Чытанка для дзіцячага садка

Чытанка для дзіцячага садка

Для дашкольнага ўзросту
Выдавец: Медзісонт
Памер: 372с.
Мінск 2008
43.94 МБ
Творы «Чытанкі» прыдатныя для чытання, распавядання, завучвання на памяць пры засваенні ведаў, выпрацоўцы навыкаў і ўменняў, знаёмстве з краінай і малой радзімай, прыродаю, прафесіямі, адзеннем, асабістай гігіенай і г. д. Ёсць творы, прыдатныя для ладжання святаў і гульняў. Выхавальнікі ці бацькі самі выберуць тэксты, даступныя дзецям з розным веданнем беларускай мовы.
Для дашкольнага ўзросту
Укладальнікі: Вінцук Вячорка, Пётра Садоўскі
Малюнкі Наталлі Гарбуновай


ЗМЕСТ

Для дзяцей да трох гадоў
Сонейка-сонца. 3 народнага6
Ладкі ладком. 3 народнага6
Ладу, ладу, ладкі. 3 народнага6
Баю-баінку, баю.3 народнага7
Люлі, люлі, люлі.3 народнага7
А курачка-рабушэчка.3 народнага8
Мышка, мышка, дзе была?3 народнага8
Гого-гого, гусачок.3 народнага8
Верабейчык.3 народнага9
Верабейчык.Алег Лойка9
Куры.3 народнага9
Гэй, мой конік.Змітрок Бядуля9
Белабока-сарока.3 народнага10
Васілька3 народнага10
Трах-бах-тарабах.3 народнага10
Божая кароўка.3 народнага10
Вавёрка.Уладзіслава Луцэвіч11
Грушка.3 народнага11
Плывун.3 народнага11
Люлі-люлі, люляшу.3 народнага12
Ай, люлі-люлі-люлечкі.3 народнага12
Кую, кую ножку.3 народнага12
Ішла каза.3 народнага13
Люлі-люлі, дзеця.3 народнага13
Ходзіць певень па капусце.3 народнага13
Люляю-люляю.3 народнага14
А ты, коцінька-каток.3 народнага14
Курачка-рабка.Беларуская народная казка14
Калабок.Руская народная казка15
Бабіны госці.Васіль Вітка18
Свята.Сяржук Сокалаў-Воюш19
Авечка.Сяржук Сокалаў-Воюш19
Пчолка.Сяржук Сокалаў-Воюш19
Мышаня.Сяржук Сокалаў-Воюш19
Мішка.Агнія Барто. Пер. Сяржук Сокалаў-Воюш20
Мішка.Сяржук Сокалаў-Воюш20
Бычок.Агнія Барто. Пер. Сяржук Сокалаў-Воюш20
Чысцюсік.Эва Шэльбург-Зарэмбіна. Пер. Лявон Баршчэўскі20
Мыюцца кацяняты.Аўгіння Кавалюк21
Гаршчок.Сяржук Сокалаў-Воюш21
Гушкі, гушкі, гушкі.3 народнага21
А ты, каток шэры.3 народнага22
Люлі-люлі-люлечкі.3 народнага22
Вясёлая бяседа.3 народнага22
Сарока-варона.3 народнага23
Я сама.Іван Муравейка23
Санкі.Алесь Станкевіч24
Сняжынкі.Авяр'ян Дзеружынск24
Калядкі.Артур Вольск24
Люлі-люлі-люлі.3 народнага25
Коця і КацяВасіль Вітка25
Люлі-люлі, каціна.3 народнага26
Кукарэку, певунок3 народнага26
Дзед Мароз, дзед Мароз26
Дзед Мароз, дзед Мароз27
Кукарэку, певунок!3 народнага27
Зайчык. 3 народнага27
Жук.3 народнага27
Мядзведзь.Алесь Якімовіч28
Ліска.Алесь Якімовіч28
Коні і поні.Анатоль Камінчук. Пер. Кастусь Цвірка28
Коцік прачынаецца.Андрэй Мясткіўскі. Пер. Уладзімір Паўлаў29
Дзе ж быў, казюленька?3 народнага29
He хадзі, коцік.3 народнага29
Коцік-варкоцік.Ніна Галіноўская30
Валёнкі.Ганна Іванова30
Божая кароўка.Іван Юкляеўскі31
Птушачка.Уладзіслава Луцэвіч31
Коцік Петрык і Мышка.Казка31
Вушкі.Нэлі Тулупава32
Калыханка.Генадзь Бураўкін33
Дожджык.Васіль Вітка34
У куце сядзіць мядзведзь.3 народнага34
Аладкі.Вольга Іпатава34
Апсік, апсік, каточак.3 народнага35
Куранятка.Карней Чукоўскі35
Цягнік.Якаў Тайц36
Яечка.Іван Шуцько37
Мая лялька.Еўдакія Лось37
Чаравікі.Сяржук Сокалаў-Воюш38
Дапамагу.Тадзіяна Кляшторная38
Доктар.Леанід Шырын39
Сядзіць мядзведзь на калодзе.3 народнага39
Дзіцячы сад.Канстанцыя Буйло40
Бычок.3 народнага40
Пчолы.Тадзіяна Кляшторная41
Пчала.Артур Вольскі41
Козытка.Рыгор Барадулін42
Дзінь-дзілінь-баў.З народнага42
Гусі.Валянціна Коўтун43
Конік.Мікола Чарняўскі43
Вавёрка.Ларыса Геніюш44
Верабей.Ларыса Геніюш44
Сняданне, абед і вячэра. Сяржук Сокалаў-Воюш44
Гаспадыня.Тадзіяна Кляшторная45
3 братам трэба сябраваць.Сяржук Сокалаў-Воюш45
Мышка.Алесь Бадак45
Паўцякалі цацкі.Тадзіяна Кляшторная46
Для дзяцей трох-чатырох гадоў
Як курачка пеўніка ратавала. Беларуская народная казка48
Муха-пяюха. Беларуская народная казка49
Трое мядзведзяў. Леў Талстой51
Ягорачка. 3 народнага53
Цілім-бом. 3 народнага54
Нядбалая каза. 3 народнага54
Колькі трэба чаравікаў. Сільва Капуцікян54
Стары мядзведзь на калодзе. 3 народнага. 54
Капуста. Ларыса Геніюш56
Ветлівыя словы. Тадзіяна Кляшторная57
Ліст да ўсіх дзяцей наконт адной вельмі важнай справы. Юльян Тувім. Пер. Анатоль Вялюгін і Сяргей Дзяргай57
Сурвэткі. Сяржук Сокалаў-Воюш58
Чаму кот толькі пасля снедання мыецца. Літоўская народная казка. Пер. I.Скапараў58
Піла. Васіль Вітка59
Едзе восень. Валянцін Рабкевіч59
Цукеркі. Сяржук Сокалаў-Воюш59
He сквапная. Тадзіяна Кляшторная60
Прымаўкі
Блакіт нябёс. Сяржук Сокалаў-Воюш60
Сцяг і сцяжок. Сяржук Сокалаў-Воюш61
Наш герб «Пагоня». Сяржук Сокалаў-Воюш61
Коцік, пеўнік і лісіца. Беларуская народная казка61
Дзед-госць. Якуб Колас64
На рэчцы зімою. Якуб Колас65
Калядоўнікі. Сяржук Сокалаў-Воюш66
Ляпіў снегавіка. Пятро Сушко66
Мароз, Чырвоны нос. Алена Кобец-Філімонава66
Як Дзед Мароз перад святам мост наладзіў зайчанятам. Іван Бурсаў67
Мыйдадзір. Карней Чукоўскі73
Мядзведзь. Данута Бічэль-Загнетава77
Сукенка раскажа. Тадзіяна Кляшторная77
Раскідач. Рыгор Барадулін78
Іграў я на дудцы. 3 народнага79
Дзед Мароз. Янка Журба79
Сядзіць сыч на капе. 3 народнага80
Адмарозіў лапкі. Іван Муравейка80
Верабейка. 3 народнага81
Верабейчыкі. Сяргей Новік-Пяюн81
Каток — залаты лабок. Беларуская народная казка82
Два вераб'і. Аляксандра Смоліч84
Храбры певень. Якуб Колас85
Куркі. Артур Вольскі85
Нашы сябры. Станіслаў Шушкевіч86
Клубочак. Павел Марціновіч86
На шашы. Рыгор Барадулін87
Верабейка. Станіслаў Шушкевіч87
Скакалка. Рыгор Барадулін88
Як дзялілі мядзведзя. Самуіл Маршак. Пер. Васіль Вітка88
Дзяўчынка-равушка. Агнія Барто48
Дзяўчынка чарнамазая. Агнія і Павел Барто91
Тэлефон. Карней Чукоўскі93
А мне дасце? Сільва Капуцікян. Пер. Валянціна Коўтун96
Баран бок абадран. Беларуская народная казка97
Страшная казка пра страшнага звера. Іван Бурсаў99
Цяжкая навука. Іван Бурсаў101
Лялька. Яўген Баравы104
Вайна вясны з зімою. Цётка (Аляізія Пашкевічанка)105
Мама. Аляксандра Смоліч106
Матуліны рукі. Вера Вярба106
Вішанькі-чарэшанькі. Леся Украінка107
Галінка і верабей. Максім Танк108
Шпак. Тадзіяна Кляшторная109
Зубры. Ларыса Геніюш109
На кані скачу. Ганна Іванова110
Маша і мядзведзь. Руская народная казка110
Ехаў казачнік Бай.Максім Танк114
Хто там стукае ў акно? Алесь Бадак115
Яблык. Васіль Хомчанка117
Што рабіць? Анатоль Прохараў118
Возера лясное. Сяржук Сокалаў-Воюш119
Замак. Сяржук Сокалаў-Воюш119
Змей. Сяржук Сокалаў-Воюш119
Умей пачакаць. Канстанцін Ушынскі120
Пацалунак асвы. Уладзімір Юрэвіч120
Коцік. Янка Журба123
Кураняты. Алег Лойка124
Вожык. 3 народнага124
Я будую дом з пяску. Ганна Іванова125
За адвагу. Анатоль Прохараў125
Мурашыная святліца. Анатоль Прохараў126
Дожджык. Тадзіяна Кляшторная126
Павучок. Ларыса Геніюш127
Спі, Аленка. Ларыса Геніюш127
Добры чалавек.Ніл Гілевіч127
Бусел і хлопчык. Авяр'ян Дзеружынскі128
Для дзяцей чатырох-пяці гадоў
Пшанічны каласок. Беларуская народная казка130
Піліпка-сынок. Беларуская народная казка134
Як звяры зіму сустракаюць. Іван Бурсаў138
Лістапад. Янка Купала140
Вавёрка. Янка Журба141
Вожык-дзівачок. Артур Вольскі142
Гародніна. Юльян Тувім. Пер. Анатоль Вялюгін і Сяргей Дзяргай143
Як конік звяроў катаў. Яўген Чарушын144
Натальчына сямейка. Васіль Вітка147
Янкава рукавічка. Васіль Хомчанка150
Ласачка. 3 народнага150
Коцік. Артур Вольскі151
Чарапашына хатка. Павел Марціновіч153
Пра мядзведзя ды пчолак. Данута Бічэль-Загнетава153
Раз-два-тры! Юльян Тувім. Пер. Анатоль Вялюгін і Сяргей Дзяргай154
Ладкі. Іван Муравейка155
Над калыскай. Сяргей Новік-Пяюн155
Бой. Сяргей Новік-Пяюн156
Рыцар. Сяржук Сокалаў-Воюш157
Чаму Волечка не сарвала кветкі. Васіль Сухамлінскі 157
Лужа. Васіль Сухамлінскі158
Разумная варона. Аляксандра Смоліч158
Былінка і верабей. Беларуская народная казка159
Рукавічка. Украінская народная казка161
Чырвоная Шапачка. Шарль Перо163
Дзікія козы. Аляксандра Смоліч (з народнага)166
Сняжынка. Таццяна Бушко168
Бярозчыны валёнкі. Уладзімір Юрэвіч169
Працавітая дзяўчынка. Андрэй Александровіч171
Што такое добра і што такое дрэнна? Уладзімір Маякоўскі172
Алоўкі. Сяржук Сокалаў-Воюш175
Зіма. Якуб Колас175
Навагодняя песня. Сяржук Сокалаў-Воюш176
Калядныя зоркі. Сяржук Сокалаў-Воюш177
Калядная песня. 3 народнага177
Першыя сняжынкі. Янка Журба178
Елка. Сяржук Сокалаў-Воюш178
Сяброўкі. Васіль Вітка178
Мароз. Ларыса Геніюш179
Настачка. Барыс Сачанка179
Гусі. Канстанцін Ушынскі181
На чужое паквапішся — сваё страціш. Літоўская народная казка. Пер. I. Скапараў182
Бішка. Канстанцін Ушынскі184
Дадумалася. Аляксандра Смоліч (паводле Жана Ляфантэна)184
Вавёрка і воўк. Аляксандра Смоліч (паводле Лява Талстоя)185
Зайкава хатка. Беларуская народная казка185
Каза-манюка. Беларуская народная казка188
Маланка і Гром. Юры Ярмыш191
Ната маму любіць надта. Рыгор Барадулін192
Наш дзень. Андрэй Александровіч193
Лебедзь, шчупак і рак. Украінская народная казка. Пер. Сяргей Міхальчук196
Песня аб вясне. Якуб Колас198
Прылёт птушак. Якуб Колас198
Гуканне вясны. Васіль Жуковіч199
Свята мам. Артур Вольскі200
Бабуліны казкі. Вера Вярба201
Памочніца. Агнія Барто202
Ай! He буду! He хачу! Рыгор Барадулін202
Ластаўкі. Якуб Колас203
Мурашкі. Якуб Колас204
Каток. Якуб Колас205
Пчолка. Янка Журба206
Mae забавы. Змітрок Бядуля207
Хто сказаў «мяў»? Васіль Суцееў207
Сынок-з-кулачок. Беларуская народная казка210
Пчала і муха. Беларуская народная казка213
Два зайцы. Беларуская народная казка (апр. ЯкубКолас)215
Кароткая гутарка. Аляксандра Смоліч216
Каток сам цягне. Аляксандра Смоліч216
Маладое-неразумнае. Аляксандра Смоліч216
Верны прыяцель. Леаніла Чарняўская (3 народнага)217
Янка-Запытанка. Вольга Іпатава218
Сем мастакоў. Алена Кобец-Філімонава220
Жыў-быў вожык. Янка Брыль223
Дзядуля і яблынькі. Яніс Райніс. Пер. Рыгор Барадулін224
Паравоз. Юльян Тувім. Пер. Анатоль Вялюгін і Сяргей Дзяргай225
Акуляры. Юльян Тувім. Пер. Анатоль Вялюгін і Сяргей Дзяргай228
У полі. Якуб Колас229
Шалтай-Балтай. Іван Муравейка230
Увесь давай. Іван Муравейка230
Рамонак. Марыя Пазнанская. Пер. Мікола Чарняўскі231
Дзеці і гняздзечка. Аляксандра Смоліч231
Я — беларус. Ніл Гілевіч232
Для дзяцей пяці-шасці гадоў
Вясна. Якуб Колас234
Дарагое імя. Мікола Хведаровіч234
Два маразы. Беларуская народная казка (апр. Якуб Колас)235
Трое парасятак. Уолт Дыснэй236
Адлёт птушак. Якуб Колас246
Зімовы Дуб. Клаўдзія Каліна248
Пра быка і яго сяброў. Беларуская народная казка249
Жаронцы. Беларуская народная казка253
Лёгкі хлеб. Беларуская народная казка257
He сілай, а розумам. Беларуская народная казка260
Лісіца-хітрыца. Беларуская народная казка261
Жук і слімак. Максім Танк267
Канец лета. Якуб Колас269
Восень залатая. Сяргей Новік-Пяюн270
Дождж і Гром. Васіль Сухамлінскі270
Хлеб. Максім Танк271
Саўка за сталом. Эдзі Агняцвет272
Жывы капялюш. Мікалай Носаў273
Чарадзейныя словы. Валянціна Асеева. Пер. Сяргей Міхальчук275
Дзеці. Артур Вольскі278
Страшная казка. Васіль Вітка279
Адлёт жураўлёў. Якуб Колас281
Сонечная сцежка. Сяргей Грахоўскі282
Няма прыгажэй. Артур Вольскі282
Хачу служыць... Артур Вольскі283
Ночка. Сяргей Новік-Пяюн284
Агнявік. Алег Мінкін285
Як кот звяроў напалохаў. Беларуская народная казка285
Сталяры. Артур Вольскі289
Загадкі на градках. Рыгор Барадулін291
Хлопчык, які не можа хадзіць. Васіль Сухамлінскі292
Пурга. Сяргей Новік-Пяюн293
На каньках. Ларыса Геніюш293
Лісіца і сабакі. Руская народная казка294
Селянін, мядзведзь і лісіца. Беларуская народная казка 295
Заяц-хвалько. Руская народная казка297
3 выраю. Канстанцыя Буйла298
Сакавік і яго сёстры. Клаўдзія Каліна299
Красавік. Клаўдзія Каліна301
Коцікі. Кастусь Цвірка303
Пралеска. Вера Вярба303
На вербніцу. 3 народнага304
Жаўна. Васіль Вітка304
Першы гром. Якуб Колас305
Бусел. Васіль Вітка305
Вожык. Язэп Лёсік305
Раніца вясною. Якуб Колас306
Наша матулька. Ніл Гілебіч (з К. Вялічкава)307
Я і мама. Георгі Качахідзе307
Нарадзіўся Божы Сын. Артур Вольскі308
Чаму ў слоніка доўгі нос (паводле Рэд'ярда Кіплінга)309
Верабей і мыш. Беларуская народная казка312
Кот Максім. Беларуская народная казка315
Ліпень. Клаўдзія Каліна324
Жнівень. Клаўдзія Каліна325
Верасень. Клаўдзія Каліна327
Кампот. Клаўдзія Каліна328
Жывы голас. Алена Мімрык328
Білеты ў цырк. Васіль Хомчанка330
На лузе. Якуб Колас332
Год і яго род. Ларыса Геніюш332
Як ён завецца? Вольга Іпатава333
Кася. Дарота Гельнэр. Пер. Лявон Баршчэўскі334
Робін-Бобін. Англійская народная песенька.334
Слон. Артур Вольскі335
Кенгуру. Артур Вольскі337
Коні-поні. Артур Вольскі338
Зайздросны сабака. Аляксандра Смоліч339
Азбука. Юльян Тувім. Пер. Анатоль Вялюгін і Сяргей Дзяргай340
Скакалка. Юльян Тувім. Пер. Анатоль Вялюгін і Сяргей Дзяргай340
Гарошак. Беларуская народная казка341
Пажарныя сабакі. Леў Талстой347
Першы подзвіг Геракла. Старажытнагрэцкі міф. Пераказ Веры Смірновай. Пер. Зоя Петрушэня348
Геракл знішчае Лярнейскую гідру. Старажытнагрэцкі міф. Пераказ Веры Смірновай. Пер. Зоя Петрушэня 351
Дзіўны дзед. Артур Вольскі353
Месяцы года. Пімен Панчанка354
Бацька і сыны. Леў Талстой354
Чортаў скарб. Уладзімір Караткевіч355
Пагоня. Артур Вольскі362
Мінск «Меднсонт» 2008
удк 821.161.3-93
ББК 84(4Бем)
4-97
Для дашкольнага ўзросту
Укладальнікі: Вінцук Вячорка, Пётра Садоўскі Малюнкі Наталлі Гарбуновай
Кніга выдадзеная па замове Міжнароднага грамадскага аб'яднання «Згуртаванне беларусаў свепіу "Бацькаўшчына"».
Укладальнікі і МГА «ЗБС "Бацькаўшчына"» выказваюць падзяку Ірэне Калядзе-Смірновай, кіраўніку дабрачыннага фонду «Этнічны голас Амерыкі» (ЗША) за спрыянне ў выданні «Чыіпанкі».
Чытанка для дзіцячага садка / уклад.: Вінцук 4-97 Вячорка, Пётра Садоўскі ; мал. Наталлі Гарбуно-вай. — Мінск : Медмсонт, 2008. — 372 с.: іл.
ISBN 978-985-6887-11-9.
Творы «Чытанкі» прыдатныя для чытання, распавядан-ня, завучвання на памяць пры засваенні ведаў, выпрацоўцы навыкаў і ўменняў, знаёмстве з краінай і малой радзімай, пры-родаю, прафесіямі, адзеннем, асабістай гігіенай і г. д. Ёсць тво-ры, прыдатныя для ладжання святаў і гульняў. Выхавальнікі ці бацькі самі выберуць тэксты, даступныя дзецям з розным веданнем беларускай мовы.
УДК 821.161.3-93
ББК 84(4Бен)
ISBN 978-985-6887-11-9	© Вячорка В., Садоўскі П„
укладанне, 2008
© Гарбунова Н., малюнкі, 2008 © Афармленне.
СТАА «Медпсонт», 2008
Ад укладальнікаў
Гэтая «Чытанка для дзіцячага садка» не прэтэндуе на статус навучальна-метадычнага выдання. Але яна мае сваю гісторыю.
У 1990 годзе 70-тысячным накладам выйшла «Чы-танка для дзіцячага сада» (Уклад. В. Вячорка, Н. Маска-ленка, П. Садоўскі). Адной з найбольш істотных і но-вых рысаў «Чытанкі» было тое, што, акрамя беларускіх літаратурных і фальклорных тэкстаў, усе без вынятку творы іншых літаратураў падаваліся ў беларускім пера-кладзе. Гэта была першая цалкам беларускамоўная да-школьная хрэстаматыя. Такі падыход цалкам адпавядае псіхалінгвістычным асаблівасцям светаўспрымання праз мову дзяцей дашкольнага ўзросту і дапамагае ў сітуацыі неўраўнаважанага беларуска-рускага двумоўя забяспе-чыць дзецям цалкам беларускамоўнае асяроддзе.
3 таго часу праграмная аснова працы дашкольных установаў краіны змянілася. Дзейная Праграма дашколь-най адукацыі «Пралеска» характарызуецца пераходам да болып сучасных агульных методык, дэідэалагізацыяй праграмнага зместу. Аднак у параўнанні з праграмай 1989 г. у ёй не забяспечваецца адзіны моўны рэжым. Беларускі варыянт праграмы фактычна перакладзены з рускага; для беларускамоўных дзіцячых садкоў ізноў прапануюцца тэксты на абедзвюх мовах, прычым рускіх тэкстаў больш, чым беларускіх, а творы пісьменнікаў іншых народаў рэкамендуецца чытаць толькі ў рускім перакладзе.
Уладальнікі з метадычных і лінгвадыдактычных меркаванняў не пагаджаюцца з такім падыходам і выда-юць новую «Чытанку» на аснове прынцыпаў, сфармуля-ваных у пачатку 90-х гадоў.
Такім чынам, «Чытанка» 2008 г. фармальна не звяза-ная з дзейнай цяпер праграмай дашкольнай адукацыі і адпаведна не ёсць метадычным дапаможнікам.
Аднак творы, уключаныя ў «Чытанку», могуць на жаданне бацькоў ці выхавальнікаў выкарыстоўвацца або непасрэдна для чытання, распавядання, завучвання на памяць, або як дапаможны матэрыял пры засваенні ведаў, выпрацоўцы навыкаў і ўменняў, знаёмстве з нашай краінай і малой радзімай дзяцей, прыродаю, прафесіямі, адзеннем, асабістай гігіенай і г. д. Ёсць творы, прыдатныя
3
для ладжання святаў, спартовых і іншых гульняў. Бацькі самі выберуць тэксты, даступныя разуменню дзяцей з розным узроўнем ведання беларускай мовы.
Многія творы, уключаныя ў чытанку, знайсці па-за ёй без доступу ў фундаментальныя бібліятэкі цяжка. Шырока падаецца беларускі фальклор. Пры ўключэнні твораў іншых літаратураў, фальклору іншых народаў пе-равага аддавалася суседнім народам. Імёны перакладні-каў пададзеныя ў змесце, апроч выпадкаў, калі прозвішчы аўтараў перакладаў, што выйшлі ў 30-я — 50-я гады, не ўдалося высветліць, а таксама выпадкаў, калі творы пера-кпалі ўкладальнікі.
У «Чытанцы» захаваны дэталёвы падзел на ўзроста-выя катэгорыі ад 3 да 6 гадоў (маленства — да 3-х гадоў, дашкольнае дзяцінства 3-4, 4-5, 5-6 гадоў), які дазволіць бацькам ці выхавальніку лягчэй зарыентавацца ў матэры-яле. У «Чытанцы» няма штучнага, на нашую думку, па-дзелу твораў на беларускія, рускія і замежныя. Часткова ў парадку закладзены каляндарны прынцып (ад восені да лета). Як правіла, жанры чаргуюцца. Калі пэўны твор прыдатны для розных узроставых групаў, у «Чытанцы» ён падаецца адзін раз — для малодшых. Асобныя тэксты падаюцца са скаротамі альбо прадстаўленыя ўрыўкамі. Некалькі твораў адаптаваныя ўкладальнікамі.
Шырока ўлічаны досвед і выкарыстаныя здабыткі ўкладання першых — пачатку XX ст. — беларускіх збор-нікаў для дзяцей наагул, для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў: Аляксандры Смоліч, Уладзіславы Луцэвіч, Леанілы Чарняўскай, Якуба Коласа, Язэпа Лёсіка. Укла-дальнікі з удзячнасцю паклікаюцца на пазнейшыя пра-цы хрэстаматыйнага кшталту Васіля Віткі, Артура Вольскага, Андрэя Каляды, Марыі Шаўлоўскай, Алега Мінкіна, на лінгвадыдактычныя распрацоўкі Наталлі Старжынскай.
Просім дашкольных педагогаў, бацькоў, іншых чы-тачоў слаць свае прапановы і заўвагі на адрас: zbsb@ lingvo.minsk.by, zbsb@tut.by.
4
дзяцвй да ГфвЯ гаде^
Сонейка-сонца
3 народнага Сонейка-сонца, Выгляні ў аконца, Пасвяці нам трошку, Дам табе гарошку.
Ладкі ладком
3 народнага
Ладкі ладком, Піражкі з мядком, Кашка з алеем, Есці не ўмеем.
Ладу, ладу, ладкі
3 народнага
— Ладу, ладу, ладкі, Дзе былі?
— У бабкі.
— А што елі?
— Кашку.
— А што пілі?
— Бражку.
Бабулька казала, Як нас частавала:
— Ты прыходзь часцей, Пачастую смачней: Дам вам сыраквашкі, Бярозавай кашкі.
6
Баю-баінку, баю
3 народнага Баю-баінку, баю. He лажыся на краю. He лажыся на краёк, Прыйдзе шэранькі ваўчок. Прыйдзе шэранькі ваўчок, Цябе схопіць за бачок.
Люлі, люлі, люлі
3 народнага
Люлі, люлі, люлі, Дзеткі ўсе паснулі, He спіць толькі коця, Ходзіць па балоце. Адмарозіў лапку, Пайшоў грэцца ў хатку. Недзе коцю дзецца, Лапачцы пагрэцца. Палез на палаткі — Спалохаўся бабкі. Палез ён на вышкі — Там гулялі мышкі. Так яны дурэлі — Хвост кату ад'елі. Пайшоў каток у лясок, Знайшоў белы паясок. А котачка узяла I дзіцяці аддала.
Пайшоў каток пад масток, Злавіў рыбку за хвасток. Ці самому з'есці, Ці дадому несці?
7
Думаў, думаў каток, Укусіў адзін разок I панёс дадому Дзіцятку малому.
А курачка-рабушэчка
3 народнага
А курачка-рабушэчка!
Пазыч жа мне грабушэчка!
Гута-та, гута-та!
He пазычу, не прадам!
Прыйдзі ка мне — дарма дам! Гута-та! Гута-та!
Мышка, мышка, дзе была?
3 народнага
— Мышка, мышка, дзе была?
— Была ў пана караля.
— Што рабіла? — Лыжкі мыла.
— А што далі? — Кавал сала.
— Дзе паклала? — Пад лаўкаю. — Чым накрыла? — Халяўкаю.
— Дзе падзела? — Кошка з'ела.
Гого-гого, гусачок
3 народнага
Гого-гого, гусачок, Зрабі хлопчыку свісток 3 беласнежнага крыла Ды з бліскучага пяра.
I зрабіў ён, і падаў, I сыночак заіграў.
8
Верабейчык
3 народнага Верабейчык скача, скача, Яму холадна, няйначай, Бо мароз траптчыць, Бо сняжок блішчыць.
Верабейчык
Алег Лойка
Верабейчык, верабей, Шэранькая птушка. He чырыкай на вярбе, He будзі дачушкі.
Куры
3 народнага
Ой, куры, куры, He пейце рана Ды не будзіце Малога Яна!
Гэй, мой конік
Змітрок Бядуля
Гэй, мой конік, гэй, мой сівы! Танканогі, даўгагрывы!
Галавою страсяні, Капытамі зазвіні!
I далёка, мілы мой, Паімчымся мы з табой!
9
Белабока-сарока
3 народнага Белабока-сарока Прыляцела здалёка, Села ж яна на таку, У яе хвосцік на баку.
Васілька
3 народнага Харошы, прыгожы Басілька! Ці не сонца яго радзіла? Ці не месяц яго гадаваў? Ці не зоркі яго калыхалі? — Радзіла мяне матулька, Гадаваў мяне татулька. Калыхалі мяне сястрыцы.
Трах-бах-тарабах
3 народнага Трах-бах-тарабах, Едзе Юрка на валах, А волікі тупу-туггу, Юрка з возу цупу-лупу.
Божая кароўка
3 народнага Божая кароўка, Што заўтра будзе? — Дождж ці пагода, Пень ці калода? Пагода — ляці, Дождж — сядзі.
10
Вавёрка
Уладзіслава Луцэвіч Сядзіць, сядзіць вавёрка На арэхавым кусце, Арэшачкі лушча, Шкарлупкі кідае, Вочкамі міргае.
Грушка
3 народнага Мы пасадзім грушку Усе, усе.
Няхай наша грушка Расце, расце.
Вырасці ты, грушка, Вось такой вышыні, Вырасці ты, грушка, Вось такой шырыні.
Расці, расці, грушка, Ды ў добры час, Патанцуй, Марылька, Паскачы для нас.
Плывун
3 народнага Гой, гой, дзецючок, Куды ты паплыў? — Па сена, па дровы, Па красную птушку. — А дзе ты іх дзенеш? — Птушку ў клетку, Сена пад паветку,
п
Дровы ў печку, Ды і сам на печку.
Люлі-люлі, люляшу
3 народнага
Люлі-люлі, люляшу, Я дзіцятка калышу.
Нітачку звіваю, Песеньку спяваю.
Што выведу нітачку Камару на світачку, Застануцца кончыкі Камару на штончыкі.
Ай, люлі-люлі-люлечкі
3 народнага
Ай, люлі-люлі-люлечкі, Прыляцелі гулечкі, Сталі яны буркаваць: — Чым дзіцятка гадаваць? — Пакарміце малачком, Саладзенькім піражком.
Кую, кую ножку
3 народнага
Кую, кую ножку, Паеду ў дарожку, Дарожка крывая, Кабылка сляпая,
12
Еду, еду, еду, Ніяк не даеду. Прыпрагу сароку, Паеду далёка У новай кашулі Да майго дзядулі. Скоранька паеду, Каб паспець к абеду.
Ішла каза
3 народнага
Ішла каза рагатая, бадатая: — Karo пападу, таго забаду! Аленку папала, Аленку забадала.
Будык-будык-будык!
Люлі-люлі, дзеця
3 народнага
Люлі-люлі, дзеця Ездзіла ў карэце, Зімою — ў вазочку На сівым канёчку.
Ходзіць певень па капусце
3 народнага
Ходзіць певень па капусце, ЕІосіць сон у белай хусце. Усім дзецям прадаваў, А Ганульцы дарма даў.
73
Люляю-люляю
3 народнага
Люляю-люляю,
Я коціка налаю, Каб ён да нас не хадзіў, Цябе, дзетка, не збудзіў. А ты, каток, пайшоў вон, А дзетачцы аддай сон. Ходзіць сон каля вакон, А дрымота каля плоту. I пытае сон дрымоту: — Дзе мы будзем начаваць? — Дзе хацінка цяпленька, Дзе дзяцінка маленька.
А ты, коцінька-каток
3 народнага
А ты, коцінька-каток, У цябе шэранькі хвасток. Ты прыходзь к нам начаваць, Будзеш Янку калыхаць.
А я шэраму катку За работу заплачу — Дам гарлачык малака I кавалак пірага.
Курачка-рабка
Беларуская народная казка
Жыў дзед, жыла бабка. Была ў іх курач-ка-рабка. Нанесла курачка яечак поўны падпечак. Сабрала бабка яечкі ў чарапі-цу ды паставіла на паліцу. Мышка бегла, хвос-
14
цікам махнула, чарапіца ўпала, яечкі пабіліся. Плача дзед, плача бабка, курачка кудахча, варо-ты скрыпяць, трэскі ляцяць, сарокі трашчаць, гусі крычаць, сабакі брэшуць.
Ідзе воўк:
— Дзедка, бабка, чаго вы плачаце?
— Як жа нам не плакаць? Была ў нас курач-ка-рабка. Нанесла курачка яечак поўны падпе-чак. Сабрала бабка яечкі ў чарапіцу ды паставіла на паліцу. Мышка бегла, хвосцікам махнула, ча-рапіца ўпала, яечкі пабіліся.
I воўк завыў.
Ідзе мядзведзь:
— Воўк, чаго выеш?
— Як жа мне не выць? Жыў дзед, жыла бабка. Была ў іх курачка-рабка. Нанесла курачка яечак поўны падпечак. Сабрала бабка яечкі ў чарапіцу ды паставіла на паліцу. Мышка бегла, хвосцікам махнула, чарапіца ўпала, яечкі пабіліся. Плача дзед, плача бабка, курачка кудахча, вароты скрыпяць, трэскі ляцяць, сарокі трашчаць, гусі крычаць, сабакі брэшуць. А я брахаць не ўмею, дык і завыў.
Выслухаў мядзведзь казку і адарваў сабе хвост. 3 таго часу і жыве з куртатым хвастом.
Калабок
Руская народная казка
ылі-былі дзед ды баба. Вось і кажа дзед бабе:
— Схадзі, старая, па кадушцы па-
скрабі, па скрыні памяці, ці не наскрабеш мукі на калабок.
75
Узяла баба крыльца, па кадушцы паскрэбла, па скрыні памяла і наскрэбла мукі жмені са дзве. Замясіла муку на смятане, зрабіла калабок, спяк-ла ў масле і на акенца студзіць паклала.
Калабок паляжаў, паляжаў, узяў ды і пака-ціўся — з акна на лаўку, з лаўкі на падлогу, па падлозе да дзвярэй, скок цераз парог — ды ў сен-цы, з сенцаў на ганак, з ганка на двор, з двара за вароты, далей і далей.
Коціцца калабок па дарозе, насустрач яму за-яц:
— Калабок, калабок, я цябе з'ем!
— He еш мяне, зайчыку, я табе песеньку пас-пяваю:
— Я калабок, калабок, Па кадушцы скрэбены Ды па скрыні мецены, На смятане мешаны Ды ў масле спечаны, На вакенцы студжаны. Я ад дзеда ўцёк, Я ад бабы ўцёк, Ад цябе, заяц, пагатоў уцяку!
I пакаціўся па дарозе — больш яго заяц і не бачыў.
Коціцца калабок, насустрач яму воўк:
— Калабок, калабок, я цябе з'ем!
— He еш мяне, шэры воўча, я табе песеньку паспяваю:
— Я калабок, калабок, Па кадушцы скрэбены Ды па скрыні мецены, На смятане мешаны Ды ў масле спечаны, На вакенцы студжаны.
16
Я ад дзеда ўцёк, Я ад бабы ўцёк, Я ад зайца ўцёк, Ад цябе, воўча, пагатоў уцяку!
I пакаціўся па дарозе — больш яго воўк і не бачыў.
Коціцца калабок, насустрач яму мядзведзь: — Калабок, калабок, я цябе з'ем!
— Дзе ж табе, клышаногаму, з'есці мяне!
— Я калабок, калабок, Па кадушцы скрэбены Ды па скрыні мецены, На смятане мешаны Ды ў масле спечаны, На вакенцы студжаны. Я ад дзеда ўцёк, Я ад бабы ўцёк, Я ад зайца ўцёк, Я ад ваўка ўцёк,
~ Ад цябе, мядзведзь, пагатоў уцяку!
I зноў пакаціўся — болып яго мядзведзь і не бачыў.
Коціцца калабок, насустрач яму лісіца:
— Калабок, калабок, куды коцішся?
— Качуся па дарожцы.
— Калабок, калабок, паспявай мне песеньку! Калабок і заспяваў:
— Я калабок, калабок, Па кадушцы скрэбены Ды па скрыні мецены, На смятане мешаны Ды ў масле спечаны, На вакенцы студжаны.
17
Я ад дзеда ўцёк, Я ад бабы ўцёк, Я ад зайца ўцёк, Я ад ваўка ўцёк, Ад мядзведзя ўцёк, Ад цябе, лісіца, лёгка ўцячы!
А лісіца кажа:
— Ах, песенька прыгожая, ды чую я кепска. Калабок, калабок, сядзь мне на носік, браток, ды паспявай яшчэ разок, мацней.
Калабок ускочыў лісіцы на нос і заспяваў мацней тую ж песеньку.
А лісіца зноў яму:
— Калабок, калабок, сядзь мне на язычок ды паспявай апошні разок.
Калабок скок лісіцы на язык, а лісіца яго — гам! — і з'ела.
Бабіны госці
Васіль Вітка
Ладачкі-ладкі!
Дзе былі? — У бабкі.
Што пілі вы? — Малако.
А што елі? — Ко-ко-ко.
Доўга ж вы сядзелі, Доўга пілі-елі.
А мы не сядзелі — Цэлы дзень дурэлі. Мы і заўтра пойдзем Да бабулі нашай — Абяцала бабка Бярозавай кашы.
18
Свята
Сяржук Сокалаў-Воюш
У адной руцэ — сцяжок, У другой руцэ — ражок. Ду-ду-ду, ду-ду-ду! -Гэта я на свята йду.
Авечка
Сяржук Сокалаў-Воюш
Мы вядзём паіць на рэчку Кучаравую авечку.
Пі, авечачка, ваду
I вяртайся ў чараду.
Пчолка
Сяржук Сокалаў-Воюш
Пчолка цэлы дзень улетку 3 кветкі лётала на кветку Для таго, каб цэлы год Нашы дзеці елі мёд.
Мышаня
Сяржук Сокалаў-Воюш
Раз-два-тры, раз-два-тры, Мышаня глядзіць з гары, Хоча сыру, слёзы лье, Але коцік не дае.
J9
Мішка
Агнія Барто
Мішку скінулі з канапы, Мішку адарвалі лапу.
Я яго адрамантую I цукеркай пачастую.
Мішка
Сяржук Сокалаў-Воюш Я свайму малому Мішку Пачытаю казку-кніжку. Ён паслухае мяне I ціхусенька засне.
Бычок
Агнія Барто
Ідзе бычок, хістаецца, Бядуе: «Ай-яй-яй!
Дошчачка сканчаецца, Звалюся зараз я!»
Чысцюсік
Эва Шэльбург-Зарэмбіна Мыецца сыночак мілы.
Ручкі, ножкі мыліць мылам, а пасля — жывоцік, спінку, у ручнік — і на пярынку.
20
Ляжыць цяпер малютка ўвесь вымыты чысцютка — цацу, сынку, цацу!
Мыюцца кацяняты
Аўгіння Кавалюк
Лапкай мяккай без вады Умываюцца каты.
Мыюць вушы і насы I на спінцы валасы. Так, як мамы, Так, як таты, Мыюцца і кацяняты.
Гаршчок
Сяржўк Сокалаў-Воюш
Сказала мама мне на вушка: — Ніхто не сікае ў пялюшку, Ніхто не какас ў пялюшку, — Сказала мама мне на вушка, — I важны пан і прасцячок Заўсёды ходзяць на гаршчок.
Гушкі, гушкі, гушкі
3 народнага
Гушкі, гушкі, гушкі, Прыляцелі птушкі, Селі на варотах У чырвоных ботах. Боты паскідалі, Кругом паляталі. Сталі сакатаці.
21
Чаго птушкам даці? Прынясу ім жыта, Будуць птушкі сыты. Пасыплю гароху — Хай ядуць патроху. Ды насыплю грэчкі — Хай нясуць яечкі.
А ты, каток шэры
3 народнага
А ты, каток шэры, У цябе хвосцік белы.
Прыйдзі, каток, начаваць I дзіцятка калыхаць.
Люлі-люлі-люлечкі
3 народнага
Люлі-люлі-люлечкі, Прыляцелі гулечкі, Селі яны ў люлечкі. Сталі яны буркаваць, Дзіцятачка калыхаць.
Вясёлая бяседа
3 народнага
А у нашага суседа Была ўчора бяседа: Свіння ў дуду іграла, А курка танцавала, А певень прыпяваў I ножкай прыбіваў.
22
Сарока-варона
3 народнага
Сарока-варона На прыпечку сядзела, Кашку варыла, Дзетак карміла.
Гэтаму дала, Гэтаму дала, Гэтаму дала, Гэтаму дала, А гэтаму не дала. Гэты пальчык — Вялікі гультайчык: Круп не драў, Цеста не мясіў, Вады не насіў. Лыжка на паліцы, Кашка ў камяніцы. Шуг! Шуг! Шуг! Паляцелі — На галоўку селі.
Я сама
Іван Муравейка
— Хадзі, будзем апранацца... — Я сама! Я сама!
— Хадзі, будзем умывацца... — Я сама! Я сама!
— Дык хадзі хоць прычашу я. — Я сама! Я сама!
Вось умеліца якая Наша Танечка малая!
23
Санкі
Алесь Станкевіч
Я з сястрычкаю Ганусяй 3 горкі ехаць не баюся, Санкі нашыя імчаць — He бярыся даганяць.
Сняжынкі
Авяр'ян Дзеружынскі
Закружыліся Сняжынкі Нізка-нізка Над зямлёй.
Ціха лётаюць Пушынкі Незлічонай Чарадой.
Быццам тыя Матылёчкі, Весяляцца Нездарма — Адамкнула ўсе замочкі Ў небе ім Сама зіма.
Калядкі
Артур Вольскі
Ой, ладачкі-ладкі, Надышлі Калядкі. Мы дзеля Калядак Напяклі аладак.
24
Ой, ладачкі-ладкі — Пляскаем у ладкі! Ой, ладачкі-ладкі — Святкуем Калядкі!
Люлі-люлі-люлі
3 народнага
Люлі-люлі-люлі, Прыляцелі куры, Селі на варотах У чырвоных ботах. Сталі сакатаці — Што курачкам даці? Ці ячменьку жменьку? Ці гарошку трошку? Ці жыта карыта? Ці бобу каробу?
Трэба даць ім грэчкі, Каб неслі яечкі.
Коця і Каця
Васіль Вітка
Плача коця на кухні, Ад слёз вочкі папухлі. — Што з табою, мой каток, Забалеў мо жываток?
— Мяў! — сказаў варкоцік, — He баліць жывоцік.
У мяне душа баліць — Як цяпер на свеце жыць. Як мне жыць у хаце.
25
Калі хлусіць Каця: Смятану злізала — На мяне сказала.
Люлі-люлі, каціна
3 народнага
Люлі, люлі, каціна! Куды едзеш? Да млына. Вазьмі ты мяне з сабой, Буду ў цябе слугой: Я й коніка папасу, Я й вадзіцы прынясу.
Кукарэку, певунок
3 народнага
Кукарэку, певунок, Залаценечкі чубок, Пад паветачку пайшоў, Курку-рабку там знайшоў. Пачаў курку пытаць, Ці ўмее чытаць.
— He чытаю, не пішу, Толькі яйкі нясу.
Штодзень дзецям нашу Аж па цэламу кашу.
* * *
Дзед Мароз, дзед Мароз Дзецям елачку прынёс. А на елачцы зялёнай
26
Цацак, лялек карагоды! Ярка свецяцца агні! Вось як хораша — зірні!
* * *
Кукарэку, певунок!
Пашый хлопцу кажушок, Пашый штонікі з шаўкоў, 3 залаценькіх паяскоў.
I пашыў ён, і надзеў
I ў люстэрка паглядзеў.
Зайчык
3 народнага
— Зайчык маленькі, Чым ты жывенькі? — Я й сам дзіўлюся, Чым я жыўлюся!
Пасадзіў капусты Hi рэдка, ні густа.
Пайду я рана, Капуста парвана;
Пайду я позна, Капуста розна.
Жук
3 народнага
Цераз плот, цераз плот Жук ляціць у гарод I гудзе, як самалёт.
27
Мядзведзь
Алесь Якімовіч
Звер вядомы ён усім —
I старым, і дзецям: Футра цёплае на ім, А завуць мядзведзем.
Ліска
Алесь Якімовіч
Навастрыла вушы ліска, Пачала ўглядацца: Ці няма спажывы блізка —
Птушкі або зайца?
Коні і поні
Анатоль Камінчук
— Добры дзень! — сказалі коні.
— Добры дзень! — сказалі поні.
— Дзе былі? — спыталі коні.
— У садку,— сказалі поні.— Мы не проста там гулялі, Мы малых дзяцей каталі.
Коцік прачынаецца
Андрэй Мясткіўскі
Коцік прачынаецца — Лапкамі ўмываецца.
Кветка прачынаецца — Росамі ўмываецца.
28
Hy, a мы з сястрычкаю Мыемся вадзічкаю.
У зайчыка лапкі
Андрэй Мясткіўскі
У зайчыка лапкі, А ў мяне ножкі.
Зайчык сабе — скок-скок, А я сабе — туп-туп.
Зайчык бег да лесу, Я ішла дадому.
Зайчык сабе — скок-скок, А я сабе — туп-туп!
Дзе ж быў, казюленька?
3 народнага
— Дзе ж быў, казюленька? — На рабоце, матуленька.
— Што заробіў, казюленька?
— Ком сала, матуленька.
— Дзе ж дзеў, казюленька?
— Кот з'еў, матуленька.
He хадзі, коцік
3 народнага
He хадзі, коцік,
Па лаўцы, Будзем біці Па лапцы!
He хадзі, коцік,
29
Па скрыні, Будзем біці Па спіне!
He хадзі, коцік, Па масту, Будзем біці Па хвасту!
He хадзі, коцік, Па печы, Будзем біці У плечы!
He хадзі, коцік, Па хаце, He будзі, коцік, Дзіцяці!
Няхай кату Усё ліха, Наш сыночак Спіць ціха!
Коцік-варкоцік
Ніна Галіноўская
Коцік-варкоцік Лёг на жывоцік, Лапкі пад вушка — He трэба падушка.
Валёнкі
Ганна Іванова
Коця коўзацца хадзіў, Сабе лапкі застудзіў. Прыбег да Алёнкі:
30
— Пазыч мне валёнкі! Я зімою панашу, А вясною прынясу.
Божая кароўка
Іван Юкляеўскі
Божая кароўка, Чорная галоўка, Чырвоныя крылцы, Крапінкі на шыйцы.
Птушачка
Уладзіслава Луцэвіч
Ах ты, мая птушачка, Ах ты, шчабятушачка! Хораша ты пела, Куды ж паляцела?
Коцік Петрык і Мышка
Казка
Аднаго разу коцік Петрык захацеў Мышку злавіць. Ен быў яшчэ маленькі, але чуў ад дарослых катоў што яны заўсёды ловяць мышэй. I Петрыку вельмі ж захацелася стаць хутчэй дарослым.
Пайшоў ён у гумно. Хадзіў сюды-туды — ні-кога няма. Раптам у кутку нешта зашамацела. Петрык скокнуў туды і ўбачыў маленькае звера-нятка.
— Ты хто? — спытаў Петрык.
31
— Мышка.
— Вось ты мне і патрэбная.
— Навошта?
— Я не ведаю, навошта, але ведаю, што катам трэба лавіць мышэй.
Мышка пасмялела і кажа:
— Каты ловяць мышэй, каб гуляць з імі ў Kaya і мышку. Хочаш, навучу цябе?
— Хачу! — сказаў коцік.
— Тады стань у куток, заплюшчы вочы і лічы да трох, а потым лаві мяне.
Спадабалася гульня Петрыку. Ен стаў у ку-ток, заплюшчыў вочы, а калі далічыў да трох, Мышкі было ўжо не дагнаць...
Вушкі
Нэлі Тулупава
— Вушкі, вушкі, Што вы чулі?
— Чулі песеньку Ганулі: «Гулі-гулі, Гулі-гулі».
— Вушкі, вушкі, Што вы чулі?
— Нам нічога не чуваць, Прыйшлі козы начаваць, Танцаваць ды прыпяваць: «Не хоча Гануля Вушкі свае мыць, Будзем з казлянятамі Тут, у вушках, жыць».
32
Калыханка
Генадзь Бураўкін
Доўгі дзень, Цёплы дзень Адплывае за аблокі.
Сіні цень, Сонны цень Адпаўзае ў кут далёкі. Збеглі зайкі ўсе ў лясы. Змоўклі птушак галасы. I буслы ў гняздо схавалі Свае доўгія насы.
Баю-бай, баю-бай, Вачаняты закрывай. Баю-бай, баю-бай, Вачаняты закрывай.
Пакрысе Ha pace Патухаюць зоркі-сплюшкі. Гулі ўсе, Казкі ўсе
Пахаваны пад падушкі. Спяць і мышкі і стрыжы. Спяць машыны ў гаражы. Ты таксама
Каля мамы
Ціха-ціхенька ляжы.
Баю-бай, баю-бай, Вачаняты закрывай. Баю-бай, баю-бай, Разам з намі засынай.
33
Дожджык
Васіль Вітка
Ідзі, ідзі, дожджыку, Звару табе боршчыку, Пастаўлю пад лаўкаю, Накрыю лапаткаю. Пастаўлю пад сенцамі, Накрыю паленцамі. Пастаўлю пад елкаю, Накрыю талеркаю.
Талерка не здымецца, Дожджык не сунімецца.
У куце сядзіць мядзведзь
3 народнага
У куце сядзіць мядзведзь, Хустку вышывае, А лісічка-невялічка Хатку прыбірае.
А каток пячэ аладкі, Масла падлівае.
Мышанятка жвава, гладка Катку памагае.
Аладкі
Вольга Іпатава
Я аладачкі з пяску Сёння цэлы дзень пяку, Але мой рахманы кот He бярэ аладкі ў рот.
34
— Коцік, коцік, не ўцякай! Чаго хочаш?
— Ма-ла-ка!
Апсік, апсік, каточак
3 народнага
Апсік, апсік, каточак, He хадзі ты ў садочак, I не тапчы кветачак, I не будзі дзетачак. Няхай кветачкі цвітуць, Няхай дзетачкі заснуць. Люлі, люлі, дзеткі, спаць, А я буду калыхаць.
Куранятка
Карней Чукоўскі
Жыло на свеце куранятка. Яно было мале-нечкае. Вось такое. Але куранятка дума-ла, што яно вельмі вялікае. I калі шпацы-равала па двары, пыхліва задзірала галаву ўгару. Вось так!
I была ў яго мама, якую клікалі Чубатка. Мама была вось такая. Яна вельмі любіла ку-ранятка і карміла яго чарвякамі. I былі чарвякі вось такія.
Неяк раз наляцеў на Чубатку чорны кот.
I выгнаў яе з двара. А быў кот вось такі.
Засталося куранятка ля плота адно. Раптам бачыць — узляцеў на плот певень, выцягнуў шыю — вось так — і на ўсё горла закрычаў:
35
— Ку-ка-рэ-ку! — I паважна азірнуўся па ба-ках. — Ці ж я не зух, ці ж я не чабятух!
Кураняці гэта спадабалася. Яно таксама вы-цягнула шыю — вось так — і колькі было моцы запішчэла:
— Пі-пі-пі-пі-пі! Я таксама зух! Я таксама ча-бятух!
Але спатыкнулася і плюхнулася ў лужыну. Вось так.
У лужыне сядзела жабка. Яна ўбачыла кура-нятка і засмяялася:
— Ха-ха-ха! Ква-ква-ква! Далёка табе да пеў-ніка!
А была жабка вось такая.
Тут да кураняці падбегла мама. Яна пашка-давала і прылашчыла яго. Вось так.
Цягнік
Якаў Тайц
<э>—тг-аўсюль снег. У Алесі санкі. У Міхася санкі. ■ I Юрася санкі. У Волі санкі. Адзін тата без у >-санак.
Ен узяў Воліны санкі, прычапіў да Юрасёвых. Юрасёвы да Міхасёвых. Міхасёвы — да Алесіных. Атрымаўся цягнік.
Міхась крычыць:
Ён машыніст.
Алеся крычыць:
—	Пакажыце вашы білеты!
Яна правадніца.
А тата цягне за вяроўку ды кажа:
—	Чух-чух... Чух-чух...
Значыць, ён паравоз.
36
Яечка
Іван Шуцько
- Куд-кудак!.. Куд-кудак! Яйка знесла я з кулак,— Узняла чубатка крык.
— Так, так, так!..— сказаў індык.
I карова кажа:
— М-му!
А каму?
I авечка,
Як пачула пра яечка, Забляяла:
— Ме-ме-ме!
Можа мне?
Гусак крыкнуў: — Ого-го!
Захацела ты чаго!
Тут якраз прыйшла Марынка, Невялічкая дзяўчынка: — Яйка курачка знясла!
I сабе яго ўзяла.
Мая лялька
Еўдакія Лось
Ляльцы хочацца катлеткі — Я катлетку ёй даю.
I зімою, і улетку Чаем я яе паю. Чышчу ляльцы чаравікі, Мыю белы фартушок, Бант завязваю вялікі,
37
Што як жоўты матылёк. Я вучу яе смяяцца, Маляваць і размаўляць, 3 мамай раніцай вітацца, 3 кошкай Муркай сябраваць.
Чаравікі
Сяржук Сокалаў-Воюш
Я зусім ужо вялікі I, узяўшы чаравікі, Пачынаю меркаваць, Як іх трэба абуваць.
Чаравікі — сябрукі, Толькі часам здарыцца: Адвярнуць насы ў бакі Так, нібыта сварацца.
Мы іх месцамі мяняем: Hoc да носу туліцца! Так і трэба! Абуваем Ды ідзём на вуліцу!
Дапамагу
Тадзіяна Кляшторная
На гародзе у бабулі Многа морквы і цыбулі, Памідораў, агуркоў, Часныку і буракоў.
Я на грады пабягу
38
I бабулі памагу: Моркву з рэпай прапалю, А пасля гуркі палью.
Доктар
Леанід Шырын
Мама ляльку Падлячыла, Ніткай ножку ёй Прышыла.
Маме я
Дапамагла:
Медсястрой пры ёй была.
Сядзіць мядзведзь на калодзе
3 народнага
Сядзіць мядзведзь на калодзе, Каптур вышывае, А сыны-медзведзяняткі Шоўкам падшываюць.
Стары заяц-работнічак На скрыпачцы грае, А лісіца, а хітрыца 3 куста выглядае.
А сарокі-белабокі Пусціліся ў скокі, А вароны, стары жоны, Пайіплі жыта жаці.
39
А зязюля, a зязюлька Жыта малаціла, А карова, а карова Жыта вынасіла.
Казёл меле, казёл меле, Каза падсыпае, А малыя казляняты У мяшок збіраюць.
Муха месіць, муха месіць, Камар ваду носіць, А малыя камарочкі У іх цеста просяць.
Дзіцячы сад
Канстанцыя Буйла
Нас усіх у сад дзіцячы Водзяць мамы.
Мы не плачам.
Я дык нават вельмі рад, Што іду ў дзіцячы сад.
Бычок
3 народнага
Ой, бычок мой, бысенька, Залатая лысінка, Бадучыя рогі, Тупучыя ногі.
Ты паціхеньку хадзі
I дзіцятка не будзі.
40
Пчолы
Тадзіяна Кляшторная
Сінія званочкі
Пчолы разбудзілі, Сонечнымі промнямі Тварыкі памылі.
На траве і кветках Росы дагараюць, Лётаюць тут пчолкі I нектар збіраюць.
Пчала
Артур Вольскі
Рана-раненька ггчала Пакідала вулей, Заспявала-загула, Каб усе пачулі: — Жу-жу-жу, Жу-жу-жу, Я без справы не сяджу, Жу-у!
Палячу я на лужок, Потым — на палетак.
I збяру духмяны сок Самых лепшых кветак. Жу-жу-жу, Жу-жу-жу, Я над кветкамі кружу, Жу-у!„
41
Козытка
Рыгор Барадулін
Бегла белая Козачка, Бегла берагам Козытка.
Рожкі-казытунчыкі, Ножкі-тапатунчыкі, Хвосцік-недаросцік — Замятунчык.
Нюх-чмых, Нюх-чмых, Козытка Блукае, Неслухмяных малых Дзетак шукае.
Хто за стол не ідзе, Спаць у час не хоча — Заказыча, Забадзе, Заласкоча!
Дзінь-дзілінь-баў
3 народнага Дзінь-дзілінь-баў! Саўка прапаў! Палажылі Саўку На белую лаўку. Лаўка трасецца, Саўка смяецца. Курачка сакоча, Савачка рагоча. Дзінь-дзілінь-баў! Саўка прапаў.
42
Гусі
Валянціна Коўтун
— Гусі, гусі...
— Га-га-га!
— Есці хочаце?
— Ага!
— Дык ляціце...
— Го-го-го!
Воўк зубаты за гарой.
— Гусі, гусі!
— Го-го-го...
— Вы не бойцеся яго!
Першай гуска паляцела, Потым — гусяняты.
I гусак падняўся смела. Следам — воўк зубаты! Скочыў хутка на дарогу, Толькі не злавіў нікога!
Конік
Мікола Чарняўскі
Мне прывезлі коніка, Коніка-куплёніка, 3 цёмнай грывай стрыгунка, 3 цёмнай грывай скакунка. Мяне конік панясе
Па мураўцы, па pace. Капыткамі загрукоча, Ручаінку пераскоча, Паімчыць, нібы віхор, За лужок, за сіні бор.
43
Вавёрка
Ларыса Геніюш
У лісічкі свая норка, I ў вавёркі ёсць каморка. Як у добрай гаспадыні, У вавёркі поўна ў скрыні: Жалуды, арэхі, шышкі — Намалюйце іх для кніжкі.
Верабей
Ларыса Геніюш
Верабейка:
-	Ціў-ціў-ціў! -Муху дзюбаю злавіў.
А таму, што быў ён добры, To з сябрамі падзяліў.
Елі муху ўсе са смакам. Шчабяталі:
—	Дзякуй!
—	Дзякуй!
Сняданне, абед і вячэра
Сяржук Сокалаў-Воюш
Калі сонца ўстане — Нам даюць сняданне.
Прабяжыць паўнеба — Нам абедаць трэба.
Пойдзе сонца спаці, Нам — вячэра ў хаце.
44
Гаспадыня
Тадзіяна Кляшторная
Пірагом з гарбатай* Мішку частавала, Сподачкі і шклянкі Са стала прыбрала, Вымыла талерку, Кубачак і лыжку I закалыхала Зморанага Мішку.
3 братам трэба сябраваць
Сяржук Сокалаў-Воюш
Вучыць мама, вучыць тата: — Нельга брату крыўдзіць брата, 3 братам трэба сябраваць, Брата трэба шанаваць.
Мышка
Алесь Бадак
Уцякала мышка Ад коціка, Пагубляла мышка Боцікі.
Ой, памерзлі ў бедненькай Ножкі,
Хворая ляжыць яна Ў ложку.
* Чай.
45
Дактары прыходзяць к ёй Часта.
Горкія даюць ёй Лякарствы.
Гладзіць мама Мышку-малышку: — Можа, пачытаць табе Кніжку?
He сумуй, мая ты Малютка.
Станеш ты здароваю Хутка.
Новыя куплю табе Боцікі.
Толькі ж сцеражыся ты Коціка!
Паўцякалі цацкі Тадзіяна Кляшторная
Зноў без адпачынку Завіхаўся Федзя: Паламаў машынку, Разарваў мядзведзя, Паадкручваў вушы Шэранькаму зайку, Перамазаў тушшу Штонікі і майку.
3 гэтае прычыны Цацкі паўцякалі: Заяц да Яніны, А мядзведзь да Балі.
Як курачка пеўніка ратавала
Беларуская народная казка
< ■< Г ылі-былі курачка і пеўнік. Курачка яйкі ГТЭ несла, а пеўнік зярняткі здабываў, ку-О)А(ё>рачку частаваў. Выграбе з ямкі зярнятка і кліча курачку:
— Ко-ко-ко, Чубатка, знайшоў зярнятка!
Вось аднойчы выграб пеўнік вялікую бобін-ку. «Ну, — думае, — гэтага зярняці курачцы не праглынуць, з'ем хіба сам». Праглынуў — ды і падавіўся.
Паваліўся пеўнік, ногі задраў і не дыхае.
Падбегла да яго курачка:
— Што з табою, Петрусёк? Чаму ты ляжыш і не дыхаеш?
— Ой, — стогне пеўнік, — бобінкай падавіў-ся...
— Як жа цябе ратаваць, Петрусёк? — пытаец-ца курачка.
— Трэба, — шэпча пеўнік, — масла дастаць, горла змазаць.
— А дзе яго дастаць?
— У каровы.
Пабегла курачка да каровы:
— Карова, карова, дай масла!
— Нашто табе масла?
— Пеўнік ляжыць і не дыхае: бобінкай па-давіўся...
— Добра, — кажа карова, — дам табе масла. Але схадзі спярша да касцоў, папрасі сена.
Прыйшла курачка да касцоў:
— Касцы, касцы, дайце сена!
— Нашто табе сена?
48
— Сена — карове. Карова дасць масла. Мас-ла — пеўніку, бо пеўнік ляжыць і не дыхае: бо-бінкай падавіўся.
Касцы кажуць:
— Схадзі да пекара, папрасі пірагоў. Пірагі мы з'ямо, тады і сена накосім.
Прыйшла курачка да пекара:
— Пекар, пекар, дай пірагоў!
— Нашто табе пірагі?
— Пірагі — касцам. Касцы накосяць сена. Сена — карове. Карова дасць масла. Масла — пеўніку, бо пеўнік ляжыць і не дыхае: бобінкай падавіўся.
Пекар кажа:
— Збегай у лес, прынясі дроў, каб было на чым пірагі пячы.
Пабегла курачка ў лес і прынесла дроў. Пекар напёк пірагоў. Занесла курачка пірагі кас-цам. Касцы з'елі пірагі і накасілі сена. Прынесла курачка сена карове. Карова з'ела сена і дала масла. Пеўнік змазаў маслам горла і праглы-нуў бобінку.
Праглынуў і зноў весела на ўвесь двор заспя-ваў:
— Ку-ка-рэ-ку! Чуб-чубатка — малайчына!
Муха-пяюха
Беларуская народная казка
ўТ ў ыла-была муха-пяюха. Мела яна каляску і шэсць камароў. Запрэгла муха-пяюха
Х(в>камароў у каляску ды паехала на пагу-лянку. Едзе яна дарогаю, едзе шырокаю — бя-жыць мышка:
49
— Добры дзень, пані! Як паню зваць-велічаць?
— Я муха-пяюха. А ты хто?
— А я па паліцах скрабатуха.
— Сядай, паедзем разам.
Едуць яны дарогаю, едуць шырокаю — ска-ча жабка:
— Добры дзень, панове! Як вас зваць-велічаць?
— Муха-пяюха. Па паліцах скрабатуха. А ты хто?
— А я па сажалках рагатуха.
— Сядай, паедзем разам.
Едуць яны дарогаю, едуць яны шырокаю — на галінцы вавёрка:
— Добры дзень, панове! Як вас зваць-велічаць?
— Муха-пяюха. Па паліцах скрабатуха. Па сажалках рагатуха. А ты хто?
— А я па елках скакуха.
— Сядай, паедзем разам.
Едуць яны дарогаю, едуць шырокаю — бяжыць заяц:
— Добры дзень, панове! Як вас зваць-велічаць?
— Муха-пяюха. Па паліцах скрабатуха. Па сажалках рагатуха. Па елках скакуха. А ты хто?
— А я праз дарогу скок.
— Сядай, паедзем разам.
Едуць яны дарогаю, едуць шырокаю — ідзе воўк:
— Добры дзень, панове! Як вас зваць-велічаць?
— Муха-пяюха. Па паліцах скрабатуха. Па сажалках рагатуха. Па елках скакуха. Праз даро-гу скок. А ты хто?
— А я галодны воўк. Усіх вас паем.
Пачулі гэта камары, падняліся ўгору і паля-целі разам з каляскай. А галодны воўк паляскаў зубамі і пайшоў далей ні з чым.
50
Трое мядзведзяў
Леў Талстой
Адна дзяўчынка пайшла з дому ў лес. У лесе яна заблудзілася і пачала шукаць дарогу дадому, ды не знайшла і прыйшла ў лесе да хаткі.
Дзверы былі адчыненыя; яна паглядзела ў дзверы, бачыць — у хатцы нікога няма, і ўвайшла.
У хатцы гэтай жылі трое мядзведзяў. Адзін мядзведзь быў бацька, звалі яго Міхал Іванавіч. Ен бьгў вялікі і калматы. Другая была мядзведзі-ца. Яна была крыху меншая, і звалі яе Настасся Пятроўна. Трэці быў маленькі мядзведзік, і звалі яго Мішутка. Мядзведзяў не было дома, яны пайшлі гуляць па лесе.
У хатцы было два пакоі: сталавальня і спаль-ня. Дзяўчынка ўвайшла ў сталавальню і ўбачы-ла на стале тры міскі з заціркай. Першая міска, вельмі вялікая, была Міхала Іванавіча; другая міска, крыху меншая, была Настассі Пятроўны; трэцяя, сіненькая місачка, была Мішуткава. Каля кожнай міскі ляжала лыжка: вялікая, сярэдняя і маленькая.
Дзяўчынка ўзяла самую вялікую лыжку і па-ела з самай вялікай міскі; потым узяла сярэднюю лыжку і паела з сярэдняй міскі; потым узяла ма-ленькую лыжачку і паела з сіненькай місачкі, і Мішуткава зацірка ёй здалася найсмачнейшая.
Дзяўчынка захацела сесці і ўбачыла ля ста-ла тры крэслы: адно вялікае — Міхала Іванавіча, другое, крыху меншае — Настассі Пятроўны і трэцяе, маленькае, з сіненькаю падушачкай — Мішуткава. Яна палезла на вялікае крэсла і ўпа-
51
ла; потым села на сярэдняе крэсла — на ім было нязручна; потым села на маленькае крэселка і засмяялася — так было добра. Яна ўзяла сінень-кую місачку на калені і пачала есці. З'ела ўсю за-цірку і пачала гушкацца на крэсле.
Крэселка праламалася, і яна ўпала на падлогу. Яна ўстала, падняла крэселка і пайшла ў другі па-кой. Там стаялі тры ложкі: адзін вялікі — Міхала Іванавіча, другі сярэдні — Настассі Пятроўны, трэці маленькі — Мішуткаў. Дзяўчынка лягла на вялікі — было надта раскошна; лягла ў сярэд-ні — было занадта высока; лягла ў маленькі — ложачак падышоў якраз для яе, і яна заснула.
А мядзведзі прыйшлі дадому галодныя і за-хацелі абедаць. Бялікі мядзведзь узяў сваю міску, зірнуў і зароў страшэнным голасам:
— Хто еў у маёй місцы?
Настасся Пятроўна паглядзела ў сваю міску і зараўла не так моцна:
— Хто еў у маёй місцы?
А Мішутка ўбачыў сваю пустую місачку і за-пішчаў тонкім голасам:
— Хто еў у маёй місцы і ўсё зеў?
Міхал Іванавіч зірнуў на сваё крэсла і зароў страшэнным голасам:
— Хто сядзеў на маім крэсле і зрушыў яго з месца?
Настасся Пятроўна зірнула на сваё крэсла і зараўла не так моцна:
— Хто сядзеў на маім крэсле і зрушыў яго з месца?
Мішутка зірнуў на сваё зламанае крэселка і прапішчаў:
— Хто сядзеў на маім крэсле і зламаў яго?
52
Мядзведзі прыйшлі ў другі пакой.
— Хто клаўся на маю пасцель і скамячыў яе? — зароў Міхал Іванавіч страшэнным гола-сам.
— Хто клаўся на маю пасцель і скамячыў яе? — зараўла Настасся Пятроўна не так моцна.
А Мішутка падставіў услончык, палез у свой ложачак і запішчаў тонкім голасам:
— Хто клаўся на маю пасцель?..
I раптам ён убачыў дзяўчынку і запішчаў так, як быццам яго рэжуць:
— Вось яна! Трымай, трымай! Вось яна! Вось яна! А-я-яй! Трымай!
Ён хацеў яе ўкусіць. Дзяўчынка расплюшчы-ла вочы, убачыла мядзведзяў і кінулася да акна. Акно было адчыненае, яна выскачыла ў акно і ўцякла. I мядзведзі не дагналі яе.
Ягорачка
3 народнага
Горкай, горкай, горачкай Ішоў малы Ягорачка.
Ваўкоў не баяўся, Страхаў не пужаўся.
Выразаў Ягорачка Дудачку-свісцёлачку, I свістаў ён птушачкай, Птушачкай-пяюшачкай. Горкай, горкай, горачкай Ішоў малы Ягорачка.
53
Цілім-бом
3 народнага
Цілім-бом, цілім-бом! Загарэўся козін дом. Бяжыць курка з вядром, Залівае козін дом.
Нядбалая каза
3 народнага
На гары каза з казлянятамі, У дале ваўчок з ваўчанятамі. Як прыбег ваўчок, за козачку хоп, А ваўчаняты за казляняты.
А з ельнічку, ды з бярэзнічку Выскачыў заяц, стаў казу лаяць:
«Ах ты, казіца, ўзяла б ты сярпок, Пайшла б у лясок, Травы нажала, Ды сваіх козачак Дома трымала, Патрошку травіцы Ім бы кідала».
Колькі трэба чаравікаў
Сільва Капуцікян
Ёсць у Светы дзве нагі — Раз, два.
Чаравікаў трэба ёй
54
Раз, два.
I абодва чаравікі Новыя, рыпучыя, Мяккія, бліскучыя, 3 чырвонымі насочкамі, 3 белымі шнурочкамі. Іх абуць, пакрасавацца I ў дарогу адпраўляцца. Прыбягае шчанючок, Бедалага — што карчок, Бо ён босенькі хадзіў, Свае лапкі застудзіў... На вуліцы сцюжа — Перамерзнуў дужа. Паспрабуйце ў горадзе Пагуляць на холадзе! Палічыла лапкі Света — Раз, два, тры, чатыры. Чаравікаў, значыць, трэба Раз, два, тры, чатыры. Адпраўляецца у краму Наша Света разам з мамай I такі вядзе падлік: Кожнай лапе — чаравік. Чаравікі ў шчанючка Новыя, рыпучыя, Мяккія, бліскучыя, 3 чырвонымі насочкамі, 3 белымі шнурочкамі. Іх абуць, пакрасавацца I ў дарогу адпраўляцца. Ton, топ, топ.
Скок, скок, скок.
55
Стары мядзведзь на калодзе
3 народнага
Стары мядзведзь на калодзе Боты падшывае,
А лісічка-невялічка Хату прыбірае,
А каток пячэ аладкі, Масла падлівае,
Мышанятка жвава, гладка Катку памагае,
А варона-сцеражона На скрыпачцы грае,
А ваўчонак-скрыпачонак Пяе, падпявае,
А сарока-белабока Госцікаў склікае.
Капуста
Ларыса Геніюш
На гародзе стала пуста. Толькі пышная капуста Ветру, сцюжы не баіцца: Mae цёплыя спадніцы.
Гожая, здаровая, Уся белагаловая.
56
Ветлівыя словы
Тадзіяна Кляшторная
«Калі ласка», «дзякуй», «добры дзень» — Ветлівыя словы Чую ад людзей.
Ветлівымі словамі Трэба даражыць, 3 ветлівымі словамі Лёгка жыць.
Ліст да ўсіх дзяцей наконт адной вельмі важнай справы
Юльян Тувім
Ліст пішу да вас я, дзеці, I кажу адкрыта: Умывайцеся штодзённа. He люблю няўмытых. Умывайцеся пад кранам, Можна й ля крыніцы.
Сам прыеду і праверу, Як хто будзе мыцца.
Мыйце твар і рукі чыста, Хлопцы і дзяўчынкі!
He памыеце — скажу вам: — Вы не дзеці — свінкі.
Мылам трыцеся і губкай, Малышы, малышкі.
Будзьце чыстымі. 3 павагай Аўтар гэтай кніжкі.
57
Сурвэткі
Сяржўк Сокалаў-Воюш
Елі піцу два браты — Я і ты, Пазапэцкалі раты Я і ты.
А на вопратцы таксама: Плямы, плямы...
I сказала мама нам —
Двум «панам»:
— Каб не брудзіліся дзеткі, Ёсць сурвэткі!!!
Чаму кот толькі пасля снедання мыецца
Літоўская народная казка
аляцеў аднойчы раніцай верабей у ячмень
■^ды дзяўбе сабе зярняткі. А кот тут як тут. са^Прытаіўся, злаўчыўся, хоп вераб'я і павалок яго сабе на снеданне.
А варабей давай яго дакараць:
— Пане кот, вы ж далікатнага выхавання. Дзе гэта бачана, каб такі вялікі пан снедаў не па-мыўшыся!
Сорамна зрабілася кату! Паклаў ён вераб'я на зямлю і давай лапкай умывацца.
А вераб'ю толькі гэта і трэба было. Ён доўга не чакаў — пырх і паляцеў. Раззлаваўся кот і з таго часу зарок сабе даў: пан не пан, а мыцца ён цяпер не да снедання, а толькі пасля снедання будзе!
58
Піла
Васіль Вітка
Наша вострая піла — He піла,
А пчала.
He піла,
He ела,
Hi разу не прысела, А ўсё пела
I гула —
Вясёлая піла.
Папілавала дровы — Будзьце здаровы!
Едзе восень
Валянцін Рабкевіч
Змоўкла наваколле, Лес адгаманіў.
Едзе восень полем На рабым кані.
А за сінім борам — Я разгледзеў сам —
Сядзе ў санкі скора
Белая зіма.
Цукеркі
Сяржук Сокалаў-Воюш На стале, на дне талеркі Заспрачаліся цукеркі, Хто з іх лепей і чаму, I каму найперш хлапчынка — Неўгамончык-малайчынка —
59
Скажа:
-	Я цябе вазьму!
Скажа:
-	Я цябе люблю!
Бо нідзе на свеце лепшай He знайду і не куплю! А хлапчынка-малайчынка Падабраўся пакрысе, Цоп — і ў рот!
I з'еў усе!
He сквапная
Тадзіяна Кляшторная
Я цукеркі несла ў садзік. Папрасіў адну Уладзік, За Уладзікам — Люцынка, А за ёю — Стась, Янінка, I япгчэ падбегла Міла: — Мне цукеркі не хапіла! — На, апошнюю трымай, Я не сквапная, ты знай!
Прымаўкі
Дзе сквапны плача, там шчодры скача. Што сёння аддасі, тое заўтра два разы знойдзеш.
Блакіт нябёс
Сяржук Сокалаў-Воюш Блакіт нябёс, і белы бусел, I кветкі ў полі, як абрус... Мой край завецца Беларуссю, А сам я — хлопчык-беларус.
60
Сцяг і сцяжок
Сяржук Сокалаў-Воюш
Тата мой трымае смела Сцяг наш бел-чырвона-белы. Трэба сіла для таго, Каб як след трымаць яго. Я ж... малую сілу маю
I — пакуль — сцяжок трымаю.
Наш герб «Пагоня»
Сяржук Сокалаў-Воюш
Герб зямлі маёй — «Пагоня»: Смелы рыцар на кані.
Ён нас славіць і бароніць Год за годам, дзень пры дні. Мы ж яму прыносім славу Кожнай нашай добрай справай.
Коцік, пеўнік і лісіца Беларуская народная казка
Жылі-былі коцік і пеўнік. Добра жылі, дружна. Коцік на паляванне хадзіў, a пеўнік есці варыў, хатку падмятаў, песні спяваў. Аднойчы пайшоў коцік на паляванне, а пеўнік зачыніў за ім дзверы ды пачаў абед ва-рыць. Бяжыць лісіца, убачыла хатку, падскочыла да акенца:
—	Гэй, хто тут гаспадар?
—	Я, — кажа пеўнік.
—	Пусці ў хатку.
—	Чаго?
— Пасяджу трохі, адпачну з дарогі.
бі
Пеўнік добры быў, пусціў лісіцу ў хатку, a лісіца — цап! — ухапіла яго і панесла дадому. Апамятаўся пеўнік, закрычаў на ўвесь лес:
Коце, браце!
Мяне ліска нясе У высокія горы, У глыбокія норы, Па барах, па карчах, Аж бярэ мяне страх!..
Пачуў гэта коцік, прыбег, адабраў у лісіцы пеўніка і завёў яго назад у хатку.
— Ну, — кажа, — глядзі ж, другі раз не пус-кай, бо цяпер я далей пайду і магу не пачуць ця-бе.
— Добра, — кажа пеўнік, — не пушчу.
Зноў пайшоў коцік на паляванне. А лісіца — як тут была.
— Пеўнік, галубок, разумны лабок, адчыні!
— Што табе трэба?
— Пазыч агню.
— Навошта?
— Буду ў печы паліць.
— He адчыню, бо ты схопіш мяне.
— Ды не, больш не буду хапаць.
Паверыў пеўнік лісіцы і адчыніў дзверы. A тая — ухапіла яго і панесла. Пеўнік зноў пачаў клікаць коціка:
Коце, браце!
Мяне ліска нясе У высокія горы, У глыбокія норы, Па барах, па карчах, Аж бярэ мяне сграх!..
62
Добра, што коцік далёка не адышоўся ад до-му: пачуў ён пеўніка, прыбег і адабраў яго ад лісіцы.
— Ну — кажа ён пеўніку, — калі ты і трэці раз адчыніш лісіцы дзверы, то бяда будзе: цяпер я пайду на паляванне яшчэ далей.
— He, — кажа пеўнік, — больш я гэтай ліха-дзейцы дзвярэй не адчыню.
— Глядзі ж! — I коцік пайшоў у самыя далёкія лясы.
Прыбегла лісіца:
— Пеўнік, галубок, разумны лабок, дай ву-галёк!
— He, цяпер я дзверы табе не адчыню!
— Дык ты праз акенца падай.
— Праз акенца можна, — згадзіўся пеўнік.
Адчыніў ён акенца, а лісіца ўхапіла яго і па-несла. Крычаў, крычаў пеўнік, ды коцік яго так і не пачуў: вельмі ж далёка ён зайшоў.
Прынесла лісіца пеўніка дахаты і загадала дочкам у печы паліць, з пеўніка крупнік варыць. А сама пайшла гасцей склікаць.
Вярнуўся з палявання коцік, бачыць — няма пеўніка. «Мусіць, яго зноў лісіца ўхапіла, — па-думаў коцік. — Як жа яго цяпер з бяды вырата-ваць?»
Зрабіў ён скрыпачку галасістую ды пайшоў да лісіцы. Прыйшоў, сеў ля варот і зайграў, пры-пяваючы:
— Тылі-тылі, скрыпіца, Тут сядзела лісіца, А ў лісіцы новы двор, Сем дачушак на выбор, Восьмы пеўнік — гэта мой!
63
Пачулі лісіцыны дочкі музыку і кажуць:
— Як жа хораша нехта грае, пабяжым паслу-хаем, а пеўніка зварыць яшчэ паспеем.
Выбеглі яны на двор ды і заслухаліся. Пеўнік жа тым часам не драмаў: выскачыў з лісіцынай хаткі ды пабег з коцікам дахаты. Так і засталася лісіца ні з чым.
Дзед-госць
Якуб Колас
Ходзіць дзед белабароды Полем, лесам, пералескам, Засцілае рэчкі лёдам, Брыльянцістым снежным блескам.
Сыпле іней на бярозы, Туліць дрэвы лёгкім пухам, Крые рэкі, травы, лозы Белай воўнаю-кажухам...
А ялінка!.. Чаго толькі На яе няма галінках! Свецяць зоркі і вясёлкі У бліскучых павуцінках.
Тут лісічка, зайчык, мышкі, Рыбкі, буслік даўгавязы.
А як ззяюць на ёй шышкі, Нібы ў іх гараць алмазы.
Каля елкі карагоды, Песні, гутарка жывая.
64
А той дзед белабароды Толькі ў вусы смех пускае.
Дык рассунем кола шырай, Патанцуем на памосце, Песняй звонкай, песняй шчырай Прывітаем дзеда-госця.
На рэчцы зімою
Якуб Колас
He сядзіцца ў хаце Хлопчыку малому: Кліча яго рэчка, Цягнуць санкі з дому...
— Мамачка-галубка! — Просіць ён так міла, — Можа б ты на рэчку Пагуляць пусціла?
Я не буду доўга, Зараз жа вярнуся, Трошачкі на рэчцы Ў санках паважуся. — Ну, ідзі пабегай, Толькі апраніся Ды, глядзі, ў палонку, Сынку, не ўваліся. Радасць і раздолле Хлопчыку малому, I не пазайздросціць Ён цяпер нікому!
65
Калядоўнікі
Сяржук Сокалаў-Воюш
Мароз на шкле малюе казку, А людзі апранаюць маскі I йдуць на двор калядаваць — Усіх са святам віншаваць.
Дарункі ім даюць за тое: Сыры, каўбасы і напоі.
Ляпіў снегавіка
Пятро Сушко
Позна Ясь прыйшоў дахаты. Пачакайце, мама з татам. He карайце хлапчука: Ён ляпіў снегавіка.
Мароз, Чырвоны нос
Алена Кобец-Філімонава
Калісьці Мароз быў вельмі падобны да Дзеда Мароза, якога ставяць пад навагодняй ел-кай. I Мароз так любіў дзяцей, што нават не шчыкаўся. Але дзеці з яго насміхаліся, бо ў яго быў чырвоны-чырвоны нос. Як убачаць дзеці, што Дзед Мароз ідзе, бягуць за ім і прыгавор-ваюць: «Дзед Мароз, Чырвоны нос! Дзед Мароз, Чырвоны нос!»
Так яны дражнілі Дзеда Мароза, пакуль той не на жарт раззлаваўся. Аднойчы Дзед Мароз надзеў на галаву Шапку-няўгледку, узяў чы-рвоную фарбу, пэндзлік і пайшоў па вуліцах. A 66
дзеці не ўгледзелі, што Дзед Мароз ідзе. Макнуў Дзед Мароз пэндзлік у фарбу і пафарбаваў усім насы.
3 той пары ён і ходзіць няўгледкам. А калі ў цябе зашчыкае нос, дык ведай — гэта Дзед Мароз яго ў чырвоны колер пэндзлікам фарбуе.
He верыш? Паглядзіся ў люстэрка.
Як Дзед Мароз перад святам мост наладзіў зайчанятам
Іван Бурсаў
Цішыня на белым свеце.
Крэкчуць Сонныя лясы.
Па бярлогах спяць мядзведзі, Ткнуўшы ў цёплы мох насы.
I загшюшчыў певень вочы, Спіць на жэрдцы да зары. Спіць варона...
Ды не хоча
Спаць у рэчцы ёрш стары. Там, дзе броды-перакаты Бачыць месячык з бугра, Непаседы-зайчаняты Грэюць лапкі ля кастра. Лістападу на вятрах Страх як Х-хо-лад-на!
I малодшы зайка-зух Лапкі выцер аб кажух.
67
Зняў з агню ён імбрык* шпарка I заўважыў на бягу: — Надта ж пахкая заварка 3 лугавога мурагу...
А старэйшы даўгавухі Снег з хваста абтрос няўзнак, Ледзь патыліцу пачухаў
I прычмокнуў толькі: — Т-т-а-а-к...
А за рэчкай,
Дзе лугі,
I стагі,
I мурагі,
Канюшына, як маліна,
Ды яршыная рака He стаіць ані хвіліны — Ані кладкі, Hi мастка.
Настрой у зайцоў невясёлы, Сумна гэта —
Піць вар голы Ды ўспамінаць ле-та...
Між ялін ды між бяроз Лесам тупае Мароз. Шапка цёплая з аўчын. 3 пуху рукавіцы.
Толькі вусы між галін Ен згубіць баіцца.
Срэбрам вышыты кажух.
Рып-скрып!
Шах-шух! —
* Чайнік.
68
Лесам тупае Мароз
Між ялін ды між бяроз, Сам сабе бубніць пад нос: — За што мне ўзяцца, чым бы заняцца Ка-ры-ы-ыс-ным?..
Выйшаў глянуць на раку, Цяжка ўсеўся на пяньку.
3 шапкі шэрань страсянуў, Уздыхнуў:
— Дарэмна баяцца мяне ўсе, Лічаць злым нелюдзімам...
Зірнуў па баках, Бачыць —
Зайцы ля агню п'юць гарбату з дымам. — Дзень добры, зайцы!
Ці грэе вас неба?
— Дзень добры!
Ласкава просім да нас!
— Мне іскрынкі баяцца трэба, Але пры вагню пасяджу хоць раз... Сеў так, каб не растайвала барада I нос не пацёк ад прыпаркі.
Пакасіўся на імбрык — вада і вада, — Запытаўся:
— Чаму ж без заваркі?
Зайчаняткі засаромеліся
I вочы апусцілі: — Ня-ма-ша-ка...
Заяц старэйшы прамовіў горка, Счырванеўшы ад сораму густа: — Няма ў нас морквы!
Няма ў нас капусты!
Нам холадна, голадна, Дрэнна.
69
He маем мы нават сена. Сена ўсё за ракой у стагах, Толькі вецер прыносіць пах. Падумаў Мароз: — Разганю тугу, Вам, зайцы, дапамагу!.. Хацеў усміхнуцца, Ды ўсмешка ў барадзе Заблы-та-лася...
He любіў Мароз хваліцца, Шапку зняў і рукавіцы I кажух павесіў новы На трывалы сук альховы. Тук-тук-тук!
Цюк-цюк-цюк!
Навакола стук і грук.
Mae Дзед Мароз занятак — Будзе мост у зайчанятак. А зайцы і рады, Лапкі паціраюць Ад уце-хі-і...
Тут-тук-тук!
Цюк-цюк-цюк!
He сціхае стук і грук. Прадзірае певень вочы: — Гэта хто і дзе грукоча? Паляцеў бы на раку, Толькі дзверы...
На замку.
Кукарэкнуў ён Ад дакукі Дый схаваў зноў Галаву пад крыло-о-о... Тук-тук-тук!
70
Цюк-цюк-цюк!
He змаўкае стук і грук.
Дужа здзіўленая, Сонна
Азірнулася варона.
Паляцела за пяць вёрст Паглядзець на новы мост. Над ракой бесперастання Каркае адно:
— Р-р-раста-ане!..
Дзед Мароз
Толькі плячыма паціснуў: «Што дурная варона
Разуме-е?..»
Тут-тук-тук!
Цюк-цюк-цюк!
He сціхае стук і грук.
Барадой ажно затрос — Беспрытульным зайчанятам Мост наводзіць Дзед Мароз Перад Навагоднім святам. Ёрш стары
Пачаў старацца, Як бы перашкодзіць працы.
На зайцоў сярдзіты ёрш, Бо было залетась горш — Ветрагоны на хаду Скаламуцілі ваду.
Ёрш нырцуе пад мастом Ды спаднізу б'е хвастом.
Стараўся, стараўся...
Дзед Мароз зірнуў на ярша, Засмяяўся:
71
— Плыві спаць!
У цябе вунь вочы
Ад бяссоння
Чыр-во-оныя...
Дзень не ўстаў яшчэ на поўны рост, А ў агні не датлела сучча — Бачаць зайчыкі: Гатовы мост —
Новы,
Шырокі, Рыпучы.
Выцер Мароз успатнелы лоб, Накінуў кажух на плечы, Шапку ў ахапку згроб I ў лес падаўся Адпачываць да вечара.
Памахаў зайцам рукой: — Салодка гарбату піць!..
У зайцоў настрой адменны, Расступаюцца кусты, Бо з-за рэчкі носяць сена I гатуюць Чай густы.
Хто азяб,
Частуюць сёння Шчодрыя гаспадары.
I зайздрослівай вароне Кубак налілі — Бяры!
А лісіца-кавяла
Дзве гадзіны чай піла, Пасля шостай шклянкі недзе Запрашаць пайшла мядзведзя... Прыходзьце і вы на кубак гарбаты.
72
Пакуль вар не прастыў I заварка не скончылася...
Мыйдадзір
Карней Чукоўскі
Коўдра з ложка, Як на ножках, Паскакала да дзвярэй.
I падушка з прасціною Без аглядкі ўслед за ёю Паімчалася хутчэй.
Я за свечку, Свечка — ў печку!
Я за кніжку, Але — дзе там! — I яна за імі следам Скок ды скок
I — наўцёк!
Я хачу напіцца чаю, К самавару падбягаю, А пузаты з усіх ног Уцякае за парог.
Што такое?
Што такое?
Што тут робіцца ў пакоі?
I чаму ж
Усё кругом
Закруцілася круцёлкай Ды памчалася бягом?
73
Стол за лыжкай, Бот за кніжкай, Качарга за пірагом — Мітусіцца ўсё I скача, I ляціць усё кулём. Раптам з мамінай са спальні, Перапоўнены вадой, Выбягае Умывальнік I ківае галавой:
«Ах ты, брыдкі, ах ты, брудны. He хлапчук, а парася!
Ты чарней за камінара! Падзівіся на сябе: У цябе на шыі сажа, У цябе на носе каша. Ты ж увесь такі мурзіла, Што і кніжкі і чарніла Паўцякалі ад цябе. На світанні, раніцою, Чыста мыюцца вадою Мышаняты й кацяняты, Кураняты й качаняты I конікі-скакуны.
Ты адзін не любіш мыцца, I няма чаго дзівіцца, Што ўцякаюць ад мурзілы I панчохі, і штаны.
Я — вялікі Умывальнік, Я — вядомы Мыйдадзір, Умывальнікаў начальнік I вяхотак камандзір!
* Мачалак.
74
Варта тупнуць мне нагою, Варта толькі мне гукнуць, Дык сюды усёй гурбою Умывальнікі ўбягуць I цябе тут з галавою У балею акунуць!» Стукнуў ён у медны таз I гукнуў: «Кара-барас!» I адразу шчоткі, шчоткі Затрашчалі, як трашчоткі, I давай мяне мыць, Прыгаворваючы: «Мыем, мыем мы мурзілу, Мыем, мыем камінара: Ваксу, сажу і чарніла Адмываем чыста з твару! Будзе, будзе камінар Аж блішчэць, як самавар!» Тут падскочыла і мыла, Уплялося ў валасах, Вочы пенаю закрыла I кусае, як асва.
Ад вяхоткі ашалелай Я памчаўся, покуль цэлы, А яна за мной, за мной Па Садовай, па Сянной. Я па вуліцы да саду, А яна за мною ззаду Усё імчыцца ды імчыцца I кусае, як ваўчыца.
Аж насустрач мой харошы, Мой любімы Кракадзіл. Ен з Татошам і Какошай Па прысадах тут хадзіў.
75
I вяхотку праглынуў — Нават вокам не міргнуў. А пасля як зараве на мяне, Як затупае нагамі на мяне: «Лепш вярніся ты дахаты, — кажа ён, — Ды памый свой твар мурзаты, — кажа ён, — Бо, калі я налячу, — кажа ён, — Дык, як муху, растапчу!» — кажа ён. Тут я куляю памчаўся дамоў, I прыбег я да ўмывальніка зноў. Мылам, мылам, Мылам, мылам
Мыліць твар я свой пачаў, Змыў і сажу, і чарніла, I, як снег, бялюткі стаў.
I штаны мае тым часам Скок у рукі мне адразу, А за імі піражок Кажа: «Зеш мяне, браток!» А за ім і бутэрброд: Прыляцеў — ды проста ў рот! Тут і кніжкі прыскакалі, I алоўкі у пенале Заспявалі ад душы: «Вось цяпер — чытай, пішы!» Сам вялікі Умывальнік, Найслаўнейшы Мыйдадзір, Умывальнікаў начальнік
I вяхотак камандзір, Навакол мяне танцуе, У шчаку мяне цалуе, На калені пасадзіў: «Вось цяпер цябе люблю я, Вось цяпер цябе хвалю я!
76
Бо нарэшце ты, мурзіла, Мыйдадзіру дагадзіў». Раніцою і увечар Трэба чыста мыцца нам, А мурзілам скажам гэтак: «Сорам вам!
Сорам вам!»
Няхай жыве мыла духмянае,
I ручнікі ільняныя,
I грэбні густыя, I шчоткі зубныя! Дык будзем жа мыцца, купацца, Плаваць, ныраць і куляцца У ночвах, балеі, у ванне, У лазні, ў рацэ, ў акіяне, — Усюды няхай пагалоска ідзе: — Вечная слава вадзе!
Мядзведзь
Данута Ычэль-Загнетава
Дзед Мядзведзь стаміўся троху — Лёг у мяккую бярлогу.
Смачна спалася яму, He ўставаў усю зіму.
Сукенка раскажа
Тадзіяна Кляштпорная
He расказвала Аленка, Ела суп ці ела каіпу. Леппі за ўсё яе сукенка Нам сама пра ўсё раскажа.
77
Раскідач
Рыгор Барадулін
А да Ланы — Хоць ты плач! — Часта ходзіць Раскідач.
Нежаданы Гэты госць Раскідае ўсё Як ёсць.
На падлозе Мішкі, кніжкі, На падлозе Міскі, лыжкі.
Небарачка-качка Крача.
Пад канапу Скача мячык.
I злятае Са стала Бедны певень Без крыла. Давядзецца Выгнаць з хаты Шкоднага Раскідача, Каб на радасць Мамы й таты Мчаўся ён Наўцекача.
78
Іграў я на дудцы
3 народнага
Іграў я на дудцы, Седзячы на будцы.
Ту-лю, ту-лю, ту-лю-лю, Ту-лю-лю!
Грае мая дудка, Пяе весялушка.
Ту-лю, ту-лю, ту-лю-лю, Ту-лю-лю!
Як зайграла дудка — Прыбег скакаць Юрка. Ту-лю, ту-лю, ту-лю-лю, Ту-лю-лю!
А за Юркам Янка, А за Янкам Танька.
Ту-лю, ту-лю, ту-лю-лю, Ту-лю-лю!
Дзед Мароз
Янка Журба
У вопратцы белай, Шырокай, даўгой, 3 вялікай пупіыстай Мятлой-барадой
Прыйшоў к нам здалёку Дзядуля Мароз, Завеі і холад 3 сабою прынёс.
79
У бель апранае Ён дрэвы, кусты, На рэчках, азёрах Будуе масты.
Сядзіць сыч на капе
3 народнага
Сядзіць сыч на капе, А сава на другой, Гой-гой-гой! на другой, Гой-гой-гой! на другой.
У савы сыч пытае: — Хто ў лесе гукае?
Гу-гу-гу! — гукае, Гу-гу-гу! — гукае.
— Дрывасекі мае Сякуць лес у мяне.
Чах-чах-чах! — у мяне, Чах-чах-чах! — у мяне.
I сякуць, і крычаць, Каб звяроў напужаць.
Пух-пух! — напужаць, Пух-пух! — напужаць.
Адмарозіў лапкі
Іван Муравейка
Коцік басаногі Па сняжку гуляў.
80
Адмарозіў лапкі I заплакаў: — Мяў...
Што за дзіва гэта?
Трэба бегчы ў дом: Снег такі халодны, А пячэ агнём...
Верабейка
3 народнага
Вось прыйшлі зімовы сцюжы, на дварэ замерзлі лужы.
Скача, скача верабей, ён склікае ўсіх дзяцей.
Да дзяцей ён просьбу мае і чырыкае, як знае: Ціў, ціў, ціў, ціў, ціў, ціў... Дайце зерня — я чуць жыў.
Есці многа мне не трэба: трохі зерня, трохі хлеба. Кіньце, дзеткі, на зямлю: я вам песеньку спяю: ціў, ціў, ціў, ціў, ціў, ціў -я вам песеньку спяю.
Верабейчыкі
Сяргей Новік-Пяюн
На марознае акно Падаюць сняжынкі, Я збіраю са стала Хлеба акрушынкі.
81
Для крылатых пеюноў Снеданне рыхтую, Верабейчыкаў-сяброў Чым магу частую.
I спяваюць у вакне Шэрыя клубочкі, Пацяшаюць сэрца мне Ад рана да ночкі.
Каток — залаты лабок
Беларуская народная казка
ьіў дзед з бабай. Былі яны вельмі бед-СГу ныя: ні насіць няма чаго, ні варыць. Вось <ЭХ(о>баба і кажа дзеду:
— Вазьмі, дзеду, тапарок, паедзь у лясок, ссячы дубок, завязі на рынак, прадай і купі гарчык мукі. Спячом хлеб.
Сабраўся дзед, паехаў у лясок, пачаў секчы дубок. Выскачыў з дуба каток — залаты лабок, залатое вушка, срэбранае вушка, залатая шарсцінка, срэбраная шарсцінка, залатая лапка, срэбраная лапка.
— Дзеду, дзеду, што табе трэба?
— Ды вось, каточак, мой галубочак, паслала мяне баба ссекчы дубок, завезці на рынак, пра-даць і купіць гарчык мукі на хлеб.
— Едзь, дзед, дахаты: будзе ў вас мука!
Прыехаў дзед дахаты, ажно ў яго мукі поў-ныя засекі.
82
Спякла баба хлеб, сама наелася, дзеда накар-міла і кажа яму:
— He шкодзіла б цяпер і заціркі наварыць. Ды солі няма. Вазьмі, дзеду, тапарок, паедзь у ля-сок, стукні ў дубок, ці не выскачыць каток — за-латы лабок: папрасі ў яго солі.
Узяў дзед тапарок, паехаў у лясок, стук у ду-бок!.. Выскачыў каток — залаты лабок, залатое вушка, срэбранае вушка, залатая шарсцінка, срэбраная шарсцінка, залатая лапка, срэбраная лапка.
— Дзеду, дзеду, што табе трэба?
— Ды вось, каточак, мой галубочак: хлеб ёсць — солі няма!
— Едзь, дзед, дахаты: будзе соль!
Прыехаў дзед дахаты, ажно ў яго солі цэлая дзежка стаіць.
Наварыла баба заціркі, сама наелася, дзеда накарміла ды кажа яму:
— He шкодзіла б цяпер і капусты паспытаць. Вастры, дзеду, тапарок, едзь у лясок, стукні ў ду-бок, ці не выскачыць каток — залаты лабок: па-прасі ў яго капусты.
Навастрыў дзед тапарок, паехаў у лясок, стук у дубок!.. Выскачыў каток — залаты лабок, зала-тое вушка, срэбранае вушка, залатая шарсцінка, срэбраная шарсцінка, залатая лапка, срэбраная лапка.
— Дзеду, дзеду, што табе трэба?
— Ды вось, каточак, мой галубочак: хлеб ёсць, соль ёсць — капусты няма!
— Едзь, дзед, дахаты: будзе капуста!
83
Прыехаў дзед дахаты, а ў яго капусты поўная кадушка!
— Ай, як добра! Вось каб цяпер яшчэ саль-ца... Мы б з табою капусты наварылі, сальцам закрасілі б. He палянуйся, дзеду: вазьмі тапарок, паедзь у лясок, стукні ў дубок, ці не выскачыць каток — залаты лабок: папрасі ў яго сальца.
Узяў дзед тапарок, паехаў у лясок, стук у ду-бок!.. Выскачыў каток — залаты лабок, залатое вушка, срэбранае вушка, залатая шарсцінка, срэбраная шарсцінка, залатая лапка, срэбраная лапка.
— Дзеду, дзеду, што табе трэба?
— Ды вось, каточак, мой галубочак: просіць баба яшчэ сальца да капусты.
— Добра, дзед, едзь дахаты: будзе сала.
Прыязджае дзед дахаты, а ў яго сала цэлы ку-белец! Рады дзед, рада баба. Сталі яны жыць ды пажываць, дзецям казкі казаць.
I цяпер жывуць, хлеб жуюць, капустаю з са-лам закусваюць.
Вось вам казка, а мне абаранкаў вязка.
Два вераб'і
Аляксандра Смоліч
Два вераб'і знайшлі на гумнішчы каласок дый пачалі за яго біцца. Доўга яны біліся, аж па-куль певень не ўгледзеў каласок, ухапіў яго дый панёс.
Храбры певень
Якуб Колас
Па надворку певень ходзіць, За сабою куры водзіць
I крычыць: — Сюды! Сюды!
84
Як кіўне ён галавою, Сыплюць куры чарадою — Як адна бягуць туды.
А калі хто кур пужае, Певень грозна загукае: — Хто такі там? Хто такі?
Куркі
Артур Вольскі
— Куркі!
Куркі!
— Ко-ка?
— Ко-ка?
— He хадзіце ў лес далёка. Бо жыве у лесе ліс, шмат ён курачак загрыз. А загінуць куркі ўсе, хто яечкі нам знясе?
Кажуць куркі: — Ко-ка!
— Ко-ка!
He адыдземся далёка, калі ўранку на падворку круп насыплеце нам горку.
85
Нашы сябры
Станіслаў Шушкевіч
Снегіры, сінічкі! Сыплю вам пшанічкі, Крупак, крошак хлеба. Вам жа мала трэба! Ешце, любыя сябры! He ляціце у бары, А жывіце у двары Да вясновае пары.
Вось для вас кармушкі, Птушкі-шчабятушкі, Нашы весялупікі!
Клубочак
Павел Марціновіч
Ну і дзіўны гэты вожык — He відаць ягоных ножак. He відаць ягоных вочак — Ну, не вожык, А клубочак.
Ды клубочак дужа колкі, Бо тырчаць з яго іголкі. I не выцягнеш іголку: Воўк цягнуў яе Без толку, He пашыў сабе Абноў, Толькі лапу Пакалоў.
86
На шашы
Рыгор Барадулін Штохвіліны на шашы Шумна, як на кірмашы: Шоргат, Шорах, Шум птушыны.
За машынаю машына. Нешта шэпча Шына шыне.
Верабейка
Станіслаў Шушкевіч
Верабейка ўвесь дрыжыць: — Як тут жыць? Як пражыць?
Набліжаецца зіма — Цёплай вопраткі няма. Чык-чырык! Чык-чырык! Я ад холаду адвык.
I азяб я, і прамок, Слаба грэе мой пушок. Вецер. Холад. Дождж імжыць... Як тут жыць? Як пражыць? Чык-чырык! Чык-чырык!
Я ад холаду адвык.
Скакалка
Рыгор Барадулін
А на золку За бугром Праз вясёлку Скача гром.
87
Скача, Скача
Без аглядкі,
Толькі над палянкамі Бліскаюць вясёла пяткі Зыркімі маланкамі.
Раз-два,
Раз-два, Долу хіліцца трава. Раз-два-тры, Раз-два-тры, Усміхаюцца бары. Раз-два, Тры-чатыры,
Светла ўсёй нябеснай шыры. Раз-два,
Тры-чатыры, Пяць —
Гром пайшоў За мора спаць.
Як дзялілі мядзведзя
Самуіл Маршак
Шмат цацак ёсць у нашым садзе: Машыны, лялькі і звяры.
У добрым ладзе ў круг пасядзем, Гуляем разам, як сябры.
Каму што трэба — цацкі ў шафе, Для ўсіх адчынена яна.
Бяры ваўка, лісу, жырафу,
88
Бяры канструктар і слана.
Сказаў аднойчы ўпарты Федзя: «Нікому Мішку я не дам!» Мы сталі з ім дзяліць мядзведзя I падзялілі напалам.
I кожны ўзяў сваю палову, Але гуляць ніхто не мог. У Федзі — Мішка безгаловы, А у мяне — без задніх ног.
Дзяўчынка-равушка
Агнія Барто
Хто завыў?
Хто зароў?
Ці не чарада кароў?
He цялушка Пяструшка?
Гэта — Ганя-равушка.
Плача, заліваецца, Сукенкай уціраецца... - У-у-у-у-у-у-у!
Выйшла мама з Ганяй у сад — Ганя просіцца назад: — He хачу я ў сад ісці!
Ой, пусці!
Пусці! Пусці!
А як толькі Ганя ў дом — Слёзы з вочак ручайком: — О-о-о-о-о!
He хачу.
Пусці назад.
Рвецца зноў яна у сад.
Малака далі у кубку —
89
Ганя ўжо скрывіла губку: — Ён вялікі!
Дайце ў тым! He, не ў гэтым! У маім!
У-у-у-у-у!
Далі плаксе у другім — Раскрычалася зусім: — He хачу і ў гэтым! He! Дайце лепей з тога мне! Э-э-э-э-э!
Палажылі Ганю спаць.
Ганя плача — хоча ўстаць. — Дай сукенку!
Ой, дай, дай!
Хоць ты з хаты
Уцякай.
Ай!
Як на сход, народ плыве: Хоча ведаць, хто раве, Хто ўвесь час тут гшача? Што ўсё гэта значыць? Бачаць — дзеўчынка стаіць, Немым голасам крычыць, А ў яе ад горкіх слёз
Усё распухла — Твар і нос.
— О-о-о-о-о-о!
У-у-у-у-у-у!
Ой, не плач, Ганюшачка, Дзяўчынка-равушачка, Дзяўчынка-равёлачка, Хліпалка-сапёлачка!
На табе ж ад сырасці Плесня можа вырасці!
90
Дзяўчынка чарнамазая
Агнія і Павел Барто
— Ах, дзяўчынка Чарнамазая, Дзе ж ты рукі Перамазала?
На далоньках Плямы, На локцях — Таксама.
— Я на сонейку Ляжала, Рукі ўтору Трымала, Вось яны і загарэлі!
— Ах, дзяўчынка Чарнамазая, Дзе ж ты твар свой Перамазала?
Чорны кончык носа, На шчоках палосы.
— Я на сонейку Ляжала, Hoc угору Трымала, Вось ён і загарэў.
— Ах, дзяўчынка Чарнамазая, Дзе ж ты пяткі Перамазала?
— Я на сонейку Ляжала,
91
Пяткі ўгору Трымала, Вось яны і загарэлі! — Ой, ці праўда гэта? Ці так ты рабіла?
Да кроплі ўсё адмыем. Падавайце мыла!
Мы яе адшаруем.
Закрычала на ўсю глотку, Як убачыла Вяхотку.
Як кошка, упіралася — Мыць рукі
He давалася:
— Яны не будуць
Белыя:
Яны ўсе загарэлыя! А рукі і адмыліся. Шаравалі губкай нос — Раскрычалася да слёз: — Ой, мой бедны носік Мыла не выносіць!
Ён не будзе белы: Ён жа загарэлы! A hoc таксама адмыўся. — Вой, навошта пяткі церці?! Можна з козыту памерці!
He будуць пяткі белыя: Яны ўсе загарэлыя!
А пяткі таксама адмыліся. Вось цяпер ты белая, Зусім не загарэлая.
Гэта ўсё быў бруд.
92
Тэлефон
Карней Чукоўскі
У мяне зазваніў тэлефон.
— Алё! Хто гаворыць?
— Слон.
— Хто? Галасней! He чую!
— Слон! Ад вярблюда званю я. — А што вам трэба? Параду?
— He! Я прашу шакаладу!
— Для каго?
— Для сына майго.
— А ці многа прыслаць?
— Пакуль што пудоў пяць Ці шэсць папрашу прывезці, Болей яму не з'есці, Ён у мяне маленькі.
А затым з усіх сіл кракадзіл Пазваніў і праз плач папрасіў: — Мой любы, харошы, Прышлі нам галёшы — I жонцы, і мне, і Татошу.
— Чакай, дружа слаўны, Здаецца ж, нядаўна Табе я ўжо выслаў Дзве пары галёш?
— Ах, тыя галёшы
Адразу мы зелі, Мы есці хацелі, Мы з'елі б іх кош!
А зараз чакаем, Чакаем і верым, Што ты нам прышлеш Для цудоўнай вячэры
93
Дзесятачак новых галёш!
А пасля — дзын-дзын-дзын — зайчаняткі:
— Ці не можна прыслаць нам пальчаткі?
А затым — дзінь-дзі-лень — і мартышкі: — Калі ласка, прышліце нам кніжкі!
А затым пазваніў мядзведзь Ды як стаў і раўці, і мычэць!
— Пачакайце, мядзведзь, не мычыце, Што вам трэба — вы проста скажыце! Але ён усё «му» ды «му», А чаго і чаму — Ясна толькі яму.
— Калі ласка, павесьце трубку!
А затым пазванілі чаплі:
— Будзьце ласкавы, вышліце каплі: Мы жабамі сёння аб'еліся, I ў нас жываты разбалеліся!
А затым пазваніла свіння:
— Прышліце сюды салаўя.
Мы сонечным днём з салаўём Дзівосную песню спяём.
— He! He! Салавей не пяе для свіней!
Ужо лепей пакліч ты варону!
— О, ратуйце маржа! — Ад мядзведзя ізноў званок.
— Ён вожыка марскога праглынуў незнарок! I, нібы авадзень, цэлы дзень: Дзінь-дзі-лень, дзінь-дзі-лень, Дзінь-дзі-лень!
To пазвоніць цюлень, то алень.
А нядаўна дзве газелі
Пазванілі і запелі:
— Ах, няўжо, няўжо згарэлі Усе на свеце каруселі?
94
— Схамяніцеся, газелі!
He згарэлі каруселі, I арэлі ўсе ўцалелі. Вы б, газелі, не дудзелі, А прыскочылі ў нядзелю I паселі, дзе хацелі, На арэлі-каруселі!
Ды не слухалі газелі, А яшчэ гучней дудзелі: — Ах, няўжо, няўжо згарэлі Каруселі і арэлі?
Што за дзіўныя газелі?
Ну, а ўчора самым раннем Кенгуру з сваім вітаннем: — Алё! Вітаю шчыра Мыйдадзіра! Я раззлаваўся ды — як закрычу: — Я не Мыйдадзір і Мыйдадзірам быць не хачу! — А дзе ж Мыйдадзір?
— He магу вам сказаць...
Пазваніце па нумары сто дваццаць пяць...
Я тры ночы не спаў, Ледзь ад стомы не ўпаў. Мне б заснуць, адпачнуць... Але толькі я лёг — званок!
— Хто такі?
— Насарог!
— Што вам трэба? Чаму сярод ночы сюды? — Мілы доктар! Бяда! Выручайце з бяды! Ратуйце! Хутчэй!
— Karo?
— Бегемота!
Наш бегемот праваліўся ў балота... — Праваліўся ў балота?
- Так!
95
Праваліўся бядак!
— О, доктар, прыйдзіце па ўласнай ахвоце, А інакш ён загіне ў балоце, Хутчэй, бо от-от памрэ бегемот!!!
— Добра! Бягу! Бягу!
Калі змагу, памагу!
* * *
Ох, нялёгкая гэта работа
3 балота цягнуць бегемота!
А мне дасце?
Сільва Капуцікян
Светачка снедае: Ручкі бяруць, Зубкі жуюць.
— Гаў-гаў-гаў!
— Хто тут?
— Гэта я, шчанючок, Чуйны насок.
Нікуды не бягу, Бо сад сцерагу.
А што вы ясце — Ці мне не дасце?
Светачка снедае: Ручкі бяруць, Зубкі жуюць.
— Мяў, мяў!
— Хто тут?
96
— Я — ваша кошка, Стамілася трошкі, У склепе была, Мышэй сцерагла. А што вы ясце — Ці мне не дасце?
Светачка снедае: Ручкі бяруць, Зубкі жуюць.
Мама дзверы адчыніла, Усіх у хату запрасіла. Суп наліла, Усім падала.
У талерцы — шчанючку, Чуйнаму наску.
Котачцы — у місцы, Пеўніку — улыжцы. Еш, дачушка Света, Разам смачна снедаць!
Баран бок абадран
Беларуская народная казка
Кыў раз дзед, а ў таго дзеда баран. I захацеў той дзед зарэзаць свайго барана. Толькі па-чаў рэзаць, трошкі бок абадраў, а баран усха-піўся ды ўцёк і схаваўся ў лісіную норку.
Прыйшла ліса ў норку, ажно там нехта ся-дзіць. Спужалася лісіца і пытаецца:
— Хто там?
А баран ёй адказвае:
97
— Я баран, бок абадран, чатыры нагі, два pari, — як дам рагамі, дык ты паляціш дагары нагамі!
Лісіца спужалася і пабегла ваўка прасіць.
— А воўчанька ты мой, а кумочак мой, — ха-дзі, памажы маёй бядзе, паглядзі, хто гэта ў мяне ў норцы сядзіць.
Паслухаў воўк лісу, пайшоў з ёю ў нару вы-ганяць барана. Прыйшоў, ды сам, сам — носам нюхае.
— Хто там?
— Я баран, бок абадран, чатыры нагі, два pari, — як дам рагамі, дык ты паляціш дагары нагамі!
Воўк спужаўся ды ўцёк. Пайшлі яны з лісі-цай ды к медзвядзю, пачалі медзвядзя прасіць:
— Мядзведзінька, бацечка, — хадзі, памажы нашай бядзе, паглядзі, хто гэта ў лісінай норцы сядзіць.
Паслухаў мядзведзь, пайшоў з імі да норкі, прыйшоў ды пытаецца:
— А хто там?
А баран яму:
— Я баран, бок абадран, чатыры нагі, два pari, — як дам рагамі, дык ты паляціш дагары нагамі!
Мядзведзь спужаўся ды ўцёк.
Ідуць яны, ідуць каля саду, ды бачаць — ля-ціць пчолка. Давай яны гэтую пчолку прасіць.
— Пчолка, душачка, — хадзі, паглядзі, хто гэта ў лісінай норцы сядзіць.
Паляцела пчолка з імі, прыляцела і пыта-ецца:
— А хто там?
98
— Я баран, бок абадран, чатыры нагі, два pari, — як дам рагамі, дык ты паляціш дагары нагамі!
А пчолка не спужалася — у норку, ды давай кусаць барана за абадраны бок.
Баран спалохаўся, выскачыў з норкі ды давай уцякаць.
Страшная казка пра страшнага звера
Іван Бурсаў
дарылася гэта ў тую ноч, калі вецер на небе '^зоркі пагасіў, а месяц у цемначы заблудзіў. <2-^1 такая цемра была тады на зямлі, такія
страшныя шолахі поўзалі вакол, што нават са-мыя смелыя сабакі пазашываліся ў свае будкі і там ляскалі зубамі са страху.
I вось у тую самую ноч, калі гадзіннікі пра-білі дванаццаць разоў, бразнула ў печы засланка і з прыпечка на падлогу скокнуў страшэнны-найстрашэнны звер. Хвост чорны, вусы чорныя, сам чорны, як галавешка, толькі вочы вугольчы-камі свецяцца.
Павёў страшны звер вусамі чорнымі, трой-чы ўдарыў аб падлогу чорным хвастом, — пачаў кіпцюры вастрыць.
Вастрыў-вастрыў, ды раптам я-а-а-к скочыць у самы далёкі кут! Хацеў страшны звер начны шолах за хвост злавіць, ды ў цемры не разлічыў, наляцеў ілбом на старую, што не адзін падворак выхадзіла, бярозавую мятлу.
99
Спалохалася старая бярозавая мятла страш-нага звера, хацела ў двор уцякаць, ды адзіная нага са страху адзервянела. Падскочыла старая мятла на адным месцы і грымнулася проста на паліцу з посудам.
Спалохалася паліца з посудам, спрасонку хацела на падлогу саскочыць, ды ўспомніла, што яна да сцяны трывала цвікамі прыбітая. Затрэслася паліца са страху, ды так моцна, што ўвесь посуд, які начаваў на ёй, разбудзіла.
Прачнуліся кубкі і міскі, з перапуду пачалі штурхацца, адзін за аднаго хавацца. Штурхаліся-штурхаліся дый спіхнулі з паліцы самы малень-кі кубачак.
Упаў кубачак і — проста страшнаму зверу на спіну.
Як падскочыць страшны звер на адным мес-цы ды як закрычыць на ўсю хацінку страшным голасам:
— Мя-я-ў-ў!!!
Прачнуўся на печы дзед — бяда-не-бяда, ільняная барада. Злавіў ён страшнага звера, ад-чыніў акно ды вытурыў яго проста ў цёмную-найцёмную ноч, прымаўляючы:
— Досыць табе, кот, хвост задзіраць ды ўну-кам спаць не даваць, малако са збанка піць ды посуд біць... Ідзі-ткі ты лепей па двары прагу-ляйся!
А ў гэты час месяц знайшоўся, над страхой хацінкі засерабрыўся. Пеўні крыламі залопалі і казку спалохалі...
Усё!..
100
Цяжкая навука
Іван Бурсаў
Казка аб тым, Як нялёгка зусім, Хоць нарадзіўся ты 3 лапамі і хвастом, Стаць катом.
Было гэта ні зімой, ні летам, ды вядома дакладна, што перад абедам. Вывеў стары Кот маладога Катка за браму і сказаў прама:
— Хопіць табе, сыне, на маёй шыі сядзець. Пабегаў пагуляў усмак паеў, удосыць паспаў — час і самому мышэй лавіць.
— А якія яны, мышы? — упершыню паці-кавіўся Каток.
— А яны, гэта, во-о-сь з такімі хвастамі! — развёў стары Кот лапы як мага шырэй. I відаць, парашыўшы, што растлумачыў дастаткова доб-ра, на цёплую печку падаўся.
Нічога не засталося Катку, як самастойна на працу накіравацца.
Вакол хаты абышоў уздоўж плота прабег — на луг выйшаў. Бачыць, нейкія звяры пасвяц-ца — хвасты ледзь не да зямлі звісаюць.
«Бач,колькімышэй...— узрадаваўся Каток. — А хвасты ў іх яшчэ даўжэйшыя, чым бацька па-казваў».
Падкраўся ды хоп за хвост!
— М-м-му-у! — спалохаўся звер ды як махне хвастом — ажно Каток тройчы цераз галаву пе-ракуліўся.
101
Падхапіўся, абтросся — з усіх ног дамоў панёсся.
— Ну, як паляванне? — пацікавіўся стары Кот. — Ці ўпаляваў хоць адну Мышку?
— Злавіў — мяўкнуў Каток. — Толькі яна так хвастом махнула, што я тройчы цераз галаву перакуліўся.
— Дурненькі, — уздыхнуў стары Кот, — ты ўхапіў за хвост не Мышку, а карову.
— А якія яны, мышы? — другі раз пацікавіў-ся Каток.
— А яны, гэта, — задумаўся стары Кот, — такія маленькія, шэрыя...
Нічога не заставалася Катку, як зноў на паля-ванне падацца.
За браму выйшаў, вакол хаты абабег — ба-чыць: на прызбе бабка Матруна сядзіць, у руках пруткі мільгаюць, а на зямлі каля яе нешта ма-ленькае, шэрае падскоквае — хвост доўгі, проста бабулі Матруне ў рукі цягнецца.
«Дык вось яна якая, Мышка!» — узрадаваўся Каток.
Падкраўся неўпрыкметку — цоп! — і ўчапіў-ся кіпцямі ў маленькае і шэрае.
— Ах ты, дурненькі, — устала з прызбы баб-ка Матруна. — Ты чаму не даеш мне ўнуку ру-кавічкі вязаць? — ды як шпурне ў Катка недавя-занай рукавічкай.
Яно і не балюча, ды крыўдна.
Каток абтросся — і з усіх ног дамоў панёсся.
— Ну, як паляванне? — пацікавіўся стары Кот. — Ці ўпаляваў хоць адну Мышку?
— Злавіў, — мяўкнуўКаток. — ТолькібабкаМа-труна адабрала — рукавічкай у мяне запусціла.
102
I Каток расказаў усё, як было.
— Дурненькі, — уздыхнуў стары Кот. — Гэта ты не Мышку злавіў, а ў клубок нітак учапіўся... Наша справа — мышы!
— А якія яны, мышы? — трэці раз пацікавіў-ся Каток.
— А яны, гэта, — наморшчыў лоб стары Кот, — сыр любяць. Я, помню, адну злавіў калі яна галоўку сыру грызла.
I зноў стары Кот, вырашыўшы, што растлу-мачыў дастаткова добра, улёгся зручней, каб сон дасніць, а Каток трэці раз на паляванне падаўся.
Цераз двор прабег, вакол хаты абышоў, у хлеў зазірнуў. Бачыць — на бервяне звярок сядзіць, чорную скарыначку грызе. Сам маленькі, шэ-ранькі, хвосцік да зямлі звісае.
«Па ўсіх прыкметах — Мышка, — падумаў Каток. — Але чаму яна хлебную скарыначку грызе, а не сыр? Трэба спытацца, а то і трэці раз памыліцца няцяжка...»
Падышоў Каток і ледзь чутна пытае:
— Ты любіш сыр?
— Ой! — схамянулася Мышка і ад перапуду хлебную скарыначку ўпусціла. — Люблю, — прызналася яна.
— Цудоўна! — пацёр Каток лапкі. — Урэшце я цябе злаўлю і папалудную.
Зразумела Мышка, што трэба неяк выкручвацца, сваё жыццё ратаваць, — пачала хітраваць.
— Пачакай крышку, паважаны Кот, — пачала яна прасіць і наўмысна Катка Катом назвала. — Раз мне выпаў лёс табе на абед трапіць — нікуды
103
не падзенешся. Толькі ў мяне зараз усе зубы чор-ныя — сам бачыў, я гарэлую скарыначку грызла. Адпусці на хвілінку дадому — зубы пачысціць. He да твару табе, паважанаму Кату, нейкай там Мышкай-замухрышкай палуднаваць.
Прыемна Катку такія словы чуць. Нават сам сябе паважаць пачаў.
— Добра, — згадзіўся. — Ідзі, толькі доўга не затрымлівайся.
Шмыгнула Мышка ў норку і як у ваду ка-нула.
А Каток аж дасюль каля норкі сядзіць — Мышку чакае. Калі, вядома, не падрос за гэты час ды не паразумнеў.
Лялька
Яўген Баравы
-Д ^@ама вядзе Таню з дзіцячага садка. На 1^1 сцяжынцы валяецца лялька — голая, з S- адарванай рукой. Хлапчук, які прабягаў міма, ударыў ляльку нагой. Яна ўпала на спіну і прастагнала:
— Ма-ма!
У лялькі адарвалася і другая рука. Бедная лялька! Таня пашкадавала яе, асцярожна ўзяла на рукі і спытала:
— Табе баліць?
— Ма-ма! — зноў жаласна прастагнала ляль-ка і заплюшчыла блакітныя вочы.
— Таня, кінь ляльку! — загадала мама. — Паглядзі, якая яна брудная!
— Мамачка, ёй жа баліць!
104
— Ляльцы не баліць, яна не жывая, — рас-тлумачыла мама.
— Але ж яна плача, значыць — баліць, — сказала Таня і таксама заплакала.
Дома Таня выкупала ляльку ў ванне. Тата прырабіў ёй рукі, а мама пашыла квяцістую сукенку. Ах, якой прыгажуняй стала лялька! Таня бярэ ляльку на рукі, і яна радасна кажа:
— Мама!
Вайна вясны з зімою
Цётка (Аляізія Пашкевічанка)
®>-у-асварыліся вясна з зімою і пачалі адна дру-I I гой на злосць рабіць. Зіма гоніць снег, a У > вясна — дождж, зіма паўзе з марозам, вяс-на лезе з адлігаю, і йзноў няма парадку. Цярпелі людзі, цярпелі, а пасля давай рабіць, давай радзіц-ца, па чыёй тут старане ім стаць. Адны казалі: «Мы яшчэ не вымалацілі збожжа, не навазілі дроў, не адпачылі пасля летняе работы, хай па-будзе зіма». Другі йзноў крычалі: «Вон зіму! яна нас памарозіць; мы і так лапці патапталі, кажухі абдралі. Досіць нам яе; хочам вясны». I няведама, як то яно прайшло б на тым сходзе, каб не ўвай-піоў старэнькі старац і не пачаў жаліцца на зіму.
Вушы ў яго былі адмарожаны, рука пакрэп-ла*, світка падзертая, сам ён дрыжэў ад сцюжы. Убачыўшы старца, увесь сход закрычэў у адзін голас: «Не хочам зімы! Хай вясна йдзе да нас». Бедная зіма заплакала горка на людзей; слёзкі яе цяклі з стрэх, білі па шыбах, разліваліся па зямлі,
* Заледзянела.
105
сцякалі ў лужы, з лужаў у рэчкі, з рэчак у моры, з мораў у акіяны.
А вясна смяялася, строілася ў краскі, гарца-вала па палёх, песцілася па садох, пяяла з гггуш-камі, цалавалася з дзеткамі, аж пакуль не пасва-рылася з летам.
Мама
Аляксандра Смоліч
zna рынку неяк адбілася ад маткі дзіця, ды I—I ^блутаецца між народам. Заблудзілася бед-V V нае, плача, бегае, шукае маткі. Пытаюць людзі ў яго: «Якая ж твая мама, дзетка?» А яно скрозь слёзы і кажа: «Хіба вы не ведаеце? Мая ж мама за ўсіх дабрэйшая і прыгажэйшая».
Матуліны рукі
Вера Вярба 3 маленства яны нас Да сэрца гарнулі, Пяшчотныя, добрыя Рукі матулі, Што з ранку працуюць Няспынна і лоўка — Дачушку накормяць, Прычэшуць галоўку, Кашулю пашыюць, Правераць задачу I сына суцешаць, Калі той заплача.
106
Матуліны рукі Нас цешаць, галубяць, Так шчыра, як маці, Ніхто нас не любіць. Матуліны рукі — Адзіныя ў свеце, Шануйце, любіце Заўсёды іх, дзеці.
Вішанькі-чарэшанькі
Леся Украінка
Заблішчалі чарэшанькі Між лісточкаў клейкіх. Чарэшанькі вабяць вочы Дзетачак маленькіх.
I хлопчыкі, і дзяўчаткі Каля дрэўца скачуць, Ручкі ўгору падымаюць I ледзь-ледзь не плачуць. Рады б вішню з'есці, Ды высока лезці: На дыбачках станеш — I ўсё ж не дастанеш.
«Ой, вішанькі-чарэшанькі Наліліся сокам, Дык чаму ж вы, спелыя, Выраслі высока?» «Мы выраслі высока, Таму і даспелі, Калі б выраслі мы нізка, Нас даўно б вы з'елі».
107
Галінка і верабей
Максім Танк
— Галінка-вярбінка, — Прасіў верабей, — Мо пакалыхала б
Маіх ты дзяцей?
Галінка не хоча Дзяцей калыхаць.
— Ідзіце, казулі, Галінку ламаць! Казулі не хочуць.
— Ідзіце, ваўкі, Лавіці, караці Казуляў такіх, Якія не хочуць Галінку ламаць, Якая не хоча
Дзяцей калыхаць. Ваўкі не схацелі.
— Прыходзьце, стральцы, Каб непаслухмяных Ваўкоў правучыць, Якія не хочуць
Казуляў караць, Якія ляняцца
Галінку ламаць, Якая не хоча
Дзяцей калыхаць... Пайшлі паляўнічыя ў лес на ваўкоў: Спалохана зверы Пабеглі з дуброў,
108
Пабеглі казуляў
Лавіць і караць;
Казулі пабеглі Галінку ламаць, Галінка ж вярбінка Са страху хутчэй Давай калыхаць Вераб'іных дзяцей.
3 тых дзён без спачынку, Каб кожны быў рад, Калыша галінка
Малых птушанят.
Шпак
Тадзіяна Кляшторная
На бярозцы пад акном Я шпаку прыладзіў дом. Толькі адысці паспеў — Шпак адразу прыляцеў. Дом утульны аглядае, Песню весела спявае.
У шпака ёсць у двары Вельмі добрыя сябры.
Зубры
Дарыса Геніюш
Белавежаю крочаць зубры, Пушчы слаўнае валадары.
I гарбы ў іх крутыя, і рогі, Саступаюць усе ім з дарогі: I мядзведзі, і злыя ваўкі
109
Зразу кідаюцца ў бакі.
Толькі зайчык адзін не баіцца, Скача, скача ля светлай крыніцы.
На кані скачу
Ганна Іванова
— Я-чу, я-чу! На кані скачу. Ані ў кога, ані ў кога не было каня такога! Гоп-гоп!
Гой-гой!
— Ты куды, герой? Ты куды на коніку, коніку-услоніку?
— Я скачу дахаты! Там баран рагаты абаранкі дае, забаўлянкі пяе! Гоп-гоп!
Гой-гой!
— Можна мне з табой?
Маша і мядзведзь
Руская народная казка
Жылі-былі дзед і баба. Была ў іх унучка Маша. Сабраліся раз сяброўкі ў лес — у грыбы ды ў ягады. Прыйшлі зваць з са-бою і Машу.
— Дзядулька, бабулька, — кажа Маша, — пусціце мяне ў лес з сяброўкамі!
110
Дзед і баба кажуць:
— Ідзі, толькі глядзі ад сябровак не адставай, a то заблудзішся.
Прыйшлі дзяўчаткі ў лес, пачалі збіраць гры-бы ды ягады. Вось Маша — за дрэўца ды за дру-гое, за кусцік ды за другі — і адышлася далёка ад сябровак.
Пачала яна гукаць, пачала іх клікаць. A сяброўкі не чуюць, не адгукаюцца.
Хадзіла, хадзіла Маша па лесе — зусім за-блудзілася.
Зайшла яна ў самую глуш, у самы гушчар. Бачыць — стаіць хатка. Пастукала Маша ў дзве-ры — ніхто не адзываецца. Штурхнула яна дзве-ры — дзверы і адчыніліся.
Увайшла Маша ў хатку, села каля акна на ла-вачку.
Села і думае:
«Хто ж тут жыве? Чаму нікога не відаць?»
А ў той хатцы жыў вялізны-вялізны мя-дзведзь. Але яго тады дома не было: ён па лесе хадзіў.
Вярнуўся ўвечары мядзведзь, убачыў Машу, зарадаваўся.
— Ага, — кажа, — цяпер не пушчу цябе! Будзеш у мяне жыць. Будзеш у печы паліць, будзеш кашу варыць, мяне кашай карміць.
Пабедавала Маша, пасумавала, ды нічога не зробіш. Пачала яна жыць у мядзведзя ў хатцы.
Мядзведзь на цэл ы д зень пойд зе ў лес, а Машы наказвае нікуды без яго з хаткі не выходзіць.
— А калі пойдзеш куды — усё роўна злаўлю і тады ўжо з'ем!
ш
Пачала Маша думаць, як ёй ад мядзведзя ўцячы. Наўкол лес, у які бок ісці — не ведае, папытацца няма ў каго...
Думала яна, думала і прыдумала.
Прыходзіць раз мядзведзь з лесу, а Маша і ка-жа яму:
— Мядзведзь, мядзведзь, пусці мяне на дзянёк у вёску: я бабулі і дзядулю гасцінцаў занясу.
— He, — кажа мядзведзь, — ты ў лесе за-блудзішся. Давай гасцінцы, я іх сам занясу.
А Машы якраз гэта і трэба!
Напякла яна піражкоў, дастала вялізны кораб і кажа мядзведзю:
— Вось глядзі: я ў гэты кораб пакладу піражкі, а ты занясі іх дзядулю і бабулі. Ды памятай: кораб па дарозе не адчыняй, піражкоў не даставай. Я на дубок залезу, за табой сачыць буду!
— Добра, — кажа мядзведзь, — давай кораб!
Маша кажа:
— Выйдзі на ганак, паглядзі — ці не ідзе дожджык!
Толькі мядзведзь выйшаў на ганак, Маша хуценька залезла ў кораб, а на галаву сабе паднос з піражкамі паставіла.
Вярнуўся мядзведзь, бачыць — кораб гатовы. Узваліў яго на спіну і пайшоў у вёску.
Ідзе мядзведзь паміж ялінкамі, брыдзе мядзведзь паміж бярэзінкамі, у лагчынкі спу-скаецца, на ўзгоркі падымаецца. Ішоў-ішоў, ста-міўся і кажа:
— Сяду на пянёк, З'ем піражок!
А Маша з кораба:
— Бачу, бачу!
112
He сядай на пянёк. He еш піражок! Нясі бабулі, Нясі дзядулю!
— Ну і зіркастая, — кажа мядзведзь, — усё бачыць!
Падняў ён кораб і пайшоў далей. Ішоў-ішоў, ішоў-ішоў, спыніўся, сеў і кажа:
— Сяду на пянёк, З'ем піражок!
А Маша з кораба зноў:
— Бачу, бачу!
He сядай на пянёк, He еш піражок! Нясі бабулі, Нясі дзядулю!
Здзівіўся мядзведзь:
— Ну і хітрая! Высока сядзіць, далёка гля-дзіць!
Устаў і пайшоў хутчэй.
Прыйшоў у вёску, знайшоў дом, у якім дзед з бабай жылі, і давай з усяе сілы стукаць у вароты:
— Тук-тук-тук! Адмыкайце, адчыняйце!
Я вам ад Машы гасцінцаў прынёс.
А сабакі ўчулі мядзведзя і кінуліся на яго. 3 усіх двароў бягуць, брэшуць.
Спужаўся мядзведзь, паставіў кораб каля ва-ротаў а сам хутчэй у лес наўцёкі.
Выйшлі тут дзед і баба да варотаў. Бачаць — кораб стаіць.
— Што гэта ў корабе? — кажа бабуля.
пз
А дзед падняў вечка, глядзіць — і вачам сваім не верыць: у корабе Маша сядзіць — жы-вая і здаровая.
Узрадаваліся дзед і баба. Пачалі Машу абды-маць, цалаваць, разумненькай называць.
Ехаў казачнік Бай
Максім Танк
— Ехаў казачнік Бай Цераз сёлы і гай. Баяць ці не?
— Бай!
— Ён пытаўся ў мяне, Што даць дзецям у сне? Баяць ці не?
— Бай!
— Я прасіў: дзецям дай Казку-песеньку, Бай! Баяць ці не?
— Бай!
— Казку, — кажа, — я дам, Толькі выберу сам.
Баяць ці не?
— Бай!
— А найлепшую з іх Дам для самых малых. Баяць ці не?
— Бай!
ш
— Тым, хто любіць мяне I хто першы засне.
Баяць ці не? - He!
Хто там стукае ў акно?
Алесь Бадак
— Стук-стук!
— Хто там, хто там?
Хто там стукае ў акно? На дварэ ўжо ноч даўно! — Адчыніце, Гэта воўк.
Я прыйшоў да вас Здалёк.
Ад сарокі я пачуў, Быццам тут жыве хлапчук, Што заўсёды крыўдзіць Меншых, Што смяецца Са слабейшых.
Дзе ён, Гэты ваш герой? Забяру яго 3 сабой,
Хай сярод лясное цішы Ваўчанят маіх калыша. — Што ты, што ты, Шэры воўк!
Памыліўся ты, Браток.
115
Хлопчык наш
He крыўдзіць меншых. He смяецца
Са слабейшых.
Разам з імі ён
Гуляе.
Калі трэба — Памагае.
Вельмі ціхі Наш сынок.
Памыліўся ты, Браток.
— Стук-стук!
— Хто там, хто там?
Хто там стукае ў акно?
На дварэ ўжо ноч даўно!
— Гэта стукае Мядзведзь.
Адшукаў ваш дом я Ледзь.
Гаварыла мне сарока, Што жыве тут недалёка, Быццам сын у вас
Гультай, На ўсе просьбы Толькі
«Ай!
He хачу!
He буду!
Потым!»
Трэба гнаць з яго Ляноту.
Пасаджу яго Ў мяшок,
ііб
Аднясу
У наш лясок.
Хай сярод лясное цішы Ён дзяцей маіх калыша. — Што ты, што ты, Добры мішка!
Нешта блытаеш ты Крышку.
Бо сынок наш
He гультай.
У любога запытай.
Ён і маме дапаможа.
Ён і тату дапаможа. Ціха-ціха за акном.
Вунь пайшлі Мядзведзь з ваўком.
I каго яны шукаюць, Спаць уночы замінаюць? He здагадваешся?
Яблык
Васіль Хомчанка
/^хзед быў на рынку і купіў сабе яблык. Вялікі, ©I р залацістымі бакамі і празрысты. Нават Az зярняткі відаць. Пакруціў дзед у руцэ яб-лык, хацеў з'есці, ды перадумаў:
— Занясу дадому. Дзяцей пачастую.
Дома дзед аддаў яблык унучцы Ніне.
— Ой, які яблык вялікі! — усклікнула Ніна.
I толькі яна хацела адкусіць, як прыйшла з ра-боты маці.
П7
— Мамачка, — сказала Ніна, — ты стамілася. Вазьмі, з'еш яблык.
Маці падзякавала Ніне, узяла яблык, палю-бавалася ім.
— Я Міхаську пачастую. Ён жа ў нас самы ма-ленькі, — сказала маці. I калі Міхаська вярнуўся з дзіцячага сада, аддала яблык яму.
Міхаська нават ножкамі затупаў ад радасці, такі яблык яму далі — вялікі, залацісты, пры-гожы!
Ен дастаў са скрынкі ножык, паглядзеў на дзеда, маму, Ніну і разрэзаў яблык на чатыры часткі.
— Гэта, дзядуля, табе, гэта маме, а гэта мне і Ніне, — падзяліў ён. — Ешце, калі ласка.
Смачны быў яблык. Салодкі, сакавіты. Усе елі, хвалілі Міхаську. А больш за ўсіх хваліў дзя-дуля.
Што рабіць?
Анатоль Прохараў
Стукат-грукат на двары — Завіхаюцца майстры.
Тузік дошчачкі пілуе, Кацянятка іх габлюе.
Козлік дрэўцамі заняты, Носяць вёдры качаняты. He выходзяць толькі з хаты На будоўлю парасяты.
На двары парадак будзе — Дзе ж тады
Качацца ў брудзе?
71S
Дык які знайсці занятак Для нядбайных парасятак?
Возера лясное
Сяржук Сокалаў-Воюш
Возера лясное, Вогнішча на выспе.
Варацца варголы У вялікай місцы.
Варацца варголы, Булькаюць вясёла: Будзем піць гарбату Мама, я і тата.
Замак
Сяржук Сокалаў-Воюш
Муляр моцныя муры Склаў калісьці у Міры.
I стаіць магутны замак Аж да сёння на гары.
Змей
Сяржук Сокалаў-Воюш
Змей за хатай знічку зеў — Зуб у Змея забалеў.
Змей лячыў яго заўзята: Зёлкі клаў сабе на пяты, Лез у гразь, як парасё, — Але зуб баліць — і ўсё.
729
Умей пачакаць
Канстанцін Ушынскі
Жылі сабе брат і сястра, пеўнік ды курачка. Пабег пеўнік у сад і пачаў дзяўбаць зялё-ныя парэчкі. А курачка яму кажа: «Не еш, Петрусёк! Пачакай, пакуль парэчкі паспеюць». Пеўнік не паслухаў, дзяўбаў ды дзяўбаў і на-дзяўбаўся так, што ледзьве дадому дацягнуўся. «Авохці, — крычыць пеўнік, — бяда мая! Баліць, сястрыца! Баліць!» Напаіла курачка пеўніка мятаю, прыклала гарчычнік — і прайшло.
Ачуняў пеўнік і пайшоў у поле: бегаў ска-каў разагрэўся, упацеў і пабег да ручая піць халодную заду, а курачка яму крычыць: «Не пі, Петрусёк, пачакай, пакуль астынеш».
He паслухаў пеўнік, напіўся халоднае ва-ды — тут стала яго біць ліхаманка, ледзьве да-хаты курачка яго давяла. Пабегла курачка па доктара, прапісаў доктар пеўніку горкія лекі, і доўга праляжаў пеўнік у ложку.
Ачуняў пеўнік да зімы і бачыць, што рака лядком пакрылася; захацелася пеўніку на кань-ках пакатацца, а курачка і кажа яму: «Вой, пача-кай, Петрусёк! Дай рацэ зусім замерзнуць, цяпер лёд яшчэ затонкі, патонеш». He паслухаў пеўнік сястры: пакаціўся па лёдзе, лёд праламіўся, і пеў-нік — боўць у ваду! Толькі яго і бачылі.
Пацалунак асвы
Уладзімір Юрэвіч
на падвячорак у дзіцячым садзе зга-Ш тавалі смачны кампот — чырвоны, салод-кі, духмяны. Над жоўтым кубачкам, які 120
паставілі перад Лукашком, назольна лётае асва. Хлопчык яе адгоніць, а яна зноў да яго. Толькі адзін раз і сербануў таго кампоту.
Раззлаваўся Лукашок, усхапіўся з крэсла і наважыўся ўжо злавіць надакучлівую асву. Але кубачак абярнуўся, і кампот заліў увесь стол. Паўскоквалі Тацянка, Алеся і Глеб. А Лукашок стаіць разгублены — ні кампоту не пакаштаваў, ні асвы не дагнаў.
— Ну, я ж табе пакажу, нягодніца такая, — сказаў сам сабе ціхенька Лукашок і пайшоў па анучку, выцерці стол,
Пасля падвячорку іхняя група выйшла ў двор на прагулянку. Сонца хілілася на спачын, але грэла яшчэ.
Толькі гэта Лукашок павярнуўся да сонца, каб «пазагараць», як зноў падляцела асва. Так і цаляе, каб на нос сесці. «I што яна тут пачула?» — паду-маў хлопчык. Стол ён выцер, але ж губы засталіся салодкія, нават не аблізаў іх як след.
Асва здалёку чуе пах салодкага. Самой жа збіраць нектар з кветак, як гэта робяць пчолы, не хочацца. Усё шукае, дзе б паласавацца чужым. Так Лукашку тлумачыў аднойчы дзядуля.
— Зараз я з табой распраўлюся, — выгукнуў хлоггчык і пагнаўся за асвой. — Ты мой кампот разліла. Такі смачны, кажуць, а я і не пакашта-ваў. Я ж табе...
Асва ляціць, а Лукашок бяжыць, яна хутчэй, і хлопчык спяшаецца, налягае на ўсе педалі...
Так дабег да ганка. I тут асва апусцілася долу так прыгожа, нібы самалёцік, і ўляцела ў шчы-лінку, што была між ганкам і сцяной.
Лукашок прысеў, каб падпільнаваць тую асву, што схавалася. А тут яшчэ адна прыляцела.
222
Следам за першай знікла ў шчыліне. Усё новыя і новыя падляталі да шчылінкі і знікалі ў ёй...
«Тут, мабыць, цэлы вулей асвіны?» — мільга-нула ў хлопчыка думка.
Лукашок пабег, каб знайсці кіёк ці дубец які ды паспрабаваць выгнаць восваў з іхняга сховіш-ча. А заадно і сяброў сваіх паклікаць, усё смялей будзе ваяваць.
Дзеці мігам сабраліся каля ганка і назіралі, як Лукашок варушыў дубцом у шчыліне. Раптам выхапіў яго, бо па дубцы паўзла вялікая асва. Дзеці нахіліліся, каб разгледзець яе лепш.
— Ой, якая прыгожанькая! — выгукнула Тацянка. — Гляньце, спаднічка шэрая ў жоўтыя пасачкі.
— А станік тоненькі-тоненькі, — дадала Валя.
— Вусішчы такія, як у Карабаса, — зазначыў паважна Глеб.
Асва тым часам паўзла-паўзла, апынулася на канцы дубчыка, развінула крылы і паляцела.
Лукашок вярнуўся зноў да шчыліны, ус-тавіў у яе дубец і пачаў яшчэ мацней варушыць. Адтуль выпаўзалі восвы, узнімаліся ў паветра. Пакружыўшыся крыху над ганкам, яны раптам рынуліся на дзяцей.
Адмахваючыся рукамі, з крыкам і ггіскам усе разбегліся хто куды. Толькі Лукашок стаяў на месцы. Так вучыў яго дзядуля: калі на цябе на-ляцелі пчолы ці восвы, не бяжы і не дыхай, за-мры — ніводная не кране.
Мінула хвіліна, можа, болып, Лукашку на-дакучыла стаяць. Ен зноў нагнуўся да шчыліны, каб глянуць, ці засталіся там, у гняздзе, яшчэ восвы.
122
I раптам адскочыў, схапіўся за нос. У пальцах заблыталася трапяткая асва. Ен трасянуў рукой, асва звалілася долу. A hoc зашчымеў, самы кон-чык. Лукашок абхапіў нос жменяй і пабег да кра-на з халоднай вадой. Колькі ні мачыў Лукашок нос вадой, ён усё мацней балеў.
Хацелася заплакаць, але побач стаялі Тацянка і Алеся. Пры дзяўчатках Лукашок ніколі не пла-каў.
Калі ўвечары прыйшоў тата забіраць Лукаш-ка дамоў, у яго замест носа было нешта падобнае да вялікай спелай слівы.
— Асва пацалавала? — спытаўся тата. — Нічога, пакуль жаніцца — загаіцца.
Усе, хто быў побач, засмяяліся. Лукашку па-лягчэла, але свой нос ён па-ранейшаму трымаў у кулачку: балела і было сорамна.
Коцік
Янка Журба
Хлопчык любіць коціка, Лашчыць ён варкоціка, — Коцік міл яму.
3 ім на двор гуляць ідзе, Часта малачка дае Сябру ён свайму.
Ходзіць коцік беленькі, Хвосцік яго шэранькі, А бяжыць — стралой.
123
К хлопцу прытуляецца, Спінкай выгінаецца, Хвост яго — дугой.
Поўсць яго пушыстая, Беленькая, чыстая, Мяккая, як лён.
Мышкі, сцеражыцеся!
Ціха!.. беражыцеся!
Уміг вас зловіць ён.
Кураняты
Алег Лойка
Па двары ля хаты Ходзяць кураняты — Круглыя, як мячыкі, Быццам адуванчыкі.
Вожык
3 народнага
Бяжыць вожык — Тупу-туп!
Сам калючы, Востры зуб.
— Вожык, вожык, Ты куды?
Ад якой бяжыш Бяды?
124
Вожык лапкамі Туп-туп!
Вожык вочкамі Луп-луп!
Навакол
Пануе ціш.
Чуе вожык — У лісці мыш,
Ён да лісця Тапу-тап!
I лапкаю мышку — Цап!
Я будую дом з пяску
Ганна Іванова
Я будую дом з пяску! Клічу ўсіх на талаку!
Будзем дружна працаваць, Дом прасторны будаваць: Высачэзны — вось такі!
На падмогу, сябрукі!
За адвагу
Анатоль Прохараў
На птушыны шумны двор Завітаў нахабны тхор, Трапіў у дзіцячы сад — Да пухнатых куранят.
125
— Ку-ка-рэ-ку! На падмогу! — Певень наш Забіў трывогу.
I пайшоў рашуча ў бой Храбры воін і герой.
За рашучасць і адвагу Уручылі пеўню шпагу.
Мурашыная святліца
Анатоль Прохараў
Пад ялінаю ў цішы Дом узводзяць мурашы. Без рыдлёўкі і сякеры — Ім не трэба вокны, дзверы. На вачах расце з ігліцы Мурашыная святліца. Цёплым сонцам I смалою
Пахнуць новыя пакоі.
Дожджык
Тадзіяна Кляшторная
Дожджык часты сыпаў, ліў — Па двары ручай паплыў.
Пабягу хутчэй гуляць I караблікі пускаць.
Парасон я распрастаў — Дождж адразу перастаў Напужаўся, мабыць, ён, Як убачыў парасон.
126
Павучок
Ларыса Геніюш
Павучок — ткач-ткачок — Сеў на тоненькі сучок.
Павуцінне сваё праў I на голлейку снаваў Нітку да ніткі — Камарам на світкі.
Спі, Аленка
Ларыса Геніюш
Спі, Аленка, маленькая, спі. Вунь пад зорамі дрэмлюць палі. Вецер коўдраю іх пакрывае. — Як мяне?
— Як цябе, дарагая.
— Хто ім казачку бае?
— Бары.
— Хто ім песню спявае?
— Вятры.
— Хто іх туліць?
— А туліць зіма.
— Хто да працы разбудзіць?
— Вясна.
Добры чалавек
Ніл Гілевіч
Як слаўна, як хораша ўранку На ўзлессі вясновай парой!
I хлопчык прыбег на палянку: Ён чуецца тут як герой.
127
Нічога смяльчак не баіцца: Ён мае арэхавы прут, Каб нават ад воўка адбіцца, Калі той надарыцца тут. Вось бачыць ён яркую зёлку, Памкнуўся яе сашчыкнуць — Ды ўгледзеў на зёлцы кароўку, Што божай адвеку завуць. Паўзе яна ўгору няспешна, Занятая справай сваёй. Любуецца хлопчык уцешна I лічыць «радзімкі» на ёй. Кароўка у кропачках дробных Спакойна былінку хіне: — Я знаю: ты добры, ты добры I ты не пакрыўдзіш мяне!..
Бусел і хлопчык
Авяр'ян Дзеружынскі
X л о п ч ы к: Бусел, бусел, клёка-клёка, Дзе ты жыў?
Б у с е л:	Я жыў далёка:
За гарамі, за лясамі, Там, дзс Ніл, на поўдні самым.
X л о п ч ы к: Што за Ніл? Б у с е л:	Рака такая,
Быццам мора гаманкая. А ў тым Ніле, хлопча мілы, Ёсць страшыд'іы-кракадзілы.
X л о п ч ы к: Як жа ты там, буслу, жыў? Б у с е л:	Я не жыў, усё тужыў.
Дзе б ні быў, дзе б ні лятаў, Родны край успамінаў.
Пшанічны каласок
Беларуская народная казка
<> ылі на адным двары курачка Сакатуш-Гуіка, гусак Шыпун ды індык Балбатун. О)Х(£>Курачка даглядала сваіх куранятак, грэблася на сметніку, шукала зярнятак. А гу-сак Шыпун і індык Балбатун толькі шпацыра-валі ўзад і ўперад па двары, як важныя паны, ды заўсёды вялі між сабою спрэчкі аб тым, хто з іх важнейшы і разумнейшы.
— У мяне галава болыпая, — хваліўся гу-сак, — дык і розуму ў ёй больш!
Індык з гэтым не згаджаўся.
— Галава ў цябе вялікая, гэта праўда, ды дурная, як бот, — казаў ён.
— Ну, няхай сабе галава дурная, — адказваў гусак, — затое нос які ў мяне! Моцны, цвёрды, прыгожы. А ў цябе што за нос — смех адзін! Чарвяк, а не нос!
I гусак, і індык былі страшэнныя гультаі. Ежы шукаць сабе ленаваліся і таму часта галадалі. Каб не карміла іх сяды-тады гаспадыня, дык даўно б гультаёў і на свеце не было.
Аднаго разу знайшла курачка каля плота пшанічны каласок. Зарадавалася, засакатала на ўвесь двор:
— Ко-ко-ко! Глядзіце, які цудоўны каласок я знайшла!
Пачулі пра тую навіну Шыпун і Балбатун.
— Ану, пакажы!
Курачка паказала ім каласок. Індык панюхаў каласок сваім носам-чарвяком.
130
— Так, так, — сказаў ён, — каласок і праўда цудоўны. Трэба яго змалаціць.
— Ага, ага, — згадзіўся і гусак. — Трэба зма-лаціць. Тады будуць зярняткі. А яны смачныя... Ага, ага!
— Добра, — сказала курачка. — А хто яго змалоціць?
— Толькі не я! — адказаў гусак. — Я тоўсты, мне цяжка цэпам махаць.
— Дык што ж, ты хочаш, каб я малаціў? — горача забалбатаў індык. — Я табе не парабак.
— Ну добра, — сказала курачка, — я сама змалачу.
Пайшла яна на ток, у зяла цэп і змалаціла пша-нічны каласок. Прынесла зярняткі і цешыцца:
— Глядзіце, якія цудоўныя зярняткі! Чырва-наваценькія, пузаценькія! Яны, напэўна, смач-нейшыя за ячменныя.
Падышлі да зярнятак і гусак з індыком.
— Так, так, — сказаў індык. — Цудоўныя зярняткі.
— Ага, ага, — пацвердзіў гусак. — Аж шкада дзяўбці.
— I не трэба дзяўбці. Іх трэба змалоць ды на-пячы булак, — падаў разумную параду індык.
— Ага, ага, — згадзіўся гусак. — Пшанічныя булкі мяккія, як мой пух. А смачныя якія!
— Добра, — сказала курачка. — А хто змеле пшанічныя зярняткі?
— Толькі не я, — буркнуў гусак. — Мне цяж-ка ў млын хадзіць.
— I не я! — усклікнуў індык. — 3 такою про-стаю работаю і дурны гусак справіцца.
731
— Ну што ж, — сказала курачка, — калі так, то прыйдзецца мне самой ісці ў млын.
Усыпала яна зярняткі ў торбачку і панесла ў млын. Там змалола і прынесла муку дахаты.
— Ай, якая бялюткая мука! — засакатала курачка на ўвесь двор.
Індык панюхаў муку.
— Так, так, — сказаў ён, — добра пахне. Значыць, смачныя будуць булкі.
— Ага, ага, я ж казаў што смачныя! — уставіў гусак.
— Ну, а хто спячэ з гэтай мукі булкі? — запы-талася курачка.
Гусак пакруціў галавою:
— Я не ўмею.
Індык адказаў:
— Я хоць і ўмею, ды не хачу. Няхай гусак пячэ.
— Ну, добра, — сказала курачка, — тады я сама спяку.
Знайш ла яна пад паветкаю дзежачку і рашчы-ніла цеста. Потым накалола дроў і запаліла ў пе-чы. Калі цеста падышло, курачка нарабіла круг-лых прыгожых булак і пасадзіла іх на лапаце ў печ. Булкі пачалі пячыся. I такі прыемны пах пайшоў ад іх па ўсім двары, што ў гусака і інды-ка аж слінкі пацяклі. А трэба сказаць, што яны даўно нічога не елі і так выгаладаліся, што нават спрачацца перасталі, хто з іх важнейшы ды pa-ay мнейшы.
— Хадзем у хату, — сказаў індык, — відаць, булкі ўжо гатовыя.
— Ага, ага, — адказаў гусак. — Хадзем, браце, у хату.
132
Прыйшлі індык з гусаком у хату. А там ку-рачка булкі з печы дастае. Мяккія, румяныя, па-хучыя.
— Так, так, — весела загаварыў індык, — якраз у пару прыйшлі.
— Ага, ага, — заківаў галавою гусак і першы падаўся за стол. Індык за ім. Але курачка спыні-ла іх:
— Чакайце! He спяшайцеся, панове! Перш чым садзіцца за стол, адкажыце на мае пытанні.
— Давай свае пытанні! — сярдзіта прашыпеў гусак. — Толькі хутчэй.
— Але, толькі хутчэй, — шнарка забалбатаў і індык. — А то дужа есці хочацца...
— Дык слухайце. Хто пшанічны каласок знайшоў?
— Ты, курачка, вядома, ты знайшла, — адка-залі індык і гусак у адзін голас.
— Хто змалаціў каласок?
— Ты, курачка, змалаціла.
— Хто зярняткі ў млын насіў?
— Ты насіла...
— А хто дровы сек, у печы паліў, пшанічныя булкі пёк?
Пераглянуліся паміж сабою індык з гусаком і адказалі:
— Ты, вядома... За гэта табе і слава.
— Дык вось, — сказала курачка Сакатушка, — каму слава, таму і булкі. А вы, гультаі, ідзіце прэч адгэтуль! Ко-ко-ко! Дзеткі, бяжыце сюды хутчэй.
Пазбягаліся з двара кураняткі і пачалі з ку-рачкай частавацца свежымі пшанічнымі булка-мі. А галодныя гультаі індык і гусак зноў заспра-чаліся, хто з іх важнейшы ды разумнейшы.
133
Піліпка-сынок
Беларуская народная казка
A "■'7' ылі мужык і жонка. А дзяцей у іх не бы-r+S ло. Жонка бядуе: няма каго ёй калыхаць, <Э-1<£>няма каго гадаваць...
Аднаго разу мужык пайшоў у лес, высек з алешыны палена, прынёс дахаты і кажа жонцы:
— На, калышы.
Палажыла жонка палена ў калыску ды давай калыхаць і спяваць:
— Люлі, люлі, сынок, з белымі плячыцамі, з чорнымі вачыцамі...
Калыхала дзень, калыхала другі, на трэці ба-чыць: замест алешынкі ляжыць у калысцы хлоп-чык!
Зарадаваліся мужык і жонка, назвалі сынка Піліпкам і сталі яго гадаваць.
Падрос Піліпка і кажа бацьку:
— Зрабі мне, тата, залаты чоўнік, срэбнае вя-сельца — хачу рыбу лавіць.
Бацька зрабіў яму залаты чоўнік, срэбнае вя-сельца ды выправіў на возера лавіць рыбу.
Сынок як ловіць дык ловіць — дзень ловіць і ноч ловіць... Нават і есці дахаты не ідзе: вельмі ж добра рыба ловіцца! Маці яму сама абед насіла. Прынясе да возера і кліча:
— Піліпка-сынок, плыві пад беражок, з'еш піражок!
Піліпка падплыве да берага, высыпле з чоў-на рыбу, а сам з'есць піражок ды зноў на возера.
Пачула старая Баба Яга — касцяная нага, як маці кліча Піліпку, і парашыла яго са свету звесці.
134
Узяла яна мяшок і качаргу, прыйшла да возе-ра і пачала клікаць:
— Піліпка-сынок, плыві пад беражок, зеш піражок!
Піліпка падумаў, што гэта маці, і падплыў. A Баба Яга падчапіла качаргою чоўнік, выцягнула на бераг, схапіла Піліпку ды ў мяшок.
— Ага, — кажа, — болып не будзеш тут рыб-ку лавіць.
Закінула мяшок на плечы і панесла да сябе, у лясную гушчэчу. Доўга несла, змарылася, села адпачыць ды і заснула. А Піліпка тым часам вы-лез з мяшка, паклаў цяжкага камення ды зноў вярнуўся да возера.
Прачнулася Баба Яга, схапіла мяшок з камен-нем і, крэчучы, панесла дадому. Прынесла і кажа да сваёй дачкі:
— Спячы ты мне на абед гэтага рыбака.
Вытрусіла Баба Яга мяшок на падлогу, аж там адно каменне... Як узлавалася Баба Яга, як закрычыць на ўсю хату:
— Я ж табе пакажу, як мяне падманваць!
Зноў палегла на бераг возера ды давай клі-каць Піліпку:
— Піліпка-сынок, плыві пад беражок, з'еш піражок!
Пачуў гэта Піліпка.
— He, — кажа, — ты не мая маці, а Баба Яга. Я цябе ведаю! У маёй мамы голас танчэйшы.
Як ні клікала Баба Яга, Піліпка не паслухаў яе.
— Добра ж, — падумала Баба Яга, — зраблю я сабе танчэйшы голас.
Пабегла яна да каваля і кажа:
— Каваль, каваль, натачы мне язык, каб тан-чэйшы быў.
135
— Добра, — кажа каваль, — натачу. Кладзі яго на кавадла.
Палажыла Баба Яга свой доўгі язык на ка-вадла. Каваль узяў молат і пачаў кляпаць язык. Адкляпаў так, што ён зусім тонкі зрабіўся. Пабегла Баба Яга на возера ды кліча тоненькім галаском:
— Піліпка-сынок, плыві пад беражок, з'еш піражок!
Пачуў Піліпка і падумаў што гэта маці яго кліча. Падплыў да берага, а Баба Яга — цоп яго ды ў мяшок.
— Цяпер ты мяне не падманеш! — радуецца Баба Яга.
I, не адпачываючы, прынесла яго дадому. Выкінула з мяшка і кажа дачцэ:
— Вось ён, падманшчык! Палі ў печы, пячы яго. Каб да абеду гатовы быў.
Сказала так, а сама пайшла некуды. Дачка за-паліла ў печы, прынесла лапату і кажа Піліпку:
— Лажыся на лапату, я цябе ў печ саджаць буду.
Лёг Піліпка і падняў ногі ўгару.
— He так! — крычыць ведзьміна дачка. — Гэтак я цябе ў печ не ўсаджу.
Піліпка звесіў ногі уніз.
— He так, — зноў крычыць ведзьміна дачка.
— А як жа? — пытаецца Піліпка. — Пакажы сама.
— Дурны ты! — вылаяла яго ведзьміна дач-ка. — Вось як трэба. Глядзі!
Лягла яна сама на лапату, выпрасталася. A Піліпка за лапату ды ў печ. I засланкаю яе за-сланіў, каб не выскачыла з гарачай печы.
136
Толькі ён выбег з хаты, бачыць: Баба Яга ідзе. Піліпка скокнуў на высокі густы явар і схаваўся ў галлі.
Зайшла Баба Яга ў хату, панюхала — смажа-ным пахне. Дастала з печы смажаніну, наелася мяса, косці на двор выкінула ды пачала качацца па іх, прымаўляючы:
— Павалюся, пакачуся, Піліпкавага мяса на-еўшыся, крыві напіўшыся.
А Піліпка адказвае ёй з дрэва:
— Паваліся, пакаціся, доччынага мяса на-еўшыся, доччынай крыві напіўшыся.
Пачула гэта ведзьма і аж учарнела ад злосці. Пабегла да явара і давай яго зубамі грызці, пад-грызаць.
Грызла, грызла, зубы паламала, а моцны явар стаіць, як стаяў. Пабегла тады Баба Яга да каваля:
— Каваль, каваль, выкуй мне сталёвую сяке-ру, а то я тваіх дзяцей паем.
Спужаўся каваль, выкаваў ёй сякеру.
Прыбегла Баба Яга да явара, пачала яго секчы.
А Піліпка кажа:
— He ў явар, а ў камень!
А ведзьма сваё:
— He ў камень, а ў явар!
А Піліпка сваё:
— He ў явар, а ў камень!
Тут сякера як стукнецца ў камень — уся і вы-шчарбілася. Заенчыла ад злосці ведзьма, схапіла сякеру ды пабегла да каваля вастрыць.
Бачыць Піліпка — хістацца пачаў явар: падсекла яго ведзьма! Трэба ратавацца, пакуль не позна.
137
Ляціць чарада гусей. Піліпка да іх:
— Гусі, гусі, скіньце мне па пяру! Я з вамі па-лячу да бацькі, да маткі, там вам адплачу...
Гусі скінулі яму па пяру. Зрабіў Піліпка з гэ-тых пёраў толькі паўкрыла.
Ляціць другая чарада гусей. Піліпка про-сіць:
— Гусі, гусі, скіньце мне па пяру! Я з вамі па-лячу да бацькі, да маткі, там вам адплачу...
I другая чарада скінула яму па пяру.
Потым прыляцела трэцяя і чацвёртая. I ўсе гусі скінулі Піліпку па пяру. Зрабіў сабе Піліпка крылы ды паляцеў услед за гусямі.
Прыбегла ведзьма ад каваля, сячэ явар, аж трэскі сыплюцца. Секла, секла — явар — трах! — упаў на ведзьму і заціснуў яе.
А Піліпка прыляцеў з гусямі дахаты. Зара-даваліся бацькі, што Піліпка вярнуўся, пасадзілі яго за стол, пачалі частаваць.
А гусям далі аўса. Тут і казка ўся.
Як звяры зіму сустракаюць
Іван Бурсаў
Мядзведзь
На ўвесь бор, На ўвесь бор Гучна грукае тапор. Гэта Мішка клышаногі Чэша дошкі для падлогі. Ставіць ложак, бо яму Спаць і спаць усю зіму.
138
Ледзьве холад на парог, Мішка шусь у свой бярлог. Кладучыся, пазяхне, Зарыпяць масніцы...
Хай яму ў мядзведжым сне Толькі лета сніцца.
Заяц
Заяц шэры, Заяц-зух Да зімы пашыў кажух Белы-белы. Зайца ў ім He пазнаць цяпер зусім. Але зайцу не сядзіцца: Мерзнуць вушы, лапкі. Шые заяц рукавіцы, Шые заяц шапку.
— А да ліскі не пайду, Каб не трапіць у бяду...
Воўк
А ваўку-лайдаку Працаваць няма ахвоты. Ён блукае ў хмызняку I зайцоў Цікуе ўпотай.
А пра дом не дбае.
Дзе там!
Бо пацеў у футры летам. Воўк забыўся, няйначай, Што цяпло Вось-вось міне...
139
Што ж, няхай зімон паскача. He шкада звяругі мне.
Лісіца
А лісіца-ліска
Недалёка — блізка Адіпукала норку, Пачала прыборку. Вымятае пыл хвастом. Цёплы дом...
Хай цяпер мароз трашчыць, Снег па лесе
Сцеле...
— Трэба зайца запрасіць Мне на наваселле!
Лістапад
Янка Купала
3 буйных ліп і бяроз Лісты валяцца.
Між павалаў і лоз Рассыпаюцца.
Шапацяць, шалясцяць Залацістыя,
Увысь галінкі глядзяць Пусталістыя.
А як прыйдзе вясна — Усё адменіцца, I галінкі ізноў Зазяленяцца.
140
Вавёрка
Янка Журба
Я рухавы звярок, Заўжды весела мне. Мая хатка — дупло На высокай сасне.
Я на дубе нарву Шмат буйных жалудоў I к зімовай пары Прынясу іх дамоў.
На галінках сасны
Я грыбоў насушу, Іх багата к зіме
У свой дом нанашу.
Я, рухавы звярок, Шмат арэхаў знайду, Самых лепшых нарву I ў дупло накладу.
He баюся зімой
Я марозаў ліхіх: Спачываю ў дупле На лісточках сухіх.
А як сонца зірне, Я скачу па сасне.
Мне ў апратцы маёй Цёпла нават зімой.
141
Вожык-дзівачок
Артур Вольскі
Вожык, вожык, дзівачок!
He сціскайся ў кулачок.
Я наліў для дзівачка поўны сподак малачка.
Але вожык-дзівачок не глядзіць у гэты бок.
Малака не хоча ён і тупоча на балкон.
Ды няма з балкона сцежак — ні лясной, ні палявой.
Толькі пахне вецер свежы, пахне лісцем і травой!
142
Гародніна
Юльян Тувім
Кухарка прынесла дахаты Цыбулю, Капусту, Пятрушку, Таматы, Бульбу, Салату, Бурак
I гарох... Ох!
Прынесла кухарка, А ў кошыку сварка: Хто з іх мацнейшы, Зграбнейшы, Смачнейшы
I разумнейшы — Цыбуля?
Капуста? Пятрушка? Таматы?
Бульба? Салата?
Бурак Ці гарох? Ах!
Накрычаліся, аж страх! А кухарка іх на стол, Ножыкам — чах!
Пакрышыла, Перамыла Цыбулю,
мз
Капусту, Пятрушку, Таматы, Бульбу, Салату, Бурак
Ды гарох — I ў кацёл!
Як конік звяроў катаў
Яўген Чарушын
у-адаравалі Мікіту драўлянага коніка. I I Конік увесь белы, у шэрых яблыках. Вочы > V Ў яго шкляныя, а грыва і хвост сапраўд-ныя — з конскага воласу.
А яшчэ падаравалі Мікіту вазок. Ай ды ва-зок! Колы чырвоныя, аглоблі залатыя, сядзенне мяккае, на спружынах.
Пачаў Мікіта коніка запрагаць. Паставіў яго ў аглоблі, прывязаў дугу са званочкамі і бомамі. I толькі ён запрог коніка — як затупае той ка-пытамі, як вырвецца ў Мікіты з рук — і пабег па падлозе. Пад стол забег, пад крэсла, пад канапу, а потым з-пад канапы выскачыў — і ў калідор! Увесь цёмны калідор праскакаў і панёсся па лес-віцы. 3 прыступкі на прыступку скача, а вазок ззаду падскоквае.
Выбег конік на вуліцу, бомамі зазвінеў. Усе дзівяцца, крычаць:
— Глядзіце! Глядзіце! Драўляны конік бя-жыць, драўляны вазок вязе!
Збегліся сабакі, брэшуць. Вераб'і ў бакі пыр-хаюць, каты на плот лезуць — баяцца.
144
Вось пабег конік праз увесь горад — туды, дзе палі ды гароды пачынаюцца. Гойсае па па-лях — хвастом матляе. Бачыць — зайцы ў гаро-дзе капусту грызуць, доўгімі вушамі варушаць. Падышоў да іх конік ды пытае:
— Зайчыкі, ці хочаце пакатацца?
— Хочам, хочам! — адказваюць.
Скок, скок у вазок, — і паселі.
Конік хвастом матлянуў, грывай трасянуў — і паімчаў па дарожцы.
Бег, бег, а потым пытае:
— Ну як, зайчыкі, ці добра вам катацца?
Ніхто не адказвае. Паглядзеў конік, аж вазок пусты. Дзе ж зайцы? Куды падзеліся? А зайцы на палянцы гуляюць, скачуць адзін праз аднаго.
— Сумна бо нам у тваім вазку сядзець, — крычаць зайцы, — нам весялей праз пянькі ды купінкі скакаць.
Бяжыць конік па дарозе, зноў пусты вазок вязе. Раптам чуе — нехта ў кустах сапе ды фырчыць.
— Гэй! Хто там сапе? — пытае конік. — Вылазь, я цябе пакатаю!
— Чакай, зараз вылезу, — адказвае яму нехта.
I вось вылазіць з кустоўя вожык — круглы, калючы, увесь у іголках. Пасоп ён, пафырчэў, a потым ускараскаўся на вазок — клубочкам скру-ціўся.
Рады конік — ёсць каго павазіць! Бяжыць, бяжыць конік, то ўправа, то ўлева паверне, а ў вазку вожык з кута ў кут сабе качаецца.
Качаўся, качаўся, дый выкаціўся з вазка на дарогу.
Азірнуўся конік — што такое? Згубіўся вожык!
145
Зноў вязе конік пусты вазок. Бачыць, мяд-зведзь ля дарогі збірае з кустоў маліны. Тоўсты-таўшчэзны мядзведзь.
— Ці не хочаш, дзядзька Міхал, пакатац-ца? — пытаецца конік.
— Добра, — адказвае мядзведзь, — толькі куст малін абем і паеду.
Пацмокаў мядзведзь, аблізаў лапы і палез у вазок. Затрашчаў вазок пад ім. Напяўся конік — ледзьве скрануў з месца вазок. 3 усяе моцы стара-ецца, вязе, сапе. Зацягнуў мядзведзя на горку, a ўжо з горкі вазок сам пакаціўся.
Колы на каменьчыках падскокваюць, мядз-ведзя ў вазку патрэсвае, мядзведзь у вазку па-гырквае. А як трасянула яго мацней — ён і вы-валіўся. Сядзіць на дарозе, лапамі нос чухае.
— He буду больш катацца, — раве. — Буду на сваіх чатырох хадзіць. — I пайшоў у лес. Сумна коніку — ніхто больш катацца не хоча.
Пайшоў ён дахаты. Падыходзіць да ганка, а там на ніжняй прыступцы Мікіта сядзіць, вя-ровачку да дубчыка прывязвае — пугу робіць. Убачыў Мікіта коніка і крычыць:
— Ты куды з дому сыходзіў? Я катацца хачу!
— Сядай, Мікіта, сядай,— кажа конік,— Толькі моцна мяне пугай не сцябай.
Сеў Мікіта ў вазок, нацягнуў лейцы ды як гукне:
• — Н-н-но-оо! Паехалі!
Вух, як паімчаў конік! Мікіта нацягне пра-вую ляйчыну — конік управа бяжыць, нацягне левую — ён улева паварочвае. Гароды прамінулі, зайцоў напалохалі, паўз кусты праехалі, дзе во-жык хаваецца, па лесе праскакалі, куды мядз-ведзь сышоў
146
Ехалі паўз возера — там Мікіта вады напіўся. Ехалі полем — там Мікіта жука злавіў. Ехалі ле-сам — там Мікіта сунічынку сарваў.
Ездзілі, ездзілі і павярнулі дахаты. Падкацілі да ганка, спыніліся.
— Тпрр-ррр! Прыехалі!
Паставіў Мікіта коніка зноў у куток пад ло-жак, дзе ён раней стаяў папяровага сена яму нарэзаў.
— Еш, — кажа, — конік. Ты сёння шмат бегаў.
А папраўдзе конік нікуды не бегаў, а гэта мы з Мікітам так гулялі.
Натальчына сямейка
Васіль Вітка
^*Эям я ў Наталькі невялікая — Каця і Мішка. X Вы скажаце: якая ж гэта сям'я? Гэта ж цац-
кі. Няхай сабе цацкі, але яны як жывыя.
Каця ўмее шіакаць. Толькі яе зачэпіш, яна адра-зу ж: а-а-а! А пачне Наталька супакойваць, на ру-ках калыхаць, дык яна аж заходзіцца. Вочы ў Каці сінія, вялікія, самі расплюшчваюцца і заплюшч-ваюцца. А валасы чорныя-чорныя. Шмат клопату Натальцы з Кацяй — і накармі яе, і прычашы, і па-мый, і спаць палажы, ды яшчэ і спявай ёй:
Лю-лі, лю-лі, лю-лі, ўсе даўно паснулі. He спіць адна ў хаце Толькі мая Каця!
Затое калі ўжо Каця засынала, дык спала доўга. А Наталька тым часам бралася за іншую працу. Шыла Каці новую сукенку. А Мішка ся-
147
дзеў сабе каля Кацінага ложка і круглымі, быц-цам гузікі, вачыма ўважліва цікаваў, як бегае ў Натальчыных пальчыках іголка.
Мішка быў паслухмяны і добры. Праўда, яму часта балеў жывот. Калі хто знянацку ткне, бы-вае, яму пальцам у жывоцік, дык ён аж прысядзе ад болю: ой-ой!
Наталька шкадавала Мішку. Яна ведала, ча-му ён крычыць. «Яму рабілі аперацыю, — расказ-вала. — Была ў яго на жывоціку болька. Дактары яе выразалі, а ў ямачку ўставілі кнопку».
Моцна спіць Каця. Наталька шые сукенку. I тут зусім неспадзявана хтосьці — торк Натальку пад локаць: ай! Аж кропелька крыві выскачыла на паколатым пальчыку. Усхапілася Наталька, замахала рукою ад болю. А вусаты Кузьма трэц-ца аб ногі, як ні ў чым не вінаваты. Кузьма — гэ-та кот. I Наталька добра ведае, што гэта ён штур-хнуў яе пад локаць. Ён заўсёды ляжыць, ляжыць у запечку, а сумна стане — падыдзе, выгне спіну і трэцца аб цябе. Хоча, каб з ім гулялі.
— Ты будзеш тата! — строга загадала яму Наталька.
Кузьму гэты абавязак прыйшоўся не па ду шы. Ён пакрыўджана паглядзеў на Натальку, сонна пазяхнуў і адышоў у куток. Але доўга ўседзець не мог.
Як толькі Наталька ўзялася за шытво, ён, крадучыся, падпоўз да Мішкі і драпнуў яго ла-пай па жываце. Мішка як войкне, як заенчыць ад болю, як кінецца пад Кацін ложак, каб сха-вацца. Але ж каму невядома, якія ўсе Мішкі не-паваротныя. Ложак перакуліўся. Каця вьгпала з пасцелі. Нічога не цямячы спрасоння, яна то
148
расплюшчвала, то заплюшчвала вочы. I так за-плакала, што Кузьма, ведаючы віну, кінуўся з-пад самых Натальчыных ног, адным махам ус-кочыў на палічку, прыбітую над мыцельнікам, і схаваўся там за гладышом.
— Хіба так робяць таты? — сказала з дакорам Наталька і сярдзіта паківала яму пальцам. Хто ведае, колькі б ён там прасядзеў, але з гладыша так пахла смятанай, што Кузьма не вытрываў — падняўся на лапах і зазірнуў у гладыш. Ён па-мятаў, што раніцай, калі снедала Наталька, дык і яго частавала. Смачная смятана. Але засталося мала, толькі на самым дне. Як яе адтуль дастаць? Кузьма лапамі нагнуў гладыш, асцярожна пак-лаў яго і залез з галавой усярэдзіну. 3 гладыша тырчэў толькі хвост.
— Кузьма! — крыкнула Наталька.
— Мала, м-м-а-ла! — пачуўся гулкі водгалас.
— Вось я табе задам мала! — прыгразіла Наталька.
Кузьма хацеў уцячы і разам з гладышом браз-нуўся з паліцы.
Калі Наталька глянула на падлогу, там ля-жалі толькі чарапкі. А Кузьма... убачыўшы Кузьму, Наталька так і зайшлася ад смеху... Уся яго галава да вушэй і пушыстыя вусы былі бе-лыя, нібы мылам набеленыя.
Кузьма незадавлена паморшчыўся, потым, наслініўшы лапу, пачаў старана скрэбці ёю ка-ля вусаў... На той час у хату зайшла Натальчына мама. Яшчэ з парога яна заўважыла непарадак.
— Што тут робіцца ў вас? — спытала яна.
— Наш тата голіцца! — смеючыся, адказала Наталька.
149
Янкава рукавічка
Васіль Хомчанка
ыйшла бабуля ў сад, села на ўслончык і па-чала вязаць унуку Янку рукавічку.
Раніца была цёплая, ласкавая, грэла сонейка, пад страхой пішчалі вераб'і, а ў траве бегаў коцік.
Апоўдні рукавічка была амаль гатовая.
Вязала бабуля, вязала, ды, седзячы, і заснула.
Коцік убачыў клубок у траве, скокнуў да яго, торкнуў лапкай раз-другі, клубок і закаціўся ў кусты.
А там ляжаў Янка.
— Псік! — прагнаў ён коціка. Потым падняў клубок і пачаў намотваць на яго нітку. Матаў, матаў, а нітцы няма канца.
Бабуля прачнулася і пляснула ў далоні:
— Бацюхны мае! А дзе ж рукавічка?!
А ад рукавічкі адзін пальчык застаўся. Усю рукавічку Янка зноў на клубок пераматаў.
Ласачка
3 народнага
— Ласачка, дзе ж была?
— Працавала да відна.
— Што рабіла?
— Кросны ткала.
— Што зарабіла?
— Кавал сала.
— Дзе ж тое сала?
— Пад сталом.
150
— Чым накрыта?
— Пасталом.
— Сама паспытала?
— Кошка ўкрала.
— Дзе ж тая кошка?
— Пад печ пабегла.
— Дзе ж тое падпечча?
— Вада заняла.
— Дзе ж тая вада?
— У мора пацякла.
— Дзе ж тое мора?
— Краскамі зарасло.
— Дзе ж тыя краскі?
— Парвалі Параскі.
Коцік
Артур Вольскі
— Коцік, коцік, дзе ты быў?
— Я ўсю ноч мышэй лавіў.
— Коцік, коцік!
— Мяў, мяў, мяў...
— А ці многа Ты спаймаў?
— He спаймаў я аніводнай і цяпер сяджу галодны...
151
— Коцік, коцік, дзе ты быў?
— Я па беразе хадзіў.
Сеў ціхутка пад масток, лавіў рыбку за хвасток.
— Коцік, коцік!
— Мяў, мяў, мяў...
— А ці многа ты спаймаў?
— He спаймаў я аніводнай і цяпер сяджу галодны...
— Ах, гультай і абібок!
Ты ўсё выдумаў знарок.
I мышэй ты не лавіў, і на рэчку не хадзіў.
А прачнуўся на світанку і злізаў усю смятанку!
152
Чарапашына хатка Павел Марціновіч
— Небарака Чарапаха, Што стаілася Пад дахам?
Нейкі домік твой Нягеглы, He з камення
I не з цэглы.
Ані белы, Hi ружовы, Ды, здаецца, I не новы.
Кідай
Гэтую хаціну!
— Родныдомік Я не кіну!
Хай са мной Вандруе хатка, Як турысцкая Палатка!
Пра мядзведзя ды пчолак
Данута Бічэль-Загнетава Сеў Міхайла на калоду, просіць:
— Пчолы, дайце мёду! Пчолы дружна загулі.
153
Пчолы мёду так далі, Што Міхайла так зароў, Аж чутно на сем бароў У бярлогу ён забіўся. Горкім мёд яму зрабіўся.
Раз-два-тры!
Юльян Тувім
Раз!
3 ложка ўстань у ранні час. Два!
Хочаш дужай быць, дзятва, — Рукі, твар намыль штодзённа I абдай вадой сцюдзёнай У пакоі, на двары!
Тры!
Ручніком тры Моцна цела, Каб яно
Пачырванела,
He лянуйся, моцна тры, Развінуўшы грудзі шырай! Раз-два-тры-
Чатыры!
Калі хочаш быць здаровы, Хуткі, жвавы, нібы ртуць, — Пагуляць абавязкова Раннім ранкам не забудзь. Пяць!
Трэба болып шпацыраваць, Дыхаць ранішнім паветрам, Быць пад сонцам, Быць пад ветрам.
154
Лёгка скочыш ты на ганак, Загарэлы і крамяны, I тады ўжо: Шэсць!
Сесці і...
Есці!
Ладкі
Іван Муравейка
Ладачкі-ладкі!
Мы палолі градкі, Мы палолі самі, Сваімі рукамі.
Ад стараннай працы Выраслі на градцы Вось такія буракі!
Вось такія агуркі!
А капусты качаны — Вось такой велічыні!
Над калыскай
Сяргей Новік-Пяюн
Запаліла ночка Зорныя агні.
Спі, мая дачушка, Любая, засні.
Над тваёй калыскай Буду я пяяць, Пра ката і мышку Казачку казаць.
155
Пад акенцам кветачка Цудная цвіце.
Мая крошка-дзетачка 3 дня на дзень расце.
Вунь высока зорачка Золатам блішчыць, А мая дачушка Штосьці ўсё не спіць.
3-за хмурынкі месячык Беленькі ідзе, За сабою зорачак Карагод вядзе.
Бой
Сяргей Новік-Пяюн Ой, які прыгожы мой Цюцік, што завецца Бой, 3 чорнай спінкай, сівы ледзь I калматы, як мядзведзь.
Поўсць ягоная, як шоўк, Зубы шчэрыць ён, як воўк, А кудлатка-галава Сапраўды, нібы у льва.
Ды вы, дзетачкі, смялей! Вельмі любіць Бой дзяцей.
У любы прыходзьце час. He пакрыўдзіць цюцік вас.
Белым хвосцікам махне, Рукі ветліва лізне:
156
«Не пабруджу вас, не-не! Лапкі белыя ў мяне!..
Мушу вам яшчэ сказаць, Лапку ўмею падаваць!.» Вось які разумны мой Верны, шчыры цюцік Бой!
Рыцар
Сяржук Сокалаў-Воюш
Рыцар — смелы чалавек. Рыцар — добры чалавек.
Часам войнаў — ён ваяр, Мірным часам — гаспадар.
Ён заўсёды нас бароніць, Ён заўжды на вышыні, I таму наш герб — «Пагоня» — Рыцар з мечам на кані.
Мне яшчэ няма шасці.
Я стараюся расці Як хутчэй. I, кажа мама, Буду рыцарам таксама.
Чаму Волечка не сарвала кветкі
Васіль Сухамлінскі
х<^Чаніцай першакласніца Волечка ішла ў ©іУшколу. Каля дарогі яна ўбачыла кветку ра-1- монка.
Ой, якая прыгожая! Волечка працягнула ру-ку, каб сарваць кветку і занесці ў іпколу. Але pan-
157
там яна ўбачыла на пялёстачку кропельку расы. А ў кропельцы — сонца. I блакітнае неба, і зялё-ная ніва, і высокая таполя — усё ў кропельцы!
Заглядзелася Волечка на чароўную расінку і не сарвала кветкі.
Лужа
Васіль Сухамлінскі
-д ^©арыйка і Ніна пайшлі ў школу. Толькі што 1^1 паднялося сонца. На зялёнай траве бліш-чалі кроплі расы. У зарасніку каля рэчкі
спяваў салавейка.
На дарозе каля старой вярбы стаяла лужа. Дождж ішоў пазаўчора, а вада яшчэ не высахла.
Дзяўчаткі асцярожна абмінулі лужу. Марыйка спынілася і доўга глядзела ў ваду. Ніна таксама стала і чакала Марыйку. Ніна сказала: «Якая брудная лужа... Два дні стаіць вада, а ўжо і жабяняты плаваюць...»
Марыйка сказала: «Паглядзі, які там бязмеж-ны свет, у гэтай лужы. Блакітнае неба, і сонца ззяе, і хмарка белая плыве... А вунь сады цвітуць, і хаты белыя над рэчкаю...»
Разумная варона
Аляксандра Смоліч
Захацелася вароне піць. Знайшла яна недзе пад хлевам гладыш з вадою, але вада была ў ім толькі на самым дне. He магла варо-на дастаць вады. Тады яна надумалася кідаць у гладыш каменьчыкі. Хутка яна гэтулькі камень-
J58
чыкаў накідала ў гладыш, што вада паднялася ўгару і вароне можна было напіцца.
Былінка і верабей
Беларуская народная казка
верабейка на былінку і хацеў, каб яна яго Ш пакалыхала. Але былінка не захацела ка-v-Sx лыхаць верабейку, узяла ды і скінула яго. Узлаваўся верабейка на былінку, зачырыкаў:
— Пачакай жа, гультайка, нашлю я на цябе коз!
Паляцеў верабейка да коз:
— Козы, козы, ідзіце былінку абгрызаць, бо былінка не хоча мяне калыхаць.
Козы не паслухалі верабейкі.
— Пачакайце ж, козы, нашлю я на вас ваўкоў!
Паляцеў верабейка да ваўкоў:
— Ваўкі, ваўкі, ідзіце коз душыць, бо козы не хочуць былінку абгрызаць, а былінка не хоча мяне калыхаць.
He паслухалі і ваўкі.
— Пачакайце ж, ваўкі, нашлю я на вас страль-цоў!
Паляцеў верабейка да стральцоў:
— Стральцы, стральцы, ідзіце ваўкоў біць, бо ваўкі не хочуць коз душыць, козы не хочуць былінку абгрызаць, а былінка не хоча мяне ка-лыхаць.
He паслухалі і стральцы.
— Пачакайце ж, стральцы, нашлю я на вас вяроўкі!
Паляцеў верабей да вяровак:
— Вяроўкі, вяроўкі, ідзіце стральцоў вязаць, бо стральцы не хочуць ваўкоў біць, ваўкі не хо-
J59
чуць коз душыць, козы не хочуць былінку аб-грызаць, а былінка не хоча мяне калыхаць.
He паслухалі і вяроўкі.
— Пачакайце ж, вяроўкі, нашлю я на вас агонь!
Паляцеў верабей да агню:
— Агонь, агонь, ідзі вяроўкі паліць, бо вя-роўкі не хочуць стральцоў вязаць, стральцы не хочуць ваўкоў біць, ваўкі не хочуць коз душыць, козы не хочуць былінку абгрызаць, а былінка не хоча мяне калыхаць.
He паслухаў і агонь.
— Пачакай жа, агонь, нашлю я на цябе ваду!
Паляцеў верабейка да рэчкі:
— Вада, вада, ідзі агонь тушыць, бо агонь не хоча вяроўкі паліць, вяроўкі не хочуць стральцоў вязаць, стральцы не хочуць ваўкоў біць, ваўкі не хочуць коз душыць, козы не хочуць былінку аб-грызаць, а былінка не хоча мяне калыхаць.
He паслухала і вада.
— Пачакай жа, вада, нашлю я на цябе валоў!
Паляцеў верабейка да валоў:
— Валы, валы, ідзіце ваду піць, бо вада не хо-ча агонь тушыць, агонь не хоча вяроўкі паліць, вяроўкі не хочуць стральцоў вязаць, стральцы не хочуць ваўкоў біць, ваўкі не хочуць коз душыць, козы не хочуць былінку абгрызаць, а былінка не хоча мяне калыхаць.
He паслухалі і валы.
—	Пачакайце ж, валы, нашлю я на вас доўб-ню!
He паслухала і доўбня.
—	Пачакай жа, доўбня, нашлю я на цябе чар-вякоў!
160
I чарвякі не паслухалі.
— Пачакайце ж, чарвякі, нашлю я на вас курэй!
Паляцеў верабейка да курэй, пачаў іх прасіць, каб бядзе дапамаглі. «Добра, — адказалі куры, — дапаможам!»
Пайшлі куры чарвякоў дзяўбці — і цяпер дзяўбуць.
Пайшлі чарвякі доўбню тачыць — і цяпер точаць.
Пайшла доўбня валоў біць — і цяпер б'е.
Пайшлі валы ваду піць — і цяпер п'юць.
Пайшла вада агонь тушыць — і цяпер тушыць.
Пайшоў агонь вяроўкі паліць — і цяпер паліць.
Пайшлі вяроўкі стральцоў вязаць — і цяпер вяжуць.
Пайшлі сгральцы ваўкоў біць — і цяпер б'юць.
Пайшлі ваўкі коз душыць — і цяпер душаць.
Пайшлі козы былінку абгрызаць — і цяпер грызуць.
Стала былінка верабейку калыхаць — і ця-пер калыша.
Рукавічка
Украінская народная казка
^шоў дзед лесам, а за ім бег сабачка. Ішоў дзед, ■ ішоў дый згубіў рукавічку.
V Вось бяжыць мышка, залезла ў тую ру-
кавічку ды кажа:
— Тут я буду жыць.
167
А тым часам жаба — скок-скок! — пытаецца:
— Хто, хто ў рукавічцы жыве?
— Мышка-скрабушка. А ты хто?
— А я жабка-скакуха. Пусці і мяне!
— Хадзі.
Вось іх ужо двое. Бяжыць зайчык. Падбег да рукавічкі, пытаецца:
— Хто, хто ў рукавічцы жыве?
— Мышка-скрабушка, жабка-скакуха. А ты хто?
— А я зайчык-уцякайчык. Пусціце мяне!
— Хадзі.
Вось іх ужо трое. Бяжыць лісічка:
— Хто, хто ў рукавічцы жыве?
— Мышка-скрабушка, жабка-скакуха ды зай-чык-уцякайчык. А ты хто?
— А я лісічка-сястрычка. Пусціце і мяне!
Вось іх ужо чацвёра сядзіць. Аж бяжыць воўк і таксама да рукавічкі дый пытае:
— Хто, хто ў рукавічцы жыве?
— Мышка-скрабушка, жабка-скакуха, зай-чык-уцякайчык ды лісічка-сястрычка. А ты хто?
— А я ваўчок — шэры бачок. Пусціце і мяне.
— Ну хадзі ўжо!
Залез і гэты — стала іх ужо пяцёра. Раптам брыдзе дзік:
— Рох-рох-рох, хто ў рукавічцы жыве?
— Мышка-скрабушка, жабка-скакуха, зай-чык-уцякайчык, лісічка-сястрычка, ваўчок — шэры бачок. А ты хто?
— А я дзік ікласты. Пусціце і мяне!
Вось нявыкрутка, усім у рукавічку ахвота.
— Табе і не ўлезці!
— Неяк залезу, пусціце!
162
— Ну што ж з табой паробіш, лезь!
Залез і гэты. Ужо іх шасцёра. Так ім цесна, што яны павярнуцца нават не могуць. А тут за-трашчала сучча — вылазіць мядзведзь і таксама да рукавічкі ідзе, раве:
— Хто, хто ў рукавічцы жыве?
— Мышка-скрабушка, жабка-скакуха, зай-чык-уцякайчык, лісічка-сястрычка, ваўчок — шэры бачок ды дзік ікласты. А ты хто?
— Гу-гу-гу, шмат вас тут! А я мядзведзюхна-бацюхна. Пусціце і мяне!
— Як жа мы цябе пусцім? I так цесна.
— Ды як-небудзь!
— Ды хадзі ўжо, толькі з краёчку!
Залез і гэты — сямёра стала, ды так цесна, што рукавічка як бач разарвецца.
А тым часам дзед спахапіўся — няма ру-кавічкі. Ен тады вярнуўся шукаць яе. А сабачка наперадзе пабег. Бяжыць, бяжыць, аж бачыць — ляжыць рукавічка і варушыцца. Сабачка тады: «Гаў-гаў-гаў!»
Звяры спужаліся, з рукавічкі вырваліся ды ўроссып па лесе. Ну а дзед прыйшоў ды забраў рукавічку.
Чырвоная Шапачка
Шарль Перо
Жыла-была ў адной вёсцы маленькая дзяўчынка. Такая прыгожая, што прыгажэйшай за яе і на свеце не было. Маці яе вельмі любіла, а бабуля яшчэ больш.
У дзень нараджэння ўнучкі падарыла ёй ба-
163
буля чырвоную шапачку. 3 таго часу дзяўчынка ўсюды хадзіла ў сваёй новай цудоўнай чырвонай шапачцы.
Суседзі так пра яе і гаварылі:
— Вунь Чырвоная Шапачка ідзе!
Аднойчы спякла мама піражок і сказала да-чцэ:
— Схадзі ты, Чырвоная Шапачка, да бабулі, занясі ёй гэты піражок і гарнушак масла ды да-ведайся, ці здаровая яна.
Сабралася Чырвоная Шапачка і пайшла да бабулі ў суседнюю вёску. Ідзе яна лесам, а насус-трач ёй шэры воўк. Дужа захацелася яму з'есці Чырвоную Шапачку, ды толькі не асмеліўся ён: дзесьці непадалёку стукалі сякерамі дрывасекі. Аблізнуўся воўк і пытаецца ў дзяўчынкі:
— Куды ты ідзеш, Чырвоная Шапачка?
А Чырвоная Шапачка яшчэ не ведала, як гэ-та небяспечна — спыняцца ў лесе і размаўляць з ваўком. Павіталася яна з ваўком і кажа:
— Іду да бабулі і нясу ёй вось гэты піражок і гарнушак масла.
— А ці далёка жыве твая бабуля? — пытаец-ца воўк.
— Даволі далёка, — адказвае Чырвоная Шапачка. — Вунь у той вёсцы за млынам, у пер-шай хатцы з краю.
— Добра, — кажа воўк, — мне таксама хо-чацца наведаць тваю бабулю. Я па гэтай дарозе пайду, а ты ідзі па той, паглядзім, хто з нас хут-чэй прыйдзе.
Сказаў гэта воўк і пабег з усіх ног па самай кароткай дарожцы. А Чырвоная Шапачка пайш-ла па самай доўгай дарозе. Ішла яна, не спяшала-164
ся, час ад часу спынялася, кветкі рвала і збірала ў букет. He паспела яна яшчэ і да млына дайсці, a воўк тым часам прыбег да бабулінай хаты і сту-каецца ў дзверы:
— Стук-стук!
— Хто там? — пытаецца бабуля.
— Гэта я, у нучка ваша, Чырвоная Шапачка, — адказвае воўк тоненькім голасам. — Я да вас у госці прыйшла, піражок прынесла і гарнушак масла.
А бабуля якраз хворая была і ляжала ў лож-ку. Яна падумала, што гэта і праўда Чырвоная Шапачка, і крыкнула:
— Шмаргані за вяровачку, дзіцятка маё, — дзверы і адчыняцца.
Воўк шмаргануў за вяровачку — дзверы і адчыніліся. Кінуўся воўк на бабулю і зараз пра-глынуў яе. Ён быў дужа галодны, бо тры дні ні-чога не еў. Потым зачыніў дзверы, улёгся на ба-булін ложак і пачаў чакаць Чырвоную Шапачку. Неўзабаве яна прыйшла і пастукалася:
— Стук-стук!
— Хто там? — пытаецца воўк.
А голас у яго грубы, хрыплы. Чырвоная Шапачка спалохалася спачатку, але потым паду-мала, што бабуля ахрыпла ад прастуды і таму ў яе такі голас.
— Гэта я, унучка ваша, — кажа Чырвоная Шапачка. — Прынесла вам піражок і гарнушак масла.
Воўк адкашляўся і сказаў тоненька:
— Шмаргані за вяровачку, дзіцятка маё, — дзверы і адчыняцца.
Чырвоная Шапачка шмарганула за вяровач-
165
ку — дзверы і адчыніліся.
Зайшла дзяўчынка ў дамок, а воўк схаваўся пад коўдру і кажа:
— Пакладзі, унучка, піражок на стол, гарну-шак на паліцу пастаў а сама прыляж побач са мной. Ты, мусіць, вельмі стамілася.
Чырвоная Шапачка легла побач з ваўком і пытаецца:
— Бабулечка, чаму ў цябе такія вялікія рукі?
— Гэта каб мацней цябе абняць, дзіцятка маё.
— Бабулечка, чаму ў цябе такія вялікія вушы?
— Каб лепш чуць, дзіцятка маё.
— Бабулечка, чаму ў цябе такія вялікія вочы?
— Каб лепш бачыць, дзіцятка маё.
— Бабулечка, чаму ў цябе такія вялікія зубы?
— А гэта каб хутчэй з'есці цябе, дзіцятка маё!
He паспела Чырвоная Шапачка і войкнуць, як люты воўк накінуўся на яе і праглынуў разам з чаравікамі і чырвонай шапачкай.
Але, на вялікае шчасце, у гэты самы час міма хаткі праходзілі дрывасекі з сякерамі на плячах. Пачулі яны шум, убеглі ў хатку і забілі ваўка. А пасля распаролі яму жывот, і адтуль выйшла Чырвоная Шапачка, а за ёй бабуля — абедзве цэ-лыя, нібы нічога і не здарылася.
Дзікія козы
Аляксандра Смоліч (з народнага)
Кыў на свеце адзін бедны чалавек, не меў ён сабе прытулку. I пайшоў ён сабе ў свет, ку-ды вочы глядзяць. Трапіў ён у густы лес.
Доўга ён хадзіў па лесе, замарыўся чыста, згаладаўся. Выбіўся такі ён на палянку. Палянка 166
вялікая, кругом лес. Трава на ёй зялёная, густая. Пайшоў той чалавек па палянцы, аж бачыць, хатка стаіць, ды такая цікавая, што ніколі яшчэ ён такой і не бачыў. Збудавана хатка з бліноў, печ у ёй з сыру, а комін з масла.
Як убачыў гэты чалавек бліны, сыр, масла, давай абдзіраць іх і есці. Так есць, што аж за ву-шамі трашчыць. Пааблупліваў сцены, папсаваў печ, комін... Аж чуе, гул пайшоў, топат, лопат па лесе. Спалохаўся ён: «Куды мне дзецца?» думае сабе. убачыў ён падпечак і нырнуў туды.
А гэта было стада коз вялікае, вялікае. Прыбеглі козы, як убачаць, што нехта хату паа-бдзіраў, дужа жаласна забляялі. Потым кінуліся шукаць злодзея: бегалі і туды і сюды — нікога не знайшлі. Няма чаго рабіць, сталі папраўляць хатку; напяклі бліноў, набілі масла, адтапілі тва-рагу — пазамазвалі комін, печку, пазалеплівалі сцены.
На другі дзень пайшлі яны на пасту, але адну казу пакінулі, каб яна сцерагла хатку. Ляжыць каза, вокам не зміргне, сцеражэ. А ўжо таму ча-лавеку і есці захацелася, ды баіцца вылезці з пад-печка. Стаў ён на казу сон напушчаць: глядзіць на яе і прыгаворвае: «Спі вочка, спі вочка, спі воч-ка!» Адно вочка заснула. Ён тады: «Спі другое! спі другое, спі другое!» I другое заснула. Тады ён вылез з падпечка, наабдзіраў бліноў, сыру, мас-ла, — ды пад печ і есць сабе там памаленьку.
Прыйшлі козы дамоў — спіць іхні вартаўнік, а хатка ізноў абадрана. Хацелі яны біць тую казу, а яна кажа: «Што я вінавата, я старалася, як Mama. Але неяк сталі мае вочы змыкацца і я засну-ла». Сабраліся козы, сталі браць раду як збыць
167
такую бяду. Радзіліся, радзіліся і пастанавілі зра-біць вартаўніком такую казу, у якой трое вачэй. Знайшлі такую казу і паставілі яе на варце, а самі пайшлі.
Наш чалавек нічога гэтага не ведаў. Бачыць — ляжыць каза, думае: навяду на яе сон, а сам на-емся. Стаў ён глядзець на яе ды прыгаворваць: «Спі вочка! спі другое! спі другое!» Заснула ў ка-зы адно вочка і другое. Вылез той чалавек з-пад печы і ўжо хацеў абдзіраць сцены, — аж тут каза ўбачыла яго трэцім вокам, прачнулася і забляя-ла дзікім голасам.
Козы пачулі, прыбеглі і хацелі ўжо біць таго чалавека рагамі. Стаў ён тады іх прасіць-маліць: «Козачкі, даражэнькія, пусціце жывога, буду вам век служыць».
Козы злітаваліся над ім і паставілі яго за пастуха ў сябе. Ён іх пасвіў, даіў, рабіў масла, сыры... Вось з тае пары і пайшлі козы чалавеку служыць.
Сняжынка
Тацяна Бушко
х<^Хыбегла Тацянка з дому. Снег мяккі сыпле, «'І^усцілае зямлю. Выцягнула ручкі ў сініх 'X/ рукавічках. На іх зоркі-сняжынкі — мама вышывала. Але вось жа і яшчэ сняжынка пры-бавілася. Сняжынка сапраўдная. Яна маленькая, куды меншая за вышываную. Толькі што гэта? Яна яшчэ меншая робіцца. Глядзіць на рукавіч-ку Тацянка, а сняжынка ўсё меншае і меншае. Раптам зусім прапала. Дзе ж яна падзелася? Тацянка перавярнула руку — і тут няма!
168
Тым часам на далоньку апусцілася яшчэ ад-на сняжынка. Вялікая, пушыстая.
«Ну, цяпер я разумнейшая буду»,— падумала Тацянка. Сціснула яна сняжынку ў рукавічцы і дадому хутчэй пабегла — маме паказаць. Вельмі ўжо гэтая сняжынка да мамінай вышыванай па-добная.
— Мама, зірні, што я прынесла! — і выпраста-ла руку. А на далоні зноў нічога няма! Заплакала Тацянка ад крыўды.
— I куды яна падзелася? — плача Тацянка.
— Хто? — пытаецца мама.
— Сняжынка! Я табе яе ў рукавічцы прынес-ці хацела. Нссла, несла і згубіла па дарозе!
— He плач! He згубіла ты яе... — і мама рас-сказала Тацянцы, што здарылася са сняжынкай.
А вы здагадаліся, дзе падзелася сняжынка?
Бярозчыны валёнкі
Уладзімір Юрэвіч
/АасУпРаЦь ДОма, дзе жыве Святланка, за ле-I та вырасла высокая камяніца. Перад ёй на V V скверыку саджалі ўвосень дрэўцы. Адну бярозку, самую тонкую, адкінулі.
— А гэтая не трэба вам? — спытала Святланка.
— Бяры яе сабе, калі хочаш, — сказаў вясёлы дзядзька, які са шланга паліваў дрэвы.
Святланка прынесла бярозку ў свой двор. Тата якраз быў дома. Дзяўчынка папрасіла яго пасадзіць дрэўца.
Тата доўга трымаў тую бярозку, перабіраў пальцамі карэньчыкі і нешта думаў. Потым вы-
169
капаў ямку. Святланка прынесла з клумбы чар-назёму, пасадзілі дрэўца, палілі.
— Можа і прымецца, — сказаў тата.
3 кожным днём станавілася ўсё халадней і халадней.
— А бярозка ўзімку не змерзне? Яна ж го-ленькая, — трывожылася Святланка.
— Чаму голенькая? — не пагаджаўся тата. — На ёй кара. Ёй цёпла.
— Можа апрануць яе на зіму? Ухутаць? — не сунімалася дзяўчынка. — На галінкі рукавічкі панадзяваць, а на ножкі — валёнкі?
— А дзе ж у бярозкі ножкі? — усміхнуўся TaTa. — Яе ножкі — карэнне.
— Зямля ж халодная.
— Гэта для нас з табой халодная, а для бярозкі цёплая. Вось выпадзе снег, укрые, як коўдрай, зямлю, і карэньчыкам стане яшчэ цяплей, а пакуль трэба паліваць бярозку, каб лепш расла.
Святланка палівала бярозку і чакала, калі вьшадзе снег. Лісточкі даўно апалі. Бярозка вы-глядала як сірацінка побач з высокімі каштанамі і таполямі. Пра іх Святланка і не думала. Яны ж вялікія, моцныя. А бярозка тоненькая-тоненькая.
Прачнулася аднойчы Святланка, а на дварэ бела.
— Тата! — закрычала дзяўчынка. — Зіма прыйшла! Глянь, колькі снегу.
— Вось цяпер можна і валёнкі для бярозкі зрабіць, — сказаў тата.
Ён узяў шырокую рыдлёўку і пачаў падкі-даць снег да бярозкі. I Святланка памагала сваім маленькім шуфлікам.
170
Неўзабаве бярозка і сапраўды стаяла як бы ў вялікіх снегавых валёнках. На яе чорных галін-ках таксама быў пушысты снег. Дакранешся — ён сыплецца, іскрыцца, зіхаціць.
Кожны раз, калі выпадаў снег, Святланка брала свой шуфлік і падграбала снег да дрэўца. Бярозчыны валёнкі станавіліся ўсё большыя і цяплейшыя.
А ўвесну, калі прыгрэла сонейка, бярозка ўбралася ў зялёнае лісце.
Працавітая дзяўчынка
Андрэй Александровіч
Як маленькую сяброўку, Ляльку любіць Лена.
Грэбнем чэша ёй галоўку
I мые сукенку.
To пагушкае на ручках, To пацешыць байкай — Як у лесе у дрымучым Заблудзіўся зайка.
Ляльцы ловіць матылёчка Шапачкай сваёю, Праз шнурочак-паясочак Скача перад ёю.
Спаць паклаўшы паміж кветак У цянёк духмяны, Ей з пясочку шмат катлетак Напячэ румяных.
777
За турботамі, за працай Так і дзень мінае, А самой пазабаўляцца Часу не хапае.
Што такое добра і што такое дрэнна?
Уладзімір Маякоўскі
Сын малы
Спытаўся ў бацькі:
— Знаць хачу я пэўна: Што такое добра I што такое дрэнна?
Я падслухаў і для вас, Малышы, малышкі, Бацькі гэтага Адказ
Запісаў у кніжку.
— Калі дождж ідзе і скрозь Гразка, непрыемна, Кожны знае — гэта вось
Для прагулак дрэнна.
Дождж пакапаў і прайшоў. Сонца ў цэлым свеце.
Гэта — добра, мальшіок, I старым і дзецям.
Калі
часам
сын ахвочы
172
Да гразі і сажы, Гэта вельмі дрэнны хлопчык — Кожны вам так скажа. Калі ж хлопчык любіць мыла,
He лянуецца ўставаць, Гэты хлопчык вельмі мілы,
Можна прыклад з яго браць. Калі б'е благі хлапчук Слабага, малога, Я і ў кніжку не хачу Устаўляць такога!
Гэты кажа: — He чапай Тых, хто меншы ростам! — Гэты хлопчык, так і знай, Малайчына проста! Калі хлопчык, як дзівак, Кніжкі рве і топча,
Усе дзеці кажуць так: Кепскаваты хлопчык.
Калі любіць працаваць, Да навук ахвочы,—
173
Дык тут кожнаму відаць:
Гэта добры хлопчык. Гэты хлопчык ад варон
Уцякае з плачам.
Баязлівец проста ён, Як заяц, няйначай. Гэты, хоць з вяршок хлапец, Птушак не баіцца.
Ён адважны, маладзец, Ёсць чым пахваліцца. Гэты ў бруд палез і рады, Што ў гразі кашуля. Пра такога мамы, таты Кажуць: — Ен мурзуля.
Гэты чысціць паліто, Мые сам галёшы.
Хоць малы ён, ды нішто,— ўсё рабіць сам можа. Помні гэта кожны сын, Кожны знай
174
дзіцёнак: 3 сына вырастае свін, Калі сын — свінёнак.
Хлопчык вельмі рады быў
I рашыў сумленна: «Буду добра я рабіць I не буду дрэнна».
Алоўкі
Сяржук Сокалаў-Воюш Ах, якія тут алоўкі — Каляровыя галоўкі! Намалюю я саву, I авечку, і асву, I агонь, і акуляры, I усмешлівыя твары. Тата, мама, баба, дзед — Будзе кожнаму партрэт. Запрашаю ад душы — Месца ж ёсць на аркушы!
Зіма
Якуб Колас
Надышлі марозы, Рэчкі закавалі, Белыя бярозы Шэранем убралі.
175
Замялі дарогі Ветрыкі снягамі. Лес, як дзед убогі 3 доўгімі вусамі.
Апусціў галіны I стаіць журботна, Зрэдку верхавіны Зашумяць маркотна.
Мяккая пярына Вочы адбірае.
Белая раўніна — Hi канца ні краю.
Пад пялёнкай белай Травы і лісточкі.
Рэчка анямела, Змоўклі ручаёчкі.
Амярцвелі лозы, Чуць галлём хістаюць. А ў палях марозы Ды вятры гуляюць.
Навагодняя песня
Сяржук Сокалаў-Воюш
Дзе пушчы і балоты, Між елак і бяроз На іртах’ па сумётах Шыбуе Дзед Мароз.
* На лыжах.
276
Зіхцяцца, як карункі, Сняжынкі ў барадзе, А ў торбе — падарункі Дзіцячай грамадзе.
I радасна на свяце,
I весела — да слёз! —
Калі у цёплай хаце Гасцюе Дзед Мароз.
Калядныя зоркі
Сяржук Сокалаў-Воюш
Злятаюць з нябёсаў сняжынкі На поле, на лес, на будынкі, Ляцяць на лагчынкі, на ўзгоркі, Мігцяць як калядныя зоркі.
Калядная песня
3 народнага
Прыйшлі-прыляцелі Харошы Анелі, — Залатое крылле, А самі у белі.
Дый прынеслі з неба
Вясёлу навіну: Чыста Дзева Парадзіла сына.
Дый, парадзіўшы, У пялюшкі спавіла, А спавіўшы,
177
У яслі злажыла.
Першыя сняжынкі
Янка Журба
Лётаюць, сыплюцца Зоркі-сняжынкі — Белыя, лёгкія, Быццам пушынкі.
Роўна так сцелюцца Ў вёсцы і ў полі, Круцяцца, кружацца Ціха, паволі.
Лётаюць, сышіюцца Снежныя зоркі...
Будзем на саначках Ездзіць мы з горкі.
Елка
Сяржук Сокалаў-Воюш
Елка ў ельніку жыла, Елка ў ельніку расла.
Елку везлі нам на свята Белы зайка і жаўна.
Як прывезлі елку ў хату — Стала елачкай яна.
Сяброўкі
Васіль Вітка
Хто там грукае ў акно? Гэта вы, сінічкі?
Я прачнулася даўно.
178
Запляла касічкі.
Вось надзену кажушок, Выбегу на ганак, 3 лесвіцы змяту сняжок, Вынесу сняданак.
Тут халва і тваражок, Скрылічак каўбаскі, Цёплы з мясам піражок — Ешце, калі ласка.
У абед, сінічкі, зноў Прылятайце смела.
Ну, а мне — пара дамоў, Я ж сама не ела.
Мароз
Ларыса Геніюш Надварэ — мароз. Лёд да стрэх прырос. Ой, мароз, мароз, — шчыпле твар да слёз. — Ажно сам замёрз, — кажа дзед Мароз.
Настачка
Барыс Сачанка
Згорада ў вёску да бабы і дзеда прыехала ўнучка Настачка. Надта ж спадабалася Настачцы ў дзеда і бабы. Так што калі TaTa і мама пачалі збірацца ехаць назад у горад, Настачка нават заплакала:
— He хачу нікуды ехаць. Хачу ў дзеда і бабы
179
жыць.
Дзед і баба толькі таго і чакалі.
— Няхай пераначуе ў нас, — узяліся яны ўга-ворваць тату і маму. — Калі што якое — заўтра прыедзеце і забераце.
Тата і мама паслухаліся.
Hi на крок не адыходзілі ад унучкі дзед і ба-ба. I накармілі яе, і напаілі, і спаць палажылі.
Прачнулася раніцай Настачка і доўга не магла зразумець, дзе гэта яна. Калі ж нарэшце зразумела, здагадалася, саскочыла з ложка, па-тэпала босымі ножкамі туды, дзе была кухня. Адчыніла дзверы — і ўбачыла бабу і дзеда. Баба, нагнуўшыся над дзіўнай драўлянай пасудзінай, нешта таўкла, а дзед... Што ж гэта такое рабіў дзед? Сядзеў на зэдліку і біў малаточкам па не-чым бляшаным — дзінь-дзінь-дзінь!..
— Дзед, што ты робіш? — спытала Настачка.
— Касу кляпаю, — заўсміхаўся ў свае пыш-ныя вусы дзед.
— А навошта табе каса?
— Касою я накашу кароўцы сена. Кароўка з'есць яго і дасць нам малачка. А з малачка, як ты ведаеш, і смятана, і тваражок, і маселка.
— А ты, бабуля, што робіш? — падышла бліжэй да бабы Настачка.
— Я таўку бульбу, — лагодна адказала ба-ба. — Усыплю сюды мукі, развяду цёпленькай вадою ды свіней накармлю.
Пастаяла Настачка, паглядзела на дзеда і ба-бу і кажа:
— Дзед сена будзе касіць, бабуля свіней кар-міць. А мне што рабіць?
— О! Абы ахвота была, а работы ў нас на ўсіх ISO
хопіць.
Кінула баба таўчы бульбу, узяла місачку, на-сыпала ў яе залацістых зярнят.
— Я вось пайду свіней карміць, а ты — пада-ла яна місачку з зярнятамі Настачцы, — курэй накорміш. Куры наядуцца зярнят і яечка табе
свежанькае знясуць...
Прыехалі з горада мама і тата, бачаць: стаіць Настачка сярод двара і сыпле курам ячмень, a тыя дзяўбуць яго ды ціхенька — ко-ко-ко! — пе-рамаўляюцца, няйначай, радуюцца, што памоч-ніца ў дзеда і бабы з'явілася, хваляць яе.
Глядзелі на Настачку тата і мама: малая, a якая малайчына! Цяпер яны пэўна ведалі: будзе Настачка клапатлівая гаспадыня-працаўніца.
Канстанцін Ушынскі х<^Часілёк убачыў чараду дзікіх гусей, якія ля-(УІУцелі высока ў паветры.
-X/ В а с і л ё к. Ці могуць так лётаць нашы свойскія гусі?
Б а ц ь к a. He.
В а с і л ё к. Хто ж корміць дзікіх гусей?
Б а ц ь к а. Яны самі адшукваюць сабе ежу.
В а с і л ё к. А ўзімку?
Б а ц ь к а. Як толькі настае зіма, дзікія гусі ад-лятаюць ад нас у вырай, а ўвесну вяртаюцца зноў.
Васілёк. Але чаму свойскія гусі не могуць лётаць гэтаксама добра і чаму не адлятаюць яны ад нас на зіму ў вырай?
Б а ц ь к а. Таму што свойскія жывёлы стра-цілі ўжо часткова ранейшы спрыт і сілу, і чуццё
181
ў іх не такое тонкае, як у дзікіх.
В а с і л ё к. Але чаму гэтак здарылася з імі?
Б а ц ь к а. Таму што людзі пра іх клапоцяц-ца і адвучылі іх карыстацца ўласнымі сіламі. 3 гэтага ты бачыш, што і людзі павінны старац-ца рабіць самі для сябе ўсё, што толькі могуць. Тыя дзеці, якія карыстаюцца чужымі паслугамі і не прывучаюцца самі рабіць для сябе ўсё, што толькі могуць, ніколі не будуць моцнымі, разум-нымі і спрытнымі людзьмі.
В а с і л ё к. He, цяпер я буду старацца сам усё ддя сябе рабіць, a то, бадай, і са мною можа зрабіцца тое самае, што са свойскімі гусямі, якія развучыліся лётаць.
На чужое паквапішся — сваё страціш
Літоўская народная казка
<э>- 7 айшоў неяк адзін бедны дрывасек у лес I I на беразе ракі ды — тук-тук! — сякерай >• V пастуквае, дрэвы сячэ. Раптам сякера як саскочыць з тапарышча і боўць проста ў ваду — у самую глыбіню трапіла. Завохкаў бядняк:
— Ох-ох-ох, прапала мая сякерка! Што ж ця-пер рабіць?
У гэты час — кульгець-кульгець — прыкуль-гаў аднекуль стары дзед і пытае:
— Чаго ты вохкаеш? Якая бяда з табою зда-рылася?
— Ды вось сякерка мая ўпала ў раку, а другую купіць мне няма за што — надта ж я бедны.
— Добра, не вохкай, я табе сякерку тваю да-стану.
Скінуў дзядок світку і боўць у ваду. Праз хвіліну — зірк — вынырнуў з вады з залатой ся-182
керкай і кажа:
— На, бяры сваю сякерку!
— Ой, не, бацька, не мая гэта сякерка,— ад-махнуўся бядняк.
Нырнуў зноў стары ў ваду. Праз хвіліну — зірк — вынырнуў з сярэбранай сякерай.
— He мая, не мая! — закрычаў бядняк.
Трэці раз нырнуў стары і выцягнуў жалез-ную сякеру.
— Вось гэта мая! — узрадаваўся бядняк,— Дзякуй табе.
Узяў ён сякеру і пайшоў быў ужо дадому.
— Гэй, гэй! — вярнуў яго дзядок.— За тое, што ты такі сумленны, бяры і гэтыя дзве сяке-ры — залатую і сярэбраную.
Прыйшоў бядняк дадому і пра ўсё раска-заў суседзям. Даведаўся пра гэты выпадак адзін ягоны багаты сусед, і прагнасць яго разабрала. Насадзіў ён абы-як сваю сякеру на тапарышча і пабег у лес.
Прыйшоў на бераг ракі і давай стукаць па дрэвах. Сякера адразу ж з тапарышча спаўзла і боўць у ваду!
— Ой-ой-ой! — пачаў енчыць багацей.
А тут на ягоны крык — кульгець-кульгець — дзядок прыкульгаў.
— Што за бяда ў цябе? — пытае.
— Ды вось зляцела сякера мая ды, як на ліха, у самую глыбіню трапіла. Хто ж цяпер мне яе вылавіць? — скардзіцца багацей.
— А я! — сказаў стары і нырнуў у ваду. Праз хвіліну выплывае ён з жалезнай сякерай.
— Вось табе сякера твая! He вохкай!
— Ды не мая гэта, не мая сякера! — крычыць
183
скнара.
Нырнўў зноў дзядок у ваду і праз хвіліну вы-плыў з сярэбранай сякерай.
—	Ці не гэта твая? — пытае.
—	He, не мая, не мая! Мая лепшая была!
Трэці раз нырнуў стары ў ваду і праз хвіліну вынырнуў з залатой сякерай у руках.
—	Вось гэта мая! — крычыць багацей і рукі да яе працягвае.
Але залатая сякера толькі — свісь — прасвіс-тала, праляцела міма яго вушэй. I плюхнула ў ваду, а стары за ёю — боўць — і ўжо больш не паказваўся. А прагны багацей то туды, то сюды бегае, шнырыць-шукае на беразе. To прысядзе, то падхопіцца — усё чакае не дачакаецца, ці не пакажацца зноў стары, ці не прынясе дыямен-тавую сякеру. Пэўна, ён яшчэ і сёння на беразе сядзіць і дыяментавую сякеру чакае.
Бішка
Канстанцін Ушынскі
— Ану, Бішка, прачытай, што ў кніжцы на-пісана?
Панюхаў сабачка кніжку дый пайшоў сабе.
— He мая, — кажа, — справа кнігі чытаць: я хату вартую, начамі не сплю, гаўкаю, злодзеяў ды ваўкоў пужаю, на паляванне хаджу, зайца са-чу, качак шукаю, падноску цягну — досыць мне і гэтага!
Дадумалася
Аляксандра Смоліч (паводле Жана Ляфантэна)
-< -^свірне пасяліўся сярдзіты кот. Дрэнна стала жыць мышам. Сабраліся мышы на ©X раду: што рабіць, каб як ад ката збавіцца.
784
Думалі, думалі, ні да чаго не дадумаліся.
Аж адазвалася нейкае мышанё: «Я ведаю, што трэба зрабіць. Трэба кату званок на шыю начапіць, тады будзе чутно, куды ён ідзе, і мы пахаваемся».
«Добрая твая выдумка, — кажа старая мыш, — але хто ж гэты званок начэпіць на ката? Вось вазьміся ты, дык мы табе дзякуй скажам».
Вавёрка і воўк
Аляксандра Смояіч (паводле Лява Талстоя)
ляжаў пад елкаю і спаў Вавёрка скака-ФІУла з елкі на елку і звалілася на ваўка. Воўк Xz схамянуўся і хацеў яе зесці. Вавёрка пача-ла прасіцца: «Пусці мяне». Воўк сказаў: «Добра. Я пушчу цябе, толькі ты скажы мне, чаму вы, вавёркі, заўсёды такія вясёлыя. Мне вось маркот-на, а вы гуляеце ды скачаце». Вавёрка адказала: «Уперад пусці мяне на дрэва, дык тады скажу, a то я цябе баюся». Воўк быў не галодны і пусціў.
Вавёрка ўскочыла на галінку і адтуль сказа-ла: «Табе затым маркотна, што ты злосны. Табе злосць сэрца паліць. А мы таму вясёлыя, што нам ніколі не хочацца благога рабіць».
Зайкава хатка
Беларуская народная казка
Жылі-былі ў лесе лісічка і зайчык. Прыйшла восень. Холадна стала ў лесе. Надумаліся яны хаткі на зіму пабудаваць. Лісічка збудавала сабе хатку з труску-сняжку, а зайчык
785
з труску-пяску. Перазімавалі яны ў новых хатках. Настала вясна, прыгрэла сонца. Лісіччына хат-ка растала, а зайкава стаіць як стаяла. Прыйшла лісіца ў зайкаву хатку, выгнала зайку, а сама ў яго хатцы засталася. Пайшоў зайка са свайго два-ра, сеў пад бярозкаю ды плача.
Ідзе воўк. Бачыць — зайка плача.
— Чаго ты, зайка, плачаш? — пытае воўк.
— Як жа мне, зайку, не плакаць? Жылі мы з лісічкаю блізка адно каля аднаго. Пабудавалі мы сабе хаты: я — з труску-пяску, а яна — з труску-сняжку. Настала вясна. Яе хатка растала, а мая стаіць як стаяла. Прыйшла лісічка, выгнала мя-не з мае хаткі і сама ў ёй жыць засталася. Дык вось я сяджу ды плачу.
— He плач, зайка. Пойдзем, я табе памагу, праганю лісічку з твае хаты.
Пайшлі яны. Прыйшлі. Воўк стаў на парозе зайкавай хаткі і крычыць на лісічку:
— Чаго залезла ў чужую хатку? Злазь, ліса, з печы, a то скіну, паб'ю табе плечы.
He спалохалася лісічка, адказвае ваўку:
— Ой, воўк, сцеражыся: мой хвост, як ду-бец, — як дам, дык будзе табе канец!
Перапалохаўся воўк — ды наўцёкі і зайку ад-наго пакінуў.
Сеў зноў зайка пад бярозкай ды горка пла-ча. Ідзе праз лес мядзведзь. Бачыць — зайчык ся-дзіць пад бярозай і плача.
— Чаго, зайка, плачаш? — пытае мядзведзь.
— Як жа мне, зайку не плакаць? Жылі мы з лісічкаю блізка адно каля аднаго. Пабудавалі мы сабе хаты. Я — з труску-пяску, а яна — з трус-ку-сняжку. Настала вясна. Яе хатка растала, a
186
мая стаіць як стаяла. Прыйшла лісічка, выгнала мяне з мае хаткі і сама там жыць засталася. Дык вось я сяджу ды плачу.
— He гшач, зайка. Пойдзем, я табе памагу, праганю лісічку з твае хаты.
Пайшлі яны. Прыйшлі. Мядзведзь стаў на парозе зайкавай хаткі і крычыць на лісічку:
— Нашто адабрала ў зайкі хату? Злазь, ліса, з печы, a то скіну, паб'ю табе плечы.
He спалохалася лісічка, адказвае мядзведзю:
— Ой, мядзведзь, сцеражыся: мой хвост, як дубец, — як дам, дык будзе табе канец!
Спалохаўся мядзведзь — ды наўцёкі і зайку аднаго пакінуў.
Зноў пайшоў зайка са свайго двара, сеў пад бярозкаю ды горка плача. Аж бачыць — ідзе праз лес пеўнік. угледзеў зайчыка, падышоў і пытае:
— Чаго, зайка, плачаш?
— Дык як жа мне, зайку, не плакаць? Жылі мы з лісічкаю блізка адно каля аднаго. Пабудавалі мы сабе хаты. Я — з труску-пяску, а яна — з трус-ку-сняжку. Настала вясна. Яе хатка растала, a мая стаіць як стаяла. Прыйшла лісічка, выгнала мяне з мае хаткі і сама там жыць засталася. Вось я сяджу ды плачу.
— He плач, зайка: я выганю лісу з твае хаткі.
— Ой, Петрусёк, — плача зайка, — дзе табе яе выгнаць? Воўк гнаў — не выгнаў, мядзведзь гнаў — не выгнаў.
— А вось жа я выганю. Хадзем, — кажа пеў-нік.
Пайшлі. Увайшоў пеўнік у хатку, стаў на па-розе, кукарэкнуў, а потым як закрычыць:
187
— Я — пятух-чабятух, Я — пявун-лапатун, На кароткіх нагах, На высокіх пятах. Нясу касу на плячы, Хачу ліску засячы.
А лісічка ляжыць ды кажа:
— Ой, певень, сцеражыся: мой хвост, як ду-бец, — як дам, дык будзе табе канец.
Скочыў пеўнік з парога ў хату ды зноў крычыць:
— Я — пятух-чабятух, Я — пявун-лапатун, На кароткіх нагах, На высокіх пятах. Нясу касу на плячы, Хачу ліску засячы.
I — скок на печ да ліскі. Дзюбануў лісіцу ў спіну. Як усхопіцца лісіца ды як пабяжыць вон з зайкавай хаткі, а зайка дзверы зачыніў за ёю.
I застаўся ён жыць у сваёй хатцы разам з пеў-нікам.
Каза-манюка
Беларуская народная казка
A f 'Г ЫЎ дзед ды баба з дачкою. I была ў іх ГтЭ каза. Пагнала дачка пасвіць казу. Цэлы ^А(ё>дзень пасвіла па бары, па дубраўцы, па траўцы, па мураўцы. Увечары прыганяе дахаты. Дзед пытаецца ў казы:
— Каза мая, козачка, дзе была? Што ты ела,
што піла?
188
Каза кажа:
— Нідзе не была. Нічога не ела, нічога не піла. Толькі як бегла цераз масток, ухапіла кляновы лісток, а як бегла ля крынічкі, ухапіла кропельку вадзічкі...
Насварыўся дзед на дачку, што дрэнна казу пасвіла, і назаўтра выправіў бабу.
Цэлы дзень пасвіла баба казу па бары, па дубраўцы, па траўцы, па мураўцы. Увечары прыганяе дахаты.
Дзед зноў пытаецца ў казы:
— Каза мая, козачка, дзе была? Што ты ела, што піла?
Каза кажа:
— Нідзе не была. Нічога не ела, нічога не піла. Толькі як бегла цераз масток, ухапіла кляновы лісток, а як бегла ля крынічкі, ухапіла кропельку вадзічкі...
Дзед і на бабу насварыўся, што дрэнна казу пасвіла. Надзеў тады дзед бабін каптан і хустку ды пайшоў сам пасвіць казу. Цэлы дзень пасвіў па бары, па дубраўцы, па траўцы, па мураўцы. Увечары вярнуўся дахаты, пераапрануўся, сеў на прызбе і чакае казу з пашы.
Прыйшла каза на двор. Дзед пытаецца:
— Каза мая, козачка, дзе была? Што ты ела, што піла?
Каза кажа:
— Нідзе не была. Нічога не ела, нічога не пі-ла. Толькі як бегла цераз масток, ухапіла кляно-вы лісток, а як бегла ля крынічкі, ухапіла кро-пельку вадзічкі...
Узлаваўся дзед на казу-манюку, прывязаў яе за плот, а сам пайшоў касу вастрыць, казу-маню-ку рэзаць.
189
Дазналася аб гэтым каза, сарвалася з прывязі і пабегла ў лес. Знайшла ў лесе зайчыкаву хатку, залезла ў яе і жыве там, а зайчыка і на парог не пускае.
Сеў зайчык пад елачкай і плача. Ідзе воўк:
— Чаго, зайчык, плачаш? Чаго зажурыўся?
— Як жа мне не плакаць, як не журыцца? Была ў мяне хатка — новая, яловая. Прыйшоў нейкі звер рагаты ды барадаты, выгнаў мяне з ха-ты і сам у ёй жыве, а мяне і на парог не пускае.
— Ну добра, не плач, я таго звера выганю.
Падышоў воўк да зайчыкавай хаткі, пастукаў хвастом у дзверы і кажа:
— Гэй, звер рагаты-барадаты, збірай манаткі, ідзі прэч з зайчыкавай хаткі!
А каза як затупае за дзвярыма, як замэкае:
— Закалю цябе рагамі, затапчу цябе нагамі, яшчэ і барадою замяту!
Спужаўся воўк ды ад бяды ўцёк. А зайчык зноў сеў і плача. Ідзе мядзведзь:
— Чаго, зайчык, плачаш? Чаго зажурыўся?
— Як жа не плакаць, як не журыцца?
I расказаў мядзведзю пра сваю бяду.
— Ну добра, — кажа мядзведзь, — не плач, я таго звера адразу выганю.
Падышоў ён да зайчыкавай хаткі, патупаў каля дзвярэй ды кажа:
— Гэй, звер рагаты-барадаты, збірай манаткі, ідзі прэч з зайчыкавай хаткі!
А каза як затупае, як замэкае:
— Закалю цябе рагамі, затапчу цябе нагамі, яшчэ і барадою замяту!
190
Спужаўся і мядзведзь ды ў гушчар — куль-гець, кульгець... Ідзе певень. убачыў заплакана-га зайчыка і пытаецца:
— Чаго, зайчьж, плачаш? Чаго, брат, зажурыўся?
— Як жа мне не плакаць, як не журыцца?
I расказаў зайчык пра сваю бяду.
— Э, — кажа певень, — такую бяду я адной лапай развяду. Я таго звера ведаю — гэта дзедава каза-манюка...
Падышоў певень да зайчыкавай хаты, зало-паў крыламі, закукарэкаў:
— Кукарэку! Кукарэку! Заб'ю казу-недарэку!
Пачула каза ды як затупае, як замэкае:
— Закалю цябе рагамі, затапчу цябе нагамі, яшчэ і барадою замяту!
Тады певень яшчэ мацней залопаў крыламі і закрычаў:
— Гэй, каза, збірай манаткі, уцякай хутчэй ты з хаткі. бо вунь дзед ідзе, ён касу нясе...
Як пачула каза пра дзеда з касою, напужала-ся і кулём выскачыла з хаткі. А зайчык з пеўні-кам зайшлі ў хатку і сталі там жыць-пажываць ды дабра нажываць.
Маланка і Гром
Юры Ярмыш
-< ^»згодзе калісьці жылі Маланка і Гром.
Любіла Маланка, калі хмары ўкрывалі ßz неба і ажно чорным рабілася ўсё навокал.
А Гром, гледзячы на яе, шчыра радаваў-ся. Сябраваў ён з Маланкай. Ды неяк гарачая
291
Маланка нізка над зямлёй шуганула і зачапіла дрэва. Загарэлася яно. Маланка ўзрадавалася і давай іншыя дрэвы паліць!
Гром разгневаўся на Маланку, пачаў сварыц-ца на яе, каб не паліла дрэў. Але Маланка не паслухалася Грому. Людзей крыўдзіць пачала, будынкі падпальваць.
I цяпер у навальніцу — толькі блісне Маланка, Гром ужо злуецца, сварыцца на яе.
Маланка яшчэ больш разыходзіцца — Гром голас павышае. I так да таго часу, пакуль не ўтай-муе ліхадзейку, пакуль не перастане сваволіць Маланка. Тады і Гром сціхае. Тут, глядзіш, і дождж перастае.
А новая навальніца пачнецца — усё паўтара-ецца. Кароткая памяць у ліхой Маланкі!
Ната маму любіць надта
Рыгор Барадулін
Мама мые раму, Ходзіць мама ў краму.
I ў дачушкі Наты Цэлы дзень заняты: To шукае маму. To гукае маму: — Мама, дзе піжама?
— Мама, дзе панама?
192
— Мама, дзе праграма?.. Мама.
Мама.
Мама.
Ледзь прачнецца Ната, Шуму поўна хата, Поўна шуму, гаму, Бо дачушка Ната Надта
Любіць маму!
Наш дзень
Андрэй Александровіч
Ганка, Стась
I я — Марцін —
Мы раскажам вам аб тым, Як жывём і дружым мы, Як расцём мы дужымі.
Пачынаем дзень спачатку Фізкультурнаю зарадкай. Раз — налева, Два — направа, Крок наперад, Крок назад.
Нават Стась маленькі жвава Патрапляе з намі ў лад. Ён стараецца, таму I ўдаецца ўсё яму.
193
Каб не быць слабым і хмурым, He цурайся фізкулыпуры!
Эх, як весела бруіцца, Льецца, булькае вадзіца.
Возьмем шчоткі — зубы тром Беласнежным парашком.
3 мылам мы пад кранам мыем Рукі, вушы, твар і шыю.
Чыстамыцца — нашаўмова, Той, хто чысты,— той здаровы.
За сталом утрох сядзім. Мы з ахвотаю ядзім.
Нам заўсёды ўсё па густу: Каша, бульба ці капуста. — Я не буду... не хачу я.. Слоў такіх ты не пачуеш.
За сталом у нас заўжды Цішыня падчас яды.
Мы садоўніку старому Пасабляем каля дому — Сад у нас прыгожы: На газонах Мак чырвоны, Ружы і гарошак;
Мы і дома пасабляем: Я падлогу падмятаю, Фартушок надзеўшы, Ганна Мые кубачкі старанна.
194
Стась сваю работу знае — Ён вазоны палівае.
Дзецям з працай трэба знацца, Памагай бацькам у працы!
Дом вялікі. На двары Шмат гуляе дзетвары, — Весела заўсёды.
Разам з імі, як сябры, Мы гуляем на двары, Водзім карагоды.
Песня з намі неразлучна. Падружыся з песняй гучнайі
Кнігі мы не забываем, Кнігі ўважліва чытаем. Перад кнігаю раскрытай, Хоць яшчэ не знае літар, за сталом сядзіць і Стась. Ён малюнкі нам чытае, Без памылкі разбірае, Дзе шчупак, а дзе карась, Дзе рабіна, дзе лаза, Дзе рагатая каза.
Хочаш знаць усё і усіх — Сябрам будзь цікавых кніг.
Вечар блізіцца — якраз I канчаецца расказ.
Абяцанне мы стрымалі, Пра сябе вам расказалі.
795
А цяпер пачуць цікава
I пра вас, пра вашы справы. Гульні, дружбу і работу. Спадзяёмся, вы з ахвотай Нас, сябры, уважыце — Пра сябе раскажаце.
Лебедзь, шчупак і рак
Украінская народная казка
<э>—у-лаваў лебедзь каля берага і, выгнуўшы I I шыю, пазіраў на ваду. Плыў паўз яго У V шчупак, спыніўся і пытае:
— Скажы, калі ласка, дзе ты бываеш, як рэч-ка замярзае?
— А нашто табе знаць?
— I я хачу на зіму куды-небудзь уцячы, a то пад лёдам задыхнуцца можна без свежага павет-ра.
— Я на зіму лячу адсюль у цёплы край і жы-ву там да вясны.
— Вазьмі і мяне з сабою! — сказаў шчупак.
— А чаму не ўзяць — мне ўсё роўна! Калі хо-чаш, падамося разам, весялей будзе.
Пачуў іхнюю гаворку рак і кажа:
— Вазьміце і мяне!
— Ну што ж, хочаш — збірайся і ты з намі, гуртам весялей будзе. Прыйдзе восень, я вам та-ды скажу, калі ляцець.
Лебедзь думаў, што калі яны ў вадзе плава-юць, то ўмеюць і ў паветры лятаць.
196
Мінула лета, настала восень, лебедзь і кажа:
— Ну, пара ляцець у вырай, збірайцеся на заў-тра, пасля абеду рушым у дарогу.
Шчупак сказаў раку. Рак падумаў і кажа:
— А як жа мы, браце, будзем жыць без яды? Давай возьмем з сабой на дарогу харчоў, каб нам хапіла да цёплага краю.
— А як мы іх возьмем? — пытае шчупак.
— Давай нагрузім харчамі возік, запражомся ў яго і падамося. Запросім і лебедзя за кампанію, ён нам паможа, утрох пацягнем харчы.
Знайшлі рак і шчупак воз, звілі з травы паст-ронкі і чакаюць лебедзя. Назаўтра прыляцеў ле-бедзь і кажа:
— Ну, вы тут гатовы? А то я ўжо лячу!
— Гатовы, гатовы, толькі ты, калі ласка, да-памажы нам воз везці: давай мы ўсе трое ўпра-жомся.
— Добра, чапляйце пастронак мне за нагу.
Рак прывязаў лебедзю пастронак за нагу. Свой узяў у клюшні, а шчупак учапіўся за трэці зубамі.
— Ну, разам! Рушылі!
Рак хвосцікам замалаціў, пацягнуў назад, шчупак разагнаўся стралою ў ваду, на дно, а ле-бедзь замахаў крыламі і рвануў угору; парваліся ўсе пастронкі, а воз ні з месца. Хто з іх быў ві-наваты, хто не — ніхто не знаў і судзіць іх ніх-то не стаў. Толькі жабы ўволю насмяяліся і ўсё дзівіліся: чаго гэта рак і шчупак не за сваю спра-ву браліся?
197
Песня аб вясне
Якуб Колас
Уцякай, мароз-дзядуля! Чуеш ты, стары, ці не? Напагорках — булі-гулі! — Песні чуюцца вясне. Звоніць, скача, як дзіцятка, Гэты жэўжык-ручаёк. На яго, бы тая матка, Сонца кідае свой зрок.
А ён, гучны і смяшлівы, Так і ходзіць, аж дрыжыць, I другі сябрук шчаслівы Насустрэч яму бяжыць. А зіма аж пачарнела — Годзе ёй тут кросны ткаць!.. Гэй, маленства, жыва, смела Выйдзем весну прывітаць!
Прылёт птушак
Якуб Колас
-і -і іхая раніца. Сонейка толькі што ўзьппло. У 1 1 полі яшчэ ляжыць снег. Толькі ўзгоркі чар-* Днеюць. Лужынкі сцягнуліся за ноч лядком. Але Wko чуваць вясна, і ўсё пазірае па-веснавому.
Выйшаў маленькі Янук на двор.
Вясёла там яму, лёгка на сэрцы. Прыгрэе за-раз сонца, добра будзе гуляць на дварэ.
Што гэта звоніць у небе тоненькім срэбра-ным званочкам? Так хораша, так міла, — душа замірае! Янук прыслухаўся. He відаць нічога, а ў 298
небе ціха разліваецца тоненькая песня, як грае хто на сярэбранай дудачцы. Гэта жаўранка! I так вясёла Януку! Здаецца, каб льга было, пацалаваў бы мілую птушачку. Галубка! Яна ўжо вярнулася з далёкае старонкі ў наш бедны край і ў ясным небе заліваецца дзіўнаю песняю.
— Татуля! татуля! чуеш жаўранку?
Бацька Янука прыслухаўся.
— Але, жаўранка. Ну, зараз, брат, і шпак пры-ляціць, а там і бусел, а за ім і ўсе птушкі.
Рад Янук, што першы пачуў ён жаўранку, пабег хваліцца сваім сябрам. Дзеці выходзілі на двор слухаць першую песню вясны. I ім было вясёла.
Гуканне вясны
Васіль Жуковіч
Свята песенькай сустракаем, вясну весела мы гукаем:
«Жавароначкі, прыляціце, цёпла лецейка прынясіце».
Ходзім радасна карагодам.
Выглянь, сонейка, дай пагоду!
199
Шчасце-долечку мы гукаем, мы зямлю сваю адмыкаем.
«Жавароначкі, прыляціце, зямлю-матухну абудзіце».
Жыта-жыцейка хай рунее, кветкі-красачкі хай квітнеюць.
Свята шчырае мы сустрэлі. Птушкі з выраю Прыляцелі.
Свята мам
Артур Вольскі
Сёння свята нашых мам: Прыйдуць мамы ў госці к нам. Мы ўсім садам іх чакалі, Падарункі рыхтавалі:
Хто хусцінку вышывау Хто карцінку маляваў, Кожнай маме — падарунак, Кожнай маме — пацалунак.
200
Павіншуем мам сваіх, Мам любімых, дарагіх. Дружна шчасця пажадаем, Дружна песню заспяваем.
Вельмі рад, вельмі рад Мам сустрэць дзіцячы сад.
Бабуліны казкі
Вера Вярба
У бабулі маёй Рукі лоўкія, У бабулі маёй Песні доўгія.
Разматае клубок 3 новай казкаюх Прыйдзе хітры каток, Трэцца з ласкаю.
Хоча лапкі пагрэць, Завуркоча ён. Hi гуляць, ні дурэць Нам не хочацца.
Вось і дзень праляцеў, I не спіцца нам. Бабка казкі пляце Чараўніцаю.
201
Памочніца
Агнія Барто
Спраў у Танечкі багата. Хто 5 управіцца паспеў? Памагала ўранку брату — Брат цукеркі ўранку еў. Мыць хацела лыжкі ў місцы, Ды да кухні не дайшла: Адчыніла дзверы кісцы, Мяўкаць кісцы памагла. Малако піла і ела, Заклапочана была:
Села, з мамай пасядзела, Да бабулі падышла.
Перад сном сказала маме: — Распраніце мяне самі, Я ад стомы — не магу, Я вам заўтра памагу!
Ай! He буду! He хачу!
Рыгор Барадулін
Есць у Ланы тры сястрычкі: Ай! He буду! He хачу!
За сястрычкамі благімі Кожнай раніцай сачу. Будзяць Лану: — Уставай!
А сястрычка цягне:
— Ай!
— Ланачка, памый пасуду.
А сястрычка зноў:
— He буду!
202
Узяла сястрычак Лана У дзіцячы сад з сабой.
На пацешных хочуць глянуць Дзеці ўсе наперабой.
Цацкі лепшыя свае Кожны пагуляць дае.
Просяць:
— Ляльку палюляй.
Ды бурчыць сястрычка: — Ай!
— Прынясі вады вярблюду.
А сястрычка ім:
— He буду!
— Мішкам дай па калачу.
А сястрычка:
— He хачу!
I сказалі дзеці Лане:
— Хто дружыць 3 такімі стане?
Хай капрызныя сястрычкі Кепскія забудуць звычкі I тады ідуць у сад, А пакуль — вядзі назад!
Ластаўкі
Якуб Колас
<3">—у-рыляцела ластаўка з далёкага выраю. I I Села яна на страху старога гумна ды за-У V шчабятала. Вясёленькая песенька яе так і пасыпалася па ўсім дварэ мілым шчэбетам. Уляцела яна ў гумно даведацца свайго даўней-
203
шага леташняга доміка. А ён за зіму абсыпаўся, абвіс павуціннем, і толькі камячок гразі дзяржаў-ся каля сахі, на каторую апіралася страха гумна. Туды прыляцела і другая ластаўка. Пашчабяталі яны ўдзвёх, парадзіліся ды давай папраўляць сваю хатку. Ачысцілі яны яе ад павуціння і пылу. Кожны дзень па некалькі разоў прыляталі яны ў гумно, насілі ў дзюбках клейкую гразь, замазвалі дзіркі ды далей рабілі гняздзечка, каб яно было глыбейшае і болыпае. Доўга працавалі ластаўкі, і вылепілі яны харошанькае кругленькае гняз-дзечка. Тады сталі насіць пёрцы ды высцілаць імі дно. Самічка-ластавачка несла там свае ма-ленькія рабенькія яечкі.
Цераз тыдні два з яечак вышлі голенькія ма-ленькія птушачкі з жоўценькімі роцікамі. У тое гумно часта прыходзіў гаспадарскі сын Пятрусь. Любіў ён, лёгшы на саломе, пазіраць, як турба-валіся старыя ластаўкі, носячы корм сваім ма-ленькім дзеткам. А маладзенькія ластавачкі садзіліся ў гняздзе ў рад і разяўлялі роцікі, як толькі прылятала да іх каторая-небудзь старая ластаўка. Старыя клалі корм кожнай па чарзе. Пятрусь любіў на гэта пазіраць і, лежачы, ціха сам сабе смяяўся.
Мурашкі
Якуб Колас
Лбсохла зямля. Дзе-нідзе стала паказвацца зялёная травіца. На прыгорку, у лесе, весе-ла гойдае сіняю галавою першая веснавая
204
кветка — сон. У яго касматай галоўцы ўжо поў-зае пчолка ды цалуе яго сінія лісточкі.
Усё варушыцца, прачынаецца ад зімовага сну і холаду, усё хоча глянуць на высокае сонца, што так шчыра аблівае сваім цяплом яшчэ мок-рую зямлю. Сагрэла сонейка і мурашнік, каторы паўгода быў засыпаны снегам. Пачула цяпло і працавітая мурашка. Выпаўзла яна з зямлі, дзе сядзела ўсю зіму; за ёю выпаўзла другая, трэцяя. Вот ужо іх цэлая тысяча поўзае ды грэецца на сонцы. Пагрэліся ды зараз за работу — давай папраўляць сваю хату, папсаваную снегам. A яшчэ дзянькі праз два-тры папаўзуць яны ў лес збіраць кусочкі хвоек, смолку, што скінула ста-рая хвоя. А пападзецца на дарозе жук або хрушч, палепяцца яны за яго ды павалакуць яго да свае хаткі. Працавітае стварэнне мурашка! Многа ча-го ёсць павучыцца ў яе гультаю.
Каток
Якуб Колас
У Савосева суседа Быў пярэсценькі каток, Выхаванец Паўла-дзеда, Такі слаўны пестунок! Hoc чарнявы, Хвост бялявы, Задзірасценькі;
Кіпцік-шчыпчык Заграбасценькі; Лапкі-драпкі
205
Мапіастовыя*, А шарсціначкі Шаўковыя; Губкі, зубкі Адмысловыя; Вусы-русы Патырчастыя; Тая спінка, Як націнка, Выгінастая. Вушкі-слушкі He мыляюцца, Вочкі ў ночку Запаляюцца.
Пчолка
Янка Журба
Веснавое сонца Росы падбірае. Вылецела ў поле Пчолка залатая.
Ёй за шчырай працай Весела на полі: Луг прыбраны ў кветкі, I наўкол раздолле.
3 рання да змяркання Пчолка залатая Лётае па кветках Ды мядок збірае.
* Аксамітныя.
206
Шмат сабрала пчолка Мёду з розных кветак, — Дома ім накорміць Родных пчолак-дзетак.
Mae забавы
Змітрок Бядуля
Па даліне, па лужочку Ездзіць я люблю, Я з дубовага кіёчка Коніка зраблю.
Гайда, гайда, буланенькі, Аж у цёмны бор!
I ляціць кіёк мой ценькі Проста як віхор.
Аж дрыжыць, шуміць зямліца, А я скок ды скок!
А са мною весяліцца Жучка — мойдружок.
Я на коніку ўсё далей Еду без канца, Гэй, хутчэй нясі, удалы, Мяне, малайца.
Хто сказаў «мяў»?
Васіль Суцееў
^2>абачка спаў на дываніку ля канапы. Рап-X там праз сон ён пачуў як нехта сказаў:
— Мяў!
207
Сабачка падняў галаву, паглядзеў — нікога няма.
«Гэта я, мусіць, сасніў», — падумаў ён і ўлад-каваўся зручней. I тут нехта зноў сказаў:
— Мяў!
— Хто там?
Ускочыў Сабачка, абабег увесь пакой, зазір-нуў над ложак, пад стол — нікога няма. Залез на падвоканне, убачыў: за акном па двары ходзіць Певень. «Вось хто не даў мне спаць! — падумаў Сабачка і пабег на двор да Пеўня.
— Гэта ты сказаў «мяў»? — спытаў Сабачка Пеўніка.
— He, я кажу...— Пеўнік залопаў крыламі і закрычаў: — Ку-ка-рэ-ку-у!
— А больш ты нічога не ўмееш гаварыць? — спытаў Сабачка.
— He, толькі «ку-ка-рэ-ку», — сказаў Пеўнік.
Сабачка пачухаў задняй лапай за вухам і пайшоў дадому...
Рагттам ля самага ганка нехта сказаў:
— Мяў!
«Гэта тут!» — сказаў сабе Сабачка і пачаў жвава капаць пад ганкам усімі чатырма лапамі. Калі ён выкапаў вялікую яміну, адтуль выскачы-ла маленькая шэрая Мышка.
— Ці не ты сказала «мяў»? — строга спытаў яе Сабачка.
— Пі-пі-пі, — запішчала Мышка, — а хто так сказаў?
— Нехта сказаў «мяў»...
— Блізка? — захвалявалася Мышка.
— Вось тут, зусім побач, — сказаў Сабачка.
208
— Мне страшна! Пі-ггі-гіі! — запішча! іа Мышка і шмыгнула пад ганак. Сабачка задумаўся. Раптам ля сабачай будкі нехта гучна сказаў: «Мяў»...
Сабачка тройчы абабег будку, але нікога не знайшоў. У будцы нехта заварушыўся. «Вось ён! — сказаў сабе Сабачка. — Зараз я яго злаў-лю...»
Ён падкраўся бліжэй. Насустрач яму выска-чыў вялізны калматы Пёс.
— Р-р-р-р-р! — рыкнуў Пёс.
— Я... я хацеў даведацца...
- Р-р-р-р!
— Гэта вы сказалі... «мяў»? — прашаптаў Сабачка, падціскаючы хвосцік.
— Я?! Ты смяешся, шчанюк!!!
3 усіх ног Сабачка кінуўся ў сад і схаваўся там пад кустом. I тут, проста ў яго над вухам, нехта сказаў:
— Мяў!
Сабачка вызірнуў з-пад куста. Перад ім на кветцы сядзела калматая Пчала. «Вось хто сказаў «мяў», — падумаў Сабачка і хацеў быў ухапіць яе зубамі.
— З-з-з-з! — загула пакрыўджаная Пчала і балюча ўджаліла Сабачку ў кончык носа.
Завішчаў Сабачка, пабег, а Пчала за ім ляціць і гудзе:
— Удж-дж-джалю! Удж-дж-джалю!
Падбег Сабачка да сажалкі — і ў ваду. Калі ён вынырнуў, Пчалы ўжо не было. I тут зноў HexTa сказаў:
— Мяў!
— Гэта ты сказала «мяў»? — спытаў мокры Сабачка ў Рыбы, якая праплывала побач.
209
Рыба нічога не адказала, махнула хвастом і знікла ў глыбіні сажалкі.
— Ква-ква-ква! — засмяялася Жабка, што сядзела на лісце гарлачыка,— Хіба ты не ведаеш, што рыбы не размаўляюць?
— А можа, гэта ты сказала «мяў»? — спытаў Сабачка ў Жабкі.
— Ква-ква-ква! — засмяялася Жабка. — Які ты дурненькі! Жабкі толькі квакаюць.
I скокнула ў ваду.
Пайшоў Сабачка дадому мокры, з распух-лым носам. Сумны, уладкаваўся ён на дываніку ля канапы. Раптам пачуў:
— Мяў!
Ён ускочыў. На падвоканні сядзела пухнатая паласатая Котка.
— Мяў! — сказала Котка.
— Гаў-гаў-гаў! — забрахаў Сабачка, потым уз-гадаў, як рыкаў калматы Пёс, і зарыкаў: — Р-р-р-р-р!
Котка выгнулася, засычэла: «С-с-с-с!» Зафыр-кала: «Фыр-фыр-фыр!» — і выскачыла ў акно.
Вярнуўся Сабачка на свой дыванік і паклаўся спаць.
Ён цяпер ведаў, хто сказаў «мяў»!
Сынок-з-кулачок
Беларуская народная казка
Жылі дзед і баба. I быў у іх сынок. Ды такі малы, што з-пад шапкі не відаць. He болыпы за кулак. Так дзед з бабай яго і звалі: сынок-з-кулачок.
210
Паехаў аднойчы дзед араць, а бабе сказаў, каб згатавала абед ды прынесла яму на поле.
Баба згатавала абед ды кажа сыну:
— Каб ты быў большы, дык занёс бы бацьку абед за мяне. А так мне самой трэба ісці.
А сынок падхрабрыўся і кажа:
— Давай, мама, занясу абед.
— Дзе табе данесці яго? — не верыць маці.
— Данясу!
Узяў сынок-з-кулачок абед, паставіў у дзедаў лапаць, сам ззаду сеў і паехаў.
Едзе сабе і песенькі спявае. Прыехаў на поле і гукае бацьку:
— Тата, я табе абед прывёз!
Убачыў яго бацька, зарадаваўся:
— Малайчына, сынок!
Сеў ён абедаць, а сын кажа:
— Тата, пасадзі мяне на саху, я араць буду.
— Як жа ты будзеш араць?
— А паглядзіш, — кажа сын.
Пасадзіў яго бацька на саху. Сынок-з-кулачок узяў лейцы ў рукі і крыкнуў на каня:
— Но, сівы-буры!
I пачаў араць.
Ехаў дарогаю пан у брычцы. убачыў ён та-кое дзіва.
— Прадай, дзед, мне свайго аратага, — кажа пан.
— He, пане, не прадам, гэта мой сынок.
А пан прычапіўся, як смала: прадай ды пра-дай.
— Я табе, — кажа пан, — дам шмат грошай.
2П
Пачуў гэта сынок, падбег да бацькі і шэпча яму:
— Прадавай, тата, толькі вазьмі ў пана за мя-не жменю золата. He бойся, я ад яго ўцяку...
Згадзіўся дзед і прадаў пану сына за жменю золата.
Узяў пан хлопчыка, пасадзіў у кішэню і па-ехаў. «Вось, — думае, — добрага аратага нажыў. Гэтакага ні ў кога няма. Няхай зайздросцяць мне ўсе паны!»
Тым часам хлопчык прадраў панскую кішэ-ню, цішком вылез з яе ды выскачыў з брычкі. Пан нават і не пачуў. Паехаў сабе дамоў хваліц-ца дзіўным аратым.
Агледзеўся хлопчык, аж кругом яго густы лес. Пахадзіў ён, пахадзіў па лесе і заблудзіўся. А тут і вечар настаў. Сеў хлопчык пад елкаю і плача.
Hi адсюль, ні адтуль — галодны воўк. Ухапіў ён хлопчыка і праглынуў яго. Апамятаўся хлоп-чык, пачаў брыкацца ў воўчым жываце, пачаў крычаць:
— Гэй, воўк, нясі мяне дахаты!
— He панясу, — кажа воўк.
— Нябось, панясеш, як надакучу табе.
— Паглядзім,— агрызнуўся воўк і пабег у по-ле шукаць авечак. Прыбягае да чарады авечак, a хлопчык як крыкне з воўчага жывата:
— Гэй, пастухі, воўк па авечкі крадзецца!
Пачулі гэта пастухі, прагналі злодзея. Ды яшчэ і сабак нацкавалі на яго.
Прыбег воўк у лес і кажа хлопчыку:
— Вылазь вон!
— He, не вылезу, — адгукаецца хлопчык. — Нясі мяне дадому.
212
—	He панясу, — злуецца воўк.
Выгаладаўся воўк ды зноў пайшоў шукаць спажывы. Але куды ні прыйдзе — усё няўдача: не дае яму хлопчык спакою.
Зусім схуднеў воўк, ледзьве ногі цягае. A хлопчык усё сваё права правіць:
—	Нясі мяне дадому!
Бачыць воўк — няма рады, панёс хлопчыка дадому. Прынёс да двара і кажа:
—	Вылазь, вунь твая хата!
—	He, — адказвае хлопчык, — нясі на двор.
Прынёс яго воўк на двор і зноў крычыць:
— Вылазь!
—	He, нясі ў сенцы.
Прынёс воўк яго ў сенцы. Тут хлопчык вы-скачыў вон ды як закрычыць:
—	Тата, хадзі ваўка біць!
Выбег бацька з качаргою і забіў ваўка. Шкуру злупіў і бабе футра пашыў. А баба сасмажыла за гэта дзеду і сынку гуся.
Тут і казка ўся.
Пчала і муха
Беларуская народная казка
< ■<7- ылі-былі пчала і муха. Пчала з ранку да Г|Л вечара па лугах лётала, мёд збірала. A <Э-*-®>муха мёд толькі есці любіла. Дзе мёдам запахне, там і яна. А дзе мёду не чуваць, там му-ха не хоча нават і пераначаваць.
Аднаго разу прысела муха адпачыць на зялё-ным лузе. Сонейка муху прыгравае, лёгкі ветрык
213
абвявае. Наўкол кветкі цвітуць, жвавыя конікі скачуць. У небе птушкі песенькі спяваюць.
Задумалася муха: як добра на свеце жыць!
Думала-думала ды і задрамала.
А ў гэты час над лугам пчала пралятала. Ля-ціць, гудзе, мёд у вулей нясе. Цяжка ёй, аж стог-не, небарака.
Прахапілася муха ды як закрычыць на пча-лу:
— Ах ты, сякая-такая! Чаго тут над вухам стогнеш, мне спаць не даеш!
— Выбачай, — сказала пчала. — Я шмат мёду нясу, дык і стагну.
— Ха-ха, — засмяялася муха, — шмат мёду нясеш, а сама нябось галодная: вунь якая ху-дая — адны косці...
— Праўда, — адказвае пчала, — мы, пчолы, збіраем пуды, а самі худы.
— А чаму ж вы худы? — I мёд у вас, і вашчы-на ў вас...
— Дык жа мёд мы збіраем не толькі сабе, a і сваім дзеткам, і гаспадару, які нам хату зрабіў, даглядае нас.
— Чакай, чакай, — кажа муха, — я нешта не зусім цябе разумею: як гэта можна збіраць мёд для іншых? Мы, мухі, так не робім. Мы толькі гатовага мёду шукаем.
— Ат, — замахала крыльцамі пчала, — няма мне калі з табою гаманіць: трэба хутчэй дадому спяшацца, мядовую кашку дзеткам варыць.
— А дзе возьмеш ты мядовую кашку?
— На сабе вязу.
214
— У чым?
— У вазку, у палазку і за пазушкай. Загула пчала ды паляцела ў свой вулей.
Два зайцы
Беларуская народная казка (апр. Якуб Колас)
^2>ядзяць два зайцы ў лесе пад бярэзінай і Ш жаляцца на сваё жыццё.
— Якая наша доля? Кожны час бойся: бойся чалавека, бойся ваўка, сабакі, ліса. Хадзі ды прыслухайся. I хто не крыўдзіць нас, бедных зайцоў? He толькі чалавек, звер, а нават птуш-кі і тыя цікуюць на нашае зайцава мяса. А чым можам бараніцца ад нашых непрыяцеляў? Уся надзея на ногі. Выратуюць яны з бяды — шчас-
це, а не — прапала твая шкура.
I зайцы заліліся горкімі слязьмі.
— Ці ж варта жыць пасля гэтага? Хоць бы ад-на жывёла на свеце баялася нас, зайцоў... Хадзем, брат, ды ўтопімся ў возеры — раз прападаць.
Наплакаліся, надумаліся бедныя зайчыкі і йдуць тапіцца. Возера было блізка. Падыйшлі зайцы да возера, абняліся, пацалаваліся, разві-таліся. Толькі яны бліжэй падыйіплі да бера-гу — скок жаба з купіны: спалохалася зайцоў.
— Эх, брат, — кажа адзін зайчык. — Ёсць жа на свеце стварэнне, што і нас баіцца. Ім, відаць, яшчэ горай жывецца, як нам. Можна, значыцца.
жыць на свеце.
I пабеглі зайчыкі назад у лес.
215
Кароткая гутарка
Аляксандра Смоліч
святым днём пякла маці аладкі, а сы-I—I іюк Іванка круціўся ўсё каля яе, дый ка-У V жа:
— Чаму ты, мамка, са мною не гаворыш?
— Бачыш жа, што няма часу, — адказвае ма-ці. — Дый што ж я буду табе гаворыць?
— Ну хоць што... от сказалі б: — на табе, Іванка, аладачку!
Каток сам цягне
Аляксандра Смоліч
Кажа матка да чатырохлетняе Ганулькі:
— Ганулька, нашто ж ты цягнеш катка за хвост, гэта ж яму баліць!
— Я, мамачка, не цягну, а толькі трымаю за хвосцік, а каток сам цягне.
Маладое-неразумнае
Аляксандра Смоліч
®^урыйшла маленькая мышка ў нару да I I свае маткі дый кажа: «Вось, мамка, я на V V дварэ двух звяроў бачыла. Адзін страш-ны-страшны, а другі добры». Матка спытала: «Скажы ж, якія там звяры?» Мышка сказала: «Адзін страшны, ходзіць па панадворку во гэтак: у яго ногі чорныя, а чуб чырвоны, вочы вылуп-лены, a hoc крывы. Як я міма яго ішла, ён адкрыў
216
ляпу, нагу падняў ды як закрычыць, ды так го-ласна, што я са страху не ведала, дзе дзецца!»
— Гэта певень, — сказала старая маці. — Ён ніколі нічога благога не робіць, ты яго не бойся. Ну, а другі звер які быў?
— Другі ляжаў сабе, на сонейку грэўся. У яго шыйка беленькая, ножкі шэранькія, шэрстка гладзенькая. Сам ліжа сваю белую грудку і хвас-том ледзь-ледзь кратае ды на мяне глядзіць.
Старая мыш толькі паківала галавою ды ска-зала:
— Дурное ты, дурное! To ж сам кот быў.
Верны прыяцель
Леаніла Чарняўская (3 народнага)
-< ^>аднаго селяніна быў вялікі сабака. Стаў ён стары і ўжо не мог вартаваць гаспадар-qS скае дабро. He хацелася селяніну дарма карміць сабаку. Вось ён узяў з сабой вяроўку й камень і пацягнуў сабаку да ракі.
Глядзіць на яго сабака разумнымі вачыма, быццам разумее, што думае гаспадар.
Сеў гаспадар з сабакам у човен, ад'ехаў ад берагу і стаў прывязваць камень сабаку да шыі. Пасля ўстаў і піхнуў нагой сабаку ў ваду.
Сабака нырнуў, але пры гэтым човен крэпка скалануўся, а селянін не ўтрымаўся і сам зваліў-ся ў ваду.
Захліснула яго хваля, зусім ужо пачаў тануць. Раптам чуе — нехта цягне яго. А гэта яго сабака. Камень адвязаўся, і ён кінуўся ратаваць гаспада-
217
ра. Схапіў зубамі за кашулю, выплыў з ім да бе-рагу й ледзь жывы расцягнуўся на беразе.
Заплакаў селянін, абняў сабаку, стала яму со-рамна. Да самае смерці карміў і даглядаў ён Bep-Hara свайго прыяцеля.
Янка-Запытанка
Вольга Іпатава
Ледзь паснедаўшы, ад ранку Да начы бесперастанку Задае пытанні Янка, Па мянушцы Запытанка.
— Мама, а чаму, скажы, Расце цеста у дзяжы? А чаму ў каровы рогі? А куды вядуць дарогі?
Ах ты, Янка, Янка-Запытанка!
— А чаму гурок зялёны?
Чаму клён завецца клёнам?
Хата дзятла на сасне?
Воўк адзін жыве ці не?
Толькі ўспомніў пра ваўка — Скок аднекуль шэры, I схапіў ён хлапчука: — Будзе мне вячэра!
Хоць прыйшла бяда такая, Ды хлапец усё пытае:
218
— Дзе ты, воўча, бок падраў? А ці шмат у цябе спраў?
А чаму бяжыш, як сонны?
А ці мыў ты вушы сёння?
Воўк ад злосці аж засоп, За каўнер хлапчыну згроб, Да нары не дацягнуў Тут, адразу ж, праглынуў.
Ах ты, Янка, Янка-Запытанка!
Рады, сыты, Воўк смяецца. Толькі што гэта — здаецца, А ці праўда: з жывата Янка зноў пачаў пытаць.
— А чаму трасешся ты?
А нашто звярам хвасты?
А які тут цёмны кут!
А спяваць ці можна тут?
...Да Ваўка бягуць звяры, Бачаць, Воўк маўчыць стары, Сціснуў зубы, сціснуў рот, А крычыць... крычыць жывот!
Ах ты, Янка, Янка-Запытанка!
Воўк — дадому. Ды дарма — Там Ваўчыца кажа:
— Прэч! Якое ваўчаня Спаць пры шуме ляжа?
219
I паплёўся Воўк удаль, У абласны лясны шпіталь. Да ўрача ўваліўся Воўк, Захрыпеў, завыў і змоўк...
.. .Саслабелы Воўк ляжыць. Янка сцежкаю бяжыць Ды усё пытаецца...
А звяры хаваюцца:
Хто ў балота,
Хто у мох, Каб убачыць Іх не мог!
Усе баяцца Янку, Янку-Запытанку!
Сем мастакоў
Алена Кобец-Філімонава
^>адным горадзе жылі-былі сем маста-\Я коў. Горад, у якім яны жылі, быў вельмі ©X змрочны. Таму што над ім віселі шэрыя хмары. I ад іх на ўвесь горад падаў шэры цень. 3-за хмараў не было відаць аранжавага сонца. He было відаць зялёнай лістоты. He было відаць блакітных нябёсаў. I ўсё, што малявалі мастакі, было шэрае і непрыгожае. Яны ж думалі, што не-ба можа быць толькі шэрага колеру. I лісце толькі шэрага колеру. I ўсё наўкола — толькі шэрага ко-леру. Таму і фарбы ў іх былі толькі шэрыя. Яны не маглі маляваць іначай.
220
Аднойчы ў горад прыляцеў вецер і разагнаў хмары. Мастакі выбеглі на вуліцу — і не паверы-лі сваім вачам.
— Ой, якое прыгожае неба! — сказалі яны.
— Ой, якое прыгожае сонца! — сказалі яны.
— Ой, якое прыгожае лісце! — сказалі яны.
I адразу пачалі маляваць. Але атрымалася непрыгожа. Таму што ў іх была толькі шэрая фарба.
Сем мастакоў цяжка ўздыхнулі. Што ж ім ра-біць? Як навучыцца добра маляваць? Тады адзін з іх сказаў:
— Сябры! Хадзем фарбы шукаць.
Узялі мастакі сем пэндзлікаў і сем вядзерцаў і пайшлі фарбы шукаць. Доўга вандравалі яны па белым свеце і ўсяму дзівіліся. А дзівіцца было чаму. Яны ж усё жыццё жылі ў змрочным гора-дзе і не ведалі, што ёсць на свеце пунсовы-пун-совы мак, які квітнее на зялёным лузе; што ёсць бялюткі рамонак з залацістай сярэдзінай; што сонца ўдзень аранжавае, а ўвечары — малінавае. Яны любаваліся прыродай, многае спазнавалі і ўсё запаміналі.
Аднойчы мастакі падняліся на вяршыню са-май высокай гары. Адтуль было відаць усё наво-кал: і рэкі, і лясы, і лугі — увесь шлях, які яны прайшлі. Залюбаваліся мастакі і пачалі марыць:
— Ах, як бы я хацеў намаляваць мак! — сказаў адзін.
— А я — сонца! — сказаў другі.
— А я — дзьмухавец! — сказаў трэці.
— А я — лісточак! — сказаў чацвёрты.
— А я — неба! — сказаў пяты.
221
— А я — званочак! — сказаў шосты.
— А я — фіялку! — сказаў сёмы.
I як толькі яны гэта сказалі — на небе ўзнік-ла вясёлка. убачылі мастакі вясёлку — і вачам сваім не паверылі.
— Ах, якія фарбы! — уздыхнулі яны.
— Я бачу фарбу, як мак! — сказаў адзін.
— А я — як сонца! — сказаў другі.
— А я — як дзьмухавец! — сказаў трэці.
— А я — як лісточак! — сказаў чацвёрты.
— А я — як званочак! — сказаў шосты.
— А я — як фіялку! — сказаў сёмы.
I раптам адзін канец вясёлкі апусціўся каля самых ног мастакоў I яны ўбачылі сем каляро-вых дарожак.
Чырвоную, як мак.
Аранжавую, як сонца.
Жоўтую, як дзьмухавец.
Зялёную, як лісточак.
Блакітную, як неба.
Сінюю, як званочак.
Фіялетавую, як фіялка.
— Ура! — закрычалі мастакі. — Нарэшце мы знайшлі фарбы!
Кожны выбраў сабе любімую дарожку і пайшоў па ёй. Прайшлі мастакі па ўсёй вясёлцы. I адразу ж пачалі маляваць. Ім не цярпелася даведацца, якога колеру фарбы ў іхніх вядзерцах.
Узялі мастакі вялікі ліст паперы, і кожны па чарзе правёў па ім лінію сваім пэндзлікам. Атрымалася яркая, сямі колераў вясёлка. Мастакі былі шчаслівыя. Цяпер яны маглі намаляваць усё, пра што марылі.
222
А што сталася з вясёлкай? Яна знікла. Таму што аддала ўсе свае фарбы. А калі пойдуць яе шукаць іншыя мастакі, яна зноў з'явіцца і аддасць ім свае новыя фарбы.
Жыў-быў вожык
ЯнкаБрыль
хпашага вожыка тата злавіў у лесе і прынёс у |—|'кішэні дахаты. Спачатку вожык ляжаў як V V клубок. Як паклалі яго ў кутку, пад маім ложкам, так ён і ляжаў. Я наліў яму ў сподачак малака. А вожыку хоць бы што. Тады я лёг побач з ім на падлозе і пачаў назіраць.
На дварэ змяркалася, і пад ложкам рабілася цёмна.
— Дурненькі ты, — сказала мама. — Ты яго толькі не чапай, ён і сам малако тваё знойдзе.
I праўда, толькі я лёг у ложак і ў хаце зрабіла-ся ціха, як у куточку пад ложкам нешта ціхенька заварушылася. Заварушылася і пачало вось гэтак
чмыхаць:
— Ту-ту-ту-пых! Ту-ту-ту-пых!
А потым па дошках падлогі затупацелі ма-ленькія мяккія ножкі.
— А што, не гаварыла я, — сказала мама. — He палохайце яго, дык ён і малако пачне хляб-
таць.
I праўда, мы памаўчалі, і неўзабаве пачулася, што нехта маленькі хлебча. He так, як кот, а так, як парасяты, — плямкае. Вожык тупацеў усю ноч, і за гэта мы пачалі называць яго Тупцікам.
223
А за тое, што ён перастаў нас баяцца, я ніколі не забываўся даваць яму есці.
Але не было з кім Тупціку пасябраваць. I стала сумна ад гэтага. Каб развесяліць вожыка, я зняў аднойчы са сцяны люстэрка і паставіў на падлозе. А вожык падышоў да люстэрка, наставіў лычык, паглядзеў і надзьмуўся, каб настрашыць таго, што ў люстэрку. А той, што ў люстэрку, надзьмуўся таксама, і вось яны разам зрабілі:
- Пых!
Мы засмяяліся — і тата, і я, а Тупцік пагля-дзеў, асцярожненька дакрануўся лычыкам да шкла і як быццам усё зразумеў. Адышоўся і больш не глядзеў у люстэрка.
I мы занеслі Тупціка ў агарод. Яму цяпер ве-села, добра на волі.
Дзядуля і яблынькі
Яніс Райніс
Садзіў дзядуля Маленькія яблынькі, Пыталіся дзеці: «Ці скора яблыкі?» «Чакайце, дзеткі, Дзевяць вёсен, Дзевяць летаў, Дзесятую восень». «А сам, дзядуля, Ці дачакаешся?» «Не я дачакаюся, Дачакаюцца іншыя, Дачакаюцца іншыя, Дзякуй скажуць».
224
Паравоз
Юльян Тувім
Стаіць і гудзе паравоз на пуцях, Важкі, вялізны, мазутай прапах, Алей, як пот, на баках.
Стаіць і сапе, Пырскае, чмыша, Жарам пякельным I параю дыша: Бух — як горача!
Ух — як горача!
Пуф — як горача!
Уф — як горача!
Да паравоза
Вагоны падалі
Дужа цяжкія — 3 жалеза і сталі.
Поўна народу У кожным вагоне.
У першым, другім — Каровы ды коні.
А ў трэцім, у спальным, Точачы лясы, П'юць пузачы
I ўмінаюць кілбасы.
Чацвёрты, таварны, Поўны бананаў.
А ў пяты пагружаны Шэсць фартэп янаў.
225
У шостым вагоне Цяжкая гармата: Рэйкаю кожнае Кола падцята.
У сёмым —
Дубовыя крэслы і шафы, У восьмым — мядзведзь I чатыры жырафы. Дзевяты займаюць Таўшчэзныя свінні. Куфры ў дзесятым, Кубёлкі і скрыні.
Вагонаў усіх
Да паўсотні, няйначай, А што там у кожным — Я не пабачыў.
Але, каб прыйшлі сюды Сотні атлетаў I кожны з іх, З'еўшы па сотні катлетаў, Як трэба, з апошняе сілы Напяўся — Цяжар гэты з месца б Ніяк не падаўся!
Раптам — свісток! Потым — гудок! Пара — бух!
Колы — у рух!
226
Спачатку, — Нібы чарапаха, Памалу
Пайшоў паравоз, Угінаючы шпалы, Залязгалі буферы Лязгам вясёлым, I круціцца, круціцца Кола за колам, Высока, далёка Дым чорны клубіцца. Цягнік наш па рэйках Стукоча, імчыцца. Куды ён? Куды ён? Куды ён? Наўпрост! Па рэйках, па рэйках, Па рэйках, праз мост, Праз поле, тунелі, Праз лес, праз гару Спяшаецца:
Трэба прыйсці у пару! Грукоча, стукоча Аднолькавым тактам: Так-та-та, так-та-та, Так-та-та, так-та... Гладка так, лёгка Імчыцца удаль, Быццам бы коціцца Мячык — не сталь, Быццам не волат
227
Агромністы, важкі — Цацка дзіцячая 3 лёгкае бляшкі.
А хто яго, хто яго Ўдалеч панёс, Адкуль гэту сілу Узяў паравоз?
Хто гоніць, хто бухае Моцна: бух-бух?
Гарачая пара Дала яму рух!
Пара на поршні 3 катла напірае, Поршань на кола, I кола мільгае!
I, гнаны магутнаю Сілаю пары, Імчыцца цягнік, Рассякае абшары. Па рэйках стукоча Аднолькавым тактам: Так-та-та, так-та-та, Так-та-та, так-та!
Акуляры
Юльян Тувім
Узлаваўся пан Гіляры: Дзесьці зніклі акуляры.
Ён шукае ў кожным куце, У халаце і сурдуце,
Абшукаў усе шуфляды, Ды няма іх — дайце рады!
228
— Гвалт! — крычыць ён. — Проста чары! Ці не ўкралі акуляры?
Пад канапай, пад камодай Мацаў, поўзаў — вось прыгода!
Крэкча пан ля нор мышыных, Расчыняе піяніна,
Адрываць рашыў падлогу, Клікаць люд на дапамогу.
Ды ў люстэрка ўпёр ён вочы
I не верыць — аж адскочыў:
Гэта ж праўда, не здалося, Што яны на ўласным носе!
У полі
Якуб Колас
Грышка, хлопчык невялічкі, Ў поле выйшаў з дому.
Люба там каля крынічкі Хлопчыку малому!
Ў гушчары кустоў зялёных Многа розных пташак, Кветак белых і чырвоных, Мошачак, мурашак...
Сядзе хлопчык над крынічкай I не зварухнецца.
229
Пазірае, як над дзічкай Пташачка снуецца
I сваіх маленькіх дзетак Корміць чарвячкамі.
Эх, як слаўна сярод кветак Летнімі дзянькамі!..
Шалтай-Балтай
Іван Муравейка
Шалтай-Балтай Па вёсцы блукаў, Шалтай-Балтай Работу шукаў.
Цэлы дзень шукаў He згуляў мінуты.
Змарнеў, схуднеў
I праспаў сем сутак.
Увесь давай
Іван Муравейка
— Даць табе цукерку, Верка?
— He хачу.
— Две цукеркі хочаш, Верка?
— He хачу!
— Тры цукеркі возьмеш, Верка?
230
— He хачу!
— Увесь мяшэчак забірай...
— Увесь? Давай!
Рамонак
Марыя Пазнанская
На танюткай ножцы гнуткай На лужку, ля ручая, У каўнерыку бялюткім Гэту кветку ўбачыў я.
Ясным вокам, жоўтым гэткім, Паглядзела на мяне...
Я сарваць памкнуўся кветку, А пчала сказала: — He!
Дзеці і гняздзечка
Аляксандра Смоліч
найшлі дзеці ў садку гняздзечка. Сядзелі ^ў ім маладыя птушаняткі. Яны яшчэ не са^ўмелі лётаць. Дзеці забралі птушак, пры-неслі ў хату і паказалі татку.
Татка спытаўся: «Ці добра было б вашай ма-ме, калі б хто вас краў з хаты?» Дзеці кажуць: «Не, мама плакала б». Татка ізноў пытаецца: «А вам ці добра было б тады?» Дзеці кажуць: «Не, і мы плакалі б і хацелі дамоў».
Тады татка сказаў: «Такое самае гора будзе матцы-птушцы і гэтым яе дзеткам».
Дзеці пашкадавалі птушак, аднеслі іх у са-док і пасадзілі ў гняздзечка.
231
Я — беларус
Ніл Гілевіч
Я — беларус, я нарадзіўся На гэтай казачнай зямлі, Дзе між лясоў і пушчаў дзікіх Адвеку прашчуры жылі.
Я — беларус, я ганаруся, Што маю гэтае імя:
Аб добрай славе Беларусі У свеце знаюць нездарма!
Я — беларус, і хоць сягоння Яшчэ малы, але скажу: Я родам з племя непакорных I прад бядой не задрыжу!
Вясна
Якуб Колас
Сонца грэе, прыпякае, Лёд на рэчцы затрашчаў Цёплы вецер павявае, Хмар дажджлівых нам прыгнаў. Вось і бусел паказаўся, Гусі дзікія гудуць, Шпак на дубе расспяваўся, Жураўлі ужо лятуць.
I зіма, як дым, прапала! Зелянее лут, ралля.
Як ад болю, ачуняла Наша родная зямля.
Дарагое імя
Мікола Хведаровіч
Свеціць, як сонца, Ад самай калыскі Вобраз любімы, Родны і блізкі.
Маміна імя
Самае лепшае, Маміна слова
Найдаражэйшае.
Мама! Матуля! — Чароўнае слова Песняй ласкавай Гучыць на ўсіх мовах.
234
Два маразы
Беларуская народная казка (апр. Якуб Колас)
Гулялі па полі два маразы, два родныя бра-ты: мароз Сіні-нос і мароз Чырвоны-нос.
Гуляюць-пагульваюць маразы, адзін аднаго пахвальваючы. А ноч ясная-ясная. Прасторна маразам на волі. А ціха, так ціха, ні-бы жывой душы не засталося на свеце. Перабеглі маразы з поля на лес. Бегаюць, палускваюць, з дрэва на дрэва пераскокваюць, зайчыкаў пало-хаюць. 3 лесу ў вёску заскочылі і давай па даху страляць.
—	Эге, — кажа мароз Сіні-нос, — усе пахава-ліся, баяцца на двор вылезці.
—	Няхай толькі вылезе хто: задамо яму стра-ху, — адкавае мароз Чырвоны-нос.
Пачало развідняцца. Паваліў з комінаў дым густы. Заскрыпелі калодзежы. Павыходзілі муж-чыны з хат. Хто малаціць пайшоў, хто ў лес па дровы збіраецца.
—	Стой жа, брат, — сказаў мароз Чырвоны-нос. — Пабяжым жа мы на дарогу ў поле.
I пабеглі яны зноў у поле; стаяць, пры-туліўшыся, падарожных чакаюць.
Заскрыпелі сані на дарозе. Зазваніў дзесь зва-ночак пад дугою.
У санях селянін сядзіць, коніка паганяе. А ззаду за ім зухаўскі вазок плыве. Званочак пазвоньвае.
—	Ну чакайце ж вы, — кажа мароз Сіні-нос. — Ты бяжы за мужыком, а я за панам паганюся.
I пабеглі яны падарожных марозіць. Доўга бег мароз Сіні-нос, пакуль пана дагнаў. Нарэшце
235
дагнаў пад футра залез, цяпло выганяе адтуль. Паціскаецца пан, ногі зябнуць, холад па целе пайшоў, панскі нос пасінеў. А мароз Сіні-нос толькі пасмейваецца. Ледзь да смерці пана не за-марозіў. А мароз Чырвоны-нос дагнаў селяніна і давай яго марозіць.
— Эге, мароз не жартуе, — кажа селянін. Злез ён з саней, бяжыць, нагамі тупае, рукамі аб плечы бе. Прабег так з паўвярсты, аж горача ста-ла яму. Сеў сабе на сані, едзе — і гора мала.
—	Ну пачакай ты, брат: прайму я цябе, як ты дровы сячы будзеш.
Заехаў чалавек у лес. А мароз Чырвоны-нос выперадзіў яго, у лесе чакае. Выпраг коніка се-лянін, сякеру ўзяў ды як пачаў секчы — горача стала яму. Скінуў кажух і давай там белыя крос-ны ткаць.
Зрабіўся кажух белы як снег. Насек дроў ча-лавек, да кажуха ідзе, а ён увесь абмёрз.
—	Эге, браток, дык ты тут!
Узяў пугаўё ды як стаў малаціць — ледзь жывы выскачьгў мароз Чырвоны-нос ды драла ў лес.
Узлаваўся мароз Чырвоны-нос на селяніна, але ніякай рады даць яму не можа.
Трое парасятак
Уолт Дыснэй
Жылі-былі на свеце трое парасятак. Трое братоў. Усе аднолькавага росту, круглень-кія, ружовыя, з аднолькавымі смешнымі хвосцікамі. Нават імёны ў іх былі падобныя. Звалі парасят: Ніф-Ніф, Нуф-Нуф, Наф-Наф. Жылі яны ў лесе, куляліся ў зялёнай траве, грэ-236
ліся на сонейку, збіралі жалуды. Так праходзіла лета.
Але вось надышла восень. Сонца ўжо не так моцна прыпякала, шэрыя воблакі цягнуліся над пажоўклым лесам, доўга не высыхалі лужыны.
— Час нам падумаць пра зіму, — сказаў не-як Наф-Наф сваім братам, прачнуўшыся досвіт-кам. — Я ўвесь дрыжу ад холаду. Мы можам прастудзіцца. Давайце пабудуем сабе дом з трох пакояў і будзем жыць разам, пад адной цёплай страхой.
Але яго браты не хацелі брацца за работу. Куды больш прыемна ў апошнія цёплыя дні гуляць і скакаць па лузе, чым капаць і цягаць каменне.
—	Да зімы яшчэ далёка. Мы яшчэ пагуляем, — сказаў Ніф-Ніф і перакульнуўся цераз галаву.
—	Калі трэба будзе, я сам пабудую сабе дом, — сказаў Нуф-Нуф і лёг у лужыну.
—	I я таксама, — дадаў Ніф-Ніф.
—	Ну, як хочаце. Я буду адзін будаваць сабе, — сказаў тады Наф-Наф. — Я не буду вас чакаць.
3	кожным днём рабілася ўсё халадней і халадней. Ніф-Ніф і Нуф-Нуф не спяшаліся. Ім і думаць не хацелася пра работу. Яны весела гулялі ў свае парасячыя гульні, куляліся і купаліся ў лужыне, парохкваючы свае вясёлыя песенькі.
— Сёння мы яшчэ пагуляем, — казалі яны, — заўтра з раніцы возьмемся за работу.
Ніф-Ніф парашыў, што прасцей і хутчэй за ўсё змайстраваць дом з саломы. Hi з кім не параіўшыся, ён так і зрабіў. Ужо ўвечары ягоная хаціна была гатовая.
237
Ніф-Ніф паклаў на страху апошнюю саломіну і, вельмі задаволены сваёй работай, весела заспяваў:
Хоць паўсвету абысці,
Абысці, абысці,
Лепшай хаты не знайсці, He знайсці, не знайсці!
Напяваючы гэтую песеньку, ён накіраваўся да Нуф-Нуфа. Нуф-Нуф непадалёку таксама будаваў сабе дамок.
Ён стараўся хутчэй пакончыць з гэтай нуднай і нецікавай справай. Спачатку, таксама як і брат, ён хацеў пабудаваць сабе дом з саломы, але потым вырашыў, што ў такім доме зімой будзе вельмі холадна. Дом будзе больш моцны і цёплы, калі пабудаваць яго з галінак і тонкіх дубцоў. Так ён і зрабіў. Ён убіў у зямлю калы, пераплёў іх дубцамі, на страху наваліў лісця, і ўвечары дом быў гатовы.
Нуф-Нуф з гонарам абышоў яго некалькі разоў вакол і заспяваў:
У мяне вось добры дом, Новы дом, моцны дом. Мне не страшны дождж і гром, Дождж і гром, дождж і гром!
He паспеў ён скончыць песеньку, як з-за куста выбег Ніф-Ніф.
— Ну, вось і твой дом гатовы! — сказаў ён брату. — Я казаў Наф-Нафу, што мы і адны ўпра-вімся з гэтай работай! Цяпер мы з табой вольныя. I можам рабіць усё, што нам уздумаецца!
238
— Пойдзем да Наф-Нафа і паглядзім, які ён сабе збудаваў дом, — адказаў брат.
I яны, вельмі задаволеныя тым, што ім ні пра што больш не патрэбна клапаціцца, зніклі за кустамі.
Наф-Наф ужо некалькі дзён быў заняты сваёй пабудовай. Ён нацягаў камення, намясіў гліны і цяпер, не спяшаючыся, будаваў сабе дом, у якім можна было б схавацца ад ветру, дажджу і марозу. Ён зрабіў у доме цяжкія дубовыя дзверы з засаўкай, каб воўк з суседняга лесу не мог да яго ўлезці. Ніф-Ніф і Нуф-Нуф засталі брата за работай.
— Што ты будуеш? — у адзін голас закрычалі здзіўленыя Ніф-Шф і Нуф-Нуф. — Што гэта, дом для парасяці ці замак? Ці не збіраешся ты з кім-небуцзь ваяваць?
I абодва браты так развесяліліся, што іх віск і рохканне разнесліся далёка па лугавіне.
Наф-Наф прарохкаў ім у адказ:
У мяне больш разумення, Разумення, разумення. Я будую дом з камення, Дом з камення, дом з камення!
Ніякія ў свеце зверы, Злыя зверы, злыя зверы He адчыняць мае дзверы, Mae дзверы, мае дзверы!
— Гэта ён пра якога звера? — запытаў Ніф-Ніф у Нуф-Нуфа.
— Гэта ты пра якога звера? — запытаў Нуф-Нуф у Наф-Нафа.
239
— Гэта я пра ваўка! — адказаў Наф-Наф і паклаў яшчэ адну цагліну.
— Ён баіцца ваўка! — сказаў Ніф-Ніф.
— Ён баіцца, што яго з'ядуць! — дадаў Нуф-Нуф-
I браты яшчэ больш развесяліліся.
— Якія тут могуць быць ваўкі! — рохкнуў Ніф-Ніф і ўзяўся за сваю флейту.
— Ніякіх ваўкоў няма! Ён проста баязлівец! — сказаў Нуф-Нуф, настройваючы сваю скрыпку.
I абодва яны зайгралі і заспявалі:
Нам не страшны шэры воўк, Шэры воўк, шэры воўк.
Дзе ты ходзіш, дурны воўк, Стары воўк, страшны воўк?
Але Наф-Наф нават не азірнуўся.
— Пойдзем, Нуф-Нуф, — сказаў тады Ніф-Ніф. — Нам тут няма чаго рабіць. Мы не любім баязліўцаў!
I браты пайшлі гуляць.
Па дарозе яны спявалі і ігралі, а калі ўвайшлі ў лес, то ўзнялі такі шум, што абудзілі ваўка, які спаў пад хвояй.
— Што за шум? — незадаволена прабурчэў злы і галодны воўк і паскакаў да таго месца, адкуль даносіліся віск і рохканне двух маленькіх неразумных парасятак.
— Ну якія тут могуць быць ваўкі? — казаў у гэты час Ніф-Ніф, які ваўкоў бачыў толькі на малюнках.
— Вось мы яго схопім за нос, будзе ведаць! — падміргнуў Нуф-Нуф, які таксама ніколі не бачыў жывога ваўка.
240
— Павалім, ды яшчэ звяжам, ды яшчэ нагой вось так, вось так! — храбра дадаў Ніф-Ніф і паказаў, як яны будуць распраўляцца з ваўком.
I браты зноў разрохкаліся і заспявалі:
Нам не страшны шэры воўк, Шэры воўк, шэры воўк. Дзе ты ходзіш, дурны воўк, Стары воўк, страшны воўк?
I раптам яны ўбачылі сапраўднага жывога ваўка! Ён стаяў за вялікай хвояй, і ў яго быў такі страшны выгляд, такія злыя вочы і такая зубастая пашча, што ў Ніф-Ніфа і Нуф-Нуфа па спінках прабег халадок і тонкія хвосцікі дробна-дробна задрыжэлі. Бедныя парасяткі не маглі нават зварухнуцца ад страху.
Воўк падрыхтаваўся да скачка, шчоўкнуў зубамі, міргнуў правым вокам, але парасяткі раптам апамяталіся і, узняўшы віск на ўвесь лес, кінуліся наўцёкі.
Ніколі яшчэ не прыходзілася ім так шпарка бегаць.
Мільгаючы пяткамі і ўзнімаючы хмары пылу, яны несліся кожны да свайго дома.
Ніф-Ніф першы дабег да сваёй саламянай хаціны і ледзь паспеў зачыніць дзверы перад самым носам ваўка.
— Зараз жа адчыні дзверы! — прарычэў воўк. — А інакш я іх выламаю!
— He, — прарохкаў Ніф-Ніф, — я не адчьшю!
За дзвярыма было чу ваць дыханне страшнага звера.
— Зараз жа адчыні дзверы! — прарычэў зноў воўк. — А не то я так дзьмухну, што ўвесь твой дом разляціцца!
241
Але Ніф-Ніф нічога ўжо не мог адказаць ад страху. Тады воўк пачаў дзьмуць: «Ф-ф-ф! Уу-у!!»
Са страхі зляталі саломінкі, сцены дома трэс-ліся. Воўк яшчэ раз глыбока ўздыхнуў і дзьмух-нуў другі раз: «Ф-ф-ф!!! У-у-у!!»
Калі воўк дзьмухнуў трэці раз, дом разляцеў-ся ва ўсе бакі, як быццам на яго наляцеў ураган.
Воўк шчоўкнуў зубамі перад самым лычы-кам маленькага парасяці.
Але Ніф-Ніф ухіліўся, адскочыў і праз хвілі-ну быў ужо каля дзвярэй Нуф-Нуфа.
Ледзь паспелі браты замкнуцца, як пачулі голас ваўка:
— Ну, цяпер я з'ем вас абодвух!
Ніф-Ніф і Нуф-Нуф спалохана паглядзелі адзін на аднаго. Але воўк вельмі стаміўся і выра-шыў пайсці на хітрыкі.
— Я перадумаў! — гучна сказаў ён, так, каб яго пачулі браты. - Я не буду есці гэтых пар-шывых парасятак! Я лепш пайду дадому.
— Ты чуў? — запытаў Ніф-Ніф брата. — Ён сказаў што не будзе нас есці!
— Гэта вельмі добра, што воўк пайшоў дадо-му! — сказаў Нуф-Нуф і адразу перастаў дрыжэць.
I браты развесяліліся і заспявалі, як быццам нічога і не здарылася:
Нам не страшны шэры воўк, Шэры воўк, шэры воўк.
Дзе ты ходзіш, дурны воўк, Стары воўк, страшны воўк?
А воўк і не думаў нікуды ісці. Ён проста ады-шоўся трохі ўбок і прытаіўся. Яму было вельмі 242
смешна: як спрытна ён ашукаў зусім неразум-ных маленькіх парасятак! Ён пачакаў, калі па-расяткі зусім супакоіліся, узяў авечую шкуру, вялікі кошык і асцярожна падкраўся да дамка. Каля дзвярэй ён сеў у кошык, накрыўся шкурай і ціха пастукаў. Ніф-Ніф і Нуф-Нуф вельмі спа-лохаліся, калі пачулі стук.
— Хто там? — запыталі яны, і ў іх зноў за-трэсліся хвосцікі.
— Гэта я-я-я, бедная маленькая авечка! — тонкім голасам прапішчаў воўк. — Пусціце мя-не пераначаваць, я адбілася ад статку і вельмі стамілася!
— Пусціць? — запытаў брата добры Ніф-Ніф.
— Авечку можна пусціць, — згадзіўся Нуф-Нуф. Ён таксама быў вельмі добрым парасят-кам.
Але калі яны крыху адчынілі дзверы, то рап-там убачылі не авечку, а зубастую пашчу ваўка. Браты зачынілі дзверы і з усёй сілы налеглі на іх, каб воўк не здолеў да іх уварвацца.
Боўк вельмі раззлаваўся, што яму не ўдалося ашукаць парасят. Ён скінуў з сябе авечую шку-ру, адпіхнуў кошык і зарычэў:
— Ну пачакайце ж! Як я дзьмухну, дык і ад гэтага дома нічога не застанецца!
I ён пачаў дзьмуць. Дом крыху пакасіўся. Воўк дзьмухнуў другі раз, потым трэці раз.
Са страхі злятала лісце, сцены дрыжэлі, але дом усё яшчэ стаяў. I толькі тады, калі воўк дзьмухнуў пяты раз, дом захістаўся і разваліўся. Адны толькі дзверы пэўны час яшчэ стаялі ся-род руін.
243
Ахопленыя жахам, кінуліся парасяткі бегчы. Ад страху ў іх аднімаліся ногі, кожная шчацінін-ка дрыжэла, кірпатыя насы перасохлі. Браты ім-чаліся да дома Наф-Нафа. Воўк наганяў іх вя-лізнымі скачкамі. Адзін раз ён ледзь не схапіў Ніф-Ніфа за заднюю ножку, але той спрытна ўхіліўся і прыбавіў ходу.
Воўк таксама паддаў ходу. Ён быў упэўнены, што на гэты раз парасяткі ад яго не ўцякуць. Але яму зноў не пашанцавала. Парасяткі хутка прамчаліся міма вялікай яблыні, нават не закра-нуўшы яе. А воўк не паспеў звярнуць і наляцеў на яблыню, якая абсыпала яго яблыкамі. Адзін цвёрды яблык ударыў яго паміж вачэй. Вялікі гуз ускочыў у яго на лбе.
А Ніф-Ніф і Нуф-Нуф, ні жывыя ні мёртвыя, прыбеглі ў гэты час да дома старэйшага брата.
Брат упусціў іх у дом. Бедныя парасяткі былі такія напалоханыя, што нічога не маглі сказаць і моўчкі кінуліся пад ложак. Наф-Наф адразу здагадаўся, што за імі гнаўся воўк. Але яму не было чаго баяцца ў сваім мураваным доме. Ён хутка зачыніў дзверы на засаўку, сеў за піяніна і заспяваў:
Ніякія ў свеце зверы, Злыя зверы, злыя зверы He адчыняць мае дзверы, Mae дзверы, мае дзверы!
Але тут пастукалі ў дзверы.
— Хто стукае? — запытаў Наф-Наф.
— Гэта я, прадаўшчык шчотак, — пачуўся гру-бы голас. — Ці не хочаце паглядзець мой тавар?
244
Наф-Наф адчыніў крыху дзверы і ўбачыў калматую лапу. Ён умомант выхапіў шчотку і ба-люча ўдарыў ёю па калматай лапе ваўка. Равучы ад болю, воўк прахрыпеў:
— А, гэтак! Ну, цяпер я з'ем усіх траіх!
— Спрабуй! — адказаў з-за дзвярэй Наф-Наф. Ён ведаў, што яму і братам няма чаго баяц-ца ў мураваным доме.
Тады воўк уцягнуў у сябе як мага больш па-ветра і дзьмухнуў з усёй сілы.
Але, колькі ён ні дзьмуў, ні адна, нават самая маленькая, цаглінка не зварухнулася з месца.
Воўк пасінеў ад натугі.
Дом стаяў, як замак. Тады воўк пачаў трэс-ці дзверы. Але дзверы таксама не паддаваліся. А ў сценах дома не было ніводнай шчыліны, праз якую ён мог бы прабрацца да парасятак. Галоднаму і злому ваўку нічога не заставалася, як пайсці прэч.
Але тут ён падняў галаву і раптам заўважыў вялікі, шырокі комін на страсе.
— Вось праз гэты комін я і пралезу ў дом! — узрадаваўся воўк. Ён асцярожна ўзлез на страху і прыслухаўся. У доме было ціха.
— Я ўсё ж такі паласуюся свежай парасяцін-кай, — падумаў ён і, аблізнуўшыся, палез у комін.
Але, як толькі ён пачаў спускацца па коміне, парасяты пачулі шоргат, а калі на накрыўку кат-ла пачала сыпацца сажа, Наф-Наф адразу зда-гадаўся, у чым рэч. Ён шпарка кінуўся да катла з варам і сарваў з яго накрыўку. Чорны, як камі-нар, воўк бултыхнуўся ў вар.
Ніколі яшчэ яму не было так балюча! Вочы ў яго вылезлі на лоб, уся поўсць паднялася дыбам.
245
Воўк нема зароў, выскачыў назад на страху, ска-ціўся па ёй на зямлю, перакуліўся на сваім хвас-це міма зачыненых дзвярэй і пусціўся наўцёкі.
А трое братоў, трое маленькіх парасятак, глядзелі яму ўслед з акна і цешыліся, што яны так удала правучылі злога ваўка.
А потым яны ўсе разам заспявалі вясёлую пе-сеньку:
Хоць паўсвету абысці, Абысці, абысці, Лешпай хаты не знайсці. He знайсці, не знайсці!
Ніякія ў свеце зверы, Злыя зверы, злыя зверы He адчыняць нашы дзверы, Нашы дзверы, нашы дзверы!
3 лесу воўк ужо ніколі, ўжо ніколі, ўжо ніколі He прыскача да нас болей, Да нас болей, да нас болей!
3 таго часу браты пачалі жыць разам. Вось і ўсё, што мы ведаем пра траіх маленькіх парася-так — Ніф-Ніфа, Нуф-Нуфа і Наф-Нафа.
Адлёт птушак
Якуб Колас
/Т\шчэ не паспела агаліцца зямля і не асы-^■™ііалася лісце на дрэвах, а ўжо не чутно Q/JL птушыных галасоў і самых птушак мала відаць. Яны пачынаюць пакідаць наш край і вы-лятаюць у цёплую старану.
246
Першыя падымаюць трывогу буслы. Незадоў-га да адлёту збіраюцца яны ў кучы, ходзяць цэ-лы дзень чародамі па лузе, або стаяць па цэлых гадзінах, усё роўна як радзяцца паміж сабою, ці круцяцца высака ў небе. Праз некалькі дзён яны прападаюць, выбіраюцца ў вырай.
Нахмурылася неба, веюць халодныя вятры, ідзе дробны дожджык. Вясёлыя, вёрткія ластаўкі нізка лётаюць над зямлёю і ловяць мошак. Але час праходзіць, на дварэ халаднее, прападаюць мошкі; нечага есці ластавачкам. Вось і яны збіраюцца ў да-рогу. Ранні адлёт іх азначае раннюю зіму.
Поле ўжо апусцела. Кончана работа сярпа, па-чынаюць капаць бульбу. Далёка, дзесьці ў небе, плаўна нясецца крык жураўлёў. Падымаеш го-лаў угару, слухаеш і шукаеш чародку жураўлёў. Высака-высака лятуць яны, выраўняўшыся клю-чом, і пасылаюць на зямлю свой звонкі, працяж-ны і нудны крык. Глядзіш, як яны лятуць, і ней-кі жаль агорае душу, усё роўна як праводзіш у далёкую старану дарагога чалавека. 3 якою ра-дасцю сустракаеш птушак увясну, з такім жалем праваджаеш іх увосень, як лятуць яны ў вырай. I памалу ўсе птушкі, што прыляцелі к нам увясну, зноў пакінулі нас на ўсю зіму.
Куды ж адлятаюць нашыя птушкі і дзе яны праводзяць зіму?
А лятуць яны далёка, у тыя староны на поў-дні, дзе зімы зусім не бывае. Многа бяды-гора прыходзіцца выцерпець нашым мілым птушкам у дарозе, пакуль залятуць яны ў далёкі цёплы край. Некаторым прыходзіцца пералятаць цераз моры і многа гіне іх ад буры і іншых напасцяў, як ад чалавека, так і ад драпежных птушак.
247
У выраі нашы птушкі гнёздаў не ўюць і пес-няў не пяюць. Віць гнёзды і выводзіць дзетак яны прылятаюць дадому, на сваю радзіму. А радзіма-бацькаўшчына іх тут, у нас. Пакінуўшы нас уво-сень, яны варочаюцца назад увясну.
Зімовы Дуб
Клаўдзія Каліна
JS) дзе лесам Лістапад, лісце сыплецца, як град, ■ сякуць дажджы касыя, шумяць вятрыскі э-злыя... Дрэвы нізка кланяюцца Лістападу, сцелюць да яго ног пажоўклае лісце. Адляцелі ў вырай птушкі, звяры пахаваліся ў зацішак, апус-целі палі.
Задаволены Лістапад: усё скарылася яму. Усміхнуўся, паслаў на зямлю бледны сонеч-ны прамень, глянуў з-за шэрых хмар лапінкай блакіту. Але што гэта? Вунь на ўзлессі раскінуў вецце магутны Дуб, увесь у мядзянай лістоце.
— Чаму ты не скарыўся мне? — грозна спы-таў Лістапад.
— Я Зімовы. Таму да вясны буду ў мядзяным убранні.
Угневаўся Лістапад.
— Гэй, вятры буйныя! — паклікаў ён сваіх па-мочнікаў. — Сарвіце з Дуба яго мядзяны ўбор!
Завылі вятры, зашумелі галіны Дуба.
— Гэй, дажджы халодныя! — гукнуў Ліста-пад. — Пазбівайце з Дуба лісце.
Секанулі дажджы, забарабанілі па буйным лісці, але Дуб не зварухнуўся.
— Гэй, брацеСнежань, — загу каў Лістапад. — Прышлі мне марозу пякучага, завеяў сыпучых, 248
няхай замарозяць, засыплюць снегам непакор-нага!
Прымчалі маразы, прыляцелі завеі, марозілі, снегам секлі, але не скарыўся Дуб.
Спахмурнеў Лістапад і адступіўся ад цара лесу... Усю зіму стаіць Дуб у сваім мядзяным адзенні. Толькі вясною ненадоўга скідае яго, каб пераапрануцца ў новае, зялёнае. За гэта называ-юць яго Зімовым Дубам.
Пра быка і яго сяброў
Беларуская народная казка
<э>—у-асвіўся на лузе бык. убачыў ён каля рэчкі I I туман і напужаўся: падумаў, што зямля і У >- вада гараць.
«Пабягу я лепш адгэтуль на край свету!» — парашыў бык. Задраў хвост і пабег. Сустрэўся яму на дарозе казёл:
— Бык, куды бяжыш?
— На край свету.
— Чаго?
— У нас зямля і вада гараць. Баюся, каб і мне не згарэць.
— Пабягу і я з табою.
— Бяжы.
Бягуць яны, а насустрач ім парсюк:
— Куды бежыце?
— На край свету: у нас зямля і вада гараць! Баімся, каб і нам не згарэць.
— I я з вамі пабягу.
— Бяжы.
Бягуць яны ўтрох. Сустракае іх гусак.
— Куды бежыце?
249
— На край свету: у нас зямля і вада гараць! Баімся, каб і нам не згарэць.
— I я з вамі пабягу.
— Бяжы.
Бягуць яны ўчатырох. Сустракае іх певень.
— Куды бежыце?
— На край свету: у нас зямля і вада гараць...
— I я з вамі пабягу.
— Бяжы.
Беглі, беглі, прыбеглі ў лес. А тут і зіма нады-ходзіць. Бык кажа:
— Ну, досыць бегчы: зімою зямля не зага-рыцца. Давайце будзем хату рабіць ды запасы на зіму рыхтаваць.
Парсюк кажа:
— Мне хата не трэба: я выкапаю сабе яму, на-нашу туды моху на падсцілку, жалудоў на харч ды буду зімаваць. Мне і так цёпла будзе!
Казёл кажа:
— А я карою пракармлюся, у дупле па-грэюся.
— А ты, гусак? — пытаецца бык.
— У мяне пер'е цёплае, я дзюбу ў яго схаваю ды так і перазімую.
— А ты, певень?
— А мне што, я і пад ялінкаю перазімую.
Што рабіць? Узяўся бык адзін хату будаваць. Нанасіў бярвення, моху, збудаваў цёплую хату і жыве сабе ў ёй без бяды.
Насталі лютыя маразы. Парсюк круціўся, круціўся ў яме, не вытрымаў ды пайшоў да быка:
— Пусці, бык, у хату: сцюдзёна вельмі.
250
— He, — кажа бык, — не пушчу: ты ў мох за-капаешся, табе і так цёпла будзе!
— Калі не пусціш, — кажа парсюк, — дык я падкапаю лычом падрубу — твая хата абернец-ца, ды яшчэ і цябе самога задушыць.
Напужаўся бык: хочаш не хочаш, трэба пус-каць парсюка ў хату...
— Ну, добра, — кажа, — ідзі: удвух весялей будзе.
На другі дзень прыходзіць казёл:
— Пусці, бык, у хату.
— Навошта табе хата? Ты ў дупле перазі-муеш!
— Ну, калі не пусціш, дык я разганюся, стук-ну рагамі ў сцяну і праб'ю дзірку: мароз залезе ў хату, табе холадна будзе.
Што рабіць — пусціў казла.
— Добра, — кажа, — хата ў мяне не малая: хопіць і траім месца.
На трэці дзень прыходзіць гусак:
— Бык, бык, пусці ў хату пагрэцца!
— He пушчу!
— Чаму?
— У цябе пер'е цёплае, ты ў яго дзюбу схава-еш ды так і перазімуеш.
— Ну, калі не пусціш, дык я дзюбаю ўсю страху расцягаю, табе холадна будзе.
Спужаўся бык — пусціў і гусака.
На чацвёрты дзень прыходзіць певень:
— Пусці, бык, у хату!
— А хіба табе пад ялінкаю не цёпла? — за-смяяўся бык. — He пушчу! У мяне ўжо і так цесна.
251
— А калі не пусціш, дык я ўзлячу на гару і ўвесь пясок са столі зграбу: дух з хаты праз столь выйдзе, ты замерзнеш.
Спужаўся бык — пусціў і пеўня. Жывуць яны ў хаце ўпяцёх. Ідзе мядзведзь. убачыў хату.
— Хто тут жыве? — пытаецца.
— Бык, казёл, парсюк, гусак і певень, — ад-казваюць з хаты.
— Пусціце і мяне пагрэцца.
— He, не пусцім. Ты нам не кампанія.
Мядзведзь стукнуў лапаю ў дзверы, прала-маў іх і ўвайшоў у хату. Тут бык выставіў рогі ды прыпёр мядзведзя да сцяны. А казёл давай яму рагамі ў бок лупіць, а парсюк зубамі за жывот ірваць, а гусак у нос дзяўбці... А певень узляцеў на лаву ды давай крычаць: «Кудах-кудах! Куды-куды!» Ледзьве жывым выскачыў з хаты няпро-шаны госць — мядзведзь. Ідзе ён кульгаючы па лесе, сустракае ваўка.
— Дзе быў, сусед? — пытаецца ў яго воўк. — Чаму ты такі хмуры?
— Ой, — кажа мядзведзь не сваім голасам, — трапіў я да страшэнных разбойнікаў. Адзін мя-не віламі да сцяны прыціснуў — не павярнуцца. Другі ражнамі ў бок таўчэ. Трэці абцугамі кішкі выцягвае. Чацвёрты прутком у нос коле. А пя-ты, у чырвонай шапачцы, ззаду шабля крывая, на нагах шпоры, бегае па лаве ды ўсё крычыць: «Падай, падай яго сюды!» Добра, што я ўцёк, бо не ведаю, што б гэты разбойнік зрабіў са мною...
3 таго часу больш ні мядзведзь, ні воўк у тую хату зазіралі.
252
Жаронцы
Беларуская народная казка
Жылі дзед ды баба. Нічога ў іх з гаспадаркі не было — толькі пеўнік і жаронцы.
Дзіўныя гэта былі жаронцы: па-ложыць у іх дзед зярнятка, пакруціць раз-другі, і цэлая кадушка мукі намелецца.
Добра жылі дзед з бабай самі і пеўніка не крыўдзілі. Дачуўся пра дзіўныя жаронцы пан. Парашыў ён украсці іх. ІІрыехаў адвячоркам да дзеда і просіцца пераначаваць. «На паляван-ні, — кажа, — быў: далёка дадому ехаць, а тут ноч надыходзіць».
— Начуй сабе, — кажа дзед, — месца хопіць.
Уночы, як дзед і баба заснулі, пан украў жарон-цы ды паехаў. Моцна затужылі дзед з бабай па жа-ронцах. Сядзяць яны галодныя ды плачуць.
Пеўнік слухаў, слухаў іх, а потым і кажа:
— He плачце, я вярну вам жаронцы!
— Дзе табе вярнуць іх! — кажуць дзед і ба-ба. — Пан цябе і на парог не пусціць.
— Нічога, — падхрабрыўся пеўнік, — вярну. Хоць сам загіну, а жаронцы вярну.
Развітаўся ён з дзедам і бабай ды паляцеў у панскі двор. Ляціць ён дарогаю, ляціць ён шы-рокаю, а насустрач яму каршун.
— Куды, певень, ляціш? — пытаецца.
— У двор да пана.
— Чаго?
— Пан у дзеда з бабай начаваў ды жаронцы ўкраў Я лячу іх сыскаць.
— Вазьмі і мяне з сабою.
— Лезь у валляк!
253
Каршун улез пеўніку ў валляк. Пеўнік паля-цеў далей. Ляціць ён дарогаю, ляціць шырокаю, а насустрач яму лісіца:
— Куды, певень, ляціш?
— У двор да пана.
— Чаго?
— Пан у дзеда з бабай начаваў ды жаронцы ўкраў. Лячу іх сыскаць.
— Вазьмі і мяне з сабою.
— Лезь у валляк.
Лісіца ўлезла пеўніку ў валляк. Пеўнік паля-цеў далей. Ляціць ён дарогаю, ляціць шырокаю, а насустрач яму барсук:
— Куды, певень, ляціш?
— У двор да пана.
— Чаго?
— Пан у дзеда з бабай начаваў ды жаронцы ўкраў. Лячу іх сыскаць.
— Вазьмі і мяне з сабою.
— Лезь у валляк.
Барсук улез пеўніку ў валляк. Пеўнік паля-цеў далей. Ляціць ён дарогаю, ляціць шырокаю, а насустрач яму воўк:
— Куды, певень, ляціш?
— У двор да пана.
— Чаго?
— Пан у дзеда з бабай начаваў ды жаронцы ўкраў. Лячу іх сыскаць.
— Вазьмі і мяне з сабою.
— Лезь у валляк!
Ляцеў, ляцеў пеўнік і прыляцеў у двор да па-на. А ў пана ў гэты час былі госці — пілі, гулялі. Вокны і дзверы насцеж парасчынялі.
Узляцеў пеўнік на падваконне, залопаў кры-ламі ды заспяваў на ўвесь голас:
254
— Ку-ка-рэ-ку! Каб пан не дажыў веку! Ён у дзеда з бабай начаваў ды жаронцы ўкраў. Я пры-ляцеў жаронцы сыскаць. Аддавай, пан, жаронцы.
Пану стала брыдка перад гасцямі, што пеў-нік яго злодзеем абзывае. Вось ён і кажа:
— Слугі, слугі, схапіце гэтага крыкуна, укінь-це ў куратнік: няхай яго куры задзяўбуць!
Схапілі слугі пеўніка, укінулі ў куратнік, a самі пайшлі. Тут пеўнік і кажа:
— Каршун, каршун, вылазь з валляка, па-душы курэй.
Выскачыў каршун з валляка, перадушыў усіх курэй ды паляцеў у лес. Пеўнік зноў прыляцеў на падваконне:
— Ку-ка-рэ-ку! Каб пан не дажыў веку! Ён у дзеда з бабай начаваў ды жаронцы ўкраў...
— Ах, — кажа пан, — дык яго куры не за-дзяўблі? Добра ж! Слугі, слугі, схапіце гэтага крыкуна, занясіце ў гусятнік, няхай яго гусі за-шчыплюць!
Схапілі слугі пеўніка і ўкінулі ў гусятнік. Пеўнік ачухаўся ды кажа:
— Лісічка, лісічка, вылазь з валляка, падушы гусей.
Лісіца так і зрабіла, а сама ў лес пабегла. Паляцеў пеўнік на падваконне ды зноў сваё спявае:
— Ку-ка-рэ-ку! Каб пан не дажыў веку!..
— Ах, — кажа пан, — дык яго і гусі не за-шчыпалі? Добра ж! Слугі, слугі, нясіце яго ў сві-нарнік: няхай яго свінні загрызуць.
Занеслі слугі пеўніка ў свінарнік. А там пеў-нік кажа:
— Барсук, барсук, вылазь з валляка, пагрызі свіней.
255
Барсук так і зрабіў, а сам пабег у лес. Прыляцеў пеўнік на падваконне. «Ку-ка-рэ-ку!..»
— Ах, — кажа пан, пачуўшы пеўнікаў го-лас, — дык яго і свінні не загрызлі?.. Слугі, слугі, укіньце яго ў стайню: няхай яго коні затопчуць.
У стайні пеўнік кажа:
— Воўк, воўк, вылазь з валляка, парэж коней.
Воўк выскачыў, парэзаў усіх коней і ходу ў лес.
Прыляцеў пеўнік на падваконне:
— Ку-ка-рэ-ку!..
Пан аж за галаву хапіўся: што ж рабіць? Потым кажа:
— Слугі, слугі, схапіце гэтага крыкуна, за-нясіце кухару, няхай ён яго засмажыць.
Слугі так і зрабілі. Кухар засмажьгў пеўніка і прынёс на талерцы пану. Пан схапіў яго ды і пра-глынуў са злосці ўсяго адразу. А пеўнік ажыў у панскім жываце, вытыркнуў дзюбу праз правае вуха ды заспяваў:
— Ку-ка-рэ-ку! Каб пан не дажыў веку!..
Пан закрычаў:
— Слугі, слугі, хапайце сякеры, сячыце гэта-га нягодніка!
Схапілі слугі сякеры, як секанулі, дык і ад-секлі пану правае вуха... А пеўнік пералез у ле-вае вуха ды зноў заспяваў.
— Слугі, слугі, — крычыць пан, — сячыце яго!
Секанулі слугі, ды не па пеўніку, і адсеклі па-ну левае вуха. Застаўся пан без вушэй. Тады пеў-нік высунуўся праз рот.
— Слугі, слугі, — крычыць пан, разявіўшы рот, — сячыце, сячыце яго!
256
Секанулі слугі, ды не па пеўніку, а па язы-ку, — адсеклі пану язык.
А пеўнік выскачыў, паляцеў на падваконне, сеў і спявае. Бачыць пан — няма рады: усю яго жывёлу пеўнік перадушыў, ды і самога скалечыў. Вынес ён жаронцы з пакояў і аддаў іх пеўніку.
Пеўнік схапіў адзін камень пад адно крыло, другі — пад другое і паляцеў дахаты.
Зарадаваліся дзед з бабай жаронцам, пачалі ў іх муку малоць. 3 мукі хлеб пякуць, самі ядуць і пеўніку даюць.
Лёгкі хлеб
Беларуская народная казка
Касіў на лузе касец. Змарыўся і сеў пад кус-том адпачыць. Дастаў торбачку, развязаў і пачаў есці.
Выходзіць з лесу галодны воўк. Бачыць — ка-сец пад кустом сядзіць і нешта есць.
Падышоў да яго воўк:
— Ты што ясі, чалавеча?
— Хлеб, — адказвае касец.
— А смачны ён?
— Дзіва што смачны!
— Дай мне пакаштаваць.
— Калі ласка!
Адламаў касец кавалак хлеба і даў ваўку.
Спадабаўся ваўку хлеб. Ён і кажа:
— Хацеў бы я кожны дзень хлеб есці, але дзе мне яго даставаць? Парай, чалавеча!
— Добра, — кажа касец, — навучу цябе, дзе і як хлеб даставаць!
257
I пачаў ён вучыць ваўка:
— Перш-наперш трэба зямлю ўзараць...
— Тады і хлеб будзе?
— He, браце, пачакай. Потым трэба забара-наваць...
— I можна хлеб есці? — замахаў воўк хвастом.
— Што ты, пачакай яшчэ. Раней трэба жыта пасеяць...
— Тады будзе хлеб? — аблізнуўся воўк.
— He яшчэ. Дачакайся, пакуль жыта ўзыдзе, халодную зіму перазімуе, вясной вырасце, потым закрасуе, потым пачне наліваць зярняты, потым спець...
— Ох, — уздыхнуў воўк, — вельмі ж доўга чакаць. Але цяпер то ўжо я наемся хлеба ўво-лю!
— Дзе там наясіся! — перапыняе касец. — Рана яшчэ. Спачатку спелае жыта трэба зжаць, потым у снапы звязаць, снапы ў бабкі паставіць. Вецер іх правее, сонейка прасушыць, тады вязі іх на ток...
— I есці хлеб буду?
— Які нецярплівы! Спачатку трэба снапы абмалаціць, зярняты ў мяшкі сабраць, мяшкі ў млын завезці ды мукі намалоць...
— I ўсё?
— He, не ўсё. Муку трэба замясіць у дзяжы і чакаць, пакуль цеста падыдзе. Тады ў гарачую печ пасадзіць.
— I спячэцца хлеб?
— Але, спячэцца хлеб. Вось тады і наясіся яго, — скончыў касец навуку.
Задумаўся воўк, потым пачухаў лапай паты-ліцу і кажа:
258
— He! Гэтая работа занадта марудная і цяж-кая. Лепш парай мне, чалавеча, як лягчэй ежу здабываць.
— Ну што ж, — кажа касец, — калі не хочаш цяжкі хлеб есці, параю табе лёгкі. Ідзі на выган, там конь пасецца.
Пайшоў воўк на выган. убачыў каня:
— Конь, конь! Я цябе з'ем.
— Што ж, — кажа конь, — еш. Толькі спачат-ку здымі з маіх ног падковы, каб не ламаць табе зубы аб іх.
— I то праўда, — згадзіўся воўк.
Нагнуўся ён падковы здымаць, а конь як стукне яму капытом у зубы...
Перакуліўся воўк ды ходу.
Прыбег да рэчкі. Бачыць — на беразе гусі пасуцца. «Ці не з'есці мне іх?» — думае. Потым і кажа:
— Гусі, гусі! Я вас з'ем.
— Што ж, — адказваюць гусі, — еш. Але спа-чатку зрабі нам адну паслугу перад смерцю.
— Якую? — пытаецца воўк.
— Паспявай нам, а мы паслухаем.
— Гэта можна. Спяваць я мастак.
Сеў воўк на купіну, задраў галаву і давай выць. А гусі крыламі — мах, мах! Узняліся і па-ляцелі.
Злез воўк з купіны, правёў гусей вачамі і пай-шоў далей ні з чым.
Ідзе ды лае сябе апошнімі словамі: «Ці ж не дурань я, га? Навошта я згадзіўся спяваць гусям? Ну, цяпер, каго ні сустрэну, — з'ем!»
Толькі ён так падумаў, бачыць — на полі ча-рада авечак пасецца, а пастух спіць. Наглядзеў
259
воўк у чарадзе самага большага барана, схапіў яго і кажа:
— Баран, баран, я цябе з'ем.
— Што ж, — кажа баран, — такая мая доля. Але каб не мучыцца мне доўга ды і табе каб не ламаць зубы аб мае старыя косці, стань лепш вунь у той лагчынцы і разяў рот, а я ўзбягу на ўзгорак, разганюся і сам ускочу табе ў рот.
— Дзякуй за параду, — сказаў воўк. — Так і зробім.
Стаў ён у лагчынцы, разявіў рот і чакае. А ба-ран узбег на горку, разагнаўся ды — трах! — ра-гамі ваўка ў галаву. Аж іскры пасыпаліся з вачэй у ваўка, свету ён не ўбачыў.
Ачухаўся воўк, пакруціў галавою і разважае:
— Цікава: з'еў я яго ці не?
А тым часам касец скончыў работу і ідзе да-хаты. Пачуў ён ваўковы словы і кажа:
— 3 есці не з'еў, але паспытаў лёгкага хлеба.
He сілай, а розумам
Беларуская народная казка
Адзін чалавек пайшоў у лес дровы сек-чы. Насек дроў, сеў на пень адпачыць. Прыходзіць мядзведзь.
— Гэй, чалавеча, давай будзем барукацца!
Паглядзеў чалавек на мядзведзя: дужы кал-мач — дзе з ім барукацца! Сцісне лапамі — і дух вон!
— Э, — кажа чалавек, — што мне з табою ба-рукацца! Давай спярша паглядзім, ці маеш ты сілу.
260
— А як глядзець будзем? — пытаецца мя-дзведзь.
Узяў чалавек сякеру, расшчапіў пень зверху, убіў у расколіну клін і кажа:
— Калі раздзярэш гэты пень лапаю, — зна-чыць, маеш сілу. Тады я з табою буду барукацца.
Ну, мядзведзь, не падумаўшы, тыц лапу ў расколіну. А чалавек тым часам трах абухом па кліне — той і выскачыў.
Тут пень і сціснуў мядзведзеву лапу, як аб-цугамі.
Раве мядзведзь, танцуе на трох лапах, але ні расшчапіць пень, ні вырвацца з яго не можа.
— Ну што, — кажа чалавек, — будзеш бару-кацца са мною?
— He, — енчыць мядзведзь. — He буду.
— Вось бачыш, — сказаў чалавек. — He толь-кі сілаю барукацца можна, а і розумам.
Убіў ён клін назад у пень, мядзведзь вырваў лапу ды ходу ў гушчар без аглядкі.
3 таго часу ён і баіцца сустракацца з чалаве-кам.
Лісіца-хітрыца
Беларуская народная казка
Жылі дзед ды баба. Нічога ў іх з гаспадаркі не было, толькі адна курачка Чубатка.
Жылі яны, жылі, дажыліся — няма чаго варыць. Вось дзед і кажа бабе:
— Баба, а баба, звары хіба Чубатку, ці што?
Баба замахала рукамі:
— Што ты, дзед, надумаўся? Лепш мы галод-ныя будзем, а Чубаткі я не дам варыць.
261
Пачула гэта курачка, пабегла на двор, знайш-ла там бабовае зернетка і прынесла бабе. Дзед кажа:
— Вось і добра. Звары ты, баба, хоць гэтую бобінку.
Паглядзела старая на бобінку:
— Дзеду мой, дзеду, што за наедак з аднае бобінкі? Я для яе і гаршка не падбяру. Давай лепш пасадзім яе. Як вырасце, тады спячом цэлы бабовы пірог.
— Дзе ж мы яе пасадзім? — пытаецца дзед.
— На полі.
— На полі яе варона выдзеўбе...
— Дык на двары.
— На двары яе курыца выграбе...
—	Тады давай пасадзім хіба ў хаце пад палат-камі*.
—	Добра, — згадзіўся дзед і пасадзіў бобінку ў хаце пад палаткамі.
Узышла бобінка ды давай расці. Расла, расла, уперлася ў палаткі.
—	Што, баба, рабіць будзем? — пытаецца дзед.
—	Трэба палаткі разбіраць.
Дзед разабраў палаткі, а бобінка як расці ды расці — дарасла да столі.
—	Што, баба, рабіць будзем? — зноў пытаец-ца дзед.
—	Трэба столь разбіраць.
Дзед і столь разабраў, а бобінка як расці ды рас-ці — дарасла да сграхі. Дзед і страху разабраў
Выглянула бобінка на свет і давай расці яш-чэ весялей. Дарасла аж да неба.
* Палаткі — даўней у хаце насціл з дошак спаць.
262
Узяў тады дзед торбу, палез па сцябле да неба, абабраў спелыя струкі і вярнуўся назад. Зарадавалася баба: цэлую торбу бабовых стру-коў прынёс дзед.
— Ну, цяпер то мы ўжо наямося пірага.
Палузала баба струкі, высушыла боб на пе-чы, змалола і рашчыніла ў дзяжы цеста на пірог. Цеста як расці ды расці — з дзяжы вон лезе. Палажыла яго баба на лапату, загладзіла піра-гом, размалявала рознымі ўзорамі, каб прыгожы быў, ды ў печ. А пірог як расці ды расці — з печы на прыпечак палез. Адсланіла баба засланку, a ён — скок на хату, з хаты за парог — і ўцёк...
Кінуліся дзед з бабай даганяць пірог. Ды дзе там! Так і не дагналі.
Прыкаціўся пірог у лес. А тут насустрач яму рыжая лісіца-хітрыца. Схапіла яна пірог, выела мякіш, усярэдзіну шышак насыпала ды пабегла з пірагом да пастушкоў. Знайшла пастушкоў у полі і кажа:
— Пастушкі, пастушкі, дайце мне бычка-трацячка, а я вам дам за гэта пірог.
Бачаць пастушкі — добры пірог у лісіцы, жоўценькая скарынка аж блішчыць, так і хочац-ца яго паспытаць. Згадзіліся яны на мену і ад-далі лісіцы бычка-трацячка.
— Толькі ж, глядзіце, не ешце пірага, пакуль я не заеду за горку, — кажа лісіца.
Села яна на бычка вярхом і паехала. Як толькі схавалася за горкаю, пастушкі і кажуць: «Сядзем на пясочку, з'ямо па кусочку!» Разламалі пірог, a там — адны шышкі яловыя... Падманула іх хіт-рая лісіца!
Едзе лісіца на бычку бачыць — на дарозе пустая павозка стаіць, а недалёка чалавек арэ.
263
Падкралася яна цішком да павозкі, запрэгла ў яе бычка-трацячка, села на мяккай саломе і едзе сабе далей, пугай бычка паганяе.
Прыехала ў лес. Насустрач ёй воўк ідзе. Збегаўся, змарыўся, ледзьве ногі валачэ.
— Куды, кума, едзеш? — пытаецца.
— За трыдзевяць зямель, у трыдзесятае царсгва.
— Чаго?
— Там, кажуць, курэй і каршуны не дзяруць...
— А бараны ў тым царстве ёсцека? — абліз-нуўся воўк.
— Ды іх там хоць гаць гаці!
— А лісічка, а сястрычка, вазьмі і мяне з са-бою. Падвязі хоць мой хвост.
— Што адзін хвост везці, садзіся ўвесь ты.
Сеў воўк. Едуць далей. Сустракаюць мя-дзведзя.
— Куды, куды едзеце?
— За трыдзевяць зямель, у трыдзесятае цар-ства...
— Чаго?
— Там, кажуць, курэй і каршуны не дзя-руць, — адказвае лісіца.
— Там, кажуць, бараноў хоць гаць гаці, — падтаквае ёй воўк.
— А мёду там многа?
— Ды там, кажуць, мядовыя рэкі цякуць!
Мядзведзь зарадаваўся:
— To вазьміце і мяне. Хоць адну лапу пад-вязіце.
— Што адну лапу везці, садзіся ўвесь ты.
Уселіся ўтраіх, едуць далей. Аж раптам зла-малася аглобля.
264
I
Лісіца кажа мядзведзю:
— Схадзі, куме, прынясі аглоблю.
Пайшоў мядзведзь у гушчар, знайшоў вывер-нутую елку і прывалок да воза. убачыла лісіца, крыку нарабіла:
— Ах ты, мядзведзішча, ах ты, дурнішча, ці ж гэта лясіна для аглоблі!
I да ваўка:
— Схадзі, куме, прынясі тонкую аглоблю.
Пайшоў воўк і прынёс крывы яловы сук. Лісіца і на яго накрычала, плюнула ды пайшла сама па аглоблю.
Тым часам мядзведзь з ваўком з'елі бычка-тра-цячка, шкуру саломай напхалі, на ногі паставілі ды пайшлі сабе пасміхаючыся. Вярнулася лісіца, бачыць — ні ваўка, ні мядзведзя, толькі бычок стаіць. Прыладзіла яна аглоблю, села ў павоз-ку, махнула пугаю на бычка, а той — брык — і паваліўся. Паглядзела лісіца на бычка і аб усім здагадалася.
— Пачакайце ж вы ў мяне! Я вам гэтага не дарую! — пагразіла яна ваўку і мядзведзю ды пайшла сваёю дарогаю.
Шмат часу ішла, а ў дарозе ўжо і восень яе застала. Сустракае ваўка, таго, што з'еў бычка.
— Добры дзень, кум! Як маешся?
— Дрэнна, — кажа воўк. — Нешта азяб на дажджы, аж увесь калачуся. Зуб на зуб не трап-ляе.
— To трэба новы кажух пашыць, — раіць лісіца.
— Праўду, кумка, кажаш, — згадзіўся воўк.
Пабег ён на выган, схапіў авечку і прывалок у лес.
265
— Хопіць на кажух? — пытаецца ў лісіцы.
— Мала, — кажа лісіца.
Прынёс воўк яшчэ адну авечку:
— Цяпер хопіць?
— He, яшчэ адну трэба.
Воўк і трэцюю прывалок.
— Ну, а цяпер, — кажа лісіца, — трэба краў-ца шукаць.
— Дзе ж мне яго шукаць, кумка?
— Я ведаю добрага краўца. Хадзем да яго.
Прывяла лісіца ваўка на луг. Там, у кустах, на прывязі жарабец пасвіўся.
— Вунь ён, кравец!
Воўк зарагатаў:
— Гэта не кравец, а жарабец! He, кумка, як сабе хочаш, а розуму ў цябе мала.
Лісіца пакрыўдзілася:
— Ты пра мой розум не вельмі языком мялі. Я была разумнай і буду, а ты быў дурань, дур-нем і застанешся.
Тут ужо і воўк пакрьгўдзіўся, аж узлаваўся:
— Паглядзім яшчэ, хто з нас разумнейшы!
— He хваліся загадзя, — кажа лісіца, — лепш паглядзі, як зараз з цябе шкуру знімуць.
— Хто зніме? — ляснуў зубамі воўк.
— Гаспадар гэтага каня.
— He можа быць! — не верыць воўк.
— Пабачыш. На чым жарабец навязаны? — пытаецца лісіца.
— На вяроўцы.
Лісіца засмяялася:
— Вось і відаць, што дурань!
— Чаму? — падскочыў воўк.
— Жарабец на калку навязаны.
266
— He можа быць! — залыпаў воўк вачамі.
— Хадзем пакажу.
Прывяла лісіца яго да калка, за які быў пры-вязаны канец вяроўкі, зняла вяроўку, зрабіла пятлю і закінула ваўку на шыю. Воўк і азірнуц-ца не паспеў, як у пятлі апынуўся. Тады лісіца падбегла да жарабца, замахала хвастом. Той спу-жаўся ды як драпануў дахаты, толькі падковы заблішчалі. Так і прыцягнуў у пятлі ваўка да свайго гаспадара. Ну, а там з яго і шкуру знялі.
Вярнулася лісіца ў лес, закапала авечак у мох на запас, адны толькі мазгі на абед пакінула. Села пад елкаю і есць.
Ідзе мядзведзь, той, што бычка з'еў.
— Што гэта ты, кума, жуеш? — пытаецца.
— Мазгі. Сляпы ты, ці што?
— А дзе ж ты іх дастала?
— 3 галавы. I ты можаш дастаць, калі хочаш.
- Як?
— Вельмі проста: разганіся ды стукніся гала-вою аб дуб — мазгі і выскачаць.
— Дзякую ж табе, кума, за добрую параду. Так я і зраблю. A то есці даўно хочацца.
Знайшоў ён самы тоўсты дуб, разагнаўся з усяе сілы ды і грымнуўся ў яго лбом. Тут яму і канец.
Жук і слімак
Максім Танк
Пагодным летнім ранкам На лузе за сялом Сустрэўся жук аднойчы 3 рагатым слімаком.
267
— Здарова! — жук вітае. — Куды, браток, ідзеш?
I з ракавіны хатку Нашто з сабой нясеш? Абцёр слімак пот з твару, Гаворыць так жуку: — Нямала перажыць мне Прыйшлося на вяку. To сцюжа, то марозы. To навальніца, дождж, To часам у дарозе Захопіць змрок і ноч. Шукай тады начлегу Пад нейкім пад кустом... Вядуць размову гэтак I раптам чуюць — гром. Ударыў дождж краплісты, I жук пабег шукаць У засені цяністай Шырокага лістка. Але на цэлым лузе Няма страхі нідзе, I мокры, ледзь жывы ён Да слімака ідзе.
— Пусці, браток, пагрэцца. Змок дужа на лугу, Насіць за гэта хатку Табе дапамагу.
У ракавіне шчыльнай Вандроўнікі сядзяць. Іх нават дождж краплісты He зможа ў ёй дастаць. Але мінулі хмары, I сонца ўстала зноў.
268
Жук хатку слімакову Пакінуў і пайшоў. Забыўся пра нягоды, I не наўме жуку, Што абяцаў паднесці Ён хату слімаку.
Канец лета
Якуб Колас
Лецейка ты, лета! Гучна песня спета. Весела было!
Бралі поўнай чарай Шчодрасць тваю, дары — Сонца і святло.
Цешыла ты дзетак, Ды ласкава гэтак — Матчынай рукой: Воляй маладою, Цёплаю вадою, Чыстаю ракой, Полем і лясамі, Спевам — галасамі Ясных дзён тваіх.
Мыла іх расою, Сонцавай касою Уцірала іх...
.. Чарай асалоду Чэрпалі, як воду, Поўнаю, за край. Залатое лета!
Дык прымі ж за гэта Шчырае «бывай»!
269
Восень залатая
Сяргей Новік-Пяюн
Восень, восень залатая Сее радасць на зямлі, Хмарка ў сінім небе тае, Мкнуць у вырай жураўлі.
Ніткай срэбнай павуцінне ў косах сонейка блішчыць. Што за цуднае зіхценне! Што за ціш вакол стаіць!
Я іду лясною сцежкай, Як па мяккім дыване.
Восень з ветлівай усмешкай На спатканне выйшла мне.
Ярка, хораша прыбрала ўсюды дрэвы і кусты I зямлю памалявала ў колер жоўта-залаты.
Дождж і Гром
Васіль Сухамлінскі
х^а цёплай хмарцы спаў Дожджык. Спіць
I ^сабе Дожджык. Падкраўся да яго Гром. V V Падкраўся да Дожджыка ды як гыркне, як раўне!
Спалохаўся Дожджык, прачнуўся, заплакаў. Паліліся слёзы на зямлю.
А людзі кажуць: дождж ідзе.
Умываюцца поле і луг. Умываюцца пшаніца і трава. Выплакаўся Дожджык — перастаў дождж.
270
Хлеб
Максім Танк
Аднойчы на кірмаш здалёк Вандроўнік плёўся ў горад I наракаў на свой мяшок, Набіты лустай спорай.
Аж Хлеб не вытрымаў і так
Азваўся: — Што бядуеш?
Зусім не ты мяне, дзівак, Але цябе нясу я.
— Ну што ж, пабачым, хто — каго! — Той запярэчыў строга I з цяжкага мяшка свайго Хлеб вытрас на дарогу.
I сам пашкандыбаў далей.
Нішто не муліць плечы.
Дзень прамінуў. Ужо ў імгле Стаў набліжацца вечар.
Настаў і час перакусіць.
Успомніў Хлеб Вандроўнік, Што недзе, кінуты, ляжыць, Духмяны і цудоўны!
Прылёг на нейкім дзірване, Каб адпачыць хоць трошкі.
Але галоднаму і ў сне, Знаць, сняцца хлеба крошкі.
Цяпер і сам сабе не рад. He спіцца, не ляжыцца.
271
Ці не вярнуцца лепш назад Ды з другам памірыцца?
Устаў Вандроўнік і брыдзе —
Ідзе пад зорным небам На месца памятнае, дзе Ён пасварыўся з Хлебам.
О, як ён рад быў зноў, калі Сваю пабачыў страту!
I Хлебу нізкі, да зямлі, Аддаў паклон, як брату.
Саўка за сталом
Эдзі Агняцвет
Ляжаць ля талеркі відэлец і нож.
Дзве чыстыя лыжкі ляжаць.
— Ну і што ж?
Ляжаць — хайляжаць, іх не буду чапаць.
Яны ж не чапаюць мяне і маўчаць.
3 талеркі ён сёрбае крупнік — ой-ой! Кавалачак мяса хапае рукой.
Ён пальцамі ловіць у шклянцы кампот, Абрусам ён выцер і шчокі і рот.
Відэлец не ўцерпеў:
— За цэлы мой век
Мне трапіўся першы такі чалавек!
Ускочыла лыжка
272
I ну рагатаць:
— Хі-хі, ха-ха-ха, Ён дурненькі, відаць!
Саскочылі разам яны са стала — Ніякая сіла спыніць не магла.
Відэлец, і лыжка, і нож — ля дзвярэй. Збянтэжыўся Саўка: — Чакайце, э-гей!
Усе уцякаюць, вяртацца не хочуць.
— Хі-хі, ха-ха-ха! — толькі лыжкі рагочуць.
Жывы капялюш
Мікалай Носаў
Капялюш ляжаў на шафе, коцік Базыль ся-дзеў на падлозе ля шафы, а уладзя і Вадзік сядзелі за сталом і расфарбоўвалі малюн-кі. Раптам ззаду нешта пляснулася — упала на падлогу. Яны азірнуліся і ўбачылі на падлозе ля шафы капялюш.
Уладзя падышоў да шафы, нахіліўся, хацеў падняць капялюш — і раптам як закрычыць: — Ай-яй! — і бягом убок.
— Чаго ты? — пытае Вадзік.
— Ён жы-жы-жывы!
— Хто жывы?
— Ка-ка-капялюш.
— Што ты, хіба ж капеі іюшы бываюць жывыя?
— Паглядзі сам!
Вадзік падышоў бліжэй і стаў глядзець на ка-пялюш. Раптам капялюш папоўз проста на яго. Вадзік як закрычыць:
— Ай! — і скок на канапу.
273
Уладзя за ім.
Капялюш вылез на сярэдзіну пакоя і спыніў-ся. Хлопцы глядзяць на яго і трасуцца ад жаху. Тут капялюш павярнуўся і папоўз да канапы.
— Ай! Вой! — закрычалі дзеці. Саскочылі з канапы і бягом з пакоя. Прыбеглі на кухню і дзверы за сабой зачынілі.
— Я п-п-п-пайду! — кажа Уладзя.
— Куды?
— Пайду да сябе дадому.
— Чаму?
— Капелюша баюся. Я ўпершыню бачу, каб капялюш па пакоі хадзіў.
— А можа, яго хто-небудзь за вяровачку цягае?
— Дык схадзі паглядзі.
— Хадзем разам. Я вазьму клюшку. Калі ён да нас палезе, я яго клюшкай трэсну.
— Чакай, я таксама клюшку вазьму.
— Але ж у нас другой клюшкі няма.
— Тады я вазьму лыжны кіёк.
Яны ўзялі клюшку і лыжны кіёк, прачынілі дзверы і зазірнулі ў пакой.
— Дзе ж ён? — пытае Вадзік.
— Вунь там, ля стала.
— Зараз як трэсну яго клюшкай! — кажа Ва-дзік. — Хай толькі палезе бліжэй, валацуга такі.
Але капялюш ляжаў каля стала і не рухаўся.
— Ага, спалохаўся! — узрадаваліся хлоп-цы. — Баіцца лезці да нас.
— Зараз я спужаю яго, — сказаў Вадзік.
Ён пачаў грукаць па падлозе клюшкай і крычаць:
— Гэй, ты, капялюш!
Але капялюш не рухаўся.
274
— Давай набяром бульбы і будзем у яго буль-бай страляць, — прапанаваў Уладзя.
Яны вярнуліся на кухню, набралі з кошы-ка бульбы і пачалі ёю шпурляць у капялюш. Шпурлялі, шпурлялі, урэшце Вадзік пацэліў. Капялюш як падскочыць угару!
— Мяў! — закрычала нешта.
Бач, з-пад капелюша высунуўся шэры хвост, потым лапа, а потым і сам коцік выскачыў.
— Базылёк! — усцешыліся дзеці.
— Пэўна, ён сядзеў на падлозе, а капялюш на яго з шафы ўпаў, — здагадаўся Уладзя.
Вадзік ухапіў Базылька і давай яго абдымаць.
— Базылёк, міленькі, як жа ты пад капялюш трапіў?
Але Базылёк нічога не адказваў. Ён толькі фыркаў ды жмурыўся ад святла.
Чарадзейныя словы
Валянціна Асеева
-Д ^©аленькі дзядок з доўгай сівой барадой ся-1^1 дзеў на лаўцы і парасонам крэсліў нешта на пяску.
— Пасуньцеся, — сказаў яму Паўлік і прысеў на край.
Дзядок адсунуўся і, зірнуўшы на чырвоны, злосны твар хлопчыка, сказаў:
— 3 табой штосьці здарылася?
— Ну і хай сабе! А вам якая справа? — скоса паглядзеў на яго Паўлік.
— Мне ніякай. А вось ты толькі што крычаў, плакаў, сварыўся з некім...
275
— Дзіва што! — злосна буркнуў хлопчык. — Я хутка зусім уцяку з дому.
— Уцячэш?
— Уцяку! Праз адну Ленку ўцяку. — Паўлік сціснуў кулакі. — Я яе толькі што траха не ад-лупцаваў як след! Ніводнай фарбы не дае! А ў самой колькі!
— He дае? Ну, праз гэта ўцякаць не варта.
— He толькі праз гэта. Бабуля за адну мор-каўку з кухні мяне прагнала... проста анучай... анучай...
Паўлік засоп ад крыўды.
— Нічога! — сказаў дзядок. — Адзін насва-рыцца, другі пашкадуе.
— Ніхто мяне не шкадуе! — крыкнуў Паў-лік. — Брат на лодцы едзе катацца, а мяне не бя-рэ. Я яму кажу: вазьмі лепш, усё роўна я ад цябе не адчаплюся, вёслы сцягну, сам у лодку залезу!
Паўлік стукнуў кулаком па лаўцы. I раптам змоўк.
— Што ж не бярэ цябе брат?
— А чаму вы ўсё пытаеце?
Дзядок разгладзіў доўгую бараду.
— Я хачу табе дапамагчы. Ёсць такія чара-дзейныя словы...
Паўлік разявіў рот.
— Я скажу табе гэтыя словы. Але памятай: гаварыць іх трэба ціхім голасам, гледзячы про-ста ў вочы таму, з кім гаворыш. Памятай — ціхім голасам, гледзячы проста ў вочы...
— А якія словы?
Дзядок нахіліўся да самага вуха хлопчыка, мяккая барада яго дакранулася да Паўлікавай шчакі. Ён прашаптаў нешта і гучна дадаў:
276
— Гэта чарадзейныя словы. Але не забудзь, як трэба гаварыць іх.
— Я паспрабую, — усміхнуўся Паўлік, — я зараз жа паспрабую!
Ён усхапіўся і пабег дадому.
Лена сядзела за сталом і малявала. Фарбы — зялёныя, сінія, чырвоныя — ляжалі перад ёю. Убачыўшы Паўліка, яна адразу ж згрэбла іх у кучу і закрыла рукой.
«Падмануўдзед! — зпрыкрасцюпадумаўхлоп-чык. — Хіба такая зразумее чарадзейныя словы?..»
Паўлік бокам падышоў да сястры і пацягнуў яе за рукаў. Сястра азірнулася. Тады, гледзячы ёй у вочы, ціхім голасам хлопчык сказаў:
— Лена, дай мне адну фарбу... калі ласка...
Лена шырока расплюшчыла вочы. Пальцы яе разняліся, прымаючы руку са стала, яна збян-тэжана прамармытала:
— Як-кую табе?
— Мне сінюю, — нясмела сказаў Паўлік.
Ён узяў фарбу, патрымаў яе ў руках, пахадзіў з ёю па пакоі і адцаў сястры. Яму не патрэбная была фарба.
Ён думаў цяпер толькі пра чарадзейныя словы.
«Пайду да бабулі. Яна якраз абед гатуе. Прагоніць ці не?»
Паўлік адчыніў дзверы на кухню. Бабка зды-мала з патэльні гарачыя піражкі.
Унук падбег да яе, абедзвюма рукамі павяр-нуў да сябе чырвоны, маршчыністы твар, загля-нуў У вочы і прашаптаў:
— Дай мне кавалачак піражка... калі ласка...
Бабуля ажно ахнула ад здзіўлення.
277
Чарадзейныя словы так і заззялі ў кожнай маршчынцы, у вачах, ва ўсмешцы.
— Гарачанькага... гарачанькага захацеў га-лубок мой! — прыгаворвала яна, выбіраючы са-мы лепшы, румяны піражок.
Паўлік падскочыў ад радасці і пацалаваў яе ў абедзве шчакі.
«Чарадзей! Чарадзей!» — паўтараў ён сам са-бе, успамінаючы дзядка.
За абедам Паўлік сядзеў ціха і лавіў кожнае братава слова. Калі брат сказаў, што паедзе ка-тацца на лодцы, Паўлік паклаў руку на яго пля-чо і ціха папрасіў:
— Вазьмі мяне, калі ласка.
За сталом адразу ўсе змоўклі. Брат узняў бро-вы і ўсміхнуўся.
— Вазьмі яго, — раптам сказала сястра, — хі-ба табе цяжка?
— Ну, чаму ж не ўзяць? — усміхнулася бабу-ля. — Вядома, вазьмі.
— Калі ласка, — паўтарыў Паўлік.
Брат гучна засмяяўся, паляпаў хлопчыка па плячы, ускудлаціў яму валасы:
— Эх ты, падарожнік! Ну, добра, збірайся!
«Дапамаглі! Зноў дапамаглі!»
Паўлік выскачыў з-за стала і пабег на вуліцу, але ў скверы ўжо не было дзядулі. Лаўка была пустая, і толькі на пяску засталіся накрэсленыя парасонам незразумелыя знакі.
Дзеці
Артур Вольскі
Розныя дзеці
Жывуць на планеце — Белыя, жоўтыя,
278
Чорныя дзеці. Розныя дзеці — Аднолькавы смех. Смех у хвіліны Забаў і пацех. Розныядзеці — I розныя вочы. Вочы — як неба. Вочы — як ночы. Вочы, што мора ўвабралі глыбіні, Вочы — пад колер Бязводнай пустыні. Розныя вочы — Адзіныя слёзы. Слёзы — ў хвіліны Бяды ці пагрозы. Вось бы зрабіць, Каб у розных дзяцей Радасць гасціла Даўжэй ды часцей! Вось бы зрабіць, Каб на нашай планеце Гора не ведалі Розныя дзеці!
Страшная казка
Васіль Віпгка
хпаталька і Стасік доўга не засыналі. А баб-I—{ ^цы хацелася, каб яны спалі. Бабка збірала-W ся Ў госці. Яна абяцала, што прынясе піра-га. Смачнага, салодкага. Нават кот, які сядзеў на пасцелі, і той не вытрываў і аблізнуўся.
279
— Раскажы нам казку, — папрасіў Стасік, — a тады ідзі сабе.
Бабка расказала казку. Страшную, пра ваўка. Стасік прыцішыўся. А Наталька пачала плакаць:
— Баба, не ідзі. Мне страшна.
— Добра, я не пайду. Спіце, дзеткі. Я каля вас буду сядзець.
Як толькі дзеці пазасыналі, бабка надзела но-вую кофту, завязала белую хустку і нават у люс-тэрка паглядзелася. Толькі яна там нічога не ўба-чыла, бо было ўжо цёмна. А запальваць святло яна пабаялася, каб не пабудзіць дзяцей.
«А калі і праўда папрачынаюцца, а мяне не будзе, — падумала бабка, — яны ж з плачу паза-ходзяцца».
Але бабцы вельмі хацелася пайсці ў госці. I тады яна надумалася зрабіць другую бабу. Узяла дзве падушкі, надзела на іх старую сукенку, a малую падушачку абвязала хустачкай і паклала зверху — атрымалася галава ў хустцы...
Стасіку ўночы захацелася піць. I ён праз сон папрасіў:
— Малачка...
Ніхто не абазваўся. Тады Стасіку яшчэ мац-ней захацелася малачка, і ён прачнуўся. Баба сядзела на сваім месцы.
— Баба! — гукнуў Стась.
Але бабуля нават не варухнулася. Тады Стасік падсунуўся бліжэй і хацеў яе пабудзіць. Толькі крануў за плечы, а яна ўзяла і з'ехала з ложка да-лоў — яна была зроблена з падушак!
Стасік спалохаўся і пабудзіў Натальку. Але тут яны ўбачылі нешта яшчэ больш страшнае. 3 цемры на іх глядзелі вялікія блішчастыя вочы.
280
Якраз як у таго звера, пра якога бабка расказвала казку.
— Воўк! — крыкнула Наталька.
— М-м-я-ў! — азваўся воўк.
Дзеці пазналі ката Кузьму. А той пачаў лаш-чыцца да іх, залез пад коўдру і заспяваў ціхую знаёмую песню.
Цяпер Стасіку і Натальцы было не страшна. Хутка яны заснулі зноў.
Прачнуліся толькі раніцай і зусім не па-крыўдзіліся на бабулю, бо яна-такі стрымала сваё слова. Дала кожнаму па вялікім кавалку салодкага пірага. А коціку не здагадалася даць. Тады Стасік сказаў:
— Баба, дай коціку. Ён пільнаваў нас. 3 ім нам ніякі воўк не страшны.
Бабка дала пірага і коціку.
Адлёт жураўлёў
Якуб Колас
Белыя валокны
Сцелюцца над долам. He спяваюць птушкі, Сціхнуў лесу шолам.
Замірае лета,
Заціхаюць далі, Сірацее рэчка, Халадзеюць хвалі.
У бязмежным небе Роўненькім шнурочкам Жураўлі на вырай
Мкнуцца над лясочкам.
281
Сонечная сцежка
Сяргей Грахоўскі
Жоўты лісцік тапаліны Ціха падае з галіны;
I лісты, лісты наўкол Апускаюцца на дол.
Высцілае лістапад
Сцежку ў наш дзіцячы сад. Спрытна ходзяць ножкі Сонечнай дарожкай.
Кожнай раніцай з ахвотай Мы прыходзім на работу.
Ляльку трэба расчасаць I кружочкі напісаць,
Збудаваць пясчаны дом, З'есці кашу з малаком I кату пачысціць боты. Ой, як шмат у нас работы!
Няма прыгажэй
Артур Вольскі
Высозныя сосны адвечнага бору — пад самае сонца, пад самыя зоры.
Зубры ў гушчары пратапталі сцяжыны туды,
282
дзе ніводнай няма каляіны.
Маліны
даспелыя просяцца ў жмені, грыбы — у кашы, бы ў загоне алені. Вітаюць нас
птушкі і дрэвы гасцінна... Ну дзе яшчэ знойдзеш такія мясціны?
Усім на зямлі я давесці бяруся: няма прыгажэй ад маёй Беларусі!
Хачу служыць...
Артур Вольскі
Мой брат — хлапец геройскі, і за яго я рад: у беларускім войску пайшоў служыць мой брат.
Пра Грунвальд і пра Воршу мне брат мой распавёў. — Хіба, — казаў, — я горшы за продкаў-ваяроў?
Учора
на парадзе —
прыгожы быў парад! —
283
у самым першым радзе ішоў мой родны брат.
Я братам ганаруся, бо з гэткімі, як ён, ніколі
Беларусі не трапіць у палон.
А вам скажу па-свойску: хай час хутчэй бяжыць, бо ў беларускім войску і я
хачу служыць.
Ночка
Сяргей Новік-Пяюн
Сонца палючае, Сонца жывучае Скончыла дзённы абход. Зорачкі ясныя, Зоркі бліскучыя Ў небе вядуць карагод. Месячык беленькі, Месячык чысты
3 хмарак свой твар паказаў. У рэчцы спакойнай, У рэчцы празрыстай Хор вадзяны запяяў. Дрэўцы купчастыя, Дрэўцы зялёныя Ў люстра глядзяцца вады.
284
Жабкі рухлівыя, Жабкі вясёлыя Скачуць туды і сюды.
Агнявік
Алег Мінкін
У полымі вясёлым печы Рухавы скача чалавечак Пад булькаценне чыгуноў Пад гучны трэск смалістых дроў.
Калі ж агонь згасае ў печы, У прысак лезе чалавечак I спіць, згарнуўшыся клубком, Чырвоным стаўшы вугальком.
Як кот звяроў напалохаў
Беларуская народная казка
Жылі дзед ды баба. I быў у іх кот. Дзед ка-шалі плёў, баба кудзелю прала, а кот па-ляваць на мышэй хадзіў.
Вось пайшоў раз кот на паляванне і заблудзіў-ся. Шукаў, шукаў а дарогу дамоў не знайшоў. Сеў пад ялінай і плача.
Бяжыць лісіца. убачыла ката — загледзелася: ніколі яшчэ такога звера ў сваім лесе не сустра-кала.
—	Ты хто такі будзеш? — пытаецца.
—	Я Кот Мурлыковіч.
—	А чаго ты плачаш, Кот Мурлыковіч?
Расказаў ёй кот аб сваёй прыгодзе.
285
— Xe, — кажа лісіца, — каб больш тае бяды! Ідзі да мяне жыць. Будзеш у мяне за гаспадара.
— Добра, — кажа кот.
Вось прыходзіць ён да лісіцы. А ў яе курэй — і смажаных, і вараных!..
Наеўся кот і спаць уклаўся.
Тым часам бяжыць па лесе воўк: топ-топ, шлёп-шлёп! Пачула лісіца, выскачыла з хаты ды як закрычыць:
— Хто гэта ў маім лесе стукоча-тупоча? Хто майму гаспадару спаць не дае?
— А хто ж у цябе гаспадар? — пытаецца воўк.
— У мяне не гаспадар, а гаспадарышча, хвост з памялішча: як махне, дык адразу заб'е.
Узяла ваўка цікавасць. Ён кажа:
— А ці нельга было б, кумка, хоць адным во-кам паглядзець на твайго гаспадара?
— Паглядзець-то можна, — адказвае лісі-ца, — але без падарунка лепш не прыходзь. Мой гаспадар падарункі любіць.
— Добра, будзе падарунак, — сказаў воўк і пабег далей.
Вярнулася лісіца ў хату.
А тым часам ідзе па лесе мядзведзь: трэсь-лом, трэсь-лом, трэсь-лом!
Пачула лісіца, выскачыла з хаты ды як за-крьгчыць зноў:
— Хто гэта ў маім лесе трашчыць? Хто майму гаспадару спаць не дае?
— А хто ў цябе гаспадар? — пытаецца мядз-ведзь.
— У мяне не гаспадар, а гаспадарышча, хвост з памялішча: як махне, дык адразу заб'е.
286
I мядзведзя ўзяла цікавасць: які такі гаспадар у лісіцы, што хвастом усіх забівае? Вось ён і кажа:
— А ці нельга было б, лісічка-сястрычка, хоць паглядзець на твайго гаспадара?
— Паглядзець можна, — кажа лісіца, — толь-кі без падарунка не прыходзь. Мой гаспадар па-дарункі любіць.
— Добра, падарунак будзе, — сказаў мя-дзведзь і пайшоў далей.
Прабеглі яшчэ дзік-сякач і заяц-шарак. Лісіца і іх сваім гаспадаром напалохала.
Сабраліся звяры і моцна задумаліся: якія ж падарункі лісіцынаму гаспадару прынесці?
Думалі-гадалі, нарэшце мядзведзь і кажа:
— Вось што, браткі, трэба смачны абед згата-ваць ды ў госці яго з гаспадыняй запрасіць. Тады ўсе разам і паглядзім.
— Добра, няхай будзе так, — згадзіліся звяры.
I тут яны зноў моцна задумаліся: які абед згатаваць? Думалі-гадалі, нарэшце мядзведзь і кажа:
— Я прынясу мёду калоду.
— А я — барана, — кажа воўк.
— А я — жалудоў, — кажа дзік.
— А я — салодкай капусты, — кажа заяц.
Згатавалі абед і пачалі раіцца, каму запрашаць.
Мядзведзь кажа:
— Я тоўсты, мне хадзіць цяжка.
Воўк кажа:
— Я і так набегаўся, мне ногі баляць.
Дзік кажа:
— А я складна гаварыць не ўмею.
А заяц нічога не сказаў. Вось і парашылі паслаць яго, як лягчэйшага на ногі.
287
Прыбег заяц да лісіцынай хаты, пастукаў лапкай у шыбіну, зажмурыўся ад страху ды пра-пішчаў спалоханым голасам:
— Дзень добры вам, шаноўныя гаспадары! Прасілі мядзведзь, воўк і дзік, каб вы ласкавы бы-лі, да іх у госці прыйшлі.
Сказаў так адным духам ды ходу назад. Падрыхтаваліся звяры гасцей сустракаць. Сядзяць ля багатага стала, чакаюць, аб лісіцы-ным гаспадару разважаюць.
Вось заяц і кажа:
— He, браткі, сядзець так боязна. Хто яго ве-дае, які там гаспадар у лісіцы! А што, калі ён абе-ду нашага не ўпадабае ды ўсіх нас хвастом паза-бівае. Давайце лепш схаваемся і спярша здалёк на яго паглядзім.
Згадзіліся звяры з мудрай зайцавай парадай ды пачалі хавацца.
Мядзведзь на дуб узлез, дзік у мох зашыўся, воўк пад куст забраўся, а заяц у траве схаваўся.
Тым часам узяла лісіца пад руку свайго гас-падара, і пайшлі яны ў госці.
Прыходзяць на палянку. Чуе кот — мясам запахла. Бачыць — цэлы баран ляжыць. Тут ён поўсць наставіў, вусы натапырыў ды адразу на барана накінуўся.
Есць ды ўсё бурчыць: «Мяў-у, мяў-у!»
Звяроў аж страх узяў. Ім здалося, што ён крычыць: «Мала, мала!»
— Ну і звяруга! — кажа воўк. — Мне б і за дзень з такім рагалём не ўправіцца, а яму на раз мала...
Дзік ляжаў, ляжаў у моху ды ад страху пачаў хвастом варушыць. Кот падумаў, што мыш з нор-
288
кі вылазіць. Скокнуў туды і ўчапіўся кіпцюрамі ў дзікаў хвост.
Як схопіцца дзік, як кінецца наўцёкі! Толькі галлё трашчыць.
Кот напужаўся ды скок на дуб!
—	Ну, — думае мядзведзь, — гэта ён мяне ўбачыў. Трэба ратавацца, пакуль не позна.
Грымнуўся мядзведзь з дуба проста на куст, пад якім воўк сядзеў А таму здалося, што гэта сам лісіцын гаспадар на яго напаў. Усхапіўся воўк ды ходу далей ад бяды! А мядзведзь за ім: трэсь-лом! трэсь-лом!
Уцякалі яны так, што заяц іх ледзьве праз гадзіну дагнаў. Дагнаў і кажа:
—	Каб не паслухалі мяне ды не схаваліся, ён бы нас усіх з'еў! Ну і страшэнны звер!
А кот з хітрай лісіцай нагасцяваліся ды пайшлі сабе дахаты.
Сталяры
Артур Вольскі
Мы са Слаўкам — сталяры: робім лаўку на двары.
Жоўтыя апілкі сыплюцца з-пад пілкі.
Стружкі з-пад рубанкаў — вязкай абаранкаў.
289
Мы для лаўкі дошкі падгаблюем трошкі. Вось гатова спінка. Вось гатовы ножкі.
Тук-так-ток, тук-так-ток, — заспяваў малаток. Ды чамусьці цвікі загінаюцца ў бакі.
Выпраміш — і зноўку хіліць цвік галоўку. Аж да стомы працавалі, але лаўку змайстравалі.
Мы абодва рады надта, ды прыйшла сястрычка Ната.
Паглядзела і сказала: — 3 вашай працы толку мала.
Нават боязна садзіцца. Можа лаўка разваліцца...
Я ў адказ:
— Наадварот!
Прастаіць яна сто год...
290
Ната зноў: — Ну што ж, паглядзім...
Я — да Слаўкі:
— Сядзем?
— Сядзем!
Я саджуся.
Сеў і Слаўка...
Нас дваіх Трымае лаўка.
— Во, — кажу я дасястры, — мы са Слаўкам — сталяры!
Загадкі на градках
Рыгор Барадулін
От бабуля важна села I глядзіць навокал смела.
У зямлю схавала лапаць.
Як зачэпіш — будзеш плакаць. Гэта злосная бабуля Называецца... (цыбуля)
У бабулі родны брат Ласкавейшы быццам, А да слёз давесці рад, Так, як і сястрыца.
Сам сабе наўме панок, А прасцей сказаць... (часнок)
291
3 вусамі, А не стары. Зайздросныя вочы.
За што-небудзь на двары Учапіцца хоча.
Хопіць хітрасці на трох, Ну, на тое ж ён... (гарох)
He сыдзе з месца
Hi на крок, Зарыўшыся ў пярыну. Цярэбіць ціхі вецярок Ягоную чупрыну.
А возьмуць за чупрыну Ды выцягнуць з пярыны — Пачырванее, нібы рак.
Вядома, хто гэта... (бурак)
Хлопчык, які не можа хадзіць
Васіль Сухамлінскі
Фясною адзін селянін прадаў хату і выехаў у горад. Хату купіла жанчына, што прыеха-ла з далёкай Поўначы.
Аднаго разу каля хаты, дзе пасялілася жан-чына, ішоў са школы Паўлік. Ён убачыў у садзе хлопчыка.
Хлопчык сядзеў у калясцы. Hori яго былі на-крытыя вялікаю цёплаю хусткаю.
Паўлік здагадаўся: гэта сынок жанчыны, што прыехала з Поўначы.
—	Як цябе завуць? — спытаўся Паўлік. — Хадзем у сажалку купацца...
—	Васіль завуць мяне, — сказаў хлопчык. — Я не магу хадзіць...
292
— Чаму не можаш? — здзівіўся Паўлік. — Ніколі я не хадзіў бо ногі хворыя... Здзіўлены, Паўлік доўга глядзеў на Васілька. — I ты ў лесе не быў?
— He быў... — паціху адказаў Васілёк. Паўліку ж вельмі захацелася пайсці ў лес.
У лесе ён сарваў тры кветкі ландышу і прынёс Васільку.
Пурга
Сяргей Новік-Пяюн
Загуляла, закружыла, Свае песні завяла, Гурбы снегу наваліла, Усе сцежкі замяла. Сівер люта завывае, Свішча, гойкае, пяе, Снег ахапкамі кідае, Стрэхі ломіць, стрэхі рве. А пад раніцу сціхае
Ды малым шчанём скуліць...
I зямля супачывае — У белай світцы моцна спіць.
На каньках
Ларыса Геніюш
Вечар, лёд у агнях, А над елкай — месяц.
Едуць, едуць на каньках Міхасёк з Алесем.
293
Бачаць хлопцы: Таня To ўпадзе, то ўстане. — Ой, ізноў я на баку! Дай хутчэй, Алесь, руку. — To трымайся, калі ласка, Дапаможа і Міхаська. Мы дзяўчатак анідзе He пакінем у бядзе.
Лісіца і сабакі
Руская народная казка
егла лісіца па полі. Hi адсюль ні адтуль — выскачылі сабакі і пагналіся за ёю.
Лісіца ну ўцякаць! Бегла, бегла ды пад пянёк у нару і залезла. Сядзіць у нары і кажа са-
ма сабе:
— Вушкі, вушкі, што вы рабілі?
— Мы слухалі ды слухалі, каб сабакі лісічку не з'елі.
— Ножкі, ножкі, што вы рабілі?
— Мы ўцякалі ды ўцякалі, каб сабакі лісічку не дагналі.
— Вочкі, вочкі, што вы рабілі?
— Мы глядзелі ды глядзелі, каб сабакі лісіч-ку не з'елі.
— А ты, хвост, што рабіў?
— Я за пні, за кусты, за калоды чапляўся.
— А, дык ты вунь які? Наце ж, сабакі, ешце мой хвост!
Сабакі ўхапіліся за хвост і выцягнулі лісіцу. Ледзь жывая ўцякла яна ад іх.
294
Селянін, мядзведзь і лісіца
Беларуская народная казка
Лраў селянін поле. He канём, а валом. А вол такі лянівы быў, што проста бяда. Hi гола-су не слухае, ні пугі не баіцца. Раззлаваўся селянін на вала ды як крыкне на яго:
— Ану, каб цябе мядзведзь задушыў!
Толькі ён так сказаў, аж тут і мядзведзь ідзе.
— Ну давай, — кажа да аратага, — свайго ва-ла. Я яго задушу.
Пачухаў селянін патыліцу. Шкада стала яму вала. Ды і араць не будзе на чым. Сам жа сахі не пацягнеш.
Вось ён і пачаў прасіцца ў мядзведзя:
— Дай, — кажа, — хоць загон дакончу. А ты схадзі тым часам за мяжу, у быльнёг, адпачні там.
— Добра, — згадзіўсямядзведзь. — Спяшацца мне няма куды.
Пайшоў ён за мяжу і лёг адпачываць. Бяжыць з лесу лісіца, спынілася каля селяніна:
— Тру-ру-ру! Гэй, чалавеча, ці не бачыў ты тут ваўкоў-медзвядзёў? Стральцы едуць, пра іх пытаюцца.
— He, лісанька, не бачыў — адказвае ён.
А хітрая лісіца пакруцілася, пакруцілася ка-ля воза ды зноў пытаецца:
— А што гэта там за мяжою ляжыць?
— Калода на лучыну, — кажа селянін.
Лісіца памахала хвастом:
— Каб гэта была калода, дык яна б на возе ляжала...
Сказала так і пабегла ў лес.
Пачуў гэта мядзведзь і просіцца ў селяніна: — Палажы мяне на воз.
295
Селянін палажыў яго на воз.
Зноў прыбягае лісіца.
— Тру-ру-ру! Гэй, чалавеча, ці не бачыў ты ваўкоў-медзвядзёў? Стральцы едуць, пра іх пы-таюцца.
— He, не бачыў...
— А што гэта ў цябе на возе ляжыць?
— Калода на лучыну.
— Каб гэта была калода, яна б вяроўкаю бы-ла прывязаная.
Сказала так і пабегла ў лес. Мядзведзь кажа селяніну:
— Прывяжы мяне вяроўкаю.
Узяў селянін вяроўку ды так увязаў мядзве-дзя, што той і не зварухнецца. А лісіца тут як тут:
— Тру-ру-ру! Гэй, чалавеча, ці не бачыў ты ваўкоў-медзвядзёў? Стральцы едуць, пра іх пы-таюцца.
— He, не бачыў.
— А што гэта ў цябе на возе ляжыць?
— Калода на лучыну.
— Каб гэта была калода, у ёй бы сякера тыр-чала.
Сказала і пабегла ў лес. Мядзведзь дужа на-пужаўся стральцоў, просіць селяніна:
— Зрабі, каб на мне сякера тырчала.
— Добра, — кажа селянін.
Узяў ён сякеру і ўсадзіў з размаху ў мядзве-дзя. Мядзведзь трохі паварушыўся — ды і дух з яго вон. А лісіца зноў тут.
— Ну, цяпер дай мне гасцінца за вала, — ка-жа да селяніна.
— Якога?
296
— Мяшок курэй.
— Добра, — кажа селянін, — дам табе гас-цінца. Пачакай трошкі.
Пайшоў селянін дахаты па курэй, а тут і са-праўды наехалі стральцы з сабакамі. убачылі са-бакі лісіцу ды за ёю. Лісіца і ад курэй адраклася. Ледзь да сваёй нары дабегла.
Ускочыла ў нару, задыхалася.
А сабакі стаяць, лісіцу вартуюць, з нары не выпускаюць.
Надакучыла лісіцы ў нары сядзець, парашы-ла яна ад сабак адкупіцца.
— Вочы, вочы, — кажа лісіца, — што вы ра-білі, як я ад сабак уцякала?
— Глядзелі, куды табе бегчы.
— А вы, вушы?
— Слухалі, ці блізка сабакі.
— А вы, ногі?
— Хутчэй беглі, цябе ратавалі.
— А ты, хвост, што рабіў?
— А я ўсё то за пень, то за калоду чапляўся.
— Ну, хвасцішча-дурнішча, аддам жа я цябе сабакам!
I выставіла хвост з нары:
— Наце вам, сабакі, хвост!
Сабакі ўхапіліся за хвост ды і лісіцу разам з ім выцягнулі.
Заяц-хвалько
Руская народная казка
7~ ыў-быў заяц у лесе. Улетку яму добра было, а зімою кепска — даводзілася да Л®>сялян на прыгумень бегаць авёс красці.
297
Прыбягае ён да аднаго селяніна на прыгу-мень, а тут ужо чарада зайцоў От ён і пачаў ім хваліцца:
— У мяне не вусы, а вусішчы, не лапы, а ла-пішчы, не зубы, а зубішчы — я нікога не баюся.
Зайцы і расказалі цётцы вароне пра гэтага хвалька. Цётка варона пайшла хвалька шукаць і знайшла яго пад карчом. Заяц спужаўся:
— Цётка варона, я не буду больш хваліцца!
— А як ты выхваляўся?
— Што ў мяне не вусы, а вусішчы, не лапы, a лапішчы, не зубы, а зубішчы.
Вось яна яго трошкі і паўшчувала:
— Больш не выхваляйся!
Аднойчы сядзела варона на плоце, сабакі яе схапілі і давай шкуматаць, а заяц гэта ўбачыў: «Як бы гэта вароне памагчы?»
Выскачыў на пагорачак і сеў. Сабакі ўбачылі зайца, кінулі варону — ды за ім, а варона зноў на плот. А заяц ад сабак уцёк.
Праз нейкі час варона зноў сустрэла гэтага зайца і кажа яму:
— Вось цяпер ты малайчына, не выхваляка, а сапраўдны смяляка!
3 выраю
Канстанцыя Буйла
Ляцяць да нас, ляцяць яны з далёкай, цёп-лай стараны; нясецца крык іх над зямлёй, бо бачаць ўжо край родны свой. Прывет з далёкай стараны нам радасна нясуць яны.
I ў крыку тым, здаецца мне, аб цёплай кажуць чужыне. He страшыць сцюжай там зіма, ні злых
298
марозаў там няма, а краскі вечна там растуць, у гаях птушачкі пяюць; густой апрануты ліствой, штось шэпчуць дрэўцы між сабой... У іх цяні руччы бягуць, і птушкі райскія жывуць, што, хвост спусціўшы над зямлёй, гараць, як краскі, між ліствой.
— Скажэце ж, птушачкі, вы мне, што ж не былі ў тэй вы старане? 3 краю, што завецца зем-скі рай, вы леціцё ў наш сумны край!
Здалёк ледзь чутна крык ляціць:
— Хоць добра у краю тым жыць, хоць век па-нуе там вясна, мілей нам родна старана: тут мат-кі гнёзды нам вілі, сярод лясоў тых мы жылі, тут гадавалі нас яны, сюды ляцім мы штовясны.
Сакавік і яго сёстры
Клаўдзія Каліна
Вылі ў Сакавіка дзве сястры: старэйшая — ба-гатая ды ганарыстая і малодшая — бедная, затое добрая і ласкавая.
Багатая жыла на далёкай поўначы ў пры-гожым палацы, а бедная — на цёплым поўдні ў сялянскай хаце.
У багатай сястры дарагія ўборы ды самацве-ты ў скрынях ляжаць, а ў беднай усяго таго ба-гацця, што прыгожыя кветкі ў садочку цвітуць ды птушкі на розныя галасы шчабечуць. I сама яна вясёлая, гарззлівая, ходзіць па садочку ды песні спявае.
Багатая і бедная сёстры любілі ездзіць да брата Сакавіка ў госці.
Бывае, гляне Сакавік на неба, бачыць: птуш-кі з поўдня ляцяць, на радзіму з выраю вярта-юцца.
299
— Гэта мая малодшая сястрыца да мяне ў госці едзе! — радуецца Сакавік.
I вось ужо следам за птушкамі грукоча па па-лях і лугах прыбраны зялёнымі галінкамі вазок малодшай сястры.
Сястра з братам сардэчна вітаецца, ласкава яму ўсміхаецца. I ад гэтай усмешкі расцвітаюць першыя пралескі.
Брат сястру вядзе ў святліцу сасновую, са-джае за стол дубовы. Рады ён сустрэчы з любай сястрою.
Але тут як падзьме з поўначы холадам, як сыпане ў вочы снегам...
— Гэта старэйшая сястра да мяне ў госці едзе! — кажа Сакавік і выходзіць сустракаць ба-гатую сястру.
Імчыць багатая сястра ў срэбных санях, на белых конях, дарогу снегам засыпае.
Ды толькі халодная ды ганарыстая яна, не ўсміхаецца брату, слова прыветнага не вымавіць.
Зірнула старэйшая сястра на сінія пралескі, якія распусціліся на праталінах, і дыхнула на іх марозам. He любіла багатая сястра беднай, ні яе кветак, ні птушак, ні песень.
— Зараз я буду гасцяваць у брата Сакавіка! — грозна закрычала яна на малодшую сястру.
Пакрыўдзілася малодшая сястра, села ў свой зялёны вазок і паехала. Але недалёка ад'ехала, бо вырашыла не саступаць старэйшай сястры.
Яшчэ не адгасцявала старэйшая сястра, як малодшая вярнулася. I ад яе ўсмешкі гарачэй прыгрэла сонейка, расцвілі зноўку краскі.
I хоць злавалася старэйшая сястра, дыхала марозам, сыпала снегам, усё дарэмна — малод-300
шая сястра гасцявала ў брата Сакавіка, аж па-куль старэйшая не паехала дадому на поўнач.
Вось таму і кажуць, што ў Сакавіка кіпіць, як у гаршку: то сонейка прыгрэе, ручайкі пацякуць, першыя птушкі з выраю прыляцяць, першыя пралескі расцвітуць, то раптам марозам дыхне, снег падае... Гэта да Сакавіка ў госці сёстры заві-тваюць: Вясна і Зіма.
Красавік
Клаўдзія Каліна
Ді ведаеце вы, чаму ў Красавіку так хораша і столькі красак?
Ды таму, піто Красавік — мастак.
Быў час, калі Красавік самы першы раз прыйшоў на зямлю. I не спадабалася яму пасля зімы пажоўклая трава, шэрае неба, чорная зямля... I рашыў ён усё-ўсё перафарбаваць.
Узяў Красавік фарбы і пэндзаль і перш-на-перш памаляваў неба ў сіні-сіні колер, а на ім бе-лыя-бялюткія аблокі. Затым перамаляваў палі. Дзе зялёнай, дзе жаўтаватай, дзе шэрай фарбай мазнуў. Лугі вымаляваў у ясна-зялёны колер, a па тых лугах-мурагах давай пырскаць то блакіт-най, то жоўтай, то белай, то ружовай фарбамі... I якіх толькі красачак не зявілася на лузе! Аж у вачах мільгаціць.
— Ну, а цяпер падамся ў лясы, — сказаў Красавік, — гляну, што там трэба падмаляваць.
I падаўся ў лес.
— Эгэ-гэ-гэ! — загукаў ён. — Сосны, яліны! Вольхі, асіны! Дубы, ясені! Ліпы, клёны, бярозы! Усе, хто зможа, ідзіце да мяне!
301
I пайшлі да Красавіка дрэвы, а ён каму чы-рвоны камель намалюе, каму жаўтаваты, каму карычневы, шэры, чорны, срабрысты... Амаль усе фарбы вымаляваў, аж стаміўся. А тут пры-бегла да яго Бярэзінка, задыхалася, ледзь стаіць з апушчаным веццем.
Глянуў Красавік, а ў яго ўсяго толькі адна бе-лая фарба асталася.
—	Будзеш белаю, — кажа Бярэзінцы.
—	Няхай белаю, толькі не чорнаю... He хачу быць чорнаю!
А да гэтага Бяроза чорнаю была.
Пачаў Красавік маляваць Бярозу ў белы ко-лер, але фарбы не хапіла, дык сям-там чорныя лапікі асталіся.
Адышоўся, глянуў на сваю работу: стаіць сярод чырвоных сосен ды шэрых ялін белая-бя-люткая Бярозка, нібы тая дзяўчынка ў белай су-кеначцы.
I такая яна стала прыгожая, што Красавік ажно засмяяўся. Адклаў ён убок свае фарбы і пэндзаль, выразаў з вербалозу дудку, сеў пад Бярозаю ды зайграў.
I так прыгожа, што ў Бярозы аж слёзы пака-ціліся.
I цяпер, бывае, вясною сядзіць Красавік пад Бярозкаю і грае на дудачцы. Пайдзіце ў вясно-вы лес, прыслухайцеся, можа, і сустрэнецеся з Красавіком. I на Бярэзінку паглядзіце... Стаіць яна, апусціўшы вецце, слухае песню Красавіка, і часам капне на зямлю празрыстая бярозавая слязінка.
Але бярозавыя слёзы не салёныя, а салодкія, бо плача яна не ад гора, а з радасці.
302
Коцікі
Кастусь Цвірка За вёскай, ля балоцінкі, ў галлі вярбы старой, Маленечкія коцікі Хаваліся зімой.
Мялі наўкол мяцеліцы, Гулі ў кустах пустых, Ды коцікі ў аселіцы He чулі нават іх.
Салодка спалі ў коўдрачках, Чакаючы вясну.
Прыгрэла сонца шчодрае — Збудзіліся ад сну.
Паскідвалі ўсе чысценька Адзежыны з сябе
I, жоўтыя, пушыстыя, Паселі на вярбе.
Пралеска
Вера Вярба Белыя бярозы Спалі на узлеску, А сваю галоўку Узняла пралеска. Тоненькую ножку 3-пад пярыны белай На зямлю пралеска Ставіла нясмела.
А снягі наўкола — Hi канца, ні краю.
Страшна стала кветцы: — Я адна — жывая!
Кажа зверху сонца: — Зорачка лясная,
303
3 новым нараджэннем Я цябе вітаю!
Белыя бярозы
Разам зашапталі:
— Мы цябе, пралеска, ўсю зіму чакалі.
I старая елка Голасна ўздыхнула: — Вясна надыходзіць, А зіма мінула.
На вербніцу
3 народнага
He я б'ю, вярба б'е!
За тыдзень — Вялікдзень! Хвора ў лес на верас, А здароўе ў косці.
Будзь здароў як вада, А расці як вярба!
Будзь багат як зямля, Будзь вясёл як пчала!
Жаўна
Васіль Вітка
Чорны дзяцел здаўна Называецца — жаўна.
У чорнага волата — Магутнае долата.
Дзеўбане ў сасновы сук — Па ўсім лесе пойдзе грук. Ён не думае пра спевы — Чорны дзяцел лечыць дрэвы.
304
Першы гром
Якуб Колас
Голасам моцы, ціха і важна Гром пракаціўся ўгары.
Луг адазваўся грому працяжна, Лес адгукнуўся стары.
Гай страсянуўся, дрыгнула поле, Долы той гук паняслі.
Ў гэтым раскаце чуецца воля, Чуецца радасць зямлі.
Ў грукаце гэтым многа ёсць сілы, Чуецца моц і прастор...
Першыя громы! Сэрцу вы мілы, Люб мне ваш смех паміж гор.
Бусел
Васіль Вітка
Даўганогі землямер Схапіў жабу за каўнер, Па траве павалачыў, У канаве намачыў, Вострым носам дзеўбануў, ўздыхнуў і — праглынуў.
Вожык
Язэп Лёсік
Ді трымалі вы калі-небудзь вожыка? Калі не, то папрабуйце. Гэта вельмі цікавае стварэнне, а калі ёсць у хаце мышы, дык вялікая карысць, бо вожык умее лавіць мышы лепш за ката.
305
Дзікі вожык спачатку баіцца чалавека, але потым прывыкае ды пачынае жыць у хаце, як кот ці сабака. Улетку вожык есць жукоў конікаў, чарвякоў; узімку ловіць мышы, любіць булку з малаком, есць і садавіну, а калі няхват гэтага корму, то будзе есці ўсялякае мяса.
Усю зіму вожык, калі жыве на волі, спіць, зака-паўшыся дзе-небудзь у мох. Сон гэты, як відаць, патрэбен вожыку, бо калі не даць яму заснуць, то ўлетку ён хварэе, а часта і здыхае. Дзеля гэтага яму трэба даць заснуць хоць на адзін месяц.
У няволі вожык можа пражыць некалькі га-доў, калі яго добра даглядаць. Нядобра толькі трымаць вожыка ў хаце дзеля таго, што ён цэ-лую ноч шныпарыць па хаце ды не дае спакой-на спаць. Але часамі ўдаецца адвучыць яго ад гэтага, толькі нельга стрымаць вожыка ў месяч-ную ноч: тады ён робіцца вельмі рухлівым, тры-вожыцца ды бегае па хаце.
Раніца вясною
Якуб Колас
Ціха ў полі, ціха ў лесе, Ані шэпне вецярок, Толькі дзесь у паднябессі Льецца звонкі галасок.
На усходзе бляск агністы Літым золатам дрыжыць, Слуп высокі, прамяністы Роўным полымем гарыць.
306
Тонкіх хмарак валаконцы Сталі хораша ў радок, Як бы ўюць яны для сонца 3 тых валоканцаў вянок. Ціха ў полі, ціха ў лесе, Чуць балбоча ручаёк, А высока ў паднябессі Льецца звонкі галасок.
Наша матулька
Ніл Гілевіч (з К. Вялічкава)
Ад калыскі-люлькі ўтульнай Дзень і ноч — па гэты час — Наша мілая матулька Клапацілася пра нас. Малаком усмак паіла, Укладала песняй спаць, Роднай моваю вучыла Словы добрыя казаць.
Я і мама
Георгі Качахідзе
He пайду гуляць я сёння: Мама хворая мая.
Ёй ніхто на белым свеце He паможа лепш, чым я. Клапачуся я, і мама Кажа:
— Стала мне лягчэй.
Ад тваёй увагі шчырай Я папраўлюся хутчэй.
307
Нарадзіўся Божы Сын
Артур Вольскі
Промень зоркі 3 неба ліўся ў цішыню начных далін. Нарадзіўся, нарадзіўся, нарадзіўся Божы Сын!
Ён грахі людзей адкінуў у той самы цяжкі час, калі гінуў, калі гінуў на Галгофе дзеля нас.
Але смерць над Ім не ўладна.
Ён узнёсся, уваскрос. I спяваем мы суладна:
— Наш Гасподзь — Ісус Хрыстос!
Промень зоркі запаліўся самай радаснай з навін: — Нарадзіўся, нарадзіўся, нарадзіўся Божы Сын!
308
Чаму ў слоніка доўгі нос (паводле Рэд'ярда Кіплінга)
Гэта толькі цяпер у слана ёсць хобат. А ра-ней, даўным-даўно, ніякага хобата ў слана не было. А быў толькі нос велічынёю з ча-равік. Гэты нос матляўся ва ўсе бакі і толькі пе-рашкаджаў слану.
I вось з такім вялікім носам, як чаравік, жыў у Афрыцы каля рэчкі Лімпапо маленькі Слонік. Ён быў вельмі цікаўны, усё хацеў ведаць і ўсюды соваў свой нос.
У сваёй цёткі Страўсіхі ён пытаўся, чаму ў яе такія кароткія крылы, у дзядзькі Жырафа — ча-му ў яго такая доўгая шыя, у сваёй другой цёткі, Бегемоціхі, ён пытаўся, чаму яна такая тоўстая, у дзядзькі Павіяна — чаму ён такі валасаты.
Слонікавы дзядзькі і цёткі злавалі на яго, гэ-тага назолу і прыставалу, і давалі яму хто кухта-ля, хто грымака...
Але гэтыя кухталі і грымакі не адбівалі ці-каўнасці ў Слоніка: ён усё абнюхваў, абмацваў і пытаўся: «А чаму так?»
I вось аднойчы захацелася Слоніку даведац-ца, што есць на абед Кракадзіл. Ён запытаўся: «Дзядзька Павіян, цётка Страўсіха, ці ведаеце вы, што есць на абед Кракадзіл?»
— Ц-ш-ш-ш! — зашапталі ўсе дзядзькі і цёткі і зноў пачалі лупцаваць Слоніка, гэтага назолу і прыставалу.
Пабег Слонік да мудрай птушкі Калаколы і пытаецца: «Цётка Калакола, ці ведаеце вы, што есць на абед Кракадзіл?» I сказала яму птушка Калакола: «Бяжы да берага соннай, зялёнай ракі
309
Лімпапо, там у зялёнай вадзе і жыве Кракадзіл. Ён табе сам скажа...»
«Бывайце! — сказаў Слонік сваім дзядзькам і цёткам. — Я іду да соннай, зялёнай ракі Лімпапо. Так мне сказала мудрая птушка Калакола. Я сам запытаю Кракадзіла, што ён есць на абед».
I вось ідзе Слонік дзень, ідзе два, ідзе праз лес, ідзе праз горы і нарэшце бачыць зялёную, мут-ную, сонную раку Лімпапо. Каля соннай ракі бачыць Слонік шмат звяроў. Падышоў Слонік бліжэй. Бачыць: усе звяры спяць. Штурхануў Слонік сваім вялікім, як чаравік, носам Змея, разбудзіў і пытаецца: «Скажыце, калі ласка, дзе тут жыве Кракадзіл?» Раззлаваўся Змей, бо вель-мі хацеў спаць, ды як дасць хвастом Слоніку па носе. «I тут б'юцца!» —пакрыўдзіўся Слонік. He можа даць рады, да каго падысці, бо не ведае, як выглядае Кракадзіл.
Пайшоў Слонік прэч ад Змея. Змей абкруціў-ся каля дрэва і зноў заснуў.
Ішоў-ішоў Слонік уздоўж рэчкі Лімпапо, ста-міўся, захацеў адпачыць. убачыў вялізнае бервя-но, што тырчала з вады і даставала да пясочку на беразе. Сеў Слонік на бервяно, а яно заварушы-лася, міргнула адным вокам, міргнула другім. He ведаў Слонік, што гэтае доўгае зялёнае бер-вяно — Кракадзіл. «Скажыце, калі ласка, ці не ведаеце вы, дзе тут жыве Кракадзіл?» — запытаў Слонік у бервяна з вачамі.
Падміргнуў Кракадзіл Слоніку і сказаў: «Падыдзі бліжэй, мой маленькі, я і ёсць Кракадзіл. Паглядзі, як я плачу сваімі Кракадзілавымі слязь-мі!» Узрадаваўся Слонік: «Я вас даўно шукаю! Скажыце, калі ласка, што вы ясце на абед?» —
310
«Падыдзі яшчэ бліжэй, я табе скажу на вуха!» Нахіліў Слонік галаву да Кракадзілавай пашчы, а той — цап яго за нос! «Вось мне здаецца, — ска-заў Кракадзіл, — што я сёння на абед буду есці сланяціну».
«Бузьдзіце бядзе, бдзе ведзьбі бадзіць!» (пус-ціце мяне, мне вельмі баліць!) — пачаў прасіцца Слонік і ўпірацца ўсімі чатырма нагамі. Слонік цягне сабе, а Кракадзіл сабе. Пачуў крык Змей, стала яму шкада Слоніка, абкруціўся Змей вакол ягонай задняй нагі і пацягнуў Слоніка назад. Кракадзіл і выпусціў Слонікаў нос, плюхнуўся ў рэчку — толькі пырскі ва ўсе бакі!
Паваліўся Слонік на пясок, ад болю аж вочы заплюшчыў, кажа: «Дзякуй табе, дзядзька Змей!»
Расплюшчыў вочы, глядзіць, a hoc яго стаў доўгі-доўгі, аж да самай зямлі!
Заплакаў Слонік: «Як жа мне жыць з такім носам!»
«Не плач! — супакоіў яго Змей. — Ты ўба-чыш, што твой новы, доўгі нос яшчэ лепшы за той стары, нязграбны, як чаравік. Супакойся, а я пайду яшчэ пасплю».
Змей пайшоў да свайго дрэва і пакінуў Слоніка аднаго. Слонік плакаў-плакаў стаміўся і заснуў. Але вось пралятала міма муха і балю-ча ўкусіла Слоніка за спіну. Раззлаваўся Слонік, стукнуў муху сваім доўгім носам і забіў яе. Глянуў Слонік угару, убачыў спелыя сакавітыя бананы, схапіў іх сваім доўгім носам і з'еў, апус-ціў у рэчку свой доўгі нос і напіўся вады, ды яш-чэ сам сабе дожджык зрабіў. Узрадаваўся Слонік, заспяваў песеньку і пабег дадому.
зп
3 таго часу ўсе з павагай глядзелі на доўгі нос Слоніка і пачалі называць яго хобат. А калі хто Слоніка крыўдзіў, то ён мог сам даць каму кух-таля, а каму грымака.
Але Слонік быў добры, ён усім дапамагаў сваім моцным хобатам і сам нікога не крыўдзіў.
Верабей і мыш
Беларуская народная казка
A ьілі па суседству верабей і мыш: верабей СТ? пад страхою, а мыш у норцы пад падру-<ЭА(±г>баю. Жывіліся тым, што ад гаспадароў перападала. Улетку яшчэ сяк-так — можна на полі ці ў агародзе што-небудзь перахапіць. А зі-мою хоць плач: на верабя гаспадар сіло ставіць, a
на мыш — пастку.
Надакучыла ім так жыць, задумалі яны зба-жыну сеяць.
— Ну, што будзем сеяць? — пытаецца ве-рабей.
— А тое, што людзі сеюць, — адказвае мыш.
Назбіралі насення ды пасеялі пшаніцу.
— Што тваё будзе, — пытаецца мыш у вераб'я, — карэнне ці вяршкі?
— Сам не ведаю.
— Бяры карэнне, — параіла мыш.
— Добра, няхай будзе карэнне.
Прыйшло лета. Паспела пшаніца. Мыш зжа-ла каласы, а вераб'ю пакінула салому. Перанесла мыш каласы ў сваю нару, змалаціла, змалола, на-пякла пірагоў ды есць сабе зімою. Добра жыве, бяды не мае.
А верабей пакаштаваў салому — нясмачная!
312
Давялося яму на сметніку галоднаму зімаваць.
Прыйшла вясна. Мыш вылезла з нары, уба-чыла вераб'я і пытаецца:
— Ну, як, суседзе, зімавалася?
— Дрэнна, — кажа верабей, — ледзьве вы-жыў: нясмачная наша пшаніца ўдалася.
— To давай будзем сёлета моркву садзіць: яна салодкая. Усе зайцы яе любяць.
— Давай, калі не хлусіш! — падскочыў вера-бей ад радасці.
Пасеялі яны моркву.
— Што тваё будзе, — пытаецца мыш у вераб'я, — карэнне ці вяршкі?
— Вяршкі! — кажа верабей. — Баюся браць карэнне: я ўжо на пшаніцы апёкся.
— Добра, бяры вяршкі.
Вырасла морква. Верабей узяў вяршкі, а мыш карэнне. Занесла яна сваё карэнне ў нару і есць сабе патроху.
А верабей пакаштаваў вяршкі, аж яны не лепшыя за пшанічнае карэнне...
Надзьмуўся верабей, ледзь не плача.
Ляціць варона. Убачыла вераб'я.
— Чаго ты, верабей, надзьмуўся? — пытаецца.
Расказаў ёй верабей, як яны з мышшу сеялі пшаніцу і моркву.
Выслухала яго варона і зарагатала на ўсё горла:
— Дурны ты, верабей! Мыіп цябе падману-ла... У пшаніцы смачныя вяршкі, а ў морквы — карэнне.
Узлаваўся верабей, прыскакаў да мышы.
— Ах, нягодніца, ах, ашуканка! Я з табою біцца буду.
— Ну, што ж, — кажа мыш, — давай біцца!
313
Запрасіў верабей сабе на дапамогу драздоў і шпакоў, а мыш — кратоў і пацукоў.
Пачалі біцца. Доўга біліся, а ніхто нікога не пабіў. Прыйшлося вераб'ю адступіць са сваім войскам на сметнік.
Убачыла гэта варона:
— Га, га, верабей, слабых ты сяброў сабраў. Калі б ты паклікаў марскога сокала, той адразу б усіх — і мышэй, і кратоў, і пацукоў паглытаў.
Паляцеў верабей на мора, паклікаў марскога сокала.
Прыляцеў сокал і ўсё мышынае войска па-глытаў. Адна толькі мыш, тая, што вераб'я пад-манула, засталася: у нару схавалася.
Настаў вечар. Сокал паляцеў на ржышча на-чаваць. Сеў на каменне ды моцна заснуў. А вера-бей пашчабятаў ад радасці і палез пад страху.
Тым часам хітрая мыш пабегла ў поле да начлежнікаў, ухапіла галавешку і падпаліла ржышча, дзе спаў сокал. Узняўся агонь і асмаліў сокалу крылы. Прачнуўся сокал, а ў яго крылаў няма. Пабедаваў ён ды падаўся пехатою да мора. Убачыў яго на дарозе паляўнічы, хацеў застрэ-ліць, а сокал і кажа:
—	He страляй мяне, добры чалавек. Лепш вазьмі з сабою: як адрастуць у мяне крылы, я та-бе добра аддзякую.
Узяў паляўнічы сокала. Цэлы год карміў і даглядаў яго. Адраслі ў сокала крылы, ён і кажа паляўнічаму:
—	А цяпер бяры мяне на паляванне. Я табе зайцоў і птушак буду лавіць.
3 таго часу сокал і служыць памочнікам у па-ляўнічага.
314
Кот Максім
Беларуская народная казка
Жылі дзед і баба. Мелі яны сына і ката. Сына звалі Марцін, а ката — Максім.
Памерлі дзед і баба. Застаўся Марцін з катом Максімам. Марцін гультай быў вялікі, усё на печы ляжаў, а кот яму ежу насіў: то птуш-ку дзе зловіць, то каўбасу ці сала ў суседзяў ук-радзе...
Вось так жылі яны, жылі — згарэла хата, ад-на гліняная печ засталася.
— Што рабіць будзем? — пытаецца кот у гас-падара. — Трэба хату будаваць.
— Ат, — кажа Марцін, — навошта нам хата? Хопіць і печы.
Пажылі яны з год на печы, а тут і печ раз-валілася.
— Што рабіць будзем? — зноў пытаецца кот у гаспадара.
— Ты, — кажа Марцін, — як сабе хочаш, а я надумаўся жаніцца: вазьму багатую жонку, яна мне пабудуе хату.
— Хто за такога гультая пойдзе замуж? — смяецца кот. — Ты ж толькі любіш ляжаць на печы, у цябе і выгляд нечалавечы.
— Пойдзе! — кажа Марцін. — Няма чаго смяяцца! Сама цароўна пойдзе. Ідзі, Максім, да цара.
Скажы яму — так і так, пан Марцін, па про-звішчы — Глінскі-Папялінскі, сватаецца да тваёй дачкі. Ну і зрабі ўсё, як трэба: нагавары яму, што багацейшага за мяне пана ва ўсім царстве не знайсці...
315
— Цяжкую ты загадаў мне службу, пане Марцін Глінскі-Папялінскі, — кажа кот.
— Нічога, ідзі, a то папругі дастанеш! — пагразіў яму гаспадар.
— Ну што ж, паспрабую шчасця.
Нанасіў кот гультаю Марціну яды ў запас, каб той з голаду не памёр, сам выправіўся ў далё-кую дарогу.
Ідзе ён, ідзе, прыходзіць у лес. Бяжыць насу-страч заяц.
— Куды, кот, ідзеш? — пытаецца ён.
- Да цара.
— Чаго?
Кот падумаў і кажа:
- На суд.
— На які суд?
— Праўды хачу дайсці.
— Якой праўды?
— А вось якой. Дзе што кошка ўкрадзе або на-шкодзіць — усё на ката звальваюць. Кот, кажуць, смятану злізаў, кот сала ўкраў... А ката там і бліз-ка не было. He магу я цярпець такога паклёпу на сябе.
— Пайду хіба і я з табою! — кажа заяц.
— Чаго?
— Таксама на суд. Дзе што зайчыха зробіць — усё на зайца кажуць. Хто ў садзе прышчэпы па-псаваў? Заяц! Karo сабакі ганяюць? Зайца! А там зусім і не заяц быў, а зайчыха. He магу я няславы цярпець. Пайду да цара на суд.
— Дык што ж ты адзін пойдзеш? — кажа кот. — Хто табе на судзе паверыць? Там трэба сведак мець.
— А ты чаму адзін ідзеш?
316
— Hy, y мяне іншая справа. Там у мяне дзядзькі, бацькі, дзяды, браты жывуць. Усе па слову скажуць, мне і павераць. Вось каб ты набраў сотні тры сведак, тады можна сме-ла ісці.
Як пакоціцца заяц, як наробіць крыку на ўвесь лес:
— Дзядзькі, бацькі, дзяды, браты, хутчэй бяжыце сюды!
Тут, як бачыш, з усіх бакоў пасыпаліся зай-цы.
Назбягалася іх цэлая чарада.
Прывёў кот Максім зайцоў да царскіх пала-цаў. Бачыць — на двары вялікі хлеў стаіць. Кот і кажа зайцам:
— Пачакайце вы ў гэтым хляве. Скончыцца мой суд, тады я вашу скаргу падам цару.
Зайцы паскакалі ў хлеў, а кот — бразь! — ды і зачыніў іх там на засаўку.
Ідзе ён да царскіх палацаў падскокваючы, у ладкі плешчучы. Узыходзіць на ганак, стукае ў дзверы:
— Адчыніце!
Адчыніў яму салдат-вартавы.
— Чаго трэба? — пытаецца.
— Пакажы, дзе цар жыве.
Салдат паказаў.
Увайшоў кот Максім у вялікі пакой, а там цар сядзіць.
— Добры дзень, ваша царская мосць!
— Добры дзень, каток! — адказвае цар. — Што скажаш?
— Ды вось прыслаў табе мой гаспадар, пан Марцін Глінскі-Папялінскі, гасцінчыка.
317
— Дзе ж той гасцінчык?
— У хляве.
Прыйшоў цар у хлеў, паглядзеў, а там поўна зайцоў, няма як зачыніць.
— Мусіць, дужа багаты твой гаспадар, калі гэтулькі зайцоў прыслаў? — дзівіцца цар. — Мусіць, у яго яшчэ больш ёсць?
Павёў цар ката ў палацы, накарміў, напаіў ды яшчэ і на дарогу ў торбу даў. А пра дачку змаўчаў.
Вярнуўся кот Максім дахаты. А яго гаспадар ледзьве дыхае: усе катовы запасы даўно паеў.
Развязаў кот торбу дастаў адтуль усё, што з дарогі засталося, і пачаў карміць гаспадара.
Акрыяў сяк-так пан Глінскі-Папялінскі ды пытаецца ў ката:
— Ну, што табе цар сказаў?
— Нічога цікавага, — кажа кот.
— Дык ідзі яшчэ раз да цара. Толькі нанасі мне болыл ежы ў запас.
Нанасіў кот яму ежы, а сам зноў пайшоў да цара. Прыходзіць у лес, а тут насустрач яму воўк:
— Куды ідзеш, кот?
- Да цара.
— Чаго?
- На суд.
I расказаў ваўку, на які суд ён ідзе. Воўк ка-жа:
— Дык і я пайду з табою! Мяне таксама часта дарэмна лаюць.
— Аднаму табе суд не паверыць, — кажа кот.
— А ты чаму адзін ідзеш?
318
— Што ты параўняўся са мною? Мяне ўся царская радня ведае, а ад цябе нават сабакі ўцяка-юць, калі дзе ўбачаць. У мяне там дзядзькі, баць-кі, дзяды, браты...
— Дык што ж мне рабіць?
— Збяры сотні тры сведак, тады павераць.
Падскочыў воўк, аб зямлю стукнуўся ды за-выў на ўвесь лес:
— Дзядзькі, бацькі, дзяды, браты, бяжыце сюды!
Назбіралася ваўкоў з усяго лесу.
Павёў іх кот Максім да цара. Прыходзяць на царскі двор. Нецярплівыя ваўкі кажуць:
— Мы першыя пойдзем на суд.
— He, — кажа кот, — мая скарга там даўно ляжыць. Як скончыцца мой суд, тады я падам вашу скаргу і вас паклічу. А пакуль што пача-кайце ў гэтым хляве.
Ваўкі падагнулі хвасты ды пацягнуліся ў хлеў. Як толькі зайшлі ўсе, кот — бразь! — і за-чыніў іх там. А сам падаўся ў палацы, у ладкі плешчучы.
Узыходзіць на ганак: стук, стук! Знаёмы сал-дат адчыніў ямў. Кот проста да царскіх пакояў шыбуе. Увайшоў да цара, добры дзень даў.
— Што скажаш, каток? — пытаецца цар.
— Такітак, — кажа кот Максім, — прыслаўта-бе мой гаспадар, пан Марцін Глінскі-Папялінскі, новы гасцінчык.
— Добра, — кажа цар.
Прыйшоў у хлеў, глядзіць, а там ваўкоў лікам нялічана: і ў загарадках поўна набіта, і яшчэ пад страхою, на вышках, процьма.
319
Загадаў цар ваўкоў пабіць, усім сваім слугам футры пашыць, а кату кажа:
— Перадай пану Глінскаму-Папялінскаму: няхай сам да мяне ў госці прыедзе.
Прыбег кот дахаты ўночы, задыхаўшыся. Пачаў тармасіць гаспадара. Ледзьве дабудзіўся.
— Уставай, — кажа, — я ад цара прыйшоў.
Раскатурхаўся сяк-так Глінскі-Папялінскі, пытаецца:
— Што цар сказаў?
— Сказаў, каб ты сам да яго ў госці ехаў.
Пачухаў Глінскі-Папялінскі патыліцу:
— У чым жа я паеду? Я ж голы, як бізун!
— Нічога, — кажа кот, — што-небудзь пры-думаем.
Сабраліся яны і бягом пабеглі да цара. Бягуць, бачаць — недалёка ля гасцінца цэлае войска сал-дат спіць. Кот спыніў гаспадара.
— Пачакай, — кажа. — тут. А сам крадком пайшоў да войска. Наздымаў у сонных салдат шапак і напакаваў імі два мяхі. Адзін мех на плечы ўскінуў, другі гаспадару даў. I пайшлі са-бе далей.
Падыходзяць да рэчкі. Кату піць захацелася. Паставіў ён свой мех ля моста, гаспадара вар-таваць пакінуў, а сам палез у рэчку ваду піць. Напіўся вады, бачыць — паўзе рак у нару. Кот схапіў яго за вус і выкінуў на бераг.
Рак пачаў прасіцца:
— Пусці мяне ў ваду. Можа, я таксама табе якую-небудзь службу саслужу.
Кот падумаў і кажа:
— Якую ж ты мне можаш саслужыць службу?
320
— У вадзе, — кажа рак, — любую. Загадай, што хочаш, усё зраблю.
— Падкапай да раніцы маставыя слупы, — загадаў кот.
— Добра, — кажа рак. — Гэта я магу.
Пусціў кот рака, і той адразу ж ухапіўся за работу.
— А ты, — кажа кот Марціну, — як толькі абваліцца мост, раскідай шапкі па вадзе і чакай мяне тут.
Сказаў кот гэтак, пераскочыў цераз мост ды па-бег да цара ў палацы- Прыбягае, дакладвае цару:
— Так і так, ваша царская мосць... Ехаў да цябе ў сх:дімойгасііадар,панМарцінГлінскі-Папялінскі, ды бяда здарылася: мосг зламаўся, уся яго пяхо-та і конніца патапшася, адзін ён застаўся голы, бо абмундзіраванне з вадою сплыло..,
Тут цар сеў у карэту, ката з сабою пасадзіў, прыехаў да моста.
Глядзіць, і праўда: толькі шапкі ад войска па вадзе плаваюць.
Паспачуваў цар пану Глінскаму-Папялін-скаму ды загадаў лепшым сваім краўцам і шаў-цам пашыць яму новае абмундзіраванне.
Як бачыш пашылі краўцы і шаўцы новае абмундзіраванне. Адзеўся Глінскі-Папялінскі, прыхарашыўся і паехаў з царом у палацы.
Пагаманіў з ім цар, пачаставаў, а потым і кажа:
— А цяпер хацеў бы я паглядзець твой маён-так: калі ты і праўда такі багаты, дык аддам за цябе дачку.
Спужаўся Глінскі-Папялінскі: якое ж ён ба-гацце пакажа цару? Увесь яго маёнтак — адна гліняная печ, ды і тая развалілася.
321
Пачуў пра гэта кот Максім. Паклікаў ён свай-го гаспадара ўбок і шэпча яму:
— He бойся! Усё добра будзе.
Запрэглі царскія конюхі самых лепшых ко-ней у самую лепшую карэту. Сеў цар у карэту і паехаў. А кот наперадзе пабег — дарогу паказ-ваць.
Едзе цар, едзе, пад'язджае да маёнтка Змея Гарынавіча. Кот наперадзе бяжыць. Бачыць: пас-тухі вялікую чараду кароў пасуць. Падбягае ён да пастухоў.
— Чые вы? — пытаецца.
— Змея Гарынавіча.
Кот натапырыў вусы, грозна стаў:
— He кажыце нікому, што вы пастухі Змея Гарынавіча, а кажыце — Марціна Глінскага-Папялінскага. Бо за мною Гром з Перуном — ён заб е вас.
Сказаў так кот Максім і пабег далей. Сустракае вялікую чараду коней. Падбег так кот да коню-хаў і пытаецца:
— Чые вы, конюхі?
— Змея Гарынавіча.
— He кажыце нікому, што вы Змея Гарынавіча, а кажыце — пана Гтнскага-Папялінскага. Бо за мною ляціць Гром з Перуном — ён заб'е вас.
Тым часам царская карэта з громам пад'ехала да пастухоў.
— Чые вы? — пытаецца ў іх цар.
— Пана Марціна Глінскага-Папялінскага, — адказваюць пастухі.
— О, — дзівіцца цар, — багаты пан Глінскі-Папялінскі!
322
Гэтак жа адказалі конюхі.
Пакуль цар ехаў, кот прыбег у двор Змея Гарынавіча. убачыў самога Змея і крычыць:
— Хавайся, Змей Гарынавіч! Едзе Гром з Перуном — ён цябе забе і на муку сатрэ.
Спужаўся Змей Гарынавіч:
— Куды ж мне схавацца?
Кот паглядзеў і ўбачыў вялікае дупло ў ста-рой ліпе.
— Лезь хутчэй сюды! — кажа Змею.
Залез Змей у дупло, а кот забіў дупло пале-нам ды яшчэ і глінаю замазаў. Потым пабег да Змеевых слуг.
— Чые вы? — пытаецца.
— Змея Гарынавіча.
— He кажыце нікому, што Змея Гарынавіча, а кажыце, што пана Марціна Глінскага-Папя-лінскага. Бо за мною ляціць Гром з Перуном — ён заб'е вас.
— Добра, — кажуць напалоханыя слугі.
Прыехаў цар у маёнтак Змея Гарынавіча. Слугі кінуліся сустракаць яго.
— Чый гэта маёнтак? — пытаецца цар.
— Пана Марціна Глінскага-Папялінскага! — у адзін голас адказалі слугі.
— Ну, што ж, — кажа цар, — сапраўды багаты пан Глінскі-Папялінскі. Аддам за яго дачку.
Тут вярнуўся цар у свае палацы, паклікаў музыкаў і загадаў іграць вяселле.
Усяго там было: хто што хацеў тое піў і еў. I я там быў еў і піў, па барадзе цякло, а ў роце не было.
323
Ліпень
Клаўдзія Каліна
Раз запрасіла Вясна з заморскіх краёў I—I ^да сябе ў госці пчаліны рой.
\ V Прыляцелі пчолы да Вясны, спадабала-ся ім тут. Сады цвітуць, прыгожыя кветкі на лу-гах. Ёсць з чаго пчолам збіраць мёд. I яны збіралі нектар, пылок з кветак і за работаю не згледзелі, як Вясна адышла і прыйшло Лета.
Аднойчы ранкам вылецелі пчолы ў сад, a там усе кветкі з дрэў асыпаліся. Паляцелі пчолы на лугі, а там пракосы ляжаць. Падаліся на па-леткі канюшыны, і тут усё скошана. Зажурыліся пчолы і вярнуліся да сваёй маці.
— Што ж нам рабіць? — бедавалі яны. — Лета атрэсла з садоў усе кветкі, скасіла ўсе краскі на лугах і палях... Як жыць? Вясне новага мёду не хопіць на доўгую зіму!
— He журыцеся, мае дзеткі! — супакоіла іх пчаліная маці. — Паляцім усім роем да Лета, папросім, можа, яно дасць якую раду.
Знайшлі ггчолы Лета на лузе, яно касіла траву
— Што ж ты нас крыўдзіш, Лета? — загулі пчолы. — Вясна нас запрасіла да сябе, расквеці-ла сады... А ты ўсе галінкі атрэсла, лугі скасіла, усё высушыла... няўжо ты не ведаеш, што мы без красак і без работы загінем?!
Выслухала Лета пчол, задумалася.
— He ведала я, што вам патрэбны кветкі, але пачакайце, можа, мае месяцы нешта параяць... Эгэ-гэ-гэ! Дзе вы, мае месяцы? — гукнула Лета.
Выбеглі з зялёнага гаю тры вясёлыя, загарэ-лыя летнія месяцы, сталі ў рад.
324
— Мы тут, Лецейка! Што загадаеш? — спьггалі.
— Памажыце пчолам! — папрасіла сваіх ме-сяцаў Лета і расказала ім пра пчаліную скаргу.
— Я толькі магу падоўжыць дзень, каб пчо-лы маглі болып красак абляцець, — сказаў пер-шы месяц Лета.
— А я замест скошаных красак падгадую но-выя, — паабяцаў трэці, апошні месяц.
— А што ж ты маўчыш? — спытала Лета ў сярэдняга месяца.
Сярэдні месяц доўга думаў што яму зрабіць, каб памагчы пчолам.
— Я расквечу ліпы, яны яшчэ не цвілі! — ра-дасна сказаў ён. — Вось і будзе пчолам удосталь і працы, і мёду.
— Вельмі добра ты прыдумаў! — зарадавала-ся Лета. — За тое, што ты расквеціш ліпы і дапа-можаш пчолам, ты і будзеш звацца Ліпень.
— Дзяку й табе, Ліпень! Добры Ліпень! Шчод-ры Ліпень! — загулі пчолы і паляцелі да ліп.
I да гэтага часу пчолы дзякуюць шчодраму Ліпеню.
— Дзя-дзя-куй! Дз-дзякуй! — дзынкаюць яны над ліпамі.
Пастойце хвілінку ў ліпені пад расквечаны-мі ліпамі, прыслухайцеся, самі пачуеце.
Жнівень
Клаўдзія Каліна
Вяда перапёлцы ў жніўні. У жніўні сярпы звіняць, камбайны гудуць, снапы покатам кладуцца... А беднай перапёлцы нідзе пры-
325
тулку няма. He паспела яна ў жыце гняздо звіць, птушанят падгадаваць, як Жнівень ужо гукае:
Час адгэтуль вылятаць — Пачынаю жыта жаць.
Ледзь уцякла перапёлка з жыта. Дзяцей ад страху пагубляла... Доўга пасля клікала іх: «Спаць пара! Спаць пара!» А калі сабрала, павя-ла хуценька ў пшаніцу.
— Тут зраблю гняздзечка, — кажа сваім дзет-кам перапёлка.
Толькі паспела месца выбраць, як Жнівень зноў загукаў:
Пакідай сваю святліцу — Пачынаю жаць пшаніцу!
Пырхнула перапёлка ў ячмень. Зноў дзяцей пагубляла. Доўга шукала і клікала: «Спаць пара! Спаць пара!» Знайшоўшы, павяла ў ячмень:
— Тут нас ніхто не патурбуе!
Але раптам над самаю яе галавою зазвінела каса...
— Вылятай, перапёлка! — пачуўся голас Жніўня.
Спалохалася перапёлка і наўцёкі... Зноў дзетак пагубляла. Доўга клікала: «Спаць па-ра! Спаць пара!» Даклікалася і пайшла ў аўсы. Але не паспела і аснаваць гняздо, як пачула: «Вылятай, перапёлка!»
Перапалохалася, бедная, сіганула ў проса, адтуль у грэчку. Нарэшце ў бульбу, а Жнівень — за ёю. «Вылятай, перапёлка! Вылятай!» — усюды чуецца яго голас.
Пырхнула перапёлка на агароды, а за ёю — дзетак чароды. Паляцела яна над лугам, а за ёю — птушаняты цугам. 326
Акрыялі, падужэлі яе дзеткі ад тых пералё-таў Памацнелі ў іх крылцы, паспрытнелі ножкі. He агледзелася перапёлка, як дзеткі яе выраслі. А тут ужо канчаецца лета цёплае, пара ў вырай збірацца.
Сабрала перапёлка сваю вялікую сям'ю і па-ляцела зімаваць у вырай.
Верасень
Клаўдзія Каліна
-д ^©есяц Верасень багаты — у яго залатыя ша-1^1 ты. Ходзіць ён па зямлі і дорыць ёй свае к багацці.
Зайшоў Верасень у сады цяністыя, атрос ігрушы залацістыя. Асыпаў з яблынь духмяныя антонаўкі, чырвоныя крамяныя малінаўкі, захі-нуў туманамі слівы сінія...
Выйшаў у поле, наставіў мяхоў бульбы, на лузе склаў у копы траву і падаўся ў лес.
Ідзе Верасень лесам, прыбірае дрэвы ў дара-гія ўборы: бярэзінку — у золата, асіну — у чы-рвань, на дубы навесіў медны ўбор. He забыўся і пра каліну ды рабіну, прыхарашыў іх пацеркамі чырвонымі. Пад пянёчкі ды пад кусточкі паса-дзіў грыбочкі...
Азірнуўся Верасень, паглядзеў навокал: га-рыць-палае асенні лес! Вось толькі ўнізе трава сухая і пажоўклая. Няма красак, адцвілі за лета.
Страсянуў Верасень з дрэў буйную расу — і дзіва! ўпалі да камлёў зялёных сосен ды залатых бяроз драбнюткія званочкі! Зацвілі верасы!
Загулі, зазванілі званочкі! Клічуць дзяцей у школу.
327
Багаты месяц Верасень, багаты! Ён падараваў зямлі пышныя шаты. Насыпаў поўныя засекі збожжа. Адзеў у золата лясы і расквеціў верасы. Таму і завуць яго Верасень.
Кампот
Клаўдзія Каліна
-д ^©аленькая Галя вельмі любіць памагаць 1^1 маме. Сёння мама даручыла Галі памыць сушаныя яблыкі для кампоту.
За абедам мама сказала: «Ну, цяпер пакаш-туем кампот нашай дачушкі», — і паставіла пе-рад кожным кубак, а перад Галяй — яе любімы, з дзвюма чырвонымі вішанькамі.
Тата адпіў крыху з кубка і зірнуў на ма-му. Мама зрабіла глыток і паглядзела на Галю. Паглядзела і пытаецца:
«Дачушка, ці добра ты памыла яблыкі?» — «Так, мамачка, — адказала Галя, — вельмі добра. Я іх нават мылам мыліла!»
Жывы голас
Алена Мімрык
<э>—у-аўлік сёння ўпершыню пайшоў з татам і I I мамай у ягады. Хораша ў лесе! Паветра V V чыстае, пахне хвояй. На розныя гала-сы заліваюцца птушкі. Паўлік ідзе наперадзе, пазірае па баках, любуецца лясным хараством, прыглядаецца да кожнага кусціка. убачыў чы-рвоную ягадку зарадаваўся і гукнуў:
328
— Мама! Ягадка!
Здалёк пачуўся такі ж голас: «Мама! Ягадка!» Агледзеўся Паўлік: нідзе нікога. Толькі тата і мама ходзяць побач. Паўлік пачаў збіраць суні-цы — адну ў рот, адну ў кубачак. Так ішоў ды ішоў у глыб лесу. А мама ўвесь час назірала за Паўлікам, каб не заблудзіўся. Паўлік малы, яму пайшоў толькі пяты гадок, і ён ледзь бачны ся-род кустоў і высокай травы, адно бялявая галоў-ка мільгае то тут, то там.
Хлопчык выйціаў на палянку і аж усклікнуў: «Ой, колькі суніц!» Ён прысеў і пачаў збіраць іх, расхінаючы рукамі сунічкі. Наеўся, назбіраў поў-ны кубачак і паклікаў маму, каб усыпаць ягады са свайго кубачка ў кошык.
— Ма-ма!
Здалёк зноў адгукнуўся нечы голас: «Ма-ма!»
— Ма-ама-а! — гучней крыкнуў Паўлік і прыслухаўся. Недзе пачулася: «А-а-а!» Хлопчык убачыў маму і супакоіўся. Значыць, яму адгук-нецца тата.
— Татка-а! — паклікаў Паўлік.
— Ат-ка-а! — пачуўся далёкі голас.
Тата падышоў. Паўлік моцна прытуліўся да яго і паказаў пальчыкам:
— Там нехта ёсць.
Тата ўзяў сына на рукі і супакоіў:
— Нікога там няма. Гэта чуваць твой голас. Тваё рэха. Ты клічаш, і яно адгукаецца табе.
— А яно жывое? А ці можна яго бачыць?
— He, яно... — хацеў расказаць тата, але Паўлік раптам успомніў пра сунічную па-лянку.
329
— Хадзем вунь туды, на маю палянку, збі-раць ягады. Там шмат суніц. Вялікія і салодкія-салодкія! Давай і маму паклічам. Ма-а-ма!
Недзе далёка пачулася: «А-а-ма!»
Але Паўлік ужо ведаў, хто яму адгукаецца.
Білеты ў цырк
Васіль Хомчанка
-< ^>горад прыехаў цырк. Маці дала Кастусю грошы і сказала:
— Сёння ў 12 гадзін пойдзем у цырк. Купі два білеты. Адзін мне, другі — сабе. Потым строга дадала: — Глядзі ж, не баўся.
Праз якія паўгадзіны радасны Кастусь ужо імчаўся дадому, сціскаючы ў руцэ дзве сіненькія паперкі.
Усюды ў горадзе віселі цыркавыя афішы. Каля адной з афіш Кастусь спыніўся. На ёй быў цікавы малюнак: белыя сабачкі стаялі ў рад і пярэднімі лапкамі віталі мядзведзя. Як многа ці-кавага ўбачыць Кастусь сёння ў цырку!
Нейкі дзядзька, праходзячы міма, штурха-нуў хлопчыка ў плячо.
— He бачыце, ці іпто? — сярдзіта сказаў Кастусь.
Дзядзька спыніўся, павярнуўся назад. На ва-чах у яго былі акуляры з сінімі шкельцамі, у ру-ках ён трымаў жалезную кульбу.
— Прабач, хлопчык, — ціха прамовіў ён. Памацаўшы кульбай вакол сябе, дзядзька асця-рожна зрабіў некалькі крокаў.
330
«Сляпы», — здагадаўся Кастусь. Сляпы ішоў проста ў лужу.
— Дзядзька, вада там! — крыкнуў Кастусь.
Сляпы збочыў управа і наткнуўся на паркан.
— Паркан! — зноў крыкнуў хлопчык. Ён пад-бег да сляпога, узяў яго за руку, вывеў на дарогу і спытаў:
— Вам далёка ісці?
— На вакзал.
— О! — здзівіўся хлопчык. — Як жа вы дой-дзеце?
— Як-небудзь.
He выпускаючы рукі сляпога, Кастусь вёў яго спачатку па тратуары, потым па скверы. А калі дайшоў да плошчы, Кастусь спыніўся. Тут яму трэба было зварочваць дадому, а дарога на вак-зал ішла налева.
— Я, дзядзька, сёння ў цырк пайду, — сказаў Кастусь, — мяне мама чакае. Бывайце.
— Бывай. Дзякуй табе.
Кастусь пабег. Ужо ля самага дома ён азір-нуўся і ўбачыў, што сляпы стаіць на тратуа-ры і ніяк не асмельваецца перайсці плошчу. Машыны ішлі ды ішлі бясконцым патокам. Грузавыя і легкавыя, тралейбусы і аўтобу-сы. А сляпы ўсё стаяў і нецярпліва пастукваў кульбай. «Ён адзін не пяройдзе, — падумаў Кастусь, — трэба дапамагчы».
Кастусь падбег да сляпога і зноў узяў яго за РУКУ-
Сляпы пазнаў хлопчыка, моўчкі кіўнуў гала-вой і пакрочыў следам за ім.
331
На лузе
Якуб Колас
Добра ў лузе ў час палудны! Лёгка там дыхнуць!
Хмаркі белыя марудна За лясы плывуць.
Ветрык краскі чуць калыша, Травы шалясцяць,
Луг зялёны жыццем дыша — Конікі трашчаць.
Ў лозах шчэбет не сціхае, Шум стаіць і свіст, Ў яркім бляску спачывае На ракіце ліст.
Год і яго род
Ларыса Геніюш
Год стары дзяцей склікае, Ён да ўсіх пытанні мае. Сеў паважна ў крэсла: — Што, вясна, прынесла? — Я прынесла травы, кветкі, Птушак у неба, рыбу ў сеткі. — А я, лета, нясу хлеба, Маю ягад, колькі трэба, ўсе зграбаю сенажаці.
He сяджу ніколі ў хаце.
Людзям — збожжа, дрэву — плод, Птушкам — гнёзды, пчолам — мёд. — Я, татуля, твая восень,
332
Змалаціла ўсё калоссе. Ў садзе яблыкі паспелі, Птушкі ў вырай паляцелі. Я арэхаў назбірала, Бульбу ў полі пакапала. — Я, зіма, работу маю: Дол абрусам засцілаю, Я дні-ночы на хаду Пражу белую праду. Едзе сын, Новы год — Вось і ўвесь дзядулеў род.
Як ён завецца?
Вольга Іпатава
Як ён завецца, Гэты хлапчук? He хоча памыць ён Hi шыі, ні рук. Цукеркі і цацкі Сабе ён грабе, Нікога не любіць, А толькі сябе.
Сяброў ён не мае, Кніжкі — ірве.
А што не па ім — Як бычок зараве. Затупае ножкамі, Вырвецца з рук. Ці ведаеш, як той Завецца хлапчук?
333
Кася
Дарота Гельнэр
Гуляе Кася вуліцай, ідзе сабе па свеце, і рыжанькія косачкі ёй развявае вецер.
Раптам чуецца з падворка: — Кася ты альбо вавёрка?
Кася —
рыжая чупрынка? — He вавёрка я — дзяўчынка, — кажа Кася, — ды па дрэвах, як вавёрка, лажу я, скачу па ўзгорках і люблю збіраць арэшкі наўзамен за дзве усмешкі... Таму раскажы недасведчаным, што бачыў вавёрку з заплечнікам.
Робін-Бобін
Англійская народная песенька
Робін-Бобін, ненаеда, сяк-так лёгенька паснедаў: з'еў тры рэшаты аладак, барана, свіны азадак, тры валы, чатыры гускі
334
ды цяля замест закускі. Пернікаў з асьміну мерку праглынуў, як слон цукерку, з'еў яечні скавародзен і гаворыць, што галодзен!
Слон
Артур Вольскі
Вось і ён, вось і ён — слаўны слон, магутны слон!
Нібы шэрая гара, ён стаіць сярод двара.
А навокал і гамоніць, і смяецца дзетвара.
Ледзь прабіўся скрозь гурму, каб частунак даць яму.
— Абаранка хочаш? На!
He шкадую для слана. На далёкай на радзіме
335
ты ж не ласаваўся імі.
Там,
у джунглях, безупынна працаваў ты, як машына.
На сабе цягаў бярвенне, вырываў
з зямлі карэнне, каб на месцы тым былі
ураджайныя палі.
Шмат на свеце ты пажыў, шмат ты людзям паслужыў.
Можаш бавіць
час цяпер, нібы той пенсіянер...
Абаранак, несумненна, і слану — смачней за сена.
Ён бярэ ўжо дваццаць трэці...
— Апетыт! — смяюцца дзеці.
336
Кенгуру
Артур Вольскі
Кенгуру, кенгуру спрытна скача угару.
I ўгару, і ўдаўжыню — я яго не даганю...
Паглядзі: ў кенгуркі-маткі торба ёсць на жываце.
Там жывуць кенгураняткі ў цеплыні ды ў цеснаце.
Кенгурыха, кенгурыха, ну чаго сядзець ім ціха? Ты маленькіх не няволь, пагарэзаваць дазволь!
А яна глядзіць з дакорам, нібы кажа:
337
— Як не сорам?!
Па абедзе, як і ў вас, у маленькіх — ціхі час.
Коні-поні
Артур Вольскі
Эх, якія коні — маленькія поні!
Падбярыце хутчэй мнеканя — ды гарачэй!
Цок-цок — капыточкі. Ток-ток — малаточкі.
Б'юць усе чатыры ў лад.
Еду, нібы на парад.
Бегемоты, насарогі, саступіцеся з дарогі!
I жырафы,
33S
і паўліны — на «зважай!» стаяць павінны!
Вось і грозны цар звяроў.
Я кажу яму: - Здароў! Загадай, каб заасад дружна выйшаў на парад...
Раптам чую: — Скончан круг!
Забіраюць лейцы з рук.
— Пакатаўся, Дарагі, хай катаецца другі.
Ах, якія коні — маленькія поні!
Зайздросны сабака Аляксандра Смоліч
Вег Лыска па кладцы цераз рэчку, а ў зубах нёс кавалак мяса. Калі гляне, аж у вадзе другі такі самы сабака і таксама нясе ка-валак мяса. Стала Лыску зайздросна; кінуўся ў рэчку адбіраць тое мяса, а сваё з зубоў выпусціў і згубіў.
339
Азбука
Юльян Тувім
3 печы азбука упала, Пакацілася, Тое-сёе паламала, Развалілася:
I — згубіла крапку, Л — адбіла лапку.
В — схуднела трошкі, A — звіхнула ножкі.
О — перапужалася, На два С распалася.
Т — свой дах згубіла, Ж — крыло адбіла.
Б — угнула пуза, Ю — шукай між друзу.
С — канцы свае звяло, Выдае сябе за О.
Скакалка
Юльян Тувім
— Калі б козка не скакала, Дык і ножкі б не зламала. — Праўда!
А калі і не скакала, Дык жыццё нямілым стала.
Праўда?
Бо сваволіць вельмі люба,
Без свавольства — проста згуба, Ціха...
340
Калі сёння не паплачаш, Дык і заўтра не заскачаш. Ліха!
Як палохаюць, малеча, Што ў гульні сябе калечаць Козы —
Дык перш-наперш ты паслухай, А пасля скажы на вуха Прозай:
— А от я знаю, можа, дваццаць козачак, што ад ранку да вечара скакалі, і нічога з імі не стала-ся, здаровыя, вясёлыя, зноў яны сабе скачуць ды скачуць! Галоўнае, каб не баяцца! Гэтак скакаць, каб нічога не сталася! Бо інакш, што за жыццё было б? Праўда?
I скачы, колькі табе хочацца!
Хай дарослыя бачаць, як гэта робіцца!
Гарошак
Беларуская народная казка
7-	ыў калісь на свеце адзін гаспадар з жон-ГТП каю. Былі ў іх два сыны і адна дачка. <Э-*-®Рэдка ў каго былі такія працавітыя хлоп-цы, як гэтыя сыны. Ніколі яны не сядзелі без ра-боты, а калі дома работы не было, то хадзілі ў чужыя землі.
Яшчэ больш цікавая была іхняя сястра. Цяжка было знайсці такую прыгожую, такую мілую дзяўчыну. I звалася яна Ясаня.
341
Адзін раз улетку, парабіўшы дома работу, за-думалі браты пайсці ў заработкі.
— К.алі мы не вернемся праз тры дні, — ска-залі браты, — то няхай нам Ясаня прынясе есці.
— А як жа я вас, браткі, знайду? Куды мне есці прыносіць? — спытала Ясаня братоў ужо на двары.
— Мы будзем салому па дарозе церушыць. Па гэтай саломцы і знойдзеш ты нас.
Развіталіся яны з бацькамі, з сястрою. Ідуць браты, саломку па дарозе раскідваюць, прыга-ворваючы:
— Будзе наша Ясаня ісці і не саб'ецца з да-рогі,
А ў тых мясцінах жыў страшны змей. У яго быў жалезны язык, вочы — як жарнавыя камяні і гарэлі агнём. Жыў ён у палацах. Тыя палацы былі зложаны з людскіх касцей.
Падслухаў змей, што казалі браты, даведаў-ся, навошта салому цярушаць. Пазбіраў ён тую салому і пакідаў яе па дарозе, што ў яго касця-ныя палацы вяла.
«Будзе яна па саломцы ісці і ў мае палацы прыйдзе», — думае змей.
Так яно і сталася.
Праходзіць дзень, праходзіць другі, — няма братоў. I трэці дзень мінуўся, а іх няма.
На чацвёрты дзень сабралася Ясаня ў даро-гу братам есці несці. Узяла яна хлеба, стравы і пайшла.
Ідзе яна ды ідзе, на саломку прызіраецца. A дарога ўсё глыбей у лес забірае. Лес цёмны, глухі, нават і неба не відаць. Ідзе Ясаня, і страшна робіцца ёй. «Куды ж так далёка зайшлі яны?» — 342
думае дзяўчына. Вось пад вечар падыходзіць яна да касцяных палацаў ліхога змея. Паглядзела Ясаня, і сэрца яе замерла ад страху: вакол чала-вечыя косці ляжаць. Што ж тут рабіць? Кінулася яна бегчы назад. Бяжыць яна, бяжыць, ажно чуе — гудзе штосьці. Азірнулася — змей дага-няе!
Схапіў яе змей і ў свае палацы нясе.
— Я цябе даўно чакаю, — кажа змей. — Ця-пер ты будзеш жыць са мною — ты будзеш маёю жонкаю.
Плакала, прасілася Ясаня, каб пусціў яе змей, але просьба не памагла.
Браты чакаюць яе на чацвёрты дзень. Чакалі, чакалі, ды так і не дачакаліся. Пайшлі яны дадому.
— Чаму ж вы, — кажуць бацькам, — не прыслалі яды?
Напалохаліся бацькі:
— Як не прыслалі? Хіба ж не было Ясані?
Спалохаліся і браты: напэўна, з Ясаняю ліха налучылася.
— Пайду шукаць яе, — кажа старэйшы брат.
Сабраўся і пайшоў. Ідзе ён ды ідзе па той даро-зе, што саломаю пацярушана, ды не прыкмеціў, што гэта не тая дарога, кудою ён з братам ішоў, і дайшоў да касцяных палацаў. Сустракае сястру.
— Куды ж ты, братка, зайшоў? — пытае яго Ясаня. — Тут страшны змей жыве. Зесць ён ця-бе. Удякай ты адгэтуль хутчэй!
— Калі ўцякаць — уцякайма разам, — кажа ёй брат.
— He, братка: ён чуе мой дух — дагоніць і зловіць нас. А адзін ты, можа, уцячэш.
343
Толькі што яна так сказала, чуюць — як за-гудзе нешта, ды так моцна, што аглушыла іх. Глядзяць — аж то змей ляціць.
— Гэта мой брат прыйшоў да нас, — кажа Ясаня змею.
— Добра, — кажа змей, — вядзі ж ты яго да мяне ў госці.
Увайшлі ў палацы.
— Ну, жонка, — гаворыць змей, — дай нам пасмакаваць бобу жалезнага.
Прынесла Ясаня жалезнага бобу. Змей як пачаў есці гэты боб, дык аж іскры пасыпаліся, а той, небарака, узяў адну бабінў ды ледзь быў зуба сабе не паламаў. Пажаваў дый выплюнуў з рота бабіну.
Як закрычыць тут змей:
— Ты што ж гэта дабром маім пагарджаеш? Я ем, а ты не можаш? Чым ты лепшы за мяне?
Сядзіць бедны госць, баіцца зварухнуцца.
— Хадзем пакажу маё багацце!
Вывеў змей свайго госця на двор і павесіў яго на варотах, а потым прыйшоў да Ясані і кажа:
— Жонка! Я павесіў твайго брата, бо ён не ха-цеў есці майго бобу.
Залілася Ясаня горкімі слязамі, але бядзе па-магчы нічым не магла.
Праз дзень ці праз два выйшла Ясаня на да-рогу, бачыць — другі брат ідзе, шукаючы яе.
Такая ж самая доля напаткала і другога брата.
Чакаюць бацькі сыноў дзень, чакаюць другі... Так чакалі з тыдзень, а іх усё няма.
Аднаго разу досвіткам пайшла жонка гаспа-дара па ваду. Бачыць яна — коціцца па дарозе 344
гарошак. Падняла яна яго, паглядзела ды і з'ела. I вось якая сталася з ёй праява. Пачула яна, што той гарошак стаў у ёй расці. А тыдні праз два нарадзіўся ў яе сын. I такі прыгожы ды такі вя-лікі, што проста дзівота! А як толькі нарадзіўся ён, дык зараз жа і закрычаў:
— Мама! Дай мне есці!
А голас такі грубы-грубы, што ўсе папало-халіся.
Расце той хлопец не па днях, а па часінах, і за месяц вырас такі вялікі, ды яшчэ з барадою, аж-но бацька яго баяўся. Думалі, думалі, як назваць яго, якое імя даць. I назвалі яго Гарошак.
Праз нейкі час кажа Гарошак бацьку:
— На табе, тата, шпільку, завязі яе да каваля, няхай выкуе з яе булаву на сем пудоў.
Бацька думае сабе: «Ось дурны які хлопец: хоча, каб са шпількі яму зрабілі булаву на сем пудоў». Але сказаць аб гэтым сыну пабаяўся. Паехаў у горад, купіў сем пудоў жалеза, завёз да каваля.
— Зрабі ты, — кажа, — булаву каб яна важы-ла сем пудоў.
Каваў, каваў каваль булаву, ледзь выкаваў. Ускацілі на воз булаву. Прывозіць яе бацька да-дому.
— На, — кажа, — сынок, табе булаву.
I скаціў яе на зямлю.
Узяў Гарошак тую булаву адною рукою ды як шыбануў яе ўгору, ажно яна ў небе схава-лася.
Шпурнуў ён гэтую доўбню, пайшоў у хату, паснедаў, з бацькам пагутарыў.
345
— Ну, хадзем, бацька, на двор, зараз булава вернецца.
Выйшлі за хату на поле. Паглядзеў Гарошак у неба.
— Бач, тата: вунь булава ляціць!
He паспеў бацька зірнуць, а булава калі за-гудзе! Падставіў Гарошак калена. Як стукнецца аб калена булава! Трах — і пераламалася папа-лам. Пакруціў Гарошак галавою.
— Ты, мусіць, тата, не з тае шпількі булаву зрабіў.
Паехаў бацька зноў у горад, купіў сем пудоў жалеза і зноў завёз яго да каваля. Выкаваў каваль новую булаву.
Прывёз яе бацька дамоў.
Шпурнуў яе Гарошак угору, падставіў кале-на — булава толькі трошкі пагнулася.
— Ну, гэта булава добрая, — кажа Гарошак, павесялеўшы. — Цяпер жа, тата, пайду сястру шукаць.
Доўга не думаючы, узяў Гарошак булаву і пайшоў проста да змея.
Пачуў змей вялікую сілу. Выскачыў на даро-гу насустрач Гарошку. Зірнулі яны адзін на ад-наго і маўчаць, як бы напужаліся адзін аднаго. Недалёка і Ясаня стаіць. Гарошак здагадаўся, што гэта сястра яго.
Нарэшце кажа змей Гарошку:
— Хадзем, браце, зямо трохі бобу.
Пайшлі ў палац, садзяцца за жалезныя столікі. Як толькі сеў Гарошак за свой столік, дык гэты столік так і пасыпаўся. Здзівіўся змей і яшчэ больш спалохаўся. Падаў госцю другі столік, яшчэ мацнейшы. Але і той сагнуўся пад 346
Гарошкам. Пачалі есці жалезны боб. Елі, пакуль увесь не з'елі.
Змей аж пачырванеў, так яму моташна стала, што знайшоўся чалавек, яшчэ дужэйшы за яго. Круціўся ён, круціўся, а потым кажа:
— Хадзем, брат, агледзім маё багацце.
— Хадзем.
Прыходзяць у гумно. Гумно вялікае. Ад сця-ны сцяны не ўбачыш. Ток выкладзены меддзю. Страха на жалезныя пруты апіраецца. А на гэ-тых слупах вісяць два чалавекі, даўно нежывыя.
— Што гэта за людзі ў цябе вісяць? — пытае Гарошак.
— Браты маёй жонкі, — адказвае змей.
Затросся Гарошак ад злосці і гневу.
— Ах ты, паганец, змяіная твая душа! To ж ты маіх братоў павешаў! — загрымеў Гарошак ды як хапіў рукамі змея, як здушыў яго ды як стукнуў дык змей па пояс уляцеў у медны ток — і дух з яго вон.
Вярнуўся Гарошак дадому і сястру прывёў.
Пажарныя сабакі
Леў Талспгой
Вывае часта, што ў гарадах на пажарах заста-юцца дзеці ў дамах і іх нельга выцягнуць, бо яны ад спалоху схаваюцца і маўчаць, а праз дым іх нельга ўбачыць. Для гэтага ў Лондане прывучаны сабакі. Сабакі гэтыя жывуць з па-жарнымі, і калі загарыцца дом, дык пажарныя пасылаюць сабак выцягваць дзяцей. Адзін такі
347
сабака ў Лондане выратаваў дванаццаць дзяцей: яго клікалі Боб.
Аднаго разу загарэўся дом. I калі пажарныя пад'ехалі да яго, ім насустрач выбегла жанчына. Яна гшакала і гаварыла, што ў доме засталася двухгадовая дзяўчынка. Пажарныя паслалі Боба. Боб пабег па ўсходках і схаваўся ў дыме. Праз пяць хвілін ён выбег з дома і ў зубах за сукенку нёс дзяўчынку. Маці кінулася да дачкі і плакала ад радасці, што дачка была жывая. Пажарныя лас-кава гладзілі сабаку і аглядалі яго, ці не абгарэў ён, але Боб ірваўся зноў у дом. Пажарныя паду-малі, што ў доме яшчэ ёсць што-небудзь жывое, і пусцілі яго. Сабака пабег у дом і хутка выбег з нечым у зубах. Калі народ разгледзеў тое, што ён нёс, дык усе рассмяяліся: ён нёс вялікую ляльку.
Першы подзвіг Геракла
Старажытнагрэцкі міф
^>жо даўно жыхары Нямеі скардзіліся, што нельга пасвіць жывёлу на лугах каля ле-Q/ су, што ў лесе ні прайсці ні праехаць і Ha-BaT у дамах нельга спаць спакойна: вялізны леў жыў у Нямейскім лесе, і кожны дзень то авечка з чарады, то дзіця, то мірны падарожнік з дарогі знікалі бясследна.
Нават смелы воін з мячом і шчытом не вы-
ходзіў жывым з Нямейскага лесу, таму што зброя была бяссільная супраць лютага льва — ні дзі-да, ні стрэлы не маглі прабіць яго шкуру і нават востры меч не мог пашкодзіць яму.
348
— Гора нам! — гаварылі нямейскія сяляне. — Хутка ўвесь наш край будзе спустошаны.
Багіня Гера, заступніца цара Еўрысфея, навучыла яго, каб ён загадаў Гераклу забіць Нямейскага льва.
Геракл прыйшоў у Нямею і пачаў распыт-ваць людзей, што жылі каля лесу, ці далёка лога-ва льва і як яго знайсці.
Але ніхто не хацеў казаць яму дарогу, ніхто не адважваўся ісці разам з ім.
— Леў сам знойдзе цябе, варта табе толькі зайсці ў лес, — гаварылі людзі і з жалем пазіралі на маладога героя — яны не верылі, што ён змо-жа перамагчы страшнага звера.
Геракл адзін падаўся ў лес. Высокія дрэвы абступілі яго з усіх бакоў і здзіўлена гайдалі вяр-шалінамі, кусты чапляліся за яго, каб затрымаць, птушкі крычалі, каб напалохаць яго, але ён ішоў уперад і шукаў на зямлі сляды звера.
Ішоў ён нядоўга і раптам пачуў непадалёку глухі рык ільва і пайшоў проста на яго. Леў так-сама пачуў ворага і зароў так, што ўвесь лес за-дрыжаў. Леў зрабіў некалькі скачкоў і апынуўся перад Гераклам. Велічна спыніўся ён насупраць героя, злосна зіркаючы вачыма, б'ючы сябе хвас-том па баках і дзіка равучы. Геракл не разгубіўся, хутка падняў лук і пусціў стралу проста ў вока льву. Леў злосна матнуў галавой і лапай змахнуў стралу, нібы саломінку. Потым прысеў, як кот, і скочыў, узняўшы лапу, каб раздушыць смельча-ка. Геракл ухіліўся і цяжкай дубінкай з усяе сілы стукнуў ільва па калматай галаве. Але дубінка адскочыла, не зрабіўшы нават драпіны льву, і
349
выпала з рук Геракла. Леў зноў паматаў галавой, працягла і моцна пазяхнуў і раптам, нібыта яму ўсё абрыдла, павярнуўся, пабег назад у глыб ле-су і знік.
Геракл пайшоў за ім.
Неўзабаве ён убачыў уваход у пячору. Геракл кінуў лук і стрэлы і зайшоў у пячору. Там было цёмна, і Геракл вобмацкам прабіраўся наперад. Раптам леў скочыў яму на грудзі і хацеў раза-рваць яго, але Геракл схапіў звера аберуч за гор-ла, сціснуў яго шыю, быццам жалезнымі абцуга-мі, і задушыў
Леў быў такі вялікі і цяжкі, што Геракл не мог падняць яго.
Тады ён злупіў з ільва шкуру разам з гала-вою, надзеў яе на сябе і пайшоў у Мікены.
Людзі з крыкам разбягаліся, убачыўшы Геракла з ільвінай галавою на плячах. Сам цар Еўрысфей схаваўся ад яго ў далёкі куток пала-ца.
—	Вось я прынёс цару шкуру Нямейскага льва, — сказаў Геракл.
Але палахлівы Еўрысфей баяўся нават мёрт-вага льва і не адважыўся зірнуць на яго шкуру.
—	Няхай Геракл возьме яе сабе, — загадаў цар.
—	Дзякуй, — сказаў Геракл і забраў ільвіную шкуру з сабою.
Ён пачаў насіць яе замест плашча, і яна доб-ра ўкрывала яго, бо ні меч, ні стрэлы не маглі прабіць яе.
Захутаўшыся ў шкуру Нямейскага льва, Геракл падаўся выконваць другі загад цара Еўрысфея.
350
Геракл знішчае Лярнейскую гідру Старажытнагрэцкі міф
уоепадалёку ад Аргоса распасціралася вялі-I—I кае Лярнейскае балота. Чыстая і светлая > К крынічка выцякала тут з-пад зямлі, ды слабы ручаёк не мог прабіцца да ракі або мора і расцякаўся наўкол у нізіне. Вада застойвалася, зарастала мохам і балотнымі травамі, і вялізная даліна ператварылася ў балота. Яркая зеляні-на, што заўсёды ўкрывала балота, вабіла да сябе стомленага падарожніка, але як толькі ён ступаў на зялёны лужок, з сыканнем і свістам выпаўза-ла з дрыгвы дзевяцігаловая пачвара — гідра. Яна абвівалася сваім змяіным хвастом вакол чалаве-ка, зацягвала ў балота і прагна з'ядала.
Увечары, калі гідра, наеўшыся, засынала, ядавітае дыханне яе дзевяці пашчаў ахутвала туманам балота і атручвала паветра. Той, хто дыхаў гэтым паветрам, занядужваў, доўга хварэў і паміраў. Таму людзі баяліся набліжацца да ба-лота і сяліцца каля гэтай страшнай мясціны.
I вось цар Еўрысфей загадаў Гераклу зніш-чыць Лярнейскую гідру.
Геракл выправіўся ў Лерну на калясніцы, якой кіраваў яго сябар Іялай. Калі яны даехалі да балота, Геракл пакінуў Іялая з калясніцай ка-ля дарогі, а сам запаліў паходню і смела рушыў на балота.
Гідра тым часам была сытая і драмала. Геракл пачаў падпальваць канцы стрэл паходняй і пус-каць іх у гідру. Расцвяліўшы гідру, ён прымусіў яе выпаўзці з балота. Халодным слізкім хвастом
351
яна абвіла левую нагу Геракла, і ўсе дзевяць га-лоў засіпелі вакол яго. Геракл шчыльней захутаў-ся ў ільвіную шкуру, якая надзейна ахоўвала яго ад звярыных зубоў і змяінага джала, дастаў меч і пачаў сячы адну за адной страшныя галовы гідры.
Але як толькі сцякала з раны чорная кроў, на месцы адсечанай галавы вырасталі дзве ін-шыя, яшчэ больш злосныя, яшчэ страшнейшыя. Неўзабаве Геракла акружалі, быццам жывы куст, сіпучыя галовы, і ўсе яны цягнуліся да яго, ра-зяўляючы крывавыя пашчы.
Ён не мог скрануцца з месца — нага яго бы-ла ў кальцы змяінага хваста, рука стамілася сячы ўсё новыя і новыя галовы гідры. Раптам ён адчуў боль у левай назе і, нахіліўшыся, убачыў рака, які клюшняй учапіўся ў яго пятку.
Геракл засмяяўся:
— Двое супраць аднаго? Гэта несумленна! Бой няроўны. Цяпер і я маю права паклікаць сябра на падмогу!
I ён паклікаў Іялая, які чакаў яго ля калясні-цы.
Геракл аддаў яму паходню і загадаў паліць агнём рану, як толькі меч адсячэ галаву гідры. I там, дзе пёк агонь, ужо не вырасталі новыя га-ловы. Неўзабаве апошняя галава гідры пакаціла-ся ў балота. Але яна не хацела паміраць нават пасля таго, як была адсечана, і, лежачы на траве ў крыві, зыркала злоснымі вачамі і раз'юшана разяўляла пашчу. Гераклу давялося вынесці яе з балота і закапаць у зямлю, каб яна не нарабіла каму шкоды. 352
У чорнай крыві Лярнейскай гідры Геракл на-мачыў канцы сваіх стрэл, і яны сталі смяртэль-нымі — нішто не магло вылечыць таго, у каго пацэліла такая страла.
Дзіўны дзед
Артур Вольскі
А ці байка, а ці быль — дзед набыў аўтамабіль. Хоць няма ў яго правоў, рухавік уміг завёў. Круціць руль адважны дзед — толькі пыл курыцца ўслед. Толькі ш-шыны — ш-шу-шу-шу — вылятаюць на ш-ша-шу. I папёр-р-р матор-р-р, папёр-р-р на чырвоны святлафор. Раптам міліцыянер — цоп дзядулю за каўнер:
— На сваім аўтамабілі шмат бяды вы б нарабілі! Дзе правы?
353
Няма правоў?
Пешкі пойдзеце дамоў!..
Дзед машыну — на шнурок ды дадому павалок: — Падару сваю машыну ўнуку я — на імяніны!..
Месяцы года
Пімен Панчанка
Сптудзень — з казкамі снежных аблокаў, Люты — шчодры на сіні мароз, Сакавік — з сакатаннем і сокам Беларускіх вясновых бяроз, Красавік — час маланак і ліўняў, Травень — з першым мурогам, сяўбой, Чэрвень — з ягаднаю зарой, Ліпень — з мёдам, 3 пшаніцаю — жнівень, Спелы яблычны верасень, Багаты каспгрычнік
У празрыстасці чыстай, крынічнай, Лістапад — залаты лістапад, Снежань — першы густы снегапад.
Бацька і сыны
Леў Талстой
gaubKa навучаў сыноў каб яны жылі ў згодзе; яны не слухалі. Вось ён загадаў прынесці венік і кажа: «Пераламайце!»
354
Колькі сыны ні мардаваліся, пераламаць не маглі. Тады бацька развязаў венік і загадаў ла-
маць па адным прутку.
Сыны лёгка пераламалі паасобку ўсе пруткі. Тады бацька кажа:
— Гэтаксама і вы: калі будзеце жыць у згодзе, ніхто вас не зможа, а калі будзеце сварыцца, уся-кі вас лёгка здолее згубіць.
Чортаў скарб
Уладзімір Караткевіч
^>нейкім прыгожым краі, трошкі бліжэй Сонца і трошкі далей ад Месяца, у краі, ©X багатым залатымі нівамі, празрыстымі рэкамі, сінімі азёрамі ды цёмнымі пушчамі... Словам, у тым краі, дзе мы з табою жывём, стая-ла, а можа, і цяпер стаіць, адна хата.
А жыў у гэтай хаце селянін па імені Янка. Здаровы, як зубр, добры і не дужа мудры. Было ў яго пяцьдзесят сыноў, сорак валоў і кошка. Ну, можа, не пяцьдзесят сыноў, а тры, не сорак ва-лоў, а два. Але кошка была, гэта ўжо можаце мне паверыць. Пярэстая. 3 чатырма лапамі. 3 адным
хвастом.
Араў Янка зямлю, пасвіў каровы і хмары. I жыў бы зусім добра, каб не звалілася на яго бя-
да.
Было гэта даўно. Так даўно, што на Беларусі тады яшчэ вадзіліся чэрці. I ў кожнага з тых чар-цей было сваё месца працы.
Адзін жыў у вадзе, пасвіў шчупакоў, лінёў ды акунёў. Быў зялёны і калматы, вельмі падобны на купу твані. Звалі яго Вадзянік.
355
Другі жыў у лесе, пасвіў аленяў і быў па-добны на аброслы мохам пень. Калі сустрэнеш, то і не адрозніш. Звалі яго Лесавік.
Але быў і трэці, што жыў па хатах і пасвіў цвыр-куноў. Гэты быў самы шкодны. Рожкі ў яго былі, як у козкі, зубкі, як часначок, хвосцік, як памялцо.
I аблюбаваў гэты чорт Янкаву хату. I не тое, каб са злосці шкодзіў, а проста быў свавольнік. Толькі ад тых свавольстваў Янку аж плакаць ха-целася. Дзіва што! Ты ж таксама не ад злосці сва-воліш? Ну, вось, а бацькі часам плачуць. Кепска!
He стала ў хаце ад чорта спакою. Пазаплятае коням грывы так, што пасля не расчэшаш, а ду-маюць на сыноў. Вяршкі з малака зліжа, а дума-юць на бедную кошку. Часам узімку так завые ў коміне, што ў людзей мароз па скуры і страшна на двор выходзіць. Ці забярэцца ў комін, з'едзе па ім і насыпле ў капусту сажы.
A то раніцай вынуць з печы пірог і здзівяцца: на пірагу невялічкі адбітак. Гэта чорт на гарачае цеста адпачываць садзіўся. Грэўся з марозу.
Зусім не стала жьшця. Янка ішоў начаваць, на-ват ў холад, на сена ў адрыну. Ледзь бедных дзяцей не памарозіў. I вырашыў урэшце, праз гэтыя чор-тавыя выбрыкі, забіць хату дошкамі і падавацца з дзецьмі, коньмі, валамі і кошкай некуды за свет. Кінуўшы сваю радзіму, цёмныя пушчы, светлыя рэкі ды чыстыя воды. I стала б на Беларусі меней яшчэ адной сялянскай хатай, каб не пачуліся ад-нойчы вечарам па дарозе цяжкія крокі.
Тупу-тупу-тупу, Нясе Мішка ступу. Ў ступе ўперамешку Цукар і арэшкі,
356
Разынкі й цукеркі Ў залатой паперцы. Па шляхах, палетках Нясе Мішка дзеткам Салодкую ступу. Тупу-тупу-тупу...
Ішоў павадыр з мядзведзем. Хадзілі яны ад сяла да сяла.
Павадыр песні спяваў і граў на цымбалах. A мядзведзь паказваў, як бабы ваду носяць ды як дзеці гарох крадуць. I гэтым яны з мядзведзем карміліся.
— Здароў, Янка. Ці не пусціш нас з Мішкам пераначаваць? — спытаў павадыр.
— Мне што? Начуйце, — адказаў Янка. — Толькі я ж сам на сене сплю.
— А што такое?
— Ды чорт у мяне ў хаце завёўся. Так сва-воліць, што ратунку няма. Верыш, на пірагах ад-пачывае. У коміне вые. I часам, у цёмныя ночы, нешта ў падпеччы, як жар, гарыць.
— Гэ-э, — сказаў павадыр. — He ўсе ж такія неразумныя, як твайго бацькі дзеці. Каб гэта па-вадыр, ды яшчэ з мядзведзем, нейкага там чорта спалохаўся?! He бывала яшчэ такога на свеце.
— To ідзі. Капусты пад'еш. Там яшчэ гаршчок з паранай рэпай ёсць, дык, калі нічога за ноч не здарыцца, то раніцай падсілкуешся. А я на сена. Як сцямнее, я ў хату ісці баюся.
Ну вось, пасёрбаў павадыр капусты, па-карміў Мішку ды заваліўся дрыхнуць на лаве. А мядзведзь прымасціўся ля печы і таксама Bacon на ўсе насавыя загорткі.
Гэта было так даўно, што тады яшчэ на Беларусі нават бульбы не вадзілася. Сказаць Ka-
357
му — не павераць. Замест бульбы парылі рэпу ці бручку. I вось спіць павадыр і сніць, як ён заўтра смачна будзе рэпай снедаць.
Толькі глухая ноч запала — чорт тут як тут. Скаціўся комінам, узняўшы цэлую хмару сажы, і пачаў у печы, злодзей такі, шнарыць і мацаць. Як кажуць, ты за парог, а ён за пірог. Узняў на-крыўку. Павеяла сытым духам.
«Ага, рэпа. Вось гэта якраз тое, што мне трэ-ба. Я люблю рэпу».
Але ж у печы цёмна, як... у печы. To чорт ад-СУНУЎ засланку, вывалак гаршчок на прыпечак, сеў, звесіўшы ногі, і пачаў ласавацца салодкай паранай рэпай, а лушпайкі ўніз кідаць.
«Нічога, гаспадыня заўтра падмяце. Трэба ж, каб і ёй работа была».
Упала адна лушпіна мядзведзю на нос, і той прачнуўся. Злізнуў з носа — салодка. I пачаў Мішка ў цемры нюхаць, знаходзіць лупшінне ды чмякаць.
Чорт пачуў, што нехта ўнізе чмякае ды ліжа. А ён жа ведаў, што ў хаце нікога, акрамя кошкі, няма. I вось нейкая там кошка чмякае ды сапе і не дае яму, чорту, чужой рэпы спакойна пад'есці.
Развярнуўся ён ды і піхнуў кошку нагой.
— Апсік! Апсік, гадасць такая!
Ну вось. А мядзведзь гэта табе не кошка. I я табе даваць мядзведзю выспятка ніколі не раю.
Пакрыўдзіўся Мішка. Згроб чорта ў ахапак, сцягнуў з прыпечка і давай яго мяць, давай яго прасаваць, давай яго лапамі валтузіць ды калаш-маціць, давай абходжваць, лупцаваць, малаціць ды дубасіць, давай яго за рогі круціць, як сідара-ву казу, ды дзерці смяротным боем.
358
Ледзь вырваўся чорт з мядзведжых абдым-каў. Узляцеў на прыпечак. Сяк-так выкараскаўся праз комін. Скаціўся са страхі ды і чкурнуў да-лей ад хаты. У пушчу, як ашалелы.
А мядзведзь, задаўшы чорту чосу, зноў за-снуў, як пшаніцу прадаўшы.
Раніцаю ўсе ўсталі і падумалі, што гэта мядз-ведзь рэпу з'еў. Здзівіліся, што не пабаяўся лезці ў гарачую печ, і ўзрадаваліся, што з'еў зусім мала. Што ж, мядзведзь не першы і не апошні ў свеце адказваў за чужыя грахі.
Пасля ўсе даелі тое, што заставалася ў гаршку. Мядзведзь нават яшчэ паскакаў дзецям. I пайшлі яны з павадыром зноў, ад мястэчка да мястэчка, ад сяла да сяла. Пад сонцам і дажджом.
Тупу-тупу-тупу, Нясе Мішка ступу...
Але з таго часу чортава гарэзаванне як на-жом адрэзала. Коні здаровыя, сажы ў капусце няма, на пірагах ніхто не адпачывае. У коміне, праўда, нехта часам вые і з падпечка часта нешта свеціць, але гэта ўжо цярпець можна. Раздумаў Янка кідаць сваю хату.
Толькі на гэтым гісторыя не скончылася, не думайце. Неяк пад восень араў Янка свой клін пад азіміну. Мокра, касы дождж, нізкія чорныя хмары. Аж бачыць, з-пад хмар, з самага акаёму, нехта ідзе да яго па раллі. Прыгледзеўся — ага, стары знаёмы, чорт.
Ідзе ўвесь мокры, як цуцык пад залевай. На кожным капыце па пуду гліны наліпла. Пад но-сам ад прастуды вісіць вялізная кропля. А на-соўкі ж ён не мае. Як ты часам, калі дома забу-
359
дзеш. А капытом не дужа высмаркаешся. Ідзе такі няшчасны, такі жаласны і ўбогі, што нават Янка яго пашкадаваў:
— Ты куды гэта?
— А так, — сказаў чорт. — У свет.
Памаўчалі. Пасля чорт пытае:
— А скажы ты мне, ці ўсё яшчэ ў цябе тая кошка?
Янка быў чалавек не дужа мудры ды і не ве-даў, пра якую коіпку размова:
— А няго ж, — кажа. — Ясна, што ў мяне. Ды яшчэ і шасцёра кацянят прынесла.
— I ўсе ў матку?
— Ага. Усе пярэстыя, з чатырма лапамі, з ад-ным хвастом.
— 3 лапамі, з лапамі, — сказаў чорт. — Даліся мне тыя лапы.
— Дальбог аж шасцёра!
— Ну, то я, мабыць, ніколі да цябе не прый-ду, — уздыхнуў чорт. — А трэба было б. Дужа трэба.
— Гэта чаму?
— Ат! Закапаў я ў цябе ў падпеччы казан з золатам. Скарб. I трэба было б выкапаць, але як тваю кошку ўспомню — бр-р-р! — ну яго. Хай прападае.
— Ты, як зусім змерзнеш, прыходзь. Глядзіш, рэпу зварыш, дзяцей пакалышаш.
— Н-не. Кошкі баюся. А рэпы гэтай я цяпер да самай смерці ў вочы бачыць не магу.
Ды і пайшоў сабе полем, пад дождж, ледзь цягнучы пудовыя ногі. Такі гаротны, небарака.
360
А Янка даараў клін і пайшоў дахаты. I толькі там успомніў, што нештачка ў падпечку свяціла і чорт пра нейкі скарб казаў.
Пачалі капаць у падпеччы і — на табе — вы-капалі вялізны закураны казан з золатам і чы-рвонцамі. Нібы жар, разлілося святло па хаце.
Так ужо свяціла, так паліла, так пякло, што ўсе аж распранацца пачалі.
Чорт пасля таго ў моцныя маразы ўсё ж пры-ходзіў. Толькі прасіў кошку ў камору выкідаць. Капусту Янку варыў і дзяцей калыхаў. 3 таго часу і пайшла прыказка, што шчасліваму і чорт дзяцей калыша.
А на той чортаў скарб паставіў Янка сабе і ўсяму наваколлю новыя хаты, свірны, адрыны, новыя стайні. Сады пасадзіў, млын паставіў.
Ва ўсіх сялян па сорак сыноў ды дачок, па со-рак коней ды валоў і ўсе хаты, як звон. I ў кожнай хаце на акне, на сонейку, кошык. А ў кожным ко-шыку кошка. I ў кожнай кошкі па шасцёра каця-нят. Во шчасце дык шчасце!
I таму, калі ты жывеш шчасна і радасна, ні-колі не дражні мядзведзя ў звярынцы і не кідай у кошку не тое што каменем, а нават мяккай грудкай зямлі. Бо гэта ж яны зрабілі калісьці так, што табе добра. Ды і наогул ні ў кога не кідай і нікога не дражні.
Тады ўсім будзе хораша на гэтай прыгожай зямлі, што ляжыць трошкі бліжэй Сонца і трош-кі далей ад Месяца. Людзі будуць працаваць, кошкі будуць вуркатаць, а мядзведзі насіць табе і ўсім іншым дзецям салодкія ступы...
Тупу-тупу-тупу.
367
Пагоня
Артур Вольскі
А чые там дзіва-коні абганяюць час? Гэта едзе ў ззянні-звоне сонейка да нас.
Конь чырвоны — пасяродку.
Белыя — з бакоў Скачуць хутка. Скачуць ходка. Іскры з-пад падкоў. Рыцар побач з імі ў гонцы. Меч, як звон, звініць.
Ён ад хмараў наша сонца зможа ўбараніць.
У Пагоні скачуць коні у світальны час. Гэта едзе ў ззянні-звоне сонейка да нас.
362
Змест
Для дзяцей да трох гадоў
Сонейка-сонца. 3 народнага.........................6
Ладкі ладком. 3 народнага..........................6
Ладу, ладу, ладкі. 3 народнага.....................6
Баю-баінку, баю. 3 народнага.......................7
Люлі, люлі, люлі. 3 народнага......................7
А курачка-рабушэчка. 3 народнага...................8
Мышка, мышка, дзе была? 3 народнага................8
Гого-гого, гусачок. 3 народнага....................8
Верабейчык. 3 народнага............................9
Верабейчык. Алег Лойка.............................9
Куры. 3 народнага..................................9
Гэй, мой конік. Змітрок Бядуля.....................9
Белабока-сарока. 3 народкага......................10
Васілька. 3 народнага.............................10
Трах-бах-тарабах. 3 народнага.....................10
Божая кароўка. 3 народнага........................10
Вавёрка. Уладзіслава Луцэвіч......................11
Грушка. 3 народнага...............................11
Плывун. 3 народнага...............................11
Люлі-люлі, люляшу. 3 народнага....................12
Ай, люлі-люлі-люлечкі. 3 народнага................12
Кую, кую ножку. 3 народнага.......................12
Ішла каза. 3 народнага............................13
Люлі-люлі, дзеця. 3 народнага.....................13
Ходзіць певень па капусце. 3 народнага............13
Люляю-люляю. 3 народнага..........................14
А ты, коцінька-каток. 3 народнага.................14
Курачка-рабка. Беларуская народная казка..........14
Калабок. Руская народная казка....................15
Бабіны госці. Васіль Вітка........................18
Свята. Сяржук Сокалаў-Воюш........................19
Авечка. Сяржук Сокалаў-Воюш.......................19
Пчолка. Сяржук Сокалаў-Воюш.......................19
Мышаня. Сяржук Сокалаў-Воюш.......................19
Мішка. Агнія Барто. Пер. Сяржук Сокалаў-Воюій.....20
Мішка. Сяржук Сокалаў-Воюш........................20
Бычок. Агнія Барто. Пер. Сяржук Сокалаў-Воюш......20
Чысцюсік. Эва Шэльбург-Зарэмбіна. Пер. Лявон Баршчэўскі. 20
Мыюцца кацяняты. Аўгіння Кавалюк..................21
363
Гаршчок. Сяржук Сокалаў-Воюш.......................21
Гушкі, гушкі, гушкі. 3 народнага...................21
А ты, каток шэры. 3 народнага......................22
Люлі-люлі-люлечкі. 3 народнага.....................22
Вясёлая бяседа. 3 народнага........................22
Сарока-варона. 3 народнага.........................23
Я сама. Іван Муравейка.............................23
Санкі. Алесь Станкевіч.............................24
Сняжынкі. Авяр'ян Дзеружынскі......................24
Калядкі. Артур Вольскі.............................24
Люлі-люлі-люлі. 3 народнага........................25
Коця і Каця. Васіль Вітка..........................25
Люлі-люлі, каціна. 3 народнага.....................26
Кукарэку, певунок. 3 народнага.....................26
Дзед Мароз, дзед Мароз.............................26
Кукарэку, певунок!.................................27
Зайчык. 3 народнага................................27
Жук. 3 народнага...................................27
Мядзведзь. Алесь Якімовіч..........................28
Ліска. Алесь Якімовіч..............................28
Коні і поні. Анатоль Камінчук. Пер. Кастусь Цвірка ... 28 Коцік прачынаецца. Андрэй Мясткіўскі.
Пер. Уладзімір Паўлаў..............................28
У зайчыка лапкі. Андрэй Мясткіўскі.
Пер. Уладзімір Паўлаў..............................29
Дзе ж быў, казюленька? 3 народнага.................29
He хадзі, коцік. 3 народнага.......................29
Коцік-варкоцік. Ніна Галіноўская...................30
Валёнкі. Ганна Іванова.............................30
Божая кароўка. Іван Юкляеўскі......................31
Птушачка. Уладзіслава Луцэвіч......................31
Коцік Петрык і Мышка. Казка........................31
Вушкі. Нэлі Тулупава...............................32
Калыханка. Генадзь Бураўкін......................... 33
Дожджык. Васіль Вітка..............................34
У куце сядзіць мядзведзь. 3 народнага..............34
Аладкі. Вольга Іпатава.............................34
Апсік, апсік, каточак. 3 народнага.................35
Куранятка. Карней Чукоўскі.........................35
Цягнік. Якаў Тайц..................................36
Яечка. Іван Шуцько.................................37
Мая лялька. Еўдакія Лось...........................37
364
Чаравікі. Сяржук Сокалаў-Воюш..........................38
Дапамагу. Тадзіяна Кляшпгорная.........................38
Доктар. Леанід Шырын...................................39
Сядзіць мядзведзь на калодзе. 3 народнага..............39
Дзіцячы сад. Канстанцыя Буйло..........................40
Бычок. 3 народнага.....................................40
Пчолы. Тадзіяна Кляшторная.............................41
Пчала. Артур Вольскі...................................41
Козытка. Рыгор Барадулін...............................42
Дзінь-дзілінь-баў. 3 народнага.........................42
Гусі. Валянціна Коўтун.................................43
Конік. Мікола Чарняўскі................................43
Вавёрка. Ларыса Геніюш.................................44
Верабей. Ларыса Геніюш.................................44
Сняданне, абед і вячэра. Сяржук Сокалаў-Воюш.....44
Гаспадыня. Тадзіяна Кляшторная.........................45
3 братам трэба сябраваць. Сяржук Сокалаў-Воюш....45
Мышка. Алесь Бадак.....................................45
Паўцякалі цацкі. Тадзіяна Кляшторная...................46
Для дзяцей трох-чатырох гадоў
Як курачка пеўніка ратавала. Беларуская народная казка . 48
Муха-пяюха. Беларуская народная казка..................49
Трое мядзведзяў. Леў Талстой...........................51
Ягорачка. 3 народнага..................................53
Цілім-бом. 3 народнага.................................54
Нядбалая каза. 3 народнага.............................54
Колькі трэба чаравікаў. Сільва Капуцікян...............54
Стары мядзведзь на калодзе. 3 народнага.
Пер. Валянціна Коўтун..................................56
Капуста. Ларыса Геніюш.................................56
Ветлівыя словы. Тадзіяна Кляшторная....................57
Ліст да ўсіх дзяцей наконт адной вельмі важнай справы.
Юльян Тувім. Пер. Анатоль Вялюгін і Сяргей Дзяргай	..	57
Сурвэткі. Сяржук Сокалаў-Воюш..................58
Чаму кот толькі пасля снедання
мыецца. Літоўская народная казка. Пер.	/.	Скапараў....	58
Піла. Васіль Вітка.............................59
Едзе восень. Валянцін Рабкевіч.................59
Цукеркі. Сяржук Сокалаў-Воюш...................59
He сквапная. Тадзіяна Кляшторная...............60
Прымаўкі.......................................60
365
Блакітнябёс. Сяржук Сокалаў-Воюш..................60
Сцяг і сцяжок. Сяржук Сокалаў-Воюш................61
Наш герб «Пагоня». Сяржук Сокалаў-Воюш............61
Коцік, пеўнік і лісіца. Беларуская народная казка.61
Дзед-госць. Якуб Колас............................64
На рэчцы зімою. Якуб Колас........................65
Калядоўнікі. Сяржук Сокалаў-Воюш..................66
Ляпіў снегавіка. Пятро Сушко......................66
Мароз, Чырвоны нос. Алена Кобец-Філімонава........66
Як Дзед Мароз перад святам мост наладзіў зайчанятам. Іван Бурсаў..................67
Мыйдадзір. Карней Чукоўскі........................73
Мядзведзь. Данута Бічэль-Загнетава................77
Сукенка раскажа. Тадзіяна Кляшторная..............77
Раскідач. Рыгор Барадулін.........................78
Іграў я на дудцы. 3 народнага.....................79
Дзед Мароз. Янка Журба............................79
Сядзіць сыч на капе. 3 народнага..................80
Адмарозіў лапкі. Іван Муравейка...................80
Верабейка. 3 народнага............................81
Верабейчыкі. Сяргей Новік-Пяюн....................81
Каток — залаты лабок. Беларуская народная казка...82
Два вераб'і. Аляксандра Смоліч....................84
Храбры певень. Якуб Колас.........................85
Куркі. Артур Вольскі..............................85
Нашы сябры. Станіслаў Шушкевіч....................86
Клубочак. Павел Марціновіч........................86
На шашы. Рыгор Барадулін..........................87
Верабейка. Станіслаў Шушкевіч.....................87
Скакалка. Рыгор Барадулін.........................88
Як дзялілі мядзведзя. Самуіл Маршак. Пер. Васіль Вітка.................................88
Дзяўчынка-равушка. Агнія Барто....................89
Дзяўчынка чарнамазая. Агнія і Павел Барпю.........91
Тэлефон. Карней Чукоўскі..........................93
А мне дасце? Сільва Капуцікян. Пер. Валянціна Коўтун.............................96
Баран бок абадран. Беларуская народная казка......97
Страшная казка пра страшнага звера. Іван Бурсаў...99
Цяжкая навука. Іван Бурсаў.......................101
Лялька. Яўген Баравы..............................104
Вайна вясны з зімою. Цётка (Аляізія Пашкевічанка)... 105
366
Мама. Аляксандра Смоліч.........................106
Матуліны рукі. Вера Вярба.......................106
Вішанькі-чарэшанькі. Леся Украінка..............107
Галінка і верабей. Максім Танк..................108
Шпак. Тадзіяна Кляшторная.......................109
Зубры. Ларыса Геніюш............................109
На кані скачу. Ганна Іванова .........................110
Маша і мядзведзь. Руская народная казка.........110
Ехаў казачнік Бай. Максім Танк..................114
Хто там стукае ў акно? Алесь Бадак..............115
Яблык. Васіль Хомчанка..........................117
Што рабіць? Анатоль Прохараў....................118
Возера лясное. Сяржук Сокалаў-Воюш..............119
Замак. Сяржук Сокалаў-Воюш......................119
Змей. Сяржук Сокалаў-Воюш.......................119
Умей пачакаць. Канстанцін Ушынскі...............120
Пацалунак асвы. Уладзімір Юрэвіч................120
Коцік. Янка Журба...............................123
Кураняты. Алег Лойка............................124
Вожык. 3 народнага..............................124
Я будую дом з пяску. Ганна Іванова..............125
За адвагу. Анатоль Прохараў.....................125
Мурашыная святліца. Анатоль Прохараў............126
Дожджык. Тадзіяна Кляшторная....................126
Павучок. Ларыса Геніюш..........................127
Спі, Аленка. Ларыса Геніюш......................127
Добры чалавек. Ніл Гілевіч......................127
Бусел і хлопчык. Авяр'ян Дзеружынскі............128
Для дзяцей чатырох-пяці гадоў
Пшанічны каласок. Беларуская народная казка.....130
Піліпка-сынок. Беларуская народная казка........134
Як звяры зіму сустракаюць. Іван Бурсаў..........138
Лістапад. Янка Купала...........................140
Вавёрка. Янка Журба.............................141
Вожык-дзівачок. Артур Вольскі...................142
Гародніна. Юльян Тувім.
Пер. Анатоль Вялюгін і Сяргей Дзяргай...........143
Як конік звяроў катаў. Яўген Чарушын............144
Натальчына сямейка. Васіль Вітка................147
Янкава рукавічка. Васіль Хомчанка...............150
Ласачка. 3 народнага............................150
367
Коцік. Артур Вольскі...........................151
Чарапашына хатка. Павел Марціновіч.............153
Пра мядзведзя ды пчолак. Данута Бічэль-Загнетава.. 153 Раз-два-тры! Юльян Тувім.
Пер. Анатоль Вялюгін і Сяргей Дзяргай..........154
Ладкі. Іван Муравейка..........................155
Над калыскай. Сяргей Новік-Пяюн................155
Бой. Сяргей Новік-Пяюн.........................156
Рыцар. Сяржук Сокалаў-Воюш.....................157
Чаму Волечка не сарвала кветкі. Васіль Сухамлінскі .. 157
Лужа. Васіль Сухамлінскі.......................158
Разумная варона. Аляксандра Смоліч.............158
Былінка і верабей. Беларуская народная казка...159
Рукавічка. Украінская народная казка...........161
Чырвоная Шапачка. Шарль Перо...................163
Дзікія козы. Аляксандра Смоліч (з народнага)...166
Сняжынка. Таццяна Бушко........................168
Бярозчыны валёнкі. Уладзімір Юрэвіч............169
Працавітая дзяўчынка. Андрэй Александровіч......171
Што такое добра і што такое дрэнна? Уладзімір Маякоўскі....................172
Алоўкі. Сяржук Сокалаў-Воюш....................175
Зіма. Якуб Колас...............................175
Навагодняя песня. Сяржук Сокалаў-Воюш..........176
Калядныя зоркі. Сяржук Сокалаў-Воюш............177
Калядная песня. 3 народнага....................177
Першыя сняжынкі. Янка Журба....................178
Елка. Сяржук Сокалаў-Воюш......................178
Сяброўкі. Васіль Віпгка........................178
Мароз. Ларыса Геніюш...........................179
Настачка. Барыс Сачанка........................179
Гусі. Канстанцін Ушынскі.......................181
На чужое паквапішся — сваё страціш. Літоўская народная казка. Пер. I. Скапараў...............182
Бішка. Канстанцін Ушынскі......................184
Дадумалася. Аляксандра Смоліч
(паводле Жана Ляфантэна).......................184
Вавёрка і воўк. Аляксандра Смоліч (паводле Лява Талстоя).........................185
Зайкава хатка. Беларуская народная казка.......185
Каза-манюка. Беларуская народная казка.........188
Маланка і Гром. Юры Ярмыш......................191
368
Ната маму любіць надта. Рыгор Барадулін..........192
Наш дзень. Андрэй Александровіч..................193
Лебедзь, шчупак і рак. Украінская народная казка.
Пер. Сяргей Міхальчук............................196
Песня аб вясне. Якуб Колас.......................198
Прылёт птушак. Якуб Колас........................198
Гуканне вясны. Васіль Жуковіч....................199
Свята мам. Артур Вольскі.........................200
Бабуліны казкі. Вера Вярба.......................201
Памочніца. Агнія Барто...........................202
Ай! He буду! He хачу! Рыгор Барадулін............202
Ластаўкі. Якуб Колас.............................203
Мурашкі. Якуб Колас..............................204
Каток. Якуб Колас................................205
Пчолка. Янка Журба...............................206
Mae забавы. Змітрок Бядуля.......................207
Хто сказаў «мяў»? Васіль Суцееў..................207
Сынок-з-кулачок. Беларуская народная казка.......210
Пчала і муха. Беларуская народная казка..........213
Два зайцы. Беларуская народная казка (апр. Якуб Колас).. 215
Кароткая гутарка. Аляксандра Смоліч..............216
Каток сам цягне. Аляксандра Смоліч...............216
Маладое-неразумнае. Аляксандра Смоліч............216
Верны прыяцель. Леаніла Чарняўская (3 народнага) ... 217
Янка-Запытанка. Вольга Іпатава...................218
Сем мастакоў. Алена Кобец-Філімонава.............220
Жыў-быў вожык. Янка Брыль........................223
Дзядуля і яблынькі. Яніс Райніс. Пер. Рыгор Барадулін.. 224 Паравоз. Юльян Тувім.
Пер. Анатоль Вялюгін і Сяргей Дзяргай............225
Акуляры. Юльян Тувім.
Пер. Анатоль Вялюгін і Сяргей Дзяргай............228
У полі. Якуб Колас...............................229
Шалтай-Балтай. Іван Муравейка....................230
Увесь давай. Іван Муравейка......................230
Рамонак. Марыя Пазнанская. Пер. Мікола Чарняўскі . . 231
Дзеці і гняздзечка. Аляксандра Смоліч............231
Я — беларус. Ніл Гілевіч.........................232
Для дзяцей пяці-шасці гадоў
Вясна. Якуб Колас................................234
Дарагое імя. Мікола Хведаровіч...................234
369
Два маразы. Беларуская народная казка (апр. Якуб Колас). 235
Трое парасятак. Уолт Дыснэй......................236
Адлёт птушак. Якуб Колас.........................246
Зімовы Дуб. Клаўдзія Каліна......................248
Пра быка і яго сяброў. Беларуская народная казка.249
Жаронцы. Беларуская народная казка...............253
Лёгкі хлеб. Беларуская народная казка............257
He сілай, а розумам. Беларуская народная казка...260
Лісіца-хітрыца. Беларуская народная казка........261
Жук і слімак. Максім Танк........................267
Канец лета. Якуб Колас.......................... 269
Восень залатая. Сяргей Новік-Пяюн................270
Дождж і Гром. Васіль Сухамлінскі.................270
Хлеб. Максім Танк................................271
Саўка за сталом. Эдзі Агняцвет...................272
Жывы капялюш. Мікалай Носаў......................273
Чарадзейныя словы. Валянціна Асеева.
Пер. Сяргей Міхальчук............................275
Дзеці. Артур Вольскі.............................278
Страшная казка. Васіль Вітка.....................279
Адлёт жураўлёў. Якуб Колас.......................281
Сонечная сцежка. Сяргей Грахоўскі................282
Няма прыгажэй. Артур Вольскі.....................282
Хачу служыць... Артур Вольскі....................283
Ночка. Сяргей Новік-Пяюн.........................284
Агнявік. Алег Мінкін.............................285
Як кот звяроў напалохаў. Беларуская народная казка .. 285
Сталяры. Артур Вольскі...........................289
Загадкі на градках. Рыгор Барадулін..............291
Хлопчык, які не можа хадзіць. Васіль Сухамлінскі .... 292
Пурга. Сяргей Новік-Пяюн.........................293
На каньках. Ларыса Геніюш........................293
Лісіца і сабакі. Руская народная казка...........294
Селянін, мядзведзь і лісіца. Беларуская народная казка .. 295
Заяц-хвалько. Руская народная казка..............297
3 выраю. Канстанцыя Буйла........................298
Сакавік і яго сёстры. Клаўдзія Каліна............299
Красавік. Клаўдзія Каліна........................301
Коцікі. Кастусь Цвірка...........................303
Пралеска. Вера Вярба.............................303
На вербніцу. 3 кароднага.........................304
Жаўна. Васіль Вітка..............................304
370
Першы гром. Якуб Колас...........................305
Бусел. Васіль Вітка..............................305
Вожык. Язэп Лёсік................................305
Раніца вясною. Якуб Колас........................306
Наша матулька. Ніл Гілевіч (з К. Вялічкава)......307
Я і мама. Георгі Качахідзе.......................307
Нарадзіўся Божы Сын. Артур Вольскі...............308
Чаму ў слоніка доўгі нос (паводле Рэд'ярда Кіплінга).. 309
Верабей і мыш. Беларуская шродная казка..........312
Кот Максім. Беларуская народная казка............315
Ліпень. Клаўдзія Каліна..........................324
Жнівень. Клаўдзія Каліна.........................325
Верасень. Клаўдзія Каліна........................327
Кампот. Клаўдзія Каліна..........................328
Жывы голас. Алена Мімрык.........................328
Білеты ў цырк. Васіль Хомчанка...................330
На лузе. Якуб Колас..............................332
Год і яго род. Ларыса Геніюій....................332
Як ён завецца? Вольга Іпатава....................333
Кася. Дарота Гельнэр. Пер. Лявон Баршчэўскі......334
Робін-Бобін. Англійская народная песенька........334
Слон. Артур Вольскі..............................335
Кенгуру. Артур Вольскі...........................337
Коні-поні. Артур Вольскі.........................338
Зайздросны сабака. Аляксандра Смоліч.............339
Азбука. Юльян Тувім.
Пер. Анатоль Вялюгін і Сяргей Дзяргай............340
Скакалка. Юльян Тувім.
Пер. Анатоль Вялюгін і Сяргей Дзяргай............340
Гарошак. Беларуская народная казка...............341
Пажарныя сабакі. Леў Талстой.....................347
Першы подзвіг Геракла. Старажытнагрэцкі міф.
Пераказ Веры Смірновай. Пер. Зоя Петрушэня.......348
Геракл знішчае Лярнейскую гідру. Старажытнагрэцкі міф. Пераказ Веры Смірновай. Пер. Зоя Петрушэня .. . 351
Дзіўны дзед. Артур Вольскі.......................353
Месяцы года. Пімен Панчанка......................354
Бацька і сыны. Леў Талстой.......................354
Чортаў скарб. Уладзімір Караткевіч...............355
Пагоня. Артур Вольскі............................362
371
Літаратурна-мастацкае выданне
Чытанка для дзіцячага садка
Укладальнікі: Вячорка Вінцук Садоўскі Пётра
Адказны за выданне Уладзіслаў Сілянок Кампутарны дызайн, вёрстка Юлія Андрэева Дызайн вокладкі Наталля Гарбунова Карэктар Вінцук Вячорка
Падпісана да друку 21.10.08. Фармат 84x108/32. Папера афсетная. Гарнітура Book Antiqua. Друк афсетны.
Ум. друк. арк. 21,5. Улік.-выд. арк. 10,1.
Наклад 1000 асоб. Замова N 302.
Выдавец і паліграфічнае выкананне: сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Меднсонт».
ЛН № 02330/0133391 ад 19.07.04 г.
ЛП № 02330/0056748 ад 22.01.04 г.
Вул. Ціміразева, 9, 220004, Мінск.
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.