Хмapa  Гудрун Паўзэванг

Хмapa

Гудрун Паўзэванг
Выдавец: Логвінаў
Памер: 160с.
Мінск 2011
34.99 МБ

Цяпер лмы не можам сказаць , што нічога не ведалі.

ХМ AP A

Кніга выйшла пры падтрымцы фоннду “Вяртанне”

Хмара

Цяпер мы не можам сказаць, быццам нічога не ведалі.

УДК 821.161.3-8 ББК 84 (4Ням)

П 21

Пераклаў з нямецкай мовы

Уладзімір Папковіч

Пераклад зроблены з выдання »Gudrun Pausewang, Die Wolke«, Otto Maier Ravensburg, 1987

Паўзэванг, Г.

n 21 Хмара / Гудрун Паўзэванг; пер. з ням. Ул. Папковіч. — Мінск : I. П. Логвінаў, 2011. — 160 с.

ISBN 978-985-6991-35-9.

УДК 821.161.3-8

ББК 84 (4Ням)

© Gudrun Pausewang, Otto Maier Ravensburg, 1987

© Папковіч Ул., пераклад на беларускую мову, 2011

ISBN 978-985-6991-35-9 © Логвінаў I., афармленне, 2011

Яны далі асечку

Што рабіць? Купляць цэльнае малако ці ў пачках? Мы не ведаем.

Звяртаць увагу на даты распаду і час паўраспаду? Мы не ведаем.

Хадзіць з парасонам ці прымаць душ? Мы не ведаем.

Дзеці падвяргаюцца радыяцыі ў 23 разы больш ці толькі ў 17? Мы не ведаем.

Гаворка ідзе болып чым пра замарожанасць прадуктаў і пра пытанне

аб неабдуманым спажыванні ліставога шпінату ў старых федэральных землях.

Нашы палітыкі прыкінуліся мёртвымі.

Hi слова з вуснаў паноў, якія так любяць выступаць.

Калі кіроўцы грузавікоў аднойчы запратэставалі супроць валаводжання з дакументамі на граніцы, гэр Штраўс паехаў адразу ў крызісны раён. На ўсюдыходзе.

Калі цяпер маці не могуць болып выпускаць сваіх дзяцей на дзіцячую пляцоўку, калі фермеры павінны заворваць сваю салату і іншую ліставую гародніну, калі людзі непасрэдна падвяргаюцца небяспецы апраменьвання, пануе поўнае адміністрацыйнае маўчанне.

Дзяржава нырнула ў сховішча.

Чаму?

Захоўваць спакой, ніякага хвалявання, няхай будзе, як будзе: нельга шкодзіць атамнай палітыцы.

Толькі адзін выказваецца: гэр Цымэрман.

Ён бэсціць рускіх: яны праводзяць антыгуманную інфармацыйную палітыку, безадказную, таму што яны ні пра што больш не думаюць, толькі як захоўваць спакой, ніякага хвалявання, няхай будзе, як ёсць: нельга шкодзіць атамнай палітыцы.

Канцлер даў з Далёкага Усходу распараджэнні. Улады засакрэцілі велічыні апраменьвання.

Сёння ў 30 краінах працуюць 350 рэактараў. Два з іх мелі жудасныя папікоджанні. Адзін у Гарысбургу, адзін у Чарнобылі.

Цяпер яшчэ больш людзей будзе паміраць ад раку. Спадчыннасць многіх людзей з таго часу хваравіта змянілася, прычым яны таго не ведаюць. Будзе яшчэ больш сацыяльных бедаў і калекаў. Шкодныя рэчывы застануцца ў ланцугу харчовых прадуктаў. Мы абагачаемся.

Асечка частка нашага свету. Няма абсалютнай бяспекі.

Любая тэхніка з хібамі.

Асечка уласцівая чалавеку.

He лічыцца з асечкай безадказна і не па-людску. Атамная эканоміка разлічвае на тэхнічныя цуды, якія не даюць асечкі.

Але яны далі асечку.

Магчыма, нямецкія атамныя электрастанцыі ў два разы больш надзейныя за рускія.

Тады гэта здарыцца праз восем гадоў, а не праз чатыры.

А Брокдорф ляжыць на адлегласці толькі 60 км ад Гамбурга, Вакэндорф толькі 130 км ад Мюнхена, Бібліс толькі 50 км ад Франкфурта.

Хто эвакуіруе гамбуржцаў, куды? Мюнхенцаў эвакуіруюць на Капры? Франкфуртцаў на Канарскія астравы?

Кожны будзе пакінуты сам на сябе.

Як і ў гэты раз.

Палітыкі зноў будуць няздольныя зрабіць што-небудзь.

Яны будуць толькі ўціхамірваць і заспакойваць.

Толькі без панікі, скажуць яны.

Наша трывога зразумелая, скажуць яны, але зусім непатрэбная.

Перш за ўсё, хай усё будзе, як ёсць, скажуць яны. Толькі цяпер яшчэ больш надзейна.

Атамная энергія створыць рабочыя месцы, скажуць яны.

Заспакаенні невукаў. Яны нічога не бачаць, яны нічога не чуюць, іх нічога не вучыць. Яны навучыліся толькі выйграваць на выбарах.

Чаму навучыліся мы? Недастаткова пратэставаць супроць інфармацыйнага хаосу і заспакаяльнага туману ўраду. Недастаткова патрабаваць большай засцярогі і надзейнасці.

Гэтага недастаткова,

Бо нам ужо ўражальна, як ніколі раней, было даказана, у якой ступені палітыкі не адпавядаюць сітуацыі.

(Пры гэтым Чарнобыль быў толькі няшчасным выпадкам. Уявім сабе, што ўзарвуцца ядзерныя галоўкі).

Выехаць? Эміграваць? Але куды?

Цяпер мы не зможам казаць, што мы нічога не ведалі.

Мы не зможам збегчы ці эміграваць.

Свет усё больш робіцца нашай уласнай турмой. Турмой атамнага прагрэсу.

Калі мы сёння нічога не зробім супроць гэтага, яны заўтра падзякуюць нам за нашу памяркоўнасць і наш «розум*.

Кожны павінен задумацца, што ён можа зрабіць. Кожны на сваім месцы.

На гэты раз мы нічога не забудзем.

Гэта заява з’явілася 23.5.1986, у тыднёвай газеце -DIE ZEIT« праз чатыры тыдні пасля пашкоджання Чарнобыльскага рэактара. Яна нарадзілася у сяброўскім коле сямі мужчын і жанчын. Як адказная ў рамках права на публікацыі падпісалася Інгэ Айхер-ПІоль, сястра Ганса і Софі Шоль.

1

У гэтую пятнічную раніцу дзьмуў моцны брыз. Калі Яна-Бэрта пазірала ў вакно, яна бачыла, як блішчэлі на сонцы маладыя бярозавыя лісточкі. Цені галін дрыжалі на асфальце школьнага двара. Над стрэхамі павільёнаў кружыліся, як сняжынкі, вішнёвыя пялёсткі кветак. Неба было цёмна-сіняе. Толькі асобныя воблакі, белыя і лёгкія, як вата, плылі па ім. Для майскай раніцы было надзвычай цёпла. Было відаць далёка і выразна.

Раптам завыла сірэна. Гэр Бэнцыг перарваў свае каментары да новага ўрока па французскай мове на сярэдзіне сказа і зірнуў на наручны гадзіннік.

«Без дзевяці адзінаццаць, сказаў ён. Дзіўны час дпя вучэбнай трывогі. I ў газеце нічога не было».

«Гэта атамная трывога», выкрыкнуў Эльмар, выдатнік.

«Магчыма, недзе было напісана, а я прапусціў, сказаў гэр Бэнцыг. Працягваем».

Але не паспеў ён зноў заглыбіцца ў свой урок, як у гучнагаварыцелі нешта шчоўкнула. Усе зірнулі на маленькі квадрат над дзвярыма. Гаварыла, не як звычайна, сакратарка, гаварыў дырэктар.

«Толькі што была аб’яўлена атамная трывога. Заняткі адразу заканчваюцца. Вучні як мага хутчэй накіроўваюцца дадо!чу».

Прагучала яшчэ некалькі сказаў, якія патанулі ў дзікім шуме. Усе пабеглі да вокнаў і пачалі ўзірацца.

«Ты што-небудзь разумееш, што гэта значыць?» спытапа Майкэ, сяброўка Яны-Бэрты.

Яна-Бэрта пахітала галавой. Яна адчула, як пахаладнелі яе рукі. Штосьці здарылася. Але што? Яна падумала пра Улі, свайго малога браціка.

-Ідзіце дадому», сказаў гэр Бэнцыг.

3 калідора ўрываўся шум: трывожныя крыкі, паспешлівыя крокі, ляскат дзвярэй.

«Што ўвогуле адбываецца?» усклікнула Яна-Бэрта.

Гэр Бэнцыг паціснуў плячыма.

«Я ведаю не больш, чым вы, сказаў ён. — Ідзіце цяпер, калі ласка. Бяжыце як мага хутчэй! Але не губляйце розуму».

«Пэўна, нейкая вучэбная катастрофа, блізкая да рэальнай», сказаў Эльмар і ўяўна спакойна пачаў пакаваць сваю сумку. Але гэр Бэнцыг пахітаў галавой.

  • ■Я б ведаў пра гэта», сказаў ён.

Потым нехта рыўком адчыніў дзверы і выбег. Астатнія рынуліся за ім. У калідоры ўтварылася дзікая штурхатня. Некалькі вучняў паспрабавалі прабіцца праз сустрэчны паток. Сярод іх Яна-Бэрта пазнала Інгрыд з паралельнага класа. Інгрыд жыла ў Роне. Яна-Бэрта часта сустракалася з ёй на перапынках.

«Цяпер жа няма ніякага аўтобуса на Утрыхсгаўзэн! крыкнула яна Яне-Бэрце. Толькі праз паўтары гадзіны. Я патэлефаную дадому, каб забралі мяне».

Але і перад сакратарыятам тоўпіліся ўжо дзеці. Пройдзе шмат часу, пакуль Інгрыд зможа дазваніцца. Яна-Бэрта хацела застацца каля яе, але не вытрымапа напору, які імкнуўся да лесвіцы. Яна ўчапілася за руку Майкэ, і іх са ступенькі на ступеньку панесла ўніз. Шум мацнеў. Унізе, у фае перад выйсце.м, хтосьці закрычаў: »Графэнрайнфэльд! Бяда ў Графэнрайнфэльдзе!"

Яна-Бэрта паспрабавала прыпомніць: «Графэнрайнфэльд ці не там была атамная электрастанцыя?»

Калі яна выбралася з будынка школы, некалькі хлопчыкаў, пяцікласнікаў, прабеглі міма яе. He азіраючыся ні налева, ні направа, яны пабеглі праз вуліцу. Заверашчалі колы. Шафёр дзіка засігналіў і аблаяў дзяцей услед ім. Відавочна, ён яшчэ нічога не ведаў.

Перад палоскамі пераходу Яна-Бэрта спынілася ў нерашучасці.

  • У мяне зараз таксама няма аўтобуса», — сказала яна.

"Паедзем спачатку да мяне», прапанавала Майкэ. Яна-Бэрта пахітала галавой.

«Пойдзеш пехатой у Шліц?» спытала Майкэ.

«Mae бацькі сёння ў Швайнфурце, сказала ЯнаБэрта. У бацькі там паседжанне, а маці і Кай у бабулі. Яны вернуцца толькі заўтра. Улі дома адзін. іМне трэба прыгледзець за ім».

У гэты час побач з’явіўся Ларс, Ларс са Шліца. Ён вучыўся ў адным са старэйшых класаў і прыехаў у школу на машыне.

«Прывітанне, Яна-Бэрта, павітаў ён яе, хочаш паехаць са мной?»

Яна хуценька згодна кіўнула, развіталася з Майкэ і пабегла за ім.

Яшчэ траіх хлопцаў са Шліца паехалі разам, усе са старэйшых класаў. Яне-Бэрце ўступілі месца наперадзе. Ларс ужо паехаў, пакуль яна прышпільвалася.

«Гэтага можаш і не рабіць, сказаў Ларс. Сёння можаш ногі высунуць у вакно, і ніякі сабака не прычэпіцца. Тым болын паліцыя».

«Калі яны нас так хутка адправілі дадому, то гэта, магчыма, суперкатастрофа», сказаў юнак у машыне.

«Шкада, што маё радыё ў машыне сапсавалася», — прабурчэў Ларс.

Суперкатастрофа. Цяпер Яна-Бэрта прыпомніла: тады, пасля здарэння на рускай атамнай электрастанцыі, таксама гаварылі пра суперкатастрофу. На працягу твдняў. Яна была тады яшчэ ў пачатковай школе, і ёй засталося незразумелым, што настаўнік спрабаваў ім тлумачыць пра «рэм» і «бэкерэль» і «радыёактыўнае апраменьванне». Яна запомніла толькі назву рускай атамнай элетрастанцыі: Чарнобыль. I яна зразумела, што нейкім чынам заражаныя былі толькі неба і зямля і найперш дождж. Калі ішоў дождж, нельга было на перапынку выбягаць на двор. Лагічна. Але потым, пасля урокаў, адпраўлялі дадому, у дождж, у заражаны. У першы дзень Яна-Бэрта з плачам адмаўлялася пакідаць будынак. Бо дождж быў ўсё яшчэ заражаны! У машыне настаўніцы, якая жыла па суседстве,

яна нарэшце прыехала дадому, усхліпваючы, і бабуля BspTa назвала яе -дурненькай». Дождж зусім не заразны, настаўнік нагаварыў ўсякай лухты.

Тым часам, Яне-Бэрце споўнілася ўжо чатырнаццаць, яна перайшла ў пяты клас гімназіі і даведалася больш. Суперкатастофа: гэта азначала, што з атамнай электрастанцыі выслабанілася радыёактыўнасць у небяспечнай колькасці. I такая атамная электрастанцыя знаходзілася ў Грайфэнрайнфэльдзе. А ці далёка да яе?

Ларс паехаў напрамкі праз Марыенштрасэ. Такім чынам ён аб’язджаў чатыры светлафоры. Яны ехалі праз ціхую мясцовасць з віламі. Але ў гэты дзень пердц старым «Кадэтам» Ларса ехалі тры машыны, а ззаду нецярпліва сігналілі, хаця Ларс ужо рухаўся з хуткасцю звыш 60.

У салоне яны зараз дыскутавалі пра тып рэактара ў Грайфэнрайнфэльдзе, і што магло здарыцца з такім рэактарам. Увесь час паўтараліся словы «Чарнобыль» і "Гарысбург» і «гаручыя стрыжні«ахаладжальная вада» -рэзервуар пад ціскам». Для Яны-Бэрты гэтыя чатыры старшакласнікі былі экспертамі па атамнай энергіі. Але тое, што атамныя электрастанцыі маглі несці небяспеку, яна ўжо ведала. Пасля Чарнобыля яна была са сваімі бацькамі на некалькіх дэманстрацыях. Яна яшчэ гэта добра памятала. Тады атрымаўся вялізны скандал паміж бацькамі і іх бацькамі: бабуля Бэрта і дзядуля Ганс-Георг лічылі, што без атамнай энергіі болып нельга абыйсціся ўвогуле, яна частка сучаснага жыцця, як аўтамабіль ці тэлевізар, а што ў Чарнобылі нешта пайшло наўскасяк, з нямецкімі атамнымі электрастанцыямі ніяк не звязана. Акрамя таго: дэманстрацыямі нічога не дамагчыся, гэта толькі месцы сходак для летуценнікаў і гультаёў. Але болып за ўсё яны злаваліся на маці: яны былі ўпэўненыя, што бацька толькі праз яе прыходзіў да такіх ідэй.

<Мы выхоўвалі нашага Хартмута такім чынам, крычаў дзядуля Ганс-Георг у адной з такіх гарачых дыскусій, — каб ён абедзвюма нагамі стаяў у рэальнасці. A цяпер — наце вам!»

Там, дзе Марыенштрасэ пераходзіла ў Нізігэрштрасэ, утварыўся затор. Яго тут ніколі не бывала.

«Самая сапраўдная паніка, — суха прамовіў Ларс. — Яны ўсе імкнуцца на аўтабан».

Бацькі Яны-Бэрты заснавалі нават калісьці грамадзянскую ініцыятыву супроць атамнай энергіі. Але між тым Чарнобыль амаль забыўся. Атамныя электрастанцыі ў Федэратыўнай Германіі працавалі без значных здарэнняў, і грамадзянская ініцыятыва неўзабаве зноў заглухла.

-Чарнобыля яшчэ не хапіла, сказаў тады бацька аднойчы. Павінна здарыцца і ў нас, каб грамадзяне адарвалі сваю задніцу ад крэслаў».

Цяпер Яна-Бэрта прыпомніла таксама, чаму ёй назва ГРАЙФЭНРАЙНФЭЛЬД адразу здалася такой знаёмай: маці друкавала і распаўсюджвала аднойчы ўлёткі для грамадзянскай ініцыятывы. Яна-Бэрта дапамагала ёй. На ўлётках былі ўказаны месцы размяшчэння ўсіх нямецкіх ядзерных электрастанцый. Адна з іх называлася Грайфэнрайнфэльд. Яна-Бэрта не магла цяпер дакладна прыпомніць, дзе яна знаходзілася. Але яна была не вельмі далёка.

«Улі, пэўна, бяжыць цяпер са школы», трывожна падумала яна.

Яна апусціла ўніз шкло. 3 шоргатам закрываліся акяніцы, з дзвярэй аднаго дома бягом спяшаліся людзі. На другім баку вуліцы бегла жанчына з двума малымі дзеткамі. Аднаго яна несла на руках, другога цягнула за сабой. На адным ніжнім паверсе расчынілася вакно, праз яго выгналі кошку.

Калі яны нарэшце праехалі скрыжаванне і пакінулі горад ў напрамку Глезэрцэля, ім сустракаліся вельмі нешматлікія машыны. Але ўвесь час іх абганялі, і яшчэ да Глезэрцэля за імі ўтварылася ўжо калона машын.

«Яны едуць па прасёлачных дарогах, таму што на аўтабанах неўзабаве ўтворацца заторы», сказаў нехта ў салоне.

«Калі сапраўды зробіцца небяспечна, мы паляцім», — прамовіў Ларс.

Яна-Бэрта ведала, што ў бацькі Ларса быў спартыўны самалёт, які стаяў на аэрадроме ў Вэрнгэсе. Ён аднойчы запрашаў яе бацьку зрабіць палёт над Шліцам.

«Магу пайсці ў заклад, што мае дамапшія таксама ўжо пакуюцца, -сказаў нехта ззаду. Фанатыкі бяспекі. A мой дзед запакуе самы вар’яцкі хлам. Начнікі ці матыгу!»

Яна-Бэрта думала пра сваіх дзвюх бабуль: Ё, матчыну маці, і бабулю Бэрту, бацькаву маці. Ё была медсястрой у Швайнфурце і кожныя другія выхадныя праводзіла на дэманстрацыях. Яна крыху напружвала сваім вечным -Мы ўсе павінны змяніцца...», сваім вегэтарыянствам і сваёй ідэяй жыць простым жыццём». Але з ёй Яна-Бэрта адчувала, што яе прымаюць усур’ёз. Там яна магла браць удзел у дыскусіях. I Ё жыла так цудоўна неўладкавана!

Бабуля Бэрта ў Шліцы была зусім інакшай. Яна была такой, як паказвалі бабуль у яе дзіцячых кніжках. 3 ёй было цудоўна адчуваць сябе маленькай! Чым менш, тым легпп! Яна так умела песціць, і яна ведала так шмат старых песень і казак. Большасць з іх былі прыгожасумнымі, і Яна-Бэрта разумела іх толькі напалову. Але калі нават рабілася жудасна-сумна, то страх ніколі не набліжаўся да яе заблізка і ў вялікіх памерах. У бабулі Бэрты было адчуванне бяспекі, з табой нічога не магло здарыцца, а дабро бачылася выразна і перамагала, а зло бачылася яшчэ выразней і перамагалася. У гэтым з бабуляй Бэртай можна было не сумнявацца. У яе ўсё мела свой парадак, ад прымавак, якія нельга было ўжываць у яе прысутнасці, да чыста складзеных ў шафе для бялізны прасцінаў і рушнікоў. I яна не была б бабуляй Бэртай, калі б не насіла з сабой на кожным шпацыры, нават пры самым сонечным надвор’і, парасона. У «зялёных» дпя яе проста не было -манераў», і калі дзядуля ГансГеорг спрачаўся з бацькам пра палітыку, яна знікала на кухню. Яе вафлі былі самыя лепшыя ў свеце.

Ужо тыдзень, як бабуля Бэрта і дзядуля Ганс-Георг былі на Малёрцы. Магчыма, яны зараз шпацыравапі пад пальмамі. Яне-Бэрце вельмі не хапала бабулі Бэрты. Хаця апошнім часам яна часта злавалася на яе. Бабуля Бэрта про-

ста не хацела зразумець, што Яна-Бэрта ў свае чатырнаццаць гадоў мела права на выказванні. Напрыклад, калі гаворка ішла пра палітыку. «Добра, добра, Яначка», мякка казала яна, як толькі Яна-Бэрта хацела нешта прамовіць.

Ці пакавала б бабуля Бэрта сёння непатрэбную дробязь? Яна-Бэрта не была ўпэўнена. 3 аднаго боку, бабуля Бэрта перажыла ўвесь нядобры час вайны. 3 другога боку, кожны раз, калі дзядуля Ганс-Георг меўся завесці гаворку пра гэта, ускліквала: «Замоўкні, я нічога не хачу болып чуць пра гэтыя жудасныя рэчы!»

Калі яны ехалі праз маленькую вёску Гэмэн ў даліне Фульды, на другім баку вуліцы спыніўся школьны аўтобус. Дзеці вылезлі і разбегліся. Самых малых чакалі некалькі мацярок, якія нервова жэстыкулявалі. Яна-Бэрта разгублена думала пра Улі, другакласніка. Ці прыбег ён ужо дадому? А дома ж нікога не было!

■'Малыя якраз не выглядаюць сумнымі, сказаў Ларс. — Яны радыя, што не будзе ўрокаў».

«Магчыма, ён і праўда ідзе дадому самым кароткім шляхам, думала Яна-Бэрта. Каб мне не давялося яшчэ шукаць яго...-

Так цудоўна было ўсё спланавана. Спачатку маці сумнявалася, ці пакідаць Улі з Янай-Бэртай. Але бацька засмяяўся і сказаў: «Пэўна ж, яна зможа два дні панаглядаць за сваім братам. Урэшце рэшт, ёй неўзабаве пятнаццаць!» Тады маці пагадзілася.

«Я кожны вечар буду тэлефанаваць», заявіла яна.

А бацька зноў засмяяўся і сказаў: «Іх будзе ўсяго два. У суботу вечарам мы зноў будзем тут».

Учора, у чацвер, усё дакладна так і атрымалася. Улі быў вольны ўжо пасля трэцяга ўрока. Ключ ад кватэры маці павесіла яму на шыю на чырвонай скураной стужачцы, і ён не згубіў яго. Дома адразу ўзяўся за свае школьныя заданні. Калі Яна-Бэрта праз тры гадзіны прыйшла дадому, ён ужо наабіраў бульбы і накрыў на стол. Вечарам маці патэлефанавала з кватэры Ё ў Швайнфурце, і Яна-Бэрта змагла ёй адмальдавацца, што ўсё ідзе найлепшым чынам.

-He забудзь даць яму бутэрброд з сабой», сказала яшчэ маці. I Кай яшчэ прашапялівіў у трубку, што ён з Ё карміў качак. Нарэшце слухаўку ўзяла Ё: яна ўвогуле не разумее, чаму маці так турбуецца пра Яну-Бэрту і Улі. Яна, Ё, ужо ў трынаццаць гадоў павінна была нагладаць за сваімі трымя меншымі, калі яе маці была ў раддоме з пятым дзіцем. А бацька быў салдатам і не атрымаў водпуску з фронту.

Яна-Бэрта не забылася пра бутэрброд для Улі, а сёння яна хацела прыгатаваць дранікі. Гэта была ідэя Улі, бо ён болып за ўсё на свеце любіў дранікі. Ці спужаўся ён?

«Колькі адсюль да Грайфэнрайнфэльда?» спытала Яна-Бэрта.

Адзін сказаў, што семдзесят, дрўгі восемдзесят кіламетраў, Па прамой. Да смеху малая адлегласць, гэта было Яне-Бэрце зразумела. Ці не тысячу пяцьсот кіламетраў было да Чарнобыля?

«Ты забываешся пра вецер, сказаў Ларс. Усё залежыць ад ветру. Толькі паўднёва-ўсходні вецер можа прынесці нам небяспеку, а яго ў нас амаль ніколі не бывае. У нас вецер дзьме з захаду-.

  • А як да нас трапіла засмечанае паветра з Чарнобыля?спытала Яна-Бэрта.

Маўчанне. Потым яны загаманілі пра ўздзеянне паваротаў зямлі і болып высокіх плынях паветра.

-Сапраўды дрэнна, што не працуе маё радыё, сказаў Ларс. Там, напэўна, кожныя пяць хвілін перадаюць пра напрамак ветру».

«Ці не перадаюць, — пачуў ён у адказ. — Там спачатку пастараюцца папярэдзіць паніку. Я вам скажу, што здарыцца: мы праз рэгулярныя адрэзкі часу пачуем што няма прычыны для трывогі і што ў іх абсалютна ўсё пад кантролем. Дэвіз: СПАКОЙ ПЕРШЫ ГРАМАДЗЯНСКІ АБАВЯЗАК».

«А чаму нам не спыніцца і не праверыць самім накірунак ветру?» — спытала Яна-Бэрта.

Ларс выруліў на абочыну пердц Гэмэнскімі сажалкамі, выскачыў з машыны і падняў сваю насоўку пад вецер.

«Пракляцце, вецер з паўднёвага ўсходу!»

Ён кінуўся ў машыну, закрыў вокны і прабіўся, дзіка сігналячы, зноў на дарогу, па якой рухалася на поўнач калона машын.

Калі сапраўды вецер дзьме з паўднёвага ўсходу, сказаў нехта ў салоне, тады гэта зараза можа праз дзве гадзіны быць тут».

«Не гавары глупства», прамармытаў Ларс.

“Глупства? Нам спатрэбілася дваццаць хвілін ад Фульды дасюль а хто ведае, калі гэтая навала здарылася. Магчыма, некалькі гадзін назад! Тады яна нас ужо даўно накрыла...»

Яны моўчкі ехалі праз вёску Гартэсхаўзэн. Трактар з пустым прычэпам для гноевай жыжкі лапатаў, едучы з поля, нейкая жанчына рабіла кіроўцу ўзбуджаныя знакі. Закалыхалася гардзіна перад вакном: тут, здаецца, ніхто не пакаваў свае рэчы.

Яна-Бэрта паспрабавала ўявіць сабе карту мясцовасці. Графэнрайнфэльд знаходзіўся, мусіць, на паўднёвым усходзе. He, у геаграфіі яна разбіралася таксама не вельмі. Зусім нядаўна бацька толькі пахітаў галавой на яе меркаванне, што Эрланген знаходзіцца ў Одэнвальдзе. Ці сорамна будзе запытаць?

Яны ехалі праз Улерсхаўзэн, апошнюю вёску перад Шліцам. Тут людзі цягнулі з дамоў валізы і пакавалі іх у машыны. Якраз, калі Яна-Бэрта адважылася на сваё пытанне, пачуўся адказ.

«Швайнфурт, пэўна, ужо апусцеў з умовай, што служба катастрофаў спрацавала».

«Чаму ПІвайнфурт?» спыгала Яна-Бэрта ў сграху.

«Ты задаеш пытанні, адказаў Ларс і нервова закусіў ніжнюю губу. Таму што Швайнфурт знаходзіцца непасрэдна каля Графэнрайнфэльда — ці Графэнрайнфэльд каля Швайнфурта, як хочаш».

Яна-Бэрта затрымала дыханне.

«Калі гэта была суперкатастрофа, ты можаш забыцца пра службу катастрофаў», пачула яна за спіной голас юнака. “Тады ім у Швайнфурце спатрэбяцца толькі магілыпчыкі і спецыялісты па перасадцы касцявога мозгу».

«Толькі ў Швайнфурце? Ты ўпэўнены?» глуха спытаў Ларс.

«У Швайнфурце... У Швайнфурце сёння мае бацькі-, сказала Яна-Бэрта.

Чацвёра хлопцаў замоўклі.

Яны ехалі праз Пфордэцкае ўзвьппша. Яна-Бэрта ayMana пра сваіх бацькоў. Пра бацьку: цёмнабародага, паджарага, загарэлага, з маленькімі зморшчынамі ў вугалках каля вачэй, калі смяецца, якія яна так любіла. Пра маці: на тры сантыметры вышэйшую за яго, белакурую і рудавокую, і такую смяшлівую. I заўсёды нечаканую ва ўчынках.

-Магчыма яны змаглі яшчэ своечасова зматацца», сказаў нехта ў салоне.

Яну-Бэрту аж апякло ў сярэдзіне дц свядомасці, што і Кай быў у Швайнфурце, самы меншанькі ў сям'і, яшчэ і трох няма. Кай, якога ўсе так любілі! I Ё!

Здавалася, здарылася штосьці жудаснае, аднак, усё выглядала гэтаксама мірна, як заўсёды: самы звычайны цёплы, ветраны вясновы дзень. Вішні ўжо амаль адцвілі. Толькі вакол вёсак ў поўным цвеце стаялі яблыневыя сады. Рапсавыя нівы свяціліся жоўтым колерам. Праз два тыдні будзе Сёмуха.

«Жывіце, думала Яна-Бэрта, калі ласка, жывіце!» Яна ўпілася пазногцямі ў руку: боль супроць болю. Яшчэ маленькай дзяўчынкай яна трывала свярдзёлак зубнога ўрача.

Потым яны трапілі ў Шліц. Ларс жыў у адным з першых дамоў. Яго маці рынулася насустрач машыне, робячы энергічныя знакі спыніцца.

«Ларс не можа вас зараз завезці дадому!» крычала яна.

Яна-Бэрта вылезла. Яна была ашаломлена. За ёй вываліліся, штурхаючыся, тры юнакі і заспяшалі прэч з беглым »пакуль«. Яна-Бэрта прамарматала падзяку, але Ларс ужо пабег услед за сваёй маці.

Яна-Бэрта глянула на схіл над горадам. Там наверсе сгаяў іх дом. Пэўна, Улі ўжо чакаў яе. Дзесяць хвілін хады. Калі пабегчы, то, магчыма сем. Яна кінулася бегчы.

2

А вось i ён, з вострым франтонам, пасярод зеляніны за купкай бяроз. Сонца адлюстроўвалася ў вакне пакоя Яны-Бэрты, над ім цвілі сёлета асабліва пышна герані на балконе старых. Гонар бабулі Бэрты.

Бабуля з дзццулям даведаліся, пэўна, пра ўсё з газет.

Улі з’явіўся на ніжнім балконе і памахаў рукой. “Яны адаслалі нас дадому! усклікнуў ён. У паветры, кажуць, зараза! Вельмі шмат заразы! I Альмут тэлефанавала, сказала, каб ішлі ў склеп. Я ўжо нацёр бульбы!»

3 дзвярэй балкона гучала сур’ёзная музыка. Улі ўключыў радыё.

Яна-Берта пабегла ўверх на схіл, пераскокваючы праз усё большую колькасць ступенек. Улі адчыніў ёй дзверы. Яна адкінула сумку і кінулася ў гасціную. «Яны ўвесь час гавораць нешта пра хмару, паведаміў узбуджана Улі. — А хмара, як быццам, заразная. Але я не зразумеў як след».

Музыка была такой гучнай, што Яна-Бэрта амаль не разумела яго. Яна пабегла ў кухню, і зрабіла радыё цішэй.

«Я ведаю, што здарылася», сказала яна.

“Такое было ўжо аднойчы па тэлебачанні, сказаў Улі. Там нешта ўзарвалася, і тады...»

«Толькі Альмут тэлефанавапа?» перабіла яго ЯнаБэрта.

«Тэлефон званіў яшчэ раз, але я быў у склепе, хадзіў па бульбу. Калі я падняўся, было запозна».

«Гэта, напэўна ж, быў тата, — сказала Яна-Бэрта. Ці мама. Чаму ты не пабег наверх?»

«3 бульбай?»

  • Ты авечка!», закрычала Яна-Бэрта.

-Мы ж хацелі зрабіць дранікі», сказаў Улі з папрокам.

Яна-Бэрта падбегла да тэлефона і набрала нумар Ё з індэксам Швайнфурта. Але яна пачула толькі доўгія гудкі і сваё ўласнае частае дыханне. Улі хацеў паслухаць размову. Яны ледзь не стукнуліся галовамі. ЯнаБэрта паклала слухаўку і набрала нумар Альмут. Альмут была яе любімай сваячкай: малодшая сястра маці. Настаўніца. Замужам за Райнгардам, які таксама быў настаўнікам. Яны працавалі ў Гамэльбургу, а жылі ў Бад Кісенгене. Яе нумар таксама не адказаў. Натуральна, Альмут і Райнгард у гэты час былі ў школе.

У Яны-Бэрты закраласа нядобрае падазрэнне: ці не знаходзіліся Гамэльбург і Бад Кісінген таксама на поўдзень ад Фульды? Ва ўсякім разе, яна дакладна ведала, што яны заўсёды ехалі праз Фульду, калі наведвалі Альмут.

Яна дастала з кніжнай паліцы атлас і хуценька пачала гартаць, пакуль не знайпіла патрэбную старонку.

«Я пайду церці бульбу», сказаў Улі, пацягнуў носам і знік зноў у кухні.

Яна-Бэрта схілілася над атласам: Гамэльбург і Бад Кісінген знаходзіліся непадалёку ад Графэнрайнфэльда. Яна паспрабавала сабрацца з думкамі. Усяго толькі дваццаць кіламетраў! Альмут тэлефанавала і параіла ісці ў склеп. А сама яна сядзела ў склепе? Альмут чакала дзіця.

«Яны зноў нешта гавораць!» крыкнуў Улі з кухні. Яна-Бэрта пабегла туды. Улі круціў кнопкі радыё. Жудасна гучна па ўсёй кватэры грымела:

  • Штаб катастрофы па ўрадавым раёне Унтэрфранкэн/Вюрцбург перадае наступнае распараджэнне: 3 прычыны аб’яўленага ўжо пашкоджання на ядзернай элетрастанцыі Графэнрайнфэльд вызвалена нязначная колькасць радыёактыўнасці. Таму ў некаторых вобласцях бліжняга наваколля ядзернай элетрастанцыі неабходны меры перасцярогі для насельніцтва. Насельніцтву прапануецца тэрмінова пакінуць наступныя населеныя пункты...-

“Што ён гаворыць?— спытаў Улі.

"Памаўчы!крыкнула Яна-Бэрта.

Яна пачула слова Швайнфурт. Былі названы таксама Кісінгэн і Гамэльбург. Яна зноў прыцішыла радыё. На кнопцы віселі кавалачкі сырой бульбы.

-Уладальнікаў аўтамашын просяць узяць з сабой суседзяў пажылых ці калек, якія не могуць самі хадзіць, да кантрольнага пункта...чула Яна-Бэрта. I потым: -У каго няма тэхнікі, той самым кароткім шляхам накіроўваецца да бліжэйшай школы, спартыўнай запы, залы абшчыны, царквы ці іншага зборнага памяшкання і чакае транспарту. Пакідаючы кватэру, бярыце толькі самае неабходнае! Гэта: (Набраныя курсівам і адзначаныя зорачкай пасажы з невялічкімі зменамі ўзяты з афіцыйных накідаў планаў па абароне ад катастроф.)

Баварыя 3Яна-Бэрта паспрабавала знайсці гэсэнскую радыёстанцыю. Калі замоўк голас дыктара, знадворку загрымеў, праз адчыненыя дзверы балкона, гучнагаварыльнік паліцэйскай машыны. Улі ўжо пабег на балкон, Яна-Бэрта за ім. Яны нагнуліся праз парэнчы. Машына ішла па Вакзальнай вуліцы, яна ім была добра бачна.

-Увага. Увага, гаворыць паліцыя! На ядзернай электрастанцыі ў Графэнрайнфэльдзе пад Швайнфуртам сёння каля дзесяці гадзін здарылася тэхнічнае пашкоджанне. Насельніцтва Шліца, як і ўсёй акругі Фогэльбэрг просяць дзеля зберажэння свайго здароўя тэрмінова накіравацца ў закрытыя памяшканні і зачыніць усе дзверы і вокны. Выключыце ўсе вентыляцыйныя і кліматычныя прыстасаванні. Харчуйцеся па магчымасці толькі кансервамі з бляшанак і слоікаў, якія ёсць дома, ці з іншых недаступных для пылу ўпаковак! Карміце сваіх хатніх жывёлін толькі кормам, які захоўваецца ў кватэры, пуні ці хляве. Уключыце свае радыёі тэлепрыёмнікі. Інфармуйце сваіх суседзяў па доме. Гэта толькі прафілактычныя меры! Таму няма прычыны для трывогі. Заставайцеся спакойнымі і разважлівымі. Пра магчымыя далейшыя прафілактычныя засцерагальныя дзеянні вам будзе паведамлена... *

Гучнагаварыцель змоўк.

-Гэтасамае казала і Альмут, усклікнуў Улі. Мы мусім ісці ў склеп і зачыніць усе дзверы і вокны. Але астатнія ўсе ад’язджаюць!»

Ён паказаў уніз на гарадок. Адтуль ударыла хваля шуму. Машыны ўтваралі затор пры выездах на Вакзальную вуліцу і сігналілі. Там, дзе дарога з Фульды ўпіралася ў Вакзальную вуліцу, утварылася чарга. Перад акруговай ашчаднай касай сутыкнуліся дзве машыны. Яна-Бэрта пачула крык. Але натоўпу не было. I на выездзе на Лаўтэрбах здарылася сутыкненне. Машыны аб’язджалі месцы здарэнняў, гайдаліся, уз’язджаючы на тратуар. Дарога на захад, убок Лаўтэрбаха, быпа ў вялікім ажыўленні. Але самая магутаая хваля кацілася на поўнач. Многія, відавочна, спрабавалі трапіць на аўтабан Касэль-Вюрцбург.

Унізе, насупраць гаража, у машыну садзілася сям’я Солтаў. Машына была цалкам набіта рэчамі. На заднім сядзенні ўмесцілася, заціснутая паміж сумкамі і карабкамі, старая фраў Гайльбэрт. Фраў Солтаў высунула галаву з бакавога вакна.

«Вы ж не думаеце тут заставацца? крыкнула ім наверх. Зараза ў любы момант можа дабрацца сюды!»

«Зачыніць вакно!» пачула Яна-Бэрта рык гэра Солтаў.

Фраў Солтаў зацягнула галаву назад, вакно зачынілася, машына дала задні ход і знікла за агароджай.

«Чаму яны з’язджаюць?» -спытаў Улі.

«Яны баяцца», -адказала Яна-Бэрта.

«А мы?» -спытаў Улі.

Яна-Бэрта ўсхліпнула. «Не», сказала яна, не гледзячы на Улі.

Яна спрабавала абдумаць іх становішча. У іх былі толькі ровары. Ці маглі яны на іх уцячы ад паўднёваўсходняга ветру? Яна паглядзела на галіны лісцвенніцы ў суседскім садзе. Яны гацдаліся ўверх-уніз. Вецер не паслабеў. Але, магчыма, ён змяніў напрамак? Яна ўзняла сваю насоўку. Хусцінка ўсё яшчэ паказвала на паўночны захад.

Ёй на памяць прыйшлі атамныя бункеры. Магчыма, ім варта было б уладкавацца ў склепе?

«Мы застаёмся тут ці паедзем? настойваў Улі. Калі мы застаёмся, я пайду дадзіраць бульбу. Я хачу есці...»

Аль.мут раіла ісці ў склеп, паліцыя таксама. Прадуктовы склеп бабулі і дзядулі, быў, відаць, найлеішіым памяшканнем для гэтага. Ён знаходзіўся каля задняй сцяны дома, глыбока ў схіле гары. У бабулі Бэрты там былі поўныя паліцы кансервавых банак, поўных слоікаў з саленнямі і варэннямі, а таксама процьма мяшэчкаў з мукой, банак з парашковым малаком, упакоўкі з цукрам, макаронамі, усім тым, што можна было есці і захоўваць. Яна заўсёды звяртала ўвагу на тое, каб не ўтвараліся пустыя месцы. Дзядуля Георг запэўніваў, што ў яе комплекс вавёркі. А бацька аднойчы растлумачыў Яне-Бэрце, што маці прывыкла да гэтай ашчаднасці ў апошнюю вайну. Тады гэта было правільна і неабходна.

Яна-Бэрта на імгненне зірнула на гадзіннік. Дванаццаць і дзве. 3 часу, як яна пакінула школу, прайшлі шэсцьдзесят тры хвіліны.

“Мы застаемся тут, сказала яна рашуча. У склепе».

Улі кіўнуў і зноў хацеў вярнуцца ў кухню. ЯнаБэрта растлумачыла яму, што цяпер не засталося часу дзерці бульбу, і даручыла яму сабраць для склепу посуд з лыжкамі і відэльцамі. Сама ж яна пабегла па ўсім доме, зачыняючы дзверы і вокны. У склепе бабулі Бэрты не было свайго вакна, а толькі люк у суседняе памяшканне склепа. Яна старанна зачыніла там акно.

Улі зноў уключыў радыё на кухні на ўсю моц. Аж у склепе стала чутно новае паведамленне: «Усім жыхарам Паўночнай Баварыі і Усходняга Гэсэна. Калі ласка, не пакідайце сваіх памяшканняў, пакуль Вам не дазволяць гэтага адпаведныя ўстановы! Усе сур’ёзна заражаныя раёны эвакуіруюцца. Хто будзе ўцякаць без дазволу, стварае цяжкасці для бесперашкоднага працэсу дарожнага руху і тым самым мерапрыемствам па эвакуацыі. Органам паліцыі дадзены распараджэнні прымаць жорсткія меры супроць адваротных дзеянняў, каб вызваліць транспартныя шляхі для ўпарадкаванай эвакуацыі.

Спакой — першы грамадзянскі абавязак. Дзейнічайце з пачуццём адказнасці!»

  • Выключы, — крыкнула Яна-Бэрта наверх, а то мы не пачуем, калі зазвініць тэлефон!»

Улі выключыў радыё, надзеў сабе на галаву міску і прынёс у склеп гаршэчак з ручкай, у якім былі нажы, відэльцы, лыжкі, і нож дпя кансерваў. Яна-Бэрта заспяшалася ў пакой Улі, выхапіла з шафы джынсы, ніжнюю бялізну, майкі, два пуловеры, запіхнула іх у пластыкавы пакет, падняла верхнюю частку ложка Улі, выцягнула адтуль прашываную коўдру і падушкі і ўсё гэта панесла па лесвіцы ўніз да дзвярэй склепа бабулі Бэрты. Потым яна зноў пабегла наверх і пацягнула ўніз матрас Улі, ліхаманкава разважаючы, што ім яшчэ спатрэбіцца там унізе акрамя пасцелі, вопраткі і яды. Свечкі? Можа адключыцца электрычнасць. Некалькі кніжак. Нататнік з календаром і фламасцеры. Цацкі для Улі, перш за ўсё плюшавы мядзведзік. Без яго ён адмаўляўся спаць. Вада што наконт вады?

Задыхаўшыся, яна прынесла і сваю пасцель. «А калі мы захочам...?» —крыкнуў Улі са склепа, дзе ён цягнуў свой матрас на скрынку для бульбы і расцілаў на ім сваю пярыну.

Пра гэта Яна-Бэрта яшчэ не думала. Можна ім будзе для такой патрэбы хадзіць наверх у кватэру? Ці паставіць у склепе вядро з крышкай? Ці вытрываюць яны той смурод? Тут зазвінеў тэлефон. Яна-Бэрта рынулася ў гасціную. Гэта была фраў Ёрдан, суседка.

«Вы адны, не дай Бог? спытала яна. Я бачыла вас на балконе. Мы зараз ад’язджаем. Прыходзьце, у нас яшчэ ёсць месца».

-He, сказала Яна-Бэрта. Мы мусім застацца. Мы пойдзем у склеп».

«Гэта сказалі вам бацькі? спытала фраў Ёрдан. Яны, мусіць, лепш ведаюць».

Яна палажыла слухаўку.

«Цяпер яна заткнулася», падумала Яна-Бэрта.

Толькі яна апынулася зноў на лесвічнай пляцоў-

цы, як тэлефон зазваніў яшчэ раз. Гэта была маці.

«Яна-Бэрта, — крычала яна з незвычайным адценнем голаса. — Гэта ты? Дзякаваць Богу — я ўжо званіла два разы, але ніхто не адказваў...»

«Я толькі што прыйшла дадому, адказала ЯнаБэрта, Нам сапраўды заставацца ў склепе? Усе астатнія ад’язджаюць!«

«Не, закрычала маці, не заставайцеся, там вам няма бяспекі! Яно пранікае ўсюды. Вы павінны як мага хутчэй адсюль ... Паедзьце з сям’ёй Солтаў...»

«Іх ужо няма», сказала Яна-Бэрта.

« ... ці з Ёрданамі, ці Гофманамі, ці Мангольтамі! Патэлефануй і папрасі іх забраць вас з сабой. Яны, напэўна, возьмуць! Яны не ведаюць, што вы адны дома, a то яны забралі б вас ужо».

«Добра, мама, я патэлефаную ім, сказала ЯнаБэрта. А дзе мы сустрэнемся з вамі зноў?»

«Вазьмі зялёную адрасную кнігу з майго пісьмовага стала, сказала маці. Там усе адрасы і нумары тэлефонаў. Хэльга ў Гамбургу — першы кантактны адрас, ці чуеш? I вазьмі з сабой грошы, каб не браць усё ў іншых. У левай шуфладзе пісьмовага стала! А цяпер давай, вам трэба ўцякаць адтуль! Мая дробязь таксама зараз будзе ўся».

«Ты не ад Ё тэлефануеш?» здзіўлена спытала ЯнаБэрта.

«Мы на вакзале і чакаем эвакуацыі, сказала маці. Яны падключылі спецыяльныя цягнікі. Мы паедзем з наступным ці праз аднаго».

Яна-Бэрта пачула, што Кай плача.

«А тата?» — спытала Яна-Бэрта. Яна адчула, як пачало калаціцца яе сэрца.

-Ён быў на паседжанні, калі ўсё пачапося, — адказала маці паспешліва. Тут ён нас не можа знайсці. Ён, напэўна, даўно выехаў«.

«А Ё?» ўсклікнула Яна-Бэрта.

«Не пытайся так шмат, дзіцятка, гэта ўсё каштуе часу!— закрычала маці. Яе голас сарваўся. Ё недзе на службе Чырвонага Крыжа. Яны яе запрасілі адразу пас-

ля аб’яўлення трывогі. Тут поўная неразбярыха-.

-Але ж хмара ўжо даўно над вамі!» закрычала Яна-Бэрта ў адказ.

-Выязджайце! закрычала маці. Выязджайце, дзеля Госпада-Бо...»

Тут размова перарвалася. У слухаўцы зашумела. Яна-Бэрта яшчэ нейкі час трымала яе ля вуха. Потым палажыла.

«Што? спытаў Улі, які ўвесь спацелы прыбег са склепа. Хто гэта быў?»

«Мама, сказала Яна-Бэрта. У іх усё добра. Яна кажа, каб мы не заставаліся ў склепе. Мы павінны з некім паехаць адсюль». Яна выбегла на балкон і перагнулася праз парэнчы. Ёрданы ад’ехалі. 3 аблягчэннем яна вярнулася да тэлефона і пазваніла Мангольтам. Але ніхто не адказваў.

«I навошта мы цягнулі сюды ўніз ўсё гэта шмаццё?» — засварыўся Улі.

Яна-Бэрта патэлефанавала Гофманам. Адказала Ціна Гофман. Ціна вучылася з Янай-Бэртай у пачатковай школе ў адным класе.

  • Мы застаемся тут, сказала Ціна. У склепе. Прыходзьце да нас! Паклікаць маму’-

Але Яна-Бэрта не хацела размаўляць з маці Ціны. Яна коратка развіталася і кінула слухаўку на рычаг.

«Мы паедзем адны, рапіуча сказала яна. -На роварах».

Твар Улі засвяціўся. Ён любіў ездзіць на ровары. Яна-Бэрта сказала яму прынесці са склепа пластыкавы пакет з яго вопраткай і апрануць куртку, вытрасла сваю школьную сумку, запіхнула туды штаны з шафы, майку і колькі ўлезла ў руку ніжняй бялізны, потым свежы пакет нарэзанага хлеба і ўпакоўку скрылёў сыра з халадзільніка. У пярэднюю кішэнь на замку яна палажыла кашалёк маці і адрасную кнігу. У адносінах плюшавага мядзведзіка Улі, якога ён рашуча трымаў у абдымках, яна незадаволена кіўнула галавой. Без яго Улі, мусіць, не пайшоў бы. Яна яшчэ хуценька зачыніла балконныя

дзверы, потым узяла сваю куртку і разам з Улі выйшла з дому. Яна падганяла яго.

Яны пабеглі ўніз па лесвіцы і вывелі свае ровары з гаража. Яна-Бэрта замацавала пластыкавы пакет, мядзведзіка і куртку на багажніку Улі, а сумку на сваім, потым яны паехалі.

«Заставайся заўсёды блізка ад мяне», крыкнула Яна-Бэрта Улі.

Яна кінула позірк на свой гадзіннік. Было дванаццаць гадзін і сорак чатыры хвіліны. 3 пачатку трывогі не прайшло і дзвюх гадзін, а ёй здалося, што гэта была вечнасць.

Перш чым дарога са схілу прывяла на бліжэйшую вуліцу, Улі ўсхвалявана крыкнуў: «А хто цяпер пакорміць Кока?»

Кока быў папугай дзядулі Ганса-Георга. Яго клетка вісела ў гасцёўні старых. Улі ім цвёрда паабяцаў, што будзе сумленна карміць і даглядаць Кока за час іх адпачынку на Малёрцы. Ён да гэтага часу так і рабіў. Нават сёння раніцай, да таго, як церці бульбу.

  • Ніхто, адказала Яна-Бэрта. Ды ён цяпер не мае значэння».
  • Канешне, ён мае значэнне!« крыкнуў Улі раз’юшана.

I ён ужо затармазіў, саскочыў з ровара і павярнуў назад.

«Заставайся тут!« закрычала Яна-Бэрта. Яна дагнала яго і закрычала: «Ты паедзеш за мной, ты чуеш! Ты нічога не разумееш, дурань!»

Улі расплакаўся. Але ён зноў сеў на ровар і паехаў за ёй.

3

Яны з цяжкасцю перасеклі Вакзальную вуліцу. Хаця ў паўднёвым накірунку паласа была амаль пустая, але на другім баку машыны імчалі адна за адной. Яна-Бэрта спыніла першую-лепшую, каб Улі мог бяспечна трапіць на процілеглы бок. Кіроўца нецярпліва сігналіў. Яна-Бэрта ведала яго: гэта быў гэр Мільтнэр. У тэнісным клубе ён трэніраваў пачаткоўцаў. Прыязны вытрыманы чалавек. Цяпер ён тупа і злосна глядзеў з вакна машыны, праскокваючы на вялізнай хуткасці міма дзяцей.

Было не проста ехаль уздоўж калоны машын на адлегласці амаль што аднаго метра. Людзі за рулём не аб’язджалі асцярожна веласіпедыстаў, таму што па левым баку несліся, сігналячы, абгоншчыкі. Яна-Бэрта пусціла Улі ехаць перад сабой, каб бачыць яго ўвесь час.

У Гуцдорфе, адразу за Шліцам, суседнія вуліцы, як ветрам вымела. Некалькі машын строіліся ў калону на цэнтральнай вуліцы. Побач з адной з такіх машын з брэхам бег сабака. Машына знікла ў далечыні, а жывёліна, з жалобным віскам, адмовілася ад пагоні. Улі давяпося рэзка затармазіць, каб не наехаць на яго. Ён хацеў пагладзіць сабаку, але той ашчэрыўся, і Яна-Бэрта загадала паспяшацца.

"Як з Кока. Дакладна, як з Кока», — сказаў Улі, і Яна-Бэрта ўбачыла, што ў яго зноў навярнуліся слёзы.

Яны сустрэлі шмат знаёмых. Дзеці крычалі з адчыненых вокан машын: «Прывітанне, Яна-Бэрта! Прывітанне, Улі!» Хаймбахі, Эгэблінгі, Шміты, Трэтнэры праязджалі міма іх.

«Яна-Бэрта! — крыкнула ў іх бок фраў Трэтнэр. — Дзе вашыя бацькі? Вы ж не можаце адны...»

Яна-Бэрта яшчэ ўбачыла, як яна нешта даводзіла свайму мужу.

Тут ехалі зубны ўрач, прыязны супрацоўнік ашчаднай касы, прадаўшчыца з мясной крамы, якая заўсёды частавала Улі і Кая скрылькамі каўбасы, калі яны суправаджалі маці пры пакупках. Памахала рукой настаўніца Улі. I паштальён праехаў міма на гэты раз не на жоўтай паштовай машыне, а на сваёй уласнай. Тойсёй адводзіў позірк убок, пазнаўшы дваіх, іншыя з жалем паціскалі плячыма. У іх не было больш вольных месцаў. Аўтамашыны былі напакаваны даверху.

Перад адной запраўкай машыны ўтварылі два шэрагі. Сонца ззяла з бязвоблачнага неба. Было амаль па-летняму цёпла. Улі скардзіўся на смагу. Яна-Бэрта дазволіла яму паміж Гуодорфам і Квэкам напіцца з рова. Чыстая вада была, ці не чыстая якое гэта мела цяпер значэнне? Яна і сама напілася. Яны папілі з прыгорпічаў і спаласнулі твары.

«Паехалі, давай хутчэй!» падганяла Яна-Бэрта.

«Але я яшчэ не бачу ніякай хмары», незадаволена сказаў Улі, зноў сеў на ровар і налёг на педалі.

Машына за машынай. Знаёмыя нумары машын з суседніх населеных пунктаў: Фульда, Фогэльсбэрг, Бад Нойштат на Заале, Бад Кісінгэн, час ад часу Швайнфурт. Легкавікі, грузавікі, аўтобусы, матацыклы. Аднойчы над дарогай праляцеў паліцэйскі верталёт. Радыёпрыёмнікі гаўкалі праз зачыненыя вокны машын.

Увагу Яны-Бэрты прыцягнуў стары «Гольф«. На дахавым багажніку было замацавана начное крэсельца. Бабуля Бэрта карысталася такім начным крэсельцам, калі была ў бальніцы. Яна-Бэрта паспрабавала кінуць позірк ў сярэдзіну машыны, але шыбы люстравалі, а машына ехала занадта хутка.

Квэк, Рымбах, Обэрвэгфурт — маленькія вёскі сярод мірных пейзажаў. Даліна Фульды роўны адрэзак, па якім прыемна ехаць. Але ўжо за Рымбахам Улі пачаў стамляцца. Яна-Бэрта мусіла ўвесь час падганяць яго ехаць хутчэй. Была адна гадзіна дваццаць пяць хвілін.

-Мне трэба крыху адпачыць, папрасіў Улі. Толькі пяць хвілін. Мне так баляць калені. Акрамя таго, хочацца есці».

Яна-Бэрта ўсё-роўна падагнала яго, пакуль ён на палове шляху паміж Рымбахам і Обэрвэгфуртам не пачаў плакаць. Яны яшчэ не праехалі і паловы адаегласці да Бад Гэрсфэльда. Там, так разважыла Яна Бэрта, яна сядзе з Улі ў цягнік. Яна ведала, што адтуль ішоў інтэрсіці да Гамбурга. У Гамбургу жыла Хэльга, бацькава сястра.

“Ты плакса-, сказала Яна-Бэрта. Аднак, потым яна дазволіла яму пяць хвілін адпачынку і дастала хлеб і сыр. Улі саскочыў з ровара, палажыў яго на траву і сам паваліўся побач. Яна падала яму лусту хлеба з сырам. Ён усё адразу праглынуў, пакуль яна стаяла над ім і нервова пазірала на яго.

«Давай хутчэй!» — настойвала яна. Яго валасы збіліся ў каўтуны, на яго твары быў бруд ад поту і пылу. I здавалася, што ён зараз засне. Яго вочы амаль заплюшчыліся.

Яна-Бэрта зірнула на неба на поўдні. Потым яе ўвагу прыцягнула тое, што машыны за іх спіной паехалі раптам шмат павольней. I Улі падняў галаву.

«Затор», сказаў ён.

«Паехалі, крыкнула Яна-Бэрта. — Цяпер мы хутчэйшыя за іх. Яны будуць толькі глядзець, як мы будзем праязджаць міма».

Улі быў у захапленні ад гэтай думкі. Ён ускокнуў на ровар і з уздымам націснуў на педалі. Яна-Бэрта ледзь паспявала за ім. Ён ухмыляўся з гонарам на твары за шыбамі машын. Калона ўсё болып зацішала хаду, нарэшце паехала ў тэмпе крокаў. Нейкая маці сварылася на хлопчыка такога ж узросту, як Улі, які адчыніў дзверцы і пісаў з машыны ў час язды. Адзін кіроўца пагражаў другому, які перагнаў яго і цяпер зноў хацеў уклініцца. Адна жанчына апусціла шыбу, усхвалявана паказвала на паўднёвую частку неба і крычала: «Вунь яна ідзе! Вунь яна ідзе!» Потым яна сцвярджала, што з’явіўся нейкі невядомы пах. Немаўляткі румзалі, жанчыны тулілі дзяцей да сябе. У адной машыне маліліся.

Калі Яна-Бэрта і Улі наблізіліся да ўезду ў вёску з Обэрвэгрута, у калоне зноў узнавіўся рух: машыны пачалі з’язджаць управа і паімчаліся праз мост над Фуль-

дай, каб потым на тым баку зноў павярнуць на поўнач. Яна-Бэрта дакладна ведала даліну, яна належала да следапытаў Бад Гэрсфэльда. Ужо два гады яна ездзіла кожны дзень у пятніцу па гэтым адрэзку на аўтобусе, а калі летнія дні былі не вельмі гарачыя на ровары.

«Паедзем таксама праз мост?», крыкнуў Улі назад.

Яна-Бэрта сказала: «He.» Прасёлачная дарога, якая на процілеглым адхоне даліны вяла на поўнач, была вельмі вузкая. Там машыны выціснулі б іх у кювет.

На Шліцэнлэндэр-штрасэ цяпер утварыліся дзве калоны, якія ехалі побач на хуткасці трактара. Сустрэчнага руху больш не было. Karo пагоніць цяпер на поўдзень, насустрач хмары?

Дзеці дагналі начное крэсельца. Цяпер яно стаяла на абочыне. Старая жанчына ў халаце ў кветачкі сядзела на ім, маладзейшая схілілася над ёй і спрабавала засланіць яе ад цікаўных поглядаў. Пад крэсельцам не было вядра. Старая стагнала.

Паміж Обэрвэгфуртам і Унтэрвэгфуртам мядзведзік Улі зваліўся з багажніка. Прайшоў нейкі час, пакуль Яна-Бэрта замацавала яго зноў. У душы яна праклінала ўхмылку плюшавага звера.

Потым паказаўся ўжо мост праз аўтабан, які пераразаў даліну Фульды. Але Яна-Бэрта і Улі не глядзелі туды. Яны былі занятыя тым, каб пазнаць машыны, якія не так даўно праехалі міма іх. Недалёка за Унтэрвэгфуртам яны перагналі ўладальніка супермаркета, паштальёна, настаўніцу Улі, прадаўіпчыцу з мясной крамы.

«Вы адны едзеце?» спытала настаўніца праз вузкую шчылінку ў вакне.

Калі Улі кіўнуў, яна крыкнула: «Хадзем! Калі вы сядзеце на чамаданы і ўцягнеце галовы, то можна будзе ехаць».

«Не, крыкнуў Улі у адказ. Мы гэтак праб’емся хутчэй!»

Там, дзе дарога выбягала на федэральную шашу 62, Яна-Бэрта зразумела, чаму рух так запаволіўся: да-

сюль даходзіла падвойная чарга, якая перад з’ездам на шашу ўтварыла затор. Калі яна зірнула на мост, яна ўбачыла, што там панаваў рух па адной паласе: па паласе, якая вяла праз Фульду і міма Швайнфурта на Вюрцбург, рух поўз у адваротным напрамку.

«Зірні на мост! — крыкнула яна Улі. Як ездакіпрывіды!»

Там, дзе адгаліноўваўся з’езд з В 62, некалькі паліцэйскіх спрабавалі навесці парадак. Але няшмат хто з шафёраў слухаў іх распараджэнні. Паліцэйскія, якія, лаячыся і жэстыкулюючы, мітусіліся паміж машынамі, выглядалі смешна. Яна-Бэрта здзіўлялася: да гэтага часу яна ніколі не бачыла паліцэйскіх такімі. У яе была заўсёды вялікая павага да іх.

На з’ездзе з шашы амаль нічога не рухалася. Ледзь не прыціснуўшыся адна да адной, наверсе ішлі машыны і вельмі рэдка саступалі дарогу таму, хто рухаўся знізу. Унізе, на адгалінаванні хаос рабіўся яшчэ горшым. Жанчына за рулём маленькага «Фіята», якога ціснулі збоку, крычала ў адчаі. Разам з ёй крычалі трое дзяцей на заднім сядзенні. Яшчэ дзве машыны стаялі, сутыкнуўшыся. Але ніхто пра гэта не клапаціўся. Яны відавочна былі пакінуты гаспадарамі на волю лёсу. Той, хто хацеў трапіць на шапіу, павінен быў аб’язджаць жалезнае ламачча.

Улі спыніўся і ўтаропіўся, разявіўшы рот. Калі Яна-Бэрта хацела яго падагнаць, ён раз’юшыўся.

«Можа, ты бачыш хмару? крыкнуў ён. Дай мне спакой!»

■Зараза нябачная, сказала Яна-Бэрта. Яе нельга ўбачыць».

Улі кінуў недаверлівы позірк на неба, потым сеў на веласіпед, і яны зноў паехалі.

Некалькі машын, якія ўжо звярнулі на з’езд, цяпер павярнулі на лужайцы схілу і паехалі ў накірунку да Бад Гэрсфэльда. Дарога на Нідэраўла была шырокая і роўная, сапраўдная дарожка для гонак. Але і тут ехалі не хутчэй пяцідзесяці. Па дзвюх палосах калона цягнулася на поўнач. Потым яна ўтварыла трэцюю паласу.

Адзінокі «Форд», які ехаў з Нідэраўлы на поўдзень, павінен быў з’ехаць амаль на абочыну.

Яна-Бэрта трымала Улі ў полі зроку. Ён ехаў усё павольней і рабіў небяспечныя петлі. Ёй так было шкада яго. Як ён пацеў! Цяпер дзьмуў толькі лёгкі брыз, у паветры было душна. Пад пахамі і на спіне кашуля Улі прамокла наскрозь. Куртку ён даўно прыладзіў на багажнік.

Перад самай Нідэраўлай Яна-Бэрта ўбачыла, як людзі высоўвалі галовы з бакавых вокан. Яны крычалі адзін аднаму новае жудаснае паведамленне: на поўдні ўзнялася навальніца, якая даганяе ix. I толькі піто паведамілі, што ўся тэрыторыя паміж Графэнрайнфэльдам і Бад Гэрсфэльдам ў акрузе шырынёй 50 км, якая па меркаваннях павінна быць забруджана, эвакуіруецца. Новая мера перасцярогі, гаварылася, каб выключыць усякую рызыку.

«Вось табе! крыкнуў Улі і паказаў на поўдзень. Усё ж яна бачная!»

3 выкрыкаў і радыёпаведамленняў, якія яна магла выхапіць, праязджаючы міма, Яна-Бэрта намалявала сабе карціну сітуацыі.

«Чыстая мера перасцярогі? пачула яна маладога чалавека. — Смеху варта! Магчыма, зараза даўно ўжо дагнала нас».

"Я ўжо нічому больш не веру»,выкрыкнула жанчына на прычэпе трактара. Некалькі дзетак прымасціліся вакол яе на горах пажыткаў. Калі прычэп праязджаў міма Яны-Бэрты і Улі, жанчына крыкнула ім: «Вы адны? Залазьце да нас, для дваіх месца ёсць!»

Яна-Бэрта падзякавала і пахітала галавой. На веласіпедах ім цяпер было зручней. Ды яна і не ведала, куды зараз кіруюцца людзі на трактары. У яе з Улі была пэўная мэта: вакзал.Бад Гэрсфэльда.

У Нідэраўле мітусня была, як у патрывожаным мурашніку. Усюды ў бакавых вуліцах лтодзі неслі пажыткі ў машыны, мужчыны прывінчвалі дахавыя багажнікі, дзеці ўзбуджана шмыгалі туды-сюды. Перад адным домам ЯнаБэрта ўбачыла аўтобус Фольксваген, дах якога быў заг-

ружаны цалкам чамаданамі і пярынамі. Два мужчыны і некалькі дзяцей прывязвалі шнурамі клункі, жанчына цягнула ў аўтобус палову свінні. Яна-Бэрта падумала пра «гастарбайтэраў». Але тыя, што завіхаліся вакол аўтобуса, размаўлялі па-нямецку. Яны ўвесь час узіраліся ў неба.

Потым раптам закрычаў Улі: у агародчыку мужчына застрэліў колі.

Перад запраўкай пры выездзе з вёскі ўтварылася чарга машын на тратуары. Яна-Бэрта і Улі мусілі злезці, каб прабіцца. Перад заправачнай калонкай біліся два мужчыны. Улі не адважваўся ісці каля іх. Яна-Бэрта ўхапіла яго ровар за раму і пацягнула і яго.

Чатырнаццаць гадзін восем хвілін. Паміж Нідэраўлай і Бад Гэрсфэльдам ячшэ знаходзіліся дзве вёскі і маёнтак. Яна-Бэрта ўсё яшчэ падганяла Улі. Але ў яе зарадзіліся сумненні, ці вытрымае ён увесь шлях. Магчыма, ёй не заставалася нічога іншага, як кінуць яго веласіпед і ўзяць яго сабе на багажнік? Пазней, у цягніку, ён зможа паспаць, колькі захоча.

«Ты ездзіш нашмат лепш, чым я думала, крыкнула яна яму. Я б ніколі не паверыла, што ты адужаеш такую адлегласць».

Яна не маніла. Ён быў для свайго ўзросту малы і часта хварэў. Толькі, калі пайшоў у школу, крыху пасвяжэў. Але ў яго была моцная воля.

  • Ха!» — сказаў ён і зноў хутчэй закруціў педалі.

Надзея Яны-Бэрты расла. Яшчэ толькі дзве вёскі і Айхгоф. Ужо можна было бачыць на ўзгорках удалечыні першыя дамы Бад Гэрсфэльда. Яна павярнулася. Паўднёвы гарызонт пацямнеў.

“Калі мы яшчэ не ўліплі, — закрычаў матацыкліст свайму пасажыру праз плячо, — тады зараза з’явіцца з навальніцай але ўжо, як мае быць!»

Калі дзеці даехалі да Баерсхаўзэна, калоны машын побач з імі ехалі ў тэмпе крокаў. Матацыклы зварочвалі на палявыя дарогі і імчалі паміж пашаў і пасеваў. Некалькі мужчын штурхалі машыну з дарогі ў канаву, у той час як гаспадар машыны з другога боку ўпіраўся, каб

утрымаць яе. «Толькі адзін літр!» крьгчаў ён у адчаі. — На адным літры я змагу даехаць да наступнай запраўкі!» Потым перашкоду ўбралі з дарогі, мужчыны селі ў свае машыны і паехалі далей. У машыне, якая стаяла напалову ў канаве, сядзелі дзве старыя бабулі. Яна-Бэрта яшчэ раз павярнулася. Яна ўбачыла, як мужчына дапамог жанчынам вылезці з машыны і пайшоў з імі разам далей пехатой.

I на другім баку дарогі яна ўбачыла дзве пакінутыя машыны. Яны былі пустыя. А недалёка за Баерсгаўзэнам адна сям’я пакінула сваю машыну пасярод дарогі і перасела ў іншую, у якой, мусіць, сядзелі сябры ці сваякі. Кіроўцы наступных машын лаяліся ўслед уцекачам.

Яна-Бэрта думала пра сваю маці і пра Кая. Ці селі яны ўжо ў цягнік? Магчымасць сядзець і адпачываць у цягніку і ведаць: мы выратаваны! А Ё? Яна ўжо шчыравала некалькі гадзін у белай форме медыцынскай сястры? Ці ў яе нават часу не было, апрануцца ў белае? Магчыма, у яе была толькі павязка Чырвонага крыжа на рукаве. I напэўна ж, яна забылася падумаць пра ўласную бяспеку.

Яна-Бэрта прыпомніла дэманстрацыю ў Біблісе: адна мясцовая асоба высунулася, абапіраючыся падбародкам, з акна, і высмейвала дэманстрантаў. Тады маці крыкнула ёй: «I калі аднойчы на вас зваліцца вялікі мор вы таксама будзеце ляжаць, высунуўшыся ў вакно?»

Вялікі мор. Яна-Бэрта паспрабавала ўявіць яго сабе. Яна бачыла фатаграфііі з Хірасімы, чула пра выпадзенне валасоў, пра кравацёкі і нарывы, пра лейкемію і ірвоты. 3 ўсіх гэтых жахаў выпадзенне валасоў здавалася ёй самым жудасным: быць вымушанай з’яўляцца перад цікаўнымі і спагадлівымі позіркамі з лысай галавой!

Знаходзілася Ё ўжо пасярэдзіне «вялікага мору-? Паміралі ўжо людзі ў яе на руках? Ці яна сама ўжо памерла? Яна-Бэрта паспрабавала ўявіць сабе надмагільны камень з надпісам ЁГАНА ГЭЛЬБЭРТ. Ці Ё ГЭЛЬБЭРТ? Ці ЯНА ГЭЛЬБЭРТ? Калі Ё была яшчэ зусім юнай, у яе быў сябар. Ён называў яе Янай. Гэта быў яе першы ся-

бар. Яны планавалі ажаніцца пасля вайны, але ў апопіні месяц вайны, у маі сорак пятага, ён загінуў.

He, фантазія Яны-Бэрты не спрацоўвала. Яна паспрабавала прагнаць ад сябе думкі пра Ё.

На поўдні збіраліся навалызічныя хмары. Яны пагрозліва віселі над дахамі Нідэраўлы.

«Глянь, там гарыць!» Улі паказаў на суседнюю вёску, Асбах, дзе ўздымаўся рудавата-шэры дым, і паехаў хутчэй.

У Асбаху людзі, якія перад Обэрвэгфуртам звярнулі на другі бок даліны, зноў імкнуліся трапіць на федэральную шашу.

Падвойная чарга, якая працягнулася праз усю вёску да другога боку даліны, утварыла затор перад перакрыжаваннем, на якім стаялі пяць машын, што сутыкнуліся. Сярод іх аўтобус з прычэпам, які гарэў яркім полымем. На тратуарах з абодвух бакоў перакрыжавання жэстыкулявалі пасажыры машын і імкнуліся перакрычаць адзін аднаго. Яна-Бэрта зразумела, што кіроўца аўтобуса спрабаваў праскочыць праз скрыжаванне. Цяпер аўтобус, які гарэў, перагарадзіў амаль усю шашу. Твары дзяцей палалі ад гарачыні. Смярдзела лакам і гумай, якія гарэлі, а пасажыры аўтобуса у асноўным пажылыя людзі, турысты, — напужаныя стаялі на абочыне.

Затор на галоўнай вуліцы, затор на бакавой вуліцы. Улі заціснуў вушы, каб не чуць канцэрта сігналаў. Расставіўшы шырока ногі, ён стаяў над сваім роварам і ўтаропіўшыся, глядзеў на полымя.

«Трэба ехаць», — сказала Яна-Бэрта, зірнуўшы праз плячо.

“Мэрсэдэо торыў сабе шлях праз старанна выпалаты, квітнеючы гарод. Ён праехаў праз градку мацімачахі і ўціснуў галіны дрэў у траву. Потым ён завяз ў сыпкай зямлі, і колы яго забуксавалі.

Яна-Бэрта знайшла на дарозе, якая за скрыжаваннем, за пагнутай бляхай і воблакамі дыму, вяла з вёскі ў накірунку Бад Гэрсвэльда, прагал у чарзе машын, даў-

жынёй не болып ста метраў. Мусіць, туды меркаваў патрапіць «Мэрсэдэс». Ужо за ім спынілася некалькі машын. Некалькі чалавек намагаліся выпіхнуць яго з гарода, каб вызваліць шлях дая сваіх машын.

Збоку Бад Гэрсфэльда набліжалася зялёна-белае паліцэйскае аўто. Ніхто не саступаў яму месца. Машына рухалася, прыціснутая да абочыны. Перад запруджаным перакрыжаваннем яна затармазіла і стала ўпоперак. 3 яе выскачылі тры паліцэйскія. Адзін з іх трымаў перад ротам мегафон і крычаў: «Федэральная шаша 62 адсюль да Бад Гэрсфэльда тэрмінова закрываецца для ўсякага руху. Горад эвакуіруецца».

«Нам трэба да вакзала», выкрыкнуў нехта.

«Гэта не мае сэнсу, зароў паліцэйскі з мегафонам. У горадзе паніка. Дарожны рух разладжаны, на ўсіх дарогах».

«Суцэльны падман! крыкнуў нейкі мужчына. Казкі!»

-А куды нам, скажыце на міласць, падацца?» залямантавала жанчына.

Людзей, што штурхалі «Мэрсэдэо, гэта не спыніла. Яны выштурхнулі яго з гарода. Ён праз бардзюр закалыхаўся на шашу. За ім паехалі і іншыя.

“Стой! крыкнуў паліцэйскі ў мегафон. Ніхто тут не праедзе!»

«Гэта мы паглядзім», — крыкнуў мужчына, які свдзеў за рулём «мэрсэдэса», і накіраваў яго на паліцэйскага.

Яна-Бэрта ўбачыпа, як паліцэйскі выцягнуў пісталет.

“Адыходзь адсюль, сказала яна Улі. Мы паспрабуем праз палявую дарогу».

Яны ехалі па вузкай сцежцы на ўскраіне вёскі, калі пачулі выстрапы і крык.

«Няўжо яны могуць каго застрэліць?» гучна спытаў Улі праз плячо.

«Яны, канешне, стралялі толькі ў паветра», адказала Яна-Бэрта, кінула позірк на навальнічны фронт і сказапа Улі спыніцца і зноў апрануць сваю куртку.

«Навошта? — закрычаў ён раздражнёна. — Я перапацею да смерці».

Але Яна-Бэрта настойвала на тым, каб ён накрыў галаву капюшонам. Тут Улі раптам заявіў, што не зможа далей рухацца, калі не атрымае піць.

»Там наперадзе Фульда, сказала Яна-Бэрта, сама не ведаючы, што так і ёсць. Там ты зможаш напіцца-.

Улі маўчаў. Ці ён не верыў ёй? Ці ён так знямогся, што не мог адказваць?

«Хадзем, садзіся на мой багажнік», — сказала яна.

«А што будзе з маім роварам?» спытаў ён.

■Пакінем яго. Няхай ляжыць».

«Мой ровар? He можа быць і гаворкі!»

Ён зноў пачаў круціць педалі.

За апошнімі дамамі яны натыкнуліся на высокі прыдарожны насып, які цягнуўся парадельна шашы на Бад Гэрсфэльд. Вузкая сцежка аддзяляла насып ад палёў.

Яна-Бэрта вырашыла ехаць па гэтай сцежцы. Яна будзе для іх адных, бо для аўтамашын яна — завузкая.

Яна ехала цяпер побач з Улі. На дарозе буяла высокая трава. Ім даводзілася ехаць памалу і асцярожна. Улі соп і выціраў рукой нос і вочы.

У далечыні Яна-Бэрта пачула шум матора. Яна павярнулася і ўбачыла, што калона машын спрабавала выехаць з шашы сюды. Яна, сігналячы, ехала праз вёску, дзве машыны спрабавалі ехаць проста па полі. Але яны загразлі, бо веснавая зямля была сырая і ліпкая. Адзін грузавік звярнуў на вузкую палявую дарогу, даў зноў назад і знік паміж дамамі.

Палявая дарога рабілася ўсё вузейшай, з абодвух бакоў яна амаль зарасла буйной крапівой. Яна біла Улі па твары. Потым апошні след сцежкі растварыўся на выгане.

Улі плакаў, і Яна-Бэрта таксама была блізкая да слёз. Яны злезлі і палажылі ровары на зямлю. Яна-Бэрта ўжо шкадавала, што яны не паехалі з Ёрданамі. Улі чапляўся за яе, і яна абняла яго. Што цяпер? Назад у вёску, каб пашукаць іншы шлях на поўнач?

Было ўжо амаль тры гадзіны.

Тут яны пачулі шум матора за дарожным насыпам.

Яны падхапілі ровары і пакараскаліся на насып. Яна-Бэрта спатыкнулася і зноў крыху спаўзла назад. Улі першы дабраўся да верху.

«Яна-Бэрта! усхвалявана крыкнуў ён. Тут унізе класная дарога амаль як шаша!»

Яна перацягнула ровар праз край насыпу, убачыла, як Улі па той бок чыгуначных шпал ускочыў на сядло, пачула, як унізе праехала машына. Пакуль яна пераносіла свой ровар над шпаламі, ёй кінулася ў вочы вялізнае, квітнеючае рапсавае поле за насыпам, якое paHeft было па-за яе зрокам. Як яно свяцілася!

Потым яна ўбачыла яшчэ, як Улі радасна падняў рукі, перш чым даў вольны бег свайму ровару з насыпу з другога боку.

«Асцярожна! крыкнула яна. Ты не можаш па сыпкім пяску...»

Тут ён ужо паляцеў праз галаву з веласіпеда, уніз на шырокую дарогу, па якой на высокай хуткасці імчала машына. Веласіпед перакуліўся цераз сябе. Мядзведзіка выкінула з багажніка, і ён застаўся ляжаць каля насыпу.

»Улі!» — закрычала Яна-Бэрта.

Шафёр не затармазіў. Пачуўся глухі ўдар, і машына шалёна паімчала далей, пакідаючы за сабой шлейф пыпу.

4

Скамянелая ад жаху, Яна Бэрта стаяла на насыпе. Воблака пылу развеялася, і там унізе ляжаў Улі. Недалёка ад яго ляжаў яго мядзведзік, а побач ровар. Толькі рулявая штанга была скрыўлена. Пярэдняе кола япічэ круцілася. Галава Улі, ухутаная ў башлык, ляжала дзіўна плоска ў лужыне крыві, якая прыкметна павялічвалася. Яна-Бэрта адкінула свой ровар, кінулася ўніз з адхону і прысела каля Улі. Яна гладзіла яго руку, якая была яшчэ зусім цёплая. Яна не павярнулася да калоны аўтамашын, якая рухалася ад вёскі. Тут ляжаў Улі. Тут ніхто не мог праехаць міма. Яна засталася сядзець на цыпачках пасярэдзіне дарогі.

Першая машына затармазіла. Барадаты мужчына і рыжаватая бландзінка выйшлі з яе. За імі пачалі раз’юшана сігналіць. Шум ад сігналаў усё мацнеў. Рыжаватая бландзінка падняла Яну-Бэрту.

«Вы, мусіць, таксама хацелі трапіць на вакзал Бад Гэрсфэльда», сказала яна.

■Садзіся ў машыну, сказаў барадаты. — Мы бярэм цябе з сабой. Дзеці крыху паціснуцца».

“I Улі», сказала Яна-Бэрта.

■Улі? — спытала жанчына. — Ты лічыш...»

Яна-Бэрта адкінупа галаву назад і паглядзела на жанчыну дзікім позіркам. «Ён мой брат!» закрычала яна.

«Ты не можаш яму больш дапамагчы», ціха сказаў барадаты.

Аўтаканцэрт усё гучнеў. Чыйсьці голас закрычаў: “Аслабаніце дарогу ці мы дапаможам!»

«Ён павінен быць са мной, сказала Яна-Бэрта. Са мной».

-Тыя ўжо шалеюць!» — сказаў барадаты.

Ён ускінуў ровар Улі на адхон, падняў Улі, прайшоў некалькі крокаў у рапсавае поле і паклаў яго там на зямлю. Калі ён вярнуўся, яго кашуля была ўся ў крыві.

«Не, закрычала Яна-Бэрта. Не!»

Яна хацела бегчы ў рапсавае поле, але жанчына ўтрымала яе. Яна-Бэрта спрабавала вырвацца і біла рукамі вакол сябе, пакуль барадаты не даў ёй аплявуху. Тут яна абмякла і дала сябе без супраціўлення занесці ў машыну.

Тры маленькія дзяўчынкі ў салоне са страхам паціснуліся адна да адной.

“Хутка! крыкнула бландзінка. Яны зараз рынуцца на нас!»

Мужчына і жанчына кінуліся на свае месцы, рэзка зачынілі дзверцы і паехалі, а за імі калона. Затрымка доўжылася не больш трох хвілін. Абодва маўчалі. I дзеці не прамовілі ні слова. Яна-Бэрта нічога не ўспрымала. Толькі калі машына спынілася на лужку каля Фульды, і жанчына выцягнула дзяўчатак на волю, яна ўзняла вочы. Паблізу стаялі дамы. Гэта, мусіць, быў Бад Гарсфэльд. Загрымеў гром.

«Ты паедзеш з намі, сказала бландзінка. Тут тьі згінеш».

Яна падала ёй руку, і Яна-Бэрта рабіла тое, што ад яе чакалі. Але яна чула ўсё, што гаварылі іншыя, як праз тоўстую сцяну.

Барадаты рыўком дастаў з багажніка набіты рэчамі рукзак і закінуў яго на плечы. Сярэднюю дзяўчынку, гадоў пяці, ён пасадзіў сабе на шыю. Бландзінка штурхала самае малое дзіця, якое ссала пустышку, у прыстасаванне, у якім носяць дзяцей, павесіўшы яго сабе на шыю. Самае большае, ва ўзроце Улі, яна ўзяла за ручку. Мужчына замкнуў машыну, і яны хуценька падаліся ў накірунку цэнтра горада. Яна-Бэрта азірнулася: паміж дрэвамі яна ўбачыла сцены замка Айхгофа. Паўсёды, раскіданыя па мясцовасці, ззялі рапсавыя ўчасткі.

-Вазьмі за руку Сузану, крыкнула ёй жанчына, каб не згубіцца!”

Яна-Бэрта падала руку самаму старэйшаму дзіцяці. Яна перастаўляла ногі, як у сне. Перад імі раскінуўся Бад Гэрсфэльд.

“Цяпер табе прыйдзецца крышку прабегчы, сказаў барадаты Сузане. Калі мы не паспяшаемся на вакзал, нас дагоніць хмара».

-Але ж мы можам куды-небудзь схавацца, калі пойдзе дождж», цяжка дыхала дзяўчынка.

Жанчына зірнула на свайго мужа і сказала: -Ты маеш рацыю, Сузана. Але калі мы намокнем, мы можам прастудзіцца».

Мужчына пахітаў галавой, і на нейкі час здалося, быццам ён хацеў запярэчыць жонцы. Потым ён толькі сказаў: -Давай, Сузана, прабяжыся!»

Сузана пачала плакаць, а малая на плячах бацькі гучна падтрымала яе.

Яны заспяшаліся подбегам.

«Ты арыентуешся ў Гэрсфэльдзе?» спытала жанчына.

Яна-Бэрта кіўнула галавой.

«Яна арыентуецца тут крыкнула бландзінка свайму мужу, які на пару крокаў адстаў ад іх. Дзякуй Богу». — I, павярнуўшыся да Яны-Бэрты, яна загадала: «На вакзал, ці чуеш? Самым кароткім шляхам. Яны пры эвакуацыі ў першую чаргу будуць браць жыхароў Бад Гэрсфэльда, але мы проста скажам, што мы адсюль. У суматосе ўсё роўна ніхто не можа пракантраляваць, а з дзецьмі яны не вельмі шмат пытаюцца. У каго сёння яшчэ ёсць чацвёра дзяцей?»

«Чацвёра?» спытаў барадаты.

«Ці ты не цяміш?— усклікнула жанчына. Яна наша старэйшая дачка!»

-Вядома», — адказаў муж.

«Калі цябе будуць пытаць, сказала жанчына ЯнеБэрце, то мы Гойблеры з Бад Гэрсфэльда. Думай проста пра сена. (das Heu сена, прозвішча: Heubier У.П.), I называй нас мама і тата».

«Не», сказала Яна-Бэрта.

«Ну, гэта ж не на самой справе, каішіянула жанчына, бегучы. -Толькі, каб хутчэй прабрацца. Гэта ж і на тваю карысць. Мы ж не думаем забіраць у цябе тваіх бацькоў».

Яна-Бэрта пахітала галавой.

«Ну добра, — сказала бландзінка нецярпліва, тады заві яго Бэртам, а мяне Марыянай. А гэта Сузана, Ніна і Аніка».

Яна-Бэрта чула яе голас, як з далечыні. Яна несвядома ківала галавой.

  • А ты? спытапа жанчына. Як завуць цябе?» «Улі», сказала Яна-Бэрта.

«Улі? Ульрыкэ? Ну вось, Улі Гойблэр, ва ўсякім разе да часу, пакуль мы сядзем у цягнік», сказала Марыяна Гойблер.

Яна-Бэрта крутнулася. Навальніца, чорная і пагрозлівая, была на поўцні, ускрайкі яе хмары амаль дасягнулі ўжо сонца. Яна шырока разлеглася над майскім зялёным ландшафтам. Пракочваўся гром.

«Не азірайся ўвесь час! прыкрыкнуў на яе Бэрт Гойблер. Гэта пужае дзяцей«.

Яна-Бэрта паслухалася і пазірала толькі наперад. У гэтых прыгарадах яна таксама не арыентавапася. Але яна бачыла вежу развалін манастыра, якая ўзвышалася над усім. Два гады таму, калі яна была яшчэ навічком у скаўтаў, яна, шукаючы шлях да пунктаў збору, заўсёды арыентавалася на вежу. Міма прыватных домікаў, садоў і садовых домікаў, перасякаючы дагледжаныя насаджэнні, яна ў трансе ішла ўбок вежы, не ўспрымаючы, што робіцца вакол яе. Толькі, калі яна дабралася да цэнтра горада, таксама адчула ліхаманкавае напружанне, якое панавала тут. 3 усіх напрамкаў гучалі нецярплівыя аўтамабільныя гудкі, выццё сірэн пажарных і папіцэйскіх аўтамабіляў нарастала і зноў патанала ў агульным шуме. Быў чуцен далёкі гул галасоў, асобныя выкрыкі, лямант, вайсковыя аўтамабілі грукаталі па вуліцах.

Гойблеры і Яна-Бэрта перасеклі гарадское капьцо. Тут упрыцірку стаялі машыны, сярод іх шмат аўтобусаў, запоўненых дзецьмі. Ніводзін кіроўца не спыняўся ўжо

перад палосамі пераходу. Пешаходы павінны былі шукаць сабе шлях паміж машынамі. Раптам машыны зноў рушылі, хаця на светлафоры на скрыжаванні гарэла чырвонае святло. Гойблеры, якія якраз ішлі цераз вуліцу, былі сагнаны з вуліцы гудкамі. Яна-Бэрта закрычала, калі адна мапіына паехала на яе. Яна скокнула на тратуар, цягнучы за сабой Сузану. Сузана страціла грунт пад нагамі і пацягнулася каленямі па асфальце.

«Ах, яшчэ гэтага не хапала, залямантавала маці. Ідзі, ідзі, Сузана, тады не будзе так балець».

Усюды людзі пакаваліся, неслі, спяпіаліся. Чым болып Яна-Бэрта і Гойблеры набліжаліся да вакзала, тым больш людзей бегла ў адным з імі напрамку, большасць цяжка нагружаныя, некаторыя без нічога, многія ў сваёй лепшай вопратцы, іншыя ж як выскачылі са сваёй кухні ці майстэрні. Адна жанчына ў футры і капелюшы няцвёрда ступала на супроцьлегльім баку вуліцы з дзвюмя цяжкімі валізамі, другая яна бегла недалёка перад імі забылася зацягнуць «маланку» сваёй сукенкі на спіне. Маленькая дзяўчынка несла ляльку, болыпую за сябе. Старая дама прыціскала да сябе кошычак з пекінскім мопсам, турак валок на спіне электрычную швейную машыну. Сузана спатыкнулася на абцягнуты шнурам пакет, які ляжаў пасярод тратуара, і, відаць, быў нічыйны. Яна ўпала на разбітыя калені, жудасна заплакала і ўпіралася ісці далей. Тады Яна-Бэрта ўзяла яе на спіну.

Грымелі акяніцы. Большасць крамаў былі ўжо зачынены. Патруль пагранічнай службы хадзіў па пешаходнай зоне, атакаваны грамадзянамі, якія імкнуліся атрымаць інфармацыю і параду. Але людзі ва ўніформе толькі паціскалі плячыма.

«Аўтобусы не ходзяць, сказаў адзін. Ужо ў горадзе нічога не ходзіць. Ідзіце на вакзал. Там у вас, магчыма, яшчэ будзе шанс».

Перад вакзалам тоўпілася процьма людзей. У галоўнага ўваходу стаяў крык. Лаянка. Людзі з Чырвонага Крыжа прадзіраліся праз натоўп. Дзеці енчылі. Некалькі паліцэйскіх і вакзальных супрацоўнікаў спраба-

валі навесці парадак. Але ніхто не слухаў іх загадаў, ніхто не звяртаў на іх увагі.

-Зараз пойдзе дождж! пачула Яна-Бэрта, як хтосьці крыкнуў. Тады ўсё зрынецца на нас!»

“Дзеці,загаласіла жанчына. Падумайце ж пра дзяцей! Пусціце хоць іх у будынак!»

«Тут мы ніколі не ўвовдзем!» у адчаі сказала Бэрта.

3 усіх бакоў сцякаліся людзі, тоўпіліся перад цэнтральным уваходам, потым шугалі налева і направа, каб знайсці праход. Гойблеры і Яна-Бэрта таксама папляліся на поўнач паўз сцены вакзала. Перад жалезнымі варотамі-агароджай і высокай цаглянай сцяной з дзіркавым узорам, якая паміж двума суседнімі будынкамі аддзяляла перон ад вакзальнай плошчы, у натоўпе пачаўся рух. Некалькі мужчын раззбройвалі паліцэйскіх, якія з дубінкамі ў руках не пускалі натоўп зламаць вароты і пералезці праз сцяну. Таму што сцяна была не настолькі высокая, каб чалавек не мог выцягнутымі рукамі ўхапіцца за яе верх. А ў чатырохвугольныя дзіркі можна было ўставіць нагу.

Цяпер сцяна вызвалілася. 3 радасным крыкам пачаўся наступ на яе, віхор якога ўцягнуў у сябе Гойблераў і Яну-Бэрту. Яны прабіліся аж да самай сцяны. Праз дзіркі Яна-Бэрта магла за роем тых, хто чакаў на пероне, убачыць верхнюю частку пасажырскага цягніка. На дахах вагонаў сядзелі людзі, цесна прыціснуўшыся адзін да аднаго. Яне-Бэрце кінуліся ў вочы два мужчыны з галыптукамі і ў белых кашулях. Кашулі былі парваныя і брудныя. Адна жанчына была ў адным толькі туфлі.

Потым цягнік павольна рушыў на поўнач. Людзі на пероне крычалі ўслед яму, пагражалі кулакамі, беглі за ім услед. Некалькі малдцых людзей павіслі, ўхапіўшыся за адчыненыя вокны ці за поручні каля ўваходу.

Бэрт зняў Ніну з плячэй, перадаў яе жонцы на рукі і сцягнуў рукзак.

Ён пакараскаўся на сцяну і сказаў, каб яму перадавалі адно за адным дзяцей. Нейкі прыязны чалавек на друтім баку прымаў іх ад яго. Яна-Бэрта таксама пе-

ралезла. Яна была добрая спартсменка. Цяпер паспрабавала і Марыяна залезці на сцяну. Але яна была мажная і баязлівая і дарэмна намагалася, пакуль яе муж мусіў ужо сам прыглядаць за іх трыма дзецьмі, якія на другім баку сцяны стаялі ў суматосе і трымаліся з крыкам адно за аднаго.

«Прыглядзі ты за дзецьмі-, сказаў ён Яне-Бэрце і пасадзіў ёй на рукі самую малую дачку. Ён падштурхнуў усіх чацвярых пад дах каля сцяны і наказаў ЯнеБэрце стаяць, цесна прыціснуўшыся да будынка. Потым ён зноў пералез цераз сцяну.

Пагранічнікі праціснуліся праз натоўп на пероне і занялі пост на ўнутраным баку сцяны. Яны больш не пускалі нікога сюды з вакзальнай плошчы. Яна-Бэрта пачула перапуджаны лямант, выкрыкі пратэсту натоўпу, які ўбачыў, што ён адрэзаны ад выратавання. Ёй нават здалося, што яна пачула голас Бэрта. Маленькая Аніка ў яе на руках закрычала, як падсмаленая, твар Яны-Бэрты здаўся ёй чужым і пагрозлівым. Ніна трымалася за Сузану, Сузана за Яну-Бэрту. Штурхатня на пероне рабілася ўсё цяснейшай. Недзе, відаць, былі яшчэ пералазы. Увесь час вялікія рукзакі на плячах і шырокія спіны стукалі па галаве Анікі. Яна-Бэрта прысела, каб засцерагчы малую. Ніна і Сузана таксама прыселі побач, спіной да сцяны, падцягнуўшы калені пад падбародак. Нейкая жанчына спатыкнулася аб дзяцей і ўпала на ЯнуБэрту. Ад страху цяпер закрычала і Ніна і пачала клікаць бацькоў. Яна-Бэрта зноў устала. У адчаі яна пазірала ўбок сцяны. Калі ж урэшце з’явяцца Гойблеры? Няўжо гэтыя ў форме не прапусцяць іх праз сценку?

Побач з Янай-Бэртай чыгуначнік прабіваўся праз натоўп. Тыя, хто чакалі, атакавалі яго пытаннямі.

-Інтэрсіці з Мюнхена? — адказваў ён адной жанчыне. Ну, вы даеце. У Гюнфэльдзе ўчастак заблакіраваны, Інтэрсіці наехаў на маторны вагон. Акрамя таго, яны ствараюць загараджальны пояс вакол усёй мясцовасці Швайнфурта. Там не праедзе больш ніводны цягнік. Усё ж вельмі моцна засмечана».

“А мы?» крыкнула некалькі галасоў адначасова.

«Яны высылаюць сюды цягнікі з Бебры», адказаў ён і паспрабаваў прайсці далей. Наступны зараз падыйдзе«.

«У мяне чалавек інвалід, які не можа хадзіць! лямантавала жанчына і ўхапіла чыгуначніка за рукаў. Я яго цягнула да вакзала. Як мне прабрацца з ім праз натоўп?»

Мужчына паціснуў плячыма, вырваўся і закрычаў: «Вы павінны захоўваць спакой інакш увогуле нічога не будзе'»

Новыя паведамленні распаўсюджваліся на пероне з хуткасцю ветру. Яна-Бэрта думала пра сваю маці. I пра Кая, які мала старэйшы быў за Аніку ў яе на руках. Ці паспелі яны выбрацца альбо сядзелі цяпер у пасгцы? А Ё?

Раптам усе галовы выцягнуліся, усе твары павярнуліся на поўнач. Таварны цягнік каціўся заднім ходам на вакзал: часткова адкрытыя вагоны з лежакамі, часткова вагоны для жывёлы. Тыя, хто чакалі, закрычалі і падаліся наперад. Яну-Бэрту з дзецьмі адарвалі ад сцяны будынка, на раздзельную сценку, за якой крычалі ,мацней за ўсё. Калі яе панесла, насустрач цягніку, яна крыкнула ўбок сценкі: -Хадзіце ж сюды, хадзіце ж, калі ласка!» і дарэмна спрабавала прыпомніць імёны дзяўчынак. «Калі ласка!»

Яна бачыла яшчэ, што з другога боку шматлікія рукі ўхапіліся за пруты варотаў у сценцы і хісталі іх. 3 гэтага боку пагранічнікі стрымлівалі напор. Потым яна страціла вароты з поля зроку. Дзеці ад страху крычалі. Іх штурхалі і піхалі.

«Трымайцеся моцна за мяне, крычала Яна-Бэрта. He адпускаць! Мама і тата зараз прыдуць».

Першая, каго яна згубіла, была Ніна. Яе лямант патануў у натоўпе. Пачулася толькі апошняе прарэзлівае «Сузана!»

Потым выпусціла руку Сузана — і знікла паміж валізамі і нагамі і спадніцамі. Яна-Бэрта прыціснула Аніку да сябе, пачала крычаць імёны дзяцей і ўпёрлася супроць патоку. Яе штурхалі і лаялі. Яна намагалася ўстаяць на нагах. Ад варотаў чуліся рытмічныя выкрыкі: «Ра-зам! Ра-зам!»

У адчаі, намагаючыся дзе-небудзь убачыць бялявыя галоўкі дзяцей, Яна-Бэрта павярнулася вакол сябе. Тут яна ўбачыла, як вароты раптам адчыніліся, паддаўшыся націску звонку. Хлынуў натоўп. Того, хто сустракаўся на яго шляху, растоптвалі. Там, адкуль толькі што чуліся воклічы Ніны, утварыўся віхор. Людзі біліся, падалі, падхопліваліся, наступалі на іншых, хто ляжаў. Яне-Бэрце ўдалося, адступіць да сцяны, дзе яна стаяла да гэтага. I ўжо да яе кінуліся Гойблеры. Яна задыхалася, калі паспела яшчэ перадаць Аніку ў рукі Бэрта.

■А астатнія?» закрычала Марыяна. -Астатнія!»

Яна-Бэрта моўчкі паказала на хаос паміж варотамі і цягніком. Тут маці маленькай дзяўчынкі загапасіла. Яе твар ператварыўся ў грымасу. Яна схапіла Яну-Бэрту за плечы і пачала трэсці яе.

«Ты!.. Ты!..» рэзка крычала яна.

Яна-Бэрта пачала рагатаць. Яна чула сама, як рагоча, пісклявы,сутаргавы, вар’яцкі смех. Дарэмна яна спрабавала перастаць. Смех працягваўся. У адчаі яна закрыла твар рукамі і пабегла. Яна спатыкалася на валізы, сумкі і дзяцей, прабівалася праз віхор, потым праз дзірку ў сцяне, праз якую ўсё яшчэ імкнуўся густы натоўп людзей, вырвалася на прывакзальную плошчу. Там пад’язджалі браневікі. Верталёт залапатаў і закружыўся над вакзалам. Дзесьці ў горадзе прагучалі выстралы.

He клапоцячыся пра накірунак, Яна-Бэрта пабегла. Яе адчайны смех патануў у грукаце верталёту і грому. Яна бегла ў глыбіню цемры, якая апанавала ўсё неба, у першыя кроплі дажджу.

5

Інстынктыўна Яна-Бэрта пабегла на поўдзень. Ніхто не рухаўся ў гэтым напрамку, затое шматлікія перакручаныя страхам твары беглі ёй насустрач. Абрыўкі папер кружыліся ў паветры, дрэвы са скрыпам хіліліся пад навальнічным напорам. Доўтія, светлыя валасы ЯныБэрты разляцеліся пад ветрам.

Яна бачыла перад сабой толькі рапсавае поле. Яна кіравалася пад чорнай наплываючай хмарай на гэта рапсавае поле, якое свяцілася жоўтым колерам. Улі, пэўна, скурчыўіпыся, сядзеў цяпер у рапсе, расстроены, і адчуваў сябе адзінока пакінутым, выкінутым, як сабака, які бег за машынай, як Кока ў кватэры бабулі з дзядулям. Канешне, ён плакаў і клікаў яе, баючыся чорнага, заразнага неба. Як толькі яна магла пайсці ад яго? Калі маці цвёрда паверыла ёй?

3 маланкамі і магутнымі ўдарамі грому над ёй разразілася навальніца, над ёй, над горадам, над месцамі няшчасця і чэргамі машын у заторах, над уцекачамі, якія ў панічным страху шукалі прытулку, адкрытых дзвярэй пад’езду, казырка, дзе можна было б уратавацца ад заразнага дажджу.

Толькі Яна-Бэрта не спрабавала схавацца. Рапсавае поле, рапсавае поле!

«Не бойся, Улі! крычала яна, а дождж прамачыў яе ўжо да ніткі. He бойся, я іду!»

Гэта была цяжкая навальніца, залева. Вада чмякала ў туфлях пры кожным кроку, валасы прыклейваліся да галавы, кроплі збягалі ёй у вочы і рот.

Яна патрапіла на доўгі мост, на якім збіліся ў заторы машыны, якія ішлі ёй насустрач. Дождж барабаніў па дахах машын. Вокны былі зачыненыя і запацелыя з

сярэдзіны. За імі не было відаць твараў пасажыраў. ЯнаБэрта была на мосце адзіным пешаходам. Нейкая машына засігналіла, пралятаючы міма яе. Нехта выціраў знутры шыбы і рабіў Яне-Бэрце ўстрывожаныя знакі. Але яна не хацела траціць час. Ёй рупіла на рапсавае поле, да Улі. Жоўтая пляма, здавалася, аддалялася. Яна паспрабавала бегчы хутчэй. He ведаючы таго, яна набліжалася да шашы.

Усё яшчэ ліло так, што яна не магла адрозніць, што там стаяла на ўказальніках. Але гэта і не цікавіла яе. Яна ж выразна бачыла перад сабой рапсавае поле. Але да яго ўсё яшчэ было далёка.

Калі неба зноў праяснілася і дождж сцішьгўся, у Яны-Бэрты не было больш сілы, каб бегчы. Яна задыхалася. Hori пасціраліся ў мокрым абутку. Зрабілася холадна. Мокрая з ног да галавы, яна ўся калацілася. Хтосьці крыкнуў з машыны: «Вяртайся, дзіця, назад... ты ж бяжыш у самае пекла!»

Раптам рапсавае поле знікла з яе поля зроку. Яна запанікавала. Як яна магла страціць яго? Ці ж не ўвесь час яна ішла ў яго накірунку? Яна паспрабавала зноў пабегчы, але гэта было толькі зняможанае спатыканне. Калі яна пайшла ўздоўж крывой з’езду з шашы, ёй здавалася, што яна ідзе прама. Яна хісталася туды-сюды, трапляла небяспечна блізка да машын, якія ішлі ўпрытык адна за адной. Рэзкія гудкі прымушалі яе адскокваць убок. Потым яна ступіла на шашу. Яна плялася па абочыне, каля загараджальных планак, дзе пешаходам нельга было хадзіць. Ніхто яе не праганяў.

Шаша, якая вяла на ўсход, на Айзэнах, была таксама моцна запруджана, але без затору. Яне-Бэрце было ўсё роўна, куды яна вяла. Каб толькі яна наблізіла яе да рапсавага поля. Калі яна ўбачыла на абочыне спецыяльны тэлефон, у яе зноў з’явілася надзея. Яна зняла слухаўку і стала слухаць.

-Мама? крыкнула яна. —Тата?»

Але голас, які адказаў, быў незнаёмы. Яна зноў паклала слухаўку, скурчылася на зямлі і прытулілася да

тэлефоннай калонкі. Час ад часу праязджала міма машына і абпырсквала яе. Яна не звяртала на гэта ўвагі. Яна сядзела з шырока адкрытымі вачыма, у той час, калі ад раўчукоў і лужын, якія ўтварыліся пасля дажджу, пайшла пара. Смуга вісела над палямі. Паміж апошнімі воблакамі паказаліся шматкі блакітнага неба.

Раптам, заскрыгатаўшы тармазамі, спыніўся рознакаляровы аўтобус. Ён пад’ехаў да Яны-Бэрты па абочыне і спыніўся. Шкло апусцілася ўніз. Маладая, рабацінневая жанчына высунулася з акна.

«Эй, крыкнула яна, хочаш пад’ехаць?»

Яна-Бэрта нічога не адказала, яна ледзь узняла галаву. Рабацінневая выйшла з машыны і падыйшла да яе.

«Ты ж не можаш заставацца тут сядзець, такая прамоклая», сказала яна.

«Не», прамармытала Яна-Бэрта.

«А куды ты хацела?»

»На рапсавае поле».

Рабацінневая павярнулася да аўтобуса і рукой паклікала кіроўцу, маладога чалавека, даўгавалосага бландзіна.

«Паглядзі, ціха сказала яна. Бедалага. Звіхнулася».

«Гэта ж яшчэ дзіця», сказаў ён. Потым ён нахіліўся да Яны-Бэрты і сказаў: »Едзем з намі. Мы завязем цябе туды, куды ты хочаш.» Ён узяў яе пад локаць і пздняў.

«Слухайпапярэдзіла Рабацінневая. Яна была пад дажджом. Яна, мусіць, набралася гэтага дзярма пад завязку».

«Цяпер ужо гаворка ідзе не пра гэта», сказаў ён.

Яны запхнулі Яну-Бэрту ў аўтобус. У нос ёй ударыла спёртае паветра. Яна пачула галасы, убачыла, як дзве рукі працягнуліся прыняць яе, убачыла ногі паміж пажыткаў. Потым вочы яе заплюшчыліся. Машына, зрабіўшы рывок, паехала, яна яшчэ спрабавала абараніцца ад рук, якія сцягвалі з яе праз галаву куртку і мокрую майку. Потым усе яе адчуванні расплыліся, засталіся толькі: цеплыня і сухасць. Яна імгненна заснула.

Праз нейкі час аўтобус рэзка затармазіў. Багаж і пасажыраў штуршком кінула наперад. Мяшок паляцеў на Яну-Бэрту. Яна падскочыла. Усе ўсхвалявана загаварылі, перабіваючы адзін аднаго. Некалькі разоў пачулася слова «мяжа». Яне-Бэрце здалося, што яна дома ў пасцелі, але, глянуўшы на сябе, яна ўбачыла, што на ёй джынсы, занадта шырокія для яе, і што яна апранута ў вялізную майку, якая, відаць, калісьці была нябеснаблакітнай. Яе пікарпэткі і абутак таксама зніклі. У яе на голыя ногі былі абуты растаптаныя туфлі з матэрыі, з плеценай саламянай падэшвай. Такія туфлі былі вядомы Яне-Бэрце з адпачынку на Коста Брава. Яны былі лёгкія і зручныя, але нядоўга трывалі. Пад голымі пальцамі яна адчула пясок.

«Ну, сказала ёй Рабацінневая, — ты прыйшла ў сябе?» Яна-Бэрта агледзелася вакол сябе. Акрамя яе ў аўтобусе сядзела шасцёра маладых людзей, тры мужчыны і трьі жанчыны. Аўтобус стаяў у заторы.

«Не шукай сваю вопратку, сказала ёй Рабацінневая, мы яе выкінулі праз вакно. Шмоткі былі, пэўна, ўсе ў заразе».

Людзі выйшлі з аўтобуса і размаўлялі з шафёрамі і пасажырамі іншых машын. Толькі Яна-Бэрта засталася ляжаць. У паўсне яна чула меркаванні і зразумела, пра што ішла гамонка: той, хто паехаў па шашы ў накірунку Айзэнаха, планаваў знайсці паратунак у Берліне ці ў ГДР. Але вось ужо гадзіну таму назад мяжу закрылі з усходняга боку. Цяжкі грузавік потым разламаў пілагбаўмы ўсходніх немцаў, каб за ім даць вольны праезд калонам легкавых машын. Але пагранічнікі затрымалі іх аўтаматамі. Машыны, якія маглі яшчэ павярнуць назад, зноў кінуліся на ўцёкі на захад. Цяпер тут каля Гэрлесгаўзэна завязлі ў заторы ўсе, хто прыехаў з захаду.

«Забойцы! крычаў нехта. Страляць у сваіх братоў!»

«Яны ў такой самай паніцьі, як і мы, сказаў спакойна блацдзін. — Акрамя таго, у нас таксама страляюць. I іду ў заклад, гэта толькі пачатак. 3-за загараджальнага

пояса вакол Швайнфурта ніхто не выйдзе жывым. Калі яго не заб’е радыёактыўнасць, дык вайскоўцы. Яны сілай не будуць пускаць заражаных, каб тыя змяшаліся з ацалелымі».

«Пляцеш абы што, усклікнула Рабацінневая. Яны ж не будуць адстрэльваць людзей, як зайцаў...»

«Калі справа ідзе пра голае выжыванне, сказаў бландзін, абалонка цывілізацыі адпадае».

Яна-Бэрта канчаткова прачнулася. Яна ўявіла свайго бацьку пад агнём кулямётаў, уявіла, як ён крычыць і падае. Яна заціснула рот рукамі.

Той з грывай падняў уверх насоўку. Ветра не было. Людзі заспяшаліся, падганяючы адзін аднаго. Было вырашана ехаць уздоўж мяжы ў накірунку Эшвэдэ і праз Гётынген трапіць на поўнач Германіі.

«Ты ж паедзеш з намі?» спытала Рабацінневая.

Яна-Бэрта падумала пра Хэльгу ў Гамбургу. Маці хацела, каб яны беглі туды, якім бы чынам і з кім бы ні было. Але цяпер ужо было запозна. Яна бегала пад заразнай хмарай і была ўся змочана заразным дажджом. Улі быў на рапсавым полі, бацька быў, магчыма, яшчэ ў Швайнфурце, маці з Каем дзе-небудзь ў вобласці катастрофы, магчыма на вакзале Хюнфэльда ці ўсё яшчэ на вакзале Швайнфурта. А Альмут, якая нарэшце чакае дзіця, якога так даўно хацелі яны з Райнгардам усе яны былі недзе тут паблізу. Усе, хто быў важны для яе.

«Не, сказала яна. я застануся тут».

«Табе жыць абрыдла?» спытала Рабацінневая.

Яна-Бэрта паціснула плячыма, падзякавала і вылезла з аўтобуса. Аўтобус развярнуўся і паехаў на супроцілеглую паласу. Яна-Бэрта ўбачыла, як нехта памахаў ёй праз задняе шкло. Цяжкімі крокамі яна сыйшла з шашы. Шырокая, узгоркавая мясцовасць была пакрыта жоўтымі квадратамі рапсавых палёў.

Шэсць гадзін. Сонца стаяла на захадзе, цені даўжэлі. Цудоўны, мірны настрой. Тут дожджу не было. Мясцовасць, здавалася, яшчэ ўбераглася ад бяды.

Яна-Бэрта цягнулася ўніз схілу ў бліжэйшую вёску. Яна не звярнула ўвагі, як яна называецца. Яна не

бачыла шыльдаў, якія ўказвалі на блізкасць мяжы з ГДР. Адсюль жыхары яшчэ не паўцякалі. Але вуліцы былі пустыя. Толькі перад супермаркетам чуўся шум: людзі запаўнялі багажнікі сваіх машын да краёў прадуктамі. Гэта не было падобна проста на пакупкі, а на рабаўніцтва. I перад запраўкай панавала ажыўленне. Там чарга машын утварала ўжо затор, там лаяліся і крьгчалі.

Яна-Бэрта папрасіла вады, але запраўшчык вызверыўся на яе, каб яна ўбіралася на ўсе чатыры. Яна пабегла далей, без мэты, улукаткі. Дабраўшыся да канца вёскі, яна адчула, што не вытрывае больш смагі. Яна хацела пазваніць у дзверы дома, але не знайшла званка. Тады яна пачала барабаніць у дзверы кулакамі.

Заварушылася гардзіна на вакне. Неўзабаве ЯнаБэрта пачула крокі. Дзверы прыадчыніліся. Праз шчыліну пазірала старая.

«Калі толькі вады...», адказала яна з відавочнай палёгкай і кіўнула галавой. Потым яна спытала, недаверліва зірнуўшы: «Ты не тутэйшая?»

“3 Шліца», сказала Яна-Бэрта.

Жанчына не ведала, дзе знаходзіцца Шліц. ЯнеБэрце давялося ёй тлумачыць.

"Пад Фульдай? усклікнула жанчына. Там жа ўсіх эвакуіравалі. Тады ты... ты ўжо нешта падхапіла?»

«Магчыма», слаба адказала Яна-Бэрта.

Жанчына зачыніла дзверы і зашорхала прэч. Праз нейкі час яна вярнулася без вады. Яна размаўляла з-за зачыненых дзвярэй.

«Нічога не выйдзе, сказала яна. Бо кожны, хто адтуль, выпраменьвае.» Яна кашлянула і дадала: «Толькі што яны перадалі, што і тут у акрузе будуць абсталёўвацца тэрміновыя лазарэты. Ідзі ў паліцыю. Няхай адправяць цябе туды».

Крокі аддаліліся. Яна-Бэрта яшчэ крыху пастаяла.

«Ужо ўцекачы рушылі. Як у сорак пятым,» пачула яна голас жанчыны. А мужчынскі голас адказаў: «Правер, ці зачыненыя заднія дзверы».

Яна-Бэрта пабегла далей, з вёскі, увесь час паўз

шашы: праз прамую, як шнур, алею. Аднойчы яна спатыкнулася на рэйкі, якія перасякалі дарогу. Справа і злева разлегліся сады і палі. Алея павузілася, дарога пабегла раптам уверх. Яна-Бэрта адчула, што ёй падварочвае пад горла, душыла, яна прыхілілася да ліпы і званітавала.

He заўважаючы прыгажосці вёскі, чырвоныя, асветленыя сонцам дахі якой сталі бачны ў канцы алеі, яна дайпіла яшчэ да шырокіх парэнчын, якія, перагарадзіўшы алею, азначалі яе нечаканы канец. За ёй перарывалася і дарога, палі заканчваліся ракой, якая плыла ціха і бясшумна. На другім беразе, вакол даўно разбуранага моста, ляжала вёска. Шыльда, якую ледзь можна было прачытаць пад кронамі ліпаў у змроку, які гусцеў, было напісана, што мяжа праходзіць па сярэдзіне ракі.

Яна-Бэрта схілілася праз парэнчы і яшчэ раз званітавала. Потым яна кінулася на зямлю, скурчылася і пачала нястрымана плакаць.

6

Яна не магла прыпомніць, хто яе знайшоў на абочыне і прынёс у гэтае памяшканне. У яе памяці не засталося нават тое, дзе яе знайшлі. Толькі цьмяна бачыла перад сабой ліпавую алею, якая раптам перарвалася. Між тым, яна ведала, што ляжыць у школьнай зале ў Гэрлесгаўзэне. Некалькі дзён таму назад тут яшчэ былі ўрокі. На дошцы яшчэ засталіся, напісаныя настаўніцкім почыркам, прозвішчы вучняў. Над імі нехта размашыста намаляваў вялізны твар. На ім была ўсмешка ад вуха да вуха і высунуты бясформенны язык.

Светлае, вясёлае памяшканне. На насценнай паліцы былі выстаўлены вынікі апошніх урокаў працы: адшліфаваныя круглыя камяні, якія звычайна можна знайсці ў горных ручаях, складзеныя ў вясёлыя фігуркі, у чапавечкаў і жывёлін з пацешнымі тварамі, пакрытымі лакам і фарбай. Былі Абэліксы і Рубэцалі, пустазельныя ведзьмы і бульбяныя каралі. Яна-Бэрта ў чацвёртым класе пачатковай школы таксама майстравала падобныя фігуркі з каменя. Гэта было перад Калвдамі. Цудоўныя калядныя падарункі: Троль для бабулі Бэрты, «Зжіёнага» дая Ё.

Цяпер тут на падваконніках пазасыхалі расліны ў гаршках. Мэбля была вынесена. Адна толькі настаўніцкая шафа стаяла каля дошкі, а ў кутку забыліся вешалку для картаў. Замест сталоў і крэслаў тут стаялі ўпрытык дзевятнаццаць ложкаў. У першыя дні ляжалі толькі матрасы на падлозе.

3 размоваў дарослых Яна-Бэрта даведалася, што гэты школьны будынак стаў адным са шматлікіх тэрміновых шпіталяў, якія паспешна абсталявалі пасля катастрофы ўздоўж эвакуяванай зоны. Яна ляжала ў зале для школьнікаў, разам з іншымі дваццаццю пяццю хворымі ці

параненымі дзецьмі, звезенымі з усяго наваколля. He ў кожнага дзіцяці быў асобны ложак. Самыя малыя і браты ці сёстры ляжалі па дваіх. У Яны-Бэрты месца было каля вакна. Яна схуднела. Калі яна глядзела на сябе ў люстэрка, то кожны раз пужалася. Хто гэта пазіраў на яе? Запалыя вочы. Востры падбародак. Бледная скура, кароткія лямцаватыя валасы. У занадта шырокай начной кашулі, якую апранулі на яе, яна была падобная на прывід.

Яна не хацела есці. Ужо пры відзе нейкай яды ёй рабілася блага. Яна піла вельмі шмат вады і гарбаты, час ад часу мясны булён. Ёй падымалі галаву і прыстаўлялі кубачак да разяўленага рота.

Амаль увесь час яна глядзела ўтароплена на столь ці на каменныя фігуркі. Калі да яе звярталіся, яна заплюшчвала вочы, адварочвала галаву і не адказвала ні на адно пытанне, нават на тыя, што ўвесь час паўтараліся: як яе завуць і адкуль яна. Урач пры абследванні павінен быў адцягваць ёй павекі. Ён называў гэта «шокам». Ён яе не выпісваў. За ёй трэба было яшчэ назіраць. Але калі ён ці яго калега прыходзілі адзін раз на дзень у залю, не звяртаў на яе ўвагі. У Яны-Бэрты не было ні паносу, ні ванітаванняў. У яе не было крывацёкаў, і яна не была з тых, якія былі паранены на пераходзе праз мяжу. Яна была адносна ў парадку.

Пры ліхаманцы ў шпіталі ні ў каго не было часу для яе суцяшэння. Яна была адна са старэйшых дзяцей у зале. Ёй адводзілася апошняе месца ў чарзе. Яна не атрымала нават свежай сарочкі. Тая давалася толькі дзецям, якім яна была неабходная.

«Свінства!» лаялася адна з медсясцёр.

“Справа ў новым папаўненні, растлумачыў ёй урач. У арганізацыі. Навала ўдарыла па іх хаўтурнай планах засцярогі ад катастрофаў. Нічога не было падрыхтавана, нічога не спрацавала, толькі бонзы як мага хутчэй зматаліся!»

Яна-Бэрта намагалася прыпомніць: ці не пыталася маці ва ўстановах розных гарадоў пасля Чарнобыля, якія прафілактычныя меры былі зроблены на выпадак атамнай

катастрофы? Ці не даведалася яна, што, відавочна, не было ніякіх ці вельмі мала сховііпчаў і што гарадскія клінікі не прымуць апрамененых пацыентаў, таму што клінікі для таго не абсталяваныя? Ці недарма спрабавала маці атрымаць дазвол зазірнуць у тыя планы засцярогі ад катастрофаў? Планы, маўляў, не прызначаны для грамадскасці, сказалі ёй. Маці і тата былі раз’юшаны. Але большасць людзей, якім яны гаварылі пра гэта, толькі паціскалі плячыма.

У зале смярдзела. Шмат хто з дзяцей ванітаваў. У іншых быў панос і яны рабілі ўсё пад сябе. Бо перад туалетамі трэба было стаяць у чарзе, і не хапапа персаналу, каб на кожны выклік можна было падбегчы ці са сталовай міскай, ці з «вуткай».

Панавала бесперапынная хада туды-сюды. Прывозілі новых пацярпелых, адбіралі крытычных. Шмат дзяцей прывезлі разам з іх бацькамі. Дарослыя ляжалі ў іншых пакоях і прыходзілі, каб паглядзець на сваіх дзяцей. Бывала, калі Яна-Бэрта ляжала без сну, яна бачыла, як ціханька пракрадваліся бацькі, якія хацелі бачыць сваіх дзяцей, каб упэўніцца, што яны яшчэ жывыя.

Побач з Янай-Бэртай ляжала турчанка. Яе імя было Аіза, і яна жыла ў Фульдзе. Калі аднойчы адна жанчына з Чырвонага Крыжа распытвала яе, Яна-Бэрта прыслухалася. Аіза ў неразбярысе эвакуацыі згубіла сваіх бацькоў і блукала ў амаль пустым горадзе, пакуль яе не забраў паліцэйскі патрупь. У зборным лагеры ў Шэнленфэльдзе яе потым цэлы дзень ванітавала. Лагер быў перапоўнены. Таму яе перавезлі сюды.

Калі Аіза спытала Яну-Бэрту, як яе завуць, яна не адказала. Тады турчанка заплакала. Яна шмат плакала, асабліва па начах.

Ціхіх начэй не было. Увесь час Яна-Бэрта чула, як дзеці ўсхліпвалі ці клікалі сваіх бацькоў, ці спужана ўскрыкваючы, ускоквалі ад сваіх ліхіх сноў. Побач, у зале для малых дзяцей, жудасны енк не пераставаў і днём.

Дзве маці і адзін бацька ўвогуле перайшлі ў залу для школьнікаў. Бо персаналу было мала. 3 дня на дзень чакалі медсясцёр і санітараў з незаражаных раёнаў

Федэратыўнай рэспублікі. Яна-Бэрта чула, як пра гэта размаўлялі дарослыя. Яны адчувалі, што ім здрадзілі і пакінулі на волю лёсу. Яна-Бэрта шмат ведала. Ёй толькі варта было прыпомніць тую жанчыну за шчылінай прыадкрытых дзвярэй, недзе на пачатку ліпавай алеі. Так пры Лары, бледнай дзевяцігадовай дзяўчынцы, увесь час была маці, а за Фларыянам, хлопчыкам ва ўзросце Улі, кучаравыя валасы якога выпадалі пасмамі, прыглядалі бацькі. Гэтыя тры дарослыя, здаецца, выйшлі сухімі з вады. Наколькі гэта было магчыма, яны клапацілаіся і пра іншых дзяцей. Праўда, бацька Фларыяна сказаў ЯнеБэрце: «Табе не вельмі моцна дасталося, ты можаш сама дапамагаць сабе». Але маці Фларыяна часам садзілася да яе і гладзіла па валасах. Тады Яна-Бэрта не стрымлівалася, каб не заплакаць.

Калі яна соўгалася па калідоры ў туалет, слухала размовы хворых і медсясцёр. Неўзабаве ёй стала зразумела: здарылася відавочна куды большая катастрофа за Чарнобыль. Гаварылі пра тысячы памерлых і жывёлу, якая дохла ў хлявах і на пашы. Але ніхто не ведаў дакладнай сітуацыі, усе толькі меркавалі. Хтосьці расказваў, што лопнуў рэзервуар пад ціскам у рэактара. Упарта хадзілі чуткі, што сітуацыя выйшла з-пад кантролю. Пашкоджаная станцыя працягвае вьшраменьваць. Быццам усе атамныя электрастанцыі ў ФРГ пакуль што адключаны.

«Табе трэба хутчэй папраўляцца, пачула ЯнаБэрта, як адна медсястра гаварыла Аізе. Інакш ты станеш апошняй турчанкай у Германіі. Твае землякі гуртамі ўцякаюць”.

«Бежанцы таксама, паведаміла прыбіральшчыца. I процьма немцаў».

Размовы ўвесь час круціліся вакол хмары, якая быццам ў залежнасці ад накірунку ветру плавапа туды-сюды і наводзіла паніку ў забруджаных раёнах ў краіне і за мяжой.

«Д’ябальская хмара! сказала прыбіралыпчыца, выціраючы мокрай анучынай у зале. — Яна робіць, што хоча, толькі не тое, што прадказваюць гэтыя прарокі. Пры заходнім ветры яна плыве на поўнач....-

Ад жанчын, якія разносілі ежу, Яна-Бэрта даведалася, што цэны на харчовыя тавары павьппаліся з кожным днём. Насельніцтва ў незабруджаных раёнах брала штурмам супермаркеты, каб назапасіць сабе незаражаных прадуктаў.

"А што са школай? спытала Лара. Мне цяпер прыдзецца наганяць усё, што цяпер праходзяць астатнія?»

«Не», адказала маці Лары. Астатнія цяпер таксама не ходзяць у школу. Ты нічога не прапускаеш».

Аднойчы дзве сястрычкі размаўлялі пра загароджаныя зоны. Пасля таго, як Яна-Бэрта нейкі час паслухала, яна зразумела, што відавочны былі тры загароджаныя зоны: зона АДЗІН гэта тэрыторыя рэактара Графэнрайнфэльда. Там, гаварылі, ніхто не выжыў. Гэта тэрыторыя была на неаглядную будучыню непрыгодная для пражывання. Зона ДВА, якая прымыкала да першай, прасціралася ад Бад Брукэнаў да Котбурга — таксама была яшчэ моцна забруджаная і застанецца загароджанай на шмат гадоў. Толькі ўцекачы з зоны ТРЫ маглі спадзявацца, што змогуць вярнуцца дадому праз пару месяцаў.

Шліц, мусіць, належаў да зоны ТРЫ. Яна-Бэрта паспрабавала ўявіць сабе, як доўга гэта — пара месяцаў і якім будзе яе вяртанне дадому без сваіх.

Ад такіх думак рабілася балюча. Яна адганяла іх ад сябе. 3 таго часу, як яна ляжала ў Гэрленсгаўзэне, яна спрабавала не думаць пра бацьку, маці і Кая. I ў першую чаргу пра Улі. Яны зніклі. А яна сама была адна.

Яна-Бэрта ўжо некалькі дзён ляжала ў палявым шпіталі ў Гэрлесгаўзэне, колькі яна дакладна не ведала. Тут аб’явілі пра візіт высокага чына: міністр унутраных спраў краіны аб’язджаў забруджаныя тэрыторыі. Ён паведаміў, што прыедзе і ў Гэрлесгаўзэн, каб агледзець палявы шпіталь, у якім было шмат тых, хто быў паранены пры пераходзе мяжы.

Маці Лары вельмі хвалявалася.

«Трэба праветрыць, усклікнула яна, і памяняць пасцельную бялізну!»

Яна выбегла ў калідор і праз нейкі час вярнулася ў прыгнечаным настроі. «Нічога не працуе, скардзілася яна. Мы сядзім на горах бруднай бялізны. Прасціны абпраменены, кажуць яны. Да іх ніхто не адважваецца дакрануцца. А новая бялізна таксама не паступае...»

Яна рыўком адчыніла вокны, хаця і быў вельмі прахалодны дзень, села да сваёй дачкі, выцягнула зпад матраса расчоску і пачала хуценька прычэсваць Лару. Яна-Бэрта бачыла, як яна старалася хаваць валасы, якія заставаліся на расчосцы, ад Лары і запіхвала іх нябачна пад матрас. Лара была занадта слабай, каб падымаць матрас.

«Яго варта было б загнаць у разваліны станцыі, -крыкнуў бацька Фларыяна. Вось гэта было б справвдліва!»

«Тады табе давялося б заганяць шмат палітыкаў, сказала маці Фларыяна. -Усёй зоны смерці вакол Графэнрайнфэльда не хапіла б на ўсіх, хто вінаваты ў гэтай бядзе — палітыкаў і непалітыкаў. Але мы не можам скардзіцца. Мы жывем пры дэмакратыі і маем такіх палітыкаў, якіх мы заоіужылі”.

«Аднаго я сёння прыцісну да сценкі!» крыкнуў бацька.

хМаці стомлена адмахнулася.

Яна-Бэрта ўявіла сабе міністра ўнутраных спраў. Яна бачыла яго вясёлым, з насмешліва апушчанымі вугалкамі рота. Такім яна памятала яго з тэлебачання і газетных фатаграфій. Бацькі часта гаварылі пра яго і спрачаліся наконт яго.

«Я спытаю, зноў пачаў бацька Фларыяна. Спытаю, ці чыстае ў яго сумленне».

«Яго людзі не дапусцяць такога, сказала хмаці Фларыяна. — А калі і дапусцяць, то ён за адказам у кішэнь не палезе».

Бацька маўчаў.

»Я пытаю сябе, ці ёсць у такіх людзей увогуле сумленне», — сказала маці.

«Калі ласка», сказала маці Лары, звяртаючыся да бацькі Фларыяна, не наладжвайце сцэн».

Бацька Фларыяна стукнуў кулаком па вутцы, якую ён якраз нёс сыну. Яна загрымела, як гонг. Потым ён пяшчотна падсунуў яе пад Фларыяна і схіліўся над ім, які, спужаўшыся ўзбуджанай сваркі, заплакаў.

У полудзень нізка над школай застракатаў верталёт. Крыху пазней на плошчы з’явіліся паліцэйскія машыны і джып. Яна-Бэрта ўстала і пачала пазіраць у вакно. Сярод мужчын, якія выходзілі, яна пазнала міністра. Сёння ён не ўсміхаўся. Ён стаяў у адмысловым плашчы сярод паліцэйскіх і суправаджальнікаў у цывільным, якія цесна акружалі яго. Адны мужчыны. Магчыма, яго супрацоўнікі, магчыма, прадстаўнікі мясцовых уладаў. Адзін з урачоў павітаў міністра сур’ёзна, амаль змрочна. Потым група знікла з поля зроку Яны-Бэрты.

Яна злезла з ложка і паспрабавала дабрацца да паліцы з каменнымі фігуркамі. Пяць, шэсць крокаў які доўгі шлях! Потым яна ўхапілася за паліцу і ўзяла першую, якая трапілася пад руку, фігурку.

«Што ты задумала, ты там? крыкнула ёй маці Лары. Марш у ложак!»

Але Яна-Бэрта засталася стаяць каля паліцы. Яна адчула слабасць. Яна ўся спацела. Яна, чакаючы, глядзела на бацьку Фларыяна. Ён выпрастаўшыся, як слуп, стаяў паміж ложкамі. У зале ўсё сціхла. Усе прыслухоўваліся. 3 суседняга пакоя быў выразна чутны лепет малых дзяцей.

3 калідора пачуліся гукі крокаў і галасоў. ЯнаБэрта ўтаропілася на дзверы. Але, калі яны адчыніліся, Яна-Бэрта не змагла ўбачыць ні міністра, ні яго спадарожнікаў. Створка дзвярэй засланіла іх ад яе.

-Гэта зала для школьнікаў з самымі лёгкімі выпадкамі, пачула яна голас урача. Каля паловы дзяцей мае рэальны шанец вылечыцца».

Міністр павітаўся. Нерашуча адказалі толькі маці Лары і некалькі дзяцей. Яна-Бэрта сачыла зноў за бацькам Фларыяна. Але той маўчаў.

-Вы маеце рацыю, доктар, пачула яна словы міністра. Дрэнна, дрэнныя варункі тут, дрэнна. Я ад-

разу паклапачуся, каб забеспячэнне вашага шпіталю набыло найбольшы прыярытэт. Неўзабаве зноў усё будзе ў парадку».

Яна-Бэрта падняла руку з каменнай фігуркай. Бацька Фларыяна чаму ён нічога не казаў? Але тут дзверы залы ўжо зачыніліся. Міністр, мусіць, спяшаўся. Каменная фігурка ўдарылася ў дзверы і застукала па падлозе.

«А Улі? крыкнула Яна-Бэрта. Які парадак будзе для яго? А мае бацькі і Кай і Ё?

Дзеці са страхам утаропіліся на яе. Колькі яны ведалі яе, яна маўчала.

«Ці ты звар’яцела?» закрычала маці Лары.

«А Альмут і яе дзіця?» гучна пыталася Яна-Бэрта.

У калідоры ўзняўся шум. Там, здавалася, сабраліся хворыя з іншых залаў. Маленькая дзяўчынка, якая ляжала побач з Аізай, клікала сваю маці.

“А я? А я? — крычала Яна-Бэрта. — А вунь тыя? Якім чынам зноў усё наладзіцца?»

«Супакойся! усклікнула маці Лары. I вярніся зноў у пасцель!»

Але Яна-Бэрта не магла адарвацца ад паліцы. Перад яе вачыма пайшлі кругі. Шум у калідоры ўзмацняўся: пагрозы, выкрыкі патрабаванняў хорам, гучны плач, сярод гэтага ўсяго прабіваўся голас міністра. Зазвінелі асколкі, ляпнулі дзверы. Потым шум пайшоў на спад. Некалькі дзяцей выбраліся са сваіх пасцеляў і выглядвалі праз шчыліну прыадчыненых дзвярэй у калідор.

«Ён пайшоў, паведамілі яны. А дзверы зламаліся. I ўсе цяпер вярт.аюцца ў свае пакоі».

  • Ах, дзіця, сказала маці Фларыяна Яне-Бэрце і павяла яе да ложка. Ты маеш рацыю. Але так, думаю, таксама нельга...»

Бацька Фларыяна садзеў каля свайго хлопчыка на краі ложка, унурыўшы твар у далоні.

■Яна смелая, сказала яму маці Фларыяна.

«Смеласць? крыкнула Аіза. — Гэта было вар’яцтва!»

7

Пасля наведвання міністра Яна-Бэрта зноў пачала есці. Проста на яе наваліўся голад. I ў яе зноў з’явілася надзея. Кожны раз, калі адчыняліся дзверы, яна з чаканнем пазірала ў той бок. Чаму абавязкова яе бацькі, Кай і Ё павінны былі загінуць? Магчыма, яны своечасова сумелі яшчэ выбрацца. Паспелі на апопіні цягнік ці аўтобус, які мог пакінуць горад па дарозе, вольнай ад затораў. I аднойчы ў дзвярах будзе стаяць маці, з Каем на руках, з усмешкай! I бацька з раскінутымі рукамі ў дзвярной раме!

Яна пачала размаўляць. У першую чаргу яна размаўляла з Аізай. Яна сказала ёй, як яе завуць, расказала ёй пра Улі і пра тое, што Альмут была цяжарная. А Аіза распавяла ёй, што ў яе быў сябар-немец, пятнаццацігадовы, і што яе бацькі забаранялі ёй сустракацца з ім.

  • Яго завуць Рудзігэр, — сказала яна. —А я ўсё-такі сустракаюся з ім!»

Яна часта пяіпчотна гаварыла пра сваіх бацькоў, сясцёр і братоў. Тады ў яе на вачах выступалі слёзы.

Праз два дні пасля прыходу міністра пад’ехалі грузавікі, і іх разгрузілі. Былі засланы новыя прасціны, горы бруднай бялізны забралі. Яна-Бэрта і Аіза атрымалі свежыя начныя сарочкі. Медсёстры прынеслі ў залу мяшкі і пакеты і склалі, што ў іх было, у настаўніцкую шафу і на паліцу ля сцяны. Дзеці даставалі з папяровага мяшка каменныя фігуркі і гулялі з імі.

Прыехаў і новы персанал: медыцынская сястра, санітар і два альтэрнатыўшчыкі (салдаты альтэрнатыўнай службы). Аднаго прызначылі да дзяцей у абодзвюх залах, ён быў з Кёльна. Яму далі мянушку Цюнэс, і ён не быў супраць. Цюнэс быў гаварлівы і прыносіў »адтуль» шмат навін.

«Тысяча восемсот памерла, расказваў ён, кормячы малога. — I з кожным днём іх усё болып. Пазаўчора яны аб’явілі надзвычайнае становішча».

He толькі дзеці слухалі яго. Каля дзвярэй залы тоўпіліся і дарослыя хворыя і прыслухоўваліся.

■'Яны вывезлі людзей аж да Кобурга, Байройта і Эрлангена, паведамляў ён, цяпер яны эвакуіруюць Вюрцбург і ўсё навокал, як быццам павінен падзьмуць паўночны вецер. Нават у ГДР, ад Зуля да Зонэбэрга усё эвакуявана. А зараза не перастае праменіць. Яны накіроўваюць туды адзін за адным атрады спецыялістаў: але ўсё пад хвост. Прабачце, але так і ёсць».

Ён ужо хацеў выйсці з вуткай. Але дзеці паклікалі яго зноў.

«Працягвай, Цюнэс!»

«У першыя дні палова Еўропы сядзела ў склепах, гаварыў ён і ггамахваў вуткай. Нават французы. У нас у Кёльне на вуліцах амаль не было ніякага руху. Толькі тыя, хто ўжо паміраў з голаду, выпаўзалі са сваіх нораў. Установы, фабрыкі, крамы, школы усё зачынена. Парады нідзе нельга было знайсці. Нават старыя, якія звычайна заўсёды дакладна ведаюць, што рабіць. як анямелі. Мая сястра ледзь не звар’яцела: двое дзяцей трох і пяці гадоў, і цэлымі днямі ў склепе! Яна давяла сваіх дзяцей да ручкі. Але калі мы зноў змаглі падняцца наверх, было не нашмат лепш. Усё было забруджана і апраменена, як было выпускаць дзяцей. Гэта значыць, што трэба было б ва ўсёй Цэнтральнай Еўропе зняць верхні слой зямлі. Вось што. A што тады есці? Яны амаль пазабіваліся за старыя кансервы, а калі паступіла аргенцінскае свежае мяса, чэргі ўтварыліся на цэлы квартал. 3 нямецкіх зямель свежае для ежы?.. Можаш забыцца, Mae землякі цяпер заўсёды разуваюць абутак каля парога, але што будзе з нашым садам, наконт гэтага ім таксама нічога не прыходзіць у галаву. Калі пачынаецца дождж, маці плача. А бацька ўжо на другі дзень забіў нашых двух сабак, да якіх ён быў так прывязаны. Іх жа трэба было выводзіць гуляць. А ў каго назапашаны дома дзесяткі кілаграмаў сабачага корму? Спачатку

Ён быў цудоўны, палічылі яны.

-Амаль, як Рудзігэр», прамовіла Аіза.

Яна-Бэрта падумала пра хлопчыкаў з яе класа. Вельмі мілыя тыпы, але сярод іх няма таго, кім бы яна магла захапляцца. I нават Эльмарам, які ўсё ўмеў і ўсё ведаў. Свайго сябра яна ўяляла заўсёды такім, як Райнгард, муж Альмут. Толькі маладзейшым.

Яна яшчэ доўга шапталася з Аізай, нават пасля таго, як галоўнае святло ўжо даўно было патушана. Абедзве не маглі заснуць. Яна-Бэрта ўспамінала фатаграфіі мёртвых. Калі маці і бацька, калі Кай і Ё сапраўды загінулі ці так яны выглядалі?

Васемнаццаць тысяч памерлых, сотні тысяч апрамененых, забруджаныя тэрыторыі, цэлыя акругі, якія на годы застануцца незаселенымі, забароненая зямля, абгароджаная калючым дротам дарэмна Яна-Бэрта спрабавала ўсё гэта ўявіць сабе.

У наступныя дні яна не прапускала ніводных навін. Яна хацела ведаць усё, дакладна.

«Ты ведаеш, што распавядаюць жанчыны ў прыбіральні? шаптала Аіза. —На адлегласці некалькіх кіламетраў вакол атамнай электрастанцыі яны быццам стралялі ва ўсіх, хто хацеў збегчы. Таму што гэтыя людзі былі вельмі заражаны. Ты верыш у такое?»

«Не», адказала Яна-Бэрта. Я не веру, што ў нас такое магчыма.»

Раптам Аіза ўтаропілася на дзверы. У яе вачах было здзіўленне. Яна штосьці закрычала па-турэцку. ЯнаБэрта ўбачыла, як яна кінулася да хударлявага чалавека з цёмнымі валасамі і вусамі. Ён падхапіў яе, узняў яе ўгору і бурна абняў.

Прыехаў бацька Аізы. 3 Вангэрогэ. Туды закінула сям’ю Аізы. Моцна абняўшыся, яны сядзелі побачкі на ложку Аізы і, шмат жэстыкулюючы, распавядалі адно аднаму. Яна-Бэрта не разумела ніводнага слова. I яны зноў і зноў пачыналі плакаць, бацька і дачка, разам. Яны былі такія шумныя!

Яна-Бэрта адчувала сябе адзінокай. Яна павярну-

лася да сцяны. Цяпер неўзабаве каля яе будзе ляжаць незнаёмае дзіця.

Але вечарам бацька ад’язджаў без дачкі. Урач яшчэ не выпісаў Аізу.

«He раней, чым праз два тыдні, сказаў ён, усхліпвала яна, праводзіўшы бацьку да дзвярэй. Цяпер нам трэба адкласці паездку дадому. Толькі з-за мяне!»

“Паездку дадому? спытала Яна-Бэрта. -У Турцыю? А што будзе з Рудзігерам?»

Аіза не адказала.

Два тыдні і два дні правяла ўжо Яна-Бэрта ў гэтым шпіталі, гэта яна ведала.

«Калі ты прабудзеш яшчэ тыдзень без сур’ёзных скаргаў, то ты, магчыма, выкараскалася, — сказаў урач. — Ты выйшла сухой з вады. Яшчэ тыдзень, і я змагу цябе выпісаць».

«Куды выпісаць?» спытала яна і падумала пра Шліц. Але туды было нельга. Нельга і ў Бад Кісінген, дзе жылі Альмут і Райнгард.

Жанчына з Чырвонага Крыжа, якая запаўняла фармуляры для службы пошукаў і для гэтага бясконца цярпліва распытвала кожнае дзіця, якое было ў шпіталі без бацькоў, зноў падыйшла да ложка Яны-Бэрты.

“Тваё прозвішча мы ўжо ведаем, сказала яна. Але тваіх бацькоў у спісах яшчэ няма. Я пыталася».

Яна-Бэрта зірнула на яе.

“Яны ж могуць быць толькі жывыя ці мёртвыя», сказала яна.

«Канешне, адказала жанчына. Але яшчэ толькі малая частка эвакуіраваных зарэгістрыраваны ў пошукавай картатэцы. Справа не такая хуткая. I спісы мёртвых таксама далёка не поўныя. Табе трэба мець цярпенне. Кожны дзень у пошукавую картатэку ўносяцца новыя прозвішчы. У цябе ж, пэўна, ёсць сваякі недзе яшчэ, не толькі ў забруджанай мясцовасці».

Хэльга ў Гамбургу. Але ехаць да яе, не ведаўшы, што тут здарылася з бацькамі, Каем і Ё не, Яна-Бэрта нават уявіць сабе такога не магла.

-У мяне няма болып нататніка з адрасамі, адказала яна жанчыне. Ён ляжыць недзе разам з маім веласіпедам каля ўзбочыны дарогі ля Асбаха.»

Яна ўтаіла, што ведае адрас Хэльгі напамяць. Яна не хацела, каб яе выпраўлялі да Хэльгі. Яна нават тэлефанаваць ёй не хацела. Бо яна добра ведала Хэльгу: тая адразу ж заявіцца сюды і забярэ яе і будзе камандаваць ёй, пакуль бацькі не змогуць забраць яе зноў да сябе. А калі іх ужо няма ў жывых, ёй давядзецца застацца ў Хэльгі, якая жыве адна. Якая заўсёды хацела быць узорам.

He, у Яны-Бэрты былі іншыя планы. Яна хацела тайком пакінуць шпіталь і выправіцца на пошукі бацькоў і Кая і Ё. Яна аднойчы чытала пра выпадак з часоў Другой сусветнай вайны, калі дзяўчынка іпукала зніклую без вестак сям’ю. Пасля доўгіх блуканняў яна ўсё ж знайшла яе, і ўсё закончылася добра. Яна-Бэрта плакала, чытаючы.

Яна вырашыла пачакаць яшчэ пару дзён. Магчыма, іх імёны неўзабаве з’явяцца ў картатэцы? Тата альбо мама прыедуць самі?

“Ты даведваўся, ІДюнэс? крыкнула яна.

«У канцы тыдня, паабяцаў ён. У мяне яшчэ ёсць час».

Цяпер яна пазірала ў вакно. Можа ж быць, што тата ці мама... Яна бачыла, як прыходзілі блізкія з тварамі, поўнымі чакання, як яны потым адыходзілі, хто з палёгкай, хто прыгнечана. Яна бачыла, як прывозілі хворых, вывозілі труны. I потым яна зноў убачыла, як ідзе жанчына з Чырвонага Крыжа. Яна-Бэрта памахала ёй рукой, калі тая паявілася ў зале.

“Вы што-небудзь даведаліся пра маіх бацькоў’крыкнула яна насустрач жанчыне.

Але жанчына з Чырвонага Крыжа рабіла выгляд, быццам яна нічога не бачыць і не чуе. Яна пайшла да ўрача, які абследваў дзіця ў другім кутку залы, і загаварыла з ім. Яна-Бэрта заўважыла, як яны ў нейкі момант зірнулі ў яе бок. Потым жанчына падыйшла да яе ложка.

«Нічога новага, сумна прамовіла яна. Нам трэба пачакаць».

«Бедная Яна-Бэрта», сказала Аіза.

Яну-Бэрту ахапіла бяссільная злосць.

У панядзелак раніцай Цюнэс з’явіўся ў зале дакладна ў час. У яго быў незвычайны выгляд.

«Ты нешта даведаўся?» крыкнула яму Яна-Бэрта.

He. Ён яшчэ не тэлефанаваў у Чырвоны Крыж. Ён быў на дэманстрацыі на французскай мяжы. Яна-Бэрта ведала: у нядзелю вечарам пра гэтую дэманстрацыю супраць французскай энергетычнай палітыкі ўжо паведамлялася. Адбыліся цяжкія сутычкі. Прыцягнуты былі нават французскія ўзброеныя сілы. Загінулі шэсць немцаў і два французы.

«Mae бацькі таксама былі на дэманстрацыі, пахітаўшы галавой, паведаміў Цюнэс. -У самым цэнтры! Трэба толькі ўявіць сабе мае старыя панове!»

Ён паабяцаў Яне-Бэрце пры першай жа магчымасці патэлефанаваць у Чырвоны Крыж.

Больш яна не ляжала ўвесь дзень у ложку. Яна, разам з Аізай, дапамагала сёстрам. Яна гуляла з дзецьмі і карміла іх, калі яны былі занадта слабыя, каб самім паднесці лыжку да рота. Яна расказвала ім казкі і спявала песні, вывучаныя ад бабулі Бэрты. I яна суцяшала.

«Яна-Бэрта! Яна-Бэрта! клікалі дзеці, і яна падыходзіла, хоць і адчувала, якая яна яшчэ слабая. Час ад часу яна зняможана валілася на свой ложак. Але як толькі дзіця клікала яе, яна зноў уставала. Усе павінны былі бачыць, што яе месца ўжо не ў бальніцы!

Аіза таксама хацела збегчы адсюль. Сумесны план уцёкаў быў даўно гатовы і абмеркаваны да самых маленькіх драбніц. Толькі Цюнэсу не было веры. Ён ездзіў у пральню, ён ездзіў у пякарню, і кожны раз ён вяртаўся, не выканаўшы тое, пра што яго прасілі. Першы раз ён сцвярджаў, што забыўся патэлефанаваць, а ў час другой паездкі ў яго нібы не было часу. Потым ЯнеБэрце і Аізе стала здавацца, што ён па магчымасці пазбягае сустрэчы з імі.

У гэтыя дні некалькі дзяцей з залы памерла адно ад раптоўнага запалення лёгкіх, супроць якога арганізм не супраціўляўся, другое ад простай ангіны, трэцяе Фларыян проста завяла за некалькі дзён. Ён памёр так нечакана, што яго маці ўвесь час мармытала: «Гэта ж, напэўна, памылка...», пакуль бацька не прыкрыкнуў на яе: “Супакойся ж, д’ябал пабяры, нарэшце!»

Калі дзіця выносілі, бацька плакаў. Яна-Бэрта глядзела ім услед праз вакно. Ёй на памяць прыйшоў вершык, які прыдумалі і неслі у час дэманстрацый наперадзе перад сабой на транспаранце:

Раз, два, тры і тра-ля-ля

Хто баіцца Чарнобыля?

Мілірэм і бэкварэль, Дзеці паміраюць шнэль. Хмара свеціць

He здарма, Раз, два, тры Цябе няма!

На другім баку плошчы стаялі некалькі малых хлопчыкаў і глядзелі ў гэты бок. Дзеці Гэрлесгаўзэна ніколі не падыходзілі да вокан ці дзвярэй школы. Яны баязліва пазіралі 3 надзейнага месца, гатовыя ўцячы ў любы момант. Ім, пэўна, расказалі, што школа заражана.

У той жа самы вечар у Аізы паднялася высокая тэмпература, а на наступную раніцу Яна-Бэрта таксама зусім страціла апетыт. Яна адчувала слабасць, яе ліхаманіла і даймаў панос. Яе міндаліны напухлі і балелі. Урач нахіліўся над ёй і гладзіў па галаве. Паміж яго пальцамі засталіся пасмы яе бялявых валасоў. Ён заклапочана кіўнуў галавой. Усё ж так і ёсць.

3 уцёкамі ўжо нічога не атрымаецца. 3 зайздросным сумам Яна-Бэрта глядзела ўслед Лары, якую выпісвалі. Блізкія забіралі маці з дачкой. Ім пашанцавала.

У большасці астатніх дзяцей ў зале абставіны складваліся падобна, як у Аізы і Яны-Бэрты: пасля дзён уяўнага здароўя яны адчувалі сябе горш, чым калі-не-

будзь. Пакутваючы ад высокай тэмпературы і паноса, яны ледзь чутна плакалі і стагналі ці безуважна драмалі. Аднойчы раніцай Аіза пачала істэрычна крычаць. Яна прычэсвалася, і тоўстыя пасмы яе пышных чорных валасоў засталіся паміж зубоў расчоскі. На яе галаве зіхацелі голыя плямы. Калі Яна Бэрта, каб супакоіць, абняла яе, яна адштурхнула яе. Астатнія дзеці са страхам глядзелі на яе і тайком абмацвалі свае галовы.

«Гэта ж не баліць, дзяўчынка, паспрабавала суцешыць яе сястра. -Яны потым адрастуць».

Яна-Бэрта сама адчула, як у яе закрадваецца страх, што яе галава таксама аблысее. Дзяўчынка з лысінай — гэта выклікала не спачуванне, а смех. Яна ўявіла сабе, як з яе смяюцца. I яна вырашыла болып не прычэсвацца.

Яна абыякава дазваляла ўрачам абследваць сябе, бачыла, як яны бездапаможна паціскаюць плячыма.

«Усіх гэтых хворых патрэбна накіроўваць у спецыяльную клініку, пачула яна, як сказаў сястры адзін з урачоў.

«Але ж іх дзесяткі тысячаў», сказала сястра.

“Дзесяткі тысячаў?» не пагадзіўся урач. — Сотні тысячаў! He лічачы тых, хто пачне паступаць самае познее праз пару гадоў-.

Ён прыглушыў голас і паказаў на Аізу і Яну-Бэрту. Праз прыплюшчаныя вейкі Яна-Бэрта ўбачыла яго руку. «Цудоўная будучыня. Калі я пздумаю пра тое, што...»

Ён не дагаварыў, замоўк і пайшоў змораным крокам далей. Аіза качалася і курчылася ў пасцелі і стагнала. Нарэшце яна перагнулася на калені, спіной да канца ложка, і перагнулася так моцна, што дастала галавой да матраса.

«Што ты робіш?» — са страхам крыкнула Яна-Бэрта.

«Малюся»,— цяжка дыхаючы, прамовіла Аіза і выцерла пот.

«Думаеш, дапаможа?» — спытала Яна-Бэрта.

Але Аіза не адказала. Яна ўстала, не расплюшчваючы вачэй і зноў пачала кланяцца. Увех-уніз, уверх-уніз, пакуль у Яны-Бэрты ад гэтага не пачалі мружыцца вочы.

Цяжка хворых дзяцей пачалі выносіць, новенькіх клалі ў яшчэ не астылыя пасцелі. У Яны-Бэрты ледзь хапала сілы махаць рукой на развітанне тым, каго выводзілі. Са старых знаёмых суседзяў па ложку засталася адна Аіза. Ёй хацелася размаўляць толькі пра валасы. Яна-Бэрта мусіла разглядваць яе патыліцу і апісваць, які ў яе выгляд. Але і яна сама шмат займалася сваімі валасамі. Яна прасіла Аізу прычасаць яе вельмі асцярожна. I тады здараліся прыпадкі злосці і слёзы, таму што ў Аізы ў расчосцы раптам аказвалася вялізная пасма валасоў.

Сум Яны-Бэрты па маме і тату павялічваўся. Калі б яны сядзелі каля яе ложка, хоць бы хто-небудзь адзін з іх, і гладзілі яе па валасах, не-не, не па валасах! a толькі б пяшчотна глядзелі на яе, тады канешне, гэта яна ведала дакладна, яна б адразу паправілася, змагла б устаць і пайсці.

«Божа літасцівы,— малілася яна, зберажы іх жывымі і прышлі да мяне! -і дадавалаІначай цябе няма!»

Яна правярала яго, ставіла яму ўмовы. Яна лічыла да пяцідзесяці. Столькі часу яна давала Богу на пошукі бацькоў. Калі яна далічылася да трыццаці чатырох, дзверы адчыніліся. Яна-Бэрта ўзняла галаву. Але гэта быў толькі Цюнэс з тэрмометрамі.

«Цюнэс, спытала яна слабым голасам, урэшце рэшт ты спытаўся?»

«Так, адказаў ён і спрабаваў не сустрэцца з ёй позіркамі. У картатэках іх няма. Усё яшчэ няма».

-I бабулі няма?» — спытала яна бездапаможна.

Ён пахітаў галавой. -Бог ведае, дзе яны, сказаў ён. Ва ўсякім разе пакуль што нічога невядо*ма. А ты спачатку папраўляйся, потым будзе відаць».

«Мне здаецца, ты проста мяне пакуль шкадуеш»,сказала яна.

У Цюнэса упаў тэрмометр з падноса, і яму давялося змятаць аскблкі. Пазней, калі ўсе памерылі тэмпературу, ён падышоў да ложка Яны-Бэрты і пагладзіў яе па галаве.

«He na валасах, — сказала ca страхам яна. — Варта толькі блізка падыйсці, як яны вылятаюць».

Яна ўзяла яго руку, прыціснула яе да сваіх вачэй і трымала яе так да тых пор, пакуль яго не паклікалі.

У гэты вечар Яна-Бэрта зноў цікавілася навінамі. Але яна болып не разумела ўзаемасувязяў. Гаворка ішла пра змену ўраду, былі развітанні, прывітанні і клятвы. Ва ўрадавым квартале Бона было разбіта шмат вокнаў. Недазволеныя дэманстрацыі. Пратэстуючыя. Людзі з пацярпелай зоны. Ввдучы назваў лічбу пяцьдзесят тысяч. Можна было бачыць калоны падмяталыпчыкаў вуліц, якія змяталі ў кучы асколкі. Потым буйным планам дзве мёртвыя касулі ў траве: у Паўночнай і Усходняй Баварыі дзікія жывёлы здыхаюць тысячамі, сказаў вядучы.

Мёртвыя касулі ў траве. Яна-Бэрта супроцьволі падумала пра Улі. Яна заплюшчыла вочы і адвярнула галаву.

Аіза прасіла Цюнэса набыць ёй хустку на галаву. A Яне-Бэрце захацелася шапачку. Як раз наступнай раніцай ён прыйшоў з карабком, поўным шапак: Ён збіраў іх ад дома да дома, дзіцячыя шапачкі, некаторыя ўжо зацыраваныя, выгарэлыя на сонцы. Але дзеці накінуліся на іх. Лёгка пакланіўшыся, ён перадаў Аізе хустку. Яна, шчаслівая, павязала яе і выпусціла на лоб апошнюю пасму.

«Што-небудзь цяпер бачна?» спытала яна.

Яна-Бэрта пахітала галавой. Яна памерыла шапачку. У шапцы ў пасцелі? Яна засунула яе пад падушку.

Калі яна пайпіла ў туалет, паволі, паўз сцен, яна сустрэла ў калідоры Цюнэса.

Ён кпліва зірнуў на яе і сказаў: «Табе ўжо хтонебудзь казаў, што ў цябе твар Лілафеі?-

Яна прытулілася да сцяны і пераадолела цягу званітаваць.

«У мяне твар не як у Лілафеі, сказала яна, — што б гэта ні азначала. У мяне ўвогуле твар не такі, як у некага іншага. А калі, дык такі, як у маіх бацькоў ды бабулі ці дзадулі».

«Я не магу выказаць гэта інакш», засаромеўшыся, сказаў Цюнэс.

-Паглядзі на мяне як след, сказала яна. -I запамятай, як я выгладаю з валасамі: праз пару дзён я буду лысая».

-He галоўнае», сказаў ён.

«Няўжо ты думаеш, што нейкі малады чалавек можа закахацца ў дзяўчыну з лысінай?» спытала яна.

Ён паглядзеў на яе, потым ён узняў галаву, утаропіўся на дошку на сцяне, на якой быў паказаны кругазварот вады, і сказаў раздумліва: «Валасы не маюць значэння. Хто на гэта глядзіць інакш, той не варты цябе».

Ён кіўнуў ёй і пайшоў. Яна паглядзела яму ўслед і паспрабавала ўтрымаць спёзы. Калі яна пазней вярнулася ў залу, яна распавяла Аізе, што ёй сказаў Цюнэс.

«У нас не так»,змрочна сказала Аіза.

«Кажуць, яны адрастуць», сказала Яна-Бэрта. Але я гэтаму не веру. Я ўвогуле нічому не веру».

-Увогуле нічому? спытала Аіза. -Нават таму, што твае бацькі яшчэ жывуць?»

-Не,потым сказала яна. Я гэтаму веру, веру».

Наступнай раніцай Яна-Бэрта сустрэла ІДюнэса ўсмешкай. Ён няўважліва ўсміхнуўся ёй.

«Як вам гэта падабаецца? усклікнуў ён. Цяпер французы шумна пратэстуюць каля сваіх атамных электрастанцый. А іх урад запэўнівае ва ўсе бакі, што іх ядзерныя электрастанцыі самыя надзейныя ў свеце. Такое, як у Графэнрайнфэльдзе, у іх немагчыма ніколі!»

«Ці я не чуў аднойчы ўжо нешта падобнае?» спытаў урач, які якраз праходзіў міма.

Цюнес схіліўся над Яна-Бэртай. «А што ты скажаш пра шум у французаў?» спытаў ён.

«Нічога», сказала яна і адвярнулася да сцяны.

У яе была высокая тэмпература, панос ніяк не пераставаў. А яе прастыня была ўсеяна валасамі. Цэлымі пасмамі валасоў. Некалькі дзён яна не прычэсвалася. Аднойчы Аіза схапілася за яе валасы, і ў руцэ аказалася вялікая пасма. На галаве Яны-Бэрты засталася вялікая лысая пляма.

«Вось бачыш»,сказала яна і засмяялася.

Яна-Бэрта ўдарыла яе па твары. Яна папрасіла ў сястры расчоску і часалася доўга і раз’юшана: пасля гэтага яна была лысая. Толькі некалькі рэдкіх валосікаў засталося над вушамі. Яна выцягнула шапачку з-пад падушкі і нацягнула яе сабе на галаву.

У Цюнэса для яе была навіна: «Ты ўжо знаходзішся ў картатэцы з тваім тутэйшым адрасам!»

Навіна зусім збянтэжыла Яну-Бэрту. Яна ніколі не падумала пра магчымасць аказацца самой у картатэцы.

«Цяпер неўзабаве з’явяцца і твае блізкія», — сказаў Цюнэс.

Яна-Бэрта глыбока задумалася. Калі бацькі і Ё яшчэ жывыя, яны, напэўна, будуць шукаць яе праз слжбу пошукаў Чырвонага Крыжа. Яшчэ зусім верагодна, што аднойчы, магчыма, ужо сёння ці заўтра, адчыняцца дзверы, і мама ці тата...

Аіза намагалася зноў павязаць сабе хустку, якая спаўзла з галавы. Але яна была занадта слабая. Яна ўся пацела.

-Дапамажы мне», папрасіла яна.

Яна-Бэрта зрабіла выгляд, быццам нічога не чуе. 3 таго разу, калі Аіза схапіла яе за валасы, яна болып з ёй не размаўляла. Яна нацягнула сабе шапачку аж на вушы і легла так, каб бачыць дзверы.

8

Праз чатыры дні пасля гэтага Яна-Бэрта ў паўсне адчула, што нехта схіліўся над ёй.

«Яна-Бэрта», ціха прамовіў жаночы голас, і халодная рука дакранулася да яе.

Яна-Бэрта ўздрыгнула і адкрыла вочы. Але нікога з тых, каго яна чакала, не было. Гэта была Хэльга. Хэльга Майнэке з Гамбурга, сястра бацькі.

-Дык вось ты дзе, сказала Хэльга. -Чаму цябе так доўга не было ў картатэцы? Я ўжо падумала, што ты разам з тваімі бацькамі...-

«Што? -захвалявалася Яна-Бэрта. Што з імі?»

Хэльга разгублена зірнула на яе: -Ці ж ты не ведаеш?..-

Яна-Бэрта пахітала галавой. Яе твар ператварыўся ў грымасу, яе вочы напоўніліся слязьмі. Потым яна ўпарта вымавіла: «Адкуль ты гэта ведаеш? Іх жа няма ў спісах...»

Хэльга ўзяла яе рукі ў свае і кіўнула. «Ёсць, сказала яна. Яны ёсць у спісе мёртвых, калі гэта тое, што ты маеш на ўвазе».

-I Кай?» спытала Яна-Бэрта амаль нячутна.

«I ён».

«I Ё?»

-I Ё».

Тут Яна-Бэрта пачала крычаць. Яна крычала гучна і рэзка. Дзеці ў зале са страхам утаропіліся на яе, a некалькі малых пачалі крьгчаць таксама. Цюнэс уляцеў у залу, за ім сястра. Яны адпіхнулі Хэльгу і схіліліся над Янай-Бэртай. Яна адбівалася ад іх.

«Хлусы!» крычала яна, сарвала з галавы шапку і кінула яе ў твар Цюнэсу. Ён утрымліваў Яну-Бэрту, пакуль сястра давала ёй укол. Яе істэрычны крык заціх. Вейкі закрьшіся. Яна яшчэ нейкі час стагнала, потым замоўкла.

“Я ж хацеў, як лепш, сказаў Цюнэс. -Ты ж хворая...»

Ён паклаў шапачку на яе коўдру. Яна скінула яе.

Цюнэс бездапаможна паціснуў плячыма. Калі яго хтосьці паклікаў з калідора, ён з палёгкай знік. Хэльга зноў прысела на край ложка. Але Яна-Бэрта не расплюшчвала вочы. Праз нейкі час яна заснула.

Калі праз некалькі гадзін яна зноў прачнулася, Хэльгі не было. Была ноч. У кутку мігцела слабае дзяжурнае святло. Адно вакно было прыадчынена. За ім свяціў месяц. Яго святло падала на сцяну залы. Пахла маладой лістотай і свежай зямлёй. Яна-Бэрта думала пра сваіх бацькоў. Яна так сумавала па іх. Яна прыпомніла пра вандроўку па Роне. Яна гайдапася ў насільным прыстасаванні паміж татам і мамай, у такт з крокамі бацькоў. Яны гулялі з ёй у гульню, якая называлася «Анёлак, ляці!і разгойдвалі яе высака ўверх. Але ў яе не было страху. Паміж бацькамі з ёй нічога не магло здарыцца. «Яшчэ! Яшчэ!" крычала яна.

Потым бацькі насілі паміж сабой і гайдалі Улі і Кая, і прыстасаванне выглядала ўжо даволі пацёртым. Альмут у час апошняга прыезду забрала яго з сабой, каб па яго ўзору змайстраваць новае. Яго, прыдуманае Ё, не прадавалі.

Альмут, калі яна ўвогуле была яшчэ жывая, магла ўжо не аддаваць назад тое прыстасаванне. У іх, у сям’і Майнэке, гайдацца ўжо не было каму, і ніякі анёлак ужо не паляціць.

Яна-Бэрта думапа пра Кая. Ён быў кругленькі маленькі хлапчук, з ямачкамі на шчочках і на ручках. У яго была нават ямачка на бародцы. Яна не магла ўявіць яго сабе мёртвым. Ён быў заўсёды такім жывым, як ртуць, дзіцем, «Ванькам-устанькам», як казала бабуля Бэрта. I Ё аднойчы сказала маці: «Такога можна на ноч забыць у садзе — наступным ранкам ён сядзеў бы ля дзвярэй, засыпаны снегам, але з вясёлай усмешкай, і нават не зачыхаў бы».

Ё тонкі пах фэнхеля, цёмныя кучаравыя валасы, ужо з сівізной, прабор на дзве паловы, карыя вочы,

пушок над верхняй губой, ямачка ў барадзе, унаследаваная ад яе Каем. Ё, якая кожныя тры, чатыры гады пераязджала з новай кватэры ў іншую і потым выкідвала процьхму фыззя».

«Я вельмі люблю падарожнічаць з лёгкім багажом», часта чула Яна-Бэрта ад яе, і: «Што? Ужо тры гады я жыву тут на Якаб-штрасэ? Тады прыйшла пара пераязджаць, а то я тут прыклеюся да аднаго месца».

3 «рыззём» пры кожным пераездзе ў кантэйнер для смецця трапляла шмат фатаграфій. Толькі адна картачка, якая ў залапанай рамцы стаяла ў кожнай з яе гасціных, ніколі не знікала. На ёй быў малады яфрэйтар з часоў Другой сусветнай вайны: у мешкаватай уніформе, валасы зачэсаныя назад, вельмі ўжо старамодна. Але яго твар падабаўся Яне-Бэрце. I тое, што ён загінуў у васемнаццаць гадоў незадоўга да канца вайны, выклікала ў яе з дзяцінства сумны настрой. Гэты яфрэйтар называў Ё Янай. Пасля яго смерці яна больш нікому не дазваляла называць сябе Янай. Канешне, праз некалькі гадоў пасля вайны яна выйшла замуж за нейкага Карла Ёста, нарадзіла дачку, маці Яны-Бэрты, і развялася. Але ніколі яна не здрадзіла нябожчыку. Гэта яна аднойчы растлумачыла Яне-Бэрце. I калі яе дачка нарадзіла дачку і хацела назваць яе па маці і свекрыві, Ё запратэставала:

-Толькі не называйце дзіця Ёганай! Калі ёй так абавязкова трэба называцца, як я, тады назывіце яе Янай».

Калі Ё было ўжо трыццаць пяць, і яна была даўно разведзеная, яна нарадзіла яшчэ адно дзіця, дзяўчынку з чорным віхром, які ніколі не пасвятлеў. Пра бацьку дзіцяці яна ніколі не гаварыла, і калі Яна-Бэрта аднойчы спытала Альмут пра яе бацьку, яна атрымала ад Альмут вясёлы адказ: «Ну, як гэта хто? Вядома, яфрэйтар з картачкі Ё!»

Святло ад месяца перамяшчалася па сцяне залы. Аіза стагнала. Яна-Бэрта працягнула да яе руку і памацала. Яна знайшла руку Аізы. Рука была вельмі гарачая. Яна паклікала сястру. Дзверы ў калідор бьші адчынены. Зазірнула незнаёмая жанчына.

«Тэмпература? спытала яна. Дзеля гэтага табе не варта ўздымаць такі шум. У каго тут няма тэмпературы? Сястра Лота заснула. He дзіва, пры шаснаццаці гадзінах дзяжурства без перапынку. Дай ёй паспаць. I заўтра раніцай будзе час».

Яна-Бэрта трымала руку Аізы. Яна адчувала пульс, які скакаў. Яна паспрабавала не засынаць, але вочы яе плюшчыліся. Яна сніла настаўніцу Улі. Тая праязджала на машыне міма Улі і крычала праз прыадчыненае вакно: “Хадзем, садзіся, Улі. Калі ты садзеш на валізу і прыгнеш галаву, то можна ўладкавацца!»

Улі з брудным тварам і бруднымі штанамі, павярнуўся да Яны-Бэрты і запытальна паглядзеў на яе.

«Садзіся, Улі, садзіся! крычала Яна-Бэрта. Хмара наплывае!»

Улі бег побач з маіпынай, але машына не спынялася.

«Я не магу спыніцца!» -крычала настаўніца. —За мной едзе так шмат!»

-Адчыніце дзверцы!» закрычала Яна-Бэрта. -«Улі можа ўскочыць нахаду!»

Але дзверы заклініла. Улі зачапіўся знадворку за дзверцы і яго пацягнула.

-Хмара! Хмара!» пачула яна свой голас, які крычаў.

Наступная за настаўніцкай машына вывернула, каб абагнаць справа. Завіхрыўся клуб пылу, тупы удар, і машына знікла.

«Не крычы ты так, сказала сясгра і затрасла ЯнуБэрту. -Ты ж усіх разбудзіш».

Яна-Бэрта падхапілася і адпусціла руку Аізы.

-Улі такі гарачы»прамармытала яна.

«Хто?» спытала сястра.

«Аіза, — сказала Яна-Бэрта. -Аіза».

Сястра нахілілася над ложкам Аізы, потым яна пакаціла яго з палаты. Застапося пустое месца паміж ложкамі.

«Яна памерла?» спытала Яна-Бэрта.

■Ш-шш, — зашаптала сястра. — Чаму памерла? Яна пераехала ў другую запу, вось і ўсё».

Пасля снедання Хэльга прыйшла зноў. Яна пераначавала ў вясковай гасцініцы.

“Ты, мусіць, мала спала, сказала яна. У мяне таксама была дрэнная ноч».

Яна няўпэўнена памаўчала, потым азірнулася вакол сябе.

«Неверагодныя справы тут, сказала яна. -I гэта ў багатай Федэратыўнай Рэспубліцы».

«Вы адсталі ад жыцця, крыкнуў ёй чыйсьці бацька, які даглядаў свайго сына паблізу. Мы цяпер краіна трэцяга свету!»

Хэльга не адказала.

“Чаму ты не пытаешся пра Улі? сказала Яна-Бэрта. -Яго ж, напэўна, няма ў картатэцы. Hi ў якой картатэцы і ні ў якім спісе».

«Магчыма, я баюся адказу», сказала Хэльга.

Яна-Бэрта глянула на Хэльгу. Тая сядзела, роўна выпрастаўшыся, узор самавалодання.

«Ніколі не траціць вытрымкі!», пачула Яна-Бэрта, як гаварьгў дзядуля Ганс-Георг. Ён не любіў, калі пачыналіся слёзы. Але бацька не пайшоў па ўзоры дзвдулі Ганса-Георга. Яна калісьці бачыла яго, як ён плакаў. Напрыклад тады, калі Улі цяжка хворы ляжаў у бальніцы, а ўрач не вельмі абнадзейваў бацькоў. Ці аднойчы пасля Чарнобыля, калі маці і бацька цэлымі тыднямі прыкладалі так шмат намаганняў для падрыхтоўкі мерапрыехмства: яны планавалі форум з прадстаўнікамі партый, якія павінны былі адказаць грамадзянам на пытанні па тэме НАКОЛЬКІ НАДЗЕЙНЫЯ НАШЫ АТАМНЫЯ РЭАКТАРЫ? У апошні момант усе нашы палітыкі, акрамя аднаго, адмовіліся. Тады ў бацькі не вытрывалі нервы. Адна толькі маці змагла ўсё ж выратаваць мерапрыемства. Пасля таго, як яна з пусгога подыума без каментарыяў прачытала лісты палітыкаў з адмовай удзельнічаць, яна дала слова грамадзянам. Яна-Бэрта сядзела на прыступках лесвічкі да подыума і назірала. Яна няшмат зразумела з таго, што хацелі сказаць людзі, але ёй было вельмі цікава, як усхвалявана, як баязліва, як злосна яны выступалі. I ўся зала была напоўнена едкім цыгарэтным дымам.

«Ён быў разам са мной да апошняга, сказала Яна-Бэрта. -Мы не паехалі з усімі на Швайнфурт. Са Шліца мы ўцякалі на веласіпедах. Ён мёртвы. Яго збіла машына.

Хэльга ўстала, адвярнулася і выйшла. Яна-Бэрта глядзела ёй услед праз вакно. Хэльга перасекла плошчу і знікла паміж дамоў.

Яна вярнулася да Яны-Бэрты толькі праз гадзіну.

«Прабач», сказала яна.

«Тут кожны плача, калі не можа трываць», сказала Яна-Бэрта.

«Я так не магу», сказала Хэльга.

Яна ўжо мела гутарку з урачом. Ён ёй яшчэ не дазволіў забіраць Яну-Бэрту.

“Я патурбуюся пра тое, каб цябе накіравлі ў Гамбургскую клініку, -сказала яна. -Хаця адтуль і забрапі персанал для пацярпелых раёнаў, але табе там будзе лепш. Ты будзеш ляжаць у палаце для дваіх...»

«Я застануся тут», сказала Яна-Бэрта, не задумваючыся.

Хэльга паціснула плячыма. «Як хочаш, сказала яна. He буду цябе прымушаць. Ты дастаткова дарослая, каб ведаць, што робіш. Але падумай як след».

Развітваючыся, Хэльга ажывілася. Яна ўгаворвала Яну-Бэрту надзець шапачку.

«Ва ўсякім разе, калі ты будзеш на вуліцы, гаварыла яна. -Ці ты наўмысна хочаш шакіраваць людзей?»

«Мне няма чаго хаваць, — сказала Яна-Бэрта. Я лысая, Гэта так. 3 гэтым я павінна жыць».

Потым Хэльга заклінала Яну-Бэрту нічога не паведамляць бабулі і дзядулі са Шліца, якія ўсё яшчэ былі на Малёрцы, пра смерць бацькоў і братоў.

-Яны не перажылі б шоку, — гаварыла яна, — Магчыма, мы зможам ім дцнойчы потым, паступова...»

На пытанне Яны-Бэрты, куды ж пададуцца бабуля з дзядулям пасля вяртання дадому, выявілася, што Хэльга ўжо ўсё ўрэгулявала: дзядуля Ганс-Георг і бабуля Бэрта будуць жьець у яе, пакуль не будзе адменена зона ТРЫ.

-Я пастараюся па магчымасці адцягнуць час іх вяртання, гаварыла яна. -Чым пазней яны вернуцца, тым больш нармалізуецца тут жыццё».

Яна мела намер распавесці двум старым людзям, што іх сын і нявестка з абодвума ўнукамі абследваюцца ў спецыяльным санаторыі, які зачынены дтя наведвальнікаў.

-He, сказала Яна-Бэрта. Ва ўсякім разе, я ў гэтым не ўдзельнічаю».

«Ты хочапі, каб у тваіх бабулі і дзядулі разарвалася сэрца?» спытала Хэльга.

Яна-Бэрта зірнула на яе і нічога не адказала.

-Тады па меншай меры памаўчы і не гавары ім нічога,. папрасіла Хэльга. Яна пагладзіла Хэльгу па лысай галаве. Толькі тры тыдні, сказаў урач. Яшчэ толькі тры тьвдні.

«Тады я прыеду па цябе, сказала яна. Гамбург стане тваім домам. Памятай гэта, калі табе зробіцца вельмі дрэнна».

-A Альмут і Райнгард? спытала Яна-Бэрта. Я, па шчырасці, хацела да іх...»

«Я не ведаю, дзе яны цяпер», сказала Хэльга.

«Ты шукала іх у картатэцы?» — спытала Яна-Бэрта.

Хэльга памарудзіла. Потым яна пахітала галавой.

  • He шкадуй мяне», — сказала Яна-Бэрта.
  • Будзем лічыць, што яны жывуць», — сказала Хэльга з лёгкім нецярпеннем.
  • Тады яны ва ўсякім разе не ў сваёй кватэры і недзе пражываюць як эвакуіраваныя. Ты не можаш нагружаць іх япічэ больш. У мяне ты будзеш мець асобны пакой. Фрымэлі з Гасфурта з часу катастрофы таксама ў мяне. Ты іх прыпамінаепі? Сваякі бабулі Бэрты. Але яны застануцца найпазней да адмены зоны ТРЫ. I яны вельмі спакойныя людзі...»

Калі яна пайпша, Яна-Бэрта скрыжавала рукі пад галавой і ўтаропілася ў столь. У полудзень яна даведалася, піто Аіза памерла.

За тры тыдні, якія яна павінна была правесці ў Гэрлесхаўзэне, памерла яшчэ шмат дзяцей. Адзіную раз-

настайнасць у гэта жыццё прыносілі навіны тэлевізійных паведамленняў і мары.

Часам Яне-Бэрце здавалася, што начамі яна жыве больш інтэнсіўна, чым удзень. Днём яна толькі драмала. Яе мучылі ірвоты, тэмпература і галаўныя болі. Цяжка было нават падняць галаву. Калі Цюнэс набліжаўся да яе ложка, яна заплюшчвала вочы.

Але яна баялася начэй. Вось гэр Бэнціг расстрэльваў на школьным двары шыкоўнага колі. Эльмар, выдатнік, стаяў на балконе дома над схілам і махаў сваёй насоўкай, якая трапяталася на ветры.

“Паўднёва-ўсходні вецер! крычаў ён. Паўднёваўсходні вецер!»

Трэтнеры і Мільтнэры спрабавалі пералезці праз мураваную сцяну каля вакзала ў Бад Гэрсфэльдзе, у той час, як яна, Яна-Бэрта, на пероне ўжо другі раз губляла дзяцей Гойблераў у віхуры натоўпу. Зноў яна чула, як крычала маленькая дзяўчынка, спрабавала дапамагчы ёй, не змагла прабіцца да яе, але не знаходзіла яе.

Яна прачыналася, узмакрэлая ад поту.

Але праз кароткі прамежак часу яна стаяла перад дзвярыма ў Гэрлесхаўзэне і званіла. Адчыніла не чужая жанчына, а фраў Солтаў выглянула праз шчыліну і сказала: «Прывядзі спачатку свайго брата, тады дам табе піць».

А потым яна цяжка ішла з Майкэ, сваёй сяброўкай, і Інгрыд з Роны праз вялізнае рапсавае поле і шукала Улі, і ўсё ніяк не магла яго знайсці, хаця ён увесь час ціха клікаў «ку-ку».

Інгрыд са страхам сказала: «Мне здаецца, што нам лепш перастаць шукаць, a то мы яшчэ растопчам яго».

Аднойчы яна нават убачыла яго, яго бялявую чупрыну паміж кветкамі, але калі яна наблізілася да яго, ён знік, а Майкэ сказала: «Мне абрьідла. Я больш не буду гуляць».

«Улі, Улі! крычала Яна-Бэрта. Выходзь, мы больш не гуляем!»

За яе спіной зноў пачулася «ку-ку!». Але калі яна павярнулася, перад ёй узвышалася руіна атамнага рэак-

тара з Графэнрайнфэльда, разарваная, раструшчаная, разбураная.

Райнгард і Альмут рагггам з’явіліся, абое без валасоў на галаве. У іх руках былі кіі, і яны корпаліся імі ў попеле.

«Не! крыкнула Яна-Бэрта ў страху. Гэта зараза яшчэ выпраменьвае. Уцякайце!-

Але яны прыкінуліся глухімі і працягвалі корпацца, і Яна-Бэрта ўбачыла, што яны абое плакалі. Яна падбегла да Альмут і хацела адцягнуць яе, але Райнгард моцна трымаў Альмут і ўсхліпваў: -Мы яшчэ не знайшлі, Яна-Бэрта. Патрывай крыху. Раней мы не пойдзем...»

Яна цягнула і цягнула, і зноў, уся ў поце, ускоквала, прачнуўшыся. Але як толькі яна зноў валілася на пасцель, яна аказвалася ў канцы ліпавай алеі, там, дзе алея раптам упіралася ў раку. Яна выразна бачыла рэшткі моста, які тут перасякаў раку да канца Другой сусветнай вайны. На другім баку, на процілеглым беразе перад вёскай стаяў яфрэйтар з карткі Ё. Перад ім вуліца, якая вяла з вёскі да Яны-Бэрты таксама абрывалася. Яфрэйтар амаль спатыкаўся аб свой доўгі шынэль. Здавалася, што ён нечым занепакоены. Ён бегаў тудысюды каля абрыва і рабіў Яне-Бэрце нейкія знакі. Ён паказваў ёй за спіну. Яна здзіўлена павярнулася і адскочыла назад. За сілуэтам Гэрлесгаўзэна згупічалася цёмная хмара. Яна пагрозліва набліжалася, расплывалася, запаўняла палову неба. Хмара!

Яна-Бэрта стаяла каля абрыва. Пасярэдзіне ракі пралягала мяжа. У адчаі яна глядзела на той бок.

«Ляці, Яна!» крыкнуў ёй яфрэйтар.

-Дык я ж не ўмею лётаць!» — крыкнула ў адказ Яна-Бэрта.

«Ляці! зноў крычаў ён. Ты можаш, Яна. Развінь рукі і падай!»

Яна яшчэ раз зірнула праз плячо. Потым яна скокнула. I паляцела! Яна лунала! Гэта было так проста, так дзіўна проста...

-Бачыш, — сказаў ён, калі яна дапяцела да яго, — мы, мёртвыя, можам. Ты з гэтым неўзабаве звыкнешся».

«А я піто мёртвая?» спытала яна.

  • Табе гэта не падыходзіць? усклікнуў ён, смеючыся. Табе трэба радавацца. Цяпер з табой нічога не можа здарыцца».

Так праходзілі ноч за ноччу. Часам у яе снах з’яўляліся дзддуля Ганс-Георг і бабуля Бэрта, прыязны супрацоўнік ашчаднай касы і прадаўшчыца з мясной крамы. Яна бачыла трох юнакоў са старэйшых класаў, з якімі яна ў той дзень ехала на машыне дадому са школы, як яны штурхалі стары Опель Ларса праз градкі гародчыка.

Толькі бацькоў, Кая і Ё яна не сніла.

Паступова ванітаванне і панос сціхалі. Худая, бледная, слабая і няўпэўненая, яна спрабавала рабіць першыя крокі. Атрымлівалася не вельмі. Калі ІДюнэс паспрабаваў ёй дапамагчы, яна адаслала яго. Але яна практыкавалася дзень пры дні. Яе сілы паступова ўзнаўляліся. Дні цягнуліся, і яна ўжо не падспешвала выпіску.

Калі ж час надышоў, і Хэльга зноў прыехала, у палявым шпіталі ў Гэрлесгаўзэне не было нічога і нікога, з чым альбо з кім Яне-Бэрце было б шкада развітвацца. Толькі некалькі дзяцей, за якімі яна час ад часу прыглядвала, сумна глядзелі ўслед ёй, і яна памахала ім рукой.

Апранутая з ног да галавы ў новае, Яна-Бэрта здавалася чужой сама сабе. Хэльга прывезла ёй дарагую ніжнюю бялізну, якая пахла часам да Грайфэнрайнфэльда. Яна яшчэ ніколі не насіла такога абутку, як цяпер, a ў чорных штанах і чорным пуловеры яна магла рухацца скавана, як на кавёлах.

Як толькі яны селі ў машыну, Хэльга падала ёй чорную шапку, напалову кепку, напалову берэт. Па ёй было відаць, што яна каштавала, мусіць, не танна. ЯнаБэрта палажыла яе на задняе сядзенне.

■Ha тваім месце я б надзела, сказала Хэльга з вертыкальнай зморшчынай паміж бровамі. Многія людзі рэагуюць дзіўна, заўважаўшы, што хтосыді прыбыў з заражанай мясцовасці. Ёсць нават гатэлі, якія адмаўляюць эвакуіраваным у прытулку, калі... калі выразна бачна хвароба. Яны кажуць, што гэта адпуджвае ад іх кліентуру».

-Разумею, жорстка сказала Яна-Бэрта. -Яны не хочуць, каб ім нагадвалі».

«Як я сказала, я б надзела шапку», сказала Хэльга.

Яна-Бэрта не дакранулася да шапкі.

«Але я хачу ім нагадаць пра гэта», сказала яна. Яна адкінулася, адчула, як па-летняму цёплы вецер, што залятаў праз вакно, прыемна гладзіў яе галаву і яна ўцягвала ў сябе востры водыр ад соснаў, які напаўняў паветра. Які цудоўны лес! Да гэтага часу яна бачыла толькі белыя сцены.

«Не ўскладняй нам усё яшчэ больш», сказала Хэльга.

  • Мне няма чаго хаваць-рэзка сказала Яна-Бэрта.

«Як хочаш, адказала Хэльга. -Але ты шкодзіш сама сабе-.

Яна паехала па малых аб’язных гасцінцах да Эпівэгэ, увесь час паблізу мяжы. Заражаны раён яна аб’ехала па вялікай дузе. Яна-Бэрта у час гэтай паездкі зразумела, што і быццам незаражаных мясцовасцей асцерагаліся. Бо Хэльга жахнулася, калі Яна-Бэрта у час кароткага адпачынку хацела прысесці ў кусціках.

■Тут жа ўсё заражана!крыкнула яна.

»Я таксама, сказала Яна-Бэрта. -Ты гэта забыла?Яны ехалі з зачыненымі вокнамі, хаця было вельмі горача. -Надзейна ёсць надзейна», сказала Хэльга. Яна не дазволіла Яне-Бэрце напіцца з агароджанай крыніцы. “Ніколі не ведаеш», сказала яна.

Толькі каля Гёцінгена яна адважылася выехаць на шашу Касэль-Гамбург. Яны разам пад’елі у прыдарожнай кавярні. Яна-Бэрта не паверыла сваім вачам, калі ўбачыла цэны.

«Мяса з-за акіяна, гародніна — таксама, — патлумачыла Хэльга. Толькі бульба нямецкая. Яшчэ са старога ўраджаю. У наступным годзе мы будзем вымушаны і бульбу аднекуль атрымліваць — для тых, хто зможа плаціць».

«А што есці тым, якія не могуць плаціць?»

■Таннейшае», — адказала Хэльга.

Яна-Бэрта кіўнула галавой: вось гэта і будзе новым адрозненнем беднаты і багацця.

Прыхаваныя позіркі наведвальнікаў у кавярні яна сустракала з выклікам. Яна закінула галаву назад і рэзка зарагатала. Тое, што адна група за суседнім столікам устала і перайшла за больш аддалены, яна паспрабавала ігнараваць. Толькі седзячы зноў у машыне, яна аня-

мела ад страху.

9

У першыя дні ў Гамбургу Яна-Бэрта здзіўлялася, наколькі нармальна праходзіла жыццё ўдалечыні ад Графэнрайнфэльда. У Хэльгі ўсё бьшо так, як і ў былыя прыезды, калі не звяртаць увагі на траурнае адзенне, прыгнечаны настрой, дваіх Фрымеляў і штодзённае адключэнне электрычнасці на некалькі гадзін. У Яны-Бэрты быў асобны пакой, і Хэльга заваліла яе новай бялізнай і дыхтоўнай, цёмнай вопраткай. Нават прайгравальнік для кружэлак, і не з танных, Хэльга паставіла ў яе пакой, і набор кружэлак: класічную музыку ад Баха да Орфа.

Заняткі ў Гамбургскіх школах, перарваныя на тры тыдні пасля катастрофы, таксама пачаліся. Хэльга, старшая настаўніца па матэматыцы і хіміі, раніцай іпіла з дому і вярталася ў полудзень. Пасля полудня яна цягам гадзін сядзела за пісьмовым сталом, рыхтавалася да наступнага дня, пісала лісты і правярала сшыткі. Часта яна выпраўлялася ў пошукі незабруджаных харчовых прадуктаў. Калі Яна-Бэрта захацела паехаць з ёй, яна адмахнулася: пошукі і падслухоўванне, што кажуць, беганіна і цяганіна для яе пакуль што непасільныя. Ёй спачатку трэба як след адпачыць.

Але адпачынку таксама не было. Хэльга вельмі сур’ёзна ставілася да адказнасці. Таму яна папрасіла некалькіх урачоў абследваць Яну-Бэрту вядомых спецыялістаў, як падкрэслівала яна. Пасля гэтага Яну-Бэрту лячылі, яна павінна была глытаць медыкаменты і цягам гадзін праседжваць у пачакальнях урачоў. Калі яна пыталася ва ўрачоў, яны паціскалі плячыма.

  • У нас яшчэ няма вопыту з хваробамі пасля апраменьвання, гаварылі яны. Абсалютна магчыма, што твае валасы адрастуць. Але мы не можам сказаць гэта з упэўненасцю”.

Магчыма. Магчыма не. Вечная няўпэўненасць, якая так нервуе, знясільвае, ламае!

Яна шмат часу была адна. Фімэляў яна пазбягала. Яна не ведала, пра што з імі размаўляць. Яна адчувала ўсё большую раздражнёнасць у адносінах паміж Хэльгай і імі. Але і яна сама адчувала раздражнёнасць, у першую чаргу ад строгай самадысцыпліны Хэльгі, падрабляць якую яна не хацела, і ад яе вялікіх прэтэнзій, што тычыла адукацыі, паводзін і традыцый. Яна ж была такой пранізліва адказнай!

«Паволі набліжаецца час дая цябе зноў ісці ў школу, сказала яна амаль праз тыдзень. А то ты прапусціш зашмат і адстанеш».

Яна-Бэрта спужалася. Школа? Яна зрабілася такой чужой. А Яна-Бэрта адчувала сябе такой знясіленай і расслабленай. Нават ночы не прыносілі адпачынку. Яны мучылі яе дзікімі і змрочнымі снамі.

Але Хэльга насгойвала на наведванні школы, а Фрымэлі падтрымлівалі яе. Яна-Бэрта адчувала сябе занадта слабай, каб не падпарадкавацца волі Хэльгі. Такім чынам, Хэльга запісала яе ў школу, у якой яна выкладала.

3 трывогай у сэрцы Яна-Бэрта пайшла ўжо на наступны дзень. Яна была не адзінай новенькай у класе. Яшчэ трое бежанцаў з зоны спазніліся на пачатак заняткаў. У гэтай школе не было ніводнага класа, у якім не сядзелі б мінімум два новыя вучні, і болыпасць новенькіх страцілі сваіх блізкіх. Яна-Бэрта, такім чынам, не была выключэннем, і, канешне, яна пастаралася прылучыцца да групы эвакуіраваных.

У першы ж дзень да яе нястрымана, нават злосна, звярнулася дзяўчына з Бад Брукэнаў: -Чаму ты бегаеш у такім выглядзе?»

Яна пакзала на голы чэрап Яны-Бэрты.

«А мне што саромецца гэтага?»

«Не саромецца, сказала дзяўчына. Але ты не павінна выстаўляць напаказ сваю бяду».

Юнак з Бамберга змрочна кіўнуў.

■Ты шкодзіш не толькі сабе, а і ўсім нам, — сказа-

ла адна вельмі бледная бландзінка. Надзень хоць шапку! Мы хібакушы, але неабавязкова, каб гэта заўважаў адразу кожны".

  • Хібакушы?спытала Яна-Бэрта.

Яна даведалася, што гэта назва тых, хто выжыў з Хірасімы, якую цяпер насілі і жывыя з Графэнрайнфэльда.

-Я хібакушы», сказала яна ў ваннай Хэльгі перад люстэркам і дапытліва паглядзела на сябе

Так, і без лысай галавы па ёй гэта адразу ж было б відаць: такая худая і кволая была яна цяпер. На вуліцы яе гэтаксама, як і іншых, па кім было відаць, што яны апрамененыя, — абыходзілі бокам. Гэтыя шлюзы, якія адчыняліся перад ёй і астатнімі, хто цяпер, летам, насілі шапкі і хусткі! Гэтыя зацікаўлена-спачувальныя позіркі скоса!

Яна хутка зразумела: ніхто не насміхаўся, ніхто не выскаляўся, ніхто не крычаў дзёрзкасцей ёй услед. Але ніхто не хацеў сядзець побач з ёй, ні ў школе, ні ў аўтобусе, а Фрымэлі распавядалі пра знаёмых, якіх прымусова ўсялілі ў кватэру, таму што ўладальнікі кватэры адмаўляліся прымаць эвакуіраваных.

-Мы наводзім на іх жах, тлумачыла дзяўчынка з Бад Брукэнаў. На іх думку, мы можам яшчэ выпраменьваць. Магчыма, так і ёсць».

Яна-Бэрта непрыкметна прыгледзелася да яе прычоскі. На ёй быў парык.

«Я думаю, што прычына болып важная, сказаў юнак з Бамбэрга. -Бежанцаў пасля вайны гэтаксама не любілі. Хаця яны і не выпраменьвалі. Мая сілезская бабуля заўсёды расказвала пра гэта. Каму ўдалося ўцалець, не любіць, каб яму бесперапынна напаміналі, што іншым пашанцавала менш. Што ім патрэбна дапамога. I маюць права на дапамогу.

Яна-Бэрта неўзабаве заўважыла, што жыццё ў Гамбургу не было такім нармальным, як ёй падалося ў першыя дні. Ідучы ў школу ці са школы, яна бачыла доўгія чэргі перад прадуктовымі крамамі. Ёй было дзіўна. Аднойчы яна спытала.

«Парашковае малако са Штатаў», пачула яна ў адказ.

«Гэта значыць, што трэба хапаць, калі што трапляецца незаражанае», -растлумачыла ёй цёця Фрымэль.

  • 'Калі яно па кішэні, -дадаў дзядзя Фрымэль. Цяпер усе краіны Трэцяга свету рады, калі яны могуць прапанаваць што-небудзь прыдатнае дая ежы. Апошняе харчовае смецце яны падмятуць для нас. За грошы, вядома!»

«А тутэйшыя сяляне?» спытала Яна-Бэрта.

Дзядзя Фрымэль слаба адмахнуўся рукой: «Можаш забыць. Большасць з іх была вымушана забіць сваю жыўнасць. А мяса ў іх ніхто не браў. Толькі тут на поўначы і ў паўднёвым Альгоі ёсць вытворчасць малака. Але яно не прыгоднае для дзяцей і моладзі».

»Мы яго таксама не п’ем», уставіла сваё слова цёця Фрымэль.

«Пасля Чарнобыля гэта малако нельга было б прадаваць нікому», меркаваў дзядзя Фрымэль.

«А яшчэ, мой цудоўны гарод, скардзілася цёця Фрымэль. I думаць пра яго нельга. Неўзабаве ва ўсёй Германіі будзе буяць адно пустазелле».

На сваім шляху са школы Яна-Бэрта бачыла яшчэ больш. Яна праходзіла міма складскога памяшкання і кінатэатра. Абодва будынкі былі занятыя бежанцамі і эвакуіраванымі. Школьная спортзала таксама служыла прытулкам для бежанцаў. Паміж школьным дваром і спортзалай быў узведзены штакетнік. Яна-Бэрта часам заглядвала праз яго шчыліны. Яна бачыла дзяцей, якія гулялі. Дарослыя стаялі, прыхіліўшыся да сцяны залы ці сядзелі на сонцы на іправізаваных лаўках. Іх вопратка выглядала недагледжанай. Некаторыя з іх драмалі з заплюпічанымі вачыма, іншыя сядзелі, утаропіўшыся перад сабой. Многія выглядалі хворымі ці зняможанымі. Лысых было мала відаць, у асноўным мужчыны. Але некаторыя жанчыны бьілі ў хустках, а дзеці у шапачках, пасярод лета. Дзяцей бежанцаў, якія лезлі на плот і цікаўна назіралі за мітуснёй на школьным двары, наглядчык дому зноў зганяў уніз.

-     A чым яны жывуць?» спытала Яна-Бэрта юнака з Бамбэрга.

«Ежу яны атрымліваюць з палявой кухні», сказаў ён. А вопраткай забяспечвае Чырвоны Крыж. Адразу пасля катастрофы збіралі вопратку. Тэкстыльныя крамы таксама ахвяравалі. Неліквід і заляжалае. Як справы з медыцынскім забеспячэннем, я не ведаю. Але дзяржава-мама, пэўна, зробіць неабходнае. А на ўсё астатняе даюць «кішэнныя грошы», часова, пакуль усё адрэгулюецца. Гэта ўсё я ведаю ад аднаго хлапца з 4 в. Ён жыве там за агароджай. Ён нават не змог купіць сабе ні трыко, ні спартыўных тапак. Клас збіраў для яго грошы». Праз нейкі час ён дадаў: «У бундэстагу яны абмяркоўваюць кампенсацыю для тых, хто зусім сеў на мель».

У адзін з наступных дней Яна-Бэрта сустрэла ў фае Эльмара з яе класа ў Фульдзе. I ў яго галава была амаль лысая, а твар шэры.

■           Эльмар!» радасна ўсклікнула яна.

Ён павярнуўся. I яго твар засвяціўся. Яны ўвесь перапынак прабылі разам. Пра астатніх з класа ён таксама нічога не ведаў.

«Магчыма, той-сёй загінуў, выказаў ён меркаванне. Болыпасць запозна ад’ехалі. Трэба было значна раней пачынаць эвакуацыю. Тыпова для нашых палітыкаў. У нікога не хапае духу ўзяць на сябе адказнасць за непапулярные мерапрыемствы».

Эльмар. Ён заўсёды ведаў, што хМожна было б зрабіць лепш, і размаўляў, як дарослы.

■Мы таксама паехалі толькі тады, — распавядаў ён, — калі ўжо ўсе дарогі былі цалкам запруджаны. Таму што бацька не мог знайсці нейкія дакументы, а маці хацела як мага больш узяць барахла. Цяпер яна ляжыць у бальніцы і не можа ні жыць, ні памерці. Мы з бацькам пасяліліся ў сваякоў. Агідна. Мы да самай зямлі кланяемся ім ад удзячнасці. Усё ж лепей, чым валяцца ў спартыўнай зале. Трэба прызвычаіцца да паклонаў: заражаны прыгодны толькі для таго, каб прымаць падачкі і спачуванні. Мы калекі нацыі».

Калі празвінеў званок на ўрок, ён праводзіў ЯнуБэрту да яе класа. Па шляху туды, пасярэдзіне шуму і мітусні, ён распавёў ёй, што яго бацька выйшаў з царкоўнай абшчыны. -Раней ён кожную раніцу ў нядзельку гнаў мяне на малебен, сказаў ён. Цяпер ён пакрыўджаны за тое, што літасцівы Бог не залічыў яму гэта. Ён думае, што з ім паступілі несправядоіва. Замест таго, каб злавацца на палітыкаў, якіх ён выбраў ці на самога сябе!»

Ужо перад дзвярыма ў клас, ён паспешліва сказаў: “Пасля Графэнрайнфэльда я шмат думаў, і пра гэта таксама. I я прыйшоў да пераканання, што ўраўненне толькі тады рашаецца, калі яго скараціць».

«Karo?» спытала Яна-Бэрта.

«Karo б ты думала?» сказаў Эльмар і паказаў указальным пальцам наверх.

Яна-Бэрта была ашаломлена. Няўжо гэта быў Эльмар, спакойны, весела мацнейшы? Ці яна таксама змянілася з таго часу, як яны апошні раз бачыліся?

Яна цяпер гадзінамі ляжала на ложку. Амаль увесь час яна адчувала сябе зморанай. Каб што рабіць, яна павінна была пераадолець сябе. Часцей за ўсё яна прыходзіла ў школу, не выканаўшы хатняга задання. Пасля двух, максімум трох урокаў галава ў яе гудзела. Прыходзячы дадому, яна з агідай глытала некалькі кавалкаў, потым на гадзіны валілася на ложак і знутры замыкала пакой, каб ніхто не парушаў спакой.

«Ты магла б на самой справе крыху дапамагаць мне дома, сказала Хэльга са сваёй зморшчынай паміж бровамі, якая з’яўлялася заўсёды тады, калі яе голас гучаў з папрокам. Урэшце рэшт, мы свайго роду адна сям’я, ты і Я”.

Яна-Бэрта сггужалася. He, яны не былі сям’ёй, і ніколі не будуць. Нязменна яна адносілася да сваёй цёці гэтаксама, як і раней, прыязджаючы да яе ў госці. Нехаця яна састаўляла брудны посуд у мыечную машыну, у той час, як Хэльга рыхтавалася да ўрокаў ці пісала лісты. Пакупкамі зараз займаліся Фрымэлі.

Хэльга заўсёды была свайго роду сямейным дыспетчарам, ад каго можна было даведацца, як справы ў дзядзі X ці ў стрыечнай бабулі Y. Цяпер яна была занятая тым, што шукала дакладную інфармацьпо пра лёс усіх блізкіх, якія жылі ў зоне катастрофы. Увесь час лісты вярталіся з адзнакай: АДРАСАТ ВЫБЫЎ НЕВЯДОМА КУДЫ.

Але Хэльга не здавалася. Яна даведалася, што бацька Яны-Бэрты загінуў у Швайнфурце, магчыма, раніцай, калі здарылася катастрофа. Маці і Кай памерлі ў палатцы Чырвонага Крыжа ў верхнім Кінцыгталі спачатку Кай, праз чатьіры дні маці. Пра Ё яна толькі ведала, што яна была мёртвая. Ё не належала да сям’і. I ў кантакце з Альмут яна не была зацікаўленая. Яна-Бэрта павінна была сама здабываць сабе адрас з картатэкі. Але там было запісана толькі: «На гэты час: Пачатковая школа, Вісбадэн-Біршат», а пісьмо, пасланае на гэты адрас, вярнулася: АДРАСАТ ВЫБЫЎ НЕВЯДОМА КУДЫ.

«У картатэцы ты стаіш пад маім адрасам, — сказала Хэльга Яне-Бэрце. -Як толькі ў Альмут з’явіцца магчымасць, яна напіша сюды».

Яна-Бэрта чула, як Хэльга нешта друкавала да позняй ночы. Яна пісала ўсім блізкім. Яна папрасіла яе не пісаць нічога бабулі Бэрце і дзядулю Гансу-Георгу пра смерць іх сына, нявесткі і абодвух унукаў. Яна сама напісала бацькам і супакоіла іх.

«Я ім паведаміла, што твой бацька з сям’ёй знаходзіцца ў бальніцы, -сказала яна Яне-Бэрце, і што ім патрэбна толькі крыху падлячыцца...»

-Так, так, вьідумкі. Якія ты мне распавядала ўжо ў шпіталі, перабіла яе Яна-Бэрта. Што ім часова нельга пісаць, бо бальніца строга ізалявана ад навакоьнага свету — ці не так?»

-Так, я ілгу, нястрымана сказала Хэльга. Але я раблю гэта толькі ім на карысць».

  • Ці вераць яны гэтым казкам? спытала Яна-Бэрта. Я не паддалася б на твае фокусы-.

-Яны вераць, сказала Хэльга. — Таму што яны хочуць верыць. Тое, што твае бацькі і Кай былі ў Швай-

нфурце, ім ніяк невядома. Я парэкамевдавала ім заставацца на Малёрцы, пакуль тут не нармалізуецца ўсё. Тады я прывязу іх сюды. Фрымэлі не вечна будуць заставацца тут. Канешне, я пераслала ім грошай. Сапраўды: на Малёрцы ў гэты час ім найлепш».

Яна-Бэрта адчула, як у яе выступіў пот. Яна мусіла зноў легчы на ложак, каб паразважаць.

Яна бачыла перад сабой бабулю Бэрту, якая вязала. Канешне ж, гэта быў нацынальны традыцыйны дзіцячы касцюмчык ддя Кая ці шапачака для Улі. Яна сядзела пад яркім шматфарбным парасонам ад сонца, перад ёй незаменны кубачак кавы, і слухала, як ёй уголас чытае дзядуля Ганс-Георг, бо яе вочы ўжо бачылі не так добра. Яна не настойвала на пэўных пісьменніках. Але яна вельмі высока цаніла аповеды, якія добра канчаліся.

«Дпя трагедыяў мы занадта старыя», мела звычку гаварыць яна, і Яна-Бэрта бачыла, як дзядуля ГансГеорг згодна ківаў галавой. Даволі часта яна спрабавала ўявіць сабе дзядулю капітанам цяжкой артылерыі на апошняй вайне. Часам ён пачынаў апавядаць: «... а тдды, летам саракавога, на Днястры...»

Альмут аднойчы распавяла Яне-Бэрце, што бабуля Бэрта ўдзельнічала ў Жаночым аб’яднанні. Гэта была нацысцкая жаночая арганізацыя. He, яна была не проста членам, а чымсьці вышэй. Калі Яна-Бэрта спытала пра гэта бабулю, тая адказала ёй незадаволена: -Ах, памаўчы ты пра тыя часы! Было і прайпіло. Я павінна была арганізоўваць для саддат вясёлыя вечары, што ў гэтым благое?»

Бабуля Бэрта ў дачыненні да гітлераўскіх часоў была вельмі замкнёнай. I тым гаварлівей быў дзядуля Ганс-Георг. Улі слухаў яго заўсёды з бляскам у вачах.

«Няўжо табе неабходна кожны раз варушыць усё гэта, Ганс-Георг?» —незадаволена ўмешвалася тады бабуля Бэрта. «Я не хачу болып нічога чуць пра вайну і ўсе гэныя жудасныя рэчы. Ты ж, ці не так, у сваім жыцці займаўся і нечым іншым, а не толькі страляў з гармат!»

Бабуля Бэрта і дзядуля Ганс-Георг, пэўна ж, ужо даўно не чыталі больш ніякіх паведамленняў пра нямец-

кую атамную катастрофу. Магчыма, яны нават больш і не размаўлялі пра яе. У вушах Яны-Бэрты гучаў мяккі бабулін голас: -Памаўчы, Ганс-Георг, я болып нічога не хачу чуць пра гэтае жахлівае здарэнне!»

Але за ранішнім куфлям піва з іншымі пенсіянерамі на Малёрцы дзядупя Ганс-Георг будзе ў доўгіх дыялогах развіваць сваю тэорьпо аб прычынах катастрофы: канешне, сабатаж. А галоўныя маніпулятары сядзяць на Ўсходзе.

Яна-Бэрта рыўком адчыніла вакно. Гардзіна калыхнулася ёй у твар. У яе раптам з’явілася неадольнае жаданне ўбачыць мора. Ці хаця б шырокую водную раўніну. Яна выбегла, не адказваючы на здзіўленае пытанне цёці Фімэль: «Куды так паспешліва, дзіця?« Яна бегла праз строй спачувальных альбо гідпівых позіркаў прахожых, прабегла міма бетоннага цокаля, на якім нехта напырскаў фарбай вялізныя літары: ПАДЗЯКУЙЦЕ ЗА ГЭТА ПАЛІТЫКАМ!, а каля аднаго з кіёскаў прачытала загалоўкі газет: НАРЭШЦЕ АДБОЙ! РЭАКТАР БОЛЬШ HE ВЫПРАМЕНЬВАЕ!

Яна-Бэрта разгубілася. Хэльга павінна была гэта ведаць. Але за полуднем яна не ўзгадапа гэта ніводным словам. Няўжо ёй гэта здалося не дастаткова значным? Яна-Бэрта ўсвядоміла, што Хэльга ніколі не гаварыла пра палітычныя падзеі дня.

Па дарозе да Альстэр Яна-Бэрта праходзіла міма сваёй школы. Там яна на сваё здзіўленне сутыкнулася з Эльмарам. На фоне цёмнага мура, да якога ён прыхіліўся, асабліва кідалася ў вочы яго лысая галава. Ён выкрыкваў ўслед прахожым дзёрзкасці. Яна-Бэрта накіравалася да яго як да выратавальнага круга.

-Што ты тут робіш пасля школы?» спытала яна.

-Я, так бы мовіць, бадзяюся, — сказаў ён. — А дзе, урэшце рэшт, усё роўна».

Яна спытала, ці зрабіў ён хатнія заданні.

«Я больш іх не раблю», сказаў ён і перасмыкнуў плячыма.

«Калі ў цябе няма іншых планаў, — сказала яна, — тады пойдзем разам да Альстэр".

«У мяне няма ніякіх іншых планаў, сказаў ён і адштурхнуўся ад мура, акрамя жадання як найхутчэй развітацца з гэтым заср..ым жыццём».

На скрыжаванні ім давялося чакаць. За іх спіной хтосьці ціха сказаў: «Слухай, гэтых яна дастала». Але і не вельмі ціха.

Эльмар рэзка павярнуўся і зароў: «А вас, можа, не? Тут яна таксама зачапіла. He так моцна? Без пагрозы для жыцця? Хто гэта кажа? Міністр унутраных спраў? Палітыкі? Паверце мне: зямля, паветра, прадукты харчавання усё забруджана! Калі вы і не выглядаеце як скальпаваныя: вы запраграмаваны на рак! Што азначаюць чатырыста, пяцьсот кіламетраў пры суперкатастрофе? Пытанне толькі ў тым цяпер, які рак праявіцца ў вас? А сярод вашых унукаў будуць гуляць фантастычныя вырадкі. I яны запраграмаваны. Цяпер ужо падрыхтуйцеся да іх пытання, як гэта магло здарыцца!»

Ніхто яму не адказаў. Тыя, хто перашэптваўся паміж сабой, глядзелі ў іншы бок. Калі загарэлася зялёнае святло, тыя, што стаялі, хуценька разбегліся. Толькі Эльмар забьгўся, што можна ісці.

“Яны вас заб’юць!» крычаў ён услед прахожым.

Яна-Бэрта спынілася побач з Эльмарам. Яна адчула, як у яе выступіў пот. Калені не хацелі трымаць. Яна павінна была абаперціся на светлафорны слуп.

“Давай, сказала яна, вернемся. У мяне болып няма жадання».

«Жадання? спытаў ён. Ты сказала жадання?»

Калі Яна-Бэрта прыйшла дадому, Фімэлі сядзелі перад тэлевізарам. На дзядзі Фімэлі быў касцюм для ёгі, хаця ён ніколі ёгай не займаўся. Ён расцягнуў маланку курткі. Была відаць ніжняя кашуля. Яна абмалёўвала жывот, які выпіраўся з-пад гумкі штаноў. Дзядзя Фімэль паліў, хаця Хэльга не магла трываць табачны дым.

-Садзіся да нас, дзіця, сказала цёця Фрымэль. Яны зноў перадаюць штосьці вясёлае».

На ёй была традыцыйная народная сукенка. На

гэты раз лілова-чырвонага колеру. Яна амаль заўсёды насіла народную вопратку. У іх у Гасфурце была крама народнага адзення: сукенкі, паліто, курткі.

Яны, седзячы на канапе, адсунуліся адно ад аднаго, і цёця Фрымэль запрашальна паказала на вольнае месца.

«Вы былі «за» ці «супраць» атамнай энергіі?» спытала Яна-Бэрта, не сядаючы.

«Ну, пэўна..., сказаў дзядзя Фрымэль. Мы нічога не ведалі пра небяспеку ці не так, Бэрбэль?»

Яго жонка незадаволена адмахнулася рукой.

«А пасля Чарнобыля?» спытала Яна-Бэрта.

«Чарнобыль, сказаў дзядзя Фрымэль, паціснуўшы плячыма, Чарнобыль быў рускім рэактарам».

«Перастаньце ж! усклікнула цёця Фрымэль. Сядзьце і супакойцеся”.

Яна-Бэрта пайшла ў свой пакой і зачыніла дзверы. Яна адчувала сябе такой слабай, што ледзь дайпша да бліжэйшага крэсла. He ўстаючы з месца, яна дастала з шафы рушнік. Гэта быў вельмі стары, выцерты льняны рушнік з пасагу бабулі Бэрты, з ініцыяламі БЛ, BapTa Лотгамэр. Так звапі бабулю Бэрту, калі яна была юнай дзяўчынкай. Лён ужо быў даволі тонкі, яго ніткі прасвечваліся, але такі цудоўна прахалодны, што Яна-Бэрта закрыла рушніком твар і галаву. Яна адкінулася назад і так пасядзела нейкі час, нерухома, з заплюшчанымі вачыма, пакуль ёй зноў не прыйшоў на памяць крык Эльмара каля светлафора. Яна закрыла твар далонямі. Яна адчувала на ім лён, прыпомніла пра рушнік і са злосцю сцягнула яго з галавы.

Вечарам у яе пакой прыйшла Хэльга.

  • У цябе неўзабаве дзень нараджэння, сказала яна. Я лічу, што нягледзячы на ўсё, нам трэба яго крышку адзначыць. Мы запросім блізкіх, тых, хто жыве тут непадалёк і ...

«... яшчэ жыве-, сказала Яна-Бэрта.

Хэльга быццам не пачула рэплікі.

«Дзядзя Фрэд і цёця Кэтэ прыедуць з Гамбурга з Маргргэт і Міа, сказала Хэльга. Яны ўжо далі згоду. А з Ольдэнбурга прыедуць Вэрнэр, Макс і Тэа. Шнорманы з Білефэльда...»

«Я не хачу ніякіх гасцей...», сказала Яна-Бэрта.

«Яны прыедуць для таго, каб ты ведала, што ты не адна, сказала Хэльга падкрэслена спакойна. Я хацела б толькі папрасіць цябе пра адно: каб ты хаця б у гэты дзень была ў парыку».

“Ты думаеш, што за гэтыя дні яны не сустрэлі яшчэ ніводнага лысагаловага?» спытала Яна-Бэрта.

«Вядома, адказала Хэльга. Але мы не знаходзімся з усімі тымі ў сваяцкіх адносінах. У гэтым вялікая розніца».

«Ты лічыш, што несваякі не хвалююць іншых?» спытала Яна-Бэрта.

«Ты сёння ў раздражненні, — сказала Хэльга. Мы пра гэта паразмаўляем як-небудзь іншым разам».

3 гэтым яна і выйшла з пакою.

Ноччу Яна-Бэрта зноў сніла вялізнае квітнеючае рапсавае поле, над якім збіралася хмара. А пасярэдзіне рапса стаяў маленькі і разгублены Эльмар і крычаў.

10

Потым, у адну дажджлівую суботу, перад дзвярыма стаяла Альмут: тонкая, хударлявая, з кругамі пад вачыма. Яна-Бэрта кінулася абдымаць яе.

«Чаму ты не патэлефанавала мне раней?» усхліпвала яна.

«Пасля ўсяго таго не проста даць пра сябе вестку па тэлефоне, сказала Альмут. Ва ўсякім разе я не магла. Калі ты яшчэ была ў картатэцы пад адрасам Гэрлесгаўзэна, я паехала туды. Але ты ўжо адтуль выбыла. Там я даведалася, што цябе забрала Хэльга».

Альмут хацела павітаць Хэлыу, але той не было дома, а Фрымэлі сядзелі перад тэлевізарам. Яна-Бэрта дапамагла Альмут распрануць паліто і павяла яе да сябе ў пакой.

«Я знайшла таксама імя Улі ў спісе нежывых», — сказапа Альмат. «Гэта праўда?»

Яна-Бэрта кіўнула галавой.

«Раскажы мне пра яго».

Яна-Бэрта расказала, збіваючыся. Яна паведаміла сухімі словамі, у двухтрох сказах.

Альмут маўчала.

«Ён яшчэ не пахаваны, сказала Яна-Бэрта. Я пра гэта вельмі часта думаю. Як быццам ён ноччу ў халодным пакоі ляжыць ненакрыты».

Альмут прысела на край ложка Яны-Бэрты. ЯнаБэрта села побач з ёй і абняла яе.

«А ў цябе яшчэ ёсць валасы», сказала яна і прапусціла чорныя пасмы валасоў Альмут паміж пальцамі.

«Ах, валасы», — сказала Альмут. Потым яны абедзве памаўчалі.

«Што ... што з дзіцем?» спытала Яна-Бэрта праз нейкі час.

Альмут узняла далонь і зноў апусціла яе.

«Ты... яго...?" прашаптала Яна-Бэрта.

Альмут кіўнула галавой. Яна прыцягнула Яну-Бэрту да сябе і заплакала. «Гэта таксама прычына, чаму я не прыехала раней, сказала яна. Усюды ў бальніцах жудасны наплыў. Трэба запісвацца за некалькі тыдняў. Агідна!»

«Нічога іншага ў цябе не было?»

«He, сказала Альмут. Мне параілі зрабіць гэта неадкладна. Усім цяжарным з мясцовасці вакол Швайнфурта, якія былі на першай трэці цяжарнасці. Мы доўга раздумвалі. Але пасля ўцёкаў я цэлымі днямі ванітавала, і ў мяне быў панос, які ледзь не загубіў мяне. А ў стуле шмат крыві. У Райнгарда таксама. Мы запозна падаліся на ўцёкі. Нам трэба было яшчэ патурбавацца пра вучняў».

Цяпер заплакала і Яна-Бэрта.

«Самае горшае, што нам ніхто не можа сказаць, ці зможам мы ўвогуле мець калі-небудзь дзяцей. Нармальных дзяцей... Альмут коратка ўсміхнулася. He дзяцей з адным вокам на лбе ці з дзвюмя галовамі».

Яна бокам прылегла на ложак, закрыла твар рукамі і заплакала. Яна-Бэрта пачала гладзіць Альмут па гапаве. Якія мяккія ў яе валасы, якія прыемныя на дотык!

«Хопіць румзаць, сказала Альмут, села і высмаркалася. Райнгард перадае табе прывітанпе ад усяго сэрца. 3 наступнага тыдня ён зноў пачынае сваю працу настаўніка. У Візбадэн-Фраўэнштайне. Учора яму паведамілі. Ён ніяк нават не спадзяваўся, што так хутка ўсё будзе вырашана. У мяне справа працягнецца, відаць, яшчэ доўга».

Яна распавяла, што прыехапа сюды з адным знаёмым. Яна часткова аплаціла бензін. У яе быў час толькі да раніцы ў нядзелю, потым знаёмы паедзе назад.

“Што, у вас ужо няма сваёй машыны?» спытала Яна-Бэрта.

He, яны пазбавіліся яе ў час уцёкаў. У заторы. Тры мужчыны, чые машыны спыніліся, гвалтам адкрылі дзверцы каля кіроўцы і выцягнулі Райнгарда. Што заставалася іншае Альмут, як не вылезці таксама? Перш чым мужчыны ад’ехалі, яны аддалі Райнгарду праз вакно ключы ад іх машыны.

«Яны пры гэтым пасміхаліся, — прамовіла Альмут, і сказалі: «Магчыма, яна ў вас завядзецца. Hi пуха, ні пяра!» Вядома яна не завялася. Мы павінны былі ісці далей пехатой, пакуль нас хтосьці не падабраў».

Яна-Бэрта задумалася. Потым яна спытала: «Чаму ты сказала Улі, каб мы ішлі ў склеп?»

“Вы ж былі нашмат далей ад рэактара, чым мы, сказала Альмут. Я не магла сабе ўявіць, што ў вас таксама будзе эвакуацыя. А вы адны на забітых дарогах я гэта палічыла занадта небяспечным. Я ўвесь час яшчэ спадзявалася, што бацькі выедуць своечасова. Тады яны, напэўна, забралі б вас. Каб я ведала...»

Яна запнулася.

«Неўзабаве пасля цябе пазваніла мама, распавядала Яна-Бэрта. Яна хацела, каб мы ўцякалі. Магчыма, Улі быў бы яшчэ жывы, калі б мы спусціліся ў склеп".

»Магчыма, і не быў бы, прамармытала Альмут. Няма сэнсу думаць цяпер пра гэта».

«Апошняе, што яна сказала, было «У імя Бога», сказала Яна-Бэрта.

Потым яна пабегла ў кухню, спякла Альмут яешню і зварыпа каву. Вельмі стараючыся, яна запляміла пліту. Яна забрала свае падручнікі з пісьмовага стала і накрыла яго. Альмут ела, як з галадоўкі. За ўвесь час язды ад Візбадэна да Гамбурга ў яе макавінкі ў роце не быпо. Яна-Бэрта прымасцілася каля яе на ложку, падцягнуўшы калені.

«Калі б цябе ўбачыла бабуля Бэрта, сказала Альмут з набітым ротам, яна адразу звязала б табе шапачку. Па-першае, каб гэтага не было відаць, і па-другое, каб табе быпо цёпла».

«Калі б яна мяне ўбачыла такой», сказала ЯнаБэрта, для яе гэта было б тое ж самае, як, калі б я бегала перад ёй голая».

Альмут не вытрывала, каб не засмяяцца. Яна-Бэрта засмяялася таксама.

«Але ёсць і перавагі, сказала Альмут. Ужо здалёку можна пазнаць, што ты хібакушы. Я ж мушу сама сказаць, што я таксама такая».

Гэткім чынам Яна-Бэрта да гэтага часу на справу не глядзела. Добра, што Альмут была тут. Яна-Бэрта ў гэтыя апошнія дні зрабілася яшчэ больш маўклівай, чым Хэльга. Цяпер яна пачала размаўляць, з яе словы ліліся, як вадаспад. Ва ўсіх падрабязнасцях яна апісвала ўцёкі і тое, што здарылася на вакзале ў Бад Гэрсфэльдзе. Яна распавядала пра час у палявым шпіталі Гэрлесгаўзэна і гаварыла пра Хэльгу і Эльмара. Альмут моўчкі слухала і толькі час ад часу ківала галавой. Яны так заглыбіліся ў расповед і слуханне, што забьшіся пра месца і час.

Потым нехта пастукаў у іх дзверы. Гэта была Хэльга. Яна павіталася з Альмут у сваёй халоднай манеры і спытала, ці ведае яна штосьці болып дакладнае пра смерць бацькоў Яны-Бэрты і Кая. Але Альмут ведала не болып за яе.

«Ты можаш пераначаваць тут», сказала ёй Хэльга, перш чым пайсці з пакоя.

За вячэрай заспрачаліся дзядзя Фрымэль і Альмут. Дзядзя Фрымэль быў занепакоены наконт сваёй маёмасці: «Калі я вечарам, перш чым заснуць, уяўляю сабе, што, магчыма, ўжо даўно разрабавалі нашу краму...»

-Ну, Паўль, сказала цёця Фрымэль і пагладзіла яго руку, мы жывем не ў якойсьці бананавай рэспубліцы».

-Пакуль мы вернемся зноў дадому, сказала Альмут, хмель прарасце праз сцены. Мы ўсё спісалі. Мы пачынаем зноў з нуля. I мы радуемся кожнаму дню, які пражывём яшчэ».

Потым яна распавяла пра першыя спробы салідарызацыі хібакушы ў рэгіёне Рэйн-Майн.

«Спробы салідарызацыі? спытаў дзядзя Фрымэль. Хто з кім салідарызуецца супроць каго?»

■Мы, хто выжылі з зоны катастрофы», сказала Альмут, позна ці рана утворым свой клас у грамадстве: клас хворых бедалагаў. Неэфкетыўных для эканомікі і ў першую чаргу не прыгодных для дэманстрацый. Мы параджаем адчуванні віны і перашкаджаем забыць і выцесніць з памяці».

«Ты перабольшваеш», выказала думку Хэльга.

  • <Я пераболыпваю? Альмут усміхнулася. Табе варта набыць кнігу пра Хірасіму. Тыя, хто выжылі там, і мы і ўсе хто, яшчэ, магчыма, папоўніць нашу кампанію: мы пракажоныя дваццатага стагоддзя».

«Не гавары такіх жахлівых слоў», усклікнула цёця Фрыдэль і ўзняла рукі ў абарону.

Альмут прапусціла яе пратэст міма вушэй.

«Да таго ж, мы можам гаварыць яшчэ, што нам пашанцавала, працягвала яна. Гітлер здцушыў бы нас газам. 3 нашымі недабравартаснымі генамі».

«Ну, ну сказаў дзядзя Фрымэль і адкінуўся назад. Гэта ўжо ніяк сюды не адносіцца. Пытанне ж толькі ў тым, што нам рабіць, калі выявіцца, што моцна апрамененыя прабач, Альмут, я ведаю, што гэта павінна закрануць цябе, дык вось, што моцна апрамененыя здольныя нараджаць толькі хворых дзяцей. Я думаю...»

«Ты думаеш, тады нам трэба будзе перашкодзіць мець дзяцей, перабіла яго Альмут. Ці не было гэта ў нас ужо аднойчы?»

«Альмут! усклікнула цёця Фрымэль. Ён жа гэтага не гаварыў!»

Хэльга ўстала і пачала прыбіраць са стала. Альмут накіравалася за ёй у кухню. Яна пачала чысціць пліту і шараваць патэльню з-пад яешні, а Хэльга зачытала ліст ад бабулі Бэрты, які прыйшоў у той дзень. У іх было ўсё добра, яны вельмі добра загарэлі і радуюцца, што пры пашкоджанні рэактара ні з кім у сям’і не здарылася нічога сапраўды трагічнага. Яны жадаюць сыну, нявестцы і ўнукам хутчэйшага поўнага выздараўлення і хочуць застацца там, пакуль зноў можна будзе жыць у Шліцы.

«Дзякаваць Богу», сказала Хэльга.

«Нічога трагічнага, сказала Альмут. Яна нават не адважваецца слова ‘смерць’ прамовіць».

Пазней, пры мігатлівым святле свечкі зноў у пакоі Яны-Бэрты, Альмут распавяла пра сваё цяперашняе жыццё ў Візбадэн-Бірштаце. У маленькай падвальнай кватэры — кухня-гасціная, спальня і туалет яны жылі з Райнгардам ды бацькам Райнгарда.

Яна-Бэрта з прыязнасцю ўспамінала бацьку Райнгарда. Ён займаўся дробным садаводствам у Бад Кісінгене. Калі яна думала пра яго, перад ёй паўставаў яго зычлівы твар, які заўсёды паказваўся з кветак, а таксама рукі з бруднымі пазногцямі і мазолямі.

Альмут распавядала, як цяжка складваліся ў іх мірныя варункі з уладальніцай дома.

«Як мы толькі сталі на ногі, сказала Альмут, нас са зборнага лагеру накіравалі ў тую кватэру. Мадам да апошняга супраціўлялася, хоць уся астатняя плошча дома належыць ёй адной. Канешне, для яе ад нас зашмат шуму, і мы патрабуем замнога і занадта хмы інакшыя. Я магу яе нават у нечым зразумець. Яна старая. Яна не можа так хутка прыстасавацца, што яна не адна шуміць у сваім доме і мае права шумець.

Яна-Бэрта кіўнула галавой.

Потым Альмут гаварыла пра мільёны эвакуіраваных і бежанцаў, якім за адны суткі ва ўсёй Федэратыўнай Рэспубліцы трэба было знайсці прытулак. Часам справа даходзіла да забойстваў і пабоішчаў. Апе былі і незаражаныя, якія дапамагалі, дзе маглі. Альмут распавядала пра аднаго святара ў Візбадэне, які нястомна непакоіўся пра бежанцаў і пра адну сацыяльную работніцу ў Майнцы, якая стварыла цэлае кола добраахвотных памочнікаў, каб даглядаць за тымі, хто выжыў.

«А цяпер мы таксама арганізуемся палітычна, сказала Альмут. Шмат хто з незаражаных далучаюцца да нас дзеля салідарнасці. Мы ўмацуемся, мы зможам на нешта ўплываць...»

«А 'гы яшчэ памятаеш дэманстрацыі пасля Чарнобыля? спытала Яна-Бэрта. Вы тады таксама былі поўныя надзеі, мама, тата і ты. Я гэта адчувала, хоць і малая яшчэ была. Але бабуля і дзддуля мелі рацыю: усё зноў суцішылася, і запанавапа ўражанне, быццам Чарнобыля і не было. Нават украінцы, якія паступова паміралі, не змаглі нічога змяніць. Мама і тата часта гаварылі пра гэта».

«Чарнобыпя аказалася яшчэ мала, адказала Альмут. I хто ведае? Магчыма нават Графэнрайнфэльда

таксама будзе замала. Можна заўсёды ўявіць сабе і большыя навалы».

  • Людзі ўжо пачынаюць зноў забываць, сказала Яна-Бэрта. Таму я і не нашу парыка».

Альмут пагладзіла яе па галаве.

Хэльга хацела пасцяліць на тахце ў гасцінай, але Альмут вырашыла легчы спаць у пакоі Яны-Бэрты. Яны разам занеслі ў пакой Яны-Бэрты матрас і паклалі яго на паддогу. Яна-Бэрта прапанавала Альмут спаць на ложку, але Альмут падзяквала і выпрасталася на матрасе. Яна-Бэрта пагасіла свечку.

«Ты ўжо спіш?» загаварыла Альмут праз нейкі час.

«Не».

«Я ведаю нешта, але не ўпэўнена, ці варта табе расказваць пра гэта...» Альмут запнулася.

«Расказвай», сказала Яна-Бэрта.

-Ты павінна сказаць мне, качі мне перастаць...», сказала Альмут. Потым яна пачала: «Ужо ў першы дзень пасля полудня, гадзіну ці дзве пасля катастрофы, яны ўтварылі пояс вакол зоны АДЗІН. Паліцыя і вайскоўцы ў ахоўнай вопратцы. Яны патрабавалі ад людзей у зоне накіроўвацца ў склепы. I... гавораць, хто хацеў уцякаць, у тых стралялі. 3 кулямётаў».

Яна-Бэрта прыпомніла тое, пра што ёй аднойчы распавядала Аіза.

«Ты думаеш, што гэта праўда?» спытала яна.

«Так,адказала Альмут. — Яны паспрабавалі ўтаіць гэта, але такое не ўтоіш».

"А чаму...»

«Бо людзі, на іх думку, былі настолькі заражаныя, што зрабіліся небяспечнымі для іншых. I значыць, у іх так і так не было шанцаў на выжыванне. Яны бы паволі і пакутна здохлі».

Пасля працяглай паўзы Яна-Бэрта спытала: «Але паліцэйскія і салдаты, як яны могуць...»

«Людзі здольныя на ўсё», — адказала Альмут.

Зноў утварьшася працяглая паўза. Потым Яна-Бэрта спытала: «Ты думаеш, што татка быў таксама з тымі, якіх не выпусцілі?»

«Не ведаю».

Яна-Бэрта заплакала.

«Не хачу заставацца тут, сказала яна. Вазьмі мяне з сабой у Візбадэн... калі ласка!»

«Я б і сама хацела, ты ведаеш гэта, сказала Альмут Але ў нашым склепе проста месца няма. Паспрабуй патрываць тут, пакуль мы знойдзем новы прытулак. I слухай: калі ты ўжо ўвогуле не зможаш трываць, тады прыязджай усё роўна».

Наступнай раніцай знаёмы забраў Альмут на машыне. Яна-Бэрта стрымлівала слёзы, калі Альмут садзілася ў машыну. Перад вачыма ў яе ўсё расплылося.

«Вышэй hoc!», пачула яна голас Альмут, перш чым машына знікла за павароткай.

Яна яшчэ доўга стаяла. Калі яна зноў вярнулася ў кватэру, Хэльга рэзала на кухні цыбулю. Яна здзіўлена ўзняла галаву. На яе вачах былі слёзы.

«Я ўжо падумала, што ты ўцякла з ёй».

11

Цяпер Яна-Бэрта амаль кожны дзень сустракалася з Эльмарам. Шчыра кажучы, ён ёй не вельмі падабаўся. Яшчэ дома яна старалася не сустракацца з ім, хаця і лічыла яго незвычайным. Цяпер ён зрабіўся яшчэ больш невыносным. Ён чытаў бясконцыя пропаведзі, і ўсё ён бачыў у змрочным святле. Калі яго хто раздражняў, ён рабіўся агрэсіўным. Але што было рабіць, калі яна не хацела заставацца з Хэльгай і Фрымэлямі хто ў яе быў акрамя яго?

Найчасцей яны сустракаліся каля школы, таму што ён жыў у процілеглым напрамку. Амаль заўсёды ён прыходзіў першы. Пры добрым надвор’і яны паціху ішлі ў бліжэйшы парк. Там, дзе ў Гамбургу буяла зеляніна, на думку Яны-Бэрты, ён быў крыху падобны да Шліца.

«Зеляніна? з пагардай маўляў Эльмар. Дзе ў гэтай бетоннай пустэльні можа быць зеляніна?-

«3 кім ты размаўляеш дома’аднойчы спытала яна яго.

-Ты маеш на ўвазе маіх сваякоў?» пытаннем на пытанне адказаў ён. «Ні з кім. Мой бацька штосьці думае сам сабе, а мае сваякі нічым не цікавяцца. Ва ўсякім разе, не тым, што важна для мяне«.

Яна-Бэрта кіўнула галавой.

Аднойчы Эльмар сустрэў яе воклічам: «Мы бяднеем, Яна-Бэрта!»

“Хто? спытала яна ашаломлена. — Ты і твае бацькі?»

-Я гавару пра ўсіх нас, — сказаў ён, хвалюючыся. Графэнрайнфэльд зробіць нас беднымі. Шматлікія бяздомныя і беспрацоўныя і хворыя! Яны ж не прыносяць ніякай карысці. Ад іх толькі выдаткі. А сельская гаспа-

дарка i так зруйнавана. Транспарт напалову паралізаваны. Прамысловасць пашкоджана...«

«Ты дзесьці бачыш прыкметы беднасці? — здзіўлена спытала Яна-Бэрта. Я не бачу».

Эльмар з абурэннем зірнуў на яе. «Калі ты расплюшчыш вочы, ты яе ўбачыш паўсюды! Продажы, распродажы! Ці ты не бачыш шматлікія таблічкі: «ПРАДАЕЦЦА”? I шматлкія аб’явы ў газетах: -Акалічнасці прымушавюць збыць...» Ты ходзіш па горадзе і не бачыш нічога? Ты не чытаеш газет?»

Яна-Бэрта пачала абараняцца. У Гамбургу ёй усё незнаёмае. У Шліцы такія аб’явы яна заўважыла б. А што тычыла газет: старонкі з аб’явамі яна ніколі не чытала.

<А варта было б! крычаў Эльмар. Яны даюць аб’явы дзеля свайго жыцця. Але яны ніколі не вернуць назад свае рэчы, усё роўна, што б гэта ні было: фабрыка ці футра. Супермаркеты, магазіны, жылыя дамы усё можна купіць за смешныя цэны. Продажы на аўкцыёне адзін за адным!»

Пра ўсё гэта Яна-Бэрта нічога не ведала. Эльмар быў абураны, што яна нават не глядзіць тэлевізійныя навіны. Яна-Бэрта ўздыхнула. Найчасцей перад тэлевізарам сядзелі Фрымэлі, а сустрэчы з імі яна пазбягала.

«Хто не атрымлівае інфармацыі, таго выцясняюць на ўскраек».

«Тады б я не бегала вось так?» злосна спытала яна.

Аднойчы Эльмар пачаў гаварыць пра сваіх сваякоў.

«Збядненне для іх яшчэ не самае горшае, — сказаў ён, хаця для іх вялікая бяда спусціцца на зямлю з іх вышыні. Куды горш страх, які зараз запаўзае ў іх: страх перад беспарадкамі, страх перад драпежнікамі банкруцтва, страх перад тым, што будзе. ІДёця Хэдзі ўжо дрэнна спіць, а дзядзя Карл проста крычыць на ўсіх. Мы, немцы, трывалыя, і калі на тое, мы творым цуд, эканамічны цуд. Але пробліскі надзеі павінны быць у нас».

Ужо тады, у Фульдзе, яго аднакласнікі падміргвалі адзін аднаму, калі ён так разыходзіўся. Цяпер ён прамаўляў яшчэ больш палка і неўтаймавана. Яна-Бэрта глядзела на яго, як зачараваная. Ён у сваім розуме? Магчыма, не зусім. Праўда, маленькі налёт бляску былога выдатніка япічэ зыходзіў ад яго. Ён усё яшчэ быў здольны хутка ацаніць становішча. Пранікнуць у сутнасць праблем. Але таго, што яе так моцна захапляла ў ім раней, ён болып рабіць не мог: знаходзіць раіпэнні. Ёй здавалася, што ад гэтага ён пакутаваў найболып.

«Рашэнні? гаварыў ён, калі яна пачынала гаворку пра тое. Я не бачу ніякіх рашэнняў. Hi дая сябе, ні для каго іншага».

Ён спыніўся і паглядзеў на яе. «Я хацеў стаць урачом», сказаў ён.

«А я хацела мець дзяцей»,сказала Яна-Бэрта.

Але жаданне Эльмара чытаць пропаведзі паступова слабела. Чым бліжэй было да канца навучальнага года, тым болып ён замыкаўся. Хоць ён яшчэ і сустракаўся з ёй, але клыпаў каля яе моўчкі. Цяпер ёй не хапала яго пропаведзяў. Яна глядзела навіны і чытала старонкі з аб’явамі.

За восем дзён да пачатку канікулаў захварэла дзяўчынка з Бад Брукенаў, і яна ўжо цэлы тыдзень не прыходзіла на ўрокі.

«Я быў у яе,паведаміў хлопец з Бамберга. Ёй вельмі дрэнна».

На пытанне аднакласнікаў, на што яна хворая, ён адказаў, што на запаленне лёгкіх. Яна-Бэрта падпільнавала яго на школьным дварэ і спытала: «Праўда?-

«Канешне, не, адказаў ён. — Лейкемія. Яна адчувала сябе дрэнна ўжо даўно, але яна не хацела верыць у гэта. Ты ж ведаеш. Учора яны палажылі яе ў спецыяльную бальніцу».

Калі Яна-Бэрта вярнулася са школы, дзверы ёй адчыніла Хэльга.

«Мы мусім ў бліжэйшыя дні абавязкова схадзіць да парыкмахера, — сказала яна. На парыкі цяпер дэфіцыт, а ў цябе праз два тыдні дзень нараджэння».

«Я не надзену парык!» усклікнула Яна-Бэрта.

-Супакойся, сказала Хэльга. Ты ж можаш ім расказаць, што на табе парык».

«I што ім ад таго?» спытала Яна-Бэрта.

  • Дзіця, дзіця, ты проста не хочаш зразумець. Гэта выглядае, як бы табе сказаць, прыгнятальна, калі ў маладога чалавека няма валасоў. Я прашу цябе, гэта так лёгка ўладзіць. Толькі да таго часу, пакуль усе зноў раз’едуцца-.

Нарэшце Яна-Бэрта абыякава кіўнула галавой і дала адвесці сябе да парыкмахера. Але яна адмовілася шукаць сама сабе парык. Няхай Хэльга зробіць гэта за яе. Тая спынілася на русявым з кароткімі кучаравінкамі.

-Я была куды святлейшая”, сказала Яна-Бэрта.

Але святлейшых парыкоў, якія б падыіплі ёй, не было. Хэльга папрасіла ўпакаваць русявы.

-Канешне ж, табе надораць процьму ўсяго», сказала яна на зваротным шляху дадому, трымаючы пад пахай пакунак з парыком.

Яна-Бэрта паціснула плячыма. Дома на кухні яна ўключыла радыё і слухала рок, пакуль дзвдзя Фрымэль не раззлаваўся.

Яна-Бэрта не радавалася, што неўзабаве апошні дзень у школе, і калі ён надышоў, яна бездапаможна думала, што рабіць на канікулах. Па пасведчанні, якое ёй уручылі, яе пераводзілі ўмоўна.

«Ты ж вельмі позна пасля пачатку навучальнага года прыйшла ў нашу школу, сказалі ёй, і без пасведчання. Мы дакладна не ведаем тваёй паспяховасці».

На перапынку адна дзяўчынка-аднакласніца ЯныБэрты раздавала запрашальныя білецікі на свой дзень нараджэння. Яна-Бэрта запрашэння не атрымала.

«Забудзь гэта, сказаў юнак з Бамберга, які раптам аказаўся каля яе. — Ты не запрошана, і я таксама. He яна сама была супраць штосьці маці запярэчыла».

Яна-Бэрта кіўнула галавой. Яна не была ўпрыгожаннем для Дня нараджэння.

Іншыя ўсе заспяшаліся, як толькі класны адпусціў іх. Яна не спяшалася. Яна пачакала каля класа Эльмара. Але, калі яго аднакласнікі ўсе выйшлі, яго не было.

“Ці ты яшчэ не ведаеш? спытаў адзін. Яго не перавялі. Таму яму сёння не трэба было прыходзіць».

«Эльмара?» — здзівілася Яна-Бэрта, не паверыўшы.

«Нічога не рабіў і нічога больш не гаварыў, пачула яна ў адказ. Проста плыў па волі лёсу».

Яна-Бэрта ледзь не заплакала.

-Дома, сказала яна, ён вучыўся лепш за ўсіх».

«Дома вы ўсе былі самыя лепшыя-, — пачула яна яшчэ, як хтосьці сказаў, потым пайшла.

Хэльга ўжо раней прыйшла дадому. Яна-Бэрта моўчкі паклала сваё пасведчанне ёй на пісьмовы стол.

-Я ўжо даведалася пра твае адзнакі, сказала Хэльга. Ты летам павінна шмат папрацаваць над школьнай праграмай. Я паклапачуся пра гэта».

«Я хацела б каго-небудзь запрасіць на дзень нараджэння", сказала Яна-Бэрта.

Яна назвала імя Эльмара. На яе здзіўленне Хэльга не мела нічога супраць.

«Ён таксама без валасоў», сказала яна.

Хэльга рэзка глянула на яе.

»Ён мне падабаецца-, закрычала Яна-Бэрта і пабегла ў свой пакой.

Вячэра прайшла ў маўчанні. Яна-Бэрта была здзіўлена. Цёця Фрымэль толькі пакаштавала ежу.

«Ты не павінна кідацца адразу ў паніку толькі ад таго, што ў цябе выпадае пара валосікаў”, сказаў на палову голаса дзядзя Фрымэль і пагладзіў яе па руцэ.

«Ах, што ты ведаеш!» крыкнула яна, падхапілася і схавалася ў сваім пакоі, не дачакаўшыся, пакуль астатнія закончаць ежу. Такога яна раней ніколі не рабіла. Наадварот, такое і збоку Яны-Бэрты яна лічыла непрыстойным. Дзядзя Фрымэль пасядзеў яшчэ, пакапіліваючы. Пасля ежы ён уключыў тэлевізар.

«Размовы спецыялістаў, бурчэў ён. Кожны дзень размовы спецыялістаў».

Ён зноў выключыў прыёмнік, пажадаў добрай ночы і таксама пайшоў да сябе. Хэльга, загрузіўшы посуд у мыечную машыну, прысела каля пісьмовага стала ў сваім кабінеце. Яна-Бэрта засталася ў гасцінай адна.

Гэта было нязвыкла. Галасы Фрымэлеў гучалі вельмі ціха і здалёку, а неўзабаве яны змоўклі зусім. Некалькі камароў гудзелі вакол лямпы. Яна-Бэрта ўключыла тэлевізар. Усё яшчэ размовы спецыялістаў. Вядома, пра катастрофу. У гэты час якраз гаварыў міністр унутраных спраў. Яна застала яго на сярэдзіне сказа.

«...Вы ж не звальвайце віну толькі на нас!» голасна адказваў ён некаму іншаму сярод удзельнікаў. Таго Яна-Бэрта не ведала. «Я згодны з вамі, што мы, калі быць паслядоўнымі, адказныя за тое, што пасля Чарнобыля не былі адключаны ўсе рэактары. Але скажыце, а як было прынята рашэнне не адключаць: гэта было вырашана ў працяглым, дэмакратычным працэсе прыняцця рашэння. I ў гэтым працэсе удзельнічалі ўсе вучоныя, палітыкі і не ў апошнюю чаргу грамадзянін, які выбраў палітыкаў. А які палітык ўтойваў свой пункт гледжання ў пытанні ядзернай энэргіі? He, калі вы палітыкаў зрабілі адзіна вінаватымі, то вы проста аблягчаеце сабе задачу. Мы ўсе вінаватыя ў тым, што здарылася, і мы ўсе мусім...»

Яне-Бэрце прыйшлі на памяць каменныя фігуркі на паліцы ў палявым шпіталі Гэрленсхаўзэна. Яны былі халодныя і зручныя.

«Але мы ж заўсёды ўказвалі на няўлічаныя рызыкі!» усклікнуў прадстаўнік эксплуатацыйнікаў атамных электрастанцый. “Гэтага вы не можаце абвергнуць!»

Што адзін, што другі. Ніхто не хацеў быць вінаватым.

Яна выключыла тэлевізар і пайшла спаць.

Ноччу яна мала спала. Яна ўяўляла сабе канікулы, у часы перад Графэнрайнфэльдам самыя цудоўныя тыдні года. Цяпер яны стануць морам адзіноцтва, суму і жалобы. Яна баялася гэтага жахлівага дня нараджэння з

бясконцым шэрагам спачувальных выказванняў, з бессэнсоўнымі падарункамі і процьмай забабонаў. Яна ўбачыла сябе, як яна стаіць у цёмнай вопратцы каля Эльмара і адчула сябе заражанай безнадзейнасцю. Яна ўбачыла Хэльгу і Фрымэляў, якія памножаныя тысячыкроць, сягаюць да самага гарызонта.

Наступнай раніцай яна вярнулася ў апусцелую школу. Стаяў пах неправетранага верхняга адзення і мокрых ануч. Прыбіралылчыцы шаравалі калідоры. На лесвічнай пляцоўцы гучала музыка з мініпрыёмніка. У сакратарыяце барабаніла пішучая машынка. Яна-Бэрта адчыніла дзверы і папрасіла здзіўленую сакратарку даць ёй адрас Эльмара. Ёй напісалі яго на паперцы.

»Табе ж канікулы таксама патрэбны, ці як?» спытала сакратарка, выпрабавальна зазірнуўіпы ў твар ЯныБэрты. Ты ж свецішся наскрозь».

Значыць, на тым баку, у Бармбэку. Яна-Бэрта пайшла пехатой. У яе было шмат часу. На мосце яна доўга прастаяла, аблакаціўшыся на парэнчы, а галаву палажыўшы на далоні, глядзела ўніз на ваду. Вада была масляністай. Паблісквалі вясёлкавага колеру разводы.

Эльмар жыў у шматпавярховым даходным доме. Калі Яна-Бэрта ўвайшла ў яго, яна спытала жанчыну, якая забірала пошту са скрынкі, дзе жыве сям’я Эльмара.

«Яны не прымаюць спачуванняў, сказала жанчына. He спрабуй. Ніхто не адчыніць».

“Спачуванні? спытала Яна-Бэрта. Памёрла маці Эльмара?»

“He маці, сказала жанчына, — хлопец. Няўжо ты нічога не ведаеш?..»

«Але яшчэ пазаўчора ён быў...» запінаючыся, прамармытала Яна-Бэрта і ўсхліпнула.

«Пакончыў, сказала жанчына, нікому нічога не сказаўшы. Учора раніцай бацька знайшоў яго. Мірна ляжаў у пасцелі. Таблеткі. Хто ведае, адкуль яны трапілі да яго. Яго адразу адвезлі ў бальніцу, але ўжо нельга было нічога зрабіць. Паліцыя таксама была. Маглі б і не

прыходзіць. Хлопец здзейсніў усё сам. Нават запіскі не пакінуў. Бедалага. He бьшо болып жадання. Магчыма, не было больш жадання трываць далей...»

Кінуўшы позірк на галаву Яны-Бэрты, яна замоўкла.

«Можаш і пазваніць, сказала яна нарэшце. Але ўжо некалькі чалавек прыходзілі, і яны нікога не ўпусцілі ў кватэру».

Яна-Бэрта падзякавала, развіталася і пайшла. Яна зноў доўга стаяла на мосце, потым яшчэ некалькі гадзін свдзела у скверах на беразе Альстэр і толькі позна вечарам прыйшла дадому, так позна, каб не сутракаць болып нікога, ні Хэлыу, ні Фрымэляў.

Ноччу яна прыняла рашэнне.

Пад раніцу яна ўпакавала ў пластыкавы пакет некалькі пар бялізны, пару зменнага абутку і кашалёк з кішэннымі грашыма. Пакунак з парыком, які ўсё яшчэ ляжаў на крэсле, там, куды яго Хэльга палажыла пасля пакупкі, яна не чапала. 3 кухоннай шафы яна ўзяла яшчэ пачак пячэння, потым ціхенька вышмыгнула з кватэры.

Яна пайіпла праз горад на поўдзень. У сэканд-хэндзе купіла сабе яркачырвоную майку і белыя штаны. Яна адразу ж і апранула толькі што купленыя рэчы. 3 рэштай у сем марак пяцьдзесят пабегла далей.

Усю па-летняму блакітную раніцу яна кіравалася з горада, пакуль на заправачнай станцыі хтосьці не падабраў яе на машыне.

Пераадолеўшы пяць этапаў, яна дабралася да Візбадэна. За выключэннем адной жанчыны, з кім яна ехала, усе былі хібакушы.

Ужо змяркалася, калі яна дабралася да Візбадэна. У яе не засталося ніводнага пфенінга. Па дарозе яна купіла сабе пакунак бульбяных чыпсаў, каўбаску і штосьці піць. Яна лічыла, што толькі кока-кола была -чыстая». Але ў яе болып не было з сабой грошай, а так хацелася есці. Яна ўсё роўна ўжо была заражаная і згубленая.

Цяпер яна была зняможаная. Памалу ўскараскалася на Бірштацкую гару і дайпіла, распытваючы, да вар-

тавой вежы. He ў стане ўпацёмках разбіраць нумары на дамах, ёй нічога іншага не заставалася, як пазваніць у першыя-лепшыя дзверы.

Крокі набліжаліся, тэпаючы. Яна-Бэрта паспрабавала прыпомніць, дзе ў яе жыцці ўжо была падобная сцэна. Адчыніла старая дама ў халаце. Яна недаверліва ўтаропілася на Яну-Бэрту, якая папрасіла выбачэння за познія турботы і спытала, які гэта нумар дома. Калі ЯнеБэрце падцвердзілі, што гэта той нумар, які яна шукае, і яшчэ спыталася пра ўваход у кватэру Альмут і Райнгарда Зомэрфэльдаў, старая дама нястрымана адказала: -Зараз чвэрць адзінаццатай. Пазнавата для візітаў».

  • Я прыехала з Гамбурга», сказала Яна-Бэрта.
  • Без нічога? спытала старая. Толькі з пластыкавым пакетам? Хто гэтаму паверыць?»

«Альмут Зомэрфэльд мая цёця, сказала Яна-Бэрта. Яна чакае мяне».

«Не спадзявайся, што ты тут можаш застацца жыць, сказала старая. Кватэра і для траіх зацесная. Сюды больш ніхто не ўселіцца. Ніхто!-

3 гэтым яна з сілай зачыніла дзверы. Яна-Бэрта патэпала па прыступках уніз і крадком пайшла вакол дома. 3 аднаго напалову адчыненага вакна ў склепе мігцела святло. Яна прыгнулася і пастукала. З’явіўся Райнгард, прыслухаўся і наблізіўся да вакна.

«Гэта я, Яна-Бэрта» прашаптала яна.

«Дзяўчынка!, усклікнуў Райнгард і адчыніў вакно. Заходзь!»

Яна палічыла, што ў яе цяпер няма часу шукаць дзверы склепа. Яна прысела ў гальку і перакінула ногі праз падваконне. Райнгард падхапіў яе.

«Калі ласка, Яна-Бэрта», сказаў ён.

12

Жыць у склепе было сапраўды цесна. Гэтае памяшканне гаспадыня калісьці выкарыстоўвала як пакой для гасцей. Альмут і Райнгард спалі ў маленькай спаленцы, бацька Райнгарда на тапчане ў гасцінай. А куды цяпер падзець Яну-Бэрту?

Лепшага выйсця не знайшлі, як пакласці ў калідоры матрас. Але яшчэ не было лішняга матраса. Таму ў першую ноч Райнгард лёг да свайго бацькі на канапу, a Яна-Бэрта размесцілася каля Альмут. Яна распавядала Альмут пра школу, і пра Хэльгу, і пра парык. Крыху няўпэўнена пачакаўшы, расказала пра смерць Эльмара.

«Добра, што ты прьіехала, сказала Альмут. Мне варта было забраць цябе з сабой адразу. Хаця наша жыццё тут адзінае часовае, што мы маем, але, магчыма, гэта якраз тое, што табе зараз патрэбна».

«Мне непатрэбны ўладкаваныя ўмовы, прашаптала Яна-Бэрта. Нічога не трэба з таго, што ў мяне было ў Гамбургу».

«Паглядзім, як ты паладзіш з намі, сказала Альмут. Мы самі стараемся не псаваць адзін аднаму нервы. Тое, што мы можам табе даць гэта слабае суцяшэнне, што і мы часам бываем у адчаі і не ведаем, як быць далей і што ты тут заўсёды пад настрой можаш сказаць -шайсэ».

3 пачуццём хатняй цеплыні Яна-Бэрта заснула, ёй нічога не снілася і яна не прачнулася нават тады, калі Альмут у нейкай жудаснай мроі дзіка білася рукамі і нагамі вакол сябе і моцна ўдарыла ёй у галёнку.

Ёй хацелася быць карыснай для іншых. Але яна не адважвалася спытаць аб працы сабе. На наступную ж раніцу бацька Райнгарда ўзяў яе з сабой. «Папс», як яны

ўсе яго называлі, узяў на сябе кухню і рабіў пакупкі, у той час калі Райнгард выкладаў, а Альмут увесь час была ў дарозе ў турботах пра нядаўна заснаванае «Аб’яднанне дапамогі пацярпелым ад атама». Папс знаёміў ЯнуБэрту з тым, якія прадукты можна есці без сумнення, на якія штэмпелі і надпісы трэба звяртаць увагу, якім крамам можна давяраць.

«Мы больш спажыаем рысу, сказаў ён. Раніцай, уполудзень, вечарам рыс. Усё астатняе пастолькі, паколькі. Хоць рыс і даражэйшы ўдвая, чым раней, але пакуль што можна трываць. Ад мяса мы зусім адмовіліся. Зашмат рызыкі. Нам спрабуюць увесь час падсунуць штосьці забруджанае, а мяса з Бразіліі і Аргенціны дарагое».

"Навошта ўсё гэта? здзіўлена спытала Яна-Бэрта. Мы ж ужо даўно заражаныя!»

«Таксказаў Папс. Але мы таргуемся за кожны дзень. I тут важная кожная галоўка салату».

Ёй стала зразумела. Яна старалася засвоіць яго парады і запомніць крамы, у якіх ён рабіў пакупкі. «Перш за ўсё, сказаў ён, — не вер уладам».

Яна-Бэрта кіўнула галавой. Ён ёй падабаўся. У яго быў загарэлы твар ад працы на вольным паветры. Белыя валасы гэта рабіла цямнейшымі. Тое, што Папс уначы гучна хроп, яна яму даравала.

На пошце яны паслалі паштоўку Хэльзе. На гэтым настаялі Альмут і Райнгард. Потым Папс купіў ёй надзіманы матрас.

Вярнуўшыся з пакупкамі, яны прыгатавалі сумесную страву, якую не знойдзеш у ніводной кулінарнай кнізе: індыйскі рыс з калумбійскімі бабамі. Райнгард і Альмут прынялі ежу як годную для спажывання, хаця некалькі бабін былі яшчэ цвёрдыя. Папс сказаў, што, калі яны яшчэ цвёрдыя, то гэта не бабы. Магчыма, гэта кулі. На іх смех Яна-Бэрта рэагавала разгублена. Тут любілі смяяцца, і смяяліся часта. Але павінна было прайсці некалькі дзён, пакуль яна засмяялася разам з імі.

Яна-Бэрта пісала для Альмут адрасы на стосе канвэртаў, яна суправаджала яе па калідорах улады, друкавала двума пальцамі лісты за яе, узяла на сябе мыццё бялізны і прыбірала разам з ёй кватэру. Яна дапамагала пры зборы ахвяраванняў для арганізацыі Хібакуша-цэнтра і ёй давалі болып за Альмут.

«Гэта ўсё твая галава, казаў Папс. Кожны, сустрэўшы цябе, дзякуе Богу, што яму пашанцавала».

Калі Папс днямі запакутваў ад жорсткага паносу, Яна-Бэрта ўзяла на сябе прыгатаванне ежы, аж да канца навучальнага года Райнгарда. Райнгард гатаваў ахвотна і добра. Але і Альме ён быў патрэбны пры абсталяванні Цэнтра.

»Тут будуць месціцца юрыдычная і медыцынская кансультацыі, а таксама дапамога па розных фармальных дробязях, мы будзем дапамагаць таксама знаходзіць жытло, і копія картатэкі будзе даступная..., марыла яна. Хто захоча, зможа проста пачытаць газеты ці сустрэцца з людзьмі... ці проста выплакацца як след».

Пакуль у яе зноў з’явіцца магчымасць працаваць настаўніцай, яна хацела прысвяціць сябе цалкам Цэнтру. Ён павінен адчыніцца вялікім мітынгам і сустрэчай усіх хібакуша, якія пражываюць у рэгіёне Рэйн-Майн.

3 Альмут ідэі, як скласці праграму гэтага дня, шугалі пукамі іскраў. «Хто пабудзе там, павінен вярнуцца дадому з новай надзеяй, гаварыла яна, і ў першую чаргу не адчуваць сябе адзінокім».

Папс лічыў, што яе аптымізму хапае для ўсіх. Але Яна-Бэрта ведала яе і з іншага боку: у дачыненні да тых, хто ўспрымаў усё спакайней, яна часта рабілася нецярплівай.

■Вы давядзеце мяне да вар’яцтва з вашым спакоем! лаялася яна аднойчы на Райнгарда і яго бацьку. Я не ведаю, што і як рабіць, а вы ўтульна ўсаджваецеся ў крэслы і спакойна пазіраеце на мітусню, пакуль возьмецеся за што-небудзь!»

«Я не маю намеру перакручваць пружыну свайго гадзінніка», заяўляў у адказ ёй Райнгард.

Гэта яшчэ больш выводзіла яе з сябе. Раз’юшаныя, яны накіроўваліся вонкі, у Цэнтр. А вечарам вярталіся дадому ціхамірна і ў добрым гуморы. -Ён і яна адна сатана», гаварыў Папс.

Яна-Бэрта бывала ад Альмут у захапленні: як яна, нягледзячы на страты, якія прыпалі на яе долю, закідвала галаву назад і смяялася, як яна нястомна была ўвесь час на нагах на карысць іншых, як яна спрачалася з уладамі і дамагалася справядлівасці для тых, хто выжыў у яе атачэнні, і з якой дзікай безнадзейнасцю яна часам валілася на канапу з крыкам: «Усё не мае ніякага сэнсу! Я кідаю ўсё гэта!», каб на настуаны дзень зноў з велізарнейшай натуральнасцю выбівацца з сілаў.

"Ці не хацела ты ўсё кінуць?» здзіўлена спытала ў першы раз Яна-Бэрта.

«Ці варта звяртаць увагу на маю ўчарашнюю дурную балбатню-, лёгка дцказала Альмут і пабегла да аўтобуса.

Спачатку ўласніца дома некалькі разоў выступала супроць прысутнасці Яны-Бэрты. Яе голас грымеў па ўсёй лесвічнай пляцоўцы. Яна-Бэрта хацела адказаць ёй, але Папс адраіў.

«Нарві ёй букет», сказаў ён. Калі што і можа ўціхамірыць яе, то ў першую чаргу штосьці такое. Патрэбна паспрабаваць зразумець. Для яе катастрофа гэта мы».

Яна-Бэрта нарвала за каштанамі вартавой вежы букет палявых кветак, які Папс ацаніў як непаўторна прыгожы, і прынесла яго наверх гаспадыні. Твар старой жанчыны спахмурнеў, калі яна адчыніла дзверы. Але яна ўзяла букет. Няўпэўнена пазіраючы на Яну-Бэрту, яна стрымана падзякавала і зачыніла дзверы. Пасля гэтага яна перастала лаяцца з верху лесвіцы.

Праз некалькі дзён Альмут прыйшла дадому прыкметна сцішаная. Яна хацела наведаць у франкфурцкай бальніцы сваю былую калегу, але спазнілася.

■Лейкемія, сказала яна, запозна выявілі».

Яна-Бэрта даведалася, што ў жанчыны засталіся дзве маленькія дзяўчынкі: трохі пяцігадовая. Яна жыла як і Альмут у Бад Кісінгене і была настаўніцай, як і яна, у Гамэльбургу, а пасля аб’яўлення трывогі ў сувязі з катастрофай вярнулася ў Бад Кісінген, каб выратаваць дзяцей. Яна пакінула сваю машыну перад загародай і пабегла праз горад пехатой ... дарма: дзеці былі ўжо эвакуіраваны з дзіцячым садком. Занадта позна, у ліку апошніх, жанчына пакінула горад.

Цяпер дзеці былі ў бабулі. Але яна не магла ўтрымліваць іх увесь час. Ёй было ўжо за семдзесят, яна хварэла, а гэта былі вельмі рухавыя дзеці.

«А бацька?» спытала Яна-Бэрта.

Жанчына ніколі не была замужам і выхоўвала дзяцей адна.

«Ты помніш іх? спытала Альмут, звяртаючыся да Райнгарда. Яна брала іх сабой на настаўніцкую экскурсію. Мілыя маленькія гарэзы».

Райнгард кіўнуў галавой. «Яны ўдваіх па чарзе ўвесь час балбаталі, сказаў ён. Іх нельга было не пачуць».

"Старшы настаўнік», сказала Альмут суха.

Райнгард зірнуў на яе. «Інакш кажучы, ты хочаш тых дваіх...?»

Яна кіўнула галавой і засмяялася. Ён глянуў на Папса. Той таксама кіўнуў.

«А як мяркуе Яна-Бэрта?» спытаў ён.

«Канешне!» усклікнула яна.

Альмут і Райнгард кінулі-рынулі ўсё і выйшлі. ЯнаБэрта глядзела ім услед. Яны доўга хадзілі па коле пад каштанамі, нешта амяркоўваючы. Ён абняў яе за плечы, яна палажыла яму руку на сцягно.

  • ■Здаецца, жыццё вяртаецца ў наш кут, сказаў Папс. I праца, ці праўда?»

Яна-Бэрта кіўнула галавой. Ён заўсміхаўся. Яна адказала яму ўсмешкай.

«Калі табе гэта невядома, — патлумачыў ён, дзеці вельмі добра могуць папсаваць нервы».

«Мая мама заўсёды казала, што я ўмею ладзіць з дзецьмі», сказала Яна-Бэрта.

«Ну, тады..., — сказаў весела Папс. Цяпер нам патрэбна толькі большая кватэра».

У першай палове свайго дня нараджэння Яна-Бэрта была дома адна. Яна павязала фартух Альмут і варыла рысавы суп, калі пастукалі ў дзверы. Гэта была Хэльга. На ёй быў дарожны касцюм, а ў руцэ чамаданчык.

«Чаму ты мне не сказала, што хочаш да Альмут?», — спытала яна, вельмі напружана, седзячы на канапе Папса.

«Бо я баялася, што ты мяне ўгаворыш застацца, адказала Яна-Бэрта. У цябе ж адразу знаходзяцца разумныя аргументы».

Яна зварыла каву і падала, утрымліваючы раўнавагу, поўны кубачак кавы ад пліты на столік пры канапе. Канешне, крышку разліла. Хэльга ніколі б не падала кубачак з разлітай кавай. Яна-Бэрта, не зважаючы на тое, не вярнулася назад.

«Чаму ты нават не пакінула звестачку, куды ты падалася?» спытала Хэльга.

■■Я думала, ты здагадапася, куды я накіроўваюся».

Хэльга пакруціла лыжачку і адкінулася назад.

«Твая паштоўка з Візбадэна паясніла няшмат, сказала яна. — Шчыра кажучы, нічога не паясніла. Гэта толькі падцвердзіла маё меркаванне, што ты тут. Я трывожылася за цябе».

«Не радая была, што пазбавілася мяне?» спытала Яна-Бэрта.

-Што ты толькі гаворыш? — усклікнула Хэльга. — Ці ж я забірала б тады цябе да сябе? Мне, бачыць Бог, нялёгка было з табой».

«Я хачу сама быць адказнай за тое, што станецца са мной», рэзка сказала Яна-Бэрта.

«У твае пятнаццаць гадоў? спытала Хэльга з лёгкай насмешкай. — I ў тваім... тваім стане?»

«Тут ніхто не пытаецца пра мой узрост, сказала Яна-Бэрта. Я жыву сярод людзей, якія адчуваюць сябе гэтак жа мярзотна, як і я».

“Мне хочацца, каб ты пасля канікулаў зноў прыехала ў Гамбург, сказала Хэльга. Там я паклапацілася пра сацыялыіую дапамогу ддя цябе, у цябе буцзе і дазвол на пражыванне ў Гамбургу-.

«У мяне ён ужо ёсць тут, сказала Яна-Бэрта. Альмуг атрымала яго для мяне. Гэта атрымалася вельмі хутка».

Хэльга нейкі час памаўчала. Потым яна сказала: «Ты пакінула ў Гамбургу ўсе свае школьныя прыналежнасці. Як ты думаеш даганяць прапушчанае?»

«Я не вярнуся ў Гамбург, і ў школу я болып не пайду», раздражнёна сказала Яна-Бэрта.

Хэльга намагалася заставацца спакойнай. «Як ты ўяўляеш сабе сваю будучыню без школьнай адукацыі?» спытала яна.

-Будучыня, змрочна сказала Яна-Бэрта. А ты ведаеш, ці яна ў мяне ёсць? Я не ведаю. Але кропельку жыцця, якая, магчыма, мне яшчэ застаецца, я хачу пражыць так, як я хачу. Як быццам для такіх, як я, няма нічога больш важнага, чым школа!»

«I што ж гэта такое, што болып важнае, чым школа?» спытала Хэльга.

«Што я тут жыву», сказала Яна-Бэрта. Калі Хэльга не зразумела, яна дадала: «Што я тут жывая.»

Хэльга ўсё яшчэ не разумела.

«Добра, сказала яна, абавязак хадзіць у школу цябе болып не тычыць. Але калі ты сур’ёзна вырашаеш не хадзіць больш у школу, гэта будзе мець свае наступствы. Без сярэдняй адукацыі у цябе не будзе адметных перспектываў».

Яна-Бэрта больш не адказвала. Яна мыла посуд.

«Нядобра было з твайго боку, пасля нейкай паўзы сказала Хэльга, што ты пакінула мяне за два тыдні да твайго дня нараджэння».

«Шкадуюсказала Яна-Бэрта, павярнуўшыся. Прабач. Гэта былі ўцёкі».

-Усім, каго ты запрасіла, я павінна была напісаць адмову, сказала Хэльга. — Я тлумачыла ім, што табе пасля ўсяго, што ты перажыла, не да свята».

Яна дастала са сваёй сумачкі стос лістоў.

«Той-сёй ужо адказаў, сказала яна. Яны цябе разумеюць».

»Гэтыя лісты мне?» спытала Яна-Бэрта.

«Так», сказала Хэльга. Яна памарудзіла, потым дадала: «Я прачытала іх, так. Урэшце рэшт, гэта былі адказы на мой ліст».

Яна-Бэрта схілілася на каструляй і шаравала яе.

«Вы будзеце сёння адзначаць дзень нараджэння?» спытала Хэльга.

Яна-Бэрта павярнулася да яе. Іх позіркі сустрэліся.

«Ніхто не ведае, што ў мяне сёння дзень нараджэння, сказала яна. I, магчыма, я сама забылася б пра яго, каб ты не напомніла мне».

Хэльга пахітала галавой. Яна адчыніла чамаданчык і дастала пакунак бялізны.

«Ты гэта таксама пакінула ў Гамбургу, сказала яна. I твае сукенкі. Я бачу, ты носіш зноў стракатае. А гэта парык. Магчыма, аднойчы ён усё-такі спатрэбіцца табе».

Яна працягнула Яне-Бэрце праз стол канверт з адмысловай паперы. «Падарунак да твайго дня нараджэння», сказала яна. Купі сабе, што табе патрэбна, альбо што ты жадаеш».

Яна-Бэрта падзякавала і прапанавала Хэльзе пераначаваць на сваім надзіманым матрасе. Але Хэльга адмовілася. У яе ўжо ёсць пакой у гатэлі. Перад адыходам яна яшчэ сказала: «Бабулі Бэрце і дзядулі Гансу-Георгу я спачатку напішу толькі, што ты адпачываеш на канікулах у Альмут у Візбадэне».

Яна Бэрта ў адказ толькі паціснула плячыма.

«Віншую цябе з днём нараджэння, сказала Хэльга ўжо каля дзвярэй са склепа, і жадаю табе такога жыцця, якога ты жадаеш сабе сама. Калі ты аднойчы захочаш вярнуцца ў Гамбург, прыязджай. Я чакаю. Я спадзяюся, што ты так і зробіш. Таму што пасля маіх бацькоў ты самая блізкая мне з тых, хто застаўся. Ты ведаеш, што гэта значыць? Я хацела б бачыць у табе сваю дачку. У нас аднольквае прозвішча. I павер мне я змагла б адчыніць табе пімат дзвярэй у свет!»

Яна крутаналуся і пайшла. "Прывітанне Альмут і Райнгарду!», крыкнула яна напалове шляху да каштанавай алеі. »Скажы ім, што я жадаю ім усяго найлепшага».

Яна-Бэрта вярнулася ў дом. Яна пазірала ёй усдед, запіхваючы сукенкі, бялізну і парык на паліцу. Пад вялікімі каштанамі Хэльга спынілася яшчэ раз і высмаркалася.

Вечарам Альмут зноў занялася сваёй справай: трэба бало напісаць лісты, прыдумаць плакаты, намаляваць шыльды-ўказальнікі. Ёй дапамагалі тры хібакуша з Майнца, два юнакі і дзяўчына. Яны занялі месцы за сталом, Яна-Бэрта і Альмут малявалі пэндзалямі на падлозе. Амаль між іншым Яна-Бэрта распавядала пра наведванне Хэльгі. Яна выцягнула з кішэні штаноў пакамячаны канверт і адкрыла яго. Там ляжалі тры купюры па сто хмарак. Яна апусціла іх у банку дпя ахвяраванняў.

«Мой падарунак да дня нараджэння», сказала яна.

«У цябе сёння дзень нараджэння?» здзіўлена спыталі астатнія.

Яны прыбралі лісты, пэндзалі, фарбы і плакаты і пачалі віншаваць Яну-Бэрту. Папс, яшчэ няцвёрда стоячы на нагах, зрабіў у кутку-кухні салату з бульбы з часоў да катастрофы.

«Штосьці вельмі шыкоўнае, сказаў ён. Даражэй за ківі, і што амаль нідзе нельга набыць. Яшчэ паўгода таму назад мы выкінулі бы гэтыя зморшчаныя бульбіны. Я купіў гэтую бульбу для нейкай урачыстасці, і вось яна наступіла».

Альмут выцягнула бутэльку віна з шафы для адзення ў спальні, Райнгард знайшоў бутэльку соку MapaKyi ў халадзільніку і прьвдумаў верш да дня нараджэння:

Сёння віно ёсць і з бульбай салата, Бо ў Яны-Бэрты вялікае свята.

Хай ёй жывецца шчасліва, вясёла, Хай сцерагуць яе пільна анёлы!

Яна-Бэрта смяялася аж да слёз.

«Табе нельга думаць пра тое, што было раней, — шаптала ёй Альмут. — Думай лепш наперад».

“Наперад?» Яна Бэрта ўсхліпнула.

Альмут абняла яе. «Усяго добрага ў дзень нараджэння!»

Яна выпусціла яе зноў з абдымкаў і раптам, як зачараваная, утаропілася на голую галаву Яны-Бэрты, абшапіла яе абедзвюмя рукамі, прытуліла яе да сябе, мякка пагладзіла па ёй і ўсклікнула: -Твае валасы адрастаюць, дзяўчына! У цябе ўжо пушок!»

Яна-Бэрта пабегла да маленькага туалетнага люстэрка.

«I праўда! радавался яна. Яны з’явіліся! У мяне зноў будуць валасы!»

Яна затанцавала ў пакоі, выходзячы з сябе ад радасці. I іншыя пачалі танцаваць, нават адзін з гасцей з Майнца, у якога ў самога была лысая галава. Яны ўзнялі такі вэрхал, што гаспадыня дома зноў засварылася на ўсю лесвічную пляцоўку.

13

Гэта было сумятлівае лета. Райнгард надыбаў большую кватэру, даволі запушчаную дачу паміж вінаграднікамі і Візбадэн-Фраўэнштайнам. Бежанцы, якія да таго месціліся там, баючыся наступлення зімы, падаліся на пошукі цяплейшага прытулку. У доме ж не было ніякай печкі і ўвогуле ацяплення, толькі адкрыты камін.

«Мы проста адчынім усе дзверы пакояў», сказаў Райнгард.

Твар Папса выказаў скепсіс.

«Як мяняюцца часы, прамовіў ён. Раней улады ніколі ў жыцці не дазволілі б, каб хтосьці пражываў тут».

«Ах, Папс, усклікнула Альмут, ты маеш рацыю. У студзені ў нас пад носам утворацца ледзякі. Але затое якія леты! Якія леты для дзяцей!”

-Вы яшчэ падзівецеся!» змрочна сказаў Палс.

На злом галавы яны пачалі перасяляцца. У іх не было шмат рэчаў. Дапамагалі сябры эвакуіраваныя і тутэйшыя. Усяго пакрыху: пасцельная бялізна, дзіцячая вопратка, дзве рамы дзіцячых ложкаў, добры вялікі матрас і пярына для Яны-Бэрты, якая ўладкавалася на мансардзе. Саўкі для смецця, забруджаныя пылам і мышыным памётам, яна выкінула вонкі. Упершыню яна зноў заспявала.

Дзве спальні, гасціная, кухня, ванна. I гэта, вядома, малавата на шэсць чалавек, калі кіравацца маштабамі, звыклымі да здарэння на атамнай станцыі. Але Альмут адганяла ад сябе падобныя думкі: часы змяніліся, трэба было круціцца, браць з дадзенага самае лепшае, a цяпер яны былі шчаслівыя. Яны не маглі дачакацца часу, каб забраць дваіх дзетак. А бабуля, якая спачатку даглядала іх, прыспешвала.

«Працы ў яе вышэй галавы, паведамляла Альмут, вярнуўіпыся пасля наведвання дзяцей, за два дні да таго, як яна думала іх забраць. I ўсё-такі ў мяне нядобрае пачуццё. Жанчына любіць малых. Яна пачынае плакаць, як толькі бачыць мяне. Калі я думаю пра тое, як яна паслязаўтра застанецца ў сваім пакойчыку адна-адзінёшанька... »

«Слухай, сказаў Райнгард, я здагадваюся, куды ты хіліш. Але ці зразумела табе, што мы такім чынам зноў наблізімся да жыцця сардзін у бляшанцы, ад якога мы толькі што ўцяклі?»

«Я ж толькі задумалася, уздыхнула Альмут. Але калі я сабе ўяўлю, што я трапіла ў яе становішча...»

«Мы можам наведваць яе разам з дзецьмі, гаварыў Райнгард, і яна можа прыходзіць да нас. Калі захоча».

«Яна магла б спаць з дзецьмі ў дзіцячым пакоі», сказала Яна-Бэрта.

Ніхто не адказаў ні Альмут, ні Райнгард. Яны больш не закраналі тэму да паслязаўтрашняга дня, калі яны выправіліся па дзяцей. Папс і Яна-Бэрта чакалі іх дома. Яна-Бэрта яшчэ хуценька памыла вокны ў дзіцячым пакоі, Папс зварыў салодкі рыс з разынкамі. Ён рассыпаў на падлогу малочны парошок, і ў апошнія хвіліны трэба было яшчэ падмесці ды ўбраць.

«Як лёгка зараз можна забраць сабе сіротаў, сказаў Папс і пахітаў галавой. Раней трэба было за некалькі гадоў наперад падаць заяву ў Камісію па справах моладзі, а потым усё роўна не было ўпэненасці, ці палічаць цябе здольным выхоўваць дзіця».

Але Яна-Бэрта не вельмі слухала, што ён казаў. Яна думала пра бабулю дзяцей.

Потым знадворку пачуўся шум. Яны прыехалі. Яна-Бэрта рынулася на двор. Яны прыехалі ўпецярох.

«Калі ласка!» — крыкнуў Папс.

«Толькі на першыя дні, сарамліва сказала старая дама. — Дапамагчы дзецям звыкнуцца тут».

«А там паглядзім, прамовіў Райнгард. А раптам вам спадабаецца ў нас».

Яна-Бэрта ўяўляла яе сабе маленькай і худзенькай, яна ж была ростам з Папса і таўставатая. Яе валасы былі ўжо амаль белыя. На ёй былі тоўстыя акуляры для блізарукіх. Яе твар здаваўся старым і змораным. Яна хадзіла, прыгорбіўшыся. Па ёй адразу было відаць, што яна ўжо не можа справіцца з дзецьмі. Яна ўладкавалася ў дзіцячым пакоі, і Яна-Бэрта пазычыла ёй свой матрас, пакуль Альмут не знойдзе яшчэ адзін.

»У яе такія ж самыя цуцоўныя карыя вочы, як у яе дачкі», сказала Альмут Яне-Бэрце, калі яны засталіся адны.

У наступныя дні нытанне, колькі часу тут прабудзе старая дама: толькі на пераходны перыяд ці назаўсёды, усё яшчэ заставалася адкрытым. Ніхто яго не закранаў, а яна сама таксама не пачынала гаворку. Але ўся сям’я называла яе »бабуля», так, як яе клікалі дзеці.

«Мая дачка не хацела рабіць з мяне -бабу», растлумачыла яна.

Альмут спачатку заставалася дома і клапацілася пра дзяцей. 3 імі было не так проста: старэйшая часта плакала і не адыходзіла ад бабулі. У яе была алергія да таго і сяго. Ёй патрэбна была строгая дыета, і калі ноччу яна рабілася неспакойнай, і Альмут ішла да яе, яна пачынала крычаць. Меншанькая ж, наадварот, круглявенькае, моцнае дзяўчо, патрабавала заўсёднага нагляду, таму што ўсё, да чаго яна магла дацягнуцца, яна выкідвала з паліц і раўла, як рэзаная, калі ёй штосьці не дазвалялі.

Калі аднойчы Райнгард і Яна-Бэрта вярнуліся з горада, яны ўбачылі Альмут, якая ляжала ўся ў слязах на жываце на канапе, у той час, калі Папс утрымліваў малую, а бабуля гайдала Ірмэлу на каленях.

«У мяне няма болып моцы, — усхліпвала Альмут. У мяне проста ніякай моцы болып няма».

I ў бабулі слёзы каціліся па шчоках.

«На што ў цябе моцы няма?спытаў Райнгард і абняў яе.

“Гэтыя дзеткі! усклікнула Альмут. Ніколі ў жыцці я яшчэ не бачыла такіх цяжкіх дзяцей. Я з імі не спраўляюся! Яны не хочуць ні есці, ні спаць, нават гуляць не хочуць».

  • ■Kani б наша дзіця ўнаследвала твой тэмперамент, — не даслухаў яе Райнгард, яно, відаць было б таксама цяжкім».

-Але яно было б...»

«Што?»

«Нічога. Ты маеш рацыкх

Яна ўстала з канапы і пачала шукаць насоўку. Райнгард даў ёй сваю. Яна высмаркалася і сказала: «Ты прыгатуеш ім вячэру, добра?»

Калі дзеці заснулі, Альмут, Райнгард і Яна-Бэрта селі на прыступкі перад домам і проста глядзелі на дахі Фраўэнштайна ўнізе. Пахла сенам і зёлкамі, і пах ружаў прылятаў з ветрам з градкі. Альмут, задумаўшыся, прыхілілася да Райнгарда. Якая яна маленькая ў параўнанні з ім! Ён быў, як валун, як магутны камень, і Яна-Бэрта здзіўлялася, што цень Альмут яго амаль зусім закрываў. Толькі ягоныя вусы і кусцістыя бровы рыжа мігцелі ў промнях вечаровага сонца.

«Шкадую, што так здарылася, сказала Альмут. — Я проста страціла кантроль над сабой».

«Вы хочаце аддаць дзяцей назад?» спытала ЯнаБэрта.

Альмут выпрасталася і адкінула галаву назад.

«Ды не, сказала яна. Забудзь маё румзанне. Я проста канчаткова развіталася з такімі-сякімі марамі».

«Ты ўпэнена, што гэта было канчаткова?» спытаў Райнгард.

Альмут паглядзела на яго шырока адкрытымі вачыма і паціснула плячыма. Потым яна пабегла ў дом.

«Пайшлі пасядзім разам!» пачула Яна-Бэрта яе голас.

Выйшаў Папс і сеў побач з Янай-Бэртай. Толькі праз нейкі час з’явіліся Альмут і бабуля. Альмут несла для яе крэсла і ўсадзіла яе на яго.

«Нам трэба тое-сёе яшчэ вырашыць, сказала яна. Мы прынялі рашэнне, што бабуля застаецца жыць у нас...-

«... калі ніхто нічога не мае супроць», — сказала бабуля.

«Ніхто нічога!» крыкнула Яна-Бэрта.

Урачыстае адкрыццё Цэнтра набліжалася, тэрміны падціскалі, рыхтаваліся дэманстрацыі. Нямецкія дэманстранты натоўпамі ішлі праз французскую граніцу, каб прыняць удзел у пратэсце французскага насельніцтва супраць атамных электрастанцый. Адцаўшы дзяцей пад нагляд Папса і бабулі, Альмут, Райнгард і Яна-Бэрта накіраваліся з групай сяброў у Катэном. Яны павінны былі прабірацца па палявых дарогах, таму што французы зачынілі мяжу. Іншыя групы таксама з’яўляліся між палёў і далучаліся да іх. Сярод іх Яна-Бэрта раптам убачыла Гофманаў і Ёрданаў са Шліца. Гэр Ёрдан схуднеў, на фраў Ёрдан былі штаны і куртка, і Яна-Бэрта палічыла, што тая ва ўсім гэтым выглядала вельмі смешна.

«Яна-Бэрта!" крыкнула Ціна Гофман, падбегла да яе і абняла. Ціна ўсё яшчэ была кучаравая, хаця яна пакінула Шліц, магчыма, толькі праз некалькі гадзін пасля яе. Гофманы, відаць, не патрапілі ў навальніцу.

«Бедная», сказала Ціна.

Яна-Бэрта глытнула.

«Яны адрастаюць, сказала яна варожа, Ты бачыш пух?»

«Ціна мае на ўвазе смерць тваіх бацькоў і тваіх маленькіх брацікаў», сказала фраў Гофман.

Яне-Бэрце давялося распавесці, дзе яна цяпер жыве, і што з ёй было.

«Ты змянілася, сказала фраў Ёрдан. Калі мы бачылі цябе апошні раз, ты была яшчэ дзіця».

«Мы ўсе таксама змяніліся», сказаў гэр Ёрдан.

«А твае бабулі і дзядулі?» спытала фраў Гофман.

Яна-Бэрта распавяла, што яны ўсё яшчэ на Малёрцы. He, яны яшчэ нічога не ведаюць пра смерць таты і мамы і смерць братоў.

«О, Божа! сказала фраў Ёрдан. Што іх яшчэ чакае! Калі потым будзе адкрыта загародная зона ТРЫ, яны неўзабаве вернуцца дадому-.

Гэр Гофман прыспешваў групу. Разрыў не павінен быць занадта вялікім. Ціна засталася побач з ЯнайБэртай. Яны шпарка ішлі праз туман. Потым пачалася імжа. Яна-Бэрта даведалася, што на першага верасня меркавалі адкрыццё загародаў.

«Ёрданы адразу хочуць вярнуцца дамоў, распавядала Ціна. 3-за сада. Фраў Ёрдан пачакала б яшчэ, але яго не ўламаць. I сяляне з наваколіц Шліца хочуць зараз жа дамоў. Ім жа патрэбна да зімы ўзараць зямлю».

Іншыя ж, як пачула Яна-Бэрта, увогуле назад не хочуць. Эгэлінгі, напрыклад. У іх вялікі страх, што яны рызыкуюць здароўем. Атрута невядома як доўга будзе сядзець у глебе, і ўсё, што ні з’ясі ці нават толькі даткнешся, забруджана. Эгэлінгі жывуць цяпер на галандскай мяжы у сваякоў, яны хочуць там і застацца. Яны ўжо пенсіянеры. Яны могуць жыць, дзе захочуць.

  • А вы?» спытала Яна-Бэрта.

«Мы выедзем», сказала Ціна. «У Калумбію. Мы толькі чакаем, пакуль збярэм дастаткова грошай. Еўрапейцы з нядаўняга часу павінны ўнесці заклад, калі яны хочуць назаўсёды трапіць у Амэрыку. А пераезд каштуе таксама процьму грошай. Але яны прымаюць і таго, хто забруджаны».

«Калумбія?» Раней у яе заўсёды было палкае жаданне павандраваць па Паўднёвай Амерыцы. Цяпер яе думкі былі звязаныя з домам на схіле. Яна бачыла, як ён зіхаціць на сонцы. Унізе месціўся маленькі гарадок. Контуры двух крэпасцяў і тоўстай задняй вежы адбіваліся на небе, паміж імі гонкая вежа евангеліцкай царквы.

Шліц — самае прыгожае месца ў свеце.

Калі яны дагналі іншыя групы, мітусня дасягнула сваёй вяршыні. Французская паліцыя чакала дэманстрантаў на ўскраіне гарадка і адцясніла назад. Яна-Бэрта пайшла ад Ціны, каб пашукаць Альмут і Райнгарда.

«Калі табе захочацца ў Калумбію, сказала Ціна, — напішы нам».

-Я хачу ў Шліц», адказала Яна-Бэрта.

-Зазірні да нас», крыкнула ёй фраў Ёрдан і памахала рукой.

Яна-Бэрта праціскалася праз натоўп, пакуль не наткнулася на Альмут. Яна даведалася, што Райнгарда затрымалі. Яго адпусцілі толькі пад вечар. У яго была рана на лобе, заклееная пластырам. У яго бровах і вусах была запечаная кроў. Левае рукаво было на плячы амаль адарванае. Альмут палка абняла Райнгарда.

«Мне яшчэ пашанцавала, не гледзячы на ўсё», меркаваў ён па дарозе дадому.

Чатыры дэманстранты загінулі, тры французы і адзін немец. Звыпі трыццаці былі цяжка паранены, у тым ліку некалькі паліцэйскіх. Распавядалі, што сярод паліцэйскіх быў вялікі разлад: шмат хто з іх адмаўляўся выступаць супроць дэманстрантаў, некаторыя салідарызаваліся з імі.

Аўтобус паламаўся. Яны дабраліся дадому толькі пасля поўначы, змораныя і галодныя. У той час, калі бабуля распавядала пра дзяцей, Райнгард шмыгнуў за яе спіной ў ванну, каб не пужаць яе сваім выглвдам.

Праз тры дні была афіцыйна аб’яўлена дата, калі павінна быць адкрыта загародная зона ТРЫ: 1 верасня. Гэтае рашэнне было прынята ў бувдэстагу маленькай большасцю. Новы міністр навакольнага асяроддзя аб’явіў, што забруджанасць рэгіёна страціла сілу. Уваход і ўезд туды цяпер не выклікае ніякага сумніву. Ва ўсякім разе, падкрэслівалася там, вяртанне туды адбываецца на ўласную рызыку.

Калі перадавалі гэтае паведамленне, Яна-Бэрта сядзела перад тэлевізарам. Уся сям’я сядзела тут, у тым ліку і дзеці. Старую скрынку прынесла ім сям’я з Фраўэнштайна, у якасці ахвяравання дпя Цэнтра. Але Альмут вырашыла ўсталяваць яго там толькі напярэдадні адкрыцця.

-Інакш усе перастануць фарбаваць і клеіць шпалеры, сказала яна. Я ж ведаю людзей... і сябе самую таксама».

Перадача пра Графэнрайнфэльд здавалася пародыяй. Карцінка была вельмі расцягнутай. У яго верхняй палове ўсё круглае набывала форму яйка. Скажоныя галовы палітыкаў выклікалі рогат.

«Каб у іх сапраўды былі такія высокія ілбы! усклікнуў Папс. Наколькі болыпымі былі б іхнія мазгі!»

“Тады б яны яшчэ не адкрывалі загародную зону, злосна сказала Альмут. Усё ж яшчэ застаецца забруджаным! Вар’яцтва пускаць туды людзей. I яны нават не саромеюцца ускладваць рызыку на іх саміх... і віну, калі потым зноў здарыцца штосьці нядобрае!»

«Тут, відаць, дзейнічае вельмі моцнае лобі», выказаў думку Райнгард.

-Камерцыйныя інтарэсы, падаў голас аднекуль з кутка Папс. I страх за ўласнасць».

«I сум па родных мясцінах», сказала бабуля.

Яна-Бэрта здзіўлена зірнула на яе.

-Я паходжу з Усходняй Прусіі, сказала яна. Я ведаю, пра што гавару».

Жнівень праходзіў, як непарыўны ланцуг ззяючых летніх дзён. Райнгард прынёс пукі крапівы і рассцяліў іх у садзе. Для мітынга патрэбна было намаляваць яшчэ транспаранты. Знайшліся памагатыя, малявалі цэлымі днямі, пасябравалі. Некаторыя заставаліся начаваць. Паціху завяршылі вялікі шіакат, які павінен быў вісець над трыбунай прамоўцы:

НЯХАЙ ЖЫВЕ ЖЫЦЦЁ!

Побач ляжалі іншыя транспаранты, а дзеці з Фраўэнштайна стаялі каля плота і з цікаўнасцю разглядвалі іх. Яны не разумелі сэнс такіх сказаў, як ПАДМАНІЦЕ СМЕРЦЬ! ці HE ДАЗВОЛЬЦЕ КАРМІЦЬ ВАС ПУСТЫМІ АБЯЦАНКАМІ! Яны ламалі галаву над пытаннем: ВЫ ЗНОЎ БУДЗЕЦЕ СЦВЯРДЖАЦЬ, ШТО НІЧОГА HE ВЕДАЛІ?, над ХІБАКУШЫ ЎСІХ КРАІН, ЯДНАЙЦЕСЯ! Толькі на адно выказванне яны згодна ківалі галовамі: ДА Д’ЯБЛА ПАЛІТЫКАЎ! Гэта яны, напэўна, чулі ўжо дома.

Рут і Ірмэла бегалі паміж мастакамі, качаліся ў траве і залазілі ў ванну, якая, напоўненая вадой, стаяла на сонцы. Калі з’явілася Яна-Бэрта, яны пабеглі насустрач ёй і хацелі песціцца і каб яна пранесла іх на руках. Райнгард яшчэ раней змайстраваў ім качэлі. Гайдацца

яны маглі бясконца. Бабуля гадзінамі сядзела побач і разгойдвала, пакуль малыя, задаволіўшыся, не пачыналі ківаць насамі. Яна ў гэты час вязала.

«Калі бачыш гэта, сказаў Райнгард, можна падумаць, што свет зноў наладзіўся».

«Тады тут павінна было б круціцца пад нагамі трэцяе дзіця», сумна сказала Альмут.

«I чацвертае, і пятае, дадала Яна-Бэрта. А дарослых аж да гарызонта».

«Нельга забываць пра будучыню, паправіла акуляры бабуля. Над гэтым павінна развінуцца будучыня, сіняя і бясконцая, з белымі пёрыстымі воблакамі».

Яе спіцы пазвоньвалі.

«Што гэта будзе?» спытапа Яна-Бэрта і пагладзіла мяккі белы ваўняны ўзор.

«Сюрпрыз, адказала бабуля і падміргнула ёй праз тоўстыя акуляры. Табе».

У гэтую ноч Яна-Бэрта сніла сваіх бацькоў. Яны сядзелі, вярнуўшыся дадому пасля працяглай адсутнасці, разам з ёй на прыступках дачы і ўзіраліся ў неба, на якім заходзіла сонца. Яна-Бэрта дарэмна спрабавала прыпомніць, дзе яны так доўга бавіліся.

14

Першага верасня, у чацвер, у будучым ХібакушаЦэнтры тоўпіліся памочнікі, якія былі занятыя апошняй падрыхтоўкай да адкрыцця, перад тэлевізарам, які стаяў у фае. Праграма была запоўнена паведамленнямі пра тых, хто вяртаўся дадому. Можна было бачыць кранальныя кадры з Фульды, з Шлюхтэрна, з малых населеных пунктаў на Роне, з Кобурга і Бамбэрга. Гаспадары расчынялі дзверы сваіх дамоў, жанчыны дапытлівымі позіркамі аглядалі кухні, малыя дзяўчынкі з крыкамі радасці кідаліся ў свой куток з лялькамі. Між іншым, паказалі таксама здзічэлы сад, нават трусятнік з рэшткамі здохлых жывёлін. Але адразу пасля гэтага дэманстраваўся мірны сілуэт непашкоджанай вёскі на Майне.

Яна-Бэрта стаяла на дыбачках і спрабавала хоць адным позіркам зачапіцца за кадры. Магчыма, яны пакажуць і ПІліц? На экране паказалася старая жанчына з Зінталя. Яе знялі, як яна бяжыць да свайго фахверкавага доміка. Дрыжачымі рукамі яна адчыніла варотцы ў сад: буйным планам паказалі яе твар. Слёзы каціліся па яе шчоках. Рэпарцёр спытаў яе, што яна адчувае. «Цяпер усё зноў будзе добра-, усхліпнула яна.

Тут Яна-Бэрта засмяялася так гучна і рэзка, што людзі здзіўлена азірнуліся на яе.

Яшчэ ў аўтобусе па дарозе дадому Яна-Бэрта flyMana пра Шліц. Перад ёй сядзелі два мужчыны. Яны размаўлялі пра сваіх дзяцей. Відаць, гэта былі калегі. Гаворка ішла пра свята канфірмацыі адной з дачок і заканчэнне школы сына. Яну-Бэрту іх гамонка не цікавіла. Але яны размаўлялі так блізка і так гучна, што яна міжволі чула ўсё.

I пра другога сына была размова, студэнта германістыкі. Гэты выклікаў у бацькоў занепакоенасць.

«Ён сябруе з дзяўчынай з Фульды,паведаміў мужчына. I трэба ж было. А тая ж напэўна падхапіла дозу!»

«I па ёй гэта відаць?» спытаў другі.

»Не, пачула Яна-Бэрта адказ другога. Яна зусім не хворая. Але ці пашкоджана ў яе спадчыннасць, ніхто не ведае. Гэта высветліцца толькі тады, калі ўжо будзе запозна. Я спрабую давесці гэта сыну. Але ж ён упарты, ты і ўявіць сабе не можаш».

-Калі апаноўвае каханне..., сказаў другі. Але ты маеш рацыю. Мой дык з дзяўчатамі яшчэ не мае ніякіх спраў”.

Калі Яна-Бэрта прыйшла дадому, насустрач ёй выбегла Рут і ўшчарэпілася за яе. “Адыйдзі», сказала ЯнаБэрта і разняла яе рукі са сваёй нагі. Рут захіхікала і абшчарэпіла другую. Яна-Бэрта так рэзка адштурхнула дзіця, што яно аж павалілася і пачало крычаць.

“Што гэта такое?» спытаў Папс і палахліва глянуў на Яну-Бэрту.

А яна пабегла па лесвіцы наверх у мансарду і бразнулася на матрас.

Напяпрэдані адкрыцця яны ўсе былі ў Цэнтры, разам з дзецьмі і бабуляй. Яшчэ заставалася шмат спраў, і шмат што трэба было абмеркаваць! Яна-Бэрта дапамагала пераносіць крэслы. Перад трыбунай прамоўцы трэба было паставіць некалькі радоў крэслаў, для хворых і тых, хто іх суправаджаў. Заднія рады павінны былі ўтварыць доўгія сталы і лаўкі. Там павінны былі сустрэцца жыхары асобных населеных пунктаў і акругаў. Па закліку ў газеце прыехала так шмат памочнікаў, што яны нават перашкаджалі адзін аднаму.

Перад Янай-Бэртай раптам з’явілася Майкэ, сяброўка з Фульды. Майкэ кінулася ёй на шыю, але яе бацька на стаянцы замахаў ёй, клічучы.

«Мне трэба ісці, паспешліва сказала яна, ён заўсёды такі невыносны, калі штосьці адразу не атрымліваецца так, як ён задумаў.

■Эльмар памёр», сказала Яна-Бэрта.

«Эльмар? ашаломлена ўсклікнула Майкэ. А ты ведаеш, што Інгрыд таксама?.. He? Заўтра я прыеду зноў, тады я распавяду табе ўсё!»

Яна-Бэрта пакінула стул, які ўзялася несці да трыбуны і пайшла ў накірунку да будынка, які горад аддаў ў распараджэнне Хібікуша-Цэнтра. Ёй зараз патрэбна было пустое памяшканне, дзе яна магла б спакойна абдумаць усё.

«Яна-Бэрта! Яна-Бэрта!» пачула яна аднекуль здалёку пісклявы голас Ірмэлы. Але яна не азірнулася.

-Бургамістар скажа слова як апякун гэатага мерапрыемства!» пачула яна голас Альмут, які прагучаў з шырока адчыненага вакна.

Калі яна наблізілася да ўваходу, які ўпрыгожвалі ў гэты час гірляндамі, яна пачула, што яе хтосьці паклікаў. Яна прытварылася глухой. Яна хацела цяпер спакою. Інгрыд памерла! Яна ўявіла сабе яе твар з усмешкай. I потым яна прыпомніла, як яны кожны раз мяняліся тым, што ім давалі маці з сабой у школу. На хлебе Інгрыд заўсёды ляжаў тоўсты скрыль вэнджанага мяса ці пячоначнага рулета. Дома ў Яны-Бэрты такога ніколі не было. Яна аддавала сыр найлепшыя сарты сыру. Аднойчы яна была ў Інгрыд дома у Роне, на маленькай сялянскай ферме.

«Яна-Бэрта!» паклікаў мужчынскі голас яшчэ раз.

Нічога не зробіш, трэба было абарочвацца. Гэта быў Ларс, Ларс са Шліца, у чыёй машыне яна ў дзень няшчаснага здарэння ехала дадому.

Ён не звярнуў увагі на яе лысую галаву. Ён доўга паціскаў ёй руку. -Пайшлі са мной», сказаў ён. «Mae бацькі сядзяць ужо там за сталом. I Мітнэры там. Ты ж ведаеш яго трэнера па настольным тэнісе-.

  • У мяне няма часу, сказала яна, памарудзіўшы. Я тут дапамагаю сваёй цёці».

«Няўжо цябе не цікавіць тое, што я маю распавесці пра Шліц? спытаў ён. Я ўчора быў там».

Яна паглядзела на яго здзіўлена. А потым пайшла з

ім. Маці Ларса сарамліва заўсміхалася, калі ўбачыла лысую галаву Яны-Бэрты, і не магла адарваць вачэй ад яе.

«У мяне ёсць парык, сказала Яна-Бэрта. але я яго не апранаю».

Маці Ларса няўцямна ўтаропілася на яе, потым яна захітала галавой. «Я б не адважылася хадзіць вось так», сказала яна, звяртаючыся да фраў Мільтнэр, якая павіталася з Янай-Бэртай за руку і прамармытала: «Спачуваю ад усяго сэрца».

«Мама!» усклікнуў Ларс.

Ён усадзіў Яну-Бэрту на лаўку і паспешліва пачаў распавядаць. Што яны зараз жывуць у Майнцы. Што зубны ўрач з сям’ёй цяпер у Венесуэле, а сям’я Солтаў жыве у летнім доме сваякоў у Марбэле. А Трэтнэры ў Канадзе.

-Трэтнэрам найболып пашанцавала, сказала з дакорам маці Ларса. Адзін Бог ведае, якія сувязі ў іх былі. Мы тры разы звярталіся ў канадскае пасольства. Запоўнілі горы папер. Усё дарэмна. Заражаных яны не ўпускаюць. А мы ж зусім не заражаныя. Але як ты ім тое давядзеш?»

«А што там у Шліцы?” спытала Яна-Бэрта.

«Зараз мы выязджаем у Паўднёвую Афрыку, сказала маці Ларса. У тых засталася яшчэ чалавечнасць. Яны пускаюць да сябе любога немца, забруджаны ён ці не. Мільтнэры едуць з намі таксама. Праз тры тыдні...»

«А што там у ПІліцы?» спытала Яна-Бэрта яшчэ раз.

«Ёрданы пазаўчора ўжо паехалі туды, адказала маці Ларса. I Хаймбахі паехалі сёння раніцай. Перш чым вяртацца, некаторыя хочуць дачакацца сустрэчы тут. Але так, як было, мусіць, больш ніколі не будзе. Шмат хто не захоча там жыць».

Яна гаварыла і гаварыла і не давала нікому ўставіць слова. 3 усёй Федэратыўнай Рэспублікі, па яе словах, выязджаюць натоўпамі. Бягуць не толькі эвакуіраваныя. Іншаземныя консульствы штурмуюцца. Яна сама гэта перажыла! Спачатку яны хацелі ў Штаты. Нічога нельга было зрабіць. Потым у Канаду. Дарэмна. У турэцкім консульстве з яе толькі пасмяяліся.

Яна ўсё болып распалялася. «Шмат хто хоча ў Паўднёвую Амерыку. Туды можна трапіць, калі толькі маеш грошы. Чым больш у цябе грошай, тым болып дзвярэй адчыняюцца табе. Наш прыватны ўрач накіраваўся ў Кенію. Канешне, як урач у яго болып шанцаў за нашага брата. Кажуць, што ўлады Няпала таксама вялікадушныя. Але каму хочацца на край свету? Дзякаваць Богу, хтосьці падказаў нам пра Паўднёвую Афрыку. Я здзіўляюся, чаму туды не накіроўваюцца больш немцаў. Ідэальны клімат! I там ласкава прымаюць і без маёмасці».

«Шліц, прамовіла Яна-Бэрта. А што там у Шліцы?»

■Пуста, сказаў бацька Ларса. А што нам рабіць са сваёй крамай, калі там няма пакупнікоў? А кампенсацыі давядзецца доўга чакаць...-

Яна-Бэрта сядзела моўчкі і не адказвала.

Ларс падхапіўся.

«Ці пры сваім вы розуме? закрычаў ён. Karo цікавіць зараз ваша ср...я крама? Karo, акрамя вас? А хто кампенсуе шкоду ёй?« Ён паказаў на Яну-Бэрту. «Вы ўвогуле думалі пра гэта? Што вы скажаце: якая цана бацькам? А родным братам? На што вы скардзіцеся ўвогуле? Хто быў увесь час за ядзерную энергію? «Каб тут святло не пагасла...» Прыпамінаеце? Не?»

Бацькі без слоў утаропіліся на яго. Ён падхапіў Яну-Бэрту пад руку і павёў адсюль.

«Едзьце ў Паўднёвую Афрыку, туды вам дарога! крыкнуў ён ім праз плячо. 3 аднаго вар’яцтва ў другое!»

Яны спыніліся пад шатамі дрэваў.

«Ну вось, здаецца, і ўсё, сказаў ён. Мне ўжо даўно абрыдда гэта. Дзякуй табе за кпючавое слова!»

-Раскажы мне пра Шліц-, сказала Яна-Бэрта.

Па яго твары мітусліва бегалі цені. Ён падымаў і апускаў плечы.

«Прывідна, сказаў ён. Здалёку ўсё выглядае, як нармальнае жыццё: гарадская гара, франтоны фахверкавых дамоў, вежы. Але калі ідзеш, крокі гучаць, a перад дзвярыма дамоў ляжыць пасохлае лісце. Боль-

шасць аканіц зачынены. А ў гародах буяе пустазелле, паміж брукам на рынкавай плошчы таксама. Час ад часу ты сустрэнеш імклівых мышэй».

Яна-Бэрта хацела спытаць пра іх дом. Але ж ён месціўся на схіле над горадам, далёка ад галоўнай вуліцы. Міма яго ён, пэўна, не праходзіў. А калі і быў там піто можна ўбачыць асаблівага па знешнім выглядзе?

«Mae бацькі, сказаў Ларс, хацелі толькі даведацца, ці было рабаўніцтва ў доме альбо ў краме. Але нічога не знікла. Калі яны ўбачылі, што элетрычнасць зноў ёсць, іх хвале нямецкім парадкам не было мяжы».

Ён задумаўся.

«Самае непрыемнае там, — сказаў ён, гэта лістота. Лісце ўжо зусім пажоўкла, як звычайна недзе ў канцы кастрычніка, а дрэвы агаліліся».

Яна-Бэрта зірнула наверх у кроны дрэва.

«З’ездзі туды, — сказаў ён. — Без гэтага ты не супакоішся.» I ён дадаў: «Я ніколі не паверыў бы, што я так прывязаны да роднага кутка».

«Дзякуй», сказала Яна-Бэрта.

Кіўком галавы яны развіталіся. Яна-Бэрта паглядзела яшчэ, як Ларс пайшоў да сваіх бацькоў.

Сама яна вярнулася на двор да Цэнтра. Яна знайшла бабулю на адным з крэслаў перад трыбунай і забрала ад яе малых. 3 палёгкай бабуля аддалася вязанню, якое тапырылася пухам на яе каленях. Яе спіцы дрэнькалі. Яна вязала пятлю за пятлёй.

Яна-Бэрта ўбачыла за трыбунай Папса. Ён завіхаўся з электраправодкай. Яна нейкі час пазірала на яго, пакуль дзеці не пачалі верашчаць. Ёй падабалася быць паблізу каля яго. Час ад часу ён уздымаў галаву і ўсміхаўся ёй. Яна адказвала я.му ўсмешкай. Яны не прамаўлялі ніводнага слова.

Вечарам, калі яны зноў былі дома, Яна-Бэрта прызналася астатнім, што яна вырашыла заўтра раніцай паехаць у Шліц.

Альмут рэагавала ашаломлена.

"Туды? усклікнула яна. У забруджаную зону? Чаму так раптам? Няхай пройдзе некалькі тыдняў ці месяцаў. Ты нічога не страціш. Там ніхто цябе не чакае».

«Кватэра ўсё роўна ўся запыленая, сказаў Райнгард, а зіма справіцца з усім чартапалохам у садзе».

Яны мелі рацыю. I ўсё-такі: яна проста не магла больш чакаць.

-Заўтра ж адкрыццё, сказала Альмут. Няўжо ты хочаш прапусціць яго пасля таго, як ты так шмат зрабіла?»

«Няхай ідзе, сказаў Папс. Калі яе так вабіць туды, не трэба яе ўтрымліваць».

«Але ж ты вернешся», спытала бабуля са страхам у вачах.

«Я яшчэ не ведаю, сказала Яна-Бэрта. Я не хачу нічога абяцаць вам. Нічога яшчэ не вырашана».

«Справа выглядае так, сказаў Папс, што ты робіш самае правільнае. Мы жадаем табе шчаслівай дарогі... і жалобы не больш, чым ты можаш вытрываць».

Альмут падала ёй кашалёк з банкнотай у сто марак і крышку дробязі.

-Ты ж будзеш не за гарамі», сказала яна.

Яна-Бэрта папрасіла ў яе пазычыць вялікую палатняную сумку.

Яшчэ познім вечарам яна ціхенька выйпіла з дому, не даўшы знаку астатнім, і паклала маленькую складаную рыдлёўку, якую яна некалькі дзён назад знайшла ў кладоўцы, у сумку.

Наступнай раніцай яна адправілася ў шлях вельмі рана, але не так рана, каб бабуля яе не пачула. Яна пракралася з дзіцячага пакоя і заціснула ёй у руку пушыстае белае вязанне.

-Шапачка, прашаптала яна. Вераснёўскія раніцы могуць быць ужо халоднымі. А ты мне распавядала, што ўвосень ў даліне Фульды часта бывае туман. Яна табе спатрэбіцца".

Яна-Бэрта засунула яе ў сумку, абняла бабулю, пацалавала яе ў шчаку з пушком і падзякавала ёй за цудоўную шапачку. Потым яна пабегла ўніз да аўтобуснага прыпынку. На ёй былі тыя самыя штаны, тая самая майка, у якіх яна прыехала ў Візбадэн. Толькі куртка была новая. Калісьці яна належала маці Ірмэлы і Рут. Бабуля падаравала яе ёй, адразу як толькі яна пераехала да іх.

15

Імжэў дробны дождык. Над далінай Рэйна вісеў туман. Але Яне-Бэрце не давялося доўга чакаць каля шашы. Ужо другая машына, якая спынілася, ішла ў напрамку Касэля. За рулём сядзела жанчына. Пры першым жа позірку на галаву Яны-Бэрты яна адразу пачала распавядаць гаротную гісторыю сваёй сястры, якая жыла ў Бад Нойштаце на Зале, і ўсё страціла.

«Усё!» усклікнула жанчына.

■Але ж яна жывая», сказала Яна-Бэрта.

Жанчына зусім не слухала, яна працягвала распавядаць. Яна-Бэрта магла не адказваць. Яна драмала.

Яна праехала толькі да паварота на Гісэн Усходні. Там Яна-Бэрта нарвала вялікі букет на сланечнікавым полі. Потым нейкі барадаты студэнт ўзяў яе ў старажытны «Фіят». Ёй паіпанцавала: ён ехаў у Берлін. Калі ён пачуў, што яна хоча трапіць у былую загародную (забароненую У.П.) зону ТРЫ, на яго твары адбічася сумненне.

«Мне там трэба яшчэ тое-сёе зрабіць», сказала яна і папрасіла высадзіць яе каля Бад Гэрсфэльда.

«Падумай яшчэ раз, прамовіў ён. Тое, што ты маеш там рабіць, магчыма, і не так важна».

Але яна была настроена рашуча. Калі ён спыніў машыну, яна падзякавала і вылезла. Пры гэтым з яе сумкі выслізнула рыдлёўка. Студэнт утаропіўся на рыдлёўку, потым на яе.

«Ты хочаш штось выкапаць?» — спытаў ён.

«Я хачу некага пахаваць», — адказала яна.

-Мёртвых усіх пахавалі, сказаў ён. Нават трупы жывёлін. Для гэтага яны адразу выслалі спецыяльныя атрады».

“He думаю, сказала Яна-Бэрта, — што яны шукалі і ў рапсавых палях-.

«Хто там?-

«Мой маленькі брацік».

«Садзіся, сказаў студэнт. Я завязу цябе туды».

Ён ехаў з зачыненымі вокнамі. У час язды яны абодва прымоўклі. Паблізу Асбаха яна папрасіла яго спыніцца, падзякавала, працягнула яму кветку сланечніка са свайго букета і вылеача. Ён развярнуўся і хутка паехаў. На шырокай федэральнай шашы амаль зусім не было руху. Яна не пайшла ў абход праз вёску, а проста, цяжка ступаючы, пакрочыла праз палі. Сярод высока разбуялага пустазелля яна ўбачыла занядбаныя кусты бульбы. Яна дайшла да насыпу і спынілася. Яна доўга глядзела на вёску. Увесь ландшафт даліны быў зацягнуты рудаватым мігценнем. У вёсцы некаторыя дрэвы стаялі ўжо аголеныя. Яна глыбака ўдыхнула і палезла на насып.

Каля рэек ляжаў яшчэ яе ровар, паржавелы, а на багажніку была заціснута вучнёўская сумка. А далей, амаль на палову неба, ляжала спелае рапсавае поле, і на ім нельга было нічога заўважыць.

Яна паволі пачала спускацца па насыпе, да пакарэжанага ровара Улі, які ляжаў на адхоне. Пластыкавы пакет быў парваны. Магчыма, звяры рвалі яго, каб дабрацца да прадуктаў. На насыпной сцежцы, парослай буйным пустазеллем, яна заўважыла мядзведзіка. Ён быў расплюшчаны машынай і запылены. Яго цёмнакарычневая афарбоўка паблякла.

Яна ўзняла букет з кветак сланечніка над галавой і пайііша ў густэчу рапса. Яна асцярожна намацвала нагамі сабе дарогу, развінаючы сцяблы ўбакі. Ёй давялося нейкі час пашукаць Улі. Лебяда і дзікія рамонкі амаль цалкам закрылі ўсё, што засталося ад яго. Ніякага смуроду больш не было. Ключ ад дома вісеў яшчэ на чырвонай скураной лентачцы. Калі яна пацягнула за яго, ён падаўся, так што ёй не давялося разрываць лентачку. Ключ упаў ёй у руку. Яна схавала яго і дастала з сумкі рыдлёўку.

Яна не капала глыбокай магілы. Калі яма здалася ёй дастатковай, яна палажыла туды ўжо прывялы букет, а на яго — тое гаротнае трошкі, што засталося ад Улі.

Потым узяла мядзведзіка і палажыла яго таксама. Некалькі разоў да горла падступала моцная цяга званітаваць. Але яна ўсякі раз стрымлівалася.

Закончыўшы сваю справу, яна склала рыдаёўку і заспяшалася, не азіраючыся, назад праз pane і на насып, як чалавек, які спяшаецца ўратавацца ад паводкі на плаціне. Задыхаўшыся, яна азірнулася на рапсавае поле. Сляды, дзе яна прайшла, былі амаль нябачныя, а дзе знаходзілася магілка, яна ўжо вызначыць не магла.

Яна адчула, як дрыжаць яе калені. Цяпер ёй ужо не патрэбна было збірацца з сіламі. Яна павалілася на зямлю, доўга ляжала на спіне, гледзячы, як над ёй праплываюць воблакі, мірныя, добрыя воблакі, пульхныя, як вата.

Мусіць, яму ўтульна было ляжаць на сланечнікавых кветках сярод цішыні, змроку і прахалоды, нічога не баючыся.

Кіхі яе ровара спусцілі, але помпа яшчэ была спраўная. Яна напампавала кіхі, узяла з багажніка сумку і адкінула яе, не адчыняючы. Потым яна замацавала рыдлёўку на багажніку і павяла ровар уніз па адхоне. Яго цяжка было круціць, ён скрыгатаў. Але яна рухалася наперад.

У вёсцы не было ніякага руху. На вуліцах яшчэ ляжала сухое лісце і намоклы ад апошніх дажджоў пясок. Праз дарогу перабег пацук. Перад дзвярыма аднаго дома ляжаў настолькі схуднелы, што засталіся адны косці, сабака. Нельга было распазнаць, ці ён здох, ці спаў. Калі Яна-Бэрта падышла да скрыжавання, яна натыкнулася на згарэлы аўтобус і жалеззе некалькіх пабітых машын, ссунутых у агародчык, праз які ў той час ехаў, валюхаючы, -Мэрсэдэс». Бульдозер, відаць, ачысціў праезджую частку вуліцы.

Яна звярнула на федэральную шашу 62. Праз некалькі дамоў сям’я разгружала машыну і насіла ў дом валізы і ўпакаваныя карабкі. На верхнім паверсе жанчына штуршком адчыніла вакно. Яна-Бэрта пачула, як яна крыкнула: «Дзякаваць Богу, усё яшчэ на месце. Але мышы...!>

Потым вёска закончылася. Куды толькі ні глянеш, суседнічалі непрыбраныя, занядбаныя палі, а па краях дарог стаялі і ляжапі разбітыя машыны. 3 напалову адчыненага вакна Гольфа выскачыла, напужаная віскатам ровара Яны-Бэрты, калматая котка. На даху Гольфа быў прымацаваны багажнік. Побач з машынай ляжала начное крэсельца.

У Баерсхаўзэне і Нідэраўле ўжо адчувалася жыццё. Яна-Бэрта ўбачыла жанчыну, якая мыла вакно, убачыла мужчыну, які стаяў перад сваім полем і разглядаў шэра-бурую пшаніцу, якую палажыў дождж. Стары чалавек і падлетак гадоў дванаццаці цягнулі з хлява мёртвую свінню. Яе, відаць, не заўважылі тыя, хто ўбіраў трупы жывёлін.

Сабака загаўкаў на Яну-Бэрту, калі яна пампавала кіхі. Яна павінна была спыняцца ўсё часцей і часцей, каб пампаваць. Кіхі за час летніх месяцаў зрабіліся крохкімі.

Перастала імжыць. 3 туману вымаўлёваліся абрысы аўтамабільнага моста. Рух панаваў слабы і толькі на поўдзень: грузавікі і напакаваныя пад завязку легкавыя. Схіл каля з’езду з шашы бьгў ўвесь ператвораны ў аўтамогільнік. Зграя варон сядзела на жалеззі і пры набліжэнні Яны-Бэрты залапатала крыламі.

Яна звярнула з федэральнай шашы на мясцовую. Тут пачынаўся Шліцаўскі край. Унтэрвэгфурт, Обэрвэгфурт. Нейкая жанчына падмятала тратуар, двое дзяцей гулялі ў футбол пасярод вуліцы, на брукаванцы сялянскага двара мужчына ляжаў пад трактарам і займаўся рамонтам. Пахла варанай капустай. За Обэрвэгфуртам ЯнаБэрта спынілася пад дрэвам на ўскраіне дарогі: прыхіліўшыся да гэтага дрэва, яна стаяла, пакуль Улі паспешліва глытаў хлеб з сырам. У той час маці і Кай былі яшчэ жывыя, без сумнення і Ё. Бацькі, магчыма, ужо не было. А бабуля Бэрта і дзядуля Ганс-Георг, нічога не падазраючы, сядзелі на сваёй тэрасе на Малёрцы і пілі каву.

Яна намацала ключ у кішэні штаноў. Потым зноў напампавала кіхі і пакруціла пядалі далей. Рымбах. Квэк. Тут яна вандравала часта з бацькамі і брацікамі. Ванд-

роўкі: хобі бацькі і дзядулі Ганса-Георга. У гэтым яны былі адзіныя. Колькі разоў яны ў дарозе спрачаліся пра палітыку! Але, знайшоўшы прыгожы баравік, яны маглі адразу забыцца на прычыну сваёй сваркі.

У адным садзе ляжала паваленае дрэва. Яно паламала плот. Стары чалавек абсякаў сукі дрэва. У другім кутку сада жанчыны збірала ападкі. Яна спыніла ЯнуБэрту і спытала яе, куды яна накіроўваецца.

«У Шліц? здзівілася яна. Адна?»

-Mae бацькі памёрлі, сказала Яна-Бэрта. Але ў Шліцы яшчэ стаіць наш дом».

«А хто былі твае бацькі?» спытала жанчына і мацней заціснула хустку на галаве.

«Сям’я Майнэке-, сказала Яна-Бэрта.

«О Божа, — сказала жанчына і ўтаропілася на ЯнуБэрту, Майнэкэ. Што ж гэта за свет такі? Чым мы гэта ўсё заслужылі?»

«Што ты пытаешся, Марта, прабурчэў стары. Чалавецтва стала занослівае. Яно сцвярджае, што ведае і ўмее ўсё лепш за нашага Госпада Бога.Чалавецтву спатрэбілася паравая машына, вось яно яе і атрымала».

«Якраз тое ж самае ты гаварыў і пасля вайны», — усклікнула жанчына.

«Менавіта, — сказаў стары. Але ж вайны яшчэ не хапіла. Яе ўжо зноў забылі. Я вам гаварыў гэта ўжо тады, калі Ральф і Лені паляцелі ў Марока на водпуск сяляне, у чэрвені! Гэта не можа скончыцца дабром, гаварыў я, гэта самаўпраўства. I калі яны пачалі не выганяць больш жывёлу на пашу, я ім таксама тое ж самае гаварыў. Гэтага наш Гасподзь Бог не стрывае-.

«Так, так», сказала незадаволена жанчына, ты заўсёды ўсё ведаў загадзя. Ты ў блізкім сваяцтве з нашым Госпадам Богам».

Потым яна зноў павярнулася да Яны-Бэрты. -У Шліцы, відаць, яшчэ не шмат людзей, сказала яна. Мы таксама толькі з пазаўчарашняга тут. Некаторыя прыязджаюць толькі для таго, каб зірнуць, што тут і як, потым зноў ад’язджаюць. Калі ты сёння нікога не суст-

рэнеш, хто можа паклапаціцца пра цябе, тады прыходзь зноў да нас. А там паглядзіш, што далей».

Яна-Бэрта падзякавала, села зноў на ровар і паехала ў напрамку Гуцдорфа. Яна праехала міма канавы, з якой яны з Улі пілі ў той раз. Яна злезла і памыла рукі, яшчэ запэцканыя зямлёй. 3 таго боку ляжала Храмавая гара, перад ёй Шліц упадала ў Фульду. Туман рассееўся. Над лесам з’явілася плямка блакітнага неба.

Раней тут была паша для маладняка. Цяпер у гэтым баку болып не было жывёлы. Які быў сэнс абрабляць зямлю? Можна будзе ўжываць у харч прадукты новага ўраджаю? I не ўсе тутэйшыя вярталіся зноў у Шлітцаўскі край. Тут не было будучыні. Край бяднее і хварэе.

Яна-Бэрта старанней стала ціснуць на пядалі, хаця яна ўжо ехала амаль па раллі. Яна мінула першыя дамы Хуцдорфа, убачыла перад сабой гарадскую гару з сілуэтамі пярэдняй крэпасці і вежаў і падумала пра дом на схіле. Хтосьці аклікнуў яе, голас гірагучаў за яе спіной. Ці не быў гэта голас ветлівай прадаўіпчыцы з мясной крамы?

Але яна не захацела спыняцца зараз. Спачатку трэба было перажыць гэта ўсё: вяртанне дадому, сустрэчу з родным домам, у якім ніхто не чакаў яе. Яна праехала з падскокамі міма апошніх дамоў Хуцдорфа, міма першых дамоў Шліца, нічога не бачачы, што там рухалася, не бачачы сонца, якое адаюстроўвалася ў лужынах. Яна павярнула насупроць старога вакзала і з цяжкасцю, задыхаючыся ўзбіралася на схіл. Але паржавелы ровар не адужаў. Яна-Бэрта саскочыла, прыхіліла яго да мура схіла і пайшлі далей пехатой. Бунгало сям’і Солтаў сустрэла цішынёй. Аканіцы былі спушчаны. На прыступках перад дзвярыма дома ляжалі кучы прыгнаных ветрам галінак, шуршэла сухая лістота. Герані на вокнах засохлі.

Яна-Бэрта ўважліва ўглядалася на другі бок схілу. Там зараз абазначыўся дом з вострым франтонам, заключаны ў рамку пладовых дрэваў і кустоў бэзу, жаўтазелю і сумніку. Сэрца ў Яны-Бэрты забілася хутчэй: акрамя цудоўных гераняў бабулі Бэрты, якія зніклі, усё, здаецца,

засталося, як было. Ёй варта было толькі прабегчы пяцьдзясят адну прыступку на ўзгорак і настойліва пазваніць, як яна заўсёды рабіла. Тдцы адчыняцца дзверы, і маці з’явіцца ў іх і скажа: «А вось і ты». Кай падскочыць да яе, ускараскаецца да яе на рукі і будзе зацалаваны, а Улі пакажацца з цёртай бульбай на пальцах і таркай і крыкне: «Яшчэ тры бульбіны, і гатова!» 3 адкрытай гасцінай паплыве пах дыму з бацькавай люлькі.

Яне-Бэрце было цяжка пераадолець прыступкі. На палове яна мусіла спыніцца і аблакаціцца на мураваную балюстраду. Яна часта бачыла, як так стаяла бабуля BapTa, вяртаючыся з пакупкамі. Сэрца ў яе шалёна калацілася, а калені абмяклі. Яна прыпомніла, як, бывала, яна, падскокваючы, бегла па прыступках перад бабуляй і са смехам крычала ёй зверху: -Я ўжо тут!»

Тады бабуля Бэрта ўнізе, напалове лесвіцы, абапіраючыся на балюстраду, уздымала галаву і крычала наверх: «Пачакай толькі, будзеш і ты старая. Цябе гэта таксама не міне».

Паволі яна пачала падымацца. Пад балконам ляжала куча ссохлых гераняў. Яна здзівілася. Вядома ж, ніхто не паліваў гераняў, пасля таго як яны з Улі пайвілі з дому. Але хто выкінуў засохлыя сцябліны са скрынкі для кветак, калі дом быў пусты?

У душы Яны-Бэрты зацеплілася надзея, яна расла, адняла ў яе дыханне. А што, калі ўсё тое было толькі непаразуменнем? Няшчасны збег няправільнай інфармацыі і памылак? Калі тата і мама і Кай...?

Яна дастала з кішэні ключ і ціха адамкнула дзверы.

16

Выцягнуўшы шыю, яна прыслухалася. Але нічога не варушылася. Нічога не было чуваць: не рыпелі дзверы, якія аддзялялі лесвічную пляцоўку ад кватэры, не тукалі абцасы маці, не тэпалі дзіцячыя ножкі. Пахла не дымам люлькі, а спёртым паветрам. Звонку цягнула пахам гнілога лісця. Яна-Бэрта села на прыступку лесвіцы і падперла галаву рукамі.

I ўсё-такі тут былі шумы! Пачуліся гукі крокаў з верхняха паверху, дзе жылі бабуля Бэрта і дзядуля ГансГеорг. Крокі дзядулі Ганса-Георга пераблытаць было немагчыма! Цяпер яна нават пачула, як ён пакашлівае.

  • Там ёсць хто?» крыкнуў ён уніз.

Яна здрыганулася, выхапіла белую, пушыстую шапачку з палатнянай сумкі і нацягнула яе на галаву. Потым яна ўстала.

«Гэта я», сказала яна.

Ён нахіліўся праз парэнчы лесвіцы. Яна пазнала яго доўгі, вузкі, чыста паголены твар з мяшкамі пад вачыма і сівой пасмай, якая заўсёды падала яму на лоб. Яго зрок ужо быў не вельмі востры. Яму спатрэбіўся нейкі час, каб пазнаць яе. Але калі ён уцяміў, ён вельмі расхваляваўся.

“Магутны Божа, Яна-Бэрта, ці ты гэта?» крыкнуў ён спусціўся па лесвіцы на дзве прыступкі, потым зноў вярнуўся і крыкнуў наверх: «Бэрта, ідзі хутчэй сюды, Яна прыйшла!»

Яшчэ перш чым ён дайшоў да Яны-Бэрты, на верхнім паверсе адчыніліся дзверы, затэпалі крокі. З’явілася бабуля Бэрта: спачатку рука на парэнчы, потым галава, якая схілілася над імі. I ўжо яна заспяшалася ўніз па лесвіцы.

«Ах, Яначка, Яначка, усклікнула яна, і ты ўжо прыйшла! Якая нечаканасць!»

Дзядуля Ганс-Георг першы дасягнуў Яны-Бэрты. Ён прыгарнуў яе да сябе і пачаў цалаваць у абедзве шчакі. Яна моцна трымала шапачку, якая пагражала спаўзці. Потым яго адсунула ўбок бабуля Бэрта. У памяці ЯныБэрты яна не была такой маленькай. Ёй давялося прыгнуцца. А можа, за гэты час падрасла яна, Яна-Бэрта?

«Якая тоненькая ты зрабілася, сказала бабуля Бэрта і пагладзіла яе па шчацэ. He дзіўна пасля ўсіх хваляванняў. Але цяпер мы цябе хутка адкормім.»

Яне-Бэрце здавалася, што яна сніць. Паволі яна пачала падымацца па лесвіцы. За ёй ішлі бабуля і дзядуля. Бабуля Бэрта ўзяла дзядулю пад руку. Яна заўсёды, колькі можа памятаць Яна-Бэрта, так падымалася па лесвіцы. А з адчыненых дзвярэй кватэры плыў водар прыгатаванай кавы, як тут заўсёды пахла ў гэты час сутак.

«Прабач нас, цяжка дыхаючы, прамаўляла бабуля Бэрта, што мы тут не ўсё яшчэ прыбралі. Напрыклад, пакой для гасцей і дзядулеў кабінет. Сёння ж толькі трэці дзень, як мы тут. Ты не паверыш, колькі тут бруду было. Усё запылена. А які смурод у кватэры!»

«Мы былі сярод перпіых, сказаў дзядуля ГансГеорг, што вярнуліся назад у Шліц. Мы на Малёрцы ўжо даведаліся, што загародную зону ТРЫ адкрыюць з першага верасня. Тады наша цярпенне лопнула. Мы забраніравалі білет на самалёт такім чынам, каб адразу з аэрапорта паехаць сюды. Мы ўзялі таксі, бо аўтобус і цягнікі ходзяць яшчэ не рэгулярна. У Франкфурце мы спыніліся каля супермаркета і загрузілі таксі прадуктамі. Тут паступова таксама ўсё адновіцца, я маю на ўвазе магчымаць купляць і ўсё такое...»

«Ты ведаеш, Малёрка нам ужо так абрыдла, перабіла яго бабуля Бэрта, акрамя таго, мы трывожыліся за наша жытло тут».

«Усё неяк парушылася з-за гэтага няшчаснага выпадку ў Графэнрайнфэльдзе, усміхаючыся, працягваў дзядуля Ганс-Георг, магчыма, мараль у тым ліку, ці не

так. Ва ўсякім разе ў нас абоіх склалася думка, што лепш нам самім тут прыглядваць за сваімі рэчамі, чым даверыць паліцыі».

«Я думаю, сказала бабуля Бэрта, мы можам піць каву на балконе. Выглянула сонейка. У гэтую пару года яно яшчэ грэе вельмі добра».

«Бабуля нават напякла ўжо пірагоў», з усмешкай паведаміў дзядуля Ганс-Георг.

-A ён затое ўжо пабываў у садзе, сказала бабуля Бэрта. Ён жа ніяк не мог дачакацца. Лесвіца амаль уся зарасла. Каб ты толькі пабачыла! Кусты бяссорамна разрасліся. А за домам грады ... апісаць нельга!»

Пакуль дзядуля Ганс-Георг рассгаўляў крэслы і расцілаў звыклую сурвэту, Яна-Бэрта стаяла каля парэнчаў балкона і глядзела ўніз на горад. Ён ціха грэўся на сонцы.

Некалькі пешаходаў, час ад часу машына і гэта ўсё. Вуліцы былі ўпрыгожаны плямамі пажоўклай лістоты, якую ніхто не змятаў. На сонцы мігцелі восеньскія дрэвы. Большасць з іх стаялі аголеныя.

«У той час, у гэты дзень...паволі пачала яна.

«Ціха, перабіла яе бабуля Бэрта і зрабіла палахлівы, перасцерагальны знак рукой, я нічога не хачу чуць. Калі ласка! Я не хачу, каб мне напаміналі пра гэта ўсё. Будзем рады, што ўсё скончылася добра».

  • 3 франкфурцкага аэрапорта, сказаў дзядуля Ганс-Георг, мы патэлефанавалі Хэльзе. Мы даведаліся, што з усімі ўсё ў парадку. Іх неўзабаве выпішуць”.

Яна-Бэрта прадыхнула. Яна зірнула на бабулю BapTy. Тая ўсміхалася ёй так пяшчотна, так задаволена.

«Так, спакойна прамовіла Яна-Бэрта, і сама на нейкі момант адчула ўпэўненасць, што не маніла, у іх ўсё добра. Вельмі добра».

«Ну, тады ўсё ў парадку, сказаў дзядуля ГансГеорг, сеў у галаву чайнага століка і адкінуўся назад. — Мы, канешне ж, неўзабаве, зноў убачым іх. Хлопцы, відаць, ужо добра падраслі. Але ж прывітанне яны ўсё ж маглі б паслаць нам на Малёрку. He настолькі ж яны хворыя, што не могуць напісаць нават паштоўку».

“Ты забываешся пра шок, мякка прамовіла бабуля Бэрта. Тут жа, мусіць, была незвычайная неразбярыха».

Яна зрабіла паўзу, потым дадала некалькі паспешліва: «Ці ж можна было здагадвацца, што гэтыя атамныя станцыі такія небяспечныя?»

Дзядуля Ганс-Георг хацеў нешта сказаць, але ЯнаБэрта не магла трываць.

  • Ці ж мама і тата рэдка вам паўтаралі?», спытала яна і нахілілася наперад, напружана чакаючы адказу бабулі Бэрты.

«Я прытрымліваюся думкі...», пачаў дзядуля ГансГеорг і падняў руку, каб зрабіць значны жэст.

-     He, Ганс-Георг— перабіла яго бабуля Бэрта, Давай спачатку вып’ем кавы. Пасля ты зможаш заняцца палітыканствам».

Палітыканства. Яна-Бэрта добра памятала гэта слова. Бабуля Бэрта ўжывала яго часта. Крыху зневажальна, як быццам гаворка ішла пры гэтым пра асабліва бескарыснае хобі, як футбол, збіранне марак ці разгадванне крыжаванак. Слова заўсёды выклікала ў бацькоў раз’юшанасць.

Бабуля Бэрта прысела цяпер таксама. Стол быў сервіраваны з любоўю. Смачна пах ябльгчны пірог. Hi ў чым не было недахопу ... нават смятаны, ласунку з добрых былых часоў. У Хэльгі і Альмут не было ні смятаны, ні пірага, а каву яны забельвалі парашковым малаком.

«Сядай жа, дзіцятка, сказала бабуля Бэрта. Яна ўсміхалася ўсім сваім добрым тварам. Хто б падумаў, што мы сёння будзем піць каву ўтраіх?» Яна захіхікала. «Калі па праўдзе, шчыра кажучы, мы не ўтраіх п’ем каву. Яначка атрымае какаву, як заўсёды. У тваім узросце кава яшчэ атрута».

Яна нахілілася над кубачкам Яны-Бэрты і напіла ёй какавы. Яна-Бэрта прысела на край крэсла, гатовая падхапіцца ў любы момант. «Чаму вы не ўзялі з сабой Кока, сказаў дзядуля Ганс-Георг, і Яна-Бэрта заўважыла, як ён стараўся не вымавіць свае словы з лішнім дакорам. Калі мы прыехалі сюды, мы знайшлі беднага папугая,

здохлага ад голаду ў клетцы. Каб вы хоць яго выпусцілі! Як гэта магло толькі здарыцца?»

■Мы забыліся пра яго, даядуля», сказала Яна-Бэрта.

«Забыліся?» усклікнулі ў адзін голас бабуля і дзядуля і разгублена ўтаропіліся на Яну-Бэрту.

«Я плакала, калі знайшла яго»,уздыхнула бабуля Бэрта.

Яна-Бэрта маўчала.

«Ну добра, міралюбна сказаў дзядуля Ганс-Георг, не будзем псаваць сабе гэты цудоўны вечар дакорамі. Няхай быллём парасце.

Усталявалася паўза. Яна-Бэрта пільна разглядала кветачкі на накрыўцы банкі для кавы і думала пра Улі. Ціха звінелі лыжачкі, стукаючыся аб тонкія сценкі фарфоравых кубачкаў. Над пірагом кружылася аса.

«Здымі сваю шапачку, дзіцятка», сказаў дзядуля Ганс-Георг.

Яна-Бэрта пахітала галавой. Яна працягнула руку, каб узяць кавалак пірага. У гэты дзень яна яшчэ нічога не ела, нават не снедала. У яе быў поўны рот. Кавалак добрага мінулага часу, несумненна забруджаны. Яна спрабавала зусім не думаць пра гэта.

«Шапачку, Яначка, шапачку, напомніў дзядуля Ганс-Георг. Яна ўсё яшчэ ў цябе на галаве».

«Не чапай яе», сказала бабуля Бэрта, звяртаючыся да дзядулі, а потым да Яны-Бэрты: «Ты, напэўна, вязала яе сама і ганарышся ёй. Я знаходжу яе таксама сапраўды цудоўна прыгожай. Ты таксама, Ганс-Георг, ці не так?»

«Мне не падабаецца колер, сказаў дзядуля ГансГеорг. Здалёку дзяўчыну можна палічыць за старую даму з белымі валасамі. Тым больш, што яна свае ўласныя валасы цалкам хавае пад ёй».

Бабуля Бэрта мякка паклала сваю руку на руку Яны-Бэрты і сказала, упарта махнуўшы галавой: -Мне яна падабаецца. I менавіта колер мне здаецца чароўным. Акрамя таго, — яна зноў нахілілася да дзядулі Ганса-Георга, не забывай, што гэтае дзіця вельмі шмат перажыло хваляванняў».

  • I праўда, сказаў дзядуля Ганс-Георг і бясшумна адставіў кубачак. Занадта шмат перажыванняў. Нямецкая істэрыя. Мы тут знаходзімся на аддегласці дзевяноста, ста кіламетраў ад Графэнрайнфэльда, і проста з чыстай падазронасці адразу вадаляюць усё насельніцтва. 3-за адной падазронасці спыняюць фабрыкі, выклікаюць мор у жывёлін і даюць гінуць ураджаю. Мне гэта проста незразумела. Было б, пэўна, дастаткова, каб эвакуіравалі цяжарных і дзяцей на адзін-два тыдні. Так, як зрабілі ў свой час рускія. Ім трэба аддаць належнае: яны пасля таго Чарнобыля паказалі, як трэба спраўляцца з такімі рэчамі».

Яна-Бэрта разінула рот. Але бабуля Бэрта апярэдзіла яе.

-Паслухай, Ганс-Георг»сказала яна, гэта ж вядома, што ў час катастрофы ў Графэнрайнфэльдзе вызвалілася радыёактыўнасці ў дзевяць разоў больш, чым у ЧарнобылЬ.

Яна падняла як заўсёды свой кубачак рукой з адтапыраным мезенцам, і пачала піць, смакуючы.

■Нам могуць шмат пра што распаввдаць»,змрочна сказаў дзядуля Ганс-Георг. Прыпомні толькі, якая істэрыя ўсчалася тут пасля Чарнобыля! I калі вы спытаеце мяне, то сёння зноў тыя ж самыя людзі, для якіх катастрофа ніколі не можа быць дастаткова вялікай. Праціўнікі ядзернай энергіі, паляпшальнікі свету, уся гэта зялёная шушара, якая хоча вярнуць нас назад у каменны век».

Яне-Бэрце зноў прыйшлі на памяць каменныя фігуркі з паліцы ў палявым шпіталі. Ёй захацелася мець камяні, шмат камянёў, якія б месціліся ў руцэ. Яна азірнулася навокал. Тут на балконе камянёў не было. Нават палена не было альбо іншага цяжкога прадмета. Яе погляд затрымаўся на жбаночку для какавы. Яна абхапіла яго дзвюмя рукамі і ўзняла ўверх.

«Гарачы, ці праўда, сказала бабуля Бэрта, пяшчотаа ўсміхаючыся. — Пі на здароўе.»

Яна-Бэрта зноў апусціла жбаночак. He.

«Але ж у газетах так шмат пісалі пра памерлых», сказала бабуля Бэрта, звяртаючыся да дзядулі Ганса-Георга.

«Ты бачыла тых памерлых? буркнуў ён у адказ. Канешне, на станцыі і вакол яе. А потым транспартны хаос...»

«Яны пішуць пра васямнаццаць тысяч», — сказала бабуля Бэрта.

Дзядуля Ганс-Георг злосна адмахнуўся. «Я хачу вам сказаць, у чым тут справа», павучальна прамаўляў ён, быццам перад ім сядзела шматлікая аўдыторыя. Справа ў тым, што такія інцыдэнты не павінны трапляць у прэсу. Тады не ўсчыняпася б такая істэрыя, і мы быпі б абароненыя ад перабольшанняў і гэтай нікчымнай прапаганды. Сёння занадта шмат прасвятляюць. Навошта простай кабеце ведаць пра ўладкаванне рэактара, пра рэм і бекэрэль? Урэшце ж, яна нічога не разумее. Навошта ўсяму свету ведаць пра колькасць нашых мёртвых? Праз гэту казку пра велізарную катастрофу без патрэбы наносіцца шкода нашаму аўтарытэту за мяжой. Хачу толькі адно сказаць: у гэтай краіне былі палітыкі, якія без шуму ўзялі б справу ў свае рукі такім чынам, што ўжо тут у Шліцы і следу не засталося б ад таго здарэння. I ніводзін пісака не адважыўся б корпацца ў абставінах».

Бабуля Бэрта згодна заківала галавой.

Тут Яна-Бэрта зняла з галавы шапачку і пачала гаварыць.

Літаратурна-мастацкае выданне

Гудрун Паўзэванг

Хмара

Пераклаў з нямецкай мовы

Уладзімір Папковіч

Падпісана ў друк 25.05.2011 г. Фармат 84x108 '/,2.

Папера афсетная. Друк афсетны. Ум. друк. арк. 8,4. Ул.-выд. арк. 8,4. Наклад 500 асоб. Замова № 1914.

Выдавец I. П. Логвінаў.

Пр-т Незалежнасці, 19-5, 220050, г. Мінск.

ЛН 02330/0494468 ад 8.04.2009 г.

logvinovpress@mail.ru

Друк ТДА «НоваПрынт» ЛП 02330/0552786 ад 25.02.2009.

Вул. Геалагічная, 59-4-10, 220047, г. Мінск.

і 7ача5к чч1зsі

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.