Габсэк  Анарэ дэ Бальзак

Габсэк

Анарэ дэ Бальзак
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 63с.
Мінск 1993
14.08 МБ

Бацька сусветнага рэалізму, Анарэ дэ Бальзак ставіў калісь задачу праз «дзве або тры тысячы тыповых людзей пэўнай эпохі» увасобіць не толькі жыццё тагачаснае Францыі, але й лёс усяе цывілізацыі. Гэтая звышзадача адчуваецца ў назве, якую пісьменнік даў свайму грандыёзнаму цыклу з 96 раманаў і навелаў — «Чалавечая камедыя». Літаратурны свет, створаны Бальзакам, населены прадстаўнікамі ўсіх сацыяльных тыпаў і прафесіяў — ад жабрака да маркіза, ад швачкі да свецкае пані.