Чытанка для дзіцячага сада

Чытанка для дзіцячага сада

У кнігу ўвайшлі лепшыя творы беларускай дзіцячай літаратуры — казкі, вершы, апавяданні, якія дапамогуць выхавальніку ў рабоце па развіццю мовы дзяцей і азнаямленню іх з навакольным светам. Хрэстаматыя адпавядае новай праграме для дзіцячых садоў з беларускай мовай выхавання і навучання.
Для дашкольнага ўзросту
Выдавец: Народная асвета
Памер: 303с.
Мінск 1990
45.4 МБ
ЗМЕСТ
Ад укладальнікаў
Для дзяцей ранніх узростаў і першай малодшай групы
Сонейка-сонца. 3 народнага6
Мышка, мышка, дзе была? 3 народнага
Гого-гого, гусачок. 3 народнага
Верабейчык. 3 народнага
Верабейчык. А. Лойка
Гэй, мой конік. 3. Бядуля7
Белабока-сарока. 3 народнага
Трах-бах-тарабах. 3 народнага
Божая кароўка. 3 народнага
Чэ-чэ, чэ-чэ, сарока. 3 народнага
Грушка. 3 народнага 8
Люлі-люлі, люляшу. 3 народнага
Ай, люлі-люлі-люлечкі. 3 народнага
Кую, кую ножку. 3 народнага9
Ішла каза. 3 народнага
Люлі-люлі, дзеця. 3 народнага
Ходзіць певень па капусце. 3 народнага
Люляю-люляю. 3 народнага10
А ты, коцінька-каток. 3 народнага
Рэпка. Руская народная казка. Пераклад А. Якімовіча
Курачка-рабка. Беларуская народная казка 11
Калабок. Руская народная казка. Пераклад А. Якімовіча
Курачка-рабка. Руская народная казка. Пераклад С. Міхальчук 13
Бабіны госці. В. Вітка 14
Свята. С. Сокалаў-Воюш
Авечка. С. Сокалаў-Воюш
Пчолка. С. Сокалаў-Воюш
Мыпіаня. С. Сокалаў-Воюш15
Мішка. Паводле А. Барто
Мішка. С. Сокалаў-Воюш
Бычок. Паводле А. Барто. Пераклад С. Сокалава-Воюша
Свята. Г. Іеанова
Мыюцца кацяняты. А. Кавалюк16
Гушкі, гушкі, гушкі. 3 народнага
Чыкі-чыкі, сарока. 3 народнага
Пеўнік. П. Місцюк 17
А ты, каток іпэры. 3 народнага
Люлі-люлі-люлечкі. 3 народнага
Сарока-варона. 3 народнага
Я сама. I. Мураеейка 18
Сані. А. Дзеружынскі
Сняжынкі. А. Дзеружынскі
Люлі-люлі-люлі. 3 народнага19
Сняжок. I. Шуцько
Новы год. М. Чарняўскі20
Коця і Каця. В. Вітка
Кукарэку, певунок. 3 народнага20
Дзед Мароз, дзед Мароз21
Кукарэку, певунок!
Жук. 3 народнага
Мядзведзь. А. Якімовіч
Ліска. А. Якімовіч
Коні і поні. А. Камінчук. Пераклад К. Цвіркі ( з украінскай)22
Коцік прачынаецца. А. Мясткіўскі. Пераклад У. Паўлава (з украінскай)
У зайчыка лапкі. А. Мясткіўскі. Пераклад У. Паўлава (з украінскай)
He хадзі, коцік. 3 народнага
Коцік-варкоцік. Н. Галіноўская23
Божая кароўка. I. Юкляеўскі
Птушачка. У. Луцэвіч
Коцік Петрык і Мышка. Кагка24
Вушкі. Н. Тулупава
Калыханка. Н. Галіноўская25
Першамай. II. Галіноўская
Дожджык. В. Вітка
У куце сядзіць мядзведзь. 3 народнага 26
Аладкі. В. Іпатава
Ладкі ладком. 3 народнага
Апсік, апсік, каточак. 3 народнага
Куранятка. К. Чукоўскі27
Цягнік. Я. Тайц
Ладу, ладу, ладкі. 3 народнага 28
Баю-баінку, баю. 3 народнага
Люлі, люлі, люлі. 3 народнага
Яечка. I. Шуцько 29
Мая лялька. Е. Лось30
Купім Надзі чаравічкі. II. Дарошка. Пераклад М. Гамолкі (з украінскай)
Вось то так, вось то гэтак. К. Якубенас. Пераклад К. Камейшы (з літоўскай)
А курачка-рабушэчка. 3 народнага 31
Дапамагу. Т. Кляшторнал32
Доктар. Л. Шырын
Сядзіць мядзведзь на калодзе. 3народнага
Дзіцячы сад. К. Буйло 33
Бычок. 3 народнага
Конік. М. Чарняўскі
Мой конь. I. Юкляеўскі34
Гаепадыня. Т. Кляшторная
Паўцякалі цацкі. Т. Кляшторная
Для дзядей другой малодшай групы
Як курачка пеўніка ратавала. Беларуская народная казка 36
Муха-пяюха. Беларуская народная казка 37
Тры мядзведзі. Л. Талстой38
Колькі трэба чаравікаў. С. ІІапуцікян. Пераклад В. Коўтун
(з армянскай) 40
Стары мядзведзь на калодзе. 3 народнага 41
Капуста. Л. Геніюш
Ветлівыя словы. Т. Кляшторная
Піла. В. Вітка 42
Едзе восень. В. Рабкевіч
He сквапная. Т. Кляшторная
Блакіт нябёс. С. Сокалаў-Воюш 43
Коцік, пеўнік і лісіца. Беларуская кародная казка
Дзед-госць. Я. Колас45
На рэчцы зімою. Я. Колас46
Мароз, Чырвоны hoc. А. Кобец-Філімонаеа
Як Дзед Мароз перад святам мост наладзіў зайчанятам.
I. Бурсаў. Пераклад Р. Барадуліна 47
Мыйдадзір. Ä. Чукоўскі. Пераклад А. Якімовіча51
Кубік на кубік. Я. Тайц54
Сукенка раскажа. Т. Кляшторная 55
Іграў я на дудцы. 3 народнага
Дзед Мароз. Я. Журба
Сядзіць сыч на капе. 3 народнага 56
Адмарозіў лапкі. I. Муравейка
Верабейчыкі. С. Новік-Пяюн
Каток — залаты лабок. Беларуская народная казка 57
Храбры певень. Я. Колас58
Нашы сябры. С. Шушкевіч59
Дзяўчынка-равушка. А. Барто. Пераклад А. Зіміёнка
Дзяўчынка-чарнамазая. А. і П. Барто. Пераклад У. Шахаўца 60
Тэлефон. К. Чукоўскі. Пераклад К. Кірэенкі62
А мне дасце? С. Капуцікян. Пераклад В. Коўтун (з армянскай)65
Страшная казка пра страшнога звера. I. Бурсаў. Пераклад Р. Барадуліна 66
Цяжкая навука. I. Бурсаў. Пераклад Р. Барадуліна 67
Лялька. Я. Баравы69
Матуліны рукі. В. Вярба70
Галінка і верабей. М. Танк
Шпак. Т. Кляшторная71
Зубры. Л. Геніюш72
Першамай. П. Марціноеіч
На кані скачу. Г. Іванова
Маша і мядзведзь. Руская народная казка. Пераклад А. Якімовіча 73
Ехаў казачнік Вай. М. Танк75
Вясёлка. В. Лукша 76
Яблык. В. Хомчанка77
Што рабіць? А. Прохараў
Возера лясное. С. Сокалаў-Воюш 78
Замак. С. Сокалаў-Воюш
Змей. С. Сокалаў-Воюш
Умей пачакаць. К. Ушынскі
Пацалунак асвы. У. Юрэвіч79
Коцік. Я. Журба 81
Кураняты. А. Лойка82
Вожык. 3 народнага
Я будую дом з пяску. Г. Іванова
За адвагу. А. ПрохараўS3
Мурашыная святліца. А. Прохараў
Дожджык. Т. Кляшторная
Павучок. Л. Геніюш84
Спі, Аленка. Л. Геніюш 84
Бусел і хлопчык. А. Дзеружынскі
Для дзяцей сярэдняй групы
Пшанічны каласок. Беларуская народная казка86
Песня аб вясне. Я. Колас89
Шліпка-сынок. Беларуская народная казка
Як звяры зіму сустракаюць. I. Бурсаў. Пераклад Р. Барадуліна92
Лістапад. Я. Купала94
Вавёрка. Я. Журба
Гародніна. Ю. Тувім. Пераклад А. Вялюгіна і С. Дзяргая 95
Як конік звяроў катаў. Я. Чарушын 96
Натальчына сямейка. В. Вітка98
Яшава рукавічка. В. Хомчанка 100
Свята нашых свят. Р. Барадулін101
Ласачка. 3 народнага
Ладкі. I. Муравейка102
Над калыскай. С. Ноеік-Пяюн
Бой. С. Новік-Пяюн 103
Восень. Я. Журба
Мой край. А. Русак 104
Родны край. А. Вольскі
Чаму Волечка не сарзала кветкі. В. Сухамлінскі. Пёраклад
В. Віткі (з украінскай) 105
Лужа. В. Сухамлінскі. Пераклад В. Віткі (з украінскай)
Хацела галка піць. Л. Талстой106
Былінка і верабей. Беларуская нароЭная казка
Зімоўка звяроў. Руская народная казка. Пераклад А. Якімовіча108
Рукавічка. Украінская народная казка111
Чырвоная Шапачка. Ш. Перо. Пераклад Р. Яўсеева 112
Сняжынка. Т. Бушко 114
Бярозчыны валёнкі. У. Юрэвіч115
Працавітая дзяўчынка. А. Александроеіч 115
ІПто такое добра і што такоа дрэнна? У. Маякоўскі. Пераклад А. Якімоеіча 117
Алоўкі. С. Сокалаў-Воюш 119
Зіма. Я. Колас 120
Навагодпяя песня. С. Сокалаў-Еоіойі
Періпыя сняжынкі. Я. Журба121
Елка. С. Сокалаў-Воюш
Ёлачка. С. Сокалаў-Воюш
Я хачу салдатам стаць. Л. Рашкоўскі 122
Сяброўкі. В. Вітка
Мароз. Л. Геніюш
Насцечка. Б. Сачанка 123
Гусі. К. Ушынскі 124
Бішка. К. Ушынскі 125
Зайкава хатка. Беларуская народная казка
Каза-манюка. Беларуская народная казка 127
Маланка і Гром. Ю. Ярмыш. Пераклад А. Чаркасава 129
Добры дзень, дзядуля Ленін! А. Вольскі130
Ната маму любіць надта. Р. Барадулін
Шэранькі козлік. М. Зошчанка. Пераклад Б. Рабкевіча 131
Наш дзень. А. Александровіч132
Вясна. Я. Колас 134
Свята мам. А. Вольскі 135
Свята. В. Вярба
Бабуліны казкі. В. Вярба
Памочніца. А. Барто. Пераклад В. Вольскага136
Ай! He буду! He хачу! Р. Барадулін
Пстрык. Ю. Тувім. Пераклад А. Вялюгіна і С. Дзяргая (з польскай)137
Пралеска. А. Дзеружынскі138
Май. А. Вольскі
Mae забавы. 3. БяЭуля 139
Хто сказаў «мяў»? В. Суцееў
Сынок-з-кулачок. Беларуская народная казка141
Пчала і муха. Беларуская народная казка143
Янка-Запытанка. В. Іпатава 144
Сем мастакоў. A. Кобец-Філімонава146
Жыў-быў вожык. Я. Брыль 148
Паравоз. Ю. Тувім. Пераклад А. Вялюгіна і С. Дзяргая ( польскай)149
Неахайнік Сет. X. Рачан. Пераклад У. Марука (з армянскай) 152
У полі. Я. Колас 153
Пчолка. Я. Журба 154
Шалтай-Балтай. I. Муравейка
Увесь давай. I. Муравейка
Рамонак. М. Пазнанская. Пераклад М. Чарняўскага (з украінскай)155
Каляровы певень. В. Суцееў
Чужое яечка. К. Ушынскі 156
Для дзяцей старэйшай групы
Вавёрчына гора. В. Вітка 158
Вясна. Я. Колас 166
Наш Май. С. Грахоўскі 167
Дарагое імя. М. Хведаровіч
Свавольствы бабулі-зімы. К. Ушынскі
Трое парасятак. У. Дысней 169
Зімовы Дуб. К. Каліна 176
Пра быка і яго сябрсў. Беларуская народная казка 177
Жаронцы. Беларуская народная казка 179
Лёгкі хлеб. Беларуская народная казка 183
He сілай, а розумам. Беларуская народная казка 185
Лісіца-хітрыца. Беларуская народная казка 186
Жук і слімак. М. Танк 190
Канец лета. Я. Колае 191
Восень. Я. Колас 192
Восень залатая. С. Новік-Пяюн
Дождж і Гром. В. Сухамлінскі. Пераклад В. Віткі (з украінскай)193
Хлеб. М. Танк
Саўка за сталом. 3. Агняцвет194
Жывы капялюш. М. Носаў 195
Чарадзейныя словы. В. Асеева. Пераклад С. Міхальчука 197
Дзеці. А. Вольскі199
Страшная казка. В. Вітка200
Адлёт жураўлёў. Я. Колас201
Сонечная сцежка. С. Грахоўскі202
Радзіма. А. Вольскі
Ночка. С. Новік-Пяюн203
Агнявік. А. Мінкін
Як кот звяроў напалохаў. Беларуская народная казка 204
Як кураняты сонейка адшукалі. А. Дзеружынскі 207
Загадкі на градках. Р. Барадулін 210
Хлопчык, які не можа хадзіць. В. Сухамлінскі. Пераклад
В. Віткі (з украінскай)
Пурга. С. Нозік-Пяюя211
На каньках. Л. Геніюш*
Лісіца і сабакі. Руская нароЗная казка. Пераклад С. Міхальчука212
Селянін, мядзведзь і лісіца. Беларуская народная казка
Заяц-хвалько. Руская народная казка. Пераклад С. Міхальчука214
Сакавік і яго сёстры. К. Каліна215
Красавік. К. Каліна216
Коцікі. К. Цвірка 218
Май. Ю. Свірка
Пралеска. В. Вярба219
Баравікі. В. Хомчанка220
Графін. М. Зошчанка. Пераклад В. Рабкееіча221
Жаўна. В. Вітка 223
Першы гром. Я. Колас
Бусел. В. Вітка 224
Караблік. Р. Пагасян. Пераклад X. Жычкі (з армянскай)
Раніца вясною. Я. Колас
Наша матулька. Н. Гілевіч (з К. Вялічкава) 225
Я і мама. Г. Качахідзе. Пераклад X. Жычкі (з грузінскай)
Акраец хлеба. I. Муравейка
Чаму ў слоніка доўгі нос (паводле Р. Кіплініа) 227
Верабей і мыш. Беларуская народная казка 229
Кот Максім. Беларуская народная казка231
Ліпень. К. Каліна237
Жнівень. К. Каліна 239
Верасень. К. Каліна 240
Кампот. К. Каліна
Жывы голас. А. Мімрык 241
Білеты ў цырк. В. Хомчанка242
На лузе. Я. Колас 243
Год і яго род. Л. Геніюш
Як ён завецца? В. Іпатава244
Робін-Бобін. Англійская народная песенька. Пераклад Я. Семяжона245
Гарошак. Беларуская народная казка
Пажарныя сабакі. Л. Талстой249
Месяцы года. П. Панчанка250
Бацька і сыны. 3 народнага
Дадатак
Незаменнае. В. Жукоеіч 252
Кастрычнік А. Мінкін
Кастрычніцкая песня. Р. Скучайтэ. Пераклад П. Марціновіча (з літоўскай)
Елачка. Пераклад Я. Купалы253
Елачка. К. Якубенас. Пераклад К. Камейшы (з літоўскай)
Снежны дзед. Н. Гілевіч254
Лядзяш. Л. Кампаніец. Пераклад В. Вярбы (з украінскай)
Вераб’і плачуць ад холаду. В. Сухамлінскі. Пераклад В. Віткі (з украінскай) 255
Першага мая. Я. Акім. Пераклад В. Віткі
Я — беларус. Н. Гілевіч
Мама. Н. Гілевіч 256
Аўчарка. Н. Галіноўская
Аблятаў журавель. П. Варанько. Пераклад А. Вялюгіна (цяпер я ведаю, якая Беларусь. В. Сухамлінскі. Пераклад В. Віткі (з украінскай) 257
Дзядуля і яблынькі. Я. Райніс. Пераклад Р. Барадуліна (з латышскай)
Іголачка. I. Кульская. Пераклад В. Вярбы (з украінскай)258
Гаспадынька. Е. Шожыніс, Пераклад Р. Барадуліна (з літоўскай)
Памагай. П. Варанько. Пераклад А. Вялюгіна (з украінскай)259
Малаток. К. Нурбадаў. Пераклад У. Марука (з туркменскай)
Аленчын кветнік. П. Дарошка. Пераклад М. Гамолкі (з украінскай)260
Марына Змітраўна. Н. Забіла. Пераклад Э. Агняцвет (з украінскай)261
Хто нам дом пабудаваў. Я. Крупенька262
Дзяжурная Настуся. А. Буцень. Пераклад Н. Мірончык (з украінскай)264
Як Андрэйка перавёз Ніну. В. Сухамлінскі. Пераклад В. Віткі (з украінскай) 265
Як дзялілі мядзведзя. С. Маршак. Пераклад В. Віткі 266
Капрызуля. Г. Бойка. Пераклад В. Вярбы (з украінскай)
Ягорачка. 3 народнага 270
Ліст да ўсіх дзяцей наконт адной вельмі важнай справы. Ю. Тувім. Пераклад А. Вялюгіпа і С. Дзяргая (з польскай)
Лічылка. К. Кубілінскас. Пераклад Р. Барадуліна (з літоўскай)271
Раз-два-тры! Ю. Тувім. Пераклад А. Вялюгіна і С. Дзяргая (з польскай)
Стары певень. М. Стэльмах. Пераклад В. Віткі (з украінскай)272
Дзінь-дзілінь-баў. 3 народнага
Скакалка. Р. Барадулін273
Козытка. Р. Барадулін
Выкліканачка. Д. Чараднічэнка. Пераклад М. Базарэвіча (з украінскай)274
ПІто за птушка? Д. Чараднічэнка. Пераклад М. Базарэвіча (з украінскай)
Гусі. В. Коўтун
Вавёрка. У. Луцэеіч 275
Лыжка. I. Кульская. Пераклад В. Вярбы (з украінскай)
Прыказка пра коціка, які гаршкі пабіў упоцемку. I. Бурсаў. Пераклад Р. Барадуліна
Дзетак вучаць танцаваць. Г.Каржанеўская276
Забалела ножка. I. Муравейка
Пчала. А. Вольскі 277
Калыханка. С. Грахоўскі
Валёнкі. Г. Іванова278
На шашы. Р. Барадулін
Верабейка. С. Шушкевіч 279
Свавольнікі. С. Шушкевіч
Mae малюнкі. В. Вярба
Сталоўка для машын. Г. Каржанеўская280
Касманаўты. В. Бараўскас. Пераклад В. Віткі (з літоўскай)
Пра мышку і кніжку. I. Муравейка281
Клубочак. П. Марціновіч 282
На чужое паквапішся — сваё страціш. Літоўская народная казка. Пераклад I. Скапарава
Лісіца і збан. Руская народная казка. Пераклад С. Міхальчука284
Вішанькі-чарэшанькі. Л. Украінка. Пераклад X. Жычкі (з украінскай)
Зімовая калыханка. В. Вярба285
Пчолы, Т. Кляшторная
Ручаёк. Ю. Някрошус. Пераклад У. Карызны (з літоўскай) 286
Добры чалавек. Н. Гілевіч
Залатое яечка. А. Дончанка. Пераклад Л. Салаўя (з украінскай)287
Чортаў скарб. У. Караткевіч290
Укладальнікі
В. Р. ВЯЧОРКА, Н. I. МАСКАЛЕНКА, П. В. САДОЎСКІ
МІНСК «НАРОДНАЯ АСВЕТА» 1990
ББК 83.3Бел-93
4-97
В кнлгу вошлн лучшне пронзведення белорусской детской лнтературы — сказкн, стнхн, рассказы, которые помогут воспн-тателю в работе по развнтню речн детей н ознакомленню нх с окружаюпцш млром. Хрестоматня соответствует новой программе для детскнх садов с белорусскнм языком воспнтання н обучення.
Чытанка для дзіцячага сада / Уклад. 4-97 В. Р. Вячорка і інш.— Мн.: Нар. асвета, 1990.— 303 с.:іл.
ISBN 5-341-00581-3.
Хрестоматня для детского сада.
У кнігу ўвайшлі лепшыя творы беларускай дзіцячай літаратуры — казкі, вершы, апавяданні, якія дапамогуць выхавальніку ў рабоце па развіццю мовы дзяцей і азнаям-ленню іх з навакольным светам. Хрэстаматыя адпавядае новай праграме для дзіцячых садоў з беларускай мовай выхавання і навучання.
Ч
4305000000—064
М 303(03)—90
Б374—90
ББК 83.3Бел-93
ISBN 5-341-00581-3
© Укладанне В. Р. Вячоркі, Н. I. Маскаленка, П. В. Садоў-скага
© Мастацкае афармленне
A. I. Карповіча
Ад укладальнікаў
У 1989 г. выйшлі друкам грунтоўна перапрацаваныя праграмы для дзіцячых дашкольных устаноў з беларускай і рускай мовамі выхавання і навучання. У абедзвюх праграмах значна пашыраны спіс бела-рускай мастацкай літаратуры. Творы на беларускай мове, уключаныя ў праграму для рускамоўных дзіцячых садоў, ёсць і ў праграме для беларускіх дашкольных устаноў. Хрэстаматыя складзена ў адпа-веднасці з «Праграмай выхавання і наву-чання ў дзіцячым садзе (з беларускай мовай выхавання і навучання)», а мена-віта з яе раздзеламі «Мастацкая літара-тура», «Развіццё мовы», «Азнаямленне з наваколлем» і інш. Гэтай кнігай могуць карыстацца і педагогі рускіх дзіцячых садоў рэспублікі.
Творы, уключаныя ў хрэстаматыю, мо-гуць быць выкарыстаны або непасрэдна для чытання, расказвання, завучвання на памяць, або як дапаможны матэрыял пры засваенні ведаў, выпрацоўцы навыкаў і ўменняў, пры азнаямленні з родным краем, порамі года, жывёльным і раслін-ным светам, прафесіямі, адзеннем, асаоі-стай гігіенай і пад.
Першую частку кнігі складаюць у пера-важнай болыпасці творы, уключаныя ў раздзелы праграмы «Мастацкая літарату-ра». Яны размеркаваныя па ўзроставых групах. У праграме некаторыя творы паў-тараюцца ў розньіх кварталах ці нават узроставых групах, але маюць рознае метадычнае прызначэнне: для чытання, выразнага чытання, пераказу; у хрэста-матыі яны падаюцца адзін раз.
Укладальнікі чытанкі (яны ж аўтары адпаведных раздзелаў праграмы) зыхо-дзілі з таго, што праграму нельга разумець як догму. У хрэстаматыі ёсць пэўная частка непраграмных твораў, асабліва для малодшых узростаў. Гэта патрэбна для
з
таго, каб выхавальнік мог выбраць тэксты, даступныя разуменню дзяцей з розным веданнем беларускай мовы, знайсці творы з рознымі моўнымі асаблівасцямі.
У «Дадатку» сабраныя творы, якія мо-гуць спатрэбіцца не толькі на занятках па мастацкай літаратуры або развіццю мовы, але і пры азнаямленні з наваколлем, у правядзенні ранііпнікаў, на фізкультур-ных занятках і г. д.
Неабходнасць у выданні адмысловай хрэстаматыі паўстала, між іншым, і таму, што ў праграму ўвайшлі многія малавя-домыя і новыя творы, знайсці якія (асаблі-ва не ў сталіцы) практычна немагчыма. Шырока прадстаўлены беларускі фальк-лор. Выкарыстана нямала твораў рускай, украінскай, літоўскай, латышскай, армян-скай, польскай, англійскай літаратуры ў перакладзе на беларускую мову. Імёны перакладчыкаў пададзены ў змесце, за выключэннем выпадкаў, калі прозвішчы аўтараў перакладаў, што выйшлі ў 30— 50-я гг., не ўдалося высветліць, а таксама выпадкаў, калі творы былі перакладзены ўкладальнікамі.
Пры рабоце над хрэстаматыяй быў улі-чаыы вопыт укладання папярэдніх збор-нікаў для дашкольнікаў: У. Луцэвіч, В. Віткі, А. Каляды, М. Шаўлоўскай.
Асобныя тэксты падаюцца са скара-чэннямі, некалькі твораў адаптаваныя. У некаторых выпадках бяруцца толькі асобныя строфы ці ўрыўкі з адпаведных твораў.
Просім выхавальнікаў дзіцячых садоў, іншых чытачоў дасылаць свае заўвагі і прапановы на адрас выдавецтва.
ДЛЯ ДЗЯЦЕП РАННІХ УЗРОСТАУ I ПЕРШАЙ МАЛОДШАЙ ГРУПЫ
Сонейка-сонца
3 народнага
Сонейка-сонца, Выгляні ў аконца, Пасвяці нам трошку, Дам табе гарошку.
Мышка, мышка, дзе была?
3 народнага
— Мышка, мышка, дзе была?
— Была ў пана караля.
— Што рабіла? — Лыжкі мыла. — А што далі? — Кавал сала. — Дзе паклала? — Пад лаўкаю. — Чым накрьіла? — Халяўкаю. — Дзе падзела? — Кошка з’ела.
Гого-гого, гусачок
3 народнага
Гого-гого, гусачок, Зрабі хлопчыку свісток 3 беласнежнага крыла Ды з бліскучага пяра.
I зрабіў ён, і падаў, I сыночак заіграў.
Верабейчык
3 народнага
Верабейчык скача, скача, Яму холадна, няйначай, Бо мароз трашчыць, Бо сняжок блішчыць.
Верабейчык
Алег Лойка
Верабейчык, верабей, Шэранькая птуіпка. He чырыкай на вярбс, He будзі дачушкі.
6
Гэй, мой конік
Змітрок Бядуля
Гэй, мой конік, гэй, мой сівы! Танканогі, даўгагрывы!
Галавою страсяні, Капытамі зазвіні!
I далёка, мілы мой, Паімчымся мы з табой!
Белабока-сарока
3 народнага
Белабока-сарока Прыляцела здалёка, Села ж яна на таку, У яе хвосцік на баку.
Т рах-бах-тарабах
3 народнага
Трах-бах-тарабах,
Едзе Юрка на валах, А волікі тупу-тупу, Юрка з возу цупу-лупу.
Божая кароўка
3 народнага
Божая кароўка, Што заўтра будзе? — Дождж ці пагода, Пень ці калода?
Пагода — ляці, Дождж — сядзі.
Чэ-чэ, чэ-чэ, сарока
3 народнага
— Чэ-чэ, чэ-чэ, сарока, А дзе была далёка?
— Была ў пана на таку, Малаціла асаку.
7
Грушка
3 народнага
Мы пасадзім грушку Усе, усе.
Няхай наша грушка Расце, расце.
Вырасці ты, грушка, Вось такой вышыні, Вырасці ты, грушка, Вось такой шырыні.
Расці, расці, грушка, Ды ў добры час, Патанцуй, Марылька, Паскачы для нас.
Люлі-люлі, люляшу
3 народнага
Люлі-люлі, люляшу, Я дзіцятка калышу. Нітачку звіваю, Песеньку спяваю.
Што выведу нітачку — Камару на світачку, Застануцца кончыкі Камару на штончыкі.
Ай, люлі-люлі-люлечкі
3 народнага
Ай, люлі-люлі-люлечкі, Прыляцелі гулечкі, Сталі яны буркаваць: — Чым дзіцятка гадаваць? — Пакарміце малачком, Саладзенькім піражком.
8
Кую кую ножку
3 народнага
Кую, кую ножку, Паеду ў дарожку. Дарожка крывая, Кабылка сляпая, Еду, еду, еду, Ніяк не даеду. Прыпрагу сароку, Паеду далёка, У новай кашулі Да майго дзядулі. Скоранька паеду, Каб паспець к абеду.
Ішла каза
3 народнага
Ішла каза рагатая, бадатая: — Karo пападу, таго забаду! Аленку папала, Аленку забадала.
Будык-будык-будык!
Люлі-люлі, дзеця
3 народнага
Люлі-люлі, дзеця Ездзіла ў карэце, Зімою — ў вазочку На сівым канёчку.
Ходзіць певень па капусце
3 народнага
Ходзіць певень па капусце, Носіць сон у белай хусце.
Усім дзецям прадаваў, А Ганульцы дарма даў.
9
Люляю-люляю
3 народнага
Люляю-люляю, Я коціка налаю, Каб ён да нас не хадзіў, Цябе, дзетка, не збудзіў. А ты, каток, пайшоў вон, А дзетачцы аддай сон. Ходзіць сон каля вакон, А дрымота каля плоту. I пытае сон дрымоту: — Дзе мы будзем начаваць? — Дзе хацінка цяпленька, Дзе хацінка маленька.
А ты, коцінька-каток
3 народнага
А ты, коцінька-каток, У цябе шэранькі хвасток. Ты прыходзь к нам начаваць, Будзеш Янку калыхаць, А я шэраму катку За работу заплачу — Дам гарлачык малака I кавалак пірага.
Рэпка
Руская народная казка
Пасадзіў дзед рэпку. Вырасла рэпка вялікая-вя-лікая. Пайшоў дзед рэпку з зямлі цягнуць. Цягне-пацягне, выцягнуць не можа. Паклікаў дзед бабку. Бабка за дзедку, дзедка за рэпку — цягнуць-пацяг-нуць, выцягнуць не могуць.
Паклікала бабка ўнучку. Унучка за бабку, бабка за дзедку, дзедка за рэпку — цягнуць-пацягнуць, выцягнуць не могуць.
Паклікала ўнучка Жучку. Жучка за ўнучку, унучка за бабку, бабка за дзедку, дзедка за рэпку — цягнуць-пацягнуць, выцягнуць не могуць.
Паклікала Жучка кошку. Кошка за Жучку, Жуч-
10
ка за ўнучку, унучка за бабку, бабка за дзедку, дзедка за рэпку — цягнуць-пацягнуць, выцягнуць не могуць.
Паклікала кошка мышку. Мышка за кошку, кош-ка за Жучку, Жучка за ўнучку, унучка за бабку, бабка за дзедку, дзедка за рэпку — цягнуць-пацяг-нуць — выцягнулі рэпку!
Ку рачка- рабка
Беларуская народная казка
Жыў дзед, жыла бабка. Была ў іх курачка-раб-ка. Нанесла курачка яечак поўны падпечак. Сабрала бабка яечкі ў чарапіцу ды паставіла на паліцу. Мышка бегла, хвосцікам махнула, чарапіца ўпала, яечкі пабіліся. Плача дзед, плача бабка, курачка кудахча, вароты скрыпяць, трэскі ляцяць, сарокі трашчаць, гусі крычаць, сабакі брзшуць.
Ідзе воўк:
— Дзедка, бабка, чаго вы плачаце?
— Як жа нам не плакаць? Была ў нас курачка-рабка. Нанесла курачка яечак поўны падпечак. Сабрала бабка яечкі ў чарапіцу ды паставіла на паліцу. Мышка бегла, хвосцікам махнула, чарапіца ўпала, яечкі пабіліся.
I воўк завыў.
Ідзе мядзведзь:
— Воўк, чаго выеш?
— Як жа мне не выць? Жыў дзед, жыла бабка. Была ў іх курачка-рабка. Нанесла курачка яечак поўны падпечак. Сабрала бабка яечкі ў чарапіцу ды паставіла на паліцу. Мышка бегла, хвосцікам махнула, чарапіца ўпала, яечкі пабіліся. Плача дзед, плача бабка, курачка кудахча, вароты скрыпяць, трэскі ляцяць, сарокі трашчаць, гусі крычаць, саба-кі брэшуць... А я брахаць не ўмею, дык і завыў.
Выслухаў мядзведзь казку і адарваў сабе хвост. 3 таго часу і жыве з куртатым хвастом.
Калабок
Руская народная казка
Жылі-былі дзед ды баба. Вось і кажа дзед бабе: — Схадзі, старая, па кадушцы паскрабі, па скры-ні памяці, ці не наскрабеш мукі на калабок.
11
Узяла баба крыльца, па кадушцы паскрэбла, па скрыні памяла і наскрэбла мукі жмені са дзве. Замясіла муку на смятане, зрабіла калабок, спякла ў масле і на акенца студзіць паклала.
Калабок паляжаў, паляжаў, узяў ды і пакаціў-ся — з акна на лаўку, з лаўкі на падлогу, па пад-лозе да дзвярэй, скок цераз парог — ды ў сенцы, з сенцаў на ганак, з ганка на двор, са двара за вароты, далей і далей.
Коціцца калабок па дарозе, насустрач яму заяц:
— Калабок, калабок, я цябе з’ем!
— He еш мяне, зайчыку, я табе песеньку па-спяваю:
— Я калабок, калабок, Па кадушцы скрэбены Ды па скрыні мецены, На смятане мешаны Ды ў масле спечаны, На вакенцы студжаны. Я ад дзеда ўцёк, Я ад бабы ўцёк, Ад цябе, заяц, пагатоў уцяку!
I пакаціўся па дарозе — болып яго заяц і не бачыў.
Коціцца калабок, насустрач яму воўк:
— Калабок, калабок, я цябе з’ем!
— He еш мяне, шэры воўча, я табе песеньку паспяваю:
•— Я калабок, калабок, Па кадушцы скрэбены Ды па скрыні мецены, На смятане мешаны Ды ў масле спечаны, На вакенцы студжаны. Я ад дзеда ўцёк, Я ад бабы ўцёк, Я ад зайца ўцёк, Ад цябе, воўча, пагатоў уцяку!
I пакаціўся па дарозе — болып яго воўк і не бачыў.
Коціцца калабок, насустрач яму мядзведзь:
— Калабок, калабок, я цябе з’ем!
— Дзе ж табе, клышаногаму, з’есці мяне!
— Я калабок, калабок, Па кадушцы скрэбены Ды па скрыні мецены.
12
На смятане мешаны Ды ў масле спечаны, На вакенцы студжаны. Я ад дзеда ўцёк, Я ад бабы ўцёк, Я ад зайца ўцёк, Я ад ваўка ўцёк, Ад цябе, мядзведзь, пагатоў уцяку!
I зноў пакаціўся — больш яго мядзведзь і не бачыў.
Коціцца калабок, насустрач яму лісіца:
— Калабок, калабок, куды коцішся?
— Качуся па дарожцы.
— Калабок, калабок, паспявай мне песеньку! Калабок і заспяваў:
— Я калабок, калабок, Па кадушцы скрэбены Ды па скрыні мецены, На смятане мешаны Ды ў масле спечаны, На вакенцы студжаны. Я ад дзеда ўцёк, Я ад бабы ўцёк, Я ад зайца ўцёк, Я ад ваўка ўцёк, Ад мядзведзя ўцёк, Ад цябе, лісіца, лёгка ўцячы!
А лісіца кажа:
— Ах, песенька прыгожая, ды чую я кепска. Калабок, калабок, сядзь мне на носік, браток, ды паспявай яшчэ разок, мацней.
Калабок ускочыў лісіцы на нос і заспяваў мацней тую ж песеньку.
А лісіца зноў яму:
— Калабок, калабок, сядзь мне на язычок ды паспявай апошні разок.
Калабок скок лісіцы на язык, а лісіца яго — гам! — і з’ела.
Курачка-рабка
Руская народная казка
Жылі-бьілі дзед ды бабка. Была ў іх курачка-раб-ка. Знесла курачка яечка, ды не абы-якое, а залатое. Дзед біў-біў — не разбіў. Баба біла-біла — не раз-біла. Мышка бегла, хвосцікам махнула, яечка
13
ўпала і разбілася. Дзед плача, баба плача, а курачка кудахча:
— He плач, дзед, не плач, баба: знясу вам яечка другое — простае, а не залатое.
Бабіны госці
Васіль Вітка
Ладачкі-ладкі!
Дзе былі? — У бабкі.
Што пілі вы? — Малако. А што елі? — Ко-ко-ко. Доўга ж вы сядзелі, Доўга пілі-елі. А мы не сядзелі — Цэлы дзень дурэлі. Мы і заўтра пойдзем Да бабулі нашай — Абяцала бабка Бярозавай кашы.
Свята
Сяргей Сокалаў-Воюш
У адной руцэ — сцяжок, У другой руцэ — ражок. Ду-ду-ду, ду-ду-ду! — Гэта я на свята йду.
Авечка
Сяргей Сокалаў-Воюш
Мы вядзём паіць на рэчку Кучаравую авечку.
Пі, авечачка, ваду I вяртайся ў чараду.
Пчолка
Сяргей Сокалаў-Воюш
Пчолка цэлы дзень улетку 3 кветкі лётала на кветку Для таго, каб цэлы год Нашы дзеці елі мёд.
Мышаня
Сяргей Сокалаў-Воюш
Раз-два-тры, раз-два-тры, Мышаня глядзіць з гары, Хоча сыру, слёзы лье, Але коцік не дае.
Мішка
Паводле Агніі Барто
Мішку скінулі з канапы, Мішку адарвалі лапу.
Я яго адрамантую I цукеркай пачастую.
Мішка
Сяргей. Сокалаў-Воюш
Я свайму малому Мішку Пачытаю казку-кніжку.
Ен паслухае мяне I ціхусенька засне.
Бычок
Паводле Агніі Барто
Ідзе бычок, хістаецца, Бядуе: «Ай-яй-яй!
Дошчачка сканчаецца, Звалюся зараз я!»
Свята
Ганна Іванова
Я гляджу, як з гары, на сцягі, на шары, кветкі і плакаты!
Мне так весела глядзець! Мне так хораша сядзець на плячах у таты!
15
Мыюцца кацяняты
Аўгіння Кавалюк
Лапкай мяккай без вады Умываюцца каты.
Мыюць вушы і насы I на спінцы валасы. Так, як мамы, Так, як таты, Мыюцца і кацяняты.
Гушкі, гушкі, гушкі
3 народнага
Гушкі, гушкі, гушкі, Прыляцелі птушкі, Селі на варотах У чырвоных ботах. Боты паскідалі, Кругом паляталі. Сталі сакатаці. Чаго птушкам даці? Прынясу ім жыта, Будуць птушкі сыты. Пасыплю гароху — Хай ядуць патроху. Ды насыплю грэчкі — Хай нясуць яечкі.
Чыкі-чыкі, сарока
3 народнага
— Чыкі-чыкі, сарока!
А дзе была? — Далёка: На сяле, на таку.
— Што рабіла? — Талаку. Дзеткам кашку варыла, На прыпечку студзіла, Чарпаком мяшала, Дзеткам давала.
Гэтаму дала, гэтаму дала, А гэтаму не дала.
16
Гэты мал, круп не драў, Дзяжы не мясіў, Вады не насіў.
Пеўнік
Павел Місцюк
Люлі, люлі, люлі, Курачкі паснулі, Толькі пеўніку не спіцца: Ранак ён праспаць баіцца.
А ты, каток шэры
3 народнага
А ты, каток шэры, У цябе хвосцік белы. Прыйдзі, каток, начаваць I дзіцятка калыхаць.
Люлі-люлі-люлечкі
3 народнага
Люлі-люлі-люлечкі, Прыляцелі гулечкі, Селі яны ў люлечкі. Сталі яны буркаваць, Дзіцятачка калыхаць.
Сарока-варона
3 народнага
Сарока-варона На прыпечку сядзела, Кашку варыла, Дзетак карміла.
Гэтаму дала, Гэтаму дала, Гэтаму дала, Гэтаму дала, А гэтаму не дала.
17
Гэты пальчык — Вялікі гультайчык: Круп на драў, Цеста не мясіў, Вады не насіў. Лыжка на паліцы, Кашка ў камяніцы. Шуг! Шуг! Шуг! Паляцелі — На галоўку селі.
Я сама
Іван Муравейка
— Хадзі, будзем апранацца... — Я сама! Я сама!
— Хадзі, будзем умывацца... — Я сама! Я сама!
— Дык хадзі хоць прычашу я... — Я сама! Я сама!
Вось умеліца якая Наша Танечка малая!
Сані
Авяр’ян Дзеружынскі
— Хто вас гоніць 3 горкі, сані?
— Ды ніхто, Бяжым мы самі. — А чаго вам Так спяшацца? — Трэба ж Яначку Катацца.
Сняжынкі
Авяр'ян Дзеружынскі
Закружыліся Сняжынкі Нізка-нізка Над зямлёй.
18

Ціха лётаюць Пушынкі Незлічонай Чарадой,
Быццам тыя Матылёчкі, Весяляцца Нездарма — Адамкнула Ўсе замочкі Ў небе ім Сама зіма.
Люлі-люлі-люлі
3 народнага
Люлі-люлі-люлі, Прыляцелі куры, Селі на варотах У чырвоных ботах. Сталі сакатаці — Што курачкам даці? Ці ячменьку жменьку? Ці гарошку трошку? Ці жыта карыта? Ці бобу каробу? Трэба даць ім грэчкі, Каб неслі яечкі.
Сняжок
Іван Шуцько
Закружыліся сняжынкі, Ну, нібыта матылькі.
Надзя — жвавая дзяўчынка — Ловіць іх у дзве рукі.
А ў самой сняжок На вейках, На плячах, На каўняры — Нібы гэта не Надзейка, А снягурка на двары.
19
Новы год
Мікола Чарняўскі
Пасінеў на рэках лёд, Неба ў ясных зорках. Зноў прыйшоў к нам Новы год 3 песнямі і ёлкай.
Водзіць з намі карагод Сам Мароз-дзядуля.
Многа казак у яго I вясёлых гульняў.
Коця і Каця
Васіль Вітка
Плача коця на кухні, Ад слёз вочкі папухлі.
— Што з табою, мой каток, Забалеў мо жываток?
— Мяў! — сказаў варкоцік,— He баліць жывоцік.
У мяне душа баліць — Як цяпер на свеце жыць. Як мне жыць у хаце, Калі хлусіць Каця: Смятану злізала — На мяне сказала.
Кукарэку, певунок
3 народнага
Кукарэку, певунок, Залаценечкі чубок, Пад паветачку пайшоў, Курку-рабку там знайшоў. Пачаў курку пытаць, Ці ўмее чытаць.
— He чытаю, не пішу, Толькі яйкі нясу.
Штодзень дзецям нашу Аж па цэламу кашу.
20
•р *Т'
Дзед Мароз, дзед Мароз Дзецям ёлачку прынёс. А на ёлачцы зялёнай Цацак, лялак карагоды! Ярка свецяцца агні! Вось як хораша — Зірні!
* * *
Кукарэку, певунок!
Пашый хлопцу кажушок, Пашый штонікі з шаўкоў, 3 залаценькіх паяскоў.
I пашыў ён, і надзеў, I ў люстэрка паглядзеў.
Жук
3 народнага
Цераз плот, цераз плот Жук ляціць у гарод I гудзе, як самалёт.
Мядзведзь
Алесь Якімовіч
Звер вядомы ён усім — I старым, і дзецям: Футра цёплае на ім, А завуць мядзведзем.
Ліска
Алесь Якімовіч
Навастрыла вушы ліска, Пачала ўглядацца: Ці няма спажывы блізка — Птушкі або зайца?
21
Коні і поні
Анатоль Камінчук
— Добры дзень’ — сказалі коні. — Добры дзень! — сказалі поні. — Дзе былі? — спыталі коні.
— У садку,— сказалі поні.— Мы не проста там гулялі, Мы малых дзяцей каталі.
Коцік прачыпаецца
Андрэй. Мясткіўскі
Коцік прачынаецца — Лапкамі ўмываецца.
Кветка прачынаецца — Росамі ўмываецца.
Ну, а мы з сястрычкаю Мыемся вадзічкаю.
У зайчыка лапкі
Андрэй Мясткіўскі
У зайчыка лапкі, А ў мяне ножкі. Зайчык сабе — скок-скок, А я сабе — туп-туп.
Зайчык бег да лесу, Я ішла дадому.
Зайчык сабе — скок-скок, А я сабе — туп-туп!
He хадзі, коцік
3 народнага
He хадзі, коцік, Па лаўцы, Будзем біці Па лапцы!
He хадзі, коцік, Па скрыні,
22
Будзем біці Па спіне!
He хадзі, коцік,
Па масту, Будзем біці Па хвасту! He хадзі, коцік, Па печы, Будзем біці У плечы!
He хадзі, коцік,
Па хаце.
He будзі, коцік, Дзіцяці!
Няхай кату
Усё ліха, Наш сыночак Спіць ціха!
Коцік-варкоцік
Ніна Галіноўская
Коцік-варкоцік Лёг на жывоцік, Лапкі пад вушка — He трэба падушка.
Божая кароўка
Іван Юкляеўскі
Божая кароўка, Чорная галоўка, Чырвоныя крылцы, Крапінкі на шыйцы.
Птушачка
Уладзіслава Луцэвіч
Ах ты, мая птушачка, Ах ты, шчабятушачка! Хораша ты пела, Куды ж паляцела?
23
Коцік Петрык і Мышка
Казка
Аднаго разу коцік Петрык захацеў Мышку зла-віць. Ен быў яшчэ маленькі, але чуў ад дарослых катоў, што яны заўсёды ловяць мышэй. I Петрыку вельмі ж захацелася стаць хутчэй дарослым.
Пайшоў ён у гумно. Хадзіў сюды-туды — ніко-га няма. Раптам у кутку нешта зашамацела. Петрык скокнуў туды і ўбачыў маленькае зверанятка.
— Ты хто? — спытаў Петрык.
— Мышка.
— Вось ты мне і патрэбная.
— Навошта?
— Я не ведаю, навошта, але ведаю, што катам трэба лавіць мышэй.
Мышка пасмялела і кажа:
— Каты ловяць мышэй, каб гуляць з імі ў ката і мышку. Хочаш, навучу цябе?
— Хачу! — сказаў коцік.
— Тады стань у куток, заплюшчы вочы і лічы да трох, а потым лаві мяне.
Спадабалася гульня Петрыку. Ен стаў у куток, заплюшчыў вочы, а калі далічыў да трох, Мышкі было ўжо не дагнаць...
Вушкі
Нэлі Тулупава
— Вушкі, вушкі, Што вы чулі?
— Чулі песеньку Ганулі: «Гулі-гулі, Гулі-гулі».
— Вушкі, вушкі, Што вы чулі?
— Нам нічога не чуваць, Прыйшлі козы начаваць, Танцаваць ды прыпяваць: «Не хоча Гануля Вушкі свае мыць, Будзем з казлянятамі Тут, у вушках, жыць».
24
■
Калыханка
Ніна Галіноўская
Закрываюць кветкі вочы, Толькі Мішка спаць не хоча. Ен забраўся пад канапу I ляжыць, узняўшы лапы. Сам устаць ніяк не можа. Я паклала Мішку ў ложак. Спі, мой Мішка, баю-бай, На мяне не пазірай.
Куры, гусі ўжо заснулі. Кліча спаць мяне матуля. Спі, мой любы, люлі, люлі.
Першамай
Ніна Галіноўская
Сёння свята Першамай, Свой сцяжок вышэй трымай! Першамай, Першамай Завітаў у родны край. Крочыць наш дзіцячы сад 3 майскай песняй на парад. На парад, на парад Крочыць наш дзіцячы сад.
Дожджык
Васіль Вітка
Ідзі, ідзі, дожджыку, Звару табе боршчыку, Пастаўлю пад лаўкаю, Накрыю лапаткаю. Пастаўлю пад сенцамі, Накрыю паленцамі. Пастаўлю пад елкаю, Накрыю талеркаю. Талерка не здымецца, Дожджык не сунімецца. Дожджыку нам трэба, Каб было больш хлеба.
25
У куце сядзіць мядзведзь
3 народнага
У куце сядзіць мядзведзь, Хустку вышывае, А лісічка-невялічка Хатку прыбірае.
А каток пячэ аладкі, Масла падлівае.
Мышанятка жвава, гладка Катку памагае.
Аладкі
Вольга Іпатава
Я аладачкі з пяску Сёння цэлы дзень пяку, Але мой рахманы кот He бярэ аладкі ў рот. — Коцік, коцік, не ўцякай! Чаго хочаш?
— Ма-ла-ка!
Ладкі ладком
3 народнага
Ладкі ладком, Піражкі з мядком, Кашка з алеем, Есці не ўмеем.
Апсік, апсік, каточак
3 народнага
Апсік, апсік, каточак, He хадзі ты ў садочак, I не тапчы кветачак, I не будзі дзетачак.
Няхай кветачкі цвітуць, Няхай дзетачкі заснуць. Люлі, люлі, дзеткі, спаць, А я буду калыхаць.
26
Куранятка*
Карней Чукоўскі
Жыло на свеце куранятка. Яно было маленечкае. Вось такое. Але куранятка думала, што яно вельмі вялікае. I калі шпацыравала па двары, пыхліва задзірала галаву ўгару. Вось так!
I была ў яго мама, якую клікалі Чубатка. Мама была вось такая. Яна вельмі любіла куранятка і карміла яго чарвякамі. I былі чарвякі вось такія.
Неяк раз наляцеў на Чубатку чорны кот. I вы-гнаў яе з двара. А быў кот вось такі.
Засталося куранятка ля плота адно. Раптам бачыць — узляцеў на плот певень, выцягнуў шыю — вось так — і на ўсё горла закрычаў:
— Ку-ка-рэ-ку! — I паважна азірнуўся па ба-ках.— Ці ж я не зух, ці ж я не чабятух!
Кураняці гэта спадабалася. Яно таксама выцяг-нула шыю — вось так — і колькі было моцы за-пішчэла:
— Пі-пі-пі-пі-пі! Я таксама зух! Я таксама ча-бятух!
Але спатыкнулася і плюхнулася ў лужыну. Вось так.
У лужыне сядзела жабка. Яна ўбачыла кура-нятка і засмяялася:
— Ха-ха-ха! Ква-ква-ква! Далёка табе да пеў-ніка!
А была жабка вось такая.
Тут да кураняці падбегла мама. Яна пашкада-вала і прылашчыла яго. Вось так.
Цягнік
Якаў Тайц
Паўсюль снег. У Алесі санкі. У Міхася санкі. У Юрася санкі. У Волі санкі. Адзін тата без санак.
Ен узяў Воліны санкі, прычапіў да Юрасёвых. Юрасёвы да Міхасёвых. Міхасёвы — да Алесіных. Атрымаўся цягнік.
Міхась крычыць:
* Пры чытанні выкарыстоўваюць ілюстрацыі, цацкі або фла-нелеграф.
27
— Ту-ту!
Ен машыніст.
Алеся крычыць:
— Пакажыце вашы білеты!
Яна правадніца.
А тата цягне за вяроўку ды кажа: — Чух-чух... Чух-чух...
Значыць, ён паравоз.
Ладу, ладу, ладкі
3 народнага
— Ладу, ладу, ладкі, Дзе былі?
— У бабкі.
— А што елі?
— Кашку.
— А што пілі?
— Бражку.
Бабулька казала, Як нас частавала: — Ты прыходзь часцей, Пачастую смачней: Дам вам сыраквашкі, Бярозавай кашкі.
Баю-баінку, баю
3 народнага
Баю-баінку, баю.
He лажыся на краю.
He лажыся на краёк, Прыйдзе шэранькі ваўчок. Прыйдзе шэранькі ваўчок, Цябе схопіць за бачок.
Люлі, люлі, люлі
3 народнага
Люлі, люлі, люлі, Дзеткі ўсе паснулі, He спіць толькі коця, Ходзіць па балоце.
28
Адмарозіў лапку, Пайшоў грэцца ў хатку. Недзе коцю дзецца, Лапачцы пагрэцца. Палез на палаткі — Спалохаўся бабкі. Палез ён на вышкі — Там гулялі мышкі. Так яны дурэлі — Хвост кату ад’елі.
Пайшоў каток у лясок, Знайшоў белы паясок. А котачка узяла I дзіцяці аддала.
Пайшоў каток пад масток, Злавіў рыбку за хвасток. Ці самому з’есці, Ці дадому несці?
Думаў, думаў каток, Укусіў адзін разок I панёс дадому Дзіцятку малому.
Яечка
Іван Шуцько
— Куд-кудак!.. Куд-кудак! Яйка знесла я з кулак,— Узняла чубатка крык.
— Так, так, так!..— сказаў індык. I карова кажа:
— М-му!
А каму? I авечка, Як пачула пра яечка, Забляяла: — Ме-ме-ме!
Можа,мне?
Гусак крыкнуў: — Ого-го!
Захацела ты чаго!
Тут якраз прыйшла Марынка, Невялічкая дзяўчынка: — Яйка курачка знясла!
I сабе яго ўзяла.
29
Мая лялька
Еўдакія Лось
Ляльцы хочацца катлеткі — Я катлетку ёй даю.
I зімою, і улетку Чаем я яе паю. Чышчу ляльцы чаравікі, Мыю белы фартушок, Бант завязваю вялікі, Што як жоўты матылёк. Я вучу яе смяяцца, Маляваць і размаўляць, 3 мамай раніцай вітацца, 3 кошкай Муркай сябраваць.
Купім Надзі чаравічкі
Пятро Дарошка
Купім Надзі чаравічкі, Каб хадзіла па сунічкі, Чаравічкі і шнурочкі, Каб хадзіла па грыбочкі, Каб не накалола пяткі I знаходзіла масляткі, Каб усе схадзіла сцежкі I збірала сыраежкі, I лісічкі, I зялёнкі
Між кустоў і хвоек гонкіх. Каб знайшоўся баравік Вось такі, як чаравік!
Вось то так, вось то гэтак
Казіс Якубенас
— Скажы, Янучок, Як коцік мяўкае? — Мяў-мяў-мяў, Прашу цішэй. Трэба мне Лавіць мышэй. Вось то так, вось то гэтак,
30
Гэтак коцік мяўкае. — Скажы, Янучок, Як сабачка гаўкае? — Гаў-гаў-гаў, Гаў-гаў-гаў, Злодзей красці Спрабаваў.
Вось то так, вось то гэтак, Так сабачка гаўкае.
— Скажы, Янучок, Як кароўка рыкае? — Му-му-му, Му-му-му, Малако аддаць каму?
Вось то так, вось то гэтак, Так кароўка рыкае.
— Скажы, Янучок, Як гуска гагоча?
— Гір-гар-гар, Гір-гар-гар, Дай аўса мне, гаспадар. Вось то так, вось то гэтак, Так гуска гагоча.
— Скажы, Янучок, Як жаба квакае?
— Ква-ква-ква, Ідзе бацян*, Злосны ён — Няма жыцця.
А таму хавацца трэба: Зловіць — панясе на неба. Вось то так, вось то гэтак, Гэтак жаба квакае.
А курачка-рабушэчка
3 народнага
А курачка-рабушэчка!
Пазыч жа мне грабушэчка! Гута-та, гута-та!
He пазычу, не прадам!
Прыйдзі ка мне — дарма дам! Гута-та! Гута-та!
* Бацян — бусел.
31
Дапамагу
Тадзіяна Кляшторная
На гародзе у бабулі Многа морквы і цыбулі, Памідораў, агуркоў, Часнаку і буракоў. Я на грады пабягу I бабулі памагу: Моркву з рэпай прапалю, А пасля гуркі палью.
Доктар
Леанід Шырын
Мама ляльку Падлячыла, Ніткай ножку ёй Прышыла. Маме я Дапамагла: Медсястрой пры ёй была.
Сядзіць мядзведзь на калодзе
3 народнага
Сядзіць мядзведзь на калодзе, Каптур вышывае, А сыны-медзведзяняткі Шоўкам падшьіваюць.
Стары заяц-работнічак На скрыпачцы грае, А лісіца, а хітрыца 3 куста выглядае.
А сарокі-белабокі Пусціліся ў скокі, А вароны, стары жоны, Пайшлі жыта жаці.
А зязюля, а зязюлька Жыта малаціла, А карова, а карова Жыта вынасіла.
32
Казёл меле, казёл меле, Каза падсыпае, А малыя казляняты У мяшок збіраюць.
Муха месіць, муха месіць, Камар ваду носіць, А малыя камарочкі У іх цеста просяць.
Дзіцячы сад
Канстанцыя Буйло
Нас усіх у сад дзіцячы Водзяць мамы. Мы не плачам. Я дык нават вельмі рад, Што іду ў дзіцячы сад.
Бычок
3 народнага
Ой, бычок мой, бысенька, Залатая лысінка, Бадучыя рогі, Тупучыя ногі.
Ты паціхеньку хадзі I дзіцятка не будзі.
Конік
Мікола Чарняўскі
Мне прывезлі коніка, Коніка-куплёніка, 3 цёмнай грывай стрыгунка, 3 цёмнай грывай скакунка. Мяне конік панясе Па мураўцы, па pace. Капыткамі загрукоча, Ручаінку пераскоча, Паімчыць, нібы віхор, За лужок, за сіні бор.
2 Зак. 3111
33
Мой конь
Іван Юкляеўскі
У мяне ёсць конь драўляны Масці вогненна-барвянай. Шыя у яго дугой, Шыя з грывай залатой. Шоўкам вышыта вуздэчка, На сядле гараць насечкі, I блішчыць яго капыт, Нібы камень малахіт.
Гаспадыня
Тадзіяна Кляшторная
Пірагом з гарбатай* Мішку частавала, Сподачкі і шклянкі Са стала прыбрала, Вымыла талерку, Кубачак і лыжку I закалыхала Зморанага Мішку.
Паўцякалі цацкі
Тадзіяна Кляшторная
Зноў без адпачынку Завіхаўся Федзя: Паламаў машынку, Разарваў мядзведзя, Паадкручваў вушы ІПэранькаму зайку, Перамазаў тушшу Штонікі і майку. 3 гэтае прычыны Цацкі паўцякалі: Заяц да Яніны, А мядзведзь да Валі.
* Тарбата — чай.

ДЛЯ ДЗЯЦЕП
ДРУГОЙ МАЛОДШАЙ ГРУПЫ
Як курачка пеўніка ратавала
Беларуская народная казка
Жылі-былі курачка і пеўнік. Курачка яйкі несла, а пеўнік зярняткі здабываў, курачку частаваў. Выграбе з ямкі зярнятка і кліча курачку:
— Ко-ко-ко, Чубатка, знайшоў зярнятка!
Вось аднойчы вьіграб пеўнік вялікую бобінку. *Ну,— думае,— гэтага зярняці курачцы не праглы-нуць, з’ем хіба сам». Праглынуў —• ды і падавіўся.
Паваліўся пеўнік, ногі задраў і не дыхае.
Падбегла да яго курачка:
— Што з табою, Петрусёк? Чаму ты ляжыш і не дыхаеш?
— Ой,— стогне пеўнік,— бобінкай падавіўся...
— Як жа цябе ратаваць, Петрусёк? — пытаецца курачка.
— Трэба,— шэпча пеўнік,— масла дастаць, горла змазаць.
— А дзе яго дастаць?
— У каровы.
Пабегла курачка да каровы:
— Карова, карова, дай масла!
— Нашто табе масла?
— Пеўнік ляжыць і не дыхае: бобінкай пада-віўся...
— Добра,— кажа карова,— дам табе масла. Але схадзі спярша да касцоў, папрасі сена.
Прыйшла курачка да касцоў:
— Касцы, касцы, дайце сена!
— Нашто табе сена?
— Сена — карове. Карова дасць масла. Масла — пеўніку, бо пеўнік ляжыць і не дыхае: бобінкай падавіўся.
Касцы кажуць:
— Схадзі да пекара, папрасі пірагоў. Пірагі мы з’ямо, тады і сена накосім.
Прыйшла курачка да пекара:
— Пекар, пекар, дай пірагоў!
— Нашто табе пірагі?
— Пірагі — касцам. Касцы накосяць сена. Сена — карове. Карова дасць масла. Масла — пеўні-ку, бо пеўнік ляжыць і не дыхае: бобінкай пада-віўся.
36
Пекар кажа:
— Збегай у лес, прынясі дроў, каб было на чым пірагі пячы.
Пабегла курачка ў лес і прынесла дроў. Пекар напёк пірагоў. Занесла курачка пірагі касцам. Касцы з’елі пірагі і накасілі сена. Прынесла курачка сена карове. Карова з’ела сена і дала масла. Пеўнік змазаў маслам горла і праглынуў бобінку.
Праглынуў і зноў весела на ўвесь двор заспяваў: — Ку-ка-рэ-ку! Чуб-чубатка — малайчына!
Муха-пяюха
Беларуская народная казка
Жыла-была муха-пяюха. Мела яна каляску і шэсць камароў. Запрэгла муха-пяюха камароў у каляску ды паехала на пагулянку. Едзе яна дарогаю, едзе шырокаю — бяжыць мышка:
— Добры дзень, пані! Як паню зваць-велічаць?
— Я муха-пяюха. А ты хто?
— А я на паліцах скрабатуха.
— Сядай, паедзем разам.
Едуць яны дарогаю, едуць шырокаю — скача жабка:
— Добры дзень, панове! Як вас зваць-велічаць?
— Муха-пяюха. Па паліцах скрабатуха. А ты хто?
— А я па сажалках рагатуха.
— Сядай, паедзем разам.
Едуць яны дарогаю, едуць яны шырокаю — сядзіць на галінцы вавёрка:
— Добры дзень, панове! Як вас зваць-велічаць?
— Муха-пяюха. Па паліцах скрабатуха. Па са-жалках рагатуха. А ты хто?
— А я па елках скакуха.
— Сядай, паедзем разам.
Едуць яны дарогаю, едуць шырокаю — бяжыць заяц:
— Добры дзень, панове! Як вас зваць-ве-лічаць?
— Муха-пяюха. Па паліцах скрабатуха. Па са-жалках рагатуха. Па елках скакуха. А ты хто?
— А я праз дарогу скок.
— Сядай, паедзем разам.
Едуць яны дарогаю, едуць шырокаю — ідзе воўк:
37
— Добры дзень, панове! Як вас зваць-велічаць?
— Муха-пяюха. Па паліцах скрабатуха. Па са-жалках рагатуха. Па елках скакуха. Праз дарогу скок. А ты хто?
— А я галодны воўк. Усіх вас паем.
Пачулі гэта камары, падняліся ўгору і паляцелі разам з каляскай. А галодны воўк паляскаў зубамі і пайшоў далей ні з чым.
Тры мядзведзі
Леў Талстой
Адна дзяўчынка пайшла з дому ў лес. У лесе яна заблудзілася і пачала шукаць дарогу дадому, ды не знайшла і прыйшла ў лесе да хаткі.
Дзверы былі адчыненыя; яна паглядзела ў дзве-ры, бачыць — у хатцы нікога няма, і ўвайшла.
У хатцы гэтай жылі тры мядзведзі. Адзін мядз-ведзь быў бацыса, звалі яго Міхал Іванавіч. Ен быў вялікі і калматы. Другая была мядзведзіца. Яна бьіла крыху меншая, і звалі яе Настасся Пятроўна. Трэці быў маленькі мядзведзік, і звалі яго Мішутка. Мядзведзяў не было дома, яны пайшлі гуляць па лесе.
У хатцы бьіло два пакоі: сталавальня і спальня. Дзяўчынка ўвайшла ў сталавальню і ўбачыла на стале тры міскі з заціркай. Першая міска, вельмі вялікая, была Міхала Іванавіча; другая міска, крыху меншая, была Настассі Пятроўны; трэцяя, сіненькая місачка, была Мішуткава. Каля кожнай міскі ляжала лыжка: вялікая, сярэдняя і ма-ленькая.
Дзяўчынка ўзяла самую вялікую лыжку і паела з самай вялікай міскі; потым узяла сярэднюю лыжку і паела з сярэдняй міскі; потым узяла маленькую лыжачку і паела з сіненькай місачкі, і Мішуткава зацірка ёй здалася найсмачнейшая.
Дзяўчынка захацела сесці і ўбачыла ля стала тры крэслы: адно вялікае — Міхала Іванавіча, дру-гое, крыху меншае — Настассі Пятроўны і трэцяе, маленькае, з сіненькаю падушачкай — Мішуткава. Яна палезла на вялікае крэсла і ўпала; потым села на сярэдняе крэсла — на ім было нязручна; потым
38
села на маленькае крэселка і засмяялася — так было добра. Яна ўзяла сіненькую місачку на калені і пачала есці. З’ела ўсю зацірку і пачала гушкацца на крэсле.
Крэселка праламалася, і яна ўпала на подлогу. Яна ўстала, падняла крэселка і пайшла ў другі пакой. Там стаялі тры ложкі: адзін вялікі — Мі-хала Іванавіча, другі сярэдні — Настассі Пятроўны, трэці маленькі — Мішуткаў. Дзяўчынка лягла на вялікі — было надта раскошна; лягла ў сярэдні — было занадта высока; лягла ў маленькі — ложачак падышоў якраз для яе, і яна заснула.
А мядзведзі прыйшлі дадому галодныя і захацелі абедаць. Вялікі мядзведзь узяў сваю міску, зірнуў і зароў страшэнным голасам:
— Хто еў у маёй місцы?
Настасся Пятроўна паглядзела ў сваю міску і зараўла не так моцна:
— Хто еў у маёй місцы?
А Мішутка ўбачыў сваю пустую місачку і запі-шчаў тонкім голасам:
— Хто еў у маёй місцы і ўсё з’еў?
Міхал Іванавіч зірнуў на сваё крэсла і зароў страшэнным голасам:
— Хто сядзеў на маім крэсле і зрушыў яго з месца?
Настасся Пятроўна зірнула на сваё крэсла і зараўла не так моцна:
— Хто сядзеў на маім крэсле і зрушыў яго з месца?
Мішутка зірнуў на сваё зламанае крэселка і пра-пішчаў:
— Хто сядзеў на маім крэсле і зламаў яго?
Мядзведзі прыйшлі ў другі пакой.
— Хто клаўся на маю пасцель і скамячыў яе? — зароў Міхал Іванавіч страшэнным голасам.
— Хто клаўся на маю пасцель і скамячыў яе? — зараўла Настасся Пятроўна не так моцна.
А Мішутка падставіў услончьік, палез у свой ложачак і запішчаў тонкім голасам:
— Хто клаўся на маю пасцель?..
I раптам ён убачыў дзяўчынку і запішчаў так, як быццам яго рэжуць:
— Вось яна! Трымай, трымай! Вось яна! Вось яна! А-я-яй! Трымай!
39
Ен хацеў яе ўкусіць. Дзяўчынка расплюшчыла вочы, убачыла мядзведзяў і кінулася да акна. Акно было адчыненае, яна выскачыла ў акно і ўцякла. I мядзведзі не дагналі яе.
Колькі трэба чаравікаў
Сільва Капуцікян
Есць у Седы дзве нагі — Раз, два.
Чаравікаў трэба ёй Раз, два.
I абодва чаравікі Новыя, рыпучыя, Мяккія, бліскучыя, 3 чырвонымі насочкамі, 3 белымі шнурочкамі. Іх абуць, пакрасавацца I ў дарогу адпраўляцца. Прыбягае шчанючок, Бедалага — што карчок, Бо ён босенькі хадзіў, Свае лапкі застудзіў... На вуліцы сцюжа — Перамерзнуў дужа. Паспрабуйце ў горадзе Пагуляць на холадзе! Палічыла лапкі Седа — Раз, два, тры, чатыры. Чаравікаў, значыць, трэба Раз, два, тры, чатыры. Адпраўляецца у краму Наша Седа разам з мамай I такі вядзе падлік: Кожнай лапе — чаравік. Чаравікі ў шчанючка Новыя, рыпучыя, Мяккія, бліскучыя, 3 чырвонымі насочкамі, 3 белымі шнурочкамі. Іх абуць, пакрасавацца I ў дарогу адпраўляцца. Ton, топ, топ.
Скок, скок, скок.
40
Стары мядзведзь на калодзе
3 народнага
Стары мядзведзь на калодзе Боты падшывае,
А лісічка-невялічка Хату прыбірае,
А каток пячэ аладкі, Масла падлівае,
Мышанятка жвава, гладка Катку памагае,
А варона-сцеражона На скрыпачцы грае,
А ваўчонак-скрыпачонак Пяе, падпявае,
А сарока-белабока Госцікаў склікае.
Капуста
Ларыса Геніюш
На гародзе стала пуста.
Толькі пышная капуста
Ветру, сцюжы не баіцца: Mae цёплыя спадніцы.
Гожая, здаровая, Уся белагаловая.
Ветлівыя словы
Тадзіяна Кляшторная
«Калі ласка», «дзякуй», «добры дзень» — Ветлівыя словьі Чую ад людзей.
Ветлівымі словамі
Трэба даражыць, 3 ветлівымі словамі Лёгка жыць.
41
Піла
Васіль Вітка
Наша вострая піла — He піла, А пчала.
He піла, He ела, Hi разу не прысела, А ўсё пела I гула — Вясёлая піла.
Папілавала дровы — Будзьце здаровы!
Едзе восень
Валянцін Рабкевіч
Змоўкла наваколле, Лес адгаманіў. Едзе восень полем На рабым кані.
А за сінім борам — Я разгледзеў сам — Сядзе ў санкі скора Белая зіма.
He сквапная
Тадзіяна Кляшгорная
Я цукеркі несла ў садзік. Папрасіў адну Уладзік, За Уладзікам — Люцынка, А за ёю — Стась, Янінка, I яшчэ падбегла Міла: — Мне цукеркі не хапіла! — На, апошнюю трымай, Я не сквапная, ты знай!
П р Ы М а ў К І
Дзе сквапны плача, там шчодры скача.
Што сёння аддасі, тое заўтра два разы знойдзеш.
42
Блакіт нябёс
Сяргей Сокалаў-Воюш
Блакіт нябёс, і белы бусел, I кветкі ў полі, як абрус... Мой край завецца Беларуссю, А сам я — хлопчык-беларус.
Коцік, пеўнік і лісіца
Беларуская народная казка
Жылі-былі коцік і пеўнік. Добра жылі, дружна. Коцік на паляванне хадзіў, а пеўнік есці варыў, хатку падмятаў, песні спяваў. Аднойчы пайшоў коцік на паляванне, а пеўнік зачыніў за ім дзверы ды пачаў абед варыць. Бяжыць лісіца, убачыла хатку, падскочыла да акенца:
— Гэй, хто тут гаспадар?
— Я,— кажа пеўнік.
— Пусці ў хатку.
— Чаго?
— Пасяджу трохі, адпачку з дарогі.
Пеўнік добры быў, пусціў лісіцу ў хатку, а лісі-ца — цап! — ухапіла яго і панесла дадому. Апамя-таўся пеўнік, закрычаў на ўвесь лес:
— Коце, браце!
Мяне ліска нясе У высокія горы, У глыбокія норы, Па барах, па карчах, Аж бярэ мяне страх!..
Пачуў гэта коцік, прыбег, адабраў у лісіцы пеў-ніка і завёў яго назад у хатку.
— Ну,— кажа,— глядзі ж, другі раз не пускай лісіцу, бо цяпер я далей пайду і магу не пачуць цябе.
— Добра,— кажа пеўнік,— не пушчу.
Зноў пайшоў коцік на паляванне. А лісіца — як тут была.
— Пеўнік, галубок, разумны лабок, адчыні!
— Што табе трэба?
— Пазыч агню.
— Навошта?
43
— Буду ў печы паліць.
— He адчыню, бо ты схопіш мяне.
— Ды не, больш не буду хапаць.
Паверыў пеўнік лісіцы і адчыніў дзверы. А тая — ухапіла яго і панесла. Пеўнік зноў пачаў клікаць коціка:
— Коце, браце! Мяне ліска нясе У высокія горы, .	У глыбокія норы,
Па барах, па карчах, Аж бярэ мяне страх!..
Добра, што коцік далёка не адышоўся ад до-му: пачуў ён пеўніка, прыбег і адабраў яго ад лісіцы.
— Ну,— кажа ён пеўніку,— калі ты і трэці раз адчыніш лісіцы дзверы, то бяда будзе: цяпер я пайду на паляванне яшчэ далей.
— He,— кажа пеўнік,— больш я гэтай ліхадзей-цы дзвярэй не адчыню.
— Глядзі ж! — I коцік пайшоў у самыя далёкія лясы.
Прыбегла лісіца:
— Пеўнік, галубок, разумны лабок, дай ву-галёк!
— He, цяпер я дзверы табе не адчыню!
— Дык ты праз акенца падай.
— Праз акенца можна,— згадзіўся пеўнік.
Адчыніў ён акенца, а лісіца ўхапіла яго і пане-сла. Крычаў, крычаў пеўнік, ды коцік яго так і не пачуў: вельмі ж далёка ён зайшоў.
Прынесла лісіца пеўніка дахаты і загадала доч-кам у печы паліць, з пеўніка крупнік варыць. А са-ма пайшла гасцей склікаць.
Вярнуўся з палявання коцік, бачыць — няма пеўніка. «Мусіць, яго зноў лісіца ўхапіла,— падумаў коцік.— Як жа яго цяпер з бяды выратаваць?»
Зрабіў ён скрыпачку галасістую ды пайшоў да лісіцы. Прыйшоў, сеў ля варот і зайграў, прыпя-ваючы:
— Тылі-тылі, скрыпіца, Тут сядзела лісіца, А ў лісіцы новы двор, Сем дачушак на выбор, Восьмы пеўнік — гэта мой!
44
Пачулі лісіцыны дочкі музыку і кажуць:
— Як жа хораша нехта грае, пабяжым паслу-хаем, а пеўніка зварыць яшчэ паспеем.
Выбеглі яны на двор ды і заслухаліся. Пеўнік жа тым часам не драмаў: выскачыў з лісіцынай хаткі ды пабег з коцікам дахаты. Так і засталася лісіца ні з чым.
Дзед-госць
Якуб Колас
Ходзіць дзед белабароды Полем, лесам, пералескам, Засцілае рэчкі лёдам, Брыльянцістым снежным блескам.
Сыпле іней на бярозы,
Туліць дрэвы лёгкім пухам, Крые рэкі, травы, лозы Белай воўнаю-кажухам...
А ялінка!.. Чаго толькі На яе няма галінках! Свецяць зоркі і вясёлкі У бліскучых павуцінках.
Тут лісічка, зайчык, мышкі, Рыбкі, буслік даўгавязы. А як ззяюць на ёй шышкі, Нібы ў іх гараць алмазы.
Каля елкі карагоды,
Песні, гутарка жьівая, А той дзед белабароды Толькі ў вусы смех пускае.
Дык рассунем кола шырай, Патанцуем на памосце, Песняй звонкай, песняй шчырай Прывітаем дзеда-госця.
3 a г а д к а. Хто прыйшоў пад Новы год У дзіцячы карагод, Торбу з цацкамі прынёс? Ен завецца —...
45
На рэчцы зімою
Якуб Колас
He сядзіцца ў хаце Хлопчыку малому: Кліча яго рэчка, Цягнуць санкі з дому... — Мамачка-галубка! — Просіць ён так міла,— Можа б ты на рэчку Пагуляць пусціла? Я не буду доўга, Зараз жа вярнуся, Трошачкі на рэчцы Ў санках паважуся. — Ну, ідзі пабегай, Толькі апраніся Ды, глядзі, ў палонку, Сынку, не ўваліся. Радасць і раздолле Хлопчыку малому, I не пазайздросціць Ен цяпер нікому!
Мароз, Чырвоны нос
Алена Кобец-Філімонава
Калісьці Мароз быў вельмі падобны да Дзеда Мароза, якога ставяць пад навагодняй ёлкай. I Ма-роз так любіў дзяцей, што нават не шчыкаўся. Але дзеці з яго насміхаліся, бо ў яго быў чырвоны-чыр-воны нос. Як убачаць дзеці, што Дзед Мароз ідзе, бягуць за ім і прыгаворваюць: «Дзед Мароз, Чыр-воны hoc! Дзед Мароз, Чырвоны нос!»
Так яны дражнілі Дзеда Мароза, пакуль той не на жарт раззлаваўся. Аднойчы Дзед Мароз надзеў на галаву шапку-няўгледку, узяў чырвоную фарбу, пэндзлік і пайшоў па вуліцах. А дзеці не ўгледзелі, што Дзед Мароз ідзе. Макнуў Дзед Мароз пэндзлік у фарбу і пафарбаваў усім насы.
3 той пары ён і ходзіць няўгледкам. А калі ў цябе зашчыкае нос, дык ведай — гэта Дзед Мароз яго ў чырвоны колер пэндзлікам фарбуе.
He верыш? Паглядзіся ў люстэрка.
46

Як Дзед Мароз перад святам мост наладзіў зайчанятам
Іван Бурсаў
Цішыня на белым свеце. Крэкчуць Сонныя лясы.
Па бярлогах спяць мядзведзі, Ткнуўшы ў цёплы мох насы. I заплюшчыў певень вочы, Спіць на жэрдцы да зары. Спіць варона...
Ды не хоча
Спаць у рэчцы ёрш стары. Там, дзе броды-перакаты Бачыць месячык з бугра, Непаседы-зайчаняты Грэюць лапкі ля кастра. Лістападу на вятрах Страх як Х-хо~лад-на!
I малодшы зайка-зух Лапкі выцер аб кажух. Зняў з агню ён імбрык* шпарка I заўважыў на бягу: — Надта ж пахкая заварка 3 лугавога мурагу...
А старэйшы даўгавухі Снег з хваста абтрос няўзнак, Ледзь патыліцу пачухаў I прычмокнуў толькі: — Т-т-а-а-к...
А за рэчкай, Дзе лугі, I стагі, I мурагі, Канюшына, як маліна, Дьі яршыная рака He стаіць ані хвіліны — Ані кладкі, Hi мастка.
* Імбрык — чайнік.
47
Настрой у зайцоў невясёлы, Сумна гэта — Піць вар голы
Ды ўспамінаць ле-та...
Між ялін ды між бяроз Лесам тупае Мароз.
Шапка цёплая з аўчын.
3 пуху рукавіцы.
Толькі вусы між галін Ен згубіць баіцца.
Срэбрам вышыты кажух.
Рып-скрып!
Шах-шух! —
Лесам тупае Мароз Між ялін ды між бяроз, Сам сабе бубніць пад нос: — За што мне ўзяцца, чым бы заняцца Ка-ры-ы-ыс-ным?..
Выйшаў глянуць на раку, Цяжка ўсеўся на пяньку.
3 шапкі піэрань страсянуў, Уздыхнуў:
— Дарэмна баяцца мяне ўсе, Лічаць злым нелюдзімам...
Зірнуў па баках, Бачыць —
Зайцы ля агню п’юць гарбату з дымам. — Дзень добры, зайцы!
Ці грэе вас неба?
— Дзень добры!
Ласкава просім да нас!
— Мне іскрынкі баяцца трэба, Але пры вагню пасяджу хоць раз... Сеў так, каб не растайвала барада I нос не пацёк ад прыпаркі.
Пакасіўся на імбрык — вада і вада,— Запытаўся:
— Чаму ж без заваркі? Зайчаняткі засаромеліся
I вочы апусцілі:
— Ня-ма-ша-ка...
Заяц старэйшы прамовіў горка, Счырванеўшы ад сораму густа: — Няма ў нас морквы!
— Няма ў нас капусты!
48
Нам холадна, голадна, Дрэнна.
He маем мы нават сена. Сена ўсё за ракой у стагах, Толькі вецер прыносіць пах. Падумаў Мароз: — Разганю тугу, Вам, зайцы, дапамагу!..
Хацеў усміхнуцца, Ды ўсмешка ў барадзе Заблы-та-лася...
He любіў Мароз хваліцца, Шапку зняў і рукавіцы I кажух павесіў новы На трывалы сук альховы. Тук-тук-тук!
Цюк-цюк-цюк!
Навакола стук і грук.
Mae Дзед Мароз занятак — Будзе мост у зайчанятак. А зайцы і рады, Лапкі паціраюць Ад уце-хі-і...
Тут-тук-тук!
Цюк-цюк-цюк!
He сціхае стук і грук. Прадзірае певень вочы: — Гэта хто і дзе грукоча? Паляцеў бы на раку, Толькі дзверы...
На замку.
Кукарэкнуў ён Ад дакукі Дый схаваў зноў Галаву пад крыло-о-о... Тук-тук-тук!
Цюк-цюк-цюк!
He змаўкае стук і грук.
Дужа здзіўленая, Сонна
Азірнулася варона.
Паляцела за пяць вёрст Паглядзець на новы мост. Над ракой бесперастання Каркае адно:
49
— Р-р-раста-ане!..
Дзед Мароз
Толькі плячыма паціснуў: «Што дурная варона Разуме-е?..» Тут-тук-тук!
Цюк-цюк-цюк!
He сціхае стук і грук.
Барадой ажно затрос — Беспрытульньім зайчанятам Мост наводзіць Дзед Мароз Перад Навагоднім святам. Ерш стары Пачаў старацца, Як бы перашкодзіць працы. На зайцоў сярдзіты ёрш, Бо было залетась горш — Ветрагоны на хаду Скаламуцілі ваду.
Ерш нырцуе пад мастом Ды спаднізу б’е хвастом. Стараўся, стараўся...
Дзед Мароз зірнуў на ярша, Засмяяўся:
— Плыві спаць!
У цябе вунь вочы
Ад бяссоння
Чыр-во-оныя...
Дзень не ўстаў яшчэ на поўны рост, А ў агні не датлела сучча — Бачаць зайчыкі: Гатовы мост —
Новы,
Шырокі, Рыпучы.
Выцер Мароз успатнелы лоб, Накінуў кажух на плечы, Шапку ў ахапку згроб I ў лес падаўся Адпачываць да вечара.
Памахаў зайцам рукой: — Салодка гарбату піць!.. У зайцоў настрой адменны, Расступаюцца кусты, Бо з-за рэчкі носяць сена
50
I гатуюць
Чай густы.
Хто азяб,
Частуюць сёння
Шчодрыя гаспадары.
I зайздрослівай вароне
Кубак налілі —
Бяры!
А лісіца-кавяла
Дзве гадзіньі чай піла,
Пасля шостай шклянкі недзе Запрашаць пайшла мядзведзя... Прыходзьце і вы на кубак гарбаты, Пакуль вар не прастыў I заварка не скончылася...
Мыйдадзір
Карней Чукоўскі
Коўдра з ложка,
Як на ножках, Паскакала да дзвярэй. I падушка з прасціною Без аглядкі ўслед за ёю Паімчалася хутчэй.
Я за свечку, Свечка — ў печку! Я за кніжку, Але — дзе там! — I яна за імі следам Скок ды скок I — наўцёк!
Я хачу напіцца чаю,
К самавару падбягаю, А пузаты з усіх ног Уцякае за парог.
Што такое?
Што такое?
Што тут робіцца ў пакоі?
I чаму ж Усё кругом
51
Закруцілася круцёлкай Ды памчалася бягом? Стол за лыжкай, Бот за кніжкай, Качарга за пірагом — Мітусіцца ўсё I скача, I ляціць усё кулём. Раптам з мамінай са спальні, Перапоўнены вадой, Выбягае Умывальнік I ківае галавой:
«Ах ты, брыдкі, ах ты, брудны, He хлапчук, а парася!
Ты чарней за камінара! Падзівіся на сябе: У цябе на шыі сажа, У цябе на носе каша. Ты ж увесь такі мурзіла, Што і кніжкі і чарніла Паўцякалі ад цябе. На світанні, раніцою, Чыста мыюцца вадою Мышаняты й кацяняты, Кураняты й качаняты I конікі-скакуны.
Ты адзін не любіш мыцца, I няма чаго дзівіцца, Што ўцякаюць ад мурзілы I панчохі, і штаны.
Я — вялікі Умывальнік, Я — вядомы Мыйдадзір, Умывальнікаў начальнік I вяхотак* камандзір! Варта тупнуць мне нагою, Варта толькі мне гукнуць, Дык сюды усёй гурбою Умывальнікі ўбягуць I цябе тут з галавою У балею акунуць!» Стукнуў ён у медны таз I гукнуў: «Кара-барас!» I адразу шчоткі, шчоткі
* Вяхотка — мачалка.
52
Затрашчалі, як трашчоткі, I давай мяне мыць, Прыгаворваючы:
«Мыем, мыем мы мурзілу, Мыем, мыем камінара: Ваксу, сажу і чарніла Адмываем чыста з твару! Будзе, будзе камінар Аж блішчэць, як самавар!» Тут падскочыла і мыла, Уплялося ў валасах, Вочы пенаю закрыла I кусае, як асва.
Ад вяхоткі ашалелай Я памчаўся, покуль цэлы, А яна за мной, за мной Па Садовай, па Сянной. Я па вуліцы да саду, А яна за мною ззаду Ўсё імчыцца ды імчыцца I кусае, як ваўчыца.
Аж насустрач мой харошы, Мой любімы Кракадзіл.
Ён з Татошам і Какошай Па прысадах тут хадзіў.
I вяхотку праглынуў — Нават вокам не міргнуў. А пасля як зараве на мяне, Як затупае нагамі на мяне: «Лепш вярніся ты дахаты,— кажа ён,— Ды памый свой твар мурзаты,— кажа ён,— Бо, калі я налячу,— кажа ён,— Дык, як муху, растапчу!» — кажа ён. Тут я куляю памчаўся дамоў, I прыбег я да Ўмывальніка зноў.
Мылам, мылам, Мылам, мылам Мыліць твар я свой пачаў, Змыў і сажу, і чарніла, I, як снег, бялюткі стаў. I штаны мае тым часам Скок у рукі мне адразу, А за імі піражок Кажа: «З’еш мяне, браток!» А за ім і бутэрброд:
53
Прыляцеў — ды проста ў рот! Тут і кніжкі прыскакалі, I алоўкі у пенале Заспявалі ад душы: «Вось цяпер — чытай, пішы!» Сам вялікі Умывальнік, Найслаўнейшы Мыйдадзір, Умывальнікаў начальнік I вяхотак камандзір, Навакол мяне танцуе, У шчаку мяне цалуе, На калені пасадзіў: «Вось цяпер цябе люблю я, Вось цяпер цябе хвалю я! Бо нарэшце ты, мурзіла, Мыйдадзіру дагадзіў». Раніцою і увечар Трэба чыста мыцца нам, А мурзілам скажам гэтак: «Сорам вам! Сорам вам!»
Няхай жыве мыла духмянае,
I ручнікі ільняныя,
I грэбні густыя, I шчоткі зубныя!
Дык будзем жа мыцца, купацца, Плаваць, ныраць і куляцца У ночвах, балеі, у ванне, У лазні, ў рацэ, ў акіяне,— Усюды няхай пагалоска ідзе: — Вечная слава вадзе!
Кубік на кубік
Якаў Тайц
Алеся ставіць кубік на кубік, кубік на кубік, кубік на кубік. Збудавала высокую вежу. Прыбег Раман.
— Дай вежу!
— He дам!
— Дай вежу! Дай хаця кубік!
— Адзін кубічак вазьмі!
Раман працягнуў руку — і ўхапіў самы ніжні кубік. I ўмомант — трах-тара-рах! — уся Алесіна вежа раз-ва-лі-ла-ся!
54
Сукенка раскажа
Тадзіяна Кляшторная
He расказвала Аленка, Ела суп ці ела кашу.
Лепш за ўсё яе сукенка Нам сама пра ўсё раскажа.
Іграў я на дудцы
3 народнага
Іграў я на дудцы, Седзячы на будцы. Ту-лю, ту-лк>, ту-лю-лю, Ту-лю-лю!
Грае мая дудка, Пяе весялушка.
Ту-лю, ту-лю, ту-лю-лю, Ту-лю-лю!
Як зайграла дудка — Прыбег скакаць Юрка. Ту-лю, ту-лю, ту-лю-лю, Ту-лю-лю!
А за Юркам Янка, А за Янкам Танька. Ту-лю, ту-лю, ту-лю-лю, Ту-лю-лю!
Дед Мароз
Янка Журба
У вопратцы белай, Шырокай, даўгой, 3 вялікай пушыстай Мятлой-барадой
Прыйшоў к нам здалёку Дзядуля Мароз, Завеі і холад 3 сабою прынёс.
У бель апранае Ен дрэвы, кусты, На рэчках, азёрах Будуе масты.
55
Сядзіць сыч на капе
3 народнага
Сядзіць сыч на капе, А сава на другой, Гой-гой-гой! на другой, Гой-гой-гой! на другой.
У савы сыч пытае: — Хто ў лесе гукае? Гу-гу-гу! — гукае, Гу-гу-гу! — гукае.
— Дрывасекі мае Сякуць лес у мяне. Чах-чах-чах! — у мяне, Чах-чах-чах! — у мяне.
I сякуць, і крычаць, Каб звяроў напужаць. Пух-пух! — напужаць, Пух-пух! — напужаць.
Адмарозіў лапкі
Іван Муравейка
Коцік басаногі Па сняжку гуляў. Адмарозіў лапкі I заплакаў: — Мяў...
Што за дзіва гэта?
Трэба бегчы ў дом: Снег такі халодны, А пячэ агнём...
Верабейчыкі
Сяргей Новік-Пяюн
На марознае акно Падаюць сняжынкі Я збіраю са стала Хлеба акрушынкі.
56
Для крылатых пеюноў Снеданне рыхтую, Верабейчыкаў-сяброў Чым магу частую.
I спяваюць у вакне Шэрыя клубочкі, Пацяшаюць сэрца мне Ад рана да ночкі.
Каток — залаты лабок
Беларуская народная казка
Жыў дзед з бабай. Былі яны вельмі бедныя: ні насіць няма чаго, ні варыць.
Вось баба і кажа дзеду:
— Вазьмі, дзеду, тапарок, паедзь у лясок, ссячы дубок, завязі на рынак, прадай і купі гарчык мукі. Спячом хлеб.
Сабраўся дзед, паехаў у лясок, пачаў секчы дубок. Выскачыў з дуба каток — залаты лабок, залатое вушка, срэбранае вушка, залатая шарсцінка, срэбра-ная шарсцінка, залатая лапка, срэбраная лапка.
— Дзеду, дзеду, што табе трэба?
— Ды вось, каточак, мой галубочак, паслала мяне баба ссекчы дубок, завезці на рынак, прадаць і купіць гарчык мукі на хлеб.
— Едзь, дзед, дахатьі; будзе ў вас мука!
Прыехаў дзед дахаты, ажно ў яго мукі поўныя засекі.
Спякла баба хлеб, сама наелася, дзеда накарміла ды кажа яму:
— He шкодзіла б цяпер і заціркі наварьіць. Дьі солі няма. Вазьмі, дзеду, тапарок, паедзь у лясок, стукні ў дубок, ці не выскачыць каток — залаты лабок: папрасі ў яго солі.
Узяў дзед тапарок, паехаў у лясок, стук у дубок!.. Выскачыў каток — залаты лабок, залатое вушка, срэбранае вушка, залатая шарсцінка, срэбраная шарсцінка, залатая лапка, срэбраная лапка.
— Дзеду, дзеду, што табе трэба?
— Ды вось, каточак, мой галубочак: хлеб ёсць — солі няма!
— Едзь, дзед, дахаты; будзе соль!
57
Прыехаў дзед дахаты, ажно ў яго солі цэлая дзежка стаіць.
Наварыла баба заціркі, сама наелася, дзеда накар-міла ды кажа яму:
— He шкодзіла б цяпер і капусты паспытаць. Вастры, дзеду, тапарок, едзь у лясок, стукні ў дубок, ці не выскачыць каток — залаты лабок: папрасі ў яго капусты.
Навастрыў дзед тапарок, паехаў у лясок, стук у дубок!.. Выскачыў каток — залаты лабок, залатое вушка, срэбранае вушка, залатая шарсцінка, срэбра-ная шарсцінка, залатая лапка, срэбраная лапка.
— Дзеду, дзеду, што табе трэба?
— Ды вось, каточак, мой галубочак: хлеб ёсць, соль ёсць — капусты няма!
— Едзь, дзед, дахаты; будзе капуста!
Прыехаў дзед дахаты, а ў яго капусты поўная кадушка!
— Ай, як добра! Вось каб цяпер яшчэ сальца... Мы б з табою капусты наварылі, сальцам закрасілі б. He палянуйся, дзеду: вазьмі тапарок, паедзь у лясок, стукні ў дубок, ці не выскачыць каток — залаты лабок: папрасі ў яго сальца.
Узяў дзед тапарок, паехаў у лясок, стук у дубок!.. Выскачыў каток — залаты лабок, залатое вушка, срэбранае вушка, залатая шарсцінка, срэбраная шар-сцінка, залатая лапка, срэбраная лапка.
— Дзеду, дзеду, што табе трэба?
— Ды вось, каточак, мой галубочак: просіць баба яшчэ сальца да капусты.
— Добра, дзед, едзь дахаты; будзе сала.
Прыязджае дзед дахаты, а ў яго сала цэлы ку-белец!
Рады дзед, рада баба. Сталі яны жыць ды пажы-ваць, дзецям казкі казаць.
I цяпер жывуць, хлеб жуюць, капустаю з салам закусваюць.
Вось вам казка, а мне абаранкаў вязка.
Храбры певень
Якуб Колас
Па надворку певень ходзіць, За сабою куры водзіць I крычыць: —Сюды! Сюды!
№
Як кіўне ён галавою, Сыплюць куры чарадою — Як адна бягуць туды.
А калі хто кур пужае, Певень грозна загукае: — Хто такі там? Хто такі?
Нашы сябры
Станіслаў Шушкевіч
Снегіры, сінічкі!
Сыплю вам пшанічкі, Крупак, крошак хлеба. Вам жа мала трэба! Ешце, любыя сябры!
He ляціце у бары, А жывіце у двары Да вясновае пары.
Вось для вас кармушкі, Птушкі-шчабятушкі, Нашы весялушкі!
Дзяўчынка-равушка
Агкія Барто
Хто завыў?
Хто зароў?
Ці не чарада кароў?
He цялушка Пяструшка? Гэта — Ганя-равушка.
Плача, заліваецца, Сукенкай уціраецца... — У-у-у-у-у-у-у!
Выйшла мама з Ганяй у сад — Ганя просіцца назад: — He хачу я ў сад ісці! Ой, пусці!
Пусці! Пусці!
А як толькі Ганя ў дом — Слёзы з вочак ручайком: — О-о-о-о-о!
He хачу.
Пусці назад.
59
Рвецца зноў яна у сад. Малака далі у кубку — Ганя ўжо скрывіла губку; — Ен вялікі!
Дайце ў тым!
He, не ў гэтым!
У маім!
У-у-у-у-у!
Далі плаксе у другім — Раскрычалася зусім: — He хачу і ў гэтым! He! Дайце лепей з тога мне! Э-э-э-э-э!
Палажылі Ганю спаць. Ганя плача — хоча ўстаць. — Дай сукенку!
Ой, дай, дай!
Хоць ты з хаты
Уцякай.
Ай!
Як на сход, народ плыве: Хоча ведаць, хто раве, Хто ўвесь час тут плача? Што ўсё гэта значыць? Бачаць — дзеўчынка стаіць, Немым голасам крычыць, А ў яе ад горкіх слёз Усё распухла — Твар і нос.
— О-о-о-о-о-о!
У-у-у-у-у-у!
Ой, не плач, Ганюшачка, Дзяўчынка-равушачка, Дзяўчынка-равёлачка, Хліпалка-сапёлачка!
На табе ж ад сырасці Плесня можа вырасці!
Дзяўчынка чарнамазая
Агнія і Павел Барто
— Ах, дзяўчынка Чарнамазая, Дзе ж ты рукі Перамазала?
60
На далоньках Плямы, На локцях — Таксама.
— Я на сонейку Ляжала, Рукі ўгору Трымала, Вось яны і загарэлі! — Ах, дзяўчынка Чарнамазая, Дзе ж ты твар свой Перамазала?
Чорны кончык носа, На шчоках Палосы.
— Я на сонейку Ляжала, Hoc угору Трымала, Вось ён і загарэў. — Ах, дзяўчынка Чарнамазая, Дзе ж ты пяткі Перамазала?
— Я на сонейку Ляжала, Пяткі ўгору Трымала, Вось яны і загарэлі! — Ой, ці праўда гэта? Ці так ты рабіла?
Да кроплі ўсё адмыем. Падавайце мыла! Мы яе адшаруем.
Закрычала на ўсю глотку, Як убачыла Вяхотку, Як кошка, упіралася,— Мыць рукі He давалася: — Яны не будуць Белыя:
Яны ўсе Загарэлыя!
61
А рукі i адмыліся.
Шаравалі
Губкай hoc — Раскрычалася Да слёз: — Ой, мой бедны носік Мыла не выносіць!
Ен не будзе белы: Ен жа загарэлы! A hoc таксама адмыўся. — Вой, навошта пяткі церці?! Можна з козыту памерці! He будуць пяткі белыя: Яны ўсе загарэлыя!
А пяткі таксама адмыліся. Вось цяпер ты белая, Зусім не загарэлая.
Гэта ўсё быў бруд.
Тэлефон
Карней Чукоўскі
У мяне зазваніў тэлефон.
— Алё! Хто гаворыць?
— Слон.
— Хто? Галасней! He чую!
— Слон! Ад вярблюда званю я. — А што вам трэба? Параду? — He! Я прашу шакаладу!
— Для каго?
— Для сына майго.
— А ці многа прыслаць?
— Пакуль што пудоў пяць Ці шэсць папрашу прывезці, Болей яму не з’есці, Ен у мяне маленькі.
А затым з усіх сіл кракадзіл Пазваніў і праз плач папрасіў: — Мой любы, харошы, Прышлі нам галёшы — I жонцы, і мне, Татошу.
— Чакай, дружа слаўны, Здаецца ж, нядаўна Табе я ўжо выслаў
62
Дзве пары галёш? — Ах, тыя галёшы Адразу мы з’елі, Мы есці хацелі, Мы з’елі б іх кош! А зараз чакаем, Чакаем і верым, Што ты нам прышлеш Для цуДоўнай вячэры Дзесятачак новых галёш!
А пасля — дзын-дзын-дзын — зайчаняткі: Ці не можна прыслаць нам пальчаткі?
А затым — дзінь-дзі-лень — і мартышкі: Калі ласка, прышліце нам кніжкі!
А затым пазваніў мядзведзь Ды як стаў і раўці, і мычэць!
Пачакайце, мядзведзь, не мычыце, Што вам трэба — вы проста скажыце! Але ён усё «му» ды «му», А чаго і чаму — Ясна толькі яму.
Калі ласка, павесьце трубку!
А затым пазванілі чаплі:
Будзьце ласкавы, вышліце каплі: Мы жабамі сёння аб’еліся, I ў нас жываты разбалеліся!
А затым пазваніла свіння: — Прышліце сюды салаўя. Мы сонечным днём з салаўём Дзівосную песню спяём.
He! He! Салавей не пяе для свіней! Ужо лепей пакліч ты варону!
— О, ратуйце маржа! — Ад мядзведзя ізноў званок.
— Ен вожыка марскога праглынуў незнарок! I, нібы авадзень, цэлы дзень: Дзінь-дзі-лень, дзінь-дзі-лень, Дзінь-дзі-лень!
To пазвоніць цюлень, то алень.
А нядаўна дзве газелі Пазванілі і запелі: — Ах, няўжо, няўжо згарэлі Ўсе на свеце каруселі? — Схамяніцеся, газелі! He згарэлі каруселі.
бз

I арэлі ўсе ўцалелі.
Вы б, газелі, не дудзелі, А прыскочылі ў нядзелю I паселі, дзе хацелі На арэлі-каруселі!
Ды не слухалі газелі, А яшчэ гучней дудзелі: — Ах, няўжо, няўжо згарэлі Каруселі і арэлі?
Што за дзіўныя газелі?
Ну, а ўчора самым раннем Кенгуру з сваім вітаннем: — Алё! Вітаю шчыра Мыйдадзіра!
Я раззлаваўся ды — як закрычу:
— Я не Мыйдадзір і Мыйдадзірам быць не хачу!
— А дзе ж Мыйдадзір?
— He магу вам сказаць...
Пазваніце па нумары сто дваццаць пяць... Я тры ночы не спаў, Ледзь ад стомы не ўпаў.
Мне б заснуць, адпачнуць... Але толькі я лёг — званок! — Хто такі?
— Насарог!
— Што вам трэба? Чаму сярод ночы сюды?
— Мілы доктар! Бяда! Выручайце з бяды! Ратуйце! Хутчэй!
— Karo?
— Бегемота!
Наш бегемот праваліўся ў балота...
— Праваліўся ў балота?
— Так!
Праваліўся бядак!
— О, доктар, прыйдзіце па ўласнай ахвоце,
А інакш ён загіне ў балоце, Хутчэй, бо от-от памрэ бегемот!!! — Добра! Бягу! Бягу!
Калі змагу, памагу!
* * *
Ох, нялёгкая гэта работа 3 балота цягнуць бегемота!
64
А мые дасце?
Сільва Капуцікян
Седачка снедае: Ручкі бяруць, Зубкі жуюць.
— Гаў-гаў-гаў!
— Хто тут?
— Гэта я, шчанючок, Чуйны насок.
Нікуды не бягу, Бо сад сцерагу. А што вы ясце — Ці мне не дасце?
Седачка снедае: Ручкі бяруць, Зубкі жуюць.
— Мяў, мяў!
— Хто тут?
— Я — ваша кошка, Стамілася трошкі, У склепе была, Мышэй сцерагла. А што вы ясце — Ці мне не дасце?
Седачка снедае: Ручкі бяруць, Зубкі жуюць.
Мама дзверы адчыніла, Усіх у хату запрасіла. Суп наліла, Усім падала.
У талерцы — шчанючку, Чуйнаму наску.
Котачцы — у місцы, Пеўніку — у лыжцы. Еш, дачушка Седа, Разам смачна снедаць!
3 Зак. 3111
65
Страшная казка пра страшпога звера
Іван Бурсаў
Здарылася гэта ў тую ноч, калі вецер на небе зоркі пагасіў, а месяц у цемначы заблудзіў. I такая цемра была тады на зямлі, такія страшныя шолахі поўзалі вакол, што нават самыя смелыя сабакі пазашываліся ў свае будкі і там ляскалі зубамі са страху.
I вось у тую самую ноч, калі гадзіннікі прабілі дванаццаць разоў, бразнула ў печы засланка і з пры-печка на падлогу скокнуў страшэнны-найстрашэнны звер. Хвост чорны, вусы чорныя, сам чорны, як гала-вешка, толькі вочы вугольчыкамі свецяцца.
Павёў страшны звер вусамі чорнымі, тройчы ўда-рыў аб падлогу чорным хвастом,— пачаў кіпцюры вастрыць.
Вастрыў-вастрыў, ды раптам я-а-а-к скочыць у самьі далёкі кут! Хацеў страшны звер начны шолах за хвост злавіць, ды ў цемры не разлічыў, наляцеў ілбом на старую, што не адзін падворак выхадзіла, бярозавую мятлу.
Спалохалася старая бярозавая мятла страшнога звера, хацела ў двор уцякаць, ды адзіная нага са страху адзервянела. Падскочыла старая мятла на адным месцы і грымнулася проста на паліцу з по-судам.
Спалохалася паліца з посудам, спрасонку хацела на падлогу саскочыць, ды ўспомніла, што яна да сцяны трывала цвікамі прыбітая. Затрэслася паліца са страху, ды так моцна, што ўвесь посуд, які начаваў на ёй, разбудзіла.
Прачнуліся кубкі і міскі, з перапуду пачалі штурхацца, адзін за аднаго хавацца. Штурхаліся-штурхаліся дый спіхнулі з паліцы самы маленькі кубачак.
Упаў кубачак і — проста страшнаму зверу на спіну.
Як падскочыць страшны звер на адным месцы ды як закрычыць на ўсю хацінку страшным голасам:
— Мя-я-ў-ў!!!
Прачнуўся на печы дзед — бяда-не-бяда, ільняная барада. Злавіў ён страшнага звера, адчыніў акно ды вытурыў яго проста ў цёмную-найцёмную ноч, пры-маўляючы:
— Хопіць табе, кот, хвост задзіраць ды ўнукам
66
спаць не даваць, малако са збанка піць ды посуд біць... Ідзі-ткі ты лепей па двары прагуляйся!
А ў гэты час Месяц знайшоўся, над страхой ха-цінкі засерабрыўся. Пеўні крыламі залопалі і казку спалохалі...
Усё!..
Цяжкая навука
Іван Бурсаў
Казка аб тым, Як нялёгка зусім, Хоць парадзіўся ты 3 лапамі і хвастом, Стаць катом.
Было гэта ні зімой, ні летам, ды вядома дакладна, што перад абедам. Вывеў стары Кот маладога Катка за браму і сказаў прама:
— Хопіць табе, сыне, на маёй шыі сядзець. Пабе-гаў, пагуляў, усмак паеў, удосыць паспаў — час і самому мышэй лавіць.
— А якія яны, мышы? — упершыню пацікавіўся Каток.
— А яны, гэта во-о-сь, з такімі хвастамі! — раз-вёў стары Кот лапы як мага шырэй. I відаць, пара-шыўшы, што растлумачыў дастаткова добра, на цёп-лую печку падаўся.
Нічога не засталося Катку, як самастойна на працу накіравацца.
Вакол хаты абышоў, уздоўж плота прабег — на луг выйшаў. Бачыць, нейкія звяры пасвяцца — хвасты ледзь не да зямлі звісаюць.
«Бач, колькі мышэй...— узрадаваўся Каток.— A хвасты ў іх яшчэ даўжэйшыя, чым бацька паказваў».
Падкраўся ды хоп за хвост!
— М-м-му-у! — спалохаўся звер ды як махне хвастом — ажно Каток тройчы цераз галаву пера-куліўся.
Падхапіўся, абтросся — з усіх ног дамоў панёсся.
— Ну, як паляванне? — пацікавіўся стары Кот.— Ці ўпаляваў хоць адну Мышку?
— Злавіў,— мяўкнуў Каток.— Толькі яна так хвастом махнула, што я тройчы цераз галаву пера-куліўся.
67
— Дурненькі,— уздыхнуў стары Кот,— ты ўха-піў за хвост не Мышку, а карову.
— А якія яны, мышы? — другі раз пацікавіўся Каток.
— А яны, гэта,— задумаўся стары Кот,— такія маленькія, шэрыя...
Нічога не заставалася Катку, як зноў на паля-ванне падацца.
За браму выйшаў, вакол хаты абабег — бачыць: на прызбе бабка Матруна сядзіць, у руках пруткі мільгаюць, а на зямлі каля яе нешта маленькае, шэрае падскоквае — хвост доўгі, проста бабулі Мат-руне ў рукі цягнецца.
«Дык вось яна якая, Мышка!» — узрадаваўся Ка-ток.
Падкраўся неўпрыкметку — цоп! — і ўчапіўся кіпцямі ў маленькае і шэрае.
— Ах ты, дурненькі,— устала з прызбы бабка Матруна.— Ты чаму не даеш мне ўнуку рукавічкі вязаць? — ды як шпурне ў Катка недавязанай рука-вічкай.
Яно і не балюча, ды крыўдна.
Каток абтросся — і з усіх ног дамоў панёсся.
— Ну, як паляванне? — пацікавіўся стары Кот.— Ці ўпаляваў хоць адну Мышку?
— Злавіў,— мяўкнуў Каток.— Толькі	бабка
Матруна адабрала — рукавічкай у мяне запусціла.
I Каток расказаў усё, як было.
— Дурненькі,— уздыхнуў стары Кот.— Гэта ты не Мышку злавіў, а ў клубок нітак учапіўся... Наша справа — мышы!
— А якія яны, мышы? — трэці раз пацікавіўся Каток.
— А яны, гэта,— наморшчыў лоб стары Кот,— сыр любяць. Я, помню, адну злавіў, калі яна галоўку сыру грызла.
I зноў стары Кот, вырашыўшы, што растлумачыў дастаткова добра, улёгся зручней, каб сон дасніць, а Каток трэці раз на паляванне падаўся.
Цераз двор прабег, вакол хаты абышоў, у хлеў зазірнуў. Бачыць — на бервяне звярок сядзіць, чор-ную скарыначку грызе. Сам маленькі, шэранькі, хвосцік да зямлі звісае.
«Па ўсіх прыкметах — Мышка,— падумаў Ка-ток.— Але чаму яна хлебную скарыначку грызе, а не
68
сыр? Трэба спытацца, а то і трэці раз памыліцца няцяжка...»
Падышоў Каток і ледзь чутна пьітае:
— Ты любіш сыр?
— Ой! — схамянулася Мышка і ад перапуду хлебную скарыначку ўпусціла.— Пюблю,—прызна-лася яна.
— Цудоўна! — пацёр Каток лапкі.— Урэшце я цябе злаўлю і папалудную.
Зразумела Мышка, што трэба неяк выкручвацца, сваё жыццё ратаваць,— пачала хітраваць.
— Пачакай крышку, паважаны Кот,— пачала яна прасіць і наўмысна Катка Катом назвала.— Раз мне выпаў лёс табе на абед трапіць — нікуды не падзенешся. Толькі ў мяне зараз усе зубы чорныя — сам бачыў, я гарэлую скарьіначку грызла. Адпусці на хвілінку дадому — зубы пачысціць. He да твару табе, паважанаму Кату, нейкай там Мышкай-заму-хрышкай палуднаваць.
Прыемна Катку такія словы чуць. Нават сам сябе паважаць пачаў.
— Добра,— згадзіўся.— Ідзі, толькі доўга не затрымлівайся.
Шмыгнула Мышка ў норку і як у ваду канула.
А Каток аж дасюль каля норкі сядзіць— Мышку чакае. Калі, вядома, не падрос за гэты час ды не паразумнеў.
Лялька
Яўген Баравы
Мама вядзе Таню з дзіцячага садзіка. На сця-жынцы валяецца лялька — голая, з адарванай ру-кой. Хлапчук, які прабягаў міма, ударыў ляльку нагой. Яна ўпала на спіну і прастагнала:
— Ма-ма!
У лялькі адарвалася і другая рука. Бедная ляль-ка! Таня пашкадавала яе, асцярожна ўзяла на рукі і спытала:
— Табе баліць?
— Ма-ма! — зноў жаласна прастагнала лялька і заплюшчьіла блакітныя вочы.
— Таня, кінь ляльку! — загадала мама.— Па-глядзі, якая яна брудная!
— Мамачка, ёй жа баліць!
69
— Ляльцы не баліць, яна не жывая,— растлума-чыла мама.
— Але ж яна плача, значыць — баліць,— ска-зала Таня і таксама заплакала.
Дома Таня выкупала ляльку ў ванне. Тата прыра-біў ёй рукі, а мама пашыла квяцістую сукенку.
Ах, якой прыгажуняй стала лялька!
Таня бярэ ляльку на рукі, і яна радасна кажа: — Мама!
Матуліны рукі
Вера Вярба
3 маленства яны нас Да сэрца гарнулі, Пяшчотныя, добрыя Рукі матулі, Што з ранку працуюць Няспынна і лоўка — Дачушку накормяць, Прычэшуць галоўку, Кашулю пашыюць, Правераць задачу I сына суцешаць, Калі той заплача. Матуліны рукі Нас цешаць, галубяць, Так шчыра, як маці, Ніхто нас не любіць. Матуліны рукі — Адзіныя ў свеце, Шануйце, любіце Заўсёды іх, дзеці.
Галінка і верабей
Максім Танк
— Галінка-вярбінка,— Прасіў верабей,— Мо пакалыхала б Маіх ты дзяцей? Галінка не хоча Дзяцей калыхаць.
— Ідзіце, казулі, Галінку ламаць!
70
Казулі не хочуць. — Ідзіце, ваўкі, Лавіці, караці Казуляў такіх, Якія не хочуць Галінку ламаць, Якая не хоча Дзяцей калыхаць. Ваўкі не схацелі. — Прыходзьце, стральцы, Каб непаслухмяных Ваўкоў правучыць, Якія не хочуць Казуляў караць, Якія ляняцца Галінку ламаць, Якая не хоча Дзяцей калыхаць... Пайшлі паляўнічыя Ў лес на ваўкоў: Спалохана зверы Пабеглі з дуброў, Пабеглі казуляў Лавіць і караць;
Казулі пабеглі Галінку ламаць, Галінка ж вярбінка Са страху хутчэй Давай калыхаць Вераб’іных дзяцей. 3 тых дзён без спачынку, Каб кожны быў рад, Калыша галінка Малых птушанят.
Шпак
Тадзіяна Кляшторная
На бярозцы пад акном Я шпаку прыладзіў дом. Толькі адысці паспеў — Шпак адразу прыляцеў. Дом утульны аглядае, Песню весела спявае.
У шпака ёсць у двары Вельмі добрыя сябры.
71
Зубры
Ларыса Геніюш
Белавежаю крочаць зубры, Пушчы слаўнае валадары.
I гарбы ў іх крутыя, і рогі, Саступаюць усе ім з дарогі: I мядзведзі, і злыя ваўкі Зразу кідаюцца ў бакі.
Толькі зайчык адзін не баіцца, Скача, скача ля светлай крыніцы.
Першамай
Павел Марціновіч
Як люблю я Гэта свята! Я іду ў калоне 3 татам.
Разам з намі Крочыць брат. Ен таксама Вельмі рад.
Мы сягоння Дэманстранты, На грудзях Палаюць банты.
А ў руках у нас Шары!
Паглядзі: Адзін, два, тры!
На кані скачу
Ганна Іванова
— Я-чу, я-чу! На кані скачу. Ані ў кога, ані ў кога не было каня такога! Гоп-гоп!
Гсй-гой!
— Ты куды, герой? Ты куды на коніку, коніку-услоніку?
— Я скачу дахаты! Там баран рагаты абаранкі дае, забаўлянкі пяе!
Гоп-гоп!
Гой-гой!
— Можна мне з табой?
Маша і мядзведзь
Руская народная казка
Жылі-былі дзед і баба. Была ў іх унучка Маша. Сабраліся раз сяброўкі ў лес — у грыбы ды ў ягады. Прыйшлі зваць з сабою і Машу.
— Дзядулька, бабулька,— кажа Маша,— пусці-це мяне ў лес з сяброўкамі!
Дзед і баба кажуць:
— Ідзі, толькі глядзі ад сябровак не адставай, a то заблудзішся.
Прыйшлі дзяўчаткі ў лес, пачалі збіраць грыбы ды ягады. Вось Маша — за дрэўца ды за другое, за кусцік ды за другі — і адышлася далёка ад сябровак.
Пачала яна гукаць, пачала іх клікаць. А сяброўкі не чуюць, не адгукаюцца.
Хадзіла, хадзіла Маша па лесе — зусім заблудзі-лася.
Зайшла яна ў самую глуш, у самы гушчар. Ба-чыць — стаіць хатка. Пастукала Маша ў дзверы — ніхто не адзываецца. Штурхнула яна дзверы — дзве-ры і адчыніліся.
Увайшла Маша ў хатку, села каля акна на ла-вачку.
Села і думае:
«Хто ж тут жыве? Чаму нікога не відаць?..»
А ў той хатцы жыў вялізны-вялізны мядзведзь. Але яго тады дома не было: ён па лесе хадзіў.
Вярнуўся ўвечары мядзведзь, убачыў Машу, зара-даваўся.
— Ага,— кажа,— цяпер не пушчу цябе! Будзеш у мяне жыць. Будзеш у печы паліць, будзеш кашу варыць, мяне кашай карміць.
73
Пабедавала Маша, пасумавала, ды нічога не зро-біш. Пачала яна жыць у мядзведзя ў хатцы.
Мядзведзь на цэлы дзень пойдзе ў лес, а Машы наказвае нікуды без яго з хаткі не выходзіць.
— А калі пойдзеш куды,— усё роўна злаўлю і та-ды ўжо з’ем!
Пачала Маша думаць, як ёй ад мядзведзя ўцячьі. Наўкол лес, у які бок ісці — не ведае, папытацца няма ў каго...
Думала яна, думала і прыдумала.
Прыходзіць раз мядзведзь з лесу, а Маша і кажа яму:
— Мядзведзь, мядзведзь, пусці мяне на дзянёк у вёску: я бабулі і дзядулю гасцінцаў занясу.
— He,— кажа мядзведзь,— тьі ў лесе заблу-дзішся. Давай гасцінцы, я іх сам занясу.
А Машы якраз гэта і трэба!
Напякла яна піражкоў, дастала вялізны кораб і кажа мядзведзю:
— Вось глядзі: я ў гэты кораб пакладу піражкі, а ты занясі іх дзядулю і бабулі. Ды памятай: кораб па дарозе не адкрывай, піражкоў не даставай. Я на ду-бок залезу, за табой сачыць буду!
— Добра,— кажа мядзведзь,— давай кораб!
Маша кажа:
— Выйдзі на ганак, паглядзі — ці не ідзе дож-джык!
Толькі мядзведзь выйшаў на ганак, Маша хуцень-ка залезла ў кораб, а на галаву сабе паднос з піраж-камі паставіла.
Вярнуўся мядзведзь, бачыць — кораб гатовы. Уз-валіў яго на спіну і пайшоў у вёску.
Ідзе мядзведзь паміж ялінкамі, брыдзе мя-дзведзь паміж бярэзінкамі, у лагчынкі спускаец-ца, на ўзгоркі падымаецца. Ішоў-ішоў, стаміўся і кажа:
— Сяду на пянёк, З’ем піражок!
А Маша з кораба:
— Бачу, бачу!
He сядай на пянёк. He еш піражок! Нясі бабулі, Нясі дзядулю!
74
— Hy i зіркастая,— кажа мядзведзь,— усё ба-чыць!
Падняў ён кораб і пайшоў далей. Ішоў-ішоў, ішоў-ішоў, спыніўся, сеў і кажа:
— Сяду на пянёк, З’ем піражок!
А Маша з кораба зноў:
•— Бачу, бачу!
He сядай на пянёк, He еш піражок!
Нясі бабулі, Нясі дзядулю!
Здзівіўся мядзведзь:
— Ну і хітрая! Высока сядзіць, далёка глядзіць!
Устаў і пайшоў хутчэй.
Прыйшоў у вёску, знайшоў дом, у якім дзед з бабай жылі, і давай з усяе сілы стукаць у вароты:
— Тук-тук-тук! Адмыкайце, адчыняйце! Я вам ад Машы гасцінцаў прынёс.
А сабакі ўчулі мядзведзя і кінуліся на яго. 3 усіх двароў бягуць, брэшуць.
Спужаўся мядзведзь, паставіў кораб каля варо-таў, а сам хутчэй у лес наўцёкі.
Выйшлі тут дзед і баба да варотаў. Бачаць — ко-раб стаіць.
— Што гэта ў корабе? — кажа бабуля.
А дзед падняў вечка, глядзіць — і вачам сваім не верыць: у корабе Маша сядзіць — жывая і зда-ровая.
Узрадаваліся дзед і баба. Пачалі Машу абдымаць, цалаваць, разумненькай называць.
Ехаў казачнік Бай
Максім Танк
— Ехаў казачнік Бай Цераз сёлы і гай.
Баяць ці не?
— Бай!
— Ен пытаўся ў мяне, Што даць дзецям у сне? Баіць ці не?
— Бай!
75
— Я прасіў: дзецям дай Казку-песеньку, Бай!
Баяць ці не?
— Бай!
— Казку,— кажа,— я дам, Толькі выберу сам.
Баяць ці не?
— Бай!
— А найлепшую з іх Дам для самых малых. Баяць ці не?
— Бай!
— Тым, хто любіць мяне
I хто першы засне.
Баяць ці не?
— He!
Вясёлка
Валянцін Лукша
Дзеці летам ранкам золкім Селі маляваць вясёлку.
Малявалі-малявалі — Спрэчкі раптам запалалі:
— 3 колераў якіх яна Так прыгожа складзена?
Усе спрачаліся дасужа, Пальцы загіналі дружна:
— Фіялетавы!
— Жоўты!
— Аранжавы!
— Сіні!
— Чырвоны!
— Зялёны!
— Адзін прапусцілі?
— Які?.. Нібыта...
— Блакітны!..
76
Яблык
Васіль Хомчанка
Дзед быў на рынку і купіў сабе яблык. Вялікі, з залацістымі бакамі і празрысты. Нават зярняткі відаць. Пакруціў дзед у руцэ яблык, хацеў з’ес-ці, ды перадумаў:
— Занясу дадому. Дзяцей пачастую.
Дома дзед аддаў аблык унучцы Ніне.
— Ой, які яблык вялікі! — усклікнула Ніна. I толькі яна хацела адкусіць, як прыйшла з работы маці.
— Мамачка,— сказала Ніна,— ты стамілася. Вазьмі, з’еш яблык.
Маці падзякавала Ніне, узяла яблык, палюба-валася ім.
— Я Міхаську пачастую. Ен жа ў нас самы ма-ленькі,— сказала маці. I калі Міхаська вярнуўся з дзіцячага сада, аддала яблык яму.
Міхаська нават ножкамі затупаў ад радасці, такі яблык яму далі — вялікі, залацісты, прыгожы!
Ен дастаў са скрынкі ножык, паглядзеў на дзеда, маму, Ніну і разрэзаў яблык на чатыры часткі.
— Гэта, дзядуля, табе, гэта маме, а гэта мне і Ні-не,— падзяліў ён.— Ешце, калі ласка.
Смачны быў яблык. Салодкі, сакавіты. Усе елі і хвалілі Міхаську. А больш за ўсіх хваліў дзядуля.
Што рабіць?
Анатоль Прохараў
Стукат-грукат на двары — Завіхаюцца майстры. Тузік дошчачкі пілуе, Кацянятка іх габлюе. Козлік дрэўцамі заняты, Носяць вёдры качаняты. He выходзяць толькі з хаты На будоўлю парасяты. На двары парадак будзе — Дзе ж тады Качацца ў брудзе? Дык які знайсці занятак Для нядбайных парасятак?
77
Возера лясное
Сяргей Сокалаў-Воюш
Возера лясное, Вогнішча на выспе*. Варацца варголы** У вялікай місцы. Варацца варголы, Булькаюць вясёла: Будзем піць гарбату Мама, я і тата.
Замак
Сяргей Сокалаў-Воюш
Муляр моцныя муры Склаў калісьці у Міры. I стаіць магутны замак Аж да сёння на гары.
Змей
Сяргей Сокалаў-Воюш
Змей за хатай знічку з’еў — Зуб у Змея забалеў.
Змей лячыў яго заўзята: Зёлкі клаў сабе на пяты, Лез у гразь, як парасё,— Але зуб баліць — і ўсё.
Умей пачакаць
Канстанцін Ушынскі
Жылі сабе брат і сястра, пеўнік ды курачка. Па-бег пеўнік у сад і пачаў дзяўбаць зялёныя парэчкі. А курачка яму кажа: «Не еш, Петрусёк! Пачакай, пакуль парэчкі паспеюць». Пеўнік не паслухаў, дзяўбаў ды дзяўбаў і надзяўбаўся так, што ледзьве дадому дацягнуўся. «Авохці,— крычыць пеўнік,—
* Выспа — востраў.
** Варголы — голы вар, кіпень.
78
бяда мая! Баліць, сястрыца! Баліць!» Напаіла ку-рачка пеўніка мятаю, прыклала гарчычнік — і прайшло.
Ачуняў пеўнік і пайшоў у поле: бегаў, скакаў, разагрэўся, упацеў і пабег да ручая піць халодную ваду, а курачка яму крычыць: «Не пі, Петрусёк, пачакай, пакуль астынеш».
He паслухаў пеўнік, напіўся халоднае вады — тут стала яго біць ліхаманка, ледзьве дахаты ку-рачка яго давяла. Пабегла курачка па доктара, пра-пісаў доктар пеўніку горкія лекі, і доўга праляжаў пеўнік у ложку.
Ачуняў пеўнік да зімы і бачыць, што рака лядком пакрылася; захацелася пеўніку на каньках пака-тацца, а курачка і кажа яму: «Вой, пачакай, Петру-сёк! Дай рацэ зусім замерзнуць, цяпер лёд яшчэ затонкі, патонеш». He паслухаў пеўнік сястры: пака-ціўся па лёдзе, лёд праламіўся, і пеўнік — боўць у ваду! Толькі яго і бачылі.
Пацалунак асвы
Уладзімір Юрэвіч
Сёння на падвячорак у дзіцячым садзе згатавалі смачны кампот — чырвоны, салодкі, духмяны. Над жоўтым кубачкам, які паставілі перад Лукашком, назольна лётае асва. Хлопчык яе адгоніць, а яна зноў да яго. Толькі адзін раз і сербануў таго кам-поту.
Раззлаваўся Лукашок, усхапіўся з крэсла і нава-жыўся ўжо злавіць надакучлівую асву. Але кубачак абярнуўся, і кампот заліў увесь стол. Паўскоквалі Тацянка, Алеся і Глеб. А Лукашок стаіць разгуб-лены — ні кампоту не пакаштаваў, ні асвы не дагнаў.
— Ну, я ж табе пакажу, нягодніца такая,— ска-заў сам сабе ціхенька Лукашок і пайшоў па анучку, каб выцерці стол.
Пасля падвячорка іхняя група выйшла ў двор на прагулянку. Сонца хілілася на спачын, але грэла яшчэ.
Толькі гэта Лукашок павярнуўся да сонца, каб «пазагараць», як зноў падляцела асва. Так і цаляе, каб на нос сесці. «I што яна тут пачула?» — падумаў хлопчык. Стол ён выцер, але ж губы засталіся салод-кія, нават не аблізаў іх як след.
79
Асва здалёку чуе пах салодкага. Самой жа збіраць нектар з кветак, як гэта робяць пчолы, не хочацца. Усё шукае, дзе б паласавацца чужым. Так Лукашку тлумачыў аднойчы дзядуля.
— Зараз я з табой распраўлюся,— выгукнуў хлопчык і пагнаўся за асвой.— Ты мой кампот раз-ліла. Такі смачны, кажуць, а я і не пакаштаваў. Я ж табе...
Асва ляціць, а Лукашок бяжыць, яна хутчэй, і хлопчык спяшаецца, налягае на ўсе педалі...
Так дабег да ганка. I тут асва апусцілася долу так прыгожа, нібы самалёцік, і ўляцела ў шчылінку, што была між ганкам і сцяной.
Лукашок прысеў, каб падпільнаваць тую асву, што схавалася. А тут яшчэ адна прыляцела. Следам за першай знікла ў шчыліне. Усё новыя і новыя пад-ляталі да шчылінкі і знікалі ў ёй...
«Тут, мабыць, цэлы вулей асвіны?» — мільгану-ла ў хлопчыка думка.
Лукашок пабег, каб знайсці кіёк ці дубец які ды паспрабаваць выгнаць восваў з іхняга сховішча. A заадно і сяброў сваіх паклікаць, усё смялей будзе ваяваць.
Дзеці мігам сабраліся каля ганка і назіралі, як Лукашок варушыў дубцом у шчыліне. Раптам выха-піў яго, бо па дубцы паўзла вялікая асва. Дзеці нахі-ліліся, каб разгледзець яе лепш.
— Ой, якая прыгожанькая! — выгукнула Тацян-ка.— Гляньце, спаднічка шэрая ў жоўтыя пасачкі.
— А станік тоненькі-тоненькі,— дадала Валя.
— Вусішчы такія, як у Карабаса,— зазначыў паважна Глеб.
Асва тым часам паўзла-паўзла, апынулася на кан-цы дубчыка, развінула крылы і паляцела.
Лукашок вярнуўся зноў да шчыліны, уставіў у яе дубец і пачаў яшчэ мацней варушыць. Адтуль вы-паўзалі восвы, узнімаліся ў паветра. Пакружыўшыся крыху над ганкам, яны раптам рынуліся на дзяцей.
Адмахваючыся рукамі, з крыкам і піскам усе разбегліся хто куды. Толькі Лукашок стаяў на месцы. Так вучыў яго дзядуля: калі на цябе наляцелі пчо-лы ці восвы, не бяжы і не махай, замры — ніводная не кране.
Мінула хвіліна, можа, больш, Лукашку надаку-чыла стаяць. Ен зноў нагнуўся да шчыліны, каб
80
глянуць, ці засталіся там, у гняздзе, яшчэ восвы.
I раптам адскочыў, схапіўся за нос. У пальцах заблыталася трапяткая асва. Ен трасянуў рукой, асва звалілася долу. A hoc зашчымеў, самы кончык. Лукашок абхапіў нос жменяй і пабег да крана з ха-лоднай вадой. Колькі ні мачыў Лукашок нос вадой, ён усё мацней балеў.
Хацелася заплакаць, але побач стаялі Тацянка і Алеся. Пры дзяўчатках Лукашок ніколі не плакаў.
Калі ўвечарьі прыйшоў тата забіраць Лукашка дамоў, у яго замест носа было нешта падобнае да вялікай спелай слівы.
— Асва пацалавала? — спытаўся тата.— Нічо-га, пакуль жаніцца — загаіцца.
Усе, хто быў побач, засмяяліся. Лукашку паляг-чэла, але свой нос ён па-ранейшаму трымаў у кулач-ку: балела і было сорамна.
Коцік
Янка Журба
Хлопчык любіць коціка, Лашчыць ён варкоціка,— Коцік міл яму.
3 ім на двор гуляць ідзг, Часта малачка дае Сябру ён свайму.
Ходзіць коцік беленькі, Хвосцік яго шэранькі, А бяжыць — стралой.
К хлопцу прытуляецца, Спінкай выгінаецца, Хвост яго — дугой.
Поўсць яго пушыстая, Беленькая, чыстая, Мяккая, як лён.
Мышкі, сцеражыцеся!
Ціха!.. беражыцеся!
Уміг вас зловіць ён.
81
Кураняты
Алег Лойка
Па двары ля хаты Ходзяць кураняты — Круглыя, як мячыкі, Быццам адуванчыкі.
Вожык
3 народнага
Бяжыць вожык — Тупу-туп!
Сам калючы, Востры зуб.
— Вожык, вожык, Ты куды?
Ад якой бяжыш Бяды?
Вожык лапкамі Туп-туп!
Вожык вочкамі Луп-луп!
Навакол
Пануе ціш. Чуе вожык — У лісці мыш,
Ен да лісця Тапу-тап!
I лапкаю мышку — Цап!
Я будую дом з пяску
Ганна Іванова
Я будую дом з пяску! Клічу ўсіх на талаку! Будзем дружна працаваць, Дом прасторны будаваць: Высачэзны — вось такі! На падмогу, сябрукі!
82
За адвагу
Анатоль Прохараў
На птушыны шумны двор Завітаў нахабны тхор, Трапіў у дзіцячы сад — Да пухнатых куранят.
— Ку-ка-рэ-ку!
На падмогу! — Певень наш Забіў трывогу.
I пайшоў рашуча ў бой Храбры воін і герой.
За рашучасць і адвагу Уручылі пеўню шпагу.
Мурашыная святліца
Анатоль Прохараў
Пад ялінаю ў цішы Дом узводзяць мурашы. Без рыдлёўкі і сякеры — Ім не трэба вокны, дзверы. На вачах расце з ігліцы Мурашыная святліца.
Цёплым сонцам
I смалою
Пахнуць новыя пакоі.
Дожджык
Тадзіяна Кляшторная
Дожджык часты сыпаў, ліў — Па двары ручай паплыў. Пабягу хутчэй гуляць I караблікі пускаць.
Парасон я распрастаў — Дождж адразу перастаў. Напужаўся, мабыць, ён, Як убачыў парасон.
83
Павучок
Ларыса Геніюш
Павучок — ткач-ткачок — Сеў на тоненькі сучок. Павуцінне сваё праў I на голлейку снаваў Нітку да ніткі — Камарам на світкі.
Спі, Аленка
Ларыса Геніюш
Спі, Аленка, маленькая, спі.
Вунь пад зорамі дрэмлюць палі.
Вецер коўдраю іх пакрывае.
— Як мяне?
— Як цябе, дарагая.
— Хто ім казачку бае?
— Бары.
— Хто ім песню спявае?
— Вятры.
— Хто іх туліць?
— А туліць зіма.
— Хто да працы разбудзіць?
— Вясна.
Бусел і хлопчык
Авяр'ян Дзеружынскі
X л о п ч ы к: Бусел, бусел, клёка-клёка, Дзе ты жыў?
Б у с е л:	Я жыў далёка:
За гарамі, за лясамі, Там, дзе Ніл, на поўдні самым.
X л о п ч ы к: Што за Ніл?
Б у с е л:	Рака такая,
Быццам мора гаманкая. А ў тым Ніле, хлопча мілы, Есць страшыдлы-кракадзілы.
X л о п ч ы к: Як жа ты там, буслу, жыў?
Б у с е л:	Я не жыў, усё тужыў.
Дзе б ні быў, дзе б ні лятаў, Родны край успамінаў.
ДЛЯ ДЗЯЦЕП СЯРЭДНЯН ГРУПЫ
Пшанічны каласок
Беларуская народная казка
Жылі на адным двары курачка Сакатушка, гусак Шыпун ды ікдык Балбатун. Курачка да-глядала сваіх куранятак, грэблася на сметніку, шукала зярнятак. А гусак Шыпун і індык Балбатун толькі шпацьіравалі ўзад і ўперад па двары, як важныя паны, ды заўсёды вялі між сабою спрэчкі аб тым, хто з іх важнейшы і ра-зумнейшы.
— У мяне галава большая,— хваліўся гусак,— дык і розуму ў ёй больш!
Індык з гэтым не згаджаўся.
— Галава ў цябе вялікая, гэта праўда, ды дурная, як бот,— казаў ён.
— Ну, няхай сабе галава дурная,— адказваў гусак,— затое нос які ў мяне! Моцны, цвёрды, пры-гожы. А ў цябе што за нос — смех адзін! Чарвяк, а не hoc!
I гусак, і індык былі страшэнныя гультаі. Ежы шукаць сабе ленаваліся і таму часта галадалі. Каб не карміла іх сяды-тады гаспадыня, дык даўно б гультаёў і на свеце не было.
Аднаго разу знайшла курачка каля плота пша-нічны каласок. Зарадавалася, засакатала на ўвесь двор:
— Ко-ко-ко! Глядзіце, які цудоўны каласок я •знайшла!
Пачулі пра тую навіну Шыпун і Балбатун.
— Ану, пакажы!
Курачка паказала ім каласок. Індык панюхаў каласок сваім носам-чарвяком.
— Так, так,— сказаў ён,— каласок і праўда цу-доўны. Трэба яго змалаціць.
— Ага, ага,— згадзіўся і гусак.— Трэба змала-ціць. Тады будуць зярняткі. А яны смачныя... Ага, ага!
— Добра,— сказала курачка.— А хто яго змало-ціць?
— Толькі не я! — адказаў гусак.— Я тоўсты, мне цяжка цэпам махаць.
— Дык што ж, ты хочаш, каб я малаціў? — го-рача забалбатаў індык.— Я табе не парабак.
8S
— Ну добра,— сказала курачка,— я сама зма-лачу.
Пайшла яна на ток, узяла цэп і змалаціла пша-нічны каласок. Прьінесла зярняткі і цешыцца:
— Глядзіце, якія цудоўныя зярняткі! Чырвана-ваценькія, пузаценькія! Яны, напэўна, смачнейшыя за ячменныя.
Падышлі да зярнятак і гусак з індыком.
— Так, так,— сказаў індык.— Цудоўныя зяр-няткі.
— Ага, ага,— пацвердзіў гусак.— Аж шкада дзяўбці.
— I не трэба дзяўбці. Іх трэба змалоць ды напя-чы булак,— падаў разумную параду індык.
— Ага, ага,— згадзіўся гусак.— Пшанічныя бул-кі мяккія, як мой пух. А смачныя якія!
— Добра,— сказала курачка.— А хто змеле пша-нічныя зярняткі?
— Толькі не я,— буркнуў гусак.— Мне цяжка ў млын хадзіць.
— I не я! — усклікнуў індык.— 3 такою простаю работай і дурны гусак справіцца.
— Ну што ж,— сказала курачка,— калі так, то давядзецца мне самой ісці ў млын.
Усыпала яна зярняткі ў торбачку і панесла ў млын. Там змалола і прынесла муку дахаты.
— Ай, якая бялюткая мука! — засакатала ку-рачка на ўвесь двор.
Індык панюхаў муку.
— Так, так,— сказаў ён,— добра пахне. Зна-чыць, смачныя будуць булкі.
— Ага, ага, я ж казаў, што смачныя! — уставіў слова і гусак.
— Ну, а хто спячэ з гэтай мукі булкі? — запы-талася курачка.
Гусак пакруціў галавою:
— Я не ўмею.
Індык адказаў:
— Я хоць і ўмею, ды не хачу. Няхай гусак пячэ.
— Ну, добра,— сказала курачка,— тады я сама спяку.
Знайіпла яна пад паветкаю дзежачку і рашчыніла цеста. Потым накалола дроў і запаліла ў печы. Калі цеста падышло, курачка нарабіла круглых прыго-жых булак і пасадзіла іх на лапаце ў печ. Булкі
87
пачалі пячыся. I такі прыемны пах пайшоў ад іх па ўсім двары, што ў гусака і індыка аж слінкі пацяклі. А трэба сказаць, што яны даўно нічога не елі і так выгаладаліся, што нават спрачацца перасталі, хто з іх важнейшы ды разумнейшы.
— Хадзем у хату,— сказаў індык,— відаць, бул-кі ўжо гатовыя.
— Ага, ага,— адказаў гусак.— Хадзем, браце, у хату.
Прыйшлі індык з гусаком у хату. А там ку-рачка булкі з печы дастае. Мяккія, румяныя, пахучыя.
— Так, так,— весела загаварыў індык,— якраз у пару прыйшлі.
— Ага, ага,— заківаў галавою гусак і першы падаўся за стол. Індык за ім. Але курачка спы-ніла іх:
— Чакайце! He спяшайцеся, панове! Перш чым садзіцца за стол, адкажыце на мае пытанні.
— Давай свае пытанні! — сярдзіта прашыпеў гусак.— Толькі хутчэй.
— Але, толькі хутчэй,— шпарка забалбатаў і індык.— A то дужа есці хочацца...
— Дык слухайце. Хто пшанічны каласок знай-шоў?
— Ты, курачка, вядома, ты знайшла,— адказалі індык і гусак у адзін голас.
— Хто змалаціў каласок?
— Ты, курачка, змалаціла.
— Хто зярняткі ў млын насіў?
— Ты насіла...
— А хто дровы сек, у печьі паліў, пшанічныя булкі пёк?
Пераглянуліся паміж сабою індык з гусаком і адказалі:
— Ты, вядома... За гэта табе і слава.
— Дык вось,— сказала курачка Сакатушка,— каму слава, таму і булкі. А вы, гультаі, ідзіце прэч адгэтуль! Ко-ко-ко! Дзеткі, бяжыце сюды хутчэй.
Пазбягаліся з двара кураняткі і пачалі з курачкай частавацца свежымі пшанічнымі булкамі. А галод-ныя гультаі індык і гусак зноў заспрачаліся, хто з іх важнейшы ды разумнейшы.
88
Песня аб вясне
Якуб Колас
Уцякай, мароз-дзядуля! Чуеш тьі, стары, ці не? На пагорках — булі-гулі! — Песні чуюцца вясне.
Звоніць, скача, як дзіцятка, Гэты жэўжык-ручаёк.
На яго, бы тая матка, Сонца кідае свой зрок. А ён, гучны і смяшлівьі, Так і ходзіць, аж дрыжыць, I другі сябрук шчаслівы Насустрэч яму бяжыць. А зіма аж пачарнела — Годзе ёй тут кросны ткаць!.. Гэй, маленства, жыва, смела Выйдзем весну прывітаць!
Піліпка-сынок
Беларуская народная казка
Жылі мужык і жонка. А дзяцей у іх не было. Жонка бядуе: няма каго ёй калыхаць, няма каго га-даваць...
Аднаго разу мужык пайшоў у лес, высек з але-шыны палена, прынёс дахаты і кажа жонцы:
— На, калышы.
Палажыла жонка палена ў калыску ды давай калыхаць і спяваць:
— Люлі, люлі, сынок, з белымі плячыцамі, з чор-нымі вачыцамі...
Калыхала дзень, калыхала другі, на трэці ба-чыць: замест алешынкі ляжыць у калысцы хлопчык!
Зарадаваліся мужык і жонка, назвалі сынка Пі-ліпкам і сталі яго гадаваць.
Падрос Піліпка і кажа бацьку:
— Зрабі мне, тата, залаты чоўнік, срэбранае вя-сельца — хачу рыбу лавіць.
Бацька зрабіў яму залаты чоўнік, срэбранае вя-сельца ды выправіў на возера лавіць рыбу.
Сынок як лавіць дык лавіць — дзень ловіць і ноч ловіць... Нават і есці дахаты не ідзе: вельмі ж добра рыба ловіцца! Маці яму сама абед насіла. Прынясе да возера і кліча:
89
— Піліпка-сынок, плыві пад беражок, з’еш пі-ражок!
Піліпка падплыве да берага, высыпле з чоўна рыбу, а сам з’есць піражок ды зноў на возера.
Пачула старая Баба Яга — касцяная нага, як ма-ці кліча Піліпку, і парашыла яго са свету звесці.
Узяла яна мяшок і качаргу, прыйшла да возера і пачала клікаць:
— Піліпка-сынок, плыві пад беражок, з’еш пі-ражок!
Піліпка падумаў, што гэта маці, і падплыў. А Ба-ба Яга падчапіла качаргою чоўнік, выцягнула на бераг, схапіла Піліпку ды ў мяшок.
— Ага,— кажа,— больш не будзеш тут рыбку лавіць.
Закінула мяшок на плечы і панесла да сябе, у ляс-ную гушчэчу. Доўга несла, змарылася, села адпа-чыць ды і заснула. А Піліпка тым часам вылез з мяш-ка, паклаў туды цяжкага камення ды зноў вярнуўся да возера.
Прачнулася Баба Яга, схапіла мяшок з каменнем і, крэкчучы, панесла дадому. Прынесла і кажа да сваёй дачкі:
— Спячы ты мне на абед гэтага рыбака.
Вытрусіла Баба Яга мяшок на падлогу, аж там адно каменне... Як узлавалася Баба Яга, як закры-чыць на ўсю хату:
— Я ж табе пакажу, як мяне падманваць!
Зноў пабегла на бераг возера ды давай клікаць Піліпку:
— Піліпка-сынок, плыві пад беражок, з’еш пі-ражок!
Пачуў гэта Піліпка.
— He,— кажа,— ты не мая маці, а Баба Яга. Я цябе ведаю! У маёй мамы голас танчэйіпы.
Як ні клікала Баба Яга, Піліпка не паслухаў яе.
— Добра ж,— падумала Баба Яга,— зраблю я сабе танчэйшы голас.
Пабегла яна да каваля і кажа:
— Каваль, каваль, натачы мне язык, каб тан-чэйшы быў.
— Добра,— кажа каваль,— натачу. Кладзі яго на кавадла.
Палажыла Баба Яга свой доўгі язык на кавадла. Каваль узяў молат і пачаў кляпаць язык. Адкляпаў
90
так, што ён зусім тонкі зрабіўся. Пабегла Баба Яга на возера ды кліча тоненькім галаском:
— Піліпка-сынок, плыві пад беражок, з’еш пі-ражок!
Пачуў Піліпка і падумаў, што гэта маці яго кліча. Падплыў да берага, а Баба Яга — цоп яго ды ў мя-шок.
— Цяпер ты мяне не падманеш! — радуецца Баба Яга.
I, не адпачываючы, прынесла яго дадому. Вы-кінула з мяшка і кажа дачцэ:
— Вось ён, падманшчык! Палі ў печы, пячы яго. Каб да абеду гатовы быў.
Сказала так, а сама пайшла некуды. Дачка за-паліла ў печы, прынесла лапату і кажа Піліпку:
— Лажыся на лапату, я цябе ў печ саджаць буду.
Лёг Піліпка і падняў ногі ўгару.
— He так! — крычыць ведзьміна дачка.— Гэтак я цябе ў печ не ўсаджу.
Піліпка звесіў ногі ўніз.
— He так,— зноў крычыць ведзьміна дачка.
— А як жа? — пытаецца Піліпка.— Пакажы сама.
— Дурны ты! — вылаяла яго ведзьміна дачка.— Вось як трэба. Глядзі!
Лягла яна сама на лапату, выпрасталася. А Пі-ліпка за лапату ды ў печ. I заслонкаю яе засланіў, каб не вьіскачыла з гарачай печы.
Толькі ён выбег з хаты, бачыць: Баба Яга ідзе. Піліпка скокнуў на высокі густы явар і схаваўся ў галлі.
Зайшла Баба Яга ў хату, панюхала — смажа-ным пахне. Дастала з печы смажаніну, наелася мяса, косці на двор вьікінула ды пачала качацца па іх, прымаўляючы:
— Павалюся, пакачуся, Піліпкавага мяса наеў-шыся, крыві напіўшыся.
А Піліпка адказвае ёй з дрэва:
— Паваліся, пакаціся, доччынага мяса наеў-шыся, доччынай крыві напіўшыся.
Пачула гэта ведзьма і аж учарнела ад злосці. Падбегла да явара і давай яго зубамі грызці, пад-грызаць.
Грызла, грызла, зубы паламала, а моцны явар
91
стаіць,як стаяў. Пабегла тады Баба Яга да каваля: — Каваль, каваль, выкуй мне сталёвую сякеру, а то я тваіх дзяцей паем.
Спужаўся каваль, выкаваў ёй сякеру.
Прыбегла Баба Яга да явара, пачала яго секчы.
А Піліпка кажа:
— He ў явар, а ў камень!
А ведзьма сваё:
— He ў камень, а ў явар!
А Піліпка сваё:
— He ў явар, а ў камень!
Тут сякера як стукнецца ў камень — уся і вы-шчарбілася. Заенчыла ад злосці ведзьма, схапіла сякеру ды пабегла да каваля вастрыць.
Бачыць Піліпка — хістацца пачаў явар: падсекла яго ведзьма! Трэба ратавацца, пакуль не позна.
Ляціць чарада гусей. Піліпка да іх:
— Гусі, гусі, скіньце мне па пяру! Я з вамі палячу да бацькі, да маткі, там вам адплачу...
Гусі скінулі яму па пяру. Зрабіў Піліпка з гэ-тых пёраў толькі паўкрыла.
Ляціць другая чарада гусей. Піліпка просіць: — Гусі, гусі, скіньце мне па пяру! Я з вамі па-лячу да бацькі, да маткі, там вам адплачу...
I другая чарада скінула яму па пяру.
Потым прыляцела трэцяя і чацвёртая. I ўсе гусі скінулі Піліпку па пяру. Зрабіў сабе Піліпка крьілы ды паляцеў услед за гусямі.
Прыбегла ведзьма ад каваля, сячэ явар, аж трэскі сыплюцца. Секла, секла — явар — трах! — упаў на ведзьму і задавіў яе.
А Піліпка прыляцеў з гусямі дахаты. Зарада-валіся бацькі, што Піліпка вярнуўся, пасадзілі яго за стол, пачалі частаваць.
А гусям далі аўса. Тут і казка ўся.
Як звяры зіму сустракаюць
Іван Бурсаў
Мядзведзь
На ўвесь бор, На ўвесь бор Гучна грукае тапор. Гэта Мішка клышаногі Чэіпа дошкі для падлогі. Ставіць ложак, бо яму
Спаць і спаць усю зіму. Ледзьве холад на парог, Мішка шусь у свой бярлог. Кладучыся, пазяхне, Зарыпяць масніцы...
Хай яму ў мядзведжым сне Толькі лета сніцца.
Заяц
Заяц шэры, Заяц-зух Да зімы пашыў кажух Белы-белы. Зайца ў ім He пазнаць цяпер зусім. Але зайцу не сядзіцца: Мерзнуць вушы, лапкі. Шые заяц рукавіцы, Шые заяц шапку.
— А да ліскі не пайду, Каб не трапіць у бяду...
Воўк
А ваўку-лайдаку Працаваць няма ахвоты. Ен блукае ў хмызняку I зайцоў Цікуе ўпотай.
А пра дом не дбае.
Дзе там!
Бо пацеў у футры летам. Воўк забыўся, няйначай, Што цяпло Вось-вось міне...
Што ж, няхай зімой паскача. He шкада звяругі мне.
Лісіца
А лісіца-ліска He далёка — Блізка
Адшукала норку, Пачала прыборку. Вымятае пыл хвастом.
93
Цёплы дом...
Хай цяпер мароз трашчыць, Снег па лесе
Сцеле...
— Трэба зайца запрасіць
Мне на наваселле!
Лістапад
Янка Купала
3 буйных ліп і бяроз Лісты валяцца.
Між павалаў і лоз Рассыпаюцца.
Шапацяць, шалясцяць Залацістыя,
Увысь галінкі глядзяць Пусталістыя.
А як прыйдзе вясна — Усё адменіцца, I галінкі ізноў Зазяленяцца.
Вавёрка
Янка Журба
Я рухавы звярок, Заўжды весела мне. Мая хатка — дупло На высокай сасне.
Я на дубе нарву
Шмат буйных жалудоў I к зімовай пары Прынясу іх дамоў.
На галінках сасны Я грыбоў насушу, Іх багата к зіме У свой дом нанашу.
94
Я, рухавы звярок, Шмат арэхаў знайду, Самых лепшых нарву I ў дупло накладу.
He баюся зімой
Я марозаў ліхіх: Спачываю ў дупле На лісточках сухіх.
А як сонца зірне, Я скачу па сасне. Мне ў апратцы маёй Цёпла нават зімой.
Гародніна
Юльян Тувім
Кухарка прынесла дахаты Цыбулю, Капусту, Пятрушку, Таматы, Бульбу, Салату, Бурак
I гарох... Ох!
Прынесла кухарка, А ў кошыку сварка: Хто з іх мацнейшы, Зграбнейшы, Смачнейшы
I разумнейшы — Цыбуля? Капуста?
Пятрушка?
Таматы?
Бульба?
Салата?
Бурак
Ці гарох? Ах!
Накрычаліся, аж страх!
А кухарка іх на стол,
95
Ножыкам — чах! Пакрышыла, Перамыла Цыбулю, Капусту, Пятрушку, Таматы, Бульбу, Салату, Бурак Ды гарох — I ў кацёл!
Як конік звяроў катаў
Яўген Чарушын
Падаравалі Мікіту драўлянага коніка. Конік увесь белы, у шэрых яблыках. Вочы ў яго шкляныя, а грьі-ва і хвост сапраўдныя — з конскага воласу.
А яшчэ падаравалі Мікіту вазок. Ай ды вазок! Колы чырвоныя, аглоблі залатыя, сядзенне мяккае, на спружынах.
Пачаў Мікіта коніка запрагаць. Паставіў яго ў аглоблі, прывязаў дугу са званочкамі і бомамі. I толь-кі ён запрог коніка — як затупае той капытамі, як вырвецца ў Мікіты з рук — і пабег па падлозе. Пад стол забег, пад крэсла, пад канапу, а потым з-пад канапы выскачыў — і ў калідор! Увесь цёмны калідор праскакаў і панёсся па лесвіцы. 3 пры-ступкі на прыступку скача, а вазок ззаду пад-скоквае.
Выбег конік на вуліцу, бомамі зазвінеў. Усе дзі-вяцца, крычаць:
— Глядзіце! Глядзіце! Драўляны конік бяжыць, драўляны вазок вязе!
Збегліся сабакі, брэшуць. Вераб’і ў бакі пырхаюць, каты на плот лезуць — баяцца.
Вось пабег конік праз увесь горад — туды, дзе палі ды гароды пачынаюцца. Гойсае па палях — хвастом матляе. Бачыць — зайцы ў гародзе капусту грызуць, доўгімі вушамі варушаць. Падышоў да іх конік ды пытае:
— Зайчыкі, ці хочаце пакатацца?
— Хочам, хочам! — адказваюць.
96
Скок, скок у вазок,— і паселі.
Конік хвастом матлянуў, грывай трасянуў — і паімчаў па дарожцы.
Бег, бег, а потым пытае:
— Ну, як, зайчыкі, ці добра вам катацца?
Ніхто не адказвае. Паглядзеў конік, аж вазок пусты. Дзе ж зайцы? Куды падзеліся? А зайцы на палянцы гуляюць, скачуць адзін праз аднаго.
— Сумна бо нам у тваім вазку сядзець,— кры-чаць зайцы,— нам весялей праз пянькі ды купінкі скакаць.
Бяжыць конік па дарозе, зноў пусты вазок вязе. Раптам чуе — нехта ў кустах сапе ды фырчыць.
— Гэй! Хто там сапе? — пытае конік.— Вылазь, я цябе пакатаю!
— Чакай, зараз вылезу,—■ адказвае яму нехта.
I вось вылазіць з кустоўя вожык — круглы, ка-лючы, увесь у іголках. Пасоп ён, пафырчэў, а потым ускараскаўся на вазок — клубочкам скруціўся.
Рады конік — ёсць каго павазіць! Бяжыць, бя-жыць конік, то ўправа, то ўлева паверне, а ў вазку вожык з кута ў кут сабе качаецца.
Качаўся, качаўся. дый выкаціўся з вазка на дарогу.
Азірнуўся конік — што такое? Згубіўся вожык!
Зноў вязе конік пусты вазок. Бачыць, мядзведзь ля дарогі збірае з кустоў маліны. Тоўсты-таўшчэзны мядзведзь.
- ЦІ не хочаш, дзяцзька Міхал, пакатацца? — пытаецца конік.
— Добра,— адказвае мядзведзь,— толькі куст малін аб’ем і паеду.
Пацмокаў мядзведзь, аблізаў лапы і палез у вазок. Затрашчаў вазок пад ім. Напяўся конік — ледзьве скрануў з месца вазок. 3 усяе моцы стараецца, вязе, сапе. Зацягнуў мядзведзя на горку, а ўжо з горкі вазок сам пакаціўся.
Колы на каменьчыках падскокваюць, мядзведзя ў вазку патрэсвае, мядзведзь у вазку пагырквае. А як трасянула яго мацней — ён і вываліўся. Сядзіць на дарозе, лапамі нос чухае.
— He буду больш катацца,— раве.— Буду на сваіх чатырох хадзіць.— I пайшоў у лес. Сумна ко-ніку: ніхто больш катацца не хоча.
Пайшоў ён дахаты. Падыходзіць да ганка, а там
4 Зак. 3111
97
на ніжняй прыступцы Мікіта сядзіць, вяровачку да дубчыка прывязвае — пугу робіць. Убачыў Мікіта коніка і крычыць:
— Ты куды з дому сыходзіў? Я катацца хачу!
— Сядай, Мікіта, сядай,— кажа конік.— Толькі моцна мяне пугай не сцябай.
Сеў Мікіта ў вазок, нацягнуў лейцы ды як гукне:
— Н-н-но-оо! Паехалі!
Вух, як паімчаў конік! Мікіта нацягне правую ляйчыну — конік управа бяжыць, нацягне левую — ён улева паварочвае. Гароды прамінулі, зайцоў яапа-лохалі, паўз кусты праехалі, дзе вожык хаваецца, па лесе праскакалі, куды мядзведзь сышоў.
Ехалі паўз возера — там Мікіта вады напіўся. Ехалі полем — там Мікіта жука злавіў. Ехалі ле-сам — там Мікіта сунічынку сарваў.
Ездзілі, ездзілі і павярнулі дахаты. Падкацілі да ганка, спыніліся.
— Тпрр-ррр! Прыехалі!
Паставіў Мікіта коніка зноў у куток пад ложак, дзе ён раней стаяў, папяровага сена яму нарэзаў.
— Еш,— кажа,— конік. Ты сёння шмат бегаў.
А на самай справе конік нікуды не бегаў, а гэта мы з Мікітам так гулялі.
Натальчына сямейка
Васіль Вітка
Сям’я ў Наталькі невялікая — Каця і Мішка. Вы скажаце: якая ж гэта сям’я? Гэта ж цацкі. Ня-хай сабе цацкі, але яны як жывыя.
Каця ўмее плакаць. Толькі яе зачэпіш, яна адра-зу ж: а-а-а! А пачне Наталька суііакойваць, на ру-ках калыхаць, дык яна аж заходзіцца. Вочы ў Каці сінія, вялікія, самі расплюшчваюцца і заплюшч-ваюцца. А валасы чорныя-чорныя. Шмат клопату Натальцы з Кацяй — і накармі яе, і прычашы, і па-мый, і спаць палажы, ды яшчэ і спявай ёй:
Лю-лі, лю-лі, лю-лі, Ўсе даўно паснулі. He спіць адна ў хаце Толькі мая Каця!
Затое калі ўжо Каця засынала, дык спала доўга. А Наталька тым часам бралася за іншую працу.
98
Шыла Каці новую сукенку. А Мішка сядзеў сабе каля Кацінага ложка і круглымі, быццам гузікі, ва-чыма ўважліва цікаваў, як бегае ў Натальчыных пальчыках іголка.
Мішка быў паслухмяны і добры. Праўда, яму часта балеў жывот. Калі хто знянацку ткне, бывае, яму пальцам у жывоцік, дык ён аж прысядзе ад болю: ой-ой!
Наталька шкадавала Мішку. Яна ведала, чаму ён крычыць. «Яму рабілі аперацыю,— расказвала Наталька.— Была ў яго на жывоціку болька. Дакта-ры яе выразалі, а ў ямачку ўставілі кнопку».
Моцна спіць Каця. Наталька шые сукенку. I тут зусім неспадзявана хтосьці — торк Натальку пад локаць: ай! Аж кропелька крыві выскачыла на па-колатым пальчыку. Усхапілася Наталька, замахала рукою ад болю. А вусаты Кузьма трэцца аб ногі, як ні ў чым не вінаваты. Кузьма — гэта кот. I Наталька добра ведае, што гэта ён штурхнуў яе пад локаць. Ен заўсёды ляжыць, ляжыць у запечку, а сумна стане — падыдзе, выгне спіну і трэцца аб цябе. Хоча, каб з ім гулялі.
— Ты будзеш тата! — строга загадала яму Наталька.
Кузьму гэты абавязак прыйшоўся не па душы. Ен пакрыўджана паглядзеў на Натальку, сонна пазяхнуў і адышоў у куток. Але доўга ўседзець не мог.
Як толькі Наталька ўзялася за шытво, ён, кра-дучыся, падпоўз да Мішкі і драпнуў яго лапай па жываце. Мішка як войкне, як заенчыць ад болю, як кінецца пад Кацін ложак, каб схавацца. Але ж ка-му невядома, якія ўсе Мішкі непаваротныя. Ложак перакуліўся. Каця выпала з пасцелі. Нічога не ця-мячы спрасоння, яна то расплюшчвала, то заплюшч-вала вочы. I так заплакала, што Кузьма, ведаючы сваю віну, кінуўся з-пад самых Натальчыных ног, адным махам ускочыў на палічку, прыбітую над мыцельнікам, і схаваўся там за гладышом.
— Хіба так робяць таты? — сказала з дакорам Наталька і сярдзіта паківала яму пальцам.
Хто ведае, колькі б ён там прасядзеў, але з гла-дыша так пахла смятанай, што Кузьма не вытры-ваў — падняўся на лапах і зазірнуў у гладыш. Ен добра памятаў, што раніпай, калі снедала Наталька,
99
дык і яго частавала. Смачная смятана. Але засталося мала, толькі на самым дне. Як яе адтуль дастаць? Кузьма лапамі нагнуў гладыш, асцярожна паклаў яго і залез з галавой усярэдзіну. 3 гладыша тырчэў толькі хвост.
— Кузьма! — крыкнула Наталька.
— Мала, м-м-а-ла! — пачуўся гулкі водгалас.
— Вось я табе задам мала! — прыгразіла На-талька.
Кузьма хацеў уцячы і разам з гладышом браз-нуўся з паліцы.
Калі Наталька глянула на падлогу, там ляжалі толькі дробныя чарапкі. А Кузьма... Убачыўшы Кузьму, Наталька так і зайшлася ад смеху... Уся яго-ная галава да вушэй і пушыстьія вусы былі белыя, нібы мылам набеленыя.
Кузьма незадаволена паморшчыўся, потым, наслі-ніўшы лапу, пачаў старанна скрэбці ёю каля вусаў... На той час у хату зайшла Натальчына мама. Яшчэ з парога яна заўважыла непарадак.
— Што тут робіцца ў вас? — спытала яна.
— Наш тата голіцца! — смеючыся, адказала Наталька.
Яшава рукавічка
Васіль Хомчанка
Выйшла бабуля ў сад, села на ўслончык і пачала вязаць унуку Яшу рукавічку.
Раніца была цёплая, ласкавая, грэла сонейка, пад страхой пішчалі вераб’і, а ў траве бегаў коцік.
Апоўдні рукавічка была амаль гатова.
Вязала бабуля, вязала, ды, седзячы, і заснула.
Коцік убачыў клубок у траве, скокнуў да яго, торкнуў лапкай раз-другі, клубок і закаціўся ў кусты.
А там ляжаў Яша.
— Псік! — прагнаў ён коціка. Потым падняў клубок і пачаў намотваць на яго нітку. Матаў, матаў, а нітцы няма канца.
Бабуля прачнулася і пляснула ў далоні:
— Бацюхны мае! А дзе ж рукавічка?!
А ад рукавічкі адзін пальчык застаўся. Усю рукавічку Яша зноў на клубок пераматаў.
100
Свята нашых свят
Рыгор Барадулін
Сцягоў чырвоных вадаспад I горнаў
Спеў срабрысты
Яднае
Свята нашых свят — Кастрычнік урачысты. He згасне ў памяці эпох Здзяйсненняў дзёрзкіх поўны Пачатак нашых перамог — Кастрычнік векапомны. Свабодзе крылы распасцёр, Паслаў планеце вёсны, Наш горды герб Узнёс да зор Кастрычнік зараносны.
Ласачка
3 народнага
— Ласачка, дзе ж была?
— Працавала да відна.
— Што рабіла?
— Кросны ткала.
— Што зарабіла?
— Кавал сала.
— Дзе ж тое сала?
— Пад сталом.
— Чым накрыта?
— Пасталом.
— Сама паспытала?
— Кошка ўкрала.
— Дзе ж тая кошка?
— Пад печ пабегла.
— Дзе ж тое падпечча?
— Вада заняла.
— Дзе ж тая вада?
— У мора пацякла.
— Дзе ж тое мора?
— Краскамі зарасло.
— Дзе ж тыя краскі?
— Парвалі Параскі.
101
Ладкі
Ісан Муравейка
Ладачкі-ладкі!
Мы палолі градкі, Мы палолі самі, Сваімі рукамі.
Ад стараннай працы Выраслі на градцы Вось такія буракі! Вось такія агуркі!
А капусты качаны — Вось такой велічьіні!
Над калыскай
Сяргей Новік-Пяюн
Запаліла ночка Зорныя агні.
Спі, мая дачушка, Любая, засні.
Над тваёй калыскай Буду я пяяць, Пра ката і мышку Казачку казаць.
Пад акенцам кветачка Цудная цвіце.
Мая крошка-дзетачка 3 дня на дзень расце.
Вунь высока зорачка Золатам блішчыць, А мая дачушка Штосьці ўсё не спіць.
3-за хмурынкі месячык Беленькі ідзе, За сабою зорачак Карагод вядзе.
102
Бой
Сяргей Новік-Пяюн
Ой, які прыгожы мой Цюцік, што завецца Бой, 3 чорнай спінкай, сівы ледзь I калматы, як мядзведзь.
Поўсць ягоная, як шоўк, Зубы шчэрыць ён, як воўк, А кудлатка-галава Сапраўды, нібы у льва.
Ды вы, дзетачкі, смялей! Вельмі любіць Бой дзяцей.
У любы прыходзьце час. He пакрыўдзіць цюцік вас.
Белым хвосцікам махне, Рукі ветліва лізне: «Не пабруджу вас, не-не! Лапкі белыя ў мяне!...
Мушу вам яшчэ сказаць, Лапку ўмею падаваць!..» Вось які разумны мой Верны, шчыры цюцік Бой!
Восень
Янка Журба
Шумяць па-асенняму Пушча і бор, На дрэвах, кустах — Залацісты убор.
Заможная восень Прыйшла у калгас, Дарамі багатымі Радуе нас.
На полі калгасньім
Вялікі ўраджай.
Ляціць аб ім слава На ўвесь родны край.
103
Мой край
Адам Русак
Куды ні глянь — лясы шумяць, цвіце за полем гай, а поле — вокам не абняць.
I гэта ўсё — мой край.
Пшаніца, жыта на палях, усюды ураджай, стагі, як горы, на лугах. I гэта ўсё — мой край.
Жыве, працуе мсй народ ці ў снежань, ці у май, і харашэе з году ў год мой родны, вольны край.
Куды ні глянь — лясы шумяць, за полем рэчка, гай.
I ў сэрцы песні не стрыыаць пра мой любімы край.
Родны край
Артур Вольскі
Нам хораша жывецца,
I сонейка смяецца, I песенька ліецца За светлы небакрай.
Савецкай Беларуссю Наш родны край завецца, Рэспублікай Савецкай Завецца родны край.
Чырвоны колер звонкі —
У колерах старонкі: Рабінавыя гронкі I ў снезе снегіры.
А ў вышыні над намі Пунсовымі сцягамі, Святочнымі сцягамі — Палотнішча зары.
104
Няхай зіма злуецца —
Нам хораша жывецца
I весела пяецца, Нібы наўкола май.
Савецкай Беларуссю
Наш родны край завецца, Рэспублікай Савецкай Завецца родны край.
Чаму Волечка не сарвала кветкі
Васіль Сухамлінскі
Раніцай першакласніца Волечка ішла ў школу. Каля дарогі яна ўбачыла кветку рамонка.
Ой, якая прыгожая! Волечка працягнула руку, каб сарваць кветку і занесці ў школу. Але раптам яна ўбачыла на пялёстачку кропельку расы. А ў кропельцы — сонца. I блакітнае не-ба, і зялёная ніва, і высокая таполя — усё ў кро-пельцы!
Заглядзелася Волечка на чароўную расінку і не сарвала кветкі.
Лужа
Васіль Сухамлінскі
Марыйка і Ніна пайшлі ў школу. Толькі што паднялося сонца. На зялёнай траве блішчалі кроплі расы. У зарасніку каля рэчкі спяваў сала-вейка.
На дарозе каля старой вярбы стаяла лужа. Дождж ішоў пазаўчора, а вада яшчэ не высахла.
Дзяўчаткі асцярожна абмінулі лужу. Марыйка спынілася і доўга глядзела ў ваду. Ніна таксама стала і чакала Марыйку. Ніна сказала: «Якая бруд-ная лужа... Два дні стаіць вада, а ўжо і жабяняты плаваюць...»
Марыйка сказала: «Паглядзі, які там бязмежны свет, у гэтай лужы. Блакітнае неба, і сонца ззяе, і хмарка белая плыве... А вунь сады цвітуць, і хаты белыя над рэчкаю...»
105
Хацела галка піць
Леў Талстой
Хацела галка піць. На двары стаяў гарлач з ва-дою, а вада ў гарлачы была толькі на дне. Галцы не было як дастаць. Яна стала кідаць у гарлач камень-чыкі. I столькі наклала, што вада паднялася, і можна было піць.
Былінка і верабей
Беларуская народная казка
Сеў верабейка на былінку і хацеў, каб яна яго пакалыхала. Але былінка не захацела калыхаць верабейку, узяла ды і скінула яго. Узлаваўся вера-бейка на былінку, зачырыкаў:
— Пачакай жа, гультайка, нашлю я на цябе коз!
Паляцеў верабейка да коз:
— Козы, козы, ідзіце былінку абгрызаць, бо бы-лінка не хоча мяне калыхаць.
Козы не паслухалі верабейкі.
— Пачакайце ж, козы, нашлю я на вас ваўкоў!
Паляцеў верабейка да ваўкоў:
— Ваўкі, ваўкі, ідзіце коз душыць, бо козы не хо-чуць былінку абгрызаць, а былінка не хоча мяне калыхаць.
He паслухалі і ваўкі.
— Пачакайце ж, ваўкі, нашлю я на вас страль-цоў!
Паляцеў верабейка да стральцоў:
— Стральцы, стральцы, ідзіце ваўкоў біць, бо ваўкі не хочуць коз душыць, козы не хочуць былінку абгрызаць, а былінка не хоча мяне калыхаць.
He паслухалі і стральцы.
— Пачакайце ж, стральцы, нашлю я на вас вяроўкі!
Паляцеў верабей да вяровак:
— Вяроўкі, вяроўкі, ідзіце стральцоў вязаць, бо стральцы не хочуць ваўкоў біць, ваўкі не хочуць коз душыць, козы не хочуць былінку абгрызаць, а бы-лінка не хоча мяне калыхаць.
He паслухалі і вяроўкі.
— Пачакайце ж, вяроўкі, нашлю я на вас агонь!
Паляцеў верабей да агню:
106
— Агонь, агонь, ідзі вяроўкі паліць, бо вяроўкі не хочуцв стР^ьцоў вязаць, стральцы не хочуць ваўкоў біць, ваўкі не хочуць коз душыць, козы не хочуць былінку абгрызаць, а былінка не хоча мяне калыхаць.
He паслухаў і агонь.
— Пачакай жа, агонь, нашлю я на цябе ваду! Паляцеў верабейка да рэчкі:
— Вада, вада, ідзі агонь тушыць, бо агонь не хо-ча вяроўкі паліць, вяроўкі не хочуць стральцоў вязаць, стральцы не хочуць ваўкоў біць, ваўкі не хо-чуць коз душыць, козы не хочуць былінку абгрызаць, а былінка не хоча мяне калыхаць.
He паслухала і вада.
— Пачакай жа, вада, нашлю я на цябе валоў!
Паляцеў верабейка да валоў:
Валы, валы, ідзіце ваду піць, бо вада не хоча агонь тушыць, агонь не хоча вяроўкі паліць, вя-роўкі не хочуць стральцоў вязаць, стральцы не хо-чуць ваўкоў біць, ваўкі не хочуць коз душыць, козы не хочуць былінку абгрызаць, а былінка не хоча мяне калыхаць.
He паслухалі і валы.
— Пачакайце ж, валы, нашлю я на вас доўбню! He паслухала і доўбня.
■ Пачакай жа, доўбня, нашлю я на цябе чар-вякоў!
I чарвякі не паслухалі.
— Пачакайце ж, чарвякі, нашлю я на вас курэй!
Паляцеў верабейка да курэй, пачаў іх прасіць, каб бядзе дапамаглі. «Добра,— адказалі куры,— дапа-можам!» Пайшлі куры чарвякоў дзяўбці — і цяпер дзяўбуць.
Пайшлі чарвякі доўбню тачыць — і цяпер точаць.
Пайшла доўбня валоў біць — і цяпер б’е. Пайшлі валы ваду піць — і цяпер п’юць. Паншла вада агонь тушыць — і цяпер тушыць. Пайшоў агонь вяроўкі паліць — і цяпер паліць. Пайшлі вяроўкі стральцоў вязаць — і цяпер вяжуць.
Пайшлі стральцы ваўкоў біць — і цяпер б’юць.
Пайшлі ваўкі коз душыць — і цяпер душаць.
Пайшлі козы былінку абгрызаць — і цяпер грызуць. Стала былінка верабейку калыхаць — і цяпер калыша.
107
Зімоўка звяроў
Руская народная казка
У дзеда з бабай былі бык, баран, гусак ды певень і свіння. Вось дзед і кажа бабе:
— А што, баба, певень нам не так і патрэбны, зарэжам яго да свята!
— Ну што ж, зарэжам.
Пачуў гэта певень і ўцёк уночы ў лес. Назаўтра дзед шукаў, шукаў — не знайшоў пеўня.
Увечары зноў кажа бабе:
— He знайшоў я пеўня, прыйдзецца нам свінню закалоць!
— Ну, закалі свінню.
Пачула гэта свіння і ўцякла ўночы ў лес.
Дзед шукаў, шукаў свінню — не знайшоў.
— Прыйдзецца барана зарэзаць!
— Ну што ж, зарэж.
Баран пачуў гэта і кажа гусаку:
— Уцякайма ў лес, a то зарэжуць і цябе, і мяне!
I ўцяклі баран з гусаком у лес.
Выйшаў дзед на двор — няма ні барана, ні гусака.
Шукаў, шукаў — не знайшоў.
— Што за дзіва! Уся жывёла звялася, адзін бык застаўся. Давядзецца, відаць, быка зарэзаць.
— Ну што ж, зарэж.
Пачуў гэта бык і ўцёк у лес.
Улетку ў лесе прыволле. Жывуць сабе ўцека-чы — гора не ведаюць. Але мінула лета, нады-шла зіма.
Вось бык пайшоў да барана:
— Што ж, брат, пара надыходзіць сцюдзёная — трэба хату будаваць.
Баран яму адказвае:
— У мяне кажух цёплы, я і так перазімую.
Пайшоў бык да свінні:
— Хадзем, свіння, хату будаваць!
— А мне хоць які мароз — я не баюся: зарыюся ў зямлю і без хаты перазімую.
Пайшоў бык да гусака:
— Гусак, хадзем хату будаваць!
— He, не пайду. Я адно крыло падсцялю, дру-гім накрыюся — мяне ніякі мароз не пройме.
108
Пайшоў бык да пеўня:
— Давай хату будаваць!
— He, не пайду. Я зіму і так пад елкай пера-сяджу.
Бык бачыць — справы кепскія. Трэба аднаму турбавацца.
Ну,— кажа,— вы як хочаце, а я пачну хату ставіць.
I збудаваў сабе хатку адзін. Запаліў у печы і па-лежвае, грэецца.
А зіма настала халодная, пачалі прыціскаць маразы. Баран бегаў, бегаў, сагрэцца не можа — і пайшоў да быка:
— Бэ-э!.. Бэ-э! Пусці мяне ў хатку!
— He, баран. Я цябе клікаў хату будаваць, дык ты сказаў, што ў цябе кажух цёплы, ты і так пера-зімуеш.
— А калі не пусціш, дык я разганюся, выб’ю дзверы — табе ж будзе холадна.
Бык думаў, думаў: «Давай пушчу, a то зама-розіць ён мяне».
— Ну, заходзь.
Баран увайшоў у хату і каля печкі на лаўку лёг.
Неўзабаве прыбегла свіння:
— Рох! Рох! Пусці мяне, бык, пагрэцца!
— He, свіння. Я цябе клікаў хату будаваць, дык ты сказала, што табе хоць які мароз — ты ў зямлю зарыешся.
— А не пусціш, я лычом усе вуглы падрыю, тваю хату абярну!
Бык падумаў, падумаў: «Падрые вуглы, аберне хату».
— Ну, заходзь.
Убегла свіння ў хату і залезла ў склеп, пад пад-логу.
За свіннёю гусак ляціць:
— Га-гак! Га-гак! Бык, пусці мяне пагрэцца!
— He, гусак, не пушчу! У цябе два крылы, адно падсцелеш, другім пакрыешся — і так пера-зімуеш.
— А не пусціш, дык я ўвесь мох са сцен вы-скубу!
Бык падумаў, падумаў і пусціў гусака. Зайшоў гусак у хату і сеў на прыпек.
Праз нейкі час прыбягае певень:
109
— Ку-ка-рэ-ку! Бык, пусці мяне ў хату!
— He, не пушчу. Зімуй у лесе пад елкай.
— А не пусціш, дык я ўзлячу на гарышча, усю зямлю са столі зграбу, у хату холаду напушчу!
Бык пусціў і пеўня. Уляцеў певень у хату, сеў на жэрдку і сядзіць.
Вось яны жызуць сабе — упяцёх — пажываюць. Даведаліся пра гэта воўк і мядзведзь.
— Хадзем,— кажуць,— у хатку, усіх з’ямо, самі будзем там жыць.
Сабраліся і прыйшлі. Воўк кажа мядзведзю:
— Ідзі ты першы, ты дужэйшы.
— He, я непаваротны, ты жвавейшы за мяне. Ідзі ты першы.
Воўк і пайшоў у хатку. Толькі ўвайшоў — бык рагамі яго да сцяны і прыпёр. Баран разбегся ды — трах, трах! — ваўка па рэбрах. А свіння са склепа крычыць:
— Рох-рох-рох! Нажы вастру, сякеры вастру, з жывога ваўка шкуру злуплю!
Гусак яго за бакі шчыкае, а певень бегае па жэрд-цы ды крычыць:
— Так, так, так, куд-куды, падавайце яго сюды! I ножык тут, і гужык тут... Тут яго і зарэжу, тут яго і падвешу!
Мядзведзь пачуў крык — ды ходу. А воўк тузаў-ся, тузаўся, ледзьве вырваўся. Дагнаў мядзведзя і расказвае:
— Ой, што мне было! Траха не забілі!.. Як усха-піўся мужычына ў чорнай світцы ды мяне віламі да сцяны і прыпёр. А крыху меншы мужычок, апра-нуты ў шэры армячок, мяне абухом па рэбрах ды ўсё абухом па рэбрах. А яшчэ меншы за таго, у беленькім каптанчыку, мяне абцугамі за бакі хапаў. А самы маленькі мужычок, у чырвоным халаціку, бегае па жэрдцы ды крычыць: «Так, так, куд-куды, падавайце яго сюды! I ножык тут, і гужык тут... Тут яго і зарэ-жу, тут яго і падвешу!» А з-пад падлогі яшчэ нехта як закрычыць: «Нажы вастру, сякеры вастру, з жы-вога шкуру злуплю!»
Воўк і мядзведзь з таго часу да хаткі і блізка не падыходзілі.
А бык, баран, гусак ды певень і свіння жывуць там, пажываюць і гора не знаюць.
110
Рукавічка
Украінская народпая казка
Ппоў дзед лесам, а за ім бег сабачка. Ішоў дзед, ішоў дый згубіў рукавічку.
Вось бяжыць мышка, залезла ў тую рукавічку ды кажа:
— Тут я буду жыць.
А тым часам жаба — скок-скок! — пытаецца:
— Хто, хто ў рукавічцы жыве?
— Мышка-скрабушка. А ты хто?
— А я жабка-скакуха. Пусці і мяне!
— Хадзі.
Вось іх ужо двое. Бяжыць зайчык. Падбег да рукавічкі, пытаецца:
— Хто, хто ў рукавічцы жыве?
— Мышка-скрабушка, жабка-скакуха. А ты хто?
— А я зайчык-уцякайчык. Пусціце мяне!
— Хадзі.
Вось іх ужо трое. Бяжыць лісічка:
— Хто, хто ў рукавічцы жыве?
— Мышка-скрабушка, жабка-скакуха ды зай-чык-уцякайчык. А ты хто?
— А я лісічка-сястрычка. Пусціце і мяне!
Вось іх ужо чацвёра сядзіць. Аж бяжыць воўк і таксама да рукавічкі дый пытае:
— Хто, хто ў рукавічцы жыве?
— Мышка-скрабушка, жабка-скакуха, зайчык-уцякайчык ды лісічка-сястрычка. А ты хто?
А я ваўчок — шэры бачок. Пусціце і мяне.
— Ну хадзі ўжо!
Залез і гэты — стала іх ужо пяцёра. Раптам брыдзе дзік:
— Рох-рох-рох, хто ў рукавічцы жыве?
— Мышка-скрабушка, жабка-скакуха, зайчык-уцякайчык, лісічка-сястрычка, ваўчок — шэры ба-чок. А ты хто?
— А я дзік ікласты. Пусціце і мяне!
Вось нявыкрутка, усім у рукавічку ахвота.
— Табе і не ўлезці!
— Неяк залезу, пусціце!
’— Ну што ж з табой паробіш, лезь!
Залез і гэты. Ужо іх шасцёра. Так ім цесна, што яны павярнуцца нават не могуць. А тут затрашчала
111
сучча — вылазіць мядзведзь і таксама да рукавічкі ідзе, раве:
— Хто, хто ў рукавічцы жыве?
— Мышка-скрабушка, жабка-скакуха, зайчык-уцякайчык, лісічка-сястрычка, ваўчок — шэры ба-чок ды дзік ікласты. А ты хто?
— Гу-гу-гу, шмат вас тут! А я мядзведзюхна-бацюхна. Пусціце і мяне!
— Як жа мы цябе пусцім? I так цесна.
— Ды як-небудзь!
— Ды хадзі ўжо, толькі з краёчку!
Залез і гэты — сямёра стала, ды так цесна, што рукавічка як бач разарвецца.
А тым часам дзед спахапіўся — няма рукавічкі. Ен тады вярнуўся шукаць яе. А сабачка наперадзе пабег. Бяжыць, бяжыць, аж бачыць — ляжыць рука-вічка і варушыцца. Сабачка тады: «Гаў-гаў-гаў!»
Звяры спужаліся, з рукавічкі вырваліся ды ўрос-сып па лесе. Ну а дзед прыйшоў ды забраў рукавічку.
Чырвоная Шапачка
Шарль Перо
Жыла-была ў адной вёсцы маленькая дзяўчынка. Такая прыгожая, што прыгажэйшай за яе і на свеце не было. Маці яе вельмі любіла, а бабуля яшчэ больш.
У дзень нараджэння ўнучкі падарыла ёй ба-буля чырвоную шапачку. 3 таго часу дзяўчынка ўсюды хадзіла ў сваёй новай цудоўнай чырвонай шапачцы.
Суседзі так пра яе і гаварылі:
— Вунь Чырвоная Шапачка ідзе!
Аднойчы спякла мама піражок і сказала дачцэ:
— Схадзі ты, Чырвоная Шапачка, да бабулі, за-нясі ёй гэты піражок і гарнушак масла ды даведайся, ці здаровая яна.
Сабралася Чырвоная Шапачка і пайшла да бабулі ў суседнюю вёску. Ідзе яна лесам, а насустрач ёй шэ-ры воўк. Дужа захацелася яму з’есці Чырвоную Шапачку, ды толькі не асмеліўся ён: дзесьці непа-далёку стукалі сякерамі дрывасекі. Аблізнуўся воўк і пытаецца ў дзяўчынкі:
— Куды ты ідзеш, Чырвоная Шапачка?
А Чырвоная Шапачка яшчэ не ведала, як гэта 112
небяспечна — спыняцца ў лесе і размаўляць з ваў-ком. Павіталася яна з ваўком і кажа:
— Іду да бабулі і нясу ёй вось гэты піражок і гарнушак масла.
— А ці далёка жыве твая бабуля? — пытаецца воўк.
— Даволі далёка,— адказвае Чырвоная Шапач-ка.— Вунь у той вёсцы за млынам, у першай хатцы з краю.
— Добра,— кажа воўк,— мне таксама хочацца наведаць тваю бабулю. Я па гэтай дарозе пайду, а ты ідзі па той, паглядзім, хто з нас хутчэй прыйдзе.
Сказаў гэта воўк і пабег з усіх ног па самай карот-кай дарожцы. А Чырвоная Шапачка пайшла па са-май доўгай дарозе. Ішла яна, не спяшалася, час ад часу спынялася, кветкі рвала і збірала ў букет. He паспела яна яшчэ і да млына дайсці, а воўк тым часам прыбег да бабулінай хаты і стукаецца ў дзверы:
— Стук-стук!
— Хто там? — пытаецца бабуля.
— Гэта я, унучка ваша, Чырвоная Шапачка,— адказвае воўк тоненькім голасам.— Я да вас у госці прыйшла, піражок прынесла і гарнушак масла.
А бабуля якраз хворая была і ляжала ў ложку. Яна падумала, што гэта і праўда Чырвоная Шапач-ка, і крыкнула:
— Шмаргані за вяровачку, дзіцятка маё,— дзве-ры і адчыняцца.
Воўк шмаргануў за вяровачку — дзверы і адчы-ніліся. Кінуўся воўк на бабулю і зараз праглынуў яе. Ен быў дужа галодны, бо тры дні нічога не еў. Потым зачыніў дзверы, улёгся на бабулін ложак і пачаў чакаць Чырвоную Шапачку. Неўзабаве яна прыйшла і пастукалася:
— Стук-стук!
— Хто там? — пытаецца воўк.
А голас у яго грубы, хрыплы. Чырвоная Ша-пачка спалохалася спачатку, але потым падумала, што бабуля ахрыпла ад прастуды і таму ў яе такі голас.
— Гэта я, унучка ваша,— кажа Чырвоная Шапачка.— Прынесла вам піражок і гарнушак масла.
Воўк адкашляўся і сказаў тоненька:
113
— Шмаргані за вяровачку, дзіцятка маё,— дзве-ры і адчыняцца.
Чырвоная Шапачка шмарганула за вяровачку — дзверы і адчыніліся.
Зайшла дзяўчынка ў дамок, а воўк схаваўся пад коўдру і кажа:
— Пакладзі, унучка, піражок на стол, гарнушак на паліцу пастаў, а сама прыляж побач са мной. Ты, мусіць, вельмі стамілася.
Чырвоная Шапачка легла побач з ваўком і пы-таецца:
— Бабулечка, чаму ў цябе такія вялікія рукі? — Гэта каб мацней цябе абняць, дзіцятка маё. — Бабулечка, чаму ў цябе такія вялікія вушы? — Каб лепш чуць, дзіцятка маё.
— Бабулечка, чаму ў цябе такія вялікія вочы?
— Каб лепш бачыць, дзіцятка маё.
— Бабулечка, чаму ў цябе такія вялікія зубы? — А гэта каб хутчэй з’есці цябе, дзіцятка маё! He паспела Чырвоная Шапачка і войкнуць, як люты воўк накінуўся на яе і праглынуў разам з чара-вікамі і чырвонай шапачкай.
Але на вялікае шчасце, у гэты самы час міма хат-кі праходзілі дрывасекі з сякерамі на плячах. Пачулі яны шум, убеглі ў хатку і забілі ваўка. А пасля рас-паролі яму жывот, і адтуль выйшла Чырвоная Ша-пачка, а за ёй бабуля — абедзве цэлыя, нібы нічога і не здарылася.
Сняжынка
Таццяна Бушко
Выбегла Тацянка з дому. Снег мяккі сыпле, усці-лае зямлю. Выцягнула ручкі ў сініх рукавічках. На іх зоркі-сняжынкі — мама вышывала. Але вось жа і яшчэ сняжынка прыбавілася. Сняжынка сапраўдная. Яна маленькая, куды меншая за вышы-ваную. Толькі што гэта? Яна яшчэ меншая робіцца. Глядзіць на рукавічку Тацянка, а сняжынка ўсё меншае і меншае. Раптам зусім прапала. Дзе ж яна падзелася? Тацянка перавярнула руку — і тут няма!
Тым часам на далоньку апусцілася яшчэ адна сняжынка. Вялікая, пушыстая.
«Ну, цяпер я разумнейшая буду»,— падумала Ta-
114
цянка. Сціснула яна сняжынку ў рукавічцы і дадому хутчэй пабегла — маме паказаць. Вельмі ўжо гэтая сняжынка да мамінай вышыванай падобная.
— Мама, зірні, што я прынесла! — і выпрастала руку. А на далоні зноў нічога няма! Заплакала Тацянка ад крыўды.
— I куды яна падзелася? — плача Тацянка.
— Хто? — пытаецца мама.
— Сняжынка! Я табе яе ў рукавічцы прынесці хацела. Несла, несла і згубіла па дарозе!
— He плач! He згубіла ты яе...— і мама расказала Тацянцы, што здарылася са сняжынкай.
А вы здагадаліся, дзе падзелася сняжынка?
Бярозчыны валёнкі
Уладзімір Юрэвіч
Насупраць дома, дзе жыве Святланка, за лета вы-расла высокая камяніца. Перад ёй на скверыку саджалі ўвосень дрэўцы. Адну бярозку, самую тонкую, адкінулі.
— А гэтая не трэба вам? — спытала Святланка.
— Бяры яе сабе, калі хочаш,— сказаў вясёлы дзядзька, які са шланга паліваў дрэвы.
Святланка прынесла бярозку ў свой двор. Тата якраз быў дома. Дзяўчынка папрасіла яго пасадзіць дрэўца.
Тата доўга трымаў тую бярозку, перабіраў паль-цамі карэньчыкі і нешта думаў. Потым выкапаў ямку. Святланка прынесла з клумбы чарназёму, пасадзілі дрэўца, палілі.
— Можа і прымецца,— сказаў тата.
3 кожным днём станавілася ўсё халадней і ха-ладней.
— А бярозка ўзімку не змерзне? Яна ж голень-кая,— трывожылася Святланка.
— Чаму голенькая? — не пагаджаўся тата.— На ёй кара. Ей цёпла.
— Можа апрануць яе на зіму? Ухутаць? — не сунімалася дзяўчынка.— На галінкі рукавічкі пана-дзяваць, а на ножкі — валёнкі?
— А дзе ж у бярозкі ножкі? — усміхнуўся TaTa.— Яе ножкі — карэнне.
— Зямля ж халодная.
115
— Гэта для нас з табой халодная, а для бярозкі цёплая. Вось выпадзе снег, укрые, як коўдрай, зямлю, і карэньчыкам стане яшчэ цяплей, а пакуль трэба паліваць бярозку, каб лепш расла.
Святланка палівала бярозку і чакала, калі выпа-дзе снег. Лісточкі даўно апалі. Бярозка выглядала як сірацінка побач з высокімі каштанамі і таполямі. Пра іх Святланка і не думала. Яны ж вялікія, моцныя. А бярозка тоненькая-тоненькая.
Прачнулася аднойчы Святланка, а на дварэ бела.
— Тата! — закрычала дзяўчынка.— Зіма прый-шла! Глянь, колькі снегу.
— Вось цяпер можна і валёнкі для бярозкі зра-біць,— сказаў тата.
Ен узяў шырокую рыдлёўку і пачаў падкідаць снег да бярозкі. I Святланка памагала сваім малень-кім шуфлікам.
Неўзабаве бярозка і сапраўды стаяла як бы ў вялі-кіх снегавых валёнках. На яе чорных галінках так-сама быў пушысты снег. Дакранешся — ён сыплецца, іскрыцца, зіхаціць.
Кожны раз, калі выпадаў снег, Святланка брала свой шуфлік і падграбала снег да дрэўца. Бярозчыны валёнкі станавіліся ўсё болыпыя і цяплейшыя.
А ўвесну, калі прыгрэла сонейка, бярозка ўбра-лася ў зялёнае лісце.
Працавітая дзяўчынка
Андрэй Александровіч
Як маленькую сяброўку, Ляльку любіць Лена. Грэбнем чэша ёй галоўку I мые сукенку.
To пагушкае на ручках, To пацешыць байкай — Як у лесе у дрымучым Заблудзіўся зайка.
Ляльцы ловіць матылёчка Шапачкай сваёю, Праз шнурочак-паясочак Скача перад ёю.
116
Спаць паклаўшы паміж кветак У цянёк духмяны, Ей з пясочку шмат катлетак Напячэ румяных.
За турботамі, за працай Так і дзень мінае, А самой пазабаўляцца Часу не хапае.
Што такое добра і што такое дрэнна?
Уладзімір Маякоўскі
Сын малы
Спытаўся ў бацькі: — Знаць хачу я пэўна: Што такое добра I што такое
дрэнна?
Я падслухаў
і для вас, Малышы, малышкі, Бацькі гэтага
адказ Запісаў у кніжку. — Калі дождж ідзе
і скрозь Гразка, непрыемна, Кожны знае —
гэта вось Для прагулак дрэнна. Дождж пакапаў і прайшоў. Сонца ў цэлым свеце.
Гэта — добра, малыіпок, I старым і дзецям.
Калі
часам сын ахвочы Да гразі і сажы, Гэта вельмі
дрэнны хлопчык — Кожны вам так скажа.
117
Калі ж
хлопчык любіць мыла, He лянуецца ўставаць, Гэтьі хлопчык
вельмі мілы, Можна прыклад з яго браць. Калі б’е
благі хлапчук Слабага, малога, Я і ў кніжку
не хачу Устаўляць
такога!
Гэты кажа:
— He чапай Тых,
хто меншы ростам!— Гэты хлопчык,
так і знай, Малайчына проста!
Калі хлопчык,
як дзівак, Кніжкі рве
і топча, Усе дзеці кажуць так: Кепскаваты хлопчык. Калі любіць працаваць, Да навук
ахвочы,— Дык тут кожнаму
відаць: Гэта добры хлопчык.
Гэты хлопчык
ад варон Уцякае з плачам.
Баязлівец
проста ён, Як заяц, няйначай.
Гэты,
хоць з вяршок хлапец, Птушак
не баіцца.
Ен адважны,
маладзец.
118
Есць чым пахваліцца. Гэты ў бруд палез
і рады, Што ў гразі кашуля. Пра такога
мамы, таты Кажуць:
— Ен мурзуля. Гэты
чысціць паліто, Мые сам
галёшы. Хоць малы ён, v	ды нішто,—
Усё рабіць сам можа. Помні
гэта кожны сын, Кожны знай
дзіцёнак: 3 сына вырастае
свін, Калі сын —
свінёнак. Хлопчык вельмі рады быў I рашыў сумленна: «Буду
добра я рабіць I не буду дрэнна».
Алоўкі
Сяргей Сокалаў-Воюш Ах, якія тут алоўкі — Каляровыя галоўкі! Намалюю я саву, I авечку, і асву, I агонь, і акуляры, I усмешлівыя твары. Тата, мама, баба, дзед — Будзе кожнаму партрэт. Запрашаю ад душы — Месца ж ёсць на аркушы!
119
	Зіма Якуб Колас Надышлі марозы, Рэчкі закавалі, Белыя бярозы Шэранем убралі. Замялі дарогі Ветрыкі снягамі. Лес, як дзед, убогі 3 доўгімі вусамі. Апусціў галіны I стаіць журботна, Зрэдку верхавіны Зашумяць маркотна. Мяккая пярына Вочы адбірае. Белая раўніна — Hi канца ні краю. Пад пялёнкай белай Травы і лісточкі. Рэчка анямела, Змоўклі ручаёчкі. Амярцвелі лозы, Чуць галлём хістаюць. А ў палях марозы Ды вятры гуляюць. Навагодняя песня Сяргей Сокалаў-Воюш Дзе пушчы і балоты, Між елак і бяроз На іртах* па сумётах Шыбуе Дзед Мароз. Зіхцяцца, як карункі, Сняжынкі ў барадзе, А ў торбе — падарункі Дзіцячай грамадзе.
* Ірты — чароўныя лыжы.
120
I радасна на свяце, I весела — да слёз! — Калі у цёплай хаце Гасцюе Дзед Мароз.
Першыя сняжынкі
Янка Журба
Лётаюць, сыплюцца Зоркі-сняжынкі — Белыя, лёгкія, Быццам пушынкі.
Роўна так сцелюцца Ў вёсцы і ў полі, Круцяцца, кружацца Ціха, паволі.
Лётаюць, сыплюцца Снежныя зоркі...
Будзем на саначках Ездзіць мы з горкі.
Елка
Сяргей Сокалаў-Воюш
Елка ў ельніку жыла, Елка ў ельніку расла. Елку везлі нам на свята Белы зайка і жаўна.
Як прывезлі елку ў хату — Стала ёлачкай яна.
Елачка
Сяргей Сокалаў-Воюш
Елачка, ёлачка Са сцюдзёнай вуліцы! Едкія іголачкі
Да галінак туляцца.
Мы галлё зялёнае Апранём вясёлачкай. Самае ўлюбёнае — Гэта свята з ёлачкай!
121
Я хачу салдатам стаць
Леанід Рашкоўскі
Як і мой калісьці тата, Стаць і я хачу салдатам I Айчыне даць прысягу На адданасць
I адвагу.
I ў салдацкім шынялі Мір ахоўваць на зямлі.
Сяброўкі
Васіль Вітка
Хто там грукае ў акно?
Гэта вы, сінічкі?
Я прачнулася даўно, Запляла касічкі.
Вось надзену кажушок, Выбегу на ганак,
3 лесвіцы змяту сняжок, Вынесу сняданак.
Тут халва і тваражок, Скрылічак каўбаскі, Цёплы з мясам піражок — Ешце, калі ласка.
У абед, сінічкі, зноў Прылятайце смела.
Ну, а мне — пара дамоў, Я ж сама не ела.
Мароз
Ларыса Геніюш.
На дварэ — мароз.
Лёд да стрэх прырос.
Ой, мароз, мароз,— шчыпле твар да слёз. — Ажно сам замёрз,— кажа дзед Мароз.
122
Насцечка
Барыс Сачанка
3 горада ў вёску да бабы і дзеда прыехала ўнучка Насцечка. Надта ж спадабалася Насцечцы ў дзеда і бабы. Так што калі тата і мама пачалі збірацца ехаць назад у горад, Насцечка нават заплакала:
— He хачу нікуды ехаць. Хачу ў дзеда і бабы жыць.
Дзед і баба толькі таго і чакалі.
— Няхай пераначуе ў нас,— узяліся яны ўгавор-ваць тату і маму.— Калі што якое — заўтра прыедзе-це і забераце.
Тата і мама паслухаліся.
Hi на крок не адыходзілі ад унучкі дзед і баба. I накармілі яе, і напаілі, і спаць палажылі.
Прачнулася раніцай Насцечка і доўга не магла зразумець, дзе гэта яна. Калі ж нарэшце зразумела, здагадалася, саскочыла з ложка, патэпала босымі ножкамі туды, дзе была кухня. Адчыніла дзверьі — і ўбачыла бабу і дзеда. Баба, нагнуўшыся над дзіў-най драўлянай пасудзінай, нешта таўкла, а дзед... Што ж гэта такое рабіў дзед? Сядзеў на зэдліку і біў малаточкам па нечым бляшаным — дзінь-дзінь-дзінь!..
— Дзед, што ты робіш? — спытала Насцечка.
— Касу кляпаю,— заўсміхаўся ў свае пышныя вусьі дзед.
— А навошта табе каса?
— Касою я накашу кароўцы сена. Кароўка з'есць яго і дасць нам малачка. А з малачка, як ты ведаеш, і смятана, і тваражок, і маселка.
— А ты, бабуля, што робіш? — падышла бліжэй да бабы Насцечка.
— Я таўку бульбу,— лагодна адказала баба.— Усыплю сюды мукі, развяду цёпленькай вадою ды свіней накармлю.
Пастаяла Насцечка, паглядзела на дзеда і бабу і кажа:
— Дзед сена будзе касіць, бабуля свіней карміць. А мне што рабіць?
— О! Абы ахвота была, а работы ў нас на ўсіх хопіць.
Кінула баба таўчы бульбу, узяла місачку, насыпа-ла ў яе залацістых зярнят.
123
— Я вось пайду свіней карміць, а ты — падала яна місачку з зярнятамі Насцечцы,— курэй накор-міш. Куры наядуцца зярнят і яечка табе свежанькае знясуць...
Прыехалі з горада мама і тата, бачаць: стаіць Насцечка сярод двара і сыпле курам ячмень, а тыя дзяўбуць яго ды ціхенька — ко-ко-ко! — перамаў-ляюцца, няйначай, радуюцца, што памочніца ў дзеда і бабы з’явілася, хваляць яе.
Глядзелі на Насцечку тата і мама: малая, а якая малайчына! Цяпер яны пэўна ведалі: будзе Насцеч-ка клапатлівая гаспадыня-працаўніца.
Гусі
Канстанцін Ушынскі
Васілёк убачыў чараду дзікіх гусей, якія ляцелі высока ў паветры.
В а с і л ё к. Ці могуць так лётаць нашы свойскія гусі?
Б а ц ь к a. He.
В а с і л ё к. Хто ж корміць дзікіх гусей?
Б а ц ь к а. Яны самі адшукваюць сабе ежу.
Васілёк. А ўзімку?
Бацька. Як толькі настае зіма, дзікія гусі адля-таюць ад нас у вырай, а ўвесну вяртаюцца зноў.
В а с і л ё к. Але чаму свойскія гусі не могуць лё-таць гэтаксама добра і чаму не адлятаюць яны ад нас на зіму ў вырай?
Б а ц ь к а. Таму што свойскія жывёлы страцілі ўжо часткова ранейшы спрыт і сілу, і чуццё ў іх не такое тонкае, як у дзікіх.
В а с і л ё к. Але чаму гэтак здарылася з імі?
Б а ц ь к а. Таму што людзі пра іх клапоцяцца і адвучылі іх карыстацца ўласнымі сіламі. 3 гэтага ты бачыш, што і людзі павінны старацца рабіць самі для сябе ўсё, што толькі могуць. Тыя дзеці, якія ка-рыстаюцца чужымі паслугамі і не прывучаюцца самі рабіць для сябе ўсё, што толькі могуць, ніколі не будуць моцнымі, разумнымі і спрытнымі людзьмі.
В а с і л ё к. He, цяпер я буду старацца сам усё для сябе рабіць, a то, бадай, і са мною можа зрабіцца тое самае, што са свойскімі гусямі, якія развучыліся лётаць.
124
Бішка
Канстанцін Ушынскі
— Ану, Бішка, прачытай, што ў кніжцы на-пісана?
Панюхаў сабачка кніжку дый пайшоў сабе.
— He мая,— кажа,— справа кнігі чытаць: я хату вартую, начамі не сплю, гаўкаю, злодзеяў ды ваўкоў пужаю, на паляванне хаджу, зайца сачу, качак шукаю, падноску цягну — досыць мне і гэтага!
Занкава хатка
Беларуская народная казка
Жылі-былі ў лесе лісічка і зайчык. Прыйшла во-сень. Холадна стала ў лесе. Надумаліся яны хаткі на зіму пабудаваць. Лісічка збудавала сабе хатку з труску-сняжку, а зайчык з труску-пяску. Перазіма-валі яны ў новых хатках. Настала вясна, прыгрэла сонца. Лісіччына хатка растала, а зайкава стаіць як стаяла. Прыйшла лісіца ў зайкаву хатку, выгнала зайку, а сама ў яго хатцы засталася. Пайшоў зайка са свайго двара, сеў пад бярозкаю ды плача. Ідзе воўк. Бачыць — зайка плача.
— Чаго ты, зайка, плачаш? — пытае воўк.
— Як жа мне, зайку, не плакаць? Жылі мы з лі-січкаю блізка адно каля аднаго. Пабудавалі мы сабе хаты: я — з труску-пяску, а яна — з труску-сняжку. Настала вясна. Яе хатка растала, а мая стаіць як стаяла. Прыйшла лісічка, выгнала мяне з мае хаткі і сама ў ёй жыць засталася. Дык вось я сяджу ды плачу.
— He плач, зайка. Пойдзем, я табе памагу, пра-ганю лісічку з твае хаты.
Пайшлі яны. Прыйшлі. Воўк стаў на парозе зайкавай хаткі і крычыць на лісічку:
— Чаго залезла ў чужую хатку? Злазь, ліса, з пе-чы, a то скіну, паб’ю табе плечы.
He спалохалася лісічка, адказвае ваўку:
— Ой, воўк, сцеражыся: мой хвост, як дубец,— як дам, дык будзе табе канец!
Перапалохаўся воўк — ды наўцёкі і зайку аднаго пакінуў.
125
Сеў зноў зайка пад бярозкай ды горка плача. Ідзе праз лес мядзведзь. Бачыць — зайчык сядзіць пад бярозай і плача.
— Чаго, зайка, плачаш? — пытае мядзведзь.
— Як жа мне, зайку, не плакаць? Жылі мы з лісічкаю блізка адно каля аднаго. Пабудавалі мы сабе хаты. Я — з труску-пяску, а яна — з труску-сняжку. Настала вясна. Яе хатка растала, а мая стаіць як стаяла. Прыйшла лісічка, выгнала мяне з мае хаткі і сама там жыць засталася. Дык вось я сяджу ды плачу.
— He плач, зайка. Пойдзем, я табе памагу, прага-ню лісічку з твае хаты.
Пайшлі яны. Прыйшлі. Мядзведзь стаў на парозе зайкавай хаткі і крычыць на лісічку:
— Нашто адабрала ў зайкі хату? Злазь, ліса, з пе-чы, a то скіну, паб’ю табе плечы.
He спалохалася лісічка, адказвае мядзведзю:
— Ой, мядзведзь, сцеражыся: мой хвост, як ду-бец,— як дам, дык будзе табе канец!
Спалохаўся мядзведзь — ды наўцёкі і зайку ад-наго пакінуў.
Зноў пайшоў зайка са свайго двара, сеў пад бяроз-каю ды горка плача. Аж бачыць — ідзе праз лес пеўнік. Угледзеў зайчыка, падышоў і пытае:
— Чаго, зайка, плачаш?
— Дык як жа мне, зайку, не плакаць? Жылі мы з лісічкаю блізка адно каля аднаго. Пабудавалі мы сабе хаты. Я — з труску-пяску, а яна — з труску-сняжку. Настала вясна. Яе хатка растала, а мая стаіць як стаяла. Прыйшла лісічка, выгнала мяне з мае хаткі і сама там жыць засталася. Вось я сяджу ды плачу.
— He плач, зайка: я выганю лісу з твае хаткі.
— Ой, Петрусёк,— плача зайка,— дзе табе яе вы-гнаць? Воўк гнаў — не выгнаў, мядзведзь гнаў — не выгнаў.
— А вось жа я выганю. Пойдзем,— кажа пеўнік.
Пайшлі. Увайшоў пеўнік у хатку, стаў на парозе, кукаракнуў, а потым як закрычыць:
— Я — пятух-чабятух,
Я — пявун-лапатун, На короткіх нагах, На высокіх пятах. Нясу касу на плячы, Хачу ліску засячы.
126
А лісічка ляжыць ды кажа:
— Ой, певень, сцеражыся: мой хвост, як дубец,— як дам, дык будзе табе канец.
Скочыў пеўнік з парога ў хату ды зноў крычыць:
— Я — пятух-чабятух, Я — пявун-лапатун, На кароткіх нагах, На высокіх пятах. Нясу касу на плячы, Хачу ліску засячы.
I — скок на печ да ліскі. Дзюбануў лісіцу ў спіну. Як усхопіцца лісіца ды як пабяжыць вон з зайкавай хаткі, а зайка дзверы зачыніў за ёю.
I застаўся ён жыць у сваёй хатцы разам з пеўнікам.
Каза-манюка
Беларуская народная казка
Жыў дзед ды баба з дачкою. I была ў іх каза. Па-гнала дачка пасвіць казу. Цэлы дзень пасвіла па бары, па дубраўцы, па траўцы, па мураўцы. Увечары прыганяе дахаты. Дзед пытаецца ў казы:
— Каза мая, козачка, дзе была? Што ты ела, што піла?
Каза кажа:
— Нідзе не была. Нічога не ела, нічога не піла. Толькі як бегла цераз масток, ухапіла кляновы лісток, а як бегла ля крынічкі, ухапіла кропельку вадзічкі...
Насварыўся дзед на дачку, што дрэнна казу пасві-ла, і назаўтра выправіў бабу.
Цэлы дзень пасвіла баба казу па бары, па дубраў-цы, па траўцы, па мураўцы. Увечары прыганяе дахаты.
Дзед зноў пытаецца ў казы:
— Каза мая, козачка, дзе была? Што ты ела, што піла?
Каза кажа:
— Нідзе не была. Нічога не ела, нічога не піла. Толькі як бегла цераз масток, ухапіла кляновы ліс-ток, а як бегла ля крынічкі, ухапіла кропельку ва-дзічкі...
Дзед і на бабу насварыўся, што дрэнна казу пасвіла. Надзеў тады дзед бабін каптан і хустку ды
127
пайшоў сам пасвіць казу. Цэлы дзень пасвіў па бары, па дубраўцы, па траўцы, па мураўцы. Увечары вяр-нуўся дахаты, пераапрануўся, сеў на прызбе і чакае казу з пашы.
Прыйшла каза на двор. Дзед пытаецца:
— Каза мая, козачка, дзе была? Што ты ела, што піла?
Каза кажа:
— Нідзе не была. Нічога не ела, нічога не піла. Толькі як бегла цераз масток, ухапіла кляновы лісток, а як бегла ля крынічкі, ухапіла кропельку вадзічкі...
Узлаваўся дзед на казу-манюку, прывязаў яе за плот, а сам пайшоў касу вастрыць, казу-манюку рэзаць.
Дазналася аб гэтым каза, сарвалася з прывязі і пабегла ў лес. Знайшла ў лесе зайчыкаву хатку, залезла ў яе і жыве там, а зайчыка і на парог не пускае.
Сеў зайчык пад елачкай і плача. Ідзе воўк:
— Чаго, зайчык, плачаш? Чаго зажурыўся?
— Як жа мне не плакаць, як не журыцца? Была ў мяне хатка — новая, яловая. Прыйшоў нейкі звер рагаты ды барадаты, выгнаў мяне з хаты і сам у ёй жыве, а мяне і на парог не пускае.
— Ну добра, не плач, я таго звера выганю.
Падышоў воўк да зайчыкавай хаткі, пастукаў хвастом у дзверы і кажа:
— Гэй, звер рагаты-барадаты, збірай манаткі, ідзі прэч з зайчыкавай хаткі!
А каза як затупае за дзвярыма, як замэкае:
— Закалю цябе рагамі, затапчу цябе нагамі, яшчэ і барадою замяту!
Спужаўся воўк ды ад бяды ўцёк. А зайчык зноў сеў і плача. Ідзе мядзведзь:
— Чаго, зайчык, плачаш? Чаго зажурыўся?
— Як жа не плакаць, як не журыцца?
I расказаў мядзведзю пра сваю бяду.
— Ну добра,— кажа мядзведзь,— не плач, я таго звера адразу выганю.
Падышоў ён да зайчыкавай хаткі, патупаў каля дзвярэй ды кажа:
— Гэй, звер рагаты-барадаты, збірай манаткі, ідзі прэч з зайчыкавай хаткі!
А каза як затупае, як замэкае:
128
— Закалю цябе рагамі, затапчу цябе нагамі, яшчэ і барадою замяту!
Спужаўся і мядзведзь ды ў гушчар — кульгець, кульгець... Ідзе певень. Убачыў заплаканага зайчыка і пытаецца:
— Чаго, зайчык, плачаш? Чаго, брат, за-журыўся?
— Як жа мне не плакаць, як не журыцца?
I расказаў зайчык пра сваю бяду.
— Э,— кажа певень,— такую бяду я адной лапай развяду. Я таго звера ведаю — гэта дзедава каза-ма-нюка...
Падышоў певень да зайчыкавай хаты, залопаў крыламі, закукарэкаў:
— Кукарэку! Кукарэку! Заб’ю казу-недарэку!
Пачула каза ды як затупае, як замэкае:
— Закалю цябе рагамі, затапчу цябе нагамі, яшчэ і барадою замяту!
Тады певень яшчэ мацней залопаў крыламі і закрычаў:
-— Гэй, каза, збірай манаткі, Уцякай хутчэй ты з хаткі. Бо вунь дзед ідзе, Ен касу нясе...
Як пачула каза пра дзеда з касою, напужалася і кулём выскачыла з хаткі. А зайчык з пеўнікам зайшлі ў хатку і сталі там жыць-пажываць ды дабра нажываць.
Маланка і Гром
Юры Ярмыш
У згодзе калісьці жылі Маланка і Гром.
Любіла Маланка, калі хмары ўкрывалі неба і ажно чорным рабілася ўсё навокал.
А Гром, гледзячы на яе, шчыра радаваўся. Сябра-ваў ён з Маланкай. Ды неяк гарачая Маланка нізка над зямлёй шуганула і зачапіла дрэва. Загарэлася яно. Маланка ўзрадавалася і давай іншыя дрэвы паліць!
Гром разгневаўся на Маланку, пачаў сварыцца
5 Зак. 3111	129
на яе, каб не паліла дрэў. Але Маланка не паслуха-лася Грому. Людзей крыўдзіць пачала, будынкі падпальваць.
I цяпер у навальніцу — толькі блісне Маланка, Гром ужо злуецца, сварыцца на яе.
Маланка яшчэ больш разыходзіцца — Гром голас павышае. I так да таго часу, пакуль не ўтаймуе ліха-дзейку, пакуль не перастане сваволіць Маланка. Тады і Гром сціхае. Тут, глядзіш, і дождж перастае.
А новая навальніца пачнецца — усё паўтараецца. Кароткая памяць у ліхой Маланкі!
Добры дзень, дзядуля Ленін!
Артур Вольскі
Добра мы ўсе знаем гэта, Хто глядзіць на нас з партрэта, Хто ў дзетсадзе кожны раз 3 новым днём вітае нас.
Мы прыйшлі ў дзіцячы сад, Бачым Леніна пагляд: «Добры дзень, дзядуля Ленін!» — Павітацца кожны рад.
А пагляд ласкавы гэткі,
Кажа ён: «Дзень добры, дзеткі, Вырастайце ў добры час, Буду рады я за вас».
Ната маму любіць надта
Рыгор Барадулін
Мама мые раму, Ходзіць мама ў краму. I ў дачушкі Наты Цэлы дзень заняты: To шукае
маму, To гукае маму: — Мама, дзе піжама?
130
— Мама, дзе панама?
— Мама, дзе праграма?..
Мама.
Мама.
Мама.
Ледзь прачнецца Ната, Шуму поўна хата, Поўна шуму, гаму, Бо дачушка Ната Надта
Любіць маму!
Шэранькі козлік
Міхаіл Зошчанка
Ленін, калі быў маленькі, амаль нічога не баяўся. Ен смела ўваходзіў у цёмны пакой. He плакаў, калі расказвалі страшныя казкі. I наогул ён амаль ніколі не плакаў.
А яго меншы брат Міця таксама быў харошы і добры хлопчык, але занадта жаласлівы. Заспявае хто-небудзь журботную песню, і Міця горкімі слязамі заліваецца.
Асабліва ён горка плакаў, калі дзеці спявалі «Козліка». Многія дзеці ведаюць гэтую песеньку. Пра аднаго шэранькага козліка, які пайшоў у лес па-гуляць, а там на яго напалі ваўкі, разарвалі яго і пакінулі бабулі рожкі ды ножкі.
Праўда, песенька сумная. Але плакаць, вядома, не трэба было, бо гэта — песня. У песні знарок прыду-мана, а не напраўду было.
Безумоўна, шкада козліка. Але ён і сам вінаваты, што без дазволу пайшоў у лес гуляць.
Адным словам, у Міці заўсёды дрыжаў галасок і крывіліся губкі, калі ён разам з дзецьмі спяваў гэтую песеньку.
А калі Міця даходзіў да сумных словаў: «Напа-лі на козліка шэрыя воўкі»,— ён заўсёды заліваўся горкімі слязамі.
I вось аднойчы дзеці сабраліся каля раяля і за-спявалі гэтую песню.
Яны праспявалі два радкі. А калі дайшлі да сум-
131
най мясціны пра тое, як козлік пайшоў у лес, Міця пачаў усхліпваць.
Маленькі Валодзя, убачыўшы гэта, павярнуўся да Міці, зрабіў страшны твар і знарок жудасным і моцным голасам заспяваў:
«На-па-лі на козліка шэрьія воўкі...»
Тут Міця, безумоўна, не вытрываў і загаласіў яшчэ мацней. Большая сястра зрабіла брату заўва-гу — навошта ён цвеліць Міцю.
На гэта маленькі Валодзя адказаў:
— А чаго ён баіцца? Я не хачу, каб ён плакаў і баяўся. Дзеці павінны быць храбрыя.
Міця сказаў:
— Тады я не буду болей баяцца.
Дзеці зноў заспявалі гэтую песеньку. I Міця храб-ра спяваў яе да канца. I толькі адна слёзка пацякла ў яго па шчацэ, калі дзеці канчалі песеньку: «Пакі-нулі бабулі рожкі ды ножкі». Маленькі Валодзя па-цалаваў свайго меншага браціка і сказаў яму:
— Вось цяпер малайчьіна.
Наш дзень
Андрэй Александровіч
Ганка, Стась I я — Марцін — Мы раскажам вам аб тым, Як жывём і дружым мы, Як расцём мы дужымі,
Пачынаем дзень спачатку Фізкультурнаю зарадкай. Раз — налева, Два — направа, Крок наперад, Крок назад.
Нават Стась маленькі жвава
Патрапляе з намі ў лад.
Ен стараецца, таму I ўдаецца ўсё яму.
Каб не быць слабым і хмурым. He цурайся фізкультуры!
132
Эх, як весела бруіцца, Льецца, булькае вадзіца. Возьмем шчоткі — зубы тром Беласнежным парашком.
3 мылам мы пад кранам мыем Рукі, вушы, твар і шыю.
Чыста мыцца — наша ўмова, Той, хто чысты,— той здаровы..
За сталом утрох сядзім.
Мы з ахвотаю ядзім.
Нам заўсёды ўсё па густу: Kama, бульба ці капуста.
— Я не буду... не хачу я...— Слоў такіх ты не пачуеш.
За сталом у нас заўжды Цішыня падчас яды.
Мы садоўніку старому Пасабляем каля дому — Сад у нас прыгожы: На газонах Мак чырвоны, Ружы і гарошак;
Мы і дома пасабляем: Я падлогу падмятаю, Фартушок надзеўшы, Ганна Мые кубачкі старанна.
Стась сваю работу знае — Ен вазоны палівае.
Дзецям з працай трэба знацца, Памагай бацькам у працы!
Дом вялікі. На двары Шмат гуляе дзетвары,— Весела заўсёды.
Разам з імі, як сябры, Мы гуляем на двары, Водзім карагоды.
Песня з намі неразлучна. Падружыся з песняй гучнай!
133
Кнігі мы не забываем, Кнігі ўважліва чытаем. Перад кнігаю раскрытай, Хоць яшчэ не знае літар, За сталом сядзіць і Стась. Ен малюнкі нам чытае, Без памылкі разбірае, Дзе шчупак, а дзе карась, Дзе рабіна, дзе лаза, Дзе рагатая каза.
Хочаш знаць усё і ўсіх — Сябрам будзь цікавых кніг.
Вечар блізіцца — якраз I канчаецца расказ. Абяцанне мы стрымалі, Пра сябе вам расказалі.
А цяпер пачуць цікава I пра вас, пра вашы справы. Гульні, дружбу і работу. Спадзяёмся, вы з ахвотай Нас, сябры, уважыце — Пра сябе раскажаце.

Вясна
Якуб Колас
...Сонца грэе, прыпякае;
Лёд на рэчцы затрашчаў.
Цёплы вецер павявае, Хмар дажджлівых нам прыгнаў.
Вось і бусел паказаўся, Гусі дзікія крычаць, Шпак на дубе расспяваўся, Жураўлі ужо ляцяць.
I зіма, як дым, прапала!
Зелянее луг, ралля.
Як ад болю, ачуняла Наша родная зямля.
134
Свята мам
Артур Вольскі
Сёння свята нашых мам: Прыйдуць мамы ў госці к нам. Мы ўсім садам іх чакалі, Падарункі рыхтавалі:
Хто хусцінку вышываў, Хто карцінку маляваў, Кожнай маме — падарунак, Кожнай маме — пацалунак.
Павіншуем мам сваіх, Мам любімых, дарагіх. Дружна шчасця пажадаем, Дружна песню заспяваем.
Вельмі рад, вельмі рад Мам сустрэць дзіцячы сад.
Свята
Вера Вярба
Ляцяць над нашай вуліцай Чароды галубоў,
I нават сонца жмурыцца Ад чырвані сцягоў.
Мы ўсе ідзём на свята
На плошчу, на парад. Трымаем разам з татам Галінак цэлы сад.
Бабуліны казкі
Вера Вярба
У бабулі маёй Рукі лоўкія, У бабулі маёй Песні доўгія.
Разматае клубок
3 новай казкаю, Прыйдзе хітры каток, Трэцца з ласкаю.
135
Хоча лапкі пагрэць, Завуркоча ён, Hi гуляць, ні дурэць Нам не хочацца.
Вось і дзень праляцеў, I не спіцца нам. Бабка казкі пляце Чараўніцаю.
Памочніца
Агнія Барто
Спраў у Танечкі багата. Хто б управіцца паспеў? Памагала ўранку брату — Брат цукеркі ўранку еў. Мыць хацела лыжкі ў місцы, Ды да кухні не дайшла: Адчыніла дзверы кісцы, Мяўкаць кісцы памагла.
Малако піла і ела, Заклапочана была: Села, з мамай пасядзела, Да бабулі падышла.
Перад сном сказала маме: — Распраніце мяне самі, Я ад стомы — не магу, Я вам заўтра памагу!
Ай! He буду! He хачу!
Рыгор Барадулін
Есць у Ланы тры сястрычкі: Ай? He буду! He хачу! За сястрычкамі благімі Кожнай раніцай еачу.
Будзяць Лану:
— Уставай!
. А сястрычка цягне: — Ай!
— Ланачка, памый пасуду. А сястрычка зноў: — He буду!
136
Узяла сястрычак Лана У дзіцячы сад з сабой. На пацешных хочуць глянуць Дзеці ўсе наперабой.
Цацкі лепшыя свае Кожны пагуляць дае. Просяць:
— Ляльку палюляй.
Ды бурчыць сястрычка: — Ай!
—Прынясі вады вярблюду. А сястрычка ім:
— He буду!
— Мішкам дай па калачу.
А сястрычка: — He хачу!
I сказалі дзеці Лане: — Хто дружыць 3 такімі стане?
Хай капрызныя сястрычкі Кепскія забудуць звычкі I тады ідуць у сад, А пакуль — вядзі назад!
Пстрык
Юльян Тувім
Глянь: тырчыць у сценцы пстрычка, Гэта — пстрычка-электрычка.
Пстрычкай пстрык зрабі рукой, I святло залье пакой.
Проста, дзеці:
Пстрык — і свеціць!
Пстрыкнеш потым яшчэ раз — Цемра ўраз Агорне нас.
А як пстрыкнеш трэці раз — Свеціць зноў агонь, што згас. Сілы ў пстрычкі шмат няўёмнай, Хоць малая ледзь відна: Цёмна-светла, Светла-цёмна!
Што за гэткая яна?
Можа ў ёй святляк схаваны?
137
He, адкуль там светлячок? Праваднік у ёй мядзяны, Дрот такі, а ў дроце ток, Робіш пстрык — уключан ток, Электрычны мклівы ток! Ток і свеціць?
Ен, браток!
Пралеска
Авяр'ян Дзеружынскі
Прыгрэла сонейка На ўзлеску, Птушыны спеў Чуваць здаля...
Стаіць
I слухае пралеска, Як ціха Дыхае зямля.
Май
Артур Вольскі
Я сцяжок свой узнімаю
проста ў сонечны Сёння —
свята Першамая, Сёння —
мая першы дзень. У калоне песню ўголас
з намі разам заспявай!
і прыгожы, і вясёлы мой любімы месяц май.
Чуеш
выбухі салюту? Палічыць іх
паспявай. Перамогаю славуты мой любімы
месяц май.
прамень.
138
Mae забавы
Змітрок Бядуля
Па даліне, па лужочку Ездзіць я люблю, Я з дубовага кіёчка Коніка зраблю.
Гайда, гайда, буланенькі, Аж у цёмны бор!
I ляціць кіёк мой ценькі Проста як віхор.
Аж дрыжыць, шуміць зямліца, А я скок ды скок!
А са мною весяліцца Жучка — мой дружок.
Я на коніку ўсё далей Еду без канца, Гэй, хутчэй нясі, удалы, Мяне, малайца.
Хто сказаў «мяў»?
Васіль Суцееў
Сабачка спаў на дываніку ля канапы. Раптам праз сон ён пачуў, як нехта сказаў:
— Мяў!
Сабачка падняў галаву, паглядзеў — нікога няма. «Гэта я, мусіць, сасніў»,— падумаў ён і ўладкаваўся зручней. I тут нехта зноў сказаў:
— Мяў!
— Хто там?
Ускочыў Сабачка, абабег увесь пакой, зазірнуў пад ложак, пад стол — нікога няма. Залез на пад-воканне,убачыў: за акном па двары ходзіць Певень. «Вось хто не даў мне спаць! — падумаў Сабачка і пабег на двор да Пеўня.
— Гэта ты сказаў «мяў»? — спытаў Сабачка Пеўніка.
— He, я кажу...— Пеўнік залопаў крыламі і за-крычаў: — Ку-ка-рэ-ку-у!
139
— А больш ты нічога не ўмееш гаварыць? — спытаў Сабачка.
— He, толькі «ку-ка-рэ-ку»,— сказаў Пеўнік.
Сабачка пачухаў задняй лапай за вухам і пайшоў дадому...
Раптам ля самага ганка нехта сказаў:
— Мяў!
«Гэта тут!» — сказаў сабе Сабачка і пачаў жвава капаць пад ганкам усімі чатырма лапамі. Калі ён выкапаў вялікую яміну, адтуль выскачыла малень-кая шэрая Мышка.
— Ці не ты сказала «мяў»? — строга спытаў яе Сабачка.
— Пі-пі-пі,— запішчала Мышка,— а хто так сказаў?
— Нехта сказаў «мяў»...
— Блізка? — захвалявалася Мышка.
— Вось тут, зусім побач,— сказаў Сабачка.
— Мне страшна! Пі-пі-пі! — запішчала Мышка і шмыгнула пад ганак. Сабачка задумаўся. Раптам ля сабачай будкі нехта гучна сказаў: «мяў»...
Сабачка тройчы абабег будку, але нікога не знай-шоў. У будцы нехта заварушыўся. «Вось ён! — ска-заў сабе Сабачка.— Зараз я яго злаўлю...»
Ен падкраўся бліжэй. Насустрач яму выскачыў вялізны калматы Пёс.
— Р-р-р-р-р! — рыкнуў Пёс.
— Я... я хацеў даведацца...
— Р-р-р-р!
— Гэта вы сказалі... «мяў»? — прашаптаў Са-бачка, падціскаючы хвосцік.
— Я?! Ты смяешся, шчанюк!!!
3 усіх ног Сабачка кінуўся ў сад і схаваўся там пад кустом. I тут, проста ў яго над вухам, нехта сказаў:
— Мяў!
Сабачка вызірнуў з-пад куста. Перад ім на кветцы сядзела калматая Пчала. «Вось хто сказаў «мяў»,— падумаў Сабачка і хацеў быў ухапіць яе зубамі.
— З-з-з-з! — загула пакрыўджаная Пчала і балю-ча ўджаліла Сабачку ў кончык носа.
Завішчаў Сабачка, пабег, а Пчала за ім ляціць і гудзе:
— Удж-дж-джалю! Удж-дж-джалю!
Падбег Сабачка да сажалкі — і ў ваду. Калі ён
140
вынырнуў, Пчалы ўжо не было. I тут зноў нехта сказаў:
— Мяў!
— Гэта ты сказала «мяў»? — спытаў мокры Са-бачка ў Рыбы, якая праплывала побач.
Рыба нічога не адказала, махнула хвастом і знік-ла ў глыбіні сажалкі.
— Ква-ква-ква! — засмяялася Жабка, што сядзе-ла на лісце гарлачыка.— Хіба ты не ведаеш, што рыбы не размаўляюць?
— А можа, гэта ты сказала «мяў»? — спытаў Са-бачка ў Жабкі.
— Ква-ква-ква! — засмяялася Жабка.— Які ты дурненькі! Жабкі толькі квакаюць.
I скокнула ў ваду.
Пайшоў Сабачка дадому мокры, з распухлым но-сам. Сумны, уладкаваўся ён на дываніку ля канапы. I раптам пачуў:
— Мяў!
Ен ускочыў. На падаконніку сядзела пухнатая паласатая Котка.
— Мяў! — сказала Котка.
— Гаў-гаў-гаў! — забрахаў Сабачка, потым узга-даў, як рыкаў калматы Пёс, і зарыкаў: — Р-р-р-р-р!
Котка выгнулася, засычэла: «С-с-с-с!» Зафырка-ла: «Фыр-фыр-фыр!» — і выскачыла ў акно.
Вярнуўся Сабачка на свой дыванік і паклаўся спаць.
Ен цяпер ведаў, хто сказаў «мяў»!
Сынок-з-кулачок
Беларуская народная казка
Жылі дзед і баба. I быў у іх сынок. Ды такі малы, што з-пад шапкі не відаць. He большы за кулак. Так дзед з бабай яго і звалі: сынок-з-кулачок.
Паехаў аднойчьі дзед араць, а бабе сказаў, каб згатавала абед ды прынесла яму на поле.
Баба згатавала абед ды кажа сыну:
— Каб ты быў большы, дык занёс бы бацьку абед за мяне. А так мне самой трэба ісці.
А сынок падхрабрыўся і кажа:
— Давай, мама, занясу абед.
— Дзе табе данесці яго? — не верыць маці.
141

— Данясу!
Узяў сынок-з-кулачок абед, паставіў у дзедаў ла-паць, сам ззаду сеў і паехаў.
Едзе сабе і песенькі спявае. Прыехаў на поле гукае бацьку:
— Тата, я табе абед прывёз!
Убачыў яго бацька, зарадаваўся:
— Малайчына, сынок!
Сеў ён абедаць, а сын кажа:
— Тата, пасадзі мяне на саху, я араць буду.
— Як жа ты будзеш араць?
— А паглядзіш,— кажа сын.
Пасадзіў яго бацька на саху. Сынок-з-кулачок узяў лейцы ў рукі і крыкнуў на каня:
— Но, сівы-буры!
I пачаў араць.
Ехаў дарогаю пан у брычцы. Убачыў ён такое дзіва.
— Прадай, дзед, мне свайго аратага,— кажа пан.
— He, пане, не прадам, гэта мой сынок.
А пан прычапіўся, як смала: прадай ды прадай.
— Я табе,— кажа пан,— дам шмат грошай.
Пачуў гэта сынок, падбег да бацькі і шэпча яму:
— Прадавай, тата, толькі вазьмі ў пана за мяне жменю золата. He бойся, я ад яго ўцяку...
Згадзіўся дзед і прадаў пану сына за жменю золата.
Узяў пан хлопчыка, пасадзіў у кішэню і паехаў. «Вось,— думае,— добрага аратага нажыў. Гэтакага ні ў кога няма. Няхай зайздросцяць мне ўсе паны!»
Тым часам хлопчык прадраў панскую кішэню, цішком вылез з яе ды выскачыў з брычкі. Пан нават і не пачуў. Паехаў сабе дамоў хваліцца дзіўным аратым.
Агледзеўся хлопчык, аж кругом яго густы лес. Пахадзіў ён, пахадзіў па лесе і заблудзіўся. А тут і вечар настаў. Сеў хлопчык пад елкаю і плача.
Hi адсюль, ні адтуль — галодны воўк. Ухапіў ён хлопчыка і праглынуў яго. Апамятаўся хлопчык, пачаў брыкацца ў воўчым жываце, пачаў крычаць:
— Гэй, воўк, нясі мяне дахаты!
— He панясу,— кажа воўк.
— Нябось, панясеш, як надакучу табе.
— Паглядзім,— агрызнуўся воўк і пабег у поле шукаць авечак. Прыбягае да чарады авечак, а хлоп-чык як крыкне з воўчага жывата:
142
— Гэй, пастухі, воўк па авечкі крадзецца!
Пачулі гэта пастухі, прагналі злодзея. Ды яшчэ і сабак нацкавалі на яго.
Прыбег воўк у лес і кажа хлопчыку:
— Вылазь вон!
— He, не вылезу,— адгукаецца хлопчык.— Нясі мяне дадому.
— He панясу,— злуецца воўк.
Выгаладаўся воўк ды зноў пайшоў шукаць спа-жывы. Але куды ні прыйдзе — усё няўдача: не дае яму хлопчык спакою.
Зусім схуднеў воўк, ледзьве ногі цягае. А хлопчык усё сваё права правіць:
— Нясі мяне дадому!
Бачыць воўк — няма рады, панёс хлопчыка дадо-му. Прынёс да двара і кажа:
— Вылазь, вунь твая хата!
— He,— адказвае хлопчык,— нясі на двор.
Прынёс яго воўк на двор і зноў крычыць:
— Вылазь!
— He, нясі ў сенцы.
Прынёс воўк яго ў сенцы. Тут хлопчык выска-чыў вон ды як закрычыць:
— Тата, хадзі ваўка біць!
Выбег бацька з качаргою і забіў ваўка. Шкуру злу-піў і бабе футра пашыў. А баба сасмажыла за гэта дзеду і сынку гуся.
Тут і казка ўся.
Пчала і муха
Беларуская народная казка
Жылі-былі пчала і муха. Пчала з ранку да вечара па лугах лётала, мёд збірала. А муха мёд толькі есці любіла. Дзе мёдам запахне, там і яна. А дзе мёду не чуваць, там муха не хоча нават і пераначаваць.
Аднаго разу прысела муха адпачыць на зялёным лузе. Сонейка муху прыгравае, лёгкі ветрык абвявае. Наўкол кветкі цвітуць, жвавыя конікі скачуць. У небе птушкі песеяькі спяваюць.
Задумалася муха: як добра на свеце жыць!
Думала-думала ды і задрамала.
А ў гэты час над лугам пчала пралятала. Ля-ціць, гудзе, мёд у вулей нясе. Цяжка ёй, аж стогне, небарака.
143
Прахапілася муха ды як закрычыць на пчалу:
— Ах ты,сякая-такая! Чаго тут над вухам стог-неш, мне спаць не даеш!
— Выбачай,— сказала пчала.— Я шмат мёду нясу, дык і стагну.
— Ха-ха,— засмяялася муха,— шмат мёду ня-сеш, а сама нябось галодная: вунь якая худая — адны косці...
— Праўда,— адказвае пчала,— мы, пчолы, збі-раем пуды, а самі худыя.
— А чаму ж вы худыя? — I мёд у вас, і вашчына ў вас...
— Дык жа мёд мы збіраем не толькі сабе, а і сваім дзеткам, і гаспадару, які нам хату зрабіў, да-глядае нас.
— Чакай, чакай,— кажа муха,— я нешта не зу-сім цябе разумею: як гэта можна збіраць мёд для іншых? Мы, мухі, так не робім. Мы толькі гатовага мёду шукаем.
— Ат,— замахала крыльцамі пчала,— няма мне калі з табою гаманіць: трэба хутчэй дадому спяшац-ца, мядовую кашку дзеткам варыць.
— А дзе возьмеш ты мядовую кашку?
— На сабе вязу.
— У чым?
— У вазку, у палазку і за пазушкай.
Загула пчала ды паляцела ў свой вулей.
Янка-Запытанка
Вольга Іпатава
Ледзь паснедаўшы, ад ранку Да начы бесперастанку Задае пытанні Янка, Па мянушцы Запытанка.
— Мама, а чаму, скажы, Расце цеста ў дзяжы? А чаму ў каровы рогі? А куды вядуць дарогі?
Ах ты, Янка, Янка-Запытанка!
144
А чаму гурок зялёны?
Чаму клён завецца клёнам?
Хата дзятла на сасне?
Воўк адзін жыве ці не?
Толькі ўспомніў пра ваўка — Скок аднекуль шэры,
I схапіў ён хлапчука: — Будзе мне вячэра!
Хоць прыйшла бяда такая, Ды хлапец усё пытае:
— Дзе ты, воўча, бок падраў?
А ці шмат у цябе спраў?
А чаму бяжыш, як сонны?
А ці мыў ты вушы сёння?
Воўк ад злосці аж засоп, За каўнер хлапчыну згроб, Да нары не дацягнуў, Тут, адразу ж, праглынуў.
Ах ты, Янка, Янка-Запытанка!
Рады, сыты, Воўк смяецца.
Толькі што гэта — здаецца, А ці праўда: з жывата Янка зноў пачаў пытаць.
— А чаму трасешся ты?
А нашто звярам хвасты?
А які тут цёмны кут!
А спяваць ці можна тут?
...Да Ваўка бягуць звяры, Бачаць, Воўк маўчыць стары, Сціснуў зубы, сціснуў рот, А крычыць... крычыць жывот!
Ах ты, Янка, Янка-Запытанка!
Воўк — дадому. Ды дарма —
Там Ваўчыца кажа:
145
— Прэч! Якое ваўчаня Спаць пры шуме ляжа?
I паплёўся Воўк удаль, У абласны лясны шпіталь. Да ўрача ўваліўся Воўк, Захрыпеў, завыў і змоўк...
...Саслабелы Воўк ляжыць. Янка сцежкаю бяжыць Ды ўсё пытаецца...
А звяры хаваюцца:
Хто ў балота,
Хто ў мох, Каб убачыць Іх не мог!
Усе баяцца Янку, Янку-Запытанку!
Сем мастакоў
Алена Кобец-Філімонава
У адным горадзе жылі-былі сем мастакоў. Горад, у якім яны жылі, быў вельмі змрочны. Таму што над ім віселі шэрыя хмары. I ад іх на ўвесь горад падаў шэры цень. 3-за хмараў не было відаць аранжавага сонца. He было відаць зялёнай лістоты. He было ві-даць блакітных нябёсаў. I ўсё, што малявалі маста-кі, было шэрае і непрыгожае. Яны ж думалі, што неба можа быць толькі шэрага колеру. I лісце толькі шэ-рага колеру. I ўсё наўкола — толькі шэрага колеру. Таму і фарбы ў іх былі толькі шэрыя. Яны не маглі маляваць іначай.
Аднойчы ў горад прыляцеў вецер і разагнаў хмары. Мастакі выбеглі на вуліцу — і не паверылі сваім вачам.
— Ой, якое прыгожае неба! — сказалі яны.
— Ой, якое прыгожае сонца! — сказалі яны.
— Ой, якое прыгожае лісце! — сказалі яны.
I адразу пачалі маляваць. Але атрымалася не-прыгожа. Таму што ў іх была толькі шэрая фарба.
Сем мастакоў цяжка ўздыхнулі. Што ж ім рабіць?
146
Як навучыцца добра маляваць? Тады адзін з іх сказаў:
— Сябры! Пойдзем фарбы шукаць.
Узялі мастакі сем пэндзлікаў і сем вядзерцаў і пайшлі фарбы шукаць. Доўга вандравалі яны па белым свеце і ўсяму дзівіліся. А дзівіцца было чаму. Яны ж усё жыццё жылі ў змрочным горадзе і не ведалі, што ёсць на свеце пунсовы-пунсовы мак, які квітнее на зялёным лузе; што ёсць бялюткі рамо-нак з залацістай сярэдзінай; што сонца ўдзень аран-жавае, а ўвечары — малінавае. Яны любаваліся прыродай, многае спазнавалі і ўсё запаміналі.
Аднойчы мастакі падняліся на вяршыню самай высокай гары. Адтуль было відаць усё навокал: і рэкі, і лясы, і лугі — увесь шлях, які яны прайшлі. Залюбаваліся мастакі і пачалі марыць:
— Ах, як бы я хацеў намаляваць мак! — сказаў адзін.
— А я — сонца! — сказаў другі.
— А я — дзымухавец! — сказаў трэці.
— А я — лісточак! — сказаў чацвёрты.
— А я — неба! — сказаў пяты.
— А я — званочак’ — сказаў шосты.
— А я — фіялку! — сказаў сёмы.
I як толькі яны гэта сказалі — на небе ўзнікла вясёлка. Убачылі мастакі вясёлку — і вачам сваім не паверылі.
— Ах, якія фарбы! — уздыхнулі яны.
— Я бачу фарбу, як мак! — сказаў адзін.
— А я — як сонца! — сказаў другі.
— А я — як дзьмухавец! — сказаў трэці.
— А я — як лісточак! — сказаў чацвёрты.
— А я — як званочак! — сказаў шосты.
— А я — як фіялку! — сказаў сёмы.
I раптам адзін канец вясёлкі апусціўся каля самых ног мастакоў. I яны ўбачылі сем каляровых дарожак.
Чырвоную, як мак.
Аранжавую, як сонца.
Жоўтую, як дзьмухавец.
Зялёную, як лісточак.
Блакітную, як неба.
Сінюю, як званочак.
Фіялетавую, як фіялка.
147
— Ура! — закрычалі мастакі.— Нарэшце мы знайшлі фарбы!
Кожны выбраў сабе любімую дарожку і пайшоў па ёй. Прайшлі мастакі па ўсёй вясёлцы. I адразу ж пачалі маляваць. Ім не цярпелася даведацца, якога колеру фарбы ў іхніх вядзерцах.
Узялі мастакі вялікі ліст паперы, і кожны па чарзе правёў па ім лінію сваім пэндзлікам. Атрыма-лася яркая, сямі колераў вясёлка. Мастакі былі шчас-лівыя. Цяпер яны маглі намаляваць усё, пра што марылі.
А што сталася з вясёлкай? Яна знікла. Таму што аддала ўсе свае фарбы. А калі пойдуць яе шукаць іншыя мастакі, яна зноў з’явіцца і аддасць ім свае новыя фарбы.
Жыў-быў вожык
Янка Брыль
Нашага вожыка тата злавіў у лесе і прынёс у кі-шэні дахаты. Спачатку вожык ляжаў, як клубок. Як паклалі яго ў кутку, пад маім ложкам, так ён і ляжаў. Я наліў яму ў сподачак малака. А вожыку хоць бы што. Тады я лёг побач з ім на падлозе і пачаў на-зіраць.
На дварэ змяркалася, і пад ложкам рабілася цёмна.
— Дурненькі ты,— сказала мама.— Ты яго толь-кі не чапай, ён і сам малако тваё знойдзе.
I праўда, толькі я лёг у ложак і ў хаце зрабілася ціха, як у куточку пад ложкам нешта ціхенька заварушьілася. Заварушылася і пачало вось гэтак чмыхаць:
— Ту-ту-ту-пых! Ту-ту-ту-пых!
А потым па дошках падлогі затупацелі маленькія мяккія ножкі.
— А што, не гаварыла я,— сказала мама.— He палохайце яго, дык ён і малако пачне хлябтаць.
I праўда, мы памаўчалі, і неўзабаве пачулася, што нехта маленькі хлебча. He так, як кот, а так, як парасяты,— плямкае. Вожык тупацеў усю ноч, і за гэта мы пачалі называць яго Тупцікам. А за тое, што ён перастаў нас баяцца, я ніколі не забываўся да-ваць яму есці.
148
Але не было з кім Тупціку пасябраваць. I стала яму сумна ад гэтага. Каб развесяліць вожыка, я зняў аднойчы са сцяны люстэрка і паставіў на падлозе. А вожык падышоў да люстэрка, наставіў лычык, па-глядзеў і надзьмуўся, каб настрашыць таго, што ў люстэрку. А той, што ў люстэрку, надзьмуўся так-сама, і вось яны разам зрабілі:
— Пых!
Мы засмяяліся — і тата, і я, а Тупцік паглядзеў, асцярожненька дакрануўся лычыкам да шкла і як быццам усё зразумеў. Адышоўся і больш не глядзеў у люстэрка.
I мы занеслі Тупціка ў агарод. Яму цяпер весела, добра на волі.
Паравоз
Юльян Тувім
Стаіць і гудзе паравоз на пуцях, Важкі, вялізны, мазутай прапах, Алей, як пот, на баках.
Стаіць і сапе, Пырскае, чмыпіа, Жарам пякельным I параю дыша: Бух — як горача! Ух — як горача! Пуф — як горача! Уф — як горача!
Да паравоза Вагоны падалі Дужа цяжкія — 3 жалеза і сталі. Поўна народу У кожным вагоне.
У першым, другім — Каровы ды коні.
А ў трэцім, у спальным, Точачы лясы, П’юць пузачы I ўмінаюць кілбасы.
149
Чацвёрты, таварны, Поўны бананаў.
А ў пяты пагружаны Шэсць фартэп’янаў.
У шостым вагоне Цяжкая гармата: Рэйкаю кожнае Кола падцята.
У сёмым —
Дубовыя крэслы і шафы, У восьмым — мядзведзь I чатыры жырафы. Дзевяты займаюць Таўшчэзныя свінні. Куфры ў дзесятым, Кубёлкі і скрыні.
Вагонаў усіх
Да паўсотні, няйначай, А што там у кожным — Я не пабачыў.
Але, каб прыйшлі сюды Сотні атлетаў, I кожны з іх, З’еўшы па сотні катлетаў,
Як трэба, з апошняе сілы Напяўся —
Цяжар гэты з месца б Ніяк не падаўся!
Раптам — свісток!
Потым — гудок!
Пара — бух!
Колы — у рух!
Спачатку, —
Нібы чарапаха, Памалу Пайшоў паравоз, Угінаючы шпалы, Залязгалі буферы Лязгам вясёлым, I круціцца, круціцца
150
Кола за колам, Высока, далёка Дым чорны клубіцца. Цягнік наш па рэйках Стукоча, імчыцца. Куды ён? Куды ён? Куды ён? Наўпрост! Па рэйках, па рэйках, Па рэйках, праз мост, Праз поле, тунелі, Праз лес, праз гару Спяшаецца: Трэба прыйсці у пару! Грукоча, стукоча Аднолькавым тактам: Так-та-та, так-та-та, Так-та-та, так-та... Гладка так, лёгка Імчыцца удаль, Быццам бы коціцца Мячык — не сталь, Быццам не волат Агромністы, важкі — Цацка дзіцячая 3 лёгкае бляшкі. А хто яго, хто яго Ўдалеч панёс, Адкуль гэту сілу Узяў паравоз?
Хто гоніць, хто бухае Моцна: бух-бух?
Гарачая пара Дала яму рух! Пара на поршні 3 катла напірае, Поршань на кола, I кола мільгае!
I, гнаны магутнаю Сілаю пары, Імчыцца цягнік, Рассякае абшары. Па рэйках стукоча Аднолькавым тактам: Так-та-та, так-та-та, Так-та-та, так-та!
151
Неахайнік Сет
Хачык Рачан
Ступаючы важна Па цёплай зямлі, Аднойчы вясною Разам пайшлі Гусак, ды індычка, Ды рыжая кошка, Ды качка —
Вядомая каратканожка.
Зарохкала гучна Свіння каля плота, Пачухала бок Аб штыкетнік з ахвотай. — Сябры, вы ў якія Сабраліся далі? — Спытала свіння.
I свінні адказалі
Гусак, ды індычка, Ды рыжая кошка, Ды качка —
Вядомая каратканожка: — Дойдзем да саду, А потым і збочым, Сета — мурзілу Наведаць мы хочам. — Вазьміце мяне У дарогу з сабой.
— Хадзем, калі хочаш,— Адказвалі ёй Гусак, ды індычка, Ды рыжая кошка, Ды качка —
Вядомая каратканожка.
Мінулі масток
I бачаць — Мурзаты Сет крочыць насустрач: Кашуля памята, Брудам
Па самыя вушы аброс. Запэцканы ногі, I рукі, і нос.
152
— Схіліся хутчэй,— Замяўкала кошка,— Дай лапай цябе Абмыю хоць трошкі! I строга малому Індычка сказала:
— Даўно ўжо вада Тваіх рук не кранала. — Спяшайся да рэчкі, Памыйся хоць трошкі,— Параіла качка — Каратканожка.
Засыкаў гусак на малога: — Ану!
Бяжы ды памыйся, A то ушчыкну!
Зарохкала гучна Наводдаль свіння: — He мыйся, Будзь гэткі, як я!
У полі
Якуб Колас
Грышка, хлопчык невялічкі, Ў поле выйшаў з дому.
Люба там каля крынічкі Хлопчыку малому!
Ў гушчары кустоў зялёных Многа розных пташак, Кветак белых і чырвоных, Мошачак, мурашак...
Сядзе хлопчык над крынічкай I не зварухнецца, Пазірае, як над дзічкай Пташачка снуецца
I сваіх маленькіх дзетак Корміць чарвячкамі.
Эх, як слаўна сярод кветак Летнімі дзянькамі!..
153
■
Пчолка
Янка Журба
Веснавое сонца Росы падбірае. Вылецела ў поле Пчолка залатая.
Ёй за шчырай працай Весела на полі:
Луг прыбраны ў кветкі, I наўкол раздолле.
3 рання да змяркання Пчолка залатая Лётае па кветках Ды мядок збірае.
Шмат сабрала пчолка Мёду з розных кветак,— Дома ім накорміць Родных пчолак-дзетак.
Шалтай-Балтай
Іван Муравейка
Шалтай-Балтай Па вёсцы блукаў, Шалтай-Балтай Работу шукаў.
Цэлы дзень шукаў, He згуляў мінуты. Змарнеў, схуднеў I праспаў сем сутак.
Увесь давай
Іван Муравейка
— Даць табе цукерку, Верка?
— He хачу.
— Две цукеркі хочаш,
154
Верка?
— He хачу!
— Тры цукеркі возьмеш, Верка?
— He хачу!
— Увесь мяшэчак забірай...
— Увесь? Давай!
Рамонак
Марыя Пазнанская
На танюткай ножцы гнуткай
• На лужку, ля ручая, У каўнерыку бялюткім Гэту кветку ўбачыў я.
Ясным вокам, жоўтым гэткім, Паглядзела на мяне...
Я сарваць памкнуўся кветку, А пчала сказала: — He!
Каляровы певень*
Васіль Суцееў
Намаляваў Уладзя Пеўня, а вось расфарбаваць яго забыўся. Пайшоў Певень гуляць.
— Што ты ходзіш такі нерасфарбаваны? — здзі-віўся Сабака. Паглядзеў Певень у ваду. I сапраўды. Сабака слушна кажа.
— He журыся,— сказаў Сабака,— ідзі да фар-баў: яны табе дапамогуць.
Прыйшоў Певень да фарбаў і просіць:
— Фарбы, фарбы, дапамажыце мне!
— Добра,— сказала чырвоная фарба і расфар-бавала яму грабеньчык і бародку.
А сіняя фарба — пёркі на хвасце.
Зялёная — крылцы.
А жоўтая — грудку.
— Вось цяпер ты сапраўдны Певень! — сказаў Сабака.
А гэтага Пеўня ты сам расфарбуй. Ды не забудзь-ся расфарбаваць і Куранятка — яно жоўценькае.
* Пры чытанні выкарыстоўваецца кніжка для расфарбоўкі.
155
Чужое яечка
Канстанцін Ушынскі
Раніцай устала бабулька Адарка, выбрала цём-нае, зацішнае месцейка ў куратніку, паставіла туды кашолку, дзе на мяккім сене былі раскладзены тры-наццаць яек, і пасадзіла на іх чубатку.
Ледзь світала, і бабуля не разгледзела, што тры-наццатае яйка было зеленаватае і большае за іншыя. Сядзіць курыца старанна, грэе яйкі, збегае падзяўбці зярнятак, папіць вадзіцы і зноў на месца; нават выліняла, бедная. Сядзела курачка тыдні са тры, і па-чалі з яечак кураняты вылуплівацца, адно за другім: праклюне шкарлупу дзюбкай, выскачыць, страся-яецца і пачне бегаць, ножкамі пыл заграбаць, чарвя-коў шукаць.
Пазней за ўсіх вылупілася кураня з зеленаватага яечка. I якое ж дзіўнае яно выйшла: кругленькае, пушыстае, жоўтае, з кароценькімі ножкамі, з шы-рокай дзюбачкай. «Дзіўнае ў мяне выйшла кураня,— думае курыца,— і дзяўбе, і ходзіць яно не па-наша-му; дзюбачка шырокая, ногі кароткія, нейкае крыва-лапае, з нагі на нагу перавальваецца».
Пачала курачка дзетак вучыць, як з зямлі чарвяч-коў выкопваць, і павяла ўсю сям’ю на бераг сажалкі: там чарвякоў болып і зямля мяккая. Як толькі ка-ратканогае кураня ўбачыла ваду, дык проста і кі-нулася ў яе. Курыца крычыць, крыламі махае, да вады кідаецца; кураняты таксама перапалохаліся: бегаюць, мітусяцца, пішчаць, а адзін пеўнік з пера-палоху нават ускочыў на каменьчык, выцягнуў шый-ку і першы яшчэ раз у сваім жыцці закрычаў сіплым голасам:
— Ку-ка-рэ-ку! Дапамажыце, добрыя людзі! Братка топіцца!
Але братка не патануў, а весела і лёгка, як жмут ваты, плаваў сабе па вадзе, заграбаючы ваду сваімі шырокімі перапончатымі лапкамі. На крык курыцы выбегла з хаты бабка Адарка, убачыла, што робіцца, і закрычала:
— Авохці мне, грэх які! Відаць, гэта я сослепу падлажыла качынае яйка пад курыцу.
А курыца так і кідалася да сажалкі; ледзь-ледзь змаглі адагнаць, бедную.
ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ СТАРЭПШАП ГРУПЫ
Вавёрчына гора
Васіль Вітка
Пра Веру-вавёрачку, Пра яе гора-горачка, Пра яе маленькіх дочак, Пра вавёрчын малаточак, Пра птушынага пасла — Даўганосага бусла, Пра жыццё-быццё лясное I яшчэ пра сёе-тое.
Забалелі ў вавёрачкі зубкі —
He можа раскусіць арэхавай шкарлупкі. Плача Вера-вавёрачка: — Ой, гора маё, Горачка...
Сабралася ўся вавёрчына радня, Думаюць, гадаюць усю ноч да дня: Як тут быць, Што рабіць?
Прыкладаюць дочкі Мамачцы прымочкі, Грэюць унучкі Бабульцы анучкі.
Яшчэ болей баляць вавёрчыны зубкі — He можа крануць арэхавай шкарлупкі.
Вестку паслалі старэйшаму сыну, Той адразу ўсе справы пакінуў
I праведаць хворую маці прыехаў, I прывёз поўны мех ёй арэхаў.
Ен не знаў, што баляць у вавёркі зубкі, Што не можа крануць яна імі шкарлупкі.
Госцю маці гаворыць: — Сыночак, Ты прывёз бы мне малаточак. He трудзіла б я зубкі, He верадзіла, Малатком бы шкарлупкі Біла.
158
— Што ж,— кажа сын,—
У маёй старане
Есць каваль — лепшы мой друг,
Ен можа зрабіць для мяне, Што я захачу,— нават плуг. — Мне плуг не патрэбен, сыночак; Хай зробіць ён мне малаточак.
— Мама,—
Гаворыць ёй сын у адказ,—
Я дам тэлеграму — Ен зробіць ураз.
Сарваў сынок
Дубовы лісток —
Тэлеграма гатова: «Я жывы і здаровы.
Толькі баляць у мамачкі зубкі —
He можа кусаць арэхавай шкарлупкі.
Прашу, дружок, Зрабі малаток».
Сказалі сёстры брату:
— Навошта
Табе самому хадзіць
На пошту?
Мы самі знаем, дзе стары граб.
Даўно мы хацелі
Збегаць на тэле...
Даўно мы хацелі
На тэле-
Граф.
— Ну, што ж, імчыце,—
Сказаў браток,—
Занясіце лісток, Вазьміце квіток.
— Нясіце,— сказала мама,—
Каб сёння ж
Дайшла тэлеграма.
Няхай сам начальнік на бланку
Паставіць пячатку, Што гэта «маланка».
Імчацца шустрыя сёстры, Мільгаюць дрэвы
I вёрсты.
159
Прымчаліся
Ў самы гушчар.
Што тут такое?
Пажар!
Усё у агні — і лісцё, і галіны,
Але здагадаліся сёстры,
Што гэта —
Прыбеглі
На самы разгар лета, I палаюць агнём
He галіны, А спеюць Чырвоныя арабіны.
Імчацца далей сёстры няспынна, Мінаюць гушчар
I пажар арабінны.
I вось перад імі —
Новая пацеха:
Дрэва,
А на дрэве — арэхаў, арэхаў!
А спеленеча-ча-ча-чкія,
А жаўценеча-ча-ча-чкія, А на вяршэча-ча-ча-чку,— Шкада,
He ўзялі з сабою Мяшэчачка.
I тут яньі ўспомнілі,
Што баляць у матулі зубкі,
Што не можа яна раскусіць арэхавай шкарлупкі. Хутчэй жа, Хутчэй, Хутчэй туды, Туды,
Дзе растуць
Старыя дубы!
Лістамі сцежку
Сцеле
Граб,
Прыбеглі сёстры
На тэле-
Граф.
Шматпаверхавы дом —
Высознае дрэва
3 акном-дуплом,
160
Уваход налева.
Калі ўмееш — чытай сам, Што напісана над аконцам: «Прыём тэлеграм Да захаду сонца».
Вавёркі ў дупло Лапкамі: стук-стук! А ім у адказ: — Хто тут? Хто тут? He лезьце ў дупло — Ужо сонца зайшло!
Сталі сёстры прасіць: — Дзядзюхна начальнік, Тэлеграму трэ адбіць;
Гэтак мы імчалі, Гэтак беглі Праз гушчар, Праз агонь, Праз пажар... Хворая ў нас маці, Дзядзюхна дзяцел...
Падабрэў начальнік, Непрыступны маўчальнік, Акуляры надзеў, На лісток паглядзеў.
— Добра,— кажа,— пашлю Заўтра ўранку кавалю.
— Як гэта заўтра ўранку? Нам загадала мама, Каб вы паслалі з маланкай Нашу тэлеграму.
— 3 маланкай? — здзівіўся дзяцел.— А дзе ж яе ўзяці?
He працуе бесперастанку У мяне на пасылках маланка. Бывае
I яна выхадная.
— Хай тады кавалю на дом Заімчыць тэлеграму гром.
— Гром? — усміхнуўся начальнік,— Гром?
6 Зак. 3111
161
Ен толькі з работы
I спіць
Непрабудным сном.
— Хто ж перадасць тэлеграму, Хто ж?
— Дождж,— сказаў ім начальнік,— Дождж!
I застукаў Начальнік, Непрыступны маўчальнік, Дзюбаю: тук-тук!
Тоўстаю: ток-ток!
I з лістка на лісток Пацёк Ручаёк...
Бягуць вавёркі дадому
I чуюць, Як іх тэлеграму Кроплі друкуюць: «Тук-ток, Кавалёк, Прышлі маме Малаток.
Разбалеліся ў мамачкі зубкі, He можа раскусіць арэхавай шкарлупкі».
Паплыў паток, Пагнаў лісток У тую даль, Дзе жыве каваль — Стары воран, Як вугаль, Чоран.
Прыйшла тэлеграма якраз у час, Кавалю не дае спакою заказ...
...Добра сказаць —
Заказ гатовы, А як паслаць Яго ў бор сасновы? Трэці дзень вавёрка малатка чакае, Можа, яна, бедная, з голаду канае.
Гэтак моцна баляць у вавёрачкі зубкі, Што не можа крануць арэхавай шкарлупкі.
162
Апусціліся галовы ніц I ў зайцоў, I ў сініц.
Сядзяць у скрусе Бусел
I гусі.
Стаў ад гора Воран Яшчэ болей Чоран.
Паўзе крот, Зямлі повен рот: — Ду-ду-ду,-Ду-ду-ду.
Я вашу бяду Адной лапай Развяду.
Сталі ўсе яго прасіць: — Краточак, Крот, Браточак
Фядот, Ты можаш зрабіць Самалёт?
— Угу. Я магу.
— Нам трэба, браточак, Паслаць малаточак...
— Добра,— кажа ім крот,— Я зраблю самалёт.
Скідай, каваль, Свой чорны Хвартух, Прынясі мне Шырокі лапух, А вы, зайкі, травы Нарвіце, Вяровачкі звіце, Малаток
У вузялок Завяжыце. — А цяпер, Кажа крот,— Я буду галоўны пілот,—
163
Мяне вы прасілі.
Падымай, бусел, крылле, Бяры ў дзюбу лапух — Павязём малаток мы
Удвух:
Верхам сяду ў цябе я на шыі, Паляцім мы пад хмары густыя, Будзеш ты крыламі махаць, А я
Буду табой кіраваць.
— Дзякуй,— бусел яму ў адказ.— Гэта раз.
Памагла нам твая галава —
Гэта два.
Ну, а болей не гавары —
Гэта тры.
Памагатых такіх мне
He трэба.
Калі ж хочаш
Пабачыць ты неба
I зайздросціш адно нам, Буслам,—
Паспрабуй
Узніміся
Сам!
Цвёрдае слова — Слова буслова.
Узяў лапух у дзюбу ён, Варухнуў крыламі — I ляціць наш паштальён Лугамі, Лясамі.
А куды ён ляціць — Можа, боты шыць, Можа, ніткі віць? Адкажыце самі. Ну, вядома, Ляціць да вавёркі-галубкі, Моцна-моцна баляць яе зубачкі-зубкі. Ен нясе ёй вузялок, Там завязаны малаток, Каб вавёрка зубоў не трудзіла, Каб арэхі малаточкам біла.
164
У вавёрчынай жа хаце Поўна шуму, весялосці, Перадаў ім вестку дзяцел, Што ляціць сам бусел ў госці.
Вось унучкі
Сталы засцілаюць,
А дачушкі
Частункі стаўляюць.
Сын
Пясочкам ля самага дома
Высыпае пляцоўку
Аэрадрома,
Каб птушыны пасол мог спусціцца, Паміж соснаў густых Прызямліцца.
Гасця сустракаці
Выходзіла маці:
— Што на белым свеце чуваці — На балоце, На сенажаці?
— Ат, якія ў нас навіны,—
Ей адказвае бусел,—
Вы ж самі ведаць павінны, Што ўсе мы ў самоце і скрусе. Як прыйшла тэлеграма, што баляць у вае зубкі, He спалі мы цэлыя суткі, He зналі шчаслівай мінуткі, Цяпер я спакойны За ваш раток,— Вось вам бранябойны Малаток.
— Ай-яй-яй! — дзівяцца сёстры,— Які ён цяжкі, які ён востры... Мы хацелі другую адбіць Тэлеграму, Што даўно не баліць Раток у мамы...
I няхай будзе сказана толькі між намі — Лепш грызці арэхі сваімі зубамі...
Мы хацелі,
Мы вельмі хацелі Зноў збегаць
165
На тэле...
Ha тэле...
— Перастаньце! — на дочак Прытупнула маці.— Малаточак
Спатрэбіцца ў хаце.
Доўга ў іх ішла бяседа-гаворка, Ўсе суседзі былі ў вавёркі.
Стары дзяцел Са сваім зяцем, Тры сініцы-сястрыцы, Цётка Гануля — Шэрая зязюля, Пяць зайцоў-малайцоў, Удод-удавец — Слаўны на дудзе ігрэц, Два глухія глухары Білі ў бубен да зары.
I я там быў За тым сталом.
I еў, і піў
Разам з буслом.
Што там было весялосці I смеху!
Папаелі госці
Грыбоў і арэхаў.
Былі мёд і квас там, Бульба, селядзец.
Хто праслухаў казку,— Той маладзец.
Вясна
Якуб Колас
Сонца грэе, прыпякае, Лёд на рэчцы затрашчаў. Цёплы вецер павявае, Хмар дажджлівых нам прыгнаў. Вось і бусел паказаўся, Гусі дзікія гудуць, Шпак на дубе расспяваўся, Жураўлі ужо лятуць.
166
Наш Май
Сяргей Грахоўскі
Сягоння мы святкуем Май, У мірным небе сонца свеціць, I нашьі песні з краю ў край Нясе пагодны майскі вецер.
Цвіце наш мірны край, цвіце, Сцягі у небе палыхаюць, I над калонамі дзяцей Бацькі высока узнімаюць.
I галубы над нашым краем У сінім небе паплылі... Мы песняй звонкаю вітаем 3 цудоўным Маем, мірным Маем Сваіх сяброў на ўсёй зямлі!
Дарагое імя
Мікола Хведаровіч
Свеціць, як сонца, Ад самай калыскі Вобраз любімы, Родны і блізкі.
Маміна імя Самае лепшае, Маміна слова Найдаражэйшае.
Мама! Матуля! — Чароўнае слова Песняй ласкавай Гучыць на ўсіх мовах.
Свавольствы бабулі-зімы
Канстанцін Ушынскі
Раззлавалася бабуля-зіма: задумала яна ўсё жывое са свету звесці. Перш за ўсё яна пачала да птушак дабірацца: надакучылі яны ёй сваім крыкам і піскам.
167
Падзьмула зіма холадам, пазрывала лісце з ля-соў і гаёў і паразмятала яго па дарогах. Няма куды птушкам дзецца; пачалі яны чародкамі збірацца, думачку думаць. Сабраліся, пакрычалі і паляцелі за высокія горы, за сінія моры, у цёплы вырай. За-стаўся верабей, і той пад страху зашыўся.
Бачыць зіма, што птушак ёй не дагнаць: накі-нулася на звяроў. Зацерушыла снегам палі, заваліла гурбамі лясы, апранула дрэвы ледзяной карой і пасылае мароз за марозам.
He спалохаліся звяры: у адных кажухі цёплыя, другія ў глыбокія норы схаваліся; вавёрка ў дупле арэшкі грызе, мядзведзь у бярлозе лапу смокча; зайчык скачучы грэецца, а коні, каровы, авечкі даўным-даўно ў цёплых хлявах гатовае сена жуюць, цёплае пойла п’юць.
Болей злуецца зіма — да рыб яна дабіраецца: пасылае мароз за марозам, адзін за другога люцей-шы. Марозікі жвава бягуць, малаткамі гучна пастук-ваюць: па азёрах, па рэках масты будуюць. Замерзлі рэкі і азёры, ды толькі зверху; а рыба ўся ўглыб пайшла: пад ледзяным дахам яшчэ цяплей.
Ну, пачакай жа, думае зіма: дапяку я людзям,— і шле мароз за марозам, адзін за другога люцейшы. Завалаклі маразы ўзорамі шыбы ў вокнах; стукаюць і ў сцены, і ў дзверы так, што бярвенні лопаюцца. А людзі запалілі ў печы, пякуць сабе бліны гарачыя ды з зімы падсмейваюцца. Здарыцца каму па дровы ў лес ехаць, апране ён кажух, валёнкі, рукавіцы цёплыя ды як пачне сякерай махаць, дык і пра мароз забудзецца. Па дарогах, нібы зіме на смех, абозы пацягнуліся; ад коней пара валіць; людзі вясёлыя ідуць, зіму і мароз хваляць.
Найбольш крыўдна здалося зіме, што нават ма-лыя дзеці і тыя яе не баяцца. Катаюцца сабе на кань-ках ды на санках, у снежкі гуляюць, баб лепяць, горы будуюць, вадой паліваюць ды яшчэ мароз клі-чуць:
— Хадзі памажы!
Ушчыкне зіма са злосці аднаго хлапчука за вуха, другога за кос, а хлопчык схопіць снегу, давай церці, і разгарыцца ў яго твар, як агонь.
Бачыць зіма, што нічым ёй не ўзяць: заплакала ад злосці. Са стрэх зімовыя слёзы закапалі... відаць, вясна недалёка!
168
Трое парасятак
Уолт Дысней
Жылі-былі на свеце трое парасятак. Трое братоў. Усе аднолькавага росту, кругленькія, ружовыя, з аднолькавымі смешнымі хвосцікамі. Нават імёны ў іх былі падобныя. Звалі парасят: Ніф-Ніф, Нуф-Нуф, Наф-Наф. Жылі яны ў лесе, куляліся ў зялёнай траве, грэліся на сонейку, збіралі жалуды. Так пра-ходзіла лета.
Але вось надышла восень. Сонца ўжо не так моцна прыпякала, шэрьія воблакі цягнуліся над па-жоўклым лесам, доўга не высыхалі лужыны.
— Час нам падумаць пра зіму,— сказаў неяк Наф-Наф сваім братам, прачнуўшыся досвіткам.— Я ўвесь дрыжу ад холаду. Мы можам прастудзіцца. Давайце пабудуем сабе дом з трох пакояў і будзем жыць разам, пад адной цёплай страхой.
Але яго браты не хацелі брацца за работу. Куды больш прыемна ў апошнія цёплыя дні гуляць і ска-каць па лузе, чым капаць і цягаць каменне.
— Да зімы яшчэ далёка. Мы яшчэ пагуляем,— сказаў Ніф-Ніф і перакульнуўся цераз галаву.
— Калі трэба будзе, я сам пабудую сабе дом,— сказаў Нуф-Нуф і лёг у лужыну.
— I я таксама,— дадаў Ніф-Ніф.
— Ну, як хочаце. Я буду адзін будаваць сабе дом,— сказаў тады Наф-Наф.— Я не буду вас чакаць.
3 кожным днём рабілася ўсё халадней і халадней. Але Ніф-Ніф і Нуф-Нуф не спяшаліся. Ім і думаць не хацелася пра работу. Яны весела гулялі ў свае парасячыя гульні, куляліся і купаліся ў лужыне, парохкваючы свае вясёлыя песенькі.
— Сёння мы яшчэ пагуляем,— казалі яны,— заўтра з раніцы возьмемся за работу.
Але і ў наступны дзень яны гаварылі тое самае.
I толькі тады, калі вялікая лужына каля да-рогі пачала штораніцы пакрывацца тоненькай ска-рынкай лёду, лянівыя браты ўзяліся нарэшце за работу.
Ніф-Ніф парашыў, што прасцей і хутчэй за ўсё змайстраваць дом з саломы. Hi з кім не параіўшыся, ён так і зрабіў. Ужо ўвечары ягоная хаціна была гатовая.
169
Ніф-Ніф паклаў на страху апошнюю саломіну і, вельмі задаволены сваёй работай, весела заспяваў:
Хоць паўсвету абысці,
Абысці, абысці,
Лепшай хаты не знайсці. He знайсці, не знайсці!
Напяваючы гэтую песеньку, ён накіраваўся да Нуф-Нуфа. Нуф-Нуф непадалёку таксама будаваў сабе дамок.
Ен стараўся хутчэй пакончыць з гэтай нуднай і нецікавай справай. Спачатку, таксама як і брат, ён хацеў пабудаваць сабе дом з саломы, але потым вырашыў, што ў такім доме зімой будзе вельмі хо-ладна. Дом будзе больш моцны і цёплы, калі пабу-даваць яго з галінак і тонкіх дубцоў. Так ён і зрабіў. Ен убіў у зямлю калы, пераплёў іх дубцамі, на страху наваліў лісця, і ўвечары дом быў гатовы.
Нуф-Нуф з гонарам абышоў яго некалькі разоў вакол і заспяваў:
У мяне вось добры дом, Новы дом, моцны дом. Мне не страшны дождж і гром, Дождж і гром, дождж і гром!
He паспеў ён скончыць песеньку, як з-за куста выбег Ніф-Ніф.
— Ну, вось і твой дом гатовы! — сказаў ён бра-ту.— Я казаў Наф-Нафу, што мы і адны ўправімся з гэтай работай! Цяпер мы з табой вольныя. I можам рабіць усё, што нам уздумаецца!
— Пойдзем да Наф-Нафа і паглядзім, які ён сабе збудаваў дом,— адказаў брат.
I яны, вельмі задаволеныя тым, што ім ні пра што больш не патрэбна клапаціцца, зніклі за кустамі.
Наф-Наф ужо некалькі дзён быў заняты сваёй пабудовай. Ен нацягаў камення, намясіў гліны і ця-пер, не спяшаючыся, будаваў сабе дом, у якім можна было б схавацца ад ветру, дажджу і марозу. Ен зрабіў у доме цяжкія дубовыя дзверы з засаўкай, каб воўк з суседняга лесу не мог да яго ўлезці. Ніф-Ніф і Нуф-Нуф засталі брата за работай.
— Што ты будуеш? — у адзін голас закрычалі здзіўленыя Ніф-Ніф і Нуф-Нуф.— Што гэта, дом для
170
парасяці ці замак? Ці не збіраешся ты з кім-небудзь ваяваць?
I абодва браты так развесяліліся, што іх віск і рох-канне разнесліся далёка па лугавіне.
Наф-Наф прарохкаў ім у адказ:
У мяне болып разумення, Разумення, разумення.
Я будую дом з камення,	■
Дом з камення, дом з камення!
Ніякія ў свеце зверы, Злыя зверы, злыя зверы He адчыняць мае дзверы, Mae дзверы, мае дзверы!
— Гэта ён пра якога звера? — запытаў Ніф-Ніф у Нуф-Нуфа.
— Гэта ты пра якога звера? — запытаў Нуф-Нуф у Наф-Нафа.
— Гэта я пра ваўка! — адказаў Наф-Наф і па-клаў яшчэ адну цагліну.
— Ён баіцца ваўка! — сказаў Ніф-Ніф.
— Ен баіцца, што яго з’ядуць! — дадаў Нуф-Нуф.
I браты яшчэ болып развесяліліся.
— Якія тут могуць быць ваўкі! — рохкнуў Ніф-Ніф і ўзяўся за сваю флейту.
— Ніякіх ваўкоў няма! Ен проста баязлівец! — сказаў Нуф-Нуф, настройваючы сваю скрыпку.
I абодва яны зайгралі і заспявалі:
Нам не страшны шэры воўк, Шэры воўк, шэры воўк.
Дзе ты ходзіш, дурны воўк, Стары воўк, страшны воўк?
Але Наф-Наф нават не азірнуўся.
— Пойдзем, Нуф-Нуф,— сказаў тады Ніф-Ніф.— Нам тут няма чаго рабіць. Мы не любім баязліўцаў!
I браты пайшлі гуляць.
Па дарозе яны спявалі і ігралі, а калі ўвайшлі ў лес, то ўзнялі такі шум, што абудзілі ваўка, які спаў пад хвояй.
— Што за шум? — незадаволена прабурчэў злы і галодны воўк і паскакаў да таго месца, адкуль да-носіліся віск і рохканне двух маленькіх неразумных парасятак.
— Ну якія тут могуць быць ваўкі? — казаў у
171
гэты час Ніф-Ніф, які ваўкоў бачыў толькі на ма-люнках.
— Вось мы яго схопім за нос, будзе ведаць! — падміргнуў Нуф-Нуф, які таксама ніколі не бачыў жывога ваўка.
— Павалім, ды яшчэ звяжам, ды яшчэ нагой вось так, вось так! — храбра дадаў Ніф-Ніф і пака-заў, як яны будуць распраўляцца з ваўком.
I браты зноў разрохкаліся і заспявалі:
Нам не страшны шэры воўк, ПІэры воўк, шэры воўк.
Дзе ты ходзііп, дурны воўк, Стары воўк, страшны воўк?
I ралтам яны ўбачылі сапраўднага жывога ваўка! Ён стаяў за вялікай хвояй, і ў яго быў такі страшны выгляд, такія злыя вочы і такая зубастая пашча, што ў Ніф-Ніфа і Нуф-Нуфа па спінках прабег ха-ладок і тонкія хвосцікі дробна-дробна задрыжэлі. Бедныя парасяткі не маглі нават зварухнуцца ад страху.
Воўк падрыхтаваўся да скачка, шчоўкнуў зубамі, міргнуў правым вокам, але парасяткі раптам апа-мяталіся і, узняўшы віск на ўвесь лес, кінуліся наўцёкі.
Ніколі яшчэ не прыходзілася ім так шпарка бегаць.
Мільгаючы пяткамі і ўзнімаючы хмары пылу, яны несліся кожны да свайго дома.
Ніф-Ніф першы дабег да сваёй саламянай хаціны і ледзь паспеў зачыніць дзверы перад самым носам ваўка.
— Зараз жа адчыні дзверы! — прарычэў воўк.— А інакш я іх выламаю!
— He,— прарохкаў Ніф-Ніф,— я не адчыню!
За дзвярыма было чуваць дыханне страшнага звера.
— Зараз жа адчыні дзверы! — прарычэў зноў воўк.— А не то, я так дзьмухну, што ўвесь твой дом разляціцца!
Але Ніф-Ніф нічога ўжо не мог адказаць ад страху. Тады воўк пачаў дзьмуць: «Ф-ф-ф! У-у-у!!»
Са страхі зляталі саломінкі, сцены дома трэслі-ся. Воўк яшчэ раз глыбока ўздыхнуў і дзьмухнуў другі раз: «Ф-ф-ф!!! У-у-у!!»
172
Калі воўк дзьмухнуў трэці раз, дом разляцеўся ва ўсе бакі, як быццам на яго наляцеў ураган.
Воўк шчоўкнуў зубамі перад самым лычыкам маленькага парасяці.
Але Ніф-Ніф ухіліўся, адскочыў і праз хвіліну быў ужо каля дзвярэй Нуф-Нуфа.
Ледзь паспелі браты замкнуцца, як пачулі голас ваўка:
— Ну, цяпер я з’ем вас абодвух!
Ніф-Ніф і Нуф-Нуф спалохана паглядзелі адзін на аднаго. Але воўк вельмі стаміўся і вырашыў пайсці на хітрыкі.
— Я перадумаў! — гучна сказаў ён, так, каб яго пачулі браты.— Я не буду есці гэтых паршывых па-расятак! Я лепш пайду дадому.
— Ты чуў? — запытаў Ніф-Ніф брата.— Ен ска-заў, што не будзе нас есці!
— Гэта вельмі добра, што воўк пайшоў дадому! — сказаў Нуф-Нуф і адразу перастаў дрыжэць.
I браты развесяліліся і заспявалі, як быццам нічога і не здарылася:
Нам не страшны шэры воўк, Шэры воўк, шэры воўк.
Дзе ты ходзіш, дурны воўк, Стары воўк, страшны воўк?
А воўк і не думаў нікуды ісці. Ен проста адышоў-ся трохі ўбок і прытаіўся. Яму было вельмі смешна: як спрытна ён ашукаў зусім неразумных маленькіх парасятак! Ен пачакаў, калі парасяткі зусім супа-коіліся, узяў авечую шкуру, вялікі кошык і асця-рожна падкраўся да дамка. Каля дзвярэй ён сеў у кошык, накрыўся шкурай і ціха пастукаў. Ніф-Ніф і Нуф-Нуф вельмі спалохаліся, калі пачулі стук.
— Хто там? — запьіталі яны, і ў іх зноў затрэс-ліся хвосцікі.
— Гэта я-я-я, бедная маленькая авечка! — тон-кім голасам прапішчаў воўк.— Пусціце мяне пераначаваць, я адбілася ад статка і вельмі стамілася!
— Пусціць? — запытаў брата добры Ніф-Ніф.
— Авечку можна пусціць,— згадзіўся Нуф-Нуф. Ен таксама быў вельмі добрым парасяткам.
Але калі яны крыху адчынілі дзверы, то раптам убачылі не авечку, а зубастую пашчу ваўка. Браты
173
зачынілі дзверы і з усёй сілы налеглі на іх, каб воўк не здолеў да іх уварвацца.
Воўк вельмі раззлаваўся, што яму не ўдалося ашукаць парасят. Ен скінуў з сябе авечую іпкуру, адпіхнуў кошык і зарычэў:
— Ну, пачакайце ж! Як я дзьмухну, дык і ад гэтага дома нічога не застанецца!
I ён пачаў дзьмуць. Дом крыху пакасіўся. Воўк дзьмухнуў другі раз, потым трэці раз.
Са страхі злятала лісце, сцены дрыжэлі, але дом усё яшчэ стаяў. I толькі тады, калі воўк дзьмухнуў пяты раз, дом захістаўся і разваліўся. Адны толькі дзверы пэўны час яшчэ стаялі сярод руін.
Ахопленыя жахам, кінуліся парасяткі бегчы. Ад страху ў іх аднімаліся ногі, кожная іпчацінінка дрыжэла, курносыя насы перасохлі. Браты імчаліся да дома Наф-Нафа. Воўк наганяў іх вялізнымі скач-камі. Адзін раз ён ледзь не схапіў Ніф-Ніфа за зад-нюю ножку, але той спрытна ўхіліўся і прыбавіў ходу.
Воўк таксама паддаў ходу. Ен быў упэўнены, што на гэты раз парасяткі ад яго не ўцякуць. Але яму зноў не пашанцавала. Парасяткі хутка прамчаліся міма вялікай яблыні, нават не закрануўшы яе. А воўк не паспеў звярнуць і наляцеў на яблыню, якая абсы-пала яго яблыкамі. Адзін цвёрды яблык ударыў яго паміж вачэй. Вялікі гуз ускочыў у яго на лбе.
А Ніф-Ніф і Нуф-Нуф, ні жывыя ні мёртвыя, прыбеглі ў гэты час да дома старэйшага брата.
Брат упусціў іх у дом. Бедныя парасяткі былі такія напалоханыя, што нічога не маглі сказаць і моўчкі кінуліся пад ложак. Наф-Наф адразу зда-гадаўся, што за імі гнаўся воўк. Але яму не было чаго баяцца ў сваім мураваным доме. Ен хутка за-чыніў дзверы на засаўку, сеў за піяніна і заспяваў:
Ніякія ў свеце зверы,
Злыя зверы, злыя зверы He адчыняць мае дзверы, Mae дзверы, мае дзверы!
Але тут пастукалі ў дзверы.
— Хто стукае? — запытаў Наф-Наф.
— Гэта я, прадаўшчык шчотак,— пачуўся грубы голас.— Ці не хочаце паглядзець мой тавар?
Наф-Наф адчыніў крыху дзверы і ўбачыў кал-
174
матую лапу. Ен умомант выхапіў шчотку і балюча ўдарыў ёю па калматай лапе ваўка. Равучы ад болю, воўк прахрыпеў:
— А, гэтак! Ну, цяпер я з’ем усіх траіх!
— Спрабуй! — адказаў з-за дзвярэй Наф-Наф. Ен ведаў, што яму і братам няма чаго баяцца ў моцным мураваным доме.
Тады воўк уцягнуў у сябе як мага болып паветра і дзьмухнуў з усёй сілы.
Але, колькі ён ні дзьмуў, ні адна, нават самая маленькая, цаглінка не зварухнулася з месца.
Воўк пасінеў ад натугі.
Дом стаяў, як крэпасць. Тады воўк пачаў трэсці дзверы. Але дзверы таксама не паддаваліся. А ў сце-нах дома не было ніводнай шчыліны, праз якую ён мог бы прабрацца да парасятак. Галоднаму і злому ваўку нічога не заставалася, як пайсці прэч.
Але тут ён падняў галаву і раптам заўважыў вялікі, шырокі комін на страсе.
— Вось праз гэты комін я і пралезу ў дом! — узрадаваўся воўк. Ен асцярожна ўзлез на страху і прыслухаўся. У доме было ціха.
— Я ўсё ж такі паласуюся свежай парасяцін-кай,— падумаў ён і, аблізнуўшыся, палез у комін.
Але, як толькі ён пачаў спускацца па коміне, парасяты пачулі шоргат, а калі на накрыўку катла пачала сыпацца сажа, Наф-Наф адразу здагадаўся, у чым справа. Ен шпарка кінуўся да катла з варам і сарваў з яго накрыўку. Чорны, як камінар, воўк бултыхнуўся ў вар.
Ніколі яшчэ яму не было так балюча! Вочы ў яго вылезлі на лоб, уся поўсць паднялася дыбам. Воўк нема зароў, выскачыў назад на страху, скаціўся па ёй на зямлю, перакуліўся на сваім хвасце міма за-чыненых дзвярэй і пусціўся наўцёкі.
А трое братоў, трое маленькіх парасятак, глядзе-лі яму ўслед з акна і цешыліся, што яны так удала правучылі злога ваўка.
А потым яны ўсе разам заспявалі вясёлую пе-сеньку:
Хоць паўсвету абысці,
Абысці, абысці,
Лепшай хаты не знайсці. He знайсці, не знайсці!
175
Ніякія ў свеце зверы, Злыя зверы, злыя зверы He адчыняць нашы дзверы, Нашы дзверы, нашы дзверы!
3 лесу воўк ужо ніколі, Ужо ніколі, ўжо ніколі He прыскача да нас болей, Да нас болей, да нас болей!
3 таго часу браты пачалі жыць разам. Вось і ўсё, што мы ведаем пра траіх маленькіх парасятак — Ніф-Ніфа, Нуф-Нуфа і Наф-Нафа.
Зімовы Дуб
Клаўдзія Каліна
Ідзе лесам Лістапад, лісце сыплецца, як град, сякуць дажджы касыя, шумяць вятрыскі злыя... Дрэвы нізка кланяюцца Лістападу, сцелюць да яго ног пажоўклае лісце. . Адляцелі ў вырай птушкі, звяры пахаваліся ў зацішак, апусцелі палі.
Задаволены Лістапад: усё скарылася яму. Усміх-нуўся, паслаў на зямлю бледны сонечны прамень, глянуў з-за шэрых хмар лапінкай блакіту. Але што гэта? Вунь на ўзлессі раскінуў вецце магутны Дуб, увесь у мядзянай лістоце.
— Чаму ты не скарыўся мне?— грозна спытаў Лістапад.
— Я Зімовы. Таму да вясны буду ў мядзяным убранні.
Угневаўся Лістапад.
— Гэй, вятры буйныя! — паклікаў ён сваіх па-мочнікаў.— Сарвіце з Дуба яго мядзяны ўбор!
Завылі вятры, зашумелі галіны Дуба.
— Гэй, дажджы халодныя!— гукнуў Лістапад.— Пазбівайце з Дуба лісце.
Секанулі дажджы, забарабанілі па буйным лісці, але Дуб не зварухнуўся.
— Гэй, браце Снежань,— загукаў Лістапад.— Прышлі мне марозу пякучага, завеяў сыпу-чых, няхай замарозяць, засыплюць снегам непа-корнага!
Прымчалі маразы, прыляцелі завеі, марозілі, снегам секлі, але не скарыўся Дуб.
176
Спахмурнеў Лістапад і адступіўся ад цара лесу... Усю зіму стаіць Дуб у сваім мядзяным адзенні. Толькі вясною ненадоўга скідае яго, каб пераапра-нуцца ў новае, зялёнае. За гэта называюць яго Зімо-вым Дубам.
Пра быка і яго сяброў
Беларуская народная казка
Пасвіўся на лузе бык. Убачыў ён каля рэчкі туман і напужаўся: падумаў, што зямля і вада гараць.
«Пабягу я лепш адгэтуль на край свету!»— па-рашыў бык. Задраў хвост і пабег. Сустрэўся яму на дарозе казёл:
— Бык, куды бяжыш?
— На край свету.
— Чаго?
— У нас зямля і вада гараць. Баюся, каб і мне не згарэць.
— Пабягу і я з табою.
— Бяжы.
Бягуць яны, а насустрач ім парсюк:
— Куды бежыце?
— На край свету: у нас зямля і вада гараць! Ба-імся, каб і нам не згарэць.
— I я з вамі пабягу.
— Бяжы.
Бягуць яны ўтрох. Сустракае іх гусак.
— Куды бежыце?
— На край свету: у нас зямля і вада гараць! Баімся, каб і нам не згарэць.
— I я з вамі пабягу.
— Бяжы.
Бягуць яны ўчатырох. Сустракае іх певень.
— Куды бежыце?
— На край свету: у нас зямля і вада гараць...
— I я з вамі пабягу.
— Бяжы.
Беглі, беглі, прыбеглі ў лес. А тут і зіма надыхо-дзіць. Бык кажа:
— Ну, хопіць бегчы: зімою зямля не загарыцца. Давайце будзем хату рабіць ды запасы на зіму рых-таваць.
Парсюк кажа:
177
— Мне хата не трэба: я выкапаю сабе яму, нана-шу туды моху на падсцілку, жалудоў на харч ды буду зімаваць. Мне і так цёпла будзе!
Казёл кажа:
— А я карою пракармлюся, у дупле пагрэюся.
— А ты, гусак?— пытаецца бык.
— У мяне пер’е цёплае, я дзюбу ў яго схаваю ды так і перазімую.
— А ты, певень?
— А мне што, я і пад ялінкаю перазімую.
Што рабіць? Узяўся бык адзін хату будаваць. На-насіў бярвення, моху, збудаваў цёплую хату і жыве сабе ў ёй без бяды.
Насталі лютыя маразы. Парсюк круціўся, кру-ціўся ў яме, не вытрымаў ды пайшоў да быка:
— Пусці, бык, у хату: сцюдзёна вельмі.
— He,— кажа бык,— не пушчу: ты ў мох зака-паешся, табе і так цёпла будзе!
— Калі не пусціш.— кажа парсюк,— дык я пад-капаю лычом падрубу — твая хата абернецца, ды яшчэ і цябе самога задушыць.
Напужаўся бык: хочаш не хочаш, трэба пускаць парсюка ў хату...
— Ну, добра,— кажа,— ідзі: удвух весялей будзе.
На другі дзень прыходзіць казёл:
— Пусці, бык, у хату.
— Навошта табе хата? Ты ў дупле перазімуеш!
— Ну, калі не пусціш, дык я разганюся, стукну рагамі ў сцяну і праб’ю дзірку: мароз залезе ў хату, табе холадна будзе.
Што рабіць — пусціў казла.
— Добра,— кажа,— хата ў мяне не малая: хо-піць і траім месца.
На трэці дзень прыходзіць гусак:
— Бык, бык, пусці ў хату пагрэцца!
— He пушчу!
— Чаму?
— У цябе пер’е цёплае, ты ў яго дзюбу схаваеш ды так і перазімуеш.
— Ну, калі не пусціш, дык я дзюбаю ўсю страху расцягаю, табе холадна будзе.
Спужаўся бык — пусціў і гусака.
На чацвёрты дзень прыходзіць певень:
— Пусці, бык, у хату!
178
— А хіба табе пад ялінкаю не цёпла?— засмя-яўся бык.— He пушчу! У мяне ўжо і так цесна.
— А калі не пусціш, дык я ўзлячу на гару і ўвесь пясок са столі зграбу: дух з хаты праз столь выйдзе, і ты замерзнеш.
Спужаўся бык — пусціў і пеўня.
Жывуць яны ў хаце ўпяцёх. Ідзе мядзведзь. Уба-чыў хату.
— Хто тут жыве?— пытаецца.
— Бык, казёл, парсюк, гусак і певень,— адказ-ваюць з хаты.
— Пусціце і мяне пагрэцца.
— He, не пусцім. Ты нам не кампанія.
Мядзведзь стукнуў лапаю ў дзверы, праламаў іх і ўвайшоў у хату. Тут бык выставіў рогі ды прыпёр мядзведзя да сцяны. А казёл давай яму рагамі ў бок лупіць, а парсюк зубамі за жывот ірваць, а гусак у нос дзяўбці... А певень узляцеў на лаву ды давай крычаць: «Кудах-кудах! Куды-куды!» Ледзьве жы-вым выскачыў з хаты няпрошаны госць — мядзведзь.
Ідзе ён кульгаючы па лесе, сустракае ваўка.
— Дзе быў, сусед? — пытаецца ў яго воўк.— Ча-му ты такі хмуры?
— Ой,— кажа мядзведзь не сваім голасам,— тра-піў я да страшэнных разбойнікаў. Адзін мяне віламі да сцяны прыціснуў — не павярнуцца. Другі раж-намі ў бок таўчэ. Трэці абцугамі кішкі выцягвае. Чацвёрты прутком у нос коле. А пяты, у чырвонай шапачцы, ззаду шабля крывая, на нагах шпоры, бегае па лаве ды ўсё крычыць: «Падай, падай яго сюды!» Добра, што я ўцёк, бо не ведаю, што б гэты пяты разбойнік зрабіў са мною...
3 таго часу больш ні мядзведзь, ні воўк у тую хату не зазіралі.
Жаронцы
Беларуская народная казка
Жылі дзед ды баба. Нічога ў іх з гаспадаркі не было — толькі пеўнік і жаронцы.
Дзіўныя гэта былі жаронцы: паложыць у іх дзед адно зярнятка, пакруціць раз-другі, і цэлая кадушка мукі намелецца.
Добра жылі дзед з бабай самі і пеўніка не крыў-
179
дзілі. Дачуўся пра дзіўныя жаронцы пан. Парашыў ён украсці іх. Прыехаў адвячоркам да дзеда і про-сіцца пераначаваць. «На паляванні,— кажа,— быў: далёка дадому ехаць, а тут ноч надыходзіць».
— Начуй сабе,— кажа дзед,— месца хопіць.
Уночы, як дзед і баба заснулі, пан украў жаронцы ды паехаў. Моцна затужылі дзед з бабай па жарон-цах. Сядзяць яны галодныя ды плачуць.
Пеўнік слухаў, слухаў іх, а потым і кажа:
— He плачце, я вярну вам жаронцы!
— Дзе табе вярнуць іх! — кажуць дзед і баба.— Пан цябе і на парог не пусціць.
— Нічога,— падхрабрыўся пеўнік,— вярну. Хоць сам загіну, а жаронцы вярну.
Развітаўся ён з дзедам і бабай ды паляцеў у панскі двор. Ляціць ён дарогаю, ляціць ён шырокаю, а на-сустрач яму каршун.
— Куды, певень, ляціш? — пытаецца.
— У двор да пана.
— Чаго?
— Пан у дзеда з бабай начаваў ды жаронцы ўкраў. Я лячу іх сыскаць.
— Вазьмі і мяне з сабою.
— Лезь у валляк!
Каршун улез пеўніку ў валляк. Пеўнік паляцеў далей. Ляціць ён дарогаю, ляціць шырокаю, а на-сустрач яму лісіца:
— Куды, певень, ляціш?
— У двор да пана.
— Чаго?
— Пан у дзеда з бабай начаваў ды жаронцы ўкраў. Лячу іх сыскаць.
— Вазьмі і мяне з сабою.
— Лезь у валляк.
Лісіца ўлезла пеўніку ў валляк. Пеўнік паляцеў далей. Ляціць ён дарогаю, ляціць шырокаю, а на-сустрач яму барсук:
— Куды, певень, ляціш?
— У двор да пана.
— Чаго?
— Пан у дзеда з бабай начаваў ды жаронцы ўкраў. Лячу іх сьіекаць.
— Вазьмі і мяне з сабою.
— Лезь у валляк.
Барсук улез пеўніку ў валляк. Пеўнік паляцеў
180
далей. Ляціць ён дарогаю, ляціць шырокаю, а насу-страч яму воўк:
— Куды, певень, ляціш?
— У двор да пана.
— Чаго?
— Пан у дзеда з бабай начаваў ды жаронцы ўкраў. Лячу іх сыскаць.
— Вазьмі і мяне з сабою.
— Лезь у валляк!
Ляцеў, ляцеў пеўнік і прыляцеў у двор да пана. А ў пана ў гэты час былі госці — пілі, гулялі. Вокны і дзверы насцеж парасчынялі.
Узляцеў пеўнік на падваконне, залопаў крыламі ды заспяваў на ўвесь голас:
— Ку-ка-рэ-ку! Каб пан не дажыў веку! Ен у дзеда з бабай начаваў ды жаронцы ўкраў. Я прыля-цеў жаронцы сыскаць. Аддавай, пан, жаронцы.
Пану стала брыдка перад гасцямі, што пеўнік яго злодзеем абзывае. Вось ён і кажа:
— Слугі, слугі, схапіце гэтага крыкуна, укіньце ў куратнік: няхай яго куры задзяўбуць!
Схапілі слугі пеўніка, укінулі ў куратнік, а самі пайшлі. Тут пеўнік і кажа:
— Каршун, каршун, вылазь з валляка, падушы курэй.
Выскачыў каршун з валляка, перадушыў усіх курэй ды паляцеў у лес. Пеўнік зноў прыляцеў на падваконне:
— Ку-ка-рэ-ку! Каб пан не дажыў веку! Ен у дзеда з бабай начаваў ды жаронцы ўкраў...
— Ах,— кажа пан,— дык яго куры не задзяўблі? Добра ж! Слугі, слугі, схапіце гэтага крыкуна, заня-сіце ў гусятнік, няхай яго гусі зашчыплюць!
Схапілі слугі пеўніка і ўкінулі ў гусятнік. Пеўнік ачухаўся ды кажа:
— Лісічка, лісічка, вылазь з валляка, падушы гусей.
Лісіца так і зрабіла, а сама ў лес пабегла. Паля-цеў пеўнік на падваконне ды зноў сваё спявае:
— Ку-ка-рэ-ку! Каб пан не дажыў веку!..
— Ах,— кажа пан,— дык яго і гусі не зашчы-палі? Добра ж! Слугі, слугі, нясіце яго ў свінарнік: кяхай яго свінні загрызуць.
Занеслі слугі пеўніка ў свінарнік. А там пеўнік кажа:
181
— Барсук, барсук, вылазь з валляка, пагрызі свіней.
Барсук так і зрабіў, а сам пабег у лес. Прыляцеў пеўнік на падваконне. «Ку-ка-рэ-ку!..»
— Ах,— кажа пан, пачуўшы пеўнікаў голас,— дык яго і свінні не загрызлі?.. Слугі, слугі, укіньце яго ў стайню: няхай яго коні затопчуць.
У стайні пеўнік кажа:
— Воўк, воўк, вылазь з валляка, парэж коней. Воўк выскачыў, парэзаў усіх коней і ходу ў лес. Прыляцеў пеўнік на падваконне:
— Ку-ка-рэ-ку!..
Пан аж за галаву хапіўся: што ж рабіць? Потым кажа:
— Слугі, слугі, схапіце гэтага крыкуна, занясіце кухару, няхай ён яго засмажыць.
Слугі так і зрабілі. Кухар засмажыў пеўніка і прынёс на талерцы пану. Пан схапіў яго ды і праглы-нуў са злосці ўсяго адразу. А пеўнік ажыў у панскім жываце, вытыркнуў дзюбу праз правае вуха ды заспяваў:
— Ку-ка-рэ-ку! Каб пан не дажыў веку!..
Пан закрычаў:
— Слугі, слугі, хапайце сякеры, сячыце гэтага нягодніка!
Схапілі слугі сякеры, як секанулі, дык і адсеклі пану правае вуха... А пеўнік пералез у левае вуха ды зноў заспяваў.
— Слугі, слугі,— крычыць пан,— сячыце яго!
Секанулі слугі, ды не па пеўніку, і адсеклі пану левае вуха. Застаўся пан без вушэй. Тады пеўнік вы-сунуўся праз рот.
— Слугі, слугі,— крычыць пан, разявіўшы рот,— сячыце, сячыце яго!
Секанулі слугі, ды не па пеўніку, а па языку,— адсеклі пану язык.
А пеўнік выскачыў, паляцеў на падваконне, сеў і спявае. Бачыць пан — няма рады: усю яго жывёлу пеўнік перадушыў, ды і самога скалечыў. Вынес ён жаронцы з пакояў і аддаў іх пеўніку.
Пеўнік схапіў адзін камень пад адно крыло, дру-гі — пад другое і паляцеў дахаты.
Зарадаваліся дзед з бабай жаронцам, пачалі ў іх муку малоць. 3 мукі хлеб пякуць, самі ядуць і пеўні-ку даюць.
182
Лёгкі хлеб
Беларуская народная казка
Касіў на лузе касец. Змарыўся і сеў пад кустом адпачыць. Дастаў торбачку, развязаў і пачаў есці.
Выходзіць з лесу галодны воўк. Бачыць — касец пад кустом сядзіць і нешта есць.
Падышоў да яго воўк:
— Ты што ясі, чалавеча?
— Хлеб,— адказвае касец.
— А смачны ён?
— Дзіва што смачны!
— Дай мне пакаштаваць.
— Калі ласка!
Адламаў касец кавалак хлеба і даў ваўку. Спада-баўся ваўку хлеб. Ен і кажа:
— Хацеў бы я кожны дзень хлеб есці, але дзе мне яго даставаць? Парай, чалавеча!
— Добра,— кажа касец,— навучу цябе, дзе і як хлеб даставаць!
I пачаў ён вучыць ваўка:
— Перш-наперш трэба зямлю ўзараць...
— Тады і хлеб будзе?
— He, браце, пачакай. Потым трэба забарана-ваць...
— I можна хлеб есці? — замахаў воўк хвастом.
— Што ты, пачакай яшчэ. Раней трэба жыта пасеяць...
— Тады будзе хлеб? — аблізнуўся воўк.
— He яшчэ. Дачакайся, пакуль жыта ўзыдзе, халодную зіму перазімуе, вясной вырасце, потым за-красуе, потым пачне наліваць зярняты, потым спець...
— Ох,— уздыхнуў воўк,— вельмі ж доўга ча-каць. Але цяпер то ўжо я наемся хлеба ўволю!
— Дзе там наясіся!— перапыняе касец.— Рана яшчэ. Спачатку спелае жыта трэба зжаць, потым у снапы звязаць, снапы ў бабкі паставіць. Вецер іх правее, сонейка прасушыць, тады вязі іх на ток...
— I есці хлеб буду?
— Які нецярплівы! Спачатку трэба снапы абма-лаціць, зярняты ў мяшкі сабраць, мяшкі ў млын за-везці ды мукі намалоць...
— I ўсё?
— He, не ўсё. Муку трэба замясіць у дзяжы і ча-
183
каць, пакуль цеста падыдзе. Тады ў гарачую печ пасадзіць.
— I спячэцца хлеб?
— Але, спячэцца хлеб. Вось тады і наясіся яго,— скончыў касец навуку.
Задумаўся воўк, потым пачухаў лапай патыліцу і кажа:
— He! Гэтая работа занадта марудная і цяжкая. Лепш парай мне, чалавеча, як лягчэй ежу здабываць.
— Ну што ж,— кажа касец,— калі не хочаш цяж-кі хлеб есці, параю табе лёгкі. Ідзі на выган, там конь пасецца.
Пайшоў воўк на выган. Убачыў каня:
— Конь, конь! Я цябе з’ем.
— Што ж,— кажа конь,— еш. Толькі спачатку здымі з маіх ног падковы, каб не ламаць табе зубы аб іх.
— I то праўда,— згадзіўся воўк.
Нагнуўся ён падковы здымаць, а конь як стукне яму капытом у зубы...
Перакуліўся воўк ды ходу.
Прыбег да рэчкі. Бачыць — на беразе гусі пасуц-ца. «Ці не з’есці мне іх?» — думае. Потым і кажа:
— Гусі, гусі! Я вас з’ем.
— Што ж,— адказваюць гусі,— еш. Але спачатку зрабі нам адну паслугу перад смерцю.
— Якую?— пытаецца воўк.
— Паспявай нам, а мы паслухаем.
— Гэта можна, Спяваць я мастак.
Сеў воўк на купіну, задраў галаву і давай выць. А гусі крыламі — мах, мах! Узняліся і паляцелі.
Злез воўк з купіны, правёў гусей вачамі і пайшоў далей ні з чым.
Ідзе ды лае сябе апошнімі словамі: «Ці ж не ду-рань я, га? Навошта я згадзіўся спяваць гусям? Ну, цяпер, каго ні сустрэну,— з’ем!»
Толькі ён так падумаў, бачыць — на полі чарада авечак пасецца, а пастух спіць. Наглядзеў воўк у ча-радзе самага большага барана, схапіў яго і кажа:
— Баран, баран, я цябе з’ем.
— Што ж,— кажа баран,— такая мая доля. Але каб не мучыцца мне доўга ды і табе каб не ламаць зубы аб мае старыя косці, стань лепш вунь у той лагчынцы і разяў рот, а я ўзбягу на ўзгорак, разга-нюся і сам ускочу табе ў рот.
184
— Дзякуй за параду,— сказаў воўк.— Так і зробім.
Стаў ён у лагчынцы, разявіў рот і чакае. А баран узбег на горку, разагнаўся ды — трах! — рагамі ваў-ка ў галаву. Аж іскры пасыпаліся з вачэй у ваўка, свету ён не ўбачыў.
Ачухаўся воўк, пакруціў галавою і разважае: — Цікава: з’еў я яго ці не?
А тым часам касец скончыў работу і ідзе дахаты.
Пачуў ён ваўковы словы і кажа:
— З’есці не з’еў, але паспытаў лёгкага хлеба.
He сілай, а розумам
Беларуская народная казка
Адзін чалавек пайшоў у лес дровы секчы. Насек дроў, сеў на пень адпачыць.
Прыходзіць мядзведзь.
— Гэй, чалавеча, давай будзем барукацца!
Паглядзеў чалавек на мядзведзя: дужы калмач — дзе з ім барукацца! Сцісне лапамі — і дух вон!
— Э,— кажа чалавек,— што мне з табою ба-рукацца! Давай спярша паглядзім, ці маеш ты сілу.
— А як глядзець будзем?— пытаецца мядзведзь.
Узяў чалавек сякеру, расшчапіў пень зверху, убіў у расколіну клін і кажа:
— Калі раздзярэш гэты пень лапаю,— значыць, маеш сілу. Тады я з табою буду барукацца.
Ну, мядзведзь, не падумаўшы, тыц лапу ў раско-ліну. А чалавек тым часам трах абухом па кліне — той і выскачыў.
Тут пень і сціснуў мядзведзеву лапу, як аб-цугамі.
Раве мядзведзь, танцуе на трох лапах, але ні рас-шчапіць пень, ні вырвацца з яго не можа.
— Ну, што,— кажа чалавек,— будзеш барукацца са мною?
— He,— енчыць мядзведзь.— He буду.
— Вось бачыш,— сказаў чалавек.— He толькі сілаю барукацца можна, а і розумам.
Убіў ён клін назад у пень, мядзведзь вырваў лапу ды ходу ў гушчар без аглядкі.
3 таго часу ён і баіцца сустракацца з чалавекам.
185
L	.______________________________
Лісіца-хітрыца
Беларуская народная казка
Жылі дзед ды баба. Нічога ў іх з гаспадаркі не было, толькі адна курачка Чубатка.
Жылі яны, жылі, дажыліся — няма чаго варыць. Вось дзед і кажа бабе:
— Баба, а баба, звары хіба Чубатку, ці што?
Баба замахала рукамі:
— Што ты, дзед, надумаўся? Лепш мы галодныя будзем, а Чубаткі я не дам варыць.
Пачула гэта курачка, пабегла на двор, знайшла там бабовае зернетка і прынесла бабе.
Дзед кажа:
— Вось і добра. Звары ты, баба, хоць гэтую бо-бінку.
Паглядзела старая на бобінку:
— Дзеду мой, дзеду, што за наедак з аднае бо-бінкі? Я для яе і гаршка не падбяру. Давай лепш па-садзім яе. Як вырасце, тады спячом цэлы бабовы пірог.
— Дзе ж мы яе пасадзім?— пытаецца дзед.
— На полі.
— На полі яе варона выдзеўбе...
— Дык на двары.
— На двары яе курыца выграбе...
— Тады давай пасадзім хіба ў хаце пад палат-камі.
— Добра,— згадзіўся дзед і пасадзіў бобінку ў хаце пад палаткамі.
Узышла бобінка ды давай расці. Расла, расла, уперлася ў палаткі.
— Што, баба, рабіць будзем?— пытаецца дзед.
— Трэба палаткі разбіраць.
Дзед разабраў палаткі, а бобінка як расці ды рас-ці — дарасла да столі.
— Што, баба, рабіць будзем?— зноў пытаецца дзед.
— Трэба столь разбіраць.
Дзед і столь разабраў, а бобінка як расці ды рас-ці — дарасла да страхі. Дзед і страху разабраў.
Выглянула бобінка на свет і давай расці яшчэ ве-сялей. Дарасла аж да неба.
Узяў тады дзед торбу, палез па сцябле да неба, 186
абабраў спелыя струкі і вярнуўся назад. Зарадава-лася баба: цэлую торбу бабовых струкоў прынёс дзед:
— Ну, цяпер-то мы ўжо наямося пірага.
Палузала баба струкі, высушыла боб на печы, змалола і рашчыніла ў дзяжы цеста на пірог. Цеста як расці ды расці — з дзяжы вон лезе. Палажыла яго баба на лапату, загладзіла пірагом, размалявала рознымі ўзорамі, каб прыгожы быў, ды ў печ. А пірог як расці ды расці — з печы на прыпечак палез. Адсланіла баба засланку, а ён — скок на хату, з хаты за парог — і ўцёк...
Кінуліся дзед з бабай даганяць пірог. Ды дзе там! Так і не дагналі.
Прыкаціўся пірог у лес. А тут насустрач яму ры-жая лісіца-хітрыца. Схапіла яна пірог, выела мякіш, усярэдзіну шышак насыпала ды пабегла з пірагом да пастушкоў. Знайшла пастушкоў у полі і кажа:
— Пастушкі, пастушкі, дайце мне бычка-трацяч-ка, а я вам дам за гэта пірог.
Бачаць пастушкі — добры пірог у лісіцы, жоў-ценькая скарынка аж блішчыць, так і хочацца яго паспытаць. Згадзіліся яны на мену і аддалі лісіцы бычка-трацячка.
— Толькі ж, глядзіце, не ешце пірага, пакуль я не заеду за горку,— кажа лісіца.
Села яна на бычка вярхом і паехала. Як толькі схавалася за горкаю, пастушкі і кажуць: «Сядзем на пясочку, з’ямо па кусочку!» Разламалі пірог, а там — адны шышкі яловыя... Падманула іх хітрая лісіца!
Едзе лісіца на бычку, бачыць — на дарозе пустая павозка стаіць, а недалёка чалавек арэ. Падкралася яна цішком да павозкі, запрэгла ў яе бычка-трацяч-ка, села на мяккай саломе і едзе сабе далей, пугай бычка паганяе.
Прыехала ў лес. Насустрач ёй воўк ідзе. Збегаўся, змарыўся, ледзьве ногі валачэ.
— Куды, кума, едзеш?— пытаецца.
— За трыдзевяць зямель, у трыдзесятае царства. — Чаго?
— Там, кажуць, курэй і каршуны не дзяруць...
— А бараны ў тым царстве ёсцека?— аблізнуўся воўк.
— Ды іх там хоць гаць гаці!
— А лісічка, а сястрычка, вазьмі і мяне з сабою. Падвязі хоць мой хвост.
187
— Што адзін хвост везці, садзіся ўвесь ты.
Сеў воўк. Едуць далей. Сустракаюць мядзведзя.
— Куды, куды едзеце?
— За трыдзевяць зямель, у трыдзесятае царства...
— Чаго?
— Там, кажуць, курзй і каршуны не дзяруць,— адказвае лісіца.
— Там, кажуць, бараноў хоць гаць гаці,— пад-таквае ёй воўк.
— А мёду там многа?
— Ды там, кажуць, мядовыя рэкі цякуць!
Мядзведзь зарадаваўся:
— To вазьміце і мяне. Хоць адну лапу падвя-зіце.
— Што адну лапу везці, садзіся ўвесь ты.
Уселіся ўтраіх, едуць далей. Аж раптам злама-лася аглобля.
Лісіца кажа мядзведзю:
— Схадзі, куме, прынясі аглоблю.
Пайшоў мядзведзь у гушчар, знайпіоў выверну-тую елку і прывалок да воза. Убачыла лісіца, крыку нарабіла:
— Ах ты, мядзведзішча, ах ты, дурнішча, ці ж гэта лясіна для аглоблі!
I да ваўка:
— Схадзі, куме, прынясі тонкую аглоблю.
Пайшоў воўк і прынёс крывы яловы сук. Лісіца і на яго накрычала, плюнула ды пайшла сама па аг-лоблю.
Тым часам мядзведзь з ваўком з’елі бычка-трацяч-ка, шкуру саломай напхалі, на ногі паставілі ды пайіплі сабе пасміхаючыся. Вярнулася лісіца, ба-чыць — ні ваўка, ні мядзведзя, толькі бычок стаіць. Прыладзіла яна аглоблю, села ў павозку, махнула пугаю на бычка, а той — брык — і паваліўся. Пагля-дзела лісіца на бычка і аб усім здагадалася.
— Пачакайце ж вы ў мяне! Я вам гэтага не да-рую!— пагразіла яна ваўку і мядзведзю ды пайшла сваёю дарогаю.
Шмат часу ішла, а ў дарозе ўжо і восень яе заста-ла. Сустракае ваўка, таго, што з’еў бычка.
— Добры дзень, кум! Як маешся?
— Дрэнна,— кажа воўк.— Нешта азяб на даж-джы, аж увесь калачуся. Зуб на зуб не трапляе.
— To трэба новы кажух пашыць,— раіць лісіца.
188
— Праўду, кумка, кажаш,— згадзіўся воўк.
Пабег ён на выган, схапіў авечку і прывалок у лес.
— Хопіць на кажух?— пытаецца ў лісіцы.
— Мала,— кажа лісіца.
Прынёс воўк яшчэ адну авечку:
— Цяпер хопіць?
— He, яшчэ адну трэба.
Воўк і трэцюю прывалок.
— Ну, а цяпер,— кажа лісіца,— трэба краўца шукаць.
— Дзе ж мне яго шукаць, кумка?
— Я ведаю добрага краўца. Хадзем да яго.
Прывяла лісіца ваўка на луг. Там, у кустах, на прывязі жарабец пасвіўся.
— Вунь ён, кравец!
Воўк зарагатаў:
— Гэта не кравец, а жарабец! He, кумка, як сабе хочаш, а розуму ў цябе мала.
Лісіца пакрыўдзілася:
— Ты пра мой розум не вельмі языком мялі. Я была разумнай і буду, а ты быў дурань, дурнем і за-станешся.
Тут ужо і воўк пакрыўдзіўся, аж узлаваўся:
— Паглядзім яшчэ, хто з нас разумнейшы!
— He хваліся загадзя,— кажа лісіца,— лепш па-глядзі, як зараз з цябе шкуру знімуць.
— Хто зніме?— ляснуў зубамі воўк.
— Гаспадар гэтага каня.
— He можа быць!— не верыць воўк.
— Пабачыш. На чым жарабец навязаны?— пыта-ецца лісіца.
— На вяроўцы.
Лісіца засмяялася:
— Вось і відаць, што дурань!
— Чаму?— падскочьіў воўк.
— Жарабец на калку навязаны.
— He можа быць!— залыпаў воўк вачамі.
— Хадзем пакажу.
Прывяла лісіца яго да калка, за які быў пры-вязаны канец вяроўкі, зняла вяроўку, зрабіла пятлю і закінула ваўку на шыю. Воўк і азірнуцца не паспеў, як у пятлі апынуўся. Тады лісіца падбегла да жараб-ца, замахала хвастом. Той спужаўся ды як драпа-нуў дахаты, толькі падковы заблішчалі. Так і пры-
189
цягнуў у пятлі ваўка да свайго гаспадара. Ну, а там з яго і шкуру знялі.
Вярнулася лісіца ў лес, закапала авечак у мох на запас, адны толькі мазгі на абед пакінула. Села пад елкаю і есць.
Ідзе мядзведзь, той, што бычка з’еў.
— Што гэта ты, кума, жуеш?— пытаецца.
— Мазгі. Сляпы ты, ці што?
— А дзе ж ты іх дастала?
— 3 галавы. I ты можаш дастаць, калі хочаш. — Як?
— Вельмі проста: разганіся ды стукніся галавою аб дуб — мазгі і выскачаць.
— Дзякую ж табе, кума, за добрую параду. Так я і зраблю. A то есці даўно хочацца.
Знайшоў ён самы тоўсты дуб, разагнаўся з усяе сі-лы ды і грымнуўся ў яго лбом.
Тут яму і канец.
Жук і слімак
Максім Танк
Пагодным летнім ранкам На лузе за сялом Сустрэўся жук аднойчы 3 рагатым слімаком. — Здарова! — жук вітае.— Куды, браток, ідзеш? I з ракавіны хатку Нашто з сабой нясеш? Абцёр слімак пот з твару, Гаворыць так жуку: — Нямала перажыць мне Прыйшлося на вяку. To сцюжа, то марозы. To навальніца, дождж. To часам у дарозе Захопіць змрок і ноч. Шукай тады начлегу Пад нейкім пад кустом... Вядуць размову гэтак I раптам чуюць — гром.
Ударыў дождж краплісты. I жук пабег шукаць
190
У засені цяністай Шырокага лістка. Але на цэлым лузе Няма страхі нідзе, I мокры, ледзь жывы ён Да слімака ідзе.
— Пусці, браток, пагрэцца. Змок дужа на лугу, Насіць за гэта хатку Табе дапамагу.
У ракавіне шчыльнай Вандроўнікі сядзяць. Іх нават дождж краплісты He зможа ў ёй дастаць. Але мінулі хмары, I сонца ўстала зноў.
Жук хатку слімакову Пакінуў і пайшоў. Забыўся пра нягоды, I не наўме жуку, Што абяцаў паднесці Ен хату слімаку.
Канец лета
Якуб Колас
Лецейка ты, лета! Гучна песня спета. Весела было!
Бралі поўнай чарай Шчодрасць тваю, дары — Сонца і святло.
Цешыла ты дзетак, Ды ласкава гэтак — Матчынай рукой: Воляй маладою, Цёплаю вадою, Чыстаю ракой, Полем і лясамі, Спевам — галасамі Ясных дзён тваіх. Мыла іх расою, Сонцавай касою Уцірала іх...
191
...Чарай асалоду Чэрпалі, як воду, Поўнаю, за край. Залатое лета!
Дык прымі ж за гэта Шчырае «бывай»!
Восень
Якуб Колас
Пуста ў лузе. Толькі стогі Парыжэлыя стаяць, Ды шпакі каля дарогі Цэлы дзень адно крычаць.
Грэчка зжата. Гола ў полі. Жьіта звезена даўно.
Толькі плаваюць на волі Кучы хмар, як валакно.
Дожджык сее беспрастанку; Вецер свішча так, як звер... Колькі лужын каля ганку! А гразі, гразі цяпер!..
Ссохлі травы, ўсё павяла. Слоць, плюхота, холад, цьма. Эх, хутчэй бы закрывала Зямлю чорную зіма!
Восень залатая
Сяргей Новік-Пяюн
Восень, восень залатая Сее радасць на зямлі, Хмарка ў сінім небе тае, Мкнуць у вырай жураўлі.
Ніткай срэбнай павуцінне Ў косах сонейка блішчыць. Што за цуднае зіхценне! Што за ціш вакол стаіць!
192
Я іду лясною сцежкай, Як па мяккім дыване. Восень з ветлівай усмешкай На спатканне выйшла мне.
Ярка, хораша прыбрала Усюды дрэвы і кусты I зямлю памалявала У колер жоўта-залаты.
Дождж і Гром
Васіль Сухамлінскі
На цёплай хмарцы спаў Дожджык. Спіць сабе Дожджык. Падкраўся да яго Гром. Падкраўся да Дожджыка ды як гыркне, як раўне!
Спалохаўся Дожджык, прачнуўся, заплакаў. Па-ліліся слёзы на зямлю.
А людзі кажуць: дождж ідзе.
Умываюцца поле і луг. Умываюцца пшаніца і трава. Выплакаўся Дожджык — перастаў дождж.
Хлеб
Максім Танк
Аднойчы на кірмаш здалёк Вандроўнік плёўся ў горад I наракаў на свой мяшок, Набіты лустай спорай.
Аж Хлеб не вытрымаў і так Азваўся: — Што бядуеш? Зусім не ты мяне, дзівак, Але цябе нясу я.
— Ну што ж, пабачым, хто — каго! — Той запярэчыў строга I з цяжкага мяшка свайго Хлеб вытрас на дарогу.
I сам пашкандыбаў далей.
Нішто не муліць плечы.
Дзень прамінуў. Ужо ў імгле Стаў набліжацца вечар.
7 Зак. 3111
193
Настаў і час перакуеіць.
Успомніў Хлеб Вандроўнік, Што недзе, кінуты, ляжыць, Духмяны і цудоўны!
Прылёг на нейкім дзірване, Каб адпачыць хоць трошкі.
Але галоднаму і ў сне, Знаць, сняцца хлеба крошкі.
Цяпер і сам сабе не рад.
He спіцца, не ляжыцца.
Ці не вярнудца лепш назад Ды з другам памірыцца?
Устаў Вандроўнік і брыдзе — Ідзе пад зорным небам На месца памятнае, дзе Ен пасварыўся з Хлебам.
О, як ён рад быў зноў, калі Сваю пабачыў страту!
I Хлебу нізкі, да зямлі, Аддаў паклон, як брату.
Саўка за сталом
Эдзі Агняцвет
Ляжаць ля талеркі відэлец і нож.
Дзве чыстыя лыжкі ляжаць. — Ну і што ж?
Ляжаць — хай ляжаць, іх не буду чапаць. Яны ж не чапаюць мяне і маўчаць.
3 талеркі ён сёрбае крупнік — ой-ой! Кавалачак мяса хапае рукой.
Ен пальцамі ловіць у шклянцы кампот, Абрусам ён выцер і шчокі і рот.
Відэлец не ўцерпеў:
— За цэлы мой век Мне трапіўся першы такі чалавек! Ускочыла лыжка
194
I ну рагатаць:
— Хі-хі, ха-ха-ха,
Ен дурненькі, відаць!
Саскочылі разам яны са стала —
Ніякая сіла спыніць не магла.
Відэлец, і лыжка, і нож — ля дзвярэй.
Збянтэжыўся Саўка:
— Чакайце, э-гей!
Усе уцякаюць, вяртацца не хочуць.
— Хі-хі, ха-ха-ха! — толькі лыжкі рагочуць.
Жывы капялюш
Мікалай Носаў
Капялюш ляжаў на шафе, коцік Базыль ся-дзеў на падлозе ля шафы, а Уладзя і Вадзік сядзэлі за сталом і расфарбоўвалі малюнкі. Раптам ззаду нешта пляснулася — упала на падлогу. Яны азірнуліся і ўбачылі на падлозе ля шафы капялюш.
Уладзя падышоў да шафы, нахіліўся, хацеў пад-няць капялюш — і раптам як закрычыць:
— Ай-яй! — і бягом убок.
— Чаго ты? — пытае Вадзік.
— Ен жы-жы-жывы!
— Хто жывы?
— Ка-ка-капялюхп.
— Што ты, хіба ж капелюшы бываюць жы-выя?
— Паглядзі сам!
Вадзік падышоў бліжэй і стаў глядзець на капя-люш. Раптам капялюш папоўз проста на яго. Вадзік як закрычьіць:
— Ай! — і скок на канапу.
Уладзя за ім.
Капялюш вылез на сярэдзіну пакоя і спыніўся. Хлопцы глядзяць на яго і трасуцца ад жаху. Тут капялюш павярнуўся і папоўз да канапы.
— Ай! Вой! — закрычалі дзеці. Саскочылі з кана-пы і бягом з пакоя. Прыбеглі на кухню і дзверы за са-бой зачынілі.
— Я п-п-п-пайду! — кажа Уладзя.
— Куды?
— Пайду да сябе дадому.
195
— Чаму?
— Капелюша баюся. Я ўпершыню бачу, каб капя-люш па пакоі хадзіў.
— А можа, яго хто-небудзь за вяровачку цягае?
— Дык схадзі паглядзі.
— Хадзем разам. Я вазьму клюшку. Калі ён да нас палезе, я яго клюшкай трзсну.
— Чакай, я таксама клюшку вазьму.
— Але ж у нас другой клюшкі няма.
— Тады я вазьму лыжны кіёк.
Яны ўзялі клюшку і лыжны кіёк, прачынілі дзверы і зазірнулі ў пакой.
— Дзе ж ён? — пытае Вадзік.
— Вунь там, ля стала.
— Зараз як трэсну яго клюшкай! — кажа Вадзік.— Хай толькі палезе бліжэй, валацуга такі.
Але капялюш ляжаў каля стала і не рухаўся.
— Ага, спалохаўся! — узрадаваліся хлопцы.— Баіцца лезці да нас.
— Зараз я спужаю яго,— сказаў Вадзік.
Ен пачаў грукаць па падлозе клюшкай і крычаць:
— Гэй, ты, капялюш!
Але капялюш не рухаўся.
— Давай набяром бульбы і будзем у яго бульбай страляць,— прапанаваў Уладзя.
Яны вярнуліся на кухню, набралі з кошыка бульбы і пачалі ёю шпурляць у капялюш. Шпурлялі, шпурлялі, урэшце Вадзік пацэліў. Капялюш як пад-скочыць угару!
— Мяў! — закрычала нешта.
Бач, з-пад капелюша высунуўся шэры хвост, по-тым лапа, а потым і сам коцік выскачыў.
— Базылёк! — усцешыліся дзеці.
— Пэўна, ён сядзеў на падлозе, а капялюш на яго з шафы ўпаў,— здагадаўся Уладзя.
Вадзік ухапіў Базылька і давай яго абды-маць.
— Базылёк, міленькі, як жа ты пад капялюш трапіў?
Але Базылёк нічога не адказваў. Ен толькі фыр-каў ды жмурыўся ад святла.
196
Чарадзейныя словы
Валянціна Асеева
Маленькі дзядок з доўгай сівой барадой сядзеў на лаўцы і парасонам крэсліў нешта на пяску.
— Пасуньцеся,— сказаў яму Паўлік і прысеў на край.
Дзядок адсунуўся і, зірнуўшы на чырвоны, злосны твар хлопчыка, сказаў:
— 3 табой штосьці здарылася?
— Ну і хай сабе! А вам якая справа? — скоса паглядзеў на яго Паўлік.
— Мне ніякай. А вось ты толькі што крычаў, плакаў, сварыўся з некім...
— Дзіва што! — злосна буркнуў хлопчык.— Я хутка зусім уцяку з дому.
— Уцячэш?
— Уцяку! Праз адну Ленку ўцяку.— Паўлік сціснуў кулакі.— Я яе толькі што траха не адлупца-ваў як след! Ніводнай фарбы не дае! А ў самой колькі!
— He дае? Ну, праз гэта ўцякаць не варта.
— He толькі праз гэта. Бабуля за адну моркаўку з кухні мяне прагнала... проста анучай... анучай...
Паўлік засоп ад крыўды.
— Нічога! — сказаў дзядок.— Адзін насварыц-ца, другі пашкадуе.
— Ніхто мяне не шкадуе! — крыкнуў Паўлік.— Брат на лодцы едзе катацца, а мяне не бярэ. Я яму кажу: вазьмі лепш, усё роўна я ад цябе не адчаплюся, вёслы сцягну, сам у лодку залезу!
Паўлік стукнуў кулаком па лаўцы. I раптам змоўк.
— Што ж не бярэ цябе брат?
— А чаму вы ўсё пытаеце?
Дзядок разгладзіў доўгую бараду.
— Я хачу табе дапамагчы. Есць такія чарадзей-ныя словы...
Паўлік разявіў рот.
— Я скажу табе гэтыя словы. Але памятай: гаварыць іх трэба ціхім голасам, гледзячы проста ў вочы таму, з кім гаворыш. Памятай — ціхім гола-сам, гледзячы проста ў вочы...
— А якія словы?
Дзядок нахіліўся да самага вуха хлопчыка, мяк-
197
кая барада яго дакранулася да Паўлікавай шчакі. Ен прашаптаў нешта і гучна дадаў:
— Гэта чарадзейныя словы. Але не забудзь, як трэба гаварыць іх.
— Я паспрабую,— усміхнуўся Паўлік,— я за-раз жа паспрабую!
Ен усхапіўся і пабег дадому.
Лена сядзела за сталом і малявала. Фарбы — зялёныя, сінія, чырвоныя — ляжалі перад ёю. Уба-чыўшы Паўліка, яна адразу ж згрэбла іх у кучу і закрыла рукой.
«Падмануў дзед! — з прыкрасцю падумаў хлоп-чык.— Хіба такая зразумее чарадзейныя словы?..»
Паўлік бокам падышоў да сястры і пацягнуў яе за рукаў. Сястра азірнулася. Тады, гледзячы ёй у во-чы, ціхім голасам хлопчык сказаў:
— Лена, дай мне адну фарбу... калі ласка...
Лена шырока расплюшчыла вочы. Пальцы яе раз-няліся, прымаючы руку са стала, яна збянтэжана прамармытала:
— Як-кую табе?
— Мне сінюю,— нясмела сказаў Паўлік.
Ен узяў фарбу, патрымаў яе ў руках, пахадзіў з ёю па пакоі і аддаў сястры. Яму не патрэбна была фарба.
Ен думаў цяпер толькі пра чарадзейныя словы.
«Пайду да бабулі. Яна якраз абед гатуе. Праго-ніць ці не?»
Паўлік адчыніў дзверы на кухню. Бабка здымала з патэльні гарачыя піражкі.
Унук падбег да яе, абедзвюма рукамі павярнуў да сябе чырвоны, маршчыністы твар, заглянуў у вочы і прашаптаў:
— Дай мне кавалачак піражка... калі ласка...
Бабуля ажно ахнула ад здзіўлення.
Чарадзейныя словы так і заззялі ў кожнай мар-шчынцы, у вачах, ва ўсмешцы.
— Гарачанькага... гарачанькага захацеў, галубок мой! — прыгаворвала яна, выбіраючы самы лепшы, румяны піражок.
Паўлік падскочыў ад радасці і пацалаваў яе ў абедзве шчакі.
«Чарадзей! Чарадзейі» —паўтараў ён сам сабе, успамінаючы дзядка.
За абедам Паўлік сядзеў ціха і лавіў кожнае
198
братава слова. Калі брат сказаў, што паедзе катацца на лодцы, Паўлік паклаў руку на яго плячо і ціха папрасіў:
— Вазьмі мяне, калі ласка.
За сталом адразу ўсе змоўклі. Брат узняў бровы і ўсміхнуўся.
— Вазьмі яго,— раптам сказала сястра,— хіба табе цяжка?
— Ну, чаму ж не ўзяць? — усміхнулася бабу-ля.— Вядома, вазьмі.
— Калі ласка,— паўтарыў Паўлік.
Брат гучна засмяяўся, паляпаў хлопчыка па пля-чы, ускудлаціў яму валасы:
— Эх ты, падарожнік! Ну, добра, збірайся!
«Дапамаглі! Зноў дапамаглі!»
Паўлік выскачыў з-за стала і пабег на вуліцу, але ў скверы ўжо не было дзядулі. Лаўка была пустая, і толькі на пяску засталіся накрэсленыя парасонам незразумелыя знакі.
Дзеці
Артур Вольскі
Розныя дзеці
Жывуць на планеце — Белыя,
жоўтыя, Чорныя дзеці. Розныя дзеці — Аднолькавы смех. Смех
у хвіліны Забаў і пацех. Розныя дзеці — I розныя вочы. Вочы —
як неба.
Вочы —>
як ночы. Вочы, што мора Ўвабралі глыбіні, Вочы —
пад колер Бязводнай пустыні.
199
Розныя вочы---- Адзіныя слёзы. Слёзы — ў хвіліны Бяды ці пагрозы. Вось бы зрабіць, Каб на нашай планеце Гора не ведалі Розныя дзеці!
Вось бы зрабіць, Каб у розных дзяцей Радасць гасціла Даўжэй I часцей!
Хай жа ідуць
У сусветную шыр
Роўнасць, Свабода, Праца і Мір!
Страшная казка
Васіль Вітка
Наталька і Стасік доўга не засыналі. А бабцы ха-целася, каб яны спалі. Бабка збіралася ў госці. Яна абяцала, што прынясе пірага. Смачнага, салодкага. Нават кот, які сядзеў на пасцелі, і той не вытрываў і аблізнуўся.
— Раскажы нам казку,— папрасіў Стасік,— а та-ды ідзі сабе.
Бабка расказала казку. Страшную, пра ваўка. Стасік прыцішыўся. А Наталька пачала плакаць:
— Баба, не ідзі. Мне страшна.
— Добра. я не пайду. Спіце, дзеткі. Я каля вас буду сядзець.
Як толькі дзеці пазасыналі, бабка надзела новую кофту, завязала белую хустку і нават у люстэрка паглядзелася. Толькі яна там нічога не ўбачыла, бо было ўжо цёмна. А запальваць святло яна пабаялася, каб не пабудзіць дзяцей.
«А калі і праўда папрачынаюцца, а мяне не бу-дзе,— падумала бабка,— яны ж з плачу пазахо-дзяцца ».
Але бабцы вельмі хацелася пайсці ў госці. I тады яна надумалася зрабіць другую бабу. Узяла дзве падушкі, надзела на іх старую сукенку, а малую
200
падушачку абвязала хустачкай і паклала зверху — атрымалася галава ў хустцы...
Стасіку ўночы захацелася піць. I ён праз сон па-прасіў:
— Малачка...
Ніхто не абазваўся. Тады Стасіку яшчэ мацней захацелася малачка, і ён прачнуўся. Баба сядзела на сваім месцы.
— Баба! — гукнуў Стась.
Але бабуля нават не варухнулася. Тады Стасік падсунуўся бліжэй і хацеў яе пабудзіць. Толькі кра-нуў за плечы, а яна ўзяла і з’ехала з ложка далоў — яна была зроблена з падушак!
Стасік спалохаўся і пабудзіў Натальку. Але тут яны ўбачылі нешта яшчэ больш страшнае. 3 цемры на іх глядзелі вялікія блішчастыя вочы. Якраз як у таго звера, пра якога бабка расказвала казку.
— Воўк! — крыкнула Наталька.
— М-м-я-ў! — азваўся воўк.
Дзеці пазналі ката Кузьму. А той пачаў лашчыц-ца да іх, залез пад коўдру і заспяваў ціхую знаёмую песню.
Цяпер Стасіку і Натальцы было не страшна. Хут-ка яны заснулі зноў.
Прачнуліся толькі раніцай і зусім не пакрыўдзілі-ся на бабулю, бо яна-такі стрымала сваё слова. Дала кожнаму па вялікаму кавалку салодкага пірага. А коціку не здагадалася даць. Тады Стасік сказаў:
— Баба, дай коціку. Ен пільнаваў нас. 3 ім нам ніякі воўк не страшны.
Бабка дала пірага і коціку.
Адлёт жураўлёў
Якуб Колас
Белыя валокны Сцелюцца над долам. He спяваюць птушкі, Сціхнуў лесу шолам.
Замірае лета, Заціхаюць далі, Сірацее рэчка, Халадзеюць хвалі.
201
У бязмежным небе Роўненькім шнурочкам Жураўлі на вырай Мкнуцца над лясочкам.
Сонечпая сцежка
Сяргей Грахоўскі
Жоўты лісцік тапаліны Ціха падае з галіны;
I лісты, лісты наўкол Апускаюцца на дол.
Высцілае лістапад Сцежку ў наш дзіцячы сад. Спрытна ходзяць ножкі Сонечнай дарожкай.
Кожнай раніцай з ахвотай Мы прыходзім на работу. Ляльку трэба расчасаць I кружочкі напісаць, Збудаваць пясчаны дом, З’есці кашу з малаком I кату пачысціць боты. Ой, як шмат у нас работы!
Радзіма
Артур Вольскі
Радзіма ў нас — бязмежная, спякотная
і снежная.
Радзіма ў нас — цудоўная, багаццяў розных поўная. Радзіма ў нас —
магутная і ва ўсім свеце
чутная.
202
Радзіма ў нас — лагодная, нібы матуля родная.
А самае
галоўнае: усе ёй дзеці — роўныя.
Ночка
Сяргей Новік-Пяюн
Сояца палючае, Сонца жывучае Скончыла дзённы абход. Зорачкі ясныя, Зоркі бліскучыя
У небе вядуць карагод. Месячык беленькі, Месячык чысты
3 хмарак свой твар паказаў. Ў рэчцы спакойнай, Ў рэчцы празрыстай Хор вадзяны запяяў.
Дрэўцы купчастыя, Дрэўцы зялёныя Ў люстра глядзяцца вады. Жабкі рухлівыя, Жабкі вясёлыя Скачуць туды і сюды.
Агнявік
Алег Мінкін
У полымі вясёлым печы Рухавы скача чалавечак Пад булькаценне чыгуноў, Пад гучны трэск смалістых дроў.
Калі ж агонь згасае ў печы, У прысак лезе чалавечак
I спіць, згарнуўшыся клубком, Чырвоным стаўшы вугальком.
203
Як кот звяроў напалохаў
Беларуская народная казка
Жылі дзед ды баба. I быў у іх кот. Дзед кашалі плёў, баба кудзелю прала, а кот паляваць на мышэй хадзіў.	_
Вось пайшоў раз кот на паляванне і заблудзіўся. Шукаў, шукаў, а дарогу дамоў не знайшоў. Сеў пад ялінай і плача.
Бяжыць лісіца. Убачыла ката — загледзелася: ніколі яшчэ такога звера ў сваім лесе не сустракала.
— Ты хто такі будзеш? — пытаецца.
— Я Кот Мурлыковіч.
— А чаго ты плачаш, Кот Мурлыковіч?
Расказаў ёй кот аб сваёй прыгодзе.
— Хе,— кажа лісіца,— каб больш тае бяды! Ідзі да мяне жыць. Будзеш у мяне за гаспадара.
— Добра,— кажа кот.
Вось прыходзіць ён да лісіцы. А ў яе курэй — і смажаных, і вараных!..
Наеўся кот і спаць уклаўся.
Тым часам бяжыць па лесе воўк: топ-топ, шлёп-шлёп! Пачула лісіца, выскачыла з хаты ды як закры-чыць:
— Хто гэта ў маім лесе стукоча-тупоча? Хто майму гаспадару спаць не дае?
— А хто ж у цябе гаспадар? — пытаецца воўк.
— У мяне не гаспадар, а гаспадарышча, хвост з памялішча: як махне, дык адразу заб’е.
Узяла ваўка цікавасць. Ен кажа:
— А ці нельга было б, кумка, хоць адным вокам паглядзець на твайго гаспадара?
— Паглядзець-то можна,— адказвае лісіца,— але без падарунка лепш не прыходзь. Мой гаспадар падарункі любіць.
— Добра, будзе падарунак,— сказаў воўк і пабег далей.
Вярнулася лісіца ў хату.
А тым часам ідзе па лесе мядзведзь: трэсь-лом, трэсь-лом, трэсь-лом!
Пачула лісіца, выскачыла з хаты ды як закры-чыць зноў:
— Хто гэта ў маім лесе трашчыць? Хто майму гаспадару спаць не дае?
204
А хто y цябе гаспадар? — пытаецца мядзведзь.
У мяне не гаспадар, а гаспадарышча, хвост з памялішча: як махне, дык адразу заб’е.
I мядзведзя ўзяла цікавасць: які такі гаспадар у лісіцы, што хвастом усіх забівае? Вось ён і кажа:
А ці нельга было б, лісічка-сястрычка, хоць паглядзець на твайго гаспадара?
Паглядзець можна,— кажа лісіца,— толькі ез падарунка не прыходзь. Мой гаспадар падарункі любіць.
„ Д°бра, падарунак будзе,— сказаў мядзведзь і паншоу далей.
Прабеглі яшчэ дзік-сякач і заяц-шарак. Лісіца і іх сваім гаспадаром напалохала.
Сабраліся звяры і моцна задумаліся: якія ж пада-рункі лісіцынаму гаспадару прынесці?
Думалі-гадалі, нарэшце мядзведзь і кажа:
— Вось што, браткі, трэба смачны абед згатаваць ды ў госці яго з гаспадыняй запрасіць. Тады ўсе ра-зам і паглядзім.
— Добра, няхай будзе так,— згадзіліся звяры.
I тут яны зноў моцна задумаліся: які абед згата-ваць? Думалі-гадалі, нарэшце мядзведзь і кажа:
— Я прынясу мёду калоду.
А я — барана,— кажа воўк.
А я — жалудоў,— кажа дзік.
— А я — салодкай капусты,— кажа заяц.
Згатавалі абед і пачалі раіцца, каму запрашаць ісці.
Мядзведзь кажа:
— Я тоўсты, мне хадзіць цяжка.
Воўк кажа:
Я і так набегаўся, мне ногі баляць.
Дзік кажа:
— А я складна гаварыць не ўмею.
А заяц нічога не сказаў. Вось і парашылі паслаць яго, як лягчэйшага на ногі.
Прыбег заяц да лісіцынай хаты, пастукаў лапкай у шыбіну, зажмурыўся ад страху ды прапішчаў спалоханым голасам:
. Дзень добры вам, шаноўныя гаспадары! Прасі-лі мядзведзь, воўк і дзік, каб вы ласкавы былі, да іх у госці прыйшлі.
Сказаў так адным духам ды ходу назад.
Падрыхтаваліся звяры гасцей сустракаць. Ся-
205
дзяць ля багатага стала, чакаюць, аб лісіцыным гас-падару разважаюць.
Вось заяц і кажа:
— He, браткі, сядзець так боязна. Хто яго ведае, які там гаспадар у лісіцы! А што, калі ён абеду наша-га не ўпадабае ды ўсіх нас хвастом пазабівае. Давайце лепш схаваемся і спярша здалёк на яго паглядзім.	„	„	„	-
Згадзіліся звяры з мудрай зайцавай парадан ды пачалі хавадца.	„
Мядзведзь на дуб узлез, дзік у мох зашыу-ся, воўк пад куст забраўся, а заяц у траве сха-ваўся.
Тым часам узяла лісіца пад руку свайго гаспада-ра, і пайшлі яны ў госці.
Прыходзяць на палянку. Чуе кот — мясам запах-ла. Бачыць — цэлы баран ляжыць. Тут ён поўсць на-ставіў, вусы натапырыў ды адразу на барана накі-нуўся.
Есць ды ўсё бурчыць: «Мяў-у, мяў-у!»
Звяроў аж страх узяў. Ім здалося, што ён кры-чыць: «Мала, мала!»
— Ну і звяруга! — кажа воўк.— Мне б і за дзень з такім рагалём не ўправіцца, а ЯМУ на Раз мала...	„
Дзік ляжаў, ляжаў у моху ды ад страху пачау хвастом варушыць. Кот падумаў, што мыш з норкі вылазіць. Скокнуў туды і ўчапіўся кіпцюрамі ў дзі-каў хвост.	„
Як схопіцца дзік, як кінецца наўцёкі! Толькі галлё трашчыць.
Кот напужаўся ды скок на дуб!	„	„
— Ну,— думае мядзведзь,— гэта ён мяне ўбачыў. Трэба ратавацца, пакуль не позна.
Грымнуўся мядзведзь з дуба проста на куст, пад якім воўк сядзеў. А таму здалося, што гэта сам лісіцын гаспадар на яго напаў. Усхапіўся воўк ды ходу далей ад бяды! А мядзведзь за ім: трэсь-лом! трэсь-лом!
Уцякалі яны так, што заяц іх ледзьве праз гадзіну дагнаў. Дагнаў і кажа:
— Каб не паслухалі мяне ды не схаваліся, ён бы нас усіх з’еў! Ну і страшэнны звер!
А кот з хітрай лісіцай нагасцяваліся ды пайшлі сабе дахаты.
206
Як кураняты сонейка адшукалі
Авяр'ян Дзеружынскі
Сумавалі кураняткі, Сумавалі нездарма: Хмара неба засланіла, Сонейка тры дні няма. — Маці, маці, He ўтрываць, Пойдзем сонейка шукаць. — А куды вы, а куды? He наклікайце бяды! Дзе жыве свяціла тое, Вы ж не знаеце ўсе трое. — Знаем, маці, ці не знаем, Але сонца пашукаем. Палажыла кураняткам Маці ў торбачку зярняткі, I ад роднага парога Ў свет іх вывела дарога. Вось ідуць яны паволі Сцежкай, што віецца ў полі. Раптам каля ручайка Сустракаюць куліка.
— Дзе, скажы, знайсці нам, мілы, Сонца яснае, свяціла?
—Я не знаю.
Вось сарока тут стракоча недалёка. А яна заўсёды рада Ўсім даваць свае парады.
Белабока бы чакала, — Чы-чы-чы! — залапатала. — А куды вы, кураняткі, Ідзяце адны, без маткі? Дзе былі вы, дзе хадзілі? — Мы ідзём па белым свеце — Сонейка тры дні не свеціць. Ці не можаш падказаць, Дзе яго нам адшукаць?
— Дзе шукаць? I я не знаю. Запытацца, можа, ў зая?.. Касавокі выйшаў з хаткі: — Што вам трэба, кураняткі? — Ці не можаш ты сказаць.
207
Дзе нам сонейка шукаць? — Я не ведаю, не знаю, Вось у качкі запытаю. — Гэй, суседка! — крыкнуў шэры,— He хавайся ты ў аеры. Падкажы, дзе сонейка — Ў рэчцы ці ў сасонніку?
Качка выйшла тут з двара I сказала: «Кра-кра-кра, Пакуль сонца не відно, Я не знаю, дзе яно.
Можа, ў вожыка спытаць, Дзе яго вам адшукаць?..» Пад старой бярозай вожык Засцілаў старанна ложак. Але раптам чуе: «Братка! Заяц, качка, кураняткі I сарока-белабока Да цябе прыйшлі здалёку. Ці не можаш ты сказаць, Дзе нам сонейка шукаць?» Кажа вожык: — За гарой, Вечароваю парой, Дзе абрыў навіс круты, Ходзіць месяц залаты. Ен бывае ў той старонцы, Дзе шукаць вам трэба сонца. I сам тут жа з ложка — скок! Сукаваты ўзяў кіёк Ды, напяўшы капялюшык, У дарогу першы рушыў. А за ім услед сябры Падаліся да гары.
А вяршыня — гэта ж трэба! — Узвышалася да неба.
Светлы месячык плыве Паміж хмар у сіняве. — Месяц, месяц светлавокі, Мы прайшлі ўжо шлях далёкі! He па службе-абавязку Ты зрабі нам, браце, ласку. Дзе, скажы, ў якой старонцы Адшукаць мы можам сонца? Месяц бліснуў у адказ:
208
— Вы паспелі самы раз. Той знаходзіць, хто шукае,— Сонца ў хмарах спачывае.
I сарока ўжо лапоча, Вожык — той кійком грукоча, Заяц б’е штосілы ў ладкі, Піск усчалі кураняткі, Качка крача: «Кра-кра-кра! Сонца, уставаць пара!» — Хто крычыць тут пад акном, Хто грукоча тут кійком?! — Запытала сонейка.
Спаць хачу сягоннейка! — Сонца, ты ж не абібок! Мы прыйшлі к табе здалёк. Вельмі просім, уставай I цяпло-святло нам дай. На дварэ ўжо раніца, Чаго ж табе бавіцца?!
Сонца гэтак адказала: — Хмарка чорная хавала Ад усіх мяне тры дні, I гайдала, і люляла, I казала: «Сш-засні».
Спаць мне хочацца яшчэ. Як жа сон сагнаць з вачэй?.. Зай, пачуўшы пра бяду, За вядро — і па ваду.
Кожны ведаў, што рабіць: Качка стала сонца мыць, Вожык шчоткай шараваць, Кураняткі — выціраць. Памагала ўсім сарока, Лапатала белабока.
Выйшла сонейка з-за хмары, Асвяціла скрозь абшары... Сонца весела смяецца, Сталі ўсе на сонцы грэцца... Аглянулася чубатка, Бачыць — дзеткі-кураняткі Бегаюць, дзяўбуць зярняткі, Як нідзе і не бывалі.
Толькі маці як пазналі, To адразу закрычалі: — Сонейка мы адшукалі!
209
Загадкі на градках
Рыгор Барадулін
От бабуля важна села I глядзіць навокал смела.
У зямлю схавала лапаць.
Як зачэпіш — будзеш плакаць. Гэта злосная бабуля Называецца...
(цыбуля)
У бабулі родны брат Ласкавейшы быццам, А да слёз давесці рад, Так, як і сяетрыца.
Сам сабе наўме панск, А прасцей сказаць...
(часнок)
3 вусамі, А не стары. Зайздросныя вочы. За што-небудзь на двары Учапіцца хоча.
Хопіць хітрасці на трох, Ну, на тое ж ён...
(гарох)
He сыдзе з месца
Hi на крок, Зарыўшыся ў пярыну. Цярэбіць ціхі вецярок Ягоную чупрыну.
А возьмуць за чупрыну Ды выцягнуць з пярыны — Пачырванее, нібы рак. Вядома, хто гэта...
(бурак)
Хлопчык, які не можа хадзіць
Васіль Сухамлінскі
Вясною адзін калгаснік прадаў хату і выехаў у горад. Хату купіла жанчына, што прыехала з да-лёкай Поўначы.
Аднаго разу каля хаты, дзе пасялілася жанчына, ішоў са школы Паўлік. Ен убачыў у садзе хлопчыка.
210
Хлопчык сядзеў у калясцы. Hori яго былі накрытыя вялікаю цёплаю хусткаю.
Паўлік здагадаўся: гэта сынок жанчыны, што прыехала з Поўначы.
— Як цябе завуць? — спытаўся Паўлік.— Ха-дзем у сажалку купацца...
— Васіль завуць мяне,— сказаў хлопчык.— Я не магу хадзіць...
— Чаму не можаш? — здзівіўся Паўлік. — Ніколі я не хадзіў, бо ногі хворыя... Здзіўлены, Паўлік доўга глядзеў на Васілька. — I ты ў лесе не быў?
— He быў...— паціху адказаў Басілёк. Паўліку ж вельмі захацелася пайсці ў лес. У лесе ён сарваў тры кветкі ландышу і прынёс Васільку.
Пурга
Сяргей. Новік-Пяюн
Загуляла, закружыла, Свае песні завяла, Гурбы снегу наваліла, Усе сцежкі замяла. Сівер люта завывае, Свішча, гойкае, пяе, Снег ахапкамі кідае, Стрэхі ломіць, стрэхі рве. А пад раніцу сціхае Ды малым шчанём скуліць... I зямля супачывае — Ў белай світцы моцна спіць.
На каньках
Ларыса ГенЬош
Вечар, лёд у агнях, А над елкай — месяц. Едуць, едуць на каньках Міхасёк з Алесем.
Бачаць хлопцы: Таня To ўпадзе, то ўстане. — Ой, ізноў я на баку!
211

Дай хутчэй, Алесь, руку.
— To трымайся, калі ласка, Дапаможа і Міхаська. Мы дзяўчатак анідзе He пакінем у бядзе.
Лісіца і сабакі
Руская народная казка
Бегла лісіца па полі. Hi адсюль ні адтуль — вы-скачылі сабакі і пагналіся за ёю.
Лісіца ну ўцякаць! Бегла, бегла ды пад пянёк у нару і залезла. Сядзіць у нары і кажа сама сабе:
— Вушкі, вушкі, што вы рабілі?
— Мы слухалі ды слухалі, каб сабакі лісічку не з’елі.
— Ножкі, ножкі, што вы рабілі?
— Мы ўцякалі ды ўцякалі, каб сабакі лісічку не дагналі.
— Вочкі, вочкі, што вы рабілі?
— Мы глядзелі ды глядзелі, каб сабакі лісічку не з’елі.
— А ты, хвост, што рабіў?
— Я за пні, за кусты, за калоды чапляўся.
— А, дык ты вунь які? Наце ж, сабакі, ешце мой хвост!
Сабакі ўхапіліся за хвост і выцягнулі лісіцу. Ледзь жывая ўцякла яна ад іх.
Селянін, мядзведзь і лісіца
Беларуская народная казка
Араў селянін поле. He канём, а валом. А вол такі лянівы быў, што проста бяда. Hi голасу не слухае, ні пугі не баіцца. Раззлаваўся селянін на вала ды як крыкне на яго:
— Ану, каб цябе мядзведзь задушыў!
Толькі ён так сказаў, аж тут і мядзведзь ідзе.
— Ну, давай,— кажа да аратага,— свайго вала. Я яго задушу.
Пачухаў селянін патыліцу. Шкада стала яму вала. Ды і араць не будзе на чым. Сам жа сахі не пацягнеш.
212
Вось ён і пачаў прасіцца ў мядзведзя:
— Дай,— кажа,— хоць загон дакончу. А ты сха-дзі тым часам за мяжу, у быльнёг, адпачні там.
— Добра,— згадзіўся мядзведзь. — Спяшацца мне няма куды.
Пайшоў ён за мяжу і лёг адпачываць.
Бяжыць з лесу лісіца, спынілася каля селяніна:
— Тру-ру-ру! Гэй, чалавеча, ці не бачыў ты тут ваўкоў-медзвядзёў? Стральцы едуць, пра іх пы-таюцца.
— He, лісанька, не бачыў,— адказвае ён.
А хітрая лісіца пакруцілася, пакруцілася каля воза ды зноў пытаецца:
— А што гэта там за мяжою ляжыць?
— Калода на лучыну,— кажа селянін.
Лісіца памахала хвастом:
— Каб гэта была калода, дык яна б на возе ля-жала...
Сказала так і пабегла ў лес.
Пачуў гэта мядзведзь і просіцца ў селяніна:
— Палажы мяне на воз.
Селянін палажыў яго на воз.
Зноў прыбягае лісіца.
— Тру-ру-ру! Гэй, чалавеча, ці не бачыў ты ваў-коў-медзвядзёў? Стральцы едуць, пра іх пытаюцца.
— He, не бачыў...
— А што гэта ў цябе на возе ляжыць?
— Калода на лучыну.
— Каб гэта была калода, яна б вяроўкаю была прывязаная.
Сказала так і пабегла ў лес. Мядзведзь кажа се-ляніну:
— Прывяжы мяне вяроўкаю.
Узяў селянін вяроўку ды так увязаў мядзведзя, што той і не зварухнецца. А лісіца тут як тут:
— Тру-ру-ру! Гэй, чалавеча, ці не бачыў ты ваў-коў-медзвядзёў? Стральцы едуць, пра іх пытаюцца.
— He, не бачыў.
— А што гэта ў цябе на возе ляжыць?
— Калода на лучыну.
— Каб гэта была калода, у ёй бы сякера тырчала.
Сказала і пабегла ў лес. Мядзведзь дужа напу-жаўся стральцоў, просіць селяніна:
— Зрабі, каб на мне сякера тырчала.
— Добра,— кажа селянін.
213
Узяў ён сякеру і ўсадзіў з размаху ў мядзведзя. Мядзведзь трохі паварушыўся — ды і дух з яго вон. А лісіца зноў тут.
— Ну, цяпер дай мне гасцінца за вала,— кажа да селяніна.
— Якога?
— Мяшок курэй.
— Добра,— кажа селянін,— дам табе гасцінца. Пачакай трошкі.
Пайшоў селянін дахаты па курэй, а тут і сапраў-ды наехалі стральцы з сабакамі. Убачылі сабакі лісіцу ды за ёю. Лісіца і ад курэй адраклася. Ледзь да сваёй нары дабегла.
Ускочыла ў нару, задыхалася.
А сабакі стаяць, лісіцу вартуюць, з нары не вы-пускаюць.
Надакучыла лісіцы ў нары сядзець, парашыла яна ад сабак адкупіцца.
— Вочы, вочы,— кажа лісіца,— што вы рабілі, як я ад сабак уцякала?
— Глядзелі, куды табе бегчы.
— А вы, вушы?
— Слухалі, ці блізка сабакі.
— А вы, ногі?
— Хутчэй беглі, цябе ратавалі.
— А ты, хвост, што рабіў?
— А я ўсё то за пень, то за калоду чапляўся.
— Ну, хвасцішча-дурнішча, аддам жа я цябе сабакам!
I выставіла хвост з нары:
— Наце вам, сабакі, хвост!
Сабакі ўхапіліся за хвост ды і лісіцу разам з ім выцягнулі.
Заяц-хвалько
Руская народная казка
Жыў-быў заяц у лесе. Улетку яму добра было, а зімою кепска — даводзілася да сялян на прыгумень бегаць авёс красці.
Прыбягае ён да аднаго селяніна на прыгумень, а тут ужо чарада зайцоў. От ён і пачаў ім хваліцца:
— У мяне не вусы, а вусішчы, не лапы, а лапі-шчы, не зубы, а зубіпічы — я нікога не баюся.
214
Зайцы і расказалі цётцы вароне пра гэтага хваль-ка. Цётка варона пайшла хвалька шукаць і знайшла яго пад карчом. Заяц спужаўся:
— Цётка варона, я не буду больш хваліцца!
— А як ты выхваляўся?
— Што ў мяне не вусы, а вусішчы, не лапы, а ла-пішчы, не зубы, а зубішчы.
Вось яна яго трошкі і паўшчувала:
— Больш не выхваляйся!
Аднойчы сядзела варона на плоце, сабакі яе схапілі і давай шкуматаць, а заяц гэта ўбачыў: «Як бы гэта вароне памагчы?»
Выскачыў на пагорачак і сеў. Сабакі ўбачылі зайца, кінулі варопу — ды за ім, а варона зноў на плот. А заяц ад сабак уцёк.
Праз нейкі час варона зноў сустрэла гэтага зайца і кажа яму:
— Вось цяпер ты малайчына, не выхваляка, а са-праўдны смяляка!
Сакавік і яго сёстры
Клаўдзія Каліна
Былі ў Сакавіка дзве сястры: старэйшая — ба-гатая ды ганарыстая і малодшая — бедная, затое добрая і ласкавая.
Багатая жыла на далёкай поўначы ў прыгожым палацы, а бедная — на цёплым поўдні ў сялянскай хаце.
У багатай сястры дарагія ўборы ды самацветы ў скрынях ляжаць, а ў беднай усяго таго багацця, што прыгожыя кветкі ў садочку цвітуць ды птушкі на розныя галасы шчабечуць. I сама яна вясёлая, гарэзлівая, ходзіць па садочку ды песні спявае.
Багатая і бедная сёстры любілі ездзіць да брата Сакавіка ў госці.
Бывае, гляне Сакавік на неба, бачыць: птушкі з поўдня ляцяць, на радзіму з выраю вяртаюцца.
— Гэта мая малодшая сястрыца да мяне ў госці едзе! — радуецца Сакавік.
I вось ужо следам за птушкамі грукоча па палях і лугах прыбраны зялёнымі галінкамі вазок малод-шай сястры.
Сястра з братам сардэчна вітаецца, ласкава яму
215
ўсміхаецца. I ад гэтай усмешкі расцвітаюць першыя пралескі.
Брат сястру вядзе ў святліцу сасновую, саджае за стол дубовы. Рады ён сустрэчы з любай сястрою.
Але тут як падзьме з поўначы холадам, як сыпа-не ў вочы снегам...
— Гэта старэйшая сястра да мяне ў госці едзе! — кажа Сакавік і выходзіць сустракаць багатую сястру.
Імчыць багатая сястра ў срэбных санях, на белых конях, дарогу снегам засыпае.
Ды толькі халодная ды ганарыстая яна, не ўсмі-хаецца брату, слова прыветнага не вымавіць.
Зірнула старэйшая сястра на сінія пралескі, якія распусціліся на праталінах, і дыхнула на іх маро-зам. He любіла багатая сястра беднай, ні яе кветак, ні птушак, ні песень.
— Зараз я буду гасцяваць у брата Сакавіка! — грозна закрычала яна на малодшую сястру.
Пакрыўдзілася малодшая сястра, села ў свой зялёны вазок і паехала. Але недалёка ад’ехала, бо вырашыла не саступаць старэйшай сястры.
Яшчэ не адгасцявала старэйшая сяетра, як ма-лодіпая вярнулася. I ад яе ўсмешкі гарачэй пры-грэла сонейка, расцвілі зноўку краскі.
I хоць злавалася старэйшая сястра, дыхала ма-розам, сыпала снегам, усё дарэмна — малодшая сястра гасцявала ў брата Сакавіка, аж пакуль ста-рэйшая не паехала дадому на поўнач.
Вось таму і кажуць, што ў Сакавіка кіпіць, як у гаршку: то сонейка прыгрэе, ручайкі пацякуць, першыя птушкі з выраю прыляцяць, першыя пра-лескі расцвітуць, то раптам марозам дыхне, снег падае... Гэта да Сакавіка ў госці сёстры завітваюць: Вясна і Зіма.
Красавік
Клаўдзія Каліна
Ці ведаеце вы, чаму ў Красавіку так хораша і столькі красак?
Ды таму, што Красавік — мастак.
Быў час, калі Красавік самы першы раз прьійшоў на зямлю. I не спадабалася яму пасля зімы пажоў-клая трава, шэрае неба, чорная зямля... I рашыў ён усё-ўсё перафарбаваць.
216
Узяў Красавік фарбы і пэндзаль і перш-наперш памаляваў неба ў сіні-сіні колер, а на ім белыя-бя-люткія аблокі. Затым перамаляваў палі. Дзе зялёнай, дзе жаўтаватай, дзе шэрай фарбай мазнуў. Лугі вымаляваў у ясна-зялёны колер, а па тых лугах-мурагах давай пырскаць то блакітнай, то жоўтай, то белай, то ружовай фарбамі... I якіх толькі краса-чак не з’явілася на лузе! Аж у вачах мільгаціць.
— Ну, а цяпер падамся ў лясы,— сказаў Кра-савік,— гляну, што там трэба падмаляваць.
I падаўся ў лес.
— Эгэ-гэ-гэ! — загукаў ён.— Сосны, яліны! Воль-хі, асіны! Дубы, ясені! Ліпы, клёны, бярозы! Усе, хто зможа, ідзіце да мяне!
I пайшлі да Красавіка дрэвы, а ён каму чырвоны камель намалюе, каму жаўтаваты, каму карычневы, шэры, чорны, срабрысты... Амаль усе фарбы выма-ляваў, аж стаміўся. А тут прыбегла да яго Бярэ-зінка, задыхалася, ледзь стаіць з апушчаным веццем.
Глянуў Красавік, а ў яго ўсяго толькі адна белая фарба асталася.
— Будзеш белаю,— кажа Бярэзінцы.
— Няхай белаю, толькі не чорнаю... He хачу быць чорнаю!
А да гэтага Бяроза чорнаю была.
Пачаў Красавік маляваць Бярозу ў белы колер, але фарбы не хапіла, дык сям-там чорныя лапікі асталіся.
Адышоўся, глянуў на сваю работу: стаіць сярод чырвоных сосен ды шэрых ялін белая-бялюткая Бярозка, нібы тая дзяўчынка ў белай сукеначцы.
I такая яна стала прыгожая, што Красавік ажно засмяяўся. Адклаў ён убок свае фарбы і пэндзаль, выразаў з вербалозу дудку, сеў пад Бярозаю ды зайграў.
I так прыгожа, што ў Бярозы аж слёзы пакаці-ліся.
I цяпер, бывае, вясною сядзіць Красавік пад Бя-розкаю і грае на дудачцы. Пайдзіце ў вясновы лес, прыслухайпеся, можа, і сустрэнецеся з Красавіком. I на Бярэзінку паглядзіце... Стаіць яна, апусціўшы вецце, слухае песню Красавіка, і часам капне на зямлю празрыстая бярозавая слязінка.
Але бярозавыя слёзы не салёныя, а салодкія, бо плача яна не ад гора, а з радасці.
217
Коцікі
Кастусь Цвірка
За вёскай, ля балоцінкі, Ў галлі вярбы старой, Маленечкія коцікі Хаваліся зімой.
Мялі наўкол мяцеліцы, Гулі ў кустах пустых, Ды коцікі ў аселіцы He чулі нават іх.
Салодка спалі ў коўдрачках, Чакаючы вясну.
Прыгрэла сонца шчодрае — Збудзіліся ад сну.
Паскідвалі ўсе чысценька Адзежыны з сябе I, жоўтыя, пушыстыя, Паселі на вярбе.
Май
Юрась Свірка
Май урачысты, Май пераможны — Самы квяцісты, Самы прыгожы.
Жыта кусціцца, Промні іскрацца, Рэчка бруіцца, Птушкі гняздзяцца.
На ліпах шпакоўні Радуюць вока.
Зямля перапоўнена Сонцам і сокам.
Пчолкі ў палёце Да красак мядовых.
218
Клёны ў лістоце Новенькай-новай.
Зніклі аблокі, Неба ўсміхаецца, Дзесьці далёка Гром адгукаецца.
У вуліц і плошчаў Убранне чырвонае, Вецер палошча Сцягі над калонамі.
Сонейка свеціць Ярка над краем.
Мілыя дзеці, 3 Маем вас, з Маем!
Пралеска
Вера Вярба
Белыя бярозы Спалі на узлеску, А сваю галоўку Узняла пралеска. Тоненькую ножку 3-пад пярыны белай На зямлю пралеска Ставіла нясмела. А снягі наўкола — Hi канца, ні краю. Страшна стала кветцы: — Я адна — жывая! Кажа зверху сонца: — Зорачка лясная, 3 новым нараджэннем Я цябе вітаю!
Белыя бярозы Разам зашапталі: — Мы цябе, пралеска, Ўсю зіму чакалі.
I старая елка Голасна ўздыхнула: — Вясна надыходзіць, А зіма мінула.
219
Баравікі
Васіль Хомчанка
Уладзімір Ільіч вельмі любіў збіраць грыбы. Аднойчы ён дамовіўся з дзецьмі схадзіць у грыбы ў бліжэйшы лес. У тую раніцу дзеці ўсталі рана і з кошыкамі прыбеглі ў парк, дзе павінны былі су-стрэцца з Леніным.
Ранак быў сонечны, ціхі, лісцікі на дрэвах, абсы-паныя расой, ззялі, быццам зялёныя шкельцы.
— Рана прыбеглі. Уладзімір Ільіч, мабыць, яшчэ спіць,— сказаў Сяргейка.
— He, я вас ужо даўно чакаю,— пачулі дзеці голас Леніна. Ленін быў бадзёры, вясёлы, цераз плячо ў яго на ручніку, як у сапраўднага грыбніка, вісела берасцяная кашолка.
Калі ўсе прыйшлі ў лес, Уладзімір Ільіч сказаў дзецям:
— Ну, давайце паглядзім, хто больш баравікоў назбірае.
— Давайце,— згадзіліся дзеці. I разышліся, хто куды. А каб не заблудзіцца, перагукваліся.
— У-у!.. Я баравік знайшла! — крыкнула Вера.
— Я таксама,— адгукнуўся Уладзімір Ільіч і працягла гукнуў: — Агу-у-у!..
Сяргейка ішоў амаль побач з Леніньім. Уладзі-міру Ільічу раз-пораз трапляліся баравікі. *Ага, добры дзень, асілак,— гаварыў Ленін новаму гры-бу,— лезь да ўсіх». I акуратна падразаў грыб пад самы карэньчык.
Сяргейку баравікі зусім не трапляліся. Аднак лісічак назбіраў. Ды як іх не назбіраеш, калі яны, залатыя, самі цэлымі чародкамі пад ногі лезуць?
— Я ўжо пяць баравікоў знайшоў! — крыкнуў Юрка, самы старэйшы хлопчык.
— А ў мяне сем баравікоў,— пахвалілася Вера і падбегла да Леніна.
А Сяргейка прамаўчаў — не будзеш жа лісічкамі хваліцца.
У бярозавым гаі, чыстым, светлым, усе сышліся. Перабіваючы адзін аднаго, дзеці паказвалі Леніну свае грыбы. I кожны стараўся паказаць баравікі, моцныя, таўстаногія, з карычневымі пругкімі шап-камі.
220
Адзін Сяргейка стаяў убаку і маўчаў.
— Э-э! — смяяліся з яго дзеці.— Ніводнага бара-віка не знайшоў. Грыбні-і-к!
Уладзімір Ільіч падышоў да засмучанага Сяр-гейкі.
— Ого! — сказаў ён.— У цябе ж, Сяргейка, паў-нюткі кошык! Ты больш за ўсіх назбіраў. Праўда, дзеці?
— Праўда,— згадзіліся ўсе.
— А лісічкі — самыя смачныя грыбы. I як гэта я ніводнай лісічкі не знайшоў? — развёў рукамі Ленін. Сяргейка, давай мяняцца. Я табе баравікоў, а ты мне лісічак.
Уладзімір Ільіч выбраў у сваёй кашолцы паў-дзесятка маладых прыгожых баравікоў, нават леп-шых за тыя, якімі хваліліся дзеці, і палажыў у Сяр-гейкаў кошык. А Сяргейка адсыпаў яму сваіх лісі-чак. Ды паболей — хіба ж для Леніна шкада?
Потым усе крыху адпачылі на траўцы і апоўдні падаліся дадому.
Графін
Міхаіл Зошчанка
Калі Леніну было восем гадоў, з ім здарылася адна маленькая гісторыя, пра якую пазней, праз мно-га гадоў, расказвала яго старэйшая сястра Ганна Ільінічна.
Аднойчы разам з бацькамі і са сваімі сёстрамі маленькі Валодзя паехаў у Казань.
Там, у Казані, жыла іх сваячка, цётка Аня.
А ў цёткі Ані таксама былі дзеці — Валодзевы дваюрадныя браты і сёстры.
Сустрэча была цікавая.
Дзеці многа дурэлі, бегалі, гулялі ў розныя гульні.
I аднойчы да таго раздурэліся, што скулілі на падлогу графін, які стаяў на століку.
Гэта ў іх была нейкая вясёлая гульня. Яны адно ад аднаго ўцякалі. I Валодзя, бегаючы па пакоі, наткнуўся на гэты столік. Столік пахіснуўся, пры-гожы крыштальны графін упаў на падлогу і раз-біўся на друзачкі.
Дзеці нават не заўважылі, хто разбіў графін. Усе бегалі і ўсе гойсалі па пакоі.
221
I толькі калі разбіўся графін, дзеці ўціхаміры-ліся.
Раптам адчыняюцца дзверы, і ў пакой увахо-дзіць цётка Аня.
Цётка Аня пачула звон і шум і вось прыйшла паглядзець, што здарылася.
Убачыўшы на падлозе разбіты графін, цётка Аня папыталася:
— Дзеці, хто з вас разбіў гэты графін?
I ўсе дзеці пачалі гаварыць: «Гэта не я».
I маленькі Валодзя таксама сказаў: «Гэта не я».
I сказаў ён гэта ціха, ціто ледзь можна было па-чуць яго.
Ен сказаў няпраўду, бо спужаўся. Усё-такі чу-жая хата, чужая кватэра, мала знаёмая цётка Аня. Апрача таго, з усіх ён быў самы меншы, I ў яго не павярнуўся язык сказаць: гэта я.
Тады цётка Аня гаворыць:
— У такім разе выходзіць, што графін сам раз-біўся. Пэўна, яму надакучыла на стале стаяць — вось ён і ўпаў.
Дзеці засмяяліся і падхапілі:
— Напэўна, ён хацеў з намі пабегаць. Вось і саскочыў са століка на падлогу. Але ён, бедненькі, забыўся, што сам шкляны, і разбіўся.
I дзеці зноў засмяяліся.
Толькі адзін маленькі Валодзя не засмяяўся. Ен пайшоў у другі пакой і сеў каля акна. I доўга там сядзеў ды пра нешта думаў. I толькі пад вечар пачаў ён зноў дурэць з дзецьмі.
Ды вось мінула два месяцы. 3 Казані яны даўно паехалі. I зноў жылі ў сваім горадзе Сімбірску.
I вось неяк вечарам, калі дзеці клаліся спаць, маці падышла да Валодзевага ложачка і ўбачыла, што хлопчык нечага горка плача.
Маці папыталася:
— Чаго ты плачаш?
I хлопчык, усхліпваючы, сказаў:
— Мама, калі мы былі ў Казані, я сказаў цётцы Ані няпраўду. Я сказаў, што гэта не я разбіў графін, а гэта я яго разбіў.
Мама пачала суцяіпаць хлопчыка:
— Ну, гэта нічога. He плач. Я напішу цётцы Ані пісьмо. I яна, напэўна, табе даруе.
Валодзя, усхліпваючы, сказаў:
222
— Ты абавязкова напішы пісьмо цётцы Ані. На-пішы, што гэта я разбіў.
Мама зноў пачала суцяшаць яго. I тады Валодзя супакоіўся і заснуў.
Цалуючы і накрываючы коўдраю свайго малень-кага сына, маці падумала:
«Якое дзіўнае дзіця: яно два месяцы помніла пра гэтую гісторыю і два месяцы перажывала, што выпадкова сказала няпраўду. Але цяпер, калі пры-зналася, яму стала лягчэй і вось нават з усмешкаю заснула».
На другі дзень мама напісала цётцы Ані пісьмо. I неўзабаве цётка Аня адпісала, што яна зусім не злуецца на любага пляменніка і чакае, калі ён зноў прыедзе ў госці.
Жаўна
Ваеіль Вітка
Чорны дзяцел здаўна Называецца — жаўна. У чорнага волата — Магутнае долата.
Дзеўбане ў сасновы сук — Па ўсім лесе псйдзе грук. Ен не думае пра спевы — Чорны дзяцел лечыць дрэвы.
Першы гром
Якуб Колас
Голасам моцы, ціха і важна Гром пракаціўся ўгары.
Луг адазваўся грому працяжна, Лес адгукнуўся стары.
Гай страсянуўся, дрыгнула поле, Долы той гук паняслі.
У гэтым раскаце чуецца воля, Чуецца радасць зямлі.
У грукаце гэтым многа ёсць сілы, Чуецца моц і прастор...
Першыя громы! Сэрцу вы мілы, Люб мне ваш смех паміж гор.
223
Бусел
Васіль Вітка
Даўганогі землямер Схапіў жабу за каўнер, Па траве павалачыў, У канаве намачыў, Вострым носам дзеўбануў, Уздыхнуў і — праглынуў.
Караблік
Рыпсімэ Пагасян
Цячэ па вуліцы рака, Цячэ і не спыняецца. Караблік белы на вадзе Гайдаецца, гайдаецца. Караблік мае назву «Мір», I побач крочыць камандзір.
На ім зашпілены бушлат На гузікі зіхоткія.
I бесказырка акурат Сапраўдная матроская. На стужках ззяюць якары, I надпіс золатам гарыць.
Цячэ па вуліцы рака, Цячэ і не спыняецца. Караблік белы на вадзе Прахожым усміхаецца.
Раніца вясною
Якуб Колас
Ціха ў полі, ціха ў лесе, Ані шэпне вецярок, Толькі дзесь у паднябессі Льецца звонкі галасок. На усходзе бляск агністы Літым золатам дрыжыць, Слуп высокі, прамяністы Роўным полымем гарыць.
224
Тонкіх хмарак валаконцы Сталі хораша ў радок, Як бы ўюць яны для сонца 3 тых валоканцаў вянок. Ціха ў полі, ціха ў лесе, Чуць балбоча ручаёк, А высока ў паднябессі Льецца звонкі галасок.
Наша матулька
Ніл Гілевіч (з К. Вялічкава)
Ад калыскі-люлькі ўтульнай Дзень і ноч — па гэты час — Наша мілая матулька Клапацілася пра нас.
Малаком усмак паіла, Укладала песняй спаць, Роднай моваю вучыла Словы добрыя казаць.
Я і мама
Георгій Качахідзе
He пайду гуляць я сёння: Мама хворая мая.
Ей ніхто на белым свеце He паможа лепш, чым я.
Клапачуся я, і мама Кажа:
— Стала мне лягчэй. Ад тваёй увагі шчырай Я папраўлюся хутчэй.
Акраец хлеба
Іван Муравейка
Хлеб на стале.
Хлеб на стале.
Кулідка — сонца налавіна. Як пахне свежы чорны хлеб!
8 Зак. 3111
225
I маці кліча ў хату сына.
Кулідку са стала ўзяла 3 замілаваннем, асцярожна. Адрэзала і падала Акрайчык сыну: — Еш, Сярожа...
А той скрывіўся і сказаў:
— Памаж мне, мама, трошкі мёдам. Адразу мёд увесь злізаў
I — да парога:
— Хлеб з’ем потым.
— Ну што ж, сынок, хай будзе «потым». Ды ты нікуды не бяжы: У нас з табою ёсць работа — Памыць мне посуд памажы.
Сын з мамай працаваў старанна.
Намылі цэлую гару
Талерак, сподачкаў і шклянак, Відэльцаў, лыжак і каструль. — Ну, мы на рэчку пойдзем з Данем... — He, ты нікуды не бяжы.
Яшчэ адно ў нас ёсць заданне: Граду ўскапаць мне памажы. I закіпела зноў работа.
Сярожа нават упацеў.
— А мне, сын, есці ўжо ахвота...
— I я таксама захацеў...
Хлеб на стале.
Хлеб на стале.
Кулідка — сонца палавіна. Як пахне свежы чорны хлеб! Ідуць у хату маці з сынам. Кулідку са стала ўзяла 3 замілаваннем, асцярожна. Адкроіла і падала Акраец сыну: — Еш, Сярожа...
Сяргей, як мама, Сеў за стол.
Акраец з’еў.
Без мёду нават.
— Смачнейшы гэты хлеб
За той, Што ты мне раніцай давала.
Чаму ў слоніка доўгі нос
(паводле Рэд'ярда Кіплінга)
Гэта толькі цяпер у слана ёсць хобат. А раней, даўным-даўно, ніякага хобата ў слана не было. А быў толькі нос велічынёю з чаравік. Гэты нос матляўся ва ўсе бакі і толькі перашкаджаў слану.
I вось з такім вялікім носам, як чаравік, жыў у Афрыцы каля рэчкі Лімпапо маленькі Слонік. Ен быў вельмі цікаўны, усё хацеў ведаць і ўсюды соваў свой нос.
У сваёй цёткі Страўсіхі ён пытаўся, чаму ў яе такія кароткія крьілы, у дзядзькі Жырафа — чаму ў яго такая доўгая шыя, у сваёй другой цёткі, Бегемоціхі, ён пытаўся, чаму яна такая тоўстая, у дзядзькі Павіяна — чаму ён такі валасаты.
Слонікавы дзядзькі і цёткі злавалі на яго, гэтага назолу і прыставалу, і давалі яму хто кухталя, хто грымака...
Але гэтыя кухталі і грымакі не адбівалі цікаў-насці ў Слоніка: ён усё абнюхваў, абмацваў і пытаў-ся: «А чаму так?»
I вось аднойчы захацелася Слоніку даведацца, што есць на абед Кракадзіл. Ен запытаўся: «Дзядзь-ка Павіян, цётка Страўсіха, ці ведаеце вы, што есць на абед Кракадзіл?»
— Ц-ш-ш-ш! — зашапталі ўсе дзядзькі і цёткі і зноў пачалі лупцаваць Слоніка, гэтага назолу і прыставалу.
Пабег Слонік да мудрай птушкі Калаколы і пы-таецца: «Цётка Калакола, ці ведаеце вы, што есць на абед Кракадзіл?» I сказала яму птушка Калакола: «Бяжы да берага соннай, зялёнай ракі Лімпапо, там у зялёнай вадзе і жыве Кракадзіл. Ён табе сам скажа...»
«Бывайце! — сказаў Слонік сваім дзядзькам і цёт-кам.— Я іду да соннай, зялёнай ракі Лімпапо. Так мне сказала мудрая птушка Калакола. Я сам запы-таю Кракадзіла, што ён есць на абед».
I вось ідзе Слонік дзень, ідзе два, ідзе праз лес, ідзе праз горы і нарэшце бачыць зялёную, мутную, сон-ную раку Лімпапо. Каля соннай ракі бачыць Слонік шмат звяроў. Падышоў Слонік бліжэй. Бачыць: усе звяры спяць. Штурхануў Слонік сваім вялікім, як
227
чаравік, носам Змея, разбудзіў і пытаецца: «Скажы-це, калі ласка, дзе тут жыве Кракадзіл?» Раззлаваў-ся Змей, бо вельмі хацеў спаць, ды як дасць хвастом Слоніку па носе. «I тут б’юцца!» —пакрыўдзіўся Слонік. He можа даць рады, да каго падысці, бо не ведае, як выглядае Кракадзіл.
Пайшоў Слонік прэч ад Змея. Змей абкруціўся каля дрэва і зноў заснуў.
Ішоў-ішоў Слонік уздоўж рэчкі Лімпапо, стаміў-ся, захацеў адпачыць. Убачыў вялізнае бервяно, што тырчала з вады і даставала да пясочку на беразе. Сеў Слонік на бервяно, а яно заварушылася, міргнула адным вокам, міргнула другім. He ведаў Слонік, што гэтае доўгае зялёнае бервяно — Кракадзіл. «Ска-жыце, калі ласка, ці не ведаеце вы, дзе тут жыве Кракадзіл?» — запытаў Слонік у бервяна з вачамі.
Падміргнуў Кракадзіл Слоніку і сказаў: «Пады-дзі бліжэй, мой маленькі, я і ёсць Кракадзіл. Пагля-дзі, як я плачу сваімі Кракадзілавымі слязьмі!» Узрадаваўся Слонік: «Я вас даўно шукаю! Скажьіце, калі ласка, што вы ясце на абед?» — «Падьідзі яшчэ бліжэй, я табе скажу на вуха!» Нахіліў Слонік галаву да Кракадзілавай пашчы, а той — цап яго за hoc! «Вось мне здаецца,— сказаў Кракадзіл,— што я сёння на абед буду есці сланяціну».
«Бузьдзіце бядзе, бдзе ведзьмі бадзіць!» (пусціце мяне, мне вельмі баліць!) — пачаў прасіцца Слонік і ўпірацца ўсімі чатырма нагамі. Слонік цягне сабе, a Кракадзіл сабе. Пачуў крык Змей, стала яму шкада Слоніка, абкруціўся Змей вакол ягонай задняй нагі і пацягнуў Слоніка назад. Кракадзіл і выпусціў Слонікаў нос, плюхнуўся ў рэчку — толькі пырскі ва ўсе бакі!
Паваліўся Слонік на пясок, ад болю аж вочы за-плюшчыў, кажа: «Дзякуй табе, дзядзька Змей!»
Расплюшчыў вочы, глядзіць, a hoc яго стаў доўгі-доўгі, аж да самай зямлі!
Заплакаў Слонік: «Як жа мне жыць з такім носам!»
«Не плач! — супакоіў яго Змей.— Ты ўбачыш, што твой новы, доўгі нос яшчэ лепшы за той стары, нязграбны, як чаравік. Супакойся, а я пайду яшчэ пасплю».
Змей пайшоў да свайго дрэва і пакінуў Слоніка аднаго. Слонік плакаў-плакаў, стаміўся і заснуў. Але
228
вось пралятала міма муха і балюча ўкусіла Слоніка за спіну. Раззлаваўся Слонік, стукнуў муху сваім доўгім носам і забіў яе. Глянуў Слонік угару, уба-чыў спелыя сакавітыя бананы, схапіў іх сваім доўгім носам і з’еў, апусціў у рэчку свой доўгі нос і напіў-ся вады, ды яшчэ сам сабе дожджык зрабіў. Узра-даваўся Слонік, заспяваў песеньку і пабег дадому.
3 таго часу ўсе з павагай глядзелі на доўгі нос Слоніка і пачалі называць яго хобат. А калі хто Сло-ніка крыўдзіў, то ён мог сам даць каму кухталя, а каму грымака.
Але Слонік быў добры, ён усім дапамагаў сваім моцным хобатам і сам нікога не крыўдзіў.
Верабей і мыш
Беларуская народная казка
Жылі па суседству верабей і мыш: верабей пад страхою, а мыш у норцы пад падрубаю. Жывіліся тым, што ад гаспадароў перападала. Улетку яшчэ сяк-так — можна на полі ці ў агародзе што-небудзь перахапіць. А зімою хоць плач: на вераб’я гаспадар сіло ставіць, а на мыш — пастку.
Надакучыла ім так жыць, задумалі яны збажыну сеяць.
— Ну, што будзем сеяць? — пытаецца верабей. — А тое, што людзі сеюць,— адказвае мыш. Назбіралі насення ды пасеялі пшаніцу.
— Што тваё будзе,— пытаецца мыш у вераб’я,— карэнне ці вяршкі?
— Сам не ведаю.
— Бяры карэнне,— параіла мыш, — Добра, няхай будзе карэнне.
Прыйшло лета. Паспела пшаніца. Мыш зжала каласы, а вераб’ю пакінула салому. Перанесла мыш каласы ў сваю нару, змалаціла, змалола, напякла пірагоў ды есць сабе зімою. Добра жыве, бяды не мае.
А верабей пакаштаваў салому — нясмачная! Давялося яму на сметніку галоднаму зімаваць. Прыйшла вясна. Мыш вылезла з нары, убачыла вераб’я і пытаецца:
— Ну, як, суседзе, зімавалася?
— Дрэнна,— кажа верабей,— ледзьве выжыў: нясмачная наша пшаніца ўдалася.
229
— To давай будзем сёлета моркву садзіць: яна салодкая. Усе зайцы яе любяць.
— Давай, калі не хлусіш! — падскочыў верабей ад радасці.
Пасеялі яны моркву.
— Што тваё будзе,— пытаецца мыш у вераб’я,— карэнне ці вяршкі?
— Вяршкі! — кажа верабей.— Баюся браць ка-рэнне: я ўжо на пшаніцы апёкся.
— Добра, бяры вяршкі.
Вырасла морква. Верабей узяў вяршкі, а мыш карэнне. Занесла яна сваё карэнне ў нару і есць сабе патроху.
А верабей пакаштаваў вяршкі, аж яны не лепшыя за пшанічнае карэнне...
Надзьмуўся верабей, ледзь не плача.
Ляціць варона. Убачыла вераб’я.
— Чаго ты, верабей, надзьмуўся? — пытаецца.
Расказаў ёй верабей, як яны з мышшу сеялі пшаніцу і моркву.
Выслухала яго варона і зарагатала на ўсё горла:
— Дурны ты, верабей! Мыш цябе падманула...
У пшаніцы смачныя вяршкі, а ў морквы — карэнне.
Узлаваўся верабей, прыскакаў да мышы.
— Ах, нягодніца, ах, ашуканка! Я з табою біцца буду.
— Ну, што ж,— кажа мыш,— давай біцца!
Запрасіў верабей сабе на дапамогу драздоў і шпакоў, а мыш — кратоў і пацукоў.
Пачалі біцца. Доўга біліся, а ніхто нікога не пабіў. Прыйшлося вераб’ю адступіць са сваім войс-кам на сметнік.
Убачыла гэта варона:
— Га, га, верабей, слабых ты сяброў сабраў. Калі б ты паклікаў марскога сокала, той адразу б усіх — і мышэй, і кратоў, і пацукоў паглытаў.
Паляцеў верабей на мора, паклікаў марскога сокала.
Прыляцеў сокал і ўсё мышынае войска паглытаў. Адна толькі мыш, тая, што вераб’я падманула, засталася: у нару схавалася.
Настаў вечар. Сокал паляцеў на ржышча нача-ваць. Сеў на каменне ды моцна заснуў. А верабей пашчабятаў ад радасці і палез пад страху.
Тым часам хітрая мыш пабегла ў поле да начлеж-230
нікаў, ухапіла галавешку і падпаліла ржышча, дзе спаў сокал. Узняўся агонь і асмаліў сокалу крылы.
Прачнуўся сокал, а ў яго крылаў няма. Пабедаваў ён ды падаўся пехатою да мора. Убачыў яго на дарозе паляўнічы, хацеў застрэліць, а сокал і кажа:
— He страляй мяне, добры чалавек. Лепш вазьмі з сабою: як адрастуць у мяне крылы, я табе добра аддзякую.
Узяў паляўнічы сокала. Цэлы год карміў і дагля-даў яго. Адраслі ў сокала крылы, ён і кажа паляў-нічаму:
— А цяпер бяры мяне на паляванне. Я табе зай-цоў і птушак буду лавіць.
3 таго часу сокал і служыць памочнікам у паляў-нічага.
Кот Максім
Беларуская народная казка
Жылі дзед і баба. Мелі яны сына і ката. Сына звалі Марцін, а ката — Максім.
Памерлі дзед і баба. Застаўся Марцін з катом Мак-сімам. Марцін гультай быў вялікі, усё на печы ляжаў, а кот яму ежу насіў: то птушку дзе зловіць, то каўба-су ці сала ў суседзяў украдзе...
Вось так жылі яны, жылі — згарэла хата, адна гліняная печ засталася.
— Што рабіць будзем? — пытаецца кот у гаспа-дара.— Трэба хату будаваць.
— Ат,— кажа Марцін,— навошта нам хата? Хо-піць і печы.
Пажылі яны з год на печы, а тут і печ разва-лілася.
— Што рабіць будзем? — зноў пытаецца кот у гаспадара.
— Ты,— кажа Марцін,— як сабе хочаш, а я наду-маўся жаніцца: вазьму багатую жонку, яна мне пабудуе хату.
— Хто за такога гультая пойдзе замуж? — смяец-ца кот.— Ты ж толькі любіш ляжаць на печы, у цябе і выгляд нечалавечы.
— Пойдзе! — кажа Марцін.— Няма чаго смяяц-ца! Сама царэўна пойдзе. Ідзі, Максім, да цара. Скажы яму — так і так, пан Марцін, па прозвішчу
231
■
Глінскі-Папялінскі, сватаецца да тваёй дачкі. Ну і зрабі ўсё, як трэба: нагавары яму, што багацейшага за мяне пана ва ўсім царстве не знайсці...
— Цяжкую ты загадаў мне службу, пан Марцін Глінскі-Папялінскі,— кажа кот.
— Нічога, ідзі, a то папругі дастанеш! — пагра-зіў яму гаспадар.
— Ну што ж, паспрабую шчасця.
Нанасіў кот гультаю Марціну яды ў запас, каб той з голаду не памёр, сам выправіўся ў далёкую дарогу.
Ідзе ён, ідзе, прыходзіць у лес. Бяжыць насустрач заяц.
— Куды, кот, ідзеш? — пытаецца ён.
— Да цара.
— Чаго?
Кот падумаў і кажа:
— На суд.
— На які суд?
— Праўды хачу дайсці.
— Якой праўды?
— А вось якой. Дзе што кошка ўкрадзе або на-шкодзіць — усё на ката звальваюць. Кот, кажуць, смятану злізаў, кот сала ўкраў... А ката там і блізка не было. He магу я цярпець такога паклёпу на сябе.
— Пайду хіба і я з табою! — кажа заяц.
— Чаго?
— Таксама на суд. Дзе што зайчыха зробіць — усё на зайца кажуць. Хто ў садзе прышчэпы па-псаваў? Заяц! Karo сабакі ганяюць? Зайца! А там зусім і не заяц быў, а зайчыха. He магу я няславы цярпець. Пайду да цара на суд.
— Дык што ж ты адзін пойдзеш? — кажа кот.— Хто табе на судзе паверыць? Там трэба сведак мець.
— А ты чаму адзін ідзеш?
— Ну, у мяне іншая справа. Там у мяне дзядзькі, бацькі, дзяды, браты жывуць. Усе па слову скажуць, мне і павераць. Вось каб ты набраў сотні тры сведак, тады можна смела ісці.
Як пакоціцца заяц, як наробіць крыку на ўвесь лес:
— Дзядзькі, бацькі, дзяды, браты, хутчэй бяжыце сюды!
Тут, як бачыш, з усіх бакоў пасыпаліся зайцы, Назбягалася іх цэлая чарада.
232
Прывёў кот Максім зайцоў да царскіх палацаў. Бачыць — на двары вялікі хлеў стаіць. Кот і кажа зайцам:
— Пачакайце вы ў гэтым хляве. Скончыцца мой суд, тады я вашу скаргу падам цару.
Зайцы паскакалі ў хлеў, а кот — бразь! — ды і зачыніў іх там на засаўку.
Ідзе ён да царскіх палацаў падскокваючы, у ладкі плешчучы. Узыходзіць на ганак, стукае ў дзверы:
— Адчыніце!
Адчыніў яму салдат-вартавы.
— Чаго трэба? — пытаецца.
— Пакажы, дзе цар жыве.
Салдат паказаў.
Увайшоў кот Максім у вялікі пакой, а там цар сядзіць.
— Добры дзень, ваша вялічаства-вымпера-тарства!
— Добры дзень, каток! — адказвае цар.— Што скажаш?
— Ды вось прыслаў табе мой гаспадар, пан Мар-цін Глінскі-Папялінскі, гасцінчыка.
— Дзе ж той гасцінчык?
— У хляве.
Прыйшоў цар у хлеў, паглядзеў, а там поўна зайцоў, няма як зачыніць.
— Мусіць, дужа багаты твой гаспадар, калі гэтулькі зайцоў прыслаў? — дзівіцца цар.— Мусіць, у яго яшчэ больш ёсць?
Павёў цар ката ў палацы, накарміў, напаіў ды яшчэ і на дарогу ў торбу даў. А пра дачку змаўчаў.
Вярнуўся кот Максім дахаты. А яго гаспадар ледзьве дыхае: усе катовы запасы даўно паеў.
Развязаў кот торбу, дастаў адтуль усё, што з да-рогі засталося, і пачаў карміць гаспадара.
Акрыяў сяк-так пан Глінскі-Папялінскі ды пы-таецца ў ката:
— Ну, піто табе цар сказаў?
— Нічога цікавага,— кажа кот.
— Дык ідзі яшчэ раз да цара. Толькі нанасі мне больш ежы ў запас.
Нанасіў кот яму ежы, а сам зноў пайшоў да цара. Прыходзіць у лес, а тут насустрач яму воўк:
— Куды ідзеш, кот?
— Да цара.
233
— Чаго?
— На суд.
I расказаў ваўку, на які суд ён ідзе. Воўк кажа:
— Дык і я пайду з табою! Мяне таксама часта дарэмна лаюць.
— Аднаму табе суд не паверыць,— кажа кот.
— А ты чаму адзін ідзеш?
— Што ты параўняўся са мною? Мяне ўся царс-кая радня ведае, а ад цябе нават сабакі ўцякаюць, калі дзе ўбачаць. У мяне там дзядзькі, бацькі, дзяды, браты...
— Дык што ж мне рабіць?
— Збяры сотні тры сведак, тады павераць.
Падскочыў воўк, аб зямлю стукнуўся ды завыў на ўвесь лес:
— Дзядзькі, бацькі, дзяды, браты, бяжыце сюды!
Назбіралася ваўкоў з усяго лесу.
Павёў іх кот Максім да цара.
Прыходзяць на царскі двор. Нецярплівыя ваўкі кажуць:
— Мы першыя пойдзем на суд.
— He,— кажа кот,— мая скарга там даўно ля-жыць. Як скончыцца мой суд, тады я падам вашу скаргу і вас паклічу. А пакуль што пачакайце ў гэтым хляве.
Ваўкі падагнулі хвасты ды пацягнуліся ў хлеў. Як толькі зайшлі ўсе, кот — бразь! — і зачыніў іх там. А сам падаўся ў палацы, у ладкі плешчучы.
Узыходзіць на ганак: стук, стук! Знаёмы салдат адчыніў ямў. Кот проста да царскіх пакояў шыбуе. Увайшоў да цара, добры дзень даў.
— Што скажаш, каток? — пытаецца цар.
— Так і так,— кажа кот Максім,— прыслаў табе мой гаспадар, пан Марцін Глінскі-Папялінскі, новы гасцінчык.
— Добра,— кажа цар.
Прыйшоў у хлеў, глядзіць, а там ваўкоў лікам нялічана: і ў загарадках поўна набіта, і яшчэ пад страхою, на вышках, процьма.
Загадаў цар ваўкоў пабіць, усім сваім слугам футры пашыць, а кату кажа:
— Перадай пану Глінскаму-Папялінскаму: ня-хай сам да мяне ў госці прыедзе.
Прыбег кот дахаты ўночы, задыхаўшыся. Пачаў тармасіць гаспадара. Ледзьве дабудзіўся.
234
— Уставай,— кажа,— я ад цара прыйшоў.
Раскатурхаўся сяк-так Глінскі-Папялінскі, пы-таецца:
— Што цар сказаў?
— Сказаў, каб ты сам да яго ў госці ехаў.
Пачухаў Глінскі-Папялінскі патыліцу:
— У чым жа я паеду? Я ж голы, як бізун!
— Нічога,— кажа	кот,— што-небудзь	пры-
думаем.
Сабраліся яны і бягом пабеглі да цара.
Бягуць, бачаць — недалёка ля гасцінца цэлае войска салдат спіць. Кот спыніў гаспадара.
— Пачакай,— кажа,— тут. А сам крадком пай-шоў да войска. Назнімаў у сонных салдат шапак і на-пакаваў імі два мяхі. Адзін мех на плечы ўскінуў, другі гаспадару даў. I пайшлі сабе далей.
Падьіходзяць да рэчкі. Кату піць захацелася. Па-ставіў ён свой мех ля моста, гаспадара вартаваць пакінуў, а сам палез у рэчку ваду піць. Напіўся вады, бачыць — паўзе рак у нару. Кот схапіў яго за вус і выкінуў на бераг.
Рак пачаў прасіцца:
— Пусці мяне ў ваду. Можа, я таксама табе якую-небудзь службу саслужу.
Кот падумаў і кажа:
— Якую ж ты мне можаш саслужыць службу?
— У вадзе,— кажа рак,— любую. Загадай, што хочаш, усё зраблю.
— Падкапай да раніцы маставыя слупы,— за-гадаў кот.
— Добра,— кажа рак.— Гэта я магу.
Пусціў кот рака, і той адразу ж ухапіўся за работу.
— А ты,— кажа кот Марціну,— як толькі абва-ліцца мост, раскідай шапкі па вадзе і чакай мяне тут.
Сказаў кот гэтак, пераскочыў цераз мост ды па-бег да цара ў палацы.
Прыбягае, дакладвае цару:
— Так і так, ваша вялічаства-вымператарства... Ехаў да цябе ў госці мой гаспадар, пан Марцін Глінс-кі-Папялінскі, ды бяда здарылася: мост зламаўся, уся яго пяхота і конніца патапілася, адзін ён застаўся голы, бо абмундзіраванне з вадою сплыло...
Тут цар сеў у карэту, ката з сабою пасадзіў, пры-ехаў да моста.
235
Глядзіць, і праўда: толькі шапкі ад войска па вадзе плаваюць.
Паспачуваў цар пану Глінскаму-Папялінскаму ды загадаў лепшым сваім краўцам і шаўцам пашыць яму новае абмундзіраванне.
Як бачыш пашылі краўцы і шаўцы новае аб-мундзіраванне. Адзеўся Глінскі-Папялінскі, пры-харашыўся і паехаў з царом у палацы.
Пагаманіў з ім цар, пачаставаў, а потым і кажа:
— А цяпер хацеў бы я паглядзець твой маёнтак: калі ты і праўда такі багаты, дык аддам за цябе дачку.
Спужаўся Глінскі-Папялінскі: якое ж ён багацце пакажа цару? Увесь яго маёнтак — адна гліняная печ, ды і тая развалілася.
Пачуў пра гэта кот Максім. Паклікаў ён свайго гаспадара ўбок і шэпча яму:
— He бойся! Усё добра будзе.
Запрэглі царскія конюхі самых лепшых коней у самую лепшую карэту. Сеў цар у карэту і паехаў. А кот наперадзе пабег — дарогу паказваць.
Едзе цар, едзе, пад’язджае да маёнтка Змея Га-рынавіча. Кот наперадзе бяжыць. Бачыць: пастухі вялікую чараду кароў пасуць. Падбягае ён да пастухоў.
— Чые вы? — пытаецца.
— Змея Гарынавіча.
Кот натапырыў вусы, грозна стаў:
— He кажыце нікому, што вы пастухі Змея Гарынавіча, а кажыце — Марціна Глінскага-Па-пялінскага. Бо за мною Гром з Перуном — ён за-б’е вас.
Сказаў так кот Максім і пабег далей. Сустракае вялікую чараду коней.
Падбег так кот да конюхаў і пытаецца:
— Чые вы, конюхі?
— Змея Гарынавіча.
— He кажыце нікому, што вы Змея Гарынавіча, а кажыце — пана Глінскага-Папялінскага. Бо за мною ляціць Гром з Перуном — ён заб’е вас.
Тым часам царская карэта з громам пад’ехала да пастухоў.
— Чые вы? — пытаецца ў іх цар.
— Пана Марціна Глінскага-Папялінскага,— ад-казваюць пастухі.
236
— О,— дзівіцца цар,— багаты пан Глінскі-Па-пялінскі!
Гэтак жа адказалі конюхі.
Пакуль цар ехаў, кот прыбег у двор Змея Гары-навіча. Убачыў самога Змея і крычыць:
— Хавайся, Змей Гарынавіч! Едзе Гром з Пе-руном — ён цябе заб’е і на муку сатрэ.
Спужаўся Змей Гарынавіч:
— Куды ж мне схавацца?
Кот паглядзеў і ўбачыў вялікае дупло ў старой ліпе.
— Лезь хутчэй сюды! — кажа Змею.
Залез Змей у дупло, а кот забіў дупло паленам ды яшчэ і глінаю замазаў. Потым пабег да Змеевых слуг.
— Чые вы? — пытаецца.
— Змея Гарынавіча.
He кажыце нікому, што Змея Гарынавіча, а ка-жыце, што пана Марціна Глінскага-Папялінскага. Бо за мною ляціць Гром з Перуном — ён заб’е вас.
— Добра,— кажуць напалоханыя слугі.
Прыехаў цар у маёнтак Змея Гарынавіча. Слугі кінуліся сустракаць яго.
— Чый гэта маёнтак? — пытаецца цар.
Пана Марціна Глінскага-Папялінскага! — у адзін голас адказалі слугі.
Ну, што ж,— кажа цар,— сапраўды багаты пан Глінскі-Папялінскі. Аддам за яго дачку.
Тут вярнуўся цар у свае палацы, паклікаў музы-каў і загадаў іграць вяселле.
Усяго там было: хто што хацеў, тое піў і еў. I я там быў, еў і піў, па барадзе цякло, а ў роце не было.
Ліпень
Клаўдзія Каліна
Неяк раз запрасіла Вясна з заморскіх краёў да сябе ў госці пчаліны рой.
Прыляцелі пчолы да Вясны, спадабалася ім тут. Сады цвітуць, прыгожыя кветкі на лугах. Есць з чаго пчолам збіраць мёд. I яны збіралі нектар, пылок з кветак і за работаю не згледзелі, як Вясна адышла і прыйшло Лета.
Аднойчы ранкам вылецелі пчолы ў сад, а там усе
237
кветкі з дрэў асыпаліся. Паляцелі пчолы на лугі, а там пракосы ляжаць. Падаліся на палеткі каню-шыкы, і тут усё скошана. Зажурыліся пчолы і вярну-ліся да сваёй маці.
— Што ж нам рабіць? — бедавалі яны.— Лета атрэсла з садоў усе кветкі, скасіла ўсе краскі на лугах і палях... Як жыць? Вясне новага мёду не хопіць на доўгую зіму!
— He журыцеся, мае дзеткі! — супакоіла іх пча-ліная маці.— Паляцім усім роем да Лета, папросім, можа, яно дасць якую раду.
Знайшлі пчолы Лета на лузе, яно касіла траву.
— Што ж ты нас крыўдзіш, Лета? — загулі пчо-лы.— Вясна нас запрасіла да сябе, расквеціла сады... А ты ўсе галінкі атрэсла, лугі скасіла, усё высу-шыла... няўжо ты не ведаеш, што мы без красак і без работьі загінем?!
Выслухала Лета пчол, задумалася.
— He ведала я, што вам патрэбны кветкі, але пачакайце, можа, мае месяцы нешта параяць... Эгэ-гэ-гэ! Дзе вы, мае месяцы? — гукнула Лета.
Выбеглі з зялёнага гаю тры вясёлыя, загарэлыя летнія месяцы, сталі ў рад.
— Мы тут, Лецейка! Што загадаеш? — спыталі.
— Памажыце пчолам! — папрасіла сваіх меся-цаў Лета і расказала ім пра пчаліную скаргу-
— Я толькі магу падоўжыць дзень, каб пчолы маглі больш красак абляцець,— сказаў першы месяц Лета.
— А я замест скошаных красак падгадую но-выя,— паабяцаў трэці, апошні месяц.
— А што ж ты маўчыш? — спытала Лета ў сярэд-няга месяца.
Сярэдні месяц доўга думаў, што яму зрабіць, каб памагчы пчолам.
— Я расквечу ліпы, яны яшчэ не цвілі! — радас-на сказаў ён.— Вось і будзе пчолам удосталь і працы, і мёду.
— Вельмі добра ты прыдумаў! — зарадавалася Лета.— За тое, што ты расквеціш ліпы і дапаможаш пчолам, ты і будзеш звацца Ліпень.
— Дзякуй табе, Ліпень! Добры Ліпень! Шчодры Ліпень! — загулі пчолы і паляцелі да ліп.
I да гэтага часу пчолы дзякуюць шчодраму Ліпеню.
238
— Дзя-дзя-куй! Дз-дзякуй! — дзынкаюць яны над ліпамі.
Пастойце хвілінку ў ліпені пад расквечанымі ліпамі, прыслухайцеся, самі пачуеце.
Жнівень
Клаўдзія Каліна
Бяда перапёлцы ў жніўні. У жніўні сярпы зві-няць, камбайны гудуць, снапы покатам кладуцца... А беднай перапёлцы нідзе прытулку няма. He паспе-ла яна ў жыце гняздо звіць, птушанят падгадаваць, як Жнівень ужо гукае:
Час адгэтуль вылятаць —
Пачынаю жыта жаць.
Ледзь уцякла перапёлка з жыта. Дзяцей ад страху пагубляла... Доўга пасля клікала іх: «Спаць пара! Спаць пара!» А калі сабрала, павяла хуценька ў пша-ніцу.
— Тут зраблю гняздзечка,— кажа сваім дзеткам перапёлка.
Толькі паспела месца выбраць, як Жнівень зноў загукаў:
Пакідай сваю святліцу —
Пачынаю жаць пшаніцу!
Пырхнула перапёлка ў ячмень. Зноў дзяцей па-губляла. Доўга шукала і клікала: «Спаць пара! Спаць пара!» Знайшоўшы, павяла ў ячмень:
— Тут нас ніхто не патурбуе!
Але раптам над самаю яе галавою зазвінела каса...
— Вылятай, перапёлка! — пачуўся голас Жніўня.
Спалохалася перапёлка і наўцёкі... Зноў дзетак пагубляла. Доўга клікала: «Спаць пара! Спаць па-ра!» Даклікалася і пайшла ў аўсы. Але не паспела і аснаваць гняздо, як пачула: «Вылятай, перапёлка!»
Перапалохалася, бедная, сіганула ў проса, адтуль у грэчку. Нарэшце ў бульбу, а Жнівень — за ёю. «Вылятай, перапёлка! Вылятай!» — усюды чуецца яго голас.
Пырхнула перапёлка на агароды, а за ёю — дзетак чароды. Паляцела яна над лугам, а за ёю — птушаняты цугам.
239
Акрыялі, падужэлі яе дзеткі ад тых пералётаў. Памацнелі ў іх крылцы, паспрытнелі ножкі. He агле-дзелася перапёлка, як дзеткі яе выраслі. А тут ужо канчаецца лета цёплае, пара ў вырай збірацца.
Сабрала перапёлка сваю вялікую сям’ю і паляцела зімаваць у вырай.
Верасень
Клаўдзія Каліна
Месяц Верасень багаты — у яго залатыя шаты. Ходзіць ён па зямлі і дорыць ёй свае багацці.
Зайшоў Верасень у сады цяністыя, атрос ігрушы залацістыя. Асыпаў з яблынь духмяныя антонаўкі, чырвоныя крамяныя малінаўкі, захінуў туманамі слівы сінія...
Выйшаў у поле, наставіў мяхоў бульбы, на лузе склаў у копы траву і падаўся ў лес.
Ідзе Верасень лесам, прыбірае дрэвы ў дарагія ўборы: бярэзінку — у золата, асіну — у чырвань, на дубы навесіў медны ўбор. He забыўся і пра каліну ды рабіну, прыхарашыў іх пацеркамі чырвонымі. Пад пянёчкі ды пад кусточкі пасадзіў грыбочкі...
Азірнуўся Верасень, паглядзеў навокал: гарыць-палае асенні лес! Вось толькі ўнізе трава сухая і па-жоўклая. Няма красак, адцвілі за лета.
Страсянуў Верасень з дрэў буйную расу — і дзі-ва! Упалі да камлёў зялёных сосен ды залатых бяроз драбнюткія званочкі! Зацвілі верасы!
Загулі, зазванілі званочкі! Клічуць дзяцей у школу.
Багаты месяц Верасень, багаты! Ен падараваў зямлі пышныя шаты. Насыпаў поўныя засекі збож-жа. Адзеў у золата лясы і расквеціў верасы. Таму і завуць яго Верасень.
Кампот
Клаўдзія Каліна
Маленькая Галя вельмі любіць памагаць маме. Сёння мама даручыла Галі памыць сушаныя яблыкі для кампоту.
За абедам мама сказала: «Ну, цяпер пакаштуем кампот нашай дачушкі»,— і паставіла перад кожным
240
кубак, а перад Галяй — яе любімы, з дзвюма чырво-нымі вішанькамі.
Тата адпіў крыху з кубка і зірнуў на маму. Мама зрабіла глыток і паглядзела на Галю. Паглядзела і пытаецца:
«Дачушка, ці добра ты памыла яблыкі?» — «Так, мамачка,— адказала Галя,— вельмі добра. Я іх нават мылам мыліла!»
Жывы голас
Алена Мімрык
Паўлік сёння ўпершыню пайшоў з татам і мамай у ягады. Хораша ў лесе! Паветра чыстае, пахне хвояй. На розныя галасы заліваюцца птушкі. Паўлік ідзе наперадзе, пазірае па баках, любуецца лясным ха-раством, прыглядаецца да кожнага кусціка. Убачыў чырвоную ягадку, зарадаваўся і гукнуў:
— Мама! Ягадка!
Здалёк пачуўся такі ж голас: «Мама! Ягадка!» Агледзеўся Паўлік: нідзе нікога. Толькі тата і мама ходзяць побач. Паўлік пачаў збіраць суніцы — адну ў рот, адну ў кубачак. Так ішоў ды ішоў у глыб лесу. А мама ўвесь час назірала за Паўлікам, каб не заблудзіўся. Паўлік малы, яму пайшоў толькі пя-ты гадок, і ён ледзь бачны сярод кустоў і высокай травы, адно бялявая галоўка мільгае то тут, то там.
Хлопчык выйшаў на палянку і аж усклікнуў: «Ой, колькі суніц!» Ен прысеў і пачаў збіраць іх, рас-хінаючы рукамі сунічкі. Наеўся, назбіраў поўны ку-бачак і паклікаў маму, каб усыпаць ягады са свайго кубачка ў кошык.
— Ма-ма!
Здалёк зноў адгукнуўся нечы голас: «Ма-ма!»
— Ма-ама-а! — гучней крыкнуў Паўлік і прыслу-хаўся. Недзе пачулася: «А-а-а!»
Хлопчык убачыў маму і супакоіўся. Значыць, яму адгукнецца тата.
— Татка-а! — паклікаў Паўлік.
— Ат-ка-а! — пачуўся далёкі голас.
Тата падышоў. Паўлік моцна прытуліўся да яго і паказаў пальчыкам:
— Там нехта ёсць.
Тата ўзяў сына на рукі і супакоіў:
9 Зак. 3111
241
— Нікога там няма. Гэта чуваць твой голас. Тваё рэха. Ты клічаш, і яно адгукаецца табе.
— А яно жывое? А ці можна яго бачыць?
— He, яно...— хацеў расказаць тата, але Паўлік раптам успомніў пра сунічную палянку.
— Хадзем вунь туды, на маю палянку, збіраць ягады. Там шмат суніц. Вялікія і салодкія-салодкія! Давай і маму паклічам. Ма-ама!
Недзе далёка пачулася: «А-а-ма!»
Але Паўлік ужо ведаў, хто яму адгукаецца.
Білеты ў цырк
Васіль Хомчанка
У горад прыехаў цырк. Маці дала Кастусю грошы і сказала:
— Сёння ў 12 гадзін пойдзем у цырк. Купі два білеты. Адзін мне, другі — сабе. Потым строга дада-ла: — Глядзі ж, не баўся.
Праз якія паўгадзіны радасны Кастусь ужо ім-чаўся дадому, сціскаючы ў руцэ дзве сіненькія па-перкі.
Усюды ў горадзе віселі цыркавыя афішы. Каля адной з афіш Кастусь спыніўся. На ёй быў цікавы малюнак: белыя сабачкі стаялі ў рад і пярэднімі лапкамі віталі мядзведзя. Як многа цікавага ўбачыць Кастусь сёння ў цырку! Нейкі дзядзька, праходзячы міма, штурхануў хлопчыка ў плячо.
— He бачыце, ці што? — сярдзіта сказаў Кастусь.
Дзядзька спыніўся, павярнуўся назад. На вачах у яго былі акуляры з сінімі шкельцамі, у руках ён трымаў жалезную кульбу.
— Прабач, хлопчык,— ціха прамовіў ён. Пама-цаўшы кульбай вакол сябе, дзядзька асцярожна зрабіў некалькі крокаў.
«Сляпы»,— здагадаўся Кастусь.
Сляпы ішоў проста ў лужу.
— Дзядзька, вада там! — крыкнуў Кастусь. Сляпы збочыў управа і наткнуўся на паркан. — Паркан! — зноў крыкнуў хлопчык. Ён падбег да сляпога, узяў яго за руку, вывеў на дарогу і спытаў:
— Вам далёка ісці?
— На вакзал.
242
— 0! — здзівіўся хлопчык.— Як жа вы дой-дзеце?
— Як-небудзь.
He выпускаючы рукі сляпога, Кастусь вёў яго спачатку па тратуары, потым па скверы. А калі дайшоў да плошчы, Кастусь спыніўся. Тут яму трэба было зварочваць дадому, а дарога на вакзал ішла налева.
— Я, дзядзька, сёння ў цырк пайду,— сказаў Кастусь,— мяне мама чакае. Бывайце.
— Бывай. Дзякуй табе.
Кастусь пабег. Ужо ля самага дома ён азірнуўся і ўбачыў, што сляпы стаіць на тратуары і ніяк не асмельваецца перайсці плошчу. Машыны ішлі ды ішлі бясконцым патокам. Грузавыя і легкавыя, тралейбусы і аўтобусы. А сляпы ўсё стаяў і нецярплі-ва пастукваў кульбай. «Ен адзін не пяройдзе,— падумаў Кастусь,—трэба дапамагчы».
Кастусь падбег да сляпога і зноў узяў яго за руку.
Сляпы пазнаў хлопчыка, моўчкі кіўнуў галавой і пакрочыў следам за ім.
На лузе
Якуб Колас
Добра ў лузе ў час палудны!
Лёгка там дыхнуць!
Хмаркі белыя марудна За лясы плывуць.
Ветрык краскі чуць калыша, Травы шалясцяць,
Луг зялёны жыццем дыша — Конікі трашчаць.
Ў лозах шчэбет не сціхае, Шум стаіць і свіст, Ў яркім бляску спачывае На ракіце ліст.
Год і яго род
Ларыса Геніюш
Год стары дзяцей склікае, Ен да ўсіх пытанні мае. Сеў паважна ў крэсла:
243
— Што, вясна, прынесла?
— Я прынесла травы, кветкі, Птушак ў неба, рыбу ў сеткі.
— А я, лета, нясу хлеба, Маю ягад, колькі трэба, Ўсе зграбаю сенажаці. He сяджу ніколі ў хаце.
Людзям — збожжа, дрэву — плод, Птушкам — гнёзды, пчолам — мёд. — Я, татуля, твая восень, Змалаціла ўсё калоссе.
Ў садзе яблыкі паспелі, Птушкі ў вырай паляцелі. Я арэхаў назбірала, Бульбу ў полі пакапала.
— Я, зіма, работу маю: Дол абрусам засцілаю, Я дні-ночы на хаду Пражу белую праду.
Едзе сын, Новы год — Вось і ўвесь дзядулеў род.
Як ён завецца?
Волыа Іпатава
Як ён завецца, Гэты хлапчук? He хоча памыць ён Hi шыі, ні рук.
Цукеркі і цацкі Сабе ён грабе, Нікога не любіць, А толькі сябе.
Сяброў ён не мае, Кніжкі — ірве. А што не па ім — Як бычок зараве.
244
Затупае ножкамі, Вырвецца з рук. Ці ведаеш, як той Завецца хлапчук?
Робін-Бобін
Англійская народная песенька
Робін-Бобін, ненаеда, сяк-так лёгенька паснедаў: з’еў тры рэшаты аладак, барана, свіны азадак, тры валы, чатыры гускі ды цяля замест закускі. Пернікаў з асьміну мерку праглынуў, як слон цукерку, з’еў яечні скавародзен і гаворыць, што галодзен!
Гарошак
Беларуская народная казка
Жыў калісь на свеце адзін гаспадар з жонкаю. Былі ў іх два сыны і адна дачка. Рэдка ў каго былі такія працавітыя хлопцы, як гэтыя сыны. Ніколі яны не сядзелі без работы, а калі дома работы не бы-ло, то хадзілі ў чужыя землі.
Яшчэ больш цікавая была іхняя сястра. Цяжка было знайсці такую прыгожую, такую мілую дзяўчы-ну. I звалася яна Ясаня.
Адзін раз улетку, парабіўшы дома работу, задума-лі браты пайсці ў заработкі.
— Калі мы не вернемся праз тры дні,— сказалі браты,— то няхай нам Ясаня прынясе есці.
— А як жа я вас, браткі, знайду? Куды мне есці прыносіць? — спытала Ясаня братоў ужо на двары.
— Мы будзем салому па дарозе церушыць. Па гэ-тай саломцы і знойдзеш ты нас.
Развіталіся яны з бацькамі, з сястрою.
Ідуць браты, саломку па дарозе раскідваюць, прыгаворваючы:
245
— Будзе наша Ясаня ісці і не саб’ецца з дарогі.
А ў тых мясцінах жыў страшны змей. У яго быў жалезны язык, вочы — як жарнавьія камяні і гарэлі агнём. Жыў ён у палацах. Тыя палацы былі зложаны з людскіх касцей.
Падслухаў змей, што казалі браты, даведаўся, навошта салому цярушаць. Пазбіраў ён гэту салому і пакідаў яе па дарозе, што ў яго касцяныя палацы вяла.
«Будзе яна па саломцы ісці і ў мае палацы прый-дзе»,— думае змей.
Так яно і сталася.
Праходзіць дзень, праходзіць другі,— няма бра-тоў. I трэці дзень мінуўся, а іх няма.
На чацвёрты дзень сабралася Ясаня ў дарогу бра-там есці несці. Узяла яна хлеба, стравы і пайшла.
Ідзе яна ды ідзе, на саломку прызіраецца. А да-рога ўсё глыбей у лес забірае. Лес цёмны, глухі, нават і неба не відаць. Ідзе Ясаня, і страшна робіцца ёй. «Куды ж так далёка зайшлі яны?» — думае дзяўчына. Вось пад вечар падыходзіць яна да касця-ных палацаў ліхога змея. Паглядзела Ясаня, і сэрца яе замерла ад страху: вакол чалавечыя косці ля-жаць. Што ж тут рабіць? Кінулася яна бегчы назад. Бяжыць яна, бяжыць, ажно чуе — гудзе штосьці. Азірнулася — змей даганяе!
Схапіў яе змей і ў свае палацы нясе.
— Я цябе даўно чакаю,— кажа змей.— Цяпер ты будзеш жыць са мною — ты будзеш маёю жонкаю.
Плакала, прасілася Ясаня, каб пусціў яе змей, але просьба не памагла.
Браты чакаюць яе на чацвёрты дзень. Чакалі, чакалі, ды так і не дачакаліся. Пайшлі яны дадому.
— Чаму ж вы,— кажуць бацькам,— не прысла-лі яды?
Напалохаліся бацькі:
— Як не прыслалі? Хіба ж не было Ясані?
Спалохаліся і браты: напэўна, з Ясаняю ліха на-лучылася.
— Пайду шукаць яе,— кажа старэйшы брат.
Сабраўся і пайшоў. Ідзе ён ды ідзе па той дарозе, што саломаю пацярушана, ды не прыкмеціў, што гэта не тая дарога, кудою ён з братам ішоў, і дай-шоў да касцяных палацаў. Сустракае сястру.
— Куды ж ты, братка, зайшоў? — пытае яго Яса-
246
ня.— Тут страшны змей жыве. З’есць ён цябе. Уцякай ты адгэтуль хутчэй!
— Калі ўцякаць — уцякайма разам,— кажа ёй брат.
— He, братка: ён чуе мой дух — дагоніць і зло-віць нас. А адзін ты, можа, уцячэш.
Толькі што яна так сказала, чуюць — як загудзе нешта, ды так моцна, што аглушыла іх. Глядзяць — аж то змей ляціць.
— Гэта мой брат прыйшоў да нас,— кажа Яса-ня змею.
— Добра,— кажа змей,— вядзі ж ты яго да мяне ў госці.
Увайшлі ў палацы.
— Ну, жонка,— гаворыць змей,— дай нам пасма-каваць бобу жалезнага.
Прынесла Ясаня жалезнага бобу. Змей як пачаў есці гэты боб, дык аж іскры пасыпаліся, а той, неба-рака, узяў адну бабінў ды ледзь быў зуба сабе не па-ламаў. Пажаваў дый выплюнуў з рота бабіну.
Як закрычыць тут змей:
— Ты што ж гэта дабром маім пагарджаеш? Я ем, а ты не можаш? Чым ты лепшы за мяне?
Сядзіць бедны госць, баіцца зварухнуцца.
— Хадзем пакажу маё багацце!
Вывеў змей свайго госця яа двор і павесіў яго на варотах, а потым прыйшоў да Ясані і кажа:
— Жонка! Я павесіў твайго брата, бо ён не хацеў есці майго бобу.
Залілася Ясаня горкімі слязамі, але бядзе памаг-чы нічым не магла.
Праз дзень ці праз два выйшла Ясаня на дарогу, бачыць — другі брат ідзе, шукаючы яе.
Такая ж самая доля напаткала і другога брата.
Чакаюць бацькі сыноў дзень, чакаюць другі... Так чакалі з тыдзень, а іх усё няма.
Аднаго разу досвіткам пайшла жонка гаспадара па ваду. Бачыць яна — коціцца па дарозе гарошак. Падняла яна яго, паглядзела ды і з’ела. I вось якая сталася з ёй праява. Пачула яна, што той гарошак стаў у ёй расці. А тыдні праз два нарадзіўся ў яе сын. I такі прыгожы ды такі вялікі, што проста дзівота! А як толькі нарадзіўся ён, дык зараз жа і закрычаў:
— Мама! Дай мне есці!
А голас такі грубы-грубы, што ўсе папалохаліся.
247
Расце той хлопец не па днях, а па часінах, і за месяц вырас такі вялікі, ды яшчэ з барадою, ажно бацька яго баяўся. Думалі, думалі, як назваць яго, якое імя даць. I назвалі яго Гарошак.
Праз нейкі час кажа Гарошак бацьку:
— На табе, тата, шпільку, завязі яе да каваля, няхай выкуе з яе булаву на сем пудоў.
Бацька думае сабе: «Ось дурны які хлопец: хоча, каб са шпількі яму зрабілі булаву на сем пудоў». Але сказаць аб гэтым сыну пабаяўся. Паехаў у горад, купіў сем пудоў жалеза, завёз да каваля.
— Зрабі ты,— кажа,— булаву, каб яна важыла сем пудоў.
Каваў, каваў каваль булаву, ледзь выкаваў. Ускацілі на воз булаву. Прывозіць яе бацька дадому.
— На,— кажа,— сынок, табе булаву.
I скаціў яе на зямлю.
Узяў Гарошак тую булаву адною рукою ды як шыбануў яе ўгору, ажно яна ў небе схавалася.
Шпурнуў ён гэтую доўбню, пайшоў у хату, па-снедаў, з бацькам пагутарыў.
— Ну, хадзем, бацька, на двор, зараз булава вер-нецца.
Выйшлі за хату на поле.
Паглядзеў Гарошак у неба.
— Бач, тата: вунь булава ляціць!
He паспеў бацька зірнуць, а булава калі загудзе! Падставіў Гарошак калена. Як стукнецца аб кале-на булава! Трах — і пераламалася папалам.
Пакруціў Гарошак галавою.
— Ты, мусіць, тата, не з тае шпількі булаву зрабіў.
Паехаў бацька зноў у горад, купіў сем пудоў жале-за і зноў завёз яго да каваля. Выкаваў каваль новую булаву.
Прывёз яе бацька дамоў.
Шпурнуў яе Гарошак угору, падставіў калена — булава толькі трошкі пагнулася.
— Ну, гэта булава добрая,— кажа Гарошак, павесялеўшы.— Цяпер жа, тата, пайду сястру шу-каць.
Доўга не думаючы, узяў Гарошак булаву і пайшоў проста да змея.
Пачуў змей вялікую сілу. Выскачыў на дарогу насустрач Гарошку. Зірнулі яны адзін на аднаго і
248
маўчаць, як бы напужаліся адзін аднаго. Недалёка і Ясаня стаіць. Гарошак здагадаўся, што гэта ся-стра яго.
Нарэшце кажа змей Гарошку:
— Хадзем, браце, з’ямо трохі бобу.
Пайшлі ў палац, садзяцца за жалезныя столікі. Як толькі сеў Гарошак за свой столік, дык гэты сто-лік так і пасыпаўся. Здзівіўся змей і яшчэ больш спалохаўся. Падаў госцю другі столік, яшчэ мацней-шы. Але і той сагнуўся пад Гарошкам. Пачалі есці жалезны боб. Елі, пакуль увесь не з’елі.
Змей аж пачырванеў, так яму моташна стала, што знайшоўся чалавек, яшчэ дужэйшы за яго. Круціўся ён, круціўся, а потым кажа:
— Хадзем, брат, агледзім маё багацце.
— Хадзем.
Прыходзяць у гумно. Гумно вялікае. Ад сцяны сцяны не ўбачыш. Ток выкладзены меддзю. Страха на жалезныя пруты апіраецца. А на гэтых слупах вісяць два чалавекі, даўно нежывыя.
— Што гэта за людзі ў цябе вісяць? — пытае Гарошак.
— Браты маёй жонкі,— адказвае змей.
Затросся Гарошак ад злосці і гневу.
— Ах ты, паганец, змяіная твая душа! To ж ты маіх братоў павешаў! — загрымеў Гарошак ды як ха-піў рукамі змея, як здушыў яго ды як стукнуў, дык змей па пояс уляцеў у медны ток — і дух з яго вон.
Вярнуўся Гарошак дадому і сястру прывёў.
Пажарныя сабакі
Леў Талстой
Бывае часта, што ў гарадах на пажарах застаюцца дзеці ў дамах і іх нельга выцягнуць, бо яны ад спало-ху схаваюцца і маўчаць, а праз дым іх нельга ўба-чыць. Для гэтага ў Лондане прывучаны сабакі. Са-бакі гэтыя жывуць з пажарнымі, і калі загарыцца дом, дык пажарныя пасылаюць сабак выцягваць дзяцей. Адзін такі сабака ў Лондане выратаваў дванаццаць дзяцей: яго клікалі Боб.
Аднаго разу загарэўся дом. I калі пажарныя пад’-ехалі да яго, ім насустрач выбегла жанчына. Яна плакала і гаварыла, што ў доме засталася двухгадо-
249
вая дзяўчынка. Пажарныя паслалі Боба. Боб пабег па ўсходках і схаваўся ў дыме. Праз пяць хвілін ён выбег з дома і ў зубах за сукенку нёс дзяўчынку. Маці кінулася да дачкі і плакала ад радасці, што дачка была жывая. Пажарныя ласкава гладзілі саба-ку і аглядалі яго, ці не абгарэў ён, але Боб ірваўся зноў у дом. Пажарныя падумалі, што ў доме яшчэ ёсць што-небудзь жывое, і пусцілі яго. Сабака пабег у дом і хутка выбег з нечым у зубах. Калі народ разгледзеў тое, што ён нёс, дык усе рассмяяліся: ён нёс вялікую ляльку.
Месяцы года
Пімен Панчанка
Студзень — з казкамі снежных аблокаў, Люты — шчодры на сіні мароз, Сакавік — з сакатаннем і сокам Беларускіх вясновых бяроз, Красавік — час маланак і ліўняў, Травень — з першым мурогам, сяўбой, Чэрвень — з ягаднаю зарой, Ліпень — з мёдам,
3 пшаніцаю — жнівень, Спелы яблычны верасень, Багаты кастрычнік
У празрыстасці чыстай, крынічнай, Лістапад — залаты лістапад, Снежань — першы густы снегапад.
Бацька і сыны
3 народнага
Бацька навучаў сыноў, каб яны жылі ў згодзе; яны не слухалі. Вось ён загадаў прынесці венік і ка-жа: «Пераламайце!»
Колькі сыны ні мардаваліся, пераламаць не ма-глі. Тады бацька развязаў венік і загадаў ламаць па адным прутку.
Сыны лёгка пераламалі паасобку ўсе пруткі. Тады бацька кажа:
— Гэтаксама і вы: калі будзеце жыць у згодзе, ніхто вас не зможа, а калі будзеце сварыцца, усякі вас лёгка здолее згубіць.
ДАДАТАК
Незаменнае
Васіль Жуковіч
Мір, Радзіма, мама — усяму аснова. Мір, Радзіма, мама — нам святыя словы. Замяніць і страціць нельга, немагчыма першыя паняцці: мама, мір, Радзіма.
Кастрычнік
Алег Мінкін
Ад дрэва да дрэва ідзе пехатой Кастрычнік, мастак адмысловы, I фарбай бурштынавай і залатой Малюе лісточкі ў дубровы.
Зірні: ён і сам, адступіўшы на крок, Глядзіць на абсяг маляўнічы, I робіць апошні агністы мазок, I подпіс выводзіць: Кастрычнік!
Кастрычніцкая песня
Рамутэ Скучайтэ
Хай лунае наша песня — У грудзях ёй стала цесна! Хай у неба песня тая Лёгкай птушкай узлятае. Хай сусвет увесь пачуе Нашу песню агнявую. Хоць гадоў яму багата — Маладое наша свята. Чуеш: Песні звонка льюцца! Чуеш: Сэрцы гулка б’юцца!
252
Елачка
Пераклад Янкі Купалы
Ўзышла ў лесе елачка, У лесе і расла, Узімку, ўлетку стройная, Зялёная была.
Мяцеліца ёй песеньку
Пяяла: баю-бай,
Мароз сняжком атуліваў: Глядзі не замярзай!
Пужлівы зайчык шэранькі Пад елачкай скакаў, Падчас і воўк, сярдзіты воўк, Ускоч перабягаў.
Цяпер яна, прыбраная, На свята к нам прыйшла I шмат пацехі, радасці Для дзетак прынясла.
Елачка
Казіс Якубенас
Ой ты, ёлачка, Ой, зялёная, У агнях ты ўся, Яснакронная.
Колькі цацак тут Умясцілася!
Колькі свечак тут Засвяцілася!
Свечкі свецяцца, Ззяюць зорачкі, Эх, і слаўная Гэта ёлачка.
Глянь: гарыць яна Уся іголкамі.
Верх аздобілі Ей мы зоркамі.
Ой, ты, ёлачка, Ой, зялёная, Будзь і летам ты I зімой у нас.
253
Снежны дзед
Ніл Гілевіч
Колькі шуму, колькі смеху: Дзеда лепім мы са снегу! Задала зіма работы — Па двары кацілі ўтрох I паставілі ля плота.
Дзед стаіць, хоць і без ног. Замест рук уткнулі палкі, Вочы — вугалю кавалкі, Hoc — чарэпак з гладыша, Барада — шматок кудзелі, А на лысіну надзелі Кош замест капелюша. Ну і дзед! Відаць, яму Тут стаяць усю зіму.
Лядзяш
Лідзія Кампаніец
Спявалі ручаінкі, Вясну віталі птахі, Калі лядзяш маленькі Упаў дадолу з даху.
Упаў, прамовіў ціха: — Слабы я стаў і кволы, Мяне сагрэла сонца Праменьчыкам вясёлым.
I хутка я растану, Растану — не загіну, Вадой вясновай стану I пабягу ў даліну.
Нап’юцца ўдосталь травы, Красуючы у леце.
Хоць мала, Ды не марна I я пражыў на свеце!
254
Вераб’і плачуць ад холаду
Васіль Сухамлінскі
Зімовай раніцай выйшла малая Ярынка ў сад. На дварэ быў вялікі мароз. Нідзе не відно птушак. Нават вераб’ёў няма.
— Дзе ж яны пахаваліся? — падумала Ярынка.
Падышла да хаты, стала пад страхою. Раптам пачула, як над галавой ціліўкнуў верабей. А потым дадолу ўпалі сярэбраныя ледзяныя кропелькі, нібы маленькія пацеркі.
— Што гэта? — здзівілася Ярынка.
Але яна здагадалася: гэта вераб’і плачуць ад хо-ладу. Вераб’іныя слёзы змярзаюцца і падаюць на зямлю ледзянымі пацеркамі.
Бедныя верабейчыкі!
Першага мая
Якаў Акім
Лагодныя, цёплыя ветры Прынеслі вясну на палі. Пушыстыя кветкі на вербы Паселі, нібыта чмялі.
Паводка раку падымае I крышыць ільдзіны яна. Няхай жыве Першага мая I ўсюды красуе вясна!
Хай мір пераможа на свеце, Сябруюць народы Зямлі I ўсюды пад сонейкам дзеці Пускаюць свае караблі.
Я — беларус
Ніл Гілевіч
Я — беларус, я нарадзіўся
На гэтай казачнай зямлі, Дзе між лясоў і пушчаў дзікіх Адвеку прашчуры жылі.
255
Я — беларус, я ганаруся, Што маю гэтае імя: Аб добрай славе Беларусі У свеце знаюць нездарма!
Я — беларус, і хоць сягоння Яшчэ малы, але скажу: Я родам з племя непакорных I прад бядой не задрыжу!
Мама
Ніл Гілевіч
Мая мама добрая такая, Мая мама проста залатая! А ўжо так мяне матулька любіць! Кожны раз і песціць, і галубіць, I да сэрца горне, і мілуе, I так шчыра-моцна пацалуе, I прамовіць ласкавае слоўца, I сама засвеціцца — як сонца!..
Аўчарка
Ніна Галіноўская
Купілі аўчарку Па клічцы Джульбарс. I шумна, і весела Зараз у нас.
Быць спрытным, адважным Джульбарса вучу, Бо з ім на граніцы Служыць я хачу.
Аблятаў журавель
Платон Варанько
Аблятаў журавель Мораў сто, сто зямель, Аблятаў, абхадзіў, Свае крылы натрудзіў. Мы спыталі жураўля: — Дзе найлепшая зямля? Журавель — нам у адказ: — Няма лепшай, як у нас!
256
Цяпер я ведаю, якая Беларусь
Васіль Сухамлінскі
На Украіну прыехалі ў госці беларускія дзеці. Маленькая Аксана пасябравала з Марысяй.
Павяла Аксана Марысю ў поле. Да самага краю зямлі раскінулася бязмежнае поле пшаніцы. Жоўтае поле, нібы золата. А над ім сіняе неба.
Марыся стаяла перад бясконцым пшанічным по-лем, захопленая яго хараством.
— Якая прыгожая Украіна! — паціху сказала яна Аксане.
Марыся пачала расказваць пра Беларусь: перад вокнамі яе дома вось такое бязмежнае поле лёну, а лён сіні, як неба. Аксана слухала Марысю, але не магла ўявіць: як жа гэта — поле сіняе, як неба, а над полем — сіняе неба. Тады ж увесь свет у Бела-русі сіні?
Наступнаю вясною Аксана прыехала ў госці да Марысі. Раніцай яны выйшлі з Марысінай хаты. Да самага краю зямлі было бязмежнае поле лёну. Сіняе поле, як неба. I над ім — сіняе неба.
— Цяпер я ведаю, якая прыгожая Беларусь! — сказала ў захапленні Аксана.
Дзядуля і яблынькі
Яніс Райніс
Садзіў дзядуля Маленькія яблынькі, Пыталіся дзеці: «Ці скора яблыкі?»
«Чакайце, дзеткі,
Дзевяць вёсен, Дзевяць летаў, Дзесятую восень».
«А сам, дзядуля, Ці дачакаешся?» «Не я дачакаюся, Дачакаюцца іншыя, Дачакаюцца іншыя, Дзякуй скажуць».
257
Іголачка
Іна Кульская
Іголачка, мая сяброўка, Што ні дзень — працуе лоўка, Каб цвілі зімой і ўлетку На маёй сукенцы кветкі.
Як іголка уцякае — Услед нітка даганяе.
За іголачкай рухавай He стаіць любая справа.
Мы пашылі для сястрычкі Дзве прыгожыя спаднічкі. А для браціка — штаны... He нахваляцца яны.
Хваліць мама мае ручкі, Баба цешыцца з унучкі.
Я смяюся:
— To ж не я. To іголачка мая!
Гаспадынька
Енас Шожыніс
Дужа добра Рана ўстаць, Ложак свой Самой заслаць.
У мяне сама Мятла Вымятае Пыл з вугла. Суп яшчэ Mary зварыць... Ды нашто сябе хваліць? Хай пахваліць Той мяне, Хто хоць лыжку Сербане!
258
Памагай
Платон Варанько
Цераз поле, цераз гай Ходзіць хлопчык Памагай.
Бачыць хлопчык — садзяць сад, Сад садзіць і хлопчык рад.
Ен прынёс вядро вады
I паліў аж два рады.
Рой уцёк у глуш лясоў — Памагай рая знайшоў.
Ен хадзіў між хвой, бяроз
I ў сяло рая прынёс.
За сялом капалі стаў* — Памагай вазок дастаў.
Цэлы дзень вазіў пясок, Аж вішчаў яго вазок...
Памагай, чым толькі мог, У рабоце дапамог
Кавалям і мулярам, Дзядзьку, брату і бацькам.
Працу славіць родны край.
Будзь, як хлопчык Памагай.
Малаток
Касым Нурбадаў
— Малаток, малаток!
Памажы мне, браток!
— Тук-тук, я бягу, Цвік забіць дапамагу!
— Абцугі!
— Трак-трак!
— Цвік сагнуўся!
* Стаў — пруд.
269
— Так-так!
Справу добра знаю — Цвік выпрамляю, Забіваю зноў, Тук-тук-тук! Гатоў!
Аленчын кветнік
Пятро Дарошка
Ля Аленчынае хаты Чмель лятае зухаваты I пчала ўвесь дзень гудзе. Яны чуюць пах мядовы, Што з Аленчынага кветніка Ідзе.
Працавала
Тут Аленчына рыдлёўка: Грунт капала.
Тут грабелькамі Аленка Грунт пушыла, Кветкі роўнымі радкамі Пасадзіла.
Між радкамі прапалола Ўсю макрыцу,
I прыносіла з калодзежа Вадзіцу
У маленечкім вядры, I расаду палівала На зары.
Тут Аленка клопат мела Немалы,
I ў Аленкі падняліся, расцвілі Каля хаты, ля паркана, Гладыёлусы, Цюльпаны...
Чмель лятае зухаваты, Матылёчак і пчала.
Мёд збіраюць
I спяваюць.
Во Аленка што зрабіла, Што змагла!
260
Марына Змітраўна
Наталля Забіла
У Марыны Змітраўны Столькі розных спраў! Без Марыны Змітраўны Хто б усё прыбраў?
Хто так добра ложак Раніцай заслаў?
Хто старанна венікам Смецце пазмятаў?
Выцер пыл анучкаю 3 крэслаў і акна?
To Марына Змітраўна, Усё яна адна.
У Марыны Змітраўны Пяць малых дзяцей, Да якіх прыходзяць Тысячы гасцей.
3 кожным паздароўкайся, Каву прыгатуй, Дай усім цукеркі, Смачна пачастуй.
Той гуляць папросіцца, Гэты з ганка ўпаў...
У Марыны Змітраўны Столькі розных спраў! На сямейку цэлую Згатаваць абед — Гэта вам не жартачкі, Ўсё зрабі як след!
Свежы кроп з пятрушкаю У боршч яна кладзе, Гэтакага боршчыку He знайсці нідзе!
Рукі гаспадарныя I пірог спякуць, Збоку толькі глянеце — Слінкі пацякуць.
Людзі толькі дзівяцца: — Што за працаўніца! Бо Марына Змітраўна Наша будаўніца.
Як яна стараецца
261
Для сваіх сяброў, Колькі школ узведзена, Фабрык і дамоў!
А калі маленькія Пакладуцца спаць, Тут Марыне Змітраўне Трэба й пачытаць. Сядзе, перагортвае Кнігі на акне, На малюнкі дзівіцца: «Вось бы гэтак мне!»
Што там надрукована I аб чым расказ?
Вельмі ведаць хочацца! Толькі позні час.
Ціхі сон з дрымотаю У пакой ідуць
I Марыну Змітраўну Спатанькі кладуць.
Ну, хіба ж не стоміцца Кожны ад турбот?
А Марыне Змітраўне Толькі пяты год...
Вось яна памылася, Коўдраю накрылася.
I маўчыць Марыначка, Спіць мая дзяўчыначка.
Хто нам дом пабудаваў
Яўген Крупенька
Многа ёсць мікрараёнаў, Але самы лепшы той, Дзе на вуліцы Зялёнай Вырас дом высозны мой.
Як жа дом наш вырастаў, Як жа ён высозны стаў? Архітэктары нямала Меркавалі дзень за днём,
262
Каб прасторы ўсім хапала, Каб глядзеў на сонца дом.
Экскаватар зухаваты Hi хвіліны не стаяў — Емістым каўшом-лапатай Ен зямлю капаў, хапаў, Нагружаў грузавікі — Рупны працаўнік такі!
Экскаватар скончыў працу — За падмурак трэба брацца. Кожнаму вядома: Ен — аснова дома.
Есць падмурак!
Значыць, крану Трэба працаваць Старанна.
Ен стралою
Сцены-блокі
Узнімае пад аблокі.
За сцяной Расце сцяна, Нібы тут яна здаўна.
Палаюць іскры ярка — Ідзе электразварка.
I прыгожы светлы гмах Вырастае на вачах.
Хутка дом закончаць наш. Праца спорная — мантаж! Паверх тут за паверхам рос, I дом узняўся да нябёс.
Але ён не закончаны, Хапае спраў тынкоўшчыкам! Работа гэта пільная
I мае свой сакрэт:
Усе на стыках шчыліны Замазалі як след.
Завіхаюцца майстры — Цёхкаюць сякеры:
263
Акуратна цесляры «Падганяюць» дзверы, Правяраюць вокны Спрактыкаваным вокам.
Загляніце вы ў пакоі — Дзіва ўбачыце якое: Ззяюць колеры зары — Чарадзеі маляры!
А каб цёмна не было, Падключыў манцёр святло.
3 хуткім ліфтам — ні бяды — Завязе ён хоць куды!
За хвіліну з неба долу Вас апусціць ліфт вясёлы.
У руках сантэхніка
Ключы — таксама тэхніка. Адамкнуў ваду ключом — 3 крана б’е вада руччом.
А на ўтульнай кухні ў час Запалаў вясёлы газ.
Дзякуй жа будаўнікам, Дзякуй рупным іх рукам За цудоўны новы дом, Дом, дзе шчасна мы жывём!
Дзяжурная Настуся
Алег Буцень
Сёння Настуся прыйшла ў дзіцячы сад раней, чым заўсёды. Таму што яна — дзяжурная. Прыйшла і ад-разу спытала Марыю Пятроўну:
— А што мне рабіць?
А Марыя Пятроўна і кажа:
— Вазьмі анучку і вытры лісточкі фікуса. Каб пылу на іх не было. Ведаеш, як гэта рабіць?
— Ведаю, ведаю,— адказала Настуся.
Узяла яна анучку і пачала асцярожна выціраць лісточкі.
264
А тут іншыя дзеці прыйшлі. Хто за машыну ўзяўся, хто за кубікі, хто за лялькі. А Юрась пады-шоў да Настусі і кажа:
— Хочаш, я табе дапамагу?
— He трэба,— адказала Настуся.— Я сама ўсе лісточкі вытру.
— Ну, тады я палью кветкі,— сказаў Юрась і пабег па кубак. Прынёс вады і пачаў паліваць кветкі.
— He лі так многа, a то пацячэ,— кажа яму Настуся.
А Юрась зноў прынёс поўны кубак вады і ўсё па-ліваў, пакуль і сапраўды не пацякло.
— Ну што ты нарабіў? — успыхнула Настуся.— Глядзі, якая лужына на падваконні. Вось я зараз раскажу Марыі Пятроўне.
— Ды я... я не ведаў, што яны працякаюць,— апраўдваўся Юрась.
Але Настуся і слухаць яго не хацела, пабегла шукаць выхавацельку.
— Марыя Пятроўна! — закрычала яна.— Юрась на акне ваду разліў!
— Як жа ён гэта зрабіў?
— А ён не слухаўся мяне і ўсё паліваў і паліваў кветкі. А яны не захацелі болып піць, і зрабілася лужына.
Увайшлі яны ў пакой. Бачаць: ля акна стаіць Юрась, чырвоны, насуплены. Глянула на яго Марыя Пятроўна, а ён яшчэ больш пачырванеў, бо ведае, што зрабіў шкоду. Мабыць, сорамна яму. А побач з ім стаіць Жэня і выцірае анучкай падваконне.
— Малайчына, Жэня. Так і трэба рабіць,— гаворыць Марыя Пятроўна.
Дзівіцца Настуся: чаму гэта хваляць Жэню, а не яе? Гэта ж яна першая заўважыла, што Юрась вады на акно наліў.
Як Андрэйка перавёз Ніну
Васіль Сухамлінскі
Андрэйка і Ніна — вучні другога класа — вярта-ліся са школы дадому. На дарозе была канава. Пры-грэла сонца, снег растаў, і канаву заліло вадою. Шуміць бурны вясновы струмень. Але ён яшчэ не зусім глыбокі, у ботах можна перайсці.
265
Андрэйка быў у ботах. Ен смела ступіў на пяс-чанае дно ручая і перайшоў на другі бераг. Азірнуў-ся на Ніну і толькі цяпер убачыў, што яна ў чаравіч-ках. Як жа яна пройдзе?
«Ой, як нядобра я зрабіў,— падумаў Андрэйка.— Чаму ж я адразу не убачыў, што Ніна ў чаравічках? »
Андрэйка вярнуўся назад, падыіпоў да Ніны і сказаў:
— Гэта я хацеў паглядзець, ці глыбока. Бо пера-ходзіць будзем удваіх.
— Як? — здзівілася Ніна,— Я ж у чаравічках. — Сядай мне на спіну,— сказаў Андрэйка. Ніна села на спіну Андрэйку, і хлопец перавёз яе.
Як дзялілі мядзведзя
Самуіл Маршак
Шмат цацак ёсць у нашым садзе: Машыны, лялькі і звяры.
У добрым ладзе ў круг пасядзем, Гуляем разам, як сябры.
Каму што трэба — цацкі ў шафе, Для ўсіх адчынена яна.
Бяры ваўка, лісу, жырафу, Бяры канструктар і слана.
Сказаў аднойчы ўпарты Федзя: «Нікому Мішку я не дам!» Мы сталі з ім дзяліць мядзведзя I падзялілі папалам.
I кожны ўзяў сваю палову, Але гуляць ніхто не мог.
У Федзі — Мішка безгаловы, А у мяне — без задніх ног.
Капрызуля
Грыцько Бойка
Быў сыночак У матулі, Сын адзіны — Кап-ры-зу-ля.
266
Гэта ж дзеецца такое, Што за ім няма спакою Hi бабулі, Цётцы Веры, Hi суседзям па кватэры.
Нават коціку-Вуркоціку Малому Ад плачу Уцякаць даводзіцца 3 дому.
Верабейкі Смяюцца, Аж галінкі сагнулі: — Цвір-цвірынь!
Прачнуўся Ка-пры-зу-ля!
Вось у ложку Ен сядзіць, Чутны ў сценку стукі: — Ідзі!
Мама, Хадзі, Вазьмі на рукі!
Хлопец дрыгае нагамі, I ліюцца слёзы самі.
Плача, ведама, дарма: —Ма-ма-ма!
Мама сына
Мые, мые, Капрызуля Ные, ные.
Кулачкамі трэ ён вочы, Умывацца ён не хоча. — Цёплае вады няма! Ма-ма-ма!
Мама мыла Чырвонае Узяла, Капрызулю Умываць Пачала.
267
Зноўку плача, зноў няміла: — Ой, папала ў вочы мыла! Ты намыліла дарма.
Ма-ма-ма!
Стала мама Капрызулю Выціраць, Капрызуля — Яшчэ горай Крычаць.
Да ілба ён прыкладае кулачок: — Ой, калючы ручнічок, Ручнічок!
Выцірайся ім сама! Ма-ма-ма!
Мама супу 3 каструлі Наліла, Мама лыжку Капрызулю Дала.
— Што мне з лыжкай рабіць? Суп хачу з талеркі піць!
Ен талерку падымае, Суп гарачы разлівае. — Ма-ма-ма!
Тут за шыю пацякло Яшчэ, Ен вішчыць: — Ой, пячэ! Ой, пячэ!
Заліваецца слязьмі.
Да матулі: — На, вазьмі, Суп гарачы... Еш сама! Дай таго... (чаго няма!) Ма-ма-ма!
Тут бабуля зайшла, Булку з макам Капрызулю Падала.
268
— He хачу я есці так! Выбірайце з булкі мак! А варэння ў ёй няма? Ма-ма-ма!
Капрызуля ўсё гудзе, Як гудок:
— Вы спячыце мне
3 варэннем Піражок!
Піражок з варэннем есці Я хачу, каб быў без цеста, А начыначка сама!
Ма-ма-ма!
Стала мама
Капрызулю апранаць.
Капрызуля:
— He пайду я гуляць!
Слоніка купілі Заваднога.
Капрызуля
Штосілы:
— He такога!
He хачу заваднега!
Вы купіце мне жывога I з нагамі чатырма!
Ма-ма-ма!
Ён па вуліцы
Гуляў
3 матуляй.
Хто праходзіў — Пазнаваў Капрызулю.
Зноў расплакаўся сыночак, Стаў крычаць:
— Я хачу ў садочак, 3 дзецьмі гуляць. Ма-ма-ма!
Павярнулі
269
Да яго
Хлапчукі: — I навошта Капрызуля Нам такі?
Капрызуля — Мамчын сыночак, Мы не возьмем Цябе У садочак!
Ягорачка
3 народнага
Горкай, горкай, горачкай Ішоў малы Ягорачка.
Ваўкоў не баяўся, Страхаў не пужаўся.
Выразаў Ягорачка Дудачку-свісцёлачку,
I свістаў ён птушачкай, Птушачкай-пяюшачкай.
Горкай, горкай, горачкай Ішоў малы Ягорачка.
Ліст да ўсіх дзяцей наконт адной вельмі важнай справы
Юльян Тувім
Ліст пішу да вас я, дзеці,
I кажу адкрыта: Умывайцеся штодзённа, He люблю няўмытых.
Умывайцеся пад кранам, Можна й ля крыніцы. Сам прыеду і праверу, Як хто будзе мыцца.
270
Мыйце твар і рукі чыста, Хлопцы і дзяўчынкі!
He памыеце — скажу вам: — Вы не дзеці — свінкі.
Мылам трыцеся і губкай, Малышы, малышкі.
Будзьце чыстымі.
3 павагай
Аўтар гэтай кніжкі.
Лічылка
Костас Кубілінскас
Дзеці-веці, каршуны, Загудзіце, як званы,
Той, хто загудзіць не ў тон, Выйдзе вон лавіць варон —
Ты!
Раз-два-тры!
Юльян Тувім
Раз!
3 ложка ўстань у ранні час. Два!
Хочаш дужай быць, дзятва,— Рукі, твар намыль штодзённа I абдай вадой сцюдзёнай У пакоі, на двары!
Тры!
Ручніком тры
Моцна цела, Каб яно Пачырванела, He лянуйся, моцна тры, Развінуўшы грудзі шырай!
Раз-два-тры-Чатыры!
Калі хочаш быць здаровы, Хуткі, жвавы, нібы ртуць,— Пагуляць абавязкова Раннім ранкам не забудзь. Пяць!
271
Трэба болып шпацыраваць, Дыхаць ранішнім паветрам, Быць пад сонцам, Быць пад ветрам.
Лёгка скочыш ты на ганак, Загарэлы і крамяны, I тады ўжо:
Шэсць!
Сесці і... Есці!
Стары певень
Міхайла Стэльмах
Ен у нас на ўсё мастак — I работнік, і спявак. Прачынаецца ён рана, Умываецца старанна I вядзе на двор хутчэй Ўсіх сваіх малых дзяцей. Ўсіх у рад паставіць іх: — Раз, два, тры, глыбокі ўдых, Шырай грудзі распраўляйце, Больпі паветра набірайце, Галавы не апускайце I калені не згінайце, Падымайце вышай крылы, Так, як радыё вучыла. Падымаюць крылы дзеці, Ім у свет пара ляцеці.
Дзінь-дзілінь-баў
3 народнага
Дзінь-дзілінь-баў! Саўка прапаў! Палажылі Саўку На белую лаўку. Лаўка трасецца, Саўка смяецца. Курачка сакоча, Савачка рагоча. Дзінь-дзілінь-баў! Саўка прапаў.
272
Скакалка
Рыгор Барадулін
А на золку
За бугром
Праз вясёлку Скача гром.
Скача, Скача
Без аглядкі,
Толькі кад палянкамі Бліскаюць вясёла пяткі Зыркімі маланкамі.
Раз-два, Раз-два, Долу хіліцца трава. Раз-два-тры, Раз-два-тры, Усміхаюцца бары.
Раз-два, Тры-чатыры, Светла ўсёй нябеснай шыры...
Раз-два,
Тры-чатыры, Пяць — Гром пайшоў За мора спаць.
Козытка
Рыгор Барадулін
Бегла белая Козачка, Бегла берагам Козытка.
Рожкі-казытунчыкі, Ножкі-тапатунчыкі, Хвосцік-недаросцік — Замятунчык.
10 Зак. 3111
273
Нюх-чмых, Нюх-чмых, Козытка Блукае, Неслухмяных малых Дзетак шукае.
Хто за стол не ідзе, Спаць у час не хоча — Заказыча, Забадзе, Заласкоча!
Выкліканачка
Дзмітро Чараднічэнка
Выйдзі, выйдзі, Мышка, з норкі, Дам зярнятак на сняданак. Паеш сабе Ды гуляй, Толькі дзетак He пужай.
Што за птушка?
Дзмітро Чараднічэнка
Ой, пайду я да крыніцы, Што за птушка п’е вадзіцу? Нізка галаву схіліла, Дзюбу ў вадзе намачыла. Гэта ж шэры журавель Надзяўбаўся канапель. Яго сушыць сушаніца, Дык прыбег вады напіцца.
Гусі
Валянціна Коўтун
— Гусі, гусі...
— Га-га-га!
— Есці хочаце?
— Ага!
— Дык ляціце...
274
---------- І'О-ГО-ГО!
Воўк зубаты за гарой.
— Гусі, гусі!
— Го-го-го...
— Вы не бойцеся яго!
Першай гуска паляцела, Потым — гусяняты.
I гусак падняўся смела. Следам — воўк зубаты!
Скочыў хутка на дарогу, Толькі не злавіў нікога!
Вавёрка
У ладзіслава Луцэвіч
Сядзіць, сядзіць вавёрка На арэхавым кусце, Арэшачкі лупіча, Шкарлупкі кідае, Вочкамі міргае.
Лыжка
Іна Кульская
Наша лыжка лрацуе, Каля міскі танцуе.
У яе — адна з турбот: Носіць, носіць Кашу ў рот.
— Ешце на здароўе, Як вярнуся зноў я!
Прыказка пра коціка, які гаршкі пабіў упоцемку
Іван Бурсаў
— Коцік-каточак, дзе ўночы быў? — У каморы малачко піў.
— А куды цяпер ідзеш?
— Гаршкі склейваць...
275
I__________
Дзетак вучаць танцаваць
Галіна Каржанеўская
Дзетак вучаць танцаваць: Станік хораша згінаць, Ножкай тупаць і круціцца...
Хто жадае навучыцца?
— Я хачу!
— I я хачу!
Ўсіх вас, дзеці, навучу.
Мы станцуем — скок ды скок — «Гусачок» і »Крыжачок», I «Ланцуг», і «Верабей»...
Сталі парамі хутчэй!
Забалела ножка
Іван Муравейка
У сараканожкі забалела ножка:
Можа, застраміла ці аб камень збіла?
Прыйшла яна да доктара — войкае і вохкае: — Ой, памажыце! Ох, памажыце!
Хворую ножачку палячыце, змажце ёдам, пера-вяжыце.
Доктар агледзеў сараканожку.
— Я мігам,— гаворыць,— вылечу ножку.
Скажы, забалела ў цябе якая?
— А я і сама таго, доктар, не знаю.
Бачыш сам — сорак іх у мяне...
— Гэта?
— He.
— Гэта?
— He.
— Гэта?
— He.
— А можа, баліць не нага, а жывот? Разяў, калі ласка, рот.
— Ды што вы, што вы! Хіба я дурная?.. Ножка баліць.
— Якая?
— Вунь тая.
— Гэта?
276
— He.
— Гэта?
— He.
— Бы пасмяяцца прыйшлі з мяне.
Заплакала сараканожка:
— Ой, баліць, баліць мая ножка! Задумаўся доктар: «Што мне рабіць? Як сараканожку лячыць?»
Пчала
Артур Вольскі
Рана-раненька пчала Пакідала вулей, Заспявала-загула, Каб усе пачулі:
— Жу-жу-жу, Жу-жу-жу, Я без справы не сяджу, Жу-у!
Палячу я на лужок, Потым — на палетак. I збяру духмяны сок Самых лепшых кветак.
Жу-жу-жу, Жу-жу-жу, Я над кветкамі кружу, Жу-у!..
Калыхалка
Сяргей Грахоўскі
Носіць зорны парасон I нячутна ходзіць сон, Ціха, голасам бабулі Ен спявае: «Люлі-люлі,
Люлі-люлі, люлі-люлі, Дзеткі ўсе даўно заснулі. Зоркі спяць увышыні, Дык і ты хутчэй засні.
277
Залаты маладзічок Лёг у небе на бачок, На канапе дрэмле мішка, Пад сталом заснула мышка,
— Люлі-люлі, а-а-а,— Шэпча росная трава.
— Баю-бай,— спявае слон I вядзе ў дзівосны сон — На пуховыя падушкі
I ў краіну райскай птушкі.
Усё заснула ў цішыні, Дык і ты хутчэй засні, Люлі-люлі, баю-бай, Спі, дзіцятка, засынай, Дарма вочкі не сляпі, Спі спакойна, спі, спі.
А-а-а... А-а-а...»
Валёнкі
Ганна Іванова
Коця коўзацца хадзіў, Сабе лапкі застудзіў. Прыбег да Алёнкі: — Пазыч мне валёнкі! Я зімою панашу, А вясною прынясу.
На шашы
Рыгор Барадулін
Штохвіліны на шашы Шумна, як на кірмашы: Шоргат, Шорах, Шум птушыны.
За машынаю машына.
Нешта шэпча Шына шыне.
278
Верабейка
Станіслаў Шушкевіч
Верабейка ўвесь дрыжыць: — Як тут жыць? Як пражыць? Набліжаецца зіма — Цёплай вопраткі няма.
Чык-чырык! Чык-чырык!
Я ад холаду адвык.
I азяб я, і прамок, Слаба грэе мой пушок.
Вецер. Холад. Дождж імжыць... Як тут жыць? Як пражыць? Чык-чырык! Чык-чырык!
Я ад холаду адвык.
Свавольнікі
Станіслаў Шушкевіч
Два мядзведзі — Мішкі Падкідалі шышкі.
Як скакалі праз кусты, Дык абшарпалі хвасты.
Селі побач на пяньку Пад ялінамі ў цяньку, Плачуць, азіраюцца — Будзе мама лаяцца.
Mae малюнкі
Вера Вярба
Якія добрыя алоўкі Мне ўчора тата падарыў — Сабраны з колераў вясёлкі
I красак летняе зары.
I вось малюю я сцяжынку, Зімовы сад і новы дом, Малюю белую сняжынку, Што кружыць за маім акном.
279
Я намалюю нашу вёску, Як статак гоняць на спакой, I кучаравыя бярозкі Над ціхай нашаю ракой.
I з красак прыгажэйшых самых — Чырвоных, сініх, залатых — Я намалюю потым маму, Бо мама — лепшая за ўсіх.
Сталоўка для машьш
Галіна Каржакеўская
У сталоўцы для машын He напітак, а бензін.
Без яго не будзе сілы Hi ў аўтобуса, ні ў ЗІЛа.
He скрануцца на дарозе Самай хуткай дапамозе.
He пацягне — хоць ты плач! — Нават трэсачку цягач.
Вось чаму ў сталоўцы гэтай Сто машын зімой і летам.
I стаяць машыны ўсе Акуратненька ў чарзе.
Касманаўты
Вітаўтас Бараўскас
Расступіся, неба, НІырай — Адпраўляемся У вырай,
He ў птушыныя Палёты.
— Па машынах, Пілоты!
280
Касманаўты, Па ракетах! Гэй, на новыя Планеты!
Мішкі, вожыкі, вавёркі, Хочаце пабачыць зоркі I прасторы ўсяго свету? Калі ласка, вам білеты.
Адлятаюць
Караблі:
— Да сустрэчы
На Зямлі!
Хто ж білета He мае — Хай нам лапкай Памахае.
Пра мышку і кніжку
Іван Мураеейка
Мама Мыш Купіла кніжку Для сваёй дачушкі Мышкі.
— Час табе Ужо за парту, На, грызі Навуку ўпарта. Мама Мыш Прыйшла з работы: — Без мяне рабіла Што ты?
Адказала маме Мышка:
— Натамілася Я з кніжкай. Гзтулькі было Мне мукі, Але згрызла ўсю Навуку.
281
Клубочак
Павел Марціновіч
Ну і дзіўны Гэты вожык — He відаць Ягоных ножак.
He відаць
Ягоных вочак — Ну, не вожык, А клубочак.
Ды клубочак дужа колкі, Бо тырчаць з яго Іголкі.
I не выцягнеш іголку: Воўк цягнуў яе Без толку.
He пашыў сабе
Абноў, Толькі лапу Пакалоў.
На чужое паквапішся — сваё страціш
Літоўская народная казка
Пайшоў неяк адзін бедны дрывасек у лес на бе-разе ракі ды — тук-тук! — сякерай пастуквае, дрэвы сячэ. Раптам сякера як саскочыць з тапарышча і боўць проста ў ваду — у самую глыбіню трапіла. Завохкаў бядняк:
— Ох-ох-ох, прапала мая сякерка! Што ж цяпер рабіць?
У гэты час — кульгець-кульгець — прыкульгаў аднекуль стары дзед і пытае:
— Чаго ты вохкаеш? Якая бяда з табою зда-рылася?
— Ды вось сякерка мая ўпала ў раку, а другую купіць мне няма за што — надта ж я бедны.
— Добра, не вохкай, я табе сякерку тваю дастану.
282
Скінуў дзядок світку і боўць у ваду. Праз хві-ліну — зірк — вынырнуў з вады з залатой сякеркай і кажа:
— На, бяры сваю сякерку!
— Ой, не, бацька, не мая гэта сякерка,— ад-махнуўся бядняк.
Нырнуў зноў стары ў ваду. Праз хвіліну — зірк — вынырнуў з сярэбранай сякерай.
— He мая, не мая! — закрычаў бядняк.
Трэці раз нырнуў стары і выцягнуў жалезную сякеру.
— Вось гэта мая! — узрадаваўся бядняк.— Дзя-куй табе.
Узяў ён сякеру і пайшоў быў ужо дадому.
— Гзй, гэй! — вярнуў яго дзядок.— За тое, што ты такі сумленны, бяры і гэтыя дзве сякеры — зала-тую і сярэбраную.
Прыйшоў бядняк дадому і пра ўсё расказаў суседзям. Даведаўся пра гэты выпадак адзін ягоны багаты сусед, і прагнасць яго разабрала. Насадзіў ён абы-як сваю сякеру на тапарышча і пабег у лес.
Прыйшоў на бераг ракі і давай стукаць па дрэвах. Сякера адразу ж з тапарышча спаўзла і боўць у ваду!
— Ой-ой-ой! — пачаў енчыць багацей.
А тут на ягоны крык — кульгець-кульгець — дзядок прыкульгаў.
— Што за бяда ў цябе? — пытае.
— Ды вось зляцела сякера мая ды, як на ліха, у самую глыбіню трапіла. Хто ж цяпер мне яе выла-віць? — скардзіцца багацей.
— А я! — сказаў стары і нырнуў у ваду. Праз хвіліну выплывае ён з жалезнай сякерай.
— Вось табе сякера твая! He вохкай!
— Ды не мая гэта, не мая сякера! — крычыць скнара.
Нырнуў зноў дзядок у ваду і праз хвіліну выплыў з сярэбранай сякерай.
- Ці не гэта твая? — пытае.
— He, не мая, не мая! Мая лепшая была!
Трэці раз нырнуў стары ў ваду і праз хвіліну вынырнуў з залатой сякерай у руках.
— Вось гэта мая! — крычыць багацей і рукі да яе працягвае.
Але залатая сякера толькі — свісь — прасвістала, праляцела міма яго вушэй. I плюхнула ў ваду, а ста-
283
ры за ёю — боўць — і ўжо болып не паказваўся. А прагны багацей то туды, то сюды бегае, шнырыць-шукае на беразе. To прысядзе, то падхопіцца — усё чакае не дачакаецца, ці не пакажацца зноў ста-ры, ці не прынясе дыяментавую сякеру. Пэўна, ён яшчэ і сёння на беразе сядзіць і дыяментавую ся-керу чакае.
Лісіца і збан
Руская народная казка
Прыйшла баба на поле жаць і схавала за кусты збан з малаком. Падкралася да збака лісіца, засу-нула ў яго галаву, малако выхлебтала, пара б і дадо-му, ды вось бяда — галавы са збана выцягнуць не можа. Ходзіць лісіца, галавою матляе і гаворыць:
— Ну, збан, пажартаваў, ды і досыць. Адпусці ж мяне, збаночак! Хопіць табе, галубок, дурэць — пазабаўляўся, ды і хопіць.
He адстае збан, хоць ты што хочаш рабі. Раззла-валася лісіца:
— Пачакай жа, лракляты! He адстанеш па-добра-му, дык я цябе ўтаплю.
Пабегла лісіца да рэчкі і давай збан тапіць. Збан, праўда, патануць патануў, але і лісіцу за сабой пацягнуў.
Вішанькі-чарэшанькі
Леся Украінка
Заблішчалі чарэшанькі Між лісточкаў клейкіх. Чарэшанькі вабяць вочы Дзетачак маленькіх.
I хлопчыкі, і дзяўчаткі Каля дрэўца скачуць, Ручкі ўгору падымаюць I ледзь-ледзь не плачуць.
Рады б вішню з’есці, Ды высока лезці: На дыбачках станеш — I ўсё ж не дастанеш.
284
«Ой, вішанькі-чарэшанькі Наліліся сокам, Дык чаму ж вы, спелыя, Выраслі высока?»
«Мы выраслі высока, Таму і даспелі, Калі б выраслі мы нізка, Нас даўно б вы з’елі».
Зімовая калыханка
Вера Вярба
Лес спявае калыханку Рэчцы і ракітам, Каб заснулі яны ранкам Ціхім сном блакітным.
I прыносіць вецер лесу Калыханкі-спевы, Каб заснулі да прадвесня Ўсе лясныя дрэвы.
Уначы спявае месяц Зоркам сінявокім: — Пакуль сопейка не свеціць, Спіце сном глыбокім.
А мароз трашчыць на ганку. Цёпла ў нашай хаце, Я спяваю калыханку Сваёй ляльцы Каці.
Пчолы
Тадзіяна Кляшторная
Сінія званочкі Пчолы разбудзілі, Сонечнымі промнямі Тварыкі памылі.
На траве і кветках Росы дагараюць, Лётаюць тут пчолкі I нектар збіраюць.
285
Ручаёк
Юозас Някрошус
— 3 чаго ты, ручаёк, Сярэбраны званочак? — Я з кроплі дажджавой, Што ад святла зіхоча.
— Куды ты, ручаёк, Сярэбраны званочак? — Туды, дзе акіян I дзень і ноч плюскоча.
— Што любіш, ручаёк, Сярэбраны званочак?
— Каменьчыкі — на дне, На беразе — пясочак...
Добры чалавек
Ніл Гілевіч
Як слаўна, як хораша ўранку На ўзлессі вясновай парой!
I хлопчык прыбег на палянку: Ен чуецца тут як герой.
Нічога смяльчак не баіода: Ен мае арэхавы прут, Каб нават ад воўка адбіцца, Калі той надарыцца тут.
Вось бачыць ён яркую зёлку, Памкнуўся яе сашчыкнуць — Ды ўгледзеў на зёлцы кароўку, Што божай адвеку завуць.
Паўзе яна ўгору няспешна, Занятая справай сваёй.
Любуецца хлопчык уцешна
I лічьіць «радзімкі» на ёй.
Кароўка у кропачках дробных Спакойна былінку хіне:
— Я знаю: ты добры, ты добры — I ты не пакрыўдзіш мяне!..
286
Залатое яечка
Алесь Дончанка
Ну і спрытна іграе Андрэйка на свістульцы! Вы ніколі не чулі, як ён іграе?
Свістулька ў яго быццам жывая. Захоча Андрэй-ка — і яна заспявае ў яго тоненька-тоненыса, нібы камар. Захоча — адзавецца гулка, загудзе, як чмель. А бывае, закукарэкае маладым пеўнікам — і гала-сіста, і трошкі хрыпла.
А падумаць толькі — звычайная свістулька са струка жоўтай акацыі!..
Аднойчы прыйшоў хлопчык з дзіцячага садка. Сонца яшчэ не села. Бацькі і маці не было дома, затрымаліся на рабоце. Старэйшыя хлопцы пабеглі купацца. Дзед Лука плёў рыбалоўную сетку, дзядзь-ка Сцяпан корпаўся па пчальніку.
Усе былі чымсьці занятыя, адзін Андрэйка сноў-даўся без усякай справы...
«Пайду на птушкаферму. О, там дужа цікава! Якія там куры! Усе белыя, як снег, сакочуць, ку-дахчуць, а пеўні кукарэкаюць — вельмі ж яны га-ласістыяі»
Птушкафермаю загадвае бабка Алена Рыгораўна. Хлопчык чуў, як казалі людзі, што ў яе на птушка-ферме куры нясуць залатыя яечкі.
Прыйшоў Андрэйка на птушкаферму. Адчыніў фортку і ў двор.
Гэтак ураз і апынуўся ў курынай краіне. Ой, коль-кі тут было курэй! Куды ні зірні — куры. I ў той бок — куры, і ў гэты — куры. Уее белыя, з чырвонымі грабеньчыкамі. У адных грабеньчык тырчаў угору, у другіх звісаў, як завушніца. Адна курка штось дзяўбла, другая скубла нейкую былінку. А яшчэ адна ўсё лётала за сяброўкаю, намагаючыся адабраць у яе чарвяка. Але сяброўка жвавая, не выпускала здабычы!
Аднекуль раптам з’явіўся певень, таксама бе-лы, з доўгім хвастом. Скочыў на карыта і заку-карэкаў.
«Гэта ён павітаўся са мной»,— падумаў Андрэй-ка, узяў у рот свістульку ды як заевішча!
Што тут адбылося! Перапалоханыя куры з кры-кам разляцеліся на ўсе бакі.
287
«Чаго якы? Свістулькі хіба не чулі?»
У гэты час хтосьці закаіпляў — кха-кха, і на па-розе хаты паявілася бабка Алена Рыгораўна.
— Хто там парушае цішыню? — спытала яна і прыставіла да вачэй далонь, каб лепш разгля-дзець Андрэйку. У другой руцэ яна трымала тор-бачку.
Андрэйка падышоў бліжэй і пачціва прыві-таўся:
— Добры дзень, бабуля! Я нічога не пару-шаю, гэта свістулька. Галасістая, як вунь той ваш певень!
Тут Алена Рыгораўна пазнала хлопчыка.
— Здароў, Андрэйка! Даўно цябе не бачыла. Што тут робіш? Можа, цябе ўжо брыгадзірам прызначылі ў калгасе, а я і не ведаю?
— He, я на камбайнера хутка вывучуся,— адказаў Андрэйка.— А пакуль ніякай работы не маю.
— Вось як! Значыцца, лынды б’еш?
— He, я ў дзіцячы сад хаджу і на свістульцы іграю. Вось паслухайце.
Хлопчык ужо хацеў быў узяць свістульку ў рот, ды бабка замахала рукамі:
— Хопіць, хопіць, не трэба! Ужо чула! Ты мне ўсіх курэй параспуджваеш. Калі хочаш, я табе дам добрую работу.
— Работу? — узрадаваўся Андрэйка.— А якую?
I яна працягнула Андрэйку торбачку з ячменем. Хлопчык набіраў поўныя жмені зерня і рассыпаў яго па кармушках, гукаючы: «Цю-ці, цю-ці, цю-ці!»
Адразу ажыла, замітусілася ўся курыная краіна. 3 усіх ног кінуліся куры на голас. Абкружылі Анд-рэйку, пачалі хапаць ячмень проста з-пад ног, а адзін пеўнік ажно падляцеў, хацеў клюнуць зернетка са жмені.
Хлопчык вельмі хутка спаражніў торбачку, і Але-на Рыгораўна кажа яму:
— Малайчына, Андрэйка! Я і не ведала, што ты такі ўчэпісты да працы. Дзе ты навучыўся так добра даглядаць курэй?
— Хіба гэта навука? — з пагардаю адказаў Анд-рэйка.— Бачыў, як маці даглядала. Толькі тут трэба пеўня гнаць прэч, бо ён такі ненажэрны, што ўраз усё зерне пахапае.
288
— Ну, калі так,— сказала Алена Рыгораўна,— то я даручу табе яшчэ адну работу. Мая памочніца сёння захварэла, і ты дапаможаш мне. Вазьмі вось гэтае сіта і ідзі за мной у пуню збіраць яечкі. Глядзі толькі, каб ніводнага не разбіў!
У такой вялізнай пуні Андрэйка яшчэ ніколі не быў. Уздоўж сцен у два рады стаялі клеткі. Іх было вельмі багата, а' колькі дакладна — невядома, бо Андрэйка ўмеў лічьіць толькі да дваццаці.
— Ой, бабуля, колькі тут клетак! — выгукнуў хлопчык.— Навошта столькі?
— Ціха, Андрэйка! — сказала бабка.— He трэ-ба крычаць і рукамі размахваць. А чаго тут столькі клетак, зараз сам убачыш. Зірні на тую вунь курку...
Глядзіць хлопчык: падышла курка да клеткі і зазірае ў адчыненыя дзверцы. I левым вокам, і пра-вым — выцягнула шыю, у адзін бок зірнула, у другі, нібы разважае: ці варта ёй заходзіць усярэдзіну? Потым зрабіла асцярожны крок наперад, яшчэ адзін... I толькі апынулася яна ў клетцы, як дзверцы ціхутка — плясь! Самі зачыніліся за ёю — без уся-кага шуму і грукату, нават не рыпнулі!
Андрэйка здзівіўся яшчэ болып, а бабка Алена Рыгораўна толькі ўсміхнулася:
— У нас, хлопча, куры ў клетках нясуцца. Як толькі курка зойдзе ў клетку, дзверцы адразу зачыняюцца, і мы потым запісваем, якая курка знеслася.
Андрэйка разам з бабкаю сабраў багата яек і ні-воднага не разбіў. А якія яны — розныя, розныя! I круглыя, і доўгенькія. У адных шкарлупіна больш цёмная, у другіх зусім белая. Праўда, залатых яечак хлопчык. не знайшоў, бо пра іх толькі ў каз-ках гаворыцца, як рабая курка знесла залатое яечка.
Горды і шчаслівы быў Андрэйка. А што, цяпер і для яго знайшлася работа!
Як ішоў дадому, бабка падарыла яму самае вя-лікае яйка. Андрэйка асцярожна прынёс яго і стаў хваліцца бацьку і маці, як даглядаў на птушка-ферме курэй, як збіраў яйкі.
— Без мяне бабуля ніколі б не ўправілася! — расказваў ён.— Вядома, столькі курэй, а бабка Алена Рыгораўна адна!
289
Бацька ўзяў яйка, паклаў на далонь і кажа: — А яно не простае. Залатое!
— He кажыце так,— махнуў рукою хлопчык.— Я ж бачу, што яно белае.
— Нічога ты не бачыш,— усміхнуўся бацька.— Падыдзі бліжэй.
Ен паднёс яйка да лямпачкі.
— Глядзі!
Андрэйка зірнуў і ажно рот разявіў ад здзіўлен-ня. Свеціцца яечка залатымі промнямі, зіхаціць мяк-кім ружовым святлом.
Хлопчык зачаравана пазірае на яго, а яно так і ззяе, так і гарыць!
— Цяпер бачыш? — смяецца бацька.— А ўсё не верыў! Залатое яечка, бо зарабіў ты яго сумленна, як сапраўдны працавіты калгаснік.
I ўсю ноч снілася Андрэйку залатое яечка. Яно ззяла іскрыстымі агеяьчыкамі, ад яго бы-ло так светла ў хаце, як ад электрычнай лям-пачкі.
Андрэйка цяпер часта ходзіць на птушкаферму, памагае бабулі.
А ў дзіцячым садзе ён хваліцца гэткім жа, як і сам, малым:
— Што рабіла б без мяне бабка Алена Рыго-раўна!
Ну, а свістулек Андрзйка цяпер не робіць, бо струкі на акацыі ўжо засохлі, паскручваліся і з іх з трэекам вылятае дробнае насенне. Замест свістулькі хлопчык знайшоў іншую забаўку: прыкладае двума пальцамі да рота лісточак і кукарэкае, як малады пеўнік. I яму весела адказваюць пеўні з усіх па-дворкаў.
I цяпер, калі хто-небудзь часам прыгадае ў размо-ве Андрэйку, дык пытаецца:
— А які гэта Андрэйка? Ці не той, што прынёс з птушкафермы залатое яечка?
Чортаў скарб
Уладзімір Караткевіч
У нейкім прыгожым краі, трошкі бліжэй Сонца і трошкі далей ад Месяца, у краі, багатым залатымі нівамі, празрыстымі рэкамі, сінімі азёрамі ды цём-
290
нымі пушчамі... Словам, у тым краі, дзе мы з табою жывём, стаяла, а можа, і цяпер стаіць, адна хата.
А жыў у гэтай хаце селянін па імені Янка. Зда-ровы, як зубр, добры і не дужа мудры. Было ў яго пяцьдзесят сыноў, сорак валоў і кошка. Ну, можа, не пяцьдзесят сыноў, а тры, не сорак валоў, а два. Але кошка была, гэта ўжо можаце мне паверыць. Пярэстая. 3 чатырма лапамі. 3 адным хвастом.
Араў Янка зямлю, пасвіў каровы і хмары. I жыў бы зусім добра, каб не звалілася на яго бяда.
Было гэта даўно. Так даўно, што на Беларусі тады яшчэ вадзіліся чэрці. I ў кожнага з тых чарцей было сваё месца працы.
Адзін жыў у вадзе, пасвіў шчупакоў, лінёў ды акунёў. Быў зялёны і калматы, вельмі падобны на купу твані. Звалі яго Вадзянік.
Другі жыў у лесе, пасвіў аленяў і быў падобны на аброслы мохам пень. Калі сустрэнеш, то і не адроз-ніш. Звалі яго Лесавік.
Але быў і трэці, што жыў па хатах і пасвіў цвыр-куноў. Гэты быў самы шкодны. Рожкі ў яго былі, як у козкі, зубкі, як часначок, хвосцік, як памялцо.
I аблюбаваў гэты чорт Янкаву хату. I не тое, каб са злосці шкодзіў, а проста быў свавольнік. Толькі ад тых свавольстваў Янку аж плакаць хацелася. Дзіва што! Ты ж таксама не ад злосці сваволіш? Ну, вось, а бацькі часам плачуць. Кепска!
He стала ў хаце ад чорта спакою. Пазаплятае ко-ням грывы так, што пасля не расчэшаш, а думаюць на сыноў. Вяріпкі з малака зліжа, а думаюць на бед-ную кошку. Часам узімку так завые ў коміне, што ў людзей мароз па скуры і страшна на двор выхо-дзіць. Ці забярэцца ў комін, з’едзе па ім і насыпле ў капусту сажы.
A то раніцай вынуць з печы пірог і здзівяцца: на пірагу невялічкі адбітак. Гэта чорт на гарачае цеста адпачываць садзіўся. Грэўся з марозу.
Зусім не стала жыцця. Янка ішоў начаваць, нават ў холад, на сена ў адрыну. Ледзь бедных дзяцей не памарозіў. I вырашыў урэіпце, праз гэтыя чортавыя выбрыкі, забіць хату дошкамі і падавацца з дзецьмі, коньмі, валамі і кошкай некуды за свет. Кінуўшы сваю радзіму, цёмныя пушчы, светлыя рэкі ды чыстыя воды. I стала б на Беларусі меней яшчэ адной
291
сялянскай хатай, каб не пачуліся аднойчы вечарам па дарозе цяжкія крокі.
Тупу-тупу-тупу, Нясе Мішка ступу. Ў ступе ўперамешку Цукар і арэіпкі, Разынкі й цукеркі Ў залатой паперцы. Па шляхах, палетках Нясе Мішка дзеткам Салодкую ступу. Тупу-тупу-тупу...
Ішоў павадыр з мядзведзем. Хадзілі яны ад сяла да сяла.
Павадыр песні спяваў і граў на цымбалах. А мядз-ведзь паказваў, як бабы ваду носяць ды як дзеці гарох крадуць. I гэтым яны з мядзведзем карміліся.
— Здароў, Янка. Ці не пусціш нас з Мішкам пера-начаваць? — спытаў павадыр.
— Мне што? Начуйце,— адказаў Янка.— Толькі я ж сам на сене сплю.
— А што такое?
— Ды чорт у мяне ў хаце завёўся. Так сваволіць, што ратунку няма. Верыш, на пірагах адпачывае. У коміне вые. I часам, у цёмныя ночы, нешта ў пад-печчы, як жар, гарыць.
— Гэ-э,— сказаў павадыр.— He ўсе ж такія нера-зумныя, як твайго бацькі дзеці. Каб гэта павадыр, ды яшчэ з мядзведзем, нейкага там чорта спалохаў-ся?! He бывала яшчэ такога на свеце.
— To ідзі. Капустьі пад’еш. Там яшчэ гаршчок з паранай рэпай ёсць, дык, калі нічога за ноч не зда-рыцца, то раніцай падсілкуешся. А я на сена. Як сцямнее, я ў хату ісці баюся.
Ну вось, пасёрбаў павадыр капусты, пакарміў Мішку ды заваліўся дрыхнуць на лаве. А мядзведзь прымасціўся ля печы і таксама засоп на ўсе насавыя загорткі.
Гэта было так даўно, што тады яшчэ на Беларусі нават бульбы не вадзілася. Сказаць каму — не паве-раць. Замест бульбы парылі рэпу ці бручку. I вось спіць павадыр і сніць, як ён заўтра смачна будзе рэ-пай снедаць.
Толькі глухая ноч запала — чорт тут як тут. Ска-ціўся комінам, узняўшы цэлую хмару сажы, і пачаў у печы, злодзей такі, шнарыць і мацаць. Як кажуць,
292
ты за парог, а ён за пірог. Узняў накрыўку. Павеяла сытым духам.
«Ага, рэпа. Вось гэта якраз тое, што мне трэба. Я люблю рзпу».
Але ж у печы цёмна, як... у печы. To чорт адсунуў засланку, вывалак гаршчок на прыпечак, сеў, звесіў-шы ногі, і пачаў ласавацца салодкай паранай рэ-пай, а лушпайкі ўніз кідаць.
«Нічога, гаспадыяя заўтра падмяце. Трэба ж, каб і ёй работа была».
Упала адна лушпіна мядзведзю на нос, і той пра-чнуўся. Злізнуў з носа — салодка. I пачаў Ыішка ў цемры нюхаць, знаходзіць лушпінне ды чмякаць.
Чорт пачуў, што нехта ўнізе чмякае ды ліжа. А ён жа ведаў, што ў хаце нікога, акрамя кошкі, няма. I вось нейкая там кошка чмякае ды сапе і не дае яму, чорту, чужой рэпы спакойна пад’есці.
Развярнуўся ён ды і піхнуў кошку нагой.
— Апсік! Апсік, гадасць такая!
Ну вось. А мядзведзь гэта табе не кошка. I я табе даваць мядзведзю выспятка ніколі не раю.
Пакрыўдзіўся Мішка. Згроб чорта ў ахапак, сцяг-нуў з прыпечка і давай яго мяць, давай яго прасаваць, давай яго лапамі валтузіць ды калашмаціць, давай абходжваць, лупцаваць, малаціць ды дубасіць, давай яго за рогі круціць, як сідараву казу, ды дзерці смя-ротным боем.
Ледзь вырваўся чорт з мядзведжых абдымкаў. Уз-ляцеў на прыпечак. Сяк-так выкараскаўся праз ко-мін. Скаціўся са страхі ды і чкурнуў далей ад хаты. У пушчу, як ашалелы.
А мядзведзь, задаўшы чорту чосу, зноў заснуў, як пшаніцу прадаўшы.
Раніцаю ўсе ўсталі і падумалі, што гэта мядзведзь рэпу з’еў. Здзівіліся, што не пабаяўся лезці ў гара-чую печ, і ўзрадаваліся, што з’еў зусім мала. Што ж, мядзведзь не першы і не апошні ў свеце адказваў за чужыя грахі.
Пасля ўсе даелі тое, што заставалася ў гаршку. Мядзведзь нават яшчэ паскакаў дзецям. I пайшлі яны з павадыром зноў, ад мястэчка да мястэчка, ад сяла да сяла. Пад сонцам і дажджом.
Тупу-тупу-тупу, Нясе Мішка ступу...
293
Але з таго часу чортава гарэзаванне як нажом адрэзала. Коні здаровыя, сажы ў капусце няма, на пірагах ніхто не адпачывае. У коміне, праўда, нехта часам вые і з падпечка часта нешта свеціць, але гэта ўжо цярпець можна. Раздумаў Янка кідаць сваю хату.
Толькі на гэтым гісторыя не скончылася, не ду-майце. Неяк пад вссень араў Янка свой клін пад азімі-ну. Мокра, касы дождж, нізкія чорныя хмары. Аж бачыць, з-пад хмар, з самага акаёму, нехта ідзе да яго па раллі. Прыгледзеўся — ага, стары знаёмы, чорт.
Ідзе ўвесь мокры, як цуцык пад залевай. На кож-ным капыце па пуду гліны наліпла. Пад носам ад прастуды вісіць вялізная кропля. А насоўкі ж ён не мае. Як ты часам, калі дома забудзеш. А капытом не дужа высмаркаешся. Ідзе такі няшчасны, такі жа-ласны і ўбогі, што нават Янка яго пашкадаваў:
— Ты куды гэта?
— А так,— сказаў чорт.— У свет.
Памаўчалі. Пасля чорт пытае:
— А скажы ты мне, ці ўсё яшчэ ў цябе тая кошка?
Янка быў чалавек не дужа мудры ды і не ведаў, пра якую кошку размова:
— А няго ж,— кажа.— Ясна, што ў мяне. Ды яшчэ і шасцёра кацянят прынесла.
— I ўсе ў матку?
— Ага. Усе пярэстыя, з чатырма лапамі, з адным хвастом.
— 3 лапамі, з лапамі,— сказаў чорт.— Даліся мне тыя лапы.
— Дальбог аж шасцёра!
— Ну, то я, мабыць, ніколі да цябе не прыйду,— уздыхнуў чорт.— А трэба было б. Дужа трэба.
— Гэта чаму?
— Ат! Закапаў я ў цябе ў падпеччы казан з зола-там. Скарб. I трэба было б выкапаць, але як тваю кошку ўспомню — бр-р-р! — ну яго. Хай прападае.
— Ты, як зусім змерзнеш, прыходзь. Глядзіш, рэпу зварыш, дзяцей пакалышаш.
— Н-не. Кошкі баюся. А рэпы гэтай я цяпер да самай смерці ў вочы бачыць не магу.
Ды і пайшоў сабе полем, пад дождж, ледзь цягну-чы пудовыя ногі. Такі гаротны, небарака.
А Янка даараў клін і пайшоў дахаты. I толькі
294
там успомніў, што нештачка ў падпечку свяціла і чорт пра нейкі скарб казаў.
Пачалі капаць у падпеччы і — на табе — выкапа-лі вялізны закураны казан з золатам і чырвон-цамі. Нібы жар, разлілося святло па хаце.
Так ужо свяціла, так паліла, так пякло, што ўсе аж распранацца пачалі.
Чорт пасля таго ў моцныя маразы ўсё ж прыхо-дзіў. Толькі прасіў кошку ў камору выкідаць. Ка-пусту Янку варыў і дзяцей калыхаў. 3 таго часу і пайшла прыказка, што шчасліваму і чорт дзяцей ка-лыша.
А на той чортаў скарб паставіў Янка сабе і ўсяму наваколлю новыя хаты, свірны, адрыны, новыя стай-ні. Сады пасадзіў, млын паставіў.
Ва ўсіх сялян па сорак сыноў ды дачок, па сорак коней ды валоў і ўсе хаты, як звон. I ў кожнай хаце на акне, на сонейку, кошык. А ў кожным кошы-ку кошка. I ў кожнай кошкі па шасцёра кацянят. Во шчасце дык шчасце!
I таму, калі ты жывеш шчасна і радасна, ніколі не дражні мядзведзя ў звярынцы і не кідай у кош-ку не тое што каменем, а нават мяккай грудкай зям-лі. Бо гэта ж яны зрабілі калісьці так, што табе добра. Ды і наогул ні ў кога не кідай і нікога не дражні.
Тады ўсім будзе хораша на гэтай прыгожай зям-лі, што ляжыць трошкі бліжэй Сонца і трошкі да-лей ад Месяца. Людзі будуць працаваць, кошкі бу-дуць вуркатаць, а мядзведзі насіць табе і ўсім іншым дзецям салодкія ступы...
Тупу-тупу-тупу.
ЗМЕСТ
Ад укладальнікаў
Для дзяцей ранпіх узростаў і першай малодшай групы
Сонейка-сонца. 3 народнага............................6
Мышка, мышка, дзе была? 3 народнага...................—
Гого-гого, гусачок. 3 народнага.......................—
Верабейчык. 3 народнага ............. —
Верабейчык. А. Лойка..................................—
Гэй, мой конік. 3. Бядуля.............................7
Белабока-сарока. 3 народнага..........................—
Трах-бах-тарабах. 3 народнага.........................—
Божая кароўка. 3 народнага............................—
Чэ-чэ, чэ-чэ, сарока. 3 народнага.....................—
Грушка. 3 народнага...................................8
Люлі-люлі, люляшу. 3 народнага........................—
Ай, люлі-люлі-люлечкі. 3 народнага....................—
Кую, кую ножку. 3 народнага...........................9
Ішла каза. 3 народнага................................—
Люлі-люлі, дзеця. 3 народнага.........................—
Ходзіць певень па капусце. 3 народнага................—
Люляю-люляю. 3 народнага.............................10
А ты, коцінька-каток. 3 народнага.....................—
Рэпка. Руская народная казка. Пераклад А. Якімовіча ... — Курачка-рабка. Беларуская народная казка.............11
Калабок. Руская народная казка. Пераклад А. Якімовіча . . — Курачка-рабка. Руская народная казка. Пераклад С. Міхаль-
чук...................................................13
Бабіны госці. В. Вітка...............................14
Свята. С. Сокалаў-Воюш................................—
Авечка. С. Сокалаў-Воюш...............................—
Пчолка. С. Сокалаў-Воюш...............................—
Мыіпаня. С. Сокалаў-Воюш.............................15
Мішка. Павовле А. Барто...............................—
Мішка. С. Сокалаў-Воюш................................—
Бычок. Паводле А. Барто. Пераклад С. Сокалаеа-Воюша ... —
Свята. Г. Іеаноеа.....................................—
Мыюцца кацяняты. А. Кавалюк ........... 16
Гушкі, гушкі, гушкі. 3 народнага .....................—
Чыкі-чыкі, сарока. 3 народнага........................—
Пеўнік. П. Місцюк....................................17
А ты, каток шэры. 3 народнага.........................—
Люлі-люлі-люлечкі. 3 народнага........................—
Сарока-варона. 3 народнага............................—
Я сама. I. Муравейка.................................18
Сані. А. Дзеружынскі..................................—
Сняжынкі. А. Дзеружынскі..............................—
Люлі-люлі-люлі. 3 народнага..........................19
Сняжок. I. Шуцько.....................................—
Новы год. М. Чарняўскі...............................20
Коця і Каця. В. Вітка.................................—
296
Кукарэку, псвунок. 3 народнага...........................20
Дзед Мароз, дзед Мароз...................................21
Кукарэку, певунок!........................................—
Жук. 3 народнага..........................................—
Мядзведзь. А. Ягсімовіч...................................—
Ліска. А. Якімоеіч........................................—
Коні і поні. А. Камінчук. Пераклад К. Цвіркі ( з украін-
скай)....................................................22
Коцік прачынаецца. А. Мясткіўскі. Пераклад У. Паўлава (з ук-раінскай).................................................—
У зайчыка лапкі. А. Мясткіўскі. Пераклад У. Паўлава (з укра-інскай)...................................................—
He хадзі, коцік. 3 народнага..............................—
Коцік-варкоцік. Н. Галіноўская...........................23
Божая кароўка. I. Юкляеўскі...............................—
Птушачка. У. Луцэвіч......................................—
Коцік Петрык і Мышка. Казка..............................24
Вушкі. Н. Тулупава........................................—
Калыханка. Н. Галіноўская................................25
Першамай. II. Галіноўская.................................—
Дожджык. Б. Вітка.........................................—
У куце сядзіць мядзведзь. 3 народнага....................26
Аладкі. В. Іпатава........................................—
Ладкі ладком. 3 народнага.................................—
Апсік, апсік, каточак. 3 народнага........................—
Куранятка. К. Чукоўскі...................................27
Цягнік. Я. Тайц...........................................—
Ладу, ладу, ладкі. 3 народнага...........................28
Баю-баінку, баю. 3 народнага..............................—
Люлі, люлі, люлі. 3 народнага.............................—
Яечка. I. Шуцько.........................................29
Мая лялька. Е. Лось......................................30
Купім Надзі чаравічкі. П. Дарошка. Нераклад М. Гамолкі
(з украінскай).............................................—
Вось то так, вось то гэтак. К. Якубенас. Пераклад К. Камейшы
(з літоўскай)......................................... —•
А курачка-рабушэчка. 3 народкага.....................  31
Дапамагу. Т. Кляшторнал................................32
Доктар. Л. Шырын........................................—
Сядзіць мядзведзь на калодзе. 3 пароЭнага...............—
Дзіцячы сад. К. Буйло..................................33
Бычок. 3 народнага......................................—
Конік. М. Чарняўскі....................................—■
Мой конь. I. Юкляеўскі.................................34
Гаспадыня. Т. Кляшторная................................—
Паўцякалі цацкі. Т. Кляшторная..........................—
Для дзядей другой малодшай групы
Як курачка пеўніка ратавала. Беларуская народная казка . . Муха-пяюха. Беларуская народная казка.............. Тры мядзведзі. Л. Талстой.......................... Колькі трэба чаравікаў. С. Капуцікян. Пераклад В. Коўтун (з армянекай)......................................
Стары мядзведзь на калодзе. 3 народнага............ Капуста. Л. Геніюш................................. Ветлівыя словы. Т. Кляшторная......................
36
37
38
40
41
297
Піла. В. Вітка........................................42
Едзс восень. В. Рабкевіч..............................—
He сквапная. Т. Кляшторная..............................—
Блакіт нябёс. С. Сокалаў-Воюш...........................43
Коцік, пеўнік і лісіца. Беларуская кароднся ксзка .... —
Дзед-госць. Я. Колас....................................45
На рэчцы зімою. Я. Колас................................46
Мароз, Чырвоны hoc. А. Кобец-Філімонава.................—
Як Дзед Мароз перад святам мост наладзіў зайчанятам.
I. Бурсаў. Пераклад Р. Барадуліна........................47
Мыйдадзір. К. Чукоўскі. Пераклад А. Якімовіча...........51
Кубік на кубік. Я. Тайц.................................54
Сукенка расйажа. Т. Кляшторная..........................55
Іграў я на дудцы. 3 народнага...........................—
Дзед Мароз. Я. Журба....................................—
Сядзіць сыч на капе. 3 народнага........................56
Адмарозіў лапкі. I. Муравейка...........................—
Верабейчыкі. С. Новік-Пяюн..............................—
Каток — залаты лабок. Беларуская народная казка .... 57
Храбры певень. Я. Колас.................................58
Нашы сябры. С. Шушкевіч.................................59
Дзяўчынка-равушка. А. Барто. Пераклад А. Зіміёнка . . . — Дзяўчынка-чарнамазая. А. і П. Барто. Пераклад У. Ша-хаўца.................................................60
Тэлефон. К. Чукоўскі. Пераклад К. Кірэенкі..............62
Л мне дасце? С. Капуцікян. Пераклад В. Коўтун (з армян-скай).................................................65
Страшная казка пра страшнога ззера. I. Бурсаў. Пераклад Р. Барадуліна.........................................66
Цяжкая навука. I. Бурсаў. Пераклад Р. Барадуліна .... 67
Лялька. Я. Баравы.....................................69
Матуліны рукі. В. Бярба...............................70
Галінка і верабей. М. Танк............................—
Шпак. Т. Кляшторная...................................71
Зубры. Л. Геніюш......................................72
Першамай. П. Марціноеіч...............................—
На кані скачу. Г. Іванова.............................—
Маша і мядзведзь. Руская кародная казка. Пераклад А. Якімо-віча .................................................73
Ехаў казачнік Бай. М. Танк............................75
Вясёлка. В. Лукша................................ 76
Яблык. В. Хомчанка....................................77
Што рабіць? А. Прохараў...............................—
Возера лясное. С. Сокалаў-Воюш........................78
Замак. С. Сокалаў-Воюш................................—
Змей. С. Сокалаў-Воюш.................................—
Умей пачакаць. К. Ушынскі.............................—
Пацалунак асвы. У. Юрэвіч.............................79
Коцік. Я. Журба.......................................81
Кураняты. А. Лойка....................................82
Вожык. 3 народнага....................................—
Я будую дом з пяску. Г. Іванова.......................—
За адвагу. А. Прохараў................................83
Мурашыная святліца. А. Прохараў.......................—
Дожджык. Т. Кляшторная................................—
Павучок. Л. Геніюш....................................84
298
Спі, Аленка. Л. Геніюш.................................84
Бусел і хлопчык. А. Дзеружынскі........................ —
Для дзяцей сярэдпяй групы	'
Пшанічны каласок. Беларуская народная казка............86
Песня аб вясне. Я. Колас...............................89
Піліпка-сынок. Беларуская народная казка................—
Як звяры зіму сустракаюць. I. Бурсаў. Пераклад Р. Бараду-ліна...................................................92
Лістапад. Я. Купала.....................................94
Вавёрка. Я. Журба.......................................—
Гародніна. Ю. Тувім. Пераклад А. Вялюгіна і С. Дзяргая . . 95
Як конік звяроў катаў. Я. Чарушын.......................96
Натальчына сямейка. В. Вітка............................98
Яшава рукавічка. В. Хомчанка..........................100
Свята нашых свят. Р. Барадулін........................101
Ласачка. 3 народнага....................................—
Ладкі. I. Муравейка....................................102
Над калыскай. С. Ноейс-Пяюн.............................—
Бой. С. Новік-Пяюн....................................103
Восень. Я. Журба........................................—
Мой край. А. Русак....................................104
Родны край. А. Вольскі..................................—
Чаму Еолечка не сарзала кветкі. В. Сухамлінскі. Пёраклад
В. Віткі (з украінскай).............................105
Лужа. В. Сухамлінскі. ІІераклад В. Віткі (з украінскай)... — Хацела галка піць. Л. Талстой.........................106
Былінка і верабей. Беларуская нароЭная казка............—
Зімоўка звяроў. Руская народная казка. Пераклад А. Якімо-еіча..................................................108
Рукавічка. Украінская народная казка..................111
Чырвоная Шапачка. Ш. Перо. Пераклад Р. Яўсеева . . . .112
Сняжынка. Т. Бушко....................................114
Бярозчыны валёнкі. У. Юрэвіч..........................115
Працавітая дзяўчынка. А. Александровіч................115
Што такое добра і што таког дрэнна? У. Маякоўскі. Пера-клад А. Якімовіча.....................................117
Алоўкі. С. Сокалаў-Воюш...............................119
Зіма. Я. Колас........................................120
Навагодпяя песня. С. Сокалаў-Воюш.......................—
Першыя сняжынкі. Я. Журба..............................121
Елка. С. Сокалаў-Воюш...................................—
Елачка. С. Сокалаў-Воюш.................................—
Я хачу салдатам стаць. Л. Рашкоўскі....................122
Сяброўкі. В. Вітка......................................—
Мароз. Л. Геніюш........................................—
Насцечка. Б. Сачанка..................................123
Гусі. К. Ушынскі......................................124
Бішка. К. Ушынскі.....................................125
Зайкава хатка. Беларуская народная казка..............
Каза-манюка. Беларуская народная казка................127
Маланка і Гром. Ю. Ярмыш. Пераклад А. Чаркасава . . . . 129
Добры дзень, дзядуля Ленін! А. Вольскі................130
Ната маму любіць надта. Р. Барадулін....................•
Шэранькі козлік. М. Зошчанка. Пераклад В. Рабкевіча . . . 131
299
Наш дзень. А. Александровіч............................132
Вясна. Я. Колас........................................134
Свята мам. А. Вольскі..................................135
Свята. В. Вярба..........................................—
Бабуліны казкі. В. Вярба...............................  —
Памочніца. А. Барто. Пераклад В. Вольскага.............136
Ай! He буду! He хачу! Р. Бараёулін.......................—
Пстрык. ІО. Тувім. Пераклад А. Вялюгіна і С. Дзяргая (з поль-скай)..................................................137
Пралеска. А. Дзеружынскі................................138
Май. А. Вольскі..........................................—
Mae забавы. 3. Бядуля...................................139
Хто сказаў «мяў»? В. Суцееў..............................—
Сынок-з-кулачок. Беларусхая народная казка.............141
Пчала і муха. Беларуская народная казка.................143
Янка-Запытанка. В. Іпатава.............................144
Сем мастакоў. А. Кобец-Філімонава......................146
Жыў-быў вожык. Я. Брыль................................148
Паравоз. Ю. Тувім. Пераклад А. Вялюгіна і С. Дзяргая ( поль-скай)..................................................149
Неахайнік Сет. X. Рачан. Пераклад У. Марука (з армян-скай)..................................................152
У полі. Я. Колас.......................................153
Пчолка. Я. Журба.......................................154
Шалтай-Балтай. I. Муравейка............................—
Увесь давай. I. Муравейка..............................—
Рамонак. М. Пазнанская. Пераклад М. Чарняўскага (з украін-скай)..................................................155
Каляровы певень. В. Суцееў...............................—
Чужое яечка. К. Ушынскі................................156
Для дзяцей старэйшай групы
Вавёрчына гора. В. Вітка...............................158
Вясна. Я. Колас........................................166
Наш Май. С. Грахоўскі..................................167
Дарагое імя. М. Хеедаровіч...............................—
Свавольствы бабулі-зімы. К. Ушынскі......................—
Трое парасятак. У. Дысней..............................169
Зімовы Дуб. К. Каліна..................................176
Пра быка і яго сябрсў. Беларуская народная казка.......177
Жаронцы. Беларуская народная казка.....................179
Лёгкі хлеб. Беларуская народная казка..................183
He сілай, а розумам. Беларуская народная казка.........185
Лісіца-хітрыца. Беларуская народная казка..............186
Жук і слімак. М. Танк..................................190
Канец лета. Я. Колас...................................191
Восень. Я. Колас.......................................192
Восень залатая. С. Новік-Пяюн............................—
Дождж і Гром. В. Сухамлінскі. Пераклад В. Віткі (з украін-скай)...............................................  193
Хлеб. М. Танк............................................—
Саўка за сталом. Э. Агняцвет...........................194
Жывы капялюш. М. Носаў.................................195
Чарадзейныя словы. В. Асеева. Пераклад С. Міхальчука . .197
Дзеці. А. Вольскі......................................199
Страшная казка. В. Вітка...............................200
300
Адлёт жураўлёў. Я. Колас..............................201
Сонечная сцежка. С. Грахоўскі........................202
Радзіма. А. Вольскі...................................—
Ночка. С. Новік-Пяюн..................................203
Агнявік. А. Мінкін....................................—
Як кот звяроў напалохаў. Беларуская народная казка . . . 204
Як кураняты сонейка адшукалі. А. Дзеружынскі..........207
Загадкі на градках. Р. Барадулін ........... 210
Хлопчык, які не можа хадзіць. В. Сухамлінскі. Пераклад
В. Віткі (з украінскай).............................—
Пурга. С. Нозік-Пяюя..................................211
На каньках. Л. Геніюш.................................
Лісіца і сабакі. Руская народная казка. Пераклад С. Міхаль-чука.................................................212
Селянін, мядзведзь і лісіца. Беларуская народная казка ... —
Заяц-хвалько. Руская народная казка. Псраклад С. Міхаль-чука.................................................214
Сакавік і яго сёстры. К. Каліна.......................215
Красавік. К. Каліна...................................216
Коцікі. К. Цвірка....................................218
Май. Ю. Свірка........................................—
Пралеска. В. Вярба...................................219
Баравікі. В. Хомчанка................................220
Графін. М. Зошчанка. Пераклад В.	Рабкееіча............221
Жаўна. В. Вітка......................................223
Першы гром. Я. Колас............................... —
Бусел. В. Вітка......................................224
Караблік. Р. Пагасян. Пераклад X. Жычкі (з армянскай) . . —
Раніца вясною. Я. Колас...............................—
Наша матулыса. Н. Гілевіч (з К. Еялічкава) ........ 225 Я і мама. Г. Качахідзе. Пераклад X. Жычкі (з грузінскай). . — Акраец хлеба. I. Муравейка.............................—
Чаму ў слоніка доўгі нос (паводле Р. Кіплінга).......227
Верабей і мыш. Беларуская народная казка..............229
Кот Максім. Беларуская народная	казка..............231
Ліпень. К. Каліна.....................................237
Жнівень. К. Каліна...................................239
Верасень. К. Каліна..................................240
Кампот. К. Каліна.....................................—
Жывы голас. А. Мімрык.................................241
Білеты ў цырк. В. Хомчанка.........................  .	242
На лузе. Я. Колас....................................243
Год і яго род. Л. Геніюш........................... —
Як ён завецца? В. Іпатава.............................244
Робін-Бобін. Англійская народная песенька. Пераклад Я. Се-мяжона...............................................245
Гарошак. Беларуская народная казка....................—
Пажарныя сабакі. Л. Талстой..........................249
Месяцы года. IT. Панчанка............................250
Бацька і сыны. 3 народнага............................—
Дадатак
Незаменнае. В.	Жукоеіч..............................252
Кастрычнік А.	Мінкін.................................—
Кастрычніцкая песня. Р. Скучайтэ. Пераклад П. Марціновіча (з літоўскай)..........................................—
301
Елачка. Пераклад Я. Купалы...............................253
Елачка. К. Якубенас. Пераклад К. Камейшы (з літоўскай) —
Снежны дзед. Н. Гілевіч..................................254
Лядзяш. Л. Кампаніец. Пераклад В. Вярбы (з украінскай) — Вераб’і плачуць ад холаду. В. Сухамлінскі. Пераклад В. Віт-
кі (з украінскай).........................................255
Першага мая. Я. Акім. Пераклад В. Віткі......................
Я — беларус. Н. Гілевіч................................_
Мама. Н. Гілевіч..........................................256
Аўчарка. Н. Галіноўская......................................
Аблятаў журавель. П. Варанько. Пераклад А. Вялюгіна (з ук-
Цяпер я ведаю, якая Беларусь. В. Сухамлінскі. Пераклад В. Вігкі (з украінскай).................................257
Дзядуля і яблынькі. Я. Райніс. Пераклад Р. Барадуліна (з ла-тышскай)...................................................
Іголачка. I. Кульская. Пераклад В. Вярбы (з украін-скай)...................................................258
Гаспадынька. Е. Шожыніс. Пераклад Р. Барадуліна (з літоў-скай)......................................................
Памагай. П. Варанько. Пераклад А. Вялюгіна (з украін-скай)...................................................259
Малаток. К. Нурбадаў. Пераклад У. Марука (з туркменскай) — Аленчын кветнік. П. Дарошка. Пераклад М. Гамолкі (з украін-скай)...................................................260
Марына Змітраўна. Н. Забіла. Пераклад Э. Агняцвет (з укра-інскай).................................................261
Хто нам дом пабудаваў. Я.	Крупенька....................262
Дзяжурная Настуся. А. Буцень. Пераклад Н. Мірончык (з ук-раінскай)...............................................264
Як Андрэйка перавёз Ніну. В. Сухамлінскі. Пераклад В. Віт-кі (з украінскай).......................................265
Як дзялілі мядзведзя. С. Маршак. Пераклад В. Віткі .... 266 Капрызуля. Г. Бойка.	Пераклад В. Вярбы (з украінскай) —
Ягорачка. 3 народнага...................................270
Ліст да ўсіх дзяцей наконт адной вельмі важнай справы.
Ю. Тувім. Пераклад А. Вялюгіна і С. Дзяргая (з поль-скай) ................................................
Лічылка. К. Кубілінскас. Пераклад Р. Барадуліна (з літоў-скай)...................................................271
Раз-два-тры! Ю. Тувім. Пераклад А. Вялюгіна і С. Дзяргая
Стары певень. М. Стэльмах. Пераклад В. Віткі (з украін-скай)...........................................272
Дзінь-дзілінь-баў. 3 народнага......................
Скакалка. Р. Барадулін...........................273
Козытка. Р. Барадулін...............................
Выкліканачка. Д. Чараднічэнка. Пераклад М. Базарэеіча (з украінскай).....................................274
Што за птушка? Д. Чараднічэнка. Пераклад М. Базарэвіча (з украінскай).........................................
Гусі. В. Коўтун......................................
Вавёрка. У. Луцэеіч..............................275
Лыжка. I. Кульская. Пераклад В. Вярбы (з украінскай). . . —
Прыказка пра коціка, які гаршкі пабіў упоцемку. I. Бурсаў.
Пераклад Р. Барадуліна ............. ________________
302
Дзетак вучаць танцаваць. Г. Каржанеўская...............276
Забалела ножка. I. Муравейка...........................—
Пчала. А. Вольскі......................................277
Калыханка. С. Грахоўскі................................—
Валёнкі. Г. Іванова....................................278
На шашы. Р. Барадулін..................................—
Верабейка. С. Шушкевіч.................................279
Свавольнікі. С. Шушкевіч...............................—
Mae малюнкі. В. Вярба..................................—
Сталоўка для машын. Г. Каржанеў ская..................280
Касманаўты. В. Бараўскас. Пераклад В. Віткі (з літоўскай) —
Пра мыпіку і кніжку. I. Муравейка......................281
Клубочак. П. Марціновіч................................282
На чужое паквапішся — сваё страціш. Літоўская народная казка. Пераклад I. Скапарава..........................—
Лісіца і збан. Руская народная казка. Пераклад С. Міхаль-чука..................................................284
Вішанькі-чарэшанькі. Л. Украінка. Пераклад X. Жычкі (з ук-раінскай).............................................— _
Зімовая калыханка. В. Вярба............................285
Пчолы. Т. Кляшторная....................................—
Ручаёк. Ю. Някрошус. Пераклад У. Карызны (з літоўскай) 286
Добры чалавек. Н. Гілевіч...............................—
Залатое яечка. А. Дончанка. Пераклад Л. Салаўя (з украін-
скай).....................................................287
Чортаў скарб. У. Караткевіч..............................290

Учебно-методнческое нзданне
Хрестоматня для детского сада
Составнтелн Вечорко Валентнн Гріігорьевнч Москаленко Нпна Носнфовна Садовскнй Петр Внкентьевмч
Мннск, нздательство «Народная асвета» На белорусском языке
Вучэбна-метадычнае выданне
Чытанка для дзіцячага сада
Укладальнікі Вячорка Валянцін Рыгоравіч Маскалешса Ніна Іосіфаўна Садоўскі Пётр Вікенцьевіч
Загадчык рэдакцыі A. А. Д з е р а ш. Рэдактар В. М. Д у-д а р а в а. Малодшы рэдактар A. М. Лапкоўская. Афарм-ленне мастака A. I. К а р п о в і ч а. Мастацкі рэдактар Р. I. К р а с і н с к і. Тэхнічны рэдактар М. Р. К а л і б е р а в а.
Карэктары I. С. Яромчык, М. Г. Вінаградава.
НБ № 3074
Здадзена ў набор 27.11.89. Падпісаяа ў друк 08.06.90. Фармат 84 X 108' /3!. Па-пера друк. № 2. Гарнітура школьная. Высокі друк з ФПФ. Умоўн. друк. аок. iä.96. Умоўн. фарба-адбіт. 16,38. Ул.-выд. арк. 16,03. Тыраж 70 000 экз. Заказ 3111.
Цана 75 к.
Выдавецтва «Народная асвета* Дзяржаўнага камітэта БССР па друку. 220600, Мінск, праспект Машэрава, 11.
Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінат МВПА імя Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 23.
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.