Фразеалогія сучаснай беларускай мовы  Іван Лепешаў

Фразеалогія сучаснай беларускай мовы

Іван Лепешаў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 271с.
Мінск 1998
98.98 МБ
  1. Я. ЛЕПЕШАЎ

ФРАЗЕАЛОПЯ СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

 

  1. Я. ЛЕПЕШАЎ

ФРАЗЕА/ЮПЯ СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у якасці вучэбнага дапаможніка для студэнтаў філалагічных факультэтаў ВНУ

Мінск «Вышэйшая школа» 1998

УДК 808.26-318(075.8)

ББК 81.2Бен-923

Л48

Рэцэнзенты: кафедра беларускай мовы Беларускага дзяржаўнага універсітэта; прафесар Г. М. М а л а ж ай

Лепешаў I. Я.

Л48 Фразеалогія сучаснай беларускай мовы: Вучэб. дапам. для філал. фак. ВНУ. — Мн.: Выш. шк., 1998. — 271 с.

ISBN 985-06-0305-4.

Асвятляюцца ў адпаведнасці з праграмай па сучаснай беларускай літаратурнай мове асноўныя пытанні фразеалогіі, а ў некаторых выпадках і пытанні, якія дапаўняюць гэту праграму з улікам апошніх дасягненняў у галіне фразеалогіі.

Разлічаны на студэнтаў філалагічных факультэтаў. Можа быць выкарыстаны настаўнікамі беларускай мовы сярэдняй школы.

ББК 81.2Бен-923

© I. Я. Лепешаў, 1998

ISBN 985-06-0305-4 © Выдавецтва «Вышэйшая школа», 1998

УВОДЗІНЫ

  • 1. Фразеалогія як раздзел мовазнаўства

Як і ў іншых мовах, у беларускай мове нароўні з лексічным існуе фразеалагічны склад, які налічвае каля 6000 устойлівых выразаў з непадзельным, цэласным сэнсам — фразеалагізмаў: аршын з шапкай ‘вельмі малы, невьісокі, нізкарослы’; браць лейцы ў свае рукі ‘прымаць на сябе кіраванне чым-небудзь’; карона з галавы не спадзе (у каго) ‘нічога асаблівага не здарыцца з кім-небудзь, чый-небудзь гонар не будзе закрануты, аўтарытэт не паменшае’. Разам са словамі фразеалагізмы з’яўляюцца «будаўнічым матэрыялам» для сказаў. Параўн. тры сказы: 1. Кукавала зязюля ў зялёным лесе, гадавала матуля дачушку Алесю (Я. Купала). 2. Міхал яшчэ раз кінуў вокам, э, хата — глупства: лес пад бокам (Я. Колас). 3. Ад калыскі да магілы выціскалі сокі, кроў пілі, цягнулі жылы каты-крывасмокі (К. Крапіва). Першы сказ складаецца толькі са слоў, другі —са слоў і двух фразеалагізмаў, у трэцім сказе — амаль адны фразеалагізмы. Як і словы, фразеалагізмы называюць пэўныя паняцці, але адрозніваюцца ад слоў перш за ўсё тым, што ў абсалютнай большасці выступаюць як трапныя, выразныя сродкі выказвання думак і пачуццяў.

Фразеалагізмы, як і словы, — істотны састаўны кампанент мовы. Словы вывучаюцца ў лексікалогіі, a фразеалагізмы — у фразеалогіі.

Фразеалогія (ад грэч. phrasis — выраз, зварот, lo­gos — вучэнне) — раздзел мовазнаўства, які вывучае семантычньія, граматычныя і стылістычныя асаблівасці фразеалагізмаў. Тэрмін «фразеалогія» ўжываецца і са значэннем ‘сукупнасць фразеалогічных адзінак пэўнай

мовы або пэўнага аўтара, твора, перыяду і інш.’ (напрыклад: фразеалогія ўкраінскай мовы, фразеалогія ў творах Я. Коласа, фразеалогія гаворак Мсціслаўшчыны ).

У фразеалогіі як асобным раздзеле мовазнаўства фразеалагізмы разглядаюцца як пэўная сістэма суадносных і ўзаемазвязаных моўных адзінак. Нягледзячы на фармальную, сэнсавую, функцыянальную і іншую разнастайнасць, паміж фразеалагізмамі выяўляюцца трывалыя сістэмныя сувязі і самі гэтыя моўныя адзінкі паддаюцца сістэматызацыі, падзелу на групы, тыпы, разрады. Існуюць і вывучаюцца такія класіфікацьіі фразеалагічнага матэрыялу: этымалагічная, семантычная, семантыка-граматычная, стылістычная, структурная, а таксама класіфікацыя паводле спалучальнасці з кантэкстам. Фразеалагізмы, як бачым, аналізуюцца з розных бакоў.

Фразеалогія — адна з маладых галін лінгвістыкі. Яна вылучылася ў асобную мовазнаўчую дысцыпліну і стала складацца як самастойная навука толькі ў апошнія тры-чатыры дзесяцігоддзі. Яшчэ ў 60-я гады лічылася, што яна знаходзіцца ў стадыі «скрытага развіцця». Фразеалагізмы, пад рознымі назвамі (ідыёмы, прымаўкі і інш.), працяглы час сцісла разглядаліся ў рамках лексікалогіі як адно з яе пытанняў.

Выдзяленню фразеалогіі ў асобны раздзел лінгвістыкі папярэднічаў значны перыяд выяўлення, збірання і сістэматызацыі фразеалагічнага матэрыялу. Так, у «Слоўніку беларускай мовы» (1870) I. I. Насовіча занатаваны многія ўстойлівыя выразы з цэласнай семантыкай, адны з іх падаюцца як ілюстрацыі пры апісанні слоў, а другія вынесены ў загалоўкі асобных слоўнікавых артыкулаў.

Пачатак фармаванню фразеалогіі як лінгвістычнай дысцыпліны ў еўрапейскім мовазнаўстве паклаў французскі вучоны Шарль Балі. У кнізе «Французская стылістыка» (Парыж — Жэнева, 1909) ён даў разгорнутую класіфікацыю фразеалагічных зваротаў. У 1946 — 1947 гг. рускі акадэмік В. У. Вінаградаў у двух артыкулах больш дэталёва распрацаваў класіфікацыю фразеалагізмаў па семантычнай спаянасці іх кампанентаў і гэтымі, а таксама іншымі сваімі артыкуламі заклаў асно-

вы навуковай распрацоўкі фразеалогіі як асобнага раздзела лінгвістыкі.

Фразеалогія як новая галіна беларускага мовазнаўства пачала складвацца ў 50—60-я гады (працы A. М. Базыленкі, Ф. М. Янкоўскага, A. С. Аксамітава і інш.). Рознабаковае даследаванне фразеалагізмаў беларускай мовы (як літаратурнай, так і дыялектнай) асабліва інтэнсіўна праводзілася ў апошнія 15—20 гадоў: апублікавана болып за 20 манаграфій і слоўнікаў, сотні артыкулаў.

  • 2. Фразеалагізм як моўная адзінка і яго прыметы

Фразеалагізм — гэта ўстойлівая, узнаўляльная, не менш як двухкампанентная моўная адзінка, якая спалучаецца са словамі свабоднага ўжывання і мае цэласнае значэнне, не роўнае суме значэнняў яе кампанентаў (калі іх разглядаць на ўзроўні слоў).

Як відаць з прыведзенага азначэння, адна з прымет фразеалагізмаў — гэта іх устойлівасць, або пастаянства замацаванага за імі зместу, кампанентнага складу і структуры. Так, фразеалагізм вадзіць дзяды мае пастаянны змест ‘драмаць седзячы’, які перадаецца строга акрэсленымі кампанентамі, структурна аб’яднанымі ў дзеяслоўнае словазлучэнне пэўнай мадэлі. Тут варта, аднак, зрабіць агаворку. Калі змест і структура фразеалагізмаў заўсёды ўстойлівыя, нязменныя, то кампанентны склад амаль трэцяй часткі фразеалагізмаў можа змяняцца, у выніку чаго пэўны выраз функцыянуе ў дзвюх, а то і болып разнавіднасцях — варыянтах. Напрыклад, выраз абвесці вакол пальца можа ўжывацца з аднолькавым значэннем ‘спрытна ашукаць каго-небудзь’ і ў такіх варыянтах: абкруціць вакол пальца, абвесці кругом пальца, абкруціць кругом пальца.

Узнаўляльнасць — гэта рэгулярная паўтаральнасць, выкарыстанне фразеалагізма як гатовай цэласнай адзінкі. У адрозненне ад свабодных словазлучэнняў, кожнае з якіх у часе зносін складаецца з асобных слоў, фразеалагізмы не ствараюцца ў працэсе маўлення, а выхопліваюцца з памяці ў гатовым выглядзе, з пастаянным зместам і нязменнай структурай.

Паняцце «ўзнаўляльнасць» іншы раз абсалютызуецца ў якасці ледзь не асноўнай адзнакі фразеалагізмаў: «Глабальнымі прыкметамі фразеалагічных адзінак з’яўляецца іх узнаўляльнасць, устойлівасць і агульнавядомасць. Ніякіх іншых прыкмет, агульных для ўсіх фразеалагізмаў, не існуе» (1, с. 14). Аднак узнаўляюцца не толькі фразеалагізмы, а і кожнае асобнае слова, а таксама разнастайныя шматкампанентныя ўтварэнні: састаўныя тэрміны (паўночны полюс, філалагічны факультэт), апісальныя звароты (здаваць экзамены, мець жаданне), крылатыя выразы (мне сняцца сны аб Беларусі), прыказкі (груган гругану вока не выдзеўбе), іншыя словазлучэнні накшталт праліўны. дождж, закляты вораг. Як слушна зазначае A. I. Малаткоў, «у мове ўсё устойлівае і ўсё ўзнаўляльнае (фанема, слова, словазлучэнне, сказ і г. д.), бо, калі б не было ўстойлівасці і ўзнаўляльнасці моўных сродкаў, людзі не разумелі б адзін аднаго і не маглі б размаўляць паміж сабой» (12, с. 32).

Фразеалагізм складаецца не менш якздвух к а м панентаў. Мінімальнымі адзінкамі ў фразеалогіі лічацца выразы, утвораныя па мадэлі «прыназоўнік + назоўнік»: на вачах, пад бокам, на мазі, на носе, у рукі, з рукі і г. д. Часцей за ўсё кампаненты фразеалагізмаў суадносяцца з двума, трыма і болып самастойньімі, паўназначнымі словамі, аб’яднанымі ў словазлучэнні самых розных тыпаў, напрыклад: баранчык божы, казёл адпушчэння, разменьвацца на дробязі, прапанаваць руку і сэрца, не чуць ног пад сабою. Многія фразеалагізмы маюць структуру шматкампанентнага сказа: зуб на зуб не пападае (у каго), матчына малако на губах не абсохла (у каго), як карова языком злізала (каго, што), паказаць як барсук сваіх дзяцей гладзіць, чуць звон ды не ведаць дзе ён і інш.

Будучы структурным элементам сказа, яго «будаўнічым матэрыялам», фразеалагізм спалучаецца са словамі свабоднага ўжывання, выступае ў ролі якоганебудзь члена сказа, звязваецца з іншымі членамі сказа сувяззю дапасавання або кіравання, прымыкання. На-

1 Тут і далей першая лічба абазначае парадкавы нумар працы ў «Спісе выкарыстанай літаратуры» (гл. у канцы кнігі).

прыклад, у сказе Было ранняе бабіна лета (А. Чарнышэвіч) выраз бабіна лета выконвае сінтаксічную ролю дзейніка, да якога дапасуюцца азначэнне ранняе і выказнік было. Параўн. яшчэ ўжыванне фразеалагізмаў падразаць крылы, як свае пяць пальцаў: Понтус на карысць справы падразаў крылы кар’ерысту (У. Карпаў); Кожную дошку самой падлогі Міколка ведаў як свае пяць пальцаў (М. Лынькоў). Толькі амаль усе выклічнікавыя (авохці мне, вось табе і маеш) і мадальная (няўрокам кажучы, што называецца) выразы сінтаксічна не звязваюцца са словамі свабоднага ўжывання і членамі сказа не з’яўляюцца. Выклічнікавыя фразеалагізмы звычайна выступаюць у якасці нерасчлянёнага сказа, а мадальныя — як пабочныя канструкцыі.

Галоўная, вызначальная прымета фразеалагізма — яго семантычная цэласнасць, унутранае сэнсавае адзінства, нераскладальнае на асобныя значэнні кампанентаў. I гэтым фразеалагізмы карэнным чынам адрозніваюцца ад свабодных словазлучэнняў, састаўных тэрмінаў, апісальных зваротаў і іншых устойлівых спалучэнняў. Напрыклад, агульны сэнс свабоднага словазлучэння дубовы стол поўнасцю залежыць ад значэнняў дзвюх яго састаўных частак і цалкам адпавядае суме значэнняў слоў дубовы (‘зроблены з дуба’) і стол (‘прадмет мэблі’).

Зусім іншае бачым у фразеалагізмах. Іх кампаненты не маюць лексіка-семантычнай самастойнасці. Гэта — семантычна пераўтвораныя, «дэактуалізаваныя словы» (6, с. 6), «цені», «прывіды» слоў, «пазбаўленыя таго, што з’яўляецца галоўным для слова, менавіта асобнага лексічнага значэння» (2, с. 7). I калі іх разглядаць як звычайныя словы, то з іх значэнняў немагчыма вывесці цэласнае значэнне фразеалагізма, бо іх паасобныя значэнні даюць не суму значэнняў, а зусім іншы, новы сэнс: вадзіць + за + нос — уводзіць у зман, ашукваць, абяцаючы і не вьіконваючы што-небудзь. Звернемся да Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы. Тут дзеяслоў вадзіць і назоўнік нос падаюцца як мнагазначныя словы (першае — з 6 значэннямі і 6 адценнямі, другое — з 5 значэннямі), але ніводнае з гэтых значэнняў не мае ніякай сэнсавай сувязі з аднагучнымі фразеалагічнымі

кампанентамі. Таму ў слоўніку фразеалагізм вадзіць за нос як выраз, семантычна не звязаны з сістэмай значэнняў, што належаць словам вадзіць і нос, вынесены ў канец слоўнікавага артыкула і падаецца за знакам 0 (ромб) як асобная моўная адзінка.

Семантычная цэласнасць уласцівая як нематываваным фразеалагізмам (тыпу вадзіць за нос, на чым свет стаіць ‘вельмі моцна’), так і матываваным (тыпу гладзіць па галоўцы ‘патураць каму-небудзь, хвалячы і адабраючы яго’). У гэтай сувязі варта зрабіць адну істотную заўвагу: наўрад ці можна згадзіцца з пашыраным у беларускай навуковай і навучальнай літаратуры сцвярджэннем, што цэласнае значэнне матываванага выразу (адзінства) можа быць выведзена з пераносных значэнняў слоў, якія ўваходзяць у склад гэтага выразу.

Матываваныя выразы (адзінствы) узніклі ў выніку пераасэнсавання адпаведных свабодных словазлучэнняў, але не кожнага слова паасобку (што вельмі важна мець на ўвазе), а ўсяго словазлучэння ў цэлым, г. зн. на сінтаксічным узроўні. У фразеалагічным адзінстве яго цэласнае значэнне «звязана з разуменнем унутранага вобразнага стрыжня» і «абсалютна нераскладальнае на асобныя лексічныя значэнні кампанентаў» (3, с. 24). У гэтым няцяжка пераканацца, прааналізаваўшы любое з адзінстваў. Выраз трымаць вуха востра — метафарычнае ўтварэнне «жывёльнага паходжання», яно склалася ў выніку пераносу на чалавека дзеянняў, звычак, напрыклад, каня ці сабакі, якія пры адчуванні небяспекі востра трымаюць вушы, прыслухоўваюцца. Супаставім значэнні полісемантычнага фразеалагізма трымаць вуха востра (‘апасаючыся чаго-небудзь, быць вельмі пільным, быць напагатове’ і ‘не давярацца камунебудзь, быць асцярожным з кім-небудзь’) са значэннямі слоў трымаць, вуха, востра. Усе гэтыя тры словы мнагазначныя. У якой бы камбінацыі ні складваліся паасобныя значэнні гэтых слоў (прамыя, вытворнапрамыя, пераносныя, адценні), мы ніколі не атрымаем таго значэння, якім перадаецца змест фразеалагізма трымаць вуха востра, бо кампаненты ў складзе фразеалагізма, матываванага і нематываванага, не маюць самастойнага лексічнага значэння і, як ужо гаварылася, у спалучэнні даюць не суму значэнняў, а зусім іншы, новы сэнс.

Калі ж метафарызацыя адбываецца не на сінтаксічным узроўні, а пераасэнсоўваецца кожнае слова асобна, то такое словазлучэнне не атрымлівае цэласнага значэння і не можа стаць фразеалагізмам. Напрыклад, у паэме Я. Коласа «Сымон-музыка» чытаем: «Панёс ён людзям песень дар — агонь душы і сэрца жар». Тут слова жар мае значэнне ‘палкасць’, а сэрца абазначае ‘пачуцці’. Аднак перад намі не фразеалагізм, а свабоднае словазлучэнне, у якім абодва словы захоўваюць сваё лексічнае значэнне (пераноснае). Гэта словазлучэнне з сэнсавага боку з’яўляецца сумай двух пераносных значэнняў — ‘палкасць пачуццяў’.

Сярод фразеалагізмаў ёсць толькі невялікая група выразаў з часткова цэласным значэннем, у якіх не ўсе кампаненты семантычна пераўтварыліся ў аднолькавай ступені. У такіх фразеалагізмах асобныя кампаненты выконваюць сэнсаўтваральную функцыю. Гэта выразы накшталт у першую галаву ‘перш за ўсё, першапачаткова, раней за што-небудзь іншае’(гл. пра іх болып падрабязна ў § 4, 8).

  • 3. Аб’ём і межы фразеалогіі

У фразеалогіі як маладой галіне мовазнаўства многае застаецца яшчэ нявырашаным, а на цэлы шэраг праблемных пытанняў існуюць розныя погляды. Няма адзінства думкі і адносна такіх вузлавых пытанняў, як аб’ём фразеалогіі, яе прадмет, само паняцце фразеалагічнай адзінкі.

Суіснуюць шырокае і вузкае разуменне аб’ёму фразеалогіі. Тыя, хто асноўнай прыметай фразеалагізма прызнае узнаўляльнасць, з’яўляюцца прыхільнікамі шырокага разумення фразеалогіі і ўключаюць у яе no634 з сапраўднымі фразеалагізмамі (перамываць костачкі, падпілоўваць рогі) прыказкі, крылатыя выразы, перыфразы і іншыя словазлучэнні накшталт закляты вораг, мастацкая самадзейнасць. Як піша Ф. М. Янкоўскі, уключэнне ў фразеалогію спалучэнняў і выразаў тыпу «смех бярэ, дамашняе заданне, працоўныя поспехі, глыбей узарэш — болей збярэш вядзе амаль да «бязмежнасці» фразеалогіі» (14, с. 26). Цяжка знайсці што-небудзь агульнае, апрача ўзнаўляльнасці, паміж

фразеалагізмам-зрашчэннем перамываць костачкі ‘абгаворваць, бэсціць каго-небудзь’ і спалучэннем закляты вораг, дзе вораг рэалізуе сваё слоўнікавае значэнне ‘непрыяцель, праціўнік’, а закляты абазначае ‘непрымірымы, вечны’.

Прыхільнікі вузкага разумення катэгарыяльнай адзнакай фразеалагізма лічаць яго семантычную цэласнасць і аб’ём фразеалогіі абмяжоўваюць толькі матываванымі і нематываванымі сэнсава непадзельнымі выразамі. Сярод даследчыкаў фразеалогіі ўсё большае прызнанне атрымлівае семантычная канцэпцыя. Яе прыхільнікі найбольш істотным бокам фразеалагізма як моўнай адзінкі лічадь яго змест і сярод розных прымет фразеалагізма галоўнай, вызначальнай прыметай называюць цэласнасць яго значэння. Пры такім падыходзе ў аб’ём фразеалогіі ўключаюцца моўныя адзінкі аднароднага характару. Дарэчы, такі ж падыход ажыццяўляецца і пры складанні фразеалагічных слоўнікаў.

У сувязі з аналізам розных поглядаў на прадмет фразеалогіі і яе аб’ём заслугоўвае увагі выказванне A. I. Малаткова, які аспрэчвае правамернасць самога суіснавання двух поглядаў на прадмет фразеалогіі: «Няма аб’ёму фразеалагічных адзінак мовы ў «шырокім» або «вузкім» сэнсе слова, такое вызначэнне аб’екта фразеалогіі ненавуковае; у склад фразеалагізмаў к о л ь касна ўключаюцца ўсе адзінкі мовы, якія якасна вызначаюцца як фразеалагізмы. Яны могуць дыферэнцавацца па семантыка-тэматычных, стылістычных, лексіка-граматычных і іншых разрадах, але па катэгарыяльнай сутнасіц адрознівацца не могуць» (12, с. 18).

Зыходзячы з раней сказанага пра фразеалагізм і яго прыметы (§ 2), нельга лічыць фразеалагізмам, напрыклад, такое ўстойлівае, узнаўляльнае, двухкампанентнае словазлучэнне, як каторая пара, хоць у некаторых лексікаграфічных і іншых працах яно разглядаецца ў якасці фразеалагічнай адзінкі. Гэта словазлучэнне не мае семантычнай цэласнасці, а яго састаўныя часткі захоўваюць свае лексічныя значэнні: каторы — ‘доўіі, працяглы’, пара — ‘час’. Тое самае можна сказаць і пра словазлучэнне прэдыкатыўнага тыпу пайшла пагалоска, дзе кожнае слова рэалізуе сваё слоўнікавае значэнне.

У святле выказаных меркаванняў можна, такім чынам, вызначыць аб’ём фразеалогіі, яе сапраўдны фразеалагічны склад. За межамі фразеалогіі застаецца шэраг моўных адзінак нефразеалагічнага характару (дарэчы, усе яны не менш як двухкампанентныя, а таксама, за выключэннем перыфраз, узнаўляльныя і ўстойлівыя).

  1. Словазлучэнні, у якіх лексічнае значэнне аднаго са слоў рэалізуецца толькі ў спалучэнні са строга акрэСленым словам ці словамі. Такія злучэнні называюцца фразеалагічна звязанымі. Існуе нямала аднавалентных паводле спалучальнасці слоў. Так, прыметнік прасёлачная ўступае у кантакт толькі са словам дарога і абазначае ‘грунтавая, паміж невялікімі населенымі пунктамі’, прыметнік рабінавая ў значэнні ‘навальнічная’ спалучаецца толькі са словам ноч. Мнагазначнаму прыметніку кароткі ўласцівьі такія фразеалагічна звязаныя значэнні: у словазлучэнні кароткая памяць — ‘кепская’, у словазлучэннях кароткі прысуд, кароткае рашэнне — ‘рашучы і суровы’. Прыметнік траскучы ў словазлучэнні траскучы мароз абазначае ‘вельмі моцны, які ўтварае трэск’, а ў спалучэнні са словамі фраза, рэзалюцыя і некаторымі іншымі — ‘напышлівы, высакамоўны’. У словазлучэнні воўчы. апетыт прыметнік мае значэнне ‘вельмі вялікі, нястрымны’; цялячае захапленне — гэта ‘бурнае ці беспрычыннае захапленне’. Некаторыя словы ўступаюць у сувязь з двума і болып словамі: закадычны сябар (таварыш), страх (жах, зайдрасць, смех, злосць) бярэ.

Фразеалагічна звязаныя значэнні ў сэнсавай структуры мнагазначных слоў складваюцца неаднолькавымі шляхамі. У дачыненні да некаторых прыметнікаў такія значэнні з’яўляюцца вынікам запазычання з іншых моў (часцей з французскай). У тлумачальных слоўніках гэтыя значэнні звычайна падаюцца пад канец слоўнікавага артыкула: глыбокі (маўчанне, павага, любоў), глыбокая (старасць), глыбокая (восень); жывы (розум), жывая (цікавасць); тонкі (густ), тонкае (вьіхаванне).

Прынята лічыць, што фразеалагічна звязанае значэнне рэалізуецца ва ўстойлівых словазлучэннях, аднак устойлівасць гэтых спалучэнняў адносная. Так, слова з фразеалагічна звязаным значэннем можа стаць у адзін

рад як аднародны член да назоўніка: Меў шмат закадычных адданых сяброў, гусей з імі пасвіў і нават кароў (К. Крапіва). Словазлучэнне, у якім ёсць слова з фразеалагічна звязаным значэннем, паддаецца розным відам трансфармацыі; напрыклад, спалучэнне рабінавая ноч можа разрывацца іншымі словамі, ператварацца ў прэдыкатыўнае словазлучэнне: Ноч была рабінавая: раз-пораз грымелі перуны, жахалі маланкі (Р. Сабаленка); Бываюць такія ночы, што дажджу няма, а бліскае з вечара да раніцы. Такія ночы ў нас называюць рабінавымі (А. Алешка).

Як бачым, няма абсалютна ніякіх падстаў адносіць падобныя словазлучэнні да фразеалагізмаў.

  1. Апісальныя дзеяслоўна-іменныя звароты тыпу аказваць давер, даваць згоду, ствараць уражанне. Тут кожнае слова захоўвае сваё лексічнае значэнне і граматычную характарыстыку. Падобныя звароты семантычна суадносяцца з адпаведнымі ім дзеясловамі, напрыклад: мець жаданне — жадаць, зрабіць памылку — памыліцца, даваць згоду — згаджацца, аддаць загад — загадаць. Некаторыя звароты складаюцца з трох кампанентаў: браць пад абарону — абараняць, ісці на рызыку — рызыкаваць і пад. Яны існуюць у мове паралельна з суадноснымі дзеясловамі, бо могуць болып разнастайна і шырока, чым гэтыя дзеясловы, характарызаваць пэўнае дзеянне, далучаючы азначэнне да свайго назоўнікавага кампанента: даваць чарговую згоду, прымаць цвёрдае рашэнне, ствараць вялікае ўражанне. У такім разе ўстойлівасць апісальных зваротаў ужо адносная. Маюць месца і іншыя віды структурнага пераафармлення. На аснове, скажам, звароту аказаць дапамогу можна пабудаваць сказ, у якім назоўнік дапамога будзе ў галоўнай частцы складаназалежнага сказа, а дзеяслоў аказаць — у даданай: Дапамога, якую аказалі вёсцы, была нязначнай.
  2. Перыфразы. Гэта апісальныя звароты, якія ў пэўным кантэксце замяняюць агульнапрынятую назву асобы, прадмета, з’явы і інш. Сярод перыфраз, у адрозненне ад дзеяслоўна-іменных апісальных зваротаў, пераважаюць назоўнікавыя словазлучэнні. Гэта часцей за ўсё кантэкстуальныя, індывідуальна-аўтарскія ўтварэнні, таму для іх устойлівасць і ўзнаўляльнасць звычайна

не характэрныя: атаман мужыцкай праўды (К. Каліноўскі), край Купалы (Беларусь), прадзедаў зямля (радзіма), стваральнік усіх багаццяў на зямлі (чалавек), вясна жыцця (маладосць), сынаў сын (унук), цар усіх грыбоў (баравік) і г. д. Ужываюцца і традыцыйныя перыфразы: людзі ў белых халатах (медыкі), цар звяроў (леў), беларускі шоўк (лён), другі хлеб (бульба), горад над Бугам (Брэст), горад над Нёманам (Гродна) і пад.

Перыфразы (ад грэч. paraphrasis — апісальны выраз) гэта найчасцей адзінкі не мовы, а маўлення, кантэкстуальныя сінонімы, выражаныя словазлучэннем. Агульны сэнс амаль кожнай перыфразы мае цесную сувязь са значэннямі яе састаўных частак — слоў, выкарыстаных у звычайных (прамых ці пераносных) значэннях. I таму перыфразы не могуць разглядацца як фразеалагізмы. Сустракаецца нямала і метафарычных перыфраз. Напрыклад, у паэме Я. Коласа «Новая зямля»: Час у Парэчча зноў вярнуцца і ў іншых хвалях скупануцца. Тут у іншых хвалях скупануцца ўжыта ў сэнсе ‘паназіраць за іншымі, лепшымі абставінамі’. Аднак, як і ў шматлікіх падобных выпадках, гэта не агульнамоўная ўстойлівая адзінка з цэласным значэннем, а індывідуальна-аўтарская разгорнутая метафара.

  1. Састаўныя тэрміны, у складзе якіх словы не страчваюць лексіка-семантычнай самастойнасці: актыўны баланс, атамная энергія, атэстат сталасці, белы мядзведзь, вуглякіслы газ, дом адпачынку, знак прыпынку, ісці на пасадку, карболавая кіслата, лімонная кіслата, серная кіслата і г. д.

Калі ж састаўныя тэрміны ўзніклі са свабодных словазлучэнняў у выніку іх метафарычнага пераасэнсавання, то яны павінны адносіцца да разраду фразеалагізмаў: антонаў агонь, баранчык божы, брат-сястрыца, воўчае лыка, гусіныя лапкі, зязюльчын лён, мядзведжае вуха і інш. Некаторыя з састаўных тэрмінаў, што склаліся ў выніку метафарызацыі, у сваёй аснове маюць нерэальны вобраз. Першае, зыходнае значэнне фразеалагізма божая кароўка — ‘жучок чьірвонай, жоўтай або белай афарбоўкі з плямкамі’. Падабенства гэтага жучка з кароўкай засноўваецца на тым, што калі яго перавярнуць і пакратаць брушка, то на нагах у насякомага выступаюць ярка-ружовыя кроплі («малачко»).

Жучок зусім бяскрыўдны і безабаронны, што і стала падставай для развіцця ў фразеалагізме яшчэ аднаго значэння — ‘ціхі, бяскрыўдны чалавек, які не ўмее пастаяць за сябе’.

Несумненнымі фразеалагізмамі з’яўляюцца і такія выразы, што склаліся на базе састаўных тэрмінаў, якія, пераасэнсаваўшыся, развілі пераноснае значэнне і сталі агульнаўжывальнымі ў гэтым значэнні. Напрыклад, у выніку метафарызацыі састаўнога тэрміна камандаваць парадам, вядомага ў маўленні ваенных, узнік фразеалагізм са значэннем ‘распараджацца, быць завадатарам, верхаводзіць’. Аналагічным спосабам склаліся шмат якія выразы: абсалютны нуль, браць на ўзбраенне, выводзіць на арбіту, выходзіць у тыраж, залаты фонд, іграць другую скрыпку, ісці па лініі найменшага супраціўлення, кульмінацыйны пункт, удзельная вага і пад.

  1. Непераасэнсаваныя крылатыя выразы тыпу быць або не быць; маўчанне — знак згоды; прыйшоў, убачыў, перамог, а таксама пераасэнсаваныя, калі яны маюць форму закончанага простага ці складанага сказа і канструктыўна не могуць спалучацца са словамі свабоднага ўжывання: а Васька слухае ды есць; апетыт прыходзіць у часе яды; каб сонца засланіць, вушэй асліных мала. Гэтыя і падобныя выразы выкарыстоўваюцца як самастойныя выказванні ці як часткі складанага сказа: Апетыт прыходзіць у часе яды... А чаму б гэта мне яшчэ не набраць крамы на плацце ці, можа, і на два?.. (А. Васілевіч).

Крылатыя выразы — гэта трапныя, устойлівыя афарызмы кніжнага паходжання. У кожнага з іх ёсць свой аўтар, напрыклад: дум не скуеш ланцугамі (Я. Купала), мой родны купг, як ты мне мілы (Я. Колас). Па традыцыі да крылатых выразаў адносяць і афарызмы з кніг свяшчэннага пісання і з грэчаскай міфалогіі: абтрэсці прах з ног, траянскі конь, гордзіеў вузел і інш. Выраз можна лічыць крылатым пры ўмове, калі ён набыў «крылатасць» — выйшаў за межы таго твора, дзе пачынаў сваё жыццё, стаў вядомым для значнай часткі носьбітаў мовы і ўжываецца ў маўленні без спасылкі на яго аўтара. Часам да крылатых выразаў адносяць і цытаты з патэнцыяльнай «крылатасцю».

Многія крылатыя выразы як з беларускіх, так і з іншамоўных літаратурных крыніц (каля 120) сталі прататыпамі фразеалагізмаў, базай для іх фармавання. Крылатыя выразы, якія набылі метафарычны сэнс і ў маўленні канструктыўна звязваюцца са словамі, выступаючы ў ролі якога-небудзь члена сказа, павінны разглядацца як звычайныя фразеалагізмы: ахілесава пята, выпускаць джына з бутлі, высцебаць самога сябе, дамоклаў меч, дражніць гусей, жаба ў каляіне, ні бэ ні мя, людзьмі звацца, пракрустава ложа, рукі прэч (ад каго, ад чаго), рыльца ў пушку, рыцар ночы, свінтус грандыёзус, хадзіць на задніх лапках і г. д. Параўн., напрыклад, выкарыстанне крылатага выразу рацар ночы: На нас узнімаюцца рыцары ночы, іх сочаць у цьме нашы зоркія вочы (К. Крапіва).

  1. Прыказкі. Гэта кароткія народныя выслоўі звычайна павучальнага характару, структурна арганізаваныя як закончаны просты ці складаны сказ. Калі іх разглядаць з семантычнага боку, то аказваецца, што гэта далёка не аднародныя моўныя адзінкі. Адны прыказкі заўсёды ўжываюцца з прамым значэннем іх кампанентаў, напрыклад: брат любіць сястру багатую, a мужык жонку здаровую; госць госця ненавідзіць, а гаспадар абодвух. У другой групе прыказак частка слоў пераасэнсавалася, а частка захоўвае сваё літаральнае значэнне: не такі чорт страшны, як яго малююць — ‘не так страшна на самай справе, як здаецца’; яйцо курыцу вучыць — ‘малады, нявопытны вучыць старэйшага, вопытнага’. Трэцяя група прыказак мае алегарычны характар, г. зн. у іх гаворыцца пра адно, а маецца на ўвазе іншае: з песні слова не выкінеш; куй жалеза, пакуль гарачае; рука руку мые; смачны жабе арэх, ды зубоў бог не даў; яблык ад яблыні недалёка падае. Толькі прыказкі трэцяй групы набліжаюцца ў семантычным плане да фразеалагізмаў, але разам з тым і адрозніваюцца ад іх па ўсіх параметрах.

Па-першае, фразеалагізмы заўсёды абазначаюць паняцце, выступаюць адзінкамі намінацыі, «будаўнічым матэрыялам» для сказаў. Прыказкі ж выражаюць не паняцце, а суджэнне, з’яўляюцца не намінатыўнымі, a камунікатыўнымі адзінкамі, пры дапамозе якіх перадаецца вычарпальны ў сэнсавых адносінах змест, што

ўласціва толькі сказу, а не слову ці фразеалагізму. Вось прыклад ужывання прыказкі ведае кошка, чыё сала з’ела: Пачакай! Куды ж ты, ягадка?.. Вудзем разбірацца... Трасешся?! Ведае кошка, чыё сала з’ела! (Л. Калодзежны).

Па-другое, фразеалагізмы па сваёй структуры часцей за ўсё падобныя на словазлучэнні разнастайнага характару. Прыказкі ж маюць форму закончанага сказа, валодаюць і сэнсавай, і інтанацыйнай завершанасцю, служаць для перадачы закончанай інфармацыі.

Па-трэцяе, фразеалагізмы выступаюць у ролі таго ці іншага члена сказа. Што да прыказак, то, паколькі яны ў камунікатыўных адносінах з’яўляюцца закончаным сказам, ні адна з іх не можа функцыянаваць у ролі якога-небудзь члена сказа.

Па-чацвёртае, фразеалагізмы, будучы структурным элементам сказа, уступаюць у пэўныя сувязі і адносіны з іншымі словамі ці (значна радзей) фразеалагізмамі. Прыказкі ж, самі з’яўляючыся сказам, не абумоўлены якімі-небудзь заканамернасцямі лексіка-граматычнай спалучальнасці са словамі свабоднага ўжывання. Як «гатовыя формулы жыццёвых з’яў ці гатовыя іх характарыстыкі» (9, с. 226), прыказкі свабодна ўключаюцца ў тэкст, ужываюцца як самастойны сказ-рэпліка або як частка складанага сказа, звязваючыся з папярэдняй часткай пры дапамозе злучнікаў: Глыбока запала ў душу пачутае на вёсцы, што лапаць боту не пара (Я. Лецка).

РАЗДЗЕЛ

1

УТВАРЭННЕ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ I IX ЭТЫМАЛАГІЧНАЯ КЛАСІФІКАЦЫЯ

  • 4. Спосабы ўтварэння фразеалагізмаў

Пераважная большасць фразеалагізмаў узнікла на аснове адзінак іншых моўных узроўняў — словазлучэння, сказа, слова. Адпаведна з гэтым вылучаюцца тры спосабы фразеалагічнай дэрывацыі: фразеолагасінтаксічны, эліптычны і фразеолага-лексічны.

Асноўны з іх — фразеолага-сінтаксічны спосаб, г. зн. утварэнне фразеалагізмаў на базе сінтаксічных адзінак (свабодных словазлучэнняў і састаўных тэрмінаў) у выніку іх пераасэнсавання. Найчасцей узнікненне таго ці іншага фразеалагізма звязана з метафарычным пераасэнсаваннем адпаведнага свабоднага словазлучэння — пераносам назвы з адной з’явы на другую на аснове падабенства паміж імі. У аснове такога пераносу ляжыць прыхаванае параўнанне, уяўная сувязь паміж дзвюма з’явамі. Асобныя выразы і сёння могуць ужывацца то з параўнальным злучнікам як, то без яго (як прыхаванае параўнанне): як вады ў рот набраў і вады ў рот набраў; як гара з плеч звалілася і гара з плеч звалілася; як заслона спала з вачэй і заслона спала з вачэй; як неба і зямля і неба і зямля; як не сваімі нагамі і не сваімі нагамі; як нож у сэрца і нож у сэрца; як сам не свой і сам не свой; як чортам падшыты і чортам падшыты і г. д. Гэтыя і некаторыя іншыя выразы з цягам часу вызваляюцца ад параўнальнага злучніка, які звычайна рэдукуецца, калі займае слабую, непрыдзеяслоўную пазіцыю. Параўн., напрыклад, ужыванне фразеалагізмаў кот наплакаў, рукой падаць у нескарочанай форме: Паўдня працуеце, а працы як кот наплакаў (М. Машара); Ад Рыгі як рукой падаць узмор’е (Ц. Гартны).

Пры метафарычным пераасэнсаванні пэўнае абстрактнае паняцце, увасобленае ў фразеалагізме, перадаецца праз канкрэтны вобраз, праз нагляднае ўяўленне пра каго-небудзь ці што-небудзь. Напрыклад: Ты мне жвачку не жуй, гавары канкрэтна (А. Кудравец). Ужыты тут фразеалагізм жаваць жвачку з яго значэннем ‘гаварыць нудна і бесталкова пра адно і тое ж’ сфармаваўся на базе аналагічнага свабоднага словазлучэння, якое дастасоўваецца да жвачных жывёл. Фразеалагізм віць гняздо мае тры значэнні: ‘уладкоўваць сямейнае жыццё,’ ‘уладкоўвацца, ствараючы дамашнюю ўтульнасць’ і ‘знаходзіць прыстанішча (пра шкоднікаў, ворагаў)’. Усе гэтыя адцягненыя, абстрактныя значэнні фразеалагізм перадае праз канкрэтныя вобразы, якія выклікаюць асацыяцыі з птушкамі.

Вось яшчэ некалькі выразаў «птушынага паходжання»: вылятаць з гнязда, апускаць крылы, распраўляць крылы, пералётны птах, жаўтаротае птушаня, складаць крылы, залётная птушка, стрэляная птушка, падразаць крылы, убірацца ў пер’е, толькі пер’е ляціць (ад каго, з каго). Ёсць нямала фразеалагізмаў «расліннага паходжання»: перакаці-поле, у самым саку, вырываць з коранем, засыхаць на корані, секчы пад корань, цёмны лес і інш. Шмат якія выразы паводле свайго паходжання з’яўляюцца «метафарамі, узятымі з жывёльнага свету» (В. У. Вінаградаў): адкідваць хвост, трымаць вуха востра, і ў хвост і ў грыву, ляйчына пад хвост папала (каму), козамі сена травіць, блудная авечка, пускаць казла ў агарод, дойная карова, і вухам не вядзе, натапырыць вушы і г. д.

Пад метафарычнае пераасэнсаванне падпалі сотні свабодных словазлучэнняў з самых разнастайных сфер жыцця: леташні снег, гуляць у маўчанку, кідаць якар, мазаць дзёгцем, мераць на свой аршын, варыцца ў сваім саку, мяняць пласцінку, блытаць карты, акунуцца з галавой, выбіваць з сядла, выкідваць за борт, даваць задні ход і шмат іншых. Фразеалагізаваліся шматлікія састаўныя тэрміны, напрыклад: абсалютны нуль, выдаваць на-гара, выходзіць на арбіту, заключны акорд, пробны камень, ставіць знак роўнасці, удзельная вага, цэнтр цяжару, цяжкая артылерыя. Фразеалагізмамі

сталі крылатыя выразы, кожны з якіх мае свайго аўтара: людзьмі звацца (Я. Купала), хварэць на пана (Я. Колас), выдраць лысаму валасы (К. Крапіва), кінуць косць (I. А. Крылоў), ля разбітага карыта (A. С. Пушкін), залатая сярэдзіна (Гарацый) і інш. У выніку метафарызацыі склаліся многія фразеалагізмы, у аснове якіх нерэальны вобраз, напрыклад: вароты пірагамі падпёртыя (у каго), грушы. на вярбе, сёрбаць лапцем боршч, хапаць зоркі з неба, салаўі пяюць у жываце, наступаць сабе на язык, рабіць з мухі слана.

Вельмі многія выразы сёння не ўсведамляюцца як жывыя разгорнутыя метафары, хоць таксама ўтварыліся ў выніку пераасэнсавання пераменных словазлучэнняў, звязаных з самымі разнастайнымі, цяпер ужо часцей за ўсё забытымі з’явамі: былымі павер’ямі (дарогу перабягаць, з лёгкай рукі, лебядзіная песня, ліць кракадзілавы слёзы, у сарочцы нарадзіцца, рукой пайсці, чорная кошка перабегла), ранейшымі звычаямі (біць паклоны, забіць асінавы. кол у магілу, узняць на шчыт, чалом біць, напусціць туману, настаўляць рогі), даўнейшымі абрадамі (званіць ва ўсе званы, костачкі перамываць, адным мірам мазаны, песенька enema, дыхаць на ладан, у гарачай вадзе купаны), старажытнай судовай практыкай (вывесці на чыстую ваду, выдаць з галавой), ранейшым бытам, жыццёвымі ўмовамі (з плеч ды ў печ, хоць святых вынось, як жару ўхапіўшы, зайсці ў тпупік, зубы загаворваць, малая сошка, наламаць дроў, табаку важыць), гістарычнымі падзеямі (варфаламееўская ноч, мамаева пабоішча, перайсці рубікон). Атрымалі пераасэнсаванне шмат якія словазлучэнні з грэчаскай, персідскай і егіпецкай міфалогіі: арыядніна ніць, ахілесава пята, гордзіеў вузел, выпускаць джына з бутлі, як фенікс з попелу і інш. Пры гэтым некаторыя выразы, асновай якіх былі грэчаскія міфы, звычаі і г. д., склаліся не ў грэчаскай мове, а ў іншых і пасля, як правіла, сталі міжнароднымі: танталавы мукі — у лацінскай, спачываць на лаўрах — у французскай, скакаць пад дудку (чыю) — у нямецкай. Пад фразеалагізацыю падпалі многія словазлучэнні з прафесійнай мовы: краўцоў (шыта белымі ніткамі), шаўцоў (на адзін капыл).

сталяроў (без сучка і без задзірынкі), чыгуначнікаў (зял'ёная вуліца), маракоў (аддаць канцы), ваенных (біць адбой, ціхай сапай, пярэдні край), кавалерыстаў (з месца ў кар’ер), ювеліраў (высокай пробы, нізкай пробы), музыкантаў (вешаць нос на квінту), фінансавых работнікаў (залаты фонд), шахматыстаў (ход канём), школьнікаў (прапісаць іжыцу, на яць), карцёжнікаў (спгавіць на карту, крыць няма чым, іграць на руку, раскрыць карты, выкладваць свае козыры, козыр біты) і г. д.

Метафарызацыя пераменнага словазлучэння звычайна адбываецца толькі ў такой маўленчай сітуацыі, якая з’яўляецца найбольш спрыяльнай для пераасэнсавання гэтага словазлучэння. Так, метафарычная і семантычная сувязь паміж фразеалагізмам пустая малатарня, што значыць ‘балбатун, пустаслоў’, і адпаведным свабодным словазлучэннем становіцца відавочнай толькі тады, калі мы ўсведамляем, што выраз узнік у выніку асацыяцыі па падабенстве з пустой малатарняй, якая, калі яе барабан не запоўнены сцёбламі збажыны, пачынае прарэзліва гусці.

Пры пераасэнсаванні пераменнага словазлучэння досыць часта ўвага акцэнтуецца не на асноўных семах гэтага словазлучэння, а на пабочных, другарадных, а то і патэнцыяльных, якія выходзяць на першы план і актуалізуюцца, засланяючы астатнія элементы сэнсавай структуры свабоднага словазлучэння. Пры ўзнікненні, напрыклад, фразеалагізма закручваць гайкі ‘павышаць патрабаванні да каго-небудзь, узмацняць строгасць’ актуалізацыю атрымала патэнцыяльная, мэтавая сема адпаведнага словазлучэння (гайкі закручваюць, каб механізм працаваў надзейна, бездакорна). Прыкладна тое самае можна сказаць і пра фразеалагізм закідваць вуду ‘асцярожна намякаць на што-небудзь, каб высветліць абставіны, выведаць што-небудзь’. I тут актуалізавалася патэнцыяльная, мэтавая сема свабоднага словазлучэння (рыбак закідвае вуду, каб разведаць, ці будзе клёў).

Значна радзей сустракаюцца выразы, якія з’явіліся вынікам метанімічнага пераносу, заснаванага на сумежнасці дзвюх з’яў, не ўяўна, а непасрэдна звязаных адна з другой пастаяннымі адносінамі. Напрыклад, фразеалагізм даваць гарбуз ‘адмаўляць таму, хто свата-

ецца’ этымалагічна мае непасрэдную сувязь са звычаем, які бытаваў на Украіне і ў некаторых паўднёвых раёнах Беларусі: калі дзяўчына ці яе бацькі непрыхільна ставіліся да сватання, то маладому або свату давалі гарбуз як знак нязгоды. У выніку метанімічнага пераносу склаліся і такія, напрыклад, фразеалагізмы: на пасад садзіць ‘аддаваць замуж’; атрымліваць гарбуз ‘абнеслаўляцца пры сватаўстве, не дабіўшыся згоды на шлюб’; вынесці ўперад нагамі ‘пахаваць (нябожчыка)’; закрыць вочы ‘быць побач з тым, хто памірае, у апошнія хвіліны яго жыцця’. Сюды ж адносіцца параўнальна немалая група фразеалагізмаў жэставага паходжання (калі ўнутраны стан чалавека называецца па знешнім выразніку гэтага стану): і брывом не вядзе, круціць носам, ламаць сабе рукі, махнуць рукой (на Ka­ro, на што), паціскаць плячамі, рабіць вялікія вочы, рваць на сабе валасы, крывіць губы, паціраць рукі, разводзіць рукамі, біць кулакамі ў грудзі і г. д.

Некаторыя фразеалагізмы ўзніклі шляхам с і н е к дахічнага пераносу (калі назва часткі ўжываецца ў значэнні цэлага): дах над галавой (‘дом ці кватэра, пакой’), да сівых валасоў, з вуснаў у вусны, з рук у рукі, у адны рукі, з вуха на вуха, пад адным дахам, на чатыры вокі, з вуснаў, над самым вухам, перад носам, носам у нос і інш.

Другім, значна менш прадуктыўным з’яўляецца эліптычны спосаб, г. зн. утварэнне фразеалагізмаў у выніку скарачэння прыказак. Зразумела, што крыніцай узнікнення фразеалагічных адзінак бываюць толькі прыказкі з поўнасцю ці часткова пераасэнсаванымі кампанентамі. У беларускай мове ёсць каля сотні фразеалагізмаў, якія паходзяць з прыказак, прычым узніклі неаднатыпна.

Многія фразеалагізмы ўтварыліся з прыказак, у якіх не ўсе кампаненты маюць фігуральнае, пераноснае значэнне. Фразеалагізмам у такіх выпадках становіцца алегарычная частка прыказкі, ад якой адпадае слова з літаральным значэннем. Сінтаксічныя ж сувязі фразеалагізма (здольнасць кіраваць пэўным словам) застаюцца такімі ж, якімі былі і ў прыказцы. Так узніклі фразеалагізмы і кнігі ў рукі к а м у (з прыказкі пісьменнаму і кнігі ў рукі), усе шышкі валяцца на каго (з прыказкі

на беднага Макара ўсе шышкі валяцца), мора па калена каму прыказкі п’янаму мора па калена), чорт дзяцей калыша к а м у прыказкі багатаму чорт дзяцей калыша) і шэраг іншых.

Шмат якія фразеалагізмы ўтварыліся з прыказак ў выніку адпадзення ад іх другой, паясняльнай часткі, якая фактычна з’яўляецца сродкам канкрэтызацыі, расшыфроўкі папярэдняга вобраза або паказвае на вынік таго, пра што гаворыцца ў періпай частцы прыказкі. Гэта, напрыклад, фразеалагізм губа не дура (у каго), утвораны з прыказкі губа не дура: знае, што прымае. Некалькі іншых прыкладаў: ні села ні пала, пальца ў рот не кладзі (каму), прыйдзе коза да воза, сабака на сене адпаведна з прыказак: ні села ні пала, давай, баба, сала; не кладзі сабаку пальца ў рот, бо адкусіць; прыйдзе коза да воза прасіць сена; сабака на сене, сам не есць і другім не дае.

Ёсць і такі шлях узнікнення фразеалагізмаў, як апушчэнне першай часткі прыказкі і фразеалагізацыя другой часткі. Так, фразеалагізм у лес не збяжыць (не ўцячэ) утварыўся з прыказкі работа не воўк, у лес не збяжыць (не ўцячэ). Парадак кампанентаў і семантыкаграматычныя сувязі фразеалагізма (ужываецца пры дзейніку са значэннем абстрактнага прадмета) захаваліся такімі ж, як і ў прыказцы. Калі ў выніку такога дэрывацыйнага працэсу ўтвараецца дзеяслоўны фразеалагізм, то ён звычайна свабодна рэалізуе розныя формы свайго граматычна галоўнага кампанента. Гэта адносіцца, напрыклад, да такіх фразеалагізмаў: араць дарогі, за саломінку ўхапіцца, неба капціць (паходзяць з наступных прыказак: каб свінні рогі, арала б дарогі; хто топіцца — за саломінку ўхопіцца; без працы жыць — неба капціць). Значэнне фразеалагізма, утворанага на аснове прыказкі, знаходзіцца ў семантычнай сувязі з агульным сэнсам прыказкі.

Сярод іншых прыказак, якім абавязаны сваім узнікненнем некаторыя фразеалагізмы, можна выдзеліць тры групы. Адны прыказкі расшчапіліся на дзве часткі, і кожная з іх ужываецца самастойна як фразеалагізм. Так, з прыказкі старога вараб’я на мякіне не правядзеш, якая абазначае ‘вопытнага чалавека не ашукаеш’, утварыліся фразеалагізмы стары верабей і на мякіне не

правядзеш (каго). Адпаведна і значэнне прыказкі размеркавалася паміж двума яе фрагментамі (‘вопытны чалавек’ і ‘не перахітрыш, не абдурыш каго-небудзь’)Два фразеалагізмы (сініца ў руках і журавель у небе) дала прыказка лепш сініца ў руках, чым журавель у небе. Параўн. таксама прыказкавыя ўтварэнні заварыць кашу і расхлёбваць кашу (з прыказкі сам заварыў кашу, сам і расхлёбвай).

Другую групу складаюць прыказкі, ад якіх адарваўся толькі трапны вобраз з некалькіх слоў і стаў фразеалагізмам. Напрыклад, «абломкам» прыказкі мая хата з краю, нічога не знаю з’яўляецца фразеалагізм хата з краю, які заўсёды выступае ў функцыі галоўнага члена безасабовага сказа і сваё значэнне ‘кагонебудзь зусім не датычыцца; штосьці не мае ніякіх адносін да каго-небудзь’ рэалізуе, ужываючыся ў спалучэнні з тым ці іншым прыналежным займеннікам: (мая, твая, яго, яе, наша, ваша, іх, іхняя) хата з краю.

Пададзім яшчэ некалькі фразеалагізмаў, утвораных у выніку выдзялення з прыказкі яе трапнага вобраза часцей за ўсё ў форме дзеяслоўнага ці іменнага словазлучэння: абрасці мохам, адрэзаная луста, гром грымнуў, дабры бабры, далёка не заедзеш (на чым), капаць яму (каму), ранняя птушка, сабаку з’еў (адпаведна з прыказак: на адным месцы і камень мохам абрастае; адрэзанае лусты. не прылепіш; пакуль гром не грымне, мужык не перахрысціцца; усе бабры дабры, адна выдра ліхая; на лечаным кані далёка не заедзеш; не капай яму другому, сам увалішся; ранняя птушка зубкі цярэбіць, а позняя вочкі працірае; сабаку з’еў, а хвастом удавіўся ).

У трэцюю групу ўваходзяць прыказкі, вобразная аснова якіх стала дэрывацыйнай базай фразеалагізмаў. Так, фразеалагізм кусаць сабе локці сфармаваўся на вобразнай аснове прыказкі блізка локаць, ды не ўкусіш як бы насуперак яе літаральнаму сэнсу. Гэтак жа склаліся фразеалагізмы злавіць двух зайцаў і забіваць (забіць) двух зайцаў на вобразнай аснове прыказкі за двума зайцамі пагонішся, ніводнага не зловіш. Зрэшты, з гэтай жа прыказкі, у выніку адпадзення яе другой часткі, утварыўся фразеалагізм гнацца (пагнацца) за

двума зайцамі. На вобразнай аснове прыказак склаліся і яшчэ шмат якія фразеалагізмы, напрыклад: садзіцца не ў свае сані, размахваць пасля бойкі кулакамі, адальюцца слёзы (каму чые), як нітка за іголкай (адпаведна з прыказак: не ў свае сані не садзіся; пасля бойкі кулакамі не размахваюць; адальюцца воўку авечыя слёзы; куды іголка, туды і нітка). Дарэчы, прыказкі ўсіх трох груп, даўшы жыццё фразеалагізмам, не перастаюць ужывацца і самастойна.

Трэці спосаб, таксама малапрадуктыўны, — фразеолага-лексічны. Сутнасць яго заключаецца ў тым, што фразеалагізм утвараецца на базе асобнага слова, у выніку «разгортвання слова ў фразеалагізм» (11, с. 112). Так склаўся, напрыклад, выраз генетычна каламбурнага характару пракаціць на вараных са значэннем ‘праваліць на выбарах’. Гэты фразеалагізм пры супастаўленні яго з адпаведным свабодным словазлучэннем не ўспрымаецца як метафарычнае ўтварэнне. Ён узнік на аснове мнагазначнага слова пракаціць у выніку накладання на значэнне ‘праваліць на выбарах’ яшчэ аднаго значэння гэтага дзеяслова — ‘правезці’ і каламбурнага дапаўнення яго дадаткам на вараных.

Гэтак жа, пры адначасовай рэалізацыі двух значэнняў слова гад (‘змяя, гадзюка’ і ‘вылюдак, шкодны чалавек’) і яго каламбурнага дапаўнення прыметнікам, склаўся фразеалагізм гад печаны ‘агідны, шкодны чалавек’. У фразеалагізме заводзіцца з паўабароту на рэалізаванае спачатку значэнне слова заводзіцца ‘ўзбуджаючыся, распачынаць спрэчку з кім-небудзь’ накладзена яшчэ адно значэнне гэтага ж слова ‘пачынаць дзейнічаць у выніку пуску ў ход якоганебудзь механізма’ з адначасовым яго дапаўненнем экспрэсіўным дадаткам з паўабароту. Параўн. прыклад, дзе перадаецца працэс разгортвання слова ў фразеалагізм: Ролік на хвіліну змоўк, але потым завёўся. 3 паўабароту (У. Караткевіч). Вось яшчэ некалькі выразаў, утвораных аналагічным спосабам: варона загуменная, гарадзіць плот, плесці кашалі, цягнуць рызіну, плячысты на жывот, гол як сакол, з’есці з трыбухамі, гарэць сінім агнём і інш.

Фразеолага-лексічным спосабам утвараюцца не толькі выразы каламбурнага характару, але і фразеа-

лагізмы, у складзе якіх адзін з кампанентаў выконвае сэнсаўтваральную функцыю, выступае як сэнсавы цэнтр пэўнага выразу. Так, у фразеалагізме чортава гібель (каго, чаго) ‘вельмі многа’ сэнсаўтваральным выступае кампанент гібель, які і ў свабодным ужыванні можа абазначаць вялікую колькасць чаго-небудзь, а кампанент чортава выконвае экспрэсіўную функцыю. У фразеалагізме на скорую руку ‘паспешліва, наскора, не трацячы часу’ сэнсавым цэнтрам з’яўляецца прыметнікавы кампанент, які семантычна суадносіцца з такім жа словам свабоднага ўжывання. Яшчэ некалькі прыкладаў з выдзеленым у іх сэнсаўтваральным кампанентам: с яр э д н яй рукі, раз і назаўсёды, ад шчыраг а сэрца, ад крытым тэкстам, чортпава процьма , сярэдзінка на палавінку, г ар ач ая галава, не палахлівага дзесятка, веквяком, век вечны, зд авён -даўна і інш.

Сярод выразаў, утвораных фразеолага-лексічным спосабам, можна асобна вылучыць невялікую групу фразгалагізмаў, у якіх кожны кампанент выступае як сэнсаўтваральны і семантычна суадносіцца з адпаведным словам у яго свабодным ужыванні. Напрыклад, у фразеалагізме адбіваць хлеб, што значыць ‘пазбаўляць каго-небудзь заробку, беручыся за тую ж работу, справу’, дзеяслоўны кампанент суадносіцца з перыферыйным значэннем ‘сілком адбіраць што-небудзь’, а назоўнікавы — са значэннем ‘сродкі існавання’. Такіх фразеалагізмаў — лічаныя адзінкі: даваць знаць, падаць духам, браць верх і некаторыя іншыя.

Агульнае, што аб’ядноўвае ўсе фразеалагізмы, утвораныя любым з трох разгледжаных спосабаў, — гэта іх ўзнікненне на базе моўных адзінак іншых узроўняў — словазлучэння, сказа, слова. Разам з тым у мове ёсць нямала выразаў, якія ўзніклі на аснове ўнутраных фразеалагічных рэсурсаў, склаліся на базе ўжо існуючых фразеалагічных адзінак. У такім разе можна і трэба асобна гаварыць пра ўнутрыфразеалагічны спосаб і яго шматлікія і разнастайныя працэсы ўтварэння новых фразеалагізмаў.

  1. Мадэліраванне фразеалагізмаў, г. зн. стварэнне новых выразаў па гатовай мадэлі — на ўзор тых, якія ўжо ёсць у мове. Звычайна пры мадэліраванні выкары-

стоўваюцца структура фразеалагізма-папярэдніка і адзін яго кампанент, другі ж замяняецца іншым словам. Так, па мадэлі фразеалагізмаў вяроўка плача, пятля плача ўзнік выраз асіна плача (выкарыстана граматычная структура і дзеяслоўны кампанент). Аналагічна ўтварыліся выразы алах ведае, біць лынды, кашы не зварыш, лёд крануўся, капціць свет, пажынаць плады адпаведна па мадэлі фразеалагізмаў бог ведае, біць ногі, піва не зварыш, лёд разбіты, неба капціць, пажынаць лаўры.

Граматычная структура мадэлі можа запаўняцца не адным, а двума іншымі словамі; напрыклад, мадэліраваны выраз кроў ад крыві ўтварыўся на аснове косць ад косці і плоць ад плоці. Асабліва часта такім чынам узнікаюць фразеалагізмы, структурна арганізаваныя па схеме ад... да..., якая запаўняецца аднолькавым, таўталагічным кампанентам: ад веку да веку, ад відна да відна, ад званка да званка, ад краю да краю. Схема можа запаўняцца і антанімічнымі кампанентамі, як гэта бачым у фразеалагізме ad а da я, утвораным па мадэлі з сэнсава тоесным выразам ад альфы да амегі.

Многія фразеалагізмы са структурай ні... ні... узніклі па аналогіі з існуючымі выразамі. Структурная схема ні... ні... запаўняецца кантэкстуальнымі антонімамі. Так склаліся, напрыклад, фразеалагізмы ні а ні бэ, ні роду ні плоду, ні семя ні емя, ні ўбавіць ні прыбавіць, ні цэ ні бэ, утвораныя па гатовай мадэлі выразаў тыпу ні бэ ні мэ, ні роду ні племені, ні кала ні двара, ні даць ні ўзяць і інш. Тое самае можна сказаць і пра многія фразеалагізмы, кампаненты якіх звязваюцца паўторнымі злучнікамі і—і, то—то, хоць—хоць тыпу і жук і жаба, і з мукой і не пыльна, і да танца і да ружанца, то бокам то скокам, хоць стой хоць падай.

  1. Фразеалагічная кантамінацыя, або зліццё, аб’яднанне частак двух фразеалагізмаў у адзін. Кантамінаваныя ўтварэнні ўзнікаюць як у жывой народнай мове, так і ў індывідуальна-аўтарскім маўленні і ў многіх выпадках становяцца адзінкамі літаратурнай мовы, напрыклад: у свет + куды вочы глядзяць = у свет вочы; выдаць сябе + выдаць з галавой = выдаць сябе з галавой; куды вочы глядзяць + куды ногі нясуць = куды во-

чы нясуць; мераць на свой аршын + на свой капыл = мераць на свой капыл; як гара з плеч звалілася + камень з сэрца спаў = як камень з плеч зваліўся; даставаць гізунты + цягнуць жылы = цягнуць гізунты; стрэляны верабей + стары воўк = стрэляны воўк.

  1. Утварэнне назоўнікавых фразеалагізмаў на аснове дзеяслоўных, як іх фрагментаў, што ўзнікаюць у выніку^ўсячэння дзеяслоўнага кампанента. Дэрывацыйнай базай у такіх выпадках можа быць толькі не менш як трохкампанентны дзеяслоўны фразеалагізм.

«Абломак» дзеяслоўнага выразу захоўвае «долю» семантыкі ўсяго фразеалагізма; параўн.: пускаць чырвонага пеўня ‘рабіць пажар’ і чырвоны певень — пажар ; купляць ката ў мяшку — ‘набываць штонебудзь завочна, нічога не ведаючы пра якасці набытку’ і кот у мяшку — ‘штосьці няпэўнае, з невядомымі якасцямі’. Адарваўшыся ад дзеяслоўнага выразу, такі фрагмент набывае граматычныя характарыстыкі, уласцівыя назоўнікаваму фразеалагізму, і, значыць, статус самастойнай адзінкі ў моўнай сістэме. Аналагічных назоўнікавых утварэнняў параўнальна нямала. Семантычныя і граматычныя ўласцівасці назоўнікавых фразеалагізмаў атрымалі, напрыклад, «абломкі» дзеяслоўных выразаў: першая скрыпка, костка ў горле, агульная мова, вострыя вуглы, камень за пазухай. Яны ўзніклі адпаведна з фразеалагізмаў іграць першую скрыпку, стаяць косткай у горле, знаходзіць агульную мову, згладжваць вострыя вуглы, трымаць камень за пазухай.

  1. Утварэнне ад выразаў дзеяслоўнага тыпу суадносных з імі назоўнікавых фразеалагізмаў. Новы выраз фарміруецца ў выніку ўтварэння аддзеяслоўнага кампанента-назоўніка ад граматычна галоўнага слова; пры неабходнасці замяняецца і склонавая форма залежнага слова-кампанента: абіваць парогі — абіванне парогаў, перамываць костачкі — перамыванне костачак, выходзіць у свет — выхад у свет, гуляць у хованкі — гульня ў хованкі, выкручваць рукі — выкручванне рук, пераліваць з пустога ў парожняе — пераліванне з пустога ў парожняе.

Як у лексікалогіі дзеяслоў і аддзеяслоўны назоўнік слушна лічацца дзвюма самастойнымі адзінкамі

(напрыклад: пераліваць — пераліванне), так і ў фразеалогіі назоўнікавыя выразы, утвораныя на базе дзеяслоўных, павінны кваліфікавацца як новыя адзінкі фразеалагічнай сістэмы. Яны адрозніваюцца ад суадносных дзеяслоўных выразаў семантыкай, катэгарыяльным значэннем, марфалагічнымі формамі, сінтаксічнай характарыстыкай. Нельга лічыць іх і індывідуальнааўтарскімі з’явамі, асабліва калі яны не адзінкавыя ўжыванні, а шырока выкарыстоўваюцца ў маўленні. Некалькі прыкладаў: бітва з ветракамі, гульня ў маўчанку, таптанне на месцы, выхад са строю, ад’яда душы, ігра на нервах, з’яўленне на свет, згушчэнне фарбаў, звядзенне рахункаў, сыход са сцэны, падбіванне кліноў, уступленне ў сілу і інш.

  1. Утварэнне на базе фразеалагізмаў дзееслоўнага тыпу выразаў, структурна арганізаваных як двухсастаўны сказ. Так, на аснове заварваць кашу ‘распачынаць складаную, клопатную, непрыемную справу’ ўзнік фразеалагізм каша заварваецца ‘распачынаецца складаная, клопатная, непрьіемная справа’. Параўн. таксама: перакідваць мосцік — мосцік перакідваецца, ламаць коп’і — коп’і ламаюцца, разблытваць вузел — вузел разблытваецца, спаліць масты — масты спалены, развязваць рукі —рукі развязаны.

Такія іменна-дзеяслоўныя (і іменна-дзеепрыметнікавыя) прэдыкатыўныя ўтварэнні істотна адрозніваюцца ад іх папярэднікаў (дзеяслоўных фразеалагізмаў) семантычнымі і граматычнымі ўласцівасцямі. Аднак лексіка-граматычная спалучальнасць гэтых суадносных пар часцей за ўсё аднолькавая: закладваць асновы (чаго) — закладваюцца асновы (чаго), праліваць святло (на што) — святло праліваецца (на што). У некаторых выпадках ад дзеяслоўнага фразеалагізма, калі яго значэнне рэалізуецца толькі ў строга акрэсленай канструкцыі, утвараецца суадносны з ім фразеалагізм з некалькі іншымі спалучальнымі магчымасцямі. Параўн.: адкрываць вочы (каму) — вочы адкрываюцца (у каго, каму), набіваць вока (на чым) — вока набіта (у каго, чыё на чым), знаходзіць агульную мову (з кім) — знайшлася агульная мова (у каго з кім), звязваць рукі (каму) — рукі звязаны (у каго).

  1. Утварэнне прыслоўных фразеалагізмаў на базе дзеяслоўных. Тут у сваю чаргу можна вылучыць тры дэрывацыйныя працэсы, якія аб’ядноўваюцца агульнай дэрывацыйнай базай (ёю з’яўляюцца дзеяслоўныя фразеалагізмы) і аднолькавымі канчатковымі вынікамі (фарміраваннем прыслоўных фразеалагізмаў).

Новы фразеалагізм складваецца, па-періпае, у выніку ўсячэння дзеяслоўнага кампанента. Так, выраз склаўшы рукі з’яўляецца «абломкам» дзеяслоўнага фразеалагізма сядзець склаўшы рукі. Адарваўшыся ад кампанента сядзець, ён стаў спалучацца са шмат якімі дзеясловамі поўнага лексічнага значэння (жыць, чакаць, хадзіць і інш.). Прыкладна такім жа чынам утварыліся прыслоўныя выразы абы з рук — з абы з рук збыць; на руку, у руку — з іграць на (у) руку; цераз пень калоду — з валіць цераз пень калоду. У беларускай літаратурнай мове паралельна з дзеяслоўнымі фразеалагізмамі класці на бочку, вісець на валаску, ісці на повадзе, сядзець на шыі, садзіцца на шыю, танцаваць ад печкі ўжываюцца прыслоўныя ўтварэнні на бочку, на валаску, на повадзе, на шыі, на шыю, ад печкі.

Па-другое, на аснове адпаведных дзеяслоўных фразеалагізмаў склаўся шэраг прыслоўных выразаў, структурна арганізаваных па мадэлі «прыназоўнік з + дзеепрыметнікавае словазлучэнне ў форме творнага склону»: з адкрытымі вачамі, з завязанымі вачамі, з задзёртым носам, з затоеным дыханнем, з разбітым сэрцам.

Па-трэцяе, асобныя прыслоўныя фразеалагізмы ўтварыліся па мадэлі «прыназоўнік на + частка асновы дзеяслоўнага кампанента + назоўнікавы кампанент дзеяслоўнага фразеалагізма»: на скрут галавы, на злом галавы — з скруціць галаву, зламаць галаву.

Фразеалагічны склад мовы, як відаць са сказанага, даволі актыўна папаўняецца і шляхам унутрыфразеалагічнай дэрывацыі.

  • 5. Фразеалагізмы паводле іх паходжання

Паводле свайго паходжання фразеалагізмы характарызуюцца разнастайнасцю і складанасцю. Розныя яны

па часе ўзнікнення, па месцы, дзе ўпершыню склаліся, па шляхах, якімі трапілі ў напіу літаратурную мову.

Так, фразеалагізм бабіна лета ўзнік яшчэ ў агульнаславянскую эпоху, а выразам пярэдні край, выходзіць на арбіту, каціць бочку ўсяго некалькі дзесяцігоддзяў. Выраз легчы касцьмі фіксуецца ў старажытным летапісе, паводле якога князь Святаслаў перад бітвай з грэкамі ў 970 г. сказаў сваім воінам: «Ляжем костьмн ту, мертвые бо срама не нмут». Выраз у імгненне вока ўжываўся ўжо ў XVI ст. — у «Катэхізісе» С. Буднага.

Фразеалагізмы на скрут галавы, кату на пяту склаліся непасрэдна ў мове беларусаў, а выраз даць дыхту прыйшоў у нашу мову як запазычанне з польскай, блудзіць у трох соснах — з рускай, даць гарбуз — з украінскай. Фразеалагізм ні рыба ні мяса трапіў да нас як калька з нямецкай, антонаў агонь — з французскай, трымаць порах сухім — з англійскай, белая варона — з лацінскай мовы. Фразеалагізм хлеб надзённы — паўкалька з царкоўнаславянскай, без году тыдзень — з рускай, праглынуць пілюлю — з французскай мовы.

Крыніцай абсалютнай большасці фразеалагізмаў з’яўляецца жывая народная мова, адкуль яны траплялі ў творы пісьменнікаў і публіцыстаў і пад іх пяром станавіліся фактам літаратурнай мовы. В. ДунінМарцінкевіч увёў у літаратурны ўжытак, напрыклад, такія фразеалагізмы: на кані і пад канём, вока не запарушыць, з голымі рукамі, на скорую руку. Здабыткам літаратурнай мовы сталі народныя фразеалагізмы, упершыню выкарыстаныя ў творах Я. Купалы: лахі пад пахі, следам за дзедам, як апошняе ў печ усыпаўшы; К. Крапівы: акунёў вудзіць, ні спору ні ўмалоту, плячысты на жывот, хоць вяроўкі ві. Ёсць і такія фразеалагізмы, якія маюць свайго аўтара. Сталі фразеалагізмамі, напрыклад, такія крылатыя выразы беларускіх аўтараў: асадзі назад (Я. Колас), жаба ў каляіне (К. Крапіва), кветкі з чужых палёў (Ю. Гаўрук), сена на асфальце (М. Стральцоў). У нашай мове ёсць каля 120 адзінак, якія сфармаваліся ў выніку фразеалагізацыі крылатых выразаў. Сюды ўваходзяць як уласна беларускія фразеалагізмы, так і запазычаныя ці скаль-

каваныя з іншых моў. Некалькі прыкладаў: лебядзіная песня, гордзіеў вузел, неба ў алмазах, танцаваць ад печкі, святпая прастата, бура ў шклянцы вады, мядовы месяц, пятая калона.

Паводле паходжання фразеалагізмы падзяляюцца на чатыры групы: 1) спрадвечна беларускія, 2) запазычаныя з іншых моў, 3) калькі, 4) паўкалькі. Гэтыя групы ў сваю чаргу падзяляюцца на падгрупы. Этымалагічную класіфікацыю фразеалагізмаў схематычна можна паказаць наступным чынам:

Схема 1. Падзел фразеалагізмаў паводле паходжання

  • 6. Спрадвечна беларускія фразеалагізмы

Спрадвечна беларускімі называюцца фразеалагізмы, якія ўзніклі ў беларускай мове або перайшлі па спадчыне з агульнаславянскай мовы ці з’яўляюцца агульнымі для ўсходнеславянскіх моў. У гэтым асноўным ярусе фразеалагічных рэсурсаў вылучаюць агульнаславянскія, агульнаўсходнеславянскія і ўласна беларускія фразеалагізмы.

Агульнаславянскімі трэба лічыць такія фразеалагізмы, якія ўжываюцца толькі ў славянскіх мовах (усіх ці амаль усіх) і, хутчэй за ўсё, узніклі ў агульнаславянскую эпоху. Праўда, даказаць, што той ці іншы фразеалагізм бярэ пачатак з праславянскай эпохі, сёння немагчыма, бо не захавалася ніякіх пацвярджэнняў.

Тут галоўны крытэрый —гэта наяўнасць пэўнага фразеалагізма ва ўсіх ці амаль усіх славянскіх мовах. Але і тут могуць быць выключэнні. Напрыклад, нярэдка агульнаславянскім прызнаюць фразеалагізм вадзіць за нос і пацвярджаюць гэта яго наяўнасцю ва ўсіх славянскіх мовах. Але гэты выраз ёсць і ў шмат якіх іншых еўрапейскіх мовах, у тым ліку французскай і нямецкай, адкуль ён як калька перайшоў у славянскія мовы.

Карыстаючыся названым крытэрыем, да агульнаславянскіх можна аднесці наступныя фразеалагізмы (аналагічных выразаў з такой самай вобразнасцю, значэннем і граматычнай структурай няма ў іншых еўрапейскіх мовах): бабіна лета, біць у вочы, закрануць за жывое, з галавы да пят, мурашкі бегаюць па целе, на край свету, пераліваць з пустога ў парожняе, правая рука, як з вядра.

Агульнаславянскімі можна лічыць і яіпчэ некаторыя фразеалагізмы, пашырэнне якіх абмяжоўваецца 4—5 славянскімі мовамі. Напрыклад, выразы сам не свой, мухі не пакрыўдзіць ужываюцца ва ўсходнеславянскіх, польскай і чэшскай мовах; пад ботам — агульны для ўсходнеславянскіх, польскай і балгарскай моў; між двух агнёў — агульны для ўсходнеславянскіх, балгарскай і сербскахарвацкай моў; заварыць кашу — ужываецца ва ўсходнеславянскіх, сербскахарвацкай і чэшскай мовах. Сюды ж варта аднесці і шмат якія выразы, агульныя для ўсходнеславянскіх і польскай моў, напрыклад: біць паклоны, на руку (каму), ні на ёту, ранняя птпушка, сабак вешаць, махнуць рукой, дах над галавой, кроў з малаком, пад адным дахам, у чатырох сценах.

Агульнаўсходнеславянскія фразеалагізмы, вядомыя толькі ў беларускай, рускай і ўкраінскай мовах, з’явіліся, калі ўсходнія славяне жылі адасоблена ад заходніх і паўднёвых, а таксама ў пазнейшы час, калі Беларусь і Украіна былі ў складзе Расіі. Папаўненне фразеалагічнага фонду, агульнага для трох усходнеславянскіх моў, працягвалася і ў савецкі перыяд.

У гэту падгрупу ўваходзіць не менш як 1000 фразеалагізмаў. Адны з іх па часе ўзнікнення больш раннія: агарод гарадзіць, выводзіць на чыстую ваду, выдаваць з

галавой, забіваць асінавы кол у магілу, за царом гарохам, перамываць костачкі, лезці на ражон, пад спудам, чалом біць, легчы касцьмі, ламаць коп’і і інш. Параўн., напрыклад, ужыванне блізкага гучаннем да фразеалагізма ламаць коп’і, але яшчэ не пераасэнсаванага словазлучэння ў «Слове аб палку Ігаравым»: Ту ся копіемт> прйломатй, ту ся саблям.'ь потручатй о шеломы половецкыя. Іншыя шматлікія выразы з’явіліся ў пазнейшыя эпохі: ад дошкі да дошкі, абіваць парогі, белыя мухі, выбіваць клін клінам, адводзіць вочы, браць у шоры, выходзіць у тыраж, ляжаць пад сукном, мазаць дзёгцем, за сямю пячаткамі і г. д.

У гэтай жа падгрупе найбольш мэтазгодна, праўда, з пэўнай агаворкай, разглядаць і такія фразеалагізмы, якія бытуюць не ў трох усходнеславянскіх мовах, а ў дзвюх. Ёсць некалькі дзясяткаў фразеалагізмаў, агульных для беларускай і ўкраінскай моў: абы дзень да вечара, акунёў вудзіць, дулю з макам, калі ласка, хоць гаць гаці, абое рабое, куку ў руку, у свіныя галасы, смаловы дуб, хоць гвалт крычы, як вока ў лобе, братсястрыца, на ўсе застаўкі, ні роду ні плоду, як мыла з’еў, на чатыры вокі і інш. Сустракаецца нямала фразеалагізмаў, агульных для беларускай і рускай моў, напрыклад: абсевак у полі, вуха на вуха, гадзіна падкалодная, ні даць ні ўзяць, чуць свет, гол як сакол, даць лататы, на кудыкіну гару, самі з вусамі, быллём зарасло.

Асобна варта адзначыць выразы, агульныя для беларускай і польскай моў: у гарачай вадзе купаны, як піліп з канапель, проста з моста, пры. душы, як бабёр, на вуснах мёд, а на сэрцы лёд і інш., а таксама выразы, агульныя для беларускай, украінскай і польскай моў: ад шчырага сэрца, прыйдзе коза да воза, як гарох пры дарозе, як з крыжа зняты, груша на вярбе, першылепшы, як свет светам, сам-насам і г. д.

Зразумела, што вызначэнне тыпу «агульны для беларускай і ўкраінскай моў» — гэта не зусім дакладная кваліфікацыя фразеалагізмаў: сярод іх могуць быць і ўласна беларускія, якія перайшлі ў іншыя мовы, і, наадварот, запазычаныя з рускай, украінскай ці польскай моў. Дакладную характарыстыку ў генетычным плане

2 Лепешаў I. Я.

гэтыя выразы, магчыма, атрымаюць толькі з шырокім вывучэннем славянскай фразеалогіі ў гістарычным плане, калі будуць складзены гістарычныя слоўнікі фразеалагізмаў славянскіх моў. На сённяшнім жа этапе развіцця гістарычнай фразеалогіі выкарыстанне тэрмінаў тыпу «агульны для беларускай і рускай моў» больш правамернае, чым неаргументаваная кваліфікацыя пэўнага выразу як «уласна беларускага» ці «ўласна рускага» і г. д. Паяснім гэта такім прыкладам. У адной з этымалагічных прац фразеалагізм даць дуба вызначаны як «відаць, уласна рускі». Але, як засведчана ў слоўніках В. I. Даля і А. Г. Праабражэнскага, гэты выраз у мінулым стагоддзі быў вядомы толькі ў паўднёвых гаворках (тэрыторыя сучаснай Украіны). Адсюль болып верагодным было б лічыць яго не «ўласна рускім», а «агульнаўсходнеславянскім» ці «ўласна ўкраінскім».

Уласна беларускія фразеалагізмы ўжываюцца звычайна толькі ў беларускай мове. Яны ўзніклі з утварэннем і развіццём беларускай народнасці (пачынаючы з XIV ст.), а затым беларускай нацыі. Гэта самы значны пласт спрадвечна беларускіх фразеалагізмаў. Ён няспынна ўзбагачаецца выразамі з жывой народнай мовы, дыялектаў, прафесійнага маўлення, часткова папаўняецца таксама за кошт індывідуальна-аўтарскіх крылатых выразаў тыпу свінтус грандыёзус (К. Крапіва). У некаторых выпадках фразеалагізмы ствараюцца на матэрыяле літаратурнага твора. Так, на аснове эпізодаў з 'паэмы Я. Коласа «Новая зямля» склаўся прыслоўны выраз як дзядзька у Вільні, які ўжываецца са значэннем ‘збянтэжана, непрывычна, ніякавата’. Вось толькі некаторыя з уласна беларускіх фразеалагізмаў: асіна плача (па кім), бібікі біць, на горкі яблык, чорна ў роце, біць у хамут, даць пытлю, брацца за гуж, следам за дзедам, садзіць на пасад, рукой пайсці, сабакам сена касіць, цыганскае сонца, чортава вока, як пшаніцу прадаўшы, як серада на пятніцу, конь божы, ад зямлі не адрос, ад яйка адліць, араць дарогі, голаму за пазуху, з ветру вяроўкі віць, гады ў рады, кату на пяту, з жабіны прагаршчы, на ваду брахаць.

Кожны з гэтых і іншых выразаў мае сваю гісторыю ўзнікнення, адлюстроўвае пэўную часцінку з жыцця

людзей і навакольнай рэчаіснасці. Напрыклад, фразеалагізм газеты чытаць (ён дастасоўваецца звычайна да каня і абазначае ‘галадаць’) склаўся, відаць, на аснове даўнейшага, зафіксаванага I. I. Насовічам выразу глагалы чытаць ‘іржаць, будучы без корму’, першапачатковае значэнне якога ‘гучна чытаць малітву на пачатку ютрані — ранішняй царкоўнай службы’. Устарэлае і незразумелае глагалы было заменена словам газеты.

Фразеалагізм касіць дугой узнік параўнальна нядаўна і абазначае ‘не назапасіўшы корму для жывёлы, выпрошваць, купляць, пазычаць яго’: Ён ужо з месяц косіць дугою (В. Блакіт). Гэта выраз каламбурнага характару. Ён утвораны на аснове свабоднага словазлучэння касіць касой, у якім назоўнікавы кампанент заменены словам дугой. Апошняе сімвалізуе запрэжанага каня, на якім едуць здабываць сена.

Некаторьія з фразеалагізмаў (напрамілы бог, што сліна на язык прынясе), часам у крыху іншай варыянтнай форме, сустракаюцца ў помніках старой беларускай пісьменнасці. Так, у «Завяшчанні старастьі Слонімскага і Камянецкага Міхаіла Богуша Багавіцінавіча» (1529) чытаем: «А на остаток'ь tedcl вснх речей прошу промплый Боі”ь господнна моего пана Кгаштолта...» Або ў «Антырызісе ці Апалогіі супраць Хрыстафора Філалета» (1599): «Н там"ь же далей лжнть, соромотлть владыков'ь, што ядовнта слнна до губы прьінесла...»

  • 7. Запазычаныя фразеалагізмы

У фразеалагічным складзе нашай мовы ёсць больш за сотню запазычанняў. Пры гэтым, у адрозненне ад слоў, фразеалагізмы запазычваюцца толькі з роднасных моў і выкарыстоўваюцца без змяненняў, з той, што і ў мове-крыніцы, граматычнай структурай і кампанентным складам (змяненні могуць быць неістотныя, напрыклад: укр. damn гарбуза — бел. даць гарбуз; руск. без царя в голове бел. без цара ў галаве). Запазычаныя фразеалагізмы часцей за ўсё трывала засвойваюцца носьбітамі мовы і не ўспрымаюцца як іншамоўныя. Выключэнне складаюць толькі асобныя запазычаныя з царкоўнаславянскай мовы выразы з архаічнымі формамі ў іх складзе: кесарава кесараві, (аддзяляць) авец

ад козлішч, на кругі свая, прытча ва языцах, цямна вада ва облацэх.

У нас ёсць запазычанні з царкоўнаславянскай, рускай, польскай і ўкраінскай моў.

Самыя раннія запазычанні — з царкоўнаславянскай мовы. Выток амаль усіх фразеалагічных царкоўнаславянізмаў — кнігі свяшчэннага пісання (Біблія, Псалтыр, Евангелле і інш.), якія доўгі час у шматлікіх народаў былі амаль што адзінай крыніцай асветы. Вось некаторыя з гэтых выразаў: альфа і амега, блудны сын, косць ад косці, соль зямлі, біць сябе ў грудзі, перакаваць мячы на аралы, умываць рукі, насіць на руках, трыццаць сярэбранікаў, з мірам, святая святых, вечная памяць, зуб за зуб, воля ваша, раб божы, царства нябеснае, піць горкую чашу да дна. Некаторыя з гэтых і іншых выразаў выкарыстоўваліся ў старажытных беларускіх тэкстах; напрыклад, краевугольны камень у «Гістарычна-палемічным даследаванні пра пачатак і распаўсюджанне Уніі ў Літве і Заходняй Русі...» (1600—1605): «Павел'ь святьій проповедал бытн Хрнста головою церквн н каменемь краеугольным'ь».

Некалькі дзесяткаў запазычанняў прыйшло да нас з рускай мовы: дражніць гусей, з карабля на баль, хадзіць на задніх лапках, ні вашым ні нашым, ні ў зуб нагой, рожкі ды ножкі, рыльца ў пушку, баш на баш, неба ў алмазах, пайшла пісаць губерня, шываратнавыварат, казанская сірата, танцаваць ад печкі і інш. У асобных выпадках атрымаліся недакладнасці, напрыклад, пры запазычанні фразеалагізма отставной козы барабаніцйк ‘чалавек з невысокім становішчам’. У аснове гэтага выразу ляжыць даўнейшы звычай. У кірмашовыя дні выводзілі напаказ «вучонага» мядзведзя, а таксама прыбранага «пад казу» хлопчыкатанцора. Іх суправаджаў барабаншчык, звычайна адстаўны салдат, які барабанным боем заклікаў гледачоў і прьіцягваў іх увагу да асноўных «акцёраў»: мядзведзя і «казы». Роля барабаншчыка ў гэтай працэсіі была самая сціплая і незайздросная. У рускай мове выраз склаўся на ўзор спалучэнняў тыпу отставной гвардйй поручйк, таму першы кампанент фразеалагізма дапасуецца не да другога, а да трэцяга (отставной барабаніуйк). У беларускую мову выраз перайшоў механічна і

стаў ужывацца без уліку яго сапраўднага этымалагічнага вобраза (адстаўной казы барабаншчык замест адспгаўны казы барабаншчык).

Запазычанні з польскай мовы: даць дыхту, збіваць з тропу, шарая гадзіна, вастрыць зубы, (відаць) пана па халявах і інш. Звернем увагу і на фразеалагічны паланізм дзве дзюркі ў носе і сканчылося, небеларускае паходжанне якога адчуваецца па некаторых яго кампанентах.

Запазычанні з украінскай мовы: даць гарбуз, даць ляшча, як дурань з пісанай торбай, збівацца з панталыку, збіваць з панталыку (параўн. ва ўкраінскай мове шматлікія ўтварэнні на базе назоўнікавага кампанента панталык: пантелйчйтй, пантелйчйтйся, спантелйченйй, спантелйчення, спантелйчйтй, спантелйчуватй, спантелйчйтйся).

3 іншых, няроднасных моў запазычаныя фразеалагізмы вельмі рэдкія, адзінкавыя. Іх чужаземнае паходжанне адчуваецца выразна. Гэта найчасцей запазычанні з лацінскай мовы: воленс-ноленс ‘незалежна ад жадання ці нежадання’, альма-матэр ‘універсітэт’, персона нон грата ‘непажаданая асоба’, гомо сапіенс ‘чалавек як разумная істота’.

  • 8. Фразеалагічныя калькі

Калькаванне — адзін з актыўных шляхоў папаўнення фразеалогіі. Яно бывае поўнае і няпоўнае. Пры поўным калькаванні ствараюцца калькі, пры няпоўным— паўкалькі.

Калькі — гэта своеасаблівыя копіі іншамоўных выразаў, у якіх кожны кампанент перакладзены на нашу мову сэнсавым адпаведнікам. Напрыклад, як на іголках — калька з нямецкай мовы (wie auf Nadeln); яна ўзнікла ў выніку паслоўнага перакладу; wie — як, auf на, Nadeln — іголках.

Паколькі структурная схема іншамоўнага фразеалагізма запоўнена нашымі словамі, то звычайна іншамоўнасць такіх скалькаваных выразаў зусім не адчуваецца. Многія з іх усведамляюцца як жывыя метафарычныя ўтварэнні з яркім вобразным стрыжнем, сфармаваным

на аснове слоў канкрэтнага значэння. Таму не як чужародны, скалькаваны, а як свой, нацыянальны ўспрымаецца на першы погляд, напрыклад, фразеалагізм браць быка за рогі. На самай жа справе гэта — калька з іспанскай мовы, і ўзнікненне фразеалагізма звязана з такім масавым відовішчам у Іспаніі, Партугаліі, як карыда — бой тарэадора з быком. Дарэчы, як паказваюць даследаванні апошніх дзясяцігоддзяў (Э. М. Саладуха, Ю. П. Саладуб і інш.), у многіх развітых літаратурных мовах больш як трэцяя частка фразеалагізмаў прыпадае на калькі і паўкалькі. Перафарбоўваючыся пад нацыянальную ідыяматыку, яны арганічна ўваходзяць у маўленне, уліваюцца ў агульную плынь нацыянальнай мовы.

Значная частка фразеалагізмаў, скалькаваных з адпаведных выразаў, якія пачалі сваё жыццё ў неславянскіх мовах, хутчэй за ўсё, трапіла да нас праз мовупасрэднік — рускую ці польскую. Нярэдка яны лексічна супадаюць у рускай, польскай і беларускай мовах: руск. ставйть на карту, польск. stawic na karte, бел. ставіць на карту; руск. почйвать на лаврах, польск. spoczywac na lavrach, бел. спачываць на лаўрах. Гэтым ускладняецца вызначэнне, як прыйшоў у беларускую мову той ці іншы фразеалагізм. Таму пры сучасным стане вывучэння гістарычнай фразеалогіі можна вызначыць толькі далёкую, першасную, а не блізкую этымалогію скалькаваных фразеалагізмаў. Зазначьім, дарэчы, што вельмі многія калькі і паўкалькі — інтэрнацыянальньія фразеалагізмы: у розных мовах яны ўжываюцца з такім самым значэннем, з той самай вобразнасцю (калі яна ўласцівая гэтаму фразеалагізму), з той жа граматычнай структурай, стылістычнай афарбоўкай і адрозніваюцца толькі гучаннем, кампанентным складам (у роднасных мовах некаторыя з такіх выразаў супадаюць і гучаннем).

Невялікая частка фразеалагізмаў скалькавана з адпаведных царкоўнаславянскіх (блуканне па пакутах, волас з галавы не ўпадзе, прыхінуць галаву, узнімаць сцяг), а таксама рускіх выразаў (абдымаць неабдымнае, нуль увагі, прыбіваць да ганебнага слупа, як вавёрка ў коле). Часам калькаванне адбываецца з некаторымі адхіленнямі пры перадачы асобных кампанентаў. Такія калькі называюцца недакладнымі; параўн., на-

прыклад: руск. вйтать в облаках — бел. лунаць у паднябессі; руск. сбрасывать co счетов — бел. скідваць з рахунку.

Пераважаюць калькі з неславянскіх моў. Найбольш раннія з іх — гэта калькі з грэчаскай і лацінскай моў. 3 грэчаскай мовы: агнём і мячом, рабіць з мухі слана, лебядзіная песня, пуп зямлі, праваліцца скрозь зямлю і інш. 3 лацінскай мовы: валасы сталі дыбам, воляйняволяй, дамоклаў меч, залатая сярэдзіна, святая прастата, яблык разладу, ні жывы ні мёртвы, адна скура ды косці, ва векі вякоў, вісець на валаску, зачараванае кола, з глыбіні душы, усмоктваць з малаком маці і г. д. Некаторыя з гэтых выразаў сустракаюцца ўжо ў помніках старажытнай беларускай пісьменнасці XVI ст., калі латынь і грэчаская мова былі ў ліку галоўных прадметаў вывучэння ў школах.

Пададзім яшчэ фразеалагічныя калькі з іншых еўрапейскіх моў. Асабліва шмат іх з французскай мовы: абрэзаць крылы, баяцца свайго ценю, божая кароўка, бура ў шклянцы вады, гарматнае мяса, з вышыні птушынага палёту, мець зуб, купляць ката ў мяшку, кідаць цень, лавіць рыбу ў каламутнай вадзе, лёд разбіты, сіняя птушка, на вагу золата, кідаць камень у агарод, праглынуць язык, язык добра падвешаны і шмат іншых.

3 нямецкай мовы: ад усяго сэрца, вады не замуціць, дзе сабака закапаны, з адкрытым забралам, зорка першай велічыні, ні рыба ні мяса, будаваць паветраныя замкі, іграць першую скрыпку, ваяваць з ветракамі, заліваць за гальштук, ламаць галаву, пробны камень, выбіваць з сядла, плысці па цячэнні і г. д. Зрэшты, многія назоўнікавыя фразеалагізмы калькаваліся не з адпаведных нямецкіх двухкампанентных выразаў, а са складаных назоўнікаў, напрыклад: Adamsapfel — адамаў яблык; Goldregen — залаты дождж. Гэтак жа склаліся і такія выразы: варфаламееўская ноч, саламяная ўдава, сусветная туга і інш. Відаць, калькай з нямецкай мовы з’яўляецца і фразеалагізм дойная карова (melkende Kuh), хоць раўназначныя адпаведнікі ёсць не толькі амаль ва ўсіх славянскіх, але і ў румынскай, турэцкай і іншых мовах.

3 англійскай мовы: за круглым сталом, іграць на руку, трымаць порах сухім, асінае гняздо, другое дыханне, за дрэвамі не бачыць лесу, на дыван (выклікаць), пясок сыплецца (з каго), у рукаў (смяяцца), сыходзіць са сцэны, сіняя панчоха, халодная вайна і інш. У англійскай мове некаторыя з гэтых фразеалагізмаў звязваюцца з пэўнымі канкрэтнымі рэаліямі. Напрыклад, выраз за круглым сталом паходзіць з кельцскага народнага падання пра караля Артура, у якога ўсе рыцары адчувалі сябе як роўныя між роўных; на банкетах кароль і рыцары сядзелі за вялікім круглым сталом, па чарзе мяняючыся месцамі.

3 іспанскай мовы: блакітная кроў, браць быка за рогі, пятая калона, рыцар журботнага вобраза і інш. Выраз пятая калона ‘варожая агентура’ склаўся параўнальна нядаўна — у 1939 г., калі ў Іспаніі ішла грамадзянская вайна. Напярэдадні падзення сталіцы франкісцкі генерал Мола заявіў у друку: «Мы ідзём на Мадрыд чатырма калонамі, але самая небяспечная, пятая калона, знаходзіцца ў самім Мадрыдзе»; генерал меў на ўвазе здраднікаў, капітулянтаў, а таксама дыверсантаў і шпіёнаў, засланых у Мадрыд ці завербаваных там.

Некаторыя калькі, як ужо гаварылася, недакладныя. Так, нямецкі выраз den Kopf waschen (літаральна «галаву мыць»), французскія выразы joindre les deux bouts (літаральна «зводзіць два канцы»), faire la pluie et le beau temps (літаральна «рабіць дождж і добрую пагоду»), лацінскі выраз tria verba non potest (літаральна «трох слоў не магчы звязаць») перакладзены як галаву мыліць, зводзіць канцы з канцамі, рабіць пагоду, (не магчы) звязаць двух слоў.

Фразеалагізм не ў сваёй талерцы прыйшоў у беларускую мову з рускай, дзе ён з’яўляецца недакладнай калькай французскага выразу еп dehors de son assiette. Апошняе слова гэтага выразу ў французскай мове мае шэсць значэнняў, у тым ліку ‘пасадка (на кані)’ і ‘талерка’. Пры перакладзе на рускую мову зблыталі гэтыя два значэнні, і замест не ў сваёй пасадцы атрымалася не ў сваёй талерцы.

  • 9. Фразеалагічныя паўкалькі

Паўкалькі (або няпоўныя калькі) — гэта часткова пераклад, часткова запазычанне з іншай мовы. Так, фразеалагізм рубікон перайсці ўтварыўся з лацінскага Rubiconem transeo, у якім апошні кампанент перакладзены словам перайсці, а першы не патрабуе перакладу.

Асобныя кампаненты ў паўкальках не перакладаюцца па розных прычынах: або гэтыя словы невядомыя за межамі фразеалагізма (Рубікон у сваім зыходным значэнні як назва ракі ў Старажытным Рыме), або яны агульныя для мовы, якая калькуе, і мовы, з якой калькуецца (выраз без году тыдзень узнік з рускага бёз году неделя, у якім два першыя кампаненты не патрабуюць перакладу). Неперакладзеныя кампаненты падпадаюць пад некаторае пераафармленне ў адпаведнасці з фанетычнымі, марфалагічнымі і іншымі асаблівасцямі беларускай мовы; напрыклад, нямецкае die Palme (у фразеалагізме die Palme der Priorität — пальма першынства) набывае ўласцівы нашай мове канчатак жаночага роду адзіночнага ліку і вызваляецца ад артыкля die, пераносіцца націск з прыназоўніка на назоўнік у фразеалагізме без году тыдзень і г. д.

Адны фразеалагічныя паўкалькі прыйшлі ў беларускую мову некалькі стагоддзяў назад, другія — значна пазней. Найбольш раннімі трэба лічыць паўкалькі з царкоўнаславянскай мовы. Так, фразеалагізм кінуць камень (у каго) склаўся на аснове царкоўнаславянскага верзйта камень. Яго паходжанне звязана са старажытным іудзейскім звычаем караць смерцю, «забіваючы камянямі», апісаным у евангельскай прытчы. У помніках старой беларускай пісьменнасці яшчэ адчуваецца жывая сувязь фразеалагізма з крыніцай яго ўзнікнення; напрыклад, у «Гістарычна палемічным даследаванні пра пачатак і распаўсюджанне Уніі ў Літве і Заходняй Русі...» (1600—1605): «А тамь оть мест’ь разные на ннх'ь скаргн чннено до метрополнта, который бы моглть первшый камень кннутл, no евангельскому слову». Фразеалагізм мае празрысты вобразны стрыжань і зніжаную экспрэсіўна-ацэначную афарбоўку, і гэта дазваляе меркаваць, што ён яшчэ ў старажытнасці трыва-

ла ўвайшоў у вусны ўжытак беларусаў, а пасля з народных гаворак — у сучасную беларускую мову, г. зн. мае неперарыўную гісторыю.

Калі ж фразеалагічныя паўкалькі маюць адценне кніжнасці, то такія выразы хоць і былі вядомыя старой беларускай пісьмовай мове, але наўрад ці сталі здабыткам яе вуснай формы, а таму ў сувязі з заняпадам пасля 1696 г. старой літаратурнай мовы аказаліся забытымі. Паўторна яны прыйшлі ў беларускую мову ў XIX—XX ст. праз пасрэдніцтва рускай мовы (напрыклад, такія: у поце твару, хлеб надзённы, абяцаная зямля).

Прывядзём яшчэ прыклады паўкалек з царкоўнаславянскай мовы: каменя на камені не пакінуць, перці супраць ражна, язык прыліп да зубоў, як зрэнку вока, сыпаць бісер перад свіннямі, уліваць у старыя мяхі новае віно і інш.

Ёсць у нас шмат паўкалек з рускай мовы. Яны прыйшлі праз пераклады мастацкай, палітычнай і іншай літаратуры: забаронены. плод (параўн. руск. запретный плод), без сучка і без задзірынкі, душа наросхрыст, малая сошка, фількава грамата, чортаў тузін, як ні ў чым не бывала, як укопаны, гуляць у бірулькі, бітая гадзіна, на ўсю іванаўскую, пацёмкінская вёска, цуд у рэшаце, чым чорт не жартуе і г. д. Тут жа можна назваць і такія паўкалькі кніжнага паходжання, як былыя крылатыя выразы, напрыклад, з баек I. А. Крылова: варона ў паўлінавых пёрах, воз і цяпер там, дзям’янава юшка, трышкаў кафтан, з твораў іншых рускіх аўтараў: высцебаць самога сябе, ёсць яшчэ порах у парахаўніцах, глядзець у корань, ля разбітага карыта, маг і чарадзей, пуцёўка ў жыццё, не па днях, а па гадзінах і некаторыя іншыя.

3 іншых славянскіх моў у нас ёсць адзінкавыя паўкалькі з украінскай мовы: атрымліваць гарбуза (з одержувапгй гарбуза), а таксама з польскай мовы: заліваць чарвяка (з zalac robaka), весці рэй, на святое ніколі. Сюды ж трэба аднесці і недакладную паўкальку з польскай мовы ні богу свечка ні чорту качарга. У польскай мове фразеалагізм ужываўся ўжо ў XVI ст. і фіксуецца ў форме апі Bogu swieczki пі diabiu ozoga (літаральна «ні богу свечка ні чорту галавешка»); ён

пабудаваны на супрацьпастаўленні бога і чорта і іх крыніц святла — свечкі і галавешкі. Слова ofog у польскай мове абазначае і ‘галавешка’, і ‘качарга’, таму пры калькаванні, відаць, адбылася падмена аднаго значэння другім. Дарэчы, у «Зборніку беларускіх прыказак» I. I. Насовіча выраз занатаваны ў форме ні богу свечка ні чорту галавешка.

Сустракаецца нямала паўкалек з неславянскіх моў. Пераважаюць паўкалькі з французскай мовы: добры геній (з bon genie), злы геній, блытаць карты, калос на гліняных нагах, пажынаць лаўры, спачываць на лаўрах, браць на абардаж, адваротны. бок медаля, акцыі падаюць, выкідваць за борт, даваць тон, ісці ў каносу, па дыяганалі, у форме, у фаворы, цэнтр цяжару і інш.

Паўкалькі з нямецкай мовы: карты. раскрываць (з Karten aufdecken), ставіць на карту, пальма першынства, як фенікс з попелу, задаваць фефару, згушчаць фарбы і інш. Паўкалька кракадзілавы слёзы ўтварылася ў выніку перакладу нямецкага складанага назоўніка Krokodilstränen.

Пададзім яшчэ параўнальна нешматлікія паўкалькі з іншых неславянскіх моў: лаўры спаць не даюць (з грэчаскай), уласнай персонай, перайсці рубікон (з лацінскай), апошні з магікан, ісці па лініі найменшага супраціўлення (з англійскай), ва ўнісон (з італьянскай).

Ад калек трэба адрозніваць выразы, у складзе якіх хоць і ёсць іншамоўныя элементы, звычайна невядомыя за межамі фразеалагізма, але гэта ўсё ж не запазычанні і не паўкалькі. Так, вядомы толькі ва ўсходнеславянскіх мовах фразеалагізм у ажуры. з’явіўся ў асяроддзі рахунковых работнікаў, дзе словам ажур называюць такі стан рахункаводства, пры якім запісы ў бухгалтарскіх кнігах робяць у дзень правядзення аперацыі. Само слова ажур узнікла на аснове французскага a jour ‘у дзень’ зліццём двух кампанентаў.

Прыкладна тое ж назіраем у фразеалагізме браць на цугундар, дзе слова цугундар узнікла сінтаксічным спосабам, шляхам зрашчэння двух нямецкіх слоў: zu + + hundert (к + сотня), успрынятых ад немцаў як частка каманды-загаду даць камусьці сто ўдараў (палак, розгаў, шпіцрутэнаў).

He менш цікавая гісторыя ўласна беларускага фразеалагізма для блізіру. У французскай мове ёсць устойлівае спалучэнне par plaisir (дзе другі кампанент чытаецца як плезір) са значэннем ‘несур’ёзна, дзеля забавы’. Трапіўшы ў нашу мову някніжным шляхам, з голасу, і не маючы ў ёй матываванай апоры на якое-небудзь слова, назоўнік плезір атрымаў народнаэтымалагічнае пераасэнсаванне, «зрадніўся» са словам блізка ў значэнні ‘прыблізна’ (на аснове гукавога і часткова сэнсавага збліжэння). Адбыліся і сэнсавыя зрухі ў выразе параўнальна з яго першакрыніцай: у нас ён абазначае ‘з мэтай стварыць падманлівае ўражанне’: Стась Іванавіч... хутчэй за ўсё гаварыў так для блізіру (Л. Арабей).

Нярэдка ў ліку адметных асаблівасцей фразеалагізма называюць яго неперакладальнасць на іншыя мовы. Аднак наяўнасць у кожнай мове вялікага мноства фразеалагічных калек і паўкалек з іншых моў не падмацоўвае, а аспрэчвае сцвярджэнне, быццам неперакладальнасць — катэгарыяльная прымета фразеалагізмаў. Пры гэтым пад поўнае і няпоўнае калькаванне падпадаюць не толькі матываваныя фразеалагізмы (адзінствы), але і нематываваныя (зрашчэнні).

Як відаць з папярэдніх параграфаў, у нашай мове маецца нямала фразеалагізмаў, утвораных на аснове іншамоўнага матэрыялу ў выніку запазычвання ці калькавання. Сярод іх ёсць больш за сотню фразеалагізмаў, што ўзніклі на базе крылатых выразаў. Таму пры іх характарыстыцы паводле паходжання нельга змешваць іх уласна генетычны аспект з класіфікацыяй па сферы іх першапачатковага ўжывання, паводле таго, дзе, у чыім маўленні той ці іншы выраз стаў фразеалагізмам. Па-рознаму павінны ацэньвацца, напрыклад, фразеалагічныя адзінкі рыцар ночы, мёртвыя душы, пятая калона, каменя на камені не пакінуць. Першы фразеалагізм (рыцар ночы) паводле паходжання з’яўляецца ўласна беларускім, а па сферы першапачатковага ўжывання — крылатым выразам, аўтар якога 3. Бядуля. Другі (мёртвыя душы) — запазычанне з рускай мовы, крылаты выраз з аднайменнай паэмы М. В. Гогаля. Трэці (пятая калона) — калька з іспанскай мовы,

крылаты выраз, які належыць іспанскаму генералу Э. Молу. Чацвёрты (каменя на камені не пакінуць) — паўкалька з царкоўнаславянскай мовы, крылаты выраз з евангельскага тэксту.

Прыкладна гэтак размяжоўваюцца і выразы іншых фразеалагічных груп. Напрыклад, фразеалагізм іграць першую скрыпку па сферы першапачатковага ўжывання з’яўляецца выразам з прафесійнага маўлення музыкантаў, а паводле паходжання — калькай з нямецкай мовы.

РАЗДЗЕЛ

2

СЕМАНТЫЧНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ

  • 10. Фразеалагічнае значэнне

Фразеалагізм, як і слова, мае форму і змест і існуе ў адзінстве матэрыяльнага і ідэальнага бакоў. Форма фразеалагізма — гэта яго знешні бок, «план выражэння», кампанентны склад і структурная арганізацыя, яго матэрыяльная аснова, без якой фразеалагізм не можа быць пачуты, убачаны.

Змест фразеалагічнай адзінкі — гэта яе ўнутраны, ідэальны бок, яе семантыка. Так, у фразеалагізме закідаць шапкамі яго змест ‘лёгка і хутка перамагчы каго-небудзь’ перадаецца пэўнай формай — двума строга акрэсленымі кампанентамі, структурна арганізаванымі як дзеяслоўнае словазлучэнне. Як ужо гаварылася (§ 2), фразеалагізмы характарызуюцца ўстойлівасцю — пастаянствам, непарушнасцю свайго зместу і формы.

Гаворачы пра фразеалагічнае значэнне, іншы раз атаясамліваюць фразеалагізм і слова, лічаць іх эквівалентнымі ў сэнсавых адносінах, сцвярджаюць, што большасць фразеалагізмаў дубліруе словы. На самай справе значэнне фразеалагізма кудьі багацейшае за значэнне слова, калі толькі такое супастаўленне магчымае. Поўнасцю перадаць сэнс фразеалагізма адным словам ці нават словазлучэннем вельмі цяжка, а то і немагчыма, бо абсалютнай большасцю фразеалагізмаў не толькі называюцца, але адначасова і характарызуюцца пэўныя асобы, прадметы, прыметы, дзеянні. Напрыклад, у аповесці К. Чорнага «Насцечка» буфетчыца, пакрыўджаная пяцікласнікам Сержам, кажа яму: Чаго крычыш? Я старая жанчына. Бач, які герой знайшоўся. Сам кату па пяту, а распараджаецца. Тут накладзенае на фразеалагізм кату па пяту яго тлумачэнне ‘вельмі

малога росту’ перадае толькі намінатыўную функцыю гэтага выразу, але пазбаўлена той вобразнасці, якую ён нясе з сабой, і не можа паказаць насмешлівых адносін буфетчыцы да ганарыстага і самаўпэўненага Сержа.

Фразеалагізм, суаднесены са словам, амаль заўсёды абазначае не толькі тое, што і пэўнае слова, але «плюс штосьці яшчэ»: ранняя птушка — не кожны ‘чалавек’, а толькі ‘вельмі дбайны, руплівы, які рана ўстае ці раней за іншых прыходзіць куды-небудзь’; зубы з’еў (на чым, у чым) — не проста ‘разбіраецца’, а ‘мае вялікі вопыт, навыкі, веды ў чым-небудзь’; рукой падаць — гэта ‘вельмі блізка, не так далёка’; гады ў рады — ‘занадта рэдка, з вялікімі, працяглымі прамежкамі’.

Семантычная нятоеснасць фразеалагізма са словам, такім чынам, відавочная. Фразеалагізмы па іх семантычнай сувязі са словам можна падзяліць на тры групы.

У п е р ш у ю групу ўваходзяць фразеалагізмы, якія могуць быць суаднесены са словам, але семантычны аб’ём якіх не супадае з семантычным аб’ёмам слова. «Пры сувымярэнні сэнсавых аб’ёмаў выяўляецца, як правіла, семантычны астатак» (7, с. 138). Так, фразеалагізм абвесці вакол пальца семантычна адрозніваецца ад слова ашукаць тым, што абазначае ‘спрытна, хітра ашукаць’. Параўн. таксама: гаварыць і як у бубен біць ‘дружна, аднадушна, настойліва і публічна гаварыць пра што-небудзь’; маўчаць і трымаць язык за зубамі ‘быць асцярожным у выказваннях, маўчаць, калі трэба’.

Другая група аб’ядноўвае фразеалагізмы, якія наогул не суадносяцца са словам. Сюды ўваходзяць перш за ўсё фразеалагізмы з граматычнай структурай сказа (за выключэннем нямногіх, такіх, як кот наплакаў, куры не клююць, на чым свет стаіць, ліха ведае). Напрыклад, выраз рукі кароткія (у каго) ‘няма дастатковай магчымасці, сілы, права зрабіць, ажыццявіць штонебудзь’ нельга параўнаць, супаставіць з якім-небудзь словам. Або: бог бацька, песенька enema (чыя, у каго), язык не паварочваецца (у каго) і сотні іншых. He могуць быць суаднесены са словам і выклічнікавыя выразы: вось табе і маеш, ведай нашых, у добры час і пад.

Т р э ц ю ю групу, самую нешматлікую, складаюць фразеалагізмы, блізкія ў семантычных адносінах да слова. Толькі яны, з пэўнай агаворкай, і могуць лічыцца эквівалентамі слоў. Адны з іх і семантычна, і стылістычна супадаюць з адпаведнымі словамі. Нічым не адрозніваюцца, напрыклад, слова заўтра (у адным са сваіх значэнняў) і фразеалагізм заўтрашні дзень ‘блізкая будучыня’, слова ўчора і фразеалагізм учарашні дзень ‘мінулае’. Тоесныя паміж сабой фразеалагізмы і ўтвораныя на іх аснове словы: скаліць зубы і зубаскаліць, за вочы і завочна, біць лынды і лындаць, змотваць вудачкі і змотвацца. Другія фразеалагізмы хоць сэнсава супадаюць са значэннем пэўнага слова, але адрозніваюцца стылістычнай афарбоўкай; параўн.: бярозавая каша і розгі, куку ў руку і хабар, чортаў тузін і трынаццаць, загавець душой і памерці, ні на волас і ніколькі, хто ведае і невядома, зладзейка з наклейкай і гарэлка і г. д. Толькі фразеалагізмы гэтай групы (а іх у мове каля 300, ці 5 % ад агульнай колькасці) уступаюць у сінанімічныя адносіны са словамі, аднак ўсё роўна і гэтыя фразеалагізмы наўрад ці правамерна аб’ядноўваюць у адным сінанімічным радзе са словамі, бо фразеалагізм і слова — адзінкі розных ярусаў.

Кожны фразеалагізм мае сваё канкрэтнае, ці, інакш, прыватнае, індывідуальнае, значэнне і гэтым адрозніваецца ад іншых фразеалагізмаў. Так, стары воўк абазначае ‘вельмі вопытны, спрактыкаваны чалавек’, ні рыба ні мяса — ‘пасрэдны чалавек, які ні чым не вызначаецца’, хто куды пашле — ‘падсобны працаўнік, рознарабочы’. Гэтыя выразы адрозніваюцца не толькі сваім канкрэтным, індывідуальным сэнсам, але і структурай: першы (стары воўк) суадносіцца са словазлучэннем, другі (ні рыба ні мяса) — са спалучэннем слоў, трэці (хто куды пашле) — са сказам. Але, нягледзячы на сэнсавае і структурнае непадабенства, усе яны маюць аднолькавае абагульненае значэнне прадметнасці. Такое абагульненае значэнне (прадметнасці, дзеяння, якасці і г. д.) называюць катэгарыяльн ы м значэннем. Абагульненым значэннем дзеяння аб’яднаны, напрыклад, фразеалагізмы балець душой (‘моцна перажываць за кагоці за што-небудзь’), малоць не падсяваючы (‘гаварыць глупства’), зноў за рыбу

грошы. (‘назойліва паўтараць ўжо вядомае’), не ў каня корм (‘не ідзе на карысць’ і ‘не падыходзіць’).

Катэгарыяльнае значэнне ўваходзіць у сэнсавую структуру фразеалагізма, з’яўляецца састаўной часткай фразеалагічнага значэння. Апрача гэтага, элементамі фразеалагічнай семантыкі могуць выступаць узмацняльнае значэнне, значэнне адуіпаўлёнасці, неадушаўлёнасці.

Узмацняльнае значэнне ўласціва, напрыклад, фразеалагізмам альфа і амега ‘самае значнае, аснова ўсяго’; на сёмым небе ‘бязмерна шчаслівы, вельмі задаволены’; душа ў душу ‘вельмі дружна, у поўнай згодзе’; як з вядра ‘вельмі моцным струменем’. Значэнне такіх фразеалагізмаў перадаецца словазлучэннем, абавязковым кампанентам якога выступаюць словы вельмі, моцна, надзвычайна, самы і пад.

Значэнне адушаўлёнасці маюць многія дзеяслоўныя і назоўнікавыя фразеалагізмы, якімі перадаюцца розныя прыметы, уласцівыя толькі жывым істотам, найчасцей чалавеку: наступаць на мазоль, разрывацца на часткі, сядзець на чамаданах, баранчык божы, блудная авечка, божы адуванчык, ад’яда душы і інш. Гэтае ж значэнне маюць і амаль усе фразеалагізмы, несуадносныя са словам і структурна арганізаваныя як сказ: і нага не была (чыя дзе), галава ва рыць (у каго), рукі не адваляцца (у каго), язык добра падвешаны (у каго) і пад.

Для значна меншай часткі фразеалагізмаў характэрна значэнне неадушаўлёнасці: агульнае месца, чортава акно, журавель у небе, пахне порахам, віламі па вадзе пісана, уступаць у сілу і інш.

Што да ацэначнага значэння, то яго больш мэтазгодна разглядаць не як «важную прымету фразеалагічнага значэння» (6, с. 57), а як састаўную частку стылістычнага значэння пэўнага фразеалагізма (гл. § 32).

Змест фразеалагізма, ці фразеалагічнае значэнне, раскрываецца сінанімічным або апісальным спосабам. Сінанімічным спосабам (падборам адпаведнага словасіноніма) можна вызначыць сэнс толькі тых параўнальна нешматлікіх фразеалагізмаў, якія з’яўляюцца эквівалентамі слоў: на сваіх дваіх — ‘пехатой’; цыганскае сонца — ‘месяц’. Фразеалагічнае значэнне

амаль усіх астатніх выразаў раскрываецца апісальным спосабам. Пры гэтым назоўнікавыя фразеалагізмы (г. зн. суадносныя з назоўнікамі) тлумачацца назоўнікавымі словазлучэннямі, дзеяслоўныя — дзеяслоўнымі і г. д. Напрыклад: абіванне парогаў — ‘настойлівы зварот з просьбамі да каго-небудзь’; валіць у адну кучу (каго, што) — ‘змешваць неаднолькавыя прадметы, з’явы, не бачачы розніцы паміж імі’; аднаго поля ягада — ‘вельмі падобныя адзін на аднаго ў якіхнебудзь адносінах’; на вераб’іны скок — ‘зусім нязначна, нямнога’.

Фразеалагізмы, структурна арганізаваныя па мадэлі сказа і несуадносныя са словам, тлумачацца прэдыкатыўным словазлучзннем, у складзе якога граматычным ці лагічным дзейнікам выступае няпэўны займеннік: жаба на языку не спячэцца (у каго) — ‘хто-небудзь вельмі балбатлівы, не ўмее трымаць сакрэты’; язык свярбіць (у каго) — ‘хто-небудзь не можа стрымацца, каб не загаварыць, не сказаць што-небудзь’.

Каб праверыць, ці правільна вызначана фразеалагічнае значэнне, трэба карыстацца спосабам н а к л a дання на фразеалагізм, ужыты ў сказе, яго тлумачэння. Напрыклад: Hi жывыя ні мёртвыя (страшэнна спалоханыя, знямелыя) госці забіваліся ў куток ды крадком мацалі сінякі (А. Карпюк). Сэнс фразеалагізма бабіна лета па-рознаму тлумачыцца ў слоўніках і навучальных дапаможніках: ясныя цёплыя дні ранняй восені; цёплае сонечная пара ранняй восені; ранняя восень з яснымі цёплымі днямі. Спосабам накладання няцяжка вызначыць, што дэфініцыя ‘ранняя восень з яснымі цёплымі днямі’ найбольш прымальная: Стаяў пагодлівы адвячорак апошняй пары бабінага лета (В. Быкаў); Быў пачатак бабінага лета (I. Дуброўскі); Дзень стаяў цёплы, сонечны, быў канец бабінага летпа (В. Ткачоў).

Характарызуючы фразеалагізмы паводле іх семантыкі, варта адзначыць і тое, што яны бываюць адназначныя і мнагазначныя, што многія з іх уступаюць у розныя сэнсавыя адносіны паміж сабой. Інакш кажучы, фразеалагізмы як узаемазвязаныя элементы ўтвараюць семантычную парадыгму, куды ўваходзяць: прыватныя значэнні ўнутры мнагазначных фразеалагізмаў, фразеа-

лагізмы сінанімічнага і антанімічнага характару, а таксама фразеалагізмы, ахопленыя з’явай варыянтнасці.

  • 11. Семантычная класіфікацыя фразеалагізмаў

Семантычная класіфікацыя — найважнейшая ў фразеалогіі, бо на яе аснове сістэматызуецца ўвесь фразеалагічны матэрыял, аб’ядноўваюцца ў фразеалагічны склад моўныя адзінкі з цэласным значэннем і пакідаюцца за межамі фразеалогіі ўстойлівыя словазлучэнні, пазбаўленыя семантычнай цэласнасці.

Упершыню падзел фразеалагізмаў на ступені іх сэнсавай спаянасці, па семантычнай злітнасці іх кампанентаў быў зроблены В. У. Вінаградавым у артыкулах «Асноўныя паняцці рускай фразеалогіі» (1946) і «Аб асноўных тыпах фразеалагічных адзінак у рускай мове» (1947). Фразеалагізмы падзелены ім на тры тыпы: фразеалагічныя зрашчэнні, фразеалагічныя адзінствы і фразеалагічныя злучэнні.

Фразеалагічныя зрашчэнні В. У. Вінаградаў характарызуе як абсалютна непадзельныя, нераскладальныя звароты, «значэнне якіх зусім не залежыць ад іх лексічнага складу, ад значэння іх кампанентаў і такое ж умоўнае і адвольнае, як значэнне нематываванага слова — знака» (4, с. 121). Асноўнай прыметай зрашчэння з’яўляецца «семантычная непадзельнасць, немагчымасць вывесці значэнне цэлага з кампанентаў... Яно не ёсць ні здабытак, ні сума семантычных элементаў. Яно — хімічнае злучэнне нейкіх раствораных і з пункту гледжання сучаснай мовы аморфных лексічньіх частак» (4, с. 124). I аўтар ілюструе гэта шматлікімі прыкладамі накшталт такіх: как пйть дать, собаку сгел, сбоку прйпека, заморйть червячка, куры не клюют, пйшй пропало, под мухой, бйтпь баклушй.

Што да фразеалагічных адзінстваў, то гэта моцна спаяныя групы, якія «лёгка расшыфроўваюцца як пераносныя выразы» (4, с. 128). Адзінствы, як і зрашчэнні, семантычна непадзельныя, з цэласным значэннем, але ў іх «гэта цэласнае значэнне матываванае, з’яўляецца здабыткам, што ўзнікае са зліцця значэнняў лексічных кампанентаў... У фразеалагічным адзінстве

словы падпарадкаваны злітнасці агульнага вобраза або ўнутранай цэласнасці агульнага значэння... Значэнне цэлага тут абсалютна нераскладальнае на асобныя лексічныя значэнні кампанентаў. Яно як бы разлітае ў іх — і разам з тым яно як бы вырастае з іх семантычнага зліцця» (4, с. 131). У пацвярджэнне аналізуецца шэраг прыкладаў, у тым ліку: держать камень за пазухой, семь пятнйц на неделе, плясать под чужую дудку, плыть no теченйю, языком чесать, куда глаза глядят.

Апрача зрашчэнняў і адзінстваў, у якіх словыкампаненты не маюць самастойнага лексічнага значэння, В. У. Вінаградаў вылучае фразеалагічныя злучэнні. Гэта, як правіла, двухкампанентныя ўстойлівыя словазлучэнні, у якіх адно слова мае звычайнае, самастойнае, свабоднае значэнне, а другое — несвабоднае значэнне, якое выяўляецца толькі ў спалучэнні з адным ці некалькімі строга акрэсленымі словамі. Напрыклад, прыметнік кароткая рэалізуе сваё несвабоднае значэнне ‘кепская’ толькі тады, калі ўступае ў кантакт з назоўнікам памяць. Параўн. таксама: праліўны (дождж), закадычны (сябар), расквасіць (нос, твар), прасёлачная (дарога). Такія несвабодныя значэнні, абмежаваныя ў сваіх спалучальных сувязях, В. У. Вінаградаў назваў фразеалагічна звязанымі значэннямі, а самі словазлучэнні, у якіх адно слова мае фразеалагічна звязанае значэнне, — фразеалагічнымі злучэннямі. У фразеалагічным злучэнні яго састаўныя часткі ўспрымаюцца як асобныя словы, кожнае са сваім лексічным значэннем. Тут «лексічнае значэнне кожнага з кампанентаў лёгка вызначаецца. Гэта — няхай і несвабодныя, але раскладальныя, семантычна падзельныя злучэнні слоў» (4, с. 138). Словы з фразеалагічна звязаным значэннем, у адрозненне ад фразеалагічных кампанентаў, захоўваюць усе адзнакі слова: маюць пэўнае лексічнае значэнне, выконваюць назыўную функцыю, выступаюць у ролі асобнага члена сказа.

Як бачым, зрашчэнні і адзінствы, будучы семантычна непадзельнымі цэласнымі адзінкамі, супрацьпастаўленымі паміж сабой паводле матываванасці-нематываванасці агульнага значэння, якасна адрозніваюцца ад фразеалагічных злучэнняў. Апошнія ўспрымаюцца ў агульнай схеме падзелу фразеалагізмаў як чужародныя,

як з’явы рознага лінгвістычнага характару. I гэта, відаць, усведамляў В. У. Вінаградаў. Таму ў сваёй пазнейшай працы «Асноўныя тыпы лексічных значэнняў слова» (1953) фразеалагічна звязанае значэнне ён разглядае як адзін з тыпаў лексічнага значэння слова сярод іншых тыпаў (свабоднага, сінтаксічна абумоўленага, канструктыўна абмежаванага). Супраць уключэння фразеалагічных злучэнняў у склад фразеалогіі пярэчыў яшчэ ў 1956 г. Б. А. Ларын: «Не бачу неабходнасці захоўваць трэцюю групу ў схеме акад. Вінаградава («фразеалагічныя злучэнні»), таму што сюды трапляюць выразы з мінімальнай ступенню ідыяматычнасці, якія знаходзяцца як бы на перыферыі сапраўдных фразеалагічных зваротаў, не маюць сваіх характэрных прымет» (10, с. 147) і з’яўляюцца, такім чынам, як і свабодныя словазлучэнні, аб’ектам вьівучэння ў лексікалогіі і сінтаксісе. Звернем увагу і на выказванне Ф. М. Янкоўскага: «Фразеалагічныя спалучэнні — гэта нібы прамежкавае звяно паміж звычайнымі, пераменнымі словазлучэннямі і фраземамі. Таму не выпадкова, што фразеалагічныя спалучэнні тыпу страх берет, беспробудный сон у фразеалагічных слоўніках, як правіла, не падаюцца» (15, с. 97).

Такім чынам, уключэнне ў фразеалогію толькі зрашчэнняў і адзінстваў, г. зн. выразаў з цэласным сэнсам, — найбольш прымальны і пераканальны пункт погляду. У такім разе ў фразеалогіі аб’ядноўваюцца аднародныя адзінкі, а сама навука аб фразеалагізмах прымае стройны характар.

Тэрміны «зрашчэнне» і «адзінства», уведзеныя ў навуковы зварот В. У. Вінаградавым, сёння лічацца агульнапрынятымі, хоць у свой час былі спробы іншых семантычных класіфікацый. Так, Б. А. Ларын прапаноўваў зрашчэнні называць ідыёмамі, а адзінствы — метафарычнымі словазлучэннямі.

Як відаць з папярэдняга выкладу, зрашчэнні — гэта нематываваныя, бязвобразныя фразеалагізмы, якія патрабуюць этымалагічнага аналізу, высвятлення матываў іх узнікнення. Напрыклад, сучасны носьбіт мовы не бачыць ніякай матываванай сувязі паміж выразам на ўсе застаўкі і яго значэннем ‘спаўна, як толькі можна (рабіць што-небудзь)’: Націсні там на ўсе застаўкі (К. Чорны). А між тым на пачатку свайго жыц-

ця гэты фразеалагізм усведамляўся як матываваны і вобразны, бо звязваўся з аналагічным свабодным словазлучэннем, дзе застаўкі — ‘шчыты для затрымання вады, якая падае на кола вадзянога млына’. Так з цягам часу былыя адзінствы папаўняюць разрад зрашчэнняў. Іх у сучасным фразеалагічным фондзе болып, чым адзінстваў. Вось толькі некалькі прыкладаў: адамаў яблык, антонаў агонь, біць чалом, дабры бабры, даць дуба, журавель у небе, заварыць кашу, і канцы ў ваду, мець зуб, на ўсю катушку, начная зязюля, на сёмым небе, ні млён ні таўкач, ні рыба ні мяса, паўтара людскога, святым духам, у свіныя галасы.

Несумненнымі фразеалагічнымі зрашчэннямі трэба лічыць і такія, напрыклад, выразы, якія нярэдка вандруюць з аднаго дапаможніка ў другі як прыклады фразеалагічных адзінстваў: адводзіць душу ‘выказваць каму-небудзь свае патаемныя думкі’, сесці макам ‘пацярпеўшы няўдачу, аказацца ў няёмкім, смешным становішчы’, выносіць смецце з хаты ‘выдаваць тое, чаго не павінны ведаць іншыя, што няславіць кагонебудзь’, мыліць (намыліць) галаву ‘моцна прабіраць каго-небудзь, выгаворваць з дакорам’. Без адпаведных этымалагічных пошукаў гэтыя фразеалагізмы ніякім чынам немагчыма расіпыфраваць як пераносныя, метафарычныя выразы, таму адносна іх паходжання існуе некалькі, часам супрацьлеглых, гіпотэз. Як бачым, адрозніць зрашчэнне ад адзінства не заўсёды лёгка.

Часта ў якасці прыметы, па якой можна пазнаць зрашчэнне, называюць наяўнасць у яго складзе лексічнага архаізма або слова, неўжывальнага за межамі фразеалагізма. Але такіх выразаў няшмат (каля 100), напрыклад: авохці мне, арыядніна ніць, асядлаць пегаса, аўгіевы стайні, ахілесава пята, байды біць, бібікі біць, браць на цугундар, дамоклаў меч, даставаць гізунты, даць драпака, даць дыхту, даць лататы, даць чапаласу, збіваць з панталыку, напрамілы бог, на святыя нігды, не разлівада, спакон вякоў.

Яшчэ менш зрашчэнняў, якія пазнаюцца па такіх прыметах, як наяўнасць ў іх складзе граматычных архаізмаў або адсутнасць жывой сінтаксічнай сувязі паміж кампанентамі: кесарава кесараві, прытча ва языцах, спачыць у бозе, як мага, абое рабое, было не

было, на святое ніколі, хоць куды, сабе наўме, так сабе, у свет вочы, чым свет, што ні на ёсць, хоць ты што, чорт што, чорта з два і некаторыя іншыя.

Калі гаворка заходзіць пра адметныя адзнакі фразеалагічных адзінстваў, то звычайна называюць такую прымету, як наяўнасць у мове паралельна з фразеалагізмам-адзінствам аднагучнага з ім, аднолькавага па кампанентным складзе свабоднага словазлучэння. Параўн., напрыклад: Толькі паспееш адстукаць радыёграму і змотвай вуды (Р. Няхай) і Я перарэзваю лёску, потым шпарка з мо тв аю ву ды , бяру і свой, і Казікаў улоў... (М. Лупсякоў). Аднак такая прымета не «дзейнічае», бо яна ўласцівая не толькі шматлікім адзінствам, але і значнай частцы зрашчэнняў. Напрыклад, ужываюцца і з прамым значэннем сваіх слоў наступныя моўныя адзінкі: сабаку з’еў (Воўк сабаку з’еў), на адной назе (Бусел стаяў на адной назе), перамываць костачкі, за круглым сталом, крывое кола, вешаць сабак, табаку важыць, пятпая калона, устаўляць пяро, сіняя панчоха. Параўн. свабоднае словазлучэнне чытаць газеты (Кожны дзень чытаю газеты) і зрашчэнне чытаць газеты ‘галадаць’: Спіцё, работнічкі, гарэлку жлукціце, а кароўкі ў стойле газеты чытпаюць (А. Асіпенка).

He «дзейнічаюць» і яшчэ некаторыя прыметы, бо яны амаль у аднолькавай меры характэрныя як для адзінстваў, так і для зрашчэнняў. Называюць, напрыклад, як прымету адзінства пранікальнасць яго структуры, магчымасць устаўкі іншых слоў паміж кампанентамі. Але аднолькава пранікальныя і могуць разрывацца іншымі словамі, напрыклад, і зрашчэнне вадзіць за нос, і адзінства гайкі аслаблі: Хочаш, дык хочаш, а не, дык не. А за нос я не дапушчу вадзіць (В. Каваль); Аслаблі ў Яські ўсе тут гайкі (Я. Колас). Іншы раз называюць і такую прымету адзінства, як рыфмічнае сугучча паміж кампанентамі ў якасці сродку іх спайкі. Але зноў жа такія выпадкі сустракаюцца як сярод адзінстваў, так і сярод зрашчэнняў. Параўн.: адзінствы днём з агнём (не знайсці), кату па пяту, ні ладу ні складу і зрашчэнні гады ў рады, жыдкі лыткі, куку ў руку.

Адрозніць зрашчэнні ад адзінстваў дапамагаюць пэўныя моўныя паказчыкі, уласцівыя адзінствам, але не характэрныя для зрашчэнняў.

  1. Наяўнасць вобразнасці і жывой унутранай формы. Унутранай формай называюць вобраз, які ляжыць у аснове наймення фразеалагічнай адзінкі, або тое вобразнае ўяўленне, якое спадарожнічае фразеалагічнаму значэнню. Далёка не ўсе фразеалагізмы з’яўляюцца вобразнымі. Многія з іх страцілі ўнутраную форму, а з ёй і сваю былую вобразнасць, сталі зрашчэннямі. Як пісаў у гэтай сувязі Б. А. Ларын, «метафарычным ці вобразным фразеалагізм застаецца да таго часу, пакуль не разбураюцца суадносіны першага і другога сэнсавага плана, інакш кажучы, «прамога» і «пераноснага» значэння» (10, с. 155). I яшчэ: «Чым далей зайшла ўнутраная і знешняя дэфармацыя або перабудова першапачатковага выразу, тым меней вобразнасці, тым бляднейшае і болып адцягненае яго значэнне. Ну што, напрыклад, засталося ад былой вобразнасці ў ідыёме як піць даць, якая стала сінонімам прыслоўя немінуча, абавязкова? » (10, с. 148).

Вобразнасць часта вызначаюць як сумешчанае бачанне дзвюх карцін. Так, пры ўжыванні фразеалагізма жаваць жвачку, што значыць ‘гаварыць нудна і бесталкова пра адно і тое’, зыходны вобраз жывёльнага паходжання, пакладзены ў аснову гэтага выразу, хоць і знаходзіцца як бы ў цені свядомасці, але не можа не прасвечвацца праз цэласнае фразеалагічнае значэнне.

Найбольшы «каэфіцыент вобразнасці» (У. П. Жукаў) маюць фразеалагізмы, якія могуць быць супрацьпастаўлены адпаведнаму свабоднаму словазлучэнню і на яго фоне ўспрымаюцца як разгорнутыя метафары, як перанос назвы з адной з’явы на другую на аснове падабенства паміж імі. Калі пры такім супастаўленні ўзнікае семантычны і метафарычньі эфект, то перад намі фразеалагічнае адзінства: леташні снег ‘тое, што беззваротна мінула і нічога не варта’; трымаць камень за пазухай ‘затойваць злосць на каго-небудзь, быць гатовым зрабіць што-небудзь дрэннае’. Калі ж супастаўленне не дае станоўчага выніку, то маем справу са зрашчэннем: акунёў вудзіць ‘драмаць седзячы’; даваць гарбуз ‘адмаўляць таму, хто сватаецца’. Выключэнне складаюць толькі выразы каламбурнага паходжання

тыпу пракаціць на вараных (пра іх гаворка будзе ніжэй).

Адзінствы найчасцей узнікаюць у выніку метафарычнага пераасэнсавання свабодных словазлучэнняў, радзей — у выніку метанімічнага ці сінекдахічнага пераносу (§ 4): вынесці ўперад нагамі, паклаўшы руку на сэрца, вуха на вуха, да сівых валасоў і пад.

Па нашых падліках, каля 1700 фразеалагізмаў супадаюць у гукавых адносінах з адпаведнымі свабоднымі словазлучэннямі, і хоць не ўсе гэтыя выразы ўспрымаецца як вобразныя, пераносныя, матываваныя, але пераважная большасць іх — адзінствы. Сярод іх нямала «метафар, узятых з жывёльнага свету» (В. У. Вінаградаў), напрыклад: віляць хвастом, абрэзаць крылы, асінае гняздо, мокрая курыца, апусціць крылы, трымаць вуха востра, падпілоўваць рогі, звіць гняздо, убівацца ў пер’е, падтуліць хвост, паказваць зубы, дойная карова, хадзіць на задніх лапках, клюнуць на вудачку. Вось яшчэ некалькі прыкладаў на адзінствы, што склаліся са свабодных словазлучэнняў, якія адлюстроўваюць самыя разнастайныя жыццёвыя сітуацыі: гладзіць па шэрсці, гнуць спіну, абіваць парогі, лёд растае, насіць на руках, раскрываць карты, ставіць знак роўнасці, мяняць пласцінку, парахня сыплецца (з каго), плысці супраць цячэння, сыходзіць са сцэны, правая рука, згусціць фарбы, купляць ката ў мяшку, падліваць масла ў агонь, камандаваць парадам.

Як адзінствы павінны разглядацца ў сваёй пераважнай большасці фразеалагізмы, структурна арганізаваныя як параўнальныя канструкцыі (а ўсяго іх звыш 330). Такія застылыя параўнанні ўспрымаюцца як выразы з жывой унутранай формай, у якіх асабліва яскрава адчуваецца сувязь паміж першаснай, канкрэтнай прыметай і фігуральным, абагульненым значэннем: як агнём апякло, як гром з яснага неба, як дзірка ў мосце, як карова языком злізала, як нажом адрэзаў, як мокрае гарыць, як пугай па вадзе, як свае пяць пальцаў, як уюн на гарачай патэльні і шмат іншых. Сярод застылых параўнальных зваротаў ёсць некалькі дзесяткаў фразеалагізмаў са страчанай, забытай вобразнасцю, гэта, напрыклад, такія выразы-зрашчэнні: як Заблоцкі на мыле, як з крыжа зняты, як з рога дастатку, як лёду,

як май змаяваў, як Піліп з канапель, як серада на пятніцу, як фенікс з попелу.

  1. Наяўнасць нерэальнага вобраза ў аснове фразеалагізма. Існуе не менш як 300 фразеалагізмаў, узнікненне якіх — плён народнай фантазіі. У іх аснову пакладзены прыдуманыя, нерэальныя вобразы, вельмі многія з гэтых выразаў сэнсава алагічныя: без году тыдзень, адмыкаць адамкнёныя дзверы, дзірка ад абаранка, грушы на вярбе, сабакам сена касіць, ад яйка адліць, выдраць лысаму валасы, голаму за пазуху, з жабіны прыгаршw, смаловы дуб, кот наплакаў, як зайцу стоп-сігнал, касіць дугой, у сабакі вачэй пазычаць, кішкі марш іграюць, як босаму разуцца, як рыбе парасон, жаба цыцкі дасць, смажаны певень клюнуў і г. д. Ёсць значная група фразеалагізмаў, заснаваных на гіпербале ці літоце: з-пад сучкі яйцо ўкрадзе, утапіць у лыжцы вады, ад гаршка паўвяршка, кату па пяту, страляць з гарматы па вераб’ях, з рукамі адарваць, закідаць шапкамі, і на вяроўцы не зацягнеш, матчына малако на губах не абсохла і інш.

Хоць амаль усе з гэтых і падобных фразеалагізмаў не могуць быць супастаўлены з эквівалентнымі свабоднымі словазлучэннямі з-за немагчымасці іх ўтварыць, але ў іх адчуваецца выразны намёк на матывацыю, яны ўспрымаюцца як вобразныя, толькі з нерэальным вобразам у аснове іх назвы.

Некаторыя аналагічныя выразы склаліся на базе іншых, заснаваных на рэальным вобразе. Ёсць, напрыклад, фразеалагізм мазоліць рукі, які абазначае ‘многа працаваць фізічна’ і ўсведамляецца як матываваны выраз з жывой унутранай формай. Нароўні з ім існуюць і такія фразеалагізмы з аднагучным дзеяслоўным кампанентам мазоліць: мазоліць вочы, мазоліць вушы, мазоліць язык. На фоне папярэдняга выразу яны таксама ўспрымаюцца як адзінствы, толькі з нерэальнымі вобразамі. У аснове фразеалагізма язык адняўся таксама нерэальны вобраз, які мог узнікнуць пад уплывам свабодных словазлучэнняў тыпу рука аднялася, нага аднялася, дзе аднялася абазначае ‘перастала дзейнічаць у выніку паралічу’. Зрэшты, амаль усе фразеалагізмы з кампанентам язык у іх складзе (каля 60) грунтуюцца на нерэальным вобразе, звязаным з языком

як органам маўлення. Некалькі прыкладаў: біць язык аб зубы, востры язык, наступаць сабе на язык, праглынуць язык, развязаць язык, цяля язык аджавала, язык гладка ходзіць, язык на шарнірах, язык свярбіць, сарваць з языка, мянціць языком.

Як адзінствы з нерэальным вобразам успрымаюцца некаторыя фразеалагізмы з кампанентам галава, у зыходным значэнні якога актуалізуецца не столькі ‘верхняя частка цела чалавека’, колькі ‘мозг як орган мыслення’: галава астыла, галава гарыць, галава забіта, галава пухне, вецер гуляе ў галаве, каша ў галаве, муціць галаву, выкідваць з галавы і інш. Можна выдзеліць і яшчэ шмат аналагічных груп, напрыклад, асобныя фразеалагізмы з кампанентамі вока, вуха, мазгі, сэрца, душа, рука, нага: не верыць сваім вачам, стпраляць вачамі, гучаць у вушах, уводзіць у вушы, мазгі набакір, праветрываць мазгі, сэрца пераварочваецца, разбіваць сэрца, душа кіпіць, душа ў пяткі схавалася, рука набітая, рукі не адваляцца, нага не ступала, адной нагой у магіле стаяць і г. д.

Амаль усе фразеалагізмы, якія маюць уступальназагадную канструкцыю і пачынаюцца кампанентам хоць (іх каля 80), таксама належаць да адзінстваў: хоць бокам каціся, хоць ваўкоў ганяй, хоць трава не расці, хоць воўк траву еш, хоць з калена выламі, хоць зубы выберы, хоць вяроўкі ві, хоць хрэн дзяры і інш. Адны з іх засноўваюцца на рэальным вобразе, а другія — на нерэальным, але як тыя, так і другія наўрад ці могуць быць супастаўлены з адпаведнымі словазлучэннямі, бо яны, як піша У. П. Жукаў, «здаюцца малапраўдападобнымі». Такія свабодныя словазлучэнні «паступова выцясняюцца фразеалагізмамі са сферы моўных зносін» (6, с. 144).

  1. Наяўнасць сэнсаўтваральнага кампанента. Ёсць параўнальна невялікая група фразеалагізмаў (каля 50), у складзе якіх «адзін з кампанентаў з’яўляецца семантычна адзначаным, а астатнія пазбаўлены сэнсаўтваральных уласцівасцей» (7, с. 85). Напрыклад, у фразеалагізме пад злосную руку ‘ў стане злосці’, пад п’яную руку ‘ў стане ап’янення’, на роўную нагу ‘як роўны з роўным’ сэнсаўтваральную функцыю выконваюць прыметнікавыя кампаненты, якія сэнсава суадно-

сяцца з адпаведнымі словамі свабоднага ўжывання. Гэтыя фразеалагізмы хоць і бязвобразныя, пазбаўленыя ўнутранай формы, але ў сэнсавых адносінах яны матываваныя, а таму павінны разглядацца як фразеалагічныя адзінствы. Пададзім яшчэ некалькі прыкладаў, выдзяляючы ў іх сэнсаўтваральны кампанент: на ш ы рокую нагу, на першы погляд, пад г ар ачу ю руку, у першую галаву, на б л а гі канец, па меншай меры, на першых парах, д оў г ая песня, з галоднага краю прыехаў, старая песня, шчодрай рукой, з лёгкім сэрцам, з цяжкім сэрцам.

Невялікую, перыферыйную группу ў фразеалагічнай сістэме складаюць выразы, у якіх «кожны кампанент паасобку семантычна суадносіцца (але не супадае!) з перыферыйнымі значэннямі аднайменных слоў свабоднага ўжывання» (6, с. 90) і, такіы чынам, выступае як сэнсаўтваральны. Так, у фразеалагізме падаць духам ‘траціць упэўненасць, адчайвацца’ кампанент падаць суадносіцца са значэннем ‘рабіцца кепскім, псавацца’, a кампанент дух — са значэннем ‘унутраны стан, настрой’. У гэту групу ўваходзяць і такія выразы з агульным аналітычным значэннем: адбіваць хлеб, іграць на нервах, браць верх, знаходзіць агульную мову. падымаць голас, стаяць на сваім, спіаяць на адным. Фразеалагізмы і гэтай, і папярэдняй групы слушна кваліфікуюцца як матываваныя, як «фразеалагічныя адзінствы з часткова цэласным значэннем» (7, с. 66).

  1. Каламбурнае паходжанне фразеалагізма. Характарызуючы фразеалагічныя адзінствы, В. У. Вінаградаў вылучае сярод іх выразы тыпу пракаціць на вараных, называючы іх «каламбурнымі фразамі, заснаванымі на ўнутраным кантрасце, этымалагічнай неадпаведнасці» (4, с. 128). Гэтыя фразеалагізмы паводле свайго ўзнікнення — паэтычныя мініяцюры, заснаваныя на абыгрыванні мнагазначных слоў. Яны ўтвараюцца на базе асобнага слова, грунтуюцца на стылістычным прыёме, які называюць разгортваннем слова ў фразеалагізм. Напрыклад, фразеалагізм варона загуменная ‘разявака, нехлямяжны чалавек’ узнік у выніку адначасовай рэалізацыі прамога і пераноснага значэнняў слова варона (‘птушка’ і ‘разявака’) і каламбурнага дапаўнення

прыметнікам. Параўн. цікавы ў гэтых адносінах прыклад: — Вароны мы, вароны загуменныя! — лаяў самога сябе і сваіх таварышаў адзін з трох (Р. Хацкевіч). Вось некалькі фразеалагізмаў каламбурнага характару: абуць у лапці, у магілёўскай губерні, гад печаны, гісторыя з геаграфіяй, гарэць агнём, дулю з макам, малоць не падсяваючы, плесці лапці, жыўцом з’есці, і пайшло і паехала, цягнуць ката за хвост.

Карыстаючыся апісанымі моўнымі паказчыкамі, няцяжка размежаваць зрашчэнне і адзінства. Пры гэтым варта ўлічваць наступнае. Выкарыстоўваючы этымалагічныя даведнікі, мы можам аднавіць забытую ўнутраную форму шмат якіх фразеалагізмаў (за дзедам шведам, перамываць костачкі, на пасад садзіць і інш.), і, раней бязвобразныя, яны ў нашым уяўленні стануць вобразнымі. Аднак апора на вынікі этымалагічнага аналізу не дае падстаў лічыць такія выразы адзінствамі. Незалежна ад таго, ведаем мы ці не ведаем гісторыю ўтварэння, напрыклад, фразеалагізма казёл адпушчэння, ён усё роўна на агульнамоўным узроўні застаецца зрашчэннем.

I яшчэ адна заўвага. Як вядома, у мнагазначным слове яго першаснае, зыходнае значэнне можа быць нематываваным, а іншыя, утвораныя на базе зыходнага, — матываваныя, бо ўспрымаюцца як вытворнапрамыя ці вытворна-пераносныя. Напрыклад, першае значэнне слова дуб (‘вялікае лісцевае дрэва з моцнай драўнінай і пладамі жалудамі’) — нематываванае, a іншыя яго значэнні (‘драўніна гэтага дрэва’; ‘высокі, моцны чалавек’; ‘тупы, неразумны чалавек’) — матываваныя. Тое самае можна бычыць і ў некаторых фразеалагізмах. Выраз бабіна лета мае 4 значэнні. Яго першае значэнне (‘ранняя восень з яснымі цёплымі днямі’) — зрашчэнне, а астатнія (‘серабрыстае павуцінне, што плыве над зямлёй у дні бабінага лета’; ‘астра новабельгійская’ — расліна, якая цвіце да глыбокай восені; ‘час прыліву новых сіл, творчай энергіі або ўзнікненне кахання ў пажылыя гады’) усведамляюцца як матываваныя, утвораныя на аснове першага значэння і павінны кваліфікавацца як адзінствы.

  • 12. Мнагазначнасць фразеалагізмаў

З’ява полісеміі ўласцівая як словам, так і фразеалагізмам, але яе пашыранасць, спосабы развіцця новых значэнняў і іншыя асаблівасці неаднолькавыя ў лексіцы і фразеалогіі.

Прыкладна чацвёртая частка лексікі беларускай літаратурнай мовы — мнагазначныя словы. Пераважаюць словы з двума значэннямі. Сярод астатніх мнагазначных слоў сустракаецца нямала такіх, якія за сваё шматвяковае жыццё развілі па некалькі дзесяткаў значэнняў. Так, семантычная структура дзеяслова ісці складаецца з 28 значэнняў і 35 сэнсавых адценняў. Усе значэнні полісемантычнага слова звычайна звязаны паміж сабой і ўзніклі ў выніку развіцця асноўнага, зыходнага значэння, шляхам метафарычнага, метанімічнага, ці сінекдахічнага пераносу адной з’явы на другую.

3 5755 фразеалагізмаў, пададзеных у Фразеалагічным слоўніку беларускай мовы (1993; у далейшым: ФСБМ), на долю мнагазначных прыходзіцца 873 фразеалагізмы, або 15 % ад агульнай колькасці. Абсалютная большасць з гэтых выразаў мае па 2 значэнні; напрыклад: першая скрыпка абазначае ‘найбольш уплывовая асоба ў якой-небудзь галіне, справе’ і ‘галоўная, вядучая роля ў чым-небудзь’; сабакам сена касіць — ‘бадзяцца дзе-небудзь, займаючыся пустой ці невядома якой справай’ і ‘знаходзіцца невядома дзе, хаваючыся ад сям’і’. Трохзначных фразеалагізмаў — 123 (адзін на адзін, зямлю грызці, як на далоні і інш.), чатырохзначных — 25 (без аглядкі, даваць дыхту, сам праз сябе і г. д.), пяцізначных — 7 (на ўсе застаўкі, на нагах, падымаць на ногі, на ўвесь рост, на руках, сам па сабе, ставіць на ногі), адзін выраз (разяўляць рот) мае 6 значэнняў.

Некаторыя аўтары мовазнаўчых прац лічаць, што мнагазначнасць найчасцей назіраецца сярод дзеяслоўных і прыслоўных фразеалагізмаў, значна радзей — сярод назоўнікавых і амаль неўласцівая выразам іншых семантыка-граматычных разрадаў. На самай жа справе наяўнасць ці адсутнасць мнагазначнасці наўрад ці залежыць ад таго, да якога структурна-семантычнага тыпу адносіцца той ці іншы фразеалагізм. Дзеяслоўныя

фразеалагізмы колькасна (іх болып за 2200) пераважаюць над усімі іншымі разрадамі, а таму і мнагазначнасць сярод іх адпаведна часцейшая, чым сярод выразаў іншых тыпаў, а менавіта 350 дзеяслоўных фразеалагізмаў — мнагазначныя; напрыклад: хварэць на пана, цягнуць ката за хвост. Затым ідуць прыслоўныя фразеалагізмы, іх звыш 1700, сярод іх мнагазначных болып як 300: колькі было сілы, без нічога ніякага і інш. Пашыранасць полісеміі і сярод астатніх разрадаў амаль гэтак жа адпавядае ў працэнтных адносінах іх колькасным паказчыкам. Некалькі прыкладаў мнагазначных назоўнікавых фразеалагізмаў: манна нябесная, месца пад сонцам; прыметнікавых: адзін пад адзін, падбіты ветрам; мадальных: няма чаго казаць, па словах (каго); выклічнікавых: крый бог, вецер у спіну; несуадносных з часцінамі мовы: галава забіта (у каго, чыя чым), рука не падымаецца (у каго, чыя).

Мнагазначнасць у лексіцы і фразеалогіі адрозніваецца і неаднолькавым узаемадзеяннем стылістычнай афарбоўкі з сэнсавай структурай полісемантычных слоў і фразеалагізмаў. Прыватныя значэнні полісемантычнага слова часцей за ўсё неаднародныя ў стылістычных адносінах. Інакш кажучы, расслаенне лексемы на некалькі значэнняў у большасці выпадкаў суправаджаецца і яе стылістычным расслаеннем. Так, слова заяц у зыходным значэнні ‘звярок-грызун’ нейтральнае і міжстылявое, а ў значэнні ‘безбілетны пасажыр’ мае афарбоўку неадабрэння і належыць да размоўных сродкаў; дзеяслоў заваліцца, апрача зыходнага, нейтральнага ‘ўпасці за што-небудзь’, мае яшчэ 8 значэнняў і адценняў, некаторыя з іх размоўныя (‘атрымаць многа чаго-небудзь’), а некаторыя (‘улегчыся’, ‘бесцырымонна зайсці куды-небудзь’) прастамоўныя.

Пераважная большасць полісемантычных фразеалагізмаў характарызуецца стылістычнай аднароднасцю, маналітнасцю іх стылістычнага значэння, тая ці іншая канатацыя звычайна ахоплівае ўсе іх значэнні. Стылістычнае адзінства ўласцівае, напрыклад, мнагазначным фразеалагізмам: кніжнаму з адкрытым забралам, функцыянальна не замацаваным выклікаць агонь на сябе, адкрываць сэрца, да апошняга, не за гарамі, размоўным не чуць ног пад сабой, ні даць ні ўзяць, апало-

скваць костачкі, прастамоўным вочы на лоб лезуць, за будзь здароў, адварочваць нос. Усе 6 значэнняў фразеалагізма разяўляць рот маюць адценне неадабрэння і з’яўляюцца прастамоўнымі. Аднолькавыя як у функцыянальна-стылявых, так і ў экспрэсіўна-ацэначных адносінах, напрыклад, прыватныя значэнні выразаў адлежваць бакі, брацца загрудкі, вымаць душу, якія ў слоўніку прыводзяцца з паметамі «разм., неадабр.». Або: ад адама — з паметамі «разм., іран.», адарваць галаву — «праст., незадав.».

У лексічным складзе мовы няма і не можа быць ніводнага мнагазначнага слова, якое б складалася толькі з пераносных значэнняў. А ў фразеалогіі ўсе прыватныя значэнні полісемантычнага выразу даволі часта бываюць вобразнымі, пераноснымі. Праўда, гэта адносіцца толькі да фразеалагічных адзінстваў — выразаў з жывой унутранай формай. Развіццё новага значэння ў такіх фразеалагізмах адбываецца ў выніку паўторнай метафарызацыі таго самага свабоднага словазлучэння, на аснове якога склалася і першае значэнне гэтага фразеалагізма.

Такім спосабам узніклі, напрыклад, усе значэнні фразеалагізма разяўляць рот (‘пачынаць гаварыць’; ‘не згаджацца, рэзка пярэчыць’; ‘крайне здзіўляцца’; ‘быць крайне няўважлівым’; ‘зазяваўшыся, пераставаць рабіць што-небудзь’; ‘прагнуць, хціва жадаць чагонебудзь’)Аналагічна, у выніку абагульнення аднаго вобраза для абазначэння розных паняццяў, развілася мнагазначнасць у вельмі многіх фразеалагізмах: віць сваё гняздо, трымаць вуха востра, выпускаць з сваіх рук, высалапіўшы язык, гусіныя лапкі, заварочваць аглоблі, круціць хвастом, па самую завязку. сыходзіць са сцэны, сядзець на двух крэслах, як завязаць і г. д. Развіццё полісеміі ў выразах тыпу не браць у рот, у чатырох сценах адбывалася ў выніку паўторнага метанімічнага пераносу.

Што да фразеалагічных зрашчэнняў, то мнагазначнасць у іх развіваецца іншымі спосабамі. Адзін з іх — пераасэнсаванне першага значэння фразеалагізма. У такім разе другое ці другія значэнні складваюцца на базе першага, назва якога пераносіцца на іншыя сферы паняццяў.

Фразеалагізм бабіна лета, як ужо гаварылася ў § 11, мае 4 значэнні. На аснове яго першага значэння (‘ранняя восень з яснымі цёплымі днямі’) у выніку метанімічнага пераносу развілося другое значэнне (‘серабрыстае павуцінне, што плыве над зямлёй у дні бабінага лета’). Вынікам метафарычнага пераносу, з актуалізацыяй патэнцыяльных сем (‘нібыта зноў лета вярнулася’), сталі яшчэ два значэнні: ‘астра новабельгійская’ (расліна, якая цвіце да глыбокай восені) і ‘час прыліву новых сіл, творчай энергіі або ўзнікненне кахання ў пажылыя гады’. Вось прыклады на 2—4 значэнні: «Бабіна лета» плыло даўжэзнымі пасмамі ў паветры (Р. Мурашка); Блакітнае бабіна лета вытрымлівала першы снег і гінула толькі ў сапраўдчы мароз (К. Чорны); У жыцці маім — бабіна лета, на душы маёй — квецень вясныі (ГІ. Пруднікаў).

Фразеалагізм аддаваць канцы трохзначны. Яго першае значэнне (‘адвязваць канаты, трос або ланцуг, калі судна адыходзіць ад прычала ў плаванне’) ужываецца толькі ў прафесійным маўленні маракоў (замест афіцыйнага аддаваць швартовыя). Яно больш канкрэтнае, чым астатнія (‘уцякаць’ і ‘паміраць’), якія развіліся на яго аснове. Гэтак жа, на базе першага значэння, звычайна суадноснага з канкрэтнымі з’явамі, узніклі новыя, болып адцягненыя значэнні ў шмат якіх выразах: божая кароўка, галава ідзе кругам, галава кружыцца, галава ходырам ходзіць, на вачах, баявое хрышчэнне, зялёны змей, косць ад косці, хлеб-соль, хлеб надзённы, плоць і кроў і інш.

Многія прыслоўныя фразеалагізмы ўжываюцца толькі ў спалучэнні з абавязковымі словамі-суправаджальнікамі: жыць душа ў душу, ведаць як свае пяць пальцаў і г. д. Некаторыя з такіх выразаў страчваюць сваю ўнутраную форму, становяцца зрашчэннямі, пачынаюць выкарыстоўвацца з іншымі словамі-суправаджальнікамі, у выніку чаго ў іх развіваецца новае значэнне. Фразеалагізм на поўную катушку паходзіць з жаргону зняволеных, дзе казпушка асацыіруецца з тэрмінам асуджэння, зняволення каго-небудзь. Зыходнае значэнне фразеалагізма — ‘вельмі строга, на ўвесь тэрмін, прадугледжаны законам (асудзіць, пакараць і пад.)’. Два іншыя значэнні развіліся ў фразеалагізме,

калі ён, маючы цьмяную ўнутраную форму, стаў спалучацца з дзеясловамі не «судовай» тэматычнай групы: ‘па-сапраўднаму, як і трэба (жыць, працаваць, шыкаваць і інш.)’ і ‘спаўна, як толькі можна (рабіць штонебудзь)’.

Аналагічным спосабам развіў у сабе аж 5 значэнняў фразеалагізм на ўсе застаўкі . У залежнасці ад таго, з якімі дзеясловамі ён спалучаецца, выраз рэалізуе значэнні: ‘як толькі можна (рабіць што-небудзь)’; ‘вельмі хутка, імкліва (бегчы, ехаць і пад.)’; ‘вельмі гучна, голасна (храпці)’; ‘вельмі моцна, празмерна (хваліць, расхвальваць і пад.)’; ‘шырока, прыветліва (смяяцца, усміхацца)’. Развіццё полісеміі такім жа спосабам адбылося ў многіх прыслоўных выразах: без аглядкі, за маліну, на шырокую нагу, па самае годзе, пятае праз дзясятае, як на дзяды і г. д.

Мнагазначнасць фразеалагізма можа быць і вынікам функцыянальнага працэсу, які «звязаны са змяненнем сінтаксічнай ролі фразеалагічнай адзінкі» (13, с. 38) і найбольш тыповы для прыслоўных і прыметнікавых фразеалагізмаў. Напрыклад, прыслоўны выраз так сабе мае 3 значэнні, два з іх прыслоўныя (*ні добра і ні дрэнна, пасрэдна, сярэдне’ і ‘без усякай прычыны’), a трэцяе — прыметнікавае (‘ні добры і ні дрэнны, сярэдні’), якое развілося, калі фразеалагізм пачаў ужывацца ў ролі азначэння ці выказніка: Але ў нас тут... Так сабе лес (I. Чыгрынаў). Выраз на вагу золата абазначае і ‘вельмі высока, дорага (цаніць, каштаваць і пад.)’, і ‘вельмі значны, каштоўны, цэнны’; пусці павалюся — ‘вельмі дрэнны’ і ‘вельмі дрэнна’. Прыметнікавыя і прыслоўныя значэнні ўласцівыя і такім, напрыклад, фразеалагізмам: збоку прыпёку, з царом у галаве, хоць рэпу сей, ні даць ні ўзяць, на жабін скок, на адно вока, на ўсе сто, хоць куды, на адзін манер.

Як адну з асаблівасцей фразеалагічнай полісеміі BapTa адзначыць здольнасць некаторых выразаў сумяшчаць у сваёй семантычнай структуры супрацьлеглыя, антанімічныя значэнні. Так, двухзначны фразеалагізм мець вока абазначае ‘вельмі паважаць каго-небудзь’ і ‘ненавідзець каго-небудзь’; далей некуды — гэта і ‘лепш не можа быць’, і ‘горш не можа быць’. У некаторых выпадках суіснаванне ў фразеалагізме антаніміч-

ных значэнняў абумоўліваецца кантэкстам. Ужываючыся ў адмоўных сказах, выраз можа атрымліваць супрацьлеглае значэнне. Параўн. два значэнні (‘заўсёды’ і ‘ніколі’) у фразеалагізме як свет светам: Як свет светам чалавека цягне туды, дзе на свет прыйшоў (Ф. Янкоўскі); Такое не здаралася, відаць, як свет све там (Я. Брыль). Супрацьлеглыя значэнні маюць і некаторыя іншыя фразеалагізмы: век-вяком, ад зары да зары.

Выявіць у сэнсавай структуры фразеалагізма асобныя яго значэнні і размежаваць іх дапамагае кантэкст (найбліжэйшае акружэнне фразеалагізма) і некаторыя іншыя фактары. Напрыклад, дзеяслоўны выраз ні на вока (вочы) у адным значэнні (‘не цярпець, не хацець бачыць каго-небудзь’) ужываецца пры дзейніку са значэннем асобы і кіруе залежным словам у вінавальным склоне: I пайшлі па людзях перасуды пра заручыны Рэні й Міколы... Толькі маці яго — у сварку, ні на вочы Рэню... (Д. Бічэль-Загнетава). У другім значэнні (‘не падабацца як непрымальнае’) выраз ужываецца пры дзейніку са значэннем канкрэтнага прадмета (ежа, пітво) і патрабуе, каб залежнае ад яго слова стаяла ў давальным склоне: Шаляніца... не бочылася, як, скажам, Ядзя Фінік, што ні на вока ёй спіртное (В. Мыслівец).

Існуе цэлы шэраг моўных паказчыкаў фразеалагічнай полісеміі.

  1. Прыватныя значэнні ў фразеалагізме могуць размяжоўвацца з улікам таго, што адно з іх абсалютыўнае, а другое — канструктыўна абмежаванае. Першае значэнне фразеалагізма дзевяты вал (‘грозная, нязломная сіла’) абсалютыўнае, г. зн. самадастатковае, не патрабуе ўдакладнення іншымі словамі, а другое (‘найбольшае праяўленне чаго-небудзь’) рэалізуецца толькі ў пэўнай сінтаксічнай канструкцыі: дзевяты. вал чаго. Параўн. таксама: мядовы месяц і мядовы месяц ч а г о; першая ласпгаўка і першая ластаўка ч а г о . Падобнае назіраецца сярод розных семантыка-граматычных разрадаў. Вось толькі некалькі фразеалагізмаў, якія ў сваім другім значэнні звязаны з залежным словам абавязковай сувяззю кіравання або прымыкання: за вушы не адцягнеш (каго ад чаго), віляць хвастом (перад кім), у нагах (чаго, у каго), не мёд (каму), хоць ваўкоў ганяй (дзе), абы дзень да вечара (каму).
  2. Адно значэнне дастасоўваецца да асобы, а другое — не да асобы. Так, у фразеалагізме траянскі конь адно значэнне — ‘чалавек, які са здрадніцкімі намерамі дамагаецца чыйго-небудзь даверу, выдае сябе не за таго, кім з’яўляецца на самай справе’, а другое — ‘ашуканства, хітры падман’. Гэтак жа назоўнікавыя фразеалагізмы дзясятая спіца ў коле, музейная рэдкасць, пуцяводная зорка, косць ад косці, плоць ад плоці, плоць і кроў, кроў ад крыві і некаторыя іншыя адным значэннем абазначаюць чалавека з пэўнымі якасцямі, a другім — неадушаўлёны прадмет. Адно значэнне прыметнікавага фразеалагізма не першай маладосці (‘не малады, сярэдніх гадоў’) дастасоўваецца да чалавека, a другое (‘не новы, такі, які пабыў ва ўжыванні’) — да машын, інструментаў і пад.
  3. Адно значэнне абазначае канкрэтны прадмет, a другое — абстрактны: аўгіевы стайні — ‘запушчанае памяшканне’ і ‘поўнае бязладдзе’; белая пляма — ‘недаследаваны раён’ і ‘нявырашанае пытанне’ і пад. Іншы раз фразеалагізм мае болып як два значэнні, адны з іх дастасоўваюцца да канкрэтнага прадмета, a другія — да абстрактнага: святая святых, хлеб-соль і інш.
  4. Размежаванне значэнняў у дзеяслоўных фразеалагізмах даволі часта звязана з асаблівасцямі суб’ектнага акружэння, з тым, як выражаецца дзейнік з пункту гледжання адушаўлёнасці-неадушаўлёнасці, канкрэтнасці-абстрактнасці. У мнагазначным фразеалагізме кантэкстуальныя сувязі яго значэнняў часцей за ўсё неаднолькавыя. Напрыклад, усе 4 значэнні фразеалагізма ўбірацца ў сілу рэалізуюцца пры розным суб’ектным акружэнні: першае — пры дзейніку са значэннем асобы, другое — пры дзейніку са значэннем неадушаўлёнага прадмета (назвы раслін), трэцяе — пры дзейніку са значэннем абстрактнага прадмета, чацвёртае — пры дзейніку са значэннем асобы ці сукупнасці асоб.

Яшчэ прыклады. У трохзначным фразеалагізме сесці макам дзейнік у адным значэнні абазначае асобу, у другім — назвы раслін, у трэцім — абстрактны прадмет. Двухзначныя выразы ісці ўгору, выплываць на паверхню, вылятаць у трубу, выядаць вочы, каціцца ўніз

і інш. у адным значэнні спалучаюцца з дзейнікамасобай, а ў другім — з абстрактным назоўнікам. Фразеалагізм у ажуры ў першым значэнні ўступае ў сувязь з дзейнікам-займеннікам усё, а ў другім — з абстрактным назоўнікам.

Ва ўсіх гэтых прыкладах кожнае значэнне абазначае асобнае паняцце. I толькі пры размежаванні значэнняў ‘памерці’ (пра чалавека) і ‘здохнуць’ (пра жывёлу) у такіх, напрыклад, фразеалагізмах, як дух выпусціць, адкінуць капыты, абодва значэнні суадносяцца з адным паняццем ‘перастаць існаваць, стаць мёртвым’.

  1. Пры выяўленні і размежаванні асобных значэнняў у дзеяслоўных фразеалагізмах улічваюцца асаблівасці аб’ектнага акружэння, таго, якім аб’ектам, адушаўлёным ці неадушаўлёным, кіруе фразеалагізм. Напрыклад, выраз здаваць у архіў у спалучэнні з адушаўлёным назоўнікам-дапаўненнем ужываецца са значэннем ‘адхіляць каго-небудзь, лічачы непрыдатным да якой-небудзь дзейнасці’, а спалучаючыся з неадушаўлёным назоўнікам, абазначае ‘прызнаваць штонебудзь застарэлым, забываць’.

У слоўніках такія фразеалагізмы падаюцца з займеннікавымі паказчыкамі на іх сувязь з кантэкстам. Так, з займеннікам каго (для аднаго значэння) і што (для другога значэння) прыводзяцца, напрыклад, такія выразы: бачыць наскрозь, як і не было, выводзіць са строю, як вадой змыла, падтоптваць пад ногі, прыбіраць да рук. Параўн. фразеалагізмы з іншымі займеннікавымі паказчыкамі для розных значэнняў: даваць ход (каму — чаму), браць верх (над кім — над чым), вастрыць зубы (на каго — на што).

  1. Аб’ектнаму акружэнню мнагазначных фразеалагізмаў (дзеяслоўных, прыслоўных, а таксама несуадносных са словам) уласцівыя і іншыя абавязковыя кантэкстуальныя сувязі (не толькі кіравання, але дапасавання і прымыкання). Гэтыя сувязі неаднолькавыя ў кожным значэнні, чым і выяўляецца асобнасць, самастойнасць прыватных значэнняў. Гэта можна паказаць на прыкладзе (скарочанага тут) апісання ў ФСБМ фразеалагізма іграць ролю:
  2. якую ў чым, дзе. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы, адуш., канкр. ці абстр. прадмета. Мець значэнне, аказваць уздзеянне на Ka-

го-, што-н. Тут, вядома, значную ролю іграла даўняя ўзаемная варожасць паміж Сіўцом і Сівалапамі. Зарэцкі.

  1. каго. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы. Быць кім-н., выступаць у якасці каго-н. Кейтэль... хацеў, няйначай, іграць ролю гэткага бывалага ваякі... Дамашэвіч.
  2. каго перад кім. Часцей неадабр. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы. Прытварацца, прыкідвацца, не быць самім сабою. Перад Чарнавусам ён імкнецца іграць ролю шчырага друга. Шкраба.

Вось яшчэ некалькі прыкладаў з паказам у дужках аб’ектнага акружэння, характэрнага для розных значэнняў у дзеяслоўных, прыслоўных і несуадносных фразеалагізмах: есці хлеб (з чаго — чый), перакідаць мост (да чаго — куды, да чаго — паміж кім, паміж чым), на манер (які, чый — каго, чаго, якога), пад маркай (чаго, якой — каго), жывога месца не засталося (на кім — у чым, дзе), і печкі і лаўкі (каму — у каго з кім).

  1. Крытэрыем размежавання значэнняў у прыслоўных фразеалагізмах вельмі часта выступаюць абавязковыя словы-суправаджальнікі. Семантычна яны аказваюць уплыў на сэнсавы бок фразеалагізма і служаць сродкам адрознення аднаго значэння ад другога. Так, фразеалагізм адным вокам, ужываючыся пры дзеясловах глянуць, зірнуць, рэалізуе значэнне ‘крыху, нядоўга, імгненна’, а пры дзеясловах наглядаць, паглядаць, пазіраць абазначае ‘спадцішка, адначасова з чымнебудзь’. Першае значэнне фразеалагізма днём з агнём (‘ніякім чынам, аніяк’) рэалізуецца пры дзеяслове з адмоўем не знайсці: У вайну мыла было днём з агнём не знайсці (I. Сіняўскі). У другім значэнні (‘з вялікімі цяжкасцямі, прыкладаючы значныя намаганні’) гэты выраз ужываецца з абавязковымі словамі-суправаджальнікамі шукаць, пашукаць: О, цяпер такіх нявестак днём з агнём пашукаць трэба (А. Цяжкі).

Адрозніваюцца значэннем і яшчэ шматлікія прыслоўныя фразеалагізмы, якія ў кожным значэнні спалучаюцца са строга акрэсленымі словамі-суправаджальнікамі: адзін на адзін, вочы ў вочы, на ўсе грудзі, дагары нагамі, святым духам, на злом галавы, з пятага на дзесятае і пад.

  1. Значэнні фразеалагізма нярэдка адрозніваюцца па той рознай сінтаксічнай функцыі, з якой яньі выкары-

стоўваюцца, і, у адпаведнасці з гэтым, па сваім неаднолькавым катэгарыяльным значэнні. Параўн. два прыклады: У цябе голас як іерыхонская труба! (А. Маўзон); Паветрадуў каля самай зямлі. Грыміць як іерыхонская труба (В. Макарэвіч). У першым сказе фразеалагізм як іерыхонская труба абазначае ‘вельмі гучны, моцны, прарэзлівы’, гэта прыметнікавы выраз, які тут выступае ў сінтаксічнай ролі выказніка. У другім прыкладзе фразеалагізм з’яўляецца акалічнасцю і мае прыслоўнае значэнне ‘вельмі гучна’.

Два розныя значэнні (прыслоўнае і прыметнікавае) маюць і такія, напрыклад, фразеалагізмы: як у аптэцы, з бляскам, з рук вон, як гром з яснага неба, на адзін капыл, як ёсць, за маё-маё, разлюлі-маліна. Рознымі катэгарыяльнымі значэннямі і сінтаксічнымі функцыямі характарызуюцца шмат якія фразеалагізмы; напрыклад, назоўнікавае і прыметнікавае значэнні маюць выразы: першы-лепшы, стрэчны і папярэчны; назоўнікавае і прыслоўнае: мора разліўное; прыслоўнае і выклічнікавае: з богам, як бог свят; прыслоўнае і мадальнае: адно слова, між іншым; выклічнікавае і дзеяслоўнае: няма дурняў; мадальнае і прыметнікавае: па крайняй меры.

  1. Прыватныя значэнні полісемантычнага фразеалагізма часта адрозніваюцца па стылістычнай афарбоўцы. Так, пяцізначны фразеалагізм на ўвесь рост не мае стылістычнага адзінства, яго значэнні разыходзяцца ў фунцыянальна-стылявых адносінах: два значэнні — кніжныя, тры — функцыянальна не замацаваныя. Першае значэнне фразеалагізма бабіна лета як адзіная назва для абазначэння пэўнай часавай рэаліі кваліфікуецца як функцыянальна не замацаванае, а тры астатнія — як размоўныя. У фразеалагізме аддаць канцы першае значэнне — размоўнае, а два другія — прастамоўныя. Розную функцыянальна-стылявую афарбоўку маюць значэнні і такіх, напрыклад, фразеалагізмаў: стукаць у дзверы, з усёй душой, божая кароўка, не першай маладосці, убачыць свет.

Іншы раз стылістычнае расслаенне мнагазначнага фразеалагізма ахоплівае толькі экспрэсіўна-ацэначную афарбоўку, але не пашыраецца на функцыянальнастылявое адзінства. Напрыклад, размоўны фразеалагізм

без году тыдзень мае два значэнні, у адным з якіх (‘зусім нядаўна’) адсутнічае ацэначнасць: Ну, які з мяне разведчык?.. Без году тыдзень, як я сюды пераведзены (Я. Брыль). Другое яго значэнне (‘з вельмі малым вопытам работы’) ускладнена іранічным ацэначным момантам: Люба... пакідае лепшае ўражанне, чымся ўсе гэтыя без году тыдзень правадыры. шматмільённага сялянства (Р. Мурашка). Тое самае можна сказаць і ў дачыненні да фразеалагізма прыбіраць да рук, адно са значэнняў якога мае афарбоўку неадабрэння.

Часам адно значэнне (напрыклад, у фразеалагізме першай гільдыі) ужываецца з адценнем адабрэння, a другое — з адценнем неадабрэння. Неаднолькавай экспрэсіўна-ацэначнай афарбоўкай характарызуюцца такія, напрыклад, фразеалагізмы: абіваць бакі, біць язык аб зубы, галава забіта, на лес гледзячы, званіць ва ўсе званы, так званы, мокрая курыца, зямлю грызці, віць сваё гняздо.

  1. Абмежаваная сінанімія таксама можа быць паказчыкам мнагазначнасці. Адно значэнне ў фразеалагізме можа мець сінонімы, а другое іх не мае. Трохзначны фразеалагізм кульгаць на абедзве нагі толькі ў трэцім значэнні (‘вельмі дрэнны’) уступае ў сінанімічныя адносіны з іншымі фразеалагізмамі. He ўсе значэнні ахоплены сінанімічнымі адносінамі і ў такіх фразеалагізмах: адзін пад адзін, як апараны кіпнем, пад бокам, вастрыць лыжы, не лезе ў галаву, не пакідаць каменя на камені і інш.
  2. Як крытэрый размежавання значэнняў выступае і абмежаваная антанімія. Яна ахоплівае не ўсе значэнні фразеалагізма, а толькі адно з іх. Напрыклад, у двухзначным фразеалагізме хвастом накрыцца адно яго значэнне (‘не выканаць абяцанага’) мае антонім трымаць сваё слова. Калі ў фразеалагізме больш чым два значэнні, то ён можа знаходзіцца адначасова ў некалькіх антанімічных сувязях. Напрыклад, у чатырохзначным выразе без аглядкі два значэнні ўтвараюць антанімічныя адносіны, а два не маюць іх. Абмежаваная антанімія ўласцівая такім, напрыклад, фразеалагізмам: браць у свае рукі, валіць з ног, вісець на шыі, на адно вока, птушка невысокага палёту.

Пры размежаванні фразеалагічнай полісеміі ўлічваюцца ўсе магчымыя крытэрыі. Так, у трохзначным фразеалагізме як адзін два значэнні рэалізуюцца ў сінтаксічнай ролі акалічнасці, а трэцяе выступае як азначэнне або выказнік. Першае значэнне (‘без выключэння, абсалютна’) ужываецца толькі пасля слова ўсе, другое (‘аднадушна, дружна’) — пры дзеясловахсуправаджальніках рабіць, стаць і пад., трэцяе (‘зусім аднолькавыя і добрыя ў якіх-небудзь адносінах’) — пры назоўніку са значэннем адушаўлёнага ці канкрэтнага прадмета. Першае і трэцяе значэнні ўступаюць у сінанімічныя адносіны, другое — сінанімаў не мае. Трэцяе значэнне мае афарбоўку адабрэння.

  • 13. Варыянтнасць фразеалагізмаў

У галіне фразеалогіі даволі часта назіраецца такая з’ява, як варыянтнасць, або здольнасць аднаго і таго ж фразеалагізма выступаць у дзвюх, а то і болей разнавіднасцях, узаемазамяняльных у любым кантэксце: чорная кошка прабегла (паміж кім) — чорны кот прабег (паміж кім); насіць камень за пазухай — трымаць камень за пазухай — хаваць камень за пазухай. Нярэдка сустракаюцца і фразеалагізмы-сінонімы, у якіх ёсць агульны для іх кампанент: даць драла — даць лататы; біць бібікі — біць лынды.

Як відаць з гэтых прыкладаў, паміж варыянтамі і сінонімамі ёсць шмат агульнага, а таму іх часта змешваюць. Так, у Тлумачальным слоўніку беларускай мовы пададзены як варыянты аднаго фразеалагізма браць за горла і браць за жабры, бокам вылезці і вомегам вылезці, бог (пярун, чорт, ліха, халера) ведае; у іншых слоўніках варыянтамі прызнаюцца бокам вылезці і праз бок вылезці, мяшаць з граззю і мяшаць з зямлёй і пад. Думаецца, што гэта не варыянты. Ёсць некалькі моўных паказчыкаў варыянтнасці і сінаніміі, якія дазваляюць адрозніць адну з’яву ад другой.

  1. Крытэрыем адрознення варыянтаў ад сінонімаў з’яўляецца непарушнасць унутранай формы фразеалагізма з пераменным складам кампанентаў. Напрыклад, у дзвюх разнавіднасцях фразеалагізма пападаць пальцам у неба і трапляць пальцам у неба нязменна за-

хоўваецца першапачатковы, этымалагічны вобраз, таму гэта варыянты аднаго фразеалагізма. Зусім іншае назіраем пры супастаўленні выразаў браць за горла (каго) і браць за жабры (каго). Хоць яны маюць гранічна блізкае значэнне ‘сілай прымушаць да чаго-небудзь’, але кожнаму з іх уласціва свая непаўторная ўнутраная форма. Фразеалагізм вылазіць (выходзіць) бокам агульны для ўсходнеславянскіх моў са сваёй вобразнай асновай, а фразеалагізм вомегам вылазіць — уласна беларускі, унутраная форма якога мае непасрэдную сувязь з вомегам — другой назвай балігалову.

  1. Экспрэсіўна-ацэначная афарбоўка варыянтаў аднаго фразеалагізма заўсёды аднолькавая. 3 тоесным адценнем неадабрэння функцыянуюць, напрыклад, варыянты дурыць (тлуміць, марочыць, чмуціць, чмурыць) галаву (каму). Вельмі часта і сінанімічныя фразеалагізмы маюць аднатыпную стылістычную афарбоўку, але сустракаюцца і неаднародныя ў гэтых адносінах сінонімы. Пры параўнанні, напрыклад, фразеалагізмаўсінонімаў лезці (ісці) на ражон і перці (перціся) на ражон відаць, што паміж імі няма экспрэсіўнаацэначнай тоеснасці, што фразеалагізм перці (перціся) на ражон надзелены болыпым канататыўным патэнцыялам, больш зніжанай афарбоўкай, чым фразеалагізм лезці (ісці) на ражон. Болыпая доля адмоўнай ацэнкі ў фразеалагізме перці на ражон ствараецца, відаць, за кошт прастамоўнага на лексічным узроўні кампанента перці, які захоўвае стылеўтваральную функцыю. Дарэчы, фразеалагізм перці на ражон і генетычна значна ранейшы, чым лезці на ражон: гэта запазычанне з царкоўнаславянскай мовы.
  2. Варыянты аднаго і таго ж фразеалагізма заўсёды аднатыпныя па функцыянальнай замацаванасці за пэўным стылем. Напрыклад, варыянты гнуць спіну і гнуць горб — размоўныя, дулю з маслам, кукіш з маслам, фігу з маслам — прастамоўныя, закрываць вочы (на што) і заплюшчваць вочы (на што) — функцыянальна не замацаваныя. Фразеалагічныя сінонімы могуць быць аднатыпнымі і неаднатыпнымі. Так, фразеалагізмы аднаго сінанімічнага рада адзін на адзін, вока на вока, з вока на вока, сам-насам аднатыпныя, функцыянальна не замацаваныя, а ў сінанімічным радзе ўсё

роўна, хоць патоп, абы дзень да вечара, і гора мала, і не шум баравы, ні горача ні холадна, усё адно, хоць бы што, хоць воўк траву еш, хоць трава не расці, што з гусі вада, адзін чорт, адна трасца, адна халера, адно ліха, хоць бы хны першы і другі фразеалагізмы — функцыянальна не замацаваныя, трэці — адзінаццаты — размоўныя, а астатнія пяць — прастамоўныя.

Фразеалагізмы-сінонімы бог нясе (каго) і чорт нясе (каго) непадобныя па многіх паказчыках. Яны перадаюць неаднолькавую, процілеглую рэакцыю на нечаканы прыход каго-небудзь і адрозніваюцца экспрэсіўна-ацэначнай і функцыянальна-стылявой афарбоўкай. Сэнсавая структура фразеалагізма бог нясе (каго) ускладняецца афарбоўкай здзіўлення, недаўмення, спачування, станоўчых адносін да нечаканага госця, у той час як кампанентам зместу фразеалагізма чорт нясе (каго) з’яўляецца афарбоўка незадавальнення, прыкрасці, злосці, адмоўных адносін да каго-небудзь. Першы фразеалагізм — размоўны, а другі — прастамоўны. Яны стылістычна несумяшчальныя і не дапускаюць узаемазамяняльнасці.

  1. Варыянты аднаго фразеалагізма не адрозніваюцца паміж сабой якімі-небудзь сэнсавымі ці стылістычнымі адценнямі, таму заўсёды ўзаемазамяняльныя ў любых кантэкстах. Фразеалагізмы-сінонімы таксама могуць замяняць адзін аднаго, але толькі пры ўмове, калі яны стылістычна сумяшчальныя. Возьмем такі сінанімічны рад: хто ведае (разм.), бог ведае (разм.), адзін алах ведае (разм., часцей жарт.), адзін бог <святы> ведае (разм.), ліха ведае (праст.), адзін чорт ведае (праст.), чорт ведае (праст.), чорт ведама (праст.). Першыя чатыры фразеалагізмы хоць і функцыянальна аднатыпныя, але адрозніваюцца экспрэсіўна-эмацыянальнымі адценнямі і далёка не заўсёды ўзаемазамяняльныя. Напрыклад, у наступным кантэксце нельга замяніць фразеалагізм хто ведае ніводным з сінанімічнага рада: Але хто ведае, ці не залежыць шчаслівы іх лёс ад таго, як памрэ на гэтай дарозе дваццацідвухгадовы камандзір узвода лейтэнант Іваноўскі? (В. Быкаў).
  2. Розныя варыянтныя відазмяненні фразеалагізма (лексічныя, марфалагічныя, словаўтваральныя і інш.) заўсёды адбываюцца ў рамках адной і той жа сінтаксічнай канструкцыі. Калі фразеалагізмы, тоесныя ў сэнсавых і стылістычных адносінах, маюць неаднолькавую сінтаксічную структуру, то гэта ўжо не варыянты, а сінонімы. Як свабодныя словазлучэнні тыпу васьмігадовы хлопчык — хлопчык васьмі гадоў, ісці дарогай — ісці па дарозе слушна лічацца сінтаксічнымі сінонімамі, так і фразеалагізмы тыпу бочка з порахам — парахавая бочка, вылазіць бокам — вылазіць праз бок, карона з галавы не спадзе (у каго, каму) — карона не спадзе (з каго), рассыпацца драбней маку — рассыпацца <дробным> макам павінны кваліфікавацца не як варыянты, а як рознаструктурныя фразеалагічныя сінонімы.
  3. Калі мнагазначны фразеалагізм мае пераменны склад кампанентаў ва ўсіх сваіх значэннях, то перад намі з’ява варыянтнасці. Калі ж у адных значэннях фразеалагізм здольны вар’іравацца, а ў другіх замена аднаго кампанента другім не адбываецца, то мы маем справу ўжо не з варыянтнасцю, а з сінаніміяй. Прыкладам варыянтнасці можа быць фразеалагізм хоць ваўкоў (сабак) ганяй, у якім назоўнікавы кампанент свабодна замяняецца ў абодвух значэннях (‘вельмі холадна дзе-небудзь’ і ‘вельмі вялікі, займае значную прастору’). Прыкладам сінаніміі з’яўляюцца фразеалагізмы разяўляць рот і раскрываць рот: першы мае 6 значэнняў, а другі толькі два (‘пачынаць гаварыць што-небудзь’ і ‘не згаджацца, рэзка пярэчыць’), ідэнтычныя з першымі двума значэннямі фразеалагізма разяўляць рот. У гэтых двух значэннях фразеалагізмы звязаньі паміж сабой сінанімічнымі адносінамі. Выраз мяшаць з зямлёй трохзначны, але толькі адно яго значэнне сінанімічнае са значэннем адназначнага фразеалагізма мяшаць з граззю (каго, што).

Нярэдка межы паміж варыянтамі і сінонімамі вельмі хісткія і рухомыя. У такіх выпадках, «калі цяжка або немагчыма вызначыць, ці з’яўляюцца канкрэтна гэтыя звароты варыянтамі адной фразеалагічнай адзінкі або выступаюць як сінонімы, пытанне вырашаецца на карысць сінаніміі» (8, с. 10).

Як відаць са сказанага, варыянты — гэта дзве і болып агульнамоўныя, сэнсава і стылістычна раўназначныя разнавіднасці фразеалагізма. У з’яве варыянтнасці, як піша У. П. Жукаў, «выяўляецца супярэчнасць паміж формай і зместам фразеалагізма. Ідэальна фразеалагічнае значэнне, адпрацаванае і замацаванае моўнай традыцыяй, павінна адназначна перадавацца формай, але такая адпаведнасць пастаянна парушаецца. Справа ў тым, што значэнне фразеалагізма мае тэндэнцыю набываць розныя формы выражэння, і наадварот: адна і тая ж фразеалагічная форма імкнецца абслугоўваць розныя моўныя функцыі» (6, с. 103—104).

Часам сцвярджаюць, што «варыянтным можа быць амаль кожны з кампанентаў фразеалагізма» (1, с. 28). Але гэта не так. З’явай варыянтнасці ахоплены каля 1620 фразеалагізмаў, што складае 28 % ад іх агульнай колькасці.

У залежнасці ад таго, што змяняецца ў фразеалагізме: увесь кампанент ці толькі яго фармальны бок (марфалагічны, фанетычны і г. д.), вылучаюцца 5 тыпаў варыянтнасці. Пералічым іх, падаючы ў дужках акругленыя колькасныя паказчыкі: лексічныя (660), марфалагічныя (180), словаўтваральныя (180), фанетычныя (30), акцэнтныя (30). Апрача гэтага, асобна павінны разглядацца варыянты канструктыўнаколькасныя (180) і камбінаваныя (360).

Найбольш пашыраны тып — лексічныя варыянты, г. зн. слоўна-кампанентныя разнавіднасці фразеалагізма: гуляць (жартаваць) з агнём, дзесятая (сёмая) вада на кісялі. Ужыванне пэўнага фразеалагізма ў некалькіх разнавіднасцях адпавядае яго моўнай норме. Нарматыўныя слоўнікі ў форму такога фразеалагізма ўключаюць усе ўласцівыя яму варыянты (лексічныя і іншыя).

Пераменнымі кампанентамі ў лексічных варыянтах звычайна выступаюць словы, якія і па-за межамі фразеалагізма з’яўляюцца тоеснымі ці блізкімі ў сэнсавых адносінах або аб’ядноўваюцца па розных асацыятыўных прыметах і ўваходзяць у адно семантычнае поле: кавалак (кусок) хлеба, з усёй сілы. (моцы), ведаць (знаць) сваё месца, дах (страха) над галавой, гамоніць (гаворыць) з небам, адлягло ад душы (сэрца), воўк (мядзведзь) у лесе здох, галава (лоб) гуза шукае, за-

ліваць за каўнер (гальштук), кату (сабаку) пад хвоспг і г. д.

Лексічная варыянтнасць пашыраецца на кампаненты, суадносныя як з самастойнымі, паўназначнымі, так і са службовымі словамі: званіць (біць) ва ўсе званы, гад (змей) падкалодны, з адкрытым (паднятым) забралам, на сёмым (дзесятым) небе, ва ўсякім (кожным) выпадку, дагары (уверх) дном, праз (скрозь) зубы, як (што) серада на пятніцу, і (ні) пары з рота не пусціць і г. д.

Даволі часта фразеалагічны кампанент можа мець не адзін заменнік, а два і больш, напрыклад: вайна (бітва, змаганне) з ветракамі, дулю (кукіш, фігу) з маслам, калом (кіем, палкай) не загоніш, іграць (дудзець, дзьмуць, свістаць) у адну дудку, лажыцца ў магілу (труну, дамавіну, зямельку), крукам (кіем, аршынам, сажнем) носа не дастаць. А прыслоўны выраз як пшаніцу прадаўшы ўжываецца яшчэ аж з чатырма заменнікамі назоўнікавага кампанента: як пшаніцу (пяньку, проса, муку, лыка) прадаўшы. Тое самае і дзеяслоўны выраз дурыць (тлуміць, марочыць, чмурыць, чмуціць) галаву.

У некаторых фразеалагізмах могуць вар’іравацца два кампаненты. Напрыклад, фразеалагізм балець душой ужываецца і ў такіх разнавіднасцях: балець сэрцам, хварэць душой, хварэць сэрцам. Яшчэ прыклады: галава (лоб) трашчыць (расколваецца), вудзіць (лавіць) акунёў (рыбу), хоць на кавалкі (часткі) разрывайся (рассыпайся), сем (сорак) патоў выйшла (выцекла, вылілася) і пад.

Марфалагічныя варыянты — гэта разнавіднасці склонавых, лікавых і іншых формаў аднаго з фразеалагічных кампанентаў. Некаторыя назоўнікавыя кампаненты адрозніваюцца адзін ад другога склонавымі канчаткамі (такія варыянтныя канчаткі характэрныя і для суадносных слоў свабоднага ўжывання): есці вачамі (ыма), з завязанымі вачамі ( ыма), бразгаць дзвярмі (ыма, -амі), за плячамі ( ыма) не насіць, крывёй ( ёю) сэрца, трасцу з хваробай ( аю) і інш. У некаторых выпадках назоўнікавы кампанент можа ўжываецца то з сучаснымі, то з устарэлымі канчаткамі, напрыклад: без

году (-а) тыдзень, камар носа (у) не падточыць, язык па-за вушамі (па-за вушшу) ходзіць і пад.

Фразеалагічныя кампаненты іншы раз ужываюцца ў розных склонавых формах: браць з боем (-ю), порах (у) не выдумляць, даваць здачы (-у), заламаць асінку (аю), кідаць камень (-ем), лаві вецер (ветру) у полі, костка (-ай) у горле і г. д.

Шмат якія кампаненты здольныя ўжывацца ў розных лікавых формах: араць дарогі (у), браць на язык (і), вастрыць вушы (вуха), вяроўкі (-у) віць, вока гарыць (вочы гараць), вочы у вочы (вока у вока), у вус (ы), не за гарамі (гарой), каціць бочку ( і), на куры.ных ножках (курынай ножцы) і інш.

Нароўні з гнуць спіну, ламаць галаву выкарыстоўваюцца як варыянты ў межах нормы гнуць спіны, ламаць галовы, калі фразеалагізмам характарызуюць дзеянне не адной асобы, а некалькіх: Продкі гнулі спіны (В. Праскураў); Следчыя ламалі галовы над гэтай справай (К. Чорны). Назоўнікавы кампанент у такіх выпадках нарматыўна можа быць і ў адзіночным ліку: Другія гнуць спіну на ix (I. Навуменка); У кабінеце ламалі галаву, чаму людзей няма (М. Лобан).

Нярэдка, аднак, разнавіднасці тыпу ламаць галаву і ламаць галовы трэба кваліфікаваць не як марфалагічныя варыянты, а як дзве (неўзаемазамяняльныя!) формы выражэння катэгорыі ліку. Напрыклад, у наступным сказе, дзе гаворыцца не пра некалькіх, а пра адну асобу, фразеалагізм ламаць галаву нельга замяніць формай ламаць галовы: Дзянісаў бацька ламаў галаву над цяжкай геаметрычнай задачай... (К. Крапіва). Нельга лічыць марфалагічнымі варыянтамі і яшчэ шматлікія аналагічныя формы выражэння граматычных катэгорый: пальчыкі абліжаш (-аце), як аблупленага ( ую, -ых), даваць волю языку (ам), малоць язы ком (-амі), агонь яго (яе, іх) ведае, вышэй галаву (галовы), хадзіць на галаве (галовах), не нашага поля ягада (ы), язык развязваецца (языкі развязваюцца) і інш.

Як марфалагічныя варыянты выступаюць поўная і кароткая формы прыметнікавых і дзеепрыметнікавых

кампанентаў у некаторых фразеалагізмах: з макава (-е) зерне, повен (поўны) рот, свет не мілы (міл), вока набіта (-е), вароты пірагамі падпёрты (-я) і інш.

Словаўтваральныя варыянты адрозніваюцца адзін ад другога словаўтваральнай структурай аднаго з фразеалагічных кампанентаў. Так, суфіксам ці прьістаўкай адрозніваюцца асобныя кампаненты ў фразеалагізмах перамываць косці (костачкі, косткі), адпускаць (папускаць) лейцы. Яшчэ прыклады: падмазаць пяты (пяткі), ні за панюх (нюх) табакі, адкрываць (раскрываць) вочы, выцягнуць (працягнуць) ногі, грушы (грушкі) на вярбе, даваць (задаваць) драла, танцаваць ад печы (печкі), адчыняць (расчыняць) акно ў свет і г. д.

Фанетычныя варыянты — гэта разнавіднасці, якія адрозніваюцца адна ад другой якім-небудзь гукам, нязначнымі асаблівасцямі ў агаласоўцы аднаго з кампанентаў: ійэрая (шарая) гадзіна, каліф (халіф) на час, на сваёй скуры (шкуры), жваць (жаваць) жвачку, львіны (ільвіны) зеў, іерыхонская (ерыхонская) труба, зямля ненаедная (ненаежная), кроў льецца (ліецца), на лбе (лобе) не напісана, пгрыццаць сярэбранікаў (срэбранікаў), фіндос (хвіндос) пад нос і інш.

Акцэнтныя варыянты адрозніваюцца месцам націску ў адным з кампанентаў: зйтычка (затычка) ва ўсе дзіркі, на ласкавым (ласкавым) хлебе, пляскаць (пляскаць) языком. У іншых выпадках дваякі націск вядзе і да фанетычных змяненняў (а таксама арфаграфічных), у выніку чаго ўзнікаюць варыянты, якія можна назваць акцэнтна-фанетычнымі: абіваць бакі (бокі), хоць воўкам (ваўком) вый, гладзіць сўпраць (супроць) шэрсці, ісці ўгору (угарў), сўпраць (супроць) ліха на ўзгорачку, доўгі (даўгі) рубель, піва не пераліўкі (пярэліўкі) і інш. У адным фразеалагізме дваякі націск у абодвух кампанентах: цапам-лапам ( цапом-лапом ).

Замена аднаго слова-кампанента другім, а таксама вар’іраванні іншага характару заўсёды адбываюцца, як ужо гаварылася, у рамках адной і той жа сінтаксічнай канструкцыі. Выключэнне складаюць фразеалагізмы з

факультатыўнымі кампанентамі ў іх складзе, здольныя ўжывацца то ў поўным, то ў скарочаным выглядзе. Такія варыянты (тыпу: рассыпацца <дробным> макам, малочныя рэкі <з кісельнымі берагамі>, кум каралю <і сват міністру>) найбольш правамерна называць канструктыўна-колькаснымі (ане эліпсаванымі ці рэдукаванымі, як іх нярэдка называюць), бо, скажам, варыянты малочныя рэкі і малочныя рэкі з кісельнымі берагамі адрозніваюцца адзін ад аднаго сваёй канструкцыяй і колькасцю кампанентаў, адзін з гэтых варыянтаў выкарыстоўваецца ў сваёй поўнай, нескарочанай форме, а другі — у эліпсаваным, рэдукаваным выглядзе (і толькі гэты другі можна называць эліпсаваным — пры параўнанні з першым).

У канструктыўна-колькасных варыянтах найчасцей прапускаюцца займеннікавыя кампаненты свой, самы, сабе, усе, ты і інш.: несці <свой> крыж, браць у <свае> рукі, <самае> балючае месца, па <самыя> вушы, зарубіць <сабе> на носе, кусаць <сабе> локці, <усе> карты раскрыты, <усе> дарогі адрэзаны, дай <ты> рады, хоць <ты> іголкі збірай і г. д. Яшчэ некалькі прыкладаў са скарачэннямі іншага характару: браць <блізка> да сэрца, ні бэ ні мэ <ні кукарэку>, як бот <з левай нагі>, <браць> ногі за пояс, волас у волас < голас у голас >, лыжка дзёгцю <у бочцы мёду>, з галоднага краю <прыехаў>, за пусты мех <а ў мяху смех> і пад.

У значнай частцы фразеалагізмаў (каля 360) спалучаюцца дзве і больш разнавіднасці вар’іравання. Гэта — камбінаваныя варыянты. Напрыклад, у фразеалагізме мароз па скуры (спіне, целе) <прабягае, ходзіць, дзярэ> ёсць лексічная і канструктыўна-колькасная варыянтнасць, у фразеалагізме валасы (волас) становяцца (падымаюцца, устаюць) дыбам (дуба, дыба, дубка) — марфалагічная, лексічная і словаўтваральная, у фразеалагізме <матчына (мамчына, маміна)> малако на губах не абсохла (высахла, павысыхала) — канструктыўна-колькасная, лексічная і словаўтваральная. Некалькі іншых прыкладаў: грэбці (грабці, заграбаць) лапатай, <адна> скура (шкура) ды косці, горы (гару) вярнуць (валіць), выкідаць (выкідваць) каленца (конікі) і г. д.

Пад варыянтнасць, асабліва лексічную, падпадаюць найчасцей фразеалагічныя адзінствы, бо ў іх адчуваецца сэнсавая сувязь кампанентаў са словамі свабоднага ўжывання, і вельмі рэдка — фразеалагічныя зрашчэнні. Часцей вар’іруюцца шматкампанентныя фразеалагізмы тыпу мурашкі бегаюць па целе, ляйчына пад хвост папала, радзей — двухкампанентныя. Амаль не бывае варыянтаў сярод рыфмаваных фразеалагізмаў (абое рабое, куку ў руку і пад.), таўталагічных (з вока на вока, душа ў душу і інш.), выразаў, кампаненты якіх звязаныя паўторнымі злучнікамі (і дома і замужам, ні два ні паўтара, хоць стой хоць падай і г. д.), іншых выразаў з асаблівасцямі мастацка-паэтычнага характару (з агню ды ў полымя, з хварай галавы на здаровую, касіць дугой, голаму за пазуху і пад.).

  • 14. Сінанімічнасць фразеалагізмаў

Фразеалагічныя сінонімы абазначаюць адно і тое ж паняцце, маюць тоеснае ці гранічна блізкае значэнне, належаць да аднаго семантыка-граматычнага тыпу, але звычайна адрозніваюцца адзін ад другога адценнямі значэння, стылістычнай афарбоўкай і іншымі адметнымі адзнакамі.

Вазьмем, напрыклад, такі сінанімічны рад: выходзіць у людзі, выходзіць на арбіту, выбівацца ў людзі, ісці ўгору, ісці ў людзі, далёка пайсці, прабіваць сабе дарогу, пракладаць сабе дарогу, працярэбліваць сабе шлях (куды). Усе гэтыя дзеяслоўныя фразеалагізмы ўжываюцца з агульным значэннем ‘дабівацца высокага становішча ў жыцці’. Фразеалагізмы ж выбівацца ў людзі, прабіваць сабе дарогу, працярэбліваць сабе шлях маюць дадатковае сэнсавае адценне ‘настойлівымі намаганнямі’, а фразеалагізм выходзіць на арбіту ўтрымлівае адценне ‘станавіцца прыкметным, вядомым’. Фразеалагізмам далёка пайсці і прабіваць сабе дарогу ўласціва афарбоўка адабрэння, а выразы выходзіць на арбіту, ісці ўгору надзелены ацэначнай рухомасцю і могуць ужывацца з адценнем то адабрэння, то неадабрэння. Прабіваць сабе дарогу, пракладаць сабе дарогу, працярэбліваць сабе шлях — функцыянальна не

замацаваныя фразеалагізмы, астатнія — размоўныя. Выраз далёка пайсці, у адрозненне ад астатніх, ужываецца толькі ў форме закончанага трывання. Выраз працярэбліваць сабе шлях (куды) звязваецца са словамі свабоднага ўжывання спосабам прымыкання.

У навуковай літаратуры іншы раз гаворыцца, што сінанімічнасць у фразеалогіі — параўнальна рэдкая з’ява і што ў фразеалагічныя сінанімічныя рады, у адрозненне ад лексічных, звычайна аб’ядноўваюцца два фразеалагізмы, часцей за ўсё аднаструктурныя.

Калі параўнаць сінанімічнасць у лексічным і фразеалагічным складзе нашай мовы, то можна выявіць, што фразеалагізмы значна часцей, чым словы, уступаюць у сінанімічныя сувязі. Як засведчана ў «Слоўніку сінонімаў і блізказначных слоў» М. К. Клышкі, толькі прыкладна дзесятая частка слоў (каля 11 тысяч) аб’ядноўваецца ў сінанімічныя рады (іх каля 1900). У фразеалогіі ж абсалютная большасць фразеалагізмаў (а менавіта 3600 адзінак, ці 62 % ад агульнай колькасці) ахоплена сінанімічнымі сувязямі.

Сінанімічныя рады, у якія ўваходзяць два фразеалагізмы, сустракаюцца ў 4 разы радзей, чым сінанімічныя рады, што складаюцца з трох і значна больш фразеалагічных адзінак. Так, у сінанімічны рад з агульным значэннем ‘спрытна, хітра ашукваць, падманваць’ аб’ядноўваюцца 30 фразеалагізмаў: абводзіць вакол пальца (каго), абуваць у лапці (каго), бакі забіваць (каму), браць на арапа (каго), браць на бога (каго), браць на вудачку (каго), браць на пушку (каго), вадзіць за нос (каго), вешаць <лапшу> на вушы (каму), віляць хвастом, выводзіць у поле (каго), гнуць дугі, гуляць у ката і мышку, дурыць галаву (каму), задурыць галаву (каму), замазваць вочы (каму), замыльваць вочы (каму), запраўляць арапа (каму), кампасціраваць мазгі (каму), корчыць дурня, круціць хвастом, муціць галаву (каму), настаўляць акуляры (каму), прадаць (каго) і грошы палічыць, пудрыць мазгі (каму), пускаць пыл у вочы (каму), сляпіць вочы (каму), травіць баланду, туманіць вочы (каму), туманіць галаву (каму).

Найбольшая колькасць фразеалагізмаў (55) уваходзіць у сінанімічны рад, які ўзначальваецца дамінантай хоць адбаўляй (каго, чаго) са значэннем ‘вельмі многа’:

адбою няма (ад каго), ад пуза, без ліку, без меры, будзь здароў, бяры не хачу (чаго), валіцца цераз горла (у Ka­ro), вышэй галавы (чаго), да гібелі (каго, чаго), дай бог, дай бог кожнаму, да ліха, да Масквы. ракам не пераставіш (каго), да халеры (каго, чаго), да хваробы, да чорта, дзякуй богу, з горла лезе (у каго), з горла прэ (у каго), імя (каму, чаму) легіён, канца-краю не відаць (чаму), колькі ўлезе, колькі хочаш, мора разліўное, на валовай скуры не спішаш (чаго), не кот наплакаў, непачаты край (чаго), не хаханькі, пальцам не праткнуць (каго), па <самае> горла, па <самую> завязку, па <самыя> вушы, плюнуць некуды, повен рот, праз меру, сорак саракоў (чаго), у кожнай кішэні па жмені (каго), хоць гаць гаці (каго, чаго, кім, чым), хоць заваліся (чаго), хоць заліся (чаго), хоць плот гарадзі (кім, каго), хоць ты махалам махай, цераз край (каго, чаго), цьма цьмушчая (каго, чаго), цэлы воз (каго, чаго), чортава гібель (каго, чаго), чортава процьма (каго, чаго), чорт што (чаго), як бобу (каго), як гразі (каго, чаго), як дроў, як завязаць, як на дзяды, як сабак нярэзаных (каго).

Як відаць з прыведзеных прыкладаў, раней памянёнае сцвярджэнне, нібыта сінанімічныя рады найчасцей уключаюць у сябе аднаструктурныя фразеалагізмы, не падмацоўваецца, а абвяргаецца. Выразы, аднолькавыя паводле сваёй структуры, пабудаваныя па адной мадэлі, аб’ядноўваюцца ў сінанімічныя рады (звычайна двухчленныя) вельмі рэдка: як ветрам абдало — як агнём апякло; як нажом адрэзаў — як сякерай адсек; дойная карова — бяздонная бочка; ад альфы да амегі — ад a da я — ad слова да слова. Зрэдку аднаструктурныя фразеалагізмы ўтвараюць мнагачленны сінанімічны рад; напрыклад, з 15 выразаў складаецца група сінонімаў на чале з дамінантай даваць лататы.

У сінанімічныя групы найчасцей уваходзяць рознаструктурныя фразеалагізмы: адзін на адзін — вока на вока — з вока на вока — на чатыры вокі — сам-насам, а таксама падобнаструктурныя, г. зн. такія, у якіх граматычна галоўны кампанент выражаны аднолькавай часцінай мовы (напрыклад, дзеясловам), а іншыя кампаненты звязаны з галоўным па-рознаму, не па адноль-

кавай схеме. Параўн., напрыклад, падобнаструктурныя выразы з пададзенага вышэй сінанімічнага рада: абводзіць вакол пальца — абуваць у лапці — бакі забіваць — браць на арапа — вадзіць за нос — вешаць <лапшу> на вушы — віляць хвастом — выводзіць у поле і інш.

У сінанімічным радзе, які пачынаецца дамінантай хоць адбаўляй, пераважаюць рознаструктурныя фразеалагізмы, ёсць у ім і аднаструктурныя (хоць заваліся — хоць заліся; непачаты край — чортава гібель — чортава процьма; як бобу — як гразі — як дроў) і падобнаструктурныя фразеалагізмы (валіцца цераз горла — з горла лезе). Параўн. таксама іншы сінанімічны рад: вады не замуціць, мухі не пакрыўдзіць, цішэй вады <і> ніжэй травы, божая кароўка.

Неаднолькавая структура — гэта адна з адметнасцей фразеалагізмаў, аб’яднаных у сінанімічныя рады.

Назавём, апрача ўжо адзначанай структурнай неаднатыпнасці, іншыя адрозненні паміж фразеалагізмамі, прааналізаваўшы для гэтага сінанімічны рад з дамінантай хоць адбаўляй.

Гэта, па-першае, невялікія сэнсавыя разыходжанні паміж фразеалагізмамі. Некаторыя з іх (адбою няма, валіцца цераз горла, па <самую> завязку і інш.) пры агульным для ўсіх значэнні ‘вельмі многа’ ўтрымліваюць дадатковае адценне ‘празмерна многа, болып, як трэба’, а выраз не кот наплакаў абазначае ‘многа, нямала’.

Па-другое, фразеалагізмы адрозніваюцца экспрэсіўна-ацэначнай афарбоўкай. Выразы валіцца цераз горла, з горла лезе, як сабак нярэзаных надзелены афарбоўкай неадабрэння, не кот наплакаў — жартаўлівасці, з горла прэ — пагардлівасці.

Па-трэцяе, ёсць адрозненні паміж фразеалагізмамі з боку іх функцыянальна-стылявой прыналежнасці. Пераважная большасць выразаў (хоць адбаўляй, бяры не хачу, вышэй галавы, хоць гаць гаці і інш.) — размоўныя; ад пуза, да халеры, да чорта, плюнуць некуды, да хваробы, з горла прэ, як сабак нярэзаных — прастамоўныя; імя легіён кніжны. Дарэчы, выраз сорак саракоў адрозніваецца ад іншых сваёй устарэласцю, прыналежнасцю да пасіўнага складу фразеалогіі.

Па-чацвёртае, фразеалагізмы далёка неаднолькавыя па сваіх спалучальных асаблівасцях. Тут можна вылучыць некалькі груп. Адны фразеалагізмы ўжываюцца толькі ў адносінах да людзей (у слоўніку маюць займеннікавы паказчык каго): пальцам не праткнуць (каго), у кожнай кішэні па жмені (каго), як бобу (каго) і інш. Выраз як сабак нярэзаных дастасоўваецца як да людзей, так і да іншых адушаўлёных прадметаў. У другую групу ўваходзяць фразеалагізмы, якія выкарыстоўваюцца ў дачыненні да людзей і неадушаўлёных прадметаў (з займеннікавымі паказчыкамі каго, чаго): без ліку, будзь здароў, да ліха, хоць ты махалам Ma­xau, цераз край, цьма цьмушчая, чортава процьма, як гразі і г. д. Трэцяя група аб’ядноўвае выразы, якія спалучаюцца толькі з неадушаўлёнымі прадметамі (маюць паказчык чаго)‘. ад пуза, дзякуй богу, непачаты край, сорак саракоў, чорт што, як завязаць і інш. Тут у сваю чаргу вылучаюцца выразы, якія ўступаюць у кантакт толькі з пэўнымі неадушаўлёнымі прадметамі. Напрыклад, вышэй галавы і па <самае> горла кантактуюць з назоўнікамі работа, клопаты і пад., мора разліўное ўжываецца, калі гаворка ідзе пра віно, гарэлку і пад., на валовай скуры не спішаш — пра клічкі, прозвішчы, повен рот — пра турботы, клопаты, хоць заваліся — пра сена, дровы, ламачча і пад., хоць заліся — пра ваду, малако і пад., як на дзяды — пра яду, бяры не хачу — пра матэрыялы, ежу і інш.

Ёсць і іншае непадабенства паміж фразеалагізмамі паводле іх спалучальных магчымасцей. Некаторыя выразы кіруюць аб’ектам не ў форме роднага склону (каго, чаго), а ў іншых склонах; ёсць выпадкі беспрыназоўнікавага і прыназоўнікавага, а таксама варыянтнага кіравання: адбою няма (ад каго), валіцца з горла (у каго), канца-краю не відаць (чаму), імя (каму, чаму) легіён, хоць гаць гаці (каго, чаго, кім, чым), хоць плот гарадзі (кім, кага). Выраз колькі ўлезе рэалізуецца пры дзеясловах браць, набраць і пад., а колькі хочаш — пры дзеясловах даваць, адпускаць і інш. Фразеалагізмы не кот наплакаў і не хаханькі ўжываюцца пры дзейніку, які выражаецца колькасна-іменным спалучэннем: Паўтары тысячы цалковых, гэта, брат, не кот на-

плакаў (М. Лынькоў); Семнаццаць кіламетраў — не хаханькі (У. Корбан).

Спалучальныя адрозненні, як і некаторыя іншыя адметнасці, часам становяцца падставай для ўтварэння суадносных сінанімічных радоў, у якія ўваходзяць сэнсава збліжаныя фразеалагізмы. Так, агульнае значэнне ‘вельмі многа’ маюць не толькі сінанімічны рад з дамінантай хоць адбаўляй, а і яшчэ чатыры сінанімічныя рады. У першы з іх уключаюцца фразеалагізмы мех з торбай, мех і кайстру, сем карабоў, бочку арыштантаў, сем вёрст да нябёс і ўсё лесам. Усе яны, папершае, семантычна адрозніваюцца ад выразаў папярэдняга сінанімічнага рада, бо абазначаюць не ‘вельмі многа’, а ‘вельмі многа і абы-чаго’; па-другое, рэалізуюць сваё значэнне толькі пры дзеясловахсуправаджальніках закончанага трывання нагаварыць, навыдумляць і пад. Другі сінанімічны рад складаецца з аднаструктурных і падобнаструктурных фразеалагізмаў, якія маюць значэнне ‘вельмі многа, у вялікай колькасці’ і дастасоўваюцца звычайна да грыбоў і ягад: хоць касой касі, хоць вазамі вазі, хоць граблямі грабі, хоць касу закладвай. Трэці сінанімічны рад аб’ядноўвае фразеалагізмы куры не клююць, хоць сцены ў хаце абклейвай, спалучальныя магчымасці якіх абмяжоўваюцца толькі словам-суправаджальнікам грошай. У чацвёрты сінанімічны рад уваходзяць фразеалагізмы яблыку няма дзе ўпасці (у чым) і як селядцоў у бочцы (у чым). Яны ўжываюцца ў дачыненні да мноства людзей у якім-небудзь месцы (памяшканні, вагоне і пад.).

Паміж фразеалагізмамі аднаго сінанімічнага рада могуць быць не толькі спалучальныя разыходжанні, але і іншыя адрозненні граматычнага характару. Напрыклад, у групе фразеалагізмаў са значэннем ‘памерці’ сінанімізуюцца дзеяслоўны выраз са зменнай формай загавець ( ю, -еш, -е і г. д.) душой і нязменны выраз з капылоў далоў. Дзеяслоўны кампанент фразеалагізма мала кашы еў рэалізуецца і ў такіх формах: ела, елі, з’еў, з’ела, з’елі, а сінонім гэтага выразу молада-зеле на — нязменны.

Фразеалагізмы-сінонімы, нават тады, калі яны адэкватныя паводле семантыкі, стылістычнай афарбоўкі, структуры і спалучальнасці, усё роўна адрозніваюцца

адзін ад аднаго сваім этымалагічным вобразам, непаўторнай унутранай формай. Параўн., напрыклад: мокрая курыца — мокрая ануча; у абозе — у хвасце.

Нягледзячы на гэта, шмат якія фразеалагізмы ўзаемазамяняльныя ў любым кантэксце. Замяняць адзін аднаго могуць перш за ўсё аднаструктурныя фразеалагізмы, калі толькі яны аднолькавыя ў семантыкастылістычных адносінах. Такія фразеалагізмы характарызуюцца «самай высокай сінанімічнасцю» (8, с. 4). Свабодна замяняюцца, скажам, такі выраз са значэннем ‘кідацца наўцёкі, уцякаць’: даваць лататы, аддаваць канцы, падмазваць пяткі, даваць драпака, паказваць пяткі.

Узаемазамяняльнымі могуць быць і падобнаструктурныя фразеалагізмы; напрыклад, выразы са значэннем ‘зусім не (патрэбны каму-небудзь)’: як дзірка у мосце, як леташні снег, як пятае кола у возе, як зайцу стоп-сігнал, як рыбе парасон, як сабаку пятая нага. Замена рознаструктурных фразеалагізмаў, калі іх кантэкстуальныя сувязі неаднолькавыя, патрабуе абавязковай перабудовы сказа. Параўн., напрыклад, ужыванне фразеалагізмаў салаўі пяюць у жываце (чыім, у каго) і падцягвала жывот (каму, у каго): У жываце маім ужо даўно салаўі пяюць (Я. Купала); А Фінця ім глядзела ў рот, і ёй падцягвала жывот (К. Крапіва).

У якасці дамінанты (стрыжнёвага, апорнага выразу) сінанімічнага рада звычайна выступае найболып ужывальны фразеалагізм, які мае шырокую кантэкстуальную спалучальнасць і, што асабліва важна, здольны больш-менш свабодна замяшчаць у кантэксце іншыя сінанімічныя выразы. У сінанімічнай групе фразеалагізмаў з агульным значэннем ‘вельмі многа’ такімі якасцямі найбольш валодае фразеалагізм хоць адбаўляй (каго, што). Ён ужываецца ў дачыненні як да людзей, так і да канкрэтных і абстрактных прадметаў: Кавалераў у санінструктара хоць адбаўляй (I. Навуменка); У вас тут сваіх вяснянак хоць адбаўляй (I. Аношкін); He лепшы і Харчаў, у якога, здавалася б, вопыту — хоць адбаўляй (I. Мележ). Гэты выраз «без урону для сэнсу замяняе любы фразеалагізм» у сваім сінанімічным радзе, «тады як адваротнай замены можа і не быць» (8, с. 5). Напрыклад, у наступных сказах фразеалагізмы

вышэй галавы, па самыя вушы, якія звычайна дастасоўваюцца да слоў работа, клопаты, справа, лёгка замяняюцца дамінантай хоць адбаўляй: Гэтымі днямі работы было вышэй галавы (А. Кажадуб); А тут без яго клопатаў па самыя вушы (С. Грахоўскі). Аднак «адваротнай замены» (у раней прыведзеных сказах з фразеалагізмам хоць адбаўляй) зрабіць нельга.

Сінанімія фразеалагізмаў цесна звязана з іх мнагазначнасцю. Калі фразеалагізм мае не адно, а некалькі значэнняў, то кожнае яго значэнне можа мець свае сінанімічныя сувязі. Так, выраз пальчыкі абліжаш мае два значэнні, кожнае з якіх утварае свой сінанімічны рад, які складаецца з фразеалагізмаў, розных для кожнага значэння. Бывае і так, што розныя значэнні аднаго мнагазначнага фразеалагізма супадаюць са значэннямі другога мнагазначнага фразеалагізма. Напрыклад, трохзначны выраз адзін на адзін мае тры сінанімічныя рады, у кожны з якіх, апрача іншых фразеалагізмаў, уваходзіць адным са сваіх значэнняў і выраз сам-насам. Найчасцей не ўсе значэнні мнагазначнага фразеалагізма ўтвараюць сінанімічныя рады. Так, чатырохзначны фразеалагізм без аглядкі толькі ў двух значэннях уступае ў сінанімічныя адносіны з іншымі выразамі.

Можна адзначыць як выключэнне з агульнага правіла і такую з’яву: двухзначны выраз мець вока адным сваім значэннем сінанімізуецца з адназначным, антанімічным па форме не мець вока.

  • 15. Антанімічнасць фразеалагізмаў

Антанімія ў фразеалогіі — значна радзейшая з’ява, чым сінанімія. Як зафіксавана ў ФСБМ, толькі 412 фразеалагізмаў, або 7 % ад агульнай колькасці, уступаюць у антанімічныя адносіны з іншымі фразеалагізмамі.

Фразеалагічныя антонімы — гэта выразы з палярна супрацьлеглым значэннем. Напрыклад, за вочы — гэта ‘пры адсутнасці каго-небудзь, завочна’, а ў вочы — ‘у прысутнасці каго-небудзь, адкрыта і нічога не хаваючы’. Фразеалагізмы-антонімы зрэдку адначасова выкарыстоўваюцца ў адным кантэксце, непасрэдна супрацьпастаўляючыся: За вочы вернуць лухту на яго, а ў вочы

падмазваюцца, фалыйывяць (М. Машара). Або: За свой век я... быў, як кажуць, на кані і пад канём. Больш, канечне, пад канём (Б. Сачанка); Толькі будучыня пакажа, хто з іх са шчытом, а хто на шчыце (У. Шыцік).

Фразеалагізмы выступаюць як антонімы толькі пры ўмове, калі яны маюць як супрацьлеглае значэнне, так і аднолькавую спалучальнасць са словамі свабоднага ужывання. Напрыклад, антонімы ў вочы і за вочы рэалізуюць свае значэнні пры дзеясловах маўлення (казаць, гаварыць, хваліць, лаяць і пад.). Фразеалагізм поўныя косці абазначае ‘вельмі многа’, а з жабіны прыгаршчы — ‘вельмі мала’, аднак гэта не антонімы, бо першы ўжываецца пры дзеяслове-суправаджальніку злосці і характэрызуе злога, запальчывага чалавека, a другі спалучаецца з назоўнікамі (у родным склоне) шчасця, радасці, здароўя і пад.

He з’яўляюцца антонімамі выразы, якія могуць ужывацца то з часціцай не, то без яе (не прыходзіць у галаву і прыходзіць у галаву, не па душы і па душы, не з рукі і з рукі і пад.), бо гэта часціца не ўваходзіць у іх кампанентны склад і выконвае сваю функцыю адмаўлення, як і пры ўжыванні са словамі (пайду — не пайду, мой — не мой).

У адзінкавых выпадках часціца не можа быць кампанентам пэўнага фразеалагізма, які, аднак, ужываецца (з супрацьлеглым значэннем) і без гэтай часціцы. У ФСБМ гэта паказана наступным чынам: загаловачны фразеалагізм падаецца як адмоўная канструкцыя (з часціцай нё), а пасля ў гэтым жа слоўнікавым артыкуле прыводзіцца і сцвярджальная канструкцыя (без часціцы не) з сэнсавай паметай «з супрацьлеглым значэннем». Гл., напрыклад: не поле насеяна (каго) — поле насеяна (каго); на лбе не напісана (у каго) — на лбе напісана (у каго); у цемя не біты — у цемя біты; не ў сваёй талерцы — у сваёй талерцы; рука не падымаецца (у каго, чыя) — рука падымаецца (у каго, чыя). Два іншыя выразы, з улікам частотнасці іх выкарыстання то ў сцвярджальнай, то ў адмоўнай канструкцыі, пададзены так: нюхаць порах — не нюхаць пораху; свет клінам сышоўся (на кім, на чым) — свет клінам не сышоўся (на кім, на чым).

Сустракаюцца адзінкавыя фразеалагізмы, якія па форме адрозніваюцца наяўнасцю ці адсутнасцю ў іх складзе часціцы не, але не маюць супрацьлеглага значэння і не з’яўляюцца антонімамі: язык не паварочваецца (у каго) і язык паварочваецца (у каго); не па адрасу і па адрасу (каго, чыйму); мокрага месца не застанецца (ад каго, ад чаго) і мокрае месца застанецца (ад каго, ад чаго). Як ужо адзначалася (§ 12, 14), двухзначны фразеалагізм мець вока сумяшчае ў сваёй сэнсавай структуры два антанамічныя значэнні, а адназначны выраз не мець вока выступае як сінонім да аднаго значэння і як антонім да другога значэння ў фразеалагізме мець вока.

Значная частка фразеалагізмаў-антонімаў (больш за 140) характарызуюцца частковай тоеснасцю кампанентнага складу. Так, фразеалагізмы ставіць на ногі (каго) ‘вьілечваць’ і валіць з ног (каго) ‘даводзіць да хваробы’ маюць супрацьлеглыя значэнні, аднолькавую спалучальнасць з кантэкстам, частковую тоеснасць кампанентнага складу (ногі, ног), процілегласць (у генетычным плане) астатніх, нятоесных кампанентаў (ставіць —валіць, на — з). Прыкладна тое самае бачым і ў такіх выразах: цяжкі на пад’ём —лёгкі на пад’ём; з аглядкай — без аглядкі; заварваць кашу — расхлёбваць кашу; акцыі падаюць — акцыі паднімаюцца; вочы адкрываюцца — вочы заплюшчваюцца; глядзець зверху ўніз — глядзець знізу ўверх; добры геній — злы геній; закручваць гайкі — адпускаць гайкі і інш.

Часта тоеснымі бываюць два, а то і тры кампаненты: адзін бок медаля — адваротны бок медаля; выбіваць козыры з рук — даваць козыры ў рукі; глядзець праз ружовыя акуляры — глядзець праз чорныя акуляры; іграць першую скрыпку — іграць другую скрыпку; гладзіць па шэрсці — гладзіць супраць шэрсці і пад.

Пераважаюць антонімы, кампанентны склад якіх не супадае. Тут, як і сярод антонімаў з частковай тоеснасцю кампанентаў, найчасцей у антанімічныя рады аб’ядноўваюцца аднаструктурныя і падобнаструктурныя фразеалагізмы. Некалькі прыкладаў аднаструктурных антонімаў: блакітная кроў — чорная костка; іграць ролю — скідаць маску; на словах — на справе; са спакойным сэрцам — з цяжкай душой; абразаць

крылы — развязваць рукі; агарод гарадзіць — расхлёбваць кашу; хоць вока выкалі — хоць іголкі збірай і г. д. Прыклады падобнаструктурных антонімаў: весці рэй — іграць другую скрыпку; здымаць шапку — глядзець зверху ўніз; сядзець на шыі —злазіць з карку; віць сваё гняздо — здымацца з якара; дыхаць на ладан — стаяць насупраць свайго веку і інш.

Антанімічнымі адносінамі ахоплены і шмат якія рознаструктурныя фразеалагізмы, напрыклад: хоць зубы выберы — на адно вока; з бухты-барахты — з адкрытымі вачамі; за маліну — як на плот вешаць; язык праглынеш — расце ў роце; самі з вусамі — у бога цяля ўкраў; не ўсе дома — галава варыць; адкрытым тэкстам — за вочы.

Фразеалагізмы-антонімы характарызуюць розныя якасныя прыметы (пальчыкі абліжаш — хоць на сабаку вылі), дзеянні ці стан (бачыць шклянога бога — не браць у рот), час (ад расы да расы — ад цямна да цямна), прасторавыя паняцці (журавель у небе — сініца ў руках) і г. д. У гэтай сувязі антанімічнымі адносінамі звязваюцца (з прыкладна аднолькавай прапарцыянальнай частотнасцю) фразеалагізмы розных семантыка-граматычных разрадаў: дзеяслоўных (камандаваць парадам, пападаць пальцам у неба), прыслоўных (на злом галавы, проста з моста), назоўнікавых (тоўсты кашалёк, конь божы), прыметнікавых (зроблены на адзін капыл, кату на пяту), выклічнікавых (вечная памяць, зямля пухам), несуадносных з часцінамі мовы (язык гладка ходзіць, дурны non хрысціў).

Фразеалагізмы, аб’яднаныя ў адзін антанімічны рад, даволі часта характарызуюцца стылістычнай аднароднасцю. Стылістычнае адзінства ўласціва, напрыклад, такім размоўным антанімічным парам: за маліну — як на плот вешаць; як маслам па душы — не ў смак; як жару ўхапіўшы — як чарапаха. Аднолькавую афарбоўку іранічнасці і ўжывальнасць у размоўным стылі маюць антонімы ад зямлі не адрос — хоць сабак вешай.

3 другога боку, многія антонімы неаднолькавыя паводле функцыянальна-стылявой і экспрэсіўнаацэначнай афарбоўкі. Так, у антанімічным радзе мяшок з саломай — светлая галава першы выраз — pas-

моўны, з адценнем неадабрэння, а другі — функцыянальна не замацаваны, з адценнем адабрэння. Фразеалагізм хвастом накрыцца — прастамоўны, неадабральны, а яго антонім трымаць сваё слова — функцыянальна не замацаваны.

Антанімія фразеалагізмаў мае цесную сувязь з іх мнагазначнасцю. Часцей за ўсё ў мнагазначным фразеалагізме антанімізуецца толькі яго адно значэнне. Напрыклад, у пяцізначным фразеалагізме ставіць на ногі толькі адно яго значэнне (‘вылечваць’) утварае антанімічны рад з выразам валіць з ног. Адным сваім значэннем уступаюць у антанімічныя сувязі і такія мнагазначныя фразеалагізмы: пальчыкі абліжаш, даваць волю, даваць ход, хоць пгы вока выкалі, на адным дыханні, дыхаць на ладан, есці хлеб, на ўсе застаўкі, за маліну, у нагах, цераз пень калоду, саступаць з дарогі і г. д.

Зрэдку два мнагазначныя фразеалагізмы звязваюцца антанімічнымі адносінамі ва ўсіх сваіх значэннях. Напрыклад, выраз з першых рук мае два значэнні: ‘непасрэдна ад сведкі, відавочніка (даведвацца пра штонебудзь)’ і ‘непасрэдна ад уладальніка, не праз перакупшчыка (набываць, купляць)’. Абодва гэтыя значэнні ўтвараюць антанімічныя рады з такімі ж значэннямі двухзначнага фразеалагізма з другіх рук. Тое самае датычыць і двухзначных фразеалагізмаў кішэня вялікая — кішэня малая; лёгкі на пад’ём — цяжкі на пад’ём. Абодвума значэннямі ўступаюць у антанімічныя адносіны і такія двухзначныя фразеалагізмы (толькі ўжо ў кожным значэнні — з рознымі выразамі): выбываць са строю, на злом галавы, на скрут галавы, на зламанне карка. Два значэнні антанімізуюцца ў чатырохзначным фразеалагізме без аглядкі і ў трохзначным з галавой.

Раней (§ 12) ужо адзначаліся выпадкі, калі ў адзінкавых двухзначных фразеалагізмах сумяшчаюцца, суіснуюць два антанімічныя значэнні. Гэта такія выразы, як ад зары да зары (‘увесь дзень’ і ‘ўсю ноч’), мець вока, далей некуды, як свет светам, век-вяком.

Варта адзначыць адну з асаблівасцей фразеалагічнай антаніміі ў параўнанні з лексічнай. Словы-антонімы часцей за ўсё аб’ядноўваюцца ў замкнёныя пары: вы-

сокі — нізкі; жыццё — смерць; дзень — ноч. Зрэдку антанімічны рад можа складацца з трох слоў, прычым у такім разе два з іх — аднакаранёвыя: праўда — хлусня, няпраўда; кепска — добра, някепска. У фразеалогіі таксама пераважаюць двухчленныя антанімічныя рады (іх каля 220). Аднак разам з тым амаль палова фразеалагізмаў, ахопленых антанімічнымі адносінамі, утварае мнагачленныя антанімічныя рады. I адбываецца гэта таму, што некаторыя фразеалагізмы ўступаюць у антанімічныя сувязі з такімі фразеалагізмамі (з кожным паасобку), якія ў сваю чаргу аб’ядноўваюцца ў сінанімічны рад.

Параўн., напрыклад: язык гладка ходзіць — язык дрэнна падвешаны; язык добра падвешаны — язык дрэнна падвешаны; язык на шарнірах — язык дрэнна падвешаны. У выніку атрымліваецца яшчэ адзін, ужо мнагачленны антанімічны рад: язык дрэнна падвешаны — язык гладка ходзіць, язык добра падвешаны, язык на шарнірах. Гэтак жа выраз як чарапаха (са значэннем ‘вельмі марудна’) знаходзіцца ў антанімічных адносінах з сінанімічным радам фразеалагізмаў, якія маюць значэнне ‘вельмі хутка’ (іх аж 29, напрыклад: без аглядкі, высалапіўшы язык, на злом галавы, на ўсе ногі, як на пажар). Фразеалагізм не браць у рот (у сваім другім значэнні ‘зусім не піць спіртнога’) на такой жа аснове мае 12 антонімаў, з адкрытымі вачамі — 10, іграць другую скрыпку — 7 і г. д.

Бывае і так, што адзін сінанімічны рад антанімізуецца з другім сінанімічным радам. Напрыклад, сінанімічнаму раду закасаўшы рукавы, душы паслухаючы, не пакладаючы рук з агульным значэннем ‘не шкадуючы сіл, старанна’ антанімічна супрацьпастаўляецца іншы сінанімічны рад са значэннем ‘вельмі нядбала, без ахвоты і старання’ (15 фразеалагізмаў: абы дзень да вечара, абы з рук, пусці павалюся, спусціўшы рукавы і інш.). «Група фразеалагізмаў, аб’яднаная паралельнымі антанімічнымі і сінанімічнымі адносінамі, называецца а н т о н і м a с і н а н і м і ч н ы м радам» (13, с. 103). Такія мнагачленныя рады ўтвараюць фразеалагізмы светлая галава, абое рабое, язык праглынеш, ад расы да расы, саступаць з дарогі і інш. Гэтак жа антанімічна супрацьпастаўляюцца сінанімічныя рады са

значэннем ‘вельмі многа’ (з дамінантай хоць адбаўляй, 55 фразеалагізмаў) і са значэннем ‘вельмі мала’ (раз-два і ўсё, на пальцах можна пералічыць, як кот наплакаў і пад., 17 фразеалагізмаў).

Гэта — істотнае сведчанне цеснай сувязі паміж антаніміяй і сінаніміяй у фразеалагічнай сістэме як сукупнасці суадносных і ўзаемазвязаных моўных адзінак.

  • 16. Пра амонімы ў фразеалогіі

Калі ў лексікалогіі ёсць нямала крытэрыяў, якія дазваляюць размежаваць полісемантычныя і аманімічныя словы, то ў фразеалогіі зрабіць гэта вельмі цяжка. Таму тыя самыя выразы ў адньіх працах называюць мнагазначнымі фразеалагізмамі, а ў другіх — амонімамі. ІПто да фразеалагічных слоўнікаў, то ў іх або зусім не вылучаюць амонімаў, або кваліфікуюць як амонімы толькі адзінкавыя выразы. Так, у ФСБМ апісваюцца ў якасці амонімаў дзве пары выразаў. Амаль тое самае і ў слоўніках некаторых іншых моў. Напрыклад, у «Фразеалагічным слоўніку ўкраінскай мовы» няма ніводнага амоніма, у «Фразеалагічным слоўніку рускай мовы» іх тры пары.

У навуковай і навукова-метадычнай літаратуры фразеалагічныя амонімы звычайна характарызуюцца як выразы, якія аднолькава гучаць, але абазначаюць розныя паняцці і маюць розныя значэнні. У такім разе пад гэту дэфініцыю падпадаюць не толькі аманімічныя, але і ўсе мнагазначныя фразеалагізмы, бо ў іх таксама кожнае значэнне адрозніваецца адно ад другога і абазначае зусім іншыя паняцці. Напрыклад, у фразеалагізме бабіна лета 4 розныя значэнні (гл. § 11). Кожнае з іх абазначае розныя паняцці, аднак перад намі не 4 амонімы, а чатырохзначны фразеалагізм з жывой узаемасувяззю паміж семантычнымі варыянтамі (значэннямі) яго сэнсавай структуры.

Існуе і больш дакладнае азначэнне фразеалагічных амонімаў як выразаў, якія аднолькава гучаць, але «нічога агульнага не маюць у сваім значэнні» (13, с. 45). Аднак і гэта азначэнне не заўсёды дапамагае размежаваць амонімы і мнагазначныя фразеалагізмы.

Справа ў тым, што мнагазначныя фразеалагізмы далёка не аднатыпныя паводле сэнсавай узаемасувязі

паміж іх паасобнымі значэннямі. Так, трохзначны фразеалагізм як на далоні мае значэнні: ‘вельмі выразна, ясна (відаць, бачыць і пад.)’; ‘выразна даступны зроку’; ‘выразны, даступны для разумення’. Гэтыя значэнні ўспрымаюцца як сэнсава звязаныя паміж сабой, яны маюць і агульную сему ‘выразна’. Ёсць шмат чаго агульнага і ў трох значэннях фразеалагізма сесці макам: ‘пацярпеўшы няўдачу, аказацца ў няёмкім, смешным становішчы’; ‘спыніцца ў росце, засохнуць’; ‘прыйсці ва ўпадак, заняпасці’.

У многіх выпадках першапачаткова не адчуваецца ўзаемасувязь паміж значэннямі, скажам, у такіх фразеалагізмах, як разяўляць рот (‘пачынаць гаварыць’ і ‘прагнуць, хціва жадаць чаго-небудзь’), на нагах (‘стоячы’ і ‘здаровы, не хворы’), і толькі праз унутраную форму, праз іх этымалагічны вобраз усведамляем, што гэта ўсё ж сэнсава роднасныя значэнні. Амаль не ўспрымаюцца як семантычна збліжаныя значэнні ў фразеалагізме калоць вочы (‘моцна папракаць’, ‘выклікаць зайздрасць’ і ‘раздражняць каго-небудзь’), але ў генетычным плане яны, відаць, звязаныя паміж сабой, а таму наўрад ці можна адносіць іх да амонімаў.

Нярэдка амонімамі лічаць мнагазначныя фразеалагізмы, калі яны маюць неаднолькавыя катэгарыяльныя значэнні, напрыклад назоўнікавае і прьіметнікавае. Так, разглядаюць як два амонімы выраз лоб у лоб, адно значэнне якога прыслоўнае (‘насустрач адзін аднаму’), a другое — прыметнікавае (‘зусім аднолькавыя сілай, ростам’), або выраз хоць рэпу сей са значэннямі ‘вельмі брудныя’ і ‘вельмі брудна’. Але як у лексікалогіі, так і ў фразеалогіі падобныя моўныя адзінкі больш правамерна кваліфікаваць не як аманімічныя, а як мнагазначныя. Напрыклад, як засведчана ў Тлумачальным слоўніку беларускай мовы, слова адзін мае 9 значэнняў. У зыходным значэнні слова выступае як лічэбнік, у другіх — то як прыметнік, то як назоўнік, то як займеннік, і ўсе значэнні гэтага слова слушна апісваюцца ў адным слоўнікавьім артыкуле.

Амонімы павінны мець аднолькавыя спалучальныя асаблівасці. Думаецца, без дастатковых падстаў іншы раз адносяць да амонімаў два самастойныя фразеалагізмы з непадобнымі кантэкстуальнымі сувязямі: за-

крываць вочы каму ‘быць побач з тым, хто памірае, у апошнія хвіліны яго жыцця’ і закрываць вочы на што ‘знарок не заўважаць чаго-небудзь важнага, значнага’. Апрача сказанага, выраз закрываць вочы (на што) адрозніваецца яшчэ і тым, што мае лексічную варыянтнасць дзеяслоўнага кампанента: закрываць (заплюшчваць) вочы (на што).

Нельга лічыць амонімамі фразеалагізмы без духу ‘мёртвы’ і без духу са значэннем ‘вельмі хутка’, якое рэалізуецца толькі пры дзеясловах-суправаджальніках бегчы, уцякаць і пад.

Несумненнымі амонімамі з’яўляюцца зялёная вуліца1 і зялёная вуліца2. Яны адрозніваюцца і значэннямі, і этымалогіяй, і часам узнікнення, і сферай першапачатковага ўжывання.

Фразеалагізм зялёная вуліца1 абазначае ‘строй салдат са шпіцрутэнамі’ і ўзнік у салдацкім маўленні як рэакцыя на адно з пакаранняў у царскай Расіі: абвінавачанага праводзілі праз строй салдат, кожны з якіх павінен быў выцяць асуджанага па голай спіне шпіцрутэнам — двухметровай гнуткай палкай. Праход паміж дзвюма шарэнгамі ўяўляўся як «вуліца», a «зялёнай» яна называлася таму, што ў руках салдат былі звычайна зялёныя, з лазняку, пруты.

Фразеалагізм зялёная вуліца2 ужываецца са значэннем ‘свабодны шлях, без перашкод і затрымак’. Ён склаўся ў 40-я гады нашага часу, паходзіць з прафесійнага маўлення чыгуначнікаў: калі трэба тэрмінова даставіць па чыгунцы важны груз, то цягніку на працягу ўсяго руху адкрываюць зялёныя семафоры. Узнікшы ў асяроддзі чыгуначнікаў, фразеалагізм перасягнуў яго межы. Вось некаторыя прыклады, якія ў пэўнай ступені адлюстроўваюць шлях фразеалагізма ў літаратурную мову (спачатку — пра цягнік, пасля — са спасылкай на мову-першакрыніцу, а затым — без спасылак, як звычайны, агульнанародны выраз): Адны цягнікі праносяцца паўз будку, як вецер, зацягваючы перад семафорам настойлівы жалезны крык, патрабуючы «зялёнай вуліцы» (I. Навуменка); У ідэале пгрэба імкнуцца да таго, каб кожнаму правілу даць, як кажуць чыгуначнікі, зялёную вуліцу (К. Крапіва); Мы... не

дапытваліся, вядома, пра аўтара, а далі яго вершам «зялёную вуліцу» (Я. Брыль).

Як амонімы трэба разглядаць і выразы адным словам1 (‘добры, варты ва ўсіх адносінах’) і адным словам2 (‘карацей кажучы, завяршаючы сказанае’). Яны не маюць нічога агульнага ў сваіх значэннях і непадобныя па этымалагічных вобразах.

Напэўна, ёсць і іншыя прыклады аманіміі, хоць у цэлым яна не тыповая для фразеалогіі. Пытанне ж пра размежаванне аманімічных і полісемантычных фразеалагізмаў патрабуе далейшых тэарэтычных і практычных пошукаў.

РАЗДЗЕЛ

3

МАРФАЛАГІЧНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ

  • 17. Тыпы фразеалагізмаў па іх суадноснасці з часцінамі мовы

Раней ужо адзначалася (§ 10), што фразеалагізмы маюць не толькі канкрэтнае, прыватнае значэнне, але і катэгарыяльнае, ці граматычнае, абагульненае значэнне (прадметнасці, дзеяння і г. д.). Паводле свайго катэгарыяльнага значэння большасць фразеалагізмаў суадносіцца з рознымі часцінамі мовы.

Так, фразеалагізм начная зязюля, як і тоеснае ў сэнсавых адносінах слова жонка, мае значэнне прадметнасці, валодае катэгорыямі адушаўлёнасці, роду, ліку і склону. Гэта назоўнікавы фразеалагізм.

Параўн. таксама фразеалагізм заварваць (заварыць) кашу і яго тлумачэнне ‘распачынаць складаную, клопатную, непрыемную справу’. Фразеалагізм, як і граматычна галоўнае слова-дзеяслоў з дэфініцыі, абазначае дзеянне і можа выражаць яго ў формах асобы, ладу, часу, трывання: заварваю (-еш, -е, -ем і г. д.) кашу, заварвай.., заварыў.., заварыў бы і інш. Гэта дзеяслоўны фразеалагізм.

У адпаведнасці са сказаным фразеалагізмы аб’ядноўваюцца ў некалькі семантыка-граматычных разрадаў або тыпаў. Суадносячы фразеалагізм з пэўнай часцінай мовы, карыстаюцца трыма паказчыкамі: семантычным, марфалагічным і сінтаксічным.

Семантычны паказчык звычайна найбольш эфектыўны ў параўнанні з іншымі. Ён грунтуецца на вьініках супастаўлення фразеалагізма з яго тлумачэннем. Напрыклад, выраз паскакаць дроздзіка вытлумачваецца дзеяслоўным словазлучэннем ‘памучыцца ў

цяжкіх умовах’, выраз ад гаршка паўвяршка — прыметнікавым словазлучэннем ‘вельмі нізкі, малы ростам’. Значыць, першы фразеалагізм — дзеяслоўны, другі — прыметнікавы.

Аднак апора толькі на семантычны паказчык не заўсёды дае станоўчы эфект. Перашкоды ўзнікаюць, папершае, у сувязі з тым, што сэнс некаторых фразеалагізмаў цяжка перадаць адназначна, бо ў іх суіснуюць катэгарыяльныя значэнні не адной часціны мовы. Так, значэнне фразеалагізма зубы з’еў можна растлумачыць і дзеяслоўным словазлучэннем ‘мае вялікі вопыт, навыкі ў чым-небудзь’, і прыметнікавым ‘вельмі вопытны’, і назоўнікавым ‘майстар на што-небудзь’. Параўн. таксама дэфініцыю фразеалагізма бяда вялікая: ‘няважна, не мае. значэння; падумаеш’. Па-другое, іншы раз у слоўніках тыя самыя фразеалагізмы атрымліваюць неаднолькавую семантычную характарыстыку. Напрыклад, без фігі ні да носа ў адным слоўніку вытлумачваецца як ‘ганарыцца, ставіць сябе вышэй за іншых’, а ў другім — ‘ганарысты, фанабэрысты; задавака, зазнайка’. Або гавары з чортам пацеры: ‘весці гаворку з тым, хто цябе не жадае слухаць’ і ‘выказванне абурэння, незадавальнення тым, з кім немагчыма весці размову’.

Марфалагічным паказчыкам з’яўляецца граматычна галоўны (стрыжнёвы) кампанент, калі толькі ён ёсць у фразеалагізме. Так, у фразеалагізме востры на язык ‘знаходлівы ў размове, дасціпны’ такім стрыжнёвым кампанентам выступае прыметнікавы кампанент востры. Фразеалагізм абазначае прымету прадмета і, як і прыметнік востры, дапасуецца да назоўніка ў родзе, ліку і склоне: вострага на язык партызана (В. Быкаў); вострыя на язык студэнты (С. Грахоўскі); з воспгрымі на язык цётпкамі (У. Карпаў).

Улік таго, якой часцінай мовы выражаецца стрыжнёвы кампанент і якія парадыгматычныя формы характэрныя для гэтага фразеалагізма, дае магчымасць кваліфікаваць як назоўнікавыя, напрыклад, выразы бабіна лета, асінае гняздо, марскі воўк.

Значная частка фразеалагізмаў, аднак, не можа вызначацца з дапамогай марфалагічнага паказчыка, бо ў іх няма граматычна галоўнага кампанента: між небам і

зямлёй, з агню ды ў полымя, ні кала ні двара, ад веку да веку, адзін на адзін, і смех і грэх, ні з пушчы ні з поля і г. д. У шмат якіх фразеалагізмах стрыжнёвы кампанент хоць і ёсць, але яго катэгарыяльнае (часцінамоўнае) значэнне не супадае з катэгарыяльным значэннем гэтага фразеалагізма. Так, стрыжнёвы кампанент кот не прадказвае прыналежнасць выразу кот наплакаў ‘вельмі мала’ да прыслоўных фразеалагізмаў. Гэтак жа не сігналізуецца стрыжнёвым кампанентам граматычнае значэнне прыметнікавых фразеалагізмаў лыка не вяжа (‘такі п’яны, што ледзь гаворыць’), ад зямлі не адрос (‘вельмі нізкага росту; малы’), прыслоўнага на ўсё горла (‘вельмі моцна’) і г. д.

Калі супаставіць фразеалагізмы, утвораныя па аднолькавай мадэлі (напрыклад, «назоўнік + прыметнік»), то можна бачыць, што толькі ў прыкладах тыпу леташні снег, чорная костка, дабры бабры катэгарыяльнае значэнне гэтых назоўнікавых фразеалагізмаў прадказваецца іх стрыжнёвым назоўнікавым кампанентам. У іншых жа выпадках марфалагічны паказчык непрыдатны: першы сорт і зямля ненаедная — прыметнікавыя выразы; напрамілы бог і поўныя косці — прыслоўныя; важнасць вялікая і ісцінны бог — выклічнікавыя; дзіўная справа і вядомая рэч — мадальныя; бяда малая і папоўскае вока — несуадносныя з часцінамі мовы.

Болып эфектыўным, чым марфалагічны, выступае сінтаксічны паказчык — сінтаксічная функцыя фразеалагізма ў сказе. Пераважная большасць фразеалагізмаў мае ўласцівую ім асноўную, тыповую сінтаксічную функцыю, абумоўленую іх семантыкай. Напрыклад, дзеяслоўныя фразеалагізмы часцей за ўсё бываюць выказнікам, прыслоўныя — акалічнасцю, назоўнікавыя — дзейнікам і дапаўненнем.

Аднак не заўсёды лёгка вызначыць семантыкаграматычны разрад фразеалагізма па яго сінтаксічнай функцыі. Так, з аднолькавай сінтаксічнай функцыяй выказніка ўжываецца і дзеяслоўны фразеалагізм брацца за гуж, і прыметнікавы аршын з шапкай, і назоўнікавы ні рыба ні мяса.

Найлепшы вынік пры выяўленні катэгарыяльнага значэння фразеалагічнай адзінкі дае комплексны пады-

ход, улік усіх трох паказчыкаў, цэласны аналіз семантыкі, марфалагічных асаблівасцей і сінтаксічнай функцыі ў сказе. Напрыклад, фразеалагізм спісваць (спісаць) у архіў (што) належыць да дзеяслоўнага тыпу таму, што, па-першае, яго сэнс вытлумачваецца дзеяслоўным словазлучэннем ‘прызнаваць застарэлым’, падругое, гэта фразеалагізм са стрыжнёвым дзеяслоўным кампанентам і мае значэнне дзеяння, якое выражаецца ў формах асобы, ладу, трывання і часу (спісваю ў архіў, спісваеш.., спісваюць.., спішу.., спісаў бы... спішыце ў архіў), па-трэцяе, ён выконвае ў сказе сінтаксічную функцыю выказніка.

Па суадноснасці фразеалагізмаў з той ці іншай часцінай мовы вылучаюцца наступныя семантыка-граматычныя тыпы: назоўнікавыя, прыметнікавыя, дзеяслоўныя, прыслоўныя, мадальныя і выклічнікавыя.

Апрача фразеалагізмаў, якія належаць да пэўных семантыка-граматычных тыпаў, ёсць значная частка выразаў, несуадносных з часцінамі мовы. Напрыклад, фразеалагізм вочы адкрываюцца (у каго, каму) абазначае ‘хто-небудзь, вызваліўшыся ад памылковых поглядаў, пазнае сапраўдны сэнс чаго-небудзь’. Hi ў сэнсавых, ні ў марфалагічных адносінах нельга супаставіць гэты фразеалагізм з якой-небудзь часцінай мовы. У ім адначасова як бы сумяшчаюцца прыметы некалькіх часцін мовы.

Схема падзелу фразеалагізмаў па суадноснасці з часцінамі мовы выглядае так:

Усе гэтыя разрады колькасна даволі шматлікія (ад 100 да 2000 выразаў). Таму, відаць, няма падстаў вылучаць побач з імі і нароўні з імі яшчэ некаторыя разрады, кожны з якіх мае толькі адзінкавых прадстаўнікоў. Так, ёсць адзін лічэбнікавы фразеалагізм — чортаў тузін ‘трынаццаць’, чатыры прыназоўнікавыя (у асобе, у імя, у сілу, у шэрагу), некалькі злучнікавых (у выглядзе, у якасці, тым не меней). Крыху часцей сустракаюцца выразы, якія можна супаставіць з часціцамі, пераважна сцвярджальнымі са значэннем ‘так’. Яны выступаюць як нерасчлянёныя сказы. Гэта такія выразы, як і не кажы, не без таго, так дык так, так і быць, чаму ж не, а як жа, яшчэ як, так точна, а таксама асобныя значэнні мнагазначных фразеалагізмаў як бачыш, вось-вось, дзіва што, калі ласка, куды ні ішло.

У навучальных і метадычных дапаможніках нярэдка вылучаюць ў асобны семантыка-граматычны тып займеннікавыя фразеалагізмы, ілюструючы іх прыкладамі ваш брат, наш брат. Але фразеалагізмы ваш брат, наш брат, іхні брат, свой брат, ваша сястра, наша сястра, іхняя сястра, свая сястра маюць катэгарыяльнае значэнне прадметнасці і павінны кваліфікавацца як назоўнікавыя. Напрыклад, фразеалагізм ваш брат абазначае ‘вы і падобныя да вас’ або ‘такія ж людзі, як вы’: Цяпер вашага брата-дэзерціра па лесе колькі хочаш знойдзеш (М. Лобан). Гэты фразеалагізм, як і іншыя з пералічаных вышэй, утрымлівае займеннікавую сему, але толькі як адзін з элементаў сваёй сэнсавай структуры і не можа разглядацца як займеннікавы.

  • 18. Назоўнікавыя фразеалагізмы

Назоўнікавыя фразеалагізмы (іх больш за 600) колькасна ўступаюць толькі дзеяслоўным і прыслоўным. Як асобны семантыка-граматычны тып яны маюць катэгарыяльнае значэнне прадметнасці і выражаюць яго ў катэгорыях адушаўлёнасці ці неадушаўлёнасці, роду, ліку і склону. Так, у сказе Лепш спакойна і зручна жыць на зямлі, чым гнацца за нейкім там жураўлём у небе (А. Васілевіч) фразеалагізм журавель у небе ‘аддаленая будучыня, нешта няпэўнае’ — неадушаўлёны, мужчын-

скага роду, ужыты ў форме творнага склону адзіночнага ліку.

Прыналежнасць фразеалагізмаў да назоўнікавага тыпу вызначаецца найперш семантычным паказчыкам — стрыжнёвым словам-назоўнікам дэфініцыі: зялёнае святло — ‘свабодны шлях, без перашкод і затрымак’; скарынка хлеба — ‘мізэрныя сродкі для існавання’. Амаль ва ўсіх выпадках эфектыўным аказваецца і марфалагічны крытэрый — назоўнікавы кампанент фразеалагізма як граматычна галоўнае слова. Гэта адносіцца ў першую чаргу да фразеалагізмаў, структурна арганізаваных як назоўнікавае словазлучэнне мадэлі «назоўнік + прыметнік (лічэбнік, займеннік)»: белая варона, пятая калона, свой брат і пад.; мадэлі «назоўнік у назоўным склоне + назоўнік ва ўскосным склоне (з прыназоўнікам ці без яго)»: казёл адпушчэння, перамыванне костачак, дзірка ад абаранка, абсевак у полі, гульня з агнём і інш. Марфалагічным паказчыкам выступаюць назоўнікавыя кампаненты і ў фразеалагізмах са структурай спалучэння слоў: альфа і амега, плоць і кроў, збор-дружына, перакаці-поле, галава і два вухі і г. д. Гэты паказчык безвыніковы толькі ў дачыненні да нешматлікавых выразаў тыпу куку ў руку, за і супраць, першы-лепшы, старшы куды пашлюць, і нашым і вашым.

Сінтаксічны паказчык не заўсёды эфектыўны, бо многія назоўнікавыя фразеалагізмы замацаваліся ў, здавалася б, нетыповай для іх функцыі выказніка: крывое кола, конь божы, кропля ў моры і пад.

Болып як трэцяя частка назоўнікавых фразеалагізмаў адносіцца да разраду адушаўлёных. Амаль усе яны характарызуюць асобу: рыцар ночы, і жук і жаба, хросны бацька, правая рука і інш. Зрэдку яны абазначаюць птушак (баранчык божы), насякомых (божая кароўка), жывёл (воўчае мяса), міфічных істот (нячысты дух, нячыстая сіла).

Большасць назоўнікавых фразеалагізмаў мае значэнне неадушаўлёнасці, яны абазначаюць самыя разнастайныя прадметы нежывой прыроды, падзеі, з’явы і інш., напрыклад: брат-сястрыца, чорны воран, сініца ў руках, праметэеў агонь, апошні акт, грушы на

вярбе, цешчын язык, цыганскае сонца, пераліванне з пустога ў парожняе.

У адных выпадках адушаўлёныя фразеалагізмы склаліся на аснове свабодных словазлучэнняў, у якіх граматычна галоўнае слова — адушаўлёны назоўнік. Ён звычайна абазначае жывёл і птушак і параўнальна рэдка — людзей: божая авечка (‘вельмі пакорлівы чалавек’), конь божы, кот у мяшку, пужаная варона, стары верабей, падсадная качка, базарная баба, хросны. бацька, пастухова ганна і інш. У другіх выпадках стрыжнёвы кампанент фразеалагізма — генетычна неадушаўлёны назоўнік: божы адуванчык (‘стары, нядужы чалавек’), хадзячы анекдот, свежае вока, блакітная кроў, пустая малатарня, зорка першай велічыні і пад.

Прыкладна тое самае назіраецца і сярод неадушаўлёных назоўнікавых фразеалагізмаў. У адных выразах іх стрыжнёвы кампанент суадносіцца з неадушаўлёным назоўнікам, а ў другіх — з адушаўлёным. Параўн., напрыклад: антонаў агонь (‘заражэнне крыві’), чорны дзень, бярозавая каша, месца пад сонцам; чырвоны певень (‘пажар’), белыя мухі, сіняя птушка, дойная карова.

Катэгорыя адушаўлёнасці-неадушаўлёнасці мае фармальныя сродкі выражэння. Адушаўлёныя і неадушаўлёныя фразеалагізмы адрозніваюцца формай вінавальнага склону множнага ліку. Фразеалагізмы са значэннем адушаўлёнасці (напрыклад, паўзучы гад) маюць форму вінавальнага склону, аднолькавую з формай роднага склону, а ў неадушаўлёных фразеалагізмах (пацёмкінская вёска) вінавальны склон супадае з назоўным склонам: Мы згняцём паўзучых гадаў, мы не пакінем іх следу на нашай зямлі (Э. Самуйлёнак); Юр кевіч не хоча, каб у [прыгажосці] нешта нагадвала пацёмкінскія вёскі (У. Карпаў). Калі перад намі фразеалагізмы мужчынскага роду (напрыклад, мамчын сынок, леташні снег), то адрозненне адушаўлёнасцінеадушаўлёнасці праяўляецца і ў адзіночным ліку: Што ж, песці, гадуй мамчынага сынка (Л. Арабей); He ўспамінай леташні снег (В. Гардзей).

Ёсць некалькі двухзначных выразаў, якія ў адным значэнні абазначаюць асобу, а ў другім — абстрактнае

паняцце; напрыклад, першая скрыпка — гэта самая галоўная, найболып уплывовая асоба ў якой-небудзь галіне, справе і пад.’ і ‘галоўная, вядучая роля ў чымнебудзь’. Такая ж дыферэнцыяцыя маецца і ў фразеалагізмах пуцяводная зорка, траянскі конь, косць ад косці, кроў ад крыві, плоць ад плоці, плоць і кроў.

Назоўнікавыя фразеалагізмы маюць катэгорыю р о ду. Кожны фразеалагізм, за выключэннем тых, якія ўжываюцца толькі ў множным ліку, належыць да пэўнага роду: мужчынскага (дзевяты вал, злы геній), жаночага (першая ластаўка, другая маладосць), ніякага (масла масленае, цёплае месца). Сярод адушаўлёных і неадушаўлёных фразеалагізмаў прыкладна з аднолькавай частотнасцю сустракаюцца выразы мужчынскага і жаночага роду. Фразеалагізмы ж ніякага роду звычайна належаць да неадушаўлёных (залатое вяселле, другое дыханне, цуда ў рэшаце, калумбава яйцо, чортава вока і дзесяткі іншых) і толькі адзінкавыя — да адушаўлёных (ласкавае цялятка, жаўтаротае птушаня, сляпое кацяня, крывое кола, пудзіла агароднае, свежае вока).

Аднесенасць фразеалагізма да пэўнага роду непасрэдна не звязана з фразеалагічным значэннем, а тым болей з родавай формай назоўніка-ідэнтыфікатара або апорнага кампанента ў словазлучэнні, якім тлумачыцца сэнс фразеалагізма. Напрыклад, аднолькавае значэнне ‘гарэлка’ маюць фразеалагізмы, якія належаць да розных родаў: зялёны змей, зладзейка з наклейкай, чортава зелле. Або параўн. яшчэ: краевугольны камень — ‘аснова, сутнасць, найважнейшая частка чаго-небудзь’; іскра божая — ‘талент, прыродны дар’; баявое хрышчэнне — ‘першы ўдзел у баі’. Родавая прыналежнасць фразеалагізма вызначаецца родавай формай яго граматычна галоўнага кампанента. Апрача таго, катэгорыя роду вызначаецца сінтаксічна — па асаблівасцях дапасавання паясняльных слоў да фразеалагізма. Так, у сінтаксічную сувязь з выразам ніякага роду бабіна лета ўступае прыметнік толькі такога самага роду: Пераспелае бабіна лета адпяваюць манахі-гракі (Р. Барадулін).

Многія фразеалагізмы жаночага роду, якія з пэўнага боку характарызуюць чалавека, аднолькава даста-

соўваюцца да асоб мужчынскага і жаночага полу. Напрыклад, фразеалагізм малая сошка (‘нязначны, неўплывовы чалавек’) ужываецца ў дачыненні і да мужчын, і да жанчын: Быў малой сошкай: рэзаў у друкарні паперу (I. Навуменка); А баба? Як была, такой і засталася — малою сошкай у калгасе (Э. Валасевіч).

Гэтак жа функцыянуюць і такія, напрыклад, выразы жаночага роду: базарная баба, белая варона, курыная галава, зорка першай велічыні, падсадная качка, ранняя птушка, варона загуменная, блудная авечка. Іншы раз падобным чынам могуць выкарыстоўвацца адзінкавыя выразы мужчынскага і ніякага роду: вольны казак, пудзіла агароднае (гарохавае). Напрыклад: Пудзіла агароднае! Што нарабіла?! (А. Кандрусевіч); Стой, пудзіла гарохавае!.. У каго страляеш? (А. Якімовіч).

Асобныя фразеалагізмы са значэннем агульнай ацэнкі асобы, як слушна зазначае М. А. Даніловіч, «атрымалі родавую дыферэнцыяцыю» (5, с. 14). Так, выразы жаночага роду глухая цяцера, змяя падкалодная, гадзіна паўзучая дастасоўваюцца да асоб мужчынскага і жаночага полу, а сэнсава і структурна суадносныя выразы мужчынскага роду глухі цецярук, змей падкалодны, гад паўзучы — толькі да асоб мужчынскага полу. Фразеалагізмы вольная птушка, вольны птах, вольная птаха дыферэнцаваліся яшчэ болып: першы ўжываецца ў дачыненні і да мужчын, і да жанчын, другі — да мужчын, трэці — да жанчын. Напрыклад: Шмерлінга я ўжо кінуў... Я цяпер вольная птушка (Л. Дайнека); Вольнай птушкай яна ў мяне расла (В. Вольскі); Ты адзін, Пабла... Вольны nmax. А ў мяне сям’я (Л. Левановіч); [Ганна] запярэчыла сабе: няма перад кім ёй вінаваціцца!... Вольная nmaxa! (I. Мележ).

Гэтак жа, як вольны птах — вольная птаха, сэнсава суадносяцца і яшчэ некаторыя выразы: саламяны ўдавец — саламяная ўдава, мамчын сынок — мамчына дачушка, раб божы — раба божая, сам сабе гаспадар — сама сабе гаспадыня, ваш брат — ваша сястра і інш.

Калі сярод назоўнікаў большасць змяняецца па л і к а х , то сярод назоўнікавых фразеалагізмаў толькі меншая іх частка ўжываецца ў адзіночным і множным

ліку. Гэта найперш многія фразеалагізмы са значэннем асобы: варона загуменная, светлая галава, папяровая душа, важная птушка, божы адуванчык, марскі воўк, зорка першай велічыні, каліф на час, блудны сын, рыцар ночы і пад. Праўда, і яны найчасцей выкарыстоўваюцца ў адзіночным ліку, выступаючы пераважна як сродак індывідуальнай характарыстыкі, але здольныя рэалізаваць і форму множнага ліку, напрыклад: Хто пра іх паклапоціцца, абароніць ад такіх гарачых галоў, як ротмістр Ягашын? (I. Шамякін).

Змяняюцца па ліках выразы, якія абазначаюць канкрэтныя прадметы: божы палец, чортава акно, чорны воран, чортава вока, казіная ножка, сталыпінскі галыйтук і інш. Яны, як і выразы з папярэдняй групы, абазначаюць прадметы, якія паддаюцца падліку, і могуць спалучацца з колькаснымі лічэбнікамі. Параўн., напрыклад: Чортпавых вок тут было больш, чым дзе (К. Чорны); Скурыўшы дзве «сабачых ножкі», Васіль прылёг на трошкі (К. Крапіва).

Сярод фразеалагізмаў, якія застылі ў адной лікавай форме, выдзяляюцца адзіночналікавыя і множналікавыя.

Фразеалагізмы, якія ўжываюцца толькі ў адзіночным ліку (адзіночналікавыя), не могуць утвараць формы множнага ліку па розных прычынах. Гэта найчасцей выразы з абстрактным значэннем: парахавая бочка — ‘неадступная пагроза, вялікая небяспека’; бяздонная бочка — ‘невычэрпная крыніца матэрыяльных даброт’. Яшчэ прыклады: бег на месцы, праметэеў агонь, бура ў шклянцы вады, удзельная вага, кітайская грамата, гульня ў хованкі, пробны камень, візітная картка, пярэдні край, мядовы месяц, зачараванае кола і г. д.

У многіх адзіночналікавых фразеалагізмах стрыжнёвы кампанент-назоўнік і на ўзроўні слова не можа ўжывацца ў множным ліку: чортава зелле, чорнае золата, бабіна лета, малако ад шалёнай каровы, гарматнае мяса, плоць ад плоці, манна нябесная, воўчае мяса і інш. He маюць формы множнага ліку назоўнікавыя выразы, утвораныя ад дзеяслоўных фразеалагізмаў: абіванне парогаў, адвод вачэй, бой у літаўры.

выкручванне рук, замятанне слядоў, звядзенне рахункаў і пад. Абмежаванні ў змяненні па ліках могуць выклікацца і шмат якімі іншымі прычынамі: рыфмічнай спайкай кампанентаў (пацеха з пустога меха), структурай фразеалагізма (плоць і кроў) і г. д.

Каля 30 фразеалагізмаў належаць да множналікавых: ружовыя акуляры, залатыя горы, грушы на вярбе, дзівосы. на калёсах, царскія слёзы, злыя языкі і інш. У многіх выпадках застылая форма множнага ліку абумоўлена этымалагічным вобразам фразеалагізма, напрыклад: сіямскія блізняты, данайскія дарункі, кветкі з чужых палёў, мёртвыя душы, кракадзілавы слёзы, аўгіевы стайні, геркулесавы слупы і інш.

Адносіны назоўнікавага фразеалагізма да іншых слоў у сказе або ў словазлучэнні паказваюцца з дапамогай катэгорыі с к л о н у . Скланенне фразеалагізма праяўляецца праз фармальны паказчык пэўнага склону — канчатак стрыжнёвага кампанента. Калі фразеалагізм мае структуру атрыбутыўна-іменнага словазлучэння (тыпу начная зязюля, пятая калона, іхняя сястра), то пры змяненні па склонах змяняюцца канчаткі абодвух кампанентаў (начной зязюлі, начную зязюлю і г. д.). У фразеалагізме ж з іншай структурнай арганізацыяй парадыгматычныя формы мае толькі стрыжнёвы кампанент (казёл адпушчэння — казла адпушчэння і інш.).

Наяўнасць або адсутнасць у тых ці іншых фразеалагізмах пэўных граматычных катэгорый, а таксама парадыгмы скланення ці спражэння залежыць ад семантыкі фразеалагізма і яго сінтаксічнай функцыі, якая ў сваю чаргу нярэдка звязана з наяўнасцю або адсутнасцю ацэначнага значэння ў сэнсавай структуры фразеалагізма. Так, прыслоўныя фразеалагізмы маюць агульнае значэнне якаснай ці акалічнаснай характарыстыкі галоўным чынам дзеяння і выступаюць у ролі акалічнасці, а таму не скланяюцца і не спрагаюцца. Назоўнікавым і прыметнікавым фразеалагізмам уласцівы катэгорыі роду, ліку і склону, дзеяслоўным — трывання, часу, ладу, асобы, ліку, роду. Аднак і тыя фразеалагізмы, якім уласцівы пэўныя катэгорыі, не заўсёды здольныя рэалізаваць усе формы той ці іншай катэго-

рыі. У сувязі з гэтым выдзяляюцца фразеалагізмы з поўнай, абмежаванай і нулявой парадыгмай.

Парадыгматычная актыўнасць пэўных назоўнікавых фразеалагізмаў «непасрэдна залежыць ад дзеяння ацэначнага фактару. Фразеалагізмы з ярка выяўленым ацэначным значэннем рэалізуюцца ў строга акрэсленых склонавых формах..; наадварот, фразеалагічныя звароты з аслабленым ацэначным значэннем ужываюцца ў розных склонавых формах» (7, с. 234).

Да фразеалагізмаў з п о ў н а й парадыгмай адносяцца выразы, у якіх або няма значэння ацэначнасці, або яно нязначнае, аслабленае. Так, фразеалагізм бабіна лета мае зусім нязначную ацэначнасць і можа ўжывацца ва ўсіх склонах: стаяла бабіна лета (М. Капыловіч); быў пачатак бабінага лета (I. Дуброўскі); дзівіўся бабінаму лету (М. Ракітны); трэцяе бабіна лета вы. адвечны вартуеце сон (А. Куляшоў); перад бабіным летам заўсёды холад бывае (Л. Калодзежны); загадкава ў бабіным леце, нібыта ў каханні (Д. БічэльЗагнетава).

Фразеалагізмы з поўнай ці адносна поўнай парадыгмай маюць у ФСБМ паметы «у ролі розных членаў сказа» ці «часцей дзейнік і дапаўненне». Такіх выразаў прыкладна палова сярод назоўнікавых фразеалагізмаў. Вось некаторыя з іх: апошні акт, ружовыя акуляры, блуканне па пакутах, кавалак хлеба, казаная казка, першыя крокі, сярэбранае вяселле, учарашні дзень, ціхая завадзь, нябесная канцылярыя, пярэдні край, мядзведжы куток, наш брат, моцны пол, вузкае месца і г. д.

Абмежаваную парадыгму маюць многія фразеалагізмы, якія не толькі называюць пэўную рэалію, але і станоўча ці адмоўна ацэньваюць яе. У сказе такія фразеалагізмы выступаюць у ролі іменнага выказніка, ужываюцца ў формах назоўнага і творнага склонаў, напрыклад: Я для нашага Бакуновіча з першых дзён службы белая варона (У. Ягоўдзік); Апынуўшыся ў войску, ён [Фішэр] адчуваў сябе белай варонай (В. Быкаў). Яшчэ прыклады фразеалагізмаў з абмежаванай парадыгмай: адрэзаная скіба, пустое месца, божая авечка, апошняя спіца ў коле, хадзячая энцыклапедыя, базарная баба, стары верабей, конь божы і інш.

Шмат якія фразеалагізмы маюць н у л я в у ю парадыгму. Яны не скланяюцца па розных прычынах. Адзначым найбольш тыповыя з іх.

Па-першае, многія назоўнікавыя фразеалагізмы рэалізуюць сваё значэнне толькі ў спалучэнні з абавязковымі словамі-суправаджальнікамі, якія патрабуюць, каб залежны ад іх фразеалагізм стаяў у адзінай склонавай форме. Напрыклад, у функцыі дапаўнення і ў форме вінавальнага склону застылі фразеалагізмы: (аддзяляць) авец ад козлішч, (даваць) трасцу з хваробай, (атрымаць) дулю з макам, (даваць) куку ў руку, (браць) лахі пад пахі, (збіраць) шашкі ў мяшкі і інш. Зрэшты, у трох апошніх прыкладах парадыгматычнасць стрымліваецца і рыфмічнай спайкай кампанентаў. Некаторыя фразеалагізмы замацаваліся ў форме роднага склону: (даходзіць) да геркулесавых слупоў, (давесці) да торбы, (чакаць) манны нябеснай, (няма, не было) ні свата ні брата і г. д. Яшчэ прыклады, але іншага характару: (відаць, вылазіць) серада з-пад пятніцы, (не хто, а) сто рублёў нястачы.

Па-другое, асобныя выразы кіруюць залежнымі словамі і таму не могуць скланяцца, застылі ў форме назоўнага склону: нож вастры (каму, для каго), костка ў горле (каму, у каго, для каго, для чаго), скула ў баку (для каго) і інш.

Па-трэцяе, ёсць нямала назоўнікавых фразеалагізмаў з нетыповай для іх структурай, якая зводзіць іх парадыгматычныя магчымасці да мінімуму. У адных выпадках гэта выразы, структурна арганізаваныя як спалучэнне слоў, звязаных паўторнымі злучнікамі: ні роду ні плоду, ні ў кола ні ў мяла, ні богу свечка ні чорту качарга, і нашым і вашым, і шавец і жнец і на дудзе ігрэц, і жук і жаба, і цар і бог і воінскі начальнік; у другіх выпадках — выразы са структурай параўнальнага звароту: як костка ў горле, як вол доўбні. Параўн. выразы з іншай структурнай схемай: галава і два вухі, ціш і гладзь, не іголка ў сене, чым бог паслаў і г. д.

Сустракаюцца і нескланяльныя фразеалагізмы: альма-матэр, шуры-муры, тары-бары <растабары>, перакаці-поле. Граматычныя значэнні ліку і склону ў такіх выразах паказваюцца сінтаксічна — дапасаваннем ад-

паведных слоў: Такія «перакаці-поле»... былі нават сярод маіх аднавяскоўцаў (Б. Сачанка); I адкуль яго прынесла, гэтае перакаці-поле? (I. Сіняўскі).

Выраз святая (святое) святых, які раней у слоўніках падаваўся з паметай «нескланяльны», у сучаснай мове скланяецца; параўн., напрыклад: да святога святых зямлі (3. Бядуля); да святога святых яго паэзіі (У. Калеснік); святую святых лётнай справы (А. Косаў); пазбавіць іх святога святых — долараў (Л. Прокша).

  • 19. Прыметнікавыя фразеалагізмы

У гэты семантыка-граматычны тып уваходзяць каля 300 фразеалагізмаў, якія абазначаюць прымету асобы ці прадмета. Некаторыя з іх дапасуюцца да назоўніка ў формах роду, ліку і склону: нізкага на вочы князя (Я. Нёманскі); сшыты белымі ніткамі твор (Я. Лецка); вострых на язык газетчыкаў (Я. Васілёнак).

Найчасцей прыметнікавыя фразеалагізмы выступаюць як якасная характарыстыка асобы, іншы раз абазначаюць унутраны стан асобы: у гарачай вадзе купаны, богам пакрыўджаны, аршын з шапкай, вялікага сэрца; ні жывы ні мёртвы, на сёмым небе, сам не ў сабе, як у ваду апушчаны і інш. Значна радзей яны якасна характарызуюць не асобу, а прадмет: небам крыты, гамоніць з небам, не бі ляжачага, на замку і г. д. Некаторыя выразы дастасоўваюцца да асобы і да прадмета: не бог ведае які, ні к чорту не варты, чыстай вады, сярэдняй рукі і інш.

Зрэдку мнагазначныя фразеалагізмы (напрыклад, падбіты ветрам, ні два ні паўтара) у адным значэнні характарызуюць асобу, а ў другім — прадмет. Фразеалагізм пальчыкі абліжаш рэалізуе значэнне ‘вельмі смачны, прыемны’, калі гаворыцца пра яду або пітво, a яго другое значэнне ‘вельмі добры, прывабны’ ўжываецца ў дачыненні да асобы, канкрэтнага ці абстрактнага прадмета. Трохзначны выраз у самай сіле сваім значэннем ‘у стане фізічнага і духоўнага росквіту’ дастасоўваецца да асобы (хлопец у самай сіле), значэннем *у найвышэйшай ступені росквіту’ — да слоў тыпу

сад, лес, дуб, цыбуля (кляны ў самай сіле), значэннем ‘у разгары’ — да слоў тыпу вясна, дзень (зіма ў самай сіле ).

Катэгарыяльнае значэнне прыметнікавых фразеалагізмаў часцей за ўсё вызначаецца семантычным і сінтаксічным паказчыкамі. Напрыклад, на ўсе рукі абазначае ‘выключны, здатны да ўсяго’ і ўжываецца ў функцыі азначэння або выказніка (на ўсе рукі майстар, дзяўчына на ўсе рукі). Што да марфалагічнага паказчыка, то ён дае станоўчы эфект толькі ў дачыненні да некалькіх дзесяткаў фразеалагізмаў, катэгарыяльнае значэнне якіх сігналізуецца атрыбутыўным кампанентам (прыметнікам, дзеепрыметнікам, займеннікам, парадкавым лічэбнікам): плячысты на жывот, з аднаго цеста спечаны, як не свой, першы-лепшы і пад.

У сувязі са сказаным варта адзначыць, што іншы раз (гл., напрыклад: 5, с. 61—63) беспадстаўна адносяць да прыметнікавых несуадносныя фразеалагізмы: крукам носа не дастаць (у каго, каму) (‘хто-небудзь вельмі фанабэрысты, зазнаецца; да каго-небудзь не падступішся’), парахня сыплецца (з каго), малако на губах не абсохла (у каго), хоць вяроўкі ві (з каго), чорна ў роце (у каго), цаны. няма (каму, чаму) і г. д.

Толькі прыкладна трэцяя частка прыметнікавых фразеалагізмаў здольная мець тыя ці іншыя парадыгматычныя формы. Астатнія выразы — нязменныя.

Сярод зменных фразеалагізмаў у залежнасці ад таго, які кампанент у іх змяняецца, можна выдзяліць тры групы.

У першую групу ўваходзяць выразы (іх каля 60), стрыжнёвы кампанент якіх мае генетычна атрыбутыўнае значэнне. Іх атрыбутыўны кампанент здольны змяняцца па родах і ліках, а часам і па склонах.

Гэта, па-першае, фразеалагізмы, у якіх стрыжнёвы кампанент-прыметнік кіруе залежным назоўнікам у вінавальным склоне з прыназоўнікам на: востры на язык, лёгкі на нагу, плячысты на жывот, тугі на вуха, нячысты на руку, цяжкі на пад’ём і пад. Па-другое, гэта фразеалагізмы, пабудаваныя па структурнай схеме «дзеепрыметнік + залежны назоўнік у творным склоне»: лыкам шыты, небам крыты, падбіпгы ветрам, падшыты лісіцай, богам пакрыўджаны і інш. Тут жа

можна назваць і выразы іншых, часцей непрадуктыўных мадэляў: як з крыжа зняты, як уліты, як не свой, ні жывы ні мёртвы, першы-лепшы, такі ды сякі, стрэчны і папярэчны, у цемя не біты, не бог ведае які і г. д.

Фразеалагізмы гэтай групы рэалізуюць формы роду і ліку, напрыклад: бойкі (ая, -ае, -ія) на язык; як чортам падшыты (-ая, -ае, -ыя); як у ваду апушчаны ( ая, -ае, -ыя); ні жывы (ая, -ое, -ыя) ні мёртвы (ая, -ае, -ыя). Выключэнне складаюць выразы адным мірам мазаны, адным лыкам шытыя, зроблены на адзін капыл, бо сваё значэнне ‘вельмі падобныя адзін на аднаго’ яны рэалізуюць пры дзейніку-назоўніку толькі ў форме множнага ліку, напрыклад: Усе яны [вершы] зроблены на адзін капыл (В. Вітка).

Змяненне па склонах уласцівае далёка не ўсім фразеалагізмам дадзенай групы, і гэта абумоўліваецца тым, што пераважная іх большасць найчасцей ужываецца ў ролі іменнага выказніка. Тыя ж выразы, якія функцыяніруюць і як азначэнне, маюць і склонавыя формы. Параўн., напрыклад: на гэтым богам забытым хутары (В. Быкаў); у такіх богам забытых кутках (X. Шынклер); у падбітым вяпграмі плашчы (М. Калачынскі); у ветрам падбітую світку (П. Мядзёлка); найпершую-лепшую сцежку (У. Караткевіч); у той ці іншай успганове (Р. Шкраба); тую ці іншую з’яву (К. Чорны); так званай гімнастыкай (Я. Брыль); на так званых схілах (I. Чыгрынаў).

Другая група складаецца з фразеалагізмаў, стрыжнёвым кампанентам якіх з’яўляецца дзеяслоў: ад зямлі не адрос ‘вельмі нізкага росту’; у бога цяля ўкраў ‘горшы за іншых’ і г. д. Гэтыя і падобныя фразеалагізмы з ярка выяўленай ацэначнасцю па форме дзеяслоўныя, а па семантыцы — прыметнікавыя. Яны зведалі катэгарыяльнае перараджэнне, «развілі ў сабе ад’ектыўныя прыметы, адціснуўшы на задні план працэсуальныя якасці» (7, с. 209).

Адны з такіх выразаў маюць нулявую парадыгму, іх дзеяслоўны кампанент застыў у пэўнай форме: вады не замўціць (‘вельмі ціхі, пакорлівы’), сарві ды падай, з-пад сучкі яйцо ўкрадзе, прышый кабыле хвост і пад.

Іншым выразам гэтай групы ўласціва абмежаваная парадыгма. Яны маюць формы роду і ліку, а ў некаторых выпадках іх дзеяслоўны кампанент выступае ў формах цяперашняга і прошлага часу. Так, кампанент ходзіць у фразеалагізме пад стол пяшком ходзіць мае і такія формы: хадзіў (-ла, -лі). Яшчэ прыклады: мухі не пакрыўдзіць (ў, -ла, -лі); лыка не вяжа (уць, вязаў, -ла, -лі); гамоніць (-яць, гаманіў, -ла, -лі) з небам і інш. Фразеалагізм на хаду падноскі адрывае рэалізуе не толькі формы роду, ліку, цяперашняга і прошлага часу, але і ўжываецца ў форме закончанага трывання: Мужык багаты і хітры — на хаду падноскі адарве (М. Машара). У некаторых выпадках на час праяўлення прыметы паказваюць не канчаткі стрыжнёвага кампанента, а замена гэтага кампанента суплетыўнымі формамі: тут ёсць (быў), тут няма, глядзець няма (не было, не будзе) на што.

У частцы фразеалагізмаў гэтай групы рэалізуюцца толькі родавыя і лікавыя формы: ад зямлі не адрос (адрасла, -лі); з галоднага краю прыехаў (-ла, -лі); у бога цяля ўкраў (-ла, -лі); недалёка адышоў (-ла, -лі); і крошкі пабраў (-ла, -лі). Вось (скарочаныя) прыклады ўжывання фразеалагізма ні ішоў <і> ні ехаў (каму) ‘абсалютна не патрэбны, такі, які не выклікае ніякай рэакцыі, ніякай цікавасці’: яму і заробак ні ішоў ні ехаў (М. Кусянкоў); работа быццам яму ні ішла ні ехала (Р. Сабаленка); гэта ёй ні ішло і ні ехала (Г. Далідовіч); мне яе ўсмешкі зараз ні ішлі і ні ехалі (I. Сяркоў). Формы роду і ліку мае і фразеалагізм мала кашы еў (ела, елі). Апрача таго, яго дзеяслоўны кампанент можа ўжывацца ў форме закончанага трывання: з’еў (з’ела, з’елі), аднак яна не нясе ніякай функцыянальнай нагрузкі, абедзве формы (еў, з’еў) тут «не парадыгматычныя, а «пустыя», варыянтныя, бо ні адна з іх не мае трывальнага значэння» (5, с. 54).

Асобныя прыметнікавыя фразеалагізмы ўжываюцца ў 2-й і 3-й асобе: ні мычыць ( ыш, -аць) ні целіцца ( ішся, -яцца); мякка сцеле ( еш, -юць) ды мулка спаць; ад ветру валіцца (-ішся, -яцца).

Рэшткі «дзеяслоўнасці» захаваліся і ў выразах пальчыкі абліжаш, язык праглынеш. Яны ўжываюцца і ў

множным ліку, калі суразмоўнік звяртаецца не да адной асобы, а да некалькіх, а таксама як форма ветлівасці пры размове з адной асобай, напрыклад: Юшка будзе — пальчыкі абліжаш (М. Машара); Нічога, хлопцы, прыходзьце праз два гады. Такі будзе вінаград — пальчыкі абліжаце (Г. Васілеўская); [Гарлахвацкі:] I цікавая навіна? [Зёлкін:] Пальчыкі абліжаце (К. Крапіва).

У т р э ц я й групе аб’ядноўваюцца фразеалагізмы, у якіх абмежаваную парадыгму маюць назоўнікавыя ці займеннікавыя кампаненты.

Выраз зямля ненаедная ‘вельмі прагны і скупы’, апрача назоўнага склону, можа ўжывацца ў вінавальным: Рагаталі таму, што наслухаліся пра Арынінага дзедаскнару — «зямлю ненаедную» (У. Карпаў). Некаторыя фразеалагізмы выкарыстоўваюцца і ў форме множнага ліку, калі імі характарызуюць не адну асобу ці прадмет, а некалькі. Змяняецца лікавая форма назоўнікавага кампанента такіх фразеалагізмаў, як не нашага поля ягада (ы), як звон (званы), як шклянка (і), як лялька (і). Асобныя выразы са структурай параўнальнага звароту выкарыстоўваюцца і ў вінавальным склоне, нібы дапасоўваючыся да таго слова, да якога адносіцца фразеалагізм. Параўн., напрыклад: Ды ў мяне, Сцяпан Міронаеіч, коні будуць як лялькі! (А. Рылько); Хату табе як ляльку адгрукаем (С. Грахоўскі).

Ёсць тры прыметнікавыя фразеалагізмы таўталагічнага характару з кампанентам адзін (лічэбнікам у значэнні назоўніка): адзін пад адзін, адзін пад адным, адзін у адзін. Усе яны ўжываюцца пры назоўніку назоўнага склону множнага ліку, але прымаюць такую ж родавую форму, якую мае гэты назоўнік у адзіночным ліку, напрыклад: хлопцы адзін у адзін (С. Грахоўскі); кароўкі адна ў адну (Ц. Гартны); яечкі адно ў адно (П. Пестрак). У слоўніку такія фразеалагізмы прыводзяцца з паказам іх нарматыўных родавых формаў: адзін пад адным (адна пад адной, адно пад адным) і

г. Д.

Некаторыя фразеалагізмы маюць зменныя родавыя і лікавыя формы займеннікавага кампанента: сам ( а, -і) не ў сабе, ні самому (-ой, -ім) паглядзець ні людзям па-

казаць, пашукаць тпакога (-ой, -іх), напрыклад: Настаўнік Лукавіцын быў — пашукаць такога (К. Крапіва); Бабуля Аляксандра такую пашукаць! (М. Тычына); А будаўнікі — пашукаць такіх («Звязда»).

Як ужо адзначалася, пераважная большасць прыметнікавых фразеалагізмаў не змяняецца. Гэта вытлумачваецца, па-першае, тым, што яны маюць структуру, якая не адпавядае іх катэгарыяльнаму значэнню, а іх стрыжнёвы кампанент, калі ён у наяўнасці, не прадвызначае іх прыналежнасць да прыметнікавых. Сярод нязменных ёсць нямала фразеалагізмаў са структурай даданага ўступальнага сказа (хоць ваўкоў ганяй, хоць бокам каціся, хоць рэпу сей і інш.), параўнальнага звароту (як у полі вецер, як іголка ў стозе сена, як без рук і г. д.), спалучэння слоў, звязаных паўторнымі злучнікамі (ні за кол ні за цям, ні млён ні таўкач, ні да танца ні да ружанца і пад.), іншых разнастайных мадэляў непрыметнікавага тыпу (волас у волас, з мухамі ў носе, на адну нагу і ініп.).

Па-другое, шматлікія фразеалагізмы замацаваліся ў сінтаксічнай ролі іменнага выказніка, а таму яны звычайна не змяняюцца. Так, прыметнікавыя фразеалагізмы са стрыжнёвым кампанентам-назоўнікам застылі ў форме назоўнага склону: кроў з малаком, аршын з шапкай, пуп зямлі, поўная чаша і пад. Параўн. у кантэксце: Твар — кроў з малаком (Цётка); Дом Крамера — поўная чаша (I. Навуменка); Ты кум каралю (Б. Сачанка). Тут фразеалагізмы-выказнікі дапасуюцца да дзейніка ў ліку і склоне. Калі ж неабходна паказаць прошлы ці будучы час праяўлення прыметы, выкарыстоўваецца звязка быць у пэўных часавых формах: Слухай мяне і будзеш кум каралю (М. Арочка); Я б тады... была кум каралю і сват міністру (П. Місько).

Па-трэцяе, многія фразеалагізмы выступаюць у функцыі недапасаванага азначэння, прымыкаюць да паяснёнага назоўніка і па гэтай прычыне не змяняюцца, напрыклад: чалавек (-а, -у, -ам) вялікага сэрца, выдумка чыстай вады, загартоўка высокай пробы, гандляр сярэдняй рукі, конь у яблыках, бульба ў мундзірах, нахабства ў квадраце, хата на курыных ножках.

Апрача сказанага, на фіксаванасць формы некаторых выразаў аказвае ўплыў і тое, што іх кампаненты

звязаныя ўнутранай рыфмай: абое рабое, гол як сакол, кату па пяту, зімой і летам адным цветам, зух супраць мух, самі з вусамі, ад гаршка паўвяршка і інш. Часам рыфмуюцца слова-суправаджальнік і фразеалагічны кампанент, у выніку фразеалагізм і яго найбліжэйшае акружэнне зліваюцца ў непадзельны, нязменны комплекс: муж аб’еўся груш, пані на ўсе сані, нос бог семярым нёс ды аднаму дастаўся і пад.

  • 20. Дзеяслоўныя фразеалагізмы

Гэта самы шматлікі семантыка-граматычны тып фразеалагізмаў (каля 2200). Яны абазначаюць дзеянне і выражаюць яго ў катэгорыях трывання, часу, ладу, a таксама роду (у формах прошлага часу і ўмоўнага ладу). Апрача дзеяння (абіваць парогі, весці рэй і г. д.), дзеяслоўныя фразеалагізмы зрэдку абазначаюць і стан: кляваць носам, падаць духам, не помніць сябе, сядзець на чамаданах, зямлёй пахнуць і інш.

Катэгарыяльнае значэнне амаль усіх дзеяслоўных фразеалагізмаў выяўляецца семантычным, марфалагічным і сінтаксічным крытэрыямі. Так, фразеалагізм даваць у хамут належыць да дзеяслоўных таму, што, па-перпіае, ён абазначае дзеянне, якое перадаецца дзеяслоўным словазлучэннем ‘рашуча не пагаджацца, упарціцца’, па-другое, граматычным цэнтрам фразеалагізма з’яўляецца дзеяслоўны кампанент, які выступае носьбітам формаў трывання (даваць у хамут — даць у хамут), часу (даю, даваў, дам і ініп.), асобы (даю, даеш, дае і г. д.), ладу (давай, даў бы і інш.), ліку (дам, дадзім і г. д.), роду (даў, дала, даў бы і інш.), патрэцяе, гэты выраз выконвае сінтаксічную функцыю выказніка.

Толькі параўнальна нямногія фразеалагізмы вызначаюцца як дзеяслоўныя на семантыка-сінтаксічнай аснове, бо граматычна апорны цэнтр у іх складзе, калі ён у наяўнасці, — не дзеяслоўны кампанент. Так, не «дзейнічае» марфалагічны паказчьік у дачыненні да такіх выразаў: на бакавую ‘лажыцца спаць’, вышэй галаву ‘не адчайвайся’, не ў галаве ‘не цікавіць кагонебудзь’, ні ў якую ‘ніяк не згаджаецца’ і пад.

Катэгорыя трывання ўласціва ўсім дзеяслоўным фразеалагізмам, апрача тых, у якіх няма стрыжнёвага кампанента-дзеяслова (тыпу вышэй галаву, тут як тут). Пераважная болыпасць фразеалагізмаў мае суадносныя пары незакончанага і закончанага трывання: выдаваць (выдаць) на-гара, выкідаць (выкінуць) каленца, брацца (узяцца) за гуж, даваць (даць) задні ход і г. д. Фразеалагізмы суадноснай трывальнай пары адрозніваюцца адзін ад аднаго тым, што ў незакончаным трыванні яны абазначаюць дзеянне без паказу на яго мяжу, а ў закончаным — паказваюць на яго ўнутраную мяжу, на завершанасць дзеяння. Параўн., напрыклад: Як правіла, вінаватыя багацеі выходзяць з вады сухімі (М. Машара); Я і так pad, што сухім з вады выйшаў (К. Крапіва).

Трывальныя пары ўтвараюцца найчасцей суфіксальным і прэфіксальным спосабамі: выбіць (выбіваць) з сядла, завязаць (завязваць) свет; рабіць (зрабіць) пагоду, лавіць (злавіць) на слове. Як малапрадуктыўныя выступаюць спосабы ўтварэння ў выніку: а) чаргавання ў аснове: вырываць (вырваць) з коранем, не адрываць (адарваць) вачэй; б) перастаноўкі націску: абсыпаць (абсыпйць) золатам, рассыпацца (рассыпацца) драбней маку; в) суплетывізму: браць (узяць) быка за рогі, хадзіць (пайсці) ходырам.

Іншы раз пры ўтварэнні трывальнай пары замяняецца склонавая форма залежнага назоўнікавага кампанента: плесці лапці — наплесці лапцей, лавіць рыбу — налавіць рыбы.

Сярод фразеалагізмаў, якія маюць толькі адно трыванне, пераважаюць фразеалагізмы незакончанага трывання: адлежваць бакі, азірацца на кусты, бачыць наскрозь, біць бібікі, брахаць на ваду, вастрыць зубы, ганяць гусей, пэцкаць рукі, таўчы мак, козамі сена травіць, цягаць каштаны з агню і г. д.

Да няпарных, або аднатрывальных, фразеалагізмаў закончанага трывання адносяцца, напрыклад, такія: абламаць зубы, абуць сэрца ў лапці, з рукамі адарваць, загавець душой, скруціць вязы, з калена выламаць, зламаць хрыбет, нарадзіцца ў сарочцы, наступіць на корак, даць па карку, падкаваць блыху.

Часам у мнагазначным фразеалагізме адно з яго значэнняў можа адрозніваецца ў трывальных адносінах ад іншых значэнняў. Так, трохзначны выраз незакончанага трывання валяць дурня ў адным са значэнняў утварае суадносную трывальную пару валяць дурня — паваляць дурня.

Катэгорыя часу знаходзіцца ў цеснай сувязі з катэгорыяй трывання. Фразеалагізмы незакончанага трывання маюць формы цяперашняга, прошлага і будучага складанага часу, а фразеалагізмы закончанага трывання — толькі формы прошлага і будучага простага.

Фразеалагізмы, здольныя ўтвараць суадносныя трывальныя пары, могуць ужывацца ва ўсіх уласцівых ім часавых формах. Разгледзім гэта на прыкладзе рэалізацыі ў маўленні часавых, а заадно асабовых, лікавых і родавых формаў фразеалагізма кідацца (кінуцца) у вочы. (усяго 85 ужыванняў): кідацца ў вочы — 5 (адно ўжыванне ў форме будучага складанага часу: будуць кідацца ў вочы), кідаецца ў вочы — 14, кідаюцца ў вочы — 2, кідаўся ў вочы — 7, кідалася ў вочы — 22, кідаліся ў вочы — 6, кінуцца ў вочы — 1, кінецца ў вочы — 3, кінуўся ў вочы — 2, кінулася ў вочы — 19, кінуліся ў вочы — 4. Дарэчы, гэтыя колькасныя паказчыкі адлюстроўваюць у якойсьці ступені і частотнасць выкарыстання пэўных формаў фразеалагізма, іх пашыранасць у маўленні, хоць зразумела, што «абмежаванні ва ўжыванні тых ці іншых формаў часу ў падобных фразеалагізмаў, а таксама суадносная частотнасць ужывання індывідуальныя ў кожнага з іх» (12, с. 134).

Напрыклад, некаторыя фразеалагізмы з суадноснымі трывальнымі парамі, ужываючыся ў незакончаным трыванні, не ўтвараюць формаў будучага складанага часу: адводзіць (адвесці) душу, мяняць (змяніць) пласцінку, мяняць (змяніць) быка на індыка, выходзіць (выйсці) з сябе, даваць (даць) дзёру, выносіць (вынесці) смецце з хаты. і інш. Так, нельга сказаць: Я буду выносіць смецце з хаты. Але гэты фразеалагізм у спалучэнні з адмоўнай часціцай не можа рэалізавацца і ў форме будучага складанага: Спадзяюся, што смецця з хаты. выносіць не будзеце, каб гэта не лягло бруднай плямай. на нашу ўстанову (К. Крапіва).

Няпарныя фразеалагізмы незакончанага трывання часцей за ўсё могуць мець усе тры часы (цяперашні, прошлы і будучы складаны): Пальцамі цяпер на мяне паказваюць (Л. Калюга); Ніхто на яе не паказваў пальцамі (Л. Арабей); Дакуль на нас людзі будуць пальцамі паказваць... (Р. Сабаленка). У гэту значную групу выразаў уваходзяць, напрыклад, і такія: насіць на руках, араць дарогу, калоць вочы, вазіць ваду, валаводзіць валаводы, варыцца ў сваім саку, чытаць газеты, мераць на свой капыл.

Сярод няпарных фразеалагізмаў незакончанага трывання ёсць нямала такіх, якія маюць ярка выяўленае ацэначнае значэнне і звычайна ўжываюцца ў цяперашнім і прошлым часе, не рэалізуючы формаў будучага складанага: бачыць наскрозь, везці на валах, просіцца ў рукі, расце ў роце, рве вока, не сходзіць з языка, маслёнку везці, адмыкаць адамкнёныя дзверы, мелка плаваць, і блізка не стаяў, варочаць языком, вісець на носе і г. д. Некаторыя аднатрывальныя выразы найчасцей ужываюцца ў цяперашнім часе і амаль не выкарыстоўваюцца ў прошлым, a тым болей у будучым складаным. Гэта, напрыклад, выразы са значэннем ‘быць цяжка хворым, блізкім да смерці’: дыхаць на ладан, глядзець на той свет, глядзець у магілу, з кірмашу ехаць, зямлёй пахнуць, ледзь дыхаць.

Неаднолькава рэалізуецца катэгорыя часу і сярод аднатрывальных фразеалагізмаў закончанага трывання. Тут можна вылучыць тры групы.

У першую групу ўваходзяць фразеалагізмы, якія ўжываюцца ў прошлым і будучым часе: акунуцца (акунуўся, акунуся) з галавой, махнуць рукой, высцебаць самога сябе, прытуліць галаву, вытрасці душу, убачыць свет, укінуць ката ў хату, заткнуць за пояс, даць ляшча, заараць носам і інш. Некаторыя з выразаў гэтай групы толькі зрэдку выкарыстоўваюцца ў прошлым часе, найчасцей яны, выказваючы пагрозу ці намер, рэалізуюцца ў форме будучага простага часу: Ды я цябе ў парашок сатру! Я з цябе блін зраблю! (А. Макаёнак). Падобным чынам найчасцей ужываюцца і выразы тыпу адарваць галаву, паказаць саву смаленую.

паказаць дзе ракі зімуюць, паказаць пачым фунт ліха, паказаць як барсук дзяцей гладзіць і г. д.

Да другой групы адносяцца фразеалагізмы, якія ўжываюцца пераважна або толькі ў форме прошлага часу. Вось, напрыклад, ужыванні выразу сабаку з’еў (на чым, у чым): Я ў палітыцы сабаку з’еў (А. Асіпенка); Тэлекампанія ў гэтай справе сабаку з’ела («Вожык»); Урачы ведаюць, што і як. Сабаку з’елі... (А. Рыбак). Тут звычайна аб’ядноўваюцца фразеалагізмы, надзеленыя значнай доляй ацэначнасці: зубы з’еў, блёкату наеўся, нарадзіцца ў сарочцы, нарадзіцца пад шчаслівай зоркай, нарадзіцца ў дзіравым корабе, смаленай савы не бачыў, як нажом адрэзаў, як з-пад зямлі вырас, з неба зваліўся, і не начаваў, не на таго напаў і пад. Сюды ж трэба аднесці і амаль усю сінанімічную групу фразеалагізмаў са значэннем ‘памерці’, якія звычайна выкарыстоўваюцца ў прошлым часе: аддаць духі, выцягнуць ногі, дух выпусціць, загавець душой, заснуць вечным сном і інш.

Адзначым, дарэчы, што як выразы гэтай групы, так і ўсе астатнія дзеяслоўныя фразеалагізмы, апрача нязменных тыпу вышэй галаву, ні пры чым, ужываючыся у прошлым часе, рэалізуюць родавыя формы, а таксама лікавыя: зубы з’еў (-ла, -лі), вадзіў (ла, -лі) за нос, прыходзіў (-ла, -лі) на язык — прыйшоў (-ла, -ло, -лі) на язык і пад.

Як вядома, у сучаснай беларускай мове паслядоўна выкарыстоўваецца складаная форма прошлага часу, калі неабходна выказаць даўномінулае дзеянне, якое адбылося раней за іншае, або дзеянне, якое пачалося ці магло пачацца, але перапынілася іншым дзеяннем. У складаную форму ўваходзіць асноўны дзеяслоў у спалучэнні з дапаможным дзеясловам быць, які ставіцца ў той жа родавай і лікавай форме, што і асноўны: пайшоў быў, пайшла была, пайшло было, пайшлі былі. Гэта форма мае месца і ў фразеалагізмах: Ты тады. павесіў быў замок на губы, калі я скрываў Кірылу Вялічку... (К. Чорны); Найбольш адсталая частка сялян паддалася была на вудачку кулака (П. Броўка).

У трэцяй групе аб’ядноўваюцца фразеалагізмы, якія рэалізуюцца ў форме будучага часу. Гэта найперш

значная частка выразаў, надзеленых абагульненаасабовым значэннем. Яны застылі ў форме 2-й асобы адзіночнага ліку: на казе не пад’едзеш, кіем не загоніш, язык зломіш, рук не падкладзеш, далёка не заедзеш, і касцей не збярэш, не дзе дзенешся, нічога не паробіш, дзе ты дзенешся і г. д. Некаторыя фразеалагізмы гэтай групы зрэдку ўжываюцца і ў інфінітыўнай форме свайго стрыжнёвага кампанента (кашы не зварыць) або ў 2-й і 3-й асобе і інфінітыве: ад яйка адліць (адальеш, адалье), у лыжцы вады ўтапіць (утопіш, утопіць).

Катэгорыя асобы паказвае на вытворцу дзеяння і з’яўляецца, паводле В. У. Вінаградава, «фундаментам выказнікавасці» (3, с. 452). Яна ўласцівая ўсім дзеяслоўным фразеалагізмам, здольным рэалізавацца ў цяперашнім і будучым часе. Большасць такіх фразеалагізмаў можа ўжывацца ва ўсіх трох асобах адзіночнага і множнага ліку: вяду рэй, вядзеш рэй, вядзе рэй, вядзём рэй і г. д., выбіваюся з сілы, выбіваешся з сілы, выбіваецца з сілы і г. д.

Аднак, як было паказана на прыкладзе рэалізацыі фразеалагізма кідацца (кінуцца) у вочы, не ўсе асабовыя формы аднолькава актыўныя. Сярод 85 ужыванняў гэтага фразеалагізма не аказалася ніводнага ў форме 1-й і 2-й асобы.

Фразеалагізмы адмоўна-ацэначнага значэння не выкарыстоўваюцца ў 1-й асобе, а звычайна толькі ў 2-й і 3-й: лынды б’еш, лынды б’е. I гэта зразумела: гаворачая асоба, як правіла, адмоўна характарызуе іншых асоб, a не сябе. I толькі ў рэдкіх выпадках падобныя фразеалагізмы ўжываюцца ў форме 1-й асобы — для перадачы самакрытычнай ацэнкі сваіх дзеянняў, паводзін: Нашы кроў там праліваюць, нашы ваююць, а я тут лынды б’ю, па завуголлю аціраюся, каб яны спарахнелі (М. Лынькоў).

Форма 1-й асобы звычайна не выкарыстоўваецца і пры ўжыванні фразеалагізмаў са значэннем ‘быць мёртвым, пахаваным’: парыць косці, парыць зямлю, спаць у сырой зямлі і інш. Аднак, калі хто-небудзь перадае пра сябе думку іншага чалавека, магчыма і форма 1-й асобы: Бабуля доўга плакала, яна думала, што я пару ўжо дзе-небудзь зямлю (I. Сяркоў).

Ёсць нямала фразеалагізмаў з нулявой асабовай парадыгмай. Яны ўжываюцца пераважна або толькі ў якой-небудзь адной асабовай форме.

У форме 1-й асобы адзіночнага і (рэдка) множнага ліку рэалізуюцца такія фразеалагізмы: розуму не дабяру, б’юся аб заклад, галавы не прыкладу, пляваць хачу.

У форме 2-й асобы адзіночнага ліку ўжываюцца многія фразеалагізмы абагульнена-асабовага значэння. Некаторыя з іх ужо называліся пры апісанні трэцяй групы няпарных фразеалагізмаў закончанага трывання. Пададзім яшчэ некалькі падобных выразаў: на мякіне не правядзеш, далёка пойдзеш, нічога не папішаш, нікуды не дзенешся, піва не зварыш, за вушы не адцягнеш, і на вяроўцы не зацягнеш, дужа не разгонішся, што зробіш і ініш Асобныя з гэтых выразаў могуць ужывацца і ў множным ліку (памянеш маё слова) або ў 3-й і 2-й асобе абодвух лікаў: і сваіх не пазнаеш (-е, -еце, -юць).

У форме 3-й асобы выкарыстоўваюцца шмат якія фразеалагізмы, прычым амаль усе яны могуць рэалізоўвацца ў абодвух ліках, а таксама ў прошлым часе, напрыклад: рве (-уць, рваў, -ла, -лі) вока. Калі фразеалагізмы дзвюх папярэдніх груп дастасоўваюцца толькі да чалавека, то сярод выразаў гэтай групы пераважаюць такія, што адносяцца толькі да прадмета: адбірае вочы, гарыць у руках, ні гарыць ні тлее, гучыць у вушах, просіцца на язык, есці не просіць, просяць кашы, не адлежыць месца, не ідзе ў галаву, коле вочы, дрэнна ляжыць, расце ў роце, вомегам вылазіць, таўчы мак і інш. Меншая частка выразаў ужываецца толькі ў дачыненні да чалаввека: б’юць і плакаць не даюць, і ў вус не дзьме, і вокам не вядзе, і ў агні не гарыць і ў вадзе не тоне, зорак з неба не хапае, і вокам не маргне і г. д. Выраз кідацца ў вочы ўжываецца пры дзейніку са значэннем як асобы, так і прадмета (канкрэтнага і абстрактнага).

Ёсць некалькі фразеалагізмаў, якія можна кваліфікаваць як безасабовыя, бо яны абазначаюць дзеянне, што адбываецца без удзелу асобы ці прадмета. Адны з іх застылі ў форме 3-й асобы (не гарыць, не капае, не пахне, мала не будзе), другія — у форме прошлага часу (як агнём. апякло, як варам абдало), трэція — ужыва-

юцца ў форме 3-й асобы адзіночнага ліку і ў форме ніякага роду адзіночнага ліку прошлага часу: забівае (-ла) дух, цюкнула (цюкне) у галаву, стрэліла (стрэліць) у галаву і некаторыя іншыя.

Катэгорыя ладу абазначае адносіны дзеяння да рэчаіснасці. Выдзяляюцца тры лады: абвесны, загадны і ўмоўны. Абвесны лад выступае як нулявая граматычная катэгорыя без спецыфічных марфалагічных паказчыкаў. Зменныя дзеяслоўныя фразеалагізмы маюць формы абвеснага ладу, які рэалізуецца ў формах цяперашняга, прошлага і будучага часу: б’ю ( еш, -е, -ём, -яце, -юць, біў, -ла, -лі і г. д.), адбой.

Што да ўжывання дзеяслоўных фразеалагізмаў у форме загаднага ладу, то найперш зазначым, што ёсць каля 20 выразаў, якія толькі і рэалізуюцца ў формах загаднага ладу: адпусці душу на пакаянне, давай (дай) бог ногі, бойся бога, вынь ды пакладзі, не гняві бога, не грашы богу, пішы прапала, заткні гаўкала, разуй вочы, лаві бягучага воўка след, шукай ветру ў полі, не памінай ліхам, памінай як звалі і інш. Ёсць і такія выразы, якія найчасцей ужываюцца ў загадным ладзе, напрыклад: запішы на лбе, зарубі сабе на носе, трымай вышэй галаву.

Увогуле ж магчымасці выкарыстання формы загаднага ладу вельмі абмежаваныя, і гэта вытлумачваецца перш за ўсё тым, што большасць дзеяслоўных фразеалагізмаў якасна характарызуе ў часавых формах асобу ці прадмет, а загадны лад не мае формаў часу і несумяшчальны з якаснай характарыстыкай. Шмат якія фразеалагізмы, як ужо адзначалася, нязменныя, замацаваліся ў строга акрэсленай форме (розуму не дабяру, рук не падкладзеш, як з-пад зямлі вырас і г. д.) і не могуць прымаць форму загаднага ладу. А многія выразы наогул несумяшчальныя з ідэяй загаду, пабуджэння, напрыклад: набіць руку, аддаць богу душу, ляжаць пад сукном, кануць у лету, з кірмашу ехаць, вісець у паветры і пад.

Фразеалагізмы, якімі адмоўна характарызуюць асобу, звычайна выкарыстоўваюцца ў форме загаднага ладу ў спалучэнні з часціцай не: не дзяры hoc (В. Гарбацэвіч); не загаварвай мне зубоў (С. Баранавых); не лаві варон (Т. Хадкевіч); не блытайся пад нагамі (А. Ма-

каёнак); не апускай галавы (Я. Колас); хвастом не круці (А. Асіпенка) і г. д. У іншых выпадках форма загаднага ладу рэалізуецца і без часціцы не: давай ім дыхту (К. Крапіва); задай яму перцу (Я. Маўр); заткніце яму pom (В. Быкаў); кладзі на бочку (Я. Колас); трымай вуха востра (В. Дунін-Марцінкевіч); перад ёй макам рассыпайся (3. Бядуля); макам перад ёй рассыпся (Б. Сачанка) і інш.

Умоўны лад не мае такіх абмежаванняў ва ўжыванні, як загадны, аднак дзеяслоўныя фразеалагізмы ў форме ўмоўнага ладу выкарыстоўваюцца не вельмі часта. Пры рэалізацыі ўмоўнага ладу дзеяслоўны кампанент фразеалагізма выражаецца ў форме прошлага часу з часціцай бы (б). Умоўны лад не мае іншых часавых, а таксама асабовых формаў, але змяняецца па родах і ліках, захоўвае граматычнае значэнне трывання. Некалькі прыкладаў (у мінімальным акружэнні): гэтага Навасёлава павадзіў бы за hoc (А. Карпюк); націснуў бы на ўсе педалі (Я. Ермаловіч); камень на камені не пакінуў бы (3. Бядуля); я б на руках яго насіла (М. Лобан); ты падліла б толькі масла ў агонь (М. Зарэцкі); на мяне ўсе людзі паказвалі б пальцамі (Э. Самуйлёнак).

Катэгорыя роду, як ужо відаць з выкладзенага матэрыялу, уласцівая толькі асобным формам дзеяслоўных фразеалагізмаў, а менавіта: прошламу часу абвеснага ладу і ўмоўнаму ладу, напрыклад: рассыпаўся (-лася) дробным макам, з вадой сплыў бы (-ла б, -ло б).

Катэгорыю ліку маюць усе спрагальныя формы дзеяслоўных фразеалагізмаў, апрача тых, якія замацаваліся толькі ў пэўнай форме (тыпу памінай як звалі, нічога не папішаш): вяду (вядзём) рэй, вёў (вялі) рэй і г. д.

Як адну з марфалагічных уласцівасцей дзеяслоўных фразеалагізмаў можна адзначыць і тое, што яны ў шматлікіх выпадках здольныя ўтвараць суадносныя дзеепрыслоўныя і дзеепрыметнікавыя формы: збіваць (збіць) з тропу — збіваючы з тропу, збіўшы. з тропу, збіты з тропу. Вось прыклады гэтага тыпу: Жанчына... горка заплакала, даўшы волю ўсім сваім пачуццям (А. Чарнышэвіч); — ІПто ты мяне абдымаеш, хам! — закрычаў Мучаідзе, нарэшце даючы волю свайму гневу

(Э. Самуйлёнак); Я проста збіты з панталыку (X. Шынклер).

Такім чынам, пераважная большасць дзеяслоўных фразеалагізмаў належыць да зменных, мае поўную або абмежаваную парадыгму. Разам з тым ёсць нямала нязменных фразеалагізмаў. Вось некаторыя з фактараў, што стрымліваюць зменнасць дзеяслоўных фразеалагізмаў, абмяжоўваюць іх парадыгму або робяць яе нулявой.

  1. У сэнсавай структуры многіх фразеалагізмаў, як ужо неаднаразова адзначалася вышэй, ёсць ацэначнае значэнне, што зніжае парадыгматычную актыўнасць тых ці іншых фразеалагізмаў. «3 узмацненнем ацэначнага значэння адпаведна аслабляюцца ў тым ці іншым фразеалагізме дзеяслоўныя ўласцівасці.., і наадварот» (7, с. 212).
  2. Некаторыя дзеяслоўныя фразеалагізмы маюць нетыповую для іх недзеяслоўную сінтаксічную структуру, і гэтым абумоўліваецца іх нулявая парадыгма. Вось толькі некаторыя з гэтых выразаў: тут як тут, па баку, ні пры чым, хоць бы хны, не ўказ, ні ў дугц. у Форме, за вушка ды на сонейка, да густу, па душы, не ў галаве, не за гарамі, не ў каня корм, не ў ладах, на языку, да твару, ні з месца, з плеч далоў, зноў за рыбу грошы, нуль увагі, не па носе, не паласа (каму), да лямпачкі і інш.
  3. Асобныя выразы маюць структуру параўнальнага звароту, і гэта ў адных выпадках (як пугай па вадзе, як маслам па душы) робіць іх нязменнымі, а ў другіх — абмяжоўвае іх парадыгму толькі родавымі і лікавымі формамі прошлага часу: як на сто коней сеў (-ла, -лі), як у ваду ўпаў, як на свет нарадзіўся, як з неба зваліўся, як скрозь зямлю праваліўся, як аршын праглынуў і інш.
  4. Шмат якія выразы маюць структуру абагульненаасабовага сказа і застылі ў форме 2-й асобы адзіночнага ліку. Гэта выразы тыпу на казе не пад’едзеш, і на вяроўцы не зацягнеш (гл. вышэй іншыя прыклады).
  5. Нязменнымі ці з абмежаванай зменнасцю выступаюць безасабовыя фразеалагізмы тыпу не гарыць, цюкнула ў галаву (гл. вышэй іншыя прыклады).
  6. Сустракаюцца фразеалагізмы, якія ўжываюцца толькі ў неазначальнай форме, бо рэалізуюць сваё значэнне пры строга акрэсленых словах-суправаджальніках: не магчы, нельга адарваць вачэй, не магчы даб раць розуму, не магчы, не ўмець звязаць двух слоў, пара і чэсць знаць, не паспее і вокам міргнуць, трэба з’есці пуд жалезнага бобу і інш.
  7. Ёсць фразеалагізмы, кампаненты якіх звязваюцца ўнутранай рыфмай: гаў дый зубы сцяў, з капылоў далоў, ні тпру ні ну, фіндос пад нос, ад варот паварот, лахі пад пахі, ійапку ў ахапку, шашкі ў мяшкі, шаркі на баркі і пад.
  8. Нязменнасць асобных фразеалагізмаў абумоўліваецца іх этымалогіяй — узнікненнем на аснове прыказак з захаваннем акамянелай формы, як і ў прыказцыкрыніцы: на мякіне не правядзеш, далёка не заедзеш, у лес не ўцячэ адпаведна з прыказак старога вераб’я на мякіне не правядзеш, на лечаным кані далёка не заедзеш, работа не воўк, у лес не ўцячэ.
  • 21. Прыслоўныя фразеалагізмы

Колькасна гэты семантыка-граматычны тып фразеалагізмаў (іх каля 1700) уступае толькі дзеяслоўнаму. Яны, як і суадносныя з імі прыслоўі, абазначаюць прымету дзеяння або ступень якасці, а таксама розныя акалічнасці, пры якіх адбываецца дзеянне.

Найчасцей прыслоўныя фразеалагізмы сэнсава і сінтаксічна звязваюцца з дзеясловамі: спаць без задніх ног, крывіцца як серада на пятніцу і пад. Зрэдку яны прымыкаюць да прыметнікаў (голы як бубен, сівы як голуб, бледны як смерць, стары як свет, дурны як бот з левай нагі, п’яны як гразь і інш.), назоўнікаў (турбот повен рот, у даўгу як у шаўку, тры чвэрці да смерці і г. д.), лічэбнікаў (семдзесят як лёду, ні мала ні многа пяцьсот гектараў, пятнаццаць з гакам, пяць з паходам і інш.), займеннікаў (усе як адзін, да аднаго, ад малога да вялікага; усё як ёсць; усё да макулінкі і г. д.).

Паводле семантыкі прыслоўныя фразеалагізмы, як і прыслоўі, дзеляцца на дзве групы: азначальныя і акалічнасныя. Азначальныя фразеалагізмы абазнача-

юць уласцівасці, якасці, меру, ступень і спосаб дзеяння і адпаведна з гэтым падзяляюцца на тры разрады:

  1. Якасныя (адказваюць на пытанне як?): жыць душа ў душу (‘вельмі дружна’), душы паслухаючы, закасаўшы рукавы, як на духу, як жару ўхапіўшы, з усіх ног, на нажах, як кот з сабакам, па канец рук, абы дзень адбыць і інш.
  2. Колькасныя (адказваюць на пытанні колькі?, у якой ступені?): на пальцах можна пералічыць (‘вельмі мала’), з жабіны прыгаршчы, з макава зерне, бочку арыштантаў, куры не клююць, з пятага на дзесяпгае (‘зболыпага, зусім нямнога’), баіцца як чорт ладану, сівы як лунь, на валовай скуры не спішаш, як дроў і г. д.
  3. Спосабу дзеяння (адказваюць на пытанні як?, якім чынам ?): ісці на сваіх дваіх (‘пехатой’), ціхай сапай, за кампанію, хоць з калена выламі, усімі праўдамі і няпраўдамі, адзін на адзін, з вока на вока, як па камандзе, як лапцем па цымбалах, з-пад прылаўка і пад.

Акалічнасныя фразеалагізмы абазначаюць месца, час, прычыну і мэту дзеяння і прымыкаць толькі да дзеясловаў. Адпаведна вылучаюцца чатыры разрады:

  1. М е с ц а (адказваюць на пытанні дзе?, к у д ы ? , адкуль?): апынуцца на краі свету (‘вельмі далёка’), што ні крок, рукой падаць, пад самым носам, пад голым небам, у віру на калу, за светам, у чорта на рагах, куды ногі нясуць, за трыдзевяць зямель і інш.
  2. Часу (адказваюць на пытанні калі?, з якога часу?, да якога часу?): зрабіць у імгненне вока (‘адразу ж, імгненна’), ні на секунду, з гадзіны на гадзіну, на шапачны разбор, чуць свет, яшчэ чэрці на кулачкі не выходзілі, як свет светам, як га, спакон вякоў, да апошняга дыхання і г. д.
  3. Прычыны (адказваюць на пытанні чаму?, па якой прычыне?): рызыкаваць з ласкі на пацеху (‘без усякай прычыны’), не знай не ведай, пад гарачую руку, ні села ні пала, ад няма чаго рабіць, па п’янай лавачцы, з лёгкай рукі, як рудая мыш, за гнілую рыбу, ні з таго ні з сяго і пад.
  4. Мэты (адказваюць на пытанні навошта?, з якой мэтай?): адказаць у піку (‘з намерам зрабіць непрыемнасць каму-небудзь’), для вока, для блізіру, для адводу вачэй, на злосць, дзеля гадзіся, на якое ліха, на якога чорта, для прыліку і інш.

Прыслоўныя фразеалагізмы ў сваёй пераважнай большасці рэалізуюць уласцівае ім значэнне толькі ў спалучэнні са словамі-суправаджальнікамі, звычайна дзеясловамі і параўнальна рэдка прыметнікамі, назоўнікамі, лічэбнікамі і займеннікамі. Часам у якасці абавязковага фразеалагічнага акружэння выступае не асобнае слова, а спалучэнне слоў: пот цячэ ў тры ручаі, няхай будзе як скора казала і інш. У адных выпадках фразеалагізм спалучаецца толькі з адным строга акрэсленым суправаджальнікам (баяцца як чорт крыжа, прыставаць з каропгкімі гужамі, напівацца да парасячага піску і інш.), у другіх — з двума, трыма і больш: збіць, стаўчы на горкі яблык, п’яны, напівацца як зямля, бачыць, пераконвацца, упэўнівацца на свае вочы, чытаць, гаварыць і пад. як рэпу грызці і г. д.

Адны фразеалагізмы ўступаюць у лексікаграматычную спалучальнасць з дзеясловамі як незакончанага, так і закончанага трывання (рабіць, зрабіць на скорую руку, трапляць, трапіць з агню ды ў полымя і інш.), другія — спалучаюцца толькі з дзеясловамі незакончанага трывання (рабіць, працаваць як мокрае гарыць, збірацца, ехаць як на заўтра трэба, здарацца, сустракацца на кожным кроку і г. д.), трэція — толькі з дзеясловамі закончанага трывання (нагаварыць мех з торбай; будзе што-небудзь рана ці позна, калі рак на гары свісне, не сёння-заўтра; не зрабіць што-небудзь ні за якія грошы, ні за што, ніякімі сіламі, ні за што на свеце; зрабіць што-небудзь як босаму разуцца, як піць даць, як бачыш, у адзін міг, як вокам згледзець, доўга не думаючы. і пад.).

Чым больш абстрактны характар мае індывідуальнае значэнне фразеалагізма, тым шырэйшыя яго спалучальныя магчымасці. Многія фразеалагізмы не маюць пастаянных слоў-суправаджальнікаў і ўступаюць у кантакт з вялікай колькасцю тэматычна не аб’яднаных слоў: па гарачых слядах, ні ў якім. разе, на скорую руку,

не цяпер дык у чацвер, на кожным кроку, раз і назаўсёды, час ад часу, што б там ні было і інш.

Некаторыя групы прыслоўных фразеалагізмаў рэалізуюцца без суправаджальнікаў. Гэта найперш выразы са значэннем ‘невядома’: бог ведае, адзін алах ведае, ліха ведае, чорт ведае і пад. Тут жа можна назваць і амаль усе фразеалагізмы са значэннем ‘вельмі многа’ і ‘вельмі мала’, напрыклад: непачаты край, хоць гаць гаці, хоць касой касі, кот наплакаў, як старой бабе сесці.

Сярод фразеалагізмаў ёсць і такія, што кіруюць залежнымі ад іх словамі, патрабуюць ад іх пэўнай склонавай формы. Сюды адносяцца перш за ўсё многія колькасныя выразы са значэннем ‘вельмі многа’ і ‘вельмі мала’, а таксама выразы некаторых іншых тэматычньіх груп: бяры не хачу (чаго), цераз край (чаго), хоць плот гарадзі (кім, чаго), не поле насеяна (каго), раз-два і ўсё (каго, чаго); за кампанію (з кім), за плячамі (каго, у каго), на плячах (каго, у каго) рукой падыць (да чаго), што з гусі вада (з каго, каму), хоць ты што (каму) і інш.

Іншы раз паміж фразеалагізмам і залежным словам існуе дапасавальная сувязь: на капыл (які), на манер (які), пры памяці (чыёй), за памяццю (чыёй) і г. д. Бывае часам і варыянтная сувязь — кіравальная і дапасавальная: на адрас (чый, каго), у вачах (каго, чыіх) і інш. Некаторыя фразеалагізмы адначасова прымыкаюць да пэўнага слова ці слоў і кіруюць залежным словам, напрыклад: быць, трымаць, знаходзіцца ў кіпцюрах (чыіх, каго); вырваць, выкруціцца з рук (чыіх, каго); ісці, хадзіць, гнацца па пятах (чыіх, каго, за кім); рабіць што-небудзь пад самым носам (у каго, чыім, каго).

Катэгарыяльнае значэнне прыслоўнасці вызначаецца часцей за ўсё на семантыка-сінтаксічнай аснове. Так, сэнс фразеалагізма адным вокам перадаецца прыслоўным словазлучэннем ‘вельмі насцярожана’, фразеалагізм прымыкае да дзеяслова спаць і выконвае ролю акалічнасці.

Марфалагічны паказчык эфектыўны толькі ў дачыненні да нязначнай часткі фразеалагізмаў. Гэта ў першую чаргу каля 50 выразаў, утвораных з прыслоўных кампанентаў, звязаных злучальнымі злучнікамі або

бяззлучнікавым спосабам: направа і налева, раз і назаўсёды, ні мала ні многа, ні ўзад ні ўперад, і дома і замужам, і так і гэтак, то там то тут, то туды то сюды, ці так ці сяк, ці так ці гэтак, не там дык там, не цяпер дык у чацвер, сяды-тады, сюдытуды і інш. Ёсць і яшчэ дзве невялікія групы выразаў, у якіх стрыжнёвым кампанентам, што прадвызначае іх прыслоўнасць, выступае: 1) прыслоўе: дагары нагамі, збоку прыпёку, чарцям млосна, з грахом папалам, папалам сілы, проста з моста і інш.; 2) дзеепрыслоўе: на лес гледзячы, склаўшы рукі, высалапіўшы язык, на ноч гледзячы, заплюшчыўшы вочы, паклаўшы руку на сэрца, сцяўшы зубы. і г. д.

Калі, напрыклад, дзеяслоўныя фразеалагізмы ў сваёй абсалютнай большасці маюць структуру дзеяслоўнага тыпу, то прыслоўныя фразеалагізмы, за рэдкім выключэннем, утварыліся не па схеме прыслоўных словазлучэнняў. У структурных адносінах яны вельмі разнастайныя, стракатыя, пабудаваныя больпі чым па ста мадэлях.

Звыш паловы фразеалагізмаў маюць структуру спалучэння слоў. Сярод найбольш пашыраных мадэляў можна адзначыць, напрыклад, такія: 1) прыназоўнік + назоўнік: на абаранкі, з адбымкамі, пад абрэз, пад абцасам, у абцугах, па душы, да адвалу, за пагодай, без аглядкі, за вочы, з-за вугла і г. д.; 2) назоўнік + прыназоўнік + назоўнік: гады ў рады, душа ў душу, дзень у дзень, капейка ў капейку, крок за крокам, hoc у нос і інш.; 3) прыназоўнік + назоўнік + прыназоўнік + назоўнік: з ласкі на пацеху, з вока на вока, з месца ў кар’ер, з галавы да ног, з карабля на баль, з нажом да горла, ад званка да званка і пад.

Сярод фразеалагізмаў са структурай словазлучэння (іх каля 600) вылучаюцца як найбольш тыповыя наступныя мадэлі: 1) прыметнік + назоўнік: напрамілы бог, арэдавы вякі, чортава процьма, блізкі свет, вечным правам, святым духам, мёртвым грузам, адкрытым тэкстам і пад.; 2) прыназоўнік + прыметнік + назоўнік: да сівых валасоў, да новых венікаў, на поўнае вока, на благі канец, на шырокую нагу, на сабачую пугу, у свіныя галасы, за добрае надвор’е і г. д.; 3) прына-

зоўнік + назоўнік + назоўнік: на вагу золата, на злом галавы, на краі магілы, на разбор шапак, у момант вока, з заміраннем сэрца, па канец рук, цераз пень калоду і інш.

Фразеалагізмы са структурай сказа таксама шматмадэльныя. Тут самая прадуктыўная мадэль — канструкцыя са злучнікам хоць: хоць ваўкоў ганяй, хоць трава не расці, хоць адбаўляй, хоць скрозь зямлю праваліся і г. д. Сярод прыслоўных ёсць звыш 200 рознамадэльных фразеалагізмаў, якія пачынаюцца злучнікам як. Яны складаюцца з двух, трох, чатырох і больш кампанентаў і суадносяцца са спалучэннем слоў, словазлучэннем і сказам, напрыклад: як палец, як агню, як мыльная бурбалка, як свет стаіць, як за каменнай сцяной, як апошняе ў печ усыпаўшы, як бог на душу пакладзе, як ні ў чым не бывала.

Прыслоўныя фразеалагізмы, як і суадносныя з імі прыслоўі, прымыкаюць да іншых слоў, звычайна дзеясловаў, з’яўляюцца нязменнымі моўнымі адзінкамі. Выяўляецца, аднак, што ў гэтым агульным правіле ёсць шэраг выключэнняў. Так, выраз як укопаны ўжываецца пры дзеясловах стаць, спыніцца і пад. і мае прыслоўнае значэнне ‘нерухома, перастаўшы рухацца, замёршы на месцы’. Ён абазначае прымету дзеяння, але ў залежнасці ад таго, да каго адносіцца гэта дзеянне ці, дакладней, хто з’яўляецца ўтваральнікам гэтага дзеяння: прадмет мужчынскага або жаночага роду, адзін прадмет ці некалькі, фразеалагізм рэалізуе родавыя і лікавыя формы: Папок сядзеў на мяхах як укопаны (I. Пташнікаў); Чацвёрка коней стаяла як укопаная (М. Лынькоў); Падарожнікі на хвіліну спыніліся як укопаныя (Я. Маўр).

Справа ў тым, што як гэты, так і некаторыя іншыя прыслоўныя фразеалагізмы са структурай, неадпаведнай іх катэгарыяльнаму значэнню, а менавіта са стрыжнёвым кампанентам — прыметнікам, назоўнікам ці дзеясловам, захоўваюць рэшткі сваёй «прыметнікавасці», «назоўнікавасці», «дзеяслоўнасці» (прыгадаем у гэтай сувязі разгледжаныя вышэй прыклады кіравальнай і дапасавальнай сувязі паміж некаторымі прыслоўнымі фразеалагізмамі і залежнымі ад іх словамі). Родавыя і лікавыя формы ў падобных выпадках

выступаюць як сродак сувязі не столькі з дзеясловамвыказнікам, колькі з дзейнікам — суб’ектам таго дзеяння, прымета якога абазначаецца прыслоўным фразеалагізмам (параўн., напрыклад, выпадкі, калі выказнік ужыты ў форме цяперашняга часу, якая не мае родавых адрозненняў: ён стаіць як укопаны, яна стаіць як укопаная, дзіця стаіць як укопанае).

Гэтак жа прыпадабняюцца, прыцягваюцца да свайго дзейніка і дзеяслова-выказніка і такія фразеалагізмы з атрыбутыўным кампанентам у якасці стрыжнёвага: як забіты (-ая, -ае, ыя), як заведзены, як недарэзаны, як закляты, як падкошаны, як падсмалены, як рэзаны, як уджалены. Выраз як міленькі ( ая, -ае, -ія) можа ўжываецца і ў форме вінавальнага склону абодвух лікаў, прычым яго родавыя і лікавыя формы «залежаць не ад дзеяслова, не ад суб’екта дзеяння, а ад аб’екта, на які накіравана дзеянне» (5, с. 88): на першым прыпынку [безбілетніка] высаджу як міленькага (А. Раманаў); бандытаў усіх пабралі як міленькіх (М. Лынькоў). Толькі у форме вінавальнага склону абодвух лікаў выкарыстоўваецца выраз як аблупленага (ую, -ых).

Некаторыя фразеалагізмы з апорным кампанентамназоўнікам (дарэчы, як і папярэднія, усе яны са структурай параўнальнага звароту) маюць зменныя лікавыя формы, што залежыць ад таго, адна асоба ці некалькі ўтвараюць дзеянне, азначальнай прыметай якога з’яўляецца прыслоўны выраз: Плачу як бабёр (Л. Дайнека); Бабы плачуць як бабры (К. Крапіва). Аналагічна выкарыстоўваюцца і такія выразы: як рудая мыш, як сонная муха, як мыш пад венікам, як заведзеная машына, як мех кавальскі.

Асобныя фразеалагізмы са стрыжнёвым кампанентам-дзеясловам (як тры грошы даў, як нажом адрэзаў, як на плот вешаць і інш.) рэалізуюць родавыя формы; напрыклад, як <сякерай> адсек (-ла) ‘катэгарычна, як пра канчаткова вырашанае (сказаў, сказала)’: «Не, не так!» — цвёрда сказаў як адсек Брытвін (В. Быкаў); Прамовіла як сякерай адсекла (Р. Кобец). Змяняюцца па родах і два выразы з кампанентам адзін: як адзін (адна), адзін пры адным (адна пры адной, адно пры адным). Характэрна, што самі яны адзіночналікавыя, a

ўжываюцца пры выказніку толькі ў форме множнага ліку: У брыгадзе ўсе як адзін спрактыкаваныя (У. Карпаў); Мы, бабы, усе як адна галосім (А. Карпюк). Чатыры фразеалагізмы з кампанентам сам змяняюцца па родах і ліках: сам (а, -о, -і) па сабе, сам праз сябе, сам сабе, сам сабой.

Ёсць яшчэ некалькі фразеалагізмаў, дзеяслоўны кампанент якіх мае формы цяперашняга і прошлага часу: за вушамі трашчыць ( ала), наколькі хапае вока, аж пуп трашчыць і інш. Накаторыя з выразаў могуць ужывацца і ў форме будучага часу: адбою няма (не было, не будзе), яблыку няма (не было, не будзе) дзе ўпасці. А фразеалагізм аж гай шуміць рэалізуе яшчэ такія формы: аж гай шумеў (шумеў бы, зашуміць).

  • 22. Мадальныя фразеалагізмы

Пры дапамозе мадальных фразеалагізмаў перадаюцца адносіны таго, хто гаворыць, да зместу выказвання. Катэгорыю мадальнасці нярэдка звужаюць толькі да лагічнай ацэнкі выказвання, да ступені яго верагоднасці (упэўненасць, няўпэўненасць, магчымасць ці немагчымасць). Пры больш шырокім разуменні гэтай катэгорыі да мадальных адносяць і іншыя групы моўных адзінак, якія характарызуюць форму выказвання, выражаюць эмацыянальныя адносіны і г. д.

Мадальныя фразеалагізмы (іх каля 70) паводле свайго значэння падзяляюцца на шэсць груп:

  1. Фразеалагізмы, якія паказваюць с т у п е н ь упэўненасці таго, хто гаворыць, у рэальнасці свайго паведамлення: само сабой зразумела, вядомая рэч, трэба думаць, хутчэй за ўсё і інш.
  2. Фразеалагізмы, якія выражаюць эмацыянальную ацэнку таго, пра што гаворыцца ў сказе, напрыклад: дзіўная рэч, слава алаху, хвала богу, чаго добрага, як на ліха, лёгка сказаць, таго і глядзі, душа вон, дзякуй богу (дарэчы, два апошнія выразы, як і некаторыя іншыя, што прыводзяцца ніжэй, належаць да мнагазначных і толькі ў адным са значэнняў мадальныя).
  3. Фразеалагізмы, якія ацэньваюць манеру маўлення, спосаб перадачы думкі: жарты сказаць, між намі кажучы, не тут казана, няўрокам кажучы, слоў няма, шануючы вас, так сказаць, што праўда то праўда і г. д.
  4. Фразеалагізмы, якія паказваюць на крыніцу паведамлення: як той казаў, як кажуць, па словах (каго) і пад.
  5. Фразеалагізмы, якімі перадаюцца адносіны паміж часткамі выказвання: адным словам, адно слова, болей таго, такім чынам, між іншым, мала таго і інш.
  6. Фразеалагізмы, якія выкарыстоўваюцца як зварот да суразмоўніка: калі ласка, будзь добры, будзь ласкаў.

Мадальныя фразеалагізмы членамі сказа не з’яўляюцца, намінатыўнай функцыі не выконваюць. Яны характарызуюцца нязменнасцю і не ўступаюць у сувязі кіравання, дапасавання, прымыкання. Адзначым толькі адзінкавыя выключэнні.

Выраз на погляд (чый), што значыць ‘паводле чыйгонебудзь меркавання’, звязваецца з залежным словам сувяззю дапасавання: Я хацеў бы выказаць таксама некалькі думак, якія, на мой погляд, варты ўвагі (Я. Колас). Выраз па словах (каго) кіруе залежным словам: Неўзабаве, па словах сустрэчных мясцовых сялян, павінна была паказацца рака Бяроза (Л. Дайнека). Выраз не раўнуючы ‘прабачце за не зусім удалае параўнанне’ ўжываецца толькі пры параўнальным звароце: Эге, колькі вас тут сабралася! He раўнуючы, як дроў у лесе (В. Вольскі). Выразы будзь добры, будзь ласкаў пры звароце да некалькі асоб і як форма ветлівасці пры звароце да адной асобы ўжываюцца ў множным ліку: будзьце добрыя, будзьце ласкавы.

Прыналежнасць пэўнага выразу да мадальных вызначаецца на семантыка-сінтаксічнай аснове. Так, у сказе Гэтае раніцы Дзераш быў, што называецца, не ў гуморы (X. Шынклер) выраз што называецца (з сэнсавым зместам ‘як гаворыцца’) характарызуе адносіны да спосабу перадачы думкі і функцыянуе ў ролі пабочных слоў.

Што да марфалагічнага паказчыка, то ён тут безвыніковы. Граматычна галоўныя кампаненты ў мадальных фразеалагізмах самыя разнастайныя і суадносяцца з назоўнікам, дзеясловам, займеннікам і інш. У структурных адносінах гэтыя фразеалагізмы рознамадэльныя, маюць структуру спалучэння слоў (як відаць, да д’ябла, як-ніяк), словазлучэння (з аднаго боку, уласна кажучы, хутчэй за ўсё), сказа (так яно і ёсць, нічога не скажаш, само сабой зразумела).

  • 23. Выклічнікавыя фразеалагізмы

Выклічнікавыя фразеалагізмы выражаюць розныя пачуцці і волевыяўленні, але не абазначаюць і не называюць іх. Выражаючы разнастайныя эмоцыі, выклічнікавыя фразеалагізмы хоць і не валодаюць намінатыўнай функцыяй, але, як і словы-выклічнікі, «маюць усвядомлены калектывам сэнсавы змест» (3, с. 745). Напрыклад, выраз вецер у спіну мы ўжываем як шчырае пажаданне шчаслівай дарогі каму-небудзь, a ціпун на язык — як рэзкае асуджэнне чыйго-небудзь недарэчнага выказвання, як нядобрае пажаданне таму, хто гаворыць не тое, што трэба.

Адны фразеалагізмы выражаюць добразычлівасць, павагу, пажаданне дабра і інш., другія — незадаволенасць, абурэнне, катэгарычную нязгоду, адмаўленне і г. д.: ведай нашых, вось табе і маеш, крый бог, ну і ну, у добры час, хлеб ды соль і шмат іншых. Выражэнне пэўных эмоцый у вусным маўленні нярэдка суправаджаецца мімікай, спецыфічнай інтанацыяй, часам выдзяленнем аднаго з кампанентаў лагічным націскам: на табе, чорта з два. Некаторыя фразеалагізмы, напрыклад авохці мне, вось табе і раз, чорт вазьмі, поліафектыўныя: імі, вар’іруючы інтанацыю, выказваюць то здзіўленне, то захапленне, то страх, спачуванне, абурэнне і інш. У пісьмовым маўленні выражаная фразеалагізмам эмоцыя падказваецца, вызначаецца кантэкстам: Авохці мне! Як там прыгожа! («Тарас на Парнасе»); Авохці мне!.. Хто ж гэта тут нашкодзіў? (В. Вольскі); А божачка мой! У цябе ж жар, мусіць? Авохці мне... Табе ж легчы трэба (В. Быкаў).

Выклічнікавыя фразеалагізмы (іх звыш 180) паводле семантыкі падзяляюцца на шэсць груп:

  1. Эмацыянальныя фразеалагізмы выражаюць розныя пачуцці (захапленне, здзіўленне, задавальненне, радасць, роспач, расчараванне, абурэнне і г. д.): вось дык штука, важнасць вялікая, дай ты рады, ёлкі зялёныя, добры інтэрас, нешта ў лесе здохла, падумаць толькі, гэтага яшчэ не хапала, што за чорт і інш.
  2. Эмацыянальна-валявыя фразеалагізмы выражаюць рэакцыю на маўленне суразмоўніка (згоду, прымірэнне, уступку, нязгоду, пратэст, недавер, сумненне, адмаўленне і пад.): дзякуй за ласку, дзякуй у шапку, не можа быць, няма дурных, і не пытайся, папраў казе хвост, толькі цераз мой труп, была ў сабакі хата, як бы не так і г. д.
  3. Пабуджальныя, або волевыяўленчыя, фразеалагізмы выражаюць загад, патрабаванне рабіць ці не рабіць што-небудзь, папярэджанне і засцярогу ад чагонебудзь недапушчальнага і інш.: так яго, рукі прэч, па конях, куча мала, барані бог, не давядзі бог, каб і духу не было, глядзі ў мяне, дай ты свет, няхай бог крые і пад.
  4. Фразеалагізмы-п а ж а д а н н і выражаюць разнастайныя пажаданні станоўчага і адмоўнага характару (поспеху, удачы, добрага здароўя, шчаслівай дарогі, няўдачы, усяго найгоршага і пад.): памагай бог, з лёгкім ветрам, з богам, з лёгкаіі парай, хлеб ды соль, у добры час, ні дна ні пакрышкі, калом зямля, ціпун на язык, няхай сарочкі не чапае (каго) і г. д.
  5. Фразеалагізмы моўнaга этыкету выражаюць прывітанне, развітанне, ветлівае запрашэнне: дзень добры, маё шанаванне, наша вам, бывай здароў, усяго добрага, міласці просім, чым хата багата, колькі лет колькі зім і інш.
  6. Фразеалагізмы-к л я т в ы выражаюць клятвеннае запэўненне ў чьім-небудзь: ісцінны бог, як бог свят, адсохні мне язык, праваліцца мне на гэтым месцы, не сысці мне з гэтага месца, каб я так жыў, слова гонару, чэснае слова і пад.

Выклічнікавыя фразеалагізмы не маюць граматычных значэнняў роду, ліку, склону, часу, асобы і г. д. Яны нязменныя, сінтаксічна не звязваюцца са структурай сказа і не з’яўляюцца членамі сказа.

Аднак у іх складзе, гэтак жа як і сярод прыслоўных і мадальных фразеалагізмаў, сустракаюцца выразы з адхіленнем ад агульнага правіла.

Так, адзінкавыя выклічнікавыя фразеалагізмы ўступаюць у сувязь дапасавання з залежнымі ад іх словамі. Параўн., напрыклад, ужыванне фразеалагізма каб (чые) словы ды богу ў вушы: Каб твае словы ды богу ў вушы (К. Чорны); Каб жа вашы словы ды богу ў вушы (Б. Сачанка). Аналагічна выкарыстоўваюцца выразы каб і духу не было (чыйго), каб і шныру не было (чыйго).

Каля 20 выразаў кіруюць залежным словам і толькі ў такім акружэнні рэалізуюцца як моўныя адзінкі. Напрыклад, выраз царства нябеснае патрабуе, каб залежнае слова (звычайна асабовы займеннік) стаяла ў форме давальнага склону: — Адмучыўся! — адказалі санітары. — Царства яму нябеснае, — перахрысцілася жанчына, захутаная ў коўдру (С. Грахоўскі). Вось некаторыя з падобных фразеалагізмаў: вецер у спіну (каму), зямля пухам (каму), рукі прэч (ад каго, ад чаго), прападзі пропадам. (хто, што), дзякуй у шапку (каму), ціпун на язык (каму), ні дна ні пакрышкі (каму, чаму), ядуць мухі з камарамі (каго), каб кот убрыкнуў (каго), каб вочы мае не бачылі (каго) і інш.

Дзеяслоўны кампанент асобных фразеалагізмаў можа ўжывацца ў форме 2-й асобы то адзіночнага, то множнага ліку ў залежнасці ад таго, да адной асобы ці да некалькіх звернуты пэўныя афектыўныя ацэнкі: вось бачыш ( аце), і не пытайся ( цеся), скажы ( це) калі ласка, глядзі ( це) у мяне. Параўн. і іншыя змены: бывай (-це) здароў ( ва, -вы), знайшоў (-ла, -лі) тапор за лаўкай, дай ( це) ты (вы) рады. У двух фразеалагізмах дзеяслоўны кампанент выкарыстоўваецца ў формах прошлага і будучага часу: воўк у лесе здох (-не), нешта ў лесе здохла ( не).

Ёсць невялікая група выклічнікавых фразеалагізмаў, у якіх асабовы займеннікавы кампанент у залежнасці ад маўленчай сітуацыі ўжываецца то ў 2-й, то ў 3-й асобе адзіночнага і множнага ліку: бог з табой (Я. Колас), бог з вамі (X. Жычка), бог з ім (Я. Купала), бог з ёю (К. Крапіва), бог з імі (В. Вольскі). У ФСБМ гэты і

падобныя выразы (з кампанентамі кадук, ліха, чорт і інш.) пададзены так: алах з табой (ім, ёй, вамі, імі). Аналагічным спосабам адбываецца замена займеннікавага кампанента і ў такіх выразах: так яго (яе, іх), кадук на яго (яе, цябе, іх, вас) і інш. Дзве лікавыя формы займеннікавага кампанента ўласцівыя фразеалагізмам вашымі (тваімі) вуснамі мёд піць, што вы ( ты ).

Каб вызначыць катэгарыяльнае значэнне выклічнікавых фразеалагізмаў, трэба карыстацца семантычным і сінтаксічным паказчыкамі, але ў своеасаблівым іх прымяненні да гэтых фразеалагізмаў. Возьмем такі прыклад: — Эх, было не было, зойдзем у вёску, — адважыўся я (I. Чыгрынаў). Ужыты тут фразеалагізм было не было выражае пэўнае пачуцце, не называючы яго. 3 сінтаксічнага боку ён не звязаны з іншымі словамі, не з’яўляецца членам гэтага сказа, займае ў ім ізаляваную пазіцыю, выступае як нерасчлянёны сказ.

  • 24. Фразеалагізмы, несуадносныя з часцінамі мовы

Як ужо гаварылася (§ 17), апрача фразеалагізмаў, суадносных з пэўнымі часцінамі мовы, сустракаецца нямала выразаў (каля 600), якія нельга супаставіць з тым ці іншым словам. Напрыклад, фразеалагізм карона не зваліцца (з каго) абазначае ‘нічога асаблівага не здарыцца з кім-небудзь, чый-небудзь гонар не будзе закрануты, аўтарытэт не паменшае’ і не можа быць суаднесены з якой-небудзь часцінай мовы.

Толькі ў параўнальна рэдкіх выпадках такія фразеалагізмы структурна арганізаваныя як словазлучэнні (біць няма каму каго, папоўскае вока ў каго, зрух па фазе ў каго і інш.) або як спалучэнне слоў (не купіць у каго, і печкі і лаўкі каму, і пайшло і паехала і пад.). Звычайна ж несуадносныя выразы маюць адкрытую, незамкнёную структуру сказа і «патрабуюць інфарматыўнай падтрымкі» з боку залежных слоў найчасцей «са значэннем асобы, якая выступае ў ролі лагічнага суб’екта» (7, с. 208). Гэтыя фразеалагізмы характарызуюць дзеянне або стан асобы ці прадмета, і іх рэалізацыя ў маўленні, за рэдкім выключэннем, немаг-

чымая без дапаўнення іх назвай суб’екта ва ўскосных склонах: сэрца ледзянее (у каго), турма плача (па кім), сыр-бор разгарэўся (з-за каго, з-за чаго, праз каго, з чаго) і інш.

Сэнсавы змест несуадноснага фразеалагізма раскрываецца з дапамогай прэдыкатыўнага словазлучэння, у складзе якога ролю граматычнага ці лагічнага дзейніка выконвае няпэўны займеннік: шкура гарыць (на кім) — ‘хто-небудзь залішне рухавы, неспакойны’; рукі не адваляцца (у каго) — ‘нічога не зробіцца з кім-небудзь, калі выканае якую-небудзь работу’. Несуадносны фразеалагізм і яго тлумачэнне вельмі рэдка дапускаюць узаемазамену ў сказе без парушэння яго структуры, без адпаведнай яго перабудовы. Параўн., напрыклад: Шкура гарыць на матросіку (I. Навуменка); — Адпачні, сыне, ці ж Сяргей не пасячэ?.. — I ў мяне рукі не адваляцца (I. Капыловіч). Пасля замены: Матросік залішне рухавы, неспакойны; I са мной нічога не зробіцца, калі пасяку.

Нешматлікія фразеалагізмы з ліку тых, што кіруюць залежным словам — лагічным суб’ектам, растлумачваюцца прэдыкатыўным словазлучэннем, у якім у ролі дзейніка выступае не займеннік, а назоўнік: каша заварылася — ‘распачалася складаная, клопатная ці непрыемная справа’. У такіх выпадках замена фразеалагізма яго сэнсавым адпаведнікам не патрабуе перабудовы сказа: Уся гэта каша заварылася пасля таго, як сюды прыязджаў скарбовы каморнік са сваімі інструментамі (Я. Колас).

Прыналежнасць фразеалагізма да тыпу несуадносных вызначаецца найперш сінтаксічным паказчыкам: такія выразы заўсёды бываюць толькі галоўным членам (выказнікам) безасабовага сказа. Дапамагае і семантычны паказчык: гэтыя фразеалагізмы звычайна растлумачваюцца прэдыкатыўным словазлучэннем — сказам з двума граматычнымі цэнтрамі.

Часам фразеалагізмы гэтага тыпу называюць дзеяслоўна-іменнымі або дзеяслоўна-прапазіцыянальнымі (12, с. 143), дзеяслоўна-прэпазітыўнымі (1, с. 90). Думаецца, аднак, што пералічаныя назвы зусім не перадаюць сутнасці самой гэтай з’явы — несуадноснасці з часцінамі мовы. Апрача таго, сярод выразаў гэтага раз-

раду толькі крыху болып за палову маюць структуру двухсастаўнага сказа (з назоўнікавым кампанентам у назоўным склоне і дапасаваным да яго дзеясловам) тыпу порах сыплецца ці мароз па скуры прабягае. Астатнія — або бездзеяслоўныя (бог бацька, мора па калена, і карты ў рукі, камень на сэрцы, не ўсе дома, язык на шарнірах і інш.), або з дзеяслоўным кампанентам, але не ў спалучэнні з іменным (не адбярэш, не страляць, толькі і бачылі, далёка хадзіць не трэба, хоць стой хоць падай і пад.), або маюць іншыя структурныя мадэлі (хоць сякеру вешай, пальца ў рот не кладзі, дарога адкрыта, рукі кароткія, якая муха ўкусіла, як май змаяваў, закруціла ў носе і г. д.).

Разглядаючы несуадносныя фразеалагізмы паводле іх семантычнай накіраванасці, можна бачыць, што адны з іх характарызуюць толькі чалавека, другія — толькі прадметы, трэція — чалавека і прадметы. Адпаведна з гэтым фразеалагізмы можна падзяліць на тры групы: суб’ектныя, аб’ектныя і суб’ектна-аб’ектныя.

Пераважаюць суб’ектныя фразеалагізмы (іх звыш 500). Так, выраз свет гарыць (з каго) абазначае ‘хто-небудзь з’яўляецца завадатарам чаго-небудзь дрэннага’ і заўсёды дастасоўваецца толькі да асобы: Клемусь, гэта ўсё з цябе свет гарыць (К. Чорны). суб’ектныя фразеалагізмы ў сваю чаргу ў залежнасці ад Ta­ro, што яны абазначаюць, падзяляюцца на дзве падгрупы.

У першую падгрупу ўваходзяць выразы з агульным значэннем дзеяння, якое зведвае ці адчувае асоба. Значная частка такіх выразаў характарызуе маўленчую дзейнасць, а таксама паводзіны і ўчынкі асобы: на вярбе грушы растуць (у каго) ‘хто-небудзь неймаверна хлусіць, выдумляе’, чорт цягнуў за язык (каго), язык у роце не месціцца (у каго), як чорт уссеў (на каго), галава гуза шукае (чыя, у каго), ляйчына пад хвост папала (каму) і інш. Шмат якія фразеалагізмы аб’ядноўваюцца паняццем руху (прыход, нечаканае з’яўленне, адсутнасць асобы і пад.): якім ветрам занесла (каго куды), ліха нясе (каго), чорт носіць (каго дзе), і нага не была (чыя дзе), нага не ступіць (каго, чыя куды) і г. д.

У гэтай жа падгрупе ёсць нямала фразеалагізмаў, аб’яднаных агульным значэннем дзеяння, якое зведвае асоба ў адпаведнасці са сваім настроем, пачуццямі. Гэта

выразы, якімі перадаецца трывога, страх, непакой, хваляванне, разнастайныя адчуванні і пад., напрыклад: валасы становяцца дыбам (у каго), душа ў пятках (у каго, чыя), неба з аўчынку здаецца (каму), калені дрыжаць (у каго), кроў у жылах стыне (у каго), галава гарыць (у каго), кроў іграе (у каго), кішкі марш іграюць (у каго), язык свярбіць (у каго, каму).

Другая падгрупа аб’ядноўвае фразеалагізмы з агульным значэннем стану, у якім знаходзіцца асоба. Напрыклад, у сказе Дурань, у цябе яшчэ малако на губах не высахла (К. Чорны) фразеалагізмам малако на губах не высахла (у каго), што значыць ‘хто-небудзь малады і зусім нявопытны’, характарызуецца фізічны стан асобы. Дарэчы, падзяляючы суб’ектныя фразеалагізмы на дзве падгрупы, варта зазначыць, што не заўсёды лёгка размежаваць гэтыя падгрупы, асабліва «калі паняцці дзеяння і стану перакрыжоўваюцца, зліваюцца» (12, с. 147).

У гэту шматлікую падгрупу ўваходзяць фразеалагізмы, якія характарызуюць фізічны ці псіхічны стан асобы: парахня сыплецца (з каго), нос не дарос (у каго, чый), толькі адны вочы засталіся (у каго), хоць у дамавіну кладзі (каго), хмель вылецеў з галавы (у каго), бог прыбраў (каго), мякіна ў галаве (у каго), галава варыць (у каго), зімой снегу не выпрасіш (у каго), хоць ты да раны кладзі (каго), мядзведзь на вуха наступіў (каму) і шмат іншьіх. Тут жа можна разглядаць і выразы, якія характарызуюць асобу з боку сацыяльнаграмадскіх адносін (маральна-этычных нормаў, матэрыяльнага стану і пад.): рыльца ў пушку (у каго), туды і дарога (каму), хоць ваўком вый, хоць ты гвалт крычы, раса вочы. выядае (каму), воўк дарогу перабег (каму), кораткі пяты (у каго) і г. д.

Аб’ектныя фразеалагізмы семантычна накіраваныя толькі на неадушаўлёныя прадметы, хоць у асобных выпадках ускосна могуць звязвацца і з асобай. Так, выраз як рукой зняло (што) абазначае ‘што-небудзь зусім знікла, прайшло’ і дастасоўваецца да такіх з’яў, як хвароба, сон, пачуцці, перажыванні: 3 мяне сон як рукою зняло (А. Карпюк). У гэту параўнальна невялікую групу ўваходзяць, напрыклад, такія фразеалагізмы: пахне порахам у паветры, як сабакі рвуць (што),

хоць сякеру вешай, лёд крануўся, закладваюцца асновы (чаго), адно званне засталося (ад чаго).

Суб’ектна-аб’ектныя фразеалагізмы могуць адносіцца як да асобы, так і да неадушаўлёных прадметаў. Напрыклад, мокрае месца застанецца (ад каго, ад чаго) абазначае ‘хтоці што-небудзь будзе знішчаны (-а)’. Яшчэ выразы аналагічнага характару: свет клінам сышоўся (на кім, на чым), як май змаяваў (каго, што), з калена не выламіш (каго, што), цаны няма (каму, чаму), хмары згушчаюцца (над кім, над чым) і інш.

Прыкладна трэцяя частка несуадносных фразеалагізмаў належыць да зменных. Ім уласціва абмежаваная парадыгма. Носьбітам парадыгматычных формаў выступае дзеяслоўны кампанент. Зменнасць пашыраецца на пераважную большасць фразеалагізмаў са структурай двухсастаўнага сказа (неразвітага і развітага), a таксама на нешматлікія выразы некаторых іншых структурных мадэляў з дзеяслоўным кампанентам: падцягвала жывот, куды вецер дзьме, кідае ў жар, як камень з сэрца спаў, мокрага месца не застанецца і інш. Граматычная парадыгма абмяжоўваецца толькі катэгорыямі трывання і часу.

Катэгорыя трывання ахоплівае ўсе зменныя фразеалагізмы, але ўтварэнне трывальных пар у іх рэалізуецца неаднолькава.

Адны фразеалагізмы маюць суадносныя пары незакончанага і закончанага трывання. Параўн., напрыклад, ужыванне фразеалагізма рукі не даходзяць (не дайшлі): За калгаснай працай... у Паўлюка не даходзілі рукі да свайго двара (В. Каваленка); Я яму абяцаў... Ды, бачна, рукі не дайшлі (I. Шамякін). Яшчэ некалькі фразеалагізмаў, якія маюць абодва трыванні: акцыі падаюць (упадуць), кідае (кінула) у халодны пот, бог нясе (прынёс), ліха не бярэ (не возьме), вочы адкрываюцца (адкрыліся), зуб на зуб не пападае (не пападзе) і г. д.

Другія фразеалагізмы належаць да няпарных, аднатрывальных. Толькі незакончанае трыванне маюць, напрыклад, выразьі асіна плача, манна з неба сыплецца, вочы зліпаюцца, язык не слухае, чорт з ведзьмай жэніцца, чарвячок грызе, язык ля вушэй матляецца. He маюць парных адпаведнікаў і ўжываюцца толькі ў за-

кончаным трыванні фразеалагізмы гром грымнуў, і след прастыў, адпякуцца пірагі, свет клінам сышоўся, адальюцца слёзы, карона з галавы не спадзе і інш.

Катэгорыя ч а с у ўласціва ўсім зменным фразеалагізмам, але рэалізацыя часавых формаў мае шэраг абмежаванняў. Так, параўн. суадносную трывальную пару фразеалагізма куры будуць смяяцца (з каго) — куры засмяюць (каго), які ў абодвух трываннях рэалізуе толькі форму будучага часу, не ўтвараючы іншых часавых формаў. Некаторыя фразеалагізмы з суадноснымі трывальнымі парамі ўтвараюць толькі форму цяперашняга часу, ужываючыся ў незакончаным трыванні, і форму будучага простага, ужываючыся ў закончаным трыванні: бура нясе (прынясе), вецер нясе (прынёс), чорт нясе (прынёс), нялёгкая гоніць (прыгнала), ліха нясе (прынясе) і г. д.

Іншыя шматлікія фразеалагізмы з суадноснымі трывальнымі парамі здольныя ўжывацца ва ўсіх уласцівых ім часавых формах, за выключэннем формы будучага складанага, гіпатэтычна мажлівай, але практычна неўжывальнай. Вось прыклады выкарыстання выразу як рукпй знімае: Іванаву злосць як рукой знімае (А. Кудравец); I як рукою злосць знімала (Я. Колас); Зразу як рукой усё зняло (Ядвігін Ш.); Увесь сон як рукой зніме (М. Лынькоў). Аналагічна ўжываюцца, напрыклад, і такія фразеалагізмы: акцыі падаюць (падалі, упалі, упадуць), мост перакідваецца (перакідваўся, перакінуўся, перакінецца), рукі свярбяць (свярбелі, засвярбелі, засвярбяць), сонца ўзыходзіць (узыходзіла, узышло, узыдзе), кроў льецца (лілася, пралілася, пральецца ).

Няпарныя фразеалагізмы закончанага трывання ўжываюцца ў прошлым і будучым простым часе: Хварэе маці, калі ён не спаў, дрыжыць, каб волас з галавы яго не спаў (Д. Бічэль-Загнетава); Дазваляем застацца ў нас... 3 тваёй галавы не спадзе нават волас (С. Баранавых). Гэтак жа рэалізуюцца абедзве часавыя формы і такіх, напрыклад, аднатрывальных фразеалагізмаў закончанага трывання: бог прыбраў (прыбярэ), сем патоў выйшла (выйдзе), галава астыла (астыне), нага не ступіла (не ступіць), ляйчына пад хвост папала

(пападзе), мокрага месца не засталося (не застанецца).

Аднатрывальныя фразеалагізмы незакончанага трывання могуць ужывацца ва ўсіх трох часах (цяперашнім, прошлым і будучым складаным). Параўн., напрыклад, выкарыстанне фразеалагізма чарвяк (чарвячок) грызе (точыць): Сядзіць пан Богут у тлумленні і вочы ўзвёў пад абразы, а чарвячок грызе... (Я. Колас); Вучыўся Бондар добра, але тачыў чарвяк незадавальнення (I. Навуменка); I ты не паскардзішся: у цябе гонар. Але чарвяк будзе цябе грызці (I. Шамякін). Форма будучага складанага часу рэалізуецца, аднак, вельмі рэдка: Думаеш, у Сенніцы табе манна з неба сыпацца будзе? (А. Александровіч); Няўжо ваша сэрца не будзе балець з-за таго, што ён [унук] гадуецца ў голадзе і брудзе? (К. Чорны). Звычайна выкарыстоўваюцца формы цяперашняга і прошлага часу; параўн. прыклады, дзе абедзве формы рэалізуюцца ў межах аднаго сказа: У старшай дружкі як матляўся язык ля вушэй, так і цяпер матляецца (К. Крапіва); He ляжала і не ляжыць у мяне да яго сэрца, скажу я вам (Р. Няхай). Найчасцей у гэтых жа дзвюх формах ужываюцца і такія, напрыклад, выразы: вушы пухнуць (пухлі), галава варыць (варыла), зубы гараць (гарэлі), у чым толькі душа трымаецца (трымалася).

Зрэдку зменныя фразеалагізмы рэалізуюцца і ў форме ўмоўнага ладу: Тут у яго камар носа не падтачыў бы (М. Лобан); Засудзілі б [цябе]. I на мяне цень упаў бы (I. Шамякін); План бы не загрымеў і свет не перавярнуўся б (В. Лукша); А каб нявопытны які, ад таго хлопца мокрае месца засталося б (А. Пальчэўскі).

У асобных выпадках адзінкавыя выразы могуць рэалізоўваць і лікавыя формы. Так, абодва кампаненты фразеалагізма твар выцягнуўся (у каго) ужываюцца ў множным ліку, калі абазначанае гэтым выразам дзеянне, якое зведвае асоба, дастасоўваецца не да аднаго чалавека, а да некалькіх: — Гэт-та што... яшчэ... такое? — выцягнуўся ў мамы твар (П. Місько); Весялосць прапала адразу. У нас і праважатых выцягнуліся тва-

ры (С. Грахоўскі). Параўн. таксама: Гарачая ў хлопца галава (В. Лукша); Галовы ў вас гарачыя, а жыцця не ведаеце (I. Навуменка).

Ёсць некалькі несуадносных фразеалагізмаў, у якіх змяняюцца не самі іх кампаненты, а абавязковыя займеннікі-суправаджальнікі. Напрыклад, у залежнасці ад маўленчай сітуацыі пры фразеалагізме хата з краю ставяцца розныя прыналежныя займеннікі, а таксама асабовыя яго, яе, іх у значэнні прыналежных: мая хата з краю (А. Макаёнак), твая хата з краю (К. Крапіва), яго хата з краю (А. Бачыла), яе хата з краю (I. Навуменка), наша хата з краю (I. Гурскі), ваша хата з краю (А. Куляшоў), хата іх з краю (X. Шынклер), іхняя хата з краю (М. Лынькоў). Падобным чынам змяняецца займеннікавы суправаджальнік і ў такіх фразеалагізмах: мая (твая, наша і пад.) справа старана, не майго (твайго і пад.) розуму справа, не майго (твайго і пад.) носа палоса.

Прыкладна дзве трэція часткі несуадносных фразеалагізмаў не змяняюцца. Гэта вытлумачваецца рознымі прычынамі. Вось некаторыя з іх.

  1. Шмат якія фразеалагізмы маюць ярка выяўленае значэнне стану, аднесенае да пэўнага часу, таму яны не могуць мець іншай часавай формы. Так, выраз нячыстая сіла сядзіць (у кім) ‘хто-небудзь мае незвычайныя здольнасці, уменні, сілу і пад.’ характарызуе пастаянны стан асобы. Яшчэ прыклады: малако на губах не абсохла, мядзведзь на вуха наступіў, толькі адны вочы засталіся, шалёны non хрысціў, воўк дарогу перабег, язык да зубоў прымёрз, цяля язык аджавала і пад. Зрэдку, аднак, некаторыя выразы са значэннем стану, напрыклад, парахня сыплецца (з каго), у пэўнай маўленчай сітуацыі могуць быць ужытыя і ў форме будучага часу: Я цяпер хачу жыць, калі я маладая, а не тады, калі з мяне парахня пасыплецца! (М. Лобан).
  2. Сярод нязменных ёсць нямала фразеалагізмаў з недзеяслоўнай сінтаксічнай структурай. Абазначаючы дзеянне або стан, яны не могуць выражаць іх у не ўласцівых ім катэгорыях трывання і часу.

Гэта, па-першае, вялікая група выразаў, утвораных па мадэлі «назоўнік у назоўным склоне + прыметнік (дзеепрыметнік)»: вока няпоўнае (у каго), бяда малая (каму), залатыя рукі (у каго), корапгкі пяты (у каго), дарога адрэзана (каму да каго), песенька enema (чыя, каго), рука набіта (у каго), рубікон пяройдзены і пад. Зрэшты, фразеалагізмы гэтай структурнай мадэлі граматычнае значэнне часу могуць выражаць пры дапамозе звязкі быць, якая ставіцца паміж кампанентамі ці перад фразеалагізмам або пасля яго і ў адпаведных формах паказвае на прошлы ці будучы час: лёд быў паламаны (X. Шынклер), у яго кішэнь тугая была (П. Галавач), масты былі спалены (Б. Мікуліч), ваша карта будзе біта (Я. Колас), у вас будуць рукі развязаны (А. Шашкоў).

Па-другое, гэта значная група бездзеяслоўных выразаў іншых структурных мадэляў: чорна ў роце (у Ka­ro), губа не дура (у каго), сем пятніц на тыдні (у каго), рот да вушэй (у каго), раз-два і гатова, туды і дарога (каму) і г. д.

  1. Многія фразеалагізмы хоць і маюць у сваім складзе дзеяслоўны кампанент, але не змяняюцца, бо ён застыў у пэўнай форме. Гэта перш за ўсё шматлікія выразы са структурай даданага ўступальнага сказа: хоць ты вяроўкі ві, хоць вока выкалі, хоць святых вынось, хоць зубы на паліцу кладзі, хоць ты махалам махай, хоць у труну лажыся, хоць ікону пішы і інш.; са структурай іншых даданых сказаў: куды вочы дзець, дзе ракі зімуюць, як чорт усееў, як хто падмяніў і г. д.

Нязменнымі выступаюць фразеалагізмы са структурай абагульнена-асабовага, безасабовага сказаў, выразы іншых структурных мадэляў з дзеяслоўным кампанентам: з калена не выламіш, зімой снегу не выпрасіш, не возьмеш за руб дваццаць, адлягло ад сэрца, закруціла ў галаве, дыхнуць няма калі, і хочацца і колецца і г. д.

  1. Кампаненты некаторых фразеалагізмаў звязваюцца ўнутранай рыфмай: купіла прытупіла, купіла хвост залупіла, нос не дарос, кароткі завароткі, жыдкі лыткі, на вуснах мёд, а на сэрцы лёд і інш.
  2. Фразеалагізмы чорпг дзяцей калыша (каму) і адальюцца слёзы (каму чые) паходзяць з прыказак багатаму чорт дзяцей калыша, адальюцца воўку авечыя слёзы і захоўваюць сваю форму, як і ў прыказцыкрьініцы, нязменнай. Зрэшты, некаторыя несуадносныя фразеалагізмы, якія таксама ўзніклі на прыказкавай аснове, перасталі быць нязменнымі: свая вош укусіць (укусіла), гром грымнуў (грымне) (адпаведна з прыказак тады чалавек памысліць мусіць, як свая вош укусіць; пакуль гром не грымне, мужык не перахрысціцца).

РАЗДЗЕЛ

4

СІНТАКСІЧНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ

  • 25. Фразеалагізмы паводле іх структуры

Знешне, па сваёй будове фразеалагізмы падобныя або на разнастайнага характару злучэнні слоў, або на сказы. Напрыклад, як і ў адпаведным свабодным словазлучэнні, у фразеалагізме махнуць рукой (на каго, на што) граматычна галоўным структурным элементам выступае дзеяслоўны кампанент махнуць, які звязваецца з залежным ад яго кампанентам рукой сувяззю беспрыназоўнікавага кіравання (праўда, гэта сувязь толькі фармальная, а не сэнсавая). Гэта фразеалагізм са структурай словазлучэння.

Калі ж разглядаць фразеалагізм кот наплакаў, то можна бачыць, што ён структурна арганізаваны як сказ, у якім першы кампанент адпавядае дзейніку, другі — выказніку. Гэта фразеалагізм са структурай сказа.

У некаторых жа фразеалагізмах няма ні граматычна галоўнага, ні граматычна залежнага кампанента, напрыклад: ні жывы ні мёртвы, з галавы да ног, пад бокам, на вачах, як на пажар і пад. Гэта фразеалагізмы са структурай спалучэння слоў.

Значыць, фразеалагізмы паводле структуры суадносяцца: а) са словазлучэннямі (абіваць парогі, белая варона), б) са сказамі (мядзведзь на вуха наспгупіў, на чым свет стаіць), в) са спалучэннямі слоў (не ў галаве, і жук і жаба). Інакш кажучы, фразеалагізмы падзяляюцца на тры структурна-граматычныя разнавіднасці: фразеалагізмы-словазлучэнні, фразеалагізмы-сказы, фразеалагізмы-спалучэнні. Кожная разнавіднасць характарызуецца некалькімі структурнымі тыпамі, якія ў сваю чаргу падзяляюцца на шэраг структурных мадэ-

ляў. За кожным фразеалагізмам замацавалася свая структура. Яна на ўзроўні нормы такая ж устойлівая і нязменная, як, скажам, і семантыка фразеалагізма.

He заўсёды лёгка вызначыць, да якой структурнай разнавіднасці належыць пэўны выраз. Так, параўн. фразеалагізмы манна нябесная (‘іпто-небудзь вельмі патрэбнае, доўгачаканае’), варона загуменная (‘разявака’), рукі кароткія ў каго (‘няма права, магчымасці ажыццявіць што-небудзь’). Знешне яны падобныя, складаюцца з назоўнікавага і прыметнікавага кампанентаў, але першыя два трэба кваліфікаваць як назоўнікавыя фразеалагізмы са структурай словазлучэння (з азначальнымі адносінамі), а трэці (рукі кароткія ў каго) — як несуадносны фразеалагізм са структурай сказа, у якім кампанент рукі адпавядае дзейніку, а кароткія — выказніку (паміж кампанентамі — прэдыкатыўныя адносіны, уласцівыя толькі сказу).

Параўн. таксама ўжыванне фразеалагізмаў напрамілы бог і ісцінны бог: Я цябе напрамілы бог прашу — ты не зводзь цяпер за сабой Надзю (Н. Гілевіч); Сцяпан, я вазіў бульбу ў Беласток!.. I бачыў там нейкіх, мусіць, бальшавікоў, ісцінны бог! (А. Карпюк). Прыслоўны выраз напрамілы бог абазначае ‘вельмі шчыра і настойліва’ і мае структуру словазлучэння, а ісцінны бог — выклічнікавы выраз, які характарызуецца інтанацыйнай закончанасцю, заўсёды выступае як нерасчлянённы сказ і павінен кваліфікавацца як фразеалагізм са структурай сказа.

Фразеалагізм кроў з малаком успрымаецца як словазлучэнне, у якім паміж кампанентамі існуюць адносіны сумеснасці, набліжаныя да азначальных адносін. А выраз аршын з шапкай (‘вельмі малы, нізкарослы’) наўрад ці можна суадносіць са словазлучэннем, бо паміж яго кампанентамі няма ні азначальных, ні аб’ектных адносін. Кампаненты з шапкай этымалагічна маюць непасрэднае дачыненне не да аршына, а да нізкарослага чалавека, які разам са сваёй шапкай іранічна прыраўноўваецца да аршына. Таму гэта фразеалагізм-спалучэнне.

Цяжкасці ўзнікаюць і пры структурнай характарыстыцы кампаратыўных фразеалагізмаў, якія паходзяць з параўнальных зваротаў са злучнікам як. Сярод іх ёсць выразы са структурай спалучэння слоў: як дым, як з вядра, як на дражджах і ініп.; словазлучэння: як макаў цвет, як рэпу грызці, як старой бабе сесці і г. д.; сказа: як мокрае гарыць, як май змаяваў, як карова языком злізала і пад. Да фразеалагізмаў-сказаў адносяцца і выразы, утвораныя па структурнай схеме безасабовага сказа: як агнём апякло, як маланкай спаліла, як рукой ЗНЯЛ.0 і інш.

Пры вызначэнні граматычнай структуры трэба адрозніваць няпоўныя кампаратыўныя фразеалагізмысказы ад фразеалагізмаў-словазлучэнняў. Калі астатнія кампаненты (апрача як) звязваюцца сувяззю дапасавання, кіравання ці прымыкання са стрыжнёвым кампанентам, то перад намі фразеалагізм са структурай словазлучэння; напрыклад: як апошняе ў печ усыпаўшы, дзе ўсыпаўшы (што?) апошняе, усыпаўшы (у што?, куды?) у печ. Яшчэ прыклады: як асінавы ліст, як горкая рэдзька, як вады ў рот набраўшы, як з крыжа зняты, як зрэнку вока, як назаўтра трэба і г. д.

Калі ж фразеалагізм усведамляецца як генетычна параўнальная даданая частка, у якой выказнік апушчаны, бо ён агульны з выказнікам галоўнай часткі, то гэта фразеалагізм са структурай параўнальнага даданага сказа з апушчаным выказнікам. Гэта, напрыклад, выраз як гарох пры дарозе, які ўжываецца пры дзеяслове-выказніку расці ці сэнсава блізкіх да яго словах: I рос я сам па сабе, як гарох пры дарозе (В. Адамчык). Кампанент гарох тут асэнсоўваецца як дзейнік, а пры дарозе — як даданы член (акалічнасць) з саставу адсутнага ў фразеалагізме выказніка расці. Структуру няпоўнага параўнальнага сказа маюць шмат якія фразеалагізмы: крывіцца як серада на пятніцу, выскачыць як піліп з канапель, баяцца як чорт ладану, адскокваць як гарох ад сцяны, адрознівацца як неба ад зямлі і г. д. Знешнім паказчыкам такіх фразеалагізмаў-сказаў з’яўляецца наяўнасць у іх складзе назоўнікавага кампанента-дзейніка ў форме назоўнага склону і яшчэ ад-

наго кампанента, сінтаксічна не звязанага з кампанентам-дзейнікам.

  • 26. Фразеалагізмы са структурай словазлучэння

Гэта самая шматлікая структурна-граматычная разнавіднасць фразеалагізмаў (болып як 3400 адзінак, або 60 % ад іх агульнай колькасці). Выразы гэтай разнавіднасці ўтварыліся па структурных схемах усіх шасці тыпаў словазлучэння, вядомых у сінтаксісе, аднак адны з гэтых тыпаў і асабліва мадэляў сярод таго ці іншага тыпу, як будзе паказана ніжэй, вельмі пашыраныя, другія — менш прадуктыўныя, трэція — зусім рэдкія.

Паміж кампанентамі ў фразеалагізмах-словазлучэннях можа быць сувязь дапасавання (белая варона, божая кароўка), кіравання (вадзіць за нос, ламаць галаву), прымыкання (бачыць наскрозь, мелка плаваць). Праўда, такая сувязь носіць чыста фармальны характар і гэтым адрозніваецца ад сінтаксічнай сувязі ў свабодных словазлучэннях. Параўн. два сказы: 1) Дзіця прыкусіла язык і заплакала; 2) Самыя языкастыя нахабнікі пры Галіне прыкусвалі языкі (С. Грахоўскі). У першым прыкладзе граматычная сувязь паміж словамі прыкусіць і язык, ужытымі з прамым значэннем, мае рэальны характар: дзеяслоў прыкусіць (‘прышчаміць зубамі’) удзельнічае ў стварэнні гэтай сувязі сваім фармальным і сэнсавым бокам. У другім жа прыкладзе кампаненты фразеалагізма прыкусваць язык (‘раптоўна змаўкаць’) не маюць самастойнага значэння, дэсемантызаваліся і запазычылі ад свабоднага словазлучэння толькі фармальна-структурны тып сінтаксічнай арганізацыі.

Самы пашыраны тып (болып як 2100 адзінак) — гэта фразеалагізмы, структурна арганізаваныя як д з е я с л о ў н ы я словазлучэнні. Амаль усе яны паводле катэгарыяльнага значэння належаць да дзеяслоўных фразеалагізмаў, і толькі нямногія ўваходзяць у прыметнікавы семантыка-граматычны тып (ад зямлі не адрос, гамоніць з небам, пад стол пяшком ходзіць і інш.), прыслоўны (рукой падаць, абы дзень адбыць, раз плю-

нуць і г. д.), мадальны (лёгка сказаць, няма чаго казаць, так сказаць і пад.).

Пераважаюць двухі трохкампанентныя выразы, на долю ж чатырохі больш як чатырохкампанентных прыходзіцца каля 400 фразеалагізмаў. Сярод двухкампанентных выразаў (як, дарэчы, і сярод выразаў усіх астатніх разнавіднасцей і тыпаў) самую прадуктыўную мадэль складаюць фразеалагізмы, утвораныя па структурнай схеме «дзеяслоў + назоўнік у вінавальным склоне». Іх амаль 600: біць адбой, апускаць рукі, здымаць шапку, набіваць вока, нюхаць порах, мець зуб, весці рэй, віць гняздо, кінуць косць, ліць пот і г. д. У дзвюх іншых, менш пашыраных мадэлях залежны кампанент-назоўнік стаіць у творным (131 адзінка) і родным склоне (47 адзінак): звесці вокам, слацца лістам, бярозаю ліцца, есці вачамі, мазаць дзёгцем; даваць дыхту, напускаць туману, набірацца сілы, задаваць фефару, даваць цягу і інш. Яшчэ дзве двухкампанентныя мадэлі: 1) дзеяслоў + прыслоўе: глядзець коса, ісці насустрач, ездзіць вярхом і пад.; 2) дзеяслоў + дзеяслоў: піць папрасіць, даваць прыкурыць, есці просіць і г. д.

Трохкампанентныя фразеалагізмы са структурай дзеяслоўнага словазлучэння ўтвараюць 37 болып-менш прадуктыўных мадэляў і каля 30 непрадуктыўных. Зрэшты, непрадуктыўныя мадэлі, замкнёныя адным выразам, ёсць і сярод усіх іншых структурных тыпаў, таму ў далейшым адпадае патрэба гаварыць пра іх. Найбольш тыповая схема трохкампанентных фразеалагізмаў — «дзеяслоў + прыназоўнік (у, на, за, з, да, па, пад, праз. аб, ад, над, перад, паміж, міма, папярок, без, супраць) + назоўнік у пэўным склоне»: біць у хамут, наступаць на хвост, браць за душу, з неба зваліўся, браць да галавы, плысці па цячэнні, класці пад сукно, глядзець праз пальцы, біцца аб заклад, адбівацца ад рук, вісець над галавой, стаяць перад вачамі, чытаць паміж радкоў, біць міма цэлі, стаяць папярок дарогі, без нажа зарэзаць, гладзіць супраць шэрсці і г. д. Найбольш частотнымі з’яўляюцца канструкцыі з назоўнікам у вінавальным склоне і прыназоўнікам у або на, а таксама з назоўнікам у родным склоне і прына-

зоўнікам з: кідацца ў вочы, абуваць у лапці; ставіць на карту, на хвост станавіцца; збіваць з панталыку, высмоктваць з пальца і пад.

Шмат мадэляў утвараюць фразеалагізмы, усе тры кампаненты якіх генетычна паўназначныя словы. У такім разе ў спалучэнне з дзеясловам уступаюць атрыбутыўныя канструкцыі або два назоўнікі ў розных склонавых формах, назоўнік і прыслоўе, прыслоўе і прыслоўе, займеннік сабе і назоўнік у вінавальным склоне і г. д., напрыклад: распусціць паўлінавы хвост, браць голымі рукамі, шукаць учарашняга дня, козамі сена травіць, сабакам сена касіць, трымаць вуха востра, дарэмна есці хлеб, глядзець зверху ўніз, пераварочваць дагары нагамі, кусаць сабе локці, набіваць сабе цану. Ёсць і іншыя трохкампанентныя мадэлі: пальцам не праткнуць, канцоў не знайсці, нідзе не валяецца, сем патоў выліць, пячы як бліны і інш.

Чатырохкампанентныя фразеалагізмы таксама аб’ядноўваюцца ў шмат мадэляў (болып як 30). Назавём толькі найбольш тыпавыя з іх. Гэта найперш мадэлі, у якіх дзеяслоўны кампанент як граматычна апорнае слова спалучаецца з атрыбутыўнай канструкцыяй і прыназоўнікам на ці у: хварэць на кішаньковыя сухоты, класці на абедзве лапаткі, іграць у адну дудку, пусціцца ў сабачую шкуру і г. д. Гэтыя ж прыназоўнікі (на, у) выступаюць састаўнымі элементамі мадэляў, у якіх дзеяслоў кіруе назоўнікам і прыназоўнікава-склонавай формай назоўніка (абодва назоўнікі ў вінавальным склоне): мяняць быка на індыка, класці зубы на паліцу, кідаць камень у агарод, хаваць канцы ў ваду і пад. Пададзім яшчэ некалькі прыкладаў на іншыя мадэлі: паказваць дулю ў кішэні, глядзець праўдзе ў вочы, пападаць пальцам у неба, не ідзе ў галаву, лезці сляпіцай у вочы, цягнуць ката за хвост, трымаць камень за пазухай, выпускаць джына з бутлі і інш.

Сярод больш як чатырохкампанентных фразеалагізмаў толькі некаторыя групуюцца ў малапрадуктыўныя мадэлі, кожная з якіх складаецца з 2—3 выразаў: сыпаць соль на свежую рану, цягнуць ваду на сваё кола і пад. Астатнія — непрадуктыўныя, адзін-

кавыя і самай разнастайнай структуры, напрыклад: не зірнуўшы ў святцы біць у званы, пайсці ў галаву па розум, соваць носа не ў сваё проса, пераліваць з пустога ў парожняе, на чужым гарбу ў рай ехаць.

Другі тып, таксама даволі пашыраны (болып як 1100 адзінак), — гэта фразеалагізмы са структурай н a зоўнікавага словазлучэння. Прыкладна каля паловы з іх па суадноснасці з часцінамі мовы належаць да назоўнікавых: першая скрыпка, пустая малатарня, птушка невысокага палёту, казка пра белага бычка, малако ад шалёнай каровы і інш. Сярод астатніх пераважаюць прыслоўныя фразеалагізмы: цэлы воз, поўныя косці, напрамілы бог, адным вокам, пад голым небам, без задніх ног і г. д.; затым ідуць прыметнікавыя: пуп зямлі, зямля ненаедная, поўная чаша, сярэдняй рукі, нядобрай памяці, на сёмым небе і пад.; некаторыя ўваходзяць у разрад мадальных (дзіўная рэч, адным словам і інш.) і несуадносных з часцінамі мовы (залатыя рукі, папоўскае вока і г. д.).

У гэтым структурным тыпе, як і ў папярэднім, найчасцей сустракаюцца двухі трохкампанентныя фразеалагізмы (прыкладна па 500 адзінак у кожнай групе); чатырохкампанентных жа — 83, з пяццю і больш кампанентамі —21.

Пераважная большасць двухкампанентных фразеалагізмаў утварылася па мадэлі «назоўнік у назоўным склоне + атрыбутыўнае слова (прыметнік, радзей займеннік ці парадкавы лічэбнік)»: зялёная вуліца, пярэдні край, цыганскае сонца, ранняя птушка, цёплае месца, пусты млын, той свет, ваша сястра, другое дыханне, пятая калона і г. д. Прыведзеныя прыклады паказваюць, што звычайна ў выразах гэтай мадэлі, як і ў некаторых іншых падобных мадэлях, атрыбутыўнае слова, залежнае ад граматычна галоўнага кампанентаназоўніка, знаходзіцца ў прэпазіцыйным становішчы («прыметнік + назоўнік»).

Яшчэ дзве мадэлі адрозніваюцца ад папярэдняй тым, што ў адной з іх назоўнікавы кампанент стаіць у творным склоне, а ў другой — у родным: святым духам, мёртвым грузам, адным вухам; першай гільдыі, вышэйшай маркі, вялікага сэрца і пад. Многія фразеала-

гізмы ўтвараліся са спалучэння назоўніка ў назоўным склоне з назоўнікам у родным склоне: скарынка хлеба, соль зямлі, рыцар ночы, пачуццё локця, нуль увагі, ад’яда душы, выкручванне рук і г. д.

Трохкампанентныя фразеалагізмы аб’ядноўваюцца ў 49 мадэляў далёка не аднолькавай частотнасці. Іх можна падзяліць на тры групы. У першую групу ўваходзяць выразы, утвораныя па структурнай схеме «прыназоўнік (на, з, у, да, за, ад, без, пад, па, пры) + атрыбутыўнае слова + назоўнік у пэўным склоне»: на горкі яблык, на белым кані, з матчыным малаком, з другой оперы, у самым саку, у свіныя галасы, да сёмага поту, за блізкі свет, за дзесятай гарой, ад шчырага сэрца, без лішніх слоў, пад гарачую руку, пад адкрытым небам, па марусін паясок, пры зачыненых дзвярах і інш. Структурная схема фразеалагізмаў другой групы складаецца з прыназоўніка (на, па, ад, для, у, з, да) і двух назоўнікаў у розных, а іншы раз і ў аднолькавых склонавых формах: на канцы языка, на разбор шапак, вераб’ю па калена, па канец рук, па волі лёсу, ад варотп паварот, для адводу вачэй, у касцюме адама, у міг во ка, з дна мора, з малаком маці, да скону дзён і г. д. Трэцяя група аб’ядноўвае мадэлі «назоўнік у назоўным склоне + прыназоўнік (на, у, без, з, пад, са, па) і назоўнік у пэўным ускосным склоне»: сабака на сене, каліф на час, сініца ў руках, гульня ў хованкі, нуль без палачкі, вайна з ветракамі, месца пад сонцам, выхад са строю, блуканне па пакутах і пад. Ёсць і іншыя, беспрыназоўнікавыя мадэлі, напрыклад «назоўнік у назоўным склоне + атрыбутыўнае слова + назоўнік ва ўскосным склоне»: майстар заплечных спраў, трызненне сівой кабылы, адстаўной казы барабаншчык і пад.

Чатырохкампанентныя фразеалагізмы ўтвараюць 10 мадэляў, але ўсе яны нізкачастотныя, складаюцца з 2— 3 выразаў, напрыкалад: касы сажань у плячах, апошняя спіца ў коле; без крывінкі ў твары, без цара ў галаве. Астатнія чатырохкампанентныя, а таксама больш як чатырохкампанентныя выразы склаліся па нерэгу-

лярных, замкнёных мадэлях: і не шум баравы, без фігі ні да носа, ні богу свечка ні чорту качарга, сем вёрст да нябёс і ўсё лесам і шмат іншых.

Трэці тып — фразеалагізмы, утвораныя па мадэлях прыметнікавага словазлучэння. Іх усяго 51 адзінка. У гэты лік увайшлі выразы, у якіх граматычна галоўным выступае не толькі прыметнікавы кампанент, але і дзеепрыметнікавы. Калі ў сферы свабодных словазлучэнняў прыметнікавы тып характарызуецца больш як 20 мадэлямі, то фразеалагізмы аналагічнага тыпу вельмі бедныя на структурньія мадэлі. Самая прадуктыўная з іх (17 адзінак) — мадэль «прыметнік + прыназоўнік на + назоўнік у вінавальнам склоне»: слабы на язык, цяжкі на пад’ём, плячысты на жывот, нячысты на руку, лёгкі на нагу, тугі на вуха і пад. Двухкампанентную мадэль утвараюць фразеалагізмы, у якіх дзеепрыметнікавы кампанент кіруе назоўнікам у творным склоне: богам забыты, лыкам шыты, падбіты ветрам, падшыты лісіцай, небам крыты і інш. Яшчэ адна мадэль з дзеепрыметнікавым ці прыметнікавым кампанентам у ролі стрыжнёвага слова: адным лыкам шытыя, заднім розумам моцныя, адным мірам мазаны, адной вяровачкай звязаны і г. д. Іншыя фразеалагізмы ўтварыліся па непрадуктьхўных мадэлях: сыты па горла, апошні з магікан, так званы, у гарачай вадзе купаны, цішэй вады і ніжэй травы і пад.

Структуру лічэбнікавага словазлучэння маюць 11 фразеалагізмаў. 3 іх толькі некаторыя аб’ядноўваюцца ў мадэль «лічэбнік + назоўнік»: два словы, сем карабоў, трыццаць сярэбранікаў, тры чвэрці, сорак саракоў. Іншыя мадэлі адначастотныя: паўтара людскога, на сваіх дваіх, за трох дурных і інш.

Фразеалагізмы са структурай займеннікавага словазлучэння (14 адзінак) не ўтвараюць рэгулярных мадэляў: сам праз сябе, сам па сабе, сам-насам з сабой і г. д.

Шосты тып — фразеалагізмы са структурай п р ы слоўнага словазлучэння (46 адзінак). Сюды ўваходзяць і выразы з дзеепрыслоўным кампанентам як граматычна апорным словам. Амаль усе мадэлі ў гэтым тыпе нізкачастотныя, па два выразы: вышэй галавы, прасцей простага; дагары дном, дагары нагамі і інш.

Больш прадуктыўнымі з’яўляюцца фразеалагізмы, утвораныя ў выніку спалучэння дзеепрыслоўя з назоўнікам у вінавальным склоне, а таксама прыслоўя далоў з прыназоўнікава-склонавай формай назоўніка: склаўшы рукі, сцяўшы зубы, спусціўшы рукавы, высалапіўшы язык; з плеч далоў, з вачэй далоў, з капытоў далоў і пад.

Асобны тып утвараюць фразеалагізмы са структурай параўнальнага звароту (95 адзінак). Больш як палова гэтых выразаў групуецца ў 16 мадэляў, але усе яны малапрадуктыўныя, напрыклад: як пшаніцу прадаўшы, як жару ўхапіўшы, як мыла з’еўшы; як у ваду глядзеў, як У сук уляпіў; як пугай па вадзе, як маслам па душы. Толькі мадэль «як + атрыбутыўнае слова + назоўнік у назоўным склоне» аб’ядноўвае каля 20 адзінак: як чорны вол, як сваё вока, як леташні снег, як божы дзень і інш.

Такім чынам, фразеалагізмы-словазлучэнні тоесныя ў структурных адносінах з адпаведнымі свабоднымі словазлучэннямі і як бы паўтараюць шмат якія сінтаксічныя мадэлі. Але, з другога боку, многія мадэлі, тыповыя ў сінтаксісе свабоднага словазлучэння, аказваюцца нізкачастотнымі, а найчасцей неўжывальнымі ў фразеалогіі.

  • 27. Фразеалагізмы са структурай сказа

Калі фразеалагізмы-сказы (іх каля 1100) разглядаць паводле іх суадноснасці з часцінамі мовы, то выяўляецца, што прыкладна палова іх належыць да несуадносных: вецер гуляе ў галаве, нос не дарос, манна з неба сыплецца і пад. Астатнія — размяркоўваюцца сярод іншых семантыка-граматычных тыпаў, у тым ліку назоўнікавых: сам сабе галава, піва не пераліўкі, хто куды пашле і інш.; прыметнікавых: зух супраць мух, не бі ляжачага, язык праглынеш і г. д.; дзеяслоўных: давай бог ногі, кашы не зварыш, лаві бягучага воўка след і інш.; прыслоўных: бяры вышэй, калі рак на гары свісне, на чым свет стаіць і пад.; мадальных: будзь добры, не тут казана, нічога не скажаш і г. д.; вы-

клічнікавых: ведай нашых, з лёгкім ветрам, нешта ў лесе здохла і інш.

Фразеалагізмы гэтай разнавіднасці структурна арганізаваныя як сказы розных тыпаў.

Самы багаты і прадуктыўны тып — фразеалагізмы са структурай двухсастаўнага неразвітага сказа (болып як 230 адзінак). А найбольш пашыраная мадэль сярод выразаў гэтага тьіпу — «назоўнік у назоўным склоне + дзеяслоў»: язык свярбіць, галава баліць, вока гарыць, вушы вянуць, гром грымнуў і г. д. У некаторых фразеалагізмах (больш за 30) граматычна залежны кампанент выражаецца не дзеясловам, а прыметнікам або дзеепрыметнікам. Адпаведна ўтвараюцца дзве іншыя структурныя мадэлі: язык доўгі, рукі кароткія, свет цесны; дарога адрэзана, галава забіта, песенька enema і інш. Яшчэ адна група фразеалагізмаў (звыш 20) адрозніваецца ад папярэдніх тым, што яны трохкампанентныя, з часцінай не перад дзеяслоўным кампанентам: душа не ляжыць, рукі не даходзяць, язык не паварочваецца і пад.

Апрача гэтага, можна вылучыць некалькі мадэляў, але малапрадуктыўных, па 2—3 выразы ў кожнай: бог бацька, справа старана, імя легіён; свет не мілы, закон не пісаны; і след прастыў, і бог вялеў і г. д. Многія фразеалагізмы са структурай двухсастаўнага неразвітага сказа ўтварыліся па непрадуктыўных, адначастотных мадэлях: хата з краю, мора па калена, абое рабое, язык як брытва, не ўсе дома і інш.

Другі тып, таксама вельмі багаты (каля 230 адзінак), — фразеалагізмы са структурай д в у х с а с таўнага развітага сказа. Найбольш прадуктыўная, хоць і не надта шматлікая мадэль (19 адзінак) — «назоўнік з залежным ад яго прэпазіцыйным атрыбутыўным словам + дзеяслоў»: чорная кошка прабегла, дурны non хрысціў, свая вош укусіць, адны ўспаміны засталіся і пад. У вельмі рэдкіх выпадках парадак кампанентаў бывае іншы: манна нябесная сыплецца, (як) хоча левая нага. Да гэтай жа мадэлі можна аднесці выразы (іх 7), што пачынаюцца займеннікавым кампанентам які (якая, якое) і найчасцей рэалізуюцца ў пытальных сказах: які чорт занёс, якая кошка прабегла, якая муха ўкусіла, якое ліха нясе і інш.

3 іншых болып-менш прадуктыўных мадэляў можна вылучыць дзве, у якіх, апрача дзеяслова, ёсць два назоўнікі, адзін з іх — незалежны, суадносны з дзейнікам, а другі — залежны, у вінавальным склоне (першая мадэль) і ў творным (другая мадэль): раса вочы выядае, цяля язык аджавала, чорт дзяцей калыша; душа крывёй абліваецца, звязаў чорт вяровачкай, душа мохам абрасла і г. д. Астатнія мадэлі сярод трохкампанентных выразаў малапрадуктыўныя або непрадуктыўныя: галава гуза шукае, жаба цыцкі дасць; валасы становяцца дыбам, язык гладка ходзіць; дай бог кожнаму, хто куды пашле, вароты пірагамі падпёртыя і пад.

Каля паловы фразеалагізмаў гэтага тыпу чатырохі болып як чатырохкампанентныя. У чатырохкампанентных выразах, апрача тых кампанентаў, якія складаюць, умоўна кажучы, граматычную аснову сказа і суадносяцца з дзейнікам і выказнікам, ёсць яшчэ два кампаненты: залежны ад дзеяслова назоўнік ва ўскосным склоне з прыназоўнікам. Пры гэтым адна і тая ж склонавая форма залежнага назоўніка найчасцей рэалізуецца ў спалучэнні з неаднолькавымі прыназоўнікамі. Адпаведна і структурныя мадэлі такіх фразеалагізмаў (звычайна малапрадуктыўныя) будуць ужо розныя. Так, залежны назоўнік у родным склоне ўжываецца з прыназоўнікамі да, з, ад, з пад, каля: прыйдзе коза да воза, іскры з вачэй пасыпаліся, кроў адхлынула ад твару, зямля выплывае з-пад ног, язык каля вушэй матляецца і г. д.

Іншыя мадэлі ўтвараюцца пры ўжыванні залежнага назоўніка ў вінавальным склоне з прыназоўнікамі у, на, за: хмель ударыў у галаву, мядзведзь на вуха наспгупіў, шарыкі за ролікі заходзяць і інш.; у творным склоне з прыназоўнікамі над, пад, па-за, з: хмары згушчаюцца над галавой, зямля гарыць пад нагамі, язык па-за вушамі ходзіць, чорт з ведзьмай жэніцца і пад.; у месным склоне з прыназоўнікамі у, на, па: кроў гарыць у жылах, кошкі на душы скрабуць, мурашкі бегаюць па целе і г. д. Ёсць і шэраг іншых мадэляў, малапрадуктыўных і адначастотньіх, напрыклад: яечка з галавы не скоціцца, волас з галавы не спадзе; камар носа не падточыць, вуж галавы не ўткне; язык у роце не месціцца,

канцы з канцамі не сыходзяцца, яшчэ чэрці на кулачкі не выходзілі і інш.

Каля сотні фразеалагізмаў маюць структуру аднасастаўнага сказа — безасабовага ці абагульнена-асабовага.

Фразеалагізмы са структурай безасабовага сказа складаюць трэці тып. Тут можна вылучыць 9 мадэляў, але ўсе яны малапрадуктыўныя. Вось некаторыя з іх:

1) дзеяслоў + назоўнік у вінавальным склоне: займае дух, падцягвае жывот, забівае дух;

2) дзеяслоў + прыназоўнік у + назоўнік у месным склоне: кружыцца ў галаве, цямнее ў вачах, закруціла ў носе і інш.;

3) дзеяслоў + прыназоўнік у + назоўнік у вінавальным склоне: кальнула ў пяткі, кідае ў жар;

4) адмоўнае слова няма + назоўнік у родным склоне: адбою няма, цаны няма, зносу няма і інш.

Прывядзём яшчэ некалькі прыкладаў рознамадэльных нізкачастотных выразаў: мокрага месца не засталося, макавай расінкі ў роце не было, пацягнула за язык, адлягло ад душы і г. д.

Чацвёрты тып — фразеалагізмы са структурай абагульнена-асабовага сказа. Пераважная большасць гэтых выразаў належыць да рознамадэльных, адначастотных: за вушы не адцягнеш, на казе не пад’едзеш, кашы не зварыш, снегу леташняга не дапросішся, хлебам не кармі і інш. Толькі некаторыя выразы аб’ядноўваюцца ў асобыя мадэлі (малапрадуктыўныя), напрыклад: пальчыкі абліжаш, язык зломіш, язык праглынеш; вадой не разальеш, доўбняй не прыб’еш; адарві ды падай, адарві ды кінь і некаторыя іншыя.

Пяты тып складаюць фразеалагізмы са структурай нерасчлянёнага сказа. Як вядома, нерасчлянёныя сказы ў якасці асобнага структурнага тыпу супрацьпастаўляюцца двухсастаўным і аднасастаўным. Ім уласціва інтанацыя паведамлення, але яны не выконваюць намінатыўнай функцыі, не могуць уваходзіць у словазлучэнне і пашырацца іншымі словамі. Пры дапамозе гэтых сказаў выражаюць згоду або нязгоду з чыімнебудзь выказваннем, мадальна-эмацыянальную рэакцыю на яго, а таксама пабуджэнне да чаго-небудзь.

Да гэтага тыпу адносяцца шмат якія выклічнікавыя і мадальныя фразеалагізмы. Яны звычайна не

аб’ядноўваюцца ў структурныя мадэлі. Некалькі прыкладаў: авохці мне, вось табе і маеш, ісцінны бог, у добры час, так яно і ёсць, нечага сказаць, вядомая рэч, што і казаць і г. д.

Многія фразеалагізмы структурна арганізаваныя як даданая частка, пачынаюцца адпаведным злучнікам ці злучальным словам, характэрным для пэўнай даданай часткі (як, хоць, куды і інш.).

Шосты тып — фразеалагізмы са структурай даданага параўнальнага сказа. Найперш вылучаюцца тры наступныя мадэлі:

1) як + назоўнік у назоўным склоне + дзеяслоў: як май змаяваў, як чорт панёс, як мамай прайшоў і г. д.;

2) як + назоўнік у назоўным склоне + дзеяслоў + + прыназоўнік з + назоўнік у родным склоне: як гара з плеч звалілася, як заслона спала з вачэй, як камень з сэрца зваліўся і пад.;

3) як + дзеяслоў + назоўнік у творным склоне: як ветрам здзьмула, як варам абдало, як вадой змыла і інш.

Ёсць звыш 60 фразеалагізмаў тыпу як гарох пры dapose, якія, як ужо гаварылася (§ 25), трэба лічыць няпоўнымі параўнальнымі сказамі з апушчаным выказнікам. Яны ўтвараюць 10 мадэляў. Вось найболып тыповыя з іх:

1) як + назоўнік у назоўным склоне + назоўнік у родным склоне: як вол доўбні, як чорт ладану, як жаба гразі і г. д.;

2) як + назоўнік у назоўным склоне + назоўнік у вінавальным склоне: як бог чарапаху, як сабака палку, як дурань ступу і пад.;

3) як + назоўнік у назоўным склоне + прыназоўнік на + назоўнік у вінавальным склоне: як мухі на мёд, як серада на пятніцу, як гусь на бліскавіцу і інш.

Сёмы тып — фразеалагізмы са структурай даданага ўступальнага сказа (злучнік хоць + дзеяслоў загаднага ладу). Неабавязковым, факультатыўным кампанентам у складзе такіх фразеалагізмаў нярэдка выступае ты: хоць <ты> іголкі збірай, хоць <ты > плач, хоць <ты> жывы ў зямлю лезь і інш. Мінімальная мадэль выразаў гэтага тыпу — двухкампанентная (хоць з

улікам факультатыўнага ты яе можна лічыць і трохкампанентнай): хоць разарвіся, хоць расперажыся, хоць выкручвай, хоць <ты> лопні і г. д.

Дзеяслоўны кампанент можа ўскладняцца залежным ад яго назоўнікам. Сустракаюцца трох-, чатырохі болып як чатырохкампанентныя выразы: хоць вока выкалі, хоць скрозь зямлю праваліся, хоць сцены ў хаце абклейвай і пад. Найбольш тыповая мадэль (17 адзінак) — «хоць + <ты> + назоўнік у вінавальным склоне + дзеяслоў»: хоць рэпу сей, хоць сякеру вешай, хоць <ты> вяроўкі ві, хоць <ты> гвалт крычы і інш. У якасці кампанента, залежнага ад дзеяслова, часта бывае назоўнік у творным склоне: хоць шаром пакаці, хоць касой касі, хоць бокам каціся, хоць <ты> махалам махай і г. д. Нярэдкімі з’яўляюцца і канструкцыі з назоўнікам у вінавальным склоне ў спалучэнні з прыназоўнікам (на або у)\ хоць на сабаку вылі, хоць на кавалкі разрывайся, хоць <ты> на воўка ўзлезь; хоць у труну лажыся, хоць у дамавіну кладзі, хоць <ты> у лоб страляй і пад. Ёсць тут, як і ў іншых структурных тыпах, выразы непрадуктыўных мадэляў: хоць кол на галаве чашы, хоць лажыся і памірай, хоць з калена выламі, хоць галавой у пятлю і інш.

Восьмы тып, параўнальна з іншымі нешматлікі (10 адзінак), складаюць фразеалагізмы са структурай даданага сказа м е с ц a . Яны пачынаюцца злучальнымі словамі куды або дзе. Найчасцей гэта трохкампанентныя выразы, утвораныя па структурнай схеме «злучальнае слова + назоўнік у назоўным склоне + дзеяслоў»: куды вочы вядуць, куды вочы глядзяць, куды. ногі нясуць, дзе макар козы пасе, дзе бог пашле і інш. Групуюцца ў пэўную мадэль і такія вьіразы: куды макар цялят не ганяў, куды крумкач касцей не заносіў.

Дзевяты тып фразеалагізмы са структурай даданага сказа меры і ступені (9 адзінак). Іх знешнімі паказчыкамі выступаюць злучнікі аж, колькі. Шэсць фразеалагізмаў са злучнікам аж утвараюць пэўную мадэль: аж гай шуміць, аж нос гнецца, аж пыл курыць, аж пуп трашчыць, аж пыл ляціць, аж пяткі блішчаць. Астатнія выразы гэтага тыпу: колькі душа жадае, колькі ўлезе, колькі хочаш.

Дзесяты тып фразеалагізмы са структурай даданага дапаўняльнага сказа (8 адзінак). Яны пачынаюцца злучальнымі словамі дзе, куды, адкуль: дзе ракі зімуюць, дзе сабака закапаны, куды вецер дзьме, адкуль вецер дзьме. Астатнія адзінкавыя, рознамадэльныя: куды сябе дзець, дзе дзяваць вочы, куды дзець свае рукі, пачым фунт ліха.

Яшчэ ў адзін тып можна аб’яднаць рознамадэльныя фразеалагізмы, якія паводле сваёй структуры суадносяцца са складанымі сказамі розных відаў. Так, структурна блізкія да складаназлучаных сказаў: дух вон і кішкі на тэлефон, чорт не чорт і два не выходзіць і інш.; да складаназалежных: чорт ведае што такое, што ўбіў mo і ўехаў, дзе сядзеш там і злезеш і г. д.; да бяззлучнікавых: еш не хачу, хто ў плот хто ў гарод, бяры не хачу, пусці павалюся і пад. Некаторыя фразеалагізмы маюць структуру няпоўнага складаназалежнага сказа: старшы куды пашлюць, не ведаць на якім свеце знаходзіцца, чуць звон ды не ведаць дзе ён, паказаць пачым фунт ліха, паказаць адкуль ногі растуць, паказаць як барсук сваіх дзяцей гладзіць і інш.

Як бачым, фразеалагізмы-сказы паўтараюць многія тыпы і мадэлі, вядомыя ў сінтаксісе простага сказа. Адны з іх больш прадуктыўныя, другія менш. Няма, аднак, сярод фразеалагізмаў гэтай разнавіднасці некаторых тыпаў аднасастаўнага сказа (пэўна-асабовых, няпэўна-асабовых, інфінітыўных, намінатыўных, генітыўных), сказаў з аднароднымі членамі і інш.

  • 28. Фразеалагізмы са структурай спалучэння слоў

На долю выразаў гэтай структурнай разнавіднасці прыпадае прыкладна 1200 адзінак. Гэта галоўным чынам прыслоўныя фразеалагізмы, і толькі каля 20 % прыходзіцца на выразы астатніх семантыка-граматычных тыпаў. Вось некалькі прыкладаў назоўнікавых фразеалагізмаў-спалучэнняў: альфа і амега, абяцанка-цацанка, куку ў руку, і стары і малы; прыметнікавых: адзін пад адзін, з-пад іголачкі, не разлівада, як без рук; дзеяслоўных: і ні блізка, ні на вока, і дня-

ваць і начаваць, тут як тут; мадальных: не раўнуючы, па словах, як на грэх, між іншым; выклічнікавых: хлеб ды соль, ні пуху ні пяра, ні дна ні пакрышкі, з богам; несуадносных: ні гневу ні ласкі (у каго), не адбя рэш (у каго, ад каго чаго), не адмовіш (каму ў чым), не купіць (у каго чаго).

Сярод фразеалагізмаў-спалучэнняў можна вылучыць 6 структурных тыпаў.

Першы тып фразеалагізмы, утвораныя па структурнай схеме прыназоўнікава-склонавай формы назоўніка (іх звыш 580). Многія з іх, асабліва прыслоўныя, рэалізуюцца толькі ў спалучэнні з абавязковымі словамі-суправаджальнікамі: даставаць з-пад зямлі, рабіць, працаваць з душой, за кукіш не купіш і г. д. Некалькі дзесяткаў фразеалагізмаў кіруюць залежнымі словамі: на валаску (ад чаго), на воку (у каго), да густу (каму) і пад.; некаторыя валодаюць варыянтнай сувяззю кіраваннем і дапасаваннем: у крыві (у каго, чыёй), перад носам (каго, чыім) і інш. Асобныя фразеалагізмы звязваюцца сувяззю дапасавання з залежным словам-азначэннем, якое раздзяляе прыназоўнік і назоўнік: з голасу (чыйго), пры памяці (чыёй), за галавой (чыёй/ Напрыклад: Вось жыве за бацькавай галавою ды выдумляе трасцу з хваробаю (К. Крапіва).

Выразы гэтага тыпу называюць мінімальнымі адзінкамі фразеалогіі. Яны ўтвараюць 22 прадуктыўныя структурныя мадэлі. Назавём толькі найболып тыповыя, кожная з якіх аб’ядноўвае не менш як 20 выразаў:

1) на + назоўнік у вінавальным склоне: на кукішкі, на капельку, на валасок, на руку, на вока;

2) на + назоўнік у месным склоне: на носе, на плячах, на касцях, на нажах, на душы;

3) у + назоўнік у вінавальным склоне: у абрэз, у руку, у дыміну, у вочы, у рожкі;

4) у + назоўнік у месным склоне: у цуглях, у хвасце, у форме, у мініяцюры, у вачах;

5) да + назоўнік у родным склоне: да торбы, да лямпачкі, да касцей, да капейкі, да зубоў;

6) пад + назоўнік у вінавальным склоне: пад сурдзінку, пад пару, пад корань, пад дыктоўку, пад завязку;

7) пад + назоўнік у творным склоне: пад эгідай, пад рукой, пад мухай, пад ботам, пад ружжом;

8) па + назоўнік у месным склоне: па душы, па плячы, па пятах, па дарозе, па баку;

9) з + назоўнік у родным склоне: з рукі, з малатка, з мазаля, з вуліцы, з паўслова;

10) з + назоўнік у творным склоне: з носам, з мясам, з трэскам, з мірам, з барадой.

Другі тып фразеалагізмы, структурна арганізаваныя як спалучэнне аднародных членаў, звязаных злучнікавай ці бяззлучнікавай сувяззю. Гэта больш як 200 выразаў, аб’яднаных у 17 тыповых мадэляў.

Тут найперш можна вылучыць групу фразеалагізмаў, кампаненты якіх (назоўнікі ў назоўным або творным склоне, прыслоўі, займеннікі) звязваюцца адзіночнымі злучнікамі і, ды (5 мадэляў): маг і чарадзей, ціш ды гладзь; потам і кроўю, душой і целам; між небам і зямлёй, між молатам і кавадлам; направа і налева, узад і ўперад; такі ды сякі, тое ды сёе і інш. Асобную мадэль утвараюць выразы тыпу так ці інакш, рана ці позна.

Назоўнікавыя, дзеяслоўныя і прыслоўныя кампаненты шматлікіх фразеалагізмаў звязваюцца паўторным злучнікам ні-ні (4 прадуктыўныя мадэлі): ні вала ні каня, ні роду ні плоду; ні млён ні таўкач, ні рыба ні мяса; ні даць ні ўзяць, ні села ні пала; ні дома ні замужам, ні мала ні многа і г. д.

У гэтай групе, як і ў іншых, апрача тыповых, сустракаюцца нерэгулярныя мадэлі, колькасна абмежаваныя, а то і адзінкавыя, напрыклад: ні зіму ні лета, ні сном ні духам, ні два ні паўтара, ні жывы ні мёртвы, ні ў пяць ні ў дзесяць, ні нашым ні вашым, ні за кол ні за цям і інш.

Яшчэ 4 тыповыя мадэлі ўтвараюць фразеалагізмы, кампаненты якіх звязваюцца паўторнымі злучнікамі іі, то-то, ці—ці: і смех і грэх, і печкі і лаўкі; і туды і

сюды, і дома і замужам; то так то гэтак, то там то сям; ці скокам ці бокам, ці так ці сяк і г. д.

У шмат якіх фразеалагізмах сродкам сувязі часцей назоўнікавых, радзей прыслоўных і дзеяслоўных кампанентаў выступаюць часціца не і злучнікі дык (то), а: не кіем, дык палкай; не па днях, а па гадзінах; не ў брыво, а ў вока; не цяпер, дык у чацвер; не там, дык там; не куецца, а плешчацца і пад.

Кампаненты каля 60 выразаў аб’ядноўваюцца бяззлучнікавай сувяззю, утвараючы 3 мадэлі, кожная з якіх адрозніваецца ад іншых генетычнай прыналежнасцю кампанента да пэўнай часціны мовы назоўніка, прыслоўя, дзеяслова: хлеб-соль, збор-дружына, братсястрыца; сюды-туды, люба-дорага, адсюль-адтуль; узвей-вецер, гуляй-вецер, перакаці-поле і інш.

Трэці тып фразеалагізмы са структурай п a раўнальнага звароту (больш за 130). Іх састаўным кампанентам найчасцей з’яўляецца назоўнік у назоўным склоне ці ва ўскосных склонах з прыназоўнікам і без яго. Радзей ва ўтварэнні гэтых выразаў удзельнічае дзеяслоў, дзеепрыметнік і прыметнік. Адпаведна тут можна вылучыць 9 тыповых мадэляў: як штык, як смала; як лёду, як агню; як з вядра, як з бочкі; як на далоні, як на іголках; як на пажар, як на дзяды; як у аптэцы, як у тумане; як па масле, як па нотах; як завязаць, як відаць; як укопаны, як закляты і г. д.

Чацвёрты тып трохкампанентныя фразеалагізмы са структурай «назоўнік + прыназоўнік + назоўнік» (каля 90). Другі назоўнікавы кампанент выразаў гэтага тыпу ўжываецца ў розных склонавых формах і з неаднолькавымі прыназоўнікамі (у, на, за, ад, з, па). Таму выразы можна згрупаваць у 6 структурных мадэляў. Пераважаюць фразеалагізмы таўталагічнага характару: душа ў душу, цюцелька ў цюцельку; вока на вока, шаркі на баркі; дзень за днём, крок за крокам; кроў ад крыві, час ад часу; аршын з шапкай, боб з гарохам; слова па слове, чэсць па чэсці і пад.

Пяты тып чатырохкампанентныя фразеалагізмы са структурай «прыназоўнік + назоўнік + + прыназоўнік + назоўнік» (больш за 50). Яны пабудаваныя па структурных схемах з... у..., з...

на..„ ад... да..„ якія запаўняюцца найчасцей аднолькавым кампанентам. Як і ў папярэднім тыпе, пераважаюць таўталагічныя выразы: з вуснаў у вусны, з месца ў кар'ер; з секунды на секунду, з карабля на баль; ad званка da званка, ad расы da расы і інш.

Яшчэ ў адзін структурны тып можна вылучыць двухі трохкампанентныя выразы (іх болып за сотню), якія пачынаюцца часціцай не ці ні. Другі кампанент гэтых выразаў назоўнік з прыназоўнікам або без яго, зрэдку дзеяслоў. Выразы аб’ядноўваюцца ў 7 прадуктыўных мадэляў: не Med, не паласа; не шманае, не adбяpэш; не ў смак, не ў нос; не ў сілах, не ў галаве; не па носе, не na zadax; ні капейкі, ні грама; ні на грош, ні на волас і г. д. Алрача таго, за межамі гэтых мадэляў, як і ў іншых структурных тыпах, ёсць нямала нерэгулярных утварэнняў: ні з месца, не за гарамі, не раўнуючы, ні ў dyzy, ні за што на свеце і г. д.

  • 29. Пра парадак кампанентаў і пранікальнасць структуры ў фразеалагізмах

Фразеалагізмы, як ужо адзначалася (§ 2), характарызуюцца ўстойлівасцю. Але калі ў дачыненні да іх зместу ўстойлівасць не ведае выключэнняў, то ў дачыненні да формы некаторых фразеалагізмаў можна гаварыць пра іх адносную ўстойлівасць. Так, амаль трэцяя частка фразеалагізмаў здольная выступаць у двух, a то і болей варыянтах (гл. § 13). Далёка не ўсе фразеалагізмы маюць фіксаваны парадак кампанентаў і структурную непранікальнасць.

Фразеалагізмы ў залежнасці ад таго, які яны маюць парадак кампанентаў, падзяляюцца на тры групы.

У п е р ш у ю группу ўваходзяць фразеалагізмы з прамым парадкам кампанентаў (гэта амаль палова ўсіх фразеалагізмаў). У выразах гэтай групы кампаненты размяшчаюцца ў такой жа лінейнай паслядоўнасці, як і ў адпаведных свабодных словазлучэннях ці спалучэннях, калі яны ёсць у мове. Прамы парадак кампанентаў маюць фразеалагізмы са структурай:

1) спалучэння слоў: на валаску, у абрэз, між небам і зямлёй, ні села ні пала, і печкі і лаўкі, не сёння бык

заўтра, збор-каляда, як агню, душа ў душу, з мінуты на мінуту, не па носе і г. д. Толькі нямногія выразы гэтай структурнай разнавіднасці могуць ужывацца ў двух магчымых варыянтах: направа і налева (налева і направа), ні мала ні многа, то там то тут, тое ды сёе і яшчэ некалькі;

2) назоўнікавага словазлучэння (больш як 60 структурных мадэляў): белая пляма, дарагой цаной, шырокай натуры, пальма першынстпва, крывёй сэрца, на ўсю моц, на ласкавым хлебе, з затоеным дыханнем, у nepmux радах, з чужых вуснаў, у адну руку, гульня ў хованкі і інш. I толькі прыкладна ў 30 выпадках маўленчая практыка замацавала інверсійны парадак кампанентаў у фразеалагізмах мадэлі «назоўнік у назоўным склоне + прыметнік»: конь божы, манна нябесная, масла масленае, пень асінавы, раб божы, варона загуменная, гад печаны, кот марцовы і пад. Сярод шматкампанентных, відаць, толькі адзін выраз і не шум баравы ўжываецца з адваротным парадкам кампанентаў;

3) нерасчлянёнага сказа. Гэта амаль усе выклічнікавыя і многія мадальныя фразеалагізмы: алах з табой, ведай нашых, з лёгкім ветрам, ад бога выспятка, што праўда то праўда, што і казаць, жарты сказаць, само сабой зразумела і г. д. Толькі асобныя выразы гэтага тыпу могуць ужывацца з перастаноўкай кампанентаў: зямля пухам (пухам зямля), дзень добры, калом зямля. А выразы з дзеясловам у форме загаднага ладу маюць адваротны фіксаваны парадак кампанентаў: дай бог, дай бог памяць, не давядзі бог, барані божа і інш.;

4) няпоўнага параўнальнага сказа: як кот з сабакам, як гарох ад сцяны, як мыш на крупы, як грыбй пасля дажджу і пад. Адваротны парадак маюць толькі некалькі выразаў, у якіх другі назоўнікавы кампанент рэалізуецца ў форме давальнага склону: як рыбе парасон, як свінні сядло, як мёртваму кадзіла і г. д.

Апрача таго, з прамым парадкам кампанентаў ужываюцца амаль усе рыфмаваныя фразеалагізмы (а іх больш як 160): на сваіх дваіх, за дзедам шведам, пацеха з пустога меха, самі з вусамі і інш., а таксама

двухкампанентныя выразы з пачатковым злучнікам хоць: хоць адбаўляй, хоць выкручвай, хоць заваліся, хоць расперажыся і пад. Сюды ж можна аднесці і больш чым двухкампанентныя, але бездзеяслоўныя выразы са словам хоць: хоць бы дзічкі, хоць бы ў адным воку, хоць бы што, хоць на край свету, хоць у пятніцу і г. д. Асобныя рыфмаваныя выразы рэалізуюцца і з перастаноўкай кампанентаў: гады ў рады (рады ў гады), адсюль-адтуль, дзе бокам дзе скокам, то туды то сюды, сяды-тады, сякі-такі і інш.

Другую групу складаюць фразеалагізмы з адвар о т н ы м парадкам кампанентаў. У шматкампанентных фразеалагізмах залежны назоўнік звычайна ставіцца не пасля дзеяслова, а перад ім. Гэта назіраецца ў шматлікіх фразеалагізмах са структурай:

1) двухсастаўнага развітага сказа: жывот да спіны прырос, манна з неба сыплецца, раса вочы выядае, воўк дарогу перабег, неба з аўчынку здаецца, свет клінам сышоўся, на вярбе грушы растуць, жаба на языку не спячэцца і пад.;

2) даданага параўнальнага сказа: як бог на душу пакладзе, як камень з сэрца зваліўся, як чорт гарох малаціў, як карова языком злізала і г. д.;

3) даданага ўступальнага сказа: хоць гаць гаці, хоць вады напіся, хоць зубы выберы, хоць рэпу сей, хоць плот гарадзі, хоць жывот расперажы і інш.;

4) трохкампанентнага дзеяслоўнага словазлучэння: сабакам сена касіць, чорту рогі скруціць, ілбом сцяну прабіваць, козамі сена травіць, вераб’ям дулі паказваць і пад.

3  інверсійным парадкам кампанентаў ужываюцца і фразеалагізмы са структурай абагульнена-асабовага сказа (двухі больш чым двухкампанентныя): язык праглынеш, язык зломіш, вадой не разальеш, пальца не ўваб’еш, снегу леташняга не дапросішся, на казе не пад’едзеш, да трох не гавары і г. д., а таксама многія асобныя выразы з іншых структурных тыпаў, у тым ліку і такіх, якім звычайна ўласцівы адзін пэўны парадак кампанентаў (прамы ці адваротны): рукой падаць, савы смаленай не бачыў, на лес гледзячы, дабры бабры.

ад зямлі не адрос, апошняя ў папа жонка, сабаку з’еў, ад яйка адліць і інш.

Трэцяя група аб’ядноўвае фразеалагізмы, якія маюць зменлівы, варыянтны парадак кампанентаў. To з прамым, то з адваротным размяшчэннем кампанентаў выкарыстоўваюцца перш за ўсё шматлікія фразеалагізмы са структурай дзеяслоўнага словазлучэння: бібікі біць, выходзіць сухім з вады, лыка не вяжа, гладзіць па галоўцы, закідаць шапкамі, вадзіць за нос, мазаць дзёгцем, гнуць спіну і сотні іншых. Гэтак жа дапускаюць перастаноўку сваіх кампанентаў вельмі многія выразы са структурай двухсастаўнага сказа, як развітага, так і неразвітага: асіна плача, рукі свярбяць, рукі не даходзяць, язык гладка ходзіць, вочы разбягаюцца, душа баліць, чорт цянуў за язык і пад.

Адзначым, дарэчы, што фразеалагізмы, аднесеныя тут да той ці іншай групы, у вершаваным маўленні нярэдка выкарыстоўваюцца з іншым размяшчэннем кампанентаў, што абумоўліваецца патрабаваннямі рыфмы і рытму. Параўн., напрыклад, рэалізацыю выразаў кроў з малаком, хоць гаць гаці, кот наплакаў, ні рыба ні мяса: А лічыка з малаком кроў!.. Волас чорны, чорна броў (В. Дунін-Марцінкевіч); Таго й глядзі, каб што ўварваць... Такіх паноў хоць гаці гаць! (Я. Колас); A вынікаў наплакаў кот (У. Корбан); I мусіш гнуцца, як пракляты, бо ты ні мяса і ні рыба (Я. Колас).

Часам у навуковай літаратуры сцвярджаецца, што для пераважнай большасці фразеалагізмаў характэрна такая ўласцівасць, як непранікальнасць іх структуры. Фактычна ж непранікальнасць з’яўляецца факультатыўнай прыметай і пашыраецца толькі на частку фразеалагізмаў, якія не дапускаюць увядзення ў свой склад іншых слоў: на чым свет стаіць, як піць даць, так сабе, і ўсё такое, на сёмым небе, бог бацька, блізкі свет і інш. Гэта ў першую чаргу адносіцца да фразеалагізмаў, кампаненты якіх звязаныя паміж сабой рыфмай і рытмам, а таксама да выразаў таўталагічнага характару: проста з моста, следам за дзедам, з плеч ды ў печ, нос у нос, ад ранку да ранку, слова за слова і г. д. Звычайна ж даволі часта ў межы фразеалагічнай адзінкі трапляюць іншыя словы, якія непасрэдна не ўваходзяць у яе склад.

Па-першае, у сярэдзіну фразеалагізма могуць укліньвацца граматычна незалежныя ад яго словы, якія адносяцца да ўсяго сказа ўвогуле; гэта звароткі і пабочныя канструкцыі: Дзе наша, брат, не прападала: каб наша ліха не даждала! (Я. Колас); Вазьмі сябе, матуля, у рукі (Д. Бічэль-Загнетава); На ўсе, як кажуць, заспгаўкі ўсміхнуўся Мікола (Я. Брыль); Я заводжуся, як кажа наш камбайнер, з паўабароту... (I. Сяркоў).

Па-другое, уведзеныя ў фразеалагізм словы адносяцца да ўсяго фразеалагізма і звязаныя з ім граматычна і семантычна: Толькі сеў тут папа макам (К. Крапіва); За розум пара ўжо брацца (I. Мележ); Мне хацелася крыкнуць: няпраўда! Але язык чамусьці прысох да паднябення (А. Асіпенка); Тон усім нам ва ўзорным выкананні службовых абавязкаў задаваў Сідарчук («Полымя»). Разрываць фразеалагізм, укліньвацца паміж яго кампанентамі могуць не толькі слова ці некалькі слоў, але і фразеалагізм. Вось некалькі прыкладаў: Толькі пачаў [Васіль] сшанавіцца як мае быць на ногі (I. Мележ); Націснулі што называецца на ўсе кнопкі (К. Крапіва); Куды. гэтпа бог на ноч гледзячы нясе? (С. Грахоўскі); Усю ноч Раман не звёў ні на валасок вачэй (Б. Сачанка); Хто ноччу падчас дзяжурства храпака на ўсе застаўкі даваў? (В. Макарэвіч); [Валошка] на чыстую ваду ўсё роўна выведзе (В. Карамазаў).

Па-трэцяе, асабліва часта паміж кампанентамі аказваецца слова, без якога рэалізацыя фразелагізма ў маўленні немажлівая. Так, выраз з лёгкай рукі (каго, чыёй) мае канструктыўна абмежаванае значэнне і не можа рэалізавацца без дапаўнення яго назоўнікам у родным склоне ці без устаўкі прыналежнага прыметніка або займенніка, дапасаванага да кампанента рукі: з лёгкай рукі Анішчыка (Р. Мурашка), з лёгкай рукі цара (А. Карпюк), з лёгкай сяброўскай рукі (Я. Брыль), з лёгкай Мітрафанавай рукі (М. Ракітны), з іхняй лёгкай рукі (Р. Барадулін), з яго лёгкай рукі (М. Зарэцкі).

  • 30. Спалучальнасць фразеалагізмаў

Фразеалагізм як структурны элемент сказа ўступае ў пэўныя сувязі і адносіны са словамі кантэксту, падпа-

радкоўваецца заканамернасцям лексіка-граматычнай спалучальнасці з іншымі моўнымі адзінкамі, часцей за ўсё словамі. У параўнальна рэдкіх выпадках ён можа спалучацца з іншым фразеалагізмам: Неўзабаве акупанпіы на ўсе застаўкі далі драпака з крычаўскай зямлі (В. Макарэвіч); Хомка... так і не звёў да самага світання ні на волас вачэй (Б. Сачанка).

Каб правільна рэалізаваць фразеалагізм, трэба ведаць яго спалучальныя уласцівасці, а яны даволі часта бываюць вельмі складанымі. Возьмем такі прыклад: Я, малады чалавек, зубы з’еў на гэтых планіроўках (I. Шамякін). Як у гэтым, так і ва ўсіх іншых выпадках выраз зубы з’еў рэалізуецца толькі ў адзіным, уласцівым яму лексіка-фразеалагічным кантэксце, у своеасаблівай канфігурацыі, якая складаецца з самога фразеалагізма і абавязковага для яго акружэння. Канфігурацыя выразу выглядае так: хто + фразеалагізм + + на чым, Гэта пацвярджаецца, напрыклад, такімі ілюстрацыямі: Пуся зубы з’еў на здымках (П. Місько); Я зубы з’еў на дворнай службе (В. Дунін-Марцінкевіч); Людзі зубы з’елі на гэтай справе (X. Шынклер); Дзяды зубы з’елі на навуцы (Л. Калюга). Як бачым, гэты фразеалагізм, як і многія іншыя, мае семантыка-граматычную сувязь «злева» і «справа». «Злева» ён ужываецца пры дзейніку, які абавязкова павінен мець семантыку асобы, а «справа» спалучаецца з дапаўненнемназоўнікам, які мае семантыку абстрактнага прадмета. I гэта з’яўляецца нормай для дадзенага фразеалагізма.

Сувязі і адносіны фразеалагізмаў са словамі бываюць самыя разнастайныя. Так, выраз хлебам не кармі (каго) патрабуе, каб залежнае слова са значэннем асобы стаяла ў вінавальным склоне і звычайна ў прэпазіцыі да фразеалагізма, які найчасцей ужываецца перад словамі а дай, толькі дай і пад.: Рудога хлебам не кармі, а дай слова сказаць (I. Мележ).

Іншы раз фразеалагізм не мае спалучальных абмежаванняў ні «злева», ні «справа», але, уступаючы ў граматычную сувязь з пэўным словам, займае строга акрэсленае прэпазіцыйнае ці постпазіцыйнае становішча. Напрыклад, выраз без пяці мінут заўсёды ставіцца перад назоўнікам, які абазначае чалавека па прафесіі, пасадзе, становішчы, а выраз у квадраце толькі

пасля назоўніка; з гакам, з паходам ужываюцца пасля лічэбніка, а ад сілы перад лічэбнікам: Я без пяці мінут прахвесар, а ён... (Б. Сачанка); He, ён не проста кар’ерыст, ён кар’ерыст у квадраце (Э. Валасевіч); Вось мне ўжо і трыццаць з гакам (Р. Барадулін); Адзінаццаць літраў з паходам (А. Пальчэўскі); Яму было ад сілы гадоў васемнаццаць (М. Лынькоў).

Дарэчы, толькі ўлік лексіка-граматычнай спалучальнасці і сінтаксічнай функцыі, замацаванай за фразеалагізмам, дазваляе правільна размежаваць знешне падобныя выразы. Так, фразеалагізм з калена выламаць (што) ужываецца пры дзейніку са значэннем асобы і абазначае ‘прыдбаць, дастаць, знайсці нерэальным спосабам’; фразеалагізм з калена не выламіш (каго, што) ужываецца ў функцыі безасабовага выказніка і мае значэнне ‘каго-, чаго-небудзь няма ў наяўнасці, немагчыма мець каго-, чаго-небудзь’; фразеалагізм хоць з калена выламі ўжываецца перад супраціўным злучнікам а і мае акалічнаснае значэнне ‘абавязкова, не зважаючы ні на што, любымі сродкамі (а зрабі)’.

Як тры самастойныя фразеалагізмы са сваім уласным абавязковым слоўным акружэннем і сваёй пастаяннай сінтаксічнай функцыяй павінны разглядацца выразы грушы на вярбе, вярзці грушу на вярбе і на вярбе грушы растуць (у каго). Першы назоўнікавы фразеалагізм без спалучальных абмежаванняў, мае ярка выяўленае значэнне ацэнкі і спецыялізуецца ў ролі іменнага выказніка. Другі ужываецца як дапаўненне пры дзеяслове вярзці і абазначае ‘(вярзці, гаварыць) небыліцы, недарэчнасць’. Трэці несуадносны фразеалагізм са значэннем ‘хто-небудзь неймаверна хлусіць, выдумляе’, выступае як галоўны член безасабовага сказа.

Улічваючы лексіка-граматычную спалучальнасць фразеалагізмаў, сінтагматычныя адносіны паміж фразеалагізмамі і словамі, вылучаюць тры тыпы фразеалагічных значэнняў: адносна свабоднае, валентна абмежаванае і канструктыўна абмежаванае.

Фразеалагізмы з адносна свабодным значэннем валодаюць семантычнай самастойнасцю, самадастатковасцю і таму не маюць патрэбы ў слоўных канкрэтызатарах іх значэння.

Спалучальныя магчымасці такіх фразеалагізмаў досыць шырокія. Напрыклад, выраз белы свет можа рэалізавацца ў разнастайным слоўным акружэнні, выконваючы розную сінтаксічную функцыю (дзейніка, дапаўнення, акалічнасці і іншых членаў сказа): Усё пакінуць след павінна, бо, як пачаўся белы свет, прамень, пясчынка і расліна нязменна пакідаюць след (П. Броўка); Шчаслівы то быў куточак белага свету (Я. Колас); Шмат навін у белым свеце (К. Крапіва). Гэты выраз, як і многія іншыя, свабодна ўступае ў сувязь са словамі, але, зразумела, не з усімі, бо гэтыя сувязі абмяжоўваюцца прадметна-лагічна, г. зн. суадносінамі саміх з’яў рэчаіснасці, абазначаных фразеалагізмам і словам. Нельга ўтварыць, напрыклад, спалучэнні выразу белы. свет са словамі кашуля, лісіны, пятнаццаць, зелянець і пад., бо яны несумяшчальныя прадметналагічна.

Шырокія, але менш разнастайныя сінтагматычныя сувязі ў фразеалагізма на скорую руку ‘паспешліва, не трацячы часу’. Будучы прыслоўным выразам, ён спалучаецца з дзеясловамі, колькасць якіх абмяжоўваецца толькі прадметна-лагічнымі адносінамі. Ён уступае ў сувязь з такімі, напрыклад, дзеясловамі, як будавацца, адзецца, варыць, перакусіць, зірнуць, сысціся, атрымаць, а таксама дзеяслоўнымі словазлучэннямі выпіць малака, зрабіць масток, даваць парады пры немагчымасці нелагічных спалучэнняў са словамі храпець, ікаць, рыдаць, паміраць і інш.

Адносна свабоднае значэнне характэрнае для фразеалагізмаў розных семантыка-граматычных тыпаў, апрача выклічнікавых і мадальных, якія, за вельмі рэдкім выключэннем, наогул не звязваюцца сінтаксічнымі сувязямі са словамі свабоднага ўжывання. Гэты тып фразеалагічнага значэння асабліва пашыраны сярод назоўнікавых выразаў: бабіна лета, чортава вока, заўтрашні дзень, ваш брат, чорны воран, шэрая гадзіна, бяльмо на воку, стары верабей і пад. Праўда, спалучальныя здольнасці іх неаднолькавыя. Назоўнікавыя фразеалагізмы, надзеленыя ярка выяўленым ацэначным значэннем, звычайна выступаюць у ролі іменнага выказніка і звязваюцца толькі з дзейнікам: Гефт стары верабей (I. Новікаў); Я, так сказаць, стары верабей, і

то хвалююся (Я. Брыль); Я ў гэтых справах стары верабей (У. Шыцік). Спалучальныя магчымасці такіх выразаў значна вузейшыя, чым у фразеалагізмаў намінатыўнага храктару ці з аслабленым значэннем ацэнкі, якія свабодна рэалізуюць склонавыя формы і выконваюць ролю розных членаў сказа, як гэта паказана вышэй на прыкладзе белы свет.

Некаторыя мнагазначныя назоўнікавыя фразеалагізмы адным сваім значэннем дастасоўваюцца да асобы, а другім не да асобы. Напрыклад, выраз дзесятая спіца ў коле, спалучаючыся з дзейнікам са значэннем асобы, абазначае чалавека, які адыгрывае нязначную ролю ў жыцці, грамадстве, а пры спалучэнні з дзейнікам са значэннем канкрэтнага ці абстрактнага прадмета набывае сэнс ‘тое, што мае мізэрнае значэнне’.

Большасць прыметнікавых фразеалагізмаў таксама мае адносна свабоднае значэнне: востры на язык, лёгкі на пад’ём, ні жывы ні мёртвы, богам забыты, ад зямлі не адрос, гамоніць з небам і г. д.

Іх спалучальнасць прадвызначаецца прадметна-лагічнымі адносінамі, залежыць ад семантычнай накіраванасці пэўнага фразеалагізма. Адны прыметнікавыя выразы звязваюцца з назоўнікамі са значэннем толькі асобы, другія толькі прадмета, трэція дастасоўваюцца да асобы і прадмета. Параўн., напрыклад: дзед быў нячысты на руку (В. Макарэвіч); нячыстыя на руку людзі <У. РубанаўЛ хата небам крытая (М. Чарот), свінарнік небам крыты (М. Скрыпка); чыстай вады мяшчанка (А. Маўзон), жульніцтва чыстай вады (Б. Сачанка). Іншы раз у фразеалагізме ў залежнасці ад яго спалучальнасці развіваецца мнагазначнасць. Так, выраз нумар адзін, ужываючыся пасля назоўніка са значэннем абстрактнага прадмета, абазначае ‘самы галоўны, першаступенны’, а ў спалучэнні з назоўнікам са значэннем асобы мае сэнс ‘лепшы сярод падобных’: праблема нумар адзін (М. Гамолка), селькор нумар адзін (I. Ісачанка).

Некаторыя прыметнікавьія фразеалагізмы з цягам часу пашыраюць свае спалучальныя магчымасці. Напрыклад, выраз на ўсе рукі, што значыць ‘выключны, здатны да ўсяго’, у сучаснай мове спалучаецца не толькі са словам майстар, але і з іншымі назоўнікамі

як гэтай жа семантычнай групы (спецыяліст, умелец і пад.), так і іншых семантычных груп: на ўсе рукі майстрыха (Л. Ялоўчык), мастак на ўсе рукі (М. Лынькоў), спецыяліст. на ўсе рукі (I. Мележ), на ўсе рукі хват (М. Лужанін), механік на ўсе рукі (Я. Колас), выдумшчыца на ўсе рукі (П. Броўка), дзеўка на ўсе рукі (I. Дуброўскі), на ўсе рукі чалавек (В. Быкаў), моладзь на ўсе рукі (Р. Барадулін) і г. д.

Многія дзеяслоўныя фразеалагізмы, здольныя ўжывацца абсалютыўна, без паясняльных слоў, таксама належаць да тыпу з адносна свабодным значэннем: весці рэй, уваходзіць у свае берагі, мяняць пласцінку, мяняць быка на індыка, аблівацца слязамі, ганяць гусей, вярнуцца з таго свету, біць адбой, біць бібікі, біць у цэль, даваць у хамут, даваць лататы, трымаць язык на прывязі і інш.

Гэтыя і падобныя выразы, не патрабуючы слоўных канкрэтызатараў свайго значэння, маюць спалучальныя абмежаванні іншага характару: адрозніваюцца індывідуальным суб’ектным акружэннем. Напрыклад: дзеяслоўны фразеалагізм тут як тут ’адразу, раптоўна з’явіўся, аказаўся’ ўжываецца толькі пры дзейніку са значэннем асобы ці адушаўлёнага прадмета: Пасыльны ад начальніка штаба тут як тут (I. Навуменка); Толькі дзед вось так падумаў, а лісіца тут як тут (А. Астрэйка). Фразеалагізм пераліваць з пустога ў парожняе структурна звязваецца з дзейнікам-асобай, не адлежыць месца з дзейнікам канкрэтным прадметам, лгець месца з дзейнікам абстрактным прадметам, аблівацца граззю з дзейнікам са значэннем асобы, абстрактнага і канкрэтнага прадмета.

Што да мнагазначных дзеяслоўных фразеалагізмаў, то ў іх, як ужо гаварылася раней (§ 12), кожнае значэнне найчасцей мае адметнае суб’ектнае акружэнне. Так, у трохзначным фразеалагізме браць сваё дзейнік у адным значэнні абазначае асобу, у другім абстрактны прадмет, у трэцім неадушаўлёны прадмет.

Адносна свабоднае значэнне ўласціва частцы прыслоўных фразеалагізмаў: з галавы да ног, у першую галаву, на свежую галаву, ад відна да відна, век вечны, на векі вякоў, з завязанымі вачамі, як ні ў чым не бы-

вала, з ласкі на пацеху, без дай рады і інш. Гэтыя і падобныя выразы, як паказвалася вышэй на прыкладзе на скорую руку, уступаюць у сувязь з мноствам дзеясловаў, якія нярэдка адносяцца да разнастайных лексічных груп. Напрыклад, выраз гады ў рады звязваецца з дзеясловамі бываць, бачыць, сустракацца, заходзіць, пісаць, званіць і г. д.; за трыдзевяць зямель з дзеясловамі быць, жыць, ехаць, трапіць, знаходзіцца і пад.

Параўнальна рэдка сустракаецца адносна свабодны тып значэння сярод фразеалагізмаў, несуадносных з часцінамі мовы. Ён уласцівы, напрыклад, такім выразам: небу горача было, гром грымнуў, дождж за карак не лье, камар носа не падточыць, поезд пайшоў, лёд крануўся, хоць святых вынось, каша заварваецца.

Другі тып фразеалагічных значэнняў валентна абмежаванае значэнне.

Фразеалагізмы з гэтым тыпам значэння найменш самастойныя ў сэнсавых і граматычных адносінах. Яны, у адрозненне ад выразаў папярэдняга тыпу, абмежаваныя ў сваіх сувязях не прадметна-лагічна, a ўнутранымі семантычнымі заканамернасцямі моўнай сістэмы. Фразеалагічнае значэнне гэтых выразаў выяўляецца толькі ў спалучэнні са строга акрэсленымі словамі. Ёсць шэраг аднавалентных па спалучальнасці фразеалагізмаў, здольных рэалізаваць свой сэнс пры злучэнні з адным пэўным словам; напрыклад, фразеалагізм з кароткімі гужамі ’вельмі настойліва, неадступна’ ўступае ў кантакт толькі са словам прыставаць. Некаторыя фразеалагізмы спалучаюцца з двума і больш словамі: збіць, стаўчы на горкі яблык; калаціцца, дрыжаць, трымцець як асінавы ліст і г. д.

Словы, якія заўсёды спадарожнічаюць фразеалагізму і без якіх апошні не можа рэалізавацца ў маўленні, называюць «абавязковым фразеалагічным акружэннем», «словамі-суправаджальнікамі» (У. П. Жукаў), «абавязковымі прыфразеалагічнымі словамі» (Ф. М. Янкоўскі), «абавязковым слоўным акружэннем фразеалагізма» (A. I. Малаткоў), «пастаянным фразавым акружэннем» (М. I. Сідарэнка). Хоць яны неразлучныя з фразеалагізмам і ўзнаўляюцца разам з ім, але ў яго кампанентны склад не ўваходзяць, бо захоўваюць сваю сэнсавую самастойнасць, маюць непасрэдную накіраванасць на

прадметы і з’явы рэчаіснасці, выконваюць у сказе самастойную сінтаксічную функцыю.

Параўн. прыклады, дзе адно і тое слова выступае то ў якасці абавязковага фразеалагічнага акружэння, то без фразеалагізма: «Цяжка мне з ім, з Жаўрыдам. Прыстане з нажом да горла давай яму сто машын торфу... Прывезла яму торф... Гэтым летам зноў будзе прыставаць» (М. Лобан); «Яны былі ў тую ноч няшчадна збіты невядомымі... Іх, збітых на горкі яблык, знайшоў нямецкі патруль на глухой вуліцы ля руін» (М. Лынькоў); «Другі бацька з-пад зямлі дастаў бы і для сына пуцёўку. А ты?.. Вунь Лаўрэн Палікарпавіч дастаў тры пуцёўкі» (М. Чавускі). Тут словы прыстане, дастаў з’яўляюцца выказнікамі, збітых азначэннем, а фразеалагізмы з нажом да горла ‘вельмі рашуча і неадступна’, на горкі яблык ‘вельмі моцна, бязлітасна’, з-пад зямлі ‘любым спосабам і абавязкова’ выступаюць у функцыі акалічнасці.

Ужыванне фразеалагізма толькі з пэўным ці пэўнымі прыфразеалагічнымі словамі з’яўляецца моўнай нормай. Слова-суправаджальнік звычайна стаіць, нібы ўстойлівы эпітэт, побач з фразеалагізмам. Аднак дапушчальныя ў межах нормы і такія выпадкі, калі:

  1. Суправаджальнік аддалены ад фразеалагізма: Глядзеў ён тады на станок, да якога падвёў яго майстар, як баран на новыя вароты (Г. Васілеўская); Спалі мы пасля нескупога пачастунку як пшаніцу прадаўшы (Я. Герцовіч).
  2. У сказах з простай мовай суправаджальнік аддзелены ад фразеалагізма словамі аўтара: А Колік яшчэ спіць, гаварыў Лапінка, як пшаніцу прадаўшы (Я. Брыль).
  3. Слова, ужытае ў першай рэпліцы, становіцца суправаджальнікам фразеалагізма з другой рэплікі: Куды вы і д з я ц ё ? Скажыце праўду. Куды вочы глядзяць (Р. Мурашка); Вы ведалі Вергаля? У Вербічах быў. Як аблупленага (Р. Сабаленка).
  4. Суправаджальнік апушчаны: Табе тут добра ў цяпле... Ты як у бога за пазухай (I. Капыловіч); I Максімка тут? Ой, не пытай! Максімку... На горкі яблык... (I. Аношкін).
  5. Фразеалагізм і суправаджальнік звязаны супраціўным злучнікам: Гэты справу як бачыш абцяпае. 3-пад зямлі, а дастане (Я. Брыль); Тады. ўжо расстараюся. 3-пад зямлі, а дастану (А. Савіцкі).

Слова-суправаджальнік звычайна займае прэпазіцыйнае становішча ў адносінах да фразеалагізма. Але нярэдка ў маўленні можна назіраць і інверсійнае размяшчэнне суправаджальніка. Аднолькава мажлівыя, напрыклад, такія ўжыванні: абяцаць залатыя горы і залапгыя горы абяцаць, чакаць склаўшы рукі і склаўшы рукі чакаць, баяцца як агню і як агню баяцца. Зрэдку лексіка-фразеалагічны кантэкст захоўвае фіксаваны парадак, прычым у адных выпадках суправаджальнік замацаваўся ў прэпазіцыі да фразеалагізма, а ў другіх у постпазіцыі: ведаць дзе ракі зімуюць, спаць сном праведніка, дзень адкрытых дзвярэй, усё на свеце; богу душой не вінават, тры чвэрці да смерці, за малым не, не я буду калі... і г. д.

Шмат якія фразеалагізмы з валентна абмежаваным значэннем маюць мінімальнае акружэнне, выражанае адным словам: бегчы за вачыма, ведаць як аблупленага, выспацца на поўнае вока, сну ні ў адным воку, есці не ў свой дух, спаць без задніх ног, хадзіць як пад зямлёй і пад. Зрэдку ў сувязь з фразеалагізмам як яго абавязковае мінімальнае акружэнне ўступае не асобнае слова, а спалучэнне слоў: класціся спаць з курамі, твая (ваша і інш.) справа з носа кап, а ў рот хап, даказваць, што не вярблюд, у даўгу як у шаўку, а там бог бацька і інш.

Пераважаюць фразеалагізмы, якія звязваюцца з двума і болып суправаджальнікамі, звычайна тоеснымі ў сэнсавых адносінах: абадраць, абабраць як ліпку, бегчы, імчацца, кінуцца на ўвесь дух, помніць, не забываць да новых венікаў, злавіць, захапіць на гарачым, есці, піць як не ў сябе і г. д. Калі фразеалагізм, пашыраючы сваю спалучальнасць, уступае ў сувязь са словамі іншых сінанімічных радоў, то ён набывае новае значэнне. Напрыклад, трохзначны выраз адзін на адзін у кожным сваім значэнні спалучаецца са словамі пэўнай сінанімічнай ці тэматычнай групы: гаварыць,

дамаўляцца; біцца, сустракаць небяспеку; заставацца, апынацца і пад.

У якасці слоў-суправаджальнікаў, як відаць з прыведзеных вышэй прыкладаў, найчасцей выкарыстоўваюцца дзеясловы. I гэта зразумела: сярод фразеалагізмаў з валентна абмежаваным значэннем пераважаюць прыслоўныя выразы, а яны ў сваёй абсалютнай большасці звязваюцца з дзеясловамі, прымыкаюць да іх.

Значна радзей суправаджальнікамі выступаюць назоўнікі, прыметнікі, прыслоўі і словы катэгорыі стану, напрыклад: рукі, ногі, вушы хоць рэпу сей, муж аб’еўся груш <і лопнуў>, мераць асьмінай грошы; падобны як дзве кроплі вады, поўны як вока, стары як свет; дарэмна, дарма траціць порах, з рук вон дрэнна; патрэбна, трэба як пятае кола ў возе, трэба пад’есці жалезнага бобу і інш. Невялікая частка фразеалагізмаў рэалізуе сваё значэнне толькі ў спалучэнні з суправаджальнікамі-займеннікамі ці, радзей, лічэбнікамі, злучнікамі: усе да аднаго, усё на свеце, мая (твая і інш.) хата з краю; адзін як палец, адзін як ёсць; пакуль ногі носяць, пакуль суд ды справа, калі што якое і г. д.

Звычайна пры пэўным фразеалагізме выкарыстоўваюцца суправаджальнікі, якія належаць да адной і той жа часціны мовы. Зрэдку яны могуць адносіцца да розных часцін мовы, але гэта амаль заўсёды аднакаранёвыя словы: патрэбны, трэба як леташні снег, узброіцца, узброены да зубоў, ясна, ясны, зразумела, зразумелы як божы дзень і пад. Рэдкім прыкладам фразеалагізмаў з неаднакаранёвымі суправаджальнікамі, выражанымі рознымі часцінамі мовы, з’яўляюцца выразы як мёртваму прыпаркі, як мёртваму кадзіла, якія ўжываюцца пры словах дапаможа, патрэбны.

Фразеалагізмы з валентна абмежаваным значэннем пераважаюць, як ужо адзначалася, сярод прыслоўных выразаў. Сустракаюцца яны, хоць і значна радзей, сярод іншых семантыка-граматычных тыпаў, за выключэннем мадальных і выклічнікавых.

Гаворачы пра назоўнікавыя фразеалагізмы з гэтым тыпам значэння, варта зазначыць, што імі кіруюць словы-суправаджальнікі, якія патрабуюць ад іх пэўнай склонавай формы, звычайна вінавальнага ці роднага склону: браць, сабраць, схапіць лахі пад пахі, даваць

куку ў руку, даць, атрымаць ад варот паварот, плесці смаловы дуб, чакаць манны нябеснай, няма ні свата ні брата і інш. Сувязь кіравання зрэдку назіраецца і ў асобных дзеяслоўных фразеалагізмаў, толькі тут фразеалагізмы кіруюць суправаджальнікамі, напрыклад: мераць асьмінай грошы, кідаць на вецер грошы, сродкі, час.

Некаторыя несуадносныя фразеалагізмы знаходзяцца ў падпарадкавальнай сувязі дапасавання з суправаджальнікам-займеннікам: мая (твая і інш.) справа старана, не майго (твайго і інш.) носа палоса і г. д. Сувязь дапасавання ёсць і ў адзінкавых дзеяслоўных фразеалагізмаў: бот, абутак і інш. есці просіць, чаравікі, боты і інш. кашы просяць.

Астатнія дзеяслоўныя фразеалагізмы, як і прыметнікавыя, а таксама прыслоўныя, прымыкаюць да свайго суправаджальніка незалежна ад таго, якой часцінай мовы ён выражаны: не магчы, не ўмець звязаць двух слоў, гатоў, рад, хацелася праваліцца скрозь зямлю, пара і чэсць знаць, не паспее і вокам міргнуць, хата на курыных ножках, работа не бі ляжачага, малако з-пад каровы, бульба ў мундзірах; ісці, плесціся нага за нагу, усе як адзін чалавек, бледны, худы як смерць, патрэбна, трэба як дзірка ў мосце і пад.

Трэці тып фразеалагічных значэнняў к а н с т руктыўна абмежаванае значэнне. Яно заўсёды рэалізуецца толькі ў строга акрэсленай канструкцыі. Фразеалагізмы з гэтым тыпам значэння маюць абавязковую спалучальнасць «справа». Самастойна, толькі сваім кампанентным складам яны не могуць праявіць свайго рэчыўнага значэння і не ўжываюцца без аб’ектнага ці, радзей, азначальнага або акалічнаснага акружэння. Напрыклад, фразеалагізм вадзіць за нос (каго) заўсёды дапаўняецца назвай аб’екта са значэннем асобы ў вінавальным склоне: Дакуль вы будзеце вадзіць мяне за hoc? (С. Баранавых). Фразеалагізм ставіць на карту (што) кіруе назоўнікам са значэннем абстрактнага прадмета ў форме вінавальнага склону. Або з іншым акружэннем: кідаць каменем (у каго), віць вяроўкі (з каго), набіць руку (на чым), адводзіць вочы (каму), падводная плынь (чаго) і інш.

Абавязковая, неабходная спалучальнасць фразеалагізма са словам, якое выконвае функцыю кантэкстуальнага ўдакладнення, ажыццяўляецца не толькі спосабам кіравання, як у прыведзеных вышэй прыкладах, але і іншымі відамі сінтаксічнай сувязі, толькі менш пашыранымі ў лексіка-фрзеалагічным кантэксце, чым кіраванне.

Так, назоўнікавы кампанент некаторых фразеалагізмаў звязваецца сувяззю дапасавання з залежным словам-азначэннем: спяваць з голасу (чыйго), улазіць у скуру (чыю), ездзіць на карку (чыім), злазіць з карку (чыйго), прыбівацца да берага (якога), напіцца крыві (чыёй), сесці на месца (чыё) і г. д. Дапасаванае да фразеалагічнага кампанента азначэнне абавязковае для рэалізацыі таго ці іншага выразу: Выходзіць, што я сапхнуў [з пасады] Сухадольскага, каб сесці на яго месца (К. Крапіва).

Некаторыя фразеалагізмы звязваюцца сувяззю прымыкання з неабходным слоўным канкрэтызатарам іх значэння: вісець у паветры (калі), высоўваць нос (куды, адкуль), вастрыць лыжы (куды, адкуль), глядзець на рэчы (як) і пад. Адзін прыклад: Трэба глядзець на рэчы правільна (У. Шахавец). Асобныя выразы ўжываюцца толькі ў спалучэнні з інфінітывам: Маю гонар запрасіць вас да дырэктара (А. Карпюк); На жаль, мы не ў сілах вярнуць яму жыццё (К. Крапіва); Няма дурняў спыняцца! (Я. Колас).

Шмат якім фразеалагізмам уласціва варыянтная сувязь дапасаванне і кіраванне: перамываць костачкі (чые, каго, каму), сэрца не камень (у каго, чыё), песенька enema (чыя, каго), скакаць пад дудку (чыю, Ka­ro), душа гарыць (чыя, у каго), ліць ваду на млын (чый, каго), асушваць слёзы (чые, каму), залаты фонд (чаго, чый/ плоць ад плоці (чыёй, каго) і інш. Варыянтнасць можа быць і ў межах кіравання, калі фразеалагізм здольны кіраваць дзвюма і больш склонавымі формамі: капаць яму (каму, пад каго, для каго), абразаць крылы (каму, у каго), заараць носам (што, у што), скура шэрхне (на кім, у каго), валіцца з неба (каму, у каго) і г. д.

Нярэдка фразеалагізмы валодаюць абавязковай падвойнай сувяззю, г. зн. адначасова ўжываюцца з двума залежнымі словамі, прычьім абодва яны звязаны з фра-

зеалагізмам або толькі сувяззю кіравання, або кіравання і дапасавання, кіравання і прымыкання. Так, выраз увесці ў вушы (каму што) рэалізуецца толькі з дапаўненнем яго назвай асобы ў давальным склоне і назвай аб’екта ў вінавальным склоне: He патрапілі чужыя людзі ўвайсці ў хату, як ім ужо ўвялі ў вушы ўсялякія плёткі (Р. Мурашка). Падобную падвойную сувязь маюць, напрыклад, такія фразеалагізмы: зводзіць у рожкі (каго з кім), ставіць у адзін pad (каго з кім), забіваць галаву (каму чым), на рахунку (якім у каго), адальюцца слёзы (каму чые), узнімаць на вышыню (якую што), які вецер загнаў (каго куды), адкрываць дарогу (каму куды), ліха носіць (каго дзе).

Іншы раз фразеалагізмы маюць адначасова падвойную і варыянтную сувязь. Напрыклад, паказчыкам нарматыўнай спалучальнасці фразеалагізма ставіць на адну дошку з’яўляюцца каго з кім, што з чым, каго і каго, што і што. Або: рука набіта (у каго, чыя на чым, у чым), удзельная вага (чаго, каго, чыя ў чым), іграць ролю (якую ў чым, дзе), душа не ляжыць (чыя, у каго, каго да каго), душа баліць (чыя, у каго, каму за каго, за што, па кім, па чым, аб кім, аб чым).

Фразеалагізмы з канструктыўна абмежаваным значэннем найчасцей бытуюць сярод дзеяслоўных выразаў: браць за жабры (каго), адводзіць вочы (каму), гнуць спіну (перад кім) і сотні іншых . Гэты ж тып значэння ўласцівы і пераважнай болыпасці несуадносных фразеалагізмаў: вочы адкрываюцца (у каго, каму на што), да трох не гавары (з кім, каму), зубы гараць (у каго на што), свет адчыняецца (каму), сэрца як не выскачыць (у каго) і пад.

Значна радзей рэалізуюць сваё значэнне ў строга акрэсленай канструкцыі назоўнікавыя і прыслоўныя фразеалагізмы, зусім рэдка прыметнікавыя: альфа і амега (чаго), лебядзіная песня (чыя, каго), пробны камень (каго, чаго, для каго, для чаго), правая рука (чыя, каго, у каго); рукой падаць (да чаго), не па гадах (які), адзін крок (ад чаго да чаго), пад самым носам (у каго, чыім, каго); на галаву вышэй (за каго), сыты па горла (чым), як без рук (без каго, без чаго), і крошкі пабраў (чые, каго, у каго, з каго) і інш. Адзінкавыя выпадкі гэтага

ж тыпу значэння сустракаюцца сярод выклічнікавых і мадальных выразаў: каб і духу не было (чыйго), ціпун на язык (каму), ні дна ні пакрышкі (каму, чаму); на погляд (чый), па словах (каго).

Аб’ектнае акружэнне фразеалагізмаў складаецца з назоўніка ці займенніка ва ўскосным склоне, найчасцей у вінавальным склоне з прыназоўнікам і без яго, крыху радзей у іншых склонах: браць на буксір (каго), глядзець зверху ўніз (на каго, на што), піць папрасіць (у Ka­ro), парахня сыплецца (з каго), ведаць цану (каму, чаму/ адводзіць вочы (каму), брацца на ўзбраенне (кім), падаць лістам (перад кім), вазіць ваду (на кім), свет стаіць (на кім, на чым) і інш.

Нярэдка фразеалагізм пад уплывам свайго цэласнага сэнсу набывае своеасаблівую здольнасць кіравання іншым словам, уступае ў такія сінтаксічныя сувязі з назоўнікам ці займеннікам, якіх не мае ні адзін з яго кампанентаў, калі іх разглядаць як словы свабоднага ўжывання. Напрыклад, пасля дзеяслова баліць нельга паставіць пытанні вінавальнага ці меснага склону (пра што?, па кім?). Аднак фразеалагізм галава баліць (чыя, у каго, каму пра што, аб чым, па кім, па чым) кіруе менавіта вінавальным і месным склонамі, як і словы турбавацца, перажываць, непакоіцца, што ўваходзяць у дэфініцыю гэтага выразу.

У некаторых выпадках у сінтаксічную сувязь з залежным словам уступае асобны кампанент фразеалагізма, але гэта ніколькі не адбіваецца на семантычнай цэласнасці фразеалагізма. Напрыклад, у фразеалагізме прадаць (каго) і грошы палічыць залежнае слова знаходзіцца ў падпарадкавальных адносінах толькі з кампанентам прадаць. Яшчэ прыклады: лёд (чаго) растае, імя (каму, чаму) легіён, абтрэсці прах (чый, каго, чаго) з ног сваіх, ногі мыць (каго, чые) і тую ваду піць, (на Ka­ro) дзе сядзеш там і злезеш.

У мнагазначным фразеалагізме яго прыватныя значэнні могуць мець неаднолькавае аб’ектнае, а таксама азначальнае ці акалічнаснае акружэнне. Менавіта з улікам гэтых кантэкстуальных асаблівасцей, як ужо гаварылася раней (§ 12), размяжоўваюцца асобныя значэнні ў фразеалагізме. Напрыклад, рознае слоўнае ак-

ружэнне маюць значэнні двухзначных выразаў ліць кроў (за каго, за што чыю, каго), і не начаваў (у каго, з кім, каля каго, дзе з чым), даваць волю (каму чаму), як ветрам здзьмула (каго што).

Асобна трэба адзначыць фразеалагізмы, у якіх сумяшчаюцца два тыпы значэнняў: валентна абмежаванае і канструктыўна абмежаванае. Гэта выразы, якія ў ФСБМ падаюцца з абавязковым двухбаковым («злева» і «справа») акружэннем. Іх каля 20. Вось некаторыя з іх: як, нашто, чаму зямля носіць (каго); як, што, чаго хоча левая нага (каго, чыя); куды, адкуль ліха нясе (каго); быць, трымаць, апынуцца пад абцасам (чыім, каго, у каго); вырваць, вырвацца з кіпцюроў (чыіх, каго); даць, здаць на рукі (чые, каго, каму). Тут першыя тры фразеалагізмы займаюць граматычна незалежнае становішча, падпарадкоўваючы сабе і словы-суправаджальнікі («злева»), і аб’ектнае акружэнне («справа»). У трох астатніх прыкладах фразеалагізм залежыць ад суправаджальнікаў і адначасова падпарадкоўвае залежнае ад яго азначальнае ці аб’ектнае акружэнне.

Знешне падобныя да папярэдніх і такія фразеалагізмы: грошы куры не клююць (у каго), турбот повен рот (у каго), злосці поўныя косці (у каго). Але калі ў папярэдніх прыкладах выразна адчуваецца падпарадкавальная сувязь паміж фразеалагізмам і залежным словам «справа» (зямля носіць каго?; пад абцасам чыім?), то тут нельга, напрыклад, ад фразеалагізма куры не клююць паставіць пытанне ў каго?, бо такое спалучэнне было б бяссэнсавым, нелагічным. Такое пытанне можна паставіць толькі ад фразеалагізма ў сукупнасці з яго суправаджальнікам (грошай куры не клююць у каго?).

Залежная ад спалучэння «фразеалагізм + суправаджальнік» склонавая форма назоўніка ці займенніка (у суседа, у яго і пад.) «выступае агульным членам сказа дэтэрмінантам-дапаўненнем» (5, с. 98). I гэта пашыраецца не толькі на пададзеныя тут выразы повен рот, поўныя косці, але і на некаторыя іншыя выразы з колькасным значэннем (‘вельмі многа’, ‘вельмі мала’) тыпу хоць адбаўляй (каго, чаго ў каго, дзе). Дарэчы, дэтэрмінант як даданы член (дапаўненне ці акалічнасць), які адносіцца да ўсяго сказа, звычайна ў

маўленні і займае прэпазіцыйнае становішча ў адносінах да фразеалагізма: Хо-хо... Думае, у мяне грошай куры не клююць (П. Місько); У чалавека злосці поўныя косці (В. Макарэвіч); He лепшы і Харчаў, у якога, здавалася б, вопыту хоць адбаўляй (I. Мележ).

  • 31. Сінтаксічныя функцыі фразеалагізмаў

Як ужо адзначалася, фразеалагізм у якасці «будаўнічага матэрыялу» для сказаў можа рэалізаваць сваё значэнне толькі ў складзе сказа, у спалучэнні са словамі свабоднага ўжывання, а таму, як і словы, з якімі ён сінтаксічна звязаны, абавязкова выступае ў ролі якога-небудзь члена сказа. Выключэнне складаюць толькі мадальныя і выклічнікавыя выразы.

Сінтаксічная функцыя фразеалагізмаў прадвызначаецца іх семантыкай, іх катэгарыяльным значэннем. Напрыклад, тыповая сінтаксічная функцыя прыслоўных фразеалагізмаў, як і слоў-прыслоўяў, функцыя акалічнасці; прыметнікавыя фразеалагізмы, як і прыметнікі, найчасцей ужываюцца ў ролі азначэння ці выказніка.

Фразеалагізмы, якія заўсёды або найчасцей ужываюцца ў адной і той жа сінтаксічнай функцыі, у слоўніку суправаджаюцца адпаведнымі паметамі: выказнік, акалічнасць, у безасабовым ужыванні і г. д. Такія паметы адначасова паказваюць і на катэгарыяльнае значэнне выразу, яго прыналежнасць да пэўнага агульнаграматычнага разраду фразеалагізмаў. Адпаведна з гэтым ажыццяўляецца і лагічнае азначэнне фразеалагічнай адзінкі, знешняя форма самога тлумачэння таго ці іншага фразеалагізма. Напрыклад, выраз да густу (каму) ужываецца ў ролі выказніка пры дзейніку са значэннем асобы, канкрэтнага ці абстрактнага прадмета і тлумачыцца дзеясловам у форме цяперашняга часу ‘падабаецца’.

Нярэдка «ўжыванне таго ці іншага фразеалагізма ў рознай сінтаксічнай функцыі можа прывесці, як вынік гэтага, не толькі да рэзкага разыходжання яго катэгарыяльных значэнняў, але і да распаду такога фразеалагізма на амонімы» (6, с. 48). Так, фразеалагізм да густу, аднолькавы па гукавой абалонцы з папярэднім,

заўсёды ўжываецца пры дзеяслове прыйсціся, спецыялізуецца толькі ў ролі акалічнасці, мае прыслоўнае значэнне ‘даспадобы’, а таму павінен разглядацца не як другое значэнне папярэдняга выразу і не як амонім, a як самастойны фразеалагізм са сваім уласным абавязковым слоўным акружэннем і сваёй пастаяннай сінтаксічнай функцыяй.

У структуры полісемантычнага фразеалагізма прыватныя значэнні часта маюць разыходжанне ў сінтаксічнай функцыі і, значыць, у катэгарыяльным значэнні. Напрыклад, першае значэнне фразеалагізма як гром з яснага неба ‘зусім нечакана, раптоўна’ рэалізуецца ў функцыі акалічнасці, другое ‘зусім нечаканы, раптоўны’ у ролі выказніка: Для Ліпая гэты голас прагучаў як гром з яснага неба (А. Якімовіч); Для Бойкі навіна была як гром з яснага неба (I. Кудраўцаў).

Разгледзім сінтаксічныя функцыі фразеалагізмаў розных семантыка-граматычных тыпаў.

Прыкладна палова назоўнікавых фразеалагізмаў можа ўжывацца ў ролі розных членаў сказа. Гэта выразы, у сэнсавай структуры якіх ацэначнасць аслабленая або зусім адсутнічае: абіванне парогаў, чортава акно, заключны акорд, хросны бацька, свой брат, вежа са слановай косці, удзельная вага, дзевяты вал, чорны воран, вострыя вуглы, гульня ў хованкі, заўтрашні дзень і г. д. У якасці дзейніка, дапаўнення, недапасаванага азначэння і акалічнасці ўжываецца, напрыклад, фразеалагізм бабіна лета ў наступных сказах: У лесе гаспадарыла бабіна лета (Л. Левановіч); Быў канец бабінага лета (В. Ткачоў); Была часіна бабінага лета (Э. Валасевіч); Перад бабіным летам пгут заўсёды вырасталі грыбы (М. Лупсякоў).

Падобныя выразы, поліфункцыянальныя ў сінтаксічных адносінах, выкарыстоўваюцца і як іменныя выказнікі: Дрэнаж — гордзіеў вузел меліярацыі (I. Дуброўскі). Праўда, часцей за ўсё гэтыя і іншыя вьіразы ўжываюцца ў ролі дзейніка ці дапаўнення.

Шматлікія фразеалагізмы, надзеленыя яркай ацэначнасцю, выключна або пераважна спецыялізуюцца ў сказе ў якасці іменнага выказніка: Табе, Андрэй, бачу... гэты завод як костка ў горле (Э. Ярашэвіч); Конь ты божы! Ды гавары ты, нарэшце, сваімі словамі (Я. Брыль);

Цяпер не пападуся! Цяпер я стрэляны верабей (I. Мележ). Да ліку аналагічных выразаў адносяцца: хадзячы анекдот, мокрая ануча, бяздонная бочка, стары воўк, гад паўзучы, злы геній, выяда душы і шмат іншых.

Некаторыя з гэтых і падобных выразаў могуць ужывацца ў ролі дзейніка або дапаўнення, але абавязкова ў спалучэнні з прэпазіцыйнымі ўказальнымі займеннікамі-канкрэтызатарамі гэты, той, такі і інш.: I ты гэтага сукінага сына вучыш грамаце?! Для чаго ж робіцца такая ласка? Для таго, каб «гэтага сукінага сына» не крыўдзілі сотні сукіных сыноў (Я. Колас); Без гэтых каранёў [патрыятызму] не чалавек, а перакаці-поле... Такія «перакаці-поле» як у гэтым ні прыкра прызнацца былі нават сярод маіх аднавяскоўцаў (Б. Сачанка).

Часам фразеалагізмы з ацэначным значэннем аказваюцца ў ролі адасобленага прыдатка да назоўнікадзейніка, з якім яны знаходзяцца ў паўпрэдыкатыўных адносінах: Думка востры нож не дае спачыну: Гэта ж я чалавека загубіў! (В. Каваль); Святая прастата, Півавараў, мабыць, думаў, што на ваеннай карце ўсё абазначана (В. Быкаў). Даволі часта фразеалагізмы выкарыстоўваюцца як зваротак, але пры гэтым болып характарызуюць суразмоўніка, чым называюць яго: Ты запомні, садовая галава, я — Аня (У. Кузьмянкоў); Стой, крычу, гад печаны! (С. Грахоўскі); Нашто ты цягнуў, галава і два вухі! — узлаваўся лейтэнант (В. Быкаў).

Сінтаксічныя функцыі назоўнікавых фразеалагізмаў у некаторых выпадках абумоўліваюцца не столькі іх катэгарыяльным значэннем, колькі спалучальнымі асаблівасцямі гэтых выразаў. Ёсць некалькі дзесяткаў фразеалагізмаў з валентна абмежаваным значэннем, якімі кіруюць дзеясловы-суправаджальнікі. Такія фразеалагізмы застылі ў форме вінавальнага або роднага склону і ў сказе выступаюць толькі ў функцыі дапаўнення: Чаго ты мне тутака смаляныя дубы плёў! (А. Шлег); Толькі дармаеды чакаюць манны з неба (П. Пестрак). Яшчэ прыклады: блытаць божы дар з яешняй, змешваць боб з гарохам, браць лахі пад пахі, давесці да торбы, даходзіць да геркулесавых слупоў і інш.

Прыметнікавыя фразеалагізмы бываюць часцей за ўсё выказнікамі, значна радзей — азначэннямі.

Пры гэтым толькі нямногія выразы заўсёды ўжываюцца ў адзінай уласцівай ім функцыі азначэння, дапасаванага ці недапасаванага. Гэта найперш выразы, якія пры іх ужыванні заўсёды ставяцца перад паяснёным назоўнікам: стрэчны і папярэчны мужчына, першая-лепшая сцежка, у сваім родзе дакумент, свайго роду дэлегацыя, сякі-такі парадак, так званыя рэформы, ні даць ні ўзяць артысты, што ні на ёсць драбяза і г. д.

У функцыі азначэння звычайна выкарыстоўваюцца і яшчэ каля 30 фразеалагізмаў: чыстай вады, першай гільдыі, высокай пробы, першай рукі, шырокай косці, на босую нагу, вышэйшай маркі, богам забыты, як ёсць, у мундзірах і пад. Але некаторыя з гэтых і падобных выразаў зрэдку могуць быць і выказнікамі або кампанентамі выказніка, напрыклад: Хутарок яго сярэдняй рукі (А. Цяжкі); А хто ж ведаў, што гэты Стась мярзотнік першай гільдыі? (А. Савіцкі); Лазавенка чалавек шырокай натуры (I. Шамякін).

Каля 70 фразеалагізмаў прыкладна з аднолькавай частотнасцю функцыянуюць і як выказнікі, і як азначэнні. Сюды ўваходзяць многія фразеалагізмы з прыметнікавым кампанентам у якасці граматычна галоўнага слова, а таксама выразы іншых структурных мадэляў: востры на язык, нячысты на руку, тугі на вуха, чортам падшыты, богам пакрыўджаны, не бог ведае які, у гадах, не ў сваім розуме, лёгкі на нагу, божай міласцю і інш. Параўн., напрыклад, ужыванне фрзеалагізмаў адно пад адным, востры на язык, з іголачкі: Дзяцей малых шмат. А дзеці адно пад адным... (К. Чорны); У бацькі адна пад адной пяцёра дзяўчат (В. Адамчык); А гаворыць ён [Вінгель] удала, на язык востры (К. Чорны); Міхал... любіў пацвяліцца з вострымі на язык цёткамі (У. Карпаў); Адзенне на іх з іголачкі, аж блішчыць (А. Карпюк); На Аляксандру Іванавічу блішчаў новы касцюм, як кажуць, з іголачкі (П. Пестрак).

Пераважная большасць прыметнікавых фразеалагізмаў выступае ў функцыі выказніка. Гэта амаль усе

фразеалагізмы з дзеяслоўным кампанентам у іх складзе, а таксама шматлікія іншыя выразы, структурна арганізаваныя як словазлучэнне, сказ, спалучэнне слоў, напрыклад: у бога цяля ўкраў, вады не замуціць, лыка не вяжа, пад стол пяшком ходзіць, ад зямлі не адрос, у цемя не біты, не бі ляжачага, хоць на выстаўку вязі, хоць па ветры пускай, як год, не мёд. Два прыклады: A я што? У бога цяля ўкраў? Пішы, брат, і я з вамі! (Я. Колас); Нашая праца на верфях не мёд (П. Панчанка).

Некаторыя фразеалагізмы (як пад зямлёй, за сямю пячаткамі, сам не ў сабе, як сам не свой, на адзін твар і г. д.) рэалізуюць сваё значэнне толькі ў спалучэнні з дзеясловамі-суправаджальнікамі быць, хадзіць, здавацца і інш. і разам з імі выступаюць як састаўны іменны выказнік, напрыклад: Усе півоні... былі на адзін твар (А. Мальдзіс).

Нярэдка фразеалагізмы ўжываюцца ў ролі прэдыкатыўнага азначэння, якое ўваходзіць у іменную частку выказніка, або выкарыстоўваюцца як аднародны выказнік побач з прыметнікам-выказнікам: А Васіліна, скажу, дзеўка на ўсе рукі (Т. Хадкевіч); Маргарыта — дзяўчына што трэба (I. Навуменка); [Воўк] лёгкі з зімы, з нядоеду, адна шкура ды косці (М. Лобан).

Дзеяслоўныя фразеалагізмы звычайна выступаюць у сваёй тыповай функцыі дзеяслоўнага выказніка, простага ці састаўнога.

Выказнік, выражаны дзеяслоўным фразеалагізмам, трэба лічыць простым дзеяслоўным выказнікам незалежна ад таго, ці гэты фразеалагізм сэнсава тоесны з якім-небудзь словам-адпаведнікам (біць лынды — лындаць; аддаць богу душу памерці), ці ён толькі суадносіцца з дзеяслоўным словазлучэннем (грэць рукі нажывацца несумленным спосабам): Што ты, кажу, лынды б’еш у той час, калі людзі працуюць? (К. Крапіва); Жылі браты, грэлі рукі аб судны купецкія (М. Лынькоў). He залежыць гэта і ад таго, які фразеалагізм перад намі: двухці шматкампанентны. Так, прыклад Чуў Іван звон ды не ведае дзе ён (Б. Сачанка) трэба кваліфікаваць як просты, двухсастаўны, нераз-

віты сказ, у якім Іван дзейнік, а чуў звон ды не ведае дзе ён просты дзеяслоўны выказнік.

Шмат якія дзеяслоўныя фразеалагізмы могуць ужывацца ва ўсіх уласцівых ім часавых формах, у тым ліку і ў форме будучага складанага часу. Зразумела, што фразеалагізмы, выкарыстаныя ў гэтай аналітычнай форме, таксама разглядаюцца як просты дзеяслоўны выказнік: Кідай мужыка, са мною пойдзем. На руках насіць буду (М. Лобан). У функцыі простага дзеяслоўнага выказніка ўжываюцца і шматлікія дзеяслоўныя выразы з нетыповай, недзеяслоўнай структурай (тут як тут, не ў галаве, ні з месца, нуль увагі і інш.): Вышэй галаву, Андрэй! Мы яшчэ пажывём! (М. Машара); Злазь з воза, лодар і сімулянт! А Мішка хоць бы хны! (М. Лынькоў).

Даволі часта дзеяслоўныя фразеалагізмы функцыянуюць як састаўныя дзеяслоўныя выказнікі, прычым у некаторых выпадках выконваюць гэтую ролю непасрэдна сваім кампанентным складам разам з абавязковым акружэннем «злева». Так, толькі пры строга акрэсленых словах-суправаджальніках рэалізуюцца фразеалагізмы: не магчы дабраць розуму, не магчы, нельга адарваць вачэй, рад, гатоў, хацелася праваліцца скрозь зямлю і пад. Два прыклады: He ўмееш звязаць двух слоў, дык не бярыся (Р. Сабаленка); Іду на сваю новую службу, а сам гатоў скрозь зямлю праваліцца (М. Ракітны).

Найчасцей фразеалагізмы ўваходзяць у склад састаўнога дзеяслоўнага выказніка як яго выказальная частка, якая спалучаецца з дапаможнымі дзеясловамі са значэннем пачатку, працягу ці канца дзеяння (пачаць, стаць, скончыць, кінуць і інш.), з мадальным значэннем (магчы, умець, думаць, жадаць, любіць, імкнуцца і г. д.): Айцец дыякан! А, айцец дыякан! Што, ты. брат, акунёў вудзіць пачаў? (К. Крапіва); Сымоніха збіраецца ўжо богу душу аддаць надта слабая стала (3. Бядуля); Люблю адразу браць быка за рогі, каб лішне не марнаваць часу (М. Лынькоў).

Дзеяслоўныя фразеалагізмы бываюць галоўным членам (выказнікам) аднасастаўных сказаў (пэўна-асабовага, няпэўна-асабовага, абагульнена-асабовага, безаса-

бовага): Нічога, дзеткі, усё будзе добра, не вешайце насы на квінты («Полымя»); Іван дараваць не мог, што па кішэні ўдарылі (У. Карпаў); Што гэта робіцца? He возьмеш на розум (Ц. Гартны); Ёй ні разу не прыйшло ў галаву рабіць што-небудзь каля дому (К. Чорны).

Параўнальна рэдка дзеяслоўныя фразеалагізмы могуць ужывацца ў нетыповай для іх сінтаксічнай ролі. Так, у наступных прыкладах яны выконваюць функцыю недапасаванага азначэння: Зноў у ім [Рыбаку] аднавілася прыціхлае было, але ўпартае жаданне даць дзёру (В. Быкаў); Спгановішча ў нас не такое, каб патураць аматарам біць лынды (А. Макаёнак); Ад тактыкі ашаламлення ён [Карнач] перайшоў да тактыкі «ўзяць зморам» (I. Шамякін).

Сустракаюцца адзінкавыя выпадкі ўжывання дзеяслоўных выразаў у функцыях акалічнасці, дапаўнення і дзейніка: Прыйшоў чалом біць, звярнуўся Сурма да Кляпца. Дайце нашым меліяратарам сена накасіць (I. Дуброўскі); Ну што ж, брат, вучыся праўдзе ў вочы глядзець (М. Гіль); Апошняя гэта справа каціць бочкі на жанчыну (У. Караткевіч).

Калі фразеалагізм ужываецца ў дзеепрыметнікавай ці дзеепрыслоўнай форме, то ён адпаведна выконвае ролю дапасаванага азначэння або акалічнасці: Збіты з панталыку чалавек крыва пасміхваўся (В. Адамчык); Хлопец рушыў далей, махнуўшы рукой на вар’ята (В. Быкаў).

Прыслоўныя фразеалагізмы звычайна ўжываюцца ў функцыі акалічнасцей тых ці іншых разрадаў спосабу дзеяння, месца, часу, прычыны, мэты: Даўно маю намер пагутарыць з табою вока на вока (Т. Хадкевіч); 3 вамі я на край зямлі ісці гатова... (А. Бачыла); Чуць свет сталі збірацца ў дарогу (В. Каваль); Незвычайны чалавек! He знай не ведай сястрой мяне называў (Я. Купала).

Вядома, што прыслоўныя фразеалагізмы найчасцей выкарыстоўваюцца са словамі-суправажальнікамі. У некаторых выпадках, параўнальна нярэдкіх, дзеяслоўсуправаджальнік можа апускацца, і акалічнасна-прыслоўны фразеалагізм займае пазіцыю выказніка, беручы на сябе і сэнсавую нагрузку апушчанага дзеяслова.

Такія фразеалагізмы выступаюць то ў функцыі акалічнасці (пры наяўным суправаджальніку), то ў функцыі выказніка (пры апушчаным дзеяслове).

Параўн., напрыклад: Калі я не буду ведаць ні бэ ні мэ ні кукарэку, вы ўсё роўна двойку не паставіце (Л. Левановіч); Яна комплексы праходзіць, а ён аб гэтых комплексах ні бэ ні мэ (Я. Колас); Перад імі не рассцілайся, a то пад абцасам апынешся (I. Шамякін); Як каторая жонка: ціхенькая, а мужык у яе пад абцасам (В. Быкаў); Ціт Мірончык часта хадзіў пад градусам (С. Кухараў); Ты ж ведаеш, як ён гарэлку любіў. Кожны вечар пад градусам ды пад градусам (А. Кудравец). Падобным чынам выкарыстоўваюцца шмат якія фразеалагізмы: ні а ні бэ, ані ў зуб нагой, між двух агнёў, як на іголках, як мыла з’еў, на белым кані, пад корань, пад мухай, у руках, на сваім месцы і г. д.

Многія прыслоўныя выразы падаюцца ў ФСБМ з паметай «у безасабовым ужыванні», і гэта абазначае, што яны з’яўляюцца галоўным членам безасабовага сказа. Гэта перш за ўсё параўнальна немалая група фразеалагізмаў з колькасным значэннем (‘вельмі многа’, ‘вельмі мала’) тыпу хоць гаць гаці (каго, чаго, кім, чым), як кот наплакаў (каго, чаго). Галоўны член такіх безасабовых канструкцый абазначае колькасную прымету ў плане пэўнага часу, на які паказвае дзеяслоўная звязка быць (у форме цяперашняга часу яна апускаецца): Затое ў мяне якраз па вушы работы... (Ц. Гартны); Работы было па вушы (У. Дамашэвіч); Работы на новым месцы будзе па вушы (А. Кулакоўскі). Часам аналагічныя канструкцыі разглядаюцца ў лінгвістычнай літаратуры не як безасабовыя, а ў якасці аднасастаўных намінатыўных з галоўным членам колькасна-іменным спалучэннем або як двухсастаўныя генітыўна-колькасныя, у якіх дзейнік выражаны назоўнікам у форме роднага склону, а выказнік фразеалагізмам з колькасным значэннем.

Галоўным членам безасабовага сказа бываюць не толькі фразеалагізмы з колькасным значэннем (хоць адбаўляй, хоць сцены ў хаце абклейвай, у абрэз, на макава зерне і пад.), але і іншыя выразы прэдыкатыўнага характару: што з гусі вада, ні горача ні холадна, хоць

воўк траву еш, не па каню воз, і дома і замужам, не ў дугу, не па сабе і інш. Два прыклады: 3 адзінокай Клаўдзіі Рабертаўны што з гусі вада, а Дабрамыслаў перажываў (М. Лобан); А-а, рамантыкі! Што, не ў дугу на палявых харчах? (В. Лукша).

Асобныя прыслоўныя выразы зрэдку могуць ужывацца ў разнастайных і нетыповых функцыях. Напрыклад, з коптурам (‘вышэй краёў, з верхам’) выкарыстоўваецца не толькі як акалічнасць, але і як недапасаванае азначэнне і састаўны іменны выказнік: Попельніца ўжо з коптурам была завалена акуркамі, a сон не прыходзіў (В. Праскураў); Каля «чужога» трэба ўпадаць ды ўпадаць! I напячы яму патэльню з коптурам свежыны, і наліць яго самога, як тую біклажку (В. Макарэвіч); Вядро поўнае, з коптурам (Л. Дайнека).

Мадальныя фразеалагізмы не маюць намінатыўнага значэння і членамі сказа не з’яўляюцца. Яны выступаюць у ролі пабочных словазлучэнняў, адносячыся да ўсяго сказа або да пэўнай яго часткі: У дарозе, вядомая рэч, зразу зусім не чутно цяжару (Ядвігін Ш.); Кніга яго свету не ўбачыць, з работы яго, трэба думаць, таксама знімуць адусюль (К. Крапіва).

Выклічнікавыя фразеалагізмы служаць для выказвання не думак, а пачуццяў і характарызуюцца інтанацыйнай закончанасцю. Яны ўтвараюць своеасаблівае цэласнае выказванне нерасчлянёны сказ. Вось прыклады іх ужывання ў маўленні: Як? Ты нічога не ведаеш? Вось табе і на! (I. Шамякін); Хоць бы ты пайшоў палавіў рыбы вудаю. Дай ты свет! махнуў рукою Янка (Я. Колас). ІПто ты, ёлкі зялёныя, як хлапчук з далёкага хутара: не пайду, саромеюся (А. Цяжкі).

Фразеалагізмы, несуадносныя з часцінамі мовы, характарызуюцца аднатыпнасцю сваёй сінтаксічнай функцыі.

Выразы гэтага тыпу ў сваёй пераважнай большасці знешне падобныя да прэдыкатыўных словазлучэнняў, у якіх граматычна галоўнае слова назоўнік у назоўным склоне, залежнае дзеяслоў, дапасаваны да назоўніка. Яны рэалізуюцца ў маўленні з абавязковым дапаўненнем іх назвай суб’екта ва ўскосных склонах: язык

адняўся (у каго). З’яўляючыся часткай болып складанага па структуры сказа, такія фразеалагізмы заўсёды аказваюцца на месцы галоўных членаў, напрыклад: У Глушака вочы палезлі на лоб (I. Мележ).

Пры разглядзе падобных сказаў выдзяленне галоўных членаў па фармальных прыметах прывяло б да разбурэння фразеалагізма, да літаральнага яго разумення, да бяссэнсіцы. Семантыка фразеалагізма не складаецца са значэнняў яго кампанентаў, таму дзяліць фразеалагізмы на часткі нельга. Лагічным суб’ектам (прадметам думкі) у прыведзеным сказе з’яўляецца Глушак, сэнс сказа такі: Глушак вельмі ўразіўся, спалохаўся. Фразеалагізм выступае як ацэнка лагічнага суб’екта, выражанага назоўнікам у родным склоне (у Глушака), і выконвае ролю галоўнага члена (выказніка) безасабовага сказа.

Такімі ж безасабовымі трэба лічыць і наступныя сказы, у якіх месца галоўных членаў займае фразеалагізм, знешне падобны на двухсастаўны сказ з адкрытай структурай: А старшыні і след прастыў (У• Кузьмянкоў); Тут у Міколы і язык адняўся (Я. Колас); He ляжыць Сомікава душа да Сыча (М. Лынькоў).

Функцыю галоўнага члена безасабовага сказа выконваюць і амаль усе астатнія фразеалагізмы, несуадносныя з часцінамі мовы, незалежна ад таго, якую яны маюць структуру: мора па калена (каму), не ўсе дома (у каго), не адбярэш (у каго, ад каго што), хоць ты вяроўкі ві (з каго) і г. д. Адзінкавыя выразы са структурай даданага дапаўняльнага сказа (дзе ракі зімуюць, адкуль вецер дзьме, пачым фунт ліха і інш.) ужываюцца пры пэўных дзеясловах-суправаджальніках у ролі даданай часткі складаназалежнага сказа: Сама Аўдоля хапіла гора нямала. Ведае, пачым фунт ліха (К. Крапіва).

РАЗДЗЕЛ

5

СТЫЛІСТЫЧНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ

  • 32. Стылістычнае значэнне фразеалагізмаў і яго кампаненты

Калі параўнаць фразеалагізмы і словы паводле стылістычных асаблівасцей, то становіцца відавочным, што экспрэсіўна-эмацыянальная афарбоўка з’яўляецца неад’емнай уласцівасцю абсалютнай большасці фразеалагізмаў, у той час як асноўная маса слоў стылістычна нейтральная.

Пры дапамозе фразеалагізма не толькі называецца тая ці іншая з’ява рэчаіснасці, але і выказваюцца экспрэсіўна-ацэначныя адносіны гаворачай асобы да гэтай з’явы. Напрыклад, працэс смеху можна перадаць дзеясловам смяяцца, які будзе выконваць толькі намінатыўную функцыю, а таксама фразеалагізмам зубы скаліць: Што зубы скаліце? затрымцеў Сомік, сціскаючы ў руцэ плётку (К. Крапіва). У гэтым выпадку перададзенае фразеалагізмам значэнне ‘смяяцца’ абрастае шматлікімі эмацыянальна-экспрэсіўнымі і іншымі характарыстыкамі і непараўнальна ўзбагачаецца.

Фразеалагізмы ў адрозненне ад большасці слоў узніклі і ўзнікаюць даволі часта не столькі для абазначэння розных «кавалачкаў» навакольнай рэчаіснасці, колькі для выражэння мадальных ацэнак і адносін да выказвання. Таму ў сэнсавай структуры фразеалагізма звычайна прысутнічае стылістычнае значэнне канататыўны элемент, які экспрэсіўна-эмацыянальна афарбоўвае прадметна-лагічнае значэнне (паняційны змест) фразеалагізма, надаючы выказванню ўрачыстасць, фамільярнасць, іранічнасць, жартаўлівасць, непашану і інш.

Стылістычнае значэнне складаецца з двух кампанентаў, што выступаюць як розныя бакі адной з’явы: а) экспрэсіўна-ацэначнай афарбоўкі, якая надае фразеалагізму ацэначныя, эмацыянальныя і іншыя адценні, б) функцыянальна-стылявой афарбоўкі, якая паказвае на прыналежнасць фразеалагізма да пэўнага стылю. Так, выраз падымаць руку (на каго) мае фразеалагічнае значэнне ‘спрабаваць ударыць каго-небудзь’, а таксама экспрэсіўна-ацэначную афарбоўку неадабрэння і належыць да разраду размоўных фразеалагізмаў. Усе гэтыя тры істотныя элементы і складаюць сэнсавую структуру дадзенага выразу.

Састаўнымі часткамі экспрэсіўна-ацэначнай афарбоўкі фразеалагізмаў з’яўляюцца ацэначнасць, эмацыянальнасць і экспрэсіўнасць.

Пад ацэначнасцю разумеюць станоўчую або адмоўную характарыстыку асобы ці прадмета; параўн., напрыклад: зубы з’еў і мелка плаваць, вадой не разальеш і як кот з сабакам. Эмацыянальнасць фразеалагізмаў звязана з выражэннем імі розных пачуццяў, настрою, суб’ектыўных адносін да асоб, прадметаў, з’яў. Нярэдка фразеалагізмам уласціва і эмацыянальнасць, і ацэначнасць адначасова. Так, выраз хоць куды станоўча характарызуе асобу ці прадмет і выражае захапленне, пахвалу: А мой Мацейка хлопец хоць куды (Я. Купала). Экспрэсіўнасць атаясамліваецца з выразнасцю і характэрная амаль для ўсіх фразеалагізмаў.

Існуюць разнастайныя віды экспрэсіўна-ацэначнай афарбоўкі. Адны фразеалагізмы маюць павышаную афарбоўку, другія зніжаную. Фразеалагізмаў, якія характарызуюцца як высокія, узнёслыя, параўнальна няшмат: альфа і амега, гамоніць з небам, косць ад косці, з адкрытым забралам, класці галаву і г. д. Іншымі найболыл тыповымі відамі стылістычнай афарбоўкі з’яўляюцца адабрэнне: вады не замуціць, востры на язык, галава варыць, залагпыя рукі і пад.; неадабрэнне: біць бібікі, біць у хамут, вецер у галаве гуляе, крывіць душой і інш.; іранічнасць: бачыць шклянога бога, кату па пяту, мяняць быка на індыка, без фігі ні да носа і пад.; жартаўлівасць: вудзіць акунёў, аршын з шапкай, купляць ката ў мяшку, на сваіх дваіх і г. д.; патард-

лівасць: воўк у авечай шкуры, выціскаць сокі, юдаў пацалунак, гад печаны і пад.

Для значнай часткі фразеалагізмаў уласцівая ім пэўная ацэначнасць і эмацыянальнасць з’яўляюцца іх пастаяннай прыметай, характэрнай адзнакай. Напрыклад, фразеалагізм вялікае сэрца ў любым кантэксце будзе мець афарбоўку адабрэння, пашаны, а фразеалагізм лізаць пяткі афарбоўку пагардлівасці. Разам з тым ёсць і такія фразеалагізмы, стылістычная афарбоўка якіх мяняецца ў залежнасці ад маўленчай сітуацыі. Так, выраз цішэй вады і ніжэй травы ўжываецца як са станоўчай, так і з адмоўнай ацэнкай. Яшчэ большая ацэначная рухомасць уласціва фразеалагізму ісці (пайсці.) угору. У адных выпадках ён мае адценне адабрэння, у другіх выкарыстоўваецца з адмоўнай афарбоўкай (неадабрэння, іранічнасці), а іншы раз ужываецца як «стылістычны нуль» у эмацыянальна-ацэначных адносінах, захоўваючы толькі экспрэсіўнасць: Ну, Сцёпка, цяпер ты пайшоў угору (А. Макаёнак); I пайшоў наш ураднік угору, як цыган па драбінах на неба (Я. Колас); Пасля смерці бацькі... Павал адразу пачаў ісці ўгору, багацець (П. Галавач).

Паміж экспрэсіўна-ацэначнай і функцыянальнастылявой афарбоўкай як кампанентамі стылістычнага значэння існуюць складаныя і неаднародныя ўзаемасувязі і суадносіны. Можна прывесці нямала прыкладаў, калі экспрэсіўна-ацэначная афарбоўка сумяшчаецца з функцыянальна-стылявой і паміж імі існуюць прычынна-выніковыя адносіны, г. зн. першая выклікае другую. Чым больш яркую экспрэсіўна-ацэначную афарбоўку мае фразеалагізм, тым больш ён функцыянальна абмежаваны (параўн., напрыклад, размоўныя выразы сабакам сена касіць, біць лынды, прастамоўныя вочы на лоб лезуць, скаліць зубы). Адмоўная ацэначнасць, уласцівая, напрыклад, фразеалагізму высмоктваць з пальца, спараджае яго замацаванасць за гутарковым стылем.

Разам з тым у многіх выпадках такога сумяшчэння дзвюх афарбовак не назіраецца, яны выступаюць асобна і незалежна адна ад адной. Скажам, фразеалагізм, які мае павышаную афарбоўку або станоўчую ацэначнасць, далёка не заўсёды з’яўляецца кніжным і, наадварот,

фразеалагізмы адмоўнай характарыстычнай накіраванасці замацоўваюцца не толькі за гутарковым стылем. Напрыклад, фразеалагізм пятая калона мае адмоўную ацэначнасць, але належыць да разраду кніжных; не лезе па слова ў кішэню, як на падбор, біць лынды, вадзіць за нос размоўныя фразеалагізмы, але першыя два са станоўчай ацэначнасцю, а два апошнія з адмоўнай; выраз кацялок варыць перадае станоўчую ацэнку асобы, а блёкату наеўся адмоўную, але абодва кваліфікуюцца як прастамоўныя.

3 гэтай прычыны пры вызначэнні функцыянальнай прыналежнасці фразеалагізма яго экспрэсіўна-ацэначная афарбоўка далёка не заўсёды можа быць надзейным крытэрыем.

У сэнсавую структуру фразеалагізма, апрача стылістычнага значэння, уваходзіць фразеалагічнае значэнне, якое складаецца з такіх элементаў фразеалагічнай семантыкі, як канкрэтнае і катэгарыяльнае значэнне, а таксама ўласцівыя не ўсім выразам узмацняльнае значэнне і значэнне адушаўлёнасці ці неадушаўлёнасці (гл. § 10).

Сэнсавую структуру фразеалагізма ўмоўна можна паказаць у выглядзе наступнай схемы:

Схема 3. Сэнсавая структура фразеалагізмаў

Сэнсавая структура фразеалагізма па магчымасці поўна перадаецца ў слоўніках пры дапамозе дэфініцыі, а таксама стылістычных і іншых памет. Напрыклад, фразеалагізм востры на язык мае такое апісанне: «Вык. і азн. Разм. Адабр. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы.

Знаходлівы ў размове, дасціпны». Як бачым, тут паказана значэнне фразеалагічнае (канкрэтнае, катэгарыяльнае і адушаўлёнасці) і стылістычнае (функцыянальна-стылявая і экспрэсіўна-ацэначная афарбоўка).

  • 33. Функцыянальна-стылявыя разрады фразеалагізмаў

Калі экспрэсіўна-ацэначная афарбоўка фразеалагізмаў звычайна адчуваецца носьбітамі мовы, выразна ўсведамляецца імі, то функцыянальна-стылявая афарбоўка не заўсёды паддаецца адназначнай інтэрпрэтацыі. Існуюць, аднак, аб’ектыўныя паказчыкі, крытэрыі функцыянальна-стылявога размежавання фразеалагізмаў. Гэта ў першую чаргу значнасць уяутранай формы фразеалагізма, або яе здольнасць ствараць пэўнае ўражанне, і этымалагічны крытэрый, пад якім разумеюцца генетычныя асаблівасці фразеалагізма, яго паходжанне, першапачатковая сфера ўжывання, шляхі пранікнення ў літаратурную мову, час узнікнення. Апрача гэтага, істотнымі паказчыкамі стылявой прыналежнасці фразеалагізма выступаюць такія крытэрыі, як семантычны, структурны, эўфанічны, кампанентны (г. зн. стылеўтваральныя магчымасці асобных кампанентаў фразеалагізма) і колькасны (г. зн. колькасныя паказчыкі частаты ўжывання фразеалагізма ў тым ці іншым стылі)1.

Пры функцыянальна-стылявой дыферэнцыяцыі фразеалагізма ўлічваюцца ўсе магчымыя крытэрыі, што дае найбольш аб’ектыўныя вынікі. Пакажам гэта на двух прыкладах.

Толькі 7 ужыванняў фразеалагізма кідацца ў вочы з 85 (у нашай картатзцы) з мовы персанажаў. Астатнія або з аўтарскай мовы мастацкіх твораў, або з навуковых і публіцыстычных тэкстаў. Нават і без іншых крытэрыяў, а толькі на падставе колькасных паказчыкаў відаць, што гэты фразеалагізм не замацаваны за пэўным стылем.

1 Пра гэтыя і іншыя пытанні стылістычнай характарыстыкі фразеалагізмаў гл. больш падрабязна ў кн.: Лепешаў I. Я. Праблемы фразеалагічнай стылістыкі і фразеалагічнай нормы. Мн., 1984.

Стылявая прыналежнасць фразеалагізма драць нос вызначаецца з улікам такіх крытэрыяў, як этымалагічны (выраз узнік у народнай мове), семантычны (мае грубавата-зніжаны змест ‘вельмі важнічаць, зазнавацца, фанабэрыцца’), колькасны (з 39 ужыванняў у мастацкіх тэкстах 33 прыпадаюць на мову персанажаў, амаль усе астатнія у стылізаванай аўтарскай мове), ацэначнасць (выраз адмоўна характарызуе асобу), значнасць унутранай формы (фразеалагізм з жывым вобразным стрыжнем, які стварае ўражанне іранічнасці). Найбольш вызначальнымі паказчыкамі прастамоўнасці гэтага выразу з’яўляюцца семантычны, ацэначнасць і значнасць унутранай формы.

Звычайна, калі гаворка ідзе пра функцыянальнастылявое расслаенне фразеалагізмаў, традыцыйны, агульнапрыняты ў лексіцы падзел яе на міжстылявую, кніжную, размоўную і прастамоўную механічна пераносяць на фразеалогію і таксама вылучаюць аналагічныя чатыры разрады. Думаецца, што пры такім падыходзе не ўлічваецца своеасаблівасць функцыянавання фразеалагізмаў у адрозненне ад слоў.

Словы вада, дом, горад і іншыя маюць нулявую стылістычную афарбоўку, яны стылістычна нейтральныя ў экспрэсіўна-ацэначных адносінах і міжстылявыя з функцыянальнага пункту гледжання. Яны могуць ужывацца і ўжываюцца ва ўсіх стылях мовы, у тым ліку і ў дзелавым. Сярод фразеалагізмаў толькі адзінкавыя (тыпу ўсё роўна) могуць свабодна функцыянаваць ва ўсіх стылях, не ўносячы ў маўленне дысанансу. I гэта зразумела, бо ў галіне фразеалогіі няма стэрыльна чыстай нейтральнасці. Напрыклад, фразеалагізмы заўтрашні дзень, з рук у рукі, станавіцца на ногі не маюць ацэначнасці і эмацыянальнасці, але ім уласціва экспрэсіўнасць, непасрэдна звязаная з іх вобразнасцю. Таму іх нельга кваліфікаваць як стылістычна нейтральныя, а значыць, і як міжстылявыя.

Фразеалагізмы можна падзяліць з боку іх функцыянальна-стылявой афарбоўкі на дзве групы: функцыянальна замацаваныя за пэўнымі стылямі і функцыянальна не замацаваныя за асобным стылем. У першай групе выдзяляюцца кніжныя, размоўныя і прастамоўныя фразеалагізмы.

Кніжныя фразеалагізмы (іх каля 3 %) выкарыстоўваюцца ў публіцыстычным, навуковым стылях, a таксама ў мастацкіх тэкстах і маюць ярка выяўленую афарбоўку кніжнасці, што звязана з іх кніжным паходжаннем.

Сярод кніжных фразеалагізмаў ёсць запазьічанні з царкоўнаславянскай і рускай моў: альфа і амега, абтрэсці прах з ног сваіх, краевугольны камень, святая святых, перакаваць мячы на аралы, кануць у лету, пад знакам і інш. Значная частка кніжных фразеалагізмаў гэта калькі ці паўкалькі з іншых моў: дамоклаў меч, агнём і мячом, яблык разладу, з адкрытым забралам, сусвепгная туга, вежа са слановай косці, камень спатыкнення, аддаць зямлі, аддаваць належнае і г. д. Кніжным шляхам прыйшлі ў беларускую літаратурную мову і яшчэ шмат якія выразы. Крыніцай іх узнікнення былі грэчаская, персідская, егіпецкая міфалогія або біблейскія легенды: аўгіевы стайні, арыядніна ніць, ахілесава пята, выпускаць джына з бутлі, як фенікс з попелу, пуцяводная зорка і пад.

Як гэтыя, так і амаль усе іншыя кніжныя фразеалагізмы страцілі сваю ўнутраную форму і сучаснымі носьбітамі мовы ўсведамляюцца як нематываваныя адзінкі. У некаторай ступені і гэта ўплывае на іх функцыянальную замацаванасць за кніжнымі стылямі.

Са стратай унутранай формы фразеалагізмы, аднак, не губляюць такіх уласцівасцей, як узмацняльнае адценне, экспрэсіўнасць, ацэначнасць.

Размоўныя фразеалагізмы складаюць самы шматлікі стылявы разрад (67 %). 3 пункту гледжання стылістычнай вышыні іх адносяць да стылістычна зніжаных моўных сродкаў. Іх ужыванне паказвае на неафіцыйнасць адносін паміж суразмоўнікамі, надае маўленню натуральнасць, прастату і непасрэднасць. Размоўныя фразеалагізмы выкарыстоўваюцца ў бытавых зносінах, літаратурна-гутарковым маўленні і ў мастацкай літаратуры.

Генетычна гэта выразы, якія ў сваёй абсалютнай большасці ўзніклі ў жывой народнай мове на аснове пераменных словазлучэнняў бытавога характару: абіваць парогі, гнуць спіну, гуляць у хованкі, закідаць вуду, наступаць на пяткі, сядзець склаўшы рукі, табаку ва-

жыць і інш. Размоўныя фразеалагізмы этымалагічна могуць быць і запазычаннямі, калькамі ці паўкалькамі, якія, аднак, і ў мове-першакрыніцы мелі не кніжнае паходжанне. Яны звычайна захавалі першапачатковую вобразнасць і ўспрымаюцца носьбітамі мовы як свае, прывычныя і зразумелыя: браць быка за рогі, заблудзіць у трох соснах, белая варона, купляць ката ў мяшку, як на іголках і г. д.

Вельмі многія размоўныя фразеалагізмы вылучаюцца значнасцю ўнутранай формы, яркай вобразнасцю, і гэта абмяжоўвае іх ужыванне гутарковым стылем, a таксама мастацкім маўленнем, істотная рыса якога — вобразнасць. Да такіх фразеалагізмаў адносяцца: вады не замуціць, валіць у адну кучу, гладзіць па галоўцы, ляжаць на баку, падстаўляць ножку, трымаць камень за пазухай і пад. Сюды прымыкаюць шматлікія метафары, узятыя з жывёльнага і расліннага свету, а таксама метанімічныя і сінекдахічныя выразы: абламаць рогі, хадзіць на задніх лапках, засыхаць на корані, і брывом не вядзе, разводзіць рукамі, да сівых валасоў і інш.

Прастамоўныя фразеалагізмы (каля 12 %) належаць да найболып зніжанай часткі фразеалагічнага фонду. Яны рэалізуюцца ў вусным маўленні, а таксама ў мастацкай літаратуры, але звычайна ў мове персанажаў. Характарызуючы прастамоўныя выразы, часта сцвярджаюць, што ўсе яны маюць грубавата-зніжаны змест, ярка выяўленае адценне рэзкасці, грубасці, вульгарнасці і г. д. На самай справе гэтыя рысы ўласцівыя далёка не ўсім прастамоўным фразеалагізмам. Напрыклад, выразам кацялок варыць станоўча, з адабрэннем характарызуюць кемлівага, разумнага, знаходлівага чалавека; у значэннях фразеалагізмаў на поўным сур’ёзе ‘зусім сур’ёзна’, есці просіць ‘вельмі знасіўся (абутак)’, выпрастаць ногі ‘памерці’, чорна ў роце (у каго) ‘хтонебудзь злы, люты’ няма нічога грубавата-зніжанага. Іншая справа, што сама форма выражэння гэтых значэнняў не зусім адпавядае эстэтычным нормам маўленчай культуры.

Прастамоўная афарбоўка фразеалагізма часта ствараецца яго этымалагічным вобразам, які выклікае негатыўныя асацыяцыі. Так, фразеалагізм кроў з носа ува-

ходзіць у адзін сінанімічны рад з выразамі хоць з калена выламі, што б там ні было, але ў сувязі са значнасцю ўнутранай формы ацэньваецца як прастамоўны, тады як хоць з калена выламі размоўны, а што б там ні было функцыянальна не замацаваны. Прастамоўныя выразы з жывым унутраным стрыжнем звычайна надзелены ацэначнасцю адмоўнай характарыстыкай асобы ці прадмета: блёкату наеўся, бяльмо на воку, ганяць сабак, замазваць вочы, кату пад хвост, кішкі марш іграюць, хоць кол на галаве чашы, як аблупленага, як баран на новыя вароты і г. д.

Кніжныя, размоўныя і прастамоўныя фразеалагізмы, абазначаючы тую ці іншую з’яву, адначасова сігналізуюць аб пэўным тыпе маўлення. Яны не мдгуць ужывацца ў іншых, не характэрных для іх стылях, калі не лічыць выпадкаў мэтанакіраванага выкарыстання, напрыклад, кніжнага фразеалагізма ў гутарковым маўленні або размоўнага ў публіцыстычным стылі. Разам з тым у мове, апрача стылістычна замацаваных, ёсць нямала фразеалагізмаў, не абмежаваных у сваім ужыванні толькі пэўнай сферай зносін.

Ужо адзначалася, што частка фразеалагізмаў характарызуецца няўстойлівай, рухомай экспрэсіўна-ацэначнай афарбоўкай і гэта звязана з рознымі маўленчымі сітуацыямі. Што да функцыянальна-стылявой афарбоўкі, то яна таксама зменлівая і рухомая, але гэта абумоўлена, зразумела, не" маўленчай сітуацыяй, a гістарычнай зменлівасцю мовы, грамадскай пераацэнкай таго ці іншага выразу, пашырэннем або звужэннем межаў яго функцыянавання. Пераход адной стылістычнай з’явы ў другую адлюстроўвае бесперапынны і непазбежны працэс развіцця мовы. У гэтай сувязі ў кожны перыяд моўнага развіцця існуе шэраг пераходных, прамежкавых з’яў, якія ў галіне фразеалагічнай стылістыкі варта называць функцыянальна не замацаванымі фразеалагізмамі.

Гэты стылявы разрад актыўна папаўняецца за кошт кніжных і размоўных фразеалагізмаў. Шматлікія былыя, несумненна, кніжныя фразеалагізмы белая пляма, біць крыніцай, глядзець у корань, іграць першую скрыпку, лебядзіная песня, пець дыфірамбы і інш. страцілі кніжны каларыт, выйшлі за межы кніжных тэкстаў,

шырока ўжываюцца і ў гутарковым маўленні, сталі функцыянальна не замацаванымі. Яшчэ больш актыўна пераходзяць у гэты стылявы разрад многія былыя размоўныя фразеалагізмы: адзін на адзін, з вока на вока, бачыць наскрозь, з рук у рукі, залатыя рукі, ламаць галаву і г. д.

Разрад функцыянальна не замацаваных фразеалагізмаў даволі шматлікі (18 % ад агульнай колькасці). Адны з іх стаяць як бы бліжэй да кніжных, але ўжо не кніжныя: ад чыстага сэрца, будаваць на пяску, воўк у авечай шкуры, да глыбіні душы і пад. Яны ўжываюцца ў мастацкіх і публіцыстычных тэкстах, у некаторых адгалінаваннях навуковага стылю, а таксама ў гутарковым маўленні. Другія бліжэй да размоўных, але перасягнулі межы гутарковага стылю, актыўна выкарыстоўваюцца ў мастацкай і публіцыстычнай літаратуры: выводзіць у людзі, у адзін голас, з усёй сілы, не за гарамі і інш.

Функцыянальна не замацаваныя фразеалагізмы не павінны ацэньвацца як міжстылявыя і нейтральныя, бо не з’яўляюцца «стылістычнымі нулямі», не пазбаўлены экспрэсіўна-ацэначнай афарбоўкі і гэтым істотна адрозніваюцца ад разраду функцыянальна не замацаваных слоў: апошнія складаюць асноўнае ядро лексікі і з’яўляюцца нейтральнымі з экспрэсіўна-ацэначнага боку і міжстылявымі з функцыянальнага пункту гледжання.

  • 34. Стылістычныя функцыі фразеалагізмаў

Шсьменнікі, фалькларысты, лінгвісты слушна называюць фразеалагізмы самародкамі, самацветамі роднай мовы, залацінкамі народнай мудрасці. Яны ажыўляюць маўленне, робяць яго сакавітым і эмацыянальным, ёмістым і сціслым. Таму імі шырока карыстаюцца ў звычайных гутаркова-бытавых зносінах і ў літаратурнагутарковым маўленні. Даволі часта фразеалагізмы ўжываюць у публіцыстыцы, навукова-папулярных тэкстах і асабліва ў мастацкай літаратуры, дзе яны адыгрываюць істотную ролю ў стварэнні вобразаў і стылістычных эфектаў.

Многія мастацкія творы вылучаюцца значным багаццем фразеалагічных сродкаў, высокай насычанасцю фразеалагічнымі адзінкамі, эфектыўным іх выкарыстаннем. Напрыклад, у аўтарскай мове: «Каму-каму, a Валошку маніць не дай бог. На чыстую ваду ўсё роўна выведзе. He сёння дык заўтра» (В. Карамазаў). Або ў мове персанажа: «Я не ківаю на Пятра, я толькі гавару, што і мы не ў бога цялятка ўкралі... Што? Я, таварыш Варонін, словамі не кідаюся... I вы мяне, калі ласка...* (Я. Брыль).

Зразумела, ніякай меркі, што акрэслівае, колькі фразеалагізмаў можна ўжываць, няма і не павінна быць. Тут самае галоўнае, з якой натуральнасцю і ідэйна-мастацкай матываванасцю яны ўводзяцца ў тэкст. Пры ўжыванні гэтых моўных самацветаў нельга, аднак, кіравацца вядомай прыказкай «кашу маслам не сапсуеш», бо фразеалагічная перанасычанасць твора не павялічвае яго мастацка-выяўленчай вартасці. 3 другога боку, адсутнасць у творы фразеалагізмаў ці слабае выкарыстанне гэтага найбагацейшага сродку мастацкай выразнасці пазбаўляе мову нацыянальнага каларыту, часам робіць яе бледнай і бясколернай, падобнай на няўдалы пераклад з чужой мовы.

Майстры слова пры выбары фразеалагізма кіруюцца не толькі крытэрыем яго мэтазгоднасці ў пэўным кантэксце, але і імкненнем не паўтараць самога сябе. Хоць фразеалагізмы з’яўляюцца гатовымі агульнанароднымі сродкамі выразнасці, але калі той ці іншы з іх (за выключэннем некаторых тыпу ўсё роўна) неаднаразова сустракаецца ў адным творы, то гэта не можа не кідацца ў вочы, не ствараць уражання стандартнага выказвання. Таму многія мастакі слова (напрыклад, Я. Купала, К. Крапіва, М. Лынькоў, Я. Брыль, М. Лобан), паслядоўна прытрымліваючыся «няпісанага правіла», з належным пачуццём меры выкарыстоўваюць фразеалагізмы, не паўтараючы ніводнага з іх без пэўнай стылістычнай матывацыі ў адным і тым жа творы. Напрыклад, у камедыі Я. Купалы «Паўлінка» з 143 ужытых фразеалагізмаў 128 адначастотныя, паўтарэнні астатніх матываваныя, стылістычна апраўданыя (як сродак моўнай характарыстыкі персанажа, у дзвюх суседніх рэпліках як рэакцыя суразмоўніка на пачуты фразеалагізм і г. д.).

Стылістычныя функцыі фразеалагізмаў, г. зн. іх своеасаблівая роля, мэтанакіраванасць, пэўнае прызначэнне, самыя разнастайныя і шматлікія. Адны з іх «прыродныя», унутрана ўласцівыя самім фразеалагізмам, другія індывідуальна-аўтарскія, выконваюцца па волі аўтара. Першыя можна назваць функцыямі узуальнага характару, другія функцыямі аказіянальнага характару.

Схематычна гэта выглядае так:

Схема 4. Стылістычныя функцыі фразеалагізмаў

Функцыі узуальнага характару гэта агульныя, пастаянныя функцыі, якія рэалізуюцца ў любым кантэксце. Яны абумоўлены ўласцівасцямі саміх фразеалагізмаў.

Перш за ўсё асноўная маса фразеалагізмаў непасрэдна адлюстроўвае пазамоўную рэчаіснасць, называе прадметы, прыметы, дзеянні і г. д., выступае, як і словы-назвы, у ролі членаў сказа, г. зн. выконвае н a мінатыўную функцыю. Пазбаўлены гэтай функцыі толькі выклічнікавыя і мадальныя выразы. Абазначаючы пэўныя рэаліі, фразеалагізмы адначасова выконваюць шэраг іншых функцый.

Функцыя «лаканізацыі» маўлення. Вышэй (§ 10) гаварылася, што толькі нямногія фразеалагізмы (каля 5 %) маюць слоўныя адпаведнікі-сінонімы, часцей за ўсё неадэкватныя па стылістычнай афарбоўцы і радзей тоесныя ва ўсіх адносінах. Што да астатніх фразеалагізмаў, то ў большасці выпадкаў яны лаканізуюць маўленне, перадаюць «найбольшую канцэнтрацыю думкі пры найменшай затраце слоўнага матэрыялу» (9, с. 250). Таму звычайна цяжка, а то і немагчыма замяніць фразеалагізм з усёй гамай адценняў, якія ён нясе, не толькі асобным словам, але і простым ці складаным словазлучэннем.

Сэнсавую ёмістасць і лаканічнасць, здольнасць сцісла і трапна перадаваць сутнасць пэўнай з’явы мае, напрыклад, фразеалагізм не гарыць: Чэрнуш таксама можа пачакаць, і ў яго не гарыць (П. Галавач). Сэнсавы адпаведнік гэтага выразу няма ніякіх прычын спяшацца.

Асобна можна гаварыць пра лаканічнасць і ёмістасць фразеалагізмаў, якія паходзяць з прыказак або крылатых выразаў, асабліва калі іх сувязь з пэўнай крыніцай яшчэ ўсведамляецца носьбітамі мовы (напрыклад: стары верабей, свінтус грандыёзус).

Функцыя вобразнага выказвання. Вельмі многія фразеалагізмы здольны ствараць канкрэтныя, наглядна-пачуццёвыя ўяўленні пра пэўныя з’явы рэчаіснасці выступаць вобразнай назвай асобы, прадмета, дзеяння, стану, часу і г. д.: белая варона, вока не запарушыць, за агню ды ў полымя, трымаць камень за пазухай, махнуць рукой, як мокрае гарыць і пад.

Гэтыя і іншыя выразы выконваюць ролю нагляднавобразнага выказвання думкі і пры звычайных гутаркова-бытавых зносінах, у вусным маўленні, калі гаворачая асоба не мае на ўвазе выяўленчай мэты. Асабліва часта такія фразеалагізмы выкарыстоўваюцца ў мастацкай і публіцыстычнай літаратуры, дзе яны побач з аўтарскімі метафарамі, параўнаннямі і іншымі тропамі як гатовыя агульнамоўныя выяўленчыя сродкі ўдзельнічаюць у стварэнні вобразнасці: Разышліся іх даро гі, не пайшоў малы Якім у вандроўку са старым аб іваць людзям парогі (Я. Колас).

Здольнасць вобразна адлюстроўваць рэчаіснасць унутраная, прыродная асаблівасць толькі фразеала-

гічных адзінстваў. Іншы раз фразеалагізм не толькі вобразна называе пэўнае паняцце, але нібы распаўсюджвае моцную «радыяцыю» на ўсё выказванне, а то і за межы сказа: [Антон] адчуваў, што без пэўнага рашэння доўга тут не прабудзе. Немагчыма жыць між зямлёй і небам, трэба хутчэй злазіць на зямлю. Дзе толькі драбіна на гэтую страчаную ім зямлю? (В. Быкаў).

Ацэначная функцыя. Здольнасць не столькі называць тыя ці іншыя з’явы, колькі даваць ім станоўчую або адмоўную ацэнку, уласціва многім фразеалагізмам розных семантыка-граматычных тыпаў.

Ацэначнае значэнне найбольш выразна выяўляецца ў назоўнікавых і прыметнікавых фразеалагізмаў, якія замацаваліся ў ролі іменнага выказніка, напрыклад: адрэзаная скіба, варона загуменная, конь божы, кроў з малаком, кум каралю, не лыкам шыты, хоць рэпу сей і г. д. Яны, як і многія іншыя выразы, выступаюць у ацэначнай функцыі, якасна характарызуючы асобу ці прадмет: На самай справе для мяне яна змяя падкалодная (М. Машара); Слухай мяне і будзеш кум каралю (М. Арочка); Ногі хоць рэпу сей (Ю. Свірка).

3 ацэначнай функцыяй рэалізуюцца многія дзеяслоўныя, а таксама амаль усе несуадносныя фразеалагізмы: нарадзіцца ў сарочцы, і блізка не стаяў, малако на губах не абсохла, і куры не шэпчуць і пад. Ацэначную функцыю часта выконваюць і прыслоўныя фразеалагізмы. Але гэта функцыя ў іх не прамая, a апасродкаваная, бо яны характарызуюць не асобу, а яе дзеянне і ўжо праз дзеянне асобу як носьбіта гэтага дзеяння: Гравёры. рэжуць дошкі для гравюр і часам робяць гэта цераз пень калоду (У. Караткевіч).

Эмацыянальная функцыя. Значная частка фразеалагізмаў перадае эмацыянальны стан чалавека, выражае разнастайныя пачуцці: радасць, захапленне, здзіўленне, насмешку, пагрозу, абыякавасць, крыўду, страх, сорам і г. д. Асобнае месца займаюць выклічнікавыя выразы, бо эмацыянальнасць і складае іх змест: авохці мне, чорт вазьмі, вось табе і маеш і пад.

Калі выклічнікавыя выразы толькі і спецыялізуюцца на выражэнні эмацыянальна-валявых рэакцый суб’екта, то многія фразеалагізмы іншых семантыка-граматычных

тыпаў адначасова выконваюць намінатыўную і эмацыянальную функцыі. Пэўная эмацыянальная афарбоўка устойліва замацаваны кампанент такіх фразеалагізмаў. Зрэшты, сярод выклічнікавых і невыклічнікавых фразеалагізмаў трапляюць і такія, што сумяшчаюць некалькі эмоцый: фразеалагізм браць за душу перадае то радасць, то смутак, то трывогу; фразеалагізм язык не паварочваецца выражае пачуцці нерашучасці ці сораму.

Эмацыянальную функцыю (часта ў спалучэнні з іншымі) выконваюць усе фразеалагізмы жэставага паходжання (яны адпаведны ўнутраны стан называюць па знешнім яго выразніку міміцы, жэстах): крывіць губы, паклаўшы руку на сэрца, паціскаць плячамі, разводзіць рукамі і інш.; амаль усе несуадносныя фразеалагізмы: вочы разбягаюцца, душа баліць, сэрца абрываецца, язык адняўся і г. д.; многія дзеяслоўныя, назоўнікавыя, прыметнікавыя і прыслоўныя фразеалагізмы: нарадзіцца ў сарочцы, млын пусты, ні жывы ні мёртвы, ад шчырага сэрца і пад.

Экспрэсіўная функцыя. Хоць тэрмін «экспрэсіўнасць» пакуль што не напоўнены акрэсленым і дакладным зместам, але найчасцей яе атаясамліваюць з выразнасцю. Таму ўсе фразеалагізмы, якім уласціва вобразнасць, эмацыянальнасць, ацэначнасць, адначасова з’яўляюцца і яркім сродкам моўнай выразнасці (экспрэсіўнасці).

Асобна можна гаварыць пра экспрэсіўнасць шматлікіх фразеалагізмаў, у сэнсавай структуры якіх ёсць сема ўзмацняльнасці. Гэта пашыраецца і на бязвобразныя фразеалагізмы з адсутнай ці цьмянай унутранай формай (прыгадаем, што сэнс фразеалагізмаў з узмацняльным значэннем вытлумачваецца з дапамогай абавязковых паказчыкаў узмацняльнай семы тыпу вельмі, самы, моцна і пад.): адзін у адзін ‘зусім аднолькавыя і добрыя паводле якіх-небудзь якасцей’, на ўвесь голас, на чым свет стаіць, душа ў душу, да лямпачкі, на ўсе застаўкі і г. д.

Некаторыя выразы ўтрымліваюць у сваім складзе архаічны, рэліктавы кампанент. Часта ў такім разе экспрэсіўнасць ствараецца таямнічасцю, загадкавасцю іх унутранай формы ці цьмяным намёкам на матыва-

цыю: авохці мне, адным мірам мазаны, браць на цугундар, даць дыхту, даць лататы, кесарава кесараві і інш.

Крыніцай экспрэсіўнасці выступаюць і яшчэ многія сродкі. Экспрэсіўную функцыю выконваюць сотні фразеалагізмаў з асаблівасцямі мастацка-паэтычнага характару. Гэта своеасаблівыя мастацкія мініяцюры. Яны і не ў кантзксце ярка і выразна гавораць самі сабой. Тут можна вылучыць некалькі груп.

  1. Рыфмаваныя фразеалагізмы. Іх больш як 160. Кампаненты іх звязаныя ўнутранай рыфмай: абяцанкацацанка, гады ў рады, дабры бабры, кату па пяту, следам за дзедам, з плеч ды ў печ, нос не дарос, лахі пад пахі, самі з вусамі, за дзедам шведам, проста з моста і г. д. Сярод іх ёсць такія, экспрэсіўнасць якіх ствараецца або толькі эўфанічнымі прыёмамі, або ў сукупнасці з іншымі сродкамі мастацкай выразнасці. Так, фразеалагізм з гразі ды ў князі грунтуецца на метафары, антытэзе, алітэрацыі і рыфме. Фразеалагізм куку ў руку страціў сваю былую вобразнасць, але яго экспрэсіўнасць падтрымліваецца рытмам, рыфмай, асанансам і алітэрацыяй.
  2. Фразеалагізмы, пабудаваныя на сэнсавым супрацьпастаўленні кампанентаў, якія на ўзроўні слоў з’яўляюцца моўнымі або кантэкстуальнымі антонімамі (іх больш за сотню): удоўж і ўпоперак, ні жывы ні мёртвы, ні горача ні холадна, ad а da я, ад неба адарваўся і зямлі не дастаў, рана ці позна, ні з пушчы ні з поля і пад.
  3. Фразеалагізмы з кампанентамі-сінонімамі (моўнымі ці кантэкстуальнымі): не знай не ведай, ні канца ні краю, пераліваць з пустога ў парожняе, не кіем дык палкай, з агню ды ў полымя, цалкам і поўнасцю і інш.
  4. Таўталагічныя выразы, пабудаваныя на паўтарэнні паўназначных слоў у розных формах (калі гэта зменныя словы тыпу адзін, век, вока, вуха, дзень, зуб, нос, рука, сам) або прыслоўяў (так, там, туды і г. д.) у спалучэнні са злучнікамі: адзін пры адным, з веку ў век, з вока на вока, вуха на вуха, дзень у дзень, зуб за зуб зайшоў, hoc у нос, з рук у рукі, сам не ў сабе, і так і так, не там дык там, туды і туды і болып за сотню іншых.
  5. Фразеалагізмы каламбурнага характару, заснаваныя на абыгрыванні мнагазначных слоў. Напрыклад, выраз малоць не падсяваючы ‘гаварыць глупства, пустасловіць’ склаўся ў выніку разгортвання мнагазначнага дзеяслова малоць у фразеалагізм. На рэалізаванае спачатку пераноснае значэнне гэтага дзеяслова ‘балбатаць, пустасловіць’ накладзена прамое значэнне ‘размолваць, ператвараць зерне ў муку’ з адначасовым далейшым дапаўненнем гэтага дзеяслова дзеепрыслоўем з адмоўем не падсяваючы ‘не прасейваючы муку праз сіта, не пытлюючы яе’. Яшчэ прыклады: пракаціць на вараных, варона загуменная, гад печаны, абуць у лапці, гарадзіць плот, гарэць агнём і пад.

Адначасова ў двух значэннях выкарыстоўваюцца і словы-суправаджальнікі пры некаторых фразеалагізмах, што пачынаюцца злучнікам як‘. выскачыць як піліп з канапель, ляпнуць як лапцем па цымбалах, калаціцца як асінавы ліст, абадраць як ліпку і інш. Так, у першым прыкладзе (выскачыць як піліп з канапель) дзеяслоў-суправаджальнік адначасова рэалізуе два значэнні: ‘хутчэй выбегчы’ і ‘нечакана ўмяшацца ў чыюнебудзь справу’.

  1. Фразеалагізмы з нерэальным вобразам у іх аснове (каля 300 адзінак): ваду ў ступе таўчы, голаму за пазуху, як босаму разуцца, сабакам сена касіць, выдраць лысаму валасы, сем пятніц на тыдні і інш. Сюды ж трэба аднесці і выразы, вобразнасць якіх засноўваецца на гіпербале ці літоце: рабіць з мухі слана, абсыпацца золатам, з рукамі адарваць, мора па калена, ад гаршка паўвяршка, аршын з шапкай і г. д. Дарэчы, апошні з прыведзеных выразаў будуецца на літоце і алітэрацыйнай згушчанасці гука ш (вымаўляецца: аршын ш шапкай).

Такім чынам, асноўная маса фразеалагізмаў характарызуецца экспрэсіўнай насычанасцю. Іх стылістычнае прызначэнне не абмяжоўваецца толькі экспрэсіўнай функцыяй.

Адначасовае выкананне шматлікіх функцый вось у чым сутнасць і стылістычная значнасць фразеалагічных адзінак. Таму калі гаворым пра іх розныя стылістычныя функцыі, то трэба мець на ўвазе, што гэта функцыянальнае размежаванне некалькі ўмоўнае.

Справа ў тым, што фразеалагізм, называючы тую ці іншую з’яву, адначасова выражае пэўную ацэнку яе і адносіны суб’екта да выказвання, лаканізуе маўленне, робіць яго экспрэсіўным. Так, фразеалагізм развесіць вушы, як і многія іншыя, поліфункцыянальны. Каб узмацніць экспрэсіўнасць выказвання, Я. Купала, працуючы над рукапісам камедыі «Паўлінка», уводзіць, дапісвае гэты фразеалагізм у рэпліку персанажа: А ты, каханенькая, родненькая, не слухай, вушы развесіўшы, ды лепей гасцей глядзі.

Поліфункцыянальнасць фразеалагізма выразна выяўляецца, калі' параўнаць дзве формы выказвання аднолькавага зместу. Возьмем такі сказ з апавядання Я. Коласа «Васіль Чурыла»: Пры адной толькі думцы пабачыцца з ляснічым мароз прабягаў па скуры Васіля. Замена фразеалагізма мароз прабягаў па скуры, які выступае ў гэтым кантэксце з функцыямі ацэнкі і эмацыянальнага, экспрэсіўнага выказвання, семантычна блізкім спалучэннем станавілася вельмі страшна збедніла б сказ і ў сэнсавых адносінах: у ім не выражаўся б страх Васіля ў такой ступені, як гэта перададзена з дапамогай фразеалагізма.

Звернемся цяпер дафункцый аказіянальнага характару.

Гэта ў адрозненне ад разгледжаных прыватныя стылістычныя функцыі, здольныя рэалізавацца толькі ў спецыяльна арганізаваным кантэксце. 3 другога боку, яны як бы працяг «прыродных» функцый, бо рэалізуюць у маўленні стылістычныя патэнцыі фразеалагізмаў.

Функцыя стварэння гумару і сатыры. Многія фразеалагізмы (пападаць пальцам у неба, плячысты на жывот, чорна ў роце, фігай носа не дастаць і пад.) сваёй унутранай формай выклікаюць уражанне камізму, іранічнасці і г. д. Рэалізуючыся ў маўленні, яны ствараюць гумарыстычны ці сатырычны эфект.

Названая функцыя рэалізуецца і яшчэ шмат у якіх выпадках. Асабліва часта яна суіснуе з функцыямі кампазіцыйна-канструктыўнага характару. Так, фразеалагізм фіга на талерцы ў аднайменным сатырычным вершы К. Крапівы выконвае як загаловачную функцыю, так і ролю канструктыўнага элемента, паўтараючыся ў кожнай страфе (часам у змененай форме); адначасова ён

і найважнейшы сатырычны сродак верша: Калі вашу кніжку пахвалілі ў друку за паперу крышку, а пра змест — ні гуку, дык пры чым тут кніга? Вы ўжо мне паверце перад вамі фіга, толькі на талерцы.

Фразеалагізмы выступаюць як сродак гумару і сатыры найчасцей тады, калі пісьменнікі, публіцысты не абмяжоўваюцца традыцыйным ужываннем гэтых выразаў, а абнаўляюць, асвяжаюць іх, творча выкарыстоўваюць іх багатыя патэнцыяльныя магчымасці (гл. § 35).

Функцыя маўленчай характарыстыкі п е р с а ж a . Фразеалагізмы індывідуалізуюць мову герояў, выступаюць своеасаблівым знакам прыналежнасці персанажа да пэўнага грамадскага асяроддзя. Яны, як правіла, неаднолькава актыўныя ў мове розных персанажаў. Ёсць у мове таго ці іншага героя фразеалагізмы і якія яны або іх вельмі мала ці зусім няма гэта гаворыць пра многае з характарыстычнага пункту гледжання.

Супаставім мову двух персанажаў з камедыі «Паўлінка» Я. Купалы.

Паўлінка ўвасабляе перадавую моладзь свайго часу, якая змагаецца супраць старых, дамастроеўскіх поглядаў на жыццё, на сям’ю. Паўлінка вострая на язык, з развітым пачуццём гумару, умее гаварыць трапна і, калі трэба, з’едліва, можа выставіць свайго праціўніка ў камічным выглядзе. Яе мова насычана фразеалагізмамі, на долю Паўлінкі прыпадае 62 іх ужыванні (болып як трэцяя частка з выкарыстаных у камедыі). Многія фразеалагізмы ў мове Паўлінкі абыгрываюцца: не ўсе дома, не туды паехаў, на самае вушка.

«Голы як бізун», але фанабэрысты і напышлівы, Быкоўскі, гэты «хлапец шляхоцкага заводу», зняважліва адносіцца да народных звычаяў, да простых людзей і іх мовы. Сам ён карыстаецца жаргонам засцянковай шляхты, сумессю беларускіх і польскіх слоў. У выказваннях гэтага персанажа, што адарваўся ад народнай мовы, толькі 6 фразеалагізмаў, прычым некаторыя выкарыстаны недарэчна.

Часта асобны фразеалагізм становіцца своеасаблівым моўным пашпартам персанажа і неаднаразова паўтараецца. Маўленчай асаблівасцю Фядоса Хадыкі з паэмы Я. Коласа «Новая зямля» з’яўляецца выраз ядзяць іх (вас) мухі з камарамі, выкарыстаны аж 10 разоў. Адзін з суразмоўнікаў Фядоса, успомніўшы пасля пра сустрэчу

з ім, «Хадыку высмее часамі і яго «мухі з камарамі». Занадта частае ўжыванне якога-небудзь фразеалагізмафаварыта служыць для іранічнай абмалёўкі персанажа.

Функцыя стварэння градацыі. Нярэдка ўслед за сэнсава блізкім словам ідзе фразеалагізм, багацейшы ў семантычных і стылістычных адносінах за папярэдняе слова, звычайна нейтральнае. У выніку ствараецца ўзыходная градацыя, пры якой наступная частка выказвання болып ёмістая і выразная, чым папярэдняя: I толькі цяпер іх выкрылі, вывелі на чыстую ваду (Л. Арабей).

Асабліва часта градацыйную функцыю выконваюць фразеалагізмы, значэнне якіх ускладнена ацэначным элементам. Ужываючыся ў ролі іменнага выказніка, яны ўзмацняюць сэнс папярэдняга выказніка прыметніка ці назоўніка, трансфармуюць нейтральную танальнасць у экспрэсіўна-ацэначную: Усё такое нясмачнае, прэснае, як трава, хоць на сабаку вылі (I. Сяркоў).

Асобную групу сярод функцый аказіянальнага характару складаюць функцыі кампазіцыйна-канструктыўнай накіраванасці.

Функцыя сюжэтнай асновы твора. Фабульная сітуацыя многіх твораў, асабліва сатырычных, можа разгортвацца на аснове фразеалагізмаў, але звычайна такіх, якім уласціва вобразнасць, а таксама патэнцыяльная «сюжэтнасць», генетычна звязаная з канкрэтнай жыццёвай сітуацыяй. Зразумела, што аўтар, даючы як бы разгорнуты сюжэтны каментарый фразеалагізма, кіруецца сваімі ідэйна-мастацкімі мэтамі і не імкнецца узнавіць гэту адзінкавую, тыпізаваную ў фразеалагізме сітуацыю, тым болей што яна часцей за ўсё забытая носьбітамі мовы.

Так, сюжэтна-вобразнай асновай байкі К. Крапівы «Аршын» стаў фразеалагізм мераць на свой аршын, у аснову верша Г. Бураўкіна «Заморскія далікатэсы...» пакладзены фразеалагізм з другога цеста спечаны. V функцыі сюжэтнага ядра могуць ужывацца толькі матываваныя фразеалагізмы, у тым ліку з нерэальным вобразам у іх аснове тыпу грушы на вярбе, як рак на гары свісне.

Загаловачная функцыя. Будучы згусткамі думак і пачуццяў, фразеалагізмы даволі часта выкарыстоўваюцца ў якасці загалоўкаў мастацкіх і пуб-

ліцыстычных твораў, кінафільмаў. Кантэкстам, у якім рэалізуецца значэнне фразеалагізма, у такіх выпадках з’яўляецца ўжо не сказ як мінімальная камунікатыўная адзінка, а цэлы твор або яго значная частка.

Фразеалагізмам на ростанях, што значыць ‘у стане сумненняў, хістанняў’ назваў сваю трылогію Я. Колас, і гэта назва цесна звязана з галоўным вобразам трылогіі і яе тэмай. Яшчэ прыклады: зборнік вершаў Я. Купалы «Ад сэрца», кніга вершаў П. Броўкі «Калі ласка», апавяданне К. Чорнага «Вялікае сэрца», аповесць У. Дамашэвіча «Між двух агнёў» і дзесяткі іншых.

Асабліва часта фразеалагізмы ўжываюцца ў ролі газетных загалоўкаў. Яны не толькі ў сціслай і вобразнай форме называюць тэму, але адначасова выступаюць з рэкламнай функцыяй, прыцягваючы ўвагу чытача і даючы адпаведную ацэнку пэўнай з’яве. Вельмі эфектыўныя загалоўкі, якія спачатку ўспрымаюцца з прамым значэннем слоў, а пасля таго як твор прачытаны, — як фразеалагізм.

Функцыя заключнага акорда. Здольнасць фразеалагізмаў сцісла і трапна характарызаваць асобу, прадмет, з’яву служыць падставай іх выкарыстання ў якасці своеасаблівага заключнага акорда да эпізоду, сцэнкі, раздзела. Падагульняльнае ўжыванне фразеалагізмаў асабліва часта назіраецца ў паэме Я. Коласа «Новая зямля». Адзін прыклад: Пшавара быў ляснік сярдзіты, апроч таго, не лыкам шыты: шырок, плячыст, як дуб стары, і з ім да трох не гавары!

Сярод функцый кампазіцыйна-канструктыўнай арганізацыі тэксту варта асобна выдзеліць такія, якія рэалізуюцца толькі ў вершаваным маўленні.

Функцыя рэфрэна. Павышаная ідэйна-экспрэсіўная насычанасць, уласцівая вершаванаму маўленню, ствараецца рознымі сродкамі, у тым ліку паўторамі ключавых слоў і выразаў. Асобнай разнавіднасцю такога паўтору з’яўляецца рэфрэн, у ролі якога часта выступае, пераважна ў сатырычных творах, фразеалагізм, паўтараючыся ў кожнай страфе. Так, верш Я. Купалы «Не ўсе дома» мае сем строф, якія заканчваюцца рэфрэнам-паўторам «Не ўсе дома, не ўсе дома!»

Функцыя стварэння абсалютна дакладнай рыфмы. Рыфму, якая ствараецца пры рыфмаванні амонімаў або фразеалагічнага кампанента і сугуч-

нага з ім слова свабоднага ўжывання, можна назваць абсалютна дакладнай. Такая рыфма звычайна абумоўліваецца пэўнымі стылістычнымі задачамі і арганічна звязаная толькі з дадзеным кантэкстам, з пэўным мастацкім вобразам. Параўн., напрыклад, каламбурную рыфму ў байцы К. Крапівы «Дэкрэт»: падмазаць пяты — дваццаць пяты.

  • 35. Стылістычнае выкарыстанне фразеалагізмаў

Форма і змест фразеалагізма пры яго звычайным, агульнамоўным, нарматыўным ужыванні захоўваюцца нязменна, непарушна. Аднак нярэдка пісьменнікі, a таксама публіцысты «амалоджваюць», творча абнаўляюць фразеалагізмы, вынаходліва выкарыстоўваюць іх невычэрпную «вобразную энергію», змяняюць іх традыцыйную форму ці абыгрываюць змест. У такіх выпадках стылістычная роля фразеалагізмаў у сістэме моўных сродкаў нібы падвойваецца. Абноўленыя фразеалагізмы маюць вялікую прыцягальную сілу і, калі сказаць словамі Я. Брыля, «здорава, часам нават вырашальна працуюць на красу і значнасць цэлага».

Аб’ектыўнай моўнай крыніцай разнастайных дэфармацый і мадыфікацый фразеалагічнай адзінкі з’яўляецца сама яе складаная прырода, супярэчнасць і неадпаведнасць паміж формай, якая часцей за ўсё нічым не адрозніваецца ад звычайнага, свабодна арганізаванага словазлучэння, і цэласным зместам, функцыянальна блізкім да слова.

Такім чынам, ёсць два віды стылістычнага выкарыстання фразеалагізмаў: а) ужыванне фразеалагізмаў у нязменным выглядзе, б) ужыванне фразеалагізмаў са змяненнямі разнастайнага характару.

Фразеалагізмы найчасцей выкарыстоўваюцца ў іх звычайнай, нарматыўнай форме і з замацаваным за імі зместам. I гэта зразумела, бо і ў такім выглядзе яны, як было паказана ў папярэднім параграфе, з’яўляюцца яркім стьілістычным сродкам. На долю «амалоджаных» фразеалагізмаў прыходзіцца невялікі працэнт ад 1 да 5. У творах камедыйнага жанру ўдзельная вага абноўленых фразеалагізмаў часам крыху болыпая. Напрыклад, у камедыі Я. Купалы «Паўлінка» каля 7 %

фразеалагізмаў выкарыстана з разнастайнымі змяненнямі.

Індывідуальна-аўтарскую пераробку і пераасэнсаванне фразеалагізмаў Б. А. Ларын ахарактарызаваў як больш складаны і «артыстычны» спосаб транспазіцыі народных фразеалагізмаў у літаратурную мову (10, с. 158). Хоць такія ўжыванні фразеалагізмаў у параўнанні з іх звычайным выкарыстаннем і не вельмі частыя, але яны заслугоўваюць спецыяльнага вывучэння як істотны сродак павышэння стылістычнай ролі фразеалагізмаў у тэксце, як адзін са спосабаў рэалізацыі фразеалагізмаў у маўленні.

Усе шматлікія стылістычныя прыёмы творчага выкарыстання фразеалагізмаў можна аб’яднаць у дзве групы. Першая група структурна-семантычныя змяненні, калі знарок парушаецца форма фразеалагізма і гэтым самым закранаецца яго змест. Другая група семантычныя змяненні, пры якіх кампанентны склад фразеалагізмаў застаецца непарушным.

Віды і прыёмы ўжывання фразеалагізмаў схематычна выглядаюць так:

Схема 5. Віды і прыёмы ўжывання фразеалагізмаў

Разгледзім найбольш пашыраныя прыёмы с т р у к турна-семантычнага змянення фразеалазмаў. Змяненне структуры, кампанентнага складу фразеалагізма так ці інакш адбіваецца на яго семантыцы: фразеалагізм або змяняе сваё значэнне, або атрымлівае сэнсавае прырашчэнне, узбагачаецца дадатковымі асацыятыўнымі ўяўленнямі.

Замена кампанента іншым словам. Гэта самы пашыраны прыём. Ён найчасцей назіраецца сярод

дзеяслоўных фразеалагізмаў, звычайна замяняецца назоўнікавы кампанент; параўн., напрыклад, радзіцца ў сарочцы і радзіцца ў шынялі: Хлопец кемны, хлопец шуспгры ды з ваенным добрым густам, — ён радзіўся ў шынялі (А. Астрэйка).

Звычайна замена кампанента выклікаецца пэўнай сітуацыяй, прадвызначаецца кантэкстам і амаль заўсёды дае значны эфект, бо ў свядомасці чытача на звычайнае значэнне фразеалагізма накладваецца яшчэ і значэнне слова, якое выціснула прывычны кампанент.

Фразеалагізм чорт не брат (каму) у апавяданні М. Лынькова «Андрэй Лятун» абноўлены шляхам замены першага кампанента словам паравоз: Мяне аж страх узяў. Але гляджу і сапраўды: ходзіць чалавек і нішто, нібы яму і паравоз не брат. Абнаўленне фразеалагізма сітуацыйна абумоўленае: паравозны машыніст Андрэй расказвае, як ён «вылечыў» рамонтніка Саўку Кульгавага, «і не чым іншым, як паравозам... Стукнула яго крыху білам, ды ў самую тую нагу кульгавую». Праз месяц паправіўся Саўка, і нага «не крывіцца, не кульгае». Дэфармаваны фразеалагізм ў гэтым кантэксце абазначае не проста ‘нічога не страшна, нічога не значыць каму-небудзь’, а ‘нічога не страшна, нават паравоз’.

Ускладненне фразеалагізма словам свабоднага ўжывання. Можна выдзеліць дзве разнавіднасці ўскладнення. Па-першае, у фразеалагізм уключаецца слова, якое адносіцца да аднаго кампанента і як бы паясняе яго: Яшчэ, пане, твой чырвоны нос не дарос, каб ты ў мяне... (П. Пестрак). Тут актуалізуецца назоўнікавы кампанент нос, ажыўляюцца яго слоўныя якасці. Адбываецца своеасаблівае лексіка-фразеалагічнае сумяшчэнне, бо кампанент нос адначасова ўспрымаецца як частка цэлага і як звычайнае слова. Уключанае ў фразеалагізм азначэнне чырвоны ўзмацняе семантычны бок і экспрэсіўнае гучанне фразеалагізма, дапамагае стварэнню камічнага ўражання.

Па-другое, ускладненне фразеалагізма адбываецца шляхам далучэння да пачатку або да канца фразеалагізма слоў свабоднага ўжывання. У адных выпадках словы паясняюць адзін з кампанентаў, у другіх дабаўляюцца да ўсяго комплексу. Такое пашырэнне фра-

зеалагізма садзейнічае актуалізацыі яго кампанентаў і найчасцей стварае камізм: Затое адразу атрымаў два пакоі з кухняй, з усімі выгодамі... О, ты цяпер кум каралю і сват міністру... лёгкай і харчовай прамысловасці (П. Місько); А нядаўна пастушкі бачылі такое дзіва, што і ў лысых падымаліся дыбам валасы: па полі совалася ваўчыца, у якой была чалавечая галава (Я. Колас).

Фразеалагічная зеўгма. Гэта прыём аб’яднання слова і фразеалагізма ў адной сінтаксічнай канструкцыі з фармальна аднароднымі, але лагічна неспалучальнымі, разнароднымі членамі: Пяць год крытыкаваў, шумеў, што рэч ані не вартая... На гэтым ён сабаку з’еў, а заадно і... аўтара (Г. Кляўко). Кампанент з’еў хоць і з’яўляецца агульным для частак сабаку з’еў (‘набыў вялікі вопыт, навыкі’) і з’еў аўтара, аднак у ім няма нічога агульнага ў сэнсавых адносінах. З’еў у фразеалагізме сабаку з’еў -дэактуалізаванае слова, якое ў складзе фразеалагізма не мае самастойнага значэння. Кантраст паміж кампанентам, пазбаўленым семантычнай самастойнасці, і словам з’еў са значэннем ‘замучыў прыдзіркамі, ганеннямі; не даў працаваць’ выклікае нечаканыя асацыяцыі з нібыта прадметным значэннем фразеалагічных кампанентаў, у выніку чаго ствараецца камічны эфект, як гэта бывае заўсёды пры дасціпным алагізме.

У залежнасці ад таго, у якой паслядоўнасці аб’ядноўваюцца састаўныя часткі зеўгматычнай канструкцыі і што ўяўляюць сабой гэтыя часткі, можна вылучыць некалькі разнавіднасцей зеўгмы. Так, у адной з іх слова пераменнага словазлучэння выступае як частка фразеалагізма, у якім фармальна адсутнічае адзін з кампанентаў, аманімічны са словам свабоднага ўжывання з папярэдняга кантэксту. Пачатак кантэксту пры такой зеўгме рэалізуе значэнне свабоднага словазлучэння, a канец значэнне фразеалагізма: Дзяцей водзяць за рукі. Дарослых за нос (Б. Сачанка).

Аб’яднанне слова свабоднага ўжывання з часткай фразеалагізма. Прыём назіраецца, у прыватнасці, на стыку дзвюх рэплік. Фразеалагізм ствараецца як бы «намаганнем» дзвюх асоб: другі суразмоўнік падхоплівае слова, ужытае першым з прамым значэннем, і, пераключыўшы ў іншы семантычны

план, далучае да яго адзін ці некалькі фразеалагічных кампанентаў. Так, пры дапамозе рэплікі-падхвату на значэнне рэалізаванага спачатку словазлучэння рыбку лавіць накладваецца значэнне фразеалагізма рыбку лавіць у каламутнай вадзе: He ідзеій ты ў вялікую добрую работу, а ўсё нюхаеш, рыбку ловіш... У каламутнай вадзе, уставіў Сяргей (К. Чорны).

Выкарыстанне вобразнай асновы фразеалагізма. Ужываючыся ў мастацкім ці публіцыстычным тэксце, фразеалагізмы зазнаюць розныя іншыя змяненні сваёй традыцыйнай формы аж да разбурэння іх структуры і паасобнага выкарыстання кампанентаў. Але і ў такім дэфармаваным выглядзе фразеалагізм з прычыны шырокай вядомасці яго звычайнага кампанентнага складу і структурнай арганізацыі не страчвае сувязі з прататыпам традыцыйным агульнамоўным выразам. Параўн., напрыклад, рожкі і ножкі і рожкі без ножак, хоць касой касі і не адужаць без касы: Пан співаўся настолькі паслядоўна ды настойліва, што да верасня трыццаць дзевятага года ад яго маёнтка засталіся ўжо толькі рожкі без ножак (Я. Брыль); А як толькі верасы паабсохнуць ад расы, падрашэтнікі палезуць не адужаць без касы (Г. Бураўкін).

Аўтар нярэдка зыходзідь з агульнага вобразнага ўяўлення пра дзеянне, прадмет, з’яву, абазначаныя пэўным фразеалагізмам, і на яго аснове будуе разгорнутую метафару. Адпаведна і чытач, арыентуючыся на захаваны вобраз ці змест фразеалагізма, адчувае прататып дэфармаванага выразу. Напрыклад, у паэме Я. Коласа «Новая зямля» ёсць метафарычнае спалучэнне сухі ўспаўзеш на бераг, створанае на аснове фразеалагізма выйсці сухім з вады: Ну, ну, «Памдзееньку», будзь смелы! Бог дасць, сухі ўспаўзеш на бераг.

Вышэй адзначалася, што другая разнавіднасць творчага выкарыстання фразеалагізмаў семантычныя змяненні, пры якіх форма фразеалагізма застаецца традыцыйнай, а закранаецца толькі яго сэнсавы бок.

Супярэчнасць паміж семантычнай непадзельнасцю фразеалагізма і яго расчлянёнай формай, кампанентным характарам яго структуры, з аднаго боку, структурная блізкасць фразеалагізма са словазлучэннем, а ў вельмі

многіх выпадках і іх слоўна-кампанентнае супадзенне, з другога боку, ствараюць спрыяльныя ўмовы для рознага тыпу вобразна-семантычных пераасэнсаванняў, для так званых абыгрыванняў, калі, напрыклад, у пэўным кантэксце той ці іншы выраз успрымаецца двухпланава ці ажыўляецца яго ўнутраная форма. Самі фразеалагізмы, становячыся дзейсным сродкам стварэння розных стылістычных эфектаў, ад такога творчага іх выкарыстання ўспрымаюцца не як неаднаразова чутае, а як штосьці новае, арыгінальнае, дасціпнае і трапнае.

Асноўную ролю ў асвяжэнні, семантычным прырашчэнні, узбагачэнні фразеалагізма перакрыжаванымі асацыятыўнымі ўяўленнямі выконвае спецыяльна створаны кантэкст. Яго называюць стылістычным актуалізатарам. Так, у сказе Пра бондара казалі, што ў яго не хапае клёпкі (У. Рудзінскі) стылістычным актуалізатарам выступае слова бондар. Аналагічную ролю адыгрывае словазлучэнне жыў у цэнтры: Жыў у цэнтры, але ўсё роўна лічыў, што яго хата з краю (П. Шыбут). Дзякуючы імгненнаму сутыкненню супрацьлеглых асацыяцый, словазлучэнні не хапае клёпкі і хата з краю адначасова асэнсоўваюцца ў двух планах: і метафарычна, і літаральна.

Пераважная большасць прыёмаў эфектыўнага ўжывання фразеалагізмаў са змяненнямі семантычнага характару звязана з актуалізацыяй унутранай формы фразеалагізма, г. зн. з аднаўленнем таго першапачатковага вобраза, які лёг у аснову пэўнай назвы. Вельмі часта ў такіх выпадках узнікае каламбур.

Найчасцей абыгрываецца ўвесь фразеалагізм, радзей яго асобныя кампаненты. Адпаведна вылучаюцца дзве падгрупы прыёмаў семантычных змяненняў.

Прыёмы першай падгрупы грунтуюцца на актуалізацыі ўнутранай формы і абыгрыванні усяго фразеалагізма ў цэлым.

Выкарыстанне фразеалагізма ў незвычайным для яго значэнні. Фразеалагізм можа быць ужыты з неўласцівым яму значэннем або з іншым стылістычным адценнем толькі тады, калі гэта абумоўлена крытэрыем мастацкасці і ўспрымаецца як стылістычны прыём. Найчасцей гэта сустракаецца ў сатырычных творах.

На ўжыванне фразеалагізма з незвычайным значэннем у мове персанажа можа паказваць аўтарская ацэнка: А ў хаце ў вас цёпла, як у бога за пазухай. Нават трошкі цяплей, адказала жартам на жарт Саламея (Р. Сабаленка). Аўтарскай ацэнкі можа і не быць, калі шырокі кантэкст выяўляе іранічны, часам супрацьлеглы сэнс, які ўкладваецца персанажам у фразеалагізм. Напрыклад, у апавяданні В. Каваля «На загонах» персанаж надае выразу па галаве пагладзіць адваротны сэнс ‘пакараць, прыцягнуць да адказнасці’: Ну, загадаў прыстаў, двое ў горад вядзіце па назначэнні там спраўнік па галаве пагладзіць, белага хлеба паспрабуеш.

Агаленне ўнутранай формы фразеалагізма параўнаннем. Сутнасць гэтага прыёму ў тым, што побач з фразеалагізмам пісьменнік ставіць параўнальны зварот, які агаляе ўнутраную форму, ажыўляе семантычны вобраз, прыхаваны ў фразеалагічнай адзінцы: Ты, як п’яўка, усю кроў з нас выссаў! (В. Дунін-Марцінкевіч); Я на братавым карку, як скулянка, сяджу: ем, п’ю, а ў хату з мяне аніякай карысці (П. Галавач).

Параўнанне само па сабе з’яўляецца вобразньім сродкам мовы. Калі ж яно становіцца побач з фразеалагізмам і непасрэдна да яго адносіцца, то выконвае яшчэ і дадатковую функцыю «разнявольвання» семантычнага вобраза фразеалагічнай адзінкі. Ствараецца адзінае яркае ўражанне, павышаецца ступень канкрэтызацыі, нагляднасці.

Выступаючы ў якасці стылістычнага актуалізатара, параўнальны зварот стварае сумяшчэнне двух сэнсаў, але пераважае ўсё ж фразеалагічнае значэнне. Канкрэтны план адпаведных словазлучэнняў, які падтрымліваецца параўнальным зваротам, служыць стварэнню дадатковай экспрэсіі. Ажыўлены такім чынам вобраз іншы раз тоесны з першапачатковым, этымалагічным: Воўка сядзеў, як той цюцька, падтуліўшы хвост, і маўчаў, нічога не казаў матцы (Л. Арабей). Ёсць намёк на этымалагічнае значэнне і ў такім прыкладзе: У модзе... адны дыскусіі, прамовы... Трымай па eempy нос як руль (Я. Колас).

Пepaасэнсаванне фразеалагізма ў дыялагічным маўленні. Сэнсавае непаразуменне паміж суразмоўнікамі можа быць або сапраўдным, калі адзін ужывае фразеалагізм як непадзельны выраз, a другі ўспрымае яго літаральна, як свабоднае словазлучэнне, або ўяўным, калі другі суразмоўнік знарок здымае метафарычнасць з фразеалагізма.

Літаральнае ўспрыманне фразеалагізмаў асабліва натуральнае, калі суразмоўнік дзіця, якое яшчэ не ведае, што абазначае ўпершыню пачуты выраз, і звычайна апрадмечвае яго састаўныя часткі. Гераіня аповесці А. Васілевіч «Расці, Ганька» ведае, што бацька пакінуў яе і маці тады, калі Ганьцы не было яшчэ і двух гадоў, «I цяпер усе на вёсцы, абы размова зайшла пра Ганьчынага бацьку, кажуць, што ён сабакам сена косіць... Ганька не можа зразумець, чыім сабакам спатрэбілася столькі сена, што бацька так доўга косіць і ўсё не вяртаецца. I наогул, чаму сена сабакам? У іх вёсцы ні адзін сабака сена не есць...»

Часта другі суразмоўнік у адказ на папярэднюю рэпліку знарок пераасэнсоўвае фразеалагізм, добра разумеючы гэта. Аўтар падкрэслівае гэтым дасціпнасць персанажа: Акіліначка, няўжо ж ты думаеш век звекаваць адна?.. А я цябе на руках насіў бы... He здужаеш, засмяялася Акіліна (В. Вітка).

Камічная расшыфроўка фразеалагізма. У ролі стылістычнага актуалізатара іншы раз выкарыстоўваецца своеасаблівы каментарый словы, якія нібыта паясняюць фразеалагізм і гэтым разбураюць яго цэласнасць; вяртаюць словазлучэнню літаральнае значэнне яго састаўных частак. Пачатак кантэксту выяўляе фразеалагічнае значэнне, а канец «выварочвае навыварат» гэта значэнне. У выніку ўзнікае дасціпньі каламбур, які трымаецца на эфекце нечаканасці, парадокса. Вось адзін з прыкладаў камічнай інтэрпрэтацыі фразеалагізма: He задзірай носа, калі пра цябе сказалі: «Ён мае галаву на плячах». Магчыма, гэта проспга канстатацыя факта (М. Мірановіч).

Прыватным выпадкам аналагічнага абыгрывання з’яўляецца прьімяненне фразеалагізма, адзін з кампанентаў якога назва часткі чалавечага цела, да асоб з пэўнымі фізічнымі заганамі («а адной назе — да аднано-

гага, адным вокам да аднавокага і г. д.): «Зубы з’еў на гэтым дзеле», хваліцца Сяргей Пятровіч. Ды гэта й праўда, я сам бачыў, што ў яго з зубамі не зусім ладна (К. Крапіва).

Часам першае словазлучэнне спачатку ўспрымаецца як фразеалагізм, але далейшы кантэкст нічога не пакідае ад цэласнага значэння фразеалагізма. Імітацыя свабоднага словазлучэння пад фразеалагізм стварае эфект «падманутага чакання», робіць усё выказванне экспрэсіўным: Ён смела браў быка за рогі, калі той... не ўставаў на ногі (П. Шыбут).

Прыёмы стварэння семантычнага паралелізму. На папярэдніх старонках ужо гаварылася пра двухпланавае выкарыстанне фразеалагізмаў, але разглядаліся толькі выпадкі, калі «другі план» успрымання аддзелены ад «першага» пэўным прамежкам часу, уступае ва ўзаемадзеянне з «першым» пасля таго, як успрынята звычайнае фразеалагічнае значэнне. Тут пойдзе гаворка пра адначасовае двухпланавае асэнсаванне фразеалагізма. Стварэнне семантычнага паралелізму дасягаецца двума прыёмамі.

Па-першае, пісьменнік стварае такую карціну, калі ўсё дзеянне ў творы разгортваецца ў алегарычным плане, і таму пэўныя фразеалагізмы адначасова асэнсоўваюцца і як пераменныя словазлучэнні эквівалентнага складу. Гэта найчасцей фразеалагізмы, якія генетычна з’яўляюцца метафарамі, узятымі з жывёльнага свету. Нарматыўна яны ўжываюцца пры дзейніку са значэннем асобы. Калі ж такім фразеалагізмам абазначаюцца дзеянні жывёл баечных персанажаў, у вобразах якіх увасабляюцца пэўныя рысы характару і паводзін чалавека, тады фразеалагізм успрымаецца ў двух планах. Напрыклад, у «Навагодняй байцы» В. Віткі: I яму здавён-даўна помсту рыхтавала зверына. Зуб тачылі і зубры, і мышы.

Па-другое, пісьменнік знаходзіць магчымасці для стварэння адначасовай двухпланавасці ў саміх абставінах, пра якія гаворыцца ў творы. У рамане Л. Дайнекі «Запомнім сябе маладьімі» ёсць эпізод, як два афіцэры «ледзь не страляліся на дуэлі» з-за таго, што адзін з іх няўдала пажартаваў, двухпланава ўжыўшы выраз пясок сыплецца (з каго): Ішлі, каб скараціць шлях, лёдам панскай сажалкі. I той, што ішоў ззаду.

крыху маладзейшы, пахваліўся сустрэчнаму таварышу: А мне за капітанам Івановым добра ісці. Ча му?.. А таму, што з яго пясок сыплецца, і мне не слізка.

Разгортванне метафарычнага кантэксту на вобразнай аснове фразеалагізма. Метафарычным кантэкстам называюць сукупнасць унутрана звязаных тропаў, якія разгортваюцца ў пэўнай паслядоўнасці і засноўваюцца на семантычнай двухпланавасці. Названы прыём грунтуецца на актуалізацыі ўнутранай формы фразеалагізма і развіцці на гэтай аснове цэлага малюнка ў напрамку, які задаецца метафарычным сэнсам фразеалагізма. «Зона дзеяння» фразеалагізма выходзіць за яго межы, пашыраецца на ланцужок метафар, у якім першае звяно фразеалагізм.

Вось якая сістэма вобразаў будуецца на метафарычнай аснове фразеалагізма таптаць у гразь: Ды няўжо ж так заўсёды і будуць ірваць адзін у другога з зубоў, таптаць другога ў гразь, каб самому вылезці з балота, стаўшы на спіну суседа? (К. Крапіва). Фразеалагізм таптаць у гразь, стаўшы экспрэсіўным цэнтрам метафарычнага кантэксту, уздзейнічае на семантыку іншых слоў, і яны набываюць вобразныя значэнні, хоць і не страчваюць жывой сувязі з іх прамымі значэннямі. Адбываецца своеасаблівая фразеалагізацыя свабодных словазлучэнняў вылезці з балота, стаўшы на спіну суседа.

У метафарычным кантэксце часам выкарыстоўваюцца састаўныя часткі фразеалагізма, сугучныя і роднасныя з імі словы, кантэкстуальныя антонімы да фразеалагічнага кампанента, а таксама асабовыя займеннікі як «намеснікі» кампанентаў-назоўнікаў: У трыццаць дзевятым Бабрукам падрэзалі крылы, але падчас акупацыі яны зноў пачалі адрастаць (Я. Брыль).

Сутыкненне двух фразеалагізмаў. Звычайна сутыкаюцца два, а зрэдку і тры фразеалагізмы, у якіх ёсць аднолькавы кампанент. Часам ён можа быць заменены сінонімам у адным з фразеалагізмаў: — За такую рэч могуць і галаву адкруціць. А навошта яе п ад с таў ляць. Калі працаваць, як кажуць, з

галавою, то яна застанецца на месцы (М. Лынькоў).

Пры сутыкненні фразеалагізмаў, якія маюць агульны кампанент, адбываецца актуалізацыя гэтага кампанента, а значыць, і ажыўленне ўнутранай формы фразеалагізмаў, а часам яе індывідуальнае асэнсаванне, калі адзін з фразеалагізмаў нематываваны. Прыём узмацняе выразнасць кантэксту, надае яму жартаўлівую або іранічную афарбоўку, а падчас выкарыстоўваецца з сатырычнай функцыяй: Гнуў спіну, а яму здавалася, што гне сваю лінію (Б. Сачанка); Праз увесь твор чырвонай ніткай праходзіла жаданне прыхаваць, што ён сшыты белай ніткай (М. Мірановіч).

Супрацьпастаўленне фразеалагізма і свабоднага словазлучэння. У спецыяльна створаным кантэксце супрацьпастаўляюцца фразеалагізм і структурна-аднатыпнае словазлучэнне, у якім адно слова сугучнае з фразеалагічным кампанентам: Лесніку казалі: не дасі бярозы, дык дасі дуба (П. Шыбут).

Як вядома, існуе псіхалагічна-маўленчая заканамернасць успрымання тэксту: калі ў сказе ёсць два словы аднолькавага гучання, то другое слова спачатку ўспрымаецца з тым самым значэннем, што і першае. На гэтай заканамернасці грунтуюцца каламбуры. У прыведзеным прыкладзе спалучэнне дасі дуба пад уплывам не дасі бярозы напачатку ўспрымаецца з літаральным значэннем, але яно тут жа засланяецца другім, фразеалагічным, якое ўзнікае ў свядомасці як здагадка. Ужытыя тут словы аднаго семантычнага рада (бяроза, дуб) яшчэ болып садзейнічаюць стварэнню сэнсавай двухпланавасці, разлічанай на камічны эфект.

Рэзкае, нечаканае перапляценне розных сэнсавьіх сфер адбываецца пры ўспрыманні, напрыклад, сутыкнутых словазлучэнняў хлебным духам, браніраваны ліст і адпаведна фразеалагізмаў святым духам, фігавы лісцік: Я зрэдку дыхаў хлебным духам, а болей духам жыў святым (Р. Барадулін); Хто ў гэтай драме герой, хто стагрыст, распішуць стратэг і статыстык, схаваўшы лоб за браніраваны ліст, сумленне за фігавы лісцік (В. Вітка).

Паралельнае ўжыванне фразеалагізма і свабоднага словазлучэння. Многія з раз-

гледжаных прыёмаў грунтуюцца на семантыка-гукавой аснове і прыводзяць да двухпланавага ўспрымання фразеалагізма. Двухпланавасць узнікае таксама і на граматычнай аснове, у прыватнасці тады, калі фразеалагізм уступае ў аднародныя сінтаксічныя сувязі з пераменным словазлучэннем. Такое «незаконнае» суіснаванне фразеалагізма (з яго цэласным значэннем) і словазлучэння, у якім кожнае слова мае самастойны сэнс, заўсёды прыцягвае ўвагу чытача незвычайнасцю выказвання.

Напрыклад, у апавяданні М. Лынькова «Андрэй Лятун», героі якога чыгуначнікі, да фразеалагізма не разальеш вадой далучаецца як аднародны член структурнааднатыпнае словазлучэнне не разгоніш парай, узятае з лексікону чыгуначнікаў: He, гэта старыя прыяцелі, спрадвечныя дружбакі, якіх не разальеш вадой, не разгоніш парай. Абодва словазлучэнні, фразеалагічнае і свабоднае, выступаюць як сінанімічныя канструкцыі і з’яўляюцца адзіна магчымымі ў гэтым кантэксце, дзе побач стаяць і яшчэ два сінанімічныя словазлучэнні: старыя прыяцелі, спрадвечныя дружбакі. Лексікасемантычная самастойнасць кампанентаў, амаль поўнасцю страчаная ў фразеалагізме, у гэтым кантэксце адчуваецца выразна пад уплывам незвычайнага суседства са свабодным словазлучэннем.

Яшчэ два прыклады аналагічнага абыгрывання фразеалагізмаў курам на смех, хоць іголкі сабірай: На смех курам, на здзекі гусям якісьці дохтар сукін сын, адсюль заехаўшы ў Берлін, малюе карту Беларусі (С. Крывец); Сонца зойдзе, а на нашай вуліцы хоць чытай, хоць іголкі сабірай (П. Панчанка).

Антытэзнае супрацьпастаўленне фразеалагізмаў. Ёсць некалькі спосабаў стварэння антытэзных канструкцый з удзелам фразеалагізма.

Гэта найперш супрацьпастаўленне фразеалагічных антонімаў, як агульнамоўных, так і кантэкстуальных. Часцей за ўсё ў такіх выпадках фразеалагізмы агаляюць сваю ўнутраную форму. Так, супрацьпастаўляюцца агульнамоўныя антонімы паставіць на ногі — зваліць з ног і кантэкстуальныя выходзіць з вады сухім ісці на дно: [Наталля:] Я і так доўга цярпела, пакуль паставіла вас на ногі. Цяпер хоць душу адвесці. [Перагуд:]

Але ж так вы можаце мяне зноў зваліць з ног (К. Крапіва); Тут іншы выходзіў з вады сухі, другі на дно ішоў, як палена (Р. Барадулін).

Часцей супрацьпастаўляюцца фразеалагізм і антанімічнае яму свабоднае словазлучэнне або фразеалагізм і антанімічнае з яго кампанентам слова: Гаворыце, што ён мала яшчэ кашы з’еў? Затое колькі выпіў віна! (П. Шыбут); Сам вузкі ў плячах, але жыў на шырокую нагу (М. Шульга). Супрацьпастаўленне можа быць прыхаваным, непасрэдна не выражаным пры дапамозе сэнсава супрацьлеглага слова: Ён грэў рукі нават на халадзільніках (Р. Бохан).

Дагэтуль разглядаліся прыёмы творчага выкарыстання фразеалагізмаў, звязаныя з абыгрываннем усяго фразеалагізма. Апрача гэтага, ёсць і такія прыёмы, калі аб’ектам абыгрывання становіцца не ўвесь фразеалагізм у цэлым, а яго асобны кампанент. Гэта прыёмы другой падгрупы, яны звычайна пашыраюцца на фразеалагічныя зрашчэнні.

Сутыкненне фразеалагізма і сугучнага з яго кампанентам слова. Гэтым прыёмам, дарэчы, адным з найбольш пашыраных, найчасцей абыгрываюцца нематываваныя выразы. Яны не могуць успрымацца двухпланава і не даюць метафарычнага эфекту на фоне эквівалентных свабодных словазлучэнняў, калі яны толькі ёсць у мове.

Значэнне фразеалагізма вадзіць за нос ‘уводзіць у зман’ не мае ніякай сувязі, апрача этымалагічнай, panep ужо забытай, са значэннямі слоў вадзіць і нос. Параўн. сказ, у якім побач з фразеалагізмам аказваецца дзеяслоў вадзіць: Няхай цябе водзяць сляпога, як водзіш ты за нос другога! (Я. Колас). Тут, дзякуючы сутыкненню супрацьлеглых асацыяцый, адбываецца своеасаблівае перапляценне лексічнага і фразеалагічнага значэнняў. Выкарыстаныя паасобку, па-за гэтым кантэкстам, фразеалагізм вадзіць за нос і слова вадзіць былі б звычайна ўжытымі моўнымі сродкамі. I толькі пры іх сутыкненні аўтар выкрасае іскру паэзіі. У гэтым сэнсе можна гаварыць, што фразеалагізм атрымаў некаторыя семантычныя зрухі, а галоўнае, яго экспрэсіўнасць стала значна большай.

Пры сутыкненні фразеалагізма і сугучнага з яго кампанентам слова ўзнікае каламбур, які заўсёды ствараецца з разлікам на нечаканасць успрымання. Словам, якое ўдзельнічае ў стварэнні каламбура, можа быць уласнае імя, агульнамоўны ці кантэкстуальны сінонім, аднакаранёвае слова і пад. Напрыклад: На тое ён і Казёл, каб быць казлом адпушчэння (К. Крапіва); П’янага свяшчэнніка дзяк ледзь-ледзь паставіў на nana (У. Рудзінскі); I не шум баравы яму ў гэтым бары па японскай вайне (Л. Калюга).

Канкрэтызацыя значэння фразеалагічнага кампанента. Калі аўтар канкрэтызуе семантыку фразеалагічных кампанентаў, вяртаючы ім першапачатковае значэнне або пераасэнсоўваючы іх, то гэтым заўсёды дасягаецца пэўны стылістычны эфект, найчасцей камізм, які будуецца на суіснаванні цэласнага значэння фразеалагізма і яго апрадмечанай часткі ці частак: Вунь Пецька Смык папрасіў [закурыць], дык Міністр яго абсмяяў перад усімі: -Hoc не дарос. Ты спачатку яго ўтры (I. Сяркоў).

Прыём часцей за ўсё выкарыстоўваецца ў дыялогу, калі першае выказванне арыентуецца на фразеалагічнае значэнне, а другое канкрэтызуе частку фразеалагізма. Апрадмечванне кампанента выступае як рэакцыя суразмоўніка на папярэдняе выказванне, на фразеалагізм: Каб шукаць кватэры —дык яму цяля язык аджавала... — Дзякаваць богу, у цябе пакуль цэлы, на абаіх хопіць (М. Лынькоў).

Выкарыстанне на фоне фразеалагізма яго кампанентаў. Неабходнай умовай для таго, каб адзін кампанент утрымліваў значэнне цэлага або (часцей) істотны састаўны элемент сэнсавай структуры фразеалагізма, з’яўляецца прысутнасць у кантэксце самога фразеалагізма. Кампанент, выкарыстаны на фоне папярэдне ўжытага фразеалагізма, семантычна «намагнічваецца» і канцэнтруе ў сабе сэнс усяго выразу ці яго істотную сему. Звычайна такім семантычна ўзбагачаным словам выступае назоўнікавы кампанент.

Слова муха мае ў мове адзінае значэнне ‘насякомае’, але ў пэўным кантэксце на фоне фразеалагізма пад мухай ‘у стане ап’янення’ яно сімвалізуе п’янку, ап’яненне: Звычайная рэч, калі начальства ходзіць

«пад шафэ», як кажуць па-далікатнаму, ну, а наш брат — проста «пад мухай»... Ды вось мухі гэтыя... і нарабілі для мяне такога, што і сёння адчуваю, ніяк запамятаваць не магу... Гэ-э-эх, мухі... Падбег я. Тут усе мухі з галавы. маёй павыляталі... Адразу цвярозасць пайшла (X. Шынклер).

Аналагічны прыём можна было б праілюстраваць выкарыстаннем слоў сані, вуліца на фоне фразеалагізмаў не у свае сані сесці, зялёная вуліца. Хоць такія словы ў пэўным тэксце перадаюць пазамоўную рэчаіснасць, але ад гэтага не становяцца самастойнымі лексічнымі адзінкамі. Гэта аказіянальныя ўжыванні, патэнцыяльныя словы.

Ступень схільнасці розных тыпаў фразеалагічных адзінак да тых ці іншых прыёмаў дэфармацыі і мадыфікацыі неаднолькавая. Існуе пэўная сувязь паміж тыпам фразеалагізма і яго магчымасцю абнаўляцца, абыгрывацца.

Найболыпыя патэнцыяльныя магчымасці ў гэтых адносінах маюць фразеалагічныя адзінствы выразы з рэальным ці нерэальным вобразам у іх аснове. Зрашчэнні абыгрываюцца значна радзей.

Абнаўленне фразеалагізма пэўнага тыпу звязана і са спецыфікай таго ці іншага стылістычнага прыёму. Напрыклад, мэтанакіраваная замена кампанента іншым словам аднолькава магчымая і ў адзінстве, і ў зрашчэнні. Шмат якія іншыя прыёмы (выкарыстанне вобразнай асновы фразеалагізма, агаленне ўнутранай формы фразеалагізма параўнаннем, разгортванне метафарычнага кантэксту і г. д.) пашыраюцца выключна або амаль выключна на адзінствы.

He ўсе семантыка-граматычныя тыпы фразеалагізмаў з аднолькавай частотнасцю падпадаюць пад змяненні формы і зместу. Амаль зусім не абыгрываюцца мадальныя і выклічнікавыя выразы, вельмі рэдка — прыслоўныя, асабліва з прыназоўнікава-склонавай структурай (тыпу пад носам).

Зразумела, не ўсе аўтары аднолькава актыўна карыстаюцца рознымі прыёмамі ўжывання фразеалагізмаў. He ўсе індывідуальна-аўтарскія ўжыванні аднолькава эфектыўныя. У большасці ж выпадкаў абнаўленні фразеалагізмаў робяцца з вялікай вынаходлівасцю і дасягаюць належнага плёну.

  • 36. Фразеалагізм і норма

У папярэднім параграфе гаварылася пра разнастайныя прыёмы эфектыўнага выкарыстання фразеалагізмаў з матываванымі адхіленнямі ад нормы, таму натуральным і неабходным працягам размовы пра ўжыванне фразеалагізмаў у маўленні з’яўляецца разгляд нічым не абумоўленых адступленняў ад нормы.

У фразеалогіі існуюць на ўзроўні мовы даволі частыя варыянты ў межах нормы; напрыклад, аднолькава дапушчальныя на сёмым небе і на дзесятым небе, скура шэрхне (на кім) і скура шэрхне (у каго). На ўзроўні ж маўлення неабходна адрозніваць матываваныя і нематываваныя адхіленні ад фразеалагічнай нормы.

Фразеалагічная норма гэта традыцыйнае, аднатыпнае і раўнацэннае ўжыванне фразеалагізмаў, прынятае ў дадзены перыяд моўным калектывам і ўсвядомленае ім як правільнае і ўзорнае. У паняцце фразеалагічнай нормы ўваходзяць правільнасць выбару фразеалагізма, аптымальнасць яго прымянення з захаваннем уласцівых яму асаблівасцей. Моўная практыка замацавала за кожным фразеалагізмам пэўнае значэнне ці значэнні, кампанентны склад, структурную арганізацыю, лексікаграматычную спалучальнасць са словамі ў сказе. Некаторыя фразеалагізмы маюць архаічныя, перажытачныя кампаненты (напрамілы бог), спецыфічны націск (шапкамі закідаць), своеасаблівую арфаграфію (збоку прыпёку) і пунктуацыю (то бокам то скокам), якія не падтрымліваюцца сістэмнымі адносінамі мовы.

Складанасць фразеалагізмаў як моўных адзінак, супярэчнасць паміж іх семантычнай непадзельнасцю і расчлянёнай формай, паміж актуальным і этымалагічным значэннем стварае пэўныя цяжкасці пры іх ужыванні і патрабуе добрага валодання іх нормамі.

Ад разгледжаных у папярэднім параграфе індывідуальна-аўтарскіх адхіленняў ад нормы, якія з’яўляюцца вынікам наўмысных, свядомых дзеянняў пісьменніка, журналіста для дасягнення пэўных стылістычных эфектаў, трэба адрозніваць нематываваныя парушэнні фразеалагічнай нормы.

Параўн. ужьіванне аднаго і таго ж фразеалагізма ў наступных прыкладах: Во чартоўка! Выходзіць, з яе што з гусі вада (I. Шамякін); Ты сам добры гусак. Гэта

ж пра цябе гавораць: «3 яго як з гусака вада» (К. Крапіва); Зірні на Мураўскага з яго нібы з гуся вада (М. Машара). У першым сказе выкарыстанне фразеалагізма адпавядае яго норме, замацаванай у слоўніках: што (як, нібы) з гусі вада (з каго, каму). У другім прыкладзе фразеалагізм ужыты з адхіленнем ад нормы у форме як з гусака вада, але яно стылістычна апраўданае: матывуецца папярэднім выкарыстаннем слова гусак (Ты сам добры гусак). У трэцім сказе без усякіх падстаў парушана форма фразеалагізма (нібы з гуся вада замест нібы з гусі вада).

Парушэнне без відавочнай матывацыі якой-небудзь уласцівасці фразеалагізма спараджае фразеалагічную памылку. Такія памылкі вельмі частая з’ява ў вусным і пісьмовым маўленні.

Паспяховае вывучэнне фразеалогіі ў вышэйшай і сярэдняй школе і авалоданне фразеалагічнымі нормамі наўрад ці магчыма без ведання цяжкіх выпадкаў ужывання фразеалагізмаў, патэнцыяльных фразеалагічных памылак.

Далей і пойдзе гаворка пра найбольш тыповыя адхіленні ад фразеалагічнай нормы.

Парушэнні семантычнага характару. Фразеалагізм павінен ужывацца з тым значэннем, якое замацавалася за ім. Толькі пры такой умове паміж тым, хто піша ці гаворыць, і тым, хто чытае ці слухае, усталёўваецца ўзаемаразуменне.

Калі фразеалагізм ужыты з іншым, ненарматыўным значэннем і адыход ад нормы не выклікаецца стылістычнай мэтай, перад намі фразеалагічная памылка семантычнага характару. Падобныя памылкі звязаны з парушэннем такой камунікатыўнай якасці маўлення, як дакладнасць, якая патрабуе строгай адпаведнасці паміж агульнапрынятым значэннем слова ці фразеалагізма і яго прымяненнем у маўленні, паміж фразеалагізмам (ці словам) і пэўным прадметам, з’явай. Недакладна ўжыты фразеалагізм выклікае няправільнае ўспрыманне тэксту, скажае сэнс выказвання, дэзінфармуе чытача.

Выраз карты. ў рукі (каму) абазначае ‘хто-небудзь найбольш падыходзіць да якой-небудзь справы (сваімі ведамі, дасведчанасцю, вопытам і пад.)’. Параўн. памылковае ўжыванне: Гусак задумаў стаць вучоным

мужам. He так яго прывабілі навукі, як ён акладам зацікаўлены быў дужа: «Стаць кандыдатам — карты ў рукі» (Э. Валасевіч)-.

Часцей за ўсё недакладна ўжываюць нематываваныя фразеалагізмы выразы са страчанай унутранай формай. 3 130 выяўленых парушэнняў семантычнага характару на іх долю прыпадае больш як 100: агарод гарадзіць, мець зуб, слацца лістам, пець лазара, з богам, праметэеў агонь, дамоклаў меч, ахілесава пята, перайсці рубікон, траянскі конь, цягнуць лямку і інш.

У асобную групу трэба вылучыць такія ўжыванні фразеалагізмаў, якія парушаюць патрабаванні строгай лагічнасці. Маюцца на ўвазе нярэдкія выпадкі, калі фразеалагізм ставяць ласуперак норме ў сінтаксічную і семантычную сувязь са словам, лексічнае значэнне якога ўваходзіць у сэнсавую структуру гэтага фразеалагізма, і калі, такім чынам, узнікае семантычная таўталогія, «масла масленае».

Так, у фразеалагізме баявое хрышчэнне састаўным кампанентам абодвух значэнняў выступае сема першы ‘першы ўдзел у баі’ і ‘першае сур’ёзнае выпрабаванне ў чым-небудзь’. Выкарыстанне фразеалагізма з азначэннем першае стварае сэнсавую празмернасць, парушае норму яго ўжывання: Нагружаная трыма аўтаматамі, я пайшла... Гэта было маё першае баявое хрышчэнне (I. Гурскі).

Ненарматыўная спалучальнасць. Яна мае месца сярод фразеалагізмаў усіх трох тыпаў паводле іх спалучальнасці са словамі кантэксту.

Выразы з адносна свабодным значэннем маюць шырокія, але не бязмежныя спалучальныя магчымасці. Так, дзеяслоўны фразеалагізм навастрыць вуійы ‘пачаць уважліва прыслухоўвацца’ ўжываецца абсалютыўна, без паясняльных слоў «справа», але яго суб’ектным акружэннем («злева») з’яўляецца толькі дзейнік са значэннем асобы: Нават Кацька, і тая навастрыла вушы (I. Шамякін). Ужыванне гэтага выразу з іншым акружэннем «справа» і «злева» (што + фразеалагізм + каго) змяняе яго семантыку і парушае норму: Родная мелодыя, залунаўшы з прыёмнікаў, навастрыла вушы дубнякоўцаў (Р. Семашкевіч). Наўрад ці. апраўдана ўжыванне фразеалагізма стрэляны. верабей ‘вельмі bo-

пытны чалавек’ з залежным ад яго словам: Паважаны, не ўтрымаўся, нарэшце, стрэляны верабей этыкі, што было, тое сплыло (I. Сіманоўскі).

Найбольш часта назіраюцца парушэнні спалучальнасці пры рэалізацыі фразеалагізмаў з двума іншымі тыпамі значэнняў. Так, фразеалагізмы з валентна абмежаваным значэннем нярэдка выкарыстоўваюць з суправаджальнікам, неўласцівым пэўнаму выразу. Фразеалагізм душа ў душу абазначае ‘вельмі дружна, у поўнай згодзе’ і ўступае ў сувязь толькі з дзеясловамі жыць, пражыць, зажыць. Выкарыстанне гэтай фразеалагічнай адзінкі з якім-небудзь іншым дзеясловамсуправаджальнікам змяняе яе семантыку, надае фразеалагізму іншы, ненарматыўны сэнс: Мы з ім сышліся душа ў душу (I. Грамовіч); He, не можа яна паехаць, не дачакаўшыся Сяргея, не пагаварыўшы з ім душа ў душу, не паглядзеўшы яму ў вочы (I. Стадольнік).

Фразеалагізмы з канструктыўна абмежаваным значэннем таксама досыць часта ўжываюцца з неапраўданай падменай нарматыўнай сувязі кіравання ці дапасавання ненарматыўнай, Фразеалагізм кашы не зварыш (з кім), што значыць ‘не дамовішся, не дойдзеш да згоды з кім-небудзь’, абмежаваны строга акрэсленай сувяззю кіравання: кіруе толькі назоўнікам са значэннем асобы ў форме творнага склону. Параўн. ужыванне гэтага выразу з няправільнай спалучальнасцю і, як вынік, з незвычайным сэнсам: Суконцаў неяк смеючыся зазначыў, што ў яго, Піліпа, падмочаная рэпутацыя, што з ёй кашы не зварыш, а ва універсітэт тым болый не трапіш (У. Кузьмянкоў).

Парушэнні формы фразеалагізма. Вылучаецца шэраг тыповых нематываваных адступленняў ад нормы.

  1. Памылкі словаўтваральнага характару. Напрыклад, фразеалагізм на сваіх дваіх нарматыўна ўжываецца толькі ў гэтай адзінай форме, якая падтрымліваецца яшчэ і рыфмічнай спайкай, аднак параўн.: Ніколі не даводзілася ездзіць на машыне. Усё больш пехатою, на сваіх двух. А на сваіх двух ніколі не дрогка (В. Казько).
  2. Парушэнні марфалагічных уласцівасцей фразеалагізма. Шмат якія выразы не скланяюцца і не спрагаюц-

ца, а тыя, якія змяняюцца, не заўсёды здольныя рэалізаваць усе магчымыя формы. Так, фразеалагізм зуб на зуб не пападае (не пападаў, не пападзе) у каго (‘хто-небудзь дрыжыць ад холаду ці страху’) не можа мець дзеепрыслоўнай формы. Параўн. памылковае ўжыванне: Усе яны прамоклі да ніткі і калаціліся, зуб на зуб не пападаючы (I. Гурскі).

Парушэнні нормы назіраюцца таксама ў формах роду, ліку, склону. Назоўнікавыя кампаненты фразеалагізмаў на горкі яблык, адамаў яблык, з лёгкай парай, чортаў тузін, ціхай сапай часам ужываюць у родавых формах, неўласцівых гэтым назоўнікам у беларускай літаратурнай мове: на горкае яблыка, адамава яблыка, з лёгкім парам, чортава тузіна, ціхім сапам. Замест мора па калена выкарыстоўваюць памылковае мора па калені або замест як чорт ладану пішуць ці гавораць як чорт ладана.

  1. Падмена кампанента. Калі адхіленне ад нормы зроблена свядома, з разуменнем самой нормы, то яно ўспрымаецца, на фоне нарматыўнага, як мастацкі прыём. Пры няведанні ці слабым веданні нормы фразеалагічны кампанент не замяняюць, а падмяняюць прыблізным, часта недарэчным словам. Ёсць фразеалагізм сэрца крывёй абліваецца (чыё, у каго), але часам, насуперак яго ўнутранай логіцы, замест крывёй пішуць слязьмі: Бывала, пагляджу, як ты, падшыванец, ростам з гарохавы стручок, поўныя мажы снапоў з поля вязеш... у мяне, паверыш, сэрца слязьмі абальецца (В. Макарэвіч).

У супярэчнасці з этымалагічнай асновай фразеалагізмаў высокай пробы, адным мірам мазаны, узнімаць на шчыт знаходзяцца іх індывідуальныя ўжыванні ў такім афармленні, як першай пробы., адным помазам мазаны, узносіць (браць) на шчыт. Падмена кампанента найчасцей бывае пры ўжыванні нематываваных фразеалагізмаў, у выніку ўзнікае наватвор з незразумелым вобразам і значэннем. Замест плоць і кроў, ставіць на адну дошку, іграць першую скрыпку ўжываюць плоць і косць, ставіць на адну нагу, весці першую скрыпку.

Вольнае абыходжанне з фразеалагізмамі наносіць істотны ўрон моўнай культуры. Некалькі прыкладаў

адвольнай замены кампанентаў у фразеалагізмах: што за камар укусіў замест якая муха ўкусіла (каго), за вушы ўхапіцца замест за галаву хапіцца, свет з аўчынку здаўся пры норме неба з аўчынку здалося, з розных опер замест нарматыўных з другой оперы і не з той оперы. Або: Я сяду ў апошні аўтобус, паеду за трыдзевяць зім (М. Пракаповіч).

  1. Скажэнне структуры фразеалагізма. Некаторыя аўтары не зважаюць на нязменнасць, устойлівасць фразеалагічнай формы, перадаюць яе прыблізна, нібы пераказваючы сваімі словамі, парушаючы логіку і сэнс фразеалагізма. Так, ужываюць да святога ніколі замест на святое ніколі, кату пад пяту пры норме кату па пяту, у гады-рады замест гады ў рады, між трох сосен заблытацца пры норме заблудзіць у трох соснах.

Скажаецца, напрыклад, структурная мадэль фразеалагізмаў збор-дружына, душа баліць (чыя, у каго, каму): Кадравых рабочых кот наплакаў. Усё болый збор дружыны (У. Карпаў); I не ў аднаго Івана баліць на душы (В. Іпатава).

  1. Пашырэнне кампанентнага складу. Часта беспадстаўна пашыраюць кампанентны склад фразеалагізмаў, дабаўляюць, напрыклад, азначэнне да назоўнікавага кампанента. Устаўлены прыметнік дубліруе семантыку фразеалагізма або абазначае тое, што з’яўляецца сэнсавым элементам выразу. Так, фразеалагізм нарадзіцца ў сарочцы абазначае ‘быць шчаслівым, удачлівым’, таму прыметнік шчаслівы ў складзе фразеалагізма стварае празмернасць у семантычным плане: Нарадзіўся ты, сынок, у шчаслівай кашулі, — зычліва ўздыхае пажылая жанчына (А. Карпюк).

Пярэчыць разумнаму сэнсу ўскладненне словам варожы фразеалагізма лезці на ражон: Ды ці варта на варожы лезці з дурасці ражон? (А. Астрэйка). Дастаткова накласці на фразеалагізм яго нарматыўнае значэнне ‘рабіць што-небудзь рызыкоўнае’, як стане відавочным, што слова варожы тут лішняе, недарэчнае.

Часам далучаюць да назоўнікавага кампанента злучальнай сувяззю яшчэ адзін назоўнік. Як вынік, узнікае сэнсавая таўталогія або разбураецца фразеалагізм:

трымаць язык і слова за зубамі, адводзіць душу і сэрца, не знаходзіць сабе ні месца, ні занятку і інш.

Даволі пашыраная памылка ужыванне пры фразеалагізме спалучэння ледзь не, у выніку без патрэбы актуалізуюцца кампаненты фразеалагізма, і ён у спалучэнні з ледзь не ‘амаль’ перастае абазначаць тое, што павінен абазначаць. Кусаць сябе за локці гэта ‘горка шкадаваць аб чым-небудзь няздзейсненым, непапраўна страчаным’; параўн. яго ўжыванне з ледзь не: Потым шкадаваў Яўген, ледзь не кусаў сябе за локці, але было позна (Л. Прокша). Аналагічныя адмоўныя вынікі атрымліваюцца і тады, калі пры фразеалагізме ставіцца часціца як (як бы, быццам, нібы, нібыта), якая паказвае на няўпэўненасць, умоўна-ўяўную дапушчальнасць выказвання: Зазыба цяпер бачыў Драніцу нібыта наскрозь (I. Чыгрынаў); Тут лірыка нібы за вушы прыцягнута (Т. Казлоўская). Ва ўсіх шматлікіх падобных выпадках спалучэнне ледзь не і часціца як лііпнія, непатрэбныя.

  1. Кантамінацыя фразеалагізмаў. Кантамінацыя, або зліццё, аб’яднанне двух фразеалагізмаў у адзін, павінна разглядацца па сваёй рэзультатыўнасці па-рознаму, траяка. Па-першае, зрэдку яна выступае як адзін з працэсаў утварэння новых фразеалагізмаў (гл. § 4): стрэляны верабей + стары воўк = стрэляны воўк. Падругое, яна часам выкарыстоўваецца як індывідуальнааўтарскі стылістычны прыём, як сродак стварэння камізму ці іншых эфектаў (хоць бы што + і ў вус не дзьме = хоць бы. ў вус; недзе ўпасці яблыку + яблык разладу = недзе ўпасці яблыку разладу): I шанцуе ж чалавеку... аграбае сабе грошы, і хоць бы ў вус (М. Лынькоў); Хутка чалавецтва на зямлі падвоіцца, недзе будзе ўпасці яблыку разладу (П. Панчанка). Патрэцяе, кантамінаваныя ўтварэнні гэта часцей за ўсё нематываваныя адступленні ад нормы.

Як несвядомае і беспадстаўнае змешванне двух фразеалагізмаў трэба кваліфікаваць, напрыклад, такія кантамінаваныя наватворы: як гром на галаву (як снег на галаву + як гром з яснага неба), абвесці вакол носа (абвесці вакол пальца + вадзіць за нос), законы па вадзе віламі пісаны (закон не пісаны + віламі па вадзе

пісана), усплываць на чыстую ваду (усплываць на паверхню + выводзіць на чыстую ваду), на цугундар ды на сонейка (браць на цугундар + за вушка ды на сонейка) і г. д.

Стылістычная неаднароднасць. Кожны функцыянальны стыль мае свае стылістычныя нормы. Прыдатнае і неабходнае ў адным стылі можа быць недарэчным, памылковым у другім стылі. Адсюль адно з асноўных патрабаванняў стылістыкі трымацца адзінства стылю.

Стылістычны разнабой узнікае, напрыклад, тады, калі размоўны фразеалагізм трапляе ў нязвычнае для яго суседства з пераважна кніжнымі словамі: He спалі ў шапку забеспячэнцы будупраўлення і з вырашэннем другога пытання («Вожык»). He меншы стылістычны дысананс ствараецца ў выніку ўключэння кніжнага фразеалагізма ва ўнісон у тэкст, дзе пераважае нейтральная ці размоўна-бытавая лексіка: Пяюць хлапчукі пра Яся, што канюшыну касіў... Пяюць ва ўнісон, з любоўю і разам (У. Карызна).

Калі ў тэкст уводзіцца іншастылявы фразеалагізм і аўтар выразна ўсведамляе гэта, то ў такіх выпадках ён карыстаецца слоўным ці графічным прыёмам ацэнкі маўлення, што ў пэўнай ступені нейтралізуе фразеалагізм, узяты з іншай стылістычнай сферы, і адмяжоўвае яго ад астатніх слоў у сказе. У якасці стылеўказальных сродкаў вельмі часта выкарыстоўваюцца агаворкі тыпу як кажуць, як гаворыцца, што называецца. Стылеўказальную функцыю выконвае, напрыклад, ацэначная формула як кажуць пры прастамоўным фразеалагізме на яць, уключаным у аўтарскую мову: Сваю рэзідэнцыю Зюмель абставіў, як кажуць, на яць (Я. Колас).

Асноўны графічны стылеўказальны сродак двукоссе. Яно выдзяляе стылістычна неаднародны фразеалагізм, паказвае на яго як на цытату з іншага стылю. TaKyra стылістычна-ацэначную функцыю выконвае двукоссе, напрыклад, тады, калі кніжны фразеалагізм камень спатыкнення ўжываецца ў сказе, дзе пераважаюць міжстылявыя словы: Пакуль што для многіх «каменем спатыкнення» з’яўляецца менавіта гэта невырашальнае: тады і цяпер (М. Арочка).

Ужыванне пазалітаратурных фразеалаг і з м а ў . Чыстата маўлення адна з яго асноўных камунікатыўных якасцей. Маўленне чыстае, калі ў ім няма неўласцівых літаратурнай мове слоў і фразеалагізмаў.

Калі гаварыць не пра лексічныя, а толькі пра фразеалагічныя сродкі, якія падчас разбураюць чыстату маўлення, то тут перш-наперш варта назваць дыялектныя фразеалагізмы, а таксама фразеалагізмы з іншых моў.

Некаторыя дыялектныя выразы адрозніваюцца ад нарматыўных, літаратурных тым, што маюць у сваім складзе дыялектнае слова-кампанент. Так, замест агульнамоўнага як з крыжа зняты часам выкарыстоўваюць быдта з крыжа зняты. Засмечваюць літаратурную мову і такія дыялектныя выразы, як зуб на зуб не лучае, нагастрыць лыжы, вобмегам вылазіць (іх літаратурныя адпаведнікі — зуб на зуб не пападае, навастрыць лыжы, вомегам вылазіць).

Значным парушэннем чыстаты беларускага маўлення з’яўляюцца індывідуальна-аўтарскія фразеалагічныя запазычанні і калькі. Калі той, хто піша ці гаворыць, не звяртаецца да нацыянальных рэсурсаў беларускай мовы, а шукае неабходны сродак, скажам, у рускай mo­bb і самачынна яго калькуе, то гэта не ўзбагачае, а засмечвае яго маўленне.

У беларускіх нарматыўных слоўніках можна знайсці адпаведнікі, напрыклад, да такіх рускіх фразеалагізмаў: на рыбьем меху ветрам шыта; до гробовой доскй — да магілы; во что бы то нй стало — што б там ні было. Але часта ігнаруюць паказанні слоўнікаў, «калечаць» рускія фразеалагізмы, перакладаюць іх літаральна, паслоўна: на рыбіным футры, да магільнай дошкі, у што б гэта ні стала.

Механічны пераклад фразеалагізма, без уліку яго першапачатковай вобразнасці, можа прыводзіць да кур’ёзаў. Так, рускі фразеалагізм втйрать очкй этымалагічна не мае ніякай сувязі з акулярамі. Ён паходзіць з лексікону карцёжнікаў: шулерьі, каб выйграць, ішлі на падман: непрыкметна ўціралі, замазвалі на карце ачкі, ператваралі, напрыклад, сямёрку ў шасцёрку. Таму больш чым недарэчным выглядае ўжыванне ў бела-

рускім тэксце выразу ўціраць акуляры: Некаторыя старшыні калгасаў спрытна ўціраюць акуляры і не па заслугах узносяць да неба сабе хвалу (Р. Сабаленка). «Руска-беларускі слоўнік» (1953) слушна падае некалькі адпаведнікаў да рускага фразеалагізма втйрать очкй: замазваць вочы, пускаць туман у вочы, настаўляць акуляры.

Асабліва засмечваюць мову такія фразеалагізмы, у якіх ёсць кампанент, несумяшчальны з лексічнай сістэмай беларускай мовы. У нас няма, напрыклад, слова взятка, адсутнічае і фразеалагізм взяткй гладкй. У беларускай мове няма слоў пруд, цясаць, олух, разверзціся, хляб, раздор. Няма ў нас і фразеалагізмаў з гэтымі кампанентамі, але іншы раз, насуперак норме і логіцы, ужываюць іх у беларускім арфаграфічным афармленні: узяткі гладкі, хоць пруд прудзі, хоць кол на галаве цяшы, олух цара нябеснага, разверзліся хлябі нябесныя, яблык раздору.

Фразеалагічныя анахранізмы. Ствараючы раман, аповесць, п’есу на гістарычную тэму, пісьменнік арыентуецца на чытача-сучасніка і піша ў асноўным на мове сваёй эпохі, але з пачуццём меры і мастацкай мэтазгоднасці выкарыстоўвае і моўныя сродкі той эпохі, пра якую апавядае ў мастацкіх вобразах. У выніку ствараецца неабходны гістарычны каларыт. Твор гістарычнага плана не павінен перанасычацца архаічнымі, незразумелымі моўнымі сродкамі. Разам з тым у ім нельга ўжываць словы і фразеалагізмы, якія выразна ўспрымаюцца як храналагічна неадпаведныя пэўнай эпосе.

Парушэннем прынцыпу гістарычнай дакладнасці трэба лічыць выпадкі, калі аўтар занадта асучаснівае мову таго ці іншага персанажа, пераносіць словы і фразеалагізмы, якія ўзніклі нядаўна і звязаны ў свядомасці чытача з пэўнай часавай характарыстыкай, у другую, ранейшую эпоху. Напрыклад, у п’есе А. Петрашкевіча «Напісанае застаецца», творы пра Ф. Скарыну, які, як вядома, жыў у XVI ст., персанаж ужывае фразеалагізм бочку каціць — відавочны фразеалагічны анахранізм. Гэты экспрэсіўны выраз з яркім адбіткам сучаснасці, з арэолам навізны нарадзіўся не болып як тры дзесяцігоддзі назад (упершыню фіксуецца ў 1972 г.).

Акрэсленую часавую характарыстыку, відавочны след сучаснасці і абмежаваную геаграфію пашырэння мае фразеалагізм пярэдні край. Ён ужываецца са значэннем ‘найважнейшы, самы адказны ўчастак чагонебудзь’ толькі ва ўсходнеславянскіх мовах і склаўся параўнальна нядаўна у 40-50 гады XX ст. Таму відавочным, адчувальным анахранізмам гучыць гэты фразеалагізм у беларускім тэксце славутай сярэдневяковай паэмы М. Гусоўскага «Песня пра зубра» (пераклаў Я. Семяжон): Мы на пярэднім краі хрысціянства заставай орды варожыя грудзі на грудзі прымаем.

Версіфікацыйныя варыяцыі фразеалаг і з м а ў . У вершаваным маўленні значна часцей, чым у празаічным, сустракаюцца разнастайныя адступленні ад фразеалагічнай нормы, звычайна абумоўленыя патрабаваннямі рыфмы і рытму. Усе шматлікія версіфікацыйныя варыяцыі фразеалагізмаў можна падзяліць з пункту гледжання моўнай нормы на дзве групы.

У першую групу уваходзяць дапушчальныя ў паэтычным маўленні індывідуальна-аўтарскія варыянты, якія ўспрымаюцца як нязначныя адхіленні ад нормы, выкліканыя спецыфікай вершаскладання. Некалькі прыкладаў: як Лыску пятая нага замест як сабаку пятая нага, ні богу крыж ні чорту качарга пры норме ні богу свечка ні чорту качарга, ні рыба і ні мяса замест ні рыба ні мяса, і канцы-сляды ў воду пры норме і канцы ў ваду.

Калі версіфікацыйныя варыянты першай групы не разбураюць унутранай формы фразеалагізма і яго структуры, не змяняюць яго семантыкі, то варыяцыі другой групы з’яўляюцца памылковымі ўжываннямі, няўдалымі эксперыментамі дзеля рытму і рыфмы і нярэдка ўскладняюць працэс камунікацыі, робяць выказванне незразумелым. Так, цяжка здагадацца, які сэнс мае выраз у вока коле, ужыты, каб зрыфмаваць слова наваколле: Маторка заціхла дзесь. Аглухла наваколле, не ведае, дзе падзець цемру, што ў вока коле (Ю. Голуб). Паэт, відаць, меў на ўвазе фразеалагізм хоць вока выкалі, які, аднак, характарызуецца вялікай устойлівасцю структуры і ўжываецца толькі ў форме загаднага ладу.

Найболып тыповымі памылкамі пры ўжыванні фразеалагізмаў у вершаваным маўленні з’яўляюцца: 1) памылкі граматычнага характару (рукой падай замест рукой падаць, напісана на родзе пры норме напісана на раду); 2) пашырэнне кампанентнага складу (за трыдзевяць зямель і вёрстаў замест за трыдзевяць зямель, марш граюць кішкі ў жываце пры норме кішкі марш іграюць); 3) парушэнне структуры (хоць кол на ім чашы замест хоць кол на галаве чашы, слова к слову пры норме слова за слова); 4) падмена кампанента несінанімічным словам свабоднага ўжывання (заварочваць граблі замест заварочваць аглоблі, сцерці ў муку пры норме сцерці ў парашок) і інш.

Акцэнталагічныя няправільнасці. Трэба адрозніваць акцэнтныя варыянты ў межах нормы (зачараванае кола зачарованае кола, на ласкавым хлебе на ласкавым хлебе) ад варыянтаў, з якіх адзін нарматыўны (закасаўшы рукавы), а другі парушэнне нормы (закасаўшы рукавы).

Няўстойлівасць націску ў фразеалагізмах часткова тлумачыцца ўздзеяннем лексічнай сістэмы літаратурнай мовы. Апрача таго, на суіснаванне акцэнтных дублетаў, з якіх адзін ненарматыўны, аказваюць уплыў дыялектная мова, акцэнталагічная сістэма рускай мовы, няправільнае засваенне месца націску ў запазычаных выразах, асабліва нематываваных ці з кампанентам, рэдкаўжывальным па-за фразеалагізмам.

Пададзім некаторыя фразеалагізмы, пры вымаўленні якіх назіраюцца памылкі ў пастаноўцы націску на асобных кампанентах. Правільна: віламі па вадзе пісана, губа не дура, журавёль у небе, закідаць шапкамі, кануць у лету, кідацца ў вочы, кідаць вока, кідаць цень, кішка тонкая, на мазі, на мігах, сам-насам, у гарачай вадзе кўпаны, што з гусі вада, як з крыжа зняты, як у ваду кануў.

Арфаграфічныя адступленні ад нормы. Яны назіраюцца перш за ўсё сярод выразаў з рэліктавым (перажытачным) кампанентам ці са страчанай унутранай формай.

Адхіленні ад нормы ў напісанні фразеалагізмаў закранаюць такія групы правіл: 1) напісанне кампанентаў

разам, праз злучок ці асобна; правільна: не разлівада, збоку прыпёку, пачым фунт ліха, цераз пень калоду, у рэшце рэшт, ні за што ні пра што; 2) напісанне пэўных літар у кампаненце; правільна: стрэляны верабей, хадзіць ходырам, было не было, ні за панюх табакі, без фігі ні да носа; 3) ужыванне вялікай літары; правільна: антонаў агонь, варфаламееўская ноч, за царом гарохам, як піліп з канапель, мамаева пабоішча.

Пунктуацыйныя няправільнасці. Найбольш тыповыя парушэнні пунктуацыйных нормаў ужыванне коскі: 1) паміж фразеалагічнымі кампанентамі, звязанымі пры дапамозе паўторных злучнікаў і-і, ні-ні, то-то, ці-ці (і так і сяк, ні свет ні зара, то бокам то скокам, ці так ці сяк); 2) у фразеалагізмах са злучнікамі як, што, нібы, якія знаходзяцца ў пачатку або сярэдзіне фразеалагізма (як мокрае гарыць, як у ваду глядзеў, што з гусі вада, біцца як рыба аб лёд, памінай як звалі); 3) пры фразеалагізмах, якія паходзяць з дзеепрыслоўнага словазлучэння або даданага сказа (на лес гледзячы, на ноч гледзячы, паклаўшы руку на сэрца, куды вочы глядзяць, на чым свет стаіць, як гара з плеч звалілася ).

He менш пашыраная з’ява нематываванае выдзяленне двукоссем фразеалагізма ці яго асобных кампанентаў: Начальнік зверху выклікаў Назара на «дыван» і «стружку» зняў (Э. Валасевіч). Такія выпадкі вельмі частыя; выдзяляюць, напрыклад: «чорная кошка» прабегла, выводзіць «на чыстую ваду», узяць у «шоры», «гнуць» сваю лінію, спусціць «на тармазах», іскра «божая», «мамчын» сынок і інш. Немагчыма зразумець, што абазначае ці на што намякае двукоссе ў гэтых і падобных выпадках. Несумненна, усё гэта прыклады пунктуацыйнай нядбайнасці і грубага парушэння нормаў ва ўжыванні фразеалагізмаў у пісьмовым маўленні1.

1 Пра арфаграфію фразеалагізмаў і знакі прыпынку пры іх гл. у прадмове да Фразеалагічнага слоўніка беларускай мовы (т. 1, с. 1113).

РАЗДЗЕЛ

6

ФРАЗЕАГРАФІЯ

  • 37. Тыпы фразеалагічных слоўнікаў.

3 гісторыі фразеаграфіі

Фразеалагізмы як моўныя адзінкі апісваюцца ў спецыяльных даведніках фразеалагічных слоўніках. Раздзел мовазнаўства, які займаецца тэорыяй і практыкай складання гэтых слоўнікаў, а таксама іх апісаннем і характарыстыкай, называецца фразеаграфіяй (ад грэч. phrasis выраз, grapho пішу).

Паміж фразеалогіяй і фразеаграфіяй існуюць самыя цесныя сувязі. Фразеалагічныя слоўнікі складаюцца на аснове тых дасягненняў, якія мае сучасная фразеалогія, і ў сваю чаргу даюць ёй правераны, сістэматызаваны матэрыял для яе далейшых даследаванняў.

Фразеалагічныя слоўнікі бываюць аднамоўныя і двухмоўныя ці, радзей, шматмоўныя (перакладныя). Сярод аднамоўных адрозніваюць паводле іх прызначэння тлумачальныя, этымалагічныя, слоўнікі фразеалагічных сінонімаў, слоўнікі фразеалагічных антонімаў, фразеалагічныя слоўнікі мовы пісьменніка. Паводле крыніц матэрыялу бываюць фразеалагічныя слоўнікі літаратурнай мовы, народнай мовы і асобных гаворак.

Гісторыя беларускай фразеаграфіі пачынаецца ў XIX ст., калі фразеалагізмы (звычайна пад назвай прымавак) сталі ўключацца ў слоўнікі жывой народнай мовы і тлумачыцца. Першымі іх збіральнікамі былі этнографы і фалькларысты Я. Чачот, А. Рыпінскі, П. Шпілеўскі, Е. Раманаў, Я. Ляцкі і інш.

Асаблівае месца сярод іх належыць I. I. Насовічу аўтару «Слоўніка беларускай мовы» (СПб., 1870). У гэтым слоўніку тагачасная фразеалогія знайшла значнае адлюстраванне: многія выразы прыводзяцца ў якасці ілюстрацыйнага матэрыялу пры апісанні слоў, а больш

як 200 фразеалагізмаў вынесена ў загалоўкі слоўнікавых артыкулаў.

Калі I. I. Насовіч складаў свой слоўнік, яшчэ і гаворкі не было пра фразеалагізмы, не было ні ў рускай, ні ў зарубежнай лексікаграфіі ўзораў, як падаваць устойлівыя выразы з цэласнай семантыкай. I. I. Насовіч ішоў самастойным шляхам і даў такія ўзоры распрацоўкі фразеалагізмаў, якія ў многіх выпадках амаль нічым не адрозніваюцца ад сённяшніх фразеаграфічных артыкулаў.

У сваёй лексікаграфічнай практыцы I. I. Насовіч, відаць, улічыў вопыт аўтараў «Слоўніка царкоўнаславянскай і рускай мовы» (1847), якія лексікалізаваныя словазлучэнні называлі «выразамі, што складаюць асаблівасць мовы», а таму змяшчалі іх у канцы слоўнікавага артыкула, аддзяляючы ад азначэнняў і прыкладаў рыскай. I. I. Насовіч пайшоў яшчэ далей: ён вылучыў многія фразеалагізмы ў асобныя артыкулы. Гэта быў значны крок наперад па шляху да стварэння спецыяльных фразеалагічных слоўнікаў.

У працы I. I. Насовіча фразеалагізм, вынесены ў загаловак, растлумачваецца, мае граматычную, часта стылістычную характарыстыку, а іншы раз і этымалагічную даведку, ілюструецца прыкладам з жывога народнага маўлення. Напрыклад:

Сг катннхт, рукт., вт> знач. нар. (убежав'ь от-ь палача). Нензвестно откуда, говорнтся презрнтельно. Прйшов'б n катнй.х'ь рук-ь, а вы яго трымаеце!

Глаголы чнтаць, гл. вт> ср. знач. Ржать, переносно Быть без корма, говорнтся о лошадяхь. Ты тут-ь лйкуейгь, а конй твое глаголы чйтаюць.

Некаторыя фразеалагізмы падаюцца як мнагазначныя. Напрыклад, у выразе ўзвей-вецер вылучаюцца два значэнні: ‘ветрагон’ і ‘беспадстаўнасць, на авось, без падстаў’. Як мнагазначны выступае і выраз не паласа, які мае пры сабе граматычную памету «ў значэнні безасабовага дзеяслова»; яго першае значэнне — ‘недарэчы’, другое ‘удачы няма’.

Іншы раз загаловачныя выразы не тлумачацца, a суправаджаюцца адсылкай да фразеалагізмаў-сінонімаў ці да лексічных варыянтаў. Так, рэестравы фразеалагізм бінды біць мае адсылку: см. Брйнды бйць.

Усе фразеалагізмы, вынесеныя ў загалоўкі артыкулаў, маюць граматычныя паметы. Звычайна яны аднатыпныя з тымі, якія ставяцца каля слоў. Так, пры назоўнікавых выразах стаіць памета с. (= суіцествнтельное), паказваецца род граматычна галоўнага слова і форма роднага склону. Напрыклад, узвей-вецер памячаецца так: = тра, с. м. (г. зн. у родным склоне адзіночнага ліку узвей-ветра, назоўнік мужчынскага роду).

Добра адчуваючы, што сэнсавы аб’ём пераважнай болыпасці фразеалагізмаў не абмяжоўваецца толькі іх прадметна-лагічным значэннем, а ўключае ў сябе і канататыўны элемент, эмацыянальна-ацэначныя адценні, складальнік слоўніка шырока карыстаецца стылістычнымі паметамі тыпу говорйтся шуточно, насмешлйвое названйе.

  1. I. Насовіч з’яўляецца аўтарам яшчэ адной працы «Зборніка беларускіх прыказак» (Сб., 1874). Аўтар сціпла назваў сваю працу зборнікам прыказак, а між тым гэта быў першы ў гісторыі ўсходнеславянскага мовазнаўства тлумачальны слоўнік прыказак і фразеалагізмаў. Е. Р. Раманаў справядліва ахарактарызаваў гэты слоўнік як «працу, пакуль што адзіную ў сваім родзе». Яшчэ да выхаду кнігі ў свет, азнаёміўшыся з рукапісам, Рускае геаграфічнае таварыства прысудзіла I. I. Насовічу залаты медаль і выбрала яго членамсупрацоўнікам Таварыства.

У «Зборніку» змешчана ў алфавітным парадку і растлумачана 3715 прыказак. Пад агульнае паняцце «прыказка» аўтар падводзіць і прымаўкі, ці, як іх цяпер называюць, фразеалагізмы. Іх у слоўніку звыш 500: за пояс заткнуць, за рукамі не відаць, кіем галавы не дастанеш, з плеч ды ў печ, ні даць ні ўзяць і г. д.

Тлумачэнне фразеалагізмаў звычайна кароткае і дакладнае. Складальнік падбірае да таго ці іншага выразу сэнсавы адпаведнік або выкарыстоўвае апісальны зварот. Вельмі часта паказваецца сітуацыя, у якой ужываецца пэўны выраз. Некалькі прыкладаў:

Нн ладу, нн складу. Безтолково.

Бокн порнваць. Надседаться оть смеха.

Нн Богу свечка, нн чорту головешка. Говорят, еслн чья лнбо работа нн к*ь чему не годнтся, нлн какая лнбо хорошая веіць совершенно нспорчена.

Сустракаюцца і не зусім дакладныя тлумачэнні. Напрыклад, на вярбе грушы тлумачыцца так: кажуць супраць нязбытных абяцанняў, а следам за дзедам кажуць, калі жонка нечакана прыходзіць туды, дзе муж яе.

Граматычнай характарыстыкі фразеалагізмы не маюць. Са стылістычных памет найчасцей выкарыстоўваюцца: «насмешлнво», «с неудовольствнем», «шуточно», «в похвалу», «в упрек» і інш. Стылістычны аспект фразеалагізма звычайна знаходзіць выражэнне ў формуле тлумачэння. Напрыклад, аўтар так вытлумачваў значэнне многіх фразеалагізмаў: дзяды вадзіць насмешка над тым, хто дрэмле; і мухі не заб’е кажуць як адабрэнне чыйго-небудзь ціхага характару; вока не запарушыць кажуць з пахвалою пра такога чалавека, які ніколі нікому не зрабіў ніякай непрыемнасці; карова язык аджавала кажуць насмешліва таму, хто па сарамлівасці або ўпартасці не адказвае на пытанні.

Найбольш поўна беларуская народная фразеалогія знайшла адлюстраванне ў працы М. Федароўскага «Люд беларускі на Русі Літоўскай», том 4 (Варшава, 1935). Аўтар за 30 гадоў (1877-1905) сабраў 13231 моўную адзінку (прыказкі, фразеалагізмы, словы з пераносным значэннем, устойлівыя спалучэнні слоў і інш.). Запісы рабіліся ў асноўным у заходніх раёнах Беларусі, слаба даследаваных у гэтых адносінах папярэднікамі М. Федароўскага. Усе прыказкі і прымаўкі, калі яны ўжо былі кімсьці з папярэднікаў апублікаваны, аўтар суправаджаў адпаведнай спасылкай.

Увесь змешчаны ў томе матэрыял нумаруецца і падаецца ў алфавітным парадку пад «галоўным» словам, агульным для некалькіх устойлівых выразаў. Так, пад словам нос прыводзіцца 48 фразеалагізмаў і прыказак, з якіх 11 адносіцца да вузкадыялектных ці міждыялектных:

  1. Ад носа палоса. Кожны павінен заплаціць, хто п’е ў кампаніі; 5392. Даць носа. Напамінак; 5393. Дзьмухаць каму nad нос. Імпанаваць каму; 5400. Ён мае добры нос. Лоўкі; 5405. Mae чмялі ў носе. П’яны; 5407. Mae фомфры ў носе. Капрызны; 5410. Насок паглядае ў пясок. Гаворыцца пра блізкага да смерці чалавека; 5416. He тыкай носа ні ў свае калёса. He ткні носа ў чужое проса; 5417. He той насок, што паглядае ў пясок (выслоўе пададзена без тлумачэння); 5419. Hoc дагары дзьме. Hoc дагары задзірае; 5431. У нос ні пашло. He спадабалася.

Як відаць з прыкладаў, М. Федароўскі амаль усе фразеалагізмы растлумачвае, іх сэнс раскрываецца апісальным зваротам або агульнанародным фразеалагізмам-сінонімам, а іншы раз польскім эквівалентам. Ілюстрацыі даюцца вельмі рэдка. Усе фразеалагізмы суправаджаюцца паметай пра месца іх запісу. Так, пад словам вока змяшчаецца 77 прыказак і фразеалагізмаў. Вось адзін з іх:

  1. Вочы сплюшчыць. В. (=Ваўкавыскі п.). Памерці. Р., 521 (=Раманаў, № у яго зборніку).

Больш за ўсё фразеалагізмаў запісана ў Ваўкавыскім і Сакольскім паветах, ёсць і ўсе астатнія паветы Гродзеншчыны, а таксама Віленскі, Пружанскі і некаторыя іншыя. Па сутнасці 4-ы том «Люду беларуекага...» з поўнай падставай трэба лічыць періпым беларускім рэгіянальным слоўнікам прыказак і фразеалагізмаў, у якім найбольш поўна адлюстравана фразеалагічнае (агульнанароднае і дыялектнае) багацце групы гаворак заходняй Беларусі, дакладней Гродзеншчыны.

  • 38. Тлумачальныя слоўнікі фразеалагізмаў з народнай мовы і асобных гаворак

Далейшае збіранне і апісанне народна-дыялектнай фразеалогіі пасля доўгага перапынку пачало інтэнсіўна праводзіцца толькі ў апошнія 30 гадоў. Выйшлі з друку чатыры слоўнікі з фразеалагізмамі народнай мовы і асобных гаворак.

  1. «Беларуская фразеалогія: Фразеалагізмы, іх значэнне, ужыванне» (1968) Ф. Янкоўскага. У кнізе больш за 1000 слоўнікавых артыкулаў (без адсылачных). Пераважная большасць апісаных фразеалагізмаў з’яўляецца агульнай для літаратурнай і народнай мовы.

Слоўнікавы артыкул складаецца з загалоўка, тлумачальнай часткі і ілюстрацыйных прыкладаў. У загаловак уключаюцца і варыянты фразеалагізма, калі яны ёсць: ад’яда (пераяда) душы (сэрца). Зрэдку выкарыстоўваюцца стылістычныя (экспрэсіўна-ацэначныя) паметы тыпу: з адценнем жартаўлівасці, з адценнем непашаны. Калі фразеалагізм мае абмежаванні ў грама-

тычнай спалучальнасці са словамі, паказваецца яго сувязь з кантэкстам: даваць перуноў к а м у.

Адлюстравана мнагазначнасць многіх фразеалагізмаў (ісці за вадою, дагары нагамі і інш.) і аманімія (белы свет, лоб у лоб). Іншы раз прыводзіцца этымалагічная даведка пра ўзнікненне фразеалагізма (растлумачана паходжанне, напрыклад, такіх выразаў: вынесці за ногі, смаргонская палітыка, як агню ўхапіўшы, ні на нюх табакі). Даюцца рускія адпаведнікі некаторым беларускім фразеалагізмам: на шчупакова казанне по іцучьему веленью. У якасці ілюстрацыйнага матэрыялу выкарыстоўваюцца аўтарскія запісы, зробленыя амаль ва ўсіх раёнах рэспублікі, а таксама тэксты жывой народнай мовы (зборнікі Е. Раманава, А. Сержпутоўскага, М. Федароўскага і інш.).

Уяўленне пра гэты слоўнік можа даць наступны слоўнікавы артыкул:

Малоць языком. Памалоць языком. Намалоць языком. 3 а д ц е н н е м асу д ж . Гаварыць (казаць) абы-што, без толку; балбатаць, малоць.

Малады цесля гожа меле языком, але нічога яшчэ не будаваў, ды, мабыць, і не ўмее будаваць. Сл. п„ Чудз. (А. Сержп., КАБСП). He мялі сваім нямытым языком. Калінк. р., Ліц. Меле языком, як цяля хвастом. Лід. n. (М. Фед., ЛБ, IV). Языком меле, як хвастом целя. (I. Нас.. СБП).

П а р а ў н языковае мліва, язык меле.

П а р а ў н . (у руск.): трепать (болтать, чесать) языком.

  1. «Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі» (1972) Е. С. Мяцельскай і Я. М. Камароўскага. У слоўніку 2015 артыкулаў (разам з 721 адсылкай). Структура слоўнікавых артыкулаў такая ж, як і ў слоўніку Ф. Янкоўскага. Ілюстрацыі прыводзяцца толькі з народнай мовы, запісанай аўтарамі ў Стаўбцоўскім, Слуцкім і іншых раёнах.

Сярод фразеалагізмаў, апісаных у слоўніку, найбольшую цікавасць для фразеалогіі як навукі маюць каля 200 дыялектных выразаў, якія раней не публікаваліся (зжыўшы лета ды ў маліны, грабніцай пахнуць, борухі вадзіць, рэдзьку есці, хоць боб малаці і г. д.) або чым-небудзь адрозніваюцца ад агульнамоўных (напрыклад, дыялектныя адзецца ў сабачую скуру, вы

весці на цёплую ваду і літаратурныя пусціцца ў сабачую скуру, вывесці на чыстую ваду).

Некаторыя фразеалагізмы падаюцца як мнагазначныя: без ног, мазгі ўставіць, не ў галаве і інш. Шмат якія фразеалагізмы пазначаныя экспрэсіўна-ацэначнымі паметамі, якія сведчаць (і гэта звычайна пацвярджаецца ілюстрацыйнымі прыкладамі), што выраз мае пэўнае стылістычнае адценне (асуджэння, дакору, непавагі, спачування і г. д.).

У слоўніку, аднак, іншы раз без пэўных падстаў у адным артыкуле апісваюцца два фразеалагізмысінонімы (вылазіць праз бок і вылазіць вомегам). He заўсёды правільна вызначаецца сапраўдны кампанентны склад некаторых фразеалагізмаў, асабліва прыслоўных, якія рэалізуюць сваё значэнне пры абавязковых суправаджальніках. У такім разе сэнс фразеалагізма тлумачыцца словамі, аднолькавымі з кампанентамі выразу: крычаць сцячы галаве крычаць моцна; клёцкі з душамі клёцкі з начынкай; граша за душой не мець не мець у запасе грошай; з курмі спаць класціся вельмі рана класціся спаць.

Вось адзін з артыкулаў гэтага слоўніка:

Падкласці (падлажыць) свінню к а м у . Незадав. Цішком свядома рабіць непрыемнасць каму, ашукваць каго. Хто цібе зная, можа ты мне хочаш падлажыць сьвіню. Як табе паверыць? Ac., Стаўбц. р. Раманэ ўсе хітрыя. Старшы нек кажа: «Цётка, прадай нам япрука, добро заплачу». He, думаю, не прадам я табе, ашукаяш. Ён майму брату падлажыў сьвіню. Насватаў некаго махляра, той (брат) аддаў с хлява сьвіню, а тагды чуць грошы сарваў. Жац., Стаўбц. р.

  1. Г. Ф. Юрчанка стварыў на матэрыяле гаворкі Мсціслаўшчыны тры выпускі тлумачальнага фразеалагічнага слоўніка: «I коціцца і валіцца» (1972), «I сячэ і паліць» (1974), «Слова за слова» (1977).

Гэта першы адносна поўны слоўнік фразеалагізмаў адной гаворкі (Чырванагорскага сельсавета Мсціслаўскага раёна). Гэта гаворка характарызуецца сутыкненнем лексічных і фразеалагічных пластоў беларускай і рускай моў. Таму ў ёй ёсць фразеалагізмы, і агульныя для рускіх і беларусаў (аднаго поля ягады, ад сілы, ваду муціць, губа не дура), і агульнанародныя ўласна беларускія (абуць у лапці, абы з рук, біць лынды, вочы пазычыць у сабакі, з зубоў ірваць), і рускія (вушкі на ма-

кушке, апяць дваццаць пяць, баш на баш, ад жылеткі рукава, еле-еле душа ў целе), і абмежаваныя ўжываннем ва ўсходніх раёнах Беларусі (зяліць галаву) ці відавочна мясцовыя (бочка арыштантаў са значэннем ‘падазроная кампанія’, елькіна ахрана 'нікудышная варта’).

У слоўніку апісана 4425 фразеалагізмаў, многія з іх маюць лексічную і іншую варыянтнасць, а таксама разнастайныя дэрывацыйныя ўтварэнні. Асаблівую цікавасць выклікаюць важкія і ёмкія выразы, якія, як зазначае аўтар, «яшчэ ніколі не фіксаваліся і не былі ў навуковым і літаратурным ужытку». Многія з іх могуць атрымаць прапіску ў літаратурнай мове, напаіць яе жывымі народнымі сокамі. Вось толькі некаторыя з гэтых яркіх, каларытных выразаў: агулам базар, бараду задзіраць, вочы прадаваць, дух дрыжыць, душу пасвіць, загваздка ў калёсы, смяшыць курэй, снаваць кросны, не коз воз.

Сюды ж трэба дадаць выразы і коціцца і валіцца, і сячэ і паліць. Пастаўленыя ў загалоўкі кніг, фразеалагізмы набываюць нечаканы падтэкст. I коціцца і валіцца гэта не толькі ‘поўны дастатак, матэрыяльная незалежнасць’, але і, у дачыненні да слоўніка народных выразаў, ‘багацце моўных скарбаў’. I сячэ і паліць, дастасоўваючыся да адной асобы, абазначае прыкладна тое, што і па слова ў кішэню не лезе, а ў болып шырокім плане выступае як характарыстыка народнай трапнасці, дасціпнасці.

Слоўнікавы артыкул складаецца з такіх жа частак, як і ў слоўніку Ф. Янкоўскага. Толькі для дзеяслоўных фразеалагізмаў Г. Ф. Юрчанка распрацаваў іншы спосаб іх падачы і тлумачэння. Як асаблівасць ужывання гэтых фразеалагізмаў у народнай мове паказваецца разнастайнасць і багацце іх прыставачных утварэнняў. Усе дэрывацыйныя разнавіднасці дзеяслоўнага кампанента прыводзяцца ў адным артыкуле, у загаловак якога выносіцца фразеалагізм з дзеясловам незакончанага трывання. Тлумачыцца такі выраз адзін раз у яго зыходнай форме, а да дэрыватаў даюцца сэнсавыя адценні. Так, фразеалагізм грэць змяю на грудзях ужываецца яшчэ і ў закончаным трыванні (сагрэць...), а таксама са значэннем часовасці (прыгрэць...), непаўнаты дзеяння

(пагрэць...), закончанасці ( атагрэць...) і працяглафінальнасці (нагрэць...).

У некаторых выпадках прыводзіцца этымалагічная даведка, а таксама даюцца граматычныя, лексікасемантычныя, стылістычныя (гумар., асудж., груб., зніж. і інш.) і часавыя (неалаг., уст.) паметы.

Недахопам слоўніка трэба лічыць аднясенне да варыянтаў аднаго фразеалагізма выразаў з рознымі вобразнымі стрыжнямі і апісанне іх у адным артыкуле: гнуцца ў дугу (у крук, крукам, у тры пагібелі, у барані рог), біць баклушы (лынды) і г. д. Наўрад ці былі ў аўтара падставы ў слоўніку, што складаўся на аснове не кніжна-пісьмовай, а гутарковай мовы, пазначаць асобныя фразеалагізмы паметай «кніжны». Яна, відаць, паказвае не на сферу пераважнага выкарыстання пэўнага фразеалагізма, а, хутчэй за ўсё, на яго паходжанне, шляхі пранікнення ў гаворку Мсціслаўшчыны. Выклікаюць сумненні і некаторыя іншыя стылістычныя паметы, напрыклад: спаць у шапку жартоўны, біць у хамут вульгарны. Адзін прыклад:

Біць у хамут (дугу), вульг. Капрызіць, рашуча не пагаджацца. Айдзе ты Жэньку праводзіш, іна б’ець у хамут, ніхто ні пытхадзі. Узноў б’ець у дугу, ляжыць і ні падымаіцца: ая буду варіць. Зак. " Ударыць у хамут (дугу). Ніхай прайдзі піряд ёю ні па той масьнічыні, січас ударіць у хамут. Відзіш, ударіла ў дугу, путніца дык путніца зыдылася. Непаўн. Пабіць у хамут (дугу). Доўга большы ў хамут ні паб’ець, там абразуюць скора. Летыся яны пабілі ў дугу, цяперя, знаць, трошку пыспыкайнелі. Законч. Адбіць у хамут (дугу). Тая пыцішэла, адбіла ў хамут, і ны цябе нада еткыя вузьдзечка. Ня бойся, абаб’ець у дугу і ўлашчыцца. Працяг.фінальн. Набіць (дабіць) у хамут (дугу). Сколько іна набіла ў хамут: ніхто к ёй ні пытхадзі, ніхто ёй ня ровін. Наб’ець у дугу, мылыдая, а як замуж нада будзіць, аціхніць. Відзіш, як абея дабілі ў хамут, цішэй ціхыга сталі. У дугу дабіць скора даб’ець, і ўгамоніцца, і ўспакоіцца.

Параўн. апісанне гэтага ж фразеалагізма ў «Беларускай фразеалогіі» Ф. Янкоўскага:

Біць у хамут. Даць у хамут. Рэзка рэагаваць (на заўвагу, параду, патрабаванне), выяўляючы крыўдлівасць, нязгоду; станавіцца на дыбы.

Сам не разабраўся, як і што, і давай біць у хамут! А нашто ўсім назло рабіць? Апомніся, братка ты мой, a то наробіш і сабе і ўсім чорт вед [ведае] чаго. Гл. Няма тут чаго яму біць у хамут. Нідзе не дзенецца, схамянецца і астадоліцца. Нагарачыўся, накрычаў, але на

тым самым месцы сядзе. Гл. р., Кл. Эйч ты яго! Сказаў праўду, дык ён у хамут даў: «Кіну! He будуі» Тамсама.

П а р а ў н . (у руск. кніжн.): ударнться (вломнться) в амбнцню.

У «Слоўніку...» Е. С. Мяцельскай і Я. М. Камароўскага:

У хамут біць. Незадав. Выказваць крыўду, незадавальнеяне, калі закранута сябелюбства. Чакалі Йвана, а ён не прыехаў. А каторэ ж зь іх у хамут б’е? Йван ці Шура? А ў іх там ні разьбярэш. Былі пасварыліса, а ціпер ашчэ ні памірыліса, дак і ехаць німа як. Гр., Слуц. р.

  1. Ад папярэдніх слоўнікаў адрозніваецца праца I. Я. Лепешава «3 народнай фразеалогіі. Дыферэнцыяльны слоўнік» (1991). Ён таксама складзены на матэрыяле народнай мовы, але ўключае ў сябе толькі тыя выразы, якія не апісваліся ні ў нарматыўных слоўніках беларускай літаратурнай мовы, ні ў даведніках беларускай народна-дыялектнай фразеалогіі і, такім чынам, належаць да фразеалагічнай нерушы. Многія з іх можна лічыць рэзервам нашай літаратурнай мовы, крыніцай яе ўзбагачэння, напрыклад: адвакату язык на лапату, галава пуд сорак фунтаў, не ідзе сучка баразной, не на смех развязаўся ў бога мех, нясеянае родзіцца (у каго).

Кожны фразеалагізм (іх каля 700) атрымлівае семантычную, граматычную, а таксама (калі яна пастаянная) экспрэсіўна-ацэначную характарыстыку. Так, пра фразеалагізм ад зубоў адскоквае (адлятае) у каго даюцца такія звесткі: «Цяп., пр., буд. скл.; адз. і мн. Адабр. Ужыв. пры дзейн. са знач. абстр. прадмета. Выдатна, жвава, энергічна, з добрым веданнем справы расказваецца, вымаўляецца».

Пашпартызаваныя ілюстрацыі (звычайна 2-3 пры кожным фразеалагізме ці яго асобным значэнні) паказваюць, у якім раёне ці раёнах пераважна Гродзенскай і Віцебскай абласцей занатаваны той ці іншы выраз, і даюць пэўнае ўяўленне пра функцыянаванне фразеалагізма ў маўленні. Састаўным кампанентам некаторых слоўнікавых артыкулаў (каля 80) выступае кароткая этымалагічная даведка.

У многіх выпадках у канцы слоўнікавага артыкула даецца памета параўн. і далей ідзе супастаўленне зага-

ловачнага фразеалагізма з яго літаратурным адпаведнікам ці з выразам, зафіксаваным у іншых фразеаграфічных працах, зборніках, у творах асобных пісьменнікаў, старажытных тэкстах, суседняй славянскай мове і г. д.

У канцы слоўніка (у якасці дадатку) апісваецца каля сотні прыказак, якія ў беларускіх парэміялагічных працах не фіксаваліся.

Вось адзін з артыкулаў гэтага слоўніка:

Што сліна да губы (губ, губоў) прынясе (прынесла). Акал. Асудж. Зусім не думаючы і абы-што (плесці, вярзці, гаварыць і пад.)Слухайце вы яго, лайду [балбатуна]. Ён заўша [заўсёды] пляце што сьліна да губы прынясе. Свісл., Крап. Hi лемзай, чаго ні трэба. прывык ляскаць што сьліна да гуп прынясе. Шчуч., Бер. Ай, я ёй ні веру, яна як завядзецца, так вярзе што сьліна да губоў прынясе. ПІчуч., Грам. Кап што добрая сказаў, a то плёў што сьліна прынесла. Зэльв., Гал. Дзіцяці таму дзесяты гадок, ніколі ў тым Слонімі ні быў, а ты выпраўляла яго. Гаворыш што сьліна да гуп прынясе. Дзятл., Ч. Бор.

Параўн. у літ. м.: што сліна на язык прынясе. Выраз ужываўся і ў старажытнай беларускай літаратуры, напрыклад у палемічным помніку «Антнрнзнсь...» (1599): Н там-ь же далей лжйт-ь, соромоmum/b владыковг, што ядовйта слйна да губы прынесла, запаметавшй своее обетнйцы, же нй кому лаятй не мел-ь.

  • 39. Фразеалагічныя слоўнікі літаратурнай мовы

Фразеалагічныя слоўнікі, складзеныя на матэрыяле літаратурнай мовы, неаднатыпныя паводле свайго прызначэння. Тут ёсць тлумачальныя і этымалагічныя слоўнікі. Асобнае месца займаюць слоўнікі мовы пісьменніка.

  1. «Фразеалагічны слоўнік. Для сярэдняй школы» (1973) Н. В. Гаўрош, I. Я. Лепешава, Ф. М. Янкоўскага першы тлумачальны фразеалагічны слоўнік беларускай літаратурнай мовы. У ім апісваецца 1339 фразеалагізмаў. Іх адбор абумоўлены задачамі навучання: у даведнік уключаны фразеалагізмы, якія сустракаюцца ў мастацкіх тэкстах, што вывучаюцца ў школе ці рэкамендуюцца для пазакласнага чытання.

Кожны фразеалагізм тлумачыцца словазлучэннем або асобным словам, на літаратурных прыкладах паказваецца яго ўжыванне ў мове. Да некаторых фразеалагізмаў даецца стылістычная памета (адценне асуджэння, дакору, непашаны, захаплення, жартаўлівасці і інш.)Пры фразеалагізмах з канструктыўна абмежаваным значэннем стаіць займеннікавы паказчык іх сінтаксічнай сувязі з кантэкстам: ледзянее кроў у каго ,

Некаторыя фразеалагізмы падаюцца як мнагазначныя: адвесці душу, без духу, так сабе і інш. Калі фразеалагізм ужываецца ў двух ці болып варыянтах, то ўсе яны зводзяцца ў адзін артыкул, пры гэтым у загаловак ставіцца выраз з найбольш ужывальным, тыповым кампанентам, астатнія прыводзяцца ў дужках: дурыць (тлуміць, чмуціць, марочыць) галаву каму.

У слоўнік трапілі асобныя ўстойлівыя спалучэнні (адзін перад адным, пайшла пагалоска, рабінавая ноч), якія нельга лічыць фразеалагізмамі.

Адзін прыклад слоўнікавага артыкула:

Даць гарбуз к а м у . Адмовіць таму, хто сватаецца.

Яе (Ганну) асабліва трывожыла тое, што Глушакі сваты былі не абы-якія, ім не так проста даць гарбуз, паказаць, як ісці туды, адкуль прыйшлі, ні з чым, з Карчамі ў Куранях усе лічыліся, і бацька і матка таксама... (I. Мележ. Людзі на балоце).

  1. «Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы ў двух тамах» (1993) I. Я. Лепешава першая спроба стварыць тлумачальны фразеалагічны слоўнік, у якім выяўлена і па магчымасці поўна апісана фразеалогія ў яе сучасным стане.

Па адборы матэрыялу і яго граматычнай і стылістычнай ацэнцы гэта нарматыўны слоўнік фразеалагізмаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы. У ім даецца апісанне каля 6000 фразеалагізмаў, кожны з якіх атрымлівае семантычную, граматычную і стылістычную характарыстыку.

Гэта тлумачальны слоўнік. Аднак у ім не толькі раскрываецца сэнсавы змест таго ці іншага фразеалагізма. Гэты даведнік бярэ на сябе функцыі іншых філалагічных слоўнікаў: акцэнталагічнага (над кампанентамі ў фразеалагізме абазначаецца месца націску), арфаграфічнага, сінанімічнага і антанімічнага.

Кожны фразеалагізм апісваецца ў асобным слоўнікавым артыкуле, які складаецца з наступных элементаў: а) загаловачнага фразеалагізма; б) граматычнай характарыстыкі; в) стылістычнай характарыстыкі; г) семантычнай характарыстыкі (з паказам, дзе гэта магчыма, сінанімічных і антанімічных сувязей пэўнага фразеалагізма з іншымі); д) ілюстрацыйнага матэрыялу.

Загаловачны фразеалагізм прыводзіцца (з паказам месца націску) у сваім мінімальным складзе і найболып тыповай форме. Фанетычныя, марфалагічныя, словаўтваральныя і лексічныя варыянты фразеалагізма ўключаюцца ў загаловак і даюцца ў круглых дужках: агарод (гарод) гарадзіць. Факультатыўная частка фразеалагізма бярэцца ў ломаныя дужкі: змагацца <самому> з сабой.

Граматычная норма фразеалагізма фіксуецца паказам яго марфалагічных і сінтаксічных асаблівасцей, лексіка-граматычнай спалучальнасці са словамі ў сказе. Так, дзеяслоўны фразеалагізм ставіць (паставіць) у адзін pad каго з кім здольны ўжывацца ў форме незакончанага і закончанага трывання, у сказе выступае ў ролі выказніка, мае абавязковае акружэнне, па-першае, суб’ектнае (ужываецца пры дзейніку са значэннем асобы), па-другое, аб’ектнае, прычым падвойнае (на нарматыўную сувязь «справа» паказваюць прыведзеныя склонавыя формы, якімі кіруе гэты фразеалагізм: ставіць у адзін pad каго з кім). Пры фразеалагізмах з валентна абмежаваным значэннем у слоўніку прыводзіцца іх абавязковае слоўнае акружэнне. Словысуправаджальнікі, без якіх той ці іншы выраз не можа рэалізавацца ў маўленні, падаюцца ў адных выпадках перад фразеалагізмам, у другіх пасля яго, у трэціх, калі фразеалагізм мнагазначны, пасля тлумачальнай часткі артыкула ў дужках, асобна для кожнага значэння, напрыклад: збіць, стаўчы на горкі яблык; на гарматны (пушачны) стрэл (выстрал) не пабпускаць; нельга (не трэба) пабпускаць. Паметы вык„ акал., у ролі розн. чл. ск. і г. д. адначасова паказваюць на сінтаксічную функцыю фразеалагізма і на яго прыналежнасць да пэўнага семантыка-граматычнага тыпу (дзеяслоўнага, прыслоўнага, назоўнікавага і інш.).

Кожны фразеалагізм мае стылістычную характарыстыку, якая падаецца ў выглядзе памет функцыянальна-стылявых і экспрэсіўна-ацэначных. Напрыклад: ад зямлі не адрос разм., іран.; адзіным фронтам функц. не зам.

Амаль усе фразеалагізмы тлумачацца шляхам разгорнутага апісання іх сэнсу. Пры гэтым формула тлумачэння, тып дэфініцыі залежыць ад катэгарыяльнага значэння фразеалагізма, ад яго прыналежнасці да пэўнага семантыка-граматычнага тыпу дзеяслоўнага, назоўнікавага, прыслоўнага і г. д.

У слоўніку адлюстраваны сінанімічныя і антанімічныя сувязі фразеалагізмаў. Сінонімы прыводзяцца ўслед за тлумачальнай часткай слоўнікавага артыкула, затым падаюцца, калі яны ёсць, антонімы. Напрыклад:

Абы з рук. Акал. Разм. Неадабр. Вельмі нядбала, недабраякасна, без ахвоты і старання (працаваць, рабіць і пад.)Сін.: абы дзень адбыць; абы дзень да вечара (у 1 знач.); з плеч ды ў печ (у 2 знач.); з пятага на дзесятае (у 2 знач.); па канец рук; праз пятае ў дзесятае (у 2 знач.); пусці павалюся (у 2 знач.); спусціўшы рукавы; сяк-так (у 2 знач.); сяк-так накасяк <абы не па-людску>; цапам-лапам; цапулапу; цераз пень калоду (у 1 знач.); цяп ды ляп. Ант.: душы паслухаючы; закасаўшы рукавы; не пакладаючы рук.

Значэнне (ці значэнні) кожнага фразеалагізма і іншая інфармацыя аб ім звычайна ілюструюцца ў слоўніку дзвюма цытатамі. Калі ж фразеалагізму ўласцівы такія з’явы, як варыянтнасць ці факультатыўнасць кампанентаў, або калі ён характарызуецца разнастайнай спалучальнасцю са словамі, то колькасць ілюстрацыйных прыкладаў адпаведна павялічваецца з разлікам, каб усе ці амаль усе асаблівасці фразеалагізма знайшлі адлюстраванне ў цытатах. Два артыкулы са слоўніка:

Біць (ударіць) у хамўт; удйрыць у хамўт. Праст. Неадабр. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы. Рашуча не пагаджацца, упарціцца. Сін.: даваць у хамут; на хвост станавіцца; станавіцца на дыбкі. Ну што ж, калі мне такі недавер, то я гатоў пайсці і ў радавыя. Ну вот, ужо б’е ў хамут. Крытыкі ты не любіш. Лобан. [Вадзім Сілавіч:] Сітуацыя. Здавалася б, правая рука. а ў хамут б’е. Вылучыў на сваю галаву... Лукша. Кастусь напачатку, калі даведаўся, што яго накіроўваюць на цагельню, як кажуць, ударыў у хамут. «Маладосць». [Жэня] спрабавала перакласці частку грузу на дзяўчат, дык тыя адна за другой ударылі ў хамут. Б. Стральцоў.

Пісаць, напісана крывёй (-ю) сэрца. Акал. Кніжн. 3 глыбокім пачуццём і перажываннем, шчыра і выпакутавана. Такія вершы [як «А хто там ідзе?» Я. Купалы] пішуцца крывёй сэрца, і яны не часта з’яўляюцца і ў жыцці нават самых выдатных паэтаў і ў гісторыі народаў. Танк. Міхась адчуў, зразумеў, што гэта было напісана крывёю сэрца. У гэтых палымяных словах жыла надзея, жыла вера. Сабаленка. Крывёю сэрца пісаліся і тыя тоненькія кніжачкі. Васілевіч.

У сувязі з тым, што шматлікія фразеалагізмы дапускаюць свабодную перастаноўку сваіх кампанентаў (біць лынды лынды біць) або іх першы кампанент факультатыўны ці мае лексічныя варыянты (<вясёлыя> чорцікі скакалі ў вачах, дурыць (тлуміць, марочыць, чмурыць, чмуціць) галаву), спроба размясціць фразеалагізмы ў алфавітным парадку паводле іх першага кампанента не дала б жаданых вынікаў, бо ў такім разе вельмі ўскладніліся б пошукі пэўнай фразеалагічнай адзінкі ў слоўніку.

Таму, каб палегчыць знаходжанне патрэбнага выразу, прыняты такі парадак падачы фразеалагізмаў, калі фразеалагізм змяшчаецца ў слоўніку столькі разоў, колькі ў ім кампанентаў. Распрацоўка ж яго даецца адзін раз і толькі ў пэўным месцы (у адпаведнасці з яго структурнай арганізацыяй). У астатніх выпадках пададзены адсылкі да месца распрацоўкі фразеалагізма. Напрыклад, у літары Л ёсць адсылка: Леташні снег. Гл. снег. Значыць, апісанне гэтага выразу трэба шукаць у літары С, дзе фразеалагізмы размешчаны ў алфавітным парадку кампанентаў, якія пачынаюцца на гэту літару. На пэўным алфавітным месцы знаходзім кампанент снег. Ён вынесены светлым вялікім курсівам перад групай фразеалагізмаў, у складзе якіх ёсць гэты кампанент. Фразеалагізмы ўнутры гэтай групы таксама падаюцца ў алфавітным парадку:

Снег о Леташні снег...

Як леташні снег...

Як (нібы) снег на галаву...

  1. Яшчэ адзін даведнік «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў» (1981; ч. 2, 1993) I. Я. Лепешава. У дзвюх частках гэтага слоўніка раскрываецца паходжанне каля 1400 фразеалагізмаў. Слоўнікавы артыкул

ўключае ў сябе: а) загаловачную частку; б) агульную характарыстыку фразеалагізма паводле паходжання; в) тлумачэнне сэнсу фразеалагізма; г) ілюстрацыйны матэрыял; д) этымалагічную даведку.

Пасля фразеалагізма, вынесенага ў загаловак, ідзе яго кваліфікацыя паводле паходжання: агульнаславянскі, уласна беларускі, запазычаны з царкоўнаславянскай, калька з французскай, паўкалька з польскай мовы і г. д. Пры кваліфікацыі спрадвечна беларускіх фразеалагізмаў, апрача тэрмінаў «агульнаславянскі», «усходнеславянскі», «уласна беларускі», часта сустракаюцца і такія, як «агульны для беларускай і рускай моў», «агульны для беларускай і ўкраінскай моў», «агульны для беларускай і польскай моў» і інш.

Паколькі сучаснае значэнне амаль усіх фразеалагізмаў знаходзіцца ў пэўнай, цеснай ці аслабленай, сувязі з першапачатковым, этымалагічным, пры вытлумачэнні паходжання фразеалагізма падаецца і яго сучасны сэнс, для якога адноўленая ўнутраная форма зыходны пункт. Следам за тлумачальнай часткай слоўнікавага артыкула ідзе прыклад-цытата з твораў беларускіх пісьменнікаў ці з перыёдыкі.

Асноўная частка слоўнікавага артыкула этымалагічная даведка. У ёй раскрываецца паходжанне фразеалагізма або выказваецца пэўнае меркаванне. Іншы раз супастаўляюцца розныя думкі пра паходжанне фразеалагізма.

У 1-ю частку слоўніка побач з фразеалагізмамі трапілі і этымалагізуюцца некалькі прыказак: апетыт прыходзіць у часе яды, кропля камень точыць, на злодзеі шапка гарыць, рука руку мые.

Два слоўнікавыя артыкулы (з 1-й і 2-й частак):

На горкі яблык. Беларускі, абазначае ‘моцна’: Іх. збітых на горкі яблык, знайшоў нямецкі патруль на глухой вуліцы ля руін (М. Лынькоў. Векапомныя дні). Уступае ў спалучальнасць толькі з дзеясловам збіць (зрэдку з яго сінонімамі). Такі лексікафразеалагічны кантакт вытлумачваецца вобразнай асновай выслоўя: горкі яблык, звычайна з дзічкі, перш чым есці, б’юць аб цвёрдае, спускаюць кіслы сок.

Другое дыханне. Калька з англ. м. (second breath). Новыя сілы, прыліў энергіі, бадзёрасці (пасля стомы, апатыі, няўдачы і пад.). У стоме. адчаі, бядзе надзею не мкніся закрэсліць. Як новай паэмы раздзел, дыханне другое ўваскрэсне (Ю. Голуб. Другое дыханне).

Паходзіць з маўлення спартсменаў-бегуноў. У часе бегу на далёкія дыстанцыі ў здаровага чалавека пасля крайняй стомы нечакана адбываецца новы прыліў сілы, выраўноўваецца дыханне.

  1. Як ужо адзначалася, асобнае месца сярод фразеалагічных слоўнікаў літаратурнай мовы займаюць слоўнікі мовы пісьменніка, бо яны ствараюцца на аснове мовы пэўнага пісьменніка. У 1993 г. выйшаў першы такі даведнік «Фразеалагічны слоўнік мовы твораў Я. Коласа» пад рэдакцыяй A. С. Аксамітава.

Як слушна гаворыцца ў прадмове, «гэта першы ў беларускай (магчыма, і славянскай) лексікаграфіі слоўнік, які ўключае поўную функцыянальна-семантычную і лексіка-граматычную характарыстыку фразеалагізмаў аднаго аўтара». Крыніцай слоўніка стаў 12-томны збор твораў Якуба Коласа народнага паэта Беларусі, аднаго з заснавальнікаў сучаснай беларускай мовы.

У слоўнікавым артыкуле пасля загаловачнага фразеалагізма, выкарыстанага ў творах Я. Коласа, праз агульнапрынятыя паметы даецца граматычная і зрэдку стылістычная характарыстыка гэтага выразу. Затым ідзе тлумачэнне фразеалагізма і ілюстрацыйны прыклад з паказчыкам назвы пэўнага твора. Калі фразеалагізм ужыты не адзін раз, а некалькі, то пасля цытаты ў дужках абазначаецца колькасць ужыванняў. Да ліку высокачастотных у мове Я. Коласа адносяцца, напрыклад, выразы весці рэй (24), дай бог (22), (пакуль) ногі носяць (12), воўчае мяса (8), з аглядкай (4), браць на зыхер (4), і крошкі пабраў (3), на сёмым небе (3).

Прыклад слоўнікавага артыкула:

Весці рэй, дзеясл. незак. Верхаводзіць, быць завадатарам, аказваць уплыў на ход чаго-н. Толькі і камандуе, Толькі і загадвае Любіць весці рэй [Таня]. Паслушная жонка, Ш, 12, 29, 65, 129; II, 146, 212, 310; IV, 106, 143, 287, 330; V, 449; VII, 213, 253; VIII, 36, 200, 220; IX, 224, 650; X, 221, 242, 312, 373, 383 (24).

Часам у канцы артыкула прыводзяцца, калі яны ёсць, сінонімы і антонімы, а таксама выкарыстоўваецца памета параўн. для супастаўлення так званых розных формаў ужывання фразеалагізма: дудзець на адной дуд цы сінонім іграць у адну дудку; прыходзіць на думку параўн. прыходзіць у галаву.

Фразеалагізмы размяшчаюцца ў алфавітным парадку пад «апорным» словам, агульным для некалькіх выразаў. Такім «апорным» словам найчасцей выступае назоўнікавы кампанент (напрыклад, воз ці гарох для фразеалагізмаў цягнуць воз ці як гарох пры дарозе). Калі ж у складзе фразеалагізма няма назоўніка, выраз апісваецца пад дзеяслоўным кампанентам (зробіш для фразеалагізма што ты зробіш). А калі ў кампанентным складзе няма ні назоўніка, ні дзеяслова, распрацоўка даецца на любое іншае паўназначнае слова (сам для фразеалагізма сам па сабе).

У слоўніку паметай інд.-аўт. нярэдка пазначаюцца выразы, выкарыстаныя ў індывідуальна-аўтарскай апрацоўцы, з разнастайнымі структурна-семантычнымі змяненнямі; напрыклад: галава парожна, каінаў знак, саламонава галава, з душой расчыненай наўсцяж, сухім ўспаўзці на бераг замест агульнанародных галава пустая, каінава пячаць, светлая галава, з адкрытай душой, выйсці сухім з вады.

Праўда, памета інд.-аўт. не заўсёды апраўданая. Напрыклад, выраз збіцца з капейкі ўжываюць і іншыя аўтары: Пазыч з паўрубля. Зусім збіўся з капейкі (Г. Далідовіч). Або параўн.: механік на ўсе рукі з паметай інд.-аўт., а майстар на ўсе рукі, на ўсе рукі хват, штукар на ўсе рукі без паметы.

У слоўніку, як сцвярджаюць яго ўкладальнікі, звыш 6000 фразеалагічных адзінак, агульнамоўных і аўтарскіх. Аднак вельмі многае з таго, што падаецца ў слоўніку, няма падстаў адносіць да фразеалагізмаў. Хоць у прадмове сказана, што «мяжой фразеалагізма на ўзроўні словазлучэння з’яўляецца фразеалагічнае злучэнне, а на ўзроўні сказа прыказка або крылаты выраз», але ў слоўніку нямала і так званых фразеалагічных злучэнняў (напрыклад: насупіць бровы, цялячае захапленне, бярэ злосць), і болып за сотню прыказак (першы блін камяком, у ціхай вадзе чэрці водзяцца, на лаўца і звер бяжыць і інш.). Яшчэ болып у слоўніку звычайных (нефразеалагічньіх) параўнальных зваротаў, разгорнутых метафар, аўтарскіх перыфраз, іншага нефразеалагічнага матэрыялу: як бугай на прадвесні, як злодзей, як арол, ткаць карону дарагую, аднае цялежкі

след, ноч нябыту, белае адзенне, жыцця крыніца, срэбныя ніткі, двуногі звер, ліхая часіна, родны кут, ніколі У жыцці, ранарана, ледзь-ледзь, ціха-ціха і шмат іншых.

  • 40. Перакладныя (двухмоўныя) фразеалагічныя слоўнікі

Да з’яўлення перакладных фразеалагічных слоўнікаў (у выглядзе асобных выданняў) іх функцыі выконвалі (і працягваюць выконваць) перакладныя слоўнікі лексічных адзінак (беларуска-рускі, руска-беларускі, польска-беларускі, украінска-беларускі). У іх у канцы слоўніка за ромбавым знакам падаюцца, калі яны ёсць, фразеалагізмы і іх пераклад на другую мову: бокі рваць кататься co смеху; в самом деле на самай справе; kupic kota w worku купіць ката ў мяшку і г. д.

П е р ш ы перакладны фразеалагічны даведнік «Англа-беларускі слоўнік фразеалагізмаў параўнальнага тыпу» (1984) Л. Д. Корсак і Л. С. Марціновіч. У ім 348 англійскіх кампаратыўных фразеалагізмаў перакладзена на беларускую мову сэнсавымі адпаведнікамі параўнальнага тыпу (са злучнікам як). Англійскія параўнальныя фразеалагізмы нумаруюцца і падаюцца ў алфавітным парадку па першым паўназначным слове (злучнікі, артыклі і дапаможныя дзеясловы не бяруцца пад увагу). У многіх выпадках ужыванне фразеалагізмаў ілюструецца прыкладамі з англійскай і амерыканскай літаратуры з перакладам на беларускую мову.

Два прыклады слоўнікавых артыкулаў:

  1. agree like cats und dogs
  2. quake like a (aspen) leaf

жыць, як Kot 3 сабакам, як сабака з ваўком

дрыжыць, як асінавы ліст, як авечы хвост, як у трасцы, як у ліхаманцы, як кісель.

У перакладных фразеалагічных слоўніках (напрыклад, украінска-рускім, руска-нямецкім, балгарска-рускім) выраз з адной мовы перакладаецца на другую звычайна адным, найбольш дакладным адпаведнікам (а не двума і больш). Менавіта на гэта і разлічвае чытач

(перакладчык, студэнт і інш.), звяртаючыся да такіх даведнікаў. Складальнікі ж «Англа-беларускага слоўніка...» адышлі ад агульнапрынятай практыкі. Яны, як гаворыцца ў прадмове, «не абмяжоўваліся адным адпаведнікам, а давалі некалькі сінанімічных аналагаў». Але ж часцей за ўсё гэтыя аналагі не фразеалагізмы, a звычайныя параўнальныя звароты, у якіх захоўваюцца рэальныя кампаратыўныя адносіны і якія не маюць цэласнага значэння.

Так, у першым з прыведзеных прыкладаў англійскі вьіраз (літаральна «жыць як кот і сабака») перакладаецца беларускім фразеалагізмам (жыць) як кот з сабакам; другі ж параўнальны зварот (як сабака з ваўком) не фразеалагізм. У прыкладзе пад № 230 фразеалагізмам з’яўляецца толькі як асінавы ліст, астатнія параўнальныя звароты нефразеалагічнага характару.

Другі перакладны даведнік «Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем» (1991) 3. Санько. Слоўнік складаецца з дзвюх частак. У адной перакладаюцца прыказкі (іх 478), а ў другой фразеалагізмы (іх 871). У канцы слоўніка змяшчаюцца ў алфавітным парадку «Беларускія адпаведнікі, скарыстаныя ў слоўніку».

Іншы раз аўтар прыводзіць больш дакладныя эквіваленты да рускіх фразеалагізмаў, чым гэта давалася ў акадэмічным «Руска-беларускім слоўніку». Але ў многіх выпадках для слоўніка характэрны занадта вольны пераклад. I гэта нярэдка выклікае ў чытача асцярогу і недавер.

Два прыклады са слоўніка:

  1. He все дома Без пятай дошчачкі He ўсе дошчачкі ў парадку He ўсе ў бердзе (яму) Клёку ў галаве не мае Алею ў галаве мала.
  2. Нн слуху нн духу Hi слыху ні прослыху Hi слыху ні дыху — I куры не шэпчуць Ані вокам не відаць, ані слыхам не чуваць Hi вока не бачыла, ні вуха не чула.

Як ужо гаварылася (§§ 7-9), у нашай мове, як і ў любой развітай літаратурнай мове, ёсць нямала фразеалагічных запазычанняў, калек і паўкалек з іншых моў, напрыклад: ні рыба ні мяса — з нямецкай, рабіць з мухі слана — з грэчаскай, асінае гняздо з англійскай, на

сёмым небе з французскай. У слоўніку ж 3. Санько многія з падобных скалькаваных, а то і спрадвечна беларускіх выразаў прызнаюцца, відаць, як рускія, і аўтар падбірае да іх беларускія адпаведнікі.

Ёсць у беларускай мове фразеалагізм у імгненне вока, зафіксаваны ўсімі нашымі слоўнікамі. Ён ужываўся ў нас яшчэ ў XVI ст., напрыклад у «Катэхізісе» С. Буднага, і, магчыма, трапіў у рускую мову (в мгновенйе ока) як паўкалька з беларускай. У слоўніку ж 3. Санько мы гэтага фразеалагізма не знойдзем, тут даецца в мгновенйе ока з такімі аналагамі: як вокам маргнуць, як змаргнуць, на вокамгненні, як у воку імгненне, як га.

Або звернемся да фразеалагізма не ўсе дома. Я. Купала выкарыстоўвае яго ў сваіх творах 16 разоў. He цураліся гэтага агульнавядомага выразу К. Крапіва, Р. Мурашка, I. Мележ і іншыя пісьменнікі. Амаль аднолькава ён гучыць у рускай, украінскай, польскай, чэшскай мовах, у польскай мове зафіксаваны яшчэ ў XVI ст. У слоўніку ж 3. Санько выраз не все дома кваліфікуецца як рускі, да яго прыводзіцца набор беларускіх эквівалентаў, сярод якіх, зразумела, няма не ўсе дома. Выходзіць, і Я. Купала памыляўся, калькаваў фразеалагізмы, і ўсе нашы слоўнікі памыляюцца...

  1. Санько пры падборы фразеалагічных адпаведнікаў не размяжоўвае агульнанародныя, літаратурныя і вузкамясцовыя, дыялектныя выразы. Ён бярэ беларускі фразеалагічны матэрыял не з нарматыўных слоўнікаў, а, як сказана ў прадмове, з запісаў фалькларыстаў, часткова з мастацкай літаратуры, а таксама «ад сваіх бацькоў» і не зважае на тое, ці мае гэты выраз устойлівасць і ўзнаўляльнасць на агульнанародным узроўні.

Выразы, аб’яднаныя ў групу адпаведнікаў, вельмі часта звязаныя паміж сабой не сінанімічнымі адносінамі, а толькі агульнай, шырокай тэмай. Таму яны і не могуць быць раўназначнымі і ўзаемазамяняльнымі. Напрыклад, паводле 3. Санько, фразеалагізм і куры не шэпчуць раўназначны з выразамі ні слыху ні прослыху, ні слыху ні дыху і інш. (гл. вышэй № 984). Факты ж літаратурнай мовы пярэчаць гэтаму: Але ж я тут які прычыннік? Пра вас і куры не шэпчуць, не... (Р. Мурашка); Пра Ядзю яшчэ рана думаць, пра яе і куры не шэпчуць (П. Місько).

Ёсць у слоўніку і недахопы іншага характару. Пры перакладзе аўтар не заўсёды ўлічвае мнагазначнасць фразеалагізмаў, часам змешвае паняцці «прыказка» і « фразеал агізм ».

Трэці даведнік — «Руска-беларускі фразеалагічны слоўнік: Для сярэдняй школы» (1991) I. А. Кісялёва. У слоўніку каля 800 фразеалагізмаў. Гэта адначасова і перакладны, і тлумачальны слоўнік. У ім пасля пао таўленага ў загаловак рускага фразеалагізма даецца яго тлумачэнне, а затым прыводзіцца беларускі адпаведнік ці адпаведнікі. Пасля ідуць ілюстрацыйныя цытаты: адна з рускіх, другая з беларускіх літаратурных крыніц.

Некаторыя выразы пазначаны стылістычнымі паметамі «кніжн.» або «праст.» Астатнія пададзены без памет, бо ўсе яны, на думку аўтара, належаць да размоўнага стылю. Часам даецца кароткая этымалагічная даведка пра ўзнікненне фразеалагізма. Нярэдка ў слоўнікавым артыкуле за тлумачальнай часткай прыводзяцца сінонімы. Адзін прыклад слоўнікавага артыкула:

<Н> след простыл к о г о , ч е й . Стремнтельно, поспешно убежал, скрылся, нсчез. Ср.: давай бог ногй, давать деру (драла, драпака), давать тягу. u был таков, помйнай как звалй (во 2-м знач.). только й вйделй.

0 <І> след прастыў к а г о , ч ы й .

«Ну что, еслн... ну как его одного теперь пускать? Пожалуй, утопнтся... Эх, маху я дал! Нельзя!» Н он [Разумнхнн] побежал назад, вдогонку за Раскольннковым, но уж след простыл (Ф. Достоевскнй. Преступленне н наказанне). 0 Поля клікала Даніка. Але таго і след прастыў (I. Шамякін. Трывожнае шчасце).

У канцы слоўніка змешчаны «Даведнік адваротных (беларуска-рускіх) фразеалагічных адпаведнікаў», што дазваляе карыстацца слоўнікам і як адваротным беларуска-рускім.

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

  1. Аксамітаў A. С. Беларуская фразеалогія. Мн., 1978.
  2. Ахманова О. С. Очеркн по обіцей н русской лекснкологнн. М., 1957.
  3. Вйноградов В. В. Русскнй язык: Грамматнческое ученне о слове. М.: Л., 1947.
  4. Вйноградое В. В. Нзбр. труды: Лекснкологня н лекснкографня. М., 1977.
  5. Даніловіч М. А. Граматычная характарыстыка фразеалагізмаў. Мн., 1991.
  6. Жуков В. П. Семантнка фразеологнческнх оборотов. М., 1978.
  7. Жуков В. П. Русская фразеологня. М., 1986.
  8. Жуков В. П„ Сйдоренко М. Н„ Шкляров В. Т. Словарь фразеологмческнх снноннмов. М., 1987.
  9. Kpaniea К. Беларускія прыказкі // 36. тв.: У 4 т. Т. 4. Мн., 1963.
  10. Ларйн Б. А. Нсторня русского языка н обіцее языкознанне. М., 1977.
  11. Мокйенко В. М. Славянская фразеологня. М., 1980.
  12. Молотков A. U. Основы фразеологнн русского языка. Л., 1977.
  13. Сйдоренко М. М. Параднгматнческне отношення фразеологнческнх еднннц в современном русском языке. Л., 1982.
  14. Янкоўскі Ф. М. Беларуская фразеалогія. Мн., 1981.
  15. Янкоўскі Ф. Сучасная беларуская мова. Мн., 1984.

ЗМЕСТ

Уводзіны........................................................ 3

  • 1. Фразеалогія як раздзел мовазнаўства. 3
  • 2. Фразеалагізм як моўная адзінка і яго прыметы 5
  • 3. Аб'ём і межы фразеалогіі...................... 9

Раздзел 1

Утварэнне фразеалагізмаў і іх этымалагічная класіфікацыя § 4. Спосабы ўтварэння фразеалагізмаў................. 17

  • 5. Фразеалагізмы паводле іх паходжання 29
  • 6. Спрадвечна беларускія фразеалагізмы 31
  • 7. Запазычаныя фразеалагізмы ............ 35
  • 8. Фразеалагічныя калькі........................ 37
  • 9. Фразеалагічныя паўкалькі.................. 41

Раздзел 2

Семантычная характарыстыка фразеалагізмаў

  • 10. Фразеалагічнае значэнне.................. 46
  • 11. Семантычная класіфікацыя фразеалагізмаў 51
  • 12. Мнагазначнасць фразеалагізмаў...... 62
  • 13. Варыянтнасць фразеалагізмаў.......... 73
  • 14. Сінанімічнасць фразеалагізмаў......... 82
  • 15. Антанімічнасць фразеалагізмаў........ 89
  • 16. Пра амонімы ў фразеалогіі................ 95

Раздзел 3

Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў

  • 17. Тыпы фразеалагізмаў па іх суадноснасці з часцінамі мовы 99
  • 18. Назоўнікавыя фразеалагізмы.......... 103
  • 19. Прыметнікавыя фразеалагізмы....... 112
  • 20. Дзеяслоўныя фразеалагізмы........... 118
  • 21. Прыслоўныя фразеалагізмы............ 128
  • 22. Мадальныя фразеалагізмы............. 135
  • 23. Выклічнікавыя фразеалагізмы......... 137
  • 24. Фразеалагізмы, несуадносныя з часцінамі мовы 140

Раздзел

4

Сінтаксічная характарыстыка фразеалагізмаў

  • 25. Фразеалагізмы паводле іх структуры 150
  • 26. Фразеалагізмы са структурай словазлучэння 153
  • 27. Фразеалагізмы са структурай сказа 159
  • 28. Фразеалагізмы са структурай спалучэння слоў 165
  • 29. Пра парадак кампанентаў і пранікальнасць структуры ў фразеалагізмах.......................................... 169
  • 30. Спалучальнасць фразеалагізмаў.... 173
  • 31. Сінтаксічныя функцыі фразеалагізмаў 188

Раздзел

5

Стылістычная характарыстыка фразеалагізмаў

  • 32. Стылістычнае значэнне фразеалагізмаў і яго кампаненты 198
  • 33. Функцыянальна-стылявыя разрады фразеалагізмаў ... 202
  • 34. Стылістычныя функцыі фразеалагізмаў 207
  • 35. Стылістычнае выкарыстанне фразеалагізмаў 219
  • 36. Фразеалагізм і норма...................... 234

Раздзел

6

Фразеаграфія

  • 37. Тыпы фразеалагіч'ных слоўнікаў. 3 гісторыі фразеаграфіі 247
  • 38. Тлумачальныя слоўнікі фразеалагізмаў з народнай мовы і асобных гаворак......................................... 251
  • 39. Фразеалагічныя слоўнікі літаратурнай мовы 257
  • 40. Перакладныя (двухмоўныя) фразеалагічныя слоўнікі 265

Спіс выкарыстанай літаратуры.................. 269

Вучэбнае выданне

Лепешаў Іван Якаўлевіч

Фразеалогія сучаснай беларускай мовы

Рэдактар

Т. С. Жыткевіч

Мастак вокладкі і мастацкі рэдактар

А Г. Званароў

Тэхнічны рэдактар

Г. М. Раманчук

Карэктары

Т. К. Хваль, В. П. Шкрэдава

Камп’ютэрная вёрстка

Н. А Лебядзевіч

Аператары

Н. А Лебядзееіч, С. В. Шнэйдэр

Падпісана да друку з арыгінала-макета выдавецтва «Вышэйшая школа» 03.06.98. Фармат 84x108/32. Папера друк. № 2. Гарнітура «Школьная». Афсетны друк. Ум. друк. арк. 14,28.

Ул.-выд. арк. 14,38. Тыраж 5000 экз. Зак. 829.

ГП «Выдавецтва “Вышэйшая школа”». Ліцэнаія ЛВ № 5 ад 22.12.97. 220048, Мінск, праспект Машэрава, 11.

Ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінат ВПП ім. Я. Коласа. 220005, Мінск, вул. Чырвоная, 23.

ВЫДАВЕНТВА "ВЫШЭЙШАЯ ШКОЛА"

ISBN 985-06-0305-4

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.