Доўгая дарога ад тыраніі посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі  Віталь Сіліцкі

Доўгая дарога ад тыраніі

посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі
Віталь Сіліцкі
Памер: 364с.
Мінск 2015
114.61 МБ

Віталь Сіліцкі
ДОЎГАЯ ДАРОГА АД ТЫРАНП: ПОСТКАМУНІСТЫЧНЫ АЎТАРЫТАРЫЗМ IБАРАЦЬБА ЗА ДЭМАКРАТЫЮ Ў СЕРБІІ I БЕЛАРУСІ
Мінск
2015
УДК: 94(476)"19/20":32 + 94(497.1)"19/20":32
ББК 66.0
С36
Сіліцкі, В.
С36 Доўгая дарога ад тыраніі: посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба
за дэмакратьпо ў Сербіі і Беларусі / Віталь Сіліцкі; рэдактар Алесь Лагвінец. 2015. — 364 с.
ISBN 978-5-00076-024-6
Кніга вядомага беларускага палітолага Віталя Сіліцкага (1972—2011), не скончаная з-за ранняй смерці аўтара—падсумаванне яго ранейшых даследаванняў. Аўтар канцэпцыяў прэвентыунага аўтарытарызму і аўтарытарнага інтэрнацыяналу, Сіліцкі бярэ выпадкі Беларусі і Сербіі, каб зрабіць бліскучы параўнальны аналіз, паказаць падабенствы і адрозненні ў іхных гістарычных лёсах і палітычных рэжымах, адлюстраваць стратэгіі і вынікі дзейнасці палітычных гульцоў, сярод якіх у адпаведных краінах вылучаліся постаці Слабадана Мілошавіча і Аляксандра Лукашэнкі. Перад намі — грунтоўны і падрабязны гід па палітычнай траекторыі Беларусі і Сербіі пасля знікнення савецкай і югаслаўскай, зболыпага намінальных федэрацыяў. Акрамя таго, гэтая кніга — практычны дапаможнік па метадалогіі палітычных даследаванняў, дзе аўтар выкарыстоўвае іпырокі арсенал сродкаў паліталагічнага аналізу і выдатна раскрывае ключавыя паняцці дэмакратызацьгі, маніпуляцыйнага і прэвентыўнага аўтарытарызму.
УДК: 94(476)"19/20":32 + 94(497.1)”19/20”:32
ББК 66.0
ISBN 978-5-00076-024-6
© Віталь Сіліцкі, 2015
Змест
Перарваны ў зеніце палёт 8
Уводзіны 10
Поле даследавання 20
Выбар аб’ектаў даследавання 20
Тэарэтычныя альтэрнатывы 23
Нацыянальная ідэнтычнасць, нацыяналізм і змена рэжыму 29
Залежнасць ад траекторыі папярэдняга развіцця 32
Аўтарытарныя шляхі развіцця: маніпуляцыйны і прэвентыўны аўтарытарызм 37
Інстытуцыйная арганізацыя аўтакратычных рэжымаў 43
Наступствы для апазіцыі 46
Нязменнасць і змены ў посткамуністычных аўтакратыях 49
I. Пераломны момант: “гвалтоўна перарваны транзіт”
Раздзел 1. Сербія: унутраны пераварот і мабілізацыя мас у рамках аднапартыйнай дзяржавы 55
Канец братэрства і адзінства 55
На сцэну выходзіць Мілошавіч 62
Пабудова рэжыму ў кабінетах і на вуліцах 69
Межы захопу ўлады 72
Раздзел 2. Беларусь: шлях праз выбары да аўтарытарызму 75
Палітычны і культурны кантэкст 75
Беларусь ад перабудовы да незалежнасці 81
Пасля абвяшчэння незалежнасці: змаганне БНФ і партыі ўлады 85
На сцэну выходзіць Лукашэнка 90
II. Шляхі аўтарытарызму
Раздзел 3. Сербія: няўдольная дыктатура прыстасоўваецца да асяродка канкурэнтнага аўтарытарызму 102
Электаральная палітыка 106
Палітыка праз блізкае атачэнне 115
Кантроль над грамадствам і зоны аўтаноміі 123
Афіцыйны дыскурс і практычная ідэалогія 133
Раздзел 4. Беларусь: султанізм па просьбах народу 139
Фармальнае замацаванне прэзідэнцкага абсалютызму 139
Палітыка праз блізкае атачэнне 152
Інструменты кантролю над грамадствам 158
Перавагі паўізаляцыі: шлюб Беларусі з Расіяй і імпатэнцыя 3 ахаду 169
Публічны дыскурс і практычная ідэалогія 174
III. Пасткі ў барацьбе за дэмакратыю
Раздзел 5. Апазіцыя ў Сербіі: навучанне шляхам спроб і памылак 189
Кантэкст 189
Электаральная палітыка 191
Вулічная палітыка: межы пазаінстытуцыйнага выкліку ўладзе 198
Марна страчаная перамога: “3ajeflHo”, “зіма незадаволенасці” і катастрофа 1997 г 200
Раздзел 6. Апазіцыя ў Беларусі: хаджэнне паколе 207
Праблемы і дылемы пры кансалідаванай аўтакратыі 207
Паралельныя выбары 1999 г. і абезгалоўліванне апазіцыі 211
Крыж на вулічнай палітыцы 214
Перамовы 216
Ізноў разлад: парламенцкія выбары 2000 г 217
IV Прарывы да дэмакратыі
Раздзел 7. Асэнсаванне поспехаў і параз электаральных рэвалюцый 224
Раздзел 8. Стварэнне ўзору: электаральная рэвалюцыя ў Сербіі 241
Розум плюс надзея: аб’яднанне апазіцыі 241
Лозунг кампаніі: “Бо я люблю Сербію” 244
Элементы мазаікі: арганізацыя кампаніі 246
Ад выбараў да рэвалюцыі: мабілізацыя мас і абарона волевыяўлення народу 249
Раздзел 9. Няўдалая імітацыя: фіяска дэмакратычнай апазіцыіў Беларусіў 2001 г 258
Аб’яднанне апазіцыі: за працэсам згубілася мэта 258
Пасланне кампаніі — а ці было яно? 262
Дом, дзе няма адзінства: арганізацыя кампаніі 264
Абарона перамогі, якой не было 267
V Працяг шляху: хісткія крокі да дэмакратыі ці паглыбленне аўтарытарызму
Раздзел 10. Пераход да дэмакратыі ў Сербіі: “амерыканскія горкі” павыбоістай дарозе 272
Разлад Каштуніцы з Джынджычам 274
Выбарчы тупік 280
Забойства Д жынджыча 282
Новыя выбары: на крок да вяртання старога рэжыму., 284
Раздзел 11. Беларусь: аўтарытарызм “акопваецца” — пераход ад “мяккай” да “жорсткай” дыктатуры 287
Кансалідацыя кантролю ў палітычнай і грамадскай сферах 290
Рэферэндум і парламенцкія выбары: апафеоз кансалідавання аўтакратыі 296
Пасля “памаранчавай рэвалюцыі”: прэвентыўныя ўдары працягваюцца 300
VI. Пераход ад посткамунізму: хвалі і адкаты
Славакія і Харватыя: пераход да дэмакратыі праз пераўтваральныя выбары 307
Электаральныя рэвалюцыі (амаль) па-сербску:
Грузія і Украіна. 311
Хваля згасла? Перашкоды для прарываў да дэмакратыі
і прэвентыўныя захады аўтарытарных рэжымаў у астатніх постсавецкіх аўтакратыях 327
Раздзел 12. Няўдалае перайманне дубль-2: прэзідэнцкія выбары
ў сакавіку 2006 г. і перспектывы дэмакратыі ў Беларусі 335
Дарога да (частковага) адзінства 338
Скарочаная кампанія 340
Неверагодныя вынікі 342
Рэвалюцыя духу? 346
Субсідыі, шок і прастора дэмакратыі 348
Скароты 350
Геаграфічна-іменны паказнік 352
Перарваны ў зеніце палёт
Шаноўныя чытачы!
У вашых руках пасмяротная кніга Віталя Сіліцкага. Кніга, якую Віталь не дапісаў. Кніга — працяг даследавання “Адкладзеная свабода: посткамуністычны аўтарытарызм у Сербіі і Беларусі”, якое публікавалася ў 2003 годзе ў часопісе «ARCHE» і было вьідадзена асобнай кнігай у 2012 годзе год па адыходзе Віталя.
Самы вядомы і цытаваны ў свеце беларускі палітолаг адышоў у самым зеніце сваёй творчасці і прызнання. У спадчыну Віталь Сіліцкі пакінуў вялікую колькасць тэкстаў пра Беларусь, яе ўнутраную ды знешнюю палітыку, і шырэй, пра наш рэгіён ды асаблівасці кансалідацыі дэмакратыі ці, наадварот, аўтакратыі ў ім. Напісанае ім характарызавалася, з аднаго боку, маштабнасцю, грунтоўнасцю і абазнанасцю аўтара, а, з другога, — лёгкасцю стылю і тонкім пачуццём гумару. Чалавек-энцыклапедыя, Віталь быў стваральнікам і першым дырэктарам Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў. Можна сказаць, што Віталь быў першым беларускім палітолагам, таму словы “Сіліцкі” і “палітолаг” у нас нават успрымаліся як сінонімы.
“Доўгую дарогу ад тыраніі” Сіліцкі пісаў па-англійску. Няскончаны англійскі тэкст быў перакладзены на беларускую і апрацаваны. Дадзеная кніга — падсумаванне ранейшых даследаванняў Віталя. Аўтар канцэпцыяў прэвентыўнага аўтарытарызму і аўтарытарнага інтэрнацыяналу, ён бярэ выпадкі Беларусі і Сербіі, каб зрабіць бліскучы параўнальны аналіз, паказаць падабенствы і адрозненні ў іхных гістарычных лёсах і палітычных рэжымах, адлюстраваць стратэгіі і вынікі дзейнасці палітычных гульцоў, сярод якіх у адпаведных краінах вылучаліся злавесныя постаці Мілошавіча і Лукахпэнкі. Перад намі — грунтоўны і падрабязны гід па палітычнай траекторыі Беларусі і Сербіі пасля знікнення савецкай і югаслаўскай, збольшага намінальных федэрацыяў. Кніга— гэта таксама практычны дапаможнік па метадалогіі палітычных даследаванняў, дзе аўтар выкарыстоўвае шырокі арсенал сродкаў паліталагічнага аналізу і выдатна раскрывае ключавыя паняцці дэмакратызацыі, маніпуляцыйнага і прэвентыўнага аўтарытарызму.
Сіліцкі-навуковец неадасабляльны ад Сіліцкага-грамадзяніна, а ў нашым беларускім выпадку дысідэнта. Падаецца, менавіта таму, Віталь у сваёй кнізе настойвае, што далейшае развіццё палітычнай адзінкі вызначаецца не толькі папярэдняй гісторыяй, але і стратэгіяй і тактыкай, што абіраюць гульцы на палітычным полі. Але пры ўсёй сваёй заангажаванасці на карысць дэмакратычнай еўрапейскай Беларусі, Віталь імкнецца аб’ектыўна ацаніць крокі беларускай апазіцыі. Зразумела, беларускім палітычным актывістам цяжка дадуцца старонкі пра няўдалыя спробы паўтарыць у Менску “бульдозерную рэвалюцыю” 2000 году. Аднак гісторыя на гэтым не скончылася — і з перспектывы
Перарваныў зеніце палёт
9
2015 года ані для пост-мілошавіцкай Сербіі, якая ідзе са сваімі хвалямі і адкатамі шляхам еўраінтэграцыі, ані для ўсё яшчэ лукашэнкаўскай Беларусі, якая далей сядзіць у багне кансалідаванага аўтарытарызму, але тым не менш захоўвае шанцы на дэмакратычныя змены.
3 Сіліцкім, які кажа пра “доўгую дарогу ад тыраніі”, палемізуе сам Сіліцкі: “Памятаць, што дыктатуры руйнуюцца!” . Да горычы шкада, што болын мы не пачуем яго голасу. Добра, што нарэшце выйшла гэтая кніга, у якую ён уклаў свой розум і сэрца.
Алесь Лагвінец
Уводзіны
Распад камуністычнай сістэмы ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе і былым СССР прывёў да з’яўлення новых палітычных рэжымаў, дэмакратычных і аўтарытарных1, а таксама “гібрыдных”, якія спалучаюць рысы тых і другіх2. Трываласць недэмакратычных сістэм спляжыла раней распаўсюджаныя спадзяванні, што ва ўсіх (ці амаль усіх) посткамуністычных краінах адбываецца пераход да дэмакратыі. Як перад навукоўцамі, гэтак і перад практыкамі паўстала праблема: выпрацаваць інструментар, які б дазваляў аналізаваць паўставанне, захаванне і пераўтварэнне гэтых рэжымаў.
Унутраныя і знешнепалітычныя праблемы, спароджаныя некаторымі аўтакратыямі, выявілі: яны небяспечныя для міру і стабіл ьнасці д алёка замежамі падул ад ных ім дзяржаў. Болып за тое, калі на мяжы стагоддзяў некаторыя посткамуністычныя аўтарытарныя рэжымы распаліся і далі дарогу дэмакратычным пераўтварэнням, іншыя вярнуліся да яшчэ больш рэпрэсіўных формаў аўтарытарызму, чым у 1990-я гг. Разыходжанні ў шляхах развіцця посткамуністычных сістэм паставілі шэраг новых пытанняў перад аналітыкамі і практыкамі, якія імкнуліся зразумець, ад чаго залежыць стабільнасць або, наадварот, няўстойлівасць аўтарытарных посткамуністычных сістэм і ці магчыма звонку паспрыяць прасоўванню палітычных змен і дэмакратычных пераўтварэнняў у гэтых краінах, а калі так, дык якім чынам.
У гэтай кнізе даследуюцца шляхі развіцця аўтарытарных посткамуністычных сістэм у Сербіі і Беларусі. Абедзве дзяржавы амаль праз усе 1990-я гг. мелі сумнеўны гонар заставацца апошнімі дыктатурамі на мапе Еўропы; цяпер гэты ярлык захаваўся толькі за Беларуссю. Ёсць некалькі прычын, чаму яны ўяўляюць сабой складанае, інфарматыўна насычанае поле для параўнальнага аналізу.
Па-першае, рэжымы прэзідэнтаў Слабадана Мілошавіча і Аляксандра Лукашэнкі з’явіліся ў ліку першых, прынамсі, паводле традыцыйнага асэнсавання аўтарытарызму ў гэтым рэгіёне, і пераважна разглядаліся як выключэнні з агульнай тэндэнцыі пераходу да дэмакратыі. Толькі нашмат пазней адбыўся зрух у канцэптуалізацыі палітьгчных рэалій у шмат якіх іншых краінах былога СССР і Паўднёва-
1 Палітычная рэчаіснасць, “якойуласцівы абмежаваны, непадсправаздачны палітычны плюралізм, без вызначанай і абавязковай ідэалогіі, але з выразнымі ўстаноўкамі, без экстэнсіўнай ці інтэнсіўнай палітычнай мабілізацыі, апроч як на некаторых стадыях развіцця сістэмы, і ў якой аднаасобны лідар ці невялічкая групоўка распараджаецца ўладай у фармальна слабавызначаных, але насамрэч вельмі прадказальных межах”. Linz Juan, Stepan Alfred. Problems of Democratic Transition and Consolidation Southern Europe, South America, and Post-Communist Europe. Baltimore: Johns Hopkins University Press, 1996. P. 38.
2 McFaul Michael. The Fourth Wave of Democracy and Dictatorship: Noncooperative Transitions in the Postcommunist World // World Politics. Vol. 54. № 2. January 2002. P. 212—244.
Усходняй Еўропы, калі іх пачалі адносіць не да “абмежаваных формаў дэмакратыі”, а да “абмежаваных формаў аўтарытарызму”3. Абодва рэжымы паўсталі ў тых падрэгіёнах посткамуністычнага свету, што хоць і былі далёка не сярод першых у пераходзе да дэмакратыі, але трывала характарызаваліся нашмат вышэйшай ступенню грамадскапалітычных свабод, чым у дзвюх названых краінах.
Па-другое, Мілошавіч і Лукашэнка — аўтакраты, якія перамаглі на выбарах. Абодва аўтарытарныя лідары пацвердзілі сваю легітымнасць калі і не ў зуісм сумленнай, дык усё ж не ў чыста фармальнай выбарчай канкурэнцыі. Гэты факт адыгрываў не менш значную ролю ў захаванні іх улады, чым дыктатарскія інструменты прымусу, кантролю і маніпулявання4. Разам з тым ні Мілошавіч, ні Лукашэнка не былі дэмакратамі-рэнегатамі6, якія пайшлі шляхам злоўжывання паўнамоцтвамі і маніпулявання, калі сутыкнуліся з праблемамі захавання ўлады ва ўмовах плюралізму. Насамрэч грамадскасць абедзвюх краін напачатку выказвала велізарную падтрымку абодвум гэтым лідарам акурат таму, што яны вылучалі выразна недэмакратычныя мэты. Унікальнасць аўтарытарных посткамуністычных рэжымаў Сербіі і Беларусі — у тым, што яны ад нараджэння абапіраліся на ясную, выразную народную падтрымку.
Па-трэцяе, разыходжанню палітычных шляхоў Сербіі і Беларусі на мяжы стагоддзяў папярэднічаў шырэйшы этап падабенства ў палітычным развіцці, характэрны для ўсяго посткамуністычнага свету (выключэнне — краіны заходняй часткі рэгіёна, дзе адразу адбыўся скачок да дэмакратыі). За дэмакратычнай электаральнай рэвалюцыяй 2000 г. у Сербіі пайшла хваля “пераходу ад посткамунізму” ва Украіне, Грузіі і Кыргызстане6. I наадварот, паглыбленне аўтарытарызму ў Беларусі сталася самастойнай мадэллю. Паводле яе пайшло палітычнае развіццё шматлікіх постсавецкіх дзяржаў, дзе ў 2000-х гг. адбыўся адкат да больш рэпрэсіўных формаў аўтарытарызму.
У гэтай кнізе даецца адказ на два асобныя пытанні: першае з іх закранае толькі Сербію і Беларусь, а другое ахоплівае шырэйшае кола праблем, тыповых для развіцця посткамуністычных палітычных
3 Carothers Thomas. The End of Transition Paradigm Ц Journal of Democracy. Vol. 13 № 1. April 2002. P. 5—21.
4 Levitsky Steven, Way Lucan A. The Rise of Competitive Authoritarianism // Journal
of Democracy. Vol. 13. № 2. April 2002. P. 51—65.
6 Мілошавіч i Лукашэнка дамагліся электаральнай легітымнасці ў розных палітычных кантэкстах. Лукашэнка перамог напершых (і пакуль што апошніх) адносна свабодных прэзідэнцкіх выбарах, не належачы да тагачаснай уладнай сістэмы. Між тым Мілошавіч проста легітымаваў уладу, якую засяродзіў у сваіх руках яшчэ кіраўніком камуністычнай партыі. Аднак у 1990 г. Мілошавіч атрымаў на прэзідэнцкіх выбарах сапраўдную перамоіу. Нягледзячы натое, піто становішча дзейнага галавы дзяржавы давала яму відавочныя перавагі, яна адлюстроўвала тагачасныя настроі грамадства.
6 У гэткай жа ступені і ёй папярэднічалі менш рэвалюцыйныя пераходы ад мякчэйшых формаў аўтарытарызму ў Славакіі, Харватыі і, можна таксама сказаць, у Румыніі.
сістэм. Першае, вузкае, пытанне датычыць “народных тыранаў” і электаральных аўтакратый. Я не буду проста тлумачыць, чаму з попелу камунізму адрадзіліся недэмакратычныя рэжымы. Замест гэтага я звярну ўвагу на тое, чаму падчас распаду старой сістэмы ў Сербіі і Беларусі аўтарытарызм паўстаў як болып прывабная за дэмакратыю палітычная альтэрнатыва, якую падтрымала грамадства.
Другое, шырэйшае, пытанне — чаму ў аўтарытарных сістэм гэткі абсалютна непадобны лёс? Чаму адныя з іх (як рэжым Мілошавіча ў Сербіі) не вытрымліваюць ціску і абрынаюцца, даючы дарогу новым, як мярвуецца, болып дэмакратычным палітычным рэаліям? I чаму іншыя (як рэжым Лукашэнкі ў Беларусі) забяспечваюць сабе няспыннае захаванне і рэпрадукаванне і ўрэшце зводзяцца да больш жорсткіх формаў аўтакратыі ў параўнанні з пачатковымі?
Каб адказаць на гэтыя пытанні, патрабуецца слушная аналітычная мадэль асэнсавання таго, як узнікаюць, рэпрадукуюцца і трансфармуюцца аўтарытарныя посткамуністычныя сістэмы. На жаль, даследаванні гэтай тэмы доўгі час стрымліваліся “бачаннем праз прызму дэмакратызацыі” {democratizing bias')7 палітычных рэалій у тых краінах рэгіёна, якія нельга было аднесці ні да выразна дэмакратычных, ні да просталінейна аўтарытарных. Палітычныя рэжымы, дзе праводзіліся выбары на альтэрнатыўнай аснове, але бракавала іншых рыс ліберальнай дэмакратыі, першапачаткова класіфікаваліся як дэмакратыі з мноствам азначэнняў8. Больш за тое, лічылася, што яны знаходзяцца на пэўным этапе складаных і пакручастых пераўтварэнняў, якія нібыта прывядуць іх да дэмакратыі9. Адносна позна была адкінутая парадыгма “перахо-
7 Levitsky Steven, Way Lucan A. The Rise of Competitive Authoritarianism // Journal of Democracy. Vol. 13. № 2. April 2002. P. 51—65.
8 Тамсама. Досыць цікава, як доўга цягнецца гэтае “бачанне праз прызму дэмакратызацыі”. Штогадовая нарадааддзелаАмерыканскай асацыяцыі палітычных навук па тыпах улады мае назву “Параўнальная дэмакратызацыя”. У 2004 г. цэлы нумар “Journal of Communist Studies and Transition Politics” быў прысвечаны тэме “Якасць дэмакратыі ў посткамуністычнай Еўропе” (Адмысловы выпуск 20 [1]). 3 артыкулаў па гэтай праблеме два прысвячаліся Расіі, адзін — Украіне, адзін — Беларусі і Украіне. Толькі ў двух апошніх можна было знайсці слова “аўтарытарызм” не ў цытатах. У заключным артыкуле глыбінная тэндэнцыя развіцця рэгіёна (а ў яго, мяркуючы з кантэксту, уключаўся захад былога СССР) вызначалася як “непаўнавартасная дэмакратыя”. Гл.: Lewis Paul G. Democracy in Post-Communist Europe. Fifteen Years On: A Concluding Note H Journal of Communist Studies and Transition Politics. Vol. 20. № 1. March 2004. P 162—165.
9 Гл.: Carothers Thomas. The End of Transition Paradigm H Journal of Democracy. Vol. 13. № 1. January 2002. P 5—21; Levitsky Steven, Way Lucan A. The Rise of Competitive Authoritarianism // Journal of Democracy. Vol. 13. № 2. April 2002. P 51—65. Беларусь ажно ў 2002 г. працягвалі лічыць адным з прыкладаў, які выяўляе праблемы “трэцяй хвалі” пераходу да дэмакратыі. Гл.: Korasteleva Elena, Marsch Rosalind, Lawson Colin (edsj. Contemporary Belarus: Between Democracy and Dictatorship. London: Routledge Curzon. 2003. Introduction. Як ні дзіўна, некаторыя даследчыкі нават
ду да дэмакратыі” і з’явіліся канцэптуальна новыя падыходы, што вызначалі небясхібныя рэжымы як няпоўныя формы аўтарытарызму (з ужываннем такіх паняткаў, як “гібрыдныя рэжымы”10 і “канкурэнтны аўтарытарызм”11), а таксама пачалі рабіцца спробы болып сістэмна вытлумачыць іх з’яўленне12. Усё гэта адбылося тады, калі першапачатковыя тыпы ўлады, атрыманыя ў спадчыну ў пераломныя моманты посткамуністычнага развіцця, пачалі змяняцца ў бок альбо дэмакратыі, альбо дыктатуры.
Працяглае “бачанне праз прызму дэмакратызацыі” прывяло да таго, што відавочна недэмакратычныя тыпы ўлады, паўсталыя ў выніку змены рэжымаў у посткамуністычны перыяд, доўгі час разглядаліся як выключэнні, якія трэба аналізаваць па-за рамкамі асноўнага тэарэтычнага багажу13. 3 гэтай прычыны даследчыкі залішне падкрэслівалі іх унікальнасць14. Яшчэ пазней у вывучэнні посткамуністычньіх рэжымаў выявілася іншая хіба. Калі для вызначэння палітычных рэалій недэмакратычных рэжымаў, за выняткам выразна дыктатарскіх выпадкаў, нарэшце прынялі канцэпцыю аўтарытарызму, разуменне “варыятыўнасці аўтарытарьізму” прыйшло неяк запозна. Варыятыўнасць азначае, што недэмакратычныя рэ-
спрабавалі пашырыць “парадыгму пераходу да дэмакратыі” на Сярэднюю Азію: “Усе пяць краін Сярэдняй Азіі: Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан, Туркменістан і Узбекістан — неўзабаве па атрыманні незалежнасці ў 1991 г. увялі ў сябе палітычныя інстытуты дэмакратычнага кіравання і рынкава арыентаваную эканоміку ”. Gleason Gregory. ‘Asian Values’ and the Democratic Transition in Central Asia // Harvard Asia Quarterly. Vol. 5. № 1. 2001.
10 Diamond Larry. Thinking About Hybrid Regimes // Journal of Democracy. Vol. 13. № 2 April 2002. P 21—35.
11 Тамсама.
12 Гл., напр.: McFaul Michael. The Fourth Wave of Democracy and Dictatorship: Noncooperative Transitions in the Postcommunist World // World Politics. Vol. 54. № 2. January 2002. P. 212—244; Way Lucan. Authoritarian Statebuilding and the Sources of Regime Competitiveness in the Fourth Wave, 1992-2004 Ц World Politics. Vol. 57. № 2. January 2005. P. 231—261.
13 Mihalisko Kathleen. Belarus: The Retreat to Authoritarianism Ц Dawisha Karen, Parrott Bruce (eds.). Democratic Changes and Authoritarian Reactions in Russia, Ukraine, Belarus and Moldova. Cambridge University Press, 1997. У 2005 г. Алена Карасцялёва i Клейла Рантаяні назвалі свой артыкул “Веларусь: аўтарытарнае выключэнне з мадэлі посткамуністычнага пераходу да дэмакратыі?”: Korosteleva Elena, Rontoyanni Cleila. Belarus: an authoritarian exception from the model of post­communist democratic transition? // Flockhart Trine (ed.). Socializing Democratic Norms: The Role of International Organisations for the Construction of Europe. London: Palgrave, 2005. P. 202—232.
14 У выніку аўтарытарызм y Беларусі тлумачыўся, напрыклад, “адсутнасцю
нацыяналізму” (гл.: Mihalisko Kathleen. Belarus: The Retreat to Authoritarianism Ц Dawisha Karen, Parrott Bruce (eds.). Democratic Changes and Authoritarian Reactions in Russia, Ukraine, Belarus and Moldova. Cambridge University Press, 1997), між тым як аўтарытарызм у Сербіі шмат хто тлумачыў акурат нацыяналізмам.
жымы могуць істотна розніцца між сабою, і гэтыя адрозненні моцна ўплываюць на іх устойлівасць да палітычных змен, на перспектывы іх пераўтварэння і на магчымыя спосабы іх трансфармавання. У выніку, калі пайшла новая хваля пераходу ад посткамунізму, узнік і рос часта неабгрунтаваны аптымізм, што гэты досвед можна паўтарыць у любой іншай краіне16.
Навукоўцы апраўдваюцца тым, што палітычныя рэаліі ў рэгіёне, бывае, трансфармуюцца і/ці абрынаюцца хутчэй, чым выходзяць кнігі ці часам нават навуковыя артыкулы. Аднак гэты натуральны разрыў паміж падзеяй і яе асэнсаваннем стварае складанасці для практыкаў і для дэмакратычных актывістаў. Яны знаходзяцца ў цяжкім становішчы: ім скрайне неабходны рэалістьгчны разгляд іх палітычных рэалій і слупіны параўнальны аналіз. Іначай цяжка вызначаць курс у штодзённай палітычнай барацьбе, больш эфектыўна будаваць сваю стратэгію і пазбягаць непатрэбнага, часам палітычна шкоднага паўтарэння і прыстасавання да сваіх умоў чужога ўдалага досведу ў кардынальна іншай сітуацыі.
3 увагі на сказанае вышэй, аналізуючы аўтарытарныя посткамуністычныя сістэмы, заўсёды неабходна памятаць дзве рэчы.
Па-першае, палітычны рэжым, асабліва адносна новы, знаходзіцца ўразвіцці. У ягоразглядзетрэбазасяроджваццанетолькі наяго апісанні і тлумачэнні прычын з’яўлення, але і на кірунку, у якім ён трансфармуецца, і фактарах, што яго падштурхоўваюць. Таму звычайная дыхатамія паміж перыядамі змены рэжымаў (пераходу) і стабільнасці часам бывае падманлівай (асабліва ў няўстойлівай посткамуністычнай прасторы). Яна можа адвярнуць напіу ўвагу ад фундаментальных зрухаў у арганізацыі і функцыянаванні, здавалася б, трывалага рэжыму, якія ствараюць глебу для наступнай серыі якасных змен, ці “пераходу”. Такім чынам, у сваім даследаванні я буду засяроджвацца не на “пераходзе”, а на “шляхах, траекторыях”, што ахопліваюць даволі доўгія прамежкі часу, на працягу якіх чаргуюцца паступовыя, пакроплевыя і паскораныя, якасныя змены.
Па-другое, да аўтарытарызму можна дадаць амаль гэтулькі ж азначэнняў, як і да дэмакратыі. Таму для разумення працэсаў палітычных змен у рэгіёне надзвычай істотна патлумачыць і падкрэсліць, які тып недэмакратычнага рэжыму даследуецца або якія варыянты аўтарытарызму супастаўляюцца ў межах параўнальнага аналізу. Таксама важна прасачыць, якія адрозненні ў ступені і метадах прымусу і кантролю вызначаюць штодзённае функцыянаванне гэтых рэжымаў і ўплываюць на іх здольнасць да выжывання, a таксама якія абмежаванні ставіць менавіта гэты тып рэжыму перад дэмакратычнымі сіламі і якія магчымасці ён адкрывае.
16 Аўтар заклікаў быць асцярожнымі ў чаканнях “хвалі дэмакратызацыі” пасля “памаранчавайрэвалюцыі” ваУкраіне. Гл.: Silitski Vitali. Has the Age of Revolutions Ended?//Transitions Online. 13.01.2005. http://www.tol.org/client/article/13298-hastheage-of-revolutions-ended.html?print.
У гэтай кнізе аналіз палітычных шляхоў аўтарытарных посткамуністычных рэжымаў будуецца на падыходзе залежнасці ад траекторыі папярэдняга развіцця (path dependency). Лепш за ўсё яго вызначыць як перарывістую раўнавагу, для якой характэрныя доўгія перыяды непарыўнасці і самаўзнаўлення (“раўнавага”, ці “гістарычны шлях”), што “перарываюцца” асобнымі момантамі вельмі хуткага развіцця новых палітычных рэалій (“пераломнымі момантамі”). Гэтая перарывістасць — ключ да таго, каб абмінуць самую невырашальную палітычную дылему, з якой сутыкаюцца ўсе, хто даследуе палітычныя рэжымы і іх змены: ці засяроджвацца ў тлумачэннях на доўгатэрміновых, аддаленых у часе структурных фактарах або, наадварот, на блізкіх пачасе суб’ектыўных чынніках.
Карацей кажучы, у кнізе тлумачыцца, як стратэгіі арганізацыі і інстытуцыялізацыі аўтарытарных рэжымаў, узятыя на ўзбраенне двума лідарамі, якія абодва на пачатку свайго кіравання карысталіся велізарнай грамадскай падтрымкай і мелі надзвычай высокую ступень электаральнай легітымнасці, спрычыніліся ў далейшым да адрозных палітычных траекторый гэтых рэжымаў. У выніку ў Сербіі адбылося падзенне аўтарытарызму і ўсталявалася дэмакратыя, а ў Беларусі ўмацоўваецца і паглыбляецца аўтарытарная ўлада.
Мілошавіч абраў маніпуляцыйную (manipulative) стратэгію і таму мусіў пагадзіцца на існаванне калі і не зусім сумленнай, дык усё ж і не чыста фармальнай палітычнай канкурэнцыі. Ён мусіў даваць рады непрыемнасцям, што чынілі яму плюралізм і канкурэнтныя выбары, з дапамогай тонка распрацаваных механізмаў нефармальнага кантролю над дзяржавай, яе эканамічнымі і інфармацыйнымі рэсурсамі, апаратам дзяржбяспекі, а таксама праз шырокамаштабнае маніпуляванне як палітычнай сферай, гэтак і апазіцыяй. Лукашэнка ж, наадварот, абраў апераджальную, або прэвентыўную (preemptive) стратэгію. Гэтадазволілаяму ўмацаваць і інстытуцыяналізаваць неабмежаваную прэзідэнцкую ўладу і падарваць палітычную і грамадскую апазіцыю, пры тым што яна мела мінімальныя шанцы перамагчы Лукашэнку ў рэальнай канкурэнцыі.
Маніпуляцыйная і прэвентыўная стратэгіі зрабіліся неад’емнай часткай уласцівых гэтым двум рэжымам інстытутаў і стылю кіравання. Так, маніпуляцыйны аўтарытарызм распрацаваў складаныя механізмы захавання сваёй стабільнасці. Аднак Мілошавіч пакінуў адносна шырокую прастору для развіцця (і нават інстытуцыялізацыі) альтэрнатыўных грамадска-палітычных сіл. Іх нельга было цалкам знішчыць і абясшкодзіць запалохваннем, кааптацыяй і паклёпам на супернікаў. Лукашэнкаўскі ж прэвентыўны аўтарытарызм сістэматычна зачышчаў гэтую прастору і ўдала маргіналізоўваў усялякае альтэрнатыўнае палітычнае дзеянне.
Калі глядзець далей, маніпуляцыйны аўтарытарызм пакідаў шырэйшыя каналы для палітычнай канкурэнцыі, асабліва ў выбарчай сферы, а прэвентыўны аўтарытарызм ад самага пачатку свайго існавання
імкнуўся іх перакрываць. I нарэшце, не пайшоўшы на інстытуцыйную кансалідацыю, маніпуляцыйны аўтарытарызм быў вымушаны дорага плаціць і за правядзенне рэпрэсій, і за самаўзнаўленне сістэмы, бо ўвесь час падганяў пад сябе правілы гульні.
Розніца ў прасторы і каналах дзейнасці не толькі перадвызначыла розныя шанцы на развіццё сур’ёзнай, канкурэнтаздольнай палітычнай апазіцыі. У шырэйшым сэнсе гэтая розніца задала параметры развіцця і/ці дэградацыі апазіцыі і яе здольнасць вучыцца на памылках. На пачатку свайго існавання ні сербская, ні беларуская апазіцыя не былі дзейснымі, добра арганізаванымі і папулярнымі. Яны сутыкаліся з падобнымі дылемамі ў выбары стратэгіі супрацьстаяння аўтарытарнай уладзе, іх разрывалі ўнутраныя канфлікты. Як сербская, гэтак і беларуская апазіцыя на першых этапах ішла да болю падобнымі самазнііпчальнымі шляхамі.
Аднак у сітуацыі маніпуляцыйнага аўтарытарызму сербская апазіцыя не так дорага расплачвалася за сваё самаразбурэнне: зазнаўшы чарговую знішчальную паразу, яна заўсёды мела магчымасць вярнуцца на палітычную сцэну, перагрупавацца, паспрабаваць наноў і, што япгчэ больш істотна, вынесці ўрокі з параз, на якія сама сябе выракала, і скарыстаць атрыманыя веды, каб у будучыні кідаць больш сур’ёзны выклік уладзе.
Прэвентыўны аўтарытарызм, наадварот, не даваў апазіцыі такой раскошы, як яшчэ адзін шанец, і ў выніку змушаў абіраць паміж аднолькава бесперспектыўнымі і нерэалістычнымі стратэгіямі. Зрабіўшы безнадзейнасць звыклай будзённай рэаліяй для апазіцыі, прэвентыўны аўтарытарызм эфектыўна зводзіў на нішто спробы самаарганізацыі і аб’яднання, такім чынам ператварыўшы ўнутраныя крызісы апазіцыі ва ўвесьчасную з’яву.
Маніпуляцыйны аўтарытарызм далёка не заўсёды па-добраму абыходзіцца са сваімі ананентамі. Нельга таксама сказаць, што ён цалкам няздольны перайсці да больш жорсткіх формаў недэмакратычных рэжымаў, хоць гэтым працэсам часам можа замінаць яго інстытуцыйная будова. Але, адрознаад прэвентыўнагааўтарытарызму, маніпуляцыйны зазвычай стварае новыя магчымасці для ўзнікнення пераломных момантаў, якія могуць прывесці да яго распаду і калапсу, стварае проста тым, што трывае канкурэнтныя выбары і рэальную апазіцыю.
Больш за тое, маніпуляцыйны аўтарытарызм зрабіў надзвычай дарагой для дзейнага кіраўніка расплату за самазаспакоенасць. Падзенне рэжыму Мілошавіча ў вялікай ступені паскорылася праз самаўпэўненасцьулады. Аднак яно магло адбыццатолькі прынаяўнасці досыць дасведчанай і моцнай апазіцыі, якая здолела скарыстацца з нядбайства дзейнага кіраўніка і непаслядоўнасці некансалідаванай аўтакратыі.
Пазбавіўшы выбары рэальнага сэнсу і абезгаловіўшы апазіцыю, лукашэнкаўскі прэвентыўны аўтарытарызм пазбег паўтору магчы-
мых пераломных момантаў і забяспечыў сабе болып працяглае жыццё. Іронія ў тым, што яно толькі падоўжылася, бо Лукашэнка меў магчымасць назіраць падзенне маніпуляцыйных аўтакратый, як у Сербіі, гэтак пазней і ў дзяржавах былога СССР. Гэта абвастрыла ягоную занепакоенасць і змусіла пачаць новы раўнд прэвентыўных удараў.
Даследаванне складаецца з шасці частак. У кожнай з іх асвятляецца лёсавызначальны этап ці аспект развіцця аўтарытарызму ў абедзвюх краінах. У першай частцы аналізуеода фармаванне дзвюх аўтарытарных сістэм у пераломныя моманты, што прывялі да ўсталявання посткамуністычных палітычных рэжымаў. Дзеля мэт гэтага даследавання я вызначыў часавыя рамкі першапачатковых пераломных момантаў 1987—1990 гадамі ў Сербіі: ад прыходу да ўлады Мілошавіча і да распаду сацыялістычнай Югаславіі — і 1992—1994 гадамі ў Беларусі: ад распаду Савецкага Саюза, з’яўлення незалежнай Рэспублікі Беларусь і да прыходу да ўлады Лукашэнкі. Абодва пераломныя моманты ўзніклі ў выніку падвойнага распаду камуністычнай сістэмы ўлады і федэральнай дзяржавы, хоць адна краіна — Сербія — была яе пераемніцай, а другая — Беларусь — паўстала на яе руінах.
У другой частцы аналізуюцца характэрныя спосабы арганізацыі і рэалізацыі асабістай улады ў Сербіі і Беларусі. Асноўная ўвага засяроджваецца на тым, як аўтарытарныя кіраўнікі скарысталі з магчымасцей, што адкрыліся ім пасля таго, як былі пройдзеныя пераломныя моманты. Канцэнтрацыя ўлады ў сваіх руках дазволіла абодвум лідарам закласці падобныя мадэлі стасункаў паміж дзяржавай і грамадствам і ўжываць падобныя інструменты, каб захоўваць высокі ўзровень падтрымкі аўтарытарнай улады ў грамадстве і забяспечваць пакору пасіўных апанентаў і тых, хто не вызначыўся. Калі ў modus vivendi абодвух рэжымаў было шмат падобнага, то час і паслядоўнасць этапаў “гвалтоўна перарванага пераходу да дэмакратыі” не дазваляюць казаць пра блізкасць іх modus operandi.
Пераемнасць паміж камуністычнай уладай і посткамуністычнай аўтарытарнай сістэмай, як і тое, што сам Мілошавіч выйшаў з вярхоў старой партыйнай наменклатуры, паспрыялі таму, што спадкаеміца старой маналітнай партыі засталася інструментам палітычнага кантролю. Разам з тым гэта дазволіла Мілошавічу стварыць фасад парламенцкага кіравання, за якім хаваліся механізмы ягонай асабістай улады. Між тым Лукашэнка быў чужынцам для старой сістэмы, ён бы ніколі не змог узняцца да ўлады зніадкуль, калі б не кароткі эпізод плюралізму ў беларускай палітыцы. He маючы апірышча сярод атрыманай у спадчыну ўрадавай бюракратыі, ён вырашыў адразу фармальна замацаваць сваю асабістую ўладу. Гэта прывяло да рэзкага звужэння легітымнай прасторы для палітычнай канкурэнцыі і плюралізму.
Такім чынам, інстытуцыйны выбар, зроблены двума лідарамі ў пераломныя моманты, што прывялі да ўсталявання іх рэжымаў, перадвызначыў дзве адрозныя формы недэмакратычных палітычных рэалій: канвурэнтнага аўтарытарызму ў Сербіі і кансалідаванай
“гегеманістычнай” аўтакратыі ў Беларусі. Як толькі гэты выбар увасобіўся ў правілах і парадках, пакладзеных у аснову арганізацыі і рэалізацыі ўлады, інстытуты сталіся самі па сабе незалежнымі фактарамі ўплыву. Яны надалей вызначалі шляхі палітычнага развіцця, пашыраючы або звужаючы зону кантролю з боку дзейнага кіраўніка і шанцы дэмакратычнай апазіцыі.
У трэцяй частцы аналізуецца, як стратэгія дэмакратычнай апазіцыі, што мела на мэце змагацца за ўладу з гэтымі рэжымамі і пашыраць дэмакратычныя змены, была зададзеная прыродай палітычных рэжымаў, іх інстытутамі, а таксама станам грамадства. Сербская апазіцыя пэўна мела нашмат болып шанцаў эфектыўна канкураваць з аўтарытарнай уладай дзякуючы больш спрыяльным рамкам, зададзеным канкурэнтным аўтарытарызмам, і шырэйшым магчымасцям выкарыстоўваць пытанне ідэнтычнасці супраць дзейнага кіраўніка, супрацьпастаўляць афіцыйнаму дыскурсу “альтэрнатыўны” сербскі нацыяналізм. Аднак нават у гэтай адносна спрыяльнай сітуацыі сербскай апазіцыі давялося прайсці доўгі і пакутлівы шлях навучання метадам спроб і памылак, вынесці ўрокі з параз, на якія яна сама сябе выракала. Але ўвогуле сербскія дэмакраты захоўвалі сваю прысутнасць у грамадстве і ўдзельнічалі ў палітычнай канкурэнцыі на вельмі няроўных умовах. Гэтым яны захоўвалі магчымасць развіваць дэмакратычную альтэрнатыву нават тады, калі існавала рызыка, што рэжым іх паглыне. Між тым у кансалідаванай аўтакратыі Лукашэнкі выбарчая канкурэнцыя была пазбаўленая рэальнага зместу. У спалучэнні з самаразбуральнымі паводзінамі беларускай апазіцыі прывяла да яе грамадска-палітычнай ізачяцыі і фактычна зачьшіла ў дысідэнцкім падполлі, асабліва калі з часам адбылася яшчэ больш маіутная кансалідацыя рэжыму.
Няроўныя магчымасці двух апазіцыйных рухаў супрацьстаяць прэзідэнцкай уладзе і сцвердзіць сябе дзейснымі праваднікамі дэмакратычных змен выявіліся падчас прэзідэнцкіх выбараў 2000 г. у Сербіі і 2001 г. у Беларусі. Гэтыя дзве выбарчыя кампаніі асвятляюцца ў чацвёртай частцы. Перамога сербскай апазіцыі не толькі адлюстроўвала, што ў Сербіі адкрываліся шырэйшыя інстытуцыйныя магчымасці эфектыўна супрацьстаяць уладзе, што сербскае грамадства ўсё больш патрабавала перамен, а выбарчая кампанія была дзейсна арганізаваная. Перамога таксама сталася плёнам дзесяцігоддзя ўпартай палітычнай барацьбы. За гэты час апазіцыя сярод іншага здолела засвоіць, даякіх катастрафічных наступстваў прыводзілі яе ранейшыя самаразбуральныя палітычныя стратэгіі. У Беларусі ж няўдалая спроба апазіцыі паўтарыць сцэнарый электаральнай рэвалюцыі толькі паглыбіла яе ўнутраны крызіс. Параза ў вялікай ступені была запраграмаваная ранейшай стратэгіяй выдалення палітыкі ў паралельнае грамадства. У выніку апазіцыя засталася безабароннай як перад дзяржаўнай адміністрацыйна-прапагандысцкай машынай, гэтак і перад уласным уменнем Лукашэнкі захоўваць моцную базу сваёй грамадскай падтрымкі.
У пятай частцы аналізуюцца наступствы як паспяховай, гэтак і няўдалай дэмакратычнай рэвалюцыі. Па-першае, кіруючыся падыходам залежнасці ад траекторыі папярэдняга развіцця і зыходзячы з таго, што рэвалюцыя 2000 г. была новым пераломньім пунктам у палітычным развіцці краіны і запачаткавала перыяд пераходу да дэмакратыі, я на прыкладзе Сербіі пакажу, да якіх вынікаў прывёў яе канкрэтны шлях пераходу ад аўтарытарнай посткамуністычнай сістэмы. Я засяроджу ўвагу на праблемах далейшай кансалідацыі новай дэмакратыі ва ўмовах, калі пераход да дэмакратыі адбываўся ў рамках інстытутаў, атрыманых у спадчыну ад аўтарытарызму, прасоўваўся кааліцыяй, якая пасля першапачатковага прарыву непазбежна мусіла распасціся, і ажыццяўляўся ў грамадстве, дзе аўтарытарная альтэрнатыва не зусім страціла прывабнасць для шьгрокіх слаёў насельніцтва. Па-другое, я патлумачу, як пацвярджэнне прэзідэнцкіх паўнамоцтваў на выбарах, хадой якіх маніпулявала ўлада, у спалучэнні з тым, што аўтарытарны дзейны кіраўнік дзяржавы назапашваў веды пра адносна новыя спосабы змены рэжыму ў выглядзе электаральных рэвалюцый, прывяло да ўсталявання ў Беларусі цалкам кансалідаванай султаністычнай улады. Яна глыбока апанавала грамадства і эфектыўна скасоўвае ўсялякія магчымасці палітычных змен праз альтэрнатыўныя выбары.
У шостай частцы я паспрабую пашырыць поле даследавання і прааналізаваць нядаўнюю хвалю пераходаў ад аўтарытарнай посткамуністычнай улады ва Усходняй Еўропе і былым Савецкім Саюзе — ад “пераўтваральных выбараў” у Харватыі і Славакіі да электаральных рэвалюцый (амаль) па-сербску ў Грузіі і Украіне. Я таксама буду весці гаворку пра тое, як “дэманстрацыйны эфект” гэтых пераўтварэнняў прывёў да непрадбачаных наступстваў у аўтакратыях, што захаваліся на тэрыторыі былога Савецкага Саюза. Я маю на ўвазе прэвентыўную кансалідацыю аўтакратычных інстытутаў, каб абараніць дзейных кіраўнікоў ад патэнцыйна небяспечнай інстытуцыйнай дваістасці.
I нарэшце, кніга завяршаецца развагамі пра перспектывы палітычных змен у Беларусі: ггрыклад прэзідэнцкіх выбараў 2006 г. паказвае, якія наступствы мела дзесяцігоддзе прэвентыўнага аўтарытарызму і хваля дэмакратычных перамен у рэгіёне — а за імі прыйшлі адваротныя тэндэнцыі паглыблення аўтарытарнай улады ў краінах, дзе яна захавалася, — для жыццяздольнасці рэжыму Лукашэнкі, стану дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці і ўрэшце для развіцця краіны ў будучыні.
Поле даследавання
Выбар аб’ектаў даследавання
Гэтая кніга ставіць надзвьгчай далёкасяжныя даследчыя задачы — вытлумачыць як паўставанне, гэтак і пераўтварэнне посткамуністычных аўтарытарных рэжымаў у бок альбо дэмакратыі, альбо глыбейшых формаў аўтарытарызму. Гэтыя задачы патрабуюць, каб для аналізу абіраліся краіны, першапачатковыя траекторыі развіцця якіх на посткамуністычным этапе збліжаліся, нягледзячы на істотныя адрозненні ранейшага гістарычнага досведу, каб можна было даследаваць будову самых розных сістэм. Больш за тое, гэтыя краіны павінны дасягнуць значнай ступені падабенства першапачатковага досведу на посткамуністычным этапе, каб можна было даследаваць далейшыя разыходжанні іх шляхоў развіцця пры максімальна падобнай будове сістэмы.
Паміж Сербіяй і Беларуссю існавала заўважная ступень падабенстванапершапачатковым этапе іх палітычных шляхоў пасля распаду камуністычнай сістэмы. Прэзідэнты Слабадан Мілошавіч і Аляксандр Лукашэнка стаялі на чале рэжымаў, якія трапляюць пад азначэнне персаналісцкіх1, бо ў руках прэзідэнтаў засяроджвалася найвышэйшая ўлада. Гэтым у 1990-я гг. Сербія і Беларусь былі падобныя між сабою і адрозніваліся ад астатніх краін Усходняй Еўропы. Іншая, яшчэ больш адметная рыса рэжымаў і Мілошавіча, і Лукашэнкі ў тым, што аўтакратычныя лідары дамагліся “квазідэмакратычнай легітымнасці” ў працэсе палітычнай канкурэнцыі і доўгі час карысталіся сапраўднай падтрымкай грамадства, праводзячы аўтарытарную палітыку.
Такім чынам, у абедзвюх краінах аўтарытарызм атрымліваў “блаславенне мас” на выбарах, што ўзводзіла яго ў ранг арыстоцелевай “дэмакратычнай тыраніі”. Калі глядзець далей, абодва рэжымы першапачаткова адносіліся да мяккіх формаў аўтарытарызму. Яны пераважна ўжывалі супраць апанентаў нізка-інтэнсіўныя метады запалохвання — раз-пораз тыя чаргаваліся з асобнымі эпізодамі больш жорсткіх рэпрэсій і здушэння — і мусілі пагаджацца на высокі ўзровень плюралізму ў грамадстве. Пазней Лукашэнка пачаў ужываць болып суровыя метады рэпрэсій, тое ж самае цягам апошніх двух гадоў сваёй улады рабіў і Мілошавіч. Згодна са стандартнымі ацэнкамі стану палітычных правоў і грамадзянскіх свабод, і Сербія, і Беларусь знаходзіліся паміж больш лібералізаванымі электарапьнымі аўтакратыямі і замкнёнымі рэжымамі Сярэдняй Азіі.
Шляхі развіцця двух рэжымаў кардыначьна разышліся на мяжы
1 “«Персаналісцкія» рэжымы адрозніваюцца ад ваенных і аднапартыйных тым, што доступ да ўлады і вынікі кіравання ў значна большай ступені залежаць ад волі асобнага лідара”. Geddes Barbara. What Do We Know About Democratization After Twenty Years? // Annual Review of Political Science. Vol. 2. 1999. P 121.
стагоддзяў. Рэжым Мілошавіча абрынуўся ў 2000 г. пасля паразы на прэзідэнцкіх выбарах. Між тым выбары прэзідэнтаў 2001 г. у Беларусі пацвердзілі: Лукашэнка нязменна здольны захоўваць сваю ўладу, маніпулюючы выбарчым гграцэсам. Істотна тое, што сербскі шлях да дэмакратыі праз электаральную рэвалюцыю стаўся крыніцай натхнення і прыкладам для пераймання ў іншых посткамуністычных аўтакратыях. Калі электаральная рэвалюцыя паспяхова паўтарылася ў 2003 г. у Грузіі і ў 2004 г. ва Украіне, хутка раслі спадзяванні, што гэта мадэль для “другой хвалі” пераходу да дэмакратыі ў рэгіёне. Аднак няўдалая спроба паўтарыць электаральную рэвалюцыю ў Беларусі паказала: такая мадэль пераходу да дэмакратыі абумоўленая своеасаблівасцю аўтарытарнай улады, якая склалася ў Сербіі больш як за дзесяцігоддзе; унутраныя перадумовы для электаральнай рэвалюцыі мусяць падтрымлівацца адэкватнай стратэгіяй палітьгчных гульцоў; a распаўсюд досведу пераходу да дэмакратыі мае пэўныя структурныя абмежаванні.
Падабенства шляхоў палітычнага развіцця Сербіі і Беларусі на першапачатковым этапе па распадзе камуністычнай сістэмы кантрастуе з адрозненнямі ў іх мінулым сацыяльна-эканамічным і культурным досведзе. У складзе Югаславіі2 пад кіраўніцтвам Ёсіпа Броз Ціты Сербія раней адрознівалася нашмат большай ступенню эканамічнай і палітычнай лібералізацыі і адкрытасці на Захад, як і вышэйшым узроўнем эканамічнага развіцця, чым Беларусь — эканамічны і ваенны фарпост былога Савецкага Саюза. У той жа час моцнае пачуццё нацыянальнай свядомасці ў сербскім грамадстве кантраставала са станам “дэнацыяналізавай нацыі”3 ў Беларусі. Моцнае пачуццё нацыянальнай свядомасці — важная перадумова дэмакратыі4. Аднак іронія сітуацыі ў тым, што ў Сербіі перадумовай аўтарытарызму часта называўся нацыяналізм, а ў Беларусі — яго адсутнасць6. Калі глядзець далей, у Сербіі — высокая ступень этнічнай размаітасці. (Гэта часта лічыцца перашкодай для дэмакратызацыі, бо ў шматнацыянальных дзяржавах большая верагоднасць этнічных канфліктаў і войнаў.) Шматэтнічнасць Сербіі кантрастуе з параўнальнай аднароднасцю беларускага грамадства. I калі ў Сербіі “пераход” да посткамуністычнага аўтарытарызму суправаджаўся — і, што яшчэ болып істотна,
2 У гэтай кнізе найменне “Югаславія” абазначае Сацыялістычную Федэратыўную Рэспубліку Югаславія, што існавала да 1991 г. Федэратыўная Рэспубліка Югаславія 1992—2003 гт. пазначаецца абрэвіятурай ФРЮ.
3 Marples David R. Belarus: A Denationalized Nation. Amsterdam: Harwood Academic Publishers, 1999.
4 Linz Juan, Stepan Alfred. Problems of Democratic Transition and Consolidation — Southern Europe, South America, and Post-Communist Europe. Baltimore: Johns
Hopkins University Press, 1996.
6 Дыскусію на тэму “нацыяналізм супраць дэмакратызацыі” гл. у: Bunce Valerie. Comparative Democratization: Big and Bounded Generalizations // Comparative Political Studies. Vol. 33. № 6—7, September 2000. P 703—734.
падтрымліваўся і легітымаваўся — войнамі6, у Беларусі ваенныя або этнічныя канфлікты не адыгралі ніякай ролі ва ўсталяванні лукашэнкаўскай аўтакратыі.
Разыходжанне далейшых траекторый палітычнага развіцця Сербіі і Беларусі адбылося насуперак выразнаму падабенству іх шляхоў на пачатку посткамуністычнага этапу. Сербія страціла сваю “перавагу мадэрнізаванасці” праз катастрафічныя наступствы вайны і эканамічны калапс. У сваю чаргу, гэты прывяло да знішчэння грамадска-палітычных альтэрнатыў наяўнаму рэжыму7. Калі браць як крытэрый узровень сацыяльна-эканамічнага развіцця, дык паводле яго Сербія напрыканцы 1990-х гг. была найменш падрыхтаваная да дэмакратыі. У шмат якіх даследаваннях прычынай падзення Мілошавіча называецца эканамічны заняпад, выкліканы войнамі і санкцыямі8, бо гэта ттрывяло да зніжэння здольнасці рэжыму да рэпрэсій. Аднак гэты падыход не тлумачыць, чаму ў Сербіі адбылася дэмакратызацыя, а не проста змена аднаго недэмакратычнага рэжыму на іншы ці нават яіпчэ вузей — адной галоўнай асобы на іншую. Больш за тое, гэткае развіццё падзей акурат мусіла зніжаць шанцы на дэмакратызацыю, бо міжнародная ізаляцыя проста абарвала сувязі Сербіі з Захадам.
Увогуле, першапачатковыя параметры змяніліся падчас посткамуністычнага перыяду палітычнага развіцця. Гэта наводзіць на думку, што прычыны разьгходжання траекторый развіцця дзвюх краін трэба шукаць у іх найноўшай, а не аддаленай, гісторыі. Самыя істотныя адрозненні паўсталі таму, што два лідары па-рознаму падышлі да арганізацыі сваёй аўтарытарнай улады. У Беларусі кансалідаваная аўтакратыя ўвасобілася ў фармальную сістэму неабмежаванай прэзідэнцкай улады. Яна кантраставала з больш адкрытым да палітычнай барацьбы канкурэнтным аўтарытарызмам у Сербіі ў выглядзе фармальна звышпрэзідэнцкай сістэмы, міжпартыйнай палітычнай канкурэнцыі з часам непрадказальнымі вынікамі выбараў.
Гэткае ж адметнае разыходжанне назіралася і ў тым, якую стратэгію абрала дэмакратычная апазіцыя ў дзвюх краінах, каб кінуць выклік аўтарьітарнай уладзе. Калі казаць сцісла, сербская апазіцыя, з некалькімі выключэннямі, змагаласяза тое, кабзаваяваць падтрымку грамадства ў рэальнай палітыцы і перамагчы Мілошавіча на выбарах. Між тым беларуская апазіцыя залішне доўга клапацілася збольшага пра тое, каб перамагчы ў спрэчках — ці ва ўласнай пра-
е Гл.: Gordy Eric D. The Culture of Power in Serbia: Nationalism and the Destruction of Alternatives. Pennsylvania State University Press, 1999; Gagnon Jr.Valere Philip. The Myth of Ethnic War: Serbia and Croatia in the 1990s. Ithaca: Cornell University Press, 2004.
7 Gordy Eric. The Culture of Power in Serbia: Nationalism and the Destruction of Alternatives. Pennsylvania State University Press, 1999.
8 Levitsky Steven, Way Lucan A. The Rise of Competitive Authoritarianism H Journal of Democracy. Vol. 13. № 2. April 2002. P. 51—65.
сторы паралельнага грамадства, ці на ідэалагічнай арэне. Магчыма, гэтыя адрозненні ў нечым супярэчаць інтуітыўным адчуванням, калі браць пад увагу, што Беларусь зведала нашмат шырэйшую лібералізацыю падчас калапсу камуністычнай сістэмы і федэратьгўнай дзяржавы, чым Сербія9: першапачаткова яна мела нашмат болыпую прастору для арганізацыі апазіцыі і грамадзянскай супольнасці. Можна сцвярджаць, што ў 1990-я гг. у Беларусі была мацнейшая апазіцыя, а таксама назіралася глыбейшая расколатасць і дэзарганізаванасць уладнай эліты.
Есць яшчэ адзін істотны аспект, які робіць інфарматыўным параўнанне Сербіі і Беларусі. Абодва рэжымы існавалі ў адзін гістарычны перыяд, прьійшоўшы на адзін і той жа абсяг — аўтарытарнай посткамуністычнай сістэмы — з адносна непадобных кантэксту і досведу камуністычнай эпохі. Аўтарытарныя лідары, як і іх апаненты з дэмакратычнага лагера, мелі магчымасць кантактаваць між сабою і вучыцца з досведу адно другога. Калі шляхі развіцця Сербіі і Беларусі разышліся, прыклад паспяховага пераходу да дэмакратыі ў Сербіі стаўся ў Беларусі і крыніцай надзеі, і папярэджаннем. I апазіцыя, і аўтарытарныя лідары засвойвалі досвед, логіку рэвалюцыі, фатальныя памылкі ўлады. На вялікі жаль, беларускі прыклад паказаў, што часам аўтакраты навучаюцца хутчэй за апазіцыю. Гэта разам з іншымі фактарамі стварыла сітуацыю, калі ўдалы прарыў да дэмакратыі ў адным выпадку можа быць сярод асноўных чыннікаў, якія перашкаджаюць падобнаму поспеху ці нават робяць яго немагчымым у іншых краінах.
Тэарэтычныя альтэрнатывы
У літаратуры, прысвечанай пераходу да дэмакратыі на посткамуністычным этапе, вядуцца гарачыя дэбаты, ці прыдатныя абагуленыя канцэпцыі змены рэжымаў, распрацаваныя на іншым досведзе і дастасаваныя да посткамуністычнай сітуацыі. Аднак, незалежна ад канкрэтных задач кожнага асобнага даследавання, назіраецца выразная тэндэнцыя канструяваць аргументацыю на аснове аднаго з двух галоўных тэарэтычных падыходаў, атрыманых у спадчыну ад “ранейшага” вывучэння змены рэжымаў. Першы засяроджваецца на структурах, якія ствараюць перадумовы для палітычных змен і ўплываюць на паводзіны суб’ектаў працэсу. Другі звяртае асноўную ўвагу на працэс і саміх суб’ектаў, аналізуе іх здольнасць распрацаваць і рэалізаваць паспяховую стратэгію ў канкрэтных зменлівых умовах.
Структураарыентаваныя падыходы (САП) надаюць асаблівую значнасць сацыяльна-эканамічным перадумовам дэмакратыі і вызначаюць тыя рысы палітычнага, эканамічнага, грамадскага і культурнага жыцця — сімвалічны і матэрыяльны капітал, назапашаны перад пераходам
9 Фактычна Сербія дасягнула найвышэйшага паказніка Беларусі (3,5 у 1995 г.) паводле рэйтынга “Freedom House” толькі пасля падзення рэжыму Мілошавіча.
да дэмакратыі, — паводле якіх “пераходныя” краіны параўноўваюцца са сталымі, трывалымі дэмакратыямі10. Да гэтых структурных рыс, ці спадчыны мінулага11, зазвычай належаць розныя сацыяльнаэканамічныя параметры мадэрнізаванасці (узровень жыцця і паказнікі няроўнасці, ступень індустрыялізацыі, урбанізацыі, узровень адукацыі, ранейшы досвед рынкавых рэформаў і лібералізацыі, які прывёў да з’яўлення прыватнага сектара і грамадзянскай супольнасці)12; грамадзянская культура, якая падтрымлівае і прапагандуе роўнасць, незалежнасць асобы, узаемадзеянне і давер13; маштаб і моц сувязяў са светам заходняй дэмакратыі, сфармаваных пэўнай палітыкай ці грамадствам14; традыцыя “ліберальна-рацыянальнага кіравання”15 або атрыманыя ў спадчыну арганізацыйныя асаблівасці, якія забяспечваюць “здольнасць дзейнага кіраўніка супрацьстаяць замахам апазіцыі на ўладу”16. Структурнымі фактарамі лёгка вытлумачыць з’яўленне і трываласць недэмакратычнай улады: пры адсутнасці сацыяльных, эканамічных і палітычных структур, якія падтрымліваюць дэмакратыю, аўтарытарныя рэжымы практычна непазбежныя17.
10 Lipset Seymor Martin. Political Man: The Social Basis of Politics. Garden City. NewYork: Doubleday, 1960; Haggard Stephen, Kaufman Robert R. The Political Economy of Democratic Transitions. Princeton: Princeton University Press, 1995; Huntington Samuel. The Third Wave: Democratization in the Late 20th Century. University of Oklahoma Press, 1993; Moore Barrington. The Social Origins of Dictatorship and Democracy: Lord and Peasant in the Making of the Modern World. Boston: Beacon Press, 1966; Rueschemeyer Dietrich, Stephens Evelyne Huber, Stephens John D. Capitalist Development and Democracy. University of Chicago Press, 1992.
11 Гл., напр.: Rowen Henry S. The Tide Underneath the ‘Third Wave’// Journal of Democracy. Vol. 6. № 1. January 1995. P 52—64; Ekiert Grzegorz. Do Legacies Matter? Patterns of Postcommunist Transitions in Eastern Europe. Woodrow Wilson International Center for Scholars Occasional Paper East European Studies. № 53. 1999.
12 Гл., напр.: Rowen Henry S. The Tide Underneath the ‘Third Wave’// Journal of Democracy. Vol. 6. № 1. January 1995. P 52—64.
13 Гл.: Huntington Samuel. The Clash of Civilizations and the Remaking of World Order. New York: Simon, 1996; Fukuyama Francis. Trust: The Social Virtues and the Creation of Prosperity. New York: Free Press, 1996. Дыскусію пра культуру i пераход да дэмакратыі ў посткамуністычную эпоху гл.: Brzezinski Zbigniew. The Primacy of History and Culture H Journal of Democracy. Vol. 12. № 4. October 2001. P 20—26; Nodia Ghia. The Impact of Nationalism 11 Journal of Democracy. Vol. 12. № 4. October 2001. P 27—34.
14 Levitsky Steven, Way Lucan A. The Rise of Competitive Authoritarianism // Journal of Democracy. Vol. 13. № 2. April 2002. P. 51—65.
15 Skaaning Svend-Erik. The Respect for Civil Liberties in Post-Communist Countries: A Multi-Methodological Test of Structural Explanations. Conference Paper. 2005. http:// www.compasss.org/wpseries/Skaaning2005.pdf.
16 Levitsky Steven, Way Lucan A. The Rise of Competitive Authoritarianism // Journal of Democracy. Vol. 13. № 2. April 2002. P. 44.
ЧГл., налр.: Hirschman Albert O. The Turn to Authoritarianism in Latin America and the Search for its Economic Determinants II Collier David (ed.). The New Authoritarianism in
САП дае відавочныя перавагі навукоўцам, якія даследуюць палітычныя рэжымы і іх змену. He апошняя з іх — магчымасць лепш структураваць мэты даследаванняў і тэарэтычную базу, а таксама весці сфакусаваныя міжкультурныя даследаванні. Гэта, у сваю чаргу, дазваляе праводзіць узважаны параўнальны аналіз, вынікі якога будуць мець тэарэтычную каштоўнасць для падобных даследаванняў, незалежна ад часу і месца, у розныя гістарычныя перыяды і ў розных рэгіёнах. Але гэтыя перавагі неад’емныя ад некаторых праблем.
Першаязіхутым,штоСАПсхільнынадавацьувагудоўгатэрміновым тэндэнцыям сацыяльна-палітычнага развіцця і амаль не пакідае месца для змен і выпадковых абставін. Калі даходзіць да аналізу адносна кароткіх, надзвычай няўстойлівых эпізодаў і працэсаў палітычных зрухаў, што маюць далёкасяжныя наступствы, САП часта не ў стане спасцігнуць іх дынаміку, бо мае тэндэнцыю недаацэньваць ролю чалавечага фактару, выбару таго ці іншага дзеяння, а часам і чыстай выпадковасці18.
Другая праблема САП — празмерны дэтэрмінізм структура-арыентаванага аналізу, схільнага разглядаць палітычныя вынікі пераходу як нешта перадвызначанае, ачасам і наўпрост сцвярджаць, што тое, як сябе паводзяць людзі, не мае значэння. Аднак у шматлікіх эмпірычных даследаваннях часта выяўляецца, што гэты дэтэрмінізм пацвярджаецца толькі ў скрайніх выпадках высокаразвітога сучаснага грамадства, з аднаго боку, і адсталага — з другога. Пры гэтым застаецца вялікая “шэрая зона”, якая не паддаецца вытлумачэнню19. Калі розныя кампаненты спадчыны мінулага ўваходзяць у супярэчнасць, а гісторыя падтрымлівае адны аспекты пэўнага палітычнага разгортвання падзей і не падтрымлівае іншыя20, робіцца асабліва відавочнай хібнасць дэтэрмінізму САП. Гэта яскрава заўважна на прыкладзе гібрыдных
Latin America. Princeton: Princeton University Press, 1979. P. 61—98; Kaufman Robert R. Industrial Change and Authoritarian Rule in Latin America: A Concrete Review of the Bureaucratic-Authoritarian Model Ц Op. cit. P. 165—254. Структурныя тлумачэнні змены рэжымаў посткамуністычнага свету ў недэмакратычным кірунку ўключаюць: Eke Steven М., Kuzio Taras. Sultanism in Eastern Europe: The SocioPolitical Roots of Authoritarian Populism in Belarus // Europe-Asia Studies. Vol. 52. № 3. May 2000. P. 523—547; Dawisha Karen, Parrott Bruce (eds.). Democratic Changes and Authoritarian Reactions in Russia, Ukraine, Belarus and Moldova. Cambridge University Press, 1997.
18 Гл. крытыку ў: Rustow Dankwart. Transitions to Democracy: Towards a Dynamic Model // Comparative Politics. Vol. 2 №. 3. April 1970. P. 337—363.
19 Cheibub Jose Antonio, Przeworski Adam, Neto Fernando Papaterra Limongi, Alvarez Michael M. What Makes Democracies Endure? // Journal of Democracy. Vol. 7. № 1. January 1996. P 39—55.
20 ‘Трамадствы будуюода на мадэлях паводзін, абумоўленых піматлікімі асобнымі структурамі, якія існуюць нарозныхузроўнях, дзейнічаюць у розных мадальнасцях і самі палягаюць на самых разнастайных тыпах і аб’ёмах рэсурсаў”. Sewell Jr. William Н. A Theory of Structure: Duality, Agency, and Transformation Ц American Journal of Sociology. Vol. 98. Issue 1. July 1992. P. 16.
электаральна-аўтарытарных рэжымаў, якія спалучаюць элементы і дэмакратыі, і аўтарытарызму. Структурнымі чыннікамі складана патлумачыць канкрэтнае спалучэнне таго і другога, якое мае вялікае значэнне для будучага развіцця гэтых рэжымаў.
Калі падсумаваць, структуры “ўяўляюць сабой збольшага перашкоды для магчымага ў канкрэтнай гістарычнай сітуацыі, але не вызначаюць вынік гэтых сітуацый”21, таму САП прыдатны для вытлумачэння жыццяздольнасці рэжыму, а не пераходу да і ад яго22. Напрыклад, можна сцвярджаць, што ўсталяванне посткамуністычнага аўтарытарызму ў Беларусі было перадвызначаным, аднак цяжканазваць перадвызначанай канкрэтную мадэль аўтарытарызму, што паўсталаў гэтай краіне, так што яна ўрэшце наблізілася да геаграфічна і культурна аддаленых дэспатый Сярэдняй Азіі. Гэтак жа сама цяжка даказаць, што пераход да дэмакратьгі ў Сербіі пасля 2000 г. быў перадвызначаным, калі ўлічыць, што краіна з самых розных прычын страціла некаторыя істотныя для гэтага перадумовы, што ў большай ступені прысутнічалі напрыканцы 1980-х гг.
Альтэрнатыўньі тэарэтычны ракурс — працэса-арыентаваны падыход (ПАП)23. Ен прызнае “высокую ступень нявызначанасці, закладзеную ў тых сітуацыях, калі нечаканыя падзеі, недастатковасць інфармацыі, паспешлівасць і дзёрзкасць у выбары, неразуменне матываў і інтарэсаў, гнуткасць і нават неакрэсленасць палітычнай ідэнтычнасці, як і таленты канкрэтных асоб часам адыгрываюць выра-
21 Гл.: O’Donnell Guillermo, Schmitter Philippe, Whitehead Lawrence ( eds.). Transitions from Authoritarian Rule: Prospects for Democracy. Baltimore: Johns Hopkins University Press, 1986. P 48.
22 Przeworski Adam, Alvarez Michael E., Cheibub Jose Antonio, Limongi Fernando. Democracy and development: political institutions and well-being in the world, 1950— 1990. Cambridge University Press, 2000.
23 Гл.: Rustow Dankwart. Transitions to Democracy: Towards a Dynamic Model 11 Comparative Politics. Vol. 2. № 3. April 1970. P. 337—-363; O’Donnell Guillermo, Schmitter Philippe. Transitions from Authoritarian Rule: Tentative Conclusions about Uncertain Democracies. Vol. 4. Baltimore: Johns Hopkins University Press, 1986; Higley John, Burton Michael. The Elite Variable in Democratic Transitions and Breakdowns Ц American Sociological Review. Vol. 54. № 1. February 1989. P 17—32; Karl Terry Lynn. Dilemmas of Democratization in Latin America Ц Comparative Politics. Vol. 23. № 1. October 1990. P 1—21; Przeworski Adam. Democracy and the Market: Political and Economic Reforms in Eastern Europe and Latin America. Cambridge University Press, 1991; Przeworski Adam. The Games of Transition// Mainwaring Scott, O’Donnell Guillermo, Valenzuela J. Samuel (eds.). Issues in Democratic Consolidation: The New South American Democracies in Comparative Perspective. University of Notre Dame Press, 1993; Colomer Josep. Strategic Transitions: Game Theory and Democratization. Baltimore: Johns Hopkins University Press, 2000. Сярод прыкладаў працэеаарыентаванага падыходу да змены рэжымаў, якія не прывялі да дэмакратыі, гл.: Linz Juan J., Stepan Alfred (eds.). The Breakdown of Democratic Regimes: Europe. Baltimore: Johns Hopkins University Press, 1978; McFaul Michael. The Fourth Wave of Democracy and Dictatorship: Noncooperative Transitions in the Postcommunist World Ц World Politics. Vol. 54. № 2. January 2002. P 212—244.
шальную ролю ў вызначэнні палітьгчнага выніку”24. ПАП падкрэслівае, што ключавое значэнне для дынамікі і вынікаў розных палітычных працэсаў мае чалавечы фактар. Хоць роля структур і не адмаўляецца цалкам, але нашмат болып істотнай дэтэрмінантай дынамікі і выніку пераўтварэнняў выступае “майстраванне (crafting}26, незапраграмаваны набор дзеянняў палітычнай элітьі ў «па часе сціслых гульнях»26 высокай палітыкі”, палітыкаэліты27. Калі рэтраспектыўна прыкласці ПАП да палітычных змен, якія не прывялі да дэмакратыі, то прычыны трэба перадусім знаходзіць у тым, што ўсё спляжьілі палітычныя гульцы, якія не ўмелі весці перамовы, прыстасоўвацца і знаходзіць кампрамісы.
У свой час увядзенне ПАП выклікала сапраўдную рэвалюцыю ў вывучэнні зменырэжымаў. 3 аднагобоку, гэтыпадыходдаўмагчымасць канцэптуальна асэнсаваць працэс пераходу, яго прамежкавыя стадыі і канчатковыя вынікі, а таксама вызначыць яго галоўных гульцоў28. Хоць прыхільнікі ПАП нярэдка адмаўляюць прыдатнасць навуковых метадаў для вывучэння змены рэжымаў, але іх канцэпцыямі часта карыстаюцца даследчыкі, верныя болып традыцыйнай метадалогіі. 3 другога боку, ПАП спрычыніўся да велізарнага кроку наперад у разуменні шляхоў пераходу да дэмакратыі “ў кулыпурна ці структурна неспрыяльных асяроддзях’’29. Ён таксама надаў сілы тым, хто на практыцы займаўся пабудовай і пашырэннем дэмакратыі, як у краінах на пераходным этапе, гэтак і сярод заходняй дэмакратычнай грамадскасці, якая спачувала дэмакратычным памкненням актывістаў у іншых краінах свету. Робячы акцэнт на практыцы, палітычным дзеянні, “майстраванні”, а не на высечаных на скрыжалях спадчыне мінулага і перадвызначанасці, гэтыя палітычныя і грамадскія дзеячы — а шмат хто з іх меў і адпаведную
24 Przeworski Adam. Some Problems in the Study of the Transition to Democracy // O’Donnell Guillermo, Schmitter Philippe C., Whitehead Laurence (eds.). Transitions
from Authoritarian Rule: Comparative Perspectives. Vol. 3. Baltimore: The Johns Hopkins University Press, 1986. P 47—63.
26 Тэрмін Ды Пальмы: Di Palma Giuseppe. To Craft Democracies: An Essay on Democratic Transitions. Los Angeles: University of California Press, 1990.
28 Bunce Valerie. The Place of Place in Democratic Transitions // Michel Dobry (ed.). Democratic and Capitalist Transitions in Eastern Europe: Lessons for the Social Sciences. Dordrecht-Boston-London: Kluwer Publishers, 2000. P 72.
27 Сярод прыкладаў, прысвечаных пераўтварэнням у посткамуністьічнай Еўропе: Elster Jon (ed.). The Roundtable Talks and the Breakdown of Communism. Constitutionalism in Eastern Europe. University of Chicago Press, 1996; Negotiating Radical Change: Understanding and Extending the Lessons of the Polish Round Table Talks, project directors Kennedy Michael, Porter Brian, http://www.umich.edu/—iinet/PolishRoundTable/ frame.html; Bozoki Andras (ed.). The Roundtable Talks of 1989: The Genesis of Hungarian Democracy. Budapest — New York: Central European University Press, 2001.
28 Гл.: O’Donnell Guillermo, Schmitter Philippe C., Whitehead Laurence (eds.). Transitions from Authoritarian Rule: Comparative Perspectives. Vol. 3. Baltimore: The Johns Hopkins University Press, 1986.
29 Karl Terry Lynn. From Democracy and Democratization and Back: Before Transitions to Authoritarian Rule // CDDRL Working paper. № 45. September 2005. R 11.
навуковую базу — пашырылі нашае разуменне не толькі таго, калі, але і як можна перайсці да дэмакратыі — пры спрыянні дэмакратычным працэсам — у краінах, што ў недалёкім мінулым лічыліся вельмі малаверагоднымі кандыдатамі на падобныя здзяйсненні30.
Але калі САП пераацэньвае ролю перадумоў, дык НАП перабольшвае нявызначанасць выніку палітычных пераўтварэнняў. Гэтастварае іншае колапраблем і для навукоўцаў, і дляпрактыкаў. Напрыклад, у даследаваннях, што бяруць ПАП за метадалагічную аснову, часта “не разглядаюцца фактары, якія фармуюць палітычныя прыхільнасці іульцоў, умовы, пры якіх змяняюцца гэтыя прыхільнасці, і нават ідэнтычнасць ключавых гульцоў”31. У дадатак, большасць працэса-арыентаваных тлумачэнняў склалася на падставе вывучэння пераходу да дэмакратыі ў “трэцім свеце”. Таму яны маюць тэндэнцьпо засяроджвацца на “высокай” палітыцы іульняў паміж элітамі. Іх наўрад ці можна назваць інфарматыўнымі, калі гаворка ідзе пра дынаміку і вынікі пазаперамоўных пераўтварэнняў, тыповых для посткамуністьічных трансфармацый. У гэтых выпадках грамадскасць — актыўны і вырашальны ўдзельнік іульні за ўладу, а сувязі паміж лідарамі і масамі, ці электаратам, самым істотным чынам уплываюць на размеркаванне палітычнага капіталу і вынік змены рэжыму. Рэкамендацыі суб’ектам такіх пераўтварэнняў могуць быць радыкальна іншымі, часам нават дыяметральна супрацьлеглымі ад тых, што пайшлі б на карысць удзельнікам болып арганізаваных, спакойных, заснаваных на ўзаемадзеянні пераходных працэсаў32. Таму, хоць акцэнт на стратэгію і палітьгчнае дзеянне застаецца нязменным, іх сутнасць трэба карэнным чынам перагледзець.
Навукоўцы, якія карыстаюцца ПАП, зазвычай складаюць наратыўныя алісанні працэсу і часам адмаўляюць прыдатнасць “нармальных навуковых” падыходаў да вывучэння змены рэжымаў. A значыць, узнікае праблема з акрэсленнем лагічна паслядоўных задач параўнальнага даследавання. Гэтае адмаўленне, аднак, і сілкуе прэтэнзіі ПАП на ўніверсальнасць. Пры стуктурна-арыентаваным падыходзе магчымасць універсалізацыі залежыць ад таго, што можна праверыць невялікі набор шырока вызначальных незалежных пераменных. Прыхільнікі ж “транзіталогіі” праводзяць паралелі тым, што вызначаюць падобныя працэсы, тэндэнцыі і суб’ектаў.
30 Вядома, трэба памятаць, што да таго, як у 1974 г. пачалася “трэцяя хваля” дэмакрагызацыі, спіс гэтых малаверагодных кандыдатаў быў вельмі доўті — фактычна ён уключаў усю мапу свету, за выняткам англа-саксонскага пратэстанцкага субрэгіёна
31 Haggard Stephen, Kaufman Robert R. The Political Economy of Democratic Transitions. Princeton University Press, 1995. P 5—6.
32 Гл.: McFaul Michael. The Fourth Wave of Democracy and Dictatorship: Noncooperative Transitions in the Postcommunist World // World Politics. Vol. 54. № 2. January 2002. P 212—244; McFaul Michael. Transitions from Post-Communism Ц Journal of Democracy. Vol. 16. № 3. July 2005. P 5—19. Гл. таксама: Karatnycky Adrian, Ackerman Peter. How Freedom is Won: From Civic Resistance to Durable Democracy. Freedom House, 2005. http://agnt.org/snv/resources/HowFreedomisWon.pdf.
Але ў такім выпадку “транзітолагі” часта схільныя разглядаць усе трансфармацыі, ці, дакладней, развіодё палітычных падзей пасля падзення дыктатарскіх рэжымаў, як падобныя, хоць, відавочна, гэта не так33.
Яшчэ адна патэнцыйная загана перабольшання ролі палітычных пераўтварэнняў чалавечага фактару ў палітьіцы — гэта разуменне змены рэжымаў як пераважна перадачы “ноў-хаў”з краіны ў краіну праз паездкі і абмен досведам рэвалюцыянераў і праваднікоў дэмакратыі. У кнізе разглядаецца такі выпадак празмернага спадзеву, калі апісваецца няўдалая спроба ўжыць у Беларусі тыя ж метады змены рэжыму, якія спрацавалі ў Сербіі. Няўклюдная, схематычная спроба паўтарэння не толькі скончылася правалам, але і выклікала дэзарганізацыю і дэмабілізацыю апазіцыі Лукашэнку. У сваіх скрайніх праявах перабольшванне ролі майстравання і вьшадковых абставін робіць вельмі кепскую службу справе прасоўвання дэмакратыі. На практыцы, але неабавязкова ў тэарэтычных распрацоўках, гэта вядзе да таго, што прапануюцца гатовыя рэцэпты (стратэгіі і сцэнарыі) змены рэжымаў, якія лічацца ўніверсальнымі, незалежна ад палітычных, культурных, гістарычных і інстытуцыйных умоў. Болып за тое, у марнай надзеі, што паўтарэнне нейкай “формулы свабоды” здзейсніць цуд, робяцца дарэмныя спробы ўжыць гатовыя рэцэпты ў іншых краінах.
Нацыянальная ідэнтычнасць, нацыяналізм і змена рэжыму
Праблема нацыяналізму, асабліва ўзаемасувязі паміж нацыяй і дэмакратыяй, а тым болей паміж фармаваннем нацыі і дэмакратызацыяй — скрайне падступная. Нацыяналізм як ідэалогія “надзвычай гнуткі адносна ўлады, дзяржавы, эканомікі”34. Нягледзячы на яго гнуткасць, нельга сказаць, што сувязі зусім не існуе. Моцнае пачуццё нацыянальнай саматоеснасці — неад’емная перадумова дэмакратыі з той нростай прычыны, што дэмакратыя не можа існаваць па-за межамі дзяржавы, з якой атаясамлівае сябе супольнасць, і па-за супольнасцю, якую знітоўвае па-
33 Нагэтую тэму гл. прынцыпова важную палеміку ў «Slavic Review» паміж Валеры Банс, з аднаго боку, і Філіпам Шмітэрам і Тэры Лінам Карлам, з другога Bunce Valerie. Should transitologists be grounded? // Slavic Review. Vol. 54. № 2. 1995. R 111—127; Schmitter Phillipe C., Karl Terry Lynn. The conceptual travels of transitologists and consolidologists: how far to the East should they go? // Slavic Review. Vol. 53. № 1. 1994. R 173—185.
34 Bunce Valerie. Subversive Institutions: The Design and Destruction of Socialism and the State. Cambridge University Press, 1999. R 150. Цікавая дэталь: да нацыяналізму ў вытлумачэнні двух падобных палітычных рэжымаў падыходзілі з радыкальна адрозных пунктаў гледжання. “Адсутнасць нацыяналізму” ...называлася ключавым фактарам паўсгавання рэжыму Лукашэнкі, гл.: Mihalisko Kathleen. Belarus: The Retreat to Authori­tarianism II Dawisha Karen, Parrott Bruce (eds.). Democratic Changes and Authoritarian Reactions in Russia, Ukraine, Belarus and Moldova. Cambridge University Press, 1997. P 224. У Сербіі рэжым Мілошавічатлумачыўся наяўнасцю нацыяналізму. Гл: Cohen Lenard. Serpent in the Bosom: The Rise and Fall of Slobodan Milosevic. Boulder: Westview Press, 2000.
чуццё еднасці і вернасці дзяржаве, а ў канчатковым выніку — адзін аднаму35. Нацыянальная ідэнтычнасць улучае гэтае пачуццё палітычнай супольнасці, агульных інстытутаў, адзіны кодэкс правоў і абавязкаў і сацыяльна-эканамічную прастору з выразна акрэсленымі межамі, з якімі атаясамліваюць сябе грамадзяне36. Агульная ідэнтычнасць — важны фактар нейтралізацыі палітычных і культурных адрозненняў, якія можна скарыстаць як падставу для падзелу грамадства і канфрантацыі, узаконіць прыгнёт адной групы ў інтарэсах другой.
Калі глядзець далей, “нацыя неабходная для грамадзянскай супольнасці”37. I нарэшце, нацыянальная ідэнтычнасць можа легітымаваць ідэі і мэты, якія спрыяюць дэмакратыі. Эмацыйныя звароты да нацыянальнага гонару, гісторыі, паклікання “спрашчалі задачу заахвочваць да ўвесьчаснай самаахвярнасці і стварэння міжкласавых кааліцый — нават там, дзе адносна слабая грамадзянская супольнасць”38. Аднак нацыяналізм — неабходная, але не дастатковая перадумова. Ён уяўляе сур’ёзную пагрозу дэмакратыі і/ці працэсу дэмакратызацыі, калі “дэмас нацыі” не накладаецца на “дэмас дзяржавы”39, а палітыка пабудовы дзяржавы, з аднаго боку, і фармавання нацыі, з другога, грунтуецца на ўзаемна варожых, а не ўзаемадапаўняльных прынцыпах. Больш за тое, у пэўных абставінах нацыяналізм можа легітымаваць ідэі і мэты, якія разыходзяцца, а часам і наўпрост варагуюць з дэмакратыяй. Эмацыйныя звароты да нацыянальнага гонару, гісторыі, паклікання з гзткім жа поспехам могуць выкарыстоўвацца, каб апраўдаць палітычныя рэпрэсіі і дыскрэдытаваць дэмакратычныя альтэрнатывы рэжыму, як “антынацыянальныя”. Менавіта з гэтай прычыны існаваў страх перад “нацыяналістычнымі дыктатурамі”40 як асноўнай пагрозай дэмакратыі ў посткамуністьічным свеце.
Сербія і Беларусь — два выпадкі, калі нацыянальная ідэнтычнасць і нацыянальная палітыка сталіся істотнымі перашкодамі для дэма-
35 “Як і прынцып большасці, дэмакратычны працэс прыпускае наяўнасць адпаведнай адзінкі. Крытэрыі дэмакратычнага працэсу прадугледжваюць правамоцнасць адзінкі як такой. Калі сама па сабе адзінка неадэкватная ці неправамоцная — ейны абсяг або сфераўплыву неапраўданыя — яе нельга зрабіць правамоцнай выключна праз дэмакратычныя працэдуры”. Гл.: Dahl Robert A. Democracy and its Critics. New Haven: Yale University Press, 1989. P 207.
38 Smith Anthony D. National Identity. London: Penguin, 1991. P 9.
37 Shils Edward. Nation, Nationality, Nationalism and Civil Society // Grosby Steven (ed.). The Virtue of Civility. Selected Essays on Liberalism, Tradition, and Civil Society. Indianapolis: Liberty Fund, 1997. P 188—224.
38 Way Lucan A. Authoritarian State Building and the Sources of Regime Competitiveness in the Fourth Wave: the cases of Belarus, Moldova, Russia, and Ukraine // World Politics. Vol. 57. January 2005. P 241.
39 Linz Juan, Stepan Alfred. Problems of Democratic Transition and Consolidation — Southern Europe, South America, and Post-Communist Europe. Baltimore: Johns Hopkins University Press, 1996.
‘° Тэрмін Джорджа Copaca. Гл.: Нацыяналістычныя дыктатуры супраць адкрытага грамадства. Мінск: Фонд Сораса, 1992.
кратызацыі — з абсалютна адрозных прычын і ў абсалютна адрозных кантэкстах. Багатая на ўзрушэнні гісторыя Сербіі спарадзіла палітычную супольнасць з моцным пачуццём этнічнай прыналежнасці, але без кансалідаванай дзяржавы, якая да таго ж і не ахоплівала ўвесь “дэмас” сербскай нацыі. Беларусь жа, з прычын, што караняцца ў яе ўласнай гісторыі, паўстала, паводле вызначэння некаторых, як “дэнацыяналізаваная дзяржава”. Або, іншымі словамі, разбурэнне пачуцця этнічнай прыналежнасці ў Беларусі папярэднічала з’яўленню нацыянальнай дзяржавы. Таму апошняй было надзвычай цяжка сфармаваць адчуванне еднасці і вернасці дзяржаве сярод сваіх грамадзян.
Як ужо адзначалася, з гэтых прычын адсутнасць дэмакратыі тлумачылася нацыяналізмам — у Сербіі і яго адсутнасцю — у Беларусі. Гэта зусім не азначае, што нацыяналізм і нацыянальная ідэнтычнасць не ўяўляюць сабой істотных для тлумачэння змены рэжымаў пераменных навату фармаце дзвюх названьгх краін. Больш затое, я настойлівасцвярджаю, што нацыянальная саматоеснасць — адна з самых галоўных пераменных, якімі тлумачацца і падабенствы, і адрозненні паміж Сербіяй і Беларуссю. Як будзе паказана далей, першаснай крыніцай усталявання і легітымацыі аўтарытарнай улады ў абедзвюх краінах былі найболып пашыраныя тьшы ідэнтычнасці і міфалогіі — нацыянальнай ці антынацыянальнай. Розніца ў магчымасцях нейтралізаваць аўтарытарныя мадэлі Ідэнтычнасці пры дапамозе тых, што легітымуюць дэмакратьпо, — адна з галоўных прычын, чаму ў Сербіі адбыўся пераход да дэмакратыі, а ў Беларусі — пакуль што не. Таму ў гэтым даследаванні акцэнт робіцца не проста на наяўнасці або адсутнасці агульнай ідэнтычнасці, але і на тым, які палітычны лад яна легітымуе.
У межах задач гэтага даследавання нацыю і нацыянальную саматоеснасць можна асэнсоўваць у рамках двух традыцыйных падыходаў да вывучэння змены рэжымаў. 3 аднаго боку, нацыі — культурныя канструкцыі, ці структуры, якія фармуюць дынаміку змены рэжыму, бо “мысліўныя схемы”, накладзеныя нацыянальнай саматоеснасцю, бясспрэчна, уплываюць наўзаемадзеянне паміж рознымі асобамі і групамі, адбіваюцца на стратэгіі асноўных палітычных гульцоў. Ідэнтычнасць фармуе грамадска-палітычныя сілы, задаючы “ідэалагічны кірунак для калектыўнага дзеяння”41 ці, наадварот, бяздзейнасці. 3 другога боку, фармаванне нацыі — адна з найгалоўнейшых стратэгій, праз якія ажыццяўляецца змена рэжымаў. Гэта асабліва датычыць болыпасці новых незалежных дзяржаў, якія не дасягнулі нацыянальнай кансалідацыі да распаду камуністычнай сістэмы. Нацыя — “не дадзенасць і не трывалая канструкцыя”, а структура, якая знаходзіцца ва ўвесьчасным развіцці, на якую сярод іншага ўплываюць “няспынная барацьба за ўладу, грошы і культурныя сімвалы”42.
41 Laitin David. Hegemony and Culture: Politics and Religious Change Amongthe Yoruba. Chicago University Press, 1986. P 12.
42 Bunce Valerie. Subversive Institutions: The Design and the Destruction of Socialism and the State. Cambridge University Press, 1999. P 12.
Дачыненні паміж нацыяналізмам і дэмакратыяй на пераходным этапе — ніякім чынам не аднабаковыя. Увогуле ў монаэтнічных грамадствах, якія маюць моцнае і ўсёабдымнае пачуццё нацыянальнай саматоеснасці, большая верагоднасць пазбегнуць канфлікту паміж фармаваннем нацыі і пабудовай дэмакратыі на этапе пераўтварэнняў. У іншых выпадках тое, ці на посткамуністычным этапе палітыка “грунтуецца на шырокім, усёабдымным грамадзянстве, дзе усім грамадзянам нададзеныя роўныя асабістыя правы”43, у вялікай ступені абумоўлена здольнасцю ключавых палітычных і непалітычных гульцоў стварыць пачуццё ўсеагульнай палітычнай і культурнай прыналежнасці, якое падзяляла б пераважная большасць палітычнай супольнасці, і ўменнем нейтралізаваць ідэі супернікаў, якія альбо адасабляюць “дэмас нацыі” ад “дэмасу дзяржавы”, альбо адмяжоўваюць канфрантацыйныя каштоўнасці і сімвалы пэўнага нацыянальнага праекта ад каштоўнасцей і прынцыпаў дэмакратыі.
Залежнасць ад траекторыі папярэдняга развіцця
Мінімізаваць недахопы структураі працэса-арыентаванага падыходаў да вывучэння змены рэжымаў можна пры дапамозе аналітычнага спалучэння САП і ПАП. Але камбінаваны падыход павінен спалучаць метадалагічныя вартасці абедзвюх канцэпцый, якія можна страціць, калі проста заявіць, што “структуры ўплываюць на палітычнае дзеянне, а палітычнае дзеянне стварае структуры”. 3 увагі на гэта я звяртаюся да залежнасці ад траекторыі папярэдняга развіцця як найбольш адпаведнай стратэгіі інтэгравання структураі працэса-арыентаванага падыходаў, каб аналізаваць узнікненне, інстытуцыялізацыю, самааднаўленне і трансфармаванне аўтарытарных посткамуністычных рэжымаў як няспынны працэс44.
Перавага гэтага падыходу ў тым, што ён вызначае, на якіх этапах гістарычнага развіцця ключавое значэнне для выніку палітычных працэсаў маюць аддаленыя або, наадварот, блізкія ў часе фактары. Згодна з падыходам залежнасці ад траекторыі папярэдняга развіцця,
43 Linz Juan, Stepan Alfred. Problems of Democratic Transition and Consolidation — Southern Europe, South America, and Post-Communist Europe. Baltimore: Johns Hopkins University Press, 1996. P 25.
44 Агляд падыходаў да аналітычнага інтэгравання САП і ПАП гл. у: Mahoney James, Snyder Richard. Rethinking Agency and Structure in the Study of Regime Change // Studies in Comparative International Development. Vol. 34 № 2. Summer 1999. P 3—32. Mahoney James, Snyder Richard. Integrative Strategies for the Study of Regime Change // Larsen Stein (ed.). The Challenges of Theories on Democracy: Elaborations over New Trends in Transitology. Boulder: Social Science Monograph Series, 2000. P 180—207. Сярод прыкладаў аналітычнага інтэгравання САІІ і ПАП пры даследаванні пераходаў ад посткамунізму, гл.: Linz Juan, Stepan Alfred. Problems of Democratic Transition and Consolidation — Southern Europe, South America, and Post-Communist Europe. Baltimore: Johns Hopkins University Press, 1996.
мернае існаванне дзяржаў і рэжымаў (“гістарычны шлях”), што абапіраецца на доўгатэрміновыя структурныя чьшнікі і спадчыну мінулага, перарываецца “пераломнымі момантамі”. Гэта моманты грамадска-палітычнай нестабільнасці, калі пераглядаюцца правілы гульні і палітычныя рэжымы або зрынаюцца, або праходзяць праз сутнасныя пераўтварэнні. Калі сістэма схаланаецца, у вызначэнні выніку палітычнай барацьбы ключавую ролю адыгрываюць палітычныя навыкі, уменне прымаць найлепшае магчымае рашэнне ў канкрэтны момант і аўтарытэтнае лідарства. Аднак пераломныя моманты ніякім чынам цалкам не вольныя ад абмежаванняў, створаных атрыманымі ў спадчыну інстытутамі і магчымасцямі, ладам мыслення лідараў і іх прыхільнікаў. Але гэтымі чыннікамі крэатыўным гульцам нашмат прасцей маніпуляваць, чым на этапах спакою і стабільнасці.
Шанец прыйсці да ўлады праз выбары аўтакратам дала сітуацыя “неэфектыўнасці”44 старых рэжымаў і іх інстытуцыйнай і структурнай нестабільнасці. Пры гэткім становііпчы моцную перавагу мелі “асобныя лідары, здольныя распаліць сацыяльную незадаволенасць і прыцягнуць падтрымку шырокіх мас”46. Гэтыя перыяды ў абедзвюх краінах суправаджаліся глыбокімі крызісамі ідэнтычнасці, калі атрыманыя ў спадчыну тыпы нацыянальнай саматоеснасці не адпавядалі новым (ці будучым) тэрытарыяльным межам дзяржаў, а старыя сістэмы каштоўнасцей прыйшлі ў сутыкненне з новымі сацыяльна-палітычньші рэаліямі. Увесь грамадскі лад распадаўся, аўпарадкаванае, мернае жыццё перакрэсліў сацыяльна-палітычны крьізіс.
Пераломныя моманты ў Сербіі і Беларусі прыпалі на кардынальна адрозны час. У Сербіі ён здарыўся напярэдадні завяршальнага этапу распаду камуністычнай сістэмы і сацыялістычнай федэрацыі. Таму ўлучаны ў старую сістэму ўлады Мілошавіч апынуўся ў становішчы, якое дазваляла яму апярэдзіць распад старога рэжыму і на аснове сваёй харызматычнай улады сфармаваць новы як пераемніка старога. У Беларусі пераломны момант, што прывёў да з’яўлення рэжыму Лукашэнкі, надышоў пасля падвойнага падзення савецкай сістэмы і саюзнай дзяржавы. Менавіта іх распад і даў шанец прыйсці да ўлады пазасістэмнаму палітыку-самародку, які хутка паклаў канец кароткаму, але значнаму перыяду плюралізму ў беларускай палітыцы, як толькі скарыстаўся адкрытымі ім магчымасцямі, каб заваяваць уладу і ўсталяваць сваё ўласнае харызматычнае кіраванне.
Гэтаксама глыбока адрозніваліся ў сваёй сутнасці і сацыяльныя крызісы, і крызісы ідэнтычнасці, якія ў абодвух грамадствах прыпалі на пераломныя моманты. Распад Югаславіі выклікаў эскалацыю этнічных канфліктаў і варожасці паміж народамі і рэспублікамі
45 Linz Juan. The Breakdown of Democratic Regimes: Crisis, Breakdown, and Reequili­bration. Baltimore, Md/London: Johns Hopkins University Press, 1978. R 50.
49 Pappas Takis S. Shared Culture, Individual Strategy, and Collective Action: Explaining Slobodan Milosevic’s Rise to Power // Southeast European and Black Sea Studies. Vol. 5 № 2. May 2005. P 192.
сацыялістычнай федэрацыі, спарадзіў барацьбу альтэрнатыўных этнанацыяналістычных платформаў, што змагаліся праз межы і тэрыторыі. Перадусім для Сербіі распад Югаславіі стварыў своеасаблівую сітуацыю, калі не адбылося кансалідавання этнанацыянальнай дзяржавы для геаграфічна раскіданага народа з моцным пачуццём этнічнай саматоеснасці. Таксама распад Югаславіі прывёў да паступовага змянення этнічнага балансу ў Косаве — духоўным цэнтры сербскага свету і калысцы яго нацыянальнай міфалогіі47. У Беларусі да крызісу навастворанай незалежнай дзяржавы прывёў правал праекта фармавання нацыі. Яго прычыны — у слабасці нацыянальнай свядомасці і ў тым, што напачатку большасць беларускага грамадства не змагла прыняць незалежнасць.
Такім чынам, існавала кардынальнае адрозненне ў сутнасці канфліктаў, якія ў гэтых двух выпадках прывялі да несумяшчальнасці “дэмасу нацыі” і “дэмасу дзяржавы” і ўрэшце паспрыялі прыходу да ўлады аўтарытарных папулісцкіх рэжымаў, якія выступалі за аднародную супольнасць. У Сербіі гэтыя канфлікты развіваліся на пераважна этнічнай глебе, хоць пазней суправаджаліся сутыкненнем аўтарытарнага і ліберальнага нацыяналізму. Адпаведна, пераход да аўтарытарнай посткамуністычнай сістэмы меў істотны і трагічны “вонкавы” аспект. У Беларусі яна паўстала ў выніку супрацьстаяння паміж нацыяналістычна настроенай меншасцю і астатняй “дэнацыяналізаванай нацыяй”. Палітычнае супрацьстаянне, якое скончылася перамогай Лукашэнкі, было ўнутраным і, за выключэннем асобных эпізодаў ужывання палітычнай і паліцэйскай сілы, па сутнасці мірным.
У атмасферы разгубленасці і трывогі, што апанавала ўзрушаныя грамадствы і дэзарганізаваныя дзяржавы, у зыходны пераломны момант перамогу атрымалі лідары — палітычныя дзялкі, якія здолелі дамагчыся шырокай грамадскай падтрымкі, спалучыўшы сацыяльны і культурны папулізм. Гэта значыць, што яны эксплуатавалі пашыраную ў грамадстве няўпэўненасць людзей у будучыні на асабістым і эканамічным узроўні, фармавалі разуменне гэтай няўпэўненасці і прапаноўвалі выйсце, звяртаючыся да замацаваных у культуры людзей, свядомасці і супольнай памяці сімвалаў і міфаў, якія легітымавалі аўтарытарную палітычную мадэль і спрыялі ўласным уладным амбіцыям гэтых лідараў.
Сацыяльны папулізм даваў простае тлумачэнне прычын эканамічных і сацыяльных крызісаў; ён скіроўваўся супраць уладнай эліты, якую імкнуўся скінуць кожны новы лідар. Для яго былі спрыяльнай глебай эканамічная і асабістая няўпэўненасць у будучыні і чаканні болыпага патэрналізму ў дачыненнях дзяржавы і асобы, шырока распаўсюджаныя і ў Сербіі, і ў Беларусі. Сацыяльны папулізм меў
47 Нагэтую тэму гл.: Cohen Lenard. Serpent in the Bosom: The Rise and Fall of Slobodan Milosevic. Boulder: Westview Press, 2000; Judah Tim. The Serbs. History, Myth and the Destruction of Yugoslavia. New Haven: Yale University Press, 1997; etc.
болып выразны характар у Беларусі, дзе Лукапіэнка стаўся героем для шырокіх мас, абвінаваціўшы ў карупцыі ўсю палітычную эліту, якую хацеў зрынуць, і агучыўшы простыя, зразумелыя людзям рэцэпты выхаду з эканамічнага крызісу: аднаўленне каманднай эканомікі і вяртанне да моцнай патэрналісцкай дзяржавы. Але сацыяльны папулізм быў і важным складнікам папулярнасці Мілошавіча падчас ягонага прыходу да вярхоўнай улады. Ен у роўнай ступені любіў і бэсціць эліту, каб атрымаць палітычную выгаду — варта згадаць сумнавядомую “антыбюракратычную рэвалюцьпо” 1988—1989 гг., — і раздаваць абяцанні блізкага дабрабыту, бяспекі і стабільнасці48.
Культурны папулізм і Мілошавіча, і Лукапіэнкі выявіўся ў тым, што яны шукалі папулярнасці, імкнучыся ўсталяваць сувязь паміж шырока распаўсюджанымі ў грамадстве варыянтамі ідэнтычнас'ці і сваімі прэтэнзіямі на ўладу. У Сербіі культурны папулізм Мілошавіча прыняў форму падтрымкі аўтарытарнага нацыяналізму, які выступаў за ўтварэнне “Вялікай Сербіі” — этнічнай дзяржавы без увагі на межы рэспублік былой Югаславіі49. У Беларусі Лукашэнка знайшоў свой рэпертуар вультурнага папулізму, прыняўшы і вярнуўшы ў публічны дыскурс кансерватыўную дактрыну беларускага савецкага патрыятызму. Яна звярталася да каштоўнасцей, чаканняў і сурагатнай ідэнтычнасці, якія ўмацоўвалі самаўспрыманне грамадства як найболып адданай і найбольш “савецкай” рэспублікі былой камуністычнай дзяржавы. Культурны папулізм двух лідараў радыкальна адрозніваўся зместам (адзін з іх падтрымліваў фармаванне нацыі, другі — адмаўляў), але меў вельмі падобныя палітычныя наступствы.
Па-першае, у абодвух варыянтах папулізму падтрымліваліся ўсёабдымныя мэты адпаведных палітычных адзінак і палітычныя праекты лідараў, якія з розных прычын фактычна перакрывалі абодвум грамадствам дэмакратычны шлях развіцця. Падтрымка гэтых мэт таксама легітымавала прэтэнзіі абодвух лідараў на ўладу. Яны выяўлялі сябе народнымі збаўцамі і выступалі за плебісцытарыянізм
48 Паводле вынікаў аднаго даследавання ў Сербіі, слова “дэмакратыя” найчасцей асацыявалася з “развалам Югаславіі”, Туджманам, “анархіяй”, “сербскім парламентам”, “бескарыснай свабодай, калі няма чаго есці”. Гл.: Biro Miklos. Psihologija postkomunizma. Belgrad: Beogradski krug, 1994. R 82. Дэмакраты — ворагі, звязаныя i з найболып ненавіснымі i страшнымі ў гістарычнай памяці ворагамі мінулага, і з замежнымі праціўнікамі. У Сербіі быць супраць Мілошавіча азначала служыць або албанцам, або харватам, або ЗПІА, або Ватыкану, Нямеччыне, Турцыі, сусветнаму сіянізму і г.д. Гл.: Gordy Eric D. The Culture of Power in Serbia: Nationalism and the Destruction of Alternatives. Pennsylvania State University Press, 1999. P 57—58.
49 Паводле слоў назіральніка, афіцыйны дыскурс “падзяліў сербаў на дзве катэгорыі:
“патрыётаў” і “здраднікаў”, тых, хто за Сербію, а значыць, за Мілошавіча, і
тых, хто супраць, а значыць, падтрымлівае ненавісную агрэсію “мусульманскіх
фундаменталістаў” і “харвацкіх фашыстаў”. Гл.: Collin Matthew. This is Serbia
Calling: Rock ’n’ Roll Radio and Belgrade’s Underground Resistance. London: Serpent’s
Tail, 2001. R 62.
як асноўны прынцып дачыненняў паміж лідарам і грамадствам, узаконьваючы падпарадкаванне асабістых памкненняў і свабоды асобы вышэйшым мэтам.
Па-другое, у абодвух варыянтах папулізму ўсталёўвалася сувязь паміж найболып папулярнымі і распаўсюджанымі тыпамі супольнай ідэнтычнасці і палітычнымі праграмамі лідара, асабліва ў той ступені, у якой альтэрнатыўныя сілы, што выступалі за ліберальны дэмакратычны лад, адмаўляліся як варожыя нацыянальнаму этасу50. Важным пабочным прадуктам гэтай сувязі паміж лідарамі і ідэнтьгчнасцю стаўся актыўна прапагандаваны і Мілошавічам, і Лукашэнкам публічны дыскурс, які атаясамліваў апанентаў новапаўсталых харызматычных лідараў з сіламі, вінаватымі ў гістарычных пакутах, ахвярах і несправядлівасці. Такім чынам па сутнасці прыхільнікі выяўляліся як “патрыёты”, а апаненты — як “здраднікі”51.
3 вышэйсказанага можна было б зрабіць выснову, што калі існуюць магчымасці забяспечыць падтрымку аўтарытарным лідарам з дапамогай культурнага і сацыяльнага папулізму, гэта нібыта сведчыць пра наяўнасць пэўных культурных і сацыяльных перадумоў, праз якія і ў Сербіі, і ў Беларусі нельга было пабудаваць дэмакратыю. Аднак гэткая выснова — не менш неабгрунтаваная, чым, напрыклад, тлумачэнне міжэтнічных войнаў у былой Югаславіі “старажытнай варажнечай”. Так, шырокая папулярнасць і Мілошавіча, і Лукашэнкі сапраўды сведчыла, што адкрываюцца магчымасці для пэўных лідараў, стратэгій, a значыць, і рэжымаў. Аднак рэалізаваць гэтыя магчымасці мусілі дзейныя асобы. Як тлумачыцца далей у тэксце, падобны залішні структурны дэтэрмінізм могуць паставіць пад сумнеў некаторыя факты.
Па-першае, у тым, што і Мілошавіч, і Лукашэнка атрымалі шанец раскрыць сваю харызму перад масамі, былапэўная доля выпадковасці.
60 У Беларусі, каб збэсціць і дыскрэдытаваць палітычных апанентаў, лукашэнкаўскай прапагандай шырока ўжывалася і злоўжывалася таўро “фапіысгы” —магутны сімвал, звязаны з глыбокай гістарьгчнай трагедыяй Другой сусветнай вайны. “Сёння мы маем усе шанцы выпрацаваць ідэалогію развіцця Беларусі. Пэтабудзенезалежная ідэалогія, не звязаная з ніякімі чужымі і негатыўнымі ідэямі. Хопіць абмяркоўваць, ці патрэбная нам афіцыйная ідэалогія. Толькі карумпаваным чыноўнікам, злачынцам і апазіцыі, усім тым, хто хочаўзбагаціцца на людскіх пакутах, тым, хто хоча, каб мы адышлі ад курсу, ухваленага народам, і ўрэшце ўзяць уладу, яна непатрэбная. Тыя прадстаўнікі нашай апазіцыі, якія сцвярджаюць, што адзіны ідэал для Беларусі і адзіны ўзор для пераймання — Захад, памыляюцца”. Гл.: Прн всех трудностях Беларусь шцет н находнт путн дальнейшего экономнческого, культурного н духовного роста// Советская Белоруссня. № 71.09.04.1999.
61 Мілошавіч прыраўняў міжэтнічныя войны на Балканах да Косаўскай бітвы 1389 г., не зважаючы натое, што тады разам з сербамі супраць туркаў змагаўся шырокі хаўрус балканскіх народаў, у тым ліку і продкі іх цяперапініх ворагаў. Лукапіэнка параўнаў пашырэнне НАТО на ўсход з гітлераўскім “Drang Nach Osten” (хоць большасць цяперашніх краін НАТО калісьці былі саюзігікамі СССР па антыгітлераўскай кааліцыі)”Пры патрэбе да ворагаў дадаваліся і кіраўнікі Расіі: “Мы, как в 1941 году, находнмся во вражеском кольце! Врагн заселн в руководстве соседнего государства, с которым мы недавно подпнсалн договор о сообіцестве”. Гл.: Огонек. № 43. Октябрь 1996.
Калі браць пад увагу, да якой ступені асобы лідараў у далейшым сфармавалі іх рэжымы і, у шырэйшым сэнсе, наколькі неаддзельная ад канкрэтнай асобы сама прырода гэтых рэжымаў, калі б Мілошавіч і Лукашэнка не апынуліся ў тым месцы і ў той час, палітычная гісторыя абедзвюх краін магла б скласціся іначай52.
Па-другое, калі мы звяртаем увагу, што і Мілошавіч, і Лукашэнка імкнуліся дасягнуць палітычнай і ідэалагічнай аднароднасці, з гэтага паводле вызначэння вынікае, што ў абодвух грамадствах існавалі разнароднасць і размежаванні на падставе ідэнтычнасці, палітычных перакананняў ічаканняў. Самі лідары, як і іх рыторыка, мелі шырокую падтрымку адданых прыхільнікаў, але і спарадзілі рашучую апазіцыю.
Больш за тое, культурны папулізм і Мілошавіча, і Лукашэнкі не столькі палягаў на паслядоўнай агульнай нацыянальнай ці сацыяльнай ідэалогіі, колькі быў імправізаваным наборам выбаркава акцэнтаваных элементаў гістарычнай памяці і змяшаных, часта ўзаемна супярэчлівых ідэй, цверджанняў, пагроз і абяцанняў63.
I нарэшце апошні, але не менш значны аргумент за тое, што вызначальным фактарам развіцця аўтарытарных посткамуністычных рэжымаў на першасным этапе быў збег абставін, — складаная, а не просталінейная пачатковая стратэгія і Мілошавіча, і Лукашэнкі. Яны здолелі ўзаемадзейнічаць з рознымі пластамі грамадства і групоўкамі эліты і дамагчыся іх падтрымкі, звяртацца да розных сацыяльных груп, рабіць узаемна супярэчлівыя заявы і прымушаць здагадвацца пра свае сапраўдныя намеры і асабліва ўжываць сабе на карысць не толькі дэзарганізаванасць паноўнай на той час уладнай эліты, але і самагубную стратэгію патэнцыйных носьбітаў дэмакратычных перамен, якія альбо не змаглі эфектыўна супрацьстаяць надыходу папулізму, альбо ў шмат якіх выпадках свядома яго падтрымлівалі.
Аўтарытарныя шляхі развіцця: маніпуляцыйны і прэвентыўны аўтарытарызм
Найвялікшы актыў таго, хто выйшаў пераможцам у зыходны пераломны момант, — ягоны палітычны капітал у выглядзе электаральнай легітымнасці і асабістай харызмы. Пераможцы адносна вольныя ўкладаць гэты капітал, як пажадаюць. Іх “інвестыцыйныя рашэнні” — гэта стратэгіі пабудовы рэжыму. Яны вызначаюць і фармальныя
62 Вядома, не абавязкова дэмакратычнай, але з гібрыдным ці аўтарытарным рэжымам іншагатыпу і ў далейшым з іншай дынамікай эвалюцыянавання і трансфармавання.
63 “Каб быць пачутымі максімальнай колькасцю прыхільнікаў у досыць характэрнай для аўтарытарнай палітыкі сітуацыі, калі “складаная кааліцыя сіл, інтарэсаў, палітычных традыцый і інстьпутаў—праявы абмежаванага плюралізму — патрабуе, каб правіцелі выкарыстоўвалі як сімвалічную рэферэнтную групу кааліцыю з найменшым агульным назоўнікам. Гэтак яны дасягаюць нейтралізацыі максімальнавялікай колькасці патэнцыйных апанентаў”. Гл.: Linz Juan. Totalitarian and Authoritarian Regimes. Boulder-London: Lynne Rienner Publishers, 2000. R 164.
механізмы, якія арганізуюць аўтарытарную ўладу (modus operandi), і нефармальныя звьгчаі, што робяцца будзённай практыкай (modus vivendi) і акрэсліваюць субардынацыю, а таксама стасункі рэжыму з грамадствам і апазіцыяй і г.д. Аўтакраты, якія перамаглі на выбарах, як правіла, імкнуцца захоўваць атрыбуты дэмакратычна абраных кіраўнікоў, і іх стратэгіі пабудовы рэжыму па сутнасці вызначаюць, якім чынам яны збіраюцца захоўваць дэмакратычны фасад і пры гэтым забяспечваць захаванне і аднаўленне аўтарытарнай улады.
Можна акрэсліць дзве альтэрнатыўныя стратэгіі пабудовы рэжыму. Яны хоць і выяўляюць сабой ідэальныя тыпы, што рэдка існуюць у чыстым выглядзе, але ўсё ж перадаюць сутнасць выбару, які мусяць рабіць абраныя аўтакраты, арганізоўваючы свае рэжымы. Маніпуляцыйнай стратэгіяй кіруюцца дзейныя лідары, якіх пераважна задавальняе існаванне разбудаванага дэмакратычнага фасада. Яны ўпэўненыя, што здолеюць падпарадкаваць і кантраляваць апазіцыю. Маніпуляванне робіцца галоўным інструментам захавання аўтарытарнай улады, калі дзейны кіраўнік мяркуе, што ягоныя апаненты слабыя і што, каб маргіналізаваць і нейтралізаваць іх, хопіць нефармальных механізмаў: кааптацыі і/ці малаінтэнсіўных метадаў запалохвання і злоўжыванняў.
Маніпуляцыйны аўтарытарызм дзейнічае, зыходзячы з таго, што сапраўдныя інструменты ўлады — не ў фармальных інстытутах, якія могуць ствараць нейкае падабенства дэмакратычнага працэсу, а ў “шэрай зоне”, што вызначаецца асабістым кантролем дзейнага лідара, падтрымліваецца кліентурнымі сеткамі і ўмацоўваецца апаратам бяспекі. Рэч не столькі ў тым, што фармальныя інстытуты падпарадкоўваюцца нефармальным дачыненням (урэшце гэтая нефармальнасць палягае на легітымнасці і інстытуцыйнай уладзе дзейнага кіраўніка), колькі ў тым, што спалучаецца фармальная і нефармальная ўлада дзейных кіраўнікоў, каб ураўнаважыць існаванне інстытуцыйназамацаваных зон палітычнай канкурэнцыі і грамадскапалітьгчнай аўтаноміі, якія свядома трываюць аўтакраты, верачы ва ўласную сілу і недатыкальнасць. Маніпуляцыйны аўтарытарызм не абавязкова па-добраму абыходзіцца з апанентамі: іх могуць рэпрэсаваць, запалохваць, пераследаваць і ўвогуле знішчаць. Але маніпуляцыйны аўтарытарызм зазвычай узмацняе рэпрэсіі супраць апанентаў, толькі калі тыя дэманструюць рэальную сілу і далёкасяжныя амбіцыі або іншым чынам ствараюць рэжыму сур’ёзныя непрыемнасці. Маніпуляцыйных аўтакратаў таксама ў прынцыпе задавальняе досыць высокая ступень выбарчай канкурэнцыі. Яны сапраўды крадуць галасы, парушаюць выбарчае заканадаўства, карыстаюцца перавагамі, што ім дае пасада, як, прыкладам, кантроль над СМІ. Але яны не зачышчаюць спрэс выбарчую прастору. Яны спрабуюць пазбавіць апазіцыю шанцаў на перамогу, але дазваляюць ёй заняць колькі месцаў у выбарных органах і нават кааптуюць частку апазіцыі ў створаную рэжымам кааліцьпо — яшчэ адзін спосаб па-
дарваць адзінства, аўтарытэт і давер да апанентаў.
Іншая стратэгія пабудовы рэжыму, да якой могуць звярнуцца аўтарытарныя кіраўнікі, — прэвентыўныя ўдары. Прэвентыўных аўтакратаў, адрозна ад іхных калег, схільных маніпуляваць дэмакратычным фасадам сваіх сістэм, турбуюць нават тыя непадкантрольныя элементы грамадска-палітычнага жыцця, што не нясуць непасрэднай пагрозы іх існаванню. Маніпуляцыйныя аўтакраты вызначаюць сваю палітыку ў адпаведнасці са станам апанентаў на бягучы момант. Прэвентыўныя аўтакраты надаюць болып увагі таму, ува што можа вырасці апазіцыя і якія праблемы стварыць ажно ў аддаленай будучыні. Нават калі прэвентыўныя аўтакраты з лёгкасцю могуць звесці да мінімуму небяспекі палітьгчнай канкурэнцыі і грамадскай аўтаноміі пры дапамозе маніпулявання, яны не хочуць рызыкаваць.
Такім чынам, прэвентыўныя ўдары скіроўваюцца на яшчэ слабыя палітычныя партыі і іншых гульцоў. 3 палітычнай сцэны выдаляюцца нават тыя апазіцыйныя лідары, якія наўрад ці змогуць скласці сур’ёзную канкурэнцыю на наступных выбарах. Наносяцца ўдары па незалежнай прэсе, нават калі яна даходзіць толькі да вузкіх сегментаў грамадства. Знішчаюцца арганізацыі грамадзянскай супольнасці, нават калі яны сканцэнтраваныя ў адносна абмежаванай гарадской субкультуры. Нарэшце, парушаюцца правілы правядзення выбараў нават тады, калі дзейны кіраўнік, хутчэй заўсё, перамог бы і пры сумленным галасаванні.
He трэба разглядаць маніпуляцыйную і прэвентыўную стратэгіі пабудовы аўтарытарнага рэжыму як два складнікі дыхатаміі. Насамрэч прэвентыўны аўтарытарызм карыстаецца шмат якімі маніпуляцьійнымі прыёмамі, асабліва калі гаворка ідзе пра фармуляванне практычнай ідэалогіі рэжыму, яго палітыкі адносна СМІ, выкарыстання прапаганды, інфармацыйнай драматургіі і скажэння інфармацыі. Маніпуляцыйная і прэвентыўная стратэгіі адрозніваюцца пераважна ступенню ўжывання “жорсткіх” і, наадварот, “мяккіх” метадаў кантролю. Аднак больш сутнасная розніца выяўляецца ў іх падыходзе да захавання першапачаткова атрыманай электаральнай легітымнасці дзейнага кіраўніка.
Маніпуляцыйная і прэвентыўная стратэгіі пабудовы рэжыму ствараюць два варыянты электаральнага аўтарытарызму — сістэмы, якая гуляецца ў шматпартыйныя выбары, але парушае прынцыпы іх свабоды і справядлівасці “гэтак глыбока і сістэматычна, што выбары ператвараюцца ў інструмент аўтарытарнай улады, а не “інструмент дэмакратыі”64. Як відаць на прыкладзе дынамікі палітычных і выбарчых працэсаў у рамках канкурэнтнага66—у Сербіі — і гегеманістычнага
64 Schedler Andreas. The Logic of Electoral Authoritarianism // Schedler Andreas (ed.). Electoral Authoritarianism: The Dynamics of Unfree Competition, 2000. P 3.
65 Лявіцкі i Вэй вызначаюць канкурэнтны (competitive) аўтарытарызм як сістэму, якой
бракуе як дэмакратыі, гэтак і поўнамаштабнага аўтарытарызму і якая адрозніваецца
(бесканкурэнтнага)66 — у Беларусі — электаральных аўтарытарных рэжымаў, ступень парушэння гэтых прынцыпаў кардынальна розніцца. Істотна, аднак, тое, што прэвентыўны аўтарытарызм і створаны ім “кансалідаваны”, “гегеманістычны”, ці бесканкурэнтны, рэжым усё ж сцвярджае “вяршэнства дэмакратычнай легітымацыі”,67 захоўвае фармальна альтэрнатыўныя выбары і трывае існаванне некаторай легітымнай прасторы для палітычных праціўнікаў.
Але, апроч рознай ступені злоўжывання ўладай, два недэмакратычныя электаральныя рэжымы сутнасна адрозніваюцца тым, як захоўваецца дэмакратычная легітымнасць. Пры канкурэнтньгм аўтарытарызме, які трымаецца перадусім на маніпуляванні, легітымнасць дзейнага кіраўніка караніцца ў ягонай здольнасці прадэманстраваць, што ён перамог апазіцыю ў сумленнай, як ён сцвярджае, барацьбе. Падтрыманне дэмакратычнага фасада істотнае, каб пацвердзіць прэтэнзіі дзейнага кіраўніка на легітымнасць. Маніпуляцыйны аўтарытарызм скарыстоўвае прывілеі ўлады аўтакрата, каб заўсёды гарантаваць яму перамогу ў канкурэнцыі з апанентамі, і абапіраецца на кантроль над СМІ і фальшаванне вынікаў галасавання, каб увесьчасна забяспечваць патрэбны дзейнаму кіраўніку вынік. Але пры гэтым дэмакратычны фасад разглядаецца не толькі як абмежаванне, апе і ў вялікай стутіені як магчымасць захоўваць і ўмацоўваць уладу. Гэтая магчымасць рэалізоўваецца, напрыклад,
дуалізмам фармальна дэмакратычных інстытутаў і аўтарытарнага кіравання. Пры канкурэнтным аўтарытарызме праводзяцца альтэрнатыўныя, не чыста фармальныя выбары, але дзейныя кіраўнікі маюць значныя прывілеі ў выбарчых органах і СМІ, a вынікі галасавання часта істотна скажаюцца. Заканадаўчая ўлада зазвычай слабая, але на яе скіроўваецца асноўная вага дзейнасці апазіцыі. Судовая ўлада de facto падкантрольная дзейнаму кіраўніку, але часам здольная дзейнічаць самастойна. Незалежныя СМІ стала прыціскаюцца, аднак маюць легітымную прастору, каб рэальна ўздзейнічаць на грамадскую думку. Гл.: Levitsky Steven, Way Lucan A. The Rise of Competitive Authoritarianism // Journal of Democracy. Vol. 13. № 2. April 2002. P 51—65.
56 Лары Дайманд праводзіць адрозненне паміж канкурэнтнай і гегеманістычнай электаральнай аўтакратыяй, ужываючы такія індыкатары, як адлегласць паміж прэзідэнцкімі выбарамі і значнасць парламенцкай апазіцыі. Гл.: Diamond Larry J. Thinking about Hybrid Regimes // Journal of Democracy. Vol. 13. № 2. April 2002. P 21— 35, асабліва: P 31—32. Гэтыя вонкавыя характарыстыкі могуць раскрываць больш глыбокія інстытуцыйныя асновы двух тыпаў аўтарытарызму: ступень фармалізацыі прэзідэнцкай улады, адкрытасць выбарчай сістэмы для міжпартыйнай канкурэнцыі, празрыстасць правілаў правядзення выбараў. Разам з тым і канкурэнтны, і гегеманістычны рэжымы адрозніваюцца ад палітычна замкнёных аўтарытарных сістэм тым, што абодва праду гледжваюць правядзенне фармальна альтэрнатыўных выбараў і захоўваюць пэўную інстытуцыйную прастору для палітычнай апазіцыі. Гл. таксама: Sartori Giovanni. Parties and Party Systems: A Framework for Analysis. Cambridge University Press, 1976. P 230—238.
67 Schedler Andreas. The Logic of Electoral Authoritarianism Ц Schedler Andreas (ed.). Electoral Authoritarianism: The Dynamics of Unfree Competition, 2000. P 15.
праз кааптацыю праціўнікаў або аслабленне рэальнай апазіцыі стварэннем і прасоўваннем марыянетак. Гэткі рэжым вызначаецца трывалай супярэчнасцю паміж фармальнымі і нефармальнымі правіламі і паводзінамі, паміж дэмакратычнымі працэдурамі і крадзяжом улады. Гэтую супярэчнасць цяжка скасаваць — не толькі (і не столькі) таму, што дэмакратычны фасад накладае пэўныя абмежаванні на фармальнае замацаванне аўтарытарнага кантролю, колькі таму, што спрыяльныя, плюралістычныя праявы выкарыстоўваюцца дзеля падтрымання рэжыму самі па сабе, па-за кантэкстам злоўжыванняў уладай.
I наадварот, аўтарытарны лідар, які разлічвае на прэвентыўныя ўдары і такім чынам стварае бесканкурэнтны, гегеманістычны электаральны рэжым, захоўвае легітымнасць не тым, што арганізоўвае свае перамогі і пераабранні ў рамках разбудаванага дэмакратычнага фасада, а тым, што, абапіраючыся на грамадскую падтрымку, нішчыць палітычных праціўнікаў і дэлегітымуе, а калі трэба, і скасоўвае інстытуты, якія неяк стрымліваюць ягоную абсалютную ўладу. Захоўваюцца толькі рудыменты дэмакратычнага фасада, зазвычай толькі ў той меры, што патрабуецца, каб “пераабраць” самога сябе на фармальна альтэрнатыўных выбарах. Калі прэвентыўная стратэгія выкарыстоўваецца належным чынам, альтэрнатыўныя палітычныя сілы прыбіраюцца з даляглядаў грамадства, дзейны кіраўнік працягвае карыстацца сапраўды высокай папулярнасцю, а апазіцыя занадта дэмаралізаваная, яе здольнасць мабілізаваць грамадства, каб супрацьстаяць крадзяжу ўлады, — на самым нізкім узроўні. Калі няма бачнай альтэрнатывы, дзейнаму кіраўніку прасцей пашыраць і падтрымліваць распаўсюджанае ўяўленне, што ён мог бы перамагчы апазіцыю, нават калі б пайшоў на сумленныя выбары. У сваю чаргу, гэтаўзмацняе ўспрыманне грамадствам апазіцыі як безнадзейных няўдачнікаў. У выніку нават шмат хто з перакананых праціўнікаў рэжыму (асабліва тых, якія наўпрост не займаюцца палітыкай), вьграшае прыстасавацца да новых правілаў, а не паўставаць супраць дзейнай улады.
Такім чынам, рэпрэсіі ўсё больш набываюць аўтаномную логіку і робяцца больш адраснымі, а іх новыя хвалі — менш заўважнымі для грамадства, бо невялікае кола апазіцыі ўвесь час звужаецца. Болын за тое, самі прэвентыўныя ўдары робяцца звыклай завядзёнкай. Яны зніжаюць у грамадстве парог трывання рэпрэсій і фальшавання выбараў. Да таго ж увесь адміністрацыйны апарат уцягнуты ў працэс кансалідацыі аўтарытарнай ўлады. Таму для яго ўзрастае цана расплаты ў выпадку падзення рэжыму. Такім чынам забяспечваецца далейшы актыўны ўдзел бюракратыі і апарату бяспекі ва ўмацаванні аўтарытырызму.
Выкарыстоўваючы ўсе гэтыя інструменты і працэсы, прэвентыўны аўтарытарызм удала падтрымлівае ў грамадстве ўяўленне, што дзейны кіраўнік — адзіны наяўны рэалістычны выбар, які яно мае, а аслабленая і загнаная ў жорсткія рамкі апазіцыя не можа супрацьстаяць
яму на выбарах. Тады ў пацверджаную, але абясцэненую электаральную легітымнасць дзейнага кіраўніка “рэінвеетуюцца” новыя раўнды прэвентыўных удараў, каб пракласці шлях да новых выбараў, у якіх апазіцыя зноў будзе няздольная перамагчы.
Дык чаму тады аўтакраты абралі розныя стратэгіі пабудовы рэжымаў? Чаму Мілошавіча задавальняла, што ён можа маніпуляваць канкурэнтнай палітычнай прасторай, а Лукашэнка хутка дайшоў да амаль поўнай яе зачысткі? На розніцу ў стратэгіі пабудовы двух рэжымаў значна паўплываў той кантэкст, у якім здарыліся зыходныя пераломныя моманты, а таксама біяграфіі пераможцаў. Мілошавіч па сутнасці быў атожылкам мінулай сістэмы, улучаным ва ўладу, якую ён атрымаў у спадчыну ад ранейшага рэжыму. Ен проста перамадэляваў яе тым, што атрымаў электаральную легітымнасць. Мілошавіч фактычна не сутыкаўся з апазіцыяй падчас стварэння свайго рэжыму, таму і будаваў яго з пазіцыі сілы і ўпэўненасці. Ен мог кантраляваць перамадэляванне старой сістэмы, таму і перанёс у новую некаторыя інстытуты мінулага (напрыклад, партыю ўлады), а таксама сетку кліентуры. Гэта дало Мілошавічу гатовую машыну патранажу і лаяльны апарат, каб трымаць пад кантролем праявы канкурэнцыі ў рамках свайго новага рэжыму.
Лукашэнка, наадварот, быў пазасістэмным палітыкам, які заваяваў уладу ў вялікай ступені дзякуючы збегу абставін, не меў базы падтрымкі сярод структур старога рэжыму, апынуўся ў канкурэнтным асяродку і сутыкнуўся з моцнай палітычнай і бюракратычнай апазіцыяй. На пачатку пабудовы свайго рэжыму ён меў толькі два інструменты ўлады: паўнамоцтвы выдаваць указы і асабістую харызму. I хоць Лукашэнка хутка падначаліў дзяржаўную бюракратыю, але ён нязменна сутыкаўся з моцным супрацівам ягонаму імкненню захапіць усю паўнату ўлады з боку гульцоў і чынавенства, непадпарадкаванасць якіх прэзідэнцкаму кантролю ахоўвалася Канстытуцыяй. He маючы ні волі, ні навыкаў (ні з гэтай прычыны — ідэалогіі), каб стварыць уласную базу кліентуры ў выглядзе палітьгчнай партыі ці руху, Лукашэнка не мог усталяваць кантроль над гэтымі сегментамі з дапамогай маніпуляцыйных метадаў, напрыклад, запоўніўшы парламент лаяльнымі аеобамі. Волып за тое, сам метэорам узнёсшыся да вяршынь улады, Лукашэнка выдатна разумеў, якія небяспекі могуць стварыць канкурэнтная палітыка, інстытуцыйныя абмежаванні для дзейнага кіраўніка, свабодныя СМІ і самазаспакоенасць. На тое, што Лукашэнка адмаўляўся прымаць трываласць сваёй улады за дадзенасць, і паслядоўна дзейнічаў, зыходзячы з уяўленняў пра сваю слабасць і безабароннасць, нават калі стварыў, здавалася б, недатыкальны рэжым, безумоўна, паўплывалі асаблівасці ягонага шляху да ўлады.
Інстытуцыйная арганізацыя аўтакратычных рэжымаў
Маніпуляцыйная і прэвентыўная стратэгіі пабудовы аўтарытарнага рэжыму ствараюць адрозныя інстытуцыйныя мадэлі. Яны задаюць гістарычныя шляхі развіцця, што вядуць да адрозных “ланцужкоў рэакцыі”, калі “суб’екты рэагуюць на зададзеныя рамкі дзеянняў серыяй прадказальных захадаў у адказ і контрзахадаў”68. Інакш кажучы, паводзіны гульцоў з боку як рэжыму, гэтак і апазіцыі на гістарычным шляху ў значнай ступені перадвызначаныя логікай новых правілаў гульні. Да таго ж “гэтае рэагаванне тады скіроўвае развіццё да кульмінацыі — вырашэння канфліктаў, уласцівых кожнаму ланцугу рэакцыі”59. Таму вытокі крызісу і магчымагараспаду новай палітычнай рэчаіснасці ў вялікай ступені можна прасачыць у рэтраспектыве да яго зародку.
У Сербіі палітычны рэжым фармальна інстытуцыялізаваўся ў выглядзе паўпрэзідэнцкай сістэмы да 1990 г. Сістэма стрымліванняў і супрацьвагаў была ў вялікай ступені дэкаратыўнай, бо нават фармальнае размеркаванне ўлады мела моцны ўхіл у бок прэзідэнта. Выканаўчая ўлада магла без ратыфікацыі парламентам прымаць рашэнні, непадлеглыя аспрэчванню ў Канстытуцыйным судзе60. Да таго ж, як кожны аўтакрат, Мілошавіч абмінаў інстытуцыйныя рамкі і ўсталёўваў тонкія механізмы, што дазвалялі яму рэалізоўваць уладу праз менш фармалізаваныя (ці, калі трэба, менш законныя) каналы: прымус, маніпуляванне лаяльнасцю, карупцыю, кліентэлізм, гвалт і рэпрэсіі61.1 ўсё ж у сітуацыі палітычнай канкурэнцыі Мілошавіч урэшце апынуўся замкнёным у сістэме, якая значна ўскладняла нанясенне прэвентыўных удараў. Ен мусіў трываць увесьчасную прысутнасць
58 Mahoney James. Path-Dependent Explanations of Regime Change: Central America in Comparative Perspective//Studies in Comparative International Development. Vol. 36. № 1. Spring 2001. P 112—113.
69 Тамсама. P 113.
60 Cohen Lenard. Serpent in the Bosom: The Rise and Fall of Slobodan Milosevic. Boulder: Westview Press, 2000. R 117; Rakic Vojin. Hegemony, Culture, and Human Resources in Politics: The Democratic Transition in Serbia. Belgrade: Zuhra, 2003; etc.
61 Мілошавіч неяк тлумачыў гэты метад кіравання (тагачаснаму зацікаўленаму аўтсайдару — толькі што прызначанаму прэм’ер-міністру ФРЮ Мілану Панічу), параўнаўшы сябе з аяталом Хамейні. Ен падкрэсліваў, што для яго не мела вялікага значэння ягоная афіцыйная пасада. Ён двойчы памыляўся. Па-першае, роля аяталы ў Іране цалкам інстытуцыялізаваная ў рамках клерыкальнай дзяржавы. Па-другое, афіцыйная пасада прэзідэнта, Сербіі або ФРЮ, усё ж мела істотнае значэнне, мабыць, з гледзішча не столькі кантролю за адданасцю атачэння, колькі падтрымання сваёй харызмы сярод прыхільнікаў, натуральна, арыентаваных на моцнага і ўладнага лідара. Гэтую ролю наўрад ці магчыма было выконваць, калі ён не надзелены афіцыйнай уладай. Але Мілошавіч меў рацыю, што ягоныя механізмы кантролю выходзяць за афіцыйныя межы.
апазіцыі не толькі ў грамадскай сферы, але і ў інстытутах улады, ісці на пагадненні з праціўнікамі, каб сфармаваць парламенцкую большасць і зацвердзіць урад. Болып за тое, калі папулярнасць Мілошавіча ўпала і ён болып не мог заваяваць абсалютную большасць у парламенце, каб паводле ўласнага жадання ўносіць змены ў Канстытуцыю, ён сутыкнуўся з перашкодамі на шляху да канчатковай кансалідацыі ўлады. Аднак тое, што ён доўгі час мог перамагаць у гульні з апазіцыяй, нейтралізаваць яе маніпуляцыйнымі метадамі, у тым ліку з дапамогай кааптацыі і тактыкі “падзяляй і валадар”, адклала інстытуцыйную кансалідацыю62.
I наадварот, Лукашэнка ўсталяваў кансалідаваную сістэму, у якой заканадаўча замацоўвалася ягоная асабістая ўлада. Дыктатура сталася “адзінай гульнёй у горадзе” (the only game in town), калі казаць rtpa ажыццяўленне ўлады. У 1996 г. Лукашэнка правёў праз рэферэндум новую рэдакцыю Канстытуцыі, якая замацоўвала звышпрэзідэнцкую сістэму кіравання; замяніў абраны Вярхоўны Савет на безуладны двухпалатны заканадаўчы орган (яго першы склад ён прызначыў асабіста) і паставіў суды і выбарчыя камісіі пад абсалютны прэзідэнцкі кантроль. Гэтая сістэма надзіва нагадвала трыяду “правадыр — войска — народ” (caudillo — ejercito — pueblo), толькі замест войска былі сілы бяспекі63. Устанаўленне праз новую Канстытуцыю інстытуцыйнай заслоны было самым удалым і далёкасяжным у сваіх наступствах “інстытуцыйным прэвентыўным ударам”, які легалізаваў паралельнае кіраванне і рэзка знізіў кошт правядзення “тактычных прэвентыўных удараў”, г.зн. увядзення новых механізмаў рэпрэсій і кантролю.
Такім чынам Лукашэнка атрымаў перавагу — магчымасць без асаблівых выдаткаў знішчаць у зародку патэнцыйныя грамадскапалітычныя пагрозы свайму рэжьгму, раней, чым яны вырастуць да заўважных памераў і пачнуць уяўляць рэальную небяспеку для прэзідэнцкай улады. Больш за тое, ягоныя новаатрыманыя неабмежаваныя магчымасці маніпуляваць выбарчым працэсам падарвалі сілы палітычнай контрэліты і змусілі яе пайсці самагубным шляхам зыходу ў паралельнае грамадства. Урэшце падрыў сіл апазіцыі з дапамогай інстытуцыйнай заслоны прывёў да знікнення з поля зроку грамадства рэальнай палітычнай альтэрнатывы. У выніку склаўся кругавы механізм рэпрадукавання легітымнасці Лукашэнкі і ўзмацнення палітычных рэпрэсій і кантролю. He сутыкаючыся з рэальнай канкурэнцыяй на выбарах, Лукашэнка атрымліваў новы мандат на здушэнне апанентаў і напоўніцу карыстаў з яго на шляху да новага раўнда выбараў.
Фармальныя інстытуты аўтарытарных рэжымаў могуць быць да неверагоднасці кволымі — калі яны існуюць, каб іх блакавалі, а не
62 Вядома, адыграла сваю ролю і складаная сістэма федэральнай дзяржавы, якая ў выніку дазваляла Мілошавічу захоўваць сваю ўладу, не змяняючы правілаў гульні.
63 Тэрмін аргентынскага сацыёлага Нарберта Серэсоле, гл.: Kornblith Miriam. Elections Versus Democracy // Journal of Democracy Vol. 16. № 1. January 2005. R 124—137.
паважалі. Гэтая акалічнасць наводзіць некаторых даследчыкаў на думку, што ў канчатковым выніку вызначаюць жыццяздольнасць і стабільнасць электаральных аўтарытарных рэжымаў не фармальныя інстытуты, а доўгатэрміновыя структурныя чыннікі і што, у шырэйшым сэнсе, здольнасць да рэпрэсій пераважна не залежыць ад структуры і арганізацыі фармальных інстытутаў. Аднак гэтая аргументацыя будуецца на доказах, што інстытуты, якія забяспечваюць грамадскапалітычны плюралізм, часта не могуць перашкодзіць з’яўленню кансалідаваных аўтакратый.
Сапраўды, слабасць дэмакратыі або, у нашым выпадку, дэзарганізаваных і нямоглых паўдэмакратычных рэжымаў — вызначальная ўмова, якая стварае магчымасці для з’яўлення выразна аўтарытарных рэжымаў. Магчыма, некаторыя лідары: Мілошавіч, Лукашзнка, а таксама, бадай, Уладзімір Пуцін у Расіі і Уга Чавес у Венесуэле — не змаглі б прыйсці да ўлады, калі б не інстытуцыйная слабасць і дэзарганізаванасць. Аднак, за выключэннем Мілошавіча, усе яны, а таксама прэзідэнты Азербайджана Гейдар Аліеў і Зімбабве Роберт Мугабэ адчувалі неабходнасць інстытуцыйнай кансалідацыі. Калі інстытуты не адыгрывалі ніякай ролі ў павелічэнні іх рэпрэсіўных здольнасцей, навошта іх змяняць? Адказ на гэтае пытанне просты, яго можна знайсці ў нашых ранейшых развагах. Інстытуцыйная слабасць, якая дазваляе паўстаць аўтарытарнаму рэжыму, пазней можа ператварыцца ў пагрозу яго стабільнасці. Насамрэч найбольш магутныя і рэпрэсіўныя аўтакратыі будаваліся, рэаіуючы на гэтую зыходную слабасць.
Ці можна кампенсаваць гэтую слабасць і пазбегнуць яе толькі праз сілавую гульню, напрыклад, умацоўваючы апарат бяспекі і пераследуючы апанентаў? У вельмі вялікай ступені — так, можна. Разам з тым фармальнае замацаванне аўтарытарнага кантролю павялічвае рэпрэсіўныя здольнасці рэжыму ў той ступені, у якой яно зніжае коіпт рэпрэсій і нават іх узаконьвае. Драконаўскія законы і пастановы, што абмяжоўваюць дзейнасць апазіцыі і змяняюць правілы ггравядзення выбараў, каб забяспечыць неабмежаваныя паўнамоцтвы дзейнага кіраўніка кантраляваць выбарчы працэс на кожным этапе, лягчэй прымаць і рэалізоўваць на практыцы, калі яны праводзяцца без перашкод з боку парламента і суда. Да рэпрэсій і выбарчых махінацый моіуць звяртаццаі “мяккія”, і “жорсткія” аўтакратыі, алеў “жорсткіх” нашмат менш праблем з іх узаконьваннем. Гэтак зніжаюцца асабістыя выдаткі збіцця дэманстранта — для амапаўца, фальшавання вынікаў галасавання —для мясцовагачыноўніка ці вынясення несправядлівага выраку — для суддзі. Зніжаюцца і выдаткі падтрымання ўнутранага адзінства рэжыму. Далей безальтэрнатыўная, заканадаўча замацаваная ўлада дазваляе рэжыму глыбей апаноўваць грамадства і такім чынам умацоўваць наўпроставы аўтарытарны кантроль далёка за межамі палітычнагаполя: эканоміка, адукацыя, СМІ і забаўляльная індустрыя ператвараюцца ў гэткія ж інструменты палітычнага кантролю, як і вы-
бары, заканадаўчыя органы і адміністрацыя на месцах. Мабыць, найбольш істотнае наступства ўмацавання кантролю над грамадствам — манапалізацыя публічнага дыскурсу. Яна пакідае апазіцьпо бездапаможнай перад палітыкай ідэнтычнасці, якую праводзіць рэжым. Той, як правіла, пераносіць у маральнае вымярэнне сваю канфрантацыю з апанентамі, прадстаўляючы яе як барацьбу патрыётаў і здраднікаў.
Наступствы для апазіцыі
Самы значны доўгатэрміновы вынік уздзеяння інстытуцыйных мадэляў, створаных маніпуляцыйнай і прэвентыўнай стратэгіямі, — тое, наколысі яны адкрываюць альбо перакрываюць магчымасці паўставаць і выжываць альтэрнатыўным грамадска-палітычным сілам. Калі атамізаванасць і апатыя грамадства перашкаджаюць мабілізацыі мас на пазаінстытуцыйныя формы палітычнай дзейнасці, перспектывы з’яўлення і развіцця сур’ёзнай палітычнай апазіцыі наўпрост залежаць ад таго, якая для гэтага існуе інстытуцыйная прастора.
Тое, што аўтакраты змаглі атрымаць і захоўваць электаральную легітымнасць, абумовіла надзвычай падобныя выклікі і дылемы дэмакратычнай апазіцыі і ў Сербіі, і ў Беларусі. Для пачатку, выбары сталіся асноўнай палітычнай арэнай барацьбы за дэмакратыю. I ў Сербіі, і ў Беларусі дэмакраты цалкам усведамлялі ступень выбарчых парушэнняў і злоўжываяняў з боку дзейных кіраўнікоў і мусілі зноў і зноў вяртацца да пытанняў стратэгіі і тактыкі і перадусім да спрэчак, а ці трэба ўдзельнічаць у выбарах, што ладзіць рэжьш. Урэшце яны прыйшлі давысновы, што амаль не маюць ніякага іншагавыйсця, апроч як удзельнічаць у выбарах — альтэрнатыўныя, пазаінстытуцыйныя, шляхі змагання былі яшчэ больш бесперспектыўнымі, пакуль дзейны кіраўнік заставаўся папулярным і за яго галасавала большасць выбарцаў. Тыя, хто шчыра падтрымліваў лідараў на выбарах, вядома, не выходзілі на вуліцы, каб супрацьстаяць ім. Тыя, хто быў супраць, магчыма, заставаліся пад уражаннем, што лідары абраныя належным чынам (ці былі б абраныя пры адсутнасці маніпуляцый), і таму лічылі справу апазіцыі безнадзейнай. Сапраўды, вулічныя пратэсты, не прывязаныя да выбараў, у абедзвюх краінах прыцягвалі пераважна перакананых праціўнікаў рэжыму і, за нешматлікімі выключэннямі, не мелі ніякага ўплыву на размеркаванне ўлады. Хоць лік удзельнікаў у Сербіі быў, несумненна, большы, чым у Беларусі, пацвярджалася агульнае правіла: найбольш шматлюдныя, працяглыя і эфектыўныя вулічныя акцыі адбываліся пасля перамогі апазіцыі на выбарах64.
Надзеі дасягнуць урэшце поспеху заставаліся прывіднымі, і
64 Масавыя пратэсты ў Сербіі ў 1996—1997 гг. і ў 2000 г. былі выключэннямі, якія пацвярджалі правіла. У абодвух выпадках масавы ўдзел у іх стаўся магчымым у выніку пераканаўчай перамогі апазіцыі ў інстытуцыялізаванай канкурэнцыі, г.зн. на мясцовых і прэзідэнцкіх выбарах. Яна засведчыла моц апазіцыі і яе шырокую папулярнасць, і таму браць удзел у акцыях пратэсту мела сэнс.
апазіцыі прыйшлося ісці па тонкай вяровачцы паміж небяспекай інкарпарацыі і падпарадкавання ідэйнай гегемоніі рэжыму або перспектывай ізаляцыі, у якую яна сама б сябе загнала, калі б вырашыла ўдзельнічаць у зладжаных рэжымам выбарах, з аднаго боку, і перспектывай ператварыцца ў дысідэнцкую пазапалітычную сетку, якая расце ў грамадскім і культурным падполлі, калі б яна абрала байкот, з другога. Бясконцыя спрэчкі пра плюсы і мінусы тактычных альтэрнатыў былі добрай нагодай, каб у апазіцыі распачаліся ўнутраныя сваркі і бясконцыя сутыкненні пыхі ды амбіцый. Перамагчы ў спрэчцы часта было важнейшым, чым паспрабаваць перамагчы на выбарах. Безнадзейнасць не спрыяла адказнасці і адзінству, не заахвочвала да здаровага сэнсу і кампрамісаў. Паколькі выбары праводзіліся несправядліва, было цяжка знайсці крытэрыі поспеху ці няўдачы дэмакратычных лідараў. Пры іх адсутнасці лідарам было лёгка знаходзіць апраўданні і па-ранейшаму трымаццаза свае пасады. Такім чынам яны ператваралі партыі ў прыватныя ўладанні, якія не ў меншай, а часам і ў большай ступені служылі іх уласным інтарэсам, чым заяўленым мэтам партыі і апазіцьгі ўвогуле.
Калі ісці далей, адсутнасць ясных перспектыў перамогі стварала сітуацыю, у якой некаторыя лідары больш імкнуліся захаваць сваё вяршэнства ў гэтых прыватных уладаннях, а не зацугляць уласныя амбіцыі і шукаць кампрамісаў, каб узмацніць апазіцыю як цэлае. У пэўным кантэксце пераход на бок рэжыму ці, прынамсі, калабарацыя (вядома, калі яна патрабавалася рэжыму) рабіліся для некаторых лідараў і партый больш прывабнай перспектывай.
Аднак сербская і беларуская апазіцыя мелі надзвычай няроўныя магчымасці даць рады выклікам і вырашыць дылемы, з якімі яны сутыкаліся. У Сербіі маніпуляцыйны аўтарытарызм спрыяў развіццю рэальнай палітычнай альтэрнатывы па трох кірунках.
Па-першае, пашыраючы легітымную прастору існавання палітычных апанентаў, ён дазваляў альтэрнатыўным палітычным фігурам паступова нарошчваць свой арганізацыйны патэнцыял і весці дыялог з грамадствам. Пры правядзенні рэгулярных альтэрнатыўных выбараў з рэальнай магчымасцю калі не перамагчы, дык атрымаць прадстаўніцтва ў выбарных органах улады ў сербскай апазіцыі была не толькі большая матывацыя да барацьбы, але і болып магчымасцей навучацца і сталець, чым у яе беларускіх калег. Для іх адсутнасць надзеі азначала і адсутнасць меры поспеху.
Па-другое, дапускаючы рэальную палітычную канкурэнцыю, маніпуляцыйны аўтарытарызм спрашчаў для апазіцыі мабілізацыю грамадства, бо выбары рабіліся “тым фокусам, які мог ствараць блізкія сацыяльныя чаканні і такім чынам дазваляць грамадзянам пераадольваць праблемы стратэгічнай каардынацыі”66. Таму на дзейнасць
85 Schedler Andreas. The Logic of Electoral Authoritarianism // Schedler Andreas (ed.). Electoral Authoritarianism: the Dynamics of Unfree Competition. London: Lynne Rienner Publishers, 2006. P 13.
апазіцыі было варта звяртаць увагу, за ўдзел у ёй даводзілася не так дорага расплачвацца, як у Беларусі. Там нават перакананых праціўнікаў рэжыму (ужо не кажучы пра прыхільнікаў статус-кво або абыякавага “балота” — яны ў пераважнай болыпасці не ведалі пра наяўныя альтэрнатывы) увесьчасна апаноўвала палітьгчная апатыя. Між тым колькасць актыўных дзеячаў палітычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці хутка змяншалася. Прычыны ў тым, што, па-першае, за ўдзел у скіраванай супраць рэжыму дзейнасці даводзілася плаціць высокую цану, бо ў лукашэнкаўскай Беларусі ўсталяваўся ўсёабдьшны эканамічны і сацыяльны кантроль і, па-другое, не было веры ў апазіцыю. Такім чынам, грамадская запатрабаванасць палітычнай апазіцыі, а значыць, і палітычных змен, у вялікай ступені рэгулявалася наяўнасцю прасторы для рэальнай палітычнай канкурэнцыі і грамадскай аўтаноміі. Перадусім той жачыннік рэгуляваў і прапанову эфектыўнага альтэрнатыўнага дзеяння — адкрытасць аўтаматычна не вяла да эфектыўнасці і аўтарытэту.
Па-трэцяе, маючы магчымасць пасля палітычнай паразы вярнуцца і зноў змагацца за ўладу з аўтарытарным рэжымам, апазіцыя магла выпраўляць свае мінулыя памылкі і хібы. Унутраны разлад і фракцыйная барацьба цягам амаль дзесяцігоддзя, якую паглыблялі ідэалагічныя і тактычныя разыходжанні, а таксама палітычны апартунізм і пыха лідараў, гэтак жа дэзарганізоўвалі агіазіцыю і падрывалі яе аўтарытэт у грамадстве, як і пераслед ды афіцыйная прапаганда. Шукаючы спосабаў дасягнуць сваіх палітычных мэт, сербская апазіцыя часта вялася на залішні радыкалізм сваіх лідараў. Той чаргаваўся з цынічным апартунізмам, які шмат каго падштурхнуў да беспрынцыповай калабарацыі з рэжымам. I ўсё ж сербскія дэмакраты ўрэшце атрымалі істотную перавагу — навуку, хай нават метадам спроб і памылак, з уласных параз і расчараванняў, часта самой апазіцыяй і справакаваных. Набыццё ведаў і досведу зрабіў магчымым нязменны (з некалькімі выняткамі) удзел апазіцыі ў выбарах, бо яна вырашыла супернічаць з рэжымам на электаральным полі. Нават калі барацьба здавалася безнадзейнай і бессэнсоўнай, гэта ўсё роўна была лепшая альтэрнатыва за ізаляцыю ад грамадства і забыццё.
Сербская апазіцыя мела і яшчэ адну істотную перавагу: у яе заўжды быў шанец вярнуцца і паспрабаваць наноў, бо праз усе гады кіравання Мілошавіча ў Сербіі захоўвалаея прастора рэальнай палітьічнай канкурэнцыі. Іншымі словамі, гэтая перавага ўзнікла дзякуючы таму, што Мілошавіч не наносіў прэвентыўных удараў па апазіцыі ў такой ступені, каб знішчыць або размыць у сваёй аўтакратыі палітычную канкурэнцыю.
Прэвентыўная стратэгія дала Лукашэнку свабоду ад абмежаванняў, што накладаюць фармальныя інстытуты, і апазіцыя стварала яму менш праблем, чым Мілошавічу, які абраў маніпуляцыйную стратэгію. Прэвентыўныя ўдары не толькі дэмаралізоўвалі і дэзарганізоўвалі аііазіцыю, але і пашыралі апатыю ў грамадстве, зводзілі да мінімуму
цікаўнасць да палітыкі, бо палітычная канкурэнцыя зрабілася пустой фармальнасцю. Гэта фактычна запраграмавала беларускую апазіцыю на самагубны шлях. Па сутнасці ізаляваная ад палітыкі і грамадства, яна спачатку рабіла спробы кінуць выклік рэжыму вулічнымі акцыямі. Пасля таго як гэтыя спробы скончыліся, як лёгка было прадбачыць, няўдачай, апазіцыя беспаспяховаспрабаваладамагчыся міжнароднага ціску на Лукашэнку, каб прымусіць яго дапусціць рэальную канкурэнцыю ў выбарчы працэс. Усклаўшы свае надзеі на пазаінстытуцыйны і вонкавы ціск, апазіцыя спачатку адмовілася ад удзелу ў зладжаных рэжымам выбарах.
Такое самаўхіленне мела катастрафічныя наступствы для будучыні. Яно прывяло да глыбейшай ізаляцыі апазіцыі ад грамадства і страты палітычнай базы падтрымкі. I, увоіуле, апазіцыя ператварылася ў дысідэнцкую сетку, якую больш займала захаванне выспаў аўтаноміі ў паралельным грамадстве, чым сама па сабе палітычная барацьба. Гэтае пераўтварэнне яшчэ больш паглыбілася праз асаблівасці ранняй стадыі рэжыму Лукашэнкі напрыканцы 1990-х гг., калі, закрыўшы прастору для рэальнай палітычнай канкурэнцыі, ён усё ж трываў значную ступень плюралізму ў грамадстве і чыніў толькі памяркоўны ціск на грамадзянскую супольнасць. У выніку змена стратэгіі “агучвання пазіцыі” (voice) на “зыход са сцэны” (exit) падчас “мяккай” фазы лукашэнкаўскага аўтарытарызму прывяла да таго, што апазіцыі прыйшлося дорага плаціць за вяртанне да палітычнай барацьбы, бо шмат часу і высілкаў ішло на тое, каб проста нагадаць грамадству пра сваё існаванне. Рэжым яшчэ больш павялічыў гэтыя выдаткі, пачаўшы цкаваць самых вядомых апазіцыйных лідараў, наносіць удары па інфраструктуры апазіцыі ў грамадзянскай супольнасці і па незатежнай прэсе. Тым самым рэжым па сутнасці пазбавіў сваіх праціўнікаў шанцаў вярнуцца з паралельнага грамадства, нават калі б яны і захацелі.
I нарэшце, паколькі апазіцыі эфектыўна перакрылі достун у публічную прастору, яе выжыванне ў значнай ступені пачало залежаць ад умення прыцягнуць замежную ўвагу і падтрымку, а не ад пашырэння і ўмацавання нізавых структур. У выніку яна паддалася спакусе пазычаць свой арсенал метадаў барацьбы і ўвогуле дзейнічаць паводле схем, прынятых і прапісаных міжнароднай супольнасцю спрыяння дэмакратыі, а не разлічваць на свае арыгінальныя дзеянні, ініцыятывы і стратэгіі, заснаваныя на ўласным досведзе і адпаведныя ўмовам у краіне.
Нязменнасць і змены ў посткамуністычных аўтакратыях
Уласцівыя маніпуляцыйнай і прэвентыўнай аўтакратыям інстытуцыйныя мадэлі маюць істотнае значэнне для іх жыццяздольнасці і задаюць адрозныя патэнцыйныя траекторыі іх трансфармацыі. Эле-
менты канкурэнцыі ў маніпуляцыйным аўтарытарызме ўяўляюць сабой нязменную хібу ў яе будове. Як чэхаўская стрэльба, што ў апошнім акце страляе, нават калі яна не зараджаная, гэтая хіба можа паскорыць падзенне рэжыму, асабліва калі дзейны кіраўнік-аўтакрат больш не ў стане забяспечыць сабе электаральную легітымнасць нават на несправядлівых выбарах, але мусіць або вырашае ўсё адно іх праводзіць. Сапраўды, метафара “апошняга акта” мае на ўвазе, што, нягледзячы на некансалідаванасць інстытутаў, маніпуляцыйны аўтарытарызм можа жыць доўга. Дзейныя кіраўнікі на чале канкурэнтных аўтакратый могуць парушаць выбарчае заканадаўства і “скрадаць” выбары не менш за валадароў кансалідаваных рэжымаў.
Магчыма, Мілошавіч скраў выбары ў 1992 г. і напэўна — у 1997 г. Ва Украіне Кучма перакруціў вынікі амаль да непазнавальнасці ў 1998 г., 1999 г. і зноў у 2002 г. I вось істотнае ўдакладненне да сказанага пра некансалідаваныя рэжымы. У рэальнай канкурэнтаздольнасці апазіцыі на выбарах аўтакраты могуць угледзець папярэджанне і далей умацаваць свой рэжым — перайсці ад электаральнага аўтарытарызму да “электаральнага султанізму”66. Возьмем, напрыклад, прэзідэнта Зімбабвэ Роберта Мугабэ, які пасля паразы на канстытуцыйным рэферэндуме 1999 г. і амаль што перамогі апазіцыі на парламенцкіх выбарах 2000 г. узмацніў рэпрэсіі супраць апазіцыі і пачаў літаральна яе знішчаць.
I наадварот, рэжымы, у якіх апазіцыя ўвесьчаснапаказвала сваю слабасць, не былі гатовыя да раптоўнага ўздыму яе моцы і папулярнасці. Так было з Мілошавічам у выпадку выбараў 2000 г.67 іў пэўнай ступені з рэжымам украінскага прэзідэнта Леаніда Кучмы напярэдадні памаранчавай рэвалюцыі 2004 г. У Сербіі і Украіне апазіцыя дасягала сціплых поспехаў як на выбарах, так і ў спробах масавай мабілізацыі ў мінулым, але ўладная эліта да пэўнага моманту даволі ўдала давала рады пагрозам. Лукашэнка выпадае з гэтай тэндэнцыі, але, як будзе тлумачыцца далей, ягоная стратэгія апераджальнага дзеяння была шмат у чым абумоўленая атульным адчуваннем няўпэўненасці і слабасці, што вынікала з ягонага прыходу да ўлады як палітычнага аўтсайдара.
Але тут зноў на галоўны план выходзяць інстытуты і характар палітычнага дзеяння. Інстытуты — калі дзейныя кіраўнікі, як гэта здарылася ва Украіне і Сербіі, у адказ на сур’ёзную, хоць і беспаспяховую, выбарчую канкурэнцыю з боку апанентаў не даюць рады апусціць інстытуцыйную заслону, што давала апазіцыі заўсёдную магчымасць аднавіцца і паспрабаваць наноў. Гэтае ўпушчэнне можна патлумачыць
66 Гл.: Thompson Mark R., Kuntz Philipp. After Defeat: When Do Rulers Steal Elections?//Schedler Andreas (ed.). Electoral Authoritarianism: the Dynamics of Unfree Competition. London: Lynne Rienner Publishers, 2006. P 113—128.
87 Пра Зімбабве i Сербію гл.: Thompson Mark R., Kuntz Philip. Stolen Elections: The Case of the Serbian October Ц Journal of Democracy. Vol. 15 № 4. October 2004. P 159—172.
двумачыннікамі. Па-першае, на шляху ўмацавання маніпуляцыйнага аўтарытарызму моіуць могуць паўстаць пэўньія інстытуцыйныя абмежаванні, на якія ён неабачліва пагадзіўся і ў якіх напачатку не бачыў перашкодаў для свайго выжывання08. Па-другое, — і гэта больш істотна — ранейшы досвед перамог над апазіцыяй, шэрагі якой раслі, і стрымлівання яе дзейнасці можа стварыць у дзейнага кіраўніка перакананне, што ён і надалей здолее гэта рабіць, не ўдасканальваючы свой “аварыйны камплект” за кошт болын наўпроставых метадаў прымусу і рэпрэсій.
3 прычына самой сваёй прыроды і інстытуцыйнай будовы маніпуляцыйныя аўтакратыі зазнаюць часцейшыя і болып рэгулярныя эпізоды нестабільнасці і няпэўнасці, што патэнцыйна могуць перарасці ў новыя пераломныя моманты. Гаворка ідзе пра выбары, якія ладзяцца і кантралююцца самімі рэжымамі. Гэта не азначае, што трансфармацыя адбудзецца чыста праз выбары. Аднак выбары могуць мець досыць рэальны змест, каб пры пэўных умовах запусціць як унутрыінстытуцыйную, гэтак і пазаінстытуцыйную дынаміку, якая вядзе да падзення рэжыму.
Такім чынам, маніпуляцыйны аўтарытарызм закладае магчымасці, каб выбары сталіся фокусам палітычных змен, але не гарантуе, што гэта адбудзеццананейкіх канкрэтных выбарах. Шанец рэалізоўваецца толькі тады, калі ў момант вырашальнай палітычнай бітвы адначасова спрацоўваюць некалькі чыннікаў — найчасцей тады, калі на змяншэнне папулярнасці і ўнутранай знітаванасці рэжыму накладаецца нечаканы, не прадказаны і не ўлічаны рэжымам рост сілы і знітаванасці апазіцыі09.
Больш за тое, пераломныя моманты, калі яны здараюцца, не зусім пазбаўленыя структурнай канвы, калі магчымасці для правядзення змены рэжыму могуць быць усё ж досыць вузкімі, хоць і адназначна шырэйшымі, чым на этапе гістарычнага шляху. Новы пераломны момант, як і кожны папярэдні, вызначаецца паводзінамі гульцоў і становіцца магчымым дзякуючы пэўнаму інстытуцыйнаму кантэксту, а яго вынік найперш залежыць ад умення гульцоў выбіцца з зададзенай канвы іўпісаццаў вузкія рамкі магчымага. Наогул рэтраспектыўна можна прывесці безліч прычын, чаму рэжым Мілошавіча непазбежна мусіў абрынуцца ў 2000 г., але падрабязны аналіз пераходу да дэмакратыі ў Сербіі паказвае: ён адбыўся дзякуючы таму, што апазіцыя здолела вызначыць, мабыць, адзіна магчымую для сябе на той момант стратэгію поспеху.
68 Напрыклад, істотная прысутнасць апазіцыі ў парламенце можа пазбавіць рэжым кваліфікаванай большасці, неабходнай для змены Канстытуцыі. Датаго ж сурагатнай апазіцыі, кааптаванай правіцелям, інстытуцыйныя заслоны могуць падацца перашкодамі, і яна адмовіцца іх падтрымаць.
89 Падобныя якасныя змены могуць адбыцца, напрыклад, калі з’яўляецца аўтарытэтны і папулярны лідар апазіцыі альбо калі яна пераадольвае свае адвечныя рознагалоссі і знаходзіць шлях да адзінсгва.
Пераломныя моманты ствараюцца перадусім самазаспакоенасцю і часта самагубнымі рашэннямі дзейных кіраўнікоў. Але сам факт, што шанец на палітычныя змены даецца з рэгулярнай паўторнасцю, робіць значна даражэйшай расплату за самазаспакоенасць і выніковую сітуацыйную слабасць для маніпуляцыйных аўтакратаў у параўнанні з іх калегамі, якія пабудавалі свой рэжым на логіцы прэвентыўных удараў. Магчымасць электаральнага сцэнарыя трансфармавання гэтых рэжымаў таксама мае на ўвазе, што пераход можа стаць вынікам дзейнасці апазіцыі. Увогуле, каб забяспечыць дэмакратычны кірунак наступнага пераходу ад аўтарытарызму і ўнікнуць хаджэння па коле перамен, калі слабасць і нестабільнасць старога рэжыму проста прыводзіць да замены адной недэмакратычнай улады на іншую, вельмі істотна, каб ключавую ролю ў вырашальны момант палітычных змен адыгрывалі дэмакратычныя палітычныя сілы.
Далейшая палітычная дынаміка рэжымаў, якія перажылі другі з часу распаду камуністычнай сістэмы пераломны момант і сталі на дэмакратычную сцяжыну, таксама абумоўленая гістарычнай траекторыяй развіцця. Кампрамісы і кулуарныя дамоўленасці, якія забяспечылі электаральны пераход улады ў Сербіі, замацаваліся і ператварыліся ў абмежаванні, якія перашкаджалі кансалідацыі новай улады на новым гістарычным шляху. Як бачна, хоць гульцы і здольныя пераламаць хаду гісторыі, але не за адзін раз, а пакрокава. Аднак тое, што электаральныя прарывы да дэмакратыі паводле сваёй прыроды вядуць да пэўных самаабмежаванняў, трэба разумець у кантэксце надзвычай высокага альтэрнатыўнага кошту сур’ёзнай, магутнай, але ўрэшце беспаспяховай спробы змяніць рэжым шляхам выбараў. Як ужо адзначалася, яна хутчэй за ўсё справакуе дзейных кіраўнікоў, што захавалі ўладу, на жорсткія контрудары, якія могуць знішчыць магчымасць усялякай змены рэжыму ў агляднай будучыні.
Прэвентыўны аўтарытарызм неабавязкова стабільны ў сваёй прыродзе. Аднак, скасаваўіпы магчымасць трансфармавання праз выбары, ён не пакідае праціўнікам шанцаў на перыядычнае ўзнікненне патэнцыйных пераломных момантаў. Як правіла, працягласць жьпвдя прэвентыўных аўтакратый болыпая. Гэтатаксама стварае для кансалідаваных рэжымаў, збудаваных на логіцы прэвентыўных удараў, пераваіу: робячыся сведкамі падзення сваіх менш абачлівых калег, якія імкнуліся захоўваць свой рэжым найперш маніпуляцыйнымі сродкамі, дзейныя кіраўнікі прэвентыўных аўтакратый могуць выкарыстоўваць набыты досвед для таго, каб нанесці чарговую серыю прэвентыўных удараў.
Трансфармацыя падобных рэжымаў найбольш верагодна можа адбыцца толькі ў выніку крызісу пераемнасці ўлады або агульнага калапсу іх інфраструктурнага патэнцыялу, які пазбаўляе рэжым магчымасці падтрымліваць свае рэпрэсіўныя здольнасці. Сама ўласцівая гэтым рэжымам схільнасць адмаўляць магчымасць “іншага выйсця”70 можа
™ Гл.: Goodwin Jeff. No Other Way Out: States and Revolutionary Movements, 1945— 1991. Cambridge University Press, 2001.
справакаваць гвалтоўную рэакцыю ў адказ, якая і абумовіць працэс перамен. Калі ўлічыць, што палітычная альтэрнатыва была ўжо раней знішчаная прэвентыўнымі ўдарамі, дык верагоднасць, што на чале такіх змен будзе стаяць дэмакратычная апазіцыя, нашмат меншая, чым пры электаральных трансфармацыях. Такім чынам, нават калі прэвентыўныя аўтакратычныя рэжымы і развальваюцца, яны ідуць шляхам больш выбухованебяспечнага і звязанага з гвалтам пераўтварэння ў інстытуцыйна некансалідаваныя, няўстойлівыя (г.зв. “слабыя”) рэжымы. Гэты шлях з непараўнальна меншай доляй верагоднасці можа прывесці да пераходу да дэмакратыі.
I.
Пераломны момант: “гвалтоўна перарваны транзіт”
Раздзел 1.
Сербія: унутраны пераварот і мабілізацыя мас у рамках аднапартыйнай дзяржавы
Канец братэрства і адзінства
Югаславія ў часы Ціты была ўнікальнай паводле будовы краінай і яшчэ болып унікальнай — як выспа адкрытасці і адноснага лібералізму ў моры камуністычных дыктатур. Хоць у Югаславіі і панавала аднапартыйная сістэма, але гэта была самая набліжаная да Захаду частка камуністычнага свету, прычым заходні ўплыў быў болып заўважны на паўночна-заходніх тэрыторыях федэрацыі, асабліва ў Славеніі і Харватыі. Вядома, адносная свабода была не правам, а прывілеем, і яе з лёгкасцю абмяжоўвалі, як толькі ўлада і, галоўнае, асабіста Ціта адчувалі, што яна зайшла занадта далёка.
Аднак мадэрнізацыя, дэцэнтралізацыя, эксперыменты з самакіраваннем, бясспрэчна, спрычыніліся да болыпага плюралізму ў югаслаўскім грамадстве. Гэты працэс атрымаў новы імпульс пасля таго, як у 1980 г. памёр Ціта. На большасці адказных пасад па ўсёй краіне прайшла ратацыя, і нярэдкай з’явай была палітычная канкурэнцыя, хоць і ў рамках аднапартыйнай дзяржавы. Прэса заставалася несвабоднай, але магла весці палеміку па досыць шырокім коле пытанняў і раз-пораз мела смеласць супрацьстаяць партыйнаму ўплыву. Да сярэдзіны 1980-х гг. пачалі з’яўляцца альтэрнатыўныя няўрадавыя арганізацыі. Шмат у чым сітуацыя ў Югаславіі 1980-х гг. нагадвала застылую на раннім этапе гарбачоўскую перабудову і галоснасць. Палітыка па-ранейшаму рабілася, як казаў Чэрчыль, пад дываном, дзе біліся партыйныя бульдогі. Аднак здаралася, што дыван падымалі і ў бойку ўлучаліся гульцы звонку, каб вырашыць вынік барацьбы за ўладу.
Для народу Югаславіі дзесяцігоддзе пасля смерці Ціты было трывожным і няпэўным. Сістэма, здавалася, працавала, але нацыяналістычныя памкненні паступова прабіваліся праз старыя табу. Тут найперш заслугоўваюць увагі дэманстрацыі 1981 г. у Косаве: на іх гучалі патрабаванні надаць Косаву статус рэспублікі, і яны скончыліся праліццём крыві.
Самакіраванне працоўных сталася яшчэ адной марнай спробай запрэгчы разам сацыялізм і капіталізм — прадпрыемствы апынуліся пад ціскам патрабаванняў падвысіць заробкі, незалежна ад вынікаў
працы і канкурэнтаздольнасці. Эканоміка ішла на спад, у 1985 г. гадавы рост цэн склаў 100% — насоўвалася гіперінфляцыя. У тым жа годзе беспрацоўе ў сацыяльным сектары дасягнула 16%. Да сярэдзіны 1980-х гг. у Югаславіі ўвялі ліміты на бензін і электрычнасць, вярнуліся да картак на некаторыя харчовыя тавары — упершыню з 1950-х гг. Усяго за шэсць гадоў — ад 1979 г. да 1985 г. — рэальныя даходы скараціліся на чвэрць1. Далей Югаславію ахапіў даўгавы крызіс, выкліканы рэзкімі ваганнямі на сусветным нафтавым рынку напрыканцы 1970-х гг. Краіне давялося ажыццявіць балючую праграму стабілізацыі з удзелам МВФ, што абвастрыла і без таго павялічаную сацыяльную напружанасць. А калі напрыканцы 1980-х гг. “халодная вайна” наблізілася да завяршэння, Югаславія пачала страчваць свой унікальны геапалітычны статус — адну з яе адметных рыс амаль праз усе паваенныя гады. Таму свет, і перадусім Злучаныя Штаты, страчваў зацікаўленасць прыкладаць вялікія намаганні, каб падтрымліваць стабільнасць і тэрытарыяльную цэласнасць.
У афіцыйнай ідэалогіі цітаўскай Югаславіі камуністычная дактрына спалучалася з “мадэрнізацыйным” поглядам на федэратыўную дзяржаву і з фармаваннем шматнацыянальнага грамадства на глебе палітычнай традыцыі партызанскага антыфашысцкага супраціву падчас Другой сусветнай вайны. Нацыянальная праграма Ціты мела на ўвазе братэрства народаў, якое мусіла пераадолець адвечныя этнічныя канфлікты праз баланс уплыву розных этнічных груп і рэгіянальных эліт у рамках федэрацыі і адначасова забяспечыць асабісты кантроль Ціты над Югаславіяй2. Аднак мадэрнізацыйны патэнцыял цітаізму меў свае межы. Эканамічная і грамадская лібералізацыя 1960-х гг. падштурхнула да абуджэння нацыяналізму ў Сербіі і Харватыі на пачатку 1970-х гг. У выніку пачаўся перыяд жорсткай палітычнай рэакцыі і чыстак.
Перадача ўлады рэспублікам, згодна з Канстытуцыяй 1974 г., і рашэнне Ціты ўсталяваць пасля свайго пажыццёвага ггрэзідэнцтва сістэму калектыўнага кіравання на федэральным узроўні3 гарантавалі, што за Ціты ці па ягонай смерці ніколі не паўстане іншы роўны яму лідар. Аднак у нечым гэтыя захады таксама адлюстроўвалі і думкі Ціты, калі ён азіраўся насвой уласны шлях лібералізацыі ў 1960-я гт.: тады ён паставіў не на больш л іберальну ю федэральную эліту, а на больш кансерватыўнае ў той час партыйнае кіраўніцтва саюзных рэспублік, як больш надзейных абаронцаў ідэалагічнай чысціні. Гэтыя інстытуцыйныя новаўвядзенні
1 Sell Louis. Slobodan Milosevic and the Destruction of Yugoslavia. Durham: Duke University Press, 2002. P 28.
2 Гл.: Cohen Lenard. Serpent in the Bosom: The Rise and Fall of Slobodan Milosevic. Boulder: Westview Press, 2000; Thomas Robert. The Politics of Serbia in the 1990s. Columbia University Press, 1999.
3 У форме Прэзідыума СФРЮ, y які ўваходзілі прэзідэнты рэспублік і аўтаномных абласцей.
Раздзел 1. Сербія; унутраны пераварот імабілізацыямасаў...57 мелі цяжкія наступствы для будучыні Югаславіі. У выніку перадачы ўлады рэспублікам (а ў Сербіі — рэспубліцы і аўтаномным абласцям) дзяржаўныя іерархіі рэспубліканскага ўзроўню ва ўсёй Югаславіі ператварыліся ў “механізмы этнічнага дамінавання”. Федэратыўная структура не спрыяла дасягненню балансу паміж федэральнымі і нацыянальнымі інтарэсамі. Наадварот, яна заклала міну запаволенага дзеяння, якая абавязкова мусіла выбухнуць пры аслабленні ідэалагічнага кантролю. Палітычная барацьба набывала форму спачатку міжрэспубліканскіх, а ўрэшце і міжэтнічных канфліктаў4. Аднак ці выбухне гэтая міна, залежала ад жадання палітычных гульцоў яе здэтанаваць, а не абясшкодзіць.
Для Сербіі канец федэратыўнай дзяржавы перадусім актуалізаваў адмысловую гістарычную праблему: геаграфічна раскіданы народ з моцным пачуццём этнічнага самаўсведамлення і незавершанай кансалідацыяй этнанацыянальнай дзяржавы. Перадача ўлады рэспублікам у 1974 г. матэрыялізавалася ў формуле “слабая Сербія — моцная Югаславія” — “калі і не афіцыйную, дык добра вядомай палітыкай” рэжьгму6. Сербія “аслаблялася” тым, што паводле Канстытуцыі 1974 г. дзве яе вобласці, Ваяводзіна і Косава, атрымалі вялікую ступень аўтаноміі і толькі намінальна не замацаваны статус рэспублік. Да таго ж у кіраўніцтва гэтых абласцей замест сербаў прасоўвалі нацыянальную эліту. Рост руху за аўтаномію сярод этнічных албанцаў, змена этнічнага балансу, выспяванне этнічных канфліктаў у Косаве абвастрылі занепакоенасць мноства сербаў, як ім здавалася, паступовым размываннем іх дзяржаўнасці і нацыі.
У гэтым кантэксце сербскі нацыяналізм паўстаў галоўным праціўнікам камуністычнай ідэалогіі і югаслаўскага варыянта яе дактрыны. Нацыянальная кансалідацыя заставалася незавершанай, таму нацыяналізм выступаў не толькі як праект дзяржаўнага будаўніцтва, але як “ідэалогія этнічнага і культурнага вызвалення, змаганне не толькі за індывідуальныя, але і за калектыўныя правы”6. Заклапочанасць пераследам этнічных сербаў у Косаве спярша прывяла да ўздыму дысідэнцкага і праваабарончага руху, які пачаў падпольна арганізоўвацца ў 1970-я гг.
4 Гэтым Югаславія рэзка адрознівалася ад былога СССР, дзе нязгодная эліта рэспубліканскага ўзроўню таксама ўхапілася за нацыяналізм як сродак захаваць сваю ўладу пасярод развалу аднапартыйнай сістэмы. Аднак паколькі рэспубліканскія
эліты змагалася заўладу з федэральным цэнтрам, а не паміж сабой, яны, як правіла, утваралі кааліцыю паміж сабой. Гэтаўрэшце і забяспечыланадзівамірны, бяскроўны распад СССР. Гл.: Kotkin Stephen. Armageddon Averted: The Soviet Collapse 1970— 2000. Oxford University Press, 2001; Bunce Valerie. Subversive Institutions: The Design and Destruction of Socialism and the State. Cambridge University Press, 1999.
6 Djukic Slavoliub. Milosevic and Markovic: A Lust for Power. McGuill University Press, 2001. P 16.
6 Rakic Vojin. Hegemony, Culture, and Human Resources in Politics: The Democratic Transition in Serbia. Belgrade: Zuhra, 2003. P 31.
Рост этнічнай напружанасці ў Косаве назіраўся ад 1981 г., калі ўпершыню прагучалі патрабаванні надаць вобласці статус рэспублікі. Камуністычнае кіраўніцтва Сербіі не здолела адпаведна на яго зрэагаваць. Тады нацьіянальныя інтэлектуалы і праваабаронцы ўбачылі ў разгортванні канфлікту “выдатную магчымасць пашырыць барацьбу інтэлігенцыі за свабоду выказвання і ўвесці шырэйшы панятак меншасці і правоў чалавека”7. Суполкі дьісідэнтаў, як, напрыклад, бялградскі Камітэт абароны свабоды мыслення і выказвання, прапаноўвалі сваю дапамогу і выступалі ў абарону грамадзянскіх і этнічных правоў усіх бакоў канфлікту — і сербаў, і албанцаў. Аднак праваабарончы складнік нацыяналістычнай апазіцыі камуністычнай уладзе пачаў хутка саступаць патрабаванням новай “сербскай нацыянальнай праграмы”, прызначанай кансалідаваць адзіную этнічную радзіму сербаў.
Патрабаванне нацыянальнай праграмы было агучанае ў (сумна) вядомым Мемарандуме 1986 г. Сербскай акадэміі навук і мастацтваў (САНМ). Аўтары дакумента сцвярджалі, што ў югаслаўскай федэрацыі Сербія мела ніжэйшы статус, і даводзілі, што “сербская нацыя... не мела права на ўласную дзяржаву, а сербаў у іншых рэспубліках нават пазбаўлялі права нацыянальнай меншасці карыстацца сваёй мовай”8. Абвяпічалася, што Югаславія — “калектыўная ілюзія Сербіі”, якая выцягнула з сербскай нацыі, што наіўна прыняла федэратыўны праект, яе рэсурсы і пазбавіла дзяржаўнасці на карысць усіх іншых рэспублік федэрацыі, якія збудавалі свае нацыянальныя дзяржавы9. “Здабыццё нацыянальнай і культурнай цэласнасці сербскага народа, незалежна ад таго, у якой рэспубліцы або вобласці ён знаходзіцца, — гістарычнае і дэмакратычнае права народу” — заяўлялася ў Мемарандуме10. Рабіўся заклік перагледзець Канстытуцыю Югаславіі, асабліва тыя яе палажэнні, што надавалі аўтаномію абласцям Сербіі. Такім чынам,
7 Dragovic-Soso Jasna. ‘Saviours of the Nation’: Serbia’s Intellectual Opposition and the Revival of Nationalism. London: Hurst and Co., 2002. R 123.
8 Цыт. y: Janjic Dusan. Serbia between the Identity Crisis and the Challenge of Modernization (1987—1994) Ц Janjic Dusan (ed.). Serbia Between Past and Future. Belgrade: Institute for Social Sciences and Forum for Ethnic Relations, 1997. R 22—23.
9 “Цягам усяго паваеннага перыяду эканоміка Сербіі цярпела ад нераўназначнага абмену... Няма ні найменшай долі сумневу, што адноснае адставанне Сербіі найперш выкліканае меншым памерам капіталаўкладанняў на душу насельніцтва, a не эфектыўнасцю капіталаўкладанняў... Складваецца карцінапрыгнечанай і занядбанай эканомікі на югаслаўскай прасторы... Становішча Сербіі трэба разглядаць у межах мадэлі палітычнага і эканамічнага панавання Славеніі і Харватыі, якія былі ініцыятарамі змен ва ўсіх папярэдніх сістэмах”. Мемарандум. Цыт. у: Mihailovic Kosta, Krestic Vasilije. Memorandum of the Serbian Academy of Sciences and Arts: answers to criticisms. Belgrade: Serbian Academy of Sciences and Arts, 1995. http:// www.rastko.rs/istorija/iii/memorandum.pdf.
10 Janjic Dusan. Serbia between the Identity Crisis and the Challenge of Modernization (1987—1994) //Janjic Dusan (ed.). Serbia Between Past and Future. Belgrade: Institute for Social Sciences and Forum for Ethnic Relations, 1997. R 22—23.
Мемарандум de facto заклікаў да стварэння новай нацыянальнай дзяржавы, не зважаючы на наяўныя тэрытарыяльныя і адміністрацыйныя межы ў рамках СФРЮ11.
Мемарандум меў велізарны эфект як самы дзёрзкі акт выкрыцця камуністычнай ідэалогіі і федэратыўнай дзяржавы Ціты. Але ў ім сцвярджалася, што шлях да дэмакратыі ляжыць праз вырашэнне сербскай праблемы, а не наадварот12. Тым самым гэты дакумент сфармаваў публічны дыскурс па нацыянальным пытанні такім чынам, што па сутнасці перакрываў магчымасць вырашэння ідэалагічнага і палітычнага крызісу ў Сербіі праз дэмакратычныя змены. Па-першае, у пошуках вінаватых у нягодах Сербіі нацыянальная інтэлігенцыя абмінула ўладную іерархію рэспубліканскага ўзроўню і замест яе абрынула ўдар на суседзяў і вонкавыя сілы, якія нібыта змовіліся задаволіць уласныя нацыянальныя амбіцыі за кошт Сербіі.13 Аўтары Мемарандуму падавалі цітаўскую Югаславію як просты працяг змовы супраць сербаў14, якія мусілі цярпець ад “няроўнага, прыніжальнага становішча... пад
11 Такім чынам, пытанне сербскай нацыянальнай дзяржавы разглядаецца як “пытанне свабоды і права сербскага этнасу на існаванне як цэласнасці са сваёй духоўнай, культурнай і гістарычнай саматоеснасцю, незалежна ад цяперашніх міжрэспубліканскіх меж і Канстытуцыі Югаславіі. Калі гэтая свабода і права не захоўваюцца, тады гістарычная мэта сербскага народа — з’яднанне ўсіх сербаў у адной дзяржаве — не дасягнутая”. Цыт. паводле: Pesic Vesna. Serbian Nationalism and Origins of the National Crisis I I Peaceworks. № 8. Washington: United Nations Institute of Peace, 1996. http://www.usip.org/publications/serbian-nationalismandorigins-yugoslav-crisis.
12 Gojkovic Drinka. The Birth of Nationalism from the Spirit of Democracy // Popov Nebojsa (ed.l. The Road to War in Serbia: Trauma and Catharsis. Budapest: CEU Press, 2000. P 334. Чосічу давялося стаць сведкам нацыянальнай катастрофы, і ў студзені 1993 г. ён развярнуўся на 180 градусаў — пазбаўлены рэальных паўнамоцтваў прэзідэнт ФРЮ заявіў: “Калі сербскае пытанне перастане быць дэмакратычным, калі нацыянальныя інтарэсы Сербіі не будуць абараняцца з дапамогай мірных сродкаў, пагадненняў і кампрамісаў, з разуменнем і павагай да інтарэсаў і ггравоў іншых народаў і справядлівасці для ўсіх, хто нас атачае, мы як нацыя зазнаем гістарычную паразу”.
13 Напрыклад, генацыд харватаў супраць сербаў разглядаецца як працяглая гістарычная з’ява: “Пэўна, што вытокі актаў генацыду супраць сербаў у Харватыі трэба шукаць у тым часе, калі гэтак званыя праваслаўныя влахі (г.зн. сербы, якія знаходзіліся пад турэцкім прыгнётам у XVI—XVII стст.) пачалі засяляць харвацкія землі... Ідэя генацыду сербаў канчаткова склалася ў межах Аўстра-Вугоршчыны перад пачаткам Першай сусветнай вайны... Працяглае браджэнне ідэі генацыду ў харвацкім грамадстве... караніцца ў свядомасці мноства пакаленняў". Гл.: Krestic Vasilije. Knjizevne novine. 15.09.1986.
14 У Мемарандуме сцвярджалася, што Камінтэрн, Звяз камуністаў Югаславіі,
Ціта (харват), ягоная правая рука Кардэль (славенец) прыціскалі сербаў. Усе яны “дзейнічалі з мэтай звесці Сербію да аванпоста турэцкага пашы ў Бялградзе і спрыялі раз’яднанню і асіміляцьгі сербскага народу”. Цыт. паводле: Pesic Vesna. Serbian Nationalism and Origins of the National Crisis // Peaceworks. № 8. Washington: United Nations Institute of Peace, 1996. http://www.usip.org/publications/serbiannationalismand-origins-yugoslav-crisis.
уладай антысербскай кааліцыі”15. Гэты дыскурс “палягаў на даведзенай да скрайнасці ідэі ахвярнасці, канцэпцыі “генацыду” і тэорыі змовы — а ўсе яны без выключэння не дапускалі магчымасці перамоў і кампрамісаў, неад’емных ад усялякага дэмакратычнага працэсу”16.
Такім чынам, нацыянальнае пытанне падавалася як гульня з нулявым вынікам, у якой сербы меліся атрымаць столькі ж, колькі і астатнія рэспублікі і народы Югаславіі. Гэта падрыхтавала глебу для гвалтоўнай дэзінтэграцыі федэратыўнай дзяржавы — хоць гэта і было незапланаваным наступствам, але прьшцып нулявога выніку адназначна паскорыў працэс, бо ён аўтаматычна легітымаваў гэткія ж вузканацыяналістычныя дыскурсы ў іншых этнічных супольнасцях і ўмацоўваў у кожнай з іх аўтарытарныя тэндэнцыі17. У дадатак тая ж філасофія гульні з нулявым вынікам міжволі легітымавала палітыку жорсткага абыходжання і непрызнання нацыянальных меншасцей у краінах-пераемніцах старой федэрацыі — этнанацыянальны ідэал не зважаў на разнароднасць і складанасць новай дзяржавы, незалежна ад таго, у якіх межах яна мелася паўстаць — наяўных ці ўяўных гістарычных.
Па-другое, нацыяналістычны дыскурс, безумоўна падтрыманы аўтарамі Мемарандуму, змяняў грамадстваў бок большай аднароднасці. Енспрыяўростунадзвычайабмежаваных,вузкіхуяўленняўіпамкненняў, заснаваных на рамантычных паданнях пра мінуўшчыну і абяцаннях вярнуць былую славу, улучна з рэваншысцкімі патрабаваннямі аднавіць гістарычныя межы. Шукаючы ідэал сербскасці перадусім у традыцыйнай вясковай абшчыннай сістэме, нацыяналістычны дыскурс выступаў за грамадскі канфармізм у імя адзінства і нацыянальнай кансалідацыі, услаўляў іх як характэрныя для сербскага менталітэту рысы18. Згодна з гэтым успрыманнем, гарадскі лад жьіцця, грамадзянская супольнасць, імкненне да асабістай свабоды былі ў прыродзе сваёй варожыя нацыянальнаму этасу. Калі ісці далей, чым болып распаўсюджвалася пачуццё небяспекі, пагрозы існаванню нацыі, тым болып непатрыятычным лічылася выказваць нязгоду і асабліва ставіць пад сумнеў заяўленыя
16 Як казаў Добрыца Чосіч, буйны нацыянальны пісьменнік і ветэран дысідэнцкага руху зачасам Ціты: “Ідэалогіі Аўстра-Вугорскай імперыі і Камінтэрну з’ядналіся ў цітаізме. Заснаваннем рэспублік — палітычных тэрыторый, развіццём дзяржаўнасці рэспублік... і прыняццем Канстытуцыі 1974 г. цітаізм рабіў усё магчымае, каб раз’яднаць сербскую нацыю, і ён даў гэтаму рады”. Цыт. паводле: Pesic Vesna. Serbian Nationalism and Origins of the National Crisis Ц Peaceworks. № 8. Washington: United Nations Institute of Peace, 1996. http://www.usip.org/publications/serbiannationalismand-origins-yugoslav-crisis.
16 Dragovic-Soso Jasna. ‘Saviours of the Nation’: Serbia’s Intellectual Opposition and the Revival of Nationalism. London: Hurst and Co., 2002. P 9.
17 Janjic Dusan. Serbia between the Identity Crisis and the Challenge of Modernization (1987—1994) //Janjic Dusan (ed.). Serbia Between Past and Future. Belgrade: Institute for Social Sciences and Forum for Ethnic Relations, 1997. P 30—31.
13 Cohen Lenard. Serpent in the Bosom: The Rise and Fall of Slobodan Milosevic. Boulder: Westview Press, 2000. R 82—85.
Раздзел 1. Сербія: унутраны пераварот і мабілізацыя масаў...61 нацыянальныя мэты19. Адпаведна, калі на пачатку 1980-х гг. абмеркаванне нацыянальнага пытання было адмаўленнем палітычных нормаў, напрыканцы 1980-х яно ператварылася ў заторкванне рота тым, хто прамаўляў “з любой пазіцыі, апроч нацыяналістычнай”20.
Датрагедыі гвалтоўнагараспаду Югаславіі, бясспрэчна, прывёў не адзін сербскі нацыяналізм. He менш агрэсіўныя і бескампрамісныя ўяўленні пра сваю этнічную радзіму паўставалі і ў іншых частках Югаславіі. Шмат у чым яны разрасталіся і сілкаваліся адно за кошт другога21.
Гэтаксама нельга тлумачыць жахі распаду Югаславіі проста “адвечнай нянавісцю” яе насельніцтва, якую збольшага прыдумалі і абвастрылі варожыя палітычныя дыскурсы22. Аднак нянавісць, вараж-
19 Каб прадэманстраваць наступствы гэткага канструявання нацыянальнага самаўсведамлення, можна прывесці заяву лідара баснійскіх сербаў Міраслава Тохаля з нагоды абвяшчэння незалежнасці Босніі 3 сакавіка 1992 г.: “У сербаў заўжды адымаюць сербскае імя... 3 іх зрабілі грамадзян, а з гэтым сербы не пагодзяцца”. Цыт. паводле: Thompson Mark. Forging War: The Media in Serbia, Croatia, Bosnia and Herzegovina. London: Article 19, 1994. R 52.
20 Dragovic-Soso Jasna, ‘Saviours of the Nation’: Serbia’s Intellectual Opposition and the Revival of Nationalism. London: Hurst and Co., 2002. R 155.
21 У прыватнасці, пра змаганне сербскай i харвацкай нацыянальных міфалогій за адны і тыя ж землі гл.: Pavkovic Aleksandar. The Fragmentation of Yugoslavia. Nationalism and War in the Balkans. New York: St. Martin Press, 2000. P 3—24.
22 Валер Ганьён адзначае шмат фактаў, якія сведчаць, пгго міжэтнічнымі спрэчкамі немагчыма вытлумачыць сербска-харвацкія канфлікты (напрыклад, гісторыя палітычнагаўзаемадзеяння паміж сербамі і харватамі, маргінальны статус усташоў і чэтнікаў падчас найбольш трагічных падзей Другой сусветнай вайны і г.д. Гл.: Gagnon Jr. Valere Philip. The Myth of Ethnic War: Serbia and Croatia in the 1990s. Ithaca: Cornell University Press, 2004. P 33—34. Гл. таксама: Banac Ivo. The National Question in Yugoslavia: Origins, History, Politics. Ithaca: Cornell University Press, 1984. P 410. Гл. таксама рэцэнзію Генры Купера на кнігу Kaplan Robert D. The Balkan Ghosts: A Journey Through History. New York: Penguin, 1992//Slavic Review. Vol. 52. № 3. 1993. R 592—593, дзе падаецца болып разгорнутая крытыка тэзіса пра “адвечную нянавісць”. Да гэтага можна дадаць бясконцыя ўспаміны пра мірнае, сяброўскае суіснаванне і суладдзе ў былой Югаславіі, адлюстраваныя ў шматлікіх мемуарах. Гл., напр., сярод іншых: Holbroke Richard. To End a War. New York: Random House, 1998; Sell Louis. Slobodan Milosevic and the Destruction of Yugoslavia. Durham: Duke University Press, 2002; Gagnon Jr. Valere Philip. The Myth of Ethnic War: Serbia and Croatia in the 1990s. Ithaca: Cornell University Press, 2004. R 13—14. Як гэта ні парадаксальна і ні дзіўна ў святле наступных падзей, шмат якія сацыялагічныя апытанні перад распадам Югаславіі не проста сведчылі пра высокі ўзровень міжэтнічнай талерантнасці паміж рознымі нацыямі. Праявамі шырыні поглядаў былі і сімпатыі да сербаў, харватаў, мусульман, падтрымка ідэі федэрацыі; пры гэтым захоўвалася разуменне небяспекі агрэсіўнага нацыяналізму і ксенафобіі. Падрабязны аналіз гэтых сацыялагічных даследаванняў і іх лічбы гл.: Gagnon Jr. Valere Philip. The Myth of Ethnic War: Serbia and Croatia in the 1990s. Ithaca: Cornell University Press, 2004. R 35—39. Гл. таксама: Hodson Randy, Sekulic Dusko, Massey Garth. National Tolerance in the Former Yugoslavia // American Journal of Sociology. Vol. 99. № 6. May 1994. R 1534—1558.
неча, антаганістычныя канцэпцыі ідэнтычнасці таксама не ўзнікаюць на пустым месцы23. Тут значную ролю адыгрывае здольнасць пэўных палітычных гульцоў у адпаведнасці са сваімі палітычнымі мэтамі выбаркава рэактываваць асобныя элементы гістарычнай і культурнапалітычнай спадчыны і супольнай памяці. Атмасфера “ўвесьчаснага страху за лёс супольнасці”24 дала шанец узняцца гэтым сілам, бо яна натуральным чынам прымушала грамадства шукаць “збаўцу”. Мемарандум праклаў шлях для падобных настрояў у Сербіі.
Першапачаткова Мемарандум выклікаў рэзкую адмоўную рэакцыю з боку аднапартыйнай дзяржавы, але яна нядоўга і неэфектыўна супраціўлялася распальванню нацыяналістычных настрояў. Прадчуваючы блізкі крызіс сваёй ідэалогіі, некаторая частка камуністычнай эліты Сербіі ўбачыла, што рэабілітаваны нацыяналістычны дыскурс прыдатны для легітымацыі палітычнага ладу, па-ранейіпаму заснаванага на дамінаванні і кантролі. Адпаведна, яны ўсвядомілі, што найлепшае для іх выйсце — падхапіць хвалю ды ўлучыць нацыяналізм ва ўласную ідэалогію і гэтак забяспечыць сабе новыўзровень легітымнасці. А пры тым, што нацыяналістычная прапаганда разгарнулася раней, чым напрыканцы 1980-х гг. пачалася палітычная лібералізацыя, “стары рэжым” не сутыкнуўся ні з якімі альтэрнатыўнымі палітычнымі сіламі, якія не далі б яму апанаваць нацыяналізм. Такім чынам, разрыў у часе паміж выхадам Мемарандуму і з’яўленнем палітычнай канкурэнцыі даў магчымасць “старой гвардыі” апярэдзіць уздым антыкамуністычнай апазіцыі, першымі схапіўшы зброю, якой бы тая з пэўнасцю знішчыла “стары рэжым”.
На сцэну выходзіць Мілошавіч
Між тым у партыі ўлады ў Сербіі адбыўся востры раскол на дагматычную і рэфарматарскую плыні. Першая была гатовая гуляць у нацыяналістычную гульню, бо адкрыла новы спосаб легітымацыі партыйнай улады. Другая трымалася традыцыі федэратыўнай Югаславіі і выступала за палітычныя і эканамічныя рэформы ў фармаце “братэрства і адзінства”. Ключавыя фігуры сярод лібералаў, якія выступалі за федэратыўную Югаславію, як, прыкладам, прэзідэнт Сербіі Іван Стамболіч25, меркавалі, што патрабаванні тэрытарыяльнай цэласнасці і нацыянальнага адзінства легітымныя і гэтую праблему неабходна вы-
23 “Я думаю... эліты адкрылі скрыню Пандоры з падсвядо.мымі, ірацыянальнымі і цягам дзесяцігоддзяў кантраляванымі праз рэпрэсіі варожымі эмоцыямі, што захаваліся, спавітыя сецівам супольнай памяці”. Гл.: Bacevic Ljiljana. Patterns of Relation to One’s Own and Other Nations // Janie Dusan, Bjancini Stefano (eds.). Ethnicity and PostCommunism. Belgrade: Institute for Social Sciences, 1996. P 176—177.
34 Тамсама. P 24.
25 I, паводле яшчэ большай іроніі лёсу, з увагі на наступныя падзеі, блізкія сваякі жонкі Мілошавіча Мір’яны Маркавіч. Гл.: Djukic Slavoljub. Milosevic and Markovic: A Lust for Power. McGuill University Press, 2001.
рашаць. Але яны ўсё ж спадзяваліся вырашыць яе мірнымі сродкамі ў рамках цітаўскай федэрацыі. Справы зайшлі ў тупік, які спаралізаваў і дагматыкаў, і лібералаў.
Выявілася, што ніхто не змог знайсці з яго выйсце гэтак памайстэрску, як Слабадан Мілошавіч. Са звычайнага шэрага бюракрата ён за некалькі дзён ператварыўся ў народнага героя і абаронцу нацыянальных інтарэсаў Сербіі. За камуністычным часам кар’ерны партыйны і дзяржаўны чыноўнік Мілошавіч падняўся па абсалютна звычайных прыступках службовай лесвіцы на ўзровень партыйнай эліты да таго, як у 1980-х гг. Югаславію ахапілі бурлівыя перамены. He свой чалавек у партыйных колах, выхадзец з горада Пажарэўца, што ў самым сэрцы Сербіі, Мілошавіч павольна прасоўваўся да верхніх эшалонаў у сербскай уладнай іерархіі. Рабіў ён гэта не без дапамогі жонкі, Мір’яны Маркавіч (яна паходзіла з сям’і цітаўскіх партызанаў і яшчэ ва ўніверсітэцкія гады ўвяла Мілошавіча ў кола партыйнай эліты) і свайго даўняга сябра Стамболіча. Той, падымаючыся па службовай лесвіцы, перадаваў свае партыйныя і дзяржаўныя пасады маладзейшаму таварышу і ўрэшце ў 1985 г. перад тым, як заняць пасаду кіраўніка камуністычнай партыі Сербіі, паставіў Мілошавіча на чале Бялградскай партыйнай арганізацыі.
Самае дакладнае вызначэнне палітычных перакананняў Мілошавіча — амаль поўная адсутнасць хоць якіх перакананняў, якія б ён не адкінуў ці не прыняў дзеля палітычнай мэтазгоднасці. Праз усю сваю палітычную кар’еру ён падхопліваў лозунгі, змешваў і спалучаў ідэі, маніпуляваў каштоўнасцямі, стэрзатыпамі, фобіямі іншых так, каб гэта спрыяла ягонаму палітычнаму росту. Напачатку Мілошавіч быў верным камуністам. Калі ў 1963 г. у Бялградскім універсітэце — ягонай alma mater — абмяркоўваўся праект новай федэратыўнай Канстьпуцыі, менавіта Мілошавіч фактычна надаў краіне Ціты назву “Сацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка Югаславія”26. Праз свой імпэт у адстойванні камуністычнай ідэалогіі Мілошавіч атрымаў сярод таварышаў мянушку “маленькі Ленін”.
Аднак далейшыя радкі ягонага рэзюмэ больш нагадваюць біяграфію камуніста-рэфарматара з цэнтральнаеўрапейскіх краін. Так, партыйныя пасты чаргаваліся з пасадамі ў найбуйнейшых сербскіх дзяржаўных кампаніях і фінансавых інстытутах, такіх, як “Тэхнагаз” і “Белбанка” — найбуйнейшы камерцыйны банк краіны, які па сыходзе Стамболіча ачоліў Мілошавіч. Больш за тое, лічылася, што ён мае шырокія сувязі з бізнес-коламі на Захадзе, асабліва ў Злучаных Штатах. Дзякуючы гэтаму ў нейкі момант Мілошавіч нават заваяваў рэпутацыю “балканскага Гарбачова”27. Ён сапраўды
26 Мілошавіч прапанаваў змяніць парадак слоў “сацыялістычная” і “федэратыўная” ў параўнанні з зыходным варыянтам. Ён сцвярджаў, што сацыялістычны характар дзяржавы больш істотны за яе федэратыўную структуру.
27 Нельга пераацэньваць уплыву на Мілошавіча амерыканскіх каштоўнасцей: у замежных паездках яго больш цікавілі прадметы раскошы, чым палітычнае жыццё
64 I. Пераломны момант: “гвалтоўна перарваны транзіт” раз-пораз гуляўся з лібералізмам, наіірыклад, калі ў 1983—1984 гг. уваходзіў у камісію па эканамічнай рэформе, бо ўсё ж мусіў даказваць сваю адданасць палітычным патронам, ад якіх па-ранейшаму залежаў, урэшце, Стамболіч быў галоўным лібералам23. У вялікай ступені размовы Мілошавіча пра ліберальную эканоміку звьгчайна прызначаліся замежным бізнес-колам, з якімі ён падтрымліваў сувязі, або ягоным ліберальным партыйным настаўнікам, пакуль яны мелі пэўны ўплыў.
Некаторы час Мілошавіч працягваў прылічваць сябе да бескампрамісных марксістаў, адданых цітаўскай ідэі інтэрнацыянальнай, шматэтнічнай Югаславіі. Напрыклад, калі ў 1985 г. ён прыйшоў у бялградскую партыйную арганізацыю з яе палітычнымі плынямі, дык перш-наперш узяўся за абарону марксісцкай філасофіі ваўніверсітэцкай сістэме, дзе яе збіраліся замяніць на больш дэпалітызаваныя курсы палітычнай філасофіі. На партыйным сходзе ў Бялградзе 17 ліненя 1985 г. Мілошавіч заклікаў рэфарматараў у Цэнтральным камітэце “вымыць рукі ад сацыялізму і сысці з Цэнтральнага камітэта і ўсіх яго форумаў”29. Нікола Любічыч, стары цітаўскі генерал і цвёрды прыхільнік жорсткай лініі ў Цэнтральньім камітэце сербскай кампартыі, у студзені 1986 г. вітаў узвышэнне Мілошавіча наступнымі словамі: “Слабадан адданы справе барацьбы з нацыяналізмам, і ён будзе супрацьстаяць лібералам у Бялградзе”30. Іншыя партыйныя старэйшыны нават называлі Мілошавіча “сапраўдным Цітам”31.
Мілошавіч несумненна пачаў нацэльвацца на найвышэйшую ўладу ўжо за нейкі час да 1987 г. А паводле некаторых звестак, ён з жонкай пачаў думаць пра гэта яшчэ ў першай палове 1980-х гг.32. Асобных уплывовых гульцоў, у тым ліку сямейнікаў жонкі Мілошавіча, насцярожвалі ягоныя амбіцыі, і яны падзяліліся сваёй трывогай са Стамболічам. Аднак тагачасны кіраўнік Сербіі адмовіўся паверыць, што ягоны пратэжэ можа скласці нейкую змову, і па-ранейшаму
Захаду. Як заўважыў адзін назіральнік, “калі б не дзелавыя сустрэчы... ён амаль
увесь час праводзіў бы на Пятай Авеню — у «Мэйсі», «Блумінгдэйле», «Саксе»”.
Гл.: Loder Dusko, Branson Louise. Milosevic: Portrait of a Tyrant. New York: The Free
Press, 1999. R 64.
28 Ha адным з пасяджэнняў камісіі Крайгера, дзе ён прысутнічаў як тэхнакрат і дасведчаны ў эканоміцы спецыяліст, Мілошавіч дайшоў да таго, што назваў дагматыкам і рэтраградам не каго іншага, як Мілана Кучана — будучага прэзідзнта Славеніі, які надалей стаўся прыкладам сапраўды рэфармаванага, ліберальнага былога апаратчыка і якога за гэта нараклі “рэвізіяністам”. Гл.: Sell Louis. Slobodan Milosevic and the Destruction ofYugoslavia. Durham: Duke University Press, 2002. P 29.
29 Djukic Slavoljub. Milosevic and Markovic: A Lust for Power. McGuill University Press, 2001. R 14.
30 Тамсама.
31 LeBor Adam. Milosevic: A Biography. London: Bloomsbury Publishing, 2003. R 66.
•s2 Cohen Lenard. Serpent in the Bosom: The Rise and Fall of Slobodan Milosevic. Boulder: Westview Press, 2000.
актыўна спрыяў ягонаму кар’ернаму росту33. Стамболіч фактычна яго ўратаваў — ён упарта прасоўваў Мілошавіча на пасаду кіраўніка партыі, нягледзячы на істотны супраціў вылучэнню Мілошавіча ў Цэнтральным камітэце сербскай кампартыі.
Але і сам Мілошавіч быў уважлівы і асцярожны, каб не настроіць супраць сябе ўладных і ўплывовых асоб, пакуль ён меў у іх патрэбу. За сваю кар’еру ён “зразумеў, што, каб узняцца ў партыйнай іерархіі, трэба займець уладу над іншымі, але рабіць гэта неабходна цярпліва і незаўважна, не падстаўляючыся пад удары. Ён бачыў, як таленавітых людзей, якія раскрывалі свае амбіцыі, партыя хутка выводзіла з гульні. Ен мусіў ісці да сваёй мэты ў рамках партыі”34. Гуляць ва ўладную палітыку ў камуністычнай аднапартыйнай дзяржаве азначала паважаць баланс сілы, пакуль не будзеш у стане аднаасобна яго змяніць. Аднак дзеля гэтага Мілошавіч мусіў “запэўніць чыноўнікаў, што ім не пагражае страта пасады, і прыцягнуць на свой бок фактьгчна ўсіх уплывовых палітыкаў, у тым ліку і свайго старога сябра Івана Стамболіча”36. Такім чынам, калі Мемарандум і міжфракцыйная вайна ў партыі далі Мілошавічу шанец, спачатку ён мусіў удзельнічаць ва ўнутрыпартыйных гульнях, прыкідваючыся добрым для ўсіх. 3 практычнага гледзішча гэта азначала, што ён мусіў трымацца за Стамболіча, пакуль не з’явіцца шанец яго скінуць.
Мілошавічу хапала асцярожнасці адкрыта не падтрымліваць Мемарандум36, і на публіцы ён па-ранейшаму называў нацыяналізм “гадзюкай за пазухай” сербскай нацыі. Аднак паступова Мілошавіч пабачыў велізарны мабілізацыйны патэнцыял гэтай ідэі. Да таго ж значная доля партыйнай і дзяржаўнай іерархіі была схільная прыняць гульні
33 Паміж імі існавалі моцныя эмацыйныя повязі: Мілошавіч быў кумам Стамболіча — хросным бацькам дзіцяці. Гэта шмат піто азначала ў традыцыйным грамадстве. Стамболіч ніяк не ўяўляў, што ягоны кум яму здрадзіць. Гл.: Djukic Slavoljub. Milosevic and Markovic: A Lust for Power. McGuill University Press, 2001.
34 Loder Dusko, Branson Louise. Milosevic: Portrait of a Tyrant. New York: The Free Press, 1999. P 22.
35 Djukic Slavoljub. Milosevic and Markovic: A Lust for Power. McGuill University Press, 2001. P 15.
36 Мілошавіч сцвярджаў, што ніколі яго не асуджаў. Аднак урэшце на паверхню выйшла ягоная наступная заява на сустрэчы з партыйнымі кадрамі: “З’яўленне Мемарандума Сербскай акадэміі навук і мастацтваў уяўляе сабой не што іншае, як самы цёмны нацыяналізм... Таму, калі мы кажам пра дзейнасць камуністаў, то мусім усведамляць, што ўсялякія гульні з нацыяналізмам ці ўхіл да яго не могуць паспрыяць, а наадварот, могуць толькі перашкодзіць паспяховаму палітычнаму развіццю, якое ставіць сабе на мэце Звяз камуністаў. Толькі цітаўская палітыка братэрства і адзінства ўяўляе сабой аснову, якая можа забяспечыць захаванне Югаславіі. Таму мы энергічна рэагуем на нападкі на Ціту і на рэвалюцыю”. Цікава, што Мілошавіч заявіў гэтаў чэрвені 1987 г. Гл.: Slobodan Milosevic on Memorandum //Vreme News Digest Agency. № 99.16.08.1993. http://www.tol.org/client/article/15357slobodan-milosevic-on-the-memorandum.html.
з нацыяналізмам. Кансерватары ва ўладзе, перадусім партыйныя апаратчыкі і вайскоўцы, пачалі разумець, што “братэрства і адзінства” больш не могуць забяспечыць сталую аснову для легітымнасці рэжыму, і трэба тэрмінова прапанаваць нешта іншае.
Косаўскі клубок супярэчнасцей даў Мілошавічу шанец узняцца з шэрагаў партыйнай эліты і ўзляцець на такую вышыню, якой нават не прадугледжвалі тагачасныя правілы гульні. Ягоная рэінкарнацыя ў абліччы сербскага нацыяналіста пачалася 24 красавіка 1987 г., калі ў якасці старшыні Звязу камуністаў Сербіі ён прысутнічаў у Косаве на пасяджэнні гарадскога камітэта партыі на ўскраіне Прышціны. Дэманстрацыя этнічных сербаў перад будынкам, дзе адбывалася пасяджэнне, перарасла ў сутычку дэманстрантаў з мясцовай паліцыяй, дзе вялі рэй албанцы.
Умяшанне Мілошавіча на баку сербаў запачаткавала новую эру ў сербскай палітьіцы. Ягоны знакаміты кліч: “Ніхто не будзе вас біць!” — разышоўся па ўсёй зямлі. У ім пабачылі новага лідара, адчулі надзею на бяспеку ва ўз’яднанай бацькаўшчыне. Як сказаў назіральнік, “у Косаве Мілошавіч упершыню адчуў смак славы”37. Але тут было і нешта большае: магчыма, Мілошавіч першым з кіраўнікоў Югаславіі зразумеў, што эра Ціты нарэшце скончылаея.
Нацыяналізм адкрываў магчымасць для рэспубліканскага камуністычнага кіраўніцтва ўнікнуць крызісу легітымнасці38, узаконіць пазбаўленне нацыянальных меншасцей права на палітычнае прадстаўніцтва, апраўдаць здушэнне палітычных апанентаў як ворагаў сербскай справы39. Па вяртанні з Косава Мілошавіч склікаў пленум Звязу камуністаў Сербіі і заявіў, што “пытанне Косава — гэта ўжо не палітычнае пытанне, гэта пытанне жыцця і смерці бацькаўшчыны”40. I неістотна, што ў той жа прамове ён і зрабіў круты разварот,
37 Djukic Slavoljub. Milosevic and Markovic: A Lust for Power. McGuill University Press, 2001.
38 Як выказаўся Ганьён, “быў перанесены акцэнт з таго, што адбываецца ў пэўнай палітычнай прасторы і як ёю кіруюць, на тое, каму “належыць” гэтая прастора”. Gagnon Jr. Valere Philip. The Myth of Ethnic War: Serbia and Croatia in the 1990s. Ithaca: Cornell University Press, 2004. P 8.
39 Банс апісвае гэтую сітуацыю як “нацыяналістычную мабілізацыю, якая адбылася раней за палітычную лібералізацыю”. Адрозна ад мабілізацыі падчас працэсу палітычных змен, “мабілізацыя і затым плюралізацыя” ўтакой паслядоўнасці амаль непазбежна прыводзілі або да спынення пераходу да дэмакратыі, або да затрымкі дэмакратызацыі. Пры такой паслядоўнасці падзей нацыянальная ідэнтычнасць і этнічныя пытанні мелі прыярытэт над дэмакратыяй, палітычнай лібералізацыяй і правамі асобы, бо легітымная прастора, каб уздымаць і асэнсоўваць гэтыя пытанні, была замалая. Такім чынам, кіраўніцтва камуністычных партый атрымала ўнікальную магчымасць разыграць нацыяналістычную карту. Гл.: Bunce Valerie. Rethinking Recent Democratization: Lessons from the Postcommunist Experience // World Politics. Vol. 55. № 2. January 2003. P 167—192, асабліва P 177—178.
40 Thomas Robert. The Politics of Serbia in the 1990s. Columbia University Press, 1999. P 44.
сказаўшы: “Трываць нацыяналізм ніхто не будзе”41. Прыняўшы Мемарандум САНМ за аснову сваёй палітычнай платформы, Мілошавіч хутка зрабіўся самым заўзятым прапагандыстам яго агульнай ідэі. Зыходныя прынцыпы калектывізму і этатызму, сфармуляваныя сербскай інтэлігенцыяй, дазволілі камуністычнай эліце ўлучыць нацыяналістычную ідэалогію ў сваю ўласную.
Аднак перш чым павесці адкрытае змаганне за найвышэйшую ўладу, неабходна было яшчэ тое-сёе зрабіць. Мілошавічу па-ранейшаму даводзілася асцярожна балансаваць паміж фракцыямі і плынямі, забяспечваючы сабе падтрымку большасці з іх і па чарзе запэўніваючы кожную ў тым, што ён сапраўдны цітаіст, або нацыяналіст, або рэфарматар, або гграваслаўны. Аднойчы ён нават здолеў падаць сябе большым прыхільнікам югаслаўскай федэрацыі, чым сербскае рэспубліканскае кіраўніцтва, якое ён урэшце скінуў. Мілошавіч заставаўся хамелеонам, паказваў сябе ў зусім розных абліччах перад рознымі аўдыторыямі. Як ні дзіўна, рэверансы “братэрству і адзінству” ў ягоных прамовах сустракаліся яшчэ ў снежні 1992 г., калі Югаславія ўжо даўно адышла ў нябыт, аМілошавіч канчатковасцвердзіў сябе жорсткім нацыяналістам42. Новазаваяваная папулярнасць у спалучэнні з асабістай харызмай спрыяюць міфалагізацыі постаці Мілошавіча. Паводле слоў аднаго назіральніка, ён стаўся “новым збаўцам” для ўсіх”43.
У другой палове 1987 г. Мілошавіч ужо меў значную палітычную перавагу: ён быў чалавекам з народу, народным героем у Сербіі, і супраціў ягонаму прыходу да ўлады можна было з лёгкасцю паднесці як непрыманне волі народу. Гэтая акалічнасць лагічна прывяла ніжэйшых чыноў бюракратычнай піраміды, медыйныя колы, вайскоўцаў і інтэлектуалаў да простай высновы: хаўрус з Мілошавічам азначае
41 Djukic Slavoljub. Milosevic and Markovic: A Lust for Power. McGuill University Press, 2001. P. 18.
42 “Цяпер ix хвалююць этнічныя чысткі, якіх няма нідзе ў Сербіі і якія нідзе не праводзяода, бо сербская нацыя ніколі не прынізіла б сябе гэткімі бесчалавечнымі ўчынкамі... Мы, грамадзяне Сербіі, хочам мець паспяховую і вольную краіну. Гэта магчыма толькі тады, калі мы будзем кіравацца палітыкай братэрстваі адзінства”. Гл.: Milosevic addresses Kosovo Polje rally // Belgrade Radio Network. 17.12.1992. FBIS. 18.12.1992. P 39.
43 “Старыя камуністы верылі, што Мілошавіч захавае сацыялізм і верне яго да арыгінальных аскетычных вытокаў. Як жорсткія, гэтак і памяркоўныя нацыяналісты... упартасцвярджалі, што ён перадусім серб і ягоная ідэалогія будзе падпарадкоўвацца ягонай нацыянальнай саматоеснасці. Праваслаўная царква бачыла ў ім схаванага верніка, які верне яе нацыяналізаваную маёмасць... Былыя дысідэнты сцвярджалі, што ён лібералізуе грамадскае жыццё. Антыкамуністы і іншыя прадстаўнікі “сярэдняга класа” былі перакананыя, іпто ён урэшце прадэманструе свае сапраўдныя палітычныя прыхільнасці і будзе бараніць іх справу. Манархісты спадзяваліся, што ён адродзіць манархію... Цэнтральныя камітэты партыі ў іншых рэспубліках верылі, што нарэшце вызваліліся ад сербскага нацыяналізму, бо Мілошавіч адхіліў усіх сербскіх нацыяналістаў ад улады”. Гл.: Stevanovic Vidosav. Milosevic: The People’s Tyrant. London: LB.Tauris, 2001. P 35.
прасоўванне ў кар’еры. Са свайго боку; “скарыстоўваючы амбіцыі іншых, Мілошавіч задавальняў уласныя. Ен быў гатовы прыняць усіх, апроч лібералаў, антынацыяналістаў і прыхільнікаў Захаду”44.
Таму сярод асноўных хаўруснікаў Мілошавіча апынулася, папершае, рэспубліканская і рэгіянальная партыйная наменклатура сярэдняга і ніжэйшага звяна. У выніку шэрага чыстак яна масава замяніла “старую гвардыю” — у некаторых структурах ператасоўванне кадраў закранула нават тэхнічны персанал камунальных службаў.
Па-другое, на бок новага лідара ехіліліся бялградскія СМІ, падтрьімка якіх мела вырашальнае значэнне для данясення ідэй Мілошавіча да шырокіх мас. Разумеючы, якое ўздзеянне мае прапаганда, Мілошавіч вельмі сур ’ёзна падьшіоў да гэтага аспекту захопу ўлады. Гэтак, вядучыя бялградскія СМІ, якія наважыліся крытыкаваць паводзіны Мілошавіча ў Косаве (у тым ліку штодзённая газета “Палітыка”, часопіс “НІН”, Бялградскае тэлебачанне) першымі зведалі на сабе чысткі45. Бялградскае радыё і тэлебачанне ўзначаліў сябар Мілошавіча з часоў навучання Душан Мічэвіч; яшчэ адзін сябар і хаўруснік, Жыварад Мінавіч, узначаліў “Палітыку”. Некаторыя іншыя выданні перадалі журналістам, якія раней дыскрэдытавалі сябе і для якіх адданасць Мілошавічу была адзіным спосабам наноў пачаць кар’еру46.
Па-трэцяе, паміж Мілошавічам і югаслаўскай арміяй ды карнымі структурамі ўтварыўся маўкл івы альянс. Армія, хоць і ўзгадаваная на традыцыяхцітаізму, былавымушаная пагадзіццазягонайнацыяналістычнай рыторыкай. Як адзначаў назіральнік, салдаты і паліцэйскія проста “разумелі правілы палітыкі: з іх гледзішча, усё павінна трымацца пад кантролем і служыць адным мэтам”47. Болып за тое, нацыяналізм Мілошавіча ніколі не быў ні празаходнім, ні антыкамуністычным, і таму ён стаўся цалкам прымальнай фііурай для кансерватыўнай эліты службаў бяспекі і войска, якая не стамлялася абвяшчаць памяркоўных камуніетычных рэфарматараў (і большых інтэрнацыяналістаў) агентамі “новага сусветнага парадку”, што мелі на мэце пазбавіць “сацыялізм [магчымасці] выправіць свае памылкі і паказаць сваю моц”48.
44 Stevanovic Vidosav. Milosevic: The People's Tyrant. London: I.B.Tauris, 2001. P 35—36.
45 Кіраўнік рэдакцыі навін Бялградскага тэлебачання быў звольнены за “аднабаковыя, непраўдзівыя рэпартажы, якія ўяўлялі сабой грубую дэзынфармацыю і спробу палітычных маніпуляцый грамадствам” // The Guardian. 26.11.1987. Цыт. у: Thompson Mark. Forging War: The Media in Serbia, Croatia, Bosnia and Herzegovina. London: Article 19, 1994. P 57.
46 Loder Dusko, Branson Louise. Milosevic: Portrait of a Tyrant. New York: The Free Press, 1999. P 33.
47 Stevanovic Vidosav. Milosevic: The People’s Tyrant. London: I.B.Tauris, 2001. P 54.
48 Генерал Кадыевіч, міністр абароны Югаславіі і ачольнік ваеннага штаба рэспублікі ў 1989—1992 гг., у сваёй кнізе сцвярджае, што рэфарматары ва ўладзе ў сацыялістычных краінах былі часткай стратэгіі ЗІПА, як перамагчы камунізм. Гэтых “рэфар.матараў” рыхтавалі на шмат гадоў раней, “каб здавалася, нібы начале нрацэсу разбурэння сістэмы шляхам рэформаў стаяць унутрыпартыйныя сілы”. Гл.: Kadijevic Veljko. Moje videnje raspada: vojska bez drzave. Belgrad: Politika, 1993. P 13.
Па-чацвёртае, хоць Мілошавіч ніколі не прымаў рэлігію і не збліжаўся з царквой так, як шмат хто з ягоных калег-камуністаў у былым Савецкім Саюзе, праваслаўная царква падпала пад агульнае ачмурэнне пад уздзеяннем ідэі Вялікай Сербіі і перспектыў вярнуць сабе духоўную радзіму ў Косаве.
I нарэшце, Мілошавіч напоўніцу выкарыстаў нацыяналістычна настроеную інтэлігенцыю. У Сербіі антыдэмакратычная альтэрнатыва мела беспрэцэдэнтную падтрымку сярод краін Усходняй Еўропы, дзе інтэлігенцыя звычайна ўяўляла сабой асноўную сілу ў адстойванні дэмакратычных перамен. Сербскія інтэлектуалы, у тым ліку і аўтары Мемарандуму, разумелі, што аддалі ініцыятыву сілам, якія яны de facto ўратавалі ад палітычнага нябьггу. Але, калі вялося пра вырашэнне сербскага пытання ў сфармуляваным імі выглядзе49, Мілошавіч выглядаў найбольш бяспройгрышным варыянтам. Таму інтэлектуалынацыяналісты і не зважалі на захоп улады Мілошавічам. Больш за тое, яны яго актыўна апраўдвалі як неабходны крок, каб вырашыць нацыянальнае пытанне, і адзіны спосаб не дапусціць “аднаўлення генацыду”60. Са свайго боку, Мілошавіч, прапанаваўшы інтэлектуалам высокага ўзроўню прывілеі прыналежнасці да кола абраных, стварыў групоўку зацікаўленых асоб, якія аказвалі рэжыму прапагандысцкія паслугі.
Шлюб па разліку паміж Мілошавічам і інтэлектуаламі быў скасаваны, калі новаму лідару зрабіліся больш непатрэбнымі іхныя прапагандысцкія паслугі. Ен бесцырымонна здымаў і выкідаў шмат каго са сваіх былых “завадатараў натоўпу”. Тады ім прыйшлося паглядзець у твар рэчаіснасці: увайшоўшы ў хаўрус з новым правадыром, яны падтрымалі рэжым і палітыку, якія нішчылі іх зыходныя мэты — дэмакратыю і нацыянальнае адзінства. Іншыя расчараваліся, пабачыўшы, што Мілошавіч не ў стане праводзіць паслядоўную, па-сапраўднаму нацыяналістычную палітыку. У выніку пэўныя часткі абедзвюх груп ператварыліся ў найболып палымяных праціўнікаў Мілошавіча. Але яны вярнуліся ў апазіцыю маргіналамі, запляміўшы сваю рэпутацыю і змарнаваўшы на Мілошавіча сваю харызматыную энергію.
Пабудова рэжыму ў кабінетах і на вуліцах
Урэшце гэтая тактыка забяспечыла Мілошавічу моцную базу падтрымкі ў структурах улады, так што супрацьстаяць яму было ўжо немагчыма. У 1987 г. ён разгарнуў кампанію па чыстцы партыйнага і дзяржаўнага апарату, пазбаўляючыся ад сваіх старых апевуноў
49 “Між сабой яны разважалі, што 40 гадоў Югаславіяй кіраваў харват, дык чаму б наступныя 40 гадоў не кіраваць сербу? Больш за тое, і абаронцы сістэмы, і іх праціўнікі прымалі як нешта само сабой зразумелае, што адзіная магчымая форма ўладыўЮгаславіі — гэтадыктатура”. Гл.: Stevanovic Vidosav. Milosevic: The People’s Tyrant. London: I.B.Tauris, 2001. P 27—28.
50 Dragovic-Soso Jasna. ‘Saviours of the Nation’: Serbia’s Intellectual Opposition and the Revival of Nationalism. London: Hurst and Co., 2002. P 224.
і набіраючы з шэрагаў эліты новых хаўруснікаў. У верасні 1987 г. Мілошавіч дамогся адхілення ад пасады Драгішы Паўловіча, кіраўніка Бялградскага камітэта партыі і яшчэ аднаго пратэжэ Стамболіча. Паўловіч адважыўся выступіць супраць усё глыбейшага навяртання Мілошавічаў нацыяналісты папрыездзе ў красавіку з Косава, all верасня ён публічна назваў выказванні Мілошавіча “антыалбанскімі”, поўнымі “неталерантнасці і нянавісці”. Мілошавіч успрыняў гэтую заяву як сведчанне недаверу што да здольнасці партыі вырашыць канфлікт. Ен публічна назваў Паўловіча “антыцітаістам” і, што вельмі паказальна для ягонай дэмагогіі, адначасова “антысербскім дзеячам”51. Зняцце Паўловіча было крокам да таго, каб пазбавіцца ад Стамболіча. Забыўшыся пра старое сяброўства, Мілошавіч скарыстаў сваю новаздабытую ўладу на палітычнай арэне, каб у снежні 1987 г. змусіць свайго былога патрона да ганебнай адстаўкі за “страту сувязі з простымі грамадзянамі”. У зняцці Паўловічаі Стамболіча падтрымалі Мілошавіча, так бы мовіць, “шарагоўцы” ў Цэнтральным камітэце. Паводле слоў сведкі, “Мілошавіч перамог, бо ён быў малады. Шмат каго не задавальняла, што старая гвардыя забірае ўсё сабе, і яны ўскладалі вялікія надзеі на Мілошавіча”52.
Падзенне Паўловіча і Стамболіча — гэта першы выпадак, калі ў вырашэнні зыходу барацьбы за ўладу на карысць Мілошавіча ключавую ролю адыгралі СМІ. Замоўленая кампанія па дыскрэдытацыі абодвух дзеячаў настроіла грамадскую думку супраць іх, а пасяджэнні Цэнтральнага камітэта трансляваліся па нацыянальным тэлебачанні ў жывым эфіры. Іх прыхільнікі ў партыйных камітэтах былі вымушаныя пісаць пакаяльныя лісты і прызнавацца, што на іх “ціснулі”, каб яны выступалі супраць Мілошавіча.
Затым Мілошавіч заняўся кіраўніцтвам абласцей Сербіі. Яго зброяй сталі дбайна зладжаныя масавыя акцыі пратэсту супраць ворагаў сербскай справы, вядомыя пад назвай “народныя гулянні”, якія суправаджаліся увядзеннем паліцэйскіх сіл па разгоне маніфестацый і вайсковых падраздзяленняў. Гэтая тактыка ў кастрычніку 1988 г. змусіла сысці ў адстаўку ўрад Ваяводзіны, узяты ў аблогу прыхільнікамі Мілошавіча. Наступнай мэтай была Чарнагорыя. Там таксама ў кастрычніку 1988 г. паводле таго ж сцэнарыя, што і ў Ваяводзіне, да ўлады прыйшлі хаўруснікі Мілошавіча, “маладыя ваўкі” з партыйнай эліты — Момір Булатавіч і Міла Джуканавіч. У чэрвені 1989 г. Скупшчына Косава прагаласавала за самароспуск. Адхіленне ад улады кіраўніцтва абласцей і Чарнагорыі ўяўляла сабой частку кампаніі па мабілізацыі мас 1987—1989 гг. і было прыладай унутранай вайны ў рамках аднапартыйнай дзяржавы, а не рэакцыяй на выклік звонку.
3 1987 г. да вясны 1989 г. прыхільнікі Мілошавіча здолелі правесці па ўсёй Сербіі каля ста маніфестацый — агульны лік іх удзельнікаў
51 Loder Dusko, Branson Louise. Milosevic: Portrait of a Tyrant. New York: The Free Press, 1999. P 47—49..
52 Stevanovic Vidosav. Milosevic: The People’s Tyrant. London: I.B.Tauris, 2001. P 95.
дасягнуў паўтара мільёна чалавек. Лозунгі маніфестантаў нагадвалі пра былую славу бацькаўшчыны і ўслаўлялі раней забароненыя нацыянальныя сімвалы, культ якіх цяпер аднавіўся. Ідэя стварэння Вялікай Сербіі сталася паноўным настроем “народных гулянняў”. Значная роля ў іх адводзілася косаўскім сербам, якіх рэгулярна прывозілі на гэтыя акцыі, дзе тых радасна вітаў натоўп. Яшчэ адным знакам разрыву з цітаўскім мінулым была арганізаваная прысутнасць на мітынгах праваслаўных святароў, якія меліся бласлаўляць новую сербскую справу.
Гэтая кампанія адлюстроўвалатакі складніку змаганні Мілошавіча за ўладу, як сацыяльны папулізм. Таму ўсе тыя падзеі пазней ахрысцілі “антыбюракратычнай рэвалюцыяй”, хоць па сутнасці гэта была барацьба бюракратыі за выжыванне. Мілошавіч звяртаў сваю крытыку пост-цітаўскага палітьгчнага і эканамічнага ладу не толькі супраць нібыта несправядлівага абыходжання з сербамі ў федэрацыі, але і супраць “старой гвардыі” ў партыі і ўрадзе. Неэфектыўнасць яе дзейнасці і страта сувязі з масамі сталіся асноўнымі тэмамі Мілошавіча падчасягонагапалітычнаганаступу. Сасваім сацыяльным папулізмам Мілошавіч шчодра раздаваў абяцанні будучага росквіту і дабрабыту. Ён сцвярджаў, што калі Сербія вырашыць тэрытарыяльнае пытанне і праблему кіраўніцтва, з’явіцца магчымасць павысіць гадавы даход на душу насельніцтва да 10.000 долараў. Створаная на пачатку 1988 г. на замову Мілошавіча “праграма эканамічных рэформаў” (тая самая, дзякуючы якой ён ненадоўга заваяваў рэпутацыю “балканскага Гарбачова”) фактычна зводзілася да таго ж: замест сур’ёзных захадаў па лібералізацыі сербскай эканомікі Мілошавіч бадай абмежаваўся тым, што прапанаваў насельніцтву ілюзію хуткай заможнасці, як на Захадзе.
Кульмінацыяй “народных гулянняў” сталася адзначэнне 28 чэрвеня 1989 г. 600-годдзя Косаўскай бітвы. На яго сабраліся ад 500.000 да 1 мільёна сербаў з усёй Югаславіі. Гэта быў заключны акт папулісцкай кампаніі, якая перамяніла палітычную прастору і перафарматавала палітычны дыскурс краіны. Маніфестацыя сцвердзіла хаўрус камунізму і нацыяналізму, ці, дакладней, паглынанне першага другім, а Мілошавіч умацаваўся ў званні “сцяганосца сербскасці”53. Адзначаючы перамогу свайго хаўрусу беспрынцыпных апаратчыкаў, інтэлектуалаў-нацыяналістаў, праваслаўнага святарства і “народнай улады”, Мілошавіч папярэдзіў сваіх паслядоўнікаў, што трэба рыхтавацца да новай эпохі канфліктаў і канфрантацыі. Ен пераінтэрпрэтаваў міф Косава такім чынам, каб легітьгмаваць наступныя канфлікты з іншымі рэспублікамі федэрацыі, і назваў Косаўскую бітву пачаткам шляху, які ён прадоўжыў сваім крыжовым паходам за ўладу: “Праз шэсць стагоддзяў мы зноў уцягнутыя ў бітвы, нас чакаюць бітвы. Гэта бітвы не са зброяй у руках, хоць і іх нельга выключаць. Але якую б форму яны ні прынялі, у гэтых бітвах нельга перамагчы
53 Thomas Robert. The Politics of Serbia in the 1990s. Columbia University Press, 1999. P 49.
без рашучасці, мужнасці і ахвярнасці, якія ў далёкім мінулым былі на Косаўскім полі”64.
Мілошавіч завяршыў кансалідацыю сваёй палітычнай базы стварэннем у 1990 г., пасля распаду Звязу камуністаў Югаславіі, Сацыялістычнай партыі Сербіі (СПС). Аб’яднаўшы Звяз камуністаў Сербіі з Сацыялістычным звязам працоўнага народу, “парасонавай” арганізацыяй Звязу камуністаў Югаславіі, якая ў эпоху Ціты аб’ядноўвала розныя сацыялістычныя асацыяцыі, Мілошавіч забяспечыў пераемнасць пасад для сербскай наменклатурнай эліты — большасць вышэйшых пастоў у новай партыі ўлады занялі былыя партыйныя апаратчыкі. Ідэалагічна Мілошавіч паспрабаваў надаць СПС вобраз партыі, якія перайшла ад камунізму да сацыялізму; ён нават замяніў пяціканцовую зорку на ружу — сімвал еўрапейскай сацыял-дэмакратыі. Аднак у праграме пераважалі старыя сацыяльнаэканамічныя догмы55 — цяпер у спалучэнні з падкрэсліваннем “нацыянальных інтарэсаў Сербіі”. Партыя атрымалаў спадчыну фінансавыя рэсурсы і інфраструктуру сваіх папярэдніц і дзякуючы таму, што захавала сваю прысутнасць на ўсіх узроўнях дзяржаўнай бюракратыі, працягвала функцыянаваць як de facto кіроўная партыя.
Межы захопу ўлады
У сваім імкненні да ўлады Мілошавіч не збіраўся спыняцца на Сербіі ў яе канстытуцыйных рэспубліканскіх межах. Спачатку ён паклаў вока на вярхоўную ўладу ва ўсёй Югаславіі, дзе ён іграў бы прыкладна такую ж ролю, што калісьці Ціта. Перамога ў Сербіі была толькі першым крокам да мэты — характэрна, што галоўны лозунг сербскага нацыяналізму на пачатковым этапе гучаў так: “Усе сербы ў адной дзяржаве, і гэтая дзяржава — Югаславія”. Аднак выявілася, што гэта невыканальная задача.
Перш за ўсё, пасля Ціты засталося мала федэральных інстытутаў, з якіх можна было б пачаць. Адзін з іх — камуністычная партыя, але
64 Тамсама. Р 50.
65 “Выкарыстоўваючы мову “простых людзей”, Мілошавіч эксплуатаваў нацыянальныя пачуцці і боязь сацыяльнай нестабільнасці, каб паказаць сябе і сваю партыю адзінымі гарантамі нацыянальнай і сацыяльнай бяспекі для сербаў. Падчас выбарчай кампаніі ён падкрэсліваў, што толькі СПС можа забяспечыць мір і эканамічны дабрабыт, “поўную бяспеку грамадзян, сям’і і грамадства”, “роўнасць у атрыманні багацця, заробленага сумленнай працай”, і “грамадства, у якім будзе праца і хлеб для кожнага”, “новыя працоўныя месцы для моладзі”, “гарантаваныя рэгулярныя пенсіі, якія забяспечаць прыстойны ўзровень жыцця”, “паляпшэнне становішча і сацыяльнагастатусу настаўнікаў”, “багатыя, сучасныя вёскі", “захаваннекультуры, рэлігіі і традыцый сербскага народа”. Д эмагогія СПС асабліва відавочная ў лозунгу, што СПС змагаецца за тое, каб “маці нараджалі і гадавалі дзяцей дзеля радасці і дзён народзінаў, а не для вайны і беднасці!”. Гл.: Milosevic Milan. Price of Power H Vreme News Digest Agency. № 236. 16.04.1996.
спробы паставіць яе пад свой кантроль з дапамогай сербскіх дэлегатаў з Харватыі і Восніі прывялі да яе роспуску на XIV з’ездзе ў снежні 1989 г. Перад гэтым Мілошавіча ледзь не выключылі з партыі на пасяджэнні прэзідыума, і ўратавала яго толькі тое, што ён згадаў пра суверэнітэт рэспублік.
Да таго ж федэральная сістэма замацавала рэспубліканскае кіраўніцтва ў рэспубліках, на якія Мілошавіч не меў ніякага ўплыву. Адзіным выключэннем была Чарнагорыя, бо яна была культурна блізкая да Сербіі і шмат хто з чарнагорцаў вызначаў сябе як адгалінаванне сербскай нацыі. Маючы ў кішэні Ваяводзіну, Косава і Чарнагорыю, Мілошавіч усё ж кантраляваў толькі палову прэзідыума СФРЮ. Логіка захопу ўлады дыктавала, што трэба змяніць мэту — засяродзіцца на стварэнні “Вялікай Сербіі”, спачатку ў выглядзе “парэшткаў” Югаславіі, з якой выйдуць Славенія і Харватыя, але без населеных сербамі тэрыторый56.
Гэта між іншага паспрыяла адраджэнню нацыяналізму ў іншых рэспубліках Югаславіі. Іх кіраўніцтва ўспрыняла дзеянні Мілошавіча як нагоду легітымаваць свае ўласныя, бадай, не менш цынічныя, праекты. Мілошавіч ні ў якім разе не нясе аднаасобнай адказнасці за распад Югаславіі і міжэтнічныя войны. He выключана, што Славенія цешылася думкай пра незалежнасць з таго самага часу, як памёр Ціта, і, магчыма, падагравала супраціў албанцаў, каб справакаваць забурэнні ў федэрацыі. Тагачасны харвацкі лідар Франьё Туджман здабыў благую славу сваім фанатызмам і антысемітызмам, і, паводле шмат якіх вартых даверу звестак, янызМілошавічам<7е/асіо працаваліўтандэме, руйнуючы федэратыўную дзяржаву. Туджман спрабаваў рэабілітаваць Усташскую дзяржаву, створаную за фашыстамі падчас Друтой сусветнай вайны, і распачаць дыскусію наконт тэрытарыяльных прэтэнзій да Сербіі. Вядома, гэта распальвала страхі і дапамагала япічэ болып легітымаваць нацыяналістычную прапаганду і палітычныя амбіцыі Мілошавіча67.
58 Барысаў Ёвіч, былы прэзідэнт СФРЮ, а затым намеснік старшыні СПС, задакументаваў ролю Мілошавіча ў разбурэнні Югаславіі ў кнізе: Jovic Borisav. Zadnji dnevi SFRJ — odlomki iz dnevnika. Ljubljana: Slovenska knjiga, 1996. Ёвіч шмат пішапра падрыхтоўку да “выключэння” Славеніі і Харватыі з федэрацыі, пра захоп заселеных сербамі тэрыторый у Харватыі, пра спробы маніпуляваць арміяй, каб зладзіць у сакавіку 1991 г. дзяржаўны пераварот, пра зняцце з партыйнага кіраўніцтва адказнасці за разбурэнне інстытутаў федэрацыі. Урыўкі па-ангельску можна знайсці ў: Milosevic Milan. A Diary of a Mad President Ц Vreme News Digest Agency. № 215. 13.11.1995.
67 Адзін студэнт, удзельнік акцыі пратэсту, сказаў Мілошавічу пра яго сімбіёз з Туджманам простаў твар: “Вы павінны зразумець: ёсць толькі адзін нацыянальны інтарэс — каб Сербія і Югаславія зрабіліся дэмакратычнымі дзяржавамі... 3 такой краіны не будуць імкнуцца ўцячы простыя людзі і лідары. Калі вы заўтра падасце ў адстаўку, Франьё Туджман страціць сваю падтрымку за пятнаццаць дзён. Ён пабудаваў свой міф на вас”. Гл.: Borba. 19.03.1991. Цыт. у: Silber Laura, Little Allan. Yugoslavia: Death of a Nation. London: Penguin Books, 1995. P 131.
Такім чынам, у астатніх рэспубліках, асабліваў Харватыі, выспяваў, бадай, не менш ваяўнічы і дэмагагічны гатунак нацыяналізму, чым у Сербіі, з гэткімі ж ідэямі этнічнай чысціні і адвольнымі тэрытарыяльнымі прэтэнзіямі. Але Мілошавіч міжволі паспрыяў таму, што нацыяналістычныя настроі ў нясербскіх рэспубліках, асабліва ў Славеніі і Харватыі, у значна вышэйшай ступені легітьгмаваліся міжнароднай супольнасцю. Урэшце, ягоная антыбюракратычная рэвалюцыя была пошукам спосабаў захаваць у нейкай форме камуністычную ўладу. Іншыя ж з лёгкасцю набіралі сабе балы, падкрэсліваючы, што дэмантуюць камуністычную ўладу і праводзяць альтэрнатыўныя шматпартыйныя выбары ад самага пачатку 1990 г., нават калі ў выніку гэтых выбараў да ўлады вярталася старая наменклатура, цяпер перафарбаваная ў нацыянал-дэмакратаў. Таму сімпатыі свету былі на баку праціўнікаў Мілошавіча ў Югаславіі, якая труіпчылася на кавалкі.
Але гэта, відаць, не надта турбавала Мілошавіча. У ягоным уласным валадарстве ніхто не мог спаборнічаць з ім за ўладу. У снежні 1990 г. Мілошавіч фармальна атрымаў легітымнасць як дэмакратычна абраны лідар, правёўшы першыя шматпартыйныя выбары ў Сербіі — ад пачатку ён доўга цягнуў, не жадаючы дапусціць палітычны плюралізм і паставіць пад пагрозу манаполію камуністычнай партыі на ўладу.
Наступным крокам у імкненні пашырыць сваю ўладу была арганізацыя паўстання ў населеных сербамі раёнах Харватыі і Босніі, а галоўнай мэтай — стварэнне Вялікай Сербіі на месцы “парэшткаў” Югаславіі. Да сакавіка 1991 г. у Югаславіі, якой яе ведаў свет, пачалася “перадсмяротная агонія”, і абвясціў пра гэта Мілошавіч.
Раздзел 2.
Беларусь: шлях праз выбары да аўтарытарызму
Палітычны і культурны кантэкст
Гарбачоўская перабудова паклала пачатак працэсам палітычнай лібералізацыі, якія, у сваю чаргу, выклікалі хвалю нацыянальнай мабілізацыі па ўсім Савецкім Саюзе. Абуджаны нацыяналізм патрабаваў не толькі нацыянальнага вызвалення, культурнага адраджэння і права на стварэнне незалежных дзяржаў, але і палітычнай свабоды. Ён легітымаваў антыкамуністычныя і дэмакратызацыйныя праграмы, выкрываючы “стары рэжым” як інструмент каланіяльнага панавання і культурнай асіміляцыі. Антыкамуністычна-нацыяналістычная хваля, якая пракацілася па былых савецкіх рэспубліках, не заўжды была дэмакратычнай. I ўсё ж паўсюль, дзе бунт супраць камуністычнай улады пераважна набываў форму руху за нацыянальную незалежнасць, патрабаванні палітычных змен былі мацнейшыя, а іх вынікі — глыбейшыя.
Беларусь не была выключэннем з аіульнага правіла — пратэст супраць кантролю камуністычнай партыі і патрабаванні палітычнай лібералізацыі і дэмакратызацыі ўпершыню фармуляваліся і вылучаліся ў кантэксце ўздыму руху за нацыянальнае і культурнае адраджэнне. Аднак гэты рух і, адпаведна, яго дэмакратызацыйныя памкненні, жорстка абмяжоўваліся недафармаванасцю нацыі і слабасцю нацыянальнай свядомасці — двума чыннікамі, на фоне якіх адбываліся палітычныя змены ў Беларусі падчас і пасля перабудовы. Як рэзка выказалася адна даследчыца, якая ўважліва сочыць за падзеямі ў Беларусі, “менавіта адсутнасць нацыяналізму — у ягоным першасным значэнні адданасці інтарэсам нацыі”1 ўрэшце і прывяла Беларусь на сцяжыну аўтарытарызму.
Аднак гэтае цверджанне патрабуе істотных удакладненняў. Так, Беларусі ніякім чынам не бракавала падстаў патрабаваць асобнай дзяржаўнасці і, бясспрэчна, хапала належнага “этнічнага матэрыялу” ў форме асобнай мовы і культуры, каб сфармаваць адметную нацыянальную свядомасць. Аднак яна сапраўды сутыкнулася з велізарнымі цяжкасцямі на шляху пераўтварэння ў мадэрную нацыю. Беларусі ў яе нядаўняй гісторыі не ставала досведу самастойнага нацыянальнапалітычнага існавання, і сучасная Беларусь доўгі час была пад уладай болып магутных суседзяў.
1 Mihalisko Kathleen. Belarus: The Retreat to Authoritarianism Ц Dawisha Karen, Parrott Bruce (eds.). Democratic Changes and Authoritarian Reactions in Russia, Ukraine, Belarus and Moldova. Cambridge University Press, 1997. P 224.
Гэта і вызначыла яе палітычнае і культурнае развіццё ў такім кірунку, які рэзка затармазіў, калі ўвоіуле не спыніў, фармаванне нацыянальнай свядомасці. Спачатку паланізацыя (за часам Рэчы Паспалітай 1569—1795 гг.), а затым русіфікацыя (за часам Расійскай імперыі, а надалей — за Савецкім Саюзам) размывалі беларускі этнас, не давалі з’явіцца палітычнай і культурнай эліце, адданай справе фармулявання і прасоўвання праекта фармавання нацыі2. У сітуацыі адсутнасці эліты беларускамоўнае насельніцтва, якое амаль цалкам складалася з сялян, не мела нацыянальных памкненняў, што вынікалі б з яго этнічнай адметнасці, асабліва калі ўлічыць, што беларуская мова сталася сімвалам адсталасці і “нізкай” вясковай культуры, ад якой неабходна было пазбавіцца, уздымаючыся па сацыяльнай лесвіцы. Гэта па сутнасці перашкодзіла паўставанню нацыянальнага руху ў другой палове XIX ст., калі фармавалася болыпасць мадэрных нацый ва Усходняй Еўропе. Пад уладай Расійскай імперыі паскорылася моўная, рэлігійная і культурная асіміляцыя, калі з 1840 г. на некалькі дзесяцігоддзяў былі забароненыя і беларуская мова, і сама назва “Беларусь”.
Працэс развіцця нацыі тармазіла і “працяглая адсутнасць геаграфічнай назвы, якая б успрымалася як знак іх [беларусаў] супольнага вызначэння”3. У той час пераважалі варыянты ідэнтычнасці паводле веравызнання (гэта асабліва істотна, калі ўлічваць, што Беларусь знаходзіцца на мяжы ўсходняй і заходняй хрысціянскіх канфесій), класавай прыналежнасці, месца пражывання, а не паводле мовы і этнічнай прыналежнасці. Гэта спрашчала працу асімілятараў, незалежна ад таго, якая дзяржава панавала над Беларуссю4. Саму назву ‘'Беларусь” (ці, як яе называлі, “Белоруссня”)5 пасля кароткага перыяду забароны ў сярэдзіне XIX ст. прасоўваў урад Расійскай імперыі пад эгідай дактрыны “заходнерусізму”6, якая сцвярджала права Расіі на панаванне ў межах трыадзінства ўсходнеславянскіх зямель “Вялікае, Малое і Белае Русі”.
2 Замест гэтага большасць эліты да канца XIX ст. заставалася адданай ідэі адраджэння шматэтнічнай Рэчы Паспалітай, якую лічыла сваёй палітычнай і культурнай айчынай. Гл.: Snyder Timothy. The Reconstruction of Nations. Poland, Ukraine, Lithuania, Belarus, 1569—1999. Yale University Press, 2003; пераклад на беларускую: Снайдэр Тымаці. Польшча, Украіна, Літва і Беларусь 1569—1999 гг. Мінск: Медысонт, 2010. 424 с.
3 Ioffe Grigory. Understanding Belarus: Economy and Political Landscape Ц Europe-Asia Studies. Vol. 56. № 1. 2004. P 104.
4 Напрыклад, y Беларусі i дасюль зазвычай называюць праваслаўную веру рускай, а каталіцкую — польскай.
5 Назва “Беларусь” з’явілася ў XII ст., але яна не мела дачынення да сучаснай
тэрыторыі краіны. Некалькі стагоддзяў гэтае найменне “блукала”, ужывалася датычна розных зямель сучасных Расіі або Украіны. Ад сярэдзіны XVII ст. ім паслядоўна называлі ўсходнія землі сучаснай Беларусі, а заходнія называліся Літвой. 5 Дактрына “заходнерусізму” прызнавала Беларусь як этнічна адметную тэрыторыю, але адмаўляла ёй у праве на самастойнае нацыянальнае развіццё.
Дактрына “заходнерусізму”, якая папіырала этнічную назву “Беларусь”, міжволі дала магчымасць сфармуляваць аеобную нацыянальную ідэю інтэлектуалам з дробнай шляхты, якая, зразумеўшы нерэальнасць адраджэння старадаўняй шматнацыянальнай Рэчы Паспалітай і не жадаючы быць паглынутай мадэрным польскім ці расійскім нацыяналізмам, шукала асобнай глебы для фармавання нацыянальнай ідэі.
Прынцыпы мадэрнага беларускага нацыяналізму сфармуляваў у 1891 г. паэт Францішак Багушэвіч. Ен акрэсліў этнічныя межы Беларусі, што зболыпага адпавядаюць сучасным, а таксама бараніў права беларускай мовы існаваць па-за абсягам “нізкай” сялянскай культуры і заклікаў суайчыннікаў: “He пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!” Багушэвіч папулярызаваў палітычнагістарычны міф, які пацвярджаў існаванне асобнай беларускай саматоеснасці, ён даводзіў права цяперашняй Беларусі лічыцца сапраўднай гістарычнай пераемніцай славы і велічы сярэднявечнага Вялікага Княства Літоўскага7. Ідэі Багушэвіча натхнілі рух нацыянальнага адраджэння, які сфармаваўся ў канцы XIX — пачатку XX ст. ва ўмовах крызісу і распаду імперыі. 3 таго самага часу ягоныя думкі вызначалі г.зв. “нацыянальна-дэмакратычную” ідэалогію прыхільнікаў беларускай нацыянальнай ідэі. Звязваючы гістарычныя падставы дзяржаўнай самастойнасці з гісторыяй ВКЛ, а не Расіі, беларускія нацыяналісты падкрэслівалі месца Беларусі ў заходнееўрапейскай цывілізацыі. Такім чынам, ад самага зараджэння беларускі нацыяналізм быў не толькі праграмай фармавання нацыі, але і палітычнай і цывілізацыйнай заявай, гэтак жа, як і яго больш моцныя ранейшыя і будучыя канкурэнты.
Нацыянальны рух, які яшчэ толькі нараджаўся, фактычна належаў да інтэлектуальна-палітычнай субкультуры і не змог прыцягнуць на свой бок значныя сілы грамадскай падтрымкі8. Аднак ён праклаў шлях да першай спробы ўсталяваць незалежную беларускую дзяржаву, калі ў 1918 г. дзеячы нацыянальнага адраджэння абвясцілі Беларускую Народную Рэспубліку. Хоць яна і праіснавала менш за год, але ўтварэнне бальшавікамі ў 1919 г. Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (у 1922 г. БССР увайшла ў склад Савецкага Саюза) і кароткі перыяд беларусізацыі ў 1920-я гг. спарадзілі надзеі на паспяховае развіццё нацыі. Аднак беларусізацыю хутка згарнулі. Больш за тое, падчас палітычных рэпрэсій 1930-х гг. была амаль цалкам знішчаная нацыянальна свядомая інтэлігенцыя, і ў выніку нацыянальная свядомасць засталася здушанай на дзесяцігоддзі. Толькі напрыканцы 1980-х гг., прынамсі, нейкая частка беларускага грамадства наноў ад-
7 Гл.: Zaprudnik Jan. Belarus: At the Crossroads of History. Boulder: Westview Press, 1993.
8 Напрыклад, на выбарах y расійскі Устаноўчы сход у лістападзе 1917 г. на тэрыторыі сучаснай Беларусі за беларускія нацыянальныя партыі прагаласавала мешп за 1% выбарцаў.
крылася нацыянальнаму дыскурсу, які прапагандаваў нацыянальнае самаўсведамленне па-за савецка-расійскім кантэкстам.
Пашырэнне русіфікацыі ў паваенны перыяд супала з беспрэцэдэнтнай сацыяльна-эканамічнай мадэрнізацыяй Беларусі ў рамжах савецкай планавай эканомікі. За адно-два дзесяцігоддзі Беларусь з вясковага краю ператварылася ў індустрыйнае грамадства. Тут склалася структура эканомікі, у якой дамінавалі заводы — гіганты цяжкой прамысловасці, цалкам залежныя ад паставак сыравіны і дэталяў і вузлоў камплектавання з іншых рэгіёнаў СССР, пераважна з Расіі, — Беларусь называлі “зборачным цэхам” СССР. Гэтыя працэсы прывялі да хуткага росту ўзроўню жыцця, адукаванасці насельніцтва і ўрбанізацыі. Эканамічная мадэрнізацыя спрыяла прыманню грамадствам русіфікацыі, бо пераход на рускую мову адкрываў значна шырэйшыя эканамічныя, адукацыйныя і кар’ерныя магчымасці9. Такім чынам, масавая міграцыя сялянства ў гарады — фактар, які ў гістарычным плане стварыў ва ўсёй Усходняй Еўропе магчымасці для мабілізацыі нацый, — у Беларусі меў фатальныя наступствы для перспектыў падобнай мабілізацыі.
Палітыка савецкага ўрада прапагандавала моўную і культурную асіміляцыю беларусаў, якія меліся ўліцца ў адзіны “савецкі народ”. Пры гэтым пасля вайны тут склалася вельмі своеасаблівая форма самаўсведамлення, якую можна назваць “беларускім савецкім патрыятызмам”. Цалкам вольны ад канкурэнцыі з боку хоць якога нацыяналістычнага праекта, ён фармаваў нацыянальныя пачуцці ў выключна савецкім кантэксце. Беларускі савецкі патрыятызм быў выяўленнем мясцовага гонару, а не нацыянальнай саматоеснасці: ён усё ж ні ў чым не адхіляўся ад усеагульнай камуністычнай ідэалогіі (а яна ў тым ліку і сцвярджала старую ідэю расійскага трыадзінства) і прапагандаваў няўхільную вернасць беларусаў вялікай савецкай радзіме. Аднак акурат у гэтай непахіснай адданасці і бачылася аснова адметнасці і своеасаблівасці беларусаў. Падобная вернасць грунтавалася наўдзячнасці камуністычнаму рэжыму за тое, што ён даў беларусам дзяржаўнасць у форме Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР), — у гэтым і быў “міф стварэння” беларускай савецкай нацьгі10.
9 Гл.: Mihalisko Kathleen. Belarus: The Retreat to Authoritarianism // Dawisha Karen, Parrott Bruce (eds.,). Democratic Changes and Authoritarian Reactions in Russia, Ukraine, Belarus and Moldova. Cambridge University Press, 1997.
10 Лепш за ўсё пазней рэканструяваў гэтую ідэю сам Лукапіэнка: “Заснаванне БССР паклала пачатак будаўнііггву нашай дзяржавы. БССР сталася першай сапраўднай нацыянальнай дзяржавай у гісторыі нашага народу. Упершыню былі створаныя дзяржаўны апарат, сістэма адукацьп і навукі, прафесійнае мастацтва і культура... У гэтыя гады былі створаныя развітая прамысловасць і высокаэфектыўная сельская гаспадарка, назапашаны магутны навуковы патэнцыял. Нашая краіна за кароткі час здолела зрабіць гіганцкі скачок ад аграрнага Паўночна-Заходняга краю да індустрыяльнай дзяржавы. Дзякуючы гэтаму пагэнцыялу мы і здолелі пераадолець крызіс, да якога на пачатку 90-х прывялі дамарослыя палітычныя зломкі”. 3 прамовы Лукашэнкі.
Трагічная гісторыя нацысцкай акупацыі і велізарныя чалавечыя ахвяры, што панеслі беларусы ў Другой сусветнай вайне, стварылі ў калектыўнай свядомасці ўспамін пра супольныя пакуты11. Натуральна, савецкая ўлада і яе армія, якая вызваліла Беларусь ад нацыстаў, узводзіліся ў ранг збаўцаў беларускага народа.
Увогуле Другая сусветная вайна была вырашальным момантам для з’яўлення беларускага савецкага патрыятызму. Масавы партызанскі рух супраціву даў безліч імёнаў непакорлівых герояў, якія з таго самага часу выкарыстоўваюцца, каб уздымаць нацыянальны гонар. Замест адсутных у калектыўнай памяці народных герояў з беларускай гісторыі іх ролю пачалі выконваць партызаны і вызвольная Чырвоная Армія. У сваю чаргу, гэта “спрыяла фармаванню моцнага пачуцця нацыянальнай свядомасці на масавым узроўні”12.
I нарэшце, хуткая адбудова і развіццё эканомікі ў паваенны перыяд умацоўвала пачуццё любові і ўдзячнасці да савецкай радзімы, стварала міф “залатога веву” беларускай савецкай нацыі. Гэты міф, як і “памяць пра бітвы”, быў істотна звужаны — ён асацыяваўся з імем Пятра Машэрава, кіраўніка кампартыі Беларусі ў 1965—1980 гг. Харызматычная асоба, Машэраў карыстаўся велізарнай папулярнасцю; ён сам у вайну быў партызанам і атрымаў найвышэйшую савецкую ўзнагароду — зорку Героя Савецкага Саюза. Яго шанавалі і працягваюць шанаваць у Беларусі і за гераізм ваенных гадоў, і ў не меншай ступені за непараўнальны росквіт дабрабыту Беларусі за брэжнеўскім часам. Машэраў спрыяў яго забеспячэнню тым, што паспяхова лабіяваў льготы для Беларусі на ўзроўні цэнтральных савецкіх планавых органаў, a таксама развіваў вытворчасць жыццёва важных спажывецкіх тавараў. Ягоны патэрналісцкі стыль кіравання стаўся ўзорам для большасці беларусаў. Менавіта Машэраў зрабіў з партызанскай вайны нацыянальны міф, увекавечыў яго ў архітэктурнай сімволіцы і ў масавай вытворчасці культурных знакаў.
Саветызацыя народнай культуры і самаўсведамлення беларусаў мела супярэчлівыя наступствы. Яна вяла да пашырэння культурнай русіфікацыі, але пры гэтым не абавязкова — палітычнай13. Яна
11 Падчас Другой сусветнай вайны загінула болып за чвэрць жыхароў Беларусі. Даваенная колькасць насельніцтва аднавілася толькі ў сярэдзіне 70-х гг. XX ст. Больш падрабязнапраролю вайны ў фармаванні беларускай “савецкай” свядомасці гл.: Silitski Vitali. The Partisan Reality Show // Transitions Online. 11.05.2005. http:// www.tol.org/client/article/14025-a-partisan-reality-show.html.
12 Mihalisko Kathleen. Belarus: The Retreat to Authoritarianism // Dawisha Karen, Parrott Bruce (eds.). Democratic Changes and Authoritarian Reactions in Russia, Ukraine, Belarus and Moldova. Cambridge University Press, 1997. P 223.
13 “Нядзіўна, што шмат хто з заходніх назіральнікаў стаўся ахвярай аблуды, нібы беларусы лічаць сябе расейцамі. Гэта не так. Але гэтак жа сама шмат хто не ведае, што значыць “Беларусь” па-за савецкім кантэкстам”. Mihalisko Kathleen. Belarus: The Retreat to Authoritarianism // Dawisha Karen, Parrott Bruce (eds.). Democratic Changes and Authoritarian Reactions in Russia, Ukraine, Belarus and Moldova. Cambridge University Press, 1997. P 236.
захавала ў нейкай форме нацыянальнае (ці рэспубліканскае) самавызначэнне, але яно было генетычна звязанае з ідэалогіяй і нормамі камуністычнай сістэмы ў той яе своеасаблівай форме, што склалася ў паваеннай Беларусі. Самым доўгатрывалым наступствам з’яўлення беларускага савецкага патрыятызму было тое, што ён выштурхоўваў усё іншае з палітычнай і ідэалагічнай прасторы, неабходнай для паўставання альтэрнатыўнай нацыянальнай ідэі, якую прыняло б насельніцтва і якая б фармулявалася ў духу супраціву ўладзе, у духу антытаталітарызму і служыла б баявым клічам, што мабілізоўваў бы грамадства на змаганне за палітычныя змены і незалежнасць. У велізарнай ступені ўзмацніла гэты “эфект вьпптурхоўвання” тое, што беларускі нацыяналізм быў заплямлены калабарацыяй некаторьгх нацыянальных дзеячаў у гады Другой сусветнай вайны з нацыстамі.
Слабасць нацыяналізму ў Беларусі не азначала незапатрабаванасці дэмакратьгчных змен у гады перабудовы і адразу па распадзе савецкай сістэмы. Насамрэч, калі пачалася перабудова, іх патрабавалі ў той жа, калі не ў большай, меры, што і ў суседніх рэспубліках14.
Па-першае, мабілізацыйны патэнцыял новаўзніклай дэмакратычнай апазіцыі быў жорстка абмежаваны, асабліва з улікам таго, што ў Беларусі ідэя палітычнай незалежнасці мела надзвычай малую падтрымку, а патрабаванні адраджэння мовы і культуры не знаходзілі шырокага водгуку.
Па-другое, адсутнасць папулярнай нацыянальнай ідэі, якая б пазбавіла “стары рэжым” легітымнасці з маральнага, ідэалагічнага гледзішча, азначала, што апазіцыі нашмат цяжэй было прыцягнуць на свой бок актыўных прыхільнікаў, чым захаваць іх падтрымку праз увесь вызначальны пераходны перыяд16. У пару перабудовы і першыя гады незалежнасці ў грамадстве расло патрабаванне палітьгчных перамен перадусім пад уздзеяннем агульнай незадаволенасці насельніцтва сваім матэрыяльным і сацыяльным становішчам. Хоць гэтая незадаволенасць першапачаткова надала моцны штуршок апазіцыі, але ўрэшце, калі грамадства пабачыла ў палітычных зменах і, што вельмі істотна, у самой незалежнасці прычыну сацыяльна-эканамічных нястач, яно павярнулася супраць дэмакратаў. Болып за тое, савецкі светагюгляд большасці беларусаў акурат і даў магчымасць антырэфарматарскім і антынезалежніцкім сілам развянчаць змагароў за дэмакратызацыю на маральных і нацыянальна-ідэалагічных падставах.
Яіпчэ адным істотным наступствам дэнацыяналізацыі і саветызацыі Беларусі сталася тое, што ў крытычны момант палітычных пераўтварэнняў сярод партыйнага кіраўніцтва рэспублікі не было моц-
14 Гл., напр.: Fintfer Ada W, Mickiewicz Ellen. Redefining the Political System of the USSR: Mass Support for Political Change // American Political Science Review. Vol. 86. № 4. December 1992. R 857—874.
15 Way Lucan A. Authoritarian State Building and the Sources of Regime Competitive­
ness in the Fourth Wave: the cases of Belarus, Moldova, Russia, and Ukraine // World Politics. Vol. 57. January 2005. P 231.
нага незадаволенага “нацыянал-камуністычнага элемента”, які б вырас да разумення таго, што незалежнасць дае палітычны шанец перафарматаваць і нават рэзкаўзрасціць сваю ўладу па-за абмежавальнымі рамкамі камуністычнай ідэалогіі і партыйнай дзяржавы. Пасіўнасць рэспубліканскай наменклатуры, яе фенаменальная няздольнасць дзейнічаць без каманды з Масквы падчас познеперабудовачнага перыяду ўчынілі дрэнны жарт са “старой гвардыяй”, якая паслухмяна капіявала і пераймала шмат што з дыктаванай Гарбачовым палітыкі. У нейкай ступені гэта прыадкрыла для апазіцыі магчымасці, якіх іначай яна была б пазбаўленая. Аднак з тых жа прычын пасля распаду СССР рэспубліканская наменклатура не прымала ніякіх рэформаў і аказалася фактычна няздольнай кіраваць незалежнай дзяржавай. Замест таго каб праводзіць рэформы і займацца дзяржаўным будаўніцтвам, яна цярпліва чакала, каб Расія “вярнулася данормы” ў спадзеве, што параза рэфарматараў адкрые магчымасці для аднаўлення СССР у той ці іншай форме.
Беларусь ад перабудовы да незалежнасці
Беларусь пакутліва марудна дастасоўвалася да палітычных перамен, выкліканых у 1980-я гг. працэсамі перабудовы і галоснасці. Беларуская наменклатура, адна з самых рэакцыйных ва ўсім Савецкім Саюзе, не хавала настальгіі па старых часах сталінскага таталітарызму і брэжнеўскага застою. Нягледзячы на працэсы, якія адбываліся ў Маскве, галоснасць у Беларусі заціскалася, свабода аб’яднанняў не дазвалялася, а пра эканамічныя рэформы толькі гаварылі пустыя словы. Ступень і моц народнага пратэсту супраць камуністычнай эліты нават і блізка не нагадвала рэвалюцыйнага перавароту, які ахапіў суседнія рэспублікі, асабліва краіны Балтыі. Аднак пры гэтым Беларусь не была поўным балотам, куды не траплялі ніякія плыні пёрабудовы. Хоць патрабаванні палітычных перамен у беларускім грамадстве былі адносна слабыя, але яны ўсё ж існавалі. Да іх уздыму і, адпаведна, стварэння перадумоў для ўзнікнення дэмакратычнага руху і палітычнай апазіцыі падштурхнулі некаторьія падзеі напрыканцы 1980-х гг., якія настроілі грамадства супраць рэспубліканскай эліты.
Па-першае, камуністычнае кіраўніцтва пачало страчваць лаяльнасць насельніцтва пасля таго, як не здолела дзейсна зрэагаваць на наступствы Чарнобыльскай катастрофы ў 1986 г., а ў самых тыповых савецкіх традыцыях вырашыла засакрэціць інфармацыю, якая магла выклікаць хваляванне ў грамадстве. Хаванне праўды прывяло да бяздзейнасці ў ліквідацыі наступстваў катастрофы, і ў выніку сотні тысяч жыхароў забруджаных раёнаў пакутавалі без належнага лекавання і дапамогі. Публікацыя гэтых фактаў напрыканцы 1980-х гг. выклікала грамадскае абурэнне.
Па-другое, рост незадаволенасці насельніцтва быў выкліканы пагаршэннем у канцы 1980-х гг. эканамічных умоў і, калі казаць больш аба-
гульнена, недаверам да рэспубліканскага партыйнага кіраўніцтва — цягам амаль дзесяцігоддзя па смерці Машэрава насельніцтва ўспрымала яго як чараду шэрых абыякавых апаратчыкаў, няздольных усталяваць сувязь з народам і забяспечыць колішні ўзровень дабрабыту16.
Па-трэцяе, запушчаныя па ўсім Савецкім Саюзе працэсы падштурхнулі нацыянальна свядомую інтэлігенцыю патрабаваць адраджэння беларускай мовы і культуры. Першыя нефармальныя суполкі, якія спрабавалі супрацьстаяць манаполіі камуністычнай партыі на кантроль у ідэалагічнай, культурнай і ўрэшце ў палітычнай сферы, паўсталі на глебе працяглай незадаволенасці нацыянальнай інтэлігенцыі разбурэннем нацыянальнай культуры і мовы17. Адкрыццё ў 1988 г. ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам месцаў масавых расстрэлаў ахвяр сталінскіх рэпрэсій і няўклюдныя спробы партыйнага кіраўніцтва прыменшыць іх маштаб далі інтэлігенцыі шанец выкрыць рэспубліканскую наменклатуру і пачаць ствараць палітычны рух пад лозунгамі перабудовы і дэсталінізацыі.
Уздым рухаў за нацыянальную незалежнасць у суседніх балтыйскіх рэспубліках даў інтэлігенцыі прыклад арганізацыйнай мадэлі. Першы апазіцыйны палітычны рух у Беларусі, утвораны ў кастрычніку 1988 г., назвалі Беларускім Народным Фронтам (БНФ) — на ўзор яго балтыйскіх братоў. Абвясціўшы адраджэнне беларускай мовы і дасягненне незалежнасці Беларусі сваімі праграмнымі мэтамі, БНФ імкнуўся будавацца як шырокі дэмакратычны рух, адкрыты для ўсіх сіл, што выступалі за дэмакратыю, у тым ліку і для шараговых камуністаў. Стварэнне БНФ выклікала рэзкае абурэнне і супраціў з боку наменклатуры — яна адмовілася прызнаваць арганізацыю. Міліцыя разагнала першую дэманстрацыю БНФ у традыцыйны дзень памяці продкаў Дзяды 30 кастрычніка 1988 г.
Рэпрэсіі спарадзілі бурлівую рэакцыю ў цэнтральнай (маскоўскай) прэсе і, паводле некаторых звестак, нават востра крытыкаваліся ў Крамлі. Аднак супрацьдзеянне наменклатуры толькі прыцягнула да руху ўвагу грамадства. Падчас выбараў на З’езд народных дэпутатаў СССР Беларускаму Народнаму Фронту было дазволена выставіць сваіх кандыдатаў толькі ў адным раёне. Але ён падтрымліваў кандыдатаў,
16 Двух пераемнікаў Машэрава, Ціхана Кісялёва (першы сакратар КПБ у 1980— 1983 гг.) і Мікалая Слюнькова (1983—1987 гг.) вярнулі назад у Мінск пасля службы ў маскоўскім апараце. Слюнькова асабліва ненавідзелі за бяздзейнасць падчас аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Ягоны пераемнік Яфрэм Сакалоў (1987—1990 гг.) быў гэткай жа недзеяздольнай і шэрай фііурай. Стаўленне грамадства да кіраўніцтва адлюстравалася ў фразе, якую я сам шмат разоў чуў падлеткам: “Няма больш у Беларусі бацькі”. Людзі шчыра прагнулі займець новага “бацьку”. Амаль адразу па прыходзе даўлады Лукашэнка атрымаў у народным фальклоры гэты тытул. Цікава, што найчасцей яго называлі бацькам ягоныя самыя адданыя выбарцы — пенсіянеры
і ветэраны, пераважна на 30—40 гадоў старэйшыя за самога прэзідэнта.
V Больш падрабязна на гэтую тэму гл.: Zaprudnik Jan. Belarus: At the Crossroads of History. Boulder: Westview Press, 1993.
вылучаных на дэмакратычнай платформе, у сямі з васьмі выбарчых акруг Мінска. Пяцёра з іх перамаглі на выбарах. У ходзе таго ж галасавання пяць партыйных функцыянераў атрымалі паразу. Агулам тры чальцы БНФ атрымалі месцы ў савецкім парламенце, у тым ліку найбуйнейшы беларускі пісьменнік сучаснасці Васіль Быкаў, які амаль дваццаць апошніх гадоў быў сімвалам нацыянальнага руху.
Але, як выявілася, БНФ было цяжка хутка заваяваць папулярнасць па-за буйнымі гарадамі. На выбарах 1990 г. у Вярхоўны Савет — беларускі парламент — БНФ заваяваў толькі 10% з 360-ці месцаў. Аднак дэмакратычная меншасць у Вярхоўным Савеце не была ў поўнай ізаляцыі. Гэтак, БНФ выступіў сузаснавальнікам Дэмакратычнага клуба, у які ўвайшлі болып як 100 дэпутатаў. Пры выбарах старшыні Вярхоўнага Савета дэмакрат Станіслаў Шушкевіч — прафесар, вядомы сваімі намаганнямі прыцягнуць увагу ўрада да наступстваў Чарнобыльскай катастрофы, — набраў яшчэ больш галасоў: 118 супраць 165ці, пададзеных за вылучэнца партыйнай наменклатуры Мікалая Дземянцея. Наменклатурьі прыйшлося пайсці на пэўныя саступкі гэтаму блоку: Шушкевіча абралі першым намеснікам старшыні парламента. Пазней, 27 ліпеня 1990 г., калі “парад суверэнітэтаў” дайшоў да Расіі і Украіны, яна вымушана пагадзілася з ініцыятывай апазіцыі абвясціць суверэнітэт Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, хаця усяго на два месяцы раней парламенцкая большасць заблакавала гэты крок.
Увогуле, хоць БНФ і заяўляў, піто гэта такі ж масавы рух, як і народныя франты ў рэспубліках Балтыі, але ён прыцягнуў увагу грамадства найперш тым, што бэсціў наменклатуру за Чарнобыль і эканамічныя праблемы, а не тым, што выступаў за нацыянальнае адраджэнне і незалежнасць18. БНФ меў сціплы поспех на выбарах, але яму бракавала мабілізацыйнага патэнцыялу, які б дазволіў зламаць супрацьдзеянне наменклатуры. Выглядае, што самыя буйныя акцыі пратэсту ў найноўшай гісторыі Беларусі найболып выразна засведчылі, якая бездань адасабляла нацыянальную апазіцыю ад звычайных грамадзян. Масавыя страйкі і дэманстрацыі ў рэспубліцы (і нідзе болып у былым СССР) адбыліся пасля таго, як у красавіку 1991 г. на загад саюзнага ўрада рэзка ўзраслі цэны. На піку акцый пратэсту на цэнтральнай плошчы Мінску ў іх удзельнічала ажно 150.000 чалавек. Актывісты апазіцыі хутка далучыліся да дэманстрацый, над якімі луналі нацыянальныя бел-чырвона-белыя сцягі. Разам з эканамічнымі ўдзельнікі вылучалі і палітычныя лозунгі: адстаўка рэспубліканскага ўрада і роспуск Вярхоўнага Савета, у якім вяла рэй наменклатура. Але “палітьічны” складнік хутка вытхнуўся. Хоць арганізатары страйкаў заклікалі працягваць акцыі пратэсту, пакуль не будуць задаволеныя палітычныя патрабаванні, дэманстрацыі і страйкі паступова згаслі да траўня 1991 г., калі рэспубліканскі ўрад трохі падвысіў заробкі,
18 Ioffe Grigory. Understanding Belarus: Economy and Political Landscape // Europe-Asia Studies. Vol. 56. № 1, 2004. P 85—118.
каб часткова кампенсаваць рост цэн19. Дзеля важных палітычных нагод БНФ, бадай, не мог вывесці на ўласныя мітынгі гэтак шмат удзельнікаў — толькі аднойчы іх максімальны лік дасягнуў паловы ад той колькасці людзей, што выйшлі на вуліцы падчас страйкаў. Напрыклад, супраць спробы путчу ў Маскве праз чатыры месяцы пратэставала ўсяго некалькі тысяч чалавек20.
Пасля няўдалай спробы дзяржаўнага перавароту ў Маскве ў жніўні 1991 г. беларуская партыйная наменклатура былаў шоку. Выявілася, што яе моцны кантроль над рэспублікай — не больш чым ілюзія, бо яна проста здранцвела на месцы без камандаў саюзнага кіраўніцтва. Калі яно абрынулася, мінскія ўлады спаралізаваў страх. У сітуацыі, калі ў парламенце было ўсяго 10% перакананых прыхільнікаў дэмакратычнай апазіцыі, а на вуліцы выйшла ўсяго некалькі тысяч чалавек, Беларусь пайшла шляхам нашмат больш прасунутых дэмакратычных працэсаў у суседніх рэспубліках, дзе рух за дэмакратыю быў непараўнальна мацнейшы.
Ужо 25 жніўня 1991 г. Дземянцей зышоў у адстаўку з пасады старшыні Вярхоўнага Савета, дзейнасць камуністычнай партыі была прыпыненая, палітычныя партыі (то бок камуністы) страцілі права ствараць свае мясцовыя арганізацыі на дзяржаўных прадпрыемствах і ва ўстановах. У той жа дзень пасля доўгіх ваганняў наменклатурнай большасці Вярхоўны Савет абвясціў незалежнасць Беларусі. Безумоўна, прагаласаваць за яе кансерватараў прымусіла тое, што ў Маскве даўлады прыйшоў Ельцын. Аднакдля БНФ матывыіх паводзін не мелі значэння, калі браць пад увагу заяву прэс-сакратара Ельцына, што Расія вылучыць тэрытарыяльныя прэтэнзіі да рэспублік, якія не пойдуць шляхам Масквы. Праз тры тыдні, 17 верасня, Шушкевіч перамог на выбарах новага старшыні Вярхоўнага Савета, улады абвясцілі гістарычны бел-чырвона-белы сцяг БНР і герб Вялікага Княства Літоўскага “Пагоня” афіцыйнымі дзяржаўнымі сімваламі. Наўпроставым вынікам жнівеньскіх падзей сталася падпісанне ў снежні 1991 г. у Белавежскай пушчы лідарамі Расіі, Украіны і Беларусі пагаднення, якое скасоўвала Савецкі Саюз.
19 Азіраючыся назад, можна сказаць, што страйкі ў красавіку 1991 г. сталіся “генеральнай рэпетыцыяй” папулісцкай мабілізацыі мас Лукашэнкам падчас выбараў праз тры гады, з тым выключэннем, што ў 1991 г. кансерватыўная палітыка і настальгія па савецкім мінулым яшчэ не ўвайшлі ў моду, каб ператварыць акцыі пратэсту ў інструмент палітычнай рэакцыі.
20 У самых буйных антыўрадавых дэманстрацыях у Беларусі ў лютым 1990 г. удзельнічала каля 100.000 чалавек. Гэтая лічба, напэўна, была пераўзыдзеная ўдвая ў красавіку 1991 г., качі рашэнне саюзнагаўрадаўтрая падвысіць цэны наспажывецкія тавары справакаваламасавыя пратэсты і страйкі нечуванага ў Беларусі ні раней, ні пазней маштаба. Гэтыя акцыі працягваліся некалькі тыдняў, і хоць на іх і вылучаліся некаторыя палітычныя лозунгі, але яны паступова згаслі, калі рэспубліканскі ўрад пайшоў на пэўныя саступкі ў выглядзе падвышэння заробкаў і кантролю за цэнамі.
Пасля абвяшчэння незалежнасці: змаганне БНФ і партыі ўлады
Палітычная бітва радыкальна не змяніла складу беларускай улады. Старая ўрадавая наменклатура перакачавала з партыйных кабінетаў на выканаўчую галіну: у Савет міністраў і мясцовыя выканаўчыя камітэты. Кар’ерны партыйны функцыянер Вячаслаў Кебіч захаваў пасаду прэм’ер-міністра і de facto стаўся да прэзідэнцкіх выбараў 1994 г. кіраўніком краіны. Хоць фармальна старшыня Вярхоўнага Савета лічыўся галавой дзяржавы, ягоныя паўнамоцтвы абмяжоўваліся старшыняваннем на пасяджэннях парламента і вядзеннем перамоў з кіраўнікамі замежных дзяржаў.
Ачуняўшы ад пасляпутчавага шоку, былая партыйная наменклатура перагрупавала свае сілы ў парламенце і заснавала пракебічаўскую фракцыю “Беларусь” у складзе 170-ці дэпутатаў. Назва яскрава адлюстроўвала ідэалагічную вычарпанасць уладнай эліты пасля распаду партыйнай дзяржавьі і адсутнасць ідэй, куды павінна рухацца новапаўсталая краіна. Кіроўная палітычная эліта выявілася няздольнай даваць рады праблемам, што на яе наваліліся. Пасля распаду Савецкага Саюза і прыняцця ў Расіі ў студзені 1992 г. радыкальнай праграмы стабілізацыі і лібералізацыі эканомікі беларускае кіраўніцтва насуперак сваёй волі апынулася ў сітуацыі незалежнасці і неабходнасці эканамічных рэформаў. Моцныя эканамічныя сувязі паміж дзвюма былымі саюзнымі рэспублікамі вымушалі Беларусь прыстасоўвацца да расійскіх рэформаў. Аднак у самой Беларусі не было моцнай палітычнай волі праводзіць рэформы, і беларускі ўрад увесьчасна шукаў магчымасці аднавіць статус-кво, які існаваў да распаду СССР.
Між тым апазіцыя на нядоўгі час павяла ідэалагічны рэй у навастворанай дзяржаве: хоць і з чарапашай хуткасцю, але адбывалася моўная беларусізацыя, афіцыйныя асобы публічна выказваліся за дэмакратыю, незалежнасць і рынкавыя рэформы, праўда, настойваючы на “паступовасці”. Грамадска-палітычны клімат адразу па распадзе СССР характарызаваўся значнай ступенню лібералізацыі, асабліва ў параўнанні з тым, што было да 1990 г. і пасля 1995 г. I тым не менш, змены насілі пераважна павярхоўны характар. “Сацыяльная рынкавая эканоміка”, абвешчаная ўрадам Кебіча, уяўляла сабой не што іншае, як упартыя спробы трымацца за старыя камандныя метады. Яны палягалі на меркаванні, што расійскія грашовыя крэдыты і танныя прыродныя рэсурсы падтрымаюць на плаву прамысловасць і пакрыюць выдаткі на пгчодрае субсідыяванне цэн на спажывецкія тавары. Гэта сталася асноўным пунктам кебічаўскай прапаганды, якая падкрэслівала сацыяльную стабільнасць у Беларусі ў параўнанні з узрушэннямі, выкліканымі ў Расіі рэформамі. Усе электронныя СМІ знаходзіліся пад кантролем урада, хоць некаторыя буйныя цэнтральныя газеты выразна спачувалі апазіцыі. Улады дэманстравалі значную
ступень талерантнасці да свабоды слова і палітычнага волевыяўлення. Аднак стары рэпрэсіўны дзяржаўны апарат не дэмантаваўся — ён проста прастойваў; дастаткова сказаць, што Беларусь — адзіная з былых савецкіх рэспублік, якая не рэфармавала КДБ і нават пакінула яго старую назву.
Значная ступень плюралізму ў палітычнай прасторы падтрымлівалася пераважна дзякуючы захаванню састарэлых інстытутаў, аўтаматычна атрыманых у спадчыну ад савецкага часу. Вярхоўны Савет, які за камуністычнай уладай быў чыста дэкаратыўным органам, са скасаваннем камуністычнай партыі раптам зрабіўся цэнтрам структуры ўлады. Адрозна ад ішпых рэспублік былога Савецкага Саюза, Беларусь не адразу ўвяла прэзідэнцкую сістэму кіравання — не ў апошнюю чаргу таму, што ацалелая наменклатура не мела папулярнага кандыдата, якога можна было б вылучыць на выбарах: прапанова абраць першага прэзідэнтаўпарламенцеўтраўні 1991 г. ненабралапатрэбнай колькасці галасоў. На той час адзіным палітыкам, які карыстаўся досыць высокай папулярнасцю, каб рэальна прэтэндаваць на перамогу ў прэзідэнцкіх выбарах, быў Шушкевіч. Аднак партыя ўлады ні ў якім разе не хацела даваць яму шанец стацца прэзідэнтам. У той сітуацыі эліту задавальняла парламенцкая сістэма, пры якой кансерватыўная большасць у Вярхоўным Савеце трымала Кебіча на чале ўрада.
Аднак парламент быў грувасткі, ім цяжка было кіраваць. Дэпутаты не працавалі на сталай аснове — большасць спалучала абавязкі парламентарыяў з іншымі функцыямі, нанрыклад, узначальвала мясцовы бюракратычны апарат, заводы, калгасы. Праз амаль заўсёдную адсутнасць кворуму рабілася ўсё цяжэй прымаць хоць якія рашэнні, у тым ліку і відавочна рэакцыйныя. Адсутнасць выразнага падзелу на фракцыі паводле партыйнай прыналежнасці яшчэ больш ускладняла кіраванне парламентам: “Беларусь” была слаба арганізаванай дэпутацкай групай, а не фракцыяй. Наогул беларуская палітыка 1991— 1994 гг. была плюралістычнай “паводле змоўчвання”: плюралізм караніўся не ў структурным падзеле грамадства і эліты, які выключаў фармаванне выразна акрэсленай большасці, а ў інстытуцыйным анахранізме і недзеяздольнасці структуры ўладьі.
“Старая гвардыя” далёка не гарантавала сабе палітычную бяспеку. Партыя ўлады была ўцягнутая ў жорсткую барацьбу з апазіцыяй, якая тады амаль цалкам зводзілася да БНФ. У снежні 1991 г. БНФ распачаў кампанію па зборы подпісаў за правядзенне рэферэндуму пра роспуск парламента. Партыя сабрала каля 440.000 подпісаў. Скарыстаўшыся фармальнасцямі, парламенцкая большасць адмовілася прызначыць рэферэндум на падставе парушэння працэдуры збору подпісаў21.
21 Насамрэч урад ужо абгуляў апазіцыю, заключыўшы своеасаблівы сацыяльны кантракт з грамадствам — захаваўшы нізкія цэны на тавары масавага попыту ў абмен калі не на грамадскую падтрымку, дык згоду. Нават калі б рэферэндум і прызначылі, перамога апазіцыі была б надзвычай малаверагоднай. Паводле вынікаў апытання сацыялагічнай службы Савета міністраў, у лютым 1992 г. 42% выбарцаў
Шушкевіч актыўна падтрымліваў захады, скіраваныя супраць прызначэння рэферэндуму, і імкнуўся захаваць свой пост спікера-рэфарматара ў кансерватыўным парламенце, дамаўляючыся з наменклатурай. БНФ ніколі не дараваў Шушкевічу ягонай “здрады”.
Два асноўныя гульцы на беларускай палітычнай сцэне да 1994 г. спрабавалі ажыццявіць узаемавыключальныя праекты: БНФ спадзяваўся паўтарыць “спеўныя рэвалюцыі” ў дзяржавах Балтыі, а партыя ўлады ўрэшце стала на шлях аднаўлення каманднаадміністрацыйнай сістэмы і стварэння новага палітычнага саюзу постсавецкіх краін. Аднак шанец прымірыць наменклатуру і апазіцыю не выключаўся цалкам. Лік былых чальцоў наменклатуры самага рознага рангу, якія перайшлі на бок апазіцыі, досыць вялікі, каб паставіць пад сумнеў цверджанне пра закаранелы кансерватызм беларускай наменклатуры пачатку 1990-х гг. Сярод іх — тры былыя спікеры парламента (два з іх былі кіраўнікамі дзяржавы), былы прэм’ер-міністр, старшыня Нацыянальнага банка, міністры абароны і замежных спраў, два кіраўнікі абласных адміністрацый. Сам Кебіч запрашаў некаторых лідараў апазіцыі ўвайсці ў склад урада пасля таго, як у 1991 г. Беларусь ахапіла хваля антыўрадавых выступленняў22. Аднак БНФ не ўспрыняў гэтую прапанову сур’ёзна, і таму яе адкінуў.
Адмова ў правядзенні рэферэндуму пазначыла пачатак “жорсткай лініі” з боку партыі ўлады. Далей эліта пайшла на крокі, скіраваныя на ўвядзенне дзяржаўнай цэнзуры і змаганне з апазіцыяй савецкімі метадамі. Праз некалькі месяцаў пасля адхілення ініцыятывы з рэферэндумам урад зачыніў адзіны незалежны тэлеканал, прыпыніў прыватызацыю, а парламенцкая большасць адмяніла забарону на дзейнасць камуністычнай партыі. 3 дапамогай сваіх верных чальцоў Партыя камуністаў Беларусі (ПКБ) хутка аднавіла рэгіянальныя арганізацыі і зрабілася самай буйной палітьгчнай партыяй краіны.
Нарэшце, у сакавіку 1993 г. Кебіч прапанаваў, каб Беларусь увайшла ў эканамічны саюз з іншымі дзяржавамі СНД і, адмовіўшыся ад нейтралітэту, далучылася да ваеннага пакта СНД. На практыцы гэта былі першыя крокі да таго, каб здаць дзяржаўны суверэнітэт. Прыхільнікі “жорсткай лініі” ў партыі ўлады спадзяваліся, што Расія “вернецца да нормы”, калі страціць уладу прэзідэнт Барыс Ельцын, які сутыкнуўся з вялікімі цяжкасцямі і змагаўся з парламентам, дзе вялі рэй камуністы. Шушкевіч быў рэзка супраць далучэння да дамовы СНД аб калектыўнай бяспецы, аднак ён не меў паўнамоцтваў адмовіцца падпісваць дамову, калі яе ратыфікаваў парламент. Шушкевіч прапанаваў правесці рэферэндум па пытанні сталага нейтралітэту краіны. Калі б ён адбыўся, большасць беларусаў падтры-
былі гатовыя прагаласаваць за роспуск парламента, 34% — супраць. У сакавіку гэтыя лічбы складалі адпаведна 32% і 38%. Гл.: Сменнть руководство нетрудно Ц Советская Белоруссня. 03.04.1992.
22 Інтэрв’ю аўтара з Віталем Малашкам і Валянцінам Голубевым, дэпутатамі Вярхоўнага Савета ад апазіцыі ў 1990—1995 гг., аўдыязапіс.
мала б нейтралітэт, бо не мела ніякай ахвоты пасылаць свае войскі за мяжу.
Аднак кебічаўская большасць у Вярхоўным Савеце ніколі не санкцыянавала б правядзення рэферэндуму. Замест гэтага, калі Шушкевіч працягваў настойваць на ўсенародным галасаванні, Вярхоўны Савет 2 ліпеня 1993 г. першы раз паспрабаваў адхіліць яго ад пасады. Тады, каб вынесці спікеру вотум недаверу, не хапіла шасці галасоў. Аднак лёс Шушкевіча быў перадвызначаны — ягонае зняцце заставалася проста справай часу. Паводле іроніі лёсу, тое, што ўлетку 1993 г. Шушкевіч захаваў сваю пасаду, адыграла фатальную ролю для апазіцыі. Для вялікай часткі беларускага грамадства такія інстытуцыйныя тонкасці, як адсутнасць улады ў старшыні парламента, не мелі ніякага значэння: яго як намінальнага галаву дзяржавы лічылі адказным заўсё, што адбываеццаў краіне, і нарастальныя эканамічныя цяжкасці ўсё часцей тлумачылі як вынік “улады дэмакратаў”.
Між тым Кебіч заклікаў да палітычнага аб’яднання з Расіяй. У верасні 1993 г. ён публічна папрасіў прабачэння за тое, што падпісаў белавежскія дамоўленасці, і прапанаваў аднавіць СССР у іншай форме. Аднак партыя ўлады раптам вымушаная была абараняць свае пазіцыі. На ўнутраным фронце пасля распаду ў ліпені 1993 г. рублёвай зоны ўрад болып не мог шчодра субсідаваць спажывецкія цэны, пераводзячы мінскія “драўляныя” грошы ў больш важкія расійскія рублі. Інфляцыя дасягала 30—40% на месяц, і ў выніку незадаволенасць насельніцтва ўладамі перараслаў адкрытую злосць. А за межамі Беларусі Ельцын, здавалася, атрымаў вырашальную перамогу над прыхільнікамі “жорсткай лініі”, здушыўшы кастрычніцкі збройны мяцеж. Нейкі кароткі час —да аглушальнай перамогі партыі Жырыноўскага на снежаньскіх выбарах у Думу — выглядала на тое, што Крэмль падтрымае рэфарматарскія сілы ў Беларусі. У атачэнні Кебіча пайшлі першыя расколіны. Кіраўнікі Міністэрства ўнутраных спраў і КДБ генералы Уладзімір Ягораў і Эдуард Шыркоўскі ў лістападзе выступілі з супольнай заявай, у якой заклікалі парламент зняць з пасады Кебіча і абвінавачвалі яго бліжэйшых супрацоўнікаў у падрыхтоўцы збройнага перавароту.
Здавалася, апазіцыя БНФ атрымала ўнікальную магчымасць для контрнаступу, аднак палітычная глеба пачала хутка сыходзіць у яе з-пад ног. Па-першае, кебічаўская большасць не стрымала свайго абяцання прызначыць у сакавіку 1994 г. датэрміновыя парламенцкія выбары, дадзенага апазіцыі ў якасці саступкі, калі ў лістападзе 1992 г. парламент адмовіўся прызначыць рэферэндум. Па-другое, і гэта больш істотна, БНФ кардынальна памыліўся ў ацэнцы грамадскіх настрояў. Эканамічны калапс і палітычная нестабільнасць выклікалі рост незадаволенасці, але гнеў грамадства скіроўваўся на абедзве часткі палітычнага ўраўнення. Абурэнне можна было б усё больш перанакіроўваць на партыю ўлады, але, каб скарыстаць яго ў сваіх інтарэсах, апазіцыі неабходна было навязаць грамадству сваё бачанне таго, хто вінаваты ў праблемах Беларусі.
На бяду БНФ, ён не заўважыў, што грамадства ўсё часцей звязвала эканамічныя цяжкасці з распадам СССР. Падобныя ўяўленні не абяцалі апазіцыі ніякіх палітычных дывідэндаў, нягледзячы на рост незадаволенасціўладамі. Што яшчэ горш, усё больш нацыяналістычная палітычная рыторыка лідара БНФ Зянона Пазняка штурхнула ўсю апазіцыю на сцяжыну канфрантацыі з апанаваным настальгіяй грамадствам. Спроба пераняць пераможны досвед балтыйскіх народных фронтаў у краіне са слабым пачуццём нацыянальнай саматоеснасці скончылася тым, што база падтрымкі БНФ скарацілася да вузкага кола палітычна актыўных і нацыянальна свядомых выбарцаў. БНФ, заснаваны ў 1988 г. першапачаткова як шырокі дэмакратычны рух, ператварыўся ў адкрыта нацыяналістычную партыю з вузкай сацыяльнай базай — партыю, якая выступала за пераўтварэнне Беларусі паводле ўзору кансалідаваных этнанацыянальных дзяржаў23. Аднак у падмурак сваёй праграмы кансалідацыі нацыі БНФ паклаў мову, на якой размаўляла далёка не ўсё насельніцтва, і збольшага невядомы гістарычны наратыў. Яшчэ горш тое, што ксенафобскія заявы Пазняка на адрас рускіх і спробы выставіць тэрытарыяльныя прэтэнзіі Расіі ў студзені 1994 г. надалей падрывалі пазіцыі БНФ і ўсяго дэмакратычнага руху24.
Афарбаваная ў партыйныя колеры этнанацыяналістычная праграма выключыла з праекта фармавання нацыі групы, якія разам складалі амаль усё насельніцтва краіны. Сярод выключаных засталіся прыхільнікі незалежнасці, якія адмаўляліся ставіць знак роўнасці паміж беларускім нацыяналізмам і русафобіяй26, і тыя, хто прымаў нацыя-
23 “Пакуль не адновіццаздаровая асноважыцця, якая аб’ядноўвае народ у культурную нацыю, — заявіў яго лідар, — кансалідацыя немагчымая. Без нацыянальнай каясалідацыі немагчыма дасягнуць свабоды. Без свабоды немагчыма ажыццявіць ніякую эканамічную рэформу” // Пагоня. 19—20.08.1995. Цыт. у: Дракохруст Галнна, Дракохруст Юрнй, Фурман Дмнтрнй. Трансформацня партнйной снстемы Беларусн Ц Фурман Дмптрнй (ред.). Белоруссня н Россня: обіцества н государства. Москва: Права человека, 1998. С. 114.
24 “Нельга забывацца, што ў выніку расійскай камуністычнай палітыкі (пакта Молатава — Рыбентропа, рашэнняў Леніна — Сталіна і г.д.) Беларусь страціла траціну сваёй тэрыторыі, населенай карэнным беларускім народам, у тым ліку сваю сталіцу Вільню, Беласток, Смаленск, Бранск, Невель, Себеж, Навазыбкаў, Дарагабуж, велізарныя тэрыторыі наўсходзе да Вязьмы... Калі б у Расіі прыйшлі да ўлады неакамуністы, трэба было б аднавіць справядлівасць... Зноў паўстае праблема вяртання ўсходнебеларускіх зямель”. Гл.: Позняк Зенон. О русском нмперналнзме н его опасностн // Народная газета. 15—17.01.1994.
25 Іронія ў тым, іпто БНФ не заўважыў таго, на што звярнула ўваіу нават традыцыйна
нацыяналістьгчная беларуская эмігранцкая супольнасць у ЗІПА. “Расце адрознасць паміж моўнай і палітычнай русіфікацыяй. У шмат якіх выпадках расійская мова ў Беларусі выступае гэткай жамовай культурнага аднаўлення краіны і яе незалежнасці, як і беларуская. Магчыма, нават калі параўнанне занадта далёкае, янападобная да ангельскай у Ірландыі цінямецкайу Аўстрыі”. Гл.: Zaprudnik Jan. Belarus: In Search of National Identity, 1990—2000//Belarusian Review. Vol. 13. Issue 2. 2001.
нальную незалежнасць як інструмент мадэрнізацыі і еўрапеізацыі26, але не вітаў кансерватыўна-традыцыяналісцкія матывы ў ідэях БНФ27. Такім чынам, БНФ не толькі разбурыў уласную палітычную базу — ён дапамог стварыць яе для Аляксандра Лукашэнкі. Пры адсутнасці шырокай аб’яднаўчай ідэі, якая б пераадольвала разрыў паміж нацыяналістычнай апазіцыяй і дэнацыяналізаваным грамадствам, у змаганні за сэрцы і розумы савецкая міфалогія перамагла наваствораную ідэалогію нацыяналістычнага калектывізму28.
На сцэну выходзіць Лукашэнка
Нарэшце — і гэта мела самыя фатальныя наступствы — апазіцыя, як і партыя ўлады, не зважала, як набіраў моц той, хто сапраўды максімальна скарыстае з палітычнага разладу. Часам апазіцыя нават самаяго і падтрымлівала. Гаворкаідзе пра Аляксандра Лукашэнку, на той час шараговага дэпутата Вярхоўнага Савета. Ягонаму касмічнаму ўзлёту да ўлады папярэднічала, здавалася б, нічым не выбітная кар’ера тыповага маладога апаратчыка ніжэйшага звяна: яму было ўсяго 39 гадоў, калі яго ўпершыню абралі прэзідэнтам.
Лукашэнка нарадзіўся ў няпоўнай сям’і ў самым усходнім рэгіёне Беларусі, рос у поўным цяжкасцей, варожым свеце, да таго ж без бацькі ў традыцыйным вясковым грамадстве. Надзвычай амбітны чалавек, які сам зрабіў сабе кар’еру, будучы прэзідэнт адвучыўся ў ВНУ, атрымаўшы дыпломы настаўніка і агранома, і ў маладыя гады пачаў падымацца па бюракратычнай лесвіцы. На той час, як Лукашэнку ў 33-гадовым узросце прызначылі дырэктарам саўгаса пад ПІкловам, ён ужо змяніў некалькі месцаў працы, у тым ліку быў партыйным сакратаром калгаса, лектарам таварыства “Веды” (арганізацыі, якая за савецкім часам займалася адукацыяй — ці прамыўкай мазгоў — дарослага насельніцтва) і, як сцвярджаюць праціўнікі, турэмным наглядчыкам.
26 Паводле вынікаў праведзенагаў 1997 г. апытання, у Беларусі 50% беларускамоўных рэспандэнтаў і толькі 23% рускамоўных падтрымлівалі аб’яднанне Расіі і Беларусі ў адну дзяржаву. Запоўную незалежнасць (г.зн. без варыянтасаюзадзвюх незалежных дзяржаў) выказалася адпаведна 19% і 40%. рэспандэнтаў гэтых катэгорыяў. Гл.: Дракохруст Юрнй. Белорусскнй нацноналвзм говорііт по-русскн Ц БДГ. 19.01.1998. Гл. таксама: Манаев Олег. ЭлекторатАлександраЛукашенко// Фурман Дмнтрнй (ред.). Белоруссня н Россня: обіцестван государства. Москва: Правачеловека, 1998. С. 281.
27 Напрыклад, БНФ прыняў праграму, згодна з якой правы асобы і правы нацыі павінны быць роўнымі. Набяду БНФ, саматоеснасць “нацыі” ў 1994—1996 гг. сталася несумяшчальнай з ідэалогіяй Фронту. Пазней апазіцыі прыйшлося абаранявда ад навязанай Лукашэнкам русіфікацыі, спасылаючыся на права асобы абіраць мову зносін і навучання.
28 Напрыклад, у траўні 1995 г., за некалькі дзён да парламенцкіх выбараў, дзяржаўнае тэлебачанне паказала прапагандысцкі фільм, у якім БНФ і яго лідар звязваліся з былымі нацысцкімі калабарантамі сярод беларускай эміграцыі ў Злучаных Штатах. Партыя, якая перад галасаваннем займала першыя пазіцыі ў сацыялагічных апытаннях, засталася не прадстаўленай у парламенце.
Былыя калегі і сябры на ранніх этапах ягонай кар’еры заўважылі некаторыя асаблівасці характару Лукашэнкі, якія ў будучыні зробяцца яго адметнымі рысамі: падазронасць, канфрантацыйнасць, абвостранае адчуванне несправядлівасці, схільнасць крытыкаваць начальства. Калі ў 1987 г. Лукашэнку прызначылі дырэктарам саўгаса, ён праславіўся сваімі моцнымі кулакамі, чым, аднак, заваяваў пэўную сімпатыю, калі абараняў свой саўгас і падначаленых перад вышэйшым кіраўніцтвам. Калі падчас гарбачоўскай перабудовы ягоная кар’ера пайшла ўгору, Лукашэнка хацеў быць на пярэднім краі новай палітыкі. Ён быў сярод першых кіраўнікоў калгасаў у Беларусі, якія пачалі эксперымент з прыватным фермерствам. Спроба аказалася надзвычай паспяховай — за першыя два гады кіравання Лукашэнкі эфектыўнасць вытворчасці ў ягоным саўгасе падвоілася29. Дзякуючы гэтаму ён нават атрымаў запрашэнне на канферэнцыю па аграрнай рэформе пад старшынствам Гарбачова — пазней Лукашэнка падаваў гэта так, нібы яго выклікаў Гарбачоў, каб параіцца з ім наконт сельскай гаспадаркі.
Болып за тое, ідучы за тагачаснай палітычнай модай, Лукашэнка хутка прыцягнуў да сябе ўвагу як жорсткі крытык наменклатуры. У гэтай якасці ён балатаваўся на першых (і апошніх) плюралістычных выбарах народных дэпутатаў СССР у сакавіку 1989 г. Паводле неверагоднай іроніі лёсу, ягоным канкурэнтам быў Вячаслаў Кебіч, на той час старшыня Дзяржаўнага планавага камітэта Беларусі. Кебіч з вялікай цяжкасцю перамог у тым першым двубоі, атрымаўшы 51% галасоў супраць 46% у канкурэнта, але для палітычнага навічка Лукашэнкі гэта быў бліскучы вынік. Праз год на рэспубліканскіх выбарах у Вярхоўны Савет ён у першым туры лёгка адолеў трох канкурэнтаў.
У парламенце Лукашэнка спярша пазіцыянаваў сябе дэмакратам, крытыкаваў партыйнае кіраўніцтва за няздольнасць праводзіць палітычныя і эканамічныя рэформы і напачатку падтрымліваў шчыльныя сувязі з апазіцыяй. Ен належаў да Дэмакратычнага клуба, які нядоўга праіснаваў (паводле сведчанняў відавочцаў, нават дамагаўся таго, каб стацца яго лідарам), актыўна падтрымліваў кандыдатуру Шушкевіча падчас абрання старшыні Вярхоўнага Савета, а калі ў траўні 1991 г. Кебіч паспрабаваў пашырыць паўнамоцтвы ўрада, Лукашэнка рэзка выступіў з папярэджаннем, што на Беларусь насоўваецца дыктатура30.
У нейкі момант Лукашэнка нават паспрабаваў стварыць раскол у беларускай кампартыі, утварыўшы ў парламенце фракцыю “Камуністы Беларусі за дэмакратьпо”. Ен пераймаў манеўр, які забяспечыў палітычную трываласць Барысу Ельцьшу, на той час
29 Карбалевнч Валернй. Путь Лукаіпенко к властн Ц Фурман Дмнтрнй (ред.). Белоруссня н Россня: обіцества н государства. Москва: Правачеловека, 1998. С. 227.
30 Лукаіпенко Александр. Днктатура: белорусскнй варнант? // Народная газета. 25.05.1991. Цыт. паводле: ФедутаАлександр. Лукашенко: Полнтнческая бііографня. Москва: Референдум, 2005. С. 169.
старшыні Вярхоўнага Савета Расіі, з дапамогай Аляксандра Руцкога, віцэ-прэзідэнта, а ў далейшым галоўнага ворага Ельцына. Але рост незадаволенасціў грамадстве палітычнымі зменамі пасля жніўня 1991 г. прымусіў Лукашэнку хутка заняць іншую пазіцыю. Ен перайшоў на бок праўрадавай болыпасці, зрабіўся адкрытым праціўнікам рэформаў і падтрымліваў палітыку Кебіча па стварэнні ваеннага і грашовага саюзу з Расіяй. Улетку 1993 г. Лукашэнка прыязджаў у Маскву, каб прадэманстраваць падтрымку апазіцыі Ельцыну ў расійскім парламенце. Аднак некаторы час ён заставаўся выскачкам-дэмагогам, ад якога за ягоныя амбіцыі і скандальныя паводзіны адварочваліся абодва бакі палітычнага спектра.
Але самога Лукашэнку менш за ўсё турбавала, як яго ўспрымаюць калегі. Для яго мела значэнне толькі грамадская думка, і кожны раз, як яна вагалася, ён змяняў сваю пазіцыю ўслед за ёю. Нельга з пэўнасцю вызначыць, калі Лукашэнка ўпершыню адчуў смак улады, але паслядоўнасць ягоных дзеянняў не пакідае сумневу: гэта адбылося нашмат раней, чым ягоныя амбіцыі заўважылі іншыя. Тым не менш, да галавакружнага ўзлёту кар’еры Лукашэнкі самае наўпроставае дачыненне мела гістарычная выпадковасць. На авансцэну беларускай палітыкі Лукашэнку выштурхнула тэма карупцыі. Сама яна сталася прадметам гарачых палітычных спрэчак у 1993 г., калі пачалі набываць галоснасць факты наменклатурнай прыватызацыі, перапампоўвання актываў дзяржаўных прадпрыемстваў у прыватныя фірмы, створаныя ўрадавымі чыноўнікамі, будаўніцтва катэджаў чыноўнікамі, заробак якіх за месяц складаў 50 долараў.
Алазіцыя актыўна прыцягвала ўвагу да праблемы карупцыі, спадзеючыся, што пасля няўдачы з рэферэндумам гэтая карта будзе ёй свяціць у контрнаступе на партыю ўлады. Аднак БНФ не меў ніякіх шанцаў паставіць свайго дэпутата на чале створанай парламентам антыкарупцыйнай камісіі. Што яшчэ горш, дэмакраты даручылі гэтую працу Лукашэнку. 6 чэрвеня 1993 г. Шушкевіч асабіста прапанаваў кандыдатуру Лукашэнкі на пасаду старшыні антыкарупцыйнай камісіі, хоць апошні быў сярод самых зацятых праціўнікаў спікера. Спярша прапанову Шушкевіча ў зале пасяджэнняў парламента сустрэлі выбухам рогату, але болыпасць хутка зразумела, што яе гэтая кандыдатура цалкам задавальняе. Урэшце, на момант свайго прызначэння Лукашэнка заідвердзіў сябе архікансерватарам і апантаным крытыкам і Шушкевіча, і БНФ. Ніхто не мог уявіць, што гэтай пасадай можна скарыетацца не толькі для таго, каб збэсціць апанентаў партыі ўлады. Дзейнасць у гэтай структуры ўзвяла Лукашэнку ў ранг “народнага героя”. Такім чынам, Лукашэнка атрымаў свой найвялікшы палітычны капітал: на палітычнай сцэне практычнаўсе яго недаацанілі і скінулі з рахункаў.
Што да фракцыі БНФ, яна не падтрымл івала кандыдатуру Лукашэнкі, але і нічога не рабіла, каб адхіліць яго. Больш за тое, расследаванне карупцыі Лукашэнкам, здавалася, адпавядала стратэгіі апазіцыі. Дэ-
путаты БНФ слушна разумелі, што камісія паспрабуе дыскрэдытаваць Шушкевіча, каб адшукаць законную падставу адхіліць яго ад пасады. Апазіцыя думала, што ніякіх іншых сур’ёзных абвінавачванняў не ўзнікне, і спадзявалася, што шараговы сябра камісіі ад БНФ дэпутат Сяргей Антончык выступіць з альтэрнатыўным дакладам, у якім выкрые ўсё ўладнае кола. Але, як высветлілася, гэта быў грубы пралік.
14 снежня 1993 г. на пасяджэнні Вярхоўнага Савета Лукашэнка выступіў з дакладам, у якім абвінаваціў у карупцыі фактычна кожнага чыноўніка высокага рангу і амаль кожнага вядомага лідара апазіцыі. Ён намаляваў вобраз краіны, што трапіла ў павуцінне злачыннасці і хлусні, з якімі змагаецца Робін Гуд у ягонай асобе. Дарэчы, тое, што выкрываў у сваім дакладзе Лукашэнка, было досыць трывіяльна. Большасць абвінавачванняў зводзілася да дробных фактаў карупцыі, такіх як атрыманне высокімі чыноўнікамі льготных крэдытаў на будаўніцтва катэджаў. Лукашэнка сапраўды нанёс удар Шушкевічу — абвінаваціў яго ў незаконным выкарыстанні паслуг урадавай будаўнічай кампаніі, што капітавала бюджэту каля 20 долараў. У канчатковым выніку амаль усе абвінавачванні не пацвердзіліся. Больш за тое, некаторыя з абвінавачаных Лукашэнкам у злоўжываннях урэшце атрымалі пасады ў ягонай адміністрацыі. Але былі два фактары, якія ператварылі даклад у палітычную бомбу. Па-першае, дэзарыентаванае грамадства хацела пачуць тлумачэнне, чаму ўсё гэтак рэзка сапсавачася, і Лукашэнка ахвотна яго даў31. Па-другое, увесь даклад у наўпроставым эфіры трансляваўся па тэлебачанні, і імя Лукашэнкі імгненна сталася пагалоскай.
Калі партыяўладызаплюіпчвалавочынарасследаванне Лукашэнкі, бо хацела знайсці зачэпку, каб зняць непакорлівага спікера, падобная стратэгія сябе апраўдала. Сапраўды, 27 студзеня 1994 г. Шушкевіча адхілілі ад пасады, прычым адным з галоўных абвінавачванняў, вылучаных Вярхоўным Саветам, была “асабістая нясціпласць”32. Старшынёй парламента замест Шушкевіча стаўся шэры генерал міліцыі Мечыслаў Грыб — прыхільнік Кебіча, які пазней перайшоў у апазіцыю да Лукашэнкі.
31 “У мяне ёсць глыбокае адчуванне, якое, думаю, падзяляе шмат хто з маіх суайчыннікаў. Усе мы закладнікі нейкай жахлівай, амаральнай, несправядлівай сістэмы махінацый і падману. Сістэмы, дзе ўсё прадаецца і ўсё купляецца”. Гл.: Лукашенко Александр. Доклад Временной комнсснн Верховного Совета Республнкн Беларусь // Знамя юностн. 16.12.1993.
32 Яшчэ адным чыннікам, які прывёў да зняцця Шушкевіча, стаўся арышт і экстрадыцыя двух лідараў літоўскай кампартыі, аб’яўленых у вышук за арганізацыю спробы дзяржаўнага перавароту, калі Крэмль у студзені 1991 г. спрабаваў здушыць незалежнасць Літвы. Шушкевіча абвінавачвалі ў тым, што ён даў дазвол на экстрадыцыю. Для архікансерватараў у парламенце гэта было апошняй кропляй. 3 той жа прычыны Вярхоўны Савет адхіліў ад пасад Ягорава і ПІыркоўскага. Пытанне аб вотуме недаверу Кебічу таксама ставілася на галасаванне, але ён з лёгкасцю захаваў пасаду.
Але Лукашэнка выйшаў з-пад кантролю. Адразу пасля зняцця Шушкевіча ён звярнуў свой напад на вышэйшых дзяржаўных чыноўнікаў — абвінаваціў Грыба, Кебіча, новапрызначаных кіраўнікоў КДБ і МУС у сувязях з неназванымі мафіёзнымі коламі. Урад адказаў тым, што зачыніў антыкарупцыйную камісію, што толькі павялічыла папулярнасць Лукашэнкі і ўмацавала ягоны імідж народнага героя.
Лукашэнка ніколі не прыйшоў бы да ўлады, калі б 15 сакавіка 1994 г. Вярхоўны Савет не прыняў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Ею замест парламенцкай сістэмы кіравання, што існавала з часу абвяшчэння незалежнасці, уводзілася прэзідэнцкая рэспубліка. Рабілася гэта з адной мэтай — забяспечыць абранне Кебіча прэзідэнтам і такім чынам умацаваць кантроль партыі ўлады над краінай. Стварэнне моцнай прэзідэнцкай улады азначала, што партыя ўлады рэзка змяніла сваю ранейшую пазіцыю: дагэтуль падчас дэбатаў наконт новай Канстытуцыі, якія вяліся ад 1991 г., яна ніколі не падтрымлівала ідэю моцнай прэзідэнцкай улады. Усе афіцыйныя праекты, якія прапаноўваліся да лютага 1994 г., прадугледжвалі слабую прэзідэнцкую ўладу, пры якой урад узначальваў прэм’ер-міністр, такім чынам захоўваўся б статус-кво.
Але калі парламенцкая большасць зразумела, што пераабранне ёй не гарантаванае, дык ідэя парламенцкай рэспублікі перастала ёй падабацца, і яна вырашыла, што патрэбныя больш надзейныя механізмы захавання статус-кво. Канчатковае рашэнне саспелаў студзені 1994 г., калі Кебіч правёў папярэднія перамовы аб падпісанні грашовага саюза з Расіяй. Увядзенне расійскага рубля давала надзею на хуткае паляпшэнне агульнай эканамічнай сітуацыі і ўтаймаванне гіперінфляцыі акурат нерад выбарамі. Праект Канстытуцыі перапісалі літаральна за некалькі тыдняў, і па яе прыняцці прэзідэнцкія выбары былі прызначаныя на 24 чэрвеня. Як потым выявілася, гэта быў фатальны пралік Кебіча, бо абяцаны грашовы саюз з Расіяй так ніколі і не здзейсніўся.
Увядзенне прэзідэнцкай рэспублікі рэзка скараціла шанцы на паспяховую дэмакратызацыю Беларусі. Рэч не ў форме кіравання33, а ў тым кантэксце, у якім яна паўстала. Краіна не мела моцнай традыцыі мясцовага самакіравання, і ў абласнога кіраўніцтва было нашмат менш палітьгчнай і фінансавай улады параўнальна з цэнтрам. Існавалі толькі адзін цэнтральны дзяржаўны тэлеканал і адна дзяржаўная друкарня, якая друкавала амаль усе цэнтральныя газеты і часопісы. У гэтых абставінах зацугляць спробы выканаўчай улады засяродзіць у сваіх руках уладу мог толькі эфектыўны парламенцкі кантроль над урадам. Але ўсё большым палітычным амбіцыям Кебіча больш адпавядала рэзкае скарачэнне гэтага кантролю.
33 Канстытуцыя 1994 г. надзяляла прэзідэнта правам прызначаць суддзяў, адзінаасобна прызначаць і распускаць Кабінет міністраў, за выключэннем яго кіраўніцтва, прадугледжвала магчымасць прызначэння кіраўнікоў мясцовай улады зверху данізу кіраўніком дзяржавы. Таму можна сцвярджаць, што баланс улады зрушыўся ў бок прэзідэнцкай галіны яшчэ да рэферэндуму 1996 г.
Аднак выгаду ад канстытуцыйных змен атрымаў Лукашэнка, бо папулярнасць, якую ён толькі паспеў здабыць, матэрыялізавалася ў перамогу на прэзідэнцкіх выбарах. Беларускія аналітыкі тлумачылі перамогу Лукашэнкі ў 1994 г. расчараванасцю грамадстваў эканамічных і палітычных рэформах ды настальгіяй па савецкім мінулым34. Аднак тая перавага, з якой Лукашэнка перамог, не адпавядала распаўсюду ў грамадстве пракамуністычных і антырэфарматарскіх настрояў. Гэтак, улетку 1993 г. 22% рэспандэнтаў адказалі, што прагаласуюць на выбарах за дэмакратычнага кандыдата, a 13% — за камуніста. Увесну 1994 г. лічбы змяніліся адпаведна да 17% і 20%35. I ўсё ж апытанне ў красавіку 1994 г. засведчыла, што 17% грамадства хацелі б бачыць левага прэзідэнта, 12% — правага, а каля 57% — цэнтрыста36. Настальгічныя пачуцці і падтрымка камуністычнай платформы ў грамадстве раслі, але не набылі ўсеагульнага характару. Ключ да перамогі на прэзідэнцкіх выбарах палягаў у тым, каб заваяваць, карыстаючыся беларускай палітычнай тэрміналогіяй, “балота” — тых, хто не вызначыўся ў стаўленні да наяўных палітычных эліт. Ніхто з кандыдатаў, апроч Лукашэнкі, не здолеў гэтага зрабіць.
Абодва апазіцыйныя кандыдаты, Пазняк і Шушкевіч, прайгралі таму, што пераацанілі свае шанцы перамагчы самастойна, абапіраліся ў перадвыбарнай гонцы на слабыя і некампетэнтныя палітычныя структуры, а таксама не далі рады найболып істотным пытанням выбарчай кампаніі. Ніводны з іх не выйшаў за кола перакананага дэмакратычнага электарату, які ў выніку падзяліўся надвае.
Шанцы Пазняка перамагчы на прэзідэнцкіх выбарах яшчэ больш аслабіла тое, што ён павёў радыкальна нацыяналістычную рыторыку, якая перасварыла яго з іншымі дэмакратычнымі партыямі і палітыкамі: Пазняк часта абвяіпчаў іх “марыянеткамі Масквы”, бо яны не падзялялі нацыянальную платформу БНФ.
Кампанія Шушкевіча была гэткай жа неэфектыўнай. Ягоную кандыдатуру падтрымлівалі дзве дробныя апазіцыйныя партыі, якія не маглі забяспечыць шырокай палітычнай базы падтрымкі. Пасля зняцця з пасады спікера папулярнасць Шушкевіча ўпала37. Вядомасць ператварылася для яго ў перашкоду, бо грамадскасць была схільная вінаваціць яго ва ўсіх эканамічных і палітычных катаклізмах, што
34 Гл.: Карбалевнч Валеряй. Путь Лукашенко к властн Ц Фурман Дмятрнй (ред.).
Белоруссня н Россня: обіцества н государства. Москва: Права человека, 1998; Mihalisko Kathleen. Belarus: The Retreat to Authoritarianism //Dawisha Karen, Parrott Bruce (eds.). Democratic Changes and Authoritarian Reactions in Russia, Ukraine, Belarus and Moldova. Cambridge University Press, 1997.
36 Советская Белоруссня. 10.03.1994.
36 Советская Белоруссня. 25.03.1994.
37РэйтынгпадтрымкіШушкевічаскладаў52%устудзені 1992г., 47%—утраўні 1992 г. і 33,6% — у студзені 1993 г. Сацыялагічнае апытанне, праведзенае сацыялагічнай кампаніяй “Грамадская думка”, гл.: Полнтнк года — Станнслав Шушкевнч Ц Советская Белоруссня. 01.01.1993.
здарыліся з часу абвяшчэння незалежнасці. Перадвыбарная праграма Шушкевіча складалася з доўгіх разваг пра эканамічныя і палітычныя рэформы, і таму знаходзіла водгук толькі ў высокаадукаваных выбарцаў у буйных гарадах, перадусім у Мінску.
Што да Кебіча, ягоную прэзідэнцкую кампанію спляжыў залішні спадзеў на выратаванне перад выбарамі беларускай эканомікі Расіяй. Лібералы ў расійскім урадзе не дапусцілі грашовага саюза, убачыўшы ў ім пагрозу фінансавай стабільнасці Расіі. Расія падтрымлівала Кебіча тым, што давала танныя крэдыты і прадавала паліва па зніжаных цэнах38. Але гэтага было далёка не дастаткова, каб выцягнуць ягоную кампанію з гграграмай, якая складалася з аднаго пункта. Між тым Лукашэнка здолеў нейтралізаваць карту, што свяціла Кебічу, заявіўшы, што пагадненне аб грашовым саюзе не ўлічвае нацыянальных інтарэсаў Беларусі, і паабяцаўшы заключыць новую дамову, заснаваную на роўнасці ўдзельнікаў, замест таго, каб даць расійскай фінансавай сістэме паглынуць беларускую. Ен пазіцыянаваў сябе лепшым абаронцам інтарэсаў Беларусі.
Кампанія ж Лукашэнкі праводзілася надзвычай эфектыўна і энергічна. Ен напоўніцу выкарыстаў эфірны час, што адводзіўся кандыдатам на тэлебачанні паводле заканадаўства, і, адрозна ад большасці іншых прэтэндэнтаў, нястомна ездзіў па правінцыі. Лукашэнка выявіўся адмысловым майстрам усталёўваць кантакт з людзьмі, які гаварыў толькі тое, што яны хацелі пачуць. Ягоны былы памочнік згадваў, што калі Лукашэнка выступаў на публіцы, дык, нешта заявіўшы, ён на секунду змаўкаў — правяраў рэакцыю аўдыторыі. Калі яна была станоўчай, ён разгортваў свой тэзіс. А калі публіка была пад ягоным кантролем, ягоны магутны голас проста перакрываў усе пярэчанні39. Ён не прапаноўваў ніякіх бліскучых ідэй, але звяртаўся да зямных жаданняў і надзей, ніколі не грэбаваў тым, каб маніпуляваць самымі нізкімі інстынктамі і самымі цёмнымі забабонамі сваіх патэнцыйных выбарцаў. Абяцанні знішчыць карупцыю, апанаваць інфляцыю, развіваць больш шчыльныя стасункі з Расіяй і іншымі краінамі СНД давалі адказы на самыя набалелыя для болыпасці выбарцаў пытанні, частку з якіх не здолела сфармуляваць апазіцыя.
Прыцягнуўшы ўвагу грамадства, Лукашэнка змог навязаць электарату сваё разуменне прычын усіх бед краіны. “Чаму мы так жывем?” — ставіў ён пытанне ў сваім перадвыбарным маніфесце і адразу даваў адказ, які знаходзіў водгук у незадаволеных і даведзеных да адчаю выбарцаў: “Таму што палітыкі, якія прадстаўляюць сябе ці свае партыі, заўсёды хлусілі людзям. Яны разбурылі Савецкі Саюз пац лозунгамі адзінства і эканамічнай інтэграцыі. Яны абвясцілі рэформы
38 Старнкевнч Александр. Сенсацнонный результат выборов в Белорусснн // Нзвестня. 26.06.1.994.
39 Гэтак казаў Апяксандр Фядутаў сваёй кнізе “Лукашенко: полнтнческая бнографпя”. Цыт. у маёй рэцэнзіі на кнігу: Silitski Vitali. Color Blind in Belarus // Foreign Policy. № 151. November-December 2005. P 81—83.
і абрабавалі краіну. Яны абяцалі дабрабыт у рынкавым раі, а давялі людзей да галечы”40. Публіка захоплена сустракала ягоныя прамовы і абяцанні. Паплечнікі Лукашэнкі згадвалі, што калі ён выступаў, людзі ў натоўпе плакалі, а тады спрабавалі атрымаць аўтограф у свайго куміра на 100-доларавай купюры — у час, калі сярэдні заробак складаў менш за 20 долараў, а ў калгасах, напэўна, каля 10 долараў на месяц.
Скарыстоўваючы настальгію ў грамадстве па “добрым старым часе”, Лукашэнка цягам усёй перадвыбарнай кампаніі будаваў свой імідж на цверджанні, нібыта ён быў адзіным дэпутатам Вярхоўнага Савета, які ў 1991 г. прагаласаваў супраць ліквідацыі Савецкага Саюза. Гэта была непрыхаваная хлусня. Падчас галасавання па гэтым пытанні Лукашэнкі не было ў зале — як звычайна, калі прымаліся рапіэнні па спрэчных прапановах. Як ні дзіўна, хоць пратаколы галасавання былі ў адкрытым доступе, апазіцыйнай прэсе да галавы не прыйшло выкрыць падман. Яна спахапілася толькі праз два гады — гэта сведчыць, да якой ступені кандыдатуру Лукашэнкі не ўспрымалі сур’ёзна41.
Разам з тым, выступаючы з пазіцый “жорсткай лініі”, Лукашэнка здолеў падаць сябе як альтэрнатыву і ўрада, і апазіцыі і такім чынам заваяваў падтрымку “балота”. Робячы супярэчлівыя заявы, ён прымушаў аўдыторыю здагадвацца, у чым жа яго сапраўдная палітычная праграма. Лукашэнка мог спалучаць агітацыю за палітычны саюз з Расіяй з падтрымкай дзяржаўнага суверэнітэту, крытыку рынкавых рэформаў з абяцаннямі прадоўжыць прыватызацыю, заявы пра карупцыю сярод вярхоўнага чынавенства з абяцаннямі не праводзіць чысткі дзяржаўнага апарату. Падобная стратэгія перадвыбарнай кампаніі дазволіла Лукашэнку максімальна павялічыць сваю базу падтрымкі, бо непаслядоўнасць ягонай выбарчай платформы адлюстроўвала блытаніну ў галовах грамадства42.
Лукашэнка заваёўваў сэрцы і розумы, але ягоная кампанія не абыходзілася і без падтрымкі “сваіх людзей”. Аснову яго каманды складаў іурток гэтак званых “маладых ваўкоў” — энергічных дэпутатаў парламента, якім было трохі за трыццаць і якія першапачаткова наблізіліся да апазіцыі, але ўрэшце пачалі перабягаць з аднаго лагера ў іншы, шукаючы магчымасцей дайсці да ўлады43. Ключавыя
40 Лукашенко Александр. Отвестн народ от пропастн // Народная газета. 14.06.1994.
41 Пазней у інтэрв’ю Лукашэнка распавядаў, як калегі па парламенце адцягвалі яго ад кнопкі для галасавання, але ён супраціўляўся і ўсё роўна прагаласаваў. Гл.: ймя. 30.03.1995.
42 Напрыклад, рэспандэнты часам давалі станоўчыя адказы наўзаемавыключальныя цверджанні ці прапановы: як умацоўваць незалежнасць і ўвайсці ў саюз з Расіяй, будаваць рынкавую эканоміку і рэгуляваць цэны і г.д. Гл.: Жнзнь в наше время Ц Новостн НЙСЭПЙ. Вып. 4 (14). декабрь 1999. С. 20—45. http://www.iiseps.org/ buletendetail/16.
43 Сярод іх былі Аяатоль Лябедзька, будучы старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Дзмітрый Булахаў, тагачасны старшыня камісіі пазаканадаўстве Вярхоўнага Савета, і Леанід Сініцын, будучы галава Адміністрацыі прэзідэнта.
98 I. Пераломны момант: “гвалпгоўна перарваны транзіт” постаці гэтай групы: Віктар Ганчар, Дзмітрый Булахаў, Анатоль Лябедзька — былі моцнымі асобамі з уласнай харызмай, і ім перашкодзіла выставіць сваю кандыдатуру на выбарах пераважна ўзроставае абмежаванне. Некаторыя “маладыя ваўкі” пічыра верылі, што Лукашэнка — гэта іх шанец зламаць старую эліту і пачаць у Беларусі рэформы, але болынасць разлічвала, што пасля выбараў здолее ўплываць на рашэнні прэзідэнта.
Аднак праз некалькі месяцаў пасля выбараў Лукашэнка амаль усіх іх выкінуў. Адзін з ранейшых прыхільнікаў Лукашэнкі, які потым перайшоў у апазіцыю, з жахам згадваў, як на апошнім этапе выбарчай кампаніі заўважыў на стале ў Лукашэнкі “Валадара” Макіявелі са шматлікімі пазнакамі на палях44. Іншая частка каманды Лукашэнкі складалася з не такіх выбітных калег па парламенце, якія, тым не менш, паказалі сябе эфектыўнымі менеджарамі і якім прэзідэнт пазней шчодра аддзячыў46. Падтрымлівала Лукашэнку і значная частка дзяржаўнай адміністрацыі і сіл бяспекі. Амаль увесь апарат ягонай роднай Магілёўскай вобласці, гэтак званы “магілёўскі клан”, дапамагаў яму ў перадвыбарнай кампаніі — за выключэннем купкі кіраўнікоў прадпрыемстваў і старшынь калгасаў, супраць якіх пасля выбараў пачаліся расследаванні па абвінавачванні ў карупцыі. Яму таксама дапамагалі афіцэры сярэдняга рангу ў сілах бяспекі, асабліва ў Міністэрстве ўнутраных спраў і КДБ, з якімі Лукашэнка супрацоўнічаў, калі быў старшынёй антыкарупцыйнай камісіі. Пасля выбараў ён аддзячыў некаторым з іх, прызначыўшы на вярхоўныя дзяржаўныя пасады46.
Аднак, здаецца, самую істотную падтрымку Лукашэнку забяспечыла наменклатура найніжэйшага звяна, “брыгадзіры калгасаў, якія непасрэдна кантактавалі з масамі і казалі ім, за каго галасаваць, і раённае начальства, якое адказвала за правядзенне выбараў і заплюшчвала вочы, калі галасавалі старэнькія бабулькі, нават не спрабуючы прымусіць іх галасаваць за Кебіча”47. Чыноўнікі ніжэйшага рангу былі амаль гэтак жа люмпенізаваныя, як і электарат увогуле, таму ім былі даспадобы лозунгі Лукашэнкі. Д а таго ж у распараджэнні бестурботна-
44 Інтэрв’ю аўтара з Уладзімірам Нісцюком, былым дарадцам прэзідэнта, дэпутатам Вярхоўнага Савета XIII склікання, намеснікам старшыні Беларускай сацыял-
дэмакратычнай партыі (Народнай Грамады), аўдыязапіс, чэрвень 2003 г.
46 Сярод іх былі Іван Ціцянкоў, будучы галава Кіраўніцтва справамі Адмініетрацыі прэзідэнта, Віктар Шэйман, будучы кіраўнік Рады Бяспекі, затым генеральны пракурор і ўрэшце галава прэзідэнцкай адміністрацыі, de facto другая асоба ў лукашэнкаўскай Беларусі.
46 Сярод іх былі Юрый Захаранка, будучы міністр унутраных спраў, Юрый Малумаў, будучы намеснік старшыні Вярхоўнага Савета, Міхаіл Сазонаў, дарадца прэзідэнта, і Аляксандр Сазонаў, міністр прадпрымальніцтва і інвестыцый. Болып падрабязна гл.: Owsiannik Siergiej, Strielkowa Jelena. Wladza a spoleczenstwo. Biaiorus 1991—1998. Warszawa: Presspublica, 1998. S. 85—126.
47 Інтэрв’ю аўтара з Аляксандрам Фядутам, былым прэс-сакратарой прэзідэнта Лукашэнкі, аўдыязапіс, 04.12.1999 г.
га атачэння Кебіча проста не было сістэмы прымусу, каб мабілізаваць апарат супраць Лукашэнкі.
Гучалі настойлівыя цверджанні, што блізкае атачэнне Кебіча па сутнасці яму здрадзіла, павёўшы ягоную перадвыбарную кампанію так, што перамога Лукашэнкі зрабілася непазбежнай. Напрыклад, яны хавалі ад прэм’ер-міністра ўсялякую інфармацыю пра ягоныя слабыя шанцы на перамогу. Некаторьія найбліжэйшыя паплечнікі Кебіча, у тым ліку яго намеснік Міхаіл Мясніковіч, дарадца Іван Антановіч і прэс-сакратар Уладзімір Замяталін, урэшце апынуліся ў адміністрацыі Лукашэнкі48. Разам з тым, магчыма, паводзіны набліжаных да Кебіча асоб былі страхоўкай ветэранаў-апаратчыкаў, якія таксама хацелі паставіць на пераможцу.
Незалежна ад намераў, шанцы Лукашэнкі на поспех адназначна падвысіла паблажлівае стаўленне да ягоных палітычных амбіцый з боку партыі ўлады, якая не ўсігрымала яго як канкурэнта і ўвоіуле “трымала яго за паглумішча”49. Падобным жа чынам на Лукашэнку не звяртала ўвагі і апазіцыя, якая спадзявачася, што ягоная кандыдатура дапаможа раскалоць прарасійскі і пракамуністычны электарат і адцягне пэўную долю галасоў у Кебіча. Выбарчая кампанія Кебіча больш арыентавалася на дыскрэдытацыю Пазняка і Шушкевіча; Кебіч таксама спадзяваўся, што Лукашэнка адцягне пратэстны электарат ад дэмакратычных кандыдатаў50. Нязграбныя спробы афіцыйных СМІ дыскрэдытаваць Лукашэнку толькі прыцягнулі ўваіу грамадства да ягонай кампаніі. Замах, што, як сцвярджаў Лукашэнка, здзейснілі на яго пад Лёзнам 16 чэрвеня, па сутнасці перадвызначыў вынік прэзідэнцкай гонкі. Пазней крытыкі даводзілі, што ён быў сфабрыкаваны паплечнікамі Лукаіпэнкі, каб прыцягнуць уваіу і сімпатыі выбарцаў.
24 чэрвеня, пасля падліку галасоў у першым туры прэзідэнцкіх выбараў, краіна была ў шоку. Хоць тое, што Лукашэнка выйшаў на першае месца, мала каго здзівіла, самі лічбы ягонай перавагі з’явіліся поўнай неспадзяванкай нават для ягоных прыхільнікаў. Лукашэнка атрымаў 44,82% галасоў, на другім месцы апынуўся Кебіч з 17,33%, на трэцім — Пазняк з 12,82%, начацвёртым — Шушкевіч з 9,91%.
48 Пётр Краўчанка, міністр замежных спраў ва ўрадзе Кебіча ў 1990—1994 гг. і намеснік старшыні ягонага выбарчага штаба, апісвае маўклівы сабатаж паплечнікаў Кебіча ў сваёй кнізе. Гл.: Кравченко Петр. Беларусь на распутье, нлн Правда о Беловежскнх соглашеннях. Москва: Время, 2006. Паводле некаторых звестак, Мясніковіч атрымаў ахвяраванні на кампанію Кебіча ад расійскіх бізнес-колаў і проста вярнуў іх назад, калі на выбарах перамог Лукашэнка.
49 Гэткае вызначэнне даў Мечыслаў Грыб, старшыня Вярхоўнага Савета XII склікання, у інтэрв’ю аўтару, аўдыязапіс, 17 лістапада 1998 г.
50 “Атрымалася так, што крытыка падчас змагання за галасы выбарцаў не выходзіла за рамкі трыяды Кебіч — Пазняк — Шушкевіч. Пазіцыі гэтых кандыдатаў, як і іх слабыя і моцныя бакі, былі добра вядомыя. Між тым Лукашэнка застаўся ўбаку ад крытыкі. Аднак ён не шкадаваў слоў, каб бэсціць апанентаў. Owsiannik Siergiej, Strieikowa Jelena. Wladza a spoteczenstwo. Biatorus 1991—1998. Warszawa: Presspublica, 1998. S. 95.
Такім чынам, аўтсайдар, дырэктар саўгаса абгуляў усю палітычную эліту, аднаасобна перамяніў беларускую палітыку і кірунак яе развіцця пасля распаду камуністычнай сістэмы. Хутка распаўсюдзіліся чуткі, што Лукашэнка мог бы перамагчы і ў першым туры, калі б не дробныя фальсіфікацыі вынікаў дзеля таго, каб даць Кебічу яшчэ адзін шанец. Паводле тых жа чутак, калі б падлік галасоў быў абсалютна сумленны, на другім месцы апынуўся б Пазняк, а не Кебіч. Калі гэта праўда, тады партыя ўлады паднесла Лукашэнку свой апошні і найвялікшы падарунак. Калі б ён перамог, атрымаўшы ўсяго трохі больш за 50% галасоў, дык заняў бы пасаду як прэзідэнт толькі часткі краіны. Ен атрымаў пераважную большасць у сваёй роднай Магілёўскай вобласці (63% ад пададзеных галасоў, а ў Шклоўскім раёне, дзе ён жьгў, — 85%), але ўсяго 26% у Мінску і 36% у паўночна-заходняй Гарадзенскай вобласці. Там найлепшыя вынікі паказалі нацыянальна-дэмакратычныя кандыдаты Пазняк і Шушкевіч61. Першапачатковы электарат Лукашэнкі меў істотныя сацыяльна-эканамічныя адрозненні: ён атрымаў 68,6% галасоў работнікаў фізічнай працы, але 33,5% галасоў высокакваліфікаваных працоўных; 66,8% галасоў калгаснікаў і 37% галасоў людзей з вышэйшай адукацыяй52.
У другім туры Лукашэнка спаборнічаў з дэмаралізаваным Кебічам і змарнелым урадам. Дзяржаўны апарат, ведаючы, хто будзе прэзідэнтам, перакінуўся на бок пераможцы — гэта каштавала Кебічу галасоўу “рэжымных” установах, такіх як армія, міліцыя і г.д. У выніку ў другім туры галасавання, які адбыўся 10 ліпеня, Лукашэнка заваяваў 80,4% галасоў, а Кебіч прайграў, набраўшы ўсяго 12,6% — на 5% менш, чым у першым туры. Такім чынам, Лукашэнка стаўся прэзідэнтам усёй Беларусі — гэткую перавагу нельга было б атрымаць, калі б за яго не прагаласавалі тыя, хто ў першым туры падтрымаў нацыянальнадэмакратычных кандыдатаў і, відаць, вырашыў хаця б зрабіць усё, каб у другім вылецеў Кебіч63. Выбары паклалі канец ланцугу аднолькава самаразбуральных дзеянняў як партыі ўлады, гэтак і апазіцыі. Хацелі яны таго ці не, але стварылі ўмовы для таго, каб да ўлады прыйшоў папуліст звонку.
51 Дракохруст Галнна, Дракохруст Юрнй, Фурман Дмнтрнй. Трансформацня партнйной снстемы Беларусн // Фурман Дмнтрнй (ред.). Белоруссня н Россня: обіцества в государства. Москва: Права человека, 1998. С. 189.
62 Карбалевач Валернй. Путь Лукашенко к властн Ц Фурман Дмнтрнй (ред.). Белоруссня нРоссня: обіцества н государства. Москва: Правачеловека, 1998. С. 249.
53 Праўда, дэмакратычны электарат быў у вялікай ступені дэмаралізаваны. Напрыклад, у Мінску яўка выбарцаў упала з 70% у першым туры даменш як 50%—у другім.
II.
Шляхі аўтарытарызму
Раздзел 3.
Сербія: няўдольная дыктатура прыстасоўваецца да асяродка канкурэнтнага аўтарытарызму
У 1989—1990 гг. пасля таго, як пад выглядам “антыбюракратычнай рэвалюцыі” Мілошавіч паспяхова засяродзіў у сваіх руках абсалютную ўладу ў рамках аднапартыйнай камуністычнай дзяржавы, ён мусіў прымаць лёсавызначальныя рашэнні датычна інстытуцыялізацыі і арганізацыі свайго рэжыму. Болып за тое, пераход ад аднапартыйнай дзяржавы да шматпартыйнай плюралістычнай сістэмы па сутнасці стаўся механізмам, з дапамогай якога Мілошавіч проста ўзаконіў ужо здабытую ўладу, аздобіўшы яе дэкорам электаральнай легітымнасці. На той час Мілошавіч аднаасобна вёў рэй у сербскай палітыцы і грамадстве — займаў паноўнае становііпча, бо кантраляваў дзяржаўную машыну і партыю. Калі дадаць, што ён карыстаўся непараўнальнай папулярнасцю і для большасці сербаў быў амаль героем, то адміністрацыйна-бюракратычнае дамінаванне забяспечыла Мілошавічу змену статусу апаратчыка на дэмакратычна абранага лідара без усялякіх праблем і па-за ўсялякай канкурэнцыяй.
Таму Мілошавіч быў па сутнасці вольны ў выбары правілаў гульні і інстытуцыйнай мадэлі. Сербская эліта адной з апошніх у Югаславіі ўзаконіла шматпартыйныя выбары і афіцыйна скасавала манаполію камуністычнай партыі на ўладу. У прасоўванні да плюралізму і шматпартыйнасці ціск з боку апазіцыі адыграў нашмат меншую ролю, чым дынаміка супрацьстаяння паміж рэспублікамі, што разгарнулася напрыканцы 1980-х гг. на фоне няўхільнага распаду Югаславіі.
Прагу Мілошавіча да ўлады па-за абсягам тэрыторыі, якую ён афіцыйна кантраляваў, абмежавалі адроджаныя рэспубліканскія эліты (асабліва ў Славеніі і Харватыі), якія ўзаконілі сваю ўладу праз шматпартыйныя выбары і падавалі канфрантацыю з Бялградам як барацьбу наваствораных дэмакратычных рэспублік з рэшткамі старой таталітарнай сістэмы. Палітычная апазіцыя натой час толькі пачынала з’яўляцца — яна не мела арганізацыйных магчымасцей спаборнічаць з Мілошавічам. Яе афіцыйна адхілілі ад працэсу арганізацыі пераходу 1—2 ліпеня 1990 г., калі выбарцы з падказкі ўлады ўхвалілі прапанову правесці першыя шматпартыйныя выбары толькі пасля таго, як стары склад Скупіпчыны, прызначаны за аднапартыйнай сістэмай, прыме новую Канстытуцыю. Гэта фактычна давала Мілошавічу поўную свабоду ў выбары арганізацыйнай структуры ўлады.
Прынятая ў верасні 1990 г. Канстытуцыя прадугледжвала паўпрэзідэнцкую мадэль, якая адлюстроўвала імкненне “старога рэжы-
му” надаць сваёй уладзе прыгожы дэмакратычны фасад. Напрыклад, Канстытуцыя ўсталёўвала парламенцкі кантроль над урадам, уводзіла іншыя элементы палітычнай канкурэнцыі і плюралізму, такія як пэўная ступень самастойнасці мясцовых улад. Аднак яна прадумана складалася такім чынам, каб падтрымліваць уладу прэзідэнта: яму надаваліся шырокія паўнамоцтвы ў надзвычайных сітуацыях, ён de facto меў права з уласнай волі распускаць Скупшчыну — дзеля гэтага патрабавалася толькі “парада” прэм’ер-міністра, які заўсёды падпарадкоўваўся прэзідэнту, а таксама быў надзейна абаронены ад зняцця з пасады1. Да таго ж Канстытуцыя вызначала гэткую ж надзвьгчай грувасткую працэдуру ўнясення змен і дапаўненняў у асноўны закон. Такім чынам, яна замацавала вызначаныя правілы іульні (і ў выніку пазбавіла сам рэжым магчымасці іх змяняць).
Першыя некалькі гадоў Мілошавіч, бадай, увогуле de jure і de facto не сутыкаўся ні з якімі абмежаваннямі — у выглядзе як канстытуцыйных механізмаў, гэтак і нязручнасцей, што раз-пораз чыняць бурлівыя выбары ды надакучлівая апазіцыя. Поўнае падпарадкаванне дзяржаўнага апарату Мілошавічу гарантавала адасобленасць публічнай сферы ўлады ад асабістай, інакш кажучы, парламенцкай і электаральнай палітыкі, з аднаго боку, і палітыкі ў дачыненні да блізкага атачэння і бюракратычных механізмаў уздзеяння, з друтога. Асабісты кантроль Мілошавіча над кіроўнай партыяй, якой належала большасць у парламенце, таксама забяспечваў паслушэнства заканадаўчай улады — на той час яна проста механічна штампавала патрэбныя рашэнні. Паступова актьіўнасць Скупшчыны падала: напрыклад, колькасць прынятых законаў скарацілася з 162 у 1991 г. да 64 у 1994 г. (60 з іх ініцыяваў урад і толькі 3 — самі парламентарыі)2. Кіроўная партыя карысталася сваёй большасцю ў Скупшчыне, каб “не дапусціць унясення ў парадак дня стратэгічных пытанняў замежнай і ўнутранай палітыкі”3. Урад таксама звыш меры карыстаўся паўнамоцтвамі выдаваць надзвычайныя дэкрэты, каб “дапоўніць” наяўную заканадаўчую базу, хаця Канстытуцыйны суд адмяніў некалькі дзясяткаў гэтых дэкрэтаў. Скупшчыну па сутнасці маргіналізавалі як орган дзяржаўнай улады — яе цэнтр вырашальным чынам ссунуўся ў бок прэзідэнцкай галіны.
Калі СПС ужо не магла заваёўваць абсалютную большасць у парламенце, механіка ажыццяўлення ўлады толькі крыху змянілася. Пар-
! Каб вынесці імпічмент, за яго павінны былі прагаласаваць дзве траціны парламента, а потым яго мусіла пацвердзіць на рэферэндуме большасць ад усёй колькасці электарату.
2 Цыт. паводле: Goati Vladimir (ed.). Elections to the Federal and Republican Parliaments of Yugoslavia (Serbia and Montenegro) 1990—1996. Berlin: Sigma, 1998. P 200.
3 Antonie Slobodan. Yugoslav Federalism: Functioning of the Federal and Republican Parliaments // Goati Vladimir (ed.). Elections to the Federal and Republican Parliaments ofYugoslavia (Serbia and Montenegro) 1990—1996. Berlin: Sigma, 1998. P 61. Колькасць пытанняў, на якія адказвалі прадстаўнікі ўрада ў зале парламента, скарацілася з 1176 у 1991 г. да 210 у 1994 г. Тамсама. Р 201.
тыя Мілошавіча была вымушаная ўваходзіць у кааліцыі з іншымі, каб па-ранейшаму кантраляваць Скуппічыну. Але зноў жа рэжыму гэта амаль нічога не каштавала. Яму ішло на карысць, што апазіцыя скрайне разнародная і раз’яднаная, таму кандыдатаў на кааптацыю хапала. Болып за тое, няспынна спакушаючы і кідаючы тактычных хаўруснікаў і з дэмакратычнай, і з аўтарытарнай частак апазіцыйнага спектра, Мілошавіч яшчэ глыбей падрываў адзінства і знітаванасць апазіцыі. Таму, хоць ад 1992 г. СПС ніколі не мела ў сербскім парламенце абсалютнай болыпасці, рэжым увесь час перашкаджаў заканадаўчаму органу ўлады ператварыцца ў эфектыўны механізм стрымлівання.
I толькі ў 1996 г., пасля перамогі апазіцыі на мясцовых выбарах і далейшага паспяховага яе адстойвання на вуліцах, апаненты рэжыму здолелі ненадоўга аслабіць уладу Мілошавіча знутры сістэмы. Кантроль Мілошавіча над дзяржаўным апаратам таксама даваў рэжыму магчымасць красці галасы выбарцаў, каб кампенсаваць падзенне папулярнасці ўлады. Хоць гэтая магчымасць была небясконцая, яна стварала дадатковы “абарончы слой” для статус-кво, так што рэжым мог працяглы час трываць палітычную канкурэнцыю і дзейнасць апазіцыі, не сутыкаючыся пры гэтым з сур’ёзнай пагрозай страціць уладу.
Нарэшце, яшчэ адным інстытуцыйным “абарончым слоем” для рэжыму Мілошавіча сталася федэратыўная будова, узніклая ў выніку пераўтварэння ў красавіку 1992 г. рэштак былой Югаславіі ў ФРЮ. Федэрацыя дзвюх надзвычай няроўных рэспублік-партнёраў (жыхары Чарнагорыі складалі менш як 6% ад насельніцтва Сербіі) па сутнасці мала чым адрознівалася ад чыста дэкаратыўнага фасада, бо ўсе рэальныя механізмы ўлады ў новай федэратыўнай дзяржаве засяроджваліся ў Сербіі, а значыць, у руках Мілошавіча4. Аднак сапраўдная вартасць федэрацыі палягала ў тым, што яна дала Мілошавічу магчымасць абысці вызначаныя Канстытуцыяй Сербіі абмежаванні тэрмінаў прэзідэнцтва і такім чынам з мінімальнымі выдаткамі перанесці сваю ўладу на федэральны ўзровень. Змены ў Канстытуцыю федэрацыі ўнесці было адносна проста — большасцю ў 2/3 галасоў у абедзвюх палатах федэральнага парламента, незалежна ад кожнай рэспублікі. Больш за тое, яна прадугледжвала выбары прэзідэнта федэрацыі парламентам, выносячы найвышэйшую дзяржаўную пасаду федэрацыі па-за межы выбарчай канкурэнцыі і павялічваючы магчымасці для кіраўнікоў рэспубліканскіх інстытутаў, а значыць адказных за правядзенне выбараў, кантраляваць федэральную ўладу. Фактычна, сам Мілошавіч не ўдзельнічаў ваўсеаіульных выбарах з часу свайго спрэчнага пераабрання прэзідэнтам Сербіі ў снежні 1992 г. і да выбараў прэзідэнта ФРЮ ў 2000 г., калі ён страціў уладу.
4 Вызначалася пэўнае размежаванне паўнамоцтваў паміж рэспубліканскай і федэ-
ральнай уладай, але, як і варта было чакаць, гэтае размежаванне набыло рэальны змест толькі з усталяваннем дэмакратычнага ладу пасля змены рэжыму ў 2000 г.
Мілошавіча слушна называлі харызматычным лідарам. Аднак ягоная харызма была ў болыпай ступені прадуктам містыфікацыі і ўслаўлення ягонай асобы ў афіцыйных СМІ, чым увесьчаснага асабістага ўдзелу ў дыялогу з масамі. Ягоны палітычны стыль паводзін нетыповы для яркіх персон (як, прыкладам, Лукашэнка), якіх звычайна называюць харызматычнымі лідарамі. Сапраўды, Мілошавіч праз усё жыццё адрозніваўся пэўным імкненнем да непублічнасці. Ен не быў добрым прамоўцам і ніколі не начуваўся ў сваёй стыхіі на публіцы5. Дыстанцыяванасць ад людзей пасля пачатковага перыяду мабілізацыі мас на нацыяналістычнай глебе прымнажала харызму Мілошавіча, бо містыфікавала ягоную асобу, а афіцыйныя СМІ меліся ствараць вобраз лідара, які хацелі бачыць людзі. Падобны стыль паводзін дыктаваў неабходнасць унікаць атаясамлення з пэўнымі ідэямі, калі не было яснасці, куды яны завядуць. Таму Мілошавіч выступаў у падтрымку некаторых палітычных захадаў і рабіў скіраваныя супраць палітычных апанентаў заявы не сам, а праз сваіх набліжаных. Мілошавіч быў увасабленнем маніпуляцыйнага аўтарытарнага лідара. Ён трываў існаванне даволі шырокай зоны .змястоўнай канкурэнцыі і палітычнага плюралізму, але разам з тым трымаў у сваіх руках рэальную ўладу і кантроль у больш схаваным ад вачэй будзённым функцыянаванні рэжыму.
I ўсё ж канкурэнтны аўтарытарызм у некалькіх аспектах істотна паўплываў на modus vivendi рэжыму Мілошавіча. Існаванне адкрытай інстытуцыйнай прасторы для развіцця партый спрыяла самаарганізацыі апазіцыі і фармуляванню палітычных альтэрнатыў. Хоць палітыкаў Сербіі заставалася глыбока персаналізаванай і на праграмы партый звярталі нашмат менш увагі, чым на асобы лідараў, аднак акурат у гэтых умовах мажарытарная сістэма была б перашкодай для развіцця апазіцыі, асабліва з увагі на тое, што да 2000 г. фактычна не было сапраўды аўтарытэтнага лідара апазіцыі, які сваёй папулярнасцю хаця б набліжаўся да Мілошавіча. У рамках добра ўпрыгожанага дэмакратычнага фасада аўтарытарнай улады існавала значная легітымная прастора для арганізацыі апазіцыі. Яна мела права на прадстаўніцтва ў парламенце. Паколькі ў краіне часта праводзіліся выбары, яна магла змагацца за галасы і такім чынам будаваць партыйныя арганізацыі і звяртацца да выбарцаў. Нарэшце, яна мела шанец стварыць сваю базу падтрымкі ў структурах мясцовай улады, бо муніцыпальнае кіраўніцтва абіралася, а не прызначалася зверху.
Хоць палітычныя партыі і моцна адставалі ад СПС у сваіх арганізацыйных і асабліва фінансавых магчымасцях, але яны былі дастаткова шматлікія (да 50.000—60.000 тысяч чальцоў у самых буйных апазіцыйных партыях) і мелі ўнутраныя крыніцы фінансавання, нават калі пэўныя сродкі і былі ўскоснымі плацяжамі ад рэжыму за,
6 Калі Мілошавіч прамаўляў, то звычайна паўтараў “колькі рашучых фраз”, накшталт: “Усе сербы павінны жыць у адной дзяржаве” ці: “Сербія будзе адзінай або загіне”.
напрыклад, удзел у абыходзе санкцый. Натуральна, рэжым імкнуўся не дапусціць, каб падобныя фармальныя магчымасці перараслі ў рэальны палітычны ўплыў апанентаў. Але, як паказала далейшае развіццё падзей, гэтыя дробязі адыгралі важную ролю, калі ў другой палове 1990-х гг. палітычная гегемонія рэжыму пачала трушчыцца і дэмакратычныя фармальнасці ператварыліся ў рэальныя магчымасці кінуць выклік з інстытуцыйнага гледзііпча ўсё ж слаба арганізаванай аўтарытарнай уладзе.
У шьгрэйшым сэнсе, дапускаючы партыйную канкурэнцыю, Мілошавіч і яго рэжым няголасна прызнавалі, што ён і партыя ўлады самі па сабе прадстаўляюць толькі частку грамадства. Таму ўладам даводзілася падтрымліваць публічны дыскурс, які легітымаваў дэмакратыю і палітычны плюралізм. Напрьіклад, у праграме партыі самога Мілошавіча было поўна згадак пра “гарантаваныя законам правы і свабоды”, “ліберальныя формы” дэмакратыі і неабходнасць скасаваць “манаполію наўладу”6. Сам па сабе палітычны плюралізм не падрываў манаполіі Мілошавіча на ўладу, але ён, бясспрэчна, быў перашкодай для стварэння больш складаных механізмаў кантролю над палітычнай сферай і грамадствам.
Электаральная палітыка
Цягам усяго дзесяцігоддзя Мілошавіч і апазіцыя канкуравалі на выбарах на рэспубліканскім, федэральным і мясцовым узроўнях. Да рэвалюцыі 2000 г. найбольш істотнымі з іх былі “інаўгурацыйныя” прэзідэнцкія і парламенцкія выбары ў Сербіі ў снежні 1990 г., выбары ў федэратыўны парламент у чэрвені 1992 г., праз два месяцы пасля ггрыняцця Канстытуцыі ФРЮ, датэрміновыя парламенцкія і прэзідэнцкія выбары ў снежні 1992 г., датэрміновыя прэзідэнцкія выбары ў снежні 1993 г., федэральныя і мясцовыя выбары ў лістападзе 1996 г., прэзідэнцкія і парламенцкія выбары ў Сербіі ў верасні 1997 г., пасля таго, як Мілошавіч перайшоў на пасаду прэзідэнта ФРЮ, і паўторныя выбары, калі з прычыны нізкай яўкі першыя два туры не вызначылі пераможцу.
Адзіныя выбарыў 1990-я гг., наякіх адназначнаперамог Мілошавіч або ягоная партыя, — гэта першыя прэзідэнцкія і парламенцкія выбары ў Сербіі ў снежні 1990 г. Яны рыхтаваліся спехам, каб не даць навастворанай апазіцыі эфектыўна правесці выбарчую кампанію. Правілы правядзення выбараў некалькі разоў мяняліся непасрэдна на перадвыбарным этапе, часткова ў адказ на пагрозу апазіцыі байкатаваць выбары, калі не будуць задаволеныя яе патрабаванні. Дэманструючы сваю ўпэўненасць, улады ў апошні момант прапанавалі апазіцыі некаторыя саступкі, у тым ліку ўлучэнне ў склад выбарчых камісій. Разам з тым улада абрала аднамандатную сістэму выбараў у Скупшчыну, ® Цыт. паводле: Корак у новн век: основе програма Соцфалнстнчне партфе Србфе. Београд: ГОСПС, 1992.
Вынікі парламенцкіх выбараў у Сербіі (рэспубліканскага і федэральнага ўзроўню), 1990-1997 гг.

1990(S)
1992(F1)*
1992(S)
1992(F2)*
1993(S)
1996 (S)
1997(S)
СПС**
446.08
1194
443
889
228.77
1101
331.5
447
336.65
1123
445.71
1101
334.2
1110
СРП
n/a
n/a
330
228
222.58
773
221.9
330
113.85
339
223.81
773
228.1
882
CPA
115.78
119
n/a
n/a
n/a
n/a
117.2
220
n/a
n/a
n/a
n/a
119.1
445
ДЭПАС
n/a
n/a
n/a
n/a
116.89
550
66.0
55
116.64
445
n/a
n/a
n/a
n/a
ДП
TIM
77
n/a
n/a
44.16
66
n/a
n/a
111.57
229
n/a
n/a
n/a
n/a
ДПС
n/a
n/a
n/a
n/a
n/a
n/a
n/a
n/a
55.07
77
n/a
n/a
n/a
n/a
За)едно
n/a
n/a
n/a
n/a
n/a
n/a
n/a
n/a
n/a
n/a
118.78
550
n/a
n/a
ІНШЫЯ***
330.7
330
227
55
227.6
220
223.4
66
116.22
77
111.70
226
118.6
113
S — выбары ў Народную Скупшчыну — парламент Сербіі; F — выбары ў ніжнюю палату Скупшчыны ФРЮ.
* У 1992 г. федэральныя выбары праводзіліся двойчы: першы раз — 31 траўня, другі — 20 снежня.
** У 1996-м і 1997-м гг. — СПС/АЮЛ
***Улучна з тымі, хто прагаласаваў супраць усіх.
Крыніца: Выбары ў Народную Скупшчыну Сербіі 1990,1992 і 1993 гг.: Srbobran Brankovic, Serbia in War with Itself. Political Choice in Serbia, Belgrade: Sociological Society of Serbia, 1995. P 299—302. Усе іншыя выбары: Vladimir Goati, Elections in FRY: Will of People or Electoral Manipulation ? Belgrade: CESID, 2001. P 205—218.
Вынікі прэзідэнцкіх выбараў y Сербіі, 1990-1997 rr.

1990
1992
1997-1 (лершы тур)
1997-1 (другі тур)
1997-2 (першы тур)
1997-2 (другі тур)
Мілошавіч або ягоны стаўленік**
63.34
57.32
37.3
47.89
43.43
56.46
Вядучы кандыдат ад апазіцыі***
16.40
33.80
20.64

15.81

Шэшаль
п/а
п/а
27.28
49.10
33.18
35.81
* У 1997 г. прэзідэнцкія выбары праводзіліся двойчы (кожны раз у два туры). Першыя выбары праводзіліся 12 верасня і 5 кастрычніка і не адбыліся праз нізкую яўку. Другія праводзіліся 7 і 21 снежня.
** На 1997-1 — Зоран Ліліч, на 1997-2 — Мілан Мілуцінавіч.
***У 1990 і 1997 гг.: Вук Драшкавіч, у 1992 г. — Мілан Паніч.
Крыніца: выбары 1990 і 1992 гг.: Srbobran Brankovic, Serbia in War with Itself. Political Choice in Serbia, Belgrade: Sociological Society of Serbia, 1995. P 299—302. Усе іншыя выбары: Vladimir Goati, Elections in FRY: Will of People or Electoral Manipulation? Belgrade: CESID, 2001. P 205—218.
якая давала перавагу партыі ўлады — самай шматлікай і моцнай — і біла па раз’яднанай апазіцыі. У канчатковым выніку менш за палову галасоў, аддадзеных за СПС, ператварыліся ў амаль што 80% месцаў у парламенце.
Мілошавіч са сваёй партыяй праводзіў кампанію, маючы больш выгоднае становішча; ягоныя лозунгі знаходзілі водгук і ў нацыяналістаў, і ў той часткі грамадства, якая хацела працягу палітыкі сацыяльнай абароны і патэрналізму; ён выкарыстоўваў у сваіх мэтах шырока распаўсюджаны страх перад радыкальнымі палітычнымі і эканамічнымі рэформамі. Асноўны лозунг афіцыйнай кампаніі: “3 намі няма няпэўнасці”, — гуляў на гэтым страху. У праграме “эканамічнага адраджэння Сербіі”, з якой выступаў Мілошавіч, пераважна закраналіся сацыяльныя пытанні, даваліся далёкасяжныя абяцанні, як, напрыклад, узняць узровень жыцця ў Сербіі да шведскага, і нават абяцаліся некаторыя рэформы7. Партыя ўлады нават выступала з лозунгамі міру і замірэння, засцерагала ад распальвання нацыяналістычнай істэрыі8. У канчатковым выніку Мілошавіч і ягоная партыя дамагліся моцнай падтрымкі большасці сацыяльных і прафесійных слаёў. Рашуча супраць прагаласавалі толькі найбольш свабодныя ад абароны і кантролю з боку дзяржавы групы: прыватныя бізнесоўцы і іх нанятыя супрацоўнікі, a таксама етудэнты і высокакваліфікаваныя спецыялісты.
На наступных выбарах, якія праходзілі ва ўмовах жорсткага эканамічнага крызісу, санкцый і вайны, ад здольнасці кіроўнай партыі атрымаць шырокую падтрымку мала чаго засталося. За гады, пазначаныя распадам Югаславіі, этнічнымі канфліктамі ў Харватыі і Босніі, эканамічнай катастрофай і міжнароднай ізаляцыяй краіны, рэзкае скарачэнне электаральнай базы рэжыму змусіла яго змяніць свае паводзіны на выбарчай арэне, але толькі ледзь заўважна змяніла практыку ажыццяўлення ўлады.
Перш за ўсё, база падтрымкі Мілошавіча не знікла дазвання — проста адбылася яе істотная рэканфігурацыі. Рэжым страціў значную долю падтрымкі працаўнікоў на вытворчасці, менеджараў, беспрацоўных, дзяржаўнага сектара, але захаваў і нават павялічыў колькасць сваіх прыхільнікаў сярод сялян і пенсіянераў; нязмен-
’ Slavujevic Zoran Dj. Election Campaigns Ц Goati Vladimir (ed.). Challenges of Parliamentarism: The Case of Serbia in the Early Nineties. Belgrade: Institute of Social Science, 1995. P 168.
8 Напрыклад, на адным мітынгу Мілошавіч заявіў: “Мы не можам вінаваціць славенцаў і харватаў у наіпых велізарных эканамічных праблемах, адсутнасці працы і фальшывых інвестыцыях. I азіраючыся на гісторыю, мы таксама не здолеем знайсці іншых вінаватых, апроч сябе саміх, як і не зможам стварыць ніводнага працоўнага месца, а тым болей стварыць эфектыўную эканоміку, пры якой заробкі працоўных не будуць зводзіцца да простага пражыткавага мінімуму, сялян не будуць абкрадаць, а навукоўцаў, настаўнікаў, дактароў — прыніжаць, ставячы іх на матэрыяльны ўзровень, не варты людзей”. Гл.: Thomas Robert. The Politics of Serbia in the 1990s. Columbia University Press, 1999. P 74.
Раздзел 3. Сербія: няўдольная дыктатура прыстасоўваецца...109 ным засталося і трывалае апірышча ўлады сярод найбяднейшага насельніцтва. Тыповы выбарца СПС і прыхільнік Мілошавіча быў гіпер-патрыётам і традыцыяналістам, амаль цалкам неталерантным да меншасцей; ён адчуваў настальгію па заможным, спакойным мінулым і не прымаў ліберальных ідэй. Электарат дэмакратычнай апазіцыі вызнаваў ліберальныя каштоўнасці, быў зболыпага вольны ад гіпер-патрыятызму, але, тым не менш, яму ў высокай ступені была ўласцівая культурная, этнічная і палітычная неталерантнасць9.
Ва ўмовах усё большай палярызаванасці электарату праблема пашырэння сваёй базы падтрымкі больш востра стаяла перад апазіцыяй, чым перад уладай. Фактычна шмат расчараваных выбарцаў вьграшылі прагаласаваць за Сербскую радыкальную партыю Ваіслава Шэшаля — былога дысідэнта, а потым сцяганосца ультранацыяналізму, які пазіцыянаваў сябе прыхільнікам болып жорсткай і бескампраміснай лініі па нацыянальна-этнічных пытаннях, чым Мілошавіч. Шэшаль гучна заявіў пра сябе на першых выбарах у парламент ФРЮ ў траўні 1992 г., калі дзякуючы байкоту апазіцыі ягоная партыя заваявала амаль траціну галасоў і ўшчыльную наблізілася да першай па папулярнасці СПС (гл. табліцу).
ПІэшаль стаўся карысным хаўруснікам Мілошавіча, на якога можна было разлічваць у любы момант, калі ўнутраны палітычны кантэкст, развіццё падзей у былой Югаславіі і дынаміка перамоў з міжнароднай супольнасцю пра збройныя канфлікты і санкцыі патрабавалі ад Мілошавіча ўсплёску жорсткай нацыяналістычнай рыторыкі. У такіх выпадках, як, напрыклад, было ў 1992 г. (і потым зноў у 1997 г.) партыя Шэшаля па сутнасці выконвала ролю завадатара ў нападках на апанентаў Мілошавіча як у парламенце, гэтак і па-за ім10. Перыяды ўздыму скрайняга нацыяналізму суправаджаліся скарачэннем электаральнай падтрымкі СРП. Для Мілошавіча гэта мела пэўныя плюсы: ён мог тады падаваць сябе — асабліва для міжнароднай супольнасці — як больш прадказальнага, менш заганнага лідара ў параўнанні з непрадказальным, агрэсіўным ПІэпіалем. Калі Мілошавічу было трэба падаць сябе міратворцам, “голубам”, памяркоўным палітыкам, адпаведна змяншалася і электаральная падтрымка СРП. Фактычна лёс друтой
9 Дэталёвы аналіз сербскага электарату і выбарчых прэферэнцый гл.: Goati Vladimir. Elections in FRY from 1990 to 1998: Will of People or Electoral Manipulation. 2nd ed. Belgrade: CESID, 2000. http://unpanl.un.org/intradoc/groups/public/documents/untc/ unpan017175.pdf.
10 Асабліваў 1992—1993 гг. Мілошавіч выкарыстоўваў Шэшаля, каб рабіць брудную працу, за якую не хацеў несці адказнасць рэжым: нападкі на палітычных апанентаў, зліў інфармацыі і дэзынфармацыі, скандалы ў Скупшчыне, каб дыскрэдытаваць апазіцыю, і г.д. Шэшаль таксама пры негалоснай падтрымцы ўлады стварыў ваенізаваныя фармаванні, якія ваявалі ў Харватыі і Босніі. Больш падрабязна гл. у: Milosevic Milan. The Same Old Circus//Vreme News Digest Agency. № 71, 01.02.1993; Milosevic Admired Seselj H Vreme News Digest Agency. № 174. 30.01.1995.
паводле моцы партыі ў Сербіі цалкам залежаў ад прапагандысцкай лініі, якую вяла інфармацыйная машынарэжыму11.
У выніку кампрамісу паміж федэральнымі ўладамі і апазіцыяй, якая ўлетку 1992 г. арганізавала хвалю акцый пратэсту, выбары былі прызначаныя датэрмінова. Масавыя выступы прайшлі пасля спрэчнага прыняцця ў красавіку 1992 г. новай Канстытуцыі ФРЮ рэшткамі старой Скупшчыны Югаславіі і паспешлівых выбараў у федэральны парламент у наступным месяцы — апазіцыя іх байкатавала. Патрабаванні апазіцыі знайшлі падтрымку ў новых афіцыйных асоб федэратыўнай дзяржавы: абранага прэзідэнтам Чосіча і мультыміліянера Мілана Паніча — амерыканскага бізнесмена сербскага паходжання, якому Мілошавіч прапанаваў пасаду прэм’ер-міністра ФРЮ. Тандэм Чосіч— Паніч, на якім спыніў свой выбар Мілошавіч у спадзеве ўзняць на міжнародным узроўні легітымнасць задуманай ім федэратыўнай структуры, вельмі хутка выйшаў з-пад кантролю Мілошавіча і павёў уласную палітычную гульню. Ад гэтага і так няўстойлівьі палітычны клімат зрабіўся яшчэ больш няпэўным.
Асабліва хутка набіраў папулярнасць Паніч — ён выкарыстоўваў свой імідж паспяховага бізнесоўца, і ягонае імкненне пакласці канец міжнародным санкцыям і інтэграваць ФРЮ ў міжнародную супольнасць знаходзіла водгук у выбарцаў. Увосень 1992 г. паводле вынікаў шматлікіх сацыялагічных апытанняў ён апярэджваў Мілошавіча. Апазіцыя прапанавала Панічу быць яе кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах — гэты крок пракладаў шлях да першага рэальнага выпрабавання ўлады Мілошавіча. Для яго кандыдатура Паніча ўяўляла выразную пагрозу, бо федэральны прэм’ер-міністр аспрэчваў сам сэнс існавання рэжыму на той час, то бок канфрантацыю з варожым светам дзеля выжывання Сербіі. Улады арганізавалі маштабную контратаку на Паніча: разыгрываючы нацыяналістычную карту, яны выяўлялі памкненні Паніча як дзеянні, “што ставяць пад пагрозу незалежнасць і годнасць краіны ў інтарэсах замежных дзяржаў, і перадусім ЗІПА”12.
Каб адвесці небяспеку, якую пачала ўяўляць апазіцыя, Мілошавічу спатрэбіліся пэўныя намаганні, але ўрэшце ён адносна лёгка даў рады гэтай задачы. Перш заўсё, выбары заставаліся тым полем, дзе правілы гульні вызначаў ён. Улада часткова задаволіла патрабаванні апазіцыі ўнесці змены ў выбарчае заканадаўства, але пры гэтым усё роўна захаваліся гарантаваныя перавагі для кіроўнай партыі. Напрыклад, калі выбары ў Скупшчыну пачалі праводзіцца не па аднамандатных акругах, а паводле партыйных спісаў, новым заканадаўствам вызнача-
11 “Увесь час, і асабліва ў апошнія дні, сербскае тэлебачанне вяло кампанію, скіраваную на дэманізацыю дэмакратычнага руху Сербіі, Дэмакратычнай партыі і Мілана Паніча: іх выяўлялі здраднікамі, каб супрацьвагай ім маглі выступаць ваяўнічыя патрыёты-радыкалы”. Гл. аналіз у: Kovacevic Miladin. MF Agency: (UN) Explainable //Vreme News Digest Agency. № 67. 4.01.1993.
12 Goati Vladimir (ed.). Elections to the Federal and Republican Parliaments ofYugoslavia (Serbia and Montenegro) 1990—1996. Berlin: Sigma, 1998. P 99.
лася 18 выбарчых акруг так, што ў выніку самая буйная партыя, г.зн. СПС, атрымлівала непрапарцыйна вялікае прадстаўніцтва ў органах заканадаўчай улады13.
Япічэ больш істотна тое, што рэжым сарваў перадвыбарную кампанію Паніча, змусіўшы кандыдата ад апазіцыі доўга змагацца за сваю рэгістрацыю. На той падставе, што Паніч нібыта не мае сербскага грамадзянства і таму не можа балатавацца, яму не давалі весці агітацыю, пакуль да галасавання не засталося ўсяго дзесяць дзён. Між тым афіцыйныя СМІ практьгіна не дапусцілі апазіцыю да эфіру і разгарнулі маштабную паклёпніцкую кампанію супраць Паніча, акрыяць ад якой у яго не было амаль ніякіх шанцаў14.
I нарэшце, галасаванне прайшло са шматлікімі парушэннямі. Падчас гэтых выбараў упершыню пачалі казаць пра фальсіфікацыі, бо ў 1990 г. перавага Мілошавіча не выклікала сумневаў, а парламенцкія выбары ў траўні 1992 г. апазіцыя байкатавала. Шмат якія апытанні напярэдадні выбараў або аддавалі пераваіу Панічу, або прадказвалі “баявую нічыю”; таму апазіцыя вырашыла, што, верагодна, у Паніча скралі перамогу. Хоць і не з’явілася неабвержных доказаў магчымай паразы Мілошавіча15, адзначаныя і зафіксаваныя парушэнні пацвярджалі, што ўлада магла забяспечыць сабе пэўную перавагу, неабходную для таго, каб мінімізаваць магчымасць непрадказальнага павароту падзей падчас галасавання.
У арсенале фальсіфікацый у Мілошавіча было мноства разнастайных метадаў і прыёмаў. Напрыклад, у 1992 г. улады займаліся незаконнымі махінацыямі з пратаколамі галасавання на выбарчых участках — іх збіралі не акруговыя выбарчыя камісіі, як таго патрабавала заканадаўства, а гарадскія. Паведамлялася, што вынікі “пераглядаліся” і “выпраўляліся”16. Яшчэ адзінметад фальсіфікацый— маніпуляванні са спісамі выбарцаў. Сотні тысяч уцекачоў з Харватыі, Босніі і Косава фармальна мелі права галасаваць, калі зарэгістраваліся ў месцах пражывання за паўгода да выбараў. Аднак улады з дапамогай маніпуляцый “удакладнялі” спісы выбарцаў (часта дзеля таго, каб трымаць пад кантролем галасы пратэстнага электарату — уцекачоў) і ўвогуле мелі поўную свабоду вызначаць сукупны лік выбарцаў на патрэбным для сябе узроўні17. Паўсёй краіне фіксаваліся і іншыя, больш
13 Goati Vladimir (ed.). Elections to the Federal and Republican Parliaments of Yugoslavia (Serbia and Montenegro) 1990—1996. Berlin: Sigma, 1998. P 61—66.
14 Тамсама. P 106—109.
16 Улічваючы неадпаведнасць паміж прагнозамі і абвешчанымі вынікамі, адзін назіратыгік заўважыў, што “начныя выбары з 21-га на 22-га снежня [г.зн. закідванне бюлетэняў у урны для галасавання — B.C.] мусілі арганізоўваць нашмат больш дысцьшлінаваныя і верныя зароку маўчання людзі, чым, прынамсі, традыцыйнапрынятаў гэтым асяродку ”. Ciric Aleksandar. Public and Secret Opinion //Vreme News Digest Agency. №67. 04.01.1993.
16 Goati Vladimir (ed.). Elections to the Federal and Republican Parliaments of Yugoslavia (Serbia and Montenegro) 1990—1996. Berlin: Sigma, 1998. P 107—108.
17 “Names Reportedly Omitted from Electoral Rolls II Politika. 22.12.1992. Цыт. паводле: FBIS. 05.01.1993. P 50.
звыклыя механізмы фальсіфікацый, як, напрыклад, выкарыстанне нестандартных урнаў і закідванне бюлетэняў, так што “яўка” часам перавышала колькасць унесеных у спісы для галасавання выбарцаў18. Больш за тое, праз усё дзесяцігоддзе было шырока распаўсюджанае арганізаванае адміністрацыяй дзяржаўных прадпрыемстваў “калектыўнае галасаванне” іх супрацоўнікаў19.
Але, бясспрэчна, асноўным складнікам сістэмы фальсіфікацый у Сербіі за Мілошавічам было Косава. 3 часу скасавання абласной улады, у якой вялі рэй албанцы, тыя адназначна трымаліся ідэі незалежнасці і сістэматычна байкатавалі ўсе арганізаваныя сербскімі ўладамі выбары ў Косаве. На практыцы гэта азначала дзве рэчы. Па-першае, сербская этнічная меншасць, якая складала 10% насельніцтва Косава, абірала ўсіх дэпутатаў рэспубліканскай Скупшчыны ад Косава. СПС забяспечыла сабе перамогу ў Косаўскай выбарчай акрузе, якой паводле выбарчага заканадаўства 1992 г. адводзілася 27 месцаў у парламенце20. Па-другое, улады атрымлівалі ў сваё распараджэнне блізу мільёна не выкарыстаных этнічнымі албанцамі бюлетэняў, якія можна было закідваць у урны. Колькасць галасоў, пададзеных за СПС у Косаве, нязменна перавышала лік сербскай нацыянальнай меншасці21. На выбарах у парламент, дзе існавала сістэма выбарчых акруг, не было патрэбы звыш меры завышаць яўку, але на прэзідэнцкіх выбарах, калі падлік галасоў ажыццяўляўся па ўсёй краіне, гэтая тэндэнцыя — і практыка — рабілася відавочнай22.
Аднак рыштунак маніпулявання вынікамі выбараў быў далёка не ўсёабдымны. Перадусім улады не здолелі зрабіць прэвентыўных захадаў, каб не дапусціць незалежнага назірання і кантролю на выбарах. Улады маглі чыніць выбарчыя махінацыі ў вялікай ступені дзякуючы абмежаваным магчымасцям апазіцыі назіраць за галасаваннем — напрыклад, у 1992 г. яна здолела арганізаваць назіранне прыкладна на палове выбарчых участкаў. 3 цягам часу ўлада страчвала гэтую перавагу, бо назіранне рабілася больш арганізаваным і комплексным. Датаго ж, калі механізм маніпуляцый і фальсіфікацый, здавалася, добра працаваў, пакуль скрадалася адносна невялікая колькасць галасоў,
18 “Account of Poll Irregularities Reported// Politika. 23.12.1992, Цыт. паводле: FBIS. 03.01.1993. P 51.
19 Гэтая тэхніка выбарчых фальсіфікацый атрымамала назву “Каруселі”. Пры ёй адных і тых жа выбарцаў, найчасцей супрацоўнікаў дзяржаўных устаноў, арганізавана развозяць па розных участках, каб яны па некалькі разоў галасавалі. (Рэд.).
20 Guide Through Election Controversies in Serbia. Belgrade: CESID, 2000. P 18.
21 Больш падрабязны аналіз выбарчых парушэнняў у Сербіі, і асабліва ў Косаве, гл.: Goati Vladimir. Elections in FRY from 1990 to 1998: Will of People or Electoral Manipulation. 2nd ed. Belgrade: CESID, 2000. http://unpanl.un.org/intradoc/groups/ public/docum ents/untc/unpanO 17175.pdf.
22 У 1992 г. i ў 1997 г., калі на першых выбарах у другім туры перамог Шэпіаль, але з прычыны нізкай яўкі было прызнана, што выбары не адбыліся, наступная перамога стаўленіка Мілошавіча — Мілана Мілуцінавіча — дасягнутая ў вялікай ступені дзякуючы фальсіфікацыям у Косаве.

ВыбарыўКосаве,
1992-1997 гг.

ПР-92
РЭС-92
ФВД92
РЭС-93
МУН-96
ФЕД-96
РЭС-97
ПР97/1/1
ПР97/1/2
ПР97/2/1
ПР97/2/2
Колькасць зарэгістраваных выбарцаў, тыс.
7774
6665
6650
7768
9967
9964
9970
9970
9975
9991
9949
Яўка, тыс.
1161
1158
1156
1143
1186
2217
2203
2203
2212
2233
2293
Яўка, %
220,8
223,8
224,1
118,7
119,3
222,6
221,0
221,0
221,8
223,6
330,9
Галасы за СПС, тыс.
1132
772
778
992
1110
1151
1133
1128
1144
1165
2278
Галасы заСПС, %
882,2
445,9
449,8
664,2
559,1
669,7
665,6
663,3
668,1
770,8
994,7
ГаласызаСПС, % ад агульнага л іку насельніцтва
117,1
110,9
112,0
112,0
111,4
115,7
113,8
113,3
114,8
116,7
229,3
ПР — прэзідэнцкія выбары ў Сербіі; РЭС — выбары ў рэспубліканскі парламент; МУН — муніцыпальныя выбары; ФЕД — выбары ў федэральны парламент. Галасы за СПС — колькасць галасоў, аддадзеных за СПС, кандыдата на прэзідэнта ад СПС або кааліцыю на чале з СПС.
Крыніца: CESID, уласныя падлікі.
Мілошавіч і яго прыхільнікі абапіраліся на досыць грувасткія метады выбарчых махінацый, якія дорага каштавалі і якія можна было вызначыць і выкрыць пры лепш арганізаваным назіранні. I нарэшце, рэжым, як выглядала, задавальнялі такія абвешчаныя вынікі выбараў, якія сведчылі пра трывалую долю падтрымкі яго апанентаў — як аўтарытарнай, гэтак і дэмакратычнай частак апазіцыйнага спектра — пры ўмове, што гэтыя вынікі не парушалі агульнага балансу ўлады. Іншымі словамі, рэжым Мілошавіча не імкнуўся ў афіцыйных выніках ствараць цалкам нерэалістычную карціну — іронія ў тым, што сам па сабе гэты чыннік абмяжоўваў магчымасці рэжыму маніпуляваць вынікамі выбараў. He было пэўнасці, ці спрацуюць бездакорна тыя ж механізмы, калі рэжыму давядзецца “ліквідоўваць наступствы” ў значна большых маштабах, г.зн. не дапусціць перамогі апазіцыі, калі насамрэч яна атрымае болыпасць галасоў выбарцаў.
Наступныя парламенцкія выбары ў Сербіі прайшлі ў снежні 1993 г. у выніку разлому маўклівай кааліцыі СПС і СРП, калі Мілошавіч змяніў курс у баснійскім канфлікце. Ен прыняў рашэнне адысці ад ранейшай лініі на канфрантацыю, ад падтрымкі баснійскіх сербаў і выказацца за план мірнага ўрэіулявання, вядомы пад назвай “план Вэнса—Оўэна” пасля таго, як сацыяльна-эканамічны крызіс, выкліканы вайной і эканамічнымі санкцыямі, пачаў набываць маштабы катастрофы. Гэтая змена палітычнай лініі справакавала раскол у кааліцыі “чырвона-чорных”, бо СРП з Шэшалем абвясцілі Мілошавіча здраднікам.
Апынуўшыся перад пагрозай вотуму недаверу Скупшчыны, Мілошавіч скарыстаўся неадназначнай фармулёўкай Канстытуцыі, каб распусціць яе, абгрунтаваўшы сваё рашэнне... атмасферай у заканадаўчым органе ўлады. Скараціўшы тэрміны перадвыбарнай кампаніі, Мілошавіч зноў атрымаў перавагу над дэзарганізаванай апазіцыяй. А тая перажыла чарговы крызіс пасля распаду яе вялікай кааліцыі і абвастрэння супярэчнасцей паміж партыямі “вайны” і “міру” (гл. раздзел 7).
Між тым Мілошавіч адкінуў свайго гал оўнага сябра, які ў папярэднія месяцы быў ягоным рупарам у справах прапаганды, — Шэшаля. Яго адлучылі ад эфіру і нават у 1994 г. кінулі ў турму за тое, што ён назваў Мілошавіча злачынцам. Да таго ж партыя Мілошавіча вялаўсю перадвыбарную кампанію так, каб выставіць Шэшаля і лідараў баснійскіх сербаў, якія не прынялі ягоных планаў заключыць пагадненне з міжнароднай супольнасцю і супраць якіх сам Мілошавіч увёў санкцыі ў выглядзе закрыцця меж і скарачэння фінансавай дапамогі, — ахвярнымі казламі, адказнымі за вынікі палітыкі самога Мілошавіча. Сярод іншага іх абвінавачвалі ў здзяйсненні злачынстваў і ў карупцыі.
Тым часам партыя ўлады пераарыентавалася ў сваёй рыторыцы на актуальныя штодзённыя праблемы: яна сцвярджала, што выступае гарантам стабільнасці, прыпісвала сабе заслугу захавання жыццёва важнай інфраструктуры і дзеяздольнасці дзяржавы, нягледзячы на санкцыі, і абяцала адрадзіць і адбудаваць краіну23.
Ператварыцца з “ястраба” ў “голуба”, як выявілася, вельмі проста, калі ўлічыць, што частка апазіцыі пачала крытыкаваць курс Мілошавіча ў Босніі і тым самым паставіла сябе ў становішча ахвярных казлоў для афіцыйнай прапаганды разам з Шэшалем і Караджычам. Агулам выбарчая кампанія пацвердзіла статус-кво, за выняткам пераразмеркавання галасоў паміж СПС і СРП (гл. табліцу) у адпаведнасці з мадэллю, якая захоўвалася праз усё дзесяцігоддзе: уздым нацыяналістычнай рьіторыкі з боку ўлады суправаджаўся ростам колькасці галасоў, аддадзеных на выбарах за СРП, а ў перыяды “памяркоўнасці” баланс зноў ссоўваўся на карысць партыі Мілошавіча. Па сутнасці лёс намінальна самай буйной апазіцыйнай
23 СПС прызнавала, што Сербіі цяжка, але разам з тым падкрэслівала, што краіна не галадае і не замярзае, нягледзячы на санкцыі ААН. Функцыянаваў грамадскі транспарт, сістэма аховы здароўя, школы. Шмат якія прадпрыемствы добра працавалі, будаваліся новыя заводы, вырабляліся новыя віды прадукцыі. Дзяржаваклапацілася пра найбяднейшае насельніцтва. У свеце да Сербіі ставіліся з усё большым разуменнем, яна была не адна — у яе знаходзіліся сябры. Там, дзе немагчыма было адмаўляць сур’ёзныя праблемы, СПС апраўдвала іх існаванне санкцыямі. Гэткая дваістая пазіцыя дапамагала ўнікнуць паразніцкіх настрояў, зняць адказнасць з улады і прапаноўвала простае тлумачэнне калапсу грамадства: гэта вынік “злачыннай” сусветнай змовы, “новага сусветнага парадку”, што вырашыў знішчыць самасвядомыя, ганарлівыя народы, якія любяць свабоду. Гл.: Slavujevic Zoran Dj. The Issues: Dimensions of Electoral Confrontations // Goati Vladimir (ed.). Elections to the Federal and Republican Parliaments of Yugoslavia (Serbia and Montenegro) 1990—1996. Berlin: Sigma, 1998. R 104.
партыі цалкам залежаў ад прапагандысцкай лініі афіцыйных СМІ і змены палітьгчнага курсу самога Мілошавіча. Яму не пашкодзіла і тое, што ягоная партыя чарговы раз не змагла атрымаць абсалютную большасць у Скупшчыне: ён выраіпыў праблему падпарадкавання заканадаўчай улады, раскалоўшы апазіцыю: невялікую партьпо “Новая дэмакратыя” ўдалося кааптаваць ва ўладную кааліцьію.
Палітыка праз блізкае атачэнне
Хоць рэжым Мілошавіча і падтрымліваў дэмакратычны фасад, але сапраўдным механізмам, з дапамогай якога Мілошавіч захоўваў і ажыццяўляў сваю ўладу, была палітыка праз блізкае атачэнне. У ягоным уласным полі, агароджаным ад парламенцкіх дэбатаў і выбудовы кааліцый, улада Мілошавіча нічым не абмяжоўвалася. Як прэзідэнт ён не трымаў вялікага штату, а быў схільны, аддаючы загадьі, разлічваць на ўласнае разуменне. За часамі ягонага кіравання ніколі немагчыма было прыпісаць каму-небудзь ролю другой ці трэцяй афіцыйнай асобы ў дзяржаве. Становішча кожнага чыноўніка залежала ад набліжанасці да лідара, а Мілошавіч заўжды дбаў пра тое, каб рэгулярна ператасоўваць сваё блізкае атачэнне: увесь час гуляючы ў ратацыйныя гульні, ён уводзіў і выводзіў з яго чыноўнікаў, каб не дапусціць утварэння цэнтраў унутранай аўтаноміі і супраціву, і рабіў кадравыя прызначэнні выключна на падставе асабістай адданасці кандыдатаў24.
Ключавыя пазіцыі вартавых прэзідэнцкай улады займалі не чальцы кабінета міністраў або парламента, а супрацоўнікі органаў правапарадку і бяспекі (фактычна павязаныя з ваенізаванымі бандамі і мафіяй), а таксама прадстаўнікі СМІ — галоўнай прылады маніпулявання грамадствам. Звыклыя афіцыйныя пасады фармальна прадугледжвалі шырокія паўнамоцтвы, але па сутнасці былі збольшага дэкаратыўнымі; на іх часта прызначаліся “падстаўныя асобы”, якія абвяшчалі і праводзілі самыя неадназначныя рашэнні і ад якіх з лёгкасцю пазбаўляліся, калі заяўленая палітыка правальвалася або калі Мілошавіч змяняў курс26.
Напрыклад, ператасоўванне кадраў 1996 г. каштавала кар’еры старым прыхільнікам Мілошавіча, у тым ліку Міхайлу Маркавічу — былому намесніку кіраўніка партыі, Барысаву Ёвічу — былому прэзідэнту СФРЮ, і Мілараду Вучэлічу — колішняму дырэктару сербскага дзяржаўнага тэлебачання. Усе яны былі хаўруснікамі
24 Напрыклад, МіркаМар’янавіч, прызначаны прэм’ер-міністрам пасля парламенцкіх выбараў 1993 г., не меў ніякага папярэдняга досведу адміністрацыйнай працы. Відаць, Мілошавіч спыніў на ім свой выбар “за тое, што ён быў гатовы адмовіцца
ад асабістых амбіцый дзеля дыктатарстваМілошавіча”. Гл.: Markotich Stan. Serbia: Milosevic Flexes his Political Muscle // Transitions Online. 30.01.1995. http://www.tol. org/client/article/5862-serbiamilosevic-flexes-his-political-muscle.htmI.
26 Gordy Eric D. The Culture of Power in Serbia: Nationalism and the Destruction of Alternatives. Pennsylvania State University Press, 1999. P 18.
Мілошавіча падчас “антыбюракратычнай рэвалюцыі” і непахіснымі нацыяналістамі — пасля падпісання Дэйтанаўскіх пагадненняў іх бесцырымонна выкінулі, замяніўшы на кліентаў жонкі Мілошавіча з партыі Аб’яднанай югаслаўскай лявіцы (АЮЛ)26.
Пасля 1997 г., калі Мілошавіч панёс страты ў выніку перамогі апазіцыі на мясцовых выбарах і наступных масавых пратэстаў супраць іх анулявання, ён пачаў распрацоўваць план вяртання да сваіх ідэалагічных каранёў, і гэтапрывяло да вяртання ваўладу шмат каго з раней выкінутых нацыяналістаў. I нарэшце, Мілошавіч хутка ўсвядоміў, што адданасць правадыру залежыць ад таго, наколькі яму абавязаныя падначаленыя. I ён гандляваў магчымасцямі для карупцыі ў абмен на асабісіую адданасць. Такім чынам набіралі моц вузкае і больш шырокае кола эканамічнай алігархіі, мафія, сакрэтная паліцыя, ваенізаваныя фармаванні — усе яны атрымлівалі свае дывідэнды ад захавання палітычнага статус-кво.
Магчыма, адзіная ўплывовая асоба, на якой не адбіліся ператасоўванні кадраў за часам кіравання Мілошавіча, — ягоная жонка. Уплыў Мір’яны Маркавіч на мужа трымаўся іх надзвычай моцнай узаемнай эмацыйнай прывязанасцю і ўмацоўваўся ейнымі ўласнымі палітычнымі амбіцыямі. У мінулым Маркавіч была прафесарам сацыялогіі Бялградскагаўніверсітэта; яна адыграла важную ролю падчас узыходжання Мілошавіча да ўлады ў 1980-я гг. як канал зносін паміж ім і бялградскай інтэлігенцыяй. Артадаксальная марксістка, яна дапамагла Мілошавічу заваяваць давер кансерватыўнай партыйнай і вайсковай іерархіі. Па распадзе камуністычнай партыі, калі ейны муж утварыў СПС, Маркавіч заснавала ўласную камуністычную партыю — Саюз камуністаў — Лігу за Югаславію (у 1995 г. яе перайменавалі ў Аб’яднаную югаслаўскую лявіцу). Гэтую новую структуру хутка пачалі называць “партыяй генералаў” — яна была проста сеткай кліентуры, праз якую Мілошавіч дамогся лаяльнасці ўплывовай “старой гвардыі” і вайскоўцаў. АЮЛ хутка ператварылася ў магутны механізм патранажу, які адкрываў магчымасці для карупцыі ў абмен на адданасць “уладнаму сужэнству” і быў, як адзначыў адзін назіральнік, “святым заступнікам спекулянтаў, лісліўцаў і гнюсных баязліўцаў”27.
Важным складнікам механізма ўплыву Маркавіч былі кумаўство і фаварытызм. Яна ніколі не саромелася карыстацца патранажам у зваротным кірунку, то бок дзеля ўзбагачэння сваёй сям’і. Ахвочыя атрымаць урадавыя кантракты спонсары пераклалі кнігі Маркавіч па філасофіі і палітыцы на дваццаць замежных моў і прафінансавалі яе прамацыйныя турнэ за мяжой. Попыту на ейныя кнігі амаль не было, і тым жа спонсарам давялося выкупіць наклад у кнігарняў28.
26 Pribicevic Ognjen. Serbian Strongman Tightens His Grip on Power at Home Ц Transitions Online. 18.10.1996. http://www.tol.org/client/article/3841-viewpointserbiasstrongman-tightens-his-grip-on-power-at-home.html.
27 Djukic Slavoljub. Milosevic and Markovic: A Lust for Power. McGuill University Press, 2001. P 65.
28 Тамсача P 66.
Маркавіч зрабілася рупарам Мілошавіча ў калонках, што вьіходзілі адначасова ў некалькіх газетах, але напісанае ёю хутчэй выклікала варожасць грамадства, чым дапамаі'ала знайсці новых прыхільнікаў. Увогуле, калі Мілошавіч пачаў выяўляць прыкметы стомленасці, Маркавіч сталася ягонай рухальнай сілай29. Але праз свае паводзіны, карумпаванасць, агіду да ідэй, якія яна публічна выказвала, і відавочнае невуцтва, нягледзячы на прэтэнцыйнасць яе філасофіі, Маркавіч выклікала ў краіне ці не найбольшую нянавісць. Звычка ва ўсім разлічваць на жонку ўрэшце сталася адным з чыннікаў, якія прывялі Мілошавіча да страты ўлады, бо схільнасць Маркавіч прымаць уласныя ўяўленні і ідэі за рэчаіснасць абярнулася супраць яго самога.
Сілавыя структуры і сілы бяспекі ў эпоху Мілошавіча паводле логікі пачалі адыгрываць усё большую ролю, бо краіна de facto знаходзілася ў стане вайны. Афіцыйныя СМІ горача адмаўлялі гэты факт — цягам усяго баснійскага канфлікту яны, у адпаведнасці з афіцыйнай лініяй, сцвярджалі, што “ніводны сербскі салдат не знаходзіцца па-за межамі краіны”. Штат сіл бяспекі да сярэдзіны 1990-х гг. раздзьмуўся да ста тысяч — гэта больш за ўсю рэгулярную армію, разам узятую. Яны забяспечваліся і фінансаваліся лепш за армію і складалі элітныя сілы, асноўнай задачай якіх было ахоўваць рэжым і спрыяць росту палітычных амбіцый Мілошавіча. He выпадкова генерал Евіца Станішыч, які доўгі час узначальваў дзяржаўную службу бяспекі, болып чым хто іншы наблізіўся да таго, каб лічыцца другім чалавекам у Сербіі30.
Была і ўнутраная логіка ў зліцці на пачатку кіравання Мілошавіча сіл бяспекі з мафіяй. Той не мог сабе дазволіць прыняць непасрэдную адказнасць за ваенныя дзеянні і бясчынствы ў Харватыі, а потым і ў Босніі — значыць, гэтую працу было неабходна перадаць ваенізаваным бандам. Ёсць звесткі, што на чале групы, якая займалася ўзбраеннем і навучаннем ваенізаваных фармаванняў (напрыклад, Шэшаля і Аркана) стаялі Станішыч, ягоны намеснік Міхаль Кертэс, Радаван Стоічыч
29 Адзін раз яна, як кажуць, уратавала палітычную кар’еру мужа, калі ў ліпені 1992 г. Паніч амаль пгго ўгаварыў Мілошавіча зысці з пасады, дамовіўшыся з Захадам аб зняцці эканамічных санкцый супраць ФРЮ ў абмен на адстаўку Мілошавіча Гл.: Djukic Slavoljub. Milosevic and Markovic: A Lust for Power. McGuill University Press, 2001.
30 Ягоны пераемнік на гэтай пасадзе Радэ Маркавіч пасля падзення рэжыму Мілошавіча прызнаў, што Станішыч нясе асабістую адказнасць за арганізацыю кантрабанды зброі, нафты і цыгарэт. Ён пільна сачыў за кантрабандай — разам з мытнікамі арганізоўваў канвоі. Яшчэ адной значнай крыніцай ценявых даходаў рэжыму было нарабаванае ў Босніі і Харватыі. “Мільёны ў замежнай валюце, пакладзеныя набанкаўскі рахунак Службы падчас вайны, далі магчымасць Станішычу адкрыць адмысловы фонд. 3 яго фінансавалася будаўніцтва дзяржаўных аб’ектаў, прыватных дамоў і раскошных апартаментаў у курортных зонах Югаславіі”. Гл.: http://www.balkaninfo.net/news/print.php?id=76670. (Спасылка не працуе. — Заў. рэдакт.ара.')
па мянушцы “Байда” і Франка Сіматавіч31. Большасць удзельнікаў гэтай групы паходзіла з Ваяводзіны — там яны вызначыліся падчас “ёіуртавай рэвалюцыі” 1988 г. Пазней Станішыч выйшаў з фавору Мілошавіча і ягонай жонкі, калі заклікаў да памяркоўнасці і ўстрымання ад гвалту ў Косаве. Яго знялі з пасады ў 1998 г. разам з Момілам Перышычам, начальнікам штаба арміі ФРЮ, які пазней адыграў істотную ролю ў арганізацыі адхілення Мілошавіча ад ўлады.
У далейшым Мілошавіч катэгарычна адмаўляў, што меў хоць якое дачыненне да ваенізаваных груповак, як, прыкладам, сумнавядомыя “Тыгры” Аркана. Аднак падчас працэсу над ім у Міжнародным трыбунале сведкі, у тым ліку і сакратар Аркана, пацвердзілі, што Аркан не рабіў ніякіх дзеянняў без наўпроставага загаду СДБ (Сербскай дзяржаўнай бяспекі) і што гэтыя аперацыі фінансаваліся непасрэдна таемнай паліцыяй32. Болып за тое, у прыватных размовах на пачатку 1990-х гг. Мілоціавіч ускосна прызнаваў сувязь з Арканам, калі казаў, што “нехта мусіць таксама выконваць за мяне частку працы”33. Быў яшчэ адзін, яшчэ болып неаспрэчны, доказ сувязяў паміж рэжымам і ваенізаванымі групоўкамі. Адна з іх, вядомая пад назвай “Чырвоныя берэты”, у 1996 г. склала аснову элітнага спецыяльнага падраздзялення СДБ — de facto прэтарыянскай гвардыі рэжыму. Камандзір “Чырвоных берэтаў” Міларад Лукавіч, які атрымаў мянушку “Легіянер” за тое, што ў 1980-х гг. служыў у Французскім замежным легіёне, сам у 1991—1995 гг. быў у складзе “Тыграў” Аркана34.
Палітэканомія Сербіі зачасам Мілошавіча характарызавалася спалучэннем бюракратьгчнага кантролю і алігархіі, якая валодала самымі прыбытковымі актывамі і адміністрацыйнымі рэнтамі. У Сербіі ўтварыўся адзін з найгоршых варыянтаў “кумаўскога капіталізму”, што ўзніклі ва Усходняй Еўропе па распадзе камуністычнай сістэмы. Пад канец дзесяцігоддзя Сербія мела благую славу другой найбольш карумпаванай краіны ў свеце. Гэтаксама і паказнік няроўнасці даходаў быў адным з найвышэйшых у свеце. Эканамічная эліта Сербіі складалася з асоб, якія зрабілі капітал дзякуючы сваёй часцяком паўлегальнай або нелегальнай дзейнасці ў дзяржапараце або выкарыстанню сувязяў з людзьмі ва ўладзе пры дапамозе “палітычна гарантаванага манапольнага кантролю над рознымі сегментамі эканомікі: выпускам і размеркаваннем грошай, імпартам і гандлем, вытворчас-
31 Sell Louis. Slobodan Milosevic and the Destruction of Yugoslavia. Durham: Duke University Press, 2002. P 327.
32 Secretary’s Testimony May Prove Key to Milosevic Conviction // Coalition for International Justice (CIJ) Trial Reports Archive. 16.04.2003. http://iwpr.net/reportnews/ secretarys-testimony-may-prove-key-milosevic-conviction.
33 Sell Louis. Slobodan Milosevic and the Destruction of Yugoslavia. Durham: Duke University Press, 2002. P 326.
34 “Profile: Milorad Lukovic//BBC News. 03.05.2004. http://news.bbc.co.Uk/l/hi/world/
europe/3680111.stm.
Раздзел 3. Сербія: няўдольная дыктатура прыстасоўваецца...119 цю тавараў і правам кантраляваць фінансавыя аперацыі”36. За свае паслугі ў выглядзе перадачы манаполій ці выгадных кантрактаў улады разлічвалі на адплату — “адкаты”, прьным часта дакументальна зафіксаваныя36.
У адпаведнасці з характэрнай для персаналісцкіх аўтакратый рысай, заўважанай, напрыклад, у Лукашэнкавай Беларусі, у Сербіі за Мілошавічам назіралася зліццё кантролю над апаратам бяспекі і найболып даходнымі з гледзішча атрымання рэнтаў сферамі. Гэтак, кіраўніка падраздзялення сакрэтнай паліцыі СДВ Міхаля Кертэса ў 1994 г. перавялі на пасаду кіраўніка мытнай службы — вельмі прыдатны пост, каб дастасоўваць схемы абыходу санкцый. Ен праводзіў махінацыі з продажам зброі ў Харватыю і Боснію-Герцагавіну і з “пастаўкамі” нафты і наркотыкаў. Як кіраўнік мытнай службы Кертэс асабіста прызначаў большасць сербскіх мытнікаў, каб гарантаваць іх асабістую адданасць і забяспечыць функцыянаванне мытні па сутнасці як прыватнай канторы, што абслугоўвае рэжым37. Агулам кантрабанда зрабілася надзвычай прыбытковым бізнесам: паводле некаторых ацэнак, у дзяржаўны бюджэт не паступіла больш за 1 млрд нямецкіх марак мыта толькі на цыгарэты38. Даходы ад кантрабанды алкаголю і наркотыкаў, хутчэй за ўсё, у некалькі разоў павялічвалі гэтую лічбу. Грошы ад наркагандлю зазвьгчай асядалі на банкаўскіх рахунках у Македоніі і на Кіпры, схемай з апошнім карысталіся яшчэ сакрэтныя службы сацыялістычнай Югаславіі для адмывання грошай, атрыманых ад нелегальнага гандлю зброяй39.
56 Cohen Lenard. Serpent in the Bosom: The Rise and Fall of Slobodan Milosevic. Boulder:
Westview Press, 2000. P 132.
38 Напрыклад, адна малавядомая мэблевая кампанія атрымала кантракт на пастаўку бензіну. Адпаведны міністр асабіста ўнёс папраўку ў кантракт — павялічыў цану на 20 нямецкіх пфенінгаў за літр. Розніца пайшла на фінансаванне выбарчай кампаніі кіроўнай партыі. Гл.: Komlenovic Uros. Echoing Silence //Vreme News Digest Agency. № 78. 22.03.1993.
87ЗаКертэсам блізу 800 з 2.300 сербскіхмытнікаўпаходзілізягонагароднагагорада Бачка Паланка. Пазней Кертэса падазравалі ў прысваенні вялікіх сум з грошай, што належалі рэжыму. Гл.: Hajdinjak Marko. Smugglingin Southeast Europe: The Yugoslav Wars and the Development of Regional Criminal Networks in the Balkans. Sofia: Center for the Study of Democracy, 2002. P 50. http://www.csd.bg/'artShow.php?id= 12854.
38 ‘‘People vs. Milosevic; Part 4: Epic corruption Ц CNN Special Report. 17.12.2001. http://archives.cnn.eom/2001/WORLD/europe/12/13/people.vs.milosevic.4/index.html.
39 Кілеры сакрэтных службаў забілі шэраг злачынцаў, якія спрабавалі скласці канкурэнцыю СДВ у наркагандлі. У 90-я іт. мытнікі часта канфіскоўвалі наркотыкі ў кантрабандыстаў, асабліва на балгарска-сербскай мяжы, але не знішчалі іх, a перадавалі СДБ. Яе агенты прадавалі іх на ўнутраным рынку або кантрабандна пастаўлялі з Сербіі ў іншыя краіны. Мяркуюць, што гэткага паходжання былі і больш за 600 кг гераіну 93-адсоткавай ачысткі, знойдзенага паліцыяй неўзабаве пасля падзення рэжыму Мілоіпавічаў арандаваным СДБ сейфе аднаго з бялградскіх банкаў. Гл.: Traynor Ian. Milosevic Ally Linked to Heroin Stash // The Guardian. 16.03.2001. http://www.guardian.co.uk/world/2001/mar/16/balkans.internationalcrime.
Яшчэ адной крыніцай даходаў рэжыму быў кантроль над банкаўскім сектарам і спекуляванне на гіперінфляцыі40. Механізм быў да неверагоднасці просты: калі інфляцыі галапавала і болыпасць грамадзян спрабавала свае заробкі ў дынарах канвертаваць у цвёрдую валюту, перш чым вартасць грошай упадзе ніжэй кошту паперы, на якой яны друкаваліся, прывілеяванае вузкае кола магло набываць валюту ў банках па заніжаным курсе, часта праз крэдыты, выдадзеныя гэтымі ж банкамі. Тыя, хто атрымліваў падобныя крэдыты, маглі адразу ж абмяняць набытае на дынары на чорным рынку і імгненна атрымаць прыбытак. Паводле слоў апазіцыі, пасля змены ўлады ў 2000 г., магчыма, гэткім чынам зарабляліся мільярды долараў41.
Банкі ў вялікай ступені знаходзіліся пад асабістым патранажам Мілошавіча. Асаблівую ролю адыгрываў Бялградскі банк — калісьці яго ўзначальваў сам Мілошавіч. Бялградскі банк завалодаў 27-ю сербскімі банкамі з дапамогай цёмнай аферы кансалідавання банкаў, і, паводле некаторых звестак, у ім захоўвалася вялікая доля мытных і кантрабандных прыбыткаў, у далейшым перавезеных (часцяком у мяхах) у пункты прызначэння ў Заходняй Еўропе, на Кіпры і ажно ў Кітаі. Калі грошы апыналіся ў замежных банках, яны лічыліся чыстымі і іх можна было пераводзіць па ўсім свеце. Адмоўнае сальда замежнага гандлю — амаль 1 млрд долараў на год, нягледзячы на санкцыі, — зболыпага фінансавалася з замежных рахункаў вышэйшых палітычных колаў і з фондаў шматлікіх афіцыйна незарэгістраваных дзяржаўных арганізацый42. Але значная частка гэтых грошай заставалася на замежных банкаўскіх рахунках.
Яшчэ адзін прыклад таго, як банкаўскі сектар выкарыстоўваўся для перапампоўвання грошай ад насельніцтва рэжыму, — прыватныя ашчадныя банкі. Два з іх, якія належалі Ездзіміру Васілевічу і Дафіне Міланавіч, пад аховай улад дзейнічалі як буйныя фінансавыя піраміды, прыцягваючы сотні тысяч кліентаў абяцаннем велізарных працэнтаў. Грошы, атрыманыя гэтымі пірамідамі, часткова накіроўваліся партыі ўлады і ўладным колам або пакрывалі перадвыбарныя выдаткі, як, прыкладам, падвышэнне заробкаў43. Калі банк Міланавіч пачаў ісці на дно, гэтая эмацыйна няўстойлівая асоба, якую праўладныя СМІ
40 Урад звыкла ўскладаў віну за калапс грашовай сістэмы на санкцыі і загадкавы “манапалізм”, які ўздымаў цэны. Але, як выяўляецца, насамрэч інфляцыйная спіраль раскручвалася ледзь не наўмысна: друкаваннем грошай займалася некалькі прыватных друкарняў паўсёй Сербіі, непадкантрольных фінансавым органам. Гл.: Bergam Olivera. Partisans Instead of Experts //Vreme News Digest Agency. № 76. 08.03.1993. 41 http://www.globalpolicy.org/nations/corrupt/governnit/1022yu.litni. (Спасылка не працуе. — Заў. рэдактара.)
42 http://lists.econ.utah.edu/pipermail/a-list/2001-April/016340.html. (Спасылка не працуе. — Заў. рэдактара.)
43 Boarov Dimitrije. Jezdimir Vasiljevic “Dafina-tely” Gone” // Vreme News Digest Agency. № 77. 15.03.1993. Падрабязна пра піраміды гл.: Gordy Eric D. The Culture of Power in Serbia: Nationalism and the Destruction of Alternatives. Pennsylvania State University Press, 1999; асабліва раздзел “The Destruction of Economic Alternatives, Economics of Destruction”.
разрэкламавалі як выратавальніцу нацыі, паспрабавала абвінаваціць у сваіх няшчасцях “здраднікаў” і “вонкавых ворагаў”44. Расследаванне банкруцтва ейнага банка вялося так млява, што фактычна зводзілася да сабатажу46.
Яшчэ адным механізмам карумпавання дзяржаўнай эліты і забеспячэння яе адданасці была наменклатурная прыватызацыя. Спыненне гіперінфляцыі на пачатку 1994 г. дзівосным чынам супала з запускам новага пакета “эканамічных рэформаў”, ухваленых Мілошавічам. Сярод прапанаваных ім захадаў быў Акт перадачы і пераацэнкі маёмасці. Згодна з новым законам, права ўласнасці на шмат якія прадпрыемствы перадавалася іх найбуйнейшым крэдыторам, якімі звьвіайна былі дзяржаўныя банкі. Такім чынам, банкаўскіх дырэктараў і менеджараў увялі ў рады дырэктараў большасці найбуйнейшых прадпрыемстваў краіны. Але як банкіры найчасцей былі прыхільнікамі СПС, рэжым Мілошавіча насамрэч даў рады з дапамогай гэтай “рэформы” ўзмацніць кантроль над эканомікай. Фактычна грошы, заробленыя спекуляваннем на гіперінфляцыі і абыходам санкцый, пераводзіліся ў маёмасць. Наменклатурная прыватызацыя сталася метадам допуску да багацця шырэйшай групоўкі з межаў “вузкага кола набліжаных”46.
Грошы мафіі не толькі дапамагалі трымаць пад кантролем уладнае кола — яны таксама ішлі на подкуп і карумпаванне апазіцыі. Праз усе 1990-я гг. шматкроць выказваліся падазрэнні, што некаторыя лідары апазіцыі, у тым ліку Джынджыч і Драшкавіч, маюць дачыненне да схем абыходу санкцый. Магчыма, самы яскравы ўдалы пераход з блізкага атачэння Мілошавічаў апазіцыю здзейсніў прэм’ер-міністр Чарнагорыі Міла Джуканавіч, які ад 1996 г. пачаў рэзка адмоўна ставіцца да палітыкі Мілошавіча і праз год прайшоў надзвычай складаны шлях да перамогі на прэзідэнцкіх выбарах над сваім колішнім хаўруснікам Момірам Булатавічам. Хоць Джуканавіч і выступаў на гэтых выбарах як праеўрапейскі дэмакрат, некаторыя аналітыкі меркавалі, што да гэткага ператварэння спрычынілася спрэчка наконт размеркавання прыбыткаў ад кантрабанды (у пэўны час яны складалі палову ВУП Чарнагорыі) паміж Бялградам і Чарнагорыяй47.
44 Boarov Dmitrije. Ma Dafina Needs To Be Rescued? H Vreme News Digest Agency. №80.05.04.1993.
45 Dulovic Jovan. Police Protection for Dafina // Vreme News Digest Agency. № 136. 02.05.1994.
46 Як казаў адзін назіральнік: “Рэжым абраў каля 10.000 лаяльных яму людзей і дазволіў ім за кароткі час імкліва ўзбагаціцца. Паўстаў надзвычай багаты новы экаяамічны клас... Мілошавіч з жонкай глядзелі на дзяржаўную прамысловасць і ўрадавыя канцэсіі як на крыніцу шчодрых падарункаў для сваіх прыхільнікаў”. Цыт. паводле: Cohen Lenard. Serpent in the Bosom: The Rise and Fall of Slobodan Milosevic. Boulder: Westview Press, 2000. P 112.
47 Hajdinjak Marko. Smuggling in Southeast Europe: The Yugoslav Wars and the Development of Regional Criminal Networks in the Balkans. Sofia: Center for the Study of Democracy, 2002; Foster Nicholas, Husic Sead. Probe into Montenegro’s Role at Illegal Cigarette Trade // The Financial Times. 09.08.2001.
Калі карупцыйныя магчымасці былі дзейсным сродкам забяспечваць адданасць блізкага атачэння, дык пазбаўленне гэтых магчымасцей служыла прыладай пакарання за іншадумства. Сербскі сацыёлаі Србобран Бранкавіч вылучыў чатыры “ступені” абыходжання з памочнікамі і стаўленікамі, якія з нейкіх прычын выпалі з фавору або здрадзілі рэжыму.
Першы, самы мяккі, варыянт ужываўся да тых, хто трапіў пад чысткі, але вырашыў актыўна не крытыкаваць улады і не дзейнічаць супраць іх. Гэтым былым чыноўнікам дазвалялася працягваць займацца сваім прыбытковым бізнесам, а раз-пораз іх нават пасля “перапрацоўкі” вярталі ў колаўлады, як, прыкладам, Вучэліча.
Другі варыянт ужываўся да тых былых супрацоўнікаў, якія пасля звальнення публічна крытыкавалі рэжым. Такіх, у тым ліку былога прэзідэнта СФРЮ Барысава Евіча, які ў 1995 г. апублікаваў кнігу, дзе крытыкаваў Мілошавіча за адыграную ім ролю ў распадзе Югаславіі, выключалі не толькі з уладных, але і з бізнесовых структур, але ў астатнім пакідалі ў спакоі.
Трэці варыянт датычыў чыноўнікаў, якія наўпрост пераходзілі ў апазіцыю. Гэтых былых удзельнікаў уладных колаў — сярод іх былы прэм’ер-міністр ФРЮ Мілан Паніч, колішні кіраўнік Нацыянальнага банка Драгаслаў Аўрамавіч і генерал Паніч — няспынна цкавалі ў прэсе, запалохвалі пагрозамі. Што да генерала Паніча, то скандал, у якім быў замешаны ягоны сын, змусіў яго адразу ж адмовіцца ад палітычнай дзейнасці.
Нарэшце, чацвёрты, самы жорсткі, варыянт пакарання ўжываўся супраць тых былых удзельнікаў уладных колаў, якія наўпрост кідалі выклік уладзе і фінансаваму кантролю рэжыму, прынёсшы ў палітыку ўласны капітал або раскрыўшы кампрамат. У такіх выпадках пакаранне магло даходзіць да фізічнай ліквідацыі48. Некаторых ключавых асоб рэжыму застрэлілі, як мяркуюць, у войнах за пераразмеркаванне сфер уплыву або з прычыны іх недастатковай адданасці. Нанрыклад, Стоічыча “Байду” застрэлілі ў красавіку 1997 г., усяго праз некалькі месяцаў пасля таго, як ён пасварыўся з Маркавіч, бо адмовіўся ўжываць сілу супраць удзельнікаў дэманстрацый, якія выступалі за дэмакратыю ў лістападзе 1996 г. — ліпені 1997 г.49; Уладу Кавачавіча (Трэфа), вядомага тытунёвага кантрабандыста, у мінулым набліжанага да сям’і Мілошавіча, забілі 20 лютага 1997 г. — праз дваццаць чатыры гадзіны пасля публікацыі ягонага інтэрв’ю, у якім гаварылася пра ўдзел сына Мілошавіча ў ягоным бізнесе50.
Аднак мафіёзныя фінансавыя аперацыі і карупцыя набылі такі
48 Brankovic Srbobran. Serbia at War with Itself: Political Choice in Serbial990—1994. Belgrade: Sociological Society of Serbia, 1995. P 10.
49 “Radovan Stojicic Badza (1951—1997) H Free Serbia Feuilloton. 27.03.2000. http:// www.xs4all.nl/~freeserb/feuilleton/assasinations/e-stojicic.htinl.
60 “Vlada Kovacevic Tref (1958—1997) // Free Serbia Feuilloton. 30.04.2000. http://www. xs4all.nl/~freeserb/feuilleton/assasinations/e-kovacevic.html.
размах, што для рэжыму было нерэальна цалкам іх кантраляваць. У выніку характэрнай рысай сувязяў палітыкі і бізнесу ў Сербіі 1990-х гг. былі мафіёзныя войны і нерасследаваныя забойствы. У пэўны момант ахвярамі кілераў зрабіліся сябры Мілошавіча. Асабліва балючым для Мілошавіча і ягонай жонкі было забойства Зорана Тадоравіча (Кундака), аднаго з найбліжэйшых прыяцеляў Мілошавіча і іпчодрага спонсара АЮЛ праз кампанію “Беапетрал”, якую ён кантраляваў. Смерць Тадоравіча (Кундака) падкрэсліла, да якой ступені неабароненыя нават самыя галоўныя фііуры рэжыму перад сістэмай, якую яны стварылі51.
Кантроль над грамадствам і зоны аўтаноміі
Яшчэ адной асаблівасцю адносна ліберальнага варыянта аўтарытарнага праўлення ў Сербіі было досыць шматграннае, паводле мерак падкантрольнага збяднелага грамадства, развіццё незалежнага грамадскага жыцця. Вядома, аўтарытарны асяродак накладаў свае абмежаванні на яго маштаб, ахоп і разнастайнасць: усё ж у большасці выпадкаў магчымасць мець працу залежала ад лаяльнасці рэжыму, a чысткі ў палітычна значных структурах — універсітэтах, шпіталях, газетах, культурных установах — былі звыклай з’явай52. Аднак у большасці выпадкаў за развод з дзяржавай не даводзілася расплачвацца надта дарагой цаной, прынамсі, да пазнейшага перыяду кіравання Мілошавіча, калі рэпрэсіўнасць рэжыму істотна ўзрасла.
Ад “ліберальнай” камуністычнай Югаславіі краіна атрымала ў спадчыну намінальна разгалінаваную сетку грамадскіх арганізацый — пераважна спартыўных, фальклорных і мастацкіх гурткоў, клубаў і асацыяцый па зацікаўленнях. Болыпасць з іх можна было б прыблізна ахарактарызаваць як “арганізаваныя ўрадам няўрадавыя арганізацыі” (у сярэдзіне 1990-х гг. іх было каля 18.000). У 1990—1995 гг. на федэральным узроўні было зарэгістравана блізу 700 арганізацый — большасць з іх у Сербіі, прычым амаль палова — у Бялградзе53. Аднак жыццё “трэцяга сектара” толькі фармальна было багатым і разнастайным, бо ўсяго з тузін бялградскіх НДА мелі “дакладна вызначаную місію, трывалую рэпутацыю, надзейных спонсараў і акрэсленае кола дзейнасці”64. У гэтую асноўную групу ўваходзілі перадусім праваабарончыя, антываенныя і жаночыя НДА.
Хоць патрабаванні заканадаўства для рэгістрацьгі НДА на федэраль-
61 Zoran Todorovic—Kundak (1959—1997) Ц Free Serbia Feuilloton. 09.04.2000. http:// www.xs4all.nl/-freeserb/feuineton/assasinations/e-todorovic.html.
62 Гл.: Milosevic Milan. Socialists Locked in Embrace with Radicals //Vreme News Digest Agency. № 72. 08.02.1993.
63 Karatnycky Adrian, Motylv, Piano Aili (eds.). Nations in Transit 1999-2000: Civil Society, Democracy and Markets in East Central Europe and Newly Independent States. Freedom House, 2001. P 725. http://pdf.usaid.gov/pdf_docs/PNACN550.pdf.
64 Тамсама. P 726.
ным узроўні былі адносна мяккімі, тыя з іх, што займаліся палітычнай дзейнасцю, сутыкаліся з рознымі формамі пераследу з боку ўлады. Урадавыя чыноўнікі, якіх атаясамлівалі з рэжымам, увогуле ставіліся да НДА, асабліва тых, якія мелі міжнародныя сувязі, як да здраднікаў ці замежных наймітаў. He на карысць НДА ішло і тое, што яны не былі традьіцыйнай формай грамадскай дзейнасці, а значыць, мясцовае насельніцтва часта бачылаў іх “запраданцаў”, якія працуюць наінтарэсы замежжа69.
Пасля пэўных палітычных узрушэнняў, асабліва перамогі апазіцыі на мясцовых выбарах 1996 г. і наступных масавых акцый пратэсту ў яе абарону, у буйных гарадах, акрамя Бялграда, цягам 1990-х гг. фармавалася новае пакаленне НДА. Гэта была абсалютна іншая фармацыя няўрадавых арганізацый. Калі ранейшыя НДА з’явіліся як форма дзейнасці, альтэрнатыўная і рэжыму, і апазіцыі (часта схільнай інкарпаравацца ва ўладу), а таму збольшага былі падкрэслена апалітычныя, новыя НДА мелі выразную палітычную праграму і былі падкрэслена антымілошавічаўскімі. Шмат якія з іх у далейшым адыгралі вызначальную ролю ў адхіленні Мілошавіча ад улады ў 2000 г.
Адной з самых адметных і парадаксальных рыс сербскай некансалідаванай аўтакратыі была параўнальная разнастайнасць медыйнага рынку і наяўнасць досыць буйных непадкантрольных рэжыму альтэрнатыўных крыніц інфармацыі. Паводле асобных падлікаў, у 1997 г. існавала 300 прыватных радыёстанцый і 100 прыватных тэлеканалаў. Праўда, большасць з іх былі выключна камерцыйнымі СМІ, якія спецыялізаваліся на рэтрансляцыі пірацкіх відэафільмаў і не мелі навіновых праграм.
Часткова гэтая адносная разнастайнасць медыйнага жыцця дасталася Сербіі ў спадчыну дзякуючы рэформам, праведзеным у апошнія месяцы існавання сацыялістычнай Югаславіі. У 1990 г. тагачасны югаслаўскі прэм’ер-міністр Антэ Маркавіч правёў закон, які даў магчымасць дзяржаўным медыйным структурам пераўтварацца ў акцыянерныя таварыствы і выходзіць з-пад дзяржаўнага кантролю. У далейшым рэжым Мілошавіча скрытыкаваў гэты закон і абвясціў праведзеныя ў адпаведнасці з ім рэарганізацыі СМІ незаконнымі, каб прымусіць замаўчаць апазіцыйныя СМІ.
Эканамічны заняпад і рэзкае падзенне даходаў, бясспрэчна, абярнуліся для ўлады стратай папулярнасці. Гэта выразна засведчылі выбары 1992 г., на якіх Мілошавіч мусіў змагацца за сваё палітычнае выжыванне. Да эканамічнага крызісу, які апанаваў сацыялістычную Югаславію ў сярэдзіне 1980-х гг., тая мела сярэдні для еўрапейскай краіны ўзровень даходаў. У выніку вайны, санкцый, эканамічных памылак кіроўнай эліты Сербія дакацілася да стану другой найбяднейшай краіны ў Еўропе. У 1992—1993 гг. ВУП упаў на 47%. Інфляцыя сягала завоблачных вышынь: у 1992 г. яна склала 116 трыльёнаў адсоткаў,
65 Karatnycky Adrian, Motylv, Piano Aili (eds.). Nations in Transit 1999-2000: Civil
Society, Democracy and Markets in East Central Europe and Newly Independent States.
Freedom House, 2001. P 727.
а ў 1993 г. — 72 мільёны адсоткаў (ЕШ Serbia, 1996). На практыцы гэта азначала, што цэны раслі на некалькі працэнтных пунктаў кожную гадзіну. Наўпроставым наступствам гіперінфляцыі стаўся рост беднасці, затым галечы. Эканамічная дзейнасць практычна спынілася. Агулам каля 75% насельніцтва жыло за рысай беднасці, a 40% — ніжэй гэтак званага “пражыткавага мінімуму”56. У самыя горшыя гады войнаў і санкцый рэзка скарацілася спажыванне асноўных харчовых тавараў.
Спажыванне асобных харчовых прадуктаў у Сербіі (кг на душу насельніцтва)

1990
1994
змены,%
Пшаніца
167.7
147.6
-12.0
Мяса
56.4
36.1
-36.0
Малочныя прадукты
109.9
78.3
-28.1
Гародніна
105.7
89.5
-15.3
Садавіна
47.0
30.8
-34.5
Крыніца'. “Agra Europe, East Europe Agriculture and Food, November 1995”, ETU Serbia, 1996, 1-ы квартал.
Аднак крызіс рэжыму не развіваўся з той жахуткасцю, з якой падалі даходы і ўзровень жыцця. Як гэта ні парадаксальна, эканамічная катастрофа часта спрацоўвала на ўмацаванне пазіцый Мілошавіча.
Па-першае, цяжкасці спісваліся на вонкавыя сілы, якія ўчынілі змову, каб знішчыць Сербію, — насельніцтва ахвотна вялося на гэтую версію ў разгар збройных канфліктаў57. Па сутнасці, санкцыі адводзілі ўвагу грамадства ад бяздарнасці ўлады і нечуваных маштабаў карупцыі58. Выпадковыя акцыі пратэсту і страйкі асуджаліся як праявы адсутнасці патрыятызму. Улады шырока выкарыстоўвалі тактыку “падзяляй і валадар”, каб дыскрэдытаваць незадаволеных: маўляў, яны “зашмат патрабуюць” у цяжкі час69.
56 Milosevic Milan. The Helmsman in Shadow// Vreme News Digest Agency. № 76.08.03.1993.
67 Даследаванне Інстытута сацыяльных навук сведчаць, што ў кастрычніку 1992 г. 67,7% грамадзян Сербіі выяўлялі прыкметы ксенафобіі. У траўні 1993 г. Гэтая лічба склала 74% — г.зн. тры чвэрці насельніцтва. Гл.: Stefanovic Nenad. Lexicon of Stereotypes // Vreme News Digest Agency. № 136. 02.05.1994.
58 “Апроч таго, што грамадства зрабілася болып аднародным, [улады] цалкам здушылі ў людзях уменне зразумець, што да цяперашняга гаротнага стану нас давяла не міжнародная супольнасць — яна толькі паскорыла працэс, даўно распачаты нашымі ўладамі”. Гл.: Stefanovic Nenad. Abandon All Hope You... //Vreme News Digest Agency № 102.06.09.1993.
59 Напрыклад, страйк шахцёраў y Калубары ў 1994 г. суправаджаўся адключэннямі электрычнасці — яны здарыліся амаль адразу, як толькі пачаўся страйк, і таму ніяк не маглі быць выкліканыя спыненнем здабычы вуталю. СМІ падкрэслівалі, што шахцёры патрабавалі высокіх заробкаў, і пры гэтым “забываліся” пра праблемы бяспекі працы і недахопу абсталявання, якія ўздымалі шахцёры. Гл.: Todorovic Dragan. Accused of Sabotage //Vreme News Digest Agency. № 120. 10.01.1994.
Хто нясе адказнасць за становішча ў краіне?
60
50
40
30
20
10
0
00
CM
CM Ch
CO
Sin Ch
CO
CO
Ch
CO

Мілошааіч
Замежныя дзяржавьП
W Ф
W 0)
Ф
Ф
«5
Ф
Ф
05
Ф
Крыніцал Srbobran Brankovic, «The Yugoslav Left Parties: Continuities of Communist Tradition in the Milosevic Era» // Andras Bozoki and John T. Ishiyama (eds.) The Communist Successor Parties of Central and Eastern Europe, John Ishiyama, ME Sharpe, 2002. P 221.
Па-другое, калі становішча зрабілася невыноеным, дэмаралізаванае грамадства апанаваў крызіс каштоўнасцей. Крадзяжы і махлярства сталіся нормай жыцця. Толькі ў 1990—1992 гг. колькасць угонаў машьш у Сербіі павялічылася ў чатыры разы, а забойстваў і рабаванняў — у тры60. Злачынствы нават услаўляліся як праявы гераізму. Санкцыямі апраўдваліся карупцыя і кантрабанда — маўляў, яны “неабходныя” для выжывання Сербіі. Калапс банкаўскай сістэмы і крадзеж ашчаджэнняў у цвёрдай валюце насельніцтва прыняло з той жа самай пакорай лёсу і абыякавасцю: урэшце, не было ясна, хто за гэта адказвае, а вінаваціць улады ў часе змагання — непатрыятычна. Разбурэнне жыццёвых перспектыў суправаджалася ростам ціхіх самагубстваў, а не палітычнымі пратэстамі.
Па-трэцяе, рэзкае падзенне даходаў і развал інфраструктуры жыццезабеспячэння (напрыклад, перабоі з падачай цяпла і электраэнергіі насельніцтву) таксама выклікалі распад чалавечых сувязяў і зносін у грамадстве61. Калі даходы насельніцтва знізіліся да ўзроўню, які ледзь дазваляў элементарна выжываць, усё болыпую іх долю людзі
60 Komlenovic Uros. The Dirty Cop Syndrome H Vreme News Digest Agency. № 74. 22.02.1993.
61 Gordy Eric D. The Culture of Power in Serbia: Nationalism and the Destruction of Alternatives. Pennsylvania State University Press, 1999.
выдаткоўвалі на харчаванне: паводле вынікаў сацыялагічнага даследавання 1995 г., у большасці сем’яў толькі на ежу сыходзіла дзве траціны і больш ад заробленага62. Доступ да амаль усіх патэнцыйных заняткаў: паездак, пошуку інфармацыі, грамадскай дзейнасці і г.д. — быў адрэзаны. Амаль дзве траціны насельніцтва цалкам перасталі купляць штодзённыя газеты, наведваць публічныя ўстановы тыпу тэатраў, кавярняў і г.д.63 Зварот вялікай часткі гарадскога насельніцтва да натуральнай сельскай гаспадаркі толькі спрычыніўся да далейшага распаду сацыяльных сувязяў. У выніку галечы знізілася планка таго, што лічыцца прымальнай у грамадстве нормай, што ўспрымаецца як належны ўзровень жыцця64. Іронія лёсу ў тым, што гэта аблягчала рэжыму задачу захавання грамадскай стабільнасці: ён “даваў рады трымаць адну сацыяльную групу за другой у стане наркозу ад маленькіх перамог тыпу “нам на 56% падвысілі заробак — выдатна”66. Беднасць не толькі фізічна, але і псіхалагічна не дазваляла людзям праяўляць грамадска-палітычную актыўнасць: “Апынуўшыся ва ўмовах беднасці і бездапаможнасці ўлад, людзі пачалі ўспрымаць сябе беднымі і бездапаможнымі”66. Эканамічная катастрофа мела яшчэ адно спрыяльнае для рэжыму Мілошавіча наступства: маладзейшае пакаленне, квецень грамадства і аснова палітычнай сілы апазіцыі, у пошуках лепшага жыцця масава з’язджала з краіны67.
Па-чацвёртае, эканамічная катастрофа таксама выклікала ўзмацненне грамадска-палітычнага кантролю над насельніцтвам. Трэба адзначыць, што ў Сербіі велізарная колькасць грамадзян ма-
62 Anastasijevic Dejan. Kratok pregled propadanja//Vreme. 07.11.1994. P 48.
63 Гл.: Gordy Eric D. The Culture of Power in Serbia: Nationalism and the Destruction of Alternatives. Pennsylvania State University Press, 1999. P 70.
м Флорэнс Гэмліш Левінсан згадвае размову з таксістам, шчаслівым ад таго, што адзін дзень прастаяў у чарзе па бензін “усяго” шэсць гадзін. “Я сказала яму: “Вы не павінны чакаць і шасці хвілін. Калі Вы так разважаеце, дык дапамагаепе Мілошавічу захавацьуладу”. Ёнадказаў: “Так, алея працую і выжываю. Усё астатняе неістотна”. Гл.: Levinson Florence Hamlish. Belgrade: Among the Serbs. Chicago: Ivan R. Dee, 1994. P 133.
86 Гл.: Milosevic Milan. Socialists Locked in Embrace with Radicals //Vreme News Digest Agency. № 72. 08.02.1993.
68 Gordy Eric D. The Culture of Power in Serbia: Nationalism and the Destruction of Alternatives. Pennsylvania State University Press, 1999. P 187.
67 Вядома, прычыны “зыходу” палягалі не толькі ў эканамічных катаклізмах, калі жыццё зводзілася папросту да барацьбы за выжыванне, але і ў агульнай сацыяльнапалітычнай атмасферы несвабоднагаграмадства. Касмапалітычнае маладое пакаленне, звыклае да нашмат болып вольных умоў, гэтага не вытрымлівала. Як тлумачыў адзін эмігрант: “Я адчуваў, што амаль нічога не магу зрабіць у сваёй сферы, што прастора для выяўлення сваіх думак усё больш і больш звужаецца, што грамадства робіцца менш і менш талерантным, а будзённае жыццё зводзіцца да простага выжывання, пазбаўленага перспектывы хоць якіх значных дасягненняў — і для сябе, і для грамадства”. Гл.: Collin Matthew. This is Serbia Calling: Rock ‘n’ Roll Radio and Belgrade’s Underground Resistance. London: Serpent’s Tail, 2001. P 59.
тэрыяльна цалкам залежала ад улады. Хоць у Сербіі існаваў досыць буйны прыватны сектар, у якім было занята блізу 40% эканамічна актыўнага насельніцтва, усё адно, напрыклад, у 1992 г. з прыкладна пяці мільёнаў грамадзян працоўнага веку 700.000 былі беспрацоўнымі, яшчэ 670.000 — у адпачынку без аплаты, і каля 800.000 атрымлівалі мінімальны заробак. У краіне было яшчэ 1.5 мільёна пенсіянераў, якім трэба плаціць пенсіі. У дадатак — блізу 700.000 уцекачоў з зон ваенных дзеянняў у былой Югаславіі.
Урад з дапамогай субсідыяў падтрымліваў вялікія дзяржаўныя прадпрыемствы, як, прыкладам, сталеліцейны завод у Смедэраве ці аўтазавод “Застава” ў Крагуеўцы. Улада таксама не давала дазволу на скарачэнні ў буйных кампаніях, змушаючы замест гэтага супрацоўнікаў сыходзіць у адпачынак без аплаты альбо плацячы супрацоўнікам, якія не рабілі, мізэрную дапамогу. У выніку афіцыйны ўзровень беспрацоўя ў Сербіі за гады войнаў і эканамічных санкцый істотна не вырас — з 19% у 1990 г. да 23% у 1994 г. Натуральна, за гэтымі лічбамі стаяла гіганцкае схаванае беспрацоўе — цалкам магчыма, больш за мільён чалавек. Болып за тое, дзяржаўныя СМІ нагняталі страхі, што перамога апазіцыі будзе несці небяспеку міру і падарве сістэму сацыяльнага забеспячэння. Таму шмат хто ў Сербіі верыў, што трэба трымацца за Мілошавіча, каб не было яшчэ горш, і што ён адзіны палітык, які можа даць рады ў гэтай сітуацыі. Падчас палітычных кампаній распальванне страху ў сувязі з абяцаннямі апазіцыі правесці эканамічныя рэформы не саступала ў інтэнсіўнасці яе знеслаўленню як вупкі здраднікаў нацыі.
Залежнасць пераважнай большасці грамадзян ад дзяржавы дапамагала забяспечыць іх лаяльнасць да ўлады. Ва ўмовах росту галечы і адсутнасці эканамічных магчымасцей страта гграцы ў дзяржаўным сектары, нават з мізэрным заробкам, азначала пагрозу фізічнаму выжыванню чалавека і ягонай сям’і. Таму, напрыклад, вялікія кампаніі de facto выконвалі ролю механізмаў створанай рэжымам машыны фальсіфікацый на выбарах, бо працоўных дзяржсектара ў звычайным парадку прымушалі ўдзельнічаць у калектыўным галасаванні пад кантролем адміністрацыі. Улады без ваганняў пазбаўлялі працы грамадзян, якія адмаўляліся падпарадкоўвацца гэтым загадам. Асабліва безабароннымі перад дзяржавай былі бюджэтнікі. Напрыклад, калі ў 1993 г. прафсаюзы настаўнікаў абвясцілі страйк, патрабуючы падвышэння заробку, урад, спасылаючыся на дэфіцыт энергіі, проста працягнуў іх адпачынкі без аплаты.
Паводле некаторых ацэнак, за дзесяць год з Сербіі з’ехала каля 300.000 чалавек. Гэты “зыход” аўтаматычна ўмацоўваў пазіцыі рэжыму і аслабляў апазіцыю, бо з’язджалі тыя, хто наўрад ці хоць калі на выбарах прагаласаваў бы за Мілошавіча.
Самыя буйныя і ўплывовыя СМІ, як электронныя, гэтак і друкаваныя, належалі дзяржаве і знаходзіліся пад пільным кантролем. Для пераважнай большасці насельніцтва Сербіі галоўнай крыніцай інфармацыі было дзяржаўнае “Радыё і тэлебачанне Сербіі” — апазіцыя
трапна назвала яго “ТВ-Бастылія”68. Пасля першай чысткі ў 1987 г. штат “Радыё і тэлебачання Сербіі” зноў зведаў на сабе чысткі ў 1991 г., пасля пачатку вайны ў Югаславіі. На месца ранейшых кіраўнікоў і журналістаў прызначалі асабіста адданых Мілошавічу людзей, часта без належнага прафесійнага досведу69. Каб пазбавіцца ад непажаданых супрацоўнікаў, PTC карысталася самымі падступнымі метадамі. Журналістаў не звальнялі адразу — іх “адхілялі ад эфіру, паніжалі на пасадзе, дыскрэдытавалі, іх ігнаравалі рэдактары аддзелаў, накіроўвалі ў загадным парадку ў аплачаны адпачынак... і ўрэшце ім забаранялася ўваходзіць у будынак тэлебачання”70. За адзін дзень у студзені 1993 г. у рамках “рацыяналізацыі” ў сувязі з эканамічнымі санкцыямі было звольнена блізу 200 журналістаў і 1.000 штатных супрацоўнікаў. Сярод звольненых пераважна былі сябры Незалежнага прафсаюза і журналісты, якія наважваліся “ўслых абмяркоўваць рэдакцыйную палітыку”71.
Найбуйнейшая штодзённая газета, бялградская “Палітыка” з накладам 200—300 тысяч асобнікаў, жорсткатрымалася прамілошавічаўскага рэдакцыйнага курсу. Заснаваная ў 1904 г. газета, што мела высокую рэпутацыю, сталася вядучай крыніцай навін у краіне, свайго роду агульнанацыянальным інстытутам72. Паставіўшы рэдакцыю ў 1987 г. пад свой поўны кантроль, Мілошавіч выкарыстоўваў “Палітыку” як стартавую пляцоўку для сваіх нацыяналістычных наступаў. На менш адукаваную аўдыторьпо былі разлічаныя таблоіды тыпу “Вечеріье новостн” і “ПолнтнкаЕкспрес ”, якія ў сваіх артыкулах амаль не выбіралі выразаў.
“Уладная сям’я” паспрабавала стварыць у медыя-прасторы ўласную імперыю. Пачатак ёй быў пакладзены ў 1994 г. Дачка Мілошавіча Марыя атрымала “Радыё Косава” — радыёстанцыю, якая дваццаць чатыры гадзіны на дзень транслявала поп-музыку на Бялград і ваколіцы. У 1998 г. да гэтага дадаўся тэлеканал. Сын прэзідэнта, Марка, пазней вырашыў дзейнічаць па прыкладзе сястры і таксама заснаваў дзве FM-радыёстанцыі: “Інтэрспід радыё” ў Бялградзе і “Радыё Мадона” ў Пажарэўцы — родным горадзе Мілошавіча73. Некаторымі іншымі СМІ валодалі блізкія хаўруснікі рэжыму. Напрыклад, “Тэлебачанне БК” — самы значны за часам Мілошавіча прыватны тэлеканал — належаў
58 Як адзначыў адзін апанент рэжыму, “ён ведае, што няма нічога, апроч дзяржаўнага тэлебачання, а на дзяржаўным тэлебачанні няма нічога, апроч навін a 7:30. Там і фармуецца кансэнсус грамадскай думкі”. Гл.: Thompson Mark. Forging War: The Media in Serbia, Croatia, Bosnia and Herzegovina. London: Article 19, 1994. B 86.
69 Тамсама. P 88.
70 Тамсама. P 92.
71 Komlenovic Uros. The Big Purge // Vreme News Digest Agency. № 69. 18.01.1993.
72 Thompson Mark. Forging War: The Media in Serbia, Croatia, Bosnia and Herzegovina. London: Article 19, 1994. P 67.
” http://www2.rnw.nl/rnw/en/features/media/dossiers/Milosevic.html. (Спасылка не працуе. — Заў. рэдактара.)
тром братам Карычам, бізнес-імперыя якіх мела шчыльныя сувязі з уладай74. Спачатку іх тэлеканал быў набліжаны да рэжыму, але калі кіраўнік групы Багалюб Карыч выйшаў з фавору “ўладнай сям’і”, на БК пачалі ўсё больш і больш крытыкаваць палітыку Мілошавіча. У сакавіку 1997 г. улады часова прыпынілі трансляцыі канала па-за Бялградам. Бліжэй да фіналу рэжыму Мілошавіча “Тэлебачанне БК” зноў вярнулася да лініі на падтрымку ўлады.
Маніпуляванне СМІ, і найперш тэлебачаннем, было адным з галоўных элементаў палітычнага кантролю. Манаполія дзяржавы дапамагала кантраляваць розумы і светапогляд насельніцтва, якое амаль не мела ніякіх іншых спосабаў атрымліваць інфармацыю, асабліва альтэрнатыўную афіцыйнаму пункту гледжання. Пільны кантроль за асвятленнем палітычных падзей і ваенных дзеянняў “стварыў свайго роду віртуальную палітычную рэчаіснасць, свет ілюзій, які для шматлікіх грамадзян быў болып праўдзівым за рэальнае жыццё”75.
Дзяржаўныя СМІ адыгралі ключавую ролю ў нагнятанні трывогі і істэрыі ў грамадстве ў час, калі Мілошавіч пракладаў сабе шлях да ўлады. Затым людзям нічога болып не заставалася, як фармаваць сваё стаўленне да падзей у краіне і за мяжой у адпаведнасці з карцінай свету, створанай самім рэжымам76. А яна па сутнасці навязвала ўяўленне пра ўзятую ў аблогу крэпасць, на якую ідзе вайной увесь свет, відавочна, апантаны ідэяй знішчыць краіну і народ Сербіі. Фільтраваная інфармацыя тлумачыла войны, санкцыі, эканамічныя блакады такім чынам, каб яшчэ больш узмацніць ужо наяўныя ў калектыўнай памяці міфы і прымхі як аснову разумення сучасных падзей77. Як адзначыў адзін назіральнік, “ніхто ніколі не тлумачыў, чаму
74 Браты ігралі ў мясповым гурце ў косаўскім горадзе Печ. Аднойчы ў 70-х гг. XX ст. іх запрасілі выступіць перад Цітам, калі той наведваў горад. 3 ягонага бласлаўлення трыа Карычаў заснавала майстэрню, якая вырасла ў металургічны завод. Пры падтрымцы Мілошавіча Карычы прабіліся ў выпіэйіпыя ўрадавыя колы і зрабіліся звяном югаслаўска-расійскага бізнесу. Група Карычаўувайшла ў кола кампаній, якія карысталіся палітычнай падтрымкай і мелі доступ да цвёрдай валюты ў Цэнтральным банку па заніжаным курсе. Карычы заснавалі “Карьгч-Банк” (пазней перайменаваны ў “Астра-Банк”), Карыч-ТВ, страхавую кампанію “Еўропа Інтэрнацыянал”, а потым — кампанію — інтэрнэт-правайдар “EU Net International”, http://news.suc.org/ bydate/2002/May_21/0.html. (Спасылка не працуе. —Заў. рэдактара.)
75 Goati Vladimir. Elections in FRY from 1990 to 1998: Will of People or Electoral Manipulation. 2nd ed. Belgrade: CESID, 2000. P 118.
76 Напрыклад, падчас канфлікту з Харватыяй у 1991 г. сербскія СМІ атрымалі загад называць усе трупы, якія з’яўляліся наэкранеў гэтайсувязі, сербскімі ахвярамі. Гл.: Sukobi I Raspleti na TV Novi Sad // Republika. May 1993. P 19—30.
77 Бессаромная прапаганда i распальванне вайны былі характэрныя ў Сербіі не толькі падкантрольным рэжыму СМІ. Як заўважыў Воін Ракіч: “Штовечар і сербы, і харваты, якія глядзелі навіны а7:30, бачылі трупы, да непазнавальнасці знявечаныя “ворагам”. Часам здаралася, што і харвацкае, і сербскае тэлебачанне паказвалі адныя і тыя ж кадры сазнявечанымі трупамі, абвінавачваючы ў злачынстве другі бок”. Гл.: Rakic Vojin. Hegemony, Culture, and Human Resources in Politics: The Democratic Transition
свет раптам узненавідзеў сербаў, але, паглядзеўшы некалькі месяцаў тэлебачанне, іпмат хто з простых грамадзян успрымаў гэтую нянавісць як само сабой зразумелы факт”78.
Увогуле кантроль над СМІ і цэнзура, разрываючы і адмаўляючы сувязь паміж дзеяннямі ўлады і жыццёвым становішчам, стваралі неабходныя ўмовы, каб Мілошавіча адмежаваўся ад адказнасці за развязванне войнаў у былой Югаславіі, за ўцягванне краіны ў эканамічную блакаду, якая вяла да велізарньгх эканамічных і чалавечых ахвяр, a таксама за ваенныя паразы79.
Альтэрнатыву прапагандзе з боку рэжыму ітрапаноўвалі розныя апазіцыйныя выданні. Нягледзячы на ўсе абмежаванні — а незалежныя газеты мусілі плаціць за паперу ў некалькі разоў больш за падкантрольныя рэжыму — і ціск, у 1997 г. незалежная прэса агульным накладам пераўзыходзіла дзяржаўную80. Да таго ж у Сербіі, адрозна ад шмат якіх аўтарытарных краін, у значнай ступені прысутнічалі ў эфіры незалежныя электронныя СМІ. Сярод найболып значных з іх — легендарная бялградская радыёстанцыя ‘‘Б-92” і незалежны тэлеканал “Студыя Б”. “Б-92” была даўно вядомая сваёй цвёрдай антываеннай пазіцыяй, а ўзімку 1996—1997 гг. папулярнасць радыёстанцыі рэзка ўзрасла, калі падчас дэманстрацый у Бялградзе людзі настройваліся на яе хвалі, каб атрымаць адрозную ад афіцыйнай версію падзей. У дадатак да незалежнага асвятлення падзей “Б-92” была яшчэ і выбітнай культурнай з’явай. Яна перадавала заходнюю музыку, арыентаваную на маладую, адукаваную публіку, — выразны кантраст з нацьіяналістычным кітчам мас-культуры афіцыйнага мэйнстрыму81. “Б-92” пазней здолела стварыць сетку з 24-х незалежных радыёстан-
іп Serbia. Belgrade: Zuhra, 2003. В 147. Незалежныя даследаванні засведчылі, што абодва бакі канфлікту выкарыстоўвалі калі не аднолькавыя, дык надзвычай падобныя прапагандысцкія метады, а цэнзура ў харвацкіх СМІ была не менш строгай, чым у сербскіх. Напрыклад, у 1991 г. харвацкія ўлады далі распараджэнне СМІ называць сербаў не іначай як ‘‘сербскія тэрарысты”, а югаслаўскую армію — “сербска-камуністычная акупацыйная армія”. Каментаваць ваенныя паведамленні было забаронена, уводзіўся адмысловы стыль у паведамленнях пра ахвяры вайны, забаранялася паказваць параненых харвацкіх салдат і г.д. Гл.: Thompson Mark. Forging War: The Media in Serbia, Croatia, Bosnia and Herzegovina. London: Article 19, 1994. R 161.
78 Milosevic Milan. The Media Wars: 1987—1997. P I13.//Udovicki Jasminka, Ridgeway James (eds.). Burn This House: The Making and Unmaking of Yugoslavia. Durham and London: Duke University Press, 1997. P 108—129.
79 Як адзначыў назіральнік, “насамрэч вельмі часта казалі, што вайны няма. Пэўна, мусульмане самі сябе абстрэльвалі ды забівалі, каб насаліць сербам”. Гл.: Stevanovic Vidosav. Milosevic: The People’s Tyrant. London: I.B.Tauris, 2001. R 92.
80 Karatnycky Adrian, Motyl Alexander, Piano Aili (eds.). Nations in Transit 1999—2000: Civil Society, Democracy and Markets in East Central Europe and Newly Independent States. Freedom House, 2001. P 728.
81 Волып падрабязна гл.: Collin Matthew. This is Serbia Calling: Rock ‘n’ Roll Radio and Belgrade’s Underground Resistance. London: Serpent’s Tail, 2001.
цый, праграмы якіх ахоплівалі 70% насельніцтва Сербіі. Бялградскі тэлеканал “Студыя Б” надаваў апазіцыйным партыям нашмат больш увагі, чым “Радыё і тэлебачанне Сербіі”. Аднак сігнал “Студыі Б” можна было прымаць далёка не ува ўсіх раёнах Бялграда, а ўрад увесь час адмаўляў канала ў набыцці болып моцнага перадатчыка. Пасля прызнання вынікаў мясцовых выбараў 1996 г. “Студыю Б” узначалілі апазіцыйныя кадры з кааліцыі “3ajeднo”. Але ў верасні 1996 г. у выніку ўнутраных разборак сярод апазіцыйных партый Сербскі рух абнаўлення Вука Драшкавіча правёў на канале чыстку і пазбавіўся ад прыхільнікаў Зорана Джынджыча. У далейшым дзеячы апазіцыі сцвярджалі, што “Студыя Б” ператварылася ў падначалены Сербскаму руху абнаўлення аналаг мілошавічаўскага “Радыё і тэлебачання Сербіі”.
Улада Мілошавіча трывала СМІ, пакуль яны мелі адносна малы ўплыў на грамадскую думку. 3 аднаго боку, большасць людзей проста не магла сабе дазволіць набываць альтэрнатыўныя/незалежныя выданні. 3 другога боку, вясковае насельніцтва пераважна давярала інфармацыі з дзяржаўных СМІ. I тым не менш, незалежная прэса зведала напады паліцыі, незаконнае праслухоўванне і сачэнне, ne­pacnefl галаварэзамі з ваенізаваных груповак. Быў выпадак, калі арыштавалі і збілі 17 журналістаў, якія асвятлялі дэманстрацыю апазіцыі 1 чэрвеня 1993 г.82. Незалежным радыёстанцыям неаднаразова не давалі дазволу паставіць мацнейшае перадавальнае абсталяванне. Ціск улады на незалежныя СМІ выліўся ў 1994 г. у судовы працэс супраць вядучай незалежнай штодзённай газеты “Борба”. Як сцвярджалі юрысты Мілошавіча, газета не мела належнага прававога статусу, бо яна была пераўтвораная ў карпарацыю з парушэннямі старога югаслаўскага заканадаўства. У лістападзе 1994 г. суд дазволіў ураду прыбраць да рук “Борбу”. У адказ незалежная газета мусіла перарэгістравацца пад назвай “Наша Борба”. Рыхтуючыся да выбараў у Сербіі ўлетку 1997 г., улады часова зачынілі паўсёй краіне 77 прыватных радыёстанцый і тэлеканалаў. У 1998 г. у рамках агульнага ўзмацнення рэпрэсій рэжым Мілошавіча зачыніў шэраг друкаваных СМІ: “НашаБорба”. “Дэмакратыя”, “Днеўны Тэлеграф”, “НТ Плус” і тыднёвік “Еўраплянін”.
Аднак, нягледзячы на ціск і пераслед, заўважная прысутнасць у інфармацыйным полі незалежных СМІ не дазваляла дзяржаўным выданням адчуваць сябе манапалістамі ў сферы распаўсюду навін і ўплыву на грамадскую думку. Ужо ў 1992 г. 43% апытаных у Сербіі не давяралі афіцыйным СМІ, як рупарам прапаганды, і толькі 21% верыў, што яны нясуць аб’ектыўную інфармацьпо83.
82 Thompson Mark. Forging War: The Media in Serbia, Croat ia, Bosnia and Herzegovina. London: Article 19, 1994. P 63.
83 Polls Show Voter Preferences Before Elections//Vreme. 16.11.1992. P 26—28//FBISEEU. 08.12.1992. P 56—61.
Афіцыйны дыскурс і практычная ідэалогія
У Сербіі часоў Мілошавіча ў публічным дыскурсе назіраўся рэзкі кантраст паміж “нарматыўнай” і “аперацыйнай” ідэалогіяй. Першая дэкларавала прынцыпы і нормы, фармальна пакладзеныя ў аснову дзяржавы і сістэмы кіравання, а другая па сутнасці была практычнай прапагандысцкай прыладай. У “нарматыўнай” сферы, дзе адлюстроўвалася імкненне рэжыму да легітымацыі як дэмакратычнай улады, афіцыйныя тэксты і дакументы спасылаліся на аіульначалавечыя каштоўнасці і набліжаліся да прынцыпаў заходняй дэмакратыі. У “аперацыйнай” сферы публічны дыскурс грунтаваўся на ўслаўленні традыцыі84, інтэрпрэтуючы яе такім чынам, які замацоўваў у штодзённым жыцці згоду з дзеяннямі ўлады.
Самае распаўсюджанае вызначэнне сутнасці практычнай ідэалогіі рэжыму Мілошавіча— нацыяналізм; ён служыў механізмам надання маральнай вартасці дзеянням улады і апраўдання яе параз. Мабыць, гэта не самая карэктная інтэрпрэтацыя. Нацыяналізм як такі быў у Сербіі асноўным складнікам і афіцыйнага, і апазіцыйнага дыскурсу. Чым адрознівалася практычная ідэалогія рэжыму, дык гэта сістэматычнымі спробамі дасягнуць манаполіі на вытлумачэнне, што такое Сербія і што значыць быць сербамі, і захоўваць гэтую манаполію, прыстасоўваючы яе да актуальных палітычных патрэбаў і агульнай мэты — захавання ўлады рэжыму Мілошавіча. Калі дасягалася гэтая манаполія, рэжым заўсёды атрымліваў перавагу сама-легітымацыі праз пастаноўку знака роўнасці паміж нацыянальнай свядомасцю і падтрымкай улады; апазіцыя ж па змоўчванні дэлегітымавалася як “здраднікі”.
Першай тэмай практычнай ідэалогіі рэжыму было супрацьпастаўленне Сербіі астатняму свету. Яно прапагандавалася пры дапамозе ўвесьчаснага звяртання да пакутніцкай калектыўнай памяці з далёкага і адносна блізкага мінулага. Сучасныя крызісы і катастрофы вытлумачваліся як працяг адвечнага змагання, кшталту таго, што калісьці вялося ў Косаве, а таксама падчас Першай і Другой сусветных войнаў. У 1980-я гг., на пачатковым этапе нацыяналістычнай мабілізацыі, атрымалі шырокі распаўсюд канспіралагічныя тэорыі. Яны захоўваліся і праз 1990-я гг. служылі апраўданню палітыкі, якая давяла нацыю да яе тагачаснага незайздроснага стану. Хоць гэтыя тэорыі і падпарадкоўваліся мэце захавання ўлады, але, паводле слоў аднаго назіральніка, яны таксама перараслі ў асобную нацыянальную навязлівую ідэю86. У наступным апісанні адлюстраваная логіка сусветнай тэорыі змовы:
Амерыка —аўсе былі перакананыя, што яна імкнецца завалодаць сібірскімі нафтавымі радовішчамі праз Балканы — чыніць змову супраць адважнай маленькай нацыі, якая не прымае Новага сусветнага парадку. Францыя,
84 Malesevic Sinisa. Ideology, Legitimacy, and the New State. Yugoslavia, Serbia, and
Croatia. London and Portland: Frank Cass, 2002. P 215.
86 Тамсама.
прыхільная да ісламу, адмовілася ад свайго вернага саюзніка з часу Першай сусветнай вайны. Здраднікі брытанцы адкрыта супрацоўнічаюць з немцамі, якія самі супрацоўнічалі з харвацкімі фашыстамі. Харваты, як і падчас Другой сусветнай вайны, зноў забіваюць і высяляюць сербаў. На шчасце, у Расіі знялі амерыканска-габрэйска-масонска-ісламскага агента Гарбачова, але камуністы і нацыяналісты — заўсёдныя саюзнікі і крэўныя браты сербаў — страцілі ўладу. А папа — паляк, да таго ж не аскет і не святы, як сербскі патрыярх. Ён ненавідзіць сваіх славянскіх стрыечнікаў за тое, што яны праваслаўныя86.
Антызаходняя істэрыя распальвалася для таго, каб сфармаваць уяўленне, што Сербія аточаная ворагамі, што супраць яе плятуць арганізаваную змову, каб знішчыць ганарлівую, непакорлівую нацыю, якая не хоча жыць па правілах іншых. Змоўшчыкаў збольшага знаходзілі сярод іншых народаў былой Югаславіі або амерыканцаў, габрэяў, “нямецка-каталіцкага альянсу”, які, паводле слоў самога Мілошавіча, “пачаў караць пераможцаў у Другой сусветнай вайне”87. Падобным чынам падкантрольная рэжыму прэса называла дзейнасць незалежных СМІ “пятай фазай плана гітлераўскага адмірала Канарыса па знішчэнні сербаў”88. У іншым выпадку афіцыйныя СМІ абвінавацілі суперніка Мілошавіча на прэзідэнцкіх выбарах 1992 г. прэм’ер-міністра ФРЮ Мілана Паніча ў тым, што ён увайшоў у змову з албанскімі сепаратыстамі, што ён агент Вуша і супрацоўнічаў з эмігрантамі-усташамі ў Злучаных Штатах. Нападкі на Паніча суправаджаліся кадрамі ахвяр сярод мірнага насельніцтва падчас інтэрвенцыі ЗША ў Панаме. “Ва ўспрыманні гледачоў фармавалася ўражанне, што Паніч меў асабістае дачыненне да інтэрвенцыі і што ён хоча нечага падобнага ў Югаславіі”89.
Сам Мілошавіч вёў тую ж лінію, атаясамліваючы свой палітычны лёс з лёсам Сербіі.90 Сярод названых пайменна ворагаў улюбёнай мэтай быў Джордж Сорас і ягоная сетка фондаў, што імкнуліся “захапіць краіну” з дапамогай незалежных СМІ і “зрабіць з нашых дзяцей
86 Stevanovic Vidosav. Milosevic: The People’s Tyrant. London: I.B.Tauris, 2001. P 92.
87 “Распад не толькі нашай, але і вашай краіны даклална ў інтарэсах нямецкакаталіцкага альянсу. Акурат у іхных інтарэсах, каб і ў нашай, і ў вашай краіне лілася кроў”. Гл.: A Friend from Serbia Ц Vreme News Digest Agency. № 75. 01.03. 1993.
88 Vecernje Novosti. 15.03.1995.
89 Milosevic Milan. The Media Wars: 1987—1997. P 116 // Udovicki Jasminka, Ridgeway James (eds.). Burn This House: The Making and Unmaking of Yugoslavia. Durham and London: Duke University Press, 1997. P 108—129.
90 У паездцы ў паўднёвы горад Ніш падчас прэзідэнцкай кампаніі 1992 г. ён заявіў: “У людзей гэтага рэгіёна захаваліся жахлівыя ўспаміны пра прысутнасць на гэтай зямлі захопнікаў і пра лютыя зверствы, піто чынілі прыхадні, іх паслугачы і ўнутраныя здраднікі, якія ваявалі супраць нашага народа і спрабавалі яго знішчыць... Таму я перакананы, што жыхары гэтага горада і гэтага рэгіёна не вагаючыся, зробяць усё, каб не дапусціць паўтарэння мінулага”. Гл.: Milosevic addresses rally of 50,000 in Nis // Belgrade Radio. 17.12.1992 // FBIS. 18.12.1992. P 37—38.
янычараў”91. Гэты вобраз вонкавага ворага паглыбляў і без таго наяўнае пачуццё небяспекі і трывогі, умацоўваў “залежнасць мас ад нацыі, дзяржавы і перадусім ад Лідара, звычку вінаваціць у заганах рэжыму кагосьці іншага і накіроўваць незадаволенасць грамадзян на тых, хто паказвае на хібы ўлады і каго часцей называлі “здраднікамі нацыі”92.
Другой тэмай практычнай ідэалогіі ўлады было правядзенне знака роўнасці паміж рэжымам і нацыяй. У афіцыйным дыскурсе апазіцыя рэжыму і асабіста Мілошавічу выяўлялася як апазіцыя ўсёй нацыі. Палітычнае іншадумства не мела базы ў краіне — яно магло распальвацца і праплочвацца толькі з-за мяжы. Усе кантакты палітычных апанентаў з замежнікамі падносіліся грамадскасці як шпіянаж, запраданства і здрадніцтва93. Рупары афіцыйнай прапаганды сцвярджалі, што арганізатар акцый пратэсту лідар апазіцыі Вук Драшкавіч “інфармаваў кіраўнікоў албанскіх сепаратыстаў пра сцэнарый, які цяпер рыхтуецца”. Яны таксама заяўлялі, што Сербскі рух абнаўлення хоча таго ж, чаго і ўстапіы з албанскімі сепаратыстамі94, і ўвогуле пісалі пра акцыі пратэсту, што яны выклікаюць “радасць харвацкага рэжыму” і што ў іх адчуваецца “пах замежных палітычньгх кухняў”95.
Міфалагізацыя вонкавагасвету іпашырэннеладу мыслення “крэпасці ў аблозе” суправаджаліся навязваннем міфу “цудатворства” рэжыму з дапамогай бясконцага прапагандавання яго поспехаў і дасягненняў. Прапаганда поспеху грунтавалася на двух прынцыпах. Першы — услаўленне самога Мілошавіча, аб’яднальніка і выратавальніка нацыі і, як гэта ні смешна ў кантэксце канфліктаў вакол Сербіі, гаранта і
°1 Пазней тэндэнцыю вінаваціць Сораса ў хаосе, бунтах, разбурэнні маралі падхапілі паўсім рэгіёне, дзе пусціў карані аўтарытарызм. Фонд Сорасабыў першай замежнай спонсарскай арганізацыяй, забароненай у Беларусі. Грузінскія, украінскія, расійскія СМІ казалі пра яго дзейнасць у вельмі падобных выразах.
92 Janjic Dusan. Serbia between the Identity Crisis and the Challenge of Modernization (1987—1994) //Janjic Dusan (ed.). Serbia Between Past and Future. Belgrade: Institute for Social Sciences and Forum for Ethnic Relations, 1997. R 30—31.
93 Калі набліжаліся выбары, перад замежнымі амбасадамі ўсталявалі відэакамеры, якія фіксавалі, хто з лідараў апазіцыі абедаўз замежнымі амбасадарамі. Гл.: Milosevic Milan, Stanojlovic Seska. Closing Time // Vreme News Digest Agency. № 134. 18.04.1994.
94 Thompson Mark. Forging War: The Media in Serbia, Croatia, Bosnia and Herzegovina. London: Article 19, 1994. P 72.
95 Politika. 10.03.1991. Цыт. паводле: Rakic Vojin. Hegemony, Culture, and Human Resources in Politics: The Democratic Transition in Serbia. Belgrade: Zuhra, 2003. P 132—133. Праз некалькі гадоў y іншым рэпартажы пра Драшкавіча гаварылася: “Калі мы слухалі сп. Драшкавіча, нам здавалася, што мы слухаем сп-ню Олбрайт, ці сп. Сораса, ці [аўстрыйскага міністра замежных спраў Алоіса] Мока, Ізетбегавіча, ці Туджмана... Мы верым, што дзяржава мае ўладу і сродкі абараніць уласны гонар і гонар сваіх грамадзян ад з’яўлення і заяў Паразітаў нацыі” (вялікія літары — у арыгінале). Адаптавана з: Gordy Eric D. The Culture of Power in Serbia: Nationalism and the Destruction of Alternatives. Pennsylvania State University Press, 1999. P 76. Цыт. паводле: Vecernje Novosti. 22.02.1995. P 12.
вартаўніка міру. Другі — выяўленне ўсяго, што яшчэ захавалася і працавала, як выключнай заслугі рэжыму і перасцярогі пра непазбежны татальны крах, калі той застанецца не пры ўладзе. Паколькі ва ўмовах блакады і гіперінфляцыі не даводзілася казаць ні пра які эканамічны цуд, Мілошавіча і сацыялістаў абвяшчалі “адзінымі гарантамі наяўных сацыяльных выплат, пенсій і працоўных месцаў”96.
Такім чынам, мера поспехаў і дасягненняў цалкам палягала на інтэрпрэтацыі, якую давалі СМІ. У найгоршы час, калі ў выніку санкцый Сербія апынулася ў стане эканамічнай катастрофы, афіцыйныя СМІ поўніліся паведамленнямі, у якіх “педантычна пералічваліся акуратна раскладзеныя па палічках “дасягненні”. Тоны, кіламетры, кілаваты, людзі без адхіленняў і псіхічных разладаў, хор з 77-мі дзяўчат з Шабаца, сербскі фільм у Фінляндыі, пакаранне мноства эканамічных злачынцаў...”97
Дэйтанскае.пагадненне, якое паклала канец баснійскай вайне, гэтак жа сама віталася як “перамога”, бо яно прынесла мір — на незайздросную долю соцень тысяч уцекачоў з населеных сербамі раёнаў Босніі і Харватыі ніхто не звяртаў увагі98. У выніку, фактьгчна тыя ж самыя людзі, якія на пачатку падтрымлівалі Мілошавіча як нацыяналіста, які дасць магчымасць усім сербам жыць у адзінай сербскай дзяржаве, пазней падтрымлівалі яго з супрацьлеглай прычыны — бо бачылі ў ім палітыка, які прынёс мір".
Трэцяя тэма практычнай ідэалогіі Мілошавіча—дэрацыяналізацыя светапогляду і самаўспрымання грамадства. Гэты складнік адыгрываў істотную ролю, калі ўлічыць, што на рацыянальных падставах апраўдваць сябе асабліване былочым. Д эрацыяналізацыя праводзілася метадам містыфікавання самой Сербіі, калі яна выяўлялася як ідэя, увасобленая ў непаўторным ладзе мыслення ўнікальнага, амаль што абранага народа, вышэйшага духоўна за ўсіх, хто ідзе на яго крыжовым па-
м Malesevic Sinisa. Ideology, Legitimacy, and the New State. Yugoslavia, Serbia, and Croatia. London and Portland: Frank Cass, 2002. P 182.
97 Government economic program scorned/7 Ekonomskapolitika. 16.11.1992. P 24—25 // FBIS-EEU 92. 17.11.1992. P 49—51. У іншым выпадку на пачатку 1995 г. газеты паведамлялі, што палярэдні год быў “годам без інфляцыі” на той падставе, што ў 1994 г. цэны выраслі на 100% у параўнанні з 73% за палярэдні год. Гл.: Gordy Eric D. EricD. The Culture of Power in Serbia: Nationalism and the Destruction of Alternatives. Pennsylvania State University Press, 1999.
98 Як запытаўся вугорскі філосаф Міклаш Каспар: “Няўжо ніхто ў Сербіі не заўважыў, што Мілошавіч прайграў?”. Гл.: Pribicevic Ognjen. Serbian Strongman Tightens His Grip on Power at Home // Transitions Online. 18.10.1996. Цыт. паводле: Nasa Borba. 25—26.02.1996.
99 Дарэчы, Мілошавіч нават спрабаваў заявіць пра перамогу над НАТО пасля авіяўдараў па Косаве ў 1999 г. на той простай падставе, што адміністрацыя Косава атрымала паўнамоцтвы ад ААН, а не НАТО, як прапаноўвалася пагадненнем у Рамбуе. Мілошавіч адмовіўся яго падпісаць, што і паслужыла сігналам для пачатку аперацыі НАТО.
Раздзел 3. Сербія: няўдольная дыктатура прыстасоўваецца...137 ходам100. Стварэнне вобраза Сербіі як “пераможцы ў вайне, але пераможанай у міры”, што цярпела ад падступства ворагаў, разбітых на полі бою, было важным інструментам распальвання нацыяналістычных і ксенафобскіх пачуццяў падчас узыходжання Мілошавіча да ўлады101.
Калі ў 1990-я гг. Сербія пачала несці паразы ў войнах, дзеля палітычных мэт адкапалі іншы істотны элемент нацыянальнай міфалогіі — ідэю паразы Сербіі як перамогі102. Яшчэ адзін прыклад, калі для таго, каб надаць высакародны выгляд сучаснай уладзе, прыцягваліся гістарычныя легенды, — гэта ўслаўленне адной з найболын брыдкіх праяў улады Мілошавіча: асвечанай дзяржавай мафіі. Ствараўся вобраз яе пераемнасці з традыцыямі Косаўскай бітвы і барацьбы супраць турэцкай акупацыі (гайдуцкай традыцыі). Дэрацыяналізацыя таксама ажыццяўлялася актыўным прасоўваннем ідэі месіянства сербскай нацыі — яна дапамагала падаць у высакародным святле дзеянні рэжыму, надзяляючы яго вышэйшай місіяй.
Напрыканцы 1980-х гг. цверджанне, што Сербія “ўратавала” еўрапейскую цывілізацыю сваім супрацівам турэцкай агрэсіі, было ключавым элементам фармавання пачуцця несправядлівасці з боку вялікіх дзяржаў ажно ад часоў Косаўскай бітвы103. Да таго ж містыфікаванне суправаджалася навязваннем ідэі віны няўдзячнага Захаду перад Сербіяй — выратавальніцай еўрапейскай цывілізацыі ад ісламскай навалы. Мілошавіч хутка падхапіў гэты матыў і падчас выбарчай кампаніі 1992 г. заявіў: “Заўсю сваю гісторыю Сербія заслужыла нешта ад Еўропы, змагаючыся супраць захопнікаў, бо, змагаючыся за сваю свабоду, яна абараняла і тыя краіны, якія цяпер адмаўляюць нашай рэспубліцы і нашаму народу ў тых самых правах”104.
™ На думку лідара баснійскіх сербаў Радавана Караджыча, “Сербія — гэта цуд, узор для іншых дзяржаў і нацый. Сербія — гэта твор Божы, Сербія — камень спатыкнення для імперый, сусветных парадкаў і беспарадкаў. Незалежна ад памеру, Сербія — вялікая. Яе веліч вымяраецца нянавісцю яе ворагаў, яе слава — колькасцю бруду, які дарэмна ліюць ворагі, спрабуючы яе запляміць”. Гл.: Janjic Dusan, Serbia between the Identity Crisis and the Challenge of Modernization (1987—1994) H Janjic Dusan (ed.). Serbia Between Past and Future. Belgrade: Institute for Social Sciences and Forum for Ethnic Relations, 1997. P 34—35.
101 Г.зн. пасля перамогі ў Другой сусветнай вайне прыйшла параза — цітаізм, які знішчыў нацыянальную еднасць і саматоеснасць.
102 Яна звязаная з міфам пра князя Лазара, сербскага валадара ў часы Косаўскай бітвы 1389 г.: той пабачыў у сне анёла, які прапанаваў яму альбо перамогу, альбо валадарства Божае, калі ён прыме паразу і смерць. Згодна з легендай, Лазар абраў другое і тым самым атрымаў Вожае блаславенне для сербскай зямлі.
103 Сербскі гісторык Андрэй Мітравіч патлумачыў вытокі гэтага стэрэатыпа: “Калі пашыраная ў краіне палітыка ператварыла вас у маргінальную сілу, вам прапаноўваюць кампенсацыю — веруўсваюзначнасць. Усянашая бядапалягаеўтым, штомынасамрэч не надтавялікія птушкі, алеапынулісяў цэнтры буйных праблем”. Гл. Stefanovic Nenad. Lexicon of Stereotypes //Vreme News Digest Agency. № 136. 02.05.1994.
104 Milosevic vows not to ‘surrender’ Ц Tanjug. 15.12.1992 // FBIS-EEU 92. 16.12.1992. P56.
Трэба адзначыць, што з цягам часу ў Мілошавіча істотна скараціліся магчымасці “прыватызаваць” нацыяналізм. 3 аднаго боку, на прывабнасць праўладнай культуры дрэнна ўплывала няздатнасць афіныйнай міфалогіі ўвесьчасна даваць рады жорсткай рэчаіснасці палітычных і ваенных параз ды эканамічных катаклізмаў. 3 другога боку, Мілошавіч паступова страчваў кантроль над нацыяналізмам як такім. На паверхню перыядычна ўсплывала ягонае камуністычнае мінулае, што дыскрэдытавала яго ў вачах жорсткіх нацыяналістаў. Грунтоўна ўзяўшы пад апеку кліентурную кліку з жончынай партыі АЮЛ, Мілошавіч страціў сімпатыі шмат каго са сваіх ранейшых прыхільнікаў на нацыяналістычным фланзе. Больш за тое, Драшкавіч і Шэшаль у Сербіі і Караджыч у сербскім анклаве Босніі зацята спаборнічалі за тое, каб пераўзысці Мілошавіча ў нацыяналізме. Усе яны выкарыстоўвалі ягоныя няўдачы і адхіленні ад вытокаў 1987 г., каб збэсціць і выявіць яго антысербскім дзеячам.
3 самай суворай крытыкай Мілошавіч сутыкнуўся ў кульмінацыйны момант вайны ў Босніі, калі, схіліўшыся перад ціскам санкцый з боку міжнароднай супольнасці і ваеннымі пагрозамі, ён de facto кінуў баснійскіх сербаў, а афіцыйная прапаганда разгарнула кампанію па знеслаўленні Караджыча і ягоных аднадумцаў, называючы іх нацыстамі. У вяртанні да “інтэрнацыяналісцкага” дыскурсу афіцыйная прапаганда ў 1994—1995 гг. дайшла да таго, што часткова заглушыла турба-фолк, які доўгі час услаўляла, на карысць болып “прагрэсіўнага” мастацтва. Аднак гэтая непаслядоўнасць ўрэшце абярнулася супраць Мілошавіча, калі вайна скончылася катастрофай для харвацкіх і баснійскіх сербаў, якія страцілі большую частку сваіх тэрыторый і мусілі ўцякаць у Сербію. У масавай свядомасці Мілошавіч пачаў успрымацца як той, хто “страціў Краіну”.
Яшчэ адзін важны аспект хісткай ідэйнай гегемоніі нацыяналізму — складаныя дачыненні Мілошавіча з Сербскай праваслаўнай царквой, якая яшчэ ў 1992 г. жорстка крытыкавала рэжым за тое, што ён кінуў краіну ў полымя вайны і давёў да міжнароднай ізаляцыі, і заявіла пра сваё “адкрытае дыстанцыяванне ад улад”106. Агулам пад канец 1990-х гг. пазіцыі Мілошавіча па ягоным ўлюбёным пытанні — нацыяналізме — істотна аслабіліся. I гэта сярод іншага змусіла яго распачаць новыраўнд мабілізацыі, распальваючы ў 1999 г. канфлікту Косаве. Пасля паразы ў ім панаванне Мілошавіча мусіла разваліцца106.
106 Rakic Vojin. Hegemony, Culture, and Human Resources in Politics: The Democratic Transition in Serbia. Belgrade: Zuhra, 2003. P 154.
106 “Слабадан Мілошавіч i ягоныя васалы трымалі ўладу ў “Нябеснай Сербіі”, і яна доўжылася, пакуль існавала “ Нябесная Сербія’’. Калі пад ціскам рэчаіснасці гэты вобраз пачаў разбурацца, пачаў разбурацца і рэжым! 3 развалам Сербіі ўтварылася “Зямная Сербія”. Ей была патрэбная іншая ўлада, і яна цвёрда вырашыла яе знайсці!”. Гл.: Mihailovic Srecko. Political Formulae for the Perseverance and Change of the Regime in Serbia// Spasic Ivana, Subotic Milan (eds.). R/Evolution and Order: Serbia After October 2000. Belgrade: Institute for Philosophy and Social Theory, 2001. P 59—72.
Раздзел 4.
Беларусь: султанізм па просьбах народа
Фармальнае замацаванне прэзідэнцкага абсалютызму
Калі ў ліпені 1994 г. Лукашэнка заняў прэзідэнцкую пасаду, ён меў велізарны палітычны капітал, атрыманы ў выніку аглушальнай перамогі на выбарах, але амаль не меў на што абаперці сваю ўладу, апроч асабістай харызмы і паўнамоцтваў выдаваць указы. Ён добра ведаў, як заваёўваецца харызма і як яе можна страціць. Ён ведаў, што стаўся героем мас толькі таму, што яму дазволіла гэта зрабіць старая сістэма. Ён разумеў, што свабодныя СМІ і палітычны плюралізм дапамаглі яму як чалавеку звонку прыйсці да ўлады, але цалкам могуць зашкодзіць, калі ён зрабіўся дзейным кіраўніком дзяржавы. Улюбёнец мноства беларусаў, ён ведаў, што шмат хто і ненавідзіць яго не менш палымяна, чым іншыя — любяць.
Табліца. Грамадская падтрымка Лукашэнкі ў 1997—2002 гг.

Лістапад 1997
Верасень 1998
Чэрвень 1999
Красавік
2000
Жнівень 2001
Красавік 2002
Аоданыя прыхільнікі*
26
29,3
21,8
15,5
21,8
10,4
Памяркоўныя прыхільнікі*
53,2
53,3
52,1
54,2
46,1
42,7
Перакананыя праціўнікі*
20,8
17,4 1
26,1
30,3
32,1
46,9
*Адданыя прыхільнікі — тыя, хто назваў Лукапіэнку ў адказах на ўсе чатыры пытанні: “За каго б Вы галасавалі, калі б прэзідэнцкія выбары праходзілі ў наступную нядзелю?”; “За каго Вы прагаласуеце на выбарах прэзідэнта Саюза Беларусі і Расіі?”; “Якому палітыку Вы давяраеце?” і “Каго Вы лічыце ідэальным палітыкам?” Перакананыя апаненты — тыя, хто не назваў Лукашэнку ў адказе на ніводнае пытанне. Памяркоўныя прыхільнікі — тыя, хто назваў Лукашэнку, прынамсі, аднойчы, але не ў адказах наўсе чатыры пытанні.
Крыніца: ШСЭПД.
Лукашэнка не меў ні навыкаў, ні ахвоты ствараць моцную ўладную арганізацыю (тыпу палітычнай партыі), якая б дала яму магчымасць кіраваць метадамі маніпулявання і патранажу. У яго выклікала агіду любая ідэалогія, якую не ён сфармуляваў, і любыя структуры, якія ён не кантраляваў. Ён ніяк не мог збудаваць блізкае атачэнне,
абапіраючыся на сваю сям’ю1. На самым пачатку свайго кіравання ён фактычна быў вымушаны абапірацца на старую наменклатуру, якая зусім нядаўна спрабавала не дапусціць ягонага прыходу да ўлады. Ягоная каманда, што дапамагала яму ў выбарчай кампаніі, складалася з пярэстай чарады палітычных самародкаў — зболыпага амбітных маладых людзей, бюракратаў ніжэйшага ўзроўню, пераважна з ягонай роднай Магілёўшчыны, некалькіх афіцэраў бяспекі, якія перайшлі на ягоны бок, і некалькіх вайскоўцаў у адстаўцы. Таму Лукашэнку па сутнасці нічога не заставалася, як перадаць справу кіравання краінай, прынамсі на пачатку, той самай старой наменклатуры, якую ён толькі што перамог на выбарах.
Прэм’ер-міністрам ён прызначыў кіраўніка аграпрамысловага банка, памяркоўнага рэфарматара Міхаіла Чыгіра2. А першым намеснікам Чыгіра — былога найбліжэйшага паплечніка Кебіча Міхаіла Мясніковіча, які такім чынам захаваў і сваю пасаду, і каласальны ўплыў, здабыты ім у папярэднюю эпоху. Лукашэнка нават прызначыў старшынёй КДБ генерала Уладзіміра Ягорава, які зусім нядаўна дапамагаў Станіславу Шушкевічу ў ягонай няўдалай выбарчай кампаніі! Аднак Лукашэнка хоць і быў вымушаны прымаць паслугі старой наменклатуры, не збіраўся надаваць ёй шмат паўнамоцтваў. На самым пачатку прэзідэнцтва ён адчуваў варожасць бюракратыі і, як падавалася, быў апанаваны страхам страціць уладу. Вось як апісвае склад мыслення Лукашэнкі ў першыя месяцы прэзідэнцтва ягоны колішні паплечнік:
Уявіце, што сорак хвілін кожную раніцу Вы пачынаеце дзень з таго, што праглядаеце данясенні КДБ, пакладзеныя Вам на стол. Паўсюль ворагі. Вы пачынаеце дзень не з размовы з міністрам эканомікі, а з размовы з Дзяржаўным сакратаром Рады бяспекі. Ён вельмі добры чалавек. Але ў краіне не здарылася нічога надзвычайнага, аднак Вы пачынаеце думаць, што нешта магло здарыцца ўчора або можа здарыцца заўтра. I кожны факт, кожная чутка робіцца надзвычайнай падзеяй...3
Калі падсумаваць сказанае, Лукашэнка, з прычыны свайго характару і біяграфіі, не быў гатовы зрабіцца выдатным маніпулятарам. Замест гэтага яму патрабавалася манархія, якую ён мусіў збудаваць без
1 Заняўшы прэзідэнцкую пасаду, Лукашэнка пакінуў жонку ў саўгасе, які раней узначальваў. Два сыны 39-гадовага прэзідэнта былі яшчэ занадта малыя, каб заняць пасады ва ўладзе. Праз дзесяць гадоў Лукашэнка, як падаецца, кампенсоўвае гэты прагал: паводле некаторых чутак, ягоны старэйшы сын прызначаны неафіцыйным дарадцам прэзідэнта і займае офісу прэзідэнцкім палацы. Па Беларусі ходзіць плойма пагалосак пра асабістае жыццё Лукашэнкі, але яны не разглядаюццаў гэтым тэксце.
2 Банк Чыгіра дапамагаў фінансаваць перадвыбарную кампанію Лукашэнкі. Гл.: ФедутаАлександр. Лукашенко: Полнтнческая бнографня. Москва: Референдум, 2005.
3 Аляксандр Фядута, былы прэс-сакратар Лукашэнкі. Цыт. паводле: Дейч Марк. Корнчневые. Москва: ТЕРРА-Кннжный клуб, 2003. С. 392.
двара і без вялікай колькасці “давераных асоб”. Зрабіць гэта ён мог толькі з дапамогай прэвентыўных удараў.
На першым этапе свайго кіравання, у 1994—1996 гг., калі яіпчэ дзейнічала Канстытуцыя 1994 г. і не быў узаконены неабмежаваны кантроль прэзідэнта над усімі элементамі дзяржавы, Лукашэнка імкнуўся абысці інстытуцыйныя перашкоды, умацоўваючы сваю ўладу стварэннем “паралельнага ўрада”. Пад гэтым паняткам я маю на ўвазе ўладныя структуры, створаныя ўказамі прэзідэнта і непадлеглыя фармальнаму грамадскаму або заканадаўчаму кантролю. У гэты перыяд структуры “паралельнага ўрада” існавалі разам з законнымі дзяржаўнымі органамі і ўрэшце іх падпарадкавалі.
Напрыклад, шмат якія функцыі кабінета міністраў адразу перайшлі да Адміністрацыі прэзідэнта, якая фактычна кіравала дзяржавай, пакінуўшы ўраду вырашэнне бягучых эканамічных пытанняў. Кіраўніцтва справамі Адміністрацыі прэзідэнта, на чале якога стаяў набліжаны да Лукашэнкі ягоны паплечнік Іван Ціцянкоў, атрымала шырокія правыў распараджэнні дзяржаўнай уласнасцю. Пад юрысдыкцыю Кіраўніцтва справамі перайшлі некаторыя найбольш каштоўныя грамадскія актывы, часам у выніку экспрапрыяцыі маёмасці ў прыватньгх уласнікаў. Кіраўніцтва справамі заснавала мноства камерцыйных структур, якія разгарнулі шырокую дзейнасць у галіне замежнага гандлю, транзіту, у банкаўскай сферы, турызме і іншых, пераважна звязаных з атрыманнем цвёрдай валюты, відах заняткаў. Гэтым структурам звычайна прэзідэнцкімі ўказамі надаваліся падатковыя і мытныя льготы. КС АП карысталася манаполіяй на шмат якія прыбытковыя віды дзейнасці, кіравала найбольш ласымі кавалкамі нерухомасці і мела права імпартаваць без абкладання мытам такія тавары, як тытунь, алкаголь, машыны4. Прыбыткі кампаній, якія знаходзіліся пад патранажам Кіраўніцтва справамі Адміністрацыі прэзідэнта, ішлі ў адмысловыя прэзідэнцкія фонды, якія выконвалі ролю другога, ценявога, бюджэту. Сумы, якімі распараджаліся гэтыя фонды, трымаліся ў строгім сакрэце; паводле некаторых ацэнак, яны набліжаліся да памераў афіцыйнага бюджэту краіны.
Лукашэнка не толькі дбаў пра фінансавыя рэсурсы, але і мусіў забяспечваць адданасць і зладжанасць свайго апарату бяспекі. У той час, калі ён ішоў даўлады, яму вельмі шмат дапамагалі службоўцы органаў бяспекі сярэдняга і ніжэйшага звяна, асабліва КДБ — яны адкопвалі і злівалі інфармацыю для ягонага знакамітага антыкарупцыйнага даклада. Аднак, атрымаўшы ўладу, Лукашэнка не меў пэўнасці ў абсалютнай лаяльнасці “сілавікоў”: ён неаднойчы сутыкаўся з тым, што некаторыя чыноўнікі органаў правапарадку і бяспекі падводзілі яго ў сітуацыях відавочнага канфлікту паміж жаданнямі прэзідэнта і
4 Дзіравая мяжа Беларусі з Расіяй ператварылася ў сапраўдны Кландайк, што, паводле ацэнак расійскіх спецыялістаў, у 1996 г. каштавала Расіі 500 млн долараў толькі ў выглядзе неспагнанага мыта на аўтамабілі.
законам*. I Лукашэнка працягваў публічна бэсціць КДБ, раз за разам абвінавачваючы яго ў тым, што ён не змог папярэдзіць “экспарт дэмакратыі ў Беларусь”, і намякаючы, што некаторыя афіцэры і камандзіры недастаткова спрытна выконваюць ягоныя загады.
Каб забяспечыць зладжанасць апарату бяспекі, Лукашэнка таксама ўжыў да яго тактыку стварэння “паралельнага ўрада”. “Традыцыйным” карным органам: Генеральнай пракуратуры, Міністэрству ўнутраных спраў і КДБ — урэшце вярнулі іх паўнамоцтвы савецкіх часоў, але Лукашэнка перадаў абавязкі нагляду за гэтымі органамі новаму нікому не падкантрольнаму, апроч яго асабіста, інстытуту — Радзе бяспекі начале з верным яму Віктарам Шэйманам. Рада бяспекі таксама зрабілася інструментам палітычнага сачэння, у сваёй дзейнасці яна перакрыжоўвалася з іншымі структурамі і часта падмяняла іх сабой. Асабістая “прэтарыянская гвардыя” Лукашэнкі — Служба аховы прэзідэнта, падпарадкаваная Радзе бяспекі, — таксама атрымала нрава праводзіць следства і рабіць арышты.
Тую ж тактыку “паралельнага ўрада” ўжылі і для таго, каб выштурхнуць незалежны аўдытарскі орган — Кантрольную палату; яе функцыі дублявалі не менш за 16 інстытутаў, як правіла, створаных прэзідэнцкімі ўказамі: Служба кантролю Адміністрацыі прэзідэнта, шматлікія дэпартаменты падатковых і фінансавых расследаванняў, аддзелы расследаванняў Рады бяспекі і г.д. Яны мелі паўнамоцтвы расследаваць злоўжыванні ў галіне бізнесу і фінансаў, а некаторыя з іх маглі накладаць адміністрацыйныя пакаранні без санкцыі суда6.
Але ў адной важнай сферы Лукашэнка здолеў прадоўжыць захоп улады праз законныя інстытуцыйныя каналы. У кастрычніку 1994 г. Вярхоўны Савет ухваліў ягоную прапанову стварыць сістэму прэзідэнцкай вертыкалі, калі кіраўнікоў абласных і раённых7 адміністрацый пачаў прызначаць непасрэдна прэзідэнт; раней яны абіраліся мясцовымі заканадаўчымі органамі ўлады. Стварэнне вертыкалі гарантавала Лукашэнку на пачатковым этапе кіравання аператыўную і зладжаную сістэму падпарадкавання, якая ператва-
5 Напрыклад, у красавіку 1995 г. Генеральны пракурор Беларусі Васіль Шаладонаў быў вымушаны падаць у адстаўку пасля таго, як паспрабаваў умяшацца, калі адбываўся разгон дэпутатаў парламента ад апазіцыі, якія абвясцілі галадоўку на знак пратэсту супраць прызначэння першага рэферэкдуму — аб мове і дзяржаўнай сімволіцы. Міністр унутраных спраў Юрый Захаранка паспрабаваў выкрыць дзейнасць Ціцянкова і выказаў публічны пратэст супраць адмены льготаў супрацоўнікам МУС, а зышоўшы ў адстаўку, далучыўся да апазіцыі. Нават у 2000 г. старшыня КДБ і генеральны пракурор былі на адзін крок ад таго, каб арыштаваць самага блізкага паплечніка Лукашэнкі, якому той найбольш давяраў, калі знайшлі доказы яго датычнасці да знікнення апанентаў рэжыму.
6 Карбалевкч Валернй. Прнватнзнрованное государство //Адкрытае грамадства. № 05 (107). 1998.
7 Беларусь падзяляецца на шэсць абласцей (плюс сталіца, Мінск, якая мае такі самы статус); кожная з іх, у сваю чаргу, падзяляецца прыблізна на 20 раёнаў.
рылася ў істотную прыладу здушэння супраціву апазіцыі падчас ягоных наступных кампаній па правядзенні выбараў і рэферэндумаў. “Паралельны ўрад” адначасова разбураў уладу старой наменклатуры, знішчаў зародкі незалежнага прыватнага бізнесу і пачынаў выкарыстоўвацца як інструмент пераследу апазіцыі.
Аднак стварэнне “паралельнага ўрада” хоць і дапамагло Лукашэнку засяродзіць уладу ў сваіх руках, але не вырашыла ўсіх ягоных праблем, бо ўзніклі інстытуцыйныя “шэрыя зоны”, дзе ўладу Лукашэнкі паслядоўна аспрэчвалі два інстытуты, якія ён не змог адразу ўзяць пад свой кантроль: Канстытуцыйны суд і парламент — Вярхоўны Савет. Прызначаны да прэзідэнцкіх выбараў Канстытуцыйны суд прызнаў неадпаведнымі заканадаўству 18 прэзідэнцкіх указаў. Лукашэнка, аднак, настойваў, што ягоныя ўказы маюць сілу, і нават выдаў у снежні 1995 г. адмысловы ўказ, які загадваў дзяржаўнаму апарату не выконваць пастановы Канстытуцыйнага суда. Што да Вярхоўнага Савета, то ён імкліва ператвараўся ў асноўны цэнтр апазіцыі Лукашэнку, бо ягоны інстынкт прысваення ўлады настройваў супраць яго ўвесь палітычны спектр парламента
Болып за тое, у першыя месяцы кіравання Лукашэнка не змог пераадолець эканамічны крызіс і інфляцыю і пабачыў, як пахіснулася ягоная падтрымка ў грамадстве — асноўны палітычны капітал Лукашэнкі. Захады па скарачэнні выдаткаў, распачатыя Чыгіром і старшынёй Нацыянальнага банка Станіславам Багданкевічам, урэшце дапамаглі стабілізаваць інфляцыю, але неўзабаве, пасля рэзкага росту коштаў на асноўныя спажывецкія тавары, абярнуліся кепскімі наступствамі для ўрада. Адчуўшы свой шанец, парламенцкая апазіцыя арганізавала контранаступ. У снежні 1994 г. дэпутат ад апазіцьіі Сяргей Антончык выступіў у Вярхоўным Савеце з дакладам аб карупцыі ў найбліжэйшым атачэнні Лукашэнкі, у якім выкрывалася ценявая дзейнасць Кіраўніцтва справамі Адміністрацыі прэзідэнта. Тэлебачанне, адрозна ад папярэдняга года, не транслявала даклад у наўпроставым эфіры, а газеты, якія збіраліся яго друкаваць, трапілі пад цэнзуру. Гэтак абвінавачванні ў карупцыі не змаглі істотна пашкодзіць Лукашэнку, але ён, безумоўна, адзначыў, як хутка перагрупаваліся ягоныя праціўнікі і навучыліся выкарыстоўваць ягоную зброю. Перад новымі парламенцкімі выбарамі, прызначанымі на 14 траўня 1995 г., апазіцыя выглядала моцнай і настроенай на бой.
Лукашэнка падрыхтаваўся да бітвы і задумаў контрудар, які пераключаў увагу грамадства з эканамічных праблем і гіперінфляцыі на пытанні культуры і сімволікі, замацоўваючы тыя лініі падзелу, за якімі апазіцыя застанецца ў палітычнай рэзервацыі. 2 лютага 1995 г. Лукашэнка абвясціў пра правядзенне адначасова з парламенцкімі выбарамі рэферэндуму па наступных пытаннях: аб наданні прэзідэнту права распускаць парламент, аб ухваленні больш шчыльных стасункаў з Расіяй, аб наданні рускай мове статусу другой дзяржаўнай і аб замене прынятых пасля абвяшчэння незалежнасці дзяржаўных сімвалаў на
савецкія. Калі Вярхоўны Савет адмовіўся санкцыянаваць рэферэндум, Лукашэнка заявіў, што галасаванне ўсё роўна адбудзецца. Апазіцыя паспрабавала яго не дапусціць, распачаўшы 12 красавіка 1995 г. галадоўку на падлозе ў зале пасяджэнняў парламента. У адказ дэпутатаў выгналі з залы спецпадраздзяленні міліцыі. Пасля гэткай дэманстрацьгі сілы парламент скарыўся і ўхваліў правядзенне плебісцыту, нясмела ўнёсшы папраўку ў прапанову Лукашэнкі — пастанавіўшы, што галасаванне па пытанні роспуску парламента не будзе мець абавязковага характару.
Першы лукашэнкаўскі рэферэндум меў як доўтатэрміновыя стратэгічныя, гэтак і кароткатэрміновыя практычныя мэты. Першая — вырваць з коранем зародкі беларускага нацыяналізму, які спарадзіў самую перакананую і бескампрамісную апазіцыю аўтарытарным перакосам Лукашэнкі і знішчыць канкурэнцыю ягонай толькі запачаткаванай практычнай ідэалогіі, якая легітымавала гэтыя перакосы ідэалізацыяй савецкай гісторыі і таталітарнага мінулага. Друтая — нанесці знішчальны ўдар праціўніку перад выбарамі. Уздымаючы пытанні інтэграцыі з Расіяй і афіцыйнага беларуска-расійскага двухмоўя, Лукашэнка апеляваў даўсё яшчэ шырока распаўсюджанай у грамадстве скрусе па распадзе СССР (афіцыйная прапаганда выяўляла гэтую падзею асноўнай прычынай эканамічных цяжкасцей) і калі не галоснага, дык стоенага непрымання беларусізацыі. Аднак самай забойчай зброяй, каб зняславіць апазіцьпо, была замена дзяржаўнай сімволікі. Само пытанне нагадвала беларусам, што прынятымі пасля абвяшчэння незалежнасці сцягам і гербам карысталіся беларускія нацыяналісты, якія падчас Другой сусветнай вайны супрацоўнічалі з нацыстамі8. Афіцыйная прапаганда ў дакументальных фільмах і паведамленнях напярэдадні выбараў паводле аналогіі звязвала апазіцыю з нацыстамі. У гэтых дакументальных фільмах выкарыстоўваўся прымітыўны, але, тым не менш, надзвычай дзейсны прыём прыпадабнення прызнаных ворагаў — фашыстаў — да патэнцыйных ворагаў — апазіцыі — пры дапамозе мантажу9.
Істотна тое, што рэферэндум амаль супаў пачасе са святкаваннем 50-й гадавіны перамогі ў Другой сусветнай вайне, што стварыла спрыяльны ідэалагічны фон для галасавання. 14 траўня 1995 г. выбарцы пераважнай колькасцю галасоў падтрымалі Лукашэнку паўсіхчатырох пытаннях. Га-
8 Гэтым яны, аднак, не розняцца ад сучаснай расійскай, украінскай ці, калі на тое, славацкай сімволікі.
9 Адзін назіральнік так раскрываў гэты механізм: “Вазьміце мітынг апазіцыі. Накладзіце карцінку на кадры гітлераўскага парада, і атрымаецца, піто ўся апазіцыя — нацысты. Фільм Азаронка пабудаваны нагэтым ашуканстве”. Гл.: Федута Александр. Лукашенко: Полптнческая бнографня. Москва: Референдум, 2005. С. 249. Далей Фядута піша: “Я глядзеў гэты фільм. У ніводным выказванні лідараў БНФ не было нічога, што аб’ядноўьала б іх з нацыстамі. Падлеткаў, якія танчаць, змантажаваных з нацыстам, які танчыць, можна лёгка спалучыць з героямі савецкіх фільмаў, якія танчаць. Пазняк гаворыць пра Курапаты, Трусаў і Навумчык — пра сімволіку, Статкевіч — пра мову. Дзе нянавісць і чаму яны дзеці хлусні, незразумела”. Тамсама. С. 249—250.
ворачы праз год пра гэтую падзею, Лукашэнка заявіў сваім самым адданым выбарцам — ветэранам: “Мы вярнулі вам сцяг дзяржавы, за якую вы змагаліся. Мы вярнулі вам памяць і сэнс чалавечай годнасці”10. Ветэраны віталі Луканіэнку авацыяй стоячы, як і за год да таго на парадзе перамогі напярэдадні рэферэндуму. Лукашэнка надаў энергіі сваім самым адданым прыхілыіікам сярод старэйшага пакалення — яны гурмою рушылі на выбарчыя ўчасткі, каб падтрымаць прапановы прэзідэнта. Між тым прыхільнікі апазіцьгі былі відавочна прыгнечаныя і дэмаралізаваныя.
Па ўсіх вынесеных на рэферэндум пытаннях Лукашэнка атрымаў велізарную большасць галасоў “за” (75—83% па кожным) пры досыць нізкай яўцы — 64%. Найменшы ўдзел выбарцаў у галасаванні назіраўся ў буйных гарадах, дзе апазіцыя мела моцную базу падтрымкі, асабліва ў Мінску. Больш за тое, вынікі рэферэндуму нанеслі цяжкі маральны ўдар прыхільнікам апазіцыі, і яны не прыйшлі на другі тур парламенцкіх выбараў. 3 прыблізна 60-ці кандыдатаў, якія выйшлі ў другі тур (у тым ліку 44 — ад БНФ), быў абраны толькі адзін, а кандыдаты ад БНФ, якія пасля першага тура выйшлі на першае месца ў большасці мінскіх акруг, у другім далёка адсталі ад камуністаў. Большасць месцаў у Вярхоўным Савеце атрымалі камуністы і іх саюзнікі з Аграрнай партыі — урэшце яны і павялі рэй у парламенце. Але з прычыны 50-адсоткавага бар’ера яўкі было прызнана, што травеньскія выбары адбыліся толькі ў 120-ці акругах з 260-ці. Таму новы парламент не мог пачаць працу да снежня, калі прайшлі давыбары. Аднак нізкі ўдзел выбарцаў тлумачыўся не толькі дэмаралізаванасцю апазіцыі, але і тым, што Лукашэнка ўскосна заклікаў сваіх прыхільнікаў байкатаваць галасаванне — ён імкнуўся, каб выбары як такія былі прызнаныя несапраўднымі, і тады ён бы ўвёў сваім указам простае прэзідэнцкае кіраванне11.
Аднак Лукашэнка не здолеў сарваць давыбары ў снежні 1995 г. Гарадскі электарат ачуняў ад знішчальнага ўдару, атрыманага на рэферэндуме і ў выніку паразы апазіцыі на выбарах у траўні. Яго, безумоўна, непакоіла перспектыва неабмежаванай прэзідэнцкай улады, і выбарцы досыць актыўна ўдзельнічалі ў галасаванні — іх моцнуіо падтрымку знайшлі некаторыя буйныя дзеячы апазіцыі, якія, дарэчы, пераважна належалі да навастворанай ліберальнай Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Парламент заставаўся пракамуністычным і настроеным супраць рэформаў, але гэта не паўплывала на меркаванне Лукашэнкі — ён усё больш непакоіўся, што любы орган заканадаўчай улады будзе абмяжоўваць ягонае імкненне да абсалютнай улады.
10 Brzozowska Anna. Symbols, Myths and Metaphors: the Discursive Battle Over the ‘True’ Belarusian Narrative” // Slovo. Vol. 15. № 1. 2003. http://issuu.com/slovojournal/ docs/merged_document.
11 Лукашэнка публічна заявіў, што сапсуе свае бюлетэні. Між тым у афіцыйных СМІ выбарчая кампанія асвятлялася мінімальна Старшыня ВярхоўнагаСаветаМечыслаў Грыб быў вымушаны звярнуцца да выбарцаў перад другім турам давыбараў у снежні 1995 г. па расійскіх тэлеканалах, бо дзяржаўнае тэлебачанне не дапусціла яго да эфіру.
Склад Вярхоўнага Савета XIII склікання і Палаты прадстаўнікоў I склікання
Фракцыі
Колькасць дэпутатаў у фракцыі Вярхоўнага Савета XIII склікання’
Колькасць дэпутатаў ад фракцыі, прызначаных у Палату прадстаўнікоў I склікання**
%
Аграрная партыя (1)
44
24
54.5
Камуністычная партыя (1)
43
21
48.9
Саюз працы (сацыял-дэмакраты) (1)
15
4
26.7
Грамадзянскае дзеянне (лібералы) (2)
18
0
0
Згода (3)
60
52
86.6
Незалежныя дэпугаты
19
9
47.4
Усяго:
199
110

Крыніцы: *Ол'ег Буховец, Дмнтрнй Фурман. Электоральное поведенне белорусскнх регнонов Ц Дмнтрнй Фурман (ред.). Белоруссйя й Россйя: Обіцества й государства. Москва: Права человека, 1998. С. 195 (184—225).
** Ірына Екадумава. Раскол дзяржаўных органаў улады ў выніку канстытуцыйнага крызісу 1996 г. II Валер Булгакаў (рэд.). Палітычная сістэма Беларусі і прэзідэнцкія выбары 2001 г. Мінск—Варшава: IDEE, 2001.
(1) —■ пракамуністычная апазіцыя; (2) — дэмакратычная апазіцыя; (3) — пралукашэнкаўская фракцыя. С. 68 (65—77).
Лукашэнка зрабіў няўдалую спробу сарваць выбары коштам адмовы ад усялякіх актыўных намаганняў правесці ў парламент адданых яму людзей. Прыхільнікі Лукашэнкі, збольшага беспартыйныя бюракраты з рэгіёнаў, аб’ядналіся ў фракцыю “Згода”, якой належаламенш затраціну месцаў у парламенце. Хоць камуністы і аграрыі і падзялялі ідэі Лукашэнкі наконт дзяржаўнага кантролю над эканомікай і падтрымлівалі палітыку русіфікацыі, але іх трывожыла імкненне Лукашэнкі да аднаасобнай улады, і ўрэшце яны перайшлі ў апазіцыю да Лукашэнкі, якога падчас перадвыбарнай кампаніі абяцалі падтрымліваць. Канфрантацыя паміж Вярхоўным Саветам XIII склікання і Лукашэнкам пачалася з таго, што парламент адмовіў прэзідэнту ў патрабаванні зацвердзіць папраўкі ў Канстытуцыю, якія дазволілі б яму прызначаць палову складу Канстытуцыйнага суда і Цэнтральнай выбарчай камісіі. Зразумела, Лукашэнка дамагаўся гэтых паправак дзеля таго, каб узяць у свае рукі інстытуты, якія дасюль не змог падпарадкаваць.
Больш за тое, дэманструючы свой рашучы намер спыніць прысваенне Лукашэнкам улады, парламент абраў новым старшынёй Цэнтральнай выбарчай камісіі Віктара Ганчара, які раней уваходзіў у каманду Лукашэнкі, а потым зрабіўся ягоным самым палымяным апанентам12.
12 Пасля прэзідэнцкіх выбараў Ганчар атрымаў пасаду намесніка прэм’ер-міністра, але праз некалькі месяцаў зышоў у адстаўку, патлумачыўшы сваё рашэнне “паранаідальнай атмасферай” ва ўрадзе, і дамогся абрання дэпутатам Вярхоўнага СаветаХІІІ склікання.
Парламенцкая апазіцыя Лукашэнку складалася з чатырох фракцый: камуністаў, аграрыяў, сацыял-дэмакратаў і ліберальнага ‘Трамадзянскага дзеяння” — і мела дастатковую большасць у Вярхоўным Савеце, каб набраць 2/3 галасоў і адмяніць прэзідэнцкія ўказы. У чэрвені 1996 г. спікер парламента Сямён Шарэцкі, які належаў да фракцыі аграрыяў, заявіў, што збіраецца дамагацца аднаўлення парламенцкай рэспублікі.
На пачатку 1996 г. апазіцыя актывізавалася не толькі ў заканадаўчым органе ўлады, але і на вуліцах. Каталізатарам акцый пратэсту сталіся крокі Лукашэнкі на інтэграцыю з Расіяй. Гэта вывела нацыяналістычную апазіцыю з комы, у якую яна патрапіла ў выніку травеньскага рэферэндуму 1995 г. Калі 2 красавіка Лукашэнка і Ельцын падпісалі дамову аб стварэнні Супольніцтва Расіі і Беларусі, у Мінску адбыўся шэраг дэманстрацый супраць гэтага пагаднення як спробы здаць суверэнітэт Беларусі. Нягледзячы на ўсё больш жорсткія дзеянні міліцыі пры разгоне маніфестацый, у акцыях пратэсту тады ўдзельнічала да 50.000 чалавек. Яны не вагаючыся прарывалі міліцэйскія кардоны і нават пераварочвалі міліцэйскія машыны. Сцэны вулічнага гвалту, а таксама рашучасць дэманстрантаў выклікалі шок у зазвычай санлівым і апатычным грамадстве. Афіцыйныя СМІ спрытна падалі маніфестантаў фанатыкамі-экстрэмістамі і схілілі грамадскую думку на бок Лукашэнкі13. Аднак было відавочна, што сілы, на якія абапіралася апазіцыя, выйшлі з дэпрэсіі і апатыі, выкліканых абраннем Лукашэнкі і рэферэндумам 1995 г., і гатовыя падтрымаць заканадаўчую ўладу ў канфрантацыі з прэзідэнтам.
У адказ на ўзмацненне незалежнасці парламента і вулічныя акцыі пратэсту Лукашэнка выступіў з ініцыятывай правесці другі рэферэндум за два гады — аб папраўках у Канстытуцыю. Ён прызначыў яго на сімвалічную дату — 7 лістапада, гадавіну балыпавіцкага перавароту ў Расіі. Прапанаваны Лукашэнкам новы праект Канстытуцыі скасоўваў Вярхоўны Савет і замяняў яго двухпачатным парламентам — Нацыянальным сходам. Ен складаўся з Савета Рэспублікі, чальцы якога прызначаліся, і выбарнай Палаты прадстаўнікоў. Згодна з гэтым праектам, шмат функцый парламента: прызначэнне суддзяў Канстытуцыйнага суда, чачьцоў Цэнтральнай выбарчай камісіі і ў дадатак нават некаторых парламентарыяў — перадаваліся прэзідэнту. Новая Канстытуцыя таксама давала прэзідэнту права аднаасобна, без зацвярджэння парламентам, прызначаць увесь урад, апроч прэм’ерміністра14, суддзяў, генеральнага пракурора, старшыню Камітэта
13 Паводле вынікаў апытанняў, дзеянні ўлады па брутальным разгоне дэманстрантаў ухвалялі 40% рэспандэнтаў, не ўхвалялі — 30%; дзеянні дэманстрантаў ухвалялі 20% апытаных, не ўхвалялі — 60%. 'Брак спасылкі. — Заў. рэдактара.)
14 Прэм’ер-міністр зацвярджаецца Палатай прадстаўнікоў. Калі яго кандыдатура двойчы адхіляецца, прэзідэнт атрымлівае права распусціць палату. Прэзідэнт таксама прызначае палову складу Канстытуцыйнага суда і палову Цэнтральнай выбарчай камісіі; старшынь Канстытуцыйнага суда і Цэнтральнай выбарчай камісіі зацвярджае верхняя палата таксама па прадстаўленні прэзідэнта.
дзяржаўнага кантролю і восем з шасцідзесяці чатырох чальцоў Савета Рэспублікі16. Канстытуцыя абразала паўнамоцтвы парламента да мінімуму. Прэзідэнт атрымліваў права распусціць заканадаўчы орган кожны раз, калі Палата прадстаўнікоў не зацвярджала бюджэт, прапанаваны прэзідэнтам і ўрадам, або выносіла вотум недаверу ўрада. Яшчэ больш абмяжоўвала дзейнасць парламента тое, што прэзідэнт атрымліваў права выдаваць дэкрэты, якія мелі сілу закона. У выпадку ўзнікнення супярэчнасцей гэтыя дэкрэты мелі перавагу перад пастановамі парламента10. Каментуючы праект Канстытуцыі, дэпутат парламента ад апазіцыі (і былы прыхільнік Лукашэнкі) Анатоль Лябедзька заўважыў, што ў ім не хапала толькі механізма перадачы ўлады ад Лукашэнкі ягонаму старэйшаму сыну.
Згодна з заканадаўствам, Вярхоўны Савет быў абавязаны прыняць ініцыятыву Лукашэнкі і прызначыць дату рэферэндуму. Ен, аднак, вынес на галасаванне і свае ўласныя прапановы: скасаваць пазабюджэтныя фонды (у іх накіроўваліся прыбыткі Кіраўніцтва справамі Адміністрацыі прэзідэнта) і ўвесці ўсенародныя выбары кіраўнікоў мясцовых адміністрацый. Была створаная кансультацыйная рада сямі асноўных апазіцыйных партый — ад камуністаў да нацыяналістаў. Скаардынаваныя дзеянні апазіцыі ў парламенце і па-за ім спачатку прымусілі Лукашэнку пайсці на некаторыя саступкі. Ен пагадзіўся перанесці дату рэферэндуму з 7 лістапада, дня гадавіны бальшавіцкай рэвалюцыі, зыходна абранага Лукашэнкам у спадзеве прыцягнуць да больш актыўнага ўдзелу ў галасаванні камуністычны электарат, які звычайна яго падтрымліваў, на 24 лістапада. Яму таксама давялося пагадзіцца на пытанні, прапанаваныя парламентам: нягледзячы на ягоны супраціў, іх унеслі ў бюлетэні. Нарэшце, парламент меў моцную падтрымку Канстытуцыйнага суда: на просьбу Шарэцкага той пастанавіў, што рэферэндум можа мець толькі дарадчы характар, бо Канстытуцыя 1994 г, не прадугледжвала прыняцця новага асноўнага закона на рэферэндуме.
У адказ на супраціў парламента і Канстытуцыйнага суда Лукашэнка праігнараваў іх рашэнні і пайшоў на масавыя парушэнні выбарчага заканадаўства. Ён узяў пад свой кантроль усе медыі, апроч некалькіх незалежных газет. He дазвалялася друкаваць ніводнага артыкула і пускаць у эфір ніводнага сюжэта з крытыкай рэферэндуму. Лукашэнка аднаасобна абвясціў, што рэферэндум будзе мець абавязковы характар, і даручыў яго арганізацыю мясцовым уладам. Насуперак
15 Нядзіўна, што з такімі паўнамоцтвамі Лукашэнка ў 2003 г. забараніў усім у краіне, апроч сябе, мець тытул прэзідэнта, напрыклад, футбольнай асацыяцыі ці банка, так што адпаведныя асобы былі вымушаныя змяніць назвы сваіх пасад на “старшынь” ці “дырэктараў рады”. Ніхто не меў права наблізіцца да Лукашэнкі ўягонай велічы.
16 Апроч праекта новай Канстытуцыі, Лукашэнка вынес на рэферэндум пытанні, якія гралі на папулісцкіх настроях, як, напрыклад, прапанову захаваць смяротнае пакаранне і адмяніць права прыватнай уласнасці на зямлю. Гэтыя пытанні меліся актывізаваць кансерватыўныя сацыяльныя групы, на якія разлічваў Лукашэнка.
заканадаўству, датэрміновае галасаванне, якое звычайна адбываецца цягам пяці дзён да даты галасавання, каб мелі магчымасць прагаласаваць грамадзяне, якія будуць адсутнічаць у дзень галасавання, пачалося за два тыдні да прызначанай даты рэферэндуму. Датэрмінова, г.зн. без належнага кантролю назіральнікаў і ва ўмовах няспыннай дзяржаўнай праііаганды, прагаласавала трацінаўсіх выбарцаў. Шмат хто з іх мусіў прагаласаваць нават раней, чым атрымаў па пошце друкаваны праект новай Канстыіуцыі. Лукашэнка абезгаловіў Цэнтральную выбарчую камісію, загадаўшы спецпадраздзяленню МУС выставіць Ганчара з ягонага офіса і звольніўшы яго, насуперак закону. Месца Ганчара заняла прыхільніца Лукашэнкі Лідзія Ярмошына, якая з гатоўнасцю выконвала волю прэзідэнта.
Парламент зрабіў апошнюю спробу супраціву — распачаў працэдуру імпічменту. Пасля таго як 73 парламентарыі паставілі свае подпісы за імпічмент, Канстытуцыйны суд пацвердзіў, што Лукашэнка парушаў Канстытуцыю, што давала магчымасць парламента галасаваннем адхіліць прэзідэнта ад пасады. Аднак Канстытуцыйны суд умяшаўся ў працэдуру імпічменту — відавочна, паддаўшыся на ціск і шантаж прэзідэнцкай адміністрацыі. На знак пратэсту супраць рэферэндуму прэм’ер-міністр Міхаіл Чыгір падаў у адстаўку. Аднак гэты захад не выклікаў крызісу ўрада, бо месца Чыгіра адразу заняў ягоны намеснік Сяргей Лінг.
Увогуле супраціў апазіцыі згасаў. Памочнікі Лукашэнкі запалохваннем і шантажом змусілі некаторых парламентарыяў зняць свае подпісы пад патрабаваннем імпічменту — гэтага хапіла, каб ануляваць слуханні Канстытуцьійнага суда. Прэзідэнцкая вертыкаль без ваганняў выконвала загады Лукашэнкі. Кіраўніцтва парламента ўскладала апошнюю надзею на перамовы з Лукашэнкам пры пасярэдніцтве высокапастаўленай дэлегацыі расійскага ўрада і Федэральнага Схода, якая прыехала ў Мінск на загад прэзідэнта Ельцына за тры дні да галасавання. Аднак дэлегацыя на чале з прэм’ер-міністрам Віктарам Чарнамырдзіным de facto выбіла ад Шарэцкага прызнанне капітуляцыі, змусіўшы яго падпісаць неабавязковае кампраміснае пагадненне, якое Лукашэнка на наступны ж дзень выкінуў у сметніцу17.
Але сапраўдная слабасць апазіцыі палягала ў тым, што яна не змагла вывесці людзей на вуліцы, — гэта сталася неспадзяванкай пасля акцый пратэсту гарачай вясны. Выглядала на тое, што вулічная
17 Кампраміснае пагадненне, падпісанае пры пасярэдніцтве Чарнамырдзіна, прадугледжвала прыпыненне працэдуры імпічменту і захаванне дарадчага характару рэферэндуму. Між тым на парытэтнай аснове паміж Вярхоўным Саветам і Лукашэнкам склікаўся канстытуцыйны сход, які меўся выпрацаваць кампрамісны варыянт Асноўнага Закона. Траціну Вярхоўнага Савета складалі прыхільнікі Лукашэнкі, таму сход быў бы пад ягоным кантролем. Аднак на наступны дзень прыхільнікі Лукашэнкі сарвалі ратыфікацыю пагаднення ў парламенце, што дало яму фармальную падставу перакласці віну на Вярхоўны Савет і правесці рэферэндум, як ён і задумляў.
апазіцыя, сярод якой вялі рэй прыхільнікі БНФ, не надта ірвалася бараніць парламент і яго кіраўніцтва, дзе пераважалі камуністы. Да таго ж яно не адважвалася ўзняць стаўкі і пайсці на адкрытую канфрантацыю. За тыдзень да рэферэндуму спікер Шарэцкі нават загадаў удзельнікам акцыі пратэсту ў Мінску разысціся, каб не сарваць ягоных намаганняў знайсці кампраміс з прэзідэнцкай уладай. Пасля гэтага колькасць удзельнікаў акцый пратэсту супраць рэферэндуму скарацілася да ўсяго некалькіх тысяч чалавек. У болып шырокім сэнсе грамадства паставілася да баталіі вакол Канстытуцыі як да ўнутранай бойкі паміж тымі, хто пры ўладзе, якая не мае істотнага дачынення да штодзённага жыцця людзей. Яны, паводле слоў дэпутата Вярхоўнага Савета ад апазіцыі Уладзіміра Навасяда, не бачылі “ніякай відавочнай глыбокай падставы для канфлікту”18.
Болып за тое, Лукашэнка здолеў паднесці рэферэндум як выбар не паміж аўтарытарызмам і дэмакратыяй, а паміж рэваншысцкай наменклатурай, пазбаўленай улады і магчымасцей для карупцыі, і прэзідэнтам, які імкнецца дапамагчы людзям наладзіць жыццё. “Моцная рука”, пра якую падкрэслена казаў Лукашэнка, для большасці азначала тое, што яны шукалі, — абяцанне “відавочнага і простага вырашэння іх праблем”19. Каб дамагчыся большай падтрымкі электарату, ён шмат ездзіў па краіне, даводзячы да сваіх прыхільнікаў няхітрую ідэю: апазіцыя проста прадстаўляе “мафіёзныя кланы, якія разбурылі Савецкі Саюз”, і дапамога людзей Лукашэнку дапаможа яму не дапусціць іх вяртання. Лукашэнка арганізоўваў фактычна болып шматлюдныя мітынгі ў сваю падтрымку ў маленькіх правінцыйных гарадах, чым апазіцыя — у Мінску.
Паводле афіцыйнага падліку, за лукашэнкаўскую Канстытуцыю прагаласавала 70% выбарцаў. Яе падпісанне адбылося 27 лістапада. 28 лістапада залу пасяджэнняў парламента зачынілі, была скліканая Палата прадстаўнікоў у складзе 110-ці дэпутатаў, прызначаных указам Лукашэнкі. Яны абралі новага спікера — апошняга першага сакратара Камуністычнай партыі Беларусі за савецкім часам Анатоля Малафеева. 3 гэтага моманта ў Беларусі “адзінай гульнёй у мястэчку” стаўся аўтарытарызм.
Апазіцыя адмовілася прызнаць вынікі рэферэндуму і прывяла шматлікія доказы парушэнняў і фальсіфікацый. Але, нягледзячы на мноства пераканаўчых абвінавачванняў у парушэннях, Лукашэнка, здаецца, усё роўна атрымаў бы большасць20.
18 Цыт. паводле: Way Lucan. Authoritarian Statebuilding and the Sources of Regime Competitiveness in the Fourth Wave, 1992—2004//World Politics. Vol. 57. №2. January 2005. P 231—261.
19 Belarus referendum to proceed amid political crisis. 23.11.1996. www.cnn.com/WORLD/9611/23/belarus/index.html.
20 Екадумаў Андрэй. Афіцыйныя вынікі рэферэндуму 1996 году і дадзеныя сацыялагічных даследаванняў // Беларуская палітычная сістэма і прэзідэнцкія выбары 2001. Варшава: IDEE, 2001. С. 65.
Такім чынам, канстытуцыйны рэферэндум быў класічным прыкладам лукашэнкаўскага прэвентыўнага аўтарытарызму і меў самыя глыбокія наступствы для будучага палітычнага развіцця краіны. Напэўна, Лукашэнка змог бы дамагчыся пераабрання ў 1999 г. і забяспечыць абранне лаяльнага да яго парламента ў 2000 г., калі меліся адбыцца наступныя выбары. Але ён вырашыў не рызыкаваць — не дапусціць, каб за гэты перыяд увабраліся ў сілу інстытуты і палітычныя гульцы, якія не падпадалі пад ягоны асабісты кантроль. Лукашэнка знішчаў і вьіводзіў іх з гульні, нават калі мог бы лёгка пераадолець іх супраціў, выкарыстоўваючы дзеля гэтай мэты як “мяккія” рэпрэсіі, гэтак і грамадскую падтрымку. Разам з тым зрабілася зразумела, што грамадства, якое падтрымлівае Лукашэнку, гатовае трываць парушэнні і маніпуляцыі з ягонага боку і абыякава ставіцца да абвінавачванняў і заяў апазіцыі пра нелегітымнасць лукашэнкаўскага рэферэндуму.
Прыкрываючыся грамадскай падтрымкай, рэжым мог без гграблем змушаць свой апарат да больш непрыхаваных махінацый пры правядзенні выбараў. Напрыклад, падчас кампаніі 1996 г. выпрабоўваліся гэткія абуральныя прыёмы, як правядзенне бескантрольнага датэрміновага галасавання і арганізацыя галасавання шмат у чым без належнага нагляду выбарчых камісій і органаў прадстаўнічай улады21. Падчас наступных выбарчых кампаній удасканальваліся нават яшчэ больш нахабныя прыёмы — калі назіральнікаў беспадстаўна выдаляюць з выбарчых участкаў і пазбаўляюць магчымасці назіраць за галасаваннем.
Урэшце склалася сітуацыя, калі гэтыя два фактары: грамадская падтрымка Лукашэнкі і прэвентыўныя ўдары — узаемна падсілкоўвалі адзін другі, бо сістэма кансалідаванай прэзідэнцкай улады дазваляла Лукашэнку з лёгкасцю пазбаўляцца ад усялякай палітычнай альтэрнатывы і, такім чынам, паказваць людзям, што ён — іх адзіна магчымы выбар, атым самым падтрымліваць абыякавасць грамадствадаягоных новых рэпрэсій і выбарчых махінацый. Гэтае заганнае кола кожньі раз сгграцоўвала, каб дэмаралізаваць апазіцыю, калі яна пасля 1996 г. вырашала ўдзельнічаць у выбарах. Пасля кожнай кампаніі, за выняткам адной, апазіцыя толькі наракала, што лічбы перавагі Лукашэнкі не адпавядаюць рэчаіснасці, але не аспрэчвала сам факт ягонай перамогі. Аднак спрэчкі наконт лічбаў перавагі не маглі прыцягнуць значнай увагі грамадства і заахвоціць прыхільнікаў апазіцыі ісці на рызыку і ахвяры, бо не давалі надзеі змяніць у канчатковым выніку баланс сіл.
21 Выдаткі на правядзенне рэферэндуму не адлюстроўваліся ў бюджэце. Паводле некаторых звестак, фінансаванне ішло з прэзідэнцкіх фондаў, у якія пералічвалі грошы структуры “паралельнага ўрада”. Гл.: Кравченко Петр. Беларусь на распутье, нлн Правда о Беловежскнх соглаіпеннях. Москва: Время, 2006. Гэтаксама бюлетэні для галасавання друкаваліся і размяркоўваліся без кантролю выбарчых камісій.
Афіцыйныя звесткі і альтэрнатыўныя ацэнкі падтрымкі Лукашэнкі і апазіцыі
на выбарах (ці ягоных прапаноў на рэферэндумах), %.

Кампанія
Афіцыйная версія
Альтэрна... _ тййГм АфіЦЫНI Ыупал
' л ная версія ацэнка
Альтэрнатыўная ацэнка
Лічбы перавагі (афіцыйная версія)
Лічбы перавагі (альтэрнатыўная ацэнка)


За
За
Супраць
Супраць


11996
Канстытуцыйны рэферэццум (прыняцце новай Канстытуцыі)
70
62
9
18
61
44
22001
Прэзідэнцкія выбары
75
49
15
27
60
22
22004
Канстытуцыйны рэферэндум (аб здмене абмежаванняў прэзідэнцкіх тэрмінаў)
80
49
9
26
71
21
22006
Прэзідэнцкія выбары
83
63
8
24
75
39
Крыніцы: афіцыйных версій — звесткі Цэнтральнай выбарчай камісіі; альтэрнатыўных ацэнак — сацыялагічныя апытанні, праведзеныя Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняу. Звесткі па прэзідэнцкіх выбарах 2006 г. змяшчаюць афіцыйныя і альтэрнатыўныя лічбы супольнай падтрымкі абодвух апазіцыйных кандыдатаў, якія ўдзельнічалі ў гэтых выбарах.
Пасля 1996 г. выбары былі збольшага нецікавыя і прадказальныя. Мясцовыя выбары 1999 г. — першыя пасля рэферэндуму—праводзіліся паводле новага выбарчага заканадаўства, якое не дапускала да ўдзелу кандыдатаў, аштрафаваных ці асуджаных да зняволення цягам году да выбараў. Гэта фактычна пазбаўляла магчымасці ўдзелу большасць лідараў апазіцыі, бо яны атрымалі пакаранні за арганізацыю несанкцыянаваных мітынгаў. Парламенцкія выбары 2000 г. прайшлі паводле трохі лібералізаванага, але ўсё ж несправядлівага выбарчага кодэкса. Апазіцыя іх байкатавала, а выбарчыя камісіі, адвольна ўжываючы правілы рэгістрацыі кандыдатаў, не дапускалі да ўдзелу непажаданых “людзей звонку”. Таму выбары ператварыліся ў спаборніцтва адных праўладных кандыдатаў з іншымі. У парламент прайшлі толькі два прадстаўнікі апазіцыі (праўда, дзесяць дэпутатаў, абраных пры падтрымцы ўлады, пазней утварылі апазіцыйную фракцыю). Сапраўдным пераможцам у абедзвюх кампаніях стаўся Лукашэнка.
Палітыка праз блізкае атачэнне
У сваёй кадравай палітыцы і палітыцы блізкага атачэння Лукапіэнка кіруецца дзвюма мэтамі. Першая — прызначаць на ўсе ключавыя пасады ў дзяржаўным апараце асабіста адданых яму людзей. Другая — не дапусціць узнікнення ў дзяржаве “бюракратычнай аўтаноміі” і, у
выніку, — унутранага іншадумства. Каб ітраводзіць гэтую палітыку, Лукашэнка так пабудаваў бюракратычную структуру, што якіякольвек супольныя дзеянні ў ёй амаль немагчымыя. 3 аднаго боку, ён стварыў “вертыкаль улады”, якая надала яму неабмежаваную ўладу ад верхніх да ніжніх эшалонаў. 3 другога, ён увёў складаную сістэму адсочвання і недапушчэння нелаяльнасці і іншадумства ў структурах улады, надзяліўшы свае службы бяспекі правамі, што далёка выходзяць за межы забеспячэння законнасці. Супольныя дзеянні ў рамках дзяржаўнага апарату яшчэ больш ускладняюцца заахвочваннем бюракратычнай канкурэнцыі паміж установамі, функцыі якіх часта перакрыжоўваюцца. I нарэшце, кадравая палітыка Лукашэнкі амаль не пакідае наяўным элітам шанцаў аб’яднацца, бо наменклатура на цэнтральным і рэгіянальным узроўнях рэгулярна ператасоўваецца.
Атачэнне Лукашэнкі ўключае тры асноўныя групы: першая — купка паплечнікаў з ягонагароднагарэгіёна, другая — афіцэры службаў бяспекі як “сілавікі”, і трэцяя — парэшткі традыцыйнай наменклатуры. Лукашэнкаіпчодраўзнагародзіў сваіх старых сяброў ічыноўнікаўМагілёўскай вобласці за адданасць і падтрымку ў час ягонага ўзыходжання да ўлады. Некаторыя з іх зрабілі імклівую кар’еру: Магілёўшчына — самы адсталы рэгіён Беларусі, яго заўсёды абміналі ўвагай цэнтральныя планавыя органы, і шанцы яго прадстаўнікоў на прасоўванне ў кар’еры былі калі не нулявыя, дык блізкія да нуля — без Лукашэнкі22. Сярод найбольш значных фігур гэтай групы былі: Іван Ціцянкоў — колішні партыйны чыноўнік раённага ўзроўню, а затым бізнесмен, які ў 1994— 1999 гг. узначальваў Кіраўніцтва справамі Адміністрацыі прэзідэнта; Васіль Лявонаў — былы сакратар Магілёўскага абкама камуністычнай партыі і міністр сельскай гаспадаркі за Лукашэнкам у 1994—1997 гг.; і Уладзімір Канаплёў — Лукашэнкаў сябар дзяцінства, прызначаны ягоным галоўным дарадцам, а затым — намеснікам спікера Палаты прадстаўнікоў, у 2004 г. ён зрабіўся спікерам.
Але, па меры таго, як Лукашэнка ўводзіў элементы паліцэйскай дзяржавы, набывала вагу другая група — сілавікі. У 1994 г. афіцэры бяспекі ніжэйшага і сярэдняга рангу адыгралі надзвычай важную ролю ў зборы інфармацыі, якую Лукашэнка выкарыстаў у сваім “крыжовым паходзе” супраць карупцыі, што ўрэшце і забяспечыла яму прэзідэнцкую пасаду. Вельмі мала хто з іх ацалеў у кадравых чыстках і ратацьіях ва ўладных колах пасля абрання Лукашэнкі. Новая кагорта эліты сілавых структур набіралася з кар’ерных вайскоўцаў, якія даказалі сваю вернасць і гатовасць выканаць любы, нават злачынны, загад прэзідэнта.
22 Напрыклад, рэдактара абласной газеты Рыгора Кісяля Лукашэнка прызначыў старшынёй Белдзяржтэлерадыёкампаніі. Вясковы пракурор Алег Важэлка пасля некалькіх кадравых ратацый у пракуратуры стаўся генеральным пракурорам. Кіраўнік раённай адміністрацыі Аляксандр Папкоў узняўся да пасады намесніка прэм’ер-міністра па сельскай гаспадарцы. Загадчыца маленькага аддзялення банка Надзея Ермакова апынулася на чале найбуйнейшага камерцыйнага банка краіны.
Адзіны чалавек, які быў з Лукашэнкам ад пачатку і праз усе гады ягонай улады, — Віктар Шэйман. Ён прыйшоў у палітыку пасля службы ў арміі ў 1990 г., калі яго абралі дэпутатам Вярхоўнага Савета. Пасля ўдзелу ў пераможнай выбарчай кампаніі Лукашэнкі той прызначыў Шэймана сакратаром Дзяржаўнай рады бяспекі і па сутнасці надаў яму паўнамоцтвы па наглядзе за ўсімі структурамі бяспекі і карнымі органамі ў краіне. Дзякуючы сваёй бязмежнай адданасці прэзідэнту і гатовасці выканаць любы ягоны загад (а таксама таму, што Лукашэнка пры стварэнні сваёй сістэмы ўлады надаваў асаблівую значнасць органам бяспекі) Шэйман de facto зрабіўся другім чалавекам у дзяржаве. Сцвярджаюць, што Шэйман кантраляваў спецыяльнае падраздзяленне, створанае ў 1998 г., згодна з паведамленнямі апазіцыі і расійскіх СМІ, дзеля знішчэння галоўных праціўнікаў Лукашэнкі. Мяркуецца, што гэтае падраздзяленне мела дачыненне да знішчэння шэрага лідараў буйных крымінальных груповак. Дачей пачаліся знікненні лідараў апазіцыі.
Першым 8 траўня 1999 г. выкралі Юрыя Захаранку, былога міністра унутраных спраў, знятага з пасады ў 1995 г. пасля таго, як ён выказаў публічную нязгоду з Лукашэнкам, калі былі адмененыя льготы міліцыянерам. Захаранка стаўся адным з лідараў Аб’яднанай грамадзянскай партыі і за некалькі тыдняў да знікнення намерваўся стварыць апазіцыйны саюз афіцэраў. 16 верасня 1999 г. у цэнтры Мінска разам са сваім сябрам, буйным прыватным бізнесменам Анатолем Красоўскім, быў выкрадзены Віктар Ганчар, на той час абраны намеснікам спікера разагнанага ВярхоўнагаСаветаХШ склікання. Нарэшце 6 ліпеня 2000 г. па дарозе ў нацыянальны аэрапорт “Мінск-2” знік аператар расійскага тэлеканала Дзмітрый Завадскі. Следства, праведзенае пракуратурай і Міністэрствам унутраных спраў, паказала, што да знікненняў датычныя спецыяльны атрад хуткага рэагавання МУС і Служба аховы прэзідэнта. 20 лістапада 2000 г. камандзіра гэтага спецпадраздзялення падпалкоўніка Дзмітрыя Паўлічэнку ўзялі пад варту. На наступны дзень Лукашэнка загадаў вызваліць яго з турмы і ператрос сілавыя структуры, зняўшы з пасад старшыню КДБ Уладзіміра Мацкевіча і генеральнага пракурора Алега Бажэлку, якія высунулі абвінавачванні супраць Паўлічэнкі. Мацкевіча прызначылі амбасадарам у ФРЮ, а Бажэлка быў вымушаны з’ехаць у Расію.
Між тым генеральным пракурорам Лукашэнка прызначыў Шэймана, так што следства па справах аб знікненнях палітычных апанентаў апынулася пад ягоным непасрэдным кантролем. На новай пасадзе ён паранейшаму ажыццяўляў нагляд за ўсімі органамі правапарадку. На ключавыя пасады ў гэтай сферы надалей прызначаліся людзі з Рады бяспекі і Службы аховы прэзідэнта. Адзін былы кіраўнік Службы аховы прэзідэнта, Уладзімір Навумаў (ёсць меркаванні, што ён разам з Шэйманам таксама меў дачыненне да “эскадронаў смерці”), зрабіўся міністрам унутраных спраў; другі, Генадзь Нявыглас, узначаліў Раду бяспекі. Былы намеснік Шэймана па Радзе бяспекі Анатоль Тозік заняў пасаду старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю — структуры, якая мае велізарныя паўнамоцтвы
па праверцы дзейнасці дзяржаўных і недзяржаўных арганізацый і амаль непрыхавана выкарыстоўваецца як карная прылада супраць непажаданых бізнес-структур, арганізацый і адукацыйных устаноў. Іншага фігуранта скандалу, звязанага са знікненнем палітычных апанентаў, міністра ўнутраных спраў у 1998—1999 гг. Юрыя Сівакова, перавялі на пасаду намесніка галавы прэзідэнцкай адміністрацьгі. Гэткімі кадравымі прызначэннямі Лукашэнка канчаткова злучыў структуры “паралельнага ўрада”, створанага ім на этапе кансалідацыі ўлады, з афіцыйнымі органамі, узаконіўшы de facto ўсталяваны ў той перыяд баланс сілы.
Лукашэнка паступова разбураў уладу “традыцыйнай” наменклатуры — кар’ерныхчыноўнікаў цэнтральнага апарату і мясцовых органаў кіравання, якія складалі трэцюю групу, што змагалася за ўладу. Доўгі час па абранні Лукашэнкі іх можна было разглядаць як сур’ёзную палітычную сілу. Але пасля прэзідэнцкіх выбараў 2001 г. лідара гэтай групоўкі Міхаіла Мясніковіча, былога галаву Адміністрацыі прэзідэнта, знялі з пасады і выправілі ў палітычнае выгнанне — узначальваць Акадэмію навук. Зачас працы ў прэзідэнцкай адміністрацыі Мясніковіч прыдбаў досыць важкія механізмы ўздзеяння ў бюракратычным асяродку, бо асноўны ягоны абавязак палягаў у адборы кандыдатаў на адміністрацыйныя пасады ўсіх узроўняў. Аднак Мясніковіч таксама заслужыў рэпутацыю ў нейкім сэнсе “аднаасобніка”, які заўсёды перабягае на бок пераможцаў. У 1994 г. ён увайшоў у каманду Лукашэнкі, здрадзіўшы свайму былому шэфу Кебічу. Таму, калі пайшлі чуткі, што Мясніковіч задумляе, як зрынуць самога Лукашэнку, як меркавалася, праз вылучэнне свайго стаўленіка на прэзідэнцкіх выбарах 2001 г., — Мясніковіча змянілі на Урала Латыпава, палкоўніка КДБ, які раней быў дарадцам Лукашэнкі, а затым — міністрам замежных спраў.
Адміністрацыя прэзідэнта трымае пад жорсткім кантролем рэгіянальную наменклатуру. Каб не далусціць з’яўлення аўтаномных самадастатковых груповак наменклатуры, робяцца ўвесьчасныя ратацыі кадраў па ўсёй краіне. Характэрная стратэгія прызначэнняў на ніжэйшым узроўні — накіраваць чыноўніка з Магілёўшчыны на Гарадзеншчыну і наадварот. Адметная рыса кадравай палітыкі Лукашэнкі ва ўсіх сегментах кола ўлады — тэндэнцыя падвышаць па службе чыноўнікаў з далёка не чыстай біяграфіяй. Гэтую тактыку ён пачаў выкарыстоўваць яшчэ да таго, як заняў прэзідэнцкае крэсла23.
Звяртае на сябе ўвагу тое, што болыпасці чыноўнікаў, бесцырымонна выгнаных Лукашэнкам у 1990-я гг. і асуджаных за карупцыю (у іх
w Як казаў паплечнік Лукашэнкі па антыкарупцыйнай кампаніі, які рыхтаваў той памятны даклад у снежні 1993 г., "я прынёс яму чарнавік прамовы з дакументамі, якія пацвярджалі абвінавачванні, за дзесяць хвілін да выступу. I тады, калі ён пачаў яе чытаць, то не назваў некаторыя імёны. Я зразумеў, піто ён прыберагае гэтыя імёны на будучыню, каб маніпуляваць гэтымі людзьмі”. Сведчанне Алега Ігнаценкі, кіраўнікаГалоўнагаўпраўлення Службы кантролю прэзідэнта Рэспублікі Веларусь у 1994—1996 гг. Дэманстравалася ў фільме Юрыя Хашчавацкага “Обыкновенный презндент”. Занатавана аўтарам.
ліку — былы прэм’ер-міністр Міхаіл Чыгір, былы настаўнік Лукашэнкі і міністр сельскай гаспадаркі Васіль Лявонаў, былая старшыня Нацбанка Тамара Віннікава), вылучаліся абвінавачванні ў парушэннях, здзейсненых да іх прызначэння Лукашэнкам на пасаду24. 3 цягам часу яшчэ болыпая роля ў забеспячэнні адданасці дзяржаўнага апарату пачала адводзіцца ўсё глыбейшаму яго ўцягненню ў палітычныя рэпрэсіі і гвалтоўныя дзеянні, якія моцна прывязвалі чыноўнікаў да рэжыму і не абяцалі ім нічога добрага ў выпадку яго падзення25.
Калі традыцыйная наменклатура страціла свае пазіцыі, унутры створанай Лукашэнкам сістэмы засталіся дзве групоўкі — магілёўская і сілавікоў, якія змагаліся за ўплыў. Яны маюць велізарную адміністрацыйную і фінансавую ўладу і больш за ўсё нагадваюць “алігархіі”, якія паўсталі на іншых абшарах былога Савецкага Саюза. Адна з найболып сумнавядомых у Беларусі адміністрацыйных манаполій — Кіраўніцтва справамі Адміністрацыі прэзідэнта — доўгі час застаецца выключнай сферай уплыву “магілёўскіх”, якія займалі ў ім ключавыя пасады ад самага яго заснавання. Усе чатыры кіраўнікі гэтай структуры, пачынаючы ад Ціцянкова, былі з Магілёўшчыны.
Інтарэсы сілавікоў — перадусім у сферы гандлю зброяй, і калі ўлічыць, што Беларусь уваходзіць у дзясятку найбуйнейшых прадаўцоў зброі ў свеце, гэта надае ім фінансавы ўплыў, што выдатна дапасоўваецца да прымусова-рэпрэсіўных функцый, якія яны ўжо афіцыйнамаюць26. Мяркуецца, што самыя галоўныя экспарцёры зброі: кампаніі “Белтэхэкспарт” і “Знешгандальэкспарт” — знаходзяцца пад непасрэдным патранажам Шэймана. Згодна з паведамленнямі заходняй прэсы, у 2000 г. Беларусь выйшла на восьмае месца ў свеце паводле экспарту зброі, апярэдзіўшы Украіну, якая заняла дзясятае месца. Агулам у 1997—2000 гг. аб’ём продажу зброі перавысіў 1,1 млрд долараў. “Белтэхэкспарт” меў дачыненне да скандальных гешэфтаў, пра якія шмат пісала замежная прэса27.
24 Напрыклад, Чыгіра арыштавалі, калі ён у 1999 г. перайшоў на бок апазіцыі, і асудзілі затое, што ён санкцыянаваў незаконны крэдыт свайго банка, што, як потым выявілася, пайшоў на фінансаванне перадвыбарнай кампаніі Лукашэнкі.
25 “Прэзідэнт арыентуе сваё атачэнне: калі мы не дамо рады з сітуацыяй, нас знішчаць... Ен развязвае ім рукі, кажа: рабіце, што хочаце, але мы павінны застацца пры ўладзе”. Сведчанне Алега Ігнаценкі, там жа.
26 Адначасова сілавым структурам нададзеныя паўнамоцтвы ў галіне кіравання эканомікай. Напрыклад, КДБ рэгулярна інфармуе прэзідэнта пра стан дзяржаўных фінансаў і спажывецкага рынку і мае загад змагацца з падрыўной дзейнасцю, накіраванай на парушэнне эканамічнай бяспекі дзяржавы. Гл.: Vashkevich Alexander. The Republic of Belarus: The Road from the Past to the Past Ц Sajo Andras (ed.). Out and Into the Authoritarian Law. The Hague: Kluwer Law International, 2002. P 296.
27 Напрыклад, кантракт больш як намільярд долараў з Перу, дзяржавай, якая натой момант удзельнічалаў ваенным канфлікце з Эквадорам. У1999 г. скандал атрымаў далейшае развіццё, калі выявілася, што прададзеныя Перу знішчальнікі “МІГ” — састарэлыя, і некаторыя з іх разбіліся. Гл.: LaFranchi Howard. Latin America’s murky arms trade H Christian Science Monitor. 13.12.2000. Падобны скандал разгарэўсяі ва
Hi сілавікі, ні “магілёўцы” — не алігархі паводле расійскіх мерак: яны не валодаюць маёмасцю, а значыць, не маюць самастойнага падмурку ўлады, неабходнага, каб кінуць сапраўдны выклік Лукашэнку. Аднак найбліжэйшыя падначаленыя Лукашэнкі кантралююць — фармальна ад імя дзяржавы — адміністрацыйныя рэнты і звышпрыбыткі ад эканамічных манаполій, створаных дзяржавай. Падобная сістэма дазваляе пэўнае назапашванне каштоўнасцей (але не актываў), але — і ў гэтым іронія — не спрыяе іх спажыванню, бо бізнесмены або дзяржаўныя чыноўнікі, якія падкрэслена дэманструюць сваё багаоде, адразу робяцца ахвярамі паказальных карупцыйных скандалаў28. У выніку гэтай з’явы цяжка ацаніць рэальны ўзровень карупцыі ў Беларусі за Лукашэнкам — у вялікай ступені таму, што пошук і асабліва распаўсюд вартай даверу інфармацьгі пра маштабы карупцыйнай дзейнасці дорага абыходзяцца29. Паводле даследаванняў Transparency International, у 2002 г. Беларусь належала да самых “чыстых” краін у рэгіёне і займала пачэснае 36-е месца ў свеце. Аднак зачатыры гады яе рэйтынг упаў да 151-й пазіцыі30.
Лукашэнкаўская палітыка датычна “блізкага атачэння” правакуе перыядычныя закулісныя гульні ў змаганні за ўплыў і ўладу паміж рознымі групоўкамі ў прэзідэнцкім атачэнні31. Некаторыя канфлікты
Угандзе: яе прэзідэнта абвінавацілі ў атрыманні хабару за набыццё чатырох састарэлых і няспраўных знішчальнікаў “МіГ” у Беларусі. Гл.: Кто обманул Уганду? Ц Белорусская деловая газета. 22.11.2000. У 2001 г. ізраільская выведка сцвярджала, што Беларусь мае дачыненне да продажу зброі Палестыне, а таксама косаўскім албанцам, нягледзячы нават на шырока разрэкламаванае сяброўства Лукашэнкі з Мілошавічам і ягоныя рэзкія выступы супраць удараў па Косаве.
28 Тамара Віннікава, старшыня Нацбанкаў 1996—1997 гг., знятая з пасады іарыіптаваная за фінансавыя злоўжыванні, якая потым уцяклаў Англію, сказалаў інтэрв’ю: “Багатыя людзі ў Беларусі рэзка адрозніваюцца ад багатых людзей у Расіі, нават вонкава. Дазволіўшы мець вялікія даходы, ім забаранілі выдаткоўваць грошы. Немагчыма паехаць у адпачынак, асабліва за мяжу. Ніхто не ездзіць у камандзіроўкі за мяжу. Рэспубліка маленькая, немагчыма пайсці ў начны клуб, мець прэстыжны дом або машыну, каб цябе не заўважылі. Яны моіуць толькі шмат есці і піць”. Гл.: Лукашенко выстрелнл мне в спнну Ц Московскне новостн. 01.02.2000.
29 Яшчэ больш заблытвае сітуацыю тое, што некаторыя віды дзейнасці, якія ваўсім свеце падпадаюць пад азначэнне карупцыі, у Беларусі лічацца абсалютна законнымі. Вярхоўны Савет ХІП склікання, які напаткаў сумны лёс, вынес на рэферэндум 1996 г. сярод іншых пытанне пра тое, ці павінны ўсе дзяржаўныя выдаткі фінансавацца адкрыта і толькі з бюджэту. Згодна са звесткамі Цэнтральнай выбарчай камісіі, большасцьадказала“не”. Такімчынам, ценявыя фонды, у адпаведнасці з лукапіэнкаўскай Канстытуцыяй, абсалютна легальныя.
30 http://archive.transparency.org/policy_research/surveys_indices/cpi/2006.
31 “Практычнаўсесілавыяструктуры, падпарадкаваныя кіраўніку дзяржавы, Аляксандру Рыгоравічу, працуюць на збор кампрамату на сваіх апанентаў. Для таго каб імі можна было кіраваць. Болып за тое, яны збіраюць кампрамат на ягонае атачэнне, каб можна было таксама кіраваць, як марыянеткамі, гэтымі людзьмі. Каб яны пакорліва падпарадкоўваліся ягонай волі”. Алег Ігнаценка, былы кіраўнік Галоўнага дэпартамента кантролю Службы кантролю прэзідэнта. Цыт. паводле: Дейч Марк. Корнчневые. Москва: ТЕРРА-Княжный клуб, 2003. С. 386.
пачынаюцца з суперніцтва за ўплыў паміж рознымі сілавымі структурамі (Службай аховы прэзідэнта, КДБ ці Радай бяспекі), іншыя ўзнікаюць паміж “сілавікамі” і “магілёўскімі”32. Прэзідэнт негалосна падтрымлівае гэтыя інтрыгі, каб аслабіць усе групоўкі разам. Арбітрам у гэтых унутраных войнах выетупае сам Лукашэнка, таму ў канчатковым выніку яны ператвараюцца ў канкурэнцыю за доступ да прэзідэнта і спаборніцтва ў дэманстрацыі яму сваёй бязмежнай адданасці33.
Больш за тое, калі ў гэтых гульнях у якасці галоўнай зброі супраць пэўнага палітыка ці чыноўніка выкарыстоўваюцца абвінавачванні ў карупцыі, Лукашэнка атрымлівае яшчэ адну перавагу — ён скарыстоўвае канфлікт, каб на фоне паказальнага працэсу ўзняць свой папулісцкі імідж. Некаторыя самыя ганебныя карупцыйныя скандалы за Лукашэнкам, як выяўлялася, былі не чым іншым, як паддывановымі войнамі паміж рознымі групоўкамі ў ягоным атачэнні. Шмат якія з іх вяліся за доступ да прывілеяў і адміністрацыйных рэнтаў. Аднак грамадства рэдка калі заўважала гэтыя тонкасці штодзённых клопатаў улады.
Інструменты кантролю над грамадствам
Для лукашэнкаўскай філасофіі ўлады само сабой зразумела, што дзяржава (г.зн. рэжым і асабіста Лукашэнка) вышэйшая за грамадства і недзяржаўных гульцоў: яна не толькі вызначае правілы гульні,
32 Напрыклад, арышт у лютым 1997 г. старшыні Нацбанка Тамары Віннікавай прыпісваўся закуліснай барацьбе за ўплыў паміж Ціцянковым і Мясніковічам, пратэжэ якога была Віннікава. Між тым зняволенне міністра сельскай гаспадаркі Васіля Лявонава, магчыма, было элементам контрнаступу Мясніковіча на “магілёўскіх”. Гл.: ФедутаАлександр. Большая жратва//Велорусская деловая газета. 14.06.1999. Арышт у 1999 г. двух менеджараў Беларускага металургічнага завода — аднаго з найбуйнейшых дзяржаўных прадпрыемстваў Беларусі — магчыма, тлумачыўся тым, што яны пад патранажам Кіраўніцтва справамі Адміністрацыі прэзідэнтаўдзельнічалі ў дзейнасці, якая ўжо былапад кантролем Рады бяспекі і Шэймана. Паводле некаторых звестак, сілавікі таксамамелі дачыненне дазняцця з пасады і арышту ў лютым 2004 г. новай галавы Кіраўніцтва справамі Адміністрацыі прэзідэнта Галіны Жураўковай пасля канфлікту ў выніку перападзелу некаторых дзяржаўных манаполій. Гл.: Silitski Vitali. The Tsar and His Boyars // Transitions Online. 04.06.2004. http:/,''www.tol.org/ client/article/12212-the-tsar-and-his-boyars.html?print.
33 Гл.: Shukan loulia. The Presidential patrimonialism in contemporary Belarus: a case study of the Direction of Presidential Affairs under Aliaksandr Lukashenka’s regime. Неапублікаваны тэкст на ангельскай мове выступу на Association for the Studies of Nationalities (ASN), Columbia University, USA, April 2004. Французская версія: Shukan loulia. La Bielorussie: strategies presidentielles de domination personnelle Ц Critique Internationale. № 28. Juillet — Septembre 2005.
але і мае права ўводзіць для розных гульцоў розныя правілы34. Да незалежных аб’яднанняў, грамадзянскай супольнасці, прыватнага бізнесу рэжым ставіцца як да прыкрай перашкоды, якая замінае належна функцыянаваць дзяржаве і складае канкурэнцыю яе ўладзе. Разам з тым нельга сказаць, што кантроль над грамадствам зрабіўся болып жорсткім адразу пасля таго, як на рэферэндуме 1996 г. адбылася палітычная кансалідацыя аўтакратыі. Цягам некалькіх год рэжым, дашчэнту разбураючы ўсялякую палітычную альтэрнатыву, усё ж пакідаў досыць значную (хоць, бясспрэчна, няўтульную) прастору для існавання незалежных аб’яднанняў, незалежнага мыслення і грамадзянскай супольнасці, заваёўваючы сабе рэпутацыю “мяккай”, ці няпоўнай, дыктатуры.
На раннім этапе аўтарытарызму Лукашэнка трываў значны ўзровень грамадскага плюралізму з дзвюх прычын. Па-першае, рэжым не ўсведамляў патэнцыйнай пагрозы, якую можа несці аўтарытарнай уладзе незалежная грамадская дзейнасць. На гэтым раннім этапе апарат Лукашэнкі перадусім цэліўу палітычную апазіцыю, а “трэці сектар” даваў пэўнае выйсце ягоным апанентам як варыянт мяккага супраціву. Гэтым часткова тлумачыцца, чаму пасля 2001 г. рэзка абмежавалі плюралізм у грамадстве. Па-другое, рэжым быў неідэалагічны, і таму разлічваў найперш на апатыю і атамізаванасць грамадства, а не на масавую мабілізацыю, і не мог адразу стварыць больш складаныя механізмы сацыялізацыі і кантролю, як, напрыклад, кіроўная партыя ці праўладныя “дзяржаўныя недзяржаўныя арганізацыі” (GoNGO). Разам з тым рэжым Лукашэнкі ствараў і інстытуцыйныя прылады кантролю над грамадствам, якія пры неабходнасці можна было запусціць на поўную магутнасць.
Стрыжнявым інструментам кантролю над грамадствам было татальнае падпарадкаванне судоў ітрэзідэнцкай уладзе. Згодна з Канстытуцыяй 1996 г., усе суд дзі, за выняткам старшыні Вярхоўнага суда, прызначаюцца прэзідэнтам. На практыцы кандыдатуры гграпаноўвала мясцовая выканаўчая ўлада, а затым яны ўхваляліся прэзідэнцкім указам. Канстытуцыя не замацоўвала незмяняльнасці суддзяў, а гэта азначала, што яны цалкам залежалі ад выканаўчай улады ў атрыманні і захаванні працы. Выканаўчая ўлада таксама кантралявала іх прасоўванне па службовай лесвіцы, заробкі, прэміі і размяркоўвала службовае жытло для суддзяў па сваёй волі.
31 Гэтая формула дзяржаўнага ўмяшальніцтва практыкуецца паўсюдна: для грамадзян і палітычных партый — адны правілы арганізацыі масавых акцый, для дзяржаўных органаў — іншыя; падчас выбарчых кампаній чыноўнікі, і перадусім Лукашэнка, на законных падставах атрымліваюць амаль увесь эфірны час і газетную плошчу ў СМІ, бо яны прадстаўляюць “дзяржаву”; прыватнаму бізнесу няма доступу да шматлікіх відаў дзейнасці, якімі маюць права займацца толькі дзяржаўныя кампаніі; для дзяржаўнай і недзяржаўнай прэсы вызначаюцца розныя кошты на паперу для друку; недзяржаўныя арганізацыі і выданні не маюць права мець у назвах словы, прывілей на якія аддадзены дзяржаўным арганізацыям, і г.д-
Інстытуцыялізаваная залежнасць судоў ад прэзідэнта ператварыла юрыдычную сістэму з інструмента аховы правоў грамадзян у рэпрэсіўны механізм, які абслугоўвае патрэбы выканаўчай улады. Зрэдку здаралася, што незалежныя грамадскія аб’яднанні, актывісты і СМІ выйгравалі справы аб паклёпе ці фінансавых прэтэнзіях, але нават у гэтых выпадках спрыяльнае для іх рашэнне маглі адмяніць суды вышэйшай інстанцыі. У дадатак у 1998 г. ггрыватных адвакатаў пазбавілі ліцэнзій і абавязалі ўступіць у дзяржаўную калегію адвакатаў, так што для іх гарантыі працы цяпер залежалі ад палітычнай лаяльнасці. У той жа час праваабарончыя арганізацыі няспынна пераследваліся па надуманых абвінавачваннях, напрыклад, за абарону грамадзян, якія не належалі да гэтых арганізацый35. Ступень і значэнне кантролю прэзідэнта над судовай уладай цалкам выявіліся на пачатку 2000-х гг., калі суды зрабіліся галоўнымі інструментамі пазбаўлення легальнага статусу апазіцыі, грамадзянскай супольнасці і прэсы.
Пасля рэферэндуму 1996 г. апазіцыйныя партыі не апынуліся па-за законам, і такім чынам захавалася вонкавае падабенства палітычнага плюралізму. Аднак дзейнасць апазіцыі жорстка абмяжоўвалі новаўведзеныя правілы і забароны, а таксама пераслед і запалохванне актывістаў. Дэпутаты Вярхоўнага Савета, якія адмовіліся супрацоўнічаць з уладай, апынуліся ў сітуацыі, калі яны не маглі адкрыта працягваць сваю дзейнасць. I ўсё роўна гэты падпольны Вярхоўны Савет быў аб’ектам няспынных нападак выканаўчай улады. Болыпасць непакорлівых дэпутатаў рэгулярна абвінавачвалі ў паклёпе, штрафавалі і садзілі ў турму36. Вясной 1997 г., падчас хвалі пратэстаў супраць падпісання дамовы аб саюзе Расіі і Беларусі, колькасць затрыманых і арыштаваных падчас самых буйных мітынгаў апазіцыі звычайна складала ад двухсот да трохсот чалавек. Тое ж паўтарылася і ў 1999—2000 гг., калі апазіцыя ажывіла сваю вулічную актыўнасць кампаніяй пад назвай “Марш Свабоды”. Асабліважорсткія праявы запалохвання зведалі прадстаўнікі моладзевых апазіцыйных арганізацый: іх арыштоўвалі, судзілі, выключалі з навучальных устаноў і звальнялі з працы; іх каралі не менш, а часам і больш жорстка за лідараў апазіцыі, журналістаў, бізнесменаў ці абвінавачаных у карупцыі чыноўнікаў, якія выйшлі з фавору Лукашэнкі37.
35 Больш падрабязна гл. у: Vashkevich Alexander. The Republic of Belarus: The Road from the Past to the Past // Sajo Andras (ed.). Out and Into the Authoritarian Law. The Hague: Kluwer Law’ International, 2002. P 265—298.
36 Асобных дэпутатаў, y тым ліку дырэктара івацэвіцкай прамыслова-гандлёвай фірмы Уладзіміра Кудзінава і прыватнага прадпрымальніка Андрэя Клімава, абвінавацілі ў хабары і ўхіленні ад падаткаў. Яны атрымалі працяглыя тэрміны зняволення. Іншых, такіх як Шушкевіч і былы старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета Грыб, практычна пазбавілі права на працу і сацыяльных выплат.
37 Актывісты “Маладога фронту” Вадзім Лабковіч і Аляксей Шыдлоўскі першымі сярод моладзі атрымалі працяглыя тэрміны зняволення за палітычную дзейнасць. Іх абодвух арыштавалі ў 1997 г. і асудзілі на паўтара года турмы кожнага.
Калі апазіцыю адрэзалі ад інстытутаў прадстаўнічай улады, яе актывісты вымушана сышлі ў “трэці сектар” — сетку незалежных арганізацый, не кантраляваных уладай. У 1996—2001 гг., нягледзячы на варожае стаўленне ўлад, у Беларусі істотна вырасла арганізаваная апазіцыяй грамадзянская супольнасць. Тады яшчэ дазвалялася рэгістраваць НДА, яны мелі магчымасць праводзіць публічныя мерапрыемствы, займацца агітацыяй, друкаваць свае матэрыялы. У 2001 г. у Беларусі існавала больш за 2.000 НДА, прычым амаль палова з іх — у сталіцы. Хоць у гэты лік уваходзілі пераважна палітычна нейтральныя арганізацыі, але і “апазіцыйная” грамадзянская супольнасць таксама складала немалую долю. 3 дапамогай рэсурсных цэнтраў, “парасонавых” НДА, якія спрыялі развіццю нізавых ініцыятыў, паступова развівалася і разрасталася інфраструктура ў рэгіёнах. Утварыліся і іншыя істотныя складнікі апазіцыйнай грамадзянскай супольнасці: праваабарончыя арганізацыі, асацыяцыі журналістаў, незалежныя інтэлектуальныя асяродкі.
Спачатку ўлады трывалі “алазіцыйную” грамадзянскую супольнасць, ужываючы параўнальна мяккія механізмы кантролю за яе развіццём, якія мелі на мэце здушыць апазіцыйныя НДА коштамі і падаткамі, а не наўпрост ліквідаваць рашэннем суда ці паліцэйскай акцыяй38. Перыядычна ладзіліся разгромы юрыдычнымі метадамі. Напрыклад, у 1999 г., калі Лукашэнка сваім указам абавязаў усе НДА праходзіць перарэгістрацыю, якая прывяла да ліквідацыі соцень арганізацый. Але вядучыя НДА здолелі перажыць гэты працэс. Таксама выкарыстоўваліся актыўныя захады, каб спыніць фінансаванне з-за мяжы. Пачаліся яны ў сакавіку 1997 г., калі была прьшыненая дзейнасць Беларускага фонду Сораса, а потым яго ўвогуле зачынілі па абвінавачванні ва ўхіленні ад падаткаў. Ад 1998 г. уся гуманітарная дапамога Беларусі мусіла рэгістравацца ў спецыяльным дэпартаменце ўрада, а для яе размеркавання патрабавалася дзяржаўная ліцэнзія. У выніку ўвядзення гэтых правілаў аб’ём гуманітарнай дапамогі Беларусі зменшыўся амаль удвая, ад чаго асабліва пацярпела насельніцтва чарнобыльскіх раёнаў. У дадатак, паводле фінансавых і падатковых правілаў, галоўным атрымальнікам дапамогі, што накіроўвалася НДА, рабілася ўлада39.
Распачаўшы наступ на грамадзянскую супольнасць, улады напачатку рабілі толькі сціплыя спробьі выштурхнуць яе з дапамогай
38 Пасля пераабрання Лукашэнкі ў 2001 г. падыход кардынальна змяніўся. “Электаральныя рэвалюцыі” ў Сербіі, Грузіі і Украіне пацвердзілі велізарную ролю грамадзянскай супольнасці ў зрынанні посткамуністычных аўтакратычных рэжымаў. Учынены на шляху да інстытуцыялізацыі неабмежаванай улады Лукашэнкі разгром быў скіраваны перадусім супраць грамадзянскай супольнасці.
39 Урад разглядаў сумы грантаў як даход, які падлягае падаткаабкладанню, і адразу па атрыманні 30% мусілі сплачваода ў вьхглядзе падатку. Астатнюю суму неабходна было перавесці ў беларускія рублі па заніжаным курсе, часам у 3—4 разы ніжэйшым за рынкавы.
стварэння “дзяржаўных недзяржаўных арганізацый”. Падобныя намаганні засяроджваліся ўсяго ў некалькіх сферах, як, напрыклад, моладзевыя арганізацыі і прафсаюзы, дзе непадкантрольная грамадскапалітычная дзейнасць непакоіла ўладу. Самай рашучай спробай у гэтым кірунку сталася заснаванне ў 1997 г. Беларускага патрыятычнага саюза моладзі (БПСМ). Падштурхнула да гэтага хваля вулічных пратэстаў 1996—1997 гг., дзе вяла рэй моладзь. 3 відавочнай мэтай купіць лаяльнасць моладзі ўлада прапаноўвала сябрам навастворанай арганізацыі разнастайныя льготы: зніжкі ў крамах, бясплатныя квіткі на дыскатэкі, магчымасць хутка зрабіць кар’еру ў дзяржаўным anapa­ite40. Агулам БПСМ нагадваў толькі бляклую копію камсамола і, як і яго папярэднік, мала што мог зрабіць, каб сапраўды зацікавіць маладое пакаленне. Сяброўства ў арганізацыі зрабілася чыстай фармальнасцю, між тым як кіраўніцтва БПСМ хутка здабыла благую славу шыкоўным жыццём і пажьіраннем бюджэтных грошай.
Яшчэ адной сферай, якую рэжым спачатку не здолеў паставіць пад свой кантроль, быў прафсаюзны рух. Пераемніца падпарадкаванага камуністычнай уладзе Беларускага рэспубліканскага савета прафсаюзаў, Федэрацыя прафсаюзаў Беларуская (ФПБ) некалькі год існавала як незалежная арганізацыя, якая крытычна ставілася да сацыяльна-эканамічнай палітыкі ўрада і нават спачувала апазіцыі. У вялікай ступені непакорлівасць ФПБ тлумачылася пазіцыяй яе шматгадовага старшыні Улад.зіміра Ганчарыка, які адкрыта крытыкаваў намеры Лукашэнкі правесці рэферэндум 1996 г. ФПБ арганізоўвала акцыі пратэсту працоўных з патрабаваннямі падвысіць заробкі і сацыяльныя выплаты. У 1997—2001 гг. у прафсаюзных мітынгах удзельнічала да 20.000 чалавек, а ў панераджальных страйках — да 200.000 чалавек. Сур’ёзныя спробы падпарадкаваць ФПБ пачаліся толькі падчас прэзідэнцкіх выбараў 2001 г., на якіх старшыня федэрацыі Уладзімір Ганчарык выступіў кандыдатам ад апазіцыі. Улады спынілі аўтаматычнае штомесячнае пералічэнне прафсаюзных складак з заробкаў працоўных і разам з тым ладзілі шматлікія праверкі фінансавай дзейнасці прафсаюзаў, а на самых буйньгх прамысловых прадпрыемствах арганізоўвалі “жоўтыя” прафсаюзы.
Калі ўлічыць, што ў першыя гады лукашэнкаўскай улады найбольш бескампраміснай апазіцыяй рэжыму Лукашэнкі паказача сябе моладзь, кантроль над адукацыйнай сістэмай меў вызначальную ролю для ягонага доўтатэрміновага палітычнага выжывання. Да таго ж Лукапіэнку непакоіла, як адбіліся некалькі год беларусізацыі на змесце навучальных праграм і падручнікаў, асабліва па гісторыі і грамадскіх навуках. Падпарадкаваць сабе адукацыю Лукашэнку зноў жа дапамагло ягонае інстытуцыйнае становішча — ён атрымаў права прызначаць і здымаць рэктараў універсітэтаў (да 1994 г. іх абіралі). Новыя рэктары, па сутнасці ўзяўшы на сябе ролю палітьгчных камісараў, якія сачылі за правядзеннем прэзідэнцкай палітыкі ў адукацыі,
40 http://www.hrw.Org/reports/1999/belarus/Belrus99-06.htm#TopOfPage.
адказвалі за чысткі ўніверсітэтаў ад апазіцыйна настроенай моладзі і выкладчыкаў-іншадумцаў: ад пачатку 2000-х гг. студэнтаў ВНУ пачалі караць за апазіцыйную дзейнасць адлічэннем.
Аднак татальнага кантролю над адукацыйнай сістэмай не ўдалося дасягнуць з трох прычын. Па-першае, рэжым доўгі час не мог сфармуляваць ідэалогію, неабходную для таго, каб задаць дакладныя прынцыпы індактрынацыі і чыстак сярод выкладчыкаў-іншадумцаў. Па-другое, у Беларусі папіыралася сістэма недзяржаўнай вышэйшай адукацыі: да 2004 г. з 57-мі інстытутаў і ўніверсітэтаў 13 былі прыватныя, у іх навучалася 15 з 65-ці тысяч студэнтаў. Гэта стварала пэўнае вьшсце для студэнтаў і выкладчыкаў, непажаданых у дзяржаўнай сістэме. Па-трэцяе, некаторыя чыноўнікі ад адукацыі паціху сабатавалі закручванне гаек, бо яшчэ не страцілі надзеі на рэформы і імкнуліся інтэграваць сістэму вышэйшай адукацыі ў еўрапейскую культурнаадукацыйную прастору.
Сам Лукашэнка прызнаваў, што ён доўгі час быў “апантаны” ідэяй палітычнага кантролю над сістэмай адукацыі, але толькі ў 2003 г., калі міністрам адукацыі быў прызначаны рэктар універсітэта з ягонага роднага Магілёва, ён змог прыйсці да поўнага паразумення з чыноўнікамі ад адукацыі наконт неабходнасці індактрынацыі і ідэалагічнай працы. Напрыклад, калі ў 1995 г. урад забараніў усе падручнікі, надрукаваныя з часу прыняцця незалежнасці, і загадаў вярнуцца да старых, савецкіх, пакуль не напішуць новыя, аўтары новых падручнікаў па гісторыі агулам трымаліся старой “нацыяналістычнай” лініі. Так было да 2002 г., калі Лукашэнка замовіў свайму ўласнаму ўніверсітэцкаму прафесару Якаву Трашчанку “правільныя” падручнікі.
Логіка кансалідацыі абсалютнай улады падказвала Лукашэнку абсякаць усялякую незалежную эканамічную дзейнасць як магчымую крыніцу палітычнай апазіцыі. Рэгуляванне прыватнага прадпрымальніцтва ператварылася ў прыладу палітычнага кантролю — паводле слоў аднаго былога паплечніка Лукашэнкі, дзяржаўнаму апарату было загадана “знішчаць кожную прыватную кампанію, здольную самастойна фінансаваць кампанію апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах”41. На пачатку 90-х гг. было ўсяго некалькі паспяховых прыватных кампаній, якія фінансавалі апазіцыю. У першыя ж гады лукашэнкаўскай улады ўсіх іх ліквідавалі або захапілі дзяржаўныя структуры, а іх уласнікі мусілі эміграваць42. У траўні 1996 г. упершыню з’явіўся загад аб перарэгістрацыі ўсіх прыватных прадпрыемстваў. Перарэгістрацыя паўтаралася яшчэ
41 Федута Александр. Болыпая жратва// Белорусская деловая газета. 14.06.1999.
42 Самыя гучныя справы —Аляксандра Пупейкі і Наталлі Шаўко. Пупейка, менеджар прыватнай аўтагандлёвай кампаніі “Пушэ”, у 1994 г. фінансаваў прэзідэнцкую кампанію Шушкевіча. Яго абвінавацілі ў хабары, але не арыштавалі, бо ён змог уцячы ў Полыпчу. Былая ўладальніца мінскай інвестыцыйнай кампаніі “ФІКО” Наталля Шаўко таксама ў мінулым фінансавала апазіцыю. Пасля ўдзелу ў парламенцкіх выбараху 1996 г., калі Шаўко абралі дэпутатам, але янане атрымаламесцаў парламенце, бо Лукашэнка ўвёў у дзеянне новую Канстытуцыю, Н. Шаўко ўцякла ў Чэхію.
некалькі разоў — з інструмента юрыдычнага нагляду за прыватным сектарам яна праз вымагальніцтва з боку дзяржавы ператварылася ў крыніцу папаўнення скарбу. Далейшыя захады, калі, напрыклад, прыватным кампаніям забаранілі весці дзейнасць не па сваім юрыдычным адрасе43, яшчэ больш звузілі і без таго мінімальную прастору для незалежнай прадпрымальніцкай дзейнасці.
Іншыя інструменты ўзмацнення дзяржаўнага кантролю над мізэрным прыватным сектарам уключалі рэнацыяналізацыю, пачынаючы ад 1996 г., найбуйнейшых прыватных банкаў і ўвядзенне ў 1998 г. на тых нешматлікіх буйных прадпрыемствах, дзе адбылася поўная ці частковая прыватызацыя, правіла дзяржаўнай “залатой акцыі”, якое мела зваротную сілу.
Апроч частай перарэгістрацыі, малыя і сярэднія кампаніі мусілі вытрымліваць павелічэнне падатковага бярэмя, новыя перашкоды (часам проста абсурдныя, калі, напрыклад, прадпрымальнікаў абавязваюць купіць толькі такі шапік дзяржаўнага вытворцы — вядома, па завышаным кошце), а таксама нарастальны прэсінг з боку падатковых і разнастайных кантрольных органаў. Паводле падлікаў, сярэдняя прыватная фірма ў Беларусі правяралася тым ці іншым органам нагляду, прынамсі, раз на тыдзень. Пры гэтым у рэйтынгах Сусветнага банку Беларусь стала называлася найгоршай у свеце краінай з гледзішча аплаты падаткаў праз складанасць працэдур і правілаў падаткаабкладання. Цяжкія, невыканальныя правілы спрыялі карупцыі і ўхіленню ад падаткаў, таму для выжывання прыватнага бізнесу адным з галоўных імператываў было не мець ніякага дачынення да палітыкі, бо падставы для пераследу заўсёды лёгка знаходзіліся.
Выкараненне прыватнага бізнесу дапамагала прывязаць звычайнага грамадзяніна да працоўнага месца ў дзяржаўным сектары. Дарэчы, гэтую задачу істотна спрашчала адсутнасць рэальных рынкавых рэформаў і прыватызацыі як да, гэтак і пасля прыходу Лукашэнкі да ўлады. Урад істотна “ліберачізаваў” правілы наймання, замяніўшы сталае працаўладкаванне кантрактнай сістэмай, пры якой ітрацоўны кожны год вымушаны разлічваць на літасць адміністрацыі: падоўжыць яна або не падоўжыць ягоны кантракт? Хоць афіцыйнае беспрацоўе ў Беларусі было
43 Згодна з беларускім заканадаўствам, юрыдычны адрас — гэта адрас, на які мусіць накіроўвацца ўся перапіска фірмы з дзяржаўнымі органамі. ІПмат якія фірмы змяняюць офісы і таму пазначаюць іншы “юрыдычны” адрас падчас рэгістрацыі, каб не плаціць дадатковыя паборы кожны раз, калі яны мусяць мяняць дакументы аб юрыдычнай рэгістрацыі. Болып затое, Лукашэнка забараніў мець юрыдычны адрас у памяіпканнях жылога фонду — у Беларусі гэта быў папулярны варыянт, бо рынак офіснай нерухомасці неразвіты, і мала якія кампаніі маюць грошы, каб плапіць за якасныя офіспыя памяшканні (калі яны ёсць). Такім чынам, Лукашэнка прымусіў прыватныя кампаніі арандаваць офісы ў будынках, што знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, прычым большасць з іх перададзеныя ў кіраванне Адміністрацыі прэзідэнта. Карыстаючыся становішчам манапаліста, дзяржава здавала ў арэнду офісы па цэнах, якія значна перавышалі агульнабеларускія.
мінімальным (2—4%), такая сітуацыя падтрымлівалася дзяржаўнымі датацыямі стратным прадпрыемствам. У выніку, а таксама таму, што магчымасці знайсці працу ў прыватным сектары былі вельмі абмежаваныя, стваралася мала працоўных месцаў, між тым як суадносіны тых, хто шукаў працу, і вакансій былі вельмі высокія, асабліва ў малых гарадах. Усё гэта ацбівала ахвоту пратэставаць супраць дзеянняў улады.
Насуперак чаканням, эканамічная мадэль Лукашэнкі выявілася жыццяздольнай у той меры, у якой яна забяспечвала прымальны ўзровень жыцця ў абмен на лаяльнасць і пасіўнасць. У першыя два гады непрыхаванага аўтарытарызму— 1997 і 1998 гг. —у Беларусі адбыўся неверагодны рост эканомікі: адпаведна 11% і 8%. Ён замарудзіўся ў выніку фінансавага крызісу ў Расіі ў жніўні 1998 г., які моцна адбіўся на беларускай эканоміцы: у 2001 г. у Беларусі быў нават зафіксаваны самы нізкі сярод краін СНД рост ВУП. Эканамічны поспех выглядаў як мінімум сумнеўным, бо дасягаўся за кошт запуску лішніх магутнасцей дзяржаўных прадпрыемстваў, што азначала адмову ад структурных рэформаў, і макраэканамічнай стымуляцыяй, калі для падтрымкі дзяржаўных кампаній выкарыстоўваліся наўпроставыя пазыкі Нацыянальнага банка, што спрыяла інфляцыі.
Практыкаваліся і іншыя элементы эканамічнага папулізму, напрыклад, рэіуляванне валютнай біржы праз множнасць абменных курсаў, каб падтрымаць сектары эканомікі і прадпрыемствы, якія ўрад прызначыў “лакаматывамі росту”. Аднак ад гэтай практыкі адмовіліся ў 2000 г., калі чорны рынак рос, як грыбы пасля дажджу, а дзяржава страчвала цвёрдую валюту. Амаль увесь гэты час кожнае трэцяе дзяржаўнае прадпрыемства працавала са стратамі. Кідалася ў вочы ледзь не поўная адсутнасць замежных інвестыцый, а ўнутраныя залежалі ад дзяржаўнага фінансавання, таму на шмат якіх прадпрыемствах проста зношваліся і старэлі вытворчыя фонды. Рост жа заробкаў у загадным парадку пачынаючы з 2001 г., калі Лукашэнка даў заданне падвысіць сярэдні заробак з 50-ці долараў у месяц у 2000 г. да 100 долараў праз год і да 250-ці — да 2006 г., не падмацоўваўся эканамічнымі вынікамі44.
Жыццяздольнасць лукашэнкаўскай своеасаблівай эканамічнай мадэлі ў вялікай ступені залежала ад вонкавых чыннікаў, і перадусім ад падтрымкі Расіі46. Ад 1995 г. Беларусь карысталася неабмежава-
44 Лукашэнку зноў пашанцавала: хуткае падзенне долара ЗША спрасціла яму
выкананне абяцання. Сярэднямесячны заробак вырас ад 108 долараў напрыканцы 2001 г. да 170-ці — праз тры гады. У пераліку на еўра ён павялічыўся ад 116-ці да 127-мі еўра.
46 Заніжаныя цэны на нафту і газ, спісанне старых даўгоў і талерантнае стаўленне да назапашвання новых, паступленне мыта за тавары, прызначаныя для Расіі, у беларускі бюджэт, бартэрныя схемы, якія ставілі беларускія тавары ў больш выгадныя ўмовы, —усё гэтаразам складаланапрыканцы 90-хгг. 1,5—2 млрдускосных датацый для беларускай эканомікі. Гл.: Мнльднер Кнрк. Почему Беларусь не учнтся? // Эконовест. № 1. 2000. http://old.research.by/pdf/2000nlr04.pdf.
ным доступам на расійскі рынак, між тым як пра беларускі рынак не заўсёды можна было сказаць тое самае46. Болып за тое, Беларусь атрымлівала нафту і газ па зніжаных цэнах у параўнанні з іншымі імпарцёрамі расійскай сыравіны. Паводле некаторых падлікаў, за год гэтыя зніжкі складалі да 20% ВУП Беларусі. Устойлівы рост цэн на нафту на сусветным рынку пачынаючы з 2001 г. прывёў да імклівага павелічэння пакупніцкай здольнасці ў Расіі — стварылася вельмі спрыяльная сітуацыя для беларускіх прадпрыемстваў: аб’ёмы іх продажаў у Расіі хутка раслі. Да 2004 г. тэмпы росту вярнуліся да двухзначных паказнікаў.
Поспехі беларускай эканомікі сталіся лейтматывам афіцыйнай прапаганды, прыладай, каб ствараць станоўчы імідж лукашэнкаўскай дзяржавы за мяжой, перадусім у Расіі. Падкантрольныя рэжыму СМІ рэкламавалі “беларускі эканамічны цуд” і сацыяльную стабільнасць, праводзячы паралелі з дрэннымі эканамічнымі вынікамі, сацыяльнымі праблемамі, няроўнасцю даходаў, беспрацоўем і іншымі заганамі палітычных і эканамічных рэформаў у суседніх краінах. У гэтых кампаніях распальвання страху выкарыстоўваліся пільна выбраныя і адфільтраваныя статыстычныя звесткі і станоўчая інфармацыя, якія імпэтна прапагандаваліся ў СМІ. Між тым інфармацыя, што кідала цень сумневу на дасягненні ўлады, хавалася і замоўчвалася; урэшце некаторыя з гэтых звестак былі ўвогуле засакрэчаныя, як дзяржаўная таямніца, прэзідэнцкім указам. Рэта істотна ўплывала на грамадскую думку, бо прапагандысцкія цверджанні параўноўваліся з кадрамі сацыяльных нястач і нестабільнасці, якія болыпасць беларусаў бачыла па расійскіх тэлеканалах, не маючы да таго ж інфармацыі пра жыццё ў іншых пераходных краінах.
Болып за тое, вяртанне да дзяржаўнай эканомікі аднавіла той лад жыцця і алгарытм стасункаў паміж дзяржавай і грамадствам, да якога простыя людзі прызвычаіліся за амаль усё сваё ранейшае жыццё. Большасць прымала своеасаблівьі сацыяльны кантракт: гарантыі мінімальнага ўзроўню дабрабыту і працаўладкавання ў абмен на пасіўнасць.
Адкінуўшы сваё перадвыбарнае абяцанне захоўваць свабоду слова, практычна адразу пасля інаўгурацыі Лукашэнка пайшоў у лабавую атаку на незалежныя СМІ. Дарэчы, арганізаваць яе было проста, бо на незалежныя СМІ ў Беларусі ніколі не прыпадала вялікая доля інфармацыйнага рынку. Плюралізм у СМІ ў 1991—1994 гг. трымаўся хутчэй на паблажлівым стаўленні наменклатуры да выказвання розных меркаванняў у дзяржаўнай прэсе. Яшчэ адна прычына была ў скрайняй абмежаванасці медыйнага рынку, асабліваў галіне электронных СМІ: да 2002 г. Беларусь мела толькі адзін агульнанацыянальны
46 Асабліва істотным было пытанне мытнага саюза: хоць паміж дзвюма краінамі не існавала мытнай мяжы, Беларусь усё роўна магла ўводзіць іншыя тарыфы на сваіх вонкавых межах, ствараючы перавагі для сваіх кампаній і атрымліваючы велізарныя прыбыткі ад рээкспарту ў Расію.
тэлеканал. У тэлеі ў нейкай ступені радыёэфіры вялі рэй расійскія тэлеканалы і радыёстанцыі, якія часта крытычна выказваліся пра Лукашэнку і падавалі рэпартажы з мітынгаў і дэманстрацый апазіцыі. Аднак Лукашэнкава ўлада ўсё ж зацугляла крытыку, выставіўшы з краіны адных непажаданых журналістаў і завёўшы крымінальныя справы на іншых47.
Што да Беларускага тэлебачання, яго штат хутка ўкамплектавалі палітычнымі прызначэнцамі, абранымі на падставе асабістай адданасці Лукашэнку. Фірмовымі знакамі выпускаў БТ былі апалогія афіцыйных дасягненняў у эканоміцы і спорце; бясконцы паказ Лукашэнкі, а ён зазвычай займаў да паўгадзіны эфірнага часу ў вечаровых выпусках навін і да некалькіх гадзін, калі праводзіў нараду або прэс-канферэнцыю; распальванне страху з нагоды здрадніцкіх планаў Захаду “нахіліць, зламаць і паставіць на калені”48 Беларусь; карціны роспачы і безнадзейнасці ў суседніх краінах, якія, адрозна ад Беларусі, абралі рынкавую эканоміку і дэмакратыю; нястрымнае паліванне брудам апазіцыі адначасова з падкрэсліваннем важных складнікаў супольнай памяці і культуры.
Атаясамліванне апазіцыі з самымі ненавіснымі прыгнятальнікамі і забойцамі, памяць пра якіх засталася ў супольнай свядомасці, а таксама прыпадабненне да фашыстаў з дапамогай гэткіх жа прапагандысцкіх фокусаў іншых ворагаў: Захаду ўвогуле, Злучаных ПІтатаў ці расійскіх алігархаў — зрабілася адметнай рысай афіцыйнай прапаганды, незалежна ад таго, якія мэты пераследаваліся: збэсціць апазіцыю, даць адлуп Крамлю, бо той шкадуе грошай на падтрымку беларускай эканомікі, ці спарадзіць калектыўную параною напярэдадні пашырэння НАТО і Еўразвяза на ўсход49. Ад 1995 г. штотыдзень паказваліся
47 Самая скандальная справа — арышт і судовы пераслед у 1997 г. здымачнай групы расійскага Першага канала, якую ўзначальваў даўні апанент Лукашэнкі родам з Беларусі Павел Шарамет. Шарамета і ягонага аператара Дзмітрыя Завадскага арыіптавалі за незаконны пераход дзяржаўнай мяжы, калі яны здымалі рэпартаж, у якім абвінавачвалі ўладу, што яна дазваляе кантрабанду на беларуска-літоўскай мяжы. Іх асудзілі на паўтара года зняволення кожнага, і толькі дзякуючы непасрэднаму ўмяшанню расійскіх улад вызвалілі ўмоўна-датэрмінова. У 2000 г. Завадскага выкрала і, верагодна, забіла банда былых афіцэраў службы бяспекі, удзел якіх у чачэнскай вайне на баку чачэнскіх сепаратыстаў ён расследаваў.
48 Silitski Vitali. Battling in Impasse // Transitions Online. 22.08.2003. http://www.tol. org/client/article/10479-battling-in-an-impasse.html?print.
49 У 2004 г. лукашэнкаўская “фабрыка думкі” — Інстытут сацыяльна-палітьгчных даследаванняў пры Адміністрацыі прэзідэнта —■ ганьбіў апазіцыю: “Сапраўдная гісторыя ўсенароднай барацьбы беларускага народа з фашысцкімі акупантамі не толькі выкрывае “хлусню” празаходніх навукоўцаў пра партызанскую вайну, але і паказвае антынародны характар іх праграм “дэмакратызацыі” і “еўрапеізацыі” сучаснай Беларусі... Гэтак званая “апазіцыя” імкнецца навязаць беларускаму народу тую ж палітыку “еўрапеізацыі” і “цывілізаванасці”, якую з даламогай сваіх калабарантаў спрабавалі праводзіць нямецкія акупанты”. Гэтаксама, калі Расія ненадоўга скараціла пастаўкі газу ў Беларусь за нясплату запазычанасці, Лукашэнка
антыапазіцыйныя праграмы, а падчас выбарчых кампаній, як, напрыклад, прэзідэнцкія выбары 2001 г. ці рэферэндум і парламенцкія выбары 2004 г., яны пачашчаліся да адной і болей праграм на дзень. Дзяржаўныя журналісты фактьгчна мелі імунітэт ад судовага пераследу і беспакарана распаўсюджвалі дэзынфармацыю і паклёп50.
У першыя гады знаходжання Лукашэнкі пры ўладзе эфектыўнасць ягонай тэлевізійнай прапаганды ў нейкай ступені абмяжоўвалася тым, што ён меў толькі адзін цэнтральны канал, БТ-1, які амаль ніхто не глядзеў, апроч адданьіх прыхільнікаў Лукашэнкі: большасць з іх жыла на вёсцы, дзе часам гэта быў адзіны дасяжны канал. I нават тады праз дэфіцыт альтэрнатыўнай інфармацыі астатняе насельніцтва амаль зусш нічога не ведала ні пра каго, апроч Лукашэнкі51.
Дзяржаўная прэса таксама знаходзілася пад суворым кантролем. Праз некалькі месяцаў пасля першага абрання Лукашэнкі прэзідэнтам газеты выйшлі з “белымі плямамі” — па іх прайшліся цэнзарскія нажніцы, калі яны паспрабавалі апублікаваць даклад аб праведзеным апазіцыяй расследаванні карупцыі ў прэзідэнцкім атачэнні. У сакавіку 1995 г. Лукашэнка нейтралізаваў самую папулярную дзяржаўную і прыхільную да апазіцыі штодзённую “Народную газету”, наклад якой у лепшыя часы даходзіў да 600.000 асобнікаў на дзень. Сваім указам ён зняў з пасады галоўнага рэдактара, хоць заснавальнікам газеты быў парламент.
Незалежным газетам не дазвалялі друкавацца ў Беларусі — яны мусілі знаходзіць магчымасці для друку ў Літве, а пазней — у Расіі. Пасля лістапада 1996 г. рэпрэсіі ўзмацніліся і набылі больш інстытуцыялізаваны характар. Прыняты ў 1997 г. новы Закон аб сродках масавай інфармацыі дазваляў Міністэрству інфармацыі пазбаўляць рэгістрацыі любое выданне, якое атрымала тры папярэджанні аб парушэнні заканадаўства. Падставы для вынясення папярэджанняў выкарыстоўваліся самыя розныя: ад шырока інтэрпрэтаваных абраз дзяржаўных алужбоўцаў да няправільнага ўжывання афіцыйна зарэгістраванага лагатыпа. Новыя артыкулы прынятага ў 1997 г. Крымінальнага кодэкса ўводзілі суворае пакаран-
хутка разгарнуў ваенную рыторыку: ‘Тазпрам змяншае пастаўкі газу на 50%. Кажа, што не хапае, каб забяспечыць Нямеччыну, Італію і г.д. Гэтае пытанне, вядома, эмацыйнае. Думаю, гэта мы гнілі ў акопах разам з рускімі ў Вялікую Айчынную вайну, ане немцы ці хтояшчэ...” I, рыхтуючыся да рэферэндуму, які надаў яму права бясконца ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах, Лукашэнка бэсціў сваіх крытыкаў за мяжой, сцвярджаючы, што яны нашчадкі ганебных учынкаў сваіх дзядоў: “А цяпер у Еўрапейскім Саюзе, самым дэмакратычным з усіх саюзаў, яны, ветэраны СС, праводзяць парады і згадваюць сваё “слаўнае мінулае”. А іх дзеці і ўнукі хочуць дыктаваць, які парадакуводзіць у Беларусі”. Цыт. паводле: Silitski Vitali. The Partisan Reality Show// Transitions Online. 11.05.2005. http://www.tol.org/client/article/14025a-partisan-reality-show.html.
50 Наконт БНФ i г.д.
51 Гл. апытанні НІСЭПД i “Новака”.
не за паклёп і дыскрэдытацыю прэзідэнта, а таксама прадстаўнікоў дзяржаўных органаў. Яны пачалі ўжывацца супраць журналістаў і газет: іх каралі вялікімі штрафамі, зняволеннямі, прыпыненнямі выхаду52. Адначасова павялічыліся дзяржаўныя датацыі для афіцыйнай прэсы, што ў спалучэнні з дыскрымінацыйнай цэнавай палітыкай дзяржаўных друкарняў паставіла незалежныя СМІ ў надзвычай невыгоднае становінгча: яны мусілі прадаваць свае выданні ў тры — чатыры разы даражэй за афіцыйныя. Распаўсюд незалежнай прэсы рэзка скараціўся, і пад канец 90-х гг. іх агульны наклад быў роўны накладу адной “Советской Белоруссйй”— найбуйнейшай дзяржаўнай штодзённай газеты, якая прадавалася колькасцю каля 400.000 асобнікаў на дзень63.
Перавагі паўізаляцыі: шлюб Беларусі з Расіяй і імпатэнцыя Захаду
Адной з прычын, чаму Лукашэнка вырашыў пайсці на шчыльную інтэграцыю з Расіяй, было эканамічнае становішча. Другая, магчыма, хавалася ў тым, што ён сам хацеў калі-небудзь стацца правіцелем Расіі. Паводле чутак, ён яшчэ ў 1995 г. заявіў, што Беларусь у ягонай палітычнай кар’еры — ужо пройдзены этап. Незалежна ад таго, ці паклаў Лукашэнка вока на Крэмль, ягоны праект беларуска-расійскай інтэграцыі пашыраў Лукашэнкаву стратэгію акумулявання ўлады па-за межамі ягонай дзяржавы. Тое, што Лукашэнка мог уплываць наўмовы збліжэння Беларусі і Расіі, дазволіла яму забяспечыць сабе падтрымку палітычных і эканамічных эліт Расіі ў барацьбе за ўладу ў Беларусі, атрымаць значныя эканамічныя саступкі ад Расіі, якія спрычыніліся да адноснага поспеху ягоных эксперыментаў у эканамічнай палітыцы, і мінімізаваць наступствы міжнароднай ізаляцыі, у якой апынулася Беларусь пасля ўсталявання аўтарытарнай сістэмы.
52 У лістападзе 1997 г. на падставе гэтых абвінавачванняў суд зачыніў найбуйнейшую апазіцыйную газету “Свабода”.Янапачалавыходзіцьпад іншай назвай, алеў 1999 г. яе зноў зачынілі пасля таго, як янаапублікаваламатэрыялы, звязаныя з фінансавымі парушэннямі найвышэйшых дзяржаўных чыноўнікаў. У 2000 г. іншую апазіцыйную газету “НашаНіва” ледзь не зачынілі затое, што яна карысталася “тарашкевіцай” — правапісам, прынятым да рэформы 1933 г., калі камуністы вырашылі зрабіць беларускую мову больш падобнай да расійскай. Ужыванне “тарашкевіцы” ўлады расцанілі як парушэнне літаратурных нормаў.
53 За тры дні да прэзідэнцкіх выбараў 2001 г. “Советская Белоруссня” надрукавала на дзве паласы апісанне плана ЦРУ знішчыць рэжым Лукашэнкі і падзяліць Веларусь між Польшчай і Літвой. Публікацыя мела загаловак “Аперацыя «Белы бусел»” — нібыта гэта была яе кодавая назва. Белы бусел — адзін з найбольш папулярных сімвалаў, звязаных для беларусаў з іх зямлёй. Скрайне дзіўная назва для “аперацыі”, калі ўлічыць, што буслы ў Паўночнай Амерыцы не водзяцца. Адказам наўсе спробы высветліць ва ўлад пасля выбараў падрабязнасці плана або контрзахадаў па яго нейтралізацыі былі разгубленасць і неразуменне, пра што гаворка.
У Расіі знайшліся колы, гатовыя прыняць Лукашэнку як партнёра і саюзніка, нават калі палітычныя і эканамічныя шляхі абедзвюх краін, здавалася, далёка-далёка разышліся. Распад СССР стаўся моцнай траўмай для расійскага грамадства і яе эліты, якой прыйшлося шукаць новую палітычную і цывілізацыйную ідэнтычнасць для сваёй краіны, сутыкнуўшыся з непазбежным аслабленнем былой звышдзяржавы і скарачэннем яе тэрыторыі да межаў XVII ст., калі Расія яшчэ не зрабілася імперыяй. Палітычная нестабільнасць і эканамічныя праблемы сілкавалі на расійскай палітычнай арэне ультранацыяналістычныя і камуністычныя сілы, якія атрымалі перамогу на парламенцкіх выбарах адпаведна 1993 г. і 1995 г. У тагачасны палітычны дыскурс галоўнымі тэмамі вярнуліся рэстаўрацыя Расійскай імперыі і аднаўленне палітычнага і ваеннага панавання Расіі над рэспублікамі былога СССР. Пасля таго як “рамантычны” перыяд у стасунках Расіі з Захадам абарвалі чачэнская вайна і пашырэнне НАТО на ўсход, не зважаючы на пярэчанні Расіі, адбываўся рост антызаходніх настрояў. У эліт краіны і шырокай грамадскасці знаходзілі падтрымку старыяновыя геапалітычныя канцэпцыі панславізму, еўразійства і “контральянсу” Расіі з азіяцкімі дзяржавамі, каб супрацьстаяць пашырэнню заходняга ўплыву. А калі сталася зразумела, што рэінтэграцыя былых савецкіх рэспублік немагчымая, Беларусь, гатовая да хуткага, рэальнага палітычнага, эканамічнага і вайсковага саюза, дала расійскім элітам шанец давесці свайму грамадству ажыццяўляльнасць праекта рэстаўрацыі імперыі.
Лукашэнка хутка пачаў гуляць на гэтых пачуццях. Ен даў рады ператварыцца для Расіі ў сімвал надзеі на аднаўленне яе страчанай велічы і па-майстэрску выкарыстаў гэты сімвалічны капітал, трансфармаваўшы яго ў перавагу на ўнутранай палітычнай арэне. У лютым 1995 г. ён падпісаў Дамову аб сяброўстве і супрацоўніцтве з Расіяй. Згодна з яе ўмовамі, Расія захоўвала сваю ваенную прысутнасць у Беларусі да 2010 г. і бясплатна эксплуатавала аб’екты супрацьпаветранай абароны; паміж дзвюма краінамі ўсталёўваўся мытны саюз. За гэтыя саступкі Расія іпчодра ўзнагародзіла Беларусь праз год, калі ў сакавіку 1996 г. заплаціла за прынцыповую згоду стварыць Супольніцтва Расіі і Беларусі спісаннем каля 1 млрд долараў беларускіх даўгоў. Прызначыўшы свой канстытуцыйны рэферэндум на 24 лістапада 1996 г., Лукашэнка зноў зрабіў стаўку на рост антызаходніх настрояў у расійскім грамадстве і сярод палітычнай эліты. Яны дасягнулі свайго піка, калі НАТО ў той жа час адназначна ясна паказала, што будзе паіпырацца на ўсход, нягледзячы на пярэчанні Расіі. Са свайго боку, кіраўніцтва Расіі ў стасунках з Лукашэнкам прадэманетравала, што для яго прагматызм болып важны за ідэалогію, de facto падтрымаўшы яго на рэферэндуме і ахоўваючы ад поўнай міжнароднай ізаляцыі.
У 1997 г. Супольніцтва Расіі і Беларусі ператварылася ў афіцыйньі саюз дзвюх дзяржаў. Гэтым разам ініцыятыва належала Ельцыну, які
ў лісце да свайго беларускага калегі ў студзені 1997 г. адкрытым тэкстам прапанаваў аб’яднанне. Лукашэнка з гатоўнасцю адгукнуўся на гэтую прапанову, але ягоны адказ ніяк не мог задаволіць Ельцына. У лютым 1997 г. Лукашэнка абвясціў тры ўмовы, на якіх Беларусь згодная ўвайсці ў саюз з Расіяй. Па-першае, ён запатрабаваў поўнага захавання суверэнітэту і незалежнасці Беларусі ў новым альянсе. Падругое, беларускія прызыўнікі не павінны былі служыць за межамі сваёй краіны. Па-трэцяе, саюз мусіў быць узаемавыгадным. Сталася зразумела, што непасрэдная мэта Лукашэнкі — не аб’яднанне, a канфедэрацыя на аснове роўнасці краін-удзельніц, якія захоўваюць высокую ступень дзяржаўнага суверэнітэту. У выпадку паспяховага ажыццяўлення гэтага праекта Лукашэнка атрымаў бы законныя падставы ўмешвацца ў расійскую ўнутраную палітыку і захаваў бы сваю неабмежаваную ўладу ў Беларусі.
Напрыканцы 1990-х гг. і ў Расіі, і ў Беларусі ўвесьчасна хадзілі ўпартыя чуткі, што Лукашэнка хоча зрабіцца пераемнікам Ельцына і ператварыць інтэграцыю ў выправу па ўладу ў Расіі. Якімі б ні былі сапраўдныя намеры Лукашэнкі, ён сапраўды рабіў рэгулярныя наезды на расійскае палітычнае поле і імкнуўся сцвердзіць сябе на ім незалежным іульцом. Дзеля гэтага ў яго была шырокая прыхільная аўдыторыя сярод пракамуністычнага электарату, які павёўся на ягоныя ідэі моцнай дзяржавы і настальгіі па велічы і адчуванні бяспекі ў савецкую эпоху. Лукашэнка таксама вербаваў прыхільнікаў сярод расійскіх губернатараў, асабліва з так званага “чырвонага пояса”. У сваіх частых візітах па расійскіх рэгіёнах ён усталяваў з імі наўпроставыя эканамічныя сувязі ў абыход Масквы. Лукашэнка выкарыстоўваў гэтыя паездкі, каб рэкламаваць уласную палітычную і эканамічную мадэль, бэсціць крамлёўскую эліту і алігархаў, а таксама рабіць выпады супраць Захаду. Да якой ступені ягоныя ідэі віталі ў шырокіх колах расійскага грамадства, найбольш яскрава паказала авацыя стоячы, якой адарылі былога калгасніка на пасяджэнні Расійскай акадэміі навук у Новасібірску ў 1998 г.
Аднак агулам палітычны складнік расійскай стратэгіі Лукашэнкі не апраўдаўся — у вялікай ступені таму, што Крэмль не хацеў бачыць на расійскім палітычным полі моцнага некантраляванага гульца. Hi ў красавіку 1997 г., калі была падпісаная дамова аб стварэнні Саюза Беларусі і Расіі, ні ў 1999 г., калі гэты альянс перафарматавалі ў “Саюзную дзяржаву”, Лукашэнка не здолеў здабыць прыз, пра які болыіі за ўсё марыў, — увядзенне інстытута прэзідэнта саюзнай дзяржавы, на які, можна меркаваць, ён прэтэндаваў. Заслон спробам болып шчыльнай палітычнай інтэграцыі паставілі спачатку лібералы ў атачэнні Ельцына, асабіста зацікаўленыя ў тым, каб не дапусціць Лукашэнку да галоўных роляў у расійскай палітыцы, а потым — будучы прэзідэнт Уладзімір Пуцін, які паказаў сябе япічэ болып харызматычным і крутым палітыкам за Лукашэнку, такім чынам паклаўшы канец усім разважанням пра шанцы беларускага лідара на ўладу ў Маскве.
Больш за тое, у 2002 г. Лукашэнка мусіў перайсці ў абарону і
зрабіцца непахісным змагаром за суверэнітэт Беларусі, калі Пуцін прапанаваў ёй увайсці ў склад Расіі шасцю рэгіёнамі. Пазней Беларусь і Расія на кароткі час уцягнуліся ў шэраг гандлёвых войнаў і канфліктаў праз цэны на энерганосьбіты. Расійскае кіраўніцтва і галоўныя манаполіі ў галіне прыродных рэсурсаў, перадусім газавы гігант “Газпрам”, часткова адмовіліся ад ранейшай практыкі субсідыявання беларускай эканомікі з палітычных прычын, скарацілі зніжкі для Беларусі і запатрабавалі, каб далейшыя датацыі ўвязваліся з гатовасцю Лукашэнкі выконваць даўно падпісаныя пагадненні аб увядзенні адзінай валюты і дапусціць расійскі бізнес да прыватызацыі стратэгічна важнай інфраструктуры, перадусім сістэм газаправодаў. Супрацьстаянне дасягнула апагея ў лютым 2004 г., калі “Газпрам” на кароткі час спыніў пастаўкі газу Беларусі. Як ні смешна, выявілася, што ў Расіі мала інструментаў уплыву на Лукашэнку: ён вытрымаў атаку і нават зрабіў з яе прапагандысцкую кампанію для беларускага грамадства, абвінаваціўшы Расію ў тым, што яна спрабуе захапіць Беларусь і прымушае пакутаваць дзяцей і ветэранаў вайны, якія “гнілі ў адных акопах” падчас Другой сусветнай вайны са сваімі рускімі братамі.
Такім чынам, нягледзячы на палітычныя няўдачы і часам напружаныя двухбаковыя стасункі, Лукашэнка ніколі не заставаўся без расійскай палітычнай і эканамічнай падтрымкі, як і без прыкрыцця Расіі на міжнароднай арэне. Лукашэнкава палітыка прэвентыўных удараў збольшага не пакінула Крамлю іншага выбару. Беларускі правіцель так зачысціў культурную прастору, што ў вачах расійскага грамадства ён надзейна сцвердзіў сябе адзіным верным хаўруснікам Расіі за мяжой, таму замах на ягоную ўладу быў звязаны для Крамля пэўнымі ўнутрыпалітычнымі стратамі.
Разам з тым інстытуцыйнае апераджальнае знішчэнне і засяроджванне Лукашэнкам у сваіх руках абсалютнай улады не давалі Расіі магчымасці прасоўваць у Беларусі сваіх уласных палітычных стаўленікаў, якія маглі б кінуць выклік Лукашэнку, і замяніць яго на больш паслухмянага прарасійскага лідара. Насамрэч палітыкі і чыноўнікі, заўважаныя ці нават падазраваныя ў сувязях з Масквой, рабіліся першымі аб’ектамі нападу ў Мінску. Больш затое, Лукашэнка здолеў так сфармаваць стаўленне грамадства ў Беларусі да Расіі, што ў ім даўняя агульная прыязнасць да ўсходняга суседа спалучалася з агідай і падазронасцю да яго драпежнай эліты. У выніку прарасійская пазіцыя любога палітыка, за выняткам Лукашэнкі, не заваявала б яму сімпатый публікі ні сярод прыхільнікаў прэзідэнта, ні ў лагеры апазіцыі, а тыя, хто яе займаў, па абодва бакі апынуліся наўзбочыне.
На руку Лукашэнку было і тое, што ў самой Расіі за Пуціным адбыўся адкат да аўтарытарызму, таму Расіі не заставалася прычын саромецца свайго аўтарытарнага суседа. А пуцінская эліта “сілавікоў” у самім Крамлі, якая мела шчыльныя сувязі са значнымі фігурамі ў найбліжэйшым атачэнні самога Лукашэнкі, зацугляла амбіцыі
эканамічнай алігархіі, якая дамагалася болып надзейных стасункаў з беларускім правіцелем у бізнесе. У выніку Пуцін de facto падтрымаў Лукашэнку і на перавыбарах у 2001 г., і на рэферэндуме 2004 г., які зняў абмежаванні па тэрмінах прэзідэнцтва і тым самым даў беларускаму кіраўніку шанец на пажыццёвае валадаранне.
Маючы падтрымку Расіі, Лукашэнка мог спакойна не зважаць на ізаляцыю і крытыку з боку Захаду. Апошні ніколі па-буйному не прысутнічаў у Беларусі. Краіна перадусім не была эканамічна інтэграваная з Захадам: гандлёвы зварот заставаўся мінімальным, a інвестыцый і даўгоў амаль не было наогул. Палітычнае ўзаемадзеянне, нават у гады большай дэмакратычнасці ўлад, таксама не развілося на значным узроўні: напрыклад, Беларусь нават не прынялі ў Раду Еўропы, і ў 1996 г. яна толькі і страціла, што статус назіральніка. У 1995 г. было падпісанае пагадненне аб партнёрстве і супрацоўншдве з Еўразвязам, але яго замарозілі яшчэ да ратыфікацыі. 3 таго часу, як у краіне адбыўся адкат да аўтарытарызму, прысутнасць Захаду звялася да мінімуму.
У 1997 г. урад Злучаных Штатаў абраў у дачыненні да Беларусі палітыку выбарнага ўзаемадзеяння. Яна прадугледжвала скарачэнне кантактаў з уладай і дзяржаўным сектарам да неабходнага мінімуму, ажыццяўленне ціску на беларускія ўлады, каб змусіць іх лібералізаваць палітычную сістэму, і падтрымку дэмакратычнай апазіцыі і недзяржаўнага сектара ў надзеі паспрыяць дэмакратычным зменам знізу пры спыненні ўсялякай наўпроставай дапамогі дзяржаўнаму сектара. Праводзячы гэтую палітыку, ЗША сталіся галоўным спонсарам “трэцяга сектара” ў Беларусі. Штогадовы бюджэт USAID у 1997—2001 гг. складаў 7—11 млн долараў і прызначаўся на падтрымку праграм, якія мелі на мэце “больш актыўны ўдзел грамадзян пры лепшай іх інфармаванасці ў грамадскай і прыватнай эканамічнай дзейнасці”54 і на пералічэнні донарскім установам. Палітыка выбарнага ўзаемадзеяння сапраўды паспрыяла развіццю ў Беларусі грамадзянскай супольнасці, але, як паказала будучыня, адміністрацыйныя захады рэжыму змаглі павярнуць гэты працэс назад. Разам з тым з прычын, якія аналізуюцца ў наступных раздзелах, палітыка выбарнага ўзаемадзеяння не змагла прывесці да стварэння палітычнага ціску на ўладу: урэшце, яна павінна была праводзіцца праз дэмакратычную апазіцыю, а тая выявілася няздольнай дзейнічаць эфектыўна.
Прысутнасць Еўразвяза была яіпчэ меншай — толькі ў 1999 г. ён нарэшце абвясціў сваю стратэгію ў дачыненні да Беларусі. Яна грунтавалася на пакрокавым падыходзе — развіцці сувязяў з Беларуссю ў адказ на практычныя крокі улад у кірунку палітычнай лібералізацыі і паляпшэння становішча з правамі чалавека. Гэтая палітыка прадугледжвала пазбаўленне або, наадварот, наданне Лукашэнку прывілеяў, якія ён, меркавалася, імкнуўся атрымаць ці баяўся страціць. Але беларускага кіраўніка цікавілі не замежныя пазыкі, нават не візіты ў заходнія
64 Гл. Справаздачу USAID за 2001 г.: USAID/BELARUS FY 2001 Results Review and Resource Request (R4). http://pdf.usaid.gov/pdf_docs/Pdabr269.pdf.
краіны, каб яго кармілі ды паілі сусветныя лідары, а ўлада і кантроль. Як гэта ні парадаксальна, пакрокавы падыход быў найлепшым спосабам даць Лукашэнку акурат тое, што яму і патрабавалася, каб мінімізаваць вонкавы ўплыў на рэжым: каб сабатаваць гэтую палітыку і звесці да мінімуму ўздзеянне Еўразвяза, афіцыйны Мінск мусіў рабіць толькі адно — нічога не рабіць. Больш за тое, на крокі ў адваротны бок могуць ісці толькі беларускіяўлады, і таму Еўразвяз скарачае сваю прысутнасць у Беларусі. Такім чынам, гэтая палітыка робіцца контрпрадуктыўнай і спрыяе ўмацаванню ў Беларусі аўтарытарных тэндэнцый.
Публічны дыскурс і практычная ідэалогія
Афіцыйны дыскурс рэжыму Лукашэнкі ўнік раздвоенасці паміж “нарматыўнай” і “практычнай” ідэалогіяй, што зазвьгчай назіраецца ў болыпасці канкурэнтных аўтарытарных рэжымаў, якія дамагаюцца легітымацыі дэмакратычнымі працэдурамі, але ўся іх павага да нормаў дэмакратыі амаль ніколі не сягае далей за стварэнне плюралістычнага інстытуцыйнага фасада. У лукашэнкаўскай Беларусі мала элементаў дэмакратьгчнага фасада, пра якія можна весці гаворку. Самым істотным з іх быў сам факт абрання Лукашэнкі прэзідэнтам падчас канкурэнтных і досыць дэмакратычных выбараў, але ўрэшце ён ператварыўся ў своеасаблівы “міф заснавання” ў ягонай практычнай ідэалогіі, які інтэрпрэтаваўся і падносіўся грамадству як “зыходны пункт” ухваленага ім “вяртання да нормы”65. Насельніцтву тлумачылі, што на гэтых “заснавальных” выбарах беларусы абралі кірунак развіцця, — паводле афіцыйнай версіі, раз і назаўсёды. Менавіта на гэтым першапачатковым выбары, як сцвярджалася, асвечаным і зробленым назаўжды, a не на працэсе палітычнай канкурэнцыі, які паўтараецца зноў і зноў, палягалі прэтэнзіі Лукашэнкі на легітымнасць. Ягоны рэжым усё ж захаваў фармальна канкурэнтныя шматпартыйныя выбары, але іх галоўнае прызначэнне было ў тым, каб давесці грамадству, што рэальнай апазіцыі няма і што абсалютная большасць застаецца вернай “першапачатковаму выбару”. У сваю чаргу, гэта дапамагала апраўдваць абсалютызм прэзідэнцкай улады ў грамадскай свядомасці.
Такім чынам, Лукашэнка дамогся, каб пры кансалідаванай аўтакратычнай уладзе грамадства адначасова прызнавала яго дэмакратычна абраным, законным кіраўніком, — перадусім з дапамогай стратэгіі прэвентыўных удараў. Арганізаваўшы ў 1996 г. канстытуцыйны рэферэндум, ён замацаваў у грамадскай свядомасці ўяўленне, што не толькі сам кіраўнік, але і абвешчаныя ім прынцыпы дзяржаўнага кіравання ўхваленыя воляй народа56. У шырэйшым сэнсе, Лукашэн-
66 Міфалагізацыя падзей, як, напрыклад, спроба забойства, фальсіфікацыі, што нібыта мелі месца ў першым туры.
56 Хоць насамрэч, як казалася раней, рэферэндум быў па сутнасці плебісцытам не аб Канстытуцыі, а аб даверы Лукашэнку, бо саму Канстытуцыю амаль ніхто з тых, хто за яе галасаваў, не чытаў.
Раздзел 4. Беларусь: султанізм па просьбах народу 175 ка, здолеўшы паставіць крыж на фармаванні сур’ёзных палітычных і ідэалагічных альтэрнатыў, калі карыстаўся высокай папулярнасцю ў грамадстве, мог выяўляць сваё абсалютнае палітычнае дамінаванне не як наступства аўтарытарнага стылю кіравання, а як натуральную з’яву, нармальны вынік дэмакратыі ў дзеянні.
Палітычная эфектыўнасць практычнай ідэалогіі Лукашэнкі абумоўлівалася тым, што яна была простая і зразумелая, бо і сам Лукашэнка, і ягоная прапагандысцкая машына “карысталіся той жа мовай і тымі ж рэаліямі, што панавалі ў асяродку звычайных простых грамадзян”57. Лукашэнка разумее жаданні і патрэбы сваёй аўдыторыі, якой бы яна ні была: калгаснікі, студэнты, службоўцы або нават акадэмікі — і звязвае іх з уласнай палітычнай праграмай, тлумачыць яе мовай, зразумелай масам.
Мабыць, самы асноўны прынцып практычнай ідэалогіі Лукашэнкі, які адлюстроўваў агульнапрыняты светапогляд і чаканні ягонай сацыяльнай базы, — гэта ідэя “моцнай дзяржавы”. Яе прысутнасць у грамадскай свядомасці легітымавала прысваенне ўлады Лукашэнкам68 і надалей выкарыстоўвалася ім для таго, каб забяспечыць падпарадкаванне ягонай абсалютнай уладзе.
Уяўленне пра “моцную дзяржаву” адлюстроўвала пашьграныя ў беларускім грамадстве патэрналісцкія чаканні і ўскосна сведчыла пра тэндэнцьпо судзіць правіцеля паводле дасягнутых вынікаў, а не ўжываных метадаў, ігнаруючы такія тонкасці, як падзел улады, законныя працэдуры і правы асобы. Такім чынам, у філасофіі “моцнай дзяржавы” адбілася ўяўленне грамадства пра ўласную слабасць. Яно ўмацоўваецца афіцыйным дыскурсам, які прапаноўвае спрошчанае, “калгаснае” бачанне “ідэальнага” грамадства як адзінага спосабу абараніць людзей ад “анархіі”69. Лукашэнка маніпуляваў гэтым уяўленнем мас пра сваю слабасць і неабароненасць, часта называючы Беларусь або “маленькай дзяўчынкай”60, якую ён нясе на руках, або
57 Гансэн Імке. Прастора беларускага палітычнага дыскурсу і яго візуальныя і пэрфарматыўныя элемэнты //Булгакаў Валер (рэд.). Геапалітычнае месцаБеларусі ў Эўропе і сьвеце. Варшава: Wyzsza Szkola Handlu і Prawa im. Ryszarda bazarskiego w Warszawie, 2006. C. 121—133.
68 Лукашэнка атрымаў палітычныя дывідэнды са свайго вядомага выказвання: “Як я магу паважаць законы, калі мне трэба ратаваць краіну!”
59 Як выказаўся сам Лукашэнка ў адной са сваіх самых скандальна вядомых фраз: “Нам не трэба гэтай дэмакратыі з гвалтам. Нам трэба такая дэмакратыя, каб чалавек на свае невялікія гропіы мог купіць хлеба, смятаны, часам кавалак мяса, каб накарміць дзіця. Дзіця пімат не з’есць. Проста не піце гарэлку ды не паліце”. Гл.: Умысел замыслу не товарлш// Аргументы н факты. 28.03.1998 г. I таксама: “Ці буду я паважаць некаторыя законы, калі бачу, як побач пакутуе чалавек?”. Інтэрв’ю расійскім журналістам (Белорусскнй рынок. 15.05.1998).
60 Выбарчая кампанія 2001 г., калі перадвыбарная праграма Лукашэнкі ў газеце “Советская Белоруссня” суправаджалася ягоным здымкам на трыбуне з малой дзяўчынкай на руках.
“крохкім сасудам”61, за які ён нясе адказнасць.
У дыскурсе Лукашэнкі ідэя “моцнай дзяржавы” непарыўна звязаная з ідэяй моцнага кіраўніка. Лукашэнка выдатна разумее, што “моц” кіраўніка — гэта найперш імідж, які ён стварае сваімі публічнымі выступамі і прамовамі, імідж уладара, моцнага, жорсткага, але і здольнага да суперажывання. Таму ён паўсюль прысутны ў дзяржаўных СМІ: вось ён у простым адзенні гутарыць з вясковым людам, а вось у гарнітуры ад куцюр’е вядзе размовы з зоркамі. Заўзяты спартовец, ён стварыў уласную хакейную каманду, якую дзяржаўныя СМІ абвясцілі “найлепшай аматарскай камандай у свеце”, і бегае паперадзе натоўпу тлустьгх чыноўнікаў у лыжных эстафетах ды гонках на ролікавых лыжах. Ен санкцыянуе гіганцкія будоўлі: лядовых палацаў, новага будынка Нацыянальнай бібліятэкі па скрайне завышаным кошце, падземных гандлёвых цэнтраў — хоць гэта і не самы рацыянальны спосаб выдаткоўваць грошы, але ж помнік на вякі ў камянях і метале ягонаму клопату пра дабрабыт народу.
Лукашэнка навучыўся прыпісваць кожны поспех урада краіны ці яе грамадзян: эканамічны рост, перамогу нацыянальнай зборнай у хакейным матчы ці спаборніцтвах па біятлоне, пабудову новага вакзала ці лядовага палацу — сабе і свайму падыходу да кіравання дзяржавай. Ен таксама ўмее прызначаць вінаватымі ва ўсіх праблемах: падзенні курсу нацыянальнай валюты, дэфіцыце прадуктаў харчавання, дрэнным ураджаі, паразе нацыянальнай зборнай — нядбайных чыноўнікаў і здраднікаўапанентаў, заходніх ці расійскіх зламыснікаў, якія замахваюцца на Беларусь. Лукашэнка спрытна маніпулюе даўняй народнай верай у “добрага цара і дрэнных баяраў”: тэлевізійныя выпускі, у якіх Лукашэнка прызначае новых ахвярных казлоў, дэманстратыўна звальняе чыноўнікаў ці загадвае вывесці іх у кайданках, зрабіліся на беларускім тэлебачанні амаль гэткім жа рэгулярным відовішчам, як і мексіканскія мыльныя оперы.
Савецкая беларускасць
Аб’яўленне 3 ліпеня “днём незалежнасці”, вяртанне савецкай дзяржаўнай сімволікі, грандыёзных ваенньгх парадаў, суботнікаў, спаборніцтва паміж заводамі і міністэрствамі, камсамола ў форме Беларускага патрыятычнага (пазней — рэспубліканскага) саюза моладзі, ідэалагічных функцыянераў на прадпрыемствах і ва ўстановах — усё гэта аднавіла звыклы для шараговых грамадзян культурны і сімвалічны асяродак і перафарматавала публічную прастору так, каб служыць увесьчаснаму ўслаўленню прэзідэнта. Рэсаветызацыя на сімвалічным узроўні спалучалася з вяртаннем да прапагандысцкага рэпертуару, атрыманага ў спадчыну ад савецкай эпохі, з яго антызаходнімі і антыкапіталістычнымі ноткамі, няспыннай плынню канспіралагічііых тэорый і карцінамі роспачы, сацыяльныхнястач, беспрацоўя, няроўнасці ў капіталістычным грамадстве — цяпер пераважнаў дачыненні да Расіі, Украіны і дзяржаў Балтыі, эліты якіх, адрозна ад Лукашэнкі, пайшлі на 61 Тэлевыступ з заявай аб прызначэнні рэферэндуму 2004 г.
рэформы, а значыць, згодна з афіцыйнай версіяй, абрынулі грамадства ў галечу і адчай.
Ноткі панславізму ў афіцыйным дыскурсе гарманічна спалучаліся з беларускім савецкім патрыятызмам — абодва падзялялі адны і тыя ж асноватворныя ідэі: нібыта неаспрэчнай унікальнасці (усходне) славянскай культуры і ўспрымання Захаду як варожай цывілізацыі, якой уласцівая метафізічная нянавісць да славян. Звяртаючыся да панславісцкай рыторыкі, Лукашэнка імкнуўся пераадолець абмежаванасць сваёй савецкай рыторыкі, напрыклад, прыйсціся даспадобы тым, хто не падзяляў камуністычную ідэалогію. Разам з тым ён хацеў надаць гістарычную і філасофскую глыбіню прапагандаванай ім адрознасці ад дэмакратычнага асяродка з яго заходнім уплывам62, пашыраючы набор сімвалаў і міфаў сваёй практьгчнай ідэалогіі, знаходзячы новую аўдыторыю для сваіх ідэй63 і абгрунтоўваючы свае прэтэнзіі на маральнае і духоўнае вяршэнства “ўсходнеславянскай цывілізацыі” (а Беларусь, паводле слоў Лукашэнкі, — яе “духоўны лідар”64) над дэкадэнцкім Захадам.
Стары-новы прапагандысцкі рэпертуар па сутнасці адкінуў публічны дыскурс да стану дагарбачоўскай эпохі. Аднак шмат у чым гэты адкат зайшоў яшчэ далей — напрыклад, гэта адлюстроўвалася ў праведзенай Лукашэнкам de facto рэабілітацыі сталінізму65. I палягаў
62 На практыцы панславізм ператвараўся ў прапаганду вобраза ўзятай у аблогу дзяржавы, аточанай сіламі варожых цывілізацый. Лукашэнка вінаваціў у абвале беларускага рубля на маскоўскай біржы расійскіх марыянетак сусветнага капіталізму, які чыніць змову, каб давесці Беларусь да эканамічнага крызісу, тлумачыў адсутнасць пераможных фінішаў беларускай зборнай пабіятлоне наАлімпійскіх гульнях 1998 г. пранікненнем у шэрагі суддзяў антыбеларускай (і антырасійскай) мафй і абвяпічаў прыватызацыю сродкам знішчэння славянскага адзінства.
63 Лукашэнка нават не саромеўся публічна загадваць дзяржаўным СМІ разгортваць падобныя кампаніі. За два тыдні да рэферэндуму 2004 г. Лукашэнка публічна даў загад дзяржаўным медыям зладзіць кампанію па дыскрэдытацыі нямецкай амбасады ў Мінску. Вы павінны паказаць, як яны з нашых дзяўчат спрабуюць зрабіць прастытутак, што яньт тут твораць, як яны кормяць нашых грамадзян наркотыкамі, як яны тут «голубнзну» распаўсюджваюць”. Праз некалькі дзён на дзяржаўным тэлебачанні з’явіўся адпаведны дакументальны фільм, гл.: Венер Маркус. Лукашенко в очередной раз потерял разум. 11.10.2004. http.7/www.charter97.org/bel/news/2004/10/ll/razum.
64 “О состояннн ндеологнческой работы н мерах по ее совершенствованню”. Доклад Презндента Республнкн Беларусь А.Г. Лукашенко на постоянно действуюіцем семннаре руководяіцнх работннков республнканскнх н местных государственных органов 27 марта 2003 г. Гл.: О состояннн пдеологнческой работы н мерах по ее совершенствованню. Матерналы постоянно действуюіцего семннара руководяіцнх работннков республнканскнх н местных государственных органов. Мннск: Академня управлення прн Презнденте РБ, 2003.
“ Адразу пасля рэферэндуму 1996 г. афіцыйная прапаганда пачала зноў прыпісваць масавыя расстрэлы ў Курапатах зверствам фапіыстаў. У 2001 г. пры будаўніцтве новай кальцавой дарогі вакол Мінска значная частка Курапацкага лесу была высечаная. Толькі няспынная, дваццаць чатыры гадзіны на дзень, на працягу некалькіх
ён на куды болып трывалых за аджылую камуністычную ідэалогію маральных асновах. Лукашэнка напоўніцу выкарыстоўваў калектыўную памяць пра жахі Другой сусветнай вайны і паваеннае аднаўленне і развіццё краіны — час, які самыя адданыя ягоныя прыхільнікі паранейшаму згадвалі як “залаты век” свайго жыцця. Лукашэнкаэксплуатуе гэтую сімволіку, гісторыю і міфалогію ў практычных палітычных мэтах.
Па-першае — і гэта самае істотнае, — зноў адмаўляючы існаванне беларускай нацыянальнай саматоеснасці і дзяржаўнасці па-за савецкім, а значыць, таталітарным кантэкстам, афіцыйны дыскурс спрыяе прызнанню неабмежаванай улады прэзідэнта, ягонага антыдэмакратычнага, патэрналісцкага стылю кіравання і зацятага супрацьстаяння Захаду, капіталізму і дэмакратыі маральнымі нормамі, якія мусіць без агаворак прымаць кожны добрасумленны грамадзянін, калі не хоча, каб яго кляймілі як наіпчадка фашыстаў і іхных калабарантаў66. Лукашэнка дзе толькі магчыма імкнецца нагадаць сваім слухачам, што толькі моцная рука камуністычнага рэжыму ўратавала Савецкі Саюз (а гэта аўтаматычна азначае — і Беларусь) ад поўнага знішчэння, ускосна даючы зразумець, што гэта адзіны рэцэпт уратавання Беларусі ад новых бедстваў і катастроф.
Па-другое, навязваючы паралелі паміж сучаснасцю і трагічным мінулым, беларускі савецкі патрыятызм дапамагае пазбавіць апазіцыю маральнай, палітычнай і фізічнай перавагі. Афіцыйны дыскурс праводзіць знак роўнасці паміж разгромам палітычнай апазіцыі і, у шырэйшым сэнсе, усялякай апазіцыі, якую атаясамлівае месяцаў, варта маладых актывістаў апазіцыі перашкодзіла яго канчатковаму знішчэнню. Апраўдваючы сваю жорсткую лінію, Лукашэнка аднойчы заявіў прэсе, што атрымлівае шматлікія просьбы ад людзей “вярнуць нам Сталіна” — ён меў на ўвазе як помнікі і партрэты, гэтак і стыль кіравання. Лукашэнка сапраўды прагнуў вярнуць і тое, і друтое. У 2004 г. ён загадаў адрэстаўраваць сістэму ўмацаванняў на былой міжваеннай польска-савецкай мяжы пад Мінскам і зрабіць з яе гістарычны мемарыял. Ён атрымаў назву “лінія Сталіна”, і там з’явіўся першы ў Беларусі пасля 1956 г. бюст Сталіна. Сугучным рэабілітацыі Сталінабыло ўзвялічванне дзяржаўнай прапагандай заснавальніка савецкіх спецслужб КДБ Фелікса Дзяржынскага, які паходзіў з Беларусі. Лукашэнка таксама заклікаў свае сілы бяспекі браць прыклад з Дзяржынскага. Надзвычай сімвалічны жэст: статуя Дзяржынскага, адкрытая ў Мінску ў траўні 2006 г., была дакладнай копіяй зрынутай у Маскве пасля правалу жнівеньскага путчу 1991 г.
66 Другая сусветная вайна служыць палітычнай барацьбе: “Рэальная гісторыя ўсенароднай вайны беларускага народа з фашысцкімі акупантамі... паказвае антынародны характар усіх іх праграм “дэмакратызацыі” і “еўрапеізацыі” сучаснай Беларусі ... Так званая “апазіцыя” спрабуе навязаць беларускаму народу такую ж палітыку “еўрапеізацыі” і “цывілізацыі”, якую ў свой час хацелі ажыццявіць нямецкія акупанты пры дапамозе сваіх прыслужнікаў ў 1941—1944 гадах”. Гл. нядаўні паўтор тэзы Лукашэнкавымі ідэолагамі: Кршптаповнч Лев, Пролесковскнй Олег. Победа народа-освободнтеля, народа-праведннка П Беларуская думка. № 4. 2010. С. 34. — Заў. рэдактара.
з традыцыйнымі ворагамі і праціўнікамі, прыкладам, нацысцкімі калабарантамі і Захадам, і слаўнай партызанскай вайной і барацьбой за вызваленне67. Гэтак жа сама, як Лукашэнка звяртаецца да ўспамінаў пра вайну, каб збэсціць сваіх праціўнікаў, ён адрынае і міжнародную крытыку, абвінавачваючы апанентаў у няўдзячнасці да беларусаў за іх ахвяры ў Другой сусветнай вайне і нават намякаючы, што сапраўдньія падставы міжнароднага асуджэння і астракізму — жаданне рэваншу за прайграную вайну68.
Агулам афіцыйны дыскурс перапоўнены асацыяцыямі, якія звязваюць сучасны палітычны кантэкст з успамінамі пра вайну. Адна з найбольш знакамітых і ўдалых — Лукашэнкава параўнанне Беларусі з Брэсцкай крэпасцю; там гарнізон НКУС 26 дзён абараняўся ад наступу немцаўу 1941 г., апазнейсавецкіўрадпрысвоіўёйзваннекрэпасці-героя. Гэты іканічны, а значыць, лёгка зразумелы вобраз непакорлівасці і нежадання насуперак усяму схіліць галаву перад захопнікамі для грамадства спрошчана тлумачыў прычыны, з якіх Лукашэнка вядзе палітыку разгрому ўнутраных ворагаў і ўпартага зневажання ўсяго свету.
Па-трэцяе, беларускі савецкі патрыятызм апраўдвае аўтарытарнае кіраванне Лукашэнкі, адводзячы яму асаблівую ролю абаронцы слаўнага мінулага Беларусі, прадстаўляючы ягоную ўладу і асабліва рашучы разрыў з кароткім “нацыяналістычным” перыядам 1991— 1994 гг., а таксама нежаданне праводзіць палітычныя і эканамічныя рэформы як акт збаўлення краіны і вяртання да нормы69. Гэтай мэце таксама служыць бясконцае прадстаўленне афіцыйнай прапагандай перыяду адразу па набыцці незалежнасці як часу суворых выпрабаванняў, што саступаюць толькі пакутам Д ругой сусветнай вайны70. Лукашэнка паглыбляе гэты вобраз збаўцы і вяртальніка да нар-
67 Яшчэ адна цытата з даклада прэзідэнцкай “фабрыкі думкі”; “У філасофскаідэалагічным і духоўна-маральным аспектах, кажучы фігуральна, “бітва за Беларусь” яшчэ працягваецца, паколькі вольна ці нявольна з’яўляюцца тэарэтыкі і гісторыкі “новага складу”, гатовыя перапісаць гісторыю на свой манер; зрабіць рэвізію маральных каштоўнасцей настолькі, каб яны маглі паўстаць у якасці антыкаштоўнасцей; асноўныя заваёвы народу ў барацьбе з заваёўнікамі аб’явіць стратамі; больш за тое, яны шукаюць сярод лідараў краіны "ворагаў беларускага народа”, ад якога заклікаюць “вызваліць Веларусь”. Гл.: http://president.gov.by/pressl9283.html. (Спасылка не працуе. — Заў. рэдактара.)
68 Адкідаючы крытыку Захадам прэзідэнцкіх выбараў 2001 г., Лукашэнка выбухнуў гневам на цырымоніі інаўгурацыі: “Нельга не паважаць вялікі беларускі народ, які зрабіў свой выбар і які не так даўно, усяго паўстагоддзя таму, разам з рускімі салдатамі і іншымі суайчыннікамі з былога Савецкага Саюза падараваў свету Вялікую Перамогу”. (Брак спасылкі. — Заў. рэдактара.)
89 “Відавочна, што нашы людзі жывуць не так добра, як яны таго заслугоўваюць. Аднак не забывайцеся, што цяпераіпні ўзровень жыцця — гэта вынік адмоўнага ўплыву вонкавых фактараў, развалу СССР, бяздумнай шокавай тэрапіі”. (Брак спасылкі. — Заў. рэдактара.)
70 “Давайце паглядзім праўдзе ў твар: распад Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік быў найвялікшай геапалітычнай катастрофай XX ст. Гэта была катастрофа,
мальнага жыцця, распаўсюджваючы пэўныя міфы, напрыклад, што ён адзіны з дэпутатаў Вярхоўнага Савета XII склікання прагаласаваў супраць Белавежскіх пагадненняў, а значыць, і супраць распаду Савецкага Саюза. Ён таксама распавядае жахалкі, маўляў, “нацыяналісты” пры ўладзе рыхтаваліся дэпартаваць з Беларусі ўсіх рускіх, пакуль яго не абралі прэзідэнтам71.
Па-чацвёртае, беларускі савецкі патрыятызм — важны інструмент легітымацыі Лукашэнкавага праекта інтэграцыі з Расіяй і адначасова гарантавання яму палітычнай бяспекі. Лукашэнка мусіў дамагчыся сталага прытоку эканамічных датацый, а таксама палітычнай падтрымкі Расіі і пры гэтым не дапусціць, каб інтэграцыя зайшла так далёка, што скончылася б інкарпарацыяй Беларусі ў склад Расіі, а значыць, для Лукашэнкі — стратай улады. Дзіўна, як надзвычай дзейсна ён адначасова звяртаўся да настальгічных пачуццяў у Расіі і да беларускага савецкага нацыянальнага гонару ў Беларусі, калі яму даводзілася супрацьстаяць палітычнаму і эканамічнаму ціску Крамля.
Напрыклад, калі прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у 2002 г. прапанаваў, каб Беларусь увайшла ў склад Расійскай Федэрацыі, калі хоча захаваць эканамічныя льготы, Лукашэнка катэгарычна адмовіўся, заявіўшы, што “нават Сталін не наважыўся скасаваць суверэнітэт Беларусі”, і такім чынам апраўдаўпіы фактычную адмову ад палітычнага саюза з Расіяй у вачах тых ягоных прыхільнікаў у Беларусі (асабліва сярод старэйшага пакалення і ветэранаў вайны), для якіх само сабой было зразумела, што асноўная мэта палітыкі Лукашэнкі — аб’яднанне з Расіяй. Пазней у тым самым годзе, калі расійскія нафта-газавыя манаполіі пагражалі падвысіць для Беларусі цэны на энерганосьбіты, Лукашэнка ўзняў супраць іх грамадскую думку, заявіўшы, што гэтыя грошы прыйдзецца адняць “у людзей, якія гнілі разам з расейцамі ў часы Вялікай Айчыннай вайны”72. Такім чынам ён распальваў тое ж самае грамадскае абурэнне за нанадкі на Лукашэнку (а значыць, і на Беларусь) і ў дачыненні да Расіі, а не толькі да Захаду.
Адначасова, узяўшы на ўзбраенне панславісцкую рыторыку, Лукашэнка сцвярджаўся як лідар палітычных і інтэлектуальных сіл, якія
наступствы якой будзем адчуваць не толькі мы, але і, баюся, нашы дзеці і ўнукі. Усе мы бачылі, як пасля 1991 г. разваліліся прамысловыя прадпрыемствы. Некаторыя з іх дасюль не адноўленыя... Адзіная сістэмаэканамічных сувязяў, якая будавалася і наладжваліся дзесяцігоддзямі, была раптам разбураная да самых асноў. Пачалася актыўная крыміналізацыя эканомікі і палітыкі. У жыцці грамадства запанавала анархія і безуладдзе... Як прэзідэнт Беларусі я ганаруся тым, што нашарэспубліка— адна з нешматлікіх, якія не ступілі на заганны шлях палітычнага, эканамічнага і грамадскага хаосу, хоць гэты шлях не быў закрыты”. Гл.: Беларусь нмеет шанс стать полноправным членом европейской семьн народов // Советская Белоруссня. 03.07.1999.
71 “Нам няпроста было на пачатку 1990—х павярнуць краіну назад, калі кожны рускі чалавек сядзеўнавалізках”. Гл., напрыклад: http://www.president.gov.by/pressl0150. html. (Спасылка не працуе. — Заў. рэдактара.)
72 http://www.mfa.gov.by/press/news_mfa/da4e89c9cb4aa5f2.html.
выступалі супраць вестэрнізацыі і капіталізму ў Расіі. Тыя болып чым ахвотна забяспечвалі Лукашэнку гэткую ступень легітымацыі. Ён выкарыстоўваў выступы ў Дзяржаўнай Думе Расіі і візіты да губернатараў цэнтральных расійскіх рэгіёнаў для ўсё болыц і болып гучных нападак на рэфарматараў у кабінеце Ельцына, на Захад, на ліберальных палітыкаў, якія замест таго, каб бараніць інтарэсы Расіі, схіляюцца перад “гэтымі злодзеямі з МВФ”73.
Панславісцкая рыторыка таксама дапамагла Лукашэнку атрымаць блаславенне Рускай праваслаўнай царквы (якая заяўляе, што да яе належаць 80% вернікаў у Беларусі) і зрабіць яе важным правадніком сваіх інтарэсаў. Самаабвешчаны “праваслаўны атэіст”74, Лукашэнка скарыстаўся з вяртання рэлігіі ў грамадскае жыццё і ў Бёларусі, і ў Расіі пасля распаду камуністычнай сістэмы, што павялічыла ролю царквы ў легітымацыі ўлады. Пры гэтым Лукашэнка меў магчымасць атрымаць дывідэнды ад занепакоенасці царкоўнай іерархіі стратай ейнай “кананічнай тэрыторыі”, асабліва пасля адасаблення ўкраінскай царквы. Лукашэнка па-майстэрску ўжыў сабе на карысць змяненне ролі царквы і яе страхі, надаўшы праваслаўнай царкве ў Беларусі беспрэцэдэнтныя фінансавыя прывілеі75, спрыяючы пабудове дзясяткаў новых праваслаўных цэркваў і правёўшы новы закон аб рэлігіі, які жорстка абмежаваў дзейнасць неправаслаўных (найперш пратэстанцкіх) канфесій. У адказ і расійскі патрыярх Алексій II, і галава Беларускага экзархата РПЦ мітрапаліт Філарэт ператварыліся ў агітатараў за Лукашэнку — яны падтрымлівалі яго на рэферэндумах і выбарах: суправаджалі Лукашэнку падчас выбарчай кампаніі, давалі блаславенні на цырымоніях інаўгурацыі і падпісання Канстытуцыі, узнагароджвалі ягоных памагатых царкоўнымі ордэнамі. У 2005 г. патрыярхат РПЦ спрычыніўся да самага абуральнага акта прыкрыцця Лукашэнкі ў вачах грамадскай думкі: камандзір спецыяльнага атрада хуткага рэагавання МУС Дзмітрый Паўлічэнка, якога міжнароднае следства абвінавачвае ў арганізацыі выкраданняў Ганчара і Захаранкі ў 1999 г., атрымаў царкоўны ордэн “за пашырэнне праваслаўнай веры” ў сілах бяспекі.
Менавіта імкненне разрэкламаваць сябе як лідара славян змусіла Лукашэнку ўмяшацца ў косаўскі канфлікт у 1998—1999 гг. і прывяло да кантактаў і сяброўства Лукашэнкі з Мілошавічам. Кульмінацыяй
73 Брак спасылкі. — Заў. рэдактара.
74 Гэтае дзівацкае азначэнне насамрэч па-майстэрску трапна прыдуманае: большасць насельніцтва аддае даніну рэлігіі чыста рытуальна: шануе традыцыі, накшталт царкоўных свят, а не вызнае веру як такую; яны фактьгчна “праваслаўныя атэісты”, з якімі атаясамлівае сябе Лукашэнка. Адметна, што падчас візіту папы Яна Паўла II ва Украіну ў 2001 г. расійскі патрыярх Алексій II вырашыў прыехаць у Беларусь, каб асудзіць пранікненне каталіцызму на землі, якія Руская праваслаўная царква па-ранейшаму лічыць сваёй кананічнай тэрыторыяй.
75 Яна мела вельмі адчувальную выгаду: як і ў Расіі, праваслаўная царква ў Беларусі атрымала падатковыя і мытныя льготы на імпарт алкагольнай і тытунёвай прадукцыі.
іх “рамана” стаўся аднадзённы візіт Лукашэнкі ў Бялград у красавіку 1999 г., калі адбываліся маштабныя авіяўдары паСербіі. Ен настаяў, каб прадстаўнікоў урада Мілошавіча рэгулярна запрашалі на пасяджэнні Парламенцкай асамблеі Саюза Беларусі і Расіі, і ў 1998—1999 гг. абмяркоўвалася ідэя ітрыняць Югаславію ў саюз дзвюх дзяржаў. У спіс высокіх югаслаўскіх саноўнікаў, якія ўганаравалі сваёй прысутнасцю гэтыя пасяджэнні, уваходзілі брат Мілошавіча — на той час амбасадар у Маскве — і Ваіслаў Шэшаль. Хоць сяброўства Лукашэнкі і Мілошавіча было адносна кароткім, яно пакінула па сабе доўгі след, які прадвызначыў трансфармаванне рэжыму Лукашэнкі: ён прыняў блізка да сэрца падзенне Мілошавіча ў 2000 г. і вынес з яго непасрэдныя ўрокі, яіпчэ больш удасканаліўшы свой і без таго бездакорны прэвентыўны спосаб дзеяння.
Таму Лукашэнка дбае, каб не дапускаць публічных дэбатаў ці дыялогу — за выключэннем тых выпадкаў, калі ведае, што разаб’е апанента. I ў шырэйшым сэнсе ён хутка зразумеў, што найлешпы спосаб перамагчы моцных праціўнікаў — гэта не дапусціць іх з’яўлення. Неабходная ўмова трываласці практычнай ідэалогіі Лукашэнкі — яе ўсюдыіснасць, каб яна займала ледзь не ўсю грамадскую, палітычную, эканамічную і інфармацыйную прастору грамадства, аўсялякая альтэрнатыва пры гэтым выціскаецца ў падполле і нават аб’яўляецца па-за законам.
Савецкія і панславісцкія складнікі практычнай ідэалогіі Лукаіпэнкі глыбокаўкараніліся ў сферы адукацыі, мастацтва, культуры і індустрыі забаў. Пасля рэферэндуму 1995 г. ён актыўна прасоўваў моўную русіфікацыю і зноў паставіў беларускую мову на мяжу знікнення. Як і большасць палітычных крокаў Лукашэнкі, адмова ад беларусізацыі мела практычны сэнс: вяртанне на пачатку 1990-х гг. беларускай мовы ў грамадскае жыццё і сферу адукацыі не карысталася шырокай папулярнасцю. Але Лукашэнка пайшоў нашмат далей — ён па сутнасці звёў мову да прылады апазіцыі, нацыяналістаў, што аўтаматычна азначае фашыстаў. Звьгчайна Лукашэнка прамаўляе па-беларуску вельмі рэдка: толькі падчас афіцыйных урачыстасцей, як, прыкладам, 3 ліпеня, ці на прэзідэнцкіх інаўгурацыях, але ён узяў за звычку ўстаўляць беларускія фразы, калі гаворыць па-руску (з моцным акцэнтам, што само па сабе аб’ядноўвае Лукашэнку з ягонымі адданымі прыхільнікамі, болынасць з якіх размаўляе на “трасянцы”) пра сваіх ворагаў, апазіцыю ці Захад.
Падобную манеру хутка падхапіў дзяржаўны апарат, і беларуская мова пачала хутка знікаць са сфер адукацыі, грамадскага жыцця, СМІ і ў вялікай ступені — нават культуры76. Гэтую палітыку ўхваліў сам Лукашэнка — ён заявіў, што руская — другая родная мова для беларусаў, “кніжная” мова “адукаваных, людзей”77. Занядбанне беларускамоўнай
76 Гл. мой артыкул: Сіліцкі Віталь. Гістарычны выбар Лукашэнкі // ARCHE. № 2 (31) — 2004. С. 5—15.
77 Нсторнческнй выбор Беларусн. Лекцня в БГУ. 14.03.2003. http://president.gov.by/ ru/news_ru/view4ektsija-istoricheskij-vybor-respubliki-belarus-v-bgu-5819/.
культуры, натуральна, прывяло да таго, што пустату ў культурназабаўляльнай сферы запоўніла руская мова (і рускія). Самым яскравым прыкладам гэтай палітыкі быў “Славянскі базар” — штогадовы поп-фестываль у Віцебску, які атрымліваў велізарныя ўліванні бюджэтных грошай. На гэты і іншыя гала-канцэрты ды святы песні (звычайна яны ладзяцца ў сярэдніх перыферыйных гарадах) з’язджаліся плоймы расійскіх поп-зорак, якія не саромеліся ўслаўляць Лукашэнку як аб’яднальніка ўсходніх славян. А ў адкрытай у 2000 г. найвялікшай у краіне канцэртнай зале — Палацы Рэспублікі — да 2003 г. не адбылося ніводнага сольнага канцэрта беларускага гурта ці выканаўцы.
He менш драматычным чынам адбілася практычная ідэалогія савецкай беларускасці і панславізму на адукацыі. Лукашэнка ўпершыню звярнуў увагу на падручнікі часу незалежнасці ў 1995 г., загадаўшы замяніць іх на старыя савецкія, бо яны “скажаюць гісторыю”. Звычайны набор абвінавачванняў улучаў: імкненне падарваць расійскабеларускае сяброўства; адмаўленне агульных каранёў усходніх славян; наданне залішняй увагі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай; адкрытыя размовы пра войны з Масковіяй у XV— XVIII стст., якія спрычыніліся да страт насельніцтва, параўнальных са стратамі ў Другой сусветнай вайне, і, вядома, праўдзівае апісанне сталінскага генацыду і альянсу Савецкага Саюза з нацысцкай Нямеччынай у 1939 г. Лукашэнка даручыў перапісаць падручнікі па гісторыі свайму былому ўніверсітэцкаму прафесару, і той зрабіў сваю працу — вярнуў у адукацыю дыскурс савецкай эпохі. Лукашэнка ніколі не хаваў, што гэта была палітычная замова, і спасылаўся на параду таго самага прафесара, якому ўрэшце даверыў выправіць усе беларускія падручнікі па гісторыі: “Калі хочаце хутка... нешта стварыць і пераламаць сітуацыю, трэба асабіста ўзяць на кантроль напісанне падручнікаў”78.
Гэткая палітыка загнала беларускамоўную культуру ў асяродак апазіцыйна настроеных інтэлектуалаў. 3 выключнай трываласцю і настойлівасцю нацыянальна свядомыя актывісты адраджалі і ператваралі старыя фальклорныя традыцыі, надаючы ім сучасныя формы. З’яўленне напрыканцы 1990-х гг. этна-рока і рухаў сярэднявечнай музыкі было выбітнай з’явай, якая, бясспрэчна, удыхнула новае жыццё ў беларускую мову. Яшчэ адзін прыклад непакорлівасці культуры перад уладай — рост руху гістарычнай рэканструкцыі і рыцарскіх клубаў, які на мяжы стагоддзяў стаўся адным з найбуйнейшых у сваім родзе ва Усходняй Еўропе, калі на фестывалі і рыцарскія турніры з’язджаліся дзясяткі тысяч гледачоў79.
Адраджэнню фальклорнага і сярэднявечнага мастацтва і культуры, звязаных са спадчынай Вялікага Княства Літоўскага, у нечым спры-
78 Цыт. паводле: ФедутаАлександр. Лукашенко: Полнтнческая бнографня. Москва: Референдум, 2005. С. 391.
™ Напрыклад, рыцарскія фестывалі «Белы замак», «Рубон», турніры ў Мірскім і Лідскім замках. — Заў. рэдактара.
яла стрыманае стаўленне улад да міфалогіі ВКЛ. Хоць афіцыйны дыскурс і не прымаў яе публічна, але і не адрынаў, а часам нават ухваляў — адрозна ад сучаснага руху нацыянальнага адраджэння, які малявалі выключна ў фашысцкіх колерах. Магчыма, гэтая стрыманасць тлумачыцца тым, што ўлады не бачылі ў міфалогіі ВКЛ магутнага ідэалагічнага канкурэнта савецкай беларускасці і панславізму, а ставіліся да яе прыкладна як да антычных міфаў. 3 другога боку, сваю ролю адыграла і інстынктыўнае разуменне, што савецкая беларускасць -— занадта плыткая аснова для легітымацыі дзяржавы, з якой звязвала сябе новая ўладная эліта і найперш сам Лукашэнка.
Але агулам беларускамоўную культуру ўспрымалі з падазронасцю і заціскалі. Дзяржаўныя друкарні нязменна адмаўлялі ў выданні кніг Васілю Быкаву, якога адзін высокі чыноўнік прэзідэнцкай адміністрацыі назваў “літаратурным паліцаем”. У 1998 г. Быкаў з’ехаў за мяжу на запрашэнне спачатку фінскіх, затым чэшскіх улад, каб працягваць пісаць у вольным ад рэпрэсій асяродка. Ен вярнуўся ў Беларусь у 2003 г. усяго за дзесяць дзён да смерці. На пахаванне прыйшлі дзясяткі тысяч чалавек, яно ператварылася ў самую буйную за дзесяць год маніфестацыю беларускіх нацыянальных сіл.
У 2002 г. на некалькі месяцаў без тлумачэнняў была знятая са сцэны самая знакамітая п’есавыбітнагабеларускагатворцыЯнкі Купалы “Тутэйшыя”, у якой акрэсліваецца ідэалогія беларускага нацыяналізму, насуперак прэтэнзіям на панаванне з боку Расіі і Полыпчы. У тьш жа годзе ў пісьменнікаў-“нацыяналістаў” забралі галоўныя літаратурныя часопісы і перадалі іх у падпарадкаванне прэзідэнцкай уладзе, а новымі галоўнымі рэдактарамі прызначылі верных прыхільнікаў Лукашэнкі.
Увогуле за Лукашэнкам у сферу культуры паступова вярнулася цэнзура: забараняліся творы, прызнаныя “палітычна правакацыйнымі”, як, напрыклад, п’еса Бертольда Брэхта “Кар’ера Артура Уі”, выключаная з тэатральнага рэпертуару ў 1996 г., або тыя, што супярэчаць афіцыйнай ідэалагічнай лініі, напрыклад, зняты незалежным рэжысёрам фільм “Акупацыя: містэрыі”, дзе паказаныя хцівасць за ваенным часам і зверствы савецкіх партызанаў у дачыненні да насельніцтва, якое не адважвалася адмовіцца ад калабарацыі з нацыстамі.
Аднак Лукашэнка пільна сачыў, каб не перабраць з панславісцкай рыторыкай, не дайсці да той мяжы, дзе яна адмаўляе легітымнасць беларускай дзяржаўнасці і аўтаматычна — ягоную прэзідэнцкую пасаду. Пры неабходнасці Лукашэнка перанастройваў сваю практычную ідэалогію на поўную падтрымку незалежнасці Беларусі, так што ягоныя апаненты часам нават глыбока задумляліся: а ці не трэба ім цяпер яго падтрымліваць?80 Паліттэхнолагі назвалі б гэта трыангуляцыяй — у аланентаў перахопліваецца іх праграма, каб ім не засталося
80 Гл., напрыклад: Фядута Ачяксадр. Краіна глухіх. Айчына ў небясыіецы // Наша Ніва. http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=2364. Гл. таксама працяг дыскусіі: http:// www.svaboda.org/content/transcript/771546.htnil. — Заў. рэдактара.
з чым звяртацца да электарату81. Лукашэнка зрабіўся прыхільнікам незалежнасці, ніколі не прызнаўшы нацыянальнай ідэалогіі, больш за тое, ніколі не спыняючы яе зніпічэння ва ўсіх сферах грамадскага, палітычнага і культурнага жыцця. Беларускі савецкі дыскурс забяспечыў яму магутны ідэалагічны рэсурс, каб забіць двух зайцоў адразу: і легітымаваць дзяржаўнасць, і падарваць нацыяналізм, які ўяўляў палітычную небяспеку. Прапаганда незалежнасці адпаведна гэтай формуле зводзілася да адстойвання манаполіі наяўнага палітычнага рэжыму на ўладу, на кантроль над тэрыторыяй краіны, эканамічнымі рэсурсамі, маёмасцю і СМІ82.
Але логіка палітычнага кантролю патрабавала адначасова падтрымліваць наяўную посткаланіяльную ментальнасць і канструкты ідэнтычнасці, якія падкрэслівалі правінцыялізм, культурную ніжэйшасць і па сутнасці разбуралі ідэю нацыі як такую83. У гэтым кантэксце супярэчлівыя, здавалася б, дзеянні рэжыму Лукашэнкі былі абсалютна лагічнымі. Напрыклад, у 2002—2003 гг., падчас слоўнай вайньі Лукашэнкі з Крамлём, калі беларускія афіцыйныя СМІ абрынуліся са спапяляльнай крытыкай на прапанову расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, каб Беларусь увайшла ў склад Расіі, калі незалежніцкая рыторыка дзяржчынавенства дасягнула свайго піка, беларускую мову фактьгчна выгналі з афіцыйнага тэлебачання, у школах увялі новыя падручнікі па гісторыі, напісаныя з выразна прарасійскіх пазіцый, а ў Мінску зачынілі адзіны беларускамоўны ліцэй — Нацыянальны гуманітарны ліцэй ім. Коласа. У 2004 г., калі Лукашэнка абурыўся запаланеннем беларускіх FM-станцый рускай музыкай і загадаў увесці квоты для беларускіх выканаўцаў, на ўсіх FM-станцыях было забаронена пускаць у эфір найбольш папулярныя беларускамоўныя рок-гурты, бо яны ігралі на апазіцыйным мітынгу. Эфір FM-станцый урэшце запоўнілі рускамоўнымі выканаўцамі беларускага паходжання, якія прапаноўвалі нізкаякасныя сурагаты расійскай папсы.
81 Гл.: Dick Morris, http://www.dickmorris.coni/.
82 Адказваючы на пытанне, што азначае для яго незалежнасць, Лукашэнка пусціўся ў доўгія развагі, назваў краіну “лапікам зямлі”, які замежныя дзяржавы збіраюцца “зламаць, здушыць і расчляніць”, калі ён не будзе яе абараняць. На думку Лукашэнкі, беларуская незалежнасць патрэбная для таго, напрыклад, каб людзі “пошлн в лес свободно, ннкто нх не остановнл, как на Западе”. Гэта быў асабліва паспяховы крок, калі ўлічыць, што нацыянальна свядомая апазіцыя больш як дзесяцігоддзе спрабавала дамагчыся грамадскай падтрымкі, прапагандуючы гэткі ж самы нацыяналізм у эканоміцы і дзяржаўнай уладзе, крытыкуючы беларуска-расійскую інтэграцыю на той падставе, што расійскія алігархі за ламавы іпэлег скупяць беларускую прамысловасць. Цяпер Лукашэнка атрымаў палітычныя дывідэнды на той жа рыторыцы, а апазіцыя страціла свой галоўны прапагандысцкі аргумент. Гл.: Снлнцкнй Внталнй. Лукашенко думает о собственной незавпсвмостн. 11.07.2003. http://naviny.by/rubrics/politic/2003/07/ll/ic_articles_112_143220/.
83 Гл. мой артыкул: Сіліцкі Віталь. Гістарычны выбар Лукашэнкі // ARCHE. № 2 (31) — 2004. С. 5—15.
Яшчэ напрыканцы 1990-х гг. сфармавалася агульнанацыянальнае разуменне, што Беларусь павінна застацца незалежнай дзяржавай. Хоць каля паловы насельніцтва адначасова выступала за канфедэратыўны саюз з Расіяй, але поўнае аб’яднанне з усходнім суседам падтрымлівала зусім нешматлікая меншасць84. Адбыўся таксама значны зрух у самаўсведамленні беларусаў, змена ў разуменні таго, што такое Беларусь86. Усё гэта выразна сведчыла пра паступовае фармаванне беларускай палітычнай нацыі — гэтаму працэсу спрыяў ужо сам факт існавання Беларусі як незалежнай дзяржавы. Практьгчная ідэалогія Лукашэнкі ўсё больш ператваралася ў дактрыну сацыяльнай меншасці. Аднак яна па-ранейшаму мела магутны практычны аспект прымусу.
Выціснуўшыз публічнай прасторыўсялякую альтэрнатыву, найперш праз перапісванне падручнікаў, забарону п’ес і выданняў, падтрымку кітчаў культуры і правядзенне ўсёабдымнай русіфікацыі, рэжым усё ж здолеў не дапусціць, каб рост нацыянальнай свядомасці ператварыўся ў мабілізацыйнае “антыпрэзідэнцкае самаўсведамленне”86. 3 цягам часу гэтае ператварэнне даводзілася спыняць усё болып рэпрэсіўнымі метадамі. Гэтак, у 2005 г. Лукашэнка выдаў указ, якім недзяржаўным структурам, у т.л. НДА і газетам, забаранялася выкарыстоўваць у назвах словы “беларускі” і “нацыянальны”87. Месяцам раней Лукашэнка перайменаваў галоўную вуліцу Мінска ў праспект Незалежнасці. Як гэта ні дзіўна, ён скасаваў ранейшую назву — праспект Скарыны, — нададзеную ў гонар беларускага першадрукара XVI ст., постаці, якую ўсе беларусы, незалежна ад палітычных поглядаў, прызнаюць нацыянальным сімвалам. Яшчэ болып адметна тое, што тым самым указам ён перайменаваў праспект Машэрава ў праспект Пераможцаў, адсунуўшы некуды на задворкі Мінска імя былога камуністычнага
84 Гл., напрыклад, вынікі апытанняў НІСЭПД: так, у жніўні 2006 г., 78.5 выказаліся супраць варыянта інтэграцыі з Расіяй, пры якім Беларусь перастала б быць незалежнай, суверэннай краінай. Гл.: Новостн ННСЭПЙ. № 3 (41). 2006. С. 52. http:// iiseps.org/old/bullet06-3.html.
85 У 2004 г. выявілася, што большасць беларусаў аддае пераваху “нацыяналістычным” версіям беларускай гісторыі — мяркуе, што першай беларускай дзяржавай было або Вялікае Княства Літоўскае (35% апытаных), або ўтвораная ў 1918 г. Беларуская Народная Рэспубліка (15%). Пры гэтым за "савецкую”, БССР-аўскую, версію выказаліся толькі 18% апытаных. I 17% падтрымалі меркаванне, што да 1991 г. беларускай дзяржавы не існавалаўвогуле. Гл.: Родом нз ВКЛ. http://iiseps.org/old/0304-ll.html. Падобны падзел грамадскай думкі выявіўся іўсацыялагічным апытанні, праведзеным у 1999 г.: у адказ на пытанне, ці беларусы ўяўляюць сабой асобную нацыю або складаюць частку ўсходнеславянскага трыадзінства, 49% рэспандэнтаў
абралі першы варыянт адказу, 42% — другі. (Брак спасылкі. — Заў. рэдактара.) 88 Гл.: Way Lucan A. Authoritarian State Building and the Sources of Regime Competitiveness in the Fourth Wave: the cases of Belarus, Moldova, Russia, and Ukraine // World Politics. Vol. 57. January 2005. P 231—261.
87 У далейшым памочнік Лукашэнкі заявіў, што словамі “беларускі” і “нацыянальны” могуць карыстацца толькі тыя, хто “гэтага заслутоўвае”.
кіраўніка — яшчэ адной постаці, якую болыпасць беларусаў уважае за героя. Магчыма, Лукашэнка пакрыўдзіўся, што дачка Машэрава зрабілася ягонай палымянай праціўніцай, але агулам, здаецца, яму непрыемныя любыя постаці — апроч уласнай, — якія глыбока шануе грамадства. У сваім жаданні паставіць сябе ў цэнтр беларускай светабудовы Лукашэнка ўрэшце нават да савецкай беларускасці пачаў ставіцца як да шведскага стала, з якога ён можа браць тое, што захоча.
III.
Пасткі ў барацьбе за дэмакратыю
Раздзел 5.
Апазіцыя ў Сербіі: навучанне шляхам спроб і памылак
Кантэкст
Дэмакратычная апазіцыя ў Сербіі выйшла на палітычную сцэну, калі ўжо трывалаўсталявачася гегемонія Мілошавіча. Яе аб’ядноўвала толькі адно — антыкамунізм, таму яна ўяўляла сабой стракатую сумесь партый. Іх узначальвалі амбітныя, але збольшага недасведчаныя лідары, яны кіраваліся няяснымі ўяўленнямі і рознымі праграмамі супрацьстаяння паноўнаму рэжыму. На фоне паўставання напрыканцы 1980-х гг. аднароднай нацыяналістычнай большасці першыя спробы арганізаваць альтэрнатыўны палітычны рух больш нагадвалі імкненне палітычных аўтсайдараў ускочыць у апошні вагон цягніка Мілошавіча. Першая гэткая незалежная групоўка, Сербскае народнае абнаўленне, узнікла ў студзені 1990 г. і абвясціла сябе прыхільніцай “радыкальнага нацыяналістычнага дыскурсу” — праграмы, якая ўключала дэ-цітаізацыю Сербіі, адмову ад камунізму, рэстаўрацьпо манархіі і аднаўленне вялікай Сербіі1.
Калі ўсяго праз два месяцы пасля заснавання СНА адбыўся яго раскол, у выніку зліцця Сербскага нацыянальнага руху Ваіслава Шэшаля (будучага лідара СРП) і фракцыі СНА на чале з Вукам Драшкавічам утварылася новая групоўка — Сербскі рух абнаўлення. Неўзабаве Шэіпаль зышоў, каб утварыць уласны Сербскі рух чэтнікаў, але калі ўлады адмовіліся зарэгістраваць партыю з гэткай назвай, яе перайменавалі ў Сербскую радыкальную партыю. Вызнаючы ідэю “вялікай Сербіі”, Сербскі рух абнаўлення скіроўваў сваю дзейнасць на пераважна населеныя сербамі раёны Босніі і Харватыі. Як казаў адзін з заснавальнікаў партыі, першапачаткова СРА была “ўвасабленнем энергіі, што прарвалася ў Косаве ў 1987 г., а ініцыятар гэтага працэсу быў адзін — Слабадан Мілошавіч”2. Напачатку апазіцыя СРА Мілошавічу грунтавалася на тым, што камуністычны апаратчык, як сцвярджаў СРА, не выклікаў даверу ў ролі лідара нацыяналізму.
У лютым 1990 г. утварылася яшчэ адна значная апазіцыйная групоўка — Дэмакратычная партыя (ДП). Яна пазіцыянавала сябе грамадзянскай партыяй цэнтрысцкага кірунку і выступала за пабудову дэмакратычнай плюралістычнай дзяржавы, рынкавай эканомікі і за інтэграцыю Сербіі ў еўрапейскія інстытуты. Дэмакратычная партыя
1 Thomas Robert. The Politics of Serbia in the 1990s. Columbia University Press, 1999. P 53.
2 Тамсама. P 57.
падтрымлівала ідэю федэратыўнай Югаславіі, структура якой мусіла вызначыцца на агульнаюгаслаўскіх выбарах, а таксама культурную, але не тэрытарыяльную аўтаномію абласцей у складзе Сербіі. Аднак Дэмакратычнай партыі бракавала ідэалагічнай еднасці. У яе ўваходзілі былое рэфармаванае крыло камуністычнай партыі, якое звязвалі з г.зв. групай “Праксіс” — дысідэнтамі эпохі Ціты; антыкамуністычная фракцыя з болып моцнымі нацыяналістычнымі памкненнямі і нацыянал-рамантьгчная фракцыя, якая падтрымлівала ідэю “вялікай Сербіі”. ДП прыцягнула “вяршкі” сербскай культурнай і навуковай эліты, але пры гэтым выявілася схільнай да ўнутраных разладаў і расколаў, бо яе кіраўніцтва трымалася надта адрозных ідэалагічных плыней. Першае выпрабаванне адзінства ДП адбылося ў снежні 1990 г., калі ў адказ на прапанову вылучыць кандыдатам у прэзідэнты Сербіі ад ДП пляменніка апошняга караля Югаславіі пачаліся выхады з партыі. Пазней, у 1993 г., у Дэмакратычнай партыі здарыліся міжасабовыя разборкі “лібералаў” з “нацыяналістамі”: заснавальніка партыі Драгалюба Мічунавіча абвінаваціла ў “абыякавасці да нацыянальнай справы” маладзейшае пакаленне прагматыкаў на чале з Зоранам Джынджычам. Той урэшце і перахапіў у “старой гвардыі” кантроль над партыяй3.
Апазіцыйныя партыі паўсталі пасля 1989 г. як клубы інтэлектуалаў, таму ідэалагічныя размежаванні паміж імі былі ў лепшым выпадку туманныя. Гэтаксама не назіралася істотнай розніцы ў складзе іх электаратаў (гл. табліцуў раздзеле 1). Такім чынам, прастора апазіцыі акрэслівалася ўяўленнямі і амбіцыямі партыйных лідараў, а партыйныя арганізацыі, як заўважыў адзін назіральнік, былі “бясформнымі масамі, дзе існуе толькі лідар”4.
Да канца 1990-х гг. у антымілошавічаўскім лагеры вялі рэй дзве асобы. Лідар СНА Вук Драшкавіч за камуністычным часам быў буйным пісьменнікам, потым і дысідэнтам. У сваіх раманах ён закранаў забароненыя тэмы пакут сербаў і міжэтнічных канфліктаў на тэрыторыі Югаславіі. Нацыянал-традыцыяналіст у духу Чосіча, Драіпкавіч прапаноўваў рамантычную ідэю аб’яднання ўсіх сербаў у адной дзяржаве, якая ўключала б Македонію і Чарнагорыю. Аднак ён верыў, што гэтай мэты можна дасягнуць мірнымі сродкамі. Драшкавіч быў таксама цвёрда перакананы, што панацэяй ад хвароб балыпавізму ў Югаславіі
3 Між тым прыхільнікі Мічунавіча абвінавацілі Джынджычаў тым, што ён прадаўся Мілошавічу. Гл.: Milosevic Milan, Grujic Dragoslav. An Incurable Disease // Vreme News Digest Agency. № 121. 17.01.1994.
4 “Партыі пачалі развіваццаў Сербіі ў 1990 г. Паступоваяны зніклі, г.зн. папросту ператварыліся ў арганізацыі, якія мелі на мэце захаваць уладу, і арганізацыі, якія мелі на мэце захапіць уладу. 3 ідэалагічнага гледзішча нашы партыі не выказвалі ніякіх новых ідэй — пагатоў, ніякіх ідэй увогуле. Але яшчэ горш тое, што ў партыях не вялося ніякай працы. Неўзабаве знікла ўнутраная дэмакратыя, і цяпер, у 1996 г., партыі ў параўнанні з 1990 г. знявечаныя”. Гл.: Tosic Desimir. Цыт. у: Milosevic Milan. The Power of the President // Vreme News Digest Agency. № 23. 26.03.1996.
будзе канстытуцыйная манархія. Прыйшоўшы ў палітыку, Драшкавіч дзякуючы свайму выдатнаму майстэрству прамоўцы і адвазе зрабіўся бясспрэчным лідарам масавых акцый пратэсту. Але з гэтай прычыны ён стаўся галоўным аб’ектам нападаў дзяржаўнай прапаганды, а ягоныя вузкапалітычныя і манархісцкія погляды выклікалі недавер сярод як прыхільнікаў, гэтак і праціўнікаў Мілошавіча.
Другой значнай фііурай сярод апазіцыі ў 1990-х гг. быў Зоран Джынджыч, які пазней узначаліў Дэмакратычную партыю. У мінулым Джынджыч пацярпеў ад камуністычнай улады: у 1970-я гг. яго выключылі з Бялградскага ўніверсітэта за спробу стварыць незалежную студэнцкую арганізацыю. Ен прадоўжыў адукацыю на Захадзе — напісаў дысертацыю пад кіраўніцтвам нямецкага філосафа Юргена Габермаса. Джынджыч вярнуўся ў Сербію напрыканцы 1980х гг. і заняўся палітыкай, выступаючы як палітык новага пакалення, прагматык, які адмаўляе рамантызм. Аднак у болыпасці выпадкаў “прагматызм” Джынджыча служыў кодавай назвай палітычнага апартунізму. Паколькі ён доўга жыў на Захадзе, афіцыйная прапаганда не ўпускала магчымасці абвінаваціць яго ва ўдзеле ва ўсялякіх змовах — у гэтым Джынджыч саступаў, мабыць, толькі Мілану Панічу, які нядоўга пратрымаўся на пасадзе прэм’ер-міністра ФРЮ. Ад 1994 г. Драшкавіч і Джынджыч заставаліся дзвюма ключавымі дзейнымі фігурамі апазіцыі. У абодвух быў моцны характар і далёкасяжныя амбіцыі, і іх барацьба за лідарства часта паралізоўвала апазіцыю і ставіла яе на мяжу самазнішчэння. Між тым з розных прычын ніводны з іх не быў здатны выступіць рэальнай альтэрнатывай Мілошавічу.
Электаральная палітыка
Пачынаючы ад першых шматпартыйных выбараў у 1990 г. уладзе і апазіцыі даводзілася ўвесь час праходзіць выпрабаванне выбарамі на рэспубліканскім, федэральнымімясцовымузроўнях. Непрафесіяналізм апазіцыі, адсутнасць палітычнага досведу, пыха і амбіцыі яе лідараў, а таксама здольнасць рэжыму кантраляваць выбарчы працэс і фармуляваць актуальныя палітычныя праблемы вялі да таго, што кожны раз, калі прызначаліся выбары, апазіцыя апыналася ў становішчы пабітага сабакі. Яна раз за разам не давала рады правесці кампанію на аснове пазітыўнай праграмы, засяроджваючыся замест гэтага на негатыўнай кампаніі, скіраванай на крытыку і знішчэнне апанентаў, а не на акцэнтаванне станоўчых прапаноў5. Адрозна ад Мілошавіча, апазіцыя амаль на ўсіх выбарах разгортвала агітацыю ў апошнюю хвіліну, у тым ліку і таму, што ў некаторых выпадках галасаванне абвяшчалася знянацку. Замест таго каб выпрацоўваць доўгатэрміновую стратэгію і рыхтавацца да кожнага выбарчага раўнда, апазіцыя за-
5 Slavujevic Zoran Dj. Election Campaigns Ц Goati Vladimir (ed.). Challenges of Parliamentarism: The Case of Serbia in the Early Nineties. Belgrade: Institute of Social Science, 1995. P 159—182.
звычай абмяркоўвала, браць ці не браць удзел у выбарах, выстаўляла ўладзе ўльтыматумы, пагражаючы байкотам выбараў, калі не будуць задаволеныя яе патрабаванні, як правіла, сутыкалася з адмовай і тады ўрэшце вырашала ўсё ж ісці на выбары. Гэтак марнаваўся час, неабходны для падрыхтоўкі да выбарчай кампаніі. Кожны раз пасля паразы6 кола замыкалася адным і тым жа: аспрэчваннем законнасці выбарчых працэдур і разважаннямі, ці варта ўвогуле займацца электаральнай палітыкай і ці не адмовіцца ад яе на карысць пазаінстытуцыйных формаў барацьбы ды “грамадзянскага супраціву”7.
Першая спроба аб’яднаць шматлікія апазіцыйныя групоўкі адбылася ў ліпені 1990 г., калі ДП, Сербскі рух абнаўлення, Сербская партыя св. Савы, Нацыянальная радыкальная партыя і меншыя Ліберальная партыя і Дэмакратычны форум утварылі Аб’яднаную сербскую апазіцыю. Галоўным яе патрабаваннем было правядзенне свабодных, дэмакратычных выбараў. Спачатку рэжым адмовіўся яго задаволіць на той падставе, што ўлада абраная паводле аднапартыйнай сістэмы ўсяго год таму, але ўрэшце вырашыў пагадзіцца на новыя выбары. Аднак 2 ліпеня 1990 г. адбыўся рэферэндум па пытанні, ці надаць парламента права распрацаваць новую Канстытуцыю да правядзення выбараў. “За” прагаласавала амаль 97% выбарцаў.
Пасля прыняцця Канстытуцыі і прызначэння выбараў на снежань 1990 г. апазіцыя па-ранейшаму вагалася, ці браць у іх удзел. Яна патрабавала ўнесці папраўкі ў выбарчае заканадаўства: павялічыць час, дадзены апазіцыі на дзяржаўным тэлебачанні, увесці яе прадстаўнікоў у склад выбарчых камісій і зменшыць колькасць подпісаў, неабходных для вылучэння кандыдатаў. У верасні патрабаванні задаволілі толькі часткова, а праз месяц, калі заставалася ўсяго тры тыдні да выбараў, апазіцыя яшчэ разважала, ці ўдзельнічаць у іх.
Драшкавіч і СРА ўпарта сцвярджалі, што адзіны спосаб пазбавіць выбары легітымнасці — гэта байкот, а ДП і іншыя партыі выступалі за ўдзел у выбарах, настойваючы на тым, што неабходна скарыстаць з выбарчай кампаніі, каб давесці да грамадства інфармацыю пра незаконныя дзеянні СПС. Аднак у самой ДП па гэтым пытанні не было еднасці.
У апоіпні момант улады пайшлі на саступку апазіцыі — пагадзіліся ўключыць яе прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі. Тая ўрэшце вырашыла ісці на выбары і вылучыла сваім кандыдатам Драшкавіча. Аднак на парламенцкіх выбарах апазіцыя засталася раз’яднанай. У прэзідэнцкіх выбарах Мілошавіч з вялікай перавагай — 65% супраць 16% — перамог Драшкавіча. У парламенцкіх выбарах СПС атрымала лёгкую перамогу, заваяваўшы 46% галасоў. За СРА прагаласавалі 15% выбарцаў, за ДП — 7%. Паводле прапарцыйнай сістэмы, гэтыя
6 Mihailovic Srecko. The Parliamentary Elections of 1990, 1992, and 1993 Ц Goati Vladimir (ed.). Challenges of Parliamentarism: The Case of Serbia in the Early Nineties. Belgrade: Institute of Social Science, 1995. P 45—68.
7 Milosevic Milan. The Helmsman in Shadow // Vreme News Digest Agency. № 76. 08.03.1993.
Раздзел 5. Апазіцыяў Сербіі: навучанне шляхам спробаў і памылак 193 галасы ператварыліся ў 77% месцаў у парламенце для СПС, 7,6% — для СРА і 2,6% — для ДП. Заваяваўшы больш за палову ад колькасці галасоў, пададзеных за СПС, раз’яднаная апазіцыя атрымала толькі адну пятую ад долі месцаў СПС у парламенце. У выніку гэтых выбараў апазіцыя ледзь змагла пераадолець тую мяжу, за якой яна засталася б маргінальнай з’явай.
Спробы збудаваць апазіцыйныя альянсы працягваліся і пасля 1990 г., алеўсеяны распадалісяўвыніку асабістагасуперніцтвалідараў і адрозных падыходаў партый да ключавых палітычных пытанняў, a таксамадаагульнай стратэгіі і тактыкі апазіцыі. Сярод новых “парасонавых” арганізацый апазіцыі былі Дэмакратычная кааліцыя, ці ДЭКА (утвораная ў лістападзе 1992 г., яна праіснавала ўсяго некалькі дзён), і Дэмакратычны рух Сербіі (ДРС) — гэтая кааліцыя 14-ці партый на чале з СРА сфармавалася за месяц да снежаньскіх выбараў 1992 г. і пратрывала даўжэй. ДП адмовілася ўвайсці ў ДРС, таму фракцыя ДП на чале з Ваіславам Каштуніцам адкалолася ад партыі і ўвайшла ў склад кааліцыі, а пазней утварыла Дэмакратычную партыю Сербіі. Гэтыя выбары засталіся ў цені прэзідэнцкіх (гл. далей), і ДРС, які паводле перадвыбарных апытанняў меў моцныя пазіцыі, урэшце стаўся ахвярай паклёпніцкай кампаніі афіцыйнай прапаганды і парушэнняў пры правядзенні галасавання.
ДРС зноў удзельнічаў у парламенцкіх выбарах у снежні 1993 г., але перад галасаваннем на ім па сутнасці паставілі крыж рознагалоссі наконт тагачаснай “мірнай” палітыкі Мілошавіча і ягонай здрады баснійскім сербам. Драшкавіч, які абураўся “антынацыянальнай” палітыкай Мілошавіча, у выніку страціў усіх значных хаўруснікаў, апроч Грамадзянскага саюза Сербіі.
Адсутнасць унутранага адзінства асабліва дорага каштавала апазіцыі на парламенцкіх выбарах — яна не здолела скарыстацца з падзення папулярнасці СПС. Хоць вядучыя апазіцыйныя партыі ўмацавалі свае пазіцыі, але пры наяўнай выбарчай сістэме ў болып выгодным становішчы апыналіся буйныя партыі, а апазіцыя ў выніку сістэматычна недалічвалася месцаў у парламенце. “Тры «Д », як на той час называлі ДЭПОС, ДП і ДПС, атрымаўшы амаль столькі ж галасоў, колькі і СПС, ледзь змаглі забяспечыць сабе палову ад ліку месцаў у парламенце, што дасталіся партыі ўлады.
У першыя гады ўладарання Мілошавіча апазіцыя толькі аднойчы прапанавала рэальную альтэрнатыву Мілошавічу — на прэзідэнцкіх выбарах 1992 г., калі яму супрацьстаяў прэм’ер-міністр ФРЮ Мілан Паніч. Паніча, амерыканскага мультыміліянера сербскага паходжання, прызначылі кіраўніком федэральнага ўрада ў ліпені 1992 г., каб ён паспрыяў пераадоленню міжнароднай ізаляцыі і санкцый. Ен вылучаўся калі не як эфектыўны палітык, дык як энергічная і харызматычная асоба. Ягоныя прамовы поўніліся абяцаннямі светлай будучыні — часам нерэальнымі. Напрыклад, Паніч абяцаў не толькі вывесці Сербію з крызісу і павысіць узровень жыцця да еўрапейскага, але і аб’яднаць бы-
лую Югаславію. 3 другога боку, дзякуючы сваёй харызме і палітычнай манеры заходняга тыпу Паніч заваяваў прыхільнасць электарату, які хацеў пакласці канец уладзе Мілошавіча. Асабліва вялікія надзеі ўскладала на Паніча моладзь. Ён казаў, што менавіта падтрымка моладзі была адной з прычын, з якіх ён прыняў рашэнне кінуць выклік Мілошавічу. Насамрэч самым моцным кандыдатам ад апазіцыі на гэтьгх выбарах быў бы Добрыца Чосіч. Але прэзідэнт ФРЮ адмовіўся ўдзельнічаць у выбарах, спаслаўшыся на дрэнны стан здароўя, і Паніч застаўся адзіным рэальным кандыдатам, якога падтрымаў Чосіч.
Ступіўшы на сербскую зямлю, Паніч адразу заявіў, што ягоная галоўная палітычная мэта — адхіліць Мілошавіча ад улады. Ён актыўна пераконваў кіраўніка Сербіі пайсці ў адстаўку, сцвярджаючы, што гэта адзіны спосаб уратаваць Сербію. Паводле некаторых звестак, Мілошавіч спачатку схіліўся перад аргументамі Паніча, і толькі ўмяшанне хаўруснікаў — перадусім жонкі — утрымала Мілошавіча ад зыходу. Натуральна, з гэтага моманту Паніч зрабіўся галоўным ворагам Мілошавіча. Падкантрольныя рэжыму СМІ і чынавенства не шкадавалі высілкаў, паліваючы Паніча брудам: яго называлі прычынай усіх праблем сербскай эканомікі і нястач народу, абвінавачвалі ў тым, што ён раскруціў у ФРЮ гіперінфляцыю — крытыкі Паніча прымяншалі ці проста замоўчвалі ролю сербскіх улад ва ўзнікненні фінансавага крызісу8.
Выбарчая камісія зняла Паніча з гонкі, і калі пасля шэрага абскарджванняў Паніч урэшце атрымаў права балатавацца на выбарах, у яго засталося на агітацыю менш за два тыдні. Магчыма, бліцпрарыў меў поспех, бо некаторыя сацыялагічныя апытанні сведчылі, што рэйтынгі Паніча і Мілошавіча вельмі блізкія, а іншыя нават аддавалі перавагу Панічу. Калі выбарчая камісія абвясціла афіцыйныя вынікі галасавання, згодна з якімі Мілошавіч набраў 55% галасоў, a Паніч — 33%, апазіцыя заявіла, што гэта падман, але яна не магла ні даказаць факта фальсіфікацый, ні мабілізаваць сваіх прыхільнікаў на акцыі пратэсту. У канчатковым выніку супрацьстаянне Мілошавічу каштавала і Панічу, і Чосічу іх пасад.
Аднак, нягледзячы на паразу, удзел Паніча ў выбарах паслужыў для апазіцыі падказкай, як яна можа ўрэшце перамагчы. Па-першае, быў адназначны лідар, кандыдатураякога не аспрэчвалася падчас выбараў. Па-другое, кампанія не ператварылася ваўнутраныя спрэчкі апазіцыі, як змагацца з Мілошавічам і ў чым канкрэтна яго абвінавачваць. Каб перамагчы, апазіцыя мусіла рабіць тое ж, але яшчэ лепш.
Аднак чакаць гэтага моманту давялося не адзін год. Канфлікты ў лагеры апазіцыі ніяк не тлумачыліся ідэалагічнымі разыходжаннямі9.
8 Налрыклад, гл.: Bozovic Blames Economic Woes on Panic Government // Belgrade RTB Network. 08.11.1992. // FBIS-EEU. 09.11.1992. P 53—55.
9 Як адзначыў y той час адзін назіральнік, “апазіцыя размяжоўваецца, але без ясных крытэрыяў, без падзелу на “левых” і “правых”, або “лібералаў” і “аўтарытарнікаў”, або “багатых” і “бедных”. Гл.: Milosevic Milan. Scandals, Rifts, and Walkouts //Vreme News Digest Agency. № 149. 01.08.1994.
Значную ролю, бясспрэчна, адыгралі амбіцыі партыйных лідараў, але ў сваіх паводзінах яны не заўсёды кіраваліся амбіцыямі. Прынамсі, за гэтае дзесяцігоддзе некаторыя спробы аб’яднання мелі поспех, хоць і часовы. 3 балючага досведу сербскай апазіцыі можна вынесці наступны ўрок: дасягнуць адзінства малаверагодна, калі няма выразнай надзеі на перамогу.
Калі апазіцыя наперад упэўненая, што прайграе выбары, у яе мала стымулаў ахвяраваць дзеля агульнай справы ўласнымі амбіцыямі — часам іх можна задаволіць, гандлюючыся з рэжымам. Як выказаўся ў 1995 г. назіральнік, “такая апазіцыя, як у нас, можа часам сарваць або адкласці некаторыя рэчы, што навязвае СПС, але не можа сабрацца і настойліва праводзіць больш сур’ёзныя альтэрнатывы. Таму ёй бракуе сіл і матывацыі ў бліжэйшай будучыні выцягнуць сябе і Сербію з крызісу: яна не можа пераадолець вызначальнай для палітычнай сітуацыі манаполіі партыі ўлады на інфармацыю”10. Безнадзейнасць таксама правакавала барацьбу за лідарства ў апазіцыі. Хоць Драшкавіч, узначальваючы самую буйную апазіцыйную партыю, і меркаваў, што гэта неад’емны доказ ягонага лідарства, меншыя партыі не былі схільныя з ім пагадзіцца. Два разы, у 1995 г. і 1997 г., апазіцыйныя партыі імкнуліся аб’яднацца не так супраць Мілошавіча, як супраць Драшкавіча (гл. далей). Іронія лёсу была ў тым, што ў 2000 г. гісторыя часткова паўтарылася, але ў абсалютна іншым кантэксце. Яшчэ адна прычына раз’яднанасці апазіцыі была ў тым, што пры адсутнасці адзінства мэт — не толькі негатыўных, але і пазітыўных — немагчыма дасягнуць адзінства партый і лідараў. Калі няма яснага адзінага адказу на пытанні, якую краіну, які лад і, у выпадку Сербіі, якія дачыненні з вонкавым светам трэба будаваць, заваяваўшы ўладу, немагчыма стварыць трывалую, жыццяздольную кааліцыю.
Яшчэ горштое, што асобныя гульцынаполі апазіцыі немаглі дакладна сфармуляваць сваё бачанне перспектывы і даць адказы на пастаўленыя пытанні без высвятлення адносін з патэнцыйнымі партнёрамі. Ад самага свайго нараджэння апазіцыя “з першага дня пачала бяздумную барацьбу з рэжымам. Ніхто сур’ёзна не абмяркоўваў, што здарылася з намі як нацыяй, грамадствам, што здарылася з ідэямі дэмакратыі, што азначае ў Сербіі дух і выхаванне самакіравання, наколькі моцны быў рэжым у 1990 г., як можна перамагчы яго спадкаемцаў, гэтак званых “сацыялістаў” і, дасягнуўшы паразумення, пачаць рэформы”11. За некалькімі выняткамі, кожная апазіцыйная партыя першапачаткова імкнулася спалучыць дэмакратычныя праграмы з рэверансамі ў бок радыкальнага нацыяналізму, навязанага ўладамі. На самым пачатку свайго існавання апазіцыя спрабавала прыцягнуць уваіу грамадства, “пераўзышоўшы ў сербскасці” Мілошавіча: яна на ўвесь голас
10 Nenadovic Aleksandar. The Borba Verdict Ц Vreme News Digest Agency. № 171. 09.01.1995.
11 Tosic Desimir. Цыт. паводле: Milosevic Milan. The Power of the President // Vreme News Digest Agency. № 23. 26.03.1996.
падтрымлівала войны з былымі рэспублікамі Югаславіі і абвінавачвала прэзідэнта, што той недастаткова дбае пра сербаў у Босніі і Харватыі. Гэтыя спробы часткова сведчылі пра “дэфіцыт аўтарытэту” ў сербскай апазіцыі — урэпіце, нацыяналізм пры падтрымцы афіцыйнай прапаганды і распальванні войнаў захоўваў моцныя пазіцыі, і апазіцыі здавалася, што галоўная прычына яе параз на пачатку 1990-х гг. — недастатковая ўвага да нацыянальных пытанняў12.
Але такая палітыка сведчыла і пра недальнабачнасць апанентаў Мілошавіча — яны проста не маглі канкураваць з рэжымам у ягонай улюбёнай гульні13. Апазіцыя не толькі не змагла выпрацаваць узгодненую пазіцыю па пытаннях вайны, санкцый, стасункаў з замежнымі краінамі, але яе асобныя “часткі” былі закладнікамі кан’юнктурных палітьгчных манеўраў лідараў. Напрыклад, на выбарах 1990 г. СРА выступаў пад ультранацыяналістычнымі лозунгамі, стараючыся канкураваць з кампаніяй Мілошавіча за “вялікую Сербію”; СПС жа заставалася перацягваць насвой бок “балота” праз пазітыўную, памяркоўную, арыентаваную на канкрэтныя праблемы праграму, якую абрала на той час партыя ўлады. Да 1992 г. Драшкавіч з ультранацыяналіста ўзору 1990 г. ператварыўся ў “голуба”: ён заклікаў тэрмінова спыніць вайну і прыняць мірныя прапановы міжнароднай супольнасці.
I наадварот, ДП, якая ў 1990 г. утварылася як ліберальная партыя еўрапейскага тыпу, у 1993 г. зрабілакруты разварот: Джынджыч пачаў крытыкаваць Мілошавіча з пазіцый радыкальнага нацыяналізму за тое, што той быў гатовы прыняць план Вэнса—Оўэна, і актыўна дамагаўся падтрымкі лідараў баснійскіх сербаў — у СМІ іпмат казалі пра тое, як Джынджыч аднойчы засмажыў кабанчыка разам з Радаванам Караджычам. Аднак адразу пасля выбараў Джынджыч прыняў заляцанні Мілошавіча ў спадзеве на крэсла прэм’ер-міністра Сербіі. Калі гульня зацягнулася настолькі, што перспектыва аб’яднання парламенцкай апазіцыі знікла, а СПС пасля выбараў у снежні 1993 г. не магла самастойна сфармаваць урад, Джынджыча бесцырымонна кінулі, знайшоўшы яму замену ў выглядзе дробнай партыі “Новая дэмакратыя”, якая ўвайшла ў кааліцыю з СПС. У 1995 г. Драшкавіч сам збіраўся ўскочыць у цягнік Мілошавіча пад сцягам “урада нацыяналь-
12 Milosevic Milan. Who Will Finish This Race? Ц Vreme News Digest Agency. № 102. 06.09.1993.
13 “Па-першае, ад часу нараджэння ў краіне парламенцкай дэмакратыі ў 1990 г. Апазіцыя быласпаралізаванаяўласным шавінізмам. Прэзідэнт Мілошавіч трымаеццанапіку хвалі нацыяналізму, якую сам і ўзняў. Апазіцыя спрабавала “пераўзысці яго ў сербскасці", але спазнілася: Мілошавіч меў фору ў тры гады, ён меў рэальную ўладу. У1990 г. апазіцыя атрымала апошні шанец скінуць Мілошавіча Той абраў вайну, нягледзячы на перадвыбарныя абяцанні міру і бяспекі, і абвінаваціў апазіцыю ў распальванні вайны. На жаль, ён меў рацыю. Ягоныя збітыя з панталыку апаненты выступалі за вайну, але супраць Мілошавіча, не разумеючы, што гэта ягоная вайна. Лепшага падарунка Мілошавічу зрабіць было немагчыма: вайна легітымаваная, умацаваны ягоны Імідж дэмакратычнага лідара”. Гл.: Vasic Milos. Letter from Belgrade // Transitions Online. 15.03.1995.
Раздзел 5. Апазіцыяў Сербіі: навучанне шляхам спробаў і памылак 197 нага адзінства” — Мілошавіч ухапіўся за гэтую ідэю, каб перакласці на апазіцыю частку адказнасці за жахлівыя наступствы баснійскіх войнаў. Аднак у чарговым раўндзе гульні “падзяляй і валадар” ідэю ўрада нацыянальнага адзінства адкінулі, калі ДП і ДПС амаль што заключылі тактычны альянс з СПС, каб пазлаваць Драшкавіча.
Такім чынам, унутраныя канфлікты вялі да таго, што партыйныя лідары паддаваліся спакусе калабаранцтва з рэжымам Мілошавіча, каб забяспечыць сабе палітычную перавагу над ідэалагічна найбліжэйшымі партнёрамі. У сваю чаргу, Мілошавіч заўсёды без ваганняў карыстаўся тактыкай “падзяляй і валадар”, каб калоць апазіцыю. Спакусы палітычнага апартунізму пазбеглі ўсяго некалькі лідараў — у іх ліку паслядоўны нацыяналіст Каштуніца і паслядоўная прыхільніца лібералізму, лідар “Грамадзянскага саюза” Весна Пешыч. Яны праз усё дзесяцігоддзе няўхільна трымаліся сваіх праграм і не давалі рэжыму паглынуць сябе.
Яшчэ болып ускладняла сітуацыю тое, што ў СРА і ДП, як і ў драбнейшых апазіцыйных партыях, узнікалі свае ўнутраныя канфлікты, выкліканыя або ідэалагічнымі разыходжаннямі, або незадавальненнем “дыктатурай” партыйных лідараў14. Разлады ў партыях яшчэ болып падрывалі шанцы апазіцыі ўтварыць эфектыўны палітычны альянс. Варта адзначыць, што пасля таго, як у выніку снежаньскіх выбараў 1993 г. Мілошавіч страціў абсалютную большасць у парламенце і застаўся без непасрэднага партнёра па кааліцыі, ва ўсіх апазіцыйных партыях, якія мелі месцы ў парламенце, за выключэннем ДПС, адбыліся расколы і крызісы кіравання.
Звычайна апазіцыя кампенсавала адсутнасць паслядоўнасці крытыкай уладатрымальніка. Гэта задавала такі тып паводзін, што апазіцыя часта “адмаўлялася ад любых прынцыпаў, палітычнай праграмы, ідэі, a галоўным аб’ектам яе палітычнай дзейнасці быў Слабадан Мілошавіч... Яе галоўным прынцыпам было «быць супраць, нават калі гэта патрабавала змянення партыйнай праграмы, расколу ў партыі ці кампрамісу з партыяй вайны ў Пале (сталіцы сербскіх паўстанцаўу Восніі ■— В. С.)»”15. Але падобная тактыка рабіла апазіцыйныя партыі і іх лідараў лёгкай здабычай афіцыйнай нрапаганды. Гледзячы на разбіты на аскепкі апазіцыйны ландшафт, Мілошавіч пры неабходнасці мог назваць дзвюма скрайнасцямі палітычнага спектра, у параўнанні з якімі ён сам — меншае зло, не толькі “замежныя элементы” ў ліберальных партыях (гэта ён заўсёды рабіў), але і “ўльтранацыяналістаў” з CPA, а пазней і з СРП і нават ДП, калі Джынджыч рабіў авансы лідарам баснійскіх сербаў16.
14 Milosevic Milan, Grujic Dragoslav. An Incurable Disease // Vreme News Digest Agency.
№ 121. 17.01.1994.
16 Stojanovic Dubravka. The Traumatic Circle of Serbia’s Opposition // Popov Nebojsa, Gojkovic Drinka. The Road to War in Serbia: Trauma and Catharsis. Budapest: Central European University Press, 2000. P 469.
16 Gordy Eric D. The Culture of Power in Serbia: Nationalism and the Destruction of Alternatives. Pennsylvania State University Press, 1999. P 34.
Вулічная далітыка: межы дазаінстытуцыйнага выкліку ўладзе
Паколькі выбары служылі амаль выключна для легітымацыі неаспрэчанай улады Мілошавіча і СПС, першы сур’ёзны ўдар ёй нанеслі вулічныя акцыі. 9 сакавіка 1991 г. у Бялградзе адбылася першая масавая дэманстрацыя апазіцыі, у якой удзельнічала больш за 40.000 чалавек — пераважна студэнтаў. Пратэстоўцы патрабавалі адстаўкі Мілошавіча, лібералізацыі СМІ і недапушчэння вайны, пагроза якой лунала над усёй Югаславіяй. Акцыю арганізаваў СРА на чале з Драшкавічам у адказ на абвінавачванні афіцыйных СМІ, што Драшкавіч звязаны з харвацкім урадам і дзейнічае на яго загад. Пасля гвалтоўнага разгону дэманстрацыі, калі сутычкі паміж удзельнікамі акцыі і паліцыяй скончыліся ахвярамі (па адной з кожнага боку), у цэнтр Бялграда ўвялі войскі. Аднак спантанныя студэнцкія дэманстрацыі доўжыліся пяць дзён. Гэтая акцыя пратэсту сталася першай значнай спробай дэмістыфікаваць рэжым Мілошавіча.
Па-першае, яна выявіла, што сярод маладога пакалення наспела незадаволенасць і абурэнне ўсім тым, што адбывалася ў сербскім палітычньш жыцці папярэднія чатыры гады, і на нейкі момант прывяла Мілошавіча ў шок — урэшце, вулічныя акцыі былі ягонай галоўнай палітычнай зброяй.
Па-другое, дэманстрацыя паказала межы мабілізацыі мас на нацыяналістычнай аснове, раскрыўшы глыбіню ўнутрыэтнічных расколаў у сербскім грамадстве, якія нельга пераадолець заклікамі аб’яднацца супраць вонкавых ворагаў.
Па-трэцяе, акцыі пратэсту мелі адметны сімвалічны сэнс: яны прапанавалі альтэрнатыву агрэсіўнаму нацыянал-камунізму і ксенафобіі Мілошавіча — “ліберальны нацыяналізм”. Дэманстранты ішлі пад традыцыйнымі сербскімі сцягамі і спявалі традыцыйныя песні, рабілі трыма пальцамі знак чэтнікаў і пры гэтым неслі сімвалы міру, спявалі “Дайце міру шанец” і выпускалі ў паветра белых галубоў17.
Па-чацвёртае, акцыі пратэсту выявілі першыя прыкметы разладу паміж Мілошавічам і Сербскай праваслаўнай царквой: патрыярх адкрыта служыў памінальную службу па абедзвюх ахвярах сутычак: студэнце і паліцэйскім, у той час як афіцыйная прапаганда катэгарычна адмаўляла, што загінуў і студэнт. Мілошавіч паспрабаваў скарьістацца сітуацыяй, каб абвясціць ва ўсёй Югаславіі надзвьгчайнае становішча. Калі калектыўнае кіраўніцтва не ўхваліла ўвядзенне надзвычайнага становішча, гэта падштурхнула Мілошавіча да рашэння скасаваць федэрацыю.
17 Rakic Vojin. Hegemony, Culture, and Human Resources in Politics: The Democratic Transition in Serbia. Belgrade: Zuhra, 2003. P 134—135.
Сакавіцкія акцыі пратэсту 1991 г. разбурылі міф пра ўсеаіульную і безумоўную падтрымку рэжыму ўсім насельніцтвам. Аднак у выніку спалучэння некалькіх чыннікаў: жорсткіх дзеянняў паліцыі, высілкаў прапаганды, якая, вядома, выяўляла дэманстрантаў замежнымі агентамі і марыянеткаміўсташоў і албанскіх сепаратыстаў, і адсутнасці дакладнага плана і мэты ў пратэстоўцаў і іх лідараў -— гэтыя акцыі ні дачаго не прывялі. Студэнты здолелі ненадоўга заняць цэнтр Бялграда, але без шырокай грамадскай падтрымкі іх дзеянням была наканавана параза. Асэнсаваную мэту вулічным пратэстам урэшце нададуць перамогі на выбарах у 1996 г. і ў 2000 г. Пакуль што канфрантацыя без дзейснага змагання за сэрцы і розумы людзей выявілася бясплённай.
Другая значная хваля мабілізацыі мас супраць Мілошавіча на пачатку 1990-х гг. прайшла ўвесну 1992 г., калі пачалася вайна ў Босніі і адбывалася “рэканфігурацыя” былой Югаславіі і ўтварэнне ФРЮ ў складзе толькі Сербіі і Чарнагорыі. Гэтая хваля пратэстаў была адметная тым, што супраць Мілошавіча аб’ядналіся лібералы, нацыяналісты і царква. Апазіцыя патрабавала адстаўкі Мілошавіча ў імя выратавання краіны ад вайны і хаосу. За некалькі месяцаў блізу паўмільёна грамадзян з усёй Сербіі падпісалі петыцыю за адстаўку Мілошавіча.
Першая дэманстрацыя, арганізаваная пры падтрымцы Цэнтра антываенных дзеянняў, пачалася ў дзень выбараў. Удзельнікі ў маўчанні неслі сотні метраў чорных стужак у памяць ахвяр вайны. Калі пратэстоўцы дайшлі да Бялграда, да маўклівай акцыі далучыліся масы людзей, яна ператварылася ў дэманстрацыю апазіцыі на чале з Драшкавічам пад лозунгамі супраць вайны, супраць ФРЮ, супраць выбараў, супраць Мілошавіча і за аднаўленне манархіі — усё разам.
14 чэрвеня яшчэ адну дэманстрацыю арганізавала духавенства праваслаўнай царквы. Працэсію ўзначальваў патрыярх Павел (гэта азначала, што найвышэйшы царкоўны іерарх замыкаў шэсце). У звароце да дэманстрантаў ён адкрыта назваў рэжым Мілошавіча “ўнутраным ліхам”, ад якога трэба абараніць сербскі народ, як і ад небяспекі звонку18. Хваля пратэстаў прадоўжылася студэнцкімі акцыямі, якія пачаліся 28 чэрвеня і прывялі да ўзяцця будынкаў Бялградскага ўніверсітэта. У той жа дзень на плошчы перад федэральнай Скупшчынай адбыўся стотысячны мітынг з тымі ж патрабаваннямі: адстаўкі Мілошавіча і спынення вайны. Ён перарос у васьмідзённую акцыю пратэсту на вуліцах Бялграда, падчас якой у дэманстрацыях часам удзельнічалі сотні тысяч чалавек.
Хоць сербская апазіцыя выявіла магутны мабілізацыйны патэнцыял, аднак з шэрага прычын гэтая хваля пратэстаў мела абмежаванае ўздзеянне.
Па-першае, у разрозненых груп не было ўзгодненай, паслядоўнай платформы і сімволікі. Гэтак, студэнты пераважна выступалі супраць Мілошавіча і за дэмакратыю. Прыхільнікі Драшкавіча абвінавачвалі
18 Rakic Vojin. Hegemony, Culture, and Human Resources in Politics: The Democratic Transition in Serbia. Belgrade: Zuhra, 2003. P 157.
ўладу ў здрадзе нацыянальным інтарэсам і заклікалі да аднаўлення манархіі. Варта адзначыць, што, калі на тэрыторыі Бялградскага ўніверсітэта з’явіўся наіігчадак сербскай каралеўскай дынастыі прынц Аляксандр Карагеоргіевіч, якога апазіцыя бачыла будучым кіраўніком дзяржавы пасля таго, як Мілошавіч будзе змушаны падаць у адстаўку, студэнты сустрэлі яго досыць прахалодна.
Па-другое, у акцыях пратэсту пераважна ўдзельнічалі студэнты і сярэдні клас, і адбываліся яны збольшага ў Бялградзе. Маючы кантроль над СМІ, Мілошавіч дзейсна маніпуляваў думкай маўклівай большасці ў правінцыі, узводзячы паклёп на ігратэстоўцаў: іх называлі здраднікамі і замежнымі агентамі, намякалі, што яны не сербы паводле нацыянальнасці; сцвярджалася, што студэнты і выкладчыкі ў сваёй палітычнай волі абсалютна роўныя з кожным селянінам і кожным працоўным у Сербіі.
Па-трэцяе, уся ваенная інфармацыя цэнзуравалася дзяржаўным тэлебачаннем, таму рэжыму было няцяжка падаць выступы пратэсту, нават гэткія масавыя, як забурэнні купкі здраднікаў.
Па-чацвёртае, не было адзінага аўтарытэтнага кіраўніцтва акцыямі. Вук Драшкавіч, які пераважна ўзначальваў дэманстрацыі і агучваў лозунгі, урэшце адступіўся і пераканаў людзей спыніць дэманстрацыі, калі Мілошавіч вырашыў часткова задаволіць патрабаванні пратэстоўцаў: прызначыў датэрміновыя аіульныя выбары на 12 снежня і пагадзіўся зрабіць Мілана Паніча прэм’ер-міністрам ФРЮ. Нізкія палітычныя інтрыгі дазволілі Мілошавічу выпусціць пару і выйграць час і далі магчымасць для далейшага паспяховага контрнаступу.
I нарэшце, акцыі пратэсту не мелі яснай стратэгіі. Разважаючы праз гады пра тагачасныя падзеі, Зоран Джынджыч адзначыў, што ў апазіцыі была “проста адна завядзёнка: пратэставаць, пратэставаць, пратэставаць і спадзявацца, што нешта здарыцца. Гэта было вельмі рызыкоўна. Мілошавіч умеў чакаць. Яго не хвалявала эканоміка... Яго турбавала толькі ягоная ўлада, і калі ў нас мала сіл, каб гвалтоўна яго скінуць, яму ўсё роўна”19.
Марна страчаная перамога: “3ajeднo”, “зіма незадаволенасці” і катастрофа 1997 г.
У сакавіку 1996 г. падчас падрыхтоўкі да мясцовых і федэральных выбараў паўстаў першы паспяховы альянс асноўных апазіцыйных партый — кааліцьія “Зазедно” (Разам). Яна аб’яднала старых партнёраў і праціўнікаў як з нацыяналістычнага правага крыла (СРА), гэтак і з ліберальнага левацэнтрысцкага (Грамадзянскага саюза Сербіі) і ДП. Апазіцыйная кааліцыя ўпершыню выпрацавала паслядоўную
19 In His Own Words: Zoran Djindjic // Interview with Steve York. Belgrade. 01.12.2000, for the film “A Force more Powerful”, http://www.aforcemorepowerful.org/films/bdd/ story/hif/zoran-djindjic.php.
Раздзел 5. Апазіцыяў Сербіі: навучанне шляхам спробаў і памылак 201 ідэалагічную платформу20. Яна падкрэслівала сваю праеўрапейскую і празаходнюю арыентаванасць, называла сябе “аб’яднаннем еўрапейскіх сербаў”21. Змена ідэалогіі выклікала новую серыю нападаў афіцыйных СМІ на апазіцыю як на “нацыянальных здраднікаў”, і на федэральных парламенцкіх выбарах “3ajeflHo” зазнала цяжкую паразу.
Тым не менш, на мясцовых выбарах дзякуючы вялікай долі прыхільнікаў апазіцыі ў гарадах “За]едно” здолела атрымаць пераканаўчую перамоіу ў больш як трыццаці найбуйнейшых муніцыпалітэтах, у тым ліку і ў сталіцы. У муніцыпалітэтах, дзе перамагла “За]едно”, пражывала 60% ад агульнага ліку насельніцтва Сербіі22.
Рашэнне ўлад ануляваць вынікі выбараў выклікала беспрэцэдэнтны выбух грамадскіх пратэстаў, болып шырокі і трывалы за ўсе вулічныя акцыі, арганізаваныя апазіцыяй з моманту яе з’яўлення на палітычнай сцэне. Калі самі акцыі пратэсту сталіся своеасаблівай прэлюдыяй да электаральнай рэвалюцыі 2000 г., якая скінула рэжым Мілошавіча, то ў паводзінах улады ў 1996 г. і 2000 г. заўважалася дзіўнае падабенства. Па-періпае, на самым пачатку афіцыйныя СМІ абвясцілі перамогу апазіцыі, хоць і з агаворкай, што гэта папярэднія вынікі. Па-другое, далей быў досыць працяглы перыяд ваганняў: перш чым прыняць раіпэнне скасаваць вынікі выбараў, рэжым спачатку спрабаваў арганізаваць другі тур, каб даць яшчэ адзін шанец кандыдатам ад улады і сваёй маніпуляцыйнай машыне. Між тым апазіцыя ўжо вывела людзей на вуліцы — з кожным днём акцыі пратэсту рабіліся ўсё больш масавымі23. Запозненыя захады, каб не дапусціць перамогі апазіцыі, пачалі рабіцца пасля таго, як яе прыхільнікі ўжо даўно пераканаліся, што выйгралі выбары, і арганізавалі вулічны супраціў. Такім чынам, апазіцыя не толькі даказала, што здольная перамагчы ўладу на выбарах: пратэсты, справакаваныя адменай вынікаў галасавання, далі апанентам Мілошавіча надзею, што яны змогуць перамагчы яго і на вуліцах.
Пратэсты былі па сутнасці гарадской з’явай24. Асноўную масу дэманстрантаў у Бялградзе складалі маладыя, адукаваныя, кваліфікаваныя прафесіяналы, якія жылі ў цэнтры гора-
20 ‘Тэтай вясной у Сербіі пануе напружаная нявызначанасць. Рэжым вядзе “халодную вайну” супраць дэмакратычнай апазіцыі, якая абвясціласваюволю: аб’яднаццаў парламенце і па-за парламентам, каб супрацьстаяць рэжыму, спытаць яго, куды пайшлі ўсе грошы і хто скраў леташні ўраджай збожжа, запатрабаваць вяртання Сербіі ў Еўропу, хуткай прыватызацыі, [павагі да] грамадзянскай супольнасці і вяршэнства закона”. Гл.: Milosevic Milan. Regime Crisis // Vreme News Digest Agency. № 235. 09.04.1996.
21 Thomas Robert. The Politics of Serbia in the 1990s. Columbia University Press, 1999. P 265.
22 Markovich Stan. Backtracking Towards Dictatorship in Serbia and Montenegro // Transitions Online. 15.07.1997.
23 Тамсама.
24 Vujovic Steren. Protest as an Urban Phenomenon // Mladen Lazic (ed.). Protest in Belgrade: Winter of Discontent. Budapest: CEU Press, 1999. P 193—210.
да ці паблізу ад яго. Большасць з іх належала да партый кааліцыі “За]едно” ці спачувала ім26. Аднак акцыі былі настолькі шматлюдныя і паслядоўныя, што дасягнулі сваёй непасрэднай мэты — прызнання вынікаў выбараў — і паслужылі сігналам як для рэжыму Мілошавіча, гэтак і для грамадства. Гэтыя акцыі пратэсту вылучае яшчэ адна асаблівасць: яны былі самай удалай ад 1990 г. спробай прапанаваць альтэрнатыву нацыянальнай палітыцы Мілошавіча і перахапіць у афіцыйнага палітычнага дыскурсу ідэю сербскасці. Пасля больш як пяці гадоў напружанасці ў адносінах з рэжымам Сербская праваслаўная царква цяпер адкрыта падтрымала пратэстоўцаў. Спалучэнне сімволікі Еўразвяза і Сербскага Каралеўства ўяўляла кантраст з мілошавічаўскай дзіўнай сумессю местачковага патрыятызму і камунізму, якую апаненты трапна назвалі шлюбам па разліку ідэалогій “уладнага сужэнства”. Удзельнікі кожнай дэманстрацыі з гонарам неслі сінія сцягі з дванаццацю зоркамі побач з чьгрвонаблакітна-белымі трыкалорамі, а пачыналася і завяршалася кожная акцыя старажытным нацыянальным гімнам “Боже правде”.
Чым болып шырыліся акцьіі пратэсту, тьгм больш у Мілошавіча адымалі нацыяналізм — ён ператвараўся ў філасофію апазіцыі. Гэтай трансфармацыі міжволі паспрыяў сам Мілошавіч, калі ягоная жонка зрабіла няўдалую спробу сутыкнуць пратэстоўцаў з дэманстрантамі ад АЮЛ, прывезенымі на аўтобусах у Бялград з вясковых раёнаў. ПрыхільнікіМілошавіча, пераважнанемаладыя сяляне, неслі сімволіку цітаўскай Югаславіі, для адных — заплямленую шалам нацыяналізму канца 1980-х гг., для іншых — спляжаную камуністычнай ідэалогіяй. А сцягі новай ФРЮ ў руках прыхільнікаў улады, бадай, ні з чым не атаясамліваліся, апроч самога рэжыму Мілошавіча. Дысананс апазіцыйнай і афіцыйнай сімволікі ствараў уражанне супрацьстаяння паміж “Сербіяй”, з аднаго боку, і “цітаізмам” і “Югаславіяй”, з другога. Але, адрозна ад таго, што было гадоў сем-дзевяць таму, Мілошавіч апынуўся не на баку пераможцаў. Няўдалая спроба мабілізаваць прыхільнікаў мела для Мілошавіча яшчэ адно страшэннае наступства: яна пацвердзіла, што час змяніўся — і апазіцыя здольная мабілізаваць нашмат больш людзей, чым улада. Каля пяцідзесяці тысяч лаялістаў сутыкнуліся з нашмат большымі сіламі апазіцыі, якія пераўзыходзілі іх лікам, прынамсі, у шэсць-сем разоў. Памылка ўлады прывяла да таго, што вясковая Сербія даведалася: апазіцыя насамрэч нашмат большая за дробную купку адкідаў грамадства, як яе звычайна малявалі дзяржаўныя СМІ.
Перамога апазіцыі на выбарах і паспяховыя вулічныя акцыі радыкальна змянілі палітычны расклад у Сербіі. Калі апазіцыя здолела пазбавіць Мілошавіча ўлады на тэрыторыі, дзе жыло 2/3 насельніцтва — гэта сталася вызначальным чыннікам у недапушчэнні фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2000 г., — ягонае панаван-
25 Babovic Marija. Potential for an Active Society // Protest in Belgrade: Winter of
Discontent. Budapest: CEU Press, 1999. R 33—59.
не пачало крышыцца. Зіма 1996—1997 гг. была паваротным пунктам, пасля якога Мілошавіч ніколі не вярнуў сабе ранейшай папулярнасці.
Станоўчае і адмоўнае меркаванне лра С. Мілошавіча
Д адмоўнае меркаванне, % I . станоўчае меркаванне, %
Больш за тое, значная доля адміністрацыйных, інфармацыйных і фінансавых рэсурсаў была цяпер пад кантролем апанентаў. “3ajeAHo” прадэманстравала ўдалы прыклад дзейснай, здольнай перамагаць кааліцыі, таму яе поспех дазволіў кансалідаваць ядро электарату апазіцыі, павялічыць палітычную актыўнасць людзей і надаць энергіі грамадзянскай супольнасці. Перамога “3ajeднo” пад дэмакратычнымі і праеўрапейскімі лозунгамі прыцягнула ўвагу звонку, і міжнародная супольнасць упершыню з часу прыходу Мілошавіча да ўлады пачала вывучаць палітычныя альтэрнатывы ягонаму рэжыму. Новы імпульс грамадзянскай супольнасці надаў хуткі рост НДА, якія ставілі на мэце мабілізаваць насельніцтва на змаганне супраць улады. Гэта азначала кардьшальны паварот у параўнанні з сітуацыяй пачатку 1990-х гг., калі ў “трэцім сектары” вялі рэй антываенныя і гуманітарныя ініцыятывы, якія ствараліся як апаненты і рэжыму, і апазіцыі, былі непаслядоўнымі і падатлівымі да паглынання ўладамі. Донарскія арганізацыі спрыяння дэмакратыі звярнулі ўвагу на змены і павялічылі фінансавую падтрымку сербскім НДА26. Агулам падзеі лістапада 1996 г. — лютага 1997 г. стварылі шмат якія грамадскія і інстытуцыйныя перадумовы для далейшага прарыву да дэмакратыі. Аднак шлях ад перадумоў да ўласна дэмакратыі зацягнуўся на яшчэ тры з паловай гады, бо новыя сваркі ў “За]едно” вярнулі апазіцыйную эліту на сцяжыну самазнішчэння.
Рыхтуючыся да прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў у Сербіі, прызначаных на кастрычнік 1997 г., партыі, якія ўваходзілі ў “Заз’едно”,
26 Гл.: Roberts Adam, Ash Timothy Garton (eds.). Civil Resistance and Power Politics: The Experience of Non-violent Action. Oxford University Press, 2009. P 312.
дамовіліся вылучыць кандыдата на прэзідэнта ад СРА, на прэм’ерміністра — ад ДП, а на спікера парламента — ад Грамадзянскага саюза Сербіі. Гэта азначала, што за галоўны прыз на выбарах ад апазіцыі будзе змагацца Драшкавіч. Джынджыч, паддаўшыся сваім амбіцыям, публічна заявіў, што ён незадаволены пагадненнем і што ў Драшкавіча няма належнага досведу, каб быць прэзідэнтам. У канчатковым выніку раскол паміж СРА, з аднаго боку, і ДП—ГСС, з другога, прывёў да распаду кааліцыі. Апаненты Драшкавіча ў апазіцыі хутка падмянілі пытанне адзінства на пытанне ўдзелу ў выбарах. У траўні ГСС, ДП і ДПС пагражалі байкатаваць выбары, заяўляючы, што будуцьу іхудзельнічаць, толькі калі ўлады выканаюць пэўныя ўмовы, якія забяспечвалі б свабоднае і сумленнае галасаванне. На гэты час Драшкавіч і Джынджыч япічэ раз памяніліся месцамі ў дэмакратычным лагеры. Драшкавіч з рэвалюцыянера і радыкала ператварыўся ў памяркоўнага палітыка, а з Джынджычам адбылася адваротная метамарфоза.
Падобную метамарфозу спарадзіла не сапраўднае пераасэнсаванне ранейшай стратэгіі, а звьічайнае палітыканства. У адказ на патрабаванні свабодных выбараў Мілошавіч зноў ужыў тактыку падзелу апазіцыі праз кааптацыю яе часткі. Ен пачаў сепаратныя перамовы з Драшкавічам і прапанаваў яму гарантыі лібералізацыі СМІ і запрашэння на выбары міжнародных назіральнікаў. Аднак сапраўдная сутнасць дамовы Мілошавіча з Драшкавічам палягала ў тым, што Мілошавіч дапаможа СРА заваяваць кантроль над Бялградскай гарадской адміністрацыяй у абмен на ўдзел у выбарах. Затым кааліцыя СРА і СПС зняла Джынджыча з пасады мэра Бялграда і замяніла яго на пратэжэ Драшкавіча. СРА правёў чыстку ў гарадскіх структурах, у тьш ліку і сярод кіраўніцтва незалежнага тэлеканала “Студыя Б”, — звольніў прыхільнікаў партнёраў па былой кааліцыі “3ajeflHo” і прызначыў замест іх уласных стаўленікаў. Дзеянні Драшкавіча фактычна раўняліся здрадзе, аднак трэба прызнаць, што ён меў рацыю, калі асуджаў раіпэнне астатніх дэмакратычных партьій байкатаваць выбары27. Сапраўды, выявілася, што тактыка байкоту самаразбурадьная для апазіцыі, але несці віну за катастрафічны вынік выбараў мусіў увесь спектр апазіцыйных партый.
У першым туры СПС паказала найгоршы вынік за дзесяць гадоў. Кандыдат на прэзідэнта ад СПС Зоран Ліліч набраў усяго 35,6% галасоў — прыкладна гэткі ж адсотак і япічэ менш у абсадютных лічбах, чым атрымае Мілошавіч на федэральных выбарах 2000 г. Відавочна, што без падтрымкі астатніх апазіцыйных партый СРА не меў ніякіх шанцаў выйсці ў другі тур прэзідэнцкіх выбараў, ужо не кажучы пра тое, каб перамагчы. He здолеўшы выйсці ў другі тур, Драшкавіч пачаў страчваць свае пазіцыі на сербскай палітычнай сцэне і адыходзіць
27 “Пыхлівым лідарам прыйдзецца тлумачыць выбарцам, чаму яны адмаўляюцца ўдзельнічаць у выбарах, калі ў мінулым годзе ўдзельнічалі ў федэральных выбарах у тых самых, калі не горшых, умовах”. Цыт. паводле: Thomas Robert. The Politics of Serbia in the 1990s. Columbia University Press, 1999. P 345.
Раздзел 5. Апазіцыя ў Сербіі: навучанне шляхам спробаў і памылак 205 на перыферыю. Разам з тым яўка ў першым туры значна перавысіла 50%, і спроба пазбавіць выбары легітымнасці праз няўдзел выбарцаў правалілася. Між тым байкот болып за ўсё пайшоў на карысць СРП: ІПэшаль набраў 28% галасоў і выйшаў пераможцам у другім туры, аднак не стаўся прэзідэнтам з прычыны нізкай яўкі ў другім туры: шырока хадзіла меркаванне, што лічбы яўкі сфальсіфікавалі, каб не дапусціць перамогі Шэшаля. Радыкалы паспяхова скарысталіся і стратай даверу да рэжыму Мілошавіча, і самаразбуральнымі паводзінамі апазіцыі. Падчас новых выбараў у снежні прэзідэнтам быў абраны Мілан Мілуцінавіч — міністр замежных спраў Сербіі і адданы прыхільнік Мілошавіча. Між тым Драшкавіч у першым туры набраў усяго 15% галасоў і паводле іроніі лёсу заклікаў сваіх прыхільнікаў байкатаваць другі тур.
Вынік выбараў 1997 г. быў у тым, што Мілошавіч зноў паспяхова пазбегнуў паразы і страты ўлады. Ён увайшоў у кааліцьпо з радыкаламі і мусіў прыстасавацца да ультранацыяналізму Шэшаля. Адышоўшы ад парламенцкай палітычнай барацьбы, апазіцыя апынулася безабароннай перад рэжымам, які, улічваючы дамову Мілошавіча з Драшкавічам, кантраляваў цяпер увесь парламент і мог правесці любы законапраект не тое што без апазіцыі, але нават без абмеркавання. У 1998 г. акурат гэткім спосабам былі прынятыя пастановы, якія ўзаконьвалі здушэнне незалежнай прэсы і ВНУ. Узмацненне этнічнага канфлікту ў Косаве ў 1998 г. паслужыла для рэжыму дадатковым апраўданнем новых надзвычайных захадаў. Але ў шырэйшым сэнсе вылучэннем праблемы Косава на першы план унутранай палітыкі Мілошавіч зрэагаваў на сур’ёзны ўдар па ягонай легітымнасці, нанесены бурлівымі палітычнымі падзеямі 1996—1997 гг. Сутыкнуўшыся з эканамічным заняпадам і выразным ростам непрымання ягонай улады ў грамадстве, Мілошавіч вырашыў пайсці на эскалацыю крызісу, каб чарговы раз прысвоіць лаўры выратавальніка і абаронцы нацыі28.
28 Я япічэ раз падкрэсліваю, іпто ў аднаўленні і трагічных наступствах косаўскага канфлікту напрыканцы 1990-х гг., як і ва ўсёй балканскай трагедыі 1990-х гг. пасля распаду Югаславіі нельга вінаваціць толькі Мілошавіча ці сербскі бок агулам. У гэтай кнізе не ставіцца мэта ацаніць, хто больш, а хто менш вінаваты ў тым, піто здарылася: палітыка агрэсіўнага нацыяналізму і этнічных чыстак з боку рэжыму Мілошавіча ці радыкальны экстрэмізм асобных элементаў сярод косаўскіх паўстанцаў. Тут робіцца спроба прааналізаваць палітычныя наступствы дзеянняў усіх бакоў. Безумоўна, Мілошавіч не задумляў пачатку збройнага паўстання Арміі вызвалення Косава ў 1997 г., каб вярнуць сабе славу лідара і выратавальніка нацьіі. Але зразумела, што ў абвастрэнні канфлікту Мілошавіч убачыў шанец правесці новую мабілізацыю і яднанне грамадства на нацыяналістычнай аснове, ад якой нічога не засталося ў сярэдзіне 1990-х гг., калі ён вымушаны быў граць ролю “міратворцы”, і ўзняць легітымнасць сваёй аўтарытарнай улады, чарговы раз падаўшы сябе збаўцам сербаў. Гэтаксама і паўстанцы АВК выкарыстоўвалі жорсткую рэакцыю Мілошавіча і этнічныя чысткі, каб у высакародным святле паказаць свой экстрэмізм і ўцягнуць у канфлікт міжнародную супольнасць. Як казала былая дзяржсакратар ЗША Мадлен Олбрайт, дыпламатычная стратэгія Мілошавіча палягала ў тым, каб ва ўсім
У той жачас апазіцыя апынулася ў палітычнай пустэльні. Д ПС і Д П цяпер мусілі мірыцца са статусам не прадстаўленых у парламенце партый і не мелі эфектыўных магчымасцей уздзейнічаць на фармаванне палітыкі. У сістэме ўлады СРА апынуўся ў маргінальным становішчы, і таму Драшкавіч быў вымушаны пагаджацца на любыя прапановы рэжыму — урэшце ён атрымаў пасаду намесніка ггрэм’ер-міністра ў федэральным урадзе. Абедзве часткі апазіцыі сутыкнуліся з абурэннем і расчараваннем грамадства. Параза, якую апазіцыя сама сабе нанесла, дала ёй яшчэ адзін урок, як дорага каштуюць раз’яднанасць і палітычны апартунізм. У канчатковым выніку спатрэбіліся толькі грубыя памылкі самога Мілошавіча, каб апазіцыя змагла ачуняць ад удару і — перамагчы.
вінаваціць “тэрарыстаў” АВК. Болып за ўсіх гэтай стратэгіі спрыяла сама АВК. Ледзь не кожны раз, як нам удавалася стрымаць Мілошавіча, баевікі карысталіся магчымасцю і пачыналі баявыя дзеянні. Гл.: Albright Madeleine. Madam Secretary: A Memoir. New York: Miramax, 2003. R 490. Вось як Мадлен Олбрайт характарызавала АВК: “.. .у АВК не назіралася джэферсанаўскага мыслення. АВК часта наносіла ўдары без разбору — здавалася, яна імкнулася справакаваць сербаў на буйнамаштабныя дзеянні ў адказ, каб міжнароднае ўмяшанне сталася непазбежным”. (Тамсама. Р 491.)
Раздзел 6.
Апазіцыя ў Беларусі: хаджэнне па коле
Праблемы і дылемы пры кансалідаванай аўтакратыі
Беларуская апазіцыя прайграла Лукашэнку ў 1994 г. і ў вялікай ступені ў 1996 г. таму, што прадстаўляла электаральную меншасць грамадства. Падпарадкаваўшы сабе ўсе інстытуты ўлады, Лукашэнка не збіраўся дапусціць, каб гэтая сітуацыя змянілася. Кантроль над сэрцамі і розумамі заставаўся гэткім жа ключавым фактарам улады Лукашэнкі, як і кансалідаваная аўтакратыя: першы чыннік падмацоўваў другі, і ў ягоных праціўнікаў не засталося, бадай, ніякіх шанцаў разарваць гэтае кола. У новай сітуацыі, калі ў лістападзе 1996 г. апазіцыю выключылі з інстытуцыйнай парламенцкай палітыкі, яе ўнутраныя праблемы сталіся дадатковай перашкодай для таго, каб супрацьстаяць паўсталай аўтакратычнай уладзе.
Першая праблема — раз’яднанасць беларускай апазіцыі — палягала ў варожасці паміж “нацыяналістамі” і “лібераламі”, якая зацягнулася на дзесяцігоддзе, нягледзячы на тое, што ўсялякая фракцыйнасць зрабілася бессэнсоўнай. БНФ — да 1995 г. асноўная апазіцыйная сіла — настойваў на прыярытэце нацыянальнага пытання і нязменна адмаўляўся ад супрацы з дэмакратычнымі фракцыямі, якія не прымалі яго лінгвацэнтрызму і крытьгчнага стаўлення да Расіі. У выніку ні радыкальны нацыяналіст Пазняк, ні памяркоўны ліберал Шушкевіч нават не выйшлі ў другі тур прэзідэнцкіх выбараў 1994 г. На парламенцкіх выбарах 1995 г. БНФ і ліберальны блок “Грамадзянскае дзеянне” канкуравалі між сабой, і ў выніку ў першым раўндзе выбараў не прайшоў ніводны кандыдат ні ад аднаго з іх. Толькі наступнае аб’яднанне дзвюх ліберальных партый у АГП прывяло да яе частковага поспеху на давыбарах у снежні 1995 г.1, і ў заўчасна распушчаным Вярхоўным Савеце XIII склікання ўтварылася яе фракцыя з 21-го дэпутата. Пераадолець падзел “нацыяналістаў” і “лібералаў”, нрынамсі, на ўзроўні партыйнай палітыкі, удалося толькі ў 1999 г., калі ў БНФ з’явілася болып памяркоўнае кіраўніцтва. Тады найстарэйшы і наймацнейшы апазіцыйны рух пайшоў на супрацоўніцтва з іншымі сіламі палітычнай апазіцыі.
Але раскол паміж нацыяначістычнай і ліберальнай часткамі дэмакратычнай апазіцыі адлюстраваў яе другую, нашмат глыбей-
1 А таксама заклік БНФ да выбарцаў падтрымаць у 2-м туры дэмакратычных кавдьідатаў у варунках, калі рэжым рабіў усё, каб не дапусціць перамогі якога-кольвек прадстаўніка БНФ — Заў. рэдактара.
шую праблему. Як гаварылася раней, Лукашэнка сваёй палітыкай рэсаветызацыі выціснуў апанентаў з палітычнага поля і ў нейкай ступені пазбавіў маральнага апірышча. Улічваючы слабасць нацыянальнай свядомасці і актыўнае цкаванне апазіцыі афіцыйнай прапагандай, гэта яшчэ болып падарвала мабілізацыйны патэнцыял апазіцыі. Каб супрацьстаяць моцнай і амаль бездакорна кансалідаванай уладзе, патрэбна нешта большае за дробнае палітыканства на тэмы штодзённага жыцця, хоць і гэта таксама ёсць неад’емным складнікам паспяховага змагання апазіцыі за ўладу. Аднак некаторыя праціўнікі Лукашэнкі меркавалі, што звяртацца да ідэй незалежнасці, дзяржаўнасці і нацыянальнай свядомасці — контрпрадуктыўна, бо афіцыйны дыскурс усяляк дыскрэдытаваў іх як праявы фашызму і панавання Захаду. Іншыя сцвярджалі, што, калі апазіцыя ўскочыць у цягнік Лукашэнкі і будзе крытыкаваць яго за тое, што ён проста не выканаў сваіх абяцанняў, у апазіцыі не застанецца мэты існавання. Магчыма, гэта дазволіла б заваяваць некалькі адсоткаў галасоў, калі б электаральная палітыка не была пустой фармальнасцю. Страта апазіцыяй маральнага алірышча не была ні абсалютнай, ні непераадольнай. 3 цягам часу беларусы прызвычаіліся жыць у сваёй дзяржаве, і падтрымка ідэі незалежнасці ў грамадстве паступова ўзрасла2. Але паступовасць гэтага працэсу і, што яшчэ больш істотна, развіццё лукашэнкаўскай версіі “беларускага савецкага” нацыяналізму — комплексу ідэй, прызначаных перахапіць у апанентаў іх улюбёную тэму і адначасова падвысіць легітымнасць прэзідэнта, надаўшы яму аўру стваральніка дзяржавы, — дадалі разладу ва ўнутраныя дэбаты апазіцыі, якая пазіцыя ў пытаннях дзяржаўнасці і нацыянальнага самаўсведамлення будзе для яе найбольш эфектыўнай.
Трэцяя праблема былаў частковай неадпаведнасці інфраструктуры апазіцыі ва ўмовах кансалідаванага аўтарытарызму. Пасля рэферэндуму 1996 г. развіццё партый амаль цалкам спынілася. Ідэалагічныя разыходжанні ўрэшце зрабіліся абсалютна неістотнымі. Прапрэзідэнцкія партыі па-ранейшаму існавалі як марыянеткавыя групоўкі, адзіная місія якіх — забяспечваць рэжыму плюралістычны фасад. Апазіцыйныя партыі апынуліся ў цалкам маргінальным становішчы. Аднак ні тьія, ні другія не мелі ўплыву на прыняцце рашэнняў. У Палаце прадстаўнікоў — новым заканадаўчым органе, створаным пасля рэферэндуму на месцы Вярхоўнага Савета, — няма партыйных фракцый. Яшчэ да рэферэндуму 1996 г. “палітычны спектр Беларусі пачаў набываць дзіўную форму. Раней здавалася, што ўсе партыі збольшага ахопліваюць палітычнае поле, што ўсе нішы занятыя (ёсць нацыяналісты, лібералы, камуністы, панславісты). Але з’явілася новая прастора, новая сіла — прэзідэнт. Па меры росту гэ-
2 Яшчэ больш адметна тое, іпто павялічвалася колькасць паслядоўнікаў нацыянальнадэмакратычнага дыскурсу.
тай сілы яна пачала захопліваць усё партыйнае поле”8. Аднак гэтага захопу своечасова не заўважылі. Працягвала квітнець фракцыйнасць, выкліканая амбіцыямі лідараў і раздзьмутымі ідэалагічнымі разыходжаннямі. Апазіцыя раздрабілася на мноства палітычных партый і груп. Дзве нацьіяналістычныя партыі (БНФ і Кансерватыўнахрысціянская партыя — БНФ4), дзве ліберальныя партыі (АГП і “Яблоко”, утворанае на ўзор партыі Рыгора Яўлінскага ў Расіі) і, прынамсі, чатыры партыі сацыял-дэмакратычнага кірунку (БСДП (НГ), Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада, Партыя працы і Партыя жанчын “Надзея” — часта канкуравалі са сваімі ідэалагічна найбліжэйшымі партнёрамі. Да таго ж, калі шэрагі апазіцыі папоўніліся камуністамі5 і нават былымі прадстаўнікамі наменклатуры, звольненымі Лукашэнкам за недастатковую адданасць ці ў выніку паказальных ператасоўванняў, традыцыйна радыкальнае ядро старых дэмакратычных актывістаў падазрона паставілася да магчымасці супрацы з ранейшымі праціўнікамі. “Новую” апазіцыю аб’ядноўвалі нянавісць да Лукашэнкі і надзеі на рэванш. Аднак гэтага, як выявілася, недастаткова для арганізацыйнага і праграмнага адзінства. Кволы дэмакратычны альянс пачаў трушчыцца ў 1999—2000 гг., калі спрэчкі наконтудзелуўпрызначаных Лукашэнкам парламенцкіх выбарах раскалолі яго на “радыкалаў” і “прагматыкаў”.
Чацвёртая праблема была звязаная з успрыманнем сітуацыі і абсягу часу. Большасць беларускай апазіцыйнай эліты фармавалася як палітычныя дзеячы ў пачатку — сярэдзіне 1990-х гг. Наплыў хуткіх, нечаканых палітычных змен, такіх як распад камуністычнай сістэмы ў 1991 г. і імклівы прыход Лукашэнкі даўладыў 1994 г., спарадзіў ілюзію, што змены і надалей будуць адбывацца гэткімі ж шпаркімі тэмпамі. Падтрымлівалася яна яшчэ свежымі ўспамінамі пра дэмакратычныя рэвалюцыі ва Усходняй Еўропе і ўзмацнялася вулічнымі пратэстамі ў Сербіі і Балгарыі акурат у той час, калі Беларусь у лістападзе 1996 г. скацілася да інстытуцыялізаванай аўтакратыі. Здавалася неверагодным, што самотнай дыктатуры наканаванае доўгае жыццё, і таму апазіцыя недаацаніла трываласці новапаўсталага рэжыму.
3 Дракохруст Галнна, Дракохруст Юрнй, Фурман Дмнтрнй. Трансформацня партяйной снстемы Беларусн // Фурман Дмятрнй (ред.). Белоруссяя я Россня: обіцества н государства. Москва: Права человека, 1998. С. 135.
4 Кансерватыўна-хрысціянская партыя — БНФ, якая адкалолася ад БНФ, не прызнаўшы зняцця Пазняка з пасады старшыні БНФ у 1999 г.( ніколі не лічыла сябе часткай апазіцыі, асцвярджала, што належыць да “нацыянальна-вызвольнагаруху”.
5 Нягледзячы на ідэалагічную блізкасць паміж камуністамі і Лукашэнкам, неабмежаваная прэзідэнцкая ўлада пазбавіла іх доступу да палітычнай улады і ключавых пасад ва ўрадзе, якія яны маглі б атрымаць пры парламенцкай сістэме. Збліжэнне камуністаў з ліберальнай і нават нацыяналістычнай апазіцыяй пачалося з агульнай зацікаўленасці ў абароне парламенцкіх інстытутаў у 1996 г. Гл.: Дракохруст Галяна, Дракохруст Юряй, Фур.ман Дмнтряй. Трансформацяя партнйной сястемы Беларуся II Фурман Дмятряй (ред.). Белорусспя я Россяя: обіцества л государства. Москва: Права человека, 1998.
Пасля гвалтоўнага выгнання са структур улады ў 1996 г. апазіцыя ўсклала надзеі на хуткае вяртанне да дэмакратыі, прадказваючы набліжэннеэканамічнагакраху іўздымнезадавальненняўгарадах.Гэта прывяло да таго, што апазіцыя, па-першае, адмовілася ўдзельнічаць у палітычным працэсе, арганізаванымуладай (пасутнасціпрэзідэнцкай); па-другое, засяродзіла намаганні на арганізацыі вулічных акцый у сталіцы, дзе, як меркавалася, мусілі выбухнуць масавыя пратэсты; патрэцяе, спрабавала ўзмацніць міжнародны ціск на рэжым Лукашэнкі ў спадзеве, што ён урэшце саступіць. Пры тым што Лукашэнка сістэмна выдаляў апанентаў з асноўнага палітычнага працэсу, адхіляў ад прыняцця рашэнняў, апазіцыя баялася, што ўдзел у арганізаваньім рэжымам палітычным працэсе прывядзе яе да інкарпарацыі ўладай і такім чынам легітымуе кіраванне Лукашэнкі ў краіне і за мяжой і выпусціць пару з ужо хуткіх народных пратэстаў.
Гэта абмежавала дзейнасць апазіцыі, так бы мовіць, сферай “паралельнага палітычнага грамадства”. Да яго стварэння прывялі тыя ж прычыны, што спарадзілі “другую культуру” і “этычную грамадзянскую супольнасць” за іншымі аўтарытарнымі і таталітарнымі рэжымамі. Аднак у беларускім выпадку “паралельнае палітычнае грамадства” было формай існавання апазіцыйнай палітычнай эліты. Яна мела свой парламент — рэійткі Вярхоўнага Савета XIII склікання, які разпораз збіраўся ў падполлі, ценявы ўрад — Нацыянальны выканаўчы камітэт, сфармаваны Вярхоўным Саветам і апазіцыйнымі партыямі, і нават ценявога генеральнага пракурора, які жыў у літоўскай сталіцы Вільні. Стварэннем гэтых паралельных структур апазіцыя імкнулася нанесці ўдар па Лукашэнку адмаўленнем у легітымнасці інстытутам улады, узніклым пасля лістапада 1996 г. Але тое, што Лукашэнка не прытрымліваўся дэмакратычных стандартаў легітымнасці, не паўплывала на ягоную легітымнасць у вачах насельніцтва, бо аўтарытарныя настроі ў грамадстве агулам супадалі з прэзідэнцкімі.
Арганізацыя паралельнага палітычнага грамадства і функцыянаванне альтэрнатыўных палітычных інстытутаў дазволілі апазіцыі не дапусціць прызнання легітьімнасці Лукашэнкавай улады на міжнародным узроўні. На важных міжнародных форумах, як, прыкладам, Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы, Беларусь па-ранейшаму прадстаўляў Вярхоўны Савет XIII склікання. Аднак непрызнанне еўрапейскімі інстытутамі і Злучанымі Штатамі мала чым магло паспрыяць дэстабілізацыі рэжыму, бо Захаду бракавала інструментаў уздзеяння на Лукашэнку. Гэтаксама сімпатыі і салідарнасць Захаду ніяк не паўплывалі на статус апазіцыі як палітычнай меншасці ў Беларусі.
Моцна стымулявала палітычную апазіцыю заставацца ў паралельным грамадстве сетка недзяржаўных і фармальна непалітычных арганізацый, утвораных у болынасці сваёй актывістамі палітычных партый, каб абысці палажэнне заканадаўства аб забароне вонкавай фінансавай падтрымкі палітычным партыям. Такім чынам, гра-
мадзянская супольнасць у Беларусі паўстала як сістэма падтрымкі жыццядзейнасці апазіцыі і таму ўжо ад нараджэння мела дакладную палітычную праграму. Шмат у якіх аспектах апазіцыйная грамадзянская супольнасць у Беларусі зрабілася значна мацнейшай за саму палітычную апазіцыю: існаванне і актыўнасць партый фактычна залежалі ад звязаных з імі суполак грамадзянскай супольнасці, якія маглі прыцягваць фінансавыя рэсурсы на законных падставах.
У гэтай сетцы НДА вяла рэй тая частка апазіцыі, якая выступала за пазаінстытуцыйныя формы палітычнай дзейнасці: вулічныя пратэсты, мітынгі, кампаніі збору подпісаў, паралельныя выбары і рэферэндумы і г.д. Сектар НДА ў Беларусі таксама ператварыўся ў пераважна іерархічную структуру, якой уласцівыя “карпаратыўныя тэндэнцыі, вертыкалізацыя, імкненне некаторых арганізацый манапалізаваць прадстаўнічыя функцыі і стварыць на гэтай аснове партнёрскакліенцкія дачыненні”6.
Калі выявілася, што дасягнуць пажаданых палітьгчных вынікаў: арганізаваць шэраг масавых пратэстаў, якія змусілі б Лукашэнку падаць у адстаўку, абраць новага прэзідэнта на паралельных выбарах, змусіць уладу ўнесці змены ў выбарчае заканадаўства і г.д. — нерэальна, створаная апазіцыяй грамадзянская супольнасць на пэўны час ператварылася ў моцнага прыхільніка антыпалітыкі: яна асуджала ўсялякую палітычную дзейнасць у зададзеных уладай каардынатах як здраду, калабаранцтва і пакорлівасць перад рэжымам. Больш за тое, становішча фінансавага пасярэдніка паміж замежнымі донарамі і палітычнымі партыямі дазволіла апазіцыйнай грамадзянскай супольнасці навязаць палітычнай супольнасці палітыку антыпалітыкі. У колах эліты апазіцыі сфармавалася паралельная структура кіравання, бо НДА валодалі рэсурсамі, якія дазвалялі ім кантраляваць рашэнні палітычных партый.
Паралельныя выбары 1999 г. і абезгалоўліванне апазіцыі
Самая буйная спроба ажывіць паралельнае грамадства адбылася на пачатку 1999 г., калі рэшта Вярхоўнага Савета XIII склікання прызначылана 16 траўня альтэрнатыўныя прэзідэнцкія выбары. Сэнс ініцыятывы быў у тым, каб абраць “альтэрнатыўнага прэзідэнта”, бо тэрмін паўнамоцтваў Лукашэнкі, згодна з Канстытуцыяй 1994 г.,
s Паводле вынікаў апытання, праведзенага сярод актывістаў НДА ў 2002 г., 62%
рэспандэнтаў наракалі на няроўны доступ да крыніц фінансавання, 50% адзначылі недахоп кантактаў і абмену інфармацыяй, 39% — манапалізацыю рэпрэзентатыўных функцый некаторымі НДА, 37% — асабістыя амбіцыі лідараў НДА. Некаторыя апытанні выявілі, што 40% актывістаў НДАў правінцыі характарызавалі атмасферу ў “трэцім сектары”ўсваіхрэгіёнах як “варожую”. Гл.: Ровдо Владнмнр. Белорусская контр элнта: состоянне н возможные моделн поведення // Адкрытае грамадства. № 1 (14). 2003. С. 9—22.
канчаўся ў ліпені 1999 г. Меркавалася, што галасаванне будзе праводзіцца метадам пакватэрнага абыходу выбарцаў, якім актывісты прынясуць надом урны. Гэта была вельмі неадназначная кампанія.
3 аднаго боку, рабілася арыгінальная спроба звярнуць увагу грамадскасці на тое, што пасля 1999 г. Лукашэнка становіцца нелегітымным, і падспуднапрыцягнуцьувагу міжнароднай супольнасці да падзей у Беларусі. Да таго ж гэта была, безумоўна. самая масавая і маштабная акцыя, хоць калі зладжаная апазіцыяй7.
3 другога боку, правядзенне “альтэрнатыўных выбараў” скончылася для апазіцыі вялікім канфузам.
Па-першае, ніводны з двух зарэгістраваных кандыдатаў: лідар БНФ Зянон Пазняк і былы прэм’ер-міністр Міхаіл Чыгір — не праводзіў рэальнай выбарчай кампаніі. Пазняк ад красавіка 1996 г., пазбегнуўшы арышту пасля гвалтоўнага разгону апазіцыйнага шэсця, жыў на эміграцыі. Болып за тое, за тры дні да афіцыйнага заканчэння кампаніі ён зняў сваю кандыдатуру, патлумачыўшы сваё рашэнне парушэннямі падчас галасавання і назваўшы арганізатараў “паралельных выбараў” прадажнымі агентамі маскоўскага ўплыву, якія спрабуюць змяніць Лукашэнку на прэзідэнта, які ўрэшце здасць незалежнасць у абмен на падтрыманне дэмакратычнага фасада8. Чыгіра яшчэ да пачатку кампайіі арыштавалі па абвінавачванні ў карупцыі.
Па-другое, “паралельная” выбарчая камісія падазронаарганізавала працэдуру галасавання, калі урны прыносілі на дом, каб даць людзям прагаласаваць. Старшьпія “паралельнай” Цэнтральнай выбарчай камісіі Ганчар, — прызначаны на пасаду ў 1996 г. Вярхоўным Саветам, калі апошні яшчэ захоўваў свае паўнамоцтвы, і ў парушэнне Канстытуцыі зняты прэзідэнцкім указам за тыдзень да рэферэндуму, які ён жорстка крытыкаваў, заявіўшы, што не прызнае яго вынікаў — сцвярджаў, што ў галасаванні ўзялі ўдзел больш за палову выбарцаў. Між тым па выніках наступных сацыялагічных апытанняў, лічба зменшылася ў дзесяць разоў9. Маштаб фальсіфікацыі выбараў, відаць, пераўзышоў той, які дазволіў сябе Лукашэнка падчас рэферэндуму 1996 г. Гэта пазбавіла апазіцыю маральнай перавагі, паказала, як яна адчайна імкнецца ўразіць замежжа сваёй сілай, якой яшчэ не набрала.
За альтэрнатыўнымі прэзідэнцкімі выбарамі стаяў яшчэ і інпіы сюжэт. Па вялікім рахунку, іх рухавіком былі амбіцыі Ганчара—ён выявіў
7 У краіне было створана некалькі тысяч ценявых участковых выбарчых камісій. Актывісты апазіцыі сабралі болып за трыста тысяч подпісаў за двух кандыдатаў. Нарэшце, калі верыць вынікам незалежных сацыялагічяых апытанняў (гл. ніжэй), у галасаванні ўзялі ўдзел як мінімум 300—400 тысяч чалавек.
8 Хоць, магчыма, Пазняк і меў рацыю, калі падкрэсліваў, што кампанія фінансуецца з Расіі, але ягоная апантанасць пошукамі сярод апазіцыі агентаў Масквы прывяла да таго, што ён пачаў залічваць да іх усіх, апроч сваіх адданых прыхільнікаў.
9 “На самой справе ў “віртуальных выбарах” узялі ўдзел не больш за 5% выбарцаў”. Гл.: Ровдо Владнмнр. Перспектнвы “бархатной революцнн” в Беларуся Ц Непрякосновенный запас. № 1 (33). 2004. http://magazines.russ.rU/nz/2004/l/rovdo4.html.
сябе найбольш дзейсным і разам з тым найбольш неадназначным лідарам апазіцыі. Ен з’явіўся на палітычнай сцэне ў 1990 г. маладым (тады яму было трыццаць тры) перспектыўным дэпутатам Вярхоўнага Савета і адразу ж прыцягнуў увагу грамадства дасведчанасцю ў пытаннях права і прамоўніцкімі здольнасцямі. Амбітнасць Ганчара ніколі не была сакрэтам. У пошуках свайго палітычнага шанцу ён, не вагаючыся, пераходзіў з аднаго ў іншы лагер. Спачатку ён быў дэмакратам, але пасля 1991 г. зрабіўся жорсткім кансерватарам і быў застрэлыпчыкам кампаніі па непрызначэнні рэферэндуму, якогаў 1992 г. дамагаўся БНФ. Ганчар спрычыніўся і да зняцця ў студзені 1994 г. Шушкевіча. Ён падумваў пра тое, каб перайсці ў каманду Кебіча, але ў таго не было ахвоты спрыяць палітычнай кар’еры Ганчара. У выніку “малады воўк” зрабіўся хаўруснікам Лукашэнкі і ў ліпені 1994 г. атрымаў на знак падзякі пасаду намесніка прэм’ер-міністра, адказнага за сацыяльную сферу. Праз пяць месяцаў Ганчар першым з чыноўнікаў урада падаў у адстаўку, спаслаўшыся на “паранаідальную атмасферу”, створаную ў атачэнні Лукашэнкі Шэйманам і Ціцянковым. Ен зноў перайшоў на бок апазіцыі, уступіў у Аб’яднаную грамадзянскую партыю і ў 1995 г. зноў заваяваў месца ў парламенце.
Можна меркаваць, што з таго часу Ганчар нацэльваўся на прэзідэнцкую пасаду, і “альтэрнатыўныя выбары” 1999 г., відавочна, былі для яго падрыхтоўчай піяр-кампаніяй, у цэнтры якой у значнай ступені знаходзіўся ён сам. Хоць кампанія ў канчатковым выніку правалілася, але з яе данамогай Ганчар заваяваў рэпутацыю моцнага харызматьгчнага лідара, здольнага ісці на рызыку — у сакавіку 1999 г. яго на дзесяць дзён кінулі ў турму, і ён увесь час трымаў “сухую” галадоўку, — адыходзіць ад партыйнай лініі і пераймаць нізавыя структуры ў, як яму здавалася, няздатных і безгаловых партыйных лідараў. Яго палітычная кар’ера ў апазіцыі складвалася ўдала. 20 ліпеня, калі канчаўся тэрмін паўнамоцтваў Лукашэнкі ў адпаведнасці з Канстытуцыяй 1999 г., рэшткі Вярхоўнага Савета абралі Ганчара старшынёй парламента замест Шарэцкага, які зрабіўся “выканаўцам абавязкаў прэзідэнта” і ў той жа дзень з’ехаў у Літву і атрымаў там палітычны прытулак. Аднак амбіцыі (і, магчыма, жыццё) Ганчара раптоўна абарваліся 16 верасня, калі яго выкралі разам з Анатолем Красоўскім, сябрам-бізнесоўцам, які яго фінансаваў. Трэба меркаваць, Ганчар даў рады пераканаць атачэнне Лукашэнкі, што змог бы эфектыўна супрацьстаяць прэзідэнту ў будучыні10.
Гэта была не адзіная страта апазіцыі ў 1999 г. Раней ад кровазліцця ў мозг ва ўзросце 50-ці гадоў раптоўна памёр намеснік старшыні
10 Адзін з былых калег Ганчара з каманды Лукашэнкі мяркуе, што, нягледзячы на канфуз з альтэрнатыўнымі выбарамі 1999 г., самога Лукашэнку ўсё больш трывожыла гіперактыўнасць Ганчара, спробы ўсталяваць каналы камунікацыі з наменклатурай і з маскоўскай элітай і, верагодна, "чамаданы кампрамату ” на вышэйшых урадавых чыноўнікаў, магчыма, на самога прэзідэнта. Гл.: Федута Александр. Лукашенко: Полнтнческая бнографня. Москва: Референдум, 2005. С. 511—515.
Аб’яднанай грамадзянскай партыі Генадзь Карпенка. У 1994 г. ён беспаспяхова спрабаваў зарэгістравацца кандыдатам у прэзідэнты, і, як шмат хто меркаваў, калі б Карпенку гэта ўдалося, ён бы праявіў сябе падчас выбараў значна лепш за Пазняка і Шушкевіча— двух няўдалых кандыдатаў ад апазіцыі. 3 таго часу Карпенка заваяваў прызнанне ў шэрагах апазіцыі мудрасцю і розумам, шырока абмяркоўвалася ягоная кандыдатура як праціўніка Лукашэнкі на наступных выбарах. Хадзілі ўпартыя чуткі, што ўлады маюць дачыненне да раптоўнай смерці Карпенкі, але вартых даверу доказаў не паўстала.
Усяго праз месяц па адыходзе Карпенкі, 8 траўня 1999 г., гэткім жа спосабам, як пазней і Ганчар, быў выкрадзены яшчэ адзін буйны лідар апазіцыі і патэнцыйны прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта — генерал Юрый Захаранка. Захаранка быў першым міністрам унутраных спраў Лукашэнкі. Яго звольнілі з пасады пасля таго, як ён публічна выказаў нязгоду з курсам прэзідэнта11. Біяграфія Захаранкі была звязаная з сіламі правапарадку, і таму ў апазіцыйным руху ён увасабляў альтэрнатыву Лукашэнку ў выглядзе “моцнай рукі”.
Агулам да канца 1999 г. апазіцыя апынулася абезгалоўленай. У 1999—2000 гг. у апазіцыйных партыях адбылася змена кіраўніцтва: Пазняка нарэшце адхіліў ад пасады старшыні БНФ Вінцук Вячорка — ветэран нацыяйальнага руху, нягледзячы на свой 36-гадовы ўзрост; у красавіку 2000 г. зышоў у адстаўку старшыня АГП Станіслаў Багданкевіч, перадаўшы кіраванне 39-гадоваму Анатолю Лябедзьку, былому памочніку Лукашэнкі. Аднак новым лідарам відавочна бракавала аўтарытэту, праніклівасці і прыцягальнасці іхных загінулых паплечнікаў.
Крыж на вулічнай палітыцы
Вулічныя пратэсты — яшчэ адзін складнік стратэгіі апазіцыі пасля 1996 г. — рэдка збіралі такую колькасць удзельнікаў, што сведчыла б пра сапраўдны рост незадаволенасці ў грамадстве. У рэчаіснасці ядро іх удзельнікаў складалі перакананыя актывісты апазіцыі, і ў выніку яе лідары займаліся перакананнем перакананых. Часам самыя адметныя акцыі пратэсту былі не самымі шматлікімі. Напрыклад, у сакавіку—красавіку 1997 г. адна-дзве тысячы маладзёнаў выходзілі пратэставаць на вуліцу з прычыны новых палітычных пагадненняў паміж Беларуссю і Расіяй, што, як непакоілася апазіцыя, азначалі афіцыйную здачу суверэнітэту і незалежнасці. Аднак брутальнасць вулічных сутыкненняў ясна паказала ўсім у краіне і за мяжой, што ідэя незалежнасці беларусам далёка не чужая.
Таксама варта адзначыць шэраг акцый пратэсту пад назвай
11 У адным відэаінтэрв’ю Захаранка сцвярджаў, што Лукашэнка казаў яму быць гатовым выканаць любы загад, але той адмовіўся і пры гэтым дадаў, што ніколі не будзе выконваць антыканстытуцыйных загадаў. Захаранку хутка замянілі на больш лаяльнага міністра.
“Маршы свабоды” ў 1999—2000 гг. У першым маршы, які адбыўся 17 кастрычніка 1999 г., удзельнічала да 25.000 чалавек; ён скончыўся самай сур’ёзнай за многія гады сутычкай з міліцыяй, у якой каля 40 міліцыянтаў атрымалі траўмы і былі арыштаваныя сотні дэманстрантаў. Пабочнымі вынікамі гэтай акцыі сталіся вызваленне Міхаіла Чыгіра пасля паўгода зняволення і афіцыйная згода ўлады правесці перамовы з апазіцыяй наконт унясення змен у выбарчае заканадаўства.
15 сакавіка 2000 г. прайшла маштабная акцыя апазіцыі “Марш свабоды-2”, у якой удзельнічала каля 30.000 чалавек — рэкорд, які застанецца непераўзыдзеным у наступныя гады. Частковы поспех “Маршу свабоды-2” выклікаў трывогу ва ўлады: выявілася, што мірныя дэманстрацыі, калі іх не разганяе міліцыя, могуць збіраць шмат удзельнікаў. Адразу пасля “Маршу свабоды-2” мінскія гарадскія ўлады выдалі пастанову, якая забараняла правядзенне дэманстрацый у горадзе і абмяжоўвала дзейнасць апазіцыі адным месцам — малавядомым паркам на ўскрайку горада, на плошчы Бангалор, які атрымаў у апазіцыі назву “сабачай пляцоўкі”, бо мясцовыя жыхары зазвычай выгульваюць там сабак.
Наступную спробу арганізаваць масавую акцыю 25 сакавіка 2000 г. сарвала міліцыя, перакрыўшы ўсе падыходы да месца збору і разагнаўшы ўдзельнікаў маленькімі групамі. Гэта на гады наперад сталася характэрнай рысай тактыкі міліцыі і спецпадраздзяленняў па разгоне акцый пратэсту.
Тры фактары прычыніліся да канчатковай паразы спроб пазаінстытуцыйнымі дзеяннямі змяніць палітычны статус-кво.
Па-першае, кароткатэрміновае пагаршэнне эканамічных умоў было далёка не настолькі маштабным, каб спарадзіць выбух незадаволенасці рэжымам у грамадстве. Калі стан эканомікі напрыканцы 1998 г. сапраўды пагоршыўся ў выніку жнівеньскага фінансавага крызісу ў Расіі, улады здолелі выйграць у “вайне абвінавачванняў” і патлумачыць падзенне жыццёвага ўзроўню не сваёй афіцыйнай палітыкай, a іншымі чыннікамі, у тым ліку і шкодніцтвам апазіцыі.
Па-другое, значна зменшыўся ўдзел моладзі ў палітычных працэсах. Калі першую хвалю антылукашэнкаўскіх выступаў у 1996 г. ггравяло пакаленне, якое вырасла ў гады незалежнасці і нацыянальнага адраджэння, дык новы палітычны кантэкст, натуральна, не даваў пашырацца духу і настроям, што сілкуюць грамадскую актыўнасць. Болып за тое, адносна ліберальная грамадская атмасфера напрыканцы 1990-х гг. прапаноўвала больш прывабныя і бяспечныя альтэрнатывы, чым ўдзел у палітычным жыцці.
I нарэшце, тое, што дэманстрацыі апазіцыі жорстка разганяліся і раз за разам сведчылі, што яны абсалютна не ў стане змяніць хаду палітычных падзей, сталася вельмі эфектыўным інструментам, каб пераканаць патэнцыйных пратэстоўцаў у нізкай эфектыўнасці і высокай рызыкоўнасці ўдзелу ў акцыях апазіцыі.
Перамовы
Калі альтэрнатыўныя прэзідэнцкія выбары ніяк не падзейнічалі на ўладу, апазіцыя была вымушаная вярнуцца да пошукаў выйсця з палітычнай і грамадскай ізаляцыі. Вынікам сталася патрабаванне перамоў з урадам, каб выпрацаваць рашэнне, якое забяспечыла б правядзенне свабодных і сумленных выбараў. Першымі гэтую ідэю агучылі ў 1998 г. Кансультацыйна-назіральная група АБСЕ ў Мінску і сталая працоўная група АБСЕ па Беларусі пад старшынствам Адрыяна Севярына.
Апазіцыя спачатку з падазрэннем паставілася да самой ідэі перамоў, як да пасткі, што прывядзе да міжнароднага прызнання рэжыму Лукашэнкі, але ўрэшце вьграшыла паспрабаваць і ўтварыла для вядзення перамоў Каардынацыйную раду апазіцыйных палітычных партый. Апазіцыя таксама здолела дасягнуць пагаднення наконт зместу перамоў, вылучыўшы да ўлады чатыры патрабаванні: уключыць прадстаўнікоў апазіцыі ў выбарчыя камісіі, пашьгрыць прэрагатывы парламента, забяспечыць доступ да дзяржаўных СМІ і спыніць палітычныя рэпрэсіі.
Лукашэнка пагадзіўся на падобныя перамовы ўлетку 1999 г., бо наперадзе быў саміт кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў краін АБСЕ ў Стамбуле ў лістападзе 1999 г. На той час яго яшчэ неяк турбавала непрызнанне рэжыму на Захадзе, і ён, напэўна, спадзяваўся вярнуць сабе легітымнасць на міжнародным узроўні. Улады нават падтрымалі намаганні КНГ стварыць аб’яднаную сетку ўнутраных назіральнікаў, якія назіралі за галасаваннем у 70-ці са 110-ці выбарчых акруг падчас парламенцкіх выбараў 2000 г. На Стамбульскім саміце знайшла падтрымку стратэгія КНГ і працоўнай групы ПА АБСЕ і была ўтвораная трохбаковая парламенцкая група па Беларусі: ад Еўрапейскага парламента, Парламенцкіх Асамблей Рады Еўропы і АБСЕ.
Аднак перамовы ад самага пачатку замарудзіліся, бо ніводны з бакоў не выяўляў асаблівага жадання ісці на кампрамісы. Апазіцыя спачатку настойвала на вяртанні да Канстытуцыі 1994 г. як зыходным пункце для перамоў. Улады патрабавалі, каб апазіцыя прызнала Канстытуцыю 1996 г., і толькі тады яны будуць разглядаць магчымасць перамоў. Апазіцыя моцна разлічвала на прадстаўнікоў Захаду як на дадатковую сілу, здольную зрушыць раўнавагу на яе карысць. У пэўным сэнсе перамовы вяліся паміж урадам і Захадам пры пасярэдніцтве апазіцыі, а не паміж урадам і апазіцыяй пры пасярэдніцтве Захаду. Калі місія АБСЕ прызнала, што не мае механізмаў уздзеяння на Лукашэнку і пераканала кіраўніцтва апазіцыі весці перамовы аб змяненні Канстытуцыі, якая дзейнічае de facto, замест таго, каб вяртацца да Асноўнага Закона 1994 г., апазіцыя зразумела гэта як заклік легітымаваць рэжым Лукашэнкі і пачала нападаць на кіраўніка місіі нямецкага амбасадара Ганса-Георга Віка.
Урэшце напрыканцы 1999 г. прадстаўнікі ўрада і апазіцыі дасягнулі першых зрухаў — дамовіліся пра доступ апазіцыі да дзяржаўнага тэлебачання. Аднак Лукашэнка ў адказ на гэтую першую дамоўленасць зняў з пасад чыноўнікаў, якія вялі перамовы — відавочна, за тое, што зашмат прапанавалі апазіцыі. У канчатковым выніку Лукашэнка ўзмацніў скіраваную супраць групы АБСЕ рыторыку, абвінаваціў яе ў тым, што гэта галоўны спонсар і “фабрыка думкі” апазіцыі. Ад лютага 2000 г. рэжым цалкам байкатаваў перамовы. Замест іх Лукашэнка ініцыяваў “дыялог з грамадска-палітычнымі сіламі” — “круглы стол” з прапрэзідэнцкімі партыямі і арганізацыямі з самім прэзідэнтам на чале. “Дыялог” адбыўся ўвесну 2000 г. Яго паказвалі па тэлебачанні, ён ператварыўся ў выступ прыхільнікаў Лукашэнкі, якія цалкам падтрымлівалі ягоную палітыку і выкарыстоўвалі тэлетрансляцыі для нападаў на апазіцыю, а не для абмеркавання праблем выбарчага заканадаўства і дэмакратызацыі.
Ухвалены Палатай прадстаўнікоў у чэрвені 2000 г. Выбарчы кодэкс утрымліваў адно нязначныя папраўкі і не ўключаў большасці патрабаванняў апазіцыі і рэкамендацый АБСЕ. Ен не забяспечваў плюралістычнасці і шматпартыйнасці выбарчых камісій і іх незалежнасці, не гарантаваў дастатковага ўзроўню празрыстасці выбарчага працэсу, не прадугледжваў адзінай працэдуры абскарджвання рашэнняў выбарчых камісій, залішне рэгуляваў агітацыйную дзейнасць — да поўнага здушэння агітацыйнай кампаніі і свабоды слова12 — і ўтрымліваў надта няясныя правілы рэгістрацыі кандыдатаў13. Фактычна выканаўчая галінаўлады атрымала татальны кантроль над выбарамі.
Ізноў разлад: парламенцкія выбары 2000 г.
Набліжэнне сезону выбараў 2000—2001 гг. не абяцала апазіцыі нічога, апроч расчаравання і чарговьіх прыніжэнняў. Калі зніклі надзеі на правядзенне дастаткова свабодных і справядлівых выбараў, падрыхтоўка да іх звялася да спрэчак, ці мэтазгодна ўвогуле ў іх удзельнічаць. Гэтае пытанне загнала не адзін клін паміж і без таго разрозненымі часткамі апазіцыі. Найбольш значная спроба пераадолець раз’яднанасць была зробленая на пачатку 1999 г. праз стварэнне Каардынацыйнай рады дэмакратычных сіл (КРДС). Аднак у кааліцыі адбыўся раскол па пытанні ўдзелу ў выбарах у Палату прадстаўнікоў, абвешчаных Лукашэнкам у 2000 г. Калі ўлады прынялі новы выбарчы кодэкс, рэшта Вярхоўнага Савета і найбуйнейшыя апазіцыйныя партыі, такія як БНФ і АГП,
12 Напрыклад, кандыдаты, якія хацелі правесці сустрэчы з выбарцамі не ў памяшканнях, мусілі прасіць дазволу, як на правядзенне мітынгу ці дэманстрацыі. Фінансаванне агітацыйнай кампаніі на аднаго кандыдата на парламенцкіх выбарах ледзьве перавышала 50 долараў.
13 Гл.: Nations in Transit 2003, Belarus, http://www.freedomhouse.org/report/ nations-transit/2003/belarus.
вырашылі байкатаваць выбары на той падставе, што не зроблена ніякіх зрухаў у бок дэмакратызацыі выбарчага заканадаўства і задавальнення іншых патрабаванняў апазіцыі. Разам з тым некаторыя арганізацыі, у тым ліку Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя “Народная грамада”, адна з трох вядучых апазіцыйных партый, і паасобныя дзеячы адмовіліся ад байкоту і выказаліся за ўдзел у выбарах. Асобныя групы актывістаў з партый, якія вырашылі байкатаваць выбары, таксама далучыліся да выбарчай кампаніі.
Пытанне байкоту або ўдзелу ў выбарах адлюстравала прынцыповыя разыходжанні ў бачанні будучыні ў шэрагах дэмакратычнай апазіцыі. Сілы, якія выступалі за байкот, сцвярджалі, што наперадзе — радыкальныя змены палітычнай сістэмы, магчыма, у выніку “аксамітнай рэвалюцыі”, якую яны спрабавалі арганізаваць праз масавыя дэманстрацыі і акцыі грамадскага непадпарадкавання. Яны меркавалі, што ўдзел апазіцыі ў выбарах легітымуе рэжым Лукашэнкі. Тыя ж, хто выступаў за ўдзел у выбарах, меркавалі, што байкот адно яшчэ больш паглыбіць грамадскую ізаляванасць апазіцыі, агэтатолькі ўмацуе ўладу Лукашэнкі.
Спрэчкі наконт стратэгіі і тактыкі перараслі ў кампанію ўзаемных нападаў і абвінавачванняў, што цалкам прадказальна прывяло да пераканаўчай перамой лукашэнкаўскіх кандыдатаў. На выбарах, якія байкатавала большасць апазіцыйных партый, на полі апазіцыі выступалі толькі некалькі кандыдатаў ад БСДП (НГ) і незалежных кандыдатаў, большасць з якіх усё роўна знялі з выбарчай гонкі на этапе рэгістрацыі. У новай Палаце прадстаўнікоў атрымалі месцы ўсяго тры кандыдаты, якіх да галасавання можна было прыблізна аднесці да апазіцыі (двое з іх пазней перайшлі на бок Лукашэнкі). У новым складзе дэпутатаў усё ж утварылася апазіцыйная фракцыя — група “Рэспубліка” з дзесяці дэпутатаў, — аднак у яе ўвайшлі парламентарыі, якія праходзілі на выбарах як прадстаўнікі ўлады, але ў далейшым змянілі сваю пазіцыю.
Еўрапейскія інстытуты не прызналі выбары свабоднымі і справядлівымі на падставе хібнасці выбарчага кодэкса і масавых маніпуляцый з боку ўлад14. Міжнародная супольнасць не накіравала ў Беларусь паўнавартасную місію назіральнікаў, абмежаваўшы сваю прысутнасць невялікай колькасцю назіральнікаў пад эгідай трохбаковай парламенцкай групы. Разам з арганізаванай сеткай незалежных беларускіх назіральнікаў яны здолелі зладзіць рэальнае назіранне: у 70-ці акругах са 110-ці знаходзіліся шэсць тысяч назіральнікаў. У выніку было заяўлена — але не пацверджана Цэнтральнай выбарчай камісіяй, — што ў болып як траціне выбарчых акруг удзел выбарцаў не дасягнуў 50% ад зарэгістраванага ліку, як таго патрабуе заканадаўства. Прыхільнікі байкоту заявілі пра сваю перамогу — яны сцвярджалі, што ў першым туры гірагаласавала толькі 45% выбарцаў, якія мелі пра-
14 Final Report by Technical Assessment Mission on Parliamentary Elections in Belarus,
15 and 29 October 2000. http://www.osce.org/odihr/elections/14377.
ва голасу. Некаторыя нават абвясцілі “электаральную рэвалюцыю”, відавочна, залічыўшы тых, хто не галасаваў, у прыхільнікі апазіцыі.
Радасць была відавочна заўчаснай: з аднаго боку, не было дастатковых доказаў настолькі нізкага ўдзелу ў галасаванні16. Хоць, магчыма, уладзе давялося б прызнаць, што выбары не адбыліся ў 30—40 акругах, калі б яна ў дзень галасавання не скараціла спісы выбарцаў16, большасць з гэтых акруг месцілася ў буйных гарадах, дзе яўка выбарцаў традыцыйна нізкая. Іронія ў тым, што цяпер апазіцыя мусіла ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах у яшчэ больш неспрыяльных умовах, чым на парламенцкіх выбарах, якія яна байкатавала.
Надалей абвастрыліся дзве самыя балючыя для апазіцыі праблемы: адсутнасць адзінства і слабасць грамадскай падтрымкі. Ўзімку 2001 г., перш чым пачалася прэзідэнцкая выбарчая кампанія, КРДС канчаткова распалася, калі за ўдзел у парламенцкіх выбарах з яе выключылі лідара БСДП (НГ). Астатнія сацыял-дэмакратычныя партыі, якія падазравалі, што правыя — БНФ і АГП — спрабуюць узурпаваць кіраўніцтва Радай, адна за адной з яе выйшлі. У ліпені 2001 г. яны ўтварылі ўласную кааліцыю “За сацыяльныя змены”. У выніку дачэрвеня 2001 г., калі былі прызначаныя прэзідэнцкія выбары, не існавала механізма вылучэння адзінага кандыдата ад апазіцыі. Спатрэбіліся тытанічныя высілкі, перадусім з боку заходніх спонсараў і міжнародных арганізацый, каб змусіць апазіцыю падчас выбарчай кампаніі зноў аб’яднацца. Аднак апазіцыя дасягнула адзінства толькі тады, калі ўжо de facto прайграла выбары17.
Адным з найболып балесных наступстваў парламенцкіх выбараў 2000 г. для апазіцыі сталася страта легітымнасці рэшты Вярхоўнага Савета на міжнародным узроўні — ён распаўся пасля выбараў (як і з прычыны эміграцыі Шарэцкага і знікнення Ганчара) і не мог больш разлічваць на ранейшае манапольнае права прадстаўляць Беларусь у міжнародных і еўрапейскіх інстытутах. Напраўду распад рэшты парламента быў непасрэдным наступствам расчаравання вонкавых гульцоў і структур у магчымасці дасягнуць рэальнага прагрэсу ў дэмакратызацыі Беларусі праз інстытуты паралельнага грамадства.
Мабыць, галоўная прычына чарговай паразы апазіцыі падчас парламенцкіх выбараў палягала ў тым, што апазіцыя апынулася ў загадзя пройгрышнай сітуацыі. Тыя, хто выступаў за байкот, мелі ра-
16 Паводле алытання НІСЭПД, праведзенага праз месяц пасля выбараў, каля 58% рэспандэнтаў прызналі, што ўдзельнічалі ў выбарах, і толькі 7,5% з тых, хто не галасаваў, заявілі, што байкатавалі выбары. Тоежапытаннезасведчылападвышэнне рэйтынга Лукашэнкі з 31% да 36%, між тым як сумарны рэйтынг усіх дэмакратычных партый упаў з 13% да 9%. Гл.: Новостн ННСЭПЙ. № 4 (18). 2000. http://iiseps. org/old/bullet00-4.html.
16 Гэта, як напраўду, быў вельмі асцярожны метад маніпуляцыі ў параўнанні з больш нахабнымі, як, прыкладам, закідванне бюлетэняў у урны. Відавочна, улады яшчэ спрабавалі дамагчыся міжнароднага прызнання выбараў.
17 Гл. тлумачэнні далей у раздзеле 12.
цыю, што ўдзел у выбарах амаль бессэнсоўны з гледзішча праходжання ў парламент. Нават калі б апазіцыя і ўдзельнічала ў кампаніі і здолела б, прынамсі, зрабіць станоўчае ўражанне на грамадства сваімі ідэямі, несумненна, што ўлада, памятаючы пра набліжэнне прэзідэнцкіх выбараў, нанесла б удар у адказ па актывістах апазіцыі, незалежных СМІ і аб’яднаннях грамадзянскай супольнасці.
Урэшце, калі апазіцыя не магла паспяхова супрацьстаяць рэжыму, прычынай была не толькі яе недальнабачнасць і недзеяздольнасць, але і ў яшчэ большай ступені — уменне Лукашэнкі імгненна рэагаваць на кожнае дзеянне яго апанентаў, якое патэнцыйна магло ставіць пад пагрозу асновы ягонай улады і ягоны поўны кантроль над дзяржаўнымі рэсурсамі і рэпрэсіўным апаратам, што забяспечвала надзейную ліквідацыю гэтай пагрозы ў будучыні.
Апаненты байкоту таксама мелі рацыю ў тым, што калі нават не спрабаваць удзельнічаць у выбарах, гэта яшчэ больш павялічыць адрыў апазіцыі ад грамадства. Дзейнасць паралельнага грамадства ў вялікай ступені абмяжоўвалася гарадамі, таму апазіцыя не магла данесці свае ідэі туды, дзе Лукашэнка па-ранейшаму карыстаўся моцнай падтрымкай грамадства. Спробы стымуляваць пратэстныя настроі ў гарадах збольшага рабіліся з дапамогай негатыўных кампаній, якія засяроджваліся на другасных ці нязначных для грамадства пытаннях.
Няўдзел апазіцыі ў арганізаваных рэжымам палітычных кампаніях прывёў да таго, што да яе страцілі цікавасць сацыяльныя групы, якія ў лепшыя часы, пры нашмат болып ліберальнай палітычнай атмасферы, забяспечвалі яе нізавую падтрымку. 3 аднаго боку, за пераход у падполле ці ўдзел у пазаінстытуцыйных дзеяннях традыцыйных прыхільнікаў дэмакратыі сярод студэнтаў, інтэлігенцыі, бізнесоўцаў дзеянні і палітыка ўлад цяпер змушалі недапушчальна дорага расплачвацца. Але, з другога боку, яшчэ да таго, як пасля 2001 г. рэзка ўзмацніўся кантроль над грамадствам, апаненты прэзідэнта не давяралі амаль усім апазіцыйным інстытутам нават больш, чым яго прыхільнікі. Гэта паказвала, як далёка дэмакратычная эліта адарвалася ад дэмакратычнай грамадскасці.
Абмежаванасць паралельным грамадствам і слабасць каналаў камунікацыі з шырэйшымі коламі насельніцтва таксама пазбавілі апазіцыю магчымасці вызначыць рэалістычную палітычную стратэгію. Замест гэтага апазіцыя ўпарта капіявала прыклады болып удалых дзеянняў сваіх калег па рэгіёне, не звяртаючы належнай увагі на тое, ці ў тых канкрэтных абставінах, у якіх яна дзейнічае, магчыма паспяхова ўжываць запазычаную тактыку.
На пачатку 1990-х гг. апазіцыя выдыхнулася, спрабуючы імітаваць “спеўныя рэвалюцыі” ў дзяржавах Балтыі і недапушчальна нацыяналістычны дыскурс, не зважаючы на слабасць этнічных пачуццяў у беларускім грамадстве.
Ад 1996 г. яна спрабавала спалучыць тактыку вулічных пратэстаў, падказаную “аксамітнымі рэвалюцыямі” ў Цэнтральнай Еўропе, з
Табліца. Узровень даверу да асноўных інстытутаў грамадства ў залежнасці ад даверу да прэзідэнта Лукашэнкі
Інстытуты дзяржавы і грамадства
Давяраюць прэзідэнту
He давяраюць прэзідэнту
Установы адукацыі
+0.465
+0.144
Царква
+0.436
-0.121
Армія
+0.445
-0.289
Дзяржаўныя СМІ
+0.608
-0.581
Урад
+0.433
-0.699
Цэнтральная выбарчая камісія, прызначаная прэзідэнтам
+0.388
-0.712
Урадавыя даследчыя інстытуты
+0.252
-0.243
Няўрадавыя даследчыя інстытуты
+0.102
+0.202
Канстытуцыйны суд
+0.237
-0.415
Генеральная пракуратура
+0.159
-0.481
Адвакатура
+0.122
-0.219
Суды
+0.160
-0.490
КЦБ
+0.130
-0.503
Федэрацыя прафсаюзаў
+0.153
-0.538
Лраваабарончыя арганізацыі
-0.016
-0.113
Мясцовыя ўлады
+0.043
-0.593
Міліцыя
-0.017
-0.654
Незалежныя прафсаюзы
-0.158
-0.149
Нацыянальны сход
+0.030
-0.726
Палітычныя партыі
-0.223
-0.423
Цэнгральная выбарчая камісія, прызначаная апазіцыяй
-0.187
-0.300
Вярхоўны Савет XIII склікання
-0.185
-0.465
Незалежныя СМІ
-0.335
+0.107
Бізнес-асацыяцыі
-0.227
-0.253
Банкі
-0.246
-0.504
Крыніца: агульнанацыянальнае апытанне НІСЭПД. Рэйтынг грамадскага даверу ад +1 да -1 разлічваецца як розніца паміж колькасцю рэспавдэнтаў, якія выказалі давер да названых інстытутаў, і тых, якія выказалі недавер, адносна агульнай колькасці рэспандэнтаў. Адаптавана з: Belarus: Choices for the Future. National Human Development Report. Minsk: UNDf? 2000. P 58.
імітацыяй дысідэнцкага pyxy камуністычнай эпохі. У гэтай сувязі асабліва адметным было заснаванне руху “Хартыя-97”, што спачатку ўзнік як праваабарончая ініцыятыва, створаная на ўзор знакамітай чэхаславацкай “Хартыі-77”. Але неўзабаве “Хартыя-97” уцягнулася ў партыйнае палітыканства.
Далей апазіцыя пераключылася на пошук “выйсця шляхам перамоў” з дапамогай ціску, не звяртаючы ўвагі на адсутнасць галоўных перадумоў, якія забяспечылі поспех “круглых сталоў” ваУсходняй Еўропе.
Урэшце, калі параза Мілошавіча ў 2000 г. стварыла прэцэдэнт зняцця дыктатара з пасады праз выбары, тактыка байкоту перастала сустракаць разуменне на міжнародным узроўні. Апазіцыя паспрабавала паўтарыць сербскі сцэнарый і вырашыла ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах. Але атрымалася некрытычная, падобная на спробу апраўдацца імітацыя, якую Лукашэнка лёгка нейтралізаваў прэвентыўнымі захадамі. Пасля пяці год няўдзелу ў выбарах апазіцыя ўключылася ў кампанію 2001 г. у пазіцыі аўтсайдара, зноў спадзеючыся на цуд звонку — як будзе тлумачыцца далей, меркавалася, што новым “выратавальнікам” станецца былая наменклатура.
IV Прарывы да дэмакратыі
Раздзел 7.
Асэнсаванне поспехаў і параз электаральных рэвалюцый
Уладзе Слабадана Мілошавіча прыйшоў раптоўны канец у кастрычніку 2000 г., праз два тыдні пасля таго, як 24 верасня ён атрымаў паразу ў выбарах на пасаду прэзідэнта ФРЮ1. Мілошавіч спадзяваўся, што яны будуць чарговым адносна лёгкім крокам, каб падоўжыць ягоную ўладу і нанесці паразу апазіцыі. Аднак вынік выбараў стаўся поўнай нечаканасцю і для яго самоі а, і, без перабольшання, для ўсяго свету. Непрыкметны прадстаўнік Дэмакратычнай апазіцыі Сербіі Ваіслаў Каштуніца, здавалася б, з вельмі нязначнымі шанцамі на абранне, ад пачатку выбарчай гонкі выйшаў у лідары2. Уздым актыўнасці апазіцыі і грамадзянскай супольнасці надаў энергіі людзям, нягледзячы на рэпрэсіі і нізкія напады.
A 24 верасня сталася сапраўдным шокам: даў збоіну Мілопіавічаў добра наладжаны механізм забеспячэння “волі народу на выбарах”3. Адразу па заканчэнні галасавання ўлады паспрабавалі абвесціць, што Мілошавіч у першым туры з невялікай перавагай ідзе наперадзе, але з гэткіх вынікаў адкрыта смяяліся, не даючы ім веры. 27 верасня 2000 г. апазіцыя абнародавала звесткі, якія сведчылі, што Капітуніца перамог на выбарах, набраўшы 52% галасоў супраць 35% у Мілошавіча. Федэральная выбарчая камісія злёгку сказіла лічбы: яна прызнала, што Каштуніца выйшаў на першае месца, але з менш як 50% галасоў, і прызначыла другі тур галасавання, у які выходзілі кандыдат ад апазіцыі і Мілошавіч. Дэмакратычная апазіцыя Сербіі катэгарычна адмовілася ўдзельнічаць у другім туры, а калі Канстытуцыйны суд увогуле скасаваў вынікі выбараў, па ўсёй краіне адбыліся гістарычныя акцыі пратэсту, у якіх удзельнічала амаль паўмільёна грамадзян. 5 кастрычніка яны прывялі да прызнання вынікаў выбараў, вымушанай адстаўкі Мілошавіча і інаўгурацыі прэзідэнта Каштуніцы. Паводле мерак таго часу, выбары прывялі да бяскроўнага адхілення ад улады аўтакрата, які не збіраўся ітрайграваць гульню, у якой столькі
1 Кіраўніцтва Чарнагорыі вырашыла байкатаваць выбары прэзідэнта, і таму яны ператварыліся ў толькі сербскую кампанію.
2 Праз увесь час прэзідэнцкай кампаніі Мілошавіч адставаў ад Каштуніцы на 15— 20%, а тры астатнія кандыдаты: Ваіслаў Міхайлавіч ад СРА, Томіслаў Ніколіч ад СРП і малавядомы кандыдат ад Афірматыўнай партыі (Affirmative Party) Міёдраг Відойкавіч — былі ў ролі аўтсайдараў.
3 Cohen Lenard. Serpent in the Bosom: The Rise and Fall of Slobodan Milosevic. Boulder: Westview Press, 2000. P 417.
гадоў гэтак паспяхова махлярыў, часцяком не цураючыся ўжывання сілы супраць апанентаў.
Падзенне Мілошавіча сталася для Сербіі пераломным момантам: яно азначала пачатак новага, дэмакратычнага, этапу ў яе палітычным развіцці. Але гэты значны паварот меў надзвычай істотныя вынікі і далёка за межамі краіны. Падзеі верасня — кастрычніка 2000 г. выкрышталізавалі мадэль змены рэжыму, якая пазней атрымала назву “электаральнай рэвалюцыі” — мадэль палітычных перамен праз перамогу апазіцыі ў арганізаваных рэжымам выбарах; тады аўтарытарны рэжым, які прайграў выбары, спрабуе іх скрасці або скасаваць; кульмінацыяй робіцца народнае паўстанне, падчас якога адваёўваецца перамога і адхіляецца ад улады дзейны кіраўнік, што адкрывае шлях да пераходу да дэмакратыі.
Сербія — не першая аўтакратыя, дзе змена рэжыму адбылася паводле электаральнай мадэлі. Насамрэч на электаральную рэвалюцыю ў Сербіі значна паўплывалі ранейшыя прыклады змены рэжыму ў рэгіёне. Агульная логіка і канкрэтныя прыёмы выбарчай барацьбы і мабілізацыі мас выпрацоўваліся падчас пераходу ад мякчэйшых формаў аўтарытарызму ў Румыніі, Славакіі і Харватыі і даносіліся да Сербіі праз рэгіянальныя сеткі дэмакратычных актывістаў і заходнюю супольнасць спрыяння дэмакратыі4. Аднак папярэднія прыклады электаральнай змены рэжыму хоць і мелі рэвалюцыйныя вынікі, але фармальна былі не рэвалюцыямі, а ўзорамі дэмакратычнай змены ўлады, калі дзейныя кіраўнікі, прайграўшы выбары, зыходзілі6.
Змена рэжыму ў Сербіі была першым у рэгіёне прыкладам пераходу ўлады ў выніку выбараў, калі апазіцыя здолела ў барацьбе адняць ула-
4 Гл.: Bunce Valerie, Wolchik Sharon. Defining and Domesticating the Electoral Mode: A Comparison of Slovakia and Serbia // CDDRL Working Papers. № 61. May 2006. http://iis-db.stanford.edu/pubs/21147/Bunce_No_61.pdf; Bunce Valerie, Wolchik Sharon. International Diffusion and Postcommunist Electoral Revolutions // Communist and Postcommunist Studies. Vol. 39. № 3. September 2006. P 283—304. http://ducis.jhfc. duke.edu/wp-content/uploads/archive/documents/BunceReading. pdf..
5 Ёсць два спосабы даць азначэнне электаральнай рэвалюцыі. Першае азначэнне
працэдурнае, яно датычыць сітуацыі, калі “з’яўляюццадзве групоўкі, якія прэтэндуюць на вярхоўную ўладу над адной і той жа тэрыторыяй, а затым пераможцы-рэвалюцыянеры спрабуюць разбурыць пачітычныя і эканамічныя інстытуты “старогарэжыму”. Гл. McFaul Michael. Refocusing American Policy Toward Russia: Theory and Practice. Democratizatsiya. Vol. 6. № 2. Spring 1998. P 331. Пры гэтым электаральная рэвалюцыя адбываецца ў выніку выбараў на альтэрнатыўнай аснове. Другое, арыентаванае на вынік, азначэнне прапаноўваюць Банс і Волчык, якія разглядаюць электаральныя рэвалюцыі як выбары, што “маюць палітычныя наступствы, нашмат болыц значныя для будучыні дэмакратыі, чым “нармальная” электаральная палітыка”. Гл. Bunce Valerie, Wolchik Sharon. Defining and Domesticating the Electoral Model: A Comparison of Slovakia and Serbia // CDDRL Working Paper. № 61. May 2006. R 6. Дзеля мэт гэтага даследавання я карыстаюся працэдурным азначэннем электаральнай рэвалюцыі, a выбары, якія мелі рэвалюцыйныя наступствы, але не суправаджаліся рэвалюцыйнай сітуацыяй, называю “пераўтваральнымі (transformative) выбарамі”.
ду ў дзейнага кіраўніка пасля таго, як ён адмовіўся прызнаць перамогу апазіцыі. Каб дасягнуць поспеху ў гэтай рызыкоўнай спробе, ад сербскіх дэмакратаў спатрэбілася значна болып, чым “падладзіць пад мясцовую спецыфіку” зменлівую мадэль змены рэжыму. Урэшце, каб дамагчыся пераходу ўлады ў 2000 г., неабходна было не толькі пераняць найлепшыя, адпаведныя для канкрэтнага палітычнага асяроддзя прыёмы, але і выявіць велізарную мужнасць, якую немагчыма прынесці звонку, а трэба знайсці ў сабе, насуперак небяспекам і пагрозам у канкрэтным палітычным кантэксце. Варта адзначыць, што, пакуль не адбылася электаральная рэвалюцыя, усведамленне таго факта, што рэжым так проста не саступіць перад воляй народа, калі той прагаласуе супраць улады, выклікала шмат скепсісу наконт шанцаў апазіцыі зрьгнуць Мілошавіча.
Некаторыя аўтарытэтныя назіральнікі востра крытыкавалі Захад за яго падтрымку рашэння апазіцыі ўдзельнічаць у выбарах. Яны сцвярджалі, што “імкненне Захаду падтрымаць псеўдавыбары — гэта жэст адчаю, які палягае на спадзеве, што калі Мілошавіч нахабна скрадзе перамогу на выбарах, сербскі народ неяк уздымецца супраць яго. Гэта ў той жа ступені было б добра для Сербіі, у якой і неверагодна”6. Шмат хто з актывістаў апазіцыі хоць і быў гатовы ісці да канца, але не сумняваўся, што “рэжым не зыдзе без праліцця крыві”7.
Аднак Мілошавіч усё ж такі зьппоў, і, як ні дзіўна, без пралйвдя крыві. Яшчэ больш дзіўна тое, што гэткае ж развіццё падзей паўтарылася падчас наступных электаральных рэвалюцый у Грузіі і Украіне. Тым не менш, сітуацыя ў Сербіі была надта небяспечная, і нельга, азіраючыся назад, сцвярджаць, што пераход улады і яго мірны характар былі прадвызначаныя. Аднак у вырашальны момант супрацьстаяння са старым рэжымам сербскія дэмакраты не пабаяліся рызыкнуць не толькі сваімі палітычнымі кар’ерамі, але і, хутчэй заўсё, жыццём.
Выявілася, аднак, што падобная мужнасць — сапраўды рэч заразная. Паколькі электаральная мадэль перарасла ў рэвалюцыю, яна даказала, што аўтакратаў магчыма абгуляць і зрынуць у іхнай жа іульні ў фальсіфікаваныя выбары. Адкрыццё, як выглядала, галоўнай формулы змены рэжыму8 надало мэтанакіраванасці дэмакратам у краінах было-
6 http://www.crisisgroup.org/home/index.cfm?id=1738&I = l. (Спасылка не працуе. — Заў. рэдактара.)
7 Актывіст апазіцыі Жарка Ковач. Цыт. у: Seierstad Asne. With Their Backs to the World: Portraits from Serbia. London: Virago Press. P 2.
6 “Як паказалі рэвалюцыі ў Грузіі і Сербіі, прывязаныя да выбараў палітычныя акцыі пратэсту — пры належнай падрыхтоўцы праз палітычную дзейнасць, адукацыю грамадства і з міжнароднай падтрымкай — могуць быць той чарадзейнай мікстурай, ад якой знікаюць дыктатары. Вірус свабоды сапраўды заразны”. Гл.: Cohen Ariel. A Strategy to Democratize Belarus Ц Heritage lectures. Vol. 826. Heritage Foundation, 2004. Стратэгія, прапанаваная Інстытутам міжнародных даследаванняў ім. Кэтрын і Шэлбі Калам Дэйвіз. Абнародаваная 6 лютага 2004 г. Артыкул друкаваўся ў "Belarusian Review”. Vol. 16. № 2 або: http://www.heritage.org/research/lecture/a-strategytodemocratize-belarus.
Раздзел 7. Асэнсаванне поспехаў і паразаў электаральных рэвалюцыяў 227 га Савецкага Саюза, якія глядзелі на рэвалюцыю вачыма зацікаўленых назіральнікаў. Між тым яе распаўсюд як ранейшымі суб’ектамі (міжнароднай супольнасцю спрыяння дэмакратыі і сеткамі рэгіянальных актывістаў), гэтак і новымі (былымі сербскімі рэвалюцыянерамі, якія самі зрабіліся суб’ектамі прасоўвання дэмакратыі) паўплываў на ўзнікненне хвалі “каляровых рэвалюцый” у рэгіёне. Больш за тое, электаральная рэвалюцыя, якая, прынамсі, у зыходнай форме, выявілася надзвычай мірнай і адносна нескладанай формай пераходу ўлады (у Сербіі ўдалося пазбегнуць і праліцця крыві, і вакууму ўлады), мела добрыя перспектывы паспяхова распаўсюдзіцца на новыя тэрыторьгі.
Прывабнасць мадэлі (і звязанага з ёю мірнага і плаўнага пераходу ўлады) у вялікай ступені грунтавалася, як гэта ні парадаксальна, на яе вернасці літары закона. Дамагаючыся змены рэжыму на вуліцах, рэвалюцыйныя масы, бясспрэчна, парушылі шмат законаў і падзаконных актаў, і з гледзіпіча рэжыму іх дзеянні, безумоўна, былі незаконнымі. Аднак апазіцыя пацвердзіла легітымнасць сваіх прэтэнзій на ўладу ў рамках інстытутаў “старога рэжыму” і ў адпаведнасці з ягонымі правіламі — Канстытуцыяй і выбарчым заканадаўствам, — якія парушыла сама ўлада. Карацей кажучы, электаральная рэвалюцыя была працэсам замены рэжыму ў рамках яго ж уласных інстытутаў, а не зрынаннем гэтых інстытутаў. Яна змушала рэжым падпарадкавацца прапісаным ім жа самім нравілам (а яны патрабавалі зыходу старой улады) і не давала яму магчымасці замяніць іх на няпісанае права сілы і махінацый. Калі эфектыўнасць гэтай мадэлі рабіла яе прывабнай для пераймання, дык вернасць літары закона, з гледзішча ўнутранай апазіцыі і яе прыхільнікаў на міжнародным узроўні, рабіла легітымным спрыянне электаральнай рэвалюцыі.
Аднак межы распаўсюду “віруса дэмакратыі” выявіліся хутка, прычым досыць непрыемным чынам. Беларусь, дзе ў верасні 2001 г. — год пасля падзення Мілошавіча — меліся адбыцца прэзідэнцкія выбары, была першай краінай, дзе кааліцыя мясцовых і замежных зацікаўленых гульцоў зрабіла спробу паўтарыць электаральную рэвалюцыю.
Пераход Сербіі да дэмакратыі наўпрост паўплываў на беларускую апазіцыю. Па-першае, пасля байкоту мясцовых 1999 г. і парламенцкіх 2000 г. выбараў досвед Сербіі вярнуў у шэрагі апазіцыі цікавасць да выбараў як магчымай крыніцы палітычных змен. Па-другое, ён спарадзіў новую надзею, якая ўвасобілася ў абвешчаным апазіцыяй напрыканцы 2000 г. лозунгу: “Слабадан ужо гатовы, Саша будзь гатовы!” На сумневы апазіцыі, ці варта ўдзельнічаць у арганізаваных рэжымам выбарах, здавалася, знойдзены адказ: апазіцыя атрымала (ці, дакладней, паверыла, нібы атрымала) план дзеянняў, які лёгка магла падтрымаць і прафінансаваць міжнародная супольнасць спрыяння дэмакратыі, што ўсё яшчэ смакавала свой поспех у Сербіі і была гатовая рухацца далей.
Аднак цяжка ўявіць што-кольвек больш непадобнае да ўзнёсласці і ўздыму сербскай рэвалюцыі, чым канчатковы вынік прэзідэнцкай
гонкі ў Беларусі. Хоць апазіцыя, здавалася, ледзь не даслоўна паўтарыла сербскі сцэнарый, у тым ліку вылучэнне адзінага кандыдата, стварэнне кааліцыі грамадзянскай супольнасці, якая займалася мабілізацыяй выбарцаў і вядзеннем негатыўнай агітацыйнай кампаніі, навучанне назіральнікаў на выбарах і падрыхтоўку да паслявыбарчых акцый пратэсту, яе дзеянні не перашкодзілі “элегантнай перамозе” Лукашэнкі, як ён сам яе назваў. Лукашэнка бясспрэчна перамог адзінага кандыдата ад апазіцыі Уладзіміра Ганчарыка9, і хоць мала хто паверыў у афіцыйныя лічбы, згодна з якімі Лукашэнка атрымаў 75,65% галасоў, а Ганчарык — толькі 15,65%, склалася пашыранае меркаванне, якое падзялялі незалежныя сацыёлагі, прэса і нават шмат хто з апазіцыянераў, якія ўдзельнічалі ў назіранні, што Лукашэнка перамог бы і без фальсіфікацый і махінацый10.
Яшчэ большым канфузам для апазіцыі стаўся поўны правал рэвалюцыйнагасцэнарыя. Абяцаная і шырокарэкламаваная “рэвалюцыя” выявілася невялічкім сходам у ноч пасля галасавання некалькіх соцень актывістаў апазіцыі, які ўлады нават не патурбаваліся разагнаць. Больш за тое, услед за паразай у шэрагах апазіцыі здарыўся глыбокі крызіс, справакаваны ўзаемнымі абвінавачваннямі ў неналежным ужыванні замежнай дапамогі, якія вылезлі на свет у дзень галасавання. Яна не магла яго пераадолець цягам некалькіх гадоў.
Ужо сам факт, што няўдалая спроба рэвалюцыі ў Беларусі ўяўляла сабой відавочныя, нават дэманстратыўныя намаганні скапіяваць поспех прарыву да дэмакратыі ў Сербіі, дае ідэальную магчымасць параўнаць і асэнсаваць глыбінныя чыннікі, якія прадвызначаюць поспех ці, наадварот, паразу электаральнай мадэлі пераходу да дэмакратыі. Такое параўнанне найперш даказвае, што “поспех распаўсюду замежнага досведу заўсёды залежыць ад успрымальнасці да яго ў самой краіне”11. Аднак успрымальнасць не зводзіцца толькі да прысутнасці або адсутнасці структурных перадумоў для рэвалюцыйных палітычных змен.
Важна адзначыць, што электаральныя рэвалюцыі — гэта пераломныя моманты, і хоць яны ў нейкай ступені ўзнікаюць у выніку збояў у
э Уладзімір Ганчарык узначальваў Федэрацыю прафсаюзаў, атрэці кандыдат Сяргей
Гайдукевіч быў лідарам Ліберальна-дэмакратычнай партыі — беларускага клона
ЛДПР Жырыноўскага, якога рэжым выкарыстоўваў, з аднаго боку, каб узмацніць
прапагандысцкія атакі на апазіцыю, а з другога — каб стварыць ілюзію плюралізму
і палітычнай канкурэнцыі, калі апазіцыя вырашыць байкатаваць выбары або яе не
дапусцяць да выбарчай гонкі.
10 Незалежныя сацыялагічныя апытанні НІСЭПД аддавалі Лукашэнку 48% галасоў супраць 21% у Ганчарыка. Гэтыя лічбы адлюстроўвалі размеркаванне галасоў усяго
электарату, і пры 83-адсоткавай яўцы выбарцаў ператвараліся ў 56% за Лукашэнку і 25% за Ганчарыка. Гл.: Новостн НЙСЭПЙ. № 3 (21). 2001. http://iiseps.org/old/ bullet01-3.html.
11 Bunce Valerie, Wolchik Sharon. International Diffusion and Postcommunist Electoral Revolutions // Communist and Postcommunist Studies. Vol. 39. № 3. September 2006. P 283—304.
Раздзел 7. Асэнсаванне поспехаў і паразаў электаральных рэвалюцыяў 229 механізме старога рэжыму, дзе супярэчнасці і слабіны запраграмаваныя з прычыны ўласцівасцей самой яе канструкцыі, але іх вынік вызначаецца палітычнымі і грамадскімі гульцамі, і таму ён няўстойлівы і няпэўны.
3 прычыны самой прыроды электаральнага аўтарытарызму, незалежна ад таго, канкурэтны ён ці не, можна чакаць, што найбольшая верагоднасць узнікнення пераломных момантаў з’яўляецца падчас выбараў. Ці ператворацца яны ў паваротныя пункты або застануцца чарговым элементам звыклай завядзёнкі, залежыць ад мноства чыннікаў, у тым ліку ад сілы і слабасці дзейнай улады і апазіцыі. Але ператвараюць завядзёнку ў пераломны момант гульцы: і рэжым, які сваімі самагубнымі пралікамі дае шанец на перамены, і апазіцыя, чыя нечаканая моц застае знянацку дзейную ўлады. Параўнанне структурных і інстытуцыйных перадумоў дапамагае зразумець, чаму ў Беларусі 2001 г., адрозна ад Сербіі 2000 г. змена рэжыму была надзвычай малаверагоднай. I ўсё ж не што іншае, як аналіз паводзін, дзеянняў і стратэгіі палітычных гульцоў дае ўяўленне, што неабходна, каб канвертаваць палітычны шанец у выніковую перамоіу. Важна адзначыць, што падобны аналіз мусіць браць у разлік паводзіны і рашэнні гульцоў па абодва бакі барыкад.
Як найчасцей бывае ў большасці пераломных момантаў, з увагі на тое, што выбары ў электаральных аўтакратыях, як правіла, нагадваюць рэферэндумы аб даверы аўтакратам12, аналіз перадумоў для электаральнай рэвалюцыі патрабуе ацэнкі, наколькі раскладка сіл у грамадстве дае шанец на палітычныя змены. Сапраўды, з перспектывы выбараў 2000 г. параза ў Косаве вясной—летам 1999 г. аслабіла рэжым Мілошавіча ў двух аспектах.
Па-першае, грамадская незадаволенасць набліжалася да пункта кіпення, бо да абурэння і адчаю, выкліканых дзесяцігоддзем галечы, сацыяльнай несправядлівасці, карупцыі і цынізму ўлады, дадаліся катастрафічныя наступствы нядаўняй вайны. Важна адзначыць, што ў Мілопіавіча амаль не заставалася магчымасцей, каб знайсці новых ахвярных казлоў і зноў выкарыстаць нацыянальную карту, каб адцягнуць увагу грамадства ад уласных правалаў. Хоць напачатку прапагандысцкая машына Мілошавіча па-майстэрску скарыстала ваенную аперацыю, каб пераканаць сербаў, што “ўвесь свет супраць іх”13, прапагандысцкі эфект, як і натуральны ўздым духу супраціву падчас авіяўдараў, хутка прайшоў і неўзабаве змяніўся працверазеннем і роспаччу, не ў апошнюю чаргу таму, што ўпершыню за апошнія дзесяць гадоў вайна прыйшла на зямлю самой Сербіі.
Па-другое, да эканамічнай катастрофы дадалася сімвалічная параза ў Косаве: страта аўтаноміі прадэманстравала, што Мілошавіч
12 McFaul Michael. Transitions from Post-Communism//Journal of Democracy. Vol. 16. № 3. July 2005. P 5—19.
13 Gordy Eric D. The Culture of Power in Serbia: Nationalism and the Destruction of Alternatives. Pennsylvania State University Press, 1999.
не адпавядае той самай мэце, дзякуючы якой на пачатку 1990-х гг. ён узняўся на вяршьшю ўлады. Вострае расчараванне перажывалі нават перакананыя нацыяналісты — яны адмовілі яму ў падтрымцы “не за тое, што абараняў Косава, а за тое, піто не здолеў абараніць”14. Сербы ў абсалютнай большасці перасталі прымаць ідэю, што рэжым Мілошавіча звязаны з выжываннем нацыі і незалежнасцю краіны15. Гэта азначала не столькі дэнацыяналізацыю грамадскай свядомасці, колькі яе “дэнацыфіксацыю”16, як выказаўся адзін сербскі навукоўца.
Аднак ёсць адзін факт, які прымушае зрабіць сур’ёзную агаворку наконт надзвычай істотнай ролі сацыяльнай апазіцыі як вызначальнага чынніка электаральнай рэвалюцыі. Несумненна, гэта неабходны фактар. Калі б Мілошавіч захаваў дастатковую папулярнасць, апазіцыя мала што змагла б зрабіць, каб яго зрынуць. Аднак цягам 1990-х гг. ён паспяхова праходзіў выпрабаванні выбарамі, калі ўзровень грамадскай падтрымкі быў не нашмат вышэйшы, чым ў 2000 г. Насамрэч колькасць галасоў, аддадзеных за Мілошавіча ў 2000 г., была нават большай, чым у большасці выбараў, у якіх ад 1992 г. удзельнічаў Мілошавіч або ягоная партыя, а страта даверу да рэжыму, здавалася, болып адбівалася на яго хаўрусніку па кааліцыі — СРП, — чым на самім Мілошавічу і ягонай партыі.
Рэжым жа Лукашэнкі ў Беларусі, калі набліжалася выпрабаванне выбарамі 2001 г., відавочна, не быў аслаблены ніякімі эканамічнымі ці сацыяльнымі катастрофамі. Наадварот, адносная сацыяльнаэканамічная стабільнасць, якой дасягнуў рэжым, зразумела, дапамагала Лукашэнку захаваць лаяльнасць свайго электарату. Здзіўляе, аднак, тое, што ступень запатрабаванасці грамадствам дэмакратычных змен у Сербіі і Беларусі не так істотна адрознівалася, як гэта магло б падавацца на падставе эканамічных чыннікаў і вынікаў выбараў. Фактычна, згодна з вынікамі незалежных сацыялагічных даследаванняў, узровень грамадскай падтрымкі Лукашэнкі быў не нашмат выпіэйшы, чым у Мілошавіча на момант падзення рэжыму апошняга. Ідэю палітычных змен падтрымлівала большасць грамадства ў абедзвюх краінах: у Сербіі — пераважная (72% рэспандэнтаў выказваліся за змену ўлады і толькі 18% — супраць), у Беларусі — не такая шматлікая, але, тым не менш, значная (50—54% апытаных былі гатовыя падтрымаць кандыдата, які абяцаў бы кардынальны разрыў з палітыкай
14 Cohen Lenard. Serpent in the Bosom: The Rise and Fall of Slobodan Milosevic. Boulder: Westview Press, 2000.
16 Агляд змены грамадскіх настрояў датьгчна нацыяналізму гл. у: Mihailovic Srecko. Political Formulae for the Perseverance and Change of the Regime in Serbia // Spasic Ivana, Subotic Milan (eds.). RZEvolution and Order: Serbia After October 2000. Belgrade: Institute for Philosophy and Social Theory, 2001. P 59—72. http://instifdt.bg.ac.rs/ tekstovi/knjige,'Revolution_and_Order.pdf.
ls Gredelj Stejpan. War Crimes, Guilt, Sanctions // Spasic Ivana, Subotic Milan (eds.).
R/Evolution and Order: Serbia After October 2000. Belgrade: Institute for Philosophy and Social Theory, 2001. P 241—262.
Лукашэнкі, і менш за 40% выступалі за працяг ранейшай палітыкі)17. Гэткі расклад не дазваляе прызнаць папулярнасць Лукашэнкі і большую прыхільнасць грамадства да захавання наяўнага становішча вычарпальным тлумачэннем татальнай паразы апазіцыі ў Беларусі.
Яшчэ адзін значны чыннік, які часта называюць вырашальным для электаральных рэвалюцый, — унутраная знітаванасць рэжыму — таксама не дае адназначнага адказу. Бясспрэчна, у выпадку рэжыму Лукашэнкі “султанізм” аўтакрата, як ён вызначаны вышэй у гэтай кнізе, быў нашмат мацнейшы. Хоць падчас падрыхтоўкі да прэзідэнцкіх выбараў 2001 г. здарыліся самьія сур’ёзныя праявы адступніцтва асобных прадстаўнікоў рэжыму, з якімі Лукашэнка сутыкаўся на ўсім працягу свайго кіравання18, беларускі лідар хутка мінімізаваў іх патэнцыйныя наступствы зняццем з пасад і пераследам чыноўнікаў.
Ступень і значнасць разбурэння ўнутранай знітаванасці рэжыму Мілошавіча наўрад ці магчыма вызначыць, калі не лічыць таго, што адзіная дакладная мера слабасці рэжыму — сам факт ягонага падзення. Шмат хто з былых прадстаўнікоў рэжыму заяўляў, што яны “чынілі закулісную змову” і “падштурхоўвалі” Мілошавіча да палітьгчнай катастрофы, аднак ёсць відавочная прычына з сумневам ставіцца да падобных цверджанняў. Перадусім таму, што цяжка даказаць, ці да вырашальнага галасавання, якое паклала канец уладзе Мілошавіча, рэпрэсіўны механізм ягонага рэжыму даваў збоіны. Ен імкліва пазбаўляўся ад рыс канкурэнтнага аўтарытарызму: прымаў рэпрэсіўныя законы аб СМІ, зачыняў недзяржаўныя арганізацыі, умацоўваў кантроль над ВНУ, наносіў удары ў плечы апанентам, a найбольш яркіх спрабаваў забіць19.
Гэтаксама ў Сербіі або адсутнічалі, або былі моцна аслабленыя ўладай інстытуцыйныя фактары, якія паспрыялі зменам рэжыму падчас наступных электаральных рэвалюцый. Напрыклад, сербская апазіцыя не магла разлічваць, што парламент ці суды паспрыяюць пераходу ўлады, пакуль гэтыя інстытуты не будуць пастаўленыя перад здзейсненым фактам. Апазіцыя кантралявала мясцовыя органы ўлады, якія хоць і адыгралі пэўную ролю ў мабілізацыі мясцовых жыхароў на “апошні акт” пратэстаў у Бялградзе, але не мелі дачынення да арганізацыі выбараў. А тая купка незалежных СМІ, якія цягам дзесяцігоддзя не дапускалі абсалютнай манаполіі Мілошавіча
17 Сербія, гл.: Partner International. (Брак спасылкі. — Заў. рэдактара.) Беларусь, гл.: Новостн ННСЭПН. № 3 (21). 2001. http://iiseps.org/old/bullet01-3.html. — Заў. рэдактара.
18 Уцечка інфармацыі пра меркаваную датычнасць улады да знікнення і забойства палітычных апанентаў.
19 Акты тэрору супраць апазіцыі налічвалі: забойства ў чэрвені 1999 г. галоўнага рздактара часопіса “Бліц”, некалькі няўдалых замахаў на Вука Драшкавіча, выкраданне і забойства за месяц да прэзідэнцкіх выбараў былога прэзідэнта Сербіі Івана Стамболіча. Цела Стамболіча знайшлі толькі ў 2003 г.
на інфармацыю, хутка драбнела: перад выбарамі рэжым фактычна пазбавіў эфіру асноўныя незалежныя электронныя СМІ, перадусім “Радыё Б-92”20.
Па-другое, больш глыбокія і вартыя даверу даследаванні пацвярджаюць, што пераход ключавых структур рэжыму — апарату бяспекі — на бок апазіцыі, які адбыўся літаральна за некалькі гадзін да фінальнага акта рэвалюцыі, быў гульнёй “у чый апошні вагон ускочыць”, г.зн., яны зразумелі, што іх дзеянні ўзмоцняць ужо наяўны ціск на рэжым і тым самым ссунуць раўнавагу на карысць апазіцыі. Зразумела, што ў Беларусі не было гульні “у чый апошні вагон ускочыць”: перадусім таму, што ніхто ўсур’ёз не сумняваўся ў тым, што Лукашэнка здольны атрымаць перамогу на выбарах. Каб весці гэтую гульню, патрэбныя “гульцы” з боку апазіцыі, здатныя схіліць прадстаўнікоў старога рэжыму да супрацы і ў шырэйшым сэнсе пераканаць іх, што гульня сапраўды вядзецца і што іх рашэнне не толькі вызначыць вынік супрацьстаяння, але і гарантуе ім бяспеку21. Фактычна выглядае на тое, што хутчэй рэвалюцыя тлумачыць эрозію рэжыму, чым наадварот.
Далей, адзіны найважнейшы акт дэзарганізацыі рэжыму Мілошавіча здзейсніў сам рэжым, прызначыўшы датэрміновыя прэзідэнцкія выбары і, болып за тое, абраўшы працэдуру ўсенароднага галасавання. Інакш кажучы, улада сама стварыла сітуацыю, у якой аслабілася яе здольнасць да рэпрэсій супраць апанентаў. Калі ў 1997 г. скончыўся другі тэрмін Мілошавіча на пасадзе прэзідэнта Сербіі, ён арганізаваў сваё абранне прэзідэнтам ФРЮ і перанёс структуры свайго рэжыму на федэральны ўзровень. Прэзідэнт федэрацыі абіраўся парламентам, а не народам, што давала дадатковыя магчымасці пракантраляваць, каб працэс зацвярджэння ўлады Мілошавіча прайшоў гладка. Хоць прэзідэнт ФРЮ не мог пераабірацца на другі тэрмін, каб вырашыць гэтую праблему і захаваць пасаду, Мілошавічу толькі і патрабавалася зрабіць, што правесці простую папраўку да Канстытуцыі. Калі ўлічыць, што ўлады партнёра Сербіі па федэрацыі — Чарнагорыі — байкатавалі федэральныя выбары, каб забяспечыць сабе парламенцкую болыпасць і пераабранне, Мілошавічу патрабавалася ўсяго адно: каб ягоныя прыхільнікі ў Чарнагорыі (на той час яны знаходзіліся ў апазіцыі да ўрада рэспублікі) удзельнічалі ў фактычна безальтэрнатыўных выбарах і занялі месцы ў федэральным парламенце22. Аднак Мілошавіч пайшоў на радыкальны крок: у ліпені 2000 г. у федэральную Кан-
20 Дэфіцыт інфармацыі часткова кампенсавалі сетка АНЕМ, бялградскае радыё “Індэкс” і замежныя радыёстанцыі, якія фінансаваліся ЗША і Еўразвязам.
21 Гэтым я маю на ўвазе, пгто рашэнне перайсці на бок апазіцыі ставіць крыж на старым рэжыме і перабежчыкі аўтаматычна могуць не баяцца яго помсты.
22 Найлепшае таму пацвярджэнне — факт, што кааліцыя Мілошавіча разам са сваімі чарнагорскімі паплечнікамі заваявала 74 са 138 месцаў на парламенцкіх выбарах, якія праводзіліся ў адзін дзень з прэзідэнцкімі. Гл.: Pavlovic Dusan. The Populist Lock // Politicka misao. Vol. 37. № 5. 2000. P 122—127.
Раздзел 7. Асэнсаванне поспехаў і паразаў электаральных рэвалюцыяў 233 стытуцыю ўнеслі папраўкі, якія прадугледжвалі абранне прэзідэнта ФРЮ ўсенародным галасаваннем. Больш за тое, Мілошавіч на год скараціў свой прэзідэнцкі тэрмін, каб адразу дабівацца пераабрання.
Самазабойчаму рашэнню Мілошавіча ёсць некалькі магчымых тлумачэнняў. Найболып бясспрэчны акт самагубства — увядзенне ўсенароднага галасавання — пацвердзіў, што Мілошавіч “апынуўся “загнаным у кут” папулісцкага шляху да ўлады, з якога ён пачынаў сваю палітычную кар’еру”28. Іншымі словамі, ён лепш за каго іншага разумеў, што стабільнасць усіх складнікаў ягонай улады залежала ад таго, наколькі ён быў здольны падмацаваць яе воляй народа. Але, пайшоўшы на наўпроставыя выбары, Мілошавіч да апошняга моманту быў абсалютна ўпэўнены ў сваёй перамозе — пакуль незваротна не прайграў24. Гэтае памылковае меркаванне (нібыта сілкаванае найбліжэйшым атачэннем Мілошавіча) дапоўнілі два няменшыя аблудныя прыпушчэнні. Па-першае, Мілошавіч разлічваў, што апазіцыя зноў расколецца і сама нанясе сабе паразу знутры. Падругое, ён адназначна не чакаў, што скрасці перамогу будзе немагчыма. Як выявілася, Мілошавіч глыбока памыляўся ў абодвух прыпупгчэннях. Здзіўляльнае імкненне апазіцыі захаваць адзінства26, падтрымка і рост яе папулярнасці, асабліва кандыдата ў прэзідэнты Ваіслава Каштуніцы — Мілошавіч настолькі ігнараваў яго, што ніколі не даў сабе працы сустрэцца з ім, пакуль рэвалюцыя 5 кастрычніка не сталася здзейсненым фактам, — сталі поўнай нечаканасцю для рэжыму.
Усе гэтыя пралікі і памылкі сведчылі, што ў Мілошавіча пачалася “прыдворная фаза кіравання, калі ён атачае сябе людзьмі, якія яму ліслівяць і не даюць доступу да праўдзівай інфармацыі”26. Але тое, што Мілошавіч не ацаніў беспрэцэдэнтнай моцы і дзеяздольнасці
28 Pavlovic Dusan. The Populist Lock// Politicka misao. Vol. 37. № 5. 2000. P 122—127.
24 “Мілошавіч верыў, іпто ягоная харызма не паблякла. У яго не было сур’ёзнага канкурэнта. Вук Драшкавіч пасля двух замахаў наягонае жыццё хаваўся ў Будве [курортны горад у Чарнагорыі — В.С.]; Зоран Джынджыч не меў ніякіх шанцаў — афіцыйныя СМІ малявалі яго сапраўдным сатаной; Ваіслаў ІПэшаль папросту не рызыкнуў бы весці з ім двубой. Нават у самых жахлівых снах Мілошавіч не бачыў канкурэнта ў Ваіславе Каштуніцы. He бачылі яго і вушы і вочы Мілошавіча — Дзяржаўная служба бяспекі... Усяго за некалькі дзён да выбараў Мілошавіч з фанабэрлівай самаўпэўненасцю заявіў начальніку штабаЮгаслаўскай арміі генералу Нябойшу Паўкавічу, што атрымае семдзясят адсоткаў галасоў. Ен казаў, што можа нават “падараваць” Ваіславу Каіптуніцу сто тысяч галасоў “мёртвых душ” у Косаве, абсалютна не заўважаючы, што ад 27 ліпеня [дзень, калі былі прызначаныя прэзідэнцкія выбары. — B.C.] гадзіннік пачаў для яго зваротны адлік. Гадзіннік народнага незадавальнення, якое можна выказаць адным сказам: “He магу нават вымавіць яго імя, на х... яго”. Гл.: Bujosevic Dragan, Radovanovic Ivan. The Fall of Milosevic: The October 5th Revolution. New York-London: Palgrave Macmillan, 2003. P 15—16.
25 Як тлумачыцца далей, выхад найбуйнейшай партыі — СРА — з апазіцыйнай кааліцыі больш паспрыяў яе ўмацаванню, чым аслабленню.
26 Antonie Slobodan. Rizican prelazak u sultanizm Ц Danas. 03.10.2000.
апанентаў, было вынікам не толькі самазаспакоенасці, але і браку інфармацыі. 3 аднаго боку, было б няслушна сцвярджаць, што перад выбарамі Мілошавіч не паспрабаваў абясшкодзіць апазіцыю. Гэтаму супярэчыла б рэзкае ўзмацненне ад 1998 г. палітычных рэпрэсій, ужыванне сілы супраць апанентаў і ўвядзенне болып жорсткага кантролю над грамадствам. Магчыма, Мілошавіч проста “недаціснуў”, то бок ужытай ім сілы было недастаткова, каб цалкам зняць пагрозу з боку апазіцыі, або Мілошавіч задзейнічаў яе занадта позна27. Цяжка вызначыць, які ўзровень рэпрэсій дастатковы. Хоць, відавочна, Мілошавіч, адрозна ад аўтакратаў, якія наносяць прэвентыўныя ўдары, нападаў на апанентаў толькі тады, калі яны пачыналі ўяўляць відавочную пагрозу, — гэта лепш за ўсё паказвае той факт, што Каштуніца, які яго зрынуў, ніколі не сутьікаўся з такімі рэпрэсіямі, як іншыя лідары апазіцыі, прыкладам, Драшкавіч і Джынджыч. Але трэба, аднак, адзначыць, што ўсяго за некалькі месяцаў да абвяшчэння выбараў апазіцыя выглядала слабай, раз’яднанай і нямоглай. Магчыма, Мілошавіч вьграшыў, што дасягнуў сваёй мэты — знішчыць і дэмаралізаваць апанентаў, але, калі гэта так, яго пункт гледжання, бясспрэчна, падзялялі шматлікія назіральнікі28.
3 другога боку, Мілошавіч быў першым у рэгіёне аўтарытарным лідарам, які стаўся ахвярай электаральнай рэвалюцыі. Ен не меў узору-папярэджання, як аўтакрат прайграе выбары і страчвае ўладу пад ціскам волі народа. Узмацняючы рэпрэсіі, ён бяздзейнічаў у той сферы, якая ў канчатковым выніку мела найбольшае значэнне: не зрабіў неабходных крокаў, каб цалкам паставіць пад свой кантроль выбарчы працэс і падлік галасоў. Апазіцыя атрымала па адным месцы ў кожнай камісіі, што хоць і аўтаматычна не гарантавала ад фальсіфікацый, але, бясспрэчна, значна спрасціла паралельны падлік галасоў і дало апазіцыі магчымасць заявіць пра сваю нерамогу29.
Але яшчэ большая праблема для Мілошавіча палягала ў тым, што ягоная машына выбарчых махінацый ніколі раней не сутыкалася з пераканаўчай перамогай апазіцыі. У выніку ў Мілошавіча не было плана дзеянняў на 24 верасня, і зыход галасавання выклікаў шок у ягонага атачэння30. Ён страціў час, вырашаючы, што рабіць, між тым як
27 Немагчыма паверыць, наколькі вялікую прастору пакідаў рэжым для грамадскай актыўнасці і мабілізацыі тым групам, на якія найбольш нападаў, як, напрыклад, “Отпор!” — яго офіс зачынілі ўсяго за некалькі тыдняў да галасавання.
28 Rozen Laura. Milosevic’s fizzling opposition // Salon. 05.06.2000. http ://www. salon. com/2000/06/05/opposition/.
29 Да таго ж, хоць страта кантролю над Косавам значна зменшыла магчымасці для фальсіфікацый у гэтым рэгіёне, але не ліквідавала іх увогуле. Галасаванне арганізавалі ў раёнах пражывання сербаў, і афіцыйныя асобы ААН выразна заявілі, што не будуць умешвацца ў выбарчы працэс, бо гэтаўнутраная справа Сербіі.
30 Ягоная жонка назвала палярэднія вынікі “змовай ЦРУ з дапамогай унутраных здраднікаў”. Гл.: Djukic Slavoljub. Milosevic and Markovic: A Lust for Power. McGuill University Press, 2001. P 148—149.
Раздзел 7. Асэнсаванне поспехаў і паразаў электаральных рэвалюцыяў 235 апазіцыя ўжо абвясціла перамогу і актыўна рыхтавалася да вулічнай фазы рэвалюцыі81.
Калі дэзарганізаванасць улады можа быць істотным, нават вырашальным, але ўсё ж не дастатковым фактарам поспеху электаральнай рэвалюцыі, дык інстытуцыйная знітаванасць кансалідаванай аўтакратыі амаль з поўнай пэўнасцю выключае магчымасць падобнага сцэнарыя.
Для беларускай апазіцыі былі зачыненыя дзверыў інстытутыўлады, яна не мела ніякага прадстаўніцтва ў парламенце і іншых выбарных органах, хоць усё роўна іх роля ў лукашэнкаўскай сістэме ўлады — нулявая. Яна не мела амаль ніякага доступу да электронных СМІ32, а друкаваныя выданні былі неаператыўнымі і, бадай, ніяк не маглі канкураваць з машынай дзяржаўнай прапаганды. Прадстаўніцтва апазіцыі ў выбарчых камісіях раўнялася нулю. Калі сербская апазіцыя магла разлічваць на некаторыя шчыліны ў сістэме ўлады Мілошавіча, каб змагацца з ёй, дык беларуская была цалкам адрэзаная ад амаль што непрысіупнай крэпасці аўтарытарызму, якую збудаваў Лукашэнка.
Адрозна ад Мілошавіча, Лукашэнка ў 2001 г. па-ранейшаму зыходзіў з таго, што захаванне ўлады для яго не гарантаванае, нават калі падтрымка насельніцтва ў спалучэнні з наяўным патэнцыялам рэпрэсіўнага апарату абяцалі спакой і ўпэўненасць. Больш за тое, ён ужо меў магчымасць назіраць электаральную рэвалюцыю звонку. У яго былі хутчэй асабістыя прычыны для хвалявання: ён быў сябрам Мілошавіча, хваліўся гэтым сяброўствам, дэманстратыўна кідаючы выклік Захаду, і слушна пралічыў, што першай выпрабавальнай пляцоўкай, каб паўтараць эксперымент з электаральнай рэвалюцыяй, будзе ягоная краіна33.
Ягонай першай задачай было дыскрэдытаваць саму мадэль электаральнай рэвалюцыі як такую. Задоўга да выбараў мабілізавалася афіцыйная прапаганда — яна палохала людзей, што спроба апазіцыі змяніць рэжым будзе не чым іншым, як змовай Захаду, каб скінуць прэзідэнта, захапіць кантроль над уласнасцю ў краіне і ў канчатковым
31 “...прэс-сакратар сацыялістаў і югаслаўскіх левых спачатку абвясціў, што Мілошавіч перамог, а яго прыхільнікі атрымалі парламенцкую большасць. Калі Мілошавіч зразумеў, іпто не зможа скрасці столькі галасоў, дык загадаў свайму прэс-сакратару заявіць, што ён ідзе на першым месцы і адбудзецца другі тур прэзідэнцкіх выбараў. Урэшце, зразумеўшы маштаб сваёй паразы, Мілошавіч прызнаў — зноў праз сваіх прадстаўнікоў, — што Каштуніца атрымаў болыпасць галасоў”. Гл.: Bujosevic Dragan, Radovanovic Ivan. The Fall of Milosevic: The October 5th Revolution. New York—London: Palgrave Macmillan, 2003. P 20.
32 Беларуская служба Радыё “Свабода” транслявала свае перадачы пару гадзін на дзень на кароткіх хвалях. Напраўду знайсці прыймачы для гэтага дыяпазону робіцца ўсё цяжэй і цяжэй, бо сучасная электроніка, як правіла, не разлічаная на гэтыя хвалі.
33 Падобных асабістых сувязяў не мелі інпіыя аўтарытарныя рэжымы былога Савецкага Саюза, якія ўрэіпце паўтаралі памылку Мілошавіча — паводзіліся залішне самазаспакоена, — ажно пакуль “памаранчавая рэвалюцыя” ва Украіне не паднесла тым, хто япічэ заставаўся, урок, на які немагчыма было не звярнуць увагі.
выніку падзяліць яе. Людзям таксама даводзілі, што электаральная рэвалюцыя — гэта механізм крадзяжу галасоў на выбарах апазіцыяй, а не спроба прадухіліць фальсіфікацыі з боку рэжыму. Падобная прапаганда была скіраваная на тое, каб апраўдаць поўнае недапушчэнне назірання на выбарах, што і адбылося падчас галасавання. Рэжым таксама распрацаваў болын тонкія і напэўныя механізмы маніпуляцый34.
Болып за тое, Лукашэнка з надзвычайнай падазронасцю ставіўся да свайго атачэння: у пэўны момант ён адкрыта заявіў, што ведае пра закулісныя інтрыгі ў верхнім эшалоне дзяржаўнага апарату, і паабяцаў імгненна здушыць усялякую спробу палацавага перавароту або сабатажу. Ен наўпрост даў зразумець унутранаму колу набліжаных: “Я выйграю прэзідэнцкія выбары. Я хачу выйграць іх разам з вамі, але зраблю гэта і без вас”35. I ён выканаў-такі сваё абяцанне: некаторых чыноўнікаў, якія адкрыта выступалі супраць прэзідэнта падчас выбарчай кампаніі, арыштавалі і абвінавацілі ў карупцыі.
Калі ўлічыць, якімі вартымі жалю былі спробы аназіцыі паўтарыць сербскі сцэнарый, прэвентыўны ўдар Лукашэнкі, каб не дапусціць рэвалюцыі, выглядаў на празмерную рэакцыю. Аднак у гэтым і палягае стыль паводзін Лукашэнкі, што падкрэслівае адну з ягоных самых моцных рыс: уменне адчуць і ліквідаваць небяспеку ў зародкавым стане. Ен і надалей трымаўся гэтай самай мадэлі, калі новыя ўдалыя электаральныя рэвалюцыі ў краінах былога Савецкага Саюза падштурхнулі яго да ўзмацнення прэвентыўных удараў.
Адсутнасць моцнай, ідэйнай, добра арганізаванай апазіцыі можна было б і не лічыць вырашальным фактарам, які пазбавіў Беларусь шанцу на змену рэжыму з улікам відавочнай моцы — як з гледзішча папулярнасці, так і патэнцыялу рэпрэсіўнага апарату — дзейнага рэжыму. Аднак прыклад Сербіі паказвае, што ключавы чыннік аслаблення рэжыму — моц апазіцыі. Памылкі апазіцыі, яе самаразбуральныя паводзіны былі асноўнай прычынай захавання рэжыму Мілошавіча. Яе нечаканая, не знішчаная прэвентыўнымі ўдарамі моц змяніла ўвесь расклад.
Аднак немагчыма аднесці раптоўны рост моцы сербскай апазіцыі толькі на конт чыста сітуацыйных чыннікаў. Шмат у чым яна зрабілася моцнай, таму што раней была слабай і кволай.
Яшчэ адзін фактар быў у тым, што апазіцыя традыцыйна дзейнічала ў публічнай прасторы, прысутнічала на палітычнай арэне, і таму яе ве-
34 Папярэдняе галасаванне, калі грамадзянам дазваляецца прагаласаваць на працягу пяці дзён да дня галасавання без тлумачэння прьгчын, цалкам ператварылася ў галоўны механізм атрьшаяня патрэбных вынікаў. (Як кажуць незалежныя назіральнікі, папярэдняе галасаваняе зрабілася de facto абавязковым для супрацоўнікаў дзяржаўных прадпрыемстваў. 3 цягам часу значна ўзрасла доля тых, хто прагаласаваў датэрмінова: на парламенцкіх выбарах 2000 г. —10% выбарцаў, унесеных у спісы для галасавання, а ў 2001 г. гэтая лічба вырасла да 17%. На прэзідэнцкіх выбарах 2006 і 2010 гадоў працэнт датэрміновага галасавання быў роўны адпаведна 31% і 27,9%—Заў. рэдактара.')
35 http://www.president.gov.by/rus/president/Speech/vertic.shtml.
Раздзел 7. Асэнсаванне поспехаў і паразаў электаральных рэвалюцыяў 237 дала грамадства. Дзякуючы гэтаму яна змагла хутка скарыстацца падзеннем падтрымкі Мілошавіча. Напрыклад, сацыялагічныя апытанні сведчылі, што ўжо за год да прэзідэнцкіх выбараў у верасні 2000 г. апазіцыя магла перамагчы на парламенцкіх выбарах, калі б дасягнула адзінства36.
У выпадку Сербіі можна казаць пра спалучэнне чатырох чыннікаў:
• незадаволенасць рэжымам і яго дэсакралізацыя;
• уздьш грамадскай актыўнасці, не прывязаны да выбараў;
• нечаканая здольнасць апазіцыі сабрацца з сіламі і дзейнічаць разумна;
• з’яўленне кандыдата, які рэальна прэтэндаваў на абранне, мог быць падтрыманы выбарцамі, і гэта давала надзею.
Усё гэта прывяло да таго, што грамадства стала жыць надзеяй. Часткова надзею стваралі стратэгія і пасланне, але надзея была шырэйшай, бо з’явілася святло ў канцы тунэля. Узнікла адчуванне неадкладнасці і разуменне наступстваў магчымай паразы.
Такога адчування неадкладнасці не было ў Беларусі. Хоць у 2001 г. рэйтынг грамадскай падтрымкі Лукашэнкі знаходзіўся на адной з самых нізкіх адзнак з таго часу, як ён прыйшоў да ўлады37, але апазіцыя ў Беларусі толькі рабіла першую спробу выйсці з грамадскапалітычнай ізаляцыі і напярэдадні выбарчай кампаніі карысталася падтрымкай усяго адной дзясятай электарату. Наступствы нізкай грамадскай падтрымкі былі простыя: каб дамагчыся поспеху, беларуская апазіцыя падчас усёй выбарчай кампаніі мусіла наноў знаёміцца з выбарцамі і пераконваць іх падтрымаць яе. У выніку фактычна не засталося ні часу, ні рэсурсаў на саму рэвалюцыю, нават калі б апазіцыя і дала рады заваяваць сэрцы і розумы людзей (а насамрэч яна гэтага не здолела).
Беларуская апазіцыя рознілася ад Дэмакратычнай апазіцыі Сербіі не толькі арганізацыйнай слабасцю і нізкай папулярнасцю ў грамадстве, але і тым, што не змаглавыйсці з “вежы саслановай косці” ўласных памылковых уяўленняў пра рэальны стан рэжыму, грамадства і сваё становішча. Яна па-ранейшаму цвёрда верыла, што можа лёгка перамагчы Лукашэнку ў выбарчым бліц-турніры і імкнулася кампенсаваць усе свае ўнутраныя хібы простай імітацыяй удалага сербскага сцэнарыя ў марным спадзеве, што магічная формула перамогі спрацуе сама за сябе. Спроба капіявання толькі пагоршыла і без таго катастрафічнае становішча беларускіх дэмакратаў. Апазіцыя дзейнічала паводле рэцэпту, а не абапіралася на досвед, і таму на розных этапах кампаніі больш засяроджвалася на тым, каб не адысці ад рэцэпту, а не на тым,
36 Агульны пазітыўны рэйтынг вядучых апазіцыйных партый дасягаў 38% ад усяго электарату, а трохпартыйная кааліцыя Мілошавіча, якая кіравала краінай ад 1997 г., атрымлівала менш зачвэрць галасоў. Гл.: Partner opinion poll, 1999. (Брак спасылкі. — Заў. рэдактара.)
37 Ад 33% да 41%, а алазіцыі прадказвалі ўсяго ад 1/10 да 1/7 галасоў ад агульнай колькасці насельніцтва. <Брак спасылкі.. — Заў. рэдактара.}
ці маюць яе дзеянні і рашэнні (выбар кандыдата і лозунгаў кампаніі, мабілізацыя мас і навучанне выбарцаў, падрыхтоўка да паслявыбарчых акцый пратэсту) хоць які сэнс у рэальным кантэксце. Спробьі імітацыі прывялі да непрадуктыўных і неадэкватных рашэнняў ды дзеянняў, якія не запальвалі народ натхненнем перад набліжэннем рэвалюцыі, а толькі даносілі да людзей той факт, што апазіцыя слабая і адарваная ад жыцця.
Вынікі дзейнасці сербскай і беларускай апазіцыі дэманструюць ролю і абмежаванасць уздзеяння япічэ аднаго чынніка пераходу да дэмакратыі шляхам электаральнай рэвалюцыі — вонкавай дапамогі ў змене рэжыму. Заўважная, гучна абвешчаная і паспяховая дапамога апазіцыі ў Сербіі прыцягнула міжнародную ўвагу і выклікала гарачую палеміку. Яна дала падставы для абвінавачванняў у “закуліснай змене рэжыму” і кожны раз пасля чарговай удалай электаральнай рэвалюцыі спараджала падазрэнні, што гэта не што іншае, як арганізаваны звонку дзяржаўны пераварот.
Нашмат менш увагі надавалася няўдалым спробам паспрыяць змене рэжыму, як, напрыклад, у Беларусі ў 2001 г. Замежныя донары сапраўды спрабавалі паўтарыць у Беларусі свой поспех, фінансуючы падобныя праграмы, накіраваныя на ўзмацненне апазіцыйных партый, арганізацыю паралельнага падліку галасоў і падтрымку кампаніі мабілізацыі выбарцаў. Прасоўваліся нібыта ўзятыя з таго ж сцэнарыя ініцыятывы: сеткі незалежных назіральнікаў, мабілізацыя выбарцаў і ўнутранае назіранне; сербскі рух “Отпор!” у Беларусі атрымаў свайго клона пад назвай “Зубр”; чыніўся моцны ціск на апазіцыю, каб тая вылучыла адзінага кандыдата. Аднак усе гэтыя высілкі, як і самі выбарчыя кампаніі апазіцыі, ггрывялі да дыяметральна супрацьлеглых вынікаў.
Даследчык, які ўважліва сачыў за падзеямі ў Сербіі, ацэньваючы поспех міжнароднай супольнасці спрыяння дэмакратыі ў зрынанні Мілошавіча, заўважыў: “Іх праца вымагала ўмацавання ўжо наяўных у палітычным жыцці Югаславіі рыс”38. У гэтым, напэўна, палягае самая істотная розніца паміж спробамі падтрымаць дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі. Хоць замежныя спонсары ў Сербіі паўтаралі захады па падтрымцы кампаній апазіцыі супраць менш аўтарытарных уладароў (у тым ліку і Уладзіміра Мечыяра ў Славакіі), але яны спрыялі апазіцыі, якая ўжо трывала ўкаранілася ў грамадстве і здолела да пачатку выбарчай кампаніі забяспечыць сабе падтрымку большасці насельніцтва. Тое ж датьгчыла і падтрымкі грамадзянскай супольнасці: самыя ўдалыя, наватарскія ініцыятывы, у тым ліку “Отпор!” і “G-17+”39, паўсталі самастойна з нізавога ўзроўню.
38 Carothers Thomas. Ousting Foreign Strongman: Lessons from Serbia // CIPE Policy Brief. Vol. 1. № 5. May 2001. P 3.
39 Асяродак інтэлектуалаў, чыя дзейсная праца як “фабрыкі думкі” для апазіцыйных партый і кансультантаў міжнароднай супольнасці спрыяння дэмакратыі давала каштоўнае аналітычнае забеспячэнне ўсёй працы па будаванні дэмакратыі.
Нарэшце, як паказаў досвед прэзідэнцкай кампаніі ў Сербіі, міжнародная супольнасць падтрымала паспяховую выбарчую стратэгію, распрацаваную самой апазіцыяй. Узаемадзеянне паміж спонсарамі і апазіцыяй не было простым і беспраблемным40. Апазіцыі даводзілася прымаць рашэнні, якія былі не даспадобы супольнасці спрыяння дэмакратыі: напрыклад, апошняя не вітала рашэнне адмовіцца ад спроб аб’яднацца з СРА. Аднак Дэмакратьгчная апазіцыя Сербіі змагла настаяць на тым, што гэта адзінае слушнае рашэнне41. Болып за тое, сербская апазіцыя творча і рэалістычна падыходзіла да таго, што трэба зрабіць, каб зрынуць Мілошавіча. Калі б яна проста капіявала, напрыклад, дзеянні славацкіх дэмакратаў, яе высілкі прапалі б марна. Паслявыбарчыя акцыі пратэсту супраць фальсіфікацый і ў абарону перамогі, якія і ператварылі выбары ў рэвалюцыю, відавочна былі плёнам гэтага творчага падыходу, за што ДАС і яе прыхільнікам і трэба аддаць належнае.
Зусім іншы вынік ажыццяўлення падобнай стратэгіі ў Беларусі нельга патлумачыць толькі недастатковым фінансаваннем, хоць агульная сума падтрымкі была, бясспрэчна, меншая, чым у Сербіі42. Адрозна ад Сербіі, у Беларусі дапамога ад міжнароднай супольнасці спрыяння дэмакратыі хутчэй рэанімавала, чым узмацняла апазіцыю. Горш за тое, супольнасць спрыяння дэмакратыі падзяляла наіўную веру беларускай апазіцыі ў магічную формулу перамогі, прычым апошняя засяродзіла свае намаганні на капіяванні, а не на “дастасаванні да ўнутраных варункаў” электаральнай мадэлі рэвалюцыі.
Аднак ні ўнутраныя, ні замежныя кланавальнікі не ўлічвалі прыроды палітычнага рэжыму, крыніц яго трываласці і стабільнасці і ўнутраную слабасць, якія рабілі немагчымай паспяховую арганізацыю апазіцыі. У выніку замежная дапамога магла (і змагла) пераканаць апазіцыю аб’яднацца, але сама па сабе не магла пераадолець унутраных разборак, якія, пакуль не пачалася прэзідэнцкая кампанія, з радасцю распальвала сама апазіцыя. Адпаведна, фінансавыя стымулы не маглі замяніць добрай волі і гатовасці абмежаваць уласныя амбіцыі, а значыць, не маглі прымусіць актывістаў нізавога звяна аддана працаваць на адзінага кандыдата, які пры любым зыходзе вылучэння так ці іначай быў бы кампраміснай фііурай.
Дапамога міжнароднай супольнасці спрыяла кампаніі апазіцыі там, дзе яна развівалася, але не магла стварыць усплёску энтузіязму
40 Як казаў Джынджыч, “яны не пыталіся, якой падтрымкі мы б хацелі. Хутчэй яны казалі: “Мы ведаем, што вамтрэба”. Гл.: In His Own Words: Zoran Djindjic//Interview with Steve York. Belgrade. 01.12.2000 for the film “A Force more Powerful”. http://www. aforcemorepowerful.org'films/bdd/story/hif/zoran-djindjic.php.
41 “Мы сказалі: не, гэта немагчыма. Калі вы хочаце нам дапамагчы — добра. Калі не — таксама добра. Але мы не можам прыняць падобных умоў”. Тамсама.
42 Найвыпіэйшую лічбу магчымай дапамогі ад ЗПІА — 24 млн долараў — прыводзіць Скот Пітэрсан, гл.: Peterson Scott. US spends millions to bolster Belarus opposition // Christian Science Monitor. 10.09.2001.
і палітычнай актыўнасці там, дзе апазіцыя не змагла стварыць сваю нізавую базу. Замежная супольнасць спрыяння дэмакратыі дапамагала арганізоўваць назіранне і мабілізоўваць людзей, але не змагла ацаніць эфектыўнасці кланаванай кампаніі (у выпадку з мабілізацыяй) і стрымаць канкурэнцыю за гранты (як атрымалася з назіраннем)43.
43 Падрабязна гл.: Vitali Silitski, “The Change is Yet to Come: Opposition Strategies and Western Efforts to Promote Democracy in Belarus”, in Ann Lewis (ed.). The EU & Belarus: Between Moscow & Brussels. London: Federal Trust, 2002. R 351—374.
Раздзел 8.
Стварэнне ўзору: электаральная рэвалюцыя ў Сербіі
Розум плюс надзея: аб’яднанне апазіцыі
Хоць канчатковае рапіэнне вылучыць Ваіслава Каштуніцу адзіным кандыдатам, які будзе супрацьстаяць Мілошавічу на прэзідэнцкіх выбарах 2000 г., было прынятае менш як за два месяцы да галасавання1, але апазіцыя дасягнула прынцыповай дамоўленасці аб адзінстве на шмат месяцаў раней. У сакавіку амаль усе апазіцыйныя партыі аб’ядналіся ў Дэмакратычную апазіцыю Сербіі; усе яны мелі “цвёрдую волю змагацца і без агаворак падтрымліваць адзінага кандыдата, які будзе супрацьстаяць Мілошавічу”2.
АдмоваДрашкавічаі СРАдалучыодадаальянсу ўканчатковым выніку аказалася накарысць ДАС. Драшкавіч моцна дыскрэдытаваў сябе ў вачах настроенага супраць Мілошавіча электарату тым, што ў 1998 г. увайшоў у федэральны ўрад намеснікам прэм’ер-міністра, і яго ўсё болып успрымалі як складнік праўладнай часткі палітычнагаўраўнення. ДАС было няцяжка прыцягнуць выбарцаў СРА, бо розныя групы апазіцыйнага электарату болып аб’ядноўвала агульнае жаданне дамагчыся палітычнага прарыву, чым падзяляла пытанне, хто павінен прыйсці на месца Мілошавіча і ў якім напрамку мусіць ісці Сербія пасля змены рэжыму.
Да лета 2000 г. склалася ўсеагульная згода, што трэба вылучыць кандыдатам у прэзідэнты Каштуніцу. Кацітуніца не быў ні навічком у палітыцы, які мог бы зрабіцца “цёмным конікам”, ні самым папулярным дзеячам апазіцыі ў Сербіі. Аднак ягоны асноўны палітычны капітал быў у тым, што яму найменш не давяралі. Каштуніца вылучаўся сярод астатняй палітычнай эліты Сербіі паслядоўнасцю перакананняў і дзеянняў цягам дзесяці гадоў рэзкіх хістанняў, калі ў палітыцы вёў рэй Мілошавіч, і нават раней. Каштуніца не быў найболып ліберальна настроеным лідарам апазіцыі, але ён ніколі не належаў да камуністычнай партыі. Ен быў нацыяналістам, рашуча падтрымліваў баснійскіх сербаў і выступаў рэзка супраць бамбаванняў НАТО. Аднак Капітуніца ніколі не запляміў сябе заляцаннямі да Караджыча і Младзіча і, адрозна ад Драшкавіча і Джынджыча, ніколі не супрацоўнічаў, адкрыта ці таемна, з Мілошавічам.
1 Гэта нядзіўна, калі ўлічыць ліхаманкавае ўнясенне паправак у Канстытуцыю ФРЮ і прызначэнне федэральным парламентам датэрміновых выбараў у ліпені.
2 Kovac Zarko, 2002, неапублікаваны рукапіс. (Брак спасылкі. — Заў. рэдактара.')
Каштуніца належаў да нацыянальна-традыцыяналісцкай хвалі ў сербскай палітыцы, аднак лры гэтым ён быў і прызнаным даследчыкам дэмакратыі, які пераклаў на сербскую мову вядомы твор амерыканскай дэмакратыі — “Нататкі федэраліста”. Таму ягонае бачанне Сербіі і нацыянальнай, і дэмакратычнай дзяржавай, што паслядоўна адмаўляўся ў дыскурсе Мілошавіча, ніякш чынам не было мімікрыяй, прадыктаванай кароткатэрміновай палітычнай кан’юнктурай.
Гэтае спалучэнне адпавядала палітычнай арыентацыі сярэдняга сербскага выбарца, які вызначаўся “моцным пачуццём нацыянальнай свядомасці, патрыятызмам, але без экспансіянісцкіх настрояў, без імкнення да палітычнай цэнтралізацыі Сербіі і гэтак званага “кітчпатрыятызму” 90-х гг., а з сімпатыяй да парламентарызму, грамадзянскай супольнасці і прыватнай ініцыятывы”3.
Каштуніца пайшоў яшчэ далей — паспрабаваў лераадолець расколы, характэрныя для сербскай палітыкі 1990-х гг., прымірыць дэмас сербскай нацыі з дэмасам сербскай дзяржавы, актыўна імкнучыся заваяваць папулярнасць у нацыянальных меншасцей і выступаючы за міжнацыянальную згоду, прымірэнне і талерантнасць. У адказ на пытанне пра ягонае стаўленне да нацыянальных меншасцей Каштуніца заявіў: “Мяне падтрымліваюць сербскія вугорцы і мусульмане. Можна быць нацыяналістам і пры гэтьгм не зневажаць іншыя народы”4.
й адмоўнае меркаванне, %
LJ станоўчае меркаванне, %
У канчатковым выніку гэтае спалучэнне цэнтрысцкай пазіцыі і сумленнасці ў палітыцы прыцягнула ўвагу грамадства. Як адзначыў адзін назіральнік за выбарамі, Каштуніца прывабліваў “усіх: расчараваных нацыяналістаў, традыцыяналістаў, манархістаў, гараджан, сялян, уцекачоў, моладзь”5. Такім чынам, кааліцыя Каштуніцы ўсё ж
3 Cohen Lenard. Serpent in the Bosom: The Rise and Fall of Slobodan Milosevic. Boulder: Westview Press, 2000. P 412.
4 Тамсама.
5 Тамсама.
Табліца. Рэйтынгі партый і палітыкаў за чатыры месяцы да выбараў
Партыі і лідары
Рэйтынгі партый
Рэйтынгі партый
Выбар з дзаюх кандыдатаў

снежань 1999
травень 2000
Мілошавіч /Шэшаль
Мілошавіч /Драшкавіч
Мілошавіч /Джынджыч
Мілошавіч /Каштуніца
СПС-АЮЛ, Мілошавіч
13
19
27
33
32
28
СРП, Шэшаль
4
7
9

 

Уся ўладная кааліцыя
17
26

 


Альянс за пераменьі, ДП, Джынджыч
12
20


30

СРА, Драшкавіч
7
9

27


ДПС, Каштуніца
3
5

 

42
Тры найбуйнейшыя апазіцыйныя партыі
22’
34*

 


Іншыя партыі
2
10

 


He пэўны
41
26
11
15
17
15
He буду галасаваць
20
4
53
25
21
13
Крыніца-. Інстытут філасофіі і сацыяльных навук, Сербская акадэмія мастацтваў і навук, Вялград.
у нейкай ступені ўяўляла сабой зрэз традыцыйнага дэмакратычнага электарату. Яна была пераважна маладая, перадусім улучала гарадскіх жыхароў і карысталася большай падтрымкай на поўначы, чым на поўдні, дзе болыпасць па-ранейшаму галасавала за Мілошавіча. I тым не менш, відавочна, што апазіцыя зрабіла гіганцкі крок наперад, каб выйсці за межы сваёй традыцыйнай базы падтрымкі і пераадолець шмат якія лініі падзелу, што цягам дзесяцігоддзя абмяжоўвалі яе палітычныя магчымасці.
Лідары апазіцыі выявілі незвычайныя для сябе прагматызм і гатовасць суняць палітычныя амбіцыі, вылучыўшы кандыдатам адносна малавядомага лідара невялікай партыі, які, тым не менш, выглядаў маючым найлепшыя шанцы прывесці да перамогі. Калі прызначылі выбары, першае пытанне было не ў тым, хто мацнейшы з надзьмутых ад пыхі лідараў, а ў рацыянальнай ацэнцы: хто зможа перамагчы Мілошавіча?6 Некаторым давялося забыцца не толькі пра асабістыя амбіцыі, але і пра глыбокія ідэалагічныя разыходжанні. Вось як пра г.эта сказаў кіраўнік НДА “Дэмакратычныя ініцыятывы” Міленка Дэрэта: “Для мяне Каштуніца быў асабістай трагедыяй, бо ён жыў у тым жа раёне Бялграда, што і я, і мне заўжды прыходзілася галасаваць за яго, ніколі не падзяляючы якіх-кольвек ягоных ідэй. Але як грамадзянін, я маю пачуццё адказнасці”7.
8 Kovac Zarko, 2002, неапублікаваны рукапіс. (Брак спасылкі. — Заў. рэдактара.)
7 Гутарка з аўтарам, 17.10.2002 г., аўдыязапіс.
Адметна тое, што Джынджыч, які ніколі не хаваў памкненняў дасягнуць найвышэйшай улады, задаволіўся сціплай — але ў канчатковым выніку вырашальнай — роляй кіраўніка выбарчага штаба. Гэтаму рашэнню паспрыяў разлік Джынджыча, што ў далейшай перспектыве ён урэшце зойме больш важкую пасаду ў сербскім урадзе ў выніку выбараў, што адбудуцца пасля падзення Мілошавіча. Як выявілася, разлік быў слушны, бо дэмаралізаванасць СПС падзеямі верасня— кастрычніка і страта яе перавагі — падтрымкі дзейнага прэзідэнта — спрасцілі задачу перамогі на выбарах у Сербіі ў снежні на выразна рэфарматарскай, праеўрапейскай платформе.
Нягледзячы на пашыранае ў сербскім грамадстве жаданне палітычных перамен, Каштуніца, як выявілася, быў адзіным кандыдатам, здольным перамагчы Мілошавічаў выбарчай гонцы. Больш за тое, ён павёў у ёй з такой перавагай, што сфальсіфікаваньім лічбам галасавання немагчыма было даць веры. Такім чынам, сербская апазіцыя зрабіла адзіны магчымы выбар, які прывёў да змены рэжыму.
Лозунг кампаніі: “Бо я люблю Сербію”
Падтрымліваючы на выбарах свайго кандыдата, ДАС дала рады выступаць з пазіцыі, якая знайшла шырокі водгук у грамадстве. Важна падкрэсліць, што аіульны абрыс будучыні Сербіі пасля Мілошавіча спалучаўся з “рознічным продажам” дэмакратычнай ідэі ў спалучэнні з канкрэтнымі праблемамі, што турбавалі людзей, і іх патрабаваннямі да ўрада. Апазіцыя прапанавала грамадству “ясны выбар паміж дабром і злом”8, выразна паказаўшы альтэрнатыву: або сучасная, дэмакратычная, еўрапейская Сербія, або міжнародная ізаляцыя, анархія, вайна, карупцыя і злоўжыванне ўладай, калі Мілошавіч здолее захаваць уладу.
Галоўнае месца ў праграме адводзілася ўсталяванню дэмакратычнага ладу і тэрміновым захадам па барацьбе з карупцыяй ва ўрадзе, адмене абмежаванняў нанавуковую свабоду і спыненні злоўжыванняў уладай з боку органаў бяспекі. Доўгатэрміновая праграма прадугледжвала выхад з міжнароднай ізаляцыі, радыкальныя эканамічныя рэформы, рэканструкцыю і мадэрнізацыю ў Сербіі9.
Разам з тым апазіцыя здолела пераключыць грамадскую дыскусію з палітыкі на праблемы, якія болып хвалявалі простых людзей, такія, як стан эканомікі і ўзровень жыцця кожнага чалавека. Гэта дапамагло пераканаць грамадзян, што перамога апазіцыі азначае таксама і іх
8 Tomiuc Eugen. Yugoslavia: Djindjic Speaks Of Hard Lessons Learned, Yugoslavia’s Future//RFE/RL report. 21.09.2001. http://www.rferl.org/content/article/1097483.html.
9 Гл.: For Democratic Serbia: Program of the Democratic Opposition of Serbia, http:// www. dos.org.yu/english/documents/program .html.
перамогу10. Лозунгі апазіцыі былі адначасова скіраваныя ў будучыню і прыземленыя; яны падкрэслівалі ідэю вяртання ў Еўропу і звярталіся да будзённых пытанняў, яны былі рэвалюцыйныя адносна статускво, але пазбаўленыя пустых нерэальных абяцанак, што маглі б адштурхнуць выбарцаў, у якіх не засталося больш ілюзій. Як казаў сам Каштуніца:
Я толькі ведаю. што вы хочаце таго ж, чаго і я. Жыць у звычайнай, нармальнай еўрапейскай краіне. У дзяржаве, вольнай знутры, то бок дэмакратычнай. У дзяржаве, вольнай звонку, то бок незалежнай. Дзяржаве, якая мае нармальны сярэдні ўзровень жыцця. Звычайныя дачыненні з іншымі дзяржавамі. Звычайнае сяброўства ў міжнародных арганізацыях. Звычайную сярэднюю эканоміку. Звычайны сярэдні рост прамысловасці. Звычайную стабільную нацыянальную валюту. Звычайныя банкі. Крамы са звычайным сярэднім выбарам. Звычайныя сярэднія заробкі і пенсіі, якія звычайна рэгулярна выплачваюцца. Звычайную сярэднюю сістэму сацыяльнага забеспячэння. Звычайную сістэму аховы здароўя. Звычайныя СМІ, у якіх сенсацыйныя загалоўкі будуць пра спорт і падзеі культуры. Адным словам, гэта будзе ува ўсім звычайная нармальная еўрапейская дзяржава11.
Спалучэнне нацыяналізму і дэмакратыі патрабавала ад Каштуніцы рэзкай крытыкі “крымінальных дзеянняў” Захаду датычна Сербіі і непрымання НАТО, але разам з тым падтрымкі заходніх ідэй свабоды і дэмакратыіякнайлепшагапалітычнагавырашэнняўнутраныхпраблем Сербіі. Антызаходнія інтанацыі спалучаліся ў Каштуніцы з аіульнай ідэяй перамен, а не пераемнасці, і дэмакратыі, а не нацыяналістычнага аўтарытарызму. Ягоная ідэя радыкальна рознілася ад аўтарытарнага нацыяналізму канца 1980-х гг.: дэмакратыя прапаноўвалася як сродак вырашэння нацыянальных праблем, а не наадварот. “Мы не зможам вызвапіцца ад вонкавага гвалту і кайданоў, пакуль не вызвалімся ад унутранага гвалту рэжыму. I мы мусім зрабіць гэта самі, без усялякай дапамогі звонку, каб не змяніць адно рабства на іншае. I адну ганьбу на іншую”12.
Але спалучэнне праеўрапейскай, дэмакратычнай ідэі з нацыяналізмам было не проста справай палітычнай кан’юнктуры падчас агітацыйнай кампаніі. I больш ліберальныя ўдзельнікі ДАС не проста
10 Як казаў Джынджыч, асноўны сэнс “рознічнага продажу” ідэй дэмакратыі зводзіўся да таго, што “пытанне не ў тым, чаму будзе добра, калі я [кандыдат ад апазіцыі] перамаіу ўладу. Важна тое, чаму для вас [выбарца] добра, каб я перамог уладу”. Гл.: Tomiuc Eugen. Yugoslavia: Djindjic Speaks Of Hard Lessons Learned, Yugoslavia’s Future//RFE/RL report. 21.09.2001. http://www.rferl.org/content/article/1097483.html.
11 Opposition’s appeal for change: Speech excerpts// BBC News. 20.09.2000. http://news. bbc.co.uk/2/hi/world/monitoring/media_reports/934853.stm.
12 Прамова прэзідэнтаДэ.макратычнай партыі Сербіі Ваіслава Каштуніцы намітынгу Дэмакратычнай апазіцыі ў Бялградзе. 14.04.2000. http://www.neue-einheit.com/mixed/ yugoslavia/00dl4kostunica.htm.
пагаджаліся з нацыяналістычнай рыторыкай Каштуніцы. У спробе зрынуць Мілошавіча ўвасобілася дзесяцігадовая барацьба за вяртанне нацыянальнай ідэі, амаль што прыватызаванай аўтарытарнай уладай. Цягам гэтага дзесяцігоддзя быць супраць Сербіі азначала быць супраць Мілошавіча. У 2000 г. быць супраць Сербіі азначала падтрымліваць спаўзанне да нацыянальнай катастрофы пад ягонай уладай. He выпадкова галоўны лозунг руху “Отпор!” быў: “Отпор! Бо я люблю Сербію”.
Адзін з натхняльнікаў Мілошавічавай антыбюракратычнай рэвалюцыі Добрыца Чосіч падаў сімвалічную заяву на ўступленне ў “Отпор!”. Апазіцыя атрымалапоўнае блаславенне праваслаўнай царквы: патрыярх нават прапанаваў званіць у званы ува ўсіх цэрквах Бялграда, каб вывесці жыхароў на вуліцы ў памятны дзень 5 кастрычніка. Нават адыёзныя футбольныя хуліганы, якія напрыканцы 1980-х гг. запісваліся ў розныя мілошавічаўскія групоўкі, напрыканцы 1990-х гг. змянілі пласцінку: самым папулярным на стадыёнах спевам на той час быў рэфрэн з гімна “Отпор!”: “Уратуй Сербію і забі сябе, Слабадане!”
Забягаючы наперад, адзначым: гэта чыста сімвалічна, што момант афіцыйнага пацвярджэння адхілення Мілошавіча супаў са знакавым апошнім крокам да вяртання нацыянальнай ідэі, скрадзенай старым рэжымам. Прамаўляючы да ўзрадаваных дэманстрантаў, Каштуніца пачаў свой зварот зайвай, што ён ганарыцца тым, што ён серб і праваслаўны.
Элементы мазаікі: арганізацыя кампаніі
Кампанія ДАС складалася з трох асобных, але скаардынаваных частак. Першая — кампанія Каштуніцы, другая — кампанія дэпутатаў у федэральны парламент, і трэцяя — кампанія НДА. Але ўсе тры праводзіліся на адной платформе і з аднолькавым пасланнем. Розніца паміж гэтымі кампаніямі былафункцыянальная. Кампанія Каштуніцы ў вялікай ступені нагадвала звычайную, арыентаваную на канкрэтныя праблемы агітацыю. Цікава, што сама кампанія нязначна паўплывала на выбарчыя паводзіны электарату. Каштуніца збольшага выйграў выбары за некалькі месяцаў да галасавання, і яму патрэбна было толькі адно — захаваць ужо наяўную перавагу.
НДА, якія ўдзельнічалі ў кампаніі “Выйдзі і прагаласуй”, у тым ліку “Vreme Je” (Прыйшоў час), “Нзлаз-2000” (Зыход-2000), “Glasam da talasam” (Голасам ды чынам) і “Gotov Je” (Яму капец), пераследавалі тры мэты.
Па-першае, мабілізаваць дэмакратьгчны электарат і забяспечыць як мага вышэйшую яўку выбарцаў. Гэта мусіла мінімізаваць страту галасоў праз традыцыйна ніжэйшы ўдзел у галасаванні дэмакратычна арыентаванага гарадскога электарату, чым кансерватыўных немаладых прыхільнікаў улады ў сельскіх раёнах.
Па-другое, давесці выбарцам, што існуе небяспека фальсіфікацыі і як важна ўдзельнічаць у галасаванні, каб улады не змаглі падрабіць
Табліца. Ці паўллывала выбарчая кампанія на паводзіны сербскага электарату?

Рэйтынг за чатыры месяцы да выбараў (ад агульнага ліку электарату)
Гіпатэтычная агульная колькасць галасоў, тыс.‘
Рэальная колькасць галасоў, паводле афіцыйных вынікаў выбараў, тыс.
Кашгуніца
43%
2,494
2,470
Мілошавіч
28%
1,624
1,826
* Разлік пры ўмове, што агульная колькасць выбарцаў складала 5,8 млн чалавек, г.зн. без Косава і Чарнагорыі, якія збольшага байкатавалі выбары.
Крыніца: CESID, Бялградскі інстытут філасофіі і сацыяльных навук Сербскай акадэміі мастацтваў і навук, уласныя разлікі.
няўжытыя бюлетэні, а таксама што людзі гатовыя адстойваць вынікі выбараў на вуліцах, калі ўлада вырашыць пайсці на фальсіфікацыі.
Па-трэцяе, весці негатыўную кампанію, часткова пазбавіўшы ад гэтага кандыдата, каб той мог засяродзіцца на больш пазітыўных ідэях; умацоўваць веру ў перамогу дэмакратыі, пераадольваць “спіраль маўчання” — перакананасць шматлікіх прыхільнікаў апазіцыі, што Мілошавіч па-ранейшаму здольны перамагчы на выбарах.
Важнай рысай сербскай кампаніі быў яе сапраўды агульнанацыянальны характар. Апазіцыя, па-ранейшаму практычна адлучаная ад дзяржаўных СМІ, мусіла разлічваць на агітацыю метадам асабістага абыходу выбарцаў. Дасягнуць пастаўленых мэт дазволілі ўзгодненыя высілкі, скаардынаванае матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне, баланс палітычных і непалітычных складнікаў13 і паслядоўнасць, зразумеласць паслання14.
Прэзідэнцкія выбары 2000 г. сапраўды сталіся момантам трыумфу сербскага “трэцяга сектара”. Але, каб дайсці да яго, спатрэбіліся гады росту і змагання. Арганізацыі, якія адыгралі велізарную ролю ў агульнай перамозе апазіцыі, зрабілі гіганцкія намаганні, каб заваяваць для сабе станоўчы імідж у грамадстве, развіць арганізацыйныя навыкі і прыцягнуць шырокія масы. Дзейнасць НДА зрабілася ў Сербіі асабліва заўважнай пасля 1997 г. Шмат у чым імклівы рост сектара НДА быў рэакцыяй як на надзею, што з’явілася ў выніку перамогі на
18 “Былі НДА, якія адкрыта заяўлялі, што іх сябры займаюцца пазапартыйнай кампаніяй (“Выйдзі і прагаласуй”) па панядзелках, аўторках і серадах, аў астатнія дні агітуюць за пэўную палітычную партыю”. http://www.freedomhouse.hu/news/ archives/issue_17_09.html. (Спасылка не працуе. — Заў. рэда.ктара.')
14 “Калі коратка ацэньваць ролю і значэнне НДА ў выбарчым працэсе і развіцці грамадзянскай супольнасці і дэмакратыі ў нашым грамадстве, можна з пэўнасцю сказаць, што НДА былі важнымі элементамі ў складанай мазаіцы, дзякуючы якой і адбыліся змены... НДА абудзілі і зрушылі з месца грамадства, палітычныя партыі аб’ядналіся і далі людзям надзею, а свабодныя СМІ, наколькі маглі, стварылі канал для патоку інфармацыі”. Гл.: Paunovic Zarko. Ten Years of NGOs in the FRY, in The Last Decade: Serbian Citizens in the Struggle for Democracy and An Open Society, 1991—2001. Belgrade: Standard II, 2001. P 62.
мясцовых выбарах, гэтак і на расчараванне, спароджанае далейшымі самагубнымі дзеяннямі палітычнай апазіцыі, што штурхала да пошуку шляхоў для самастойнай дзейнасці па-за партыйнай іерархіяй, якая сябе дыскрэдытавала.
Аднак грамадзянская супольнасць Сербіі пры ўсёй яе палітызаванасці не канкуравала з палітычнай апазіцыяй за лідарства і права прымаць рашэнні. У вялікай ступені яна запоўніла вакуум і не дапусціла знікнення з грамадскай прасторы сіл дэмакратыі. Да таго ж грамадзянская супольнасць была важнай “грамадскай службай” для ўсёй апазіцыі, не ўблытваючыся ў нюансы партыйнай палітыкі. Самае істотнае ў тым, што ўдалыя ініцыятывы грамадзянскай супольнасці ў Сербіі вырасталі на ўласнай глебе, часта былі спантаннымі рухамі, якія ўзнікалі, як выказаўся адзін сябра руху “Отпор!”, з “духу даверу” паміж актывістамі. Болып за тое, адметнай рысай сербскай грамадзянскай супольнасці быў надзвычай высокі прафесійны ўзровень вядучых актывістаў і менеджараў НДА.
Мабыць, самая вядомая арганізацыя — студэнцкі рух “Отпор!”, які паўстаў у 1998 г. на хвалі абурэння моладзі рэжымам Мілошавіча. Паводле некаторых ацэнак, лік чальцоў “Отпор!” на піку яго актыўнасці даходзіў да 100.000 чалавек. Лагатып “Отпор!” — чорны сціснуты кулак — з’яўляўся па ўсёй краіне на антыўрадавых улётках, плакатах і графіці. Хоць эмблемай “Отпор! ” быў сімвал сілы, але сама арганізацыя заставалася вернай выключна негвалтоўным метадам барацьбы. Апроч надзвычай удалай мабілізацыі моладзі, асноўны ўнёсак “Отпор!” у перамогу апазіцыі палягаў у паспяховым развянчанні рэжыму Мілошавіча, у данясенні да людзей таго, што яго можна перамагчы. Адметна, што лозунг “Отпор!” падчас выбараў быў недвухсэнсоўны: “Яму капец”. Бясконцыя арышты і збіццё актывістаў даводзілі грамадству простую думку: мусіць, рэжым да смерці напалоханы, калі нападае на дзяцей. Гэта мела велізарны псіхалагічны ўплыў на грамадства і дапамагала антымілошавічаўскім сілам забяспечваць маральную пераваіу16.
Яшчэ адну выбітную арганізацыю — асяродак “G17+” — утварылі ў 1999 г., у самы разгар авіяўдараў НАТО, апазіцыйна настроеныя навукоўцы і інтэлектуалы. Мэта асяродка была ў тым, каб знайсці спосабы зменшыць у гэты найгоршы час чалавечыя пакуты. “G17+” раснрацавала такія праграмы, як, напрыклад, “Энергія для дэмакратыі” і “ Асфал ьт для дэмакратыі ”. У іх гаворка іш ла пра прыцягненне заходніх
15 Адзін з ключавых дзеячаў апазіцыі Зоран Джынджьгч казаў: “За апошнія некалькі
гадоў у нас былі шматлюдныя мітынгі з надзвычай высокай энергетыкай, але не было [такіх] выразных сутыкненняў. Людзі з атачэння Мілошавіча не бачылі ў іх сутыкненняў са сваімі дзецьмі. Яны бачылі сутыкненні з апазіцыяй. Апазіцыя — гэта нешта антыўладнае, антыўрадавае. Яны былі часткай улады. I былі гатовыя бараніць уладу. Але цяпер сапраўдны бой адбываўся паміж Мілошавічам—дыктатарам, адзінокім дыктатарам — і сербскім грамадствам у асобах дзяцей”. http://www.pbs.org/weta/dictator/ finished/ownwords/djindjic.html. (Спасылка не працуе. —Заў. рэдактара.)
інвестыцый у аднаўленне інфраструктуры там, дзе ў мясцовай уладзе вяла рэй апазіцыя і дзе магчыма было ўкладаць гэтыя сродкі.
Выбарчую праграму ДАС “За дэмакратычную Сербію” таксама распрацавалі эксперты “G17+”. Дзякуючы сваёй папулярнасці “G17+” зрабілася досыць шматлікай арганізацыяй. Падчас рэвалюцыйнай фазы наступу апазіцыі, 5—6 кастрычніка, “G17+” выйшла на вуліцы, яе актывісты былі ў цэнтры падзей вакол захопу федэральнай Скушпчыны.
Асноўная незалежная арганізацыя па назіранні за выбарамі — Цэнтр за свабодныя выбары і дэмакратыю (ЦСВіД) — развівалася не адзін год з часу яе заснавання ў 1997 г. і ахапіла ўсю краіну. Яе каналы камунікацыі наладжваліся такім чынам, каб можна было правесці альтэрнатыўны падлік галасоў за некалькі гадзін па завяршэнні галасавання. Узначальвала цэнтр каманда прафесійных матэматыкаў, здольных хутка выявіць неадпаведнасці ў афіцыйных звестках і выкрыць магчымыя махінацыі.
Дзеянні НДА вызначаліся выключнай салідарнасцю, супрацай і скаардынаванасцю паміж рознымі групамі і арганізацыямі. Улады чынілі няспынны ціск супраць кампаніі НДА: пераследавалі і арыштоўвалі актывістаў, зачынялі НДА і г.д. Аднак арганізацыя кампаніі была настолькі добра прадуманая, што яна ніколі не губляла абаротаў. Як сказаў кіраўнік НДА “Грамадзянскія ініцыятывы” Міленка Дэрэта:
У нас заўсёды на ўсё быў запасны план. Яны проста не маглі нас пералавіць, бо ўсё, што яны закрывалі ці знішчалі, прыводзілі ў рух іншыя. Напрыклад, калі ўсяго за тыдзень да выбараў улады закрылі ЦСВіД, мне патэлефанавалі і проста сказалі: “План Б”, — і я зразумеў, што ЦСВіД будзе працягваць працу ў памяшканні маёй НДА. Так і адбылося16.
Ад выбараў да рэвалюцыі: мабілізацыя мас і абарона волевыяўлення народа
Пераход улады ад Мілошавіча да дэмакратычнай апазіцыі не завяршыўся перамогай Каштуніцы 24 верасня 2000 г. Насамрэч гэта быў толькі пачатак працэсу, кульмінацыяй якога сталася паўстанне на вуліцах Бялграда 5 кастрычніка і на наступны дзень — афіцыйная адстаўка Мілошавіча. Паміж гэтымі датамі — час няпэўнасці і страху. Вынікі выбараў ясна паказвалі, хто перамог, але Мілошавіч адмовіўся прызнаць паразу. Раніцай 25 верасня прадстаўнікі СПС заявілі, што Мілошавіч ідзе наперадзе з 44% галасоў, а ў Каштуніцы — 41%. Лічбы галасавання імгненна абверглі гэтыя заявы — было відавочна, што кандыдат ад апазіцыі перамагае з вялікай перавагай. Абвяшчэнне афіцыйных вынікаў адклалі, пакуль іх не “падкарэктавалі” так, каб Мілошавіч выходзіў у другі тур разам з Каштуніцам: канчатковы лік,
16 Гўтарка аўтара з Міленкам Дэрэтам, аўдыязапіс, Бялград, кастрычнік 2002 г.
паводле версіі Цэнтральнай выбарчай камісіі, быў 48% у Каштуніцы і 39% у Мілошавіча.
Аднак апазіцыя выступіла катэгарычна супраць правядзення друтога тура, як апошняй спробы з боку Мілошавіча скрасці галасы выбарцаў. ДАС заявіла, што яе кандыдат перамог у періпым туры і яго мусяць абвясціць прэзідэнтам, і 26 верасня вырашыла адказаць на любыя дзеянні рэжыму, якія ён мог учыніць, каб захаваць уладу. Абодва бакі рыхтаваліся да апошняга бою. Мілошавіч бразгаў зброяй. У прамове да выпускнікоў Бялградскай ваеннай акадэміі 29 верасня ён абяцаў, што будзе супраціўляцца і ваяваць. Праз тры дні ён выступіў з тэлезваротам, у якім чарговы раз абвінаваціў апазіцьпо, што яна дзейнічае ад імя замежных дзяржаў, якія хочуць захапіць Сербію. “Яны не наносяць удар па Сербіі, каб знішчыць Мілошавіча, яны наносяць удар па Мілошавічу, каб знішчыць Сербію”, — у гэтым крыку роспачы адлюстраваная ўся філасофія ягонай улады, якая развальвалася на вачах.
4 кастрычніка Канстытуцыйны суд скасаваў вьшікі выбараў, спаслаўшыся на шматлікія парушэнні, і дазволіў Мілошавічу застацца пры ўладзе да ліпеня 2001 г. —дазаканчэння чатырохгадовага тэрміну на пасадзе прэзідэнта ФРЮ, згодна са старой версіяй Канстытуцыі, да прыняцця паправак у ліпені 2000 г. Між тым апазіцыя рыхтавалася да апошняга бою. Яна вьіставіла ультыматум Мілошавічу, патрабуючы ад яго адстаўкі да 16.00 5 кастрычніка, і пачала планаваць наступ на Бялград з усёй Сербіі.
Астатняе — ужо гісторыя. Удзень 5 кастрычніка ў цэнтры Бялграда сабраўся амаль мільён чалавек. Федэральную Скупшчыну Югаславіі — сімвал улады Мілошавіча — узялі штурмам амаль без супраціву паліцьіі. Тое ж самае адбылося і з будынкам дзяржаўнага тэлебачання. Да вечара пратэстоўцы ўзялі пад свой кантроль увесь цэнтр Бялграда. На наступны дзень Канстытуцыйны суд перагледзеў сваё рашэнне скасаваць вынікі выбараў, абмежаваўшы адмену вынікаў некалькімі акругамі, дзе вынік галасавання быў сфальсіфікаваны на карысць Мілошавіча. Гэта азначала, што Каштуніца абвешчаны пераможцам на выбарах і прэзідэнтам ФРЮ. Калі змабілізаваны аўтакрат даведаўся пра гэта пасля перамоў з Каштуніцам — першых, на якія пайшоў Мілошавіч, бо да самага свайго падзення ніяк не мог сур’ёзна ўспрымаць сухога прафесара, — ён нарэшце вырашыў прызнаць паразу. 7 кастрычніка адбылася інаўгурацыя новага прэзідэнта ФРЮ Каштуніцы. Найбольш уражвае тое, што за гэтыя тры бурлівыя дні не прагучала амаль ніводнага стрэлу і не пралілася кроў.
Сербскай апазіцыі давялося выпрацоўваць арганізацыйнатэхнічныя рашэнні, як нейтралізаваць і фальсіфікацыі на выбарах, і гвалтоўнае здушэнне вулічных акцый пратэсту, не маючы яснай “дарожнай мапы”, — усё ж гэта была першая ў рэгіёне электаральная рэвалюцыя, і ўзору для пераймання не існавала.
Але ў гэтым, магчыма, была і свая перавага: рэжым Мілошавіча таксама дакладна не ўяўляў, да чаго рыхтавацца. Аднак не трэба быць
геніем, каб прадбачыць, як будуць разгортвацца падзеі паміж 24 верасня (днём выбараў) і 6 кастрычніка (днём адстаўкі Мілошавіча). Ад самага пачатку было зразумела, што Мілошавіч не схіліцца і не прызнае паразу. У гэтым, магчыма, ягоная найвялікшая памылка: калі б ён адразу прызнаў вынікі выбараў, то меў бы магчымасць застацца на пасадзе прэм’ер-міністра, улічваючы, што ДАС не змагла заваяваць большасці ў федэральным парламенце. Байкот выбараў уладамі Чарнагорыі прывёў да таго, што ўсе месцы малодшага партнёра па федэрацыі дасталіся мілошавічаўскай Сацыялістычнай народнай партыі. Аднак, як пазней прызнаў Зоран Джынджыч, апазіцыя чакала, што Мілошавіч зробіць акурат гэтую памылку17.
Апазіцыя мусіла разлічваць на масавы выхад людзей на вуліцы, каб змусіць яго зысці ў адстаўку. Неабходна было знайсці нейкую дамоўленасць, каб нейтралізаваць апарат бяспекі і не дапусціць праліцця крыві. Несумненна, план вулічнай рэвалюцыі пасля выбарчай рэвалюцыі — прывесці з падкантрольных апазіцыі рэгіянальных цэнтраў у Бялград калоны грузавікоў і аўтобусаў і змусіць Мілошавіча да капітуляцыі проста сілай грамадскага непадпарадкавання — апазіцыя распрацавала да заканчэння выбараў. Але, з аднаго боку, гэты план у вялікай ступені залежаў ад выпадковага збегу абставін. Напрыклад, не было гарантыі, што спецпадраздзяленні паліцыі і “прэтарыянская гвардыя” складуць зброю і будуць гатовыя весці перамовы з апазіцыяй. 3 другога боку, рэвалюцыі ніяк не робяцца паводле схемы. Немагчыма спланаваць непрадбачаныя акалічнасці і, як казаў Ленін, “рэвалюцыйную творчасць мас”18.
I ўсё ж можна вылучыць чыннікі, якія зрабілі магчымай гэтую стыхійную ініцыятыву.
Па-першае, перамога на выбарах — самы галоўны чыннік, дзякуючы якому сталіся рэальнымі мабілізацыя народа і поспех вулічных акцый. Яна надала людзям адчуванне ўласнай моцы і сур’ёзную надзею, што рэжым можна змяніць у найбліжэйшай будучыні. Яна нада-
17 “Гўльня былавельмірызыкоўная. Алемы разлічвалі нахарактарМілошавіча. Натое, што ён не ўмее прызнаваць паразы, асабістай паразы. I мы зрабілі выбары асабістай для Мілошавіча справай. Ягонай уласнай бітвай. Нельга было, каб Мілошавіч сказаў: “Ну іпто ж, гэта справядлівыя выбары. Я нават адзін раз магу прайграць на выбарах у прапорцыі адзін да дзесяці. У пяці я перамог і адны прайграў. Што ж, але я перамагу на наступных выбарах у Сербіі”. Для нас гэты быў бы канец. Але, на шчасце, ён не быў рэалістам. Яго вельмі ўзрушыла наша кампанія”. http://www.pbs.or^weta/dictator/ finished/ownwords/djindjic.htnil (Спасылка не працуе. — Заў. рэдактара.)
18 “Несумненна, дэманстрацыінеякарганізоўваліся; лідары ДАС... спрабавалі, як толькі маглі, прадугледзець, штоадбудзеццаўгэты дзень [5 кастрычніка—В.С.]. ...Алегэтак жа несумненна, што Багалюб Арсеневіч (на мянушку Макі) самастойна вырашыў арганізаваць групу, каб падпаліць будынкі парламента і “Радыё і тэлебачання Сербіі” (PTC), а знакаміты цяпер бульдазерыст Любісаў Джокіч — “Джо” — прыняў рашэнне рушыць на PTC у ноч 4 кастрычніка, пракансультаваўшыся толькі з філіжанкай кавы і пачкам цыгарэт”. Гл.: Biyosevic Dragan, Radovanovic Ivan. The Fall of Milosevic: The October 5th Revolution. New York—London: Palgrave Macmillan, 2003. P V—VI.
ла легітымнасць акцыям пратэсту і паказала ясную, дасяжную мэту — зрынуць рэжым. Адрозна ад шматлікіх іншых апазіцыйных высіупаў у мінулым, якія ўзгараліся і згасалі ад агульнай безнадзейнасці і страху перад праліццём крыві19, перамогу на выбарах народ бараніў нашмат больш рашуча, на вуліцы выйшлі як ніколі раней цвёрда настроеныя пратэстоўцы. Гэта пацвердзілася падчас наступных электаральных рэвалюцый у былых савецкіх рэспубліках, дзе аўтакратычная ўлада таксама спрабавала скрасці ў апазіцыі перамогу: акцыі пратэсту былі не толькі шматлікія, але і трывалыя — яны доўжыліся да самай перамогі, відавочна, пад уздзеяннем таго ж спалучэння надзеі, легітьгмнасці і мэтанакіраванасці.
Па-другое, кантроль апазіцыі над мясцовымі органамі ўлады ў буйных гарадах адыграў значную ролю ў арганізацыі вулічных акцый пратэсту ў сталіцы. 5 кастрычніка Бялград пабудзілі калоны аўтобусаў, грузавікоў і бульдозераў, якія рушылі ў горад з усёй краіны, везлі людзей і тэхніку, каб надаць моцы народнаму паўстанню, якое іначай можна было б задушыць у зародку.
Па-трэцяе, тое, што апазіцыя змагла масава зрабіць з выбарцаў пратэстоўцаў, азначала, што чьшавенству, паліцыі і войску дорага абыдзецца захаванне вернасці рэжыму, які ўжо трушчыцца на вачах. Гэта змусіла іх пайсці на перамовы з апазіцыяй, а не выконваць загады Мілошавіча.
I нарэшце, гэтая рэвалюцыя, як і шматлікія іншыя, была вайной нерваў. Перамагчы меўся больш рашучы. Выявілася, што тут апазіцыя мела перавагу: выступаючы за негвалтоўныя дзеянні, яна была гатовая ўжыць сілу, калі б да яе звярнуўся Мілошавіч. Вось як патлумачыў сітуацыю былы чыноўнік Мілошавіча: “[Да 5 кастрычніка — B.C.] Служба [сакрэтная паліцыя — B.C.] ведала планы. Служба разумела, што людзі маюць намер прыехаць у Бялград. Яна таксама ведала пра лідараў. Чаго мы не ведалі, што нам нават і не снілася, дык гэта што яны возьмуць зброю. Ніхто не думаў, што дэманстранты гэтак рашуча настроеныя, што гатовыя нават рызыкаваць жыццём”20.
18 Гаворачы ў 1996 г. пра тое, што вулічныя акцыі пратэсту 9 сакавіка 1991 г. не
прывялі да падзення Мілошавіча, Вук Д рашкавіч, які ўзначальваў тую дэманстрацыю, заўважыў: “ІПмат хто кажа, што мне ў той дзень не хапіла мужнасці. Якой мужнасці? Некаторыя кажуць, што я мусіў павесці няўзброеную моладзь на іптурм дзяржаўнага тэлебачання, узяць яго і паўтарыць у Бялградзе тое, што адбылося ў Бухарэсце. Але, калі народ у Бухарэсце выйшаў на вуліцы, да яго далучылася войска, яны аб’ядналіся і ўзялі тэлебачанне. Калі я 9 сакавіка прыйшоў на Плошчу Свабоды, дык убачыў у вачах паліцыі дзікую прагу крывавай бойні. Было зразумела, што рэжым хоча праліць кроў сваіх грамадзян. Гэта пацвердзілася ў той жа вечар, калі на вуліцы Бялграда выйшлі танкі”. Гл.: Interview: Vuk Draskovic, Serbian Renewal Movement (SPO) Leader//Vreme News Digest Agency. № 231. 12.03.1996. Варта адзначыць, што падчас акцый пратэсту ў 2000 г. паліцэйскія не проста вагаліся, ці ўжываць сілу, а былі супраць гэтага, бо шмат хто з іх галасаваў за Каштуніцу.
20 Bujosevic Dragan, Radovanovic Ivan. The Fall of Milosevic: The October 5th Revolution. New York-London: Palgrave Macmillan, 2003. P 34.
Гэтае прызнанне дае больш абагуленую карціну таго, дзякуючы чаму сталіся магчымымі электаральныя рэвалюцыі ў Сербіі і пазней у іншых краінах. На Захадзе велізарны корпус аналітычных матэрыялаў прысвечаны значнасці негвалтоўных метадаў, пазьгчаных з заходніх падручнікаў, выкладаных і фінансаваных заходнімі дарадцамі, і мабілізацыі мас арганізацыямі грамадзянскай супольнасці. Бясспрэчна, гэта істотны фактар: “Отпор!” і іншыя арганізацыі адыгралі надзвычай важную ролю ў мабілізацыі людзей на тое, што адбылося 5 кастрычніка.
Але ў гэткіх напружаных сітуацыях, калі не толькі тэарэтычна існуе верагоднасць, што ўлада вырашыць здушыць пратэсты сілай, патрабавалася нешта значна большае за грамадзянскую супольнасць. Перафразуючы Ясіра Арафата, трэба несці ў адной руцэ аліўкавую галінку, а ў друтой — аўтамат: гэта, мабыць, адзіны спосаб мець пэўнасць, што другі бок прыме аліўкавую галінку. Такім чьшам, поспех апазіцыі ў гэтым канкрэтным выпадку ў большай ступені залежаў ад мабілізацыі сілы. Лідары апазіцыі, большасць з якіх у мінулым мела досвед службы ў войску ці ў сілах бяспекі, умелі здабываць зброю, арганізоўваць канвоі, рассякаць паліцэйскія кардоны і весці перамовы з самымі небяспечнымі элементамі апарату бяспекі21.
Вярхушка дзяржаўнай бюракратыі, як відаць, адыграла нязначную ролю ў спрыянні падзенню Мілошавіча. Тыя, хто потым называў сябе “маўклівай апазіцыяй” у коле набліжаных да Мілошавіча, сцвярджалі, што гэта яны пераканалі яго ў першай палове 2000 г. пайсці на датэрміновыя выбары, калі яго чакала непазбежная параза22.
Аднак важным выключэннем была армія, дзе іншадумства распаўсюджвалася зверху ўніз: напярэдадні 5 кастрычніка большасць вайсковых фармаванняў вывелі з Бялграда так, каб пра гэта не ведаў Мілошавіч23. Армія была тым дзяржаўным інстытутам, які найболып пацярпеў ад палітыкі Мілошавіча. Ей давялося перажыць прыніжэнне паразы ува ўсіх войнах, якія развязваў Мілошавіч: ад Славеніі і Харватыі да Косава — асабліва балючай і катастрафічнай у сваіх наступствах. Адрозна ад сіл бяспекі, арміі недаплачвалі, яна была па сутнасці ў самым непрывілеяваным становішчы ў іерархіі паліцэйскай дзяржавы.
21 У той жа час грамадзянская супольнасць адыграла нашмат болып значную ролю ў рэвалюцыйнай мабілізацыі мас у менш жорсткім аўгарытарным асяродку. Яркі прыклад — “памаранчавая рэвалюцыя” ва Украіне.
22 Antonie Slobodan. Rizican prelazak u sultanizm Ц Danas. 03.10.2000. Іронія ў тым, што гэткую ж ролю адыгралі памагатыя галоўнага канкурэнта Лукашэнкі на першых выбарах, у 1994 г., калі пільнасць Кебіча закалыхалі кіраўнік ягонага штабаі прэс-сакратар. Абодва атрымалі ад Лукашэнкі новыя пасады. Гл.: Натчык Пётра. Беларуская наменклатура і лініі расколу ў яе асяроддзі // Булгакаў Валер (рэд.). Беларуская палітычная сістэма і прэзідэнцкія выбары 2001 году. Варшава: IDEE, 2001, С. 143—161.
23 Гл.: Bujosevic Dragan, Radovanovic Ivan. The Fall of Milosevic: The October 5th Revolution. New York-London: Palgrave Macmillan, 2003. P 100.
Генерал Момчыла Перышыч, былы міністр абароны Мілошавіча, зняты ў 1998 г., прызнаўся, што, калі знаходзіўся на пасадзе, задумляў дзяржаўны пераварот. Аднак ён устрымаўся ад гэткага радыкальнага кроку, бо не меў пэўнасці ў палітычнай падтрымцы, прызнанні на міжнародным узроўні і ў тым, што армія здолее дамагчыся арганізаваных дзеянняў розных гульцоў, падтрымка якіх ці, прынамсі, адсутнасць супраціву сілавым дзеянням мела надзвычайную значнасць для поспеху. У нечым нерашучасць і бяздзейнасць Перышыча падкрэслівала, што армія адыгрывала адносна неістотную ролю як “вартаўнік” рэжыму Мілошавіча.
Апарат бяспекі, паліцыя і “прэтарыянская гвардыя” выконвалі значна болып важкія функцыі ў абароне рэжыму. Каб забяспечыць пераход улады і зрабіць яго мірным і негвалтоўным, надзвычай важна было дамагчыся сабатажу загаду Мілошавіча разагнаць пратэстоўцаў. Як паказала гісторыя, сербская апазіцыя паспяхова выканала гэтую задачу. Яна не толькі нейтралізавала ў нядаўнім мінулым велізарны і жудасны рэпрэсіўны апарат, але і дасягнула мэты без праліцця крыві. Адзінай ахвярай рэвалюцыі была жанчына, якая загінула 5 кастрычніка 2000 г. у аварыі на вуліцы Бялграда.
Магчыма, дзеянні сіл бяспекі ў такія крытычныя моманты, як, ігрыкладам, у Сербіі 5 кастрычніка, можна зразумець, калі памятаць, што афіцэры паліцыі і службаў бяспекі — таксама грамадзяне і суайчыннікі тых, каго яны мусяць разганяць. Зацікаўленыя ў захаванні рэжыму Мілошавіча цягам амаль усяго часу яго існавання, яны ўрэшце зрабіліся закладнікамі ягонай бязглуздай палітыкі. Параза ў Косаве і цяжкія страты элітных падраздзяленняў сталіся, відаць, апошняй кропляй як для шарагоўцаў, гэтак і афіцэраў ды камандавання. Больш за тое, гэтыя людзі — таксама выбарцы. Як і ў болыпасці паліцэйскіх дзяржаў, вайскоўцы і падраздзяленні сіл бяспекі галасуюць асобна. Пры падліку галасоў пасля выбараў 24 верасня выявілася, што 83% паліцэйскіх прагаласавалі за Каштуніцу. Афіцэры ведалі настроі сваіх падначаленых. А падначаленыя ведалі, які выбар зрабіў народ. Прызнанне аднаго паліцэйскага, накіраванага 5 кастрычніка на разгон акцый пратэсту, адлюстроўвала агульны настрой у сілах бяспекі:
Пасля выбараў паліцэйскія ўсвядомілі, што Мілошавіч прайграў... Сорак дзевяць з нечым адсоткаў ці пяцьдзясят адсоткаў — для гэтых людзей было неістотна. Неаспрэчна тое, што Каштуніца набраў нашмат больш галасоў заМілошавіча... Перад гэтымі людзьмі стаялапытанне, бараніць гэтыадзін адсотак ці адну дзясятую адсотку24.
Упэўненасць у паразе Мілошавіча на выбарах мела яшчэ адно наступства: яна выклікала крызіс легітымнасці загадаў улады, асабліва тых, што прадугледжвалі ўжыванне зброі і ў выніку праліццё крыві.
24 Bujosevic Dragan, Radovanovic Ivan. The Fall of Milosevic: The October 5th Revolution. New York-London: Palgrave Macmillan, 2003. P 34.
Да таго ж паліцэйскі або “прэтарыянец” — таксама чалавек, які дбае пра ўласную бяспеку. У “нармальны” будзённы дзень жыцця аўтакратычнай дзяржавы разагнаць невялікі ці нават сярэдняга памеру натоўп людзей можна амаль без аніякай рызыкі, а адмова выконваць загад улады будзе дорага каштаваць. Аднак калі людзей збіраецца столькі, што іх лік нашмат пераўзыходзіць рэпрэсіўныя здольнасці паліцыі, разлік кардынальным чынам змяняецца.
Яшчэ да 5 кастрычніка было зразумела, што разгортваецца агульнанацыянальны супраціў беспрэцэдэнтнага маштаба. Мабыць, найбольшы шок выклікаў страйк на шахце ў Калубары26. 3 аднаго боку, ён выразна паказаў, што пратэст супраць рэжыму Мілошавіча выйшаў далёка за межы традыцыйнага кола прыхільнікаў апазіцыі — гараджанаў, моладзі і інтэлігенцыі. 3 другога, здушыць “працоўны клас”, бясспрэчна, нашмат цяжэй.
Паводле адной з найбольш папулярных тэорый, чаму сталася магчымай рэвалюцыя 5 кастрычніка, сапраўдная рэвалюцыя адбылася на дзень (дакладней, на ноч) раней, калі Джынджыч сустрэўся з камандзірам “Чырвоных берэтаў” Міларадам Улемекам на мянушку “Легіянер” і дамовіўся пра неўмяшанне “прэтарыянскай гвардыі” падчас акцый пратэсту. Аднак адметна тое, што сустрэча адбылася з ініцыятывы “Легіянера” — ён звязаўся з Джынджычам і сказаў, што атрымаў скрайне жорсткі загад, ад якога яму не па сабе. Ён прапанаваў дамову: “Чьгрвоныя берэты” не будуць умешвацца, калі дэманстранты не будуць нападаць на спецпадраздзяленні паліцыі26. Паводле розных версій, Джынджьгч і Улемек таксама заключылі негалосную здзелку аб непераследзе “Чырвоных берэтаў” за мінулыя ваенныя злачынствы і мафіёзную дзейнасць.
Але яшчэ да гэтай вызначальнай ночы лідары апазіцыі, паводле іх уласных прызнанняў, падтрымлівалі кантакты з сіламі бяспекі і абменьваліся інфармацыяй. Болып за тое, прысутнасць у апазіцыі былых прадстаўнікоў рэжыму Мілоіпавіча, яго арміі і паліцыі, такіх як Перышыч, генерал Вук Абрадавіч, мэр Чачака Велімір Іліч і былы мэр Бялграда Нябойша Човіч, бясспрэчна, спрыяла ўсталяванню мінімальнага ўзроўню даверу, неабходнага для заключэння падобных дамоў.
У вырашальны дзень 5 кастрычніка самазаспакоенасць і дыстанцыяванасць рэжыму ў нечым спрыяла бяздзейнасці паліцыі і сіл бяспекі. Раней улада заўсёды прымяншала маштаб акцый пратэсту апазіцыі, каб пераканаць грамадства, што гэта проста бунтарыць дробная кліка адрынутых. Урэшце дэзынфармацыя ператварылася ў самападман, бо, рыхтуючыся да апошняга бою, прыведзены ў баявы парадак рэжым проста пралічыўся ў колькасці сіл, неабходных для таго, каб спыніць пратэсты. Дэманстранты з лёгкасцю прарвалі паліцэйскія кардоны
26 Тамсама. Bujosevic Dragan, Radovanovic Ivan. The Fall of Milosevic: The October 6th Revolution. New York-London: Palgrave Macmillan, 2003. P 35—46.
26 Тамсама. P 51—57.
вакол Бялграда, а пры штурме Федэральнай Скупшчыны Югаславіі амаль не сутыкнуліся з супрацівам.
Праз усе гэтыя чыннікі апарат бяспекі апьінуўся ў абсалютна новым становішчы ў дачыненні да апазіцыі. Калі 5 кастрычніка пратэстоўцы запоўнілі вуліцы і плошчы Бялграда, яны паўтаралі адзін другому: “Або мы, або яны”, — маючы наўвазе, што ніякая нічыя ці кампраміс у супрацьстаянні з Мілошавічам немагчымыя. А падначаленыя рэжыму абралі адступленне ад загадаў і несупраціўленне пратэстоўцам; гэты варыянт выявіўся выйгрышным для ўсіх — вядома, пры ўмове масавага выхаду апазіцыі на вуліцы, што ўрэшце і атрымалася. Нізы рэпрэсіўнай піраміды, афіцэры і салдаты на вуліцах Бялграда, здаліся хутка і амаль без ужывання сілы.
Аднак для вярхушкі апарату бяспекі разлік быў болып складаны. Яго вярхі ўдзельнічалі ва ўсіх брудных справах рэжыму Мілошавіча, улучна з мафіёзнай дзейнасцю, этнічнымі чысткамі і забойствамі. Ім былі патрэбныя пэўныя гарантыі бяспекі за новай уладай. I калі б яны вырашылі выканаць загад Мілошавіча, гэта перадусім магло б прывесці да фатальных наступстваў для лідараў апазіцыі, не кажучы пра дэманстрантаў на вуліцах.
Тое, што лідары апазіцыі здолелі ў апошнюю хвіліну дамовіцца з вярхоўнымі чынамі паліцыі, апарату бяспекі і “прэтарыянскай гвардыі”, у канчатковым выніку зрушыла баланс сіл на карысць лагера Каштуніцы. Перамовы былі надзвычай рызыкоўныя, бо прадстаўнікі апазіцыі не мелі пэўнасці, што вернуцца цэлымі. Каб пайсці на іх у ноч 4 кастрычніка, ад Зорана Джынджыча спатрэбілася надзвычайная асабістая мужнасць і адвага. I, як паказалі далейшыя падзеі, нешта значна болыпае: Джынджыч, відавочна, угаварыў “Чырвоныя берэты” здрадзіць рэжыму, даўшы ім адназначныя гарантыі бяспекі і паабяцаўшы, што іх не будуць пераследаваць за ўсё, што яны ўчынілі за Мілошавічам.
Калі ў снежні 2000 г. Джынджыча абралі прэм’ер-міністрам, ён адступіўся ад свайго абяцання і разгарнуў буйнамаштабную антыкарупцыйную кампанію, у тым ліку і супраць тых, каму ён абяцаў бяспеку за новай дэмакратычнай уладай. Вынікам сталіся два фатальныя стрэлы 12 сакавіка 2003 г. перад будынкам урада ў Бялградзе, ад якіх загінуў Джынджьгч. Адзін з галоўных фііурантаў справы аб забойстве — “Легіянер”, той самы Міларад Улемек, з якім Джынджыч вёў перамовы 4 кастрычніка.
Але да забойства Джынджыча заставалася яшчэ два з паловай гады. У той дзень істотна было, што “Чьгрвоныя берэты” не стралялі, нават калі пратэстоўцы, не ведаючы пра дамоўленасць, адкрылі агонь па іх браняваных машынах. Гэтаксама іх камандзіры не выконвалі загадаў Мілошавіча — той не ведаў пра іх непадпарадкаванне да самай ночы 5 кастрычніка, калі Скупшчына Югаславіі была ўжо ў руках пратэстоўцаў, а цэнтр Бялграда запоўніла каля мільёна прыхільнікаў Каштуніцы.
Агулам ёсць падставы назваць падзеі 5 кастрычніка ў Бялградзе “пераваротам за адзін дзень”. Аднак гэты адзін дзень рыхтаваўся цягам амаль дзесяці гадоў няроўнай барацьбы за дэмакратыю, з усімі яе камянямі спатыкнення, расчараваннямі і безвыходнасцю. Больш за тое, пераварот не мог бы адбыцца, калі б яму не надала легітымнасці ціхая, мірная рэвалюцыя бюлетэняў, што здарылася 24 верасня і прывяла ў рух усе сілы, што ў канчатковым выніку сустрэліся разам на вуліцах Бялграда.
Раздзел 9.
Няўдалая імітацыя: фіяска дэмакратычнай апазіцыі ў Беларусі ў 2001 г.
Аб’яднанне апазіцыі: за працэсам згубілася мэта
Апроч Лукашэнкі, у выбарах, прызначаных на 9 верасня 2001 г., збіраўся ўдзельнічаць 21 прэтэндэнт. Яны падалі заявы аб рэгістрацыі сваіх ініцыятыўных груп для збору подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты1. Сярод найболып значных апазіцыйных палітыкаў, якія мелі намер удзельнічаць у прэзідэнцкай гонцы, былі Уладзімір Ганчарык, былы кіраўнік Гарадзенскай вобласці Сямён Домаш, першы прэм’ер-міністр Лукашэнкі Міхаіл Чыгір, былы міністр абароны ў кабінеце Кебіча Павел Казлоўскі і лідар ПКБ Сяргей Калякін.
Асноўныя апазіцыйныя партыі de facto адьшілі ад удзелу ў выбарчай кампаніі, калі ў снежні 2000 г. Каардынацыйная рада дэмакратычных сіл прапанавала тры магчымыя кандыдатуры: Домаша, Ганчарыка і Чыгіра — кожны з іх быў выхадцам з былой наменклатуры. Такім чынам, вядучыя апазіцыйныя партыі, за выключэннем камуністаў, устрымаліся ад вылучэння ўласных кандыдатаў, сцвярджаючы, што электарат не прагаласуе за партыйнага кандыдата. Афіцыйная пазіцыя апазіцыйных партый зводзілася да таго, што іх сябры мелі права самастойна выбіраць, кампанію якога кандыдата падтрымліваць. Яны таксама вырашылі не заяўляць пра падтрымку ніводнага з дэмакратычных прэтэндэнтаў, хоць шараговых актывістаў заахвочвалі далучацца да ініцыятыўных груп любога з вышэйназваных кандыдатаў (БНФ і АГП мелі, аднак, засцярогі наконт падтрымкі Калякіну). Насамрэч большасць актывістаў апазіцыі апынулася ў лагерах двух кандыдатаў.
Шмат хто з чальцоў партый, якія ўваходзілі ў КРДС, аб’яднаўся вакол Домаша. Кандыдатуру Д омаша моцна падтрымлівала і прасоўвала сетка НДА, аб’яднаных вакол рэгіянальных рэсурсных цэнтраў, ці “парасонавых” арганізацый, якія каардынавалі развіццё рэгіянальных нізавых ініцыятыў і спрыялі яму. 3 увагі на своеасаблівыя дачыненні паміж НДА і палітычнымі арганізацыямі ў Беларусі гэта давала Домашу, прынамсі, арганізацыйны патэнцыял, якога не было ў шмат каго з іншых кандыдатаў.
Апазіцыйныя партыі і НДА, якія адмовіліся байкатаваць парламенцкія выбары 2000 г., далучыліся да кампаніі Ганчарыка.
1 Паводле беларускага заканадаўства, для рэгістрацыі кандыдатам неабходна сабраць сто тысяч сапраўдных подпісаў.
Ганчарык скарыстаўся інфраструктурай Федэрацыі прафсаюзаў, якую на той час узначальваў, хоць ён так і не змог заахвоціць шараговых чальцоў прафсаюзаў удзельнічаць у сваёй кампаніі. Яго падтрымалі некалькі палітычных арганізацый, якія разышліся з КРДС датычна пытання ўдзелу ў парламенцкіх выбарах 2000 г.
Паколькі ўдзел у выбарчай кампаніі быў асабістай справай шараговых актывістаў, шмат хто з іх далучыўся да камандаў іншых кандыдатаў, асабліва былога кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Леаніда Сініцына і былога старшыні Мінскага гарвыканкама, амбасадара Беларусі ў Латвіі Міхаіла Марыніча, які нечакана зышоў з дыпламатычнай службы, каб кінуць выклік Лукашэнку.
Аднак найбольш цікавай з усіх прэтэндэнтаў на пачатковым этапе была Наталля Машэрава — дачка кіраўніка рэспублікі за савецкім часам, якая хутка прыцягнула грамадскую ўвагу проста дзякуючы свайму імю. Але яна нядоўга была прэтэндэнтам на вылучэнне. Пад ціскам улад — у СМІ нават былі паведамленні пра пагрозы ейным сямейнікам — Машэрава зняла сваю кандыдатуру.
Збор подпісаў аказаўся бруднай справай, бо асобныя штабы адкрыта супернічалі за актывістаў, часам ужываючы недапушчальныя прыёмы. Адны і тыя ж людзі, бывала, цярпелі нашэсці да тузіна актывістаў, якія часта паклёпнічалі адзін на другога. Шмат хто адмаўляўся падпісвацца хоць за каго. У выніку, толькі два апазіцыйныя кандыдаты — Д омаш і Ганчарык — пераадолелі стотысячны бар’ер. Дзеля параўнання: ДАС сабрала за Каштуніцу ў Сербіі цэлых паўтара мільёна подпісаў пры блізкай агульнай колькасці выбарцаў2.
Некаторыя іншыя кандыдаты, у прыватнасці, Марыніч, Сініцын і Чыгір сцвярджалі, што яны сабралі неабходную колькасць подпісаў, але іх падпісныя аркушы скралі. Множыліся абвінавачванні ў бок улад у несумленнай гульні, але яны так і не пацвердзіліся: гэтаксама магчыма, што кандыдаты, якіх напаткала няўдача, спрабавалі знайсці ёй апраўданне. Выявілася, што з апазіцыйных кандыдатаў змаглі пераадолець самы першы бар’ер тыя два, каго падтрымлівалі партыйныя арганізацыі.
Хоць Калякін, Казлоўскі, Домаш, Чыгір і Ганчарык падпісалі ў красавіку пагадненне вылучыць адзінага кандыдата з пяці, працэс аб’яднання заняў шмат часу, так што ў апазіцыі яго фактьічна амаль не засталося на саму кампанію. Пры няўдзеле апазіцыйных партый, без ясных механізмаў вырашэння ўнутраных спрэчак і без дакладных крытэрыяў вылучэння выбар адзінага кандыдата ператварыўся ў пошук кампрамісу паміж кандыдатамі.
Выбар прыпаў на Ганчарыка, які стаўся адзіным кандыдатам па выніках сустрэчы “пяцёркі” 21 ліпеня 2001 г. Яго абралі пераважна з двух прычын. Па-першае, Ганчарык здолеў забяспечыць сабе падтрымку трох астатніх удзельнікаў “пяцёркі”. Па-другое, кандыдатуру
2 Serbia: Elections Unlikely to be Free or Fair Ц A Human Rights Watch Press Backg­rounder. www.hrw.org/backgrounder/eca/serbia0915.htm.
Ганчарыка навязвалі апазіцыі звонку. Напраўду сцэнарый з вылучэннем Ганчарыка адзіным кандыдатам ніколі б не матэрыялізаваўся, калі б не пазіцыя заходніх спонсараў і Кансультацыйна-назіральнай групе АБСЕ ў Мінску. Яна адыграла ролю пасярэдніка і ледзь не свацці, бо сама апазіцыя не магла аб’яднацца самастойна. Ганчарыка падтрымалі таму, што ён лічыўся болып цэнтрысцкім кандыдатам і, як меркавачася, болыл прымальным для выбарцаў.
Прыхільнікі Ганчарыкатаксама называлі перавагі ягонай кандыдатуры: цэнтрысцкая пазіцыя, дзякуючы якой ён аказваўся пасярэдзіне спектра апазіцыйных сіл, паміж нацыяналістамі і лібераламі, з аднаго боку, і камуністамі і сацыял-дэмакратамі, з другога; няўдзел у самагубнай палітыцы апазіцыі на пачатку і ў сярэдзіне 1990-х гт.; шырокія сувязі сярод дзяржаўнага апарату, якія ён выкарыстае для таго, каб пераканаць наменклатуру адмовіцца падтрымліваць Лукашэнку; сувязі ў маскоўскіх уладных колах, якія маглі дапамагчы яму знайсці палітычную і фінансавую падтрымку ў Расіі — тая была галоўнай вонкавай сілай у беларускай палітыцы.
Аднак відавочныя недахопы кандыдатуры Ганчарыка пераўзыходзілі сумнеўныя перавагі. Шасцідзесяцідвухгадовы ўзрост і адсутнасць асабістай харызмы неспрыяльным чынам кантраставалі з маладосцю і энергіяй Лукашэнкі. Наменклатурнае мінулае не давала падстаў сумнявацца, што ад ягонай кандыдатуры будзе не ў захапленні пераважна радыкальна настроенае ядро маладых актывістаў выбарчай кампаніі. Разам з тым таго, што Ганчарык асацыяваўся з мінулым, было недастаткова, каб прыцягнуць апанаваную настальгіяй, кансерватыўную частку электарату, бо Лукаілэнка праз увесь час свайго прэзідэнцтва, не шкадуючы высілкаў, ганьбіў чыноўнікаў часу перабудовы, называў іх здраднікамі, якія далі разваліць СССР, і злодзеямі, якія дапусцілі разгул карупцыі на пачатку 1990-х гг. Больш за тое, хоць ад 1996 г. Ганчарык паслядоўна выступаў у памяркоўнай апазіцыі да Лукашэнкі3, у яго не было выразнай палітычнай ідэі і праграмы. Цэнтрысцкая пазіцыя сярод раз’яднанай, палярызаванай і залішне самаўпэўненай беларускай апазіцыі абяцала болып нападаў з розных бакоў крохкага альянсу, чым супрацы і адзінства розных фракцый.
Аднак тыя ж хібы былі ўласцівыя і астатнім чальцам “пяцёркі”, што пляжыла перспектывы іх абрання. Над Чыгіром і Казлоўскім віселі абвінавачванні ў карупцыі, і хоць яны ніколі не пацвердзіліся, але заплямілі іх рэпутацыю ў вачах дэзынфармаванага грамадства. Домаша ўспрымалі як залішне партыйную фігуру; тое, што ён атаясамліваўся з больш радыкальнай часткай апазіцыі і паходзіў з самай празаходняй Гарадзенскай вобласці, не магло выклікаць сімпатыі
3 На “Усебеларускім народным сходзе” 1996 г., скліканым Лукашэнкам, кабухваліць ягоны праект Канстытуцыі, Гаячарык адзіны з афіцыйных асоб адмовіўся яго падтрымаць. Пазней ён адхіліў прапанову ўвайсці ў склад Палаты прадстаўнікоў, створанай замест Вярхоўнага Савета, і вёў Федэрацыю прафсаюзаў курсам памяркоўнай, але паслядоўнай апазіцыі даўлад.
ў сярэдняга выбарца Нарэшце, камуністычная ідэалогія Калякіна не дзейнічала на электарат, скрадзены ў ягонай партыі Лукашэнкам, і адштурхоўвала ад яго астатнюю пераважна антыкамуністычную апазіцыю. Але найвялікшай праблемай была адсутнасць перакананых прыхільнікаў, арганізаваных апазіцыяй і гатовых галасаваць за кожнага кандыдата, якога пагодзяцца вылучыць вядучыя партыі4.
Табліца рэйтынгаў Ганчарыка і,
Іомаша ў параўнанні з Лукашэнкам

Красавік 2001
Чэрвень 2001
Гіпатэтычныя выбары “Лукашэнка Домаш’


За Лукашэнку
38,3
43,2
ЗаДрмаша
11.6
14,8
Гіпатэтычныя выбары “Лукашэнка Ганчарык"


За Лукашэнку
38,4
44,3
За Ганчарыка
14,1
13,1
Крыніца: Новостн НЙСЭПЙ, № 2 (20), 2001. С. 51. http://iiseps.org/old/bullet01-2. html.
Поспех Ганчарыка на этапе вылучэння стаўся Піравай перамогай. Цягам усяго пачатковага этапу кампаніі лагер Домаша дзейнічаў, зыходзячы з таго, што менавітаяго вылучаць адзіным кандыдатам. Урэшце, Домаша падтрымлівала болып моцная сетка актывістаў апазіцыі, і ён сабраў прыкладна на 40.000 подпісаў больш за Ганчарыка. Рашэнне вылучыць Ганчарыка адзіным кандыдатам прыйшлося як снег на галаву актывістам Домаша і адразу выклікала ўзрушэнне ў ягонай камандзе. Прыхільнікі Домаша казалі пра несумленную гульню, бо Ганчарыка вылучыла “пяцёрка”, у якой тры астатнія прэтэндэнты на наступны дзень пасля вылучэння сышлі з дыстанцыі, бо не здолелі сабраць неабходнай колькасці подпісаў. Некаторыя заклікалі Домаша праігнараваць рашэнне і працягваць выбарчую кампанію, бо ў яго быў вышэйшы, чым у Ганчарыка, рэйтынг (хоць розніца складала 1—3%), ён сабраў болып подпісаў і меў мацнейшы “мабілізацыйны патэнцыял” для вядзення кампаніі5. Іншыя меркавалі, што патрэбная новая дамоўленасць аб аб’яднанні, цяпер толькі паміж двума кандыдатамі. Некалькі дзён Домаш і Ганчарык, а таксама ўдзельнікі іх камандаў
4 Каментуючы вынікі сацыялагічнага апытання, якія паказвалі, што колькасць жорсткіх праціўнікаў Лукашэнкі вырасла і склала 30% насельніцтва, лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька заявіў, што “30% насельніцтва прагаласуюць хоць за ліхтарны слуп, калі на ім будзе ўлётка з дэмакратычнымі лозунгамі”. Гл.: Альтернатнвные фамнлнн // Белорусская деловая газета 09.06.2000. Насамрэч апытанне НІСЭПД 2001 г. засведчыла, што тых, хто гатовы галасаваць за любогадэмакратычнагакандыдата, які будзе супрацьстаяць Лукашэнку, усяго 4,6%. Гл.: Новостн НйСЭПй. № 2 (20). 2001. С. 51. http://iiseps.org/old/bullet01-2.html.
5 Гл.: Ці ёсць Ганчарыку што сказаць беларускаму народу? // Пагоня. 02.08.2001.
публічна абменьваліся ўдарамі ў СМІ, на пасяджэннях апазіцыі і ў інтэрнэце. Аднак Домапі не мог працягваць кампанію без пагаднення кааліцыі, бо арганізацыі, якія яго падтрымлівалі, цалкам залежалі ад заходніх спонсараў, якія паставілі на Ганчарыка.
Нават пры тым, што ў Домаша былі звязаныя рукі, Ганчарыку давялося перад выбарамі доўга дамаўляцца са сваёй камандай, а таксама з партыйнымі лідарамі, якія вырашылі далучыцца да гульні і пачалі патрабаваць палітычных гарантый у абмен на падтрымку кандыдатуры Ганчарыка. Перамовы скончыліся ўсяго за тры тыдні да галасавання, 13 жніўня, калі Ганчарык паабяцаў прызначыць Домаіпа прэм’ерміністрам і падпісаў пагадненне з апазіцыйнымі партыямі аб агульнай праграме палітычных і эканамічных рэформаў, якая ўлучала новыя парламенцкія выбары, унясенне змен у Канстытуцыю і правядзенне прыватызацыі.
Домаш зняў сваю кандыдатуру толькі праз дзесяць дзён. Пачаўся наступны раўнд палітычнага гандлю, цяпер на мясцовым узроўні — яго прадметам пераважна было месца партыйных лідараў у выбарчым штабе. Ен завяршыўся толькі напрыканцы жніўня, так што на вядзенне самой выбарчай кампаніі ў апазіцыі засталося па сутнасці два тыдні.
Больш за тое, правацэнтрысцкая і “трэцясектарная” частка “шырокай партыйнай кааліцыі” ніколі не ўспрымала Ганчарыка як свайго і дэманстравала падкрэсленую абыякавасць да ягонай кандыдатуры6. У выніку, ад таго часу, як Ганчарыка ў ліпені ўпершыню назвалі адзіным кандыдатам, доля ягонай падтрымкі амаль не павялічылася. Таму ягоная каманда была вымутпаная марнаваць бясцэнны час на тое, каб кансалідаваць аснову дэмакратычнага электарату, замест таго, каб заваёўваць прыхільнасць “балота”. Увогуле “адзінства” дэмакратычнай апазіцыі напярэдадні выбараў 2001 г. было механістычным і ў вялікай ступені ілюзорным, бо не ператварылася ў супольныя дзеянні.
Пасланне кампаніі — а ці было яно?
Прэзідэнцкая кампанія апазіцыі ў 2001 г. не гграпаноўвала выбарцам яснага паслання, бачання будучыні і паслядоўнага тлумачэння, што адбудзецца пасля перамогі дэмакратаў. Хоць сам Ганчарык шматкроць абяцаў захаваць сацыяльна-палітычную стабільнасць, “змены без закалотаў”, гэтыя заявы недастаткова абгрунтоўваліся. Выбарчая праграма складалася ўсяго з некалькіх старонак і прысвячалася агульным праблемам: вяршэнству закона, эканамічнай рэформе і пераадо-
6 Калі выбары скончыліся, некаторыя партыйныя лідары не палічылі патрэбным гэта хаваць. Напрыклад.. намеснік старшыні БНФ Віктар Івашкевіч пацвердзіў: “Цяжка арганізаваць людзей на масавую акцыю ў абарону ідэй, у якія яны не вераць. Цяжка прымусіць сябраў БНФ выйсці на плошчу і стаць разам з людзьмі, якія нясуць чырвоныя і сінія сцягі”. Гл.: Отдельные мухн на полнтнческой кухне Ц Белорусская деловая газета. 30.10.2001.
Раздзел 9. Няўдалая імітацыя: фіяска дэмакратычнай апазіцыі...263 ленню міжнароднай ізаляцыі. Яго станоўча прымалі там, дзе чыталі. Але ідэю пачулі занадта позна і ў занадта вузкіх колах. Малалікасць перакананага дэмакратычнага электарату ігрымушала Ганчарыка шукаць падтрымкі “балота”. У ягонай праграме было поўнадвухсэнсоўных абяцанняў: рынкавых рэформаў пры захаванні сацыяльных гарантый савецкага часу; роўнасці прыватных і дзярж^ных прадпрыемстваў замест ггрыватызацыі; павелічэння выдаткаў на адукацыю і ахову здароўя пры зніжэнні падаткаў і ўмацавання суверэнітэту Беларусі без разрыву саюзных сувязяў з Расіяй.
Гэта, аднак, была дэмагогія ў стылі Лукашэнкі, якой той таксама карыстаўся напоўніцу, так што эканамічная і сацыяльная частка ягонай выбарчай праграмы амаль не рознілася ад прапанаванай Ганчарыкам. Іх праграмы кардынальна разыходзіліся толькі ў палітычных пытаннях. У вачах дрэнна інфармаванага насельніцтва гэта дадавала пераканаўчасці заявам Лукашэнкі, што адзіная мэта апазіцыі — гэта ўлада. Афіцыйная прапаганда, не шкадуючы намаганняў, даводзіла людзям, што перамога апазіцыі прывядзе да гвалту і грамадзянскай вайны7.
Непаслядоўнасць і па сутнасці пустата выбарчых лозунгаў Ганчарыка не проста адлюстроўвалі бездапаможнасць кандыдата і ягоных паплечнікаў. Ганчарык спрабаваў унікнуць атаясамлівання са зганьбаванай ідэяй нацыяналізму, з якой дзякуючы афіцыйнай прапагандзе асацыявалася ўся апазіцыя. Як не стараўся Ганчарык, ён і сам не пазбегнуў гэткага ж лёсу. Ен таксама ведаў, што ўлады вядуць кампанію па распальванні страху, каб запужаць людзей змрочнымі карцінамі непазбежнага эканамічнага крызісу, беспрацоўя, скасавання сістэмы сацыяльнай бяспекі. Аднак Ганчарык не змог прапанаваць нічога, што б не паўтарала праграму БНФ і разам з тым давала выбарцам ясны выбар паміж ім і Лукашэнкам. Тут адлюстравалася шырэйшая гграблема — няздатнасць забяспечыць контргегемонію, альтэрнатыўнае разуменне добрага і благога, якое б маральна дыскрэдытавала заклятага ворага апазіцыі і прыцягнула б на яе бок грамадскую думку.
Апазіцыя зноў наткнулася на старую дылему: у сітуацыі слабай нацыянальнай свядомасці нацыяналізм ніяк не можа канкураваць з лукашэнкаўскім беларускім савецкім дыскурсам як крыніцай легітымацыі ягоных прэтэнзій на ўладу і мабілізацыі грамадскай падтрымкі. Аднак, адмовіўшыся ад нацыяналізму, апазіцыя ці, прынамсі, выбарчая кампанія Ганчарыка па сутнасці прымала пазіцыю Лукашэнкі і заставалася без хоць якой маральнай асновы. Да таго ж, нацыянальна нейтральная кампанія пазбаўляла апазіцыю мабілізацыйнага патэнцыялу: людзі, якіх прывабіла сацыяльнаэканамічная праграма кандыдата ад апазіцыі, маглі за яго прагаласа-
’ Узята з: Вместе — за снльную, процветаюшую Беларусь! II Советская Белоруссня. 21.08.2001; інфармацыйны сайт: http://www.hancharyk.org. (Спасылка не працуе. — Заў. рэдактара.)
ваць, але не мелі асаблівай матывацыі і адчування маральнага абавязку бараніць свой выбар, выходзячы на вуліцы.
На нейкім этапе Ганчарык паспрабаваў знайсці маральнае абгрунтаванне супрацьстаянню Лукашэнку, зрабіўшы галоўнай тэмай сваёй кампаніі знікненнеў 1999 г. вядучых апазіцыйных палітыкаў. У ліпені 2001 г. ён апублікаваў дакументы і сведчанні некаторых афіцэраў праваахоўных органаў, якія пацвярджалі распаўсюджаныя чуткі, што да знікнення і забойства палітычных апанентаў мелі дачыненне сілы бяспекі, якія дзейнічалі на загад з найвышэйшых эшалонаў улады. Але гэтая тэма не выклікала ў насельніцтва вялікай цікавасці. Яна была актуальнай адно для тых, хто і так не давяраў Лукаіпэнку, яшчэ больш адвярнула ад апазіцыі прыхільнікаў прэзідэнта і пакінула абыякавым “балота”. Зрабіўшы знікненні палітычных апанентаў цэнтральнай тэмай сваёй кампаніі, кандыдат ад апазіцыі не змог засяродзіцца на тым, што найбольш хвалявала электарат: сацыяльна-эканамічныя ўмовы і штодзённыя праблемы.
Між тым Лукашэнка пабудаваў сваё выбарчае пасланне на дасягненнях сямі гадоў свайго кіравання: захаванні сістэмы сацыяльнай бяспекі і роўнасці, недапушчэнні эканамічных рэформаў і масавага беспрацоўя, няспынным, паводле яго цверджанняў, эканамічным росце пачынаючы ад 1997 г. — і мэтанакіраваным распальванні страху перад апазіцыяй, Афіцыйныя СМІ сістэматычна малявалі змрочнуто карціну непазбежных звальненняў, росту цэн, распродажу дзяржаўнай маёмасці і іншых катастроф. Разам з тым трэба прызнаць, што Лукашэнка болып актыўна звяртаўся да штодзённых клопатаў болыпасці выбарцаў — ён вынес на першы план сацыяльна-эканамічныя пытанні: заробкі, цэны, сацыяльныя гарантыі і г.д. Ён таксама дамогся росту грамадскай падтрымкі, рэзка падвысіўшы заробкі ў дзяржаўным сектары: за першыя дзевяць месяцаў 2001 г. яны выраслі на 23%. Хоць гэтае павелічэнне звёў на нішто імклівы скачок цэн адразу пасля выбараў, але яно дапамагло Лукашэнку ў дзень галасавання схіліць на свой бок некаторых выбарцаў, якія не вызначыліся.
У канчатковым выніку, кампанія Ганчарыка не змагла прыцягнуць на ягоны бок найвялікшую частку электарату — тых, хто не вызначыўся, г.зн. тых, хто меў сумневы наконт Лукашэнкі, але яшчэ не быў гатовы галасаваць за апазіцыю. Некаторыя з іх, відаць, не ўдзельнічалі ў выбарах, а некаторыя прагаласавалі за Лукашэнку.
Дом, дзе няма адзінства: арганізацыя кампаніі
Прэзідэнцкая кампанія беларускай апазіцыі была хаатычная і неэфектыўная. Далося ў знакі паўдзесяцігоддзя самаізаляцыі: слабая арганізацыйная структура амаль не ахоплівала вёску і малыя гарады. Магчыма, гэта была самая істотная прычына, чаму вылучэнне Домаша магло б прынесці больш прадуктыўныя вынікі: ён, як ніякі іншы кандыдат, абапіраўся на адносна разгалінаваную сетку НДА, якая
ахоплівала шмат якія малыя правінцыйныя гарады і сельскія раёны. Таму кампанія 2001 г. вялася ў катастрафічных умовах — агульнанацыянальны рух супрацьстаяння Лукашэнку так і не матэрыялізаваўся. 3 6.000 добраахвотнікаў, якія працавалі на Ганчарыка пасля ягонага вылучэння адзіным кандыдатам, блізу 2.000 дзейнічалі толькі ў Мінску. Болыпасць сельскіх раёнаў — галоўнае апірышча Лукашэнкі — і нават малых гарадоў, дзе жыло пераважна “балота”, засталася амаль незакранутай. Праца валанцёраў, як і ўся кампанія, цярпела ад дрэннага кіравання і неэфектыўнага размеркавання рэсурсаў. Улёткі і інфармацыйныя матэрыялы ўвесь час паступалі са спазненнем — пасля выбараў у рэгіянальных штабах засталіся стосы нераздадзеных матэрыялаў.
Адрозна ад Сербіі, дзе тры асобныя кампаніі вяліся ў шчыльнай каардынацыі, спроба праводзіць некалькі кампаній разам — палітычную агітацыю за кандыдата, мабілізацыю выбарцаў і негатыўную кампанію — урэшце вырадзілася ў некалькі разрозненых міні-кампаній, якія праводзілі асобныя арганізацьгі “трэцяга сектара”. У іх высілках не было ўзгодненасці, бо амальусе НД А адмаўляліся каардынаваць сваю дзейнасць са штабам кандыдата. Гэта абярнулася фатальнымі наступствамі для ўсёй выбарчай кампаніі. НДА, дзейнасць якіх, як правіла, фінансавалася праз міжнародную супольнасць спрыяння дэмакратьгі, адцягнулі шмат актывістаў ад палітычнай кампаніі кандыдата. Болыпасць рэсурсаў накіроўвалася на негатыўную кампанію і мабілізацыю выбарцаў, так што палітычная кампанія кандыдата фінансавалася паводле рэшткавага прынцыпу. Адпаведна, кампанія Ганчарыка была самай бляклай сярод трох кандыдатаў. Папулярызацьпо станоўчай альтэрнатывы Лукашэнку амаль цалкам падмянілі негатыўнай кампаніяй, якая сама па сабе была малаэфектыўнай, пакуль невядомая пазітыўная альтэрнатыва8.
Агулам беларуская апазіцыя займалася тым, што спрабавала непаслядоўна імітаваць сербскі сцэнарый, будуючы замак на пяску. У Беларусі не было важных перадумоў, якія забяспечылі поспех “патройнай кампаніі” ў Сербіі.
Па-першае, кандыдат быў малапазнавальны, так што частка грамадства да апошняга этапу кампаніі не магла зразумець, хто супрацьстаіць Лукашэнку9.
8 Гэта адбілася і на кампаніі самога Г анчарыка. Вольшасць агітацыйных матэрыялаў, што распаўсюджвалі добраахвотнікі, друкавалася апазіцыйнай прэсай без каардынацыі са штабам кандыдата. У выніку, як сцвярджаюць намеснік кіраўніка штаба Сяргей Ложкін і прэс-сакратар Ганчарыка Дзмітрый Верашчагін, 90% матэрыялаў змяшчалі напады на Лукашэнку, а не інфармацыю пра кандыдата. Такім чынам, кампанія кандыдата ператварылася ў працяг негатыўнай кампаніі НДА і перастала адыгрываць хоць якую значную ролю. Гл.: Ложкнн Сергей, Вереіцагнн Дмнтрнй. Работа над ошнбкамн /7 Белорусская деловая газета. 13 лістапада 2001.
9 Паводле НІСЭПД, 65,4% выбарцаў не валодалі дастатковай інфармацыяй пра кандыдатаў у прэзідэнты. Сярод тых, хто вагаўся, такіх было 69%, а сяро д праціўнікаў А. Лукапіэнкі— 72,9%. Гл.: Новостн ННСЭПН. № 4 (22). 2001. http://iiseps.org/olcl/bullet01-4.html.
Па-другое, апазіцыйныя групоўкі, якія займаліся негатыўнай кампаніяй, былі як малапазнавальныя, так і карысталіся невысокім аўтарытэтам. Адпаведна, сама кампанія не выклікала дастатковага даверу і не магла вьграшальным чынам паўпльіваць на хаду выбараў. У Сербіі негатыўная кампанія была плённай таму, што і апаненты Мілошавіча ў грамадстве пераважалі над ягонымі прыхільнікамі, і прыхільнікі ДАС пераўзыходзілі яе праціўнікаў, так што контрагітацыя ўзрушвала ўжо заваяваную большасць. У Беларусі негатыўная кампанія правалілася, бо вялася ў грамадстве, дзе хоць і крытычна ставіліся да Лукашэнкі, але досыць шмат выбарцаў усё роўна аддавалі яму перавагу перад наяўнымі альтэрнатывамі і адносная большасць выбарцаў хоць і не прымала прэзідэнта, але не ведала ці з недаверам ставілася да альтэрнатывы. У гэтых абставінах негатыўная кампанія толькі ўзмацніла падтрымку Лукашэнкі сярод ягоньгх адданых прыхільнікаў, але не дала тым, хто не вызначыўся, і нават рашучым праціўнікам прэзідэнта, якія, тым не менш, не належалі да ніводнай фракцыі апазіцыі, адказу на пытанне пра альтэрнатыву.
Па-трэцяе, змест негатыўнай кампаніі часта наўпрост супярэчыў праграме кандыдата, і яны па сутнасці нейтралізавалі адна другую. Напрыклад, негатыўная кампанія абяцала люстрацыю, між тым як Ганчарык адмыслова падкрэсліваў, што ён супраць усялякага паквітання. Некаторыя сімвалы і лозунгі кампаніі былі адрасаваныя толькі да невялікай часткі перакананых праціўнікаў Лукашэнкі, якія і так былі гатовыя галасаваць супраць яго, што б там ні было. Асобныя найболып недарэчныя вобразы контрагітацыйнай кампаніі: стыкеры з малюнкамі “Снікерса”, Рэмба з узнятым кулаком, гульца ў амерыканскі футбол, лучніка, які рыхтуецца прабіць мішэнь, — давалі спажыў афіцыйнай прапагандзе, якая малявала апазіцыю экстрэмістамі і наймітамі Захаду10.
Па-чацвёртае, мабілізацыйная кампанія фінансавалася і праводзілася без уліку таго, што ўсе да адзінага праведзеныя перад выбарамі сацыялагічныя апытанні прагназавалі не менш як 85-адсоткавы ўдзел выбарцаў — самы высокі паказнік у гісторыі Беларусі. Такім чынам, не было зроблена ацэнкі, ці варта выдаткоўваць на гэта час і грошы. Інакш кажучы, беларуская апазіцыя мусіла яшчэ дайсці да таго, што ДАС ужо забяспечыла да выбараў, — шырокую пазнавальнасць альтэрнатывы і ператварэнне праціўнікаў рэжыму ў дэмакратычна настроеную большасць — і магла не турбавацца наконт таго, што было істотна для сербскіх дэмакратаў, — наконт нізкай яўкі. Але, хоць у Сербіі пазітыўная і негатыўная кампаніі мелі аднолькавую значнасць і паміж імі склалася разумная раўнавага, у Беларусі была больш патрэбная інфармацыйная і агітацыйная кампанія за кандыдата, а перавага контрагітацыі і ганьбавання апанента выявілася контрпрадукцыйнай і самагубнай.
10 Фактычна шмат якія з гэтых вобразаў былі механічна ўзятыя з сербскай кампаніі 2000 г. без крытьгчнага аналізу іх уздзеяння і без адаптацыі.
У канчатковым выніку менавіта адсутнасць перамогі на выбарах не дазволіла апазіцыі эфектыўна супрацьстаяць спробам фальсіфікацыі і запалохванню з боку сілавых структур.
Абарона перамогі, якой не было
Выбары ў аўтарытарных рэжымах прымушаюць згадаць вядомую фразу Сталіна: “Неважна, як прагаласуюць, — важна, як палічаць”. Дакладней, для вызначэння вынікаў выбараў істотнымі былі і падлік галасоў, і само галасаванне. Ёсць дастатковыя падставы меркаваць, што шмат было зроблена, каб сфальсіфікаваць вынікі.
Адрозна ад Сербіі, дзе ўлады паспрабавалі скрасці невялікую долю галасоў, каб кардынальна змяніць вынік галасавання, у Беларусі ў 2001 г., хутчэй за ўсё, Лукашэнку прьшісалі значна большую долю галасоў, пададзеных за Ганчарыка. Аднак гэта не паўплывала на канчатковы вынік выбараў11.
Якой бы безнадзейнай ні выглядала спроба беларускіх дэмакратаў кінуць выклік уладзе Лукашэнкі, яны на працягу ўсёй кампаніі дзейнічалі, зыходзячы з таго, што атрымаюць перамогу на выбарах і яе давядзецца бараніць на вуліцах. Гэта была відавочная спроба скапіяваць досвед сербскай апазіцыі ў 2000 г. Пратэсты супраць фальсіфікацый усё ж мелі нейкі сэнс, нават калі апазіцыя прайграла выбары, бо гэта была апошняя рэальная магчымасць данесці да грамадства доказы, што выбары былі несумленнымі і шматлікіх выбарцаў абрабавалі і падманулі. Але вулічныя пратэсты так і не сталіся рэальнасцю. Нягледзячы на ўсю папярэднюю падрыхтоўку, у ноч з 9 на 10 верасня на цэнтральнай плошчы Мінска сабралася не больш за 2.000 актывістаў. На наступны дзень пратэсты згаслі.
Пратэст праваліўся з адной відавочнай прычыны: Лукашэнка бясспрэчна перамог. ІПтаб Ганчарыка паспрабаваў заявіць, што, паводле рэальных вынікаў, мусіць быць другі тур; іронія ў тым, што гэтую версію не змаглі пацвердзіць нават назіральнікі.
Другая прычына была ў тым, што, нягледзячы на шматлікія сістэматычныя парушэнні падчас галасавання — назіральнікі налічылі атулам каля 5.000 асобных парушэнняў, — не было сістэмных доказаў таго, як гэта адбілася на канчатковых выніках. Апазіцыя не мела дзейснага інструмента кантролю. Ёй абсалютна не было на каго разлічваць у складзе выбарчых камісій — у ніводную камісію не ўваходзіў ніводны прадстаўнік апазіцыі.
У дадатак працу назіральнікаў фактычна падарвала закуліснае змаганне двух вядучых занятых у гэтай сферы НДА за кантроль над плынямі заходняй дапамогі для місіі назіральнікаў, якое пачалася
11 Аднак для Лукашэнкі было істотна абвясціць, што ён набраў абсалютную большасць галасоў, каб давесці грамадству, што ён адзін непадзельна займае дамінантнае становіпіча і пацвердзіць легітымнасць сваіх прэтэнзій на права прадстаўляць увесь народ.
задоўга да выбараў12. Нядзіўна, што ў дзень галасавання ўсю групу, якая перамагла ў змаганні, пазбавілі статусу назіральнікаў13. Тыя назіральнікі, якія засталіся на выбарчых участках, па ўсёй Беларусі мусілі сутыкнуцца з жорсткай рэальнасцю арганізаванай машыны фальсіфікацый.
Як правіла, выбарчыя камісіі сядзелі плячыма да назіральнікаў, якім, у сваю чаргу, не дазвалялася падыходзіць бліжэй як на некалькі метраў да сталоў, дзе вёўся падлік галасоў. He маючы магчымасці бачыць працэс падліку, назіральнікі сутыкаліся з тым, што іх выдалялі з участкаў кожны раз, калі яны заяўлялі пратэст, — гэта расцэньвалася як умяшанне і ціск на камісію. Бюлетэні не дэманстраваліся публічна, услых не абвяшчалася, за каго пададзены кожны голас. Замест гэтага кожны сябра камісіі быў абавязаны моўчкі падлічыць порцыю бюлетэняў, запісаць вынікі на паперцы і перадаць іх старшыні камісіі. Старшыня рабіў падлік на аснове атрыманых ад чальцоў камісіі лічбаў і абвяшчаў толькі свае ўласныя вынікі. Кіраўнік сербскага Цэнтра за свабодныя выбары і дэмакратыю (ЦСВіД) Зоран Лучыч трапна апісаў вынікаючае адчуванне безнадзейнасці:
Я быў назіральнікам у Ленінскім раёне Мінска. Пасля таго як скончылася галасаванне, а галасы яшчэ не падлічылі, я паспеў разгледзець, як разбіраюць стос бюлетзняў. Я быў уражаны, што тут, у цэнтры Мінска, шмат людзей прагаласавала за Лукашэнку. Паводле маіх назіранняў, Ганчарык ішоў наперадзе, але суадносіны складалі, мабыць чатыры да трох. А калі ў сталіцы чатыры да трох, значыць, па ўсёй краіне Лукашэнка пераканаўча перамагаў. Але калі абвясцілі канчатковыя вынікі, Лукашэнка перамагаў з адрывам. Да мяне падышоў мясцовы незалежны назіральнік і спытаў, ці я бачыў, што адбылося. Я сказаў: “Так, бачыў”. — “Што мне рабіць?” — “Калі бгэтаздарыласяўмаёй краіне, — адказаў я, — я б проста адчыніў акно і паклікаў бы на дапамоту”14.
Што перашкодзіла назіральніку паклікаць на дапамогу? Відавочна, страх. Але таксама, мабыць, адчуванне, што ягоны голас ніхто не пачуе і што выбары ўсё роўна прайграныя.
Як бы неверагодна гэта ні гучала, апазіцыя спадзявалася, што пасля выбараў адбудзецца бунт у коле набліжаных да Лукашэнкі і што эліта рэжыму здасць прэзідэнта. Усю стратэгію аііазіцыі ў 2001 г. абумовіў гэты спадзеў на дзяржаўны пераварот, а не на сапраўдную
12 Гэта адлюстраваў абмен выпадамі ў апазіцыйнай прэсе паміж кіраўнікамі дзвюх арганізацый пасля выбараў. Гл.: Оппознцня должна очнстнться от дерьма. Сенсацнонные разоблачення Борнса Гюнтера; Беляцкнй Алесь: Фннансового конфлнкта нет. Есть несколько обнженных//Белорусская газета. 12.11.2001.
13 Пліска Міхась. Унутранае назіранне за прэзідэнцкімі выбарамі Ц Булгакаў Валер (рэд.). Беларуская палітычная сістэма і прэзідэнцкія выбары 2001 году. Варшава: IDEE, 2001. С. 351—360.
14 Інтэрв’ю аўтара з Зоранам Лучычам, аўдыязапіс, кастрычнік 2002 г., Бялград, Сербія.
Раздзел 9. Няўдалая імітацыя: фіяска дэмакратычнай апазіцыі...269 перамогу на выбарах. Дэмакратычная эліта шукала падтрымкі старых партыйных апаратчыкаў, якія, на яе думку, маглі выкарыстаць свае старыя сувязі сярод бюракратыі, каб схіліць мясцовых функцыянераў супрацьдзейнічаць фальсіфікацыі вынікаў галасавання і нават пераконваць выбарцаў не падтрымліваць Лукашэнку.
Гэта пацвердзілася ў снежні 2000 г., калі Каардынацыйная рада дэмакратычных сіл на сваім пасяджэнні рэкамендавала разгледзець магчымасць вылучэння кандыдатамі ў прэзідэнты трох прадстаўнікоў “старой гвардыі”: Д омаша, Чыгіра і Ганчарыка. Тое, што ў спісе не было ніводнага лідара дэмакратычных партый ці ветэрана апазіцыйнага руху, сведчыла пра няўпэўненасць у іх здатнасці стварыць сур’ёзную канкурэнцыю Лукашэнку. Што праўда, бясконцыя кампаніі Лукашэнкі па дыскрэдытацыі наменклатуры з дапамогай паказальных судоў і зняцця з пасад “карумпаваных” чыноўнікаў, мабыць, яшчэ болып настроілі супраць яго апарат, чым у выпадку Мілошавіча.
Перш за ўсё, стаўка на наменклатуру была катастрафічным пралікам. Лукашэнка атрымаў старэйшага за сябе, больш стомленага, менш красамоўнага і прывабнага канкурэнта. У дадатак да таго, што грамадства было не ў захапленні ад гэткага кандыдата, перад Лукашэнкам адкрываліся новыя прапагандысцкія магчымасці: ён вярнуўся да таго, з чаго пачаў, і выявіў былых апаратчыкаў карупцыянерамі16. Нарэшце, просты выбар былога апаратчыка ў якасці канкурэнта Лукашэнку ніякім чынам не гарантаваў, што дзейныя бюракраты яго падтрымаюць. Насамрэч вельмі мала хто з дзяржслужбоўцаў, занятых у выбарчых камісіях, супрацьдзейнічаў фальсіфікацыям ці супрацоўнічаў з апазіцыяй і незалежнымі назіральнікамі. Адно з магчымых тлумачэнняў іх паводзін у тым, што, каб не падпарадкоўвацца загадам рэжыму, трэба мець пэўную ступень гарантый бяспекі, а гэтага апазіцыя даць не магла. Між тым Лукашэнка публічна пагражаў зняць мясцовых чыноўнікаў, калі яны не забяспечаць патрэбныя лічбы на сваіх тэрыторыях.
Страх узмацняўся масавым адчуваннем, што Лукашэнка ўсё роўна пераможа і супрацьстаяць парушэнням будзе бессэнсоўна16. Такім чы-
15 “Я глыбока перакананы: уся гэтая валтузня вакол былой наменклатуры мае адну мэту — накрасці больш грошай... Яныўсе прадажныя. Што добрагаяны зрабілі для народа? Нічога! Іх выкінулі зурада. I цяпер яны галоўныя абаронцы народа?”. Гл.: Прямым текстом: На полнтнческой кухне не все котелкн варят Ц Советская Белоруссня. 01.08.2000.
16 Паводле вынікаў праведзенага НІСЭПД апытання эліты (.асобна — наменклатурнай і апазіцыйнай), толькі 3% дзяржаўных чыноўнікаў прызналі, што прагаласавалі за Лукашэнку, між тым як 50% прагаласавалі за Ганчарыка і 28% адмовіліся адказваць. 53% палічылі выбары несвабоднымі і несправядлівымі, і толькі 14% меркавалі іначай. 46% апытаных чыноўнікаў адзначылі, што афіцыйным вынікам выбараў нельга давяраць, і толькі 25% выказалі супрацьлеглую думку. Аднак 61% з іх меркаваў, што парушэнні не паўплывалі на вынікі выбараў. Сапраўды, хоць наменклатура і нрагаласавала за Ганчарыка, але не змагла зрабіць яго прэзідэнтам з увагі на супраціў і Лукашэнкі, і электарату.
нам, у Беларусі было разарванае першае звяно прычынна-выніковага ланцужка, які не даў Мілоіпавічу скрасці галасы ці сілай захаваць пасаду. Hi сабатаж фальсіфікацый, ні адмова разганяць акцыі пратэсту не маглі стацца рэальнасцю, калі апазіцыя не змагла прадэманстраваць сваю сілу спачатку на выбарчых участках, а затым на вуліцах. 3 той жа прычыны не паўстала ніякіх сур’ёзных вулічных акцый у абарону сумленных выбараў. На мітынг, арганізаваны праз некалькі гадзін пасля закрыцця выбарчых участкаў, прыйшло ўсяго некалькі тысяч чалавек, і назаўтра ён ціха скончыўся.
Але маўчанне наменклатуры мела яшчэ адну, нават глыбейшую, прычыну. Алазіцыя ў сваіх разліках відавочна не ўлічыла пзўных палітычных змен, што ахапіла краіну за папярэднія гады.
Па-першае, адрозна ад пачатку 90-х гг., калі ўсёмагутная наменклатура была самастойным палітычным гульцом, а апазіцыя малявала яе чорнымі фарбамі, да канца дзесяцігоддзя, калі апазіцыя пачала разлічваць на наменклатуру як на сваю апошнюю надзею, тая ўжо цалкам страціла сваю самастойнасць і ўладу.
Па-другое, прадстаўнікоў старой эліты, якіх ужо выправілі на лаўку запасных і якія мелі мінімальны ўплыў на дзейную дзяржаўную бюракратыю, памылкова прынялі за тых, хто цяпер рэальна трымае ніткі ўздзеяння на бюракратыю і апарат бяспекі. Сярод апошніх шмат хто ўзняўся з трэцяга-чацвёртага эшалона наменклатуры і быў абавязаны сваёй імклівай кар’ерай Лукапіэнку. Таму яны не збіраліся вітаць старых гаспадароў, якія ўрываліся ў дом, заняты новымі ўладальнікамі17.
17 Шмат хто з новых дзяржслужбоўцаў паходзіў з Магілёўскай вобласці, таму нядзіўна, што яны з недаверам паставіліся даспробы кінуць выклік Лукашэнку, начале якой стаяў тандэм Ганчарык — Лявонаў, былыя другі і першы сакратары партыі ў гэтым рэгіёне ў 1980-х гг.
V Працяг шляху: хісткія крокі да дэмакратыі ці паглыбленне аўтарытарызму
Раздзел 10.
Пераход да дэмакратыі ў Сербіі: “амерыканскія горкі” па выбоістай дарозе
Выбары 24 верасня і вулічная рэвалюцыя 5 кастрычніка 2000 г. адкрылі перад Сербіяй дзверы ў новую дэмакратычную эпоху. За некалькі тыдняў краіна1 пераадолела міжнародную ізаляцыю, вызвалілася ад санкцый, аднавіла дыпламатычныя стасункі з дзяржавамі Захаду, перапыненыя з пачаткам бамбаванняў Косава ў 1999 г., атрымала сяброўства ў такіх міжнародных арганізацыях, як ААН і АБСЕ і ўрэшце стала на шлях далучэння да Еўразвяза. Змена рэжыму зрабіла свой уплыў далёка за межамі Сербіі. Сцэнар электаральнай рэвалюцыі — перамога апазіцыі на праведзеных “старым рэжымам” выбарах і наступныя вулічныя пратэсты, што зрынаюць рэжьгм, калі ён адмаўляецца прызнаць гэтую перамогу, — у далейшым набыў папулярнасць на постсавецкай прасторы і шмат у чым задаў мадэль вызвалення ад посткамуністычнага аўтарытарызму.
Электаральная рэвалюцыя ў Сербіі амаль што стварыла новую парадыгму пераходу да дэмакратыі, паказала і тэарэтыкам, і практыкам “навігацыйную мапу” з распрацаваным маршрутам да змены дыктатарскіх рэжымаў, якія спалучаюць наўпроставыя рэпрэсіі з маніпуляваннем выбарамі. ДАС прадэманстравала ўзор паспяховага аб’яднання апазіцыі; дэмакраты, якія імкнуліся да ўлады ў краінах былога Савецкага Саюза, шукалі сваіх Каштуніцаў; паўсюдна раслі копіі “Отпор!” — часам з дапамогай і пры парадах арыгінала. Сербія распаўсюдзіла “вірус дэмакратыі”, які, бясспрэчна, паўплываў на далейшыя змены рэжыму ў іншых краінах, у тым ліку на “рэвалюцыю ружаў” у Грузіі, “памаранчавую рэвалюцыю” ва Украіне і нават на “рэвалюцыю цюльпанаў” у Кыргызстане.
Пры ўсёй сваёй рэвалюцыйнасці пераход да дэмакратыі ў Сербіі трапіў у рамкі парадыгмы залежнасці ад траекторыі папярэдняга развіцця, зададзеныя самой логікай здзейсненага ў верасні— кастрычніку 2000 г. прарыву. Праблему, якую стварае гэтая парадыгма, можна акрэсліць простай формулай: прычыны для змены рэжыму неабавязкова тыя ж, што і гірычьіны для кансалідацыі дэмакратыі.
Электаральная рэвалюцыя была сутнасна дваістым працэсам, у якім спалучыліся патрабаванні закона і рэвалюцыйная мэтазгоднасць. Прававы аспект меў велізарную значнасць: супраціў рэпрэсіўнага апарату хутка разваліўся, калі правіцель, якога той меўся абараняць, не
1 Тут я маю на ўвазе ФРЮ, якая на той час прадстаўляла Сербію на міжнароднай арэне.
змог пацвердзіць мандат народа на ўладу. Удалося не дапусціць вакууму ўлады, аднавіўся парадак, бо і пратэстоўцы, і рэшткі старога рэжыму прызналі адну і тую ж новую ўладу і падпарадкоўваліся ёй. Важна адзначыць, што яна ўсталявалася ў рамках інстытутаў старога рэжыму, у якіх апазіцыя сцвердзіла сваю легітымнасць. I, нарэшце, рэвалюцыя была надзвычай мірнай, нягледзячы на віраванне жарсцей і асобныя выпадкі ўжывання сілы падчас акцый пратэсту, і бяскроўнай.
Але за раскошу рэвалюцыі ў прававых межах давялося заплаціць.
Па-першае, адназначна прызнавалася легітымнасць інстытутаў, але не метадаў дзейнасці старога рэжыму, якія пасля 5 кастрычніка 2000 г. надавалі легітымнасць прыходу апазіцыі да ўлады. Фактычна гэтыя інстытуты і зрабілі рэвалюцыю магчымай: хоць яны і служылі шырмай для рэпрэсій і злоўжывання ўладай, але стваралі адметную прастору для палітычнага плюралізму, арганізацыі апазіцыі і выбарчай канкурэнцыі. Павярнуць рэжым Мілошавіча супраць яго самога было не толькі пытаннем зручнасці, але і неабходнасцю: апазіцыя ўваходзіла ў расклад палітычнай гульні, у якой цэлае дзесяцігоддзе вёў рэй былы дыктатар, і не магла проста выйсці з яе, спаслаўшыся на несправядлівыя правілы. Калі янаў 1997 г. так і зрабіла, вынік быў катастрафічны. Да таго ж ёй бракавала рэсурсаў — і сімвалічных, і палітычных, — каб начыста вымесці і старую эліту, і старыя інстытуты, як, напрыклад, падчас “аксамітнай рэвалюцыі” ў Чэхаславаччыне. Рэжым Мілошавіча меў даволі распрацаваны дэмакратычны фасад, і таму рэфармаваць яго не было пільнай патрэбы. У выніку, новыя ўлады маглі ўрэшце апынуцца ў пастцы гэтых інстытутаў, паступова ператварыўшыся ў закладнікаў іх хібаў і заган. Адзін сербскі даследчык трапна назваў гэты аспект змены рэжыму “самаабмежавальнай рэвалюцыяй”2.
Па-другое, электаральная рэвалюцыя паводле вызначэння не знііпчыла “стары рэжьш” дазвання — замест гэтага ён аўтаматычна пераўтварыўся ў цалкам інстытуцыялізаваную апазіцыю, у якой ад мінулага засталіся велізарныя палітычныя, фінансавыя і сацыяльныя рэсурсы. У верасні 2000 г. болып за траціну сербскіх грамадзян прагаласавала за Мілошавіча, таму ў палітычных сіл “старога рэжыму” заставалася вялікая сацыяльная база. Выгнанне самога Мілошавіча з палітычнай сцэны азначала толькі тое, што гэтым электаратам могуць завалодаць іншыя, часам яшчэ больш жорсткія і экстрэмісцкія палітычныя плыні, як, напрыклад, СРП.
Да таго ж пасля перамогі апазіцыі давялося выконваць узятыя забавязанні, каб пракласці шлях да змены рэжыму на этапе як выбараў, гэтак і рэвалюцыі. Перамога Каштуніцы сталася магчымай дзякуючы ягонай асобе, пазіцыі і прыцягальнасці. Акурат такі супернік быў патрэбны, каб разбіць Мілошавіча, бо ён знаходзіў кантакт з той част-
2 Stojanovic Svetozar. Democratic Revolution in Serbia // Spasic Ivana, Subotic Milan (eds.). R/Evolution and Order: Serbia After October 2000. Belgrade: Institute for Philosophy and Social Theory, 2001. P 25—34.
кай электарату, якая іначай не прагаласавала б за апазіцыю. Але, калі браць пад увагу погляды і перакананні Каштуніцы, ён ніяк не мог быць найболып адпаведным лідарам для таго, каб даць рады складаным праблемам, што паўсталі перад Сербіяй падчас палітычных і эканамічных пераўтварэнняў.
Пасля рэвалюцыі кааліцыя ДАС, створаная дзеля аб’яднання апазіцыі перад прэзідэнцкімі выбарамі, страціла сваё прызначэнне і стала на шлях, які вёў да распаду. Ен быў непазбежным з прычыны ідэалагічных разыходжанняў, стаўлення да ключавых для паслямілошавічаўскай Сербіі пытанняў, як, прыкладам, лёс федэрацыі і супраца з Гаагскім Міжнародным трыбуналам па ваенных злачынствах, а таксама аднаўленне асабістага суперніцтва паміж ключавымі палітычнымі фігурамі, перадусім паміж Каштуніцам і Джынджьгчам.
Нарэшце, існавала праблема платы за перадвыбарныя і перадрэвалюцыйныя абяцанні і выканання кампрамісных дамоўленасцей з прадстаўнікамі “старога рэжыму”. Самыя сур’ёзныя яе аспекты датычылі карупцыі і ваенных злачынстваў. Імунітэт ад пераследу і заплюшчванне вачэй на незаконна заробленыя капіталы стаўленікаў і памагатых Мілошавіча пагражалі спыненнем дэмакратычнага працэсу, перакрываннем жыццёва неабходнай замежнай дапамогі, замаруджваннем інтэграцыі ў сусветную супольнасць і ў выніку тармажэннем працэсу ўваходжання ў Еўропу. Парушэнне абяцанняў пагражала адраджэннем аўтарытарна настроенай большасці ў пытаннях нацыяналізму і, больш за тое, стварала асабістую небяспеку для новых лідараў. Такім чынам, новая ўлада апынулася заціснутай паміж мінулым і будучыняй.
Перамога дэмакратычнай апазіцыі спарадзіла ў грамадстве чаканні, спраўдзіць якія новаму ўраду было цяжка. Зыход Мілошавіча гарантаваў мір, хоць праблема Косава яшчэ на доўгія гады засталася мінай запаволенага дзеяння, і канец міжнароднай ізаляцыі, але не хуткае паляпшэнне штодзённага жыцця шараговых грамадзян. Новаму ўраду дасталася ў спадчыну разбураная эканамічная інфраструктура, фінансавая і банкаўская сістэма на мяжы банкруцтва, уздым інфляцыі, падзенне заробкаў — у 2000 г. яны скараціліся да менш як 40 долараў на месяц — і спустошаны паплечнікамі Мілошавіча ў апошнія дні ягонай улады дзяржаўны скарб. Якім бы высокім ні быў крэдыт народнага даверу да новай улады ў першыя дні і месяцы пасля падзення Мілошавіча, ён непазбежна мусіў хутка скончыцца.
Разлад Каштуніцы з Джынджычам
Праз два месяцы пасля зрынання Мілошавіча ДАС de facto ператварылася ў кааліцыю дзвюх партый — ДП і ДПС, а меншыя арганізацыі па сутнасці залежалі ад гэтых двух кааліцыйных волатаў. Лёс кааліцыі вызначаўся гатовасцю супрацоўнічаць дзвюх фігур,
якім падпарадкоўваліся самыя моцныя партыі, — Джынджыча і Каштуніцы. Калі галоўная мэта — скінуць рэжым Мілошавіча — была дасягнутая, паміж двума лідарамі адрадзіліся старыя ідэалагічныя супярэчнасці і асабістыя крыўды, якія заклалі падмурак для будучых канфліктаў і сварак.
Насамрэч Каштуніца і Джынджыч не толькі мелі абсалютна розныя характары і памкненні3, але і разыходзіліся ледзь не па ўсіх асноватворных пытаннях, якія мусіла вырашаць новая ўлада, — сярод іх супрацоўніцтва з міжнароднай супольнасцю і Гаагскім трыбуналам па ваенных злачынствах, тэмпы эканамічных рэформаў, лёс федэрацыі з Чарнагорыяй і канстытуцыйныя змены ў самой Сербіі.
Япгчэ да выбараў у снежні 2000 г. захаванне ДАС было пад пытаннем. Яго знялі пасля доўгіх перамоў, якія скончыліся тым, што Каштуніца згадзіўся некаторы час падтрымліваць жыццядзейнасць альянсу і прымірыўся з тым, што Джынджыч атрымае пасаду прэм’ерміністра Сербіі ў абмен на некаторыя саступкі, у тым ліку ўдзел федэральных улад у перамовах паміж Сербіяй і Чарнагорыяй аб будучыні федэрацыі і скасаванне “назіральных камітэтаў”, створаных пасля 5 кастрычніка на буйных прадпрыемствах. Каштуніца падазраваў, што гэтыя камітэты былі інструментам, з дапамогай якога Джынджыч спадзяваўся ўсталяваць аднаасобны кантроль над сербскай эканомікай.
Парламенцкія выбары скончыліся бліскучай перамогай ДАС, якая атрымала 60% галасоў у параўнанні з 13% у СПС і 7% у СРП. СРА Драшкавіча не пераадолеў 5-адсоткавы бар’ер і не прайшоў у Скупшчыну. Падчас падрыхтоўкі да парламенцкіх выбараў у заканадаўства ўнеслі папраўкі: выбары цяпер праводзіліся па адзіным партыйным спісе, а не па рэгіянальных, як было ад 1992 г. за Мілошавічам. Змены забяспечвалі больш адпаведнае прадстаўніцтва і гграпарцыйнае размеркаванне месцаў у парламенце згодна з колькасцю атрыманых галасоў, але таксама ўзмацнялі ролю кіраўніцтва партый і кааліцый у кантролі над заканадаўчай уладай.
Пры падзеле месцаў у новай Скупшчыне Сербіі ДПС і ДП атрымалі па 45 мандатаў (52% ад агульнай долі ДАС), а астатняе падзялілі меншыя партыі. He маючы шанцаў на самастойнае палітычнае выжыванне, меншыя партыі залежалі ад ДАС, а значыць, ад Джынджыча.
3 “Джынджыч — хутчэй якабінец, хоць з таго часу, як зрабіўся прэм’ер-міністрам Сербіі, пачаў падкрэсліваць надзвычайную важнасць выканання належных нрацэдур і вяршэнства закона. Джынджыча, кемлівага і разумнага практыка ў палітыцы, не цікавіць улада сама па сабе, як і не цікавяць магчымасці асабістага ўзбагачэння. Ён замест гэтага хочаўвайсці ў гісторыю як эфектыўны менеджар, як чалавек, які вывеў Сербію з дзесяцігадовага эканамічнага заняпаду. Каштуніца — хутчэй жырандыст. Тымаці Гартан Эш ахарактарызаваў яго як сціплага і “вельмі сур’ёзнага” чалавека. Грунтоўны. Паслядоўны. Глыбока абазнаны і здольны разгарнуць складаную разумную аргументацыю. Таксама прынцыповы. Але ніяк не зорка. Пазбаўлены харызмы, занудны”, Гл.: De Krnjevic-Miskovic Damjan. Serbia’s Prudent Revolution // Journal of Democracy. Vol. 12. № 3. July 2001. P. 96—110.
Больш за тое, больш ліберальная і радыкальна рэфармісцкая ДП была ім ідэалагічна бліжэйшай за нацыяналістычную і кансерватыўную партыю Каштуніцы. Гэта забяспечвала Джынджычу кантроль над кааліцыяй і перавагу над Каштуніцам у наступных палітычных супрацьстаяннях. Разам з малодшымі партнёрамі па кааліцыі ён мог сфармаваць урад нават без удзелу ДПС.
Двухузроўневая інстытуцыйная сістэма ФРЮ страціла сэнс пасля адстаўкі Мілошавіча, а тым болей калі Чарнагорыя практычна дыстанцыявалася ад de jure партнёра па федэрацыі. Аднак гэтая сістэма фармальна існавала, і яе вышэйшы, федэральны, узровень забяспечыў легітымнасць пераходу ўлады да апазіцыі. Але кіроўная партыя Чарнагорыі байкатавала федэральныя структуры, таму адзіным цалкам легітымным інстытутам федэральнай улады застаўся прэзідэнт. Між тым прэзідэнт Сербіі Мілан Мілуцінавіч апынуўся ў абсалютна маргінальным становішчы, бо быў звязаны з СПС і Мілошавічам, і фактычна перастаў выконваць свае функцыі, застаючыся галавой дзяржавы толькі намінальна. Насамрэч, з кастрычніка 2000 г. Каштуніца БЫУ прэзідэнтам Сербіі, прынамсі, менавіта там прызнавалася ягоная ўлада, але ён не меў фармальных інструментаў уздзеяння на інстытуцыйную сістэму Сербіі, калі не лічыць таго, што ён быў галоўнакамандуючым і прадстаўляў ФРЮ на міжнароднай арэне. Гэтаксама сербскі ўрад і парламенцкая большасць HE падпарадкоўваліся de facto прэзідэнту Каштуніцу. Такім чынам, канфлікту поглядаў на будучыню, амбіцый і задач у паслямілошавічаўскай Сербіі “паспрыяла” дзіўная інстытуцыйная спадчына рэжыму Мілошавіча і логіка змены ўлады ў кастрычніку 2000 г.
Хоць міжнародная супольнасць і вітала вяртанне Сербіі ў яе структуры і арганізацыі, новы ўрад апынуўся пад няспынным ціскам: ад яго патрабавалі экстрадыцыі падазраваных у ваенных злачынствах, перадусім — Слабадана Мілошавіча ў Гаагу. Умовай атрымання замежнай дапамогі ў памеры 1,2 млрд долараў была поўная супраца Сербіі і ФРЮ з трыбуналам. Гэта стала гарачай палітычнай тэмай у краіне. Для пераможаных галоўных дзеячаў старога рэжыму экстрадыцыя мела глыбокі сімвалічны сэнс — пацвярджаліся іх заявы, што Сербія цяпер апынулася пад замежным панаваннем. Асабліва чуйна ўспрымалі гэтыя заявы прыхільнікі СПС і СРП, але і шмат хто з электарату ДАС таксама бачыў у экстрадыцыі абразу нацыянальнага гонару. Болыпасць тых, хто хацеў бачыць Мілошавіча ў турме, меркавала, што яго трэба судзіць у Сербіі за ўнутраныя злачынствы. Праблема мела і юрыдычны аспект: Канстытуцыяй ФРЮ забаранялася выдаваць яе грамадзян іншым дзяржавам, але ў ёй нічога не гаварылася пра міжнародныя суды і трыбуналы.
Экстрадыцыі Мілошавіча рашуча супраціўляўся Каштуніца, які даў перадвыбарнае абяцанне, што не дапусціць, каб Мілошавіча судзілі за мяжой. Ягоная партыя, ДПС, збольшага падзяляла меркаванне, што гэта азначала б “здачу” перад міжнароднай супольнасцю
Раздзел 10. Пераход да дэмакратыі ў Сербіі: “амерыканскія горкі”... 277 і акт дзяржаўнай капітуляцыі. Шлях Мілошавіча ў Гаагу пачаўся 1 красавіка, калі яго арыштавалі па падазрэнні ў злоўжыванні паўнамоцтвамі і карупцыі, якія ўключалі перанакіраванне бюджэтных сродкаў сабе і сваёй партыі, каб захаваць уладу. Калі пасля дня супрацьстаяння паміж паліцыяй і аховай Мілошавіча яго арыштавалі, прэзідэнты ФРЮ і Сербіі выступілі з адмысловай супольнай заявай, што былы прэзідэнт арыштаваны толькі па падазрэнні ва ўнутраных злачынствах і не для экстрадыцыі.
23 чэрвеня 2001 г. федэральны ўрад прыняў пастанову, якая рэгулявала механізм экстрадыцыі. У ёй вызначалася працэдура перадачы падазраваных Гаагскаму трыбуналу. Пастанова распаўсюджвалася на ўсіх асоб на тэрыторыі дзяржавы, незалежна ад грамадзянства. Адвакаты Мілошавіча звярнуліся ў Канстытуцыйны суд, спасылаючыся на тое, што экстрадыцыя забароненая Канстытуцыяй і пастанова прынятая ўрадам у няпоўным складзе, а значьіць, яна не мае юрыдычнай сілы. 28 чэрвеня Канстытуцыйны суд прыпыніў усе працэдуры экстрадыцыі да вынясення рашэння аб канстытуцыйнасці пастановы. Перад самым пачаткам разгляду справы старшыня Канстытуцыйнага суда Мілуцін Сердзіч (прызначэнец Мілошавіча) падаў заяву аб адстаўцы. Аднак Джынджыч, імкнучыся палепшыць стасункі з Захадам і размарозіць праграму замежнай дапамогі, вырашыў дзейнічаць самастойна. Сербскі ўрад і партыя Джынджыча адразу асудзілі “суддзяў, усеагульна вядомых тым, што за папярэдняй уладай яны ніяк не шанавалі Канстытуцыю”4. У той жа дзень урад Сербіі заявіў, што не прызнае рашэння суда, і выдаў ордэр на перадачу Мілошавіча ў Гаагу, куды яго і даставілі яшчэ да апоўначы.
Аднабаковыя дзеянні сербскага ўрада выклікалі абурэнне федэральных улад. Каштуніца адразу выступіў па нацыянальным тэлебачанні і заявіў, што гэты крок — неканстытуцыйны і незаконны. Экстрадыцыя Мілошавіча падштурхнула Сацыялістычную народную партыю Чарнагорыі — партнёра ДАС па кааліцыі на федэратыўным узроўні — да выхаду з урада. Насамрэч гэта развязала рукі Джынджычу, бо федэральны ўрад зайшоў у тупік, і сербскі прэм’ер-міністр мог свабодна працягваць перамовы аб змяненні фармату саюза з лідарам Чарнагорыі Джуканавічам — сваім сябрам, які падзяляў ягонае імкненне выштурхнуць Каштуніцу з палітычнай сцэны5.
Разам з тым Каштуніца меў вьгразную падтрымку грамадства, раззлаванага актам капітуляцыі, прынамсі, так гэта ўспрымалася ў шырокіх колах. Таму Каштуніца, думаючы пра наступньія выбары, пасунуўся далей да нацыяналістычнай і кансерватыўнай часткі палітычнага спектра, de facto да былога электарату Мілошавіча і СПС. Сімвалічна, што ў жніўні 2001 г. ягоная партыя, ДПС, падпісала пагад-
4 East European Constitutional Review. Vol. 10. № 2/3, Spring/Summer 2001, http://
wwwl.law.nyu.edu/eecr/voll0nuni2_3/constitutionwatch/yugoslavia.html.
6 Moore Patrick. Serbia: Vidovdan and Thereafter // RFE/RL Balkan Report. Vol. 5. № 47. 10.07.2001. http://www.rferl.org/content/article/1341140.html.
ненне аб супрацы з партыяй былога лідара баснійскіх сербаў Радавана Караджыча, падазраванага ў ваенных злачынствах6.
Федэральная Скупшчына прыняла Закон аб супрацы з Гаагскім трыбуналам толькі ў красавіку 2002 г. Хоць закон і дапускаў экстрадыцыю грамадзян ФРЮ, абвінавачаных у ваенных злачынствах, але толькі ў дачыненні да абвінавачаных да таго, як закон набыў моц. Міжнародная супольнасць засталася незадаволенай гэтай агаворкай, але закон выклікаў і абурэнне ў сербскім грамадстве. У дзень, калі закон пачаў дзейнічаць, былы міністр унутраных спраў Улайка Стаількавіч, абвінавачаны ў ваенных злачынствах у Косаве, здзейсніў самагубства на прыступках Федэральнай Скупшчыны. Урад ФРЮ абвясціў, што назаве імёны 23-х абвінавачаных грамадзян, якія мусяць з’явіцца ў Гаагскі трыбунал, і што экстрадыцыі будуць падлягаць толькі тыя, хто цягам трох дзён не выканае гэтага патрабавання. Неўзабаве добраахвотныя здачы зрабіліся палітычным выклікам, шоў для СМІ; некаторыя з іх мелі на мэце настроіць грамадства супраць урада і супраць таго кірунку развіцця, у якім рухалася Сербія пасля Мілошавіча. Найбольшы розгалас атрымала здача ў 2003 г. Ваіслава Шэшаля, усяго за некалькі месяцаў да парламенцкіх выбараў, на якіх ягоная партыя мелася пайсці ў рашучы контрнаступ.
Між тым паціху кіпеў палітьгчны канфлікт паміж Каштуніцам і Джынджычам. Раз-пораз ён прарываўся крызісамі і вёў да непазбежнага распаду кааліцыі, якая пазбавіла ўлады Мілошавіча. Былыя хаўруснікі, якія сталіся праціўнікамі, пачалі ўжываць усё больш жорсткія выразы і не саромеліся выкарыстоўваць брудныя прыёмы, каб дыскрэдытаваць адзін другога.
Адзін падобны крызіс выбухнуў пасля таго, як 3 жніўня 2001 г. быў забіты Момір Гаўрылавіч, колішні афіцэр паліцыі, які за Мілошавічам працаваў у сакрэтнай паліцыі, але ў 1999 г. быў звольнены. У прэсе выказваліся версіі, што незадоўгадазабойства Гаўрылавіч сустракаўся з Каштуніцам, каб абмеркаваць датычнасць высокапастаўленых урадавых чыноўнікаў да карупцыйнай і злачыннай дзейнасці, а таксама іх сувязі з “хроснымі бацькамі” мафіі. Некаторыя назіральнікі меркавалі, што адбылася наўмысная ўцечка інфармацыі, каб дыскрэдытаваць Джынджыча і ягоны ўрад. Крызіс прывёў да выхаду 17 жніўня 2001 г. двух міністраў — чальцоў ДПС — з урада Джынджыча.
Урад пад энергічным кіраўніцтвам Д жынджыча лібералізаваў цэны, рэструктурызаваў фінансавую сістэму, дамогся адтэрміноўкі выплаты замежнага доўгу Сербіі, ачысціў банкаўскі сектар, зачыніўшы тыя банкі, што не займаліся нічым іншым, апроч як адмываннем грошай, стварыў свабодны рынак працы, пашырыў базу падаткаабкладання, закрыўшы падатковыя выключэнні і скасаваўшы льготы, і рашуча правёў прыватызацыю. Нацыянальны банк стабілізаваў югаслаўскі (адылі сербскі) дынар, рэзка знізіў інфляцыю і здолеў дамагчыся спісання некаторых
6 Serbian parties of Kostunica, Karadzic sign agreement//RFE/RL Newsline. 01.08.2008. http://www.rferl.org/content/article/1142453.html.
пазык, што засталіся ад часоў Мілошавіча. Дзякуючы гэтаму былі падпісаныя пагадненні аб трохгадовай стабілізацыйнай праграме з МВФ, крэдыце на льготных умовах ад Сусветнага банка і выдзяленні блізу 300 млн долараў на мадэрнізацыю састрарэлай інфраструктуры энергетыкі. Але, нягледзячы на штогадовы болып як 3-адсоткавы рост эканомікі, пачынаючьі ад 1999 г. ВУП усё ж складаў менш за палову ад узроўню 1989 г., калі ўжо быў эканамічны спад. Прыватызацыя прывяла да масавых скарачэнняў: напрыклад, пасля продажу завода “Застава” ў Крагуеўцы страцілі іграцу 15 тысяч чалавек. Яшчэ 10 тысяч чалавек засталіся без працы, калі былі пазбаўленыя ліцэнзій чатыры банкі, што займаліся незаконнымі аперацыямі.
Калі ДПС пачала адкрыта выступаць супраць рэформаў, якія праводзіў урад Джынджыча, у снежні 2001 г. кааліцыя адхіліла ад пасады спікера Скупшчыны Драгана Маршычаніна. У адказ ДПС пагражала прагаласаваць вотум недаверу ўраду, што прывяло б да датэрміновых парламенцкіх выбараў. Джынджыч, са свайго боку, паабяцаў пазбавіць мандатаў чальцоў парламента ад Д ПС за парушэнне кааліцыйнага пагаднення. 24 траўня 2002 г. ДАС правяла замену 50-ці дэпутатаў са спіса ДАС, у тым ліку 21-го — ад ДПС. Джынджыч сцвярджаў, што як дэпутаты ДПС абраныя паводле спіса кааліцыі, тая можа замяніць іх на дэпутатаў ад любой з яе партый, а ДПС не мела права вета. Падавалася, што выключэнне супярэчыла выбарчаму заканадаўству, якое не прадугледжвала пазбаўлення мандата за пропускі пасяджэнняў.
ДПС звярнулася ў федэральны Канстытуцыйны суд, хоць пытанне, мяркуючы па ўсім, знаходзілася ў кампетэнцыі Канстытуцыйнага суда Сербіі. ДПС разлічвала, што федэральны орган хутчэй вынясе вердыкт на яе карысць. Да таго ж Канстытуцыйны суд Сербіі, не маючы суддзяў, ужо больш за год не функцыянаваў. Пазбавіўпіыся ад прадстаўнікоў ДПС у Скупшчыне, Джынджыч і ягоныя хаўруснікі 21 чэрвеня 2002 г. прызначылі ў склад суда сваіх людзей. 26 чэрвеня федэральны суд абвясціў, што замена дэпутатаў была неканстытуцыйнай, але ўрад і Канстытуцыйны суд Сербіі заявілі, што федэральны орган выйшаў за межы сваіх паўнамоцтваў. Джынджыч і ДАС вырашылі выкінуць Каштуніцу з палітычнай сцэны і 29 ліпеня пазбавілі мандатаў усіх дэпутатаў ад ДПС.
Да сярэдзіны 2002 г. склалася сітуацыя, у якой Джынджыч выходзіў пераможцам у барацьбе за ўладу, пазбавіўшы свайго галоўнага праціўніка палітычнага ўплыву. Палітычныя манеўры і кіраванне кааліцыяй ДАС “жалезным кулаком” прывялі датаго, што Каштуніца застаўся без апірышча сваёй улады. Больш за тое, увесну 2003 г. ён мусіў саступіць сваю ў вялікай ступені фармальную пасаду прэзідэнта ФРЮ. У сакавіку 2002 г. прадстаўнікі ўрадаў Сербіі і Чарнагорыі пасля раўнда перамоў пры пасярэдніцтве Еўразвяза падпісалі пагадненне аб пераўтварэнні федэрацыі ў Дзяржаўны Саюз Сербіі і Чарнагорыі.
Згодна з гэтым дакументам, новае ўтварэнне перафарматоўвалася ў канфедэратыўны сагоз, у якім абодва бакі мелі поўны суверэнітэт, а цэнтральнаму ўраду адводзіліся абмежаваныя функцыі — супольнай абароны і прадстаўніцтва на міжнароднай арэне. Прэзідэнт канфедэрацыі абіраўся парламентам Саюза і меў япгчэ больш абмежаваныя паўнамоцтвы нават у параўнанні з прэм’ер-міністрам. Нарэшце, як Сербія, гэтак і Чарнагорыя атрымлівалі права пасля 2005 г. вызначацца адносна будучыні Саюза — гэтае палажэнне фактычна заклала падмурак незалежнасці Чарнагорыі.
Вырашэнне канфлікту дазволіла абедзвюм рэспублікам стаць на шлях далучэння да Еўразвяза. Але гэта азначала і палітычную смерць Каштуніцы — пазбаўлены ўплыву і не здатны супраціўляцца, ён пагадзіўся ўхваліць пагадненне. Прайграўшы ў барацьбе за ўладу, Каштуніца пачаў рыхтавацца да контрудару на чарговых прэзідэнцкіх выбарах у Сербіі, мабілізуючы прыхільнікаў папярэджаннямі пра небяспеку паўставання новага “рэжыму Джынджыча”.
Выбарчы тупік
Прызначаныя на верасень — кастрычнік 2002 г. выбары ггрэзідэнта Сербіі мусілі б стацца апошнім актам пераходу ўлады ад рэжыму Мілошавіча да пераможцаў у рэвалюцыі 2000 г.: меўся пакінуць сваю пасаду апошні атожылак старога рэжыму, ужо фактычна бяздзейны прэзідэнт Мілан Мілуцінавіч. Пасля афіцыйнага завяршэння тэрміну сваіх паўнамоцтваў ён быў абавязаны з’явіцца перад Гаагскім трыбуналам. Але насамрэч выбарчая кампанія ператварылася ў адкрытае змаганне паміж былымі партнёрамі па кааліцыі і братамі па зброі падчас рэвалюцыі. Каштуніца бачыў у выбарах шанец забяспечыць сабе пасаду прэзідэнта Сербіі да распаду ФРЮ, а ДАС — магчымасць раз і назаўсёды выштурхнуць Каштуніцу на ўзбочыну.
Аднак гэтая задача была не з лёгкіх, калі браць пад увагу вялікі адрыў Каштуніцы ў рэйтынгах папулярнасці. Пра вылучэнне Джынджыча не ішло і гаворкі праз яго нізкую папулярнасць і нежаданне адмовіцца ад пасады прэм’ер-міністра, які меў шырэйшыя паўнамоцтвы. ДАС адмовілася ад вылучэння свайго кандыдата ў прэзідэнты, а вырашыла падтрымаць намесніка прэм’ер-міністра ФРЮ Міралюба Лабуса — незалежнага эканаміста і лідара “G17+”.
29 верасня прайшоў першы тур выбараў. Яўка склала 55%, у другі тур выйшлі Каштуніца і Лабус, набраўшы адпаведна31% і 27% галасоў. Трэці асноўны ўдзельнік прэзідэнцкай гонкі, Шэшаль, атрымаў 23% галасоў. У другім туры 13 кастрычніка Каштуніца атрымаў пераважную большасць галасоў: 69% супраць 30% у Лабуса, але прагаласавала толькі 45,5% электарату, таму было прызнана, што выбары не адбыліся.
Табліца. Вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Сербіі пасля Мілошавіча

2002 (1)-І
2002 (1)-ІІ
2002 (2)
2003
2004-І
2004 (II)
Каштуніца (ДПС)
30.89
68.4
56.66

 

Лабус (ДАС)
27.36
31.6

 


Шэшаль (СРП)
23.24

36.08

 

Ніколіч (СРП)

 

47.97
30.97
46.03
Мічунавіч (ДАС)

 

36.67


Тадыч (ДАС)

 


27.70
53.97
Яўка
55.5
45.5
45.2
38.79
47.74
48.35
Крыніца'. Міжнародны фонд вывучэння выбараў.
Вынікі выбараў адметныя ў некалькіх аспектах. Па-першае, два гады пасля рэвалюцыі не прынеслі значнага паляпшэння ўзроўню жыцця звычайных грамадзян Сербіі, але яе галоўныя дзейныя асобы ў першым туры атрымалі блізу дзвюх трацін галасоў. Па-другое, выразна ліберальнага кандыдата, які выступаў за свабодную рынкавую эканоміку, падтрымала болып як чвэрць электарату. 3 іншага боку, выбары паслужылі ясным сігналам, што зноў адраджаюцца сілы мінулага: Шэшаль паказаў досыць добры вынік, каб нагадаць Сербіі пра час Мілошавіча. Болып за тое, калі пасля выдачы Мілошавіча СПС засталася абезгалоўленай, прыхільнасць незадаволеных новым урадам і раззлаваных яго “капітуляцыяй” перад Захадам заваявалі менавіта радыкалы.
Аднак асноўныя палітычныя гульцы не заўважылі папярэджання. Выявілася, што Джынджыч, няздольны перамагчы Каштуніцу на выбарах, абраў тактыку зрыву выбараў праз нізкую яўку, каб пасада прэзідэнта на нявызначаны час заставалася вакантнай. Фармальны няўдзел ДAC у прэзідэнцкіх выбарах, а таксама варажнеча паміж дзвюма галоўнымі палітычнымі фігурамі правакавалі апатыю выбарцаў. Да таго ж, каб забяспечыць дзейнасць сваёй стратэгіі, Джынджыч вырашыў захаваць перажытак часу Мілошавіча — 50% парог яўкі. Хоць Скупшчына пад ціскам АБСЕ і прыняла закон, якім здымаўся гэты бар’ер для другога тура прэзідэнцкіх выбараў, але ён захоўваўся для першага.
Паўторныя выбары прэзідэнта былі прызначаныя на 8 снежня. Гэтым разам выбары не адбыліся яшчэ ў першым туры — яўка склала 45%. Каштуніца лёгка выйшаў на першае месца, атрымаўшы 56% галасоў. Між тым ягоны адзіны сур’ёзны канкурэнт Шэшаль аіулам набраў 37% галасоў. Прэзідэнцкі тэрмін Мілуцінавіча скончыўся 5 студзеня, а новага прэзідэнта так і на абралі. Абавязкі прэзідэнта часова выконвала НаташаМічыч ад Грамадзянскага саюза, які ўваходзіў у ДАС. Але насамрэч усю ўладу ў Сербіі засяродзіў у сваіх руках Джынджыч — коштам замарожвання ўсёй інстытуцыйнай структуры
краіны: Сербія не мела галавы дзяржавы, і з увагі на канфлікт вакол выключэння ДПС са Скупшчыны легітымнасць складу заканадаўчай улады таксама была пад пытаннем. Аднак абсалютная ўлада Джынджыча была вельмі кароткай — 12 сакавіка 2003 г. яго жыццё трагічна абарвалася ад кулі нанятага забойцы.
Забойства Джьшджыча
Магчыма, ключ да трагедыі сакавіка 2003 г. трэба шукаць у падзеях 4 кастрычніка 2000 г. Можна толькі здагадвацца, што было тэмай перамоў Джынджыча з “Чырвонымі берэтамі”, але, хутчэй за ўсё, закраналіся і гарантыі бяспекі ўдзельнікам спецпадраздзяленняў паліцыі пасля зыходу Мілошавіча. Ахоўнікаў старога рэжыму, відавочна, турбавалі дзве рэчы. Па-першае, іх датычнасць да ваенных злачынстваў падчас войнаў у Босніі і Косаве. Па-другое, падпольная мафіёзная дзейнасць. Есць дастатковыя падставы меркаваць, што Джынджыч даў ім, прынамсі, нейкія гарантыі. I тым не менш, прыйшоўшы да ўлады, ён дзейнічаў так, нібы нічым не звязаны.
Самы адважны крок Джынджыча на пасадзе прэм’ер-міністра — разгортванне вайны з карупцыяй. Ен санкцыянаваў стварэнне сіл паліцыі адмысловага прызначэння на ўзор “недатыкальных” у гангстарскай Амерыцы 1930-х гг., заснаваў спецыяльную антыкарупцыйную ўрадавую раду і задзейнічаў сілы сакрэтнай паліцыі, чым часам выклікаў здзіўленне: маўляў, ён выкарыстоўвае метады паліцэйскай дзяржавы7. Рабілася маштабная спроба ачысціць шэрагі паліцыі. У 2002 г. 220-ці афіцэрам выставілі абвінавачванні ў крымінальных злачынствах, 42 з іх асудзілі і яшчэ каля 70-ці звольнілі са службы8. Каб забяспечыць эфектыўнасць змагання з карупцыяй, быў уведзены ў дзеянне новы закон аб абароне сведкаў.
Аднак усе гэтыя высілкі не далі вялікага плёну. Арганізаваная злачыннасць па-ранейшаму моцна трымала ў кулаку гандаль наркотыкамі, зброяй і прастытуцыю. Вайна паміж бандамі прывяла да шэрага жорсткіх сутычак, у якіх загінуланекалькі лідараў злачынных груповак. Адсутнасць да прыняцця адпаведных заканадаўчых паправак эфектыўнай праграмы абароны сведкаў перакрэслівала спробы арыштаваць і паставіць перад судом гангстараў. Аднаму з меркаваных “хросных бацькаў” бялградскай мафіі выстаўлялі абвінавачванні больш як 170 разоў, але яго так ніколі і не асудзілі9. Злачынцы, якія цягам 2002 г. здзейснілі не менш як 15 арганізаваных мафіёзнымі коламі забойстваў, пераважна засталіся на волі, не была ліквідаваная ніводная з 52-х арганізаваных злачынных груповак,
7 Stanimirovic Sinisa. Serbia: Corruption Clampdown // Global Policy Forum. 06.02.2002. http://www.globalpolicy.org/nations/launder/regions/2002/0206serbia.htm.
8 Lukac Davor. Serbia Takes On Crime Bosses // Institute for War and Peace Reporting BCR. Issue 395. 06.09.2005. http://iwpr.net/report-news/serbia-takes-crime-bosses.
9 Тамсама.
Раздзел 10. Пераход да дэмакратыіў Сербіі: “амерыканскія горкі”... 283 унесеных у складзеную паліцыяй у 2001 г. гэтак званую “белую кнігу”10,
Жыццё Джынджыча апынулася пад непасрэднай пагрозай, калі прэм’ер-міністр вырашыў здушыць зэмунскую мафію — найменне паходзіць ад назвы прыгарада Бялграда, дзе жыў адзін з яе меркаваных лідараў — уласнік тамтэйшага буйнога гандлёвага цэнтра. Гэтая групоўка, у склад якой у 2002 г., як лічылася, уваходзіла каля 200 чалавек, мела шчыльныя сувязі з “Чырвонымі берэтамі”, да яе належаў сам “Легіянер”. Першы замах на Джынджыча адбыўся 21 лютага, усяго за тры тыдні да забойства: ягоная машына ледзь унікла сутыкнення з вялікім грузавіком, за стырном якога быў кіроўца з багатай крымінальнай біяграфіяй.
Як толькі сербскі ўрад прагаласаваў за супрацоўніцтва з Гаагскім трыбуналам, гэта імгненна прывяло да канфрантацьгі з сіламі старога рэжыму. У Гаагу перадалі некаторых з найбольш уплывовых фігур у атачэнні Мілошавіча: былога шэфа таемнай паліцыі Евіцу Станішьвіа, былога камандзіра падраздзялення спецаперацый Франка Сіматавіча (на мянушку “Фрэнкі”), дырэктара мытнай службы Міхаля Кертэса і іншых. Канфрантацыя прыняла небяспечны паварот у лістападзе 2001 г., калі “Чырвоныя берэты”, асцерагаючыся, што аднаго з іх могуць неўзабаве аддаць у Гаагу, заблакавалі браняванай тэхнікай трасу на Бялград. Джынджыч хутка зрэагаваў, перадаўшы падраздзяленне ад сіл бяспекі цывільнай паліцыі, у наўпроставае падпарадкаванне міністру ўнутраных спраў.
Забойства Джынджыча спачатку спарадзіла ў Сербіі хаос, але ўрэшце паслужыла сігналам трывогі для яе палітычнай эліты. Наступ на арганізаваную злачыннасць цягам 42-х дзён надзвычайнага становішча, хоць і праводзіўся ў адпаведнасці з логікай рэвалюцыйнай мэтазгоднасці11, стаўся самай буйной і паспяховай аперацыяй па яе ліквідацыі за паслямілошавічаўскім часам. У першыя некалькі дзён трапілі пад арышт каля 200 чалавек, падазраваных у сувязях з мафіяй, а за некалькі месяцаў агульны лік падазраваных і затрыманых перасягнуў тысячу. Былі выдадзеныя ордэры на арышт 23-х чалавек, падазраваных у датычнасці да забойства. Падчас аперацыі былі знішчаныя шмат якія мафіёзныя групоўкі, але далёка не ўсе і нават не болыпасць з іх. Па вялікім рахунку, дзяржава вытрымала ўдар, нанесены забойствам галавы ўрада, і збольшага прайшла выпрабаванне на сталасць. Аднак, як паказалі наступныя выбары, маральны дух грамадства глыбока пацярпеў ад адчування суцэльнай неабароненасці і хаосу. Нованароджаную сербскую дэмакратыю чакала выпрабаванне выбарамі — яшчэ больш сур’ёзнае, чым кулямі.
10 Lukac Davor. Serbia Takes On Crime Bosses Ц Institute for War and Peace Reporting BCR. Issue 395. 06.09.2005. http://iwpr.net/report-news/serbia-takes-crime-bosses.
11 Міністэрства культуры i грамадскай інфармацыі выкарыстоўвала свае паўнамоцтвы штрафаваць і зачыняць СМІ, што парушылі абмежаванні датычна рэпартажаў пра забойства і надзвычайнае становішча. http://www.cpj.org/attacks03/europe03/serbia. html. (Спасылка не працуе. — Заў. рэдактара.)
Новыя выбары: на крок да вяртання старога рэжыму
Прызначаныя на 17 лістапада 2003 г. новыя прэзідэнцкія выбары праводзіліся паводле старога заканадаўства, у якім захоўваўся 50-адсоткавы парог. Фактычна выбары былі зноў асуджаныя на правал. Да таго ж краіна рыхтавалася да парламенцкіх выбараў у снежні, і прэзідэнцкая гонка была толькі разагрэвам перад палітычна больш істотнай падзеяй. Аднак няўдалая кампанія шакавала сваімі вынікамі. Перадусім у ёй не ўдзельнічалі ключавыя для папярэдніх выбараў асобы: Каштуніца вырашыў узначаліць сваго партыю на парламенцкіх выбарах, спадзеючыся зрабіцца прэм’ер-міністрам, а Шэшаль быў ужо ў Гаазе. Незадаволенасць народа тым, што новая ўлада не змагла істотна палешпыць умовы жыцця, памяць пра анархію і страх, што апанавалі грамадства пасля забойства Джынджыча, капітуляцыя, як гпмат каму падавалася, перад міжнароднай супольнасцю, а таксама адсутнасць моцнага дэмакратычнага кандыдата — усё гэта спрыяла буйной паразе на выбарах. На першае месца з 47% галасоў выйшаў новы кіраўнік СРП Томіслаў Ніколіч, а Драгалюб Мічунавіч, якога падтрымлівалі парзшткі кааліцыі ДАС, атрымаў усяго 35% галасоў. Толькі прызнанне таго, што выбары не адбыліся, не дазволіла радыкалу а-ля ПІэшаль заняць колішнюю пасаду Мілошавіча.
На парламенцкіх выбарах гэтая тэндэнцыя атрымала свой працяг. На першае месца паводле вынікаў галасавання выйшлі радыкалы Ніколіча — яны атрымалі 28% галасоў і 82 месцы ў Скушпчыне. ДПС заваявала 18% галасоў і 53 месцы. Дэмакратычная партыя, якуто цяпер узначалілі Жыўкавіч і ўдава Джынджыча, атрымала 13% галасоў і забяспечыла сабе 37 месцаў у Скупшчыне. Утвораная “G17+” новая партыя на чале з Міралюбам Лабусам заваявала 34 месцы і 11,5% галасоў. На палітычную сцэну вярнуўся СРА Драшкавіча, які ў альянсе з невялікай партыяй “Новая Сербія” (НС) атрымаў 7,7% галасоў і 22 месцы ў парламенце.
3 аднаго боку, выбары засведчылі, што сілы, якія ў 2000 г. скінулі Мілошавіча, усё ж паказалі неблагі вынік — разам яны набралі болып за 40% галасоў. Аднак за год палітычнай анархіі, выкліканай патавай сітуацыяй з прэзідэнцкімі выбарамі і забойствам Джынджыча, доля галасоў, атрыманых кааліцыяй 2000 г., зменшылася амаль на адну пятую ад агульнага ліку і ўсяго на трохі пераўзышла долю, атрыманую нашчадкамі старога рэжыму. Сілы мінулага небяспечна блізка падышлі да таго, каб зноў узяць у свае рукі лейцы ўлады, у кожным разе, аскепкі кааліцыі 2000 г. больш не маглі самі сфармаваць урад: і таму, што не было і размовы пра іх аб’яднанне ў кааліцыю, і таму, што яны проста не набралі дастаткова галасоў.
Праз два месяцы міжпартыйных перамоў на пачатку сакавіка быў сфармаваныўрад меншасціў складзе ДПС, “G17+ ” і СРАпрыўмоўнай падтрымцы СПС. Новы сербскі кабінет меў падтрымку ад усяго 130 дэпутатаў Скупшчыны. Пасаду прэм’ер-міністра заняў Каштуніца.
Раздзел 10. Пераход да дэмакратыі ў Сербіі: “амерыканскія горкі”.
285
Вынікі парламенцкіх выбараў у Сербіі ў 2000 г.
і 2003 г.


2000 % галасоў
2000
колькасць месцаў
2003 % галасоў
2003 колькасць месцаў
ДАС
64.4
176


Сербская радыкальная партыя (СРП)
8.5
23
27.97
82
Дэмакратычная партыя Сербіі (ДПС)


17.96
53
Дэмакратычная партыя (ДП)


12.75
37
G17+


11.61
34
Сербскі рух абнаўлення (у 2003 г. CPA НС)
3.7
-
7.76
22
Сацыялістычная партыя Сербіі (СПС)
13.5
37
7.72
22
Партыя сербскага адзінства
5.3
14


Іншыя
4.6
-
14.23

Крыніцы: 2000 г. — ЦСВІД, 2003 г.
— МФВВ.

 

Новы парламент адмяніў 50%-вы парог яўкі для прэзідэнцкіх выбараў, і прызначанае на 13 чэрвеня галасаванне мелася вызначыць, хто зойме пасаду прэзідэнта, — гэта была ўжо чацвёртая спроба за менш як два гады. Вынік першага тура паказаў, што СРП болып не спрыяла ўдача: Ніколіч атрымаў толькі 30% галасоў, а ягоны асноўны канкурэнт Барыс Тадыч ад ДП адстаў ад яго ўсяго на 3% (яўка склала 47,7%). Такім чынам, другі тур стаўся рэферэндумам: ці захоча Сербія вярнуцца да мілошавічаўскага мінулага або застанецца на шляху да няпэўнай, але, варта спадзявацца, дэмакратычнай будучыні? Прадказаць вынік было надзвычай цяжка, бо два астатнія кандыдаты, якія маглі зрушыць шалі ў той ці іншы бок, былі колішні сябар Мілошавіча Багалюб Карыч і намеснік Каштуніцы па ДПС Драган Маршычанін. У канчатковым выніку перамог Тадыч, атрымаўшы 53% галасоў супраць 45% у Ніколіча.
Нарэшце адбылася інаўгурацыя новага прэзідэнта, які адразу пачаў канфрантацыю з урадам Каштуніцы, што вельмі нагадвала разлад паміж Каштуніцам і Джынджычам два гады таму. Каштуніца і Тадыч спрачаліся амаль паўсіх пытаннях: ад эканомікі да саюзаз Чарнагорыяй і адказнасці за злачынствы, здзейсненыя ў войнах часу распаду Югаславіі.
Але гэтым разам ролі перамяніліся: цяпер уладу меў Каштуніца, ён быў найвышэйшым сербскім чыноўнікам, адказным у вачах людзей за эканамічныя цяжкасці. Ен пачаў страчваць падтрымку, а на ягонае месца самага папулярнага палітыка ў краіне выйшаў Тадыч. Адбылася яіпчэ адна перамена: зноў упала папулярнасць партый, што атаясамліваліся з мінулым, перадусім СРП, а дэмакраты ўпэўнена павялі рэй у апытаннях грамадскай думкі.
Каштуніца небяспечна блізка падышоў да разыгрывання нацыяналістычнай карты ў духу Мілошавіча: ён пратэставаў супраць
магчымага рэферэндуму аб незалежнасці Чарнагорыі — часткі пакетнага пагаднення 2002 г. аб дзяржаўным саюзе, падпісанага ім як прэзідэнтам ФРЮ, — накіраваўшы ў Еўрапейскую камісію спіс чарнагорцаў, якія жывуць у Сербіі, і даводзячы, што яны таксама маюць права голасу.
Але з’яўленне неабвержных доказаў, што баснійскія сербы ў 1995 г. удзельнічалі ў масавых забойствах мусульман у Срэбраніцы, моцна падарвала маральны дух грамадства і зрабіла непрывабнымі парасткі старой аўтарытарнай нацыяналістьгчнай рыторыкі. Маральная перавага была на баку Тадыча: ён ад імя сербскага народа папрасіў прабачэння за зверствы і прысутнічаў на цырымоніі перапахавання ахвяр — гэта быў першы вьіпадак, калі на падобным мерапрыемстве з’явіўся лідар Сербіі, між тым як Каіптуніца выразна прамаўчаў.
Увогуле ў сярэдзіне 2005 г. выглядала на тое, што Сербія нарэшце стала на шлях пераасэнсавання і прыняцця свайго мінулага. Больш за тое, у канчатковым выніку сербская дэмакратыя прайшла выпрабаванне, хоць на пэўным этапе здавалася, што яна яго не вытрымае. Да галоўнага прыза — прыняцця ў Еўрапейскі звяз — яшчэ далёка, але сама наяўнасць гэткай перспектывы, бясспрэчна, будзе дапамагаць краіне рухацца да ўмацавання маладой дэмакратыі нават пры абмежаванасці ўнутраных рэсурсаў для дасягнення значнага прагрэсу.
Раздзел 11.
Беларусь: аўтарытарызм “акопваецца” — пераход ад “мяккай” да “жорсткай” дыктатуры
Прэзідэнцкія выбары 2001 г. пацвердзілі палітьгчную гегемонію Лукашэнкі і паказалі ягоную рэальную здольнасць дапаўняць асабістую папулярнасць палітычным кантролем, каб не дапусціць пагрозы сваёй уладзе. Правал “сербскага сцэнарыя” ў Беларусі выклікаў чарговы крызіс у шэрагах апазіцыі. Тактычная кааліцыя, якая падтрымлівала кандыдатуру Ганчарыка, распалася на наступны дзень пасля выбараў. Між тым яшчэ 9 верасня пачаўся пошук “ахвярных казлоў”, на якіх можна было б ускласці віну за паразу. Два незалежныя журналісты злілі ў амерыканскую прэсу інфармацыю, што некаторыя НДА і партыйныя лідары, як меркавалася, не па прызначэнні ўжылі фінансавую дапамогу Захаду1. Так званы “грантавы скандал” доўжыўся некалькі месяцаў, і, зразумела, праяго з задавальненнем падрабязнараспавядалі падкантрольныя рэжыму СМІ. Гэтая кампанія самаганьбавання на некалькі гадоў наперад дала тэму лукашэнкаўскай прапагандзе2.
Больш за тое, выбары 2001 г. скончыліся поўнай дэзарганізацыяй апазіцыі. I нарэшце, параза мела каласальнае дэмабілізацыйнае ўздзеянне на шараговых актывістаў апазіцыі. Калі надзея на рэвалюцыю сышла ў нябыт, яны мусілі прымірыцца з тым фактам, што ў агляднай будучыні змяніць рэжым нерэальна. Да таго ж рэжым, дзейсна не дапусціўшы электаральнай рэвалюцыі, паказаў, што практычна ўсялякія магчымасці мірнай і адносна негвалтоўнай змены ўлады закрытыя. Такім чынам, за далейшы ўдзел у апазіцыйнай дзейнасці давядзецца недапушчальна дорага расплачвацца. За некалькі месяцаў пасля выбараў рэзка скараціўся мабілізацыйны патэнцыял апазіцыі — да блізу 2.000 чалавек у Мінску і ўсяго некалькіх дзясяткаў на перыферыі3.
Няздатнасць апазіцыі паспяхова супрацьстаяць Лукашэнку была адной з прычын, чаму напрыканцы 1990-х гг. у Беларусі захоўвалася адносна мяккая ў грамадскім (але не ў палітычным) сэнсе форма аўтакратыі. Уладзе Лукашэнкі нішто відавочна не пагражала, на-
1 Пачатак паклаў наступны артыкул: Peterson Scott. US spends millions to bolster Belarus opposition Ц Christian Science Monitor. 10.09.2001.
2 Гл.: Сіліцкі Віталь. Крызіс апазіцыі пасля прэзідэнцкіх выбараў Ц Мясцовыя выбары ў найноўшай палітычнай гісторыі Беларусі. Менск: Аналітычны Грудок, 2003.
3 Ровдо Владпмнр. Белорусская контрэлнта: состоянне н возможные моделн поведенпя Ц Адкрытае грамадства. № 1 (14). 2003. С. 9—22.
ват калі б ён вырашыў працягваць у будучыні “мяккую” лінію. Аднак пасля 2001 г. палітычнае становішча хутка зрабілася нашмат больш жорсткім. За тры гады Беларусь ператварылася ў цалкам кансалідаваную аўтакратыю, дзе панаваў татальны кантроль улады над фактычна ўсімі сферамі грамадскага, палітычнага і эканамічнага жыцця.
Гэты разварот тлумачыцца некалькімі чыннікамі.
Першы — рэзкае падзенне папулярнасці Лукашэнкі адразу пасля пераабрання прэзідэнтам у верасні 2001 г. Паводле вынікаў апытання Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў, за яго прагаласавала каля 48% насельніцтва. Праз паўтара года, у красавіку 2003 г., за яго былі гатовыя прагаласаваць на наступных прэзідэнцкіх выбарах толькі 26%. Амаль дзве траціны электарату (63%) на той час меркавалі, што краіне патрэбны новы прэзідэнт, і толькі 24% думалі іначай4. Тады здавалася, што Лукашэнка незваротна страчвае прыхільнасць свайго самага адданага электарату — вясковых пенсіянераў: толькі палова з іх была гатовая пераабраць яго. Падзенне папулярнасці было ў значнай ступені звязанае з пагаршэннем умоў жыцця пасля прэзідэнцкіх выбараў, бо надышоў час плаціць па рахунках, што сабраліся цягам выбарчай кампаніі. Паказнікі ясна сведчылі, што, прынамсі, частка насельніцтва ўсё глыбей незадаволеная аўтарытарнымі метадамі прэзідэнцкага кіравання і адсутнасцю асабістай свабоды; яе асабліва востра адчувала маладзейшае пакаленне, сярод якога падтрымка прэзідэнта складала ўсяго крыху болып за 10%.
Другі чыннік — пахаладанне ў 2002—2004 гг. расійска-беларускіх дачыненняў, выкліканае эканамічнымі праблемамі і, паводле некаторых звестак, тым, што прэзідэнт Пуцін быў супраць планаў Лукаіпэнкі застацца на пасадзе і пасля заканчэння другога прэзідэнцкага тэрміну. Канфрантацыя пачалася ў чэрвені 2002 г., калі Пуцін адхіліў план Лукашэнкі наконт саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі, які надаў бы беларускаму кіраўніку ў новым утварэнні шырокія паўнамоцтвы. Расійскі лідар таксама не пагадзіўся на прапанову Лукашэнкі, каб Расія павялічыла эканамічную дапамоіу Беларусі. Пуцін адкрыта заклікаў “аддзяліць мух ад катлет”, літаральна — размежаваць пытанне аб’яднання і ўласныя амбіцыі Лукашэнкі. Амаль на два гады стасункі паміж саюзнікамі сапсаваліся: інтэграцыйная ініцыятыва адкладалася, у афіцыйнай прэсе краін з’яўляліся адкрытыя ўзаемныя напады, адбывалася выкручванне рук эканамічнымі сродкамі. У лютым 2004 г. канфлікт перайшоў у адкрытую канфрантацыю, калі Расія прыпыніла пастаўкі газу ў Беларусь за нявыплату доўгу.
Трэцяй, і самай галоўнай, прычынай, чаму ў 2002—2004 гг. рэжым Лукашэнкі зрабіўся больш жорсткім, была нявырашанасць пытання з прадаўжэннем прэзідэнцкіх паўнамоцтваў звыш вызначанага Кан-
* Silitski Vital. The Fall of Patriarch? // RFE/RL Poland, Belarus, and Ukraine Report. May 2003.
стытуцыяй тэрміну — верасня 2006 г. Усе без выключэння незалежныя сацыялагічныя апытанні 2002—2003 гг. сведчылі, што зняцце абмежавання па тэрмінах прэзідэнцтва былі гатовыя падтрымаць не больш за 35% выбарцаў, а колькасць тых, хто супраць, нязменна перавышала 50%5. Перш чым вынесці пытанне на рэферэндум, Лукашэнка вырашыў узмацніць кантроль, каб выключыць нават найменшую магчымасць хоць якога непажаданага сцэнарыя. Разам з тым ягонае выразнае імкненне бясконца заставацца пры ўладзе вымагала больш сур’ёзнай кансалідацыі рэжыму, незалежна ад часу і кантэксту бліжэйшых палітычных кампаній. Да праблем Лукашэнкі дадавалася і пахаладанне ў расійска-беларускіх дачыненнях у 2002—2004 гг.
Лукашэнка здолеў даць рады ўсім гэтым цяжкасцям. Ен вярнуў сабе сваю ранейпіую базу падтрымкі з дапамогай такіх метадаў, як адміністрацыйныя падвышэнні заробкаў; дэманстраванне відавочных, хоць і сумнеўных з крытычнага гледзііпча, доказаў агульнага паляпшэння жыцця ў краіне, напрыклад, шпаркага росту грамадскай інфраструктуры — новага будынка Нацыянальнай бібліятэкі, падземных гандлёвых цэнтраў, лядовых палацаў і г.д.; апалогія ў СМІ і інтэнсіўныя прапагандысцкія кампаніі.
Больш за тое, выявілася, што Расія не мае дастатковых механізмаў ціску на Лукашэнку, які выйшаў пераможцам з прапагандысцкіх войнаў і кантраляваў жыццёва важныя для паставак расійскіх энерганосьбітаў на Захад транзітныя артэрыі, таму ўвядзенне санкцый балюча адбілася б і на самой Расіі. Да таго ж, у Крамлі за Пуціным нават калі і гідзіліся Лукашэнкам, дык усё адно не мелі матываў актыўна спрыяць змене рэжыму ў Беларусі. У Крамлі змяніўся палітычны клімат — Расія сама скацілася да аўтарытарызму, а дзейных аўтакратаў на постсавецкай прасторы ў Маскве пачалі ўсё больш цаніць, як бастыёны, што бароняць ад пашырэння заходніх уплываў у “блізкім замежжы”. Лукашэнкаўская Беларусь вярнула сабе статус “Брэсцкай крэпасці”, страчаны падчас кароткага збліжэння Расіі з Захадам пасля тэрактаў 11 верасня 2001 г.
Галоўнае — Лукашэнка зноў паказаў сябе майстрам прэвентыўных удараў. Перш чым пачаць чарговую неадназначную палітычную кампанію, ён спачатку зачысціў патэнцыйную апазіцьпо. Рэжым у сваім фірмовым стылі растаптаў групы, арганізацыі і нават асоб, якія не ўяўлялі непасрэднай ці наўпроставай пагрозы, бо наўрад ці маглі б супрацьстаяць Лукашэнку і ў галасаванні, і на вуліцах. Рыхтуючыся прыбраць апошнюю перашкоду на шляху да не толькі неабмежаванай, але і бестэрміновай улады, Лукашэнка меў у сваіх руках кансалідаваны аўтакратычны рэжым, які ўжо здушыў палітычную канкурэнцьпо і звёў дамінімуму супраціў грамадства. Да 2001 г. “мяккая” аўтакратыя існавала толькі ў дачыненнях з грамадствам, але не на палітычным полі. Пераход да жорсткай дыктатуры пасля 2001 г. не прывёў да змен у інстытуцыйнай будове. Ен хутчэй суправаджаўся болыпым ужы-
5 Новостн НМСЭПН. № 3 (29). 2003. http://iiseps.org/old/bunet03-3.html.
ваннем рэпрэсіўных метадаў у рамках ужо наяўных інстытутаў, бо прымітыўная сістэма ўлады патрабавала адпаведнай прымітывізацыі грамадства, каб яе існаванню нічога не пагражала.
Кансалідацыя кантролю ў палітычнай і грамадскай сферах
Мясцовыя выбары ў сакавіку 2003 г. сталіся рэпетыцыяй да рэферэндуму і парламенцкіх выбараў 2004 г. Кандыдаты ад улады атрымалі абсалютную большасць мандатаў у мясцовых саветах, а апазіцыйныя партыі занялі крыху больш за 200 з 21.000 месцаў і не змаглі праз агітацыю заўважна пашырыць сваю базу падтрымкі6. Аднак адметна тое, што пасля гадоў выключэння, часткова з уласнай волі, з выбарчага працэсу апазіцыя ўвогуле здолела заваяваць хоць колькі месцаў. Некаторых кандыдатаў “недагледзелі” пераважна таму, што нават самы складаны механізм кантролю не мог адначасова адсочваць тысячы асобных агітацыйных кампаній. Разам з тым у Мінску, на якім засяродзілі ўвагу ўлады, не абралі ніводнага апазіцыйнага кандыдата.
Адзінай інтэрлюдыяй у манатонным і практычна спыненым пасля 2001 г. палітычным жыцці была дзейнасць дэпутацкай групы “Рэспубліка” ў Палаце прадстаўнікоў. Яе ўтварылі ў 2002 г. некалькі незалежных парламентарыяў, сярод якіх былі генерал арміі Валерый Фралоў, трохразовы алімпійскі чэмпіён Уладзімір Парфяновіч і бізнесовец Сяргей Скрабец.
Пры адсутнасці рэальнай палітычнай канкурэнцыі адзінай прасторай для палітычнай дзейнасці мусілі б застацца вулічныя акцыі пратэсту. Аднак пасля 2001 г. вулічная актыўнасць апазіцыі звялася да абсалютнага мінімуму. Апазіцыя страціла свой мабілізацыйны патэнцыял, а калі ўлады пачалі караць за несанкцыяваную палітычную дзейнасць нашмат болып жорстка, гэта нанесла апошні ўдар па вулічнай дэмакратыі. Тыя рэдкія акцыі пратэсту, на якія выходзіла заўважная колькасць людзей, як “Марш за лепшае жьіццё” 12 сакавіка 2003 г. ці мітынг 21 ліпеня 2004 г., калі споўнілася дзесяць гадоў ад прыходу Лукашэнкі да ўлады, скончыліся арыштамі і збіццём дзясяткаў пратэстоўцаў. Драбнейшыя праявы пратэсту — флэш-мобы і перформансы — улада расцэньвала як хуліганства ў публічных месцах.
Дзейснай стратэгіяй, каб адахвоціць ад удзелу ў пратэстах апазіцыі, сталася прысуджэнне актывістам велізарных штрафаў — да 2.500 долараў. Сумы перавышалі гадавы заробак і елужылі магутным аргументам супраць удзелу ў любых акцыях пратэсту. Таксама ў 2003 г. былі прынятыя папраўкі ў закон аб масавых акцыях, якія вызначалі, што арганізоўваць санкцыянаваныя дэманстрацыі моіуць толькі палітычныя партыі, і дазвалялі імгненную ліквідацыю партыі, калі
6 Nations in Transit 2004, Belarus, http://www.freedomhouse.org/report/nationstransit/2004/belarus.
вулічныя акцьіі набудуць гвалтоўны характар. У выніку ніводная юрыдычна зарэгістраваная палітычная арганізацыя не рызыкавала выпрабаваць на сабе, як дзейнічае гэтае новае правіла.
Агулам рэпрэсіі і прававыя абмежаванні загналі апазіцыю ў грамадска-палітычнае гета, па-за якім яна не мае ўплыву. Спробы вьійсці за межы гэтага гета і пашырыць кола альтэрнатыўных гульцоў, каб яно не зводзілася толькі да ветэранаў-актывістаў, таксама нейтралізуюцца.
Напрыклад, у 2003 г. на мясцовых і ў 2004 г. на парламенцкіх выбарах большасці кандыдатам, якія прадстаўлялі або бізнес-колы або каляапазіцыйныя групоўкі, як парламенцкая група “Рэспубліка” ў Палаце прадстаўнікоў папярэдняга склікання, ці мелі пэўную фінансавую падтрымку Расіі, адмовілі ў рэгістрацыі. Знішчэнне палітычнай альтэрнатывы працягвалася і праз рэпрэсіі супраць былых чьіноўнікаў урада і эканамічных ведамстваў, якія перайшлі на бок апазіцыі ці падазраюцца ў падобных намерах.
Самым выразным актам палітычнай помсты ў 2004 г. сталася справа Міхаіла Марыніча, былога міністра і дыпламата, які меў моцныя сувязі з колішняй наменклатурай і расійскімі бізнес-коламі, а падчас прэзідэнцкіх выбараў 2001 г. перайшоў на бок апазіцыі. Марыніча арыштавалі 26 красавіка і ў снежні 2004 г. асудзілі на пяць гадоў зняволення па сфабрыкаваных абвінавачваннях — нібыта за крадзеж камп’ютараў арганізацыі “Дзелавая ініцыятыва”, якую ён узначальваў, — гэтак суд расцаніў факт, што,камп’ютары знайшлі ў доме Марыніча, хоць сама НДА не лічыла абсталяванне скрадзеным.
Увогуле адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў 2001 г. былі арыштаваныя і трапілі ў турму звыш дзясятка высокапастаўленых чыноўнікаў: некаторыя з іх спрабавалі скласці канкурэнцыю Лукашэнку на выбарах, іншьіх проста западозрылі ў нявернасці.
Самая радыкальная змена ў параўнанні з ранейшымі гадамі кіравання Лукашэнкі пасля 2001 г. датычыла згортвання плюралізму ў грамадстве — у мінулым характэрнай рысы “мяккай” дыктатуры. Пасля кансалідацыі кантролю над палітычнай сферай натуральным наступным крокам было выкараненне грамадскай, інтэлектуальнай, мастацкай і культурнай аўтаноміі. 3 аднаго боку, незалежная грамадзянская супольнасць, безумоўна, была больш актыўнай, разнастайнай і развітай за палітычную апазіцыю. Грамадзянская супольнасць была “пляцоўкай росту” для палітычных альтэрнатыў, праз працу ў недзяржаўным сектары, недзяржаўных культурньіх і адукацыйных установах стварала прастору для легальнай дзейнасці і давала крыніцу даходу дысідэнтам — палітыкам, інтэлектуалам і арганізатарам. Але ў шырэйшым сэнсе узмацненне кантролю над грамадствам і глыбейшае пранікненне ўлады ў грамадства было яшчэ адным ударам на апярэджанне — хаця грамадзянская супольнасць не змагла дзейсна супрацьстаяць Лукашэнку ў 2001 г. Аднак пасля ўсталявання поўнага кантролю над палітычнай сферай бьіло лагічна меркаваць, што ў будучьші ў
фокусе антыўладнай дзейнасці апынецца грамадзянская супольнасць.
Скасаванне грамадскага плюралізму найбольш яскрава выявілася ў знііггчэнні легальнай прасторы для незалежнай, не кантраляванай і не санкцыянаванай уладамі грамадзянскай актыўнасці. У 2003—2004 гг. улады зачынілі 56 НДА — зболыпага з тэхнічных прычын, як, прыкладам, неналежнае афармленне афіцыйных бланкаў арганізацый ці адсутнасць юрыдычнага адраса7. 42 арганізацыі былі вымушаныя самаліквідавацца. Зарэгістраваць новыя НДА, мэты якіх супярэчылі афіцыйнаму курсу, зрабілася практычна немагчыма. У 2001 г. са стварэннем Дзяржаўнай камісіі па рэгістрацыі і перарэгістрацыі грамадскіх арганізацый і палітычных партый працэдура рэгістрацыі новых НДА рэзка ўскладнілася. Камісія, у якую ўвайшлі блізкія паплечнікі прэзідэнта, вядомыя сваёй жорсткай лініяй, давала парады Міністэрству юстыцыі, ці пажадана рэгістраваць НДА або партыю. У выніку з 1.464-х арганізацый, якія падалі ў 2003 г. дакументы на рэгістрацыю, атрымалі яе толькі 948.
Кампанія па закрыцці і прыпыненні выхаду незалежнай прэсы паставілаяе намяжу знікнення. У 2003 г. улады зачынілі або прыпынілі 9 незалежных газет, у 2004 г. — яшчэ 259. Большасць незалежных газет атрымалі па некалькі папярэджанняў ад Міністэрства інфармацыі, і калі б атрымалі яшчэ адно, іх чакала б афіцыйная ліквідацыя. Гэткі стан рэчаў моцна спрыяў самацэнзуры.
Улада таксама ўмацавала кантроль над электроннымі СМІ, адключыўшы расійскія тэлеканалы і стварыўшы на іх месцы сурагаты ўласнага вырабу. У выніку рэзка звузіліся магчымасці расійскіх СМІ служыць альтэрнатыўнымі крыніцамі інфармацыі і меркаванняў для беларускай аўдыторыі; трэба, аднак, заўважыць, што гэтыя магчымасці, мабыць, усё роўна зменшыліся б, бо ў самой Расіі адбылося згортванне свабоды слова.
Плён падобнай медыйнай палітыкі выявіўся ў лютым 2004 г., калі канфлікт паміж беларускім урадам і расійскім газавым манапалістам “Газпрамам” прывёў да спынення паставак газу ў Беларусь. Публіка з падачы афіцыйных СМІ ўспрыняла атаку Расіі як спробу пазбавіць Беларусь незалежнасці і шчыра падтрымала Лукапіэнку. Папулярнасць прэзідэнта ўзляцела. Але ўмацаванне кантролю над электроннымі СМІ мела і глыбейшыя наступствы, чым проста скарачэнне ўплыву расійскіх каналаў.
Абсяканне крыніц альтэрнатыўнай інфармацыі прывяло да таго, што адзіным дасяжным для большасці насельніцтва каналам інфармацыі і аўтаматычна — прапаганды засталіся дзяржаўныя СМІ,
7 Даутвн Александр. Кннга для пшрокого чтення Ц Белорусская деловая газета. 14.09.2004.
8 Інфармацыя Беларускай асамблеі дэмакратычных няўрадавых арганізацый. http:// www.belngo.info/cgi-bin/i.pl?id=400.
9 Nations in Transit 2005, Belarus, http://www.freedomhouse.org/report/nationstransit/2005/belarus.
бо альтэрнатыўныя крыніцы — спадарожнікавае і кабельнае тэлебачанне або незалежная прэса — альбо завоблачна дарагія, альбо проста недасяжныя. Незалежныя даследаванні паказалі, што папулярнасць афіцыйных СМІ вырасла акурат тады, калі яны занялі манапольнае становішча10. Значная частка насельніцтва ўспрымае на веру любое меркаванне, цверджанне ці непрыхаваную дэзынфармацьпо ў афіцыйных СМІ, а давесці альтэрнатыўны пункт гледжання амаль немагчыма, і часта за гэта караюць.
Увядзенне “дзяржаўнай ідэалогіі” дало рэжыму цэлы новы набор інструментаў, каб кантраляваць іншадумства. Гэтая кампанія афіцыйна распачалася 27—28 сакавіка 2003 г. падчас семінара для ўрадавых чыноўнікаў, калі Лукашэнка заклікаў стварыць “імунную сістэму” дзяржавы, якая абараняе ад падрыўной дзейнасці ўнутраных і вонкавых ворагаў. Новая “афіцыйная” ідэалогія нічым істотна не адрознівалася ад практычнай ідэалогіі Лукашэнкі ў тым выглядзе, у якім яна існавала ўжо не адзін год. Яна па-ранейшаму ўяўляла сабой збор прыстасаваных да патрэб цяперашняй улады старых савецкіх і антызаходніх клішэ і знаходзіла водгук у беларусаў, якія памяталі савецкае мінулае11. Але ўвесь сэнс ідэалагічнай кампаніі быў не ва ўкараненні ў грамадстве новых ідэй, мэт і перспектыў, а ваўмацаванні і сістэматызаванні кантролю над непажаданай грамадскай дзейнасцю. Дакладна кажучы, камісарам ад ідэалогіі нават не было патрэбы ведаць вучэнне — неістотна, строгае ці эклектычнае, — каб праводзіць “дзяржаўную ідэалогію”. Памяць пра досвед, савецкіх гадоў служыла ім дакладным навігацыйным прыборам і дапамагала слушна разумець, чаго насамрэч хоча ўлада.
Мабыць, самы сур’ёзны поспех старой-новай афіцыйнай ідэалогіі ў тым, што яна зрабіла Лукашэнку гачоўным абаронцам беларускага суверэнітэту. Гэта дазволіла прэзідэнту аднавіць кантакт з грамадствам. Іншай магчымасці ў яго не было, калі браць пад увагу кардынальныя змены ў стаўленні насельніцтва да дзяржаўнасці і суверэнітэту, што адбыліся за апошняе дзесяцігоддзе. Болып за тое, давесці, што ёсць легітымная прычына даць Лукашэнку права бясконца заставацца пры ўладзе. Той жамэце адпавядаў і новы раўнд маніпуляцый з калектыўнай памяццю. Асабліва ўдалымі былі дзяржаўныя кампаніі па святкаванні 60-годдзя вызвалення Беларусі ад фашыстаў у 2004 г. і перамогі ў
10 Комментарнй Андрей Вардомацкого результатов соцнологнческого опроса с 26 февраля по 3 марта 2004. 01.06.2004. http://nmnby.eu/news/analytics/326.htnil.
11 Як сказаў сам Лукашэнка, новае вучэнне мусіць грунтавацца на “здольнасці працаваць не проста дзеля спажывы, але і на карысць грамадства, калектыву, іншых людзей. Іншыя нашы каштоўнасці: патрэба ў ідэалах і высокіх мэтах, калектывізм як супрацьвага заходняму індывідуалізму, сацыяльная апека і паважлівыя дачыненні паміж дзяржавай і народам”. Гл.: О состояннн ндеологнческой работы н мерах по ее совершенствованню Ц Матерналы постоянно действуюіцего семннара руководяіцнх работннков республнканскнх н местных государственных органов. Мннск: Академня управлення прн Презвденте РБ, 2003. С. 19.
Вялікай Айчыннай вайне ў 2005 г. — абедзве ператварыліся ў бессаромныя прапагандысцкія аперацыі, каб паказаць Лукашэнку ахоўнікам гераічнага мінулага і абаронцам Беларусі ад “прафашысцкай” апазіцыі.
Галоўная мішэнню новай “дзяржаўнай ідэалогіі” зрабілася сістэма адукацыі. Гэта характэрна для Лукашэнкавай прэвентыўнай стратэгіі інвеставання рэпрэсій у будучыню. Апрацоўка адукацыйнай сістэмы мелася выкараніць пратэстныя настроі і апазіцыйную дзейнасць сярод малодшага пакалення, з якім у Лукашэнкі ніколі не было добрага кантакту. Падпісаны ў красавіку 2004 г. загад Міністэрства адукацыі “Аб мерах паўзмацненні ідэалагічнай працы ў навучальных установах” забараняў даваць адпачынак студэнтам і выкладчыкам для замежных паездак з навучальнымі або навуковымі мэтамі, патрабаваў выдаліць з універсітэцкіх бібліятэк падручнікі і навуковыя публікацыі, змест якіх супярэчыў афіцыйнаму пункту гледжання, даваў указанне перагледзець і скараціць міжнародныя кантакты з заходнімі партнёрамі, загадваў спрыяць фінансаваным дзяржавай лаялісцкім групоўкам, такім як Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, і нават “рабіць захады, каб не дапускаць з’яўлення пабочных асоб на тэрыторыі навучальных устаноў”12. Япгчэ адзін прыклад ажыццяўлення практычнай ідэалогіі на справе: пасля рэферэндуму Лукашэнка загадаў спыніць паездкі дзяцей за мяжу на аздараўленне, каб яны не ператварыліся ў “амаральных спажыўцоў”, а ў 2005 г. прэзідэнцкі ўказ увогуле забараніў студэнтам навучацца за мяжой без дазволу адміністрацыі ўніверсітэта.
У сярэдніх і вышэйшых навучальных установах увялі новы прадмет — дзяржаўная ідэалогія. Ідэалагічная кампанія таксама закранула навуковую дзейнасць, бо змест дысертацый цяпер правяраецца на “адпаведнасць” афіцыйнай ідэалогіі. Сярод іншых наноў вынайдзеных механізмаў кантролю над ладам мыслення і паводзінамі і студэнтаў, і выкладчыкаў — увядзенне прымусовага размеркавання для студэнтаў, якія займаліся на бюджэтнай форме навучання (адмова можа карацца скасаваннем дыплома), і пагрозы пазбавіць навуковых ступеней выкладчыкаў, заўважаных у “неналежных” паводзінах, як, напрыклад, удзел у акцыях апазіцыі.
У сваёй прамове 27 сакавіка 2003 г. Лукашэнка паабяцаў, што не дапусціць, каб адукацыйныя ўстановы зрабіліся “гняздом апазіцыі”. Там, дзе правесці чысткі было немагчыма, адбывалася ліквідацыя.
Першым пад яе трапіў Беларускі нацыянальны ліцэй у Мінску — адзіная беларускамоўная спецыялізаваная сярэдняя школа ў сталіцы, зачыненая ў чэрвені 2003 г. Апошні легальны бастыён нацыянальна свядомай і палітычна актыўнай інтэлігенцыі, ліцэй доўга быў на прыцэле ва ўлады — першы наступ на яго адбыўся яшчэ ў 1997 г. Урэшце яго знішчылі, калі выкладчыкі і студэнты не пагадзіліся з прызначэннем новага, навязанага дзяржавай, дырэктара.
3 закрыццём у ліпені 2004 г. Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў Мінску — прыватнай навучальнай установы, якая ба-
12 ПІуткн в сторону // Белорусская газета. 19.04.2004,
чыла сваё прызначэнне ў тым, каб “навучаць новае пакаленне маладых прафесіяналаў, здольных весці Беларусь па шляху да грамадзянскай супольнасці, заснаванай на каштоўнасцях еўрапейскай цывілізацыі”13, — у Беларусі быў знішчаны апошні бастыён вышэйшай адукацыі, вольнай ад ідэалагічнай апрацоўкі. Прэзідэнт Лукашэнка сам прызнаў, што закрыццё прадыктаванае палітычнымі матывамі. Сустракаючыся 23 верасня са студэнтамі ў Брэсце, ён выказаў абурэнне тым, што ЕГУ рыхтаваў праеўрапейскую эліту. “Што адбываецца? У цэнтры Мінска рыхтуюць будучых лідараў, эліту. А іншыя беларускія ўніверсітэты? — заявіў ён. — Каго яны рыхтуюць? Слуг для гэтай эліты?”14
У той жа прамове Лукашэнка прызнаў, што ліквідацыя Беларускага нацыянальнага ліцэі таксама тлумачылася палітычнымі матывамі, бо яго навучэнцы, паводле слоў Лукашэнкі, “знявечаныя апазіцыяй”16. Тэндэнцыя працягвалася і пасля 2005 г.: у Віцебску зачынілі мясцовы філіял прыватнага Інстытута сучасных ведаў, калі яго студэнты адмовіліся выйсці на мітынг за Лукашэнку ў афіцыйны выходны.
Ідэалагічная кампанія таксама вылілася ў абмежаванне прасторы вольнага мастацкага выяўлення. Быў спынены распаўсюд непажаданых незалежных мастацкіх твораў, якія прапаноўвалі альтэрнатыўны погляд на неадназначныя палітычныя і ідэалагічныя тэмы. Міністэрства культуры забараніла паказ знятага незалежным рэжысёрам фільма “Акупацыя: містэрыі”, які па-новаму пралівае святло на партызанку часоў Другой сусветнай вайны, і дакументальнага фільма пра найбуйнейшага сучаснага пісьменніка Васіля Быкава — палымянага прыхільніка беларускага нацыянальнага адраджэння, які да самай смерці ў 2003 г. заставаўся жорсткім крытыкам прэзідэнта Лукашэнкі. Затрыманні і канфіскацыі перашкаджалі распаўсюду “непажаданых” кніг, як, напрыклад, “Выпадковы прэзідэнт” журналістаў Паўла Шарамета і Святланы Калінкінай і ананімнае “Нашэсце” — у абодвух выданнях даследуецца жыццё і кар’ера Лукашэнкі. Часопісы, у якіх выказваюцца крытычныя погляды на грамадска-палітычныя падзеі, выключаныя з дзяржаўнай сеткі распаўсюду.
Пасля таго як шэраг вядомых беларускіх рокі фолк-гуртоў 21 ліпеня 2004 г. выступіў на мітынгу апазіцыі, іх адлучылі ад FM-эфіру. Разам з тым Лукашэнка актыўна абходжваў, прыкормліваў і прасоўваў уласную творчую і культурную “эліту”: лаяльных спевакоў, мастакоў і спартсменаў, якія не шкадавалі для прэзідэнта ўзнёслых слоў, калі пачалася чарговая палітычная кампанія. Характэрна, што ў 2004 г. Лукашэнка запатрабаваў, каб 75% эфірнага часу на FM-станцыях запаўнялася беларускай музыкай. Насамрэч гэта была нізкаякасная расійскамоўная папсаў выкананні артыстаў, якія часцяком мелі вельмі
13 Інфармацыю пра закрыццё ЕГУ гл.: http://www.ehu.lt.
14 Pulsha Sergei. EHU Fell in the Battle of Civilizations? // Belapan. 25.09.2004. http:// news. date.by/news.html?id_category=2&id_news=328.
15 Тамсама.
аддаленае дачыненне да Беларусі. Тым не менш, гэты жэст дадаў Лукашэнку прыхільнікаў сярод мясцовых “зорак”.
Агулам болып жорсткі кантроль над грамадскім, інтэлектуальным і культурным жьіццём паслужыў сігналам, што ўладамае намер караць за несанкцыянаваную і некантраляваную грамадскую і інтэлектуальную дзейнасць нават тады, калі яна не стварае наўпроставай палітычнай небяспекі. Узмацненне кантролю таксама пераконвала насельніцтва, што ўсё недзяржаўнае і непадкантрольнае дзяржаве — няўстойлівае, ненадзейнае і не можа выклікаць даверу.
“Закручванне гаек” не ліквідавала ў Беларусі незалежную дзейнасць увогуле. Зачыненыя навучальныя ўстановы працягваюць існаваць у падполлі або ў выглядзе інтэрнэт-курсаў16. НДА працуюць без рэгістрацыі ці пад эгідай ацалелых легальных арганізацый — фактычна ніводная з ліквідаваных арганізацый цалкам не спыніла працу. У музычных крамах прадаюцца запісы “забароненых” гуртоў. Навязванне савецкіх догмаў у падручніках штурхае моладзь да новых формаў самавыяўлення; адметная з’ява ў сучасным культурным жыцці Беларусі — з’яўленне маштабнага руху сярэднявечнай гістарычнай рэстаўрацыі. А знішчэнне незалежных СМІ прывяло да выбуху альтэрнатыўных інтэрнэт-рэсурсаў — праўда, у 2005 г. будуць прынятыя новыя правілы, каб кантраляваць інтэрнэт.
I ўсё ж скарачэнне легальнай прасторы для незалежнай грамадскай дзейнасці азначае, што ў грамадзянскай супольнасці, а значыць, і ў апазіцыі яіпчэ больш звужаюцца магчымасці кантакту з шырокай публікай. Пры гэтым ускоснае спрыянне сацыяльнай атамізацыі ўмацавала залежнасць грамадзян ад дзяржавы, якую мала хто рызыкуе ігнараваць або разарваць.
Рэферэндум і парламенцкія выбары: апафеоз кансалідавання аўтакратыі
Узмацненне палітычных рэпрэсій і кантролю над грамадствам не пакідала сумневаў, што Лукашэнка мае намер працягнуць сваё кіраванне звыш вызначаных Канстытуцыяй часавых рамак на неабмежаваны тэрмін. Ягоныя апаненты чакалі рэферэндуму ў атмасферы трывогі і безнадзейнасці, а шырокія колы насельніцтва гэта не турбавала.
I вось надышоў гэты момант: абвяшчэнне рэферэндуму адбылося праз некалькі дзён пасля трагедыі ў Беслане ў верасні 2004 г., якую ўлада па-майстэрску цынічна выкарыстала, каб супрацьпаставіць беларускую стабільнасць хаосу ў Расіі. Лукашэнка абвясціў пра канстытуцыйны рэферэндум, каб адмяніць абмежаванні на тэрмін прэзідэнцтва, 7 верасня, у дзень афіцыйнай жалобы па ахвярах Беслана. Дата рэферэндуму — 17 кастрычніка — супадала з датай парламенцкіх выбараў. Тон кампаніі быў зададзены імгненна: адзін чалавек, які глядзеў
16 А ЕГУ адкрыўся і дзейнічае ў суседняй Вільні. — Заў. рэдактара.
наўпроставую трансляцыю абвяшчэння рэферэндуму на вялікім экране ў цэнтры Мінску, атрымаў дзесяць сутак арышту за дробнае хуліганства толькі таму, што выкрыкнуў: “He!”17 Хоць фармальна заканадаўствам дазвалялася агітаваць “супраць”, весці кампанію перашкаджалі арышты, затрыманні, канфіскацыя ўлётак і запалохванне.
Машына афіцыйнай прапаганды працавала на поўную магутнасць. Па асноўных каналах некалькі разоў на гадзіну круцілі агітацыйныя ролікі “за” рэферэндум. Ганьбаванне апазіцыі дайшло да абсурду: напрыклад, пра былога спікера парламента Станіслава Шушкевіча казалі, што ён мае сувязі з тэрарыстамі, бо навучаў рускай мове Лі Харві Освальда, калі той на пачатку 1960-х гг. жыў у Мінску.
Больш за тое, прапагандысцкая машына прадэманстравала прафесійнасць у сваёй кампаніі і данясенні яе ідэі. Афіцыйныя ролікі прысвячаліся самым актуальным для большасці беларусаў пытанням, такім як мір, бяспека, стабільнасць і матэрыяльны дабрабыт. Меркаваныя дасягненні апошніх некалькіх гадоў — рост сярэдніх заробкаў, паляпшэнне інфраструктуры і г.д. — непадзельна звязваліся з асобай Лукашэнкі. Пры гэтым, ведаючы пра шырокае непрыманне ідэі адмены абмежавання прэзідэнцкага тэрміну, СМІ амаль не казалі пра змест рэферэндуму. Замест гэтага афіцыйная кампанія праводзілася пад лозунгам “Галасуй за'Беларусь!” — факт, адметны з дзвюх прычын.
Па-першае, улада скапіявала лозунг асноўнай апазіцыйнай партыі — БНФ. Калі ўлічыць, што афіцыйная прапаганда бэсціць БНФ як рассаднік экстрэмісцкага нацыяналізму і фашызму, падобны разварот адлюстроўвае ўзмацненне незалежніцкіх настрояў у беларускім грамадстве да такой ступені, што іх можна выкарыстоўваць для мабілізацыі грамадскай падтрымкі.
Па-другое, “Галасуй за Беларусь!” па сутнасці азначала “галасуй за Лукашэнку”. Гэта падкрэслівала тэндэнцыю персаніфікацыі дзяржавы ў асобе прэзідэнта і адмовы ягоным апанентам у якой-кольвек легітымнасці. Лукашэнка працягваў у тым жа духу і пасля рэферэндуму — назваў апазіцыю “адкідамі” і заявіў, што ў яе “няма краіны”.
Увогуле спалучэнне ціску, паклёпу і прафесійнай піяр-кампаніі дазволіла ўладзе заваяваць галасы нашмат большай часткі насельніцтва, чым можнабыло прадказаць дарэферэндуму. Згодна з паведамленнем Цэнтральнай выбарчай камісіі, 79% усіх зарэгістраваных выбарцаў адказалі “так” на прапанаванае Лукашэнкам пытанне18. Апазіцыя адразу заявіла, што не давярае гэтым звесткам. Вулічныя акцыі пратэсту разагнала міліцыя. Паводле вынікаў экзіт-полу, які праводзіў Балтыйскі цэнтр Інстытуты Гэлапа, адказалі “так” на рэферэндуме 48,6% усіх зарэгістраваных выбарцаў19. Лічбы Інстытута
17 Ten Days of Arrest for Participation in Anti-Terrorist Rally // Charter-97 internet service. 08.09.2004. http://www.charter97.org/bel/news/2004/09/08/arest.
18 Афіцыйная інфармацыя Цэнтральнай выбарчай камісіі. http://rec.gov.by.
10 Hill Don. Belarus: Election Officials Say Voters Back Lukashenka. 18.10.2004. http:// www.rferl.org/featuresarticle/2004/10/80d71056-54eb-42cd-9313-084f9aecebl7.htnil.
Гэлапа пацвердзіла праведзенае пасля выбараў апытанне Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (НІСЭПД), дзе толькі 49% рэспандэнтаў заявілі, што сказалі “так” на рэферэндуме20. Істотна адзначыць, што ўпершыню з часу прыходу Лукашэнкі да ўлады незалежныя апытанні паставілі пад сумнеў не проста маштаб, а сам факт ягонай перамогі. 3 другога боку, на пытанне НІСЭПД, ці лічаць рэспандэнты, што рэферэндум праводзіўся свабодна і справядліва, 48% адказалі “так”, і толькі 35% — “не”. Такім чынам, грамадства засталося непаінфармаваным пра рэальныя вынікі рэферэндуму, і агульнае ўяўленне, што Лукашэнка па-ранейіпаму можа перамагчы ў любым галасаванні, захавалася нязменным.
Таму нядзіўна, што хоць Лукашэнка атрымаў на рэферэндуме самы нізкі адсотак галасоў за ўвесь час свайго прэзідэнцтва, супраціву фальсіфікацыям не паўстала. Вулічныя пратэсты былі нешматлікімі (найболып удзельнікаў — 5.000 — сабралася ў дзень галасавання) і разганяліся з беспрэцэдэнтнай нават для Лукашэнкавага АМАПа жорсткасцю. Старшыню Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку сілы бяспекі схапілі падчас мітынгу 20 кастрычніка ў будынку рэстарана і збілі перад тэлекамерамі так, што ён атрымаў скалатненне мозгу і гематому ныркі. У дадатак да безнадзейнасці і нявер’я запалохванне таксама паспрыяла пакоры сярод насельніцтва. Больш за тое, практычна ніякага супраціву фальсіфікацыям не было, бо вядомыя толькі адзінкавыя выпадкі ва ўсёй краіне, калі выбарчая камісія адмовілася выконваць загады аб забеспячэнні “пажаданых” вынікаў.
Разам з рэферэндумам праходзілі і парламенцкія выбары, азмрочаныя тымі ж злоўжываннямі, пераследам і фальсіфікацыямі. Амаль палову апазіцыйных кандыдатаў не зарэгістравалі або пазбавілі рэгістрацыі падчас кампаніі за распаўсюд “недазволеных” матэрыялаў — як правіла, улётак супраць рэферэндуму — або за паклёп на ўлады ў гарантаваных заканадаўствам пяціхвілінных выступах у дзяржаўных СМІ. У выніку, апазіцыйныя кандыдаты балатаваліся толькі ў 75-ці са 110-ці акруг. Яны амаль не мелі доступу да электронных СМІ, а калі іх і пускалі на радыё і тэлебачанне, як належыць згодна з заканадаўствам, іх прамовы часта цэнзураваліся. Некаторых кандыдатаў пазбавілі рэгістрацыі, а пазней супраць іх узбудзілі крымінальныя справы за паклёп на ўлады. Сустрэчы з выбарцамі абмяжоўваліся — на правядзенне агітацыйнай кампаніі пашыраўся закон аб масавых мерапрыемствах, г.зн. кожны кандыдат, які хацеў правесці сустрэчу з выбарцамі не ў памяшканні, мусіў атрымліваць дазвол, як на правядзенне мітынгу. У выбарчыя камісіі ва ўсёй краіне ўлучылі ўсяго некалькі прадстаўнікоў дэмакратычнай апазіцыі. У дадатак, апазіцыі не дазвалялася публічна адказваць на паклёп, які распаўсюджвалі ўлады па дзяржаўным тэлебачанні і ў газетах.
20 IISEPS May Be Liquidated // Charter-97 internet service. 27.12.2004. http://www. charter97.org/bel/news/2004/12/27/likvid.
Разам з тым шанцы апазіцыі падрывалі і яе адвечныя ўнутраныя праблемы. Як і ў большасці папярэдніх выбарчых кампаній, за выняткам прэзідэнцкіх выбараў 2001 г., апазіцыя не змагла аб’яднацца, і ў выбарах удзельнічалі чатыры апазіцыйныя кааліцыі: Народная кааліцыя “5+”, Еўрапейская кааліцыя “Свабодная Беларусь”, кааліцыя “Маладая Беларусь” і парламенцкая група “Рэспубліка”.
Паводле інфармацыі Цэнтральнай выбарчай камісіі, у першым туры былі абраныя дэпутаты ў 108-мі са 110-ці акруг, усе з уладнага спіса. У Палату прадстаўнікоў не прайшоў ніводны кандыдат ад апазіцыі. Вынікі дакладна адпавядалі “просьбам” Лукашэнкі, выказаным у штогадовым звароце да Нацыянальнага Сходу ў красавіку 2004 г.: ён “прасіў”, каб выбары прайшлі ў адзін тур, каб у новым заканадаўчым органе было 30% жанчын і не было бізнесоўцаў21.
Нягледзячы на рэпрэсіі, ізаляцыю і ўнутраныя праблемы, пры сумленным падліку галасоў апазіцыя паказала б адносна неблагі вынік. Паводле экзіт-полу, праведзенага Інстытутам Гэлапа, 32% рэспандэнтаў, якія пагадзіліся адказаць, за каго яны прагаласавалі на парламенцкіх выбарах, сказалі, што яны аддалі галасы за дэмакратычных кандыдатаў ад “5+”, Еўрапейскай кааліцыі і групы “Рэспубліка”. Калі ўлічваць, што кандыдаты ад апазіцыі балатаваліся толькі ў 75-ці са 110-ці акруг, узровень падтрымкі апазіцыі мог складаць 40% ад агульнай колькасці выбарцаў, якія ўдзельнічалі ў галасаванні, — гэта выдатны вынік, калі браць пад увагу амаль поўнае знішчэнне падчас выбараў крыніц незалежнай думкі22.
Як ні парадаксальна, магчыма, рэферэндум дапамог апазіцыі пашырыць сваю базу падтрымкі ў грамадстве, бо выбарцы, якія былі супраць прапановы Лукашэнкі, натуральна, імкнуліся знайсці кандыдата — апанента прэзідэнту. Аднак апазіцыя не здолела канвертаваць іх галасы ў палітычную перавагу. Атмасфера страху і запалохвання, безумоўна, адыграла сваю ролю ў тым, каб адахвоціць насельніцтва ад спроб абараніць свой выбар на вуліцах. Больш за тое, як падкрэслівалася ў дакладзе Славацкага інстытута публічнай дыпламатыі/Фонду “Понтыс”, “большасць беларускіх грамадзян усё япічэ чакае сігналаў, што дэмакратычная апазіцыя здольная вырашаць эканамічныя, палітычныя і сацыяльныя праблемы насельніцтва, а не толькі крытыкаваць Лукашэнку. Паміж грамадзянамі і дэмакратычнай апазіцыяй дасюль няма сапраўднага даверу”23. Праблема нават шырэйшая: знікае вера ў выбарчы працэс і саму ідэю палітычнай канкурэнцыі, прынамсі, у цяперашніх умовах, калі выбары прадказальныя ў сваіх выніках і бессэнсоўныя.
21 Maksymiuk Jan. Lukashenka Recounts Policies In Annual Address To Legislature // RFE/RL Poland Belarus Ukraine Report. April 2004. http://www.rferl.org/reports/ pbureport/2004/04/14-200404.asp.
22 Exit Poll and Election Success Ц International Republican Institute External Memo, 19.10.2004.
23 Гл.: http://www.pontisfoundation.sk/.
Пасля “памаранчавай рэвалюцыі”: прэвентыўныя ўдары працягваюцца
Усяго праз месяц пасля таго, як у Беларусі скончыўся рэферэндум з прадказальным вынікам, іншая спроба скрасці ўладу з дапамогай фальсіфікацый на выбарах і запалохвання ва Украіне прывяла да падзей, якія атрымалі назву “памаранчавая рэвалюцыя”. Некалькі тыдняў змагання ўкраінцаў за павагу да іх дэмакратычнага выбару скончыліся скасаваннем сфальсіфікаваных вынікаў галасавання і ўрэшце абраннем Віктара Юшчанкі прэзідэнтам. “Памаранчавая рэвалюцыя” адбылася не ў апошнюю чаргу таму, што ва Украіне захаваліся жыццёва важныя элементы дэмакратыі, хоць за Леанідам Кучмам у краіне адбываўся паслядоўны адкат да аўтарытарызму. Таму, здавалася б, яна не мусіла мець далёкасяжных вынікаў для нашмат больш рэпрэсіўнага і кансалідаванага аўтакратычнага рэжыму ў Беларусі.
Тым не менш, Лукашэнка атрымаў з поўдня сур’ёзнае папярэджанне, што “воля народу” здольная пераадолець рэпрэсіі і запалохванне. Калі зважаць на геаграфічную і культурную блізкасць Украіны і Беларусі і тое, што ў “памаранчавай рэвалюцыі” на вуліцах Кіева ўдзельнічалі сотні беларусаў, распаўсюду рэвалюцыйнай заразы нельга было цалкам выключаць. Лукашэнка адразу папярэдзіў сваё атачэнне пра недапушчальнасць самазаспакоенасці ва ўладных колах, бо “сучасныя палітычныя тэхналогіі і слабае кіраванне краінай цягнуць за сабой сур’ёзныя наступствы”. Пазней ён назваў рэвалюцыі на постсавецкай прасторы “актамі бандытызму” і публічнадаў зарок, што не дапусціць нічога падобнага на сваёй зямлі.
Новыя рэпрэсіўныя прававыя акты былі накіраваныя супраць усіх ацалелых элементаў незалежнага грамадскага і палітычнага жыцця, якія хоць нечым нагадвалі тых, што мелі дачыненне да ўдалых рэвалюцыйных сцэнарыяў. Апазіцыйныя партыі ў Беларусі ўсё больш выштурхоўваліся з прававой прасторы. Новым жыллёвым кодэксам забаранялася мець офісы ў памяшканнях жылога фонду. У 2005 г. ужыванне гэтай нормы прывяло да таго, што большасць мясцовых аддзяленняў апазіцыйных партый не здолела пацвердзіць рэгістрацыю, таму што яны або не маглі плаціць арэнду за камерцыйнае офіснае памяшканне, або не маглі яго зняць. У выніку да паловы мясцовых аддзяленняў вядучых апазіцыйных партый страцілі рэгістрацыю. Апазіцыя і арганізацыі грамадзянскай супольнасці сутыкаліся з вялікімі цяжкасцямі нават пры арэндзе памяшканняў для правядзення сходаў, канферэнцый і партыйных з’ездаў, бо на арэнду памяшканняў для гэтых арганізацый улады наклалі негалосную забарону. Партыйныя канферэнцыі і сходы НДА даводзілася пераносіць у рэстараны, амбасады заходніх дзяржаў, на прыватныя кватэры і нават у лес.
Статус і становішча палітычнай апазіцыі ўсё больш нагадвалі сітуацыю дысідэнцкага руху за савецкім часам, хоць фармальна палітычная апазіцыя ў Беларусі застаецца легальнай. Яшчэ адзін прыклад прэвентыўных палітычных рэпрэсій — судовы пераслед лідара Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная грамада” Міколы Статкевіча і лідара арганізацыі “Малады фронт” Паўла Севярынца за арганізацыю пратэстаў супраць рэферэндуму ў кастрычніку 2004 г. Іх асудзілі на два гады абмежавання свабоды — прымусовай працы ў аддаленых населеных пунктах, дзе яны былі змушаныя жыць. Варта адзначыць, што Статкевічу і Севярынцу выставілі абвінавачванні праз цэлых паўгода пасля падзей — раней яны былі толькі сведкамі па крымінальных справах аб “масавых беспарадках” пасля рэферэндуму. За плячыма ў абодвух асуджаных — шмат арганізаваных імі вулічных акцый, таму наўрад ці гэта простае супадзенне, што іх судзілі пасля таго, як адбыліся рэвалюцыі ва Украіне і Кыргызстане.
Падобная логіка прэвентыўных удараў ляжала ў аснове няспыннага наступу на незалежную прэсу і грамадзянскую супольнасць. НІСЭПД, што праводзіў экзіт-полы, на звестках якіх грунтаваліся цверджанні апазіцыі пра фальсіфікацыю вынікаў рэферэндуму, атрымаў два афіцыйныя папярэджанні і ў красавіку 2005 г. быў зачынены судом. Адной з прычын ліквідацыі быў распаўсюд вынікаў даследаванняў. Суд палічьіў гэта за спробу паўплываць на грамадскую думку — дзеянне, якое супярэчыла статутным мэтам НІСЭПД. Уся апазіцыйная прэса апынулася на мяжы знііпчэння ў выніку шэрага зыскаў аб паклёпе, пяць з іх — супраць найбуйнейшай штодзённай апазіцыйнай газеты “Народная Воля”, і новага ўказа Лукашэнкі, які забараняў усім недзяржаўным газетам выкарыстоўваць у сваіх назвах словы “беларускі” і “нацыянальны” (указ непасрэдна адбіўся на трох іншых вядучых незалежных выданнях: “Белорусская деловая газета”, “Белорусская газета” і “Белорусскнй рынок”).
Наступным крокам была інфармацыйная вайна. На загад улады дзяржаўныя СМІ запоўнілі прапагандысцкія матэрыялы, накіраваныя супраць “каляровых рэвалюцый”. Органы бяспекі друкавалі справаздачы і нават падручнікі, у якіх аналізаваліся сцэнарыі змены рэжыму ў Беларусі і даваліся парады чыноўнікам, як сарваць акцыі пратэсту24. Між тым у лістападзе 2005 г. апазіцыйна настроеную частку незалежнай прэсы пазбавілі амаль усіх звыклых каналаў распаўсюду, такіх як газетныя шапікі і іншыя пункты гандлю ўраздроб. Такім чынам, масу выбарцаў фактычна вывелі за межы дасяжнасці апазіцыйных галасоў.
Яшчэ адным характэрным прэвентыўным актам было ўзмацненне сілавых структур, такіх як КДБ, Міністэрства ўнутраных спраў, пракуратура, Камітэт дзяржкантролю і Рада бяспекі, і іх чыстка ад патэнцыйных іншадумцаў. Пасля таго як галава КД Б Леанід Ерын сустрэўся
24 Рэцэнзію на самы адыёзны з падобных дакладаў — “Каляровыя рэвалюцыі на постсавецкай прасторы: сцэнарыі для Беларусі” — можна прачытаць на: www. beIgazeta.by/20051212.49/010030141/.
18 кастрычніка 2004 г. з пратэстоўцамі, яго адхілілі ад выканання абавязкаў, а праз месяц афіцыйна звольнілі. У снежні былы генеральны пракурор Віктар Шэйман змяніў на пасадзе галавы Адміністрацыі прэзідэнта адстаўнога афіцэра КДБ Урала Латыпава. Звальненне Латыпава і Ерына de facto ўяўляла сабой чыстку кар’ерных афіцэраў з сувязямі ў Маскве і замену іх на асабіста адданых Лукашэнку людзей, абавязаных сваёй кар’ерай толькі яму. Адметна, іпто яшчэ ў снежні 2003 г. Лукашэнка крытыкаваў Ерына за тое, што ён не можа паставіць заслону “экспарту дэмакратыі” ў Беларусь. У сваю чаргу, падвышэнне Шэймана не толькі засведчыла, што Лукашэнка гатовы не звяртаць увагі на патрабаванні расследаваць знікненні лідараў апазіцыі ў 1999 г., але і паказала, што ён мае цвёрды намер яшчэ мацней трымацца за ўладу, аб’ядноўваючыся з тымі, хто мае высокую асабістую зацікаўленасць у тым, каб не дапусціць ягонага падзення. Сілы бяспекі атрымалі ад Лукашэнкі негалосны загад змагацца з апазіцыяй, a папраўкі ў закон аб органах бяспекі забяспечылі прававую базу для працягу рэпрэсій. Папраўкі змянілі парадак адкрыцця агню ў мірны час. Раней закон дакладна пералічваў усе падставы для ўжывання агнястрэльнай зброі, а цяпер папраўкі ўключалі і “іншыя выпадкі, вызначаныя прэзідэнтам”.
I нарэшце, рэжым пайшоў у лабавую атаку на грамадзянскую супольнасць. Пад удар трапілі ўсе рэсурсы, якія маглі выкарыстоўвацца, каб паставіць пад сумнеў афіцыйныя вынікі выбараў і мабілізаваць людзей на пратэсты. Прынятыя ў снежні 2005 г. папраўкі ў Крымінальны кодэкс па сутнасці паставілі па-за законам апазіцыйныя групы, якія займаліся стварэннем нізавых арганізацый, назіраннем за выбарамі, масавай мабілізацыяй. За дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, падрыхтоўку людзей да масавых пратэстаў, стварэнне НДА або палітычнай партыі, якія “перашкаджаюць выкананню іх сябрамі працоўных ці сямейных абавязкаў” ці “дыскрэдытацыю” Беларусі на міжнароднай арэне вызначалася крымінальная адказнасць — да трох гадоў турмы25. Адразу пасля ўвядзення паправак у дзеянне пад удар трапілі некалькі арганізацый, усе яны не мелі афіцыйнай рэгістрацыі. Сярод іх былі моладзевыя рухі “Малады Фронт” і “Зубр”, удзельнікаў якіх пачалі арыштоўваць і прыцягваць да адказнасці яшчэ ў снежні 2005 г. Іншай буйной мішэнню сталася НДА па назіранні за выбарамі “Партнёрства”, кіраўнікоў якой схапілі ў лютым 2006 г. па абвінавачванні не толькі ў дзейнасці без рэгістрацыі, але і ў падрыхтоўцы тэракта. Апазіцыйная прэса кпіла з гэтага абсурднага абвінавачвання, але яно служыла сумным напамінам, як далёка можа зайсці рэжым, караючы тых, хто стаў яму ўпоперак дарогі26.
25 Аналіз паправак да Крымінальнага Кодэкса гл. у: Security Bill To Criminalize Round of Opposition Activities // RFE/RL Belarus, Ukraine, and Moldova Report. Vol. 7. № 41. December 2005. http://www.rferl.org/reports/pbureport/2005/12/41-081205.asp.
26 Гл.: Marples David. Official Minsk Is Preparing for the Coup I I Eurasia Daily Monitor. 17.03.2006. http://www.jamestown.org/edm/article.php?article_id=2370883.
VI.
Пераход ад посткамунізму: хвалі і адкаты
Разыходжанне палітычных траекторый развіцця Сербіі і Беларусі на посткамуністычным этапе адлюстроўвала больш шырокую мадэль змены рэжымаў і аўтарытарнай рэакцыі, якая выявілася ў посткамуністычных краінах на пачатку XXI ст. Па рэгіёне пакацілася хваля пераходаў ад посткамуністычнагааўтарытарызму да дэмакратыі, калі воля народа не дазволіла аўтарытарным лідарам скрасці галасы выбарцаў, прымусіла падпарадкавацца вердыкту электарату і перадаць уладу дэмакратьгчнай апазіцыі. Дэмакратычная рэвалюцыя 2000 г. у Сербіі была звяном у ланцужку гэтых электаральных змен рэжымаў — можна сцвярджаць, што ён пачаўся ў 1998 г. у Славакіі, прадоўжыўся ў 2000 г. у Харватыі і далей — у былых савецкіх рэспубліках: у 2003 г. — у Грузіі, у 2004 г. — ва Украіне і, паводле шмат якіх мерак, у 2005 г. — у Кьгргызстане.
Паглыбленне аўтарытарызму ў Беларусі таксамане было адзінкавым выпадкам. Фактычнаў кожнай былой савецкай рэспубліцы, якая пазбегла электаральнага прарыву ад аўтарытарызму, за гэты час адбыўся значны адкат назад у сферы палітычнага плюралізму і грамадзянскіх свабод. Дзве хвалі не проста ішлі паралельна, а ўрэшце рабіліся ўсё больш узаемазвязанымі: сутыкнуўшыся з тым, што хваля змены рэжымаў падыходзіць да іхных берагоў, шмат хто з дзейных аўтакратаў на тэрыторыі былога СССР пачаў умацоўваць свае рэжымы з дапамогай той жа зброі — прэвентыўных удараў, — якой авалодаў Лукашэнка і якую гэтак па-майстэрску ўжываў праз увесь час свайго кіравання.
Адрозна ад першай хвалі дэмакратызацыі пасля распаду камуністычнай сістэмы, якая прынесла ліберальную дэмакратыю заходняга тыпу толькі ў геаграфічна і культурна акрэслены цэнтральнаеўрапейскі і балтыйскі рэгіён разам з самым нечаканым выключэннем — Манголіяй, новая хваля нашмат шьгрэйшая: яна ўключае як “заходнія” (Харватыя, Славакія), гэтак і “ўсходнія” (Сербія) дзяржавы па-за межамі былога СССР, а таксама постсавецкія краіны, што ахопліваюць Усходнюю Еўропу (Украіна), Каўказ (Грузія) і Сярэднюю Азію (Кыргызстан).
Пры гэтым другая хваля пераадолела цывілізацыйныя межы, чым выклікала яшчэ болыпыя сумневы ў слушнасці дыягназу структуралістаў, што вялікая частка гэтага рэгіёна не даспела да дэмакратыі з прычыны свайго геаграфічнага становішча, культуры і гісторыі.
Па-першае, адрозна ад ранейшых прыкладаў дэмакратызацыі, зыходнымі пунктамі для пераходу ад посткамуністычнага аўтарытарызму да дэмакратыі былі розныя версіі гібрыдных рэжымаў, у якіх аўтарытарныя палітычныя метады спалучаліся з наяўнасцю дэмакратычнага фасада ў выглядзе інстытутаў дэмакратыі, канкурэнтных шматпартыйных выбараў і грамадскага плюралізму.
Па-другое, геаграфічная ічасавая блізкасцьпадзей гэтайхвалініякім чынам не былавыпадковасцю. Хваля пераходаў ад посткамуністычнага аўтарытарызму прыйшлася на эру інтэрнэту і мабільнай сувязі (немагчыма ўявіць сучаснага рэвалюцыянера без тых магчымасцей,
што надаюць названыя тэхналогіі), глабальных медыяў, а таксама разгалінаванай міжнароднай грамадзянскай супольнасці, улучна з заходнімі арганізацыямі спрыяння дэмакратыі і нефармальнымі сеткамі сяброў, калег, змагароў-аднадумцаў. Мабільнасць, сувязі і выхад на міжнародны ўзровень дазволілі сучасным рэвалюцыянерам унікнуць паглынання ўласнымі здзяйсненнямі: яны маюць магчымасць рушыць у іншыя краіны, дзяліцца досведам і навучаць новыя кагорты дэмакратаў, якія імкнуцца змяніць рэжым1.
Здавалася, распаўсюд хвалі дэмакратызацыінановыя геаграфічныя і культурныя абсягі падмацоўваў пазіцьпо тых, хто даводзіў, што пераход да дэмакратыі робяць магчымым не чыннікі гістарьгчнай і культурнай спадчыны, а дзейнасць актывістаў і перадача “слушнай” формулы змены рэжыму новым краінам. Гэтая ўпэўненасць ваўсёпераможнасці “віруса дэмакратыі”, аднак, доўта не пратрывала, саступіўшы месца ацверазенню і страце ілюзій, калі хваля рэвалюцый наткнулася на аўтарытарную рэакцыю і зваротны эфект.
Параўнаўчы аналіз нядаўніх прарываў да дэмакратыі дае выдатную магчымасць праверыць слушнасць нашых высноў, чаму трываюць або гінуць посткамуністычныя аўтарытарныя рэжымы. Можна падсумаваць, што гэтыя прарывы сапраўды былі ўвасабленнем абумоўленай ранейшым шляхам палітычнай траекторыі развіцця на посткамуністычным этапе; яны зададзеныя інстытутамі канкурэнтнага аўтарытарызму і здзейсненыя асобамі, якія пасталелі ў гэтым асяродку і здолелі ўхапіцца за палітычны шанец, калі аўтарытарныя рэжымы наткнуліся на свае ўнутраныя супярэчнасці і слабіны. Да таго ж большасць гэтых электаральных прарываў былі важнымі вехамі працэсу фармавання нацый у былых камуністычных дзяржавах, бо прадэманстравалі мабілізацыйную сілу дэмакратычнага, празаходняга тыпу нацыянальнай ідэнтычнасці. Разам з тым, калі казаць пра іпьгрэйшы кантэкст змены рэжымаў, асноўнае поле даследавання гэтай кнігі не абавязкова ўлічвае ўсю разнастайнасць формаў нядаўніх электаральных пераходаў да дэмакратыі.
Напрыклад, прарывы да дэмакратыі ў 1998 г. у Славакіі і ў 2000 г. у Харватыі не былі рэвалюцыямі, але яны былі рэвалюцыйнымі паводле наступстваў — абедзве краіны пазбавіліся ад аўтарытарных тэндэнцый у палітычным жыцці і цвёрда сталі на шлях да ліберальнай дэмакратыі і еўрапейскай інтэграцыі. У абодвух выпадках пераход адбыўся шляхам звычайнага галасавання, якое прайшло збольшага свабодна і справядліва. Вынікі выбараў не выклікалі недаверу, іх прызналі ўсе ўдзельнікі. Падобны тып пераходу можна назваць пераўтваральнымі выбарамі.
Падзеі ў Грузіі 2003 г. і ва Украіне 2004—2005 гг. вельмі нагадвалі сербскую мадэль электаральнай рэвалюцыі. Ва ўсіх гэтых трох вы-
1 Больш падрабязна пра ўздзеянне гэтай хвалі гл.: Bunce Valerie, Wolchik Sharon. International Diffusion and Postcommunist Electoral Revolutions Ц Communist and Postcommunist Studies. Vol. 39. № 3. September 2006. P 283—304.
падках змена рэжыму прайшла ў два этапы: за перамогай апазіцыі на выбарах адбыліся масавыя вулічныя пратэсты, выкліканыя адмовай дзейных кіраўнікоў дзяржавы прызнаць паразу.
I нарэшце, зменарэжыму ў Кыргызстанеў 2005 г. збольшаганагадвала рэвалюцыю ў класічным сэнсе. Хоць да яе падштурхнула фальсіфікацыя вынікаў парламенцкіх выбараў, азначэнне “электаральная” ў гэтым выпадку наўрад ці пасуе: урэшце, апазіцыя не перамагла на гэтых выбарах, і таму не магла прэтэндаваць на легітымнасць свайго прыходу да ўлады ў зададзеных старым рэжымам рамках. 3 гэтай прычыны змена ўлады ў Кыргызстане істотна адрознівалася ад падзей у Грузіі і Украіне паводле такіх параметраў, як ключавыя сілы ў зрынанні старога рэжыму, логіка мабілізацьгі мас і, нарэшце, вынікі: “нелегітымная рэвалюцыя” стварыла вакуум улады, таму гвалт і палітычныя беспарадкі працягваліся яшчэ доўга пасля падзення старога рэжыму.
Калі глядзець далей, існуе моцная ўзаемасувязь паміж формай прарываў і іх канчатковымі вынікамі. Самыя мірныя і спакойныя змены ўлады ў Славакіі і Харватыі праклалі шлях да стварэння стабільнай і трывалай ліберальнай дэмакратыі. Сербія, Грузія і Украіна пасля рэвалюцый трапляюць у катэгорыю выбарчых дэмакратый, але ўсё яшчэ пакутуюць ад палітычнай нестабільнасці, якая выклікае пэўныя засцярогі наконт будучыні дэмакратыі ў гэтых краінах. I нарэшце, пераварот у Кыргызстане мае сваю іронію: найбольш рэвалюцыйны паводле формы, ён з найменшай верагоднасцю можа прывесці да рэвалюцыйных вынікаў, г.зн. да ўсталявання сталай дэмакратыі.
Узаемазвязанасць формы пераходу і яго канчатковага выніку лёгка тлумачыцца. Дэмакратычны транзіт быў найбольш мірным і паслядоўным, а яго вынікі — найбольш дэмакратычнымі ў больш адкрытых і канкурэнтных рэжымах, дзе існавалі найбольш моцныя ўнутраныя перадумовы для палітычных змен. Электаральныя рэвалюцыі не былі настолькі прадвызначанымі. Усе яны адбыліся ў менш канкурэнтным і больш аўтарытарным асяродку. У выніку, абсалютна вырашальную ролю ў гэтых пераходах адыграў чыннік эфектыўнасці дзеяння дэмакратычных акцёраў, бо каб пераадолець супраціў тагачаснай улады, якая адмаўлялася прызнаць паразу, патрабаваліся талент дэмакратычных лідараў і адвага і рашучасць дэмакратычна настроеных мас.
Нарэшце, паслявыбарчая рэвалюцыя ў Кыргызстане мела HaftMeara унутраных перадумоў і найбольш залежала ад выпадковага збегу абставін. Змена суадносін паміж глыбокімі ўнутранымі перадумовамі і збегам абставін у гэтых прарывах таксама дазваляе разважаць пра эфект “распаўсюду віруса рэвалюцый” пры пераходзе ад посткамуністычнага аўтарытарызму і пра ролю збегу абставін у параўнанні са структурнымі чыннікамі нры распаўсюдзе дэмакратыі.
Як даводзяць Банс і Волчык, электаральная мадэль змены рэжыму спачатку ўзнікла ў краінах з больш спрыяльнымі ўнутранымі ўмовамі і ў далейшым падхапілася і прыстасавалася да сітуацыі ў тых краінах, дзе ўнутраныя ўмовы былі не настолькі спрыяльнымі. Аднак
калі “ўзмацняецца ўіілыў прэцэдэнту, перасягаючы межы дзяржаў, ён спалучаецца з усё слабейшай і слабейшай падтрымкай структурных чыннікаў, што абумоўліваюць перамены”2. Калі рухальнай сілай рэвалюцый у большай ступені робіцца фактар “распаўсюду віруса”, чым унутраныя ўмовы, яны ўсё больш характарызуюцца “змяншэннем удзелу мас, большай гвалтоўнасцю і менш дэмакратычнымі вынікамі”8.
Урэшце выяўляецца, што мясцовыя ўмовы астатніх аўтакратычных рэжымаў немагчыма пераадолець толькі фактарам заразнасці. Такім чынам, неапраўдана аптымістычныя чаканні, што хваля дэмакратычных змен распаўсюдзіццаі далей, неўлічвалі гэтай наперад абумоўленай і па сутнасці самаабмежавальнай прыроды фактару заразнасці.
Славакія і Харватыя: пераход да дэмакратыі праз пераўтваральныя выбары
Славакія пры мяккай аўтарытарнай уладзе прэм’ер-міністра Уладзіміра Мечыяра ў 1994—1998 гг. збочыла са шляху, па якім ішлі яе суседзі і партнёры па “вышаградскай чацвёрцы” — элітнай групе цэнтральнаеўрапейскіх нацыянальных дзяржаў, якія вялі рэгіён праз палітычныя і эканамічныя пераўтварэнні да прыняцця ў Еўразвяз і НАТО. У 1992 г., яшчэ ў складзе Чэхаславацкай федэрацыі, левапапулісцкая кааліцыя на чале з Рухам за дэмакратычную Славакію (HZDS па-славацку) перамагла на парламенцкіх выбарах, сцвярджаючы, што Славакія зрабілася ахвярай эканамічнага радыкалізму федэральнага, то бок чэшскага ў іх разуменні, урада, і заклікаючы больш паступова праводзіць рэформы. Востры канфлікт паміж чэшскім і славацкім урадамі адносна будучага курсу агульнай краіны прывёў да распаду федэрацыі, а Мечыяр заваяваў лаўры бацькі славацкай дзяржавы.
Нават калі РЗДС ненадоўга страціў уладу пасля расколу парламенцкіх фракцый на пачатку 1994 г., нацыяналізм і патэрналізм па-ранейшаму прыцягвалі прыхільнікаў да Мечыяра і ягонай партыі. Праз паўгодаМечыяратрыумфальнапераабралі, і ён сфармаваўурад з ул ьтраправых і ультралевых партый—гэты хаўрус атрымаў сумнеўную славу “чырвона-карычневай кааліцыі”. Яна карысталася моцнай падтрымкай кансерватыўнага электарату ў сельскіх раёнах і працоўных у буйных прамысловых раёнах, якія асабліва пацярпелі пасля надзення камуністычнай сістэмы. Між тым апазіцыю падтрымлівалі ў гарадскіх раёнах, сярод моладзі і вугорскай нацыянальнай меншасці, якая часта аказвалася пад ударам “чырвона-карычневай кааліцыі”4.
2 Bunce Valerie, Wolchik Sharon. International Diffusion and Postcommunist Electoral Revolutions Ц Communist and Postcommunist Studies. Vol. 39. № 3. September 2006. P 283—304.
3 Тамсама.
4 Гл.: Pridham Geoffrey. Coalition Behaviour in New Democracies of Central and Eastern
Europe: The Case of Slovakia // The Journal of Communist Studies and Transition
Politics. Vol. 18. № 2. June 2002. P 75—102.
У ліку злоўжыванняў уладай за “чырвона-карычневай кааліцыяй” былі здушэнне незалежных СМІ; брудныя войны з палітычнымі апанентамі, улучна з выкраданнем у 1996 г. сына прэзідэнта Рамана Ковача — былога хаўрусніка, а потым праціўніка Мечыяра; дыскрымінацыя нацыянальных меншасцей, перадусім вугорцаў; буйнамаштабная карупцыя, што ўвасобілася ў скрайне супярэчлівай наменклатурнай прыватызацыі.
Але разам з тым урад начале з РЗДС не змог так змяніць дзяржаўныя інстытуты, каб стварыць непераадольную для апазіцыі перавагу трымання ўлады. Рабілася некалькі спроб змяніць правілы гульні, у тым ліку ўзмацніць прэзідэнцкую ўладу ў спадзеве на тое, што Мечыяра абяруць прэзідэнтам, і змяніць выбарчую сістэму з галасавання па партыйных спісах на аднамандатную, што дало б РЗДС перавагу перад меншымі партыямі. Але ўладная кааліцыя не змагла сабраць неабходнай колькасці галасоў, каб унесці папраўкі ў Канстытуцыю.
Больш за тое, ніколі не ўзнікала сур’ёзных падстаў сумнявацца ў сумленнасці выбараў. Адметна, што Мечыяр ніколі не атрымліваў перамогі на выбарах як дзейны кіраўнік урада: выбары і 1992 г., і 1994 г. прайшлі пасля таго, як яго знялі з пасады прэм’ер-міністра5.
Нізкія інстытуцыйныя бар’ерыдля апазіцыі азначалі, што перадача ўлады ў Славакіі звядзецца да выбараў і пасля іх не спатрэбіцца вулічнага супрацьстаяння. Таму варта згадаць, чаму сталася магчымым адхіленне Мечыяра ад улады ў выніку парламенцкіх выбараў 1998 г.
Па-першае, з’явіліся прыкметы размывання сацыяльнай базы “чырвона-карычневай кааліцыі” — у нейкай ступені гэта віна самога ўрада. Аўтарытарная палітыка прывяла Славакію да частковай ізаляцыі ў рэгіёне, таму ў грамадстве ўзрастала трывога за будучыню краіны, калі дазволіць гэтаму ўраду застацца пры ўладзе. Незалежна ад палітыкі Мечыяра, Славакія глыбока інтэгравалася ў еўрапейскую эканамічную сістэму і грамадства. Моцныя сувязі з суседнімі цэнтральнаеўрапейскімі дзяржавамі толькі дадавалі неспакою, што паміж Славакіяй і навакольным светам можа паўстаць палітычная, эканамічная, а ў найгоршым выпадку і візавая мяжа. Між тым, калі Славакія ўсталявала і ўмацавала сваю незалежнасць, нацыяналізм Мечыяра пачаў страчваць прывабнасць для выбарцаў.
Да таго ж “чырвона-карычневая кааліцыя” не мела, бадай, ніякіх шанцаў замацаваць палітычны дыскурс, які б падкрэсліваў выключнасць Славакіі і навязваў адчуванне небяспекі звонку — насамрэч калі працэс еўрапейскай інтэграцыі ў рэгіёне дайшоў да свайго лагічнага завяршэння, апазіцыя натуральным чынам вярнула сабе вяршэнства.
5 У “найгоршым” 1997 г., калі Славакія ў рэйтынгу “Freedom House” апусцілася
з катэгорыі свабодных да часткова свабодных краін, яе рэйтынг грамадзянскіх свабод складаў 4, але палітычных правоў — 2. Гл.: Rescher Nicholas (ed.). Freedom in the World: 1998—1999: The Annual Survey of Political Rights and Civil Liberties. Transaction Publishers, 1999.
Нарэшце, антымечыяраўская апазіцьія дасягнула неабходнай ступені знітаванасці і кансалідацыі, каб эфектыўна змагацца заўладу на выбарах. Усёахопнага адзінства апазіцыі, аднак, не было. Яе аснову складалаСлавацкая дэмакратычная кааліцыя (СДК), якая аб’ядноўвала пяць партый правацэнтрысцкай і ліберальнай арыентацыі. Аднак у СДК склаліся працоўныя дачыненні і паразуменне наконт утварэння будучай кааліцыі з Партыяй вугорскай меншасці, пераемніцы былых камуністаў Партыі дэмакратычнай лявіцы (ПДЛ), якая выступала супраць аўтарытарнай палітыкі Мечыяра, і хрысціянскімі дэмакратамі. Хоць на парламенцкіх выбарах 1998 г. РЗДС Мечыяра атрымаў болып за ўсіх галасоў, апярэдзіўшы на адзін адсотак СДК, чатыры апазіцыйныя партыі мелі выдатную магчымасць сфармаваць новы ўрад пад кіраўніцтвам Мікулаша Дзурынды.
Яшчэ адзін пераход ад посткамуністычнага аўтарытарызму шляхам пераўтваральных выбараў адбыўся ў 2000 г. у Харватыі. Адрозна ад Славакіі, у Харватыі пад уладай прэзідэнта Франьё Туджмана і Харвацкага дэмакратычнага саюза (ХДС), які ён узначальваў, існавала значна болып абмежаванняў свабоды. Але тым не менш, сістэму ўлады ў Харватыі можна ахарактарызаваць як канкурэнтны аўтарытарызм. ХДС прыйшоў да ўлады на першых шматпартыйных парламенцкіх выбарах 1990 г. у япгчэ федэратыўнай на той час Югаславіі як рух, што змагаўся за нацыянальную незалежнасць. Калі партыя аб’ядноўвала ў сваім складзе “шырокі спектр меркаванняў, ад ліберальных да нацыянал-экстрэмісцкіх, дык яе кіраўніцтва схілялася да ўтрапёнага нацыяналізму і антыкамунізму”6. Новая апазіцыйная партыя ўсяго крыху апярэдзіла рэфармаваную камуністычную партыю, але мажарытарная выбарчая сістэма забяспечыла ёй абсалютную большасць у парламенце. 3 атрыманнем незалежнасці Харватыя прыняла Канстытуцыю, якая ўсталёўвала моцную пр.эзідэнцкую ўладу, і праз усё дзесяцігоддзе пасаду прэзідэнта займаў Туджман. Спачатку яго прызначыў парламент, а затым у 1992 г. і 1997 г. Туджман перамог на наўпроставых выбарах, атрымаўшы адпаведна 57% і 61% галасоў7.
Войны, якімі суправаджаўся распад Югаславіі, і акупацыя ў 1991—1995 гг. значнай часткі тэрыторыі Харватыі самаабвешчанай Рэспублікай Сербская Краіна прывялі да еднасці грамадства, што забяспечыла ХДС і яе лідару беспадзельную палітычную гегемонію на амаль усе першыя дзесяць гадоў незалежнасці. Вайна таксама апраўдвала абмежаванне палітычных свабод і відавочнае злоўжыванне ўладай у імя нацыянальнага вызвалення і аднаўлення тэрытарыяльнай цэласнасці.
Хоць фармальна Харватыя існавала як шматпартыйная плюралістычная дэмакратычная дзяржава, вяршэнства партыі ўлады і
s Karatnycky Adrian, Motyl Alexander, Graybow Charles (eds.). Nations in Transit 1998. Civil Society, Democracy and Markets in East Central Europe and Newly Independent
States. Transaction Publishers, 1999. P 177.
’ http://www.izbori.hr.
прэзідэнта прыводзіла да шматлікіх злоўжыванняў уладай. Моцная прэзідэнцкая ўлада па сутнасці выключыла апазіцыю з працэсу прыняцця рашэнняў. Давер да выбараў падарвалі парушэнні пры рэгістрацыі выбарцаў і на выбарчых участках, махінацыі з разбіўкай на аднамандатныя акругі, што давалі перавату ХДС; супярэчлівае выбарчае заканадаўства, згодна з якім права голасу мелі харваты за мяжой, але не мелі сербы, якім прыйшлося пакінуць краіну, ратуючыся ад этнічных чыстак; а таксама цэнзура агітацыйных выступаў кандыдатаў у электронных СМІ і іншыя формы злоўжыванняў у дзяржаўных медыяў на карысць партыі ўлады падчас выбарчай кампаніі і не толькі8.
Каб прымусіць замаўчаць незалежныя СМІ, шырока выкарыстоўваліся зыскі аб паклёпе. Злоўжыванні ўладай вялі да імклівага росту карупцыі ў афіцыйных колах і амаль непрыхаванай перадачы дзяржаўных рэсурсаў на карысць партыі ўлады. Урад з падазрэннем ставіўся да незалежнай грамадзянскай супольнасці, напрыклад, у шматлікіх выпадках абмяжоўваючы для яе магчымасць назіраць за выбарамі. Прыняты ў 1997 г. закон “Аб грамадскіх аб’яднаннях” надаваў уладам шырокія паўнамоцтвы што да адмаўлення ў заснаванні НДА, адсочвання дзейнасці НДА і прыпынення іх дзейнасці без рашэння суда. Закон таксама дазваляў уладам прызначаць часовага адміністратара, які кіраваў і распараджаўся маёмасцю НДА, пакуль тая не давядзе ў судзе сваю невінаватасць.
Палітычная гегемонія партыі ўлады і прэзідэнта Туджмана пачала распадацца па заканчэнні баснійскай вайны. 3 дасягненнем незалежнасці і забеспячэннем тэрытарыяльнай цэласнасці афіцыйны нацыяналізм, скіраваны на падтрыманне аднароднасці грамадства, страціў свой мабілізацыйны патэнцыял. Замест гэтага на першае месца ў шэрагу праблем, якія трывожылі грамадства, пачалі выходзіць унутрынацыянальныя клопаты, такія як эканамічны стан і карупцыя. Гегемонія была яіпчэ больш падарваная, калі рэжым Туджмана не змог пераадолець мяккай міжнароднай ізаляцыі краіны, выкліканай аўтарытарнымі метадамі кіравання. Аўтарытарны нацыяналізм выявіўся няздатным прывесці Харватыю на шлях еўрапейскай інтэграцыі.
Істотную ролю ў распадзе сістэмы канкурэнтнага аўтарытарызму ў Харватыі адыграла хвароба і смерць у снежні 1999 г. прэзідэнта Туджмана. Датэрміновыя прэзідэнцкія выбары амаль супалі па часе з прызначанымі на пачатак 2000 г. парламенцкімі. Яшчэ пры жыцці Туджмана апазіцыя мела вельмі добрыя шанцы на перамогу ў парламенцкіх выбарах. Ягоны раптоўны сыход з палітычнай сцэны, бясспрэчна, паскорыў перамены, бо партыя ўлады засталася не ў стане кіраваць працэсам пераходу ўлады.
Адрозна ад папярэдніх выбараў, усе партыі мелі поўную свабоду ў вядзенні перадвыбарнай кампаніі. У адпаведнасці з новым законам,
8 Гл.: Salay Cathy, Duich Katarine. Republic of Croatia. 1995 Elections Monitors Report. Washington DC: IFES, 1995.
за выбарамі назіралі 12 НДА і грамадскіх аб’яднанняў. Самая вялікая з іх, Арганізацыя грамадзян для назірання за выбарамі, забяспечыла прысутнасць на выбарчых участках 5.000 назіральнікаў. 148 НДА ўтварылі кааліцыю “Голас-99”, якая заахвочвала выбарцаў да ўдзелу ў галасаванні і праводзіла кампанію па адукацыі выбарцаў. Шэсць апазіцыйных партый, аб’яднаных у дзве кааліцыі, на парламенцкіх выбарах 3 студзеня 2000 г. атрымалі пераканаўчую перамогу. Левацэнтрысцкая Сацыял-дэмакрьгчная партыя (СДП, пераемніца Лігі камуністаў зачасамі Югаславіі) выступалаў кааліцыі з левацэнтрысцкай Харвацкай сацыяльна-ліберальнай партыяй (ХСЛП), у нейкай ступені больш папулісцкай і нацыяналістычнай. Другая кааліцыя, гэтак званая “Порэчаўская група” цэнтрысцкіх партый, складалася з Ліберальнай партыі, рэгіянальнага Дэмакратычнага кангрэса Істрыі, Харвацкай народнай партыі і Харвацкай сялянскай партыі. Канчатковыя вынікі галасавання 3 студзеня выглядалі так: кааліцыя СДП/ХСЛП — 71 месца, ХДС — 46, “Порэчаўская група” — 24 і правая кааліцыя Харвацкай партыі права і Харвацкага хрысціянска-дэмакратычнага саюза — 5 месцаў.
Харвацкія выбарцы завяршылі хуткую кардынальную змену палітычнага кіраўніцтва, абраўпіы ў другім туры 7 лютага 2000 г. прэзідэнтам рэфарматара Стыпе Месіча. Парламенцкія, а за імі і прэзідэнцкія выбары завяршылі перыяд аўтарытарызму ў найноўшай гісторыі Харватыі. Краіна паспяхова ўмацавала дэмакратычныя інстытуты і зрабілася кандыдатам на далучэрне да Еўразвяза. Між тым ХДС рэфармавалася і ў 2004 г. вярнулася да ўлады ў выглядзе сучаснай еўрапейскай хрысціянска-дэмакратычнай партыі.
Электаральныя рэвалюцыі (амаль) па-сербску: Грузія і Украіна
Сербскі сцэнарый электаральнай рэвалюцыі больш заўсе нагадвалі прарывы да дэмакратыі ў Грузіі ў 2003 г. і ва Украіне ў 2004—2005 гг. Ва ўсіх трох краінах назіралася адна і тая ж паслядоўнасць падзей: перамога апазіцыі на арганізаваных рэжымам выбарах, кволыя спробы дзейных кіраўнікоў не прызнаць перамогу і захаваць статус-кво, мабілізацыя мас і пратэсты супраць фальсіфікацый, патрабаванне перадачы ўлады шляхам магутных, але не гвалтоўных вулічных акцый. Усе тры рэвалюцыі вызначаліся тым, што асаблівы акцэнт рабіўся на законнасць: мэта вулічных пратэстаў была ў тым, каб забяспечыць належнае выкананне закона, яны грунтаваліся на законным патрабаванні ўлады, пацверджаным народным волевыяўленнем на выбарах. Да таго ж назіралася адметнае падабенствачыннікаў, якія зрабілі магчымым сцэнарый электаральнай рэвалюцыі ў трох досыць адрозных дзяржавах: некансалідаванасць улады ў рамках канкурэнтнага аўтарытарызму, спалучэнне дастатковага адзінства дэмакратыч-
най апазіцыі і моцнага кіраўніцтва, эфектыўная супраца апазіцыі і грамадзянскай супольнасці і, нарэшце, дзіўная, часам абсалютна незразумелая самазаспакоенасць дзейнай улады.
На парламенцкіх выбарах у лістападзе 2003 г. у Грузіі праўладны блок “За новую Грузію” прэзідэнта Эдуарда Шэварднадзэ і Партыя абнаўлення прэзідэнта Аджарскай аўтаноміі Аслана Абашыдзэ супрацьстаялі апазіцыйным блокам “Нацыянальны рух” былога міністра юстыцыі і старшыні Тбіліскай гарадской рады Міхаіла Саакашвілі і “Бурджанадзэ-дэмакраты” спікера парламента Ніно Бурджанадзэ і Партыя новых правоў. Хоць фармальна змаганне не было за прэзідэнцкую ўладу, гэтыя выбары мелі надзвычай важнае значэнне, бо склад новага парламента мог надалей вырашаць лёс Шэварднадзэ, у якога ў 2005 г. скончваўся другі і апошні прэзідэнцкі тэрмін. Згодна з першымі вынікамі галасавання і дадзенымі экзіт-полаў, апазіцыя атрымлівала перавагу: сукупна яна набірала 45—50% галасоў, a праўладныя партыі — 30—35%9. Афіцыйныя вынікі паступілі позна, але калі іх абвясцілі, выглядала, што супернікі памяняліся месцамі: Цэнтральная выбарчая камісія аддала першыя месцы блокам Шэварднадзэ і Абашыдзэ, а апазіцыя паўзла далёка ў хвасце.
Вынікі выклікалі абурэнне ў грамадстве, пасля іх абвяшчэння апазіцыя і арганізацыі грамадзянскай супольнасці правялі кампанію масавай мабілізацыі. Канвоі машын і аўтобусаў з усёй краіны прывозілі ў Тбілісі прыхільнікаў апазіцыі. У дзень, калі адкрывалася першая сесія новага парламента, апазіцыя арганізавала мітынг перад будынкам парламента. Урэшце, яна з ружамі ў руках — знакам негвалтоўнага супраціву — прарвалася ў залу пасяджэнняў і аднавіла паўнамоцтвы старога парламента на чале з Бурджанадзэ. Патрабаванні адмяніць вынікі сфальсіфікаваных выбараў перараслі ў заклікі да адстаўкі прэзідэнта. Шэварднадзэ пакінуў залу і праз дзень, пасля разважанняў і перамоў пры пасярэдніцтве міністра замежных спраў Расіі Ігара Іванова, зышоў у адстаўку. Ніно Бурджанадзэ часова выконвала абавязкі прэзідэнта, і апазіцыя прыйшла да ўлады. Праз два месяцы лідар “рэвалюцыі ружаў” Міхаіл Саакашвілі перамог на прэзідэнцкіх выбарах, атрымаўшы 96% галасоў; ягоны першы памочнік, былы спікер парламента Зураб Жванія заняў пасаду прэм’ер-міністра, а пасля перамогі на выбарах новага блока “Нацыянальны рух — Дэмакраты” Ніно Бурджанадзэ пераабралі спікерам парламента.
У выніку прэзідэнцкіх выбараў 2004 г. ва Украіне меў адбыцца планаваны пераход улады, бо канчаўся другі прэзідэнцкі тэрмін Леаніда Кучмы. Галасаванне мусіла змяніць абрысы палітычнага ландшафіу і вызначыць аіульны кірунак руху краіны, якая з часу атрымання незалежнасці ў 1991 г. балансавала паміж дэмакратыяй і аўтарытарызмам. Пераемнікам Кучмы меўся стацца прэм’ер-міністр Віктар Януковіч, кандыдат уладнай эліты, вылучаны прапрэзідэнцкай большасцю ў парламенце. Ягоным
асноўным канкурэнтам выступаў былы прэм’ер-міністр Віктар Юшчанка — харызматычны лідар блока дэмакратычнай апазіцыі “Наша Украіна”. Пра напружанасць і высокія стаўкі ў палітычнай барацьбе можа сведчыць той факт, што апазіцыйнага кандыдата, як сцвярджаецца, атруцілі дыяксінам. Гэта ледзь не каштавала Юшчанку жыцця, і ў яго назаўсёды застаўся знявечаны твар10.
Дзяржаўныя рэсурсы, і перадусім электронныя СМІ, былі спрэс мабілізаваныя на змаганне з апазіцыяй. Януковіча адкрыта падтрымліваў у перадвыбарнай кампаніі Крэмль: за тры дні да першага тура галасавання, 1 лістапада, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін нанёс візіт у Кіеў і непрыхавана агітаваў за Януковіча.
Першы тур выбараў не выявіў пераможцу: паводле звестак экзітполаў, Юшчанка з выразным адрывам быў наперадзе — за яго прагаласавалі каля 44% выбарцаў, а за Януковіча — 38%. Афіцыйныя вынікі галасавання ўрэшце абвясцілі толькі праз дзесяць дзён. У версіі Цэнтрачьнай выбарчай камісіі перавага Юшчанкі склала менш за адзін адсотак — 39,85% супраць 39,22% у Януковіча. Праз тры тыдні, 22 лістапада, адбыўся друті тур. Незалежныя назіральнікі і вынікі экзітполаў дакументальна засведчылі пераканаўчую перамогу Юшчанкі — ён атрымаў 54% галасоў супраць 42% у Януковіча. Аднак ад яе нічога не засталося ў афіцыйньгх звестках Цэнтрвыбаркама — той абвясціў пераможцам Януковіча, прыпісаўшы яму 49% галасоў супраць 46% у Юіпчанкі.
Майдан Незалежнасці ў Кіеве пачаў запаўняцца, калі яшчэ ішло галасаванне. Акцыя пратэсту доўжылася ўсю ноч, а ў наступны вечар на Майдане было болып за 100 тысяч чалавек. Каб забяспечыць няспыннасць пратэсту, у цэнтры сталіцы паставілі намётавае мястэчка, і на трэці дзень колькасць удзельнікаў дасягнула паўмільёна. Звычайнае жыццё горада фактычна спынілася (падобныя акцыі ахапілі і ўсю краіну). Дэманстранты блакавалі ўрадавыя будынкі, але, адрозна ад Сербіі і Грузіі, штурму не было.
Замест гэтага 26 лістапада Вярхоўны суд вырашыў прыняць пад увагу апеляцыю каманды Юшчанкі і адмяніў інаўгурацыю Януковіча. Пачаліся дзевяць дзён супрацьстаяння. У адзін з іх, здавалася, да ўмяшання сіл бяспекі і разгону пратэстоўцаў было надзвычай блізка. У Кіеў прыехала дэлегацыя Еўразвяза на чале з прэзідэнтамі Польшчы і Літвы і Вярхоўным прадстаўніком EC па замежнай палітыцы Хаўерам Саланам, каб пасярэднічаць у перамовах паміж Кучмам, Юшчанкам і Януковічам.
Між тым шэрагі ўлады страчвалі знітаванасць. Сілы бяспекі і міліцыя ўстрымліваліся ад гвалтоўных дзеянняў; шмат якія мясцовыя органы ўлады прызналі прэзідэнтам Юшчанку; журналісты
10 Няўдалае атручанне мела нечаканы эфект. Яно не толькі забяспечыла кандыдату сімпатыі публікі — Юшчанка здабыў цвёрдасць і рашучасць ісці да канца і рызыкаваць. Раней шмат хто з актывістаў апазіцыі наракаў наягоную нерашучасць і схільнасць да непатрэбных і небяспечных кампрамісаў.
дзяржаўных тэлеканалаў пачалі ігнараваць цэнзуру; парламент прагаласаваў за адхіленне Януковіча ад пасады, хоць Кучма і не прызнаў гэтага рашэння; а спікер Вярхоўнай Рады Уладзімір Літвін, былы стаўленік прэзідэнта, пачаў дзейнічаць самастойна.
Абарона Януковіча ў Вярхоўным судзе развалілася на вачах мільёнаў тэлегледачоў: ягоная каманда нічога не магла зрабіць з доказамі фальсіфікацый. 4 снежня суд скасаваў вынікі другога тура і прызначыў паўторнае галасаванне. Трэці de facto тур выбараў прайшоў 26 снежня ў зусім іншай Украіне. Улада Януковіча і Кучмы распадалася, а разам з ёю і механізм фальсіфікацый. У выніку Юшчанка атрымаў пераканаўчую перамогу, набраўшы 52% галасоў супраць 44% у Януковіча. Цяпер ужо былы прэм’ер-міністр — Януковіч зышоў у адстаўку 1 студзеня 2005 г. — паспрабаваў адмяніць інаўгурацыю, падаўшы ў Вярхоўны суд скаргу, у якой абвінавачваў каманду Юшчанкі ў фальсіфікацыях. Але гэта толькі адклала непазбежнае. Судовыя слуханні завяршыліся 22 студзеня, а праз два дні Юшчанка прыняў прэзідэнцкую прысягу. Урад узначаліла ягоная галоўная памочніца, асноўная арганізатарка вулічнай рэвалюцыі і былая намесніца прэм’ер-міністра Юлія Цімашэнка11.
Разам з рэвалюцыяй 2000 г. у Сербіі “рэвалюцыя ружаў” і “памаранчавая рэвалюцыя” паходзілі на адну і тую ж п’есу, проста пастаўленую ў іншых дэкарацыях. Але ці можна знайсці супадзенні ў чынніках, якія зрабілі магчымымі прарывы да дэмакратыі? Ёсць сур’ёзныя падставы меркаваць, што электаральныя рэвалюцыі ў Грузіі і ва Украіне сталіся вынікам іх траекторыі папярэдняга развіцця ў посткамуністычны перыяд. Паўтара дзесяцігоддзя па распадзе Савецкага Саюза абедзве краіны існавалі ва ўмовах шырокага сацыяльнага і палітычнага плюралізму. Абедзве ўяўлялі сабой класічныя прыклады “плюралізму па змоўчванні”, калі шматпартыйная канкурэнтная сістэма падтрымліваецца не столькі дэмакратычнай палітычнай культурай і адданасцю эліты ідэі пабудовы і захавання дэмакратыі, колькі структурнымі бар’ерамі да засяроджвання абсалютнай улады ў руках аднаго лідара ці партыі12. У Грузіі і Украіне не было ні аднароднасці традыцыйнага грамадства, што спрыяла б з’яўленню прымітыўнай дыктатарскай улады, ні ўсеагульнай дэмакратычнай культуры кансэнсусу і кампрамісу. Гэтым, мабыць, Грузія і Украіна значна розняцца ад Сербіі: Мілошавіч у сваёй палітычнай кар’еры дакладна меў магчымасць афіцыйна аформіць сваю абсачютную ўладу, are вырашыў гэтага не рабіць. Абедзве краіны вылучаюцца адметнай рэгіянальнай
11 Цімашэнка была ў ліку найбуйнейпіых украінскіх алігархаў. Кучма ўвёў яе ў склад урада, у якім яна працавала за прэм’ерам Януковічам. Пазней яна страціла прыхільнасць прэзідэнта і ненадоўга трапіла ў турму па абвінавачванні ў карупцыі. Па вызваленні Цімашэнка заснавала партыю, якая насіла яе імя. На парламенцкіх выбарах 2002 г. яна атрымала 6% галасоў.
12 Way Lucan. Pluralism by Default in Moldova // Journal of Democracy. Vol. 13. № 4. October 2002. P 127—141.
і этнічнай разнастайнасцю, абумоўленай складанай нацыянальнай гісторыяй; гэта спарадзіла плюралізм эліт, стварыла для спаборных палітычных фракцый базы падтрымкі, якія лёгка мабілізаваць, і выключыла магчымасць абсалютнага палітычнага кантролю з боку цэнтральнай улады.
Сваім “плюралізмам па змоўчванні” Украінаў вялікай ступені абавязаная таму, што знаходзіцца наўяўнай цывілізацыйнай мяжы паміж Захадам і Усходам, якая, тым не менш, вызначала палітычнае жыццё дзяржавы пасля атрымання незачежнасці. Як і Беларусь, Украіна за сваю гісторыю доўгі час была пад уладай Расійскай імперыі і зведала моцную русіфікацыю, але нашмат лепш здолела захаваць нацыянальную свядомасць. Амаль траціна грамадзян Украіны, якія пачынаючы ад рэферэндуму 1991 г. аб захаванні Савецкага Саюза паслядоўна выступалі за незалежнасць (у Беларусі такіх было 16%), уяўлялі сабой грамадскую сілу, якую немагчыма было лёгка падпарадкаваць русіфікаванай і саветызаванай большасці.
Цягам амаль усёй эпохі незалежнасці ўкраінскі нацыяналізм заставаўся “рэлігіяй меншасці”, але меў дакладную перспектыву ў талерантным асяродку перарасці ў палітычную большасць. Больш за тое, адрозна ад Беларусі, украінскі нацыяналізм меў выразна акрэслены тэрытарыяльны плацдарм у Заходняй Украіне, якая de facto зрабілася лабараторыяй фармавання нацыі, Адрознасць паміж украінскамоўным, пераважна вясковым захадам і расейскамоўным прамысловым усходам стварыла аснову для плюралізму — і электарату, і эліты — у незалежнай Украіне.
Сама незалежнасць, як прызнаюць нават украінскія навукоўцы, у вялікай ступені была выбарам эліты13: яе паспяховая прапаганда ў 1991 г., якая стварыла кардынальны зрух у грамадскай думцы, калі ў сакавіку 70% насельніцтва прагаласавала за захаванне Савецкага Саюза, а ў снежні блізу 90% падтрымала яго фактычны распад, была б немагчымай, калі б рэспубліканская ўладная наменклачура не была патэнцыйна зацікаўленай у дзяржаўнай незалежнасці. I наменклатура, і апазіцыйныя сегменты ўкраінскай эліты дзейнічалі, зыходзячы з негалоснага разумення іх агульнай зацікаўленасці ва ўмацаванні толькі што здабытай дзяржаўнасці, што дазваляла захоўваць крохкую раўнавагу на палітычнай сцэне, пакуль незалежнасць не зрабілася незваротнай14.
Гэтая раўнавага захавалася і ў 1994 г., калі на прэзідэнцкіх выбарах Леанід Кучма, які выступаў за ўзмацненне сувязяў з Расіяй, з невялікай перавагай перамог Леаніда Краўчука — першага прэзідэнта краіны, класічнага “нацыянал-камуніста”, які тры гады перад гэтым узначаліў кампанію за незалежнасць. Плюралізм замацавала Кан-
13 Рябчук Мнкола. Дві Украінн: реальні межі, віртуальні війнн. Кйів: Крнтнка, 2003. 335 с.
14 Гл. апісанне “вялікай здзелкі” у: Wilson Andrew. The Ukrainians: Unexpected Nation. Yale University Press, 2002.
стытуцыя Украіны 1996 г., якая абмяжоўвала прэзідэнцкую ўладу і ўсталёўвала паўпрэзідэнцкую сіетэму з вельмі шырокімі, паводле мерак постсавецкіх дзяржаў, паўнамоцтвамі парламента. Кучма моцна настойваў на ўзмацненні прэзідэнцкай улады, рабіў напады на парламент, але фракцыі-суперніцы здолелі дасягнуць кампрамісу. Канстытуцыя таксама забяспечвала значную ступень самастойнасці мясцовай улады: кіраўнікі рэгіёнаў прызначаліся прэзідэнтам, але мэраў гарадоў і кіраўнікоў раёнаў абірала насельніцтва.
У Грузіі “плюралізм па змоўчванні” спарадзілі трохі іншыя структурныя і гістарычныя чыннікі. Гэтая былая савецкая рэспубліка мела моцнае пачуццё нацыянальнай свядомасці (янапершай, у брэжнеўскай Канстытуцыі 1978 г., абвясціла грузінскую мову дзяржаўнай) і працяглую гісторыю незалежнай дзяржаўнасці, як да, гэтак і цягам XX ст., што трывала захавалася ў калектыўнай памяці. Тым не менш, значная рэгіянальная разнароднасць, перадусім паміж захадам і ўсходам краіны, спарадзіла падобныя структурныя перашкоды для канцэнтрацыі ўлады.
Аўтарытарнаму нацыяналізму 1990—1991 гг. першага прэзідэнта Грузіі Звіяда Гамсахурдыі, які імкнуўся да аднароднасці грамадства, паклала канец збройнае паўстанне. У драматычныя гады пасля атрымання незалежнасці ад Савецкага Саюза адбылася і тэрытарыяльная дэзынтэграцыя краіны, калі адасабленне аўтаномій — Абхазіі і Паўднёвай Асеціі — прывяло да грамадзянскай вайны, аў іншых частках краіны ўзмацняліся тэндэнцыі да дэцэнтралізацыі — з’яўляліся фармальныя і нефармальныя аўтаноміі, часам падобныя да мясцовых збройных кланаў. Асабліва адметны прыклад Аджарыі, трэцяй за савецкім часам аўтаноміі ў Грузіі, якая дасталася грузінскім мусульманам. Іх лідар Аслан Абашыдзэ практычна не падпарадкоўваўся Тбілісі і аднаасобна кантраляваў некаторыя найважнейшыя крыніцы дахода}' дзяржавы, напрыклад, транзітныя паступленні.
У 1992 г. на штыхах лідараў збройных кланаў, якія пазбавіліся ад Гамсахурдыі, да ўлады вярнуўся Эдуард Шэварднадзэ, былы савецкі міністр замежных спраў і кіраўнік Камуністычнай партыі Грузіі ў 1972—1985 гг. Ён зрабіўся прэзідэнтам толькі праз тры гады, і хоць меў дастаткова шырокія паўнамоцтвы, але не мог карыстацца абсалютнай уладай “дзякуючы” некіраванасці краіны, як і некаторым канстытуцыйным абмежаванням; асаблівае значэнне мела самастойнасць мясцовай улады: напрыклад, на мясцовых выбарах 2002 г. апазіцыя заваявала 42 з 47-мі месцаў у Тбіліскай гарадской радзе15.
Перспектывы дэмакратыі ў Грузіі і ва Украіне згасалі, чьім болып аўтарытарныя палітычныя метады прабівалі фасад дэмакратычных інстытутаў.
Ва Украіне пасля збольшага чыстых і сумленных парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў 1994 г. парламенцкія выбары 1998 г. і 2002 г., атакса-
ма прэзідэнцкія выбары 1999 г. прайшлі сазначнымі парушэннямі, сярод якіх былі шырокае выкарыстанне адміністрацыйнага рэсурсу і медыяў, каб забяспечыць перамогу дзейнай улады, парушэнне празрыстасці галасавання і падліку галасоў і інш. Яшчэ ў 1995 г. пачалося здушэнне незалежных СМІ, калі нязгодных выдалілі з тэлеі радыёэфіру. Набліжаныя да прэзідэнта бізнес-групы ўрэшце прыватызавалі асноўныя медыі, у якіх узмацнілася цэнзура Некалькі вядомых журналістаў заплацілі жыццём за расследаванне карупцыі ў вышэйшых эшалонах улады — найбольшую вядомасць атрымала справа Гіі Гангадзэ.
У Грузіі міжнародныя назіральнікі ў 1995 г. прызналі, што “выбары былі самымі свабоднымі з усіх рэспублік Каўказа і Сярэдняй Азіі”16, аднак становішча пагоршылася да прэзідэнцкіх выбараў 2000 г., калі “і АБСЕ, і Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы адзначылі сур’ёзныя парушэнні, у тым ліку небесстароннасць СМІ, закідванне бюлетэняў у урны і непразрыстасць падліку галасоў”17. 3 палітычнага гледзііпча кіраванне Шэварднадзэ ўяўляла сабой балансаванне паміж рэфарматарамі з Саюза грамадзян Грузіі (у асобах старшыні парламента Зураба Жваніі і на той час міністра юстыцыі Міхаіла Саакашвілі) і больш кансерватыўнымі палітычньгмі сіламі — пераважна былой наменклатурай, прывілеяванымі бізнес-коламі і сілавымі структурамі. Гэтыя элементы супраціўляліся імкненню рэфарматараў да перамен, а прэзідэнт не даў рады весці паслядоўны палітычны курс. У выніку, паўстала “раздзіраная супярэчнасцямі, неэфектыўная ўлада, якая не ведала, куды ідзе, і гэтак жа праводзіла рэфррмы”18. Калі ў 2001 г. рэфарматары абвінавацілі ўрад Шэварднадзэ ў карупцыі і выйшлі з Саюза грамадзян Грузіі, прэзідэнт пачаў праводзіць усё больш аўтарытарную палітыку. Трэба адзначыць, што ўлада паспрабавала зачыніць вельмі папулярны незалежны тэлеканал “Руставі-2” і ў 2002 г. разгарнула наступ на грамадзянскую супольнасць за тое, што тая мела сувязі з міжнароднай супольнасцю спрыяння дэмакратыі.
Тым не менш, абедзве краіны не зусім скаціліея да аўтарытарызму. Хоць палітычнай канкурэнцьгі нанесла значную шкоду злоўжыванне ўладай з боку дзейных кіраўнікоў дзяржавы, але яна не страціла рэальнага зместу, а выбары давалі магчымасць насельніцтву ўплываць на дзяржаўныя справы. Гэтаксама працягвалі існаваць, хай у неспрыяльным, а часам і наўпрост небяспечным асяроддзі, незалежныя СМІ — і друкаваныя, і электронныя. Як лагічны дадатак да некансалідаванага канкурэнтнага аўтакратычнага рэжыму на хвалі прыватызацыі, неад’емнай ад маштабнай карупцыі, узнік алігархічны капіталізм. Найбольш каштоўныя актывы абедзвюх краін апынуліся пад кантролем уплывовых “сваіх людзей” у колах улады.
16 Lance Scott, Edgeworth Linda. Republic of Georgia: Assessment and Voter Registration Campaign. Washington DC: IFES, September — November 1995. R 13.
17 Nations in Transit 2003, Georgia, http://www.freedomhouse.org/report/nationstransit/2003/georgia.
18 Nations in Transit 2002, Georgia.
З’яўленне алігархічнага капіталізму мела супярэчлівае ўздзеянне на палітычныя працэсы. 3 аднаго боку, алігархі рабіліся зацікаўленымі ў захаванні статус-кво і актыўна ўдзельнічалі ў тым, каб адводзіць пагрозы яму з боку грамадства, ажыццяўлялі і падтрымлівалі некаторыя найболып адыёзныя праявы злоўжывання ўладай. 3 другога боку, карумпаваная алігархія была яскравым увасабленнем супрацьзаконнасці дзеянняўулады і выклікалаў народагнеў за гаротнае жыццё наніжэйшых прыступках сацыяльнай лесвіцы. Да таго ж існаванне алігархаў стварала палітычна і эканамічна выбухованебяспечную сумесь. Калі багатыя і магутныя пераходзілі на бок апазіцыі19, яна атрымлівала надзейную крыніцу фінансавання ўнутры краіны і пазбаўлялася залежнасці ад замежнай дапамогі: адметна, што “памаранчавую рэвалюцыю” ва Украіне часта называлі “бунтам мільянераў супраць мільярдэраў”. Незалежны капітал забяспечваў істотную ступень плюралізму ў медыйнай прасторы. У 2003 г. Грузія “была, напэўна, адзінай постсавецкай рэспублікай, якая мела па-сапраўднаму незалежнае тэлебачанне”20. Ва Украіне прыхільны да апазіцыі “5-ы канал” падтрымліваў алігарх Пётр Парашэнка, які ўвайшоў у каманду Юшчанкі.
Мяккі аўтарытарызм заставаўся трывалым, пакуль дзейныя кіраўнікі дзяржавы і ўладныя эліты былі здольныя зноў і зноў пацвярджаць свае паўнамоцтвы на далёка не бясхібных, але ўсё ж не пазбаўленых рэальнага зместу выбарах. Ён размываўся і ўрэшце нішчыўся, калі са з’яўленнем магутнай, удалай альтэрнатывы з боку апазіцыі, узмоцненай энергічнай грамадзянскай супольнасцю, і пры ўнутраных канфліктах у шэрагах уладнай эліты болып было немагчыма сумяпгчаць дзве супрацьлеглыя логікі — дэмакратыі і аўтарытарызму. Сутыкненне дэмакратычных і аўтарытарных складнікаў палітычных сістэм у абедзвюх краінах урэшце прывяло да сітуацыі, калі больш немагчыма было ўтрымліваць уладу з дапамогай абмежаваных злоўжыванняў і фальсіфікацый на выбарах, але ўладныя эліты былі яшчэ не гатовыя добраахвотна аддаць уладу, a таксама вырашылі або былі вымушаныя адмовіцца ад больш радыкальных за фальсіфікацыі спосабаў адстойваць уладу. Электаральныя рэвалюцыі сталіся ўвасабленнем гэтага канфлікту. Але для таго, каб яны адбыліся і перамаглі, безумоўна, патрабаваліся далёка не толькі структурныя і інстытуцыйныя перадумовы.
Як і ў Сербіі, электаральным рэвалюцыям у Грузіі і Украіне была патрэбная мабілізацыйная сіла нацыянальнай свядомасці. За паўтара дзесяцігоддзе незалежнасці ў абедзвюх краінах здарыўся вялікі зрух —
19 Зробленыя ў 2000 г. таемныя запісы сведчаць, што міністр унутраных спраў Юрый Краўчанка скардзіўся Кучму, што ўраду “вельмі цяжка перахапіць” грошы, якія перасылаюцца за мяжу. Гл.: Мельняченко Ннколай. Кто есть кто. На днване презндента Кучмы. 2002. Цыт. паводле: Way Lucan. Kuchma’s Failed Authoritarianism //Journal of Democracy. Vol. 16. № 2. April 2005. P 138.
20 Fairbanks Charles. Georgia’s Rose Revolution Ц Journal of Democracy. Vol. 15. № 2. 2004. P 110—124. P 120.
ідэйная гегемонія перайшла ад дзейнай улады да апазіцыі, хоць і адбылося гэта з кардынальна іншых прычын за тыя, што прывялі да банкруцтва аўтарытарнага нацыяналізму Мілошавіча ў Сербіі. I ў Грузіі, і ва Украіне гэты зрух стаўся нечаканым наступствам уласнай палітыкі паўаўтарытарных кіраўнікоў дзяржавы, накіраванай на самалегітымацыю, пабудову дзяржаўнасці і забеспячэнне легітымнасці на міжнародным узроўні ды міжнароднай дапамогі.
Асабліва адметнай гэтая тэндэнцыя была ва Украіне, калі браць пад уваіу, што на пачатку 1990-х гг. сапраўдны пераход да дэмакратыі не адбыўся ў вялікай ступені таму, што ўкраінскі нацыяналізм колькасна саступаў у выбарчай канкурэнцыі больш саветызаванай і русіфікаванай “крэольскай”21 палітычнай культуры наўсходзе і поўдні краіны. Украінскі нацыяналізм умацаваў сваю ідэйную гегемонію ў 1990-я гг. пераважна дзякуючы выбару ўлад, якія ўбачылі ў ім добрую магчымасць легітымаваць свой статус як уладнай эліты незалежнай дзяржавы. Адметна, што і за Краўчука, і за Кучму прагаласавала пераважна Усходняя Украіна, але потым яны зрабіліся прыхільнікамі незалежнасці і нацыянальнага адраджэння, праўда, Кучма — не такім адданым, як ягоны папярэднік.
У выніку, нацыянальнае адраджэнне ва Украіне, адрозна ад Беларусі, карысталася поўнай дзяржаўнай падтрымкай22. 3 гэтым прыходзіла ўсведамленне асноватворных палітычных ідэй, звязаных з нацыянальным дыскурсам23, а значыць, пашыралася легітымная прастора для спрыяння дэмакратыі, культурных абменаў, розных навучальных нраграм як для студэнтаў, гэтак і для ўрадавых чыноўнікаў. I ўсё гэта, прынамсі, да апошніх гадоў прэзідэнцтва Кучмы, улада не толькі трывала, але нават заахвочвала.
21 Тэрмін, якім украінскія і беларускія навукоўцы абазначаюць русіфікаваную чаетку абодвух грамадстваў, якая вызнае сябе ў пэўнай ступені патрыётамі незалежнай дзяржавы, але не мае этнічнай нацыянальнай свядомасці.
22 “За Кучмам Украіна падтрымлівала інстытуты і сімвалы незалежнай дзяржавы. У яе былі амбасады, войска, уласная міліцыя. У 1992 г. краіна вярнула дзяржаўны гімн кароткага перыяду незалежнасці Украінскай Народнай Рэспублікі, у 2003 г. у яго тэкст унеслі папраўкі. Кожны вечар па тэлевізары людзі бачылі на мапе з прагнозам надвор’я абрысы сваёй краіны. Дзяржаўнай мовай была ўкраінская... Хоць вялікая частка палітычнай эліты не ў эфіры па-ранейшаму размаўляла па-руску, але публічнае выкарыстанне ўкраінскай мовы было знакам, што дзяржава створаная. Сам Кучма апублікаваў кнігу пад назвай “Украіна — не Расія”. Гл.: Ash Timothy Garton, Snyder Timothy. The Orange Revolution // New York Review of Books. Vol. 52. № 7. 28.04.2005. P 28.
23 Шмат y чым сувязь паміж этнанацыянальнымі прынцыпамі і палітычнымі ідэямі вельмі нагадвала нацыянальна-дэмакратычны дыскурс у Беларусі: у абодвух выпадках падкрэслівалася існаванне адметнага, асобнага народа, які нельга звесці да галіны трыадзінства “Вялікай, Малой і Белай Русі”, і гістарычная прыналежнасць да Еўропы, азначыць, прымаліся каштоўнасці дэмакратыі, палітычных і грамадзянскіх свабод і абіраўся шлях “наЗахад”. Вядома, палітычная сілаўкраінскага нацыяналізму была нашмат большая, чым беларускага.
Новая пакаленне ўкраінцаў не толькі вырасла ў незалежнай дзяржаве і навучалася па-ўкраінску, але і атрымала якасна іншую ў параўнанні з бацькамі і дзядамі адукацыю, навыкі, сфармавала іншы светапогляд, памкненні і прыхільнасці. Падобны глыбокі доўгатэрміновы эфект мела і няспыннае ўзаемадзеянне Украіны з заходнімі дзяржавамі і міжнароднымі інстытутамі, нават калі часта яго асноўнай мэтай было атрыманне замежнай дапамогі, зазвычай не падмацаванае адданасцю ідэі правядзення рэформаў унутры краіны. У выніку гэтага ўзаемадзеяння сярод уладных структур, у тым ліку ў войску і апараце бяспекі, павялічылая колькасьць зацікаўленых у тым, каб краіна развівалася ў дэмакратычным, празаходнім кірунку24.
Найбліжэйшае атачэнне Кучмы з фатальнымі для сябе наступствамі ўпусціла гэты зрух ідэйнай гегемоніі, калі ў 2004 г. задумляла захаваць статус-кво, арганізаваўшы абранне прэзідэнтам прэм’ер-міністра Віктара Януковіча. Януковіч быў адыёзнай фігурай — двойчы сядзеў у турме за хуліганства, а яго асноўны палітычны капітал палягаў у тым, што ён паходзіў з самай усходняй і прарасійскай Данецкай вобласці. Фактычна гэта была спроба паўтарыць прэзідэнцкія выбары 1994 г., калі Украіна падзялілася на заходнюю і ўсходнюю, і Кучма выйшаў пераможцам. Напэўна, ідэю падхапілі з падачы крамлёўскіх паліттэхнолагаў, якія працавалі на Януковіча, мяркуючы загнаць Юшчанку ў кут — абмежаваць яго базу падтрымкі толькі Заходняй Украінай25. Безумоўна, да правалу гэтай стратэгіі меў самае непасрэднае дачыненне фактар новага пакалення, якога яшчэ не было дзесяць гадоў таму. Але не толькі. 3 чыста тэрытарыяльнага гледзішча Юшчанка пашырыў “празаходні”, “праўкраінскі” электарат (у 1994 г. ён асацыяваўся з галасамі за Краўчука, хоць гэта і не зусім дакладна)26 на чатыры цэнтральныя вобласці, якія на дзесяцігоддзе раней прагаласавалі за Кучму.
У больш шырокім сэнсе гэты зрух таксама сведчыў пра ўзмацненне за гады незалежнасці пачуцця палітычнай нацыі ў дагэтуль русіфікаваных і этнічна аморфных рэгіёнах Украіны. Рост нацыянальнай свядомасці не толькі паўплываў на вынікі галасавання і
24 Larrabee Stephen. Ukraine and Transatlantic Integration /7 Kuzio Taras, Hamilton Daniel (eds.). Open Ukraine: Changing Course towards a European Future. Washington, DC: Center for Transatlantic Relations, 2011. R 135—136. http://transatlantic.sais-jhu.
edu/publications/books/Open_Ukraine/Open_Ukraine.pdf. — Заў. рэдактара.
26 Як казаў за два дні да першага тура кансерватыўны тэлевядоўца Першага канада Расійскага тэлебачання Міхаіл Лявонцьеў, “Юіпчанка не мае дастаткова галасоў. I ў прынцыпе не можа іх атрымаць у нармальных умовах, бо нацыянальна свядомы празаходні электарат ва Украіне—безнадзейная меншасць ” (Первый канап, 28.10.2004).
26 Па пытанні дэмакратыі на выбарах 1994 г. паміж Краўчуком і Кучмам амаль не было розніцы. Больш за тое, Кучма падаваў сябе як і больш прарасійскага кандыдата, і большага прыхільніка рэформаў — альтэрнатыву Краўчуку з яго досыць дзіўнай сумессю нацыяналізму і амачь поўнай адмовы ад рэальных эканамічных рэформаў.
электаральную фазу рэвалюцыі. Ён надаў апазіцыі мэту і пачуццё маральнай адказнасці ў імкненні змяніць уладу, паскорыў мабілізацыю мас на барацьбу супраць выбарчых фальсіфікацый. Гэта яшчэ адна з’ява, якую не заўважыла каманда Кучмы — Януковіча. Вячаслаў Ніканаў, адзін з расійскіх паліттэхнолагаў, якія працавалі на дзейную ўкраінскую ўладу, перад другім турам 22 лістапада не дапускаў магчымасці электаральнай рэвалюцыі, бо “рэвалюцый у халоднае надвор’е не бывае”27. Таму цяжка патлумачыць настойлівасць дэмакратьгчных актывістаў, збольшага маладых людзей, якія тыднямі мерзлі на зімовым холадзе на Майдане Незалежнасці ў Кіеве, чымнебудзь іншым, апроч пачуцця абавязку, выкліканага нацыянальнай свядомасцю.
У Грузіі моцная нацыянальная свядомасць падобным жа чынам спрыяла пераадоленню структурных бар’ераў на шляху да мабілізацыі мас, хоць на той час для перспектыў дэмакратыі ў Грузіі нацыяналізм быў палкай з двума канцамі28. Больш за тое, Шэварднадзэ (урэшце, ён быў архітэктарам заканчэння “халоднай вайны” і для Захаду — жывым увасабленнем дэмакратыі пасля таго, як займаў пасаду міністра замежных спраў СССР) страціў перавагу ідэйнай гегемоніі на карысць апазіцыі з тых жа прычын, што дзейнічалі і ва Украіне.
Арыентацыя Грузіі на Захад часткова была пабочным вынікам эканамічнага заняпаду пасля грамадзянскай вайны, што вяло да залежнасці ўсёй краіны ад замежнай дапамогі. Намаганні Шэварднадзэ перагуляць Расію ў замежнапалітычных гульнях таксама давалі падставу арыентавацца на Захад28. Але калі глядзець больш абагульнена, нацыяналізм адлюстроўваў жаданне эліты і грамадства парваць з мінулым і надаваў высакародства гэтаму памкненню.
Такое спалучэнне неабходнасці і асобы кіраўніка дзяржавы абумоўлівала такую палітыку, што пашырала прастору для поглядаў, дыскурсаў і паводзін, якія ўрэшце спрыялі з’яўленню моцнай дэма-
27 Как не дать Укранне расколоться // Росснйская газета. 23.11.2004. http://www. rg.ru/2004/ll/23/vybory-raskol.html.
28 Перамога рухаў за незалежнасць і ў Грузіі, і ў Азербайджане на пачатку 1990х гг. успрымалася імі як прарыў да дэмакратыі. Нацыяналізм сілкаваў дэмакратычныя рухі на раннім этапе, а тады неверагодна ўскладніў іх паспяховую інстытуцыялізацыю. Войны супраць мясцовых сепаратыстаў не прынеслі перамогі. Ужо аднаго гэтага магло хапіць, каб нанесці смяротны ўдар дэмакратычна абраным прэзідэнтам: Звіяду Гамсахурдыя ў Грузіі і Абульфазу Эльчыбею ў Азербайджане, — нават калі б не было карумпаванага атачэння, эканамічнага крызісу і папросту недзеяздольнай машыны камуністычнай дзяржавы. Аслабленая ўсімі гэтымі ўзрушэннямі, першая дэмакратычная ўлада ў Грузіі і Азербайджане ператварылася ў няўдольныя дзяржавы, а іх лідараў зрынулі ваенныя перавароты”. Гл.: Fairbanks Charles. Georgia’s Rose Revolution // Journal of Democracy. Vol. 15. № 2. 2004. P 110—124.
22 У Грузіі Расію ўспрымаюць галоўньгм чынам як спонсара абхазскага і паўднёваасецінскага сепаратызму і наўпроставую пагрозу незалежнасці краіны.
кратычнай апазіцыі30. Калі ў апошнія гады кіравання Шэварднадзэ рушыў да аўтарытарызму, гэта прывяло яго да вострага канфлікту з супольнасцю спрыяння дэмакратыі: адметна, што ён апынуўся ў адной кампаніі з Мілошавічам і Лукашэнкам — таксама забараніў у сваёй краіне дзейнасць Фонду Сораса. У выніку ён заняў больш жорсткую пазіцыю, але гэта толькі падарвала да яго давер і падвысіла шанцы альтэрнатыўных палітыкаў, якія выступалі за выразны выбар на карысць дэмакратыі, прававой дзяржавы і еўрапеізацыі.
Для поспеху электаральнай рэвалюцыі патрабуецца далёка не толькі перамога на выбарах, таму няпэўнасць і непрадказальнасць падзей вымагаюць наяўнасці апошняга і, бадай, самага значнага чалавечага фактару ў асобе папулярнага лідара і аб’яднанай, дзейснай, рашучай дэмакратычнай супольнасці. Гэтак было ў Сербіі, дзе Каштуніца быў адзіным палітыкам, здольным перамагчы Мілошавіча на выбарах, а Джынджыч адыграў незаменную ролю ў арганізацыі выбарчай кампаніі і агульным забеспячэнні ўзяцця ўлады.
Гэтаксама “рэвалюцыю ружаў” немагчыма ўявіць без палітычнага лідарства Саакапівілі: ягоная рашучасць і лідарскія здольнасці прывялі апазіцыю да надзвычай малаверагоднага поспеху — зрынання дзейнага прэзідэнта, калі ён сфальсіфікаваў вынікі выбараў, што не вызначалі ягонага лёсу. Надзвычай істотную другую ролю адыграў і галоўны памочнік Саакашвілі, менш харызматычны Зураб Жванія, які кіраваў выбарчай кампаніяй.
Без Юшчанкі ваУкраінеу 2004 г. “памаранчавая рэвалюцыя” не адбылася б. Пакуль ён не прыйшоў у палітыку з калідораў бюракратыі, дэмакратычнай апазіцыі як істотнага фактару ўкраінскай палітыкі амаль не існавала: на парламенцкіх выбарах 1998 г. найбуйнейшая апазіцыйная партыя заваявала ўсяго 9% галасоў, а на прэзідэнцкіх выбарах наступнага года вьшік быў яшчэ горшы. Тое ж можна сказаць і пра Саакашвілі: Шэварднадзэ двойчы атрымліваў перамогу на выбарах, набраўшы 70% і 75% галасоў, калі нейкае падабенства канкурэнцыі яму складаў кандыдат ад камуністаў. Пры гэтым абодва лідары даказалі, што здольныя перамагаць на выбарах, задоўга да рэвалюцый. Блок Юшчанкі “Наша Украіна”, нягледзячы на фальсіфікацыі, атрымаў найболыпую колькасць галасоў на парламенцкіх выбарах 2002 г. Апазіцыя на чале з Саакашвілі разбіла прыхільнікаў Шэварднадзэ на мясцовых выбарах 2002 г. у Тбілісі. I ў Юшчанкі была моцная падтрымка ў асобе Цімашэнкі — добрага арганізатара, але таксама вельмі харызматычнага лідара.
30 Разважаючы пра цяжкасці развіцця Грузіі і Азербайджана на посткамуністычным этапе, Чарльз Фэербанкс адзначае: “Часткова пераадольваць гэтыя цяжкасці абодвум праектам дзяржаўнага будаўніцтва дапамагала сіла нацыяналізму. Грузінская і азербайджанская эліта была амаль адзінадушнай у імкненні пачаць усё з чыстага аркуша і — прынамсі, вонкава—у заходніх формах. Адпаведна, у абедзвюх краінах існуе шматпартыйная сістэма, СМІ фармальна вольныя ад цэнзуры (у Грузіі ёсць нават болып за дзве тэлевізійныя сеткі) і астатні дэкор заходніх інстытутаў”. Гл.: Fairbanks Charles. Georgia’s Rose Revolution//Journal of Democracy. Vol. 15. № 2. 2004. P 110—124. P 111.
Значную ролю палітычнага дзеяння ў сцэнарыях электаральнай рэвалюцыі можна патлумачыць дзвюма прычынамі. Па-першае, галоўным праціўнікам апазіцыі выступае прэзідэнцкая ўлада, таму дэмакратычная альтэрнатыва абавязковамусіць быць персаніфікаванай. Па-другое, поспех складанага, двухэтапнага працэсу залежыць ад волі, рашучасці, умення рызыкаваць і хутка прымаць рашэнні ў няпэўнай сітуацыі. Натуральна, для гэтага патрэбны лідар, дзеянні якога зменшылі б цану выканання гэтых складаных і патэнцыйна небяспечных патрабаванняў. Гэтым электаральныя рэвалюцыі рэзка адрозніваюцца ад пераўтваральных выбараў, калі перамогай апазіцыі на выбарах усё і канчаецца, таму, можна меркаваць, асобы лідараў не адыгрываюць гэткай вырашальнай ролі.
Юшчанка і Саакашвілі выдатна здалі іспыт на лідарства. Яны прывабілі выбарцаў асабістай харызмай і харызматычнасцю сваёй ідэі. Яны карысталіся асаблівай папулярнасцю ў моладзі — рухальнай сілы рэвалюцый. Яны не баяліся рызыкаваць на паслявыбарчым этапе, калі іх рашучасць натхняла пратэстоўцаў. У дадатак, гэтыя два лідары мелі яшчэ адну агульную рысу: адметна, што абодва былі прадуктамі сістэмы, якой яны кінулі выклік.
Юшчанка зрабіўся заўважнай асобай на пасадзе старшыні Нацыянальнага банка, на якую яго прызначыў у 1993 г. Кучма. Ен стаяў начале паспяховай праграмы фінансавай стабілізацыі, ажыццяўленне якой зацугляла пяцізначную інфляцыю, і ўвядзення ў 1996 г. нацыянальнай валюты — грыўны. Калі ў 1999 г.. Юшчанку прызначылі прэм’ер-міністрам, ён заваяваў сімпатыі ў грамадстве тым, што ўзмацніў дзяржаўную фінансавую дысцыпліну, прымусіў алігархаў плаціць падаткі і такім чынам ліквідаваў затрымкі ў выплатах заробкаў і пенсій. Спалучэнне рэфарматарскіх поглядаў з эфектыўнай дзейнасцю ваўрадзе было рэдкай з’явай не толькі ва Украіне, але наўсёй постсавецкай прасторы. Адданасць Юшчанкі прынцыпам празрыстасці і добрасумленнага кіравання ўрэшце каштавала яму пасады. Аднак вынесены Юшчанку з падачы пракучмаўскіх фракцый і камуністаў вотум недаверу не толькі надаў магутны імпульс ягонай палітычнай кар’еры, але і перамяніў украінскі палітычны ландшафт — грамадства атрымала ясны выбар паміж захаваннем статус-кво і дэмакратычнай альтэрнатывай.
Саакашвілі прайшоў падобны шлях да рэвалюцыі. Пасля таго як ён скончыў аспірантуру ў Злучаных Штатах, на яго звярнуў увагу Жванія, на той час блізкі паплечнік Шэварднадзэ, і парэкамендаваў Саакашвілі на пасаду міністра юстыцыі. Працуючы ва ўрадзе, ён прыцягнуў увагу грамадства тым, што імкнуўся змагацца з карупцыяй і рэфармаваць сістэму крымінальнага права, хоць можна сказаць, што дзеля росту папулярнасці Саакашвілі часта выкарыстоўваў папулісцкія метады. Потым ён стаў старшынёй Тбіліскай гарадской рады і на гэтай пасадзе вызначыўся тым, што працягнуў антыкарупцыйную кампанію, акцэнтуючы ўвагу на незаконным жыллёвым будаўніцтве і махінацыях
з зямлёй31. Тое, што абодва лідары рэвалюцый у мінулым належалі да ўладных колаў, можна разглядаць як яшчэ адзін істотны пабочны вынік некансалідаванасці ўлады, што падкрэслівае ролю фактару выпадковасці ў электаральных рэвалюцыях.
Акурат тады, калі ў адзін выбарчы перыяд супалі ўсе названыя чыннікі: інстытуцыйныя магчымасці, недастатковыя для таго, каб не дапусціць непрыхаваных фальсіфікацый, але дастатковыя для таго, каб іх адсачыць і даказаць; вызначальны зрух у ідэйнай гегемоніі на карысць дэмакратычнай апазіцыі і з’яўленне сур’ёзнай, папулярнай і ў дастатковай ступені аб’яднанай альтэрнатыўнай дэмакратычнай сілы, — і зрабіліся магчымымі электаральныя рэвалюцыі.
I ў Грузіі, і ва Украіне незалежным назіральнікам на выбарах перашкаджалі працаваць, але цалкам не скасоўваліся механізмы, якія маглі даказаць перамогу апазіцьіі: паралельны падлік галасоў, экзіт-полы. Да таго ж надзвычай важным фактарам у выяўленні фальсіфікацый была адсутнасць кантролю цэнтра над мясцовымі органамі ўлады: у Грузіі ўлада пачала адмаўляць перамогу апазіцыі толькі пасля таго, як з Абхазіі, дзе аднаасобна панаваў паплечнік Шэварднадзэ, паступілі абсалютна неверагодныя лічбы. Ва Украіне тое ж адбылося ў дзвюх усходніх абласцях — Данецкай і Луганскай, — дзе Януковіч меў моцнае апірышча сваёй улады. Тое, што ўлада залішне пакладалася на фальсіфікацыі ў адносна малых рэгіёнах, адразу прымусіла паверыць абвінавачванням у фальсіфікацыі.
Тыя ж самыя інстытуцыйныя фактары спрасцілі мабілізацыю мас на пратэсты. У прыватнасці, ва Украіне, згодна з законам, міліцыя падпарадкоўваецца мясцовай уладзе, а мэр горада быў на баку апазіцыі. Болып за тое, гарадская рада забяспечвала пратэстоўцаў ежай і іншымі неабходнымі рэчамі32. Рэпрэсіі супраць дэманстрантаў ускладняліся інерцыяй прававога педантызму некансалідаваных рэжымаў: спецпадраздзяленні паліцыі вывелі на вуліцы, але яны не перашкаджалі пратэстоўцам, не атрымаўшы канкрэтнага загаду на разгон акцыі33. Застаўшыся без загаду, афіцэры мусілі сур’ёзна зважаць на закон, пралічваючы магчымыя наступствы сваіх дзеянняў34.
31 http://www.sakrebulo.ge/index.php?sec_id=32&lang_id=ENG.
32 Way Lucan. Kuchma’s Failed Authoritarianism // Journal of Democracy. Vol. 16. № 2. April 2005. P 131—145.
33 Ba Украіне, аднак, сітуацыя была больш небяспечная. Як казалі некаторыя афіцэры Нацыянальнай службы бяспекі, яны атрымалі загад, але сабатавалі яго выкананне, далучыўшыся да апазіцыі. Ёсць сур’ёзныя доказы таго, што ў апараце бяспекі сапраўды існавала апазіцыя Кучму і Януковічу. Але нават тыя, хто казаў пра гераізм дысідэнтаў ва Украінскай службе бяспекі, прызнавалі, што надзвычай важную ролю ў перадухіленні праліцця крыві адыграла нязгода паміж Кучмам і Януковічам. Гл.: Chivers С. J. How Top Spies in Ukraine Changed the Nation’s Path. The New York Times. 2005. January 17.
34 Kuzio Taras. Security Forces Begin to Defect to Viktor Yushchenko // Jamestown Foundation Eurasian Daily Monitor. 01.12.2004.
Для шмат каго з іх было ўвогуле непрымальна збіваць, а тым болей страляць у сваіх суграмадзян35.
У поспеху “рэвалюцыі ружаў” і “памаранчавай рэвалюцыі” ёсць яшчэ адна загадка. Абедзве адбыліся, нягледзячы на тое, што дзейная ўлада ведала агульны сцэнарый змены рэжыму з часу падзення Мілошавіча. Больш за тое, кіраўніцтва абедзвюх краін папярэджвала апазіцыю, што не будзе трываць спроб захапіць уладу. А сама апазіцыя не хавала, што збіраецца паўтарыць прыклад Сербіі, калі ўлада будзе гуляць у брудныя гульні. Магчыма, адно з тлумачэнняў — самазаспакоенасць.
Сапраўды, ні Шэварднадзэ, ні каманда Кучмы — Януковіча, хоць цудоўна ведалі, чаго чакаць, не думалі, што здарыцца рэвалюцыя. Абодва не змаглі дакладна прадбачыць неабходны аб’ём фальсіфікацый, каб скрасці перамогу на выбарах, і цяжкасці з іх забеспячэннем36. А ва Украіне само вылучэнне кандыдатам Януковіча сведчыла, што атачэнне Кучмы ахапіла самазаспакоенасць: выбар прыйшоўся на таго, каго Юшчанка з вялікай доляй верагоднасці мог перамагчы.
У дадатак, абодва дзейныя кіраўнікі дзяржавы не чакалі, што пратэсты набудуць такі размах, калі іх немагчыма будзе спыніць без праліцця крыві37. Але, магчыма, і саміх рэвалюцыянераў не менш здзівіла, колькі людзей выйшла на вуліцы38. Азіраючыся назад, можна сказаць, што набыццё легітымнасці шляхам выбараў, якімі б несумленнымі яны ні былі, паўсюль мела цудадзейны эфект: усплёск надзеі на перамены, спароджаны перамогай апазіцыі, — каласальны мабілізацыйньі фактар, якога не было падчас “^езнадзейных” звычайных пратэстаў.
I нарэшце, тое, што ўлада не змагла прадбачыць выбуху пратэстаў, можна патлумачыць элементамі нечаканасці ў тактыцы апазіцыі. Пер-
35 Гэты чыннік меў асаблівае значэнне ў Грузіі, якая перажы ла грамадзянскую вайну і палітычныя забурэнні. Відавочна, што ў змяншэнні верагоднасці ўжывання сілы з боку рэжыму вялікая роля належыць фактару нацыянальнай свядомасці. Таму для Беларусі слабасць нацыянальнай свядомасці можа мець асабліва змрочныя наступствы.
36 Больш за тое, нават апытанні, праведзеныя галоўнымі інстытутамі Нацыянальнага фонду падтрымкі дэмакратыі ў кастрычніку 2004 г., сведчылі, што Януковіч ідзе наперадзе. Значыць, быламагчымасцьувогуле абысціся без фальсіфікацый. Крыніца: асабістая размова з супрацоўнікамі НФПД Надзяй Дзюк і Джонам Скваерам.
37 “27 жніўня [2004 г. — B.C.] газета праўрадавай Сацыял-дэмакратычнай партыі (аб’яднанай) “Наша газета” прадказвала, што калі адбудзецца спроба рэвалюцыі, як у Грузіі, яна не займее шырокай падтрымкі. Гэткага ж погляду трымаўся і сам Кучма. Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў ён цынічна згадваў, як у папярэднія гады апазіцыя пагражала яму 200-тысячнымі пратэстамі, але ніколі не збірала больш за 50.000 чалавек". Гл.: Kuzio Taras. The Opposition’s Road to Success // Journal of Democracy. Vol. 16. № 2. 2005. R 117—130. R 125.
38 Перадвыбарнае апытанне, праведзенае ва Украіне Фондам дэ.макратычных ініцыятыў, паказала, што 18% рэспандэнтаў былі гатовыя ўдзельнічаць у акцыях пратэсту ў выпадку фальсіфікацыі вынікаў і амаль 11% заявілі, што будуць пратэставаць, калі не пераможа іх кандыдат. Тамсама.
шым з іх была поўная рашучасць лідараў весці жорсткую гульню і змагацца да апошняга. Вез гэтага пасля можна было б казаць пра бездакорную падрыхтаванасць дзейнай улады39. Другі элемент нечаканасці палягаў у тым, што і ў Грузіі, і ва Украіне сцэнарый захопу ўлады не перапісваўся даслоўна з папярэдніх эпізодаў, а дастасоўваўся і падганяўся пад канкрэтную сітуацыю “рэвалюцыйнай творчасцю мас” (і эліты), як сказаў бы Ленін.
У першым выпадку грузінскі народ заспеў сваё кіраўніцтва знянацку, пайшоўшы ў атаку пасля, як меркавалася, малазначных у параўнанні з прэзідэнцкімі парламенцкіх выбараў. Ва Украіне, адрозна ад Сербіі і Грузіі, народ не чакаў два-тры тыдні, а адразу пайшоў у наступ40. Але хоць, безумоўна, мелі месца самазаспакоенасць і элемент нечаканасці, улада сама абмежавала сябе ў магчымасці не дапусціць электаральных рэвалюцый. Калі асеў пыл, выявілася, што і Шэварднадзэ, і Кучма не змаглі даць загад задзейнічаць спецпадраздзяленні паліцыі, а тым болей ужываць зброю супраць людзей.
Ва Украіне, гграўда, сітуацыя была больш складаная. Выглядае, што Януковіч настойваў на ўжыванні сілы, але Кучма вагаўся. Прэзідэнт Польшчы Аляксандр Квасьнеўскі, які пасярэднічаў у перамовах паміж рэжымам і апазіцыяй, згадваў, што Кучма быў амаль гатовы аддаць загад, але пасярэднікі яго адгаварылі41. Калі гэта праўда, дык яна толькі падкрэслівае значэнне некансалідаванасці аўтарытарнага рэжыму і інерцыі, створанай ранейшымі гульнямі з дэмакратычнай рыторыкай і празаходняй палітыкай.
Цяжка ўявіць, што Мілошавіч, аддаючы загады, адчуваў бы сябе звязаным інстытуцыйнымі фармальнасцямі ці што дазволіў бьі замежным пасярэднікам адгаварыць сябе бараніць сваю ўладу42. Але здэгра-
39 Саакашвілі асабіста 2—22 лістапада 2003 г. узначальваў паходы на выбарчыя ўчасткі, каб зыкрьгць фальсіфікацыі. У дзень рэвалюцыі ён таксама асабістаўзначальваў захоп парламента. Што да Юшчанкі, праз два дні пасля другога тура 22 лістапада, калі яшчэ было далёка да скасавання афіцыйных вынікаў галасавання, ён пайшоў на рашучы крок — прыняў у зале пасяджэнняў парламента прэзідэнцкую прысягу. Шмат хто з назіральнікаў меркаваў, што гэта адчайны, неразважлівы ўчынак, але, азіраючыся з адлегласці часу, можна сцвярджаць, што гэта быў адзін з вызначальных момантаў рэвалюцыі: пайшоўшы на велізарную палітычную і асабістую рызыку, Юіпчанка паказаў усёй краіне, што ён не адступіцца, надаў імпульс і мабілізаваў народ на непадпарадкаванне ўласным прыкладам.
10 У першую ноч пасля другога тура выбараў на Майдане Незалежнасці сабралося ўсяго некалькі тысяч чалавек. Як казалі назіральнікі, для ўлады была ідэальная сітуацыя, каб разагнаць дэманстрантаў з мінімальнымі для сябе выдаткамі. Аднак рэжым, відаць, у тую ноч быў больш заняты выбарчымі фальсіфікацыямі, чым здушэннем пратэсту. Крыніца: асабістая размова з Луканам Уэем, назіральнікам падчас другога тура выбараў.
41 Bosacki Marcin, Wojciechowski Marcin. Kulisy rewolucji ukrainskiej .Gazeta Wyborcza. 03.04.2005. http://wyborcza.p1/l,75477,2636171.html
42 У пэўным сэнсе Мілошавіч усё ж прыслухаўся — не да Захаду, а да расійскага міністра замежных спраў Ігара Іванова, які прыляцеў у Сербію 6 кастрычніка з
даваныя дэмакраты Кучма і асабліва Шэварднадзэ, бясспрэчна, былі болып звязаныя пэўнымі абмежаваннямі і чуйнымі да іх. У шырэйшым сэнсе гэтая чуйнасць спрычынілася да значна вышэйшай ступені адкрытасці і канкурэнтнасці іх рэжымаў. Гэта, у сваю чаргу, можна лічыць найболып абгрунтаваным тлумачэннем, чаму рэвалюцыі ўсё ж адбыліся, хоць дзейная ўлада ведала, чаго чакаць. Урэшце, ні Саакашвілі, ні нават Юшчанку, нягледзячы на атручванне, не давялося вырашаць надзвычай небяспечнай задачы, з якой сутыкнуліся Капітуніца і Джынджыч: як зрынуць уладу, што не міргнуўшы вокам аддасць загад праліваць кроў?
Хваля згасла? Перашкоды для прарываў да дэмакратыі і прэвентыўныя захады аўтарытарных рэжымаў у астатніх постсавецкіх аўтакратыях
“Рэвалюцыя ружаў” і асабліва “памаранчавая рэвалюцыя” спарадзілі надзею на далейшы распаўсюд ідэй дэмакратыі, што падштурхнула б да змены рэжымаў ва ўсім былым Савецкім Саюзе. Пра падхопліванне “віруса дэмакратыі” дыскутавалі навукоўцы, журналісты, палітыкі. Аднак выявілася, што “вірус дэмакратыі” мае свае межы і ажыццявіць новыя прарывы да дэмакратыі на постсавецкай прасторы будзе нашмат цяжэй. Насамрэч, як гэта ні парадаксальна, дэмакратычныя рэвалюцыі апошніх гадоў ускладняюць, а не спрашчаюць здзяйсненне новых рэвалюцый.
Для пачатку, у большасці астатніх былых савецкіх рэспублік проста няма асноўных грамадска-палітычных рыс канкурэнтных аўтарытарных сістэм43. Улада, як правіла, надзейна засяроджа-
выразным пасланнем ад прэзідэнта Пуціна, што Крэмль не мае намеру дапамагаць рэжыму, які ўжо руйнаваўся. Але Іваноў папросту паставіў Мілошавіча перад здзейсненым фактам: на час іх сустрэчы рэжым de facto ўжо быў зрынуты. Іваноў паўтарыў сваю місію ў 2003 г. у Грузіі, а затым у траўні 2004 г. у Аджарыі, калі дэманстрантыпрыхільнікі Саакапівілі зрынулі дыктатарааўтаноміі Аслана Абашыдзэ. Стваралася ўражанне, інто Расія не будзе перашкаджаць распаўсюду дэмакратыі на постсавецкай прасторы. Але яно развеялася, калі Крэмль адназначна ўдзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах ва Украіне на баку Януковіча і надалей узяўся падтрымлівадь астатнія постсавецкія аўтакратьгчныя рэжымы. Пра гэта — далей.
43 Істотнае выключэнне -— Малдова, дзе захаваўся шырокі палітычны плюралізм, грамадзянскія свабоды і, адрозна ад іншых былых савецкіх рэспублік, парламенцкая форма кіравання. Былі чаканні, што пасля другога тура парламенцкіх выбараў у лютым 2005 г. там таксама адбудзецца электаральная рэвалюцыя, але яны не спраўдзіліся, бо камуністы, якія знаходзіліся пры ўладзе, паспяхова захавалі большасць у парламенце. Трэба, аднак, заўважыць, што, нягледзячы на бясспрэчныя выпадкі злоўжывання перавагамі ўлады на гэтых выбарах, самі па сабе вынікі не выклікалі недаверу, іх зболыпага прызналі ўсе бакі, у тым ліку апазіцыя і міжнародная супольнасць.
ная ў руках прэзідэнта, а прадстаўнічыя органы служаць пераважна шырмай. Дзякуючы моцнаму ўмяшанню дзяржавы ў эканоміку і (прынамсі, у Расіі, Азербайджане, Узбекістане і Туркменістане) наяўнасці лёгка кантраляваных прыродных рэсурсаў назіраецца высокая ступень канцэнтрацыі кантролю над эканамічнымі рэсурсамі. Незалежных алігархаў альбо няма, бо іх ужо суцэльна зачысцілі, альбо цяпер зачыіпчаюць. Найлепшы прыклад — паказальны працэс над расійскім нафтавым магнатам Міхаілам Хадаркоўскім, які спансараваў антыпуцінскую апазіцыю.
Цэнтралізаваны кантроль над матэрыяльнымі рэсурсамі ў шмат якіх выпадках дапамагае захоўваць дастатковую ступень грамадскай згоды, бо спрашчае правядзенне палітыкі пераразмеркавання. Як і Веларусь, Казахстан і Расія ўяўляюць сабой прыклады эфектыўнага выкарыстання сацыяльнай палітыкі, каб забяспечваць прыманне грамадствам аўтарытарнай улады; пераразмеркаванне таксама дапамагае захоўваць вернасць сіл бяспекі і рэпрэсіўнага апарату, якія паўсюль маюць завышаныя заробкі.
Каб не дапусціць з’яўлення ўнутранай апазіцыі і зрабіць так, каб за пераход на бок апазіцыі даводзілася занадта дорага плаціць, за элітай пільна сочаць, у яе шэрагах ладзяць маштабныя чысткі і ратацыі. Незалежных СМІ альбо няма ўвогуле, альбо яны абмяжоўваюцца друкаванымі выданнямі і існуюць ва ўмовах самацэнзуры.
Пры гэтых рэжымах нават калі фармальна і існуе палітычная канкурэнцыя, яна практычна пазбаўленая рэальнага зместу. Асабліва прэзідэнты сярэднеазіяцкіх краін мелі доўгую традыцыю працягваць свае паўнамоцтвы на рэферэндумах, а не на выбарах. Весці выбарчую барацьбу можна за вельмі малую колькасць месцаў, звычайна ў ніжняй палаце парламента. Палітычная апазіцыя альбо забароненая, як ва Узбекістане і Туркменістане, альбо сутыкаецца з жорсткім абмежаваннем прасторы для сапраўднай канкурэнцыі. У больш мяккіх выпадках дзейны кіраўнік дзяржавы перафарматоўвае палітычную сферу так, каб паднесці сябе выбарцам як найбольш прымальны варыянт з усяго наяўнага. Напрыклад, у Таджыкістане адзіны заўважны канкурэнт партыі ўлады прэзідэнта Эмамалі Рахмонава — Ісламісцкая партыя; у Расіі перад парламенцкімі выбарамі 2003 г. з дапамогай адміністрацыйных і медыйных рэсурсаў прэзідэнт Пуцін са сваёй праўладнай партыяй “Адзіная Расія” застаўся на палітычным полі разам з камуністамі і ультранацыяналістамі. У выніку падвьппэння прахаднога бар’ера на парламенцкіх выбарах ад 5% да 7,5% усе іншыя партыі, у тым ліку і падзеленая дэмакратычная апазіцыя, амаль цалкам пазбаўленыя шанцаў вярнуцца на палітычную сцэну. Найболып выбітных і харызматычных лідараў апазіцыі могуць пасадзіць у турму па сфабрыкаваных абвінавачваннях, як правіла з набліжэннем выбараў, цалкам дыскрэдытаваць у падкантрольных рэжыму СМІ ці проста знішчыць. Непразрыстасць выбараў — правіла, якое амаль не ведае выключэнняў; праўда, болып кансалідаваныя аўтакратыі не так
разлічваюць на фальсіфікацыю вынікаў галасавання, як на выкараненне апазіцыі задоўга да выбараў.
Гэтак жа яскрава заўважная адсутнасць або сур’ёзны брак грамадскіх перадумоў, якія б задавалі “мяккі” варыянт аўтарытарнага палітычнага развіцця, якое можа спрычыніцца да некансалідаванасці рэжыму і яго магчымага калапсу ў выніку электаральнай рэвалюцыі. Асабліва традыцыйнымі, вясковымі і скрайне збяднелымі застаюцца грамадствы ў сярэднеазіяцкіх краінах, дзе вельмі малаверагоднае з’яўленне сацыяльнай кааліцыі гарадскіх жыхароў і моладзі, якая спрыяла прарывам да дэмакратыі ў іншых краінах. Выключэннем з’яўляецца Казахстан, але як нафтавая дзяржава ён мае ўласныя бар’еры для мабілізацыі мас на змаганне за дэмакратыю. У Расіі з прыходам Пуціна амаль цалкам знікла размежаванне паміж гарадскім і вясковым насельніцтвам і паміж рознымі пакаленнямі. Адрозна ад свайго папярэдніка Барыса Ельцына, Пуцін карыстаецца ўсеаіульнай падтрымкай розных сацыяльных слаёў (асабліва істотна тое, што сярод моладзі аўтарытарны прэзідэнт мае большую падтрымку, чым агулам у грамадстве)44. У выніку гэткага перакройвання палітьгчнай базы падтрымкі дэмакратычныя партыі аўтаматычна амаль цалкам засталіся без здольнага мабілізавацца апірышча ў грамадстве.
Гэтаксама існуюць значныя перашкоды, каб фармуляваць палітычны дыскурс, які б вырваў у дзейнай улады перавагу ідэйнай гегемоніі. He прымаючы цывілізацыйнай аргументацыі Гантынгтана, можна, аднак, сцвярджаць, што ў краінах, якія знаходзяцца глыбока ў посткамуністычнай Еўразіі, цяжка чакаць з’яўлення дыскурсаў нацыянальнай ідэнтычнасці, звязаных з ідэямі далучэння да “Захаду” і “Еўропы”. У Расіі ўсё болып адраджаецца як афіцыйная ідэалагічная дактрына аўтарытарны нацыяналізм, які адмаўляе дэмакратыю як здраду на карысць Захаду, а апошнім часам і як спробу распаўсюду тэрарызму45. У Сярэдняй Азіі ідэалагічнай базай апазіцыі часта служыць іслам, што дазваляе дзейным кіраўнікам, незалежна ад таго, абгрунтавана ці не, падвышаць сваю легітымнасць у вачах Расіі і нават Захаду, выдаючы сябе за заслону ад міжнароднага тэрарызму ў сваіх краінах46.
44 Sakwa Richard. Putin: Russia’s Choice. 2nd ed. Routledge, 2008. P 86.
45 Адметна, што прэзідэнт Пуцін у сваім звароце пасля трагедыі ў Беслане, калі тэрарысты ўзялі ў закладнікі школьнікаў, з якіх болып як 300 загінулі, назваў прычынай неабароненасць краіны ад тэрарызму пасля распаду Савецкага Саюза. Ён таксама скарыстаўся трагедыяй, каб апраўдаць далейшае ўзмацненне сваёй улады — скасаванне наўпроставых выбараў губернатараў рэгіёнаў. У 2005 г. расійскія службы бяспекі выступілі з заявамі, што дэмакратычную апазіцыю ў постсавецкіх краінах падтрымліваюць тэрарыстычныя групоўкі, якія здзяйсняюць тэракты ў Расіі.
46 Відавочна, геастратэгічныя меркаванні, у тым ліку фактары як тэрарызму, гэтак і нафты, абараняюць некаторых лідараў-аўтакратаў ад крытыкі міжнароднай супольнасці: напрыклад, урад Злучаных Штатаў пасля праведзеных з сур’ёзнымі парушэннямі прэзідэнцкіх выбараў у 2003 г. у Азербайджане, павіншаваў з перамогай
Нягледзячы на сваю відавочную недатыкальнасць, аўтакраты ў Еўразіі ўстрывожыліся пасля “памаранчавай рэвалюцыі” ва Украіне. Адрозна ад падзей у Сербіі і нават у Грузіі, за рэвалюцыяй ва Украіне ўважліва сачылі, бо гэта вялікая краіна, важная з геастратэгічнага гледзішча і заўважная на постсавецкай прасторы. Сербія да яе не належала, а Грузія суадносілася з ёю ў лепшым выпадку неадназначна, да таго ж падзенне Шэварднадзэ прыпісвалася ягонай слабасці, дэмакратычнаму мінуламу і, як выглядала, удзелу Расіі ў зрынанні ягонага рэжыму.
“Памаранчавая рэвалюцыя” пераканаўча даказала, што распаўсюд дэмакратыі, а значыць, і змена ўладнай эліты на тэрыторыі былога СССР — рэальная перспектыва. Як тлумачылася раней, беларускі лідар з уласных прычын самым першым забіў трывоіу яіпчэ задоўга да таго, як астатнія ягоныя калегі адчулі небяспеву. Аднак цяпер прэвентыўныя рэпрэсіі, якія мелі на мэце знішчыць грамадскапалітычныя чыннікі, што спрыялі палітычным зменам, пракаціліся па ўсёй Еўразіі.
“Памаранчавая рэвалюцыя” таксама падштурхнула астатніх аўтакратаў на постсавецкай прасторы арганізаваць самаабарону, каб супольна не дапусціць “дэмакратычнай заразы”. Гэта адлюстравалася, напрыклад, у паводзінах назіральнікаў на выбарах ад СНД, якія заўсёды ацэньваюць любыя выбары ў рэгіёне як свабодныя і дэмакратычныя. На Арганізацыю па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе сыпаліся напады Расіі яшчэ задоўга да таго, як Пуцін выступіў з жорсткай заявай пра “ўмяшанне” ў правядзенне выбараў ва Украіне. Расія таксама настойліва імкнецца зняць з парадку дня АБСЕ пытанні дэмакратыі і нават спрабуе адмовіцца плаціць складкі, каб дамагчыся гэткай змены47. Ужо ва Украіну Расія ўкінула беспрэцэдэнтныя палітычныя, інфармацыйныя і фінансавыя рэсурсы, каб не дапусціць перамогі дэмакратычнай апазіцыі48. Мэта гэтых высілкаў была ў тым, каб навязаць Украіне не толькі прарасійскага лідара, але і сістэму
Ільхама Аліева, не зважаючы наабвінавачванні ў фальсіфікацыях і ўжыванне сілы, у выніку якога некалькі пратэстоўцаў загінулі. Япгчэ больш красамоўна было тое, што заходнія дзяржавы, апроч Брытаніі, праігнаравалі крывавы разгон дэманстрацыі ва ўзбекскім горадзе Андыжане ў траўні 2005 г., калі загінула да 700 чалавек. Гэтае яскравае маўчанне стварае глебу для таго, каб абвінавачваць Захад у падвойных стандартах, калі ён вырашае выступіць з крытыкай паруіпэнняў на выбарах.
47 Socor Vladimir. Moscow Scuttles OSCE Year-End Conference I I Jamestown Foundation Eurasia Daily Monitor. Vol. 1. Issue 143. 09.12.2004.
48 Апроч перадвыбарнага візіту i de facto агітацыі за Януковіча, Пуцін ухваліў фальсіфікацыю вынікаў галасавання, двойчы павіншаваўшы Януковіча з “перамогай”. Маскоўскі мэр Юрый Лужкоў публічна падтрымаў сепаратысцкія настроі ва ўсходнеўкраінскіх рэгіёнах, якія выступалі заЯнуковіча. Высокія расійскіячыноўнікі, у тым ліку спікер Д зярждумы Барыс Грызлоў, папярэджвалі пра небяспеку прыходу апазіцыі да ўлады. Укладанні Расіі ў кампанію Януковіча ацэньваліся ажно ў 600 млн долараў. На расійскіх тэлеканалах Юшчанку абвінавачвалі ў фашызме. Спіс можна працягваць.
расійскага ўзору, нашмат больш замкнёную і аўтарытарную за тую, што існавала ў кучмаўскай Украіне49.
He будзе перабольшаннем назваць гэта спробай экспарту аўтакратыі. Хоць ва Украіне яна не прайшла, Расія цалкам прысвяціла сябе абароне партнёраў па СНД ад распаўсюду дэмакратыі. Вылы старшыня расійскай Рады бяспекі, затым выканаўчы сакратар СНД Уладзімір Рушайла адкрыта заявіў, што “замена паноўнай эліты з дапамогай палітычных тэхналогій — пагроза для ўсіх дзяржаў СНД, і асабліва для Расіі”50. Расійская ФСБ надалей імкнулася ўсяляк ухваляць недапушчэнне дэмакратыі, заяўляючы, што дэмакратычную апазіцыю ў постсавецкіх краінах падтрымлівае не толькі Захад, але і некаторыя тэрарыстычныя групоўкі, якія ажыццяўляюць тэракты ў Расіі51.
Прэвентыўныя рэпрэсіі ўмацавалі ў былых савецкіх рэспубліках ужо наяўныя элементы грамддска-палітычнага жыцця, якія тармозяць перспектывы дэмакратыі. Але ці азначае гэта, што аўтарытарызм — з’ява вечная і ў Еўразіі немагчымыя палітычныя змены? Перспектывы дэмакратычных перамен, бясспрэчна, застаюцца мізэрнымі. Аднак нельга з упэўненасцю сцвярджаць, што прэвентыўныя ўдары і паглыбленне аўтарытарызму самі па сабе будуць заўсёдным эфектыўным сродкам ад змены рэжыму.
Мабыць, самы характэрны паказнік уразлівасці постсавецкіх рэжымаў — рэвалюцыя ў Кыргызстане ў сакавіку 2005 г., якую памылкова ўспрымаюць як новую праяву хвалі дэмакратызацыі. Насамрэч жа яе трэба разглядаць як пераходны выпадак ад згасання хвалі электаральных рэвалюцый да магчымага новага, менш арганізаванага, не заснаванага на патрабаваннях законнасці, больш гвалтоўнага ланцужка палітычных пераўтварэнняў. Памятаючы пра “памаранчавую рэвалюцыю”, прэзідэнт Аскар Акаеў, колішні дэмакрат і рэфарматар, які скаціўся да звыклай сярэднеазіяцкай палітыкі, з рэпрэсіямі супраць палітычных апанентаў, пераследам СМІ і ўзбагачэннем сям’і, голасна заклікаў насельніцтва да адзінства, каб не дапусціць паўтарэння рэвалюцыйнага сцэнарыя ў Кыргызстане. Ён перастараўся, каб зрабіць парламенцкія выбары пустой фармальнасцю: лідараў апазіцыі масава знялі з дыстанцыі, а тыя, каму дазволілі застацца, сутыкнуліея з маіптабнымі фальсіфікацыямі. Месцы ў новым заканадаўчым органе атрымалі толькі шэсць палітычных апанентаў Акаева — амаль столькі
49 Расійская эліта — і, відавочна, сам Пуцін — прыйшла да высновы, што дэмакратызацыя ва Украіне будзе пагражаць Расіі, а значыць, яе трэба перадухіліць любым коштам. “Калі мы страцім Украіну, — казаў Вячаслаў Ніканаў, адзін з адыёзных іміджмейкераў Януковіча, — Захад будзе ставіцца да нас як да бананавай рэспублікі” (Le Monde, 15.02.2005). Іншы прыдворны аналітык Глеб Паўлоўскі зайшоў яшчэ далей: “Калі Расія дазволіць управіцца з Украінай, не пройдзе і года, як мы пабачым іптосьці нават горшае наўласнай зямлі. Нам трэба сур’ёзна бараніць сябе” (Комсомольская правда, 27.11.2004).
60 http://www.charter97.org/rus/news/2005/01/13/gleb.
61 http://www.charter97.org/rus/news/2005/05/12/fsb.
ж, колькі і сямейнікі Акаева. Здавалася, бездапаможная апазіцыя не зможа зладзіць наперад абвешчаную “рэвалюцыю цюльпанаў”, бо на спробы грамадзянскай супольнасці і, вядома, яшчэ аднаго клона “Отпор!” — кыргызскага “Кель-Кель” — арганізаваць народныя пратэсты спачатку адгукнулася ўсяго некалькі соцень чалавек.
Выглядала, што Кыргызстан далучыцца да Беларусі як яшчэ адзін прыклад праваленай спробы электаральнай рэвалюцыі на непадрыхтаванай глебе пры залішняй верыўчарадзейнасць “віруса дэмакратыі” і паўтарэнне гатовых рэцэптаў. Тады падзеі прынялі нечаканы паварот. За некалькі дзён уладу выгналі з паўднёвай часткі краіны — пераважна натоўпы вяскоўцаў. 23 сакавіка паўстанне ахапіла сталіцу Кыргызстана Бішкек: прэзідэнцкі палац узялі штурмам усяго 7—8 тысяч дэманстрантаў, часткова прывезеных аўтобусамі з поўдня. Беспарадкавы пераход улады цягам не аднаго дня суправаджаўся гвалтам і марадзёрствам, бо не было легітымнага ўрада, які б іх спыніў. Урэшце яго сфармавала дэзарганізаваная апазіцыя: былы намеснік прэм’ер-міністра Курманбек Бакіеў заняў пасаду прэзідэнта, а былы віцэ-прэзідэнт Фелікс Кулаў, вызвалены з турмы, дзе ён апынуўся пасля таго, як перайшоў у апазіцыю да Акаева, стаўся прэм’ер-міністрам. Самым нечаканым чынам новаму парламента, за які і ішло змаганне, дазволілі працаваць, за выключэннем сям’і Акаева і некалькіх ягоных паплечнікаў, якіх пазбавілі мандатаў.
Бясспрэчна, зрынанне прэзідэнта Акаева пасля лютаўскіх парламенцкіх выбараў было рэвалюцыяй, але не дэмакратычнай. I ўсё ж яна можа лічыцца выключэннем з агульнай тэндэнцыі да ўмацавання аўтарытарызму ў рэгіёне — выключэннем, якое пацвярджае правіла. Сапраўды, у Кыргызстане было шмат рыс, якія спрыяюць электаральным рэвалюцыям. Краіна мела вялікі досвед палітьгчнай лібералізацыі. Акаеў быў лідарам з “дэмакратычным” мінулым, і гэта, магчыма, не дазволіла б яму ў крытычны момант ужыць сілу. Падзел грамадства, у кыргызскім выпадку — на поўнач і поўдзень, спрыяў лёгкай мабілізацыі базы падтрымкі апазіцыі. Аснову эканомікі не складалі адзіныя рэсурсы, што дазволіла б лідару без складанасцей кантраляваць багацці краіны, а значыць, і чынавенства ды апарат бяспекі, а таксама трымаць насельніцтва ў падпарадкаванні. Кыргызская эліта відавочна была раз’яднанай. I, як і ва ўсіх папярэдніх электаральных рэвалюцыях, сярод кіраўніцтва апазіцыі вызначалася вельмі шмат былых афіцыйных асоб старога рэжыму. Кыргызстан стаўся апошняй краінай, дзе воля народа скінула “мяккага” аўтакрата.
Тым не менш, у Кыргызстане назіралася безліч адрозненняў ад папярэдніх прыкладаў пераходу ўлады. Для пачатку, не было ні перамогі апазіцыі на выбарах, ні нават заяў пра перамогу. He было і бясспрэчнага, аўтарытэтнага лідара апазіцыі. Выявілася, што скажэння вынікаў выбараў да непазнавальнасці недастаткова, каб распачаць вулічныя пратэсты. Болып за тое, намаляваўшы скандальна высокія лічбы на сваю карысць, улададасягнулатаго, што для пачатку
сутыкненняў было ўжо неістотна, ці сапраўды апазіцыя атрымала перамогу.
Пазней вакуум легітымнасці і лідарства прывёў да таго, што апазіцыя не магла сцвердзіць сваю ўладу, каб спыніць гвалт і забяспечыць падпарадкаванне шарагоўцаў рэвалюцыі новаму, як трэба было б меркаваць, дэмакратычнаму ўраду. Праз некалькі месяцаў пасля sa­xony ўлады ў Кыргызстане паўтарыліся палітычныя забурэнні.
У дадатак рэвалюцыя пачалася ў правінцыі, а не ў Бішкеку. У гэтым Кыргызстан не надта розніўся ад краін, дзе адбыліся электаральныя рэвалюцыі, бо ва ўсіх папярэдніх выпадках вялікую ролю адыграла мабілізацыя перыферыі. Хоць Гантынгтан неяк даводзіў, што “заходнія” рэвалюцыі пачынаюцца ў сталіцы, а “ўсходнія” — на перыферыі.
Больш сутнаснае адрозненне, якое да таго ж выразна сведчыла пра “ўсходні” характар рэвалюцыі ў Кыргызстане, — іншая сацыяльная база пратэстаў. На вуліцы Бішкека, Оша і Джэлалабада (паўднёвых гарадоў, дзе пачалася рэвалюцыя) выйшлі не актывісты НДА разам з новым гарадскім сярэднім класам, а збяднелыя сяляне, падлеткі і старыя. Гэта было хутчэй сялянска-галотнае паўстанне52, хоць вяскоўцы адрозніваліся выдатнай арганізаванасцю і на поўдні амаль не было выпадкаў марадзёрства і гвалту. Арганізацыйны цяжар “рэвалюцыі цюльпанаў” неслі традыцыйныя структуры вясковага грамадства, мабілізаваныя з блаславення вясковых рад, бо грамадзянская супольнасць, аснову якой складалі НДА, не змагла паўтарыць “традыцыйнага” рэвалюцыйнага сцэнару.
“Рэвалюцыю цюльпанаў” можна разглядаць як вынік сутыкнення дзвюх узаемна супярэчных тэндэнцый, спароджаных ранейшымі, болып традыцыйнымі, электаральнымі рэвалюцыямі.
Першая — распаўсюд “віруса” змены ўлады. Няма сумневу, што кыргызскую апазіцыю перадусім натхніла рэвалюцыя ва Украіне: прайшло вельмі мала часу, каб паспелі ўлегчыся радасць і надзея на перамены, прыклад “памаранчавай рэвалюцыі” ўражваў і надаваў рапіучасці.
Другая тэндэнцыя — прэвентыўная рэакцыя зрынутай улады: на прыкладзе Украіны (і Грузіі) яна навучылася, як папярэдзіць электаральную рэвалюцыю. Аднак яна так моцна закруціла накрыўку паравога катла, што той выбухнуў. Да таго ж кыргызскія рэвалюцыянеры, хацелі яны гэтага ці не, задалі ўладзе задачу на тое, чаго яна яшчэ
52 Юлія Саўчанка, адна з вядучых кыргызскіх журналістаў, з якой мы разам былі на стыпендыі ў Нацыянальным фондзе падтрымкі дэмакратыі, заўважыла, што, магчыма, шмат хто з пратэстоўцаў з поўдня проста скарыстаўся магчымасцю бясплатна з’ездзіць у сталіцу і здабыць сабе што-небудзь марадзёрствам: “Шмат хто з іх — маладыя, беспрацоўныя, збяднелыя людзі, ім няма болып чаго рабіць у жыцці, дык чаму б не сесці ў аўтобус і не зрабіць рэвалюцыю?” Гл.: Silitski Vitali. Beware of the People // Transitions Online. 21.03.2005. http://www.tol.org/client/article/13847beware-of-thepeople.html?print.
не праходзіла. Рэжым Акаева быў цалкам падрыхтаваны да падзей, падобных да ўкраінскіх, але яго захапіла знянацку развіццё падзей паводле іншага, непрапісанага, болып хаатычнага сцэнарьія.
Такім чынам, Кыргызстан можна выключыць са спіса электаральных рэвалюцый як нечаканае паўтарэнне падобнага сцэнарыя змены рэжыму ў іншым культурным кантэксце. Таксама вельмі малаверагодна, каб сацыяльная база “рэвалюцыі цюльпанаў” сведчыла пра характар палітычных канфліктаў у іншьгх былых савецкіх рэспубліках, за выключэннем хіба найбяднейшых дзяржаў Сярэдняй Азіі. Але дынаміка падзей і гвалтоўны характар “рэвалюцыі цюльпанаў” паслужылі сігналам трывогі для астатніх аўтакратый Еўразіі: нельга паддавацца самазаспакоенасці і верыць у непахіснасць сваёй улады. Урэшце, электаральная рэвалюцыя — не адзіны магчымы спосаб змены рэжыму. Кансалідацыя ўлады і пазбаўленне выбараў рэальнага зместу можа засцерагчы ад мірных дэмакратычных рэвалюцый, асвечаных захаваннем законнасці і дзе няма вакууму ўлады.
Аднак калі выспяваюць умовы для змен — у выніку росту незадаволенасці рэжымам ці яго няздольнасці забяспечыць пераемнасць улады, калі лідар памірае або з іншых прычын болып не можа кіраваць — выбухованебяспечныя пераўтварэнні, якія не абапіраюцца на моцныя дэмакратычныя сілы ў форме арганізаванай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці, хутчэй за ўсё, будуць гвалтоўнымі. Зрынутыя кіраўнікі будуць вымушаныя заплаціць за іх нашмат даражэй і сутыкнуцца з нашмат большай небяспекай, чым у выпадку рэвалюцыі, што абапіраецца на законнасць і, прынамсі, па змоўчванні прызнае іх ранейшую легітымнасць. 3 пэўнасцю можна сцвярджаць, што падобныя пераўтварэнні, хутчэй за ўсё, не прывядуць да дэмакратыі. Але ўрэшце аўтакратам, магчыма, даражэй за ўсё будзе каштаваць не “змова” супольнасці спрыяння дэмакратыі і “тэрарыстаў”, а менавіта зніпгчэнне элементаў дэмакратыі, грамадзянскай супольнасці і прававой дзяржавы.
Раздзел 12.
Няўдалае перайманне дубль-2: прэзідэнцкія выбары ў сакавіку 2006 г. і перспектывы дэмакратыі ў Беларусі
Калі 19 сакавіка 2006 г. беларускія выбарцы ішлі галасаваць на прэзідэнцкіх выбарах, здавалася, яны займаюцца марнай справай. Лукашэнка наперад паклапаціўся, каб гэтае галасаванне было пустой фармальнасцю, якая не магла скончыцца ягонай паразай (паводле афіцыйных звестка ЦВК, ён перамог, набраўшы 83% галасоў), але магла забяспечыць яму легітымнасць “дэмакратычна абранага” прэзідэнта — Лукашэнку хапае клёку разумець яе неабходнасць. Сярод зробленых ім захадаў былі маніпуляцыі з выбарчым календаром — ён перанёс выбары на чатыры месяцы наперад, правядзенне кампаніі і самога галасавання разам з падрыхтоўкай да хуткага здушэння паслявыбарчых пратэстаў. Больш за тое, Лукашэнка так ці іначай карыстаўся папулярнасцю: стан беларускай эканомікі паляпшаўся, а паводле звестак асноўнага незалежнага сацыялагічнага інстытуту краіны, ён атрымаў 63% галасоў. Грамадства збольшага абыякава паставілася да таго, што апазіцыя енчыла пра несумленную гульню.
Ці можа дэмакратычная апазіцыя прасунуцца наперад, удзельнічаючы ў гэткім вычварным працэсе, да таго ж змадэляваным так, каб знішчыць у грамадстве ўсялякія парэшткі веры ў магчымасць альтэрнатывы аўтарытарнаму рэжыму? Нягледзячы на чарговую відавочную паразу апазіцыі на выбарах і на тое, што зноў рабілася спроба паўтарыць запазычаны сцэнарый у неадпаведных грамадска-палітычных умовах, прыклад Беларусі, як ні дзіўна, сведчыць: так, можа.
Адрозна ад 2001 г., нават бессэнсоўныя выбары 2006 г. выклікалі ўздым грамадзянскай актыўнасці, дапамаглі дэмакратычнаму лагера з’яднацца і ўрэшце прадэманстравалі беларусам узор самага яскравага і працяглага адмаўлення аўтарытарызму за шмат гадоў. Хоць беларуская апазіцыя прайграла выбары і дасюль не мае яснага разумення, як можна здзейсніць дэмакратычныя перамены, але яна пасталела арганізацыйна, выйшла за межы традыцыйнага кола актывістаў і адкрыла новыя спосабы падтрымліваць грамадзянскі супраціў і актыўнасць дэмакратычных сіл перад тварам усё больш жорсткіх рэпрэсій. У канчатковым выніку высілкі апазіцыі падвысілі кошт захавання аўтарытарнай улады. У гэтым “бессэнсоўная” агітацыйная кампанія і галасаванне на поўных махінацыямі выбарах — і пратэсты супраць махінацый — выявіліся вартымі.
Бессэнсоўнасць выбараў і неабмежаванасць прэзідэнцкай улады ўжо не былі галоўнымі прычынамі, якія выключалі ажыццяўленне ў Беларусі сцэнарыя электаральнай рэвалюцыі. Да сакавіка 2006 г. грамадска-палітычны лад набыў шмат рыс таго, што галоўны ідэолаг Лукашэнкі абяцаў увесці пасля выбараў — “карпаратыўнай дзяржавы”. Насамрэч, Беларусь ужо даўно мела багата складнікаў “карпаратыўнага рэжыму”: персаніфікаваную сістэму ўлады, амаль бязмежнае падпарадкаванне асобы дзяржавай праз палітычныя, адміністрацыйныя і рэпрэсіўныя сродкі, дэлегалізацыя палітычнай і грамадскай прасторы, незалежнай ад рэжыму, інстытуцыялізацыя рэпрэсій праз кадыфікацыю пакаранняў за непажаданую палітычную дзейнасць. “Карпаратывізацыя”, у дадатак да рэпрэсій і запалохвання, мела для грамадства далёкасяжныя наступствы, якія яшчэ болып зменшылі запатрабаванасць дэмакратычных перамен.
Калі ўсталяванне дзяржаўнага кантролю над грамадскім і палітычным жыццём і падпарадкаванне грамадства дзяржаве вярнула звычайных беларусаў да звыклага тыпу стасункаў з уладай, шмат хто з іх непазбежна зрабіўся зацікаўлены ў захаванні статус-кво. Яны хадзілі на працу, якую давала дзяржава, аддавалі дзяцей у школы, якімі кіравала дзяржава, паступалі ва ўніверсітэты, якія кантралявала дзяржава, і таму іх асабісты і сямейны дабрабыт, здзяйсненне жыццёвых мэт і памкненняў усё болып і болып залежала ад улады. 3 амаль поўным знікненнем магчымасці забяспечыць сабе пражыванне без апекі дзяржавы цана, якую даводзіцца плаціць за непрыманне рэжыму, зрабілася проста недазваляльна высокай. Іронія ў тым, што “этатызацыя” таксама азначала, што распад рэжыму пагражаў бы перакрэсліць асабісты дабрабыт і жыццёвыя планы тых, хто вырашыў прыстасавацца да вызначаных уладай правілаў.
Яшчэ адным важным наступствам “карпаратывізацыі” сталася тое, што рэжым паспяхова ўвабраў у сябе амбітнасць, памкненні і энергію пэўных сацыяльных слаёў, якія ў іншых грамадска-палітычных умовах маглі б быць галоўнымі рухавікамі дэмакратьгчных змен. Асабліва істотна, што ўзрастала гатоўнасць маладога пакалення актыўна ўдзельнічаць у захаванні і ўмацаванні рэжыму ў абмен на павелічэнне даходаў і кар’ерны рост ва ўрадзе, СМІ, бізнесе і адукацьіі. Маладое аблічча апірышча рэжыму бачнае на прыкладзе спецпадраздзяленняў міліцыі, якія разганяюць маніфестантаў, тэлевядоўцаў, якія паліваюць брудам апанентаў рэжыму, суддзяў, якія выносяць жорсткія выракі, старшынь выбарчых камісій, якія забяспечваюць патрэбныя вынікі.
Яшчэ адзін эфект усталявання лукашэнкаўскай карпаратыўнай дзяржавы — віртуалізацыя палітыкі. Хоць для падтрымання рэжыму неабходны ўсё шырэйшы ўдзел новых груп і слаёў дзяржапарату, самі рэпрэсіі па сутнасці абмяжоўваюцца вузкім колам, то бок праводзяцца ў дачыненні да лічаных ацалелых зон аўтаноміі. Абмежаваныя рэпрэсіі не выклікаюць вялікага неспакою ў грамадстве і нават яго ўвагі, бо інфармацыя бывае амаль недасяжнай. 3 гэтых прычын, a
таксама таму, піто да 2006 г. тая купка незалежных СМІ, якія былі раней, ледзь не цалкам знікла, дзяржаўная прапаганда дасягнула амаль поўнай манаполіі на фармаванне грамадскай думкі пра палітыку, яе дзейных асоб і падзеі. Гэты віртуальны мур паміж апазіцыяй і грамадствам азначае, што насельніцтва мяркуе ггра апазіцыю на падставе таго, як інтэрпрэтуюцца яе дзеянні, а не таго, што яна насамрэч робіць.
Ці можна нават весці размову пра выбары або палітыку ўвогуле ў “карпаратыўнай дзяржаве”? Сапраўды, арганізаваныя падобным чынам палітычныя рэжымы ніколі не прайграюць выбараў — ім звычайна прыходзіць канец у выніку вонкавай інтэрвенцыі, нутраной дэзарганізацыі або смерці галоўнага героя. Аднак Беларусь яшчэ не ў поўным сэнсе “карпаратыўная дзяржава”. Адна з прычын у тым, што ў рэжыму няма іншага спосабу легітымаваць сябе, апроч як праз выбары. У той ступені, у якой гэта слуіпна, Лукашэнку патрэбны той, хто будзе з ім супернічаць, патрэбныя ворагі, каб было каго перамагаць, a значыць, ён не можа дарэшты выкараніць усе складнікі палітычнага плюралізму ў Беларусі. Таму палітыка яшчэ мае сэнс, а апазіцыя хоць і знясіленая, але не сцёртая дашчэнту з мапы грамадства.
Але выбары ў “карпаратыўнай дзяржаве” могуць быць толькі малой часткай стратэгіі апазіцыі па дасягненні дэмакратычных змен, a не вызначальным момантам у барацьбе за дэмакратыю. Аднак беларуская апазіцыя ў 2006 г. была абсалютна не гатовая сур’ёзназмагацца за ўладу, а некаторыя яе лідары нават заяўлялі незадоўга да галасавання, што мэтаўдзелу ў выбарах не ў тым, каб паспрабаваць зняць Лукашэнку, а каб выкарыстаць кампанію дзеля прамежкавых мэт, напрыклад, дзеля пашырэння падтрымкі апазіцыі ў грамадстве. Таму яна не мела паслядоўнага плану дзеянняў на выбарах, а некаторыя лідары пасля адкрыта прызнавалі, што падчас выбарчай кампаніі прымалі рашэнні, кіруючыся інтуіцыяй, а не стратэгіяй1.
Яшчэ болып паказальна тое, што апазіцыя, відавочна дэмаралізаваная навязлівай дзяржаўнай прапагандай, якая адначасова ўмацоўвала ў вачах насельніцтва атаясамленне паміж электаральнымі рэвалюцыямі і бандытызмам і недвухсэнсоўна пагражала адплатай нават за спробу рэвалюцыі, падчас выбарчай кампаніі ўпарта рабіла публічныя заявы, што “не імкнецца да рэвалюцыі”, і сцвярджала, што гэта, наадварот, Лукашэнка робіць рэвалюцыю непазбежнай.
Між тым грамадзянская супольнасць, якая болып дзейнічае на апярэджанне ў параўнанні з апазіцыяй, надалей засталася без палітычнага кіравання. Да таго ж яна пагрузла розумам у “электаральным” мысленні і перайманні запазычаных сцэнарыяў. Анекдатычны выпадак: адзін з удзельнікаў акцыі пратэсту пасля галасавання 19 сакавіка згадваў, што актывісты, ставячы намёты на цэнтральнай плошчы Мінска, спрачаліся між сабой, як іх арыентаваць, і аргументавалі свае дзеянні тым, што “так альбо гэтак рабілася ў Кіеве”.
1 Karniajenka Viktar. Analysis of the 2006 Political Campaign //Pejda Marta (ed.). Hopes, Illusions, Perspectives: Belarusian Society’2007. Warsaw — Minsk: IDEE, 2007. P 90.
Нават калі прыспешнікі Лукашэнкі перакрылі ўсялякую магчымасць кінуць выклік ягонаму валадаранню, апазіцыя казала, што дадасць да спіса “каляровых рэвалюцый” “джынсавую”. Гэта не столькі адлюстроўвала няўменне апазіцыі творча мысліць, колькі тое, што рэжым здолеўжорстка абмежаваць яеў варыянтах выбару. Апазіцыянеры ведалі: шанцаў паўтарыць сцэнарый “каляровай рэвалюцыі” няма, але ў іх не засталося іншых легальных метадаў дзейнасці, апроч удзелу ў выбарах. Да таго ж “памаранчавая рэвалюцыя” ў лістападзе 2004 г. ва Украіне — найбліжэйшая да Беларусі 2006 г. і ў часе, і ў прасторы — дала беларускім дэмакратам узор, а таксама непасрэдны досвед, які падтрымліваў надзею, бо шмат хто з іх год і чатыры месяцы таму ездзіў у Кіеў і ўдзельнічаў у мірных дэманстрацыях, што прынеслі жаданы вынік.
Між тым Лукашэнка мог не дапусціць перамогі апазіцыі, але з той простай прычыны, што яму неабходна сцвердзіць сваю легітымнасць на выбарах, ён не мог спакойна забараніць апазіцыі дзейнічаць увогуле. Таму падрыхтоўка да галасавання ў сакавіку 2006 г. забяспечвала апазіцыі легальную — нават калі і жорстка абмежаваную — палітьгчную прастору для арганізацыі і манеўру.
Дарога да (частковага) адзінства
Апазіцыя пачала рыхтавацца да прэзідэнцкіх выбараў недзе за год, увесну 2005 г. Асноўная мэта была вызначыць адзінага кандыдата, які будзе супрацьстаяць Лукашэнку. Дзеля гэтага партыі і НДА, аб’яднаныя вакол кааліцыі “5+”, якая ўдзельнічала ў парламенцкіх выбарах у кастрычніку 2004 г., дамовіліся наконт працэдуры вылучэння. Сярод актывістаў апазіцыі меліся адбыцца першасныя выбары дэлегатаў на Кангрэс дэмакратычных сіл (КДС), якому будзе належаць апошняе слова ў абранні кандыдата ад аб’яднанай апазіцыі. Прэтэндэнтаў было чацвёра, але толькі два з іх мелі сур’ёзныя шанцы на вылучэнне: старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і былы віцэ-мэр Гродна Аляксандр Мілінкевіч. Першы прадстаўляў ліберальнае крыло апазіцыі, другі — ветэран грамадзянскай супольнасці з вялікім арганізацыйным досведам і моцнымі сувязямі з НДА — меў падтрымку правацэнтрысцкай нацыяналістычнай партыі БНФ.
“Праймерыз” праводзіліся ў амаль падпольных умовах, бо ўлады, як правіла, не дазвалялі арэндаваць памяшканне і часта разганялі палітычныя сходы, як незаконныя маніфестацыі. Калі дэлегатаў усё ж абралі, Мінскі гарадскі выканкам не дазволіў правядзенне Кангрэса дэмакратычных сіл у Мінску. Але Лукашэнка, разумеючы, што падобная забарона надта яскрава прадэманструе, што ўлада мае намер пазбавіць прэзідэнцкія выбары нават намёку на канкурэнцыю, асабіста ўмяшаўся і запатрабаваў, каб КДС дазволілі сабрацца ў Мінску 1—2 кастрычніка 2005 г.
Выявілася, што ўтрымаць апазіцыю разам — справа нялёгкая. Яна ўлучала ўсіх — ад камуністаў да нацыяналістаў правага крыла, таму ў яе прадстаўнікоў не было амаль нічога агульнага, апроч нянавісці да Лукашэнкі. Апазіцыя не мела паслядоўнай праграмы, затое лідары розных фракцый мелі амбіцыі, якія не магла згасіць паразаў “праймерыз”. На Кангрэсе дэмакратычных сіл разгарнулася ўпартая барацьба паміж Мілінкевічам і Лябедзькам. У другім туры галасавання з перавагай усяго ў восем галасоў з амаль васьмісот перамог Мілінкевіч. Лябедзька не павёўся на заклікі сваіх актывістаў працягваць барацьбу і абяцаў падтрымку Мілінкевічу, хоць і іучалі абвінавачванні, што пазбаўленыя рэгістрацыі НДА з неправеранай колькасцю чальцоў атрымалі на кангрэсе непрапарцыйна вялікае прадстаўніцтва, а шмат хто з прыхільнікаў астатніх прэтэндэнтаў неахвотна прыняў дасягнутае адзінства2.
Да кааліцыі Аб’яднаных дэмакратычных сіл (АДС) на чале з Мілінкевічам не належалі два іншыя кандыдаты, якія таксама разам з Мілінкевічам і Лукашэнкам выйшлі ў фінал выбарчай кампаніі. Першы — Аляксандр Казулін, былы навукоўца, які доўгі час супрацоўнічаў з Лукашэнкам, але зрабіўся ягоным праціўнікам пасля таго, як у 2003 г. яго знялі з пасады рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2005 г. Казулін узначаліў Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю. Ен вызначаў сябе памяркоўным прагматыкам з моцнымі сувязямі ў расійскіх уладных колах. Аднак як кандыдат Казулін застаўся ў ізаляцыі, бо ў мінулым падтрымліваў Лукаціэнку і не хаваў сваіх амбіцый. Другі кандыдат — лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч, дэпутат парламента, які падтрымліваў рэжым. Як і раней, ён вылучаўся для таго, каб ганьбаваць апазіцыю як бы з “незалежнай” пазіцыі.
Паводле Канстытуцыі выбары мусілі адбыцца ў ліпені 2006 г., але 15 снежня 2005 г., на наступны дзень пасля сустрэчы Лукашэнкі ў Маскве з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным, Цэнтральная выбарчая камісія аб’явіла, што галасаванне пераносіцца на сакавік. Гэта быў крок насустрач грамадзянам — прынамсі, так афіцыйна сцвярджалася, — якія наракалі, што выбарчая кампанія ўлетку сарве графік сельгаспрацы і адпачынкаў. Насамрэч перанос даты галасавання ўпісваўся ў лукашэнкаўскую стратэгію ўдараў на апярэджанне. Ен спадзяваўся, што холад дапаможа адахвоціць людзей ад працяглых акцый пратэсту пад адкрытым небам.
Галасаванне ў сакавіку азначала, што этап збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў прыпадзе на доўгія святы, якія ў шматканфесійнай Беларусі пачынаюцца ад канца снежня і працягваюцца да сярэдзіны студзеня — да Новага года паводле праваслаўнага калевдара. Ў канцы сакавіка ва Украіне меліся прайсці парламенцкія выбары, а значыць,
2 Гл.: Can Opposition Unite to Challenge Lukashenka?//RFE/RL Belarus, Ukraine, and Moldova Report. 04.10.2005. http://www.rferl.org/reports/pbureport/2005/10/35-041005. asp.
ва ўкраінскіх актывістаў грамадзянскай супольнасці не будзе часу прыехаць у Беларусь, каб падтрымаць сваіх калег. Перанос выбараў у Беларусі з ліпеня на сакавік таксама азначаў, што на час прызначанай на сярэдзіну ліпеня сустрэчы “вялікай васьмёркі” ў Санкт-Пецярбурзе “беларускае пытанне” ўжо даўно страціць актуальнасць. Лукашэнка дбаў пра тое, каб не паставіць у няёмкае становішча Пуціна — ягонага галоўнага абаронцу на міжнароднай арэне.
Скарочаная кампанія
Самы відавочны матыў пераносу выбараў быў у тым, каб скараціць час на агітацыю для энергічнага Мілінкевіча, які адразу па вылучэнні пачаў сустракацца з выбарцамі па ўсёй Беларусі і за літаральна некалькі тыдняў зрабіўся досыць заўважнай фігурай на беларускай палітычнай сцэне. Мілінкевіча нават цёпла прымалі кіраўнікі шэрага еўрапейскіх краін, якія ён наведаў. Гэта яшчэ больш падвысіла яго аўтарытэт — быў заўважны рэзкі кантраст з татальным дыпламатычным байкотам рэжыму Лукашэнкі з боку заходніх дзяржаў.
He разгубіўшыся ад нечаканага пераносу выбараў, актывісты апазіцыі прадэманстравалі неверагодна высокую адданасць справе і запас сіл — яны масава збіралі подпісы за сваіх кандыдатаў. Зноў станоўчую ролю адыграў Мілінкевіч. Ен доўгі час стаяў на чале НДА і меў моцныя сувязі з шараговымі актывістамі — гэта выклікала да яго давер як да прадстаўніка шьгрокай дэмакратычнай грамадскасці і значна дадало актывістам АДС энергіі, нават у нечым нечаканай, у зборы подпісаў. Мілінкевіч сабраў болып за 240.000 подпісаў (афіцыйна прызнаныя былі 198.000), а Казулін здзівіў тым, што падаў 148.000 подпісаў, сабраных пераважна дзякуючы моцнай падтрымцы сваёй сацыял-дэмакратычнай партыі3.
Вядома, усё гэта ніяк не азначала, што апазіцыя мае хоць якія рэальныя шанцы перамагчы. У складзе мясцовых выбарчых камісій яе прадстаўнікі атрымалі толькі некалькі месцаў з амаль сямідзесяці тысяч па ўсёй краіне4. Доступ да электронных СМІ абмяжоўваўся двума 30-хвіліннымі выступамі па нацыянальным тэлебачанні і двума — на дзяржаўным радыё. Міліцыя часта арыштоўвала ўвесь наклад апазіцыйных газет. Праводзіць агітацыйныя сходы можна было толькі з афіцыйнага дазволу. Калі актывісты пачалі не зважаць на неканстытуцыйнае, на іх думку, патрабаванне, дзясяткі з іх мусілі адбыць непрацяглыя тэрміны турэмнага зняволення. 3 набліжэннем дня галасавання лідараў апазіцыі і грамадзянскай супольнасці пачалі
3 Лагер Лукашэнкі сцвярджаў, што ў падтрымку ягонай кандыдатуры сабрана 1,9 млн подпісаў, але іх зболыпага збіралі на працоўных месцах і ў ВНУ, так што гэтую працэдуру можна назваць толькі прымусовай. Афіцыйную інфармацыю пра колькасць подпісаў гл. на: http://rec.gov.by/elect/prrb2006/itog_podpisi.html.
4 Афіцыйныя звесткі пра склад мясцовых выбарчых камісій гл. на: http://rec.gov.by/ elect/prrb2006/itog_di visional.html.
садзіць за краты, часта па абвінавачванні ў “дробным хуліганстве”, лаянцьі ў грамадскім месцы ці напісанні графіці5. Паказанняў аднаго міліцыянта было дастаткова, каб чалавек апынуўся на нарах.
Аднак рэпрэсіі не прынеслі поўнага поспеху. I Казулін, і Мілінкевіч працягвалі шмат ездзіць па краіне, абодва выкарысталі адведзены ім эфірны час для знішчальнай крытыкі рэжыму. Асабліва джалілі Лукашэнку стрэлы Казуліна. Ён казаў пра асабістае жыццё Лукашэнкі, яго фінансы і ўвогуле гаварыў пра тых, хто валадарыць у краіне, так, як ніхто за папярэднія дванаццаць гадоў у пазбаўленым дыскусій публічным дыскурсе. 2 сакавіка 2006 г. у прамове на Усебеларускім народным сходзе — прапагандысцкім шоу ў савецкім стылі — Лукашэнка амаль гадзіну адказваў на абвінавачванні Казуліна. У той жа дзень міліцыя абвергла яго з дапамогай дубінак, затрымаўшы ў Мінску і жорстка збіўшы. Апошнія перадвыбарныя выступы і Казуліна, і Мілінкевіча цэнзураваліся6.
Знакавым поспехам апазіцыі падчас выбарчай кампаніі было тое, што яна здолела згуртаваць вакол сваіх лідараў ядро адданых прыхільнікаў дэмакратыі. Хоць гэта,здаецца, і сціплае дасягненне, але акурат да яго і не магла дайсці беларуская дэмакратычная апазіцыя цягам усіх папярэдніх больш як дзесяці гадоў міжасабовых сварак і расколаў у шэрагах. Хоць фармальна апазіцыя не была аб’яднанай, Мілінкевіч і Казулін устрымліваліся ад узаемных нападаў, дый не мелі на гэта магчымасці, калі ўлічваць, пад якім моцным ціскам рэжыму яны знаходзіліся. Асабліва пераўзышоў чаканні Казулін, якога некаторыя рана спісалі з рахункаў як марыянетку рэжыму, — ён паказаў сябе дынамічным і бескампрамісным кандыдатам. У апошнія дні выбарчай кампаніі ён нават далучыўся да Мілінкевіча.
Хоць апазіцыя няблага згуртавала ўласную базу падтрымкі, яна не зрабіла выбоіны ў Лукашэнкавай. Нават самая лепшая арганізацыя дзейнасці на нізавым узроўні не магла пераадолець узведзеных рэжымам інфармацыйных і адміністрацыйных бар’ераў. Апазіцыя звяртала ўвагу на палітычныя пытанні, такія як дэмакратыя і правы чалавека, але яны закраналі вузкае кола выбарцаў. Аднак гэта не абавязкова сведчыць пра хібнасць стратэгіі, бо ад 2004 г. у Беларусі назіраўся нязменны рост узроўню жыцця, таму ўсе спробы пабудаваць кампанію на папулісцкай “харчовай” тэматыцы маглі б пайсці на карысць Лукашэнкі. Падкрэсліваючы праблемы свабоды і дэмакратыі, апазіцыя, прынамсі, звяртала ўвагу на тое, чаго марна чакаць за дзейным рэжымам.
Сам Лукашэнка не вёў выбарчую кампанію, пакінуўшы справу свайму велізарнаму адміністрацыйнаму, рэпрэсіўнаму і медыйнаму апарату. Прапаганда на дзяржаўным тэлебачанні па сутнасці не змянілася, але
5 Ужыванне рэпрэсій падчас выбарчай кампаніі задакументаванае ў дакладзе місіі назіральнікаў АВСЕ: www.osce.org/documents/odihr/2006/06/19393_en.pdf.
6 Гл.: Marples David. Belarus Election Campaign Turns Violent Ц Eurasia Daily Monitor. 08.03.2006. www.Jamestown.org/edrn/article.php?article_id=2370851.
яе градус падвысілі новыя прыёмы і ноткі, якія меліся дыскрэдытаваць і дэманізаваць рэвалюцыйныя памкненні апазіцыі. У асобных праграмах праводзіліся паралелі паміж змаганнем Лукашэнкі з ягонымі крытыкамі, а значыць, і Захадам, і Хрыста з фарысеямі, г.зн. габрэямі, амерыканцамі і еўрапейцамі7. У танчэйшых перадачах, якія меліся ўздзейнічаць на “балота”, буйныя замежныя палітыкі, спевакі, артысты, спартсмены славілі Лукашэнку. У дакументальных фільмах распавядалася пра тое, якое кепскае жыццё ў кожнай былой савецкай рэспубліцы, апроч Беларусі; самыя жахлівыя рэпартажы прысвячаліся Грузіі, дзяржавам Балтыі і Украіне. Гарадскую моладзь прываблівалі тэлевізійнымі шоу, дыскатэкамі і канцэртамі — на паверхні яны здаваліся апалітычнымі, але ў іх усё часцей іучалі папсовыя хваласпевы “бацьку”, як называюць у народзе Лукашэнку. Гэтая “поп-аганда” канструявалася такім чынам, каб пераіукацца з матывамі і вобразамі “памаранчавай рэвалюцыі” — моладзь прьгцягвалі стылістыкай рэвалюцыі, бэсцячы яе сутнасць8.
Афіцыйныя СМІ раздзімалі віртуальныя канфлікты і выдумлялі ўяўныя пагрозы, каб апраўдаць рэпрэсіўньія захады рэжыму. Адным з адметных прыёмаў былі “папярэджанні загадзя” пра метады дзейнасці апазіцыі і быццам бы яе сакрэтныя планы. У дзяржаўных газетах друкаваліся вялікія ўрыўкі з класічных твораў, прысвечаных дэмакратызацыі, у тым ліку з “Трэцяй хвалі” Сэмюэля Гантынгтана і “Палітыкі негвалтоўнага дзеяння” Джына Шарпа. Да іх дадаваліся тлумачэнні, што экзіт-полы і негвалтоўныя “флэш-мобы” насамрэч служаць прыкрыццём для разбуральных і патэнцыйна крывавых дзеянняў апазіцыі, якія яна плануе, каб любымі сродкамі захапіць уладу9. У іншым дакладзе, падрыхтаваным КДБ, сцвярджалася, што ўдзельнікі НДА “Партнёрства”, якая займалася назіраннем на выбарах, арыштаваныя за тое, што планавалі ў дзень выбараў арганізаваць выбухі ў цэнтры Мінска і скарыстаць іх як нагоду для гвалтоўных нападаў на органы ўлады. Праводзячы сувязь паміж крытыкамі рэжыму і гвалтам, улада рыхтавала грамадскую думку да прыняцця любых захадаў супраць апазіцыі, якія маглі палічыць патрэбнымі сілы бяспекі.
Неверагодныя вынікі
Цэнтральная выбарчая камісія не толькі намалявала неймаверны вынік, з якім перамог Лукашэнка, — 83%, але і дала Мілінкевічу 6,1%
’ Гэткае грубае выкарыстанне хрысціянскага рэлігійнага сюжэта выклікала моцны гнеў вернікаў, так што ў красавіку 2006 г. фільм прыдворнага рэжысёра рэжыму Юрыя Азаронка выкінулі з праграмы кінафестывалю, які праводзіўся ў Мінску пры падтрымцы Беларускага экзархата РПЦ.
8 He адзін Лукашэнка выкарыстоўвае гэты прыём. У студзені 2006 г. прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў пайшоў япічэ далей — ён вёў “каляровую” кампанію за пераабранне.
9 Гл., напр.: Технологнн дестабнлнзацнн, нлн Почему в Беларусн не состонтся “бархатной революцнн” // Во славу Роднны. Белорусская военная газета. 01.02.2006.
галасоў, Казуліну — 2,2%, а Гайдукевічу прыпісала 3,5% галасоў. Паводле афіцыйных звестак, яўка склала 92,3%, прычым кожны пяты з выбарцаў прагаласаваў датэрмінова10. Міжнародныя назіральнікі, як і апазіцыя, прыйшлі да высновы, што гэтым вынікам немагчыма даць веры11. Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе заявіла, што выбары “не адпавядалі прынятым АБСЕ крытэрыям дэмакратычных выбараў”, бо “адвольнае ўжыванне дзяржаўнай улады і масавыя затрыманні сведчаць пра непавагу да фундаментальных правоў: свабоды сходаў, асацыяцый і выказвання”12.
Як ні дзіўна, абвяшчэнне афіцыйных вынікаў выклікала хвалю масавых пратэстаў, якія пачаліся ў Мінску ўвечары пасля заканчэння галасавання: на Кастрычніцкай плошчы сабралася, прынамсі, 20.000 чалавек, нягледзячы на пагрозы КДБ, што пратэстоўцам будзе выстаўленае абвінавачванне ў тэрарызме і вынесенае смяротнае пакаранне. Акцыя працягвалася ў наступныя дні. Як і ў Кіеве падчас “памаранчавай рэвалюцыі”, моладзь разгарнула намётавае мястэчка. Каталізатарам пратэсту сталіся неверагодныя афіцыйныя вынікі, але яго мапітаб і працягласць — беспрэцэдэнтныя для Беларусі — таксама ў вялікай ступені былі плёнам упартай, цяжкай працы апазіцыі падчас выбарчай кампаніі: яна здолела выклікаць давер цвёрдага антылукаіпэнкаўскага электарату, а актывісты грамадзянскай супольнасці ў выніку прэзідэнцкай гонкі ўсталявалі або ўмацавалі паміж сабой сувязі.
Фармат пратэсту, абліччы пераважна маладых яго ўдзельнікаў і сімволіка ўражвалі сваім падабенствам да “памаранчавай рэвалюцыі”. Аднак адрозненняў было яіпчэ больш, і яны яшчэ болып уражвалі.
Калі ў Кіеве колькасць дэманстрантаў даходзіла да соцень тысяч і з кожным днём павялічвалася, дык у Мінску яна так і не пераўзышла паказніка першага вечара пасля выбараў і фактычна пачала далей хутка змяншацца13.
Па-другое, не было ніякіх прыкмет, каб рэжым ці яго рэпрэсіўны апарат маглі адступіць, а тым болей абрынуцца, сутыкнуўпіыся з
10 Афіцыйныя звесткі гл. на: http://rec.gov.by/elect/prrb2006/messl3.html.
11 Дык якімі былі сапраўдныя вынікі? Паводле вынікаў паслявыбарчага апытання, праведзенага, нягледзячы на пагрозы пераследу, Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (НІСЭПД) — найбуйнейшай сацыялагічнай арганізацыяй у краіне, забароненай рапіэннем суда ў красавіку 2005 г., — Лукашэнка атрымаў 64% галасоў (лічба болып рэальная, але яна ўсё роўна сведчыць пра бясспрэчную перамогу Лукашэнкі), а Мілінкевіч набраў 21%. Даследаванне ШСЭПД таксама паказала, што каля трох пятых электарату альбо цалкам, альбо збольшагадавяраюць афіцыйным вынікам. Гл.: http://iiseps.org/old/4-06-7.html.
12 Гл.: http://www.osce.org/odihr/elections/belarus/66520.
13 Праводзячы параўнанні паміж Украінай і Беларуссю, трэба ўлічваць розніцу ў памерах: насельніцтва Украіны складае каля 46 млн, між гым як тэрыторыя Беларусі меншая за адну чацвёртую ад украінскай, а колькасць насельніцтва — 9,8 млн. Такім чынам, 20-тысячную маніфестацыю ў Беларусі прыблізна можна параўнаць з 90-тысячнай ва Украіне.
негвалтоўнымі вулічнымі дэманстрацыямі. Спецпадраздзяленні міліцыі выконвалі загады адрэзаць плошчу і арыштоўваць кожнага, хто паспрабуе прайсці туды або выйсці.
Адрозна ад Украіны, СМІ не зрабіліся рупарамі іншадумства, а наадварот, перадавалі паклёпніцкія рэпартажы пра ўдзельнікаў пратэсту: называлі іх наймітамі, сутэнёрамі і наркаманамі, так што ўрэшце выразна варожа настроілі грамадскую думку. Паводле вынікаў паслявыбарчага апытання НІСЭПД, толькі 20,4% насельніцтва ўхвалялі акцыі пратэсту, a 45,9% — не ўхвалялі14. Неўзабаве лік пратэстоўцаў скараціўся да трох — чатырох соцень актывістаў. Тады сілы спецназа ў ноч 24 сакавіка захапілі намётавае мястэчка на Кастрычніцкай плошчы і арыштавалі ўсіх яго насельнікаў15.
Апошні ўсплёск вулічнай актыўнасці апазіцыі прыпаў на 25 сакавіка — Дзень незалежнасці Беларусі, — калі маніфестацыя скончылася паходам на ізалятар часовага ўтрымання, дзе знаходзілася большасць раней арыштаваных. Спецпадраздзяленні міліцыі перагарадзілі шлях дэманстрантам на чале з Казуліным і гвалтоўна разагналі шэсце. Казуліна арыштавалі і абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў16.
Тое, што апазіцыя не здолее доўга працягваць, а тым болып нарошчваць акцыі пратэсту, было прадвызначана. He існавала сітуацыі “расколу легітымнасці”, бо хоць рэжым Лукашэнкі пры правядзенні выбараў парушыў дэмакратычныя нормы, не было кандыдата ад апазіцыі, якога можна прызнаць сапраўдным пераможцам, як Віктара Юшчанку ва Украіне. Рэч не толькі ў тым, што не праводзілася экзітполаў ці паралельнага падліку галасоў, яшчэ болып істотна, што ўсе — у тым ліку лідары і актывісты апазіцыі — ведалі, што Лукашэнка атрымаў больш галасоў за сваіх канкурэнтаў. Апазіцыянерам заставалася толькі даводзіць, што ён перамог з меншай перавагай, чым значылася ў афіцыйных выніках. Але яны не маглі сцвярджаць, як іх калегі ва Украіне, што вынік галасавання мусіць быць іншым.
Іншымі словамі, у Беларусі ў сакавіку 2006 г. не склалася рэвалюцыйная сітуацыя. У такіх абставінах не дзіўна, што пытанне пра мэту пратэстаў выклікала разгубленасць. Лідары апазіцыі вылучалі патрабаванні, якія кожны дзень змяняліся: спачатку — адстаўкі Цэн-
14 Гл.: http://iiseps.org/old/4-06-7.html. Цікава, што вынікі апытання, праведзенага НІСЭПД прыкладна праз месяц (тая ж спасылка), паказалі, што доля тых, хто ўхваляў акцыі пратэсту, трохі падвысілася — да 23,9%, але доля тых, хто не ўхваляў, вырасла яшчэ больш — да 53,6%, а колькасць абыякавых скарацілася больш як напалову — ад 33,3% да 15,9% апытаных. Магчыма, гэтыя зрухі варта ўспрымаць як паказнік таго, да якой ступені ачарненне пратэстоўцаў у афіцыйных СМІ сфармавала стаўленне да іх грамадства.
15 Пра паслявыбарчыя акцыі пратэсту гл.: Marples David. Belarus: The End Game Ц Eurasia Daily Monitor. Vol. 3. Issue 58.24.03.2006. http://www.jamestown.org/single/7no_ cache=l&tx_ttnews%5Btt_news%5D=31516# .UbYXzeci7K0.
16 Тамсама.
тральнай выбарчай камісіі, затым — скасавання вынікаў галасавання і новых выбараў. Як і варта было чакаць, пратэстоўцы, слухаючы гэткія нязладжаныя галасы, пачуваліся збітымі з панталыку.
Аднак нашмат большай праблемай за зменлівасць патрабаванняў быў мінімальны ўдзел лідараў апазіцыі ў арганізацыі пратэстаў. Дэманстрацыі ўзніклі насамрэч спантанна, іх збольшага ладзілі экспромтам найболып радыкальныя сярод маладых актывістаў. Пры поўнай адсутнасці планавання і каардынацыі паміж радыкаламі грамадзянскай супольнасці і лідарамі апазіцыі, безумоўна, не падрыхтаванымі да таго, што на плошчу ў дзень выбараў прыйдзе нечакана шмат народа, і яшчэ болып разгубленымі ад таго, што моладзь паставіла на плошчы намётавае мястэчка, пратэсты скончыліся гэтаксама, як і пачаліся, — як спантанныя, кепска арганізаваныя, дрэнна забяспечаныя дысідэнцкія акцыі.
Усё гэта рэзка кантраставала з падзеямі ва Украіне, дзе паслявыбарчыя пратэсты ўважліва планаваліся, забяспечваліся неабходнымі чалавечымі і матэрыяльнымі рэсурсамі, пераследавалі ясную палітычную мэту і ажыццяўляліся пры поўным удзеле палітычнай апазіцыі ў шчыльнай супрацы з грамадзянскай супольнасцю. У Мінску ўсе рэкорды бязладдзя пабіла нескаардынаванасць паміж Мілінкевічам і Казуліным. Мілінкевіч падтрымліваў пратэстоўцаў на Кастрычніцкай плоіпчы, хоць і няўдала абіраў час — яго не было на плошчы, калі спецназ браў намётавае мястэчка ў ноч 24 сакавіка. Казулін жа шматкроць паўтараў маладзёнам у намётах, каб яны пакінулі лагер і адмовіліся ад “безнадзейнай” справы. Агулам, як сказаў актывіст, які кіраваў намётавым мястэчкам, лідары апазіцыі “мелі меншае дачыненне да арганізацыі пратэстаў на Плошчы, чым спецназ”.
Аднак спантаннасць паслявыбарчых пратэстаў і слабы, а можа і ўвогуле нулявы, унёсак у іх палітычнай апазіцыі нельга разглядаць толькі як прыкмету паразы. Калі ўлічваць, што рэжым здатны наперад ліквідаваць пагрозу, як толькі яна нараджаецца, можна сцвярджаць, што ў Беларусі ўвогуле быў магчымы толькі такі пратэст. Непланаваныя, нескаардынаваныя дзеянні пэўна на нейкі час збілі з панталыку ўлады: тыя вагаліся, дзе нанесці ўдар, каб не дапусціць адкрытага выяўлення незадаволенасці.
Болын затое, калі электаральны сцэнарый якрэальная магчымасць змены рэжыму быў па сутнасці перакрэслены, можна сцвярджаць, што сур’ёзную пагрозу рэжыму маглі стварыць толькі такія дзеянні: спантанныя, спачатку неарганізаваныя, узначаленыя не тымі, хто супрацьстаяў уладзе на выбарах. Можна правесці некаторыя паралелі з Кыргызстанам, дзе ўладу ўрэшце зрынулі ажурат тыя сілы і тымі спосабамі, што амаль не мелі ніякага дачынення да пачатковай спробы электаральнай рэвалюцыі.
Але, каб паспяхова ўзяць уладу, спантаннасць мусіла хутка трансфармавацца ў зладжанасць, мэтанакіраванасць і вылучыць сярод пратэстоўцаў новых лідараў — усё гэта не склалася ў Мінску ў сакавіку
2006 г. Да таго ж пазаінстытуцыйныя дзеянні, спроба змены рэжыму не паводле электаральнай мадэлі вымагалі, каб апазіцыя абгрунтавала сваё права на легітымнасць на аснове не выбарчьгх, а рэвалюцыйных прынцыпаў.
Між тым, паўтаруся, мысленне пратэстоўцаў у Беларусі загрузла ў парадыгме электаральнай рэвалюцыі. Больш за тое, каб падобныя дзеянні прынеслі поспех, іх неабходнымі перадумовамі былі болыпая ступень самаарганізацыі грамадства, шырэйшы распаўсюд палітычнай актыўнасці і наогул нашмат вышэйшая запатрабаванасць палітычных змен, чым рэальна існавалі на той час у Беларусі.
Нарэшце, усе гэтыя чыннікі мусілі супасці з унутранай дэзарганізаванасцю рэжыму, непадрьгхтаванасцю да ўтаймавання хвалі пратэстаў і гатоўнасцю асобных элементаў рэжыму перайсці на бок апазіцыі, прынамсі, калі мабілізацыя грамадства дасягне пэўнай адзнакі, за якой сур’ёзна ўзрасце цана здушэння пратэстаў. Усе гэтыя фактары тлумачаць, як, магчыма, калі-небудзь урэшце распадзецца кансалідаваны аўтакратычны рэжым тыпу створанага Лукашэнкам. Аднак гэтых фактараў, зразумела, не існавала ў 2006 г. Пратэстоўцы на плошчы і палітычныя лідары апазіцыі зболыпага ўсведамлялі, што патрэбных перадумоў няма, і гэтым, у сваю чаргу, тлумачыцца, чаму выразнай тэндэнцыяй акцый пратэсту было іх самаабмежаванне.
Рэвалюцыя духу?
Якія б расчараванні ні прынесладэмакратычнай апазіцыі ў Беларусі выбарчая кампанія, галасаванне і згаслая хваля пратэстаў, яны пазначылі, я б сказаў, “рэвалюцыю духу” ў дэмакратычнай супольнасці і такім чынам, магчыма, павялічылі шанцы на тое, што калі-небудзь у краіну прыйдзе свабода. Дэманстрацыі, якія ўражвалі колькасцю ўдзельнікаў і сваёй працягласцю, — калі іх справядліва ацэньваць у кантэксце невялікай краіны, дзе кіруе надзвычай кансалідаваны аўтарытарны рэжым з магутным рэпрэсіўным апаратам, — сведчаць, што ўзмацненне рэпрэсій радыкалізавала беларускую дэмакратычную супольнасць да той мяжы, калі маленькі гурток адданых ідэі людзей гатовы ўдзельнічаць у, здавалася б, безнадзейных і нелагічных акцыях пратэсту. Да таго ж падзеі вакол нядаўніх выбараў паказваюць, што ў грамадзянскай супольнасці адчуваецца адданасць ідэі пабудовы дэмакратыі, якую не можа знішчыць нават крымінальны пераслед, і што грамадзянская супольнасць можа спантанна самарганізоўвацца, нават калі яе лідараў выключылі з гульні масавымі арыштамі, як зрабіў рэжым за некалькі дзён да галасавання.
3 19 сакавіка сярод беларускай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці ўзнікла новая з’ява, якую самі актывісты называюць “сеціўнай салідарнасцю”. Гаворка ідзе пра новыя, спантанныя формы самаарганізацыі актывістаў і грамадзян, якія дзейнічаюць без кіраўніцтва і каардынацыі зверху і часам нават не маюць палітычнага
досведу, каб атаясамліваць сябе з нейкім канкрэтным рухам, партыяй ці лідарам. Гэтыя нефармальныя, спантанныя сеткі спрабуюць не даць памерці духу савецкіх пратэстаў, аб’ядноўваючы прыватныя рэсурсы, каб суседзі атрымлівалі інфармацыю пра палітычныя падзеі, распаўсюджваючы ідэі і інфармацыю ў інтэрнэце і арганізоўваючы флэш-мобы на вуліцах Мінска і іншых буйных гарадоў: цягам месяца пасля Плошчы ў Мінску амаль штодзённа ладзіліся флэш-мобы.
Асабліва цікавым і шматабяцаіьным выглядае выкарыстанне інтэрнэт-рэсурсаў, каб распаўсюджваць інфармацыю ў Беларусі, а не паведамляць пра падзеі ў Беларусі астатняму свету. У такія значныя моманты, як дзень галасавання і наступны мітынг на Кастрьгчніцкай плоіпчы або арышт Казуліна, колькасць наведванняў асноўных незалежных сайтаў зашкальвача, нягледзячы на спробы ўлады іх заблакаваць. Флэш-мобы таксама пераважна каардынаваліся праз інтэрнэт. Традыцыйны сектар НДА таксама зрабіў інтэрнэт прыладай сваёй працы, хай толькі таму, што рэжым перакрыў ледзь не ўсе іншыя каналы іх дзейнасці.
Дэманстрацыя непакорлівасці і грамадзянскай актыўнасці ў кантэксце выбараў выявіла не толькі падставы для надзеі, але і прычыны для трывогі. У Беларусі дэмакратычная супольнасць утварае сваю субкультуру, адасобленую ад астатняга грамадства з дапамогай страху і інерцыі, якія няспынна насаджае рэжым. У выніку на вуліцах і плошчах Мінска— і ў гэтым каласальная розніца з сітуацыяй у Кіеве на год і чатыры месяцы раней — большасць мінакоў заставаліся абыякавымі, а некаторыя з пагардай ставіліся да пратэстоўцаў. Падтрымлівала маніфестантаў ніяк не большасць. Лёгкасць і жорсткасць, з якой спецпадраздзяленні міліцыі здушылі пратэст, пацвердзілі, піто рэжым па-ранейшаму здольны адбіць любую атаку апазіцыі, і паслужылі для астатняга грамадства сігналам, што за непаслушэнства можна дорага паплаціцца.
Калі згасла хваля пратэстаў, пачалі выходзіць на паверхню адмоўныя тэндэнцыі, якія паралізоўвалі апазіцыю ў мінулым. Папершае, палітычныя лідары і актывісты, якія так і не прынялі цалкам вылучэння Мілінкевіча, пачалі ставіць пад пытанне гэтак цяжказдабытую еднасць апазіцыі. Некаторыя — у тым ліку Лябедзька і большасць ягонай партыі — узяліся аспрэчваць права Мілінкевіча на лідарства, спасылаючыся на ягоную наразу на выбарах і абвінавачваючы яго ў неэфектыўнасці дзеянняў падчас паслявыбарчых акцый пратэсту. Ідэя Мілінкевіча ўтварыць новую парасонавую арганізацыю — Рух “За свабоду” — не знайшла вялікай падтрымкі. Некаторыя крытыкі сцвярджалі, што ягоная мэта — стварыць палітычную базу для сябе асабіста, а іншыя ўвогуле пачалі выказваць сумневы, ці ўдалая гэта ідэя — аб’яднанне апазіцыі.
Сёння, калі сцэнарый, выкарыстаныў сакавіку 2006 г., не спрацаваў, апазіцыі болып за ўсё патрэбна яснае разуменне, як дзейсна змагацца з Лукашэнкам. Ніводная апазіцыйная арганізацыя, ніводны лідар не прапанаваў на гэты конт ніякіх сур’ёзных ідэй. Больш за тое, няма
карысці ад пустых размоў Мілінкевіча пра тое, каб узяць у “аблогу аўтарытарную крэпасць” і “паглыбіць крызіс унутры рэжыму”17, без абсалютна ніякіх канкрэтных прапаноў, як зрабіць тое ці друтое. Гэта толькі падкрэслівае адчайны дэфіцыт стратэгічнагамыслення.
Субсідыі, шок і прастора дэмакратыі
Сумная рэчаіснасць, перад якой апынуліся апаненты Лукашэнкі, палягае ў тым, што нават іх найлепшыя планы і самыя гераічныя высілкі не моіуць гарантаваць якасных змен у палітычнай сітуацыі. Выглядае, што рэжым Лукашэнкі дасягнуў той ступені кансалідацыі, калі яго наўрад ці магчыма пахіснуць без удзелу ў гульні вонкавых чыннікаў.
Адным з іх мог бы стацца замежны ціск. Дзеянні апазіцыі падчас і пасля выбараў, а таксама брутальнасць зачысткі Плошчы прыцягнулі шырокую ўвагу міжнароднай супольнасці, і ў выніку Лукашэнка адчуў болып паслядоўны, чым раней, ціск з боку Захаду. I Злучаныя Штаты, і Еўразвяз увялі візавыя санкцыі супраць ключавых фігур рэжыму і замарозілі іх актывы. Аднак санкцыі з’явіліся ў час, калі ў Захаду нікчэмна мала механізмаў уздзеяння на Беларусь, і, напэўна, іх не хопіць, каб змяніць паводзіны Лукашэнкі і ягоных падначаленых.
Бясспрэчна, найбольшыя з усіх вонкавых фактараў магчымасці паўплываць на Лукашэнку і змяніць палітьгчную дынаміку ў Беларусі мае Расія. Крэмль красамоўна даў зразумець, што яго задавальняе перамога Лукашэнкі. За беларускага прэзідэнта выказваліся афіцыйныя расійскія СМІ і шэраг вядучых расійскіх палітыкаў. Яго маўкліва падтрымліваў сам Пуцін. Аднак пасля выбараў беларуска-расійскія стасункі ўвайшлі ў крутое піке, калі найбуйнейшы расійскі манапаліст “Газпрам” у 2007 г. абвясціў, што ў чатыры разы падвысіць цэны на газ для Беларусі. Расія зрабіла і іншыя крокі, каб скараціць ускосныя субсідыі для Беларусі, напрыклад, скасаваўшы дамоўленасць, паводле якой Беларусь можа набываць сырую расійскую нафту са зніжкай, каб перапрадаваць яе на Захадзе па значна вышэйшых рынкавых коштах.
Калі Расія будзе паслядоўна выконваць гэтыя планы, рэжым Лукашэнкі застанецца без свайго галоўнага эканамічнага апірышча. Мяркуецца, што зніжкі на нафту і іншыя разнастайныя расійскія льготы складаюць цэлую чвэрць гадавога ВУП Беларусі. Калі гэты кранік перакрыецца, растане і ладная частка “сацыяльнага кантракта”, на якім трымаецца ўлада Лукашэнкі. Ягоны рэжым апынецца перад суворым выбарам: альбо праводзіць балючыя эканамічныя рэформы, у тым ліку дазволіць прыватызацыю, скараціць раздзьмуты штат у дзяржаўным сектары і зачыніць стратныя прадпрыемствы, альбо рэзка скараціць заробкі, пенсіі і іншыя выплаты — сярод іншых і верным прыхільнікам рэжыму. Рэсурсы для патранажу будуць вычарпаныя, і ўнутраная знітаванасць рэжыму можа даць расколіны.
17 Цыт. у: Роўда Уладзімір. Нтогя нзбнрательной кампаннн 2006 г. для белорусской полнтнческой оппознцнн. 11.05.2006. www.nmnby.org/pub/0605/llm.htinl.
Аднак навыкі і рашучасць улады ў правядзенні рэпрэсій цалкам могуць прывесці да таго, што нават балючы эканамічны шок не будзе мець наўпроставых палітычных вынікаў. Болып за тое, вельмі малаверагодна, што ў Масквы ёсць нейкая палітычная мэта — а калі і ёсць, дык пэўна не дэмакратычная — у гэтым новым канфлікце. Сапраўды, як выглядае, рашэнне спыніць субсідыі — чыста фінансавае, і магчыма, для яго наўмысна падабраны такі час, калі існуе найменшая верагоднасць, што яно падарве блізкі, але фінансава абцяжарвальны рэжым у Мінску.
У кожным разе, для прарыву да дэмакратыі ў Беларусі неабходна, каб з’явіўся вялікі і дзейсны дэмакратычны рух. Хоць беларуская апазіцыя адметна пасталела падчас прэзідэнцкай кампаніі 2006 г., ёй яшчэ трэба адолець доўгі шлях, перш чым яна зможа лічыцца рэальным канкурэнтам рэжыму Лукашэнкі. А паколькі законная праетора, каб арганізоўвацца і дзейнічаць, сціскаецца, магчыма, апазіцыі прыйдзецца ператварыцца ў дысідэнцкую сетку, засяроджаную на захаванні створаных ёю непадуладных рэжыму зон грамадскай і культурнай аўтаноміі, а не на дасягненні палітычных мэт. У звароце да парламента ў траўні 2006 г. сам Лукашэнка даў зразумець, што ён, магчыма, аддае перавагу гэтаму кірунку. Ен настойваў, што дзяржава павінна “ўзаемадзейнічаць з грамадзянскай супольнасцю”, пад якой, зразумела, меліся на ўвазе групоўкі і арганізацыі, створаныя і фінансаваныя афіцыйнымі структурамі18.
Для апазіцыі найлепшая магчымасць дасягнуць прагрэсу ў справе дэмакратычных перамен — не зважаць на ціск і пагрозы з боку рэжыму і пашыраць апазіцыйную дзейнасць і ў палітычнай, і ў грамадскай сферы. Відавочны сродак для гэтага — выбарчыя кампаніі: улада мусіць і надалей праводзіць выбары, а кожныя выбары даюць апазіцыі яіпчэ адну магчымасць прыцягнуць увагу да парушэнняў і махінацый рэжыму, да запалохванняў.
Таксама для апазіцыі важна знайсці спосабы ўдыхнуць сілы ў сваіх актывістаў паміж выбарчымі кампаніямі і падтрымліваць розныя віды дзейнасці, наўпрост не звязаныя з палітыкай, але здольныя сілкаваць дух супраціву аўтарытарнай палітыцы. Нягледзячы на расчараванне, якое мусіць адчуваць апазіцыя пасля паразы 2006 г., выбух палітычных пратэстаў і грамадзянскай актыўнасці, выкліканы кампаніяй апазіцыі, дае падставы для надзеі. Нават калі аўтарытарная ўлада зробіць канкрэтныя выбары пустой фармальнасцю, прыхільнікі палітьгчных змен усё роўна могуць дасягнуць таго, каб працяг палітычных рэпрэсій даражэй каштаваў рэжыму, і ўмацоўваць дэмакратычны рух, рыхтавацца скарыстаць шанец, калі ў будучыні адкрыецца магчымасць здзейсніць сваю справу. .
Пераклад з амерыканскай.
18 Быкоўскі Паўлюк. Государство для народа//Белорусы п рынок. 29.05—05.06.2006. http://belmarket.by/index.php?article=27574.
Скароты
ААН — Арганізацыя аб’яднаных нацый
АВК — Армія вызвалення Косава
АБСЕ — Арганізацыя па бяспецы і суіірацоўніцтве ў Еўропе
АГП — Аб’яднаная грамадзянская партыя
АДС — Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы
АМАП — Атрад міліцыі асаблівага прызначэння
АНЕМ — Асацыяцыя незалежных электронных медыяў
АЮЛ — Аб’яднаная югаслаўская лявіца
ВНР — Беларуская Народная Рэспубліка
БНФ — Беларускі Народны Фронт
БПСМ — Беларускі патрыятычны саюз моладзі
ВРСМ — Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі
ВСДГ — Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада
ВСДП — Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя
ВСДП (НГ) — Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная грамада)
БССР — Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
БТ — Беларускае тэлебачанне
ВНУ — Вышэйшая навучальная ўстанова
ВУП — Валавы ўнутраны прадукт
ГСС — Грамадзянскі саюз Сербіі
ДАС — Дэмакратычная апазіцыя Сербіі
ДП — Дэмакратычная партыя
ДПС — Дэмакратычная партыя Сербіі
ДССЧ — Дзяржаўны Саюз Сербіі і Чарнагорыі
ДЭКА — Дэмакратычная кааліцыя
ДРС — Дэмакратычны рух Сербіі
ЕГУ — Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт
ЗША — Злучаныя Штаты Амерыкі
КДБ — Камітэт дзяржаўная бяспекі
КНГ — Кансультацыйна-назіральная група
КПБ — Камуністычная партыя Беларусі
КРДС — Каардынацыйная рада дэмакратьгчных сіл
КС АП — Кіраўніцтва справамі Адміністрапыі прэзідэнта
ЛДПР — Ліберальна-дэмакратычная партыя Расіі
МВФ — Міжнародны валютны фонд
МУС — Міністэрства ўнутраных спраў
МФВВ — Міжнародны фонд выбарчых сістэм
НАН — Нацыянальная акадэмія навук
НДА — Недзяржаўная арганізацыя
НІСЭПД — Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў
НКУС — Народны камісарыят унутраных спраў
НФПД — Нацыянальны фонд падтрымкі дэмакратыі
НС — Новая Сербія
ПА АБСЕ — Парламенцкая асамблея Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе
ПАП — Працэса-арыентаваны падыход
ПДЛ — Партыя дэмакратычнай лявіцы
ПКБ — Партыя камуністаў Беларусі
РЗДС — Рух за дэмакратычную Славакію
РПЦ — Руская праваслаўная царква
PTC — Радыё і тэлебачанне Сербіі
САНМ — Сербская акадэмія навук і мастацтваў
САП — Структура-арыентаваны падыход
СДБ — Сербская дзяржаўная бяспека
СДК — Славацкая дэмакратычная кааліцыя
СДП — Сацыял-дэмакратычная партыя
СМІ — Сродкі масавай інфармацыі
СНА — Сербскае народнае абнаўленне
СНД — Садружнасць Незалежных Дзяржаў
СНП — Сацыялістычная народная партыя Чарнагорыі
СПС — Сацыялістычная партыя Сербіі
СРА — Сербскі рух абнаўлення
СРП — Сербская радыкальная партыя
СССР — Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
СФРЮ — Сацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка Югаславія
ФПБ — Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі
ХДС — Харвацкі дэмакратычны саюз
ХСЛП — Харвацкая сацыяльна-ліберальная партыя
ЦВК — Цэнтральная выбарчая камісія
ЦРУ — Цэнтральнае разведвальнае ўпраўленне
ЦСВіД — Цэнтр за свабодныя выбары і дэмакратыю
ЧАЭС — Чарнобыльская атамная электрастанцыя
НЙСЕПІІ — Незавнснмый іінстнтут соцнально-экономнческпх н полнтнческнх нсследованнй
CESID — Centar za slobodne izbore i demokratiju (Центар за слободне нзборе н демократфу)
FRY — Federal Republic of Yugoslavia
GoNGO — government organized non-governmental organization
HZDS — Hnutie za demokraticke Slovensko
IFES — International Foundation for Electoral Systems
NATO — The North Atlantic Treaty Organization
UNDP — The United Nations Development Programme
USAID — U.S. Agency for International Development
Геаграфічна-іменны паказнік
5-ы канал 318
Абашыдзэ Аслан 312, 316, 327 “Аб грамадскіх аб’яднаннях” (закон) 310
Абрадавіч Вук (Обрадовнй Вук) 255
Аб’яднаная югаслаўская лявіца 116, 123, 138, 202, 243
Аб’яднаная грамадзянская партыя 97, 145, 154, 207, 209, 213—214, 217, 219, 258, 261, 298, 338
Аб’яднаная сербская апазіцыя 192
Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы 339—340
Абхазія 316
Аграрная партыя 145—146
Адзіная Расія (партыя) 328
Аджарская аўтаномія 312
Аджарыя 316, 327
Адміністрацыя прэзідэнта 98,141,155, 164, 167, 302
Азаронак Юрый 144, 342
Азербайджан 45, 321—322, 328—329
Акаеў Аскар 331—332, 334
Акт перадачы і пераацэнкі маёмасці 121
Акупапыя: містэрыі 184, 295
Алексій II 181
Аліеў Гейдар 45
Аліеў Ільхам 330
Алімпійскія гульні 177
Альянс за перамены 243
Амерыка 133
Паўночная Амерыка 169 Драбнейшым, адразу пасьля Амерыкі, як падкатэгорыю
Амерыканская асацыяцыя палітычных навук 12
Англія 157
Андыжан 330
Антановіч Іван 99
Антончык Сяргей 93, 143
Арафат Ясір 253
Арганізацыя аб’яднаных нацый 114, 136, 234, 272
Арганізацыя грамадзян для назірання за выбарамі 311
Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе 216—217,272,281, 317, 330, 341, 343
Аркан гл. Ражнатавіч Жэлька
Армія вызвалення Косава 205—206 Арсеневіч Багалюб (АрсеніцевнЬ Вогол>уб) 251
Асамблея дэмакратычных няўрадавых арганізацый 292
Асацыяцыя незалежных электронных медыяў 232
Асноўны Закон 149, 216
Астра-Банк 130
Асфальт для дэмакратыі (праграма) 248
Атрад міліцыі асобага прызначэння 298
Афірматьіўная партыя 224
Аўрамавіч Драгаслаў (АврамовнЬ Драгослав) 122
Аўстра-Вугоршчына, Аўстра-Вугорская імперыя 59, 60
Аўстрыя 89
Багданкевіч Станіслаў 143, 214
Багушэвіч Францішак 77
Бажэлка Алег 154
Байда гл. Стоічыч Радаван
Бакіеў Курманбек 332
Балгарыя 209
Балканы 26,133
Балтыйскі цэнтр Інстытуту Гэлапа 297
* Арыгінальнае напісанне ў дужках прыводзіцца толькі для сербскіх прозвішчаў.
Валтыя 81, 83, 87, 176, 220, 342
Бангалор (плошча) 215
Банс Валеры 29, 66, 225, 306
Бачка Паланка (горад) 119
Беапетрал (фірма) 123
Белавежская пушча 84
Белавежскія пагадненні 180
Беларускае тэлебачанне 167, 168
Беларуская Народная Рэспубліка 77, 84, 186
Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка 77—78, 83, 186
Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада 209
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя 339
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная грамада) 98, 209, 218—219, 301
Веларускі дзяржаўны ўніверсітэт 339 Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў 8
Беларускі металургічны завод 158
Беларускі народны фронт 82—90, 92—93, 95, 144—145, 150, 207, 209, 212—214, 217, 219, 258, 262—263, 297, 338
Беларускі нацыянальны ліцэй імя Якуба Коласа 185, 294—295
Беларускі патрыятычны саюз моладзі 162, 176
Беларускі рэспубліканскі савет прафсаюзаў 162
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі 176, 294
Веларускі фонд Сораса 161
Веларускі экзархат 181, 342
Веларусь 8—13, 15, 17—23, 26, 29, 31, 33—36, 40, 46, 48, 75—91, 93, 96, 100, 119,135,139,141—142,146—147,150, 153,156—157,160—161,163—181,184, 186, 207—212, 214—215, 218—219, 227—228, 230—232, 237—239, 258— 259,263, 265—268, 270, 287—288, 292, 294—296,300—301,304, 315,319, 325, 328, 332, 335—340, 343—349
Беласток 89
Белдзяржрадыёкампанія 154
Белорусская газета (СМІ) 301
Белорусская деловая газета 301
Белорусскнй рынок (газета) 301
Белоруссня 76, 146
Белтэхэкспарт (фірма) 156
Белы замак (фестываль) 183
Беслан 296, 329
Бішкек 332—333
Бліц (часопіс) 231
Блумінгдэйл (крама) 64
Боже правде (гімн) 202
Борба (газета) 132
Боснія 73—74,108—109,111,114,117, 136, 138, 189, 196—197, 199, 282
Боснія-Герцагавіна 119
Бранкавіч Србобран (БранковнЬ Србобран) 122
Бранск 89
Брытанія 330
Брэст 295
Брэсцкая крэпасць 179, 289
Брэхт Вертольд 184
Вудва 233
Вулатавіч Момір (БулатовііЬ Момнр) 70, 121
Вулахаў Дзмітрый 97
Булгакаў Валер 146
Бурджанадзэ-дэмакраты (блок) 312
Бурджанадзэ Ніно 312
Вухавец Алег 146
Бухарэст 252
Вуш Джорж 134
Быкаў Васіль 83, 184, 295
Бялград 59, 64, 102, 121, 123—124, 129—130,132,182,198—202,204, 231, 243, 245—246, 249, 250—257, 283
Бялградскае радыё 68
Бялградскае тэлебачанне 68
Бялградская ваенная акадэмія 250
Бялградская гарадская адміністрацыя 204
Бялградская партыйная арганізацыя 63
Бялградскі банк 120
Бялградскі інстытут філасофіі і сацыяльных навук 247
Бялградскі камітэт партыі 70
Бялградскі ўніверсітэт 63,191,199,200
Валавы ўнутраны прадукт 121, 124, 165—166, 279, 348
Валадар (твор Макіявелі) 97
Варшава 146
Васілевіч Ездзімір (Васнл>евнЬ
Зезднмнр) 120
Ватыкан 35
Ваяводзіна 57, 70, 73, 118
Веды (таварыства) 90
Венесуэла 45
Верашчагін Дзмітрый 265
Вечервье новостн (таблоід) 129
Відойкавіч Міёдраг (Вндо]ковнЬ Мнодраг) 224
Вік Ганс-Георг 216
Вільня 89, 210, 296
Віннікава Тамара 156—158
Віцебск 183, 295
Волчык Шэран Л. 225, 306
Вучэліч Міларад (ВучелнЬ Мнлорад)
115, 122
Выбарчы кодэкс 217
Выйдзі і прагаласуй (кампанія) 246—
247
Выпадковы прэзідэнт (кніга) 295
Вышэйшая навучальная ўстанова 90,
163, 205, 231, 340
Вэй Лукан 39
Вэнса-Оўэна план 113, 196
Вязьма 89
Вялікае Княства Літоўскае 77, 84, 183, 186
Вялікая Айчынная вайна 168,180,294
Вялікая перамога 179
Вялікая Сербія 69, 71, 73—74, 189, 190, 196
Вярхоўная Рада Украіны 314
Вярхоўны прадстаўнік EC 313
Вярхоўны Савет 44, 83—88, 90—91, 93—94, 97—99, 143—150, 154, 157,
160,180,207—208, 210—213, 217,219, 221, 260
Вярхоўны Савет Расіі 92, 142
Вярхоўны суд 159, 313—314
Вячорка Вінцук 214
Гаага 276—277, 283—284
Габермас Юрген 191
Газпрам 168, 172, 292, 348
Гайдукевіч Сяргей 228, 339, 343
Галасуй за Беларусь (кампанія) 297
Гамсахурдыя Звіяд 316, 321
Гангадзэ Гія 317
Гантынгтан Самюэль Філіпс 329, 333, 342
Ганчар Віктар 97, 146, 149, 154, 181, 212—214, 219
Ганчарык Уладзімір 162, 228, 258— 270, 287
Ганьён Валер Філіп 61, 66
Гарадзенская вобласць 100, 258, 260
Гарадзеншчьша 155
Гарбачоў Міхаіл 63, 71, 81, 91, 134
Гаўрылавіч Момір (ГаврнловнЬ Момнр) 278
Генеральная нракуратура 142
Генеральны пракурор 142
Герой Савецкага Саюза 79
Голас-99 (кааліцыя) 311
Голубеў Валянцін 87
Грамадзянскае дзеянне (фракцыя) 146—147, 207
Грамадзянскі саюз Сербіі 193, 197, 200, 204, 281
Грамадзянскія ініцыятывы (НДА) 249
Грамадская думка (кампанія) 95
Гродна 338
Грузія 11, 19, 21, 161, 226, 272, 304— 306, 311—314, 316—319, 321—322, 324—327, 330, 333, 342
Грыб Мечыслаў 93—94, 99, 154, 160
Грызлоў Барыс 330
Гуд Робін 93
Дайманд Лары 40
Дамова аб дружбе і супрацоўніцтве Беларусі і Расіі 170
Данецкая вобласць 320, 324 Дарагабуж 89
Дзелавая ініцыятыва (арганізацыя) 291
Дземянцей Мікалай 83—84 Дзурында Мікулаш 309 Дзяржынскі Фелікс 178 Джо гл. Джокіч Любаслаў
Джокіч Любісаў СБокнЬ Л>убнсав) 251 Джуканавіч Міла (ТэукановнЬ Мнло) 70,121, 277
Джынджыч Зоран (Т>нн1)нЬ Зоран) 121, 132, 190—191, 196—197, 200, 204,233—234,239, 241,243—245,251, 255—256, 274—285, 322, 327, 329 Джынджыч Ружыца (1энн1)нЬ Ружнца) 284
Джэлалабад 333
Дзень незалежнасці Веларусі 344
Дзюк Надзя (Djuk Nadia) 325
Дзяды (дзень памяці) 82
Дзяржаўная Дума Расіі 88, 181, 330
Дзяржаўная камісія па рэгістрацыі і перарэгістрацыі грамадскіх арганізацый і палітычных партый 292 Дзяржаўная рада бяспекі 98,142,154, 158, 301
Дзяржаўны планавы камітэт Беларусі 91
Дзяржаўны Саюз Сербіі і Чарнагорыі 279, 280
Дзяржаўная служба бяспекі 233 Днеўны Тэлеграф (Дневнн телеграф) 132
Домаш Сямён 258—262, 264, 269 Драшкавіч Вук (ДрашковнЬ Вук) 107, 121,132,135,138,189—193,195—200, 204—206,231,233—234,241, 243,252, 275, 284
Другая сусветная вайна 36, 56, 61, 73, 79—80, 133—134, 137, 144, 172, 178—179, 183, 295
Ды Пальма Джузэпэ 27
Дэйтанаўскія пагадненні 116 Дэмакратычная апазіцыя Сербіі 224, 237,239,241, 244—246, 251,249—251, 259, 266, 272, 274—277, 279—281, 284—285
Дэмакратычная кааліцыя 193 Дэмакратычная партыя 110,189—193, 196—197,200,204, 206,243, 274—276, 284—285
Дэмакратычная партыя Сербіі 193, 197, 204, 206, 243, 245, 274—279, 281—282, 284—285
Дэмакратычны кангрэс Істрыі 311
Дэмакратычны клуб 83, 91
Дэмакратычны рух Сербіі 193
Дэмакратычны форум 192
Дэмакратычныя ініцыятывы (НДА) 243
Дэмакратыя (Демократнда) (СМІ) 132 Дэрэта Міленка (Дерета Мнл>енко) 243, 249
Екадумава Ірына 146
Ельцын Барыс 84,87—88,91—92,147, 149, 170—171, 181, 329
Ермакова Надзея 154
Ерын Леанід 301
Еўразія 329—331, 334
Еўрапейская кааліцыя “Свабодная
Беларусь” 299
Еўрапейская камісія 286
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт 294—296
Еўрапейскі звяз, Еўразвяз 167, 173— 174, 202, 232, 272, 279—280, 286, 307, 311, 313, 348
Еўрапейскі парламент 216
Еўрапейскі саюз 168
Еўраплянін (Европл>аннн) (СМІ) 132
Еўропа 10, 12, 27, 124, 137, 201, 245, 274, 329
Заходняя Еўропа 120
Паўднёва-Усходняя Еўропа 10—11
Усходняя Еўропа 10, 19—20, 69, 76, 78, 118, 183—184, 209, 221, 304
Цэнтральная Еўропа 10, 220
Еўропа Інтэрнацыянал (страхавая кампанія) 130
Евіч Барысаў (JoBuh Ворнсав) 73, 115, 122
Жванія Зураб 312, 317, 322—323
Жураўкова Галіна 158
Жырыноўскі Уладзімір 88, 228
Жыўкавіч Зоран (ЖнвковнЬ Зоран) 284
Завадскі Дзмітрый 154, 167
За дэмакратычную Сербію (выбарчая праграма) 249
Замяталін Уладзімір 99
За новую Грузію (выбарчы блок) 312
За сацыяльныя змены (кааліцыя) 219 Зазедно (кааліцыя) 132, 200—204
Застава (аўтазавод) 128, 279
З’езд народных дэпутатаў СССР 82 Закон аб сродках масавай інфармацыі 168
Закон аб супрацы з Гаагскім трыбуналам 278
Захаранка Юрый 98,142,154,181,214 Захад 36, 55, 63—64, 68, 71, 117, 137, 167,169—171,173,177—182,191, 208, 210, 216, 226, 235, 245, 253, 266, 272, 277, 281, 287, 289, 315, 319, 321, 326, 329—331, 342, 348
Звяз камуністаў Сербіі 65—66, 72
Звяз камуністаў Югаславіі 59, 72
Згода (фракцыя) 146
Зімбабве 45, 50
Злучаныя Штаты Амерыкі 35, 56, 63, 68, 89—90,110,134,165,167,173,205, 210, 232, 239, 282, 323, 348
Знешгандальэкспарт (кампанія) 156 Зубр (рух) 238, 302
Іваноў Ігар 312, 326—327
Івашкевіч Віктар 262
Ігнаценка Алег 155—156
Ізетбегавіч Алія (Izetbegovic Alija) 135
Іліч Велімір (НлнЬ Велнмнр) 255
Індэкс (радыё) 232
Інстытут Гэлапа 298—299
Інстытут міжнародных даследаванняў імя Кэтрын і Шэлбі Калам Дэйвіз 226 Інстытут сацыяльна-палітычных даследаванняў 167
Інстытут сучасных ведаў 295
Інтэрспід (радыё) 129
Іран 43
Ірландыя 89
Ісламісцкая партыя (Таджыкістан)328
Італія 168
Каардьшацыйная рада апазіцыйных палітычных партый 215
Каардынацыйная рада дэмакратычных сіл 217, 219, 258—259, 269
Кавачавіч Улада (Ковачевнй Влада) 122
Кадыевіч Велька (КададевлЬ Велжо) 68
Казахстан 13, 328—329, 342
Казлоўскі Павел 258—260
Казулін Аляксандр 339—341, 343— 345, 347
Калінкіна Святлана 295
Калубара (горад) 59, 126, 255
Калякін Сяргей 258—259, 261
Камінтэрн 59—60
Камітэт абароны свабоды мыслення і выказвання 58
Камітэт дзяржаўнага кантролю 147, 154, 301
Камітэт дзяржаўнай бяспекі 86,88,94, 97, 140—142, 154—156, 158, 178, 221, 301, 342—343
Камуністы Беларусі за дэмакратыю (фракцыя) 91
Камуністычная партыя Беларусі 82, 146, 150
Камуністычная партыя Грузіі 316
Канаплёў Уладзімір 153
Канарыс Вільгельм-Франц 134 Кангрэс дэмакратычных сіл 338—339 Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ 209
Канстытуцыйны суд 103, 143, 146— 149, 221, 224, 250, 277, 279 Канстытуцыйны суд Сербіі 279 Канстытуцыя 42, 44,52,56—58, 60,63, 94, 102—104, 106, 110, 114, 146—150, 157, 163, 181, 192, 212, 215, 227, 232, 241, 260, 262, 276, 277, 288, 296, 308—309, 339
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 г. 94, 141, 211
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1996 г. 159, 216
Канстытуцыя Рэспублікі Веларусь 1999 г. 213
Канстытуцыя СССР 1976 г. 316 Канстытуцыя Украіны 1996 г. 315,316 Кансультацыйна-назіральная група АБСЕ 216, 260
Кантрольная палата 142
Карагеоргіевіч Аляксандр (Kapafjop1)евнЬ Александар) 200
Караджыч Радаван (Kapapah Радован) 114, 137—138, 196, 241, 278 Карасцялёва Алена 13
Кардэль Эдвард 59
Карл Тэры Лін 29
Карпенка Генадзь 214
Карыч Багалюб (Kapah Богол>уб) 130, 285
Карьгч-Банк 130
Карыч-ТВ 130
Кар’ера Артура Уі (п’еса) 184
Каспар Міклаш 136
Кастрычніцкая плошча 343—345 Каштуніца Ваіслаў (Коштуннца Всунслав) 193, 197, 224, 233—235, 241—247,249—250,252, 254, 256, 259, 272—281, 284—286, 322, 327 Каўказ 304, 317
Квасьнеўскі Аляксандр 326
Кель-кель (рух) 332
Кебіч Вячаслаў 85—88, 91—94, 96—
100, 140, 155, 213, 253, 258
Кертэс Міхаль (Кертес Махалэ) 117, 119, 283
Кіеў 313, 321, 337—338, 343, 347
Кіпр 119, 120
Кіраўніцтва справамі Адміністрацыі прэзідэнта 98, 141, 143, 148, 153, 156, 158
Кісель Рыгор 153
Кісялёў Ціхан 82
Кітай 120
Кландайк 141
Клімаў Андрэй 160
Ковач Раман 308
Ковач Жарка (Ковач Жарко) 226, 241, 243
Косава 34, 55, 57—58, 66, 68—71, 73, 111—113, 118, 133, 136, 138, 157, 189, 205, 229,230, 233—234,247,253—254, 272, 274, 278, 282
Косаўскае поле 72
Косаўская бітва 36, 71, 137
Косаўская выбарчая акруга 112
Крагуевац 128, 279
Крайгер Сяргей (Kraigher Sergej) 64
Красоўскі Анатоль 154, 213
Краўчанка Пётр 99
Краўчанка Юрый 318
Краўчук Леанід 315, 319, 320
Кудзінаў Уладзімір 160
Кулаў Фелікс 332
Кундак гл. Тадоравіч Зоран
Купала Янка 184
Купер Генры 61
Кучан Мілан 64
Кучма Леанід 50, 300, 312—316, 318—321, 323—327
Крымінальны кодэкс 168, 302
Крэмль 82, 88, 93, 167, 169, 171—172, 180, 185, 289, 313, 327, 348
Курапацкі лес 177
Курапаты 82, 144, 177
Кыргызстан 11, 13, 272, 301, 304, 306, 331—345
Лабковіч Вадзім 160
Лабус Міралюб (Лабус Мнрол>уб) 280—281, 284
Лагвінец Алесь 9
Лазар (сербскі валадар) 137
Латвія 259
Латыпаў Урал 155, 302
Легіянер гл. Улемек Міларад Левінсан Флорэнс Гэмліш 127 Ленін Уладзімір 63, 89, 251, 326 Лёзна 99
Ленінскі раён (Мінска) 268
Ліберальна-дэмакратычная партыя Веларусі 229, 339
Ліберальна-дэмакратычная партыя Расіі 229
Ліберальная партыя 192
Ліберальная партыя Харватыі 311
Ліга камуністаў 311
Лідскі замак 183
Ліліч Зоран (ЛнлнЬ Зоран) 107, 204
Лінг Сяргей 14
Лінія Сталіна (мемарыял) 178
Літва 76, 93, 168—169, 213, 313
Літвін Уладзімір 314
Ложкін Сяргей 265
Луганская вобласць 324
Лужкоў Юрый 330
Лукавіч Міларад (ЛуковнЬ Мнлорад) гл. Улемек Міларад
Лукашэнка Аляксандр 8, 10—12, 15, 17—21, 29, 33—37, 42, 44—45, 48—49, 78, 82, 84, 90—100, 105, 139—187, 207—218, 220, 222, 228, 230—232, 235—237, 253, 258—261, 263—270, 287—289,291—302,304,322,335—344, 347—349
Лучыч Зоран (ЛучнЬ Зоран) 268
Любічыч Нікола (Л>убнчнЬ Ннкола) 64 Лябедзька Анатоль 97, 148, 214, 261, 298, 338—339, 347
Лявіцкі Стывен 39
Лявонаў Васіль 153, 156, 158, 270
Лявонцьеў Міхаіл 320
Магілёў 163
Магілёўская вобласць 97,100,153,270
Магілёўскі абкам камуністычнай партыі 153
Магілёўшчына 140, 153, 155—156
Майдан Незалежнасці 313, 321, 326
Македонія 119, 190
Макі гл. Арсеневіч Багалюб 251
Макіявелі Нікола 98
Маладая Беларусь (кааліцыя) 299
Малады фронт 160, 301—302
Малафееў Анатоль 150
Малдова 327
Малашка Віталь 87
Малумаў Юрый 98
Манголія 304
Марш за лепшае жыццё (акцыя) 290
Марш Свабоды (кампанія) 160, 215
Мар’янавіч Мірка (MapjaHOBHh Мнрко) 115
Маркавіч Антэ 124
Маркавіч Мір’яна (МарковнЬ MapjaHa) 62—63, 116—117, 122
Маркавіч Міхайла (МарковйЬ Мнхайло) 115
Маркавіч Радэ (МарковнЬ Радомнр (,,Раде“) 117
Маршычанін Драган (МаршнЬаннн
Драган) 279, 285
Марыніч Міхаіл 259, 291
Масква 81, 83, 92, 95, 146, 171—172, 178, 182, 212, 289, 302, 339, 349
Масковія 183
Мацкевіч Уладзімір 154
Машэрава Наталля 259
Машэраў Пётр 79, 82, 187
Машэрава праспект 186
Мемарандум САНМ 1986 г. 58—60, 62, 65, 67, 69
Месіч Стыпе 311
Мечыяр Уладзімір 238, 307—309
МіГ (знішчальнік) 156—157
Міжнародны валютны фонд 56, 181, 279
Міжнародны крымінальны трыбунал для былой Югаславіі 118, 274—278, 280, 283
Міжнародны фонд выбарчых сістэм
285
Міланавіч Дафіна (МнлановнЬ Дафнна) 120
Мілінкевіч Аляксандр 338—343, 345, 347—348
Мілошавіч Марка (МнлошевнЬ Марко) 129
Мілошавіч Марыя (МнлошевнЬ Марня) 129
Мілошавіч Слабадан (МнлошевнЬ Слободан) 8,10—12,15,17,19—23,33—37, 42—44, 48, 50—51, 62—74, 102—138, 157,181—182,189—206,222,224—227, 229—244, 246—256, 266, 269—270, 273—285, 314, 319, 322, 325—327 Мілуцінавіч Мілан (Мллутнновнй Мнлан) 107, 112, 205, 276, 280—281 Мінавіч Жыварад (Жнворад МнновнЬ) 68 Міністэрства адукацыі 294 Міністэрства інфармацыі 168, 292 Міністэрства культуры 295
Міністэрства ўнутраных спраў 88, 93, 97, 142, 149, 154, 181, 301
Міністэрства юстыцыі 292
Мінск 82—83, 96, 100, 142, 145—147, 149—150, 154, 172— 173, 177—178, 185—186, 250,265, 267—287,290,294, 297, 336, 341—343, 345, 347, 349 Мінск-2 (аэрапорт) 154
Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт 259, 338
Мірскі замак 183
Мітравіч Андрэй (МнтровнЬ Андреў 137
Міхайлавіч Ваіслаў (МнханловнЬ Во]’нслав) 224
Мічунавіч Драгалюб (МнЬуновнй Драгол>уб) 190, 281, 284
Мічыч Наташа (МнЬнЬ Наташа) 281 Мічэвіч Душан (МлЬевнЬ Душан) 68 Младзіч Ратка (МладнЬ Ратко) 241 Мок Алоіс 135
Молатава-Рыбентропа пакт 89
Мугабэ Роберт 45, 50
Мэйсі (магазін) 64
Мясніковіч Міхаіл 99, 140, 155, 158
Навазыбкаў 89
Навасяд Уладзімір 150
Навумаў Уладзімір 154
Навумчык Сяргей 144
Назарбаеў Нурсултан 342
Народная Воля (газета) 301
Народная газета 168
Народная кааліцыя “5+” 299
Народная Скупшчына Сербіі 107,275, 279, 281—282, 284
Народны камісарыят унутраных спраў 179
Нататкі федэраліста (твор) 242
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі 155
Нацыянальная бібліятэка 176, 289
Нацыянальная радыкальная партыя 192
Нацыянальная служба бяспекі 324 Нацыянальны банк 87, 122, 143, 156—158, 165, 323
Нацыянальны выканаўчы камітэт 210
Нацыянальны рух (блок) 312
Нацыянальны сход 147, 299
Нацыянальны фонд падтрымкі дэмакратыі 325, 333
Наша Борба (СМІ) 132
Наша газета (СМІ) 325
Наша Ніва (СМІ) 169
Наша Украіна (блок) 313, 322
Нашэсце (кніга) 295
Невель 89
Недзяржаўныя арганізацыі 123—124, 161,186, 203,211, 247—249, 264—265, 267, 287, 291—292, 296, 300, 302, 310—311, 333, 338—340, 342, 347 Незалежнасці праспект 186
Незалежны інстытут сацыяльнаэканамічных і палітычных даследаванняў 139, 151, 186, 219, 221, 228, 261, 265, 269, 288, 298, 301, 343—344
Ніканаў Вячаслаў 321, 331
Ніколіч Томіслаў (Ннколнй Томнслав) 224, 281, 284—285
НІН (Недел>не ннформатнвне новнне) (часопіс) 68
Нісцюк Уладзімір 98
Ніш (горад) 135
Новасібірск 171
Новы сусветны парадак 133
НТ Плус (CMD32
Нявыглас Генадзь 154
Нямеччына 35, 168, 183
Олбрайт Мадлен 135, 205—206
Освальд Лі Харві 297
Отпор (рух) 234, 238, 246, 248, 253, 272, 332
Ош (горад)ЗЗЗ
Павел (патрыярх Сербскай праваслаўнай царквы) 199
Пажарэвац (горад) 63, 129
Пазняк Зянон 89, 95, 90—100, 144, 207, 212, 214
Палата прадстаўнікоў 146—148, 150, 153, 208, 217, 219, 260, 290—291, 299
Палац Рэспублікі 183
Пале (горад) 197
Палестьша 157
Палітыка (Полнтнка) газета 68, 129
Палітыка негвалтоўнага дзеяння (твор) 342
Панама 134
Паніч Жывота (ПаннЬ Жнвота) 122
Паніч Мілан (ПаннЬ Мнлан) 43, 107, 109—111,117,122,134,191,193—194, 200
Папкоў Аляксандр
Парашэнка Пётр 318
Параўнальная дэмакратызацыя (штогадовая нарада) 12
Парламенцкая асамблея Саюза Беларусі і Расіі 182
Парламенцкая асамблея Рады Еўропы 216, 31
Партнёрства (НДА) 302, 342
Партыя абнаўлення 312
Партыя вуторскай меншасці 309
Партыя дэмакратычнай лявіцы 309
Партыя жанчын “Надзея” 209
Партыя камуністаў Беларусі 87, 258
Партыя новых правоў 312
Партыя працы 209
Партыя сербскага адзінства 285
Парфяновіч Уладзімір 290
Паўднёвая Асеція 316
Паўкавіч Нябойша (ПавковнЬ
He6ojma) 233
Паўлічэнка Дзмітрый 154, 181
Паўловіч Драгіша (Павловнй Драгнша) 70
Паўлоўскі Глеб 331
Паўночна-заходні край 78
Пераможцаў праспект 186
Першая сусветная вайна 59,133—134
Першы канал 167, 320
Перу 156
Перышыч Момчыла (ПерншнЬ Момчйло) 118, 254—255
Печ (горад) 130
Пешыч Весна (ПешнЬ Весна) 197
Пітэрсан Скот 239
Плошча (2006 г. )345, 347—348
Плошча Свабоды 252
Полнтнка Експрес (газета) 129
Польшча 163, 169, 184, 313, 326
Прышціна 66
Понтыс (фонд) 299
“Порэчаўская група” 311
Праксіс (група) 190
Прэзідыум СФРЮ 56, 73
Пупейка Аляксандр 163
Пуцін Уладзімір 45,171—173,180,185, 288—289,313,327—331,339—340,348
Пушэ (фірма) 163
Пятая Авеню 64
Рада Еўропы 173, 210
Радыё Б-92 131, 232
Радыё і тэлебачанне Сербіі 128—129, 132, 251
Радыё Косава129
Радыё Мадона129
Ражнатавіч Жэлька (РажнатовнЬ Жел>ко) 117—118
Ракіч Воін (РакнЬ Bojim) 130
Рамбуе 136
Рантаяні Клейла 13
Расійскае тэлебачанне 320
Расійская акадэмія навук 171
Расійская імперыя 76, 77, 170, 315
Расійская Федэрацыя 180
Расія 12,36,45, 76—78,83—85,87—90, 92, 94, 96—97, 99, 134, 141, 143—144, 146, 147, 154, 157, 160, 165—173, 176, 180—181, 184—186, 207, 209, 2012, 214—215,260,263,288—289,291—292, 296, 312—313, 315,319, 321,327—331, 348
Рахмонаў Эмамалі 328
Рубон (фестываль) 183
Румынія 11, 225
Руская праваслаўная царква 181, 342
Руставі-2 (тэлеканал) 317
Русь, Вялікая, Малая і Белая 319
Рух за свабоду” 347
Рух за дэмакратычную Славакію 307—309
Руцкой Аляксандр 92
Рушайла Уладзімір 331
Рэмба 266
Рэспубліка (дэпутацкая група) 290— 291, 299
Рэч Паспалітая 76—77, 183
Саакашвілі Міхаіл 312, 317, 322—323, 326—327
Савет Міністраў 85—86, 94
Савет Рэспублікі 147—148
Садружнасць Незалежных Дзяржаў 87, 96, 165, 330—331
Сазонаў Аляксандр 98
Сазонаў Міхаіл 98
Сакалоў Яфрэм 82
Салана Хаўер 313
Сакс (магазін) 64
Санкт-Пецярбург 340
Саўчанка Юлія 333
Сацыял-дэмакратычная партыя 311,325 Сацыялістычная народная партыя Чарнагорыі 251, 277
Сацыялістычная партыя Сербіі 72— 73,103—105,107—109,111—114,116, 121,192—193,195—198,204,243—244, 249, 275—277, 281, 284—285
Сацыялістычны звяз працоўнага народу 72
Саюз Беларусі і Расіі 171, 182
Саюз грамадзян Грузіі 317
Саюз камуністаў Ліга за Югаславію 116
Саюз працы 146
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, Савецкі Саюз 10, 12, 17, 19, 21, 36, 57, 69, 75—78, 81—86, 88—89, 91, 96—97, 144, 150, 156, 170, 178—180,183,227, 235—236,260, 272, 304, 314—315, 316, 321, 327, 329—330 Свабода (газета) 169
Свабода (радыё) 235
Себеж 89
Севярын Адрыян 216
Севярынец Павел 301
Сербія 8—13, 15, 17—23, 26, 29, 31, 33—36, 40, 43, 46—48, 50—52, 55—59, 62—67, 69—74, 102, 104—110, 112— 114,117—120,123—128,130—138,161, 182,189—191,193—196,199,201—203, 205, 209, 224—227, 229, 231—232, 234, 236—239, 241—242, 244—248, 250—251,253—254,259,265—267,272, 274—283,285—286,304,306,313—314, 318—319, 322, 325—326, 330
Сербскае каралеўства 202
Сербскае народнае абнаўленне 189 Сербская акадэмія навук і мастацтваў 58, 243, 247
Сербская дзяржаўная бяспека 118— 119
Сербская краіна 309
Сербская партыя св. Савы 192
Сербская праваслаўная царква 138, 198, 202
Сербская радыкальная партыя 109,
113—114, 189, 197, 205, 224, 230, 243, 273, 275—276, 281, 284—285
Сербскі рух абнаўлення 132, 135, 189, 192—193,196—198,200,204, 206,224, 233, 239, 241, 243, 275, 284—285
Сербскі рух чэтнікаў 189
Сердзіч Мілуцін (Срднй Мнлутнн) 277
Серэсоле Нарберта 44
Сівакоў Юрый 155
Сіматавіч Франка (СнматовнЬ Франко) 118, 283
Сініцын Леанід 98, 259
Скарыны праспект 186
Скваер Джон 325
Скрабец Сяргей 290
Славакія 11, 19, 225, 238, 304—309
Славацкая дэмакратычная кааліцыя 309 Славацкі інстытут публічнай дыпламатыі 299
Славенія 58, 64, 73
Славянскі базар (фестываль) 183 Служба аховы прэзідэнта 142, 154
Служба кантролю Адміністрацыі прэзідэнта 142, 155
Слюнькоў Мікалай 82
Смаленск 89
Смедэрава (горад) 128
Снікерс 266
Советская Белоруссня (газета) 169,175
Сорас Джордж 30, 134—135
Сораса фонд 135, 322
Сродкі масавай інфармацыі 38—39,40, 42,45,68, 70,85,99,105,111,114—115, 117, 120, 124—125, 128—132, 134, 136, 139, 145, 147, 154, 159—160, 166, 169, 176—177, 182, 185, 194, 196, 198, 200-202,204,216,220—221,231—233, 235, 245, 247, 259, 262, 264, 278, 283, 287, 289,292—293,296—298, 301, 308, 310, 313, 317, 322, 328, 331, 336—337, 340, 342—344, 348
Срэбраніца 286
Стаількавіч Улайка (CrojHJbKOBHh BnajKo) 278
Сталін Іосіф 89, 178, 180, 267
Стамболіч Іван (СтамболнЬ Нван)
62—65, 70, 231
Стамбул 216
Стамбульскі саміт 216
Станіслаў Шушкевіч 83—84, 86—88, 91—93, 95—96, 99—100,140,160,163, 207, 213—214, 297
Станішыч Ёвіца (СтанншнЬ Довпца) 117—118, 283
Статкевіч Мікола 144, 301
Стоічьгч Радаван (СтрінчнЬ Радован) 117,118, 122
Студыя Б (тэлеканал) 132, 204
Супольніцтва Расіі і Беларусі 147,170
Сусветны банк 164, 279
Сярэдняя Азія 13, 20, 26, 304, 317, 329, 334
Таджыкістан 13, 328
Тадоравіч Зоран (ТодоровнЬ Зоран) 123
Тадыч Борыс (ТаднЬ Борнс) 281, 285—286
Тбілісі 312, 316, 322
Тбіліская гарадская рада 312, 316
ТВ-Бастылія 129
Тозік Анатоль 154
Тохаль Міраслаў (Тохол> Мнрослав) 61
Трашчанок Якаў 163
Трусаў Алег 144
Трэф гл. Кавачавіч Улада
Трэцяя хваля 342
Туджман Франьё 35, 73, 135, 309, 310
Туркменістан 13, 328
Турцыя 35
Тутэйшыя (п’еса) 184
Тыгры (ваенізаваная групоўка) 118
Тэлебачанне БК 129—130
Тэхнагаз 63
Уганда 157
Узбекістан 13, 328
Украіна 11—12, 14, 19, 21, 50, 76, 83—84, 156, 161, 176, 181, 226, 235, 253,272,300—301,304—306,311—312, 314—316, 318—327, 330—331, 333,
338—339, 342—345
Заходняя Украіна 315, 320
Усходняя Украіна 319
Украінская Народная Рэспубліка 319
Улемек Міларад (Улемек Мнлорад) 255—256, 283
Усебеларускі народны сход 260, 341
Усташы, Усташская дзяржава 61, 73, 134—135, 199
Усход 315
Федэральная Скупшчына Югаславіі 70, 102—104, 106—107, 109—110, 112— 113,115,199, 249—250, 255—256, 278
Федэральная служба бяспекі 331
Федэральны сход 149
Федэрацыя прафсаюзаў Веларусі 162, 228, 259—260
ФІКО (кампанія) 163
Філарэт (мітрапаліт) 181
Фінляндыя 136
Фонд дэмакратычных ініцыятыў 325
Фралоў Валерый 290
Французскі замежны легіён 118
Францыя 133
Фрэнкі гл. Шыматавіч Франка
Фурман Дзмітрый 89, 146
Фэербанкс Чарльз 322
Фядута Аляксандр 96, 98, 140, 144
Хадаркоўскі Міхаіл 328
Хамейні Рухала Мусаві 43
Харватыя 11, 19, 55—56, 58—59, 73— 74, 102, 108—109, 111, 117, 119, 130, 134, 136, 189, 196, 225, 253, 304—307, 309—311
Харвацкая народная партыя 311
Харвацкая партыя права 311
Харвацкая сацыяльна-ліберальная партыя 311
Харвацкая сялянская партыя 311
Харвацкі дэмакратычны саюз 309— 311
Харвацкі хрысціянска-дэмакратычны саюз 311
Хартыя-77 221
Хартыя-97 221
Хашчавацкі Юрый 155
Хрыстос 342
Цімашэнка Юлія 314, 322
Ціта Ёсіп Броз (Тнто Jocan Вроз) 21, 55—56, 59—60, 64—66, 72—73, 130, 190
Ціцянкоў Іван 98, 141—142, 153, 156, 158,213
Цэнтр антываенных дзеянняў 199
Цэнтр за свабодныя выбары і дэмакратыю 249, 268, 285
Цэнтральнае разведвальнае ўпраўленне 169, 234
Цэнтральная выбарчая камісія, Цэнтрвыбаркам 146—147, 149, 152, 157, 212, 218, 221, 250, 297, 299, 312—313, 335, 339, 342, 344—345
Цэнтральны банк 130
Цэнтральны камітэт сербскай кампартыі 64—65, 70
Чавес Уга 45
Чыгір Міхаіл 140, 143, 149, 156, 212, 215, 258—260, 269
Чарнагорыя 70, 73, 104,121, 190,199, 224, 232—233, 247, 251, 275—277, 279—280, 285—286
Чарнамырдзін Віктар 149
Чарнобыль 83
Чарнобыльская атамная электрастанцыя 82
Чарнобыльская катастрофа 81, 83
Чачак (горад) 255
Човіч Нябойша (ЧоваЬ He6ojma) 255
Чосіч Добрыца fRocah Добраца (Добросав) 59—60, 110, 190, 194, 246
Чырвоная Армія 79
Чырвоныя берэты (ваенізаваная групоўка) 118, 255—256, 282—283 Чэрчыль Уінстан 55
Чэхаславацкая федэрацыя 307
Чэхаславаччына 273
Чэхія 163
Шабац (горад) 136
Шаладонаў Васіль 142
Шарамет Павел 167, 295
Шклоў 90
Шклоўскі раён 100
Шарп Джын 342
Шарэцкі Сямён 147—150, 213, 219
Шаўко Наталля 163
Шмітэр Філіп 29
Шыдлоўскі Аляксей
Шыркоўскі Эдуард 88, 93
Шэварнадзэ Эдуард 312, 316—317, 321—327, 330
Шэйман Віктар 98, 142, 154, 156, 158, 213, 302
Шэшаль Ваіслаў (Шешел> Во]нслав) 107, 109, 112—114, 117, 138, 182, 189, 205, 233, 243, 278, 280—281, 284
Эквадор 156
Эльчыбей Абульфаз 321
Энергія для дэмакратыі (праграма) 248
Эш Тымаці Гартан 275
Югаславія, Сацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка Югаславія 17, 21, 34—36, 43, 55—69, 71—74, 102, 104, 106—110, 117—119, 122—124, 128—129,131,134,154,182,189—191, 193—194,196,198—200,202, 205,224, 232—233, 238,241, 250,272, 276—278, 280, 285—286, 309, 311
Югаслаўская армія 233
Юшчанка Віктар 300, 313—314, 318, 320, 322—323, 326—327, 330, 344
Яблоко (партыя) 209
Ягораў Уладзімір 88, 93, 140
Ян Павел II181
Януковіч Віктар 312—314, 320—321,
324—325, 327, 330—331
Ярмошына Лідзія 149
Яўлінскі Рыгор 209
Вардомацкнй Андрей 293
Запад 185
йзлаз-2000 (кампанія) 246
Незавнснмый ннстнтут соцнальноэкономнческнх н полнтнческнх нсследованпй 261
Обыкновенный презвдент (фільм) 155
ARCHE 8
Belarus 13, 221
Belarusian Review 226
Belgrade 107
Bozoki Andras 126
Brankovic Srbobran 107, 126
Drang Nach Osten 36
EU Net International 130
Europe 125
Central Europe 126
Eastern Europe 126
Freedom House 23, 308
“G17+”238, 248—249,280,284—285
Goati Vladimir 107
Ishiyama John T. 126
Journal of Communist Studies and
Transition Politics 12
Korosteleva Elena 13
Milosevic Slobodan 126
Minsk 221
North Atlantic Treaty Organization 36,
136, 167, 170, 241, 245, 307
Rontoyanni Cleila 13
Serbia 107, 124-125
Slavic Review 29
Transparency International 157
U.S. Agency for International Develop­ment 173
United Nations Development Program­me 221
Навуковае выданне
Віталь Сіліцкі
ДОЎГАЯ ДАРОГА АД ТЫРАНІІ: ПОСТКАМУНІСТЫЧНЫ АЎТАРЫТАРЫЗМ I БАРАЦЬБА ЗА ДЭМАКРАТЫЮ Ў СЕРБП I БЕЛАРУСІ
Рэдактар: Алесь Лагвінец
Дызайн вокладкі: Юлія Галавіна Кансультант: Юлія Ляшкевіч Каардынатары праекту: Людміла Берташ, Дар’я Слабчанка Карэктар: Соф’я Багам’я
Падрыхтоўка паказальнікаў: Вольга Петруковіч
Падпісанаў друк: 03.11.2015. Фармат 60x90 1/16
Друк афсетны. Гарнітура Школьная. Умоўн.-друк. арк.
29,67 Наклад 500 асобнікаў. Замова9788.
Паліграфічнае выкананне: Віталь Сіліцкі (1972 2011) — беларускі палітолаг, публіцыст, грамадскі дзеяч і блогер.

Доктар паліталогіі Ратгерскага універсітэта (Нью-Джэрсі, ЗША), аўтар канцэпцыяў «прэвентыўнага аўтарытарызму» і «аўтарытарнага інтэрнацыяналу», першы дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS).
«Віталь гэта глыба. Энцыклапедыст. Патрыёг. Ён запачаткаваў палітычную аналітыку ў Беларусі. Каб зразумець палітычны кантэкст незалежнай Беларусі, Віталь аўтар нумар 1»
Алесь Лагвінец, навуковы рэдактар выдання, намеснік старшыні Руху За Свабоду», Беларусь
«Тэрмін “публічны інтэлекгуал" пасуе да яго найлепшым чынам. Хаця праца была самай вялікай яго жарсцю, і ён быў выбітным аналітыкам, свабодным ад яніхсьці палітычных сімпатый альбо моцных пачуццяў.... Кожны з тых, хго хоць раз сустракаў Віталя Сіліцкага, ужо нінолі яго не забудзе. / мала хто заслугоўвае лепшай эпітафіі.»
Дэвід Марплз, ганаровы прафесар універсітэта Альберты, Канада
«...знайшлі ў асобе Віталя Сіліцнага неверагодна ўдалае спалучэнне прафэсіяналізму, энтузіязму і місіянерства. Віталь прадэманстраваў надзвычайны ўзровень акадэмічнай аналітыкі. Да яго аналітыка ў Беларусі існавала альбо як эсэістыка, альбо мела ідэалагічную прыроду.... Віталь быў першым, хто, атрымаўшы докгарскую ступень, вярнуўся жыць / працаваць у Беларусь.... Віталь у мяне асацыюецца з няспыннай плыняй, ён заўсёды быў у пошуку, удыялогу.»
Павел Данэйка, дырэктар Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтру BEROC, Беларусь
«... Проста таму, што адчынілі архівы і мы маглі чытаць Канта, Гегеля, Лока і Ніцшэ ў арыгінальным перакладзе, без такіх “карысных" заўваг камуністычнай партыі! Віталь, безумоўна, успрыняў гэта яшчэ глыбей, пабачыўшы, якусе гэтыя антаноміі дэмакратыі здольныя прыжыцца ў рэчаіснасці, крочачы між танкаў і кравапраліццяў пасьляпутчаўскай Масквы. Тыя ідэі і выцвярэжвальная рэчаіснасць зрабілі з яго інтэлентуала, змагара, які, атрымаўшы адукацыю ян на Усходзе, так і на Захадзе, заўсёды прагнуў скарыстаць веды на практыцы, зрабіць гэты светлепшым.»
Алена Карасцелёва, прафесар у галіне міжнароднай палітыкі і стыпендыят праграмы імя Жана Манэ у галіне еўрапейскай палітыкі, дырэктар Цэнтра глабальнай Еўролы Універсігэта Кента.

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.