вітан з-пад Кутлава, ваявода Чыла з-пад Петкава і ваявода Дэльё з-пад Белавідава. Нашых людзей з Мамчылава ўзначальваў стары ваявода Гардзьё. Сабралася больш за двесце душ мужчын, кожны з нажом і стрэльбай.

Так здарылася, што мяне абралі ўзначаліць палову сабраных гайдукоў. Гэта сталася не таму, што я таго заслугоўваў, а таму, што я адзін ведаў патаемны праход да канака.

і вось ў пятніцу, калі туркі сабраліся на вялікую пятнічную малітву ў новай мячэці Прасойны — яна была побач з развалінамі царквы, — гайдукі ціха спусціліся з лесу над Эліндзені. Пакуль я з маімі людзьмі заходзіў у патаемны праход, молячыся, каб дажджы не размылі яго, астатнія гайдукі на чале з ваяводам Гардзьё стаіліся ў засадзе ў канцы Прасойны.

Прайшлі патаемным праходам, і я штурхнуў драўляныя дзверы ў пакой Гюльфіі. У сэрцы маім літасці не было— толькі гнеў, таму

што прыгадалася, як уцякаў з Еліцай і Мамчылавай галавой у цемры і пры грукаце.

Гюльфія была ў пакоі. Я закрыў ёй рот. Яна мяне ўкусіла за руку і глядзела на мяне шалёнымі вачамі з нянавісцю. Я стаяў з левага боку, яна — з правага. He ведаю, што яна збіралася рабіць пасля смерці Караібрагіма, але вочы яе паблісквалі. Магчыма, хацела акруціць караімама Хасана-хаджу?

Калі пакой перапоўніўся ўзброенымі мужчынамі, адзін з іх выйшаў на тэрасу і стрэліў з пістолі ў паветра. Гэта быў сігнал для людзей у засадзе акружыць мячэць.

І зноў канак загудзеў і задрыжаў ад тупату ног і крыкаў, са столі пачаў сыпацца пыл — як у той дзень, калі Мірча забіў Караібрагіма і туркі яго разарвалі. Я штурхнуў Гюльфію і выскачыў на тэрасу.

Вылавілі ўсіх туркаў — і ў канаку, і тых, што сабраліся ў мячэці. У сумятні сотню турак перабілі, астатнія ж стаялі павязаныя на плошчы вакол чорнай ад людской крыві калоды, якую і дажджы не змылі.

Жанчын і дзяцей башыбузука сапхнулі ў адзін з унутраных двароў канака. Узняўся плач і енк, але ў сэрцы маім літасці не было. Гэта быў той самы двор, дзе раней пакутавалі і паміралі балгары.

Я прайшоў ускрай павязаных туркаў і спярша ўбачыў караімама Хасана-хаджу. Ён глядзеў змрочна, аднак ад ягонага шалу не засталося і следу. Сярод астатніх было і некалькі спахіяў Караібрагіма. Бачыў я і іншых туркаў— катаў, злодзеяў, разбойнікаў сярод белага дня.

На плошчы перад туркамі сабраліся ваяводы атрадаў гайдукоў. A пасярод іх на белым камені сядзела баба Срэбра, якую два дзецюкі паднеслі на руках на вяршыню гары, каб яна бачыла наступ на Прасойну. Ваяводы стаялі выпрастанымі і глядзелі на кроў, таму што ў сутычцы быў забіты адзін з Лайчынаў, родам з Райкава.

Свяціла сонца, як у той дзень памежны, калі туркі адсеклі галовы на чорнай калодзе ста Манолавым братам.

Двое гайдукоў прывялі Сеўду і папа Алігорку, цяпер Алі. Поп убачыў мяне і ўсміхнуўся сваімі светлымі вачамі. Ён быў усё такі ж хударлявы, але галаву трымаў упэўнена.

Сеўда трымала на руках дзіцятка, дзяўчынку. Яна была ўсё такая ж гожая, аднак вочы яе безжыццёва цямнелі, а голас гучаў глуха. Гледзячы на яе, я прыгадаў дзяўчынку, жывы труп, якую сустрэў на прыступках лесвіцы раніцай пасля Манолавага вяселля. Успомніў і пра дзяўчынку, якая павесілася ў маім пакоі.

І рвануўся ўбок, далей ад страшных суддзяў, якія падрыхтаваліся вынесці прысуд першай жанчыне, што па сваёй волі аддала веру

сваю, і першаму чалавеку, які спусціўся з гор, каб здацца Караібрагіму.

Я ўзняў вочы і ўбачыў пад перавалам замест каменных крыжоў новыя мураваныя дамы. Гэта было сяло балгарскіх мусульман. Паляна чарнела ад постацей людзей, аднак ніхто з гайдукоў не стаў падымацца ўгору і ніхто з новых мусульман не спусціўся ўніз. Прывялі толькі знаёмага папа.

Загаварыла баба Срэбра:

— Скажыце, ваяводы, што рабіць з гэтай жанчынай, якая першай прадала сваю веру? І выстуквала абцасікамі, і званіла бранзалетамі, калі іншыя плакалі?

Ваяводы маўчалі. Тады збоку азваўся я:

— Гэтае дзіця ў яе на грудзях, можа, Гаранава?

Я думаў пра маленькага Манола.

Баба Срэбра запыталася:

— Скажы, Сеўда, чыё гэта дзіця: Гарана ці Караібрагіма?

— He ведаю, — глуха адказала Сеўда.

І схіліла сваю прыгожую галаву над галоўкай дзіцяці.

— Калі гэта Гаранава дзіця, — сказала баба Срэбра, — мы павінны ўсё жыццё насіць яго на руках. Калі ж гэта дачка Караібрагіма, мы павінны забіць — і яе, і яе маці.

— Гаран і Караібрагім былі братамі, — удакладніў я.

Баба паглядзела на мяне скрыва і звярнулася да Сеўды:

— Скажы, што дзіцятка— Гаранава дачушка, і тады ў цябе будзе хлеб кожны дзень да канца жыцця, а дачка твая возьме самага годнага мужчыну ў гарах.

Сеўда ўсё гэтак жа глуха паўгарыла:

— He ведаю.

Ваяводы маўчалі.

Павольна і ціха баба Срэбра прамовіла:

— Чалавек — не кветка, каб па пялёстках яе разгадаць, ці ў яе атрутны корань, ці гэта лекавая зёлка. Чалавек пазнаецца па сваіх справах.

— Трэба чакаць, пакуль дзіця падрасце, — сказаў дзед Гардзьё.

Баба Срэбра загадала Сеўдзе:

— Сыдзі і чакай.

Потым звярнулася да папа:

— Падыдзі ты, што сустрэў мяне і блаславіў зямлю Мамчылава. Чаму ты спусціўся з гор і прывёў людзей да Караібрагіма? Чаму прадаў сваю веру?

— Якой мовай я гавару з табой, што ты мяне разумееш? — запытаўся ён.

— Балгарскай, — адказала баба.

— Вось чаму я гэта зрабіў. Таму што ведаў, што з крыжам альбо без крыжа мы ўсе будзем гаварыць на адной мове.

Баба маўчала. Азваўся я:

— Маці, ты казала, што чалавек пазнаецца па яго справах. Дык не судзі гэтага чалавека па ягоных словах. А па ягоных справах пастарайся зразумець, што ён зрабіў: дабро ці зло. Ты заснавала адно сяло, ён заснаваў другое. 3 гэтага і мяркуй пра яго. А сяло ж — яно як дзіця.

Баба звярнулася да мяне:                                      .

— Чаго ты трымаешся ўбаку, мудрэц? Альбо ідзі да туркаў, альбо хадзі да балгараў.

Я падумаў, што яна хоча заткнуць яму рот. А яшчэ думаў: «Калі ўпершыню сустрэла мяне, ты мяне пракляла, што прадаў веру сваю. Зразумей цяпер гэтага чалавека, мудрая баба».

Я злараднічаў, аднак не доўга. Заўважыў, што ваяводы моўчкі расступаюцца, каб вызваліць ддя мяне месца. Я стаў у іх шэраг з усхваляваным сэрцам і пераціснутым горлам і адчуў, як мае плечы датыкаюцца да плячэй праслаўленых ваяводаў са шрамамі на целах ад ран, прасякнутых пахам крыві і пораху.

Цяпер я глядзеў на папа не збоку, а ў твар. І ён непрыкметна ўсміхнуўся мне, толькі аднымі вачамі. І пачуў, як баба кажа:

— Няхай гэты чалавек, пра якога мы не ведаем — ці зрабіў ён дабро ці зло, — стане бацькам гэтага дзіцяці, пра якога таксама не ведаем — дачка яна дабра ці зла. І няхай тыя, што застануцца жывыя, убачаць па справах дзіцяці, калі яно вырасце, добры гэта чалавек ці паганы. І няхай горы глядзяць на новае сяло і на справы ўратаваных ці загубленых гэтым чалавекам, каб было зразумела — ці зрабіў ён добрую справу, ці паганую. Калі не сёння, дык заўтра ці праз тысячу гадоў стане зразумелым, ці было б лепш, каб людзі вымерлі, альбо лепш было б, каб яны засталіся жыць.

І дадала:

— Ваяводы, ці згодныя вы?

І абвяла ўсіх поглядам, а каб пабачыць мяне, ёй давялося павярнуць галаву, бо я стаяў у яе за спінаю. Я ўбачыў у яе вачах дзіцячы гонар, што я так мудра разважыў. Заўважыў таксама, што яна не злуецца на мяне, а наадварот — усміхаецца.

Ваяводы адказалі:

— Мы згодныя!

І non, і Сеўда адступіліся ўбок.

Цяпер натоўп павязаных туркаў застаўся твар у твар перад намі — з бабай Срэбрай і ваяводамі. І паціхуіатроху ўсе апусцілі галовы,

пакуль не засталося перад намі ніводнай пары вачэй, а толькі чалмы і паголеныя скроні.

І над прыціхлай плошчай загучаў голас бабы Срэбры:

— Зло... Яно павінна прыйсці на белы свет, аднак жа цяжка будзе таму, праз каго яно прыходзіць.

Туркі не разумелі ні слова. Я зрабіў крок наперад і зноў ператварыўся ў чалавека, які перакладае словы з аднае мовы на другую і не ўкладае нічога свайго. Але шмат перакладаць не было чаго.

Баба Срэбра гаварыла:

— Яны спалі ў сценах, якіх не муравалі. Яны жалі нівы, якіх не засявалі. Ездзілі на конях, якіх не кармілі. Забівалі і палілі. Якой долі яны заслужылі?

Ваяводы ў адзін голас крыкнулі:

— Каб мы іх перабілі?

Баба Срэбра на гэта заўважыла:

— А жанчын і дзяцей трэба адпусціць, бо іх прывялі сюды іх мужчыны.

Забыўшыся, што я толькі перакладчык, вырашыў таксама азвацца, таму што паміж туркамі былі і невінаватыя, захопленыя агульнай хваляй. Дык сказаў да бабы Срэбры:

— Маці, сярод гэтых мужчын ёсць і такія, што прыйшлі не па сваёй волі, іх прыгналі Караібрагім, караімам і іншыя завадатары. Калі адпускаеш жанчын і дзяцей, чаму не адпусціць і іх?

Баба гнеўна ўсклікнула:

— Маўчы! Усё роўна, як чую дзеда Галушку Белага, даруй яму Божа. Вы маглі б адпусціць грэх і сыну, які забівае свайго бацьку...

І ваяводы не слухалі мяне, а дзед Гардзьё запытаў:

— А як мы будзем іх забіваць? Ці пераколем, ці перавешаем, альбо прызначым інакшую смерць?

Адны патрабавалі:

— Перакалоць іх, як яны заколвалі людзей!

Іншыя сцвярджалі:

— Сто смерцяў ім, кожнаму асобна, як яны забівалі рознымі смерцямі пакугнікаў старэйшын!

Аднак ваявода Мірча, другі ваявода з Райкава, запярэчыў:

— Перавешаць іх на платане, на якім былі задушаны столькі хрысціянскіх душ.

І з ім згадзіліся, таму што ваявода Мірча страціў свайго пабраціма, ваяводу Дайчына.

Тады настаў момант, калі я мусіў зноў азвацца, і на гэты раз не

дзеля таго, каб зрабіць дабро. Так павінна было стацца.

—   Ваяводы, — мовіў я і паказаў на караімама Хасана-хаджу. — Гэтага чалавека трэба ўзбіць на кол.

І распавёў пра праклён старой жанчыны з адзінаццаццю сынамі.

І non згадзіўся:

—  Хай так і будзе.

І праклён здзейсніўся. Ён енчыў і плакаў, просячы вады, а калі давалі яму піць, вада сцякала па кале.

Астатніх туркаў павесілі на платане. Але столькі вяровак з петлямі начапілі на ягоныя галіны і павешаныя гэтак растрэслі дрэва сваімі сугаргамі, што векавое дрэва не вытрывала і шэсць ягоных галін раптоўна з трэскам зламаліся. і ягоны ствол раскалоўся на тры часткі да карэння, а пасярод галін варушыліся паўжывыя туркі.

3 расшчэпленага ствала шугануў раптам агонь, які спапяліў канак, быццам на яго грымнуў гром нябесны. І ад канака засталіся толькі чатыры ягоныя сцяны. Згарэлі тэрасы, дзверы і шафы з карункавай разьбой па дрэве, бэлькі пад столямі і вінныя скляпы. Дах зрынуўся ў полымя, і пліты заціснулі тое, над чым агонь злітаваўся.

Перад тым мы вывелі коней са стайняў. Я ўзяў сабе арабскага жарабца Караібрагіма, таму што ніхто іншы не хацеў мець такога каня ў гарах, а агромністага каня, падарунак Сулеймана-агі, вярнуў Гюльфіі. Яна плюнула на мяне, але каня ўзяла.

Я глядзеў, як яна ўздымаецца сцежкай да перавала, мажная жанчына на вялікім кані. Яна не плакала, і я яе не шкадаваў. Яна здавалася мне вечнай, і я спадзяваўся, што яна знойдзе месца, дзе пусціць карані свае. Услед за Гюльфіёй высыпалі астатнія жанчыны з чародамі дзяцей, босых і галодных, такія, як і прыйшлі сюды.

Калі енкі і плач заціхлі над перавалам, ваяводы паслалі людзей перадаць балгарам-мусульманам у новым сяле, што тыя, хто паходзіць з сяла Прасойна, могуць спусціцца і забраць патрэбнае са сваіх дамоў. Людзі пайшлі ў сяло, тое-сёе пабралі і падняліся ў сваё новае сяло. Гайдукі выносілі з дамоў усё тое, што было неабходна, каб скончыць сваю справу.

Тады пачуўся крык чалавека з Пяцігласца, старая хата якога была ў сяле Прасойна:

— Хачу сваімі рукамі падпаліць сваю хату!

і Прасойна ўспыхнула полымем. Трэцяе, апошняе ацалелае сяло Эліндзені знікла ў языках полымя.

Акурат на вяршыні перавалу, на тым самым месцы, з якога год таму ўпершыню ўбачыў Эліндзені, я павярнуў каня і ўгледзеўся на яе зноў.

Толькі адзін год мінуў, а здарылася столькі падзей. He стала Манола, не стала Мамчыла. He стала і Еліцы.

І нарадзіўся новы Манол.

He стала і Эліндзені.

Зноў горы і лясы патаналі ў поўным спакоі. Зноў подых паветра не разварушваў гонкія вершаліны піхтаў, акрэсленых на вячэрнім небе.

Унізе, у даліне, над Прасойнай клубіўся дым. І дым не ўздымаўся, а рассцілаўся і ахутваў сяло. Яно то нібыта патанала ў густым тумане, агароджы ў сяле былі падобныя да мух, абматаных павуціннем, даўно ўжо мёртвых і высахлых. У глыбіні чарнелася змытае вадой пажарышча Подвіса. А над цёмнымі схіламі даліны віселі хмары — шэра-сінія, чарніла з малаком, зусім нерухомыя, зусім як сапраўдныя горы. І гэтыя ўяўныя горы над чорна-сінімі лясістымі гарамі нібы працягвалі і ўзвышалі Радопу да нябёсаў і рабілі прывіднае мёртвае сяло ў глыбіні даліны яшчэ меншым і яшчэ мярцвейшым

Тут канчаецца аповед пра спусташэнне даліны Эліндзені.

Эліндзені ўжо не было.

Чалавечая нага не ступіць на каменны брук, зарослы бур’янам і крапівой. Сцежкі абыдуць яе. Нават лаўцы мусяць не пераследаваць звяроў, якія хаваюцца ў яе развалінах.

Даліна Эліндзені загінула. Але над перавалам дыміліся коміны новага сяла, якое нават яшчэ не мела сваёй назвы. Дарога вяла ў другое сяло, у Мамчылава, якое заснавана ў асяродку Пяцігласца. Эліндзені нарадзіла два сялы, і хоць у адным з іх спяваў муэдзін, a ў другім гучаў звон, яны былі дзецьмі адной маці.

Я павярнуўся і ніколі ўжо не бачыў Эліндзені.

КАМЕНТАРЫІ

Ага — пан, пачцівы зварот у туркаў; разм. турак.

Акча — дробная сярэбраная манета.

Арнауцін (тур.) — албанец.

Аспра — сярэбраная манета болылай за акчу вартасці.

Баніца — слаёны пірог з вельмі тонка раскатанага цеста.

Башыбузук — у XVIII—ХІХстст. часткі нерэгулярнага турэцкага войска, вызначаліся недысцыплінаванасцю і жорсткасцю, лютасцю да балгарскага насельніцтва, рэлігійным фанатызмам; прадстаўнік такога войска.

Бей — 1) тытул высокіх вайсковых і грамадзянскіх чыноў; 2) тытул дробнага феадала, землеўладальніка і ўпраўніка невялікага горада; 3) гаспадар.

Бейлербей — галоўны бей, кіраўнік вялікай вобласці.

Білюкбашы — верхавод; начальнік падраздзялення янычараў; чалавек з такім тытулам.

Бырканіца — напой з кіслага малака.

Вакыф — маёмасць, завешчаная на дабрачыннасць ці на мячэць.

Гайдук — удзельнік паўстання супраць турэцкага ярма.

Грош — старадаўняя балгарская манета.

Дзефтардар — кіраўнік фінансавага ведамства ў Асманскай імперыі.

Дукат— залатая манета.

Дыван — вярхоўны, дзяржаўны савет пры султане.

Дэкар — мера плошчы, роўная 1/10 часткі гектара.

Дэрвіш — мусульманскі манах.

Еркіч — спецыяльна гадаваны казёл, вялікі па масе, якому адведзена роля важака ў чарадзе.

Імам — духоўны настаўнік усіх мусульман.

Кандзія — горад на выспе Крыт (у той час — моцная крэпасць).

Каймакам — кіраўнік павета ў часы турэцкага прыгнёту.

Касцяніца — брацкая магіла, або месца, дзе сабраны косці загі-

нуўшых воінаў.

Кехая— 1) старшы пастух авечак; 2) рассыльны, вяшчальнік; 3) сельскі прыстаў.

К’ёсе — чалавек, у якога не растуць вусы і барада.

Курбан — 1) ахвярная жывёліна; абраднае частаванне з ахвярнай жывёліны.

Маанэ — адмысловая турэцкая народная мелодыя.

Мандра — месца, дзе дояць авечак і вырабляюць авечы сыр і масла.

Мула — мусульманскі святар.

Муэдзін— мусульманскі свяшчэннаслужыцель, які выконвае малітвы з мінарэта мячэці.

Падзішах — тытул уладара ў краінах Блізкага і Сярэдняга Усходу.

Папаз — святар, non.

Паша — тытул у вышэйшай вайсковай і грамадзянскай структурах султанскай Турцыі і ў іншых мусульманскіх краінах.

Пехліван — вулічны барэц, мацак.

Рая — немусульманскае пакорнае насельніцтва ў султанскай Турцыі; рабскі бяспраўны народ.

Сейменін — радавы паліцэйскі часоў турэцкага прыгнёту.

Спахія — 1) вершнік; 2) феадал, памешчык, які атрымаў маёнтак ад султана за службу ў кавалерыі.

Хаджа — мусульманскі веранастаўнік.

Харо — нацыянальны балгарскі танец; карагод.

Царвулі — сялянскі абутак, сплецены з раменьчыкаў, падобны на лапці.

Чашма — мураванае збудаванне з вадаправодным кранам; водаправодная калонка, кран.

Шэйх — прадстаўнік вышэйшага мусульманскага духавенства (ігумен мусульманскага манастыра; галоўны прапаведнік у мячэці).

Эгір — пачатак масульманскага летазлічэння.

Юнак— герой, храбрэц, малойца.

Юрук — пастух, які з чарадой авечак вандруе ў гарах.

Янычар — у часы панавання Асманскай імперыі выхаванец спецыяльнага вучылішча для дзяцей, адабраных у бацькоў і вымуштраваных у турэцкім духу, у варожасці да ўсяго балгарскага.

Ятаган — кароткая выгнутая шабля.

ЗАЎВАГІ

Прадмова

Аўтара нататкаў пра абмусульманьванне дапіны Эліндзені, манаха Грыгорыя, не трэба блытаць з гістарычнай асобай — папом Грыгоркам, які жыў на сто гадоў пазней.

Частка першая

Аповед бабы Срэбры слова ў слова паўтарае частку з летапіснага аповеду папа Мяфодзія Драгінава з сяла Карова.

Імёны, якія прыгадваюцца ў кнізе далей, сустракаюцца ў радопскіх летапісах і афіцыйных дакументах — падатковых рэгістрах, купчых, судовых пастановах і інш.

Частка другая

Аповед папа са Смолена пра Вісарыёна Смоленскага занатаваны ў «Пстарычным дзённіку», дзе апісваюцца важныя падзеі, што адбываліся ў Крыжагорскай акрузе. «Гістарычны дзённік» — гэта помнік XVIII стагоддзя, пакінуты святагорскімі манахамі, якія жылі ў Радопах.

Пасляслоўе

Пералічаныя тут імёны гайдуцкіх ваяводаў звязаны з сапраўднай падзеяй, якая адбылася ў 1720годзе. Менавіта тады аб’яднаныя атрады гайдукоў напалі на сяло Райкава і адпомсцілі туркам за перабітых перад тым балгараў, якія адмовіліся прыняць іслам.

ЗМЕСТ

ПРАДМОВА....................................................... 3

ЧАСТКА ПЕРШАЯ

Заход сонца падобны да ўзыходу...................... 4

ЧАСТКАДРУГАЯ

Гапаву сваю аддам — веры не аддам............... 83

ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ

Манол і сто ягоных братоў............................. 154

ЧАСТКА ЧАЦВЁРТАЯ

Надышоў час памежны.................................. 231

ПАСЛЯСЛОЎЕ

Мінуў год........................................................ 299

КАМЕНТАРЫІ................................................. 317

ЗАЎВАГІ......................................................... 319

Літаратурна-мастацкае выданне

ДОНЧАЎАНТОН

Час памежны

Гістарычны раман

Адказны за выпуск 1. В. Рэзько

Падлісанада друку з гатовых дыяпазітываў заказчыка 16.08.2006.

Фармат 84х 108*/32. Папера газетная. Друк афсетны.

Умоў. друк. арк. 16,8Тыраж 1000 экз. Заказ 2140

ТАА «Харвест». ЛІ № 02330/0056935 ад 30.04.2004.

Рэспубліка Беларусь, 220013, Мінск, вул. Кульман, д. I. корп. 3, пав. 4, к. 42

e-mail рэдакцыі: harvest  

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Выдавецтва «Беларускі Дом друку».

220013, Мінск, пр. Незалежнасці, 79.

Антон Дончаў нарадзіўся 14 верасня 1930 г. у горадзе Бургасе ў сям’і служачых. Скончыў гімназію ў Вяліка Тырнаве, затым юрыдычны факультэт Сафійскага універсітэта імя Клімента Охрыдскага (1953). Працаваўу ВялікаТырнавесакратаром Акалійнага камітэта дэмакратычнай моладзі, у Міністэрстве культуры. Далей — рэдактарам у выдавецтве «Народна младеж» (1961 — 1963) і ў балгарскай кінематаграфіі.

Літаратурную дзейнасць пачаў у 50-я гады мінулага стагоддзя ў вялікатырнаўскім літаратурным гуртку. Друкаваў апавяданні, нарысы, рэпартажы ва ўсіх папулярных і масавых балгарскіх выданнях — «Отечествен фронт», «Літературен фронт» і інш. Асноўнае месца ў творчасці А. Дончава займаюць гістарычныя раманы. Адзін з іху перакладзе на беларускую мову — «Час памежны» («Време разделно»), які вытрымаў у Балгарыі каля дзесяці выданняў, прапанаваны цяпер і беларускім чытачам.

9 789851 385856

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.