Дванаццатка  Янка Запруднік

Дванаццатка

Янка Запруднік
Выдавец: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва
Памер: 515с.
Нью Йорк 2002
154.37 МБ
Янка Запруднік
Дванаццатка
Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва Нью-Ёрк, 2002
Друкуецца пры фінансавай дапамозе Фундацыі ймя Пётры Крэчэўскага
Сэрыя публікацыяў БІНіМ
„Псторыя беларускай эміграцыі”, том 2
Library of Congress Control Number: 2002106471
ISBN 0-9722020-0-5
© Copyright Jan Zaprudnik
Вокладку апрацавала Ірэна Рагалевіч-Дутко
Макетаваньне: Вера Леўчук
Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва
Belarusan Institute of Arts and Sciences 166-34 Gothic Drive, Jamaica, NY 11432, USA
Наклад: 1500 экз.
Друк: Orthdruk sp. z o.o., 15-399 Bialystok (Poland)
ЯНКА ЗАПРУДНІК
Дванаццатка
Дакумэнтальная аповесьць пра дванаццацёх беларускіх хлапцоў у Нямеччыне, Вялікабрытаніі й Бэльгіі (1946—1954 гг.)
Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва 2002
JAN ZAPRUDNIK
THE TWELVE
A Memoir and Documentary Account of Twelve Belarusan Young Men in Germany, Great Britain, and Belgium (1946-1954)
Belarusan Institute of Arts and Sciences, Inc. New York, 2002
Кнігу гэтую прысьвячаю сьветлай памяці маіх бацькоў Мікалая й Веры Вільчыцкіх ды памяці бацькоў маіх сяброў з Дванаццаткі.
Бо няма на сьвеце злыдні больш нягоднай, Чыну, вартага й праклёну і суда, — Чымся Юдам стацца для свайго народу, Чым сваіх ці здрадзіць, ці прадаць.
Натальля Арсеньнева „Моладзі”, Міхэльсдорф, Нямеччына.сьнежань 1946
Нясеце ў сэрцы імя Беларусі.
Няхай Яна паказвае вам жыцьцёвы шлях. He шкадуйце для Яе ахвяры высілку, а калі надарыцца патрэба, ахвяры крыві.
Сьвятаслаў Коўш
Ватэнштэт, Нямеччына, 8 IX 1947
УВОД
У Лювэнскім унівэрсытэтце на курсе дапаможных гістарычных навукаў прафэсар-канонік Лефэўр даваў нам, студэнтам, параду, што казаць на пачатку кнігі й што — у канцы. На пачатку, раіў ён, паведамце чытачу, якою дарогаю ён пойдзе: скажэце, што ён пабачыць; зьвярнеце ягоную ўвагу на галоўныя мамэнты падарожжа; пакажэце, куды шлях завядзе яго. А ў канцы кнігі азірнецеся назад, нагадайце, якою дарогаю ён прайшоў, што пабачыў ды скажэце, якое значэньне ўсё гэта мае.
Дык вось: наша калектыўная дарога пачынаецца ў 1944 г. ў Баранавічах, ідзе на захад праз ваенную й паваенную Нямеччыну, кіруецца далей на поўнач празь Ля-Манш у маляўнічую Шатляндыю, заварочвае на поўдзень у цэнтральную Англію ды вяртаецца на эўрапейскі кантынэнт у Бэльгію, каб адтуль, пасьля гадоўсупольных вандровак, разыйсьціся вузейшымі індывідуальнымі сьцежкамі ў розныя бакі. На гэтай дарозе сустрэліся й дамовіліся трымацца разам дванаццацёх беларускіххлапцоў-бязбацькавічаў, якія пастанавілі прабівацца ўжыцьцё супольнымі сіламі. Спадарожнічаў ім на іхным шляху вобраз Бацькаўшчыны, страту якое яны востра адчувалі і на службу якой яны сябе паставілі. Ідэя вольнай Беларусі служыла ім арыентырам, трымала іх разам, давала імпульс да творчай і грамадзкай працы.
Ці ёсьць што-небудзь у іхнай гісторыі для сёньняшніх аднагодкаў у Беларусі? Адказ на гэтае пытаньне чытач знойдзе сам.
Кніга гэтая мэмуарна-дакумэнтальная. У ёй, разам з успамінамі, дзёньнікавымі запісамі ды выпісамі з эміграцыйнага друку, падаюцца таксама пажаданьні для моладзі ад дзеячоў беларускай паваеннай дыяспары, выказваньні самое моладзі, лісты, публіцыстычныя артыкулы й літаратурныя творы, аўтарамі якіх былі суб’екты нашага аповеду. Бальшыня зьмешчанага дакумэнтальнага матарыялу публікуецца ўпяршыню. Упяршыню таксама чытач у Беларусі азнаёміцца зь літаратурнымі творамі, што друкаваліся ў часапісе „Наперад!”, органе Дванаццаткі.
У кнізе адлюстраваны пэрыяд сярэдзіны мінулага стагодзьдзя зь ягоным мікраі макракосмасам ды зь беларускімі вялікімі й малымі праблемамі. Чытач пабачыць, якім глыбінна творчым фактарам можа быць нацы-
янальнае ўзгадаваньне моладзі й нацыянальная сьведамасьць. Ён адчуе таксама праўдзівасьць словаў народнае песьні, якую сьпяваў у Бэльгіі беларускі студэнцкі хор Міколы Равенскага:,Дарагая мне староначка, на якой нарадзіўся...”.
Жыцьцё на эміграцыі, асабліва тады, калі табе забаронена наведаць паняволеную Радзіму, вучыць любіць свой край на павышаным эмацыянальным узроўні. Адарваны ад Бацькаўшчыны, апынуўшыся ў чужым навакольлі, чалавек знаходзіць у сабе новы стымул да самаўсьведамленьня й самазахаваньня. Сьведамасьць ягоная завастраецца ад страты свайго псыхалягічнага й культурнага асяродзьдзя, душа становіцца чульлівейшай да агульнага народнага гора й нацыянальных патрэбаў. Пра гэта красамоўна сказаў яшчэ ў пазамінулым стагодзьдзі наш суродзіч Адам Міцкевіч пра сваю родную Наваградчыну („Літва! Мая Айчына! Ты нібы здароўе: // Цябе той цэніць, хто ўжо страціў. Зноў і зноў я // Табою мрою...”. Пераклад Кастуся Цьвіркі). Падобную думку выказаў і Адамаў аднафамілец Кастусь Міцкевіч (Якуб Колас): „Мой родны кут, як ты мне мілы, забыць цябе ня маю сілы”...
Гісторыя Дванаццаткі, можна сказаць гэта люстра душы кожнага беларуса, духовы патэнцыял якога ўключае ў сабе прыспаную сілу любасьці да роднага Краю, незмабілізаваную ва ўмовах прывычнага, шэрага, а часта й цяжкога штадзённага быту на сваёй роднай зямлі. Але дзесьці на самым дне душы гэтая сіла ляжыць, дрэмле. У экстрэмальных умовах яна абуджаецца й дае плён.
Кніга гэтая пісалася на парозе новага стагодзьдзя — тады, калі з Дванаццаткі засталося ў кантакце між сабой усяго пяцёх сяброў. Пра двух няма вестак. Рэшта на тым сьвеце (глядзі „Эпілёг”). Пісаць давялося ў асноўным на матарыяле, што захаваўся ў маім асабістым архіве. Балазе шмат чаго засталося. Падсобілі таксама ўспамінамі й фатаздымкамі сябры па Дванаццатцы: Васіль Шчэцька, Янка Жучка, Паўлюк Урбан ды Цімох Вострыкаў. Карыснымі заўвагамі пра рукапіс кнігі, а таксама фатаграфіямі, падзяліліся рэгенсбургцы-міхэльсдорфцы-лювэнцы Вітаўт Кіпель і Зора СавёнакКіпель. Прыслалі патрэбныя фатаграфіі сяброўкі па гімназіі Юзэфа БрэчкаНайдзюк й Юля Андрусышыны, а таксама Юліна мама сп-ня Яніна Каханоўская. Адсьвяжыў маю памяць пра некаторыя сямейныя дэталі брат Аркадзь Вільчыцкі, які жыве ў Беларусі. Падбадзёрыла дадатнай ацэнкай першых разьдзелаў кнігі пляменьніца Лена Вільчыцкая, выкладчыца менскае ВНУ. 3 выдатнымі вынікамі папрацаваў над ілюстрацыямі для кнігі Аляксандар Сільвановіч. Дапамаглі парадамі ў афармленьні машынапісу Серж Трыгубовіч і Мікалай Дутко. Узбагаціла выгляд вокладкі сваім талентам Ірэна Рагалевіч-Дутко. Сталую маральную падтрымку на працягу гадоў працы над кнігай давала жонка Надзея. Усім самая шчырая падзяка.
Бязумоўна, хацелася б бачыць больш матарыялу ад іншых сяброў Дванаццаткі аповед быў бы багацейшы, паўнейшы, менш асабісты. Але, як кажуць, на няма суду няма.
У намаганьні аднавіць мінулае памяць часамі ажывала ад колішняга пасьпешлівага грызмолу ў запісной кніжыцы. Цяпер, як ніколі раней, адчуваеш трапнасьць кітайскага выслоўя: Найслабейшы алавік мацнейшы за наймацнейшую памяць. Маладыя! He паддавайцеся ілюзіі, што вастрыня вашага ўспрыйманьня сьвету застанецца з вамі назаўсёды. Запісвайце ўсё, калі хочаце некалі мець абуджальніка свае кволае памяці.Падзеі ў кнізе пададзеныя менш-больш у храналягічнай пасьлядоўнасьці. У канву аповеду ўключаная таксама бэлетрыстыка з часапісу „Наперад!”, калі ў ёй адлюстраваныя праўдзівыя мамэнты й эпізоды з жыцьця Дванаццаткі.
Кніга мае адзінаццаць разьдзелаў. У першым гаворыцца пра самую тэму — як яна нарадзілася. У наступных шасьцёх апавядаецца (з выкарыстаньнем лістоў, дзёньнікавых запісаў ды прэсавых матарыялаў) пра зараджэньне, жыцьцё й працу Дванаццаткі ў Нямеччыне, Вялікабрытаніі ды Бэльгіі. У VI ІІ-м разьдзеле пададзеныя выбраныя мастацкія творы з часапісу „Наперад!”. У ІХ-м зьмешчаныя публіцыстыка з„Напераду”, успаміны, лісты ды іншыя матарыялы. У Х-м разьдзеле чытач знойдзе „Дадаткі”: запаветы маладым ад старэйшых і выказваньні самое моладзі, узаемную дамову Дванаццаткі „Вератні”, хроніку скаўцкага жыцьця ды іншае. У „Эпілёгу” (разьдзел XI) коратка, наколькі ведама, пра долю кожнага з дванаццацёх пасьля 1954 г.
Гэтак вось у акіяне часу кідаю бутэльку з пасланьнем для маладых. Няхай яна даплыве да берагу, да другога сэрца, каб працягвалася повязь пакаленьняў, повязь раскіданых па сьвеце сыноў і дочак Беларускай Зямлі.
Дванаццатка ў Лёндане (жнівень 1948 г.). Стаяць: (зьлева) Паўлюк Урбан, Леанід Карась. Міхась Вострыкаў. Уладзімер Цьвірка, Васіль Шчэцька, Янка Запруднік. Паўло Дзімітрук; (сядзяць, зьлева) Піліп Дзехцяр, Янка Жучка, Алесь Бута, Алесь Марговіч. Леанід Швайчук.
I
НАРАДЖЭНЬНЕ ТЭМЫ
• Вятрак памяці.
• Патрэба жыцьцёвага арыентыру.
• Генадзь Бураўкін: „Кідай, брат, іншыя заняткі ды пішы пра Дванаццатку!"
• Адукацыйны фон Дванаццацткі.
• Здымак Дванаццаткі як ілюстрацыя да артыкулу пра... КДБ (?!).
Вятрак памяці
Круціцца вятрак памяці... Мітусяцца адзін за адным вобразы: паваенная Нямеччына, старажытнае места Рэгенсбург, баварская вёсачка Міхэльсдорф, гімназія ймя Янкі Купалы, пасьля выезд у Вялікабрытанію, маляўнічая Шатляндыя, вугальныя шахты Англіі, выдаваньне часапісу „Наперад!”, а далей студэнцкія гады ў Бэльгіі, гарачае лета ў Рыме, хор кампазытара Равенскага й гастрольныя падарожжы ў Брусэль, Льеж, Бон, Парыж, Лёндан, наведаньне Злучаных Штатаў і Канады. I нарэшце дыплём Лювэнскага ўнівэрсытэту, як пуцёўка ў далейшае жыцьцё, г. зн. на працу ў Беларускай рэдакцыі радыёстанцыі „Вызваленьне” (пазьнейшая „Свабода") спачатку ў Мюнхэне, а пасьля ў Нью-Ёрку. Адным з эпізодаў у гэтым жыцьцёвым калейдаскопе была Дванаццатка.
Храналягічна тэма Дванаццаткі ляжыць менш-больш у пэрыядзе, пра які гаворыцца ў манаграфіі Яна Максімюка „Беларуская гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне. 1945-1950” (Нью-Ёрк Беласток, 1994) і мэмуарах др. Барыса Рагулі „Беларускае студэнцтва на Чужыне” (Лёндан, КанадаНью-Ёрк, 1996).
Гісторыя Дванаццаткі гэта аповед пра нас, дванаццацёх беларускіх хлапцоў, якія апынуліся без бацькоў у паваеннай Заходняй Нямеччыне. Маючы сярэднюю або няпоўную сярэднюю асьвету, мы пад канец 1947 г. надумаліся ехаць на працу ў Вялікабрытанію падобна як цяпер маладыя людзі зь Беларусі імкнуцца выехаць куды-небудзь на Захад, адны ўцякаю-
людзі зь Беларусі імкнуцца выехаць куды-небудзь на Захад, адны ўцякаючы ад рэпрэсійнага рэжыму, другія у пошуках заработку. Толькі розьніца паміж намі й нашымі сёньняшнімі аднагодкамі ў тым, што ў нас ня было выбару паміж Бацькаўшчынай і Захадам. У падсавецкую сталінскую Беларусь дарога была зачынена кожнаму з нас, хто не хацеў рызыкаваць сваёй свабодай або й жыцьцём. А ў выезьдзе на працу ў Вялікабрытанію, у нашым рамантычным узросьце, мы бачылі магчымасьць ня толькі зарабіць на хлеб, але й на далейшую навуку. Падарожжа за Ля-Манш сталася таксама прычынай выдаваньня намі часапісу „Наперад!” (выйшла 26 нумароў), дзякуючы якому ў вялікай меры нам пашчасьціла трапіць у бэльгійскі ўнівэрсытэт у Лювэне.
На Беларусі сёньня таксама ёсьць свае дванаццаткі, дзесяткі, сямёркі, болыііыя або меншыя грулы сяброў і сябровак, якім, можа, будзе цікава й карысна даведацца, як іхныя аднагодкі ў канцы 1940-х пачатку 1950-х гадоў, у ростані з бацькамі й роднай зямлёй, прабіваліся праз гушчу цяжкасьцяў у новых абставінах, у чужым незнаёмым асяродзьдзі. Гісторыя Дванаццацткі, думаецца, можа быць прыкладам таго, як можна дамагчыся ў жыцьці асабістай удачы праз адданасьць нацыянальнай ідэі, гэтак выконваючы хрысьціянскі залавет любіць свайго бліжняга, як самога сябе. Прыклад гэты, як ніколі раней, патрэбен сёньня беларускай моладзі і на чужыне, і на Бацькаўшчыне, дзе беларушчына змагаецца за сваё выжываньне. На Беларусі сёньня нязьлічоныя групы моладзі шукаюць сябе самых, шукаюць большага сэнсу ў жыцьці, чымся толькі звычайны абыватальскі быт. Так што гісторыя Дванаццаткі гэта аповед пра жыцьцёвы шлях маладых беларусаў у далёкім замежжы ў сярэдзіне мінулага веку для маладых беларусаў 21-га стагодзьдзя.
ГІатрэба жыцьцёвага арыентыру
Тэма гэтай кнігі зьвязаная таксама з агульным пытаньнем арыентыраў у жыцьці, пытаньнем нацыянальнай ідэі як мабілізацыйнага фактару ў асабістым і грамадзкім быце, пытаньнем творчай энэргіі. У адным зь вершаў беларускага эміграцыйнага пэта Янкі Юхнаўца ёсьць глыбокі сваім сэнсам вобраз: „Глядзі: амэба раджае новую зямлю і неба". Так, апынуўшыся на эміграцыі ў зруйнаванай вайной Нямеччыне, а пасьля у іншых далёкіх краёх, даводзілася тварыць беларускую „зямлю і неба", пачынаючы з самога сябе й напаўняючы яе зьместам „паводля вобразу й падабенства” Радзімы. Радзіма была для тварцоў „зямлі і неба” ня толькі прататыпам, але й імпульсам, натхняльніцай і духовым стабілізатарам. У сувязі з гэтым прыгадваюцца гутаркі з Бронем Міркоўскім, маім малодшым калегам па працы ў Беларускай рэдакцыі радыё „Свабода” ў Нью-Ёрку. Броня нарадзіўся ў Лідзе, але ў часе паваеннага перасяленьня зь Беларусі ў Польшчу
маці зь ім перабралася ў Варшаву. Пасьля ён жыў у Парыжы, Мюнхэне; добра валодаў некалькімі мовамі, быў прыемным суразмоўцам. У Броні заўсёды былі нейкія праекты. Аднойчы, недзе ў канцы 70-х гадоў, ён узяўся ўгаворваць мяне падацца разам у масоны. Заснуем, казаў, беларускую лёжу й зробім нешта карыснае для беларускае справы. Броня беларускай справай лішне не праймаўся. 3 касмапалітычным сьветаглядам, ён больш цікавіўся падзеямі ў Лацінскай Амэрыцы, чымся ў Беларусі, плянаваў канчальна пасяліцца ў Пэру, але ведаў, што для мяне карысьць беларускай справы — гэта важкі аргумэнт. He выпадала высьмейваць ягоны масонскі пражэкт, і я, аднекваючыся, спасылаўся на занятасьць. А сам сабе думаў: як добра адчуваць пад сабой цьвёрды духовы грунт мець мэту ў жыцьці й ня кідацца ў розныя бакі ў пошуку новых імпульсаў.
Тэма Дванаццаткі для мяне натуральная яшчэ й таму, што яна йдзе ад пачуцьця салідарнасьці зь сябрамі, зь якімі прайшлі цікавыя маладыя гады. У дачыненьні да памёрлых пачуцьцё салідарнасьці перарасло ў маральны абавязак зьберагчы памяць пра іх, расказаць пра іхны ўдзел у нашай калектыўнай адысэі.
Ад часоў Дванаццаткі мінула больш за поўстагодзьдзя. Пэрыяд гэты ў маім жыцьці быў напоўнены падарожжамі й пераездамі, рэалізацыяй асабістых задумак, грамадзкай працай ды рознымі бытавымі клопатамі.Пра Дванаццатку думалася проста як пра адзін са шматлікіх калярытных эпізодаў недалёкай мінуўшчыны. Дый хуткі тэмп жыцьця не пакідаў часу займацца тым, што было, калі чалавек увесь праняты тым, што ёсьць ды што будзе. Зразумела, раней ці пазьней тэма гэтая нарадзілася б сама сабой, знутра, дзе яна была глыбока залёгшы. Прысьпешылі ейнае нараджэньне штуршкі звонку.
Яшчэ ўлетку 1990 г., вяртаючыся з 3-га сусьветнага кангрэсу славістаў у ангельскім горадзе Гароўгейт, я завітаў у Лёндан пабачыцца са старымі сябрамі ды пагасьціць і папрацаваць у Скарынінцы, Беларускай бібліятэцы імя Францішка Скарыны. Сустрэўся там са знаёмым мне ўжо Аляксандрам Баршчэўскім (паэт Алесь Барскі), загадчыкам катэдры беларускай філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту. Баршчэўскі папрасіў мяне расказаць яму пра Дванаццатку. Тэма гэтая зацікавіла яго ў выніку ягонага азнаямленьня ў Скарынінцы з часапісам „Наперад!". У інтэрв’ю са мной (апублікаванае ў беластоцкім „Беларускім календары” за 1992 г.) ён даў гэткую ацэнку нашаму месячніку:
Часопіс „Наперад!” цікавы і ў сэнсе літаратурным, і ў сэнсе публіцыстычным, і ў сэнсе самастойнасьці думкі, яе сьпеласьці. Надзвычайнае для мяне і ўнікальнае тое, што гэты часопіс выдавалі людзі, якія мелі па 22-23 гады. Найчасьцей, маючы столькі гадоў ня маем здольнасьці фармаваньня літаратуразнаўчых ці публіцыстычных думак, а тут аказалася нешта такое адваротнае, тым больш, што, ска-
жам, Вы, напрыклад, не былі прафэсійным літаратуразнаўцам, не заканчвалі нейкага філалагічнага факультэту. ГЬта для мяне справа крышку нават 1 незразумелая, што разьбіткі, адчувалі сябе як творчая група і, баронячы свайго элемэнтарнага быту, працуючы вельмі цяжка, знаходзілі час і волю на тое, каб займацца такой творчай працай, як рэдагаваньне часопіса.
Праф. Баршчэўскі быў пад моцным уражаньнем ад часапісу „Наперад!” і выказаў гатовасьць даць гэтае выданьне аднаму са сваіх студэнтаў як тэму для напісаньня кандыдацкае дысэртацыі. Ня ведаю, ці вы-канаў ён гэты свой намер, але ацэнка ягоная засталася ў памяці.
Генадзь Бураўкін:
„Кідай, брат, іншыя заняткі ды пішы пра Дванаццатку!”
Неўзабаве тэма Дванаццаткі йзноў усплыла на паверхню ўвагі. Насталі перабудовачныя 1990-я гады, часы свабаднейшых кантактаў і гутарак паміж беларусамі Амэрыкі й прадстаўнікамі Бацькаўшчыны. Беларускую місію пры ААН у Нью-Ёрку ўзначальваў тады Генадзь Бураўкін. Мне давялося быць некалькі разоў гасьцём у спадарства Бураўкіных. Жылі тады беларускія дыпляматы (як жывуць і дасюль) у доме колішняе савецкае місіі на 67-й вуліцы ў Мангатэне. Будынак пад нумарам 136, што ранейшымі гадамі быў аб’ектам нашых антысавецкіх дэманстрацыяў, стаўся месцам прыязных спатканьняў зь беларускімі прадстаўнікамі. Канфрантацыйная палеміка перарасла ў нармальны дыялёг, роспыты, аповеды. У будынак місіі стала магчымым заходзіць безь вялікіх перашкодаў, а таксама не праймаючыся лішне, што з вакна па другім баку вуліцы амэрыканская служба бясьпекі будзе браць цябе на сваю плёнку.
У памешканьні Бураўкіных на чацьвертым паверсе, за кубкам кавы, я расказаў аднойчы Генадзю й ягонай прыгожай жонцы Юлі кароткую гісторыю нашага падарожжа на заработкі ў Вялікабрытанію, а адтуль на ўнівэрсытэцкую навуку ў Бэльгію. „Янка, усклікнуў Генадзь, выслухаўшы маё апавяданьне, — кідай, брат, іншыя заняткі ды пішы пра Дванаццатку!"
Генадзеў заклік, як і ацэнка Баршчэўскага, застаўся ў памяці. Але дзе ты будзеш сядзець і пісаць пра старое, калі тут пакутліва родзіцца новае: даступнай нарэшце сталася Беларусь, якую, пакінуўшы ў 17-гадовым веку, прагна хацелася пазнаць шырэй і глыбей. Штагоднія, пачынаючы ад 1991 г., вандроўкі па любых сэрцу старых і новых мясьцінах роднага краю, удзел у розных міжнародных канфэрэнцыях, праца над конча патрэбнымі трыма кніжнымі праектамі ды ўсё іншае адцягнулі яшчэ на колькі год занятак Дванаццаткай. Але паступова да рэха пачутых ацэнак даходзілі новыя стымулы, што прымусілі ўрэшце ўзяцца за гэтую тэму.
Адным з такіх стымулаў сталася выказваньне, пачутае ў 1997 г. на міжнароднай канфэрэнцыі ў Менску ў пэдагагічным унівэрсытэце імя Максіма Танка. Там разглядалася праблема беларускага асьветніцтва ў мінуўшчыне й сучаснасьці. Адкрываючы дыскусіі, рэктар унівэрсытэту Леанід Ціханаў выказаў глыбокую думку пра ролю пачуцьцяў у адукацыйным працэсе.
Новая мадэль рэгіянальнай пэдагагічнай адукацыі, пра якую ідзе сёньня размова, — сказаў ён, — павінна быць ня толькі школай прадуктыўнага мысьленьня, але і школай разьвіцьця пачуцьцяў. Без разьвітой культурнай і навукова пабудаванай сфэры пачуцьцяў будзе рэзка абмежавана прадуктыўнасьць творчага, эўрыстычнага мысьленьня, ня кажучы ўжо пра заганнасьць і адмоўныя сацыяльныя вынікі аднабаковага разьвіцьця асобы ўвогуле.
I тут жа пра паўсюдна разбураную духовасьць, спрычыненую савецкай адукацыяй у выніку таго, што пачуцьці як фактар фармаваньня асобы былі занядбаныя:
Вынікі працэсу разбурэньня асобы, якія мы часткова назіраем у наш час, у многім абумоўлены і тым, што наша сыстэма адукацыі адарвалася ад гістарычных каранёў, а дакладней, ня ўлічвала асаблівасьці тыпаў культур, якія зьяўляюцца асновай фарміраваньня духоўнасьці. („Беларускі гістарычны часопіс”. 1998, нр. 4, с. 66)
Слухаючы даклад, падумалася: нельга ня прызнаць рацыі сп. Ціханаву ў тым, што сфэра пачуцьцяў павінна складаць абсалютна патрэбную частку адукацыйнага працэсу, прычым пачуцьцяў арганічна ўзрошчаных на глебе нацыянальнага этасу (этасу, а ня этнасу).
Адукацыйны фон Дванаццаткі
Адукацыя, якую мы атрымалі пад нямецкай акупацыяй на Бацькаўшчыне й якая была працягнутая ў Беларускай гімназіі ймя Янкі Купалы ў Нямеччыне, падмацаваная беларускім духам лягеру ДыПі ды працай у беларускім скаўтынгу, якраз і адзначалася тым, што глыбака ўзьдзейвала на пачуцьці, замацоўваючы гэтым адданасьць справе нацыянальнага адраджэньня, служэньня свайму народу. Беларуская нацыянальная школа закладала якасьці, якія былі „крышку нават незразумелыя" прафэсару Баршчэўскаму, пасьля таго як ён у Лёндане азнаёміўся з часапісам „Наперад!”. Зьдзівілі яны й Зянона Пазьняка, які пасьля майго аповеду пра Дванаццатку ў Нью-Ёрку ў Фундацыі Крэчэўскага ў 1998 г. дапытваўся: „Адкуль у вас
браліся такія якасьці, як дух, адданасьць, вера й энтузіязм?” А браліся яны ад нашых самаахвярных настаўнікаў. Гэта яны, у цяжкіх акупацыйных умовах на Бацькаўшчыне ды ў ня менш складаных абставінах паваеннага часу ў Нямеччыне, далі нам ня толькі веду, але й патрыятычныя пачуцьці, завастрылі бачаньне вялікае мэты ў жыцьці служыць Бацькаўшчыне паглыбілі адчуваньне сэнсу свайго йснаваньня.
Важную ролю ў выхаваўчым працэсе, празь які прайшла бальшыня хлапцоў з Дванаццаткі (як і сотні іншых юнакоў ды юначак нашага пакаленьня на эміграцыі), выконваў удзел у рознага роду міжнацыянальных сустрэчах: скаўцкіх зьлётах, зьездах, мастацкіх імпрэзах ды спаборніцтвах. На гэтых міжнародных форумах падобна, як на спартовых алімпіядах — маладым удзельнікам-беларусам даводзілася быць прадстаўнікамі свайго народу трэба было абараняць ня гэтулькі свой асабісты гонар, колькі ймя й годнасьць свае краіны, свае нацыі. Адчуваньне Бацькаўшчыны на чужыне заўсёды вострае, і сталая патрэба быць ейным „амбасадарам” (калі такое адчуваньне закладзенае ў сьведамасьці адкуцыйным працэсам) вырабляе пачуцьцё адказнасьці за сваю краіну, мацуе салідарнасьць, грамадзянскую дысцыпліну й асабістую самаахвярнасьць. 3 гэтага гледзішча гісторыя Дванаццаткі можа служыць ілюстрацыяй да тэзы, што паўнавартасная адукацыя абсалютна павінна спалучаць у адно цэлае веду й пачуцьці.
Вярнуўшыся зь менскае канфэрэнцыі пра беларускае асьветніцтва ў мінуўшчыне й сучаснасьці, я пачаў часьцей перабіраць у думках тэму Дванаццаткі з гледзішча на патрэбы адукацыйнага працэсу ў будучыні, аж пакуль не дасьпела наважанасьць пакінуць шмат чаго зь бягучых справаў ды заняцца пісаньнем гэтай кнігі.
Здымак Дванаццаткі як ілюстрацыя да артыкулу пра... КДБ (?!)
У міжчасе атрымаў я ад Алеся Лукашука з Прагі (дзякуй яму за гэта) артыкул з газэты „Советская Белоруссля” (з датаю 18.12.1997) пад заг. «Комнтет 12-тм». Артыкул быў апублікаваны з нагоды 80-годзьдзя савецкага КДБ. У ім — адзіная ілюстрацыя... — авохці мне! — здымак Дванаццаткі?!! Аўтар Міхаіл Токараў расказвае, як амэрыканцы у жніўні 1952 г. закінулі з самалёту на Беларусь чатырох сваіх агентаў ды як іх высочвала й арыштоўвала савецкая разьведка. Згадваецца прозьвішча Барыса Рагулі як супрацоўніка амэрыканцаў. Пра аднаго з арыштаваных агентаў, «Міхаіла Мяшчэрскага», сказана, што ён «одкн мзчленов «Комлтета 12-тн»». I там жа пра гэты «комнтет»: «Поначалу нх было двенадцать, прммерно одного возраста н положенмя. Образовалн свою группу, назвалн её «Комнтет 12-тм». Сфотографмровалмсь на память. Былм средм этнх двенадцатн
н бывшме полкцам, былм м вербовіднкм амермканской разведкм, помоіднмкн Рогулк...». Во куды мы трапілі! Як той казаў, «без дракн в забнякн». Зразумела, ніякага Мяшчэрскага сярод нас ня было, але адзін з нашых сяброў, Міхась (Цімох) Вострыкаў, вярнуўся на Бацькаўшчыну ў 1952 г. на парашуце з амэрыканскага самалёта (больш пра яго — у Vl-м і ХІ-м разьдзелах). Што да „Комнтета 12-тн”, дык можна сказаць, што Токараў чуў звон, ды ня ведае, дзе ён.
Вось жа настала пара, як у таго магілёўскага хранікёра з Багдановічавага вершу „Летапісец", расказаць —
Што тут чынілася у даўныя гады, Што думалі, чаго жадалі мы тады, За што змагаліся, як баранілі веру, — Хай зьведаюць усё патомкі праз паперу.
Псторыя, кажуць, паўтараецца. У пэўным сэнсе яно так: у калясе часу кожная сьпіца вяртаецца ў сваю ранейшую пазыцыю. Некалі, поўстагодзьдзя таму, нашы старэйшыя суродзічы, зь якімі мы, юнакі, апынуліся на чужыне настаўнікі гімназіі ймя Янкі Купалы, кіраўнікі беларускага скаўтынгу ды грамадзкіх арганізацыяў, больш дасьведчаныя калегі далі нам веды, перадалі свой беларускі сьветагляд і патрыятычныя пачуцьці. Працэс пераемнасьці пакаленьняў ніколі ня спыняецца. Сёньня настаў час нам, старэйшым, паўтарыць акт перадачы маладым нашага жыцьцёвага дазнаньня. Повязь нацыі ў часавай прасторы павінна замацоўвацца ўсімі магчымымі ніцямі. Усьведамленьне адзінства зь мінулымі пакаленьнямі мацуе ў чалавеку адчуваньне гістарычнай глыбіні й духовай глебы, спалучае ў адно цэлае маральныя й культурныя набыткі народу, родзіць пачуцьцё адказнасьці за захаваньне спадчыны, дадае індывідуальнай і груповай устойлівасьці, адпорнасьці й вытрываласьці, вельмі патрэбных у часы крытычных выпрабаваньняў.
II
У ВІХРЫ ВАЙНЫ — ЗЬ БЕЛАРУСІ НА ЗАХАД
• Пачаткі непрадбачанага шляху.
• Бывай, мой родны кут!..
• У Нямеччыне: будуем „баракі”, вывучаем зэніткі.
• Амэрыканскі палон.
• Рэгенсбург: беларускі лягер ДыПі.
• Набыцьцё новых прозьвішчаў.
• Уцёкі ад савецкай рэпатрыяцыйнай камісіі.
• 3 Рэгенсбургу ў Міхэльсдорф.
• Вучобра ў гімназіі. Скаўтынг.
• „Сьлядамі Францішка Скарыны”.
• „Адзінаццатка" перад дарогай.
• Ад’езд зь Міхэльсдорфу ў Вялікабрытанію.
Пачаткі непрадбачанага шляху
Некаторыя жыцьцёвыя дарогі й павароты долі пачынаюцца тады, калі ніякай празорлівасьцяй іх ня ўгледзіш, ніякай уяваю ня ўявіш. Пра іх толькі цыганка можа сказаць: „Цябе чакае вялікая дарога”... Наша зь Дзімам „вялікая дарога” была запачаткаваная яшчэ ў Міры. Там у 1942 г. мы скончылі пачатковую школу. Бацькі пастанавілі паслаць нас вучыцца далей у баранавіцкай прагімназіі. Гэта быў спосаб ухіліцца ад магчымае (у пэрспэктыве) мабілізацыі ў паліцыю або вывазу на працу ў Нямеччыну. Хоць ратунку ні ад першага ні ад другога далейшая вучоба ў школе не гарантавала. I вось увосень 1942 г. я, Сяргей Вільчыцкі (пазьнейшы Янка Запруднік), і мой сябрук яшчэ з польскай пачатковай школы Вадзім Сурко (пазьнейшы Уладзімер Цьвірка), разам з трыма іншымі мірскімі хлапцамі й дзьвюмя дзяўчатамі апынуліся ў Баранавічах. Там па сканчэньні ў 1943 г. апошняе (чацьвертае) клясы прагімназіі (у якой, між іншага, нашымі настаўнікамі й мэнтарамі былі браты Лявон і Юрка Луцкевічы) мы з Вадзі-
мам перайшлі на далейшую навуку ў гандлёвую школу. Трэці курс гэтае школы (усіх было чатыры) скончылі ўлетку 1944 г., якраз калі да Баранавічаў набліжаўся з усходу фронт. Пачаліся начныя налёты савецкай авіяцыі з завываньнем бомбаў. Гарачка эвакуацыі ахапіла горад. Мы з трывогай усьведамлялі сабе, што надыходзіў час вяртацца ў Мір да сваіх. Прыгэтым ведалі, што за вучобу ў сярэдняй школе, а тым больш за належаньне да Саюзу Беларускай Моладзі (СБМ), бальшавікі нас па галоўцы не пагладзяць. Камуністычныя партызаны забаранілі наведваць школу вышэй за пачатковую, бо ведалі, што там моладзь атрымоўвала беларуска-патрыятычнае ўзгадаваньне. Апрача гэтага, сям’ю нашу, якраз напярэдадні нямецка-савецкай вайны, вывозілі ў Сібір. Вывозілі, але ня вывезьлі ў выніку дзіўнага зьбегу абставінаў. Рэч у тым, што паводле традыцыі й волі дзеда, Сьцяпана Вільчыцкага (памёр у 1937 г.), сям’я была пашыраная скаладалася з жонак і дзяцей двух Сьцяпанавых сыноў, Мікалая й Ягора, дзедавай незамужняй сястры ды дзьвюх незамужніх дочак усіх ад 12 да 15 чалавек (у залежнасьці ад пэрыяду). Мікалай (мой бацька) займаўся ў асноўным зямельнай гаспадаркай, a ягоны брат Ягор кузьняй і вырабам аўчынак. Пры патрэбе адзін аднаму памагалі ў полі й пры кузьні. Усе жылі, як адна сям’я. Але спалі сем’і братоў у дзьвюх хатах, што стаялі далекавата адна ад аднае па канцох вялікага саду. Калі энкавэдысты ранічкай 20 чэрвеня 1941 г. прыехалі вывозіць Вільчыцкіх, дык забралі васьмёх жыхароў аднаго дому — дзядзькавага, а нашага бацьку й нас, двух ягоных сыноў, не ўзялі. Нашая маці ў ліку дэпартантаў чамусьці не фігуравала таму, відаць, што была прапісаная ў вёсцы Сімакава, дзе настаўнічала. Калі ў Гародзеі на чыгуначнай станцыі пачалі садзіць людзей у вагоны, не далічыліся трох Вільчыцкіх, г. зн. нашага бацьку й ягоных двух сыноў. Каб разабрацца, дзе нястача, улады адаслалі ўсіх, апрача дзядзькі Ягора, назад у Мір. А тут на трэці дзень вайна! Бальшавіком ўжо было не да вывазу. Пад арыштам затрымалі толькі дзядзьку Ягора, які пасьля кароткага часу вярнуўся дамоў.
Бывай, мой родны кут!..
Ад часу таго нявыкананага вывазу мінула тры гады, і вось тыя самыя бальшавікі йзноў амаль на парозе хаты. Дык што — ехаць з Баранавічаў дамоў жыўцом ім у рукі? Але калі не дамоў, дык куды?! На Марынаўскай вуліцы нас чатырох мірскіх хлапцоў (Міша Кандзера, Жоржык Барашка й мы з Вадзімам) стаялі й раіліся каля грузавіка, які быў гатовы вось-вось адыйсьці на Мір. Воляю лёсу ў гэты час праходзіла міма наша клясная настаўніца з гандлёвай школы, выкладчыца беларускай мовы Аўгеньня ВоўкЛевановіч. „Хлопцы," кажа, „ведайце, што, калі хочаце, можаце яшчэ эвакуавацца ў Нямеччыну, запісаўшыся ў памочнікі нямецкай авіяцыі”.
Хвіліна напружанага роздуму, мамэнт важкой пастановы — можа, на цэлае жыцьцё. Пытацца, што рабіць, няма ў каго. Кожны мусіць вырашыць
сам за сябе, Дзіма на сваім 17-м годзе жыцьця, я на 18-м. Міша з Жоржыкам заявілі, што едуць да бацькоў. А мы ўдвух зь цяжкім сэрцам адва-
жыліся падацца ў Нямеччыну. Я ўсьпеў напісаць кароценькую разьвітальную запісачку бацьком. Нешта накшталт: Дарагія мае! Ня ведаю, што са мною будзе, калі паеду на Захад, але ведаю, што будзе тут. Таму выяжджаю. Некалі вярнуся. Адбымаю, цалую!
Ня прыгадваю, каб Дзіма пісаў што-небудзь ён быў тады ўжо круглым сіратою: маці не памятаў, адыйшла на той сьвет у раньнім веку, а бацька памёр, калі сын вучыўся ўжо ў Баранавічах. У Міры заставалася адно старэйшая сястра.
Год перад выездам на Захад.
Вучкі баранавіцкае прагімназіі (зьлева):
М. Шэйко, Вадзім Сурко, Сяргей Вільчыцкі. Чэрвекь 1943 г.
I вось 30 чэрвеня 1944 г. Баранавічы, да якіх набліжалася савецкая армія, засталіся за намі. Пераначавалі мы ў Альбэртыне ў лягеры вышкаленьня беларускіх юнакоў. Там назаўтра нам далі ўніформу нямецкіх „памочнікаў авіяцыі” (Luftwaffehelfer), пасадзілі на цягнік і — бывайце бацькі й сябры, бывай малая й вялікая Бацькаўшчына, бывай, увесь мой сусьвет! Апрача Міра ды Баранавічаў я нідзе ня быў. Зьведаў толькі адзін раз на школьнай экскурсіі Стоўпцы, за 20 кілямэтраў ад Міра, ды пару разоў езьдзіў з бацькамі на сенакос над Нёмнам, што знаходзіўся за 14 кілямэтраў ад дому. Пакідаючы гэты маленькі свой сьвет, я йшчэ не ўсьведамляў ягонае вялікае сілы — ня думаў, якімі трывушчымі ў памяці акажуцца ягоныя адбіткі, якім салодкім рэхам ён будзе адгукацца на дарогах чужыны, якім лекам ён станецца для хворае душы ў цяжкія часіны ростані, ды ў якую шчодрую крыніцу ён абернецца для новых пачуцьцяў, перакананьняў, намераў і зьдзяйсьненьняў.
Самыя трывалыя падваліны сьветагляду чалавека закладаюцца ў юнацтве. Яны ўзьнікаюць арганічна з самога жыцьця, са штадзённга быту,
з навакольля, з прыроды, з колераў і водараў, з паасобных акалічнасьцяў і эпізодаў. Яны кладуцца на душу яшчэ тады, калі яна не пакарабачаная жыцьцёвымі складанасьцямі й здольная наіўна ўспрыймаць навакольле ўва ўсёй ягонай вастрыні й паўніні.
На цэлаежыцьцё замацаваўся сьветлы маляўнічы вобраз шырокага быстрага Нёману. Вось ягоная хуткая плынь казытліва вымывае спад ног пясок і ты мігам ледзь не па калені ўрастаеш у ягонае пясчанае дно, быццам запускаеш карані ў глебу роднага краю. Незгасальнай матрыцай ірдзіцца зорнаезорнае неба, на якое зачаравана ўглядаешся, лежачы на возе сена, што павольна й доўга калышацца назад у Мір з наднёманскага сенакосу. Ідылічныя вобразы летняе буколікі, восеньскія шматвузорныя клёны, пушыстыя зімовыя краявіды, вясьняны водар чаромхі й бэзу усё гэта ў чужыне, як той бальзам, будзе абмываць душу й даваць ёй вытрываласьць. Гэтыя вобразы аказаліся тэй скалой, на якой апіралася вера, і тым магнітам, які трымаўжаданьне вярнуцца да родные зямлі, да сваіх вытокаў.
Разам з вобразамі інтымна блізкага навакольля, у прасторнай зоне фантазіі, узбуджанай чытаньнем кніжакды слуханьнем гутаракстарэйшых, ляжаў таямнічы й далёкі ўяўны сьвет. Дзівосныя краіны паўставалі са знаёмства з заморскімі зьвярамі, намаляванымі на абгортках купленых шакаладзінак. Цэлыя гарады й палацы праглядвалі заманліва праз прызму калярытных паштовых марак. Іх я выпрошваў у маламантаў, студэнтаў вышэйшае гэбрайскае школы ў Міры (у якую прыяжджалі вучыцца з цэлага сьвету), калі хадзіў на пошту па дзедаву газэту „Сегодня”, што прыходзіла з Варшавы. На тых шматколерных паштовых марках захаплялі назовы краінаў і фантастычныя малюнкі. Гэта былі запраўдныя вокны на загадкавыя далячыні.
Але цяпер ехаў я ў гэты няведамы сьвет бязь ніякага захапленьня. Над усім панавала нейкае прытупленае адчуваньне, што нешта грунтоўна мяняецца ў жыцьці. Вастрыня пачуцьцяў была прытупленая перажытымі жахамі вайны: вобразамі вісельняў, блескам начных так званых сьвечак з савецкіх самалётаў ды завываньнем бомбаў. Поўнае ўсьведамленьне й адчуваньне ўсяго, што дзеелася, прыйдзе пазьней. Цяпер жа ў чадзе вайны й гарачцы эвакуацыі разуменьне таго, што адбывалася, было звужаным да асноўнай неабходнасьці ухіліцца ад гібелі, якая насоўвалася з усходу.
Цягнік рухаўся на захад памалу, баючыся, відаць, партызанскіх мінаў на сваім шляху У новых краявідах ня бачылася нічога надзвычайнага — нейкае драбналесьсе, кустоўе, прыціснутыя да зямлі хаціны. Ніякага зкстазу ці прыўзьнятасьці.
Неспакойная душа адмаўлялася ўспрыймаць з энтузіязмам нябачаныя дасюль далягляды. Бо ж пакідаліся за сабой усе крыінцы духовага набытку, усё, чым дасюль жылося, чым былі напоўненыя сьведамасьць і сэрца.
У Нямеччыне: будуем „баракі”, вывучаем зэніткі
У Нямеччыне нас спачатку выкарыстоўвалі на будаваньні з сухастою ў пазагародніх зонах гораду Брэслява (сучасны польскі Ўроцлаў) „баракаў” пазьбіваныя цьвікамі жэрдкі на нізкіх калкох з уплеценымі ў іх сухімі галінкамі. Немцы падпальвалі іх у часе начных налётаў амэрыканскай авіяцыі, каб адвесьці самалёты ад гораду. У далейшым нас крыху абвучвалі абыходзіцца з зэніткамі й супрацьтанкавай зброяй, перакідалі з аднае вайсковае адзінкі ў другую. У кожным новым месцы мы, група беларускіх юнакоў, казалі, што зэнітак яшчэ ня вывучылі у хаосе вайны можна было прыкідвацца такімі непадрыхтаванымі і азнаямленьне са зброяй пачыналася ад азоў. Некаторым з хлапцоў надта цяжка давалася вымаўленьне нямецкага слова Rohrforhohlfeder (проціадкатная пружына). I мы заўсёды строілі жарты з гэтага. „Федзя, ану скажы: ‘Рольфоргольфэдэр'...” Федзя, хочучы паказаца, прабаваў, але ягоны язык катэгарычна адмаўляўся слухацца.
Урэшце, недзе зь месяц да капітуляцыі, немцы згадзіліся адаслаць нас, некалькі дзесяткаў такіх „памочнікаў", у дывізію „Беларусь”. Сталася гэта ў выніку дамаганьняў Беларускай Цэнтральнай Рады, якая не хацела дапусьціць уключэньня нас у рады Расейскай Вызвольнай Арміі (РОА), чаго хацела ейнае кіраўніцтва. I вось мы, дывізія „Беларусь”, пад камандаваньнем палкоўніка Францішка Кушаля, блудзілі ў часе агоніі Трэцяга Райху па чэхаславацкай тэрыторыі на ўзьмежжы з Баварыяй. Наш камандзір вычэкваў магчымасьці перайсьці на бок амэрыканцаў. Гэта яму нарэшце ўдалося. Дамовіўшыся з расейскім генэралам Мальцавым, які камандаваў палком РОА, Кушаль здолеў вывесьці сваю дывізію з-пад пагрозы захопу яе савецкай арміяй. У канцы красавіка 1945 г. мы перайшлі на амэрыканскі бок каля баварскага мястэчка Кам (Cham). За вывад дывізіі зь небясьпекі Старшыня Рады БНР Мікола Абрамчык надаў пасьля палкоўніку Кушалю рангу генэрала.
Амэрыканскі палон
Прабыўшы 10 месяцаў у нямецкім войску, мы з Вадзімам пачалі 13-месячны палон у амэрыканцаў. 3 тыдзень часу нас трымалі на адкрытым полі каля Каму. Разам з намі й уласаўцамі была там таксама нейкая вугорская вайсковая адзінка. Ночы стаялі яшчэ халодныя, і вугорцы, у якіх былі лапаткі, дагадваліся выкопваць у часе дня няглыбокія пляскатыя ямкі, у якіх ня так даймаў начны холад. Пад вечар, бывала, паўставалі задзіркі, наўмысна пачатыя нашымі ці ўласаўцамі, з аднаго боку, ды вугорцамі. I як толькі ўспыхвала бойка, раздаваўся кліч „рускага б’юць”, і ўсе гуртам, і
нашы і ўласаўцы, кідаліся на вугорцаў, выганялі іх зь іхных ямак ды ўмошчваліся там самі нанач. „Выгнанцы” назаўтра капалі новыя ямкі, і эпізод з бойкай і клічам „рускага б’юць” паўтараўся. Вугорцаў хутка некуды забралі, а нас, жаўнераў дывізіі „Беларусь” ды ўласаўцаў перакінулі ў лягер ваеннапалонных у Рэгенсбургу. Там, седзячы за дротам у балоце, мы зь Дзімам упяршыню даведаліся, што гэта сапраўдная смага (без вады пасьля салёнае кансэрвы); атрымалі некалькі разоў ад сваіх амэрыканскіх ахоўнікаў па сьпіне дошкаю: трэба было прабягаць паміж радоў скрынак з кансэрвамі, хапаць працягнутую табе амэрыканцам банку й тут жа ад другога атрымліваць удар дошкаю па сьпіне. Гэтак разраджалася напружаньне ў пераможцаў, якое накапілася за гады вайны.
Прасядзеўшы ў загарадзі тыдняў два, мы былі перавезеныя пад баварскі гарадок Плятлінг. Там на голым полі паўстаў, пабудаваны нашымі рукамі, цэлы барачны пасёлак, агароджаны калючым дротам і вышкамі, у якім мы прабылі аж да канца травеня 1946 году. Адтуль нас вывозілі на розныя работы, патрэбныя акупацыйнай уладзе.
У Плятлінгу недзе на пачатку 1946 г. ўсе палонныя прайшлі праз амэрыканска-савецкі ваенны трыбунал. Мэтай яго было ўстанавіць, хто быў да вайны савецкім грамадзянінам і дзеля гэтага падпадаў пад дэпартацыю ў Савецкі Саюз. Нас з Вадзімам, як і шмат іншых беларусаў з Заходняй Беларусі, уратаваў ад такога ліха факт, што мы нарадзіліся пад Польшчай, а значыцца на нас не распаўсюджвалася дамоўленасьць заходніх аліянтаў са Сталінам аб выдачы яму савецкіх грамадзянаў. Вынікам трыбуналу сталася тое, што ўсе ваеннапалонныя, якія паходзілі з савецкай тэрыторыі ў межах да 17 верасьня 1939 г., былі сілаю дэпартаваныя.
Аднае марознае раніцы 1946 г. ўсіх нас гвалтам выгналі з баракаў на двор і падзялілі на дзьве групы адных направа, другіх налева. Першых пасадзілі на грузавікі і на чыгуначную станцыю ў Плятлінг. Там іх чакалі таварныя вагоны з канваірамі. I, як расказвалі пасьля, там жа адбываліся трагічныя сцэны супраціву, уключна з самагубствамі.
Трапілі ў гэтую катэгорыю, праўда, ня ўсе былыя савецкія грамадзяне. Некаторым хапіла празорлівасьці, ці проста шчасьлівага выпадку, прызнацца на трыбунале, што яны былі рэпрэсаваныя. Іх пакінулі. Але такіх, відаць, было ня шмат далёка ня ўсе прызнаваліся, бо ня ведалі, што лепш: быць уваччу амэрыканцаў, саюзьнікаў Сталіна, ворагам камуністычнага рэжыму ці ляяльным савецкім грамадзянінам. Уратаваліся ад дэпартацыі таксама тыя, хто на чыгуначнай станцыі ў Плятлінгу параніў сябе ў спробе самагубства. У ліку такіх былі й нашыя суродзічы з Усходняй Беларусі.
Рэгенсбург: беларускі лягер ДыПі
У канцы травеня 1946 г. мы з Вадзімам Сурком, а таксама трох слонімскіх сяброў, выпушчаныя з палону, прыехалі цягніком у баварскі горад Рэгенсбург — у той самы, адкуль у красавіку папярэдняга году нас вывезьлі ў Плятлінг. Выпускаючы з палону, амэрыканцы далі нам права на дармовы праезд цягніком да любога пункту ў амэрыканскай зоне Нямеччыны. Мы выбралі Рэгенсбург, бо чулі, што там арганізаваўся беларускі лягер ДыПі, г. зн. лягер для „перамешчаных асобаў” (Displaced Persons), інакш кажучы, палітычных уцекачоў.
Прыехалі. На ўскраіне гораду пабачылі некалькі трохпавярховых будынкаў заселеных беларусамі. Гэта была частка пасёлку ймя Гангофэра (Ludwig von Ganghofer — нямецкі пісьменьнік). Тут жыло каля 400 беларусаў: сем'і зьдзецьмі, самотныя, старыя й маладыя. Пераважная бальшныя зь іх — цывільныя людзі, што эвакуаваліся зь Беларусі перад надыходам савецкіх войскаў.
На працягу некалькіх месяцаў пасьля заканчэньня вайны беларускія ўцекачы ў Нямеччыне здолелі арганізавацца й наладзіць свой быт. Людзі былі радыя, што скончыўся нарэшце ваенны кашмар, начныя бамбёжкі, прогаладзь ды зьдзек над імі прадстаўнікоў „вышэйшай расы”. У лягерох для „перамешчаных асобаў", якія адмовілся перамяшчацца назад у краіну ГУЛАГу, шырокай ракою паплыло, пад апекаю новае ўлады й з матарыяльнай дапамогаю дабрачынных арганізацыяў, грамадзкае, рэлігійнае й палітычнае жыцьцё. Гэта можна пабачыць на прыкладзе беларускага лягеру ў Рэгенсбургу. Выдаваны ў пасёлку Гангофэра пад рэдакцыяй пісьменьніка Юркі Віцьбіча часапіс „Зьвіняць званы Сьвятой Сафіі” (№1, люты 1946) даў панараму беларускага жыцьця ў рэгенсбургскім пасёлку:
• Мясцовае беларускае селішча УНРРА /United Nations Relief and Rehabilitation Administration = Адміністрацыя AAH для Дапамогі й Адбудовы/налічвае каля 400 чалавек. На чале стаіць Беларускі Пасялковы Камітэт.
• Прапуе пачатковая школа й зь 10 сьнежня мінулага году адчынена Беларуская гімназія (7 клясаў). Адчыненьне матуральных курсаў залежыць толькі ад наплыву кандыдатаў, якімі могуць быць асобы ад 18 да 45-гадовага ўзросту ўключна.
• Існуе народны ўнівэрсытэт для дарослых.
• Кожную нядзелю чытаюцца рэфэраты, пераважна на гістарыч-
ныя тэмы.
• Закончылі сваю працу шофэрскія курсы.
• Уся моладзь селішча аб’яднана ў Арганізацыю Беларускіх Скаўтаў, якія маюць сваю нацыянальную вопратку. Мясцовыя скаўты вельмі ўдала выступілі з собскай праграмай на рэгенсбургскім народным скаўцкім вечары.
• Перад Калядамі адбыўся ў гарадзкім тэатры міжнародны дзіцячы вечар, на якім нашыя дзеці мелі вялізны посьпех, выканаўшы „Лявоніху”.
• Выключны посьпех мела Беларуская Эстрадная трупа з Амбэргу, якая дала тры паказы: 19, 20 й 21 студзеня. Яна належным чынам рэпрэзэнтавала наша нацыянальнае мастацтва сярод іншых нацыянальнасьцяў гораду.
• Ужо два месяцы вядзе сваю працу беларускі хор (пад кіраўніцтвам кампазытара Міколы Равенскага), які падзяляецца на царкоўны й сьвецкі.
• У горадзе Рэгенсбургу працуе Беларускі Акруговы Камітэт на акругу Рэгенсбург, Ніжняя Баварыя й Верхні Пфальц.
Адным з галоўных актаў грамадзкай ініцыятывы ў Рэгенсбургу сталася арганізацыя царкоўнага прыходу й пабудова свае сьвятыні. Пабудаваная ў 1946 г. рэгенсбургская драўляная царква ймя сьв. Еўфрасіньні Полацкай (будынак, нажаль, незахаваўся)-першая сьвятыня беларускае паваеннае эміграцыі. Пабудова гэтая ня толькі зьняпраўдзіла штамп савецкай прапаганды аб бязбожжы нашага народу, але й засьведчыла глыбокае разуменьне лідэрамі дыяспары й шырокім грамадзтвам важнае ролі, якую выконвае свая царква ў арганізацыйным існаваньні замежных беларусаў. Усе далейшыя дзесяцігодзьдзі паказалі, што царкоўныя прыходы аказаліся найбольш трывалай базай ня толькі рэлігійнага, але й грамадзка-культурнага жыцьця.
Царква сьв. Еўфрасіньні Полацкай у Рэгенсбургу.
Перад ёй настаяцель а. Мікалай Лапіцкі йсябры будаўлянага камітэту. Лета 1946 г.
Рэгенсбургская Сьвятаеўфрасіньнеўская царква красамоўна прадэманстравала і рэлігійныя пачуцьці грамады, і ейны арганізацыйны энтузіязм. Часапіс „Зьвіняць званы Сьвятой Сафіі” пісаў (№4, травень 1946):
Трэба адзначыць, што вернікі ня толькі злажылі ахвяру ў грошах, але й сваёй працай прычынілся да таго, што на працягу 4-х тыдняў царква была гатова. (...) Вялікдзень беларусы спаткалі ў сваёй сьвятыні. У Вялікі Чацьвер была ўрачыста асьвенчана новапаўстаўшая сьвятыня беларускім япіскапам Афанасіем. Радаснае й вялікае сьвята рэгенсбургскія беларусы спатыкалі на Усяночнай гарачымі словамі: ‘Хрыстос Уваскрос’, пераносячыся думкамі й гэтым прывітаньнем да далёкае Бацькаўшчыны. Іхнія думкі зьліліся разам у супольную просьбу перад Пасадам Усемагутнага аб адраджэньні нашае Маці-Беларусі”.
Прыбыўшы ў Ругенсбург з Плятлінгу, мы ўсьцешыліся, калі даведаліся, што старшынём беларускага лягеру быў ніхто іншы, як наш былы камандзір палкоўнік Францішак Кушаль. У палоне ён прабыў толькі да лета 1945 году. Я пайшоў да яго адрапартавацца. Сказаў, што нас пяцёх ягоных былых жаўнераў, выпушчаных з палону, прыехалі сюды з думкай далучыцца да лягеру. Але ніякага абяцаньня, што ён нам дапаможа, ад яго не атрымаў. Відаць, ён не адчуваўся дастаткова ўладным.
У Рэгенсбург беларусы зьяжджаліся з розных канцоў разгромленае Нямеччыны. Янка Жучка, субрат па Дванаццатцы, расказвае, адкуль і як ён зь сябрамі трапіў туды.
На пачатку жніўня 1945 г. сямёра нас, беларускіх юнакоў, выпадкова апынуліся ў маленькім беларускім лягерчыку ДыПІ, які знаходзіўся ў мястэчку Рынгзэе на ўскраіне гораду Інгальштадту на поўдні Нямеччыны. Лягерчык той быў часткаю вялікага ўкраінскага лягеру перамешчаных асобаў. Выпадковасьць нашага туды прыбыцьця палягала натым, што, валочачыся па разьбітым горадзе, галодныя й бязь ніякае надзеі на сталы прыпынак, раптам напаткалі чалавека, які зацікавіўся нашай беларускай гутаркай. Даведаўшыся крыху пра нас, ён запрапанаваў нам далучыцца да вышэй успомненага лягерчыку, дырэктарам якога ён быў. Мы так і зрабілі.
Лягерчык наш доўга не паіснаваў, адтуль нас перавялі ў нейкі іншы, у якім былі людзі розных нацыянальнасьцяў, асабліва каўказцы. Тут мы даведаліся пра йснаваньне вялікага й добра арганізаванага беларускага лягеру ў Рэгенсбургу, які знаходзіўся нейкіх 80 кілямэтраў на поўнач ад Інгальштадту. Чатырох нас з нашае сямёркі, у тым ліку трох сяброў будучае Дванаццаткі (я, Павал Урбан і Васіль Шчэцька), пастанавілі зрабіць разьведку, каб паспрабаваць далучыцца да таго лагеру.
Восемдзесят кілямэтраў адлегласьць на сяньняшні час невялікая, але тады, пасьля вайны, у поўнасьцю зруйнаванай Нямеччыне, грамадзкі транспарт быў болып як кульгавы. Але ж, маючы мэту й вялікае жаданьне, мы да Рэгенсбургу дабраліся, хоць паездка нашая трывала два дні. Там Існаваў Беларускі Нацыянальны Камітэт (БНК), старшынём якога быў сп. Міхась Міцкевіч, родны брат нашага славутага Якуба Коласа. Дзядзька Міхась нас вельмі ветліва прыняў, выслухаў нашыя жаданьні далучыцца да тутэйшага беларускага лягеру і, у сваю чаргу, распытваўся пра нас. Яго вельмі цікавіла, якую мы маем асьвету, у якіх школах вучыліся, якія клясы паканчалі й г.д. Заўважыўшы нашае зьдзіўленьне, ён нам патлумачыў, што ў лягеры плянуецца адкрыцьцё беларускай гімназіі й падбіраюцца кандыдаты на вучняў будучых клясаў. Пасьля нашых кароткіх адказаў ён сказаў нам, што Васіль і я падыходзім у сёмую клясу, аПаўлюк-у шостую. Ён даў нам пасьведчаньні БНК 1 прапанаваў хутка прыяжджаць, бо пад канец году мелі пачацца заняткі. Пасьведчаньні БНК былі для нас залатымі дакумэнтамі, бо іншых мы ня мелі. Яны нам дазвалялі праходзіць розныя вайсковыя кантролі. Пад канец 1945 г., перад самымі Калядамі, мы прыбылі ў Рэгенсбург у беларускі лягер 1 амаль адразу ж пайшлі на заняткі ў гімназію.
Набыцьё новых прозьвішчаў
Нам з Вадзімам Сурком, нядаўным ваеннапалонным, далучыцца да беларускай грамады ў Рэгенсбургу было ня гэтак проста. Паўстала праблема з прапіскай. На аснове той „адпускной граматы”, зь якою мы выйшлі з Плятлінгу, атрымаць статус ДыПі аказалася немагчымым. Мы з Вадзімам і нашы слонімскія сябры — Коля Корп, Лёва Бароўскі й Фэлікс Вільчынскі — гатовыя былі ўжо запісацца на працу ў Марока, пра якую пашыралася інфармацыя. Трох слонімцаў у тое Марока й паехалі. Праўда, усе яны пасьля адбыцьця кантракту паперабіраліся — Бароўскі зь Вільчынскім у Злучаныя Штаты, а Корп у Канаду. А нам з Вадзімам пашанцавала ў Рэгенсбургу. У лягернай радзе быў знаёмы нам з Баранавічаў сп. Хведар Шыбут, які эвакуаваўся ў Нямеччыну зь сям’ёй. Даведаўшыся пра наш „мараканскі” праект, ён з абурэньнем асудзіў бяздушнасьць лягернага кіраўніцтва ды неўзабаве знайшоў спосаб прапісаць нас. Але з новымі дакумэнтамі й пад іншымі прозьвішчамі.
У разбуранай павеннай Нямеччыне было поўна людзей, дакумэнты якіх ці то пагарэлі ці пагубляліся, і патрэбу ў новых пасьведчаньнях асобы чыноўнікі ў афіцыйных месцах добра разумелі. У маім выпадку справа аблягчылася тым, што ў беларускім пасёлку Гангофэра быў прапісаны, але некуды выехаў, нейкі Ян Запруднік родам зь Вільні. Ягонае месца ў лягеры
я й „заняў”, дастаўшы адпаведныя спраўкі пра „страту” ранейшых дакумэнтаў. Запруднік той быў 1920 г. нараджэньня, так што мне давялося „пастарэць” на шэсьць гадоў. У 1963 г., прыймаючы амэрыканскае грамадзянства, я мусіў падаць праўдзівую дату народзінаў (9 жнівеня 1926 г.), але скарыстаў з права пакінуць за сабой новае прозьвішча. Я не хацеў выстаўляць радню ў Беларусі на магчымы перасьлед. Прозьвішчы, праўда, мянялі ня ўсе. Некаторыя ўцекачы не адчувалі такой патрэбы, бо павыяжджалі цэлымі сем’ямі, не пакінуўшы дома блізкіх родных. Але ў мяне ўдома засталіся бацькі, брат, цёткі, дваюрадыя браты й сёстры. Тады я йшчэ ня ведаў, што бацька, з хранічна хворым жыватом, загінуў у 1944 г. на фронце, капаючы акопы недзе пад Ваўкавыскам. Пасьля, аднак, я ці раз пераконваўся, што зрабіў правільна, пераўвасобіўшыся зь Вільчыцкага ў Запрудніка.
Вадзім Сурко стаўся Ўладзімерам Цьвіркам са сваёй праўдзівай датай народзінаў (2 студзеня 1928 г.).
Уцёкі ад савецкай рэпатрыяцыйнай камісіі
Хутка мы пабачылі, што новыя прозьвішчы могуць быць нам заслонаю ад нечаканых пагрозаў. У горад прыбыла савецкая рэпатрыяцыйная камісія. Амэрыканцы, нядаўныя саюзьнікі Масквы ў вайне з фашысцкай Нямеччынай, давалі магчымасьць чэкістам вышукаваць былых савецкіх грамадзянаў, кандыдатаў на вяртаньне. Маглі саветчыкі й схапіць якоганебудзь „ваеннага злачынца”, а можа й каторага з нас — у страха вочы вялікія. Вестка пра няпрошаных наведнікаў пяруном праляцела праз увесь Рэгенсбург, у якім, апрача беларускіх уцекачоў, было ці мала такіх жа перасяленцаў зь іншых краінаў Усходняй Эўропы. Людзі насьцярожыліся, узбударажыліся. У знак пратэсту прайшла вялікая супольная дэманстрацыя са сьвятарамі й харугвамі.
Мы з Вадзімам і яшчэ некалькі хлапцоў, баючыся, што былых ваеннапалонных могуць выдаць, адразу ж рванулі за горад на Дунай, падалей ад ліха. Дзень быў цёплы, сонечны. Правялі яго даволі прыемна ў плаваньні ды пераплываньні на другі бераг быстрацечнае ракі. Пад вечар, калі пацямнела ўжо, насьцярожаныя вярнуліся ў пасёлак, каб даведацца, што ўсё абыйшлося спакойна. Тады ж, як пасьля расказваў знаёмым Антон Адамовіч, які быў таксама жыхарам беларускага лягеру, адбылася ў яго сустрэча з Максімам Лужанінам. Лужанін езьдзіў разам з рэпатрыяцыйный камісіяй і ў гутарцы з Адамовічам даў зразумець свайму колішняму субрату па літаратурнай арганізацыі „Ўзвышша”, што на Бацькаўшчыну лепш не вяртацца. Як ведама, тым, хто вярнуўся, давялося дорага заплаціць за сваю памылку. Пра гэта пасьля стала шырока ведама. У газэце „Голас Радзімы” (15.Х.1998) Мікалай Бандарэнка ў артыкуле „Вяртаньне дадому” пісаў:
У англійскай, французскай і амэрыканскай акупацыйных зонах /Нямеччыны/ былі створаны лягеры для перамеічаных асоб, у тым ліку і беларускія, якія арганізоўвалі нацыянальнае, культурна-грамадзкае жыцьцё суродзічаў. Савецкія рэпатрыяцыйныя камісіі наведвалі іх, прымуіаючы людзей да вяртаньня ў СССР, бо саюзьнікі ў адпаведнасьці з дамоўленасьцямі на Ялцінскай канфэрэнцыі 1945 г. падтрымлівалі прымусовую рэпатрыяцыю [аж да 1947 г.). Па зьвестках Беларускага Нацыянальнага Камітэту (у Заходняй Германіі) 75-100 тысяч беларусаў не жадалі вяртацца ў СССР па розных прычынах.
Да сакавіка 1946 г., калі ў асноўным рэпатрыяцыя была заверіана, у БССР вярнуліся звыі 520 тысяч беларусаў Практычнаўсе яны ў той ці ініай форме зьведалі недавер уладаў да іх, а рэпатрыянтыафіцэры (за нязначным выключэньнем) пасьля фільтрацыйных лягераў трапілі ў сыстэму ГУЛАГў ці спэцпасяленьне.
У пасёлку Гангофэра было шмат маладых беларусаў. Шляхі некаторых зь іх з Бацькаўшчыны ў Нямеччыну былі падобныя да нашага з Вадзімам. У нас хутка завязаліся знаёмствы, зьявіліся новыя сябры, а сярод іх і буду-
Пачынальнікі беларускага скаўтынгу на Захадзе, у тым ліку чатырох сяброў будучай Деанацуаткі (Алесь Бута. Леанід Карась, Янка Жучка й Паўлюк Урбан). Рэгенсбург, вясна 1946 г.
Удзельнікі купальскага сьвята ў Рэгенсбургу (лета 1946г.): пасярэдзіне (направа ад гармоніка) кампазытар I хормайстар Мікола Равенскі.
Удзельнікі п'есы „У купальскую ноч” Аўгена Кавалеўскага (аўтар п'есы — пасярэдзіне ў верхнім радзе]. Рэгенсбург, лета 1946 г.
чыя субраты па Дванаццатцы: Васіль Шчэцька, Янка Жучка, Паўлюк Урбан, Леанід Карась ды Алесь Марговіч. Разгаварыўшыся са Шчэцькам, мы хутка ўстанавілі, што ў Баранавічах былі зь ім свайго роду „суседзямі”, бо ягоная мэдычная школа знаходзілася па другім баку плоту, які стаяў паміж маёй найманай кватэрай на Шасэйнай вуліцы й ягонай школай. Я мог нават бачыць, як іхны настаўнік а. Леў Гарошка заганяў вучняў з панадворку на заняткі ў будынак. Сьцежкі-дарожкі лёсу, куды яны толькі не заводзяць?..
Тымчасам увагу нашу занялі скаўтынг, спорт, вечарынкі ды зьведваньне старажытнага, ашчаджанага вайной, багатага на гісторыю й архітэктуру Рэгенсбургу. У лягеры мы былі занятыя ў скаўцкіх гурткох, рыхтавалі мастацкія праграмы для ўдзелу ў міжнацыянальных сустрэчах, выяжджлі ў скаўцкі летнік, гралі ў валейбола, займаліся спортам, рознымі гульнямі ды спаборніцтвамі. Засталося моцна ў памяці сьвяткаваньне Купальля з тэатральным паказам п’есы Аўгена Кавалеўскага „У купальскую ноч". Паставілі яе артысты тэатру „Жыве Беларусь!” Паміж хлапцамі й дзяўчатамі завязваліся флірты, рамансы, узыходзілі першыя парасткі каханьня, што ў некаторых выпадках вырасьлі ў сужэнствы.
3 Рэгенсбуругу ў Міхэльсдорф
Недзе пад канец ліпеня 1946 г. ўсю беларускую грамаду, што разьмясьцілася ў пасёлку Гангофэра, перавезьлі з Рэгенсбургу ў барачны лягер каля вёсачкі Міхэльсдорф. Знаходзілася яна кілямэтраў два ад таго сама мястэчка Кам, дзе 14 месяцаў перад тым мы з Вадзімам пачалі свой амэрыканскі палон. Цікава, як часамі доля водзіць чалавека кругам па тых самых мясьцінах: Кам Рэгенсбург, Рэгенсбург Кам.
Міхэльсдорфскі лягер, у якім мы пражылі паўтара году, набыў характар сапраўднага беларускага пасёлку. Разьмешчаныя на ўскраіне былога аэрадрому, каля дзесятка баракаў стаялі воддаль ад усякіх пасяленьняў. 3 аднаго боку віднеўся невялікі лясок, з другога, у кірунку мястэчка Кам, за шырокім лугам праплывала даволі энэргічная рэчка Рэген, якая дала назоў Рэгенсбургу. Вечарамі Рэген быў паўнаводны, бо недзе вышэй па цячэньні адкрываліся шлюзы. Да яго мы часта хадзілі чарадой, часамі разам зь дзяўчатамі, плаваць і ныраць, разагнаўшыся з травянога берагу. Над ёю церпяліва прастойвалі свой час рыбакі Юрка Харытончык, Іван Муха ды іншыя заўзятары рыбалоўлі.
У лягеры, як тая вада ў Рэгене, цякло грамадзкае жыцьцё: актор Аўген Кавалеўскі арганізаваў тэатральную студыю; працавалі шофэрскія курсы, якія вёў Іван Нядзьвіга; ладзіліся канцэрты й тэатральныя паказы пад кіраўніцтвам кампазытара Міколы Куліковіча; чыталі даклады на палітычныя й гістарычныя тэмы Аўген Каханоўскі, Станіслаў Станкевіч, Антон Ада-
мовіч (усе тры — выкладчыкі гімназіі); ну, і, бясспрэчна, адбываліся вечарынкі, на якіх самым папулярным танцам была заліхвацкая полька-трасуха. Аднойчы прыехаў з канцэртам беларускі студэнцкі хор з Марбургу пад кіраўніцтвам Юркі Мазуры. Хор пакінуў па сабе незабыўнае ўражаньне. Засела глыбока ў душы мэлёдыя Юркі Мазуры на словы Натальлі Арсеньневай: „Варта жыць, варта вечна чагось дамагацца, чуцца часткай краіны малой, а жывой...” Як гэта хораша ўпісвалася ў наш энтузіястычны настрой напярэдадні новага этапу жыцьця!..
Алесь Марговіч (зьлева) I Алесь Бута за працай у сваім выдавецтве „Крыніца". Міхэльсдорф, лета 1947 г.
Цэлая грамада нас, хлацоў, жыла ў „бурсе" — адным вялікім пакоі, у якім супраць дзьвюх сьценаў высіліся двухпавярховыя ложкі, а пасярэдзіне стаялі адно стол ды пара крэслаў. Жыхароў у бурсе была цэлая брыгада: з аднаго канца — Міхась Белямук, Міхась Вострыкаў, Алег Дубяга, Аўген Кабяка, Хведар Пагуда, Міхась Каранеўскі, Леанід Карась, Алесь Бута, Сяргей Карніловіч, Вячка Станкевіч, а з другога Янка Жучка, Сьцяпан Кісель, Паўлюк Урбан, Васіль Шчэцька ды мы з Валодзем Цьвіркам. Кароткі час жыхарамі бурсы былі нашыя настаўнікі Мікалай Перагуд-Рагажэцкі й Міхась Міцкевіч.
У нашым маладым веку галоўнае месца ў сьведамасьці займала яда. Адсюль узялася й мянушка, якой мы ахрысьцілі сябе — „Галодная брація”. Два разы на тыдзень мы даставалі па поўбаханкі белага хлеба й крыху
масла. Ніколі ў жыцьці мне нічога не смакавала больш, як той пульхны пахкі сьвежы хлеб з маслам. Пасьля атрыманьня яго ён вобміргам зьнікаў у нашых поўгалодных вантробах. Дапамагаў нам зьбіваць прогаладзь лягерны кухар і наш шчыры сымпатык дабрадушны спадарУладзімір Санько, а таксама загадчык сталоўкі Сяргей Розмысл. Час ад часу Санько даваў нам магчымасьць прынесьці ад яго вядро гарохавага супу. Зь вядра таго, густа яго абступіўшы, мы чэрпалі зялёную жыжу кожны сваёй лыжкай, спаборнічаючы ў вылоўліваньні скварачнае смакаты. У лоўлі гэтай найлепш спраўляўся непасьпешлівы Васіль Шчэцька, спакойная натура якога дазваляла яму выводзіць лыжку з глыбіняў павальней за іншых, не выганяючы
Частка жыхароў міхэльсдорфскай бурсы: (верхні pad, зьлева) Паўлюк Урбан. Васіль Шчэцька, Янка Запрудік, Алесь Бута: (унізе) Уладзімер Цьвірка. Сьцяпан Кісель, Янка Жучка. Сьнежакь 1946 г.
зь яе зачэрпнутых скварак. У пакоі было часта весела ад гаманы, жартаў ды ўзаемных шпілек. Неўзабаве мы заўважылі, што чым галаднейшыя мы былі, тым болыл хахаталі. А цішыня прыходзіла тады, калі жываты былі поўныя.
У бурсе заціскаліся вузлы сяброўства, узаемнага разуменьня й сьветагляднага аднадумства, якія засталіся ў пераважнай бальшыні з нас на ўсе далейшыя гады.
У Міхэльсдорфе бурлілі палітычна-ідэйныя спрэчкі сярод старэйшых. Спрачаліся-змагаліся міжсобку г. зв. крывічы й зарубежнікі. Раскол меў нацыянальна-рэлігійную падкладку, а таксама тактычныя разыходжаньні паміж прыхільнікамі Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) на чале
Міхэльсдорф. Бурса пакой „Галоднай браціі". Сустрэча Новага 1947 г.
зь Міколам Абрамчыкам ды Беларускай Цэнтральнай Радай (БЦР) на чале з Радаславам Астроўскім. Мы тады былі замаладыя, каб актыўнічаць у спрэчках, але даволі сфармаваныя, каб стаць пераважна на бок „крывічоў”, да ліку якіх належала бальшыня нашых настаўнікаў. Ад некаторых з нас, вучняў апошняе клясы гімназіі, настаўнік беларускае мовы Аўген Каханоўскі, які быў пэўны час прэм’ерам ураду БНР, атрымаў згоду далучыцца да ягонае Беларускае Нацыянал-Дэмакратычнае Партыі. Належаньне да яе, праўда, засталося намінальным ніякай партыйнай дзейнасьці мы не праводзілі, бо былі занятыя спачатку скаўтынгам, а пасьля выезду ў Вялікабрытанію выдаваньнем часапісу „Наперад!” ды надзённымі грамадзкімі справамі.
Вучоба ў гімназіі
Амаль усе мы, сябры будучай Дванаццаткі, наведвалі Беларускую гімназію ймя Янкі Купалы. Гісторыя гэтай унікальнай вучэльні добра апісаная ў манаграфіі Яна Максімюка „Беларуская гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне. 1945—1950” (выданьне Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. Нью-ЁркБеласток, 1994. 224 ст.). Усе мы таксама належалі да скаўтынгу. Час вольны ад школьных заняткаў праводзілі ў скаўцкай
Штандаровы штандару „Баварыя" Алесь Бута перад строем Першага Скаўцкага Сьцягу. Сьцяжная варта (зьлева): Людміла Харытончык. Васіль Шчэцька й Валя Вайцяхоўская. Міхэльсдорф. люты 1947 г.
Міхэльсдорф. Вялікдзень 1947 г. Братаньне пакаленьняў у імя пераемнасьці.
дзейнасьці ды асабліва ў спорце. У Міхэльсдорфе дзейнічалі футбольныя й валейбольныя каманды, гімнастычная група. Праводзіліся ранішнія заняткі гімнастыкай для ўсіх скаўтаў і скаўтак. Штодня недзе каля гадзіны шостай раніцы гук трубы на ўвесь лягер склікаў чалавек пад 60 на пляц на фіззарадку. Сп. Іван Муха, настаўнік фізкультуры, арганізаваў групу гімнастаў (Косьцік Вайцяхоўскі, Вітаўт Кіпель, ПаўлюкУрбан, Слаўка Самохін і я), якая „будавала піраміды”.
Адным з найпрыямнейшых мамэнтаў былі перадвячорныя выправы на Рэген, сьцюдзёная вада якога асьвяжала й дадавала энэргіі. Час ад часу, калі дазваляла кішэня, хадзілі за два кілямэтры ў Кам у кіно на амэрыканскія фільмы, поўныя рамантыкі й прыгожых актрысаў.
У сьнежні 1946 г. адзначаліся першыя ўгодкі гімназіі ймя Янкі Купалы. Адбылася ўрачыстая акадэмія з канцэртам. Наш драматычны гурток пад кіраўніцтвам выкладчыка лёгікі Гіпаліта Паланевіча паставіў камэдыю Крапіўніцкага „Па рэвізіі”. Выступіў школьны хор з патрыятычнымі песьнямі, дэкляматары чыталі вершы на беларускай, ангельскай, нямецкай і лацінскай мовах.
Настаўнік гімназіі Іван Муха
(зьлева)і Алесь Бута (у скаўцкай уніформе) глядзяць на піраміду ў выкананьні сяброў гімнастычнага гуртка: Вітаўта Кіпеля й Кастуся Вайцяхоўскага („мост")
ды Янкі Запрудніка, Паўлюка Урбана й Слаўкі Самохіна (самы верхні). Міхэльсдорф, травень 1947 г.
Драматычны гурток гімназіі пад кіраўшцтвам настаўніка Гіпаліта Паланевіча (унізе зьлева). Удзельнікі п’есы Маркі Крыпіўніцкага „Па рэвізіі". У верхнім радзе (зьлева): Васіль Шчэцька, Янка Запруднік. Туся Куліковіч, Паўлюк Урбан: унізе: Тамара Карпоеіч і Ўладзімер Цьвірка. Міхэльсдорф, сьнежань 1946 г.
Засталіся ў памяці розныя эпізоды й уражаньні з гімназіяльнага жыцыдя. Памятаецца, як падчас лекцыі зь беларускай літаратуры, якую вёў Станіслаў Станкевіч сваім гучным голасам, адчыняліся са скрыпам дашчатыя дзьверы з суседняга пакою й выкладчык беларускае мовы Аўген Каханоўскі, высунуўшы галаву, прасіў: „Спадар Станкевіч, калі ласка, крышку цішэй”. Сп. Станкевіч уважваў просьбу калегі, але па кароткім часе вяртаўся да свайго грымлівага тону. Неўзабаве сцэна паўтаралася. I так разоў тры-чатыры на працягу лекцыі.
Памятаецца, зь якім захапленьнем настаўніца нямецкай літаратуры Іна Рытар (пазьней жонка А. Каханоўскага) любіла расказваць, здраджваючы гэтым сваю жаноцкасьць, пра вялікае каханьне вялікага Вольфганга Гётэ. Ах, як ён кахаў, ах, якія ў яго любоўныя вершы!
Памятаецца, як мэтадычна й даходліва ўкладаў у нашыя галовы веду нямецкай мовы сп. Жорж Заруцкі, які да таго часу не настаўнічаў, а працаваў бухгальтарам. О, каб такім быў наш лацініст, а ранейшы адвакатсп. Мікола Кунцэвіч! Лаціну то ён ведаў, але з мэтодыкай у яго было слабавата, у выніку чаго пакутавалі і ён, і мы. Мёртвая лаціна выглядала нам яшчэ мярцьвейшаю, хоць пасьля ўжыцьці прыдавалася ці разтое, што засталося ў памяці.
Прыгадваецца суровая постаць выдатнага выкладчыка матэматыкі Мячыслава Рагажэцкага (Перагуда), нашага з Вадзімам настаўніка яшчэ з баранавіцкае гандлёвае школы, перакананага атэіста (як я ад яго даведаўся пра гэта шмат пазьней).
Быў нашым выкладчыкам ангельскае мовы й наш з Вадзімам знаёмы з амэрыканскага палону Мікалай Сіцько. У часе палону ён удасканальваў сваю веду ангельскае мовы, набытую яшчэ ў Рызе, адкуль быў родам, выконваючы ў Плятлінгу ролю перакладчыка. Мы яго ведалі там якДзюніка — ад дадзенае яму амэрыканцамі мянушкі .Джуньёр".
У гімназіі працаваў літаратурны гурток пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы Аўгена Каханоўскага. Гурткоўцы выдалі адзін нумар часапісу „У выраі” (у гімназіі нас навучылі казаць не „часопіс”, а „часаліс”, з націскам на першым складзе). Вокладку да яго нарысаваў настаўнік маляваньня Мікола Кругловіч ключ гусей над беларускім краявідам. У нумары ўзялі ўдзел як аўтары будучыя дванаццаткаўцы й супрацоўнікі „Напераду”: Алесь Бута, Леанід Карась, Янка Запруднік (Сяргей Ясень), Васіль Шчэцька (М. Багун), Уладзімер Цьвірка (Архіп Папліска) ды іншыя вучні. Там жа былі зьмешчаныя два вершы на тэму маладосьці паэтаў-міхэльсдорфцаў Натальлі Арсеньневай і Масея Сяднёва, прысьвечаныя гімназіі.
Вучні 8-й клясы гімназіі з настаўнікам. матэматыкі Мячыславам Рагажэцкім (сядзіць другі cnpaea): (стаяць, зьлева) Васіль Шчэцька, Уладзімер Цьвірка, Янка Запруднік, Кастусь Вайцяхоўскі; (сядзяць) Янка Жучка, Туся Кулікоеіч і Юзэфа Брэчка. Міхэльсдорф, красавік 1947 г.
Вучні 8-й клясы гімназіі з настаўнікам беларускай мовыАўгенам Каханоўскім. Зьлееа: Кастусь Вайцяхоўскі, Юзэфа Брэчка, Янка Запруднік, настаўнік, Васіль Шчэцька. Туся Куліковіч, ЯнкаЖучка. Уладзімер Цьвірка. Міхэльсдорф, красавік 1947 г.
Н. Арсеньнева
Моладзі
Ha 1 -я ўгодкі Беларускае Гімназіі ў Рэгенсбургу — Міхэльсдорфе
Усе мы знаем: лёс наш няумольны Ўрэшце, кажнага сагнуць гады.
Як малыя йгрушкі-дзічкі ў полі, Быць ня можна вечна маладым. На палёх памёрлага „калісьці” Ня ўзрунее спорная трава.
Раз апаўшы лістам залацістым, Хоць вясна ізноў не красаваць. Моладзь!
Любая, пакрыўджаная моладзь!
Хай і так, — ня здраджвай маладосьць! Пі удосыць год юнацкіх церпкі солад, Палымней, пакуль сама ня скажаш „досьць”!
Палымней за нас, за край, за сьвет далёкі, За усё, што варта ходаньня ў жыцьці.
I ня мер, ня ліч ні сіл, ні міль, ні крокаў, Ня сумуй, што давядзецца адцьвісьці. Адцьвітаць ня страшна... Страшна вёсны Затаптацьу гразь... Братоў, сваіх Між сабой сварыць... 3 уцехай злоснай Верадзіць іх раны, не гаіць.
Бо няма на сьвеце злыдні больш нягоднай, Чыну, вартага й праклёну і суда, — Чымся Юдам стацца для свайго народу, Чым сваіх ці здрадзіць, ці прадаць.
Плямы гэткай нат гады ня змыюць Ані з душ сацьмелых, ані з рук... Помні, моладзь!
Хто згінаць прывыкне шыю, — Ўжо вачэй ня ўздыме угару.
А там — сонца.
Дык імкні ж!
Хай сьвежасьць
I тваю калісь затруць гады, — Захацеўшы, зь дзічкамі на межах, Можна быць 1 вечна маладым!
М. Сяднёў
Хвала маладосьці
Ha 1 -я ўгодкі Беларускае Гімназіі ў Рэгенсбургу — Міхэльсдорфе
Мы прайшлі па зямлі маладосьці.
Толькі й помніцца ў нашым жыцьці мы хацелі расьці, падымала нас ў росьце 1 было нам зацесна расьці.
Мы ня ведалі: збавіць, зьменшыць даставалі залеглае з залатой цішы.
I хоць нам гаварылі: ёсьць нейкія межы, але йшлі мы за край мяжы.
Мы на сонца ішлі і абветрылі...
Калі ж ноч наступала на грудзі зямлі, нашых думак блакітныя ветразі у краіну нязнанага горда плылі.
I калі нас мароз катаваў і ціснуў, і калі замярзалі ў ільдох зімы, мы ўсё ж сьнілі пра тую прыстань, ад якой адплывалі мы.
He шкада нам было маладосьці ці прапасьці задарма, ці...
Мы расьлі, паднімаліся ў росьце, каб да сталасьці дарасьці.
I няхай шчэ няпэўнае сяньня, і няхай шчэ плывуць халады, мы палаем паўночным зьзяньнем, каб расплавіць на моры ільды.
Каб зайсьці зноў у тую прыстань, што чакае 1 б’е ў берагі, і, як мару, што кажны з нас высьніў, там паставіць нашы сьцягі.
Азіраючыся цяпер назад, можна сказаць, што навучаньне ў гімназіі праводзілася на высокім пэдагагічным узроўні. Настаўнікамі ў нас былі ў пераважнай бальшыні выдатныя пэдагогі-патрыёты, прафэсійная кваліфікацыя якіх пакрывала нястачу патрэбных падручнікаў і іншых дапаможнікаўды прымітыўныя памешкальныя ўмовы, у якіхдаводзілася праводзіць заняткі. Вельмі слушна адзначыў Ян Максімюк у сваёй кнізе: „Гімназія была кузьняй нацыянальнага характару маладых беларускіх кадраў. Гэтае сваё заданьне школа выканала вельмі добра. ...Яна знакаміта спалучыла нацыянальнае ўзгадаваньне з высокай агульнаадукацыйнай патрабавальнасьцю”.
Каб адчуць і зразумець той дух, у якім узгадоўвалі нас нашыя настаўнікі (а таксама даведацца дадатковыя факты пра Рэгенсбург і беларускую гімназію), трэба прачытаць артыкул „Сьлядамі Францішка Скарыны”, якім адкрываўся часапіс „У выраі” (В. Рысь псэўдонім Вітаўта Кіпеля).
В. Рысь вуч. 8-е кл.
Сьлядаміі Францішка Скарыны
Зашумела нудна восень
Шумам лісьцяў, шумам сосен, Даўшы волю хмурам;
Адно з гоняў Беларусі Ў вырай выляцелі гусі, Паплылі ўдаль шнурам.
Янка Купала, „У вырай"
Так!.. Зноў і зноў шэрая восень. Сьветлы Край суровая зіма зноў закоўвае сваімі ланцугамі. Толькі вольныя птушкі, што так любяць сонца й свабоду, тысячамі лятуць „з гоняў Беларусі ў вырай". Спаміж іх ёсьць ужо старыя, каторым ня першы раз разьвітвацца з роднымі мясьцінамі ды перамагаць цяжкі шлях у чужыну, але ёсьць і такія, што ймкнуць у вырай упяршыню.
...Прыходзіць вясна, 1 яны зноў вяртаюцца на Бацькаўшчыну, вяртаюцца радасныя, вясёлыя, умудраныя вялікай жыцьцёвай практыкай, і тады з новымі сіламі бяруцца адбудоўваць сваё жыцьцё, разбуранае чорнаю стыхіяй.
Падобна гэтым птушкам, ужо каторы раз у гісторыі, беларускі народ пацягнуўся ў вырай-выгнаньне, пацягнуўся шукаць ратунку для сябе й сваіх дзяцей ад чорнае няволі. Шмат давялося ператрываць яму, асабліва за апошнія 30 гадоў. Бацькаўшчына была падзеленая паміж усходам 1 захадам. Частка Краю стагнала пад „апекаю” Масквы, з „ласкі” якое мільлёны найлепшых сыноў нашага народу загінулі ў турмах, канцэнтрацыйныхлягерах, ссылках. Другая частка была акупаваная Польшчаю, дзе таксама ня было ўмоваў для жыцьця й працы. А затым чорныя гады нямецкай акупацыі, што прынесьлі з сабою тысячы спаленых вёсак і гарадоў, нязьлічоныя людзкія ахвяры.
Апынуўшыся на эміграцыі, мы былі расьцярушаныя па ўсіх куткох Нямеччыны, зусім ня мелі сваіх нацыянальных асяродкаў, вакол якіх маглі б гуртавацца. Але нашае старэйшае грамадзтва прыклала шмат высілкаў, каб згуртаваць нас, а нат і даць магчымасьць вучыцца ў сваёй роднай мове.
Адным з такіх асяродкаў, дзе згуртаваліся беларусы-выгнанцы, стаўся горад Рэгенсбург гэтая сівая сталіца Обэрпфальцу, паўночны фарпост Вялікае Рымскае Імпэрыі. Яшчэ ў пачатку XVI ст. якраз праз Рэгенсбург праходзіў пяхотай у Італію, шукаючы навукі, вялікі сын нашага народу вучоны, паэт і першадрукар Францішак Скарына. Ягонымі сьлядамі йшлі сотні іншых слаўных беларусаў. Унівэрсытэты Падуі, Амстэрдаму, Парыжу, Прагі, Міляну, Бэрліну, Мюнхэну, Рыгі, Марбургу, Рыму й г.д. ня раз віталі ў сваіх сьценах беларусаў, што прышлі на далёкую чужыну здабываць асьвету. Таму ня дзіва, што горад на беразе сіняга Дунаю, воды якога сустракаюцца ў Чорным моры з водамі нашых Дняпра й Прыпяці, стаўся адным з культурных асяродкаў беларусаў-выгнанцаў, беларусаў у выраі. Тўт, дзякуючы стараньням Беларускага Акруговага Камітэту 22 сьнежня 1945 г. была заснаваная Беларуская Гімназія гэтая першая кузьня беларускае нацыянальнае культуры й асьветы на чужыне. Адразу ж, як матылькі да сьвятла, зусяе Баварыі пачалі зьяжджацца вучні. Шматзьіх-гэтапераросткі, каторым ваенная завіруха разьбілаўсе пляны на будучыню. Але век ня браўся намі наўвагу: вучыцца ніколі ня позна.
I мы пачалі вучыцца.
А тым, каму давялося вучыць і ўзгадоўваць нас нашым настаўнікам колькі прыйшлося перамагчы перашкодаў! Цяжка знайсьці слоў каб справядліва ацаніць іхную працу.
Але зь бегам часу перашкоды былі пераможаныя, і праца ў гімназіі пайшла нармальна.
Цяпер у гімназіі вучыцца 86 вучняў. У ёй ёсьць розныя гурткі, спаміж якіх паўгода таму назад паўстаў і гурток літаратурны. Сябры літаратурнага гуртка пад кіраўніцтвам выкладчыка літаратуры ладзяць рэфэраты на літаратурныя тэмы, абходзяць юбілейныя літаратурныя даты, робяць спробы самастойнай творчасьці. Вынікам гэтай працы й ёсьць наш літаратурны часапіс „У выраі”.
Часапіс — гэта наш духовы сьлед на выгнаньні, памятка нашае навукі на чужыне. У ім толькі жменька нясьмелых пробаў пяра гімназістых сяброў літаратурнага гуртка. Няхай сабе гэтая проба нясьмелая, мы ведаем, што нас за гэта ня будуць строга судзіць, але яна для нас дарагая тым, што ў ёй мы пакідаем адбітак свае душы, крупіну сваіх думак, пачуцьцяў і перажытых хвілінаў. Наш часапіс застанецца сьведкаю таго, як беларуская моладзь, ня годзячыся з чорнай няволяю на забранай 1 разагнанай Беларусі, шукала праўды й асьветы на чужыне, а сваімі найшчырэйшымі думкамі-марамі засталася із сваім родным краем і народам:
Я ад вас далёка, бацькаўскія гоні, — На чужое неба я гдяджу сягоньня, Але думкай, сэрцам толькі вас я знаю Як і жыў, жыву я ў сваім родным Краю.
I няма на сьвеце так вялікай меры, I няма на сьвеце так каваных дзьвераў, Каб, хоць на часіну ў будні ці ў нядзелі, Беларусь са мною разлучыць пасьмелі.
Я. Купала. „Яад вас далёка’’
I мы верым, такі ўжо закон гісторыі, што ня вечна будзем таптаць чужыя дарогі й палеткі, ня вечна будзем выгнанцамі ў выраі. Прыйдзе дзень, калі й мы, як тыя птушкі з выраю, вернемся на свае Беларускія гоні. Нас будзе грэць сонца 25 Сакавіка сонца запраўднае свабоды, справядлівасьці й шчасьця.
Ой, вы гусі-вырайніцы,
Жыць нядоўга ў чужаніцы,
Зноў к нам прыплывеце, Зноў вас будзе сустрачаці Наша сонца ў сьвеце.
Матурысты другога выпуску гімназіі з настаўнікамі й кіраўнікамі. Верхні pad (зьлева): Васіль Шчэцька. Уладзімер Цьвірка, Мікола Кунцэвіч, Антон Адамовіч. Янка Запруднік, Янка Жучка, Кастусь Ваііцяхоўскі; (сярэдні pad) Мячыслаў Рагажэцкі, Туся Куліковіч. Аўген Каханоўскі, Мікалай Сіцько, Мікола Кругловіч, Юзэфа Брэчка. Жорж Заруцкі, Іван Муха. Іна Рытар, Aлякcaнdap Акановіч, Ксенафонт Вайцяхоўскі (старшыня бацькоўскага камітэту); (ніжні pad) Аляксандар Смаль, Зіна Станкевіч. Aлякcaнdap Орса. а. Мікалай Лапіцкі. Натальля Орса, Гіпаліт Паланевіч, Парфіры Трысмакоў. Красавік 1947 г.
I тады мы будзем гордыя сьведамасьці, што дарма не змарнавалі часу, што й на чужыне, падобна вялікаму Ф. Скарыне, вучыліся служыць свайму народу й Беларусі. ... А покуль што... у выраі.
„Адзінаццатка” перад дарогай
У красавіку 1947 г. адбыўся наш (другі) выпуск гімназіі. Сямёх нас атрымалі матуральныя пасьведчаньні. Пачыналася новая фаза жыцьця. Радасьць з прычыны здабыцьця сярэдняе асьветы ўтаймоўвалася крыху туманнасьцяй далейшай пэрспэктывы. Сярод думак пра будучыню на першым пляне роіліся лятуценьні пра вышэйшую асьвету. Каб не марнаваць часу, адразу ж пасьля выпуску тыя з нас, што былі без бацькоў і мелі сякуютакую скаўтмайстарскую падрыхтоўку, заняліся скаўцай працай. Моладзі па беларускіх лягерох ДыПі было шмат і працаваць было з кім. Мы разьехаліся хто куды. Мне выпала перабрацца ў недалёкі ад Міхэльсдорфу бе-
Кіраўнікі Згуртаваньня Беларускіх Скаўтаў на Чужыне амэрыканскай акупацыйнай зоны Нямеччыны: ттандаровы Алесь Бута (у цёмнай укіформе) і сьцяжныя (зьлева) Уладзімер Цьвірка, Вітаўт Кіпель, Васіль Шчэцька, Янка Запруднік, Янка Жучка. Міхэльсдорф, красавік 1947 г.
ларускі лягер Віндзішбэргердорф. У Віндзішы (як мы скарочана называлі лягер) было шмат моладзі. Там сфармаваўся Шосты скаўцкі сьцяг, сьцяжным якога мне давялося быць амаль да канца году.
Лета прайшло хутка. Трэба было шукаць адказу на пытаньне: як з далейшай навукай? Вучыцца ў Нямеччыне шансаў ня было. Мы спрабавалі былі залічыцца ў Гайдэльбэргскі ўнівэрсытэт, але бяз стыпэндыі ці сваіх грошай, якімі й ня пахла, справа выглядала безнадзейна. Уладзіцца на заработкі ў разьбітай Нямеччыне таксама было няпроста. Дый бальшыня з нас ня мела ніякае прафэсіі. Коратка перад вайной і ў часе яе Вострыкаў працаваў крыху настаўнікам, а пасьля электразваршчыкам, Марговіч і Карась настаўнікамі, а рэшта магла толькі мроіць аб працоўнай кар’еры. 3 усяго гэтага й нарадзілася думка падацца на працу ў іншую краіну. Нагода падвярнулася сама. Паваенная Вялікабрытанія, адчуваючы патрэбу рабочых рук, абвесьціла ўлетку 1947 г. набор працоўных сярод уцекачоў у заходніх зонах Нямеччыны. Вось мы й пастанавілі скарыстаць з нагоды. Нас, ахвотнікаў на падарожжа ў туманны Альбіён, набралася ў Міхэльсдорфе адзінаццаць асобаў. Будзьма знаёмы!
Удзельнікі Другога гадавога зьезду скаўцкіх кіраўнікоў і сэньёраў у Остэргофэне, Нямеччына. Жнівень 1947 г.
БУТА АЛЕСЬ. 23 гады. Нарадзіўся (23 VII 1924) на Слонімшчыне ў вёсцы Акунінава. Праваслаўны. Скончыў 7 клясаў Беларускай гімназіі ймя Янкі Купалы.
Невялікага росту, чарнявы, шустры, Алесь быў поўны арганізацыйнае энэргіі й усю яе ўкладаў у скаўтынг ды ў рататарна-выдавецкую справу. У Міхэльсдорфе ягоны пакой быў сапраўднай друкарняй — пішучая машынка, матрыцы, папера, хварба (сьляды якое часта былі відны на ім). Разам з Алесем Марговічам (глядзі ніжэй) яны арганізавалі выдавецтва „Крыніца”, друкавалі скаўцкі часапіс „Напагатове!”
У 1947 г. ўсе адзінкі беларускага скаўтынгу ў Амэрыканскай зоне Нямеччыны аб’ядналіся ў штандар „Баварыя”; кіраўніком якога стаўся Алесь Бута.
ВОСТРЫКАЎ МІХАСЬ (у сапраўднасьці Цімох). 25 гадоў. Нарадзіўся (28 VIII 1922) у вёсцы Баршчоўка Церахоўскага раёну на Гомельшчыне. Праваслаўны. Да вайны вучыўся ў Гомельскім пэдвучылішчы. Настаўнічаў. Змабілізаваны ў савецкую армію, трапіў у нямецкі палон. Вывезены ў Нямеччыну, дзе працаваў на фабрыцы да канца вайны. У красавіку 1947 г., здаўшы экзамены экстэрам, атрымаў атэстат сьпеласьці (матуру) Беларускай гімназіі ймя Янкі Купалы.
Рослы, мускулісты, імпульсыўны, крыху сантымэнтальны, Міхась любіў спорт, быў заўсёды гатовы памерацца з кожным сваёй немалой фізычнай сілай. Адсюль у яго йшла гатовасьць, у выпадку вострай спрэчкі, разьвязваць яе фізычна. Ён часамі расказваў пра такія сутычкі. Праўда, у нашым асяродзьдзі да такога ніколі не даходзіла.
ДЗЕХЦЯР ПІЛІП. 21 год. Нарадзіўся (28 IX 1926) у вёсцы Логавінцы на Вялейшчыне. Праваслаўны. Асьвета няпоўна сярэдняя меў пасьведчаньне аб заканчэньні 6-й клясы Беларускай гімназіі ймя Янкі Купалы. У нашай цясьнейшай міхэльсдорфскай кампаніі ён ня бываў. Зь ім мы пазнаёміліся бліжэй ужо ў часе дарогі за Ля-Манш.
Піліп быў крышку ні то сарамязьлівы, ні то закрыты ў сабе. На пытаньне „Як маешся?” заўсёды адказваў, усьміхаючыся, прыжмурыўшы вочы: „Як гвазьдзіку завітушках”. Зь ягонай ранейшай біяграфіі мы ведалі вельмі мала.
ЖУЧКА ЯНКА. 22 гады. Нарадзіўся (15 IV 1925) у в. Лучычы Нясьвіжскага павету (цяпер Клецкі раён). Праваслаўны. У красавіку 1947 г. атрымаў пасьведчаньне аб заканчэньні гімназіі ймя Янкі Купалы. Здаў экзамены ў вышэйшую тэхнічную школу ў Карльсруэ. Быў скаўтмайстрам у адным зь беларускіх лягероў ДыПІ.
Кампанейскі сябра, Янка адзначаўся энтузіязмам і гатовасьцяй да калектыўнай працы й грамадзкай дзейнасьці. Як толькі мы вырушылі ў дарогу ў Ангельшчыну, ён узяў на сябе абавязак фінансавага справавода і акуратна вёў кнігі.
ЗАПРУДНІК ЯНКА (да 1946 г. Сяргей Вільчыцкі). 21 год. Нарадзіўся (9 VII11926) у мястэчку Міры на Наваградчыне (цяпер Карэліцкі раён). Праваслаўны. Па сканчэньні ў красавіку 1947 г. гімназіі ймя Янкі Купалы быў кіраўніком Шостага скаўцкага сьцягу ў Віндзішбэргердорфе. Пакуль вучыўся ў гімназіі, актыўна дапамагаў настаўніку фізкультуры Івану Муху праводзіць спартовыя заняткі з вучнямі, браў удзел у гімнастычных „пірамідах”.
КАРАСЬ ЛЕАНІД. 24 гады. Нарадзіўся (20 XI 1923) у в. Дзямідзенкі Дзісьненскага павету. Праваслаўны. На Бацькаўшчыне працаваў настаўнікам. У Міхэльсдорфе служыў у лягернай ахове, а пасьля пачаў займацца ў гімназіі ймя Янкі Купалы. Перад самым выездам у Вялікабрытанію атрымаў матуру.
Крыху мройны, Лёня любіў кампанію, заўсёды быў гатовы бараніць свой ці калектыўны гонар. Часамі, як ён прызнаваўся, на яго находзіла жаданьне „пабіцца з кім-небудзь”. У лягеры найбліжэй трымаўся са сваімі глыбоцкімі землякамі. Мы, былыя бурсакі, зыйшліся зь ім бліжэй ужо ў Ангельшчыне.
МАРГОВІЧ АЛЯКСАНДАР. 23 гады. Нарадзіўся (5 VII 1924) у Глыбокім. Праваслаўны. Дома працаваў настаўнікам. У сьнежні 1945 г. у Рэгенсбургу быў запісаны ў 7-ю клясу гімназіі ймя Янкі Купалы. У Міхэльсдорфе служыў у лягернай ахове. Разам з Алесем Бутам арганізаваў выдавецтва „Крыніца”, у якім на пачатку 1947 г. пачаў выходзіць скаўцкі часапіс „Напагатове!” Матуру атрымаў экстэрнам у 1949 годзе.
Крыху сантымэнтальны, Алесь любіў рамантычную музыку, пазію. Ягоная манера трымацца паважна, з годнасьцяй, хадзіць бязь мітусьлівага сьпеху, сталася пасьля пад пяром нашага фэльетаніста Архіпа Папліскі аб’ектам дабразычлівага гумару.
УРБАН ПАВАЛ. 23 гады. Нарадзіўся (27 III 1924) у в. Закаліўе на Лепельшчыне. Праваслаўны. Пасьведчаньне аб заканчэньні гімназіі ймя Янкі Купалы атрымаў перад самым выездам у Вялікабрытанію, прадэманстраваўшы ўлетку 1947 г. сваю немалую працаздольнасьць.
Паўлюк, не адзначаючыся шматмоўнасьцяй, але будучы кампанейскім, убіраў у сябе й накапляў назіраньні за навакольным жыцьцём. Гэтая асаблівасьць характару прыдалася яму, калі трэба было даваць у „Наперад!” бэлетрыстыку, а менавіта апавяданьні й аповесыдь.
ЦЬВІРКА ЎЛАДЗІМЕР. 19 год. Нарадзіўся (2 11928) у в. Беражне над Нёманам на Стаўпеччыне, дзе настаўнічаў ягоны бацька. 3 малых год жыў у Міры. Праваслаўны. У красавіку 1947 г. скончыў гімназію ймя Янкі Купалы. Пасьля быў скаўтмайстрам у беларускіх лягерох у Г эрэнбэргу й Майнлёйзе.
Дзіма дастаў у генатычнай спадчыне ад свае нябожчыцы маці добры голас і некаторую імпульсыўнасьць. 3 ахвотаю сьпяваў пад гітару. Адзначаўся добрай памяцяй, меў выдатныя журналістычныя й аратарскія здольнасьці. Порсткая натура давала яму гатовасьць брацца загрудкі з дужэйшымі за сябе. Адсюль ішоў у яго імпэт і да грамадзкіх ды нацыянальных заданьняў, якім аддаваўся з энтузіязмам і, часамі, максымалізмам.
ШВАЙЧУК ЛЕАНІД. 21 год. Нарадзіўся (6 IV 1926) у Вялейцы. Праваслаўны. Меў няпоўную сярэднюю асьвету. У Міхэльсдорфе служыў у лягернай ахове. Любіў спорт, добра гуляў у валейбола.
Лёня быў джэнтэльмэнам. Вельмі абыходлівы зь дзяўчатамі. 3 густой сукрыстай чупрынай, любіў акуратна апрануцца. Як пасьля выявілася ў Дванаццатцы, адзін з зацятых энтузіястаў, разам зь Дзехцярам, гульні ў карты.
ШЧЭЦЬКА ВАСІЛЬ. 24 гады. Нарадзіўся (15 III 1923) у в. Апечкі на Стаўпеччыне. Праваслаўны. У красавіку 1947 г. у Міхэльсдорфе атрымаў пасьведчаньне аб заканчэньні гімназіі ймя Янкі Купалы. Да выезду ў Вялікабрытанію працаваў сакратаром старшыні беларускага лягеру ДыПі ў Віндзішбэргердорфе Мікалая Скабея, а таксама як скаўтмайстар займаўся скаўтынгам.
Васіль сваім спакойным характарам заслужыў ад нас усіх велічаньне „Васіль Іванавіч”. Разважлівы й памяркоўны, ён мае вострае пачуцьцё гумару, дый сам стаўся суб’ектам гумарыстычных сцэнак у фэльетонах Архіпа Папліскі.
Ад’езд зь Міхэльсдорфу ў Вялікабрытанію
Апошніятыдні 1947г. мыпражыліўпераддарожнай, крыху прыўзьнятай атмасфэры. Зьбірацца ня было надта з чым. Колькі тае маемасьці ў бесьсямейнага ўчаршняга гімназіста? Голы ў дарогу, голы гатоў. Але затое разьвітвацца было з кім: з настаўнікамі, сябрамі, сяброўкамі, скаўтамі й скаўткамі ды проста з суседзямі й знаёмымі. 3 усімі імі ў абставінах чужы-
„Адзінаццатка" ў дзень ад'езду ў Вялікабрытанію з атрыманымі дарожнымі дакумэнтамі: (зьлева) Янка Жучка, Уладзімер Цьвірка, Леанід Швайчук, Янка Запруднік, Алесь Бута. ПіліпДзехцяр, Васіль Шчэцька, Леанід Карась, Міхась Вострыкаў, Алесь Марговіч, Паўлюк Урбан. Міхэльсдорф, 8 студзеня 1948 г.
У дзень ад'езду Адзінаццаткі ў Вялікабрытанію. Разьвітаньне з малодшымі сябрамі. Міхэльсдорф, 8 студзеня 1948 г.
ны завязаліся цесныя, ледзь не сямейныя сувязі. Старэйшыя людзі глядзелі на нас, бязбацькавічаў, як на сваіх дзяцей. А рамантыка нашага груповага выезду йшчэ больш расчульвала і нас, і нашых лягерных „сваякоў”.
Ад шмат каго са старэйшых, дый сяброў, я зьбіраў упісы ў скаўцкі альбом думкі й выказваньні пра моладзь і для моладзі (усе яны зьмешчаныя ў Х-м разьдзеле, гл. „Запаветы”). Напярэдадні нашага ад’езду ўпісаўся ў альбом і наш настаўнік гісторыі Антон Адамовіч, які пакінуў крыху настальгічны ўпіс. Словы ягоныя добра перадаюць і натуру самога аўтара, і цёплыя пачуцьці да нас, ягоных вучняў, што наважыліся ў самастойную далёкую дарогу. Вось ягонае разьвітаньне з намі й настаўленьне на рэшту
Сяброўства на жыцьцё Вітаўт Кіпель (зьлеіза) I Янка Запруднік. Міхэльсдорф, 1947 г.
жыцьця:
Сярод усіх залатых думак і словаў, павыпісваных Вам
тут на ўспамін (а, хіба, і „да ведама й кіраўніцтва”, кажучы паканцылярску) можна было 5 зафіксаваць і такое: Змагацца, не перамагчы, але й не паддацца і паставіць пад гэтым сваё прозьвішча...
Аднак, здаецца, ад Вас ужо ня ўтоіш, што сказаў гэта вялікі Шэксьпір, у бацькаўшчыну якога, як у вырай, рыхтуюцца сяньня адляцець добрыя, можа навет найлепшыя хлапцы...
Што ж, тым лепш! Усяроўна, усё вялікае, успаміну, „ведама й кіраўніцтва" годнае, ужо сказана. Усе Амэрыкі паадкрываныя. Яно пэўна, прыемна хоць на часінку пачуцца, хай сабе й маленькім, Калюмбам і прыпісаць сабе якую-колечы, хоць і заваляшчую, Амэрыку, паставіць пад ёй сваё ймя (сьведама, у разьліку на нясьведамасьць іншых, ці проста й нясьведама, самаашукваючыся ілюзіяй).
I ўсё-ткі, хлопчыкі, для Вас яшчэ засталося сёе-тое да адкрываньня. Хоць бы навет / ў гэным шэксьпіраўскім афарызьме. Перамагчы! вось яно тое, што ў сваёй, мо і часіннай, зьняверы сьведама абмінуў вялікі гені. Ці ж так гэта ўжо немагчыма для нас усіх, а для Вас -
пагатоў? Прынамся ці ж гэта непажадана, і, значыцца, ці ня трэба якраз гэтага Вам пажадаць?
А ўжо калі не, калі ня дасца гэтага / Вам дык у кажным разе тое апошняе, за якім ужо ня мусіць быць далей ходу: не паддацца!
Вось гэтага і жадае Вам у лягеры Міхэльсдорф на „старую бабу” хрышчаная ведамая крыху Вам асоба, расьпісаўшыся аб гэтым такім мужным і мужчынскім „пабабску” на цэлую балонку.
Дык даруйце, хлопчыкі, а часам можа і ўсламянеце „нэ злым, тыхым словом”, як сказаў адзін наш суседзкі Тарас.
Вы ж у памяці будзеце заўсёды шчырыя, маладыя Крывічы!
30 сьнежня 1947, Остэргофэн
Мінула сустрэча Новага 1948 году. Для нас ён быў сапраўды Новым. Прыйшоў час ад’езду. Сьцюдзёнай студзенскай парой, на другі дзень праваслаўных Калядаў, неяк пад вечар, у Міхэльсдорф прыехаў грузавік. Вуліца каля сталоўкі была запоўненая людзьмі. Абдымкі, поціскі рук, разьвітальныя пацалункі, у сяго-таго сьлёзы на вачох. Але мы стараемся трымацца бадзёра: верым, што едзем на лепшае. Забіраемся ў адкрытае кузава машыны. Нехта прынёс і падарыў нам бел-чырвона-белы сьцяг на палцы. Мы высака ўздымаем яго. Машына пачынае рухацца. Гучаць апошнія разьвітальныя словы. Грузавік, зрабіўшы разварот, яшчэ раз праяжджае паўзь людзей, якія махаюць рукамі на разьвітаньне, жадаючы нам шчасьця на няведамым шляху.
Калі ў дарозе ўжо мы рыхтавалі першы выпуск свайго друкаванага лістка „Налерад!”, каб паслаць яго сябром і знаёмым, зь якімі толькі што разьвіталіся, у ім быў зьмешчаны мой кароценькі вершык.
Разьвітаньне
Вечар ціха калядні плыў зь неба. На душы неспакой і трывога...
Перад намі н a п е р а д дарога! Пэта што!? Ўжо разьвітвацца трэба?
I ў заплаканых вочах жанчынаў Кожны з нас бачыў поўныя гора, Ды якія пабачыць мо скора Вочы маці, што дома пакінуў.
Сяргей Ясень
III
ЗЬ НЯМЕЧЧЫНЫ Ў ВЯЛІКАБРЫТАНІЮ
• 3 „Адзінаццаткі” Дванаццатка.
• „Жалезная заслона”.
• Разьвітаньне зь Нямеччынай.
• Пераправа празь Ля-Манш.
• Выбар працы. На вуглякопскай практыцы ў Шатляндыі.
• На месцы сталае працы ў цэнтральнай Англіі.
• Некаторыя вучацца танцаваць.
• Уладжваемся жыць, але не пакідаем надзеі.
• Беларускія песьні ў начным аўтобусе.
• „Чым далей, тым больш праціўна...”
3 „Адзінаццаткі” — Дванаццатка
У перасыльным лягеры ў Мюнстэры, дзе нам выдалі адпаведныя асабістыя пасьведчаньні хто мы й куды — было шмат падобных да нас шукальнікаў лепшай долі. Тут мы спаткалі свайго суродзіча й аднагодка Паўла Дзімітрука. Родам ён быў ці не са Спуччыны, але ў дакумэнтах пісаўся з Баранавічаў. У 1945-46 гадох у паваеннай Нямеччыне, па якой гайсалі савецкія рэпатрыяцыйныя камісіі, шмат хто з „усходнікаў” мяняў месца нараджэньня на Заходнюю Беларусь (гэтак паказваючы на сваё польскае грамадзянства), каб ухіліцца ад прымусовай дэлартацыі ў Савецкі Саюз (а фактычна, у Сібір ці на Поўнач). Да гэткіх, відаць, належаў і наш новы сябра, хоць ніхто з нас яго й не дапытваў на гэты конт. I наагул мы ведалі адзін пра аднаго мала, нават у часе пазьнейшае цеснае дружбы. Сыстэматычных вестак пра сяброў групы ніхто ня зьбіраў. Расказвалі адзін аднаму тыя ці іншыя выпадкі са свайго жыцьця й на гэтым азнаямленьне канчалася. Далейшае сяброўства мацавалася на аснове асабістых сымпатыяў ды на глебе супольна выконванае працы. Гэтак і зь Дзімітруком. Паўло, як і ўсе мы,
быў праваслаўны. Асьвету меў, відаць, недзе каля сярэдняй. 3 часам мы дапамаглі яму дастаць пасьведчаньне аб заканчэньні гімназіі ймя Янкі Купалы.
У другім выпуску нашага лістка „Наперад!” мы паведамілі жартоўна, што ў Мюнстэры на сьвяткаваньні „старога” Новага Году (14 студзеня) чаркі былі паднятыя за „дванаццацёх апосталаў”. А ў трэцім нумары, які быў выдадзены, як зазначалася пад загалоўкам, „На рэйках у Ангельшчыну Мюнстэр-Амстэрдам”, быў змешчаны й верш нашага новага спадарожніка (пад псэўдонімам Дванаццаты), прысьвечаны „Адзінаццатцы”. У вершы — згадка пра слаленыя сёлы й гарады на Бацькаўчыне, адкуль аўтару „галоднаму, голаму і разутаму” давялося пайсьці „ў сьвет шырокі”. Верш канчаўся вітаньнем нашай грамады:
Ля трох гадоў прайшло з тых дзён, Шмат гора бачыў кожны з нас... Браты! Вам нізенькі паклон!
Вы Крывічы! I я да вас!
Ну, штож-чым больш, тым лепш. Пагатоў, што лік наш „закругляўся” да сымбалічных Дванаццацёх.
На самым пачатку дарогі, калі мы наважыліся выдаваць свой, як мы яго назвалі, „лісток” „Наперад!”, кожны адчуў на сабе абавязак унесьці ў яго сваю творчую лепту. Адным давалася гэта лягчэй, другім цяжэй. Але ўсе творча напружваліся, прынамся на самым пачатку шляху. Нічога ня выходзіла адно ў Піліпа Дзехцяра, хоць ён напэўна намагаўся ня менш за іншых. Даў сваю пробу пяра (як пасьля аказалася, адзіную) і Лёня Швайчук якраз на актуальную тэму дарогі. Вось ягоныя „Думкі ў дарозе”.
Кожна з нас, каму па тых ці іншых прычынах прышлося пакідаць свой край або тое асяродзьдзе, зь якім чалавек зжыўся, пакідае яго з жалем і тугой на сэрцы. Тое самае перажывала й наша „адзінаццатка”, пакідаючы роднае асяродзьдзе Міхэльсдорф. Хоць і не на кожным гэта можна было заўважыць. На адным заўважалася больш, на другім менш. Але калі ад’ехалі, тады можна было ўбачыць: кожны сядзеўсумны, прыбіты, задуманы.
Аб чым думаў ведама толькі яму аднаму. Адзін думаў можа аб сваёй каханай, другі аб знаёмых, трэйці аб тым, што яго чакае ў будучыні...
Аднак акрамя гэтых думак, усе адзінаццаць былі злучаныя аднэй агульнай думкай, думкай аб той нацыянальнай працы, якую мае кожны з нас прарабіць, лічачы яе за свой сьвяты абавязак; аб працы, якую за ўсякую цану трэба правесьці сярод сваіх братоў, якіх на сяньняшні дзень больш, чымся тых, што праводзяць гэтую працу; аб працы, што можна выказаць адным словам усьведаміць.
А пасьля разам наперад!
„Наперад!” №3, 20 студзеня 1948.
Падобны матыў, у болыв разгорнутай форме, прагучэў пад заг. „Нашы імкненьні” ў Цьвіркавай перадавіцы таго ж нумару.
Нашая „адзінаццатка” знаходзіцца цяпер яшчэ ў дарозе. У дарозе ў Ангелыпчыну, трэба сказаць, пакуль што -у няведамае. У няведамае, бо ці ж можам сказаць цяпер, што чакае нас у далейшым, на што мы можам спадзявацца? Зразумела ясна, канкрэтна адказаць на гэтае пытаньне цяпер немагчыма. Нам няведамыя нават дакладна ўмовы, у якіх нам прыдзецца працаваць, жыць, весьці хоць бы скромную нацыянальную працу. А галоўнае мы ня ведаем, як хутка ўдасца зрэалізаваць нам нашу галоўную мэту прадаўжаць навуку.
3 кароткіх вестак, якія даходзілі да нас з Ангельшчыны, ад зарганізаванае там нашае нацыянальнае групы, вестак аб навуцы амаль ня было. Пасьля мы даведаліся, што зь некалькіх дзесяткаў кандыдатаў на вышэйшыя студыі, студыююць толькі адзінкі...
Паўстае пытаньне: чаму мы, абсальвэнты (выпускнікі) й вучні старэйшых клясаў, галоўнай мэтай якіх ёсьць далейшая навука, едзем шукаць шчасьця якраз у Ангельшчыну туды, дзе, як выглядае, магчымасьцяў навукі калі ня менш, дык дылёка ня больш, чым у іншых краінах, напрыклад, у Францыі. Ці мо ў нас на першым пляне не навука, а нейкія іншыя, болын асабістага характару меркаваньні?
He. Мы вельмі добра разумеем свой абавязак і адказнасьць перад сваім Народам. У Ангельшчыну ж мы едзем таму, што дагэтуль краіна гэтая найбольш падходная для нас. ГЬтаксама мы паехалі б у кожную іншую краіну, дзе былі б хоць наймев шыя надзеі на далейшую навуку.
Для нас зусім зразумела, што пачаць далейшую навуку будзе вельмі цяжка. Разумеем, што перад гэтым нам прыйдзецца працаваць больш кароткі ці даўгі пэрыяд часу, каб поўнасьцю апанаваць мову й забясьпечыцца матарыяльна. Акрамя гэтага могуць узьнікнуць цяжкасьці, цяпер не прадугледжаныя намі. Аднак мы верым у свае сілы! Мы верым, што пры патрэбе нашая беларуская сям’я не адмовіць нам дапамогі й чым будзе магчы, падтрымае нас. Мы ж у адказ пастараемся даць усё магчымае гэта ляжыць у нашых супольных інтарэсах.
Кораткасфармуляваўшы, нашы імкненьні выглядаюцьтак: заўсякую цану вучыцца!
„Наперад!” №3, 20 студзеня 1948
На самым пярэдадні выезду зь Нямеччыны, мы не маглі прачытаць таго, што напісаў тады выдаваны ў Лёндане двухтыднёвік „Беларус на Чужыне" (№5, 2 студзеня 1948):
Зь Нямеччыны ўсьцяж выяжджаюць беларусы ў розныя краіны, а такжа нямала запісываецца і ў В. Брытанію. Чутно, што такжа
шмат беларусаў вучняў Міхэльсдорфскай гімназіі сюды выбіраецца. Наша рада: хто толькі можа там вучыцца, хай навукі не перарывае. У Англіі для прыехаўшых сюды на працу пакуль што няма ніякай магчымасьці прадоўжываньня сваей вучобы.
Але калі б мы й прачыталі такое, дык наўрад ці павярнулі б у другі бок, бо ня было куды вярнуць, а ў Вялікабрытаніі была на пачатак прынамся праца. Лятуцець жа пра далейшую адукацыю ўсюды можна. У сваім рамантызьме мы як гэта ні наіўна гучыць цяпер падумоўвалі нават пра вайсковую асьвету. Пра гэтую апошнюю мроілася ў жаданьні быць гатовым да збройнага змаганьня, няўхільнасьць якога падказвала міжнародная атмасфэра.
„Жалезная заслона”
Яшчэ ў сакавіку 1946 г. нядаўны брытанскі прэм’ер Ўінстан Чэрчыль, ведамы сваім красамоўствам, прамаўляючы ў Злучаных Штатах, кінуў крылатыя словы „жалезная заслона": „Ад Шчэціна над Балтыкай і да Трыесту над Адрыятычным морам, — сказаў ён у сваёй прамове, — на ўвесь кантынэнт апусьцілася жалезная заслона”. Мэтафара „жалезнай заслоны’’ вызначыла дачыненьні паміж заходнім сьветам і камуністычнай Эўразіяй амаль на цэлае паўстагодзьдзе.
Пад узьдзеяньнем перамогі над нямецкім фашызмам і пры вялікім укладзе Савецкага Саюзу ў гэтую перамогу камуністы па цэлай Эўропе пачалі дамагацца ўлады. Пачаліся змовы й перавароты. На працягу 1947 г. падзеі ўва ўсходняй і цэнтральнай частцы эўрапейскага кантынэнту паказалі рост маскоўскага кантролю над дзяржавамі Цэнтральнай і Паўднёвай Эўропы. У Грэцыі завастрылася акцыя левых супраць павароту ў краіну караля Юрыя II, хоць у выбарах перамаглі манархісты. Пакінуў Польшчу апошні апазыцыянер, лідэр Сялянскай партыі Станіслаў Мікалайчык. Падтрымваныя Крамлём румынскія камуністы змусілі караля Міхаіла, пад ціхі плач ягоных прыхільнікаў, адрачыся ад трону. Францыя выкінула 19 савецкіх грамадзянаў, абвінавачаных ва ўмяшаньні ў нутраныя справы краіны. Канец 1947 г. засьведчыўушчыльненьне „жалезнай заслоны’’ празувесь кантынэнт. У кастрычніку камуністы дзевяцёх краінаў на зьезьдзе ў Варшаве заснавалі Камінтэрн на змаганьне з „амэрыканскай імпэрыялістычнай гэгемоніяй”.
Захад актыўна рэагаваў на гэтыя падзеі й сам прадпрыймаў контрмерапрыёмствы. Кангрэс ЗША на прапанову прзэдэнта Гэры Трумэна („антыкамуністычная дактрына Трумэна”) прызнаў 400 міліёнаў даляраў на дапамогу Грэцыі й Турцыі ў змаганьні з камунізмам. Трумэн заклікаў амэрыканцаў есьці ашчадней: абыходзіцца бязь мяса аўторкамі, а чацьвяргамі бяз кураціны й яек, каб дапамагаць харчамі згаладалай Эўропе. Трумэнаў заклік быў не без палітычнай мэты прадухіліць магчымыя закалоты й захоп улады левымі, у тым ліку камуністамі, якія мелі даволі моцныя партыі ў Францыі й Італіі.
На пачатку 1947 г. ў Кангрэсе ЗША Бэрнард Барук, кіраўнік амэрыканскае дэлегацыі ў камісіі ААН для справаў ядзернае энэргіі, заявіў, што Савецкі Саюз выкраў амэрыканскія сакрэты атамнай бомбы. Амэрыка прапанавала паставіць вытворчасьць атамнай энэргіі пад міжнародны кантроль. Але савецкі дэлегат у ААН Андрэй Грамыка заявіў, што толькі людзі, якія страцілі адчуваньне рэальнасьці, могуць паверыць, што такая прапанова можа быць прынятая.
У сакавіку таго ж году на маскоўскай канфэрэнцыі міністраў замежных справаў „чатырох вялікіх” (ЗША, СССР, Вялік абрытанія й Францыя) разгарэліся спрэчкі наконт паваеннага ўладжаньня Эўропы, асабліва Нямеччыны. У Амэрыцы тым часам усё болылага розгаласу набывала кампанія выкрываньня затоеных камуністаў на ўрадавых становішчах і асабліва ў кіновытворчасьці.
Паміж сталіцамі Захаду й Усходу шугалі стрэлы абвінавачаньняў. Вашынгтон асудзіў Маскву за ўмешваньне ў нутраныя справы Вугоршчыны. Брытанскі прэм’ер Клемэнт Этлі перасьцярог, што прымірэнчая атмасфэра паміж заходнімі альянтамі й савецкім бокам канчаецца. У ліпені 16 эўрапейскіх некамуністычных дзяржаваў сабраліся ў Парыжы на абмеркаваньне праекту амэрыканскай дапамогі Эўропе, г. зв. Пляну Маршала.
Паралельна з эканамічнымі й прапагандавымі мерапрыёмствамі паабапал „жалезнае заслоны” інтэнсыўна йшло распрацоўваньне ўсё больш і болыл зьнішчальнае атамнае зброі. Злучаныя Штаты правялі на Бікінскіх абтоках ўпяршыню падводны ядзерны выбух. Некалькі месяцаў пазьней савецкі намесьнік міністра замежных справаў Андрэй Вышынскі даў зразумець, што Масква таксама мае атамную бомбу.
Разьвітаньне зь Нямеччынай
Паміж двума варожымі бакамі, на якія падзяліўся сьвет, ляжала распластаная й спараліжаваная нядаўнай паразай Нямеччына. Нам, палітычным уцекачом, цяжка было ўявіць сабе будучыню ў гэтай краіне. Мы зазналі тут ня-мала гора, хоць, праўда, па вайне знайшлі ў ёй таксама ратунак ад бальшавіцкага гвалту. Настаў час пакінуць яе. Трапнае слова на разьвітаньне, пад заг. „Бывай, Нямеччына!”, сказаў у „Наперадзе" Васіль Шчэцька (М. Багун).
Бывай, Нямеччына! Хто яго ведае, што тут навязваецца з гэтымі словамі? Здаецца, яшчэ нядаўна мы казалі: бывай, Беларусь! I думалі: бывай не надоўга? Колькі з нас, пакідаючы родныя парогі, марылі хутка прывітаць іх? Мы ўсе жылі гэтым: разьвітваючыся, ніхто ня думаў пакідаць хоць бы на год сваіх родных, знаёмых, блізкіх. Але ж як яно станецца, ніхто не ўяўляў.
I вось мы разьвіталіся з домам, прыехалі ў Нямеччыну: каго выгналі пад зброяй, хто цягнуў яе сам, хто ўцякаў проста ў паніцы лёс кіраваў парознаму.
I мы прыйшлі. Прыйшлі ў той самы край, дзе жыцьцём кіравала сьмерць. У гэтым краі-машыне ўсім хапіла месца, жыцьцё ж кожнаму было падыктаванае. Выбар быў невялікі: праца, жабрацтва, ахвяры. I ўсё лажылася разам у агні вайны.
Але вайна прайшла. Рэха гарматаў пракацілася апошні раз, пакінуўшы за сабою магільную цішыню руінаў.
Вайна скончылася... Але для каго? Для пераможцаў і для пераможаных. Мыж-ніадны, нідругія. Намянаняскончылася. Аднымясілі балота за дротам, другія пусьціліся ў валакіту, іншыя кінуліся ў пекла... У пекла? Дадому! He, дому болып няма. Іхоць „чырвоныя хапуны" абвяшчалі канец выгнаньню, але кроўтых, якія трапілі ў іх кіпцюры раней і «захлынуліся іхнай ’свабодай’», казала: заставайся, уцякай! I ад гэтае „свабоды” мы ўцякалі, як маглі.
Ізноў Нямеччына. Выходзіць, зь Нямеччынай разьвітацца нельга. Праўда, цяпер яна стала іншай дэмакратычнай! Але ж хапуны й тут не перасталі лятаць. Зноў нешта валіцца: рэгістрацыя, скрынінгі (праверкі), статусы, рэпатрыяцыя... У гэтым калейдаскопе цяжка ўтрымацца. Аднак, дзякуючы УНРРА, а пасьля ІРО, якія шмат каму ня прынесьлі нічога, акрамя вечнага страху, зарадзілася, уваскросла зноў наша грамадзкае жыцьцё. Дзякуючы перадавой частцы нашае інтэлігенцыі, мы сталі моцна на ногі: зьявіліся нашыя асяродкі, арганізацыі, школы. Дзякуючы гэтаму, і нашай „адзінаццатцы” ўдалося прадоўжыць навуку, дало надзеі на вышэйшую асьвету.
Прыйшоў час разьвітаньня зь Нямеччынай. Мала хто пакідае яе з жалем. I хоць цяпер мы яшчэ ня ведаем, што нас чакае, але спадзяемся, што будзе лепш. А цяпер бывай, Нямеччына!..
„Наперад!” №3, 20 студзеня 1948
Пераправа празь Ля-Манш
19 студзеня 1948 г., пасьля поўначы, мы праехалі паўз галяндзкі горад Ротэрдам мамэнт, які адгукнуўся ў мяне вершам „Ноччу праз Галяндыю”:
Ноч, як вугаль. Ў цішы Усьміхаюцца ласкава зоры, Вецер штосьці з палямі гаворыць Навакол ні душы.
Раптам сьвіст, грукат, гром...
Зьмей зялезны, прыжмурыўшы вочы, Скалыхнуў супакой чорнай ночы I прапаў, палыхнуўшы агнём...
I далей ноч, як вугаль...
* *
Купэ вагона. Нас гурток. Ўва ўсіх задуманыя твары Прыемна аб мінулым марыць, Адкінуўшы усё набок.
Ня ўсьпееш воч прыкрыць рукою, Як ты ўжо ў Краі на прадвесьні... — Сябры, зацягнем можа песьню? Няхай дыхне яна вясною!
I паплыла „Ад родных ніў.. ” Паволі так, як Нёмна хвалі.
I засьмяяліся ў аддалі Малюнкі, іх што перажыў.
А за вакном рука-няўгледка Старанна тчэ свае вузоры: Уверсе неба, хмары, зоры, А нанізе канаваў сетка. Ляжаць, забыўшыся у сьне, Палі, залітыя вадою.
А там вунь дрэвы чарадою Засумавалі па вясьне.
Навокал ноч лягла нямая...
„Піядзі! Які цудоўны горад!!!” „Цябе ня знала войнаў гора, I шмат чаго ты, брат, ня знаеш!” He, ён ня чуе. Горад сьпіць, А мора ліхтароў пілнуе Яго спакой і ціш начную... Салодкі сон, відаць, ён сьніць.
* * *
Зь зямлі паволі цемень злазіць Цягнік зацішвае свой ход...
„Ну, падымайцеся ў паход! Ужо станцыя! Пара вылазіць!” О, не! Дзіўны! Шчэ колькі іх Увек вызвольнага змаганьня Мінаць прыдзецца, покуль станем, Даехаўшы да мэт сваіх.
„Наперад!" №4. 1 лютага 1948
Таго ж дня, адолеўшы сямігадзіннае калыханьне па Ля-Маншы паміж кантынэнтальным Гук-оф-Голянд і ангельскім Гарўічам, мы ступілі на сушу. Пераправа праз ваду на невялікім караблі „Б’ярыц" далася некаторым нялёгка, як гэта задакумэнтаваў годам пазьней наш фэльетаніст Архіп Папліска (Цьвірка) ў сваім „Дзёньніку 12-кі”:
(...) За гэткі кароткі час, як год, Дванаццатка пабачыла не малы кавалак сьвету ды перажыла нямала цікавых прыгодаў ні словам расказаць, ні пяром апісаць. Толькі збольшага прыкінуўшы вокам, то страх бярэ.
Пачалося ўсё з таго моманту, як яна рушыла зь месца. Тады ўжо й павяло! Ірукамі, інагамі, коламі, іпасінімморы, па зямлійпадзямлёй усяго хапала. Калі прыйшла чарга на тое сіняе мора, аб якім я ўспамінаў, дык некаторыя палічылі патрэбным заскочыць заадно па дарозе ў сталіцу Латвіі слаўны горад Рыгу (к олькі пільгрымаў адпраўляецца туды штодня!). Заглядалі туды ня так дзеля цікавасьці, як дзеля неабходнасьці вельмі ж ужо было цяжка абмінуць яе, хоць гэта й ня вельмі падарозе... Некаторыя змагаліся ўсімі сіламі супраць гэтага адхіленьня ад правільнага курсу параплава, які наперад ніяк не прадвяшчаў сваім пасажырам магчымасьці нечага падобнага. Некаторыя ж пакорна прымалі гэты дзіўны выбрык лёсу, і, перахіліўшыся цераз борт, зь неапісальнай мэлянхоліяй глядзелі на мутныяхвалі, якія штораз падкідалі карабель, прарочачы, што вось-вось нешчасьлівы глядач зноў будзе прымушаны аддаць патрэбную дань бязьлітаснаму Нэптуну.. Я меў шчасьце наглядаць у той момант нашага слаўнага Міхася-Душу (якогаабвінавачваюць, каліпрыпамінаеце, штоён, быццам, з Каўказу). Наглядаць, праўда, могтолькі цела, бо душы й паміну ня было. Цела гэтае, ахутанае з ног да галавы ў ватнюю коўдру, стаяла на палубе, кідаючыся ўзад і ўперад. Ад часу да часу іскра жыцьця загаралася ў ім мацней, і ён з усіх ног кідаўся да борту, як відаць, зусім не дзеля таго, каб пацешыць зрок гульнёй хваляў з чайкамі, ці каб памахаць рукой сустрэчнаму параплаву. Пасьля некаторага часу „на палубу вылез сознаньня уж нет” як сьпяваецца ў расейскай песьні, сам Васіль Іванавіч Багун. Ён падыйшоў да Міхася, які вісеў у той час на борце, паківаў спачувальна галавою. Пасьля штосьці занепакоіўся правёў вакол сябе вачыма і хуценька прыняў Міхасёву позу. Як бачыце нялёгкае, багатае ў прыгоды марацкае жыцьцё!..
Рэта быў толькі пачатак... Хутка ступілі мы на цьвёрдую зямлю, і зараз жа ўрачыста выпілі першы „кап оф ті” /кубак гарбаты/. Пасьля ён быў неразлучным спадарожнікам і ўдзельнікам нашых вандровак па землях і падзямельлях зямлі брытанскае. Тады былі часы авеяныя рамантыкай, ангельскімі туманамі, спалоскваныя вечным і неадлучным, як лёс тым жа „кап оф ті”.
„Наперад!” №17. люты 1949
3 Гарўічу нас прывезьлі пад вечар у Кембрыдж у разьмеркавальны пункт. Тут павінна была вырашыцца наша бліжэйшая працоўная будучыня. Чакаем, што будзе заўтра. А тымчасам адпачываем у атмасфэры, якую ўдала перадаў у абразку „Ля каміна” Алесь Марговіч.
Студзенскі вечар плача дробнымі сьлязьмі дажджу 1 пранізьлівым ветрам вые манатонна ў павуціне правадоў. Змоўкне, ды толькі на момант, каб яшчэ з большай сілай і ўпартасьцяй узмацніцца. Плачам скрыўджанага дзіцяці жаляцца галінкі аголенае ліпы за сьцяной; застукаюць раптоўна аканіцы, і, здаецца, нешта чорнае й жудаснае крадзецца пад вакном. А за вакном толькі чарнільная пустка... I няведама, ці гэта заўсёды, ці толькі выняткова, студзенскі вечар у Ангельшчыне так падобны да беларускага ў лістападзе.
Мяккае сьвятло расьцярушвае мрок вялізнае залі. Пад сьценамі роўнымі радамі выгадныя фатэлі, але нікога ня відаць, хто б карыстаўся імі. У глыбокай задуме дрэмле ў рагу старое піяніна. Вышэй над ім малюнак: сярэдневяковы рыцар, стаўшы на калена, падае пышны букет чароўных кветак даме свайго сэрца. Вясной вее ад гэтых кветак, аў вачох рыцара й дамы столькі шчасьця й каханьня... Здаецца, быццам гэта — зачараванае мёртвае каралеўства. Але не! Вось там, насупраць, нейкія постаці. Сядзяць паўколам, а перад імі камін старасьвецкі, агромністы, авеяны рамантыкай мінуласьці камін. Падыходзіш бліжэй, глядзіш, і... няма больш мёртвага каралеўства. Ёсьць жывы вобраз. Дванаццатка ў поўным зборы „забівае” каля каміна пасьлявячэрні час. А калі маеш крыху фантазіі, так як яны, 1 паслухаеш іхняй гутаркі, дык гатоў не пазнаць гэтае вялікае, на першы пагляд мёртвае, залі: пустыя фатэлі абсядуць даўныя знаёмыя, сябры, сяброўкі; пры замоўклым піяніна сядзе іхняя сяброўка-піяністка, што калісьці так часта грала ім; рыцар з малюнку, аддаўшы букет сваёй князёўне, папросіць яе ў каралеўскі вальц, і ў такт чароўнае мэлёдыі закружацца пары, завіхрыцца маладосьць...
Вясёлымі зайчыкамі пырхаюць пламенчыкі каміна. Пырскне іскра, заварушыцца абгарэлае вугольле, застогне вецер у коміне. А гутаркі, нічым веснавыя крынічкі, забурляць, то зашэпчуць сумнай песьняй восенскага дажджу, ды такія шчырыя й простыя, ад сэрца й душы.
— Хлопцы, колькі гэта месяцаў як мы выехалі зь Міхэльсдорфу? Мне штосьці здаецца...
— Хай табе, браток, не здаецца, — перабіў Янку заўсёды спакойны Вася. Мне таксама здавалася, пакуль з календаром у руках ня вылічыў. I, ты думаеш, шмат? Тры тыдні толькі.
— Эх, браткі, што значыць свая беларуская сям’я, —уздыхнуў Паўло.
— Хлопцы! адазваўся Янка-паэт, — вось цікава, каб гэта можна
было мець такі магічны апарат, пры дапамозе якога было б магчыма бачыць на адлегласьць: наставіў сабе не жаданы аб'ект і глядзі, як у кіно на экране.
— Божа! Калі б гэта было магчыма, я адразу б... падскочыў зь месца адзін з Алесяў ды, памеркаваўшы, на дакончыўшы, прысеў. А іншыя паднялі такі сьмех, аж заля задрыжэла.
— Вось ты ўжо душу выладаваў бы, хоць праз экран, — падміргнуўшы, сказаў Лёня.
— Э, не! Я забыўся, гэта ж нават каб і апарат такі быў, дык што зь яго, калі ня меў бы перад кім.
— Так, хлопцы, аказваецца, толькі адзін з нас, не паказваючы пальцам, можа пісаць лісты, пачынаючы іх „Каханая!”, а рэшта... Эх, шкада гаварыць... уздыхнуўшы, амаль прашаптаў Дзіма ды пачаў:
Апошні ліст пішу я да цябе ў цішы...
Апошні ліст. Будзь дробрай адпішы...
— Можаш сабе пісаць, гэта не пашкодзіць, — пажартаваў хтось.
— А мо засьпяваць што-небудзь?
— Я ня супраць!
— Можна.
— Добрая ідэя.
— Эй, Дзіма, падай тон!
— „Чынары” да „чынароў”, а „басьсё” сюды! гукнуў Дзіма. Трычатыры!
Жыцьцё наша быццам чаўны сярод мора...
Льлецца песьня, гучыць, набірае моцы. Кожны сьпявае і ў душы перажывае. Піедзячы ў мігатлівае пламеньне каміна, ён бачыць шырокія гоні беларускіх палёў, блакіт вазёраў і рэчак, чуе шум нашых пушчаў і сьпеў дзяўчат летнімі вечарамі...
Уміжчасе, звабленыя сьпевам, прыходзяць украінцы й палякі. Навокала чуецца: „Гарна пісня”, „Пенкна пёсэнка”.
Раптам з натоўпу падыходзяць тры хлапцы. Яны вонкава нічым ня розьняцца ад іншых. Толькі ўважней паглядзеўшы ў вочы, убачыш штосьці блізкае й знаёмае.
Ды вы ўсе беларусы? Вас тут дванаццаць? А мы думалі, што нас тут толькі трох, — усхвалявана кажуць яны, працягваючы рукі на вітаньне.
Як прыемна сустрэць суродзічаў на чужыне! Прыйшлося шмат апавядаць ім пра ўсё. Нічога дзіўнага: яны жылі ў Нямеччыне ў
чужым лягеры, пра беларускае жыцьцё нічога ня чулі. На іхную просьбу ўзноў паплылі мэлёдыі родных песьняў.
Праходзіць хвіліна за хвілінай. Дагарэў камін. На дварэ крыху павіднела, дождж перастаў паказаўся бледны дыск месяца.
— Хлопцы вось бачыце месяц? I падумайце толькі, што й над нашай Бацькаўшчынай ён таксама цяпер сьвеціць, — сказаў нехта пры разьвітаньні.
I мо ніколі так, як у гэты момант, думкі іх ня былі так аднолькавымі. „Наперад!” №4, 1 лютага 1948
Выбар працы.
На вуглякопскай практыцы ў Шатляндыі
Пра падарожжа на брытанскі абток і далейшы нечаканы паварот нашага шляху я напісаў, ужо з шатляндзкага гораду Стырлінгу, у лісьце да сваёй сымпатыі ў Міхэльсдорфе Олі Харытончык у лютым 1948 г.:
Што гэта было за цудоўнае падарожжа! Уяві сабе: цёмная ноч, вакол мора агнёў, раўніна, як стол, усё сьпіць, і паміж асьветленых гарадоў дарогаў, вёсак, як пярун ляціць наш цягнік. Асабліва прыгожа выглядаў Ротэрдам, празь які мы праяжджалі, я гэта часткова апісаў у вершы „Ноччу праз Галяндыю”, які Ты прачытаеш у нашым наступным нумары „Наперад!”
У Hook of Hol and леракусілі й а гадзіне недзе каля 6-й раніцы селі на параплаў і... разьвіталіся з кантынэнтам.
Доўга ўглядаўся ў агні порту, што паступова аддаляліся, і мімаволі яшчэ раз прыпомніў сабе ўсе шчасьлівыя й нешчасьлівыя хвіліны, перажытыя на гэтым кантынэнце. Неяк дзіўна шчымела сэрца...
Далей ізноў уражаньні! Першы раз на моры! Як-ні-як, а навіна. Праўда, для некаторых гэтая навіна была ня зусім прыемнаю, аднак я абышоўся добра. Ты вось, калі каталася ў Рэгеясбургу на гайданках, дык большменш можаш сабе ўявіць: гойдае ды гойдае, але ня тры хвіліны, а гадзінаў з шэсьць. Нейкія людзі, што з намі ехалі, чуць не папакідалі сваіх там вантробаў дый нашыя хлопцы...
Мора выглядае прыгожа, асабліва ў ясную пагоду. 19-га папаўдні ступілі на брытанскую зямлю ў порце Harwich. Адсюль цягніком (ясна, мяккім) прыехалі пад Кембрыдж на аэрадром, на якім жылі раней ангельскія лётнікі. Баракі тут, праўда, не баракі, а„бочкі", як мы іх завем, ня надта важныя, аднак нам сказа лі, што тут доўга не затрымаемся. Мы мелі ўладзіць толькі ўсе фармальнасьці й ехаць на месца працы. Выйшла аднак ня зусім па-нашаму. Справа, бачыш, такая. У Амбэргу мы ўсе запісаліся на фабрыку й так думалі зрабіць. Ясна, што мы ніколі не дапу-
шчалі думкі, каб нас парассылалі на працу ў розныя месцы. A mym вышла так, што на фабрыку пісацца можна, але:
1. усім разам папасьці ў адно месца нельга;
2. запісаўшыся, трэба чакаць аж некалькі месяцаў, а ў нас „часзолата
Да гэтага із „шамовкай" тут хоць і чатыры разы на дзень кармілі, a было зусім скупа. Прышлося атрыманы яшчэ на параплаве фунт стэрлінгаў праесьці на яблыках; нічога іншага нельга было купіць.
Да баўэра /да сельскага гаспадара/ пісацца таксама ня было ніякага сэнсу. А бяруць толькі: фабрыка, баўэр, цагельня й шахта.
„Ну, і што?”пытаешся.
А вось што: запісаліся на працу ў капальні вугля. Гэта быў адзіны выхад, каб застацца разам, а для нас гэта усё, бо ня было 6 ніякага сэнсу ехаць у Ангельшчыну каб нас тут параскідалі па ўсіх кутках. А гуртам мы нідзе не прападзём і зможам сёе-тое зрабіць для справы. Першым чынам, мы зможам выдаваць далей наш „Наперад!”, які мы мусім выдаваць за ўсякую цану ў сьвеце. Па-другое, ня мы лершыя; людзі вунь працуюць і зусім задаволеныя з гэтага. У канцы канцоў, калі не спадабаецца, па нейкім часе зможам заўсёды перайсьці на іншую працу. На сяньняшні ж дзень мы поўнасьцю задаволеныя з нашага выбару. (...)
Цяпер далей! Празь дзесяць дзён нас 140 чалавек, што запісаліся на шахты, павезьлі ў Ёрк. Тут розныя праверкі, рэгістрацыі, камісіі ды ўсё падобнае заняло нам таксама каля дзесяці дзён, тут мы мелі таксама „экзамен ангельскай мовы”. Выглядала гэта так: заходзіў да ангельца, ён задаваў некалькі пытаньняў па-ангельску („Як завешся?”„Калі прыехаў?" ,Дзе вучыўся?” „Колькі гадоў?”і г.д.) і кожны мусіў адказваць. Хто адказаў, атрымліваў катэгорыю „А”, хто не-„В”. Мы, зразумела, усе 12 чалавек, атрымалі „А”, за што ад іншых чулі пахвалу што вось беларусы ўсе, як адзін, знаюць ангельскую.
Катэгорыю „А” пасылаюць адразу на шахцёрскую школу на 4-6 тыдняў. Мы вось тры дні таму назад прыехалі сюды й тут маем адбыць свой курс.
Жывем тут у бараках, аднак незраўнальна лепшых, чым дасюль. У пакоі па 12 чалавек. Нашых 10 жывуць разам. Я папаў акурат адзін сярод ангельцаў у суседні пакой. Гэта аднак ня дрэнна, бо ёсьць з кім „сьпікаць” па-ангельску...
Тут жа радам умывальнік із заўсёды гарачаю вадою й ванны, у якіх у кожную хвіліну можна шыкарна выкупацца. У пакоях цэнтральнае аграваньне. Кожны мае сабе шафу й ложак зь беленькай, як сьнег, пасьцельлю. Калі вяртаемся з заняткаў, заўсёды застаем роўненьнка засланыя ложкі й чыста выцертую падлогу.
Зь ежай хоць расьпяразвайся. Хлопцы пачынаюць уваччу правіцца.
Гэты тыдзень займаемся днём. Устаем каля пятай, адзяем атрыманыя бацінкі, камбінзон, мыемся, ямо сьнеданьне й a 6:15 выяжджаем аў-
табусам за км 40 на заняткі ў шахту. Там у 7:30 пачынаем. Церазь дзень займаемся пад зямлёй. Падзеленыя на групы па 10 чалавек і з кожнай групай займаецца ангелец-інструктар. Наверасе маем лекцыі (таксама паангельску) аглядаем фільмы пра вугаль, займаемся спортам. Вывучаем усё дакладна, бо пачалі аж ад пачатку ўтварэньня вугля. 3 поўгадзінным абедам займаемся да 4-й гадзіны, а пасьля ізноў аўтабусам едзем дамоў. 3 намі шмат таксама ангельцаў. Тыдзень прыдзецца працаваць днём, а тыдзень ноччу. Сыбота й нядзеля вольныя. Вольны час тут праводзіць вельмі добра. Шмат гульняў, часапісаў радыё, камін і г. д. Ангельцы адносяцца да нас вельмі ветліва. На школе маем атрымоўваць па пяць фунтаў у тыдзень. 3 гэтага фунтаў са два разыдзецца на ежу / ўсе іншыя патрэбы, а з рэштай рабі штс хачаш. На сталай працы будзем атрымоўваць больш.
Выбарам шахцёрскае кар’еры мы забясьпечвалі сабе лепшыя заробкі, якія пабольшвалі магчымасьць выдаваць далей „Наперад!". Калі б пайшлі працаваць на сельскай гаспадарцы, зараблялі б працэнтаў дваццаць менш там плацілі чатыры з палавінаю фунты за 48-гадзінны працоўны тыдзень.
Пра пачаткі нашае шахцёрскае кар’еры расказаў Архіп Папліска ў сваім „Дзёньніку 12-кі”.
Пачалі мы сваю экспэдыцыю, як гэта ўжо з даўных часоў заведзена ад часу зьяўленьня ДП зь пераходнага лягеру. Ён складаўся, як заўсёды, з халодных баракаў і галодных небаракаў-жыхараў. Фунт, які атрымаўся на караблі й за які кажны зьбіраўся закупіць найменш палавіну Ангельшчыны, незаўважна растварыўся, пакідаючы за сабой толькі няпрыемны ўспамін аб кіслых яблыках. Вось тут і прыйшлося задумацца: а што далей? -як пісаў Астроўскі. Але надарэмна мы хваляваліся хутка прыйшоў адказ: далей наступны пераходны лягер. Сюды, акрамя баракаў і небаракаў, дайшла яшчэ падвойная колькасьць камісіяў і падкамісіяў, якія, ніяк ня цікавячыся баракамі, прычэпліваліся ўсё да гэных другіх. Праверылі ўсё пачынаючы ад парваных портак і канчаючы выбітымі зубамі. Дванаццатка з задзіўляючай цярплівасьцяй ператрывала ўсё: калі казалі, дык дыхала, кашляла, адчыняла рот, падскакала. Што можа гора зрабіць з чалавекам...
Прыйшоў канец навет і на гэта. Хутка сабралі мы лахі пад пахі й кінуліся ў Шатляндыю на шахцёрскі ўнівэрсытэт, як назваў яго наш Багун (ангельцы, якія, як ведама ўсім, церпяць на нястачу фантазіі, завуць яго проста Трэнінг цэнтрам). У Шатляндыі людзі амаль гэткія самыя, як і ўсюды, з той толькі розьніцай, што мужчыны спадніцы носяць. Дзяўчаты ж зусім не адрозьніваюцца ад ангельскіх палітуруюць вусны ня менш ад іх.
Нашыя студыі там трывалі сем сэмэстраў па тыдню. Пачаткі, як заўсёды, былі цяжкія я сам, першы раз апускаючыся ў шахту, 12 разоў глытаў сэрца, якое па закону інэрцыі ўсё старалася пакінуць сваё папярэдняе месца жыхарства. Але ўсё ж, скончыўшы студыі, мы выйшлі дасьведчанымі вуглякопамі з усімі практычнымі ведамі на тое, каб магчы закапацца ў адпаведную дзірку ў шахце, ня рызыкуючы быць знойдзеным да канца працы. Цяпер з кажным днём гэтыя веды паглыбляем вынікі надзвычайныя! He забываемся й на старыя ангельскія вуглякопскія традыцыі у як найкарацейшы час трэба ўмазацца так, быццам ты ўжо цэлыя горы вугалю перавярнуў.
„Наперад!” №17, люты 1949
Мы трапілі ў Вялікабрытанію ў пэрыядзе, калі пры ўладзе была Лейбарысцкая партыя. Зьявілася яна на палітычнай арэне ў 1924 г. пад кіраўніцтвам Рамсэя Макдональда. У выбарах 1945 г., прапануючы сацыялістычную праграму, партыя здабыла выразную перамогу над кансэрватарамі Ўінстана Чэрчыля й адразу ж узяла кірунак на нацыяналізацыю вугальных шахтаў, вытворчасьці газу й электрычнасьці ды грамадзкага транспарту, уключна з грамадзянскай авіяцыяй. Урад паставіў пад свой кантроль каля 850 прыватных кампаніяў (заплаціўшы ім 165 мільёнаў фунтаў кампэнсацыі), 1.647 капальняў вугля, больш за мільён акраў зямлі ды каля 100.000 будынкаў. Мэтай гэтых крокаў было ўвядзеньне пяцідзённага працоўнага тыдня, большае заработнае платы, лепшых умоваў працы ды сацыяльнага забесьпячэньня „ад калыскі да труны”. Наступныя кансэрватыўныя ўрады, асабліва „жалезная лэйды” Маргарэта Татчэр, адмянілі шмат чаго з тых рэформаў, але асноўнае з сацыяльнага забесьпячэньня засталося й да сёньня.
I вось прыбылі мы ў Шатдяндыю, у горад Стырлінг. Тут прайшлі сямітыднёвае вышкаленьне, наведалі маляўнічае навакольле, у тым ліку Эдынбург зь ягонымі гістарычнымі мясьцінамі, ды пачалі апаноўваць пакрысе ангельскую мову. Праўда, з гэтай апошняй здараліся асечкі. Выйшаўшы раз з хлопцамі на горад пазаглядацца на дзяўчатды падзівіцца на вітрыны мыгазынаў, я адважыўся выканаць просьбу курцоў — зайсьці ў краму купіць цыгарэтаў. Ад свайго шатляндзкага сябры-шахцёра я ўжо чуў, што „цыгарэта” гэта „фэг" (fag, слэнг). У краме, зь мінаю чалавека, які ведае, чаго ён хоча, я, кіўнуўшы галавой у бок цыгарэтаў, вымавіў гэтае слова. Але, відаць, язык за зубы зачапіўся. Мяне чакала зьбянтэжанасьць, калі прадаўчыца падала мне пакет фігаў, што ляжаў недалёка ад цыгарэтаў. He падаючы віду, што я ня справіўся ззаданьнем, я заплаціўза фігіды выйшаўз кіслай мінай на вуліцу, выклікаўшы дружны хохат сяброў. Шатляндыя адзначаецца драматычнай гісторыяй, карані якое сягаюць у рымскія часы. Хрысьціянства сюды прыйшло ў другой палавіне шостага стагодзьдзя. Найстарэйшы ўнівэрсытэт, названы імём сьв. Андрэя, быў заснаваныя ў Эдынбургу ў 1412 г. гэта менш-больш час, калі наш Францішак Скарына здабываў веды ў Кракаве.
Шатляндцы даўгі час мелі сваіх каралёў. Але зацяжная крывавая вайна сярэдзіны 17-га стагодзьдзя грунтоўна зьмяніла палітычны ляндшафт брытанскага абтоку, і ў 1707 г. дайшло да аб’яднаньня Шатляндыі з Англіяй у Злучанае Каралеўства (Вялікабрытанія). У 1999 г. Шатляндыя дамаглася аднаўленьня свайго парляманту.
Шатляндцы народ з пачуцьцём нацыянальнай годнасьці. Маюць багатую мінуўшчыну, перасыпаную выдатнымі імёнамі, такімі як Аляксандар Бэл (вынаходзец тэлефону), Аляксандар Флемінг (вынаходзец пэніцыліну), Дэвід Брустэр (вынаходзец калейдаскопу), Эндру Карнэгі (магнат), Джэймс Максвэл (фізык і матэматык), Адам Сьміт (эканаміст, пачынальнік палітычнай эканоміі), Вальтэр Скот (пісьменьнік, паэт і шатляндзкі патрыёт), Артур Конан Дойл (аўтар дэдэктываў пра Шэрляка Голмса) ды маса іншых. Шмат хто зь вядучых лёнданскіх палітыкаў, у тым ліку прэм’еры, былі шатляндзкага паходжаньня. Прапарцыянальна да ліку жыхарства, падкрэсьліваюць шатляндцы, мы далі мностваталенавітыхлюдзей. Сёньня ў Вялікабрытаніі ангельцы складаюць 81% жыхароў, шатляндцы 10%, а валійцы -2%.
Дарэчы, вельмі папулярны цяпер на Захадзе від спорту гольф шатляндзкага паходжаньня. Каля Эдынбургу знаходзіцца найстарэйшы гольфавы клюб, які бесьперапынна існуе ад 1744 году. Славіцца краіна на ўвесь сьвет і сваім нацыянальным прадуктам віскі.
Мой інструктар з гонарам гаварыў мне пра свайго нацыянальнага гэроя паэта Робэрта Бэрнса (Robert Burns, 1759—1796). Мяне й дасюль забаўляе завучанае тады шатляндзкае вымаўленьне Бэрнсавага чатырохрадкоўя (з круглым гучаньнем гуку „р”): „О ўуд сам пур ту гіфты гі ас // ту сі аўрсэлфс ас ідзэр сі ас”. Што значыць: О, калі б была такая сіла, якая дала б нам дар бачыць сябе такімі, якімі бачаць нас іншыя. Сапраўды, гэта быў бы цудоўны падарунак чалавеку тады напэўна было б навокала кожнага з нас менш ганарыстых і напышлівых асобаў з задзёртым носам.
Робэрт Бэрнс (трансьлітарацыя прозьвішча якога памылкова перадаецца як Бёрнс у некаторых айчынных даведніках) выдатны прадстаўнік шатляндзкага нацыянальнага адраджэньня свайго роду шатляндзкі Паўлюк Багрым, толькі зь лепшай доляй. Сын парабка, ён сам пачынаў як парабак, а пасьля пэўны час быў фэрмэрам. Адукацыю атрымаў ад бацькі. Рана выявіў цягу да літаратуры. У маладым веку, дзякуючы літаратурным здольнасьцям і сваёй прыемнай натуры, стаўся шырака ведамым літаратарам. Бн — аўтар шматлікіх гумарыстычных або й сакрастычных вершаў, а таксама песеньнік і лірык. Напісаў або запісаў каля 200 песьняў для славутага шматтомнага збору „Шатляндзкі музычны музэй”. Адна зь іх Auld Lang Syne /Даўно мінулы час/ пяецца цялер па цэлай Амэрыцы на навагодніх сустрэчах, калі гадзіньнік выбівае 12-ю гадзіну начы.
Пару слоў пра тэрміналёгію.
На працягу нашага побыту ў Вялікабрытаніі, дый пасьля, мы ня зусім дакладна разумелі нюансы брытанскіх нацыянальных і этнічных тэрмінаў.
У „Наперадзе”, прыкладам, бадай выключна ўжываецца тэрмін „Ангельшчына” (Англія), нават там, дзе больш адпаведным было б казаць „Вялікабрытанія” або „брытанцы".
Ангельшчына (Англія) гэта ня сынонім Вялікабрытаніі, паколькі акрэсьлівае толькі частку апошняй: Вялікабрытанія складаецца з Англіі, Шатляндыі й Валіі (Ўэльс). Называць Вялікабрытанію Ангельшчынай ці Англіяй гэта падобна якназывацьСавецкі Саюз Расеяй. Этнічна сьведамы шатляндзец або валіец абурыцца, калі яго назваць ангельцам так як сьведамы беларус або сьведамы ўкраінец абураецца, калі яго называюць расейцам.
На месцы сталае працы ў цэнтральнай Англіі
Па сямёх тыднях трэнінгу мы навучыліся хадзіць пад зямлёй так, каб ня стукацца галавою ў папярэчкі, набылі крыху навыкаў з кіркаю, шуфлем, ваганэткамі, узрыўчаткай, пракладаньнем рэек ды рознымі прыхваткамі вукглякопскай прафэсіі. Цяжка было прывыкнуць трымаць сэрца на сваім месцы ў часе, калі ліфт, апускаючыся ў шахту, пасьля кароткага павольнага руху, раптам правальваўся ў бездань. За два зь нечым гады чалавек так і ня прывык да гэтага ныраньня ў прорву...
Скончыўся трэнінг, настаў час ад’езду на месца сталае працы. Мы гатовыя былі ехаць куды хаця, абы разам. Тут нам прыдаўся наш скаўцкі статус. Мы нагадалі шахтаўскай адміністрацыі, што мы група скаўтаў, якія хацелі б трымацца як мага бліжэй адзін да аднаго. Просьбу нашую адміністрацыя да пэўнай меры ўважыла. Паслалі нас хоць ня ўсіх у адну шахту, але ў адно Стафардшырскае графства ў цэнтральнай Англіі. Бліжэйшымі вялікімі гарадамі там былі Лестэр, Бірмінгэм і Ковэнтры (Leicester, Birmingham, Coventry). Найбольшая група, спачатку шасьцёрка, а пасьля сямёрка нас, апынулася ў шахцёрскім пасёлку (гостэль) Ту-Гейтс (Two Gates). Знаходзіўся ён недалёка ад мястэчка Тамўартс (Tamworth) і зваўся афіцыйна Тамўарцкі шахцёрскі пасёлак. Бута, Вострыкаў і Дзімітрук пасяліліся раскідана ў мястэчку Нанітане (Nuneaton), а Шчэцька з Карасём у шахцёрскім пасёлку Ковэнтры.
Тугейцкі пасёлак складаўся зь некалькіх будынкаў, што мелі форму бочак. Гэта былі пакрытыя рыфленай бляхай баракі з цымэнтовай падлогай, у якіх паабапал вузкога праходу стаяў дзесятак ложкаў з шафамі каля іх і невялікімі столікамі. Ніякіх перагародак, ніякага адасабленьня. Узімку ад падлогі цягнула холадам, аграваньня не хапала. Прыбіральня й душ знаходзіліся асобна.
Харчаваліся й адпачывалі ў ішым будынку пасуседзку. Там, паеўшы, можна было зайсьці ў залю з камфартабельнымі фатэлямі пачытаць, перагледзець сьвежы нумар газэты, папісаць лісты, пайграць у шахматы. Два разы на тыдзень у гостэлі паказвалі дармовыя фільмы.
Каля баракаў знаходзілася спартовая пляцоўка з валейбольнай сеткай. Тут Лёня Швайчук, наш найлепшы валейбаліст, папісваўся сваімі „рэзанымі” мячамі. Рэшта дванаццаткаўцаў таксама брала ўдзел у гульнях. Апрача нас, беларусаў, у пасёлку жылі ўкраінцы, славэнцы, латышы, мадзяры.
Мястэчка Тамўартс было непадалёку. Туды хадзілася ў бар, кіно, на шпацыры па вуліцах з агляданьнем невялікіх крамак.
Апынуўшыся на месцы сталае працы, мы ўзяліся ўладжваць свой быт. Згаладалыя фізычна за час недаяданьня ў лягеры ДыПІ, спачатку не маглі наесьціся хлеба (пагатоў, што ён тут быў белы). Стосікі лустачак, што стаялі на стале, усе мігам зьнікалі разам зь міскаю супу. За колькі тыдняў, набраўшы калёрыяў, на хлеб надта не налягалі, сталі больш пераборлівымі, хоць вялікага выбару ў ядзе ня было найчасьцей, апрача супу, кухня давала жараныя яйкі або пярловую кашу.
Хутка паявіліся ў нас і першыя нармальныя заработкі. У нашай шахце выплочвалі штотыдня ў сераду. 3 псыхалягічнага боку гэта было вельмі сымпатычна: у панядзелак ня думалася далей за сераду, бо ў сераду выплата; у сераду ж недалёкай бачылася ўжо й пятніца канец працоўнага тыдня. I так, не заўважыш, як тыдзень — за сьпіною. У панядзелак ізноў бачыш блізкую прыемную сераду. Праўда, Янка Жучка прыпамінае, што ў
Толькі што з шахты. Зьлева: Паўлюк Урбан, Янка Запруднік, Алесь Мрговіч. Тамўартс, жнівен 1948 г.
У выхадны дзень.
Верхні pad зьлева:
Паўлюк Урбан, Янка Запруднік, Янка Жучка: унізе:
ПіліпДзехцяр, Алесь Марговіч. Тамўартс, лета 1948 г.
яго выплату давалі пятніцамі. У кожным выпадку, тыднёвая зарплата куды прыямнейшая за месячную. Яна ня толькі ўраўнаважвае асабісты бюджэт, але й падвышае працоўную мараль работніка.
Калі голад на хлеб патрываў у нас нядоўга, грашовы голад зацягнуўся, у адных ён быў больш адчувальны, у другіх менш усё залежала, хто што з грашыма рабіў. Спачатку, паколькі ніхто з нас нічога вартаснага ў сябе ня меў, трэба было прыстойна апрануцца. Апрача гэтага, хацелася дазволіць сабе на сякую-такую прыемнасьць, ласунак. Грошы патрэбныя былі таксама й на фінансаваньне нашага часапісу, бо падпіска й ахвяраваньні далёка не пакрывалі кошту ягонага выдаваньня. Мала таго, мы загарэліся былі амбіцыяй набыць свой супольны дом, на што патрабавалася (як задатак) каля 500-600 фунтаў. Мы зь Цьвіркам наіўна разьлічвалі на пазыку ад сп. Базыля Варгана, нашага знаёмага сьлёсара зь Міра, які жыў у Лёндане. Адважыліся спытацца. Але той на гэткую рызыку не пайшоў. Ды ў яго была й сям’я ў Польшчы, якой ён памагаў матарыяльна. Іншыхжа крыніцаў прыбытку ў нас ня было. А пры заработку шэсьць з палавінаю фунтаў на тыдзень, заплаціўшы за харчы й кватэру ды складку ў выдвецкую касу, ня кажучы ўжо пра іншыя дробныя выдаткі, ня шматтых фунтаў і заставалася.
Прэзыдыюм Другога зьезду Згуртаваньня Беларусаў у Вялікай Брытаніі Зьлева: Мікалай Нікан, Аляксандар Бута (старшыня), а. Часлаў Сіповіч, Алесь Марговіч. Лёндан, 2 траееня 1948 г.
Заля паседжаньняў Другога зьезду Згуртаваньня Беларусаў у Вялікай Брытаніі. Лёндан. 2 травекя 1948 г.
3 часам мы ўсьведамілі сабе свае абмежаваныя магчымасьці. Набылі перш-наперш тое, на што маглі дазволіць радыёпрыймальнік, каб слухаць музыкуды арыентавацца менш-больш, што дзеецца на сьвеце. Праўда, на першай пары пасьля нашага прыезду ў Ту-Гейтс нас цікавілі ня гэтулькі міжнародныя падзеі, колькі ўладкаваньне свайго штодзённага жыцьця. Hi на хвіліну мы не забываліся пра галоўную мэту далейшую навуку. Шмат часу аддавалі на выдаваньне часапісу, а таксама на сувязь зь беларускімі асяродкамі ды раскіданымі па розных мясьцінах суродзічамі. Адразу ж наладзілі сувязь зьЛёнданам-далучыліся да Згуртаваньня Беларусаў у Вялікай Брытаніі (ЗБВБ) як асобны аддзел ,Дванаццатка„. Шахта была нам як бы дадаткам да тае вялікае нацыянальнае справы, якою мы жылі. Трэба было ўсімі сіламі трымацца разам, мацаваць супольны фронт, не паслабляць запалу й салідарнасьці, падключацца да грамадзкіх справаў, шукаць аднадумцаў, а галоўнае — выдаваць часапіс і думаць пра магчымыя іншыя культурныя й выдавецкія праекты. Вакол усяго гэтага, як ластаўкі летнім вечарам, кружыліся нашы бясконцыя гутаркі, пляны й лятуценьні.
Некаторыя вучацца танцаваць
(Успамін Васіля Шчэцькі)
Мы зь Леанідам Карасём прыехалі ў Ковэнтры недзе ў канцы сакаеіка й зарэгістраваліся ў паліцыі 30.111.48. Шахта нашая (Binley Coalmine) знаходзілася недалёка ад гораду, а пасялілі нас у гостэлі Ўайкен (Wyken Hostel) на ўскраіне Ковэнтры. Тут жылі пераеажна самотныя мужчыны й жанчыны. Баракі былі падзеленыя на пакоі для дзьвюх асобаў. У кожным пакоі два ложкі, дзьве шафы, два крэслы, стол ля вакна. Прыбіралі іх, калі мы працаеалі. У бараку былі агульныя ўмыеальні, душы, сушылкі й г.д. Пасьля працы можна было памыцца ў капальні, але тут было заведзена езьдзіць мыцца ў гостэлі. Шахцёры карысталіся грамадзкімі аўтобусамі, садзіліся ў іх з усім сеаім пылам і еуглем, але ніхто з пасажыраў не пратэстаеаў. У гостэлі былі залі для адпачынку, зборак, гульняў танцаў. 3 адміністрацыяй або паліцыяй мы ня мелі ніякіх клопатаў, ніякіх абмежаваньняў сеабоды ня было.
Укапальнімы працаеалі днём. Вазілі ваганэткі, пустыя абозеуглём ціматарыялам — праца не цяжкая, але пыльная й небясьпечная. Трэба было строга пілнавацца праеілаў бясьпекі. Каб здабыеаць еугаль у забоі, дык туды ня кожны мог трапіць, там працавалі больш дасьведчаныя шахцёры.
Мы зараблялі па шэсьць з палавінаю фунтаў за пяць дзён працы. 3 гэтага фунт адлічвалі на падатак, рэшту даеалі на рукі. На той час гэта быў нядрэнны заработак. Кеатэра й харчаеаньне каштаеалі нам два з палаеінаю фунты. Тры фунты застаеаліся ў кішэні. Часамі праца-
валі ў сыботу, дык мелі яшчэ адзін фунт на выдаткі. Лявон казаў: „Цяжка ўставаць, але добра даставаць”. Ангельскім шахцёрам, што мелі свае дамы, праца аплачвалася лепш, бо ім капальня давала яшчэ бясплатны вугаль на аграваньне хаты. Яны мелі таксама выгады з належаньня да свайго шахцёрскага клюбу, дзе можна было таньней перакусіць і выпіць.
Нам з Карасём трэба было перш-наперш набыць прыстойную вопратку („адрачыся ад старага міра”), боўнашай дыпіўскай было ні на сябе паглядзець, ні на людзі паказацца. За месяцаў тры працы можна ўжо было на сёе-тое дазволіць сабе: у магазынах, дзе прадаваліся матарыялы, былі й краўцы на месцы. Прымераюць, пашыюць, і сплачвай сабе на раты. Заказны касьцюм каштаваў 16 фунтаў. 3 гэтага мы й пачалі. Далей пайшлі іншыя рэчы: туфлі, кашулі, свэтры, палыло, плашчы й г. д. За два гады мы нядрэнна адзеліся, набралі выгляду зусім заходніх хлопцаў.
Хоць мы зь Лявонам не займаліся адміністрацыяй часапісу „Наперад!”, але давалі свае „творы”. Карась часам нешта пісаў а мне проста было сказана: давай сваё ў кожны нумар. Дык вось я й каратаў над сваімі творамі: пераважна апісаньнямі каляндарнага кола сялянскага жыцьця, легендамі, апавяданьнямі, нарысамі. Сяды-тады мы езьдзілі ў Тамўартс да сяброў Дванаццаткі. Тыя адведвалі нас. Задавальненьне з „Напераду” было тое, што былі нядрэнныя водгукі аб нашай працы й нас самых.
Ковэнтры даволі вялікі індустрыяльны цэнтар. ён ведамы шырока сваёй легендарнай лэйды Гадайва (Godiva). Паданьне кажа, што Гадайва жыла ў ХІ-м стагодзьдзі, была жонкай начальніка гораду. Калі муж ейны налажыў вялікія падаткі на гараджанаў яна запратэставала. Каб дамагчыся зьніжэньня падаткаў села голая на каня ды праехалася па горадзе. Мы якраз былі ў Ковэнтры, калі там адчынялі помнік Гадайве, здаецца, у 1949 годзе. Прыяждала на гэтую ўрачыстасьць пазьнейшая каралева, a тады яшчэ прынцэса Элізабэта. У горадзе прайшло сьвята з мноствам людзей у цэнтры ля помніка, а сярод іх былі й мы зь Лявонам.
Неўзабаве па прыезьдзе мы зблізіліся з трыма беларусамі нашага менш-больш веку Сыльвэстрам Будкевічам ды братамі Зыгмунтам і Гэнрыкам Сенкевічамі. Гэтыя пазнаёмілі нас з ангельскімі вечарынкамітанцамі. Мне вельмі спадабаліся гэтыя вечарынкі: прыгожыя танцавальныя залі, добрыя аркестры, спакойная прыгожа апранутая публіка. Лявон на танцы ня вельмі квапіўся, але часамі хадзіў са мною. Няўвязка толькі была, што танцавалі тут ня так, як было ў нас дома ці на эміграцыі. Я пастанавіў узяць лекцыі бальных танцаў. Ня выцярпеў і Лявон, і ён пайшоў вучыцца танцаваць. Хадзілі мы цэлы год, плацілі за кожную лекцыю ці не па пяць шылінгаў (чвэрць фунта). Я нават здаў экзамен у праграме „Асноўныя бальныя танцы” й атрымаў пасьведчаньне. Карась зкзаменаў не здаваў і ніколі не танцаваў, але разьбіраўся, хто добра танцуе, а хто не.
У мяне за два гады ў Ковэнтры было нават два каханьні. Хоць ангель-
ская мова была слабая, але неяк каханьне выходзіла. I памаглі танцы там можна было знайсьці дзяўчыну. Бальшыня нашых хлопцаў, былых дыпістаў, хадзілі ў кіно шукаць дзяўчат, але я ня мог сабе ўявіць, як можна знайсьці дзяўчыну ў кіно. Праўда, думкі аб жаніцьбе ні мне ні Лявону ня прыходзілі, мы ўсё мроілі аб далейшай навуцы, клапаціліся аб грамадзкай працы, аб нацыянальнай справе. 3 часам з гэтага атрымаўся плён. Працу Дванаццаткі заўважылі кіраўнікі беларускай эміграцыі. Нашы намаганьні й спадзяваньні ўкаранаваліся ў сакавіку 1950 г., калі мы атрымалі дазвол на ўезд у Бэльгію.
Уладжваемся жыць, але не пакідаем надзеі
Зь Нямеччыны прыйшла радасная вестка пра яшчэ адзін выпуск матурыстаў з гімназіі, якая год перад тым дала нам крылы. Мы іх шчыра прывіталі ў „Наперадзе”.
Вітаем сяброў абсальвэнтаў!
Першая Беларуская Гіманазія ймя Янкі Купалы ў Міхэльсдорфе (Амэрыканская зона Нямеччыны) 17.4.1948 г. абходзіла сваю вялікую ўрачыстасьць трэці выпуск матурыстых. Ізноў пяць асобаў, сябры: Кіпель Вітаўт, Лябёдкін Віктар і сяброўкі: Харытончык Ольга, Савёнак Зора і Ганчарэнка Галіна атрымалі матуральныя пасьведчаньні гэтую зброю, што адкрывае шлях у вышэйшыя навучальныя ўстановы. Як мы даведаліся, сяньня чатырох зь іх ідуць ужо на ўнівэрсытэт здабываць вышэйшую асьвету.
Жадаем ім як найлепшых посьпехаў у іхнай далейшай навуцы й барацьбе з жыцьцём. Вітаем і адначасна моцна верым, што ў хуткім часе сустрэнемся разам зь імі студэнтамі.
Пішучы гэтыя словы, мімаволі насоўваецца думка аб тых мужных, працавітых кавалёх, якія выкавалі гэтую зброю ўжо не аднаму з нас. Мімаволі ўсплываюць у думках тыя цяжкія ўмовы, у якіх працуюць гэтыя людзі — настаўнікі Беларускае Гімназіі ймя Янкі Купалы. Яшчэ раз хочацца ад усяго сэрца падзякаваць ім за той каштоўны скарб, які яны далі нам, нашым сябром, 1, верым, дадуць яшчэ Іншым.
Хай дапаможа Вам Богу Вашай ахвярнай працы, дарагія спадары настаўнікі, а Вам, сябры абсальвэнты у далейшым жыцьці й навуцы! Сябры з „Дванаццаткі”
.Наперад!" № 8, красавік 1948
Зь лістоў да Олі Харытончык:
Тамўартс, 08.08.48
Оля!
Сяньня нядзеля. Галідэй кончыўся заўтра на працу. Я, чамусьці, дык pad, што заўтра панядзелак. Працоўны дзень мне цяпер неяклепш падабаецца, чым такія сыботы ці нядзелі. Яно то й адпачыць не мяшае, але гэты „адпачынак" хутка надаядае. Чалавек уцягнуўся ўжо да таго, што кожную хвіліну мусіць нешта рабіць.
Пагода ў нас ня дужа правіцца дождж, вада, сьлякаць... Такая пагода мне амаль заўсёды дзейнічае на настрой. I сяньня гэты шум вады па страсе нагнаў нейкую ахвоту гаварыць, выладавацца ўдоваль. Таму мо й гэты ліст будзе крышку абшырнейшы за іншыя. Да гэтага, не адчуваю ніякай пільнай справы (мо толькі сяньня) за плячыма й прыемна ўсьведамляць, што цэлага паўдня часу ў маім распараджэньні. Зрэшты, ня se­date: калі пагода разьясьніцца, мо пад’едзецца ў кіно сяньня йдзе добры фільм. Хлопцы таксама не адмовяцца.
Пачну мо (хоць і ня зусім па-джэнтэльмэнску) раней ад сябе. Ад майго апошняга ліста Табе прайшло кавалак часу ды не абы-якога тыдзень галідэю /адпачынку/гэта невялічкая ўстаўка ў наш даволі аднастайны спосаб жыцьця. Разам нам не ўдалося правесьці гэтага тыдня, і кожны праводзіў на свой лад мо ўжо й ня зусім так, як гэта інфармавалася некаторымі знасда некаторых звасаднак кожны па-свойму: адзін глушыў шэры (віно) ды піва цэлы тыдзень; другі зьезьдзіў там недзе на забаву, дзе паўзмрок, матавае сьвятло, чароўная музыка ды рамантычныя ангелькі; трэці праехаўся да свае ненагляднае йг.д., і г. d.
Я зь Дзімам зьезьдзіў да нашага знаёмага зь Міра, які жыве на самым паўдні Ангельшчыны ў прыморскім гарадку Bogner Regis, мае там сваю сьлясарню, жыве вельмі добра (матарыяльна), мае дзьве пляменьніцы й паважае вельмі нас, як і мы яго. Прабылі там у яго тры дні, якія правялі надзвычай добра. Багнар-Рэгіс пакінуў па сабе моцны адбітак. Гэта гарадок, дзе запраўды адчуваецца чысьціня, спакой і прырода: замест вуліцаў алеі й запраўднае сіня-блакітнае мора тут жа пад бокамі (ЛяМанш). Гэта мясьціна, якая пасьля крыклівых, п’яных, вечна разгалдзелых баракаў гостэлю, цягне да сябе, як нейкілек для душы. Калі далей ня будзе ніякай надзеі на навуку ўва ўнівэрсытэце й кантракт наш скончыцца, будзем старацца перабрацца ў Лёндан або вось у такі Багнар-Рэгіс, дзе можна здабыць сабе фах першакляснага сьлёсара.
Там упяршыню прыйшлося адчуць, што такое мора. У нас там быў адзін спадарожнік, паляк, які працуе ў сьлясарні й які вадзіў нас ува ўсе мясьціны гэтага гарадка. Але купацца ў моры — гэта нешта herrliches! Гэта нешта, па чым будзе сумавацца да наступнага лета. (...)
У аўторак уначы вярнуліся „дамоў”... Па дарозе назад прабылі некалькі
Дванаццатка ў гасьцях у лёнданцаў у Доме Марыянаў. Жнівень 1948 г.
гадзінаў у Лёндане, правёўшы прыемную гутарку зь лёнданцамі. 21 -га жнівеня паедзем усе туды, бо польскія скаўты, дачуўшыся пра Дванаццатку, захацелі пазнаёміцца зь ёю бліжэй. Мы ўчора сабраліся ўсе разам падрыхтаваць крыху песьняў, каб ашаламіць імі druhow /сяброў/. Заадно там будзе паседжаньне Акадэміцкага таварыства, да якога належаць матурысты. Па сустрэчы з польскімі скаўтамі мо хто-небудзь папрабуе распускаць слухі аб якім-небудзь „фільстве", дык гэта для нас не навіна.
Учора пастанавілі да канца наступнага месяца агулам купіць акардыён. Калі пераедзем усе ў адно месца, ён будзе неабходным. 10-ты нумар часапісу гатовы. Вышлю на днях, бо пасьля галідэю слаба з грашыма. Ці атрымалі слсп. Каханоўскі й Міцкевіч /Аўген Каханоўскі й Міхась Міцкевіч/ мае лісты, якія я выслаў на Міхэльсдорф? Часапіс пашлю церазь Віндзіш.
Калі Дзядзька Антось /Антон Адамовіч/ доўга не зацягне, дык у жнівенскім нумары пачнецца паэма Ясеня, якую я нядаўна кончыў (на тры нумары). Мо таму й адчуваюся цяпер, як гару з плеч зваліўшы.(...)
28.08.48
Дабрыдзень, Оля!
Сяньня тыдзень, як мы (усе 12) былі ў Лёндане на сустрэчы з чэскай, украінскай і польскай моладзяй. 3 палякоў на еечары было некалькі студэнтаў з ангельскіх унівэрсытэтаў. Гэта ўрэшце палякі, якія навучыліся
думаць і жыць па-сяньняшняму. Іх тут ёсьць цэлая партыя (і даволі моцная), якая прымірылася з думкай аб расстаньні зь Вільняй і Львовам. Хлопцы вельмі сымпатычныя й шмат распытваліся ў нас аб жыцьці беларусаў у Полылчы. Падчас слуханьня оабілі вялікія вочы, гаворачы, што такія рэчы чуюць першы раз. Разыйшліся, абяцаючы трымаць знаёмства перапіскай. Ну, што ж пабачым. Па магчымасьці такія сустрэчы (праектуюцца) будуць адбывацца ў далейшым: гэта еельмі добрая арэна для прапагандаваньня нашых ідэяў нашага ймя. Былі таксама й ангельцы прыхільнікі беларусаў, якіх а. Сіповіч змог зацікавіць нашай справаю, і якія шмат нам памагаюць. Нарабілі там здымкаў. Калі будуць гатовыя, то прышлю Табе (мы зрабілі адзін усёй дванаццаткай).
Цяпер ізноў калупаем вугаль ды рыхтуем часапіс.
Сяньня езьдзіў глядзець акардыёна. ёсьць розныя па 34, 75, 100 фунтаў (усе на 120 басоў). Аднак на раты ня хочуць прадаць. Прыдзецца крышку пачакаць. Акардыён цяпер адна з найгалаўнейшых справаў нашых. Тады й з канцэртам можна будзе сям-там паказацца. (...)
3 унівэрсытэтам вашым можа што-небудзь і выйдзе, аднак я гляджу на гэта даволі скептычна. Ну, што ж дай Божа! Як толькі вы з французскай думаеце ўладзіцца? 3 ангельскай у мяне пакрышку рухаецца. На шахтах пры працы ўжо не заікаюся. Цяпер перапісваюся з аднэй Mistress, якую сустрэў аднойчы ў а. Сіповіча. Яна вучыць іх па-ангельску і вельмі ахвотна дапамагае ў авалоданьні мовай. Лісты, якія ёй пасылаю, яна правіць і адсылае назад. Гэтак пакрышку йдзе. (...)
Францішак Бартуль частуе кавай Дванаццатку ў агародзе лёнданскага Дому Марыянаў. Жнівен 1948 г.
Дванацатка ў ліку ўдзельнікаў зьезду Беларускага Незалежніцкага НароднаХрысьціянскага Руху. Лёндан, 22 жнівеня 1948 г.
24.09.48
Добры вечар, Оля!
(...) Цяпер крышку пра сябе. Дык вось: „толцыте, толцыте й отеерзется вам; йіцйте, uujume й обраіцете"... Значыць, шасьцёх нас ужо вучацца. Што ж, трэба за адным заходам браць усё, што даецца. 3 навукай справа так. Міляў 15 ад нас, у гор. Nuneaton ёсьць Mining and Technical School. Вось я, Цьеірка, Жучка ды Урбан і пайшлі на тэхнічна-інжынерны курс. Школа трохгадовая; мы на трэцім курсе (на апошнім). На заняткі езьдзім кожную пятніцу (сяньня былі першы раз). За прапушчаны працоўны дзень у шахце грошы атрымоўваем, як за працоўны дзень. Наеучаньне стаіць даволі добра. Заняткі ад 9:15 да 4:45 вечара. Зусім салідна. Кніжкі дастанем. 3 мовай будзе окей. У клясе чалавек каля 15. 3 чужынцаў толькі нас чатырох. Бута пайшоў на 2-гі курс. Паўло 12-ты на З-ці электрычны. Вось дзеля чаго я й кажу, што з часам на лісты „худо”. 3 нашага гостэлю (усіх каля 200 чалавек) толькі мы вучымся.
Я працую ўжо на акорд. Праца цяжэйшая. Прыходзіцца часам прапацець да нітачкі. Заробак крыху лепшы. Цяпер ужо буду працаваць чатыры дні на тыдзень, а дзень у школе. Магу пазволіць сабе два разы на ўікэнд у кіно, а рэшта часу часапіс, навука, карэспандэнцыя й сядытады што-небудзь грамадзкае. Ну, бачыш, што няма калі пра душу думаць, ня то што пра поўную, але й пра пустую...
Беларускія песьні ў начным аўтобусе
Жыўшы сямёх у пасёлку, здаралася, што мы езьдзілі разам і на начную шыхту. Падбіраў нас аўтобус, якім карысталіся таксама шахцёры-ангельцы. Аднаго разу мы надумаліся „пачаставайь” іх беларускай песьняй. Зацягнулі „Ты чырвоная каліна”. Якжа яна спадабалася нашай „аўдыторыі”! Выбухнулі воплескі й просьбы: Please sing some more! /Калі ласка, пасьпявайце яшчэ./ Прасіць насдоўга ня трэба было. Мы грымнулі застольную „Жыцьцё наша быццам чаўны сярод мора". А далей паплылі: „Ой, арол ты арол”, „Люблю наш край”, прахахатала „Баба Еўка”... Рэпэртуару стала аж пакуль не даехалі да шахты. Пасьля таго разу, як толькі нас на аўтобусе зьбіраўся камплект сьпевакоў, ангельскія сябры прасілі: „Please sing”. I зноў гучэла наша песьня, пра якую трапна выказаўся Максім Багдановіч у сваім „Апокрыфе”, назваўшы яе спадарожніцай жыцьця беларуса ад калыскі да магілы. He пакінула яго песьня нават тады, калі ён працаваў у ангельскай шахце...
У маім жыцьці былі песьні й песьні. Адны — прыгожыя, мэлядыйныя. Яны падабаліся, ахвоча слухаліся, але роднымі ня сталіся. Другія, свае за душу бралі. На цэлаежыцьцё. Тыя першыя -лірычныя, любоўныя, задушэўныя — на душу ня леглі, хоць чуў іх з самага малку. У беларускае песьні былі заўсёды моцныя канкурэнткі песьні-суседкі. Казаў той, чыя ўлада, таго й песьні. Янка Купала зазначыў вельмі трапна: „Зь ярмом даў і песьню чужынец”. У маім раньнім жыцьці гучэлі пераважна чужыя песьні, найбольш расейскія. Яны разносіліся з патэфонных кружэлках, са сцэны ў доме культуры, з кінаэкрану, з гітары былога савецкага салдата, расейца, які ў часе вайны знайшоў прытулак у нашай хаце. У вузкім местачковым сьвеце беларуская песьня так і не трапляла мне ў вушы. Але няўхільная сустрэча зь ёй была наканаваная, бо які акупацыйны рэжым ні панаваў бы, народная стыхія раней ці пазьней праб’е ягонае мярцьвячае покрыва.
Гэта было недзе ўлетку 1942 году. Я толькі што скончыў мірскую пачатковую школу й хадзіў закаханы па Татарскай вуліцы, каб заглянуць у акно аднае хаты, дзе жыла Яна. У Міры тады, незважаючы на ваенны час, ішло сякое-такое культурнае жыцьцё, праводзіў свае пробы народны хор, якім займаўся мясцовы музыка Сяргей Жураўлёў. I вось праходжу я аднойчы каля свайго запаветнага акна, іду далей і чую дзівосную песьню: „Ці сьвет ці сьвітае, ці на зоры займае...” Гэта сьпяваў ня хор, сьпявалі анёлы ў цудоўнай нябёснай гармоніі. Я ўвесь замёр ад лагодных мяккіх галасоў, што плылі з адчыненага акна суседняга дому. Душа аблілася салодкай пяшчотай, здалося, што гэта неба ахутвае зямлю нейкім шоўкавым вэлюмам, песьціць і супакойвае яе. „Ці мой міленькі, голуб сізанькі коніка сядлае...” Забыліся ўсе „красавіцы Піпіты”, усе „Муркі ў кожаных тужурках”, перасталі „шумець камышы”, а ў сэрца ўладарна ўсялілася свая, родная, такая блізкая, душэўная, бальзамна-гаючая песьня. Відаць, гэта сьпявала сама зямля, гучэлі акумуляваныя ў стагодзьдзях галасы продкаў, якія ўпро-
швалі-ўмольвалі не забывацца на іх, працягваць іхнае жыцьцё, бо ж толькі мы, жывыя нашчадкі, можам апраўдаць іхнае жаданьне няўміручасьці. Тады, ясна, такімі разважаньнямі я не займаўся, яны прыйшлі пазьней. Тады я проста стаяў, як зачарваны.
Мінула шмат гадоў ад таго рамантычнага мамэнту, а песьня ня сьціхае, усьцяж кранае струны сэрца: „Каля плоту крапівушка ўсё кусьлівая, ёсьць у мяне сьвякравушка ўсёжурлівая...” Кожны раз, калі я прыгадваю тое летняе сутоньне з блакітна-ружовым небам, тыя гарманічныя чароўныя тоны а здаралася гэта безьліч разоў сэрца агортае шчымлівая цяплыня, лагода й супакой. Пачуцьцё гэтае сталася для душы гаючым лексірам, яно напаўняе яе вераю, зь якое чэрпаецца патрэбная ў дарозе сіла.
Зь ліста да Олі Харытончык:
26.10.48
Добры вечар, Оля!
(...) Я цяпер мяняю шыхту кажны тыдзень: начная, папаўднёеая й ранішняя. Бяз прывычкі, праўда, на начной дрэннавата, бо ўдзень слаба сьпіцца й часам пабольвае галава, але за дзьве наступныя шыхты неяк вычухваюся памаленьку. Працу цяпер маю акордавую працую на ripping’y г. зн. калі ад ціску асядаюць тунэлі, дык прыходзіцца старыя аркі (гэта зялезныя рэйкі, сагнутыя ў форме паўкола) выймаць, зразаць з бакоў і зьверху слой каменьня ды ўстаўляць новыя аркі. Працую таксама на пракладаньні новых тунэляў (heading). Праца цяжэйшая за маю папярэднюю, але лепш аплачеаецца. Гэта сама робіць і Алесь Маргоеіч. Я зь ім заўсёды хаджу разам на працу. У нас ужо пачынае захалоджеаць, аднак восень тут вельмі добрая. (...)
Часапіс друкуем далей. Камбінуем так, каб пасьля Новага Году кажны нумар выдаваць у час. У сыботу я купіў сабе нарэшце акардыён („Pietro" белы; крышку размалёваны; 120 басоў; Made in Germany; ня новы, але з добрым голасам; рэгістар на деа тоны; заплаціў 32 з палаеінаю фунты). Школу на ноты маю, але еучыцца пакуль няма калі. (...)
Як з уніеэрсытэтам? Хто з вас еучыцца наагул? (...)
Спраеымае асабістыя-таксабе-пустата. Хутка Каляды, НоеыГод. Шкада, што ўжо ні каляднай зоркі, ні такой сустрэчы Ноеага Году як деа папярэднія, ня будзе. Засталіся ўспаміны. Будзем што-небудзь камбінаваць тут.
Зь дзёньніка:
2.11.48
Пазаўчора атрымалі добрую еестку-куплены Беларускі Дом у Лёндане.
Хоць мы жылі далекавата ад Лёндану, наведваліся туды пры розных нагодах, пачаўшы адразу ж па прыезьдзе на месца сталае працы, уліліся ў актыўнае грамадзкае жыцьцё. На другім агульным зьедзе ЗБВБ у траўні
1948 г. Алесь Бута ўдастоіўся старшыняваць на такім важным форуме, быў абраны ў склад галоўнае ўправы. Мы вельмі цікавіліся ходам набыцьця грамадзкага дому ў Лёндане. Былі ўсьцешаныя, калі ў кастрычніку 1948 г. фармальнасьці з набыцьцём маемасьці ўрэшце закончыліся. Пасьля дому айцоў Марыянаў гэта быў другі ўжо цэнтар беларускага грамадзка-культурнага жыцьця ў брытанскай сталіцы. За ўпарадкаваньне нованабытага аб'екту адразу ж узялася дружная талака. Часапіс „Беларус на Чужыне” паведаміў:
У сыботу (6.ХІ) лёнданскі аддзел ЗБВБ зарганізаваў талаку для ачысткі Беларускага Дому. На назначаны час зьявіліся сяброўкі й сябры. Пайші ў ход сьціркі, шчоткі, мётлы і лапаты. Да познага вечара гула праца, але дом ачысьцілі. Талака закончылася скромнай сяброўскай вячэрай.
А нехта пад крыптонімам А. Л., усьцешаны весткай пра куплю дому, кінуўся ў патрыятычны экстаз:
Як даведаўся, што мы маем свой уласны дом, дык мне адразу аж лягчэй стала на душы. У сваім уласным кутку мы зможам паказаць тым болып, што мы адданыя сваёй справе і павядзём змаганьне пад знакам Пагоні за лепшую будучыню і выкуем лепшую долю для нашай каханай Бацькаўшчыны. („Беларус на Чужыне” № 17, 15 лістапада 1948)
Зь дзёньніка:
3.11.48
Акордную працу мусіць трэба кідаць. За нейкага аднаго лішняга фунта ды так ішачыць! Вось толькі, каб як з даўгамі разьлічыцца, а там чорт зь ёю, з акорднаю. 3 часапісам хаця каб пасьпець гэта ж яшчэ за верасень матрыцы не набітыя!. (...)
6.11.48
Купілі на шасьцёх радыё. Пяцілямпавае. Каштавала 19 фунтаў зь нечым. Музыкай пакрысе абзаводзімся акардыён і радыё ўжо ёсьць. У пакой сяньня яшчэ патэфон прывалаклі. (...)
На восень прыадзецца трэба было 5. Хлапцы ўжо ў ясёнкі ды рукавіцы адзяюцца. Бяда яго ведае і гэта трэба, і тое трэба. 3 грашыма слабавата, а з часам яшчэ горш.
7.11.48
(.. J Трэба было б пагаварыць аб справах: ужо каля двух месяцаў як ня зьбіраліся разам. 3 Бутам нешта не ў парадку закахаўся ці якая трасца. Прыдзецца як найхутчэй „раскохваць", нічога ня зробіш. Ня дай Бог, яшчэ жаніцца ўздумае!
Зь ліста да Олі Харытончык:
07.11.48
Сэрвус, студэнтачка!
3 адказам я мо й пачакаў бы крыху, бо сяньня хоць і нядзеля, а мусіць за справамі і ў кіно ня прыйдзецца пайсьці, але мне чамусьці axeoma выгаварыцца. Знаеш, у мяне гэта заўсёды пры такой напоўдажджлівай, пахмурнай пагодзе. Hi то нуды крыху, ні то мэлянхоліі, а мо зусім сэнтымэнт. 3 ахвотай цяпер, здаецца, пабыў бы ў Віндзішы. А „сотні лістоў”, ліхачка на іх, ніяк прыходзіць ня хочуць. Праўда, ляжаць лістоў зь 15 (неадпісаных) з розных кантынэнтаў, ды што ж, калі за іх неахеота брацца усе ў справах часапісу. Але трэба неяк і іх упарадкаваць. Прыватную карэспандэнцыю я мусіць зараз закіну, бо запраўды робіцца горача. Па Новым Гэдзе недзе паадпісваю.
Ну, дык як там вашыя ўнівэрсытэты, Student-Buch’i /студэнцкія заліковыя кніжкі/ й інстытуты? Куды, нарэшце, едзеце? Мо ў Бэльгію? Суседзямі былі б. (...)
Мы пакуль што нікуды ня едзем. Кантракт на год. Мо ўдасца выехаць куды на навуку (Бэльгію, Францыю, Гішпанію ці яшчэ куды), мо паедзем у Канаду ці Аргентыну. Але гэта пакуль пляны-фантазія. Хутчэй за ўсё, што тут будзем яшчэ доўга. Найлепш было 6 зьезьдзіць на пару тыдняў у Нямеччыну: білет адсюль у Мюнхэн каштуе 8 фунтаў гэта ж ня страшна. Зрэшты, гэта пытаньне вясны. (...)
Ага! Бута, здаецца, усур’ёз ухлопаўся ў адну суседкуля свае прываткі /кватэры ў прыватным доме/. Трэба біць трывогу й ратаваць хлапца! Скандал проста! Чэрці гэтыя, яшчэ жаніцца зараз уздумаюць! Я трымаюся моцна.
Зь дзёньніка:
8.11.48
Гэты тыдзень на ранішняй шыхце. Сяньня працаваў ужо не на кантракце. Што я адмоеіўся ад акорднае працы, ужо ведае амаль цэлая шахта, кажны ўсё дапытваецца прычынаў. Намесьнік мэнаджэра раззлаваўся й казаў, што надта расчараваўся. Думаў адразу паддацца, аднак не, на вольнай працы хоць і заробіш на 20-30 шылінгаў менш, але затое чуешся заўсёды сьвежым. Здароўе даражэйшае за іхныя фунты. Сяньня на Seven Feet /іншая шахта/ ангельца прыбіла, здаецца, на сьмерць, a деум падрапала теары. Ды ці гэта першы еыпадак! Таксама хіба й не апошні. 3 нашых гостэлеўцаў ужо колькім пагматала косьці. Хто еедае, на каго чарга заўтра.
Сядаю зараз папраўляць „Нявольніка” /Урбаноеа апоеесьць для „Напераду’/. (...)
„Чым далей, тым больш праціўна...”
12.11.48
Быў у кіно. Фільм ангельскі і, зразумелая рэч, распаскуднейшы такая ідыёцкая прапаганда, што аж моташна робіцца. Чым далей, тым больш праціўным робіцца гэты абток ня ведаю, да чаго тут дайсьці можа.
14.11.48
Набілі на матрыцы Janycary /артыкул у „Наперад!”/. У бараку шум, гвалт. Чалавек ля 10 круцяць патэфон. Мусіў крычаць Алесю /Марговічу/ на вуха, каб той чуў, што яму дыктую /Алесь у нас набіваў матарыял часапісу на матрыцы/. Па абедзе прыехаў Будзька /Часлаў/. Прывёз „Гоажыну” Міцкевіча, каб зрабіць пераклад. Папрабую некалі мо што-небудзь і выйдзе. Раіліся, што рабіць з БННХР*. Вечарам адзяю зноў лахі на сябе й адпраўляюся на начную шыхту. Ведаю, што ноч будзе не салодкая.
* БННХР Беларускі Незалежніцкі Народна-Хрысьціянскі Рух. Запачаткаваны ён быў у Лёнднае ў канцы 1947 г., а аформіўся арганізацыйна ў сакавіку 1948 г. на першым агульным зьезьдзе. „Беларус на Чужыне” (№7), тады яшчэ нефармальны орган гэтага руху, тлумачыў: „Патрэба стварэньня нейкай палітычнай групоўкі ў В. Брытаніі адчувалася ўжо ад даўжэйшага часу. Адной з найважнейшых прычын гэтага было тое, што адзіная дагэтуль існуючая тут беларуская арганізацыя, ЗБВБ, будучы арганізацыяй самапомачы, не магла займацца справамі палітычнага характару”.
Каб такімі справамі заняцца, патрэбная была канцэпцыя будучага ўладжаньня Беларусі. Вось як разумелі яе арганізатары БННХР:
Дзяржаўны лад у незалежнай Беларусі павінен апірацца нахрысьціянскіх прынцыпах. Яго галоўным заданьнем павінна быць забясьпечаньне кажнаму беларускаму грамадзяніну аснаўных правоў чалавека й грамадзяніна: права да жыцьця, свабоднага разьвіцьця й свабоднай творчасьці, права да залажэньня сям’і й права да прыватнай уласнасьці. У міжчасе ж палітычная арыентацыя была ўзятая на Раду БНР. Адна з прынятых на першым зьезьдзе рзалюцыяў прызнала Раду БНР за „адзінае легальнае прадстаўніцтва беларускага народу, як на Бацькаўшчыне, так і на эміграцыі”. („Беларус на Чужыне” №7, 5 сакавіка 1948)
Ідэю БННХР намагаліся ўжыцьцяўляць найбольш ейныя тварцы й патроны: а. (пазьней біскуп) Часлаў Сіповіч ды старшыня ЗБВБ (адзін з будучых старшыняў Рады БНР) Вінцэнт Жук-Грышкевіч. Рух меў сваіх энтузіястаў, галоўна ў Лёндане. Падтрымалі яго й мы ў Дванаццатцы, паразумеўшыся перад гэтым з нашым партыйным лідэрам, кіраўніком Беларускай
Нацыянал-Дэмакратычнай Партыі, Аўгенам Каханоўскім. Праўда, рух гэты аказаўся нядоўгатрывалым, як нашая БНДП. Найбольш канкрэтным вынікам дзейнасьці БННХР было выдаваньне ў гадох 1947-1950 грамадзка-палітычнага двухтыднёвіка „Беларус на Чужыне”. Рэдагавалі яго ў розныя часы „Рэдкалегія”, Яраслаў Амор, а найбольш Аляксандар Надсон (будучы сьвятар). Ад лютага 1949 г. часапіс выходзіў ужо фармальна як орган БННХР. Ён спыніў сваё існаваньне на 42-м нумары ў красавіку 1950 году. Тады мы былі ўжо ў Бэльгіі.
Зь дзёньніка:
22.11.48
Барыс /Рагуля/ прыслаў ліст. У Бэльгіі 23 месцы /для студэнтаў/. Вось каб і нам удапося. (...)
28.11.48
Дзень прагаманілі /з Чаславам Будзькам/. Ад плянаў ды праектаў ажу галаве цесна. Выдаць каляндар і залажыць у Нямеччыне выдавецтва вось галоўныя рэчы.
Зь лістоў да Олі Харытончык:
01.12.48
(...) Сяньня ўжо другі дзень вылежваюся сабе ў ложку і ў вус ня дую. Праўда, скачу з палкаю, сьнеданьне хлопцы прыносяць, але ж гэта ня так ужо страшна. Тыдзень-другі „пагуляю”, а там ізноў будзе ўсё окей. А панядзелак усё-ткі нядобры дзень. / трэба ж было зачапіць па дарозе кіркай за палена і, замест у камень, усадзіць яе ў правую нагу. Рана ня страшная, але ступаць нельга. Лісты ж затое й сёе-тое для часапісу будзе ў парадку. (...)
На каталіцкія Каляды маем чатыры дні вольныя. Новы Год трэба будзе сустрэць з кілішкам успомніць дзьве папярэднія сустрэчы. На нашыя Каляды мае быць зьезд БННХР*—мы будзем у Лёндане ці ў Ковэнтры. Стары Новы Год, калі будзе чым сустрэць, дык сустрэнем...
01.12.48
Оля! Ці думаеш ехаць у Бэльгію на тыя 23 стыпэндыі, што выстараўся сп. Рагуля для беларускіх студэнтаў у Нямеччыне? Паведамлялі вам аб гэтым? (...)
Вось вясна 5 хутчэй! У нас тут туманы, часам дождж, робіцца халад-
*3ьезд БННХР на Каляды не адбыўся: на ініцыятыўным сходзе выявілася зашмат разыходжаньняў адносна назову й характару новай палітычнай партыі.
навата. Успамінаецца Багнар-Рэгіс з морам і сонцам. Ня кідаем таксама думкі пра паездку ў Нямеччыну. Тут яна вырысоўваецца асабліва ў яркіх фарбах.
Зь дзёньніка:
4.12.48
3 Алесем Бутам справа дрэнь. Сказаў катэгарычна: „Заўтра на зборцы быць не магу!” У яго, бач, дзяўчына, у якое заўтра дзень народзінаў. Нат нейкі падарунак купіў за тры фунты. Адным словам, дажыліся! Трэба шукаць раду. Вечарам абгаварылі крыху; рамкі патрэбныя! Заўтра трэба ўжо падрыхтаваць грунт. Нешта нейкае патрэбнае, што б моцна зьвязвала, бо інакш — будзе трухлядзь.
IV
1949 ГОД: НАПРУЖАНАЕ ЧАКАНЬНЕ
• Насустрач Новаму.
• Міжнароднае палітычна-ідэялягічнае супрацьстаяньне.
• Выпісы зь дзёньнікаў і лістоў.
• „Вератні” сакрэтная дамова.
• Скандал! Бута жэніцца!!!
• Мы наперадзе 30-ці кандыдатаў.
• У Лёндане.
• На даляглядзе Бэльгія!!!
• У дарозе назад на кантынэнт.
Насустрач Новаму
Настаў Новы 1949 год. Чаго было ад яго спадзявацца? Ці дасьць ён нам студэнцкую кніжку заміж шахцёрскай кіркі? Можа й дасьць! Галоўнае хацець, чакаць, спадзявацца й працаваць на гэта. Ня падаць духам. Пад такім настроем, і зь неадступнай думкай пра Беларусь, я напісаў верш „Насустрач Новаму”.
У далёкіх лясох прамаўчаў заінелымі ўсьмешкамі, грознай сьцюжаю дзьмухнуў у куцыя хаты, расчасаў бараду, зь дзетварой перакінуўся сьнежкамі і у хмельныя ночы шпурнуў серабрыстае ваты...
Тўт праплакаў дажджом, пракульгаў падмарожанай раніцай, прабаваў усьміхнуцца ў дымы і туманы...
Там і тут адыйшоў аб жыцьці можа нашым параіцца? -
і вясёлы, і сумны, цьвярозы 1 п'яны...
Мо хто лічыць гады?.. Мо хто борздага беіу лякаецца?..
Можа некаму страшна ад новай сустрэчы?..
Зрэшты, што нам да іх ? Мы ня будзем за прошлае каяцца: Нам вятры і жыцьцё дзьмулі ў грудзі і ў твар, а ня ў плечы.
Дык уздымем каўшы з брагай працы,
змаганьня й бадзёрасьці!
Хай баёвы нам марш будзе песьняй застольнай.
3 новых шэранькіх дзён мы пашыема кліч свой вузорысты Новы Год новы крок да Рэспублікі Вольнай!
У далёкіх лясох хай усьмешкі вісяць аб’інелыя...
Тўт хай раніцы ціха кульгаюць у далі.
Мы і ў гэтыя дні пойдзем дружна — нястрымныя, сьмелыя, будзем брагу асушваць і душы выкоўваць са сталі.
„Наперад!” №16, студзень 1949
Міжнароднае палітычна-ідэялягічнае супрацьстаяньне
Занятыя сваім штодзённым шахцёрскім бытам і выдаваньнем часапісу, мы чакалі таго таямнічага заўтра, якое павінна будзе зыначыць наш лёс, і адчувалі, што трэба рыхтавацца да вялікіх падзеяў. Пра гэта сьведчылі зарніцы на міжнародным даляглядзе — узаемныя абвінавачаньні дзьвюх звышдзяржаваў паабапал глыбокай ідэйна-палітычнай прорвы.
Ператрэсеная й перакроеная вайной Эўропа бурліла канфліктнымі падзеямі й грознымі заявамі дзяржаўных лідэраў пад адрасам супрацьлеглага лягеру. У студзені 1948 г. брытанскі прэм’ер Клемэнт Этлі абвінаваціў MacKey ў пагрозе эўрапейскаму кантынэнту „новым імпэрыялізмам”. Асноваў для такой заявы было дастаткова. На ўсходнім баку „жалезнай заслоны” ішоў камуністычны наступ на дэмакратыю. У Чэхаславаччыне, захапіўшы ўладу, камуністы забаранілі тварэньне новых палітычных партыяў. Пратэст з боку заходніх сталіцаў ніякага выніку ня даў. Чэхаславацкага міністра замежных справаў Яна Масарыка, які думаў, што дэмакратычныя інстытуцыі выжывуць пры новым рэжыме, знайшлі мёртвага пад вакном ягонае кватэры. Хутка пасьля гэтага прэзыдэнт краіны Эдуард Бэнэш, спадзяваньні якога, што перамога над фашызмам прынясе свабоду, ня збыліся, падаў у адстаўку, адмовіўшыся падпісаць камуністычную канстытуцыю.
Спрэчкі паміж заходнімі альянтамі й савецкім камандаваньнем у Бэрлінскай супольнай камісіі завастрыліся вакол савецкага кантролю цягнікоў, што йшлі з Захаду ў Бэрлін праз тэрыторыю Ўсходняй Нямеччыны. Масква спрабавала выціснуць сваіх учарашніх саюзьнікаў з Бэрліну. Адной з прычынаў гэтага былі масавыя ўцёкі людзей з Усходняе Нямеччыны на Захад.
У адказ на ўзмацненьне савецкага кантролю над доступам да Бэрліну Злучаныя Штаты пачалі ў красавіку 1948 г. завозіць харчы й паліва ў горад самалётамі праз „паветраны мост”. У чэрвені Саветы ўзмоцнілі наземную блякаду Бэрліну. „Паветраны мост” стаўся месцам і сымбалем напружанага супрацьстаяньня паміж заходнімі альянтамі й Савецкім Саюзам. Пытаньне Бэрліну было пастаўленае на парадак дня ААН. Але Масква налажыла вэта на пастанову ААН, якая патрабавала спыненьня блякады. Прэзыдэнт ЗША Трумэн адмовіўся весьці перамовы чатырох дзяржаваў, што кантралявалі акупаваны Бэрлін, да часу, пакуль ня будзе зьнятая блякада. Скончылася тым, што Саветы замацавалі падзел Бэрліну на ўсходні й заходні, устанавіўшы ў сваім сэктары асобную адміністрацыю.
Тым часам у Грэцыі пачалася грамадзянская вайна ў выніку намаганьняў камуністаў захапіць уладу. У Італіі стрэл у лідэра кампарыі Пальміра Тальяты выклікаў закалоты па цэлай краіне. Югаслаўскі лідэр ёсіп Тыта, парваўшы са Сталінам, абвінаваціў падуладны Маскве Камінформ у падтрымваньні грамадзянскіх войнаў. Напружаньне расло. У кастрычніку былы брытанскі прэм’ер Чэрчыль у палымянай прамове сказаў, што толькі атамная бомба стаіць паміж свабодай і камуністычным паняволеньнем.
Разгарнулася паўсюднае паляваньне на шпіёнаў. У Чэхаславаччыне былі арыштаваныя болын за 70 асобаў як „амэрыканскія агенты". Улетку ў Амэрыцы ўзмоцнілася ліхаманка шуканьня затоеных „камуністаў” ды іхных сымпатыкаў. I хоць Прэзыдэнт Трумэн асудзіў допыты, праводжаныя кангрэсавай камісіяй на чале з сэнатарам Джозэфам Макарты, антыкамуністычная кампанія яшчэ доўга працягвалася.
У студзені-лютым 1949 г. у Чэхіі ўлады пасадзілі за краты 60 асобаў як агентаў „амэрыканскага імпэрыялізму”. У Польшчы 200 былых вайскоўцаў былі арыштаваныя й абвінавачаныя ў антыўрадавай змове. У Вугоршчыне кардынала Міндсэнты, абвінавачанага ў кансьпірацыі супраць рэжыму, засудзілі на пажыцьцёвае зьняволеньне. Кардынал выратаваўся ад турмы ўцёкамі на тэрыторыю амэрыканскага іасольства. Вашынгтон, са свайго боку, абвінаваціў Маскву ў трыманьні ад 8 да 14 міліёнаў людзей у лягерох прымусовае працы. У гэткай атмасфэры бэрлінскі „паветраны мост” пратрываў восем месяцаў і каштаваў альянтам 200 міліёнаў даляраў ды 55 жыцьцяў, страчаных у нешчасьлівых выпадках пры пасадцы самалётаў.
У сакавіку 1949 г. Чэрчыль паўтарыў сваю перасьцярогу перад савецкай агрэсіяй: сказаў, што толькі атамная бомба можа не дапусьціць да савецкага захопу Эўропы. У падтрыманьне Чэрчылявых словаў прэзыдэнтТрумэн заявіў, што ён ня будзе вагацца, калі настане неабходнасьць ужыць такую зброю. У красавіку-травені Злучаныя Штаты й 12 саюзных дзяржаваў заснавалі ваенны саюз Паўночна-Атлянтычны Пакт (НАТО). Сталін жа набыў сабе таксама альянта — пераможны лідэр кітайскіх камуністаў Мао Цэдун абвесьціў Маскву запраўдным саюзьнікам Пэкіну.
He засталіся стаяць збоку праваслаўная й каталіцкая цэрквы: тым
часам як Крэмль паставіў на службу савецкай прапаганды „міру” Маскоўскую патрыярхію, Ватыкан прыгразіў анатэмай каталіком, якія бароняць й пашыраюць атэістычную дактрыну. Прывід камунізму павіс, здавалася, над цэлай Эўропай. У французскай асамблеі, дзе камуністы мелі моцны голас, дайшло да кулачных сутычак у часе абмяркоўваньня пастановы аб далучэньні Фанцыі да НАТО.
Учарашнія саюзьнікі сталіся ворагамі, а ворагі рабіліся саюзьнікамі: у Нямеччыне тры міліёны былых нацыстаў атрымалі ад дэмакратаў права галасаваць, а Савецкі Саюз, адклікаўшы свайго пасла зь Белграду, падцягнуў тры дывізіі войска бліжэй да мяжы камуністычнай Югаславіі. У адказ на гэта ЗША прызналі Белграду 20 міліёнаў даляраў дапамогі.
Усе гэтыя ды падобныя да іх падзеі разыходзіліся шырокім рэхам па сьвеце й асабліва голасна адгукаліся ў эміграцыйным друку. Праўда, у нашай сьведамасьці яны прыглушваліся ў ладнай меры бытавымі штадзённымі клопатамі ды вымогамі шэрай працы як у шахце, гэтак і вакол выдаваньня часапісу.
Выпісы зь дзёньнікаў і лістоў
Займаючыся карэспандэнцыяй ад імя рэдкалегіі „Наперад!”, я вёў улік: што каму выслана ды што ад каго прыйшло. Для гэтага вёўся асобны дзёньнік. Запісы ў ім ляканічныя, канцылярскія. Часамі запісваў некаторыя падзеі ды здарэньні: зборкі Дванаццаткі, падарожжы сяброў на зьезды, нарады, сустрэчы зь беларускімі дзеячамі ды падобнае. Дзёньнік дае ўяўленьне пра наш грамадзкі занятак, а таксама сувязь, якую мы трымалі зь беларускімі асяродкамі па цэлым сьвеце: называюцца беларускія пэрыёдыкі, прозьвішчы супрацоўнікаў часапісу „Наперад!”; падаюцца некаторыя бартэрныя разьлікі за друкаваную ў Нямеччыне вокладку „Напераду”; відзён працэс перасяленьня людзей зь Нямеччыны ў іншыя краіны. Некаторыя запісы кідаюць крыху сьвятла на абставіны нашага жыцьця й настроі групы. Ува ўсіх выпадках запісваліся параненьні сяброў Дванаццаткі на працы ў шахтах. На шчасьце, вялікіх калецтваў ня было. Апрача гэтага я вёў свой асабісты дзёньнік.
Выпісанае ніжэй выбар з абодвух дзёньнікаў. Пропускі абазначаныя шматкроп’ем у дужках, а ў простых дужках падаюцца сучасныя паясьненьні.
1.1.49
Атрыманы ліст ад сп. Янкі Юхнаўца. Просіць вярнуць яму сшыткі зь вершамі. Апавяданьне дазваляе папраўляць і зьмясьціць у часапісе.
Адбылася чарговая зборка. Дзімітрука ня было. Швайчук прыйшоў аж вечарам, калі ўсе разыходзіліся. Пастанавілі падрыхтаваць праект „ра-
мак” на наступную зборку. Чатыры чалавекі маюць выслаць у Нямеччыну па 4 фунты кавы. Пра сьвяткаваньне Калядаў не дамовіліся, бо ня мелі часу „правінцыялы” сьпяшаліся на аўтобус. Наагул, такое расстрэсенае зборкі, як сёньняшняя, яшчэ ў нас ня было. Дзімітруку пара ўжо паставіць „улыпыматум”: або-або так далей быць ня можа. Наступнае „веча” /гэтак мы называлі свае пэрыядычныя зборкі/мае быць на трэцюю нядзелю 23 студзеня.
2.1.49
Цьвірку сяньня 21 год.
3.1.49
Ліст ад сп. Аляксандра Крыта /пазьнейшы сьвятар / Мітрапаліт Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы; у 1949 г. жыў у Англіі ў гор. Брадфардзе/. Прыслаў 10 шылінгаў на выдавецтва. Хоча сустрэцца, каб абгаварыць супольна справы.
Ліст ад сп. Аляксандра Орсы /дырэктар Беларускае гімназіі ймя Янкі Купалы ў Нямеччыне/. Згаджаецца на прапанову адносна Алеся Марговіча /справа выдачы Марговічу, які меў закончаную сярэднюю асьвету яшчэ на Бацькаўчшыне, пасьведчаньня аб заканчэньні гімназіі/. Просіць прыслаць здымкі й пэрсанальныя дадзеныя. (...)
Запруднік пайшоў сяньня на працу першы раз пасьля пяці тыдняў нага паправілася.
4.1.49
Ліст ад скаўтаў зь Міхэльсдорфу (з подпісам Уладзімера Пелясы). Віншуюць усіх з Каляднымі сьвятамі.
Урбан расьціснуў палец на левай руцэ. Косьць не пашкоджана.
Вострыкаў прыслаў 100 кніжачак цыгарэтнае паперкі /ёю ды іншымі рэчамі мы разьлічваліся за друкаваньне ў Нямеччыне вокладкі часапісу „Наперад!" і прысыланыя нам беларускія выданьні/.
5.1.49
Ліст ад Буты. Кавы/у Нямеччыну/ выслаць ня можа, бо ня мае грошай.
Высланы ліст да сп. Вацлава Пануцэвіча /галоўны шэф беларускіх скаўтаў; жыў у ДыПІ лягеры Ватэнштэт у Нямеччыне/ пра разьлік за вокладку для часапісу і атрыманыя календары. Выслана яму 50 кніжачак цыгарэтнае паперкі.
6.1.49
Зь Лёндану пераслалі віншавальную паштоўку ад сп. Міколы Скабея /грамадзкі дзеяч/ з Аўстраліі.
Сяньня й заўтра „шасьцёрка” /сябры Дванаццаткі, што жылі разам у шахцёрскім пасёлку/ не працуе куцьйя й першы дзень Калядаў. Невядома, як рэшта Дванаццаткі.
7.1.49
Ліст ад сп. Уладыслава Рыжага-Рыскага зь Італіі. Дзякуе за часапісы, віншуе са сьвятамі, перасылае свае тры вершы. Запруднік і Урбан прывезьлі зь Лестэру 15-ты нумар „Напераду” й пачку матрыцаў.
10.1.49
Ліст ад Алеся Салаўя /з Аўстрыі/. Часапісы атрымаў. Прыслаў два вершы. Высланы ліст Аўгену Кавалеўскаму /актор, пісьменьнік, жыў у Францыі/.Цьвірку раздушыла палец на руцэ. Ці косьць зломаная, невядома. У Урбана палец окей. Сяньня ўвечары пайшоў на лрацу.
14.1.49
Атрыманы 1-ы нумар часапісу „Сіла веры’’ /выходзіў у Нямеччыне/.
18.1.49
Атрымалі №21 „Беларуса на Чужыне” /часапіс, выходзіў у Лёндане/, №6 „Моладзі”/часапіс, выходзіў у Парыжы/ і №2(46) „Бацькаўшчыны” /газэта, выходзіла ў Мюнхэне/. У Цьвіркі палец — окей. Папаўдні пайшоў на працу.
21.1.49
Высланы падпісны ліст ахвяраваньняў на выдавецтва „Наперад!" у Аўстралію на адрас сп. Смаля /былы настаўнік гімназіі імя Я. Купалы/.
На пачатку году Дванаццатка перажыла свой маленькі крзіс. Паўстала пытаньне належаньня Паўла Дзімітрука да нашай сям’і ў сувязі зь ягоным нерэгулярным прыяжджаньнем на зборкі й задоўжанасьцяй сяброўскіх складак. Але справа ўляглася Паўло падцягнуўся. У дзёньніку пад датай 23 студзеня я запісаў: „Дванаццатка крызіс перажыла й пачынае здаравець”.
25.1.49
Ліст ад сп. А. Галая. Падае адрасы беларусаў у Даніі.
Даведаліся ад сябры-ўкраінца, які паслаў быў пасылку дамоў на Ўкраіну, што пасылка вярнулася з савецкай мытні з укладзенай цыдулкай, на якой было напісана: „Нам такого барахла не нужно".
27.1.49
Атрымалі ліст ад сп. Уладыслава Рыжага-Рыскага. Дзякуе за палепшаньне вершаў.
29.1.49
Ліст ад а. Лява Гарошкі /выдавец у Парыжы часапісу „Божым Шляхам’/.Падае весткі адносна стыпэндыяў у Францыі (якіх там няма) і колькі заўвагаў пра „Наперад!”.
2.2.49
Ліст ад сп. В. Гоышкевіча /старшыня ЗБВБ/. Піша, што ў наступную нядзелю ў г. Лідсы мае адбыцца сход беларусаў.
4.2.49
Ліст ад сп. Барыса Рагулі з Бэльгіі адносна ўнівэрсытэту. Канкрэтнага нічога не падае, але прадбачыць магчымасьць атрыманьня стыпэндыяў у наступным акадэмічным годзе Атрыманы ліст ад сп-ні Варонкі. Піша пра жыцьцё ў Швэцыі. Просіць, калі ёсьць ахвотнік на ліставаньне, падаць ёй адрас. Дасталі пакет канцылярскае паперы ад сп. Галая са Швэцыі.
5.2.49
Лёня Швайчук перабраўся з Атэрстону ў Ту-Гэйтс /сёмы сябра Дванаццаткі/.
Жучка й Дзехцяр езьдзілі ў Лестэр па №16 „Напераду”.
Урбан і Швайчук паехалі на зборку беларусаў акругі Лідс.
„Вератні” сакрэтная дамова
13.2.49
Адбылася чарговая зборка ў Ковэнтры. Дзімітрука ня бьло. Гэтая зборка была хіба найбольш сур’ёзная з усіх дасюлешніх. Карась замовіў спэцыяльна залю, а таксама не забыўся накарміць хлебам з сардынкамі й маслам ды напаіць апэльсінавым сокам. Каля пяці гадзінаў „мералі” „вератні*. Бута крыху ярошыўся, аднак супраць усіх цяжка... Што ня ўсьпелі зрабіць, адлажылі да наступнай зборкі, якая мае адбыцца 6 сакавіка, таксама ў Ковэнтры ў тэй жа залі.
* У сакавіку 1949 г., каб замацаваць наш гурт ды падцягнуць у ім дысцыпліну, мы прынялі для сябе „арганізацыйныя рамкі” — падпісалі свайго роду ўзаемны кантракт, назваўшы яго „Вератнямі”. Што гэта вератні? Назоў гэты падказаў Васіль Іванавіч, вёска якога, Апечкі частка коласаўскіх мясьцінаў. I якраз на Якуба Коласа спасылаецца шасьцітомны слоўнік беларускай мовы, тлумачачы варыянт гэтага абласнога слова — „вератнік” (гоні, загон). I там жа прыклад з Коласавага „Сымона-музыкі”: „Здрасаваў шнуроў тры грэчкі, //Вератнік аўса прыбіў!,, 3 таго ж лексычнага пласта ў нашых „Вератнях” і слова „склад" (паласа сьвежай зямлі пры араньні). „Складамі” мы назвалі параграфы ў нашым дакумэнце. Гэтак адлюстраваўся ў ім наш традыцыйны сялянскі сьветагляд. Дарэчы, падобна ў малітве „Магутны Божа” Натальля Арсеньнева карыстаецца тропам зь сялянскага быту, зьвяртаючыся да Бога: „учынкам нашым пашлі ўмалот”.
Поўны тэкст „Вератняў” зьмешчаны ў Х-м разьдзеле кнігі. А тут асноўнае пра гэты дакумэнт, які заставаўся сакрэтным да апошняга часу.
Спатрэбілася гэтая дамова ў выніку таго, што нам пагражала, так бы сказаць, арганізацыйнае расслабленьне. Жылі мы, як ведама, у чужым асяродзьдзі, раскіданыя, занятыя й пранятыя ў ладнай меры бытавухай, якая цягнула зь неба ідэалаў на зямлю жыцьцёвага камфорту, накідала свае матарыяльныя мэты й вартасьці, адпіхала на задні плян усе тыя высокія мроі, якія нам падказвала наша нацыянальная сьведамасьць, наш ідэалізм. Выходзіла так: з аднаго боку шахцёрская праца, штодзённыя патрэбы й патэнцыяльныя выгады: кіно, піва, забавы, дзяўчаты, сямейныя інстынкты й падобнае, а з другога нацыянальная справа: праца над часапісам, грамадзкія абавязкі, палітычная дзейнасьць, міжнацыянальныя кантакты, духовы кліч паняволенай Бацькаўшчыны, жаданьне быць прыкладам іншым аднагодкам.
„Вератні” якраз люстра ўсіх нашых высакародных грамадзянскіх намераў і лятуценьняў. У гэтым дакумэнце мы гаворым пра пашыраньне і паглыбляньне незалежніцкай ідэялёгіі між суродзічаў; пра патрэбу скіроўваць сілы моладзі на шлях, карысны для нацыянальнае справы; пра неабходнасьць рыхтавацца самім і рыхтаваць іншых да збройнага змаганьня за Незалежнасьць; пра бесьперапынную працу над сабой. Мы выказаліся таксама за поўную падтрымку Рады і Ўраду БНР.
Назваўшы сябе авангардам моладзі на эміграцыі, мы паставілі сабе за мэту быць „прыкладам самаахвярнасьці й адданасьці нацыянальнай справе, быць першымі ўсюды, дзе патрабуюць гэтага інтарэсы Народу” ў імя „сьвятога ідэалунезалежнасьці Бацькаўшчыны". Якімі шляхамі мы, абмежаваныя матарыяльна й юрыдычна, зьбіраліся рэалізаваць усё гэта? Бязумоўна, першым такім спосабам павінна была стацца выдавецкая праца. Наш месячнік „Наперад!", сказалі мы самі сабе ў „Вертанях”, „павінен быць аўтарытэтным голасам і правадніком усяе нашае моладзі на эміграцыі”.
Каб замацаваць сябе ў гэтай місіі, „Вератні” забавязвалі кожнага з нас выконваць тую працу й заданьні, якія накладзе на яго большасьць Дванаццаткі. Мы таксама задакумэнтавалі тое, што ўжо выконвалі ў моц вуснай дамоўленасьці плаціць тыднёвы падатак (заработную плату атрымоўвалі штотыдня), каб мець хоць сьціплую, але сталую фінансавую базу. Забавязаліся таксама на выпадак калецтва каторага з нас дзяліць заработак рэшты на дванаццаць частак, каб кожны даставаў пораўну.
Шырэйшае арганізацыі мы тварыць ня зьбіраліся. Дванаццатка радоў не папаўняе, сказалі мы самі сабе. Дагаварыліся таксама, што ў выпадку патрэбы рэагаваць ад імя Дванаццатакі хутка, калі склікаць усіх няма часу, прыймаць пастанову будзе „Трыё” (пэрыядычна перавыбіраныя тры сябры). Устанавілі нават сваё традыцыйнае гадавое сьвята 8 студзеня дзень нашага выезду зь Міхэльсдорфу.
Усё гэта мы сказалі толькі самі сабе, не афішуючыся, зазначыўшы ў да-
мове, што яна павінна „трымацца ўсімі сябрамі ў поўным сакрэце’’ і нават без рабленьня копіяў яе. Я акуртана выкаліграфаваў увесь дакумэнт чырвоным пяром на чатырох старонках вялікага фармату, і мы яго ўсе падпісалі. Была нават дыскусія, ці падпісваць крывёй, але да такой драматызацыі не дайшло. Меліся выпісаць дакумэнт у трох экзэмплярах, але на гэта не здабыліся быў зроблены толькі адзін. Перахоўваў „Вератні” Цьвірка, які пераслаў іх мне ў лістападзе 1990 г., калі сам ужо быў паважна хворы (гл. ягоны ліст да мяне ў ХІ-м разьдзеле „Post Scriptum”).
Зь ліста да Олі Харытончык:
05.03. 49, Тамўартс
Дабрыдзень, Оля!
Сяньня ў нас кагадзе пачапася зіма выпаў сьнег, але такі даволі марнаваценькі, ангельскі. (...)
Мы тут гарым надзеяй, што мо ў гэгпым годзе (недзе каля ліпеня) удасца папасьці ў Галяндыю ці Бэльгію. Цяпер вось заданьне падрыхтавацца крышку матарыяльна да гэтага абарахліцца. Ты аднак недзе дрэнна пачула, што, быццам бы, Рагуля казаў, што ў Бэльгіі цяжкія ўмовы для студэнтаў наадварот, як ён сам піша, у Бэльгіі найбольш адлаведныя з усіх іншых. Аб гэтым самым піша і Занковіч /Анатоль/Жучку.
Праца ў мяне тая самая. Здароўе дзякаваць Богу. Часу й далей скупа. Некаторыя ў нас ужо рамансаваць пачынаюць. Я йшчэ ўсё адцягваю мо й бяз гэтага абыдзецца займацца й так ёсьць чым.
Прабую пісаць крыху але нешта тугавата йдзе няма настрою. Часапіс і далей патрабуе шмат высілку. Мы думалі былі„падскочыць”на пару тыдняў у Нямеччыну ўлетку але, здаецца, няўдасца, бо не дазваляюць. Гоошы таксама патрэбныя. (...)
У нас ужо амаль усе парвалі прыватную карэспандэнцыю зь Нямеччынай. Ненармальнага ў гэтым зьявішчы хіба ня шмат, бо звычайна час і адлегласьць робяць сваё.
Я сяды-тады перакінуся лістом зь сім-тым з Ангельшчыны ды на гэтым канчаю.
Зь дзёньнікаў:
7.3.49
Атрымалі: ліст ад сп. М. Панькова і віншаваньні са сьвятам 25 Сакавіка ад Беларускага Нацыянальнага Цэнтру, Беларускай Бібліяграфічнай Службы і Саюзу Беларускіх Журналістых.
Атрымалі „зыкзак” 2-гі „Маланкі"/сатырычны часапіс/, „Абвесную грамату ордэну Двупагоні”, „Інструкцыю адносна чарговых выданьняў БННХР”ды №1-2(16-17) „Божым Шляхам”.*
Высланыя лісты: сп. Антону Адамовічу ў справе крытычнага артыкулу аб „Наперадзе", ордэну Двупагоні й становішча ў Нямеччыне наагул;
др. Аляксандру Орсу ў справе атрыманьня праграмаў для падрыхтоўкі да матуральных экзаменаў.
* 3 гэтага нумару „Божым Шляхам” мы даведаліся пра заснаваньне Беларуска-Бэльгійскага камітэту дапамогі беларускім студэнтам ды пра ўмовы й пабольшаныя шансы вучобы там. Часапіс пісаў:
Усе беларускія студэнты ў Бэльгіі, якіх сёньня ёсьць 13, вельмі добра забясьпечаны матэрыяльна і маюць вельмі добрыя ўмовы для студыяў. Ужо маюцца фонды для набыцьця спэцыяльнага дому для беларускіх студэнтаў. Хутка лік нашых студэнтаў у Лювэне павялічыцца.
8.3.49
Віншавальная паштоўка ад сп. Алеся Яцэвіча з Аўстрыі. Просіць скаўцкае літаратуры / нумары „Наперад!” для арганізаваньня скаўцкае адзінкі ў Аўстрыі.
Высланыя лісты: у штандар „Франконія" з просьбай дапамагчы арганізаеацца беларускім юнаком у Аўстрыі, а сп. Яцэвічу з парадамі што да арганізаваньня новае скаўцкае адзінкі.
14.3.49
Атрымапі №2(13) „Беларускага Эмігранта’’/з Канады/, і„Беларускі Каляндар” з Францыі.
16.3.49
Матарыял у часапіс ад Ніны Расы. Ліста ніякага не залучыла.
Высланы ліст Ніне Pace з просьбай падаць запраўднае прозьвішча, без чаго ня можа быць апублікаваны матарыял, і з прапановай аб сталым супрацоўніцтве.
18.3.49
Сакавіковыя віншаваньні ад прадстаўніка Рады БНР і беларускай грамады ў Швэцыі, ад рэдактара „Беларуса на Чужыне".
Паштоўка ад Алеся Салаўя з Аўстрыі з паведамленьнем, што эмігруе ў Аўстралію.
20.3.49
Адбыўся 3-ці звычайны гадавы зьезд ЗБВБ. Дзімітрук ня прысутнічаў быў пасьля хваробы бяз сродкаў. Сябра Бута ня прысутнічаў, нікому нават не перадаўшы ўпаўнаважаньня.
22.3.49
Атрымалі матарыял у часапіс ад Тодара Мазуры ад імя Беларускіх Багасловаў Пакрова сьв. Міколы ў Рыме.
23.3.49
Ліст ад сп. Барыса Рагулі з просьбай даведацца, ці будуць цяжкасьці з выездам з Ангельшчыны. Таксама пытаецца пра матуральныя пасьведчаньні Марговіча, Урбана й Карася.
24.3.49
Ліст ад Ніны Расы. ГІадае сваё сапраўднае прозьвішча /Абрамчык/ і піша крышку пра сябе. Прапануе супрацоўніцтва.
25.3.49
Атрымалі сакавіковыя віншаваньні ад скаўцкага штандару „Франконія”, Янкі Сурвілы й часовае ўправы Згуртаваньня Беларусаў Канады.
Скандал! Бута жэніцца!!!
27.3.49
Адбылася чарговая зборка ў Ковэнтры. Нарэшце сабраліся ўсе 12! Скандал! Бута жэніцца. Трудна! Дванаццатака гуляе ў наступную суботу на вясельлі. Шэсьць месяцаў з Буты карысьці як з казла малака. Ягоную складку згадзіліся раскпасьці па „сікспэнс” /шэсьць пэнаў/ на плячук. Абяцаў, што па шасьці месяцах будзе окей. Цяпер будзе працаваць нібы „тэхнічным рэдактарам” у рэдакцыі „Напераду”.
Другая „амбараса” зь Дзімітруком. Зьбіраецца ехаць у Нямеччыну (?!) на матуральныя экзамены. Пяць фунтаў даўгу ў касу замарожваецца; далей складкі мае плаціць рэгулярна па 5 шылінгаў і сікспэнс.
Выбралі трыё: Шчэцька 11 галасоў, Запруднік11, Цьвірка7, Урбан 5 (не прайшоў). На тры месяцы.
На дом для старцаў фунтаў са тры трэба будзе падкінуць.
Наступная зборка належалася 5 17 красавіка, аднак некалькім хлопцам трэба пад’ехаць на скаўцкі зьлёт, які ладзяць сябры ХАБР-у / Хрысьціянскае Аб’еднаньне Беларускіх Работнікаў*/, каб пазнаёміць тую моладзь з сапраўднаю Дванаццаткай і гэтым сьцерці фальшывае ўяўленьне аб ёй. Зборка адбудзецца недзе пазьней дагаворымся мо ў Буты. Дык у наступную суботу на „хаўтуры" /Бутава вясельле/, а там будзе відаць.
‘Арганізацыя апазыцыйная да ЗБВБ, падтрымвала Беларускую Цэнтральную Раду й ейнага прэзыдэнта Радаслава Астоўскага, выдавала ў Лёндане свой часапіс „Аб’еднаньне”.
28.3.49
Ліст ад сп. Лявона Хвалька /самы шчодры ахвярадавец „Напераду’/ і фунт ахвяры на часапіс.
Містэр Жук/Янка Жучка/ пабіў вялікі палец на правай руцэ. Пакульшто не працуе.
29.3.49
Сакавіковыя віншаваньні ад Зауртаваньня Беларусаў у Аргентыне і прадстаўніка Рады БНР /Кастуся Мерляка/.
Ліст ад сп. Глыбачаніна /Уладыслаў Рыжы/. Прыслаў матарыял у часапіс. Піша крыху аб сабе, прапануе супрацоўніцтва.
2.4.49
Сяньня дзень жалю жэнім Буту ці, дакладней кажучы, спраўляем ягоныя „хаўтуры”. Жонцы купілі падарунак касьцюм і блюзачку. Буту пяць бутэлек джыну й дзьве віна. Наагул уся цырымонія даволі кур’ёзная мала таго, што жэнім самога Буту, дык яшчэ і ў Вялікі пост. "Усё навыварат”, як сказаў адзін сябра з Дванаццаткі. Коратка кажучы, аднаго пахавалі. Хто наступны?
Бутава жанячка нанесла ўдар па нашай халасьцяцкай маналітнасьці. Пра такі паварот мы ня думалі. У нас некалі была гутарка, што, маўляў, „хлопцы, з чужынкамі ня жэнімся”, але ніхто не ўяўляў сабе дакладна, што гэта за сытуацыя, калі чалавек раптам закохваецца ў чужынцы. Праўда, кожнаму з нас пачуцьцё каханьня было добра ведамым. Пра гэта красамоўна сьведчылі нашыя творы ў „Наперадзе”. Хоць Бута мог быць і выняткам. Ад самага пачатку знаёмства зь ім у 1946 г. ня выглядала, каб ён цікавіўся рамансамі. ён бегаў нагэтулькі заняты скаўтынгам і друкарскай справай, што, як выглядала, яму было не да дзяўчат. А тут раптам да яго заўсьміхалася мілавідненькая бляндыначка. „Во, яна мне падарыла запальнічку”, казаў ён дрыжачым голасам і паказваў свой найкаштоўнейшы падарунак. Ня выключана, што было гэта ў ягоным 28-гадовым веку першае каханьне і таму такое моцнае. Так што, калі мы й успрынялі ягонае жанімства як бяду, дык усяроўна ведалі, што сябру ў бядзе не пакідаюць. А таму справілі яму вясельле. На даўгаватым замурзаным стале пад нейкім навесам расставілі прывезеныя з сабой кансэрвы й бутэлькі, зрабілі лавы, паклаўшы на пустакі дошкі, ды адсядязелі на іх зь ня надта вясёлымі мінамі, папіваючы джын ды закусваючы сардынкамі. Бацькоў маладой за сталом ня было. Бута браў жонку з боем. Прымірэньне зь цясьцямі настала пазьней.
Наступных жанячак у нас да ад’езду ў Бэльгію ня было. Але пасьля некаторым выпала ажаніцца ўсё ж з чужынкай італьянкай, немкай, бэльгійкай. Як каму. Але пра гэта ўжо ў „Эпілёгу”.
10.4.49
Першая зборка Трыё. Абмяркоўвалі дачыненьні Дванаццаткі да БННХР, да новае Галоўнае скаўцкае кватэры ды праектаванае сп. Вацлавам Пануцэвічам арганізацыі моладзі. Устанавілі бюджэт, тыраж „Наперад!"/300 экзэмпляраў/ / справу выдавецтва ў Нямеччыне.
Зь ліста да Олі Харытончык:
12.04.1949
Дабрыдзень, Вольга!
(...) Нядаўна быў у Лёндане на 3-ім зьезьдзе ЗБВБ. Ты знаеш, у Лёндане цяпер адкрытыя ізноў пасьля вайны ўсе рэклямы. Уначы Лёндан гэта цэлы фэервэрк. Пару нядзель пасьля Лёндану жанілі... самага паважанага спадара Буту Аляксандра (!!!). Ня дзівіся у жыцьці бывае ўсё. Жоначка ягоная маладое ангельскае дзяўчо і з мордачкай нат нічога сабе. Бута там ля іх недзе жыў на прыватцы. Пазнаёміўся зь ёю, зьнюхаўся, ну, і ўхлопаўся, тым болыл, што ангелькі рахманыя і хлапцамі надта не перабіраюць. Адным словам вечная памяць рабу Божаму Буту. Хай ямулёгкім будзе ангельскае жыцьцё. Амінь.
Ну, а акрамя Буты, здаецца, усё ў парадку. Ніхто ня жэніцца й ніхто нат не „кахаецца”, ня ўлічваючы дробных любоўных афэраў. (...) Чакаем на ліпень, які мае разьвязаць на гэты год наша пытаньне адносна Бэльгіі. Зразумелая рэч, да Бэльгіі трэба падрыхтавацца добра матарыяльна. Калі з Бэльгіяй нічога ня выйдзе, падёдзецца ў Нямеччыну да старых знаёмых. (...) Кантрактумы ніякага не падпісвалі другіраз. Я думаю, калі б нам удалося дастаць дазвол на ўезд у Бэльгію, дык еыехаць адсюль ня было б ніякіх цяжкасьцяў. У нас тут вясны пакуль што яшчэ ня відаць, хаця я так даўно яе чакаю. Вольны час і далей прабягае ў кпопатах ля часапісу, у чытаньні, пісаньні ды хаджэньні ў кіно гэта пакуль і ўсё. (...)
Унас тут, на жаль, ні сасоньніку, ні ельніку няма. А з ахеотай цяпер пабадзяўся б па лесе! Чым бліжэй адчуваеш вясну, тым вастрэй уразаюцца ў думкі, асабліва вечарамі, ігэтыяельнікізсасоньнікамійіншае, ііншае... Як той казаў і кудысьці цягне і чагосьці хочацца. Проста неяк аж страх бярэ перад навалай думак і пачуцьцяў якую адчуваеш з прыходам вясны.
Адно збаўленьне ад гэтага — гэта вось такая бястурботна-шалапутная кампанія, як Дванаццатка. Адчуваю, што безь яе было б крута.
Зь дзёньнікаў:
76.4.49
Зьезд БННХР. У Лёндан прыяжджае Прэзыдэнт Мікола Абрамчык.
Цьвірка й Урбан паехалі як дэлегаты ад Дванаццаткі на зьезд БННХР.
19.4.49
Ліст ад сп. Станіслава Гоынкевіча /доктар мэдыцыны, жыў у Нямеччыне/. Абяцае прыслаць матарыял для часапісу.
Зь ліста да Олі Харытончык:
29.04.7949
Добры вечар, Оля!
Вечар, праўду кажучы, ня зусім і добры: дождж, нешта восеньскае. У
нас тут наагул пагоды добрае ня было, хіба толькі пару дзянькоў. Ну але яшчэ sunshine /сонца/ наперадзе. (...)
Наагул я цяпер адчуваюся даволі ўраўнаважана, асабліва, калі справа нашае далейшае навукі стала крышку больш надзейнай. Нядаўна быў у Лёндане, пасьля у Лідсы, а пасьля заяжджаў і да нас сп. Прэзыдэнт / Старшыня Рады БНР Мікола Абрамчык/. Мы зь ім правялі каля чатырох гадзінаў. Акрамя гэтага, я езьдзіў суправаджаць яго зь Лідсу да нас і гутарыў зь ім усю дарогу. Шмат цікавых рэчаў шмат пацяшаючай інфармацыі даведаліся мы ад яго. Чалавек пачынае быць больш аптымістычным і верыць, што ўсё будзе окей.
Зь дзёньнікаў:
1.5.49
Адбылася зборка. Апрача Васіля, якому нешта непаздаровілася, былі ўсе. Бута, зразумела, прыехаў з жонкай. Падпісалі „Вератні”, але толькі адзін экзэмпляр. У Трыё заміж Цьвіркі ўвайшоў Швайчук. Патрэбныя грошы, грошы, грошы!.. Наступная зборка 22 травеня ў Буты.
Мы наперадзе 30-ці кандыдатаў
Зь ліста да Олі Харытончык:
05.05.1949
Добры вечар, Ольга!
(...) Рагуля нядаўна прыслаў ліст. Піша, што 12 месцаў яны маюць і што мы наперадзе з 30-ці кандыдатаў. Трэба зараз будзе пачынаць фармальнасьці з выездам. Сп. Прэзыдэнт, будучы ў нас, казаў што можа ўдасца выехаць усёй Дванаццаткай. Хто ня мае матуры пойдзе ў інстытут. Даў бы Бог! (...)
У нас тут працы грамадзкае прыбаўляецца з кажным днём. Цяпер яшчэ ў дабавак да ўсяго БННХР наваліўся. 3 часапісам спазьніліся, але хутка нагонім.
А рэшта — усё пастарому. Настрой наагул нядрэнны. Шмат паддае бадзёрасьці надзея на хуткую вучобу.
Зь дзёньнікаў:
22.5.49
Адбылася чарговая зборка ў Стокінгфордзе ў сябры Буты. Пастанавілі давесьці да парадку касу й часапіс да 1 ліпеня 1949. Карэспандэнцыю разлажылі на трох чалавек. Наагул, пара ўжо вылізацца зь „еяліцы” ды брацца за сыстэматычную штодзёную працу.
Наступная зборка мае быць у Тамўартсы для ўсіх беларусаў што жывуць у гэтай ваколіцы. 4-га чэрвеня паедзем у Брадфард, дзе заадно зь еечарынай трэба будзе падрыхтаваць грунт для БННХР.
Дзімітрук паабяцаў да 17-га ўпарадкаваць задоўжанасьць у касу. Швайчук таксама даў слова ўсё ўладзіць.
У Тамўартсы, Ковэнтры і Нанітане разьведаць у Labour Exchange наконт атрыманьня дакумэнтаўу Бэльгію. (...) У Бэльгію чамусьці надта ня верыцца мо таму што гэта вялізарнай важнасьці для нас і таму здаецца недасяжным. За гэты час прывык да ўсяго.
26.5.49
Атрымалі „Дэкрэт” Канцылярыі БНР аб нацыянальным ападаткаваньні й 10 штук заяваў у ЗБВБ. Піліп /Дзехяр/ пабіў палец на левай руцэ.
10.6.49
Ліст ад сп. Браніслава Даніловіча й чатыры крыжаслоўі для часапісу.
18.6.49
Цьвірка й Запруднік паехалі ў Лёндан на паседжаньне кіраўнічага цэнтру БННХР.
2.7.49
Урбан і Запруднік езьдзілі па 19-ты нумар часапісу. Атрымалі заказным ад сп. Будзькі другую частку „Яцьеягаў”. ліст ад Ант. Адамовіча й 1-ы нумар „Праца і воля”орган БНП/Беларуская Незалежніцкая Партыя/.
3.7.49
Адбылася чарговая зборка ў Ковэнтры. Ня было Дзімітрука. Прайшла наагул сур’ёзна й дзелавіта. Наступная зборка мае быць яшчэ больш удасканальнена. Пастанавілі рэарганізаваць зборкі, каб менш часу траціць на рэчы менш важныя, а ўвесьці рэфэрацікі ці дыскусіі, якія б выраблялі сяброў і пашыралі іхны далягляд у пытаньнях грамадзка-палітычных. Трыё зацьвердзілі тое самае на далейшыя тры месяцы. Трыё мусіць весьці пратаколы сваіх паседжаньняў.
Наступная зборка 24.7.49 у Нанітане, дзе Бута мае папрасіць у скаўтаў залі.
24.7.49
Адбылася зборка ў Нанітане ў скаўцкім бараку, на які дагаварыўся с. Бута. Вострыкаў спазьніўся, прыйшоў пад самы канец. Між іншага, абгаворвалі справу Дзімітрука і пераводу яго ў Ту-Гэйтс. Наступная зборка тамсама 14.8.49.
26.7.49
Атрымалі ад сп. Пануцэвіча вокладкі трох наступных нумароў „Напераду” і 10 экзэмпляраў „Падарожжа Гулівэра да Волатаў” (па-беларуску).
14.8.49
Зборка адбылася. Сабраліся ўсе Нанітан якраз добрае месца. Добра, што Бута апароў гэныя баракі са скаўтамі заўсёды дамовіцца можна.
Зборка прайшла добра, дагаварыліся, як кажуць, па ўсіх пунктах. Шчэцька расказаў пра свой рэфэрат у Брадфардзе. Рэфэрат наступны падрыхтуе Бута возьме часы ад Напалеона да 1905 году. Карасёў рэфэрат прышлося адлажыць без матарыялу нічога ж не падрыхтуеш, тым больш „Значэньне палітычных арганізацыяў". (...)
Вечар сяньня запраўды летні. Хадзілі ў кіно, пасьля на пару шклянак піва. Гадзін дзьве прахадзіў зь Дзімам па Тамўартсы, а пасьля пехатой прыйшлі ў гостэль. Г/таркі кружацца ўсе вакол Бэльгіі. Як будзе, калі паедзем? Што станецца, калі не? Хутчэй бы разладаваць гэты акумулятар напружанага чаканьня! Ня ведаю, я дык не магу ўявіць сябе на ўнівэрсытэце. Мо гэта таму, што столькі значэньня прыдаеш усяму гэтаму.
Выбухалі часамі спрэчкі наконт рэалістычнасьці нашых спадзяваньняў на ўнівэрсытэт.
15.8.49
Толькі што зрэзаўся з Жукам і Паўлом пра прываткі. Значыць, па-іхнаму з Бэльгіі нічога ня выйдзе. Трэба будзе, кажуць, браць карэспандэнцыйны курс. У гостэлі вучыцца нельга будзе перашкаджацьмуць, да злосьці даводзіць; у чытальні зімой поўна народу, не адпачнеш душой... Да гэтага недасыпаньне ды недаяданьне. Трэба йсьці на прыватку. Знайсьці файную такую.... I браць карэспандэнцыйны курс...
А часапіс? А ўся праца?.. Што з гэтым?.. Дык гэта рана ці позна прыдзецца кінуць. Ня будзеш жа да сьмерці сядзець у гостэлі й рабіць. Трэба аб сабе таксама падумаць. Ужо яму 25 гадоў... А сваю частку што ён цяпер робіць, дык ён і на прыватцы жывучы ад яе не адмовіцца.
Я ўжо ўяўляю сабе, як будзе выглядаць часапіс, калі распаўзуцца ўсе па сваіх прыватках. (...) А ўсё дзеля таго, што з Бэльгіінічога ня чуваць. Пачынаецца ўжо „пераладаваньне”...
21.8.49
Сяньня былі ў Ковэнтры. Паехалі ўчора вечарам: яДзіма й Жук. Васіля й Карася, зразумела, дома не засталі. Улезьлі цераз вакно. Па гадзіне 12-й прыцягнуліся й яны.
Сяньня а 11-ай гадзіне пайшлі на першую беларускую багаслужбу ў нашай акрузе. Сьвятар сустрэў нас з працягнутай рукой думаў ужо, што й не дачакаецца нікога. На службе было чалавек зь дзесяць. Пяяць ня было каму, дык пяялі самі выйшла нат нязгорш. На канец запяялі „Магутны Божа”. Атрымалася зусім добра. Царква там вялікая й малітва гучэла запраўды цудоўна. Айцец быў узрушаны.
Пасьля пайшлі да сп. Сакалоўскага на кватэру й абгаварылі справу залажэньня свайго собскага прыходу. Павінна хіба што ўсё пайсьці добра. Праўда, падчас службы быў успомнены архіепіскап Сава /галава
Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы/, але таксама й епіскап Сергій, які ўзначальвае пакуль што Беларускую Аўтакефальную Праваслаўную Царкву. Запрапанавалі айцу ўспамінаць у часе службы таксама й Беларускі Народ і сьвятую Еўфрасіньню Полацкую.
Сьвятар наагул падыходзіць да справы вельмі шчыра й трэба думаць, што пры нашай актыўнай падтрымцы прыход будзе заложаны й будзе праводзіцца вельмі карысная нацыянальная справа.
У сваёй пропаведзі айцец зазначыў, што мусім вярнуцца на Бацькаўшчыну з усім здабытым дасьведчаньнем і будаваць Вольную Беларусь.
24.8.49
Рагуля падкінуў ізоў надзеі на Бэльгію. У пачатку наступнага месяца павінен быць канкрэтны адказ. Айцец Гэрошка выстараўся нібы шэсьць стыпэндыяў у Гішпаніі, але Рагуля туды ехаць ня раіць-узровень ніжэйшы ды, акрамя гэтага, трэба тварыць моцны цэнтаруЛювэне. Напісаў сяньня ў ІРО /міжнародная арганізацыя дапамогі/ў справе матарыяльнай дапамогі-можа што-небудзь івыйдзе. (...) Гэты тыдзеньраблю шэсьць шыхтаў: уся праблема цяпер гэта як найбольш зарабіць да выезду на навуку.
28.8.49
Адбылася першая беларуская багаслужба ў Ковэнтры. Прысутных было чалавек з 12, аднак службу адсьпявалі даволі добра. Апрача ковэнтраўскіх, на службе былі Цьвірка, Жучка, Запруднік. Пасьля службы адбылося паседжаньне й заснаваньне парафіі. Выбралі царкоўнага старасту й пастанавілі знайсьці сьвятару кватэру. Са сьвятаром гаварылі адносна неўспамінаньня Савы. 3 часам зробіцца. Трэба думаць пра заснаваньне царкоўнагна хору.
29.8.49
Рагуля яшчэ аднаго ліста прыслаў. 3 Гішпаніяй у нас нічога ня можа быць, бо там прыймаюць на стыпэндыі толькі каталікоў.
У„Баявую Ўскалось’’ трэба было б што-небудзь напісаць маю ўсяго тыдзень часу. Прыдзецца каторага дня садзіцца за вершы. А так неахвота: трэба ангельскую вучыць, французскую зубрыць, у свой часапіс сёетое даць і г. д., і г. д.
Калі застанемся тут на зіму (ня дай Божа!), дык думаю пашукаць настаўніка ангельскае мовы і можа... танцаў. Зрэшты, будзе відаць.
3.9.49
Вечарына ў Лёндане. Езьдзілі Цьвірка й Запруднік.
4.9.49
Другі зьезд БАХА /Беларускае Акадэміцка-Хрысьціянскае Аб’еднаньне/ „Жыцьцё”. Езьдзілі Цьвірка й Запруднік.
У Лёндане
11.9.49
У пазамінулую сыботу я зь Дзімам паехалі ўЛёндан. У сыботу вечарам мела быць першая беларуская вечарына, ладжаная лёнданскім аддзелам ЗБВБ, а назаўтра другі агульны звычайны гадавы зьезд БХАА „Жыцьцё". Нехта з нас мусіў ехаць (прасілі абавязкава ўсіх, але дзе там!). 3 грашыма ў хлапцоў наагул слабавата, дык акрамя нас двух і ехаць ніхто не захацеў. У Дзімы з грашыма найгорш, дык мо возьме сабе за дарогу з касы /„Напераду”/
Вечарына была файная. Мы крыху спазьніліся: езьдзілі да Лашука /Аляксандра/на падвячорак, але патанцаваць яшчэ ўсьпеў. (...)
Нашыя прабавалі пяяць крыху, але, не падрыхтаваўшыся, выходзіла ў іх слаба. Я, зрэшты, выйшаў каб і ня слухаць.
Аркестра была ўкраінская. Гоалі танцы кантынэнтальныя і нічога сабе нат.
Нейкі скаўт-паляк прабаваў гаварыць з намі наконт наладжаньня супрацоўніцтва між скаўтамі з-за „зялезнай заслоны" (памяняліся нат адрасамі), але ня ведаю, ці ў нас з гэтага што-небудзь выйдзе.
На вечарыне было даволі людна чалавек каля двухсот.
Палавіна дванаццатай, апошнім цягніком падземнай чыгункі, зь песьнямі (ня зусім удалымі), зь мяхом „кейксаў”, з еыкрыкамі „Лёндан наш” (некаторыя былі крыху падвыпіўшы), вярталіся ў Беларускі Дом.
Назаўтра быўзьезд,ўКыцьця"ўдомеайца Сіповіча. Прайшоўзвычайна, калі ня лічыць інцыдэнту зь сябрам Аморам і ягоным бязбожніцтвам, ці як сказаць. Справу гэтую падняў Надсон у выглядзе агульна прынцыповым. Амор прыняў гэта адразу на сябе, а старшыня Гоышкевіч ня змог утрымаць дыскусііўагульныхрамках. Выйшла тое, што Амор„вялікадушна”заявіў што ён можа выступіць, каб пазбавіць арганізацыю няпрыемнасьцяў.
Дзіма, як дэлегат, паедзе ў Бэльгію на зьезд ЦБСА /Цэнтраля Беларускіх Студэнцкіх Арганізацыяў/. Дарогу мае аплаціць „Жыцьцё”, але ня ведаю, як гэта яму ўдасца.
У айца /Сіповіча/ акапаў два беларуска-маскоўскія слоўнічкі. Хоць пад расьпіску, але ўсё ж вымаліў іх на два тыдні.
Уначы, ужо ў панядзелак, стоячы ўсю дарогу ў калідоры, дабраліся цягніком „дамоў”.
У сераду прыйшло сала й каўбаса, што Алесь выпісаў зь Лёндану. Надзвычайная ідэя! За 7 шылінгаў два фунты сала заўсёды можна сабе дазволіць.Пагода стаіць цяпер надзвычайная. Пахне крыхувосеняй. Якзаўсёды, на гэткіх пераломах пораў году перажываеш больш, чым калі-небудзь.
А наагул заўважаецца, што пакрыху пачынаеш улякоўвацца ў сучасных абставінах. Што будзе за пару гадоў калі так... ?!
На пачатку верасьня 1949 г. ў Лёндане адбыўся 2-гі агульны зьезд Беларускага Хрысьціянскага Акадэміцкага Аб’еднаньня „Жыцьцё”. На зьезьдзе выбралі трох дэлегатаў ад БХАА на трэці зьезд Цэнтралі Беларускіх Студэнцкіх Арганізацыяў на Чужыне ў гор. Лювэне ў Бэльгіі. („Беларусь на Чужыне” № 14, 17 верасьня 1949) Уладзімер Цьвірка быў адным з трох дэлегатаў. Тады ж у Лёндан прыехаў з Бэльгіі Барыс Рагуля, зь якім мы пабачыліся. Надзея на Лювэн ізноў шуганула ўгару.
14.9.49
У нядзелю ўсе бачыліся/у Ковэнтры/ з Рагулем. Вынікі гутаркі: кажны станоўча рыхтуецца да выезду ў Бэльгію. Найцяжэйшае пытаньне цяпер грошы. Як падумаеш, дык і тое трэба, і тое трэба...
Багаслужба ў нядзелю была нікудышная. Сьпяваць ня было каму, а да гэтага йшчэ тон быў такі страшны, што ніяк хапіць нельга было. Добра, што прыехалі пазнавата, дык служба была скарочаная неяк адмармыталі. Слоў ня ведае ніхто, мэлёдыі таксама. Шчэцька падказвае: „Табе Гэспадзі”, а сьвятар „Памілуй Гэспадзі”, а ў нас наааул толькі „Госпадзі” чуваць. 3 Савам аэным нешта рабіць трэба. Як пачуеш, дык толькі арэх у сьвятым месцы наганяе.
Кватэры айцу яшчэ не знайшлі. Справа заснаваньня парафіі выглядае наагул бледнавата. Сяньня прыйшло сала. Наагул перакуска гэткая ідэя зусім нядрэнная: лепш зьесьці тыя шылінгі, чым на піве прапіць.
Які факультэт выбраць? Эканомію? Мусіць так і прыдзецца зрабіць, бо гэта найбольш неабходная рэч на еыпадак здабыцьця Незалежнасьці. Трэба будзе Кіпелю напісаць што яму мэдыцына ўздумалася? У„Баявую Ўскалось” хоць зарэжся, а пішы.
22.9.49
Балазе адваліў пару вершаў у „Баявую Ўскалось”на некалькі тыдняў будзе супакой.
26.9.49
Увечар, як заўсёды кіно й пара пайнтаў піва. Швайчук зь Піліпам прывезьлі часапіс. 3 „ачком” скандал. Уселіся ўжо былі на цэлую ноч. Угаворы не памагаюць. Павыкручваў лямпачкі, дык недзе з умывальні прынесьлі. Паабяцалі граць да трэцяе. У тры скончылі. На наступнай зборцы трэба будзе адштурцаваць гэтую „двойку". (...)
Сала ёсьць, хоць расьперажыся. Есца колькі можа ўлезьці. (...)
2.10.49
Адбылася чарговая зборка ў Арлеі ў Буты. Вострыкаў, зразумела, прыйшоў самы апошні. На Карася із Шчэцькам чакалі таксама.
Першым пунктам дня было карцёжніцтва. Гульню на грошы забаранілі. Да наступнай зборкі пастанавілі падрыхтаваць праект эмблемы Дванаццаткі /намер не рэалізаваўся/. (...)
Да наступнай зборкі Вострыкаў мае падрыхтаваць рэфэрат на гістарычную тэму.
5.10.49
У нядзелю зборка. У Буты. Хатка ягоная самая звычайная. Зь цясьцямі памірыўся. Залатыя пярсьцёнкі маем сабе справіць. На наступнай зборцы конкурс праектаў /ня зьдзейсьніўся/. 3 рэфэратамі туга йдзе й вяла. Наагул, заядае нас гэтая канкрэтная прапагандавая акцыя. Адзін Вострыкаў хіба толькі баявейшы ў гэтым. (...)
9.10.49
За ноты ўзяўся заядла. Спадзяюся ўсё ж на гэты раз выцягнуць да канца. Ад крыку ў бараку аж праціўна робіцца. Добра, што хоць на пару гадзінаў пазбыўся ўсіх у кіно палерліся. Трэба канчаць кніжку Дастаеўскага; чытаю «Кроткую».
11.10.49
Цэлы тыдзень за акардыён брацца нельга, бо двух чалавек на начной шыхце. Мадзяр прабаваў учора скандал рабіць. Адчуваю, што ноты даюцца ня цяжка. Часу толькі. (...)
Як толькі высьвятліцца справа з Бэльгіяй адмоўна, віхрам пачнуцца калядныя плянаваньні.
13.10.49
На папярэдняй зборцы 12-кі:
Шчэцька: «Вось, калі Карась хоча выказаць нейкую думку дык ён скажа ў дзесяць разоў больш слоў, чым трэба.»
Карась (спакойна): «Гэта таму, што ў мяне слоўнік багаты...»
А сяньня: Ня гледзячы на тое, што традыцыі «Галоднай браціі» пакрыліся жырам сытасьці, час ад часу старое прыпамінаецца. Алесь, чытаючы газэту раптам згледзеў, што ўжо палавіна першае. Схапіў кубак, лыжку відэлец, нож і пратадзіяканскім басам: «Бра-а-а-ці-і-і-я!..» і павольна (ён у нас «паважны») высунуўся з хаты.
15.10.49
Уначы Цьвірка паехаўуЛёндан, каб адтуль падацца ў Бэльгію на зьезд ЦБСА. (...) У кіно не хадзіў. Налягаю на ноты й кніжкі наагул. Прачытаў «Воля й посьпех» О. Мардэна. Кніжка надзвычай карысная як маладому так і старому. Застаўляе задумоўвацца шмат-шмат над чым. Хоць бы гэткае: «Чалавек, пазбаўлены весялосьці, падобны да возу бяз рысораў: хто ў ім едзе наражаны на няпрыемнае трасеньне праз цэлае жыцьцё». Гэтая кніжка жыцьцёвы лемантар, падручнік і энцыкляпэдыя. Надзвычайная!
25.10.49
Атрымалі ад М. Панькова „Пад такім знакам” (гістарычная канцэпцыя Двупагоні).
28.10.49
У бараку, як на полюсе: гадзін са тры пайграў на акардыёне, дык акалеў проста. Зіма ў гэтым годзе будзе мусіць вастрэйшая за такрочную.
Багдана /сябра-украінец/ сяньня прывялі дамоў на аднэй назе папаў падкамень, бядота. Чытаю «Село Степанчйково й его обйтателй»/Дастаеўскага/: «Нйзкая душа, выйдя йзпод гнёта, сама гнетёт». Яктрапна!
30.10.49
Адбылася чарговая зборка. Абгаворвалі справы выезду ў Бэльгію, часапісу „Наперад!” і інш. Сябра Бута ў наступную сыботу мае прачытаць у Брадфардзе рэфэрат аб Слуцкім паўстаньні.
30.10.49
Учора прыехаў Цьвірка /са зьезду ЦБСА/.* Стопрацэнтовага ізноў нічога, аднак трэба лічыцца з магчымасьцямі, што за месяц-два можам быць там. За дзьве нядзелі павінен быць канкрэтны адказ адносна стыпэндыяў. Пабачым...
*3ьезд Цэнтралі Беларускіх Студэнцкіх Арганізацыяў адбыўся ў Лювэне 16-22 кастрычніка. На ім прамаўляў наш будучы апякун і мэнтар а. Робэрт ван Каўэлярт, старшыня бэльгійскага Камітэту дапамогі беларускім студэнтам. У сваёй прамове ён „асаблівую ўвагу зьвярнуў на ролю й абавязкі студэнта наагул, а ў асаблівасьці на тып студэнта-беларуса змагара за вольную й незалежную Беларусь”. На зьезьдзе быў зьменены назоў ЦБСА на ЦБААЦэнтраля Беларускіх Акадэміцкіх Арганізацыяў. Старшынём ЦБАА застаўся Барыс Рагуля. Цьвірка быў абраны за аднаго з трох рэфэрэнтаў. („Беларус на Чужыне” №16, 25 лістапада 1949)
Зь дзёньніка:
1.11.49
Гэты тыдзень папрабую спаць 5—5,5 гадзінаў. Цікава, як гэта выглядацьме. Усё ж за сем гадзінаў /вольнага часу/ на дзённай шыхце можна больш зрабіць, чым за чатыры на паабедзеннай. Трэба мусіць брацца за французскую...
3.11.49
3 нотамі пасоўваюся наперад.
Пазычыў нямецкую кніжку „Леанарда да ВінчьГ’Дзімітрыя Меражкоўскага”. Бачынак 20-40 трэба чытаць штодня, бо нямецкая пачынае забывацца. Французская йдзе туга, бо няма яшчэ канкрэтнага з Бэльгіі. За пару дзён павінна высьвятліцца.
6.11.49
Езьдзіў у Ковэнтры на паседжаньне акруговай управы /ЗБВБ/. За два тыдні мае адбыцца гадавы зьезд акругі. На днях павінен быць адказ аднос-
на нашых стыпэндыяў. Калі мы выедзем, дык тут усё заглохне, хоць і дасюльледзь-ледзь ліпела. Людзізаціхаюць, заседжваюцца, жэняцца-чужое жыцьцё, як балота, зацягвае ў свае нетры аднаго за другім. Хутчэй бы выбрацца адсюль, каб не глядзець на ўсё гэта. Калі застанемся тут, дык акрамя часапісу ды аднаго рэфэрату ў месяц больш нічога ня зробім.
Укіно сяньня не пайшоў. Пастанавіў хадзіць на фільмы гістарычныя, зь якіх можна нешта вынесьці. Рэшта ж іх гэта прыемнасьць на дзьве гадзіны іўсё. Час гэты можна выкарыстаць на нешта іншае, карысьнейшае.
На даляглядзе Бэльгія!!!
13.11.49
На гэтым тыдні тэлеграма: у Бэльгіі атрымана 42 стыпэндыі. Уф! Нарэшце! Колькі чаканьня, перадумоўваньня й нецярплівасьці. Шахта, good-bye! Аж ня верыцца. Гарачкава пачынаем рыхтавацца. Хоць айцец Сіповіч пісаў што пэўнасьці на стыпэндыі — 99%, аднак хіба што соты працэнт не падвядзе нас. Учора купіў сабе лальто. Купіцца яшчэ сёе-тое з барахелца дый добра будзе. Дзіме трэба памагчы крыху. (...) 3 выбарам факультэту задача. Пайду мусіць на практычную эканомію.
20.11. 49
Учора прыехалі спсл. Лашук /Аляксандар/ і Будзька /Часлаў/. Вечарам асушылі дзьве бутэлькі джыну й дзьве шэры. Дакончваць хадзілі ўжо ў бар. Будзька быццам бы мае ехаць у Нямеччыну, каб адгэнуль з бацькамі пераехаць у ЗША.
Сяньня ў Ковэнтры адбыўся малебен, а пасьля гадавы зьезд акруговага аддзелу /ЗБВБ/. Сытуацыя пасьля нашага ад’езду зьменіцца. Будкевіч і далей старшынёй. Мне прыйшлося старшыняваць на зьезьдзе. Было колькі новых зь Бірмінгаму. Карніловічу /Сяргею/, здаецца, знайшлі дваюраднага брата. Будзька начуе ў нас. Хлолцы ў кіно. Я чытаю.
Хутчэй бы ў Бэльгію!
25.11.49
Ад а. Сіповіча атрымалі сяньня ліст, у якім ён непакоіцца, што з Бэльгіі яшчэ няма нічога канкрэтнага адносна нашых стыпэндыяў. У хлопцаў надзея йзноў пачынае зьнікаць. Чаканьне гэтае страшэнна мучыць! Няўжо ўсё праваліцца?! Прынамсі на гэтую зіму. Праз увесь гэты час чаканьня я стараюся трымацца на дзьвюх палавінах. Пляны падрыхтоўваю на абедзьве эвэнтуальнасьці.
Паўлюк сяньня сваёй „філязофіяй” навёў на думку падрыхтаваць пару рэфэратаў на наступныя зборкі Дванаццаткі. Трэба будзе папрабаеаць. Першы быў бы нешта: „Штадзённая філязофія” ці падобнае, а другі„Аб характары”.
Французскае мовы ў абодвух выпадках пастараюся ня кідаць.
5.12.49
Пару дзён таму дасталі ліст з Бэльгіі: стыпэндыі атрыманыя; сьпісы паданыя на зацьверджаньне дазволу на ўезд; калі будзе вынік невядома; магчыма, працягнецца й зь месяц. Трэба купляць пасьцельнае хусьцё ад падушкі да коўдры. У капальні прыдзецца мусіць даць бястэрміновы „нотыс” /заяву аб сканчэньні працы/.
У сыботу прыяжджаў а. Тарыновіч. Учора ў чытальні адслужыў для нас абедню. Акрамя нас /жыхароў гостэлю/, былі Вострыкаў і адзін украінец, якога і не прасілі, бо баяліся, што можа выйсьці няпрыемна з Савай/ з успамінаньнем архіепіскапа Савы ў часе багаслужбы/. Айцец аднак Савы не ўспамінаў. На наступны раз можна будзе й украінцаў запрасіць.
Учора была зборка Дванаццаткі. Буты ня было жонка перад родамі. У Галіфакс на маніфэстацыю АБН /Антыбальшавіцкі Блёк Народаў/ прыдзецца ехаць мне. Вось прамову трэ неяк на ангельскую пералажыць.
Із Швайчуком і Піліпам цэлая „гісторыя”. Апошнімі часамі йзноў пачынаюць дні й ночы праседжваць за картамі. Справу паставілі войстра можа дайсьці да выключэньня з Дванаццаткі.
Пастановаў ніякіх ня было (усё рабілася насьпех зь недахопу часу). 3 Швайчуком гаварыць страшэнна цяжка, аднак учарашняя зборка змусіць іх абодвух задумацца сур’ёзна. Пабачым, што будзе далей.
13.12.49
Пазаўчора быўу Галіфаксе на маніфэстацыі. Прайшло ўсё надзвычайна. Беларускі сьцяг, транспарант і калёна, чалавек 70 /беларусаў/ бяз
Беларуская калёна на чале антыкамуністычнай дэмакстрацыі ў Галіфаксе. Сьнежань 1949 г.
розьніцы на групы /палітычныя/, ішлі наперадзе двухтысячнай масы: беларусы, літоўцы, украінцы. Прамова мая атрымалася зусім добра, хоць падрыхтаваны быў не занадта. Наступнае заданьне гэта адсьвяткаваць Каляды разам таксама, бяз розьніцы на групы.
На каталіцкія (ці, правільней, англіканскія) Каляды мой сябра па працы Д’ік Сміт, старэйшы ўжо дзядзька, запрасіў мяне да сябе ў сям’ю за сьвяточны стол. Даручылі мне нават ганаровую функцыю сказаць малітыву, якую тут жа падказалі. Запамятаць яе было ня цяжка адзін сказ: Dear Lord, we are extremely grateful for what we are about to receive /Госпадзе, мы вельмі ўдзячныя за тое, што зараз атрымаем/. Гэты жэст сябры-супрацоўніка прыпаў мне вельмі да душы. Я адчуў дабразычлівую ўвагу да сябе й цяпло сямейнай атмасфэры, пабачыў камфорт нармальнага жыцьця. Але адначасна мяне скаланула ад думкі, што ўва ўсім гэтым тоіцца й злавесная прорва, якая можа паглынуць цябе ўсяго з тваімі мроямі, жаданьнямі, далёкімі мэтамі ды сьветлымі спадзяваньнямі для свайго народу.
25.1.50
У Бэльгію паслалі на гэтым тыдні ліст зьместу, прыблізна, такога: „Адказвайце без пацяшаньняў: так або не. На гэты сэмэстар ехаць ужо запозна. Чакаць далей немагчыма, бо ўсё амаль ужо спараліжована". На гэтым тыдні мо будзе ўжо адказ. Баржджэй бы хоць што-небудзь ды больш канчатковае!..
У дарозе назад на кантынэнт
27.1.50
Усё дагары нагамі: і лекцыі на піяніна, і калішні баян (які я хацеў набыць), і мірыяды іншых маленькіх плянікаў. Заміж іх зарысоўваецца адзін вялікі, гэткі вялікі, што калі падумаеш, дык адчуваеш галавакружэньне Бэльгія, унівэрсытэт, навука! Учора Рагуля прыслаў тэлеграму, што атрымана 9 візаў (а нас-жа 11!) /пра жанатага Алеся Буту ў гэтым выпадку ня думалася, дый закончанае сярэдняе асьветы ў яго ня было/. Ліст у дарозе.
Так, цяпер трэба рыхтавацца да новых абставінаў, да новага цяжкога, але захапляльнага этапу.
Стараюся менш мроіць, бо са страшэннае вышыні гэтых мрояў, калі глянеш уніз і падумаеш, што яшчэ так лёгка паляцець галавой далоў, дык робіцца жудасна. Усе гэныя пляны й плянікі, якія ўчора былі, здаецца, гэткімі яснымі й канкрэтнымі, сяньня выдаюцца бледнымі, далёкімі, нерэалістычнымі. За апошнія два гады ўжо колькі разоў прыходзілася пераменьваць сваю пазыцыю адносна вось гэтых дзіўных гадунцоў лятуценьняў плянаў і плянікаў будучыні.
18.2.50
Візы зробленыя. За тры тыдні выяжджаем. Дзякаваць Богу! Деа гады чаканьня... (...) Тры тыдні яшчэ... Трэба скончыць чытаць „Леанарда да Вінчы”.
3.3.50
У бараку хаос: замазеаюць шчыліны. (...)
Дзянькі ў шахце дабіеаюцца яшчэ тыдзень і good-bye!
Сяньня яшчэ схаджу на апошнюю лекцыю практыкі на піяніна; далей прыдзецца перареаць. За гэтыя няпоўныя сем тыдняў сёе-тое наеучылася. Калі далей ня прыдзецца на піяніна, буду практыкаеаць на акардыёне. (...) Апошні тыдзень пройдзе ў спакоўваньні ды пісаньні сяму-таму лістоў.
Цягнік на Лёндан, 11.3.50
Збылося! Цягнік поўным ходам чэша на Лёндан. Толькі што разьвіталіся зь Лёнькам (Швайчуком), Піліпам (Дзехцярам), Майкам і Сяргеем (двое ўкраінскіх сяброў). 3 рэштай паразьвітваліся ў капальні, у гостэлі, па дарозе. Няпэўнасьці больш няма. Віза ў кішэні.
У нядзелю прыяжджаў а. Часлаў (Сіповіч). Адслужыў у гостэлі абедню, прачытаў рэфэрат, пагаварылі, пайгралі ў шахматы.
Цэлы тыдзень хадзіў, як хеараеаты ня то што фізычна, але неяк... можа гэта яшчэ ўсё тая няпэўнасьць была.
Учора разьеітеаліся ўшахце. Жылося, якжылося, але разьеітеаліся... ну, што казаць за два гады зжыліся. Заступнік мэнаджэра казаў што калі прыдзецца крута, дык Drop a word to the Unit /напішэце слоўца ў адміністрацыю/, ну й дадуць у шахце месца йзноў. Ня дай Бог, але й гэткая магчымасьць не зашкодзіць хто еедае...
11.3.50
Вось і Лёндан. Я з Паўлюком начуем у дзядзькі Базыля /Варгана/; чатырох -уа. Часлаеа, рэшта у Беларускім Доме. Карась з Васем прыехалі недзе пазьней, пабачымся заўтра.
Цэлы еечар прахадзіў з Алесем Н. па Лёндане. Пачалі ад агляду ўніеэрсытэцкага кеарталу. Бачыў найпрыгажэйшы будынак Лёндану пачаты перад вайной і яшчэ ня зусім закончаны 20-паеярховы ўніеэрсытэцкі гмах. Адтуль падаліся на Трафальгарскі Пляц. Алесь аглядаў калёну Нэльсана. Між іншага, ён з Аморам плянуюць аднае начы залезьці наверх калёны ідэя вар’яцкая й недасягальная (еідаць, міжнародную сэнсацыю зрабіць захацелі).
Адтуль пайшлі аглядаць рэклямы на Piccadily Circus. Надзвычайная рэч гэтыя рэклямы проста цэлыя сьветлавыя сэансы. Наступны быў Leicester Square і нарэшце — Marble Arch знаная лёнданская „Вольная трыбуна”ля самага Hyde Park. Гэта сапраўды цікаеаяхарактэрнаязьяеа,
сказаў бы—сэрца ангельскае свабоды. Кучкі народу пазьбіраўшыся з усяго Лёндану, а мо й зь іншых месцаў, вядуць гутаркі й спрэчкі на ўсе тэмы. Каталікі, атэісты, Армія Ратаваньня, кансэрватары, баптысты, камуністы, сацыялісты й усякія іншыя „ысты” й „істы” вядуць гутаркі на самыя розныя тэмы. Любата проста хадзіць ад кучкі да кучкі й прыслухоўвацца, аб чымлюдзі такгорача з запалам, абзываючы адзін аднаго ілгунамі й рознымі іншымі мянушкамі, выказваюць свае пагляды на рэчы. Свабода! (...)
13.3.50
Цягнік Лёндан—Доўвэр.
Два вечары ў Лёндане праскочылі, як мігнуць. Учора йзноў бадзяліся ўвесь вечар, але ўжо цэлай кучай, акрамя Дзімітрука. Ну і, зразумела, Надсон з намі. Яшчэ раз кінулі вокам на Пікадылі, на рэклямы, суцэльную масу лімузынаў, густы натоўп, перасыпаны постацямі намалёваных і напудраных жаночых фігураў, што выйшлі зарабляць свой начны хлеб.
Перад гэтым былі ў Нацыянальнай галерэі партрэтаў, а пасьля ў Мастацкай галерэі. Нарэшце пабачыў Рэмбрандта, Рубэнса, Ван Дэйка, Рафаэля й іншых. Ня ўсьпеў пабачыць Леанарда да Вінчы, бо хадзіў сам бясплянава. А глядзець ёсьць што. Гадзінамій гадзінамі будзеш хадзіць, якзачарованы, углядаючыся ў пяцісотгадовыя малюнкі. 3 галерэяў езьдзілі ў катэдрусьв. Паўла. Якраз была вячэрня. Народужменька. Усярэдзіне выглядае зусім просьценька, прыгожая затое звонку. Далей былі на Fleet Street
Лёнданцы. у тым ліку а. Часлаў Сіповіч (у чорным паліто), на чыгуначным вакзале „Вікторыя" праводзяць сяброў Дванаццаткі на навуку ў Лювэн 13 сакавіка 1950 г.
пульс брытанскае прэсы, дзе разьмешчаня бальшыня газэтных друкарняў, рэдакцыяў. Будынак „Дэйлі Экспрэс" зроблены з чорнае бліскучае кафлі так I дыхае на цябе эпохай атамнай бомбы. Далей пайшлі: найвышэйшы ангельскі суд Appeal Court, дзялянка ўрадавых будынкаў, кансулятаў I інш. Закончылі ўсё Marble Агсб’ам. Гэты раз народу было шмат больш. Наканец трапілі ў бар. Ну, пад’яжджаючы да Доўвэру, трэба канчаць...
13.3.50
Параплаў „Прынц Філіп”.
Мінула 12-я гадзіна. Мытная праверка заключалася ў стаўляньні значкоў на валізках і больш нічагуткі. Пагода надзвычайная. Дзень страшэнна падобны пад гэны, калі мы ўяжджалі сюды ў 48-м годзе, хоць было тады ў студзені. Трэба будзе зараз разгледзецца на караблі, выдаць рэшту ангельскага серабра, каб не змарнавалася. Два гады шахты ўжо аддзяляе ад нас вада Ля-Маншу... Адна лекцыя лекцыя працы скончаная. Пачнецца хутка іншая — можа назваць яе лягчэйшай цікавейшая, бо больш самастойная. 3 клубка пачуцьцяў можна было б верш склеціць, але яшчэ адчуваюся зарастрэсеным, каб канцэнтравацца над рыфмай. Мора гладкае, зялёнае, песьціцца ў сонечных праменьнях. Карабель ідзе плаўна, лёгка. Цікава, ці гэтак гладка пойдзе ў нас па гадох навукі на ўнівэрсытэце.
Айцец Часлаў мусіць-ткі ўгаварыў мяне йсьці на літаратуру. Мучыць толькі думка (ды ня так ужо назойліва), што, калі пайду, дык ці пападу туды, куды цаляю, хоць адчуваю крыху веры ў свае сілы.
Крыху пазьней 13.3.
Едзем ужо больш за тры гадзіны. Хутка будзем у Остэндэ. У імгле ўжо відаць берагі новае, часовае, як I ўсе яны, бацькаўшчыны. Надварэ пахаладнела. Хлопцаў паразьбіраў сон. Усе выглядаюць змучана. Ну, нічога а 9-й, калі будзем трапляць на час на ўсе цягнікі, будзем ужо на месцы. (...)
Міжнародны цягнік Остэндэ — Вена. 13.3.
Ізноў праверкі ня было ніякае. Палрасіў мяне адчыніць партфэль, а Жука валізку. I гэта ўсё. За цягнік трэба было даплачеаць па 10 франкаў. Мусіў абмяняць фунты на франкі. Заразы, зьдзіраюць па 110 за фунт, калі можна ў іншым месцы прадаць па 140.
Так, на кантынэнце йзноў. У Брусэлі перасадка на Люеэн. У Брусэлі хіба што Рагуля спаткае нас.
Надеарэ шарэе. Прыедзем недзе позна вечарам. (...)
Хлопцы спрачаюцца, што лепш любіць: Ангельшчыну ці Бэльгію. Па-мойму, для нас тое самае. Бэльгіі, фактычна, мы яшчэ амаль ніяк ня еедаем.
У красавіку 1950 г. „Беларус на Чужыне” (№18) падаў вестку:
3 вуглякопаў на ўнівэрсытэт
13 сакавіка 1950 г. дзевяць маладых хлапцоў выехала з Англіі ў Бэльгію ў Лювэн на вышэйшыя студыі, усе з „Дванацаткі”; месяц пасьля выехалі туды яшчэ сп.сп. Кукель (Часлаў) і Цімафейчык (Тодар).
Такім чынам 11 чалавек зь беларускай моладзі, што дагэтуль капалі вуголь у падзямельлі або былі наймітамі ангельцаў, маюць змогу здабываць вышэйшую асьвету.
V
ЛЮВЭН: ВУЧОБА. ПАДАРОЖЖЫ
• Лювэн. Унівэрсытэт.
• Памаленьку пачынаем абжывацца.
• Архіп Папліска „Дзёньнік 12-кі”.
• Экзамены на інжынерны факультэт.
• У Францыі ў Міжнародным студэнцкім доме.
• У чаканьні пачатку навучальнага году.
• Першы год навукі.
• Неспадяванае падарожжа ў Бэрлін.
• У Рыме бібліятэка й экскурсіі.
Лювэн. Унівэрсытэт
Жаданьне вучыцца далей не пакідала нас ад самага выпуску з гімназіі. Яно чырвонай ніткай праходзіць праз усе нумары часапісу „Наперад!". Нашая прага да навукі была нагэтулькі моцнай, што яна гарантавала нам удачу. Вітаючы ў „Наперадзе” выпускнікоў гімназіі ймя Янкі Купалы ў красавіку 1948 г., мы выказалі „моцную веру”, што „ў хуткім часе сустрэнемся разам зь імі студэнтамі". Роўна за два гады гэтая вера ажыцьцявілася. У сакавіку 1950 г. мы былі ўжо Лювэне.
Добра падтрымваў нас на духу Барыс Рагуля, які быў студэнтам мэдыцыны ў Лювэнскім унівэрсытэце (тытул доктара атрымаў 28.7.51). Яшчэ ў травені 1949 г. ён пісаў нам, што ёсьць надзея дастаць для нас стыпэндыі. I запраўды ён з а. Робэртам ван Каўэляртам (якога мы тады яшчэ ня зналі) рабіў усе магчымыя захады, каб пракласьці нам дарогу да вышэйшай асьветы. Якімі шляхамі гэтая мэта была дасягнутая, добра апісана ў Рагулевай кнізе „Беларускае студэнцтва на чужыне” (Лёндан, Канада Нью-Ёрк, 1996). Кніга ілюстраваная, складаецца з успамінаў самога аўтара ды ўспамінаў шмат каго са студэнтаў, якія вучыліся ў Нямеччыне й Бэльгіі, а таксама ў Парыжы й Мадрыдзе. У ёй — 28 біяграфічных даведак пра белару-
саў-выпускнікоў заходніх унівэрсытэтыў. У кнізе шмат напісана пра запачаткаваньне й рост беларускай студэнцкай грамады ў Лювэне ды пошукі стыпэндыяў. Адзін з дэмаршаў уключаў падарожжа Барыса Рагулі з а. Робэртам у Ватыкан, гутаркі з кардыналамі ды аўдыенцыя ў Папы Рымскага. На вынікі падарожжа доўга чакаць не давялося. Рагуля піша:
Празь некалькі дзён мы вярнуліся ў Лювэн. Тры дні пазьней віцэрэктар Лювэнскага ўнівэрсытэту мансіньёр Літт заявіў, што папскі нунцый у Бэльгіі паведаміў: нам прызначана 10 стыпэндыяў. Гэта была радасная вестка, і я расказаў яму, што мы маем прыцягнуць у Лювэн большую колькасьць студэнтаў Я меў на ўвазе «Дванаццатку», добра ведамую беларускаму грамадзтву на эміграцыі. (б. 102)
Там жа аўтар зазначае, што пасьля прыезду ў Бэльгію сяброў Дванаццаткі 13 сакавіка 1950 г. „ў Лювэне пачаўся новы этап студэнцкага жыцыця”. „Прыезд Дванаццаткі ў Лювэн, — сьведчыць Барыс Рагуля, — быў пераломным выдарэньнем -жыцьцё актывізавалася”. (6.142)
I вось мы ў Лювэне. Сымпатычны горад: завілістыя брукаваныя вуліцы, камяні якіх памятаюць далёкія стагодзьдзі; чыста вымытыя вузенькія тратуары; гатыцкія фасады гістарычных будынкаў і атмасфэра тыповага ўнівэрсытэцкага места. Лювэн (па-флямандзку Лёвэн) быў адным з галоўных гарадоў сярэднявечнага Брабанцкага княства. Тут сваім часам гаспадарылі, то адзін то другі, французскія, аўстрыяцкія, гішпанскія князі й каралі. Пасьля таго, як Бэльгія здабыла незалежнасьць у 1831 г., Брабанцкае княства было падзеленае паміж Нідэрляндамі й Бэльгіяй. Ягоная паўднёвая частка урадлівыя даліны трох рэк найбольш густа заселены раён Эўропы.
Пачынаючы зь 15-га стагодзьдзя, Лювэн адзначаўся сваім унівэрсытэтам, заснаваным у 1425 г. папам Янам IV-м. Унівэрсытэт славіўся сваёй багатай бібліятэкай і прыцягваў моладзь з самых розных краёў Эўропы. Між іншага, вучыліся тут студэнты і зь Вялікага Княства Літоўскага — тэма, што чакае свайго дасьледніка. У Першую сусьветную вайну Лювэн разам з усёй Бэльгіяй перажыў зьнішчальныя франтавыя баі. Пажар спапяліў вялікую частку гораду, у тым ліку й бібліятэку зь ейным унікальным багацьцем. Новая бібліятэка падарунак амэрыканскага народу была пабудаваная ў 1928 годзе. Пасуседзку зь ёю знаходзіўся наш студэнцкі дом на пляцы Гувэра. Пляц названы імём прэзыдэнта ЗША Гэрбэрта Гувэра ў знак удзячнасьці яму й ягонай краіне. Агнеадпорны бібліятэчны будынак пабудаваны ў стылі флямандзкага рэнэсансу, адзначаецца элеганцкай готыкай. Бібліятэка, фонды якой складаюцца з ахвяраваньняў ад розных краінаў сьвету, магла йзноў пахваліцца самымі рэдкімі кніжнымі й рукапіснымі скарбамі.
Адзін з пастулятаў Лювэнскага ўнівэрсытэту: шлях да чалавецтва ля-
жыць праз свой народ. I з гэтага напоўніцу карысталі студэнты-чужынцы. У Лювэне вучылася моладзь з самых розных краінаў і розных веравызнаньняў. Ім давалася поўная магчымасьць заставацца самім сабой, захоўваць і культываваць сваю культурную спадчыну, сваю рэлігію, без найменшых спробаў перацягнуць іх у іншую веру ці культуру. 3 гэтага хрысьціянска-лібэральнага прынцыпу карыстала ў поўнай меры й беларуская студэнцкая грамада.
У Лювэнскім унівэрсытэце, калі мы прыехалі туды, налічвалася менш-больш восем тысячаў студэнтаў, сярод іх каля 400 чужынцаў з 36 краінаў сьвету. Некаторыя з замежнікаў мелі свае студэнцкія дамы. Беларуская група, у якой налічвалася больш за 30 асобаў, была адной з найбольшых і найлепш арганізаваных.
Кіраўнікі Камітэту дапамогі беларускім студэнтам старшыня праф.
Фасад Беларускага студэнцкага дому ў Лювэне на пляцы Гувэра, 19.
В. Дэніс (V. Denis) і сакратар а. Робэрт ван Каўэлярт (Robert van Cauwe-laert), абодвы флямандцы й патрыёты флямандзкае справы ставіліся да нас, беларусаў, з прыязным разуменьнем нашага нацыянальнага адраджэньня, бо флямандцы былі самі ў падобным стане поўстагодзьдзя
раней.
Галоўным нашым заняткам у Лювэне была, бязумоўна, навука. Першнаперш давялося выбіраць мову наўчаньня французскую ці флямандзкую. Унівэрсытэт меў два патокі: французскамоўны й флямандзкамоўны. Амаль усе беларускія студэнты, за выняткам дзьвюх студэнтак, выбралі французскую мову, як мову больш пашыраную. Паказальна, што а. Робэрт, не зважаючы на свой флямандзкі патрыятызм, падтрымаў наш выбар, і гэта лішні раз засьведчыла ягоны лібэралізм і дабразычлівае стаўленьне да нас. Такім чынам, кожны з нас узяўся перш-наперш за апанаваньне
мовы выкладаў.
Абставіны й атмасфэра ў Лювэне былі вельмі спрыяльныя добраму настрою й адчуваньню пэрспэктывы. У роскашы мы ня жылі, але матарыяльна былі забясьпечаныя кватэрай, харчамі, невялікімі грашыма на неабходныя разьезды, штодзённыя патрэбы ды сякі-такі культурны адпачынак.
Ізноў разам пасьля міхэльсдорфскае гімназіі. Студэнты на прагулцы ў Лювэке: (зьлева) Янка Запруднік, Зора Савёнак, Вітаўт Кіпель: за Імі Міхась Вострыкаў ІЛеанід Карась. Красавік 1950 г.
Трэба сказаць, што мы, дванаццаткаўцы, адразу ж як бы растапіліся ў шырэйшай грамадзе. Ужо не праводзілі сваіх традыцыйных зборак, ня было гутаркі пра „трыё”, не засядала рэдкалегія „Напераду”. Справа выдаваньня часапісу наагул прыціхла дзеля занятасьці іншымі безадкладнымі заданьнямі. Засталося між намі толькі цеснае сяброўства й аднадумства, якое давала сябе адчуць часамі на нашым шырэйшым студэнцкім форуме, на якім, пэўна ж, не абыходзілася без разыходжаньняў і груповак.
Памаленьку пачынаем абжывацца
На працягу ўсяго лювэнскага пэрыяду я вёў далей, наколькі дазваляў час, свой дзёньнік. У ім пераважна хранікарскія занатоўкі, крыху назіраньняў, пачуцьцяў. Ён ілюструе да пэўнай меры нашу студэнцкую штодзёншчыну, абставіны вучобы, грамадзкую працу й культурную дзейнасьць ды магчымасьці падарожнічаньня й пазнаваньня сьвету. Зь дзёньніка тут узята тое, што мае дачыненьне да тэмы кнігі. Шкада, што ў іншых сяброў, за выняткам Васіля Шчэцькі, не аказалася падобных запісаў.
Перачытваючы свае й Васілёвы запіскі, нельга ўхіліцца ад думкі: а ў якіх умовах у тым самым часе жылі беларускія студэнты на Бацькаўчшыне, якімі магчымасьцямі яны карысталіся ў набываньні ведаў і падарожні-
чаньні па сьвеце? Цікава было б пачытаць успаміны пра студэнцкія часы першай палавіны 1950-х гадоў каго-небудзь з былых менскіх студэнтаў.
Як і ў папярэдніх разьдзелах, пропускі ў выпісах зь дзёньнікаў пазначаныя шматкроп’ем у дужках, а ў простых дужках дадзены сёньняшнія паясьненьні.
Лювэн, 14.3.50
Вось і мэта! Уладзіліся тут нязгорш. Пакоі сьветлыя, чыстыя. Мэблі крыху не стае, але ўсё будзе добра з часам. У нашым пакоі чатырох: я, Карась, Вострыкаў і Дзімітрук; за сьцяной Алесь /Мароговіч/, Цьвірка й Шчэцька; Паўлюк /Урбан/ з Жучкам на трэцім паверсе ўдвох.
Прыехалі ўчора ўвечар у Брусэль. На станцыі сустрэў нас Франц /мянушка Вітаўта Кіпеля; такую самую меў і я — „спадчына" нямецкага часу/. (...) Учора зрабілі нам афіцыяльнае прыняцьце. Быў таксама й а. Робэрт вельмі прыемны чалавек ужо пажылых гадоў. Сяньня цэлы дзень уладжваліся. Пад вечар выпілі ўдзесяцёх літру гарэлкі. Хутка пачнецца праца. Сяньня пачалі рыхтавацца да 25-га Сакавіка. Была таксама сьпеўка царкоўнага хору, да якога й нам прыходзіцца належаць. Хлапцам некаторым, ведаю, крыху не па душы, але звыкнуцца. Чытаю «Десятую сймфонйю» Алданава. Заўтра пачну брацца за французскую.
16.3.50
Ужо па 11-й вечара. Вярнуліся толькі што зь лекцыі нейкага прафэсара аб Рыме. Чытаў па-флямандзку й дзеля гэтага ніхто з нас ні чорта не разумеў /лектарам быў праф. Дэніс, старшыня Камітэту Дапамогі Беларускім Студэнтам, пра якога мы яшчэ нічога ня ведалі/. У пакоі было цёпла й спаць хацелася да зарэзу. Каб не а. Робэрт, што сядзеў ля нас і час ад часу перакладаў на ангельскую мову дык напэўна б пазасыналі. Ну, балазе адбылі. Перад пачаткам а. Робэрт зафундзіў усім па бакале піва, якое куды лепшае й смачнейшае за ангельскае. 3 самай раніцы вадзіў нас сяньня па горадзе й да абеду аблазілі ўсе мясьціны. Завёў нас у фізкультурны інстытут, дырэктар і заснавальнік якога ягоны добры сябра, і выпісаў нам усім пасьведчаньні на вольны ўступ у інстытут для практыкаваньняў у любой галіне спорту. Ідучы дамоў, купіў нам вялікі кавалак шакаладу. А шостай гадзіне я зь Міхасём (Вострыкаў) хадзілі плаваць у гэны інстытут. Трэба будзе купіць пружыны для практыкаваньня.
19.3.50
Памаленьку пачынаем абжывацца. Французская пакрысе вучыцца, хоць гутарыць аб чым бы там ні было яшчэ зусім немагчыма. (...)
У абед хадзілі на шпацыр. Прайшліся па вуліцах, наглядзеліся рэклямаў розных тавараў што выстаўляюцца на суседняй з галоўнай вуліцы Лювэну; даліся абдурыцца нейкай бэльгійцы, што ўперла нам чатыром нейкія бутончыкі й загарадзіла па 10 франкаў а садрала па 15 (першы
раз навучка!). (.. J Кажную нядзелю тут ходзіцца ў царкву. Сяньня мы раненьнка, хоць крыху спазьніліся, але хадзілі.
21.3.50
Дзяжурыў на студэнцкай кухні. Натаптаўся за цэлы дзень так, што змучыўся ўшчэнт падобна, як учарашняй першай лекцыяй плаваньня. (...) Заўзята рыхтуемся да 25-га Сакавіка. Песьні, танцы ў поўным ходзе. Хутчэй бы адбыць. Наступным заданьнем будзе паставіць спорт сярод хлапцоў, бо пачынаюць жаліцца, што мляўкасьць апаноўвае.
26.3.50
Брусэль. Акадэмія, прысьвечаная 25-му Сакавіка. Прысутных далёка ня шмат. Акрамя нашае групы прыехала чалавек 10 работнікаў з правінцыі ды прышлі таксама два прадстаўнікі ад украінцаў. Калі харысты выйдуць сьпяваць, дык на крэслах амаль нікога й не застанецца.
Адчыніў калега Жытка /Янка/. Нуднаваты й слаба падрыхтаваны ўступ з завялікімі перапынкамі ў мове. Рэфэрат чытае мусье Р. Манатоньне сьмяротнае. Чытае бязь ніякае абсалютна інтанацыі, як тэстамэнт які (хоць сам рэфэрат напісаны даволі прыгожа). Паперы перад ім цэлая куча зацягнецца мусіць... Дый пачаў жа ад стварэньня сьвету.
Дачакацца б хутчэй мастацкае часткі. Перад гэтым на магіле няведамага жаўнера злажылі вянок і зрабілі пару здымкаў.
29.3.50
Першая гадзіна раніцы. Толькі што вярнуліся зь вечару, ладжанага ў чэсьць 25-га Сакавіка ў La Maison des Etudiants /Студэнцкім Доме/.
Беларуская дэлегацыя паклала вянок на магілу невядомага жаўнера ў Брусэлі 25 сакавіка 1950 г. у дзень угодкаў абвешчаньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Вечар быў новай бомбай, напоўненай нашай ідэяй. Сяньня, ці, праўда ж, учора, разарвалася яна надзеычайна!
Вечар прайшоў цудоўна! Былі тры прадстаўнікі-карэспандэнты з трох галоўных бэльгійскіх газэтаў. Было трох біскупаў між імі Слосканс /Баляслаў/; каля еасьмі прафэсароў; зь міністэрства замежных справаў і інш., і інш. Ну, і зразумела рэшту дапоўніла студэнцкая брація.
Нейкі старык-прафэсар прыйшоў змарыўшыся і папрасіў выбачэньня, што ня можа прысутнічаць на вечары, бо да яго прыехалі нейкія там дзеці. Даў 500 франкаў на беларускіх студэнтаў і паабяцаў, што больш дасьць.
Рэктар Люеэнскага ўнівэрсытэту прыйшоў на пару хвілінаў, аднак застаўся на ўвесь вечар, і па сканчэньні мастацкае часткі прамаўляў. Гаварыў па-французску і я нічога не зразумеў.
Мастацкай часткай былі ўсе захопленыя, хоць магла яна быць падрыхтаваная й выкананая куды лепш.
Пасьля пачалося прыняцьце. Віно, чай, пячэньне й цыгарэты падавалі кітайкі, французкі, расейкі адным словам, інтэрнацыянал. Айцец Робэрт запаліўся ідэяй, каб ладзіць гэткія вечары што тры месяцы.
3.4.50
Вечар. Змучаны да паўсьмерці. Учора натанцаваўся ў Лідо /мясцоеая танцаеальная заля, куды студэнты часта хадзілі/. Спаць лёг позна. Устаў рана. Хадзіў у інстытут плаеаць. Цяпер яшчэ гэты сход БСЗ /Беларускае Студэнцкае Згуртаваньне/ ці як яно там мае зеацца. Выбралі ўва ўрад; мусіў згадзіцца на адказнага за ладжаньне сыботнікаў; увайшоў у сяброўскі суд па справе К-ля. Бяда яго ведае справаў набіраецца!.. Калі зробяць заступнікам старшыні БСЗ, дык ад нечага трэба будзе адмаўляцца спорту ці музыкі ці яшчэ чаго.
7.4.50
Так, зараз і Вялікдзень. Са споведзяй нічога ня выйшла. Прыяжджаў non з Брусэлю Рыгаровіч нейкі у капліцу а. Робэрта йсьці не захацеў. Завяліся пасьля на дыскусіі (аўтакефалія й г. д.). Ну, і абыдзецца. Сяньня быў на вынасе Плашчаніцы.
Ад 19-га красавіка па 4-га травеня беларусаў у Бэльгіі адведваў епіскап БАПЦ Васіль /Тамашчык/. У капліцы бэнэдыктынскага манастыра (абатам якога быў а. Робэрт) ён адслужыў малебен і трымаў нас на каленях, сам у такой жа позе, каля чатырох гадзін. Ледзь вытрывалі.
21.5.50
Учора хваляваліся ўсе, што пагоды ня будзе, і раніцой, калі йшлі ў napKey яно й еыглядала так парнаеата, хмурнаеата аднак пасьля 9-ае распагодзілася. / зразумела, бо сяньня ж экскурсія ў Тэреюрэн (пад лёзунгам „On parle franpais” /гутарым па-французску/. Я, між іншага, быў там ужо деа разы: першы раз зьеедаў музэй Конга, калі езьдзілі з Лабоўкам
/студэнт/ у Брусэль, а другі раз былі разам з Уладыкам /Васілём, епіскапам БАПЦ/ (недзе нат здымкі ёсьць). Мясцовасьць шыкарная! Музэй стаіць на ўскраіне вялізарнага каралеўскага парку-гаю (парк нешта каля сотні гэктараў). Уваход вольны і ў музэй, і ў парк. Чаму не карыстаць?
I трэба сказаць, што дзень правялі надзвычайна. (...) Нашая настаўніца французскае мовы /дачка барона Натомба, Люсі-Анн/ прывяла яшчэ трох сябровак, так што было шасьцёра дзяўчат, ну і нас нешта каля 15. Папяялі, пагулялі, патанцавалі з бэльгійкамі „Лявоніху”. Правялі ўвесь дзень аж да 6-ае гадзіны. Здаецца, што ўсе набраліся ахвоты на такія экскурсіі. Каб крышку больш дзяўчатаў. (...)
Маю адну ідэю: на працягу канікулаў не загаварыць ні разу па-беларуску гэта хіба паможа нам у вывучэньні французскае ды ў памятаньні нямецкае й ангельскае.
23.5.50
Малы з Алесем і Оляй /Цьвірка, Марговіч і О. ХарытончыкІ пайшлі сяньня цераз „зялёную граніцу”ў Нямеччыну. Хаця б не папаліся дзе-небудзь. *
Адпрацаваў сяньня зь Міхасём /Вострыкавым/ шэсьць гадзінаў ва Ўнівэрсытэцкім Цэнтры. Складалі паперкі ў канвэрты. Пятнаццаць франкаў на гадзіну. Заўтра пойдзем таксама. (...)
*Вёў іх праз бэльгійска-нямецкую мяжу каля Аахэну (горад на нямецкім боку) Вітаўт Кіпель, які быў добра азнаёмлены зь месцам пераходу — рабіў гэта ўжо чацьверты раз. Пераход павінен быўудацца, бо Цьвірка нёс з сабой матарыял на рызу для новавысьвечанага епіскапа БАПЦ Васіля
Лювэн. Пагулянка за горадам. Хто першы перадасьць з носу на нос плястыковую трубачку? Травень 1950 г.
Лювэн. Пагулянка за горадам. Вучым бэльгійскіх дзяўчат танцаваць „Лявоніху". Травень 1950 г.
/Тамашчыка/. Усе трох мелі пры сабе таксама шмат падарункаў для сяброў і сваякоў у Нямеччыне.
27.5.50
Апошнія вечары хаджу з Паўлом /Дзімітруком/ на шпацыр. Вечарам так кілямэтраў з восем аббяжыш, дык сьвяжэй адчуваешся.
Пачынаю пакрысе чытаць французскія кніжкі. Першую зь іх «Pieces Noires» — Люсі-Анн прынесла. Ідзе даволі добра. (...)
11.6.50
Цэлы вечар прахадзіў з Паўлом абыйшлі якраз навокал Лювэну. Ваколіцы тут надта прыгожыя глянеш удаль, дык даволі гаіста.
Учора ў „Форуме" /кінатэатр/ бачыў беларускі фільм „Родные напевы" музычная праграма на якое паўгадзінкі. Быў таксама пэр Робэрт ён і білеты ўсім нам зафундаваў. (...) Калі справа добра пойдзе, дык за які тыдзень едзем учатырох у Францыю... на адпачынак.
18.6.50
Пазаўчора езьдзіўз Васем/Шчэцькам/(...) у Лёмбэкда лэр Робэртавага брата па трускаўкі. Пабылі на вёсцы. Што за прыгажосьць!.. Ціха, пышна, зелена, і толькі шчэбет пташак ды далёкае кукаваньне зязюлі. Эх, пажыць бы так зь месяц, адпачыць... Назьбіралі трускавак і вечарам прыехалі дамоў. (...)
За деа тыдні едзем у Францыю (пастараемся праз Парыж праехаць).
19.6.50
Сяньня йзноў езьдзілі зь Міхасём /Вострыкавым/ па трускаўкі. Туды, да Брусэлю, ехалі разам з пэрам Робэртам, які ў Брусэлі звадзіў нас у вялізарны магазын Au bon marche, што займае будыніну ў чатыры паверхі й дзе першаклясны выбар усіх магчымых тавараў. Зафундзіў нам, зразумела, лёдаў /марозіва/.
Архіп Папліска
ДЗЁНЬНІК 12-КІ
Ступілі мы ўрэшце на цьвёрдую бэльгійскую зямлю. Праўда, ня ўсе ступалі вельмі цьвёрда. Пэта хіба ад марскога ветру, які даставаўся навет у параплаўны півапой. Схапіўшы свае клумкі, рынуліся мы з усіх ног пад кантролю, каб папасьці першымі. Толькі Галубіцкі паважна крочыў ззаду, штораз папраўляючы капялюш (купіў перад ад’ездам). Ён то шмат ад нас не адставаўся: хоць бегчы ня бег, але даваў затое такія крокі, што й страўс мог бы пазайздросьціць. I гэта ўсё таму, што бегчы ён лічыў ніжэй за свой гонар. Я навет паважна сумляюся, ці адважыўся б ён на гэта пасьля добрае порцыі oleum ricini.
Кантроля ў выглядзе таўстога дзядзькі папыталася ў нас, ці мы маем што задэкляраваць, але пасьля, мэлянхалічна абкінуўшы вокам усё наша дабро, не чакаючы адказу, пачала бяз слова стаўляць на ім крыжыкі. Я дык крыху гэтага й шкадаваў, бо спадзяваўся, што ў Вазёрнага хоць палавіну галыптукаў знацыяналізуюць.
Дабраліся да цягніка. У дзьвярох вагону стаяла йзноў нейкая кантроля, гэтым разам тонкая. Хоць мы паказалі білеты, яна ня ўпусьціла нас у вагон, пакуль ня выдрала ў кажнага па 10 франкаў, даючы ўзамен нейкія квіткі. Наша рыба аж канала з захапленьня:
— Во, гэта я разумею! Адразу пазнаць, што ў Эўропу прыехалі. Тўт жыцьцё відаць! He пасьпелі трох крокаў ступіць, а ўжо дзесяць франкаў заплацілі. Жыві й не памірай!
Ніхто з нас паміраць 1 так ня зьбіраўся запросіны былі лішнія.
Цягнік крануўся зь месца. Усе прыліплі да вокнаў.
— Багаты край, — аўтарытэтна прызнаў я, згледзеўшы праз вакно колькі хвабрычных каміноў.
— Бяднота, — ледзь ня ў той самы мамэнт кінуў Галубіцкі, скрывіўшы з пагардай вусны. Ён сядзеў пры процілежным вакне. (...)
— Гатоў! з кутка вагону пачуўся голас Будзіча. Новы верш, — дадаў ён, адказваючы на пытальныя позіркі. „Чыгункай праз Бэльгію” завецца.
Ён сьціпла пачаў складаць паперку.
— Ну, дык прачытай, — адазваўся Вазёрны.
— Тўт нічога асаблівага няма...
— ГЬта мы ўжо ведаем, — адрэзаў я. (...) Але Будзіч ужо не зважаў і натхнёна пачаў (цытую з памяці, дык мо што крыху й ня так):
„Стужкай простай, сталёвай удаль
Легла.
Штосьці чорнай маланкай на ёй
Бегла.
Мы ў тэй чорнай маланцы сядзім,
Ныем,
Толькі думка, як крот, нам душу
Рые:
Што наперадзе ў нас? Як пазнаць,
Зьведаць,
Чым душу пажывіць, што ёй даць
Сьнедаць?
Дык, няўмольны наш кон, адкажы:
Дзе ты?
Калі нас давядзеш да сьвятла -
Мэты?
Што нам новы этап прынясе,
Скажа,
3 чым суворы, бадзяльны наш лёс
Зьвяжа?..”
Будзіч перастаў чытаць і абвесьціў:
— I гэтак далей.
Цімох (Душа), які сам некалі займаўся паэзіяй ды якому некаторыя нашы крытыкі прарочыі вялікую паэтыцкую будучыню, задумана сказаў:
— У гэтым вершы нешта ёсьць.
— Во-во, — пахваліў я. -Толькі што?
— Першым чынам, ёсьць рытм, — уставіў Вазёрны. Дый наагул, цэлая глыбіня невядомасьці адбіваецца ў ім.
Матэматык падцягнуў порткі.
— Мне дык найбольш спадабалася месца, дзе аб сьнеданьні гаворыцца. Вельмі ж моцна й вобразна сказана. А павячэраць, дыкужо й ня шкодзіла б, — дадаў ён, падумаўшы.
Дыскусія працягвалася. Будзіч зь цікавасьцяй прыслухоўваўся, не прызнаючыся аднак, якое й дзе тое „нешта” ў ягоным вершы. Каб ня прыйшла нейкая кабеціна зь мятлой, дык бадзяльны наш лёс, заміж прывесьці ў Лювэн, вёў бы нас хіба аж да нямецкай мяжы: мы былі ў Брусэлі.
Маланкаю апынуліся на пэроне. Трэба шукаць цягніка на Лювэн. Сабраўшы ў кучу ўсе свае французскія веды, я зьвярнуўся да нейкага чыгуначніка. Той, пабачыўшы, што мае справу з чужынцам, адказаў
нешта па-ангельску. 3 адказу я зразумеў толькі адно: ангельскую мову ён ведаў настолькі добра, наколькі я французскую. Але тут кон даўся ўмаліцца й паслаў нам збаўленьне знаёмага студэнта, які прыехаў нас сустрэць.
У Лювэне чакаў нас накрыты стол, і на ім о, дзіва! колькі бутэлек. Спадзяючыся сустрэць тут усіх ледзь не ў манашых сутанах, мы былі прыемна расчараваныя.
Абмяняўшыся традыцыйнымі формамі прывітаньня, усе ўрэшце селі за стол. Тўт мы ўжо хацелі прыступіць да справы, ажно дзе там! Устае студэнцкі старшыня й смаліць прамову ня то што цёплую, але проста гарачую. Усе запляскалі ў далоні. Баючыся, што пачнуць гаварыць усе папарадку, я падскочыў ды адпаліў гэткі ж гарачы адказ. Папляскі й мне.
Гбтак пачалося нашае студэнцкае жыцьцё. Мы мелі яшчэ колькі месяцаў вольнага часу, і яго трэба было выкарыстаць на вывучэньне французскае мовы. Але гэта яшчэ далёка ня ўсё. Як на новых студэнтаў, нашы заданьні былі даволі складаныя: чысьціць бульбу, падаваць на стол, мыць судзьдзё... (...)
Памалу пачалі мы пазнаваць сваіх прышлых калегаў. Яны былі самых розных калібраў. Толькі што да студыяў, дык усё зводзілася да дзьвюх галінаў: мэдыцыны й хіміі. Мэдыцына вяла рэй, ахімія апазыцыю. Прадстаўніком першых быў Р-ля. Аб ім хадзілі цёмныя чуткі, што на Беларусі ён зьбіраецца завесьці дыктатуру, а сябе абвесьціць вялікім князем. Казалі, што ўжо й прозьвішча хоча мяняць з Р-ля на Р-йла (як Ягайла ці Сьвідрыгайла). Калі ж пазьней сваім нашчадкам ён пачаў даваць імёны розных князёў і князёўнаў, дык ужо й апошні сумлеў разьвеяўся: было ясна, што прадбачаецца ня толькі дыктатура, але да таго яшчэ й спадчынная.
Апазыцыя, зразумела, лічыла сваім абавязкам супрацьдзеіць гэткім недэмакратычным і нямодным плянам. Лідэрам тут быў прышлы інжынер хіміі, які прапанаваў сябе на зусім дэмакратычнага прэзыдэнта. Хімічная лябараторыя пакінула на ім свой знак: вельмі ж любіў ён вызываць рэакцыі. Як на маю думку, дык ён разыйшоўся з пакліканьнем: каб яшчэ крыху энэргіі, дык быў бы ён куды лепшым інжынерам рэвалюцыі, як хіміі.
Пакінуўшы выбар палітычнай канцэпцыі на пазьней, мы ўзяліся за выбар факультэтаў. Будзіч з Вазёрным затрымаліся на гісторыі, пагражаючы сьвету закідаць яго гістарычнымі паэмамі ды раманамі, не гаворачы ўжо аб чыстай вады гісторыі. Васіль Іванавіч, Галубіцкі ды я (і тут няшчасьце сагнала нас разам...) выбралі не абы-што, а палітычныя й сацыяльныя навукі (сярдзіта гучыць!). Цімох пайшоў на інстытут фізычнага ўзгадаваньня. (...) Матэматык, Паўлюк 12-ты ды рыба (Паліч, калі хочаце) пайшлі на інжынераў. ГЬтага апошняга мы
прабавалі адгаварыць, радзячы выбраць вольныя навукі. Як вы сабе можа прыпамінаеце, ён часамі меў нязвычайны дар слова: на працягу поўгадзіны мог гаварыць тое, што просты сьмяротны сказаў бы ў двух сказах. Раз нехта з нас папытаўся:
— Чаму ты заўсёды так доўга гаворыш? Пэта ж можна прасьцей сказаць.
Той падумаў:
— Лексыкон у мяне багаты... (...)
„Наперад!"№25,жн1вень 1953
Экзамены на інжынерны факультэт
Пачуць ад прафэсара на ўступным экзамене патрабаваньне пісаць „на добрай французскай мове” пасьля першага кароткага азнаямленьня з гэтай мовай? Ад такое вымогі можна забыцца ня толькі гімназічную трыганамэтрыю, а й таблічку множаньня. Але Янка Жучка, якога наш фэльетаніст Архіп Папліска не дарма зваў Матэматыкам, даў і тут рады. Праўда, двум ягоным сябром не пашэнціла. Янку трывала запамятаўся той экзамен. ён расказвае:
Ліпень 1950 году. Канікулы, але не для нас, бо мы, прыехаўшы з Ангельшчыны, яшчэ знаходзіліся на статусе нефармальных студэнтаў. Ва ўсякім выпадку дом беларускіх студэнтаў зачыняецца й усе ягоныя жыхары разьяжджаюцца.
Па рэкамэндацыі а. Робэрта, каб падеучыць крыху французскую моеу я выехаў на працу на фэрме ў валёнскай частцы Бэльгіі ў мястэчка Амэ (Атау) каля Льежу. Ляжыць яно ў прыгожай мясцоеасьці над ракою Маас (La Meuse). У рацэ гэтай кожны дзень пасьля працы я (у Адамаеым адзеньні) купаўся тады гэта яшчэ было магчымым, чысьціня еады дазваляла на такое.
Апынуўся я ў сымпатычнай сямейцы, дзе, здаеалася, можна прыемна правесьці час. Але, на жаль, так ня еыйшла. Праца аказалася цяжкой, a людзі, зь якімі я праеодзіў бальшыню часу размаўлялі па-французску еельмі дрэнна. Штодзённая іхная моеа была еалёнская. Хоць паўстала яна на базе французскай, але гучыць непазнаеальна, асбаліеа калі французскую слаба еедаеш. Праўда, вечарамі за сталом я чуў добрую французскую мову але мне, змучанаму працай, яна ня надта засядала ў галаее. А спатрэбілася яна мне даеолі хутка.
Рэч у тым, што інжынерыя, на якую нас трох надумалася йсьці (Карась, Дзімітрук і я), была адзіным факультэтам, на які трэба было здаваць уступныя экзамены. А так як нашая французская была больш, чым кульгавая, да таго ж пасьля гімназіі мінуў ладны каеалак часу нам даеялося залічыцца ў падгатаеаўчы інстытут. Праграма ў ім была крыху
больш камплетная, як наша гімназіяльная; праводзіліся практычныя заняткі прымяненьне тэорыі да практыкі.
Правучыліся мы год бязь ніякіх асаблівых здарэньняў. На апошняй лекцыі практыкі прафэсар ацаніў магчымасьці трох нас здаць унівэрсытэцкія экзамены: Жучка няма ніякіх праблемаў Карась — зь невялічкім шансам, Дзімітрук ня раю прыступаць да залікаў. Так яно й сталася.
Экзаменаў было два: першы — з усіх заняткаў, а другі — з дабавачнае альгебры (якое мы ў гімназіі не праходзілі). Гэты другі залік давялося здаваць у прафэсара Сіманара, які быў ведамы тым, што бальшыня студэнтаў правальвала ў яго.
Здавалі экзамен чалавек дваццаць. Гоупамі па чатырох. Вось стаім мы, чатырох кандыдатаў, перад вялізарнай дошкай, на якой кожны напісаў сваё прозьвішча. Прафэсар задае кожнаму паасобна пытаньне. Дайшла чарга й да мяне. Чую: „Сфармулюйце на добрай французскай мове й дайце разьвязку тэарэмы Ойляра”. Божа міласьцівы!праляцела ў мяне думка чаму я такі нешчасьлівы? Мала таго, што гэта найцяжэйшае пытаньне, дык яшчэ й падавай яму „на добрай французскай мове"! Тут мне хана! Ну але няма іншага выхаду... Тэарэму, сказаў бы, на кульгавай мове, зь некаторымі цяжкасьцямі даказаў. Чакаю на другое пытаньне. Атрымаўшы яго, крыху павесялеў: дадзеную мне задачуя добра ведаў, а французская мова была тут ня надта патрэбная.
Выйшаў як ап’янелы. У галаве кружыліся думкі: Чаму ён патрабаваў „на добрай французскай моее”?.. Ці зразумее ён мае тлумачэньні?.. Чаго мне чакаць?..
Вынікі экзаменаў заўтра.
Дваццаць чалавек стаяць перад дзьвярыма бюро, дзе адбываецца прысуд нашай будучыні. Раптам адчыняюцца дзьверы і першым выходзіць дырэктар інстытуту, а за ім прафэсары-экзаменатары. Дырэктар разьвёў рукамі й сумна прамовіў: „Катастрофа! Толькі двух прайшло”. Я быў амаль упэўнены, што ў гэтай двойцы не знаходжуся... / раптам чую на другім месцы сваё прозьвішча! Мне здавалася, што я сьню, і толькі атрымаўшы ў рукі пасьведчаньне пераканаўся, што гэта рэчаіснасьць...
Насталі канікулы. Гэта вельмі прыемны час для таго, хто здаў экзамены й мае матарыяльныя магчымасьці правесьці яго. Студэнты нашага дому разьяжджаліся хто куды, дом зачыняўся прыблізна на два месяцы. Мне Люсі-Анн залрапанавала правесьці канікулы ў ейнай сям’і ў правінцыі Люксэмбург. Яна наладзіла мне спатканьне зь ейным бацькам, баронам і сэнатарам Натомбам. Усё складалася вельмі памысна й я быў надзвычай задаволены гэтай ідэяй. Але, як тая прыказка кажа: Чалавек праракуе, а Бог выракуе. Вось і тут. Айцец Робэрт, даведаўшыся аб гэтай прапанове, паклікаў мяне й сказаў:
— Гэта вельмі добра, я ўпэўнены, што Вы там правядзяце прыемна
час і добра падвучыце французскую мову. Аднак мне здаецца, што Вы былі б больш патрэбны для нашых няшчасных «правальшчыкаў» Карася й Дзімітрука. Мая прапанова наступная: Вы паедзеце зь імі ўезуіцкі каледж у Гадынь (каля Намюру) і там паможаце ім падрыхтавацца да восеньскае сэсіі.
I я на гэта мусіў пагадзіцца. Каб знайсьці заступніка на маё месца да сям’і Натомб, я зьвярнуўся да свайго блізкага земляка Аляксея Арэшкі. ён адразу ж згадіўся й справа была залагоджана.
Утрох мы прыбылі ў езуіцкі каледж Сан-Мішэль у Гадынь, што над ракой Маас надзвычай маляўнічае навакольле. У манастыры — абсалютная цішыня. Правялі мы там час вельмі прыемна, але, на жаль, з адмоўнымі вынікамі: Карась і Дзімітрук зноў правалілі экзамены.
У Францыі ў Міжнародным студэнцкім доме
Айцец Робэрт, ня ведаю якімі шляхамі, знайшоў магчымасьць паслаць чатырох нас, былых шахцёраў Цьвірку, Шчэцьку, Марговіча й мяне на адпачынак у Міжнародны студэнцкі дом у французскіх Альпах каля мястэчка Камблю (Combloux). Гэта быў цудоўны й незабыўны побыт у абсалютна новым і вельмі прыязным асяродзьдзі. Сьляды гэтага геаграфічнага й культурнага падарожжа засталіся на старонках майго дзёньніка.
30.6.50
Вась мае сяньня прывезьці з Брусэлю еізы ў Францыю. Заўтра, здаецца, паедзем. У Парыжы, зразумела, на пару дзён лірэба будзе затрымацца. Пэр Робэртавы экзамены /з французскай мовы/ прайшлі. ён зь іх надта задаволены, аднак кажа, што працы спыняць ніяк ня можна.
Паўлюка я ўгаварыў ісьці на літаратуру, а пэр нас абодвух перагаварыў на філязофію, літаратуру й гісторыю. Лаціну ўсяроўна трэба зубрыць. Здаецца, што й ад грэкі не ўцячэм. Нам двум будзе, зразумела, весялей. Падзеі ў Карэі кідаюць крыху сумніву на далейшую навуку, аднак праймацца няма чаго, бо гэтым нічога не паможаш.
3 шапкамі нашымі /студэнцкія форменныя/ нічога пакуль што ня выйшла. Прыдзецца мусіць рабіць пасьля канікулаў.
1.7.50
Парыж (прадмесьце).
У бараку цёмна. Гарыць сьвечка. Вась садзіцца лічыць французскія тысячы. Заўтра едзем аглядаць горад. Добра, што Наўмовіч /Міхась/ сустрэў.
3.7.50
Той самы барак. Учора цэлы дзень прахадзілі з Наўмовічам па Парыжы,
У Парыжы па дарозе ў Камблю, у Міжнародны студэнцкі дом на адпачынак пасьля max­may. Зьлева: Алесь Марговіч. Васіль Шчэцька, Уладзімер Цьвірка. Янка Запруднік. Лета 1950 г.
памаліўшыся перад гэтым у падвале, дзе служыць а. Леў /Гарошка/. Акрамя нас чатырох была адна дзяўчына й Гпыбачанін зь Міхасём.
Няма часу пісаць хлопцы паядуць бутэрброды...
Абедалі ўчора ў а. Льва, пасьля зь Міхасём пайшлі ў Люўр, адтуль пад Трыюмфальную арку і нарэшце Эйфэлеву вежу. Нахадзіліся так, што аж шкарпэткі паляцелі. Сяньня мусіць яшчэ не паедзем ёсьць сёе-тое са справаў... (...) Аж галава кружыцца. Толькі што вярнуліся зь Цьвіркам з Парыжу. Выбадзяліся да паўсьмерці. Былі ў а. Льва забралі альбом, у які ён уп ісаўся. Зьезьдзілі да сп. Рыдлеўскага /Лявон/, аднак гэтага не засталі ўдома. Па Парыжы, знаючы адрас, можна ўжо разьбірацца са-
мому. Купілі білеты ў Sallanches /французскія Альпы/. Сяньня перад дзесятай вечара ад’яжджаем.
4.7.50
Камблю.
Цэлую ноч ехалі. Добра хоць, што сядзячыя месцы захапілі, a то крута было 6. Пад расьсьвет ужо ўяжджалі ў горы й да 9-й перліся ўсё ўверх. У Саляншы ўзялі аўтобус, які яшчэ сем кілямэтраў вёз нас падгору. Ну, але зараз і від тут! Перад намі, як на далоні, стаіць пакрыты сьнегам МонБлян; вакол горы, а пад нагамі пышная даліна з домікамі вёсак.
У Chalet /міжнародны студэнцкі дом/ месцы ўсе замоўленыя, дык нас да часу памясьцілі ў вёсцы ў гатэлі. Пакоі на двух шыкарныя. Мы з Васем нядаўна прыйшлі з абеду (Алесь з Вадзімам не хадзілі, бо леглі спаць). Мы затое адбылі ўжо сваю інтрадукцыю, якая складаецца з наступнага цырымону: на крэсла стаеіцца новапрыбылага, які мусіць адказваць на пытаньні: імя, нацыянальнасьць, факультэт, імя якой-небудзь дзяўчыны. Вызваных надаўгад дзяўчатаў мусіш пацалаваць (зразумела,
у шчокі). На „Ніну” да мяне падбегла аж трое. Пасьля самому яшчэ трэба было хадзіць, як Янку, цалавацца з новапрыбылымі дзяўчатамі. Кампанія ў доме заліхвацкая. Свабоды ўдоваль. Адзяюцца як хто хоча. Яда добрая з чырвоным віном. Усе гутаркі на «ты» — дзіўнавата крыху спачатку.
Ну, пабачым, як гэныя двух будуць адбываць свой цырыманьял. Цяпер пасьля абеду маем дзьве гадзіны супако.
5.7.50
3 асяродзьдзем тут ужо асвоіліся. Шкада, што слаба ў нас з французскай мовай. Ад падвячорку да вячэры праводзім за валейболам. Ігракоў тут добрых няма, так што й нас за добрых лічаць.
Уначы пайшоў дождж. Як толькі стане пагода, іду загараць. На лаціну мусіць прыдзецца махнуць рукой. Налягаць трэба на французскую. (...)
Што за цудоўны вечар быў учора! Можа таму цудоўны, што першы, але не. Цудоўны таму, што ён такі быў. Да дзесятае гадзіны прабылі на тэрасе, слухаючы па радыё Шубэрта. Агеньчыкі, што залілі даліны і ўзбоччы гораў празь цёплае паветра мігцяць, як брыльлянты, і толькі спакойны Мон-Блян, як боства, сьвеціцца сьнягамі тут жа перад вачыма. Адчуваешся шчасьлівым, і гэта адразу ж наганяе думкі аб доме. Ці можа ён нават мроіць аб гэткіх рэчах? Напэўна не.
У доме нас тут ужо ўсе ведаюць, хоць некаторыя маюць зусім малое паняцьце аб Беларусі. Трэба будзе напісаць у Парыж, каб прыслалі «Bielorussie» /брашура/.
Сяньня вечарам адзін студэнт з Парыжу чытае даклад аб Пляне Маршала. Цяпер недзе дыскутуюць там. Я пасядзеў крыху ды пайшоў, бо мала толку сядзець там, да таго ён чытае надта хутка.
Цяпер папрабую ўзяцца за лаціну.
6.7.50
I да абеду й па абедзе гралі ў валейбола. Быў на мэдкамісіі: вага 75 кг, рост 1,72м. Пакрышку завязваюцца знаёмствы. Сяньня хадзіў з Франсуаз на прамэнад. Яна парыжанка, на другім годзе права. Даволі гаваркая спосаб вучыцца французскае нядрэнны. (...)
8.7.50
Сяньня вечарам у доме а-ля гішпанскі баль. Невядома, што там будуць за касьцюмы, але беларускую сарочку можна будзе адзець, рэпрэзэнтуючы беларускага журналіста ў Мадрыдзе. (...)
9.7.50
Ужо па першай гадзіне раніцы. Вярнуліся кагадзе з «гішпанскае» забавы ў доме. Шмат было ў касьцюмах. Я адзеў нацыянальную сарочку й некаторым зыйшоў за запраўднага гішпанца.
Выпілася пару чарак белага віна, патанцавалася, ну, і чаго там больш трэба?
9.7.50
Вечар. Нядзеляпрайшла. Пасьляабедухадзіліна шпацыр. Зайшліўнейкую фэрму, дзе папрабавалі сьмятаны з мармалядай, а пасьля пазабаўляліся крыху. Пад вечар Сэрж / іншая брація апаролі недзе чатырох італьянак, зь якімі думалі правесьці вечар. / мяне з Васілём нанесла туды. Вылажылі па пару соцен франкаў, выпілі па ліманадзе й скончылася на гэтым. Італьянкі недзе змыліся, а мы па кватэрах. Заўтра рэжам ізноў у мяча.
12.7.50
Пазаўчора прыяжджалі нейкія камэдыянты канцэрт даваць. Даволі бледнавата трох чалавек. Верш, праўда, на астатак прадэклямаваў файна «Галодны». (...) Сяньня ўгодкі дырэктарства Аўгустына /дырэктар дому/ Вячэра была зь віном і кавай. Пасьля уезд машынай у сталоўку й раздача кніжак камэдыя! Нас папрасілі запяяць. Алеся ня было, дык мы ўтрох : «Ой, у лузе каліна», «Цыганачка» й «Ой, арол ты, арол» выйшлі добра. «Сьпячая прыгажуня» аж пацалункі дала кожнаму.
13.7.50
(...) Кніжкі аб Беларусі пакрысе раздаюцца сваё, зразумела, робяць. Сяньня ад імя нашае групы напісаў падзяку ў амэрыканскі ўнівэрсытэт за харчовыя пачкі. Вечарам быў канцэрт «La music sacree» італьянскіх і французскіх кампазытараў. Прасядзеў на тэрасе. Вечар цёплы, зорны. Каля санаторыя кідаюць ракеты. Заўтра ўгодкі рэвалюцыі сьвята.
14.7.50
(...) Сяньня вечарам, кажуць, танцуецца на вуліцы. Падчас абеду сьпявалі йзноў. Дзяўчаты згаджаюцца навучыцца „Лявоніху”. Дырэктар казаў, каб зрабіць дыскусію аб Беларусі. Да адзінаццатае гулялі ў доме. Пасьля на вуліцы ля нашага гатэлю. А тады пайшлі да Анці ў кафэйку, адкуль дыпляматычна змыліся, бо пахла выдаткамі, на якія ні я, ні Вась ня можам пазволіць. А тут, як на злосьць, гэтая чума францужанка зь бюро студэнцкага дому ўчапілася, як п’яўка: то ёй есьці хочацца, то піць спасеньня няма. Ледзь адчапіліся. Па пару танцах на вуліцы разьвіталіся й пайшлі дамоў. Па дарозе зайшлі яшчэ да сваіх гаспадароў на поўбакала. Народу кафэйцы п’яны — танцуе, балаганіць. Пратанцаваў яшчэзь нейкай парыжанкай пару танцаў Вась таксама. I вось ужо па першай. Алесь з Вадзімам перабраліся ўжо ў студэнцкі дом.
16.7.50
Да абеду загараў (чытаў кніжку на сонцы). Пад вечар гралі ў мячыка. Заўтра фармуем каманду й граем матч з пацанамі з суседняга лягеру.
Вечарам паказвалі маленькі кавалачак фільму й нудзілі нас дыскусіяй над „дзіцячай праблемай” Францыі.
Каб даўжэй застацца ў доме, трэба пасьведчаньне ад лекара. Будзем прабаваць.
18.7.50
(...) Пэру Робэрту пішу цяпер штодня пакрысе ў форме дзёньніка; думаю, што яму гэта будзе прыемна.
21.7.50
Убей его гром! Трэба вось перакладаць з французскае на ангельскую «Віё/orussie». Рэфэрат у панядзелак. Вось клопатаў. Ну, але неяк адеаліцца. Больш як месяц пабыць тут ня ўдасца. Недзе 4-га жнівеня — айда. Цэлыя дні гуляецца то ў валейбола, то ў пінпонга. (...)
23.7.50
Назаўтра зьбіраецца «бура». Had домам павісла цёмная хмара (для некаторых) «Le discours sur la Bielorussie» /даклад пра Беларусь/. Некалькі французаў-камуністаў, праўдападобна, аж зь нейкіх газэтаў выразкі зьбіраюць, каб давесьці... ды зрэшты, што яны там даводзіць будуць... Ружа мае абвінаваціць беларусаў у супрацоўніцтве зь немцамі ды ў нішчэньні палякаў. Нашы сымпатыкі рыхтуюць адпор. Папрасілі брашуры, каб азнаёміцца з матарыялам. Здаецца, што там будуць гаварыць іншыя, чымся мы самыя... Ну, пабачым!
24.7.50
Рэфэрат аб Беларусі прайшоў надзвычай ціха. Чытаў Жан з барадою. Дасталі таксама апарат для праекцыі геаграфічных картаў, хоць відаць было надта марна. Старшынём канфэрансу быў Аўгустын-дырэктар. Пытаньні ставіліся ў зусім нармальным тоне. Ружу з залі абрэзалі пару разоў. Цьвірка адказваў на пытаньні па-ангельску цераз Аўгустына. Хваляваўся крыху й дзеля гэтага ягоная ангельская выходзіла ня гладка. Мадзяры бегаюць ужо з думкай зрабіць гэткі ж вечар пра Мадзяршчыну.
На сяньняшнім дакладзе быў амаль увесь дом, бо нядрэннымі паводзінамі й асабліва добрымі песьнямі здабылося шмат сымпатыі.
26.7.50
Вечар сяньня цудоўны. 3 паўдня цёплы сьвежы еецер. Месячна. Відаць горы й Мон-Блян, як праз вуаль. Белыя хмары зьліваюцца з горамі й здаецца, што й хмары — горы, і горы хмары. Сьвятло санаторыі гарыць і дрыжыць, як дарагая брошка. (...) Дзяўчаты недзе пасуседзку пяюць песьні...
27.7.50
Сяньня была экскурсія ў Жэнэву. Нам, як чужынцам, зьезьдзіць не ўдалося. Шкада! Экскурсьнікам затое сустрэчу добрую падрыхтавалі павыцягвалі ўсенькае іхнае барахло, ад начных туфляў да полыпаў, і завесілі ўвесь ніз і сходы аж да другога паверху зрабілі нешта падобнае пад унівэрсальны магазын.
Вечарам было кіно: фільм пра нейкага лекара, што прымяніў першы драўляную трубку для абслухоўваньня хворых.(...)
Вечар сяньня, захад сонца — асаблівы, надзвычайны. Як прыгожа мяняюцца хварбы неба й гораў: ад сьветларужовага да цёмнасіняга, і ўсё на працягу поўгадзіны.
29.7.50
(...) Пасьля абеду сьпявалі йзноў на просьбу іншых. «Цыганачку» прыходзіцца паўтараць кожны раз.
1.8.50
Дванаццаць гадзін маршу па горах гэта ня сьмешкі. Але што за экскурсія! Хоць пад канец ды зрабілі. Цэлую ноч спаў трывожна хаця ж каб не праспаць. Пярыў дожджзь пярунамі. У шэсьць прыйшоўДзіма будзіць. Мадзяр спаўу нас. Пайшоў з намі. Раніца хмурная, аднак выглядала, што будзе пагода. Усходу сонца за хмарамі ня ўгледзелі. Але што за прыгажосьць раніцай! Ішлі бяз мэты, бо ня ведалі мясцовасьці. Абы ўгору. A Мон-Блян чым вышэй, тым болыл грандыёзны. Каля гадзіны 8-ае пасьнедалі ўжо высока над Камблю. I далей на захад. А ягадаў у лесе! — чорных, чырвоных. Ахапак нарваў ды йдзі, пашчыпваючы.
На фэрме папілі малака. Ага, вунь урэшце мэта экскурсіі — вялізарная гара перад намі. Француз кажа, што больш за 2000 мэтраў.
Толькі 10-я гадзіна. Хочучы скараціць шлях, убіліся ў такія кусты, што ні ўзад, ні ўперад. Неяк выбраліся на драгоу. Ай, які кавалак яшчэ! Угары нейкі шале відаць. Туды мо купіцца што. Кіляграм сыру й два літры малака 300 франкаў. Абедаем на самай гары. Здалёк недзе, як хор, брыдзе сьцяжынкай стада авечак са званкамі. Пастуху нябось задураць за дзень голаў.
Ногі баляць, але ад пары хвілін перадышкі йзноў сьвежыя. Нарэшце мэта. Абед. Вецер трэба нацягваць сарочкі. А Мон-Блян што за веліч! Паўдзённы шпіц і цэлая пілка шпіцаўнешта надзвычайнае. На ўсходзе сьвецяцца горы Швайцарыі, на паўдні Італія. Уга, сьнежных гораў колькі! На захадзе далёка зьліваюцца з туманам іхмарамі вяршыны, вяршыны... Паабапал дзьве даліны. На паўночным-захадзе, пад самым носам на нашым узроўні, востры хрыбет дзікай скалы са сьнежнымі лапінамі.
Па абедзе sieste /перадышка/. Недзе пад другую пачынаем зыходзіць іншым бокам гары. Строма. У шкураных туфлёх сьлізка. На шчасьце, у мяне белыя гумовікі. Вась дык у начных тэпцях пацеха. Лезем рэчышчам высахлага ручая. Ня страшна, аднак трэба асьцярожна. Да Камблю, відаць, кавалак дарогі. Няўжо на Салянш трэба будзе йсьці? Зьбіліся нарэшце, ня туды пайшлі. Пытацца, пытацца трэба!..
Хаця ж каб дажджу ня было! Нарэшце выбіліся на дарогу. Гадзіна добрае хады яшчэ. Вадзім з Алесем паперліся наперад.
Камблю. На пляцы колькі чалавек у сетку рэжуць. Зьбіраецца на добры дождж. Пасьля душу крыху асьвяжыўся. Жаклін папрасіла на шклянку кавы з сухаром. Дванаццаць гадзін хады чуваць у целе. Дождж пайшоўна добрае. Што цяпер? Па вячэры некалькіпартыяўупінпонга іда сябе ў гатэль.
3.8.50
Вось і разьвітаньне, ды якое! Адрасоў назьбіралі цэлыя кучы. Ад трох дзён ужо ў нас дапытваліся, калі сьпяваць будзем. Па абедзе пяялі крыху падабаюць. Дамовіліся йзноў на палавіну пятае. Здаецца, што хочуць накруціць пару песьняў. Тым лепш. Даў упісацца ў альбом Аўгустыну. *
Пасьля сіесты разьвітаньне, песьні, фармальнасьці час зоймуць. У амэрыканкі адрас трэба будзе абавязкава ўзяць. Файнае разьвітаньне!..
(Паўтары гадзіны пазьней) Накруцілі чатыры песьні на пліткі: „Разьвівайся, сыры дубе”, „Беларусь” (Дзіма й Вась), „Цыганачка” й „Арол”. Разьвіталіся з Раманам /француз расейскага паходжжаньня/ хвілінаю цішы паводле славянскага абычаю.
6.8.50
Парыж. Неяк уладзіліся. За два дні зацягаліся да сьмерці. Прыпыніліся ў сп. Шыманца. Цяснота.
7.8.50
Учора хадзілі аглядаць Парыж у вечаровым строі. Цацка! Бадзяліся па асьветленых бульварах. Народу аж кішыць, хоць Парыж цяпер лічыцца пустым, бо ўсе амаль парыжане павыяжджалі на адпачынак. Затое чужынцаў гэтулькі, што прайсьці нельга. Дзе ні глянь, дыкусё з плянамі Парыжу шукаюць патрэбных мясьцінаў. Мы хоць ужо разьбіраемся крыху, аднак Вась карты з рук ня выпушчае. Учора ўдзень хадзілі ў „Інваліды” паглядзець на гроб Напалеона ды ў вайсковы музэй. Сфатаграфаваліся на Аляксандраўскім мосьце. Пазаўчора хадзілі ў Лацінскі квартал, дзе слаўная Сарбона, Пантэон і, нарэшце — Нотрэ-Дам. Аглядалі Парыж з самага верху Нотрэ-Дам. Дзень перад гэтым мы з Васем былі таксама на Трыюмфальнай арцы. Што за любата! Агульны малюнак Парыжу менш-больш цяпер маем. Усё-ткі ні да Лёндану, ні да Брусэлю яго не параўнаеш. Тут табе кажны бульвар, кажны пляц, амаль кажны будынак дае асалоду. Проста прыкоўвае зрок, ачароўвае. Яшчэ пару дзён і трэба будзе брацца „дамоў".
‘Аўгустын напісаў у альбоме (у перакладзе з французскае): „Я веру, што гэтая сустрэча ў Камблю нас, студэнтаў з розных краінаў, прынесла вам гэтулькі ж радасьці, надзеі й даверу, колькі й нам самым. Мы не размаўляем тымі самымі мовамі, але гэта супольнасьць сэрцаў больш беспасярэдняя, больш трывалая, якая зьяўляецца меркаю пазнаньня й шчырага сяброўства".
7.8.50
Вэр-Галян (пад Парыжам) Начуем у бараку спадарыні Ніны /Абрамчык/. Прыехалі папаўдні. Зрабіла нам абед зь вішнёўкай, халадніком, памідорамі й г. д. Хадзілі на парагадзінны прамэнад. Вечарам пакапалі крыху агароду. Мясцовасьць тут дачная. Прыгажосьць!
Заўтра мо ў Вэрсаль. Сяньня атрымаў ад пэра дзесяць тысяч. Трэба будзе зматвацца хутчэй. Спадарыня Ніна радзіць зьезьдзіць яшчэ ў Фонтанблё, а таксама ў тэатр парыскі.
8.8.50
Бурная дыскусія ў Кавалеўскага /Аўгена/. Начуем у яго.
9.8.50
Сяньня мне дваццаць чатыры. Яшчэ адзін мінуў. Гзты раз сьвяткуецца выпадкова ў Парыжы. Дзе будзе наступны раз, калі будзе? Час неспакойны /Карэйская вайна/. Спадзяюцца чагосьці на зіму. Усяроўна суджанага канём не аб’едзеш.
Папаўдні хадзілі ў музэй васковых фігураў: у магічную залю, пакой крывых люстраў і г. д. Пабачылі шмат прыгожых рэчаў. Купілі на пятніцу білеты на ад'езд. За тыдзень гэты выпарыліся тут, якулазьні. Вечарам купіў пару бутэлек чырвонага віна на „замочыны”. Эх, гады колькі іх яшчз прыдзецца абмочваць тут віном і сумам? (...) Заўтра выбіраемся ў Вэрсаль. Трэба даць упісацца Івонцы /Шыманей/ у альбом.
10.8.50
За гэты тыдзень сьпёкі напацеліся так, што ўвесь адчуваешся, як аблеплены клеем. Параскашуюся ўжо душам у Лювэне.
Вярнуліся з Вэрсалю. Змоклі, як куры. Дождж якраз разыйшоўся, калі выйшлі з палацу ў парк. Поўнага вобразу парку мець не маглі з прычыны пагоды, аднак сам палац пазалочаныя мармаравыя пакоі з дыванамі й малюнкамі, галярэя малярства усё гэта ачароўвае, як у казцы. Трэба будзе папрачытваць гісторыі, зьвязаныя з гэнымі часамі й людзьмі, каб замацаваць сабе поўны малюнак палацаў музэяў Парыжу й Францыі наагул. Былі ў а. Льва. ГІаелі ў яго. Разьвіталіся. Са спадарствам Шыманцамі вып’ецца зараз пару бутэлек віна, спакуемся й заўтра раніцай — на Паўночны вакзал. Хопіць, выгуляліся. Пэру Робэрту трэба было б маленькі падаруначак купіць, але адумаліся запозна.
У чаканьні пачатку навучальнага году
11.8.50
Брусэль. Тут ужо пахне „хатай”адчуваешся крыху больш пасвойску. Дзень гарачы, аднак здаецца, што ў Парыжы пякло больш, чым тут. Падругое, на граніцы праверкі ніякай не рабілі, хоць у нашага суседа па
купэ бэльгійскія жандары апаролі бутэлькі віна, за якія зрабілі яму авантуру.
Забіраючы валізкі ў Парыжы на вакзале, замест спадзяваных 600 франкаў заплацілі толькі (па шчасьлівай памылцы!) 64 франкі. За рэшту (605) купілі пэру чарнільны прыбор з Эйфэлевай вежай, Трыюмфальнай аркай і царквой Сьв. Сэрца. Усё выйшла як найлепш! На станцыі разьвіталіся яшчэ із сп. Рыдлеўскім.
Брусэль пасьля Парыжу выглядае мініятурненькім. Асабліва адчуваецца цесната на вуліцах пасьля шырокіх, пышных парыскіх бульвараў і авэню. За пару гадзін, пасьля раскошнага халоднага душу, будзем расказваць пэру й тым, каго застанем у Лювэне, пра сваё даўгое падарожжа. (...)
12.8.50
Лювэн. (...) Плянуем на восень ізноў пачаць „Наперад!". Трэба будзе хутка брацца за вершы ды пераклады ўсіх папулярных песьняў гэта неабходная рэч для выцісканьня ў моладзі /песеннай/расейшчыны й пальшчызны.
13.8.50
Хадзіў з Рагулямі ў кіно. Паказвалі„Avec Іе sourire’’/з усьмешкай/. Сама ідэя вельмі добрая: усьмешка ўжыцьці шмат памагае й аблягчае. Шкада, што не заўсёды можаш здабыцца на яе.
Да пачатку акадэмічнага году заставалася яшчэ паўтара месяца. Братва была ў разьезьдзе хто над морам, хто ў манастыры. Час выкарыстоўвалі на апаноўваньне мовы недалёкіх ужо заняткаў. Нам зь Дзімітруком давялося правесьці месяц на працы ў фэрмэра у валёнскай (французскамоўнай) частцы Бэльгіі недалёка ад Льежу. Памагалі каля хлявоў і гумна, стагавалі сена.
У дзёньніку я запісаў: „Гэтымі днямі больш, якзаўсёды, думкі круцяцца ля дому ля маці. Цэлы дзень пры працы, асабліва пры манатоннай, праходзіць у ўспамінах іхны прыемны солад ніколі мусіць ня сьціхне, шмат памагаючы праводзіць час. Дні, здарэньні, эпізоды, малюнкі мінулага з такой прыемнасьцяй паўтараюцца перад вачыма нязьлічоны лік разоў. А ў цэнтры мама...”.
За сталом у фэрмэра мы з Паўлом перажылі невялікі культурны шок. Прывыкшы дома есьці мяса соленае, у ніякім выпадку салодкае, мы былі зьдзіўленыя, калі нам падалі курыцу з салодкай яблычнай кашкай. Падумалася: дзівакі гэтыя бэльгійцы ня ведаюць, з чым курыцу есьці! Але з часам прызналі ім рацыю пасоленая кураціна з салодкім яблычным сосам (а яшчэ прыпраўленым карыцаю) сталася пасьля запраўды першакляснай стравай.
24.9.50
Былі ў Льежы. На зборку прыехала ўсяго шэсьць чалавек /работнікаў/. Пагутарылі за півам крыху Оы на гэтым і кончылі.
Увечар віталіся ўжо ў Лювэне з усёй братвой, якая вярнулася з-над мора. Так, адзін маленькі этапік жыцьця кончыўся папрацавалася, ну і добра. За тыдзень пачынаецца новае. Папрабуем.
29.9.50
Сяньня пераняў грашовыя справы /каса, зь якое пакрываліся штадзённыя выдаткі студэнцкае грамады/ ад Барыса /Рагулі/. Клопатаў хіба што будзе крыху, але будзем уцягвацца. Гэтыя дні хадзілі пакрысе ў кіно. Два разы пэр фундзіў. Сяньня самі хадзілі на „ Three came home”/„Трох вярнулася дамоў"— амэрыканскі фільм/. Была нагода зьезьдзіць у наступны панядзелак з лэрам на прыняцьце ў індыйскую амбасаду аднак нельга будзе выкарыстаць з-за ўрачыстага адчыненьня ўнівэрсытэцкага году якое адбудзецца ў панядзелак.
30.9.50
Сяньня атрымалі „аржан дэ пош" /„кішэнныя грошы” на асабістыя выдаткі кожнаму месячна па 150 бэльгійскіх франкаў/. Ужо 12-я ночы, а ў хаце яшчэ ні душы: хто ў бары на піее, хто ў „Ратмане” на танцах, а хто яшчэ дзе. (...)
1.10.50
Чытаю „Maximes et pensees’’/правілы й думкі/ дэЛя Рошэфуко. Спадабалася адна думка: „Калімы даём адпор сваім парывам, дык гэта хутчэй таму, што яны слабыя, а не таму што мы моцныя”.
Ну вось і пайшоў навучальны ўнівэрсытэцкі год тое, аб чым столькі гадоў мроілася, чаго так нецярпліеа чакалася...
Адкрыцьцё акадэмічнага году пачалося паходам ад галоўнага будынку ўнівэрсытэту ці, лепш сказаць, ад канцылярыі. Наперадзе йшлі сьцягі, сярод якіх на гэты раз быў і беларускі сьцяг, за якімі рухаліся прафэсары, дацэнты й іншая брація. Пасьля малебну гэткім жа парадкам, як і дасюль, зайшлі ў канцэртную залю, дзе рэктар урачыста, пасьля даўгое прамовы, абвесьціў год пачатым. Сяньня ён асабіста прывітаў нас, калі мы прыйшлі са сьцягам ва ўнівэрсытэт. Братва ўся, ня толькі нашая, п’е. Кафэйкі пазапаўняныя студэнтамі.
Нашыя таксама ходзяць крыху пад газам.
У магазынах раскупліваюцца папера, алавікі, папкі й іншае.
Першы год навукі
Ніжэй зьмешчаныя выпісы са „Справаздачы Беларускага Студэнцкага Згуртаваньня”, якую пісаў у форме дзёньніка сакратар БСЗ Васіль Шчэцька
/ВШ/, а таксама з майго дзёньніка /ЯЗ/. Матарыял са „Справаздачы” выбраны галоўна той, які мае дачыненьне да сяброў Дванаццаткі, а таксама да агульнае атмасфэры й да культурна-грамадзкае дейнасьці студэнтаў.
(ВШ) Беларускае Студэнцкае Згуртаваньне ў Лювэне заснавалася ў 1949 годзе. БСЗ пачало існаваць у ня еельмі добрых абставінах матарыяльных, але з часам, дзякуючы захадам сп. Прэзыдэнта М. Абрамчыка, калегі /Барыса/ Рагулі ды першых сяброў Згуртаваньне пачало мацнець. Калі ўдалося стварыць Камітэт Дапамогі Беларускім Студэнтам, куды ўвайшлі праф. Дэніс, а. Робэрт ван Каўэлярт (Robert van Cauwelaert), a. Apmc (Aerts), мадэмуазэль Дэ Лянуа (De Lannois), мадэмуазэль Дэ Валь (De Wael), беларуская група пачала расьці й еысоўвацца на адно зь першых месцаў у Лювэне сярод чужынцаў. У 1950 г. БЗС налічвае 31 сябру. Дзякуючы а. Робэрту, БСЗ пакуль што знаходзіцца ў добрым матарыяльным стане. Стараньнямі Згуртаваньня ў чэрвені 1950 г. ўдалося перавезьці зь Нямеччыны сп. праф. /Міколу/ Равенскага ў Лювэн і пачаць працу Ансамблю Беларускай Народнай Песьні. Звычайны агульны сход сяброў БСЗ 27.11.50 выбраў наступны склад ураду на 1950/51 г.: старшыня — Жылік Міхась, заступнік Кукель Часлаў сакратар Шчэцька Васіль, скарбнік Цьвірка Ўладзімер, сябра Запруднік Янка.
5.11.50
(ЯЗ) Пазаўчора прыехаў сп. Прэзыдэнт /Мікола Абрамчык/. Прывёз з сабой шмат цікавых пацяшаючых вестак. Сяньня ў Жадэнаеай залі /Жадэн сьвятар-прафэсар; заля насупраць беларускага студэнцкага дому/ адбыўся маленькі зьезд работнікаў, на якім сп. Прэзыдэнт расказаў сеае ўражаньні з падарожжа ў Амэрыку. Канцэрцік прайшоў добра. Гасьцей было каля 20. Здаў Кукелю /Чаславу/абавязкі адносна /студэнцкага/ дому. Із сп. Равенскім трэба будзе пад’ехаць да Кузьменкаў па народныя песьні/ Кузьменкіработніцкая сям’я з Палесься/. Мо сёе-тое новае знойдзецца.
11.11.50
(ВШ) Сп. М. Равенскі прачытаў для сяброў хору рэфэрат аб пяяньні.
19.11.50
(ВШ) Айцец Аўген /Смаршчок; сьвятар Беларускай Аўтакефальнай Праеаслаўнай Царквы/ служыў першую сеаю службу ў студэнцкім доме (Hoover PI. 8). Пры гэтым а. Аўген высьвяціў дом.
24.11.50
(ВШ) Калега Рагуля Б. з а. Робэртам паехалі ў Рым. БСЗ паслала альбом для кардынала Тысэрана.
26.11.50
(ВШ) А 15-й гадз. адбылася жалобная акадэмія ў чэсьць 27-х угодкаў Слуцкага паўстаньня. Рэфэрат чытаў Цімафейчык Тодар. Пасьля рэфэ-
рату хор адсьпяваў колькі жаўнерскіх песьняў; былі прадэклямаваныя два вершы. Акадэмія закончылася нацыянальным беларускім гімнам.
Былі высланыя чатыры студэнты на правінцыю дзеля прачытаньня рэфэратаў аб Слуцкім паўстаньні.
5.12.50
(ВШ) Вечарам адбыўся „картэж" Ecole Speciale. Картэж быў ня вельмі вялікі й спэцыяльнага нічога не адбылося. 3 боку БСЗ заслугоўвае на ўвагу тое, што кал. Кіпель /Вітаўт/ падчас картэжу так накрычаўся, аж ахрып.
6.12.50
(ВШ) А 15-й гадз. пачаўся „картэж”. Сябры БСЗ ўдзельнічалі таксама, але без асаблівых рухаў. У часе паходу ніводнаму нічога ня сталася, толькі вечарам кал. Арэшка /Аляксей/ дастаў раз гумаю ад паліцыі.
Адзначалі Дзень сьв. Мікалая /патрон студэнтаў/ у рамах БСЗ. У прыгатаваньні бралі ўдзел Шчэцька В. і Вініцкі Л. /Леанід/. А 8-й гадз. вечарам сабраліся ўсе студэнты ў сьвятліцы й зараз жа сьв. Мікалай прынёс падаркі (падаркі ў суме каштавалі каля 840 фр.). Пасьля, калі сьв. Мікалай пакінуў грамаду, за здароўе яго выпілі па чарцы віна. Вечар закончыўся песьнямі.
Аб тым, як лювэнскія студэнты адзначалі дзень сьв. Мікалая, свайго патрона, спачатку ў часе заняткаў, а пасьля на вуліцах гораду, я апісаў крыху ў этудзе А. Будзіча „Лювэн” („Наперад!”, №24, студзень 1953)
КАРТЭЖ
Шостага сьнежаня. Сьвяты Мікола дзень студэнцкае свабоды. Ужо з самага раньня, на лекцыях, пачынаецца бамбардаваньне прафэсаравае цярплівасьці: выбухаюць пэтарды й ракеткі, граюць пішчалкі, звоняць будзільнікі, у паветры лётаюць папяровыя самалёцікі й пляскатыя чорныя капялюшыкі разгубленых манахаў, а над усім уздымаеца пах паленае серкі ды іншых хімічных „пахкіх” субстанцыяў. Знутры й звонку накіроўваецца гэты шматтонавы й шматпахкі зьлепак у вушы й нос прафэсараў. Ня верачы ў посьпех, яны намагаюцца суняць разбушаваны студэнцкі натоўп.
Папаўдні картэж. Жывая лявіна студантэрыі залівае вуліцы й пляцы. Трэба выладавацца, выкрычацца, вышумецца. Места раптоўна ажывае, маладзее, падбадзёрваецца.
Картэж бурным патокам коціцца па вуліцах. Вушам як вытрымаць. Наперадзе карэта ізь Сьв. Міколам. Навакол паяцы, клёўны, маскі, размаляваныя наўсе магчымыя адценьні. Далей трактар цягне цэлы фургон піўных бочак (ах, каб жа яны былі поўныя!), а на самым канцы, прымацаваная за дышаль ад фургону, едзе ў малюсень-
кай клетачцы... рабенькая курачка, якая так зьдзіўлена паглядае на дзікія танцы вакол яе.
Манаху, што пацікавіўся выглянуць праз вакно, раптам загарэлася ў барадзе пэтарда. Нейкаму дзядзьку — з крыкам „шапо!” — зьнялі з галавы капялюш ды папрасілі раскланяцца на ўсе бакі (бач, ты буржуа’). Там зноў некага высадзілі з самаходу й „ветліва” папрасілі запяяць што-небудзь. Падумаў... 1 запяяў абы баржджэй адчапіцца...
Шум, крык, сьмех. П'ецца піва. Пабраўшыся за рукі, гуляюць „у хвост”.
Трэба карыстаць з дня, бо заўтра йзноў за працу...
Пасьля на пляц ля ратушы. Сюды зыходзяцца групамі, каб пачаць найвялікшую прыемнасьць сьвята задзіркі з паліцыяй, падмацаванай на гэты дзень новымі сіламі. Зачэпкі, перадражніваньне, кіданьне пэтардаў. Пасьля зраўнаважаныя „шпікі” ад усё больш задзірлівага захоўваньня студэнтаў пачынаюць выходзіць зь цярплівасьці. Канчаецца ўсё на гумовых палках, ды часам на пару „ліхтарох’’ пад вачыма, за якія выліваецца помста, ужо ўвечар, на паркавых лаўках, дарожных знаках ды на ўсім, што пападае пад руку.
7.12.50
(ВШ) Cercle International /Міжнародны кружок/ ладзіў сьв. Мікалая для студэнтаў-чужынцаў, дзе ўдзельнічала й БСЗ. Зборка ўсіх нацыянальнасьцяў адбывалася на Hoover Place 22, дзе кожная нацыянальнасьць давала нейкія мастацкія нумары. Беларуская група дала дзьее песьні хорам („Мароз”і„Ты чырвоная каліна”), адзін танец („Ляеоніха”) і салёеы нумар „Драўляны дом” /словы Масея Сяднёва, музыка Алеся Карпоеіча/ (сьпяеаў Сенькоўскі Юры). Пасьля заканчэньня вечару, найбольшай неспадзеўкай было тое, што не далі ладаркаў (а дзеля чаго ўсе й прыйшлі). Назаўтра як падарак БСЗ атрымала Юкг цукру, брус сыру й скрынку гарчыцы.
Сябры адсюль еыеелі, што сьв. Мікалайіз Cercle International паказаўся незаеідна, бо цукар, сыр ды гарчыца нічога ня маюць супольнага із сье. Мікалаем.
15.12.50
(ВШ) Сямнаццаць асобаў хадзілі ў Grande Rotonde /вялікая актаеая заля/ на даклад ген. Андэрса В. /лольскі генэрал/. Задэманстраеаць пратэст не ўдалося, бо ён спэцыяльна не закранаў пытаньня „ўсходніх земляў” I ня было дыскусіі над дакладам.
18.12.50
(ВШ) Атрымалі праграмы на наш канцэрт. Ад гадзіны 16:30 самаход з галосьнікам аб'яўляў па Лювэне /па-французску й па-флямандзку/, што а 20-й гадз. мае быць беларускі канцэрт. /Былі таксама разьеезеныя праграмкі ўва ўсе еедамыя нам бары./
Канцэрт пад кіраўніцтвам камп. Равенскага адбыўся ў залі Grande Rotonde.
Каля 8-й гадзіны пачала зьбірацца публіка. 3 важнейшых асобаў прыбылі: віцэ-рэктар біскуп Літт (Litt) біскуп Слосканс, праф. Дэніс, абат Жадэн (Jadin), а. Робэрт, a. Артс, а. Бэдарэ (Bedoret) ды колькі іншых прафэсароў унівэрсытэту.
Калі ансамбль выйшаў на сцэну, праф. Дэніс прывітаў публіку прадстаеіў ансамбль, паіфармаваў крыху аб беларускіх студэнтах і перадаў паўнамоцтвы нашаму канфэрансье Жоржу Лыславу /піяніст, студэнт мэдыцыны/. Жорж даў кароткі зьмест першых трох песьняў (рэлігійных) што ён рабіў перад кожнай сэрыяй песьняў. У праграме канцэрту былі рэлігійныя й беларускія народныя песьні ў выкананьні ансамблю, чатыры салёеыя ў еыкананьні Ю. Сенькоўскага, два танцы („Крыжачок” і „Мяцеліца’) у выкананьні чатырох параў (адна зь дзяўчат была бэльгійка) ды музычная частка („Вялікая сюіта’’ М. Равенскага і „Варыяцыі на беларускія народныя тэмы” Ж. Лыслава ў ягоным жа выкананьні).
Канцэрт удаўся дзякуючы добраму выкананьню, народным строям ансамблю ды ўпорнай працы праф. Раеенскага. На біс былі выкліканыя: „Крыжачок”, „Мяцеліца", „Марш партызанаў” (Сенькоўскі), „Ой вяду бяду” (ансамбль).
19.12.50
(ЯЗ) Ужо па першай раніцы. Заседзеліся крыху ў Рагулі. Адсьвяткаеалі адбыцьцё першага канцэрту сп. Равенскага ў Лювэне, а таксама ягоны дзень народзінаў і, сяньня ўжо, сьв. Міколу (хоць запраўдны Мікола, думаю, будзе яшчэ сяньня вечарам сьеяткавацца). Канцэрт, хоць дэфіцытны, але выйшаў надзвычайна. На студзень ужо маем запросіны недзе пад люксэмбургскую граніцу. Удасца мо зарганізаваць наагул турнэ па Бэльгіі. Аадным словам, усё на добрай дарозе. (...)
19.12.50
(ВШ) Увечары адбыўся „канфэранс” /даклад/ а. Робэрта й кал. Рагулі. Яны здалі справаздачу зь іхнае паездкі ў Рым. 3 гутаркі вынікла, што за час пабытуў Рыме ім удалося навязаць сувязь із шмат якімі высокімі асобамі Ватыкану ды асягнуць пазытыўныя (хоць пакуль у тэорыі) рэзультаты: надзеі на атрыманьне стыпэндыяў на наступны год, а нават на заснаваньне беларускай гімназіі ў Бэльгіі. Пры тым удалося крышку наладзіць беларускае акадэміцкае жыцьцё ў Рыме.
23.12.50
(ВШ) Адбыўся калядны вечар у Cercle Social Universitaire /унівэрсытэцкі таварыскі кружок/. Сяброў з БСЗ было 27. Вячэра цягнулася ад 18-й да 23-й гадзіны. Вечар складаўся з супольнае вячэры, а ў міжчасе паасобныя групы студэнтаў сьпявалі калядкі. Усе атрымалі падарункі.
25.12.50
(ЯЗ) Учора езьдзілі ў Ойпэн /Ойпэн-Мальмэды нямецкамоўны раён паўночна-ўсходняй Бэльгіі/у санаторыю са сваёй часткай канцэрту. Цэлую ноч правялі ў дарозе. А другой гадзіне ночы слухалі ў Ойпэне літургію (там народ па-нямецку моліцца й гутарыць), а трэцяй у нейкім рэстаране пілі за сяброўства з флямандзкімі студэнтамі. (...)
(ВШ) Адбыўся калядны вечар у БСЗ з удзелам а. Робэрта. Вечар прайшоў у сяброўскай атмасфэры.
27.12.50
(ВШ) Праф. Славінскі /паляк зь Лёндану/ зрабіў даклад у сьвятліцы БСЗ „Фэдэрацыя Сярэдняй Эўропы". Прысутнічала каля 10-ці сяброў БСЗ, 4-х украінцаў. Вялікіх дыскусіяў ня было.
30.12.50
(ВШ) Ад 20-й гадз. да 1-й была студэнцкая забава ў Cercle Social. Ад БСЗ бьло 17 прысутных. Забава была як забава, але дзяўчаты танцаваць ня ўмелі, за выняткам некалькіх.
31.12.50
(ЯЗ) Так, зьбіраемся сустракаць яшчэ адзін Новы... Выглядае прынамся, што ён будзе запраўдным новым... Ну, што ж, хай будзе! Шмат чаго ёсьць здабыць, траціць нічога... хіба жыцьцё...
Вечар, дзякуючы пэру, падрыхтаваны зусім добра. Хлапцы, здаецца, маюць цьвёрды намер упіцца сяньня.
1.1.51
(ВШ) У 10:00 гадзін пачалася афіцыяльная частка спатканьня Новага году ў сьвятліцы БСЗ. Пачаткам была малітва „Магутны Божа”, пасьля чаго ўрачысты тост з уступным словам сказалі кал. Жылік /Міхась/ і а. Робэрт. Каля 1-й гадз. пачалі прадаўжаць танцы частка ў сьвятліцы, а частка дзе хто мог. Цырымонія закончылася каля 5-й гадзіны.
Спадарыня Рагуля Людміла нарадзіла дзяўчынку ў першых хвілінах Новага году. Калегі Жылік, Жытка /Янка/, Запруднік, Савёнак /Зора/ і а. Робэрт уручылі праф. Дэнісу падарунак (кнігу пра лювэнскі Hotel de Ville /ратуша/) з нагоды ягоных заручын.
3.1.51
(ВШ) 23-х сяброў БСЗ езьдзілі на цэлы дзень у Брусэль з а. Робэртам і праф. Дэнісам. Зьведалі музэй, дзе праф. Дэніс шмат выясьняў адносна некаторых абразоў. Елі абед у Bon marche, пасьля чаго частка пайшла йзноў у музэй, а частка ў горад (кіно). Пад вечар усе спаткаліся ў кафэ Mort subite /раптоўная сьмерць/, дзе падеячэралі й папрабавалі ведамага флямандзкага піва gueze. А 20-й гадз. ўсе выбраліся ў тэатр, дзе пабачылі апэрэту Si j'etais rois Жалі б я быў каралём/.
6.1.51
(ВШ) Ладзілі супольную куцьцю. Запрошаныя былі а. Робэрт і іншыя чатыры асобы. Прыехалі госьці-работнікі. Куцьця пачалася малітвай. Пасьля прамаўлялі к. Жылік і а. Робэрта. Вячэра складалася з сямі страеаў, вельмі добра прыгатаеаных. Усё прайшло зусім па-сямейнаму. Пад абрусам было сена й у часе вячэры ўсе прабаеалі цягнуць на „доўгі лён” і на іншыя прыкметы. Пасьля вячэры сьпявалі калядкі й песьні наагул.
7.1.51
(ВШ) А 10-й гадз. пачалася Божая служба ў сьеятліцы БСЗ. Служыў а. Аўген і сьпяваў студэнцкі хор. Адбыўся супольны калядні абед з удзелам а. Робэрта й гасьцей. Пасьля абеду былі танцы пад патэфон аж да 5-й гадзіны.
15.1.51
(ЯЗ) Быў з пэрам у Брусэлі. Паказваў мне будынак і салёны свайго дзядзькі Старшыні Палаты Прадстаўнікоў. Вячэралі ў італьянскім рэстаране. I ўрэшце пабылі на опэры „Фаўст".
16.1.51
(ВШ) Сенькоўскі Юры браў удзел у студэнцкім канцэрце клясычнай музыкі, ладжаным Cercle Jeunesse Municipale /Кружок муніцыпальнай моладзі/. Сенькоўскі пеў частку Баха па-нямецку. Ягоны выступ быў удачным.
19.1.51
(ЯЗ) Вадохрышча. У нашым доме а. Аўген адслужыў абедню. Папаўдні адсьвяткавалі хрэсьбіны Рагнеды-Ганны (дачка Барыса й Людмілы Paay ляў).
20.1.51
(ВШ) Ансамбль езьдзіў у Брусэль пець рэлігійныя песьні ў Eglise de St. Sacrament de Miracle y праграме „Хрысьціянская еднасьць”.
21.1.51
(ЯЗ) Сьпяеалі ў Брусэлі йзноў у царкее дамініканцаў. Пасьля канцэрту епіскап /Баляслаў/ Слосканс пагутарыў з намі крыху, падымаючы тост за „еольную, незалежную, хрысьціянскую Беларусь”.
23.1.51
(ВШ) Ансамбль езьдзіў у Брусэль пець у Eglise Notre Dame du Rosaire. Пасьля еыступу ўсе былі запрошаны на еіно.
25.1.51
(ВШ) Ансамбль езьдзіў у Брусэль пець у Eglise St. Henri. Прысутнічаў на службе монсіньёр Чэнто, папскі амбасадар у Бэльгіі.
28.1.51
(ВШ) Каля 15 сяброў былі на вечары расейскіх студэнтаў /Дзень Тацьцяны/.
4.2.51
(ВШ) Адбыўся агульны зьезд Саюзу Беларусаў Бэльгіі ў доме БСЗ. Перад зьездам а. Аўген адслужыў Божую службу. Ансамбль даў частку канцэрту для прыежджых.
16.2.51
(ВШ) Болылая колькасьць сяброў хадзілі на вечар да віетнамскіх студэнтаў.
25.2.51
(ВШ) Ансамбль даваў канцэрт уЛьежы. Езьдзілі самаходам. Заля была вельмі добрая. Людзей прыбыло на канцэрт каля 50. Кацэрт прайшоў еельмі добра. (...)
26.2.51
(ЯЗ) Езьдзілі з Паўлюком у Брусэль. Дзень правялі ў бібліятэцы, вечар у тэатры. Люсі-Анн дастала для нас два білеты ў сэнатарскую лёжу. Пазнаёміла з бацькамі.
21.3.51
(ВШ) Прыехаў Янка Філістовіч з Парыжу.
Філістовіч прабыў у Лювэне нядоўга, да 9 травеня. Трымаўся ён неяк збоку ад грамады, выглядаў самотным, у нашу супольную дзейнасьць не ангажаваўся, сваімі плянамі не дзяліўся. Рэтраспэктыўна ўжо, можна дадумоўвацца, што далейшая ўнівэрсытэцкая навука ня была ў яго на першым пляне. У кнізе „Філістовіч. Вяртаньне нацыяналіста” (выд. „Наша Ніва”, Менск, 1997, б. 42) Аляксандар Лукашук падае ягоныя словы з савецкага пратаколу: „У сакавіку 1951 г. ... я прыехаў у Лювэн і быў залічаны на 4-ты курс гістарычнага факультэту”. Можа ён так і казаў, але на чацьверты курс ён ня мог быць залічаны, бо ня меў для гэтага дастатковай асьветы, і ня прыгадваю, каб ён хадзіў на заняткі. Лювэн для яго быў, відаць, месцам роздуму перад вялікай пастановай.
25.3.51
(ВШ) Раніцою ўсе сябры былі ў а. Робэрта на вялікодным разгаўленьні. А гадз. 13:30 адбылася акадэмія, прысьвечаная 25-му Сакавіка. Пасьля быў сьвяточны абед з удзелам а. Робэрта. Па абедзе танцавалі й забаўляліся.
26.3.51
(ВШ) Увесь ансамбль езьдзіў у Льеж. Там была адслужана служба Божая а. Аўгенам у льежскім аддзеле СББ з нагоды 25 сакавіка. Былі прысутнымі:
3 кампазытарам М. Равенскім у дарозе на канцэрт у Льеж. 26III1951 г.
дэлегацыя казацкая, прадстаўнікі ад калмыкоў і ад украінцаў. Рэфэрат аб 25-м Сакавіка чытаў кал. Цьвірка. Ансамбль прыняў удзел у канцэрце, які адбыўся ў Lycee Leonie de Waha. Выступала пяць нацыянальных групаў: бэльгійцы, беларусы, украінцы, расейцы й казакі. Заля была перапоўнена гледачамі. Перад выступам кал. Рагуля паінфармаваў пра беларусаў і Беларусь. У дзьеюх частках канцэрту ансамбль выканаў восем песьняў, два народныя танцы, а Сенькоўскі прапяяў „Марш партызанаў”/першыя словы маршу: „Сьлязамі край увесь сьцякае, прыгон зноў Беларусь цярпіць...”/.
8.4.51
(ВШ) Ансамбль езьдзіў у Льеж пець рэлігійныя песьні ў украінскую царкву. (...)
28.4.51
(ЯЗ) Заўтра Вялікдзень, другі раз тут, у Лювэне. (...) Пэр рыхтуе памаленьку рэчы для Паўлюковага й майго ад’езду ў Італію. Мо прыдзецца ехаць зь Людаю (Рагуляй) уЛіль (паўночная Францыя) на тэлевізійны выступ трэба рыхтаваць акампанімэнт (на акардыёне). I гэты раз, як і заўсёды, думкі чамусьці блукаюць недзе каля хаты. Мо таму, што Вялікдзень там быў такі далёкі ад тутэйшага. Гпядзіш цяпер усяроўна як у іншы сьвет і дзівішся: якое вялікае гэта было шчасьце перажыць гэткія хвіліны! Як там заўтра будуць сьвяткаваць ? Зь пірагамі, з бульбай, са сьлязьмі? Б’е дванаццаць... Хрыстос Уваскрос, мама! А я мо еярнуся йшчэ капі-небудзь...
Студэнцкі хор Міколы Равенскага на канцэрце ў Льежы, 26 сакавіка 1951 г.
Мамэнт адпачынку перад Беларускім студэнцкім домам (на фоне — будынак унівэрсытэцкае бібліятэкі). Зьлева: Алесь Марговіч. Мікола Равенскі, Мікола Шуст (кухар студэнцкага дому). Вітаўт Кіпель. Хведар Мазура (у беларускіх студэнцкіх шапках). Красавік 1951 г.
29.4.51
(ЯЗ) Божая служба была сяньня надзвычайная запраўды адчувалася, што Хрыстос Уваскрос. Разгаўляліся ўсе разам. Быў пэр Робэрт. Сяньня, між іншага, ягоныя ймяніны. Пасьля абеду калі мы пайшлі валачобнічаць, пабыўшы ў Рагулі, зайшлі й да пэра. Ён, пасклікаўшы сваіх вучняў /манахаў/, выслухаў нашую валачобную, выпілі па чарцы, а пасьля запяялі яму яшчэ „Слуцкія ткачыхі”. Быў надта задаволены. Думалі зайсьці да прафэсара Дэніса, але яго ня было ўдома. Валачобніцтва закончылі ў а. Аўгена, а пасьля да сп. Равенскага.
1.5.51
(ВШ) Кал. Шчэцька ўзяў першае месца на конкурсе танцаў, ладжаным у залі ABC у Лювэне.
9.5.51
(ВШ) Выехаў сп. Філістовіч у Парыж пасьля побыту ў БСЗ каля двух месяцаў.
19.5.51
(ВШ) Цьвірка, Запруднік і Рагуля Л. езьдзілі ў Ліль дзеля выступу на телевізіі. Цьвірка пеў„Чалавекжонку б’е”і„Маю грошы”/гэтая апошняяз апэрэты М. Равенскага на словы Дуніна-Марцінкевіча/, а Л. Рагуля пела „Сокал", „Охці мне ох" і„Замуж пайсьцітрэба знаць”.
20.5.51
(ЯЗ) А 3-яй гадзіне раніцы вярнуліся зь Лілю. Тэлевізія ня была ўжо такой страшной каб не гарачыня, якая там утвараецца ад штук трыццаці пражэктараў.
Беларускія народныя песьні-солё Людмілы Рагулі пад мой акампанімэнт на акардыёне, а таксама сьпеў Цьвіркі, пайшлі добра. Нарваліся на нейкую журналістку, якая прыехала разам з намі. Распытвалася. Паінфармавалі. Зьмесьціць артыкул у тыднёвіку гораду Монс. Казала, прышле гэны нумар.Пэр прыехаў з Рыму. Пачынае падрыхтоўваць наш з Паўлюком выезд. Прывёз таксама з сабой партрэт кардынала Тысэрана з прысьвятай „кіраўніком студэнцкага дому”.
28.5.51
(ВШ) Быў запрошаны да нас епіскап Слосканс з нагоды яго 25-годзьдзя епіскапскай працы. Ансамбль прывітаў епіскапа одаю (музыка М. Равенскага, словы С. Ясеня), пасьля старшыня БСЗ сказаў прывітальнае слова. Уручылі юбіляру кветкі, альбом і запісаную оду. Епіскап падзякаваў і сказаў колькі словаў аб сваёй працы /частка якой прайшла ў Беларусі/.
30.5.51
(ЯЗ) Закончыўся навучальны год. Няма прыямнейшых і прыгажэйшых лекцыяў, як лекцыі апошнія. Пачуцьцё, што нешта зроблена, так прыем-
У Брусэлі ў дзень вясельля праф. Дэніса: (зьлева) Уладзімер Цьвірка, Мікола Равенскі, Янка Запруднік. Алесь Марговіч. Чэрвень 1951 г.
на казыча сьведамасьць як студэнту так і прафэсару, думаю. (...) I ці ж не вялікая гэта праўда, прыпомненая сяньня прафэсарам? — „Усё йдзе ў забыцьцё й нябыцьцё, што не шэдэўр, што не мастацтва. Чаго ня зьнішчаць людзі, тое час зьнішчыць. Перажыве толькі мастацтва, прыгаство, веліч, шэдэўр..." I ціня варта было б на гэтым месцы задумацца, што кажны з нас упаасобку, як і цэлая група разам гэта мастакі вялікага беларускага твору які мае так шмат аспэктаў і што веліч гэтага твору залежыць ад нас самых.
2.6.51
(ЯЗ) Гулялі ў прафэсара Дэніса на вясельлі. Езьдзілі недзе за Брусэль да бацькоў ягонае жонкі. (...) Вянчаў сам рэктар Лювэнскага ўнівэрсытэту /біскуп ван Ўаенбэрг/. Пасьля пайшліна „гульбішча”: выпіліпа пару чарак й „закусілі” цыгарэтамі. Пафатаграфаваліся /ансамбль / колькі сяброў былі ў народнай вопратцы/, папяяліды вярнуліся галодныя, якваўкі, дамоў.
13.6.51
(ВШ) Прэзыдэнт М. Абрамчык, будучы колькі дзён у Лювэне, падзяліўся са студэнтамі сваімі ўражаньнямі з паездкі ў Рым. Ягоны даклад заняў каля 2-х гадзін.
У Брусэлі ў дзень вясельля праф. Дэніса: (зьлева): Паўлюк Урбан, Янка Запруднік, Уладзімер Набагез, Мікола Равенскі, Леанід Карась, Алесь Марговіч. Чэрвень 1951 г.
30.6.51
(ЯЗ) Такая прыемная змука!.. Нешта падобнае адчуеалася некалі пасьля добрае ранішняе шыхты ў капальні ў пятніцу пасьля адпрацаванага тыдня, калі варочаўся ў гостэль з шасьцю ці сямю фунтамі ў кішэні... Толькі цяпер не пасьля тыднёвае працы, а пасьля гадаеое, і ня з фунтамі ў кішэні, а са сьведамасьцяй аб посьпеху ў экзаменах. Як добра, як прыемна адчуць, што нешта зрабілася, што нечага дасягнулася (хоць з такім еысілкам і хеаляеаньнем!). Цяпер можна гаеарыць канкрэтна аб падарожжы ў Італію.
12.7.51
(ВШ) Калегі Цьвірка й Запруднік паехалі на Кангрэс Студэнтаў на Выгнаньні ў Мюнхэне.
13.7.51
(ЯЗ) Мюнхэн. Ізноў старая Нямеччына. Так і панясло „рамантычнай” мінуўшчынай. Усё перад вачыма: ад узарванае міны ў Чаромсе /у Польшчы, калі ехалі на захад улетку 44-га / аж да агнёў Ротэрдаму...
Цэлую ноч у дарозе. Цягнік набіты ангельцамі у Аўстрыю на „голідэй” пруцца to have a nice time /праеесьці прыемна час/. Пагаманілі крыху. Як хутка ўсё прыпамінаецца. (.. J
18.7.51
(ЯЗ) Мюнхэн. Чатыры дні й ноч, і кангрэс кончаны /мы зь Цьвіркам — дэлегаты ад беларускага студэнцтва/. У выніку ўсяго мяне нагрузілі віцэ-прэзыдэнцтвам. Урэшце можна будзе выспацца...
28.7.51
(ЯЗ) Удалося адпусьціць паўдня на зьведаньне Мюнхэну. Пачалі ад Нямецкага музэю. Што за багацьце! Ад найскладаных апаратаў аж да рэканструкцыяў вугальных ды солевых капальняў. У Das Haus der Kunst /Доме мастацтва/ прабеглі па мадэрных малюнках, а пасьля па клясыках. Багатая калекцыя Рубэнса, Рэмбрандта ды іншых вымагае, зразумела, не гадзіну, а цэлы дзень, каб магчы нацешыцца гэтымі шыкарнымі творамі. (...)
Неспадзяванае падарожжа ў Бэрлін
Улетку 1951 г. нам зь Цьвіркам неспадзявана надарылася нагода пабыць у Бэрліне узяць удзел у арганізаванай амэрыканцамі й заходнімі немцамі акцыі ў адказ на фэстываль моладзі камуністычных краінаў ва Ўсходнім Бэрліне. Мэта контракцыі была прыцягнуць у Заходні Бэрлін з усходняга як мага больш моладзі, каб пераканаць іх у перавагах дэмакратычнага ладу жыцьця. Мы спадзяваліся, што на фэстывалі будзе хто-небудзь з падсавецкае Беларусі.
У міжнародным пляне час быў напружаны, канфрантацыя паміж Усходам і Захадам наростала. У красавіку 1950 г. Саветы зьбілі над Латвіяй разьведвальны самалёт амэрыканскага флёту (загінула 10 асобаў). У травені 500 тысячаў асобаў у Заходнім Бэрліне дэманстравалі супраць камунізму, а ўва ўсходняй частцы гораду гэтулькі ж дэманстрантаў прайшло пад чырвонымі сьцягамі. У чэрвені альянты прызналі Заходняй Нямеччыне права на сваю замежную палітыку й адкінулі савецкую прапанову (разьлічаную на нэўтралізацыю Нямеччыны) аб’яднаць краіну ў адно цэлае. Бонскі парлямант прагаласаваў за далучэньне Заходняй Нямеччыны да дзяржаваў Эўрапейскае Рады. Бон і Токіё наладжвалі прымірэньне з учарашнімі ворагамі, заходнімі альянтамі. Дзякуючы свайму катэгарычнаму антыкамунізму, паступова выходзіла зь міжнароднае ізаляцыі франкаўская Гішпанія. У 1950 г. Вашынгтон аднавіў нармальныя дачыненьні з Мадрыдам і прызнаў яму крэдыты па праграме Пляну Маршала.
Хмары на ўсходзе й на захадзе пачалі згушчацца. Камуністычны Кітай рухаўся да саюзу з Масквой. Пагрозьлівасьць міжнароднае сытуацыі завастрылася ў чэрвені 1950 г., калі паўночнакарэйскія войскі перакрочылі 38ю паралель, запачаткаваўшы Карэйскую вайну. За падбухтораньне да гэтага кроку паўночных карэйцаў Вашынгтон абвінаваціў Маскву. У адказ на карэйскую агрэсію Рада Бясьпекі ААН прыняла рэзалюцыю, якая ўпаўнаважвала ЗША й іншыя краіны на ваенную дапамогу Паўдзённай Карэі.
Рэха Карэйскае вайны прагучэла й на беларускім эміграцыйным панадворку. Прэзыдэнт БЦР Радаслаў Астроўскі заклікаў беларускіх эмігрантаў ісьці дабраахвотнікамі на карэйскі фронт на баку войскаў ААН. Гэта выклікала буру спрэчак у беларускім эміграцыйным друку, дзе й так ляцелі пырскі ад узаемных абвінавачаньняў паміж „крывічамі” й „зарубежнікамі”. Зразумела, ніякага вайсковага набору сярод эмігрантаў на карэйскі фронт БЦР не праводзіла. Хоць беларусы там былі, у тым ліку й некаторыя нашыя сябры па Рэгенсбургу-Міхэльсдорфе: Кастусь Вайцяхоўскі, Алег Дубяга й Юрка Каляда. Але былі яны ў Карэі як жыхары Злучаных Штатаў.
Карэйская вайна толькі ўзмоцніла адчуваньне няўхільнасьці пашырэньня збройнага канфлікту паміж дэмакратычным Захадам і камуністычным Усходам. У ліпені 1950 г. былы прэм’ер Вялікабрытаніі Чэрчыль падаў свой аўтарытэтны голас перасьцярогі перад магчымасьцяй выбуху Трэцяй сусьветнай вайны. Амэрыканскі Кангрэс прызначыў 1,2 міліярду даляраў на падтрымку змаганьня з камунізмам у розных краінах сьвету.
У гэткай атмасфэры заходня-ўсходняй канфрантацыі рыхтавалася ў Заходнім Бэрліне прапагандавая акцыя радыёстанцыі „Вольная Эўропа”, накіраваная на моладзь, якая зьяжджалася ва Ўсходні Бэрлін на вялікі міжнародны фэстываль. Мы з Валодзем Цьвіркам /якога я па старой звычцы зваў Вадзімам/ узялі ў ёй удзел, які я задакумэнтаваў у сваім дзёньніку.
1.8.51
У самалёце. А восьмай гадзіне раніцы вылецелі зь Мюнхэну авіялініяй Air France на чатырохматорным самалёце ў Бэрлін. Народучалавек 60. Нашая група асобаў з 20. Ну, нарэшце першы раз у паветры. Засталося яшчэ, як казаў той, на падводнай лодцы паплаваць. Крыло самалёту засланяе крыху, але відаць нядрэнна. Пагода шыкарная зь лёгкай смугой. Ляцім ня надта высака. Усеўся ля вакна. Збоку сядзяіць Дзіма. Цераз паўтары гадзіны будзем ужо ў Бэрліне, калі... Ну, хіба ўсё будзе, як дасюль...
Бэрлін. Прыехалі сюды з аэрапорту недзе па адзінаццатай. Домік прыемны, але крыху цеснаеата, бо шмат народу. Цэлага паўдня займаліся пісанінай падрыхтоўкай да акцыі: адозвы, пераклады, лісты.
2.8.51
Ужо за поўнач. Ніяк не падходзімся яшчэ зь перакладамі тэкстаў (часта даволі дурнаватых) да выстаўкі „Радыё Свабодная Эўропа". Пад вечар прыходзілі госьці дзесяцёх нямецкіх студэнтаў зь якімі гутарылі на самыя розныя тэмы. Распытваліся яны ў нас, распытваліся мы ў іх. Знаёмства гэтае трэба будзе скарыстаць, каб дастаць, калі магчыма, yea ўсходнім сэктары крыху беларускіх кніжак.
Заўтра паеду мо памагаць рабіць плякаты й надпісы для выстаўкі. На еечар дырэктар перадачаў „Свабоднай Эўропы” містэр Барбэр запрашае нашую 14-нацыянальную грамаду (чалавек 42) на прыняцьце.
3.8.51
Да абеду езьдзілі рабіць карэкту плякатаў; заўтра паеду мо сам рабіць іх. Да нядзелі трэба, каб было ўсё гатова. Вечарам адбылося прыняцьце ў гатэлі Am Steinplatz. Усё было пышна падрыхтавана: добра паелі й папілі. Быў Барбэр. Тыльліх, кіраўннік „Баёвае групы супраць бесчалавечнасьці”, сказаў пару прывітальных словаў. Пасьля зноў пілі, елі й дыскутавалі.
Што за інтэрнацыянал! Справа ў мяне сядзеў эстонец, зьлева баўгарац, латышка, чэх і г. д., насупраць альбанец, украінец, амэрыканец і г. д. Гутарыцца на ўсіх мовах: з адным па-нямецку, з другім па-французску, з трэцім па-ангельску. Як добра ведаць мовы й магчы сказаць сёе-тое!..
Назад вярнуліся на таксі, бо падземнай чыгункай было ўжо запозна. Нэрвова чалавек крыху напружаны, але ў гэткай атмасфэры ўсё гэта расьсейваецца. Пабачым, што будзе тварыцца ў нядзелю. Няўжо й зь беларусаў прынясе каго-небудзь на выстаўку?..
4.8.51
Крыху нуднавата. Арганізацыя гэтай цэлай гісторыі з выстаўкай, з радыёперадачамі нешта надта нявыразная. Ніхто нічога ня знае, а калі знае, дык маўчыць. Нешта ўсё мямляць, віляюць хвастом ды загаворваюць зубы. Славакі, туркестанцы, украніцы й беларусы, відаць, тут не на месцы. Па радыё гаварыць ня можам, нацыянальнага сьцягу вывесіць ня можам. „Не гаварэце завойстра, ня лайце зашмат, без палітыкі, без палітыкі!.." Хочуць палітычную барацьбу весьці, гаворачы пра Плятона, Сэнэку ды Пампадур... Трэба будзе ў „Бацькаўшчыну” /беларуская тыднёвая газэта, якая выходзіла ў Мюнхэне/ артыкул напісаць. * Пасьля вячэры хадзіўзЗарэвам (баўгарац, журналіст з Парыжу) на праходку. Міжіншага, запытаўся ў мяне: „Ці ня думаеце вы, што ўкраінцы рыхтуюцца пасьля вайны, якое яшчэ няма, стацца намесьнікамі Савецкага Саюзу?” Так, часам выглядае на гэта...У нашым доме сяньня сацыялістычная моладзь ладзіць патанцулькі. Пазычыў у баўгарца кніжку аб Ялце /Ялцінская канфэрэнцыя/. Калі вочы дазволяць, пачытаю крыху.
5.8.51
Вечарам хадзілі на прыняцьце да нямецкіх студэнтаў. Была там група амэрыканскіх студэнтак. Прайшло нядрэнна, толькі крыху заафіцыяльна: увесь час за сталамі.
(...) Выглядае тут так, што нашае супрацоўніцтва з радыё „Вольная Эўропа” на гэтых пару перакладах і закончыцца. Тым лепш... Сяньня быццам бы мелі адкрыць выстаўку. На ўсходнім сэктары ўжо пачалася. Пра перабежчыкаў пакуль што ня чуваць.
‘Артыкул, ці лепш сказаць рэпартаж, я напісаў гл. I. С. „Аб Бэрлінскай трагікамэдыі". “Бацькаўшчына" №70, 19.9.1951.
6.8.51
Выстаўка ўжо лічыцца адкрытай, хоць яшчэ ня ўсё скончана. Сяньня ўжо была маса FDJ-цаў /Фэдэрацыя нямецкай моладзі/з усходняга сэктару. Мы пытапіся пра беларусаў нічога ня знаюць. (...)
Ад Валодзі /Дунца/ атрымалі тры пачкі літаратуры.
7.8.51
Пад вечар езьдзілі да др. Гільдэрбрандта туркестанец, украінец і я на гутарку аб „нямецка-расейскім сяброўстве”. Др. Гільдэрбрандт, як і ягоныя супрацоўнікі, еідаць, мае добрую волю стварыць эўрапейскае супрацоўніцтва. Існасьці гэтага, што яны разам з расейцамі робяць, яны сабе не ўяўляюць. Усход Эўропы для іх гэта суцэльны туман з гледзішча палітычнага, сацыяльнага й культурнага. Слухалі нашую гутарку з шырока расчыненымі вачыма, бо для іх гэта ўсё новыя рэчы.
8.8.51
Да абеду мелі Versammlung /сход/. Нейкі мадзярскі журналіст зрабіў нам даклад аб „мікрафоне", г. зн. аб працы на радыё. Пасьля абеду меў службу пры выстаўцы. Рабіць там няма чаго. Чытаў пакрысе.
9.8.51
Раніцай быў містэр Барбэр. Гаварыў пра магчымасьці перадваньня па рыдё дыялёгаўу тых мовах, якія маюць свае сталыя радыёстанцыі. Варта было б і нам напісаць што-небудзь.
Па абедзе езьдзілі ўтрох туркестанец, украінец і я гаварыць з Kampfgruppe /’’баявая грула’/ наконта сяньняшняга выступу па рыдё й перад публікай у Titania Palast. Ну, зразумела, нічога ня выйшла, і тым лепш, бо ў «велйкорусскую лавочку» ўлезьці, дык сам замажашся й іншых умажаш. На вечар усё ж хадзілі. Народу было шмат. Гаварылі ў агульным нядрэнна, а паляк, і нат обэрбургермайстар Ройтэр, прызналі Ўкраіне й Беларусі права на свабоду. Нашыя дыскусіі, што вядуцца тут ад часу нашага прыезду, відаць, не пайшлі надарэмна. Але ўсё ж расейшчына моцна сядзіць тут. (...)
10.8.51
Перад абедам быў др. Тыльліх. Гаварыў аб вольнай Эўропе. Па ягоных словах, Kampfgruppe ня мае нічога супраць незалежнасьці народаў Савецкага Саюзу. Прасіў інфармаваць іх аб праўдзе пра справы Ўсходу. Перад ім прыяжджаў таксама з Rias /амэрыканская радыёстанцыя ў Бэрліне/ па інтэрв’ю. Цьвірка сказаў там пару словаў. Заўтра а 6-й раніцы перадаваць быццам бы будуць. Пачуць мусіць ня прыдзецца.
Пасьля абеду меў крыху службы пры выстаўцы. (.. J
11.8.51
Дзень прабадзяўся па месьце. Хадзіў з пацанкай з Усходняга Бэрліну ў кіно. Ну й наваліла іх у заходні сэктар усе вуліцы заладованы. Па адзеньні
пазнаеш, хто з „Вэсту”, а хто з „Осту". Каб іх усіх паставіў у калёны, дык зрабіў бы большы парад, чымся там на ўсходнім сэктары. (.. J Сяньня перайшлі два чэхі з усходняга сэктару. Мы сеаіх хіба не дачакаемся... Пасьля ўчарашняга вечару/вечарына, танцы/чалаеек чуецца неяк крыху не на месцы: шукаеш ці чакаеш нечага (мо некага), сам ня ведаючы чаго.
14.8.51
У пакоі дыскутуецца справа начных лякаляў. Эстонец і румынец, што ведаюць усе лякалі навылет, падаюць усе даныя й кошты. Трэба будзе хоць з раз схадзіць у адзін ці другі. Тут ёсьць пару славутых лякаляў якія неадлучна належаць да надліа характэрных рысаў Бэрліну.
Сяньня быў у расейскай зоне зусім прыпадкова, праз дурноту шофэра. Добра, што быў з намі мадзяр, які ведаў, што гэта расейская зона й нарабіў крыку. Яшчэ ня было запозна завярнуць назад. Сталася гэта на Potsdamerplatz, зь якога цераз руіны еідаць маса сьцягоў плякатаў, чырвані... Пасьля езьдзілі на славуты Branderburger Tor-літовец, латыш, мадзяр, эстонка, дзьве дзяўчыны з FDJ I я. Зьведалі манумэнт, пастаўлены на славу савецкім героям, што „загінулі за свабоду Савецкага Саюзу”. Чатыры чырвонаармейцы з аўтаматамі стаяць на варце. 3 адным прабаваў гутарыць па-французску (у гэты час мадзяр фатаграфаваў) не разумее. Кажа: „Ты энгліш?”„Не, — кажу— я франсэ”... На гэтым і скончылі. Страшнавата крыху калі глянеш на аўтаматы ды ўявіш сабе блізіню небясьпекі.
Побач стаіць спалены Райхстаг, заросшы травой зьвярынец зь некалькімі ўцалелымі статуямі. Перад „Торам” з аднаго боку вуліцы стаіць дошка з надпісам „You are leaving British Sector”/Вы пакідаеце брытанскі сэктар/, а з другога боку вуліцы — „Der Anfang des demokratischen Sektors” /Пачатак дэмакратычнага сэктару/. Had „Торам" хлешча чырвоны сьцяг. Па другі бок сьцягі, надпісы, плякаты й групкі моладзі паглядаюць у недасяжнасьць „другога сьеету”.
Пасьля былі на стадыёне, дзе ў 1936 г. адбывалася Шостая сусьветная алімпіяда надзвычайная будыніна на сто тысячаў людзей зь некалькімі скульптурнымі прыкрасамі побач у траўніках. На каменных табліцах павыбіваныя прозьвішчы алімпійскіх пераможцаў. На вячэру вярнуліся назад. Галоўнае з Бэрліну пабачыў ужо й буду мець пару здымкаў.
16.8.51
Ноч у Бэрліне... да раніцы. Пачалі ад славутага начнога лякалю Resi. Formidable /надзвычайна/І Найлепшае гэта Wasserspiel ігра фантану пад гукі аркестры. Адзіная характэрнасьць у Бэрліне: на сцэне фантан самыя розныя формы й камбінацыі формаў, самыя розныя колеры. На сьценах паабапал таксама паўладжваныя фантанчыкі ў залатым сьвятле. Пры кажным стале тэлефонны апарат і нумар, што відзён здалёк. Хочаш затэлефанаваць да дзяўчыны за нейкім там сталом запрасіць
да танцукаліласка... Тут пад рукой Rohrpost: хочаш напісаць запіскунапісаў, спусьціў у кругленькай баначцы ў дзірку ў поручні, і паветрам панесла ў цэнтралю, а адтуль на паданы нумар.
На сярэдзіне залі вісіць куля зь люстэрачкаў. Тушыцца ствятло, з двух бакоў пражэктары мяняюць сваё сьвятло й куля круціцца. Гпядзіш на яе й здаецца ўся заля вакол ходзіць. Народу поўна. Пад канец пасвабаднела крыху. А трэйцяй раніцы паехалі далей.
Maskenbar...Дваакардыёны, чырвонае сьвятло, дэкальтэ, кароценькія спаднічкі... Таўсьцюха, што прадае піва, і тая ў кароценькай страхоцьце... Адтуль паехаліяшчэўадно месца. Амэрыканцу, што ехаўза намі, ня можна было туды, дык пайшліў бар насупраць. Бабы п ’яныя толькі падыходзь. Ну зразумела, фіці-міці патрэбныя. Тут яшчэ выпілі па бакалу I дамоў Па дарозе запыніла паліцыя, але абыйшлося ціха. Захутка ехалі быццамбы. Задваццацьшостая. Трэбапрыкархнуцькрыху.Вечарам прыходзілі нямецкія студэнты на дыскусію. Акрамя др. Бэрдзімурата /туркмэн/і мяне, з нашых больш нікога ня было. Іх было чалавек сем. Найбольш забаўляў іх Бэрдзімурат. Я зь нейкім на праблему будучае Эўропы зьехаў (праблема, якая асабліва тут, у Бэрліне, апошнім часам дыскутуецца бязупынна). Якпасьля аказалася, ён сам поўрасеец, прынамсяягоная маці расейка. Ня дзіва, што яму й хочацца расейскую палітыку ад Мікалая II пачынаць ды галоўна, каб гэта ўсё як-небудзь без вайны ўладзіць.
Да аўторка (дзень ад’езду) будзе поўна розных вечароў сустрэчаў, бэшпрэхунгаў /абмяркоўваньняў/.
18.8.51
Субота. Першая гадзіна. Што за фатальны вечар быў учора. Tatjana!.. Каштавала крыху, але добра, што разам яшчэ адзін латыш быў кошты ўдвух пакрылі (па 18 марак). Але што гэта ўсё значыць?! Здалося нам чамусьці, што дзяўчына гэтая ня чыстай справай займаецца. Можа й шпіёніць яна крыху. Зрэшты, у страха вочы вялікія. Вячэралі разам. Пасьля ў Maskenbar трапілі. Выпілі віна, патанцаваў крыху (шыкарна танцуе). Васемнаццаць ёй, мэдыцыну ў Роштаку студыюе. Інтэлігентная бабка... На адзінаццатую з чвэрцяй сьпяшаліся на U-Bahn (мэтро) і (чорт пабяры!) нарваліся на ейнага Freund’a, а на U-Bahn спазьніліся. Прыехалі таксі.
Можа ўзаўтра йзноў на выстаўцы будзе. Што ж, халера, з грашыма слаба. Ну, пабачым.
19.8.51
3 Тацьцянай справа выясьнілася крыху. Учора прыходзіла зноў із сваім „знаёмым”. Пры праеерцы дакумантаў адным паліцаем аказалася, што яна мае два лашпарты: адзін з Роштаку, а другі, новенькі, выстаўлены тут, у Бэрліне. А галоўнае замужняя (18 гадоў!)! Здаецца, што ейны „фройнд”— ці ня мужык ейны. Сяньня ўжо ня прыходзіла. А ўсё ж, як дзяўчына дыямант!.. Учора а 10-й было адкрыцьцё Адзінаццатага агульна-
га зьезду прадстаўнікоў нямецкага студэнцтва. Прамаўляў Якуб Кайзэр, міністар Бундэсрэгірунгу /фэдэральнага ўраду/ ў прысутнасьці шматлікіх „эфдэётлераў" /FDJ — арганізацыя ўсходнянямецкай моладзі/. Па абедзе пачалося паседжаньне. Прачытаў на ім I пакінуў лрэзыдыюму зьезду прывітальны ліст ад ЦБАА /Цэнтралі Беларускіх Акадэміцкіх Арганізацыяў/, які мы тут напісалі.
А чацьвертай гадзіне Бэрдзімурат, Лабунька /Міраслаў, украінец, студэнт зь Лювэну/ I я езьдзілі да др. Гільдэрбрандта, дзе якраз быў і маёр Клімов. Шукалі кампрамісу для супрацоўніцтва між немцамі ды народамі Савецкага Саюзу. Ну, ведама, да нічога не дайшлі. Скарысталі нагоду, каб узяць у Клімава аўтографы да ягонае кніжкі „Berliner Kreml”.
Ноч іраніцу прагулялі па горадзе: Дзіма, турак Калія ды я. Ад дзесятай да дзесятай. Аббегалі палавіну места спачатку было ўсюды зацесна, а пасьля запуста. Пад раніцу напароліся на турэцкі лякаль „Рома". Ну, тут далі дыхту. Але й па кішэні стукнула: шклянка піва дзьве маркі!
Дзяўчат дамоў адвезьці не ўдалося, хоць праседзелі да дзесятае раніцы. Сяньня ладзілі Abschiedsabend /разьвітальны вечар/. Крыху патанцаваў. Змучыўся, як ліха, бо заснуў усяго пару гадзінаў перад абедам.
Заўтра ў дарогу...
У Рыме бібліятэка й экскурсіі
23.8.51
Лювэн. У наступную сераду едзем далей/у Італію/: пэр, Паша /Урбан/і я. У гэты час трэба налісаць пару рэпартажоў з праежджанага. Алесь /Марговіч/ вярнуўся з Ангельшчыны. Прывёз мне адрас і здымкі Колі Печанка /сябра зь Міра/. Напісаў яму ліст і цікава будзе сустрэцца.
Засьцярога: Зь ніжэй прыведзенага запісу ня трэба рабіць высновы, што мы ў Бэрліне дапушчалі палавую распусту. Далёка ад гэтага там была чыстая рамантыка, плятанізм ды сэксуальнае фантазіяваньне, часамі з падхмеленай галавой.
26.8.51
Цікава, як мяняецца ў чалавека пагляд, ці сьветагляд і, цесна зьвязаныя з гэтым, паводзіны. Канкрэтна: месяц падарожжа, рэстаранаў, выпівак і жанчын, і ўжо цягне далей. Да чаго?.. Хто яго ведае бадзяцца хочацца, танцаваць нашчыльна й г. д... Можа й грэшна, але на кажную спатыканую спадніцу глядзіш цяпер вачыма вось гэткага бадзякі. Чалавек робіцца больш нахабным, больш цынічным, хоць гэта ня прыймае зусім страшных разьмераў. Межы ёсьць межы... Аднак, як той прафэсар Дэніс казаў пазаўчора, калі мы з Паўлюком складалі яму візыт: ,,Le voyage forme la jeunesse” /Падарожжы фармуюць моладзь/. Цяпер ясна, бо адчуў на сабе, як могуць, пад уплывам сацыяльных ці маральных абставінаў, тварыцца распусьнікі.
Усё ж глыбока памыляецца той, хто цьвердзіць, што ў 25 гадоў чалавек канчаткова сфармаваны з гледзішча характару й сьветагляду. А мо ня ўсе такія, якя?..
30.8.51
Нарэшце пасьля шасьці ці васьмі месяцаў дачакаліся таго, аб чым столькі марылася й столькі гаварылася /падарожжа ў Італію/!.. Пагода цудоўная. Выяжджалі зь Лювэну-узыходзіла сонца й над сенакосамі віўся туманок. Сьвет увесь інакш сяньня выглядае... Увечар, праехаўшы Францыю, правядзём вачыма заходзячае сонца ў Швайцарыі.
Люксэмбург.
Паміж дзесятай і адзінаццатай праехалі бэльгійска-лкжсэмбургскую мяжу. Направа ляжыць шэры Люксэмбург: ашчыкатураныя шэрым цымэнтам дамы й графітавыя стрэхі. Места супакою й ціхае ідыліі...
Страсбург.
Духата... Абедалі ў Францыі. Папрабавалі апэрытыву: Dubonnet, Bordeau, белага віна й лікёру. Цяпер піва хочацца.
Праглядаю крыху італьянскі Assimil /падручнік італьянскае мовы/.
Швайцарыя.
А пятай гадзіне былі ўжо ў Балі. Прыдзецца яшчэ пабачыць добры кавалак Швайцарыі. Купіў бутэльку піва выпілі ўтрох. Пачынаюцца горы. Тут, як выглядае, усе паравозы электрычныя. Гледзячы на горы, прыпамінаюцца добрыя часы ў Камблю.
31.8.51
Італія. У Міляне мусілі мяняць цягнік на Вэнэцыю. Ледзь убіліся. На сядзячае месца слабая надзея. (...) Вобраз Швайцарыі яшчэ ня зьнік з вачэй, асабліва ілюмінаванае возера й горы. Гэта была запраўдная казка!.. Яе ў словы ня ўложыш, каб перадаць тое, што перажылося. Асабліва з агеньчыкамі на горах не разьбярэш, дзе агні, а дзе зоркі. (...)
Вэнэцыя. За дзень наладавалася столькі ўражаньняў столькі малюнкаў і здарэньняў што дзень гэты выдаецца цэлай эпохай. Раніцай, каля сёмай гадзіны, былі ўжо ў Вэнэцыі, брудныя, змучаныя. 3 гатэлем справа не пайшла так лёгка, як уяўлялі сабе прышлося палазіць крыху пакуль знайшлі пансіён Bucintoro. 3 усіх чатырох вокнаў від на мора, абтокі, гандолі й кавалак места. Ясна, было не да спаньня пасьля таго, калі крыху абмыліся ды пасьнедалі. Яшчэ ніводзін горад не зрабіў на мяне такога моцнага ўражаньня. Гэта запраўднае места палацаў, зялёна-блакітнае вады, сонца, гандоляў і, як выглядае, нядрэнных дзяўчатаў. (...)
1.9.51
Флярэнцыя. Тут усьпелі агледзець сёе-тое. Забадзяліся да паўсьмерці. Бачылі статуі Мікелянджэля ды іншых мастакоў зубіла перад палацам Мэдычы. Аглядаць ёсьць столькі, што даводзіцца толькі абмяжоўвацца стварэньнем агульнага вобразу агляданых рэчаў.
Начуем у манастыры, што стаіць на краю места на гары і зь якога відаць Флярэнцыя, якая разьлілася ў агнёх і агеньчыках паднізам.
За гэтых колькі дзён падарожжа выдалі пару дзесяткаў тысяч ліраў. Спадзяемся, што пэрава кішэня выцягне.
2.9.51
Раніцай, хоць із спазьненьнем, адслухалі пэраву багаслужбу. Учора прапанаваў нам адслужыць па-славянску з нашым прыпеўваньнем. Ясна, мы не згадзіліся, знаходзячы абаснованыя апраўданьні.
Да абеду зьведалі музэй Gli Offici адзін з двух найвялікшых у Флярэнцыі, дзе знаходзяцца творы найвыдатнейшых італьянскіх скульптараў, маляроў ды рэпрадукцыі грэцкае скулыітуры. Пасьля адпачынку хадзілі йзноў у места. Купілі білеты на Рым. Зьведалі Santa Maria Nova, дзе адбываўся сабор уніі ў 1439 г. й дзе пахаваны бізантыйскі патрыярх Язэп /Ізыдар?/, які памёр тут жа пасьля падпісаньня акту уніі. (...)
Вячэралі ў манастыры. Вечар правялі ўтрох на лавачцы, разглядаючы асьветленую Флярэнцыю й дыскутуючы над пытаньнем зараджэньня, сучаснасьці й прышласьці сяброўства пэра Робэрта зь беларускімі студэнтамі. Паводля яго, усё прыйшло праз Божую волю. Дзякуючы ёй, Рагулі й нашым добрым якасьцям, ён стаўся тым, кім ён ёсьць цяпер. Ніякіх падзякаўдляяго асабіста няхоча чуць. Дзякаваўза тактоўнасьць да Паўлюка з майго боку, калі, прагульваючыся, яяму/пэру/шапнуў каб ёнзаняўся крыху Паўлюком, які чуўся сяньня й па абедзе слабавата. Заўтра трэба будзе ўстаць раней, каб магчы быць на літургіі, якую служыць пэр...
4.9.51
Учора да абеду й пасьля дааглядалі Флярэнцыю. Але ўсё гэта глупства ў параўнаньні з ночай ў нашым San Miniato. Што за кашмар, і што за камары! Мо каб вокнаў не адчынялі, дык ня так было б. Заснуў толькі недзе каля чацьеертай, а палавіна сёмай ізноў бзынкалі над вухам, каб яны падохлі. Да абеду хадзілі глядзець Pitti другі вялізарны музэй. Такое скопішча мастацкіх твораў што ўвайшоўшы чуешся прыдушаны ўсім гэтым і, зразумела, за гадзіну часу нельга разгледзець усё дэтальна. Пасьля абеду наведалі San Marco манастыр з творамі некаторыя надзвычайнай сілы Фра Анджэліка.
У Рым прыехалі ўчора ўвечар. (...) Сяньня хадзілі глядзець на базыліку сьв. Пятра не стае словаў, каб выказаць прыгаство гэтага бясцэннага твору!.. Пасьля абеду йзноў бадзяліся ад манумэнту да манумэнту. Пэр з гордасьцяй паказвае нам горад сьв. Пятра.
5.9.51
Пачалі працу. Да абеду ў Bibliotheque de I'Institut Oriental. Пэр так добра завіхаўся, што зараз жа перад намі ляжала куча твораў Пірлінга аб суадносінах між Рымам і Расеяй. Ня думаю, каб мы знайшлі там шмат.
Можна будзе збольшага перагледзець іх. Затое ёсьць шмат іншых рэчаў, зь якіх мы напэўна скарыстаем.
Атрымалі па сорак тысячаў італьянскіх ліраў. Гэтага паеінна стаць нам да канца. За дзень, за памешканьне й яду, плоціцца тысяча, а рэшта на іншае. (...) Пэр у пятніцу /пазаўтра/ад’яжджае.
6.9.51
Хадзілі на Форум Мусаліні стадыён, дзе меліся адбывацца ў 1940 г. алімпійскія гульні рэч, якую нельга раўняць са стадыёнам Гітлера ў Бэрліне. Там масыўнасьць, блёк, маналіт, нешта накшталт Калізэю рымскага; тут мастацтва, грацыя, багацьце й ня меншая магутнасьць... Басэйн, праўда, меншы, але з пакрыцьцём, з шыкарнай тэрасай і непараўнальна прыгажэйшы. Заўтра, калі дазеоліць пагода, пойдзем плаваць.
7.9.51
Раніцай хадзілі з пэрам у „Прапаганду” аддзел каталіцкае акцыі, што займаецца місіянерстеам. Там, быццам бы, мае нешта быць аб Беларусі, якая ў свой час (а можа й цяпер) разглядалася, як краіна для місіянераў (!). Па дарозе завязалася гутарка з пэрам аб нашай дысэртацыі. Па-ягонаму еыходзіць, што трэба пісаць аб суадносінах Ватыкану зь Беларусяй і што немагчыма гаеарыць аб палітычным характары, г. зн. даводзіць беларускасьць Вялікага Княства Літоўскага й падобнае, бо, бач, гэта не на тэму й могуць абрэзаць падобныя рэчы. Я сказаўяму, што ў гэткім выпадку гэта будзе работа дэструкцыйная з сучаснага гледзішча й што гэтага мы рабіць ня будзем. Памякчэў крыху. Трэба час ад часу прывучаць яго да гэтае думкі. (...) Сустрэліся сяньня еыпадкоеа з Фэліксам Рутэнам /Feliks Ruthen/. Журналіст (кажа, адстаўны цяпер), галяндзец, вясёлытып... Слухалі беларускія перадачы з радыё Ватыкану. Гэеарыў сп. Конюх /Пётра/. Ясна, тэма й тэкст усё гэта ён атрымоўвае гатоеае. Ну, але ўсё ж беларускія перадачы.
8.9.51
Дзень правялі ў бібліятэцы. Столькі кніжак! Відаць, яны тут ужо па сорак гадоў і ніхто яшчэ не заглядаўуіх... Масы кніжак аб Беларусі, адно чытай... (...)
9.9.51
Да абеду пабачылі деа музэі Капітолю. А трэйцяй гадзіне адпраеілі пэра ў Монт Алівэтто. Паабедзьдзе правялі з Фэліксам Рутэнам старычок надта сымпатычны й знае вельмі добра Рым. Прагулку нашую закончылі трыма бутэлькамі белага еіна. Дамоеіліся сустрэцца йзноў у сераду.
10.9.51
Дзень у бібліятэцы. Чытаю Доўнар-Запольскага аб беларусах на розныя тэмы: сацыялёгія, абычаі, пісьменстеа й г. д. (...)
Італьянская мова, хоць марудна, ды йдзе.
12.9.51
Учарашні дзень пакінулі ў бібліятэцы. Сяньня ад чацьвертай ізноў хадзілі з Фэліксам, ці з Фэлічэ, як ён нас просіць называць. Зьведалі яшчэ адзін цудоўны парк з фантанамі, статуямі, калянадамі, пальмамі, кедрамі й гармоніяй, якая пераплятае ўсе гэтыя элемэнты ў адзін ціхі сугучны акорд камфорту, чару. Зьведалі пляц Гарыбальды й Аніты, ягонае жонкі; капліцу, дзе пахаваны італьянскі паэт Tisso, трагічнае жыцьцё якога апяваў Гётэ.
Сп. Рутэну, відаць, мы спадабаліся: наступнае спатканьне запрапанаваў на сыботу вечар. (...)
15.9.51
3 дасюлешніх вечароў у Рыме сяньняшні быў хіба найпрыгажэйшым і найрамантычнейшым. А ўсё Фэлікс. Узяў з сабой рукзак, упакаваў у яго сваю вячэру. Туды ж і мы дакупілі хлеба й каўбасы, I так шыкарна павячэралі на пляцы разам з усімі італьянцамі, што тут жа побач, таксама, як і мы, елі свае „шпагеты”.
Аглядалі стары Рым: Капітоль, Палятын, руіны мінулае славы. Якое незаціральнае ўражаньне! Што за сумесь абломкаў старых калёнаў, муроў у сьвятле электрычных і нэонавых лямпаў дваццатага веку! (...)
16.9.51
Да абеду йзноў хадзілі з Фэліксам. Нацыянальны музэй яшчэ адна прыгожая казка Рыму. Уладжана ўсё на месцы старых „тэрмаў” /лазьняў/, сяньня абдзёртых з мармару што ўяўляюць сабой вялізарныя руіны з захаванымі яшчэ сям-там зводамі магутных сьценаў. Абыходзячы гэты абшырны музэй, у вочы кідаецца надзвычайная зьмена дэкарацыі: раз знаходзішся ў музэі, раз у глухіх руінах, далей на вуліцы, пасьля у нейкім парку, далей у манастыры... / ўсё стэлі, мазаіка (гэтую мазаіку імітаваў Мусаліні на сваім „Форуме”), статуі сумныя бясконца... La vie est passagee, як кажа Фэлікс, et de la — la tristesse... /Жыцьцё мімалётнае, i адсюль смутак/
I сапраўды наганяюць сум на чалавека сваім няўміручым прыгаством. Там, перад гэтай Афрадытай (копія Афрадыты Фід’яса) можна праводзіць гадзіны, не кранаючыся зь месца. Там можна філязафаваць і маліцца. (...)
Фэлікс вялікі мастак-праваднік! Як ён умее падабраць мамэнт, пэрспэктыву паказванае рэчы. Сяньня завёў нас у Quattro Coronati манастыр недалёка ад нас. Цераз царкву мы ўвайшлі ў cortile тылічны шматлікім палацам і манастыром двор, акружаны калянадай, з фантанам, кветкамі й статуямі. Цішыня абсалютная, падвойны pad калёнак, пышная зелень і пасярэдзіне шчабятлівы фантанчык. Але што за музыка, што за сьпеў паэзія, сымфонія, казка. Сюды я з ахвотай вярнуся яшчэ раз, каб прасядзець хоць цэлы дзень.
(Пасьля поўначы) Былі нарэшце ў славутай „Бібліятэцы" /рэстаран/. Народу ня шмат. Пад адзінаццатую пакрысе зьбіраюцца, але што калі ня парамі, дык на адну спадніцу пару пар портакпрыпадае... Музыка добрая можна патанцаваць, калі ёсьць з кім. Бутэлька Lacrima Christi /віно „Хрыстова сьляза’/каштавала каля 900 ліраў. Сходзім можа туды яшчэ ў наступную сыботу...
17.9.51
Езьдзілі сяньня ў Ватыкан. Думалі схадзіць у бібліятэку ды дзе там. Ну й ясна: які чорт пусьціць нас туды бязь ніякага пропуску ні рэкамэндацыі ці накіраваньня. Затое зьведалі музэй. Гэткага багацьця я йшчэ ня бачыў! Цяжка апісаць. Ня то што апісаць — нам патрэбна было цэлых чатыры гадзіны, каб адно аббегчы гэта ўсё, павярхоўна аглядаючы больш важныя рэчы.
Заўтра пойдзем працаваць на старое месца хопіць для нас і там працы. Сяньня атрымаў ліст ад Жучкі. Карась зь Дзімітруком правалілі яшчэ раз экзамены. Бедны Карась яму, дык запраўды не вязе. (...)
А духата страшэнная! Як падумаеш, што мо наступны год у жнівені прыдзецца тут быць, дык аж страх бярэ! I хочацца, і колецца...
19.9.51
Учора йзноў хадзілі з Фэліксам. Аглядалі Новы мост. Вячэралі ў Мільвіё /раён гораду/. Гэты раз ён прынёс усё з сабой: талеркі, відэльцы, бульбу, памідоры, соль, хлеб і настольнік. Дакупіўшы яшчэ крыху шынкі, паелі на славу.
20.9.51
Выслаў урэшце артыкул „Расейцы й інтэрпрэтаваньне нацыянальных праблемаў Савецкага Саюзу”. Можа й надрукуецца. Вось бяда: вочы йзноў падпалі крыху. Перамучваюцца страх як хутка. (...)
22.9.51
Казка прадаўжаецца далей...Сяньня хадзіліў Vilia Borghesa славуты музэй. На „Паўліну” Кановы немагчыма наглядзецца!.. А Бэрніні! Проста ня верыцца, што гэта мармар... На ўспамін купілі калекцыю паштовак.
Гадзін са дзьве пахадзілі пасьля па заалягічным агародзе. Уладжаны прыгожа, запраўдны парк. Цудоўны акварыюм. (...)
Ліст ад Цьвіркі. Ён цяпер у разьездах хіба ў Ангельшчыне.
23.9.51
Вярнуліся з экскурсіі ў Фрэскаты (Frescati) краіна віна й горад, якія завуцца адным назовам, за кілямэтраў 35 ад Рыму. Выехалі а 9-й раніцы ўтрох: Фэлічэ, Паўлюк і я. Пагода цудоўнаясонца, хмаркі, вецярок. (...)
Мамэнты былі надзвычайныя. Асабліва абед. Абедалі ў амфітэатры старых этрускаў, збудаваным на грэцкі манер на схіле гары. Тэатр гэты амаль усё, што засталося ад колішняга этрускаўскага места Туску-
Зьведваньне Рыму й ваколіцаў
з Фэліксам Рутэнам. Верасень 1951 г.
люм. Паўлюк пасьля знайшоў яшчэ старую сьвятыню, ад якой засталася толькі яма, паросшая кустамі, так што зьверху ня зусім і заўважаецца. Але ўвайшоўшы ў сярэдзіну!.. Адчуваеш дрыжыкі на целе... Старыя філяры, на якіх сяньня павыросталі кусты, нешта накшталт дзікага бэзу. Калёны-букеты... Цігэта калёны, цізачарованыя дрэвы?.. / тольківецер шуршыць на вяршынях. Запраўдная сьвятыня прыроды! Тут маліцца
перад абліччам тысячагодзьдзяў; тут пісаць паэзію, сымфоніі, тут натхняцца на несьмяротныя рэчы. Уеесь дзень быў вытрыманы „ў дусе”: прырода, руіны, сонца, вецер і... цудоўнае віно!
Пад еечар зыйшлі ўніз, ізноў у Фрэскаты паслухаць італьянскага фальклёру песьняў пад гітару. (.. J
24.9.51
(...) А чацьеертай паехалі да а. Татарыновіча, зь якім пазнаёміліся іў якога правялі цэлы вечар, дыскутуючы на самыя розныя тэмы. Уражаньне ён робіць прыемнае. Гэта запраўдная кроў / косьць беларуская. Дыскутавалі крыху пра Астроўскага /Радаслава/й Другі Кангрэс. Пагляд ягоны на грамадзкую працу прымірэнчага характару, хоць Астроўскага ён зусім не апраўдвае. Аб Кангрэсе ён надта трапна выказаўся: „Гэта адзін з прыгожых мамэнтаў нашага нацыянальнага ўздыму скампрамітаваны ў засьляпленьні міжлягернае дыпіўскае палемікі. Быў куды лепш арганізаваны за Першы Кангрэс, на якім я сам таксама браў удзел”.
Атрымалі ад яго ягоную працу аб Кірылу Тураўскім з прысьвячэньнем, а таксама два апошнія нумары „Бацькаўшчыны”.
26.9.51
Да абеду хадзілі ў бібліятэку. Ідучы зь бібліятэкі, зайшлі ў царкву Pietro in Vincoli паглядзець на Мікелянджэляеага Майсея...
А чацьеертай сустрэліся з Фэліксам. Хадзілі вакол лазьняў Каракальлі. Выпілі шыкарнага чырвонага віна...
27.9.51
Нуу ватыканскую бібліятяэку так хіба й ня сходзім. Сяньня езьдзілі яшчэ раз, але аказваецца, што Van Landschot /рэкамэндаваны а. Робэртам кантакт/ прыедзе толькі ў панядзелак.
Затое пахадзілі йшчэ па базыліцы сьв. Пятра: кінулі падсумавальны позірк на Рым зь вяршыні купалу, агледзелі багатую скарбніцу базылікі. Я зьезьдзіў яшчэ да Фэлікса па манускрыпт для Mademoiselle Sassen /ягоная знаёмая ў Люеэне/
Ужо ад даўжэйшага часу мучыць думка-праект, падмацаваная аднаго разу йшчэ Фэліксам, калі ён, еыслухаўшы ў кароткіх словах наш жыцьцяпіс, запытаўся: „Чаму не апішаце гэтага? Гэта надта цікава”. (...)
29.9.51
Увечар расьпілі із сп. Конюхам рэшту еіна, якое купілі сяньня ж, еяртаючыся з абедзеннае прагулкі па руінах Forum Romanum.
Расказваў пра цяжкасьці, якія яму прышлося перанесьці перад тым як дабіцца музычнае асьветы. Прасіў каб не забыеаліся пра Маці-Беларусь, ня будучы надта еялікімі нацыяналістамі. Расказаў колькі эпізодаў із сеайго асабістага жыцьця. Відаць, мае надзеычайную сілу еолі дабіцца да
мэты (ён шмат ужо дасягнуў!) і галоўнае, што не заламаўся й не заломіцца, як выглядае, на сьцежцы беларускай...
Сяньня адбылі апошні дзень у бібліятэцы. Шмат знайшлі, яшчэ сёетое даведаліся. Але, тут запраўды можна працаваць. Варта было 6 вярнуцца сюды наступным годам, хоць чэрвень і жнівень павінны быць страшэннымі тут!..
29.9.51
Сяньня зьезьдзілі йшчэ ў катакомбы сьв. Каліста. Завёз нас туды а. Татарыновіч. Зьведалі надта хутка, бо правадніку ніяк не залежыць, каб дакладна паказваць усё. Страшэнна патрасальнае ўражаньне!.. Цэлае падзямельнае места. Бясконцы лябірынт. Без правадніка не дазваляюць хадзіць, бо надта лёгка заблудзіцца. Гэрад у чатыры, а мо й болыл паверхаў. Праходы-вуліцы вузенькія, а паабапал, як нары, грабы. Шмат зь іх цяпер звычайныя дзіркі-паліцы самых розных разьмераў (залежна ад нябожчыка).
Недзе каля дванаццатай разьвіталіся з айцом ля Калізэю. Спадабаўся ён мне надта. He наракае, ня жаліцца, робіць ён тут шмат. Трэба будзе яму й сп. Конюху час ад часу пару слоў падкідаць.
VI
ЛЮВЭН:
СТУДЭНЦКІ БЫТ. КАНЦЭРТНЫЯ ГАСТРОЛІ
• ІзноўЛювэн.
• Міжнародная сытуацыя супрацьстаяньне блёкаў.
• Студэнцкі быт і праца ансамблю.
• Айцец Робэрт.
• Другі год навукі.
• Мікола Равенскі.
• Зь песьняй па сьвеце.
• На сакавіковых урачыстасьцях у Лёндане.
• На працу ў радыё „Вызваленьне” ды Інстытуце Вывучэньня СССР.
• Забойства Леаніда Карася.
Ізноў Лювэн
Пачаўся новы 1951/52 навучальны год. 3 гэтай нагоды а. Аўген Смаршчок адслужыў у Беларускай праваслаўнай капліцы літургію, даў студэнтам красамоўны патрыятычны наказ на дарогу:
Карэньне нашае там, на Бацькаўшчыне! Пільнуйма, каб нашая духовая лучнасьць з Бацькаўшчынай не перарвалася, каб не пасохлі мы на чужыне, як засыхаюць кветкі, вырваныя з агароду..
He марнуйце талентаў, якія даў вам Бог, як слугам сваім, не закопвайце іх, а імкнецеся да разьвіцьця іхнага ў пагоні не за славай, а за ўдасканаленьнем асабістым у кажнай галіне. Дыплёмы й адзначэньні, слава й павага паміж людзей прыйдуць самі, як вынік вашае працы...
Вось мая навука душпастырская й сяброўская ды пажаданьні вам на дарогу новага акадэмічнага году, новага й мазольнага этапу працы
над сабой і, памятайма, ня толькі для сябе. („Бацькаўшчына” № 72, 15.10.51)
Са Шчэцькавай „Справаздачы” (ВШ) й майго дзёньніка (ЯЗ):
1.10.51
(ВШ) На адкрыцьці акадэміцкага году ад БСЗ прынялі ўдзел калегі Запруднік, Урбан I Жучка із толькі што зробленым сьцягам нашага згуртаваньня.
2.10.51
(ВШ) Пачалі перасяляцца з Place Hoover 8 на Place Hoover 19.
8.10.51
(ВШ) Дзімітрук выехаў у Льеж, каб там студыяваць тэхніку.
17.10.51
(ЯЗ) Абедалі сяньня ў Брусэлі: пэр, ягоныя два браты (адзін рэдактар газэты „Het Volk”, другі бургамістар Брусэлю), Рагуля й я. Рэдактар згадзіўся зьмясьціць у газэтах «Het Volk» I «Cite» сэрыю артыкулаў аб Беларусі й ейных праблемах.
22.10.51
(ВШ) Адбыўся агульны гадавы сход сяброў БСЗ. (...) У ўрад еыбралі: старшыня Рамук Вітаўт, заступнік Запруднік Янка, сакратар Шчэцька Васіль, скарбнік Мак Станіслаў, сябра Кіпель Вітаўт.
Сьцяг Згуртаваньня Беларускіх Студэнтаў у Лювэне
30.10.51
(ЯЗ) Набіраюся, так сказаць, літарацкае сьмеласьці. Дзіўна... Нарывае, быццам той падбой на пяце. Бо, трэба сказаць, і па душы жыцьцё стукае. I ня дзіва, што нарывае. Толькі ж некалі й прарвацца мусіць. А гэта й мучыць: калі прарвецца, ускладненьня ня будзе? Гэта хіба таму, што ня ўпэўнены ў свае сілы ці здольнасьці. Пісаць... Ды папрабуй! А столькі сюжэтаў і столькі мамэнтаў! I некалі ж прарвецца гэта...
Нядаўна чытаў Кузьму Чорнага „Выбраныя”такая ж прасьціня. Здаецца, усё гэта глупства: сеў і гатова. А сесьці цяжка, страх перад пяром і паперай. Мо падчытаць крыху трэба? He дарма я цялер за кніжкіўхапіўся. Трэба чытаць, уважліва чытаць, гэта дае сьмеласьці й упэўненасьці.
Учора праходзіў па парку. I зноў ударыла па гэтым самым падбоі, так соладка-балюча. Ударыла лісьцевым дажджом, восеняй; як Алесь кажа, восенскайжурбой. Лісьце, жоўтае... колькіўспамінаўкрыштальнае праўды навявае яно!.. Хочацца й вершаў і прозы. Зрэшты, ня важна гэта, важна, каб нарыў прарваў...
4.11.51
(ЯЗ) (...) Адведаў сяньня сп. Равенскага. Заўтра выйдзе ўжо са шпіталя. Хоць чуецца слаба. Да ўсяго яшчэ прастудзіўся ўзяў.
15.11.51
(ВШ) Кал. Арэшка чытаў рэфэрат аб Беларусі на зборцы „Чужынецкіх студэнтаў’’ у абата Жадэна. Рэфэрат быў кароткі, але дыскусія зацягнулася. Расейцы прабавалі адмаўляць факты, але не ўдалося. Прысутныя былі вельмі задаволеныя рэфэратам, бо дыскусіі былі сяброўскія й дыпляматычныя, што ня выклікала ніякага незадаваленьня. Нават расейцы, еыглядала, нібы згадзіліся з правам Беларусі на незалежнасьць, так як пытаньні іхныя былі адказаныя вельмі гладка й да нічога нельга было прычапіцца.
25.11.51
(ВШ) У Льежы адбылася Божая служба за палеглых слуцкіх герояў. Служба была ў украінскай царкее. Служылі ўкраінскі сьвятар і а. Аўген /Смаршчок/. Пасьля а. Аўген чытаў рэфэрат аб Слуцкім паўстаньні ў сп. Кальніцкага. Зь Лювэну былі кал. Цьвірка, Шчэцька, Жучка й Цімафейчык.
28.11.51
(ЯЗ) Пачаў запісваць словы сп. Равенскага аб ягоных знаёмствах зь беларускімі дзеячамі. Пачаў сьпісваць слоўнік незнаёмых і знаёмых, але слаба зафіксаваных слоў.
2.12.51
(ВШ) УЛювэне БСЗ абходзіла ўгодкі Слуцкага паўстаньня. Ураньні лачалася Божая служба ў Праваслаўнай капліцы, пасьля была паніхіда. Слу-
жыў а. Аўген і пеў студэнцкі хор, кіраваны а. Робэртам. Прысутныя былі беларусы й колькі ўкраінскіх студэнтаў.
Папаўдні адбылася жалобная акадэмія ў сьвятліцы БСЗ. Прамаўляў а. Робэрт. Ён, схарактарызаваўшы гэтую гадавіну, акрэсьліўшы мэту БСЗ у Лювэне, заклікаў студэнтаў да прадоўжваньня ідэі Слуцкага паўстаньня. Цьвірка й Запруднік прачыталі вершы Ясеня. 3 рэфэратам на тэму дня выступіў а. Аўген. Цьвірка прадэклямаваў верш Н. Арсеньневай, пасьля чаго хор запеў„Бывай, мой родны кут і зьеяз” і „Пагоню". Прысутнічалі: а. Робэрт, праф. Равенскі, сэнатар Васіль Рагуля, госьці з правінцыі, гімназісты й сябры БСЗ. Агулам угодкі прайшлі вельмі ўрачыста.
Да ўгодкаў Слуцкага паўстаньня я напісаў верш, падкрэсьліваючы ў ім, з пэўным адчуваньнем віны, камфорт, у якім нам пашчасьціла жыць, а з другога боку — суровую рэчаіснасьць на Бацькаўшчыне.
А. Будзіч
Амы?..
Беларускім студэнтам
Добра песьні складаць, адсылаць на той сьвет Спачуваньні, паклоныда долу, падзякі...
Добра цешыць сябе, што сьвяты запавет 3 нас да ёты выконвае ўсякі.
Добра цела ўмасьціць у выгодны пакой Ды пра Слуцак разводзіць тырады... I расказваць усякаму зь мінай такой, Што у сяньняшні дзень мы ня рады...
А ці ўцяміў з нас кажны, што гэта Слуцк...
Чым спароджаны оды, малітвы збаўленьня?..
Хто ўявіць сабе змог маладую зару,
Што на дроце калючым павісла цярпеньнем?
А над ёю галосяць нямыя гады,
Уядаюцца ветры ў скалелыя ночы.
Скасьцянелы ад сьцюж, як тады, як тады... Молах новыя жыцьці ахвяраў прарочыць.
Ну, а мы? Калі сяньня нам прыйдзецца йсьці?
Ці мы хныкаць ня будзем па гэтай плянэце?
Ці мо тваняй засядзем у ссохлым трысьці?..
Пойдзем сьмерці насустрач? Як Слуцак?..
Скажэце!
„Бацькаўшчына” №77. 16. 12. 51
4.12.51
(ЯЗ) Учора зрабіў у нашым доме даклад пра Італію. Прайшоў добра. Дзякуючы пазычанаму пражэктару змог паказаць нашае падарожжа ў малюнках. Саўка /Міхась/ запісаўся ўжо даць наступны.
Увечары выпілі. Дасталі недзе фляшку чырвонага віна й спаборнічалі: хто выжлакча шклянку адным духам? На першым месцы ўдалося апынуцца мне, хоць пасьля чатырох такіх глыткоў крыху моташна было. Арцюх /Мікола/ узяў другое месца, Цьвірка трэцяе. Закусілі ўсё гэта фрытамі з мулекамі /палоскі жаранай бульбы й марынаваныя ўстрыцы/ і адправіліся граць у „чалавечкаў” /ping-foot/.
Бачыў сёньня пэра. Эх, пэр! Такі сантымэнтальны! Учора яму Алесь /Марговіч/, зь якім ён угледзеўся першы раз пасьля Алесевае тыднёвае адлучкі ў Мюнхэн, сказаў:
— Часамі мне было нялёгка. Дык тады я думаў пра Вас і гэта мяне падбадзёрвала.
— Так, ойча, — кажу, — гэта сказана карасамоўна й праўдзіва. He, праўдзіва й красамоўна.
— Гэта мне так спадабалася. Гэта мяне так кранула... — усхвалявана сказаў ён і дзьве вялікія бобіны ўпалі яму з вачэй...
6.12.51
(ЯЗ) Учора сьвяткавалі сьв. Мікалая. Картэж быў не надзвычайны. Спадабаліся толькі вымаляваная на чырвона статуя амбасадара на пляцы Mgr. Ladeuse і гэныя дзьве бедненькія курчакі, што студэнты цягнулі за сабой прывязанымі да трактара.
Сьв. Мікалая адсьвяткавалі і ў сябе. У пэравых манахаў пазычылі вопраткі й самаход з паперы.(...) Пасьля адзначалі ў Равенскага Міколу й ягоныя 65 гадоў.
11.12.51
(ВШ) Кал. Рагуля даў інфармацыю аб сваім удзеле ў канфэрэнцыі Камітэту Вызваленьня Народаў Расіі ў Вісбадэне. Пасьля разгарнулася даволі цікавая дыскусія.
Архіп Папліска
ДЗЁНЬНІК 12-КІ
Памалу мы асвойталіся ў Лювэне. Толькі мова ніяк не хацела лезьці ў галаву. Калі выдушыш зь сябе што, дык, як той казаў, ні ў плот ні ў азярод. Куды лепш было раней з ангельскай, ды асабліва вуглякопніцкай мовай; там трэба было вывучыць адно слова, і ўжо палавіна лексыкону была гатовая. А часам і ім адным можна было абыйсьціся...
Нашы старыя студэнты ўжо крыху набілі сабе язык і на нас, зразумела, глядзелі згары. Адзін зь іх (цяпер ужо лекар і на ймя Міхась) займаўся вывучэньнем акцэнтаў: ён чытаў свае таўстыя мэдыцынскія скрыпты ўголас першую бачыну зь нямецкім акцэнтам, другую з ангельскім, трэйцюю з гішпанскім і г. д. Наагул цікавы ён хлапец быў, і яму іншыя прысьвячалі шмат увагі. Некаторыя, прыкладам, стараліся справакаваць яго нейкім чынам, каб ён калі строс цыгарэту ў попельніцу. Навет на хітрыкі йшлі: як толькі ён выцягваў руку, нехта падстаўляў попельніцу. Але ўсё надарма ні разу ня даўся ашукацца. Аднаго разу паклалі яму ў чай колькілыжак гарчыцы. Нажаль, ініцыятары спадзяванае рэакцыі так і не дачакаліся: наш мэдык, загаварыўшыся, выпіў спакойна цэлую шклянку. Пасьля толькі сьцьвердзіў, што чай мае дзіўны смак. I ўсё. Праўда, рэакцыя яго была крыху іншай, калі яму адчапілі спружыну ў ложку і ён пабіў свае мэдыцынскія клубы. Ён не разгубіўся, 1 ўзяўшы з сабой адну спружыну, пайшоў наводзіць спраўкі аб ананімным аўтары нягоднага атэнтату. Сустрэўшы на сходах хіміка (проста хіміка, а не таго рэакцыйнага інжынера), адсьвянціўягоўспомней пружынай, бо той, даведаўшыся ў чым справа, ня здолеў схаваць свайго глыбокага задаваленьня. Больш не знайшоў нікога, бо вестка аб ягонай высокай баёвай маралі абляцела дом маланкай.
Цяжка пераказаць усе прыгоды гэтае легендарнае постаці ў студэнцкім згуртаваньні. Трэ было б яшчэ ўспомніць ліст, што ён атрымаў 1-га красавіка аднаго году, пісаны нявіннай дзявочай рукою, ды які зьмяшчаў палкія словы каханьня плюс прапазыку рандэву. Цэлае згуртаваньне ведала гэты ліст напамяць ды вынюхала бадай усе пэрфумы, якімі ён быў насычаны. На жаль, на рандэву зьявіўся толькі наш мэдык ды частка згуртаваньня дзяўчыны ня было й сьледу. Аднак Міхась не паддаўся нашэптам, што быццам бы ліст быў падроблены. He пераканалі яго ідэнтычная папера й пэрфумы, што падсоўвалі яму ў довад, і можа да сяньня, дзесьці за морам, носіць ён той ліст на сэрцы (жонцы варта б гэтым пацікавіцца). Дарэчы ўспомніць таксама прыняцьце, што наладзіў наш герой з нагоды атрыманьня амэрыканскае харчовае пачкі. Запрасіўшы сяброў у свой пакой ды пасьля адпаведнае сьпірытуальнае падрыхтоўкі, ён пачаў крышыць посуд, просячы гасьцей браць зь яго прыклад. Паводля вестак, што дайшлі да нас рабілася бо гэта яшчэ да нашай эры прысутныя вельмі сумленна падышлі да справы і добра вывязаліся з ускладзеных на іх абавязкаў.
Да гэтага тыпу здарэньняў можна залічыць імяніны аднаго з калегаў, пасьля якіх наш Міхась прачнуўся ў ваньне. Для заключэньня дадамо, што слава ягоная выйшла далёка за межы Лювэну. Ён, прык-
ладам, з пашпартам і візаю ў кішэні неяк ухітрыўся арышытавацца на бэльгійска-нямецкай мяжы ды адседзець там дзён тры. Эх, былі студэнцкія часы! (...)
У міжчасе прыяжджалі новыя студэнты. Але між імі нічога жаночага. Наадварот навет вусатыя. 3 рыжымі вусамі прыехаў зь Нямеччыны, з чорнымі з Ангельшчыны. I абодва камэрсанты. Той чорны дык проста з прыроджаным дарам. Ён яшчэ любіў займацца спортам: не пасьпеў прыехаць, як ужо спаборніцтва наладзіў. Першым чынам падбухторыў генэрала (ранга лякальнага значэньня) залажыцца, што той зьесьць пятнаццаць смажаных яек. Іншыя моцна праняліся закладам, ставячы ў сваю чаргу то за, то супроць генэрала. Прыступілі да справы. Няведама, ці чорны вусаты дамовіўся зь некаторымі прысутнымі, а асабліва зь лекарамі, але слухаючы іхных камэнтароў ды фаховых разважаньняў адносна таго, што можа здарыцца зь ім пасьля, генэрал на дзевятым яйку псыхічна заламаўся. Мала гэтага заявіў, што ён гатоў закласьціся, што ніхто з прысутных не даесьць рэшты. Прыйшла цяпер чарга на другога вусатага: ён ахвотна прыняў заклад, зьеў рэшту, пагладзіў сябе па жываце і за выйграныя грошы пайшоў піць піва. Генэрал жа зь непакоем чакаў што здарыцца зь ім. Ня здарылася, між іншага, нічога, акрамя псыхічнай дэпрэсіі, вызванай балючым успамінам страчаных грошай. Як адбіцца? Пэтая думка мучыла яго два дні. На трэйці прыдумаў: ён гатоў закласьціся, што ніхто ня здолее зьесьці на працягу дзесяці хвілін паўкіля цукру. Ваш слуга, Папліска, будучы, як заўсёды, у цяжкім матарыяльным палажэньні, зарызыкаваў. Раней, праўда, папытаўся бокам у лекароў, якія шансы выжыць яму застаюцца, бо за сто франкаў аддаваць жыцьцё не хацелася. Ізноў вусаты пачаў прыймаць заклады за й супроць. Ізноў напятая атмасфэра й сьцішаныя гутаркі. Прызнацца вам папраўдзе, ня вельмі прыемна пачуўся ваш Папліска, пабачыўшы перад сабою поўную міску цукру. Дабівалі маральна судзьдзі, што з гадзіньнікамі ў руках чакалі на старт. Перамогшы ўсё ж пачуцьцё дэфэтызму, з адчаем кінуўся я на цукар. Адна лыжка, другая, трэйцяя... Усіх лыжак пералічваць ня буду, каб ня трымаць вас, чытачы, у завялікім напружаньні. Скажу вам толькі, што Папліска з гонарам вытрымаў гэты экзамен: за дзьве часіны міска была пустая, а кашалёк поўны. Шкада, што гэты тып спорту ня вельмі папулярны, бо я меў бы шансы стацца навет прафэсіяналам.
Прайграўшы бой, генэрал аднак не капітуляваў пачаў шукаць ахвотніка на два кіляграмы цыбулі.
„НаперадГ №26, сьнежань 1953
Сыч /Пётра/
ЗВАЖАЙ, РАЎНЯЙ НА ЛЮВЭН!
(...) — Чаму Лювэн? можа хтось спытае.
Таму Лювэн зьяўляецца важным для нас, што зь яго багатых жаролаў чэрпае скарбы веды трыццаць нашых студэнтаў і тут, як па сваёй колькасьці, так і якасьці знаходзіцца цэнтр нашай навукі на эміграцыі-гэтанашаягордасьць, надзея. ГЬтыхтрыццацьпаррукубудучыні возьмуць рулі розныхгалін нашага дзяржаўнага жыцьця; гэтыя рукі маюць фармаваць наш скрыўлены даўгавяковай няволяй і гнётам воблік: гэтых трыццаць напоўненых ведай мазгоў маюць нам расьсьвятляць імглістыя прасторы так жаданага й чаканага заўтрашняга.
Калі, шукаючы плоскіх камянёў у бруку, апошнімі сіламі й цярпеньнем давалакаюся да 19, Hoover Place, яшчэ на вуліцы чую вясёлы гоман свойскай мовы. Што мінуту цераз няшчыльна зачыненыя дзьверы вырываецца на пляц бадзёры рогат. Брук кончыўся, робіцца весялей, падцягваюся, аж усе сібірскія й ангельскія раўматызмы ляскаюць, як кастаньеты; скрыўлены, як семдзесят 1 сем няшчасьцяў твар фармую ў сьмех дэбютанткі выходзячай на сцэну і ўваходжу ў сталовую. Дружны ўзрыў прывітаньня, моцныя й шчырыя поціскі рук ужо месца пры стале й міска капусты ў беларускім стылі і жыць стала лёгка, здаецца, не на чужыне, 1 дваццаць гадоў засталося за парогам на бруку.
Маладзёж вяртаецца да сваіх тэмаў. А сёньня тэма цікавая, бо кучка палескіх „сэпаратыстых” станоўча ўнесла рэзалюцыю аб адлучэньні Палесься ад Беларусі. Хіба што Беларусь захоча прылучыцца да Палесься. Дыскусія гарачая, а тон ёй надае праваднік палескай групы тут кухар, дзядзька, які ўжо з розных катлоў бяду хлёбаў. Ён у поўнай велічы сваёй улады, з высокай каронай кухарскай шапкі, як булавой палонікам дырыгуе „крапаснымі”, г. зн. дзяжурнымі на кухні студэнтамі й дыскусіяй.
Абед канчаецца. Сталовая пусьцее, а цішыня залягае ў доме. Толькі ідзеце з пакою ў пакой і там застанеце з кніжкамі студэнтаў, каторыя грызуць веду аж трэскі сыплюцца.
У другім пакоі нарада актыву якойсьці арганізацыі, у трэцім цюкаюць на машынцы бюлетэнь, у чацьвертым ізноў грызуць веду. I так аж да вячэры ў доме пры пляцы Гўвэра цішыня й праца. Вечарам праляцецца па спакойных вулічках, хтось у кіно, хтось на шклянку Stella (добрае піва!) 1 йзноў кніжкі й праца да позьняй ночы. Лаўлю свайго добрага сябру, ведамга на лёнданскім грунце з разгулу й стодваццаціпрацэнтнага Дон Жуана: „Ну, як
там нашчот бульбы, каб дроў падсмажыць?” пытаю даўнейшым жаргонам. Круціць галавой: „No money”. Дык хоць раскажы, як з „fare amore”?
— Няма, брат, амораў. Тўт не Ангельшчына. Ты сядзіш зь дзяўчынай, а ў другім пакоі яе матка падцікаецца зь іконай гатовая благаслаўляць... Вот ты тут і схапі шылам кашы. Ды й „парлефрансэ” трэба зубрыць. Дагадваюся, што гэтае апошняе найважнейшае, бо паколькі яго ведаю пэўны, што ня толькі матку, а й цэлы тузін ставокіх аўгураў-цётак сумеў бы пад манастыр падвесьці, а дзяўчыну ў парк выцягнуць. Папросту зь месца ўцягнуўся ў гэта калясо нікім не накінутай, ніякай уладай не пілнаванай і нявымушанай, але ўсімі перасьцераганай дысцыпліны працы.
I так тут ідзе плённая, упорыстая й ахвярная праца науковая й грамадзкая, вырабляюцца характары, пучуцьці абавязку, сяброўскае сужыцьцё, заціскаюцца вузлы прыязьні.
Студэнтаў тут больш, чым стыпэндыяў, і стыпэндыі ня дзеляцца: кажны мае забясьпечанае жыцьцё, усё, што патрэбнае да навукі, і дастае, што праўда, аж скромную суму грошай на кіно ці папяросы. Але навет з гэтых скромных грошай студэнты змогуць плаціць складкі ў арганізацыі ці ахвяры на грамадзкія мэты. Ёсьць тут добра зарганізаваны й знаны сярод чужынцаў із сваіх выступленьняў хор, кіпіць грамадзкая работа, ёсьць як жа сьмелыя, але для гэтых маладых моцных людзей не немагчымыя пляны на будучыню. Бязь ненавісьці ці пагарды сьмяюцца з нашага старэйшага пакаленьня, тэй інтэлігенцыі, якая пагналася за дабрабытам і выйшла з радоў грамадзкіх працаўнікоў: „Бог зь імі! Ім самаходы, фрыжыдэркі, ножкі да фаерплейсу..Мы выцягнем!”...
Дай вам Божа! Верым і на вас разьлічваем.
Шмат бы можна было напісаць аб гісторыі студэнцкага цэнтру ў Лювэне. Як дзесь у 1947 г. дабіліся сюды трох маладых, прагнучых веды людзей. Стыпэндыяў яшчэ ня было й маладыя людзі, каб пражыць, трымаючы перад вачыма кніжкі, абіралі бульбу на кухні. А калі дабіліся стыпэндыяў, прынамсі ня думалі аб сабе, але ўсякімі спосабамі выраблялі месцы й сьцягвалі другіх. Каліў 1950 г. шырака ведамая, сьмелая й дружная „Дванаццатка” пераехала сюды з Ангельшчыны, стварыўся моцны ідэйны й дзейны цэнтр.
Пішучы пра беларускі студэнцкі цэнтр у Лювэне, ня можна ня ўспомніць аб айцу Робэрце ван Каўэлярце дэ Ўільс, папулярна называнага пэрам Робэртам, бо няма магчымасьці аддзяліць аднаго ад друтога. Айца Робэрта я сустрэў у Мюнхэне і меў магчымасьць ня цэлую гадзіну гутарыць зь ім, але й гэты кароткі час выясьніў мне тайніцу ягонай папулярнасьці й вялікай міласьці да яго студэнтаў. ГЬты шустры, вясёлы, гутарлівы сьвятар чалавек вялікай веды, шырокіх
паглядаў, а дначасна скромны, просты, самарытанска добры. Ня хоча слухаць якіхсьці падзякаў, словаў узнаньня, а барані Божа камплімэнтаў. Яго ідэя як найбольш рабіць дабра. Выпрабаваны, адданы прыяцель беларусаў і нашай справы.
Прашу айца доктара Робэрта дараваньня, што аб ім пішу, але інакш нельга. Прыпамінаюцца мне словы студэнта, зь якім я аб гэтым гутарыў: „Аб а. Робэрце трэба пісаць асьцярожна, бо ён ня хоча слухаць ніякіх падзякаў”. Але й ня пісаць немагчыма, калі хтось хоча пісаць пра ЦБАА. Пэта адно з другім неразьдзельнае. Дзякуючы яму, мы тут жывём, як у Бога за пазухай. „Дайце мне, — кажа ён заўсёды, — добрыя аргумэнты сваімі прыкладнымі паводзінамі ды шчырай навуковай і грамадзкай працай, а аб рэшце паклапачуся я сам”.
Будучы коратка ў Лювэне, я спаткаў некалькі людзей з бэльгійскіх таварыскіх ці навуковых сфэраў, якія заглядаюць у студэнцкі дом, прыходзяць на таварыскія спатканьні, цікавяцца жыцьцём і праблемамі беларусаў і шчыра нам прыязныя. Аб студэнцкай моладзі й беларусах гавораць з найбольшым узнаньнем і захапленьнем.
ГЬта яшчэ адна і вялікая — заслуга жыхароў дому нумар 19 пры Гўвэр пляцы ў Лювэне.
Ужо позная ноч. Выцягваюся на ложку й прабую заснуць, бо заўтра прыдзецца каратаць ноч у вагоне й пераходзіць пагранічныя кантролі.
„Porteur, venez me retrouver...” Рэта сусед за сьцяной зубрыць „парлефрансэ”.
— Shut up! крычу яму па-ангельску. Ляж спаць 1 дай заснуць „партэру”! Ужо цягнікі ня ходзяць!
Сусед моўкне, але папера шалясьціць і пад гэты шэлест засынаю.
Буджуся рана. Асеньні вецер сыпле жменямі сухіх лісьцяў у шыбы. Распачынаецца канцэрт касьцельных званоў. А раптам з-за сьцяны:
„Porteur, attendez moi ісі!”
— All right, sir! крычу бадзёра й выскакваю з пасьцелі.
Вечарам праводзяць мяне на станцыю. Лічу: адзінаццаць хлапцоў Добра не дванаццаць: ня будзе Юды.
Сьціскаю ім рукі і, бягучы да цягніка, крычу:
— Зважай, раўняй на Лювэн!
4 лістапада 1951 г.
(„Бацькаўшчына" № 77. 16.12.51)
Міжнародная сытуацыя — супрацьстаяньне блёкаў
Халодная вайна на пачатку 1950-х гадоў убіралася ў самы гарт. Усходнеэўрапейскія эміграцыйныя асяродкі ў Нямеччыне жылі напружаным чаканьнем завайстрэньня канфлікту ламіж Захадам ды ненавісным камунізмам. Нейкі жартаўнік з пачуцьцём чорнага гумару прыдумаў нават „малітву эмігранта”: „Пашлі, Божа, маленькую подленькую вайнішку”...
Супрацьстаяньне двух сьветаў, камуністычнага Ўсходу й дэмакратычнага Захаду, набірала глябальнага характару ў меру кансалідацыі міждзяржаўных сувязяў паабапал „жалезнае заслоны". Мацуючы антыкамуністычны фронт, Вялікабрытанія, Францыя й ЗША афіцыйна прызналі ў верасьні 1950 г. Заходнюю Нямеччыну. Тымчасам завастраўся ваенны канфлікт на Далёкім Усходзе, у Карэі. У кастрычніку таго ж году, калі войскі ААН адбілі назад атаку карэйскіх камуністаў, Пэкін асудзіў Амэрыку за перакрочаньне 38-й паралелі на тэрыторыю Паўночнай Карэі. Паўстала небясьпека збройнага канфлікту паміж войскамі ААН і камуністычным Кітаем. Прэзыдэнт ЗША Гэры Трумэн, запэўніўшы, што ЗША ня маюць намеру займаць кітайскую тэрыторыю, заявіў тым ня менш, што Амэрыка гатовая ўжыць атамную бомбу, каб дамагчыся перамогі ў карэйскім канфлікце. У сьнежні, калі паўночныя карэйцы з кітайскімі саюзьнікамі адбілі назад войскі ААН да 38-й паралелі, Трумэн абвесьціў стан нацыянальнае трывогі, заклікаў сваіх суграмадзянаў уключыцца ў „бітву з камуністычным імпэрыялізмам”. Прыгэтым ён нагадаў, што Амэрыка сваім „арсэналам свабоды" забавязаная бараніць таксама Эўропу.
У студзені 1953 г. Трумэн перасьцярог Сталіна, што цяпер век вадароднай бомбы, і запачаткаваньне вайны пацягне за сабой руіну Савецкага Саюзу. Але Сталін неўзабаве памёр і ў Крамлі пайшло змаганьне за ўладу. У Эўропе ж на заходнім баку „жалезнай заслоны” ўсё больш і больш актуалізавалася пытаньне, якімі шляхамі можна найлепш дапамагчы нацыянальна-вызвольным рухам у цэнтральна-ўсходняй частцы кантынэнту і ў падсавецкіх рэспубліках. Злучаныя Штаты ў парадку супрацьдзеяньня савецкай пагрозе скасавалі прывілейныя тарыфы усім камуністычным краінам. У травені 1953 г. пачала сваю працу радыёстанцыя „Вольная Эўропа”. Неўзабаве ў савецкім блёку зьявілася першая трэшчына: у чэрвені ва Ўсходнім Бэрліне і Ўсходняй Нямеччыне выбухнула паўстаньне. Яго адразу ж здушылі савецкія танкі. У жнівені прэзыдэнцкі кандытат і наступны прэзыдэнт ЗША ген. Айзэнгаўэр заявіў, што Амэрыка павінна дапамагчы іншым народам вызваліцца з-пад „чырвонага ярма”. Адным з зыркіх пацьверджаньняў гэтага ярма былі ўцёкі на працягу таго ж месяца 16.000 жыхароў Усходняй Нямеччыны ў Заходні Бэрлін.
У часе карэйскіх мірных перамоваў кіраўнік савецкага ўраду Георгі Маленкоў задэкляраваў Паўночнай Карэі дапамогу ў намаганьні аб’яднаць краіну, г. зн. у заваёве рэшты тэрыторыі. Але Злучаныя Штаты падпісалі з Паўдзённай Карэяй дамову аб супольнай абароне. Дарога да „аб’яднаньня” была перакрытая, напружаньне ўзрастала. Тым часам Маленкоў даў знаць, што Амэрыка ня мае больш манаполю на вадародную бомбу. Прывід атамнай вайны пагрозьліва ўздымаўся над плянэтай.
3 нарастаньнем ядзерных узбраеньняў працягвалася фармаваньне ваенных блёкаў. У верасьні 1951 г. Паўночна-Атлянтычны Пакт (НАТО) прыняў у свае рады Грэцыю й Турэччыну. У тым самым часе Заходняя Нямеч-
чына, атрымаўшы статус роўнапраўнае эўрапейскае дзяржавы, пачала інтэгравацца ў заходнеэўрапейскую абаронную сыстэму. Неўзабаве Вашынгтон падпісаў ваенную дамову з Аўстраліяй й Новай Зэляндыяй, а таксама Японіяй, якую Амэрыка ўзялася ўзбройваць. У верасьні 1953 г. Мадрыд і Вашынгтон дамовіліся, што Амэрыка будзе карыстацца гішпанскімі партамі й мець на тэрыторыі Пшпаніі ваенныя базы. У сакавіку наступнага году ЗША заключылі ваенны пакт зь Японіяй і далі ёй 100 міліёнаў даляраў дапамогі. Тады ж дзяржавы НАТО згадзіліся прыняць у свае рады Заходнюю Нямеччыну, а ў сьнежні ЗША падпісалі абаронны пакт з Тайванем.
Разбудоўваньне ваенных блёкаў і ядзерных узбраеньняў суправаджалася інтэнсыўнымі прапагандавымі акцыямі на Захадзе супраць „камуністычнае пагрозы”, а на Ўсходзе супраць „амэрыканскага імпэрыялізму” й „буржуазнага нацыяналізму”.
Беларуская студэнцкая грамада ў Лювэне, зразумела, не магла жыць вонках усёй гэтай ідэялягічнай і палітычнай вайны, наадварот мы за ёй інтэнсыўна сачылі, былі часткай яе. Свой уклад у справу пашыраньня інфармацыі пра Беларусь як стратэгічна важны пляцдарм Савецкага Саюзу рабіла беларуская студэнцкая грамада ў Лювэне. Інфармацыя пашыралася галоўна праз канцэртную дзейнасьць. У сакавіку 1954 г. наш ансамбль выступаў у шэрагу гарадоў Бэльгіі, а таксама ў Лёндае. Выступленьні гэтыя можна было б назваць апагеем нашай канцэртнай арбіты. Два рэпартажы аб іх зьмешчаныя далей у гэтым разьдзеле.
Студэнцкі быт і праца ансамблю
Студэнты, як ведама, усюды й заўсёды, прынамся ў пераважнай бальшыні, застаюцца ў палоне свае маладое натуры. Ім вечна хочацца пагуляць, пазабаўляцца, пазаймацца ўсім іншым, толькі ня зубрэньнем, якое адкладаецца на пасьля, на заўтра, часамі на апошнюю перад экзаменам ноч. Здаралася такое і ў нашай лювэнскай грамадзе. Але агулам кажучы, бальшыня нас была ўпрогшыся, у дадатак да навукі, у беларускую грамадзкую ды палітычную працу. Гэтак, управы Саюзу Беларусаў Бэльгіі ды камбатанцкай (вэтэранскай) арганізацыі не абыходзіліся бяз удзелу студэнтаў, ня кажучы ўжо пра Саюз Беларускіх Студэнтаў ды Цэнтралю Беларускіх Акадэміцкіх Арганізацыяў. Вельмі шмат часу аддавалася таксама на пробы хору ды на гастролі нашага ансамблю па гарадох Бэльгіі й суседніх краінаў. Зь дзевяцёх сяброў Дванаццаткі, што прыехалі ў Бэльгію, усе апрача Вострыкава сьпявалі ў хоры. Жучка, Запруднік, Урбан і Шчэцька бралі ўдзел яшчэ і ў танцавальным гуртку. Партнэркамі ім былі студэнткі Вольга Харытончык, Зора Савёнак, Зоя Жалязоўская і гімназістка Таня Родзька.
На нас жа, сяброх Дванаццаткі, ляжаў яшчэ й абавязак датрымаць дадзенае чытачом „Напераду” перад выездам з Ангельшчыны абяцаньне
працягваць выдаваць часапіс. Выканаць гэтае абяцаньне, праўда, не ўдалося адразу дзеля занятасьці масай іншых справаў.
У Лювэне мы сустрэліся, пасьля больш як двухгадовага перапынку, са сваімі старымі сябрамі й сяброўкамі з Рэгенсбургу-Міхэльсдорфу. Усе разам адразу ж акунуліся ў грамадзкую й культурную працу. Была створаная група рассылкі газэты „Бацькаўшчына”. Міхась Вострыкаў, Вітаўт Кіпель і Зора Савёнак рассылалі штотыдня каля 250 экзэмпляраў газэты. Вострыкаў узяўся быць ейным прадстаўніком на Бэльгію. Вітаўт Кіпель шмат энэргіі ўлажыў у арганізацыю Саюзу Беларусаў Бэльгіі. На зьезьдзе СББ у лютым 1952 г. разам з адпушчэньнем і падзякай галоўнай управе (старшыня Янка Жытка) была выказаная асабістая падзяка Кіпелю за арганізацыйную дзейнасьць. Вітаўт быў абраны на зьезьдзе заступнікам новага старшыні СББ а. Аўгена Смаршчка. Самы дзейны ўдзел у зьезьдзе ўзялі сябры Дванаццаткі: старшыняваў Алесь Марговіч, а сакратарылі Цьвірка й Запруднік. Урбан быў выбраны скарбнікам новай управы СББ („Бацькаўшчына” №7-8, 24.2.52). „Беларускія студэнты ў Бэльгіі, — пісаў у газэце „Бацькаўшчына” (№11-12, 25.3.52) студэнт-карэспандэнт A. А. /Аляксей Арэшка/, — апрача сваіх студыяў, шмат працы аддаюць грамадзкай працы, як і прапагандзе нашае нацыянальнае справы. Заплатай за гэта ім зьяўляецца тое, што яны ўжо ня чуюцца ў Бэльгіі чужымі, што іх імя, імя Беларусі ёсьць ведамымі кажнаму, і кажны аб іх гаворыць з сымпатыяй і пашанай”.
Са Шчэцькавай „Справаздачы” (ВШ) й майго дзёньніка (ЯЗ):
1.1.52
(ВШ) Выехаў у Нямеччыну Вострыкаў Міхась.
Як выявілася пасьля, Вострыкаў паехаў у амэрыканскую разьведніцкую школу, прайшоў там вышкаленьне й разам з трыма іншымі беларусамі ў верасьні 1952 г. прызямліўся на парашуце ў Беларусі ў Налібоцкай пушчы. Але там іх чакала ўжо савецкая контрразьведка. Вострыкаў адбыў у савецкім палоне 23 гады (больш пра яго гл. у „Эпілёгу").
7.1.52
(ЯЗ) Учора справілі куцьцю. Народу поўная хата. Усё было добра падрыхтавана. Прапяялі пару калядак і прадэклямавалі пару вершаў. Гэты раз рабілася ўсё бязь віна. Пасьля кажны пайшоў сам наганяць страчанае. Сяньня будзе весялей. (...)
7.1.52
(ВШ) A 10-й гадз. лачалася служба Божая ў Праваслаўнай капліцы ў Centre Social. Пеў хор БСЗ вельмі добра. На калядным абедзе людзей было вельмі шмат (каля 70 асобаў, у тым ліку каля деух дзесяткаў работнікаў з праеінцыі). Было колькі асобаў запрошаных ад іншых студэнцкіх групаў (бэльгійскай, латышскай, расейскай, польскай). 3 часам,
калі чарка абыйшла, пачаліся песьні. Усе танцаеалі. Было еельмі еесела й шумна. На сталох усяго хапала: і піць, і есьці.
10.1.52
(ЯЗ) Рамук /Вітаўт/, Франц /Кіпель/ і я былі ў бэльгійскіх немцаў /Карпарацыя нямецкіх студэнтаў/ на прыняцьці. Увесь вечар хлялі піва. Было надта прыемна. Усё ж такі немцы немцамі парадак першаклясны. Ну, ясна, традыцыю за сабой маюць. Pad, што прышлося пабыць на запраўдным студэнцкім вечары.
13.1.52
(ЯЗ) Такі шыкарны вечар быў сяньня ў нашым доме. Чатыры латышкі, дзьве нашы і так натанцаваліся! Tout Ie monde est content /усе задаволеныя/. Пэр Робэрт кажа: „Калі гэта было добра, дык зрабеце йшчэ раз". Пабачым... I галоўна бяз выпіўкі, бяз п’янстеа ріссо bello...
20.1.52
(ЯЗ) Пяялі ў Брусэлі два разы: літургію й еячэрню. Посьпех цудоўны. Было ладна беларусаў. Пасьля еячэрні Лідзія Гоыгораўна /Янушкееіч, беларуская актрыса/ выйшла з царкеы ў сьлёзах. He маглі нахеаліць теораў сп. Равенскага. Пасьля гэтага неяк і на сіле мацней чуешся. (...)
У дваццатых датах студзеня ансамбль, у сувязі з Тыднем Хрысьціянскага Адзінства, тройчы езьдзеў у Брусэль пяяць у цэрквах. Аднаго разу пасьля вячэры выконвалі таксама сьвецкія песьні. На працягу лютага йзноў адбылося некалькі падарожжаў ансамблю ў Брусэль, гэтым разам дзеля найграваньня на дыскі сьвецкіх і рэлігійных песьняў.
10.2.52
(ВШ) Ансамбль даваў канцэрт у College du Sacre Coeur y Брусэлі. Людзей было поўна й прымалі з захапленьнем. Выклікалі на біс. Танцы выпалі надзеычайна, кожны зь іх еыклікалі на біс. Увесь канцэрт быў накручаны на плёнку.
Канфэрансье быў а. Робэрт. Тут ён прымяніў усе сеае здольнасьці, каб паказаць беларускіх студэнтаў як адных з найлепшых у Бэльгіі, а сярод беларусаў — як найбольш актыўных на эміграцыі. Перад канцэртам а. Робэрт даў кароткі нарыс аб Беларусі, за што ён сам заслугоўеае на павагу ад БСЗ, бо слоеы ягоныя былі моцнымі й патрыятычнымі.
14.2.52
(ВШ) БСЗ з украінцамі ладзілі вечар на зборцы Cercle Etranger. У праграме было: украінцы далі 8 песьняў і наш ансамбль 8 песьняў. Да таго з нашага боку былі паказныя скетчы „Апэрацыя”, „Баксёры” ды „Пан і акуляры". Усё прайшло вельмі добра, гледачы былі задаеоленыя.
22.2.52
(ВШ) Cercle Etranger ладзіў канцэрт у Grande Rotonde. Бралі ўдзел бэльгійцы, беларусы, галяндцы, лібанцы, кітайцы, украінцы, еіетнамцы, расейцы й латышы. Найлепшай была наша праграма, якая складалася з трох частак: мы далі восем песьняў і тры танцы. Іншыя давалі нумары часам добрыя, а часам зусім нічога ня вартыя. Пасьля канцэрту рэктар выразіўся, што беларусы заслугоўваюць на выступ у Beaux Arts /Цэнтар Мастацтваў, вялікі тэатр/у Брусэлі.
24.2.52
(ВШ) У доме ладзілі „бліны” — традыцыйную вячэру. Усіх было каля 50 чалаеек. Вячэра пачалася малітеаю. Першай страеай былі аладкі зь еерашчакаю, вельмі смачныя, асабліеа еерашчака. Пасьля былі каўбаса, капуста, еіно, піеа й г. д. У тракце еячэры колькі сяброў далі спэцыяльна прыгатаеаныя нумары: дэклямацыі, рэпартажы аб студэнтах, песьні. Так як а. Робэрт сказаў, што гэта пачатак посту й што можна ў гэты дзень гульнуць апошні раз, дык, здаецца, мала хто й ня выкарыстаў гэтага. Калі ўсё скончылася афіцыяльна ў клюбе, дык цягнулася неафіцыяльна ў кухні й сталоўцы, дзе ўсё запоўнілася бутэлькамі ад піеа. Старшыня быў у вельмі добрым гумары й шмат каго частаеаў півам. Вынік
3 а. Робэртам на карнавале ў Бэншы, невялікім гарадку, які знаходзіцца 50 км на поўдзень ад Брусэлю. Люты 1952 г.
быў такі, што піва зьмяніла смак і некаторыя пайшлі шукаць другога. (...)
6.3.52
(ВШ) Ансамбль пеў 8 песьняў на вечары-рэфэраце флямандзкіх студэнтаў, якія ладзілі рэфэрат ад імя „Эўрапейскае моладзі".
13.3.52
(ЯЗ) Сяньня два гады як у Бэльгіі. Два гады студэнцкага жыцьця пасьля двухгадовае капальні як прыгожа складаецца!.. Хлопцы зьбіраюцца, здаецца, ушанаеаць гадаеіну гэтага „еялікага здарэньня" пару шклянкамі піва (а мо чаго й мацнейшага). (...) Учора перабраўся на „навасельле” чысьценькі, ноеенькі, крэмавенькі пакойчык. Камфорт абса-
лютны!.. Трэ будзе йшчэ шафу прыдбаць. У доме цяпер аж кішыць ад работнікаў. Магчыма, што галоўную работу закончаць перад 25-м.
23.3.52
(ВШ) А 5-й гадз. раніцы закончыўся рамонт дому. Сяньня вялікі дзень у жыцьці БСЗ: сьвята 25-га Сакавіка й афіцыйнае адчыненьне Беларускага студэнцкага дому ў Люеэне.
Ураньні адбылася Божая служба ў Праваслаўнай капліцы (69, Av. des Alliers), прысьвечаная 25-му Сакавіка. У 10:30 пачалася ўрачыстая акадэмія на 22 PI. Hoover. Былі прысутныя: тры прадстаўнікі з Ангельшчыны, тры з Францыі, ад работнікаў з Бэльгіі двух і сябры БСЗ. Урачыстасьць пачалася ўнясеньнем сьцягу БСЗ / прыеітаньнямі. Так як рэфэрату ня было, дык ансамбль еыканаў мантаж, спэцыяльна прыгатаеаны на гэты дзень. Кал. Запруднік чытаў тэкст з гісторыі Беларусі, а між гэтым упляталіся песьні, дэклямацыі й еытрымкі зь дзяржаўных актаў БНР. Мантаж быў еельмі ўдалы й прысутныя еысока ацанілі яго. Закончылася акадэмія гімнам.
Пасьля абеду дом быў удэкараеаны сьцягамі ад еуліцы: беларускім, еатыканскім і бэльгійскім. Усе студэнты былі апрануты ў нацыянальныя касьцюмы, а хто іх ня меў дык быў апаясаны праз грудзі бел-чыреонабелай істужкай. Прыйшло каля сотні гасьцей. Сярод іх — прафэсары, міністры, епіскапы, дырэктары ўстановаў ды іншыя высокія асобы. Былі рэпартэры шмат якіх бэльгійскіх газэт і радыё.
А 17-й гадз. прыбыў кардынал Тысэран у супраеаджэньні нунцыя Чэнто й рэктара ўнівэрсытэту. Епіскап Слосканс, праф. Дэніс і а. Робэрт спатыкалі яго з хлебам і сольлю. Калі кардынал уеайшоў у залю, хор запеў „Многая лета”. Праф. Дэніс прывітаў яго, а хор прапяяў „Оду”, напісаную Равенскім для кардынала. Айцец Робэрт расказаў гісторыю БСЗ / дому а хор еыканаў „Магутны Божа”. Кал. Рагуля еітаў кардынала ад ураду БНР. Хор прапяяў „Пагоню”. Кал. Рамук вітаў ад БСЗ. Хор прапяяў беларускі нацыянальны гімн. Прамаўляў кардынал Тысэран, еыказваючы свае сымпатыі да беларускіх студэнтаў. Пасьля кардынал еысьеяціў дом. Адбылосяпрыняцьце ўдоме. (...) А 20-й гадз. ва ўніеэрсытэцкім голе пачалася вячэра, у часе якой выступаў наш ансамбль. За сталамі было каля 200 чалавек гасьцей, у тым ліку міністры бэльгійскага ўраду й старшыня парляманту. (...)
Тут, як нідзе, удалося задэманстраваць, хто такія беларусы й чаго яны хочуць. Кардынал падкрэсьліў што ён толькі дзеля беларусаў прыехаў у Бэльгію. Праф. Дэніс высьветліў усе нашы сувязі з асобамі бэльгійскага ўраду, a а. Робэрт выказаў усе нашы імкненьні. (...)
Агулам дзень прайшоў выдатна. Пасьля заканчэньня хор леў „Многая лета” a. Робэрту, праф. Дэнісу й праф. Раеенскаму. Дома студэнты паднялі на „ўра” праф. Равенскага й а. Робэрта, сьпяеаючы ім „Сто год”.
Кардыкал Тысэран высьвячае Беларускі студэнцкі дом на пляцы Гувэра 19. Зьлева: Мікола Равенскі з харыстамі, а. Робэрт(у белым), папскі нунцый Чэнто . (далей ззаду) біскуп Балеслаў Слосканс: рэктар унівэрсытэту біскуп Ўаенбэрг (направа ад карыданала, у ніжнім розе) і прафэсар Дэніс. 25 сакавіка 1952 г.
26.3.52
(ВШ) У шмат якіх бэльгійскіх газэтах зьявіліся доўгія артыкулы аб адчыненьні дому беларускіх студэнтаў у Лювэне.
27.3.52
(ВШ) Яго Эмінэнцыя кандынал Тысэран чытаў рэфэрат у Grande Rotonde. Нашы студэнты трымалі ганаровую варту.
13.4.52
(ВШ) Усе сябры былі на ўсяночнай у а. Робэрта. Наш ансамбль пеў «Нже херувймы» й «Отче наш». А 4-й гадз. раніцы ў клюбе адбылося разгаўленьне. Былі госьці. У часе разгаўленьня пелі «Многая лета» а. Робэрту. Была складзеная падзяка дзьвюм прысутным ангелькам за іхныя дабрадзействы для беларусаўу Англіі (Брадфардзе). (...)
19.4.52
(ВШ) Старшыні ўсіх арганізацыяў у Бэльгіі езьдзілі спатыкаць сп. Прэзыдэнта Абрамчыка з жонкаю ў Брусэлі.
20.4.52
(ВШ) А 8-й гадз. раніцы адбылася Божая служба /у Праваслаўнай капліцы/. Спадар і спадарыня Абрамчыкі былі прысутнымі.
Супольнае разгаўленьне наладзілі ў сьвятліцы студэнцкага дому.
Было шмат гасьцей. Пасьля прамоваў запелі «Многая лета» Прэзыдэнту, а пасьля а. Робэрту. Далей пелі песьні валачобныя й сьвецкія. Папаўдні валачобнікі хадзілі пець па Лювэне /па беларускіх кватэрах/.
21.4.52
(ВШ) Сп. Прэзыдэнт Абрамчык даў даклад із свайго падарожжа ў ЗША і аб беларускім жыцьці наагул. Прысутнічалі ўсе студэнты й беларусы Лювэну.
22.4.52
(ЯЗ) Паадсьвяткоўвалі Вялікадні. Прайшло ўсё добра. Пачмокаліся крыху з пэравымі манахамі... Есьці й піць было хоць расьпярэзвайся. Моцна п’яных ня было. На каталіцкія сьвяты прашумелі, праўда, да самае раніцы. Рагуля вадзіў вакол сталоў сваю роту і, калі хата ўся траслася ад баявога маршу вясёлых дзяцюкоў з кубкамі ў руках, сьцьвердзіў, што йшчэ „баявы дух” ня зусім занік.
На нашыя сьвяты прыехаў Прэзыдэнт /Мікола Абрамчык/. Расказаў шмат чаго цікавага. Для некаторых гэта быў добры дэзынфэкцыйны ўкол. Аж галаеа трашчыць ад клопатаў: Карповічаў прыезд /кампазытар і піяніст Алесь Карповіч/, дыскі, канцэрт у Парыжы, ад’езд пэра й цэлая сэрыя дробненькіх, штодзённых, надаедлівых...
I над усім гэтым пачынае зарысоўвацца грозны цень экзаменаў зь лёгікай, сярэднявечнай лацінай, маральнай філязофіяй ды іншымі падобнымі хітрасьцямі. На даканчэньне ўсяго гэтыя два няшчасныя Дэ Мэйеравы сэмінары. Пацяшаю сябе тым, што „неяк будзе” самы найлепшы сродак. Пэру на разьвітаньне напісаў шасьцірадковую оду. Мо справімся як-небудзь наеучыцца да ягонага ад’езду.
23.4.52
(ВШ) Ансамбль езьдзўу Брусэль пець на пліткі /дыскі/. Закончылі напяваць. Напелі агулам 19 песьняў: „Ні агонь гарыць”, „Пасею гурочкі”, „Слуцкія ткачыхі”, „Хмель лугамі”, „Халімон”, „Чаму ж мне ня пець”, „Пагоня”, „Паласа", „Вярба”, „Бабка”, „Камар”, „Вечарком за рэчкаю”,”. Рэлігійныя: «Магутны Божа», «Нже херуеймы», «Верую», «Отче наш», «Достойно есть», «Во царствйй Твоем».
26.4.52
(ВШ) Ансамбль езьдзіў у Парыж. Даў канцэрт на 61, rue Madame. Канцэрт прайшоў добра, хоць былі недахопы з прычыны піяніста, які ня ведаў, як граць нашыя мэлёдыі. Публікі было ня шмат, каля 140 асобаў.
27.4.52
(ЯЗ) Парыж. Дзякуй Богу канцэрт адбылі. Столькі перахеаляеаліся. Піяніста на ўчора ўдалося знайсьці нейкі паляк з Варшаеы. Сыграў як на трохгадзінную падрыхтоўку нядрэнна. Сам вучыцца ў кансэрваторыі.
Беларускія студэнты зь Лювэну пасьля канцэрту ў Парыжы з парыжскімі беларусамі. 28 красавіка 1952 г.
Жыве бедна, дык надта задаволены, што тры тысячы франкаў зарабіў за вечар. „Крыжачок” дык зусім добра пайшоў. „Лявоніха” й „Мяцеліца” няблага. (ВШ) Раніцаю хор пеў літургію ўа. Гарошкі. Было шмат вернікаў з Парыжа.
29.4.52
(ВШ) Хор пеў у капліцы з нагоды шлюбу сп. Барысіка. Айцец Робэрт даваў шлюб каталіцкі, так як маладая была каталічка, a а. Аўген праваслаўны.
4.5.52
(ВШ) У сьвятліцы адбылося разьвітаньне з а. Робэртам перад ягоным ад’ездам у Аўстрыю. Старшыня БСЗ сказаў прамову, хор запеў спэцыяльна прыгатаваную „Оду” (словы Запрудніка, музыка камп. Равенскага). Айцец Робэрт, падзякаваўшы за прамову й оду, запэўніў, што гэта не канчатковае разьвітаньне, а толькі заняцьце працы, якую яму прызначылі, а ён і надалей застанецца ў цеснай сувязі з БСЗ. (...)
10.5.52
(ВШ) Прыехаў зь Нямеччыны кампазытар Алесь Карповіч /адёхаў 18.5/.
25.5.52
(ЯЗ) „Блёкус"/зубрэньне/у поўным разгары. Затыдзень, магчыма, пайду здаваць лёгіку. Самы цяжкі прадмет і трэба неяк адвярнуць яго першым, каб можна было свабадней за наступныя ўзяцца. Усіх шэсьць штук. (...)
Сябры й супрацоўнікі
кампазытары
Мікола Равенскі (са скрыпкай) I Алесь Карповіч.
Лювэн, травень 1952 г.
11.6.52
(ЯЗ) (...) Гоызем з Пашамлаціну;удеох працуецца кудыпрадуктыўней. У сыботу папрабуем: чуемся нядрэнна. Ад думак-плянаў, якія насоўваюць некаторыя магчымасьці, адбою няма. Яны праніклі ўжо ў падсьведамасьць імі жыеецца цяпер. Цяга ў няведамае?.. Уеа ўсякім выпадку гэта пакуль што дадае шмат энэргіі, а далей Бог-бацька!
23.6.52
(ЯЗ) Пачатак сэсіі. Столькі сэрцаў ёкае сяньня ад думкі аб экзаменах... У St. Pierre а сёмай мае адслужыцца Божая служба. (...)
24.7.52
(ЯЗ) Канікулы. Экзамены зданыя. (...)
3 32 чалаеек 12-ём здаць гэта далёка ня бліскуча, але што зробіш. Хто ня здаў будзе сядзець цэлае лета рыхтаеацца да еосеньскае сэсіі. Хоць некаторым і гэта не дапамога. Апошнія дні ня столькі працы, колькі клопатаў: пашпарты, еізы, падарожжа... 3 касамі сеаімі /студэнцкімі/ ледзь да толку дайшоў. Божа, хтучэй бы разьлічыцца зь імі, о то абрыдзелі!
8.8.52
(ЯЗ) Люеэн Мюнхэн Парыж Цурых — Мюнхэн Люеэн вось маршрут апошніх деух тыдняў. У Мюнхэне склецілі Жытку для БАФ /Беларускі Антыбальшавіцкі Фронт/ першы нумар часапісу „Змаганьне”. /Янка Жытка, еыпускнік Люеэнскага ўніеэрсытэту узяў на сябе старшынстеа ноеастеоранага БАФ./
Пабыў у Парыжы на Рэамюр-Сэбастаполі. Што за распуста! Што за начны рух! Парыж жыве ўначы гэта мне даеялося ўпяршыню ўгледзець. (...) Неўзабаее паеду на Tour de France наведаць засядзелых браткоў-беларусаў...
Падарожжа па Францыі было зьвязана галоўна з пошукамі гімназістаў для заплянаванае беларускае гімназіі ў Лювэне. Меркавалася, што ў гімназіі (адміністратарам якое згадзіўся быць а. Аўген Смаршчок) ім будзе дадзена, разам з агульнай асьветай у бэльгійскай школе, дадатковая беларусаведа, а пасьля яны будуць вучыцца ў Лювэнскім унівэрсытэце. Набралася ў гімназію некалькі хлапцоў і дзяўчат. Адной з гімназістак была Таня Родзька, дачка Ўсевалада Родзькі. Задума з гімназіяй была добрая, вучэльня прайснавала пару гадоў, але праект аказаўся недоўгатрывалым.
Трохтыднёвае падарожжа па Францыі дало мне добрае ўяўленьне пра краіну й рэдка расьселеных у ёй беларускіх уцекачоў ды сталася выдатнай школай самастойнасьці. Памятаю, наколькі больш ўпэўненым у сваю здольнасьць даваць рады ў няведамых абставінах я вярнуўся з гэтага падарожжа. Няма лепшага спосабу вырабляць самаўпэўненасьць, як падарожнічаць па нязьведанай табой краіне.
Айцец Робэрт
Душой нашае студэнцкае сям’і ў Лювэне й гарантам стабільнага добрага настрою быў манах-бэнэдыктынец а. Робэрт, абат невялікага бэнэдыктынскага манастыра, манахі-студэнты якога папаўнялі ў Лювэне свае тэалягічныя веды. Манастыр, у выглядзе звычайнага гарадзкога дому, знаходзіўся зусім недалёчка ад пляцу Гувэра, і гэта аблягчала нашаму апякуну частае наведваньне нас. Пэр Робэрт, або проста Пэр, як мы яго звалі, цікавіўся ўсімі й усім нашай вучобай, паглядамі, бытавымі справамі, асабістымі праблемамі і заўсёды быў гатовы распытаць, падыскутаваць, запрапанаваць дапамогу, але ніколі не накідаў сваіх паглядаў ці парадаў.
Пра ягоны самы першы кантакт зь беларусамі ў асобе Старшыні Рады БНР Міколы Абрамчыка напісала мне ў сакавіку 1999 г. сп-ня Ніна Абрамчык (не называючы, праўда, дакладнай даты ці нават году). Вось выпіска зь ейнага ліста:
Да нас на Гоавійе /вуліца ў Парыжы/ — прыехалі хутка па вайне капітан Баландовіч і інжынер Ясюк (яны мне нават падаравалі фр.-расейскі слоўнік, выдадзены ў Парыжы ў 1912 г., якім я карыстаюся і дагэтуль). I вось, аказалася, што Ясюк аграном. Перад вайной дастаў ад палякаў стыпэндыю на студыі ў Лювэне.
Гэта мяне зацікавіла, бо я шукала, дзе магу скончыць сваю аграномію (пасьля Вільні і Бэрліну). Ясюк сказаў, што там /у Лювэнскім унівэрсытэтце ў Бэльгіі/ ёсьць „Brazniak” гэта студэнцкая арганізацыя ўсіх польскіх унівэрсытэтаў, была і ў Віленскім. Займалася помаччу студэнтам. Я напісала ім, як і што, і атрымала вельмі хутка, мо за тры дні, ліст: „Przyjezdzaj, Kolezanko, bpdziemy sekretarzyc”. Я хацела паехаць, але Мікола сказаў: „Не, я паеду” і паехаў, быў тры дні, начаваў на пабітай, бяз вокан і дзьвярэй
станцыі, піў толькі „каву" (ячменную, бо іншай ня было) і ня меў грошай, каб штось купіць перакусіць. Я яму дала „сандвіч” кавалачак хлеба з тонкім лістком сала, які ён прывёз назад, бо сароміўся яго есьці.
I вось! Спаткаўся з Рэктарам Унівэрсытэту і абгаварылі справу, адразу Рэктар назначыў апякуном беларускіх студэнтаў айца Рабэрта. Ну
Айцец Робэрт ван Каўэлярт дэ Ўільс
і справа пайшла далей. Айцец Рабэрт узяўся за яе ад шчырай, гарачай ягонай душы Вечная Яму Памяць!
Айцец Робэрт ван Каўэлярт дэ Ўільс паходзіў зь ведамай флямандзкай сям’і. Сям’я была вялікая й уплывовая: дзядзька пэра Робэрта некалі займаў становішча мэра Антвэрпэну, а за нашымі часамі быў прэзыдэнтам сойму; Робэртавы браты мелі шырокія кантакты ўжурналістыцы й палітычным сьвеце.
Сам а. Робэрт быў чалавекам высока адукаваным, далікатным, імпульсыўнаенатуры — сантымэнтальны ідэалісті шчодрыдабрачынец. Практычная арганізаванасьць у штадзённых справах, у тым ліку фінансавых, ня была ягоным наймацнейшым бокам. ён гатоў быў брацца за выкананьне кожнае просьбы й кожнага годнага праекту. Таму ён пакутаваў ад нястачы часу, які ён папаўняў за кошт сну. Аднойны ён гаварыў мне пра аднаго манаха, у жыцьці якога былі два найцяжэйшыя мамэнты: калі трэба было ўставаць і калі трэба было класьціся спаць. Гэткім быў і а. Робэрт. Ад мамэнту зьяўленьня ў Лювэне беларускіх студэнтаў ён поўнасьцяй пасьвяціў сябе справе дапамогі ім, а праз гэта й рэклямаваньню беларускай нацыянальнай ідэі.
Ул. Немановіч
ЧАЛАВЕК ВЯЛІКАГА СЭРЦА
(19.5.1956 50 год жыцьця айца Робэрта ван Каўэлярта дэ Ўільс)
Яшчэ ня так даўно мы былі ўсе разам. Цяпер адны яшчэ ў Бэльгіі, некаторыя -у Нямеччыне, Ангельшчыне, Задзіночаных Штатах, Канадзе... Калісь адна студэнцкая сям’я. Цяпер дактары, магістры, асыстэнты, і кажны із сваімі клопатамі, праблемамі.
Але лювэнцамі мы засталіся. Студэнцкія часы наагул застаюцца ў памяці, аднак Лювэн гэта больш, як успамін аб студэнцкіх часох.. Гёта таксама пэрыяд інтэнсыўнай нацыянальнай працы ў самых розных галінах: грамадзкай, палітычнай, культурнай, рэлігійнай... Цяпер слова „Лювэн” мае багаты зьмест ня толькі для беларускіх лювэнцаў, ня толькі для нашых работнікаў у Бэльгіі, а для цэлае эміграцыі. Мы пэўныя, што гэткі ж зьместяно будзе мець і для вызваленае, незалежнае Беларусі.
Неадлучная частка беларускага Лювэну гэта постаць айца Робэрта. Да 1949 г., аўтар гэтых радкоў вельмі мала знаў аб а. Робэрту: а. Робэрт ван Каўэлярт, каталіцкі сьвятар бізантыйскага абраду, пляменьнік тагачаснага прэзыдэнта бэльгійскага сойму, дапамагае беларускай студэнцкай групе ў Лювэне вось 1 ўсё. Першы раз давялося мне сустрэцца зь ім увосень 1949 г. ў Лювэне на кангрэсе Цэнтралі Беларускіх Акадэміцкіх Арганізацыяў. Там ён выступіў з прывітальным словам.
Год таму я бадай нічога ня ведаў аб Беларусі. Для мяне яна была адной з расейскіх правінцыяў, — гаварыў ён. Цяпер, дзякуючы вашым калегам, што студыююць у Лювэне, я ведаю аб ёй болып шмат болып...”.
I ён гэта на месцы давёў, карыстаючыся прыкладамі з нашае гісторыі, асабліва з пэрыяду Вялікага Княства Літоўскага.
„Палажэньне Вашае Бацькаўшчыны, — гаварыў ён далей, — навявае мне адно параўнаньне, хоць і не аналёгію: 50 год таму бальшыня флямандзкае інтэлігенцыі была здэнацыяналізаваная. Яна навет цуралася свае мовы. Упартая й пасьлядоўная праца піянэраў нацыянальнага адраджэньня прынесла цяпер багатыя плёны, якія бачыць кожны. Вашая Бацькаўшчына ня была так шчасьлівай: пасьля кароткага пробліску свабоды, яна была паняволеная зноў 1 зноў ня толькі палітычна, але й культурна. Вашу інтэлігенцыю вынішчаюць і русыфікуюць. Вы стаіце цяпер перад вялікім заданьнем: ня толькі спрычыніцца да вызваленьня Беларусі, але й прарабіць працу, на якую мы, флямандцы, патрабавалі 50 год, за 5-10 гадоў... Хай дапаможа Вам Бог... Я веру ў адроджаную маральна, незалежную Беларусь”.
Вы можаце ўявіць, дарагія чытачы, уражаньне дэлегатаў кангрэсу, якія слухалі гэтыя цёплыя, сардэчныя словы. Айцец Робэрт ня быў ужо для нас чужым. Цяпер мы зразумелі нашых лювэнскіх калегаў, тую цяплыню, зь якой яны зьвярталіся да яго...
У пачатку 1950 г. аўтар быў адным з групы, якая прыехала з Ангельшчыны на студыі ў Лювэн. Бязумоўна, ЦБАА, асабліва тагачасны старшыня яе Б. Рагуля, а таксама мясцовая студэнцкая арганізацыя шмат спрычыніліся да нашага прыезду, як і да прыезду далейшых кандыдатаў. Аднак ці было б гэта магчымым без айца Робэрта? Можа... Толькі некалькі месяцаў пасьля прыезду мы даведаліся, што стыпэндыі для нас ня былі прызнаныя. Айцец Робэрт „прывёз” нас на сваю адказнасьць, як сакратар Дапамаговага Камітэту Беларускім Студэнтам, каса якога мела толькі 13 стыпэндыяў Нас жа было ўжо тады 21. „Можа гэта й пярэчыць здароваму розуму, — гаварыў усьміхаючыся а. Робэрт, — але ж колькі вялікіх рэчаў робіцца наўсуперак здароваму розуму! Ваша справа толькі выявіць сябе ў працы, і ўсё будзе добра”.
Айцец Робэрт верыўу Боскі Провід. I ён не памыліўся.
Ягоная энэргія невычарпальная. I аддае ён яе найбольш беларускім студэнтам. Тўт мы ня зьбіраемся пісаць гісторыі „беларускага Лювэну”. На гэта прыйзе свой час. Ужо й дагэтуль наша прэса інфармавала шмат сваіх чытачоў аб розных дасягненьнях лювэнскае групы. Яны былі магчымыя ня толькі дзякуючы дапамозе, але часта проста-ткі дзякуючы а. Робэрту. Ён укладаў і ўкладае сваё сэрца ўва
ўсё: студыі, зарганізаваньне нашага ансамблю, канцэрты, грамафонныя пліткі, прыняцьці, нацыянальныя спатканьні... Ці ўсё пералічыш?
TtiM, якія выбралі гуманістычныя навукі (што будзе нам вельмі патрэбным у незалежнай бацькаўшчыне, але ня ёсьць выгадным на чужыне), а. Робэрт сказаў: „Даю вам слова, што гэтага не пашкадуеце навет да павароту на Беларусь!” Шмат хто з нас ужо пераканаўся, што гэтае слова ня было кінутае на вецер.
Працэнтныя суадносіны паводле веравызнаньня нашае групы ў Лювэне прыблізна адказвалі суадносінам у беларускім грамадзтве. Інакш кажучы бальшыня праваслаўных. Усе ведаюць аж задобра, што ў нас на эміграцыі ёсьць элемэнты, якія выкарыстоўваюць рэлігійны дзейнік у палітычным змаганьні, а то й проста ў безадказнай дэструкцыйнай дзейнасьці. He зьвяліся гэткія й да сяньняшняга дня. Нічога дзіўнага, што некаторыя кандыдаты прыяжджалі ў Лювэн зь непакоем або навет з настаўленьнем. Усё гэта выявілася неабаснаваным. Унівэрсытэцкія ўлады аднесьліся з поўнай пашанай да праваслаўных, ня робячы ім ні якіх-небудзь перадумоваў, ні маральнага ціску. Але а. Робэрт зрабіў яшчэ больш, шмат больш: сваім ідэялізмам і шчырасьцяй ён разьвеяў усякі недавер, калі такі ў каго яшчэ існаваў. Для яго праваслаўныя ня былі схізматыкамі, як для некаторых каталіцкіх сьвятароў. Ён навучыў нас таксама глядзець інакш і на каталікоў, якія да таго часу ў шмат якіх выпадках выклікалі толькі адмоўную рэакцыю сваім неразуменьнем і нязьмірнасьцяй у адносінах да праваслаўных.
Усе мы праваслаўныя й каталікі молімся за аб’еднаньне Цэркваў. Якраз узаемнае неразуменьне зьяўляецца ў гэтым найбольшай перашкодай. I вось а. Робэрт зрабіў і робіць можа найбольш, каб гэтае неразуменьне ліквідаваць. Робіць гэта ён усюды, дзе можа як сярод каталікоў, гэтак 1 сярод праваслаўных, — ня толькі ў Бэльгіі, але 1 ў іншых краінах. Ён паказвае на аб’ектыўныя прычыны падзелу, не баючыся гаварыць аб памылках і адных і другіх. Нездарма праваслаўныя (дый каталікі!), якія бліжэй пазналі а. Робэрта, няраз кажуць: „Каб было больш айцоў Робэртаў, рэлігійнае праблемы ня было б -яна зьнікла б сама па сабе...”
Дарагі Айцец! У беларусаў якія мелі нагоду з Вамі сустракацца, Вы заўсёды выклікалі любоў і пашану. Вы пабудавалі сабе помнік у сэрцах кажнага з нас былых ці цяперашніх беларускіх студэнтаў у Лювэне. Мы верым: у вызваленай сталіцы незалежнае Беларусі будзе таксама некалі стаяць помнік: помнік вялікаму ідэялісту, сьвятарубэльгійцу, але й беларускаму нацыянальнаму дзеячу: Чалавеку Вялікага Сэрца. Многая лета і шчасьці Божа Вам, Дарагі а. Робэрт! „Бацькаўшчына”, 20 травеня 1956.
Другі год навукі
3 майго дзёньніка (ЯЗ) і Шчэцькавай „Справаздачы” (BLU):
8.10.52
(ЯЗ) Учора пачаліся заняткі. Лекцыяў, як летась, ня шмат, але нашыя заданьні, як сяньня аказалася, ня зусім выясьненыя: сёлета, здаецца, яшчэ сёе-тое прыдзецца дарабляць, што прапусьцілі летась.
Сяньня ўвечар выясьнілася справа стыпэндыяў: маем 28. Магчыма, вытаргуецца йшчэ сёе-тое. 3 гэтым ужо можна пачынаць. (...)
29.10.52
(ВШ) Закончылася другая палова агульнага сходу /БСЗ/. Старшыня прадставіў новы ўрад ў складзе: старшыня БСЗ Анатоль Занковіч, заступнік Аляксей Арэшка, сакратар Віктар Сенкевіч, адміністратар дому Мікола Ягаўдзік, скарбнік Юры Сенькоўскі.
10.11.52
(ВШ) Сп. Прэзыдэнт Абрамчык наведаў студэнцкую групу й прачытаў рэфэрат аб беларускім жыцьці на эміграцыі. (...)
13.11.52
(ВШ) Cercle International ладзіў вечар кантактаў у нашым доме. Кіравалі вечарам сябры БСЗ. Было больш сотні розных студэнтак I студэнтаў. Хор запеў колькі песьняў таксама былі выкананыя танцы „Лявоніха” й „Крыжачок”. У міжчасе было віно. Вечар вельмі добра ўдаўся, і БСЗ заслужыла шмат сымпатыі ад прысутных.
22.11.52
(ВШ) Адбылася агульная дыктоўка зь беларускай моеы для ўсіх сяброў БСЗ.
23.11.52
(ВШ) Гурток беларусаведы паправіў дыктоўку разьдзяліў на групы: хто будзе звольнены ад групы беларускай мовы, хто ў першую групу, а хто ў другую. Ад курсу гісторыі /Беларусі/, геаграфіі й беларускай літаратуры ніхто не звальняецца.
У канцы лістапада й у сьнежні (пасьля прыезду 26 лістапада зь Нямеччыны кампазытара А. Карповіча) ансабль даў сем канцэртаў у Бэльгіі й Францыі.
23.12.52
(ЯЗ) (.. J Адсьвяткавалі на пачатку гэтага месяца сьв. Мікалая ў а. Жадэна, пасьля — у сябе. Зьезьдзілі з паніхідай, літургіяй ды мастацкім музычным мантажом у Францыю. У Парыжы (а таксама ў Roubaix) мелі надзвычайны посьпех і поўна гарэлкі ў крузе старых і новых знаёмых, бе-
ларускіх работнікаў. Там жа ахрып, асіп, а пасьля ў дабавак, начуючы ў сьцюдзёным бараку Прэзыдэнта /Абрамчыка/, прастудзіўся крыху. Адпрацаваў з Пашам пару дзён у парыжскіх бібліятэках, дзе знайшлі масу бібліяграфіі да нашае працы.
Пасьля захварэў сп. Равенскі. А тады быў канцэрт у Grande Rotonde у прысутнасьці рэктара, епіскапа Слосканса, праф. Жадэна, колькіх іншых прафэсароў ды соцен дзьвюх гледачоў. Посьпех-сымпатыя надзвычайная. Сп. Равенскі падмацаваўся на духу. Атрымалі ў падарунак пінпонгавы стол, на якім клёкае цяпер цэлымі днямі мячык.
Хадзілі пяяць пры сустрэчы страсбургскіх студэнтаў зь лювэнскімі хаўтура нячуваная. Плянуецца йшчэ тры-чатыры выступы ў розных мясцовасьцях ды ў розныя часы. Два канцэрты ў Хрысьціянскім сындыкаце таксама з прапагандавага гледзішча прынесьлі сёе-тое, дый фінансаеа былі, здаецца, першымі канцэртамі без дэфіцыту.
Уздумалі (у добрую часіну) далей выдаваць „Наперад!”. Пішу пакрысе. За „Лювэнскі этуд”узяўся ды за пераклады з чужых моваў. Часапіс пойдзе друкам з нанава перапрацаванай вокладкай. Гпадзім і матарыял, і цэлы нумар, як гэта некалі рабілі з №7. (...)
Харысты М. Равенскага ў часе праваслаўнай багаслужбы ў Парыжы 7 сьнежня 1952 г. Зьлева: Паўлюк Урбан, Аляксандар Лаэанаў, Юрка Сенькоўскі, Васіль Шчэцька, Янка Запруднік, Станіслаў Мак, МіколаАрцюх, Уладзімер Цьвірка.
Харысты М. Равенскага з парыжскімі беларусамі пасьля праваслаўнай багаслужбы ў Парыжы 7 сьнежня 1952 г. Сядзяць(зьлева)АляксандарЯцэвіч(АлесьЗмагар), Мікола Равенскі. СтаршыняРадыБНРМіколаАбрамчык. а. Уладзімір Фінкоўскі, а. Аўген Смаршчок, Уладзімер Цьвірка.
28.12.52
(ЯЗ) (...) Учора пасьля абеду dp. Cm. Станкевіч рабіў даклад. (...) Найлепшым выступленьнем былі словы сэнатра Васіля Рагулі. Гаварыў ён прыгожа, зьмястоўна, у дусе якраз для моладзі, а ягоная дрыжачая рука поўнасьцяй дапаўняла эфэкт ягоных словаў. „Хлопцы, — кажа, нам трэба быць хітрымі, як зьмеі, бо бяз гэтага мы справы ня выйграем.... Нашы суседзі нам дабра не жадаюць”. Гэтыя словы якраз найбольш узрушыліўсіх.
1.2.53
(ЯЗ) Сяньня адпяялі ў Eglise St. Josephe у Лювэне літургію. Служылі пэравы манахі. Зыйшло ўсё вельмі добра, хоць і пяялі без Равенскага, які ляжыць зусімі слабы.
25.1.53
(ВШ) Пачаліся лекцыі беларусаведы: для першай групы беларускую мову даўкал. В. Шчэцька, длядругойУл. Цьвірка. Гісторыю даваў кал. П. Урбан, а беларускую літаратуру Я. Запруднік для ўсіх студэнтаў. Пра геаграфію Беларусі будуць даваць лекцыі Вітаўт Кіпель і Аляксей Арэшка.
10.2.53
(ВШ) Епіскап Слосканс даў даклад на рэлігійныя тэмы.
Ад 11 лютага па 15 травеня 1953 г. я прабыў у Амэрыцы й Канадзе. Рэч у тым, што на гістарычным факультэце, дзе мы з Паўлюком Урбаном зай-
маліся, трэці год (1953) быў вольны ад тэарэтычных заняткаў. Трэба было працаваць самому: разглядацца па бібліятэках, чытаць ды займацца зборам матарыялу да г. зв. мэмуару, інакш кажучы, дысэртацыі. Паўлюк зьбіраўся ехаць у Парыж, а мне надарылася нязвычайная нагода паехаць за акіян. Езьдзіў з даручэньня Прэзыдэнта Абрамчыка. Мэтай падарожжа было паінфармаваць сяброў Рады БНР аб перамовах, якія Абрамчыктады вёў у Эўропе (гл. у разьдзеле ІХ-м ягоны ліст да мяне з Францыі, датаваны 2.III.53), зрабіць агляд беларускага арганізаванага жыцьця на паўночнаамэрыканскім кантынэнце, а разам з тым папрацаваць у бібліятэках над зборам дакумэнтальнага матарыялу да гісторыі Беларускай Народнай Рэспублікі й нацыянальнага руху. У тым часе я яшчэ ня зусім быў вызначыўся з тэмай свае дысэртацыі. Выкарыстаў я таксама гэтую аказію, каб пашукаць супрацоўнікаў для „Напераду” й дамовіцца аб распаўсюджваньні часапісу ў ЗША й Канадзе. 3 сабой я павёз №24 часапісу — першы друкаваны, над вёрсткай якога папрацаваў у Мюнхэне.
Адведаўшы беларускія асяродкі ў Нью-Ёрку, Саўт-Рывэры, Нью-Брансўіку, Пасэйку, Кліўлендзе, Дэтройце, Чыкага, а таксама ў Таронта й Манрэалі, я вярнуўся ў Лювэн, папоўнены вобразамі новых культурных ляндшафтаў, лепш абазнаны ў беларушчыне ды больш загартаваны ў абароне палітычнага курсу Рады БНР.
У Нью-Ёрку, дзе пражыў у гасьціннай сям’і свайго былога настаўніка Гіпаліта Паланевіча, наслухаўся спрэчак вакол грамадзкіх справаў. 3 захапленьнем перабіраў картачкі каталёгу багатай на беларусіку Ньюёркскай Публічнай Бібліятэкі. Палюбаваўся кніжнай калекцыяй
Сустрэча з былым настаўнікам: (зьлева) Янка Запруднік, Аўген Каханоўскі, Янка Раковіч. Кліўленд, ЗША, сакавік 1953 г.
і архівам у бруклінскай кватэры прыяцеля Дванаццаткі Міколы Панькова. Запасься новымі беларускімі кнігамі з магазыну „Чатыры кантынэнты” на Пятай авэню ў Мангатэне.
У Кліўлендзе доўгія гадзіны прагаварыў із сваім былым настаўнікам Аўгенам Каханоўскім, які ніяк ня мог згадзіцца з тым, што супрацоўніцтва Рады БНР з Амэрыканскім Камітэтам Вызваленьня ад Бальшавізму справа патрэбная й карысная.
У Дэтройце ў др. Язэпа Сажыча паінфармаваўся аб мясцовым грамадзкім жыцьці й расказаў пра бягучыя беларускія справы ў іншых асяродках, узяў удзел у беларускай радыёперадачы, якую арганізаваў Сажыч.
У Чыкага ў сям'і Будзькаў і Пануцэвічаў даведаўся пра выдавецкія пляны Пануцэвіча ды пра вострыя разыходжаньні паміж ім і ягоным шваграм, гісторыкам Чаславам Будзькам, у пытаньнях старажытнае Беларусі-Літвы, Вільні ды балцкага субстрату ў этнагенэзе беларусаў. У Манрэалі наслухаўся энтузіястычнага Паўліка Чопчыца зь ягонымі плянамі культурнае дзейнасьці й выдаваньня часапісу „Палесьсе”. У часе майго заакіянскага падарожжа Васіль Шчэцька ў сваёй „Справаздачы ЗБС” запісаў:
24.2.53
Адбыўся інтэрнацыянальны канцэрт у Grande Rotonde. Выступалі: беларусы, бэльгійцы, грэкі, галяндцы, расейцы, украінцы, кітайцы. Ад БСЗ ансамбль даў чатыры песьні й два танцы. Такяк сп. Равенскі не дырыгаваў, зразумела, эфэкт быў слабейшы, як бывала звычайна. Гэтым разам дырыгаваў кал. Цьвірка.
9.3.53
Каля 9-й гадз. раніцы памёр камп. Мікола Равенскі ў унівэрсытэцкай клініцы. Памёр неспадзявана.
12.3.53
Дзень пахоеінаў сьв. пам. Равенскага. Перад 14-й гадз. цела было прыеезена ў студэнцкі дом. А 14-й пачалася служба па нябожчыку. Служылі: а. Смаршчок Аўген, а. Крыт Аляксандар. Пеў студэнцкі ансамбль. Прысутныя: Прэзыдэнт Абрамчык, епіскап Слосканс, праф. Дэніс, сп-ня Т. Руткоўская /пляменьніца нябожчыка/. праф. Жадэн, сэнатар Васіль Рагуля, работнікі /беларускія/ з Бэльгіі, беларусы зь Люеэну студэнты й гімназісткі, госьці-бэльгійцы. Перад тым, як зачынілі труну, кал. Кіпель Вітаўт сказаў ад студэнтаў разьвітальную прамову.
A 15-й гадз. паход вырушыў зь нябожчыкам на могілкі. За крыжам ішлі: ансамбль, які пеў„Сьпі пад курганам гэрояў”і„Сьвяты Божа", аа. Смаршчок і Крыт, катафалк, сьцяг БСЗ і вянкі ад ансамблю, БСЗ, ЦБАА, ураду БНР, еп. Васіля /БАПЦ/, ЗБВБ /Ангельшчына/, Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва /Нью-Ёрк/; на труне было колькі букетаў ад сп-ні Руткоўскай і сп-ні Проктэр /ангелька/. На могілках айцы адслужылі кароткую паніхіду пасьля чаго а. Смаршчок сказаў разьвітальнае слова. Пахаваны нябожчык пад нумарам 348.
У студэнцкай сьвятліцы адбылася памінальная вячэра. Былі прачытаныя тэлеграмы й лісты ад розных арганізацыяў і прыватных асобаў. Прэзыдэнт Абрамчык гаварыў пра жыцьццё й змаганьне нябожчыка. Спня Лідзія Янушкевіч-Нядзьвіга падзялілася жменькай успамінаў пра кампазытара з жыцьця ў Менску. Сп-ня Руткоўская расказала фрагмэнты зь сямейнага жыцьця дзядзькі й дзякаеала за ўладжаньне яму паховінаў.
Мікола Равенскі
Кампазытар і хормайстар Мікола Равенскі, дзякуючы свайму таленту й працавітасьці, змог накіраваць вялікую частку энэргіі й энтузіязму, якімі была перапоўненая наша студэнцкая грамада, у рэчышча канцэртнарэпрэзэнтацыйнай дзейнасьці. 3 мамэнтам ягонага прыезду пачаліся сьпеўкі, вырабляньне голасу й плянаваньне з а. Робэртам будучых канцэртаў. Кожны другі студэнт стаўся харыстам. Знайшоўся ў грамадзе й свой піяніст студэнт мэдыцыны Жорж Лыслаў. Арганізавалі танцавальны гурток з чатырох параў. Канцэртная дзейнасьць лювэнскага ансамблю, які прагрымеў на ўсю Бэльгію й суседнія краіны, была магчымая толькі дзякуючы Міколу Равенскаму, сьціпламу чалавеку й глыбака адданаму нацыянальнай справе патрыёту. Памяць ягоную прыгожа ўшанаваў у ніжэй зьмешчаным нарысе Ул. Немановіч /Ул. Цьвірка/.
Ул. Немановіч
НА СЛУЖБЕ МАСТАЦТВА Й ІДЭІ
Аднаго дня ў 1945 г. ў ДП лягер Рэгенсбург тады яшчэ адзіны беларускі лягер у Заходняй Нямеччыне прыехаў чалавек, нікім асабліва ня прыкмечаны. У тыя дні ўжо лягер, які доўга жыў прытаіўшыся, пачаў памаленьку ажываць. Пагроза прымусовае рэпатрыяцыі пачала аддаляцца і жыхары маглі ўжо думаць ня толькі аб самазахаваньні. Пачало арганізавацца культурнае жыцьцё: зьяўляецца гімназія, пачатковая школа, закладаюцца розныя культурныя гурткі. I вось тут моладзі на эміграцыі прыйшлося сустрэцца з чалавекам, які ў будучыні не пакінуў працы зь ёю аж да свае сьмерці.
У лягеры была прынятая пастанова зарганізаваць хор. Вызначылі зборку. Аматараў было ўдоваль, 1 на азначаную гадзіну сабралася немалая грамада.
У залю ўвайшоў зь іскрыпкай пад пахай, чалавек нізенькага росту з густымі, чорнымі, ужо крыху сівеючымі валасамі. 3-пад пушыстых броваў на будучых харыстаў глянулі спакойныя, шэрыя вочы. У залі стала ціха. Нехта толькі цішком кінуў: „кампазытар Равенскі!”
Хутка хор ужо цешыў жыхароў лягеру выкананьнем беларускіх песьняў. За два месяцы гэты хор заваёўвае ўжо першыя месцы ў міжнародных выступах. Мала гэтага: зьяўляецца новая адзінка у працягу сьмешна кароткага часу, з групкі вясковых дзяўчатаў вырастае Беларускі жаночы ансамбль Равенскага, які сваёй „народнасьцяй” захапляе слухачоў незалежна ад іхнага стану ці нацыянальнасьці. Хапала, каб ансамбль увёў у свой рэпэртуар нейкую новую,
нікому няведамую песьню і за колькі тыдняў яе сьпявалі ўжо ўсюды... На канцэртах воплескамі не давалі канфэрансье закончыць імя ансамблю. Калі ж за ансамблем на сцэну зьяўляўся ягоны заснавальнік і дырыгент, ня можна было пачуць нічога. Ён кланяецца. Шэрыя вясёлыя вочы ахапляюць публіку. I вось ён зьвернуты да ансамблю; ягоныя рукі паволі ўздымаюцца. Воплескі заміраюць у працягу сэкунды. I са сцэны пачынае нарастаць песьня спачатку ціха здалёк, пасьля бліжэй, бліжэй. Ейныя хвалі заліваюць слухачоў прымушаюць затрымоўваць дыханьне. Песьня ўсё ліецца, сумнейшая, здаецца, задолю, якую яна аплаквае... Іншыж раз зрываецца яна са сцэны, пырхае вясёла па залі, казыча пачуцьці слухачоў сваёй лёгкасьцяй і весялосьцяй. I забываешся аб шэрай нудзе баракаў, аб няпэўнай будучыні бясклопатны вір падрывае цябе, гуляе, нясе...
Плывуць месяцы, гады. Міхэльсдорф, Остэргофэн, Розэнгайм... — новыя этапы ў бяздомным жыцьці эміграцыі. Куды вядуць яны? Маладыя, здольныя трымаць у руках кірку ці сякеру, маюць яшчэ права на надзею. А іншыя? Няведама, ці задаваў сабе гэтае пытаньне кампазытар Равенскі. Калі так, дык гэтага не паказваў. Бо ж столькі работы чакала яго! Тысячы беларусаў, раскіданых па Нямеччыне, ня кажучы ўжо аб чужынцах, чакалі на беларускую песьню. Для іх, адарваных ад роднае глебы, яна была жывой вадой. Ці ж раз да сцэны даляталі ціхія ўсхліпваньні з усіх куткоў аднэй із шматлікіх лягерных заляў, ці раз, стараючыся схаваць сьлёзы хваляваньня й радасьці, прыходзілі дзякаваць, папрасіць, каб хоць раз яшчэ заехалі да іх... Так, працы хапала.
А ночай, калі лягер сьціхаў у сьне, няраз можна было пачуць голас іскрыпкі. „Равенскі творыць”, казалі тыя, хто яшчэ ня спаў
Паволі лягеры пачалі пусьцець, заціхаць. Бальшыня іхных жыхароў, у тым ліку й харыстаў Равенскага, скончыла ўжо бадзяльнае жыцьцё. Але скрыпка кампазытара й надалей кранае цішыню ночаў лягеру. Харыстаў няма, і цяпер можна пасьвяціць вольны час на творчасьць. Вольны час, якогаў жыцьці Равенскага было заўсёды так мала... Пэта нічога, што смык ужо не заўсёды слухаецца аслабленай лягерным жыцьцём рукі. Творы, што выйдуць з-пад гэтыхпальцаў, ня страцяць ад гэтага свае вартасьці, свае сілы.
* * *
У гэты ж час у Лювэне расла й мацнела беларуская студэнцкая група. Разам з ростам пашыраецца й поле дзейнасьці. Студэнты пераймаюць кіравецтва работніцкае арганізацыі. На ўнівэрсытэцкім форуме зачытваюцца інфармацыйныя рэфэраты, ладзяцца ўрачыстыя акадэміі з нагоды нацыянальных сьвятаў. I вось тут штораз больш
пачынае адчувацца патрэба адпаведнага рэпрэзэнтаваньня беларускае песьні й танцу. Добрая воля ёсьць, не стае толькі дырыгента. А што, каб запрасіць сюды кампазытара Равенскага? паўстае думка. Праўда, спэцыяльнымі матарыяльнымі магчымасьцямі пахваліцца ня можна. Але колькі студэнтаў прыяжджала сюды, ня маючы яшчэ стыпэндыі? Салідарнасьць выручала заўсёды.
Урад ЦБАА пастанаўляе запрапанаваць кампазытару пераезд у Лювэн. На адказ доўга чакаць ня прыйшлося. Сп. Равенскі заўсёды згодны быць там, дзе толькі йснуюць магчымасьці працы. Айцец Робэрт ван Каўэлярт, уплывовы бэльгіец, але й беларускі патрыёт у поўным значэньні слова, заладжвае ўсе фармальнасьці з бэльгійскім урадам. Улетку 1950 г., хутка перад пачаткам новага акадэміцкага году сп. Равенскі ўжо ў Лювэне.
He пасьпелі яшчэ зьехацца ўсе студэнты, а ансамбль пачаў сваю працу. Вялікага выбару ня было: 30 асобаў. Некаторыя зь іх сьпявалі пад рукой сп. Равенскага яшчэ ў Нямеччыне. Але былі й такія, што не пяялі нідзе й ніколі, хіба што сабе пад носам у хвіліны добрага настрою. Ня трэба дзівіцца, што яны вельмі скептычна аднесьліся да свае новае кар’еры. Але сп. Равенскі быў няўмольны. Ён вельмі-вельмі ветліва запрашаў такога кандыдата на будучую сьпявацкую зорку да піяніна і гадзінамі трымаўяго там, стараючыся заставіць яго хоць разок прасьпяваць правільна... гаму. Часамі хацелася проста выць з роспачы, слухаючы самыя фантастычныя варыяцыі на гэтую так багатую музычную тэму. Бог адзін ведае, дзе чэрпаў сваю церпялівасьць і аптымізм сп. Равенскі. Але трэба было паглядзець на пераможную міну такога сьпевака, калі ягоныя доўгія мукі ўкаранаваліся ўрэшце ўдачай. Ужо а сёмай гадзіне раніцы, пад плюск вады ў умывальні, на сходах, у пакоі, прадэманстроўваў ён свае нованабытыя веды.
Няўтомная праца, якую не адзін лічыў безнадзейнай, пачала даваць свае вынікі. Неўзабаве ўзяліся за вывучэньне першых песьняў. Як жа часта паўтаралася наступная сцэна: сп. Равенскі кароткім рухам у палове слова перапыняе песьню.
— Зо-олатца маё, паніжа-аеце ж — зьвяртаўся ён да аднаго з ансамбляўцаў, тут жа з гумарам імітуючы вінаватага. Увесь ансамбль грымеў сьмехам. Нефартунны сьпявак чырванеў, часам злаваўся, але надалей з усім адчаем стараўся трымаць ноту, каб ізноў ня быць аб’ектам сьмеху. Пазьней гэткія выпадкі здараліся штораз радзей і радзей.
Паралельна з хорам вывучаліся й танцы. I ўжо за тры месяцы ансамбль даваў свой першы канцэрт у Лювэне. Пасьля заканчэньня праграмы рэктар прыйшоў асабіста прывітаць кампазытара, кажучы, што ён ужо больш за дваццаць гадоў ня чуў падобнага хору.
Лепшыя матарыяльныя ўмовы і можа ў найбольшай меры актыўная праца з моладзяй, у вельмі кароткі час проста адмаладзілі
падупалага раней на здароўі кампазытара. Ён нязвычайна любіў пажартаваць, падзяліццаўспамінамі, а часам і выпіць чарку ў маладым таварыстве. I студэнты любілі праводзіць вольныя вечары ў пакоі сп. Равенскага, чуючыся там, як у сябе дома. Бывала, пастукаеш да яго:
— ГМ, — адказваў глыбачэзны бас з-за дзьвярэй. 3-за стала, закіданага нотнай паперай, на вас глядзелі ветлыя шэрыя вочы. -А пропуск ёсьць? пытаўся ён паважна. Пропускам зваў ён жартаўліва віно, што было звычайна люксусам не па студэнцкай кішэні. ГЬта ён ведаў але хоць на жарт, ад „традыцыйнае” формы прывітаньня не адступаў. I з пропускам ці безь яго, ён з радасьцяй прыймаў кажнага адведвальніка. Гаварылася там аб усім: даскутаваліся новыя песьні, прапановы канцэртаў. Часта пераходзілі да ўспамінаў. Сп. Равенскі любіў расказваць аб сваёй працы ў Наваградку [яшчэ перад першай сусьветнай вайной), пасьля ў Менску ды іншых гарадох. Сыпаліся прозьвішчы людзей, зь якімі яму прыходзілася супрацоўнічаць, а нам, маладым, ведамыя толькі з гісторыі: Галубок, ТЬраўскі, Купала, Дубоўка...
— Калі вы зацікавіліся спэцыяльна народнай песьняй? папытаўся раз нехта з нас.
— А, гэта цікавы выпадак... Я працаваў у Наваградку, дзе быў дырыгентам царкоўнага хору й заадно настаўнікам сьпеваў. У той час пазнаёміўся я зь дзяўчынай з аднэй вёскі недалёка ад Наваградку. Было якраз жніво, і я часта хадзіў пераймаць яе па дарозе, калі яна вярталася з поля. Аднаго разу я выйшаў крыху раней. Хоць сонца было ўжо на захадзе, людзі яшчэ жалі. Я, чакаючы, прысеў на прыдарожным камені. Абапал дарогі пералівалася каласамі жыта і паасобныя грамадкі жнеяў, параскіданыя па ўсім полі, увіхаліся каля яго. Мяне тут ведалі добра і, відаць, пабачыўшы мяне, найбліжэйшая група жнеяў завяла жніўную песьню. Іншыя, далейшыя адна за аднэй падхоплівалі яе. Урэшце сьпявала ўсё поле. Адлегласьць між групамі была вялікая й гукі неяк дзіўна мяшаліся між сабой: да гэтага далучалася рэха. Усё разам тварыла неапісальную цудоўную сымфонію. Я сядзеў, як зачараваны. Жнеі ўжо замоўклі, а рэха яшчэ доўга пералівалася, заміраючы ўрэшце ў далечы. Ня раз я ў жыцьці ўспамінаў той вечар і тую дзіўную сымфонію. У сваіх творах я прабаваў перадаць некаторыя фрагмэнты зь яе. Але адтварыць цэласьць, гэта не на людзкія сілы й здольнасьці. 3 таго часу я й зацікавіўся народнай песьняй, — дадаў ён, памаўчаўшы.
Няраз расказваў ён аб сваёй працы ў Менску, аб мэтадах, якія ўжывала ГПУ-НКВД для праверкі ягонае „добранадзейнасьці”. Расказваў аб сяброх-кампазытарах, паэтах. 3 гэтых апошніх ён вельмі высока цаніў Дубоўку ня толькі як паэта, але й як чалавека.
— Зьбіраючы на Магілеўшчыне песенны матарыял для опэры „Браніслава”, — расказваў ён, — мы шмат часу правялі разам. Ён
браў мяне пад руку й мы, дыскутуючы, паволі йшлі ад вёскі да вёскі. Сяляне ўжо ведалі нас, і пэўна сьмяяліся з нашае пары: ён высокі й плячысты, а я малы й худы. Вось у аднэй з такіх гутарак і зарадзілася ў нас ідэя „Ліпнёвага гімну". Падыходзіў ліпень, а зь ім і дзень бальшавіцкага афіцыяльнага сьвята „вызваленьня Беларусі ад белапалякаў”. За колькі дзён пасьля нашае гутаркі Дубоўка даў мне яшчэ незасохлыя словы „Ліпнёвага гімну”. 3 гледзішча бальшавіцкае ідэялёгіі ім нічога ня можна было закінуць. Дубоўка сказаў мне: „Напішы, брат, музыку, каб і глухі адчуў, якая цана такому вызваленьню, якую свабоду маюць беларусы ня толькі пад палякамі, але й тут”. Я й напісаў. Новы твор паслалі неадкладна ў Менск. Сьвята ўжо падыходзіла і таму яго ліхаманкава аддрукавалі й пачалі распаўсюджваць, a Менскі хор адразу прыступіў да вывучэньня. I ў дзень сьвята Менск слухаў „Ліпнёвы гімн” із сцэны тэатру. Пмн быў пабудаваны так, што трымаў слухачоў у ўсьцяжна нарастаючым напружаньні. Празь ягоную ўрачыстасьць прабіваўся сваеасаблівы трагізм. Эфэкт быў нябывалы: гімн ужо скончыўся, а заля як бы замерла ў хвіліне жалобнага маўчаньня. Дубоўка ж сядзеў і з задаваленьнем паціраў рукі. Праўда, пасьля гэтага выступу гімн адразу ж забаранілі. ...А „Браніславы” нам так і ня прыйшлося закончыць: Дубоўку арыштавалі, і ў мяне сканфіскавалі ўсе рукапісы... Так, Дубоўка быў вялікі патрыёт і мастак...
Аб сабе, аб ягоным укладзе ні слова. Рэткі быў заўсёды сп. Равенскі. Працы ў Лювэне яму ставала. Штодзённыя сьпеўкі, індывідуальныя заняткі, бадай штомесячныя выступы ў розных гарадох, творчая праца, падрыхтоўка да друку зборніка песьняў супрацоўніцтва зь Беларускім Інстытутам Навукі й Мастацтва, царкоўны хор... Ці ўсё пералічыш?
У прэсе штораз часьцей зьяўляюцца зацемкі аб патрэбе насьпяваньня грамафонных дыскаў. Кампазытар Равенскі, разумеючы, што толькі ягоны ансамбль мае магчымасьці правесьці гэта ў жыцьцё, з энтузіязмам бярэцца за працу. Але тут пачынаюць праяўляцца сымптомы невылячальнай, і як пасьля аказалася, сьмяротнай хваробы... Прыходзіць апэрацыя, а пасьля — даўгія месяцы лячэньня. Выйшаўшы з больніцы, яшчэ зусім слабы, ён ня слухае ніякіх пратэстаў: трэба насьпяваць дыскі! Дзесяткі падарожжаў у студыю й назад, даўгія гадзіны насьпеўваньня адкуль толькі бралася энэргія й сіла волі ва ўжо так слабым целе? Закончыўшы насьпеўваньне, сп. Равенскі раз прагаварыўся: „Дзякуй Богу, што скончылі! Я ня ведаю, ці перажыў бы яшчэ колькі такіх падарожжаў”.
Апошнія месяцы ён блізу ня выходзіў з дому. У ягоным пакоі сьвятло гарэла далёка ў ноч да трэйцяе, чацьвертае, пятае гадзіны. Трэба сьпяшацца, бо яшчэ трэба столькі зрабіць, а часу гэта хіба адчуваў ён ня так ужо шмат...
Паховіны сьв. пам. Міколы Равенскага. Сьвятары БАПЦ (зьлева) а. Аляксандар Крыт і а. Аўген Смаршчок. Лювэн, 11 сакавіка 1953 г.
Паховіны сьв. пам. Міколы Равенскага. У першай тройцы пляменьніца нябожчыка др. Руткоўская, а паабапал яе — Старшыня Рады БНР Мікола Абрамчык (зьлева) і др. Барыс Рагуля.
Апошні зямны шлях сьв. пам. Міколы Равенскага. Пахавальная працэсія. Лювэн, 11 сакавіка 1953 г.
Ягоны стан здароўя пагоршваўся з дня на дзень. Прыйшлося зноў ісьці ў больніцу. Але яшчэ за тыдзень перад сьмерцяй ён гаварыў студэнтам-адведвальнікам: „Я распрацаваў колькі новых песьняў для ансамблю. За два тыдні трэба будзе брацца за працу, бо ўжо й так шмат часу страцілі..
У адну шэрую сакавіковую раніцу сп. Равенскі адыйшоў ад нас так ціха й скромна, як і жыў. Над Ягонай магілай-курганом вянкоў урачыста плыў ягоны ж жалобны марш: „Сьпі пад курганам герояў, Твой мы працягваем шлях...”
* * *
На аднэй з апошніх бачынаў маленькай запісной кніжыцы, падпісанай „М. Равенскі”, дрыжачай рукою выведзеныя контуры межаў Беларусі. А пасярэдзіне тою ж рукою напісаны два словы: Альфа і Омэга.
„Наперад!”№25, жнівень 1953
С. Ясень
Заміж вянка
На магілу Дарагога М.Равенскага
Ня хіліся да зямлі, бярозка тонкая, Ня шумі ў паднеб’е жалабна, асілак-дуб. He каціся у душу, сьлязінка горкая.
Ой, ня плач жа над стратаю, песьня шызая.
Паляці ты, песьня, удаль борздай ластаўкай.
Заляці ты, песьня, у Край ясным сокалам;
Праляці над староначкай сьвежым подыхам, Засьвяці над загонамі ясным сонейкам.
Закувай ты зязюлькаю з бору стройнага, Расьсьцяліся над межамі лекам-зёлкамі. Сінявою вясёлкавай у жытох прысядзь, Закрасуй васілёчкамі зь нівай сьпелаю...
Будуць жнейкі йсьці змучана з пожні познае, Прапяюць ад душы яны стане лёгка ім.
Будзе здалеку йсьці падарожнік стомлены, —
I пад песьню згадае ён край далёкі свой.
Ткацьмуць пояс ткачыхі слуцкія, — Выткуць пояс той, пяючы, з васілёчкамі.
.Наперад!”, №25, жнівень 1953
Пра Міколу Равенскага ў беларускім эміграцыйным друку пісалася шмат: хроніка выступленьняў ягонага хору, артыкулы Алеся Карповіча пра творчасьць кампазытара, успаміны пра яго Антона Адамовіча, Янкі Жучкі, Вітаўта Кіпеля й іншых. Жыцьцяпіс Равенскага зьмешчаны ў кнізе „Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі” (НьюЁрк, выд. БІНіМ, 1999).
Са Шчэцькавай „Справаздачы”:
2.6.53
Прыехаў сп. Карповіч дзеля падрыхтоўкі хору да выступу ў Брусэлі 7.7. (ЮНЭСКО).
7.7.53
Ансамбль выступаў у Beaux Arts у Брусэлі. Кіраваў сп. Карповіч. Выканалі шэсьць беларускіх песьняў і два народныя танцы. Уражаньне пакінулі добрае. Атрымалі ад ЮНЭСКО мэдаль.
9.7.53
Ансамбль пеў у Beaux Arts партыю „народу" ў кантаце „L’Esperance” камп. Гіндэміта (Hindemith).
17-19.10.53
Зьезд ЦБАА. Рэфэраты др. Уладзімера Набагеза /пра шкоду алькаголю/ й др. Барыса Рагулі /„Характаралёгія” як фармуецца характар чалавека/. Вельмі жывая дыскусія.
29.10.53
У Cercle International адбыўся сэанс беларускіх плітак /кружэлак студэнцкага ансамблю/.
10.11.53
Адбылося заканчэньне сходу БСЗ. Старшыня прадставіў новы ўрад у складзе: старшыня Запруднік /Янка/, заступнік Цімафейчык /Тодар/, сакратар Урбан /Павал/, адміністратар дому Ягаўдзік /Мікола/ і платнік Вініцкі /Леанід/.
3 майго дзёньніка:
25.2.54
Бярэцца ўжо пад другую раніцы. Толькі што вярнуліся зь Сівым /Цьвірка/ зь нямецкае „кнайпы”. Па дарозе ўлезьлі заднім ходам у кухню, перакусілі й цяпер можна спакойна заснуць. У немцаў пайшло ўсё добра. Сказаў ім колькі словаў прывітаньня. Выпілася пару брудэршафтаў, набылося пару знаёмых, дазналася крыху больш пра нямецкае „Disziplin muss sein!” /мусіць быць дысцыпліна/.
Пазаўчора нашы „сэньёры" /выпускнікі/ спраўлялі сваё „entree dans Ie monde” /выхад y сьвет/. Быў епіскап Слосканс, віцэ-рэктар, колькі прадстаўнікоў ад студэнцкіх групаў, ну і крыху сеае „брахі”. Вечар прайшоў надзвычайна. Вышумеўся дашчэнту. (...)
17.3.54
(.. J Напісаў дзядзьку Антосю /Адамовічу/. Гэны баіцца ўсё, што мы супраць „крыеічоў” нешта маем, а ўзяў з таго, што ў зьмесьце сьпеўніка
Шостыя ўгодкі Згуртаваньня Беларускіх Студэнтаў у Лювэне й заснаеаньне „Акадэмікуса" таварыства беларускіх выпускнікоў Лювэнскага ўнівэрсытэту. 23 лютага 1954 г.
Равенскага не знайшоў песьні „Ня сумуйце, дзяцюкі” Ларысы Геніюш, на словы якой Равенскі напісаў музыку*.
Конюх /Пётра/ заваліў нотамі пераклады давай яму. Нядаўна пераклаў яму „Элегію” (музыка Маснэ) і „Песьню вязьня” Пушкіна. Трэба будзе Адамовічу паказаць гэтыя мэтамарфозы. Толькі што перагледзелі „Арыю Сусаніна”. Яму страх хочацца сьпяваць свае рэчы па-беларуску. На шчасьце!.. Сяньня прыехаў Кіслы /Кастусь, хормайстар/. Пачнуцца ўжо рэгулярныя сьпеўкі з усімі муштрамі й энэргіяй. Кіслы, як відаць, моцна хвалюецца, і хлопцы баяцца, каб ён ня здрэфіў на сцэне. Добра, што перад Лёнданам прыдзецца тут канцэртаў са тры даць.
* Песьня канчаецца словамі:
Ня сумуйце, дзяцюкі, начамі ўжо ня дасца спутаць вольны дух! Мы былі і будзем Крывічамі ад хваль Угры аж па сіні Буг!
Янка 3. (Запруднік)
ЗЬ ПЕСЬНЯЙ ПА СЬВЕЦЕ
На пачатку было слова...
Пачалося, фактычна, усё з таго, што аднаго дня старшыня ЦБАА /Уладзімер Цьвірка/, вярнуўшыся з Ангелыпчыны, урачыста абвесьціў, што Лювэнскі ансамбль дае канцэрт у Лёндане. Хто яго там усьпеў так накруціць, мы спэцыяльна не дапытваліся, але адразу было відаць, што думка спадабалася ўсім. Ды хто ж уздумае й адмаўляцца ад гэткага цікавага падарожжа! Заставалася нам толькі пакамбінаваць крыху, каб не папасьці якраз на экзамены із сваімі разьездамі ды ўгаварыць двух будучых інжынераў, што зь іхнымі прафэсарамі справа ня так страшна выглядае, як гэта ім здаецца. Ну, і ўрэшце пастанавілі. Час выпадаў якраз пад 25-га сакавіка найлепшая нагода на канцэрты.
Аднак катэгарычнасьць пастановы, якая цьвёрдая яна ні была б, не памяншала ўсіх цяжкасьцяў, што адразу ж узьняліся грознай сьцяной перад задуманым плянам; яна не спрастоўвала лябірынту завікластых фармальнасьцяў неадступных спадарожнікаў усіх замежных ваяжаў „апатрыдаў”. Але прабаваць правесьці ў жыцьцё сваю пастанову нам нічога не забараняла. I мы ўзяліся за гэта.
Пасьля была пісаніна...
Па заканчэньні канцэртаўу Лёндане, калі мы супольна з а. Сіповічам падсумоўвалі праведзеную працу, айцец разлажыў перад намі цэлую папку папераў із словамі: „Бачыце, даражэнькія, колькі гэта каштавала працы!” ГЬткая ж папка лістоў падсумавала недзе лювэнскі бок клопатаў і ў нашага сябры Мака /Станіслаў/, адміністратара хору й рэфэрэнта культурна-асьветных справаў у ўрадзе ЦБАА.
Пачынаць трэба было ад найгалаўнейшага для хору ад дырыгента. 3 гэтым, на шчасьце, справа выглядала не безнадзейна: із сп. Кіслым /Кастусь/ мы ўжо працавалі кавалак часу; дырыгент ён дасьведчаны (кіраўнік беларускага хору ў Беластоку падчас нямецкай акупацыі), і галоўна, што зь Льежу ў Лювэн і візы ня трэба, і цягнікі спраўна ходзяць. Спадар Кіслы ахвотна згадзіўся прыяжджаць на суботы й нядзелі ў Лювэн, цяжка адпрацаваўшы тыдзень у вуглякапальні, каб адразу ж пачаць рэпэтыцыі. Зь ім прыяжджала й прыгожая спадарыня Крутуль /Ірэна/ для дапамогі ў танцах і ў песьні „Калыханка”.
Горш сытуацыя выглядала із спадаром Карповічам, цяжкое становішча якога ў дыпі-лягеры ды непаваротлівая залежнасьць ад апякунчых нямецкіх „амтаў”, абцяжвалі ягоны прыезд зь Нямеччыны. Тўт як і ўва ўсіх вельмі падобных (і вельмі частых у нашай працы!) выпадках, прыйшоў з дапамогай незаменны а. Робэрт. Пару падарожжаў у Брусэль, пару пар лістоў, і справа ўладзілася. Сп. праф. Карповіч прыяжджаў у Лювэн, прывозячы й гэтым разам свае новыя рэчы, якіх мы заўсёды нецярпліва чакалі. Думка адносна запросінаў спадара Конюха /Пётра/ з Рыму на ўкаранаваньне нашае канцэртнае праграмы, хоць і выклікала была крыху скептыцызму, але таму, відаць, што была трапная (ды яшчэ як!) і шчасьлівая, зьісьцілася бязь лішніх цяжкасьцяў (прынамся з нашага боку). Прыехаў урэшце сп. Конюх. Хлопцы весела паціралі рукі: „Во цяпер то мы ім пакажам!..” Мастацкае выкананьне беларускай песьні мы прывіталі зьдзіўленай цішынёй 1 ўстрыманым дыханьнем. Ад магутнага голасу сьпевака сьвятліца зрабілася нейкая маленькая, цесная. Апошнія словы аднэй зь песьняў „ГЬй, Лявоны у нас не пазводзяцца!” пераконвала нас з усёй сілай, што запраўды йшчэ не пазводзіліся Лявоны-асілкі...
Першы этап быў пройдзены. Зьехаліся ўсе. Можна было пачынаць пробы. У доме запанавала напружаная атмасфэра рыхтоўкі канцэртаў да сакавіковых угодкаў. Толькі падчас перакурак, на калідоры, можна было пабачыць таго ці іншага харыста з надзьмутай грудзінай, што стараўся як мага ніжэй узяць толькі што чутае „Анджэлё міё” пад уражаньнем песьняў нашага баса-гасьця хлопцы стараліся вырабляць „нізы” сваіх скупаватых часам дыяпазонаў.
Жыцьцё пасьля сьмерці...
13-га сакавіка ўвечары а. Аўген адслужыў паніхіду па Равенскім. Ужо год цэлы, як няма між нас дарагога кампазытара... Няма тады, якягоны шляхотны высілак, здавалася, прынёсусю паўніню сьпелых пладоў. Колькі раз мы мроілі зь ім супольна аб тым, да чаго рыхтаваліся цяпер з гэткім запалам аб канцэрце ў Лёндане. Стоячы ў царкве, мы адчулі ўсю запраўднасьць прысутнасьці Нябожчыка між нас, 1 кажнаму стала яшчэ ясьней, як можна жыць і пасьля сьмерці...
Пачынаем жніво: першага паўканцэрту
14-га сакавіка па абедні й па абедзе нашае першае выступленьне паўканцэрту фактычна, бо толькі харавыя рэлігійныя й народныя песьні. Пяялі ў Абэі дэ Монт Цэзар вялізарным манастыры ў Лювэне, адным з найбольшых у Бэльгіі, дзе жывуць таксама біскуп Слосканс і а. Пранук Чарняўскі. Заля была невялікая, публіка манахі на чале з абатам і пару дзесяткаў хлапчукоў. Фартэпіяна было расстроенае, дык прышлося пяяць а-капэльля, але гэта песьням не пашкодзіла. Айцец Робэрт зрабіў невялічкі рэфэрацік (адна з найгалаўнейшых частак нашых канцэртаў!), паўтараючы мо ўжо тысячны раз у сваёй працы для Беларусі: хто, адкуль, чаму, і чаго хочуць.
Беларуская песьня паедзе ў Бразылію
На канцэрце ў манастыры Монт Цэзар мы пазнаёміліся з а. Марокка. ГЬта сьвятар-бразыліец. Зь вялікім дыктафонам ён езьдзіць па цэлай Заходняй Эўропе й зьбірае музычны фальклёр, каб пасьля павароту ў Бразылію магчы гэта выкарыстаць, як дасьледчы й дапамаговы матарыял для зарганізаваньня хораў у бразылійскіх каледжах. У суботу 20-га сакавіка ён запісаў усю нашу канцэртную праграму сабе на йстужку, узяўшы пры гэтым патрэбныя дадзеныя што да беларускай народнай песьні й самой Беларусі.
1200 асобаў слухаюць нашую песьню
У нядзелю 21-га сакавіка ўжо запраўдны канцэрт ў вялізманым каледжы ў ГЬвэрле (недалёка ад Лювэну), дзе вучацца й нашыя дзьве гімназісткі. Ансамбль за чатыры гады сваіх выступленьняў упяршыню апынуўся перад так маладой публікай паўнюсенькай заляй дзяўчатак (з-за пражэктараў не давялося добра й угледзецца) зь іхнымі настаўніцамі-манашкамі. Слухачы аказаліся ўдзячныя й іхныя воплескі паднялі адразу дух артыстаў на бадзёры ўзровень. I хоць у „Крыжачку” нехта на часіну ўздумаў быў зьбіцца, і хоць тэмп „Мяцеліцы" быў занадта віхрысты, аднак цэласьць канцэрту прайшла надзвычайна гладка. Дамоў вярталіся шумлівыя ад задаваленьня зь „енэральнае” перадлёнданскае „перапіцы”. Нагода пазнаёміць зь Беларусяй 1200 асобаў за раз здараецца рэдка. Няхай а. Робэрту будзе шчы-
рая падзяка за ягоны пераконвальны канфэранс, поўны вестак аб нашай Бацькаўшчыне.
Варта дакінуць да ведама ўсіх нашых наладжвальнікаў канцэртаў, што найудзячнейшая публіка для нашае песьні гэта вучні, гімназісты, студэнты гэта моладзь, якой ня ўсьпелі забіць галоваў хвальшывымі весткамі пра наш народ і наш край. Таму да іх трэба найчасьцей зьвяртацца ў нашых вонкавых імпрэзах.
Традыцыйны канцэрт у Лювэне
Назаўтра традыцыйны сакавіковы канцэрт у ўнівэрсытэцкай Вялікай Ратондзе. Сабраць у Лювэне салідную публіку справа ня лёгкая. Пачынаючы ад міністраў аж да найменшых факультэтных гурткоў, тут столькі аматараў на наладжваньне рэфэратаў, канцэртаў, дыскусіяў, а то й проста пераліваньня з пустога ў парожнае, што нам прышлося думаць аб рэкляме добры кавалак часу наперад. За ўсё тэхнічнае правядзеньне канцэрту энэргічна ўзяўся заступнік старшыні Беларускага Студэнцкага Згуртваньня калега Тодар Цімафейчык (мы яго проста Федзем завем) і, трэба прызнаць, улажыў шмат спрыту ў гэтую даволі скамплікаваную працу. Вынікі ягоных клопатаў адразу вычуліся на залі. (Бязумоўна, не абышлося тут бяз узьдзеяньня весткі і аб выступленьні сп. Конюха, і аб нашым падарожжы ў Лёндан.) На так шматлікую публіку мы проста й не спадзяваліся. Заля Вялікае Ратонды была бадай запоўненая. Аж голас у песьнях рабіўся мацнейшы, 1 ногі ў скоках хадзілі лягчэй!
Старшыня Згуртаваньня калега Запруднік кораценька паясьніў нагоду канцэрту 36-я ўгодкі абвешчаньня незалежнасьці Беларускае Народнае Рэспублікі, прывітаў Яго Эксцэленцыю епіскапа Слосканса, падзякаваў Яго Магніфіцэнцыі рэктару Лювэнскага ўнівэрсытэту й монсіньёру віцэ-рэктару за дапамогу ў наладжаньні канцэрту ды прыгадаў памяць нябожчыка М. Равенскага, заснавальніка студэнцкага ансамблю. На самым пачатку, вонках канцэртнае праграмы, у чэсьць сьветлай памяці кампазытара была адсьпяваная адна зь ягоных улюбленых рэчаў малітва „Магутны Божа”.
Усебаковасьць праграмы трымала залю ў напружаньні: хор, солё народных песьняў (сп-ня Людміла Рагуля), народныя танцы („Крыжачок”, „Мяцеліца” й „Лявоніха” -усеўчатыры пары), баляда сп. Карповіча (у ягоным жа выкананьні), два дуэты (Цьвірка, Сенькоўскі), жаночае солё на фоне хору (сп-ня I. Крутуль у „Калыханцы"), ну, і на дэсэрт, ясна, салёвыя рэчы сп. Конюха („Палыночак”, „Нёман”, „Лявон”, дзьве італьянскія „Сымон Боканэгра’’ Вэрдзі й арыя Фіскі з „Мэфістофэля” Бойто з „Блыхой” Мусаргскага на біс). Падчас выступленьняў апошняга мы ўважліва сачылі цераз прыадчыненыя дзьверы за тварамі публікі. I, здавался, то яна ўся пераменьвалася ў слух і
ўважлівасьць, то жыла разам зь песьняй 1 артыстам на сцэне. Толькі ў канцы, калі апошні гук фартэпіяна зьнікаў з-пад пальцаў сп. Карповіча, заля ажывала ад захапленьня.
Позна ўвечары ў пакоях спсп. Карповіча, Конюха й Кіслага стаялі тры цудоўныя букеты красак сьведкі ўдалага канцэрту ў Лювэне.
„Жыцьцё наша быццам чаўны сярод мора...”
Студэнцкая сталоўка „Альма”. Як жа не зайсьці туды пасьля канцэрту й не ўшанаваць удачу шклянкай сьцюдзёнае „Стэльлі” /піва/. Пайшлі гуртам, вядучы за сабой гэткі ж гурт цікавых студэнтаў. „Шантэ, шантэ!” /засьпявайце, засьпявайце/, просяць нас, як мы толькі ўселіся за сталы. „Увага! ‘Застольную!” Цяпер хоць цэлую ноч сьпявай: канцэрт за плячыма! Нехта падняў тост за тры „К” (Конюх— Карповіч—Кіслы), і ўсе дружна ўзьнялі ўверх шклянкі. Пасьля адпяялі „Сто год!” свайму харавому адміністратару (якраз пасьпеў з днём народзінаў на гэты дзень! / Станіслаў Мак/), паднялі тост за Федзю за арганізаваньне належнае рэклямы, 1 ўрэшце за чацьвертае „К” за айца Робэрта (ван Каўэлярт). Пасядзелі б мо й даўжэй крыху, каб ня думка пра заўтрашні канцэрт. Ну, што ж, пайшлі адпачываць... У хаце яшчэ доўга не маглі ўлегчыся, перавалкоўваючы сьвежыя ўражаньні ды смакуючы Пётраву рымскую „салямі”.
Беларуская песьня для „вялікаросаў”
Напярэдадні ад’езду ў Лёндан, 23-га сакавіка, падскочылі яшчэ з канцэртам у Арцэляр (недалёка ад Антвэрпэну), у дом для старычкоў зь першае расейскае эміграцыі. Акрамя гэтага, туды прыехала чалавек сто бэльгійцаў найбольш прадстаўнікі антвэрпэнскае інтэлігенцыі. Канфэрансам заняўся а. Робэрт, выясьняючы сваім суродзічам, што студэнты, якія давацьмуць канцэрт, нічога супольнага ня маюць з расейцамі, і што, наадварот, гэтыя апошнія 36 год таму аружжам 1 насільлем зьнішчылі адноўленую незалежнасьць беларускае дзяржавы.
Было крыху горача й цеснавата асабліва ў „Лявонісе”, якую мы выконваем на фоне белых сарочак харыстаў Пасьля канцэрту пачаставалі нас „чайком” паводле старога й улюбёнага звычаю жыхароў гэтага прытулку. Палітычных дыскусіяў зь іміне разводзілі ніякіх, бо між завучаным Северо-Западным Краем а няведамай Беларусяй завялікая адлегласьць, каб магчы на працягу аднае гадзіны знайсьці супольную мову. Насьпех папілі сваю гарбату, перакурылі цыгаркай 1 сардэчна разьвіталіся зусімі. На дварэ нас чакаў аўтабус. Трэбабыло сьпяшацца ехаць перагладжваць сваю нацыянальную вопртаку, пакаваць валізкі, пераспаць крыху, каб заўтра раненьнка сесьціўцягнік на Лёндан.
„Бацькаўшчына” (Мюнхэн), №15-16,
Вялікдзень 1954
а. Ч. Сіп-ч /Сіповіч/
САКАВІКОВЫЯ ЎРАЧЫСТАСЬЦІ Ў ЛЁНДАНЕ
(Беларускі студэнцкі ансамбль
Лювэнскага ўнівэрсытэту на гастролях)
Канцэрт 25 сакавіка ў Фінчлей
25 сакавіка, чацьвер, прыгожы пагодны дзень. Спакойна флегматычныя ангельцы праводзяць яго, як кажны іншы. Біядзіш на іх і дзівішся, што гэтак мала цікавяцца нашым канцэртам. Ну, але пабачым у залі, мо і яны там разрухаюцца...
Каля 7-ай гадзіны вечарам усё прыгатавана. Прасторны Крайст Чэрч Голь прыбраны ангельскім і беларускім сьцягамі, між якіх лунае бойкая Пагоня з надпісам „Жыве Беларусь!” Паволі народ сходзіцца. Праграмкі, беларускія песьні ў ангельскім перакладзе разам зь лістоўкамі аб Беларусі ідуць у рух.
Сп. Гордан Брайсон, бурмістр Фінчлей /раён Лёндану/ разам з жонкай прыходзіць пунктуальна. Спадары Асіповіч — старшыня ЗБВБ, Вэбстэр — сакратар Англа-Беларускага Таварыства, і а Ч. Сіповіч спатыкаюць яго ў дзьвярох. Спадарыня К. Вініцкая, у беларускім народным касьцюме, уручае жонцы бурмістра прыгожы букет красак. За пару хвілін заля напаўняецца людзьмі. На сцэну выходзяць харысты. Белая з народным вышываньнем вопратка, чырвоныя паясы кідаюцца ўсім у вочы. Магутным „Мы выйдзем шчыльнымі радамі” распачынаецца канцэрт.
Наступны пункт праграмы — прамова сп. Л. Г. Вэбстэра, сакаратара Англа-Беларускага Таварыства. Ён выясьняе прысутным, што такое Беларусь, гаворыць аб яе трагічных падзеях, успамінае аб яе харастве, вітае ад імя ангельцаў Лювэнскі ансамбль і ўсіх артыстаў. Робіць гэта тыпова па-ангельску: коратка й рэчова. Апрача таго кажны з прысутных мае праграму з картай на ёй Эўропы й Беларусі, а так жа друкаваны лісток, напісаны сп. Вэбстэрам: „Некалькі зацемак аб Беларусі”.
Першую частку праграмы выконвае хор: літургічныя песьні; народныя ў апрацаваньні М. Равенскага; солё сп. П. Конюха й народны танец „Крыжачок”. Кіруе хорам сп. К. Кіслы, пры фартапіяна сп. А. Карповіч. Усё гэта прайшло ўдала, скажам больш: адразу захапіла слухачоў. He адзін пасьля шкадаваў, што спазьніўся й не пабачыў першай часткі праграмы. (...)
Другая частка канцэрту распачалася музыкай балядай, напісанай і выкананай сп. А. Карповічам. 3 гледзішча на месца, якое яна займала ў цэласьці праграмы, а перадусім дзеля глыбіні самога твору й мастацкага яго выкананьня, нішто іншае не магло лепш зацікавіць
„Лявоніха" ў выкананьні лювэнскага студэнцкага ансамблю на канцэрце ў Фінчлей (раён Лёндану) 24 сакавіка 1954 г.
Пяюць дуэтам на беларускім канцэрце ў Фінчлей 24 сакавіка 1954 г.
Юрка Сенькоўскі (зьлева) I Ўладзімер Цьвірка.
За фартэпіяна
Алесь Карповіч.
прысутных і настроіць да далейшага, як гэтая баляда. Народныя матывы, што правіваліся ў ёй залатою ніткаю, выйшлі на явуў харавых песьнях „Халімон”, „Дарагая мне староначка”. Зусім іншага жанру былі „Слуцкія ткачыхі” кампазыцыі М. Равенскага і „Каханая, ня плач” А. Карповіча на словы Ясеня (дуэт спсп. Ул. Цьвіркі й Ю. Сенькоўскага)
Цэласьцю самыя ў сабе, хаця ў поўнай гармоніі з усёй праграмай, былі нумары солё сп. П. Конюха „Блыха” й „Палыночак”. Магутнасьцю свайго голасу, прэцызіяй выкананьня запалоніўсп. Конюхусіх. Аб уражаньні, якое ён зрабіў на слухачоў, сьведчаць словы сп-ні Брайсон, жонкі бурмістра, якая, дзякуючы за канцэрт, сп. Конюху сказала: „Я часта хаджу на канцэрты ў Альбэрт Голь (заля, якая можа зьмясьціць 7.000 асобаў, 1 там выступаюць мастакі сусьветнай славы), але такога баса яшчэ ня прышлося пачуць”.
„Камар”, „Пагоня” (музыка М. Равенскага) і „Лявоніха” былі прыгожай надбудоўкай і заканчэньнем солё сп. Конюха. (...)
На канцэрце, апрача бурмістра 1 яго жонкі, былі 21 радных, быў ксёндз кан. Пэрзонс, дырэктар школы на Фінчлей, ведамай на ўсю Ангельшчыну; была цэлая сэмінарыя студэнтаў і прафэсароў гішпанцаў з Потэрс Бэр; былі людзі блізу ўсіх нацыянальнасьцяўу Эўропе. (...)
Канцэрт у Вэстмінстэр Катыдраль Голь
Канцэрт у Вэстмінстэр Катыдраль Голь быў кульмінацыйным пунктам сакавіковых урачыстасьцяў у Лёнднае.
Ужо ад гадзіны 6-ай народ пачаў зьбіраца ў прасторную прыгожую Вэстмінстэрскую залю, дзе між ангельскім і беларускім сьцягамі пачэснае месца займала Пагоня. Каля гадзіны 7-ай заля была поўная разам з бальконам усяго каля 800 чалавек. Беларусы з Кембрыджу прыехалі адмысловым аўтабусам; былі так жа нашыя суродзічы з Брадфорду й Манчэстэру. Пунктуальна а гадзіне 7:30 увайшоўу залю ў пурпуровым строі Яго Эмінэнцыя Кардынал Б. Гфыфін, галава Каталіцкага Касьцёлаў Ангельшчыне. Ён заняў першае месца паміж гасьцей. Радам зь ім а. Робэрт ван Каўэлярт, сп. ГЬрбэрт /заступнік старшыні Англа-Беларускага Таварыства/, сп-ня Вудруф, сям’я лёрдаў Кінрос, госьці з бэльгійскай амбасады, мансіньёр Станішэўскі, генэрал Марцін з жонкай, прадстаўнікі экзыльныхурадаў і ншыя. (...)
Пункт за пунктам выконвалася праграма з найвялікшым зацікаўленьнем з боку прысутных. Песьні, танцы, музыка, солё-усё гэта, як тыя праменьні, кінутыя на сцэну, быццам жывое серабро, іграла жыцьцёвай радасьцю, сілай мастацтва.
Прысутныя, сярод якіх было ня мала запраўдных знатакоў мастацтва, былі захопленыя выкананьнем нашых народных песьняў: „Паласа”, „Вярба”, „Полька Янка”, „Камар”, нашымі народнымі скокамі: „Крыжачком”, „Лявоніхай”, "Мяцеліцай", балядай сп. А. Карпо-
Беларускістудэнцкіхор зьЛювэну пад кіраўніцтвам1СастусяКіслага(ля піянінаАлесь Карповіч) на канцэрце ў Лёндане 25 сакавіка 1954 г. ў залі Вэстмінстэрскай катэдры. Канцэрт даваўся на адзначэньне ўгодкаў абвешчаньня кезалежнасьці Беларусі.
Слухачы канцэрту ў залі Вэстмінстэрскай катэдры 25 сакавіка 1954 г..
віча*, нашым басам сп. П. Конюхам, які даслоўна парываў зь месцаў публіку „Лявонам”, „Дон Карлясам”, „Блыхой” і „Палыночкам”, прасьпяваным на біс.
Адна з газэт („Юнівэрс” за 2.4.54), падаючы справаздачу з канцэрту, пісала, што сэнсацыяй вечара быў сьпеў сп. Пётры Конюха, якога трэба прыраўноўваць з Шаляпінам.
„Бацькаўшчына” (Мюнхэн), №15-16, Вялікдзень 1954
*Пра талент Алеся Карповіча, пабыўшы на вечары беларускай музыкі ў Мюнхэне ў 1954 г., вельмі прыгожа выказаўся Вінцэнт Жук-Грышкевіч у лісьце да свае жонкі Раісы ў Канадзе: ,Душу маю, адчыненую Тваім лістом, разьвярнуў на ўсю шырыню праф. Карповіч выкананьнем на фартэпіяна сваіх твораў: ‘Бальляда’, 'Мяжою’ і ‘Stoccato’. Што за магутнасьць, што за сіла, што за краса! Сваёй музыкай Карповіч выварачвае душу кожнага, хто слухае й разумее. Гэта вялікі талент, кампазытар і выканаўца”. (Раіса Жук-Грышкевіч. „Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча”. Таронта, Выдавецкі Фонд Успамінаў зь Беларускага Жыцьця, 1993, б. 175)
Пасьля лёнданскіх канцэртаў 24 I 25 сакавіка 1954 г.: (зьлева) Кастусь Кіслы, Пётра Конюх I Алесь Карповіч.
У маім нарысе пра Лювэн, апублікаваным у „Наперадзе”, ёсьць фрагмэнт, загалоўлены „У сьвятліцы", прысьвечаныкампазытару-піяністу Алесю Карповічу.
Пры піяніна спадар Кар-, повіч. На крэслах, на канапе, пры каміне занураныя ўва ўсплёскі музыкі, уважлівыя схіленыя постаці. Задуманыя вочы, далёкія вандроўкі ў часавы прастор. На залю кідаюць лагодныя позіркі партрэты Багушэвіча й Купалы. Над імі, у нястрымным напоры ўзбуджанае сілы,
імчыцца ў „бязьмежную даль” старадаўняя Літоўская Пагоня... Спад
белых клявішаў ды чульлівых пальцаў творцы-музыкі бруяцца то бадзёрыя, то спакойныя мэлёдыі. Яны напаўняюць сьвятліцу, кладуцца
задумай на тварах прысутных, закрадаюццаў грудзі, каб перарадзіцца там у мройныя ўздыханьні.
Чаму так тужліва, слухаючы музыку? Адкуль бярэцца ў душы гэтае дзіўнае пачуцьцё, што так хвалюе сэрца? Мо таму, што яны пераносяць чалавека ў бязьмежны творчы сьвет, дзе ўсё гэта чыстая
крыштальная ідэя; дзе хочацца й самому перарадзіцца ўсяму ў натхненьне, у полымя, у жывыя магутныя словы; узьняцца ў высь лёгкай творчай птушкай і тут... раптоўна адчуваеш увесь цяжар спутанага чалавечага цела 1 прыкаваную да яго неспакойную душу..
Пад знаёмыя, апрацаваныя ў новай форме тэмы ўсплываюць і знаёмыя вобразы. 3 цудоўнае сюіты кампазытара чуеш музыку знаёмае зь дзяцінства рэчкі, бачыш калыханае ветрыкам красуючае жыта, праходзіш па шумлівым беларускім рынку, утлядаешся ў захад сонца й вячорнае сутоньне.
Кароценькі візыт у Лювэн аднаго з нашых мастакоў, а колькі ўражаньня пакідае ён пасьля сябе! Запраўдны ўдар у сэрца, удар мячом, каб ня стацца чужынцам...
„Наперад!" №24, студзень 1953
3 майго дзёньніка:
20.3.54
(...) Барыс /Рагуля/ казаў, што Цьвірку й мяне прынялі ў Byelorussian Radio Desk /беларуская рэдакцыя радыё „Вызеаленьне’/. Цяпер засталася толькі праблема экзаменаў. (...)
5.4.54
Раніцай праеялі із Стасем /Мак, студэнт/ Карповіча на станцыю. У абед адвялі гуртам Конюха. Пасьля бэльгійскіх і лёнданскіх канцэртаў у хаце заціхла. Пачынаецца блёкус/зубрэньне/. (...) Два месяцы да экзаменаў... Выслаў сяньня рэпартаж /пра канцэрты/ Cm. Станкевічу /у газэту „Бацькаўшчына 7.
28.6.54
Деа з палавінаю месяцы як ня браўся за дзёньнік. Деа з палавінаю месяцы напружанае працы, і апошні ўнівэрсытэцкі экзамен апынуўся за плячыма. Страшны высілак, і калі аглядаешся назад, дык здаецца, што другі раз ужо ня змог бы паўтарыць яго. Цяпер застаўся яшчэ адзін гэта мэмуар /дысэртацыя/, што мушу скончыць да 1-га еерасьня.
На працу ў радыё „Вызваленьне” ды Інстытуце Вывучэньня СССР
У сярэдзіне чэрвеня 1954 г. я здаў экзамены за два папярэднія гады й паехаў у Парыж папрацаваць там крыху ў бібліятэках, сабраць матарыял для свае дысэртацыі, з тэмай якое нарэшце вызначыўся — „Першая вунія Вялікага Княства Літоўскага з Польшчаю (1385-1385)”. ПаўлюкУрбан пісаў пра вялікага князя ВКЛ Аляксандра (1492-1506), дык можна было ўзаемна кан-
сультавацца. Да тэрміну здачы працаў заставалася паўтара месяца. Тымчасам на пачаткужнівеня прыйшоў лістзь Мюнхэну ад Амэрыканскага Камітэту Вызваленьня ад Бальшавізму з прапановай прыняць працу ў якасьці аўтара (Writer-Editor) скрыптаў у Беларускай сэкцыі радыё „Вызваленьне” (ад 1964 г. — „Свабода”). Я задумаўся. Па-першае, скончыўшы гістарычны факультэт, ня надта імпанавала йсьці нажурналістычную работу-пагатоў, што ў Лювэне былі шанцы на стыпэндыю, каб, застаўшыся там, рабіць дактарат і, магчыма, заняцца выкладніцкай працай. 3 другога боку, др. Станіслаў Станкевіч нагаворваў пайсьці працаваць у мюнхэнскі Інстытут Вывучэньня СССР, які быў арганізаваны тым жа Амэрыканскім Камітэтам Вызваленьня. ГІадумаўшы, я згадзіўся на працу ў радыё, куды пацягнула рамантыка штодзённага ідэялягічнага змаганьня на хвалях радыёстанцыі, якая вяшчала на Беларусь. Пагатоў, што нерасейскім рэдакцыям радыёстанцыі давалася магчымасьць прапагандаваць нацыянальную ідэю й абмяркоўваць праблемы нацыянальнай культуры. Умовы працы былі зусім прыймальныя: 550 марак на месяц, плюс аплочаная кватэра з поўным умэбляваньнем. Што да журналістыкі, дык сякая-такая практыка ў „Наперадзе” (хоць і без прафэсійнага вышкаленьня) прыдалася як найлепш.
Прапановы працаваць у Мюнхэне па сканчэньні навукі атрымалі й трох іншых дванаццаткаўцаў: Валодзя Цьвірка на працу ў радыё „Вызваленьне”, а Паўлюк Урбан і Алесь Марговіч у Інстытуце Вывучэньня СССР. Прапанову хлопцы прынялі, і ўвосень 1954 г. нас чатырох былі ўжо ў Нямеччыне. У Бэльгіі засталіся з Дванаццаткі: Янка Жучка, Васіль Шчэцька й Паўло Дзімітрук.
Мюнхэн у першай палавіне 1950-хгадоўбыў цэнтрам бурнай палітычнай дзейнасьці экзыльных урадаў і розных эміграцыйных арганізацыяў народаў савецкага блёку. Міжнацыянальныя канфэрэнцыі, нарады, зьезды, а таксама выдавецкая й культурная дзейнасьць характарызавалі жыцьцё гэтага дынамічнага баварскага гораду. Быў ён таксама й местам розных падпольных апэрацыяў, у тым ліку, бясспрэчна, і шпіёнскае актыўнасьці ды тэрарыстычных актаў, найбольш з боку спэцслужбаў камуністычных дзяржаваў. Сюды зьяжджаліся эміграцыйныя палітычныя лідэры й дзеячы, абладжвалі тут свае канфлікты, шукалі супольнага фронту ў змаганьні з камунізмам. Асабліва кіпела дзейнасьць такіх арганізацыяў, як Антыбалылавіцкі Блёк Народаў (АБН), у якім рэй вялі ўкраінцы, ды г. зв. Парыжскі Блёк, дзе адным з галоўных лідэраў быў Старшыня Рады БНР Мікола Абрамчык.
Амэрыканскія й заходнянямецкія ўлады спрыялі гэтай дзейнасьці і ў вялікай меры фінансавалі яе, намагаючыся адначасна наладзіць супольны фронт прадстаўнікоў падсавецкіх народаў. Было гэта аднак далёка няпроста. Апрача ўсіх іншых разыходжаньняў паміж нерасейцамі, справа ўскладнялася вялікадзяржаўніцкімі амбіцыямі расейскае антыкамуністычнае дыяспары. Спроба ўвосень 1951 г. дайсьці да агульнага паразуменьня на канфэрэнцыі ў Вісбадэне, у якой узялі ўдзел і беларускія прадстаўнікі,
разьбілася аб расейскае дамаганьне назваць супольны фронт саюзам вызваленьня „народаў Расіі”. Ніхто з нерасейцаў, зразумела, не хацеў быць „народам Расіі”, а трымаўся свайго нацыянальнага ймя!.. Цяжкасьці тварэньня супольнага фронту ўскладняліся яшчэ й тым тым, што шмат хто з амэрыканцаў трымаўся прарасейскіх пагдядаў. Рэч у тым, што амэрыканскія „спэцыялісты”, заангажаваныя ўдзейнасьці Камітэту Вызваленьня, атрымалі веды пра Расею ад расейскіх прафэсароў-эмігрантаў. Спатрэбілася нямала намаганьняў з боку „нацыяналаў”, каб пераканаць амэрыканцаў, што нацыянальна-вызвольныя рухі падсавецкіх народаў маюць пад сабой цьвёрды гістарычны грунт і палітычную пэрспэктыву. Паступова амэрыканцы зразумелі гэта.
У 1951 г. ўрад ЗША прыняў пастанову пачаць радыёперадачы для народаў Савецкага Саюзу. Быў створаны пад кіраўніцтвам адмірала Кэрка Амэрыканскі Камітэт Свабоды для Народаў СССР. Установа гэтая колькі разоў мяняла свой назоў, паказваючы гэтым зьменлівасьць пазыцыі Вашынгтону адносна нацыянальнага пытаньня. У травені таго ж 1951 г. назоў быў зьменены на Амэрыканскі Камітэт Вызваленьня Народаў Расеі, а ў сакавіку 1953 г. пераназвалі ў Амэрыканскі Камітэт Вызваленьня ад Бальшавізму. У 1956 г. „ад Балылавізму” было адкінута — застаўся Амэрыканскі Камітэт Вызваленьня (у ангельскім скароце Amcomlib), ператвораны ў 1964 г. ў Камітэт Радыё Свабода (Radio Liberty Committee).
Ідэя радыёвяшчаньня на Савецкі Саюз на розных мовах знайшла шырокае падтрыманьне сярод шматнацыянальнае дыяспары. Эміграцыйныя палітычныя дзеячы даўно гаварылі, што Крамлю, які кідаў вялікія сродкі на падтрымку нацыянальна-вызвольных рухаў у краінах г. зв. Трэцяга сьвету, трэба супрацьставіць ідэю нацыянальнага вызваленьня народаў Савецкага Саюзу, не пакідаючы іх у складзе посткамуністычнае расейскае дзяржавы. На гэтую тэму выдаваная ў Мюнхэне газэта „Бацькаўшчына” (№27, 6.7.52) пісала:
Нашае становішча ў справе стварэньня супольнага /з расейцамі/ палітычнага цэнтру дзеля практычнага змаганьня з бальшавізмам яснае. (...) Мыўважаемстварэньнетакогапалітычнагацэнтру запатрэбнае й да гэтага імкнёмся, але, як зацеміў Прэзыдэнт БНР інж. М. Абрамчык у сваім інтэрв’ю, дадзеным нядаўна „Бацькаўшчыне”, „не за ўсякую цану”. Гаворачы канкрэтна, мы супраць такога цэнтру, які, будучы накіраваным супраць балыпавізму, адначасна замацоўваў бы расейскія імпэрыялістычныя прэтэнсіі да нерасейскіх тэрыторыяў 1 народаў коштам іхнае вольнасьці й дзяржаўнае незалежнасьці. Пад гэтай умовай мы таксама вітаем арганізацыю Амэрыканскім Камітэтам радыяперадачаў да народаў, паняволеных бальшавізмам, якія маюць быць аднэй із канкрэтных формаў антыбальшавіцкага змаганьня.
У гэтым змаганьні галоўным вастрыём станавіўся нацыяналізм, сілу якога паступова пачыналі разумець у амэрыканскіх урадавых колах. У сьнежні 1953 г. ў Вашынгтоне адбылася зь ініцыятывы амэрыканскіх кангрэсмэнаў „Нацыянальная канфэрэнцыя ў справе свабоды й міру цераз вызваленьне”. На яе быў запрошаны сярод іншых гасьцей Старшыня Рады БНР Мікола Абрамчык. Ад Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня актыўны ўдзел у кафэрэнцыі ўзялі Вера Жызьнеўская й Пётра Манькоўскі.
Цікавым на канфэрэнцыі быў даклад кангрэсмэна Файна са штату Агаё на тэму „Чатыры сілы свабоды”, да якіх прамоўца залічыў: рэлігію, шляхотны нацыяналізм, вольную працу й прыватнае прадпрыймальніцтва.
Шляхотны нацыяналізм, — казаў прамоўца, — гэта сіла, што дзеіць ужо сотні гадоў. ГЬты нацыяналізм памылкова зьмешваюць з агрэсыўным нацыяналізмам фашыстаўскага тыпу. У савецкай імпэрыі дзеюць два тыпы нацыяналізму: агрэсыўны расейскі нацыяналізм, або, як яго называюць, савецкі патрыятызм, 1 шляхотны нацыяналізм, рэпрэзэнтаваны нерасейскімі народамі, якія жадаюць вызваліцца з савецкай турмы народаў. Гёты нацыяналізм дзеіць у Польшчы, Чэхіі, Славаччыне, Мадзяршчыне, Эстоніі, Латвіі, Летуве, Беларусі, Украіне, Іфузіі, Армэніі й сярод іншых нерасейскіх народаў. Гёты нацыяналізм можа стацца Ахілесавай пятой імпэрыі й яго трэба падтрымліваць, бо гэта ляжыць у сфэры прынцыпаў Амэрыкі.
„Бацькаўшчына”. Мюнхэн, №3, 17.1.54
У гэткім духу й быў прадстаўлены нам у Лювэне кірунак дзейнасьці радыё „Вызваленьне” й Інстытуту Вывучэньня СССР, да супрацоўніцтва зь якімі нас запрашалі (гл. у разьдзеле IX лісты В. Жук-Грышкевіча да Запрудніка й Цьвіркі). I да такой працы мы даўно былі падрыхтаваныя маральна, a цяпер з унівэрсытэцкімі дыплёмамі і інтэлектуальна. У чэрвені 1954 г. Прэзыдэнт ЗША Айзэнгаўэр выказаўся, што камунізм пагроза глябальная і што супрацьставіцца ёй трэба ня толькі сілаю. Патрэбныя былі ідэі, якія натхнялі б людзей супраціўляцца гвалту над імі. Для беларусаў мы сьвята верылі ў гэта такой ідэяй быў вобраз дэмакратычнай і незалежнай беларускай дзяржавы.
Забойства Леаніда Карася
Коратка перад маім ад’ездам 21 верасьня 1954 г. зь Лювэну ў Мюнхэн прыйшла жудасная вестка пра трагічную сьмерць там нашага сябры з Дванаццаткі Леаніда Карася. УЛёні, каліён вучыўсяуЛювэнена інжынера, былі пэўныя цяжкасьці з экзаменамі, і ён пастанавіўскарыстаць з нагоды падацца на працу ў радыё „Вызваленьне”. Журналістычныя задаткі ў яго былі. Як і ўсе мы, „ангельцы", ён валодаў крыху ангельскай мовай; меў таксама прыемны зычны голас выдатная якасьць для працаўніка радыё. Выехаў Лёня ў
Мюнхэн перадтымяк20травеня 1954 г. беларускія перадачы радыё„Вызваленьне’’ пайшлі ў эфір. ён быў галоўным сьпікерам праграмы.
I вось 7 верасьня Леанід Карась таямніча зьнік некуды. А 14-га верасьня ягонае мёртвае цела знайшлі на берагу мюнхэнскае ракі Ізар. Пасьля выпадку з Карасём і, крыху пазьней, з азэрбайджанскім журналістам, як падала мюнхэнская „Бацькаўшчына", нямецкая газэта „8 Uhr-Blatt” пісала:
Апошнімі тыднямі ў Мюнхэне здарыліся найменш два палітычныя забойствы... Як мы даведаліся колькі гадзін таму, паліцыя дасьледуе цяпер гэтыя таямнічыя выпадкі, аднак сьледзтва ахоўваецца поўным маўчаньнем...
14-га верасьня пры Вітэльсбахскім мосьце было знойдзена ў Ізары цела 31-гадовага Леаніда Карася, які быў замэльдаваны як зьніклы ад 7-га верасьня. Аб зьнікненьні замэльдавала... радыё ‘Вызваленьне’. Утапелец быў працаўніком беларускае сэкцыі гэтага радыё.
Крымінальная паліцыя падала свайго часу, што быццам бы гэта самазабойства або няшчасны выпадак... У паінфармаваных колах гэткая заява выклікала толькі ўсьмешкі. I вось ад учарайшага дня пачалося новае сьледзтва! („Бацькаўшчына” №46, 12 сьнежня 1954 г.)
Адразу ж па выяўленьні забойства, для залагоджаньня некаторых адміністрацыйных праблемаў і наладжаньня паховінаў, у Мюнхэн зь Лювэну езьдзілі Вітаўт Кіпель і Васіль Шчэцька. Я прыехаў у Мюнхэн 21 верасьня. Хадзілі мы ў паліцыю зь Пятром Сычам, дапытваліся, чакалі на вынікі расьсьледаваньня, але ўсё дарма. Паліцыйнае сьледзтва да ніякіх вынікаў не прывяло. У нямецкім друку пачалі выказваць здогады, што тут справа палітычнага забойства. Перадачы радыё „Вызваленьне”, як ведама, савецкі бок глушыў усёй сілай сваіх сыгналаў. Але гэтага паліцыйнай дзяржаве не хапала, патрэбныя былі й іншыя сродкі супрацьдзеяньня нецэнзураванаму слову, у тым ліку забойствы, шантаж і падкладаньне бомбаў.
Шэф Беларускай сэкцыі радыё „Вызваленьне” др. Вінцэнт Жук-Грышкевіч напісаў у лісьце да свае жонкі Раісы пра паховіны Л. Карася:
Так шкада гэтага маладога чалавека, бо ён быў і добрым чалавекам і патрыётам беларускім і добрым працаўніком. Дзеля гэтага ўсе яго любілі й шанавалі нават чужынцы. (...) Дэлегацыя ад усіх нацыянальнасьцяў склала нам свае кандаленцыі і многія, уключна з амэрыканскім начальствам, прынялі ўдзел у паховінах. Было аж 16 вялікіх прыгожых вянкоў. Яму ж было толькі 30 год... (Раіса Жук-Іфышкевіч. „Жыцьцё Вінцэнта Жук-Іфышкевіча”. Таронта, Выдавецкі Фонд Успамінаў зь Беларускага Жыцьця, 1993,6. 181-182).
Ад імя дванаццаткаўцаў-лювэнцаў я напісаў 19 верасьня ліст (зьмешчаны ніжэй) кожнаму зтрох, штозасталісяўАнгліі-Буту, Швайчуку й Дзехцяру.
Had сьвежай магілай сьв. пам. Леаніда Карася: прамаўляе а. Робэрт ван Каўэлярт; стаіць зьлева др. Вінцэнт ЖукДэышкевіч, кіраўнік Беларускай рэдакцыі радыё „Вызваленьне". Мюнхэн. верасень 1954 г.
Дарагі Алесь /Лёня, Піліп/!
Сьмерць сябры Карася, які загінуў пры сумленным і прыкладным выконваньні абавязкаў, узложаных на ўсіх нас нашым супольным забавязаньнем, павінна яшчэ раз прыпомніць кажнаму сябру Дванаццаткі аб тэй вялікай Справе, у імя якое аддаў сваё жыцьцё Карась. Няхай ягоны прыклад станецца кажнаму з нас забавязаньнем для далейшага прадоўжваньня нацыянальнае барацьбы, і няхай ён будзе перашкодай кажнаму хто ўздумае зыходзіць убок ці цягнуцца ззаду.
Як калісьці ў ангельскіх вуглякапальнях мы забавязаліся на выпадак калецтва ў шахце аднаго з нас, дзяліць свой заработак на деанаццаць роўных частак, так і цяпер кажны з нас мусіць узяць на сябе частку Карасёвае працы, каб еыказаць гэтым пашану да памёрлага сябры й апраўдаць узятае на сябе ймя Дванаццаткі.
У лістападзе 1954 г. я вярнуўся зь Мюнхэну ў Лювэн узяць шлюб з Вольгай Харытончык, якая ў Лювэне скончыла факультэт мэдычнай лябараторыі. Тады ж адбыўся гадавы сход Беларускага Студэнцкага Згуртаваньня, старшынём якога мне давялося быць у 1953-54 акадэмічным годзе. У справаздачы я зазначыў:
3 праробленае працы вынікае, што галоўная ўвага была зьвернутая на рэпрэзэнтацыю навонкі, трыманьне й пашыраньне сувязяў зь
іншымі студэнцкімі арганізацыямі Лювэнскага ўнівэрсытэту, сьвяткаваньне беларускіх нацыянальных і традыцыйных сьвятаў. („Бацькаўшчына” №45, 5 сьнежня 1954)
Неўзабаве разьлічыліся з унівэрсытэтам і іншыя сябры. У лістападзе 1954 г. газэта „Бацькаўшчына” (№43-44) зьмясьціла, пад загалоўкам „Першыя працэнты зь лювэнскага капіталу”, артыкул др. Б. Р. /Барыс Рагуля/ пра дыплёмныя працы пяцёх лювэнскіх „гуманістаў” чатыры зь іх на беларускія тэмы: Уладзімер Цьвірка „Разьвіцьцё прыгону на Беларусі ад 14 да 16 стст.”; Аляксандар Марговіч „Прыгон на Беларусі пад расейскай акупацыяй ад другой паловы 18 ст. да 1861 г."; Янка Запруднік „Першая вунія Вялікага Княства Літоўскага з Польшчай 1385-1386 гг.” і Паўла Урбан „Вялікае Княства Літоўскае за часамі княжаньня Аляксандра 1492-1506 гг.”. Падаючы гэта, др. Б. Р. зазначыў:
Аб усіх гэтых працах трэба адцеміць, што побач іх навуковай вартасьці, яны зьяўляюцца багатай бібліяграфічнай крыніцай. Нельга не зьвярнуць увагі на той факт, што пісаньне навуковых працаў на беларускія тэмы ў эміграцыйных абставінах зьяўляецца надзвычай цяжкім заданьнем у сэнсе адшуканьня належнага матарыялу. Тым большая ўвага належыцца нашым маладым навукоўцам, якія, ня гледзячы на цяжкасьці, усё ж узяліся за беларускія тэмы, каб гэтым служыць лепш нашай нацыянальнай справе. Усе чатырох закончылыі студыі з „адзначэньнем” (distinction) і атрымалі стыпэндыі ад Акадэміцкага Камітэту на доктарскія працы.
Пастаўленыя перад выбарам паміж дактаратам або працай, якая ўжо чакала нас у Мюнхэне, нас трох (Цьвірка, Марговіч і я) выбралі апошняе. Выбар быў падказаны пачуцьцём грамадзянскага абавязку й жаданьнем прыкласьці атрыманыя веды да чагосьці канкрэтнага. Нацыянальная справа патрабавала запоўніць пазыцыі, здабытыя Радай БНР у радыё „Вызваленьне” ды Інстытуце Вывучэньня СССР. У самым гарце халоднае вайны адкрываліся магчымасьці прамаўляць беспасярэдня да суродзічаў на Бацькаўшчыне, а таксама даводзіць заходняму сьвету навуковай працай, што беларуская дзяржаўнасьць і нацыянальнае адраджэньне маюць пад сабой рэальны гістарычны й палітычны грунт. ПаўлюкУрбан паехаў пасьля Лювэну ў Рым рабіць дактарат.
Гэтак скончыўся наш лювэнскі пэрыяд. Засталіся за плячыма чатыры гады інтэнсыўнага й калярытнага жыцьця. Настаў часдалейшага разьезду сяброў Дванаццаткі. Падобна як у 1950 г. дзевяцёх нас разьвіталіся з трыма, якіх пакінулі ў Англіі, гэтак цяпер тры будучыя мюнхэнцы пакідалі чатырох камратаў (Жучку, Шчэцьку, Урбана й Дзімітрука) у Бэльгіі. Пачынаўся пэрыяд прафэсійнай дзейнасьці й далейшага здабываньня ведаў кожным у сваёй галіне.
VII
ЧАСАПІС „НАПЕРАД!”
• „Наперад!" нарадзіўся сам сабой.
• Усе пішуць!
• Зь юнацкім запалам у няведамае.
• На месцы сталае працы.
• Супрацоўнікі з Дванаццаткі.
• Рэдакцыйныя праблемы. Супрацоўнікі звонку.
• Зьмест „Напераду”.
• Выдавецкія справы. „Ангельскі” й „бэльгійскі” пэрыяды.
• Аўтары з Дванаццаткі й іхныя псэўдонімы.
• Водгукі пра „Наперад!".
• Зьмест 26 нумароў часапісу „Наперад!”.
„Наперад!” нарадзіўся сам сабой
Думка выдаваць свой друкаваны (рататарны) „орган” нарадзілася сама сабой. Яна не магла не нарадзіцца, бо цяжарнымі былі самыя акалічнасьці. Усе мы былі бесьсямейныя. Сям’ю нам заступала ў Рэгенсбургу й Міхэльсдорфе лягерная грамада, перш-наперш нашыя настаўнікі ды сябры па гімназіі й скаўтынгу. У сяго-таго з нас засталіся ў лягеры й свае сымпатыі. Разьвітаўшыся з усімі імі, мы адчувалі сябе й самотнымі, і свайго роду „героямі”, бо пракладалі шлях у нейкае лепшае заўтра — выяжджалі першымі на нармальныя заработкі ды на пошукі далейшае асьветы. Хоць цьмяна, але мы ўжо маглі ўяўляць сваю будучыню. Настрой у нас быў узьнёслы і, у адпаведнасьці з нашым маладым векам, рамантычны. Чаму ж тады не перадаць гэты дух бадзёрасьці тым, хто заставаўся ззаду ў чаканьні немаведама чаго? Пагатоў, што й пісаць мы маглі, прайшоўшы ў гімназіі ў нашага настаўніка Аўгена Каханоўскага практыку літаратурнага гуртка. I з выдавецкай справай некаторыя былі азнаёмленыя. Была ў нас таксама свая пішучая машынка, зь якою не захацелі расставацца два Алесі, Бута з Марговічам. Яны запасьліся й матрыцамі.
Дык навошта тады пісаць паасобныя лісты ў Міхэльсдорф, калі можна паслаць усім разам свой агульны друкаваны лісток? Над назовам такога лістка доўга думаць не давялося. Назоў напрасіўся сам сабой „Наперад!” Бо як жа інакш, калі колы цягніка бязупынна адлічвалі кілямэтар за кілямэтрам?
Тады мы яшчэ ня ведалі, што арыгінальнымі ў назове свайго друкаванага пасланца ня сталіся, бо ў 1929-1930-м гадох у Вільні выходзіла пад такім
самым назовам газэта. Ня ведаў таксама Алесь Бута, які ўзяў сабе псэўдонім „А. Бярозка”, што ў заходнебеларускай літаратуры быў ужо Бярозка, праўда — Анатоль, а не Алесь. Ня ведаў таксама й Васіль Шчэцька, які падпісваў свае легенды й артыкулы „М. Багун”, што ў яго быў таксама папярэднік — рэпрэсаваны ў БССР у 1930-х гадох пісьменьнік Міхась Багун. Праўда, Шчэцька не расшыфроўваў свайго „М." — мог быць „Міколам” або „Максімам”.
Год выд
! Н к Ш ЬІ Йашая ^адззлацдя?ка"
Врр-ган "Ддзінадцаткі
■: 20 "студзейй 1948. + На оэЯках у Лнгёлызчьіау+Мюнс»яр _ Амстврдам
ффстаа ггьітазьнэ; чаму ; ыы /абсальвзнты й вуччі <?тарэйіпых клясчў, галоўнай мв-_ тай якіх Йсьць далэ'йша.ч навў-ігл ..адааіі.. шу»япк й<пчі» яя-
^дз'ісда цянер япчэ ў дароае У дарозе ўКнгельШ’твіну., тра. ;скаааць-,пакў.ль што у да.
г>г>а» Ч ягекяпямяа...
Першая старонка „Напераду" №3
Першы нумар „Напераду” быў датаваны 10 студзеня 1948 году. Пад загалоўкам, зьмешчаным на фоне паравозу з вагонамі, значылася месца выданьня: „На рэйках у Ангельшчыну, вагон №4. Скаўцкае Выдавецтва «Крыніца»”. За першым нумарам пайшлі далейшыя пяць нумароў, выдадзеныя ў дарозе да сталага месца працы. У выхадных дадзеных „Напераду”, да 16-га нумару ўключна, значылася: „Скаўцкае Выдавецтва «Крыніца»”.
Усе пішуць!
Першыя тры нумары „Напераду” выйшлі як „ворган Адзінаццаткі”, чацьверты як „ворган Дванаццаткі”, а ўсе далейшыя, аж да апошняга 26-га, былі ўжо ня „ворганам”, а проста „часапісам беларускае моладзі" з зазначэньнем, што яго рэдагуе Дванаццацтка.
Пачынаючы ў дарозе сваё выданьне, мы, зразумела, мусілі разьлічваць толькі на свае аўтарскія рэсурсы. Кожны быў забавязаны кінуць нешта ў агульны кацёл. Хлопцы грызьлі алавікі, намагаючыся выканаць „сацыяльны заказ”. Давалася гэта ня ўсім з аднолькавай лёгкасьцяй. Тым ня менш, паступова пісьменьніцкае амплюа добрай палавіны з нас усё ж выявілася: Цьвірка ўзяўся за перадавіцы й фэльетоны, а таксама за рэдагаваньне; Вострыкаў, Дзімітрук і Запруднік за вершы, Шчэцька за апрацоўваньне легендаў ды казак, якія ён памятаў; Урбан з Марговічам за апавяданьні; Жучка з Карасём за пераклады; па некалькі апавяданьняў зьмясьцілі Цьвірка ды Шчэцька; аўтарамі артыкулаў (у тым ліку перакладных) і нарысаў былі таксама Цьвірка, Марговіч, Шчэцька, Жучка, Карась і Запруднік. У далейшым, каб „пабольшыць" лік супрацоўнікаў, я пачаў падпісваць свае вершы двума рознымі псэўдонімамі (у залежнасьці ад зьместу) — „С. Ясень” або „А. Будзіч”.
Матарыял на матрыцы набіваў Алесь Марговіч, у якога была ўжо спрактыкаваная рука, а Бутава галоўная адказнасьць, пакуль даехалі да месца сталае працы, палягала на шуканьні тыпаграфіі, каб раздабыць паперы ды аддрукаваць матрыцы. Рабіў гэта ён з энэргіяй і спрытам, удала карыстаючыся сваёй скаўцкай уніформай з нашыўкамі й шнурамі.
У першым нумары „Напераду”, зразумела, трэба было сказаць слова на загалоўную тэму. Вось яно з-пад пяра Ўладзімера Цьвіркі:
НАПЕРАД!
He дарма назвалі мы так наш маленькі лісток. Гёты назоў выказвае наш шлях, нашыя імкненьні, нашыя мэты. Гёты назоў наш дэвіз. I мы хочам быць вернымі яму. Ці ж могуць нас стрымаць усе цяжкасьці, перашкоды, якія ўзьнікаюць на нашым шляху? Ніколі!
Нас ня шмат. Толькі адзінаццаць. Але гэтая „адзінаццатка”, як мы сябе завём, жыве аднымі думкамі, імкнецца да аднае мэты наперад, да шчасьця шчасьця не асабістага, бо што значыць яно ў параўнаньні із шчасьцем агулу, шчасьцем свайго Народу?
Наша „адзінаццатка” выбралася ў даволі далёкі шлях у Ангельшчыну. Шмат аб гэтым гаварылася. Шмат хто зваў наш паступак неабдуманым. Ня ведаем нам дыктавала яго наша сумленьне, мы лічым гэта нават нашым нацыянальным абавязкам, лічым, што там мы зможам прынесьці найбольш карысьці нашаму Народу.
Ня будзем гаварыць тут аб заданьнях і абавязках, якія стаяць перад намі. Для нас, і, спадзяемся, для ўсіх, яны зусім ясныя.
А цяпер Наперад!
Зь юнацкім запалам у няведамае
Бадзёры настрой, зь якім мы выбраліся ў краіну Альбіёна, аптымістычны імпэт руху наперад, прагучэў таксама ў вершы-маршы Сяргея Ясеня (№5):
Наперад
На вуснах з усьмешкай вясёлай Ідзём праз жыцьцё напралом, I, бачачы родныя сёлы, За іх у змаганьне завём.
Наперад! Наперад!
Хай бура бушуе, Грыміць хай, хай б’юць пяруны Ў апошнім змаганьні
Запалім сьвітаньне:
Мы — Вольнай Краіны сыны! Прасторы нам маршы іграюць, За волю ў змаганьне завуць, Нам вольныя ветры сьпяваюць... Дык хай жа калёны Ідуць!
Наперад! Наперад!
Як віхар нясіся!
Адкінь за жыцьцё сваё страх!
Ня бойся памерці:
Ня ўдасца ўжо сьмерці
Спыніць малады наш размах! I колькі змагацца ні будзем, Ў змаганьні ні кроку назад!
I дзе б ні былі не забудзем Пакрытых саломаю хат. Наперад! Наперад!
Хай бура бушуе, Грыміць хай, хай б’юць пяруны Ў апошнім змаганьні
Запалім сьвітаньне:
Мы Вольнай Краіны сыны!
Крыху пазьней, улетку таго ж году, паэтка Натальля Арсеньнева, настаўніца гімназіі ймя Янкі Купалы й супрацоўніца „Напераду”, дадала да Ясеневай рыфмаванай рыторыкі сваё паэтычнае асэнсаваньне назову нашага пэрыёдыка:
Наперад!*
„Наперад!” імклівае слова, Ізь ветрам ляціць наўздагон, I кружыць салодка галовы, I ў жылах іскрыцца агнём.
Наперад, заўсёды наперад, ТУды, дзе імгліць далягляд! Прастораў, жаданьняў ня зьмераць, А сілы, а песьні бурляць!
Ды з выраем, крыльле у крыльле У сівую мкнучы далячынь, Ці кінем мы тых, хто у пыле Засьмяг, хто да нас ня лучыў?
Як трэба, з паднебнае сіні Мы рынем каменьнем на дно, Завернем, а ў вышу узьнімем Усіх, занямоглых даўно.
Ці ўзвышшам, ці ў безданях шэрых Адзін для нас сьвеціць загад: „Наперад, заўсёды наперад, Тўды, дзе імгліць далягляд!”
„Наперад!" №11, ліпень 1948
*Паважаная паэтка прысьвячае гэты верш часапісу .Наперад!" ІДванаццатцы.
Матывы дарогі, сустрэчаў і ростаняў ды спадзяваньні на лепшую будучыню запаўнялі старонкі першых нумароў нашага выданьня. Нас захапляла гэтае падарожжа ў няведамае. 3 нашым юнацкім запалам і аптымізмам мы былі перакананыя, што самае страшнае вайна ужо за намі. Цяпер заставалася працаваць, набываць веды, пазнаваць сьвет, і з усяго гэтага скласьці багаж жыцьцёвага дазнаньня, каб ахвяраваць яго тэй вялікай справе, якою мы ўсе былі прасякнутыя -здабыць Бацькаўшчыне незалежнасць і свабоду. Міхась Вострыкаў трапна перадаў настрой імклівага імпэту наперад ды адначаснага ўсьведамленьня шляху, які заставаўся за намі (з думкай пра вяртаньне) у сваім вершы „У дарозе” (№4):
Варожы край дамоў цагляных, Шумлівы пляц людзей чужых I шмат дарог ў бядзе пазнаных, Усе і ўсё зьнікае ўміг.
Ды зьмены з кожнаю часінай: „Сталёвы конь” мацней захроп, Да новавыбранай краіны
Нам ўсё бліжэй, вось хутка й „стоп”.
Дванаццатка стралой Імкнецца Спаткаць жаданы новы сьвет, Хоць кожны верыць, што прыдзецца I на стары вярнуцца сьлед.
Пра дарогу наперад гаварылі і тэксты, і саматужныя рысункі, на фоне якіх быў зьмешчаны загаловак часапісу. Рысунак цягніка ў першых трох нумарох быў заменены ў наступным нумары караблём, а тады шахцёрам у забоі. Дванаццатка нястрымна рухалася да сваіх новых дзён. Шлях пралёг праз галяндзкія й брытанскія гарады: Ротэрдам — Гук-оф-Голянд Гарўіч Кембрыдж Ёрк — Эдынбург Фолькірк Стырлінг аж да вуглякапальняў Стафардшырскага графства ў цэнтральнай Англіі.
3 рухам наперад рос і лік старонак нашага дзецішча з пачаткавых 2-х да 14-ці ў шостым нумары й да 40-ка ў восьмым. Мы паставілі перад сабой высокую мэту: зрабіць з „Напераду" „орган беларускай моладзі ў Ангельшчыне й праз гэта прыцягнуць яе да працы”. („Бацькаўшчына” №6, 29 лютага 1948)
Трэба сказаць, што брытанскія ўлады, зь якімі мы мелі дачыненьне ў дарозе, ставіліся вельмі прыхільна да нас, як да скаўцкае групы, усяляк спрыялі нам у выдаваньні нашага пасланца. У канцы 6-га нумару мы зьмясьцілі падзяку адміністратарам шахцёрскага цэнтру вышкаленьня ў г. Стырлінгу:
Рэдакцыя часапісу «Наперад!» 1 скаўцкая група «Дванаццатка» выказваюць адміністрацыі Трэнінг-Цэнтру ў Таўнгіле, а асабліва спсп. Браўну і Сусі, за вялікую дапамогу, якую яны аказалі ў выпуску гэтага нумару, шчырую падзяку.
На месцы сталае працы
У сакавіку 1948 г., прайшоўшы сямітыднёвае вышкаленьне ў Шатляндыі, мы прыбылі на сталае месца працы ў цэнтральнай Англіі. Адміністрацыя шахтаў уважыла нашу просьбу не рассылаць нас па розных месцах, a ўладзіць па магчымасьці як найбліжэй адзін да аднаго. Нам было вельмі важна жыць разам, каб магчы выдаваць далей свой „Наперад!". I такую магчымасьць мы сабе забясьпечылі. Пачынаючы ад сёмага нумару (датаваны 25.II1.48), калі пачаўся наш стацыянарны шахцёрскі быт, месца выхаду „Напераду” ўжо не абазначалася, падаваўся толькі адрас рэдакцыі:
„НАПЕРАД!” Часапіс беларускае моладзі. Рэдагуе „Дванаццатка”.
Цана ў Ангельшчыне 1 шылінг. Адрыс рэдакцыі:
Cvlrka Uladzimier, Tamworth Miners’ Hostel, Tamworth, Staffs, England.
Сёмы нумар „Напераду” выйшаў упяршыню ў вокладцы. Паколькі сярод нас мастакоў ня было, мы папрасілі сябру-шахцёра, славэнца Іво Паўліча нарысаваць нам яе. Як і сам зьмест часапісу, вокладка дыхала дынамізмам. На ёй у верхнім левым куце красавалася невялікая скаўцкая лілейка зь Ярылавым крыжам, апаясаная бел-чырвона-белай істужачкай. На ніжняй палавіне энэргічна крочыў чарнявы мускулісты юнак у нацыяналь-
Працуе рэдакцыя „Напераду". Зьлева: Піліп. Дзехцяр, Алесь Марговіч, Паўлюк Урбан, Уладзімер Цьвірка (ніжні), Янка Запруднік, Янка Жучка. Таліўартс. верасень 1948 г.
най сарочцы зь бел-чырвона-белым сьцягам у левай руцэ й паходняй у правай. На сьцягу, з Пагоняй у цэнтры, надпіс: „За Незалежнасьць, Бацькаўшчыну”, а на полымі паходні, якое шугала па дыяганалі зьнізу ўверх над галавой юнака, назоў НАПЕРАД! Унізе вокладкі радок: „ЧАСАПІС БЕЛАРУСКАЕ МОЛАДЗГ. Адваротны бок пярэдняй вокладкі быў чысты, а на задняй вонкавай балонцы стаяла: Skauckaje vydaviectva „KRYNICA”. Вокладка заставалася тая самая для ўсіх нумароў „ангельскага” пэрыяду (аж да 23-га ўключна), на ёй мяняўся толькі нумар. Друкаваў нам вокладкі ў ангельскай зоне Нямеччыны Вацлаў Пануцэвіч (шэф беларускіх скаўтаў), зь якім мы разь-
Факсіміле вокладкі „Напераду" №7.
лічваліся прадуктовымі й таварнымі пасылкамі (кава, мыла, панчохі, цыгарэтная папера й інш.).
Дзеля таго, што мы былі адначасна і скаўтамі, і Дванаццаткай, і маладымі грамадзка актыўнымі беларусамі, давялося тлумачыць чытачом, чыя гэта публікацыя „Наперад!”. У 10-м нумары мы паясьнілі:
3 увагі на шматлікія запытаньні рэдакцыі аб характары нашага часапісу, падаем да ведама нашых чытачоў, што «Наперад!» не зьяўляецца органам нейкае паасобнае арганізацыі моладзі (як напр. скаўцкай), а мае на мэце служыць усёй моладзі, незалежна ад ейнае прыналежнасьці да тае ці іншае (палітычнае ці апалітычнае) арганізацыі.
«Наперад!» гэта голас беларускае нацыянальна сьведамае моладзі на эміграцыі.
Супрацоўнікі з Дванаццаткі
Як было сказана вышэй, на самым пачатку выдаваньня „Напераду” ўсе сябры Дванаццаткі, што „валодалі пяром”, лічылі сваім абавязкам даваць у часапіс матарыял. Даводзілася гэта ня лёгка, бо ані спэцыяльнае падрыхтоўкі, ані нейкае практыкі ніхто з нас ня меў (за выняткам гімназіяльнага літгуртка ў некаторых). Таму пісаць было ня проста, і матарыял для часапісу зьбіраць даводзілася пад пэўным прэсам. Атмасфэра працы над часапісам адлюстраваная да пэўнай меры ў фэльетонах галоўнага рэдактара Ўладзімера Цьвіркі (Архіпа Папліскі) пад заг. „Дзёньнік 12-кі”.
Як у кожным прыязным шаржы, у .Дзёньніку’’ паказаныя, разам з камічнымі мамэнтамі, часамі крышку „ўзбагачанымі” дзеля забаўнасьці, і сапраўдныя здарэньні ды рысы характару таго ці іншага пэрсанажа. „Дзёньнік” карыстаўся вялікай папулярнасьцяй, асабліва сярод тых чытачоў, якія лёгка пазнавалі ягоных герояў. Дзеля большай яснасьці тут, можа, варта дадаць і некаторыя менш „празрыстыя” мянушкі (пісаныя часамі з малой літары): Матэматык гэта Янка Жучка, Рыба Леанід Карась, Душа Міхась Вострыкаў, Вялікі Кудлаты Лёня Швайчук, а Малы Кудлаты Піліп Дзехцяр. Іншыя пэрсанажы названыя іхнымі псэўдонімамі, якія расшыфраваныя ў канцы гэтага разьдзелу.
Архіп Папліска
ДЗЁНЬНІК 12-КІ
Пакуль Дванаццатка ў дарозе, паглядзім мы, што там за „тыпчыкі” такія ў ёй сабраліся. Толькі вось пытаньне: зь якога боку тут пачаць?
А гэта, каб вы ведалі, справа паважная: нядай вам Божа пачаць проста, не падумаўшы вось узяў сабе, напрыклад, аднаго ды разьбірай па костачках. Уявеце сабе, што з вамі так і зрабілі узялі першагалепшага. Ну, хай ён бузе родам зь Вільні. Вось бы тут і пачалося! Той, што з Гомеля ці Лепеля, а мо й той, што са Слуцку, так бы зараз і прычапіўся: „А што, бачыш? Адразу пазнаць, браток, чым ты пахнеш! Нябось „западнікі” ў цябе лепшыя! Так я й думаў не абыйдзецца тут бяз польскае інтрыгі!” Вось і рабеце, што хочаце, з такімі людзьмі. A можа вы думаеце, што лепш было б узяць першага такога гомельскага ці слуцкага, каб рот запхнуць? Вось тут 1 бяда: запхнеш аднаму, дык другі яшчэ шырэй адчыніцца. Так што самі бачыце, што з гэтага боку ніяк немагчыма. Дык можа папрабаваць з другога? Ну, хоць бы з рэлігійнага: падзяліў сабе па рэлігіях, ды давай разьбіраць. Мне навет прыпомнілася, як адзін сьвятар (дальбог не памятаю, ці ксёндз, ці бацюшка...) усімі сіламі стараўся давесьці сваім прыхаджанам, быццам усе хрысьціяне гэта родныя браты. Ня верыце? (Ну, прыхаджане гэтаксама ня вельмі верылі, ды й няведама, ці верыў у гэта й сам той сьвятар...) У тэорыі можа гэта й так. Ды не драма ж вучоныя людзі кажуць, што тэорыя й практыка гэта дзьве розныя рэчы. Так і тут: сьцеражы вас Божа навет заікацца аб рэлігіі хутка б аказалася, што вы ня толькі вуніят, але што навет душу запрадалі самому рымскаму папе, ды за гэта ад яго грошы дастаяце, каб чэсных людзей на „крывічоў” пераварочваць. Цяжка жыць на сьвеце ў такія часы, ці ня праўда?
He адзін дзень думаў я над гэтым, каб як выйсьці з гэтага чыстым (думаў бы й ночы, каб ня тое што спацьтрэба). Бывала, ад моцнага думаньня так стукне ў галаву, што аж засьнеш з гора. Але да свайго дабіўся — выдумаў. Хоць і здавался адразу, што зь якога боку ні падыйдзі, дык напорашся на скулу, але выхад усё-ткі знайшоўся. Дык вось: ня будзем мы чапаць ні „заходніка ў” ні „ўсходнікаў” хай сабе жывуць у згодзе (прызнацца вам на маю дурную галаву, дык яно й розьніцы зусім няма. I ці паверыце я, дурны, паверыў такі тому сьвятару, што навет і хрысьціяне павінны ў згодзе жыць...). А мы зробім так: па фахах!
Дванацатка народ просты: амаль кожны на Парнас бяз задніх ног прэцца. Вось пачнём ад самага заядлага паэта. Каб вы маглі судзіць, што гэта за „вуксус”, раскажу вам адзін выпадак зь ягонага дзяцінства.
Маці прыбірае малога Сяргейку да споведзі.
— Ты ўжо ўва ўсіх прабачэньня за грахі прасіў?
— Прасіў, — глянуўшы спадылба, прамармытаўтой.
— Біядзі ж, не забудзься бацюшку ў руку пацалаваць. Чаго пазіраеш?
— He пайду я ў споведзь! раптам адрэзаў той, на ўсякі выпадак мераючы дарогу да дзьвярэй.
— Што?! Чаму гэта? Мусіць цяжка грахоў многа? Нічога, Бог добры на гэты раз прабачыць, калі паабяцаеш, што больш ня будзеш.
— Бог то пэўна прабачыў, але вось бацюшка...
— ???
— А я зь ім крышачку ня ў згодзе... Ня так зь ім, як зь ягоным катом... Учора яму да хваста банку ад гароху прывязаў от ляцеў! Звон напэўна аж на Міранцы чуваць быў! А пасьля, казалі хлапцы, яму нядобра зрабілася...
— Бацюшку?..
— Кату...
Маці схапілася за дзягу, але Сяргейка быў ужо за дзьвярыма й толькі праз шчыліну канчаў:
— А чаму ён пазаўчора шпака з мае шпакоўні зьеў? Хоць ён і бацюшкаў, але нябось не пасароміўся посту зьеў дачыста... Хай ён першы ў споведзь ідзе, тады й я за ім...
Вось, людзі добрыя, якімі паэты ў дзяцінстве бываюць. Добрая паэзія катом банкі ад гароху прывязваць... Я то крыху й пабойваўся пісаць аб гэтым, хоць хваста ня маю банкі няма да чаго прывязаць. Але не падумайце толькі, што ён ужо такі лядакі калі яго першы не зачэпіш, дык рахманы, як цялушка.
ГЬта я вам пра аднаго паэта. А ў нас жа іх цэлая куча! Вось хоць бы ўзяць самага Дванаццатага (што падарозе прыбіўся): нічога ня зробіш паэт таксама. Толькі, праўда -у яго душа для гэтага залірычная. Ён і сам кажа: „Вось, браткі мае, як сяду я пісаць, дык ня ўсьпею пяра абмачыць (купіў самапіску, дык папсавалася), як ужо сьлёзы уваччу стаяць. А празь сьлёзы якое пісаньне? Так і прыходзіцца на наступны дзень адкладваць...”
Ёсьць і яшчэ адзін Цімохам сябе заве (гэта ўсё сталыя паэты; ёсьць у нас і пару ў запасе на выпадак, калі каторы із сталых захварэе). Кажу Цімохам сябе заве, бо акрамя яго ніхто так яго не называе. Яму, бачыце, закідаюць, быццам ён нешта з Каўказам супольнага мае, дзе навет інакш не завуць як „Душа". Але я, чалавек справядлівы, мушу сказаць: колькі я ягоных вершаў ні чытаў, дык ні ў адным пра Каўказ не гаворыцца. Так што гэта можа й няпраўда... Дык што вам яшчэ пра яго сказаць? А што вершы піша, дык гэта праўда сам навет бачыў, можна сказаць (а я, ведаеце, люблю нос усюды ўтыркнуць ня толькі туды, куды просяць. Асабліва за разумнымі людзьмі падглядаць люблю усё-ткі некалі пахваліцца можна будзе. Ды да гэтага й фах мой такі).
Можа пра паэтаў 1 годзе?
Трэба ж кажнаму патрошку. Цяпер вось возьмемся за празаікаў. А гэтым хварэюць у нас, можна сказаць, усе: прозай гавораць нат нашыя паэты (ня ведаю, як іншыя, але нашыя гавораць прозай: ня
моіуць вершам, ці ня хочуць хто іх ведае). Але кажуць: гаварыць прозай гэта адна рэч, а пісаць можна сказаць, другая. Дый такіх у нас хапае: адзін вельмі вучоныя артыкулы смаліць (мая галава для іх задурная ніяк да толку ў іх дайсьці не магу), другія апавяданьні, трэйція аповесьці, а то й раманы, чацьверты хоць ліст да якога сябры напіша усё прозай!
Дык вось мы паглядзім, што тут за людзі. Вы пэўна, паважаныя чытачы, да празаікаў такое павагі мець ня будзеце, як да паэтаў. Яно й праўда: адно слова што знача паэт! Так сабе і ўяўляеш нешта такое... ну, такое паэтычнае, што й не апішаш. Цяпер, праўда, лягчэй быць паэтам, як даўней даўней, кажуць, ад паэтаў патрабавалася ня толькі розных рытмаў ды рыфмаў, што цяпер рэдка знойдзеш, але навет каб 1 сэнс быў! Цяпер жа справа лёгкая. Галоўнае напісаць так, каб дасюль яшчэ так ніхто не дагадаўся. Але ня туды мы палезьлі нас цікавяць празаікі.
Пачнем і тут ад самага заядлага (ступень заядласьці аблічаецца па колькасьці паперы, якую кажны псуе гэта ўжо справа нашага матэматыка). ГЬта — наш Вазёрны, ці Балотны (дзе вазёры, там і балоты павінны блізка быць). Аб ім пісаць можна было б і шмат, але баюся, што ўсё надарэмна. Зь яго, бачыце, можа й былі б людзі, каб не адна справа. А піша ён, можна сказаць, да ўпаду мы навет баяліся некаторы час, што, чаго добрага, раман які выдумае. I навет магчыма, што так і было б, каб ён, бедны, не... закахаўся. Звалілася гэтая хвароба на яго ня вельмі даўно. Стараўся ён гэта скрыць, але Дванаццатка народ з доўгагадовай практыкай, перад ёю ня ўтоіш. А з закаханага які толк? Нездарма Дванаццатка яшчэ ўперад пастанавіла высьцерагацца гэтага ўсімі сіламі. Было пастаноўлена, што разводзіць амуры можна толькі зь вялікай адлегласьці. Найлепш цераз мора бясьпека поўная. (...)
№11, ліпень 1948
* * *
Адным словам, круці ня круці, а з Вазёрным выходзіць крышка. Вось і цяпер сядзіць, бедны, і піша. Што, думаеце? Можа які раман? Дзе там, яшчэ горш ліст да тае, што гэткае няшчасьце на яго навярнула. I толькі адна пацеха: хоць укахаўся, але прозы ня кінуў навет і ліст гэты прозай лупіць. Пэта як-ніяк дзіва: закаханыя больш у паэзію кідаюцца. Але ён майстра гэткі, што зможа больш нахлусіць прозай, чымся другі паэзіяй. Але ці варта на яго паперу псаваць? Раз жа ўжо сказалі, што крыжык.
А вось вам другі празаік сам Багун Васіль Іванавіч. Па-першае, трэба вам ведаць, гэта самы паважаны наш чалавек не такі сьвістун і галадранец, як іншыя. А што паважаны, дык на сто працэнтаў: ня
толькі ён сам сябе паважае, але здаецца, што й іншыя часамі. ГЬта папершае, а па-другое й самае галоўнае за яго можаце быць спакойнымі: зь ім гэткага няшчасьця ня здарыцца, як з Вазёрным. Вы можа не паверыце, але гэта так. Я ня супраць вашае думкі, што каханьне гэта такая поскудзь, што навет і да Васіля Іванавіча прычапіцца можа. Але тут справа ня ў гэтым. Праўда, гэта ня выключана закахацца можа й ён. Але толькі вось што: калі й здарыцца гэта зь ім, дык даведаецца ён аб гэтым найменш два гады пазьней. Як гэта можа быць, пытаецеся вы. А што адразу відаць, што ўсё-ткі ня знаеце нашага Васіля Іванавіча. ГЬта то й ня дзіва: ён чалавек ціхі, ня вылазіць вельмі. Дык вось, як бачу, прыйдзецца мне крыху затрымацца над ім, каб пазнаёміць вас крыху больш зь ім.
Дык вось: Васіль Іванавіч Багун гэта стары вэтэран „Галоднай Браціі”. Жыў ён там у тым калгасе навет і тады, калі яшчэ й калгасу самога ня было. Таму няма дзіва, што з часам авансаваў ён навет на брыгадзіра. Але ад гэтага ён зусім не зьмяніўся застаўся цюцелька ў цюцельку такі самы, як і быў раней. Напрыклад: калі ён перад гэтым ня любіў думаць, ці агульна кажучы варушыць мазгамі, дык высокі чын брыгадзіра ў гэтым кірунку зусім на яго не аддзеіў. Каб вам лягчэй было зразумець, дык уявеце сабе рэзыдэнцыю „Гклоднай Браціі”:
Васіль Іванавіч сядязіць за сталом і нічога ня робіць. Трох ці чатырох ляжаць на ложках з падложанымі пад галовы кніжкамі й вядуць сэрцаразрываючую дыскусію на тэму: які абед быў лепшы сяньняшні ці тыдзень назад? Белы сядзіць патурэцку на сваім ложку й жаласна акампанюе ім на гітары, якая, калі судзіць па выглядзе, Ha­nada памятае яшчэ турэцкую вайну. Раптам Белы адлажыў гітару:
— Васіль Іванавіч, ты часамі ня ведаеш, каторая цяпер гадзіна? Трэба было б за матэматыку ўзяцца, заўтра ж клясная праца...
Васіль Іванавіч ў адказ толькі міла ўсьміхнуўся. Белы яшчэ крыху пачакаў але бачачы, што той 1 ня зьбіраецца адказваць, зваліўся на ложак і пачаў лічыць мухі на столі, якіх, на шчасьце, замала ня было. Памалу ўсе прыціхлі. Кажнага мучыла адно й тое ж пытаньне: ці ўдасца сяньня прывалачы вядро аўсянкі з кухні? Пэтак прайшло з поўгадзіны. Раптам у цішы раздаўся голас Васіля Іванавіча:
— Ня ведаю.
Усе згодна паднялі галовы:
— Чаго?!
Акаторая цяпер гадзіна... (...)
Вось які наш Васіль Іванавіч. (...) Калі вы належыце да тае катэгорыі людзей, што ня толькі чытае „Наперад!", але й зварочвае ўвагу на аўтараў, дык напэўна ўжо заўважылі, што Багун апісвае большасьцяй тое, што было даўно соткі гадоў назад, а то й больш. Калі вы
яшчэ не дадумаліся да прычыны, дык я вам памагу: справа простая цяперашняе да яго яшчэ не даходзіць...
А вось вам яшчэ адна асоба. Па прозьвішчу яго зваць ня буду не хачу чытачом наганяць апэтыту. Справа ў тым, бачыце, што ў яго вельмі смачнае прозьвішча. Праўда — рыбнае. Але не з марское рыбы, якою тут кормяць усіх нас кажную пятніцу ад гэтае б і цень апэтыту прапаў. У яго прозьвішча, хоць рыбнае, але чыста беларускае -такое рыбы, хоць трэсьні, дыку Ангельшчыне ня знойдзеш. ГЬта рыба прывазная. Але бяда: рыбны чалавек пачаў апошнімі часамі выракацца свайго прозьвішча. Уявіўён сабе раптам, што гэткай рыбе ў Ангельшчыне ня месца, і пачаў зваць сябе Палічам. Ну, а нам што навет каб ён назваў сябе Баўтунічам, дык мы нічога б да яго ня мелі рыба рыбай застанецца. Праўда, я яму радзіў, каб назваў сябе Дымічам ад таго, што ён людзям мазгі ад часу да часу падкурваць любіць. Але кажуць дзе дым ідзе, там мусіць нешта паліцца. Дык хай сабе будзе Паліч. Дык вось гэты Паліч таксама займаўся калісьці літаратурай (і як на злосьць — гэтаксама прозай), але пасьля пастанавіў што чытаць куды цікавей і лягчэй, чымся пісаць. Ну, пакуль ён ня зьменіць свайго погляду, дык і пісаць аб ім няма чаго. Хіба ўжо пры помачы чытаньня ўлезе на Парнас... (..)
Пішы ня пішы, а празаікаў усё яшчэ цэлая грамада. Возьмем цяпер з чаргі самага кудлатага. Аб ім я шмат пісаць ня буду баюся. Чаго добрага, яшчэ не дацэніш чалавека, а пасьля цябе будзе судзіць гісторыя. Mary вам, праўда, прызнацца ў сакрэце, што з паўгода назад ён пачаў пісаць раман. Калі судзіць па пачатку, дык павінен быць вельмі добры ён быў прымочаны сьпіртам. Уся Дванаццатка брала актыўны ўдзел. Я тады ўсё ніяк ня мог зразумець для чаго гэта робіцца? Аж цяпер ведаю: аўтар ужо наперад ведаў, што гэтаму пачатку прыйдзецца доўга ляжаць. (...)
№12, жнівень 1948 ♦ ♦ *
(...) Прыйшла чарга й на мяне Архіпа. Як усе парадчныя людзі, пачну ад біяграфіі. Радзіўся я... а зрэштай якая вам справа, калі я радзіўся. Скажы вам калі, дык вы гатовы папытацца: ,А як? А чаму?” А тады й самому прыйдзецца ламаць галаву: чаму я радзіўся? Пэтага пытаньня лепш закранаць ня варта. Прызнацца вам як і калі, дык я й сам добра не памятаю, як ні стараюся прыпомніць. Іўт мо й няма нічога дзіўнага: вас папытай, што вы елі пазаўчора на сьнеданьне, дык і то няведама, ці адкажаце. А я ж радзіўся не пазаўчора. На адно толькі Ma­ry вам адказаць пэўна: я радзіўся. Гэта факт, які ніхто не запярэчыць. Аўжо калі якая зьнявера знайшлася, дык давайце яе сюды: я тут на кулаках давяду, што я ня толькі радзіўся, але штояшчэ й не памёр. (...)
№15, лістапад-сьнежань 1948
Архіп Папліска
НАІПА РЭДАКЦЫЯ
— ГЬлло, бойс! Пятая гадзіна пара падымацца!
— Вось, круцыфікс няшчасьце на маю галаву сьніш сабе нешта добрае, атуттабе-гэлло, бойс! Іаблаяцьнямаяк-ні ён па-беларуску ні я па-шатляндзку не разумею... He, нічога ня будзе трэба будзе хоць лаяцца навучыцца па-шатляндзку тады хоць злосьць спагнаць будзе можна, — ня мог супакоіцца Куддаты, паварочваючыся на другі бок.
— Ты лепш са злосьці напішы што-небудзь у часапіс тады 1 я ад цябе адвяжуся, і табе добра будзе.
— Ну, павяло! Ізноў цэлы дзень спакою ня будзе напішы й напішы. I ня гапне нідзе кусок вугалю на тваю галоўна-рэдактарскую галаву хоць сьвяты супакой быў бы, дыхнуў бы чалавек вольна!
Галоўны рэдактар ня слухаў усьцягваючы на нагу горніцкі чаравік, ён ужо атакаваў другога:
— Э, Ясень! Як гэта цябе адвучыць даўгія вершы пісаць? A то напіша, дык на балонку ня ўперці! Вось хоць бы апошні два радкі абавязкава трэба выкінуць ні іх на адной балонцы ўмясьціць, ні на другую пераносіць. Проста прышый кабыле хвост.
— Я табе як выкіну, дык праз трубу выляціш! У двух апошніх радках самы цымус, а ён выкінуць!
Васіль Іванавіч, нацягваючы камбінэзон, трывожна глянуў у бок рэдактара:
— Цяпер, здаецца, прышла чарга на атаку ў мой бок?
— Бачыш на злодзеі шапка гарыць! Але праўда, кром сьмеху, ты напішы.там што-небузь легендарнага. Ты ж добра ведаеш, што ў іншым выпадку я табе ўсёроўна жыць ня дам.
Бярозка, адчуваючы, што вецер пачынае вярнуць у яго бок, дыпляматычна „змыўся”.
* * *
Амнібус гудзе Дванаццатка едзе на працу.
— Увага! стараючыся перакрычаць шум матору, на ўсё горла зароў рэдактар. Дзеля таго, што часу маем увабрэз, адчыняю надзвычайнае паседжаньне рэдкалегіі.
— Божа мой. Зноў павяло. Пакажэце мне дзе-небудзь якую дзюрку на гэтым сьвеце, дзе-б можна было схавацца ад гэтае тупое пілы, бо інакш, мусіць, вешацца прыйдзецца, — зноў застагнаў Кудлаты.
Рэдактар, ні на што не зважаючы, прадаўжаў:
— На парадку дня: першае — выціск адпаведнае колькасьці фунтаў з Дванаццаткі дзеля выданьня наступнага нумару; другое -
націск на Дванаццатку дзеля хутчэйшае падрыхтоўкі матарыялу на той жа нумар; трэцяе адціск таго ж нумару.
— Вось асядлаў: выціскае, націскае, адціскае як гэта ў чалавека яшчэ дух трымаецца пасьля ўсіх гэтых ціскаў?
Рэдактар ня слухаў:
— Што да выціску, дык справа кароткая кожны дасьць, калі трэба, 1 справа скончаная. Вось што...
Ён перарваў, бо пры павароце машыны яму прышлося зрабіць двайное сальта. Трымаючыся за вялікі гузак на ілбе, ён стараўся прыпомніць, аб чым Ішла гутарка.
— Што гэта я хацеў сказаць? Ага! Што да другога пункту, гэта значыць да націску, дык тут справа горшая практыка паказвае, што замоцна ціснуўшы, можна выціснуць пшык. Вось нядаўна адзін, не паказваючы пальцам, аддаў мне паправіць сваё апавяданьне. Божа мой, чаго там няма! Сюжэт туманны, а думкі ператрэсеныя, як гарох з капустаю.
Белы (той цямнейшы) неспакойна заварушыўся.
— Чаго ж ты хочаш гоніш увесь час у карак, што й падумаць няма часу. Я ж пісаў учора, едучы ў амнібусе. Трэсла страшэнна, дык што ж тут дзіўнага, што думкі растрэсьліся? А ад твайго назаляньня ня то што сюжэт, але і ў галаве затуманіцца, спакою няма! Учора залез я ў шахце ў цёмны куточак і давай пісаць, прысьвечваючы лямпкай. Трэба ж было нарвацца інструктару. Ледзь бяды не набраўся запісаць хацеў. Дый наагул хацеў бы я ведаць, хто з вас большы начальнік, каго слухаць цябе ці інструктара?
— Слухай мяне, — адказаў той.
— Дык бяда ня міне...
— Ну, добра, добра. Дык значыць, каб матарыял быў назаўтра гатовы. Цяпер у нас астаўся трэйці пункт адціск. Што нам скажа на гэта паважаны спадар тзхнічны рэдактар?
Той злосна павярнуўся.
— А тое скажу, што ўжо тры начы ня спаў.
— Дзіўны чалавек! Ты сабе ноччу сьпі, толькі ўдзень мусіш пастарацца, каб дзе-небудзь адціснуць. Рэта табе не ў Нямеччыне, дзе стаялі пад ложкам чатыры рататары. Вось тут папрабуй!
— Дурань! Кажа: ноччу сьпі. Як жа спаць было, калі чалавек начную зьмену меў?
— Ну, не хвалюйся. Але скажы: прадбачыцца што-небудзь на гарызонце?
— He твая справа!
— Ага, значыць, усё ў парадку. Калі тэхнічны рэдактар злосны, значыць нешта наклёўваецца.
Амнібус пад’ехаў да шахты.
* * *
У шахце цёмна. Змрок расьсейваюць толькі лямпкі шахцёраў. Г)іянуўшы, выглядае, быццам у кожнага замест галавы сядзіць на тулаве лямпка.
Дванаццатка працуе што пыл курыць ваганэткі аж з рэйкаў звальваюцца, калі ўлепіцца каторы. Меншы Кудлаты, які ўжо ўсьпеў дзесьці ўмазацца, выглядаў як сам Люцыпар. Ён роў на ўсё горла, падганяючы іншых. Нарэшце рэдактар страціў цярплівасьць:
— Ясень! Ты з усіх наймацнейшы. Вазьмі ў мяне зь левай кішані насатку й заткні, калі ласка, горла гэтаму Кудлачу.
— Вось народ, каб яго дзяцінец! Нават крыкнуць не даюць.
Раптам увагу ўсіх прыцягнуў трэск, які раздаўся з таго боку, адкуль гнаў ваганэтку цямнейшы Белы. Па ўсім відаць ён урэзаўся каскай у слуп, што падпіраў столь. Ён стаіць, сагнуўшыся, 1 трымаецца абедзьвюма рукамі за галаву.
— Ёсьць!!! раптам не сваім голасам зароў ён і, дастаўшы дрыжачымі рукамі алавік, пачаў нешта запісваць.
— Што? у адзін голас спыталіся ўсе.
Той не адказаў пісаў далей.
Ясень глянуў на Папліску, спачувальна паківаў галавою і пачаў круціць пальцам па ілбе, паказваючы на цямнейшага Белага.
— Зьвіхнуўся, мусіць мазгі ператрусіў.
— Сюжэт ёсьць! нарэшце адазваўся Белы.
— Які? Ддя чаго?
— Для апавяданьня, зразумела.
Васіль Іванавіч глянуў на яго й паківаў галавою:
— Выходзіць, зь цябе яшчэ будзе толк заўтра можа рэзьнешся мацней, дык павінна выйсьці аповесьць. А там зарызыкаваць прыдзецца спусьцім табе на галаву кусок вугалю, калі застанешся жывы, дык раман забясьпечаны!
Белы не адказаў нічога. Ён толькі злосна глянуў і пачаў абмацваць галаву.
Так працуе нашая рэдакцыя...
№5, 15лютага 1948
Рэдакцыйныя праблемы. Супрацоўнікі звонку
Сваім зьместам „Наперад!” адлюстроўваў перш-наперш журналісцкі й літаратурны патэнцыял самое Дванаццаткі, а таксама нашы нацыянальнапалітычныя перакананьні ды агульныя зацікаўленьні. Але мы, зразумела, імкнуліся як мага пашырыць кола супрацоўнікаў, і з часам на старонках
„Напераду” зьявіліся прозьвішчы аўтараў збоку. Адных мы запрасілі да супрацоўніцтва, іншыя самі прысылалі матарыялы. Вельмі прыхільна паставіўся да нашых літаратурных і журналісцкіх пачынаньняў дасьведчаны ў гэтым наш настаўнік з гімназіі Антон Адамовіч. Мы былі ўсім вельмі ўдзячныя. Рэдакцыйныя праблемы часапісу й разуменьне ягонага характару адлюстраваныя часткава ў двух лістох, зьмешчаных ніжэй. Першы ліст мой да др. Вітаўта Тумаша, другі — Уладзімера Цьвіркі да Вацлава Пануцэвіча. Лісты гэтыя рупліва перахаваў у архіве БІНІМ наш сябра Вітаўт Кіпель, за што яму вялікая падзяка.
30 лістапада 1948
Вельміпаважаны Спадар Доктар!
Нядаўна ў гутарцы із сп. Чаславам Будзькам мы даведаліся Ваш адрас. Вы напэўна чулі, што ў Ангельшчыне недзе ёсьць нейкая „дванаццатка”, якая выдае часапіс „Наперад!”. Вось я якраз і пішу ад імя рэдакцыі гэтага часапісу. Дасюль выйшла ўжо 12 нумароў; хутка будуць гатовыя наступныя два нумары. Калі б Вы мелі жаданьне пазнаёміцца бліжэй з нашым часапісам і з нашай працай, мы б прывіталі радасна гэтую думку. Цяпер, калі мы атрымалі Ваш адрас, ёсьць якраз добрая магчымасьць. Думаю, што й Вы таксама ня будзеце мець нічога супраць, каб яе выкарыстаць.
Справы ў нас еыглядаюць наступна:
Часапіс наш для моладзі галоўным чынам. ён, зразумелая рэч, каб апраўдаць сваё прызначэньне, мусіць быць цікавым, жывым, захапляючым. Дзеля гэтага патрэбнае шырокае спрацоўніцтва ня столькі з самой моладзяй, колькі зь людзьмі старэйшымі, якія б перадалі гэтай моладзі сваё дасьведчаньне, веды, жыцьцёвыя дазнаньні. Дзеля таго, што Бацькаўшчына пакінутая ў гадох маладых, a то часам і дзіцячых, патрэбна стварыць жывы вобраз Яе. Гэта вось і змогуць зрабіць людзі, якія больш чым мы былі там, і больш чым мы ведаюць Яе.
Дасюль мы ўкладалі ў часапіс усё, што маглі. Аднак удасканальваць яго мы мусім з кожным нумарам. Супрацоўніцтва пакрышку навязваецца. Думаем таксама, што й Вы не адкажацеся на нашую прапанову аб супрацоўніцтве. Нат лічым, што зьяўляецца абавязкам кажнага старэйшага перадаць моладзі свае веды й дасьведчаньне.
У нашым часапісе дасюль яшчэ ня было аддзелу, які б гаварыў штонебудзь з геаграфіі й этнаграфіі Беларусі. А гэта так патрэбна! Вы маглі б нам зрабіць у гэтым вялізарнейшую дапамогу. Ведаем таксама, што й зь іншых галінаў Вы маглі б быць шмат у чым карысныя для pacanicy, а гэтым самым для моладзі й наагул для нашых чытачоў.
3 геаграфіі патрэбныя былі б артыкулы аб Беларусі агульнага характару а таксама запіскі й уражаньні з падарожжаў, апісаньні цікавых мясьцінаў на Беларусі (тут асабліва трэба зьвярнуць увагу на нашыя рубяжы,
на якія цяпер лезуць з усіх бакоў чужынцы) і г.д. Усё гэта, уложанае ў цікавай форме, чыталася б усімі зь вялікім захапленьнем. Акрамя гэтага, могуць быць у Вас і свае тэмы.
Тут маю яшчэ адну просьбу.
Вы, калі ня мыляюся, былі асабіста знаёмы із сп. Энгельгардтам, a таксама вялі зь ім у сваім часе карэспандэнцыю. Дзеля таго, што гэны чалавек сваёй працай увайшоўу нашую гісторыю, мы хацелі б пазнаёміць чытачоў шырэй зь ягоным жыцьцём, а асабліва зь ягонай працай і паглядамі. Варта было б зьмясьціць адзін зь ягоных перакладаў на намецкай мове. Каб адлюстраваць ягоныя адносіны да беларускае справы й ягоныя пагляды на яе, можна было б даць урыўкі ягоных лістоў. Аб ім самым маглі б ад сябе сказаць колькі словаў. Лічым, што гэта мае й вялікае прапагандовае значэньне.
Праўдападобна, нядаўна ў заходнюю зону Нямеччыны пераехала спадарыня Дубеўкоўская (Мэнке). Калі б Вы маглі падаць нам ейны адрас, мы б скарысталі з нагоды навязаньня лучнасьці зь ёю.
На гэтым хіба скончу. 3 надзеяй на Вашае супрацоўніцтва чакаю адказу. Часапіс вышлем. Перадаю прывітаньне ад Дванаццаткі й жадаю посьпехаў у працы!
Жыве БНР! Ад імя Рэдакцыі „Наперад!”
3 пашанай Я. Запруднік
20 жнівеня 1949
Вельміпаважаны сп. Пануцэвіч!
Можа й зьдзівіцеся, атрымаўшы ліст ад мяне, бо карэспандэнцыю ў вагульным вядзе ў нас Запруднік. Бяда ў тым, што з усім ён справіцца ня можа, і мне прыйшлося „супрацоўніцкую" перапіску пераняць зноў. Справу яшчэ ўскладняе тое, што я зь ім на розных зьменах і бачымся толькі ў канцы тыдня, так што ён часта ня ведае, што рабіць з супрацоўнікамі.
Першым чынам хачу Вам ад Рэдакцыі шчыра падзякаваць за прысланы матарыял маю наўвеце „Яцьвягаў”. Гэта запраўды паважная праца, ды да гэтага так патрэбная. Якраз такіх рэчаў нам не хапала ў часапісе. Думаю, што нічога ня маеце супраць таго, што я ад Рэдакцыі даў зпіграф вынятак з пастановы Рады БНР. Мне здаецца, што ён якраз на месцы. Гэтаксама спадзяюся, што супраць паправак ня будзеце мець нічога. Між іншым, артыкул пераглядаў і даваў свае заўвагі сп. Будзька /Часлаў/. Аднак ад прынцыповых паправак я ўхіляўся.
Пішучы да нас, Вы, здаецца, успаміналі, што маеце яшчэ матарыялы. Чакаем! Будзем вельмі ўдзячнымі, калі прышляце іх. Я дык спадзяюся, што ў 22-гі нумар, які пачынаем рыхтаваць, атрымаем ад Вас зноў Дык яшчэ раз: калі маеце нешта гатовае, дык вельмі просім.
У нас спэцыяльных навінаў няма. Ёсьць надзея, што хутка еыедзем на студыі. Гэта ня мае нічога да „Напераду" ён будзе выдаеацца далей, як
толькі прыстасуемся да новых абставінаў. Гэта, зразумела, у такім выпадку, калі выехаць удасца.
Яшчэ адну хачу парушыць справу: я ведаю, што Дванаццатка перад Вамі ў даўгу (матарыяльны маю наўееце). Ці не маглі б Вы падаць нам дакладныя лікі? Запруднік пісаў ужо ў гэтай спраее сп. Панькову, і ён абяцаў гэтаксама зрабіць, што можа. Найлепш будзе, калі падасьце лікі, бо хочам расплаціцца, каб не зацягваць. He забыеайцеся напісаць аб тым, што найлепш прысылаць. „Г/лівэр" памаленьку прадаецца. Разасланыя абвесткі, і людзі памалу прысылаюць замоўленьні.
Пішэце, што чуеаць у Вас.Канчаю, бо маю яшчэ напісаць каля 8 лістоў. Жыее БНР!
Ваш У. Цьвірка
Casapls Bielaruskaje Moladzi „Ttapierad!”
Tamworth Miners’ Hostel Tamworth, Staffs., England JU/ f/ іў
Magazine of the Whlteruthenian
Young People
Факсіміле ліста Ўладзімера Цьвіркі да Вацлава Пануцэвіча.
Апрача сяброў Дванаццаткі, у часапісе друкаваліся аўтары: Натальля Арсеньнева, Янка Юхнавец, Алесь Салавей, Масей Сяднёў, Ніна Раса (Ніна Абрамчык), Лясная Кветка (Ларыса Геніюш), У. Сноп (Уладыслаў Рыжы), Аўген Кавалеўскі, Мікола Вольны (Мікола Панькоў), Мікола Куліковіч, Л. Іскра (а. Леў Гарошка), Мікола Равенскі, Вацлаў Пануцэвіч, Вітаўт Тумаш (пад псэўдонімам Я. Яшчар), Рагулявец (Барыс Рагуля) ды іншыя (гл. у канцы гэтага разьдзелу зьмест усіх нумароў „Напераду”). Дарэчы, некаторыя творы больш нідзе не перадрукоўваліся. Гэтак, прыкладам, у вялікім зборніку Н. Арсеньневай „Між берагамі" (Нью-Ёрк, 1979) няма перакладу пралёгу й сцэны ля балькону з Шэксьліравае паэмы „Рамэо й Джульета”, зьмешчанага ў „Наперадзе" (№25; гл. разьдзел VIII).
Друкавалі мы таксама творы роднае літаратуры, забароненыя савецкай цэнзурай на Бацькаўшчыне: вершы Янкі Купалы, Уладзімера Дубоўкі, Максіма Багдановіча. Быў перадрукаваны артыкул Міколы Шкялёнка „Культурнае рабства” (псыхалёгія вырадка, які адзначаецца „пагардай да сябе й свайго”). Давалі пераклады замежных аўтараў: заснавальніка скаў-
тынгу Бодэн-Паўля, О. Мардэна — аўтара кнігі „Воля й посьпех", Райнэра Рыльке, Эдгара Аляна По ды іншых.
У часапісе, апрача літаратурных твораў і культуралягічных артыкулаў, былі разьдзелы: „Скаўцкі куток” (хроніка, артыкулы), „3 шырокага сьвету” (палітычны гумар), „Адкажэце” (галаваломкі), „Трасянка” (дзівосы), „Пошукі”. Адносна гэтага апошняга разьдзелу, у 8-м нумары было пададзена:
У в a г a !
Пачынаючы ад гэтага нумару, адкрываем Аддзел Пошукаў. Дзеля таго, што наш часапіс высылаецца ў розныя краіны (Нямеччына, Францыя, Бэльгія, Канада, ЗША, Аргентына, Марокко 1 г. д.), спадзяемся, што гэта дасьць магчымасьць шмат каму з нашых суродзічаў адшукаць сваіх родных ці знаёмых, расьцярушаных па чужыне.
Заўвага: Абвесткі аб пошуках зьмяшчаюцца бясплатна.
Зьмест „Напераду”
Пісалі мы ў сваім часапісе пра тое, чым дыхалі, чым жылі і ў чым былі настальгічна закаханыя. Гэта — Беларусь, боль па якой быўзавостраны ня толькі чужынай, але й атрыманым у гімназіі патрыятычным узгадаваньнем; цудоўная, успрынятая празь юнацкія вочы, прырода роднага краю; народныя традыцыі; атрыманая праз школу слаўная мінуўшчына народу, ягоная цяжкая сучаснасьць і няпэўная будучыня ды справа вызваленьня Бацькаўшчыны. Гучэлі таксама матывы толькі што перажытых гадоў вайны, юнацкага каханьня, балючых ростаняўды радасных спатканьняў. Бэлетрыстыка „Напераду” прасякнутая матывамі рамантычнага каханьня, збройнага супраціву, помсты й гераізму, кансьпірацыйнага супрацоўніцтва паміж нацыянальнай партызанкай і мірным жыхарствам на фоне ваенных падзеяў, расейскае акупацыі, бальшавіцкіх рэпрэсіяў, калектывізацыі, вывазаў у Сібір ды змаганьня ў імя свабоды й незалежнасьці.
Важнае месца ў часапісе займала палітычная публіцыстыка, перасыпаная такімі тэрмінамі, як „Бацькаўшчына”, „змаганьне”, „свабода”, а разам зь імі „упорыстая праца”, „далейшая навука”, „самаахвярнасьць” і да гэтага падобныя. Публіцыстычныя артыкулы, пісаныя ў балыныні сябрамі Дванаццаткі, гавораць ня толькі пра ідэйныя перакананьні выдаўцоў „Напераду”, але адлюстроўваюць таксама сьветаглядныя ды арганізацыйныя праблемы ўсяе нацыянальна сьведамае беларускае эміграцыі таго часу. Пра агульны настрой Дванаццаткі сьведчаць ужо самыя загалоўкі перадавіцаў: „Наперад!”, „У грамадзе сіла”, „Усьведамляйце!", „За незалежнасьць”, „Пад скаўцкі сьцяг!’’, „Пасыўнасьць наш вораг!”, „На выпадак вайны”, „Канцэпцыі фэдэрацыяў і мы”. У публіцыстыцы й некаторых вершах гучаць разам зь юнацкім ідэялізмам заклікі да здабываньня ведаў, пашыраньня вестак пра Беларусь сярод чужынцаў, супрацоўніцтва зь іншымі
паняволенымі народамі, а таксама наважанасьць раней ці пазьней вярнуцца на Бацькаўшчыну. Чужына ўспрыймалася адназначна, як месца часовага побыту.
Некаторыя тэмы публіцыстычных артыкулаў, іхны інтэлектуальны ўзровень, дэманструюць якраз тое, што ўразіла праф. А. Баршчэўскага, калі ён у 1990 г. ўпяршыню азнаёміўся з „Наперадам” палітычная дасьпеласьць юнакоў, што мелі толькі сярэднюю асьвету. Вось, прыкладам, як празорліва вызначыў арганічную ўзаемасувязь незалежнасьці й свабоды (правоў чалавека) Уладзімер Цьвірка (крыптонім — У. С.) у перадавіцы пад заг. „Лятуценьні й рэчаіснасьць” (№22):
Незалежнасьць Бацькаўшчыны й дабрабыт народу павінны быць у нас аднам неразлучным паняцьцем. Яго ня можам дзяліць. Зразумеем гэта тады, калі ўсьведамім сабе, што незалежнасьць гэта адкрыцьцё шляхоў да дабрабыту. Вось чаму ўсе паняволеныя народы імкнуцца да самастойнасьці, хоць часамі акупант і не практыкуе фізычнага тэрору й вынішчэньня, як гэта ёсьць з нашым народам. I мы, змагаючыся за незалежнасьць Бацькаўшчыны, змагаемся ня толькі за вызваленьне свайго народу ад зьдзеку і прыгнёту акупанта, але й за вызваленьне яго ад усіх вынікаў шматгадовае няволі. Гётае ж друтое будзе магчыма толькі тады, калі здабытая незалежнасьць будзе поўнай калі слова «незалежнасьць» будзе ў кажным выпадку, бяз выняткаў, раўзназначнае слову «свабода» сабода народу, а гэтым самым і адзінкі. Толькі тады, калі народ наш будзе поўным гаспадаром на сваёй зямлі, калі ня будзе ніякіх абмежаваньняў у выяўленьні творчых сілаў яго ўва ўсіх дзялянках жыцьця, калі кажнай адзінцы будуць забясьпечаныя ўсе асноўныя свабоды чалавека, — толькі тады мы будзем мець права назваць нашу Бацькаўшчыну незалежнай.
Выдавецкія справы.
„Ангельскі” й „бэльгійскі” пэрыяды
„Наперад!” „ангельскага" пэрыяду выходзіў накладам 300 экзэмпляраў. Цана паасобнага нумару спачатку была 1 шылінг, а з нумару 12-га — 1 шылінг і 6 пэнсаў. Галоўнай крыніцай нашых фінансаў былі сяброўскія складкі, якія ўносіліся менш-больш рэгулярна (зь некаторай панукай паасобным сябром). Былі ў нас таксама й „мэцэнаты”, якія, прыехаўшы таксама, як і мы, на заработкі ў Вялікабрытанію, у меру сваіх сьціплых ашчаднасьцяў спрыялі нам сваімі пасільнымі ахвяраваньнямі. Да ліку такіх належалі найбольш Лявон Хвалько й Часлаў Будзька. Гэты апошні служыў нам таксама сваімі агульнымі парадамі. Пасьля прыбыцьця на сталае месца працы ў шахтах, з друкаваньнем праблемы ня было, апрача хіба адлег-
ласьці ад Тамўартсу да Лестэру, куды даводзілася езьдзіць аўтобусам, завозячы туды матрыцы, а адтуль — адбітыя балонкі часапісу, якія на месцы ўжо трэба было ўкласьці ў вокладку ды зьбіць для рассылкі. Выконвалі гэтае заданьне па чарзе найчасыдей тыя, каму даводзілася менш укладаць часу ў іншую працу рыхтаваньня часапісу.
Янка Жучка ўспамінае:
Аднойчы мне й Дзехцяру прыпала чарга ехаць у Лестэр па гатовы нумар. Даяжджаць туды трэба было аўтобусам і толькі сыботамі, бо ж сярод тыдня кожны быў заняты працай у капальні. Але выйшла так, што я ўзяў дадатковую начную зьмену зь пятніцы на сыботу. Дык вось, цэлую ноч ня спаўшы, мы па дарозе зь Лестэру так заснулі, што не заўважылі прыстанку, дзе трэба было рабіць перасадку на іншы аўтобус. Каб не разбудзіў нас кантралёр білетаў, дык заехалі б кудысьці далёка ад нашага гостэлю.
У выхадзе „Напераду” быў вымушаны трохгадовы перапынак у сувязі зь пераездам дзевяцёх сяброў Дванаццаткі на далейшую навуку ў Бэльгію. Апошні „ангельскі” нумар часапісу (23-ці) быў датаваны лістападам-сьнежнем 1949-га, а рассыланы ўжо ў студзені наступнага году. У ім мы паведамілі:
23-ці нумар „Наперад!” зьяўляецца апошнім, выданым у Ангелыпчыне. Прадбачаны выезд і клопаты, зьвязаныя зь ім, былі прычынай аж гэткага спазьненьня нумару, падрыхтоўка якога была пачатая ў канцы мінулага году, але была спыненая аж да канчатковага ўсталеньня даты выезду.
Добра ўсьведамляючы цяжкасьці, якія прыйдзецца перамагчы на новым месцы, але й гэтаксама добра ўсьведамляючы патрэбу далейшага выдаваньня ’’Напераду”, Дванаццатка спадзяецца прадаўжаць працу выдавецтва.
Аднэй з найбольшых перашкодаў да пераможаньня будзе, зразумела, матарыяльны бок справы. Таму заклікаем усіх тых чытачоў, што маюць задоўжанасьць у касе „Напераду”, неадкладна пакрыць яе (рахунак залучаны), перасылаючы грошы „Посталь Ордэр’ам” на наш стары адрас. Ува ўсіх іншых справах карэспандэнцыю просім кіраваць на наш новы адрас:
„Napierad”
8 Hoover Place
Louvain, Belgique
Пакідаючы Ангельшчыну пасьля двухгадовае працы ў ёй, наша рэдакцыя верыць, што чытачы ня будуць прымушаныя доўга чакаць на зьяўленьне „Напераду” і, у выпадку неабходнасьці, памогуць мата-
рыяльна ў аднаўленьні працы нашага выдавецтва празь перадплату ці іншымі шляхамі, аб якіх пастараемся сваечасова паведаміць.
3 надзеяй на хуткае аднаўленьне сувязі
Рэ дакцыя
Акунуўшыся ў Лювэне ў студэнцкае жыцьцё ды грамадзкую працу, а таксама ў мастацкую самадзейнасьць (беларускі студэнцкі хор, танцавальны гурток ды іншае), перапынак у выдаваньні „Напераду” выявіўся даўжэйшым, чымся мы думалі. Першы „бэльгійскі” нумар (24-ты з чаргі) выйшаў толькі праз тры гады, датаваны студзенем 1953 году. У звароце „Да нашых чытачоў” мы тлумачылі:
Нашы старыя чытачы памятаюць напэўна, што ў апошнім нумары, выдадзеныму Ангельшчыне, мы выразілі надзею, што гэты перапынак будзе часовым і кароткім. Кароткім ён, на жаль, ня быў, і на гэта было шмат прычынаў, зь якіх ненайменшай было пераладаваньне іншай, хоць можа й менш бачнай працай.
Аднаўляючы выдаваньне „Наперад!”, ня трэба хіба пісаць шмат аб ягоным характары ды ідэялёгіі. Для гэтага хопіць перагарнуць колькі старых нумароў. Жыць для Бацькаўшчыны, змагацца за Яе, а калі трэба, дык 1 памерці гэта дэвіз ня толькі наш. ГЬтым сьвятым запаветам жыве ўся наша моладзь, люстрам якое й імкнецца быць „Наперад!”
У наступным нумары нам давялося яшчэ раз выказацца ў пытаньні характару часапісу:
Насуперак весткам, распаўсюджваным празь некаторыя адзінкі, „Наперад!” не зьяўляецца органам ані Дванаццаткі, ані якой-колечы іншай групы ці „касты”. „Наперад!” гэта форум маладых, для якіх незалежнасьць Бацькаўшчыны ды дабрабыт свайго народу, гэта асноўная мэта. (...)
Факт рэдагаваньня „Напераду” Дванаццаткай у ніякай меры не павінен звужаць ані кола яго супрацоўнікаў, ані кола чытачоў як гэта празь нясьведамасьць ці благую волю паясьняюць некаторыя безадказныя адзінкі.
Тры лювэнскія нумары „Напераду” выйшлі друкам, падвойным накладам і ў новай вокладцы. Намаляваў яе нам Міхась Саўко-Міхальскі, наш сябра-студэнт. ён жа афармляў і загалоўкі, у якіх адчувалася моцная рука кніжнага графіка. Міхась па сканчэньні факультэту гісторыі мастацтва працаваў пэўны час зь вялікай удачай рэстаўратам у каралеўскім палацы ў Брусэлі.
На новай вокладцы „Напераду” ня было ўжо юнака ў паходзе, але засталася паходня, на полымі якое віднеўся беларускі нацыянальны сьцяг
з Пагоняй у цэнтры. Застаўся і надпіс „Часапіс беларускае моладзі”. Вокладкі былі ў колеры, але манахромныя. Лювэнскія нумары „Напераду" колькасьцю старонак вырасьлі ўдвая ў параўнаньні з ангельскімі. Паглыбілася й сталася больш разнастайнай тэматыка, адлюстроўваючы сабой унівэрсытэцкую асьвету супрацоўнікаў і рэдкалегіі.
Вокладка першага з трох .бэльгій-скіх" нумароў часапісу „Наперад!".
Паколькі ні ў Лювэне ні ў Брусэлі нельга было знайсьці друкарні з кірылічным шрыфтам, друкаваць „Наперад!” давялося аж у Мюнхэне, ва ўкраінскай друкарні „Логос”, у якой друкавалася газэта „Бацькаўшчына”. Даезд туды быўдалёкі, зьвязаны і зь візавымі фармальнасьцямі, і з грашовымі выдаткамі. Паштовай дарогай абладзіць усе справы друкаваньня было цяжка, даводзілася некаму з рэдкалегіі ехаць у Мюнхэн і там на месцы дапілноўваць усе дэталі выхаду кожнага нумару. Дапамагаў трымаць сувязь з друкарняй мюнхэнец і супрацоўнік „Напераду” Пётра Сыч. Езьдзілі зь Лювэну ў Мюнхэн рабіць кожны нумар па чарзе: Запруднік, Цьвірка, Марговіч. А рэдагавалі супольна. На двух апошніх нумарох было зазначана: „Рэдагуе Дванаццатка. Адказны рэдактар: А. Марговіч”. Фінан-
савымі справамі далей займаўся Васіль Шчэцька.У архіве захавалася копія ліста, датаванага 27 студзеня 1953 г., да спсп. Ст. Грынкевіча, А. Салаўя, Ю. Віцьбіча, Ч. Будзькі, М. Панькова, М. Сяднёва, А. Адамовіча й Н. Арсеньневай:
Перасылаючы гэты нумар нашага часапісу, мы спадзяемся, што ў наступным будзем мець гонар памясьціць што-небудзь з Вашых матарыялаў. Тым больш, што наступны нумар, які мы плянуем пасьвяціць Сакавіку, хацелася б зрабіць на высокім ідэялягічным і мастацкім узроўні.
У далейшым „Наперад!” мае быць менш-больш квартальнікам, як мінімум; мы ня можам аднак, у сувязі з нашымі студыямі, прытрымоўвацца цьвёрдае пэрыядычнасьці, і ў меру магчымасьцяў будзем старацца выдаваць яго як найчасьцей.
3 узгляду на важнасьць плянаваньня ў выдаваньні часапісу, было 6 вельмі карысна, калі б Вы маглі зазначыць, у якой менш-больш ступені можна было 6 разьлічваць на Вашы матарыялы.
Нам хацелася б таксама пачуць Вашу крытыку адносна гэтага нумару. Гэта нам дасьць магчымасьць высьцерагацца памылак, якія выніка-
юць ці то з адсутнасьці належнае журналістычнае падрыхтоўкі, ці зь іншых прычынаў.
Дык з надзеяй на далейшае цеснае супрацоўніцтва, застаемся з глыбокай пашанай да Вас -
А.Марговіч, рэдактар
Пасьля выхаду ў сьнежні 1953 г. 26-га нумару „Напераду” мы былі наважаныя працягваць выданьне, але зь перапынкам, пра які гаварыла аб вестка ў часапісе:
ГЬтым падаецца да ведама нашых Паважаных Чытачоў, што наступны (27-мы) нумар „Напераду” выйдзе не раней, як у пачатку жнівеня 1954. Перапынак гэты спрычыніцца тым, што ўсе сябры рэдкалегіі канчаюць у гэтым годзе свае студыі й дзеля таго мусяць рыхтавацца да канчальных экзаменаў.
Пакуль здаваліся экзамены, надарылася бальшыні зь сяброў рэдкалегіі нагода (якая разглядалася намі таксама як і патрэба) паехаць на працу ў Мюнхэн (гл. канец разьдзелу VI). У Мюнхэне выходзіла тыднёвая газэта „Бацькаўшчына”, якую рэдагаваў наш былы настаўнік з гімназіі др. Станіслаў Станкевіч. Газэта патрабавала ўдзелу ў ёй. Платных пасадаў там ня было, усё рабілася на грамадзкай аснове. Я падключыўся ў „Бацькаўшчыне” ў якасьці карэспандэнта й намесьніка рэдактара, займаўся фінансавымі справамі выданьня. Матарыялы ў газэту давалі Марговіч, Цьвірка й Урбан. Апрача гэтага, беларускае культурна-грамадзкае ды палітычнае жыцьцё вымагала ўдзелу. У сувязі з усім гэтым 27-мы нумар „Напераду” гэтак і не пабачыў сьвету.
Аўтары з Дванаццаткі й іхныя псэўдонімы
БУТА АЛЯКСАНДАР ВОСТРЫКАЎ МІХАСЬ ДЗІМІТРУК ПАВАЛ ЖУЧКА ЯНКА ЗАПРУДНІК ЯНКА
КАРАСЬ ЛЕАНІД
МАРГОВІЧ АЛЯКСАНДАР УРБАН ПАВАЛ ЦЬВІРКАЎЛАДЗІМЕР ШВАЙЧУК ЛЕАНІД ШЧЭЦЬКА ВАСІЛЬ
- Алесь Бярозка.
- Цімох В.
- Паўло Дванаццаты.
- Янка Нач, Стась, Я. Ж.
- Сяргей Ясень, Аркадзь Будзіч, А. Б., Ягор
Ліцьвін, Я. Л., Т. Смалянчук, М. Беластоцкі.
- Лявон Паліч.
- Алесь Галубіцкі, А. Г., Алесь
- Паўлюк Вазёрны.
- Архіп Папліска, Уладзімер Немановіч, У. С.,
- Ш. Л.
- М. Багун.
Водгукі пра „Наперад!”
Найбольш водгукаў на часапіс было ў лістох ад сяброў і знаёмых ды ад некаторых незнаёмых чытачоў. 3 таго, што захавалася ў архіве, падаюцца ніжэй выпіскі.
„Пасьля першага нумару ‘НаперадІ’ сп. Вайцяхоўскі/Ксенафонт, старшыня бацькоўскага камітэту гімназіі ймя Янкі Купалы/ заўважыў: ‘Мы зрабілівялікую памылку, што выпусьцілімоладзь. ’(...) А ёсьць што пачытаць /у „Наперадзе”/! Зь вялікай нецярплівасьцяй чакаем наступных нумароў."— Галіна Ганчарэнка, Міхэльсдорф, 24 II 48.
„Вашая газэта ‘Наперад’ і іншая грамадзкая праца пачынаньне, вартае ня толькі ўвагі, але й пахвалы. (...) Той матарыял, які Вы друкуеце ў газэце ‘Наперад’, сьветчыць аб Вашым творчым росьце, і гэта ў дачыненьні да ўсіх Вас асабіста /Запрудніка/, Цьвіркі й Шчэцькі. ” Аўген Каханоўскі, Міхэльсдорф, 10 III 48.
„Усе захопленыя Вашаю працаю. У Міхэльсдорфе некаторыя чытаюць Ваш журнал зь перажыцьцём I сьлязьмі на вачох. Усе настаўнікі вельмі задаволеныя вашаю працаю, яны ж маюць моцную веру што Вы напэўна будзеце пераможцамі й асягнеце той пункт да якога Вы імкнецеся. ”— Юзя Брэчка, Рэгенсбург, 23 III 48.
„Дарагія й паважаныя хлопцы-махонаўцы! (...) Спэцыяльна аб „Наперад” трэба сказаць тое, што мне зусім спадабаўся сакавіковы нумар, з боку афармленьня I з боку зьместу. Калі б сказаць, што зьмешчаны матарыял мае асаблівую вартасьць, то гэта было б няпраўдай. Але калі глядзець на гэтую рэч, як на пачаткі, дык мне яна вельмі падабаецца. I калі б адказаць, ці гэта ‘Крыніц a ’ ці гэта ‘балотца дык яно ні тое ні другое. Гэта скарэй хмызьнячок, але гэты хмызьнячок разьвіваецца ў гай і падае надзею, што гэты гаёк будзе прыгожы. Крытыкаваць паасобныя творы я не бяруся, але відаць выразна, што хлопцы могуць працаваць I разьвівацца.” Міхась Міцкевіч, Міхэльсдорф, 4 IV 48.
„А калі хто атрымае Вашу газэтку, дык чытае зь вялікаю ахвотаю. Так што Вас хваляць, гавораць вось дзе хлапцы: паехалі ў Ангельшчыну за мора і адтуль пішуць свае вясёлыя вершы, апавяданьні, апісаньні і г. д. ” — Лёдзя Харытончык, Міхэльсдорф, 8 IV 48.
„Не забудзь прыслаць ‘Наперад’ за травень. Паводжаньня ў выдаваньні бадай што найлепшага часапісу ў В. Брытаніі ‘Наперад ’. ” Янка Садоўскі, Лёндан, 19 V 48.
„Вы пытаецеся аб уражаньні зь 7-га нумару часапісу ‘НаперадІ’. Вельмі добрае. Часапіс зусім дасканалы й непараўнальна лепшы ад ‘Шыпшыны' (дзе амаль адны перадрукі). Увесь матарыял арыгінальны, сьвежы. I публіцыстыка, і проза й паэзія вельмі добрыя. Мастацкае й тэхнічнае афармленьне ўдалае. (...) Мяне вельмі цікаеіць, хто хаваецца пад псэўдонімамі Уладзімера Немановіча й Паўлюка Вазёрнага. Гэта ўжо празаікі
зусім сьпелыя й таленты нештодзённыя. Абавязкава хачу ведаць: хто яны? Калі яны засьцераглі рэдакцыю не раскрываць іхных псэўдонімаў, то ці не маглі б яны зрабіць для мяне, як гісторыка літаратуры, выключэньне?” — Аўген Каханоўскі, Міхэльсдорф, 8 У 48.
„ ‘Наперад!’ часопіс беларускай моладзі, выходзіць у В. Брытаніі. Апошнім часам выйшаў №11. Зьмест багаты й разнаякі: ...”— „Беларус на Чужыне” №14, 20 верасьня 1948.
„ ‘Наперад’ кс. Татарыновічу падабаецца. Адно толькі адцеміў што тэхнічна ня вельмі добра выкананы, г. зн. завялікі друк. Друкаваны меншымі літарамі часапіс быў бы эканамічнейшы, бо на гэтых самых балонках шмат больш зьмясьцілася б матарыялу, ды выглядаў бы прыгажэй. ” Янка Садоўскі, Рым, 9 II 53.
„Пісьмо тваё атрымаў часапіс ‘Наперад’ таксама. А браток ты мой, трэба прызнаць што даволі салідны, а дзёньнік 12-кі як чытаў дык сосьмеху бокі рваў. Ды што там і гаварыць, і ўсё файнінькае. ” Піліп Дзехцяр, Брадфард, 11II 53.
,Дзякую Вам за ваш часапіс, сапраўды зьмястоўны і цікавы нумар. Шкада, што ня могуць набыць яго іншыя." Вінцэнт Жук-Грышкееіч, Таронта, 26 II 53.
„Адноўлены часапіс беззаганны як пад вонкавым поглядам, так і пад поглядам зьместу. Калі аднаўленьне гэта вылучна Вашая ініцыятыва, бяз помачы старэйшага грамадзянства, тым большая Ваша заслуга і за гэта належыцца Вам шчырае прызнаньне. (...) Ваш ‘Наперад’ затрымоўвае страсьць на месцы. На хвіліну чалавек забывае пра шэрую сучаснасьць і думкамі вяртаецца на цэлыя гады назад, да моладасьці. I давялося Вам шляхотна пазайздраваць.” Др. Станіслаў Грынкееіч, ЗША, 28 II 53.
„Напраўду журнал заслугоўвае на вялікую пахвалу. Прыемна ўзяць у рукі і пачытаць.”— Паеал Чопчыц, Манрэаль, 27 IX 53.
„Часапіс ‘Наперад’ даволі адказвае свайму назову сваім сакавітым зьместам прыкоўвае I змушае чытача прачытаць кожны артыкул па артыкулу. Артыкулы знайходзяцца ў ём вельмі добра апрацаваныя, падатныя да чытаньня...”. Я. Лазута, Ліны, Францыя, 14 154.
Гл. таксама ў ІХ-м разьдзеле ліст Міхася Міцкевіча да Янкі Запрудніка, датаваны Вялікаднем 1948 году.
Пра „Наперад!" былі таксама водгукі ў друку. Кароткія прыхільныя нататкі пра Дванаццатку й першыя нумары, тады яшчэ ня часапісу, а бюлетэньчыка, падала газэта „Бацькаўшчына”, якую рэдагаваў у тым часе наш былы настаўнік Антон Адамовіч. Адгукнуўся коратка й лёнданскі „Беларус на Чужыне”. Даўжэйшы крытычны агляд першага друкаванага нумару „Напераду” (№24, 1953) апублікаваў у „Бацькаўшчыне” (№9, 8 сакавіка 1953) ейны рэдактар др. Станіслаў Станкевіч, таксама наш былы настаўнік. Пад загалоўкам „Часапіс, якому трэба памагчы”, ён пахваліў адно, пакрытыка-
ваў другое й даў пазытыўную ацэнку самому факту выдаваньня такога часапісу малой групкай студэнтаў. Агляд канчаўся словамі:
Паказваючы на некаторыя заганы часапісу, нельга гэтаму дзівіцца, калі ўзяць паду увагу, што быў ён пісаны й рэдагаваны выключна некалькімі асобамі лювэнскай групы нашых студэнтаў, якая ўся налічвае толькі каля 30 чалавек. Таму гэткі часапіс пры такіх сьціплых сілах, занятых унівэрсытэцкімі студыямі й экзаменамі, зьяўляецца не ў дакор, але ў прызнаньне й пахвалу нашым лювэнцам. Яны гэтым паказлі, як паказвалі ўвесь час іншымі сваімі дасягненьнямі, найпрыгажэйшы прыклад, як трэба працаваць для нацыянальнай справы.
Сп. Станкевіч заклікаў працаўнікоў пяра, „якія наракаюць, што творы іхныя буцьвеюць у валізах і скрынях, бо няма іх дзе друкваць”, пасылаць свае рэчы ў „Наперад!” Але для наступных двух нумароў часапісу ніхто, апрача тых, што друкаваліся ўжо, нічога ня выцягнуў з „валізаў і скрыняў”.
На 25-ты юбілейны нумар зарэагаваў, пад крыптонімам „пс”, Пётра Сыч фэльетонам „Трасянка і ўсхліпы душы”, („Бацькаўшчына” №40, 11.Х.953). Калі нумар рабіўся, Сычу было запрапанавана супрацоўніцтва — даць што-небудзь у разьдзел „Трасянка”. I ён, яксказаў, „з добрым намерам крыху ажывіць сухі і нудны матарыял, перапоўнены лікамі ды тэхнічнымі зваротамі, сям-там уплёў у яго некалькі красачак дыскрэтнага, нявіннага чуць ня вэрсальскага гумару”. Але рэдакцыя палічыла Сычовы „красачкі” неадпаведнымі. I калі выйшаў нумар, наш новы супрацоўнік пабачыў яго ў прыстойнай „вопратцы”: „аб'ёмісты, папера добрая, карэкта старанная”. Але гэтага для яго было замала: у часапісе маладых ён хацеў пабачыць „стыхію, зрыў, рух, дынаміку". А заміж гэтага угледзеў „пурытанскую пэдантэрыю”, як у якім-небудзь „органе вэтэранаў ці якогась рэлігійнага брацтва”. Сьледам за Станкевічам Сыч заклікаў „тых, каму на сэрцы ляжыць дабро роднай культуры”, дапамагчы „жменьцы маладых ідэалістых” зьмяніць характар часапісу, каб ён быў як „горская рэчка, накіпелая бунтам, быстрая, крутая...”
На зьмены было ўжо позна. Выйшаў яшчэ адзін нумар, 26-ты, і рэчка зьмяніла сваё рэчышча перанеслася ў даліну ды паплыла ў іншым кірунку.
Цікава, што ніводзін з Дванаццаткі, хто пісаў у часапіс „Наперад!”, не заняўся літаратурнай творчасьцю пасьля таго, як часапіс перастаў выходзіць. Гэта значыць, што ўсе мы былі літаратарамі больш з абавязку, чымся з пакліканьня. Абавязкі ж пасьля сканчэньня ўнівэрсытэцкае асьветы былі зусім іншыя. Для адных гэта быў журналізм, для другіх дасьледніцкая праца або камбінацыя аднаго з другім.
Зьмест 26 нумароў часапісу „Наперад!”
№1 (2 бачыны) 10 студзеня 1948
Наперад! (перадавіца). С. Ясень Разьвітаньне (верш). Архіп Папліска Разьвітаньне (фэльетон). Пажаданьні на разьвітаньне.
№2 (2 бач.) 15 студзеня 1948
На колах (перадавіца). Архіп Папліска Расьцем! Архіп Папліска „Век вучыся...” (фэльетон).
№3 (8 бач.) 20 студзеня 1948
Нашы імкненьні (перадавіца). С. Ясень Як соладка жыць!.. (верш). Л. Ш. Думкі ў дарозе. Алесь БярозкаМой шлях (верш). М. Багун Бывай, Нямеччына! Дванаццаты Сустрэча (верш). С. Ясень Іх трох было... (верш). А. Бярозка Ізноў расстаньне (верш). Гумар. Стась Сон Мікіты (фэльетон). 3 шырокага сьвету (палітычны гумар). Архіп Папліска „Каханая!.." (фэльетон).
№4 (10 бач.) 1 лютага 1948
У грамадзе сіла (перадавіца). Сяргей Ясень Ноччу праз Галяндыю (верш). Алесь Ля каміна (нарыс). Сяргей Ясень Раманс (верш). М. Багун Лысая гара (легенда). Паўло Дванаццаты Дарогі (верш). Цімох В. -У дарозе (верш). Архіп Папліска „Трымайся грамады!..” (фэльетон). 3 шырокага сьвету (палітычны гумар).
№5 (14 бач.) 15 лютага 1948
Сяргей Ясень Наперад! (верш). Алесь Галубіцкі ён ня зрадзіў (апавяданьне). Сяргей Ясень Трыялет. Янка Нач Нечаканая сустрэча (апавяданьне). Паўло Дванаццаты Успаміны (верш). Архіп Папліска Наша рэдакцыя (фэльетон). Падзяка.
№6 (14 бач.) 1 сакавіка 1948
У. С.— Усьведамляйце! (перадавіца) Сяргей Ясень Ночкай цёмнаю (верш). М. Багун Заклятае золата (легенда). Сяргей Ясень Трыялет. Алесь Галубіцкі Галубіцкая пушча (нарыс). Архіп Папліска Дзесяты запавет (фэльетон). Скаўцкі куток (хроніка). Адкажэце (загадкі). 3 шырокага сьвету.
№7 (38 бач.) 25 сакавіка 1948
У. С. -За незалежнасьць (перадвіца). Сяргей Ясень-Трыялет. А. Бута Зварот штандаровага штандару „Баварыя”. А. Будзіч Зорка Шчасьця (верш). Лявон Паліч Вялікі змагар. А. Будзіч Кастусь! (верш). Паўлюк Вазёрны Той самы Кастусь... (апавяданьне). М. Багун Курган (легенда). Уладзімер Немановіч Андрэй (апавяданьне). А. Будзіч Над магілай герояў (верш). Сяргей Ясень Санэт.
№8 (41 бач.) красавік 1948
У. С Пад скаўцкі сьцяг! (перадавіца). Сяргей Ясень Сарві ружу. Санэт (вершы). Родны Край (этуд). Ягор Ліцьвін -Усяслаў (нарыс). А. Будзіч Стаптаны Полацак (верш). М. Багун Вялікдзень (нарыс). Сяргей Ясень — ***Памятаеш спатканьне апошняе (верш). Паўлюк Вазёрны ён дайшоў (апавяданьне). Цімох В. Вуглякопы (верш). А. Будзіч Дзяўбі! (верш). Вітаем сяброў абсальвэнтаў! А. Бута Зварот штандаровага штандару „Баварыя” да беларускае моладзі ў Ангельшчыне. Скаўтынг для хлапцоў (артыкул). Нашы скаўты ў Нямеччыне (хроніка). Архіп Папліска Дзёньнік 12-кі (фэльетон). 3 шырокага сьвету. Адкажэце (галаваломкі). Пошукі (сваякоў, знаёмых).
№9 (33 бач.) травень 1948
С. У. Да працы! (перадавіца). Уладзімер Дубоўка Навет мора зьмяніла свой колер (верш). Сяргей Ясень Санэт. Я. Л. Максім Багдановіч. М. БагдановічЭмігранцкая песьня. ***Ціха па мяккай траве, ***Нашых дзедаў душылі абшары лясоў (вершы). Паўлюк Вазёрны Нявольнік няпраўды (аповесьць). С. Б. Лодкаю праз мора (пераклад артыкулу). Бодэн-Паўэль Як працуюць скаўты (артыкул). Нашы скаўтры ў Нямеччыне (хроніка). Архіп Папліска Дзёньнік 12-кі. 3 шырокага сьвету. Адкажэце. Пошукі.
№10 (40 бач.) чырвень 1948
Ягор Ліцьвін Нацыянальны Прарок і Правадыр (Я. Купала). Я. Купала За свабоду сваю. Брату на чужыне (вершы). М. Багун Купальле (нарыс). Сяргей Ясень I трэба ж было здарыцца тады.... ***У шуме калосься (вершы). Паўлюк Вазёрны Нявольнік няпраўды (працяг аповесьці). А. Будзіч Чаго зажурыўся? (верш). М. Багун Князёўна (легенда). Бодэн-Паўэль Як працуюць скаўты (працяг артыкулу). Нашы скаўты ў Нямеччыне. Абвестка. Вітаем! Архіп Папліска Дзёньнік 12-кі. ДіП Што гэта за жыцьццё? (фэльетон). Адкажэце. 3 шырокага сьвету. Пошукі.
№11 (40 бач.) ліпень 1948
Л. Іскра На чым аперціся? (перадавіца). А. Будзіч Наша хата ў самым цэнтры вёскі (верш). V. Saroka Janycary (артыкул). Натальля Арсеньнева Наперад! Жыцьцё (вершы). Паўлюк Вазёрны На начлезе (апавяданьне). С. Ясень Чыгунная песьня (верш). Паўлюк Вазёрны Нявольнік няпраўды (працяг). М. Багун Касавіца (апавяданьне). Бодэн-Паўэль — Хлапцы як выведнікі з Мэфкінгу (артыкул). Нашы скаўты ў Нямеччыне. Архіп Папліска Дзёньнік 12-кі. 3 шырокага сьвету. Адкажэце. Пошукі.
№12 (40 бач.) жнівень 1948
М. Шкялёнак Культурнае рабства (артыкул). Натальля Арсеньнева Слава (верш). Масей Сяднёў Годзе. Ад сьцюж, ад зор, ад ночы (вершы). М. Багун У жніво (апавяданьне). С. Ясень Восем радкоў (верш).
С. Ясень 3 кнігі жыцьця (верш-этуд). Паўлюк Вазёрны Нявольнік няпраўды (працяг). С. Ясень Цябе (верш). Уладзімер Немановіч Сын (апавяданьне). Бодэн-Паўэль Вадзяныя скаўты (артыкул). Нашы скаўты ў Нямеччыне. Архіп Папліска Дзёньнік 12-кі. 3 шырокага сьвету. Адкажэце.
№13 (40 бач.) верасень 1948
У . С. Пасыўнасьць наш вораг! (перадавіца). А. Будзіч Пмн змаганьню (верш). Я. Юхнавец Апошні. ***3а „дапросам” дарэмна быў „дапрос„. ***...Ноч зытлела на вуглёх нябёсаў (вершы). А. Г. Пачаткі беларускае легальнае прэсы (артыкул). У. Сноп — ***Я кахаць цябе ніколі не пакіну (верш). Паўлюк Вазёрны Нявольнік няпраўды (працяг). С. Ясень Ты ‘Nocturno’ замяніў на ‘Golden Earrings’...” (верш). Уладзімер Немановіч Сын (заканчэньне апавяданьня). Бодэн-ГІаўэль Вадзяныя скаўты (працяг). Нашы скаўты ў Нямеччына. Архіп Папліска Дзёньнік 12-кі. Адкажэце. 3 шырокага сьвету.
№14 (40 бач.) кастрычнік 1948
А. Г. Нацыяналізм (артыкул). У. Сноп Мама (верш). V. Saroka Janycary (заканчэньне артыкулу). Сяргей Ясень Недажаты загон (паэма). Паўлюк Вазёрны Нявольнік няпраўды (працяг). Бодэн-Паўэль Грамадзкія абавязкі скаўта (артыкул). Нашы скаўты ў Нямеччыне. Архіп Папліска Дзёньнік 12-кі. 3 шырокага сьвету. Адкажэце. Ліст у Рэдакцыю.
№15 (52 бач.) лістапад—сьнежань 1948
У . С. Пайшлі паміраць, каб жыла Бацькаўшчына (артыкул). С. Ясень — ***У мокры лістапад (верш). М. Паддубіч Самы пэўны шлях (артыкул). Сяргей Ясень Недажаты загон (заканчэньне паэмы). Паўлюк Вазёрны Нявольнік няпраўды (заканчэньне аповесьці). М. Багун Дзяды (нарыс). Старыковіч Туга па маладосьці (верш). Бодэн-Паўэль Рыцарскія адносіны да бліжніх (артыкул). Нашы скаўты ў Нямеччыне. М. Багун -Хведараў клопат (апавяданьне). Гаўрыла з Полацку-Думкі парнаскага абібока (гумар). Архіп Папліска Дзёньнік 12-кі. 3 шырокага сьвету. Адкажэце.
№16 (40 бач.) студзень 1949
Сяргей Ясень Насустрач Новаму (верш). У. С. Новы год працы (артыкул). Натальля Арсеньнева Кузьня духу (успаміны). Алесь Салавей Маладосьць. ***Аб табе успамін найвышэйшая ўцеха (вершы). Паўлюк Вазёрны Каляды (апавяданьне). Трасянка (дзівосы). Беларускі студзень у народных прыказках. Архіп Папліска Гісторыя аднае гусі (фэльетон). 3 шырокага сьвету. Т. Смалянчук — *** „Таска" зарубежніка (сатырычны верш). М. Беластоцкі Чаго зеляпаешся (сатырычны верш). Анэкдоты. Умовы падпіскі на „Наперад!"
№17 (44 бач.) люты 1949
У . С. Канцэпцыі фэдэрацыяў і мы (перадавіца). С. Ясень Лютаўская (верш). Алесь Салавей — ***Хочацца плакаць стрымваю сьлёзы. ***Ой-
жа хітруніца якая (вершы). Я. Юхнавец —***Вецер космы дрэваў прыгладзіў (верш). Я. Яшчар Абараванае жыцьцё (з прычыны сьмерці Аўгена фон Энгельгардта). Maksim Bahdanovic Mein letzter Wunsch. Das Weizenkorn (вершы); Ein Apokryph (uebertragen von Eugen Freiherrn von Engelhardt). Паўлюк Вазёрны У сьнежных пярынах (апавяданьне). С. Ясень Як сьняжынка (верш). Трасянка. Дзе каўчэг Ноя? (артыкул) пераклаў Я. Ж.. О. Мардэн Воля й посьпех (пераклад кнігі). Скаўцкая хроніка. Архіп Папліска Дзёньнік 12-кі (працяг). 3 шырокага сьвету. М. Беластоцкі Крэсавячэк (сатырычны верш). Т. Смалянчук Зарубежніцкае страданіе (сатырычны верш).
№18 (40 бач.) сакавік 1949
У . С. Сакавік (перадавіца). Алесь Салавей Сын (паэма). Паўлюк Вазёрны Няміга (апавяданьне). Ніна Раса Вясна красна (нарыс). С. Ясень ***Мо не адзін у твані дзён (верш). М. Багун Татарская гара (легенда). Упадзімер Немановіч Іспыт (апавяданьне). С. ЯсеньПэрлы (верш).
№19 (40 бач.) красавік—травень 1949
На выпадак вайны (перадавіца). Паўлюк Вазёрны -Жабрачка (апавяданьне). Я. Юхнавец У дом бацькоў ізноў я завітаў (верш). М. Куліковіч Гутаркі аб мастацтве. Аўген Кавалеўскі Першы подых (навэля). С. Ясень ***Цябе кахаю над усё на сьвеце (верш). Трасянка. Паводле „The Man” Неба ліло агонь (артыкул). О. Мардэн Воля й посьпех (працяг). Архіп Папліска Дзёньнік 12-кі (працяг). Язэп Глыбачанін Ідэальнае каханьне („быццам фэльетон”). 3 шырокага сьвету. Мэмарыял аўстралійскіх беларусаў у Дэпартамэнт Эміграцыі Аўстраліі.
№20 (40 бач.) чырвень—ліпень 1949
А. К-к. Заміж перадавіцы (водгук на артыкул „Канцэпцыі фэдэрацыяў і мы”). Сяргей Ясень На ростань (верш). В. Пануцэвіч Яцьвягі (артыкул). Алесь Галубіцкі Памылка лёсу (апавяданьне). М. Куліковіч Гутаркі аб мастацтве. С. Ясень Музыка (верш). Я. Юхнавец ***Краскі пад узмахам ветру (верш). Трасянка. Паводле Schweizer lllustrierte Zeitung Дарожны камень 23,9 (артыкул). О. Мардэн Воля й посьпех (працяг, пераклад Я. Ж.). Архіп Папліска-Дзёньнік 12-кі (працяг). Крыжаслоў. Адкажэце.
№21 (40 бач.) жнівень 1949
А. Г. I больш нічога... (перадавіца). С. ЯсеньНа грывах дзён (верш). Аўген Кавалеўскі Калека (навэля). Я. Юхнавец ***Як кіпцюрамі кот (верш). В. Пануцэвіч Яцьвягі (працяг). Алесь Салавей — ***Дабрыдзень, мая зараніца (верш). М. Куліковіч Гутаркі аб мастацтве. Трасянка. Паводле „The Wide World” Тайніцы Афрыкі (артыкул, апрацаваў Я. Ж.). О. Мардэн Воля й посьпех (працяг). Архіп Папліска Дзёньнік 12-кі (працяг). Антыкус Далейшая эміграцыя (нататкі скептыка). М. Багун — Суд (апавяданьне). Аадкажэце.
№22 (40 бач.) верасень—кастрычнік 1949
У. С. Лятуценьні й рэчаіснасьць (перадавіца). С. Ясень Мроі (верш). Мікола Вольны I нас разбудзілі... (урывак з раману „Наша рэспубліка”). Я. Юхнавец — ***3ямля мая! Ці можа не? (верш) М. Куліковіч Гутаркі аб мастацтве. М. Багун Верасень (нарыс). Р. М. Рылыке Восень (верш, пераклаў Алесь Салавей). Трасянка. Паводле „Leader Magazine” Дзіўны сьвет лятучае мышы (артыкул, апрацаваў Я. Ж.). О. Мардэн Воля й посьпех (працяг). Абвестка пра студэнцкія стыпэндыі ў Бэльгіі. Архіп Папліска Дзёньнік 12-кі (працяг). М. Багун На абтоках (апавяданьне). С. Ясень Зь дзёньнка (верш). 3 шырокага сьету. Адкажэце.
№23 (34 бач.) лістапад—сьнежань 1949 (апошні рататарны „ангельскі” нумар)
У. С. На вышэйшую ступень (артыкул). Да нашых чытачоў (пра пераезд рэдакцыі „Напераду” на навуку ў Бэльгію). Ул. Немановіч Шчодры вечар (апавяданьне). С. Ясень Яшчэ адно (верш). Біблія па-беларуску (хроніка). АБЛЧ /Аб’еднаньне Беларускіх Лекароў на Чужыне/ (хроніка). Трасянка. О. Мардэн Воля й посьпех (працяг; апрацаваў Я. Ж.). Архіп ГІапліска Дзёньнік 12-кі (працяг). Адкажэце. Язэп ды Толькі -Сабатаж (фэльетон). 3 шырокага сьвету.
№24 (80 бач.) студзень 1953 (першы друкаваны „бэльгійскі" нумар)
Рэдакцыя Да нашых чытачоў. А. Будзіч Ідэя (верш). А. Галубіцкі Сучаснасьць і мы (артыкул). П. Сыч 1944—1945 (верш). М. Багун На Куцьцю (нарыс). А. Будзіч На Куцьцю (верш). Ул. Немановіч Палон (апавяданьне). А. Будзіч Праездам праз Two Gates. Думкі на рэйках. Дабрывечар... (вершы). М. БагунШчасьце (легенда). Думкі (афарызмы). А. Будзіч Лювэн (этуды). Рагулявец Наваградзкі эскадрон (дакумэнтальны нарыс). Міхась Саўко-Міхальскі. Аб літаратуры (артыкул). Райнэр Марыя Рыльке Сказ пра каханьне й сьмерць сьцяганосца Хрыстофа Рыльке (пераклад А. Будзіча). О. Мардэн Воля й посьпех (працяг). Трасянка. Карэя, краіна „Ціхае Раніцы” (артыкул). Архіп Папліска Дзёньнік 12-кі (працяг). Вынік „патрыятызму” (фэльетон). Адкажэце. Спорт апрацаваў Л. Паліч. С. Ясень / А. Карповіч I трэба ж было здарыцца тады... (песьня). Абвесткі.
№25 (80 бач.) жнівень 1953
А. Будзіч Будучыня й мы (артыкул). Лясная Кветка Яшчэ ня час. Удар. Чужыя хвоі (вершы з Бацькаўшчыны). П. Вазёрны Сады цьвітуць (апавяданьне). С. Ясень Вечаровая. Сустрэча (вершы). М. Багун У жнівені (нарыс). П. Сыч — ***Лета ўжо золак. Настальгія (вершы). Я. Юхнавец Ня сьнілася... Яму жадалася (вершы). Ул. Немановіч. На службе мастацтва й ідэі (артыкул пра кампазытара М. Равенскага). С. Ясень Заміж вянка (верш). Рагулявец Наваградзкі эскадрон (працяг). У. Крэстоўскі Васіль Сьвітка (урывак раману, пераклад Антона Адамовіча -
без зазначэньня прозьвішча перакладніка). Вільям Шэксьпір Рамэо і Джульета: Пралёг. Сцэна ля балькону (пераклад Натальлі Арсеньневай). О. Мардэн Воля й посьпех (працяг). Думкі (афарызмы). Трасянка. Непераможная ідэя (артыкул пра Ірляндыю, апрацаваў А. Г.). Архіп Папліска Дзёньнік 12-кі (працяг). Паўлючок-Баўтручок (гумар вершам, з народнага). Аб спроце апрацаваў Л. Паліч. Каліна маліна. Ой, адлятае ясны сокал (песьні, апрацоўка М. Равенскага. А як думаеце вы? (лісты ў рэдакцыю). Рэдакцыя Да ўвагі нашых чытачоў (пра характар „Напераду”). Абвесткі.
№26 (72 бач.) сьнежань 1953
Сяргей Ясень Тут і недзе (верш). А. Галубіцкі Будзьма рэалістамі (артыкул). А. Будзіч Адказ (верш). Лясная Кветка Кір. У васеньні дзень. Вецер гойдае (вершы з Бацькаўшчыны). А. Галубіцкі Чалавек уначы (апавяданьне). Я. Юхнавец Сула (паэма). М. Багун Ваўкалакі (легенда). Сяргей Ясень — ***Падае лісьце. ***”Etoile des neiges” (вершы). П. Сыч Васеньнія лірыкі (верш). А. Будзіч Некаторым (верш). Сяргей Ясень Нараджэньне ідэі (нарыс). Рагулявец Наваградзкі эскадрон (працяг нарысу). Эдгар Алян По Авальны партрэт (апавяданьне, пераклад Антона Адамовіча без зазначэньня прозьвішча перакладніка). Думкі (афарызмы). Б. Рагуля Патрыятызм ці касмапалітызм (артыкул). 0. Мардэн Воля й посьпех (працяг). Трасянка. Архіп Папліска Дзёньнік 12-кі (працяг). А як думаеце вы? (лісты ў рэдакцыю). Абвесткі.
VIII
МАСТАЦКІЯ ТВОРЫ 3 ЧАСАПІСУ „НАПЕРАД!”
• Проза — М. Багун. Паўлюк Вазёрны. Алесь Галубіцкі. Аўген Кавалеўскі.
Уладзімер Немановіч. Сяргей Ясень.
• Паэзія — Натальля Арсеньнева. Аркадзь Будзіч. Цімох В.. Паўло Дванаццаты. Лясная Кветка /Ларыса Геніюш/. Алесь Салавей. У. Сноп. Масей Сяднёў. Янка Юхнавец. Сяргей Ясень.
• Гумар М. Багун. Архіп Папліска.
У гэтым разьдзеле зьмешчаны выбраныя творы з часапісу „Наперад!”. 3 тых твораў, якія былі напісаныя сябрамі Дванаццаткі, нічога нідзе не перадрукоўвалася, за выняткам колькіх вершаў Сяргея Ясеня. Уключаныя тут таксама некаторыя творы й артыкулы вонкавых супрацоўнікаў „Напераду”, каб чытач мог паўней уявіць сабе літаратурны ўзровень часапісу й ягоны ідэйны кірунак.
ПРОЗА
М. Багун
ЛЫСАЯ ГАРА
(Легенда)
У далёкай сяньня ад нас Беларусі, дзе сярод дубнякоў і лозаў вывіваецца Нёман 1 поіць мора асакі й аеру сваёю мяккаю вадою, дзе лес, абступіўшы логава яго, углядаецца ў люстры нямнішчаў, вазёраў, высока падымаецца гара. Панямонскія ўзгоркі, што акружаюць яе, выглядаюць кучаравыя, стройныя; стрыжні старых хвояў выцягваюцца пад воблакі й прыцягваюць да сябе вочы ці аднаго рыбака, які, закінуўшы вуду, любіць драмаць пад музыку чаротаў. Рэтая гара, якая прылягае да Камаровых парубкаў, завецца Лысай. Яна зусім ня лысая, а густа пакрытая лесам. Імя яе старое, і ніхто не памятае, чаму й як гэтая гара Лысаю назвалася. Толькі стары дзед Міхаль, што
жыў недалёка на гаёўцы, расказваў пра Камаровыя парубкі, пра старыя Клімавічы, што сяньня лесам зарасьлі, пра могілкі на Рыбацкай гары, расказваў пра Лысую гару.
Даўным-даўно, калі швэды тапталі нашыя загоны, а вёскі былі аграбленыя й спаленыя, людзі былі змушаны хавацца ў лесе. Швэды тады былі жорсткія, злыя, і хто да іх трапляў таго мучылі, забівалі: дзецям выкручвалі рукі, калечылі. Каб заманіць людзей зь лесу, яны кідаліся на розныя хітрыкі: змушалі палоненых гукаць, каб усе варочаліся дадому: „Тацьцяна, Марцэля, Праксэля! Хадзеце дадому ужо швэды паехалі!” Хто паверыў, пападаў у пекла мукаў. Тады мужчыны й жанкі сталіся асьцярожнымі ды пачалі гуртавацца. Хутка ў лясох стварліся цэлыя паселішчы сялянаў. Пад густымі ялінамі рабіліся зямлянкі, шалашы й буды. На гары, што абрывалася ў Нёман ад паўдня, а на поўначы спускалася ў глухі лес, атабарыліся швэды. Для пастою тут спрыяла дарога, што цягнулася паўзь Нёмна, брод і выгадная стаянка для чаўноў. На гары пакапаныя былі акопы, якія яшчэ й сяньня не зарасьлі, расстаўленыя палаткі, паробленыя загароды для жывёлы. Зброя й запасы знаходзіліся на касагоры, ля Нёмна. Кожную ноч здалёк былі відны вогнішчы, адкуль гоман і крыкі нясьліся далёка па лесе. Адсюль і разыходзіліся ўсе няшчасьці й спусташэньні, ад чаго поўніліся лясы людзьмі.
Сярод сялянаў, што гуртаваліся ў лясох, расла нянавісьць да грабежнікаў-чужакоў, 1 кожны дзень усё больш расло жаданьне помсты. Зьмітра Лысы, якому з цэлае сям’і толькі аднаму ўдалося вырвацца ад швэдаў, цэлымі днямі кляў наезьнікаў, хадзіў злосны й не знаходзіў сабе месца ён жыў толькі надзеяй помсты. Зьмітра меў за трыццаць гадоў. Здаровы, вочы з-пад броваў, а вусы й барада прыдавалі яму суровы, нават жорсткі выгляд. Гіэты ж Зьмітра Лысы доўга чакаць сябе ня даў. Ён наказаў усім мужчынам, каб кожны меў сабе сякеру й вілы, якія б добра секлі й калолі швэда. Зьмітра сьцягнуў сюды й з-за Сулы пакрыўджаных швэдамі. Калі адбываўся перагляд, на палянцы ня было месца мужчынам, сякеры блішчэлі, a вілы, як лес вырасьлі над грамадой. Лысы толькі пасьміхаўся, стоячы на пні, а пасьля сказаў: „Будзем, мужчыны, тапіць швэдаў!” Усе згодна адказалі, а рэха громам адбіласяўлесе. За некалькі дзён перад Янам, на досьвітку, Лысы з паўтысячаю мужчынаў дабіраўся да швэдаў. Зь пяцёх бакоў абкружылі гару. На гары гарэлі вогнішчы, але было ціха; час-ад-часу даходзіла пырханьне коней, а здалёк тарахцеў драч. На крык савы умоўны знак Зьмітра пусьціўся наперад, а за ім усе. Вілы й сякеры пахіліліся да зямлі. У ранішнім змроку яны сунуліся быццам цені. Хутка паднялася трывога й крык сярод швэдаў, аднак гэта ня стрымала Лысага: ён першы спрабаваў ці яго вілы войстрыя, а за ім сотні. На гары падняліся мітусьня, крык, енкі, але
гэта яшчэ больш падахвочвала пакрыўджаных сялянаў. Зьмітра толькі крычаў: „3 расою, мужчыны! Цягні ў Нёман! Рэж! Калі!” Празь некалькі гадзінаў быў чуваць толькі стук сякераў і крык бітых швэдаў праўда перамагла. Калі ўзыходзіла сонца, на гары выбухнуў крык: „Лысы! Зьмітра! Сотню табе!” У Нёмане не адзін чужак знайшоў сабе сьмерць, а гара засланая была іхнымі трупамі. I лысы перамог. Ён адпомсьціў. Дзякуючы яму, шмат зь людзей пабачылі сваіх родных. Пахавалі швэдаў на самай гары, а на верх навярнулі вялікі камень. Швэдзкую зброю скінулі ў вялікую яму і засыпалі яе, а на версе пасадзілі дуб. Пасьля Яна над Нёманам ужо касілі, швэдаў ня было. Сяньня каменя таго ня відаць. Дубу пазнаць таксама нельга, толькі Лысая гара, як і стагодзьдзямі назад, горда стаіць над Нёманам.
„Наперад!"№4, 1 лютага 1948
М. Багун
ЗАКЛЯТАЕ ЗОЛАТА
(Легенда)
Між гасьцінцамі, прылескамі-пералескамі; між прыгоркамі-узгоркамі й альховымі балотамі; між дрыгвою травяністаю ды травою расістаю, дзе крутая-рухавая Ячонка цячэ Задні груд гаспадарыць. Задні груд улетку жоўтым лубінам ды збажыною залаціцца, а зімою пад сьнегам-бялевушам дрэмле. Кажны год круглы Задні груд сустракае сонца на ўсходзе, а праводзіць на захадзе; лысее ноччу пад месяцам у поўню ды б’е паклоны перад маладзіком. Восеньню, калі з пагодаю „бабінае лета” плыве, Задні груд абсыпае залатымі праменьямі сонца ўпоўдзень. Людзі, капаючы бульбу, дзівяцца на груд ды галовамі ківаюць: „Ці там чары чаруюць нячыстыя, ці зямля перасушвае свае скарбы залацістыя?” А Задні груд пазірае, маўчыць ды ня кажа нічога; толькі ўлетку з калосьсем 1 кветкамі шэпча, восеньню, перад захадам, у павуцьцё ўбіраецца або зімою пад пярыну спаць л ажыцца; штовясны Задні груд першы вясну сустракае.
Мінуў ужо ці адзін век, калі Задні груд пра сябе легенды складаў. Сяньня толькі расказваюць сівыя бабулькі, лён прадучы, ды па просьбе дзяды, люлькі курачы. Кажуць, што там ёсьць скарбы залатыя, ды ў пагодную восень, калі сонца ў зэніце стаіць, перасушваюцца. Гавораць шмат і іншага: што там калі-ні-калі сівы баран пасьвіўся, або ўпоўнач сто сабакаў брахала, ці на заранцы туды зоркі сыпаліся. А я вам раскажу тое, што ці раз ад суседкі чуў.
Некалі, калі ўся Беларусь лясамі шумела ды было зьвяр’я дзікага, хоць гаць гаці, над рэчкаю Ячонкаю, ля Задняга груду, жыў Верабей. Верабей карчму трымаў, людзей шмат знаў, шмат чуў усяго, шмат бачыў рознага. Да таго, казалі, што ён і з чарамі ведаўся: адным лю-
дзям памагаў другім няшчасьце прыносіў. Людзі да яго хіліліся, бо ён умеў добрым быць, і баяліся, каб не ўгнявіць яго, бо нечысьць насылаць патрапіў
Жонка Вераб’я была добрая: гасьцей добра прымала, жыла зь імі добра, праводзіла ў дарогу з двара. Яна толькі хмурылася тады, калі пра будучыню думала, бо ні сынка, ні дачушкі не нарадзіла.
У карчме людзей сотні пераварочвалася. Штодня чаркі зьвінелі, песьні ліліся, грошы бразгалі.
Верабей быў багаты: золата ў мяшкі зьбіраў, а срэбра ў застаронкі сыпаў. ГЬтак дзясяткі гадоў цягнулася.
Калі Верабей пастарэў, а жонка памерла зьмяніўся ён сам, зьмянілася і ў карчме: людзей менш заяжджала, 1 карчма глушэйшаю зрабілася. Верабей гладзіў бараду ды нахмурана спадылба запалымі вачыма пабліскваў. 3 часам карчма перастала зусім падарожных прыймаць. Тады Верабей дома сядзеў, не паказваўся нікому мусіць зь нячыстымі таргаваўся. Людзі пачалі яго абыходзіць.
Прыйшла сьмерць і на Вераб’я. Казалі, што ён тры дні сьмерці ў рукі не даваўся, пад азярод хаваўся. Бачылі яго, як пад азяродам золата лічыў, сьціскаў яго ў жменях, кулаком у грудзі сябе стукаў рукамі за азярод хапаўся. Старыя людзі дагадваліся, што Верабей зь нячыстымі срэбрам расплачваецца, а золата ці на адно пакаленьне заклінае. Аднак бліжэй ня ведалі, што зь Вераб’ём робіцца.
На трэйці дзень, упаўдні, высунуўся Верабей на Задні груд. Там ён нагінаўся, па каменьнях поўзаў некуды ўглядаўся. Калі назад варочаўся, глядзеў у зямлю, нешта рукамі паказваў. Пад вечар Верабей памёр. Пахавалі яго суседзі з бліжэйшага сяла, але на магіле крыжа не паставілі.
3 часам аб Вераб’і людзі забыліся. Але на Заднім грудзе ў пагодныя восеньскія дні, пачало блішчэць золата на сонцы. Шмат хто лакоміўся стараўся здабыць яго, але калі падыходзіў бліжэй, золата пераменьвалася ў павуціну. Усе ведалі, што на грудзе закопана золата й штогод перасушваецца. Задні грудусё болып і больш уваходзіў у гутаркі ў ваколіцы.
Мінуліся вякі, а золата нікому не давалася ў рукі. 3 часам зусім зьнікла. Л юдзі й гаварыць перасталі. Ал е аднае восені, у пару „бабінага лета”, упоўдні, пачала белая гусь на Заднім грудзе выходзіць. Яна была белая, як сьнег, блудзіла цераз барозны, качалася, як на моры. Людзі прабавалі лавіць яе, ганяцца за ёю, і ніхто не злавіў яна прападала сярод чыстага поля. Тады пачалі яе баяцца. Іўсь выходзіла, снавала па полі, пасьля гінула. Старая Міхаліха з Пагорыч парадзіла Базылёвай Анісі, якая ўвесь час марыла, каб неяк разбагацець, паслаць белую хустку, калі гусь выйдзе. Рэтак Аніся ў пагодны дзень, упаўдні, на Задні груд прыйшла, стаяла, узіралася. Зьявілася гусь, закалыхалася ў ба-
розны. Аніся выняла белую хустку, разаслала воддаль ды стаяла, як прыбітая да зямлі. Гўсь калыхалася, пакуль да хусткі не дакацілася. Якступіланабельхусткі, закалыхалася мацней, зазьвінелайпрапала. Анісю страсло холадам, калі ўбачыла на хустцы золата, якое пералівалася на сонцы. Анісіны рукі нешта само пацягнула да хусткі: пальцы моцна заціскалі вузлы. Калі ўзьняла яго на рукі, ёй хацелася схаваць вузёл запазуху, але ён быўвялікаваты й цяжкі. Тады, агледзеўшыся навокала, як бы ўкраўшы штось, Аніся хутка пабегла па ўзьмежку, трымаючы золата перад сабою. Яна ня ведала, калі й дома апынулася, толькі апамяталася, калі запхнула вузёл у купар, пад звоі палатна. Як глянула яна на купар, ёй ад шчасьця аж горача зрабілася.
Але шчасьце было нятрывалым. Як першыя залатнікі выйшлі з рук Анісі на хатнія патрэбы, хутка зьявілася сьмерць у хаце: за адзін ня цэлы год памерлі, адно за адным, двое дзяцей, а пасьля й мужык: сама Аніся пачала сохнуць, недамагаць, страшныя сны сьніць; у поўнач нехта дзьверы адчыняў у хаце, варочаў пасьцель, біў судзьдзё на паліцы. Тры сьмерці ў хаце адбілі ў Анісі ахвоту жыць. У гаспадарцы ўсё запусьцілася, пачало зарастаць поле без гаспадара, у хаце дроў ня было. Суседзі казалі, што нехта на яе чары наслаў ды трэба да шаптуноў ехаць. Аніся маўчала.
Калі прыйшло другое „бабіна лета”, Аніся захварэла зусім: мала калі з хаты паказвалася, суседзі пачалі гаспадарку даглядаць. Аніся ўвесь час думала пра золата: што зрабіць зь ім, дзе дзець яго, ці мо на Задні груд занесьці бо можа й няшчасьці зь ім прыйшлі. I, аднае раніцы, на досьвітку, калі людзі дабівалі апошнія пасады ярыны ў гумнах, яна выцягнула белую хустку з золатам ды па ўзьмежку, ня могучы, на Задні груд пасунулася. Ля таго каменя, дзе летась гусь рассыпалася, затрымалася, дастала хустку з-пад палы ды на вотліў сыпанула золата на зямлю, а сама, перахрысьціўшыся, тры разы сплюнуўшы, дадому пайшла, каб людзі ня бачылі. Упаўдні, у Анісінай хаце суседзі запалілі грамнічную сьвечку — Аніся памерла. Пахавалі яе поруч зь дзяцьмі й мужам.
Тады, калі памірала Аніся, на Заднім грудзе людзі бачылі нейкага сівога дзеда: ён поўзаў на каленях ля вялікага каменя, нешта зьбіраў. Штосьці перасыпаў. Калі адыходзіў ад каменя, нечага рукамі разводзіў, відаць, нешта гаварыў з сабою. Куды дзед дзеўся ня бачылі. Але цяпер пачалі часьцей гаварыць аб Анісі й аб заклятым золаце на Заднім грудзе.
3 гэтага часу на Заднім грудзе зноў перасушваецца золата: блішчыць яно, пераліваецца, калі „бабіна лета” прыйдзе. А ўлетку, як 1 даўней, сонца залатыя павуціны ў к осы ўплятае, а з хмаркаў-пузыркоў залатыя пырскі падаюць. А прылескі-пералескі, альховыя гаі ды рухавая Ячонка над Заднім грудам вянок вясёлкі ўлетку вытыкаюць.
№6, 1 сакавіка 1948
М. Багун
НАКУЦЬЦЮ
(Нарыс)
Піліпаўка разгульвалася: завіхалася ў палёх, па лясох прабіралася, працавала ў сёлах, дарогі гладзіла. Белы сьнег сычэў, віўся, у шчыліны ціснуўся, па комінах зь ветрам лазіў.
Раніцамі чырванеў усход, сонца аглядала зямлю, парадак пасьля ночы, у хаты заглядала хораша, па сьнезе рассыпалася, у лёгкім пыле адбівалася. Лес сівеў, курчыўся, напружаная цішыня зь небам гаварыла. Сяло дымілася. Дым, як даўгавяз, рос увысь і губіўся ў холадзе. To там, то сям скрыпелі воратні, дзьверы папісквалі, цапы дабівалі пасад на таку. На дарогах мала хто куды едзе; сёй-той прасунецца й прападзе ў далі. Усюды холадна, з голым носам ня вылазь, уцякай на печ. Мароз красуецца, чырванее, трашчыць, цісьне й замацоўвае ўсё, што было слабое; што цякло устрымалася, што гнулася простым стала, хто ленаваўся прыскорыў руху, а хто ня вытрымаў здаўся. A калі ясная ноч з марозам ня ўжыве, тады Піліпаўка закрывае неба й мяцеліца бярэ верх. Нікому не разгуляцца ў Піліпаўку акрамя яе, толькі хіба ваўком на сваіх гульнях. Яна злосная, яна мірыцца ня любіць. Hi з кім чаркі ня п’е, нікому рукі не падае. Можа яна злосная, што пасьціць трэба, ды атрымаўшы загад зь неба, строга яго выконвае. Людзі добра знаюць пару гэту, з холадам змагаюцца, у хатах да печы туляцца, хаваюцца ў сяло. Але час усё ж на месцы не стаіць: ён ідзе наперад, новым подыхам вее, іншы строй у сяло нясе й людзі зь зімой зжываюцца, мацнеюць, шпарчэй кроку па сьнезе прыбаўляюць. Пэта Каляда падыходзіць, год новы, дый мясаед пасьля, да вясны паварот.
Каляды збліжаюцца. Зьмяняецца настрой у сяле; суседзі больш варушацца, бліжэй зжываюцца, бабы ў хаце паваратней спраўляюцца. Часьцей раніцою гараю пранясе: той-сёй сьвіньню смаліць, грэецца ля агню разам, а вечарам можа й сьвежая скварка на скаварадзе запішчыць.
На сьвітаньні перабіваюцца цапы на таку, цішыню будзяць, адбіваюцца на марозе, пасуседзку пераклікаюцца з другімі, то разам, то пааднаму, прыдаючы асаблівы тон дню. Да Калядаў гаспадару гэта гумно: у лад зерне прывесьці, салому ў тарпы прыбраць, спаткаць сьвяты бяз клопатаў, зь людзьмі, час маючы, словам перакінуцца. Каляды ж бліжэй і бліжэй. Старэйшыя зьбіраюцца адпачыць, памаліцца, гасьцей прыняць, а маладыя пагу-
ляць, паваражыць, спаткацца, а можа й у сватох пабыць, ці сватоў спадзявацца.
Апошні тыдзень на рынках людны. Ён шумнымі базарамі горад уздымае, знаёмых, блізкіх спатыкае. Базарны дзень дарогі ўгамоньвае, вечарамі званкамі будзіць. А далі глядзяць і маўчаць едуць людзі, хай едуць, што ж ім, іх з сабою не забяруць.
Лес збоку стаіць ціха, каб скалыхнуўся; ён думае, як страйнейшым быць. Ён цяпер адзінокі; мала ў ім голасу, сьпеву. Дзяцел у яго толькі лекарам застаўся ды колькі вавёрак па галінах калышуцца. Але перад куцьцёю і ён гасьцей прыймае і маладыя ялінкі расстаюцца з борам старым, каб у сяле Каляду спаткаць, сваім гасьцём хату прыбраць.
А хата таксама не марудзіць: печы беліць, абразы прыбірае, занавескі вымывае, падлогі сушыць, лавы зь месца варушыць, прыбіраецца ручнікамі, коўдрамі, паясамі, каб куцьцю сустрэць, ствяточны настрой трымаць.
Дзень, другі й куцьця пасьпяшалася, не спазьнілася, раненька зьявілася, яшчэ да зары ў вокны пастукала. Будзіць усіх, 1 старых і малых, запальвае агонь у хатах, сваё прыбыцьцё абвяшчае. Куцьця дзень рухавы, даўгачаканы, хоць посны, але вялікі. Каля калодзежа гоман на сьвітаньні; суседзі гудуць, радзяць, сьпяшаюцца. Сама раніца нейкая новая, няштодзённая, мяккая, навет і вецер прыпыніўся. Неба адкрытае, глыбокае; паволі зоркі губяцца, адступаюць вышэй і нікнуць далей. Усход загараецца, гарыць, і сонца полымем пырснула, каб куцьці ў вочы глянуць сьмялей, людзям паказацца весялей. I закрасаваўся сівы іней на галінах, пасыпаць стаў пылком у далінах, з дымам сьнежным спрачацца, мірыцца з холадам. А ў белі вакол вока губіцца, на скорчаныху полі грушах прыпыняецца, толькі ў далёкі ўскрай лесу ўпіраецца, а пасьля йзноў даль сівеецца. Сьнег скрыпіць пад нагамі, упіраецца; зачапі плот і ён трашчыць, адпіхаецца, —усё супацою хоча, урачыстую часіну сустрэчу куцьці з сонцам адзначыць.
Дзень пачаўся; ён і куцьця, але яшчэ ня сьвята. ГЬта чаканьня дзень даўгі тым, што вечара чакаюць, ды кароткі гаспадыням, што хату прыбіраюць, стравы падрыхтоўваюць. Сьнеданьне з полуднем вагі вялікае ня маюць, яны простыя й на хаду; усе пра вечар думаюць. Дзень цікавы: адны робяць, другія глядзяць, радзяць ды на вячэру аблізваюцца. Усё адно за адным клеіцца, вяжацца, неперад сунецца, а там 1 не агледзішся, як дзяды па кутох станавяцца. Пачынае зьмяркацца, над лесам неба згушчаецца, далі губяцца, сяло хаваецца. Коміны кураць, на двары дымам пахне, ля жураўля вёдры бразгаюць. У вокнах паказваюцца агні. Куцьця з днём разьвіталася.
Сшарэла. Вечар набраў сьвяточнага настрою; паспакайнела, пахарашэла, і ў душы сьвята пачулася. У сяло ўвайшоў парадак, лад за-
панаваў, згода, здаецца, і між будынкамі жыве. На вуліцы руху няма, у дварох ціха, сутоньне глыбее, вокны сьвятлом напружваюцца.
I колькі шчасьця цяпер у хату прыходзіць, колькі ў сям’ю спакойнай радасьці наводзіць гэтая часіна Калядаў сустраканьня, што ад раньня чакалі ў хаце. Кут сенам пахне, куцьця ў сене, мяккі стол абрусам накрыўся, круглы хлеб на абрусе прытуліўся, на ўсё абразы глядзяць, з вышыняў хату блаславяць. За стол зьбіраюцца ўсе ў хаце, уголас „У імя Айца...” пачынаюць, стравы налівае маці, на стол ставіць. Стравы зьяўляюцца, зьмяняюцца, але поснымі застаюцца: кампот з грушаў, ці кісель аўсяны, грыбы з капустай, рыба, мак салодкі; гэта ўжо маці падбірае, лік устанаўляе (тры, сем, дзевяць ці дванаццаць вылічае). Вячэра цягнецца, жывая гутарка ўсплывае, блізкая, хатняя. Маці асаблівай уцехаю радуецца, дзяцей вокам абводзіць, жыве адным шчасьцем зь імі.
Вячэра доўгая, бо ж і важнасьць яе ў тым: ніхто нікуды не сьпяшаецца, і дом сяньня куток сьвяты, супакой сям’і беражэ. Бяседа куцьцёй з макам канчаецца; мак салодкі і куцьця з гаршчка, што на куце, на стол паказваецца, за сталом новая ўвага ствараецца. Куцьця смачная, бо яна ж чаканая сяньня ад раньня, сымбаль Калядаў, сьвятога Збаўленьня.
Калядны вечар сям’я дома праводзіць, мала хто да суседзяў ходзіць, каб ня трывожыць супакою ўрачыстага чаканьня нараджэньня Збаўцы. Цяпер на ялінцы сьвечкі сьвецяцца, а Каляда гарэхаў прыносіць: маці з старога гаршчка ўсім дзеліць, усім жменяю раздае.
Мароз жа паскрыпвае на дварэ, ад хаты да хаты ходзіць, у вокны заглядае, прыбірае іх у новыя ўзоры з нагоды Вялікага Сьвята. I ўжо калі вёска ў сьне заціхне, ён усё яшчэ тупае, там кветку дакінуўшы, тамузор падправіўшы, бліскучую нітку Інею працягянуўшы, падрыхтоўваючы ўсё ягонагае валадарства да ўрачыстай сустрэчы Сына Божага, што кажны год на зямлю прыходзіць, падтрымоўваючы і ў нашым народзе надзею ды веру ў Праўды перамогу.
№24, студзень 1953
Паўлюк Вазёрны
НЯВОЛЬНІК НЯПРАУДЫ
(Аповесьць. Заканчэньне)
Праз поўгадзіны Мікіта затрымаўся перад домам, у якім раней так часта прыходзілася бываць. He пайшоўшы з двара абходам, як рабіў заўсёды, ступіў проста да дзьвярэй з вуліцы. На трэйці званок дзьверы адчыніліся. He чакаючы пытаньня, Мікіта выняў сваё „удостоверенне” і перадаў дзяжурнаму, адначасова пытаючыся пра Плешкова.
Хоць яшчэ было толькі каля пятай гадзіны раніцы, але Плешкоў ужо быў у службовым пакоі 1з сваім заступнікам. Пры ўваходзе Мікіты яны прыпаднялі галовы, а на твары Плешкова вырысавалася як бы зьдзіўленьне.
— А, таварыш Ляўчук, гэта вы, а я толькі людзей пасылаў прыглянуць за вамі, бо вы ж так раптоўна адлучыліся...
Хоць гаварыў Плешкоў з усьмешкай на твары, але ў ягоным голасе прабівалася іранічная струнка зусім выразна, як і хітра лыпала прыплюшчанае вока.
— Сядайце, таварыш Ляўчук. Але й змучаныя вы выглядаеце. Пры службе бывае й так. Чайку можа...
— He, ня буду. Дзякаваць.
Усімі сіламі Мікіта стараўся ўстрымаць сябе, каб ня выкрыць зь першага кроку свайго гневу, што ўжо кіпеў у ім. Зь цяжкасьцяй перамагаючы сябе, ствараў на твары штучную ўсьмешку. Тўт для яго быў патрэбны другі выхад поўная зьмена дарогаю накінутага пляну, каб выйграць хоць крыху на часе. Ён не спадзяваўся застаць Плешкова зь ягоным заступнікам.
— Таварыш Плешкоў, я вінаваты. Мікіта прысеў на крэсьле супраць іх двух цераз стол і стараўся гаварыць голасам вінаватага. Я прыйшоў да вас... Сваю памылку думаю выправіць у далейшай службе. Дасюлешнюю маю службу вы добра знаеце, таксама й маю адданасьць. А прычыны гэтага майго захаваньня я пастараюся вытлумачыць 1 папрашу вашае парады. Калі ўжо настолькі вялікая мая віна, то вы можаце мяне пакараць...
— Таварыш Ляўчук, тут няма нічога страшнага, вы надарэмна хвалюецеся...
— He, таварыш Плешкоў, мяне мучыць. Прычына выйшла з-за царквы, пра што маці дазналася... — Мікіта адчуў, што слабееў сваёй ролі, таму змоўк.
— Маці? А што яна можа мець супольнага з вашымі справамі? На матак менш трэба зьвяртаць увагі. Пэта нічога, пакіньце думаць.
Вока Плешкова прыжмурылася яшчэ больш. Ён з усьмешкай глянуў на заступніка, які сядзеў ціха збоку, засунуўшы рукі ў кішэні.
— Таварыш Ляўчук, а справа з раскрыцьцём банды стаіць вельмі добра. Хе-хе, гэта ж вы, праўда, і ня ведаеце, бо зьбеглі, крыві спалохаліся. Mae людзі прывялі вамі раненую дзяўчыну. Яна тут, у нас ляжыць. Праўда, рана ня вельмі страшная, пры памяці, а я ўжо й гутарку меў зь ёю.
Падчас апошніх словаў Плешкоў узяў папяросу, а ягоны заступнік пасьпяшыўся з агнём. Навет бяз гэтай нагоды Мікіта ня стрымаў бы свайго гневу, які выпіхнула навонкі брахня Плешкова. Як ранены зьвер, ён адскочыў ад крэсла й выхапіў пісталет.
Пра захаваньне свайго жыцьця Мікіта ня думаў, бачыў толькі адзін шлях уперадзе, які задавальняў ягоныя жаданьні, загойваў усё. Вобраз Плешкова ня сплываў з вачэй з часу таго стрэлу ў Ганю, падвоіўся пасьля прачытаньня ліста ад дзядзькі. Адзіная думка, адзінае жаданьне перапаўняла яго цяпер: помста.
— Ці закрыеш свой паганы рот?! За галаву рукі! Маўчаць! Ягоны ціхі, але поўны гневу голас з шыпеньнем праціскаўся празь сьціснутыя зубы. Сам дрыжучы, стаяў у позе прыгатаванага да скоку. Гаядзі сьмерці ў вочы, але слухай, азіят. Таварыш Ляўчук ня прыйшоў прасіць у цябе выбачэньня, а прыйшоў „выбачыць”. А мая віна й заключаецца ў гэтым, што я не заўважыў спачатку вашае бруднае працы, вашага крывавага кроку, якім хочаце стаптаць нас, „адсталае племя вялікага рускага народа”, вырваць у яго вольныя думкі, каб пасьля ператварыць у бездапаможных нявольнікаў. Баліць вам, што мы ня вашае пароды, што хочам жыць. Так... я вінаваты, але не перад табою, мой паважаны Плешкоў. Вінаваты, позна... але цешуся, што прыйшлося агледзецца й магу пакараць сам сябе за невыбачальны крок... Настолькі трэба было быць дурному, каб паверыць вам, настолькі трэба было быць сьляпому, каб ня бачыць абману й стацца нікчэмным... нявольнікам няпраўды...
Апошнія словы Мікіта ледзь выгаварыў. Здавалася, што ён сказаў іх Ганінымі вуснамі, вобраз якое ў гэтую хвіліну выплыў перад вачыма.
Рука зь пісталетам уздрыгнула.
У гэты момант Плешкоў 1 ягоны заступнік, што сядзелі дасюль ціха, напружана чакаючы далейшага, з маланкавай хутчынёй перакінулі стол да ног Мікіты, але той справіўся папярэдзіць іхны скок двума стрэламі, а трэйці, скіраваны супраць сябе, раздаўся пры падзеньні яго ад моцнага штуршка дзьвярэй, што былі за ягонай сьпіною. Нехта схапіў за ягоную руку зь пісталетам, але Мікіта пасьпеў націснуць курок, і ад гэтага чацьвертага стрэлу пачуў рэзкі боль у плячы. У прыпадку гневу за сваю няўдачу, перамагаючы боль пляча, ён із страшэннай сілай адпіхнуў ад сябе гэпэуўца, які, выкруціўшы з рукі пісталет, налёг на яго. Ён ускочыў на калені, але нейчы войстры ўдар па галаве зваліў яго зноў на падлогу. Вочы пасьпелі яшчэ заўважыць сярод мітусьні іншых зьбялелы твар Плешкова. Ён быў ранены й з дапамогай аднаго гэпэуўца падымаўся з падлогі. Ад другога ўдару Мікіта страціў прытомнасьць.
♦ * *
У кастрычніку 1933 г. транспарт зь вязьнямі імчаўся чыгункай зь Лепеля на Воршу. Ноч была дажджлівая й цёмная. Шпаркі бег цягніка гойдаў змучаных вязьняў у вагонах-цялятніках, а стук калёсаў усё хутчэй адлічваў адлегласьць ад сваіх родных гнёздаў. Хоць і былі зму-
чаныя, але нікому зь вязьняў сон ня прыходзіў і на думку. He засьнеш, маючы ў галаве рой балючых думак і сэрца, заціснутае моцнымі клешчамі. Цемната, раўнамерны грукат 1 цяжкія ўздыханьні валодалі вагонамі. Рэдка хто адазьвецца, калі колы вагонаў забарабаняць па стрэлках чыгункі назаве станцыю, якую мінае цягнік. У адным вагоне, у якім знаходзіўся й Мікіта, чацьвертым ад хваста эшалёну, побач із стукамі колаў час ад часу раздаваўся стук, падобны да ўдару сякеры аб дашчатую сьцяну будыніны. Калі колы на стрэлках нараблялі большага грукату, гэты стук часьцеў.
Сякера ў гэты выгон папала дзіўным шляхам. Навет самі вязьні добра не заўважылі. Адзін зь іх, які сядзеў пры дзьвяраху той час, як замыкалі, гаварыў, што яму ўпіхнуў яе ў рукі чыгуначнік перш, чым замкнуць вагон. Як відаць, трымаючы пад палою сякеру, ён падабраў момант, каб незаўважана перадаць яе. Пры гэтым вагоне гэпэувец празяваў, з чаго й скарыстаў чыгуначнік.
Вязьні гэтага вагону рабілі ўсё большы рух і ціхая гутарка вялася зь нейкай трывогай. Адзін Мікіта быў глухі да ўсяго. Ён ляжаў у кутку вагона і ўголас лічыў пакінутыя кавалкі рэек па стуку колаў. Надарэмныя былі спосабы Саўкі, які сядзеў побач, навесьці Мікіту на гутарку й зьвярнуць ягоную ўвагу на рух у вагоне. (
I толькі тады, калі трэснула адломаная дошка й халодны струмень паветра абдаў вязьняў, схамянуўся й Мікіта. Ён схапіў руку Саўкі.
— Што, ці ты маленькі, ці якога ліха?
— Саўка, гэта ты?
— Ня сьпі, зараз будзем скакаць з вагону.
— Скакаць?! Куды?! Мікіта прылёг зноў.
У гэты час трэснула другая дошка. Хтосьці з другога кутка адазваўся:
— Ну, дарагія, хай Бог нам дапаможа. He сьпяшацца. Па аднаму. Цёмна. Але лепш разьбіцца, чым гніць за кратамі... Я першы йду. Бывайце, браты!
На хвіліну заціх халодны струмень. Зашуршэла. Вецер дыхнуў у твары вязьняў і зноў заціх. Хтосьці голасна маліўся: „Божа, зьмілуйся над намі...”
— Мікіта, ды якога ты чорта дурышся?! На белы хлеб едзеш? Уставай!
— Адыйдзі, Саўка! Казаў нікуды ня йду. Разумееш?
— Тое ж, што не разумею. Што гэта значыць „нікуды ня йду”! Ёсьць момант уцячы уцякай. Там мяне яны шыш зловяць: воля, лес, свой народ.
— Эх, Саўка-лес, воля...
Саўка пачуў, як той павярнуўся. Да яго даняслося як бы ўсхліпваньне.
— Няма для забойцы волі.. Саўка, прашу.. Пакінь мяне. Адну маю просьбу да цябе: вазьмі ад мяне гэты сшыток... Будзеш жывы прачытаеш... успомніш Мікіту.. Яшчэ прашу, дазнайся, дзе пахована дзяўчына... Тўт пра яе сказана... Пасадзі на яе магілцы куст ружаў.. ад мяне... Ты гэта зробіш... Цяпер маці. Вырвеш адгэтуль апошнюю картку й перадасі маме...
Саўка заварушыўся неспакойна.
— Як хочаш, Мікіта. Але сьмерць для сябе можна знайсьці ўсюды. Я зраблю ўсё, што ты сказаў. Адно толькі не разумею цябе, друтое ці буду я жывы? Кажны з нас можа знайсьці сьмерць вось тут, пад адкосам. Яшчэ раз кажу, выкінь з галавы думкі й ідзем разам.
Мікіта не адказаў нічога.
Тымчасам вагон пусьцеў. Хутка струмень паветра ўжо не заціхаў, сьвістаў праз шчыліну. Як відаць, ужо ня было каму заткнуць шчыліну сваім целам.
— Мікіта, будзе позна. А не, бывай!
Мікіта маўчаў. Пасьля ўхапіўся за Саўкаву вопртаку.
— Дай мне сшыток.
Нічога болып не сказаўшы, ён дапоўз да шчыліны. Хвілінная цішыня ў вагоне й зноў сьвіст ветру. Нібы крык данёсься да Саўкавых вушэй. Доўга ня думаючы, выскачыў і Саўка. Diyxa стукнуўшыся аб зямлю, ён укаціўся ў кусты.
На задзе цягніка бліснуў агонь і глухі стрэл пляснуў па вільгаці начное цемры. Хутка за гэтым стук вагонаў і скрыпеньне тармазоў усклыхнулі ноч.
Эпілёг
Травенскае сонца песьціла прыроду сваімі яснымі праменьнямі. А яна, адчуваючы пяшчоту сонца, сьмяялася сваёй пышнасьцяй яму ў твар, выцягвала аблічча да неабдымнае блакітнае шыры сонечнага шляху.
Кіпела старая вёска ў агні, які абняў яе ў поўным разгары. Пуста. Няма каму лінуць вядро-другое вады ў горла агню. Каго не пацэліў асколак бомбы ці міны, у страсе дабег да лесу. Толькі некалькі старых, якім крок выдаваўся вярстою, выцьвілымі вачыма выглядалі з акопчыка на гародзе на стыхію агня, ды ўдава, ламаючы рукі, бегала кругом свае хаты, што не пасьпела заняцца агнём, і з крыкам роспачы зьвярталася да кагосьці па дапамогу. Чацьвёра замурзаных карапузаў з рымзаньнем трымаліся падолу маці. I вось страшны гул матору вырваўся з шуму агнявое стыхіі й заглух пад новым узрывам спушчанае бомбы. Канец дымнага стаўпка, што ўзьняўся ад гэтага ўзрыву над старою хацінкаю ўдавы, заблішчэў у агнявых языках. Замоўкла й бедная ўдава. He пачуць ёй жахлівага крыку раненага дзіцяці.
Так у радкі свае прыгажосьці ўплятала прырода абразкі людзкога гора, якое нясло змаганьне гітлераўцаў з партызанкай у канцы вясны сорак трэйцяга году на прасторах нашага краю.
Ціха шумела толькі самая глуш пушчы й прыслухоўвалася да глухіх узрываў, што даляталі час ад часу адтуль, з жахлівых сваім відовішчам панадворкаў яе. Праўда, каторы ўжо дзень праляталі й тут самалёты й час ад часу абстрэльвалі з высі ейныя гушчары.
Колькі ўжо ночаў ня спалася старому Пракопу. Рэтыя далёкія ўзрывы й птушкі над пушчай непакоілі дзеда й ён днямі прыслухоўваўся да іх і штоночы пахвілінна выходзіў з хацінкі й моўчкі слухаў, ківаючы сівою галавою. Яму хацелая знаць, што творыцца за пушчаю, але ўсё ж стараўся ўтрымаць Саўку ўдома, баючыся, каб той ня трапіў зьнячэўку ў якія-небудзь непераліўкі.
Пад вечар аднаго дня (была нядзеля), калі дзед 1 Саўка з Сонькаю сядзелі ў сваім садку й прыслухоўваліся да неперапынных узрываў за пушчаю, зь лесу выйшлі дзьве асобы й накіраваліся проста да варотаў двара. Некалькі разоў сюды заглядалі групкі партызанаў, таму й на гэты раз дзед думаў, што гэта яны й ёсьць, але чагосьці стаў непакоіцца. Калі Саўка адчыніў ім вароты, яны зьдзіўлена глянулі на яго, а на іхных тварах адбілася нямое пытаньне. Разьвязаў яго дзед, які падасьпеў у гэты час падыйсьці да іх. Незнаёмыя былі імі Пятрусь і Міхась падскочылі да дзеда й хапіліся за ягоныя рукі.
— Дзеду! He, мы ўсё-ткі так і думалі, што наш дзед яшчэ прывітае нас.
Дзед Пракоп стаяў яшчэ хвіліну, не разумеючы пасьля з хваляваньнем у голасе зьвярнуўся да тых:
— Вы не шалейце, а скажэце лепш, людцы добрыя... ну як жа, казаў той чалавек, ды тыя дзеці мае, дзяцюкі Міхаська й Пятрусь, якіх нядоля змусіла пакінуць мой куток... Але, колькі гэтаўжо гадоў.. хадзеце ў хату.. ага, гэта мой сын Саўка, а вось гэта маладуха нявестка мая, — дзед пасьпешна паказаў на Соньку, якая ў гэты час выйшла зь сенцаў. Ах, дзеці, дык як гэта, зь якога сьвету вы прыйшлі, што чуваць, і што дзе творыцца? Казаў той чалавек, гручыць, кіпіць усюды, а як і скуль пайшло, здавалася б, на першы позірк і разабраць трудна. Выклёўваюць сівыя вароны зярняткі на нашай зямельцы. Дык сядайце, дзеці, ды гаварэце ўсе навіны, a то мы ўжо заглухлі на сваёй сялібе. Здароўе дзеда? А бачыце, памалу кратаецца дзед... Расказаць толькі, праўда, няма чаго, апрача балючак, якія спатыкалі дзеда праз усе гэтыя гады.
— О, дзеду, расказваць шмат і за адным разам не ахопіш. А што творыцца там, скуль даносяцца гэтыя выбухі, страшна навет і ўявіць. Праўда, жывучы, вы ня бачыце, як агонь зьмятае вёскі адну за другою, як расстрэльваюць немцы сустрэчных сялянаў, выбіваюць без
разбору малы ці стары, калі безбаронных захопліваюць па лясох у сховішчах, а недабіткаў заганяюць за калючыя драты. Усіх бяз вынятку лічаць за партызанаў.. Патрэбная была б партызанка, ды не такая. Часткова й наша собская віна. Нямадобрае рукі, якая б пакіравала на нашую карысьць. А іх, гэта партызанаў, вініць няма за што, нядоля застаўляе з аружжам у руках абараняць сябе. А вораг з гэтага скарыстаў.. Э, выкарыстоўваюцьусе для сваіх мэтаў. Сумная справа...
— Так, дзеткі, так...
Сум запанаваў у хаце. Кажны сядзеў бяз слова. Пятрусь перарваў маўчаньне:
— Што ж, хоць зьвесь голаў да самага долу, тым, хто сьцякае крывёю сяньня ці пераносіць зьдзекі, гэтым не паможаш. Я думаю, шчэ часу хопіць, каб абгаварыць ці пагаварыць аб сім-тым, а цяпер, пакуль сонца не зайшло, дзеду, мы думаем глянуць на магілу Гані. Можа ўсе схадзілі б. Там мы й пагаворым, успомнім пражытае.
— Так, дзеці, — дзед уздыхнуў і паківаў галавою. Часта я там бываю. Пры ейнай магілцы мне здаецца, што Ганулька, як і калісьці, гаворыць са мною. Вы не забыліся, дзеці, пра яе, як і пра мяне старога, а ці мог я забыцца на беднае дзіця, праходзячы кажны дзень каля яе магілкі? Ганулька, яна спачывае там не адна, вы ня знаеце, дзеці. А ці мала такіх выпадкаў. Казаў той, чалавек па часе аглядаецца, што гуляе не пад сваю музыку. Праўда, бывае, што агледзіцца позна, як і гэты бядака, які спачывае каля Ганулькі. Я вам раскажу — ці, праўда, маю адну захаваную рэч, якая сама вам раскажа. Вы выходзьце, а я пастараюся яе адшукаць.
Дзед пайшоў у пуню й неўзабаве вярнуўся.
— Цяпер можам кратацца. Я яе захаваў, думаючы, што яна калісь будзе патрэбнаю. Казаў той чалавек, а цяпер па дарозе памаленьку можна будзе што-небудзь успомніць.
Дзесьці далей у гэты час затарахцеў зь перарывамі кулямёт, а неўзабаве з таго боку пачуўся гул матору. Міхась, узяўшы дзеда пад руку, сказаў другім, каб прысьпяшылі кроку да лесу.
— Няўжо ён, нячысьцік, падумае, што й мы партызаны?
— А ім не ўсяроўна, дзеду? Абы была прычэпка.
Як толькі Міхась выгаварыў гэтыя словы, зусім нізка, проста з-за вярхоў дрэваў вынырнуў самалёт. Пры гэтым ціхім 1 нізкім палёце ня тое, што мог заўважыць паляну, але скаціну, што пасьвілася ў загарадцы, будынак, а нат і іх самых. Самалёт, мінуўшы паляну, павярнуўся, і ў той момант, калі хлапцы зь дзедам і Саўка з Сонькаю ўскочылі ў лес, даўгая сэрыя выстралаў пасыпалася на паляну. Колькі куляў секанула зусім блізка па камлях дрэваў. Зьбялелая Сонька прыціснулася да Саўкі й захныкала, а дзед з-за пня выцягнуў галаву ўсьлед самалёту й сваімі словамі расьсьмяшыў хлапцоў.
— У-у, нячысьцік, скаціну паразганяеш...
Нарабіўшы гоману па пушчы, гул матору хутка застыў у шуме хвояў.
Да месца, дзе прыкрылася пышным старым дубам магілка Гані, хлапцы йшлі бяз словаў, толькі дзед Пракоп ніяк ня мог пагадзіцца з гэтым самавольствам самалёта, бурчэў гнеўна 1, часта затрымоўваючыся, услухоўваўся ў гул пушчы, цмокаючы й ківаючы галавою.
Неўзабаве ўперадзе між пнямі бліснула вада, а пара крокаў правей, адхіляючы іншыя дрэвы, рос той дуб. Хлапцы, ступіўшы да ног магілкі, сталі й паздымалі шапкі, дзед прыпаў на калені й голасна сказаў кароценькую малітву. Хлапцам кінуліся ў вочы некаторыя зьмены: кругом жоўтага, як і тады, насыпу на некалькі крокаў у бакі было падчышчана й роўная густая траўка вянком абвівала яго; крыж не стаяў проста ў галаве магілкі, як быў укапаны іхнымі рукамі, а быў пасунуты крыху ўправа; зразу за крыжам зелянеў густы куст дзікіх ружаў, колькі галінак якога спавівалі падножжа крыжа й ягонае перакрыжаваньне; у нагах насыпу, таксама крыху правей, стаяла досыць высокая, з кучаравым верхам і белым, як сьнег, камлём бярозка. Усё гэта сьведчыла аб стараннай руцэ, што даглядала гэтае месца.
— Сядзем, дзеці. Сьпіць Ганулька... Пухам табе зямелька, птушачка лёгкакрылая. Цяпер паслухайце, дзеці, словаў дзеда.
Дзед Пракоп сеў пад дубам у галаве магілкі.
— Казаў той чалавек, гады праходзяць, адносяць з сабою нязьлічоныя крыўды. Ды што ж наступны год яшчэ больш іх прыносіць. I так з году ў год крыўда на крыўдзе едзе й крыўдай паганяе. Бяда тваім дзецям, зямелька нашая, маці. Пушчы й тыя скардзяцца, што нячысьцік пачынае наводзіць свае парадкі ў іхных гушчах. Я закрануў нячысьціка ў пушчы, а таму й пачну свой расказ аб іх і пра ўсе здарэньні тутака, што ўжо прыцярушыў толькі балючым успамінам гэты дзесятак гадоў. Так, дзеці, як было успамінаць страшна. Шматок гадоў прабег, але тое, што прыйшлося мне перанесьці, застанецца й надалей моцнай памяткай у маёй старой галаве. Добра вы зрабілі, што тады справіліся зыйсьці загадзя. Каб гэпэуўцы злавілі вас тады, ведама ж, зрабілі б Іначай і са мною. Ня было вельмі ім падставаў, бо сьлядоў вашае прысутнасьці ім не ўдалося адушкаць. А я баяўся за тую зямляначку, але, як відаць, Бог мне дапамог і захаваў яе ад іхных вачэй. А як яны дапытваліся, якіх толькі ня ўжывалі спосабаў, навет пад канец прыгразілі расстрэлам, турмою. Старога не палохала сьмерць, прыйшлося плюнуць 1м у вочы й цішком слухаць іхную музыку далей. Добра я зрабіў, што загадзя закапаўу зямлю Ганульчыны кніжачкі й стаяў на тым, што Ганулька была сірата, адзінокая...
Дзед прыціх на хвіліну, абвёў вачыма ўсіх і, уздыхнуўшы цяжка, гаварыў далей. Пятрусь зь Міхасём, якія дасюль стаялі ў нагах
магілкі, селі абапал дзеда. Сонька, сьпёршыся на калені Саўкі, з затоеным дыханьнем лавіла кажнае слова дзеда. Дзеда яна палюбіла ад усяе свае душы. Палюбіў яго й Саўка. Ён слухаў цяпер ягонае апавяданьне, а ўсё перажытае ўсплывала нанава.
Тады, калі здавалася Саўку, што ён ня знойдзе месца ад перасьледу рукі тайнікаў дзед з расстаўленымі рукамі прыняў яго й праз колькі годхаваўу скрытнай зямлянцы, забясьпечваючыўсім, што патрэбна было для пражыцьця. А трапіў Саўка на сялібу дзеда зімою, якраз праз чатыры месяцы ад таго часу, калі разам з другімі вязьнямі ўцёк зь цягніка. Мароз, холад на дварэ, а будынкі бацькі пераварачваліся гэпэуўцамі часта зьнячэўку, і Саўка ўспомніў Мікіту, ягоныя словы пра застрэленую дзяўчыну ў пушчы, прыпомніў апавяданьне старых аб ведзьмары, які жыве дзесьці ў пушчы. 3 гэтай думкай, што там знойдзе прытулак, ён пайшоў шукаць сабе шчасьця. У дзеда знайшоў. Жывучы ў яго гады, заяжджаў Саўка час ад часу да бацькоў але жыць там ня мог.
У дзеда ён быў як сын, навет па вайне, калі мог жыць ужо ўдома, ён, шкадуючы адзінокага дзеда, ягоную старасьць, а галоўнае памятаючы ягоную апеку, застаўся ў дзеда. Шкада бы ло й родных старых бацькоў, але пры іх яшчэ знаходзіўся маладзейшы брат. А пасьля ня было ўжо чаго іх шкадаваць... Саўка так і застаўся назаўсёды ў дзеда, прывёўшы яшчэ гаспадыню Соньку, дзяўчыну, зь якой калісь гуляў і якая засталася яму вернай чакала ўвесь час на яго.
Ён быў ня той Саўка, як калісьці. Тўрма, пасьля ходаньне за захаваньне свайго жыцьця зьмянілі ня толькі ягоную бясклопатную натуру, але й адносіны да жыцьця. Апошняе двухгадовае панаваньне немцаў у краі нарадзіла да іх у яго такую ж нянавісьць, як і да бальшавікоў. Яшчэ больш узрасло ў яго перакананьне, што ўсе „вызвольнікі”, як кажны зь іх сябе заве, роўныя. Першы довад і ягоная родная, гэтак дарагая яму, вёска. Суцэльнае пажарышча з выступамі цагляных грудаў ад печаў ды абгарэлыя тырчакі дрэваў, там-сям белыя крыжы, што старажаць косьці згарэлых жыхароў. Косьці бацькоў адшукаў ды пахаваў і Саўка сваімі рукамі...
Зьмяніўся й дзед. Пастарэў, прыкорчыўся. Толькі бадзёрасьць, упэўненасьць у прышласьць лепшага не пагасла ў ім, ды любасьць да роднае пушчы ня выветрыў подых старасьці.
Жыцьцё паклала свой адбітак і на тварах Пятруся й Міхася.
— Так, дзеці мае, я й жыў, так мне паслаў Бог Саўку для падтрыманьня мае старасьці, так пахаваў сваю старую Настулю.
Пасьля некаторага маўчаньня Міхась зьвярнуўся да дзеда:
— Вы, дзеду, казалі, што Ганя спачывае не адна. Як гэта?..
— А, раскажу, раскажу. Казаў той чалавек, гады насталі тыя, што затуманьваюць крыху ўспаміны. Мо я адпачну, прыпомню. Ну, а як жа вы, дзеткі, дзе жылі? Можа б расказвалі, пакуль гэта я...
— Каб расказаць пра наша жыцьцё, трэба болып часу; праўда, да захаду сонца ня так далёка, то я ўспомню збольшага. Я думаю, што будзем мець часу й заўтра, праз увесь час маўчаньня Пятрусь першы раз падаў свой голас.
— Хоць праўда, дзеці, ваш выгляд ужо гаворыць аб няхуцалым жыцьці. Вы так зьмяніліся, што я на першы пагляд, запраўды, не пазнаў. Ваш выгляд паказвае на мужчынаў гадоў пад сорак, ці навет болып таго. А вы ж пакінулі мяне зусім дзяцюкамі, маючы яшчэ гадоў па дваццаць, ці ня праўда?
Дзед Пракоп не памыляўся. Хлапцы выглядалі на пажылых мужчынаў, тады, калі Пятрусь меў толькі трыццаць два гады, а Міхасю мінаў трыццаць трэйці год жыцьця.
Апошнія паўтара года шмат адбілася на іхным здароўі. Калючыя драты нямецкага палоннага лягеру моцна ўеліся ў косьці. I цяпер, расказваючы аб гэтым, яны гарэлі гневам, ня так навет на тых, пад чыёй палкай пераносілі мучэньне, як на тых, хто пастараўся ўпіхнуць іх сюды, як і шмат каго зь беларусаў.
— А што пра іх гаварыць. Паляк застанецца паляком. Што, можа скажаш, што яны немцаў паважалі, а таму стараліся рабіць розныя ўслугі ім? He. Але ў гэтай нянавісьці да ўсяго беларускага, да адраджэнскага руху, стараліся выкарыстаць розныя падходныя моманты, каб вынішчаць праявы гэтага адраджэньня. Пятрусь сплюнуў убок. Мары аб „мацарстве” не даюць апомніцца ім, што пятля роўнага памеру вісіць і над іхнай галавой.
Пятрусь зь Міхасём не стаялі збоку ад беларускага руху, калі перайшлі мяжуЎсходняе Веларусіз Заходняй. Сваёю дзейнасьцяйу арганізацыйным жыцьці яны хутка прыцягнулі нюх польскае паліцыі, а таму незадоўга былі ўжо вымушаныя хавацца ад Картуз-Бярозы ці горшага. А пасьля трыццаць дзевятага году, папаўшы другі раз пад бальша-вікоў, да самае вайны Саветаў зь немцамі жылі тым жыцьцём бяздом-нікаў, як у першых днях, калі вымушаны былі пакінуць навуку ў Менску.
— I так, дзеду, праз усе гады прыходзілася толькі замятаць за сабою сьляды.
— За вас я й баяўся, дзеці, увесь час, як вы пакінулі пушчу. Але, казаў той, чалавек, які сьмела крочыць сваім шляхам, рэдка калі дарэмна прападае. Эх, дзеці, пры вас і я чуюся маладзейшым. Ну, а цяпер я раскажу вам. Вось жа тады, калі вы пайшлі з золакам, у той самы дзень пад поўдзень наляцела на маю сялібу больш дзесяці ўзброеных нячысьцікаў, ці як іх назваць. Я стаў прыглядацца, ці ня ўбачу таго майго госьця, Мікіту таго. He знайшоў яго між імі. А мяне яшчэ папярэдзіла адна рэч перад гэтым, гэта зламаная стрэльба, якую я знайшоў той жа раніцай недалёка ад гэтага месца, вось за тым
пнём. Я гэта зацеміў, што гэтакая справа зь нечым вяжацца, а менавіта мне скочыла думка, што з тым Мікітам напэўна ж ён прывёў тады штосьці ёсьць. 3 думкаю, што гэтыя добра ня знаюцца з усім, што было ў нас, я стаў сьмялей адказваць на іхныя пытаньні. Хутка й выясьнілася, бо падчас допыту ў іх вынікла спрэчка, і адзін зь іх мусіць прагаварыўся й з гневам кінуў пару словаў: да, он тоже такой бандзіт, как і все ані...” Тўт я зусім асьмялеў пачаў гаварыць, што ўжо мне падабалася. Так яны нічога й не дабіліся, хоць яшчэ й прыходзілі сюды разоў колькі тым летам.
Аднаго дня, познай восеняй, я прыйшоў раніцай на магілку і, на вялікае маё зьдзіўленьне, знайшоў там чалавека, які ляжаў ніцма, уткнуўшыся тварам у пясок. Ён быў мёртвы. Адна рука, выцягнутая ўперад, так і застыла заціснуўшы ў жмені крыху пяску, другая неяк нялоўка была пад ім. Твар быў зарослы й чорны, як вуталь, вопратка парваная й брудная. Калі я перавярнуў закамянелае цела й глянуў на тую руку, што была пад ім, я пазнаў, што яна была зломаная, бо была абкручаная ніжэй локця нейкай ганучай, а пальцы так і закамянелі тоўстымі, апухлымі. У кішэнях нічога не знайшоў, апрача вось гэтае рэчы, — дзед выцягнуў з-за пазухі брудны скрутак паперы. Цяжка было пазнаць, але гэта быў ён, Мікіта. Ведама ж, быў той, каго мучыла забойства Ганулі. Я й пахаваў яго, пахваў побач ГЬнулькі. Бог памірыць 1х там... Для таго, каб ня кінуўся ў вочы каму-небудзь з тых нячысьцікаў другі насып пяску й ня спрычынілася гэтая справа да новых допытаў я другога насыпу не рабіў, толькі крыж перанёс і паставіў пасярод іх, а таксама пасадзіў гэтую бярозку ў іхных нагах. ГЬты куст ружаў пасадзіў Саўка. Так, гэта й ёсьць той Мікіта, у гэтых паперках ён піша пра сябе й аб усім тым, што ён рабіў. Калі прыйшоў да мняе Саўка, я паказваў яму ён чытаў мне. Ён яго знае, з аднае вёскі. 3-за яго й Саўка перанёс шмат гора. Я думаю, і вас гэта цікавіць, а таму маеце паперкі, прачытаем разам.
Пятрусь узяў з рук дзеда скрутак паперы. 3-за пушчы тым часам глуха даносіліся частыя ўзрывы.
— Апошні ліст з гэтага сшытка, як ён і прасіў, я перадаў ягонай маці. Саўка на хвіліну задумаўся. Як я прыпамінаю, то ён прасіў у маці выбачэньня.
Калі Саўка замоўк, Пятрусь узяўся чытаць словы Мікіты:
„Калі хто будзе чытаць гэтыя словы, дык ведайце, што ня пішу іх для гэтага, каб апраўдаць сябе, ці хоць бы каб вызваць у некага спачуваньне. Я ведаю, што апраўданьня няма для мяне.
Можа гэты сшытак трапіць у рукі падобных, як я нявольнікаў няпраўды. Хай гэтыя словы будуць перасьцярогай для іх, хай яны памогуць ім апамятацца, агледзецца. Хай яны параўнаюць сябе, свае ўчынкі, свае думкі з гэтымі, запісанымі тут. Яны знойдуць тут шмат
супольнага, бо іх піша гэткі ж былы нявольнік няпраўды, што цяпер мае магчымасьць глянуць назад, бачыць і судзіць зробленае.
Можа гэтыя словы будуць чытаць ахвяры мае нявольніцкае службы чужынцу ці такіх, як я. Можа гэтыя радкі памогуць ім зразумець, адкажуць на іхнае пытаньне: ‘Чаму? За што?’ Хай...”
Пятрусь, перагарнуўшы балонку, заціх. Ён стараўся разабраць размазаныя радкі відаць, сшытак папаў недзе ў балота. Прыйшлося перагарнуць балонку.
„...Ня дай Божа быць адшчапенцам, вырадкам у сям’і, у народзе. Такім, як я. Цяпер, шукаючы прычынаў гэтага, мне ўспамінаюцца словы Плешкова: ‘Пры чым тут маці? Трэба менш зьвяртаць увагі на маці...’ Так, ім гэтага й было патрэбна. Чаму я гэтага ня мог раней зразумець? Яны, падсоўваючы прыгожую мэту шчасьце народу заадно вучылі: ‘Зьвяртай менш увагі на маці, на народ’. Чаму? Цяпер мне ясна: бо хацелі рукамі такіх, як я, рукамі сыноў таго ж народу вынішчыць яго, вырваць з душы ўсё гэтае, каб пасьля лягчэй было кінуць яго, абезгалоўленага, на пажыву сваёй Імпэрыі. I цяпер я толькі зразумеў, што яны ня толькі бальшавікі, яны расейцы. Раней мне гэта здавался абыякавым, раней я не заўважаў гэтае маскі...”
— Чалавек дайшоў да розуму.. — Пятрусь адарваўся ад сшытка, моўчкі правёў вачыма ад куста ружаў да кучаравае бярозкі ў нагах магілак. Усе маўчалі. Дзедавы вочы снавалі дзесьці па вярхох дрэваў. Пятрусь тымчасам чытаў далей.
Пушча шумела. 3 гэтага шуму прабіваўся дзесьці воддаль часамі гул матору, раптоўная далёкая грукатня колькіх узрываў і зноў пануры шум. Час спушчаў сонца ніжэй пад мяжу грэбеня лесу й блакіту. Недалёка, дзесьці на адным з дрэваў каля берагу возерца, пераклікалася з рэхам зязюля. Калі шум пушчы прыціхаў і абрывалася „ку-ку” зязюлі, каля Ганінай магілкі чуўся выразны й раўнамерны голас Пятруся:
„...і так кроў нявіннае дзяўчыны лягла нязмытнай плямай на сэрцы. ГЬтая кроў абудзіла сумленьне, прымусіла загаварыць...”
— I ты, Саўка, быў зь ім разам у турме? Пятрусь перарваў чытаньне.
— He. Адзін тыдзень толькі. Пасьля апошняга допыту мяне ўкінулі ў другі заканурак, дзе я знайшоў Мікіту. Праз тыдзень нас вывезьлі.
„...Мянушка, якую я пачуў тады ў пушчы з вуснаў дзяўчыны, трапна пасуе для такіх, як я: нявольнік няпраўды. Так, я быў нявольнікам няпраўды...”
Пятрусь скончыў чытаць, устаў і разам зь Міхасём падыйшлі да ног дзьвюх магілак. Пасьля хвіліннага маўчаньня ціхі голас Пятруся ўзьнёсься над магілкамі:
— Сьпі спакойна, блудны сыну. Тваё прадсьмяротнае прызнаньне
й каяньне мо ўнявіняць цябе перад народам. Мо прабачыць ён табе, калі гэта прабачыць магчыма — сьлёзы й кроў тваіх братоў, сясьцёр і бацькоў. Сьпі, ахвяра няпраўды чужынцаў сьпі, пакалечаны сыну нашае патаптанае зямлі... Маці-краіна, і ты, народзе, выбачце сыном тваім, што нясьведама трапілі ў сеткі няволі няпраўды крыважэрнага злыдня. Але вырадкаў якія сьведама рэжуць па частках твае грудзі, Маці, якія сьведама прадаюць у палон Цябе, Народзе над імі вынясі прысуд!..
Ціха. Нават і пушча прыціхла, каб добра расслухаць гэтыя словы, каб, дачакаўшыся канца іх, падхапіць іх гучным шумам, падняць увысь хваляй ветру й разьнесьці з канца ў канец па прасторах краю.
№15. лістапад-сьнежань 1948
Паўлюк Вазёрны
КАЛЯДЫ
(Апавяданьне. Урыўкі. „Жаніцьба ЦярэшкГ’.)
Паясьненьне: „Цярэшка”, ці „Жаніцьба Цярэійкі” гэта традыцыйная гульня моладзі, якая адбываецца штогод у паўночнай Беларусі (Пастаўшчына, Глыбоччына, Дзісеншчына, Лепельшчына й г.д.) на Каляды.
У хаце музыка ня сьціхала ані на хвіліну. За пост запраўды ўсе выпасьціліся на танцы. Кажны стараўся нагнаць прапушчанае, таму й круціўся, забыўшыся й на абатуак, які так дорага прыходзілася набываць. Але на „Цярэшку” не забываўся з маладых ніхто як хлапцы, так яшчэ болып дзяўчаты. Хлапцы абгаварвалі, як правесьці перашкоды, якія яны прадбачвалі з практыкі папярэдніх гадоў Дзяўчаты падыходзілі да „Цярэшкі” з свайго гледзішча: якога „дзеда” ёй удасца злавіць, калі ня ўпэнена ў старога, ці тога, зь якім умаўлялася (хлапцы часамі стараліся зрабіць неспадзеўку для дзяўчыны і, загадзя дамаўляючыся з аднэй, уяўнялі гэтую ўмову другой); ці будзе „дзед” той, якога яна хацела; часта жадалася не аднэй паканкураваць з сваёю сяброўкаю. Але адкрыта не прызнавалася ні адна, што ўжо падрыхтавала ўсё для „Цярэшкі”. (...)
Здаецца, простая мэлёдыя „Цярэшкі”, але чамусьці сваімі гукамі хвалюе моладзь, чымсьці захопліваючым абагравае сэрца кажнага. Дзяўчаты ўкрадкай паглядаюць на хлапцоў, хлапцы ў сваю чаргу паглядаюць у вочы дзяўчатам. Хтосьці падсьпеўвае песьні „Цярэшкі”. У парозе перашэптваюццажанчыны. (...)
— Дзеці, — Цярэнця, як абраны за „бацьку”, пачаў сваю прамову, — прыступаючы да „жаніцьбы Цярэшкі”, як „бацька”, вітаю сваіх сыноў і дачок са сьвятым днём ды з самой „Цярэшкай”...
У хаце было ціха. Прыгожа выглядалі шэрагі моладзі, што стаяла прыгатаваная да пачатку абраду. Дзеля таго, што параў было вельмі шмат, 1 не хапала месца ў хаце, моладзь была пастаўлена ў чатыры
шэрагі: ад сьценаў хлапцы, унутры два шэрагі дзяўчатаў, кажная зь якіх была павернута тварам да свайго хлапца. Кажны хлапец стаяў насупраць свае „бабы”. Цярэнця, як „бацька”, стаяў з сваёй „маткай” асобна, у галаве. Музыканты заставаліся на сваім месцы. У парозе мясьціліся жанчыны й мужчыны.
Калі Цярэнця скончыў гаварыць, музыканты зайгралі „Цярэшку”. Усе адступілі да сьценаў, даўшы вольнае месца на хаце, на якім павінна была адбывацца „жаніцьба” кажнае пары асобна. Дзяўчаты павярнуліся тварам на хату, кажная дзяўчына аперлася плячыма да грудзей свайго „дзеда”. Пачалося.
Пачынаецца з таго, што маладая пара (першая „бацькі”), узяўшыся пад рукі, выходзіць на круг, і, гуляючы, сьпяваюць песьні. Песьні сьпяваюцца розныя, але толькі тыя, якія прысьвечаны „жаніцьбе Цярэшкі”. Музыкі йграюць „Цярэшку”.
„Баба”: Цярэшка-Цярэшачка, Цераз бор дарожачка, Бітая, таптаная Я ў мамкі каханая.
„Дзед”: Цярэшка чаху-чаху, Што нясеш у мяху, мяху Для хлапцоў славечкі маю, Дзяўчатам пярсьцёнкі даю.
„Баба”: Ой, бяда, бяда мне, беда: Далі мне старога дзеда, А я маладзенькая, Бабка удаленькая...
Гэта спэцыяльна, каб пасяброўску падсьміхнуць старога хлапца.
„Дзед”: He бядуй, бабулька мая, He такі стары ўжо я Старасьць не марнуе мяне, Патраплю пацешыць цябе.
Пасьля адзін ад аднаго ўцякаюць, хаваюцца за другімі парамі. Хлапец або дзяўчына мусяць злавіць адзін аднаго.
„Баба”: He ўцякай, дзядулька, трушком: Завеяла сьцежку сьняжком Паднясі бабульку сваю, Пашкадуй ты ножку маю.
„Дзед”: Старым ты назвала мяне, А цяпер завеш. да сябе.
На дварэ сьнег круціць імглой Застануся я, бабка, з табой.
Злавіў. Цалуюцца... Канчаецца танцам, найбольш прынята — „Лявоніхай”.
Так адна за другою „жэняцца” пары. Сьпяваюць, сьмяюцца, танцуюць, а „бацька” багаслаўляе сваіх „дзяцей”. Пацешна атрымоўваецца ў „рэкрутаў”, якія першы раз прыймаюць удзел. Песьні нясьмелыя, а як даходзіць да пацалунку, пастаяць, зачырванеюць, цмокнуцца, як гаварылася, „з-за вугла” або й зусім разьбягуцца.
У парозе жанчыны давалі ацэнку кажнай пары. Больш цанілася тая пара, якая сьпявала больш песьняў і прыгажэйшыя. Сьмяхота пабіў рэкорд усім хлапцам, бо засьпяваў сваёй „бабе” песьняў зь дзесяць, складзеныя ім самым. Ад ягоных песьняў уся хата гудзела віхрам сьмеху. Нарэшце закончыла самая маладзейшая пара, па ліку аж сорак трэйцяя. Агульны вальс, пасьля чаго пачалі разыходзіцца, каб падрыхтавацца да другое часткі „Цярэшкі”. 3 свае вёскі хлапцы й дзяўчаты дый маткі пакідалі хату, але з далейшых вёсак „бабы” заставаліся, адправіўшы сваіх „дзядоў”, каб захапіць прырыхтаванае ім маткамі да стала. Заставаліся й тыя, хто ня прыймаў удзелу. У гэты час перарыву, хоць і ня йгралася, гульні й песьні ня сьціхалі.
Праз каторы час пачалася другая частка. Сталы, пакрытыя белымі настольнікамі, расстаўляліся ля сьценаў. Дзяўчаты — „бабы” — ставілі прынесеную закуску, а хлапцы — „дзяды” — ставілі гарэлку. Стол асобна, ці два, стаўляўся для „пасынкаў” тых, хто ня браў удзелу ў „Цярэшцы”. Закускі хапала, а гарэлку хлапцы-„пасынкі" ставілі сваю.
Сеўшы за стол, пачыналі бяседаваць: музыкі іграць, дзяўчаты сьпяваць, хлапцы-дзяўчатаўзабаўляць. Сьмех, забава. He застаюцца збоку мужчыны й жанчыны -таксама запрашаюцца маладымі да стала.
— Дай Божа, каб мы старыя маглі бачыць вас, дзеці, заўсёды такімі вясёлымі й шчасьлівымі.
— Дай Божа...
— Э, мой зяць не шкадуе мне гарэлкі, знае, што ня раз спаткаемся...
— Я й ня знаў, што мая нявестка жыве п асуседзку.
— Лявон! Мне ўжо прыйдзецца па Калядах заглянуць у тваю хату. Якты, Цярэнця, думаеш?
— Нездарма ж мы яго пасадзілі на покуці, дзядзька. Ды ён і сам ужо прызнаўся, бо старэць надакучыла.
За адным сталом колькі хлапцоў ціха гутарылі.
— Цікава, што яны не паказаліся больш. Хіба запіліся, ці пабаяліся?
— Што, і ў вас хто заводзіўся біцца?
— Ах, ты, праўда, ня знаеш, бо прыехаў, калі іхужо ня было. Ды тут прыходзіла пару такіх супчыкаў. Праўда, двух навет з нашае вёскі.
— Мы ў сваёй вёсцы хацелі „жаніць”, але калі ўбачылі, што справа выходзіць кепска, пакінулі іх 1 прыехалі да вас. Таксама прыцягнулася было колькі валацутаў зь мястэчка, дый сваіх пару знайшлося.
— Хто местачковы быў?
— А ты думаеш, я іх ведаю? Там жа хапае рознае сволачы, што наехала туды. 3 сваіх, праўда, быў адзін, што працуе ў нейкім бюро.
Хтосьці з свацьцяў зацягнула песьню:
Выпіла, закусіла, Сама сябе пахваліла...
I зноў гутаркі, сьмех. Хоць ужо позна, каля пяці гадзінаў раніцы, але моладзь пра дом яшчэ ня думае. Вынесшы сталы, закруцілі зноў у танцах.
Надварэ віднела, калі пачалі разыходзіцца. Марозны ранак вітаў змучаныя, але вясёлыя маладыя пары. Усход гарэў ружова-чырвоным полымем сонечнае зары, высыпаў бліскучымі шкелцамі замеценыя за ноч дарогі й сьцежкі, адбіваўся тысячамі іскраў вакол на полях. Прытуліўшыся адзін да аднаго, „жанатыя” аддаляліся ад Апанасавае хаты, адучваючы радасьць і цяплыню, што пакінула гэтая ноч у сэрцах, прынёсшы забыцьцё аб страшнай штодзёншчыне /савецкай 1930-х гадоў/.
№16, студзень 1949
Алесь Галубіцкі
ГАЛУБІЦКАЯ ПУШЧА
(Нарыс)
Шчасьлівыя, бясклопатныя гады дзяцінства. Колькі радасьці ў пазнаваньні штораз іншага, штораз новага й далейшага. Якім прываблівым здаваўся той „канец”, дзе на даляглядзе сутыкалася неба зь зямлёю, 1 далей, здавалася, нічога ня было. I толькі зь бегам часу гэтае кола станавілася шырэйшым, сьвет здаваўся большым, бо ж няпраўда, што зямля канчаецца на пагорку за вёскай, калі глянуць адтуль, дык яшчэ нейкі лес відаць і толькі мусіць там ужо канец, бо й сонца якраз адтуль узыходзіць. А хто найболып знае аб усім, дык гэта, бяз сумніву, бацька й маці.
— Мама, а што там за лесам, куды плыве гэтая рэчка, хто гэта ваду зь неба льле, ці сонца таксама сьпіць? трымаючыся за хвартух маці, пытаецца заўсёды ўжо „вялікі”, як пацяшае яго маці, хлапец.
А далей мала ўжо пачуць 1 паверыць словам, хочацца самому пабачыць. Тады пачынаюцца бесьперапынныя просьбы: „Тата, вазьмі мяне з сабою на возера, вазьмі на рынак, я паеду з табой у лес, татачка міленькі”.
Прыпамінаюцца тыя ўсе просьбы, якімі дакучаў я свайму бацьку, будучы „ўжо вялікім”. I мо нічога так больш ня было для мяне таямнічым і годным пабачаньня, як пушча. Ды й нічога дзіўнага пушча была ў нас частай тэмай усіх гутарак старэйшых. Летам касіць сена на балотных лугах, восеньню у грыбы й ягады, зімою па дровы ды па сена ехалі туды сяляне.
Аж прыйшоў нарэшце даўгачаканы дзень мяне бацька ўзяў із сабою ў пушчу. Рэта было вялізарнае падарожжа ў нязнанае. Праўда, тады, яшчэ дзіцячай душою, я ня мог адчуць 1 зразумець тае прыгажосьці ляснога каралеўства, але замест гэтага яна зрабіла на мяне незацёртае ўражаньне сваёй веліччу. Калі ж мне прыходзілася чуць у казках бабулі аб такіх адлегласьцях, як „за сямю марамі, за сямю гарамі”, дык мне, пабачыўшы пушчу, лёгка было прадстаўляць іх: яны былі мне такімі вялікімі, як адлегласьць ад нашае хаты да самае сярэдзіны пушчы. Зразумела, што ўсе тыя цуды, каралі, князі, рыцары, палацы, замкі, чараўніцы, разбойнікі мусілі быць таксама недзе ў самай сярэдзіне пушчы, куды дарогі ня знаў ніхто, хіба толькі мой бацька ды маці.
Дваццаць пяць кілёмэтраў на ўсход ад Віыбокага пачынаюцца вялізарныя лясы. Яны суцэльна пакрылі агромністую плошчу зямлі. На поўнач цягнуцца амаль да самае Дзьвіны, на ўсходзе Лепель дасягаюць, ды на поўдні губяцца ў прыбярэзінскіх тапелях і балотах. 3 гэтае лясное краіны бярэ свой пачатак Вула, што цячэ ў Дзьвіну, тут у дрыгвянай твані й асоках нарадзілася й Бярззіна, ды не пасябраваўшы з Вулай, пацягнулася на поўдзень, а толькі дагадлівыя людзі прымірылі іх, злучыўшы Бярэзінскім каналам.
Ня маюць свайго назову гэтыя лясныя абшары, іх завуць проста пушчай. У нас называлі Галубіцкай пушчай, ад мястэчка Галубічы, мінуўшы якое ўжо здалёк можна бачыць сінюю стужку лясоў. ГЬты назоў быў хутчэй мясцовым і адносіўся толькі да тае часткі пушчы, што ляжала з боку Галубічаў.
Калі толькі знойдзешся ў цені кронаў першых дрэваў, дык навет і думка ня прыйдзе, што гэта ўжо пушча. Нічым тут ня розьніцца ад звычайнага гаю. Але дарма, гэта толькі пачатак. Мінеш Крыжоўкі асаду, некалькі год таму паўсталую, мінеш Чыстую стары засьценак над рэчкай Чысьцянкай, дарога заменіцца нявыразнымі сьцежкамі, і толькі тады зразумееш, што гэта ня гай, і ня звычайны лес. Стрункія хвоі й сосны загледзеліся ў неба й ня бачаць, што робіцца ў падножжы іх. А тут маладняк зросься густою масаю й таксама навыперадкі ймкнецца сьлядамі бацькоў. Ды толькі слабейшыя, адсталыя ў перагонках, здушаныя цемрай нізоў гінуць, ападаюць на тоўсты кажух лісьця й ігольля. Іх лёс падзяляе часам і стары жыхар, зможаны раптоўна праляцеўшай бурай, ці зражаны пяруном. Пасьля свайго скону
ён доўга яшчэ сьвеціць страшнай ранай ўлому. На ніжэйшых мясцох усё зьмяшалася, зьвілося, пераплялося з сабою. Тўт пад аховаю старых вольхаў, асінаў, бярозаў кустамі папрысядалі: ляшчыньнік, алешнік, чарэмха, рабіна, утвараючы непраходную жывую сьцяну лісьця й гальля. Сюды й сонца амаль ніколі не загляне й вечная вільгаць спавівае ўсё, ды цягне адтуль дурманячым пахам гнілога зельля й лісьця. Доўга тут не пабудзеш зробіцца чамусьці ніякава, нібы ў галаве закруціцца й хутчэй пастараешся выбрацца адгэтуль на дняўное сьвятло. А калі захочаш пабачыць і сонца, дык трэба падацца ўбок 1 тады, перабраўшыся па спарахнелых кладках, ці проста ўброд церазь невялічкі забалочаны ручай, што цячэ каля Вітаўкі, і ўбачыш дзіва вялікае: абарвуцца гушчары, як нажом урэзаў, 1 вочы самі пабягуць у даль, не сустракаючы сабе апоры навокал бязьмежным зялёным стопам разьлягліся пушчанскія лугі-галікі. Якая шыр, прастора, гладзь! Каб як хацеў, ані канца, ні краю не пабачыш, толькі дзе-ні-дзе на паасобных купінах маладзенькія бярозкі, быццам дзеці, што веснавым дзяньком выбеглі на лужок, рассыпаліся й пагубіліся ў моры зелені балотнае травы. Тўт навет і яны розьняцца ад звычайных, ускормленых і ўзгадаваных у зацішшы прылеску ці спакойнага яру, бярозак. Ня гледзячы на сум адзіноты, яны здаюцца вечна маладымі, хаця мо й ня так пышна разьвітымі. Павее лёгкі вецярок і загуляе высокая па пояс трава вазёрнымі хвалямі. Здаецца, так бы й пакаціўся па гэтай пахваляванай гладзі. Але ёсьць 1 такія месцы, дзе хай цябе Бог бароніць ад гэтакага кроку, калі ты апынуўся першы раз тут, бо не патрапіш яшчэ й разгледзецца, як ужо ногі прарвуцца праз тонкі слой травянога перагною, а там чорнай мазьзю ўзварушыцца бяздоньне. Ды колькі ўжо ахвяр пацягнула яно да сябе! Толькі потым сівымі начамі блукаюць іх цені па галіках і жах наводзяць на начлежнікаў-касароў.
У кожную пару году лес жыве пасвойму: інакш вясной, інакш летам і зусім розьніцца ўвосень ці зімою. Ён заўсёды аднак чаруе сваеасаблівым прыгаством данае пары. Як толькі павеюць першыя цёплыя паўднёва-заходнія вятры працяжны шум пракоціцца над пушчай яна прачнулася зь зімовага сну й поўнымі грудзьмі-каронамі дрэваў удыхнула веснавое паветра. У гэтым шуме ўжо няма тае нуды й жаласных тонаў завываньня восеньскімі й зімовымі начамі. Ад чубкоў вяршыняў і да сплётаў карэньняў прадрыжаць дрэвы роскашай прабуджэньня. I найперш на палянках, а потым у менш густых месцах зазеляніцца траўка й ягаднік. Толькі ў самых глыбінях пушчы брудным потам абліваецца пачарнелы сьнег. Рачныя ручайкі забурляць пад кустамі алешніку й лазы, але ня доўга ім цешыцца свабодай адзіноты, бо вось-вось і Чысьцянка, што так паважна й горда, быццам шануючы сваю старасьць, нясе мутныя воды. А на галіках засі-
нее запраўднае мора, зь якога толькі абтокамі выныраюць рэдкія стругі (струга вышэйшае месца на галіках, часта парослае дрэвамі). У лесе, дзе ўжо крыху падсохла, між сплётамі карэньняў замільгаюць рознакалёрнымі вочкамі першыя кветкі. Загамоняць гушчары цікавымі навінамі толькі што прыбылых з выраю крылатых жыхароў вяршыняў, а ўнізе заварушыцца сталае жыхарства нораў, вываратаў, дуплаў, бярлогаў. На гнілы пень успаўзе гадзюка і, скруціўшыся ў кольцы, грэецца на сонцы. Выйдзе на палянку стадка козаў, падыйдзе лось да вадапою. Мільгне нявыразны цень бабра ў прыбярэжнай гаці. Пройдуць сваёй сямейкай вяпрукі на знаныя сабе жыровішчы. А там, у дзікім звоі гальля, гнеўна замурлыча рысь, калі пабачыць сільнейшага за сябе, грознага ўладара нетраў мядзьведзя.
Надыходзіць лета, і пшуча, паступова перажыўшы першыя радасьці, прыціхае. Толькі раніцай, калі вяршыні купаюцца ў золаце першых праменьняў сонца і зьзяюць брыльлянтамі росаў паляны, пачуеш яшчэ говар птушак. Але ўжо пад поўдзень пушча перастае навет дыхаць. Замірае ўсё ў нейкім мляўкім бязруху гарачыні. Навет дзікія пчолы, якіх тут так шмат, здаецца, прыцішаюць тэмп свае працы. Дый працавітыя мурашкі павальней рухаюцца ў гэтым часе. А зь неба капае жар, ад якога навет сьвежыя заўсёды галікі сумнеюць.
Карацеюць дні. Няўгледная рука шчодра рассыпае свае дары й пэндзлем восені перамалёўвае зелень у яскравыя хварбы дастатку й багацьця. Усімі адценьнямі колераў загараецца лісьце на дрэвах перад сваім сконам. Унізе грыбоў усякіх мноства: тут сыраежкі выстраіліся ў радкі, лісічкі ў кучу на нараду зыйшліся, паяцамі красуюцца мухаморы, апенькам месца не хапіла зьбіліся цеснай грамадкай, ды аж на гнілы пень узабраліся: а над усімі ўладар горды й стройны баравік. А навакол чарніцаў, брусьніцаў, журавінаў хоць вазамі вазі. Хутка між імі пачынаюць ірдзецца залатыя плямкі лістоў, што ўжо пад вастрэйшым подыхам ветру зь ціхім шэлестам падаюць уніз.
Сонцаўжо незаглядаенапаляны. Пасумнеюцьбары, гушчары, тапелі й галікі. Доўгі яшчэ час нудна шуміць пушча іў ейным шуме чуецца нясьмелая просьба аб надыходзе чагосьці новага. Аж нарэшце глыбокі стогн пранясеццанадёю, аназаўтра-бачыш, белым кажухам апранулася пушча. Цяжка зьвісаюць лапы ёлак пад яго цяжарам. Белымі стагамі застылі кусты. Пухам атуліліся нетры. Ад навакольнае цішыніваўкі-адзін, потым другі, трэйці— наўловы далюдзкіхсядзібаў зьбіраюцца. Роўным шнурком выцягнуліся сьляды лісіцы, што пад завеяным вываратам сваю гаспадарку вядзе. Выйшаў лось на паляну, сумна пазірае навокал цяжкія часы насталі для яго. Ад навакольнае цішыні аж у вушох зьвініць. Толькі час ад часу застукае дзяцел, ды на галіках засьвішча вецер у гальлі адзінокае бярозкі.
Мінаюць дні, гады, вякі. Шмат чаго зьмяняецца на сьвеце. Гіне адно, прыходзіць іншае. Толькі пушча шумела стагодзьдзі таму назад, шуміць цяпер і будзе вякамі яшчэ шумець. Пробавалі чужынцы парушыць супакой яе, зьнішчыць, рабаваць, але яна заўсёды гаіла свае раны. Гінулі чужынцы, а яна стаяла. Свайму народу давала заўсёды надзейны прытулак і абарону перад ворагамі. Яна й цяпер асталася яму вернай.
№6, 1 сакавіка 1948
Алесь Галубіцкі
ПАМЫЛКА ЛЁСУ
(Апавяданьне)
Пятніца для Міхася Зарэчнага, як 1 наагул для ўсіх вуглякопаў, была заўсёды днём напоўсьвяточным. Ужо ад другое гадзіны закончваецца праца: моўкнуць паступова трансфарматары, маторы, буравы; коцяцца ўніз пад шыфт апошнія наладаваныя цягнікі, і толькі яшчэ галоўны канвэер працягвае свой манатонны шум, які аднак таксама абрываецца з тым момантам, калі ад шыфту данясуцца шэсьць прарэзьлівых, але як жа мілых вуху вутлякопа, званкоў Зароіцца тады каля шыфту. 3 гэтага моманту ўсё йдзе з маланкавай хутчынёй.
He агледзіцца таксама й Міхась, як яго ліфтам выкіне на паверхню, дзе навет звычайная шэрасьць ангельскага восенскага адвячорка здаецца красуючай травенскай раніцай. Пасьля йдзе атрымоўваньне тыднёвай платы, здаваньне лямпы й працоўных нумароў, кубак кавы ў кантыне, плаўны рух „бусу" /аўтобуса/, а наперадзе сьвята аж да панядзелка.
У вадну з такіх пятніцаў Міхась чуўся лепш, чымся калі. Ці гэта было звычайнае й зразумелае задаваленьне, як заўсёды, калі, пасьля адпрацаванага тыдня, ён мае перад сабою два вольныя дні? He. Ён ведае, што сяньня нешта асаблівае. Нешта, чаго сам не патрапіў бы ні назваць, ні акрэсьліць. Мо гэта навет ня радасьць, а прадчуваньне нечага, што мае надыйсьці, мае стацца. Прытым гэтае таямнічае „нешта” як быцца яму крыху знаёмае, мо ўжо калісьці перажыванае, але не перажытае; яно мусіла да гэтага часу драмаць у глыбіні ягонае душы, прыкрытае шэрым пластом забыцьця, складзенага з адляцелых у незваротнасьць хвілінаў, дзён, гадоў.
Хуткімі скокамі Міхась прабег па сходках у свой пакой, у якім ён жыў разам із сваім земляком, Антосем Харэвічам. Антось таксама цяпер працаваў вуглякопам, і калі некалькі месяцаў назад яны сус-
трэліся й пазнаёміліся, пастанавілі й жыць далей разам. Іх толькі двох беларусаў было ў гэтым гарадку і гэта, бязумоўна, яшчэ больш 1х злучыла яны жылі цяпер з сабой, як два родныя браты. I хоць сваім характарам і поглядамі на жыцьцё яны былі супрацьлеглымі полюсамі, аднак гэта ў ніякай меры не стаяла на перашкодзе да іхнага цеснага сяброўства.
Міхась Зарэчны быў сярэдняга росту. Рысы ягонага твару былі крыху завойстраныя й адначасна ў іх была адбітая лёгкая задума, цёмна-шэрыя сумныя вочы яшчэ больш адценьвалі гэтую задуменнасьць.
Антось Харэвіч, хоць малодшы на два гады, быў вышэйшым 1 мацней збудаваным за Міхася. Вечная бястурботная ўсьмешка на ягоным твары была жывым кантрастам Міхасёвае задуменнасьці. Міхась ніколі ня бачыў, каб Антось калі сумаваў; Антось жа быў заўсёды прыемна зьдзіўлены, калі яму ўдавалася бачыць Міхася ў настроі, падобным да ягонага, Антосевага.
Памыўшыся й зьмяніўшы вопратку, Міхась перайшоў у сталовы пакой да свае гаспадыні. Яго крыху зьдзівіла адсутнасьць Антося, які, працуючы гэты тыдзень у начной зьмене, звыйчайна спаў да ягонага прыезду; абед звычайна елі разам. Гаспадыня таксама не магла сказаць нічога пэўнага; бачыла яго, як сьпяваючы бег па сходахуніз, кудысьці сьпяшаючыся. Мабыць на горад. Hi ягонае падсьпеўваньне, ні сьпех, зразумела, не маглі зьвярнуць ейнае асаблівае ўвагі: гэта звычайная рэч у Антося. Міхась доўга не затрымоўваўся над прычынай адсутнасьці сябры: ці мала што магло пацягнуць яго на горад. Найважнейшае цяпер было хутка зьесьці абед, каб нарэшце ўзяцца за „пошту”. А звычайна ж у пятніцу, апрача лістоў, яны атрымоўвалі газэту, сваю беларускую газэту і, бязумоўна, гэты факт прыдаваў яшчэ больш сьвяточнасьці пятніцы асабліва для Міхася.
Разлёгшыся выгадна на канапе, Міхась прыкурыў цыгарэту й узяў у рукі з набожнай асьцярожнасьцяй газэту. Усё, што тычылася палітыкі й агульна-сусьветных падзеяў, яго цікавіла найменш гэта можна заўсёды даведацца з ангельскае прэсы, а вось самае галоўнае гэта справы беларускія, жыцьццё эміграцыі, праблемы нацыянальнага характару й іншыя. Забыўшыся аб усім, ён надоўга ўглыбляўся ў чытаньне радкоў. Чытаў калёнку за калёнкай, часамі вяртаўся й перачытваў паўторна нейкае месца, стараючыся як найбольш плястычна адтварыць у думках сэнс прачытаных радкоў.
I вось канец. Засталіся толькі „ПошукГ. Яго ніхто ня мог шукаць і ён нікога. Але, тым ня менш, Міхась заўсёды ўважна пераглядаў і гэтую рубрыку. Таксама й цяпер. 3 дробных радкоў выразна выдзяляліся ймёны шуканых і тых, хто шукае. I вось унізе ўжо толькі два апошнія радкі:
„Знаёмых зь Дзісеншчыны шукае Зіна....”
Літары прозьвішча, якое наступала за ймём „Зіна”, раптам зьніклі перад вачамі Міхася; ён прымкнуў павекі. Калі па хвілінным хаосе ў думках ён адчыніў іх, здолеў заўважыць дзьве рэчы: пасьля ймя паасобныя літары ўкладаліся ў стройны радок так знаёмага прозьвішча, і другое газэта, а мо ягоныя рукі, лёгка дрыжалі. У грудзёх адчуўся глухі боль, аднак у гэтым болі было нешта так салодкае, дарагое. I ён рэхам даўно мінулага прадзіраўся скрозь пласты забыцьця, змушаў Міхася вярнуцца ўсімі сваімі думкамі да тых дзён.
...Зіна, Зіна Лявіцкая...
Ці ён мог спадзявацца калі-небудзь, што яна таксама тут? Праўда, не ў Ангельшчыне, але ўсё ж на Захадзе, а гэта ж галоўнае, абы ня там...
А ці яна думае ба ім? Мо ўважае, што яго даўно няма між жывымі?.. Хто ведае... Рэта ж тады так выйшла, што навет ня мог пабачыць яе й разьвітацца. Праўда, зь Нямеччыны ўжо напісаў да яе, але ж хутка пасьля гэтага яго ўжо ня было ў Нямеччыне, а адтуль ня мог пісаць. Ці яна кахае яшчэ?.. Зіна, Зіна...
У дзьверы нехта пастукаў. Увайшла гаспадыня. Яна хоча пайсьці ў горад, 1 як прыйдзе Антось, абед для яго, як заўсёды, хай сам возьме. Добра, ён, Міхась, скажа яму.
У цэлай кватэры запанавала цяпер нічым не парушаная цішыня. Міхась адлажыў газэту, якую да гэтага часу трымаў у заціснутай руцэ. Зрабіў некалькі крокаў па пакоі ды затрымаўся ненаважана. „Што рабіць? Пісаць ці не?” адзіная думка, якая цяпер ні на момант не хацела пакінуць яго. „Але ж гэта амаль пяць гадоў з таго часу ці варта цяпер” стараўся безь перакананьня ўгаворваць самога сябе. „Аднак...” і гэта маленькае „аднак” перакрэсьлівала тыя пяць гадоў, што разьдзялялі яго зь Зінай. Калі б яшчэ ўчора хто-небудзь папытаў яго, ці кахае ён каго-небудзь, то запраўды мусіў бы застанавіцца над гэткім пытаньнем. Сяньня йнакш. Як пад лагодным подыхам вясны пачынае зелянець жытнёвая рунь, ператрываўшы пад сьнегам суровыя месяцы зімы, так і Міхась зь сяньняшнім днём адчуў гэткі подых: пяцігадовыя сьнягі таялі з кожным момантам...
Ня ведаў, як пачынаць. Навал думак вірам кружыўся ў галаве. Столькі б хацелася ёй напісаць аб усім-усім: як сумаваў, як мучыўся, як у думках быў заўсёды разам зь ёю, як кажны год штораз больш адносіў яго ад яе, як пасьля толькі дзесьці ў закаморках душы засталася нічым не аснованая надзея й бясконцы сум.
„Мая Зіначка!” крыху дрыжачая рука павольна вывела радок. Пад ім нарасталі іншыя, гарачыя, радасныя. Лісток паперы хутка запоўніваўся.
„Пяць гадоў мінула ад таго часу, калі я бачыў Цябе апошні раз.
Сяньня я Цябе бачу зноў гэткай, як пакінуў; гэтыя гады ня сьцерлі мне так дарагога, найдаражэйшага вобразу. Зіна, ці Ты яшчэ памятаеш..
Міхасёва рука на момант спынілася, а думкі паплылі да таго вечару, які быў для іх апошнім, хаця ў той час аб гэтым і ня ведалі. ГЬты вечар... Ня пісаў бы ён сяньня гэты ліст, калі б яго ня было. Але вечар быў.. Зімовы, ціхі, месячны. Ясна асьвечаная заля настаўніцкае сэмінарыі. Музыка, сьмех, жарты: маладосьць шумела.. пенілася, кружыла галовы. Тады якраз ён наважыўся сказаць Зіне тое, што спачатку стараўся скрыць навет перад сабой, і што гэтак мучыла й не давала супакою. Ня было ўжо ніякага сумніву, што ён кахаў. Кахаў сваім першым каханьнем. А яна? Часамі быў пераконаны, што й яна таксама, іншым ізноў разам сумняваўся ў гэтым і мучыўся. I вось гэты вечар павінен быў прынесьці нейкую пэўнасьць, хоць бы яна была... і непамыснай для яго.
Бясконцым сумам заліваліся йскрыпкі, паўтараючы рэфрэн знаёмага танго, і ў ягонай душы зь ня меншым сумам нешта хвалявалася, віравала й выростала ў безнадзейнае „а што, калі не кахае?..” Яны маўчалі. Ейная галава спачатку нясьмела, аднак гэтак жа даверліва схілілася, дакранаючыся да ягонага плячука, валасы ейныя пяшчотна краналіся ягонага твару. Пасьля ціхі шэпат: „Чаму вы такія сумныя?.."
— Я... я кахаю адну.. — пачаўён тады, — аяна, здаецца, мяне не...
Зіна падняла галаву, глянула яму нясьмела ў вочы й няўпэўнена адказала:
— Яна нядобрая, калі не кахае вас.
Маўчаньне. Зіна аб нечым напружана думала.
— Яна ня можа быць нядобрай... — вяртаючыся зноў да перарванай гутаркі, запярэчыў Міхась, гледзячы ёй у вочы.
— Так, ня можа, яна вас не кахае, а вы абараняеце яе... А хто яна, скажаце мне?
У гэты час скончыўся танец і Міхась, падзякаваўшы, затрымаўся ненаважана. Зіна аднак, затрымаўшы ягоную руку ў сваёй, зь ціхай, ледзь ня дзіцячай просьбай сказала:
— Выйдзем адгэтуль, вы мусіце сказаць мне, хто яна.
Яны выйшлі ў карыдор. Ён думаў, як ёй сказаць, яна амаль з баязьлівай нецярплівасьцяй глядзела наяго. He заўважылі, калі апынуліся ў сваёй клясе. Сюды ледзь даносіўся шум забавы.
— Ці вы думаеце, што яна запраўды нядобрая?
Ён у лагодным сьвятле месяца, што кідаў свае праменьні ў цёмную клясу, глядзеў ёй у вочы.
— Калі яна вас не кахае... — няўпэўнена пачала Зіна.
Ён перарваў, узяўшы ейныя рукі ў свае, горача:
— Ці ж я гэтак кахаў бы цябе, Зіна, калі б ты была нядобрая? Зіна... А ці ты...
Спачатку, быццам не разумеючы, яна разгублена глядзела на яго. Потым зразумела:
— Міхась, ты... вы... ты мяне... гэная „яна” гэта я?..
Ён чакаў адказу. Але Зіна нічога не казала. Толькі моцна прыціснулася да ягоных грудзей, ейныя рукі, павольна, але станоўка працягнуліся ўгару й моцна абвіліся на ягонай шыі. Ён не чакаў болып адказу. Ён знайшоў яго на ейных вуснах. Адказ на ўсе сумлевы.
— Міхась, — пачала яна па нейкім часе, — але ж гэта ты гэткі нядобры: як ты мог так доўга мучыць мяне няпэўнасьцяй, ці ж ты ня бачыў, што я цябе ўжо даўно кахаю?
Ён маўчаў, толькі ўсьмешка шчасьця ня зыходзіла зь ягонага твару.
„Зіна”, пісаў ён далей, „як Ты ўважаеш, зможам мы зацерці гэтую памылку лёсу, гэты памылковы перапынак? Зіначка, пішы як найхутчэй, бо цяпер ужо нам нічога не стаіць на перашкодзе да нашага шчасьця. Дык пішы, чакаю. Бавый. Твой Міхась”.
Ён толькі што зьбіраўся гатовы ўжо ліст аднесьці на пошту, калі ўнізе раптам загрукацела: нехта хутка бег па сходах уверх. Адчыніліся дзьверы й у пакой віхрам уляцеў Антось. Ён зрабіў пару камічных скокаў па пакоі, падбег да Міхася, штурхануў яго некалькі разоў кулакамі пад бок, наляту скінуў плашч, кінуў яго на ложак і, урэшце пабачыўшы, што Міхась углядаецца на яго із зьдзіўленьнем, крыкнуў з усяе сілы:
— Эй, дружа, сьвет прыгожы, жыцьццё чароўнае, я шчасьлівы давай музыку!
Падбегшы пад радыё, пачаў майстраваць, і за момант у пакоі загрымела румба, у такт якой, стараўся скакаць Антось. Міхась прысеў на ложку й заліваўся сьмехам. Сяньня ён таксама ня супраць быў бы разам з Антосем скакаць, сьпяваць, гуляць, вяр’яцець. Нарэшце ён спыніў Антося:
— Хопіць, хопіць пакуль што. Ведаеш, я хацеў бы цяпер выйсьці на горад, але пачакаю покуль зьясі абед хачу табе нешта вельмі цікавае расказаць. А дзе ж гэта ты быў праз увесь гэты час? Дый настрой у цябе супэр-надзвычайны.
— Стой, не сьпяшайся, усё папарадку. Перадусім паесьці.
Пасьля абеду Антось закурыў цыгарэту й прайшоўся пару разоў па пакоі. Міхась у гэтым часе стаяў ля вакна й думаў, з чаго тут пачаць: ці ад Зінінай абвесткі ў газэце, ці ад вечару перад пяцьцю гадамі.
— Ведаеш, Антось, — пачаў ён, — раскажу табе нешта вельмі цікавае. Штопраўда, дык гэта справа можа занадта інтымная, але ж у нас з табой гаворыцца ўсё.
— Пачакай, — адкінуўшы цыгарэту, падбег да яго Антось, — ты
мне даруй, але, брат, я табе перш раскажу нешта цікавае, я ўжо проста не магу ўцерпець. Я коратка.
— Ну-ну, — Міхась з усьмешкай кіўнуў галавой.
— Слухай. Вось жа даўно-даўно, здаецца каля двух гадоў назад... — пачаў ён, ды тут жа й спыніўся. He, я ня так пачаў, трэ наадварот, — пры гэтым кінуў вачыма на стол, заўважыў газэту, узяў яе ў рукі й гледзячы на апошнюю бачыну, гаварыў. ТЬі яшчэ напэўна быў пад зямлёю, як я ўжо прачнуўся. Якраз надыйшла „пошта”, а зь ёю й вось наша газэта. Ты ведаеш, што я звычайна пачынаю чытаць з канца, дык вось адразу я й натрапіў на такое, што ты гатоў навет не паверыць.
Іўт Антось падыйшоў да Міхася й падсунуўшы яму апошнюю бачыну газэты, паказаў пальцам на нейкі радок.
— Чытай!
Міхась кінуў вокам на радок, на так добра знаны дарагі радок, і не пасьпеў яшчэ адарваць вачэй ад яго, як ужо Антось, штурхнуўшы яго па прывычцы ў бок, крыкнуў:
— Мая дзяўчына!
— Што!? мімавольна вырвалася ў Міхася.
Але Антось, не зьвярнуўшы ўвагі на гэта, працягваў:
— I вось, як толькі я гэта прачытаў, адразу напісаў ліст і хутчэй на пошту, а за адным махам і ў адно бюро па „інформэйшэн” наконт водпуску ў Нямеччыну. Адным словам усё „ол райт” і можаш паціснуць мне руку. Ну, а там далей пабачым, за „пайнтам” піва таксама не пастаіць, бо дзяўчына... эх, каб ты бачыў, бра-т-ок ты мой!.. Ды што казаць, за ейнае здароўе я сяньня пасьля кіно фундую.
— Але... але, я нічога не разумею... — зьмененым голасам ледзь выдушыў Міхась. Ён хацеў прыкурыць цыгарэту й чамусьці сярнічка ніяк не магла загарэцца.
— Што? He разумееш? Ну й дзівак жа зь цябе, што тут незразумелага: вось у Нямеччыне Зіна шукае знаёмых дый мусіць навет і не дагадваецца, што ейны Антось тут як тут. Як маленькаму, трэба выясьняць табе рэчы, якія так зразумелыя. Дык слухай, сынок Міхаська, я, будучы ў Нямеччыне, незадоўга да капітуляцыі сустрэў у вадным лягеры дзяўчыну. I... закахаўся. I гэта не на сьмех. Яна спачатку й слухаць аб гэтым не хацела, калі бачыла, што я пачынаў зыходзіць на гэтую тэму. Прызналася, што мела некага, ды гэны нехта мусіў быць таксама ў Нямеччыне й яна ня бачыла яго ўжо тры гады. Пісала лісты, а даказаў не атрымоўвала...
— Бо я ўжо быў.. — вырваўся ціхі шэпт зь Міхасёвых вуснаў.
— Што? спыніўся на момант Антось, але не атрымаўшы адказу, прадаўжаў:
— Ізноў пісала, чакала, сумавала, а я, гледзячы на гэта, думаў, што звар’яцею. Калі я пачынаў аб каханьні, яна перарывала мяне й
прасіла быць добрым сябрам. I мы былі добрымі сябрамі, тым болып, што ў цэлым лягеры нас толькі двох было беларусаў. Здаецца, якраз дзякуючы гэтаму нашае сяброўства рабілася штораз бліжэйшым. Ды што тут казаць, ты сам ужо павінен ведаць, як гэта бывае зь дзяўчатамі: сяброўства-сяброўства, а там паволіпаволі 1 нарэшце я дапяў свайго зь ейных вуснаў пачуў тое слова, на якое чакаў. Але тут якраз капітуляцыя, уцёкі далей на захад перад бальшавікамі, I аднаго дня ў гэтым балагане мы неяк разлучыліся. Пасьля гэтага я й не пабачыў яе больш. Праўда, навет і ня шукаў: думаў, што папалася на „родзіну” што ж, нічога ня зробіш. Аж вось сяньня гэтая абвестка. Ну й скажы, ці ж ня маю шчасьця?..
— Скажы мне... скажы... ты яе запраўды кахаеш? Міхась стараўся гаварыць спакойна, але сам чуў свой голас зусім чужым, дзіўным.
— Ш, бачыш, я кахаў яе, але ж ты не забывайся, што гэта ўжо больш, чымся два гады таму. Ты разумееш, што гэта значыць? Э, брат, гэта не абы што. Аднак я цяпер вось як прачытаў гэта, дык чую, што быццам бы кахаю й цяпер, а яшчэ як удасца пабачыцца, то напэўна ўсё будзе, як калісьці. Самае галоўнае цяпер дачакацца адказу ад яе. А як пойдзе ўсё добра, дык сам пераканаешся, брат, што Антосева жоначка будзе ня горшым ідэалам ад таго, які ты калісьці мне маляваў, маючы на думцы сваю там нейкую дзяўчынку, пакінутую на бацькаўшчыне. А цяпер галовы ўверх, дружа! ён стукнуў Міхасю свайго заўсёднага сяброўскага штурханца й толькі цяпер заўважыў, што той сядязіць на ложку 1 чамусьці, апёршыся на каленях, закрыў даланямі твар. На падлозе дымілася недакураная цыгарэта.
— Эй, ты, што з табой сяньня запрацаваўся, ці яшчэ якое ліха? нагнуўся над ім Атнось. Мог бы прынамся ты расказаць цяпер сваё цікавае. Пачынай, я ўжо слухаю.
Міхась цяжка падняўся з ложка, падыйшоў да вакна й прыглушаным голасам, амаль шэптам сказаў:
— Бачыш, Антось, тваё запраўды было цікавейшае, а майго... а майго... эх, глупства, ня цікавае, ня варта...
— Што значыць ня варта? Казаў, што будзе цікавае, а цяпер раптам — ня варта. Няма там, пачынай!
Міхась угледзеўся праз вакно ў даль. Ён ніяк ня мога адарваць вачэй ад фабрычных каміноў, кія далёка на даляглядзе капцілі неба. А ці бачыў ён іх? Хутчэй, што не. Ён пачаў:
— Знаеш, сяньня стары Д'ік запрасіў мяне да сябе на вечар. У яго ёсьць тры дачкі. Казаў, каб абавязкава прыйшоў будзе вельмі весела. Дык вось гэта тое, што я хацеў расказаць. ГЬта ўсё. Бачыш цяпер сам, што тваё цікавейшае.
Міхась гаварыў гэта хоць ціхім, аднак роўным і ўжо апанаваным голасам, а сказаўшы, аж зьдзівіўся, што гэтак гладка пайшло гэта былі першыя словы няпраўды, сказаныя свайму сябру. Ня мог інакш.
— Ага, значыць усё файна адным словам выплываем з табой на шырэйшыя воды. Толькі ты не зявай я, між іншым, таксама чуў, што ў Д’іка прыгожыя дочкі. Вось вазьмі ды закахайся ў якой-небудзь. Тады, брат, сам пабачыш, што такое каханьне. А пара ўжо найвышэйшая.
Міхась падыйшоў бліжэй да сябры і, стараючыся авалодаць сабой і быццам баючыся свайго голасу, ціхенька загаварыў:
— А скажы мне, Антось, ці... ці яна...
He дакончыў. Нешта сьціснула ў грудзёх, страшэнна горка зрабілася ў горле, дый у вачох чамусьці запякло. Ён хуценька падбег да шафы, адчыніў яе й нечага доўга шукаў, не адварочваючы назад галавы.
Антось, не зразумеўшы, што той хацеў пытацца, крыху зьдзіўлена паглядзеў на яго, але ўбачыўшы, што Міхась нечага так пільна шукае, падыйшоў да свае шафы й пачаў пераапранацца.
— Дык значыць, мы вечар сяньня праводзім ня разам гэта першы раз у нас гэтак, — па нейкім часе адазваўся ён да Міхася.
— He, Антось, нажаль, ніяк не выпадае.
— Ну, што ж, нічога ня зробіш. Я йду ўжо, а й ты не марудзь, бачыш ужо пачынае цямнець. Ну, тымчасам. Жадаю посьпеху на тваім фронце. Але ты, брат, выглядаеш сяньня, быццам на хаўтуры йдзеш, а ня ў госьці. Але хто цябе разьбярэ можа гэта ад радасьці вялікай. Хоць мы з табой сябры, але ты, дружа, для мяне сфінксам быў і, мусіць, сфінксам застанешся... — бесклапотна кінуў Антось ужо зь дзьвярэй, зашпільваючы плашч.
Яшчэ нейкі час чуваць былі ягоныя шпаркія крокі на сходах, вясёлае насьвістваньне, а потым усё навокал суцішылася.
Міхась застаўся адзін. Ён павесіў назад у шафу плашч, які быў дастаў, каб паказаць Антосю, што запраўды зьбіраўся йсьці да Д’іка. У пакоіку тымчасам сьцямнела. Сьвятло запальваць ён уважаў за непатрэбнае. Спачатку лёг на ложак. Стараўся аб нічым ня думаць. Ды ці ж можна? Устаў. Падыйшоў да вакна й доўга стаяў там нярухома. Аднекуль, быццам здалёк-здалёк даносілася: „памлыка лёсу”, „ці зможам мы зацерці памлыку лёсу?” Што гэта такое? Дзе ён чуў гэта? Мо чытаў? Нейкі ліст. Так, гэта ў лісьце. ГЬта ж ён сам пісаў. I то сяньня, a здаецца ўжо так даўно. А дзе ліст?
Постаць ля вакна зварухнулася. Міхась дастаў з кішані нявысланы ліст. Зрабіў поцемку колькі крокаў, затрымаўся ля каміну. I гэтым разам неяк доўга не загаралася сярнічка. Калі нарэшце загарэлася, у ейным цьмяным блеску можна было ўбачыць моцна заціснутыя вус-
ны й дзьве брыльлянцістыя пацерынкі, што павольна каціліся па шчоках Міхася. А пасьля стала відней, бо хоць згасла сярнічка, заскакалі пламенчыкі на зложаных лісткох паперы, якія ён трымаўу руцэ. Згарэла шчасьце... Ці мо толькі назаўсёды — заціралася, згарала адна з шматлікіх памылак лёсу? Хто ведае... А калі згарэла, стала цёмна-цёмна...
№20, чырвень-ліпень 1949
Аўген Кавалеўскі
ПЕРШЫ ПОДЫХ
(Навэля)
Яны маўкліва стаялі на невялікім пяшчаным поўабтоку, абое ахварбаваныя ў чырвань нізкага вечаровага сонца. Навокал іх уладарна, прарэзьліва шумелі ўзбуджаныя хвалі Прыпяці й гучна скрыгаталі імклівыя крыгі, грукаючыся адна аб адну, напаўзаючы на бераг, да іхных ног. Палі, лугі, дрэвы ды хаты, што знаходзіліся ля рэчкі -усё гэта было залітае бурліваю, хутка наплываючаю вадою, 1 толькі мясьцінамі дзе-ні-дзе самотна вытыркаліся ўгару чорныя вярхі калінаў і гнуткія верхавіны лазінаў.
У вогкім паветры ўжо адчувалася вясновая цяплыня, але было яшчэ даволі сьцюдзёна, і Ганя прымушаная была схаваць мерзнучыя рукі ў кішэні свайго кажушка. Але ні сьцюжа, ні вецер ня былі ў моцы парушыць ейнага спакойнага, урачыста-радаснага настрою. Дзівоснае відовішча магутнасьці дый хараства ўсхваляванае Прыпяці выклікала ў ейным сэрцы нейкія дзіўныя, хвалюючыя пачуцьці. Яна доўга ў немым захапленьні глядзела ў далячынь, на рухлівае мора вады ды скрыпучых крыгаў, як бы шукаючы спаміж іх якіх новых зьявішчаў, якое новае захопліваючае гульні вечаровых хварбаў. У ейных блакітна-шэрых вачох бліскалі выразныя аганькі радасьці, а на прыгожым дзявоцкім твары, залітым чырвоным золатам сонца, адбівалася ціхое задаваленьне, 1 яна была ўся нярухомаю, як бы зачараванаю, дыхала павольна, прагавіта, поўнымі грудзьмі, быццам бы хацела ўдыхнуць у сябе разам з паветрам усю ап’яняючую асалоду гэтага бурнага вясновага вечару. А ўсё, што зіхацела навакол яе, што гэтак хвалююча раскінулася перад ейнымі вачыма ў сваёй дзікой прыгажосьці, было для яе гэткім новым, цікавым, гэткім зманліва-захапляючым, што яна навет забылася аб прысутнасьці Васіля, які колькі часу нецерпяліва тупаўся каля яе, нэрвова заціскаючы крыху пасінелыя вусны.
А Васіль злаваўся...
Ён ня мог ёй дараваць ейнае пагарды. Яго злавала ўсё і гэты сьцюдзёны вецер, і скрыгат крыгаў, і нясупынны, мала ня глушачы шум Прыпяці, і ейнае гэтак даўгое маўчаньне, што здавалася яму чамусьці болып абразьлівым, чымся якія крыўдзячыя словы. Ён ледзь стрымліваў сябе ад таго, каб раптам ня кінуць у ейны бесклапотна-шчасьлівы твар тыя набалелыя словы, якія ўладарна ўздымаліся ў ім, хвалявалі яго, не давалі супакою...
— Вы дзіўная... — прамовіў ён урэшце, нахінуўшыся над ёю.
Яна навет не глядзела на яго, быццам бы й не пачула ягоных словаў.
— Вы дзіўная й... злая! раптоўна ўзмоцніў ён голас, яшчэ ніжэй нахінаючыся над ейным тварам.
Яна паволі ўзьняла на яго спакойныя вочы, відаць, зусім не разумеючы ягонае ўзбуджанасьці.
— Пра што гэта вы?.. прашаптала сьціху, быццам бы праз сон, зь нейкаю задаволенаю ўсьмешкай на твары.
— Пра тое! працінаючы яе вострым поглядам. Але, толькі пра тое!
Усьмешка зьнікла. Яна пахіліла голаў, хмурачы ў нецярплівасьці тонкія бровы.
— Ах, пакіньце... Ня варта йзноў зачынаць гэную гутарку. Упростнудна...
— Вам нудна? мала не пракрычэў над ёю Васіль.
— Ня будзем гаварыць пра гэта! горача адказала яна 1, відаць, незадаволеная, абураная, наважана адвярнулася ад яго.
У гэты ж мамэнт імклівы вецер падхапіў ейныя доўгія валасы й балюча выцяў імі па твары Васіля.
— Вы злая, злая! выгукнуў ён у нястрыманай злосьці, перасільваючы сваім голасам шум Прыпяці ды ветру. Вы не дзяўчына, а чорт у прыгожай скуры! Вы жахлівая эгаістка, закаханая толькі ў сябе, у сваю прыгажосьць! Пакуты іншых вас зусім не абыходзяць! Вы навет сьмеяцёся зь іх, кпіцё на кажным кроку.. Добра! забаўляйцеся сабе, сьмейцеся, але толькі не зь мяне, я вам не дазволю! Чуеце вы — не дазволю!
Яна маўчала. Вецер раскідаў ейныя валасы, ірваў на ёй расшпілены кажушок, і Васілю, які стаяў ззаду ад яе ды з-за гэных валасоў ня мог бачыць ейнага твару, чамусьці здалося, што плечы ейныя нэрвова дрыжэлі ад захаванага нутранога сьмеху. Рэта яго яшчэ больш узбурыла.
— Сьмейцеся, сьмейцеся сабе, колькі вам хочацца, але памятайце, што ўсё гэта апошні раз!..
— Я не сьмяюся, — раптам ціха адгукнулася Ганя і, павярнуўшыся да яго тварам ды апусьціўшы долу вочы, пачала старанна зашпіль-
ваць на гузікі свой кажушок. Няма прычыныў.. Дый наагул, я ніколі не сьмяялася з вас, хоць вы часамі й заслугоўваеце на гэта, бо выстаўляецеся даволі сьмешным... Дзіваком!
Васіль саркастычна пасьміхнуўся, гледзячы на яе пранікліва выпытваючым поглядам.
— ГЬтак? Выстаўляюся перад вамі дзіваком? А мо яшчэ й клёўнам зь якога цырку? працадзіў ён паволі празь сьцятыя зубы. А чаму ж іншыя ня маюць у вас такога „шчаснага” шыльду? Хіба чым лепшыя?..
Яна нецяпрліва паціснула плячыма.
— Ах, не кажэце глупстваў.. вы ж ведаеце, што я да ўсіх аднолькавая абыякавая... Мяне нешта гэткае, чым захопліваюцца нашыя студэнткі, зусім ня цікавіць... ані на макулінку. I гэта мо ад таго, што я наймаладзейшая спаміж іх, а мо... ад іншых якіх прычынаў?.. Ня ведаю, ніколі ня думала пра гэта... Толькі адно да вас маю, праўда, нейкі сантымэнт, але... але гэта толькі таму, што мне падабаюцца вашы вершы, а часамі й цікавыя думкі... Толькі ж дзіўна, што ў жыцьці вы інакшы зусім далёкі ад таго, чым вабяць мяне вашыя творы... I вы... вы надарэмна злуецёся. Пэта да нічога... Хіба толькі да горшага...
— Вы што? пагражаеце мне чым?.. папытаўся ён нейкім дзіўным, зьлёгку задрыжэўшым голасам.
Яна ўзьняла на яго спакойна-сумныя вочы.
— He, — адказала яна сьціху, ледзь чутна, — але вы павінны зарзумець мяне... I я прашу вас не настойвайце на маіх адказах, ня шукайце таго, чаго ў мяне зумсім няма... Мая мэта адзіная закончыць студыі, а потым праца... Школа, вучні, выхаваньне... А там будзе ўжо відаць... Мо й прыйдзе калі тое, што завуць... каханьнем...
Пры гэтых словах яна йзноў апусьціла вочы й сарамліва, да самых карэньняў валасоў пачырванела на твары.
— Вы ня злуйцеся... Я не вінаватая...— дадала яна яшчэ цішэй, паніжаючы голаў. Я сама ня ведаю, чаму я гэткая, што ня веру ў гэтае пачуцьцё?.. Усё тое, што я бачу ў фільмах, вычуваю з раманаў дый вось з вашых вершаў, здаецца мне ўпрост выдумкаю, нечым нерэальным, хаця й даволі прыгожым... У жыцьці ж гэтага няма усё гэткае пачуцьцёвае ёсьць звычайным, няцікавым, і ўжо аніяк ня мае навет адценьню якое там рамантычнасьці, аб якой гэтак шмат гаворыцца... I, ведаеце, мяне сьмешыць, калі хто-небудзь, падобна да вас, кідаецца гэткімі палкімі словамі, б’ючы сябе ў грудзі кулакамі, як гэта робяць дрэнныя акторы... Таму й вас прашу не выстаўляйцеся сьмешным, не кажэце мне гэтага... Мы з вамі добрыя прыяцелі, дык дзеля чаго ж хочаце сапсаваць нашыя адносіны?.. У нас 1 бяз гэтага даволі няцікавае драматычнае жыцьцё, 1 я думаю, што ня варта, упрост непатрэбна дапаўняць яго яшчэ чым новым, балючым...
Яна сьціхла й паволі павярнулася тварам да Прыпяці, задуманая, сумная...
Васіль адчуў, як нешта неспадзяванае, казытлівае ўзьнялося ў ягоным горле. У вачох крыху пацямнела, быццам бы яны наліліся раптоўнымі сьлязьмі, але ён хутка авалодаў сабою і, наблізіўшыся да Гані, мякка ўзяў ейныя маленькія халодныя рукі.
— Адкажэце мне... толькі зусім шчыра, — папрасіў ён, асьцярожна заглядяючы ў ейныя вочы. Дзеля чаго вы сяньня тут, у нашым мястэчку, заміж таго, каб правесьці час канікулаў дзе-небудзь там, у Менску? ... Хіба ж не дзеля нашага спатканьня?..
— He, я прыехала да Зосі. Яна мяне даўно ўжо запрошвала.
— I гэта шчырая праўда?
— Я не маню, — ціха адказала яна, паглядзеўшы на яго зусім адчыненым, шчырым паглядам.
Васіль ня вытрываў гэтага пагдяу. Ён неяк раптоўна зьбянтэжыўся, зачырванеўся, не знаходзячы ў адказ адпаведных словаў. Яму было й сорамна, і прыкра, і балюча да сьлёзаў..
— Выбачце... — прамовіў ён мала ня шэптам, аслабаняючы ейныя рукі. Я, здаецца, добра зразумеў вас...
I ён неяк дзіўна, балюча пасьміхнуўся ды, пахілены, павольным, цяжкім крокам адыйшоў да лодкі, што адным канцом сваім ляжала на поўабтоку.
Ганя глядзела на яго зьдзіўлена, у спалоху. Яна зразумела, што зрабіла яму сваім прызнаньнем боль, і ёй хацелася падбегчы да яго ды сказаць нешта суцяшальнае, але... не ставала адвагі. I толькі тады, калі лодка, якую Васіль зь цяжкасьцяй зрушыўшы зь пяску, закалыхалася на хвалях, яна голасна, перасільваючы шум бурнае рэчкі, выгукнула:
— Вы зьбіраецеся дахаты?
— Але, —данёс вецер ягоны адказ. Сядайце!
Янаўзьнялакаўнеркажушкаі, падбегшыдавады, спрытнаўскочылаў лодку. Васіль кінуўусьлед за ёю вёслы ды сам асьцярожна, утрымоўваючы раўнавагу, прайшоў да сярэдзіны лодкі. Праз момант яны ўжо калыхаліся на хвалях, якія ля бераіу былі крыху спакайнейшымі.
Ганя, седзячы на носе лодкі, старалася адгадаць думкі Васіля, але ён, як бы назнарок, быў маўклівым і, зацята грабучы, проста глядзеў сабе пад ногі дый толькі час ад часу ўзьнімаў голаў каб пабачыць кірунак, у якім лодка расьсякала плынь. Твар ягоны быў напружана злосным, і Гані было няпрыемна глядзець на яго. Яе мучыў нейкі трывожны сумліў, быццам бы яна ў запраўднасьці ўчыніла штосьці благое, 1, каб хоць крыху супакоіць сябе, яна адвярнулася ды пачала йзноў паранейшаму прыглядацца да ўсхваляванага, бурнага мора вады, на якім ужо зусім зьнікалі, дапальваліся апошнія праменьні сонца. Але як ні напружвалася, яна аніяк не магла пазбыцца нейкае
дзіўнае трывогі ды жалю, што паволі завалодвалі ейным сэрцам. Яна ўжо не захоплівалася гульнёю хварбаў на бліскучых, імкліва сплываючых у далячынь крыгаў: ейныя думкі міжвольна вярталіся да папярэдняе гутаркі, да спахмурнелага выгляду Васіля... „Няўжо ён, запраўды, гэтак праймаецца?” пыталася яна ў сябе й дзівілася таму раптоўнаму пачуцьцю жалю, які ўжо ўладарна панаваў над ёю. Яна ўпяршыню за доўгі час іхнага знаёмства адчула штосьці іншае, неспадзяванае да Васіля, які перад гэтым быў для яе зусім абыякавым, гэткім, як 1 ўсе іншыя студэнты іхнага пэдагагічнага тэхнікуму. I пэўнае адчуваньне хвалявала яе, не давала супакою. „Што гэта са мною? — дзівілася яна. Мо пачынаецца тое, пра што ён казаў? Кажуць жа ж людзі, што каханьне ў жанчыны бярэ пачатак ад жалю...” Але толькі адна думка пра гэта здавалася ўжо ёй сьмешнаю, упрост неверагоднаю. „Віупства! пераконвала яна сябе. ГЬта ня можа быць... Упрост мне шкада яго, як і кажнага іншага, які мае няпрыемныя часіны... У ім няма нечага гэткага, што магло б цалком захапіць мяне, усхваляваць. Ён нейкі не адважны, баязьлівы, і ўжо ніяк не падаецца на якога клясычнага героя раманаў...” I ёй пры гэтым міжвольна прыгадалася легенда Шыльлера пра закаханага рыцара й кубак, які той выдабыў з хваляў... „Вось там, — падумала яна, — было нешта запраўднае, рыцарскае. ГЬткі, магчыма, усхваляваў бы мае пачуцьці...”
I яна ўважна, у цікавасьці паглядзела на Васіля, быццам бы хацела 1 ў ім пабачыць штосьці падобнага, палка закаханага, легендарнага рыцара. Васіль, напружана грабучы, быў крыху стомленым, успацелым ды здаўся Гані гэткім слабенькім, што яна навет Іранічна пасьміхнулася. „Не, ён ня здольны на нешта гэткае!” зрэзюмавала яна, крытычна аглядаючы ягоны даволі худы стан. I неяк неспадзявана, незалежна ад яе, зьявілася ў ёй задзёрыстая, чульлівая думка. Яна навет павесялела, бо ўжо загадзе прадчувала адмоўны адказ...
— Васіль! раптам вясёла пракрычэла яна. Павяряніце лодку туды, да таго абтоку зь елкамі... Бачыце?
— Куды? перапытаўся Васіль, неахвотна ўзьнімаючы голаў.
—Ды вунь туды! адказала яна, паказваючы пальцам на невялічкі абток, што быў на другім баку разьлітае Прыпяці.
Васіль азірнуўся, але пабачыўшы зломкі крыгаў, якія ў шалёнай хутчыні плылі, скачучы на сярэдзіне ракі, толькі зьдзіўлена паціснуў плячыма.
— Што з вамі? насьмешліва папыталася яна. Баіцёся?
Васіль паглядзеў на яе пахмурна, мала ня злосна.
— Вы толькі й робіце, што жартуеце! адказаў ён глуха, моцна плёскаючы вёсламі па вадзе. Ды хіба ж ня бачыце, што там дзеецца?
—Ая думала, што вы здольныя да рызыкі! сьмяючыся прамовіла Ганя.
— А дзеля чаго маем рызыкаваць?
— А дзеля таго, што я гэтак хачу!
— Мала, што вам хочацца... — неахвотна, злосна прамармытаў Васіль, ізноў пахіляючы долу голаў.
Ганя вясёла, звонка засьмяялася.
■—Ха-ха-ха... Вось як вы мяне паважаеце, што аж люба... — пачала яна празь сьмех, але не дакончыла, бо ў той жа мамэнт Васіль, абураны, зачырванелы, наважана, з усіх сілаў пачаў грабсьці правым вяслом.
I не пасьпела Ганя апамятацца, як нос лодкі ўжо апынуўся мала не на сярэдзіне рэчкі. Напалоханая, яна ўскочыла на ногі, прарэзьліва крычучы:
— Што вы робіце? Павярнеце назад, назад, кажу!..
Але было ўжо запозна. Мітусьлівыя крыгі падхапілі лодку і, грукаючыся аб ейныя драўляныя бакі, панесьлі яе разам з сабою ў Імклівую плынь. Лодка закруцілася, як у віры, хілілася з боку на бок, высока падскоквала ўгару ды йзноў падала ўніз на пагрозьлівыя хвалі, заліваючыся пырскамі вады. Нешта гучна грукнулася аб яе, штурханула, і Ганя, як падбітая, звалілася на лаўку, моцна, сударгава ўхапіўшыся за яе рукамі. Сэрца ейнае неймаверна калацілася ў жаху, і яна, стуліўшы вочы, мала ня плачучы, крычала ўжо нейкім не сваім, пісклівым голасам, паўтараючы, як у бяспамяцьці:
— Назад... Павярнеце назад!.. Назад!..
Але вецер ды ўзбуджаны шум Прыпяці глушылі ейныя словы, лодка трашчэла ды, гайдаючыся, уздрыгваючы пад кожны новым ударам крыгаў, гэтак шпарка неслася наперад, што Васіль аніяк ня мог управіцца зь ёю. Хвалі вырывалі зь ягоных рук вёслы, пагрозьліва біліся аб лодку, абліваючы ягоны твар, рукі ледзянымі струменьнямі вады, а ён, сьцяўшы зубы, напружваючыся з апошніх сілаў, усё гроб, стараючыся выбіцца да абтоку, які быў ужо блізка ад іх. Толькі ж змаганьне было няроўным — сілы паступова пакідалі Васіля, і ён у жаху адчуў, што рукі ягоныя слабеюць, а плынь, як бы зьдзекуючыся зь ягоных высілкаў, пераможна, шпарка адносіла іх з сабою. Васіль зь цяжкасьцяй выцягнуў вёслы з вады, адчапіў іх з ключыцаў і, усхапіўшыся на ногі, ледзь утрымоўваючыся, каб ня вываліцца з лодкі, крыкнуў голасам, у якім была роспач:
— Сюды! Памажэце!..
Гані ня трэба было прасіць, — яна ўжо сама зразумела, што ад яе вымагалася і, чапляючыся рукамі за барты разгойданае лодкі, падпаўзла на каленах да Васіля. Вясло было зацяжкім для ейных маленькіх рук ды сваім цяжарам цягнула яе ўніз, да вады, але яна, поўная нейкай раптоўнай наважанасьці, моцна ўпіралася каленамі аб лаўку дый гэтак, дрыжучы ўсім целам ад неймавернага напру-
жаньня, пляскала па хвалях вяслом у адзін такт з Васілём. Вялікая крыга, што ўвесь час намагалася абагнаць іх, раптам, падштурхнутая суседнімі, грымнулася аб лодку. Ганю адкінула на дно, і яна балесна, голасна войкнула, выпускаючы з рук вясло. Васіль нейкім цудам утрымаўся на нагах і, выкарыстаўшы гэты мамэнт, што лодка ад моцнага штуршка павярнулася перадам да абтоку, пачаў грабсьці ліхаманкава, у адчаі, выбіваючыся з апошніх сілаў..
Праз колькі часінаў лодка грукнулася аб каменьні абтоку. Васіль саскочыў на бераг ды, выхапіўшы з вады мокры, сьлізкі ланцуг, абкуруціў ім колькі разоў маладую елку. Потым ізноў ускочыў у лодку й асьцярожна, як найдаражэйшую ношу, вынес на руках Ганю дрыжачую, напоўпрытомную, цяжка дыхаючую.
Хутка неба сьцямнела, узмоцніўся вецер і над узбуджанай Прыпяцьцю ўжо запанаваў густы вечаровы змрок. Васіль сядзеў на вялікім камені побач з Ганяю й старанна адціраў ейныя зьмерзлыя рукі. Яна маўчала й глядзела на ягоны сьцямнелы, мокры твар зьдзіўлена, шырока адчыненымі вачыма, быццам бы ўсё на ім было для яе новым, незнаёмым. Яна чакала ягоных папрокаў або якіх іншых абразьлівых словаў, на якія яна заслугоўвала, але ён, на ейны зьдзіў, анічым, навет паглядам, ня выказаў свайго незадаваленьня. Пэта ёй падабалася, і недзе ў душы сваёй яна адчула да яго глыбокую ўдзячнасьць. „А ён усё-ткі вельмі мілы” падумала яна, зь відавочнай прыемнасьцяй падстаўляючы яму свае рукі, наякіхужо разьлівалася лёгкая цяплыня...
Вецер шугаў над іхнымі галовамі, бязьлітасна тармасіў верхавіны елкаў, кідаў на іх фантаны халодных пырскаў 1 ўсё падганяў у далячынь скрыгічучыя крыгі ды наліваў Прыпяць усё большаю вадою. Ганя й Васіль толькі тады заўважылі гэта, калі вада пляскалася ўжо ля іхных ног.
— Што гэта? усхвалявана ўскрынула яна, у жаху адступаючыся назад, да апошняе елкі.
— Вада прыбывае... — адказаў спакойна Васіль 1, узьняўшыся, пачаў адкручваць ад елкі ланцуг з тым, каб падцягнуць бліжэй да сябе лодку.
Але ланцут неспадзявана высьлізнуў зь ягоных рук і папоўз па камені да вады. Крык роспачы вырваўся з грудзёў Васіля, калі ён убачыў, што адзіны іхны ратунак лодка уцякае ад іх. Ён, быццам кім падштурхнуты, усім сваім целам зваліўся на камень, балюча выцяўшыся аб яго тварам. А ланцуг быў ужо ў вадзе, і лодка, падхопленая хвалямі, хутка зьнікла ў змроку.. Васіль паволі ўзьняўся, зрабіў колькі крокаў 1, відаць, зусім зьнясілены, паваліўся да Гкніных ног з глухім стогнам. Ганя нізка нахінулася над ім і ўскрыкнула, бо рука ейная, дакрануўшыся да Васілёвага твару, адчула нешта цёплае,
ліпкае. „Кроў!” маланкава мільгнула ў яе думка, 1 яна, ахопленая неймарвеным, пякучым жалем, апусьцілася на калені, прыціскаючыся да Васіля ўсім сваім трапяткім, дрыжачым целам, ды горача, празь сьлёзы ды ўсхліы, шаптала:
— Васілёчак, даражэнькі!.. Любы мой, прачніся!.. Прачніся, мне страшна аднэй... Прачніся!..
Васіль ляжаў бяз руху, цяжка дыхаючы. Ганя моцна абхапіла рукамі ягоную галаву, 1 толькі цяпер, перадтварам небясьпекі, выразна адчула, якім дарагім, блізкім быў для яе Васіль. Апанаваная вострым пачуцьцём, яна паўтарала ціха, бясконца пяшчотныя, поўныя роспачы словы, і ня бачыла, ня чула, як здрадлівы вецер падганяў да іх узбуджаныя хвалі Прыпяці, як абток паступова, цэнтымэтар за цэнтымэтрам, хаваўся пад хутка прыбываючай вадой...
* * *
На другі дзень яны стаялі йзноў на беразе Прыпяці, якая ўжо цякла спакойна, нявінна грэючыся ў цёплых праменьнях раняшняга вясновага сонца. Твары абаіх былі цяпер радаснымі, шчасьлівымі ад таго, што ўпрост неверагодны выпадак паслаў ім ратунак у асобе бацькі Васіля, які нейкім цудам знайшоў іх на абтоку й лодкай пад раніцу прывёз дахаты, і ад таго, што жыцьцё, гэтак неспадзявана выратаванае, мела ддя іх ужо інакшы, хвалюючы сэнс...
№19, красавік-травень 1949
Уладзімер Немановіч
ПАЛОН
(Апавяданьне)
Ноч была сьцюдзёная. Вогкі восенскі вецер лена прагульваўся ў цемені па пустым пляцы, неахвотна ўціскаўся між радамі баракаў, абгінаў іх, тады ціхенька краўся да высокае сьцяны з густа пераплеценага калючага дроту, асьцярожна прапіхаўся між калючак, пераскакваў віткі такога ж дроту на зямлі; тут сьціхаў, прытойваўся; перад ім стаяла зноў калючая сьцяна, кропля ў кроплю падобная да толькі што пакінутае ззаду. Уздыхнуўшы ціха, пачаў праціскацца на другі бок, пазвоньваючы часам непрымацованай калючкай. Апынуўшыся вонках, атрэсваўся з агідай, і быццам рады, што яму ўсё ж удалося выбрацца адтуль, аддыхаў жвавей і бег у цемень. I толькі лямпы, разьмешчаныя ў роўнай адлегласьці над дротам, ярка асьвятляючы яго, раўнамерна гойдаліся разам з абажурамі.
Даўгія рады баракаў, што чатырохкутнікам абгіналі вялікі пляц, стаялі ў маўчаньні. Аб жыцьці ўнутры іх толькі сьведчылі вузкія коскі
сьвятла, што прабівалася з завешаных квадратовых дзірак, якія заменьвалі вокны. Падыйшоўшы бліжэй, прыслухаўшыся, можна было пачуць прыглушаны манатонны гул. ГЬта ўсё. Толькі гэта гаварыла, што тут, у гэтым маленькім сьвеце з калючымі межамі, з электрычнымі правадамі паверх іх, жывуць людзі. Людзі, ня іншыя ад рэшты вялікага сьвету зь людзкімі клопатамі, зь людзкімі надзеямі, зь людзкімі ідэямі. Толькі ў гэтым маленькім сьвеце клопаты ягоных жыхароў былі можа большымі страшнымі назваў бы мо іх іхны брат з „тога”, вольнага сьвету; мо падтрымоўваньне полымя надзеі было цяжэйшым без усялякае стравы для яе немагчымым хіба назваў бы гэта той іншы; мо ідэі, што шмат каго прывялі сюды, інакш ужо выглядалі ў ягоных вачох, інакш, чымся ў вачох таго вольнага, шчасьлівейшага без разнаколерных прыкрасаў, налепленых на іхным целе, каб гэтак ня рэзала ў вочы іхная веліч, не палохала сваёй чысьцінёй. Тўт яны былі чыстымі, вялікімі і — рэальнымі. Так, як Бог. He пабачыць іх гэткімі жыхар вольнага сьвету высокія калючыя сьцены не прапускаюць нічога навонкі. I таму ўсё так рознае ў гэтых двух сьветах.
Рэтак думаў чалавек, што стаяў у вогкай цемры, апёршыся аб вугол бараку. Наставіўшы каўнер пацёртага жаўнерскага фрэнча, схаваўшы рукі ў ягоныя кішэні, ён бяз руху глядзеў уперад дзесьці праз асьветленую паласу „нэўтральнае зоны”, праз дрот у чэрню за ім. Хвіліны плылі. У бараку ўжо заціхалі апошнія адзнакі жыцьця. Лягер западаў у трывожнае забыцьцё трывожнае, бо ў кажную хвіліну можа зваліцца на яго жудасная неспадзеўка. Аб гэтым жыхары ягоныя ведалі, 1 жыцьцё іхнае ў апошнія месяцы сталася падобным да жыцьця зьвярыны ў пастцы, што чакае на згубу.
Чалавек у цемені ўрэшце зварухнуўся. Ён выцягнуў з кішані фрэнча мяшочак з табакай 1 скарчанелымі ад сьцюжы пальцамі стаў круціць цыгарку. Сярнічка асьвяціла на момант ягоны твар і стухла, зашыпеўшы ў лужыне. Яшчэ пару хвілінаў стаяў ён, прагна ўцягваючы ў сябе едкі дым, пасьля, не сьпяшаючыся, пайшоў да дзьвярэй бараку.
Цьмянае сьвятло электрычнае лямпачкі ўпала на густую русую чупрыну, на малады, прыгожы твар. Ложкі заскрыпелі, і ўсе галовы зь непакоем павярнуліся да дзьвярэй. Дзесьці ў другім канцы бараку, адкуль ня можна было пабачыць увайшоўшага, было чуваць, як нехта нэрвова шарыў рукамі пад ложкам, відаць шукаючы чаравікаў. Бліжэйшыя да дзьвярэй, пабачыўшы знаёмы твар, бяз слова адвярнуліся, нацягваючы коўдры на галовы. Успакоіўся і той з другога канца.
Алесь Астапчык (гэтак зваўся наш незнаёмы) прайшоў паўз даўгі рад двухпавярховых ложкаў, схіляючыся час ад часу, каб не зачапіць шнуроў са шкарпэткамі, сарочкамі ды іншым багацтвам палонных.
3 другога паверху ягонага ложка на яго чакаў Антон, сябра, зь якім перажылі разам болыпую частку палону. Сьпёршы на локаць сваю кудлатую галаву, ён з сур’ёзнай цікавасьцяй напаўголаса асьведаміўся:
— Ну, як? Вартавыя не пазвальваліся з вышак?
— Сядзяць, — гэтак жа сур’ёзна сьцьвердзіў Алесь.
Антон цяжка ўздыхнуў.
— Так, брат. Жыцьцё наша, як дзіцячая сарочкакароткая й...
— Адкуль гэта ты зноў такую мудрасьць выпараў? Алесь мімаволі ўсьміхнуўся.
— Чаго тут гэтыя шакалы ня выдумаюць? А я, ня маючы чаго рабіць, зьбіральнікам фальклёру стаў. Між іншым ведаеш, чаго пад вечар стралялі? Новы кулямёт на ўсходняй вышцы паставілі. Выпрабоўвалі. Каб яшчэ пару гарматаў, дык зусім бясьпечна жыць было б.
— А ты чаго дасюль ня сьпіш? Ужо за поўнач.
Скінуўшы вопртаку ды падклаўшы яе пад галаву, Алесь пачаў укладацца. Ложак закалыхаўся, як п’яны.
— На гэтым каўчэзе марское хваробы дастаць можна, даняслося згары мармытаньне. Пасьля крыху мацней: — А я, брат, усё думаю. Падсумоўваю. Сяньня Зіна чагосьці ўлезла ў галаву. Дурная, чакаць, казала, буду.. А я й рады быў.
— Кажная кажа гэтак.
— He, брат, ты Зіны ня ведаеш. А ты мне ніколі не расказваў: ці ты пакінуў там дзяўчыну? He паверу, каб ня меў.
У бараку было ціха. Змораныя думкамі, чаканьнем няведамага, усе паснулі. Маленькая зялезная печка пасьвіствала толькі ды вугаль, асядаючы часамі, заглушваў ціхое дыханьне сонных.
Прайшло колькі хвілінаў, а Алесь не адказваў Пасьля, відаць, неахвотна:
— He... не пакінуў. Яна працавала сястрою ў бальніцы. Адступаючы, немцы забралі яе ў вайсковую. Я нічога ня ведаў. Ужо паўтода пасьля атрымаў ліст блудзіў нешта тры месяцы па фронце. Але пабачыцца ня прыйшлося. А пасьля тут сустрэў аднаго санітара, што працаваў разам зь ёю. Амаль усе папаліся ў савецкія рукі, у Чэхіі. Толькі яму ды яшчэ колькім удалося перахавацца. А хіба ведаеш, як зьдзекаваліся тыя зь дзяўчатаў.. — нацягнуты голас Алеся задрыжэў. Можа хіба сама дагадалася скончыць з сабою яна была адважнай дзяўчынай, — зноў зусім спакойна дадаў ён.
— Ты выбач, брат я ня ведаў. Дык у цябе нікагусенькі бацькоў немцы, дзяўчыну тыя... Нейкі камісар там скруціцца ад злосьці, ня маючы каго выслаць за цябе на белыя мядзьведзі... — прыбраўу жартаўлівую форму сваё спачуваньне Антон. Ці прыгожая яна была? нечакана папытаўся ён.
Алесь маўчаў. Можа не давяраў свайму голасу, а мо й ня чуў зусім пытаньня сябры, адганяючы ўспаміны. Антон не перапытваў яго больш. Залажыўшы рукі пад галаву, задумаўшыся, ён блудзіў вачыма па столі.
Было што ўспамінаць, аб чым думаць ім абодвум. Калі б іхнае жыцьцё, а сабліва апошнія гады яго апісаць, просты чытач хутчэй прыняў бы гэта за нейкую фантастычную аповесьць, чымся запраўднасьць. Цяжка было паверыць, глянуўшы на прыгожага, заўсёды зраўнаважанага Алеся, што за гэтым хлапцом ляжыць жудасная сьмерць бацькоў-сялянаў, расстраляных немцамі, а выданых палякамі, што адразу захапілі ўладу ды прыняліся за ліквідаваньне непажаданага элемэнту сотак больш сьведамых сялянаў; што за ім гады змаганьня на фронце, патройнае раненьне, а пасьля адразу з больніцы палон і бясьсільнае чаканьне найстрашнейшагавыданьня... Або вечна вясёлы Антон, які не памятаў сваіх бацькоў, гадуючыся ў бабкі, ад якое пасьля даведаўся, што бацька ягоны інжынер быў „неблаганадзёжным”, як „неблаганадзёжным” будзе падросшы й ён, калі даведаюцца аб бацьку. А за ім былі гады фронту, савецкі лягер „сьмертнікаў” у Чэхіі, а пасьля уцёкі, практычна, здавалася б, немагчымыя. Яны патрабавалі запраўды халоднае крыві й нячуванае адвагі. Гэтага хапала ў Антона. Спадзяючыся знайсьці зразуменьне, не разабраўшыся ў сытуацыі, пасьля пераходу мяжы ён не хаваўся ад амэрыканцаў. ГЬтак прышлося яму пазнаёміцца з Алесем, што ўжо некалькі месяцаў сядзеў за дратамі, і як пасьля аказалася, у гэткім жа лягеры „сьмертнікаў”...
Знаёмства іхнае было выпадковае. Неяк, стоячы ў чарзе па абед, Алесь пачуў беларускую мову. Усіх беларусаў у лягеры ён ведаў, і таму зьдзівіўся, пабачыўшы незнаёмага. У часе абеду яны ўжо пасяброўску гутарылі. Вечарам зыйшліся зноў. Гаварылі аб усім, урэшце зыйшлі на будучыню вольную Беларусь. Тут ужо Антон толькі слухаў: Алесь, заўсёды гэткі спакойны, зьмяніўся. Голас ягоны, хоць ціхі, быў цьвёрдым, упэўненым; сам ён быў быццам асьветлены знутры нейкім нябачным сьвятлом. ГЬтак Антон уяўляў сабе паэта ці кампазытара падчас натхненьня. Ён, калішні студэнт права, слухаў зь зьдзіўленьнем, і перад ягонымі вачыма, як жывая, уставала будучая дзяржава, ейная структура хіба Ідэал сацыяльнае справядлівасьці, уставалі ей ныя грамадзяне вольны, упэўнены ў сваю цяпершчыну й будучыню народ. Гаворачы аб нацыянальных меншасьцях, ня было горычы ў Алесевым голасе яны былі гэткімі ж грамадзянамі, вольнымі ад прыгнёту й тэрору. Пасьля гэтага вечара Антон з Алесем зрабіліся сябрамі, быццам зналі сябе ад малых гадоў.
Уцёкі былі спэцыяльнасьцяй Антона. He пасядзеўшы яшчэ й паўгода, ён пастанавіў выбрацца адсюль, хоць амэрыканцы тады ўсё яшчэ
кармілі надзеяй хуткага выпуску. Дамовіўшыся з Алесем у выпадку посьпеху дастаць адпаведныя дакумэнты, ён пачаў чакаць падыходнага моманту. Той знайшоўся хутка: некалькі дзён пасьля, узьдзеўшы на галаву канвойнага жаўнера вядро з зупай, прызначанай для палонных, што тэрмінова канчалі барак для вартавых, Антон прабіраўся да места, дзе спадзяваўся знайсьці суродзічаў і дапамогу. Быў бы й цяпер на волі, каб не надумаўся ехаць цягніком, бо йсьці пехатой 80 кілямэтраўяму няўсьміхалася. Зумеўшы сесьці бязь білетагрошай ён ня меў зусім наткнуўся якраз на вайсковую кантролю. Цяжка было давесьці ім што-небудзь без дакумантаў за колькі дзён, ахоўваны трыма канвойнікамі, Антон рабіў „трыумфальны” ўваход назад у лягер... Адсядзеўшы два тыдні ў карцары клетцы з дроту пад адкрытым небам, дзе навет ня можна было легчы, выцягнуўшыся — ён вярнуўся ў барак, крыху пасумнеўшы. Доўга пасьля гэтага расказваў Алесю аб леце на волі: аб бязьмежныхзалатыхпалёх, зялёныхсадох, гаёх...
Восеньская ноч дробным дажджом шаптала штосьці за вокнамі. На дварэ рад лямпаў мерна калыхаўся над дротам, выразаючы ў цемры загадкавае, зачараванае кола, у якое няма ўступу, зь якога няма выхаду..
— Ня сьпіш, Алесь? Антон нагнуўся згары.
— Ня сплю.
— Слухай... — адкінуўшы коўдру, Антон саскочыў на зямлю й усеўся каля Алеся.
— Можа папробуем? Добрага тут не дачакаемся.
Алесь ведаў, аб чым думае сябра.
— Шансаў амаль няма...
— Больш, чымся сядзець, злажыўшы рукі. Я ўжо ня раз думаў аб гэтым. Слухай... — Нагнуўшыся бліжэй да Алеся, ён пачаў шаптаць разьвіваючы свой плян. Алесь слухаў не перарываючы.
Ноч ужо пачала пакідаць зямлю, калі сон урэшце замкнуў змучаныя павекі сяброў.
♦ * *
Пасьля шэрага, дажджлівага дня, вечар пачаў ахутваць мокры, спалосканы лягер. Лямпы, запаленыя раней, чым заўсёды, асобнымі цьмянымі пунктамі гарэлі яшчэ ў ня зусім запанаваўшых сумерках. Лягер выглядаў пакінутым, мёртвым надвор’е не заахвочвала прагульвацца па двары.
За вуглавым баракам, найбліжэйшым да ўсходняе вышкі, стаяў Антон трымаючы ў руках рагатку. Перад гэтым жа баракам, на адкрытым відным месцы, Алесь штосьці майстраваў зь вялікім адкры-
тым лістом паржавелае бляхі. Ён незаўважна паглядаў у бок Антона. На знак тога ён пачаў складаць бляху напалам, робячы пры гэтым як мага больш шуму. Калі пасьля колькіх сэкундаў ён глянуў у бок вышкі, дык заўважыў, што крыху направа ад яе адна лямпачка стухла, хоць гэта й ня вельмі кідалася ў вочы ў гэтую шэрую пару дня. 3-за вугла бараку Антон весела кіўнуў яму, хаваючы ў кішаню рагатку. Застаўшыся яшчэ пару хвілінаў на месцы — Антон за вуглом, а Алесь усё возячыся з бляхай, — яны з напружаньнем паглядалі цішком на вартавога, што прыбліжаўся з-пад іншае вышкі. Заўважыць ці не? 3 палёгкаю ўздыхнулі, калі той, пасьвістваючы ў зашпілены каўнер, навет не падымаючы галавы, мінуў патухлую лямпачку. ГЬта было галоўным за поўгадзіны будзе ўжо зусім цёмна, і тады нікому ня ўздумаецца мяняць лямпачку. Узяўшы дзеля віду бляху з сабою, Алесь пайшоў у кірунку свайго бараку. Акружыўшы барак, за ім пайшоў 1 Антон.
* * *
Ноч зноў вісела над лягерам. Вецер, сарваўшыся недзе з баварскіх гораў, жаласна скавытаў у дратох, з тупым сьвістам абмінаў баракі й нястрымна імчаўся далей. Патрэпаныя хмары з шалёнай хуткасьцяй несьліся па небе, ледзь, здавалася, не зачэпліваючы баракаў. Часамі, на адзін міг, праз вакно ў іх выглядала самотная зорка, але тут жа хавалася пад новай гурбай хмараў.
Была апрыблізна палавіна трэйцяе паўгадзіны перад зьменай варты. Асвоіўшыся зь цемрай, за вуглавым баракам можна было адрозьніць дзьве постаці, ахутаныя ў шынэлі, з заслоненымі тварамі. Яны стаялі, маўкліва паглядаючы з-за вугла ў тое месца, дзе вузкі пояс цемені ўкраўся ў асьветленае кола. Празь некалькі хвілінаў адзін зь іх павяруўся да другога, бяз слова выцягнуўшы руку.Той моцна сьціснуў яе. Нейкі момант яны стаялі нярухома. Будучы зусім блізка ад іх, можна было пачуць ціхі шопат:
— Алесь, калішто... Некалівярнуўшыся, скажаш бабцы... іЗінескажаш, каб не чакала... — Пасьля моманту маўчаньня: —А калі ты, дык...
ГЬткІ ж ціхі, зусім спакойны шэпат перарваў яго:
— У мяне нямаўжо каго паведамляць, Антон. 3 Богам...
Прыгнутая постаць адарвалася з-за вугла, станоўка й хутка прыбліжалася да дратоў. За хвіліну яна была ўжо там, і выцягнуўшыся на зямлі, замерла. Алесь, увесь перамяніўшыся ў слух і зрок, напружана наглядаў за сябрам, кідаючы часамі позіркі на вышку й у бакі. Антона ў цьмянай паласе было цяжка заўважыць ён быў толькі крыху цямнейшай плямай. Хутка Алесь убачыў, як той пачаў паволі пасоўвацца, мінаючы першую сьцяну дратоў, тады віткі на зямлі. Перад другой
сьцяной затрымаўся даўжэй. Высільваючы вочы, Алесь па рухах дагадаўся, што здарылася: шынэль заблыталася ў дратох зачапілася ззаду за віткі. Прайшло пяць даўгіх хвілінаў. Урэшце Антонава постаць вырысавалася выразьней на другім баку й зьнікла ў цемры.
Трэба было сьпяшацца. Змарнавалася часу больш, чым прадбачвалі, і за нейкіх дзесяць хвілінаў вартавыя будуць мяняцца. Алесь, гэтак як раней Антон, пайшоў у кірунку дратоў Стоячы ў цемры, Антон прыглядаўся, як ён пачаў паволі, асьцярожна пералазіць праз падрыхтаваную дзірку.
Раптам вецер рвануў мацней. Абажур зь лямпай закруціўся на наступным стаўпе й глуха стукнуўся аб яго. Пачуўся звон разьбітага шкла й лямпачка стухла. На вышцы быў чуваць рух. Алесь застыў на месцы.Тўт жа рэзкае сьвятло пражэктара заліло цёмную паласу. Ня было як ад яго схавацца. Антон бачыў, як Алесь раптам падарваўся, рыхтуючыся пераскочыць празь віткі.
— Halt! Who’s there? пачулася з вышкі. I зразу за гэтым кароткая кулямётная сэрыя ўрэзалася ў ноч. Антон, уросшы на месцы, бачыў, як Алесь паволі асунуўся й зьвіс на дратох.
Лягер ажыў. Сьвятло падала з адчыненых дзьвярэй баракаў, былі чуваць усхваляваныя галасы.
— Got him? зноў пачулася з вышкі.
— Yeap, — адказаў сонны голас другога.
3 друтога боку, нейкі кілямэтар за лягерам, загарэўся рад аганькоў. Відаць, нейкі „баўэр” прачнуўся, праклінаючы „verfluchte Auslander” /„прыклятых чужынцаў”/, што й уначы не даюць супакою.
Антон ціха завярнуўся й пайшоў у цемень.
1949
№24. студзень 1953
Сяргей Ясень
НАРАДЖЭНЬНЕ ІДЭІ
(Нарыс)
Хросьніку Вітаўту і ўсім тым, што Беларусі ня зналі.
На скрыжаваньні крыжовых шляхоў лягла зямля... Створаная Богам на трэйці дзень і кінутая ў прадоньне быцьця, яна ўпорыста нясе свой цяжкі жыцьцёвы надзел, усьмешкі й насьмешкі зямное долі. Пад блакітам ейнага неба, на зелені ейных прастораў нястрымнай хадой крочаць няпрыкметныя дні, цяжкія гады й грузныя стагодзьдзі. Рэдчас заглядае сонца ў госьці. Тады сады ўбіраюцца ў пахкую квяцістасьць, сьмяецца неба перазвонам песьняў весялеюць твары людзей, выпростваюцца іхныя постаці й вольна дыхаюць грудзі.
Калі ж хмары ахутваюць цемрадзяй сонца, тады асыпаюцца долу краскі, вяне трава, і глыбокія маршчыны кладуцца на тварах 1 на cap­pax. Ня чуваць над зямлёю песьняў, вясёлага сьмеху й вольнага подыху жыцьця. Уся яна пакрываецца, як чорнай павалокай, затоенай тугой па шчасьці і, як панцырам, непераможнай упорыстасьцяй. Зямля чакае тады сваіх прарокаў, што прынясуць ёй прамяністасьць сонца.
I калі ляжыць яна ў мораку пад навалай хмараў, прыходзяць да яе людзі па адным, грамадою дастаюць свае сэрцы, запальваюць 1х, падымаюць высока над галовамі, як зьнічы, каб асьвяціць іустыя поцемкі, парваць сьвятлом хмары, працерабіць дарогу прамянём сонца.
Пасьля нікнуць-выгараюць сэрцы-зьнічы. Робіцца йзноў цёмна. Толькі зямля, ня гледзячы на ўсю здрадлівасьць кону ды балючасьць ад ягонае сьлепаты, усьцяж чакае сваіх прарокаў на скрыжаваньні крыжовых шляхоў...
* * *
Ішоў сьнег. Лёгенькія сьняжынкі далікатна апускаліся на белыя валасы, узбуджаныя разам зь дзіцячымі пачуцьцямі на жартаўлівым ветры. Першая радасьць зімы з усёй ірдзістасьцяй адбівалася ў зачараванай сіні вачэй, а адтуль пералівалася ў шматвузорныя белыя пялёстачкі. Нехта сыпаў зьверху пахкім язьмінам. Адцьвіталі ў далёкім небе вішнёвыя сады...
Шэрань сухое мёрзлае зямлі зь невялічкімі шкелцамі лёду ў каляінах ледзь-ледзь пакрывалася някранутай чысьцінёй зімовага ўбору. Яшчэ борздыя ногі ў цёплых валёнках пакідалі шэрыя сьляды па дарожцы, яшчэ нельга было сабраць у першую сьнежку кволых сьняжынак яны з гэткай сарамязьлівасьцяй прысядалі ля парогу хаты ды з гэткай нясьмеласьцяй прыглядаліся на разгубленыя позіркі ачараванага хлапчука. Радасьць бруілася з кажнага найменшага руху малое істоты. Хацелася бегчы ва ўсе бакі за сьняжынкамі схапіць іх усе зараз, прыціснуць да твару, зрабіць зь іх сьне жку, сьнегавую бабу з вугалькамі й морквай у галаве; хацелася езьдзіць на лыжах, катацца на санках, наканьку, ехацьулес пакалядную елку. Прыкаваныяадзахапленьня да зямлі ногі, шырокія ясныя позіркі і бель сьняжынак у белі валасоў..
Блаславёныя часіны нявыказвальныхуражаньняў зь першых квяцістых беларускіх сьнегападаў!..
А ўвечар, лушчачы фасолю, бабка расказвала казкі. 3-за вакон цішыня й поцемкі напружана падслухоўвалі ейныя словы цераз чорныя шыбы. Пад столяй моргала лямпа сваім скупенькім вочкам сьвятла. У грубцы час ад часу патрэскваў смалісты сучок палена. На печы было ўтульна, цёпла і так бясьпечна ад бабчынай лагоднасьці й ейнага спакойнага плаўнага голасу.
На чульлівую душу й парывістае ўяўленьне, як сьняжынкі на зямлю, лажыліся вобразы. Застывалі ў нярухомасьці шустрыя вочы. Позірк мінаў бабку, сьцены, заваконную цішыню й цемрадзь ды бег далёка-далёка туды, дзе валадарыў казкавы сьвет ды спакойны бабчын голас; туды, дзе жыла злая Баба-Яга зь ведзьмяром у цёмны лесе, дзе распраўляўся люты Несьмяротны Кашчэй, дзе спала зачарованая каралеўна і дзе адважны рыцар блукаў у пошуках свае нарэчанае. Вочы бачылі ягоную магутную постаць на белым кані. Які прыгожы ён! Як добра быць гэткім! Ах, каб стацца ім!.. Зьяўляліся дзядок, бабка й іхны ўнучак-Янучок. Пасьля выросталі жахлівыя постаці чужнікоў, што хацелі забраць Янучка ад дзедка й бабкі ды раскідаць іхную маленькую хатку. I раптам сэрца выростала вялікае, каб бараніць крыўджаных. Хацелася стацца гэным рыцарам-асілкам на белым кані сьмелым, вялікім, дужым: прагнаць прэч чужых, нядобрых людзей і прынесьці з сабой дабрату й супакой. Маленькія кулачкі моцна сьціскаліся ад хваляваньня над людзкім няшчасьцем...
Ізноў ішоў сьнег. За вакном густая ноч замацоўвала белым дотыкам фантастычныя вузоры, што няпрыкметна пачалі вырысоўвацца на шыбах хаты.
Ах, колькі казак, прыгожых і страшных, ведае бабка. Яна так хораша расказвае іх. Яна гэткая добрая. Мілая бабулька...
Зімовая раніца. Хмельная сьвежасьць паветра. Пяшчотная пухкасьць сьнегу й пушыстае срэбра інею. Край казак цудоўных, зачараванае зімовае каралеўства раздольле ўяваў, мрой, бярэзін аб’інелых: край вобразаў, малюнкаў таямнічых, бязьмежны сьвет неразгаданых чараў.
Над саламянымі стрэхамі перакінуўся цераз вуліцу памостам шызы дым. Пякліся на сьнеданьне аладкі. Смачны пах жаранага сала казытаў ноздры. На вуліцы хлопцы пачыналі зьбірацца йсьці рабіць каток. Ото будзеўцехі!.. I спад зімовае шапкі весела глядзелі на сьвет бястурботныя гады маленькага жыцьця.
♦ * *
Той самы непаслухмяны віхор валасоў Пара цікавых назіральных вачэй углядалася ў новае аблічча зямлі, на разьліў вясны. Сакавітая празрыстая зелень лісьця пырскала адроджаным жыцьцём. У зялёных лістох пульсавала разбуджаная ад зімовага сну зямля. Наліваліся салодкім сокам бярэзіны. Напаўняліся грудзі веснавым паветрам.
Зьявіліся драгія сябры: шпакі, буслы, ластаўкі. Іхны сьвіст, клёкат і пошчак вясёлкавай песьняй напаўняў поле, сад, хату, закрадаўся ў найтаёмнейшыя закуткі сэрца. Нязьмерная радасьць доўгачаканае
сустрэчы, незаціральныя веснавыя ўражаньні усё гэта лажылася шматколернай сымфоніяй на чыстае палатно ўражлівага, не закранутага яшчэ цярніной гадоў, маладога ўспрыйманьня.
На сады неба скінула зоркі ў белапенных пялёсткавых хвалях. A вочы ўсё ўзіраліся ў навакольле, стараючыся пранікнуць у тайніцы жыцьця й загадкавую сілу росту. У душу ўрываўся дзіўны хор песьняў. Бо ў што іншае можна ўняць усю красу музыкі веснавых акордаў як не ў бясслоўны пагляд вачэй і не ў маўклівую насьцярожанасьць душы? Дзе йнакш яе можна зьмясьціць і захаваць, як не на ўлоньні трапяткога сэрца?.. Ад плянаў аж роіцца ў галаве. Колькі гульняў, прастору, забавы прынесла з сабою вясна! Хлопцы, у бэрка! Хлопцы, у стракалку, у пыша, у гузікі!..
Засопшыся, з лустай хлеба ў руках (на абед ня было часу), мігаціць на вуліцы сярод крыку, гоману й сьмеху растрэсеная чупрына.
Першы выган у поле статку урачыста, цэлай сям’ёй, са сьвянцонай вярбою. Новае пужально й пуга з канчуком у вузельчыках. Пачуцьцё важнасьці, самастойнасьці й адказнасьці за даручаную справу. А галоўна новенькі ножык-цыганчык, што тата прывёз з рынку. Якіх ёмкіх сьвісткоў можна будзе нарабіць цяпер!
Увечар з поля яго, мужчыну, сутракала маці й пяшчотна цалавала ў голаў. Вячэра: цёплы сырадой з-пад цадзілка й смачная луста сьвежага хлеба. На суседзкай прызьбе адгукнуўся гармонік завіхрыстай полячкай. У паветры пахла маладым сасьняком, зялёнай травой і сырадоем...
♦ * *
Расістае летняе сьвітаньне. Із спакойнага шэравата-блакітнага неба здымала сутоньне апошнія мітусьлівыя заранкі; пасьля й само зьнікла ў недалёкай дуброве. Перапялёсы птушыны пошчак пачынаў новую раніцу. Высока над гумном серабрыўся жаўранак. Кукурэкаў і біў крыльлем певень, просячыся з куратні на двор. У хляве рыкалі каровы. На змену начному супакою прыходзілі першыя водгукі летняга дня. Цераз адчыненае вакно пракрадалася ўсё гэта на падушку й вырывала з салодкага сну. Гэтак цяжка адчыняць вочы! ГЬтак неахвота пакідаць цёплы ложак! Раптам думка, што на сенакос едуць. Нікнуў сон. Жменя сьцюдзёнае вады праганяла й ягоныя рэшткі. На сенакос! Мама, ня хочу сьнедаць! Набягу схапіў кавалак цёплае аладкі і ўжо разам з бацькам хадзіў ля конскае збруі.
Першая ўсьмешка сонца заірдзелася промнем на верхавіне высокае ліпы. Узрадаваны шпак фыркнуў уверх, акунуўся ў сонечнае сьвятло ды, зарысаваўшы невялікае кола, сеў ля свае новае хаткі. Сонечны прамень крануў чырвоны дах сьвірану. Ружовае дыханьне рас-
плывалася ў сьвежасьці летняе раніцы. Юнак з паважнай мінай сядзеў у перадку на ахапку сена, трымаючы ў абедзвюх руках пару лейцаў і цмокаючы на каня.
Краскавы мурог на ўскраі лесу, стройныя шыйкі спалоханых capHay пэрлы расы й прыемная музыка нагостраных косаў. Пасьля гарачыня, пот 1 белыя сарочкі касцоўу зелені травы. Атам цень лесу, прахалода, кіслае малако ў збанку ды зноў белыя сарочкі, струны пракосаў і пераклікі мянтушак. I ўрэшце вечар, пазалочаны захад сонца, жыцьцядайная сьвежасьць крынічнае вады ды той жа празрысты туман. Толькі саранак яшчэ ня было відаць на ўскраі лесу.
Саладкавая стома ныла ў нагах, на павеках, па ўсім целе. Сьведамасьць ператрыванага дня дадавала сілы. Збоку крочыў бацька цяжкой хадой. У паветры разносіўся знаёмы пах ягонае прапацелае сарочкі. Тата, дай я паднясу касу!.. 3 павагай на твары ён стараўся дараўняць даўжыні бацькавага кроку..
Прыйшло чаканае заканчэньне цяжкое потнае натугі летняга дня, а зь ім і сьвятая ўрачыстасьць дажынак. 3 загарэлых твараў радасьцяй заслужанага адпачынку сьвяціўся блакіт жнейчыных вачэй. Васількі ў валасох, каласы ў вянку, сноп на покуці й песьня на вуснах: „Ай, дабранач, шырокае поле, жытаядронае, ай дабранач!”
3 крыкам гусей, са стадам кароў, з пахам прапацелых твараў і з водырам зёлак шматхварбнай мазаікай спускаўся на сяло жнівенскі вечар. На купале неба павісла мігатлівасьць зораў. Пазалочанымі сьняжынкамі падалі па небе зьнічкі, уразаючыся ў задумлівасьць вечару ірдзістымі шрамамі. Вочы насьцярожана цікавалі за нясхопнасьцяй знічкавых істужак, а думкі спрагнена прасілі шчасьця й супакою.
* * ♦
Восень спачатку была сухая, цёплая. На падстрыжаных сярпамі загонах пасьвіўся статак. Бабінае лета, ухапіўшыся за верхавінкі іржышча й скібы сьвежа ўзаранае зямлі, як нацягнутыя струны восеньскай ліры, дрыгаецца ў заміраючай цяпліні сонечнага праменьня. Сям-там дыміліся пастушыныя вогнішчы й смачна хрумсьцела гарачая печаная бульба. Вывозілі гной на поле, гаралі, сеялі. Ранішняя раса рабілася халаднейшай, гусьцейшыя вячорныя туманы лажыліся на рэчку. Удзень жураўліныя песьні слаліся журбой на чорныя разоры. Высока ў небе, напаўдні, сумнымі восеньскімі зьнічкамі прападалі палоскі пералётных птушак. Зямля пачынала памалу затойваць дыханьне, задумоўвацца, зацішацца. Толькі лес не ўціхамірваў гутаркі свайго неспакойнага лісьця. Шумам ён быццам намагаўся зьвярнуць увагу на свой багаты размалёваны ўбор на пералівы бясконцых адценьняў свае пазалоты, на роскаш, прыга-
жосьць і ўпэўненасьць, зь якою ён зьбіраўся сустрэць джала сіверных вятроў, цёмных ночаў і няўмольную зьядлівасьць дажджоў..
Яму было пятнаццаць. Мінулае дзяцінства не забрала з сабой ні няслухмянасьці пакручаных сьветлых валасоў ні зыркасьці й спасьцярожнасьці вачэй, перад якімі разгортвалася ўся незразумелая складанасьць штодзённага жыцьця. Уражлівы пагляд, акрамя ясных раніцаў блакітнага неба й таёмнае зачараванасьці навакольнае прыроды, — пачаў згледжваць задуму й трывогу ў маршчынах твараў, затурбованасьць іншых позіркаў і пахіленасьць постацяў. Насьцярожаны слух лавіў акрамя дзявочых песьняў, акордаў гармоніка й бястурботнага сьмеху юнацтва уздыханьні маці, неспакой бацькавага голасу ды прыглушаныя гутаркі мужчын на вуліцы. У адкрытае сэрца, акрамя радасьці, прыгажосьці й салодкага хваляваньня пачалі закрадацца ноткі журбы, трывогі, страху.
А надварэ мокрая ноч зразала войстрымі кроплямі дажджу апошняе лісьцё. Макрыня ліпла да шыбаў, да сьцен, да страхі. Неспакойна стукалі ваканіцы. Хаты сяла, напружваючы цьмяную сьвятліню вокнаў, ціснуліся бліжэй адна да аднае, каб не разгубіцца ў поцемках. Распутаныя вятры не варажылі нічога добрага... і няшчасьце прыйшло. Жудасная вестка віхрам 1 сьцюжай уварвалася ў супакой і гармонію квола ўладжанага маладога сьвету. Зруйнавала ўсё ўшчэнт — ад хрупкасьці срэбнага інею да мітусьлівасьці летніх зораў; спаліла зіму, замарозіла лета, пакінуўшы пасьля ўсяго страшное разладзьдзе, сьляпыя вочы пусьціні, невядомасьці й страху; зьмяла бясьсьледна з твару ўяўленьня маленькі зацішны сьвет юнака.
Прыйшлі людзі з суседняга сяла. Расказалі пра разбурэньне, зьдзекі й пакуту. Гаварылі коратка, адрывіста, заціскаючы сухія вусны. Ня было агітатараў, ня было клічоў, ня йгралі маршаў і не барабанілі вушэй пусьцінёй ды хвальшам лёзунгаў. Была часіна суровых позіркаў кароткіх слоў 1 выбару між жыцьцём і сьмерцяй. Пагроза разам зь непрагляднасьцяй начы павісла над узбуджанымі стрэхамі.
Пад белай чупрынай імкліва праносіліся думкі й вобразы: жніво, першыя сьняжынкі, гармонік на прызьбе, бабка, зачараваная каралеўна й злы чараўнік. Пасьля вырасла постаць адважнага, добрага рыцара на белым кані. I як калісьці, у маленстве, сэрца напоўнілася смагай абароны слабейшых і крыўджаных. А сьняжынкі, зьнічкі ды жніўныя песьні прасілі ратунку-збаўленьня ад злога Кашчэя прасілі даць супакой сонечным прамянём, летняму вечару, шэрым стрэхам 1 змучаным ад працы людзям. I сэрца напаўнялася вялікай адвагай...
— Тата, я таксама пайду з табой!..
Дзьве постаці зарысаваліся на фоне чырвані зарыва, накіроўваючыся ў цёмную ноч на пошукі сьвятла.
№26, сьнежань 1953
ПАЭЗІЯ
Натальля Арсеньнева
Жыцьцё
Жыцьцё як бярозавы сок, Жыцьцё як салодкая брага: П’еш, п’еш -
і, маўляў хто урок, шчэ горшая чуецца смага. Ледзь верасень, спрытны каваль, У медзь закуе далячыні, — Нам хочацца ўжо, каб трава Ізноў зелянела ў лагчынах. Ледзь цёплаю сіняй плясьне Вясна па марцовым рызманьні I вецер пазьлізвае сьнег, — Зноў сьняцца нам восень, туманы. Адразу жадаем абняць Мы ўсё (не пакінуць нічога!): Прасьцяг каласься, і сасьняк, I бездані неба сівога.
3 кульгавай, гугнявай нудой Сустрэцца цяпер цяжкавата. Ня зьвіць ёй між намі гняздо, Калі зноў на вуснах гарматы, Калі не ўтаймуеш бяды, Хоць сэрца жывое ёй выймі, А лёс —
мо ізноў на гады Сыноў разлучыў із Радзімай... Ня дзіва, што п’ецца, як сок, Сягоньня штодзённасьць, як брага. Ды, быццам знарок хто урок, Шчэ горшая чуецца смага.
№11, ліпень 1948
Слава
Добра жыць на зялёнай зямлі 3 сэрцам простым, малым, чалавечым, Расьцьвісьці, 1 зярнят насьпяліць, I у вечнасьць сплысьці, як лісьцё.
Ня ўзірацца ў блакітны туман Недасяжных, далёкіх сузор’яў, I уцехі, і крыўды прыймаць Із пакорай, як гнецца трысьцё.
Але гора таму, у каго He на меру прыкроена сэрца, Ў кім адвечны шутае вагонь, Хто й памерці ня ўмее, і жыць, Хто ня стоміцца загрудзі браць Наймацнейшых, каб лёс наш палынны Ўрэшце вывесьці хіба ж пара! На гасьцінцы
з вузенькіх сьцяжын.
Гора тым, хто сьніць сінь далячынь Непазнаных, усьпененых мораў Хто імкнецца зь зямлі уцячы У міжзор’і, хай трапіць на дно.
Сто раз гора таму, хто сваіх Любіць болып, чымся собскае цела, Каго пенным віном не ўпаіць На вясельлях
чужых шаптуном.
Адно дзіўна, што славяць здаўна He пакорных, што гнуцца ад стомы. He таго, хто насыіеліць зярнят I лісьцём скіне душу сваю. Казак, песьняў аб гэткіх няма. Hi цымбалы аб іх не зазвоняць, Hi дзяўчаты, зару пераймаць Ідучы на загон, не сьпяюць.
He, пяюць у нас славу чамусь Тым якраз, каму мрояцца ўзвышшы, Хто ня ўграз у жыцьцёвую муць, Дзід ня крышыць за скрабы зямлі.
Пяюць песьні у нас аб сьвятых Змагарох, палымяных, шалёных Пераможцах, паэтах аб іх, аб натхнёных.
мы славу сплялі...
Хай жа шчасьцем красуе зямля Тым, із сэрцам малым, чалавечым, Хай цьвітуць і зярняты сьпяляць, I у вечнасьць сплываюць зь лісьцём. Мы глядзелі,
і будзем глядзець У туманы няўхопных сузор’яў I ня будзем з пакорай цярпець Злой дакоры, гнучыся трысьцём!
№12, жнівень 1948
Ўільям Шэксьпір
Пераклад:
Нтальля Арсеньнева
Рамэо і Джульета
Пралёг
Два роўна слаўныя рады Вэроны можнай 1 прыгожай Гарэлі з роду ў род гады Злабой важкою і варожай. Штораз сутычкі ды баі Між іх успыхвалі пажарам. 3 нутра радоў зацятых тых Жыцьцё ўзяла каханкаў пара. Іх, варты жалю, горкі скон, Што змыў старую варажнечу, Каханьне, грознае, як Кон, Бацькоў нянавісьць, што навечна Адно дзяцей спыніла сьмерць Мы вам пакажам за часіну. Цярпліва ж слухайце цяпер, Вам дагадзіць вось наш намер.
Сцэна ля балькону
(Дзея 2-я, сцэна 2-я. Сад Капулетаў.) (Уваходзіць Рамэо. Угары ў вакне зьяўляеццаДжульета.)
Р а м э о: Што за сьвятло успыхнула ў вакне? Вакно-усход, мая ж Джульета сонца!
Ўзыйдзі ж, о сонейка, і месяц пагасі.
Гпянь, ён зьбялеў, пабачыўшы зіхценьне Твае красы. Зайздросны ён, бо ты Шмат прыгажэйшая й за месяц і за зоры. Ня будзь ягонай, скінь убор зялёны, Вэсталкавы для дурняў гэты строй, Але не для цябе, маё каханьне, Ўладарніца мая, Каб ведала ты, хто ты для мяне.
Хоць і маўчаць гавораць твае вусны, Пытаюць вочы... й я ім адкажу. Адвагі стане мне, ды ня зы мной гавораць Агні яе вачэй дзьве зоркі з вышыні, Зырчэйшыя за ўсе сузор’і ў небе, Заміж якіх тут сьвецяцца яны. Ці зоры на твары, ці ў небе вочы He распазнаць... Нашто праменнасьць зор, Калі твой твар, як сонца зьзяе, I дзіў, што не пяюць птушыны 1 што ноч Ня згасла, не зьбялела ўжо даўно.
Шчаку яна паклала на руку.
Хацеў бы я пальчаткаю быць ейнай Каб гэтую шчаку крануць...
Джульета: На жаль!
Р а м э о: Яна гаворыць штось! О, мой анеле, ты Ўначы зьявілася над галавой маёю, Як здань зь нябёс на крылах залатых, Што дзівіць і чаруе нас, сьмяротных, Калі імкне яна між леных хмар I гіне у паветры зь ветрам лётным.
Джульета: Рамэомой, паштоРамэоты? Зрачыся бацькі, прозьвішча зрачыся... Калі ж ня хочаш, прысягні, што любіш I з Капулетамі навечна я парву.
Р а м э о: (ціха) Ці аказацца мне, ці слухаць мо яшчэ?
Д жул ь е т а: Адно тваё Імя-мой вораг люты.
А сам ты любы мой і ўсё, а не Мантэг. Мантэг жа ня рука 1 не нага й ня палец. He галава ці штось яшчэ... Мантэг імя. А што гэта імя? Ці ж кволая шыпшына, Хай назавецца йнакш салодкі зьменіць пах? Так і Рамэо мой; каб як іначай зваўся, Каханым для мяне застаўся б і тады.
Дык, любы мой, адкінь сваё імя, якое Зусім ня ты, й вазьмі мяне усю...
Р а м э о: Лаўлю цябе на слове я... Скажы мне: „любы” I я забудуся даўнейшага імя.
Джульета: Хто ты такі, што пад заслонай ночы Падслухаў тайніцу маю...
Р а м э о: Хто я?
Ня ведаю і сам цяпер я, як завуся.
Даўнейшае імя я зьненавідзеў, бо Ня любіш ты яго... і собскі подпіс Гатовы я парваць...
Джульета: Ня чула я ўсяго.
Што ты казаў, але пазнала голас. Рамэо ты, Рамэо і... Мантэг.
Р а м э о: Ня ён 1 не Мантэг, калі так хочаш.
Джульета: Як трапіў ты сюды, чаго прыйшоў? Высокі мур вакол, яго не пераскочыць.
А ты Мантэг. Тут сьмерць чакае на цябе, Калі хто з родзічаў маіх сустрэне.
Р а м э о: На крылах любасьці пераляцеў я мур, Ці ж ведае каханьне перашкоды?
Яно ўсяго патрапіць дасягнуць.
I навет родзічы твае яго ня зломяць.
Джульета: Сустрэўшы тут, яны цябе заб’юць!
Р а м э о: Жыцьцё і сьмерць мае ў тваіх вачох, ня ў іхных
Мячох... Зірні з каханьнем на мяне I абаронены я буду ад благога.
Джульета: Яне хачу, каб ты сустрэў іх тут!
Р а м э о: Прад іх вачыма ноч мяне схавае. Кахай мяне, і я забудуся на ўсё, Бо лепш сканаць ад іхнай ненавісьці, Чым жыць бязь любасьці тваёй і безь цябе.
Джульета: А хто прывёў цябе сюды, скажы.
Р а м э о: Каханьне, што казала мне сачыць Цябе ўначы і памагло знайсьці.
Я не марак, але, каб ты была за сьветам, Паплыў бы й я туды цябе шукаць.
Джульета: Мой твар акрыты маскай змроку I ня відаць, як ён агнём гарыць Таму, што ты падслухаў, што у цемры Казала я... Ды дось хавацца і хлусіць.
Мяне кахаеш ты. Я ведаю, ты скажаш, Што так, і я табе паверу. Прысягнеш I засьмяюся я... 3 прысягі закаханых Сьмяюцца нат багі... О, любы мой, Скажы, ты запраўды мяне кахаеш? Але ня думай, што мяне так лёгка ўзяць, Бо накш нахмуруся, скажу і „не” й „ня трэба”. Тады малі, прасі, а рады не дасі...
Ну, а папраўдзе, я, Мантэг мой любы, Цябе люблю занадта, й мо таму I гэткай лёгкадумнаю здаюся.
Але дарма, што так, табе я буду вернай, Вярнейшаю за тых, што ўмеюць хітраваць. Хацела й я маніць табе, ды ў цемры Схаваўшыся, падслухаў ты мяне.
Таму прабач маю уступлівасьць, пакору, Праз гэта я цябе ня буду менш кахаць, Чым здрадзіла табе ўжо ноч глухая...
Р а м э о: На месяц блаславёны прысягаю, Які малюе срэбрам гольле дрэў...
Джульета: He прысягай на месяц, на нясталы, Дванаццаць раз на год ён свой мяняе твар, А я хачу кахаць бязь зьменаў і настала.
Р а м э о: На што ж мне прысягнуць?
Джульета: He прысягай зусім, Ці на сваю прыгожасьць прысягні мне, Што богам сяньня сталася маім, I я паверу мо.
Рамэо: Калі каханьне...
Джульета: He прысягай!
Хоць добра мне з табой,
Ня цешуся я з гэтай дзіўнай ночы. Яна няўзнак, так хутка надыйшла, Маўляў маланка, што ужо і згіне, Пакуль „маланка” здолееш сказаць. Дабранач, любы! Хай каханьня краска, Што сяньня зацьвіла між намі, расьцьвіце Празь лета цёплае у наквець залатую. Дабранач, любы, хай спакой сьвяты, Які я чую гэт (паказвае на сэрца), пачуеш сяньня й ты.
Р а м э о: Неўзнагароджаным ісьці я маю?
Джульета: Якое ўзнагароды ты чакаеш?
Р а м э о: Я прысягнуў, 1 ты ў каханьні прысягні.
Джульета: Прысягу я дала раней, чымся прасіў, Ды я вазьму яе ды прысягну нанова...
Р а м э о: Навошта ж забіраць яе назад, дзіця?
Джульета: Каб раз яшчэ табе, каханы мой, аддаць. Хачу адно таго, чым уладаю
I шчодрасьці маёй няма мяжы, Як мору меж няма, як меж няма каханьню... Чым больш люблю, тым больш яно баліць, I шырыцца й расьце...
М а м к а: (кліча з глыбіні) Спадарычна Джульета!
Джульета: Мяне хтось кліча. Дык бывай, бывай! Іду ўжо, няня. Любы мой Мантэг, Чакай, ня йдзі, я выйду да цябе! (выходзіць)
Р а м э о: Багаслаўлёная, дзіўная ноч. Баюся, Што гэта толькі сон. Занадта добры ён, Каб праўдай быць штодзённай.
Джульета: (варочаецца) Тры словы, любы мой, і добрай ночы:
Калі мяне кахаеш ты папраўдзе
I хочаш сабе узяць за жонку, раніцой
Прышлі праз пасланца майго мне слоўка, Дзе і калі з табой мы возьмем шлюб...
Табе да ног тады я долю пакладу
I ў сьвет пайду з табою, мой каханы.
М а м к а: (за сцэнай) Спадарычна!
Джульета: Іду, іду!... калі ж няшчыры
Ты тут зы мною быў, пакінь мяне адну
3 маёй тугой...
Р а м э о: На шчасьце прысягаю...
Джульета: Дабранач сто разоў, мой любы, мой каханы. (выходзіць)
Р а м э о: Ды горш, сто раз цяжэй, чакаць сьвітаньня.
Да любага ляціць каханьне, як ад кнігі
Лянявы вучань, ад яго ж, як да яе... (выходзіць) (зьяўляецца Джульета)
Джульета: Рамэо мой, калі б я голас мела, Якім сакольнікі склікаюць сакалоў, Каб мог цябе прынадзіць...
Нявольніцы нясьмелай голас маю
I рэхам дарагім мне гор не скалыхнуць, Бо йнакш захрыпла б я, гукаючы: „Рамэо!”
Р а м э о: Мая душа мяне па йменьні кліча, — Як серабраны звон зьвініць той кліч, Чароўнай музыкай мой слых калыша.
Джульета: Рамэо!
Р а м э о: Любая!
Джульета: Калі мне да цябе Паслаць хлапца ураньні?
Р а м э о: А дзевятай.
Джульета: Ну, добра.
Дваццаць год да раньня йшчэ чакаць. Забылася я штось, чаго цябе вярнула.
Р а м э о: Дазволь стаяць пакуль ня ўспомніш...
Джульета: Я забудуся ізноў, каб ты стаяў тут вечна. Так добра мне з табой...
Р а м э о: Я застануся тут, Каб ты забылася ўсяго, ўсяго на сьвеце!
Джульета: Сьвітае ўжо. Ты мусіш адыйсьці.
Ах, каб ты быў прывязанай да пальца Дзяўчынкі птушкай, каб цябе магла Я адпусьціць крыху, а там ізноў як вязьня Закутага ў ланцуг, раптоўна прыцягнуць, Зайздросная аб волі для птушыны.
Р а м э о: Хацеў бы быць я птушкаю тваёй.
Джульета: Ія хацела б гэтага, каханы, Але пяшчотай я замучыла б яе...
Дабранач! Так, салодкі сум растаньня.
Разьвітвацца з табой жадала б я да раньня. (адыходзіць)
Р а м э о: Хай супакой цябе утуліць 1 спаўе.
Сьпі, любая, і сьні у сьне.
Я ж да айца цяпер пайду сьвятога, Скажу яму усё... Хай просіць рады ў Бога. (выходзіць)
№ 25, жнівень 1953
Аркадзь Будзіч
Над магілай герояў
Вы сэрцы гарачыя несьлі ў ахвяру Радзіме каханай.
Яны палымнелі, як сонцы, агнём непагасным, сьвятым. Ў паходзе Вы ранілі іх, каб Народу гаілася рана, Арліным узьлётам быў марш Ваш змагарным, стальным, маладым.
Ў змаганьні за Волю ня зналі Ваш гарт і адвага граніцаў, Аб сьмерці ня думалі Вы: для Вас ня было болып яе. Жаданьне быць вольным, як колісь, бурліла жывою крыніцай;
Забранаму роднаму Краю Вы жыцьці панесьлі свае.
Ў крывавым, няроўным змаганьні
Вы гінулі сьмерцяй герояў,
Сьцягі ж Вашы несьлі праз буру далей сакалы-змагары.
Зь нястрымным парывам наперад,
Народу да зьдзейсьненьня мрояў, Ішлі зь непахіснаю верай за Волю у бой на зары.
Няхай жа спакойным і ціхім Ваш будзе спачын у магіле, Бо сэрцы і ў нас палымнеюць агнём непагасным, сьвятым.
Сьцягі Вашы ўзьняты ізноў, мы верым у собскія сілы, I полымя Волі распалім у нашым Краі Залатым.
А сяньня над Вашай магілай прысягу складаем прад Богам: Загінем і мы у змаганьні ці навалач выганім прэч!
У бой пераможны мы пойдзем па Вашых, героі, дарогах, За Вашую сьмерць мы адпомсьцім, бязьлітасным будзе наш меч!
№7, 25 сакавіка 1948
Дзяўбі!
/У шахце/
Зьмяшаўшыся з вуглём, ляглі Біыбы цемені густыя, ліпкія. Каменьне моўчкі сьлязой усхліпвае Мо жаліцца на штось зямлі?
I ціха-ціха, як...
He! Ўжо рушыла!
Ускалыхнулася, кімсьці ўзварушана, Ўздрыгнула у трывожным сьне цемень. Піядзі!
Вунь ідуць!
ГЬй, хто там?
Чуеце?!
Чаго, двуногія, вы тут вандруеце? Куды нячысьцікі вас нясуць?!
А там на нявідомых хвалях Ўзьнімаюцца то ўверх, то ўніз, Плывуць гуськом адзін, другі, I прыбліжаюцца з аддалі агеньчыкі.
Ня крычы: не спалохаеш У іх вачох зацятасьць сьвеціцца. Жывой пілою у сьцены ўрэжуцца, I задрыжыць зямля, завохкае.
I бязьлітасна нутро
Старое зямлі крышыць
Упарта, безь перадышкі Дабіваецца ў ядро сталь.
А ў рогаце дзьвюх стыхіяў Чуваць:
„Дзяўбі! Дзяўбі! адчыніцца, Бо цяпер хто спыніцца, Тому будуць вякі ліхія!”
Познай сутычкі скончыўся гром, На нявідомых хвалях то ўверх, то ўніз, — замільгалі
I паплылі
адзін, другі гуськом агеньчыкі.
Зьмяшаўшыся з вуглём, ляглі Гпыбы цемені густыя, ліпкія. Каменьне моўчкі сьлязой усхліпвае Мо жаліцца на штось зямлі?
№8, красавік 1948
Наша хата у самым цэнтры вёскі „Наперад!” -у адказ спадару М. В.
Mae сябры, супольнікі у працы, Штурмуййе будучыні аванпосты! Мы звыклі перашкодаў не баяцца яны спрыяюць нашаму узросту.
(3 паэмы „I пурпуровых ветразей узьвівы” Ўл. Дубоўкі)
He падбіраем мы нядоедкаў гадоў, і песьня нашая на студзенскім марозе расьцьвівам пеніцца сярод сьнягоў, Ільдоў і плавіць іх на ўхабістай дарозе.
Мы й не маўчым хай мёртвае маўчыць! і з б о к у не стаім, як гэта іншы ўмее...
Усё выходзіць нейк ці сонца зіхаціць, ці ў твар сячэ зласьлівая завея, —
да Сонца нашага мы крочым напрасьцяк, і на загуменьне ніхто з нас ня выходзе, хоць там мо й зацішней, мо й не даймае так, стыхія ж наша ў гэткім вось паходзе!
Каб дух захватвала шуганьне ў далячынь!
Каб супраць ветраў ветрамі нясьціся! Па сонца яснае мы, зьнічам лятучы, яго дастанем з найвышэйшых высяў!
Нам на раду было напісана: ня тлець на панадворку трэсьсьем сыраватым, а ў высях зорыстых гарэць...
не! палымнець! у цэнтры вёскі збудаваўшы хату.
I зь вёскаю усёй ня можам мы ня жыць: урэшце жыць на гэты сьвет прыйшлі мы! А хто ж дастане скарб, што пад замком ляжыць? Каго, калі ня нас, хвалюе лёс Радзімы!
Палёту ж ня стрымаць ні вам, ні нам самым, бо моладзь будзе моладзяй заўсёды!
Цяпер н а ш час гарэць і ў песьнях мы гарым, каб ня спускаць пасьля вачэй перад Народам!
Шугайце ж, ветры, ў даль хутчэй...
хутчэй!
Зьвінеце сталяй, песьняў адгалоскі! таму, што маладосьць іскрыцца ў нас з вачэй, што хата наша -ў самым цэнтры вёскі!
№11, ліпень 1948
Гімн змаганьню
Што аб стрэхах пяяць саламяных
I аплакваць іх песьнямі нуднымі, — Калі сяньня зямлянкамі бруднымі Яны ў землю жыўцом закапаны!
Што пяяць, што шырокія гоні
Мы пакінулі дзесь недажатымі, — Калі сяньня над імі гаратыя Ланцугамі іржавымі звоняць!
Што пяяць аб прасторах Радзімы, Аб гасьцінцах шырокіх, бярэзінах, — Калі лісьце зь бярозак падрэзаных Расьсяваюць сібірныя зімы!
He! Ня час на такія нам песьні, Век суровы цяпер, сэрцы дзікія. Выбар толькі адзін: волю выкаваць Ці ў чужыне ганучаю сплесьнець.
Гімн змаганьню! вось песьня на сяньня! 3 нашых путаў яна нарадзілася, Зьнічам вогненным з турмаў прабілася Й мусіць зьнішчыць няволю дазваньня!
He адны мы нас тысячы вояў:
Маладых, не знаёмых з пакораю, Няустрымных, змаганьнем ня змораных, I з гарачай, адданай душою.
Мы й ня першыя кажнае сэрца, Што радзілася птушкаю вольнаю У змаганьні з мацнейшымі здольнае, Хоць прадчасна, ды вольным памерці.
Калі ночы ёсьць мусіць быць Раньне! Мусім крыўды зьлічыць векапомныя! Дык жа чуйце вы, сэрцы нязломныя: Гімн змаганьню! вось песьня на сяньня! №13, верасень 1948
Ідэя
Зроджана ў жорсткіх намогах Сьмерцяй узбуджаных сіл. Ты шугані па разлогах Сьвежых, як сьлёзы, магіл. Зроджана ў нашым улоньні Ў імя ахвяраў сьвятых, Ты, як той коньнік Пагоні, Бі, каб ня стала сьляпых! Зроджана ў порасе, дыме Стыкам жалеза й крыві, Ты, у апошнім уздыме, Ноч на кавалкі парві! Пэткай цябе захаваем Сэрцам да бурных дзяньніц. Ты залунаеш над Краем Дотыкам сьвежых крыніц.
Будзем пад неба ўздымацца Й верыць, што ўчуе нас Бог. Станем змаганьнем і працай Часткай тваіх перамог.
Праездам праз Two Gates
Пранясьліся й сюдой два гады. Гостэль скончанай казкай застыў.. Пазнаю нашых буцаў сьляды I рапсодыі чорнай матыў.
Нек бяздушна...
Ліхтарні ўсе сьняць Па дарогах нязбыўныя сны. У сьвятле іх, як пэрлы, зігцяць Кроплі поту і дзьве вясны. 26X111951 №24, студзень 1953
Адказ
Кажаш, у нас няма „блакітнае” крыві...
Выбач, а што гэта за аштука — „блакіт”?
Адкажы мне шчыра, душой ня крыві Хацеў бы пачуць я й пра гэты міт.
Бо шмат я мітаў на шляху чуў, шмат:
Аб бядоце чуў, аб лапцёх, аб зрэб’і...
Імі ў нас пярылі, як з гармат.
А мы ўсё гэта на сьметнік згрэблі.
Нам не блакіт кроў важна.
Дай Божа іншым у нас ёсьць яна.
Яе калісьці звалі сярмяжнай, А мы яе чэрпалі з крыштальнага дна. Шэр мусье*, наш блакіт не з тваіх. Ад балота не бляднее шафір.
На жарасьцьве дарог і ў туманох густых
Яго шквал ушляхотніў, а ня зэфір.
1951
*Паважаны спадару (па-французску)
Некаторым
Вы ўсе разумныя.
На тысячу хваробаў
Дзьве тысячы парадаў у вашай галаве.
Вы языкамі родзіце мярцьвячыны мікробы I ў дамавіну гоніце усё, што йшчэ жыве.
Вы ўсе ахвярныя.
Для бацькаўшчыны й справы Ў вас сьліны шмат ды словаў.. безьліч слоў.. Калі ж свой топіцца, вы там, каб зьлева й справа Яго ахвярна ахрысьціць вяслом.
Вы ўсе чульлівыя.
Вам пахвала й абраза Ўзбуджае радасьці й нянавісьці раку. Ды толькі сэрца вам ня дрыгнула ні разу, Калі да вас хто з просьбай працягнуў руку..
Вы ўсе сьвятыя.
Топчацеся ў сьвеце, Ад зайздрасьці сьляпой бялее вока вам.
3 надутых масак вашых чысьцінёю сьвеціць Крыклівы хвальш 1 чэрствых душаў хлам.
„Хто злосьцяй цяжарыць, той здраду спараджае” Ад злосьці ж страціў воблік ваш чалавечы род.
Навокал пырнікам і сьпелым ураджаем Асоціцца зьядлівы ваш прыплод.
Вы ўсе нявінныя.
Разводзіце рукамі,
У рукавы піхаючы нявінную ману..
I цяжар гэтых слоў вы пусьціце, як камень, Зь нянавісьцю ў суседа, каб скроні ня мінуў.
1953
№26, сьнежань 1953
Адзіны верш Алеся Бярозкі („Мой шлях”), зьмешчаны ў „Наперадзе”, гл. у Х-м разьдзеле („Запаветы”).
Цімох В.
Вуглякопы
Агні рухомыя мільгаюць, Агні жывых фігур у дзень. Іўстую цемру праразае Жаўтлява-зьнічкавы прамень.
Хоць дзень чарней вугальнай ночы, Хоць большай цемры не знайсьці, Спаткаць тут можна тых, што крочаць Ўвесь час наперад у жыцьці.
Прарэзаць пласт вугля густога, Прабіць тунэль да новых пліт. Ну й што-ж! Праз гэткую дарогу Прыйдуць яны да мэт сваіх!
№8, красавік 1949
Паўло Дванаццаты
Дарогі
Дарогі нашыя ляглі: Мая наперад, у чужыну, ТЬая на роднай нам зямлі Чакаць мяне... бо я ня згіну!
I цяжкая ты безь мяжы
Лягла празь ямы і балоты, Неспадзяваныя крыжы
I бег на муры сьмерці доты... Дзе-ж твой канец? Вядзеш куды? Ці хутка кончышся? пытаю... Замоўкнуў гром, прайшлі гады, Ау адказ гучыць: „Ня знаю!”
Дарогі нашыя ляглі:
Канец тваёй у сумнай хаце, Мая ў далёкія краі,
Каб там па шчасьці сумаваці.
№4. 1 лютага 1948
Лясная Кветка
Вершы з Бацькаўшчыны
Яшчэ ня час
Яшчэ ня час, 1 я яшчэ ня сьценем, ізноў жыцьцёвы разьбіваю стан; яшчэ ня час, яшчэ паведамленьня аб маёй сьмерці вецер не паслаў.
Яшчэ ня час, хоць восень горка плача 1 да зямлі бярозам косы гне, ў глыбокай цьме канца жыцьця ня бачу 1 гэта жаль асеньні не па мне.
To не па мне асіны ломяць рукі, ў паўночных ветраў просячы цяпла асеньні дзень канае доўга ў муках і горкі дождж сьлязьмі кранае шкла.
Яшчэ ня час, хоць хочацца спакою, як гнаны ветрам на чужыне ліст, прыпасьці б так гарачай галавою на вечны сон да роднае зямлі.
Яшчэ ня час, яшчэ на бездарожжы бяздольных болып, як ў маім сэрцы ран, трэ песьні віць для іх із польных рожаў, ўспаміны ўзьняць няхай агнём гараць,
і цешаць тых, якіх ня цешыць неба. Уплятаю сэрца разам у вянок
і ў цемру дзён, дзе шчырай песьні трэба, пашлю і я крылатую здалёк.
Яшчэ ня час прасіць у Бога сьмерці, калі ў бядзе чакаюць брацьці нас, калі ня згас агонь дабра у сэрцы для родных ніў, дык паміраць ня час...
Ясьнейшых дзён у Бога дачакаем і пройдзе час нялюбасьці і зла.
О, знай тады, што для Цябе, мой краю, мой шматпакутны, для Цябе жыла...
Удар
Учора сурова падбілі мой лёт, песьні паранілі яснае крыльле; гэтак часамі вясною гальллё бура шалёная глуміць і хіліць.
Заўтра мо болыпы, страшнейшы удар целам маім страсяне чалавечым.
Потам пакрыецца змораны твар, гледзячы сумна у вір небясьпечны.
Толькі мой вольны ня зломіцца дух, Божая іскра у целе бязрадным.
Голаў узьняўшы -1 ў цемру пайду; сэрцам у неба пытаюцца праўды.
Чужыя хвоі
Пад чужым небам шапочуць хвоі, дзіўную песьню штодня тут чую. Пытаюць ціха, скуль я і хто я, адкуль прыходжу, па чым сумую.
Стромкія хвоі чужога краю, добра мне голаў аб вас аперці.
Вецер аб долі ж хай ня пытае словам ня скажаш таго, што у сэрцы.
Словам ня скажаш аб тых цярпеньнях, што сум на душу пластамі сьцеле, што сонца крые магільным сьценем, а расказаць вам вы пасівелі б...
Лепш загудзеце, сумныя хвоі, вольна, свабоднавы ж бо ня людзі... Зялёным сумам сэрца ўспакою, ад вольнай песьні лягчэй мне будзе... №25, жнівень 1953
Кір
Любоў 1 праўду я бяру за шчыт і зь імі йду бясстрашна ў цяжкі час. Я не пяром, а гастрыём душы, пішу крывёй счарнелаю да вас.
Жалобны кір над маім прошлым лёг. Ня чую больш матулі цёплых слоў на вуснах ёй заціх апошні ўздох, як тысячам замучаных рабоў..
Равы братоў цяжкія сёстраў дні, страшэнны боль апошніх бацькі год, людзкія душы, сёлы у агні, а на крыжы замучаны народ.
Хоць неба сяньня строгае маўчыць, я ў адраджэньня веру ясны цуд.
Любоў і праўду свой магутны шчыт ўздымаю сьмела прад панамі пут.
Ня страшна мне іх мсьцівасьці і кар, бо ў маім сэрцы вера, ня сумлеў, ў маёй душы ня попел, але жар, ў маіх вачох ня сьлёзы, але гнеў..
У васеньні дзень
Іду ціхім, асунелым садам. Нат лісьце вецер ужо аднёс, толькі, як жменя буйных сьлёз, вісіць галінка вінаграду.
Над траў зялёным вадападам ня чэшуць вербы сваіх кос, ня вабіць ліпа мёдам кроз, ня кліча груша сесьці радам.
Ня белы бэз пахучым чадам, а на кустох зацьвіў мароз.
I градам буйных горкіх сьлёз зьвісае жменя вінаграду.
№26, сьнежань 1953
Алесь Салавей
(3 кнігі „Вянкі”)
Маладосьць
Найпершы парыў абяскрылены штормам імгненным.
I досьвітку ўсьмешкі ахінены дымам ваенным.
А даль, як і ўчора, туманіцца тропам цярністым...
Ідзе не барвоваю раніцай змрокам імглістым.
Так рана ў даросласьць канодныя кінула косьці.
Мінае княі непраходныя без маладосьці.
Ды як перад ёй ні туманіцца шлях непаўторны вяшчуе наступную раніцу промень вячорны.
1945
* * *
Аб табе успамін найвышэйшая ўцеха, неўтаймованы боль і надзеяў прачын.
I заўсёды ўва мне адгукнецца, як рэха, аб табе успамін.
I ня гасьне зы мной, і пад сонцам праводзіць да наступнага дня да прасьвяды зямной, а як ноч праміне па зараньні ўзыходзіць і ня гасьне зы мной.
1947
№16, студзень 1949
* * *
Хочацца плакаць стрымваю сьлёзы, болю ня ўсьцішаць яны.
Стромкія хвоі. Ніцыя лозы. фэчкі. Пшаніцы. Ільны.
Зь імі, над імі стройная постаць вёснаў ня йдзе спатыкаць: цяжка ў няволі стан ёй выпростваць, цяжка мяне прычакаць.
Толькі б убачыць сьлёз ня стрымаю (хто іх тады не пралье?).
Зь імі назаўтра радасьць хаваю я не праплакаў яе.
1947
* * *
Ой жа хітруньніца якая выгляд нясьмелае дзяўчынкі...
Ланяй нявінная ўцякае дзе ж там шчасьлівыя абдымкі?
Цяжка ня ўгонішся за ёю.
Як жа няўлоўную спаймаю?
Раптам павольнаю ступою бег свой суцішвае ля гаю.
Блізка далёкая так блізка.
Ой жа і хітрасьці ў дзяўчынкі!
Гасьне суклоннае агніска.
Будуць шчасьлівыя абдымкі.
1945
№17,люты 1949
* * *
Дабрыдызень, мая зарніца!
Дасьпела твая пшаніца. Прынось жа свой серп хутчэй, і ніве цяжар з плячэй.
I сноп ты, зажаўшы, зьвяжаш, пры працы мне шмат ня скажаш.
А вечар дыхне з лагчын пачую: „Цяпер спачын”.
1945
№21, жнівень 1949
У. Сноп
* * *
Я кахаць Цябе ніколі не пакіну: Маё сэрца сэрца ТЬайго частка.
I дарма, што на чужыне гіну Чую ўсьцяж агонь бязьмежнай ласкі.
Беларусь! Радзіма дарагая! Цьветны сад зялёных пышных вёснаў, Ты мяне ў выгнаньні захаваеш, Ад вятроў сьцюдзёных долі злоснай.
Дай мне выпіць водар Твайго чару I палын гарачых сьлёз Ttealx, Мукі спаленых жывымі у пажарах, Сьлёзы выгнаных на зьдзекі да чужых, Дай злажыць жыцьцё Табе ў ахвяру, — Для жыцьця Твайго і праў сьвятых!
№13, верасень 1948
Маме
Мама,
прывет Тёайго сына прымі, Што ў далеч Табе пасылаю Ад сэрца, што ўсё у агні Ў чужыне ламом дагарае... Ты знаеш Цябе я пакінуў, Пайшоў ваяваць за бацькоў За лёс, за жыцьцё, за краіну Панёс я гарачую кроў.
Мама,
Ты ўсё мне прабачыш; Ты маці мне, я Табе сын, I прымеш із сэрцам гарачым Бадзягу з далёкіх краін.
Зьняверыўся людзям 1 сьвету. Іўт мой дагарае бел-дзень. Ты толькі у цемені гэтай Мне сьвеціш, нібы той прамень.
Мама,
мо сына ня ўбачыш... Мо сын не пабачыць Цябе — Каханьне ж сьвятое наша Сьвятым у вечнасьць прайдзе. №14, верасень 1948
Пётра Сыч
1944-1945
Сяньня зьдзерла ты апошні каляндарны лісьцік I укінула ў кошык забыцьцю ў неразьвейныя сьцені. Напэўна твой позірк дагледзеў у далях імглістых, Што Новы Год зьдзейсьніць нашы лятуценьні.
Аўвечар, на балі, калі адстукае поўнач, Пад шум пажаданьняў пустых кавалераў Ты ў сёмым небе будзеш, крыкнеш з чаркай поўнай: „Хай жыве Новы Год наш вястун лепшых эраў!..”
Ды табе цьвярджу я: „ГЬта толькі гульня сымболяў, Пустэча слоў, калямбур, што нічога ў сабе не хавае; Шматок надзеі таму, хто змагацца ня здолеў, Хто баіцца цярпеньня, каго сьмерць лякае.
Мне ж ніякая змана ў думках ня блісьне, Як машына, абыходжу пазыцыі бліжай; Чакаю, покуль куля нямецкая сьвісьне, А сьмерць апошні каляндарны лісьцік зьніжа.
1I1945
Riolo, Italia №24, студзень 1953
♦ * *
Лета ўжо золак. Вясна заціхае. Адпеніўся бэзу упойны шампан. Апошняя сьвечка ў лісьці дагарае, Як згаслы падсьвечнік цямнее каштан; Салавей дапявае апошняе скэрца. Расходзяцца госьці. Скончаны баль. Лета гарачае выстудзіць сэрца.
Ісьці неахвота...
Так жаль вясны! Жаль... На раньнюю пожню сьпяшаюцца жнеі, Ня выйду я зь імі няма чаго жаць: Нажаль, я нічога вясной не пасеяў, Таму і жніва неахвота чакаць.
Вясна мая бурай ліхой пралятала Цэымотнаю бурай, стыхійнай, жывой, Ды толькі шкада, што тэй буры нястала I сяньня цярушуся шэрай імглой...
21.5.1953
Васеньнія лірыкі
Пуста і сумна. Пад нагой Сухіх лістоў шапочуць кучы; Страсае шопат іх душой Галосным рэхам 1 балючым. Ад сіняй пены верасоў Ня вее ласкай ні пацехай; Плач пералётных журавоў Зноў у душы адбіўся рэхам. Позірк ірвецца за Дунай; Душа ў настальгіі сьмяротнай, Насустрач журавом, у Край, Ляціць дарогай паваротнай. Як добра, што ў глыбокі мох Беспаваротна кануць сьлёзы, Што сьведкам іх быў толькі Бог Ды сумна-ціхія бярозы.
Бярозы плакалі са мной, Як непацешаныя ўдовы, I ўспаміналі, як вясной Быў сьвет вясёлы, каляровы. Сьлёзы іржавыя бяроз Вецер хапаў разносіў дзесьці. Як добра, што маіх ён сьлёз Ня мог сабраць 1 ў даль панесьці! Пашто нячулы жорсткі сьвет Меў бы сьмяяцца, поўны злосьці, Што плакаў я, быццам паэт, Па вясьне, шчасьці, маладосьці?
7.10.1953 Пасаў №26, сьнежань 1953
Масей Сяднёў
Годзе
Нязьдзейсьненых слоў ужо годзе і думку сьлюнявіць пры чарцы. Як цяжка што-небудзь даводзіць, яклёгка спрачацца...
Аб лёсе мы толькі мяркуем свае ж прывучылі мы сэрцы хадзіць па здабычу цяжкую на сіле кароткіх інэрцый.
А мэта як грозная бомба гатова вось-вось разарвацца.
I пушыць нас, быццам ад бобу, ад слоў і ад мляўкае працы.
А бацькаўшчына і радзіма смачная і даўкая костка і сяньня йшчэ кадзіць кадзілам зь сьвяточна убраных падмосткаў. 1948 №12, жнівень 1948
Ад сьцюж, ад зор, ад ночы
Баюся тых дарог, што я прайшоў аднойчы: яны з напрамкаў трох: ад сьцюж, ад зор, ад ночы.
Пад’юджвалі ісьці паіць вадой гнаявай. Я ж ня прыпомню, ці было хоць што на яве.
I славячы камлі хваін, і пух гусіны, ішоў я па зямлі, нібы у небе сінім.
I цьвіў на градах мак, і піў ваду я з лосем. Аж покуль цела ў смак муроў не напілося.
Таго ўсяго няма лёс нахлусіў паганы... Кудысь, у глухамань, качу зямлю нагамі.
1948 №12 жнівень 1948
Янка Юхнавец
Апошні
Зы стрэльні абшатрованай сьвідравяць кулі далі.
Грудком рухлівым няма ад іх ратунку. Сьвісьцястай подпісяй яны з жыцьця рахнукаў не аднаго ужо сьпісалі.
Апошні там. Ён Сьмерць перахітрыў адзін. Ён сотні камяніць ў непераможнай помсьце.
I прагнучым яго, Сьмерць паслушны рыцар, беспраміну трушчыць косьці...
— I ні за што!.. Ляпей хай заўтра раньнем, калі дзень пачаты небасхіл палудзіць, зара позная лямпаду хай зацепліць у крывавай з майго цела лужы!..
* * *
За „дапросам” дарэмна быў „дапрос” пра скляпы таёмныя яго душы...
3 пагоркаў воблачных замітусіла рось
I зажурбіў пад дахам голуб шызы, —
нікім не цалаваныя яшчэ учора губы сяньня ў пятлі навек заглухнуць.
Ды ён няўкорны, яшчэ зусім падлётак:
— Ня я ж, а вы застылі прада мноюу пашане!.. Труніць над імі Свабоды горды сын...
Ля вісельні наўкола янычары шамнуць.
— I юнацкага
мне не шкада жыцьця, мяне хто зразумеў я толькі знаць жадаю!.. Падыйшоў да вісельні, у неба вочы ўзьняў, над катам сьмяецца пераможна.
III
(Урывак)
...Ноч зытлела на вуглёх нябёсаў.
Дзяньніца згасла ў рашчыне хмараў. Ранак золатам небасхіл ашпарыў, і вялічава промень па траве загойсаў..
I яму жадалася... I думкі роіліся:
як бы зноў падыхаць прыхалодай поля!..
Вось ён бяжыць, ды ззаду прапалола сьцежка крывавая пыльную дарогу.
I вечар зацягнуў сутанкаў шоў.. Хараство дапоўніўшы крывёю,
дзень перапрануў заўсёднае адзеньне йшчэ азірнуўся раз 1 адыйшоў.
№13, верасень 1948
* * *
Вецер космы дрэваў прыгладзіў і ў лёканы хвалі завіў.
Недалёка ад возера, пасярэдзіне ляда раскалыхаў зелянеючы вір.
А гурмы пакорныя хмараў на сонца накінулі плашч. Малітвы дарэмныя.
Вецер ашпараны назад выліў просьбы і плач.
Патыліцы дрэваў прыгладзіў, 1 ў лёканы хвалі завіў.
Недалёка ад возера, пасярэдзіне ляда раскалыхаў зелянеючы вір. №17, люты 1949
* * *
Краскі пад узмахам ветру былі полымем пажару. Адбіваў навалу хмараў серабрысты промень-джала. Ды няўмольных хмараў валы, (каб затуліць прыход начы), крокі цемры прыкрывалі і хто 1х мог перамагчы?..
У цемры вецер доўга, доўга таполяў стрункасьць выгінаў, 1 серабрыстым клыкам месяц апону цемры разарваў.
№20. чырвень-ліпень 1949
* * *
Як кіпцюрамі кот, дождж скрабе па даху. Цемра прытулілася да празрыстых шыб.
I крадзецца мякка пад шум дожджу, да мяне вясеньні, мляўкі сон... Засынаю,
і сьніцца раздарожжа...
Як дзіцё, крычу: — Куды ісьці? і дзе шукаць таго сьвятога выйсьця.
 
што запаветам мне ад прадзедаў, дзядоў?.. I голас гнеўны, але срабрыста-чысты, да мяне прамовіў з вышыні: — Мужайся, брат! Цярністым шляхам знаходзяць Сілу і Жыцьцё.
№21, жнівень 1949
♦ * *
Зямля мая! Ці можа не?
Зямля пад мной, зямля бязь неба, твой сын уцёк
і навет хлеба твайго кавалачак ня ўзяў.
I ня віні... Піядзі амеба раджае новую зямлю і неба.
I я туды вазьму пайду, у кучах дзён там прападу пылінкай. За імі ўсюды зь імі я пайду падперазаўшыся рыбачай лінкай.
1949
№22, верасень-кастрычнік 1949
Сяргей Ясень
Трыялет
Каханая, ня плач па шчасьці: Мне сьлёз тваіх шкада да сьлёз. Хоць ледзяніць душу мароз, Каханая, ня плач па шасьці!
Бог дасьць ня будзе злым наш лёс, Сустрэцца нам яшчэ пашчасьціць. Каханая, ня плач па шчасьці: Мне сьлёз тваіх шкада да сьлёз.
№6, 1 сакавіка 1948
Кампазытар Алесь Карповіч напісаў музыку на гэтыя словы. Песьня запісаная ў выкананьні Ўладзімера Цьвіркі й Юркі Сянькоўскага на адной з кружэлак студэнцкага хору кампазытара Міколы Равенскага ў Бэльгіі.
Санэт
Хрыстос Уваскрос! раздаецца над сьветам. Пачуйце, народы, Хрыстос Уваскрос!
Цудоўная песьня сплывае зь нябёс. Я дзень гэты новым вітаю санэтам.
Ня жаліўся Ён, а зь лета на лета Цяжар праз жыцьцё на плячах Сваіх нёс, Яго ўкрыжавалі, 1 Ён уваскрос, I сяньня народы сьпяваюць пра гэта.
Магутнага Бога ўжо воля такая, I гэтае волі ніхто ня стрымае.
Пасьля страшнай сьмерці Хрыстос Уваскрос, Па лютай зіме зноў вясна у прыродзе, Пасьля цяжкіх мукаў, што Ты перанёс, Устанеш жывы, Беларускі Народзе!
№8, красавік 1948
* * *
Памятаеш спатканьне апошняе Мы сустрэцца дамовілісь зноў Пацалунак і цяжкую, позную Нашу ростань бязь сьлёз 1 бяз слоў?
Я чакаў, хваляваўся, і ночкамі Спатыкаўся з табою у сьне, Ты-ж сьмяялась, цьвіла васілёчкамі, I цярпеньне гаіў мне твой сьмех.
Ты прыйшла, як заўсёды, вясёлая, Дый інакшай ты быць не магла... Твая белая ручанька кволая На плячо мне пяшчотна лягла.
Ў твой прыгожанькі тварык паглядаў я, Што сказаць пры сустрэчы — ня знаў... Ты нарэшце прыйшла, ненаглядная, Маладая красуня-вясна.
№8, красавік 1948
I трэба ж было здарыцца тады...
Сяньня Купала, а заўтра Ян, ды будзе ж, хлопчыкі, ўсё ліха вам.
(Купальская народная песьня)
I трэба ж было здарыцца тады!..
Пры вогнішчы яшчэ адзін агонь сустрэць Шчэ больш гарачы, палкі, малады...
I так згарэць!..
I каб адкуль! з блакітных воч, Такіх, як часам неба ўлетку..
I нанясло ж у туто ноч Зьнянацку так папасьці ў клетку.
I трэба ж было здарыцца тады!..
Адчуць пры вогнішчы агонь яшчэ адзін Шчэ больш бурлівы, пахкі, малады Агонь-язьмін...
I каб адкуль! з салодкіх губ, Такіх, як зь ліпаў мёд бывае Агонь, што дакране, 1 зруб П’янога шчасьця вырастае...
Як папараці кветкай запаліць
Зарой вясьнянаю жыцьця гады...
Іўсё згубіць...
Эх, трэба ж было здарыцца тады!..
№10, чырвень 1948
Кампазытар Алесь Карповіч напісаў музыку на гэтыя словы. Песьня запісаная ў выкананьні Ўладзімера Цьвіркі на аднэй з кружэлак студэнцкага хору кампазытара. Міколы Равенскага ў Бэльгіі.
3 кнігі жыцьця (Этуд)
— Мамачка, калі ў нас будзе елка ў хаце?
— Дзетка, дык яшчэ ж зімы няма.
(Лета. Ціхі вечар. Над калыскай маці.) — Мама, як памалу йдзе да нас зіма...
У вакно ігруша лыпіцца, сьмяецца.
„ГЬй, надвор!” ківаюць з краскамі галіны.
Лекцыям ня будзе і канца, здаецца!
— Як павольна дыбаюць гадзіны...
— Ня можа быць! Няўжо яшчэ зарана?
— Што сталася?! Чаму няма дзяўчыны?
(Гарачы, малады, усхваляваны.)
— Аж страх! Як памаленьку цягнуцца хвіліны!..
— Кавалак часу й будзе ўсё ў парадку Жыцьцё маё! Ну, а тады, тады...
— Пастой! Хіба ў гадох загадка?..
— Ах, як марудна сунуцца гады...
..?!!
— Няўжо паміраць?!
He! He!
Я йшчэ ня хочу!!!
— Да лекара!..
Ой, як ные ўсё цела..
(А сьмерць із касою ля ложка ўжо соча.) — О, Божа!
Як борзда жыцьцё праляцела!
№12, жнівень 1948
Як сьняжынка
Зь сівых лугоў мяккім, пушыстым роем Бясшумна падалі ў бярэзьнікі шкляныя, Санлівы лес 1 рэкі ледзяныя -
Усё хавалася пад кволых зорак слоем.
Я зачарованы і з радасным настроем
Лаўлю ў паветры іх халодныя, нямыя -
Хачу угледзецца ў вузорныя стыхіі
I бачу.. кроплі сьлёз сьляды калішніх мрояў.
I думаецца мне, што й ты была сьняжынкай Такой, як гэтыя, каханая дзяўчынка.
Цябе сустрэў, пазнаў, вузорамі каханьня
Хацеў упіцца-сьцешыцца бязь меры;
Спавіў цяплом душы 1... як сьняжынка сяньня, Расталаўсё... 1 дзень застаўся шэры.
№17, люты 1949
* * *
Мо не адзін у твані дзён з душой угразьне і загіне 1 будзе ў цяжкі час Краіне пустым, чужым...
хоць кліча Ён далёкі Менск
і працы плён, прастораў водар хмельны, сіні... Трымайся, брат! Няхай ня стыне агонь душы і Краю звон!
Дзень будзе йзноў Сакавіковы, калі зламаныя аковы жыцьця ўвесь сэнс Радзіме ў ногі складзем з сыноўскаю пакорай. I ўсьцяж наперад: нам дарогі ня будуць больш цяжкою зморай.
Пэрлы
Шмат іх вынесьлі штормы і буры 3 мора пушчаў палёў і вазёраў. Сьвятлінёй яны білі у бераг пануры I зьнікала пакора...
Ды злачынныя кіпці хецелі
Успышкі пэрлаў зіхцістых зацерці He зазьзяўшы на сонцы, нямелі Яны ў сховішчах сьмерці.
Мора ж вечны парыў, мора б’е ў берагі. Хваляў безьлічы ў ім ня скуюць варагі. У зялёных глыбінях чакаюць вятроў Дарагія, зіхцістыя пэрлы.
№18, сакавік 1949
На ростань
I ці варта...
ня выправіш горбу Паніхідай ня ўздымеш да росту... Але ўсё ж з падарожнае торбы.
Хоць апошняе, кіну на ростань:
Пахадзіць бы па родных узьмежках, Піянуць моўчкі ў нямыя магілы, Перайсьці ўсе дарогі ды сьцежкі I сабраць цудадзейнае сілы;
Панасушваць бы зельля-травіцы Пад закляцьці на вашай душою; Падыйсьці б да крыштальнай крыніцы, Што бруіцца жывою вадою;
I з вадою заклятае зельле, —
Каб ня даць вам дарэшты загінуць, — На хаўтурных на вашых вясельлях Вам жа ў сэрцы шчарсьцьвелыя лінуць.
Каб яны загарэліся смагай Аж да сьмерці ірвацца да чыну, Каб пякучая помста й адвага Больш ні кроплі ня зналі спачыну; Сьпячкі гэтае вялае, мляўкай, Каб пазбыліся ўрэшце навекі: Каб смактала сумленьне вас п’яўкай, Покуль воч не зачыняць павекі; Каб калолі вас гойстрыя дзіды Сьмерці тых, што йшчэ з крыжа ня зьняты; Каб вас мучылі вечна прывіды Краю роднага й спаленай хаты.
Мо й ня варта...
ня выправіш горбу.
Паніхідай ня ўздымеш да росту.. Але ўсё ж з падарожнае торбы Вам апошняе кінуў на ростань.
№20, чырвень-ліпень 1949
Музыка
Хваля ўспамінаў.. Што? — Перажытае?.. Ня скажаш... Што з табой?
Чаму раны, рубцом закрытыя, бруяцца дзіўнай журбой?..
Недзе блукаеш... Дзе?
Па ўсіх мясьцінах...
Мэлёдыя ціха віецца...
Маці,
сябры, дзяўчына Нязнаная часам...
лагодна ўсьміхнецца.
Жывеш у мінулым, хвалюешся, мроіш I ціхай пяшчотаю сэрца напоіш.
Нешта плача ў табе мо душа?
Сам ня ў змозе.
Няхай... пашто сьцішаць?
У салодкай трывозе — бязьмежны сум, натхненьне, радасьць і думак рой...
Што з табой?..
№20, чырвень-ліпень 1949
На грьівах дзён
Дні лятуць, як спуджаныя коні (ды хіба ня толькі для мяне...).
I няўжо за імі у пагоні
I гады, 1 ўсё жыцьцё міне?..
Аж да болю сьціснутыя губы.
Пальцы ўеліся у грывы дзён.
Насьцярожана! рукой падаць да згубы Паабапал пропасьці адхон.
Часам вецер сіверна засьвішча, Каршуном цікуючы здалёк.
Дні ж лятуць туды, дзе пажарышча Йшчэ ня стлеў апошні аганёк.
Цяжка знаць мо хто й не даімчыцца: Згубіць троп ці сіл ня стане мо, Можа й дужаму галоднаю ваўчыцай Зьніме сьмерць апошняе ярмо...
I схісьнецца зрэзанае цела...
А з крыві, крыжоў, з магільных пліт На узвышшах бел-чырвона-белых Заіскрыцца сонечны блакіт.
He, ды гэта не пагонь за днямі.
Г^та лёт насустрач новым днём.
Хай жа ў сэрцах сьмеласьць будзе з намі Прывітаць іх гартам 1 агнём.
№21, жнівень 1949
Мроі
Дакуль мроі?!
Калі ў іхныя хмары Ўсе пяруны ўдараць?.. Пяруны! Як па хвоі...
Дакуль мары?!
Сны, лятуценьні, Ружовыя сьцені... I сэрцы ў пажары?
Дзе цьвёрды крок, Зялезная далонь, Жывы агонь
I ясны зрок?
Дзе сталі звон?!
Навагі чын?
Канцу пачын?
Дзе, Кон?
Без супакою,
Асілкі, воі,
Гартуйце зброю!..
Аўсё мроі...
№22, верасень—кастрычнік 1949
Яшчэ адно
Колькі на этапах іх перажылося!..
Гэткіх цяжкіх... проста да зьнямогі... Зь вераю, што зыйдуцца дарогі, Мы разьвітваліся...
ГЬтак бо прышлося...
Маці не змаглаудоваль наглядзецца...
Сын цяпер яшчэ ў душы цалуе рукі.
Разьвітальных сьлёз і словаў гукі Ўсё яшчэ ня сьціхлі, нам здаецца.
А пад іх дзіўныя пералівы
Зь верай гэткай жа ў супольную дарогу, Памаліўшыся, ля нашага парогу Нарастаюць новыя:
„Трымайся! Будзь шчасьлівы!” № 23, лістапад-сьнежань 1949
Тутінедзе...
(3a сталом пры каляднай куцьці)
Распасьцёрся настольнік наш выбарам міс, Дыша стол разнастраўнай сунегай...
Недзе ж змучана пушча схілілася ўніз Пад абрусам бялюсенькім сьнегу.
Нас пяшчотна прылашчыў утульны пакой, Нам так добра на чыстых паркетах...
Недзе ж сьцены дубоў сьцерагуць супакой
I зямлянак змаганьнем сагрэтых.
У руках нашых штодня кілішкаў крышталь, А радзіма -ў ружовенькіх крозах...
Недзе ж права
на быт наш вырэзвае сталь
У сьпякотах ды ў дзікіх марозах.
Недзе жорсткасьць,
надзея,
упорыстасьць, кроў,
Веліч веры 1 зморанасьць целаў..
Мы ж чытаем, зацішна ад сьцюж і вятроў, Пра чыны партызанскіх аддзелаў.
1952
* * *
Падае лісьце, падае з клёнаў Музыкай жоўтай, сумам чырвоным.
Сьцелецца лісьце, сьцелецца долам Шчасьцем мінулым, подыхам кволым. Золата ўнізе, уверсе просінь Родзіцца песьня, родзіцца ўвосень. Ціхай малітвай, шэптам квяцістым Сьцелецца песьня, сьцелецца зь лістам. 1953
Кампазытар Алесь Карповіч напісаў музыку на гэтыя словы. Песьня запісаная ў выкананьні Ўладзімера Цьвіркі на аднэй з кружэлак студэнцкага хору кампазытара Міколы Равенскага ў Бэльгіі.
* * *
„Etoile des neiges, mon coeur amoureux...” * Кідае ў натоўп жабрачка сьляпая.
Мо песьняй на хлеба кавалак зьбярэ?.. Зьлітуйся, хто вочы ды сэрца мае... „Etoile des neiges...” і голас дрыжыць: Падперлася кульбай ад цяжкага крыжу. Сьпякота. I холадам песьня імжыць У шуме вясёлым п’янога Парыжу.
1952
•Сьняжынка, маё сэрца закаханае... (па-франц.) №26, сьнежань 1953
Недажаты загон
(Паэма)
... Только не сжата полоска одна...
Н. Некрасов
Пралёг
Срэбранымі бомамі Ўвысь віецца песьня. Ну, пайшлі ўжо гоманы П’янага прадвесьня!
Змарагдовай шумаю Пырснулі прасторы На зямлі шматструннае Усьпенілася мора:
Зашамрэла ветрамі, Збажыною сьвежай, Баравымі нетрамі, Чабарком на межах;
Разьлілося трэлямі Перыстага люду, Променямі-стрэламі Сонейка ды гудам,
Што гуў пералескамі, Хвалямі вазёраў..
Дзе ні глянь расплескана Музыка, вузоры.
А на загоне, што шэраю сарочкай Між дзьвюх разораў-рукавоў залёг, Адчуўшы радасьць зялёную ў грудзёх, Расою шоўкавай прамыла жытца вочкі I, выцершыся сонца хвартушком, У жаўранкаў падхмарным карагодзе Пяяла гімн-хвалу вясьне й прыродзе. На ўзьмежку ветрыкі шапталіся цішком Ды згаварыўшыся, паціхеньку з-пад грушы Падкраліся і з-за мяжы на жытца, I пачалі скакаць, дурэць, дражніцца Ды цалваць яго у нос, у вушы.
А жытца залілося дробнай хваляй сьмеху, Згінаючы ў гульні дзіцячы стан свой кволы... I, слухаючы гэты сьмех вясёлы, Пяяла ў сэрцы радасьць звонкім рэхам.
* * *
Залатымі бомамі У небе песьня звоніць Над жытоў загонамі Яе вецер гоніць.
А яна, паркальная, Льлецца на каменчыкі: Галасоў крышталямі Ў сонечных праменчыках.
Васількамі, клёнамі, Маладой пшаніцаю, Ад цямна да цёмнага Сінее крыніцаю.
Дзяружкаю зрэбнаю, Хусткай шматкалёрнаю Зігаціць над грэбляю I над вёскай чорнаю.
Ад ранейка раньняга Там мігціць і гэттака... Эх ты, незраўнальная, Сымфонія летава!
А на загоне зялёным стройным гаем Між дзьвюх такіх жа пышных сьценаў стаў I радасьць хмельную адчуўшы, запяяў Калосься перавал узьлётам дружнай стаі. Ад радасьці буйнелі каласы, I ад ціхіх расістых золкаў раньня Ужо дзіцячай кволасьці — ні званьня, А сьмех жыцьця і маладой красы. Закрасавала. Прыціхнуў навет вецер, Каб ня трывожыць подыхам загону, Ды толькі жаўранак несутамонны Ліў песьню шызую ў бярозавае вецьце. Як лета ноч, залёг спакой на межах Красуе жыта! цішэй! не замінайце! Красу калосьсю выпіць толькі дайце, I будзе згаладнелым акраец чорны, сьвежы.
Частка першая
1.
3 разгону сонца пуцнула на небасхіл, Якраз улучыўшы ў гарачы прысак, I ў цішыні растрэсла ўвесь пурпурны пыл, Павесіўшы яго вясёлкаю на высях. Пачырванеўшы з сораму яшчэ мацней, За лес схавалася надзьмутым тварам, Ды толькі далягляд, успыхнуўшы ярчэй, Купаўся доўга ў сонечным пажары.
I доўга кучы хмар у прысаку нябёс Кідалі золата на хустак канты. Ужо даўно ў далінах ціха спаў авёс, Высьвіствалі начныя музыканты, Бадзягі-ветрыкі з далёкіх хутароў Цішком цягнулі сплеценыя зь песьняў Трыгубіцы ды невады на новы лоў Брыльлянтаў зорыстых із паднябесься. 3 гайкоў бярозавых на пальчыках, як кот, Выходзіў краскавы раскошны вечар Паплыў па нівах, па дарогах, цераз брод Дабраўся ў вёску з грамадой авечак. Віно вячорнае крынічыла з палёў, На седала прыйшлі з-пад рэчкі гусі...
Эх, вечар жнівенскі!.. Ня знойдзеш навет слоў... Такі ты толькі ў нас на Беларусі!
2.
Мікол а:
Ды канчай ты ўжо годзе на сяньня! У Бога дзён больш, як кілбас у багатага. I так нарабілася з самага раньня.
A то зноў будуць рукі балець. Вінаватага на гэта ня знойдзеш.
Be р а:
Хай будзе і гэтак:
Паедзем. Вядзеце да возу Падласку. Тата, вы ўрэшце даёнку зрабеце на лета. Дакуль жа мне будзе суседзкая ласка?..
М 1 к о л а:
Ты, галубка, з даёнкай пасьпееш тут вось трэба пра хату думаць, бо ў зямлянцы зімой спруцянееш, як нябожчык-Макар, і бяз трунаў пацягнуць за рэчку.. і справы скончацца... Ну, кляча, чаго губу адкапыліла?
I табе ж, пэўна, хаты-хлява свайго хочацца: ці мала здароўя й табе зіма выела.
Заскрыпелі галодна калёсы Сваю песьню худую па полі.
Паплялася яна паўз калосьсе Шалясьцець зь лебядою аб долі. Расьцягнуўшыся пыльнай ганучай Між прыціхлых загонаў, дарога Адпраўляла людзей перамучыць Ноч у норах да раньня другога. Лыжка поліўкі смаглыя вусны Перад сном гэтым людзям памоча. Лягуць спаць... і прысьніцца ім чорная луста. Раз яшчэ дасьць ім сон сілу сьвежую ночай.
М і к о л а:
Сяньня жыта глядзеў удалае жыта.
Праўда, зараз яшчэ ня зусім цьвярдое: падаецца ў пальцах...
В е р а:
А гляньце, Мікіта
на горцы ці цеперся жне, ды затое ня есьць лебяды гэтай збрыдлай, праклятай... Па мне яшчэ сяк-так пяройдзе, ды ваш жа жывот з боляй гэтаю цятай...
М і к о л а:
Ну, добра, маладзіца заўтра зь серпам пойдзеш. Цяпер дамоў хай вып'юць сон павекі, а там жніво ад голаду дасьць лекі...
Задумалася. Зноў пайшлі ўспаміны адно, што цешыла ды жыць-чакаць змушала Андрэйка ейны міленькі, адзіны...
Андрэйка страчаны... I зноў прад ёю ўстала: Пажар вайны... жніво.... і васількі ў калосьсі... А вечарам адным Андрэй, і ўжо пажар у сэрцы так соладка!..Пасьля — вясельле... „налёт” на вёску... і ліст апошні з дарогі „Мілай ВерцьГ...
А там ізноў пажар... каханай роднай вёскі... уцёкіўлес... зварот... ітолькі попел сівы... Аў думках ён... нязбыты шчасьця росквіт... Яго няма... ідзе другое жніва...
I вочы сумныя, сумныя Дзесьці блукаюцца ў прошлым.
Хустку на плечы ссунула.
Ветрык загледзеўся ў профіль.
У грудзі лашчыўся пышныя.
Абнімаў загарэлую шыю;
I вусны, што йрдзеліся вішнямі, Ледзь-ледзь кранаў маладыя.
У валасы дзіцячымі ручкамі Уплёўся й пяшчотна гладзіў.
А думкі сэрца калючкамі Ірвалі і ня было рады.
Казалі згінуў.
Янка ўцёк ад немцаў зь ім ехаў разам у адным вагоне разьвітваліся йшчэ...
Ах, сэрца, што так енчыш?
„Ён мусіць жыць!” няўтомна думка звоне.
Ён мусіць жыць!
Ён вернецца, каханы! такі ж, як быў вясёлы і шчасьлівы, ён радасьць прынясе, залечыць сэрца раны. Прыйдзі, Андрэйка!
Зьнішчы ўсе сумлівы!..
Вось і вёска. У землю зарылася кротам 3 мазалямі да косьці, з крапіўнаю поліўкай. Лютай сьцюжай зімой, летам рэчкамі поту Прапаіла зямлю ды запоўніла могільнік.
Павыцягвалі ліпы згарэлыя рукі
На нямым пажарышчы, над скураным комінам.
I ня сьціхлі, здавалася, страшныя гукі...
Яны тут! Толькі новым, падмененым гоманам Тўю ж самую дзікую песьню выводзяць Замарожваюць кроў, беляць жудасьцяй голавы. Ў гэтым сьмерці нястрымным, няўмольным паходзе Навет ластаўка-песьня ападвае волавам.
Заехалі ў дваор.
М і к о л а:
Ну, Вера, адвязвай карову.
Нічога ня зробіш даёнку пазыч яшчэ раз, а я распрагу ды пару паленаў дроваў
баржджэй расьсяку, дый будзе на сёньня з нас. Падласку да грушы прывяжаш...
В е р а:
Парасё наша рые, як крот.
Паглядзеце яго, покуль ляжам зацягнуць яму б можа хоць дрот?
М і к о л а:
Зробім заўтра хай сяньня парые...
Папацёмку ў зямлянцы намацаў сякеру, Ушчаміў у касьцістыя пальцы худыя Трэба ж дроў, каб зварыць сабе штось на вячэру.
3.
С ы м о н:
Добры вечар! Бог на помач!
Што усё яшчэ гаруеш?
Кінь, Мікола, — скора поўнач, возьмеш так дый заначуеш з гэтай працай.
М і к о л а:
Добры вечар!
Ну, што новага, Сымоне?
С ы м о н:
Апанасу воўк авечку ўпільнаваў пад вечар сёньня. Братка, што было там крыку, плачу, ляманту ды сьлёзаў!
Наста пёрлася з матыкай за ваўком да самых лозаў. Ды куды там ёй угнацца схамянуліся запозна...
М і к о л а:
Ну?
С ы м о н:
Прапала ўсё багацьце.
Вунь цяпер галосіць сьлёзна.
М1 к о л a:
Як з калхозам?
С ым он:
Насядаюць.
Кажуць, у раён прыехаў агітатар з цэлай зграяй нашых спрабаваць гарэхаў.
Сяньня ж зноў хадзілі Ломаў з прадсядацелям па хатах.
Акурат ня быў я ўдома: езьдзіў у лясок па латы на хляўчук.
Сказалі бабе, каб прыйшоў назаўтра ўвечар на „сабраньне”.
Зноў за скабы будуць браць, як воўк авечку Апанасаву..
М і к о л а:
Нічога -
паскавычуць ды паедуць.
С ы м о н:
He накрумкалі б благога на жніво нам аглаеды.
М і к о л а:
Слухай, Сымон, я думаю жаць пачынаць жыта бадай ужо сьпелае можна...
Ды вось я ня ведаю, скласьці дзе збожжа. Ў мяне то й ня шмат яго будзе коп зь пяць. Мо ты адпусьціў бы мне току кавалак, пакуль на свае забудовы ўзаб’юся?
Як будзем жывымі, дык нек адплачуся... Табе ж ад пажару й гумно захавала... Эх, гэткага сына забрала вайна!
Самога таксама хвароба канчае.
Як будзе далей, узімку ня знаю: ўжо лета асушвае сілы да дна...
С ы м о н:
Ня лепей і мне, брат, — змарылі гады, а тут яшчэ Сьцёпка ў салдатах.
Я думаў таксама: вось сын малады плячук будзе сьвежы для хаты...
Ды вунь як выходзе ня сьніў табе нат сынка дачакаўся, завецца...
М 1 к о л а:
Як лісьце вятры, так вайна з нашых хат разьнеслаўсю моладзь па сьвеце...
С ы м о н:
3 гумном жа на збожжа памірымся нек. Вось дзірак у 1м толькі дужа таксама й яно дажывае свой век, ды восень яшчэ мо адслужыць.
Я ж жыта на горцы спрабую касіць: пяскі там няважнае жытца, дык хай пад нагостраным джалам касы на зіму ў пракосы лажыцца.
Сухая пагода ўтрымаецца хіба.
Ты бачыў, як сонца йшло нанач?
Дык заўтра з зарою на жытнія скібы!..
Дабранач, Мікола!
М і к о л а: Дабранач!
4.
М і к о л а:
Ты плачаш?..
Ды што ты сьлязьмі дапаможаш?
Ня чуе...
Прысеў у задуме на дошкі.
Праз шчыліны сумна ўглядаліся ў ложак Сьлязіначкі-зоры і неба палоскі.
5.
Чакаў чарнабрывенькі вечар На водар квяцістай сустрэчы Ды з ночкай -
Месяца, ціхага бору.
Сіняга неба ды зораў Ой, дочкай.
Варожыць узрушаны вечар: Ці прыйдзе ж хаця на сустрэчу Ды ночка?
Доўга выглядваў ён зь весьніц
Зьвітага з красак і песьняў
Вяночка.
I думаў засмучаны вечар:
Ня будзе яе на сустрэчы
Ды ыночкі.
Успыхнуўшы зоркай, другою
Плакалі ціхай тугою
Ой, вочкі.
Чакаў чарнабрывенькі вечар
На водар квяцістай сустрэчы
Ды з ночкай -
Месяца, ціхага бору, Сіняга неба ды зораў Ой, дочкай.
Яна прыйшла красуня-жнейка жнівеня.
На вуснах вогненных зь віном загонаў сонных, 3 даўгімі косамі, што русым лівенем На гнуткі стан сплывалі ў песьнях салаўя, 3 усьмешкай зьнічак у вачох,
3 залочаным сярпом на маладых плячох
I неба цёмна-сіняга прадоньнем
Яна прыйшла.
Як хваля, гімн каціўся па загонах
Калосься сьпелага і зельля на узьмежках.
Мяккой хадой у цішы неўгамоннай
Ішла князёўна-ноч зь няўхопнаю усьмешкай. Як жарам, подыхам абвеяла гарачым, Агонь прынесла ў кроў і думак карагоды, Душу напоўніла і радасьцяй дзіцячай, I нейкім сумам, і шчасьця асалодай.
I прагную смагу чаканьня Заліў мёд сустрэчы ў гаі. Урэшце прыйшла! Да сьвітаньня Цяпер хай пяюць салаўі!
Няхай ад п’яных пацалункаў
Дыяманты-зьнічкі лятуць Хай краскаў дажджом на карунках Вазёраў 1 неба цьвітуць.
Над рэчкаю гнуткія лозы Купалі салодкія мары...
I доўга ў зямлянцы гарачыя сьлёзы, Як зьнічкі,
цяклі ў маладзіцы па твары.
Частка другая
1.
Басаножкай
Па дарожках,
Сонцам па палетках
Ды гарачай
Цяжкай працай
Крочыць Лёля-лета На загоне
Сталяй звоне
Жнейка маладая -
Ранам раньнім На сьвітаньні
Жыта зажынае.
Скача спрытна У хвалі жытняй
Ейны серп гарбаты, Рвецца песьня Ў паднябесьсе
Каласоў пакатам.
Белы тварык
Ад загары
Хустачкай закрыла, Каб каханы Быў адданы,
Каб ня здрадзіў, мілы. Васілёчкі
У ейных вочках
3 васількамі нівы Размаўляюць Байку баюць
Пра жыцьцё й пра жніва. А над жнейкаю Жалейка
3 посьцілкі блакіту На калосьсе
Песьню росіць -
Сінявой на жыта.
На загоне
Сэрцам звоніць,
Сумам песьні ўторыць
Маладая
Жнейка тая
Васільку гаворыць:
Будзе сьвежы 3 чорных межаў
Хлеб галодным людзям I малому, Iстарому -
Ўсім удосыць будзе.
Ой, дзяўчаці Цяжка жаці
ГЬткаю сьпякотай -
Белы тварык Паліць жарам, Аблівае потам.
Сноп да снопу
Кладзе ўкопы:
У адну, другую...
Толькі йржышча Пажарышчам
Сьцелецца, сумуе.
На палосах
Адгалосак
Жніўнай песьні тае -
Маладая
Жнейка тая
Жыта дажынае. Басаножкай Па дарожках,
Сонцам па палетках
Ды гарачай Цяжкай працай
Пройдзе Лёля-лета.
2.
„Ой, сокал, мой сокал, Як сонейка ясны, Прыйдзі да мяне ты...” На постаці песьняю плакала лета Над доляй дзяўчатаў няшчаснай Iў соснах высока, высока...
А жніва йшло. Шчэ тлела ночка ў небе, А ўжо зару 1 жніўных зерняў рой Зжыналі рукі працавітыя для хлеба. За імі ў рад снапоў выростаў строй. Сухой саломаю гарэла лета днямі. Сушыла сонца мокры твар жняі...
Ды што там! Хай гарыць! -
Ужо не за гарамі Збаўленьне хлеб для дзетак, для сям’і! I ў вёсцы вунь паціху, крадучыся! Сьціскалі жорны накаваны зуб.
Няма дражджэй?..
Дык, прасначок, пячыся!
Зьнімі, галубча, сьмерць з запёклых губ! О, чорны хлеб...
Усемагутны Божа!.. Маліўся твар схуднелы у куце, I з радасьці на вейках ціха зьзялі сьлёзы. Зямелька родная...
О, Збаўца наш, Хрысьце!
I сэрцы вогнішча вялікай веры
Ад працы дзён цяжкіх, гарачых, зноў Ускалыхнула.
Лынулі ў зямлянак дзьверы Старыя рэкі незабытых даўных сноў.
У лесе з-пад моху ды з нораў ласіных Лез вечар зь мяхамі сузор’яў.
Пачухаўшы сьпіну, папоўз між асінаў Па сочных атавах да ўзгор’яў.
Садзілася сонца выседжваць дзень новы Гаротнае, шчырае працы,
А ветрык шаўковы на мяккіх падковах Стары дзень павёз у палацы.
Дзяўчаты, канчайце ўжо працу на сяньня. Лепш песьню яшчэ запяеце!
А заўтра ад раньня ізноў да зьмярканьня Зь сярпамі.
ГЬй, жнейкі, спачнеце! Выпроствалі стройныя станы дзяўчаты, Вальней уздымаліся грудзі.
Цяпер жа дахаты баржджэй па заплату Па сон, што ўсю сьпёку астудзіць.
Абмыўшыся сьвежай крынічнай вадою, Із краскамі ў хусткавай белі Зарослай мяжою адна за адною Пайшлі.
Вечар песьняй сустрэлі.
Ірвалася сэрцам дзявочым сагрэта 3-пад сэрца агнём непагасным.
А думкі далёка, далёка...
„Ой, сокал, мой сокал, Як сонейка ясны, Прыйдзі да мяне ты...” I вечар расплыўся ўвесь песенным звонам, а вусны гарэлі дый макам чырвоным”.
♦ ♦ ♦
Стала.
Руку да вачэй прыхіліўшы, ўглядалася ў захад ружовы, а грудзі, напіўшыся песьні, узрушана дыхалі...
Памалу
сутанак пад лесам імгліўся, і песьні далёкае словы зьліваліся з шумам калосься...
3.
М і к о л а:
Пайшлі... А песьню прыгожа пяюць, ды толькі ня весела штосьці...
Канчай ужо, Вера, 1 нам час заснуць крыху распрастаць свае косьці.
Дакончыш узаўтра няхай і яно
засьне яшчэ ночкай апошняй, ды сон хай прысьніць, покуль трапе ў гумно, няхай разьвітаецца з пожняй.
Вунь, бачыш дзяўчаты пайшлі ўжо дамоў. Канчай жа...
В е р а:
А я можа й скончу.
Ды гляньце тут мала ўжо зь дзесяць снапоў, а жнецца на захадзе сонца так добра; і рукі мне нек не баляць, і серп мой гастрэйшым зрабіўся...
Ну, гляньце, тут, праўданя шматужо жаць...
М і к о л а:
Ды годзе...
А я і забыўся, што сяньня „сабраньне”...
В е р а:
Абыйдуцца там мо нек і бяз нас дэпутаты. А іхныя байкі вядомыя нам.
М і к о л а:
Паедзем, паедзем дахаты.
В е р а:
Ну што з вамі зробіш ня ўдасца дажаць, ды ранічкай заўтра ўжо кончу.
Ня хочацца штосьці мне так ад’яжджаць, ўсяго не дажаўшы загону.
Тата, а вы мо наноч пап’яцё крыху хаця сырадою.
Цэлы дзень нашча!
Як вы жывяцё?
Скора вам так і ля возу ня ўстояць.
Частка трэйцяя
1.
3 апошняй ночкай зорка дагарае А ў дагараньні сьвежы, новы дзень. I ў сіні бор паплёўся сумна цень: 3 апошняй зоркай ночка дагарае. А сну напіўшыся, адсьвежаны прамень Ізноў хвалу Усемагутнаму зайграе.
3 апошняй зоркай ночка дагарае, А ў дагараньні сьвежы, новы дзень
Заўвага: Менская кампазытарка Марына Марозава паклала гэтыя словы („ 3 апошняй зоркай... ”) на музыку.
Межы ў полі яшчэ спалі, Бо на раньні ж самы сон. Жыта прыпыніла хвалі Ціха каласы драмалі, I ня білі птушкі ў звон Сонцу песьняў не пяялі. Расплятала ночка косы 3 блеску зор у сіняве. На густыя сенакосы Яна высеяла проса Палі зьнічкі на траве Эх, ня зьнічкі толькі росы.
* * ♦
Вёска дрэмле. Гаротная вёска... Сьпі ж, працоўная, — сіл набяры. Золак чырвані йшчэ не расплёскаў He запальваў ліхтарняў зары.
Сьпіцца соладка знаю ці ж дзіва!.. Ды затое збаўленьне табе: Хлеб, жыцьцё і надзея. Із жнівам Час яшчэ да жывое дабег.
Сьпіш...
Няшчасьце ж ізноў на парогі Чорны сьцень на сьвітаньні нясе! Пэй! Піядзі!!!
Там вунь нечыя ногі Сьлед праклалі па зьнічках-расе.
2.
Далёка за поўнач праседзеў Мікола на дошках, угнуўшыся ўкрук ад болю нямога.
Мучыў голад...
I сяньня ня еў нічога: з болем вырве хвароба назад.
А вёска
сьніла жытнія сны 1 смагі ніяк не ўталіла. Дзесь брахалі сабакі і ў неба вылі.
Распласталіся рукі ў бясьсільлі, заснулі-забыліся вочы.
Вёска спала магілай.
Роем дзікіх чмялёў голаў сівую ранілі думкі: „Дзе ты, сынку, цяпер? -
Ты ж нам крыкнуў апошняе слова: „Я прыйду!” а другога ўжо году палова..." „...згарэлаўсё: іхлявы, іхата, іклумкі...” „пракляты калхоз!..
няўжо прымусяць?..” „...эх, хату б да маразоў зімовых...” а Сымон гумна не адмовіў..” хвароба,
як калхоз, у жываце душыць.. I ад думак, здавалася, трэскалі сьцены, білаў скроні крывёй незагойная рана... Так, угнуўшыся, голаў схіліўшы ў калені, задрамаў на часіну пад раньне.
3.
Нехта пальнуў у дзьверы абцасам, Бруднай лаянкі ўзьняўшы віхуру.
Рыкнуў хрыплым, прапоеным басам: — Кто жывёт зьдзесь у этай канурэ?
Ля зямлянкі тапталіся людзі, А на вуліцы грукат хурманак. — He баяцца! рэвізія будзет!
I палез па куткох з наганам.
— Аружыя не імееш? Дарагія вешчы? На астальное полчаса даёцца. Захваціць з сабой на дарогу есьці. Падвода на дварэ, возьле калодца.
Нешта зялезнае сьціснула болем нутро, Нешта палыннае ўсьпеніла хваляй праз край, Сэрца ў гарачую плюхнула кроў, Зьнямелыя губы шапталі:
„Сынку, бывай!..
А Вера?
Божа! Што зь ёю?
Вера!..
Устрымайся! Будзь...
Дзе там! -
Хто ж пацешыць яе? Ды чым?!
У што ж цяпер засталося верыць?..
I плач разьдзіраў кіпцюрамі грудзі... Андрэй!.. Андрэй!..
Чыясь сьцюдзёная рука Зьдзірала вёсцы сон з вачэй. Па пажарышчах заблукаў, Ахвяраў спрагнена шукаў Зьдзічэлы жах.
I плач дзяцей
I брэх сабак півіс, як птах, На чорных лапах чорных дрэў. Піяўкаю упіўся ў дах Праклён чужынцу.
Зьнікнуў страх Крывавай помстаю гарэў.
* * *
Твары худыя на вуліцы сталі, Сьлёзы лілі у прыполы кабеты. Марта старая праз плач крычала: — Дачакаліся зноў на загубу саветаў! — Сьціхні ты, баба, — не мазоль грудзі: тым, што на той сьвет паедуць жывымі, твой крык не патрэбен і сьлёзы...
— Людзі! ніяк ня ўнімалася Марта мы ж зь імі ўвесь век гаравалі на хлеба кавалак. Ніхто ім благога ня скажа ніколі. Чаму ж гэта так?
Яму ж і здароўе забрала ад цёмна да цёмнага праца на полі...
Хваля сьлёзаў была ёй на гэта адказам. (Божа мой! колькі сьлёз людзі гэтыя маюць!) — I Сымона ж вывозяць зь Міколам разам! Вунь хлявы ўжо пад новы калхоз забіраюць! Праз зубы цадзіў нехта шэптам ззаду: — Пачакайце ж, праклятыя гады!..
Узыходзячы, сонца абсушвала мокрыя грады.
* * *
У чырвані купаўся ўсход. I ўся ў крыві лягла краіна. У чырвані дзесяткі год Скрыпела вісельня-асіна. Капаў людзям магілы крот, Засыпвала ім вочы гліна, А сэрцы рваў калючы дрот I там, кішэў дзе рой зьмяіны, У чырвані купаўся ўсход. За дамавінай дамавіна Плылі у жудасны паход Хаваў сын бацьку, маці сына, ў палёх снаваў чырвоны зброд, 1 ўся ў крыві лягла краіна. На пажарышчах жываплот Парос і дзікая маліна.
У кайданох стагнаў народ, Гарэла Беларусь-Шыпшына У чырвані дзесяткі год. Смалою плакала яліна, На межах цьвіў палын, асот, Калелаў сіверы рабіна... Ды песьні сьмерці з году ў год Скрыпела вісельня-асіна.
* * *
Па выбоістай пыльнай дарозе ў дзіўным танцы скакалі калёсы. Бліскам сьлёз і крыві зіхаціліся росы На ўзыходзячым сонца нарозе. Вось ён, хутар, падбег да дарогі I упёрся вачыма у просінь.
Недажатым учора, шумлівым калосьсем Пакланіўся у самыя ногі.
I усхліпнуў, схіліўшыся горка Кропля з кажнага коласу ўпала I маркотна у променях сонца зазьзяла, Як зігцістая зьнічка, як зорка.
Словы ўспомніў: „Няхай і яно засьне яшчэ ночкай апошняй, ды сон хай прысьніць, покуль трапе ў гумно, няхай разьвітаецца з ночкай".
А цяпер... зь недажатым загонам
Сам разьвітваўся... мо й назаўсёды...
Што за ліха Імчаць яму новыя годы?.. Ўсё былое пайшло ветрагонам.
А загон яшчэ доўга калосьсем У той бок пахіліўся і плакаў, Дзе на сонцы, за горкаю раненым птахам Недажатае шчасьце вілося;
Дзе ўглядаліся жнейчыны вочы У загон недажаты, у жыта...
Дзе збалелае сэрца ад дзён перажытых Аблівалася... жалем дзявочым;
Там, дзе вусны шапталі:
„Няхай 1 яно засьне яшчэ ночкай апошняй, ды сон хай прысьніць, покуль трапе ў гумно, няхай разьвітаецца з пожняй”.
Эпілёг
He ваўкі выюць дзесь на аселіцы, Што галоднаю зьбегліся ночкай;
I ня страх гэта голак мяцеліцай Перарэжа марозам сарочку;
He, ня маці галосіць над стратаю Сына з дочкай, пагнаных штыхамі;
I ня песьня гароты аратага, Што нацерлася рук мазалямі; To ня лямант дзіцяці галоднага, Што бандыты матулю забілі; He падбітага зьвера свабоднага Крык жыцьця зь перарэзаных жылаў, — А над доляю, горкай, ланцужнаю У зямлянцы захованай цеснай, Зацягнулі вятры валацужныя Гора-песьню.
He блакітныя вочы дзўчыніны, Што каханых вачэй болып ня бачаць (Злой вайной дзесь у сьвет зачужынены), Днём 1 ноччу ўсё плачуць ды плачуць;
I ня сэрца сьлязьмі абліваецца, Што, хоць моладасьць пеніцца сілай, А калючкамі ўсё ж разьдзіраецца Вобраз той, што гадамі насіла; He гарачая кроў, не запёкшыся, На дрогах, у турмах, на полі, Бо народ, ад свайго не адрокшыся, Дмагаецца ўсьцяж права, волі, — ГЬта зь неба, ў рызманьне адзетая, Плача восень над доляй лядачай Над старонкай, людзьмі не сагрэтымі Мокне-плача...
А на загоне здратаваным гаем Паміж шчарнелага іржышча лёг, I у вятрох, што гойсалі над краем, У восені, зблудзіла што ў палёх Ды у даждох, нязжатым ураджаем Журыўся колас, зьбіты ветрам з ног. У каўтуне калосься ўселася старая, 3 жабрачай торбай, ведзьма-доля злая.
* * *
Лагодны сьнежань выйшаў з хаты Ў сарочцы срэбнай, белай, новай. Пайшоў разорай, барадаты,
Ў паход разьбелены, зімовы. Пакрыў пяшчотна ціхай казкай Палі заснулыя, дубровы,
Вянкі павесіў сьнежных краскаў На шыю маладому гаю, Мільлёны зор растрос, распляскаў
Нязьмернае багацьце краю Й жабрачая галеча люду — Усё лягло замерлай стаяй
У мёрзлую нямую груду.
Лагодны сьнежань выйшаў з хаты, Прыкрыць каб ад вятроў-прыблудаў Загон сялянскі...
недажаты.
Тамўартс, ІОсьнежня 1948 №№14 і 15. кастрычнік-сьнежань 1948
ГУМАР
М. Багун
На абтоках
Ідзе час і на абтоках. ГЬты час ідзе ўсюды проста коціцца. Але гэта ня так важна. Можа важнейшае тое, што робіцца ў міжчасе, і, зразумела, на абтоках.
Вось ужо год, як Герасімаў Міхась топча ангельскую зямлю, вырабіўшыся з-пад ярма ДП. Тўт ён ужо ўвайшоў жыць у нармальную каляіну. А ў каляіне, ведама, ці мала на што наткнуцца можна: калі чалавек векам малады, дык можа навет і ў каханьне ўдарыцца чаго навет 1 Міхась папробаваў. Дзівіцца тут ня трэба, што Міхась 1 за морам кахацца можа, бо сэрца стукаецца 1 за вадою.
Міхась хлопец малады, відны, рослы, валасы дагары носіць, чыста голіцца, любіць выпрасаваны касьцюм, шлейкі; чаравікі блішчаць, як возера, ітанцор, як кажуць, завадовы, яшчэ з дому. Аў Ангельшчыне ён ужо крышачку й па-ангельску язык заламаў, чытаць разьбіраецца нядрэнна. А галоўнае ведае ўсе танцы й забавы дзе й калі яны адбываюцца, што якраз і зьяўляецца зоркай у ягонай каляіне.
Адразу некалькі месяцаў Міхась працаваў, бо гэткім чынам толькі можна было выбрацца ў людзі галоўна вонкавы выгляд вопратка. Трэба сказаць, што так і сталася Міхась зрабіўся джэнтэльмэнам, толькі мова засталася старой, хоць, як казаў ён, крыху ўжо й шапяляў па-ангельску. Да першага кроку зразумела, залічаецца Міхасёў вытык у англа-саксы, да якога ён прыступіў безадкладна, калі зьявіўся ў Альбіён. А гэта пачалося, калі ён яшчэ быў на шахцёрскім унівэрсытэце ў Скотлянд /Шатляндыя/. Тўт ужо Міхась пачаў тыкаць носа ў гэтыя самыя англы й саксы, або дакладней у бары, у ті /чай/, фіш энд чыпс /жараныя рыба й палоскі бульбы/, у бас на дроце /тралейбус/, у кіно, сінэма, пікчэр, пачаў навет сталавацца ў кантыне.
Аднак асноваю былі танцы: Міхась папёрся й туды да лёрдаў (ці можа там ніводнага лёрда й ня было?). Спачатку ён сьмяяўся з гэтых танцаў, бо гэта выглядала далёкім ад нашае полькі: полькаў правы бок дробненька, а ў левы буйней, а ў іх дык і ўправа з накульгам, і ўлева з выямкамі. Аб гэтых танцах Міхась расказваў цэлымі днямі сваёй браціі: „Браткі вы мае, як прыйшоў я на іхныя музыкі, дык сьвет зьмяніўся: на сцэне аркестра сядзіць, стаіць барабан, музыканты ўсе пад манішкамі, а скрыпак і гармонікаў няма. Ну, думаю, і зайграеце ж вы, што й слухаць ня будзе чаго. Чую, кажа, што будзе кві-стэ /кўікстэп хуткі танец/. Давайце. I калі ж яны сербанулі гэтае кві-стэ, браткі мае, дык я сядзеў, але якую жылку падцягнуць, каб на такт зьбіцца ня ведаў. Аянытанцуюць: іпадпахі бяруцца, іпхаюцьадзінаднаго. Акалі падыйдзе нейкі момант ды барабан рагатаць пачне, ну, дык ратунку няма: пачнуцьвырабляць, падобна, якунас каго-небудзьугуркохўловяць ды жыжкаю-крапівою па голым месцы секчы пачнуць, і яны гэтак як бы іх авадзень цяў. А я сяджу і сам ня свой. Вось, думаю, папаліся сюды, гэта ж халерыя, а ня танцы. Але пасьля зайгралі й вальца, таго, што мы ангельскім завем. Вось тут і павесялела на душы, і музыка нейкі друті тон прыбрала, і барабан паспакайнеў А я пусьціўся таксама ў танцы зь нейкаю лёрдкаю. I як паглядзеў пад канец, дык гэтыя лёрды не такіяўжо дзікія, ёсьць і рахманых шмат”.
Пэткія ўражаньні вынес Міхась аб брытанцах, калі быў у Скотлянд.
Але вось пераяжджае ён у карэнную Ангельшчыну. Тўт яму распасьціраецца новы вобраз у ягонай каляіне зьбіваецца на грош і выбіраецца ў людзі, як сьлед. Цяпер пачынаюць быць зусім рахманымі англа-саксы, а Міхась, дык хоць ты яго гладзь — прышчапіўся поўнасьцяй да ангельскіх кастамс, ці, як кажуць, абычаяў. I, знацца, Міхась за дзяўчатамі пачаў страляць, і танцы сталіся адзінаю ягонаю прыемнасьцяй. Рэшта „браціі” ня пусьцілася ў Міхасёву каляіну: тыя цікавіліся больш кіном, дзе ходы крышачку Іншыя, як на музыках, a таму Міхась ставаўся галоўнаю асобаю й інфарматарам аб руху з гэтае дзялянкі. Перш Міхась расказваў аб усіх ягоных прыгодах, але
пасьля, калі яму шчасьце дарогу загарадзіла, пачаў больш маўчаць, за выняткам асобаў давераных.
Прычынай было каханьне.
Міхась пасьвяціў не адну ўжо музыку, не адну дзяўчыну на воку меў, але на гэты раз на танцы зьявілася нейкая новая дзеўка: бляндынка, сярэдняга росту, жывая з погляду й пасьля кажнага танцу ў руках трымала папяросьніцу ды час-ад-часу дыміла.
„Ну, Герасімаў хлопец, трымай лёстачкі”, — казаў Міхась да сябе. Паправіў гальштук, выпрастаўся й наважыўся ўзяць на вальс.
— Мэй ай гэв дыс данс? /Ц1 можна з вамі на гэты танец?/ так ветліва зьвярнуўся Міхась да сьвяжыны.
— Ес! /Так!/, — прапішчала яна.
На гэты адказ Міхасю, як бы казытнула нешта. Танцуюць. Міхась неяк ня можа зьбіцца на якуюсь гутарку й прыдумаць ня можа, ад чаго пачаць. Але, як на тое ратунак: Міхася нехта стукнуў, і нага неасьцярожна стала ёй на пальцы.
— О, вэры соры! /О, выбачце!/ — Міхась пачаў.
— He, нічога, усё добра, — усьміхнуўшыся, глянула яна проста на Міхася.
Тўт Міхась не замарудзіў, а ў гутарку.
— Вы мусіць ня часта прыходзіце сюды да нас?
— He, ня часта, самтайм /часамі/. Сюды крыху далёка. А вы тут шторазу?
— А даволі часьцяком.
— Вы не ангелец?
— He. Я джаст /толькі/ нядаўна прыехаў сюды.
— Вы любіце ангельскія танцы?
— Так. Агулам мне тут шмат што падабаецца, асабліва дзяўчаты.
Тўт прыпадала абаім засьмяяцца. Засьмяяліся. Якраз 1 аркестра перастала йграць, так што падзякаваўшы, мусілі разыйсьціся. Міхась ідзе ад цэнтру й аглядаецца на сваю партнэрку: „Як лялька, проста на выстаўку стаў яе. Пачакай жа, часу яшчэ ёсьць”.
На наступных танцах Міхась ужо промаху ня даў танцаваў усё з гэтаю новаю. А пад канец асьмеліўся й імя запытацца, хоць цераз хвіліну яно вылецела з галавы. Ля поўначы абвяшчаюць апошні вальс. Тўт Міхась спрабаваў закінуць пра дом правесьці. Адказ быў пазытыўным.
Па дрозе дамоў яна шмат чаго гаварыла, але Міхась зразумеў мала, ён у бальшыні толькі ківаў галавою: „Ес” або „но”. Нарэшце яна кажа, што далей ня йдуць, бо ўжо яна ля дому й тут трэба сказаць „гуд найт” /дабранач/. Міхасю гэта пяршыня. Як жа яго казаць, гэты ангельскі гуд найт? Як у нас, дык гэта проста, а тут? яна выпудравана, губы намалёваныя, гэта ж чуць даткніся, дык увесь горад будзе ве-
даць, што недзе па жаночых агародах лазіў. Аднак, відаць, Міхась неяк сабе вырадзіў, бо гуд найт быў даўжэзны, без канца.
Яго сябра, Дзьвінскі, ня чуў, калі Міхась зьявіўся дадому.
— Мусіць табе ўчора пашчасьціла? задзеў назаўтра ён Міхася.
— А, браток ты мой, чума...
— Ды быў гэтак доўга?
— Іўд найт казаў.
— Відаць, што ты ўжо зьедзеш з палітычнае арэны, — працягваў Дзьвінскі.
3 гэтага часуў Міхася пайшло, як па масьле: шмат цікавага перажылося, і шмат новага здарылася. Спатканьням канца ня было: на танцах, у кіно, у горадзе дзе толькі нагода здаралася. Іўтарак таксама было розных, але аб палітыцы ня йшло. 3 геаграфіі, дык яшчэ сяк-так.
— Дзе твая кантры /краіна/? пытае.
— О, далёка, Міхась знае, што географ зь яе невялікі.
— ГЬта адзін кантынэнт?
— Так. ГЬта адзін вялікі кантынэнт, канца ня відаць.
— Я хацела б пабыць на кантынэнце...
— Некалі, калі мая кантры будзе фры /свабодная/, паедзем.
Але гэткія гутаркі, зазвычай, цягнуцца нядоўга іх замяняюць... прыямнейшыя.
Часам бывалі спатканьні ў горадзе, дык тут спатканьне афіцыйнае вядома дзень. Бывала й ля вітрынаў затрымваюцца. Але ля вітрынаў іхныя пагляды разыходзіліся: ёй падабаюцца якіясь рэчы, a Міхась усё іх ганіць на кантынэнце, кажа, лепшыя ёсьць, а гэта глупства. Іншы раз расказвае Дзьвінскаму: „Ну, штож, браце, каханьне то каханьне, і табе раджу гэта добрая штука, але ж я ня прывёз міліён з кантынэнту, а працую як звычайны кальмайнэр /вуглякоп/.
— А як жа ж у вас на „фронце” цяпер? Дзьвінскі пра каханьне.
— Ідзе ня дрэнна. Ужо пытае, ці кахаю яе моцна. Я адказаў: так. А яна кажа, што кахае вэры мач.
— Што „вэры мач”? „Мач” дык гэта па-ангельску сярнікі.
— Ну, ты ж і слабы з ангельскае. Вэры мач гэта вельмі моцна.
— Ага! Дык тут, знацца, і ёсьць нейкае параўнаньне з агнём.
— Пэўна ж, як агонь, проста плавіцца ўсё!
Міхась плавіўся ў гэтым агні цэлае лета. Але неяк раз прыйшоў ён дахаты вельмі рана. Дзьвінскі зьдзівіўся.
— Што здарылася? Ня прыйшла?
He хацелася, Міхасю гаварыць, але пасьля ўсё-ткі прызнаўся.
— Прыйшла сказаць, што ейны сталы бой-фрэнд /кавалер/ з войска прыехаў, і што са мною ўжо ўсё „оўвэр” /скончылася/...
Ідзе жыцьцё сваёй каляінай 1 на абтоках.
№22, верасень-кастрычнік 1949
Архіп Папліска
ДЗЁНЫПК 12-КІ
Заўвага: Некаторыя гумарыстычныя эпізоды з жыцьця Дванаццаткі пяра Архіпа Папліскі зьмешчаныя ў ІІІ-м і V-м разьдзелах.
Вось наш меншы Кудлаты, дык гэты ніяк матэматыкай ня цікавіцца. Праўда, невялічкі матэматычны ўхіл ёсьць у бок астраноміі. Асабліва любіць карыстацца тэлескопам няма тае сыботы, каб не заглянуў у яго. Толькі паважным працаўніком на гэтай ніве назваць яго яшчэ ня можна так сабе, аматар толькі. Але ці мала вялікіх людзей было спачатку толькі аматарамі? Да гэтага астраномія навука цікавая, а асабліва гэтыя тэлескопы... Зь віду, праўда, наш малы Кудлаты на астранома ня змахвае як прыапранецца, дык больш на кітайскага амбасадара падобны. Калі неяк раз сказаў я яму гэта, дык ён і ўзрадаваўся: „Ш, я даўно знаў, што мне тут ня месца. Вось толькі зьвязаўся, на сваё няшчасьце, з гэтай басатэрыяйу 12-ці асобах... цьфу, хацеў сказаць-у 11-ці. Але гэтада часу вось выйграю на пулі /пуль — лятарэя/тысячаў з трыццатку, тады прыйдзецца ўжо заняць адпаведнае месца. Будзе хадзіць хлопец, як гвазьдзік у завітушках. Ну, можа й вам тады сёе-тое адпушчу па знаёмасьці. Вось толькі ніяк не магу ўгадаць, дзе на гэтым праклятым пулі крыжыкі, а дзе адзінкі ставіць: як ні пастаўлю, дык усё наадварот...” Апошнія часы заключыў ён супалку з матэматыкам можа што й выйдзе.
Што гэта душа? Кажуць, што гэта нешта такое, чаго памацаць ня можна. Але ёсьць такія душы, што можна й мацаць. У нашага Галубіцкага гэтаксама, здаецца, ёсьць душа. Навет не здаецца, a напэўна сам бачыў. Раз, узлаваўшыся, ён як стукнуў „ад душы” (як ён сам казаў) нашаму матэматыку пад бок, дык той тры дні сагнуўшыся хадзіў Так што каб усім душам ды Галубіцкага кулакі, дык мацаць можна было б часта... Але не заўсёды душа Галубіцкага такая буйная навет зусім рэдка, калі б ужо й сьвяты ня выцерпеў. У большасьці яна спакойная. Ды такая рамантычная так ад яе гэтым і цягне! I на сам від глянуць (маю наўвеце матарыяльную частку цела), дык вам хопіць, каб сказаць, што тут нешта ёсьць. ГЬтае нешта цяжка акрэсьліць нешта лірычна-музычна-трагічна-драматычнае. Часамі гэта залежыць ад настрою даходзяць да гэтага яшчэ розныя адценьні, як чорная, белая, зялёная й іншых колераўмэлянхолія, і г. д. Да твару яму найбольш ідзе чорная, бо ён сам такое ж масьці.
№15, лістапад-сьнежань 1948
(...) Ад таго часу /пасьля падрыхтоўчага пэрыяду ў Шатляндыі/ пачалі мы памагаць Брытаніі, а заадно ўжо й сабе, выбірацца з пасьляваеннага крызісу. Першым чынам прыйшлося зьвярнуць увагу на вопратку, бо хоць Дванаццатка вонкаваму выгляду не прыдае спэцыяльнага значэньня, але вопратка, мусім прызнаць, рэч неабходная ў цывілізаваным грамадзтве, а часта навет у нашы часы гэта галоўная прыкмета цывілізацыі, калі не адзіная.
Кажная праблема прыносіць з сабою болыпыя ці меншыя клопаты. He абыйшлося бязь іх і тут.
Галубіцкі зь Белым (тым, што матэматыкай любіць займацца, калі прыпамінаеце) наважыліся ўрэшце замовіць касьцюмы. Пастанову гэтую папераджаў рад тайных канфэрэнцыяў, канчальны вынік якіх Дванаццатка ўбачыла толькі пасьля шасьці тыдняў, калі ўспомненая пара зьявілася аднае сыботы ў барак з пачкамі пад пахай, аднолькавымі па форме (і па зьместу, як аказалася пазьней). Па паходцы ўжо было пазнаць, што ў пачцы не вутлякопскія чаравікі з жалезнымі насамі 1 не камбінэзон, а нешта важнейшае. Як даведаліся мы пасьля, дык навет з гораду прыехалі яны не ў аўтабусе, а ў таксі. У пачках, як ужо пэўна чытачы дагадаліся, былі касьцюмы. Добрыя касьцюмы заплацілі па 15 фунтаў. Летнія, сьветла-шэрыя, абодвы з аднолькавага, ці лепш сказаць тога самага матарыялу. Аднолькава й пашытыя. Асабліва матарыял падабаўся абодвум усё сварыліся, хто першы падаў прапанову пашыць зь яго. Хіба ня трэба ўспамінаць, што яны зараз жа й апранулі новыя касьцюмы, ідучы вечарам у кіно. Зайздрасьць скрабла сэрца, гледзячы на іх, але што ты зробіш?
У той жа самы вечар, калі яны вярнуліся дахаты, было відаць, што Галубіцкі мае штосьці на душы, адным словам поўная духовая дэпрэсія. Заўважыўшы гэта, я, пасьля дыпляматычнае прадмовы, папытаўся яго аб прычыне. Спачатку было відаць, што той хістаўся, раздумоўваючы, ці варта яму зьвярацца перада мной, шэрым чалавекам, з сваіх духовых клопатаў ды сумліваў. Пасьля аднак наважыўся.
— Ці ня думаеш ты, што факт набыцьця на собскасьць двух аднолькавых аб’ектаў праз два розныя індывідуумы пры існаваньні магчымасьці выбару зьяўляецца бяссумліўным довадам недахопу фантазіі ўспомненых індывідуумаў ці, у лепшым выпадку, аднаго зь іх? папытаўся ён, зь непакоем чакаючы на адказ.
Пасьля хвіліны маўчаньня з майго боку, якая была мне патрэбная, каб дакапацца, што ён гаворыць аб касьцюмах, ён дадаў:
— Зразумела, гэта пытаньне філязофіі, яно запаважнае для цябе...
Пры гэтых словах ён кінуў на мяне вокам, як часамі кідаюць на муху, што лазіць па накрытым слоіку зь мёдам.
Я ўзлаваўся. Я Архіп Папліска не разьбіраюся ў філязофіі!
— Адносна недахопу фантазіі маеш поўную рацыю, — праціснуў я.
ледзь дыхаючы ад злосьці. Мала таго: каб ты што-небудзь разумеўся ў псыхалёгіі, дык ведаў бы, што пададзены табою факт зьяўляецца гэтаксама пэўным довадам разумовага абядненьня, ня ўлічваючы ўжо поўнае адсутнасьці пачуцьця прыгаства, калі браць ваш выпадак упаасобку... — гаворачы гэта, я памаленьку адыходзіў на ўсякі выпадак узад, каб кажучы фаховай мовай выйсьці за радыюс дзеяньня кулака праціўніка.
Але Галубіцкі, відаць не пачуў мае апошняе заўвагі, бо ўжо вёў перамовы з сваім сябрам па няшчасьці Белым. Хутка дайшлі яны да згоды. Умова гучэла проста: ніколі не паказвацца разам у аднолькавых касьцюмах, каб не даваць людзям нагоды дрэнна думаць аб іхных рэсурсах фантазіі.
Рады з таго, што знайшлі гэткі просты, а яшчэ больш хітры выхад, яны пайшлі выпіць па пайнту /мерка піва/.
Прайшоў тыдзень. У наступную нядзелю Галубіцкі фарсіўу новым касьцюме, а Белы сядзеў у бараку, бо іншага касьцюму не пасыіеў яшчэ зрабіць, а з дыпісаўскага /зь лягерных часоў/ фрэнча зрабілася ўжо бязрукаўка.
Яшчэ тыдзень прайшоў. Галубіцкі цяпер сядзеў у хаце. Ня думаю, каб яму гэта падабалася, але не казаў нічога, не разглядаў нат свайго паложаньня з згледзішча філязофіі. Але на гэтым не канец бядзе: пад вечар, раней чым заўсёды, прыходзіць дахаты Белы, відаць, моцна ўзбураны. Падыйшоўшы да свае шафы, пачаў бяз слова пераапранацца, кідаючы зьнішчальныя погляды ў бок Галубіцкага. Я якраз быў, на шчасьце, на месцы, і бачачы, што тут можна нешта цікавага даведацца, падскочыў да Белага. Атой, відаць, ужо й чакаў, каб перад кім-небудзь выліць сваё гора.
—Уяві сабе, — узарваўся ён, — гэта ж людзі думаюць, што я з гэтым суб’ектам (тут ён паказаў пальцам на Галубіцкага) маю адзін супольны касьцюм! Дагадаўся я на сваю галаву паслухаць яго, замаўляючы... Сустрэў мяне адзін знаёмы ды кажа...
— Чалавеча, палавіна Ангельшчыны ўжо аб гэтым гаворыць! сьцьвердзіў я, маючы нагоду адпомсьціцца на Галубіцкім за ягоны калішні сумліў у маіх філязафічных ведах.
Тўт пачалася дыскусія на старую тэму: хто першы падаў прапанову пашыць з аднолькавага матарыялу касьцюмы? Розьніца была толькі тая, што цяпер кажны зь іх адмаўляўся ад гэтага гонару.
ГЬтывыпадакбыўужодаволідаўно. Ацяпер, чытачы, каліхтозвасхоча купіць два добрыя летнія касьцюмы за палавіну цаны, зварочвайцеся на мой адрас. Гандлёвыя перамовы будуць весьціся толькі з тым, хто поўнасьцяй аплаціў належнасьць за „Наперад!”. Так што з касьцюмаміяк сабе хочаце, але з апошнім сьпяшайцеся шкадаваць ня будзеце.
№20, чырвень-ліпень 1949
Калі ўрэшце ўжо апошні з нас зьняў сваю дыпісаўскую апранаху ды ўзьдзеў на плечы нешта больш паважнае, старое Дванаццаткі й сьлед загінуў ня тыя людзі. Ня толькі звонку, але й знутры зьмяніліся як Гклубіцкі казаў: „Пачаўся маральны рэнэсанс, як вынік рэакцыі на зьмену вонкавых абставінаў”. Пачуўшы гэта, наш матэматык зараз жа ўмяшаўся, пацьвярджаючы тэзу Галубіцкага й гаворачы, што ў гэтым выпадку гэтая зьмена прыйшла якраз у пару, бо зь ягоных старых вонкавых абставінаў ужо рукавы паадляталі. ГЬта мне дало крыху часу надумацца, і я, не чакаючы даўжэй, уступіў у дыскусію.
— У прынцыпе я з табою, Алеська, згаджаюся. Так сказаць, бачу, што ты на добрай дарозе. Але вось, мне здаецца, твая дэфініцыя кульгае яна, падыходзячы прэцызыйна да справы, дае магчымасьць інтэрпрэтаваць яе парознаму, што ў далейшым можа прынесьці паважныя шкоды.
Галубіцкі глянуў з падозраньнем на мяне.
— А якую б ты даў дэфініцыю?
Я зморшчыў лоб.
— Ш... та-а... А ці ня лепш было б сказаць: духовы рэзананс на эвэнтуальныя зьмены вонкавых абставінаў і ўплываў. ГЬта, памойму, дэфініцыя больш шырокая яна ахоплівае ўсе эвэнтуальнасьці.
— Над гэтым можна было б падумаць... У прынцыпе яно так... Але не, — раптам з хмарнай станоўкасьцяй прамовіў ён, — гэта прыносіць нават зьмены ў самой тэзе. Немагчыма. Недапушчальна.
— Ня зьмены, а да-паў-нень-ні й а-ба-гуль-нень-ні, — выбіваючы кажны склад, адрэзаў я. Гэтага можа ня бачыць толькі прафан у лёгіцы.
Від Галубіцкага не прарочыў нічога добрага. На шчасьце, тут задумалася нешта ўмяшацца Ясеню.
— Што, ужо зыйшліся? Знойдуць жа за што спрачацца! Назвалі б вы гэта, напрыклад, паступовым заніканьнем духовае дэпрэсіі, вызванае...
Два забойчыя позіркі накіраваліся на яго з розных бакоў. Няма дзіва, што язык у яго далей не павярнуўся. I хіба ня трэба ўспамінаць аб гэтым, што калі б тыя позіркі несьлі з сабой цеплавую энэргію, Ясень ужо смажыўся б у собскім тлушчы. Нічога дзіўнага, што матэматык і Вазёрны, кудлатыя малыя й вялікія ня пробавалі болып умешвацца, хоць відаць было, што спачатку такі намер мелі.
Хвіліна магільнае цішыні. Няведама, аб чым думаў Галубіцкі. Мо над пытаньнем: „Роля зроку, як кандэнсатара, пасярэдніка ды маніпулятара вялявой энэргіі”. Мо над якім іншым. Праўда, ачнуўся ён даволі хутка, 1 з новым жарам пачаў адстойваць свае пазыцыі. Я не паддаваўся самі ведаеце, сумленьне не пазваляе. Гэтак мы Інтэрпрэ-
тавалі, прэцызавалі ды стабілізавалі да вечара. Калі ўжо пачало цямнецца ды пара была йсьці на вячэру, нас зьбіраліся разьліваць вадою. Але абыйшлося бяз гэтага пачуўшы небясьпеку, мы хуценька закончылі дыскусію. Вынік быў заўсёдны, будзённы: кажны пры сваім. Галубіцкі падняўся, і зь відам чалавека, які знае сабе цану, заявіў, што вядзеньне дыскусіі са мной дае тыя самыя вынікі, што патрабаваньне ад зарубежніка сказаць праўду не папярхнуўшыся. Тады, прыняўшы адпаведную позу, ён прадэклямаваў зь вершу Ясеня:
„Мо й ня варта ня выправіш горбу
(Ясень, зразумела, расплыўся ў усьмешцы, бачачы, што творчасьць ягоная папулярызуеццпа.) Ведаючы, што я ня з тых, што прапушчаюць такія рэчы міма вушэй, Галубіцкі, схапіўшы свае лыжкі ды нажы, пабег на вячэру. Хутка я застаўся адзін, з горычай раздумоўваючы аб людзкой няўдзячнасьці й іншых падобных рэчах. Аднэй пацехай была думка, што ўсе вялікія людзі былі адзінокімі й не знаходзілі зразуменьня ў масаў. Зь цьвёрдай навагай ператрываць, я пайшоў на вячэру.
Але мы, здаецца, адскочылі ад тэмы. Дык як казалася, зьмены зайшлі вялікія, калі першы раз Дванаццатка поўнасьцяй выстраілася ў новую вопртаку, некаторыя так анесьмялелі, што пачалі зварочвацца да іншых на „спадар”. Усе згодна сьцьвердзілі (ня было навет ніякіх разыходжаньняў між мною й Галубіцкім), што на вуглякопаў не выглядаем ніяк. Багун дадаў, што мы заўсёды былі на адпаведным узроўні свае вышыні й што цэлае нашае вуглякопства, гэта вялічэзная памылка лёсу, за якую яму ў будучыні прыйдзецца паплаціцца, і то не абы-як.
Праўду кажа. Але, будучы аб’ектыўным, трэба ўсё-ткі прызнаць, што й вуглякопства ня йдзе на вецер. Яшчэ адзін курс школы жыцьця, гаворачы вобразна. А кажуць, што ў гэтай школе матуры экстэрнам не здабудзеш і не падробіш. А што вы думаеце, чытачы? (Я ўсё спадзяюся, што нешта думаеце.)
А колькі іншых, драбнейшых карысьцяў з шахты? Тысячы! Міліёны!! Бо вы мусіць думаеце (не залічваю сюды нашага брата, вуглякопа), што ў шахце ўсе ходзяць зь вялікімі кіркамі ды дзёўбаюць вугаль. А папраўдзе, дык яно зусім інакш: у самых розных галінах чалавек там навуку здабывае. А часамі здараецца, што нідзе ў ніякім іншым месцы гэтага не здабудзеш, асабліва будучы эмігрантам. Хіба найлепшым прыкладам будзе наш Паўлюк Вазёрны: зь першага дня працы ў падземную кавалерыю папаў. Папробуйце вось папасьці вы! Адразу, праўда, як чалавек ціхі й скромны, Паўлюк нікому не казаў аб сваім назначэньні. Выкрылася гэта праз выпадак.
Галубіцкі з Паўлюком былі неяк аднаго разу на начной зьмене цішыня, людзей мала, чуеш, як найменшы каменчык зваліцца. Га-
лубіцкі пасьля „абедняга” перапынку ўжо навет носам пачаў клёваць, калі раптам недзе здалёк пачуўся дзіўны, раўнамерны грукат. Алесь настарожыўся: што гэта можа быць? Грукат прыбліжаўся. Хутка можна ўжо было разрозьніць, што грукат паходзіць зь дзьвёх крыніцаў: першы, бліжэйшы, быў больш дробным, далейшы чуўся радзей. Навет сапеньне ўжо чуваць было. I да гэтага здалёк крык:
— Стой, блоды анімалы (праклятая скаціна), прашчураў тваіх так...!
3 завароту паказаўся ў поўным галёпе конь задрыпанае „понГ, a за ім, мэтраў пяцьдзесят ззаду, поўнай парай імчаўся Вазёрны. Пабачыўшы Галубіцкага, ён чагосьці засароміўся.
Назаўтра мы ўжо па чарзе падыходзілі да Паўлюка з пажаданьнямі, каб хутка стаўся ахвіцэрам, ды з радай, каб як найхутчэй купіў сабе кавалерыйскія боты, порткі і, галоўнае, шпоры.
Хто казаў, што ў шахце ня можна зрабіць кар’еры?
№21, жнівень 1949
IX
ПУБЛІЦЫСТЫКА 3 „НАПЕРАДУ”.
УСПАМІНЫ. НЭКРАЛЁГ. ЛІСТЫ.
• Публіцыстыка У. С.; А. Галубіцкі; А. Будзіч; Б. Рагуля.
• Успаміны Н. Арсеньнева.
• Нэкралёг Я. Яшчар.
• Лісты Мікола Абрамчык, Ніна Абрамчык, Антон Адамовіч, Натальля Арсеньнева, Юзэфа Брэчка, Барбара Вержбаловіч, Цімох Вострыкаў, Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Янка Жучка, Янка Запруднік, Алесь Карповіч, Вітаўт Кіпель, Алесь Марговіч, Міхась Міцкевіч, Барыс Рагуля, Язэп Сажыч, Станіслаў Станкевіч, Пётра Сыч, Паўла Урбан, Уладзімер Цьвірка, Васіль Шчэцька.
Заўвага: Пропускі ў тэкстах пазначаныя трыма кропкамі ў круглых дужках (...), а цяпершанія паясьненьні ад аўтара — у простых дужках /.../.
ПУБЛІЦЫСТЫКА
У. с.
Усьве дамляйце I
У гэтым артыкуле мы хочам закрануць адно пытаньне, аб якім ужо шмат гаварылася й пісалася, якое аднак 1 цяпер зьяўляецца балючым 1 актуальным. Можна навет сказаць, што чым далей, разьвязаньне яго робіцца штораз больш важным.
Шмат разоў пісала й піша наша эміграцыйная прэса аб важнасьці нацыянальнага выдзяленьня нашых суродзічаў / са складу іншанацыянальных лягероў ДыПі/. Нас тут шмат беларуская эміграцыя займае па колькасьці далёка не апошняе месца. Ладную частку болыпую навет — чымся ў некаторых іншых эміграцыяў, складае мо-
ладзь. Гэта зьявішча дадатнае, бо хто, калі ня моладзь, із сваім маладым захапленьнем, бяз усякага ўзгляду на собскія карысьці, зробіць часта тое, што старэйшыя лічаць немагчымым. Моладзь зьяўляецца галоўным падважнікам ува ўсіх справах, а найбольш у справах нацыянальных. Таму ня дзіва, што паняволеныя народы зварочваюць асаблівую ўвагу на ўзгадаваньне свае моладзі ў моцным нацыянальным духу, бо добра разумеюць, што толькі духова моцная моладзь зьяўляецца зарукай будучай незалежнасьці іхнага народу.
На нас беларускую молдазь наша грамадзянства гэтаксама глядзіць як на фундамант нашае будучае незалежнасьці. Вось дзеля гэтага 1 прыходзіцца нам яшчэ й на балонках нашага часапісу закрануць пытаньне нацыянальнага выдзяленьня.
Трагедыяй нашае моладзі зьяўлялася й зьяўляецца тое, што яна адразу з калыскі пападала пад чужыя ўплывы. Праўда, ня толькі нашая гэта зьяўляецца характэрным для ўсіх паняволеных народаў. ГЬта стары мэтад захопніка спараліжаваць першым чынам усё тое, што можа быць для яго небясьпечным у будучыні. Добра разумеючы небясьпеку гэтага, усе народыўсімі сіламі змагаюцца з гэтым. Змагаецца й беларускі народ. I змагаецца не бяз посьпехаў нацыянальнае ўсьведамленьне беларускае моладзі цяпер непараўнальна вышэйшае, чымся гэта было некалькі дзесяцігодзьдзяў назад. ГЬта мы заўважаем і тут на эміграцыі. Аднак, як далёка мы яшчэ да тых вынікаў якіх трэба было б жадаць, на шляху да якіх, здавалася б, стаіць гэтак мала перашкодаў, параўноўваючы ўмовы на Бацькаўшчыне. Як часта прыходзіцца нам яшчэ сутыкацца із сумным фактам застрашанасьці нашае моладзі, якая ня мае межаў Іншыя нацыянальнасьці ўжо перамаглі гэтае зьявішча мы ня знойдзем, а калі знойдзем, дык вельмі мала, напрыклад, такіх украінцаў, якія б хаваліся дзе-небудзь паміж чужых, не прызнаючыся да свае нацыянальнасьці. А ў нас справа стаіць далёка горш...
Шмат разоў нам прыходзілася ўжо натыкацца на нашых суродзічаў, якія, зашыўшыся куды-небудзь у чужое асяродзьдзе, ціхенька сядзяць там, рады, што ніхто іх не чапае. Часта толькі пасьля даўгое гутаркі, яны, аглядаючыся, прызнаюцца да свае нацыянальнасьці. Каго баяцца яны? Думаю, на гэта яны й самыя адказаць ня могуць. Рэта сьлед апошніх гадоў. Шмат хто зь іх правёў час зусім адарвана ад усяго роднага, часта зусім ня сумуючы аб ім. Шмат каму з нас гэтаксама на працягу апошняе вайны прыйшлося з розных прычынаў змагацца пад чужым сьцягам і за чужыя ідэалы. He малая частка і загінула ў гэтым змаганьні. Але ня можна паверыць, што яны, змагаючыся й аддаючы сваё жыцьцё за іншых, ня думалі гэтаксама 1 аб сваёй далёкай Бацькаўшчыне, аб сваёй роднай хаце. Бо тое, што выссаў кожны з нас з малаком маткі, ня можа зьнікнуць бясьсьледна.
I вось цяпер, калі прыйшлі больш спрыяльныя ўмовы, мы мусім зь іскры, якая тлее ў кожнага ў болыпай ці ў меншай меры, распаліць полымя каханьня да Роднага Краю.
Мы зьвяртаемся з заклікам да нацыянальна сьведамай моладзі, неадкладна брацца за працу. Усьведамляйце сваіх сяброў, якім, можа, лёс ня быў такі ласкавы, як нам, і ня даў ім магчымасьці пазнаць навет самых сябе. Хай і яны адчуюць асалоду быць верным сынам свайго народу, зразумеюць сэнс жыцьця. I тады, дзякуючы вам, яны скажуць за нашай вялікай паэткай: „Вартажыць!” /словыНатальліАрсеньневай /.
№6. 1 сакавіка 1948
У. с.
Пад скаўцкі сьцяг!
У 4-м нумары нашага часапісу мы пісалі аб карысьцях арганізаванага жыцьця. У гэтым артыкуле мы хочам абгаварыць гэта болып канкрэтна.
Ужо даволі доўгі час шмат нашае моладзі знаходзіцца ў Ангельшчыне. Колькасьць яе й цяпер павялічваецца праз наплыў дабраахвотных работнікаў зь Нямеччыны й Аўстрыі. Зусім зразумелай рэчай зьяўляецца тое, што моладзь хутка адчула патрэбу свае палітычнае арганізацыі, якая б найбольш адказвала іхнім імкненьням. ГЬтак паўстаў Беларускі Незалежніцкі Народна-Хрысьціянскі Рух (гл. „Беларус на Чужыне”. №7/11/). Пэтая арганізацыя імкнецца да: як найхутчэйшага зьдзейсьненьня нашых незалежніцкіх ідэалаў, ажыцьцяўленьня дэмакратычных прынцыпаў у беларускім нацыянальным жыцьці й ажыцьцяўленьня хрысьціянскіх ідэалаў як у прыватным, так і ў грамадзкім жыцьці. Нічога дзіўнага, што БННХР хутка ахапіў болыпую частку сьведамага элемэнту нашае моладзі. Дый кожны беларус-незалежнік будзе вітаць яго ўжо хоць бы як новую беларускую незалежніцкую арганізацыю, ня ўлічваючы й іншых узьнёслых ідэалаў, да якіх ён імкнецца. I мы верым, што БННХР дасьць шмат карыснага сваім сябрам; узмоцніць іх маральна, падрыхтуе стойкіх змагароў за нашу агульную справу.
Аднак ці ня менш патрэбным зьяўляецца зарганізаваньне Беларускага Скаўтынгу тут у Ангельшчыне?
Скаўтынг гэта міжнародная арганізацыя моладзі, прызнаная ўсім цывілізаваным сьветам: амаль няма такое краіны, дзе моладзь ня была б ахоплена скаўцкім рухам.
Што ж ставіць сабе за мэту скаўцкая арганізацыя? На гэтае пытаньне гэтак адказаў заснавальнік скаўтынгу, Бодэн-Паўэль: „выха-
ваньне на высокіх ідэалах, на самадаверы, на пачуцьці абавязку, на сіле духа, на самапашане й пашане да іншых адным словам на тых якасьцях, якія твораць характар” (1913).
Скаўцкі ж дэвіз гучыць: „Бог і Бацькаўшчына”. Інакшымі словамі скаўцкая арганізацыя стараецца ўзгадаваць моладзь на добрых хрысьціянаў і добрых грамадзянаў-патрыётаў свайго краю.
Нічога дзіўнага, што арганізацыя з гэткімі ідэялягічнымі асновамі знайшла водгук ува ўсім сьвеце. He асталіся й беларусы ужо ў 1921 г. паўстаюць першыя аддзелы беларускіх скаўтаў. Скаўцкі рух расьце й разьвіваецца, нягледзячы на тое, што палякі, бачачы, што з ростам арганізацыі расьце й нацыянальная сьведамасьць моладзі, увесь час перашкаджалі гэтаму.
Апошняя вайна закінула шмат нашае моладзі ў Нямеччыну. ГЬта дало магчымасьць для стварэньня й там Беларускага Скаўтынгу. За кароткі час ён заняў далёка не апошняе месца сярод іншых нацыянальнасьцяў, ня так колькасьцяй, як сваёй якасьцяй. ГЬта даводзяць вынікі розных міжнародных скаўцкіх змаганьняў і імпрэзаў, зь якіх нашы скаўты амаль заўсёды выходзяць пераможцамі, годна рэпрэзэнтуючы імя беларуса.
Аб гэтым сьветчыць гэтаксама й нядаўная сустрэча ГЬлоўнага Скаўта лёрда Роўэлэна ў Гамбургу, дзе беларуская скаўцкая група прыцягнула асбалівую ўвагу сваёй скаўцкай вырабленасьцяй і здаровым гумарам.
Як мы бачылі з практыкі, скаўтынг ня толькі дае шмат карыснага моладзі, але, як арганізацыя міжнародная і ўсімі прызнаная, найлепш прыдаецца для прапагандаваньня нашае нацыянальнае справы між чужынцаў, а гэта зьяўляецца адным з найгалаўнейшых заданьняў нашае эміграцыі.
Аднэй з найбольшых перашкодаў тут у Ангельшчыне гэта тое, што моладзь тут параскіданая па ўсім краі. Аднак пры добрай волі й ахвоце можна й тут шмат зрабіць. Праўда, мы ня зможам тут ладзіць экскурсіі, рабіць свае скаўцкія лягеры жыць сярод прыроды. Аднак ня ў гэтым увесь сэнс скаўцкае працы „гэта толькі мэтады, а ня мэта”, сказаў сам заснавальнік скаўтынгу.
А хто ж, як ня мы, ведае лепш жыцьцё прыроды, узгадаваўся сярод яе? Хіба ня туташні жыхар, якому прырода гэта клетка з канарэйкай у ягоным пакоі і тры падстрыжаныя дрэвы пад вакном...
Нам застаецца самае галоўнае праца над удасканаленьнем характару. А працаваць над сабой ніколі ня позна!
№ 8. красавік 1948
У. с.
Да працы!
Становішча беларусаў-эмігрантаў з гледзішча арганізаванасьці цяпер значна лепшае, чымся было яно адзін-два гады назад. Цяпер мы можам ужо пахваліцца нязгоршымі вынікамі. Яшчэ два гады таму, акрамя Францыі, дзе знаходзіцца Ўрад БНР, і Нямеччыны, дзе тады дый цяпер яшчэ знаходзіцца асноўная маса нашае новае эміграцыі, ня было ніводнае беларускае арганізацыі. За апошнія ж гады адна за другой паўстаюць яны і ў іншых краёх як Эўропы, так і Амэрыкі. ГЬтак, цяпер мы ўжо маем, акрамя ўспамінаных Нямеччыны й Францыі, нашыя нацыянальныя арганізацыі ў Ангельшчыне, Бэльгіі, ЗША, Канадзе, Аргентыне. Усе гэтыя арганізацыі, нягледзячы на тое, ці асноваю для іх служыла новая, ці навет старая эміграцыя (як напр. у ЗША), стаяць на чыста нацыянальным грунце.
Ня трэба думаць, што з залажэньнем арганізацыі галоўнае ўжо зроблена. Праўда, гэта вялікі, можа навет найважнейшы крок наперад; ён адчыняе магчымасьці для далейшае арганізацыйнае працы. Аднак галоўнае ўсё яшэ застаецца наперадзе. Далёка ня ўсе яшчэ нашы суродзічы (у бальшыні навет ня большая частка іх, што ўжо было б задавальняючым) ахоплленыя створанымі арганізацыямі. У некаторых краёх гэты недахоп удасца выраўнаць адносна лёгка, у іншых-трэба палажыць яшчэ шмат працы, цяжкой і ахвярнай, бяручы пад увагу ўмовы насамперш матарыяльныя (палітычныя, здаецца, адказваюць больш-менш усюды).
Абставіны апошніх гадоў, у якіх жыла наша новая эміграцыя, прывучылі яе адносіцца да кожнага новага прыпынішча, як да часовага. Часта й цяпер, знайшоўшы сабе больш сталае месца й працу ў адной з заходніх краінаў, чалавек ня можа пагадзіцца з думкаю, што ён мусіць застацца тут настала. Ды гэта зразумела кожнаму з нас: гэтак быць не павінна, і верым ня будзе. Бяручы пад увагу сяньняшняе міжнароднае палажэньне, мы бачым, што разьвязка наступіць мусіць, ці зараз, ці мо крыху пазьней. Але гэта аднак ня значыць, што трэба чакаць, злажыўшы рукі. Хоць гэтая тэма апошнім часам ня зыходзіць з нашае эміграцыйнае прэсы, аднак мы лічым патрэбным тут затрымацца на гэтым.
Мы ня можам ведаць, як доўга можа патрываць сьвет у гэтай сытуацыі, што вытварылася апошнім часам. Хутчэй усяго, што нядоўга, але хто гэта можа сказаць напэўна? Можа быць, што прыдзецца заставацца тут год, два, а мо й тры й чатыры... Але ці ў адным, ці ў другім
выпадку мы мусім быць заўсёды падрыхтаванымі да падзеяў, якія мусяць наступіць.
Што ж за заданьне ў першую чаргу мусіць паставіць перад сабою кожны з нас (маем наўвеце моладзь, сьведамую сваіх абавязкаў перад Бацькаўшчынай)?
Тўт, у Ангельшчыне, шмат зроблена. Бадай што самае цяжкое ўжо пераможана. За адносна нядоўгі час паўстала і разраслося некалькі моцных і здаровых нацыянальных арганізацыяў, як: Згуртаваньне Беларусаў у Вялікай Брытаніі (ЗБВБ) нацыянальна-дапамаговая арганізацыя; Беларускі Незалежніцкі Народна-Хрысьціянскі Рух (БННХР) палітычная групоўка моладзі; Акадэміцкае Згуртаваньне „Жыцьццё”. Пачынаюць тварыцца першыя аддзелы беларускіх скаўтаў.
Аднак ці мы павінны задавальняцца гэтым? He! Перад намі яшчэ шмат працы. Першым чынам мы павінны добрасумленна выконваць абавязкі, узятыя на сябе праз уступленьне да тае ці іншае арганізацыі, памагаючы гэтым кіравецтву яе ў ягонай цяжкой грамадзкай працы. Але найважнейшае яшчэ тысячы нашых суродзічаў не ахопленыя існуючымі арганізацыямі, і гэтым самым поўнасьцяй адарваныя ад беларускага жыцьця, у якое і яны маглі б унесьці сваю долю новага, карыснага. У ліку гэтых сотні зусім нясьведамых, якія ўсё яшчэ фігуруюць пад чужой нацыянальнасьцяй, узмацняючы гэтым часта варожы нам патэнцыял. Вось дзе нашае галоўнае заданьне, заданьне кожнага сьведамага беларуса, а ў першую чаргу моладзі: усьведамляць, знаёміць бліжэй зь беларускім жыцьцём, уцягнуць у арганізацыю, дзе яны знойдуць далейшую духовую падтрымку, а пасьля й самі змогуць унесьці ў яе нешта пазытыўнае.
Пэта мусіць быць першым крокам у гэтай вялікай працы, якая яшчэ стаіць перад намі.
№ 9, травень 1948
У. с.
Канцэпцыі фэдэрацыяў і мы
Мінулы год прынёс шмат новага ў жыцьцё эміграцыі. Аднэй з такіх новасьцяў зьяўляецца разьвіцьцё шматлікіх канцэпцыяў якія ўжо цяпер стараюцца акрэсьліць будучае супрацоўніцтва й сужыцьцё паасобных народаў, каб забясьпечыць ім на будучыню свабоду, матарыяльны дабрабыт, ды каб гэткім шляхам зрабіцца адпорнымі дастаткова моцнымі на магчымыя выпадкі агрэсіі з боку суседзяў вялікіх імпэрыялістычных народаў. Дзеля таго, што эміграцыя складаецца
з народаў, якія церпяць цяпер пад ботам бальшавікоў, дык і канцэпцыі гэтыя скіроўваюць галоўную ўвагу на сярэдня-ўсходнюю Эўропу бацькаўшчыну бальшыні гэтых народаў. Пераканаўшыся, што будучы поўнасьцяй адсэпараванымі ад суседзяў ды бачачы толькі свае нутраныя справы, а, значыць імі толькі кіруючыся ў сваёй замежнай палітыцы, паасобныя народы ня могуць быць здольнымі для абароны свае свабоды перад сільнейшым колькасна ворагам, эміграцыя тая частка народу, што мае поўную свабоду выказваньня сваіх думак занялася шуканьнем разьвязкі гэтае, гэтак важнае для ўсіх паняволеных народаў, праблемы. У агульным яны хутка дайшлі да паразуменьня -усе згадзіліся, што адзіным выхадам зьяўляецца цеснае супрацоўніцтва зацікаўленых народаў. ГЬтаксама даволі хутка бальшыня прыйшла да згоды адносна формы гэтага супрацоўніцтва фэдэрацыі. Вялікі ўплыў на гэта, трэба падкрэсьліць, мела тое, што й дэмакратычныя дзяржавы Захаду прыйшлі да падобнага выснаву ідэя г. зв. Пан-Эўропы сталася цяпер на Захадзе вельмі пашыранай і не такой немагчымай, як гэта магло здаваца сьпярша. ГЬта не магло ня выклікаць рэха сярод эміграцыі прадстаўнікоў тых народаў, якія самі зьяўляюцца ахвярамі імпэрыялізму, што толькі цяпер пачаў быць грозным для Захаду, хоць апошні яшчэ й ня зусім ацэньвае гэтую пагрозу.
Калі прыйшло аднак да больш падрабязнага разгляду й распрацаваньня праектаў, якія меліся прынесьці народам бясьпеку й дабрабыт, выявілася, што справа гэтая не такая лёгкая. (...) Паўстала шмат канцэпцыяў будучага супрацоўніцтва вольных народаў, якія, хоць у прынцыпе падобныя (форма супрацоўніцтва фэдэрацыя), разыходзяцца ў іншых ня меншай важнасьці рэчах, як тэрытарыяльныя межы, правы й абавязкі паасобных партнэраў і г. д. (...)
Да гэтага часу мы, беларуская моладзь, яшчэ нідзе не падавалі голасу ў гэтай, мусім прызнаць, вельмі важнай і актуальнай справе. Да гэтага часу мы яшчэ нідзе ня выявілі, не акрэсьлілі ясна свайго становішча, задавальняючыся толькі прыгляданьнем да таго, што робіць у гэтым кірунку старэйшае грамадзтва, хоць мо й не заўсёды згаджаючыся зь ім.
Але ці мусім мы займаць якое-небудзь становішча? Вельмі магчыма, што й гэткае пытаньне можаўзьнікнуцьу не аднаго з нас. Але адказ можа быць толькі адзін -так, мы мусімгэта наш абавязак. Мы ж зьяўляемся новай зьменай, новым вогнішчам свайго народу, лёс якога будзе залежаць і ад нас. Дык ці могуць нас ня цікавіць разьвязаньні тых праблемаў, якія ўжо цяпер маюць акрэсьліць лёс нашага народу, ягонае становішчаўадносінахдасуседзяў, ягоныя правы? (...)
Аўтару гэтых радкоў прыходзілася сустракацца зь некаторымі сябрамі-прыхільнікамі, ці лепш сказаць безагляднымі энтузіястамі
ідэі фэдэрацыі. 3 гутаркі зь некаторымі зь іх выявілася, што яны часта ня ведаюць, якія правы дае фэдэрацыя для ейных удзельнікаўнародаў, а, што яшчэ горш яны самі ў большасьці іх зьмяншаюць! Сябром гэтым ня можна закінуць шмат у бальшыні гэта тыя, што ў змаганьні за Бацькаўшчыну аддалі ўсё. Але ці цяпер яны на добрым шляху? Ці не аслабляюць яны змаганьня, адварочваючыся з папярэдняе, простае дарогі, а прыймаючы ў добрай веры за добрую манэту ўсё, што ім падносіцца?
Бэта справа вельмі паважная. Мы ж дообра ведаем, што й фэдэрацыі бываюць вельмі розныя. Ці задаволены мы з тае фэдэрацыі, што накінулі нам маскалі? Ці задаволены славакі з фэдэрацыі, накінутай ім чэхамі, харваты й славэнцы сэрбамі? Ці задаволіць нас фэдэрацыя, мо крыху й іншая, як успомненыя, але ў сутнасьці падобная? Што тады скажам мы свайму народу, чым апраўдаемся?
На сваім сьцягу мы, беларуская моладзь, выпісалі тры словы: „За незалежнасьць Бацькаўшчыны”. ГЬтанашаадзінаямэта, за асягненьне якое мы змагаліся й будзем змагацца. Трэба, каб зразумелі з насусе, што толькі вольны народ пастановіць аб сваім лёсе, аб сваіх дачыненьнях з суседзямі. Цяперашнія канцэпцыі гэта праекты, якія можа прыняць ці ня прыняць народ, здабыўшы свабоду. I дзеля гэтагаўсе, уключаючы й аўтараў гэтых канцэпцыяў, добра разумеюць, што асноўнае заданьне гэта вызваленьне свайго народу зь няволі. Для нас жа, моладзі, гэта цяпер ня толькі асноўнае заданьне, але й адзіны шлях.
№ 17, люты 1949
А. Галубіцкі
I болып нічога...
Загудуць фабрычныя гудкі. Пачнецца працоўны дзень. Нудны, шэры, доўгі працоўны дзень. I болып нічога. Ну, а што пасьля гэтага? Што ж... Прыйдзеш ці прыедзеш „дадому” (у госталь або на „прыватку” /госталь свайго роду інтэрнат для рабочых; „прыватка” кватэра ў прыватным доме/), можа прачытаеш ці напішаш які-небудзь ліст, можа пагутарыш з тым ці зь іншым аб тым ці аб гэтым, ну можа яшчэ ў кіно пойдзеш, можа кніжку пачытаеш (гэта радзей)... і больш нічога. Як гэта? На гэтым канец? Так! Магчыма, што яшчэ паслухаеш радыё: пазлуешся на палітыку, пацешыш душу музыкай, дый засьнеш, каб прачнуўшыся пачаць новы, нудны, шэры, даўгі (8 гадзін!) працоўны, эмігранцкі дзень. I болып нічога...
Можа пятніца што-небудзь зьменіць? Атрымеш жа грошы за сваю мазольную тыднёвую працу. Іфошы? Ну але, ды што з гэтага? Купіш
што-небудзь, мо новы касьцюм замовіш, пару шылінгаў на розныя складкі ды грамадзкія фонды й ападаткаваньні пашлеш грошай мала застанецца. Яно то праўда: сыбота й нядзеля крыху весляей мінуць, але... Сходзіш мо на танцы, ізноў у кіно, можа які матч пабачыш... і больш нічога. Ну хіба яшчэ зайдзеш зь сябрамі на піва, ці што-небудзь мацнейшае. Ды што ж: вып’еш раз, другі, пачуеш „нешта” ў галаве, а тут табе так і насоўваюцца малюнкі роднае, дарагое Бацькаўшчыны... Сьцісьнецца сэрца, у душы нешта заплача. Пацягнеш яшчэ крыху, а бачыш, як сэрца цьвярдзее, кулакі заціскаюцца, рысы твару завойстрываюцца, вочы заблішчаць у душы ўжо ня плач, а нешта моцнае, хмельнае, вялікае, станоўкае гэта непераможнае Імкненьне да змаганьня за родны край і пакрыўджаны народ. I апошнім тостам „За Беларусь!” закончыцца „ўікэнд” /выхадныя/. I больш нічога... Хіба толькі тое, што назаўтра пачнецца ізноў новы, нудны, шэры, даўгі (5 дзён!) змігранцкі працоўны тыдзень. А зьменаў на лепшае зьнікуль ня відаць. Вось яна наша доля. Эмігранцкая доля... I ня дзіва, што часта чуюцца словы : „I гэта завецца жыцьцём... Ня жывеш, а йснуеш...” I больш нічога...
Божа, зьмілуйся над намі, эмігрантамі!
* * *
Паясьнее неба на ўсходзе, патухнуць зоры, пачнецца новы дзень. Заварушыцца вёска. Змучаная, бедная, загнаная ў калгас, беларуская вёска. Пачне свой працоўны дзень. Ой кароткія ж гэтыя дні цяпер пасьля калгаснага „працадня” хацелася б яшчэ зрабіць тое ды гэта каля свайго собскага парогу, дый не агледзішся, як ужо ноч настане. А хату ж, гэтак на сьпех склечаную, трэ было б паправіць, пакуль маразы стукнуць. Ды вось рабі, як хочаш хоць са скуры вылазь, а часу вольнага не наскрабеш. А гэтыя сходы й мітынгі: знаюць толькі давай, пастаўляй, выпаўняй... і больш нічога. Хутка ўжо зьменшыцца працы ў калгасе можна было б што зрабіць каля дому, дык не запрагайся ў „планы” „кубамэтры” ставіць. „Правіцельства” патрабуе й „на-дзеецца”. Трудна з гэтымі „планамі” напоўгалоднаму. 3 хлебам мо дацягнеш да Калядаў з бульбай мо крыху далей... а больш нічога. Як далей будзе? А прыдуць сьцюжы, маразы, завеі. Як ператрываць? Але побач з гэтай роспачай, недзе ў глыбі сялянскае душы родзіцца нешта моцнае, станоўкае, зацятае ператрываць, перажыць, як трывалі й перажывалі ягоныя бацькі. Хаця ў сьцюжы, голадзе ды пад насільлем, але неяк ператрываў бы, дачакаўся б лепшага, ды вось толькі хто ведае мо заўтра пад’едзе машына, завязе на станцыю; там, укінуўшы ў „цялятнікі”, павязуць шляхам, якім везьлі суседзяў. Ці там ператрываеш Бог ведае. А канца ўсяму ліхалецьцю й паправы на лепшае зьнікуль ня відаць.
Пайсьці ў лес? Але не ў такіх гадох. Там цяжарам толькі будзеш. Там месца маладым. Здаровым. Яны мсьцяць за нашы крыўды, яны змагаюцца. А мо на дапамогу ім што з Захаду прыйдзе?.. Там жа й нашых сыноў шмат засталося...
Мацнее сялянскае сэрца заўсёды ў глыбі яго недзе ёсьць куточак і на праменьчык надзеі. Трудна, цяжка, але дасьць Бог каты скруцяць галаву, а тады напэўна ўсё зьменіцца.
Хаця б ператрываць і болып нічога.
А вусны не аднае маці моляць Бога за сына-эмігранта:
„Божа, зьмілуйся над ім, дапамажы яму ператрываць на чужыне цяжкія дні...”
♦ * *
„I больш нічога...”
Пара слоў, а як рознымі яны бываюць у залежнасьці ад таго, дзе вымаўляюцца. Калі там яны выражаюць роспач паняволенага народу, дык тут зьяўляюцца паказчыкам змігранцкае трухляці. Калі там запраўды нестае куска чорнагахлеба, дыктут, на эміграцыі, нестае... ну проста нечага нестае, не хапае чагосьці, хочацца нечага; дый лёсам мы так страшэнна пакрыўджаныя. Іншыя маюць усё, а мы нічога, або зусім мала адным словам, нам не хапае...
А чаму? Найхутчэй таму, што нам якраз асноўнага да жыцьця хапае: ну, а раз хапае асноўнага, дык зразумелая рэч, хочацца нечага дадатковага; калі б было гэтае дадатковае напэўна захацелася б нечага асаблівага й г.д. Бязумоўна, ня толькі мы гэткія гэта адна з рысаў людзкое натуры: быць заўсёды нечым незадаволеным і хацець нечага больш. Гэтая рыса не заўсёды зьяўляецца адмоўнай гэта адзін зь дзейнікаў, што папіхае чалавецтва наперад. Ня так ёсьць у нашым выпадку. Бо якраз ці маем мы права патураць слабасьцям людзкое натуры, ці маем права нудзіцца, зьнеахвочвацца, гніць і замяняць сваё жыцьцё ў запраўднае існаваньне, адначасова ўсьведамляючы сабе, што на Бацькаўшчыне дзесяткі-сотні разоў горшыя ўмовы жыцьця, чымся мы маем на эміграцыі? Тым ня менш, шмат з нас чым далей, тым радзей спыняецца думкамі над тым, што робіцца на Беларусі, а ўсё часьцей 1 часьцей аплакваем сваю долю. Адсюль вось і паўстае гэтае нашае штораз часьцейшае ўздыханьне: „I гэта завецца жыцьцём...”
Магчыма, што асноўнай прычынай гэтага зьявішча самааплакваньня й самашкадаваньня зьяўляецца той факт, што мы палітычная эміграцыя. Калі б мы прыехалі сюды зарабляць толькі грошы, знаючы, што зарабіўшы іх, можна ехаць дадому усё было б добра, усе былі б шчасьлівыя. А так падумць толькі палітычны эмігрант, змагар за долю народу/Хадзячае геройства й самаахвярнасьць!
Тўт зусім на месцы было б, зрабіць пэўнае паясьненьне. Вось жа, пішучы гэта, я ні ў якім выпадку не раблю якіх-небудзь закідаў усёй эміграцыі. Ясная рэч, мы маем людзей запраўды самаахвярных, маем змагароў за агульную справу. I якраз гэтыя людзі найменш афішуюцца сваімі балячкамі, сваім змаганьнем ці роляй палітычнага эмігранта; іхная рэч — гэта канкрэтная праца.
Іншыя ж, пабыўшы некалькі гадоў на чужыне, усьведамілі сабе нарэшце, што яны зьяўляюцца палітычнымі эмігрантамі; усьведамілі сабе, што ў сувязі з гэтым толькі праз сам факт прабываньня на чужыне яны зьяўляюцца змагарамі за народ, — ну, а ўсьведаміўшы паверылі ў гэта. Трэба прызнаць, што гэта якраз у вялікай ступені адносіцца да нас, моладзі.
У агульным бег думак такога эмігранта прыблізна такі: „Я вось жыву, працую, будучыня мая няпэўная, найлепшыя маладыя гады мінаюць, не заўсёды бывае так, як хацелася б, часта чуюся зусім нешчасьлівым... А чаму? Бо я палітычны эмігрант, я ахвяроўваю сваё асабістае, часта навет і шчасьце для дабра народу, я змагаюся...”
Ня варта сяньня ўспамінаць аб тым, што нас у першую чаргу кінула на эміграцыю: ці жаданьне змагацца за Народ і Бацькаўшчыну, ці можа й захаваньне сябе ад таго жаху, які перажывае наш народ на Бацькаўшчыне. А часамі аж дзіўна, калі чалавек амаль змушаны паверыць, што мы, эмігранты, ужо як толькі сталі хадзіць на дзьвёх нагах, пачалі весьці станоўкае, бескампрамісовае змаганьне за Беларусь. О, мы эмігранты! А чаго мы толькі не рабілі для Народу й Краіны, будучы апошнія гады на Беларусі. I гэта ўсё толькі мы, цяпершанія эмігранты. Але што ж, калі лёс такі няўдзячны прадаўжаць змаганьне выпала таксама на нашу долю. I мы змагаемся дзень і ноч. Змагаемся, прызнаючыся дасвае нацыянальнасьці; змагаемся, уступаючы ў арганізацыі; змагаемся, плоцячы складкі; змагаемся, чытаючы сваю прэсу; змагаемся... дый што казаць з кажным сваім крокам на эміграцыі мы змагаемся. Ого мы! А хай хто супраць запратэстуем наўвесь сьвет! I больш нічога...
Дык няма дзіва, што часта малады „палітычны эмігрант” чуе часамі нейкую пустку вокал сябе, нечага не хапае, нечым не задаволены. Зашмат увагі мы прысьвячаем сваім собскім удачам ці няўдачам, зашмат мы пераболыпваем нашае змаганьне, якое ў бальшыні нельга назваць змаганьнем, бо гэта проста звычайныя грамадзкія абавязкі, кія накладае жыцьцё на кажнага чалавека ў сувязі з прыналежнасьцяй яго да таго ці іншага народу. Запраўднае змаганьне яшчэ наперадзе. Ніхто з нас ня ведае, калі яно надыйдзе, а дзеля таго сяньня абавязкам кажнага зьяўляецца падрыхтоўка ў тэй галіне, у якой ён зможа найбольш зрабіць, калі патрэбная хвіліна надыйдзе.
Вяртаючыся ж да сказанага аб тым, што на Беларусі жахлівыя
ўмовы жыцьця, бязумоўна, гэта ня значыць, што мы, адкінуўшы ўсё, павінны толькі бедаваць ды плакаць над доляй нашага народу. ГЬта нічога ня дасьць. Але прынамся сьведамасьць гэткага стану рэчаў на Бацькаўшчыне, павінна нас усьцерагчы ад эмігранцкага раскладу, пэсымізму, безнадзейнасьці. Сьведамасьць гэтага павінна толькі гартаваць нашыя сілы для будучага змаганьня.
№21, жнівень 1949
А. Галубіцкі
Сучаснасьць і мы
(...) Мы, беларуская моладзь, узгадоўваліся й вырасталі ў умовах беспараўнальна горшых, чымся моладзь, аб якой дагэтуль была мова /заходняя моладзь/. I, бязумоўна, усе пасьлядоўнасьці вайны адбіліся на нас у куды большай ступені, чымся на іншых. Аднак нельга сказаць, каб у нас адчувалася нейкая дэзарыентацыя ці безнадзейнасьць у поглядах адносна будучыні. Часта навет моладзь заходніх краінаў дзівіцца з нас, бачачы наш аптымізм 1 веру ў будучыню. Яны ня могуць ніяк зразумець, у чым ляжыць выясьненьне гэтага. А яно простае: мы ясна бачым мэту нашага жыцьця. Мы не патрабуем яе шукаць, не патрабуем думаць, для чаго мы жывем, для чаго змагаемся. I гэтая мэта воля й незалежнасьць нашае Радзімы дае нам тое, чаго іншыя так распачліва шукаюць ды знайсьці ня могуць. Яна дае нам дынамізм, сілу ў перамаганьні цяжкасьцяў, і найважнейшае, веРУ Ў шчасыгівую будучыню. Наша мэта зьяўляецца для нас той правадной зоркай, што асьвятляе нам жыцьцёвы шлях у найбольшай цемры сусьветных завірухаў, ці ў манатоннай шэрасьці эмігранцкіх будняў. (...)
Поўнасьцяй здаючы сбое справу з наважвальнага значаньня збройнага змаганьня, мы павінны таксама дацэньваць і важнасьць падрыхтоўчага пэрыяду. Нашая праца ў гэтым кірунку тут на чужыне мае два франты: нутраны, гэта значыць праца ў сваіх радох, і вонкавы прапагандаваньне сярод чужынцаў нашых ідэяў ды знаёмленьне іх зь беларускім народам ды ягонымі імкненьнямі. Памылкай было б думаць, што толькі, прыкладам, праца вонкавая мае свае карысьці, ці наадварот. Абодва гэтыя франты дапаўняюцца і абодва мусяць быць належна дацэньваныя ды браныя пад увагу. Трэба заўважыць, што калі нутраная праца пастаўлена на адпаведны ўзровень, яна аўтаматычна робіць прапаганду і навонкі. Што ж можа лепш аб нас сьведчыць у вачох чужынца, калі ня нашая нутраная згоды, гар-
монія, актыўнасьць і непахіснасьць у імкненьнях да нашае мэты. Добра ж пастаўленая справа вонквай прапаганды грае вялізарную ролю і ў нутраным жыцьці. Яна падымае сьведамасьць, актыўнасьць ды нацыянальную гордасьць самых беларусаў. (...)
Аб нутраной працы ўжо шмат пісалася ў розных беларускіх часапісах. Ужо агульна прынята, што асноўнымі момантамі гэтае працы зьяўляецца ўсьведамленьне яшчэ нацыянальна нясьведамых беларусаў, уцягваньне іх у беларускія арганізацыі, арганізаваньне новых патрэбных беларускіх арганізацыяў пашырэньне йснуючых, ладжаньне культурных імпрэзаў у лепш зарганізаваных асяродках. Бязумоўна, гэта ёсьць найбольш важныя заданьні на сяньня. Але ёсьць яшчэ і шмат іншых момантаў, якія трэба абавязкава прыймаць пад увагу і выкарыстоўваць іх, покуль мы знаходзімся ў гэтым падрыхтоўчым пэрыядзе.
Кожны з нас сяньня ўжо павінен задумацца над тым, у якім кірунку ён зможа прынесьці найбольш карысьці вольнаму беларускаму народу. Быць толькі нацыянальна сьведамым беларусам гэта яшчэ замала; трэба, каб кажны з нас імкнуўся да вырабленьня зь сябе як найбольш паўнавартаснае адзінкі. Вось тут 1 выплывае патрэба адукацыі. Здабываць ці папаўняць свае веды ніколі не запозна і ў нас заўсёды ёсьць на гэта магчымасьці; патрэбна толькі сільная воля. Калі немагчыма наведваць якую-небудзь рэгулярную навучальную ўстанову, можна пайсьці на вячэрнія курсы, можна ўрэшце ў вольны ад працы час 1 самому ўдома дапоўніваць свае веды ўсімі магчымымі шляхамі. Стараннае вывучэньне мовы тых народаў, дзе мы цяпер часова прабываем, мае таксама вялізарнае значаньне, бо ж толькі ведаючы мову, мы зможам у данай краіне весьці вонкавую прапаганду й здабываць сярод чужынцаў прыяцеляў 1 сымпатыкаў нашае справы.
Трэба таксама зьвярнуць належную ўвагу на выбар прафэсіі. Праўда, у бальшыні выпадкаў мы ня можам самі пастанаўляць аб выбары працы, а працуем там, дзе яе наагул можна атрымаць. Аднак там, дзе сякія-такія магчымасьці йснуюць, трэба ймкнуцца да здабыцьця нейкае канкрэтнае прафэсіі, якая і пасьдя павароту на Бацькаўшчыну была б карыснай і патрэбнай у адбудове нашае краіны. Сярод беларускае моладзі не павінна быць выпадкаў, каб хто-небудзь выбіраў студыі ці прафэсію паводля таго, колькі грошай можна будзе атрымоўваць пасьля. Мы павінны глядзець толькі на адно: якім чынам і ў якасьці Ka­ro мы прынясем найбольш кдрысьці нашаму народу.
Жывучы сярод чужых народаў у розных краінах, беларуская моладзь павінна ўважна сачыць 1 прыглядацца да найменшых драбніцаў у спосабе жыцьця, працы, арганізаванасьці гэтых народаў. Усё тое, што можа аказацца пажаданым і карысным у будучыні на Бела-
русі, трэба вывучаць і пераймаць. (...) /Мы/ маем нагоду пазнаць асноўныя фундаманты дэмакратыі, якую мы, беларусы, не заўсёды правільна разумеем. Мы ўжо наглядалі выпадкі, дзе, для нашага старэйшага грамадзтва, дэмакратыя была свабодай рабіцьусё, штоў галаву прыйдзе, нягледзячы ці гэта прыносіць карысьць, ці шкоду агульнай справе. Былі й ёсьць выпадкі, дзе, калі данаму сябру арганізацыі не падабаецца, прыкладам, старшыня, ён выступае зь яе, творыць новую арганізацыю, мэтай якое ёсьць змаганьне з папярэдняй. Былі й ёсьць выпадкі, дзе грамадзкая дысцыпліна і дабро беларускае справы канчаліся там, дзе пачыналася амбіцыя й „абражаная годнасьць” данага дзеяча. Для беларуса дэмакратыя часта раўназначна з славутай „шляхоцкай сваволяй”. I вось мы, беларуская моладзь, павінны зьвярнуць на гэта належную ўвагу: хай нас Бог сьцеражэ ад гэткае „дэмакратыі”. (...)
Успрыймаць жа ад старэйшых мы паінны толькі тое, што ёсьць запраўды карысным і шляхотным. А гэтага мы таксама знойдзем шмат. Для прыкладу возьмем тут хаця б ахвярнасьць для беларускае справы нашых некаторых грамадзкіх і палітычных дзеячоў дый наагул усяго грамадзтва. Мы ж добра яшчэ памятаем, у якіх умовах паўставалі тут на эміграцыі першыя беларускія асяродкі, арганізацыі, школы, часапісы й г. д. Супаставіўшы тыя ўмовы з дасягнутымі вынікамі, мы можам быць гордымі з нашых бацькоў. Вось што мы й павінны пераймаць ад іх, бо гэтага мы тут на Захадзе не навучымся.
Гаворачы аб моладзі на эміграцыі, нельга тут ня ўспомніць аб аднэй вялікай, ці, хутчэй, найбольшай небясьпецы асыміляцыі. (...)
Нельга аднак асыміляцыю блытаць з прыстасаваньнем да даных умоваў. (...) Але гэтае дапасаваньне павінна мець на мэце толькі здабыцьцё як найлепшых пазыцыяў і сродкаў праводжаньня працы ў карысьць нашае вызвольнае справы. Ува ўсякім іншым выпадку такая адаптацыя станецца пачаткам асыміляцыі і здрадай беларускаму народу. Свайго часу выдатны нямецкі паэт Гайнэ вельмі трапна сказаў: „Хто думае аб сьмерці, той ужо напалову памёр”. Дык і мы не павінны навет на момант дапускаць думкі назаўсёды заставацца ў гэтых краінах ды раней ці пазьней асымілявацца, бо гэткія думкі стануцца пачаткам нашае нацыянальнае сьмерці. Краіны, у якіх мы цяпер жывем, трэба разглядаць толькі, як этап на змагарным шляху да яснае будучыні ў вольнай Беларусі. Чым мацнейшыя будуць нашы рады, тым лягчэйшым і карацейшым будзе гэты шлях. Хай наш кліч „Наперад!” падыме да маршу і тых, што ўжо ў чужых прыстанях пачалі разглядацца за цёплым і прытульным куточкам.
№ 24. студзень 1953
А. Будзіч
Будучыня й мы
Моладзь! Моладзь! Моладзь!.. Колькі разоў мы ўжо чулі гэтае слова! Колькі разоў паўтараецца яно, асабліва, калі думкі сягаюць у будучыню, што заўсёды ўсьміхаецца нам прыямнейшай, салодшай усьмешкай. У каго толькі ня зрывалася з вуснаў гэтае магічнае зачараванае слова: моладзь! ГЬтак і цяпер, у цяжкія пераломныя дні беларускага вызвольнага змаганьня, скіроўваюцца думкі й словы да тых, на каго прыйшла чарга сплачваць доўг перад жыцьцём ды, першым чынам, перад сваім народам. Пэта закон, што датычыць моладзі наагул. Мы ня выключэньне зь яго і ня маем права ім быць. Аб нас і да нас шмат гаворыцца. Ад нас мноства спадзяюцца, чакаюць учынкаў тыя, што былі таксама моладзяй ды ў свой час зрабілі тое, чаго сяньня з поўным правам чакаюць ад нас.
Перад намі альбом, прысьвечаны моладзі. У ім доўгай радоўкай упісаны дзесяткі зваротаў, запаветаў, просьбаў. Словы гэтыя пакінулі людзі, што далі нам прыклад сваім жыцьцём і ахвярнай працай. Іхнымі вуснамі прамаўляе да нас, моладзі, глыбокае дазнаньне беларускае вызвольнае справы /гл. разьдзел X, „Запаветы”/. Якія ж думкі пакідаюць яны сваім пераймальнікам?
„Што б'вы ні рабілі рабеце найлепш, памятаючы аб вашай вялікай службе Беларускаму Народу”.
„Каб вас успомнілі па сьмерці, ня будзьце мёртвымі пры жыцьці”.
„Каб вас ня вучылі заўсёды іншыя, вучэцеся самі”.
„Помні, моладзь: хто згінаць прывыкне шыю, ужо вачэй ня ўзьніме угару”.
„Вынашая будучыня...”
„Вы моладзь, вы сіла, а таму сьмела разьбівайце жыцьцёвыя хвалі, і дасягнеце мэту”.
„Заўсёды наперад..."
„Працай 1 навукай пашырайце сярод чужынцаў славу аб Беларусі”.
„Маладосьць непаўторны дар Провіду. Аддайце гэты дар Бацькаўшчыне”.
I колькі іх там залатых, шчырых думак! Іх выпісалі нам нашыя папярэднікі й сучасьнікі нацыянальнага вызваленьня. I гэткіх запаветаў пакінутых нам нязьлічоныя тысячы тымі, што з усёй юнацкай шчодрасьцяй аддалі Народу сваю маладосьць гэты цудоўны Божы дар. Кажная ахвяра ў імя гэтага ж Народу стаіць нязмоўкным запаветам давесьці да канца пачатую справу. Дзякуючы гэным ахвярам, мы цьвёрда ведаем, чаго мы хочам. Дзякуючы нашым ахвярам, нашы нашчадкі ня будуць шукаць па чужыне свае бацькаўшчыны.
У гэтыя словы трэба глыбока ўдумоўвацца. Іх мы мусім памятаць пры кажным нашым учынку, бо ў сказаным беларускае вызвольнае змаганьне мае ўсю сваю запраўднасьць, жыцьцёвасьць ды аснованасьць. Зусім не без падставаў чакаюць ад нас высілку працы й ахвяраў людзі, дазнаныя ў даўгагадовай барацьбе. Мы маем у сабе дар, што безаглядна мусім аддаць Бацькаўшчыне нашу маладосьць, энэргію й здольнасьці.
I Кастусь Каліноўскі, і Ігнат фынявецкі былі маладыя. Былі маладыя й тысячы Іхных працягвальнікаў на ўсім прасьцягу наступных дзесяцігодзьдзяў. Яны далі сваё. Некаторыя зь іх маладымі й загінулі. Іхныя мужныя постаці горда высяцца на даляглядзе нашае гісторыі.
А мы? нягодныя іхнага прыкладу? Дрыжым над невялічкім кавалачкам жыцьця? Будзем зашывацца ў мяшчанскія норы, закопвацца ў рызьзі, ды пасьля гэтага называць сябе моладзяй, а жываценьне жыцьцём? Будзем дабіваць гэтак дні, не пакінуўшы па сабе нічога і для нікога? Станемся немцамі, аўстралійцамі, амэрыканцамі ці маскалямі й палякамі, а мо сумясяй усяго разам („людзьмі” зь вялікай літары, першым чынам) ці застанемся беларусамі, беларускай моладзяй з усімі шляхотнымі рысамі, заўсёды свомымі ёй?
Чаго ж чакаюць ад нас? Што зможам мы даць Бацькаўшчыне, якая выправіла нас у сьвет у пошукі нацыянальнае Праўды й абароны ад згіноты? Сяньняшнія трывожныя й адказныя дні патрабуюць ад нас яснага й наважанага адказу на гэтыя пытаньні. Вось ён:
Мы мусім усьцерагчыся самі й усьцерагчы сваіх сяброў ад дэнацыяналізацыі й матар’ялізацыі, на разбуральнае дзеяньне якіх мы выстаўленыя сілаю абставінаў.
Матарыяльны дабрабыт сам у сабе гэта зьявішча добрае й патрэбнае, але як жа часта ён разьядае нашае нутро ды засланяе нам апошнюю мэту вольную беларускую дзяржаву. Ужо некаторыя з нас у грашовай ліхаманцы пруцца навосьлеп нямаведама куды, у ўсьцяжнай натузе схапіць усе выгады й камфорт жыцьця. Чым больш маюць, тым больш хочацца. Кажны новы дзень распальвае ў іх гэтую жадобу выгады, заміж утольваць яе. Іфашовая твань беспаваротна ўцягвае іх у свае прадонныя нетры. Разгледзьмася вакол сябе, і мы ўгледзім гэныя няшчасныя ахвяры дабрабыту, для якіх усёй мэтаю іхнага жыцьця стаўся даляр, шылінг, франк. Рабіць, зарабіць і загрэбці гэта ўсё пад сябе для іх гэта найвялікшае шчасьце...
„А, — кажа , — вы верыце ў нешта. Вось паджаніцца б, набыць хату, аўта, ды пажыць урэшце...”
„Што?! кажа, — Варочацца на бацькаўшчыну? А чаго я там ня бачыў? Столькі гараваў дабіваўся, а цяпер адрачыся ад усяго гэтага?..”
I робіцца неяк агідна пасьля гэткае гутаркі...
Дык мы ж яшчэ Бацькаўшчыну ведаем. Мы былі там. Нашыя ідэі зьвязаныя з канкрэтнымі асобамі й рэчамі: з бацькамі, зь сябрамі, з полем ды лесам, што вечна будуць стаяць у нас перад вачыма. Шмат хто з нас прайшоў праз СБМ-аўскія дружыны й адчувае, зроджаны яшчэ ў юнацкай душы, гарачы запал да нацыянальнае працы ды цьвёрдую веру ў ейную ўдачу. Але што ж з тымі, што падрасьлі на чужыне й не памятаюць гэтага; для якіх паняцьце бацькаўшчыны гэта ўсё, што бацькі ім змаглі прышчапіць, мяшанае на кажным кроку з новай бацькаўшчынай-чужынай? Хто захавае ад нацыянальнае сьмерці гэтую частку моладзі, калі ня мы, ейныя старэйшыя сябры!
Мы мусім здабыць як мага найбольш асьветы гэтае войстрае зброі беларускае вызвольнае думкі.
А як часта ў нас не дацэньваецца ды занядбоўваецца гэта! Якія вялізарныя магчымасьці марнуюцца хоць бы сабе й у Злучаных Штатах Амэрыкі (і ці толькі там!), куды пераехала шмат беларускае моладзі зь сярэдняй ды няпоўна-сярэдняй асьветай? Які працэнт зь іх вучыцца цяпер? далёка не завялікі ў параўнаньні з магчымасьцямі. А магчымасьці ёсьць бясспрэчныя, як і ў іншых краінах. Нажаль, шмат хто нат і не задумоўваўся, каб іх выкарыстаць. Прыехаўшы з галоднага нямецкага лягеру, зарабіць раптам 40-70 даляраў на тыдзень (бязумоўна, цяжка працуючы фізычна) ды паглядзець, як прыгожа можна пусьціць іх („пажыць" урэшце), дык куды там да навукі!.. Галава кружыцца: хочацца й аўта, і пікніку, і гулянкі, 1 гэтага салодкага жываценьня, зь якім мы мусім штодзённа змагацца.
Бязумоўна, вучыцца каштуе шмат высілку, але „у перашкодах дух расьце” сказаў наш вялікі папярэднік, Уладзімер Дубоўка. Дзеля таго тыя, што адчулі смак і смагу асьветы, яснасьць заданьня, якое яна дае, мусяць лічыць сваім сьвятым сяброўскім абавязкам прыцягнуць да запраўднага жыцьця сяброў, якіх у іншым выпадку ўсмокча цяжкі заработны канвэер ды хвараблівае шуканьне саладкавага камфорту.
Мы мусім быць гатовыя да збройнага змаганьня за незалежнасьць беларускае дзяржавы.
Як часта мроім мы аб незалежнай Беларусі! Якіх ідыліяў ня будуем мы на ёй! А які цяжкі й суровы шлях разьдзяляе нас ад гэных, хто ведае, можа й блізкіх дзён!.. Ён будзе яшчэ больш балючы й цяжкі, калі мы ўжо цяпер не рыхтавацьмемся да яго — ня фізычна, дык духова a гэта так важна! ды не падрыхтуем таксама й іншых. Ведайма адно: нас ніхто не пасадзіць у карэту й не завязе з нашымі куфрамі ды лахмоцьцем на вызваленую і ўпарадкаваную бацькаўшчыну.
Як глыбока памыляюцца тыя, хто, хаваючыся ад іншых, прабуюць цешыць сябе думкай, што трывожны час пераседзіцца дзе-небудзь у зацішнай норцы, каб пасьля, у добрае надвор’е, зь мінай вялікага
патрыёта, із збалелай па бацькаўшчыне душой (а можа навет і з добрымі намерамі) вярнуцца дамоў і расказаць там усім аб сваіх цярпеньнях на чужыне па роднай зямельцы.
Хварэць душой, хоць бы сабе й шчыра, гэтага далёка замала. ГЬткага патрыятызму нам ня купляць яго аж залішне ў кажным выгодным фатэлі, пры кажным выпітым кілішку...
Упорыстае штодзённае працы патрабуе ад нас будучыня нашага народу разам зь цьвёрдай пастановай быць гатовым у абліччы сьмерці давесьці, што нашыя словы сяньня гэта ня пустыя гукі.
Доля нашае Бацькаўшчыны пастаўлена яшчэ раз на шалькі гісторыі. Нам, і можа навет хутка, прыйдзецца йсьці туды, каб выратаваць яшчэ тое галоўнае, што застанецца пасьля руінаў ды папялішчаў беларускуто незалежнасьць. Мы першыя й пойдзем із зброяй у руках ды станемся ейнымі ўзьмежнымі стаўпамі.
Рэтага апошняга чыну й спадзяюцца ад нас тыя, што ўжо ня змогуць стаць у калёны вайскоўцаў. Чакаюць гэтага ад нас, моладзі ад свае будучыні.
№ 25, жнівень 1953
Б. Рагуля
Патрыятызм ці касмапалітызм
(...) Пэты артыкул, які ў асноўным прысьвечаны беларускай інтэлігенцыі, ставіць сабе за мэту (...) прадставіць пагрозу (...) страты пачуцьця патрыятызму, пагрозу стацца касмапалітамі ў агульна прынятым значэньні гэтага слова...
Некаторыя, прыкладам, уяўляюць, што паступіўшы на ўнівэрсытэт ці здабыўшы дыплём у тым ці іншым фаху, яны маюць поўныя асновы, каб стацца чалавекам, як яны часта гэта любяць гаварыць, зь вялікай літары. Быць эўрапейцам, быць грамадзянінам сьвету, тварыць агульналюдзкія вартасьці! (...) Гэтыя людзі хвалыпыва ўяўляюць, што для тварэньня гэных агульналюдзкіх вартасьцяў трэба выйсьці з нацыянальных ці лепш сказаць беларускіх рамак. Гэтыя беларускія рамкі становяцца для іх, у іхным памылковым паняцьці, лішне вузкімі і недастатковымі для выкананьня прадбачанай для іх ролі ў сьвеце. ГЬта якраз і ёсьць тое захапленьне касмапалітызмам за кошт патрыятызму. (...)
Паспрабуем бліжэй разгледзець гэтыя два паняцьці 1 прадставіць іх у належным сьвятле. Пачнем ад дэфініцыяў.
Бацькаўшчына: тэрыторыя, заселеная ад вякоў нашымі продкамі, тэрыторыя, дзе мы радзіліся й узрасьлі.
Патрыятызм: любоў да бацькаўшчыны. На гэта складаюцца наступныя мамэнты: атавізм, фармаваньне асабістасьці ды любоў да самога сябе.
Цераз атавізм мы маем у сабе спэцыфічныя рысы характару, якія фармаваліся вякамі ў нашым народзе. Гбта праявы як духовыя, так і чыста фізычныя. Кажны з нас гэта канцэнтрат усіх тых беларускіх свомасьцяў, набытых на працягу стагодзьдзяў.
Фармаваньне нашай асабістасьці гэта ня толькі ўзгадаваньне, яоке мы атрымалі ад нашых бацькоў, школы, навакольля, але й уплыў нацыянальнае культуры здабыткаў прадзедаў. Асаблівасьць кажнага з нас гэта папярэчны перарэз, зь якога ўмелае вока магло б адчытаць рост нашага народу, як дасьведчаны геоляг адтварае гісторыю зямлі на аснове паасобных пластоў.
Любоў да бацькаўшчыны гэта асноўная праява любові да самога сябе. Зразумела, тут не бярэцца на ўвагу здэфармаванай любові да сябе, якая праяўляецца ў эгаізьме ці эгацэнтрызьме. Любіць сябе гэта любіць усё тое, што ў мяне добрае, яго культываваць, разьвіваць, праменяваць навонкі.
Любоў да бацькаўшчыны гэта таксама прывязанасьць да асяродзьдзя. Першым асяродзьдзем, да якога мы прывязваемся, гэта сям’я. Бацькаўшчына ж гэта сям’я ў шырэйшым маштабе.
Прывязанасьць да асяродзьдзя родзіцца з усьведамленьня залежнасьці ад яго. Ня столькі залежнасьці матарыяльнай, фізычнай, як духовай. Наша асяродзьдзе, наша бацькаўшчына гэта наша мова, песьні, гэта казкі бабуляў, гэта шум лесу, гэта хата, крытая саломай, гэта запушчаны могільнік, гэта школа, прыказкі, загадкі; гэта ўзгоркі, луті й сенежаці; гэта супольныя пачуцьці, перажываньні гэта радасьць і гора, гэта цярпеньні й узнагароды, гэта еднасьць духовая, гэта спосаб жыцьця. Усё гэта нас фармавала, усё гэта з нас зрабіла тое, чым мы зьяўляемся сяньня. Мы ня нехта, ня нешта, а мы беларусы.
Знайшоўшы, пазнаўшы і ўявіўшы сябе, як частку асяродзьдзя, ці ж не дае гэта лепшых магчымасьцяў дасканаленьня сябе, а гэтым самым і свайго асяродзьдзя, ягонай культуры, цывілізацыі, маральных і духовых якасьцяў? I наадварот: як беднымі станемся мы, згубіўшы ня толькі асяродзьдзе, але й гоныя дары.
Гаворачы аб патрыятызьме, трэба аддзяліць ад яго паняцьце шавінізму. Шавінізм мы адкідаем ня толькі таму, што ён не адказвае характару беларуса, але й у самым прынцыпе. Шавінізм гэта таксама любоў да бацькаўшчыны, толькі з тым адценьнем, што гэта любоў ня толькі ўсяго, што добрае, але й таго, што дрэннае. Гбта эгаізм у шырэйшым маштабе, дзе бяскрытычна любіцца ўсё, што чалавеку
ўласьцівае, бяз увагі на тое, ці яно добрае, ці благое. Акрамя таго, шавінізм злучае ў адным паняцьці й ставіць на адзін узровень два наймагутнейшыя пачуцьці, асноўныя маторы людзкой дзейнасьці: любоў і нянавісьць. Наколькі першае канструктыўнае, настолькі другое дэструктыўнае. Такое спалучэньне можа даць беспасярэднія карысьці на кароткую мэту, але забівае духова народ 1 выэліміноўвае яго да пэўнай меры ад карыстаньня агульналюдзкімі скарбніцамі і бадай поўнасьцяй ад укладу ў іх.
Касмапалітызм гэта ідэялягічная канцэпцыя, што зьяўляецца вынікам чыста тэарэтычных разважаньняў. Яна цьвердзіць, што бацькаўшчынай чалавека зьяўляецца ўвесь сьвет і чалавецтва. (...)
Няма сумлеву, што акрамя дабра асабістага ці дадзенай групы, ёсьць дабро супольнае або агульналюдзкое. Паўстае пытаньне: як жа пагадзіць дабро, скажам, груповае з агульналюдзкім ды як трэба дзеяць, каб усё ж унесьці ўклад у агульналюдзкую скарбніцу? На гэтае пытаньне дае нам вельмі добры адказ ведамы сацыёляг Леклерк у сваіх „Лекцыях натуральнага права” (Jaques Leclerque: Leqons de Droit Naturel. Vol. I. Le Fondement du Droit et de la Societe. NamurLouvain, 1947).
Ён піша: „Якім чынам я мог бы працаваць лепш для людзкога роду, як не разьвіваючы тое дабро, якое я ўжо маю ў сабе, тыя рысы людзкога характару, культуру, цывілізацыю, маральныя вартасьці, што мне ўласьцівыя, дзякуючы таму асяродзьдзю, дзе я жыў, якія адказваюць маім здольнасьцям, майму тэмпэрамэнту, якія створаны для мяне ды для якіх створаны я. Будучы бэльгійцам, найлепшы спосаб для мяне працаваць для чалавецтва, гэта працаваць па-бэльгійску, як для француза па-француску, немца па-нямецку, галяндца па-галяндзку...” 1 мы дадамо за ім: як для беларуса па-беларуску. Леклерк робіць вывад: „Я буду служыць чалавецтву, служачы ў першую чаргу майму краю”. I далей: „Быць карысным элемэнтам тае супольнасьці, часткай якое я зьяўляюся, і працаваць над тым, каб гэтая супольнасьць сталася сама карыснай часткай у вялікай супольнасьці чалавечага роду, — вось патрыятычны абавязак кажнага, выражаны ў формуле агульналюдзкога супрацоўніцтва.” (...)
У адным з асноўных законаў оптыкі гаворыцца, што сіла асьвятленьня адваротнапрапарцыянальная да квадрату адлегласьці. Тое ж і ў нашым выпадку: чым бліжэй мы будзем да крыніцы бацькаўшчыны тым больш сьвятла будзе праменяваць ад нас, тым больш будзем карыснымі элемэнтамі чалавечай супольнасьці. (...)
Для падняволненых народаў касмапалітызм столькі ж небясьпечны, як і поўная асыміляцыя панявольнікам: ён пагражае ім духовай сьмерцяй, паховінамі аднэй складовай часткі чалавецтва з уласьці-
вымі для гэтай часткі духовымі вартасьцямі. I наадварот: імкненьне да захаваньня і ўзбагачваньня гэтых варасьцяў, імкненьне да стварэньня спрыяльных абставінаў для іхнага разьвіцьця й росту, праца над узьняцьцем свае нацыянальнае супольнасьці на належны ўзровень, каб зрабіць зь яго карысную частку чалавечае супольнасьці, якраз і будзе той вялікай заслугай перад чалавецтвам. Лішнім хіба будзе дадаваць, што такія спрыяльныя абставіны можа даць у першую чаргу свая незалежная дзяржава. (...)
Заданьне наша ня стацца эміграцыяй, але заставацца беларускай эміграцыяй. Імкнуцца й працаваць, каб зьяднацца із сваёй супольнасьцяй Бацькаўшчынай, стварыць спрыяльныя ўмовы для духовага росту беларускага народу, зрабіць яго карыснай часткай вялікае чалавечае супольнасьці.
Мы беларусы, будзем жа па-беларуску служыць чалавецтву, служачы ў першую чаргу свайму краю.
№26, сьнежань 1953
УСПАМІНЫ
Натальля Арсеньнева
Кузьня духу
(Крыху ўспамінаў)
Ад Рэдакцыі: Сёлета, 1-га студзеня, спаўняецца якраз 30 гадоў з дня заснаваньня Першай Віленскай Беларускай Гімназіі. Яна зьяўлялася запраўднай кузьняй духу зь ейных муроў выйшлі дзесяткі нязломных змагароў за лепшую долю нашага народу на ўсіх франтох. Абсальвэнткай гэтае Гімназіі зьяўляецца й нашая слаўная паэтка Натальля Арсеньнева, успаміны яокое маем гонар зьмясьціць на балонах нашага часапісу.
Шумна у клясе, шумна 1 нудна, Сьцены шырокія душаць мяне. Словы вучыцеля ціха, марудна Льлюцца, іх слухаць ня хочацца мне. Там, ля дзьвярэй так вясёла сьмяюцца, Тыя чытаюць, другія крычаць.
Я ж... я гляджу на праменьні, што йрвуцца
Ў цёмную клясу 1 ў шыбах гараць.
А за вакном штось шапочуць таполі, Неба сінее прыветная даль, Даль, што ня зьведаць яе нам ніколі, Сьветла-празрыстая, быццам крышталь. Дыхае сьвежасьцяй сад пажаўцелы У салі „Ад веку мы спалі” пяюць... Нудна сядзець мне у клясе дзень цэлы, Калі праз вокны паціху, нясьмела Восені гукі плывуць.
Як даўно гэта было! Колькі гадоў таму? Лепш ня лічыць... Але яшчэ й сяньня, перачытваючы гэты, адзін зь першых маіх, школьны верш, я ня толькі выразна бачу і нашую вялікую, змрочную клясу, ня толькі чую манатонны голас настаўніка эканамічнае геаграфіі (нудная рэч!), і прыпамінаю постаці маіх сябровак 1 сяброў, але адчуваю навет настрой гэтае даўно мінулае гадзіны, той дзіўны восеньскі смутак, якім так часта сьціскалася тады, дый сьціскаецца й сяньня маё сэрца днямі, калі „дыхае сьвежасьцяй сад пажаўцелы”, калі на сьвеце пануе восень.
Чым жа вытлумачыць тое, што далёкія дні юнацтва, праведзеныя на школьнай лаўцы Першае Віленскае Беларускае Гімназіі, не патрапілі зацерціся ў маёй памяці, як шмат чаго іншага, што жывуць яны й хвалююць мяне даўно аджытымі радасьцямі й смуткамі навет яшчэ тут, на далёкім, цяжкім выгнаньні? Я думаю таму, што мне давялося вучыцца якраз не ў якой іншай, а ў Першай Віленскай Беларускай Гімназіі, у старых Базыліянскіх мурох роднае Вільні.
Створаная зь вялікімі цяжкасьцямі й намаганьнямі, проста зь нічога, некалькімі гарачымі, натхнёнымі людзьмі, яна і ў вучнях будзіла такую ж самую імклівасьць. У ейных мурох ня можна было заставацца пасыўным, абыякавым. Мы, групка гарачае, як заўсёды гэта бывае, моладзі, так гэта й адчувалі. I таму з муроў улюбёнае школы шмат, шмат хто з нас вынес ня толькі большыя ці меншыя веды, але й нясьціханае каханьне да ўсяго роднага, да свае школы, настаўнікаў Вільні, да свайго народу, да Бацькаўшчыны і жаданьне бачыць яе вольнаю і шчасьліваю.
У часох, калі я паступіла вучыцца ў Гімназію, а было гэта хутка пасьля ейнага заснаваньня, склад настаўнікаў нязвычайна спрыяў якраз патрыятычнаму, нацыянальнаму ўзгадаваньню моладзі. Досыць сказаць, што ў нас выкладалі браты Луцкевічы (Іван заснавальнік Гімназіі, нядаўна быў памёр і я яго, на вялікі жаль, не засьпела), Аркадзь Смоліч, аўтар адзінае ў той час і шырока карыстанае й сяньня „Геаграфіі Беларусі”, фізык Трэпка, браты Багдановічы, вядомая ўсім нашым вілянчуком цётка Алёна, ну й перадусім улюбёны,
строгі настаўнік, хросны бацька мой на паэтыцкай ніве, пісьменьнік Максім Гарэцкі. Ён меў на мяне найбольшы ўплыў і хто ведае, ці сталася б я наагул Натальляй Арсеньневай, каб не ягоныя ўважлівыя, крытычныя, але будзячыя веру ў свае сілы адносіны да майго таленту, які толькі што прабіваўся, як парастак з-пад зямлі, каб не ягоныя добрыя рады, ягоныя назіраньні за маім ростам. А Антон Луцкевіч, наш выкладчык гісторыі, а пасьля й беларускай літаратуры! У ім проста адчувалася глыбокая пашана й каханьне нашай мінуўшчыны, піетызм да кажнага слова нашых старых кронікаў, кнігаў. А якія цікавыя рэчы расказваў ён нам аб Максіме Багдановічу, зь якім быў у вельмі блізкіх дачыненьнях, як перахоўваў ён кажны шматок паперы, запісаны рукою паэта, кажны ягоны ліст! Хіба ён, Луцкевіч, якраз і навучыў мяне любіць і разумець Багдановіча, імкнуць па ягоных сьлядох, кахаць тое, што ён кахаў і, не лякаючыся, упарта йсьці за ягонаю радаю паэту:
Трэба з сталі каваць, гартаваць гібкі верш, Абрабіць яго трэба зь цярпеньнем.
Як ударыш ты ім, — ён, як звон зазьвініць, Пырснуць іскры з халодных каменьняў.
Цяжкія тады былі часы. I халодныя, і галодныя. Настаўнікі й вучні цярпелі шмат нястачаў. Вайна (праўда, не ў такой меры як апошняя, перажытая намі) выбіла жыцьцё людзей з прывычнае каляіны й цяжка было шмат каму йзноў трапіць у яе. Настаўнікі працавалі месяцамі бяз грошай, раніцой у клясах, па абедзе па грамадзкіх справах, вечарамі й начамі творачы. Вучні, поўгалодныя, дзяліліся кніжкамі, сшыткамі, кавалкам хлеба. Крыху дапамагала амэрыканская ІМКА, дакармлівала ў адмысловых кухнях, але ўсё гэта сяньня забылася, ці мо лепш сказаць, перажываецца йзноў і таму ня вартае ўвагі. Але жыцьцё, якім жыў тады наш малады дух, не забудзецца, хіба, ніколі. He забудзецца, не памрэ ў памяці й кузьня гэтага духу Першая Віленская Беларуская Пмназія, якая на ўсё жыцьцё зрабіла мяне тым, чым я ёсьць. Загартаваўшыся ў гэтай кузьні, я магла сьмела пісаць у найцяжэйшыя навет часіны:
Лёс мне казаў сяньня быць амазонкай, Меч даў у рукі, а сэрцу адвагу.
Годзе сьпяваць аб сасоньніках гонкіх, Годзе зьмярканьні абдорваць увагай. Сьмела, наперад,
ня ў сонечны вырай, Як бы ні вабіў ён мёдам і хлебам, Але праз шэры трыпутнік 1 пырнік Бацькаўскай сьцежкай, радзімаю глебай. Сьмела наперад!
Насустрач лагчынам,
Вольхам, апырсканым травеньскай цьвільлю, Хмарам пярэстым, падзеям і чынам, Дзе пехатою, а дзе і на крыльлі!
Іх не зламіла нам горкае ўчора,
Іх нам ня зьвяжа й змагарнае сяньня, Сьмела наперад, хай рэха уторыць
Нашаму маршу па сьцежках жарсьцьвяных! Клікаць жыцьцё, жыць скупою надзеяй Сьмешна, —
пакору час пылам распыліць. Сяньня мы самі жыцьцём палымнеем, Сяньня мы самі й надзея, і сіла!
Сьмела ж, наперад, ня ў вырай прывольны, Як бы ні вабіў ён мёдам і хлебам, Але па нашую ўпартую долю, Птушку, што ўсё шчэ лунае ў паднеб’і.
№16. студзень 1949
НЭКРАЛЁГ
Я. Яшчар*
Абарванае жыцьцё
(3 прычыны сьмерці Аўгена фон Энгельгардта)
7-га лістапада 1948 г. у аднэй з санаторыяў Баварыі (Нямяеччына) закончыў сваё жыцьцё ведамы нямецкі беларусавед і прыяцель беларускага народу Аўген фон Энгельгардт.
Кажны звычайны народ мае больш ці меш прыяцеляў спасярод людзей іншых нацыяў, якія аддаюць яму ўсе сілы ды здольнасьці, служаць яму лепш за многіх сваіх. Да такіх прыяцяеляў беларускага народу належаў і памерлы Энгельгардт.
Сьмерць ягоная вялікая для беларусаведы страта, бо беларусаведаўу Эўропе вельмі мала. Нічога, напрыклад, пакулыпто ня чуваць аб
‘Псэўдонім др. Вітаўта Тумаша.
тым, каб нехта з ангельцаў паважней займаўся беларускімі навуковымі пытаньнямі. Тое самае можна сказаць 1 аб Італіі. У Францыі кнігу аб Беларусі некалі выдаў прафэсар Rene Martel („Les Blancs Russes. Etude historique, geographique, politique et economique.” Paris, 1929). Ды гэта i будзе, нажаль, хіба адзіная пакульшто французская кніга аб нас, напісаная французам, і сяньня ўжо значна перастарэлая.
Прыемная неспадзеўка гэта нарвэжац Ch. S. Stang, гістарычнафілялягічная праца якога аб старой беларускай літаратурнай мове з пары Вялікага Княства здраджвае добрае знаёмства закранутага пытаньня гэтым, адносна далёкім ад Беларусі, скандынаўцам (Ch. S. Stang: Skrifter Uttgit av Det Norske Videnskaps-Akademi i Oslo, II. Hist.-Filos. Klasse 1935. Nr. 2. Oslo, 1935).
Заўсёды крыху лепш было з гэтым у нямецкай навуцы. У апошнім дзесяцігодзьдзі цікавую аднатомную гістарычна-эканамічную працу аб гаспадарчым значэньні валочнага памеру, праведзенага ў пару вялікага князя Жыгімонта Аўгуста, даў Walter Konze. Іншы дасьледнік Langsch апублікаваў каштоўную кнігу аб мастацкай вартасьці казаньняў Сымона Полацкага (Johannes Langsch: „Die Predigten der «Coena spiritualis» von Simeon Polockij vom literarischen Standpunkt. Leipzig, 1940). Dr. Kosack пісаў аб нашых гаспадарчых праблемах. Была апублікаваная й значная колькасьць працаў драбнейшых.
Ды ўсе вышэй успомненыя аўтары закраналі беларускія тэмы толькі пабочна, часам навет зусім прыпадкова, або апрацоўвалі, хоць 1 зь нямецкай грунтоўнасьцяй, але толькі адну тую ці іншую навуковую праблему. Толькі адзін Энгельгардт у апошнія гады свайго жыцьця аддаваўся беларускім навуковым ці літаратурным пытаньням цалком, бяз рэшты. Толькі ён паставіў сабе за мэту даць у нямецкай мове для нямецкай і сусьветнай навукі некалькітомную грунтоўную манаграфію аб Беларусі.
Беларусь Энгельгардту ня была толькі далёкаю, чужою й знанаю толькі зь бібліятэкаў ды старасховаў краінаю. Ён сам быў ураджэнцам беларускае Дзьвіншчыны; там ён рос I гадаваўся. Ня столькі шмат, нажаль, як хацеў, пасьпеў Энгельгардт даць аб Беларусі, бо пачатую працу, разам з жыцьцём, абарвала цяжкая хвароба грудзей.
Галоўная й найбольшая яго для нас заслуга гэта вялікая кніга „Weissruthenien: Volk und Land”. Г5та нямецкі аднатомнік (як дагэтульадзіны) знарысамі зь беларускае гісторыі, літаратуры, этнаграфіі, эканомікі й палітычнага руху. Павышае вельмі навуковую каштоўнасьць кнігі паданьне аўтарам шматлікіх жаролаў да кажнага пытаньня ды зьмешчаныя ў канцы кнігі тэксты гістарычных актаў 1 дакумантаў.
Mae гэтая кніга й некаторыя заганы. Перадусім гэта першае выданьне задуманай вялікай асноўнай манаграфіі, выданьне ваеннае,
робленае насьпех. Стуль некаторыя аддзелы недастаткова яшчэ перадуманыя й пераапрацаваныя, і сама праца носіць часта больш кампіляцыйны, чым арыгінальны характар. Стуль таксама некаторыя драбнейшыя памылкі й недакладнасьці, а між імі й адна паважнейшая: Энгельгардт за Карскім паўтарыў памылковы пагляд аб тым, што заходняе Палесьсе (Берасьцейшчына ды Піншчына) украінскія, хоць у пазьнейшых сваіх працах сам Карскі памылку гэтую выправіў.
Памылак гэтых Энгельгардт вельмі шкадаваў і зьбіраўся іх выправіць у другім поўным выданьні сваёй кніжкі, на што, аднак, нажаль, не дазволіла ўжо перадчасная сьмерць.
Другі недахоп кнігі гэта значны на ёй уплыў расейскае навуковае літаратуры з царскіх яшчэ часоў з пары г. зв. народніцтва, зь ведамым апякунча-бедавальніцкім падыходам да Беларусі й беларускага народу.
Паза гэтым, яшчэ й другі дзейнік фармаваў пагляд Энгельгардта на беларускія пытаньні: Энгельгардт, як і бальшыня немцаў быў у сваю пару пад уплывам нацыянал-сацыялістычнага сьветапагляду й рашчараваўся ў ім тады, калі сам у часе вайны пабачыў усю недарэчнасьць Гітлеравай палітыкі ў адносінах да іншых, ненямецкіх народаў. Вось сьляды нацыянал-сацыялістычнага сьветапагляду, якія знаходзім яшчэ ў некаторых аддзелах кнігі, належаць таксама, бязумоўна, да яе заганаў.
Ды нягледзячы на ўсе гэтыя заганы, кніга Энгельгардта мае вялікае для нас навуковае значаньне, як адзіны пакульшто абшырны інфарматар аб Беларусі ў даступнай для кажнага эўрапейца нямецкай мове.
Маючы немалыя літаратурныя здольнасьці, у апошнія гады свайго жыцьця, ужоў санаторыі, Энгельгардтузяўся за пераклады твораў беларускіх пісьменьнікаў на нямецкую мову. У выніку гэтае працы ён пакінуў нам зборнічак вершаў Максіма Багдановіча па-нямецку, пераклаў „Апокрыф” таго ж Багдановіча ды прыгатаваў да друку зборнік апавяданьняў. Пачатую працу над перакладам твораў Купалы абарвала ўжо сьмерць.
Так з адыходам Энгельгардта беларускі нацыянальны рух згубіў цэннага чужынца-навукоўца й адначасна пісьменьніка, што свае сілы й здольнасьці аддаваў на карысьць беларускаму народу. Сяньня, нажаль, ня відаць яшчэ, хто зь нямецкіх вучоных ці пісьменьнікаў мог-бы яго заступіць. У ім беларускі народ згубіў шчырага прыяцеля й працавітага талачаніна свае нацыянальнае справы.
№17, люты 1949
ЛІСТЫ
Ніжэй зьмешчаныя лісты, у якіх закранаюцца справы Дванаццаткі, часапісу „Наперад!" ды грамадзка-культурнае й палітычнае працы, якою займаліся сябры Дванацаткі. Лісты разьмешчаныя ў храналягічным парадку. Пропускі пазначаныя шматкроп’ем у круглых дужках. У простых дужках аўтарскія паясьненьні. Арыгіналы лістоў знаходзяцца ў архіве аўтара.
1948 10 III Ліст Аўгена Каханоўскага да Янкі Запрудніка й Дванаццаткі з водгукам на часапіс („газэту”) „Наперад!”
Шаноўны Спадар Запруднік і ўся „дванаццатка”!
Ваш ліст ад 15.11.48 г. я атрымаў, але із спазьненьнем і ня ведаю, ці дойдзе гэты мой адказ да Вас. Гэта першы Ваш ліст да мяне. Зь ліста др. Грышкевіча зь Лёндану ведаю, што свой адрас Вы мяняеце й, магчыма, ужо маеце зноў іншы.
Ваш ліст да мяне й іншых маіх сяброў і скаўтаў (ліст Буты да „Васількоў”) мяне асабіста й усіх нас шмат радуе. Чытаем іх зь вялікай гордасьцю. Цешымся, што Вы з чэсьцю рэпрэзэнтуеце ў Ангельшчыне наш народ. Вашая газэта „Наперад” і іншая грамадзкая праца пачынаньне, вартае ня толькі ўвагі, але й пахвалы. Ідзеце й далей гэтай дарогай, не заламвайцеся перад цяжкасьцямі, спакойна й церпяліва перамагайце іх.
Цяпер штода Вашых просьбаў. Я зь лістоўня ведаю, ці атрымліваеце Вы „Бацькаўшчыну”. Калі ж невышлем Вам усе №№, пачынаючы ад №1. На днях вышлем брашуры „1917-1947” і „1918-1948”. Але нам трэба ведаць Ваш сталы ці болей-меней сталы адрыс. Тады рэгулярна будзем высылаць усё, што выходзіць. У газэту „Наперад” таксама што-небудзь прышлём.
Што да Вашых вершаў і інш. матар’ялу, зьмешчанага ў газэце, то ён зусім добры. Трыялеты нерамансавыя г. зн. не на тэмы аб каханьні пісаць можна. Такіх трыялетаў у беларускай паэзіі (П. Трус, М. Багдановіч, А. Салаей і г. д.) і літ-ры іншых народаў ёсьць шмат. Той матар’ял, які Вы друкуеце ў газэце „Наперад”, сьветчыць аб Вашым творчым росьце, і гэта ў дачыненьні да ўсіх да Вас асабіста, Цьвіркі й Шчэцькі. Я па псэўдонімах, жанрах і стылю ведаю, хто што з Вас пісаў. (...)
Урэшце, перасылаю Вам ад свайго ўласнага ймя й імя скаўтаў шчырае прывітаньне з нагоды нашага вялікагаа нацыянальнага сьвята 30-х угодкаў Акту 25 Сакавіка.
Жыве Беларусь!
Будзьце здаровы!
Ваш Аў. Каханоўскі
1948, Вялікдзень. Ліст Міхася Міцкевіча зь Нямеччыны да Янкі Запрудніка ў Англіі з ацэнкай часапісу „НаперадІ”.
Хрыстос Уваскрос! Дарагі Янка!
Ліст Ваш атрымаў якраз на Вялікдзень. Ці трэба казаць, што я вельмі
рад Вашай памяці аба мне? I вельмі рад таму, што Вы бадзёрыя, дужыя ды штораз больш шырэй разгортваеце сілы. Дык яно й ня дзіва: глянеш, бывала, на хлапцоў, як купаюцца, дык аж уцеха бярэ. А ў здаровым целе здаровы дух. Дык калі прыняць пад увагу, што зьядалі па сем супоў і сем аўсянак мусіла ж нешта, як той казаў, выйці.
Вас пэўне ж цікавіць, ці харошае Вашае дзіцянё. Трэба сказаць, што ўсіх бацькоў, асабліва матак, цешаць найбольш іх дзеці. Бывае й так, што дачка зусім цямця-лямця няўдалая, а матка кажа: „Ах мая ж ты ўдаленькая!” Праўда, гэтае прыраўнаваньне ня ў поўнасьці можна прыкладаць да „Наперад” і Дванаццаткі, бо Вашае дзіця заўсёды і ўсьцяж можна удасканальваць ды яно зусім і не „цямця-лямця”.
Яшчэ трэба ведаць і тое, што ацэна й крытыка ёсьць заўсёды суб’ектыўныя й не заўсёды адпаведна-ўласьцівыя й праўдзівыя. Натуры моцныя й здольныя ці то паэты-пісьменікі, ці то кампазытары, ці то артыстыя, ці іншыя мастакі выслухоўваюць крытыку, стараюцца выцягнуць зь яе карыснае, стараюцца знайсьці не спасьцярэжаныя ў сваім уяўленьні зьявы, але ня бегаюць, ня гнуцца перад крытыкамі й не падпарадкуюцца ім безапеляцыйна, хто б ні былі гэтыя крытыкі.
3 свайго боку, калі б мне трэба было крытыкаваць „Наперад”, не магу ж я быць патрабавальным да пачынаючых так, як быў бы патрабавальным да знаных ужо старэйшых людзей. Але каб, напрыклад, Сабалеўскія, Рагулі В., Шчорсы /палітычныя апанэнты/ хоць бы і ў супалцы зь Ігнатовічамі выдалі такі вось”Наперад”, як Ваш, я шчыра перахрысьціўся б і сказаў бы: „А хвала Табе Богу, што прывярнуў Ты іх на ўласьцівую дарогу й паслаў ім яснасьць розуму!"
У №7 „Наперад!” ёсьць недахопы, карэктарскія фактычна. Пэўне ж зьмест артыкулаў ня можа скочыць вышэй аўтарскага сьветапагляду, яго разьвіцьця й публіцыстычнай ці літаратурнай вырабленасьці. Чалавек жа родзіцца, расьце, расьцьвітае, мужнее і ў сэнсе грамадзка-людзкіх здабыткаў і пераконаньняў не старэе. Так і тут. I я думаю, што недахопы паправяцца самі сабой, а за тэматыку 7 №, падбор матар’ялу ну і граматнасьць нельга зачапіцца, каб хацеў паганіць.
Вось адносна перадавіцы й, наагул, фактычна-гістарычнага матар’ялу, трэба цьвёрда ўцяміць і трымацца сьцісласьці, уласьцівасьці, праўдзівасьці. Бо з артыкулу выглядае недастатковае веданьне аўтарам разгортваньня гістарычных падзеяў 1917, 18 гадоў. А ў „Устаўной Грамаце” не магло быць напісана: „беларускія часьці Меншчыны, Віцебшчыны, Горадзенш-
"Дзядзька Міхась Міцкевіч ня меў пад рукой тэксту трэцяй Устаўной граматы Рады БНР, пра якую тут гутарка. А там напісана: „Беларуская Народная Рэспубліка павінна абняць усе землі, дзе жыве і мае лічбенную перавагу беларускі народ, а ласьне: Магілеўшчыну, беларускія часьці Меншчыны, Гродзеншчыны (з Гроднай, Беластокам / інш.), Віленшчыны, Віцебшчыны, Смаленшчыны, Чарніааўшчыны / сумежныя часьці суседніх губерняў, заселеныя беларусамі". (Сяргей Шупа, укл. „Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі", т. I, кн. 1. Вільня Нью-Ёрк, 1998, с. 63.)
чыны...'* Такія рэчы трэба ўстальваць як мага найсьцісьлей. Зьмест жа, кажу, зусім як старым рэдактарам падабраны адпаведна. Ня шкодзіла б, напрыклад, фатаграфія, ці ўспамін аб кімсь зь людзей 1917-18 гадоў: Лёсік, Смоліч, Цьвікевіч, Некрашэвіч, Гарун ці іншыя. Але ж я ведаю, што гэта й цяжка зрабіць і, відочна, для Вас было немагчыма.
Падабаецца мне „Той самы Кастусь” Вазёрнага. Праўда, гэта такі эскіз з абразкоў. Але, ведаеце, глыбей прадумаўшы гэтую тэму, маючы, як кажуць, набітую літаратурную руку, ведама й здольнасьць, можна напісаць прыгожы раман з гістарычнай мінуўшчыны, чаго нам, як хлеба, трэба. А хто ведае, калі Бог паможа, мо аўтар пойдзе па гэтай дарозе? Ды вось я ня ведаю, хто гэта. Мо Урбан?
Бо Багун, я думаў бы, што гэта Шчэцька? Але паколькі там справа йдзе пра Глыбокае, дык, відочна, гэта хтось іншы. У яго заўважаецца нахіл да мовы прастарэка-лірніцкай ды да алегарычна-філязофскіх спасьцеражэньняў і выснаваў. Гэта спэцыфічная надзвычай цікавая азнака псыхалёгіі нашага народу. I надзвычай удзячная дарога да працы. Таму лягенды свае Багун павінен апрацоўваць з асаблівай уважлівасьцяй, разважлівасьцяй і любасьцю. Мова павінна плысьці, як спакойная вада ў рацэ, а зьвінець, як найлепшая тонкая сталь. Hi адняць, ні дадаць да гэтае мовы нельга нічога. Так і ўгляд у сутнасьць перажытага і ў выснавы павінен быць глыбокі, удумлівы. Ацэнка легендарных выснаваў народных павінна быць праніклівая, бо мудрасьць народная вельмі глыбокая. Напрыклад, у „Кургане” мне неяк незразумелым, ці можа сказаць, ня зусім да спадобы момант, калі князь ахвяраваў сваё жыцьцё за народ, а пачаў князяваць новы князь і нібыта вярнулася ранейшае шчасьце. А дзе ж яно? Зьмеі кішаць на зямлі далей. Гаворыцца ж гэта пра курган каля Глыбокага, у рэальным месцы й прыблізна ў рэальным часе. Але Багун мяне покуль што найбольш цікавіць.
I пакуль што, я на гэтым спынюся. Бо канчаецца зараз мой ліст. (...)
I покуль што бывайце здаровы. Прысылайце чарговы нумар. Усяго, што хацеў бы сказаць, зараз ня скажаш.
Жадаю Вам здароўя.
3 паважаньнем М. Міцкевіч.
1948 18 VI Ліст Барбары Вержбаловіч зь Нямеччыны Дванаццатцы ў Англіі пра настрой у Міхэльсдофре, тэатральныя гастролі.
Дарагая Моладзь!
Яшчэ 25-га Сакавіка, быўшы ў Ватэнштэце на канцэртах, я паслала на імя Буты падзяку за ліст і віншаваньні з сьвятам для Дванаццаткі, з апісаньнем і нашага жыцьця і працы. На жаль, відаць, ліст гэты Вы не атрымалі, бо адказу ня было. Цяжка перадаць Вам мае пачуцьці, калі я атрымала Ваш сардэчны ліст зараз па ад’езьдзе. ён моцна закрануў маю душу і захавала я яго на далейшыя прыемныя ўспаміны аб Вас. Дайце веры, што не адно матчына сэрца аблілося крывёй у час разьвітаньня з Вамі і паслала прак-
лёны тым, хто прычыніўся да Вашага раптоўнага і не пажаданага выезду. Але веру ў тое, што мае быць, тое мусіць стацца. Веру, што цяжкі Ваш шлях прывядзе Вас із славай на Вашую Бацькаўшчыну і дасьць Вам лепшую долю, а разам з Вамі і нам старэйшаму пакаленьню. Сочым увесь час за Вашым жыцьцём і працай, чытаем Ваш вельмі цікавы і добры часапіс і каротка гаворачы ганарымся нашай слаўнай Дванаццаткай. Да пашле Вам Бог і далейшых удач. Адно, як матка раю, заашчадзьце трохі грошай, а самі патрошку з шахты вылязайце ды мяркуйце як небудзь на вучобу, нават можа ў іншую краіну. На месцы Вам лепш відаць. (...)
Настрой нешта ў мяне сапсаваўся. Сяньня група нашая /тэатр „Жыве Беларусь!", да якога належала й Вержбаловіч/ мусіла на месяц выехаць на гастролі па амэрыканскай зоне /Нямеччыны/. Пачыналі Арлянгенам, потым Нюрэнбэрг, Мюнхэн, Альпы, Рэгенсбург і г. д., але зараз пачула, што застаемся. Грошы старыя ўжо ня ходзяць, новых няма і мы можам у дарозе засесьці і ня мець на што зьвярнуцца дахаты. Хвалюемся, каб на гэтым наогул ня скончылася нашая кар’ера.
Прабачце, нешта я зусім упала духам і гэтым сапсую і Вам настрой. Што будзе, то будзе, трэба цярпець.
Пішэце, не забывайце. Жадаю Вам шчасьця і здароўя ўсім.
3 пашанай
Вержбаловіч
(1948) — Ліст Антона Адамовіча зь Нямеччыны да Янкі Запрудніка ў Англіі пра паэму Сяргея Ясеня „Недажаты загон”.
Дарагі сябру!
Паэма Вашая на шчасьце ці на няшчасьце ёй прыйшла якраз у часе, калі вымушана ня было нічога на варштаце, дык можна было аддаць ёй ўсю магчымую ўвагу. Вынікі гэтага й пасылаю Вам тут у шчырым жаданьні памагчы ў Вашых першых кроках на паэтычнай ніве.
Ужо першае ўражаньне ад Вашае паэмы, як ад твору пачынаючага паэты, зусім неблагое. А з кажным наступным чытаньнем (чытаў жа я яе ня менш, як 5 разоў, каб як мага ня ўпусьціць нічога, на што Вам трэба узяць увагу) уражаньне гэтае ўсё паляпшаецца. Гэта што да майго асабістага ўражаньня. А вось учора прачытаў я яе групцы тутэйшых жыхароў, у бальшыні знаёмых Вам, якія штовечару зьбіраюцца ў рэдакцыі „пазюкаць”, a фактычна перашкаджаюць мне працаваць (калі праца ёсьць, цяпер жа, нажаль, з гэтым горш). Дык некаторыя былі проста захопленыя, а пазытыўна прынялі ўсе. Др. Ст. Станкевіч у захапленьні ставіў Вас вышэй за ўсіх сучасных маладых паэтаў... Стары Вініцкі мала сьлязы ня пусьціў. Кендыш, здаецца, гатоў быў ехаць хоць на край сьвету з чародным найвайстрэйшым мэмарыялам, калі б толькі гэтага паэма патрабавала. Адным словам, усе цешыліся, што маладыя сілы растуць, ніякага слова крытыкі ці недаверу ў нікога ня выпала.
Дык бачыце, ужо ў такім выглядзе Вашая паэма мела б прызнаньне пэўнай аўдыторыі. Але мне як, пэўна ж, і Вам хочацца, каб усё было як найлепш. I таму, ня спыняючыся на ўражаньнях, і сваіх і іншых, я хачу добранька узяць тут у работу Вашую паэму, паказаць Вам на ўсе ейныя слабасьці й недацягненьні ў вагульным і канкрэтным, падаць некаторыя прапановы й парады што да ліквідацыі іх, каб, папрацаваўшы яшчэ (бяз працы нідзе ані кроку!) Вы маглі б даць твор, які й Вас увёў бы трывалей у нашую паэзію, і быў бы асновай для Вашага далейшага росту, і паэзіі гэтай на дабро пайшоў бы.
Дык вось, найперш заўвагі агульнага характару. Наймацнейшае ў Вашай паэме гэта вобразнасьць, сьвежая, арганічная, апанаваная вобразнасьць. Гэта найбольшае сьветчаньне аб Вас, як аб паэце, бо й наагул хадзячае ўяўленьне аб паэзіі (хай сабе й крыху аднабокае) ставіць у ёй вобразнасьць на першае месца. Дык з гэтага боку Вы ўжо паэта, аб гэтым няхібна сьветчыць Вашая паэма, з гэтым Вас можна толькі павіншаваць.
Аднак, заўсёды трэба браць большую ўвагу на слабейшае, а не мацнейшае, бо моцнае само сябе апраўдвае й не патрабуе ніякага ўгрунтаваньня. А найслабейшыя ў Вашай паэме дзьве рэчы, на якія мусіце скіраваць усю сваю ўвагу: 1) кампазыцыя і 2) лексыка (слоўнік).
Паэма нармальна твор эпічны, г. зн. апавядальны. Праўда, яна дапушчае элемэнты й лірычныя, г. зн. пачуцьцёва-апісальныя й асабістыя. Фармальна разуменьне „паэмы” дапушчае называць гэтым словам навет усякі даўгі лірычны верш ці нізку вершаў. Але нармальна паэма можа быць хоць сабе й ліра-эпічнай, аднак эпічны элемэнт мець мусіць. I вось кампазыцыя, увязка гэтага эпічнага элемэнту зь лірычным галоўная кампазыцыйная задача паэты. У разьвіваньні яе й ёсьць тое найслабейшае месца Вашае паэмы.
Нармальна, як я сказаў, паэма ў васнове сваёй твор эпічны. Лірыка там можа займаць толькі месца „адступленьняў", або „адыходаў” ад гэтае асновы. Гэта і ёсьць, скажам, у Коласавых „Новай зямлі” ці „Сымоне Музыку”. У ліра-эпічных паэмах лірыка больш выступае на пярэдні плян, але ніколі не павінна гвалціць, задушваць апавяданьне эпас.
Паэты пачынаючыя звычайна пачынаюць ад лірыкі, лірычных вершаў, і зусім зразумела, што першыя іхныя паэмы звычайна бываюць ліра-эпічнымі. Гэтак і ў Вас выйшла. Вашая паэма моцна лірычная. Лірыка ў ёй выйшла з нармальнага месца „адступленьняў-адыходаў”, а запанавала ўжо хоць бы колькасна (із 28 вершаваных кавалкаў, на якія распадаецца паэма, толькі 10 эпічныя, рэшта лірыка). Гэта ўжо не „адыходы”, а цэлыя „ходы” ці „паходы”, пры якіх эпас — апавяданьне—толькі ліпіць. Перагрузка лірыкаю яўная.
Але ў гэтым яшчэ была б невялікая бяда, каб уся гэтая лірыка была моцна, арганічна ўвязаная з эпасам. Вось гэтага якраз і няма, і гэта найгорш. Лірыка сабе, эпас сабе. Яны навет калідуюць. Лірыка настроем
маладая, эпас стары, як ягоныя Мікола й Вера. Між імі няма навет увязкі кантрасту, процістаўленьня, яны не скампанаваныя міжсобку ніяк.
Лірыка сама па сабе ў паэме вельмі моцная. Эпас далёка не. Увесь ён канцэнтруецца на аднэй асобе Міколы. Вера пад канец зусім зьнікае (навет калі вывозяць Міколу, дык разьвітваецца зь”недажатым загонам” ён адзін, аб Веры ні слова, як бы яе ня вывозілі разам так і няведама, ці яе вывозяць, ці не? А гэта ж якраз яна жала й не дажала той загон). Вера жняя, але ўся жніўная лірыка не чапляецца за яе, яна старая жанчына вонках усіх гэтых жніўных песьняў і пэйзажаў. У разьдзеле 6 часткі I гэтая лірыка неяк хоча ўвязацца зь ейнымі сьлёзамі, паўстае ўражаньне, як бы гэта ейныя ўспаміны маладосьці, але добра ўчытаўшыся не знаходзім у паэме пацьвярджэньня гэтага. Поўны кампазыцыйны расхэйдас.
Як выйсьці з гэтага? Вельмі лроста. Трэба асобу Веры ня толькі крышку больш разгарнуць, але галоўнае абмаладзіць. Трэба зрабіць яе ня жонкай, а дачкой, а найлепш нявесткай Міколы (жонкай таго страчанага сына, па якім ён сумуе). Тады адразу ж уся маладая лірыка ўвязалася б з асобаю маладзіцы Веры. Паўстала б і яшчэ адна магчымасьць паглыбленьня то ж і гэтая Вера, маладзіца дасьлелая, як тое жыта засталася „недажатаю”, як той загон недажатаю, недакаханаю забраным на чужыну маладым мужам. Паўстае эфэктны паралелізм фізычнага (недажаты загон жыта) і псыхічнага (недакаханая маладзіца) тэма „надажатага загону" паглыбляецца й паглыбляе ўсю ідэю паэмы.
Я вельмі раіў бы Вам пайсьці гэтым шляхам. Пэўна, ён патрабуе працы, але затое „зьлеплевае”, кампануе паэму ў вадну цэласьць і паглыбляе яе. Некаторыя паасобныя парады, як гэта зрабіць канкрэтна, падам Вам ніжэй пры падрабязным, канкрэтным, можна сказаць падрадковым разглядзе паэмы.
Другое слабое месца, што, зрэшты, усьведамляеце Вы самі ў сваім лісьце пэўная лексычная, слоўнікавая беднасьць. Яна ня гэтулькі ў карыстаньні барбарызмамі (маскалізмамі пераважна), колькі наагул у тым, што Вам не стае часам словаў, адны й тыя ж рэчы перадаяце аднымі й тымі ж словамі, адны й тыя ж словы (або аднакарэнныя словы) паўтараеце зачаста, заблізка адно ад аднаго. Але гэтая бяда ўжо куды меншая зь ёй куды лягчэй даць рады, і канкрэтныя парады я падам Вам на кажны такі выпадак.
Як бачыце, на мой пагляд паэма будзе патрабаваць яшчэ ад Вас працы. Але лепш папрацаваць яшчэ, не сьпяшаючыся вельмі з публ ікаваньнем, і даць больш дасьпелы твор, чымся выпусьціць „паўфабрыкат” і пасьля шкадаваць гэтага, перарабляць і г. д. Я спадзяюся, што Вы згодзіцеся тутака зы мною й станеце на гэты шлях працы. Пры найменшых няяснасьцях-заўсёды пастараюся памагчы вам як мага. У канчальна апрацаваным выглядзе хацеў бы бачыць паэму і ў „Сакавіку”, незалежна ад друкаваньня ў „Налерадзе”.
Пакуль што абмежваючы на гэтым агульныя заўвагі, пераходжу да канкрэтных зацемак, парадаў і прапановаў, што паўстаюць паступова пры чытаньні паэмы. (...) Заўсёды Ваш А. Адамовіч
1949 15 1 — Ліст Антона Адамовіча зь Нямеччыны да Янкі Запрудніка ў Англіі з крытычным разглядам паэмы Сяргея Ясеня „Недажаты загон” і літаратурныя пераклады.
Дарагі сябру!
Атрымаў Ваш ліст із „Загонам” і пажаданьнямі, крыху раней атрымаў сьвяточныя віншаваньні ад усяе Вашае „12”-кі. Шчыра дзякую за памяць аба мне крыху падрабязьней аб гэтым хачу сказаць у вадказе усім Вам, які прыкладаю пры гэтым лісьце й прашу перадаць усёй „12”.
Я вельмі рады, што Вам удалося ў васноўным добра адшліфаваць Ваш „Загон" і што ён Вам падабаецца. Бо галоўнае, каб падабалася самому аўтару. Але й мне таксама падабаецца. Памойму гэта адзін з найлепшых твораў у нашай эміграцыйнай паэзіі апошніх год. Варта было б выпусьціць яго асобна. Мне таксама вельмі прыемна, што я здолеў хоць чым памагчы Вам і што Вы маю дапамогу прынялі ды здаволілі ўсе тыя пажаданьні, што я выказаў. Дапісаныя мясьціны таксама мяне здавальняюць. Калі яшчэ чаго ў гэтым сэньсе нестае ў паэме дык гэта хіба пары радкоў для завяршэньня паралелізму „недажаты загон недакаханая дзяўчына”. Месца гэтым радком было б дзесь перад самым эпілёгам, там, дзе „жалем дзявочым’’ трэ было б яшчэ сканкрэтызаваць гэты „жаль", мо ўспомніць Андрэйку, які таксама пару год перад тым пакідаў свой „надажаты загон” сваю маладую жонку. А ў эпілёгу можна было б яшчэ ў пары радкоў даць і ўсё завяршэньне вобразу: „недажаты загон” пакіданы выгнанцамі край, Бацькаўшчына нашая. Можна было б яшчэ й намякнуць аб пэрспэктыве ці веры зьвярнуцца некалі й дажаць гэны загон роднага краю, што чакае на нас, сваіх жняёў. Калі будзеце калі-небудзь выдаваць асобна паспрабуйце ўзяць і гэта на ўвагу. Мне здаецца, што ў такім выглядзе паэма была б ужо канчальна завершаным творам.
Яно пэўна, перарабляць, шліфаваць напісанае ня вельмі прыемная праца. Нат звычайны рамесьнік — кравец, скажам ахватней шые новае, як перарабляе ці папраўляе старое. Але гэты „спорт”, як Вы пішаце, — канечна патрэбны кажнаму, хто хоча й мусіць стаць пісьменьнікам. Я добра бачу, што Вы мусіце ім стацца, бо можаце, а значыцца павінны й хацець. Часовае безахвоцьце да пісаньня, аб якім Вы пішаце, — гэта паўзы, якія бываюць бадай ці ня ў кажнага, хто піша, і мо нат няўхільныя з гледзішча рытму працы. Я спадзяюся, што й Вы такую паўзу пяройдзеце й пераможаце й дасьцё яшчэ нашай паэзіі тое, што можаце даць. Гэта было б маё Вам пажаданьне, хоць ня зусім мо новагодняе, але прыймеце яго за такое.
Што да перакладаў і яшчэ большых твораў, дык гэта рэч яшчэ цяжэйшая, як свая творчасьць. I тэкст арыгіналу вяжа, і мова яго зьбівае (асабліва, калі гэта блізкая — славянская мова), і цяжкавата хоць прыблізна дараўнавацца паэту арыгіналу, калі ён, асабліва, сусьветная вялічыня. Але школу, ці той „спорт” гэта дае надзвычайна. Дык паспрабуйце мо адразу не з „Grazyny”, а з чаго меншага, а мо й зь яе навет.
Словы прысылайце заўсёды гатовы памагчы Вам у гэтым. Па атрыманьні Вашага №15, дзе будуць скончаны ўсе „працягі” вазьмуся за канчальнае афармленьне крытычнага агляду „Напераду” (здаецца, пад загалоўкам „Пятнаццатка дванаццаткі”), які й пашлю хіба Вам, бо больш няма куды. Пра Вашую сувязь з Паньковам ведаю, рэч добрая. На гэтым хачу скончыць гаворку з Вамі адным, а пагаварыць крыху з усімі 12-ма.* Дык тымчасам бывайце здаровенькі, пішэце!
Заўсёды Ваш А. Адамовіч
1949 11 III — Ліст Вітаўта Кіпеля зь Міхэльсдорфу да Янкі Запрудніка ў Англіі пра скаўцкія справы, пытаньні далейшай навукі, нацыянальнай працы й іншае.
Дарагі Франц!
Выбач, пыса, што я табе гэтак доўга не адказваў. Ведаеш, ліст быў прысланы на Міхэльсдорф, а я быў у Tubingen, потым прыехаў, пачаў старацца дастаць дакуманты ў Бэльгію. Цяпер ужо ўсё дастаў. Mary ехаць. Але думаю, што яшчэ зраблю тут адзін сэмэстар, бо ў Бэльгіі да кастрычніка месяца не залічаць. Значыць, думаю распачынаць у Бэльгіі. Дык усё гэта крыху затрымоўвала й ня было часу. Ты ж напэўна думаў, што вось Франц зарубежнік ды й ня піша. Ведаеш ты, надаела мне гэта ўсё з палітыкай. Hi чарта не хачу нат і гаварыць. Ведаеш, Франц, адбыўся 3-ці зьлёт ЗБСЧ /Згуртаваньне Беларускіх Скаўтаў на Чужыне/. Да ладу надта не дайшлі, але афіцыяльна кіраўніком выбралі Юрку Сенькоўскага і можна сказаць перанялі кіраўніцтва цалкам у рукі моладзі. Папрабуем! Маеш прыклад з намі ў „Баварыі”. Думаю, аб тым, як праходзіў зьлёт, цябе мо паінфармуюць падрабязьней і ў сьвятле т. ск. аднаго боку, ну, а потым я з другога боку. Франц! Адносна Адамовіча мая думка такая: добры вельмі, патрэбны нам чалавек (каб гэткіх болей!) і, як кажны ўсякі, мае свае мінусы. У яго, мне здаецца, мінуспрызнаньне свае непамыльнасьці. Ведаеш ты, на гэтым зьлёце я зь ім гаварыў. ён мне сказаў, што ўсё ж за намі ў 1947 г. стаяў нехта, але толькі далей, а зараз стаяць проста за сьпінамі. I што вы (12) сталі на правільны шлях, а я зь іншымі яшчэ не, але дай Божа, каб стаў. Ведаеш, мы ж знаем нас. Ці ж ня так, Франц?
Ты, слухай, ну што вы думаеце рабіць далей? Як справа з прыездам у Нямеччыну? Мо, Франц, зноў злучымся разам? Слухай! Мне дзіўна, чаму вы ня робіце стаўкі на Бэльгію?
Ты, слухай, я тое-сёе тут напісаў. Ці ня можна было б надрукаваць гэта ў „Наперадзе”? Ці атрымаў ты „Напагатове”? Я зараз вяду карэспандэнцыйны курс Гільвеля /курс для скаўцкіх кіраўнікоў/ мо й удасца на Юр’я здаць іспыты на скаўтмайстра. Было б ня дрэнна. Франц! Я б вельмі цябе прасіў: мо мне
*На жаль, другое часткі ліста ў маім архіве не знайшлося.
б ты там дзе-небудзь дастаў якія-небудзь скаўцкія падручнікі на нямецкай мове (ці на якой іншай), бо з ангельскай працаваць цяжка. Ты, браце, калі ласка, пашукай. Знаеш, Франц, мы ластанавілі выдаць „Матар’ялы па гісторыі беларускага скаўтынгу” на балонак 400 друку з клішамі (шт. 250). Даручылі гэта Сільвановічу /Міколу/. Ён узяўся ахвотна. Таксама туды будзе ўваходзіць скаўцкая творчасьць на працягу 1945-48 гадоў. Дыкты, Франц, калі б што мог дапамагаць, то, калі ласка, не адмаўляй. Знаеш, калі выдадзім, дык толькі так, як усё йшло, бязь ніякіх выключэньняў, ці гэта будзе добра, ці дрэнна, усёроўна. Як ты заглядаешся на гэта? Я думаю, што гэта будзе найлепшай памяткай аб дзейнасьці ЗБСЧ. Тым болей, што цяпер маем аж дзьве свае друкарні („Бацькаўшчына” й „Слова” /г. зн. „Беларускае слова’7) Ага! Цяпер „Слова” ўжо мае ліцэнзію. Дасталі. Хутка выйдзе новы нумар.
Знаеш, Франц, я вот цяпер пабываў у Шляйсгайме! Жудаснае штосьці. Столькі беларусаў у маскалёў! Ты знаеш, проста ня верыцца, што гэта можа быць. I, ведаеш, моладзь таксама. Выцягнуць іх можна толькі шляхам усьведамленьня. Прапагандай. Ты ведаеш, на простага чалавека найбольшая прапаганда гэта матар’яльны бок. Каб мы мелі зараз у ЗБСЧ хоць тысяч пару грошай, то наш лік павялічыўся б чалавек на 300. Эх, Франц! Няма сродкаў! Халера, проста жах бярэ, як прагледзіш усё. Мы ж маем і энэргію й галовы й я сказаў бы крыху ведаў, каб усьведамляць і выхоўваць у незалежніцкім духу, але ня маем дастаткова сродкаў, каб нашыя ідэі сталі стыхійнымі. Але, Франц, зробім, думаю, і бяз грошай! Толькі б была еднасьць. Халера, бярэ злосьць, што пісанінай усяго ня выкажаш, не абгаворыш сваіх думак і ня выставіш плянаў, але манэ надзею спаткаемся мо хутка й крыху пагаворым, ведаеш, аб гэткіх паважнейшых рэчах. Знаеш, Франц, гэта ў мяне цяпер часта бывае на душы. Трэба ж нам, беларускаму актыву, я б сказаў, моладзі, падзадумацца над падрыхтаваньнем сябе для хуткае працы, мо, знаеш, нат бы трэба мець нейкія свае пляны й не хаатычныя, як кожны з нас мае ў галаве, што вось пойдзем у войска ды і ўсё, а больш нешта саліднейшае. Слухай! Я табе гэта так выказаў, як сябру! I прашу, каб гэта засталося між намі. Прашу гэтаксама напісаць мне, ці гэта проста ня нейкая мо крыху зьвіхнуўшагася ў галаве пацана? А мо й так хвілёвы настрой, які ўзьнікае звычайна пры чытаньні бальшавіцкае літаратуры, апісваючай пэрыяд змаганьня з царызмам у гадох 1905-18. Ты, але толькі прашу цябе, калі ласка, аб гэтым нікому. Веру табе, як сябру! Чуеш? Ну, хопіць з гэтым. Пяройдзем да справаў асабістых. (...)
1949 29 III Ліст Аўгена Каханоўскага зь Нямеччыны да Янкі Запрудніка ў Англіі пра належаньне да Беларускага Незалежніцкага Народна-Хрысьціянскага Руху.
Шаноўны Спадар Запруднік!
Ваш ліст ад 8.3.1949 г., як і той, аб якім Вы пішаце ў гэтым лісьце, я атрымаў. На першы я адказаў у сваім часе, а на гэты цяпер. Вось жа ў
справе, аб якой Вы пішаце, я маю ліст і ад праф. В. Ж.-Грышкевіча. ён просіць, каб яму болей дапамагалі й настойвае на Вашым уваходзе ў БННХР. Такім чынам, параграф 12-ты Статуту БННХР ня ставіць у гэтым ніякіх фармальных перашкодаў, а сябры БН-ДП /Беларускай НацыяналДэмакратычнай Партыі/ могуць уваходзіць у незалежніцкія бэнээраўскія палітычныя саюзы. Што ж да праграмовых разыходжаньняў між БН-ДП і БННХР, то яны не настолькі вялікія, каб, бяручы іх на ўвагу, паступацца агульнанацыянальным дабром. Таму, калі апошняе гэтага вымагае, то ўступайце ў БННХР, застаючыся ў ім і надалей сябрамі БН-ДП. У сваю чаргу я раджу праф. В. Ж. Гр. унесьці ў праграму БННХР маленькія рэдакцыйныя папраўкі. А менавіта: не разглядаць фэдэрацыю Беларусі зь іншымі дзяржавамі як адзіны спосаб загварантаваньня незалежнасьці Беларусі, а, наадварот, БННХР змагаецца за аднаўленьне незалежнасьці БНР, ня выключаючы пры гэтым у выпадку міжнародна-палітычнае канечнасьці ўваходу Беларусі на роўных правох зь іншымі дзяржавамі ў міжнародную арганізацыю.
3 пашанаю!
Аў. Каханоўскі
1949 1 IV Ліст Вітаўта Кіпеля зь Нямеччыны да Янкі Запрудніка ў Англіі пра магчымасьць навукі ў Бэльгіі, скаўцкія справы ды іншае.
Дарагі Франц!
Сяньня атрымаў твой ліст. Спачатку было не паверыў, што паклікалі мяне па ліст (1. aprilis), але ўсё ж праўда! Шчыра дзякую!
Пыса! Гэтаксама разам з табой у думках аб уладжаньні ў нашую карысьць справаў з Бэльгіяй. Я ўжо ў свой час пытаўся ў Рагулі аб гэтым і ён адказаў, што пастараецца ўсё залагодзіць дадатна. Эх! Браце, ня ведаю што б аддаў, каб быць зноў разам! Мы б даказалі, што мы варты й паказалі б старэйшым, як трэба жыць у грамадзтве! Знаеш, а вучыцца аднаму паскудная рэч! Усё ж правільна: у грамадзе сіла.
Ну, спадзяемся, што будзе ўсё ў нашу карысьць!
Я сам у панядзелак еду ў Франкфурт да консула па візы. Калі ня будзе ніякіх перашкодаў, мо ў красавіку — у Бэльгіі. Але баюся, што анкеты ўжо няважныя й трэба будзе чакаць з Бэльгіі новыя. Паглядзімо. (...)
Адносна новага Галоўнага Кіраўніцтва /Беларускага скаўтынгу/ паглядзім, як будзе працаваць і, галоўна, якую зойме лінію. Пакуль сказаць цяжка нам, але Юрка /Сенькоўскі, новы галоўны кіраўнік/ запэўніў, што ўсё будзе так, як патрэбна для нас, моладзі. Паглядзім таксама! (...)
Ты слухай! Нешта пісала „Беларускае слова’’ аб нейкім баксёры Балабановічу. Ты мо знаеш, што гэта за адзін?
Франц, ты ўсё ж напішы, чым займаешся цэлы дзень, г. зн. у вольны ад працы. Што парабляе Белы /Цьвірка/, Бута й інш. Як Карась з Паўлушам?
Ты налішы. Знаеш, цікава! У нас тут навінаў няма ніякіх. Ходзяць чуткі, што зьвязуць нашыя тры лягеры разам у Deggendorf. Будзе для моладзі нядрэнна. Баб’я ў лягеры хапае таксама, але й я не займаюся. У лягеры шмат вельмі папісаліся ў Амэрыку. Запісаліся й мае старыя. Мо й выйдзе штонебудзь.
Браце, у нас вясна на поўны ход! Цэлы дзень на пляцы йдзе гульня. Трэніруюцца хлапцы ў футбол. Летам думаюць крыху высунуцца куды-небудзь пагуляць. Ага! Шчыра дзякую табе за маркі! Як будуць яшчэ, то прысылай!
Ну, пакуль бывай! Прывітаньні хлапцом!
Твой Франц
1949 23 XII Ліст Юзэфы Брэчкі зь Нямеччыны да Янкі Запрудніка ў Англіі з успамінам пра Дванаццатку й інш.
Дарагі Янка!
Братка, выбач мне за доўгае маўчаньне. Бачыш, нейкусё складалася і я ніяк не магла сабрацца, каб Табе напісаць ліста, але лепш позна, чым ніколі, так і я. Дні хаця манатонна, аднак хутка праляцелі. Я не змагла і агледзецца, як ужо месяц праляцеў. Бачыш, Янка, калісьці я на Цябе гневалася, што Ты доўга маўчыш, але і я не асталася ў даўгу. Малайцы, хлопцы! Едзьце, вучэцеся, Вы напэўна даб’яцеся да мэты. Надыходзяць сьвяты. Яны ж толькі прыносяць сум. Цяпер у лягеры няма тое весялосьці, якая была пры Вас. Цяпер няма бурсы. Няма такое групы, якія былі прошлыя гады. Гэты год напэўна апошні ў Нямеччыне. Куды лёс мяне закіне, дык і я сама ня ведаю. Я стараюся ў ЗША, але можа залячу і ў Аўстралію. Я цяпер ня зьбіраюся плянаваць, бо пляны ідуць на вецер. Жыцьцё маё плые манатонна. Рамансаў ніякіх не вяду, бо сапраўды сказаць, ня бачу ў гэтым ніякага сэнсу. Калоша /Кастусь/, Кісель /Сьцяпан/ на курсах ангельскае мовы ў Шт. /Штутгарце/. Яны зьбіраюцца ехаць у ЗША. Кушалі, Куліковічы і Артысткі /беларускга тэатру „Жыве Беларусь!”/ чакаюць на камісію ў ЗША. DonKa й Арцюх /Язэп/ ужо паехалі, Туся /Куліковіч/ круціць раманс з Кушалем В. /Уладзімерам/. Оля X. /Харытончык/ 29.12.49 маецца выяжджаць у Бэльгію. Так што, Яначка, будзе спатканьне... Ты яе не пазнаеш. Выглядае, як прынцэса, так што сьцеражэцеся, хлопцы, бо пагубляеце сэрцы. (...)
Наразе эміграцыя спынілася. Шмат з нашых запісаліся ў Аўстралію, a таксама ў ЗША, дык напэўна пасьля сьвят ізноў эміграцыя пойдзе наперад хуткім крокам. Гімназія існуе. Скаўтынг упадае і наагул усе арганізацыі западаюць. Кожны заняты эміграцыяй. Сьвята Слуцкага паўстаньня адзначалася. Была пініхіда, а вечарам акадэмія. Чытаў рэфэрат сп. Адамовіч /Антон/. Ягоны рэфэрат падняў на духу. Пасьля рэфэрату сказалі некалькі вершаў і былі выкананыя тры песьні, якія былі спартолены. Адным словам, усё цяпер ідзе вельмі дрэнна. Але ж затое можам пахваліцца вельмі важнаю гістарычнаю падзеяю. 19.12.49 г. адбылася хіратонія а. Тамашчыка на
архірэя. Я цяпер належу да царкоўнага хору. У царкве адбывалася Божая служба аж праз тры дні. Былі тры ўкраінскія архірэі: Платон, Вячаслаў і Сергій і шмат сьвятароў. На заканчэньне быў, так сказаць, банкет, на якім былі прадстаўнікі ад усіх украінскіх арганізацыяў, а таксама ад грузінаў, харватаў і казакоў. Было вельмі шмат прыгожых прамоваў. Ад нас мелі прамовы: Панько, Кушаль, Войтанка, Адамовіч. На заканчэньне засьпявалі беларускі й украінскі гімны. Наканец маем сваю Беларускую Праваслаўную Аўтакефальную Царкву. Прыемна. Душа радуецца.
Левановіч Жэня выехала ў Аўстралію.
Так, даражэнькі Янка, напісала, здаецца, усё. Я думаю, што Ты яшчэ мой ліст атрымаеш. Братка, пішы ўсё. Я маю надзею, што я яшчэ з Вамі спаткаюся. Надыходзяць сьвяты. Праўда, яны для нас сумныя, але я моцна веру, што напэўна надыйзе час і мы будзем спатыкаць нашыя сьвяты па нашых нацыянальных абрадах у вольнай і незалежнай Беларусі. Дык жа, Яначка, хай жа разам уся Дванаццатка ўспомніць бурсу, сяброў і вып’е аж да дна за хуткае і вясёлае спатканьне!
На гэтым канчаю й жадаю Табе, Янка, шчасьця, здароўя, асягнуць тое, да чаго Ты імкнешся! Прывітаньні ад Галі, Юлі, Вілы, Веры.
Прывітай ад мяне Дванаццатку!
Сэрвус, Янка! -
Юзя
1951 17 IX Ліст Міколы Абрамчыка з Парыжу да Янкі Запрудніка.
В. П. Спадар Запруднік,
Атрымаў Ваш ліст, дзякую. Вельмі цікавыя весткі. Цешуся моцна з праведзенае Вамі і сп. Цьвіркам працы, як роўна ж з Вашага падыходу, такту. Малайцы. Артыкул Ваш „На сутыку” я перадаў да Радакцыі „За Волю”, ён в. добра напісаны.
Прывітаньне сп. Урбану. Будзьце ласкавы перадаць яму тут залучаны ліст.
3 пашанай -
М. Абрамчык Р. S.
Прышліце мне, калі ласка, хоць адну копію тых запросінаў моладзі БССР адведаваць выстаўку „В. Эўр.” /радыёстанцыі „Вольная Эўропа’’ ў Бэрліне; пра выстаўку й іншае гл. мае дзёньнікавыя запісы ў V-м разьдзеле „Неспадзяванае падарожжа ў Бэрлін’7.
1952 4 III Ліст Янкі Запрудніка зь Лювэну да Сяргея Хмары ў Канадзе пра пагляд Дванаццаткі на палітычныя разыходжаньні сярод беларускай эміграцыі й газэту „Беларускі Эмігрант”.
Паважаны Спадар Хмара,
Выбачце за доўгае маўчаньне. Ваш першы ліст ляжаў некалькі месяцаў
неадчыненым, бо я ня быў у Бэльгіі, а адносна другога, дык мы чакалі, каб атрымаць „Беларускага Эмігранта” ды зарыентавацца ў ягоным „новым кірунку”.
Трэба сказаць, што за апошні час здарылася шмат неспадзевак усякага характару. Аднак мусім прызнаць зусім адкрыта, што найбольш няпрыемнай, ці можа ня так няпрыемнай як нясмачнай, была для нас акцыя, адным зь лідэраў якое зьяўляецеся Вы.
Калі б гэта здарылася ў 1947 ці 1948 г., гэта ня было б такім дзіўным, бо тады было ў модзе абліваць памыямі палітычных неаднадумцаў. Гэткі спосаб лічыўся куды больш эфэктоўным, дый не вымагаў халоднае галавы, каб узважыць погляды іншых ды належна іх ацаніць.
У працягу апошняга часу шмат што зьмянілася. У прэсе што раз больш рэдка можна пабачыць дыскусійныя артыкулы „памыйнага” характару. Людзі памалу апамятваліся ды пачалі больш цьвяроза падыходзіць да справы. Усякая добрая справа падтрымоўваецца людзьмі з розных лягераў. Фактычная кансалідацыя ўсіх актыўных сілаў дабягае да канца. Крытыка стала больш аб’ектыўнай, а праз гэта й больш эфэктоўнай. Вам, як раднаму БНР, добра ведамыя выпадкі, як некаторыя міністры мусілі падавацца да дымісіі пад націскам апініі сэктараў Рады, калі міністрамі гэтымі прыймаліся пэўныя меры, якія йшлі ўразрэз з поглядамі бальшыні радных. Дык калі верыце, што бальшныя радных зьяўляецца элемэнтам нацыянальна здаровым і чэсным, хіба згодзіцеся з намі, што выправіць недацягненьні ці правесьці патрэбныя рэформы можна легальным шляхам, ЗЬВЯРНУЎШЫ HA IX УВАГУ ДЫ ЗДАБЫЎШЫ ПАДТРЫМКУ БАЛЬШЫНІ РАДНЫХДЫ ГРАМАДЗКАЕ АПІНІІ.
Вы выбралі аднак іншы шлях, хоць зусім ня новы навет у нашым кароткім эміграцыйным жыцьці — біць „всех і вся”. Каб жа здабыць масы, Вы казычаце іх, высоўваючы пры гэтым самыя фантастычныя праекты рэарганізацыі нашага нутранога жыцьця ды абяцаючы перавярнуць горы. У літаратуры патас патрэбен вельмі часта, аднак у палітыцы трэба быць больш рэалістым.
Як гэта ні няпрыемна, аднак аналёгія напрошваецца сама: ці ж гэта ня тыя старыя мэтады, якімі зарубежнікі ў разгары барацьбы стараліся палажыць усё наша арганізаванае жыцьцё? Яны таксама крычалі аб кансалідацыі сілаў, але адзіным іхным высілкам былі стараньні запіхаць калы ў калёсы. На вялікае шчасьце, нашая эміграцыя гэты цяжкі іспыт вытрымала ды шмат чаго зь яго навучылася.
Вы пытаецеся думкі Дванаццаткі адносна „новага кірунку” „Беларускага Эмігранта”. Нажаль, мы ня можам пахваліць яго так, як гэта робяць ягоныя рэдактары ў самым жа нумары („адзіны” й г. д.) He гаворачы ўжо аб тым, што ў ім кішыць ад граматычных памылак (адсутнасьць карэктара), зьмест ягоны што раз больш пачынае нагадваць рататарныя лістоўкі ў сварлівы пэрыяд ці слаўны „Беларускі Патрыёт” сп-ра Попкі, які таксама быў заняўся
шляхотнай місіяй аб’яднаньня эміграцыі, але ў працягу 3-х нумароў свайго часапісу зрабіўся... большым зарубежнікам, як Астроўскі...
...„У ‘Беларускім Эмігранце’ на абвінавачаньні, даносы і розныя таму падобныя бруды месца ня будзе', — піша сп. Я. Пітушка на месцы, дзе звычайна бывае перадавіца. Як прыгожа! Нажаль, запрыгожа, каб быць запраўднасьцяй...
Мы думаем, напрыклад, што Рэдакцыя больш-менш ведала, як аб’ектыўна стаяла справа із славутай Вісбадэнскай канфэрэнцыяй. Гэта не перашкодзіла ёй запоўніць поўгазэты вытрымкамі з чужое прэсы, і толькі з такое, якая вельмі суб’ектыўна ці навет сьведама непраўдзіва насьвятляла гэтую канфэрэнцыю. Адным словам, пахне інсынуацыяй ледзь не нацыянальнай здрады /збоку/ Абрамчыка. Цяпер жа з таго самага „Нового Русского Слова”, якое цытуецца ў „Б. Э.”, можаце даведацца, што якраз дзякуючы прысутнасьці прадстаўнікоў нерасейскіх народаў ды іхных дамаганьняў, расейцы праваліліся са сваёй Штутгарцкай плятформай. Якраз з гэтай мэтай браў удзел у канфэрэнцыі й беларускі прадстаўнік, бо, як кажуць, „няпрысутныя заўсёды памыляюцца”. Сяньня ўкраінцы разумеюць ужо гэта вельмі добра, і іхныя ўплывовыя колы зьмянілі тон... Дзякуючы гэтай канфэрэнцыі, цяпер амэрыканцы куды больш цьвяроза глядзяць на праблему нерасейскіх народаў і ёсьць надзея, што калі цэнтр і створыцца, ён ня будзе зброяй у расейскіх руках, як яны спадзяваліся.
На другой бачыне нейкі Я. Руда сыпле ў агульны кацёл і БЦР і БНР, радзячы разагнаць усё, а пасьля „пастроіць новы мір”. МЫ Ж ЛІЧЫЛІ Б ПРАСТУПКАМ 3 БОКУ АБРАМЧЫКА, КАЛІ Б ЁН РАЗЬВЯЗАЎ СУЧАСНУЮ РАДУ БНР, НЯ БАЧАЧЫ ГВАРАНЦЫЯЎ ЯЕ АБНАЎЛЕНЬНЯ. Гэта значыла б застацца без рэпрэзэнтацыйнага органу сувэрэнных правоў Беларусі ў найболыл неадпаведны час, тым больш, што з гэтым органам ужо лічацца нямала, у найбольшай меры якраз дзякуючы ахвярнай працы таго ж Абрамчыка, не гаворачы ўжо аб ягонай дыпляматычнай вырабленасьці, якую мы мелі магчымасьць бачыць навочна тут у Бэльгіі.
Другая справа, што недацягненьні ёсьць, але іх заўсёды можна выправіць, як мы ўжо пісалі, парлямэнтарным шляхам. Толькі легальная апазыцыя можа быць у гэтым выпадку канструктыўнай і эфэктоўнай. Калі ж бы іншыя краіны заразіліся канадыйскай хваробай, акрамя ледзьве вэгетуючай БЦР, мы мелі б Рады БНР адна да ругое варожа настаўленыя і гэтым самым нэўтралізуючыя ўсю працу якраз тады, калі гэтая праца павінна быць найбольш эфэктоўнай. Хочам верыць (хоць рэчаіснасьць гаворыць адваротнае), што ня гэтага хочаце Вы й славутая „3-я сіла”...
Што да „Баявое Ўскалосі”, дык першым чынам жадаем ёй ад шчырага сэрца, каб была яна на ўзроўні, каб была баявой у запраўдным значаньні гэтага слова, а ня проста задзірыстай, што размахвае кулакамі ў кажнага
пад носам. Новага матарыялу для 4-га нумару мы, нажаль, цяпер ня маем, бо рознае працы ёсьць столькі, што й за навуку няма вельмі часу сесьці. A экзаміны таксама варта было б здаць.
Вельмі просім пераслаць нам „Баявую Ўскалось”, як толькі выйдзе з друку. Дзякуем за „Б. Э.” пасьля прачытаньня мы аддалі яго кальпартэру для разасланьня па Бэльгіі, бо акрамя гэтага было прыслана толькі 10 нумароў.
Прывітаньні ад Дванаццаткі!
Жыве БНР!
3 пашанай
Янка Запруднік
1952 18 XI Ліст Янкі Запрудніка, Алеся Марговіча і Ўладзімера Цьвіркі з Бэльгіі да Аўгена Каханоўскага ў ЗША ў сувязі з намерам апошняга выйсьці з Рады БНР.
Вельміпаважаны Спадар Каханоўскі!
Прыпадкова мы даведаліся, што Вы маеце намер выступіць з Рады БНР, падаючы за прычыну Вашую нязгоду з дасюлешняй палітыкай Рады ў вадносінах да дзейнасьці Амэрыканскага Камітэту.
Нас гэта вельмі зьдзівіла. Мы (Цьвірка, Марговіч, Запруднік), як сябры БН-ДП /Беларуская Нацыянал-Дэмакратычная Партыя, ачольваная Каханоўскім/, і як радныя БНР, лічым патрэбным выказаць Вам нашую думку адносна гэтага.
Папершае, мы ўважаем, што Вы непаінфармаваныя ці паінфармаваныя з тэндэнцыйных крыніцаў пра становішча Рады БНР і ейнага Прэзыдэнта ў сувязь зь перамовамі адносна антыбальшавіцкае акцыі, у якіх удзельнічае БАФ /Беларускі Антыбальшавіцкі Фронт/. Нам якраз, будучы ў беспасрэдным кантакце зь Мюнхэнам ды з усімі эўрапэйскімі сэктарамі Рады, якія дакладна сочаць за ходам падзеяў, найлягчэй арыентавацца ў стане рэчаў, і мы ўважаем, што ні БАФ, удзельнічаючы ў перамовах, ні Рада БНР, згаджаючыся з тым, што гэткія перамовы патрэбныя дзеля здабыцьця як найвыгаднейшых пазыцыяў, не скампрамітаваліся ў гэтай акцыі. Наадварот, Рада БНР сваёй стойкасьцяй у абароне беларускіх нацыянальных правоў перад амэрыканцамі й маскалямі змусіла перагледзець ды зьмяніць дасюлешнія пазыцыі ўкраінцаў у гэтай справе, якія спачатку так крытычна адносіліся да становішча Рады БНР і пад тэндэнцыйнай інтэрпрэтацыяй якіх яшчэ сяньня знаходзяцца некаторыя нашы дзеячы. Гэтыя самыя ўкраінцы, якія нядаўна называлі амаль ня здрадай адносна іх крок Рады БНР, сяньня пераканаліся, што пасыўным стаяньнем збоку цяжка чаго-небудзь дабіцца і што, каб мець нешта, дыктрэба прынамся старацца яго ўзяць. Аб зьмене пагляду ўкраінцаў выразна сьведчыць прыезд у Эўропу спэцыяльнае ўкраінскае камісіі з Амэрыкі дзеля падрыхтаваньня ўдзелу й украінцаў у далейшых перамовах з Амэрыканскім Камітэтам.
Вам, як палітыку, хіба што ня трэба даводзіць аб неабходнасьці ды карысьці перамоваў між спорнымі бакамі ці навет між ворагамі, хоць бы сабе й дзеля таго, каб якраз дыплямацыяй зрэдукаваць да мінімуму эфэктыўныя сілы ворага.
Дасюль зь беларускага боку ня было ніякіх уступкаў, якія б кампрамітавалі ўдзельнікаў перамоваў ці Раду БНР. Эўрапэйскія сэктары Рады сочаць усьцяж за разьвіцьцём сытуацыі, і БАФ не адважыцца зрабіць кроку, які б ішоў уразрэз зь беларускай апініяй. Зрэшты, кампрамітацыі няма чаго баяцца з гледзішча на асабісты склад ураду БАФ’у ды на тое, што апошняе слова застаецца заўсёды за самой Радай, унутры якое мусяць і павінны дыскутавацца ўсе важныя праблемы ды прыймацца адпаведныя пастановы.
Дзеля гэтага мы ўважаем, што выхад Ваш з Рады БНР якраз напярэдадні сэсыі зьяўляўся б вельмі нефартунным і непажаданым, уводзячы закалот у ейныя рады у момант, дзе патрэбна максымум кансалідацыі ды цьвярозага прыкладу.
Вашае выступленьне з Рады, як сябры ЦК БН-ДП, пацягне за сабой сур’ёзныя камплікацыі ды станецца прычынай закалотаў унутры самое Партыі, уключна да масавага выступленьня сяброў ці фармальнага расколу.
Мы, як сябры БН-ДП і як радныя БНР, лічым сваім абавязкам паведаміць Вас аб гэтым і падаць Вам да ведама наступнае:
У выпадку Вашага канчатковага выступленьня із складу Рады БНР мы будзем змушаныя:
а) напісаць адкрыты ліст да Прэзыдыюму Рады для зачытаньня яго на
7-ай Сэсыі, клеймячы Ваш учынак, як раднага й як сбяры ЦК БН-ДП;
б) паведаміць усіх сяброў БН-ДП аб нашым становішчы.
Перасылаем Вам нашы найшчырэйшыя пажаданьні!
Жыве БНР!
3 глыбокай пашанай
Я. Запруднік
А. Марговіч
У. Цьвірка
1953 26 II — Ліст Вінцэнта Жук-Грышкевіча з Таронта да Янкі Запрудніка ў Злучаных Штатах з запросінамі наведаць Канаду ды водгукам пра „Наперад!”.
Цешуся, што вашы жаданьні збыліся і Вы папалі на гэты кантынэнт. Я спадзяваўся, што ваша падарожжа будзе зьвязана з прыездам Прэзыдэнта, але бачу цяпер, што Вы маеце свае навуковыя мэты. Пішаце дысэртацыю гэта знача, што канчаеце ўнівэрсытэт, з чаго нязьмерна я рад. Рад тым больш, што, калі ня мыляюся, Вы студыюеце гісторыю, а знача да некалькіх старых гісторыкаў на эміграцыі даходзяць маладыя сілы. Дай Вам Божа пасьпеху ў вашай працы.
Я вельмі лічу на тое, што Вы нас адведаеце. Спадзяюся даведацца ад Вас шмат цікавага, бо, праўду кажучы, апрача таго, што прачытаем у газэтах нічога больш ня ведаем, што робіцца ў беларускім жыцьці ў іншых краінах. На вялікі жаль, інфармацыя ў нас вельмі храмае. Мы ня ведаем нават амаль нічога, што робіцца ў Нью-Ёрку, хоць кожная лістоўная вестка можа дайсьці да нас за адзін дзень. Разумеем, што на перашкодзе стаяць цяжкія варункі жыцьця й працы, але адчуваецца і недахоп арганізацыйнага змыслу. (...)
Ваш прыезд да нас быў бы вельмі пажаданы зь іншых прычын, можа б Вы дакладам аб жыцьці нашых студэнтаў у Бэльгіі разьвеялі воблакі плётак, якія патрапіў награмадзіць Хмара з сваей кумпаніяй. (...)
Дзякую Вам за ваш часапіс, сапраўды зьмястоўны і цікавы нумар. Шкада, што ня могуць набыць яго іншыя. Аб супрацоўніцтве я падумаю. Мы тут думалі выдаць нумар часопісу „Авангард Беларусі” з спэцыяльным націскам на ідэялёгію і сьветагляд. У гэтым напрамку ў нас наагул нічога ня робіцца. Існуюць нават палітычныя партыі, але звычайна яны абмяжоўваюцца рамовымі праграмамі, звычайна вельмі шаблённымі, а беларускага сьветагляду як няма, так няма. Я якраз думаю аб гэтым і калі б наш часапіс ня выйшаў буду шукаць прыпынку ў „Наперад!”. (...)
А пакуль што жадаю Вам усяго найлепшага.
Ваш В. Жук-Грышкевіч
1953 2 III Ліст Міколы Абрамчыка з Францыі да Янкі Запрудніка ў Нью-Ёрку пра супольны фронт нерасейскіх экзыльных урадаў у перамовах з амэрыканцамі.
Даражэнькі Спадар Запруднік,
Вашыя абодвыя лісты атрымаў. Вельмі рады што Вы шчасьліва дасталіся ў Амэрыку, бо была такая благая пагода.
Я вельмі рады, што будзеце на паседжаньні N. Y.-кага /ньюёркскага/ сэктару /Рады БНР/. Паколькі Вы былі добра ў курсе справы аб падрыхтоўцы і мэце адбыўшайся канфэрэнцыі нашых 3-х Урадаў, то зможаце выясьніць сэктару шмат якія мамэнты, чаго нельга зрабіць усяго лістоўна.
Прашу Вас дзеля таго перад паседжаньнем сэктару абавязкова пабачыць сп. Махноўскага, майго заступніка і прэм’ера і дакладна яго аб гэтым паінфармаваць, каб ён быў у курсе справы ува ўсіх дэталях. Я яму сяньня выслаў 1 ех. „Решенія конфэрэнцыі", але пісаўяму, што камэнтары даягодасьцёяму Вы.
Вось жа Вы добра ведаеце пачаткі і мэту гэтай канфэрэнцыі, дадам таму толькі аб канцы:
На перадодні канфэрэнцыі я быў амаль пэсыміст. Украінцы закідалі былі мяне лістамі з абурэньнем на грузінаў, грузіне абураліся на украінцаў, ставілася нат пытаньне „ці зьежджацца”. Я вырашыў быў паехаць тым часам адзін, каб пагутарыць з украінцамі. Я прыехаў 12-га, а 13-га прыехалі і грузіне. Канфэрэнцыю адчыніў прэз. Украіны Лівнцькій, ён старэйшы векам, а на старшыню канфэрэнцыі быў выбраны я.
Першы тыдзень канфэрэнцыі быў нэрвовы, адно што й былі толькі ўзаемныя нападкі, абвінавачываньні ўзаемныя, нат узаемныя, як казалі, абразы.
2-ва былі мамэнты, што ўжо чуць-чуць не разьехаліся. Нам беларусам (а асабліва мне як старшыні) давялося арбітраваць. Кончылася, як бачыце, добра, аб дэталях разкажу як прыеду, бо то доўга. Хіба пару словаў аб самым канцы, якім быў банкет даны украінцамі. На банкеце было чалавек 20 і ўсе ў прамовах дзякавалі мне. Усе былі радыя з вынікаў, усе падкрэсьлівалі, што устаноўлены супольны фронт 3-х урадаў ёсьць гістарычнай падзеяй ў нашым жыцьцю і што заслугі тут беларусаў.
Я асабліва быў задаволены што потым (калі я яшчэ астаўся на адзін дзень з украінцамі) бачыў вялікае задаволеньне украінцаў, што яны запраўды зразумелі тую вялікую нашу здабычу, што мы злавілі і уключылі да сябе грузінаў.
А ў Парыжы знайшоў гэтак жа задаволеных і удзячных нам грузінаў.
ёсьць ужо і рэха нашай канфэрэнцыі. Па словах самога Гэгэчкоры: „Все нашы друзья лікуют от радосьці а врагі негодуют”; друзья гэта значыць нерасейскія народы, врагі вялікадзяржаўнікі.
Па павароце з Карлсруэ я прыступіў быў з Гэгэчкоры да апрацоўкі мэмор’ялу, зь якім потым меў адрау ехаць у Нью Ёрк. Мэмор’ял ужо на чарнавую зроблены і меў быць заўтра перасланы украінцам для узглядненьня і падпісаньня.
3 маім адлётам выйшла аднак зноў затрымка. Якраз на 3-ці дзень па маім павароце з Карлсруэ я атрымаў тэлеграму ад Адмірала Стывэнса, што ён каля 7-га сакавіка будзе ў Мюнхэне і каля 15-га сакав. у Парыжу. Хоча мець са мной гутарку і просіць мяне зачакаць.
Весткай гэтай я падзяліўся з Грузінамі і Украінцамі і мы вырашылі каб я чакаў, што будзем разам ў „3-х” з ім (адм. Стыв.) гутарыць. Выезд мой таму адкладаецца на 20-25 сакавіка дзесь, калі яшчэ штось у зьвязку з побытам тут адм. С. не затрымае мяне на пару дзён.
Можа гэта аднак стацца што выляту і раней недзе каля 16-18 сакав.
Апынуўся я трохі ў нязручным палажэньні з боку фармальнага. Умову нашу грузіны ратыфікавалі на мейсцы бо ў іх урад рэпрэзэнтуе сам прэзыдэнт Гэгэчкорі. Левіцкі (укр. прэзыдэнт) мае прэзыдыум Рады на мейсцы і таксама умову гэту ратыфікаваў. У нас за урад падпісаў Dr. Ст. Станкевіч і Бортнік.
Я мусіў „ад гок’’ запэўніць што у нас справа толькі ў фармальнасьці, але ратыфікацыйнага лісту ад мяне чакаюць, хоць і згадзіліся, каб ня траціць часу (а час не чакае асабліва ў зьвязку з прыездам адм. С.) прыступіць да апрацоўкі мэмор’ялу на падставе нашай умовы.
Прашу таму вытлумачыць сп. Махноўскаму і на сэктары, каб не рабілі затрымкі з ратыфікацыяй (сэктары ў Эўропе ужо ратыфікавалі ня было проці ніводнага голасу).
Калі б на ньюёрскім сэктару не было аднагалоснасьці (што да ратыфікацыі) то падаць мне колькі „за” і колькі „проці”. Падкрэсьліваю, што умова
нашых 3-х экзыл. урадаў можа быць ратыфікавана ці не ратыфікавана ў цэласьці, а не па пунктах, бо кажная папраўка з нашага боку вымагала б новай канфэрэнцыі, a то немагчыма.
Аснаўны сукцэс нашай канфэрэнцыі як я, так і Украінцы, лічым у тым, што грузіне, у выпадку адкіненьня нашых вымог амэрыканскім камітэтам выйдуць з КЦАБ /Каардынайы Камітэт Антыбальшавіцкіх Арганізацыяў/. А ў такім выпадку выйдуць за грузінамі і 3-ры другія каўказкія групы. Фронт нацыянальнасьцяў нярускіх такім чынам скансалідован, пастаўлены умовы грунтоўнай рэарганізацыі Каардынац. Цэнтру, а без заплечча грузінаў у КЦАБ ня здоляюць тварыць розныя Аляксандры /маецца на ўвазе Аляксандар Керанскі/ дывэрсыяў.
Мусяць таму будуць з намі больш лічыцца і ёсьць ужо сымптомы большай да нас усіх увагі, а ў тым ліку і да нас беларусаў.
Бывайце здаровенькі.
Прывітаньне ад мяне ўсім сябрам сэктару, перадайце ім ад мяне маю просьбу, каб не нэрваваліся, трохі цярпеньня і такту і усё будзе в. добра.
Ваш М. Абрамчык
1953 10 III Ліст Барыса Рагулі з Бэльгіі да Янкі Запрудніка ў ЗША з паведамленьнем пра сьмерць М. Равенскага й інш.
Дарагі Янка,
Шчыра Табе дзякую за прывітаньні і лісты. Я быў крыху занепакоены эвэнтуальнымі цяжкасьцямі з прадстаўленьнем візы, але судзячы з Твайго апошняга лісту, у Цябе ўсё ў парадку і Ты прадаўжаеш сваё „турнэ” па Амэрыцы. На Твой ліст з просьбай аб перасланьні сьвяжэйшых матэрыялаў адносна перагавораў паміж намі, украінцамі ды грузінамі я прасіў адказаць Марговіча, бо сам выяжджаў у падарожжа да Пётры /Сыча/. Ня ведаю, ці атрымаў Ты ўсё сваечасова. Спадзяюся хутка мець інфармацыі аб прабегу паседжаньня сэктару Рады. (...)
А цяпер пару слоў аб нашым жыцьці. Напэўна ўжо ведаеш аб сумнай вестцы: учора памёр сп. Равенскі. Хаця нікому ня было тайніцай, што хутка ці позна гэта наступіць, аднак на кожным гэта адбілася даволі цяжка. Шкада, што няма яго бліжэйшых супрацоўнікаў і прыяцеляў, як Ты, Цьвірка, Марговіч, але трудна, жыцьцё йдзе наперад і мусім дапасавацца да яго вымогаў. Я яшчэ быў у яго вечарам у нядзелю. ён чуўся рэлятыўна добра, але мне ўжо было ясна, што хутка згасьне ягонае жыцьцё. У панядзелак рана ў 9 гадзін паведамілі тэлефанічна студэнтаў, што ён блага чуецца і ў 9.30 аб ягонай сьмерці. Памёр спакойна бяз мукаў з надзеяй на хуткае выздараўленьне. Ён чакаў вясны і ад яе ратунку. Плянаваў увесь час вялікія творы, ня меў часу думаць аб сьмерці... Паховіны ў чацьвер у 14.30. Паніхіда ў Студэнцкім Доме ў 14, куды яго прывязуць з клінікі і са Студэнцкага Дому апошняе падарожжа на зямлі...
20 сакавіка я еду ў Рым. Спадзяюся, што змагу захапіць з сабою Карпо-
віча, Цьвірку і, калі ўдасца ўгварыць, Люду /жонка/. Айцец Робэрт там будзе таксама. Ладзім акадэмію 25 сакавіка для экспарту ў Ватыкан. Паводле плянаў зробленых намі з а. Робэртам, зь якім я дзеля гэтага спатыкаўся ў Мюнхэне, павінна прынясьці сякія-такія плёны. (...) Сям’я мая гадуецца добра і дзякуе Табе за памяць. Ад усіх іх шчырыя прывітаньні.
Пішы пры нагодзе. Добра ведаю, што часу да пісаньня ня маеш лішне шмат, але паведамляй прынамсі аб больш важных мамэнтах.
Ад нас усіх, бліжэйшай і далейшай сям’і Bonne chance!!!
Твой Барыс
1953 16 III Ліст Язэпа Сажыча з Дэтройту да Янкі Запрудніка ў Кліўлендзе: запросіны ўзяць удзел у радыёперадачы.
(...) Мы гатуемся тут у Дэтройце на 29-га /сьвяткаваць 25 Сакавіка/, праўда, праграма не багатая, але сёе-тое думаем наладзіць. Я хацеў бы вельмі, каб Вы прынамсі зьявіліся тут у мяне на панядзелак 23-га (ясна калі раней, то тым лепш), бо зарадзілася ў мяне думка, каб Вы выступілі ў нас тут па радыё як госьць з Эўропы, або нават у імяні сп. Прэзыдэнта БНР (гэта самы абдумайце і як схочаце).
Я запэўніў ужо на дзесяць мінут на сваю праграму ў украінскай перадачы з нагоды 25 сакавіка на 23-га ў панядзелак а гадзіне 9.30 вечарам (на станцыі WJLB-140) дык трэба прыгатовіць на якіхсь 5 мінут прамову. Сам я ня вельмі ахвотна йду на гэтае радыё (хоць, кажуць, добра перадаю), бо ўжо некалькі раз выступаў, дык вельмі прыемна было б, каб хто новы загаварыў да „землякоў”.
Падумайце аб гэтым і калі зможаце прыехаць да нас на гэты час, дык прыгатуйце там пісьмова пару добрых слоў на 5 мінут прыблізна (можа сп. Каханоўскі меў бы якіесь сугэстыі, што сказаць выпадала б), бо ня мала публікі тут будзе чуць гэты радыё-выступ. (...)
Тымчасам астаюся з пашанай і чакаю спатканьня.
Я. Сажыч
1953 31 III Ліст Васіля Шчэцькі з Бэльгіі да Янкі Запрудніка ў Злучаных Штатах пра „НаперадІ”, спадчыну М. Равенскага й інш.
Здароў, Франц!
(...) „Наперад” яшчэ не гатовы да друку й маем яго выдаць за красавік. Прычына, што якраз у сакавіку Марговіч зь Цьвіркам і Паша па тыдняў тры былі выехаўшы: Цьвірка ў Англію, Марговіч з Урбаном у Францыю. Прыехалі толькі тыдзень таму, нат ня былі на паховінах сп. Равенскага. Другое, што Цьвірка 23.3. ізноў выехаў і няма дасюль з Рыму. Як бачыш, справа скамплікавался. Думаем, што „Наперад” прыгатуецца цяпер. (...)
Па сьмерці сп. Равенскага тут быў зайшоў скандал зь ягонаю пляменьніцай др. Руткоўскай, якая хацела забраць усе ноты, як спадкаберца. Пасьля доўгае валакіты гэтых нотаў ёй не далі, але датуль, пакуль ня зной-
дзецца законны насьледнік, г. зн. дачка сп. Равенскага. Мы можам гэтыя ноты скап’яваць, што й трэба будзе зрабіць. Але калі Ты будзеш у Інстытуце Навукі й Мастацтва, дык пагавары, як можна было б выдаць зборнік песьняў, які ўжо быў гатовы да друку. Перад сьмерцю Тумаш пісаў да Равенскага аб гэтым, але Равенскі ўсё зьбіраўся яшчэ выздаравець і засталося без рэзультатаў. Так што пры нагодзе гэту справу паварушы, бо няведама, што Руткоўская яшчэ зацее, а тэстамэнту няма.
Мы тут сьвяткавалі 25 Сакавіка 28.3. папаўдні. Быў малебен, пасьля рэфэрат, і ўсё. 29.3. шэсьць студэнтаў езьдзілі ў Льеж і наладзілі сьвята для работнікаў. Было ня дрэнна.
Як расказваў др. Рагуля аб сьвяткаваньні ў Рыме, дык было splendide. Ніхто яшчэ так пышна з чужынцаў не сьвяткаваў свайго сьвята ў Рыме. Цьвірка яшчэ застаўся на пару дзён. (...)
Вось гэта збольшага, што я меў бы Тгібе напісаць.
Servus!
Вясёлых сьвятаў.
Шчэцька
1953, красавік Запіска Міколы Абрамчыка з Францыі Янку Запрудніку ў Нью-Ёрку (праз сп. Міхася Тулейку).
Пэрсанальна для сп. Запрудніка.
Папрашу Вас абавязкова па паседжаньні сэктару N. Y. /ньюёркскага сэктару Рады БНР/ адразу мне выслаць кароценькі ліст аб выніках галасаваньня: колькі „за” і „проці”, не чакаючы пакуль мяне яны паведамяць афіцыяльна, бо я, між намі кажучы, сяньнв падаю ратыфікацыйны ліст, не чакаючы вынікаў N. Y. сэктару, каб не затрымліваць мэмор’ялу.
Да сп. Махноўскага зайдзіце абавязкава, а калі ня ўхопіце, дыкхоць перад пачаткам паседжаньня дзесьці адклікніце і выясьніце яму ўсю справу, бо чалавек гэты в. амбітны і ён можа задзерціся, чаму зроблена кафэрэнцыя Урадаў без яго ведама як старшыні. Паясьніце яму, што на пачатку мы праектавалі канфэрэнцыю 3-х прэзыдэнтаў: мяне, Лівнцького і Гэгэчкоры (што у самым пачатку так і было першы дзень) але потым на прапазыку Лівмцькога і Гэгэчкоры я згадзіўся, што канфэрэнцыя будзе Урадаў.
Таму я тэлеграмай выклікаў Dr. Ст. Станкевіча, які з Бортнікам заступалі наш Урад, з майго на месцы упаважаньня.
Я атрымаў сяньня ад сп-ні Арсеньневай ліст, дзе яна ў мяне пытае калі прыеду адкажыце калі ласка ёй, з майго даручэньня на ўсе цікавячыя ёй пытаньні бо я сьпяшаюся да Гэгэчкоры для апрацоўкі мэмор’ялу.
Р. S.
Здароўям я пачуваюся зусім добра, можна сказаць найлепі, як у цэлым мінулым годзе. Рука сьціхла зусім ужо тыдзень. Гэта быў нэўрыт, а не раматызм. Лекары кажуць, што больш не паўторыцца.
Прывітаньне сп. Тулейку.
1953 8 IV Ліст Барыса Рагулі з Бэльгіі да Янкі Запрудніка ў ЗША пра сьвяткаваньне ў Рыме Дня беларускай незалежнасьці, фінансавыя праблемы Камітэту Дапамогі Беларускім Студэнтам у Лювэне й інш.
Шчыра дзякую за так абшырную інфармацыю з жыцьця нашае амэрыканскае эміграцыі. Сумны вобраз, але нам трэба ўсё гэта браць пад увагу і лішне не праймацца. Прэз ыдэнт вылятае ў сераду 15 красавіка ў ЗША. Я маю яго пабачыць яшчэ ў гэтую пятніцу. Сьвяткаваньне ў Рыме ўдалося добра. Нарабілі крыху шуму, прапаганды, навязалі пару цікавых кантактаў, якія вам з Паўлушай прыдзецца прадаўжаць, калі будзе нагода выехаць на канікулы ў Рым. Зь лювэнскага грунту няма чым хваліцца пасьля Вялікадня. Думаю, што аб дэталях Цябе ўжо паінфармавалі /хлопцы перабралі мерку з выпіўкай/.
Зь нецярплівасьцю чакаем Твайго павароту ў Лювэн, каб атрымаць больш дакладны вобраз аб нашай эміграцыі. Ідэя аб адзінай арганізацыі моладзі вельмі добрая, праўда ня новая, але вымагае вялікай працы ў пачатковай арганізацыйнай стадыі. Калі знойдзецца нехта, хто пасьвяціцца выключна гэтай справе, ёсьць надзея на пазытыўныя вынікі. Зноў жа не бачу, хто мог бы за гэта ўзяцца. Баюся, што зноў лрыдзецца некаму з нашага актыву, які й так перагружаны рознымі абавязкамі. Падрыхтоўваючы грунт да рэалізацыі новай арганізацыі, старайся цэнтр зафіксаваць у Амэрыцы і нагрузіць тамашні актыў першай арганізацыйнай працай. Зразумела, што з боку Лювэну будзе поўная падтрымка, але падтрымліваць крыху лягчэй, яктрымаць. 3 другога боку важна, што знойдуцца адпаведнія людзі да гэтай справы там на месцы. Ідэальна было бы, калі б Ты сам мог за гэта ўсё ўзяцца, але баюся, што ня вытрымаеш цяжару. Вось зболылага аб агульных справах. Асабіста я „трымаюся”. Па сьвятах чуўся благавата з прычыны духовай і фізычнай нястраўнасьці. Баюся, каб рэха сьвяткаваньня не дайшло да вушэй віцэрэктара. Матэрыяльная сытуацыя КДБС /Камітэт Дапамогі Беларускім Студэнтам/ сьмярдзючая. Банк налажыў лапу на рэшту сумы, якая нам належыць ад Камітэту Акадэміцкага. Нейк выцягну да канца красавіка, а там Бог бацька. Айцец Робэрт абяцаў у Рыме, што ўсё будзе ў парадку, але тым часам ад яго няма вестак і наагул ня ведаю, дзе яго шукаць. Некалькі, выбач, лакуль што толькі тры больш нецярпялівыя фірмы перадалі справу нашых даўгоў у трыбунал і мяне цягаюць Богу душой невінаватага за чужыя грахі. Адбіваюся, як магу хуткім прыездам а. Робэрта, але ў гэта сам ня веру. Зрэштай, калі й прыедзе, дык таксама з пустога не налье. Перад прыездам у Рым быў адзін ці два дні ў Брусэлі, але ніхто яго не пабачыў. Да мяне толькі затэлефанаваў і дагаварыўся на спатканьне ў Рыме, але прасіў каб ніхто не даведаўся, што ён быў. Ёсьць надзея, што ён пераедзе ў Лювэн наагул, але ўсё гэта няпэўна. Здаецца, яму націснулі на хвост за ягоны лібэралізм. (...)
Прывітаньні ад Люды і Дзядзькі. Канчай хутчэй „турнэ” і вяртайся на базу.
Твой Барыс
1953 15 VII Ліст Натальлі Арсеньневай зь Нью-Ёрку да Янкі Запрудніка ў Бэльгіі ў справе беларускіх лемантароў і інш.
Дарагі Запруднік,
Ужо даўнавата таму атрымала твой ліст з просьбай аб лемантарох, але толькі сяньня знайшла часінку адказаць, за што й выбачай. Справа ў тым, што мы мусілі зьмяніць кватэру і то даволі тэрмінова, а я, як табе ведама, у хаце адна, дык і ўсе клопаты па адшуканьню новае кватэры, рамонту (сама й малявала й чысьціла), пераезду, уладжаньні на новым месцы й г. д. выпала на маю долю. Пры гэтым і газэту трэба ж было акуратна выдаваць, так што, апрача пільнай карэспандэнцыі, зьвязанай з „Беларусам” і БАЗА-й /Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне/, я нічога не магла рабіць. Цяпер, крыху уладзіўшыся, бяруся й за іншыя справы. Дзе, у каго і ў якой скрынцы перахоўваюцца лемантары, — яшчэ ня ведама дакладна, але новавыбраны урад БАЗА Аддзелу (ці дакладней акругі) Ню-Ёрк, выбраньня якога гэтак дамагаліся некаторыя нашыя сябры, як Станкевіч /Янка/ ды інш., пераняў гэтую справу й прыступіў да зьбіраньня і удакладненьня месцаў перахоўваньня усіх, прывезеных зь Нямеччыны выданьняў. У склад новага ураду вялізарнай бальшынёю галасоў былі, як ужо паведамлялася ў „Беларусе”, выбраныя: Тумаш старш., Тулейка й Рыгор Крушына заступнікамі, Яня Каханоўская сакратаркай і Мельяновіч Іван скарбнікам. Я буду пільнаваць гэтае справы й як толькі даведаюся, у якой скрыні й дзе лемантары, зараз жа, навет не чакаючы пакуль яны будуць зьвезеныя ў адно месца, вазьму колькі экзэмпляраў і перашлю і Чопчыцу і Вам.
На маё імя прыйшло дагэтуль на выданьне твораў Равенскага толькі пяць даляраў. Неўзабаве, калі ня будзе больш, бо цяпер усе будуць слаць на Бэльгію, — перашлю разам із нашымі ахвярамі. Раней не магла, бо ўсе грошы праглынуў пераезд на новую кватэру, якая нам ужо каштавала звыш 250 даляраў. Але ня было рады й таму цяпер даводзіцца крыху на нейкі нядоўгі хіба час пачакаць з новымі грашовымі выдаткамі.
Паза гэтым, у нас усё пастарому. Здаецца ў друк другі нумар „Запісаў”. Паседжаньні й сходы, апрача найважнейшых, адкладзеныя на восень, бо ў нас страшэнная гарачыня й нічога ніхто ня хоча рабіць, што зусім, зрэшты зразумела. Прывітаньні ўсім нашым хлапцом. Што чуваць з „Наперад"? Пішы ад часу да часу.
Н. Арсеньнева
1953 21 VII Зь ліста Янкі Запрудніка да Міхася Тулейкі пра канцэрт у Брусэлі.
(...) Сёмага ліпеня давалі ў Брусэлі канцэрт для міжнароднае публікі (6 песьняў і 2 танцы), атрымаўшы за гэта шмат воплескаў ды бронзавы мэдаль. 16-га ліпеня нашу праграму тргшсьмітавалі па радыё з камэнтарамі ды перакладамі некаторых песьняў („Магутны Божа”, „Паласа”, „Пагоня”) на французскую мову.
1953 30 VIII Ліст Янкі Запрудніка зь Лювэну да Антона Адамовіча ў Нью-Ёрку пра паэму Я. Юхнаўца „Сула” й рэдакцыйныя справы „Напераду”.
Дарагі Дзядзька Антось!
Нядаўна я атрымаў ад Ст. Ст. /Станіслава Станкевіча/ ліст, у якім ён просіць нас зрабіць што-небудзь з „Сулой” Юхнаўца: зьмясьціць яе ў часапісе ці пераслаць назад аўтару. На нашу думку, паэма гэтая вельмі добрая рэч, і мы яе ахвотна зьмясьцілі б у наступным (калядным) нумары „Напераду". Ст. Ст. прабаваў яе правіць, але нам вельмі хацелася б, каб перад тым, як друкаваць яе, яна прайшла праз Вашыя рукі (маем яшчэ кавалак часу на гэта) ды каб аўтар даў сваю згоду зьмясьціць яе ў „Наперадзе”. Бязумоўна, нам хацелася б ведаць як найраней, ці можна на паэму разьлічваць, бо інакш, трэба будзе шукаць нечага на ейнае месца. Выдаваць часапіс будзе цяжка яшчэ й гэты год, і асабліва сёлета, бо да ўсяго даходзяць яшчэ дысэртацыі, што трэба будзе здаць у канцы чацьвертага навучальнага году.
№25 „Налераду” выходзіць на гэтым тыдні. Дзеля таго, што часапіс рабіўся ў самы гарачы экзаменацыйны час, мы не змаглі поўнасьцяй скарыстацць з усіх тых паправак, зробленых Вамі ў нумары папярэднім. Аднак Вы ўгледзіце самі, што ня ўсё надарма. Гэта надзвычайны спосаб працаваць над мовай, і мы просім Вас зрабіць нам тое самае й з наступным нумарам. Усе Вашыя заўвагі выпісваюцца на асобныя лісты („Заміж пісаць....” „Трэба пісаць....”) і дакладна прастуд’ёўваюцца. Ясна, ня бывае й без засьцярогаў адносна таго ці інашга слова, і на гэта крышку пазьней мы будзем прасіць у Вас паясьненьняў.
/Далей пісана з Парыжу бяз копіі/
Я. Запруднік
1953 20 IX Ліст Антона Адамовіча зь Нью-Ёрку да Янкі Запрудніка ў Парыжы пра паэму Я. Юхнаўца, супрацоўніцтва з „Наперадам”, сьпеўнік М. Равенскага й інш.
Даражэнькі Сябру Запруднік!
Дастаў Ваш ліст і „Сулу” /паэма Янкі Юхнаўца/. Апошняя ўжо „прайшла праз мае рукі”, як Вы таго хацелі, і цяпер у руках ейнага аўтара, які зусім згодзен пабачыць яе надрукаванай у „Наперадзе” і, пасьля апошніх дробных паправак, вышле яе Вам.
Хоць Вы пішаце, што паэму „прабаваў правіць др. Ст. Станкевіч”, аднак ніякіх сьлядоў гэных ягоных паправак прысланы Вамі тэкст ня мае усе рукапісныя папраўкі ў машынапісе належаць самому аўтару і былі адразу зробленыя ім самым якраз на мае прапановы, бо гэтая рэч ужо аднойчы „праходзіла праз мае рукі”. Рэч добрая, як добра самі кажаце, і папраўляць у ёй можна было адно чыста тэхналёгічныя дэталі. Паправіць жа яе з суррэалістычнай на рэалістычную, як таго, здаецца, хацеў (ці хацеў бы) др. Ст. Станкевіч проста немагчыма: гэта ня тое, што зачыркнуў сабе „сур” і зас-
танецца тое „рэалістычная”. Дык калі стаяць на гледзішчы таго, што ўсякія літаратурныя кірункі маюць права на выяўленьне ў нашай паэзіі, бо, паводля Дубоўкі, „песьні клясыку прыймалі так жа, як нэрвовасьць ломаных радкоў” паэму можна і трэба друкаваць. Калі ж глядзець так, што толькі рэалістычная, ці толькі г. зв. „зразумелая”, ці „актуальная”, ці „грамадзкакарысная” і пад. паэзія (а найчасьцей запраўды ’’паэзія” якраз) мае права на існаваньне тады Юхнаўцову рэч проста трэба кінуць у кош, гэта адзіная магчымая „папраўка” ў такім разе. /’Сула" была зьмешчаная ў №26 „Напераду”./
Вельмі ўсьцешаны, што мае зацемкі да „Напераду” даюць Вам нешта (праўда, толькі зацемкі што да мовы але> й гэта вельмі важна, мо нат найважнейшае). Хацеў бы адно, каб Вашыя „засьцярогі” ня прыводзілі да таго, што „засьцерагалі б” тыя зацемкі заставацца нявыкарыстанымі Вамі, таму хацеў бы барждэй даведацца пра іх канкрэтна, каб даць тыя „паясьненьні”, пра якія пішаце. He адкладайце гэтага, бо іначай і мая праца і Вашая (выпісваньне на карткі) застаецца марнаю. Праўда, я яе буду рабіць Вам усёроўна, і апрацую таксама й наступны № 25, што ўжо, кажаце, выйшаў, як толькі яго дастану, і ня толькі мову ў ім, а і ўсё, што на вока ўспадзе, ня думаючы пра магчымыя Вашыя ці каго з апякуноў Вашых „засьцярогі”. Гэта ўважаю за свой абавязак, але прыямней ведаць і чуць і бачыць, што не намарна йдзе тваё, ня ўпустую.
Што да тэкстаў да сьпеўніка /М. Равенскага/ — таксама памагу ахвоча, прышлеце адно тыя тэксты, што маеце, а да тых, што ня маеце таксама й малёдыі (ды назовы, разумеецца), і ўсё, што можна, будзе зроблена будзеце мець і тэксты і поўныя, і моўна прарэдагаваныя, і ў найлепшых з магчымых варыянтах. Час-часом мне ўжо даводзілася працаваць у гэтым дачыненьні зь нябожчыкам, і ня памятаю, каб мае прапановы ці зацемкі ім адкідаліся. Наагул, я вельмі рады, што Вы паставіліся да гэтае справы, як трэба (бо можна было б і пусьціць, як ёсьць, па лініі найменшага супраціву). Дык чакаю ад Вас тэкстаў і зраблю ўсё, што здолею.
Нажаль, апрача ўсяго гэтага тымчасам нічога больш не магу запрапанаваць. Праца мая пра апазыцыю ў літаратуры нашай ужо пайшла ў канчальную ангельскую стылістычную рэдакцыю, перад гэтым давялося шмат папрацаваць над аўтарызацыяй перакладу, не заўсёды ўдалага. Па стыльрэдакцыі мае друкавацца. Затое доля тае працы, над якою цяпер сяджу, няпэўная да канца ёй яшчэ далёка, а ўстанова, што яе фінансавала, нажаль, канчаецца, дык стараюся падагнаць, наколькі мага, пакуль яна скончыцца. Ну, а там, відаць, давядзецца ізноў ісьці падлогі мыць, дык ня вельмі чаго тады й зробіш для друку. (...)
Калі будзеце бачыць Прэзыдэнта /М. Абрамчыка/ — перадайце, што яго чакаюць тут ня толькі нашыя, але і ў Камітэце Амэрыканскім прынамся, выказваў гэта сам адм. Стывэнс мне на прыняцьці, якое тут нядаўна было й я меў гонар быць.
Добрую паэзію (пэўна ж, без прапагандавых штампаў) можна, пэўна ж, перадрукоўваць і зь „Беларусі” і адкуль хаця, і калі ёсьць, скажам, новыя імёны, на эміграцыі нязнаныя (як, прыкл., той Кірэенка, якога ўспамінаеце), а вартыя ўвагі варта зь імі знаёміць публіку.
Ну, здаецца, і ўсё. Вітайце ад мяне Урбана, што з Вамі, і іншых. Як толькі атрымаеце гэта зараз жа адпішэце аб атрыманьні, каб я не баяўся, што ліст гэты ўжо не засьпее Вас у Парыжы (думаю, што мусіць усё ж засьпець).
Дык чакаю гэтага й зычу Вам усякіх удачаў.
Заўсёды Ваш Ант. Адамовіч
1953 13 XI Ліст Пётры Сыча зь Мюнхэну да Янкі Запрудніка ў Лювэне пра ўзаемнае супрацоўніцтва ў часапісах.
Дарагі Янко Носавіч!
Калі мае быць спаўпраца, дык не аднабаковая. Вось жа калі хочаце каб я пісаў у „Наперад!” давайце Вы пісаць у „Шарсьня” /П.Сыч рэдагаваў сатырычны часапіс „Шарсьцень”/. Я ўжо Цябе прасіў цераз Барыса /Рагулю/, але яшчэ раз паўтараю: Браток, купі „Pourqois Pas?” /французскамоўны часапіс гумару/ і пералажы мне некалькі пікантных жартаў. Зрабіце гэта як найхутчэй, бо я сам ня выцягну. (...)
Калі Вы прышліце матар’ялы ў часапіс? Учытвай, што калі ля 20 г. м. ня буду мець матар’ялаў „Наперад!” перад Калядамі ня выйдзе. (...)
Дык, Браток, — зрабі жарты. Я Вам за пару дзён прышлю штось у „Наперад!”.
Дыкда пабачаньня.
Твой П.
1953 4 XII Зь ліста Янкі Запрудніка зь Лювэну да Ўладзімера Дунца ў Кліўлендзе, ЗША, пра канцэрт у Боне й інш.
(...) У нас цяпер сп. Карповіч /Алесь/. Рыхтуем канцэрт у Бон для нямецкіх студэнтаў. Магчыма, дамо й у Бэльгіі дзе-небудзь. Ладзілі нядаўна адкрыцьцё акадэмічнага году з удзелам чужынецкіх студэнтаў. Вечар прайшоў зь вялікім посьпехам. Заўтра ладзім у сваім згуртаваньні сьвята сьв. Мікалая з жартаўлівай праграмай і з падарункамі. Па Калядах трэба будзе брацца за навуку. (...)
1954 17 III Зь ліста Янкі Запрудніка зь Лювэну да Антона Адамовіча ў Нью-Ёрку пра атмасфэру ў Лювэне.
(...) У нас пачынаецца цяпер самае жніво. Прыехаў з Рыму Конюх (во басішча!). Прыехаў Карповіч. У гэтую нядзелю пачынаем зстраду: чатыры канцэрты тут, у Бэльгіі, а пасьля штук тры ці чатыры ў Лёндане якраз пад самы канец месяца. У Ангелылчыну едзем пад патранатам бэльгійскае амбасады ухватка а. Робэрта. У Лёндане маем адсьвяткаваць хрэсьбіны
анг.-бел. ‘сосайеты’ /таварыства/, на якое ўжо ад даўжэйшага часу набіваюцца колькі ангельскіх палітыкаў. Можацв ўявіць сабе колькі тут цяпер бегатні, руху ды справаў. Вось гэта стыхія! Таму ж ні да экзаменаў ня рыхтуюся, ні за мэмуар /дысэртацыя/ не бяруся. Пачакаюць! Конюх прыехаў з горбай нотаў. За ўсялякую цану хоча мець пераклады сваіх рэчаў на беларускую мову. Ну, і мушу рабіць, бо хто?.. А там і Пушкін, і Гэйнэ, і Толстой. Прышлю неўзабаве на ‘візыту’. Сп. Карговіч за прывітаньні плоціць Вам тэй жа самай манэтай. Хлопцы кланяюцца, а зь імі й я.
1954 9 VI Зь ліста Янкі Жучкі зь Лювэну да Янкі Запрудніка ў Мюнхэне пра стыпэндыі й а. Робэрта.
(...) Хачу Табе зазначыць, што ад травеня ўключна мы не атрымалі бурсаў/стыпэндыяў/! I больш не атрымаем, бо ўжо ад студзеня ўрад бэльгійскі спыніў, да травеня яшчэ неяк Commite Academique выскробваў свае астаткі, а на травень і той перастаў. Што мы яшчэ клеваем, дык гэта дзякуючы пэравай generosite /шчодрасьць/.
Пэр, як заўсёды, у вечным разьезьдзе. Калі дома, дык яго на расхоп, калі не з дысэртацыямі нашыя, дык хто-небудзь з чужых. Адным словам, вечна заняты. Пару разоў мне прыходзілася зь ім езьдзіць, дык ён сьпіць у дарозе. Мала гэтага часамі ў кіно зь і\і бываю, дык ён і там дрэмле і, толькі час-ад-часу лыпне вачыма на экран і далей прадаўжае. Я ўжо ўсяк стараўся, каб неяк ён раней спаць клаўся, дык рады няма хіба некага на варце ставіць, або няньку якую яму даць. (...)
1954 21 VI — Зь ліста Янкі Запрудніка зь Лювэну да Алеся Карповіча ў Ольдэнбургу, Нямеччына, пра канцэрт у Парыжы.
(...) Што да пробаў із спадаром Кіслым, дык пару разоў рабілі іх, але цяпер ужо не да пробаў, бо хлапцом не да сьпеваў. Між іншага, мы падскочылі былі адзінаццатага гэтага месяца ў Парыж (у складзе: Кіслы й 9 харыстых „Лятучая каманда") на міжнародны канцэрт, ладжаны Інтэрнацыянальнай Камбатанцкай Арганізацыяй народаў Сярэдняе Эўропы. Дзеля нястачы часу мусілі абмежавацца чатырмя песьнямі: „Партыз. марш”, „Полька Янка”, „Паласа" й „Пагоня". Пайшло добра: у праграме былі адзіныя мы, штодавалі вакальныя нумары. Вашая адсутнасьць адчувалася на кажным кроку як на якасьці выкананьня (пяялі а-капэльля), так і на духу самое „каманды”. (...)
1954 28 VII Ліст Алеся Карповіча зь Нямеччыны да Янкі Запрудніка ў Бэльгіі пра музыкаведную літаратуру, творы Міколы Равенскага й інш.
Дарагі Янка!
Ня ведаю нават, як і дзякаваць за „Польскую музыку”. Ужо бегла прагледзіў кнігу і маю ўражаньне, што гэта вельмі саліднае дасьледваньне, ба-
гатае матар’ялам і карыснае ня толькі для спэцыялістых-дасьледчыкаў польскай музычнай культуры, але і для нас, бо знайшоў шмат цікавых і зусім да гэтага няведамых мне момантаў, якія я, бязумоўна, выкарыстаю ў сваёй працы. Атрымаць гэтую кнігу было для мяне запраўднай радасьцю і мушу сказаць з жалем, як жа мізэрна выглядае ў параўнаньні з гэтай працай кніжка Куліковіча! Кожную сваю фармуліроўку аўтар апірае на пэўныя крыніцы, адзін пералік якіх займае якіх 30 старонак тэксту! Вось гэтая фактычная старана дасьледваньня робіць яго вельмі цэнным, ня гледзячы на імкненьне аўтара ў сваім аналізу прытрымоўвацца марксісцка-ленінскіх аксыёмаў. Надзвычайна цікава было б пазнаёміцца і з другім томам гэтай працы.
Я зараз працую над тэмай „Апошні твор М. Равенскага”, дзе даю ўсебаковы аналіз ягонага дуэту на словы Коласа „Мой родны кут” (з „Новай зямлі”). Вельмі прашу Вас у сувязі з гэтым адказаць мне:
а) на якія словы пісаў Равенскі кантаты Тысэрану /кардынал/, Слоскансу /біскуп/ і пэру Робэрту (адна з іх напісаная здаецца на Ваш тэкст) і калі хаця бы прыблізна месяц ён іх пісаў.
б) якія вусныя высказваньня Равенскага ведаеце Вы адносна дуэту з „Новай зямлі”? Чым прывабіў кампазытара гэты тэкст? Чаму ён напісаў гэты твор у форме дуэту, а ня солё? Які быў ягоны настрой у момант напісаньня твору гэта значыць прыблізна у верасьні 52 г.? Запытайце таксама Цьвірку, магчыма ён штось ведае. За ўсё буду вельмі і вельмі ўдзячны. (...)
Напісаў кой што для фартэп’яна, чакаю на „кволыя” /лірычныя/ вершы.
Дык чакаю на Ваш адказ. Сардэчна вітаю Олю /Харытончык/. Яшчэ прашу Вас запытаць у Цьвіркі ці няма ад Жука-Грышкевіча нейкіх грошай для мяне я б нічога ня меў супроць таго, каб атрымаць іх, асабліва цяпер.
Ваш Алесь Карповіч.
1954 1 VIII Ліст Янкі Запрудніка зь Лювэну да Алеся Карповіча ў Ольдэнбургу, Нямеччына, пра творчасьць М. Равенскага й інш.
Дарагі Спадару Карповіч!
Ліст Ваш з 28.7 атрымаў дзякую. Пастараюся цяпер задаволіць Ваш апытальнік што да творчасьці Равенскага ды адказаць на пабочныя пытаньні. (...)
а) Кантаты кард. Тысэрану, яп. Слоскансу й а. Робэрту сп. Равенскі пісаў усе тры на словы С. Ясеня. Дакладныя даты іхных музычных апрацовак падам Вам крышку пазьней (за пару дзён), яктолькі вернецца зь Нямеччыны а. Робэрт. (...)
б) Думаю, што Вам ходзіць аб дуэт „Мой родны кут, як ты мне мілы”. Ці Вы ўпэўнены што да даты ягонага напісаньня (верасень 52)? Цьвірку здаецца, што рэч гэтая была напісана крышку раней, але ён ня цьвердзіць гэтага катэгарычна. Калі ж дуэт быў пісаны ў верасьні 52-га году, дык
Равенскі быў тады ўжо хворы даволі сур’ёзна і, ня гледзячы на тое, што перад ім скрывалася прычына й небясьпека ягонае хваробы, ды не зважаючы на ягоны прыродны аптымізм і бадзёрасьць (ён, прыкладам, ня любіў ні гутарыць ні слухаць пра сваю хваробу, а таксама прыклад клясычны дакладна тры дні перад сьмерцяй у гутарках з знаёмымі й сябрамі не пакідаў думак аб творчай і арганізацыйнай працы), у яго магла час ад часу зьяўляцца думка, якую ён аднойчы выказаў уголас перад хлапцамі: „Хаця каб косьці свае занесьці на Бацькаўшчыну...” Гэтая ж думка й магла яму падштурхнуць ідэю напісаньня „Мой родны кут” апошні крык з далёкае чужыны. Аналіз гэтае песьні-„крыку”, песьні-тэстамэнту з гледзішча музычнага зробіце Вы, і там толькі можна знайсьці сумліў і надзеі, якімі жыў Мастак. Пэўна ж, канчальную інтэрпрэтацыю трэба было б даць у пэрспэктыве цэлае постаці Равенскага, на што Вы, думаю, маеце найбольш дадзеных. Чаму дуэт, а ня солё ня веаю. Мне асабіста часта прыходзілася гутарыць з Равенскім аб узаемазалежнасьці тэксту й музыкі. У гэтых адносінах ён быў вельмі строгі, і сам часта перапрацоўваў тэкст перад тым, як класьці яго на музыку, базуючыся й тут на беларускай народнай песьні, дзе ён бачыў прэцызыю каардынацыі музыкі й словаў. Аб апошнім ён гаворыць у сваёй не апублікованай яшчэ працы „Характэрныя рысы беларускае народнае песьні”. Знаёмствам з паглядамі Равенскага на гэтую справу я мог бы падзяліцца з Вамі, але гэта мы ўжо зробім хіба пазьней, калі я вызвалюся з абцугоў, у якія заціскае мяне мой мэмуар /дысэртацыя/. (...) Застаюся з глыбокай пашанай Заўсёды Ваш
Янка 3.
1954 2 VIII Ліст Станіслава Станкевіча зь Нямеччыны да Янкі Запрудніка ў Бэльгіі ў справе падключэньня „лювэнскае групы” да супрацоўніцтва з газэтай „Бацькаўшчына”.
(...) Вельмі было б пажадана і проста неабходна, каб Вашая лювэнская група зрабіла нараду, як дапамагчы газэце. У сувязі з маей працай у Інстытуце я пры дасюлешнім палажэньні змагу максімум зрабіць два нумары па 4 балоны ў месяц, і то пры выдатнай тэхнічнай помачы жонкі (карэкта, ломка і перапісваньне на машынцы). Я ўжо ня раз ставіў справу, што газэту трэба рабіць калегіяльна з нашымі людзьмі з радыё. Але гэныя „людзі" ня толькі не згаджаюцца на гэта, але навет абражаюцца, бо яны быццам і так залішне перагружаныя. А тымчасам яны ў лепшым палажэньні, чымся я, бо: а) жывуць усе ў Мюнхэне, а я пакуль што мушу кажны дзень езьдзіць з Розэнгайму ў Мюнхэн і назад і траціць на гэта вельмі шмат часу; б) яны ў рыдё працуюць ізаляванай беларускай групай, таму ім магчыма пад відам пісаньня для радыя пісаць і для газэты. Мне ж гэта проста немагчыма, бо я тут акружаны маскалямі. Наагул, калегіяльнай працы над газэтай нам ня ўнікнуць, бо інакш газэта ляжа на чатыры лапаткі. Пры калегіяльнай працы
я мог бы ў тызень даваць 1-2 артыкулы і рэдагаваць увесь матарыял, дык прашу Вас паразумецца ў гэтай справе з др. Рагулям і склікаць спэцыяльную нараду ў справе газэты. На гэтым тымчасам канчаю і жадаю Вам усяго найлешага!
3 пашанаю
Ст. Станкевіч
1954 4 VIII Ліст Алеся Карповіча зь Нямеччыны да Янкі Запрудніка ў Бэльгіі пра творчасьць Міколы Равенскага й сваю.
Дарагі Янка!
Дзякую за Ваш ліст, у якім я знайшоў некаторыя цэнныя дэталі для маёй працы над апошнім творам Равенскага. Я таксама ня ведаю дакладна даты напісаньня дуэту, але аб ім ён успамінае ў сваім лісьце да мяне ў верасьне 52 г., дзе піша: „напісаў дуэт на словы Я. Коласа «Мой родны кут...” Урэшце, дакладная дата ня так важная, важны факт, што гэта ягоная „лебядзіная песьня’’...
Я ахвотна вазьмуся за зьбіраньне бібліяграфічных дадзеных да беларускай музыкі, кой-што ўжо маю, але мне вельмі цяжка з матар’яламі, бо тутака я ня маю магчымасьці іх атрымаць. Гэта робіць для мяне шмат перашкодаў і ў напісаньні стыпэндыяльнай работы для Мюнхэнскага Forschunginstitute, за якую я баюся брацца, бо маю вельмі мала крыніцаў для выкарыстаньня. Тэму я выбраў „Тэндэнцыйнасьць опэрнага мастацтва БССР”, але да канкрэтнай распрацоўкі тэмы яшчэ ня прыступаў, усё зьбіраю дадзеныя. Калі Вы на нешта да гэтае тэмы надыбаеце (рэцэнзіі аб новых опэрах, дырэктывы партыі ў гэтай галіне і г. д.), дык, калі ласка, перашлеце мне ў часовае карыстаньне, — газэты, часапісы, кнігі і г. д. (...)
Пішэце.
Ваш Алесь Карповіч
Як справа з „нашымі” пліткамі? Я напісаў яшчэ шэраг рамансаў, у тым ліку „Ты сьпявала мне перапёлачку” Крушыны /Рыгора/, „Лілея” ягонае ж, „Хутарок” М. Кавыля і некалькі рэчаўдля ф-на. Чакаю на вершы....
1954 9 VIII Ліст Вінцэнта Жук-Грышкевіча зь Мюнхэну да Янкі Запрудніка ў Лювэне адносна прыезду на працу ў Беларускай сэкцыі радыё „Вызваленьне”.
Даражэнькі Спадар Запруднік,
Гэтым разам пішу Вам прыватна. 3 Вамі гаварыў хіба др. Рагуля адносна таго, што ваш прыезд лепш адлажыць да верасьня. Камбінацыя гэтая мне вельмі не да спадобы. Але абставіны й настойлівасьць Прэзыдэнта /М. Абрамчыка/ накінулі мне яе. Магчыма, што др. Рагуля паінфармаваў Вас аб што ходзіць. Я дагаварыўся з кіраўніцтвам Радыя адносна адкладу вашага прыезду й Цьвіркі. Аргумэнтаваў неабходнасьцяй заканчэньня
ўнівэрсытэцкіх студыяў. Амэрыканцы згадзіліся на ваш і сп. Цьвіркі прыезд у верасьні. Да вашага ведама усе фармальнасьці з абняцьцем працы Вамі і сп. Цьвіркай ужо закончаны. Застаецца толькі прыехаць і пачаць працу, Вы як рэдактар у нашай сэкцыі, Цьвірка як перакладчык. Я стараюся, каб Цьвірку памясьціць у якасьці камэнтатара ў аддзеле навін. Там няма нашага чалавека, а на пераклады Цьвірку было б шкода даваць. Карась мог бы застацца на сваім месцы. Гэта на выпадак, калі б нам не ўдалося дабіцца яшчэ паўгадзіннай перадачы.
За вашы сугэстыі дзякую. На перапіску з нашымі арганізацыямі і выцісканьне з іх вестак ня маем надта часу. За гэтую справу ўзялася сп-ня Вержбаловіч.
Нам не хапае скрыптаў збоку. Ня шкодзіла б, каб ваша грамада тыя што вольныя й маюць пяро заняліся гэтай справай: і нам памаглі б і зарабілі б нешта. Мы самі напісалі ўжо 120 скрыптаў, а цяпер мусім даваць 2 скрыпты штодня. Агульную інструкцыю Галіна /Ганчарэнка/ Вам выслала.
Жадаю Вам усяго найлепшага.
Ваш В. Жук-Грышкевіч
1954 12 VIII Ліст Вінцэнта Жук-Грышкевіча зь Мюнхэну да Ўладзімера Цьвіркі ў Лювэне адносна Цьвіркавай працы ў радыё „Вызваленьне”.
(...) Гэта праўда, што Вы былі прадугледжаны ў пляне складу нашай рэдакцыі у паразуменьні сп. Прэзыдэнта /М. Абрамчыка/ з Ам. Кам. у Нью Ёрку. На 5 месц ня было куды Вас прыткнуць. Агулам жа хадзіла аб тое, каб Вас мець у рэдакцыі, а ў практыцы могуць быць розныя камбінацыі. Так яно ёсьць і цяпер. Правесьці зьмену ўнутры гэта знача яшчэ кагось выкінуць. Вы гэтым не праймайцеся. Я пэўны ў тым, што калі Вам і прыдзецца пачаць працу ў ролі перакладчыка, дык не надоўга. Я прадбачу такія магчымасьці:
1) Замест на перакладчыка Вы можаце папасьці ў агульны аддзел навін, каб прыгатоўваць для нас і ўкраінцаў цікавячыя нас навіны і камэнтары да іх. За гэта я ўжо пачаў змаганьне і прынцыпова і за Вас, і маю падтрымку.
2) Пачалося змаганьне за паўгадзінную перадачу. Як бы ўдалося дабіцца гэтага Вы аўтаматычна робіцеся дадатковым рэдактарам у нашай сэкцыі. Найважнейшае, каб Вы тут былі, каб за штось зачапіліся і паказалі сябе. Раней ці пазьней належнае вашым здольнасьцям месца будзе за Вамі.
Карась фактычна з вашым прыездам мусіў бы ісьці на брук. Але ён так добра паказаў сябе, што ён дастане месца ў агульным аддзеле. Наша ж лякальная палітыка вядзецца ў тым напрамку, каб упхнуць як мага больш сваіх людзей. Толькі такім чынам нам удасца перамагчы расейскае засільле.
Ня дзіўлюся, што Mr. Knauf /з аддзелу кадраў/ замест аб Бел. Рэдакцыі
гаварыў аб аддзеле перакладаў. Карась таксама лічыўся ў аддзеле перакладаў (у нашай рэдакцыі 5 чал.), але ён сядзеў у нашай рэдакцыі, перакладаў нашы праграмы і гаварыў праз мікрафон. Ад гэтага хіба й Вам прыдзецца пачаць.
Добра было б, каб Вы прыехалі дзесь каля 15 верасьня разам з сп. Запруднікам. Вырашце канчальна аб даце прыезду і калі ласка дайце мне знаць.
Жадаю Вам абодвум усяго найлепшага
Ваш В. Жук-Грышкевіч
1954 26 VIII Ліст Вінцэнта Жук-Грышкевіча зь Мюнхэну да Янкі Запрудніка ў Лювэне пра Беларускую сэкцыю радыё „Вызваленьне”.
Даражэнькі Спадар Запруднік,
(...) Будзьце ласкавы ўзгодніце і ўточніце з Цьвіркай дату прыезду Вас абодвух. Праца сп. Кабыша /Сымон/ й Карася якіх Вы заступіце канчаецца 30 верасьня. Тут лічаць, што прыезд ваш мусіць прыпасьці каля 20 верасьня найпазьней, бо трэба каб вы абодва ўвайшлі ў курс справы пры прысутнасьці маючых адыйсьці.
Выкляравалася сытуацыя з рэарганізацыяй нашай сэкцыі. 3 вашым прыездам Галіна /Ганчарэнка/ йдзе на сэкратарку амэрыканскага адвайзара /дарадніка/ для нас і ўкраінцаў. 3 пункту гледжаньня на дабро справы мы зацікаўлены, каб гэта ключовае становішча было абсаджана нашым чалавекам, хоць мне й шкада страціць такую сакратарку, як Галіну. Карась застанецца на сваім месьце перакладчыка на ангельскую мову. Тэхнічную работу сэкратаркі Галіны (яна, nota bene, будзе мецьчас памагацьу перадрукоўваньні нам) прыдзецца падзяліць вам між сабой, г. зн. Вам з сп. Цьвіркай. Сыч /Пётра/, як дагэтуль памагаў тэхнічнай рабоце, так і далей хіба будзе. У гутарцы з нашым адвайзарам выявілася, што Вы абодва маеце быць выкарыстаны як аўтары скрыптаў і ў тэхнічнай рабоце. Фактычна мы ўсе маем тэхнічную нагрузку. Канчальна зробім падзел працы, як прыедзеце. (...)
Жадаю Вам усяго найлепшага!
В. Жук-Грышкевіч.
1954 16 IX Ліст Янкі Запрудніка зь Лювэну паасобна да сяброў Дванаццаткі ў Вялікабрытаніі пра забойства Леаніда Карася.
Дарагі Алесь /Бута/!
Дарагі Лёнька /Швайчук/І
Дарагі Піліп /Дзехцяр/!
3 сумам паведамляем Цябе, што на мінулым тыдні загінуў трагічнай сьмерцяй у Мюнхэне адзін зь сяброў Дванаццаткі, Карась Лёня.
Як Ты ведаеш, Карась, ад самага пачатку заснаваньня беларускае сэкцыі пры радыё „Вызваленьне”, працаваў там галоўным сьпікерам. Прычына забойства яшчэ канчальна ня выясьнена, але ўсе прыпушчэньні вядуць у бок тых, каму праца Карася была перашкодай.
Паховіны адбудуцца заўтра ў Мюнхэне, куды ўчора выехалі Шчэцька з Кіпелем. Аб дэталях гэтага выпадку даведаешся пазьней, калі справа будзе больш выясьнена.
Сьмерць сябры Карася, які загінуў пры сумленным і прыкладным выконваньні абавзякаў, узложаных на ўсіх нас нашым супольным забавязаньнем, павінна яшчэ раз прыпомніць кажнаму сябру Дванаццаткі аб тэй вялікай Справе, у імя якое аддаў сваё жыцьцё Карась. Няхай прыклад Карася станецца кажнаму з нас забавязаньнем для далейшага прадоўжваньня нацыянальнае барацьбы, і няхай ён будзе перашкодай кажнаму, хто ўздумае зыходзіць убок ці цягнуцца ззаду.
Як калісьці ў ангельскіх вуглякапальнях мы забавязаліся на выпадак калецтва ў шахце аднаго з нас, дзяліць свой заработак на дванаццаць роўных часьцей, так і цяпер кажны з нас мусіць узяць на сябе частку Карасёвае працы, каб выказаць гэтым пашану да памёрлага сябры й апраўдаць узятае на сябе ймя Дванаццаткі.
Зычу Табе ўсяго найлепшага й застаюся ад імя Тваіх сяброў
Заўсёды Твой Янка 3.
1954 16 IX Ліст Янкі Запрудніка з Бэльгіі да Алеся Карповіча ў Нямеччыне пра М. Равенскага, М. Куліковіча, П. Конюха ды інш.
Дарагі Спадар Карповіч!
Чуюся перад Вамі страшна вінаватым за цэлы месяц камплетнага маўчаньня, а што найгорш за прыкрую няўвагу з гэнай сумай, што павінна было ўжо быць даўно ўрэгуляванай. Пастараюся наколькі магчыма апраўдацца перад Вамі. Пачну хіба ад навінаў зь Лювэну, яікя Вас напэўна зацікавяць.
Ваось жа ўчора мне ўдалося зьвярнуць адну гару з плячэй гэта мой няшчасны мэмуар, дзеля якога я й змушаны быў спыніць усю карэспандэнцыю, якбачыце, наветз Вамі. Ну, алехоцьу апошні дзеньды справіўся. Лічу сябе ўжо за ўнівэрсытэтам, хоць канчальнае дэлібэрацыі /пастановы экзаменацыйнай камісіі/ яшчэ ня было, і таму чуюся крыху нясвоя, што звычайна бывае з чалавекам пры стаўляньні вялікіх кропак ці пераступаньні новага парогу. У іншых хлалцоў цяпер самыя трывожныя часы. Мак/Станіслаў/, Цьвірка, Марговіч, Юрка/Сенькоўскі/Урбаніінш.утрансеэкзамінаў. Спадзяюся, што ўсім ім пойдзе добра. Арцюх /Мікалай/ у Лёндане. Заручацца паехаў. Цімафейчык /Тодар/ жэніцца за два тыдні. 3 Ангельшчыны прыехаў новы кандыдат на студыі, з Аўстраліі едзе другі. Аднакхору ня будзе вялікае карысьці ні з аднаго, ні з другога. Зь месяц таму быў у нас сп. Наўмовіч /Міхась/ з Парыжу. Зрабіў праект вокладкі на сьпеўнік Равенскага: на першым пляне прыгожы салёвы ключ сплецены з васількоў. Наўмовіч узяўся таксама й за помнік. Выконваць яго будзе ў Парыжы, і пакуль што мы чакаем яшчэ на макеткі для выбару праекту. Вялікую рукапісную кніжку Равенскага, аб якой я пісаў Вам
калісьці, я знайшоў у Мака. Перад ад'ездам у Нямеччыну хачу ўпарадкаваць архіў Равенскага, спадчыну якога мы мусім асабліва берагчы. У справе сьпеўніка еду заўтра у Брусэль, дзе павінны быць ужо гатовы першыя копіі да карэкты. У справе „Хмарачкі" зьвяртаўся да Куліковіча, але адказу пакуль што яшчэ не атрымаў. Між іншага, мне пішуць з Амэрыкі, што Куліковіч рыхтуе таксама зборнік песьняў (каля 300 штук). Дай Божа яму ўсяго найлепшага. Сяньня прыйшоў ліст ад Конюха. Піша, што атрымаў ад Тумаша запросіны на канцэрту Амэрыцы і штодаўяму на гэтазгоду. Ён быўдва разыўМіляне на пробах, а за дзён дзесяць паедзе йзноў. Пліткі /кружэлкі/ ўжо гатовыя. Нядаўна тэлефанавалі з Брусэлю й пыталіся, калі мы забярэм іх. Заўтра паеду ў Брусэль, дыкпагляджу. (...)
Шчэцька з Кіпелем паехалі ў Мюнхэн /на паховіны Леаніда Карася/. Я сьпяшаюся цяпер як магу, каб выехаць у Нямеччыну, дзе ня стала аднаго з найлепшых працаўнікоў радыё /”Вызваленьне7. На пачатку наступнага тыдня спадзяюся ўжо быць там, адкуль і вышлю належны Вам ужо ад доўгага часу доўг. У справе музычнае літаратуры й Інстытуту наагул напішу Вам ужо зь Мюнхэну.
Mae найшчырэйшыя прывітаньні Вам, жонцы й дзецям. Хлопцы прасілі перадаць Вам нізенькі паклончык. Бывайце!
Заўсёды Ваш
Янка 3.
1954 18 IX Ліст Алеся Карповіча зь Нямеччыны да Янкі Запрудніка ў Бэльгіі пра сьмерць Леаніда Карася й артыкул пра Міколу Равенскага.
Дарагі Янка!
Адразу адказваю на Ваш ліст. He магу Вам выказаць, як уразіў мяне той факт, што Карася ўжо няма сярод нас. Проста не ўяўляю сабе гэтага. Няўжо ж гэта здарылася на палітычным грунце? Вельмі прашу Вас як толькі што даведаецеся канкрэтнага у гэтай справе адразу ж напісаць мне. Страшэнна сумна, што гэтак трагічна абарвалася маладое жыцьцё. (...)
Спадзяюся, што і мяне наведаеце, калі будзеце працаваць у Нямеччыне. Вельмі быў бы рады, калі б удалося урэшце атрымаць „нашыя" пліткі. Бязумоўна, на працягу апошняга часу спатканьня з Музай у Вас ня было, але цяпер магчыма яна Вас наведае і я атрымаю „кволыя” вершы... (...)
Артыкул „Апошні твор Равенскага” я ўжо даўно выслаў Тумашу і яшчэ зацемку на матар’ял „вольнай музыкі”. Музычнага напісаў мала, бо няма тэкстаў, ды і натхненьне ня прыходзіць.
Вітайце Олю і хлопцаў, якім шчыра жадаю найлепшых посьпехаў.
Ваш Алесь Карповіч. Р. S.
Калі будзеце ў Мюнхэне, дык вітайце Жука, Ліманоўскага, Вержбаловіч, Галіну, Сыча і Кабыша.
1954 12 X-Ліст Барыса Рагулі зь Лювэну да Янкі Запрудніка ў Мюнхэне пра лювэнскіх студэнтаў, газэту „Бацькаўшчына” й інш.
Здароў Янка,
Дзякуем за ліст і весткі аб Тваім жыцьці. Дазволь, братка, павіншаваць Цябе з „distinction” /”з адзнакай'7 і заканчэньнем студыяў. He ўяўляеш, якая нам гэта радасьць з так прыгожага акорду. Чатырох „нашых" /+ Урбан, Цьвірка й Марговіч/ паказалі, што могуць. Зразумела, ані Табе ані ім асабіста, акрамя сатысфакцыі, гэта нічога не дае, але перад іншымі маем чым пахваліцца. Чатыры абсальвэнты, чатыры навуковыя працы аб Беларусі. Гэта фактычна першы крок наперад у нашым акадэміцкім жыцьці з пункту гледзішча беспасярэдняй нацыянальнай карысьці. Надзеюся, што Ваш прыклад заахвоціць іншых да пісаньня на беларускія тэмы. Усё гэта ў праграме твайго артыкулу і тых поглядаў, якія Ты часта выказваў у дыскусіі са мною.
Пішаш, што заангажаваўся ў „Б” /газэта ’’Бацькаўшчына’7. Вельмі добра. Твае артыкулы мне вельмі падабаюцца. Сяньня „Б” ужо шмат цікавейшая, асабліва апошні нумар. Ня хочацца верыць, што ў ім няма ніводнага артыкулу Стася /Станкевіча/. Пры гэтай нагодзе хачу запрапанаваць Табе наступную рэч: да гэтай пары „Б” ня мела рэдкалегіі, бо ня было із каго яе падбіраць. Сяньня гэтая сытуацыя зьмянілася на лепшае і таму варта падумаць аб гэтай справе. Трэба спадзявацца пэўнага апору з боку Стася, але пры спрытным падыходзе да гэтай справы ўсё ўдасца наладзіць. Думаю, што Стась ня будзе цяпер лішня ўпірацца, паколькі бачыць, што „маладыя” пішуць і ня робяць сораму газэце, наадварот, паднімаюць яе ўзровень і напэўна зробяць яе больш пачытнай. На гэтую тэму я гутарыў сяньня із Цьвіркай. ён поўнасьцю са мною пагаджаецца.
Прасіў Урбана перадаць Табе матэрыялы адносна нашых студэнтаў. У апошні мамэнт мне прышла думка, каб ён паспрабаваў напісаць гэта ў форме скрыпту. У кожным выпадку, калі скрыпт ня пройдзе, дык матэрыял можаш выкарыстаць, а ён можа на гэтым нешта зарабіць і набярэ ахвоты да пісаньня на іншыя тэмы.
У нас асаблівых навінаў няма. Людзі жэняцца. Кожная нядзеля амаль нейкае вясельле. Усё гэта добра, але выбівае із каляі. (...)
Абрамчык мне гаварыў аб апошняй гутарцы з Табою. Я таксама яму радзіў у меру магчымасьці пакінуць Цябе для навуковай працы.
Твой Барыс
P.S.
Дзед /Васіль Рагуля/ даехаў шчасьліва ў Нью-Ёрк. Яго там спаткала цэлая дэлегацыя „бээнэраўскай апазыцыі”.
1954 16 X — Ліст Паўлы Урбана зь Лювэну да Янкі Запрудніка ў Мюнхэне пра магчымасьць далейшай навукі ў Рыме.
Здароў Сяргей!
(...) Тут вярнуўся пэр Робэрт з Рыму і мне прапануе паступіць у адну палеаграфічную школу пры Сакрэтным Ватыканскім Архіве. Навучаньне цягнецца два гады. Прадметы ёсьць: лацінская палеаграфія, diplomatique, archiveconomie і гістарычна-юрыдычны агляд de la Curie Romaine. Гэта ня дрэнна і вельмі карыснае, але, сказаць папраўдзе, мне надакучыла ўжо займацца: зубрыць лацінскую палеаграфію, ды яшчэ ня ведаю, якая будзе стыпэндыя. Калі толькі 2500 лювэнскіх, дык у Рыме адзін на іх не пражывеш. Сам знаеш, калі чалавек жыве адзін, дык ён патрабуе больш разоў наведаць кіно, бо інакш нуда загрызе.
Ня думай, што я не бяру пад увагу магчымасьць капаньня ў гэтых сакрэтных архівах, дзе магчыма ёсьць захованай тайніца нашае гісторыі, ды ўсе выгады да працы над дактаратам і наагул над нашай гісторыяй. Як ты думаеш наконт гэтага? Магчыма я рызыкну.
He забывайся, што з тваім прыездам у Лювэн трэба будзе склікаць гадавы сход і зрабіць перавыбары ўраду.
Новасьцяў асаблівых няма, ды наагул нудна сам знаеш. Заўтра гуляем вясельле Цімафейчыкава.
Бывай. Прывітаньне Сівому /Цьвірку/.
Твой Паша.
Р. S.
Ты ўжо знаеш, што мы атрымалі „distinction”. Гэта ня кепска. Ты там напэўна замочыш зь Сівым.
1954 18 XII Ліст Алеся Карповіча з Ольдэнбургу да Янкі Запрудніка ў Мюнхэне пра сваю творчасьць.
Дарагі Янка!
Шчыра дзякую за ліст і газэты. Я напісаў пару радкоў пра дэкаду бел. мастацтва, якія перасылаю Вам, як першую спробу /пісаньня скрыптаў для перадачаў радыё „Вызваленьне'7. Газэты вышлю днямі. Новага пакуль што ня маю. Скончыў каваціну Сымона /з „Сымона-Музыкі” „бліснуць у бяздоньні вячэрнія зоры’7, аб якой пісаў Вам. Зараз пішу раманс на нямецкі тэкст. Што ж рабіць, калі Ваша Муза сьпіць? Адзіная надзея, што гэта не летаргічны сон. Вітаю Олю /жонка Запрудніка/ і шлю ёй найлепшыя пажаданьні.
Ваш Алесь Карповіч
X
ДАДАТКІ
• Запаветы
• „Вератні” (тэкст)
• Скаўцкая хроніка з часапісу „Наперад!”
• Зварот штандаровага штандару „Баварыя” да скаўтаў
Запаветы
У маім архіве ёсьць унікальны рукапісны зборнік-альбом з упісанымі ў яго запаветамі для моладзі ад беларускіх дзеячоў на эміграцыі, а таксама ад старэйшых сяброў. Запачаткаваны як скаўцкі, альбом пасьля быў альбомам Дванаццаткі, а тады стаўся альбомам моладзі наагул. Упісы ў яго датаваныя 1947—1956-м гадамі.
У зьмешчаных ніжэй запаветах — шмат заклікаў і самых узьнёслых словаў ад старэйшых да моладзі. Выказаныя больш за поўстагодзьдзя таму, словы гэтыя, гэтыя спадзяваньні, пахвала й маленьне, гучаць сёньня гэтак жа актуальна, як і тады, калі яны пісаліся. Яны адрасаваныя маладому пакаленьню, як такому, незалежна ад гістарычнага пэрыяду ці месца знаходжаньня. Маральны абавязак сёньняшніх маладых беларусаў азнаёміцца з гэтымі запаветамі, удумацца ў іх ды знайсьці ім месца ў сваім арсэнале прынцыпаў і пастулятаў, у сваім сьветаглядзе.
Кароткія зьвесткі пра аўтараў запаветаў у канцы гэтага падразьдзелу.
Скаўцкая песьня
Мы дзеці Беларусі, Мы скаўты-юнакі, Ўздымаемся, як гусі, Увысь пад аблакі.
Рады свае гуртуем Пад скаўцкія сьцягі, Мы любім і шануем Край родны, дарагі.
Ў душах нашых юнацкіх Агнём палае кроў / з ворагам змагацца Усякі з нас гатоў
Варожыя нас сілы Ня здолеюць зламаць, Да самае магілы Мы будзем іх зьнішчаць.
Наш кліч „Напагатове!” Нясем праз буру дзён, Зьвініць ён, як сталёвы, I ў буру, і ў агонь.
Песьня наша звонка
Разносіцца ў палях: „За родную старонку Загінем у баях!"
Ўзьнімаемся, як гусі, Увысь пад аблакі, Мы, дзеці Беларусі, Яе будаўнікі.
Л. Баравы* Ватэнштэт, 5верасьня 1947
Што б вы ні рабілі, рабеце найлепш, памятаючы аб вялікай вашай службе Беларускаму Народу і Бацькаўшчыне.
Вацлаў Пануцэвіч, Шэф-скаўт 5 верасьня 1947
*Псэўдонім Лявона Шурака.
„Жыць нам прышлося вялікімі днямі На пераломе жалеза і песьняў.
Ў новых маланках 1 новым громе сьвет стары грудзям быў цесны.
Помні, шарэгаў каб нам не ламалі, Хай з поўдарогі, хто слаб, адыходзе.
Хворых на сэрца, грудзі 1 ногі Трэба ня браць у паходзе!
Плакаць ня будзем над паўшымі ў маршы.
He, брат, ня варта, на што ім малітвы?
3 новай адвагай, сілай 1 гартам Іх памянём новай бітвай!”
М.Т. (Танк)
Сябрам ад Раісы Жукоўскай, кір. жан. сгпуд. дружыны „Сасонкі” ўМарбурзе. Верасень 1947
Ларыса Геніюш:
Ня сумуйце, дзяцюкі, па долі, ня хілеце гордай галавы, бо ня з жалю, толькі з ранаў, болю, воля толькі родзіцца з крыві.
Ня сумуйце, дзяцюкі, начамі Ўжо ня ўдасца спутаць вольны дух!..
Мы былі і будзем крывічамі Ад хваль Угры аж па сіні Буг!”
Так, Сябры, і нам ня хіліць галоваў перад цяжкасьцямі ў нашай барацьбе за ідэалы скаўта-беларуса.
Сябрам зь Віндзішбэргердорфу Сьцяжная В. Жукоўская Ватэнштэт, 1947
...Гэта ня так важна, што чалавек гаворыць сам аб сабе важна ж толькі тое, што ён робіць.
Часлаў Будзька
Ватэнштэт, 8 верасьня 1947
Калі чалавек гаворыць аб сабе, што ня згодна зь ягонымі ўчынкамі, значыцца ён ня мае самакрытыцызму, а калі так, дык і ўчынкі ягоныя будуць праекцыяй ягоных думак, выразам нездаровага індывідуалізму. Каб правільна судзіць аб сабе, важна тое, што гавораць іншыя аб учынках ягоных... Аб сабе ж найлепш часьцей думаць, а менш гаварыць...
Хведар Ільляшэвіч
Ватэнштэт, 9 верасьня 1947
Нясеце ў сэрцы імя Беларусі. Няхай Яна паказвае вам жыцьцёвы шлях. He шкадуйце для Яе ахвяры высілку, а калі надарыцца патрэба, ахвяры крыві.
Сьвятаслаў Коўш
Ватэнштэт, 8 верасьня 1947
Прабуй, брат, быць скаўтам.
Пётра Манькоўскі
Імэндорф, 8 верасьня 1947
Каб мы асягнулі свае мэты, мы павінны быць бязьмежна адданыя справе, у якую верым, сапраўды шчырыя і заўсёды гатовыя аддаць усё для гэтай справы!
У найгоршых сытуацыях ты знойдзеш заўсёды мыральныя сілы, калі будзеш у парадку з сваім асабістым і грамадзкім сумленьнем!
Адважна, брацьця, наперад ідзіце
Сьмелай і правай ступой;
Кожнаму ў вочы сьмела глядзіце Праўду нясіце з сабой!
(К. Каганец)
Хведар Ільляшэвіч
Ватэнштэт, 9 еерасьня 1947
Так як у высокай тэмпэратуры паўстае еысокавартасная сталь з жалезнай руды, так у змаганьні за высокія ідэалы выкоўваюцца моцныя характары. Будзь цьвёрды, як сталь, у Теаім імкненьні да Твае мэты.
Барыс Рагуля
Ватэнштэт, 9 верасьня 1947
Павага і гонар жывуць побач у сэрцах людзей, і той чалавек, у каго ў сэрцы толькі павага або толькі гонар, зьяўляецца бедным.
Янка Сурвіла
Ватэнштэт, 9 верасьня 1947
Каб вас ня вучылі заўсёды іншыя, вучэцеся самі: нашая Бацькаўшчына патрабуе лепшых людзей, чым мы ёсьць.
Каб ня спыніцца, пазнавайце новае.
Каб вас успомнілі па сьмерці, ня будзьце мёртвыя пры жыцьці.
Ведаючы куды ісьці, не забыеайцеся, адкуль вы прыйшлі.
Масей Сяднёў
ІЗверасьня 1947
Юнацкае сэрца ёсьць парыў да чыну, але з гэтых учынкаў будзе багаслаўлёны толькі той, у якім мы імкнемся да сьветлага будучага, адказнасьць за якое кладзецца на нас.
Янка Юхнаеец
13 верасьня 1947
...Помні, моладзь: хто згінаць прывыкне шыю, Ўжо вачэй ня ўзьніме угару. А там сонца...
Дык імкні ж!
Хай сьвежасьць
I тваю сатруць калісь гады, — Захацеўшы, зь дзічкамі на межах Можна быць івечна
маладым!
Натальля Арсеньнееа
14 верасьня 1947
Ня ўсё, што пішацца і гаворыцца праўда. Вучэцеся адрозьніваць праўду ад хітрае тэндэнцыі / злоснае дэмагогіі. У гэтым найбольшая зарука нашае нацыянальнае будучыні.
Аўген Каханоўскі
21 верасьня 1947
Моладзь! Вы нашая будучыня, дык вучэцеся і дапамагайце вашым сябром, каб вашая будучыня была сьветлай.
Мікола Скабей
Віндзішбэргердорф, 30 верасьня 1947
Беларускі патрыёт павінен мець дзьве веры: гэта вера ў Бога згодна із звычаем, атрыманым ад бацькоў. 3 гэтае веры выцякае ягоны маральны сьветагляд. Другая вера гэта вера ў незалежнасьць свае Бацькаўшчыны-Беларусі. Гэтая вера павінна быць моцная, гарачая. Дзеля яе бела-
рускі патрыёт павінен быць заўсёды гатовы на ўсе ахвяры, да ахвяры жыцьця ўлучна.
Францішак Кушаль
Міхэльсдорф, 30 верасьня 1947
Моладзь! Куды б ні закінуў вас лёс, будзьце думкамі і сэрцамі сваімі на Бацькаўшчыне з родным народам.
Мячыслаў Рагажэцкі Міхэльсдорф, 6 кастрычніка 1947
I зімой расьцьвітаюць сады... Ў школу ходзяць стары і дзіця. Хто з навукаю, той малады Да апошняй хвіліны жыцьця.
Беларуская моладзь нашая будучыня. Яна павінна адно памятаваць: народ можа шмат чаго страціць, перажыць усе жахі войнаўі ярмо чужынцаў. I ўсё ж здолее падняцца, калі ня страціць сваю мову, сваю культуру.
Рыгор Крушына
8 кастрычніка 1947
Працуй, скаўт!
Працы многа / да працы моладзь ўсю гукай. Адна ў жыцьці нашым мэта, Каб незалежным стаў НАШ КРАЙ.
Вітаўт Кіпель
Сьцяжны 1-га сьцягу Міхэльсдорф, 10 кастрычніка 1947
Ня знаю я, што нас чакае, Ня буду многа гаварыць, А проста сэрца прамаўляе, Якое мушу я адкрыць.
Чакае, кажуць, нас дарога, Чакае нас нязнаны шлях...
На сэрцы радасьць і трывога, Ды я ня знаю слова „страх”!
За волю й долю Беларусі, О, край чароўны, за Цябе, Надыйдзе час я вам клянуся Аддам жыцьцё у барацьбе!
I шлях свой выбраны ня кіну, / гора ўсё перанясу,
Хай у змаганьні я й загіну Карысьць Радзіме прынясу!
Ня знаю, што мяне чакае, Ня буду думаць аб сабе, Свой шпях адзіны добра знаю: Жыцьцё у працы й барацьбе!
Вучыся, моладзь, і працуй! Рыхтуйся да цяжкасьцяў і перашкодаў, якія сустрэнеш на шляху, ідучы да свае мэты вольнай і Незалежнай Бацькаўшчыны.
Аляксандар Бута
Штандаровы штандару „Баварыя” Міхэльсдорф, 12 кастрычніка 1947
...Ідзі далей! Ня страшся гора. He адну аджылі вы пару.
Ясьней сягоньня, як учора, Пазналі ўсюды Беларусь, Вамі занесеную за мора.
I ў гэты край чужы, ў выгнаньне Сягоньня тут прыйшоў сказаць, Што прыйдзе час, ўжо йдзе, настане... Зь няволі выйдзе Радзіма-Маці.
Тут буду вас я адвядаць. / павяду як вёў ў паўстаньне”.
(Урывак зь вершу „Прывід”)
Мікола Вярба
Майнлёйс, 25 лістапада 1947
Шануй чужое, а любі сваё!
Ляеон Крывічанін 27 сьнежня 1947
Ніколі яшчэ наша моладзь апошяга стагодзьдзя не знаходзілася ў гэтак цяжім станоеішчы, як наша моладзь сягоньня. Дык як жа прыемна бачыць, што і ў гэткіх абставінах вы, дарагія скаўткі й скаўты, патрапілі так прыгожа зарганізавацца. Будзем жа надалей гэтак еытрывалымі.
Мікола Абрамчык
Старшыня Рады БНР Остэргофэн, 29 сьнежня 1947
У беларускім нацыянальна-вызвольным руху займала й займае выдатнае месца моладзь. Гэта й натуральна, бо моладзь заўсёды найбольш ахвярная й энтузіястычная ў сваёй працы й змаганьні. Дык маё найшчырэй-
шае пажаданьне: каб гэтая самаахвярнасьць і энтузіязм ніколі не астывалі, але ўсюды і заўсёды былі вядучымі дзейнікамі ў жыцьці і працы нашае моладзі.
Станіслаў Станкевіч
Остэргофэн, 29 сьнежня 1947
Упіс Антона Адамовіча з 30 сьнежня 1947 г. зьмешчаны ў канцы другога разьдзелу.
Залатая наша моладзь, скаўткі і скаўты. Перад вамі шлях прастору. Гэта той нацыянальны шлях, на якім сіла вашай маладосьці мусіць зьдзей-сьніць мэты вашых бацькоў.
Мікола Равенскі
Остэргофэн, 30 сьнежня 1947
Моладзь будучыня народу. Каб вы ня сталіся трутнямі для яго, родная школа, якую вы наведваеце на чужыне, прыпамінае вам вуснамі Ларысы Геніюш загад Бога:
I даў загад нам Бог:
Каб кожны моцнаю рукою
Гараў загон ды сеяў волю I Родную Зямлю сьцярог.
Аляксандар Орса
Міхэльсдорф, 4 студзеня 1948
Шмат хто зь людзей мае здольнасьць свае пахібкі розуму чэсьці й сумленьня загладжваць языком. Таму грамадзкая вартасьць чалавека залежыць ад яго ўчынкаў. Трэба жадаць, каб учынкі нашы выходзілі з шчырага чэснага сэрца сына Беларусі.
Міхась Міцкевіч
4 студзеня 1948
Скаўту:
Любі сваю краіну мову He забывайся іх па век; Тады усе з павагай скажуць, Што беларус ёсьць Чалавек.
Янка Золак
Міхэльсдорф, 5 студзеня 1948
Дарагая Молдазь!
Перад вамі шырокі шлях у Будучыню. Але, які 6 фах вы ні выбралі сабе, памятайце, што бяз глебы ўсё павісьне ў паветры. А глеба гэта народ, нацыя. He адрывайцеся ад яе, чэрпайце зь яе мудрае крыніцы, вучыцеся жыць і змагацца і тады вас ніхто і нішто не пераможа! Зразумела, што для беларускае моладзі глебаю будзе народ беларускі, ягоная гістарычная барацьба, ягоныя сьветлыя імкненьні да вольнасьці і незалеж-
насьці, да сваёй Бацькаўшчыны. Любіце Яе ўсёю душою сваёю, будзьце зь ёю заўсёды сваімі думкамі і разуменьнем, сьвята хавайце вернасьць народным ідэалам, служыце ім шчыра і сумленна. Станьцеся дастойнымі сваёй запатое Маці-Краіны. Імкнецеся! Шукайце!
Сьпячы каравай, каб з адшуканых зерняў Пакласьці на белы, вузорны абрус, Ад вопыту, здольнасьцяў сілаў і ўменьняў Вітаць падарункам Цябе, Беларусь.
Мікола Куліковіч
Міхэльсдорф, 8 студзеня 1948
Вы Моладзь, вы Сіла, таму сьмела разьбівайце жыцьцёвыя хвалі, а дасягнеце мэты.
Алесь Вініцкі
Міхэльсдорф (Баварыя), 8 студзеня 1948
Хто стаў на шлях грамадзкай творчай працы -
Хай ведае, што шлях гэты цярністы.
Хай ня спыняецца перад штодзённымі перашкодамі
I процідзеяньнем варожых сілаў!
Хай не зражаецца паклёпамі, інтрыгамі і вераломствам Паганенькіх, слабенькіх людзкіх душ.
Хай крочыць простай лініяй усьцяж наперад
Да выбранае мэты-ідэалу!
Гэлоўнае жня трэба аглядацца за заплатай ці падзякай, Замест яе хутчэй пачуе кпіны ці праклён.
Сьведамасьць грамадзкага сумленна споўненага абавязку Павінна быць заплатай для яго.
Вінцэнт Жук-Грышкееіч
Лёндан, 25 травеня 1948
У беларускім жыцьці ёсьць шмат важных пытаньняў якія, каб былі з карысьцю для нас самых і для ўсяго чалавецтва разьвязаныя, вымагаюць шмат яснага розуму, зраўнаеажанай і моцнай волі, а такжа гарачага сэрца. На маю думку скаўтынг зьяўляецца той школай вырабленьня розуму волі і сэрца. Хай жа цьвіце беларускі скаўцкі рух на чужыне, як тыя васількі, што ўпрыгожваюць нашы нівы, за якімі мы сумуем і да павароту гатовімся!
а. Часлаў Сіпоеіч
рэктар Беларускай Каталіцкай Midi ў Англіі
Лёндан, 14 чэрвеня 1948
Між усіх скарбаў сьвету найбольшым ёсьць: мець чыстве сумленьне аб выкананым абавязку адносна Бога, Бацькаўшчыны і сваіх Бліжніх. Гэт-
кая сьведамасьць дае непераможную моц людзкому духу і тую радасную яснасьць, якая ўжо тут на зямлі можа зрабіць чалавека шчасьлівым.
а. Леў Гарошка
Парыж, 2 ліпеня 1950
Памерці, каб жыла Бацькаўшчына з гэткімі словамі Случчакі пайшлі ў змаганьне.
Гэта было ў часы Адраджэньня Беларускае Дзяржавы, і маладая Беларуская Народная Рэспубліка чакала гэткай ахвярнасьці.
А цяпер, калі завіруха параскідала Вас па розных куткох сьвету, змаганьне каб жыла Бацькаўшчына мусіць стацца лучнікам.
Жыве БНР!
Ляеон Рыдлеўскі
Парыж, бжнівеня 1950
Мы знаем: дарогай астанецца шмат, якім у змаганьні адвагі не хапіла... Але тыя, што дойдуць да родных хат, Ёсьць нашай Будучыняй, Верай, Сілай! Бо ўжо так блізкі час збаўленьня! Народ і Край разорвуць ланцугі! Явай стане сон наш лятуценьне... Нам выкуюць яго Юнацкія Сьцягі!
Ніна Раса (Ляўкоеіч Абрамчык)
ПарыжВзр-Галян, 7 жнівеня 1950
Ўстань, навальніца, мкні нанова, Узвый, вецер, зь ёю заадно.
У віхры адляціць палова, Пакіне чыстае зярно.
М. Багдановіч
Ha памятку з Парыжа дляДванаццаткь
Уладзімер Шыманец
Парыж, 8 жніўня 1950
Хай заўсёды ў вашых лятуценьнях будзе кветкай Беларусь.
(Напіс на малюнку ружы)
Іеонка Шыманец
Парыж, Южніўня 1950 Будзь чысты, як крыштал, Любі Бога ўсёй душой,
Захавай усьмех на твары, Сваёй сілы не жалей.
Усё аддай на славу Бога За свой народ, за родны край. Будзь жа верны Богу, Беларусі Сёньня, заўтра і заўсёды.
Багаслаўленьне Божае хай будзе заўсёды з вамі.
Біскуп Балеслаў (Слосканс) Лювэн, 19 чэрвеня 1951
Заўсёды наперад з надзеяй на Бога!
а. Уладзімер Тарасевіч Лювэн, 29 верасьня 1952
Дарагія сяброве!
Няма на сьвеце тых перашкодаў, якія б не магла адолець моц веры ў свае ідэалы. Пройдзены Вамі шлях сьветчыць, што Вашая вера адолее ўсе перашкоды, горда ўздымецца сьцяг Вольнае Бацькаўшчыны, пераняты Вашымі моцнымі рукамі.
Падкуты ведай розум, сэрца поўнае каханьня Радзімы і адданасьць справе роднага народу прывядуць Вас да зьзяючых зораў і Краю волі Беларусі.
Мікола Панькоў
Нью-Ёрк, 2 сакавіка 1953
Беларуская моладзь будучыня нашага народу. Таму яна не павінна паслабляць сваёй актыўнасьці асабліва цяпер, калі наша Бацькаўшчына ў няволі.
Янка Ліманоўскі
Нью-Ёрк, 5 сакавіка 1953
Шчырасьць пачуцьця, сьмеласьць узьлёту, ахвярнасьць уласьцівыя моладзі. Няхай гэтыя якасьці прысьвечваюць нашай моладзі, калі яна станецца старымі змагарамі за будчыню нашага народу.
Міхась Рагуля Нью-Ёрк, 8 сакавіка 1953
Дарагая Моладзь!
К Вам, дарагія сяброўкі-сябры, я зварочваюся з запаветам ад імя тых, якія паднялі сьцяг незалежнасьці Бацькаўшчыны і вялі барацьбу за гэта. Адзінкі з нас засталіся жывымі. Шмат іх загінула на Бацькаўшчыне і іх акрыла ідэя незалежнасьці. Нясеце Вы гэты сьцяг і далей, трымаючы яго
высока ўгары. Кахайце сваю Бацькаўшчыну, свой народ, сваю шэрую беларускую вёску. Памятайце, што ўсе Вы выйшлі з народу, усе дзеці працы. Працай і навукай пашырайце сярод чужынцаў добрую славу Беларусі. Шануйце адзін другога. Шануйце нават сваіх ворагаў, калі хочаце пашаны для сябе ад іх. Тактоўнасьць вялікі козыр у жыцьці.
Няхай жыве беларуская моладзь! Няхай жыве Вольная Незалежная Беларусь!
Васіль Рагуля
25 сакавіка 1953
На ўспамін земляку зь Міра: памятай, што адзін Мір на ўвесь мір!
Віктар Войтэнка
28 сакавіка 1953
/ не ў адным толькі Міры сьвеціць сонца! Кажны, ведама, мае свой асабісты, найбольш блізкі Мір, аднак, агульным, родным і дарагім Мірам усіх нас Край, дзе ўсе нашыя Міры знаходзяцца.
Ппаліт Паланееіч
Нью-Ёрк, 4 травеня 1953
Best wishes for nationally conscious countrymen from old „Litwa”.
Father Urbanowich, MIC
Chicago, III., 5 April 1953 (Найлепшыя пажаданьні нацыянальна сьеедамым землякам са старой
„Літвы”. а. Урбановіч. Чыкага, 5 красавіка 1953)
Дарагая моладзь!
На тваім абавязку ляжыць зьдзейсьненьне прарочых словаў Янкі Купалы:
I будзе ўнукаў панаваньне Там, дзе сягоньня плача дзед.
Я, стары ўжо працаўнік, інстынктыўна ееру, што вы, „малайцы”, гэтага дасягнеце. Толькі прашу вас не забыеаць, што тыя народы, у якіх маладыя пакаленьні разрыеаюць з папярэднімі і не прадаўжаюць працу бацькоў дзядоў і прадзедаў, ня маюць будучыні.
Я шчасьлівы канстатаварь факт, што беларуская моладзь гэта сабе ўсьведамляе і прадаўжае пачатую ўжо адвечную працу на Вольную незалежную Беларусь. Працуйма, браты! Дасягнем Сонца і Зор!
Палкоўнік Мікола Дзямідаў
Чыкага, 5 красавіка 1953
Здаровы дух у здароеым целе. У гэтых слоеах замкнута ўся філязофія жыцьця. Калі моладзь добра зразуемее гэтыя словы і будзе пасьлядоўна
ўцелаўляць іх зьмест у сваё жыцьцё, тады народ наш чакае сьветлая і шчасьлівая будучыня.
Браніслаў Грабінскі
Чыкага, 6 красавіка 1953
3 тых часоў, калі „Варагі-Русы” „із-за мора”, са Скандынавіі, наезныя князі і іхныя родзічы завалодалі крывіцкімі местамі і іхнымі землямі землямі насельнікаў Крывіцкага роду (Ізборскімі і Пскоўскімі Трувар, Полацкімі Аскольд і Дзір, Смаленскімі Апег, Радзіміцкімі і Вяціцкімі Валадзімір, унук Ігара Рурыкавіча), калі, завалодаўшы Крывіцкім Краем, сталі лічыць і называць край свайго новага валоданьня рускім валоданьнем, а авалодаўшых імі славянаў, падлеглымі ім, рускім-варагам, сталі зваць рускімі (паняволенымі варагамі-русамі) накінуўшы назоў Русь (так як на Дунаю варагамі-баўгарамі з Волгі накінуты назоў Баўгарыя), гэты назоў наезьнікаў-чужынцаў увайшоў у „моду” аж да жудасьці, бо знайшліся нашы родзічы, з крывіцкага роду каторыя накінуты ворагамі-русамі назоў хочуць прысабечыць, а проціў назову свайго роду Крывіцкага так працівяцца, што аж стварылі ў нашы часы антыкрывіцкі блёк! Стыдзяцца свайго роду назову? Назову„слаўных палачан” і слаўных віцязяў смальшчан?
Адеарды Будзька
7 красавіка 1953
Веруйце, цьвёрда веруйце ў Гэспада Бога, Спасіцеля нашага, Каторы сказаў: „Я Шлях, Праўда, і Жыцьцё” (Іо. 14,6).
Веруйце, веруйце цьвёрда, нязломна ееруйце, пазнавайце Праўду Божую і нашу Беларускую, бо: „Пазнаеце праўду, і праўда зробіць вас Вольнымі” (Іо. 8, 32).
Ня верце тым, хто толькі прыгожа гаворыць і прыходзіць да Вас у авечай скуры, а ўсярэдзіне воўк драпежны, а „Па пладох яго пазнавайце яго. Бо ці ж зьбіраюць зь цярноўніка вінаград, або з асоту фігі?” (Мц. 7, 15-116).
I нікога, і нічога ня бойцеся, калі з Вамі будзе Бог. Гэта нічога, што Вас мала, а ворагаў многа, бо Бог ня ў сіле, а ў Праўдзе, бо ём нават сьвятым апосталам сказаў: „Ня бойцеся, малое стада, бо Айцец ваш упадабаў даць вам царства” (Лк. 12, 32).
Няхай гэтым царствам Вашым тут на зямлі будзе наша Вольная Беларусь!
Япіскап Васіль
Нью-Ёрк, 18 красавіка 1953
Словы да моладзі:
Ну, а навошта 6 мыжылі, старыя, кабня было моладзі? У моладзі нашая
пацеха і нашая сіла. Моладзь зьяўляецца й носьбітам нашых дум, і барацьбітом за нашы ідэалы й лятуценьні аб вольнай і шчасьлівай Беларусі.
Моладзь, як вогнішча гарыць і наўкола грэе, ад ветру разгараецца.
/ чым далей жыву я, тым больш цешуся я з нашай моладзі й тым больш веру моцна веру, што незалежную Радзіму ўбачыць ня толькі моладзь, а й яшчэ мы, старыя.
Моц духу й сіла жару цуды робяць! Рабіце ўсё, каб здабыць волю для свайго народу! Стукайце ўсюды, бярыцеся за ўсё! Толькі заўсёды будзьце перакананы, што Вашае сумленьне ў адносінах да Бацькаўшчыны ёсьць чыстае / ўсе Вашыя высілкі накіраваны на дабро свайго народу!
А. Махноўскі
Нью-Ёрк, 18красавіка 1953
Я ганаруся, што аднойчы маімі вучнямі былі хлопцы слаўнай Дванаццаткі.
Іна Рытар
Нью-Ёрк, 20 красавіка 1953
Даражэнькая моладзь!
Найдаражэйшым скарбам кожнага чалавека, грамадзтва, народу ёсьць свабода. Імкненьне да волі ёсьць вялічынёю без параўнаньня. Ня можна быць шчасьлівым, пакуль свой народ знаходзіцца ў няволі. Беларусь верыць, што яе моладзь зьяўляецца ня толькі прадаўжальнікам распачатай бескампрамісовай барацьбы за вызваленьне, але што яна закончыць пераможна недакончаную працу бацькоў сваіх.
Мікола Гарошка
Нью-Ёрк, 20 красавіка 1953
Як часта мы сягоньня шукаем сьлядоў мінуласьці нашага народу і як мала сьлядоў па сабе пакідаем...
Маю вялікае жаданьне адносна гэтага мілага альбому... Хацеў бы яго пабачыць у Вольнай Беларусі!
Міхась Тулейка
Нью-Ёрк, 22 красавіка 1953
Мы паходзім із нашага Народу маем жыць у Ім і для Яго, і па сьмерці нашая памяць праз нас застанецца ў нашым Народзе, прадоўжа наша жыцьцё, калі мы яго пасьвяцім свайму Народу. Дзеля таго кажны Крывіч мае быць Крывічом ідэйным і рабіць усё, што ўзмацняе ягоны Народ і яго самога, як ходаньніка за свой Народ.
Янка Станкевіч
Нью-Ёрк, 23 красавіка 1953
Дарагая Моладзь!
У нас, старэйшых, у думках, у сэрцы заўсёды імкненьне апынуцца ў роднай Вольнай Бацькаўшчыне-Беларусі.
Мой родны кут, як ты мне мілы!
Забыць цябе ня маю сілы!
Дык моладзь! Дзеці нашыя! Будзьце ж і Вы думкамі і сэрцам на Бацькаўшчыне з родным народам, і вольная Беларусь будзе!
Філарэт Родзька
24 красавіка 1953
Дванаццатцы, вытрывалым змагаром-апосталам ідэі вызваленьня Беларусі, каб помнілі тое, што
Няма нічога магутнейшага за ідэю,
Каторай час ужо насьпеў (Віктар Пого).
Вітаўт Тумаш
Нью-Ёрк, 24 красавіка 1953
Беларусь
Беларусь ты мая, Беларусь, Незагасная зорка Вэнэра, Тваім зьзяньнем блакітным гару У тваё уваскрошаньне веру.
У крывава-чырвоным вянку Вясілёчкі твае не шчарнелі. Бачу, бачу на Нёман-раку Гусі-лебедзі белыя селі.
Вырай доўга чаканы расьце, Вараньнё закрычала над лугам. А у тых белакрылых гасьцей На грудзях залатыя кальчугі.
Беларусь ты мая, Беларусь, Незагасная зорка Вэнэра, Тваім зьзяньнем блакітным гару У тваё уваскрошаньне веру.
Міхась Каеыль
Саўт-Рыеэр, 25 красавіка 1953
У нашай барацьбе за нашую самастойнасьць асноўнаю крыніцаю нашае сілы зьяўляецца народ. Усе нашыя палітычныя крокі павінны быць скіраваны на тое, каб наш народ гуртаваўся пад нацыянальнымі сьцягамі.
Тады мы ўсе цяжкасьці на шляху нашага вызваленьня хутка пераможам.
Моладзь багатая энэргіяй і энтузіязмам, яна павінна вучыцца і прапаведваць нацыянальныя ідэі сярод нашага народу. Найвышэйшага разьвіцьця, сапраўднага росту культуры мы дасягнем толькі тады, калі нашая Бацкаўшчына будзе самастойнай.
Мне вельмі прыемна бачыць беларускую моладзь згуртаваную ў такім выдатным унівэрсытэце, якЛювэнскі. Я сваю нацыянальную кар'еру распачынаў у Менску з арганізацыі гуртка беларускай моладзі Беларуская Хатка ў 1921 годзе. Сябры гэтага гуртка ў бальшыні згінулі ў турмах і лягерох, але яны пакінулі глыбокі сьлед у беларускай культуры: яны далі цэлы шэраг пісьменьнікаў паэтаў артыстаў, вучоных / палітыкаў. Я веру, што лювэнская моладзь, узбагачаная ведамі, дасьць нашаму народу значна больш. Вось дзеля гэтага я радуюся, гледзячы на лювэнскую моладзь і шчыра вітаю яе.
Яўхім Кіпель
Пасэйк, Нью-Джэрзі, 26 красавіка 1953
Ад сяброў Згуртаваньня Беларускай Моладзі ў Нью-Ёрку на разьвітаньне з собсьнікам альбому 26 красавіка 1953 г.
„Працуй, брат, працы многа..." паўтару словы старога камрата. Але, працы многа і яна на нас усюды чакае, толькі нам трэба мець ахвоту й адвагу рабіць гэтую працу мець адчыненыя вочы й розум не засьлеплены догмамі.
Нам ня варта палохацца, што нас завуць ідэалістамі, „зялёнымі”. Ідэалы й ідэалістыя адвеку сьветам варочалі. „Каб я быў больш вучоны, дык я ніколі ня змог бы кончыць гэтае дзела, не хапіла б мне веры”, сказаў адзін слаўны архітэкт, зьдзейсьніўшы свой плян.
Янка, перадай прывет „Адзінаццатцы"!
Юрка Станкееіч Алла Орса Вінцэнт Паланееіч Галіна Орса Тэкля Грудзько Васіль Мельяноеіч Юля Каханоўская Галіна Ганчарэнка Янка Ніхаёнак Біл Яноеіч Гая Дарашэеіч Мікола Заморскі
Роднай песьняй жыву на выгнаньні,
Мару ў любы свой край-Беларусь яе несьці;
А ўжо там не шкада нават зь ёю на вуснах памерці.
Нясі ў сьвет беларускую песьню й ты, наша слаўная моладзь!
Барбара Вержбаловіч
сьпявачка
Нью-Ёрк, 26 красавіка 1953
Жыее Беларусь! Жыве вялікая праца нацыянальнага адраджэньня!
Леў Акіншэеіч
Нью-Ёрк, 29 красавіка 1953
Каб праўдзіва шанаваць чужое ды любіць, як сьлед, сваё трэба перад усім гэтае сваё, сваё кроўнае, роднае добра, грунтоўна ведаць, бо вельмі часта мы: Чужое хвалім, свайго ня знаем, самі ня ведаем, што маем...
Ппаліт Няміга
Нью-Ёрк, красавік 1953
Хто ня жыў для другіх, а толькі для сябе, той ніколі ў людзкой памяці жыць ня будзе.
Андрэй Сьеіслацкі
Нью-Ёрк, красавік 1953
Дванаццатцы:
Калісьці разыйшліся нашыя шляхі:
Пайшлі мы ў сьвет, каб здабываць ў навуцы веды.
Дай Бог ізноў сустрэцца ў жыцьці, Удала асягнуўшы нашы мэты!
Галіна Ганчарэнка
Нью-Ёрк, красавік 1953
Другім будуеш камяніцы, А сам жывеш пад парканам I толькі ў сьне табе прысьніцца Уласны дом.
Сяргей Крывец
(„Сяргей Крывец" малады паэт зь Беластоку і сябра Беларускага каапэратыўнага т-ва „Будова" ў Беластоку перад 1939 г.)
Той, хто сьніць сны аб сваім уласным доме, збудаваў яго ўжо ў сваім сэрцы. Вы сваймі чынамі ўжо паказалі, што будаваньне Свайго Нацыянальнага дому зьяўляецца неад’емнай справай Вашага жыцьця. Дай жа Божа, каб давяпося Вам давесьці гэтую Сьвятую слраву да пераможнага канца і засесьці ў Сваім Уласным доме вызваленай і незалежнай Бацькаўшчыне нашай за бяседным сталом.
Часлаў Ханяўка
Чужына, красавік 1953
Маладосьць непаўторны дар Провіду. Аддайце гэты дар Бацькаўшчыне.
Язэп Менскі
3 травеня 1953
Асабіста амаль нікога ня ведаю. Аднак чуў толькі добрае, толькі дадатнае. Жадаю, каб заўсёды было чутно толькі станоўчае аб славутай Дванаццатцы.
Уладзімер Сядура
Нью-Ёрк, 3 травеня 1953
Шчасьлівы той, хто, перамогшы штодзённыя цяжкасьці й злыбяду, аддае ўсе свае здольнасьці й сілы на будову незалежнасьці й дабрабыту свае нацыі, бо няма большага задаваленьня за тое, што прыносіць сьведамасьць выкананага абавязку перад народам і бацькаўшчынай.
Кастусь Акула
Таронта, 8 травеня 1953
Можа гэта й праўда? Калі пра нас не гавораць нас няма. Калі намі як нацыяй пагарджаюць мы ёсьць, але мёртвыя. Калі нас любяць мы ўжо на першай ступені нацыянальнага разьвіцьця. Любоўю сваёй суседзі хочуць нас прыспаць. Прыймаючы ж іхную любоў мы хочам іх прыспаць, каб распраставаць свае косьці. Калі нас ненавідзяць гэта значыць мы ўзьняліся на тую ступень нашага разьвіцьця, калі з намі трэба лічыцца, але ўсё яшчэ мы ня здольныя да самастойнага жыцьця.
Калі ж нас шануюць мы на найвышэйшай ступені нацыянальнага жыцьця, здольныя сабой кіраваць. А палітычная наша незалежнасьць тады гэта толькі пытаньне часу.
Алесь Грыцук
Таронта, 19 травеня 1953
„Ты ня жыў калі жыў толькі для сябе; ты не памёр, калі загінуў за Бацькаўшчыну. ” (3 запавету юнака СБМ)
Г Барановіч
Таронта, 10 травеня 1953
„Памятай, што гонар і слава Бацькаўшчыны даражэй за жыцьцё адзінкі і той, хто загінуў за Бацькаўшчыну той вечна жыве ў Народзе.” (3 запавету юнака СБМ)
Міхась Раеўскі
Таронта, 10 травеня 1953
Усё на сьвеце памалу мінае: Агні гаснуць, Вада пераплывае, Мінае радасьць марная, хвілёвая, Мінае жыцьця дарога цярнёвая,
Мінае шчасьце, Прыходзіць цярпеньне. А вечнымі будуць толькі ўспаміны.
Павал Чопчыц
Манрэаль, 12травеня 1953
Сваім братом
Надыдзе час, нянавісьць зьнікне 3 прастораў сяньняшняй зямлі.
I Беларусь дыхне свабодна На ўлоньні новае сям'і.
Дык помні ж, сябра: будзь сабою Ня дай забраць душу ў палон!
Будзь сынам ты свайго народу Аж да апошніх сваіх дзён.
Бо ведай, брат, хто адракаўся Ад Маці роднае зямлі, Чужою шкурай прыкрываўся, — Той быў няшчасны на зямлі. Каб з чыстаю душой памерці, I вочы лёгка мне закрыць, — Для Беларусі аж да сьмерці Я буду працаваць і жыць.
Пётр Конюх
Лювэн, 31 сакавіка 1954
Маладым! (Словы з нотамі)
He бядуй, што сонца нізка, што прыходзіць нудны дзень, не бядуй, што восень блізка і зямлю ахутаў цень, не бядуй, што сьнег халодны скрые землю ад вачэй, не загіне край твой родны у тэй цемені начэй.
Алесь Карповіч
Лювэн, 3 красавіка 1954 Подпіс пад малюнкам беларускага краявіду:
Шматком зямлі нашай радзімай Напомню моладзі часіны
Сярод сваіх праведзеныя бястурботна, Прайшоўшыя...
Дзімітры Чайкоўскі
Мюнхэн, 23 верасьня 1955
Apres huit annes de collaboration intime et intense, je ne puis adresser a la jeunesse bielorussienne exilee, qu’un seul voeux: Restez jusqu’au bout, telle que tu es: telle que les pages de ce livre te depeigne et telle que je t’ai connue a travers tes representants a Louvain. Ce sera la meilleure garantie d’un avenir libre et hereux pour la patrie que vous representez. Vive la Bielorussie!
D. Robert van Cauwelaert de Wyels
Munich, 21 juin 1956
У перакладзе:
Пасьля васьмі гадоў блізкага й інтэнсыўнага супрацоўніцтва, толькі аднаго магу пажадаць беларускай моладзі на выгнаньні: заставацца да канца такой, якой ты ёсыдь якой цябе адлюстроўваюць старонкі гэтай кнігі й якой цябе знаў праз тваіх прадстаўнікоў у Лювэне. Гэта будзе найлепшай гарантыяй свабоднай і шчасьлівай будучыні для бацькаўшчыны, якую вы прадстаўляеце. Жыве Беларусь!
а. Робэрт ван Каўэлярт дэ Ўільс
Мюнхэн, 21 чэрвеня 1956
Аўтары Запаветаў
Заўвага: Характарыстыкі дадзеныя на час упісваньня ў альбом.
Абрамчык Мікола палітычны лідэр, Старшыня Рады БНР.
Адамовіч Антон настаўнік, літаратар.
Акіншэвіч Леў гісторык.
Акула Кастусь журналіст, грамадзкі дзеяч.
Арсеньнева Натальля паэтка, настаўніца.
Барановіч Г. сябра.
Будзька Адварды старэйшы грамадзкі дзеяч.
Будзька Часлаў гісторык.
Бута Аляксандар скаўцкі лідэр, выдавец.
ван Каўэлярт дэ Ўільс Робэрт сьвятар, культурны дзеяч.
Вержбаловіч Барбара сьпявачка, актрыса.
Вініцкі Алесь грамадзкі дзеяч, настаўнік.
Войтэнка Віктар доктар мэдыцыны, рэлігійны дзеяч.
Вярба Мікола паэт, культурны дзяеяч.
Ганчарэнка Галіна сяброўка.
Гарошка Леў сьвятар, выдавец.
Гарошка Мікола грамадзкі дзеяч.
Грабінскі Браніслаў доктар мэдыцыны, грамадзкі дзеяч.
Груцько Тэкля сяброўка.
Грыцук Алесь журналіст, грамадзкі дзеяч.
Дарашэвіч Гая сяброўка.
Дзямідаў Мікола грамадзкі дзеяч.
Жук-Грышкевіч Вінцэнт грамадзкі й культурны дзеяч.
Жукоўская Валянтына скаўцкі лідэр, настаўніца.
Жукоўская Раіса скаўцкі лідэр, студэнтка.
Заморскі Мікола сябра.
Золак Янка паэт.
Ільляшэвіч Хведар паэт, настаўнік.
Кавыль Міхась паэт.
Карповіч Алесь кампазытар.
Каханоўская Юля сяброўка.
Каханоўскі Аўген настаўнік, палітычны дзеяч.
Кіпель Вітаўт сябра, скаўцкі лідэр.
Кіпель Яўхім палітычны й культурны дзеяч.
Конюх Пётр сьпявак.
Коўш Сьвятаслаў грамадзкі дзеяч.
Крушына Рыгор паэт.
Крывічанін Лявон (псэўдонім Лявона Савёнка) пісьменьнік.
Куліковіч Мікола кампазытар, культурны дзеяч.
Кушаль Францішаквайсковы й грамадзкі дзеяч.
Ліманоўскі Янка пісьменьнік.
Манькоўскі Пётра скаўцкі лідэр, грамадзкі дзеяч.
Махноўскі А. палітычны дзеяч.
Мельяновіч Васіль сябра.
Менскі Язэп (псэўдонім Ізыдара Гуткоўскага, брата паэта Язэпа Пушчы) журналіст, літаратар.
Міцкевіч Міхась настаўнік.
Ніхаёнак Янка сябра, грамадзкі дзеяч.
Няміга Гіпалітпсэўдонім Паланевіча Г. (гл.)
Орса Алла сяброўка.
Орса Аляксандар настаўнік, кулыурны дзеяч.
Орса Галіна сяброўка.
Паланевіч Вінцэнт сябра.
Паланевіч Гіпаліт настаўнік, журналіст.
Пануцэвіч Вацлаў скаўцкі лідэр, культурны дзеяч, выдавец.
Панькоў Мікола журналіст.
Равенскі Мікола кампазытар.
Рагажэцкі Мячыслаў настаўнік.
Рагуля Барыс грамадзкі й палітычны дзеяч.
Рагуля Васіль палітычны дзеяч.
Рагуля Міхась грамадзкі дзеяч, журналіст.
Раеўскі Міхась сябра.
Раса Ніна (жонка Міколы Абрамчыка) літаратар.
Родзька Філарэт грамадзкі дзеяч, настаўнік.
Рыдлеўскі Лявон грамадзкі дзеяч.
Рытар Іна настаўніца, пісьменьніца.
Сіповіч Часлаў сьвятар, грамадзкі й культурны дзеяч.
Скабей Мікола грамадзкі дзеяч.
Слосканс Балеслаў біскуп, рэлігійны дзеяч.
Станкевіч Станіслаў настаўнік, грамадзкі й культурны дзеяч, Станкевіч Юрка сябра.
Станкевіч Янка культурны дзеяч, мовавед, гісторык.
Сурвіла Янка культурны дзеяч, студэнт.
Сьвіслацкі Андрэй псэўдонім Паланевіча Г. (гл.)
Сяднёў Масей паэт, настаўнік.
Сядура Ўладзімер пісьменьнік.
Тарасевіч Уладзімер сьвятар.
Тулейка Міхась грамадзкі дзеяч, настаўнік.
Тумаш Вітаўт доктар мэдыцыны, культурны дзеяч.
Урбановіч Міхал сьвятар.
Ханяўка Часлаў грамадзкі дзеяч.
Чайкоўскі Дзімітры — мастак.
Чопчыц Павал культурны дзеяч.
Шурак Лявон сябра, скаўцкі лідэр.
Шыманец Івонка -сяброўка, вучаніца.
Шыманец Уладзімер грамадзкі дзеяч.
Юхнавец Янка паэт.
Яновіч Біл сябра.
Япіскап Васіль (Тамашчык) рэлігійны дзеяч.
Вератні
або „арганізацыйныя рамкі” Дванаццаткі (поўны тэкст)
ДВАНАЦЦАТКА
Верацень 1. Пэрсанальны склад Дванаццаткі, аб чым ужо гаворыць ейны назоў, складаецца з дванаццаці сяброў. Пэрсанальны склад яе наступны: 1. Бута Алесь 2. Вострыкаў Міхась 3. Дзехцяр Піліп 4. Дзімітрук Павал 5. Жучка Янка 6. Запруднік Янка 7. Карась Леанід 8. Марговіч Алесь 9. Урбан Павал
10. Цьвірка Уладзімер
11. Швайчук Леанід
12. Шчэцька Васіль
Верацень 2. Мэты. Мэтамі Дванаццаткі зьяўляюцца: пашырэньне й паглыбленьне незалежніцкае ідэялёгіі між суродзічаў на эміграцыі, эвэнтуальна на Бацькаўшчыне, а асабліва — між моладзі; скіроўваньне сілаў моладзі на творчы шлях, карысны для нацыянальнае справы; выяўленьне арганізацыйных здольнасьцяў і ініцыятывы паасобных адзінак да працы ў арганізацыях; недапушчаньне паасобных сяброў ці арганізацыяў моладзі да крокаў, якія пасярэдня ці беспасярэдня могуць шкодзіць нацыянальнай справе ці загрожваць чысьціні незалежніцкае ідэялёгіі; падрыхтоўка моладзі да гатовасьці збройнага змаганьня за Незалежнасьць у сваіх нацыянальных фармацыях, як і да працы ў вольнай Бацькаўшчыне; бесьперапынная праца над сабой.
Верацень 3. Шляхі да дасягненьня мэтаў. Мэты, якія мы паставілі перад сабою, маюць быць дасягнутыя наступнымі шляхамі:
Склад 1. Дзеля таго, што Дванаццатка выявіла сябе авангардам моладзі на эміграцыі, сябры яе сьведамыя тых абавязкаў, якія, як вынік, кладуцца на яе быць прыкладам самаахвярнасьці й адданасьці нацыянальнай справе, быць першымі ўсюды, дзе патрабуюць гэтага інтарэсы Народу.
Склад 2. Бяручы пад увагу абставіны, у якіх мусіць весьціся праца, Дванаццатка лічыць, што найлепшым шляхам да асягненьня патрэбных вынікаў зьяўляецца выдавецкая праца. Дзеля гэтага на гэтую галіну павінна быць зьвернута асаблівая ўвага. Акрамя часапісу беларускае моладзі „Наперад!”, які павінен быць аўтарытэтным голасам і правадніком усяе нашае моладзі на эміграцыі, Дванаццатка павінна у як найкарацейшым часе пашырыць выдавецтва й паставіць яго так, каб яно было дапаможнікам у выкананьні заданьняў, якія яна перад сабой паставіла.
Склад 3. Дапамагаць пры патрэбе незалежніцкім арганізацыям усімі сродкамі, якімі дыспануе Дванаццатка маральнымі й матарыяльнымі.
Верацень 4. Арганізацыйная структура.
Склад 1. Усе сябры Дванаццаткі маюць пастанаўляючы голас ува ўсіх справах, якія тычацца яе ці працы, якую яна мае выконваць.
Склад 2. Толькі поўны склад ці у больш сьпешных выпадках тры чверці поўнага складу яе маюць права прыймаць ці зьмяняць пастановы, плян ці кірунак працы й г. д.
Склад 3. Дзеля асягненьня лепшых лосьпехаў у працы, Дванаццатка выбірае спасярод сябе г. зв. „Трыё” самакіраўніцтва з трох асобаў. Пры выбіраньні яна павінна кіравацца наступным:
а) Кампэтэнцыя дадзенага кандыдата ўва ўсіх справах, якія могуць мець уплыў на працу Дванаццаткі.
б) Довады ягонае ініцыятывы й арганізацыйных здольнасьцяў (папярэдняя праца ў Дванаццатцы).
в) Перакананьне большасьці сяброў, што нічога не адцягне яго (напр.
справы пэрсанальныя) ад тае працы, якая на яго накладваецца (довады з практыкі і меркаваньні сяброў).
г) Добрая воля й згода кандыдата.
д) Давер з боку большасьці сяброў Дванаццаткі.
Трыё мае наступныя абавязкі:
а) Разьмеркаваньне працы між сябрамі.
б) Дагляд за выконваньнем пастановаў, прынятых Дванаццаткай і справазданьне перад ёю.
в) Падрыхтоўваньне праектаў пляну працы да зацьверджаньня Дванаццаткай.
г) Выяўленьне як найболылай ініцыятывы ў вышукваньні сродкаў і найлепшых шляхоў да асягненьня пастаўленых мэтаў.
д) Утрыманьне сяброўскай дысцыпліны.
Узамен за гэта Трыё мае права й абавязак дзеяць ад імя Дванаццаткі ў надзвычайных выпадках ува ўсіх справах, якія тычацца яе, без папярэдняга паразуменьня зь ёю. За вынікі Трыё нясе адказнасьць перад Дванаццаткай. Падчас агульнае зборкі кожны сябра Трыё мае гэткія ж самыя правы (ня большыя), як і іншыя сябры Дванаццаткі. Аднак у поўным складзе яно мае на адзін голас больш. Прыклад: у выпадку галасаваньня пры падзеле галасоў напалавіну выйграе той бок, дзе знаходзіцца поўны склад Трыё.
Трыё выбіраецца на акрэсьлены час. Пасьля трох месяцаў яно можа быць часткова або поўнасьцяй зьменена.
Склад 4. У выпадку галасаваньня прапанова прыймаецца простай большасьцяй галасоў.
Верацень 5. Абавязкі сяброў. /<ожны сябра Дванаццаткі забавязваецца выконваць тую працу ці заданьні, якія накладае на яго большасьць, хоць гэта можа ня зыходзіцца зь ягонымі пэрсанальнымі паглядамі, перакананьнямі ці інтарэсамі. ён павінен разумець, што гэта робіцца для дабра агулу.
Верацень 6. Матарыяльная база. Матарыяльная база Дванаццаткі апіраецца на дабравольным тыднёвым ападаткаваньні сяброў, вышыня якога, паводле патрэбы, можа зьмяняцца, залежна ад пастановы на агульнай зборцы. Акрамя гэтага, Дванаццатка мусіць праводзіць адпаведныя акцыі сярод грамадзтва ўва ўсіх краінах, каб гэткім чынам забясьпечыць базу для правядзеньня сваіх плянаў у жыцьцё. Сюды адносяцца аднаразовыя складкі сымпатыкаў нашае працы.
Верацень 7. Станоеішча Дванаццаткі сярод эміграцыі. Адным з заданьняў Дванаццаткі зьяўляецца каардынаваньне сілаў моладзі ды скіроўваньне іх на шлях, карысны для нацыянальнае справы. Таму лічым шкодным паглыбленьне разыходжаньняў, якія паўсталі сярод старэйшага грамадзтва на эміграцыі, і галоўнае пераношваньне іх на грунт моладзі.
Палітычнае становішча Дванаццаткі ўжо дагэтуль выявілася ясна: поўная падтрымка Рады і Ўраду БНР на чале з Прэзыдэнтам, як адзінага носьбіта сувэрэнных правоў Беларускага Народу. Дванаццатка ў сваёй працы і змаганьні павінна галоўную ўвагу зварочваць на вонкавых ворагаў, бо гэта якраз зьяўляецца справай моладзі. Дзеля гэтага ўся моладзь павінна быць цяпер падрыхтаваная да актыўнага змаганьня зь імі. У сваёй працы Дванаццатка выбірае пазытыўны (творчы) бок, гэтаксама і ў змаганьні з ворагамі, бо лічыць гэта адзіным правільным шляхам для моладзі.
Верацень 8. Прыналежнасьць і выхад з Дванаццаткі.
Склад 1. Дванаццатка застаецца нязьменнай яна ня прыймае новых сяброў у сваё кола.
Склад 2. Выхад з Дванаццаткі можа наступіць:
а) на собскае жаданьне сябры;
б) па пастанове болывасьці сяброў.
Выпадак „б” можа наступіць, калі сябра
1) не падпарадкоўваецца сяброўскай дысцыпліне
2) сваімі паводзінамі пляміць імя Дванаццаткі
3) робіцца бескарысным з грамадзкага гледзішча, становячыся гэткім чынам непатрэбным балястам.
Заўвага: У выпадку адыходу аднаго ці болыл сяброў, Дванаццатка сваіх радоў не папаўняе, захоўваючы аднак свой традыцыйны назоў.
Склад 3. Сябром Дванаццаткі забараняецца належаць да іншых арганізацыяў бязь ведама й дазволу большасьці сяброў.
Верацень 9. Самадапамога. 3 узгляду на тое, што Дванаццатка знаходзіцца ў цяперашні час у такіх умовах, што ў кожную хвіліну наражаная на сьмерць ці калецтва, усе сябры яе забавязваюцца ў апошнім выпадку поўнасьцяй забясьпечыць матарыяльна пацярпеўшага сябру. Пацярпеўшы можа быць пэўным, што, незалежна ад абставінаў, ён будзе мець тое, што й рэшта сяброў Дванаццатка забавязваецца дзяліць запрацаваныя грошы так, каб сябра, няздольны да працы, атрымоўваў нароўні зь іншымі. У ўсялякіх іншых выпадках кожны сябра гэтаксама можа разьлічваць на поўную падтрымку й дапамогу сяброў.
Верацень 10. Існаваньне Дванаццаткі. Дванаццатка не вызначае тэрміну свайго існаваньня. Разьвязаньне можа наступіць:
а) за згодай большасьці сяброў;
б) калі б нацыянальная справа гэтага патрабавала;
в) у выніку поўнага расьсеяньня сяброў з загубленьнем лучнасьці зь незалежных ад сяброў прычынаў.
У выпадку разьезду сяброў за згодай цэласьці, Дванаццатка захоўваецца надалей. Ініцыятыву ў працы пераймае наймацнейшая група, дзеючы ад імя і захоўваючы назоў Дванаццаткі.
Верацень 11. Традыцыйнае сьвята. Традыцыйным сьвятам Дванаццаткі зьяўляецца дзень угодкаў ейнага заснаваньня 8 студзеня кожнага году. Сьвяткаваньне гэтага дня мусіць адбывацца ў меру магчымасьці ў поўным складзе сяброў.
Верацень 12. Арганізацыйныя рамкі.
Склад 1. Дванаццатка мае поўнае права рабіць у выпадку патрэбы пэўныя зьмены ці дапаўненьні ў зьмесьце арганізацыйных рамак.
Склад 2. Вышэй пададзеныя арганізацыйныя рамкі робяцца ў трох экзэмплярах, кожны зь якіх зьяўляецца арыгіналам.
Склад 3. За цэласьць і бясьпечнае перахаваньне іх адказвае Трыё.
Склад 4. Арганізацыйныя рамкі маюць трымацца ўсімі сябрамі ў поўным сакрэце. Публікаваньне й рабленьне копіяў зь іх забараняецца.
Прыйшоўшы да выснаву што:
- дзеля максымальнага выкарыстаньня патэнцыялу матарыяльнага й інтэлектуальнага;
- дзеля справядлівага разьмеркаваньня сілаў і правільнага разьдзелу працы;
- дзеля ўнікненьня праблемаў у грамадзкай працы;
- дзеля ўтрыманьня сяброўскае дысцыпліны;
- дзеля неабходнага акрэсьленьня правоў і абавязкаў паасобных сяброў;
- дзеля недапушчэньня непаразуменьняў ці разыходжаньняў між імі, — мы, Дванаццатка, сьцьвярджаем, што пасьля грунтоўнага прадыскутаваньня вышэйпададзеных арганізацыйных рамак, ня маем ніякіх засьцярогаў, і, у імя сьвятога ідэалуНезалежнасьці Бацькаўшчыны -у поўнай сьведамасьці бярэм на сябе вышэйпералічаныя абавязкі й забавязваемся сумленна іх выконваць, заўсёды ставячы дабро грамадзтва вышэй за сваё асабістае.
Хай дапаможа нам Бог.
Ангельшчына, Сакавік 1949 г.
Подпісы:
1. Бута Алесь
2. Вострыкаў Міхась
3. Дзехцяр Піліп
4. Дзімітрук Павал
5. Жучка Янка
6. Запруднік Янка
7. Карась Леанід
8. Марговіч Алесь
9. Урбан Павал
10. Цьвірка Уладзімер
11. Швайчук Леанід
12. Шчэцька Васіль
Скаўцкая хроніка з часапісу „Наперад!”
У 6-м нумары „Напераду” (1 сакавіка 1948) было пададзена: „Пачынаючы з гэтага нумару, адкрываем у нашым часапісе сталы скаўцкі куток, які будзе даваць весткі аб скаўцкай працы ў Нямеччыне, і, верым, хутка тут у Ангельшчыне”.
Ніжэй падаюцца некаторыя выпіскі з тае хронікі. Яны паказваюць на працяглае зацікаўленьне сяброў Дванаццатакі беларускім скаўцкім жыцьцём. Хроніка дае ўяўленьне пра характар і маштаб дзейнасьці беларускіх скаўтаў у Нямеччыне першымі паваеннымі гадамі, сьведчыць пра добрую падрыхтаванасьць скаўцкае моладзі да ўдзелу ў міжнацыянальных сустрэчах, спаборніцтвах. Удзел гэты спрыяў вырабленьню разуменьня патрэбы беларускага прадстаўніцтва на міжнародных форумах, а добрыя вынікі ў спаборніцтвах давалі ўпэўненасьць у сабе й ахвоту да міжнародных кантактаў. У далейшым жыцьці й дзейнасьці былых скаўтаў гэтыя кантакты працягваліся, але ўжо на культурным і палітычным полі.
Новая скаўцкая дружына
(СІС /Скаўцкая Інфармацыйная Служба/) 23-га сакавіка г. г. /1948/ адбылося заснаваньне новай скаўцкай дружыны ў лягеры Зэедорф каля Брэмэну (Ангельская зона). Кандыдаты на скаўтаў ужо ад даўжэйшага часу вялі інтэнсыўную падрыхтоўку, сваімі сіламі наладзілі скаўцкую сьвятліцу ў лягеры (украінскім) і яе ўпрыгожылі, зарганізавалі невялічкую біліятэчку.
Паштоўкі з нагоды 30-х угодкаў Акту 25-га Сакавіка
(СІС) Галоўная кватэра ЗБСЧ /Згуртаваньне Беларускіх Скаўтаў на Чужыне/ выдала адмысловую паштоўку з нагоды 30-х угодкаў абвешчаньня Акту 25-га Сакавіка, якая прадстаўляе сымбалічнае разарваньне путаў няволі нашым Народам 25 сакавіка 1918 году.
Новы скаўцкі падручнік
(СІС) Выйшаў з друку падручнік для скаўтаў „Скаўцкі спадарожнік”, пераклад з ангельскага, бач. 80, із шматлікімі рысункамі ў тэксьце. Выданьне літаграфічнае Галоўнае Кватэры.
Прысяга скаўтаў 6-га Сьцягу
25-га сакавіка г. г. адбылося ўрачыстае злажэньне прысягі й уручэньне сьцягу скаўтам 6-га Сьцягу ў Віндзішбэргердорфе.
„Цяпер мы таксама, як старэйшыя скаўты, будзем працаваць, як зможам, не шкадуючы сілаў, бо ведаем, што працуем ня толькі на сваю карысьць, але й для нашага Народу й Бацькаўшчыны”, пішуць скаўты свайму былому кіраўніку /Янку Запрудніку/.
Скаўцкая праца ў Міхэльсдорфе
Праца кіпіць. За кароткі час адбылося некалькі гульняў, канцэртаў, сяброўскіх вечароў. Скаўты 1-га хлапцоўскага і 2-га дзявочага сьцягоў рыхтуюцца да міжнародных спаборніцтваў, якія адбудуцца 25 красавіка /1948 г./ ў Рэгенсбурузе.
Жадаем, каб нашыя сябры й сяброўкі і на гэты раз выйшлі пераможцамі. 18.4. адбылося змаганьне за дыплём скаўцкае футбольнае дружыны „Маланка” з дружынай нямецкай. Змаганьне скончылася вынікам 0:6 у карысьць „Маланкі”. Вітаем!
18.4. адбылося ўрачыстае адкрыцьцё летняга спартовага сэзону пад кіраўніцтвам спортмайстры сп. Янкі Мухі. Былі наладжаныя спартовыя змаганьні з узнагародамі.
Сустрэча Галоўнага Скаўта ў Гамбургу
У канцы сакавіка 1948 г. адбылася сустрэча Галоўнага Скаўта лёрда Роўэлена са скаўтамі розных нацыянальнасьцяў. У сустрэчы брала ўдзел таксама і беларуская група скаўтаў. Тут зьмяшчаем урывак зь ліста ўдзельніка:
„На гэтым зьлёце меліся быць усе нацыянальнасьці ДП, ангельцы, амэрыканцы, французы, нарвэгі. Аднак зь невядомых прычынаў ня было літоўцаў, расейцаў і палякоў. Кожная нацыянальная група мела падрыхтаваны для лёрда падарунак. Украінцы падаравалі вылітага з мэталю сьв. Юр’я на кані; латышы драўляную місачку ў выглядзе папяльнічкі, пасярэдзіне якой стаяў кубачак зь дзьвюмя кветкамі; ангельцы каробачку на цыгаркі. Мы падрыхтавалі альбом, вокладкі якога былі вылажаныя каляровай саломкай: на чорным фоне прыгожы беларускі арнамэнт, а пасярэдзіне вялікая скаўцкая лялейка. Альбом быў выкананы вельмі мастацка спадаром Сільвановічам /Міколам/, кіраўніком слаўнае беларускае майстроўні „Раніца”. Альбом быў запоўнены фатаграфіямі з нашага скаўцкага жыцьця на чужыне, пачынаючы аж ад Рэгенсбургу: фатаграфіі ўсіх дыплёмаў і ўсіх сьцягоў з Амэрыканскае зоны. У вольныя хвіліны цэнтрам увагі былі беларусы кожны вечар зборкі былі ля нашага шатра.
На разьвітальным вогнішчы, калі мы засьпявалі вясёлую „Бабу Еўку”, дык усе іншыя, а асабліва ангельскія й амэрыканскія скаўты, дружна падхоплівалі „го-го-го!”. На заканчэньне вогнішча ангельцы й амэрыканцы прапяялі беларусам „Ўайтрутэнія, гуд найт!” /’’Беларусь, дабранач!”/
№8, красавік 1948
Міжнацыянальнае спаборніцтва ў Рэгенсбурзе
25.4.1948 г., у дзеньсьв. Юр’я, патрона скаўтаў, скаўты й скаўткі 1-га й 2-га сьцягоў зь Міхэльсдорфу і 6-га зь Віндзішбэргердорфу бралі ўдзел у скаўцкіх спаборніцтвах, наладжаных акруговай асацыяцыяй у Рэгенсбурзе. Спаміж 7-мі нацыянальнасьцяў, што бралі ўдзел у гэтых спаборніцтвах, нашыя скаўты ўзялі найбольшую колькасьць дыплёмаў (5 дыплёмаў: 4 Міхэльсдорф, 1 Віндзішбэргердорф). Здабытыя дыплёмы найлепш сьведчаць аб пад-
рыхтоўцы нашых скаўтаў. Колькасьць дыплёмаў у гэтых сьцягох павялічваецца з кожным новым спаборніцтвам.
На сьвяце была наладжана нашымі скаўтамі скаўцкая крамка, дзе можна было купіць розныя рэчы. Крамка прынясла шмат прыемнасьці іншым удзельнікам сьвята, а таксама ладны прыбытак у касы гэтых сьцягоў.
Нашы скаўты яшчэ раз паказалі, як трэба працаваць і годна рэпрэзэнтаваць наш народ.
Віндзішбэргердорф
Сьцяг працуе. Першым прыгожым крокам пасьля злажэньня прысягі гэта здабыцьцё 25.4.48 на міжнацыянальных спаборніцтвах у Рэгенсбурзе дыплёму за першае месца ў пабудове шатра. Урачыстае сьвяткаваньне 9.5.48 дня Сьв. Юр’я ў сваім лягеры й удалы скаўцкі канцэрт з багатай праграмай сьведчаць аб тым, што й далей праца кіпіць. Новы кіраўнік Сьцягу сябра Белямук і апякун Сьцягу настаўнік сп. Асіпчык/Аляксандар/, якія аддана працуюць на скаўцкай ніве, сёньня ўжо могуць бачыць вынікі свае працы.
Штандар „Швабія” (франц. зона Нямеччыны)
Заступнікам штандаровага й арганізацыйным рэфэрэнтам штандару „Швабія” назначаны студэнт мэдыцыны сябра Кіпель /Вітаўт/. Скаўцкая справа ў фр. зоне знаходзіцца яшчэ ў пачатковай стадыі. Шмат працы патрабуе яна ад новага рэфэрэнта, аднак мы ўпэўнены, што гэта не спалохае яго, як не спалохала патрэба ахярнае працы на працягу трох гадоў у амэрыканскай зоне Нямеччыны.
№9, травень 1948
Скаўцкі паход церазь Нямеччыну
28.6.48 група скаўтаў пад кіраўніцтвам с. Кіпеля В. выйшла ў скаўцкі паход церазь Нямеччыну (адлегласьць Кам — Бэрхтэсгадэн каля 450 км.). Па дарозе далучыліся да іх скаўты з Остэргофэну.
Летні лягер
У Марыенталі, як і летась, наладжаны летнія лягеры для ДП-моладзі хлапецкі й дзявочы. Ад беларусаў 6 асобаў зь Міхэльсдорфу й 6 з Остэргофэну маюць прайсьці двухтыднёвы курс кіраўнікоў у гэтых лягерох.
Курсы скаўтмайстраў
У Касэлі адбываецца інтэрнацыянальны курс скаўтмайстраў. Ад беларускіх скаўтаў чатыры асобы наведваюць гэты курс.
№11, ліпень 1948
Курсы скаўтмайстраў
Сябры Тулейка /Міхась/, Арцюх /Язэп/, Кіпель /Вітаўт/, Пагуда /Хведар/ закончылі інтэрнацыянальны курс скаўтмайстраў у Касэлі. Жадаем ім далейшае плённае працы на беларускай скаўцкай ніве.
Нашы скаўты на Інтэрнацыянальным Зьлёце ў Касэлі
Ад 19.8 да 31.8.1948 адбыўся Інтэрнацыянальны Скаўцкі Зьлёт у Касэль-Вэлеродэ. На Зьлёце прыймалі ўдзел сем нацыянальнасьцяў ДП і французскія скаўты, а таксама 19 нашых скаўтаў з трох Сьцягоў: Міхэльсдорф, Віндзішбэргердорф і Остэргофэн. На працягу двух тыдняў адбыўся цэлы рад гульняў і спаборніцтваў. На другі дзень Зьлёту адбылося змаганьне ў плаваньні, дзе тры першыя месцы з чатырох магчымых здабылі нашыя скаўты: Молаш Янка, Карніловіч Сяргей, Дунец Уладзімер.
У плаваньні малодшых скаўтаў усе тры першыя месцы занялі таксама нашы скаўты: Паланевіч В., Ковэль В., Гарох А. У кухарскім змаганьні (сьпячы хлеб, яечню і заварыць какао на працягу аднае гадзіны) міхэльсдорфскія „Сокалы” справіліся за 29 хвілінаў, заняўшы другое месца. У бегу на 2 км. нашы скаўты занялі другое месца. У пераносе 4-х бульбінаў з аднаго месца на другое па адной нашы скаўты занялі другое месца.
№12, жнівень 1948
Новы скаўцкі сьцяг у Французскай зоне Аўстрыі
Сярод групы беларусаў, якая знаходзіцца ў ДП-лягеры Куфштайн у французскай зоне Аўстрыі й налічвае каля 300 асобаў, у верасьні гэтага году зарганізаваўся новы скаўцкі сьцяг. Моладзь ахвотна горнецца да скаўцкай працы і ўжо на першай зборцы было 18 скаўтаў і скаўтак. Гэтая колькасьць, напэўна, з кажнай зборкай будзе павялічвацца, покуль не ахопіць усяе беларускае моладзі лягеру. Сьцяг складаюць цяпер: 1 дружына старэйшых скаўтаў, 1 дружына юначак і 1 грамада ваўчанятаў. Арганізатарам і апякуном Сьцягу зьяўляецца сп. Гуз Міхась.
№13, верасень 1948
Новы падзел ЗБСЧ
На аснове распараджэньня ІБ /Інтэрнацыянальнае Бюро/ загадам з дня 6 кастрычніка 1948 г. Галоўная Кватэра ЗБСЧ правяла новы падзел арганізацыі. Замест дасюль існуючага аднаго штандару „Баварыя” ў амэрыканскай зоне створаныя тры штандары: „Франконія”, „Баварыя” і „Гэсія” (паводле паштовых акругаў). Такім чынам, маем цяпер 5 штандараў і самастойныя зьвязы ў Ангельшчыне й Аўстрыі.
Стварэньне 7-га Сьцягу
У сувязі з рэарганізацыяй лягероў у Міхэльсдорфе й Віндзішбэргердорфе, у лягеры Міхэльсдорф створаны 7-мы Сьцяг ЗБСЧ.
Новыя выданьні скаўцкай літаратуры
Галоўная Кватэра ЗБСЧ у канцы кастрычніка 1948 г. выдала „Сьпеўнік” з нотамі. Сьпеўнік зьмяшчае 52 песьні нацыянальныя, народныя, студэнцкія й скаўцкія. Цана сьпеўніка 3 маркі. Выданы таксама скаўцкі падручнік „Праца ў Зьвязе”, бачынак 350, і 2 першыя разьдзелы „Навукі аб Бацькаўш-
чыне” для скаўтаў. Выйшлі з друку „Беларускія народныя гульні” паводле зборніка Раманава для моладзі. Цана кніжкі 1 марка. Замаўляць у Галоўнай Кватэры ЗБСЧ.
№14, кастрычнік 1948
Трэція ўгодкі ЗБСЧ
Сёлета 15 лістапада Згуртаваньне Беларускіх Скаўтаў на Чужыне, a разам зь ім і старэйшыя суродзічы, адзначаць важную дату свайго эміграцыйнага жыцьця: 3-я ўгодкі заснаваньня першых беларускіх скаўцкіх адзінак у Нямеччыне. Тры гады назад, побач нашых іншых нацыянальных арганізацыяў паўстае й ЗБСЧ, каб згуртаваць беларускую моладзь і выхаваць яе ў вялікіх скаўцкіх і нацыянальных ідэалах, каб на міжнароднай арэне выступіць як самастойны нацыянальны рух моладзі. Найважнейшым дзейнікам у росьце арганізацыі была глыбокая ідэйнасьць, ахвярнасьць і сьведамасьць пастаўленых заданьняў у Кіраўніцтва ЗБСЧ.
У 1945 г. ў Нямеччыне мы мелі толькі лічаныя адзінкі. На сяньняшні дзень ЗБСЧ налічвае 512 сяброў і сябровак зарганізаваных у 5 штандарах у ангельскай, амэрыканскай і французскай зонах Нямеччыны. Апрача гэтага, існуюць нашыя аддзелы ў Аўстрыі й Ангельшчыне. Праз актыўную дзейнасьць нашых скаўтаў, імя й нацыянальны сьцяг нашага народу сталіся ведамыя многім тысячам моладзі заходняэўрапейскіх народаў. За тры гады йснаваньня ЗБСЧ было выдана: 6 скаўцкіх часапісаў (10 тыс. экзэмпляраў), 15 кніжачак скаўцкае літаратуры, 25 кніжачак нацыянальнае літаратуры, каляндар на 1948 г., шмат паштовак, скаўцкіх і нацыянальных значкоў. Вялікую нацыянальную працу змаглі выканаць скаўты толькі дзякуючы іхнай ідэйнасьці й ахвярнасьці.
Кіраўніцтва й моладзь павінны і ў далейшым непахісна стаяць на скаўцкім і нацыянальным шляху.
Новы зьезд ЗБСЧ будзе далейшым этапам у кірунку разьвіцьця нашае арганізацыі. Трэція ўгодкі хай будуць узмацненьнем нашага руху й наказам да яшчэ больш творчае працы.
(Паводле Ск. Інф. Службы) №15, лістапад-сьнежань 1948
Зварот
Штандаровага штандару „Баварыя” да скаўтаў і скаўтак з нагоды 30-х угодкаў абвешчаньня незалежнасьці Беларускае Народнае Рэспублікі
Беларускія скаўты і скаўткі!
У сяньняшні дзень Беларускі Народ сьвяткуе 30-я ўгодкі абвешчаньня незалежнасьці Беларускае Народнае Рэспублікі. Трыццаць гадоў назад наш народ вуснамі сваіх прадстаўнікоў абвясьціў усяму сьве-
ту аб сваім непахісным жаданьні быць вольным і самому пастанаўляць аб сваім лёсе.
Аднак няпраўда была тады сільнейшай наша Бацькаўшчына яшчэ раз мусіла скарыцца перад пераважаючымі сіламі чужакоў. Трыццаць гадоў стогне яна пад іхнім ботам. Але змаганьне прадаўжаецца і мы ўпэўненыя, што хутка пабачым зноў родныя палеткі, але ўжо вольнымі гаспадаром на іх будзе Беларускі Народ.
Скаўты й скаўткі! I мы мусім прычыніцца да гэтага. Памятайма апошнія словы вялікага Бодэн Паўля:
„Запраўдны шлях да здабыцьця шчасьця гэта рабіць іншых людзей шчасьлівымі. Пастарайцеся расстацца з гэтым сьветам у лепшых абставінах, чымся былі тыя, пры якіх вы прыйшлі на сьвет”.
Як падыходзяць да нас гэтыя словы! Запраўды якраз нашым заданьнем зьяўляецца пакінуць сьвет, уладжаны больш справядліва зрабіць шчасьлівым наш Народ, здабыць яму Волю. Нашым заданьнем ёсьць пралажыць шлях да незалежнасьці ўпорыстай працай і змаганьнем.
У гэты вялікі дзень кожны з нас павінен даць сабе слова ніколі не забывацца пра сваё вялікае заданьне.
У гэты дзень мы павінны яшчэ больш злучыць свае шэрагі, каб быць заўсёды гатовымі да чыну. Хай нашы сэрцы злучыць адно імкненьне, адна вера:
Жыве Беларусь!
Напагатове!
А. Бута Штандаровы
Стырлінг (Шатляндыя), 25.3.1948 „Наперад!" №7, 25 сакавіка 1948
XI
ЭПІЛЁГ
• Аглядаючыся назад
• Post Scriptum
Аглядаючыся назад
Вось і скончылася наша супольная васьмігадовая дарога ад нямецкага Рэгенсбургу да бэльгійскага Лювэну. Сустрэўшыся на ейным пачатку зусім незнаёмымі, мы прайшлі па ёй супольна, як дружная сям’я, замяняючы адзін аднаму страчаную радню, дбаючы адзін пра аднаго й пра супольныя каштоўнасьці, працуючы разам на грамадзкай ніве й дзелячы тое самае бачаньне будучыні. Лучыла нас у адзін гурт далёкая Бацькаўшчына, ейны сьветлы воблік і ейная нядоля. Хрыстос сказаў: дзе трох зьбяруцца ў Маё імя, там і Я зь імі. Нас дванаццацёх сабралася ў імя Беларусі, і Яна была з намі. Мы ёю дыхалі, ёю сьнілі, ёю лятуцелі. Нашымі неадлучнымі спадарожнікамі былі вобразы Роднага Краю, ягонай нятленнай прыгажосьці. Яны ахоўвалі нас на раздарожжах чужыны, паказвалі кірунак шляху, дадавалі пэўнасьці ў выбары жыцьцёвых альтэрнатываў. Мы гарэлі жаданьнем спрычыніцца да як мага большае згуртаванасьці сілаў, каб прысьпешыць час вызваленьня Радзімы й ейнага нацыянальнага адраджэньня.
Гледзячы рэтраспэктыўна, можна сказаць, што тое, да чаго мы імкнуліся й у што верылі, хоць часткава, ды збылося Беларусь абвесьціла сьвету сваю волю быць незалежнай, дэмакратычнай і нэўтральнай дзяржавай, выказала жаданьне вярнуцца да сваіх гістарычных каранёў, да свае культуры, мовы. Поўнасьцяй ужыцьцёвіць гэтае імкненьне ды замацаваць здабытую волю трывалымі законамі гэта ўжо заданьне новых пакаленьняў, у тым ліку сучасных аднагодкаў колішняй Дванаццаткі.
Дванаццатка ж застаецца ў гісторыі. Хоць мы й запісалі ў „Вератнях”, што тэрміну свайго йснаваньня не вызначаем, мы зазначылі таксама, што „разьвязаньне” можа наступіць „у выніку поўнага расьсеяньня сяброў з за-
губленьнем лучнасьці”. „Поўнае расьсеяньне”, можна сказаць, настала, хоць лучнасьць паміж тымі, што жывуць, засталася. Так ці йнакш, прыйшоў час расказаць пра сябе, зафіксаваць факты, акрапіць будучыню сьвянцонай вадою мінуўшчыны.
Памяць уплывае на сучаснасьць, яна становіць элемэнт прышласьці. Ход падзеяў мае ў сабе арганічную повязь: адно здарэньне цягне за сабой іншае, адзін факт абумоўлівае наступны. Таксама й людзі ўзаемна павязаныя ўсьведамленымі й падсьведамымі ніцямі. Зь іх сплецена канва нацыянальнага адзінства. На гэтую канву, шматколерную й багатую дызайнам, нанесла свой невялікі вузор і Дванаццатка. Яна прадэманстравала жывучасьць Нацыянальнае Iдэі, ейную дабратворную ролю ў жыцьці чалавека й грамады. Прыклад Дванаццаткі, трэба спадзявацца, можа пазытыўна паўплываць на жыцьцёвы кірунак і характар дзейнасьці сучасных моладзевых групаў ды паасобных юнакоў і юначак як на Бацькаўшчыне, гэтак і за ейнымі межамі.
Дванаццатка сваім складам і здольнасьцямі ня была нейкім сацыялягічным выняткам. Кожная група моладзі, большая або меншая, мае ў прынцыпе дадзеныя для вялікіх дасягненьняў. Асаблівасьць Дванаццаткі толькі ў тым, што хлопцы прайшлі празь беларускую патрыятычную атмасфэру й апынуліся ва ўмовах свабоды ў сваёй грамадзка-культурнай і палітычнай дзейнасьці. Разам з тым у ёй адлюстравалася разнастайнасьць сацыяльнага асяродзьдзя, зь якога выйшлі ейныя сябры, а таксама праявіліся індывідуальныя рысы характараў. Ідэйнае раздарожжа Алеся Буты, пэўная каньюнктуршчына Паўла Дзімітрука, самагубства Піліпа Дзехцяра, гібель Леаніда Карася, гераізм Цімоха Вострыкава, асабістыя якасьці іншых сяброў групы усё гэта сымбалі ўласьцівых Беларускаму Шляху складанасьці, трагізму й мамэнтаў уздыму.
Плыве рака часу. Пракаціліся гады, мінулі дзесяцігодзьдзі, скончыўся цэлы век. Тое, што некалі здавалася такім далёкім наперадзе, апынулася ззаду. Будучыня, перасёкшы мімалётную зону сучаснасьці, сталася мінуўшчынай. Месца спадзеўнага чаканьня ўсё больш і больш займаюць успаміны й развагі. Упорыста трымаецца памяць, якую ўзмацняе маральны імпэратыў, пачуцьцё абавязку перад сябрамі — тымі, каго ўжо няма, і тымі, хто йшчэ ёсьць не паддацца забыцьцю, пакінуць сьлед нашага рамантычнага ўзьлёту. Можа ён натхніць каго-небудзь з тых, хто будзе йсьці за намі, на дабрародныя справы ў імя свабоды Беларусі.
Post Scriptum
Калі пісаліся гэтыя радкі (2001 г.), прынамся пяцёх з Дванаццаткі пакінулі ўжо гэты сьвет: Леанід Карась, Алесь Марговіч, Піліп Дзехцяр, Уладзімер Цьвірка й Алесь Бута. Вечная ім памяць. Пра двух іншых — Леаніда
Швайчука й Паўла Дзімітрука — нельга сказаць, дзе яны й што зь імі парвалася сувязь. Рэшта пяцёх жывуць: у Беларусі — Цімох Вострыкаў, у Бэльгіі — Янка Жучка, у Нямеччыне — Павал Урбан, у Злучаных Штатах — Васіль Шчэцька й Янка Запруднік. Вось крыху вестак пра іх пасьля 1954 году.
Алесь Бута не падаўся ў Бэльгію вучыцца, бо ня меў поўнае сярэдняе асьветы. Ды калі б і меў, ці паехаў бы, быўшы жанатым. Хутка пасьля нашага ад’езду ён перабраўся з жонкай у Брадфард, адзін з тэкстыльных цэнтраў Англіі, дзе жыло шмат беларусаў ды славянаў наагул. Алеся цягнула да сваіх. Там ён уладзіўся на працу. Кантакту зь ім у нас ня было за выняткам толькі пасланага яму ліста пра забойства Карася. Па пэўным часе да нас дайшлі весткі, што Бута „пачырванеў", пайшоў на кантакты з саветчыкамі. Аднаго разу, недзе ў 1960-х гадох, пабачыўшы ягонае прозьвішча ў газэце „За вяртаньне на Радзіму”, я паслаў яму фатастат ягонага вершу, які ён упісаў у скаўцкі альбом у 1947 г. (гл. „Запаветы”, разьдзел X) з клятвай правесьці „жыцьцё у працы й барацьбе’’ за „вольную й незалежную Бацькаўшчыну”. Адказу ніякага не атрымаў. Брадфардзкія нацыянальна сьведамыя беларусы спынілі зь ім усякую сувязь.
Я наведаў Буту ў 1990 г., калі ўдзельнічаў у міжнародным славістычным кангрэсе ў суседнім з Брадфардам Гараўгейце. He выпадала неяк, быўшы блізка, абмінаць дом колішняга сябры-аднадумца й супрацоўніка. Патэлефанаваў. Адказала жонка, усьцешаная тым, што Алексаў сябра, прыехаўшы з Амэрыкі, хоча яго пабачыць. Ветліва запрасіла ў госьці. Наколькі яна арыентавалася ў нашых ідэйных разыходжаньнях, цяжка сказаць. Ды гэта было й не такім ужо важным у кантэксьце тых эпахальных зьменаў у камуністычным сьвеце, якія тады адбываліся.
Сустрэлі мяне на парозе хаты двое сівагаловых гаспадароў. Спатканьне прайшло ў сардэчнай атмасфэры. Гутарка вялася вакол сямейных і бытавых тэмаў. Алесь з гонарам паказаў свой агародчык, у якім было поўна статуэтак, круціўся ветрачок, журчэў фантанчык. Бута застаўся поўны жыцьцёвага запалу й энэргіі.
Ад палітычных тэмаў мы абодвы сьведама ўхіліліся, адчуваючы, відаць, дарэмнасьць варушэньня пылу мінуўшчыны. Праўда, тады яшчэ я ня ведаў усяго пра ягоную брадфардзкую прасавецкую актыўнасьць. Толькі дзесяць гадоў пазьней, быўшы ў лёнданскай Скарынінцы, я прачытаў сёе-тое з Бутавае пісаніны ў выдаваным у Брадфардзе просавецкім „Славянскнм голосе". Часапіс гэты публікаваў матарыялы ў трох мовах: расейскай, беларускай і ўкраінскай. Бута пісаў найчасьцей па-беларуску. Апісваў ён там сваё бядотнае дзяцінства. У 1975 г. апублікаваў рэпартажык пад заг. „Захапляюся родным краем” (№1). Пасьля падарожжа ў савецкую Беларусь, дзе ён апрача казённых мясьцінаў наведаў таксама сваю вёску Акунінава, ён перадаваў словы аднавяскоўцаў: „Жывём добра”.У „Славянскмм голосе” №2 за 1976 г. Бута зьмясьціў працягаўтабіяграфічнага нарысу „Бурлівая вёска” (Акуніна-
ва). У ім ён прыгадаў сваё супрацоўніцтва ў 1939 г. са слонімскай газэтай „Вольная Праца”, дзе быў надрукаваны й ягоны верш. Бута-”сацрэаліст”, ашчасьліўлены савецкай уладай, энтузіястычна пісаў: „Цяпер засіяла над намізьвязда,//Ярмонакускі паляцела”.Аў1979г. (нагадаем, што гэта быў год пачатку савецкай ваеннай інтэрвэнцыі ў Афганістане) Бута ў „Славянскнм голосе” (№2), камэнтуючы падпісаную амэрыканска-савецкую ўмову аб міжкантынэнтальных ракетах, усяроўна абвінавачваў Амэрыку-у тым, што „некаторыя амэрыканскія дзеячы” „дают мнллноны на то, что б вестн пропаганду прсгшв договора за мнр, на пропагадну войны”.
Нельга сказаць канкрэтна, што пацягнула яго ў Англіі на кантакты з савецкім рэжымам ды нават на пасыланьне сваіх дзяцей у піянерскія лягеры — настальгія, жаданьне пабачыцца з роднымі ці ягоны актывізм і ўласьцівае яму жаданьне быць у цэнтры падзеяў і ўвагі. Можа „адрыгнулася” пралетарскае паходжаньне? Адзін мой лёнданскі знаёмы акрэсьліў яго як „прыроджанага пралетара”. Ня выключана таксама, што й ангельскае асяродзьдзе, у якое ён трапіў праз жонку, магло паспрыяць аднаўленьню ягонай просавецкасьці. У кожным выпадку, за нагоду наведаць родныя мясьціны, зь якімі ён, бясспрэчна, быў моцна зьвязаны, расплачваўся ўдзелам у маскоўскай прапагандзе.
Цімох (Міхась) Вострыкаў. „Правучыўшыся /у Лювэне/ ў інстытуце фізычнай культуры 1,5 года, — напісаў Цімох у 1995 г. ў аўтабіяграфічнай даведцы, — мне надта захацелася трапіць на Бацькаўшчыну для практычнай дзейнасьці на карысьць свайго народу, бо на чужыне я не бачыў магчымасьці зрабіць нешта канкрэтнае ў гэтым кірунку. Маё жаданьне стала вядомым амэрыканскай разьведцы. I яна прапанавала перамясьціць мяне на абсяг БССР. 3 такой прапановай я пагадзіўся".
У студзені 1952 г. Вострыкаў выехаў зь Лювэну ў Нямеччыну. Там разам з трыма іншымі беларусамі прайшоў вышкаленьне й 27 верасьня таго ж году чатырох іх спусьціліся на парашутах з амэрыканскага самалёту ў Налібоцкай пушчы ля вёскі Кляцішча. Савецкая контрразьведка (ці не праз сваіх брытанскіх агентаў, якія супрацоўнічалі з амэрыканцвмі) ведала пра гэтую апэрацыю. Дэсантнікаў чакалі ў Налібоцкай пушчы. Адзін з парашутыстаў загінуў у перастрэлцы адразу ж пасьля пасадкі, а іншыя трох, у тым ліку Вострыкаў, былі хутка арыштаваныя. Цімох адседзеў у Гулагу 23 гады, прайшоў цяжкія выпрабаваньні. Ён іх вытрымаў, не заламаўся ў сваім беларускім патрыятызьме, і пасьля абвешчаньня сувэрэнітэту й незалежнасьці Беларусі пачаў актыўна працаваць на ейнае нацыянальнае адраджэньне.
Савецкая вэрсія апэрацыі з чатырма парашутыстамі была апублікаваная ў кнізе П.Барашева й В.Кітаіна „Квадрат Б-52” ( Нзд. ЦК ВЛКСМ „Молодая гвардмя, 1957; друкавалася таксама як сэрыя артыкулаў у газэце „Комсомольская правда”). Прозьвішчы Вострыкава й ягоных супольнікаў згадваюцца ў выдадзенай у Маскве кнізе „Пойман с полнчным’’ ды ейным анг-
ламоўным варыянце „Caught in the act. Facts about US espionage and subversion against the USSR” (1960). Пра ix жа пісаў беларускі савецкі аўтар В. Раманоўскі ў кнізе „Саўдзельнікі ў злачынствах” (1964).
Неадказаным аднак стаіць пытаньне: дзеля якіх прычынаў Цімох Вострыкаў наважыўся рызыкаваць жыцьцём, каб вярнуцца на Бацькаўшчыну? Прычынаў трэба шукаць у ягонай біяграфіі й ягонай натуры. Вось што ён уласнаручна напісаў пра свае раньнія гады й далейшае жыцьцё:
Я, Вострыкаў Цімох, сын Якіма, нарадзіўся ў 1922 г. 22 VIII у вёсцы Баршчоўка Церахоўскага раёну Гэмельскай вобласьці Рэспублікі Беларусь. Мы, як я памятаю, жылі заможна, хоць пасьля пажару I запісалі нас сераднякамі. А гарэлі мы надта часта. Адзін раз падпалілі нас камунякі, па-зладзейску, шукаючы ноччу цётчынага парсюка. Думалі, што цётка хавае яго ад раскулачваньня ў свае сястры мае маці.
Тата мой быў вялікі масьцер на ўсе рукі й дбайны гаспадар, (...) быў надта аўтарытэтнай асобай у вёсцы. У нашу хату, бывала, сабіралася кожны дзень шмат мужыкоў на вечарыну. Некаторыя нават засыналі седзячы. Гэта былі амаль што ўсе сяляне-аднаасобнікі, што не жадалі ісьці ў калгас. Адзін зь іх (Чундрак) часта паўтараў: „Праўда не за гарамі. Яна ўжо за плятнямі”, гэта значыцца, за гародамі. Нашы ж асабістыя антыкалгасныя адносіны ўзмацняліся яшчэ і тым лямантам з калгаснага двара, які даносіўся да нас кожную раніцу. А там лямантавалі: „Мой хамут замянілі, падцяжку абрэзалі, вожкі ўкралі’’ I г. д. і т. п. I такі гармідар цягнуўся доўга. Бывала, мы аднаасобнікі, ужо добра накасіўшыся, з расічкай едзем дахаты, а калгасьнічкі толькі-толькі выязджаюць з двара. А сонца паліць, мухі-авадні коней грызуць. Якая ўжо тады праца ў полі? Адны пакуты, асабліва для коней. Мы, калі выязджаем у сьпякоту, то націраем коней зёлкамі ад мух-аваднёў. Калгасьнік жа пра гэта ня дябае: конь жа чужак, а клопату шмат.
Татава душэўнасьць прымусіла яго купіць пілу I сякеру для суседзяў каб потым іх не вайстрыць, бо адмовіць для іх у яго не было сілы. Гэта апошняе, хіба што, не пазваляла яму адмовіць і ў начлезе для прахожых. Асабліва падчас вайны. Часта па некалькі чалавек начавала: суседзі, бывала, да нас накіроўвалі іх.
Да нас, дзяцей, mama адносіўся лагодна. Неяк, закашляўшыся ад курыва, ён сказаў: „Не дай Бог, дзеткі, не курыце!” I мы ўсе трое ніколі не курылі. Падхалімаў і камунякаў mama не любіў. Таму мне, 14-гадоваму сказаў: „Гэта ўлада, сынок, ад беса!" Гэтыя словы я і сёньня добра памятаю. I вось, калі ў сёмым класе настаўнік матэматыкі Гоышчанка ўгаварыў мяне паступіць у камсамол, я быў непрыступным. Таму ні ў піянерах, ні ў камсамоле, ні, тым больш, у партыі камуністых я ніколі не быў. Камунякі, вядома, хацелі такім чынам, пры дапамозе сына, г. зн. мяне, загнаць тату ў калгас. He вышла! (...)
Маці мая была надта пабожная. Яна кожную раніцу доўга малілася.
Але час ішоў і ўлады надумалі пакончыць з аднаасобнікамі, як класам, г. зн. загнаць усіх у калгас. Пачалі гэтым разам з майго таткі, абкладаючы яго вялізарным падаткам. Выплаціць падатак, безумоўна, было немагчыма, бо калі прадасі нават усю гаспадарку, усёадно будзе мала.
I вось у 1939 г. вясной судзяць татку нібы за падатак. На самай жа справе за агітацыю супраць калгасу. I што гэта так, сьведчыць, напрыклад, такі факт. Калі тату ўручылі павестку на суд, старшыня калгасу Кажамякін сустрэў яго (мусіць падпільноўваў) і кажа: „Калі ты хочаш, каб цябе не судзілі, падавай зараз жа заяву ў калгас. Я цябе адстою”.
Прыйшоўшы дахаты, mama спытаў кожнага з нас: што рабіць?! Мы, вядома, ніякай рады не далі. / тады назаўтра раніцай, махнуўшы рукой, ён сказаў: „Лепш пайду ў турму, чым у калгас!" I яго засудзілі на тры гады гулагу. Я ў гэты час ужо вучыўся ў Гомельскім пэдвучылішчы, куды прынялі мяне, як выдатніка. Вядома, навука ў галаву не палезла ды й вучыцца не было за што. Стыпэндыі аднаасобнікам не давалі. I я вымушаны быў пакінуць вучылішча, каб дапагаць сям’і.
Мы з братам пачалі пасьвіць коней. Неяк з дапамогай аднаасобнікаў талакой тое-сёе засеялі. А калі пачалі ўбіраць і асабліва абмалочваць збожжа, то камунякі не хацелі нас пакінуць у супакоі. Ім, бачыце, было мала таго дабра, што заграбасьцілі. Пры малацьбе збожжа знаходзілі нас у чужым гумне / ўсё намалочанае заграбалі. Таму нам прыходзілася быць „зладзеямі” свайго дабра. Стараліся абмалочваць па частках. Абмалаціўшы крыху тут жа крадком заносілі збожжа ў чужы бульбоўнік ці іншае месца. I калі яны забягалі вечарком зладзейскі, каб хапануць абмалочанае збожжа, а яго не знаходзілі, то надта злаваліся і лаялі нас: „Дзе збожжа? Выжцэлыдзеньмалацілі!”А малатарытыя-аднаму 17, а другому 15годзікаў! He абміналі яны і нашу хату, калі беглі спаганяць падаткі зь іншых аднаасобнікаў. У гэтым выпадку мы замыкаліся ў сенцах і хаваліся там у куточку. Стукаюць яны, бывала, стукаюць усе вокны абгледзяць, так і пойдуць. Добра, што дзьвярэй не ламалі. Але мы яшчэ доўга чакаем, выглядваем, калі назад будуць ісьці. I гэтак часта бывала: прагнасьць актывістаў неабмежаваная. I гэта пасьля таго, як нас аграбілі да нітачкі. А заграбасьцілі яны тады: гумно, пуню, хлеў, двух парсюкоў вялікіх, кабылу з касюлёнкам і са збруяй, збожжа, бульбу і іншае. Курэй толькі не ўсіх палавілі. А неяк жа пасьля пагрому трэба было жыць. I мы выкручваліся. Зьбіралі зь Ільлюшам грыбы. Гэта мы стараліся ранічкай, ледзьве пачынала сьвітаць, каб першымі аббегаць усе грыбныя мясьціны. А вечарком бралібраднікібеглірыбулавіць. (...)Даўсягогэтагаўнасбульбачкадобра радзіла: агарод быў дагледжаным. Вось гэтак і ратаваліся.
Восеньню 1939 г. я паступіў у ФЗУ на электразваршчыка і датэрмінова, як выдатнік, закончыў. Пачаў працаваць, каб неяк дапамагаць маці і браціку. Але, з прычыны спазьненьня на работу на 21 хвіліну, мяне
асудзілі на чатыры месяцы па 15% „алімэнтаў”. Таму я хуценька пастараўся паступіць на двухмесячныя курсы настаўнікаў (думаў, схаваюся ад „алімэнтаў”). Скончыўшы курсы, быў накіраваны ў Маларыцкі р-н настаўнікам. Запаўняючы анкету прышлося крывіць душой. He прызнаўся, што мой дзядзька Ісак жыве ў Югаславіі. Інакш мяне не пусьцілі б у Заходнюю Беларусь гэта было крамольна шпіянаж супраць камунякаў. Уся брація-настаўнікі была галыцьба. Да нас аўтарытэт настаўніка тут быў надта высокі: лерада мною мужыкі пры сустрэчы шапкі здымалі. Але праз колькі часу людзі да нас прыгледзеліся, што мы не такія ўжо і надта вучоныя, ды й аклады нашыя мізэрныя і перасталі так паважаць. А ўлады пра гэта і не дбалі, бо для іх такія прыніжаныя адносіны да нас былі звычайнымі: узгадаваныя ў сьвінарніку не могуць бачыць далей карыта свайго. На гэтай працы я пабыў да летніх канікулаў.
Вярнуўшыся дахаты, адразу ж наведаў тату ў калёніі Хальч ля Веткі. Расказаў яму, што пад Брэст нагналі шмат войска і магчыма будзе вайна. I яна хутка пачалася. Мяне змабілізавалі. Толькі не накіравалі ў армію, а паслалі на акопы ў Смаленскую вобласьць (трэба ж было Маскву ў першую чаргу бараніць). Выходзіць, я для іх быў ненадзейным: камсамольцы, пэўна ж, прыеезьлі з Баршчоўкі на мяне адпаведную характарыстыку. I я гэта тады ўжо зразумеў I, шчыра кажучы, зьявілася тады на іх (на ўладу) нейкая схаеаная злосьць, бо яны зрабілі мяне нейкім другарадным. Таму мы з тых акопаў у складзе 6-ці чалавек уцякаем, каб перайсьці фронт і трапіць дахаты, бо нашы абсягі былі ўжо акупаваныя немцамі. Але няўдачна. Нас палавілі ля Мохавага балота (пачатак Дняпра). Пасьля сьледзтва мяне накіравалі ў армію (я тады сваё прозьвішча зьмяніў). Тут мяне выручыла татава (хальчынская) калёнія: нібы я там сядзеў за кражу і, калі немцы наступалі, мы разьбегліся, каб не трапіць да іх. Ну, а потым я заблудзіўся і г. д. і т. п.
У арміі я пабыў 1,5 месяца і пад Гжацкам трапіў у палон, скуль праз восем дзён уцёк, зацясаўшыся ў афіцэрскую кагорту, якую вывозілі ў Рослаўль.
Пажыўшы дома да 1942 г., мне захацелася пабачыць Германію, і я трапіў туды дабраахвотнікам. Тры месяцы папрацаваў там электразваршчыкам, але, пабіўшыся зь немцам у лазьні, рашыў уцякаць ад кары: я яго добра адмяцеліў. (Прызнацца, плян уцёкаў у мяне ўжо раней высьпеў) I я празь біржу працы і празь леракладчыка сумеў дастаць дакумэнты хворага, зь якімі і еярнуўся дахаты. У гэты час сям’я наша набыла ўжо сваю карову і іншую маёмасьць за тую плату, што mama зь Ільлюшам пасьвілі вясковых кароў. I вось недзе восеньню 1942 г. па трохразовай просьбе вяскоўцаў mama згаджаецца быць старастам. За свой час стараства ў нашай вёсцы ніхто не быў пакараны, хоць і жылі тыя, хто нас грабіў і іншыя камунякі. Але ўсёадно тату потым засудзілі на 10 гадоў і ён недзе ў Сібіры загінуў. Празь 50 гадоў калі я наведаў Баршчоў-
ку, вяскоўцы прывіталі мяне надта добразычліва і дарылі хто што мог. / ўсё гэта — больш за ўсё із-за татавага аўтарытэту.
Я за час вайны і да адступленьня немцаў працаваў на гаспадарцы. Праўда, у 1943 г. вясной забіралі мяне ў карны атрад, але на другі дзень я ўцёк у камандатуру, дзе паводле маіх дакумэнтаў па хваробе мяне адпусьцілі дахаты. Бралі потым і ў паліцыю, але зноў жа я ўцёк разам з аднавяскоўцам. А тут і адступленьне немцаў настала. Вось жа ў гэты час немцы пачалі хапаць працаздольных у Гэрманію. Гэтак нас у колькасьці чатырох чалавек завезьлі ў Гэмель. Я тут бачком-бачком ды ходу з таго гаража, куды былі нас загналі. Плян у мяне быў паехаць у Маларыцкі р-н, дзе настаўнічаў. Але па дарозе на Бабруйск мяне спаймалі. (Я хаваўся ад дажджу ля вагона.) А гэта перамяшчалася поўваенная часьць SS каманды Пфляўм (шэф Ніппа). Сьпярша яна спынілася ля Слоніма (Альбэртын), а потым перакачавала пад Каўнас (Чырвоны двор). Выручылі мяне тыя ж дакумэнты хворага, і шэф рашыў узяць мяне ў сваю каманду. Праўда, што мне тут доўга не давяралі. Сачылі за мной і Зондэ (волжскі немец), і нейкі Рымаў. Але паколькі я вёў сябе спакойна, рашылі ўсё-ткі апрануць мяне, як і іншых, у італьянскага салдата ўніформу. Такім чынам, я стаўся нібы салдатам невядомай арміі. А да гэтагна часу працаваў на розных работах: у канюшні, у кузьні з кавалём Зотавым на нарыхтоўцы дроў у лесе і г. д.
У італьянскай уніформе я пахадзіў два месяцы. У асноўным маршыравалі, вучылі нямецкія песьні і хадзілі па жамайцкіх вёсках, каб памяняць рознае барахло на сала і гарэлку. Але Шванда П. і Кадакоў I. укралі 8000 руб. (марак) і мяне западозрылі ў гэтым. Хацелі расстраляць. Трымалі ў падвале толькі ў адных трусіках. Я прамаўчаў, / шэф не сумеў раскрыць гэту кражу. Гэта быўу яго першы выпадак, калі ён нічога не дабіўся так ён прызнаўся. Таму нас восем чалавек, як небясьпечных, еывезьлі ў Германію на завод Farbenindustrie J. G. Hochst. Там я працаваў амаль да самага канца вайны. За гэты час мяне двойчы ганялі на акопы.
Пасьля вайны вярнуцца дахаты баяўся: Сталін усіх ваеннапалонных залічыў у здраднікі. Таму я ўладкаваўся ў Баварыі працаваць у баўэра (млынар), дзе пабыў да канца 1945 г. Жылося добра. Але захацелася да сваіх землякоў, якія жылі недалёка ад Нюрэнбэргу. Там мяне прынялі ў беларускую гімназію імя Я. Купалы, якую потым у 1947 г. закончыў экстэрнам. Тут, у гэтай гімназіі, я стаўся сьведамым патрыётам Бацькаўчшыны, бо тут было створанае нацыянальнае асяродзьдзе.
У 1997 г., бяручыся за напісаньне „Дванаццаткі”, я паслаў Цімоху Вострыкаву ў Гомель просьбу падзяліцца ўспамінамі пра час, праведзены ў Міхэльсдорфе й Дванаццатцы. Атрымаў ад яго ліст (датаваны 19.XII. 1997), у якім ён напісаў:
Шматпаважаны Янка! Добры дзень!!!
Атрымаў я нядаўна (З-ХІІ-97) тваю бандэрольку з газэтай і кнігай. За гэткую ўвагу да мае асобы я шчыра дзякую, даражэнькі! (.. J Сабраўся я было адразу ж і адпісаць, але здарылася бяда: жонка вымушана абыла легчы на апэрацыю. (.. J
А зараз пра тваю патрэбу. Трэба ж і мне нештачкі ўнесьці ў той аповяд пра 12ку. Дык вось. Каб зразумець маё імкненьне зрабіць нешта карыснае для свае Бацькаўшчыны, трэба ведаць тое асяродзьдзе, што спрычынілася майму выхаваньню. Гэта перадусім беларуская гімназія імя Я. Купалы ў Міхэльсдорфе, дзе былі пэдагогі-патрыёты вялікага кшталту. А яшчэ да гэтага спрычынілася само асяродзьдзе Міхэльсдорфу: вячоркі моладзі са сьпеўкамі фальклёрных песень, скаўтынг, дзе я быў дружыновым, падняцьце лягернага сьцягу, сьпяваючы „Беларусь наша маці-краіна”... Да гэтага варта дадаць і прыязныя дабрачынныя адносіны між усімі насельнікамі лягеру. Нават сама лягерная атмасфэра гэтаму спрыяла, бо яна была насычана беларускасьцю. I каб яе не псаваць, некаторыя прадстаўнікі нашага асяродзьдзя, якія ня ведалі дасканала роднай мовы, размаўлялі шопатам. Вось чаму наша 12ка была аднае ідэі. Маё ж канчатковае выхаваньне адбылося пад узьдзеяньнем рэфэратаў А. Калубовіча, які рабіў іх эмацыянальна ў патрыятычным дусе.
He даехаўшы да Англіі, мы выпусьцілі першы сеой бюлетэнь-часопіс „Наперад!". I ўеесь час пакуль мы не пераехалі ў Бэльгію, гэтую справу не пакідалі, бо наша 12ка была сцэмэнтавана адной ідэяй. Працуючы ў капальнях розных правінцый Англіі, мы кожную нядзелю зьяжджаліся разам. Тут, хіба, варта сказаць пра адзін выпадак. Адзін раз, каліўжо надта абурыў мяне выпадак аднаго земляка, прыйшлося мне даводзіць яму праўда, фізычна, што ён ніякі не паляк (гэта я пра Дзімітрука П.)
У Англіі мы ўсе ўступілі ў ЗБВБ. Тут я прыклаў шмат намаганьняў дзеля павялічэньня нашай колькасьці ў арганізацыі ЗБВБ. I калі праз год мы прыехалі на зьезд ЗБВБ, то сакратар спытаў: „А як гэта ты пазнаходзіў столькі землякоў?!”
Перахаўшы ў Бэльгію на вучобу я адразу ж стаўся скарбнікам і распаўсюджвальнікам прэсы для бэльгійскіх землякоў-беларусаў. Часта выяжджаў на правінцыі дзеля агульнай справы. Але ведаючы, што жывучы на эміграцыі, я не змагу прынесьці вялікай карысьці свайму народу, рашыў, нелегальна пераехаць на Бацькаўшчыну. Учынак гэты быў трагічны: празь дзесяць дзён пры дапамозе здрадніка нашай групы і іншых нібы прыязных нам органаў, я быў арыштаваны і адбыў пакараньня 23 гады. Пра іншае раскажуць іншыя людзі, што сёньня жывуць на эміграцыі.
Піліп Дзехцяр, як і Бута з Швайчуком, ня меў поўнай сярэдняй асьветы. Незадоўга, відаць, пасьля нашага ад'езду ён расквітаўся з шахтай і перабраўся ў Брадфард. Можа разам з Бутам. Там і ажаніўся зь дзяўчынай-
імігранткай зь Італіі. Кантакту зь ім мы вялікага ня мелі. Калі ў 1953 г. выйшаў з друку наш першы „бэльгійскі” нумар „Напераду", я паслаў яму ліст з просьбай, каб ён заняўся распаўсюджаньнем часапісу. Піліп згадзіўся. Абмяняліся пару лістамі выключна дзелавога характару. Ён прыслаў нават крытычны водгук на адзін з нумароў.
У Брадфардзе тады жыў а. Аляксандар Крыт. У 1956 г. я атрымаў ад яго ліст (датаваны 13 лістапада) зь весткай пра спробу самагубства Піліпа Дзехцяра. “Піліп ня ведама зь якіх прычын, — пісаў а. Аляксандар, — магчыма часткова зь няўдалага жанімства, сьведама або выпадкова напоўніў сябе газам. Удалося адратаваць толькі дзякуючы таму, што адзін з жыхароў дому заспаў і не пайшоў на працу, а таму на часе выклікаў доктара, які адратаваў. Ясна, адразу ж пасьля гэтага паліцыя выклікала амбулянс ды адвезла ў госпіталь, адкуль пасьля некалькіх дзён быў скіраваны ў дом умыслова хворых. А адтуль ужо каб забраць, патрэбна было ўзяць на паруку. Дзеля далейшае няпэўнасьці, Бута ўзяў яго ў свой дом, а нават хацеў каб разам працаваў, але не згадзіўся. Цяжка перадаць, які далейшы будзе ягоны лёс, бо аднак заўважалася ўжо раней у яго ненармальнасьць, але покуль што яшчэ трымаецца.”
Далейшы Піліпаў лёс быў трагічны. Самагубцы, кажуць, у бальшыні выпадкаў не пакідаюць намеру скончыць жыцьцё, калі адна спроба не ўдалася. Належаўда такіхі наш Піліп. Праягорасказала мнеў2000г. ўЛёндане сп-ня Лёля Міхалюк, хросная маці ягоных дваіх дзяцей. Аднойчы, прыехаўшызпрацы, Піліп даўжонцы грошы й сказаў, кабяна паехалаўгорад і купіла сабе патрэбныя рэчы. Жонка зьдзівілася такому даручэньню, але паехала. Калі вярнулася дамоў, застала мужа ў пятлі. Прычына самагубства? Хто ведае? Можа ён баяўся, што ня дасьць рады забясьпечыць сям’і належнае жыцьцё? Жонка зь дзецьмі вярнулася ў Італію да бацькоў. Дзеці яшчэ ўсё прысылаюць сваёй хроснай маці віншавальныя паштоўкі на сьвяты.
Павал Дзімітрук, як ужо казалася, меў у Лювэне цяжкасьці з навукай. Дзеля гэтага ён перабраўся ў Льеж у тэхнічную школу. Але й там, відаць, у яго былі праблемы. У 1956 г. ён выехаў у Амэрыку, дзе сьлед па ім загубіўся. Выдаваная ў штаце Мічыган газэта Rockford Register (19 ліпеня 1956 г.) зьмясьціла рэпартаж пра прыезд у Рокфард (які знаходзіцца недалёка ад гораду Грэнд-Рапідс) “эўрапейскайга ўцекача” Паўла Дымітрука. Прывезлі яго ў Амэрыку Church World Service and the Congregational Christian Refugee Resettlement Committee. Заапекаваўся новым імігрантам пастар рокфардзкае царквы Ўолтэр Ёдэр. 3 газэты даведаемся, што Дзімітрук пяць дзён перад выездам з Бэльгіі ажаніўся, але выехаў сам, a жонка атрымала права паехаць за ім шэсьць месяцаў пазьней. Газэта падала таксама, што Дзімітрук нарадзіўся ў Беларусі, дзе камуністы рэпрэсавалі ягоную сям’ю; што ў Нямеччыне ён працаваў пад кантролем нямецкае арміі, а пасьля капітуляцыі быў на працы пры амэрыканскай арміі.
Прыехаўшы ў Амэрыку, Дзімітрук выказаў намер знайсьці занятак у якасьці электрыка, атрымаць дыплём электраінжынера ды стацца грамадзянінам Злучаных Штатаў. Ці дасягнуў ён свае мэты, няведама. Нідзе ў беларускім друку прозьвішча ягонае ня згадвалася. Беларушчына ягоная аказалася павярхоўнай. Сымптомы гэтага заўважаліся яшчэ тады, калі ён быў у Дванаццатцы (задоўжанасьць у сяброўскіх складках, нерэгулярны ўдзел у зборках). Ягоны прыклад яшчэ раз падкрэслівае каштоўнасьць беларускага скаўтынгу й гімназіі ймя Янкі Купалы ў выхоўваньні нацыянальна сьведамага й грамадзка дысцыплінаванага грамадзяніна.
Янка Жучка — адзіны з Дванаццаткі, які застаўся назаўсёды жыць у Бэльгіі. У 1954 г. ён увайшоў у склад новай управы Беларускага Студэнцкага Згуртаваньня (скарбнікам), а таксама стаўся лучнікам паміж студэнцкім згуртаваньнем і Камітэтам Дапамогі Беларускім Студэнтам, быў у сталым кантакце з а. Робэртам. У 1957-58 акадэмічным годзе займаў становішча старышні БСЗ. У 1961 г. ажаніўся з бэльгійкай Вэронікай Ван Рой. У іх нарадзілася трое сыноў.
Пасьля атрыманьня дыплёму будаўлянага інжынера, Янка прайшоў цэлы шэраг спэцыяльнасьцяў. Пяць месяцаў працаваў у дасьледніцкім аддзеле кампаніі цэнтральнага аграваньня. Пасьля перайшоў у кампанію стальное пабудовы будынкаў і мастоў. Па чатырох гадох працы, наступныя чатыры гады працаваў як тэхнічна-фінансавы дараднік пабудовы зьмешаных стальных і жалезабэтонных канструкцыяў. Хоць праца была вельмі цікавая, але таму, што трэба было часта выяжджаць за межы Бэльгіі, пакідаючы жонку з малымі дзецьмі, ды таму, што кампанія была амэрыканская й адчувалася небясьпека ліквідацыі, трэба было шукаць выхад. Але тут Янка цяжкасьцяў ня меў. Прафэсійныя веды й валоданьне замежнымі мовамі забясьпечылі яму працу ў Бэльга-Люксэмбургскім Інфармацыйным Цэнтры Стальное Прамысловасьці. Неабходнае для гэтай працы бэльгійскае або люксэмбругскае грамадзянства перашкодай ня выявілася, бо патрэбен быў спэцыяліст, і Янка стаўся грамадзянінам Бэльгіі (хоць гэта каштавала яму вялікую суму грошай).
У 1968-1985 гадох Янка працаваў як сябра рэдкалегіі міжнароднага часапісу „Асіег—Stahl—Steel” (да 1971 г. як тэхнічны, а далей як галоўны рэдактар). Апублікаваў вялікую колькасьць артыкулаў па пытаньнях сталёвых канструкцыяў. Ад 1985 г. займаў становішча дарадніка ў сваёй спэцыяльнасьці, даваў лекцыі, браў удзел у канфэрэнцыях інжынераў і архітэктараў.
На працягу ўсіх гэтых гадоў Янка Жучка заставаўся актыўным удзельнікам беларускага палітычнага й грамадзкага жыцьця, як сябра Рады БНР, Саюзу Беларусаў Бэльгіі, Згуртаваньня Беларусаў Сьвету „Бацькаўшчына”, а таксама супрацоўнік газэтаў „Беларус”, „Голас Радзімы” ды інш.
Янка Запруднік (Сяргей Вільчыцкі) пасьля двух з палавінаю гадоў працы ў Беларускай рэдакцыі радыё „Вызваленьне” ў Мюнхэне перабраўся зь сям’ёй у ЗША. У Амэрыцы нарадзілася другая дачка. Працягваў працаваць у Нью-Ёрку да 1991 г. ў тэй жа радыёстанцыі (пераназванай у „Свабоду”). У 1969 г. атрымаў у Ньюёркаўскім ўнівэрсытэце ступень доктара гістарычных навук. Паралельна з працай у радыё выкладаў гісторыю Расеі й СССР у Квінскім Каледжы (1970-1975 гг.), гісторыю й сучасную палітыку Беларусі ў Калюмбійскім унівэрсытэтце (1994 г.). Браў удзел у навуковых канфэрэнцыях. Апублікаваў шэраг працаў з гісторыі Беларусі ў беларускіх і амэрыканскіх часапісах і зборніках. Быў сябрам рэдкалегіі, а пасьля — рэдактарам газэты „Беларус". Уваходзіў (уваходзіць) у склад рэдкалегіяў іншых пэрыёдыкаў, у тым ліку „Беларуская Моладзь”, „Царкоўны Голас”, „Запісы БІНІМ”. Аўтар кнігаў: „Паўстаньне на Беларусі 1863 году: «Мужыцкая Праўда» й лісты «з-пад шубеніцы». Тэксты й камэнтары” (супольна з Томасам Э. Бэрдам, 1980), „Belarus Ata Crossroads in History” (1993), „3 гісторыяй на «Вы»”. (Выпуск трэці, 1994), „Historical Dictionary of Belarus” (1998).
Сябра Прэзыдыюму Рады БНР, управаў Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня, Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва, Фундацыі ймя П. Крэчэўскага, сябра Амэрыканскай Асацыяцыі Славістаў, Згуртаваньня беларусаў сьвету „Бацькаўшчына” і Беларускага ПЭН-Цэнтру.
Пэнсіянер зь верасьня 1991 году. Займаецца далей навуковай, журналістычнай, грамадзкай і палітычнай працай.
Аўдавеўшы ў 1987 г., ажаніўся ў 1995 г. з Надзеяй Кудасавай.
Леанід Карась, супрацоўнік Беларускай сэкцыі радыё „Вызваленьне” ў Мюнхэне, стаўся ахвярай бальшавіцкага тэрору. Амэрыканец Джын Сосін, які быў на кіраўнічых пасадах у радыё “Вызваленьне/Свабода”, у сваёй кнізе “Іскры Свабоды”, апублікаванай у 1999 г., згадвае пра сьмерць Леаніда Карася. У разьдзеле пад заг. “Савецкая імпэрыя наносіць удар у адказ”, Сосін піша:
Гйушэньне перадачаў суправаджалася тэрорам увосень 1954 г., калі двух з нашых штатных супрацоўнікаў-эмігрантаў знайшлі мёртвымі. У верасьні знайшлі цела Леаніда Карася, беларускага журналіста, у рацэ Ізар каля Мюнхэну. Два месяцы пазьней Аба Фаталібэй, шэф Азэрбайджанскай рэдакцыі, быў закатаваны ў сваім памешканьні падазраваным савецкім агентам. Хоць выпадак з Карасём так і ня быў разьвязаны, радыёстанцыя таксама залічыла гэта на рахунак КГБ.
(Gene Sosin. Sparks of Liberty. An Insider’s Memoir of Radio Liberty. University Park, PA: The Pennsylvania State University Press, 1999, p. 33)
Алесь Марговіч адразу ж па сканчэньні факулыэту палітычных і сацыяльных навук уладзіўся на працу ў мюнхэнскім Інстытуце Вывучэньня СССР. У Інстытуце выдаваўся па-беларуску й па-ангельску „Беларускі Зборнік” ды розныя манаграфіі. Алесь быў рэдактарам, аўтарам рэцэнзіяў і аглядаў. Супрацоўнічаў у выдаваньні газэты „Бацькаўшчына”, a таксама пісаў і начытваў скрыпты для Беларускай сэкцыі радыё „Свабода”. Памёр у Мюнхэне 11 X11967 г.
Ягоная жонка, немка, займалася імпартам зь Італіі тэкстыльных вырабаў. У памяць Алеся заказала ў Італіі дарагі помнік па мужу. Выдатны сваімі эстэтычнымі якасьцямі, помнік прыцягнуў увагу гарадзкіх уладаў Мюнхэну.
Помнік Леаніду Карасю на мюнхэнскім могількіку
Была нават прапанова паставіць яго на аднэй з плошчаў гораду як твор
мастацтва.
Паўла Урбан (мы яго называлі Паўлюком, а ён пра сябе піша: Паўла). Па заканчэньні ў 1954 г. гістарычнага факультэту Лювэнскага ўнівэрсытэту Паўла правёў год у Рыме ў бібліятэках Усходняга Інстытуту і ў Ватыканскай з думкаю распрацаваць сваю кандыдацкую тэму (ВКЛ за часамі вялікага князя Аляксандра, 1492-1506 гг.) у доктарскую дысэртацыю. Калі аднак надарылася нагода атрымаць працу ў мюнхэнскім Інстытуце Вывучэньня СССР, ён пакінуў свой ранейшы намер і перабраўся ў Мюнхэн. Тут у 1960 г. ажаніўся зь зямлячкаю, Ларысай Асадчай. У іх нарадзілася дачка.
У Інстытуце Паўла працаваў ад красавіка 1956 г. ў якасьці навуковага супрацоўніка й рэдактара ў агульным дасьледніцкім аддзеле, а пазьней загадчыка бібліяграфічнага аддзелу ды сябры прэзыдыюму навуковай рады й ейнага сакратара. Інстытут прайснаваў да ліпеня 1972 году. У 1974 г. Паўла пачаў працу ў Беларускай рэдакцыі радыё „Свабода”, адкуль выйшаў на пэнсію ў 1989 годзе.
У выданьнях Інстытуту Вывучэньня СССР і Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва („Беларускі Зборнік", „Залісы” й інш.) апублікаваны шэраг працаў Паўлы Урбана з гісторыі Беларусі й СССР. У Менску ў 1994 г. выйшла ягоная кніга ,Да пытаньня этнічнай прыналежнасьці старажытных ліцьвіноў”.
Помнік Алесю Марговічу на мюнхэнскім могільніку Perlacher Frost
Калі выходзіла газэта „Бацькаўшчына” (да 1966 г. ўключна), Паўла вёў адміністрацыйныя справы выдавецтва, а таксама быў сакратаром Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Мюнхэне.
Уладзімер Цьвірка (Вадзім Сурко) прыехаў у Беларускую рэдакцыю радыё „Вызваленьне” ўвосень 1954 году. Працаваў перакладчыкам, аўтарам скрыптаў, сьпікерам, рэжысэрам. У 1956 г. ажаніўся зь немкаю. Вянчаў іх паводле праваслаўнага абраду а. Аўген Смаршчок. Вадзімава жонка, Эрыка, перайшла ў праваслаўе. У іх нарадзілася трое дзяцей.
Недзе ў канцы 1950-х гадоў, Цьвірка стаўся галоўным рэдактарам беларускіх перадачаў. У 1968 г. ў выніку пэўных складанасьцяў, якія паўсталі вакол Цьвіркавай асобы, яго замяніў на становішчы галоўнага рэдактара Масей Сяднёў.
Цьвірка быў актыўным сябрам мюнхэнскае беларускае грамады.
Супрацоўнічаў з газэтай „Бацькаўшчына”, браў удзел у палітычным жыцьці. Пад сярэдзіну 1980-х гадоў цяжка захварэў (рак горла), пакутаваў. На ягоным прыкладзе, упяршыню так наглядна, я пабачыў, як хвароба можа зьмяніць чалавека! Зь ім мы сябравалі недзе ад 1937 г., былі ўвесь час разам да майго ад’езду ў Амэрыку, нікога я лепш ня ведаў, як яго. Аднак, калі ў 1990 г., праездам празь Мюнхэн, я наведаў яго ў шпіталі, дык пабачыў чалавека абсалютна мне незнаёмага — ніводнай рысачкі на твары з таго, каго я так добра ведаў. Каб ня Юрка Сенькоўскі, тагачасны галоўны рэдактар беларускіх перадачаў радыё „Свабода” й Цьвіркаў сябра, які завёз мяне ў шпіталь і быў разам са мною, я падумаў бы, што трапіў не на
таго чалавека.
У канцы кастрычніка 1998 г. ў лісьце да мяне ён пісаў:
Дарагі Янка,
Як бачыш жывы яшчэ, хоць яшчэ далёка да нармальнага стану. Зонду, праўда, із страўніка ўжо выцягнулі, ежу ў вадкім стане ды вадкасьці
наагул магу глытаць беспраблемна, але ня тое зь іншай ежай... Заўтра іду да прафэсара, які мяне апэраваў (дарэчы, апэрацыя была надта ж складаная, дзеля ранейшага у 77-м годзе! апраменьваньня), і той вырашыць, што далей. Як ён мне сказаў на мінулым тыдні, пакладуць мяне на два дні стацыянарна, і пад наркозам будуць пашыраць стрававод: усё залежыць ад заўтрашняга рэнтгену...
Але не таму пішу Табе. Апошнім разам пры сустрэчы я Табе нехаця схлусіў сказаўшы, што Дванаццаткавы „Вератні” я перадаў у Лёндан /у лёнданскі музэй імя Ф. Скарыны/. Усё наадварот: гэта падрыхтаваны мной у свой час першы нумар часапісу „Шляхам Скарыны’’ пераслаў я ў лёнданскі музэй а „Вератні” ў мяне, якія гэтта Табе перасылаю. Хоць забавязаліся мы не рабіць фатакопіяў, тры я зрабіў з тым, каб адну пераслаць усё ж і ў Лёндан, проста дзеля страхоўкі. Як Ты на гэта? Калі засьцярогаў ня маеш адказных там можна папрасіць, каб пакуль што не давалі гэтай копіі ў чужыя рукідык я вышлю з дакладным апісаньнем
арыгіналу і, у колькіх сваіх словах, гісторыяй ягонага ўзьнікненьня. Копію гэтага апісаньня пераслаў бы й Табе. Але пачакаю пакуль ня выкажаш свайго меркаваньня на гэта.Прыемнай неспадзеўкай былі для мяне прывітаньні з сустрэчы /беларусаў Паўночнай Амэрыкі/. Дзякуй за цёплыя словы! Юрка /Сенькоўскі/ расказаў мне пра сустрэчу болей. Што й казаць аж сэрца расьце! Забыўся яшчэ дадаць, што мяне чакае яшчэ адно, і даволі працяглае апраменьваньне. А пакуль што думаю, што заслужыў я на мянушку Недарэза: як дзядзьку Антося /Адамовіча/не дасеклі бальшавікі /адзін з Адамовіча-
Помнік Уладзімеру Цьвірку на мюнхэнскім могільніку Westfriedhof
вых псэўдонімаў Н. Недасек/, мяне ўсё яшчэ, як ні намагаюцца, не дарэзалі хірургі...
На гэтым і скончу. Пры нагодзе чыркані пару словаў Можаш і „паўчам” /нутраная пошта радыё „Свабода’7— хіба ж перададуць, божя ўсё яшчэ непрацаздольны. Дык, браце, трымайся і-Жыве Беларусь! Прывітаньне ўсім! Твой Валодзя
Пасьля зацяжной хваробы Дзіма Сурко/Валодзя Цьвірка памёр 15 сакавіка 1992 году. Пахаваны ў тым жа далёкім ад Беларусі Мюнхэне, што й Алесь Марговіч ды Лёня Карась.
Леанід Швайчук. Калі прыйшоў час выяжджаць у Бэльгію, Лёня ня быў гатовы да ўнівэрсытэцкае навукі. Можа ён і ня надта імкнуўся да яе, бо ў Міхэльсдорфе ў гімназію не хадзіў, хоць мог бы, калі б хацеў. He зважаючы на сваю кампанейскасьць, ліставаньне ня было ў ягонай звычцы, і пасьля нашага ад’езду сувязь зь ім зусім перапынілася. Калі я пасылаў лісты сябром Дванаццаткі ў Англію пра гібель Карася, Швайчуковага адрасу ў нас ня было, давялося перасылаць ліст праз знаёмага ў Лёндане. Ніхто зь лёнданцаў нічога пра яго ня мог сказаць. Пазьнейшыя спробы знайсьці ягоныя сьляды ніякіх вынікаў не далі. Нідзе на паверхню беларускага жыцьця ў Вялікабрытаніі ягонае прозьвішча ня ўсплывала.
Васіль Шчэцька, скончыўшы ў 1955 г. факультэт палітычных і сацыяльных навукаў, ажаніўся ў тым жа годзе з бэльгійкай Жанэт Дэлеп’ер. У ліпені наступнага году яны выехалі ў ЗША. Пасьля кароткага часу ў Нью-Джэрзі перабраліся ў Кліўленд, штат Агаё. Там Васіль уладзіўся на працу, уключыўся ў беларускае грамадзкае жыцьцё, быў два гады старшынём аддзелу БАЗА. Страціўшы працу ў выніку спавальненьня эканомікі, перабраўся ў 1958 г. ў Нью-Ёрк. Тут уладзіўся працаваць у бібліятэцы Калюмбійскага ўнівэрсытэту (1959-1988 гг.). Браў актыўны ўдзел у беларускім грамадзкім жыцьці: быўчатыры гады сябрам галоўнай управы БАЗА, а таксама працаваў сакратаром царкоўнай рады пры саборы сьв. Кірылы Тураўскага (Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы). Пасьля таго як частка прыхаджанаў адыйшла ад сабору (1965 г.) ды ўтварыла ў Рычманд-Гіле (раён Нью-Ёрку; 1968 г.) новы царкоўны прыход сьв. Кірылы Тураўскага й Беларуска-Амэрыканскае Аб’еднаньне, Васіль застаецца актыўным сябрам прыходу й БАА.
Аўдавеўшы ў 1995 г., ажаніўся з Алай Кузьміцкай у 1997 годзе.
ПАКАЗЬНІК ПРОЗЬВІШЧАЎ
A
А. Г. 250, 255, 257, 258. Гл. таксама Марговіч Аляксандар
Абрамчык Мікола 23, 34, 99,100,139,149,183,184,189,195, 203,219, 220, 381,418,
423, 425, 427, 431, 436, 441,450, 462, 464, 497
Абрамчык Ніна 136, 189, 244, 381. Гл. таксама Раса Ніна
Адамовіч Антон 29, 32, 51,76, 95,101,205, 207, 241,249, 252, 258, 259, 381,410,412,
414, 417, 418, 430, 432, 450, 462, 490, 497, 498
Айзэнгаўэр 177, 220
Акановіч Аляксандар 45
Акіншэвіч Леў 459, 462
Акула Кастусь 460, 462.
Алесь, Гл. таксама Марговіч Аляксандар
Амор Яраслаў 84, 104, 111
Андэрс В. 141
Артс 139
Арцюх Мікола 171, 194, 439
Арцюх Язэп 417, 472
Арэшка Аляксей 129, 140, 169, 179, 193, 195
Асадчая Ларыса 488
Асіповіч/Павал/ 212
Асіпчык Аляксандар 471
Астроўскі Радаслаў 35, 152,164, 420
Б
Багдановіч Максім 17, 79, 244, 254, 403, 406, 407, 453
Bahdanovic Maksim 256
Багдановічы (браты) 402
Багун М. 39, 57, 226, 250, 253-261,264, 372, 380, 409, 494,496. Гл. таксама Шчэцька
Васіль
Багун Міхась 227
Балабановіч 416
Бандарэнка Мікалай 29
Баравы Л. 444. Гл. таксама Шурак Лявон
Барановіч Г. 460, 462
Барашка Жоржык 20
Барбэр 153, 154
Бароўскі Лёва 28
Бартуль Францішак 77
Барук Бэрнард 56
Баршчэўскі Аляксандар (Барскі Алесь) 13, 14, 15, 245
Беластоцкі Т. 250, 256. Гл. таксама Запруднік Янка
Белямук Міхась 33,471
Бодэн-Паўэль 244, 254-256, 384, 474
Бортнік /Уладзімер/ 424, 427
Брайсон Гордан 212
Браўн 230
БрустэрДэвід 67
Брэчка Юзэфа 39, 40, 45, 250, 381. Гл. таксама Брэчка-Найдзюк Юзэфа
Брэчка-Найдзюк Юзэфа 8. Гл. таксама Брэчка Юзэфа
Будзіч Аркадзь 124-126,140,170,227,250,254,255,257-259,321,381,395. Гл. таксама Запруднік Янка
Будзька Адварды 455, 462
Будзька Часлаў 83, 84, 101, 108, 197, 241, 246, 249, 446, 462. Гл. таксама Гаўрыла з Полацку
Будкевіч Сыльвэстар 73,108
Бураўкін Генадзь 11, 14, 493
Бута Аляксандар 9, 30, 33, 34, 36, 37, 39, 46, 47, 48, 50, 68, 71, 78, 80-82, 85, 87, 93, 96-101,107, 226, 227, 250, 254,416,438,449,462,464,468,475,477,478,484,493. Гл. таксама Бярозка А.
Бэдарэ 142
Бэнэш Эдуард 88
Бэрдзімурат/Аман/ 156, 157
Бэрнс Робэрт 67
Бярозка А. 226, 239, 250, 253. Гл. таксама Бута Аляксандар
Бярозка Анатоль 226
В
Вазёрны Паўлюк 124-126, 235, 236, 250, 251,254, 255, 256, 258, 259, 267, 278, 380, 409. Гл. таксама Урбан Павал
Вайцяхоўская Валя 36
Вайцяхоўскі Кастусь 37, 39, 40, 45, 152
Вайцяхоўскі Ксенафонт 45, 250
ванКаўэляртдэЎільсРобэрт 107,115,117,139,189,190,191,200,211,216,222,462. Гл. таксама Робэрт а.
Ван Рой Вэроніка 485
ван Ўаенбэрг 149. Гл. таксама Ўаенбэрг
Варган Базыль 70, 111
Вержбаловіч Барбара 381,409, 437, 440, 459, 462, 497
Вільчынскі Фэлікс 28
Вільчыцкая Лена 8
Вільчыцкі Аркадзь 8
Вільчыцкі Сьцяпан 20
Вільчыцкі Сяргей 19, 21,29, 48, 486. Гл. таксама Запруднік Янка
Вільчыцкія Мікалай і Вера 5
Вініцкая К. /Кацярына/ 212
ВініцкіАлесь 451,462
Вініцкі Леанід 140, 206
Войтэнка Віктар 454, 463
Вольны Мікола 244, 257. Гл. таксама Панькоў Мікола
Вострыкаў Міхась 9, 17, 33, 46, 47, 50, 68, 91, 101, 105, 106, 109, 118, 119, 122, 123, 178, 179, 227, 229, 233, 250, 465, 469, 478. Гл. таксама Цімох В.
Воўк-Левановіч Аўгеньня 20. Гл. таксама Левановіч Жэня
Вудруф 216
ВэбстэрЛ. Г. 212
Вярба Мікола 449, 463. Гл. таксама Сільвановіч Мікола
Вячаслаў (архірэй) 418
Г
Гайнэ/Гэнрых/ 394. Гл. таксама Гэйнэ
Галай А. 92, 93
Галубіцкі Алесь 124, 126, 250, 254, 257, 259, 282, 285, 376-381, 388, 392, 495, 497.
Гл. таксама Марговіч Аляксандар
Ганчарэнка Галіна 74, 250, 437, 438, 459, 463
ГарохА. 472
Гарошка Леў 32, 92, 130, 185, 244, 452, 463. Гл. таксама Іскра Л.
Гарошка Мікалай 456, 463
Гарун /Алесь/ 409
Гарэцкі Максім 403
Гаўрыла з Полацку 256. Гл. таксама Будзька Часлаў
Геніюш Ларыса 207, 244, 259, 445, 450. Гл. таксама Лясная Кветка
Глыбачанін Язэп 98,130,256
Грабінскі Браніслаў 455, 463
Грамыка Андрэй 57
ГруцькоТэкля 463
Грынкевіч Станіслаў 99, 249, 252. Гл. таксама V. Saroka
Грыфін Б. 214
ГрыцукАлесь 460,463
Грышкевіч Вінцэнт 92, 104, 407. Гл. таксама Жук-Грышкевіч Вінцэнт
Грышчанка 480
Гувэр Гэрбэрт 116,117, 174, 176,183, 189
Гуз Міхась 472
Гуткоўскі Ізыдар 463. Гл. таксама Менскі Язэп
Гэгэчкоры 424, 427
Гэйнэ 433. Гл. таксама Гайнэ/Гэнрых/
Гэрбэрт 216
Гюго Віктар 457
Д
Даніловіч Браніслаў 101
Дарашэвіч Гая 459, 463
Дванаццаты Паўло 54, 250, 253, 254, 259, 328, 495. Гл. таксама Дзімітрук Павал Дзехцяр Піліп 9, 49, 50, 54, 70,93,111,222, 231,233, 246,251,438,465,469,476,477,484 Дзімітрук Павал 9, 53, 68, 90, 92, 93, 96, 97, 100, 101, 112, 119, 123, 127-29, 137,
162, 168, 218, 225, 227, 465, 469, 476, 477, 483, 485. Гл. таксама Дванаццаты Паўло
Дзямідаў Мікола 455, 463
Дойл Артур Конан 67
Дубоўка Ўладзімер 201,202, 244, 254, 323, 397, 431
Дубяга Алег 33, 152
Дунец Уладзімер 472
Дутко Мікалай 8
Дэ Валь 139
ДэЛянуа 139
Дэлеп’ер Жанэт 490
Дэніс В. 117, 119, 139, 142, 143, 148, 149, 150, 157, 182, 183, 197
Ё
ЁдэрЎолтэр 485
Ж
Жадэн 139,142,169,194,197
Жалязоўская Зоя 178
Жук-Грышкевіч Вінцэнт 83, 216, 220, 222, 251,381, 415, 422, 423, 434, 436438, 451, 463, 498. Гл. таксама Грышкевіч Вінцэнт
Жукоўская Валянтына 445, 463
Жукоўская Раіса 445, 463
Жураўлёў Сяргей 79
Жучка Янка 8, 9, 27, 30, 33, 34, 39, 40, 45, 46, 48, 50, 70, 78, 93, 95, 97, 103, 127, 128, 162, 168, 169, 178, 205, 218, 227, 231, 233, 246, 250, 381, 433, 465, 469, 477,485, 486, 498. Гл. таксама Нач Янка; Стась; Я.Ж.
Жызьнеўская Вера 220
Жылік Міхась 139,143,144
Жытка Янка 120, 143, 179, 188
3
Заморскі Мікола 459, 463
Занковіч Антоль 95, 193
Запруднік Янка 1, 3, 9, 19, 28, 29, 37-40, 45, 46, 48, 50, 51, 69, 70, 91, 97, 101, 103, 118, 130, 139, 143, 148-150, 168-170, 178, 179, 182, 185, 194-196, 206, 207, 210, 220, 223, 227, 231, 242, 243, 248, 250, 252, 381, 407, 410, 414-418, 421-442, 465, 469, 470, 477, 486, 497, 498. Гл. таксама Вільчыцкі Сяргей; Беластоцкі Т.; Будзіч Аркадзь; Ліцьвін Ягор; Смалянчук Т.; Я.Л.; Ясень Сяргей
Заруцкі Жорж 38, 45
Змагар Алесь 195. Гл. таксама Яцэвіч Алесь
ЗолакЯнка 451,463
Зондэ 482
Зотаў 482
I
Ільляшэвіч Хведар 446, 463
ІскраЛ. 244,255 Гл. таксамаГарошка Леў
К
Кабыш Сымон 438, 441
Кабяка Аўген 33
Кавалеўскі Аўген 31, 32, 92, 136, 244, 256, 257, 259, 293
Кавыль Міхась 436, 458, 463
Каганец К. 446
Кадакоў I. 482
Кажамякін 480
КайзэрЯкуб 157
Калоша Кастусь 417
Калубовіч А. 483. Гл. таксама Каханоўскі Аўген
Кальніцкі 169
Каляда Юрка 152
Кандзера Міша 20
Каранеўскі Міхась 33
КарасьЛеанід 9, 30, 32, 33, 39, 46, 50, 68, 72, 73, 93, 96,101,102, 105, 106, 111,118, 119, 127, 129, 150, 162, 167, 221223, 227, 233, 416, 437, 438, 440, 465, 469, 476, 477, 486, 490, 494. Гл. таксама Паддубіч М.; Паліч Лявон
Карніловіч Сяргей 33, 108, 472
Карнэгі Эндру 67
Карповіч Алесь 141,184,185,187,193, 205, 208,211 -217,258, 342, 344, 350, 381,425, 432, 434, 436, 439, 440, 442, 462, 463
Карповіч Тамара 38
Каўэлярт дэ Ўільс Робэрт гл. ван Каўэлярт дэ Ўільс Робэрт
Каханоўская Юля 459, 463
Каханоўская Яніна 8, 429
Каханоўскі Аўген 32, 35, 38, 39, 40, 45, 76, 83, 196, 226, 250, 251,407, 415, 421,447, 463, 497, 498. Гл. таксама Калубовіч А.
Кендыш/Васіль/ 410
Керанскі Аляксандар 425
Кінрос 216
Кіпель Вітаўт 8, 37, 42, 46, 51, 74,105, 118,119, 122, 140, 147,169, 179,195, 197, 205, 221, 241,381, 414, 416, 439, 440, 448, 463, 471,472, 497
Кіпель Яўхім 458, 463
Кірэенка /Кастусь/ 432
Кісель Сьцяпан 33,34,417
Кіслы Кастусь 207, 208, 211,214, 215, 216, 433
Клімов 157
Ковэль В. 472
Колас Якуб 8, 28, 93, 411,436
Конюх Пётра 160, 164, 165, 207, 208, 210, 211,214, 216, 217, 432, 439, 440, 461,463
Корп Коля 28
Коўш Сьвятаслаў 6, 446, 463
Кругловіч Мікола 39, 45
Крутуль Ірэна 208, 211
Крушына Рыгор 429, 436, 448, 463
Крывец Сяргей 459
Крывічанін Лявон 450, 463. Гл. таксама Савёнак Лявон
Крыт Аляксандар 91, 197, 203, 484
Крэстоўскі У. 258
Кудасава Надзея 486
Кузьменкі 139
Кузьміцкая Ала 490
КукельЧаслаў 114,139
Куліковіч Мікола 32, 244, 256, 257, 417, 439, 451,463
Куліковіч Туся 38, 39, 40, 45, 417
Кунцэвіч Мікола 38, 45
Купала Янка 42, 44, 79, 201,254
Кушаль В. /Уладзімер/ 417
Кушаль Францішак 23, 27, 448, 463
Л
Л.Ш. 253. Гл. таксама Швайчук Леанід
Лабоўка Мікалай 121
Лабунька Міраслаў 157
Лазанаў Аляксандар 194
Лазута Я. 252
Лапіцкі Мікалай 26, 45
Лашук Аляксандар 104,108
Левановіч Жэня 418. Гл. таксама Воўк-Левановіч Аўгеньня
Левіцкі 424. Гл. таксама Лівмцькій
Леклерк 400
Лёсік/Язэп/ 409
Лефэўр 7
Лівнцькій 423, 427. Гл. таксама Левіцкі
Ліманоўскі Янка 440, 453, 463
Літт 116, 142
Ліцьвін Ягор 250, 254. Гл. таксама Запруднік Янка
Лужанін Максім 29
ЛукашукАлесь 16, 145
Луцкевіч Антон 403
Луцкевіч Іван 402
Луцкевічы Лявон і Юрка 19
ЛыслаўЖорж 142,198
Лябёдкін Віктар 74
Лясная Кветка 244, 258, 259, 329. Гл. таксама Геніюш Ларыса
М
Мазура Хведар 147
Мазура Юрка 33
МакСтаніслаў 169,194,208,211,439
Макарты Джоўзэф 89
Макдональд Рамсэй 66
Максвэл Джэймс 67
МаксімюкЯн 11,35,42
Мальцаў 23
Манькоўскі Пётра 220, 446, 463
Марговіч Аляксандар 46,48,96,129,223,227,248250,422,425,426,439. Гл. таксама
А. Г.; Галубіцкі Алесь;
МардэнО. 106,244,256,257,258,259
Марозава Марына 366
Марокка 209
Марцін 216
Масарык Ян 88
Махноўскі А. 423, 424, 427, 456, 463
Мельяновіч Васіль 459, 463
Мельяновіч Іван 429
Менскі Язэп 460, 463. Гл. таксама Гуткоўскі Ізыдар
Мерляк Кастусь 98
Мікалайчык Станіслаў 56
Міндсэнты 89
Міркоўскі Броня 12
МіхалюкЛёля 484
Міцкевіч Адам 8
Міцкевіч Кастусь 8
Міцкевіч Міхась 28, 33, 76, 251,252, 381,407, 408, 450, 463, 497
Молаш Янка 472
Муха Іван 32, 37, 45
Н
Набагез Уладзімер 150,206
Надсон Аляксандар 84, 104,112
Натомб (сэнатар) 128,129
Натомб Люсі-Анн 122
Наўмовіч Міхась 129, 439
Нач Янка 250, 254. Гл. таксама Жучка Янка
Некрашэвіч /Сьцяпан/ 409
Немановіч Ул. 190, 198, 250, 251,254-258, 301. Гл. таксама Цьвірка Ўладзімер
Нікан Мікалай 71
Ніппа 482
Ніхаёнак Янка 459, 463
Нядзьвіга Іван 32
Няміга Гіпаліт 459, 463. Гл. таксама Паланевіч Гіпаліт
О
Орса Алла 458, 463
Орса Аляксандар 45, 450, 463
Орса Галіна 459, 463
Орса Натальля 45
П
Пагуда Хведар 33, 472
Паддубіч М. 255. Гл. таксама Карась Леанід
Пазьняк Зянон 16
Паланевіч Вінцэнт 459, 463, 472
Паланевіч Гіпаліт 37, 38,45,196,454,463,464. Гл. таксама Няміга Гіпаліт; Сьвіслацкі Андрэй
Паліч Лявон 126, 237, 250, 254, 258. Гл. таксама Карась Леанід
Пануцэвіч Вацлаў 91,98, 101, 197, 232, 241-244, 257, 444, 463
Панько 418
Панькоў Мікола 95,106,196, 243, 244, 249,414, 453,464. Гл. таксама Вольны Мікола
Папліска Архіп 39, 60, 65,115,124,125,127,171,173, 233, 238, 250, 494. Гл. таксама Цьвірка Ўладзімер
Перагуд-Рагажэцкі 33. Гл. таксама Рагажэцкі Мячыслаў
Печанко Коля 157
Пітушка Я. 420
Платон (архірэй) 418
По Эдгар Ален 244, 259
Попка/Юры/ 417
Проктэр 197
Пушча Язэп 463
Пэрзонс 214
Р
Равенскі Мікола 8, 11,26, 31, 139, 142, 146-150,167, 169-171, 180, 182,183, 185, 187, 194-210, 214, 244, 258, 342, 344, 351, 425, 426, 430, 433, 434, 436, 439, 440, 450, 464, 494, 498
Рагажэцкі Мячыслаў 38, 39, 45, 448, 464. Гл. таксама Перагуд-Рагажэцкі
Рагуля Барыс 84, 105, 107, 115, 116, 144, 191,203, 217, 223, 244, 259, 381, 398, 446, 464. Гл. таксама Рагулявец
Рагуля Васіль 170, 197, 441,454, 464
Рагуля Людміла 143, 144, 146, 148, 211
Рагуля Міхась 454, 464
Рагулявец 244, 258, 259. Гл. таксама Рагуля Барыс
Раеўскі Міхась 461,464
Раковіч Янка 196
РамукВітаўт 169, 180, 182
Раса Ніна 244, 256, 452, 464. Гл. таксама Абрамчык Ніна
Робэрта. 107, 115, 117, 119, 121, 139, 142-145, 164, 170, 180-185, 189, 190-193,208, 210, 211,216, 222, 426, 428, 432, 434, 462, 485, 498. Гл. таксама ван Каўэлярт дэ Ўільс Робэрт
Родзька Таня 178,188
Родзька Філарэт 457, 464
Розмысл Сяргей 34
Ройтэр 154
Роўэлен 470
Руда Я. 420
Руткоўская Т. 197,203,426
Рутэн Фэлікс 160, 161, 163
Рыдлеўскі Лявон 130, 137, 452, 464
Рыжы-Рыскі Ўладыслаў гл. Рыжы Ўладыслаў
Рыжы Ўладыслаў 98, 244. Гл. таксама Глыбачанін Язэп; Сноп У.
Рыльке Райнэр 244, 258
Рымаў 482
Рытар Іна 38, 45, 456, 464
С
Сава (архіепіскап) 102,105, 109
Савёнак Зора 74, 118, 143,178, 179. Гл. таксама Савёнак-Кіпель Зора
Савёнак Лявон 463. Гл. таксама Крывічанін Лявон
Савёнак-Кіпель Зора 8. Гл. таксама Савёнак Зора
Садоўскі Янка 251
Сажыч Язэп 197,381,426,498
Сакалоўскі 102
Салавей Алесь 244, 256, 257, 259, 332, 495
Самохін Слаўка 37
Санько Ўладзімір 34
Saroka V. 255. Гл. таксама Грынкевіч Станіслаў
Саўко-Міхальскі Міхась 248, 258
Сенкевіч Віктар 193
Сенькоўскі Юры 141, 142, 144, 146, 193, 194, 211, 213, 214, 414, 416, 439, 489
Сергій (архірэй) 102, 418
Сільвановіч Аляксандар 8
Сільвановіч Мікола 415, 470. Гл. таксама Вярба Мікола
Сіманар 128
Сіповіч Часлаў 71, 77, 83, 104, 108, 111, 112, 208, 212, 452, 464
Сіцько Мікалай 39, 45
Скабей Мікола 49, 91,448, 464
Скарына Францішак 13, 19, 42, 43, 45, 66, 489, 493
Скот Вальтэр 67
Славінскі 143
Слосканс Балеслаў 121, 142, 144, 148, 182, 183, 194, 196, 197, 207, 209, 210, 434, 453, 464
Смаль Аляксандар 45, 92
Смалянчук Т. 250, 256. Гл. таксама Запруднік Янка
Смаршчок Аўген 139, 167, 169, 179, 188, 195, 197, 198, 203
Смоліч Аркадзь 402, 409
Сноп У. 244, 255, 259, 334. Гл. таксама Рыжы Ўладыслаў
Сосін Джын 486
Сталін Ёсіф 24, 89, 177,483
Станішэўскі 216
Станкевіч Вячка 33
Станкевіч Зіна 45
Станкевіч Станіслаў 32, 37,195, 217, 218, 249, 252, 381,410, 424,427, 430, 435, 441, 450, 464
Станкевіч Юрка 458, 464
Станкевіч Янка 429, 457, 464
Старыковіч 256
Стась 250, 253. Гл. таксама Жучка Янка
Стывэнс 424, 431
Сурвіла Янка 97, 447, 464
Сурко Вадзім 19, 21, 25, 28, 29, 488, 490. Гл. таксама Цьвірка Ўладзімер
Сусі 230
Сыч Пётра 174, 221,248, 252, 257-259, 335, 381,425, 432, 438, 441, 496, 498
Сьвіслацкі Андрэй 459, 464. Гл. таксама Паланевіч Гіпаліт
СьмітАдам 67
СьмітД’ік 110,292
Сяднёў Масей 39, 41, 141, 244, 249, 255, 259, 337, 447, 464, 488
Сядура Ўладзімер 460, 464
Сянкевіч Гэнрык 73
Сянкевіч Зыгмунт 73
Т
Тальяты Пальміра 89
Тамашчык Васіль 121,122,417,464
Танк Максім 15,445
Тарасевіч Уладзімер 453, 464
Тарыновіч 109
Татарыновіч Пётра 164, 165, 251
Татчэр Маргарэта 66
Токараў Міхаіл 16,17
Трумэн Гэры 56, 89, 177
Трус П. 407
Трыгубовіч Серж 8
Трысмакоў Парфіры 45
Трэпка 402
Тулейка Міхась 427, 429, 457, 464, 472, 498
Тумаш Вітаўт 241,244, 404, 427, 429, 440, 457, 464
Тыльліх 153, 154
Тысэран 139, 148, 182, 183, 434
Тыта ёсіп 89
У
У.С. 245,250,254,255,256,257,381,383,385,386,496. Гл. таксама Цьвірка Ўладзімер
Урбановіч /Міхал/ 454
Урбан Павал 8, 9, 27, 30, 33, 34, 37, 38,48, 50, 69, 70, 78, 82, 91,92, 96-101,119,150, 157, 168, 178, 179, 194, 195, 196, 206, 218, 223, 225, 227, 231,249, 250, 381,409, 418, 426,432, 439, 441,442, 465, 469, 477, 487, 488. Гл. таксама Вазёрны Паўлюк
Ўаенбэрг 183. Гл. таксама ван Ўаенбэрг
Ф
Файн 220
Філістовіч Янка 145, 148
Фінкоўскі Ўладзімір 195
Флемінг Аляксандар 67
X
Ханяўка Часлаў 460, 464
Харытончык Вольга 63, 74, 80, 81,84, 95, 98100, 122, 178, 223, 417, 434
Харытончык Людміла (Лёдзя) 36, 251
Харытончык Юрка 32
Хвалько Лявон 97, 246
Хмара Сяргей 418,497
Цімафейчык Тодар 114, 140, 169, 206, 210, 439, 442
Цімох В. 8, 17, 47, 250, 253, 254, 259, 328, 381, 476, 477, 478, 479, 483. Гл. таксама Вострыкаў Міхась
Ціханаў Леанід 15
Цьвікевіч /Аляксандар/ 409
Цьвірка Ўладзімер 9, 19, 29, 33, 34, 38-40, 45, 46, 50, 60, 70, 78, 91, 92, 95, 97, 99-107, 119, 122, 129, 130, 133, 139, 146-152, 154, 162, 169-171, 179, 194-198, 206, 207, 211, 213, 214, 217, 218, 220, 223, 227, 231, 232, 241, 243, 245, 248-250, 253-259, 342, 344, 351, 375, 377, 381, 407, 416, 421, 425, 426, 434, 436, 438-442, 465, 469, 477, 488, 489, 490, 498. Гл. таксама Немановіч Ул.; Папліска Архіп; Сурко Вадзім; У.С.
Ч
Чайкоўскі Дзімітры 462, 464
Чарняўскі Пранук 209
ЧопчыцПавал 197,252,429,461,464
Чундрак 479
Чэнто 145, 182, 183
Чэрчыль Ўінстан 56, 66, 89, 152
Ш
Швайчук Леанід 9, 50, 54, 69, 90, 93, 100, 105, 109, 111,222, 233, 438, 465, 469, 477, 484, 490. Гл. таксама Л.Ш.
Шванда П. 482
Шкялёнак Мікола 244, 255
Шупа Сяргей 408
Шурак Лявон 444, 464. Гл. таксама Баравы Л.
Шуст Мікола 147
Шчэцька Васіль 8, 27, 30, 33, 34, 36, 38, 39, 40,45, 46, 49, 50, 57, 68, 72, 101, 105,106, 118, 119, 123, 129, 130, 138, 139, 140, 148, 168, 169, 178, 179, 193-195, 197, 205, 218, 221, 225-227, 249, 250, 381, 407, 409, 426, 427, 438, 440, 465, 469, 477, 490, 498. Гл. таксама Багун М.
Шыбут Хведар 28
Шыманец Івонка 136,453,464
Шыманец Уладзімер 453, 464
Шэйко М. 21
Шэксьпір Вільям 51,244, 258, 314, 495
Э
Энгельгардт Аўген 242, 256, 404-406, 497
Engelhardt Eugen, Freiherrn von 256
Этлі Клемэнт 57, 88
Ю
Юхнавец Янка 244, 255-259, 338, 447, 464, 496
Я
Я.Ж. 250, 256, 257. Гл. таксама Жучка Янка
Я.Л. 250, 254. Гл. таксама Запруднік Янка
Ягаўдзік Мікола 193,206
Язэп ды Толькі 257
Яновіч Біл 459, 464
Янушкевіч Лідзія 180. Гл. таксама Янушкевіч-Нядзьвіга Лідзія
Янушкевіч-Нядзьвіга Лідзія 198. Гл. таксама Янушкевіч Лідзія
Ясень Сяргей 39, 52, 76, 148,170, 205, 214, 227, 228, 229, 240, 250, 253-259, 307,
325, 342, 410, 413, 434, 497. Гл. таксама Запруднік Янка
Яцэвіч Алесь 96, 195. Гл. таксама Змагар Алесь
Яшчар Я. 244, 256, 381,404
ЗЬМЕСТ
УВОД 7
I НАРАДЖЭНЬНЕ ТЭМЫ
Вятрак памяці 11
Патрэба жыцьцёвага арыентыру 12
Генадзь Бураўкін: „Кідай, брат, іншыя заняткі ды пішы пра Дванаццатку!” 14
Адукацыйны фон Дванаццаткі 15
Здымак Дванаццаткі як ілюстрацыя да артыкулу пра... КДБ (?!) 16
II У ВІХРЫ ВАЙНЫ— ЗЬ БЕЛАРУСІ НА ЗАХАД
Пачаткі непрадбачанага шляху 19
Бывай, мой родны кут! 20
У Нямеччыне: будуем „баракі”, вывучаем зэніткі 23
Амэрыканскі палон 23
Рэгенсбург: беларускі лягер ДыПі 25
Набыцьцё новых прозьвішчаў 28
Уцёкі ад савецкай рэпатрыяцыйнай камісіі 29
3 Рэгенсбуругу ў Міхэльсдорф 32
Вучоба ў гімназіі. Скаўтынг 35
Н. Арсеньнева Моладзі 40
М. Сяднёў Хвала маладосьці 41
Сьлядамі Францішка Скарыны 42
„Адзінаццатка” перад дарогай 45
Ад’езд зь Міхэльсдорфу ў Вялікаб'рытанію 49
III ЗЬ НЯМЕЧЧЫНЫ Ў ВЯЛІКАБРЫТАНІЮ
3 „Адзінаццаткі” — Дванаццатка 53
„Жалезная заслона” 56
Разьвітаньне зь Нямеччынай 57
Пераправа празь Ля-Манш 58
Выбар працы. На вуглякопскай практыцы ў Шатляндыі 63
На месцы сталае працы ў цэнтральнай Англіі 68
Некаторыя вучацца танцаваць 72
Уладжваемся жыць, але не пакідаем надзеі 74
Беларускія песьні ў начным аўтобусе 79
„Чым далей, тым больш праціўна...” 83
IV 1949 ГОД: НАПРУЖАНАЕ ЧАКАНЬНЕ
Насустрач Новаму 87
Міжнароднае палітычна-ідэялягічнае супрацьстаяньне 88
Выпісы зь дзёньнікаў і лістоў 90
„Вератні" сакрэтная дамова 93
Скандал! Бута жэніцца!!! 97
Мы наперадзе 30-ці кандыдатаў 100
У Лёндане 104
На даляглядзе Бэльгія!!! 108
У дарозе назад на кантынэнт 110
3 вуглякопаў на ўнівэрсытэт 114
V ЛЮВЭН: ВУЧОБА. ПАДАРОЖЖЫ
Лювэн. Унівэрсытэт 115
Памаленьку пачынаем абжывацца 118
Архіп Папліска „ДЗЁНЬНІК 12-КГ 124
Экзамены на інжынерны факультэт 127
У Францыі ў Міжнародным студэнцкім доме 129
У чаканьні пачатку навучальнага году 136
Першы год навукі 138
Картэж 140
Неспадзяванае падарожжа ў Бэрлін 151
У Рыме бібліятэка й экскурсіі 157
VI ЛЮВЭН: СТУДЭНЦКІ БЫТ. КАНЦЭРТНЫЯ ГАСТРОЛІ
Ізноў Лювэн 167
А. Будзіч А мы? 170
Архіп Папліска .ДЗЁНЬНІК 12-КІ” 171
П. СычЗважай, раўняй на Лювэн 174
Міжнародная сытуацыя — супрацьстаяньне блёкаў 176
Студэнцкі быт і праца ансамблю 178
Айцец Робэрт 189
Ул. Немановіч Чалавек вялікага сэрца 190
Другі год навукі 193
Мікола Равенскі 198
Ул. Немановіч На службе мастацтва й ідэі 198
С. Ясень Заміж вянка 204
Янка ЗапруднікЗь песьняй па сьвеце 207
а. Ч. Сіповіч Сакавіковыя ўрачыстасьці ў Лёндане 212
На працу ў радыё „Вызваленьне” ды Інстытуце Вывучэньня СССР 217
Забойства Леаніда Карася 220
VII ЧАСАПІС „НАПЕРАД!”
„Наперад!” нарадзіўся сам сабой 225
Усе пішуць! 226
Зь юнацкім запалам у няведамае 227
На месцы сталае працы 230
Супрацоўнікі з Дванаццаткі 232
Архіп Папліска Дзённікі 12-ткі 232
Архіп Папліска Наша Рэдакцыя 238
Рэдакцыйныя праблемы. Супрацоўнікі звонку 240
Зьмест „Напераду” 244
Выдавецкія справы. „Ангельскі” й „бэльгійскі” пэрыяды 245
Аўтары з Дванаццаткі й іхныя псэўдонімы 249
Водгукі пра „Наперад!” 250
Зьмест 26 нумароў часапісу „Наперад!” 253
VIII МАСТАЦКІЯ ТВОРЫ 3 ЧАСАПІСУ „НАПЕРАД!”
ПРОЗА
М. Багун
Лысая гара (легенда) 259
Заклятае золата (легенда) 261
На куцьцю (нарыс) 264
Паўлнэк Вазёрны Нявольнік няпраўды (аповесьць) 266
Каляды (апавяданьне) 278
Алесь ГалубІцкІ Галубіцкая пушча (нарыс) 281
ГІамылка лёсу (апавяданьне) 285
Аўген КавалеўскІ Першы подых (навэля) 293
Уладзімер Немановіч Палон (апавяданьне) 300
Сяргей Ясень Нараджэньне Ідэі 306
ПАЭЗІЯ
Натальля Арсеньнева Жыцьцё 312
Слава 312
Рамэо і Джульета (Вільям Шэксьпір — пераклад Н. Арсеньневай) 314
Будзіч Аркадзь
Над магілай герояў 321
Дзяўбі! 321
Наша хата у самым цэнтры вёскі 323
Гімн змаганьню 324
Ідэя 325
Праездам праз Two Gates 325
Адказ 326
Некаторым 326
Цімох В.
Вуглякопы 327
Паўло Дванаццаты Дарогі 328
Лясная Кветка
Яшчэ ня час 328
Удар 329
Чужыя хвоі 330
Кір 330
У васеньні дзень 331
Алесь Салавей Маладосьць 331
*“ Абтабеуспамін 332
*** Хочацца плакаць 332
“* Ой жа хітруньніца 333
*** Дабрыдзень, маязарніца! 333
У. Сноп
*** Я кахаць Цябе ніколі не пакіну 333
Маме 334
Пётра Сыч 1944-1945 335
*** Лета ўжо золак 335
Васеньнія лірыкі 336
Масей Сяднёў Годзе 337
Ад сьцюж, ад зор, ад ночы 337
ЮхнавецЯнка
Апошні 338
*** Ноч зытлела на вуглёх нябёсаў 339
*** Вецер космы дрэваў прыгладзіў 339
*“ Краскі пад узмахам ветру 340
*** Як кіпцюрамі кот 340
“* Замля мая! Ці можа не? 341
Сяргей Ясень
Трыялет 341
Санэт 342
*“ Памятаеш спатканьне апошняе 342
I трэба ж было здарыцца тады 343
3 кнігі жыцьця 343
Як сьняжынка 344
Пэрлы 345
На ростань 345
Музыка 346
Нагрывахдзён 347
Мроі 348
Яшчэадно 348
Тут і недзе 349
Недажаты загон (паэма) 350
ГУМАР
М. Багун На абтоках 371
Архіп Папліска Дзёньнік 12-кі 375
IX ПУБЛІЦЫСТЫКА 3 „НАПЕРАДУ". УСПАМІНЫ. НЭКРАЛЁГ. ЛІСТЫ
ПУБЛІЦЫСТЫКА
У. С.
Усьведамляйце! 381
Пад скаўцкі сьцяг! 383
Да працы! 385
Канцэпцыі фэдэрацыяў і мы 386
А. Галубіцкі I больш нічога 388
Сучаснасьць і мы 392
А. Будзіч Будучыня й мы 395
Б. Рагуля Патрыятызм ці касмапалітызм 398
УСПАМІНЫ
Натальля Арсеньнева Кузьня духу 401
НЭКРАЛЁГ
Я. Яшчар Абарванае жыцьцё (Аўген фон Энгельгардт) 404
ЛІСТЫ
1948 10 III Ліст Аўгена Каханоўскага да Янкі Запрудніка й Дванаццаткі
з водгукамі на часапіс „Наперад!” 407
1948, Вялікдзень Ліст Міхася Міцкевіча да Янкі Запрудніка з ацэнкай часапісу „Наперад!” 407
1948 18 IV Ліст Барбары Вержбаловіч Дванаццатцы пра настрой у Міхэльсдорфе 409
(1948) Ліст Антона Адамовіча да Янкі Запрудніка пра паэму Сяргея Ясеня „Недажаты загон” 410
1949 15 I Ліст Антона Адамовіча да Янкі Запрудніка з крытычным разглядам паэмы С. Ясеня „Недажаты загон” 412
1949 11 III Ліст Вітаўта Кіпеля да Янкі Запрудніка пра скаўцкія справы 414
1949 29 III Ліст Аўгена Каханоўскага да Янкі Запрудніка пра нале-
жаньне да Беларускага Незалежніцкага Народна-Хрысьціянскага Руху .. 415
1949 1 IV Ліст Вітаўта Кіпеля да Янкі Запрудніка пра магчымасьць навукі ў Бэльгіі, скаўцкія справы ды інш 416
1949 23 XII — Ліст Юзэфы Брэчкі да Янкі Запрудніка з успамінам пра Дванаццаткуу 417
1951 17 IX Ліст Міколы Абрамчыка да Янкі Запрудніка 418
1952 4 III Ліст Янкі Запрудніка да Сяргея Хмары пра пагляд Дванаццаткі на палітычныя разыходжаньні 418
1952 18 XI Ліст Янкі Запрудніка, Алеся Марговіча і Ўладзімера Цьвіркі да Аўгена Каханоўскага ў сувязі з намерам апошняга выйсьці з Рады БНР 421
1953 26 II Ліст Вінцэнта Жук-Грышкевіча да Янкі Запрудніка з запросінамі наведаць Канаду 422
1953 2 III Ліст Міколы Абрамчыка да Янкі Запрудніка пра супольны фронт экзыльных урадаў у перамовах з амэрыканцамі 423
1953 10 III Ліст Барыса Рагулі да Янкі Запрудніка з паведамленьнем пра сьмерць М. Равенскага 425
1953 16 III Ліст Язэпа Сажыча да Янкі Запрудніка: запросіны ўзяць удзел у радыёперадачы 426
1953 31 III Ліст Васіля Шчэцькі да Янкі Запрудніка пра „Наперад!”, спадчыну М. Равенскага й інш 426
1953, красавік Запіска Міколы Абрамчыка Янку Запрудніку 427
1953 8 IV Ліст Барыса Рагулі да Янкі Запрудніка пра сьвяткаваньне ў Рыме Дня беларускай незалежнасьці 428
1953 15 VII Ліст Натальлі Арсеньневай да Янкі Запрудніка ў справе беларускіх лемантароў 429
1953 21 VII Зь ліста Янкі Запрудніка да Міхася Тулейкі пра канцэрт у Брусэлі 429
1953 30 VIII Ліст Янкі Запрудніка да Антона Адамовіча пра паэму Я. Юхнаўца „Сула” 430
1953 20 IX Ліст Антона Адамовіча да Янкі Запрудніка пра паэму Я. Юхнаўца, супрацоўніцтва з „Наперадам” і інш 430
1953 13 XI Ліст Пётры Сыча да Янкі Запрудніка пра ўзаемнае супрацоўніцтва ў часапісах 432
1953 4 XII Зь ліста Янкі Запрудніка да Ўладзімера Дунца пра канцэрт у Боне 432
1954 17 III Зь ліста Янкі Запрудніка да Антона Адамовіча пра атмасфэру ў Лювэне 432
1954 9 VI Зь ліста Янкі Жучкі да Янкі Запрудніка пра стыпэндыі й а. Робэрта 433
1954 21 VI Зь ліста Янкі Запрудніка да Алеся Карповіча пра канцэрт у Парыжы 433
1954 28 VII Ліст Алеся Карповіча да Янкі Запрудніка пра музыкаведную літаратуру, творы Міколы Равенскага й інш 433
1954 1 VIII Ліст Янкі Запрудніка да Алеся Карповіча пра творчасьць
М. Равенскага 434
1954 2 VIII Ліст Станіслава Станкевіча да Янкі Запрудніка ў справе падключэньня „лювэнскае групы" да супрацоўніцтва з газэтай
„Бацькаўшчына” 435
1954 4 VIII Ліст Алеся Карповіча да Янкі Запрудніка пра творчасьць Міколы Равенскага 436
1954 9 VIII Ліст Вінцэнта Жук-Грышкевіча да Янкі Запрудніка адносна прыезду на працу ў Беларускай сэкцыі радыё „Вызваленьне” 436
1954 12 VIII Ліст Вінцэнта Жук-Грышкевіча да Ўладзімера Цьвіркі адносна працы ў радыё „Вызваленьне” 437
1954 26 VIII Ліст Вінцэнта Жук-Грышкевіча да Янкі Запрудніка пра Беларускую сэкцыю радыё „Вызваленьне” 438
1954 16 IX Ліста Янкі Запрудніка сябром Дванаццаткі пра забойства Леаніда Карасая 438
1954 16 IX Ліст Янкі Запрудніка да Ялеся Карповіча пра М. Равенскага ды інш 439
1954 18 IX Ліст Алеся Карповіча да Янкі Запрудніка пра сьмерць Леаніда Карася й артыкул пра Міколу Равенскага 440
1954 12 Х-Ліста Барыса Рагулі да Янкі Запрудніка пра лювэнскіх студэнтаў і газэту „Бацькаўшчына" 441
1954 16 X Ліст Паўлы Урбана да Янкі Запрудніка пра магчымасьць далейшай навукі ў Рыме 442
1954 18 XII Ліст Алеся Карповіча да Янкі Запрудніка пра сваю творчасьць 442
X ДАДАТКІ
Запаветы 443
Аўтары Запаветаў 462
Вератні 464
Скаўцкая хроніка з часапіс у „Наперад!” 469
Зварот 473
XI ЭПІЛЁГ
Аглядаючыся назад 475
Post Scriptum 476
Паказьнік прозьвішчаў 491
Зьмест 503
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.